Беларуская энцыклапедыя, 1996-2004

Агульная энцыклапедыя, універсальны сістэматызаваны беларускі даведнік, які змяшчае самыя разнастайныя звесткі па ўсіх галінах ведаў.

Беларуская Энцыклапедыя — першая нацыянальная энцыклапедыя Незалежнай Беларусі.




Расчытаныя толькі першыя 5 тамоў, для астатніх - толькі загалоўкі. Для ўсіх артыкулаў пададзеная спасылка на скан.


А , першая літара бел. алфавіта і інш. алфавітаў на лац. і рус. аснове. Графічнае напісанне паходзіць ад кірыліцкага <SIGN> (аз), якое генетычна звязана з грэч. а (альфа), а праз яго з фінікійскім <SIGN> (алеф). У кірыліцы мела і лікавае значэнне 1, з дадатковымі значкамі <SIGN> — 1000, <SIGN> — 10 000, <SIGN> — 100 000, <SIGN> — 1 000 000. У сучаснай бел. мове літара «а» абазначае галосны гук «а» сярэдняга раду ніжняга пад’ёму. с. 7
А... , перад галоснымі ан... (грэч. а..., an... пачатковая частка слова са значэннем адмаўлення), прыстаўка ў замежных, пераважна грэч. паходжання, словах, якая абазначае адмаўленне ці адсутнасць якой-н. якасці, уласцівасці, напр. авітамінозы, абіягенез. с. 7
АА... (грэч. ōon яйцо), частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да яйца (яйцаклеткі), напр., аагамія, ааспора. с. 7
ААГА́МІЯ (ад аа... + ...гамія), тып палавога працэсу (спосаб палавога размнажэння), пры якім зліваюцца розныя па памерах, форме і паводзінах палавыя клеткі (гаметы) і ўтвараецца зігота. Жаночая гамета — буйная, нерухомая (без жгуцікаў) яйцаклетка (яйцо). Мужчынская гамета (сперматазоід) — значна драбнейшая, звычайна рухомая (з 1 або некалькімі жгуцікамі), радзей без жгуцікаў (у некаторых ніжэйшых раслін і некаторых вышэйшых ракаў) або прадстаўлена толькі генератыўным ядром унутры пылковай трубкі (у многіх голанасенных і ўсіх пакрытанасенных). Аагамія ўласціва шматклетачным жывёлам, вышэйшым раслінам і многім ніжэйшым. с. 7
ААГЕНЕ́З (ад аа... + ...генез), паслядоўны працэс развіцця жаночай гаметы ад першаснай палавой клеткі да спелага яйца. Ахоплівае стадыі: размнажэння (павелічэнне колькасці дыплоідных палавых клетак — аагоніяў), росту аацытаў (павольны ў першай фазе, якая ў чалавека і жывёл можа працягвацца гадамі, у другой фазе — хуткі, з інтэнсіўным павелічэннем аб’ёмаў клетак) і іх выспявання (меятычнае дзяленне з утварэннем гаплоідных яйцаклетак, здольных да апладнення). У губак, некаторых кішачнаполасцевых і чарвей аагенез адбываецца ў любой частцы цела, у астатніх жывёл і чалавека лакалізаваны ў яечніках, у раслін — у аагоніях, архегоніях або зародкавым мяшку. с. 7
ААГО́НІЙ (ад аа... + грэч. gonē нараджэнне), «жаночы» орган палавога размнажэння водарасцяў і некаторых грыбоў, якім уласціва аагамія. Звычайна складаецца з 1 клеткі, у якой утвараецца 1 або некалькі яйцаклетак. У харавых і некаторых інш. водарасцяў аагоній шматклетачны. с. 7
АА́ЗІС (грэч. oasis ад назвы егіп. г. Аасія), 1) месца ў пустынях і паўпустынях, забяспечанае вадой, з багатай расліннасцю. Адрозніваюць прыродныя аазісы, якія ўтвараюцца на месцы выхаду крыніц, пры высокім узроўні грунтавых водаў, перыядычных разлівах рэк, і штучныя — пры арашэнні з артэзіянскіх калодзежаў, свідравін, арашальных каналаў і рэк. Маюць пл. ад соцень квадратных метраў да дзесяткаў тысяч квадратных кіламетраў. Найб. старажытныя Хатанскі ў Зах. Кітаі, Фаюмскі ў Афрыцы; самыя вялікія — густа населеныя раёны з інтэнсіўным земляробствам (напр., даліна Ніла ў Егіпце, Ферганская даліна ў Сярэдняй Азіі). 2) Свабодны ад лёду ўчастак ў Антарктыдзе (аазіс Бангера, Вікторыі). с. 7
ААЛІ́ТЫ [ад аа... + літ(ы)], шара- або эліпсападобныя мінер. ўтварэнні з вуглякіслага кальцыю, вокіслаў і сілікатаў жалеза і марганцу, кальцыту, даламіту і інш. Памер ад 0,05 да 25 мм, канцэнтрычна-шкарлупінападобнай, часам радыяльна-прамяністай і складанай будовы. Ядром аалітаў могуць быць абломкі ракавін, пясчынкі і інш. Утвараюцца ў морах, цёплых крыніцах у выніку калоідна-хім. і біяхім. працэсаў. Трапляюцца ў вапняках і як разнавіднасць жалезных рудаў. На Беларусі ёсць у адкладах кембрыю, ардовіку, дэвону, юры і інш. с. 7
А́АЛТА (Aalto) Алвар (3.2.1898, г. Куартане, Фінляндыя — 11.5.1976), фінскі архітэктар; адзін са стваральнікаў фін. дызайна. Прадстаўнік функцыяналізму і арганічнай архітэктуры, ідэям якіх надаў нац. вытлумачэнне. Працаваў у Фінляндыі, Швецыі, ЗША і інш. Спалучэннем жалезабетону і шкла з традыц. буд. матэрыялам (камень, цэгла, дрэва) дасягаў свабоды і выразнасці аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі будынкаў, узаемасувязі архітэктуры з ландшафтам і гар. асяроддзем (санаторый у Пайміо, 1929—33; палац «Фінляндыя» ў Хельсінкі, 1967—71).
Літ.: Гозак А.П Алвар Аалто. М., 1976. с. 7
А́АЛТАНЕН (Aaltonen) Вяйнё Валдэмар (8.3.1894, г. Марціла, Фінляндыя — 30.5.1966), фінскі скульптар. Ганаровы чл. АМ СССР (з 1958). Працаваў у галіне фігурнай пластыкі («Бягун Паава Нурмі», бронза, 1924, Хельсінкі), псіхал. партрэта («Ян Сібеліус», 1935), манум.-дэкар. скульптуры (помнік пісьменніку А.Ківі ў Хельсінкі, 1934; помнік фінскім перасяленцам у Дэлавэры, ЗША, 1938). За гранітны манумент у г. Лахты «Мір» (1952) узнаг. Залатым медалём Сусв. Савета Міру (1953). Вядомы як жывапісец і тэатр. дэкаратар.
Літ.: Цагарелли И.Я. Вяйнё Аалтонен. М., 1961. с. 8
ААМІЦЭ́ТЫ (Oomycetes), клас (аддзел) ніжэйшых грыбоў. Уключае 4 парадкі: сапралегніяльныя, лептамітавыя (Leptomitales), лагенідыевыя (Lagenidiales), перанаспаральныя; 70 родаў, каля 550 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Амерыцы. На Беларусі каля 100 відаў з парадкаў перанаспаральных і сапралегніяльных. Сапратрофы і паразіты. Водныя і наземныя формы. Некаторыя ааміцэты развіваюцца на рэштках раслін, трупах насякомых і інш. дробных жывёл. Шмат ааміцэтаў паразітуе на водарасцях, водных грыбах, чарвях, ікры, маляўках рыб і амфібій, вышэйшых раслінах. Вегетатыўнае цела (міцэлій) грыбоў пераважна добра развітае, шмат’ядравае, няклетачнае. Бясполае размнажэнне зааспорамі (маюць 2 жгуцікі), радзей канідыямі. Вынік палавога працэсу — ааспора, пераходзіць у стан спакою, у якім ааміцэты пераносяць неспрыяльныя ўмовы. Выклікаюць захворванні культ. раслін: фітафтароз бульбы, памідораў і інш. паслёнавых, караняед цукр. буракоў, чорную ножку розных с.-г. культур, мільдзю вінаграду і інш.
У адрозненне ад большасці інш. грыбоў, каркасным рэчывам клетачнай абалонкі з’яўляецца цэлюлоза і глюкан, а не хіцін, што сведчыць пра паходжанне ааміцэтаў ад продкаў жоўта-зялёных водарасцяў або ад флагелятаў.
Літ.: Жизнь растений. М., 1976. Т.2. С. 35—64. с. 8
ААМЫ́НЬ (партуг. Макао), тэрыторыя ва Усх. Азіі, на ўзбярэжжы Паўд.-Кітайскага м., у дэльце р. Сіцзян. Належыць Партугаліі. Уключае п-аў Аамынь і а-вы Тайпа і Калаане. Пл. 16 км². Адм. ц. — г. Аамынь. Нас. 497 тыс. чал. (1991); кітайцы (больш за 95%), партугальцы і інш. Афіц. мова партугальская. Вернікі пераважна католікі. Большая частка насельніцтва жыве ў г. Аамынь. Рэльеф узгорысты. Клімат мусонны; ападкаў 1800 мм за год, бываюць тайфуны.
Тэр. Аамыня са стараж. часоў належала Кітаю, мела розныя назвы. Тут знаходзіўся палац кіт. імператрыцы — Магэ (Палата Матухны, адсюль назва Макао). У 14—17 ст. Аамынь — гандл. гавань у пав. Сяншань (цяпер Чжуншань), прав. Гуандун. У 1553 у Аамыні з’явіліся партугальцы, з 1555 яны арандавалі Аамынь, у 1557 стварылі адміністрацыю пры захаванні суверэнных правоў Кітая. У 1849 партуг. ўрад абвясціў Аамынь незалежным ад Кітая. Паводле навязанага Кітаю ў 1887 Дагавора аб дружбе і гандлі Партугалія атрымала права на «вечнае кіраванне» Аамынем. У 1940 захоплены Японіяй. Пасля паражэння Японіі ў 2-й сусв. вайне — пад кантролем Партугаліі, якая ў 1951 абвясціла Аамынь сваёй «заморскай правінцыяй» на чале з губернатарам. Урад КНР неаднаразова заяўляў, што Аамынь — тэр. Кітая, і настойваў на вяртанні яго праз мірныя перагаворы. У 1987 прынята сумесная кіт.-партуг. заява, якой прадугледжана з 20.12.1999 аднаўленне суверэнных правоў КНР на Аамынь, а таксама дазволена стварыць асобны адм. раён у адпаведнасці з абвешчаным Пекінам прынцыпам «адна дзяржава — два лады». Паліт. партыі: Дэмакратычны цэнтр Аамыня, Асацыяцыя абароны Аамыня.
Аснова эканомікі — турызм і галіны, якія яго абслугоўваюць. Развіта вытв-сць тэкст., электронных вырабаў, феерверкаў, вырабаў са скуры, він, камфары. Аамынь — буйны пасрэдніцкі цэнтр міжнар. гандл. і валютна-фін. аперацый. Пад с.-г. ўгоддзямі каля 2% тэрыторыі. Вырошчваюць агародніну, развіты птушкагадоўля і рыбалоўства. Асн. гандл. партнёры — Кітай, Сянган, ЗША і Канада. Экспартуе адзенне, тэкстыль, шоўк, прадукцыю саматужных промыслаў, тытунёвыя вырабы, чай, рыбу. Вял. ролю адыгрывае рээкспарт тавараў з Кітая. Імпартуе сыравіну, харч. прадукты, пітную ваду. Аамынь вядомы як перавалачны пункт кантрабанднага гандлю золатам і опіумам. Ігральны бізнес. Марскі курорт. Паромная сувязь Аамыня — Сянган. Штогод Аамынь наведваюць 5 млн. турыстаў. Грашовая адзінка — патака. Ю.В.Ляшковіч, У.С.Кошалеў. с. 8
ААН , гл. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый. с. 8
АА́НЕС , у шумера-акадскай міфалогіі першачалавек у абліччы паўрыбы-паўчалавека. Паводле Бераса, людзі жылі, як жывёлы, пакуль Аанес не выйшаў з мора і не навучыў жыхароў Вавілоніі пісьму, навукам, буд-ву гарадоў і храмаў, земляробству і інш. с. 8
А́АРНЕ (Aarne) Анці Аматус (5.12.1867, г. Б’ёрнеборг, Фінляндыя — 5.2.1925), фінскі фалькларыст; прадстаўнік т.зв. фінскай гісторыка-геагр. школы ў фалькларыстыцы. Распрацаваў і абгрунтаваў тэхн. прыёмы параўнальнага метаду, даў узоры яго дастасавання да казак, загадак, песень. Гал. працы: «Паказальнік казачных тыпаў» (1910), «Асновы параўнальнага вывучэння казак» (1913), «Параўнальнае вывучэнне загадак» (т. 1—3, 1918) і інш. На аснове яго паказальніка амер. казкавед С.Томпсан склаў свой «Паказальнік казачных тыпаў» (1928). Міжнар. сістэму класіфікацыі казачных сюжэтаў А.—Томпсана выкарыстаў Л.Р.Бараг у паказальніку «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978). с. 8
А́АРЭ , Арэ (Aare), рака ў Швейцарыі, левы прыток Рэйна. Даўж. 295 км, пл. вадазбору 17,8 тыс. км². Пачынаецца ў Бернскіх Альпах, цячэ праз шэраг азёр, па Швейцарскім пласкагор’і. Сярэдні расход вады каля 560 м³/с. Суднаходная да Тунскага воз. ГЭС. На Арэ — г. Берн. с. 9
АА́С (OAS; Organisation de ľArmée Secrète сакрэтная ўзбр. арг-цыя), экстрэмісцкая арг-цыя, якая ўзнікла ў 1961 у Францыі і Алжыры ў час вызв. вайны алж. народа (1954—62). Каб не дапусціць абвяшчэння незалежнасці Алжыра, учыніла там у крас. 1961 путч, пасля правалу якога разгарнула крывавы тэрор у Алжыры і Францыі, выступіла супраць Франц. рэспублікі, 8.9.1961 арганізавала замах на ген. Ш. дэ Голя. Пасля падпісання Эвіянскіх пагадненняў 1962 большасць франц. насельніцтва, нягледзячы на пагрозы ААС, тэрмінова пакінула Алжыр. 20.4.1962 у Алжыры арыштаваны адзін з кіраўнікоў ААС ген. Салан, што пазбавіла арг-цыю цэнтралізаванага кіраўніцтва. Пасля атрымання Алжырам незалежнасці (1962) ААС перамясцілася ў Францыю і суседнія з ёю краіны, неўзабаве была абясшкоджана. с. 9
ААСПО́РА (ад аа... + спора), спора некаторых ніжэйшых раслін (ааміцэтаў), што знаходзіцца ў спакоі. Утвараецца пры апладненні яйцаклеткі; мае значны запас пажыўных рэчываў і тоўстую шматслойную абалонку, якая ахоўвае ад неспрыяльных умоў (перасыханне вадаёма, холад і інш.). Пасля працяглага перыяду спакою прарастае зародкавым спарангіем або міцэліем. с. 9
АА́ХЕ (Oahe), вадасховішча ў ЗША, на р.Місуры. Пл. 1504 км², аб’ём 29,1 км³, даўж. 400 км. Створана ў 1963 для энергет. мэтаў, суднаходства, барацьбы з паводкамі. с. 9
АА́ХУ (Oahu), востраў у Ціхім ак., у складзе Гавайскіх астравоў. Тэр. ЗША. Пл. 1574 км². Нас. 836,2 тыс. Чал. (1990). Паверхня гарыстая (выш. да 1228 м), складзена з лавы. Клімат пасатны. Найб. населены і эканам. развіты востраў архіпелага. Важны трансп. вузел. Плантацыі ананасаў, цукр. трыснягу. Турызм. Гал. горад і адм. ц. штата Гаваі—Ганалулу. На востраве ваеннамарская база ЗША Пёрл-Харбар. с. 9
«АБ ДВАНА́ЦЦАЦІ ПАКУТАХ» , бел. апрацоўка 15—16 ст. апокрыфа «Хаджэнне Багародзіцы па пакутах». с. 9
АБА́ (Aba), горад на Пд Нігерыі, на р. Аба, пры перасячэнні шашы з чыг. Порт-Харкарт—Энугу. 264 тыс. ж. (1991). Трансп. вузел. Прамысл. і гандл. цэнтр раёна вырошчвання алейнай пальмы і вытв-сці алею. Прадпрыемствы тэкст., фармацэўтычнай, мылаварнай, па вырабе пластмас, цэментнай, абутковай, парфумернай і вінаробчай прам-сці. с. 9
АБА́БАК , тое, што падбярозавік. с. 9
АБА́Б’Е , возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка. Пл. 1,4 км². Даўж. 3,2 км, найб. шыр. 0,8 км, найб. глыб. 2,9 м. Пл. вадазбору 32,8 км². Схілы выш. да 4 м, парослыя лесам і хмызняком, на 3 разараныя. Берагі нізкія. Дно ўздоўж берагоў пясчанае, глыбей укрыла сапрапелем, зарастае. Злучана ручаямі з азёрамі Дубра, Вялікая Ельня, Дуброк, з возера выцякае р. Абабіца. У выніку меліярацыі ўзровень возера панізіўся на 1 м. с. 9
АБАВЯ́ЗАК , маральнае патрабаванне; неабходнасць выканання чалавекам пэўных дзеянняў, якія вызначаюцца грамадствам і ў аднолькавай ступені адносяцца да ўсіх яго членаў. Па значэнні блізкі да паняцця доўг, у якім агульны, універсальны характар грамадска значных патрабаванняў ператвараецца ў асабістую задачу канкрэтнага індывіда, абумоўленую акалічнасцямі яго жыцця. Да асн. грамадзянскіх абавязкаў, зафіксаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адносяцца: выкананне законаў рэспублікі, павага да яе нац. традыцый, годнасці, правоў, законных інтарэсаў інш. асоб; зберажэнне прыроды, культ. спадчыны, абарона Радзімы, клопат пра дзяцей, бацькоў і інш.
В.А.Паўлоўская. с. 9
АБАВЯ́ЗАК ВО́ІНСКІ , абавязак грамадзян абараняць сваю Айчыну, навучацца ваен. справе і несці ваен. службу ў складзе ўзбр. сіл і інш. вайск, фарміраванняў. Замацаваны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, рэгулюецца Законам «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» ад 5.11.1992. Мае адносіны да грамадзян, органаў дзярж. улады і кіравання, прадпрыемстваў, устаноў і арг-цый незалежна ад форм уласнасці і ўмоў гаспадарання. Абавязак воінскі не пашыраецца на замежных грамадзян, якія жывуць на тэр. Беларусі, і асоб без грамадзянства. Гл. таксама Воінская павіннасць. с. 9
АБАВЯ́ЗАК ДАКА́ЗВАЦЬ (лац. onus probandi) у судаводстве, патрабаванне да ўдзельнікаў працэсу даказаць і абгрунтаваць наяўнасць тых ці інш. акалічнасцяў, істотных для вырашэння справы. На Беларусі абавязак даказваць у крымін. працэсе ляжыць на дзярж. органах і службовых асобах, якія абвінавачваюць асобу ў злачынстве. Суд, пракурор, следчы і асоба, якая праводзіць дазнанне, абавязаны выявіць акалічнасці, што выкрываюць ці апраўдваюць абвінавачанага, а таксама абцяжваюць ці змякчаюць яго віну. Яны не маюць права перакладваць абавязак даказваць на абвінавачанага (падсуднага), і ён не павінен даказваць сваю невінаватасць. У цывільным працэсе кожны бок павінен даказаць акалічнасці, на якія ён спасылаецца як на падставу сваіх патрабаванняў і пярэчанняў. Напр., ісцец абавязаны даказаць і абгрунтаваць факты, якія складаюць падставу іску. Адказчык абавязаны даказаць факты, якія пацвярджаюць яго пярэчанні супраць іску. Характэрная рыса суд. даказвання ў цывільным працэсе — тое, што не толькі бакі і інш. асобы, якія ўдзельнічаюць у справе, абавязаны прадстаўляць доказы ў пацвярджэнне сваіх патрабаванняў і пярэчанняў, але і суд з мэтай высвятлення аб’ектыўнай ісціны і вынясення правасуднага рашэння ў неабходных выпадках павінен збіраць доказы па сваёй ініцыятыве.
І.І.Пацяружа. с. 9
АБАВЯ́ЗАНЫЯ СЯЛЯ́НЕ , прыватнаўласніцкія сяляне ў Рас. імперыі, якіх паводле ўказа 2.4.1842 памешчык меў права вызваляць ад прыгоннай залежнасці, надзяляць зямлёй у часовае карыстанне, «абавязваючы» павіннасцямі ў форме аброку або паншчыны. Указ не вызначаў памераў зямельных надзелаў, абавязкаў сялян і не абмяжоўваў улады памешчыкаў над імі. Таму становішча абавязаных сялян засталося такое, як і ў прыгонных. З 10 млн. прыгонных сялян мужч. полу да 1855 у катэгорыю абавязаных пераведзена 24 тыс. с. 9
АБАВЯЗА́ЦЕЛЬНАЕ ПРА́ВА , сукупнасць цывільна- прававых нормаў, якія рэгулююць узнікненне, выкананне і спыненне абавязацельстваў і адказнасць за іх парушэнні. Абавязацельнае права Рэспублікі Беларусь выкладаецца ў аднайм. раздзеле Цывільнага кодэкса і інш. нарматыўных актах (некаторыя абавязацельствы рэгламентуюцца правіламі і палажэннямі, устаноўленымі мін-вамі і ведамствамі). Складаецца з агульнай і асаблівай частак. У агульнай ч. змешчаны нормы, якія вызначаюць паняцце абавязацельстваў, падставы да іх узнікнення, змест і парадак выканання і інш., а таксама падставы да спынення абавязацельстваў і адказнасць за іх парушэнне. Нормы асаблівай часткі рэгулююць асобныя віды абавязацельстваў (купля-продаж, мена, дарэнне, падрад, пастаўка і інш.).
Н.А.Карповіч. с. 9
АБАВЯЗА́ЦЕЛЬСТВА , від цывільных праваадносін, у якіх адзін бок (даўжнік) абавязаны зрабіць на карысць другога боку (крэдытора) пэўныя дзеянні (перадаць маёмасць, выплаціць грошы, выканаць работу і інш.) або ўстрымацца ад іх, а крэдытор мае права патрабаваць ад даўжніка выканання яго абавязку. Крэдыторам і даўжніком могуць быць грамадзяне і юрыд. асобы (прадпрыемствы, установы, акц. т-вы і інш.) любой формы ўласнасці. Абавязацельствы могуць фіксавацца ў пагадненнях аб здзелках, у дагаворах, вынікаць з дзеючых заканадаўчых і адм. актаў і інш. нарматыўных дакументаў або абставін. с. 10
АБАВЯЗКО́ВАЕ НАВУЧА́ННЕ , гл. Усеагульнае абавязковае навучанне. с. 10
АБАВЯЗКО́ВЫЯ ПАСТАНО́ВЫ , у Расійскай імперыі ў 2-й пал. 19—пач. 20 ст. акты службовых асоб (ген.-губернатараў, граданачальнікаў), якія выдаваліся дыскрэцыйна (у залежнасці ад асабістага меркавання) і змяшчалі юрыд. санкцыі. Прымаліся для барацьбы з рэв. рухам. Паводле палажэння ад 13.7.1876 губернатары атрымалі права выдаваць абавязковыя пастановы аб забароне сходаў, органаў друку і інш. Палажэнне ад 14.8.1881 акрэслівала паўнамоцтвы службовых асоб на прыняцце абавязковых пастаноў у мясцовасцях, аб’яўленых на асобым становішчы, пазней губернатары атрымалі права выдаваць абавязковыя пастановы тэрмінам на 1 год і ў мясцовасцях, дзе выключнага становішча не было. У 1904—07 паўнамоцтвы на абавязковыя пастановы мелі мінскі і магілёўскі, у 1909—13 — віленскі, віцебскі, мінскі, магілёўскі губернатары. Абавязковыя пастановы існавалі да Лют. рэвалюцыі 1917.
Літ.: Гессен В.М. Исключительное положение. Спб., 1908. А.Я.Сукала. с. 10
АБАВЯЗКО́ВЫЯ РЭЗЕ́РВЫ банкаў, норма захоўвання грашовых сродкаў камерцыйных банкаў і інш. крэдытных устаноў на спец. рэзервовых рахунках у цэнтр. банку. Прызначаюцца для забеспячэння ліквіднасці, дэпазітнай запазычанасці і інш. Норма абавязковых рэзерваў устанаўліваецца цэнтр. банкам, і яе парушэнне караецца штрафнымі санкцыямі. с. 10
АБАВЯ́Н Хачатур Авецікавіч (14.4.1805, с. Канакер, каля г. Ерэван — 14.4.1848), армянскі пісьменнік, асветнік-дэмакрат, заснавальнік новай арм. літаратуры і літ. мовы, педагог. Класік арм. л-ры. Выступаў за нац. культурнае і паліт. адраджэнне армян, супраць сярэдневяковых схаластычных метадаў, дагматызму і фармалізму ў школьным навучанні. Першы нац. гіст. раман «Раны Арменіі» (1841, выд. 1858)— пра вызв. барацьбу арм. народа ў перыяд руска-іранскай вайны 1826— 28. Пед. погляды выказаў у кн. «Перадсцежжа» (1838), рамане «Гісторыя Тыграна, ці Маральнае настаўленне для армянскіх дзяцей» (выд. 1941). Аўтар навук.-маст. твораў «Адкрыццё Амерыкі» (выд. 1940), «Курды» (1948) і інш. с. 10
АБАГАЧЭ́ННЕ КАРЫ́СНЫХ ВЫ́КАПНЯЎ , сукупнасць працэсаў і метадаў канцэнтрацыі мінералаў пры пач. перапрацоўцы цвёрдых карысных выкапняў. Праводзіцца пры малой колькасці каштоўных кампанентаў у сыравіне або наяўнасці ў ёй шкодных прымесяў. Пры абагачэнні адбываецца мех. раздзяленне мінералаў, атрыманне канчатковых прадуктаў (напр., сільвініту, азбесту, графіту і інш.), канцэнтратаў, прыдатных на металургічную, хім. і інш. перапрацоўку і адходы. Пры абагачэнні карысных выкапняў з руд вылучаюць ад 60 да 95% карысных кампанентаў (з малібдэнавых руд з 0,1% Мо атрымліваюць 50%-ны канцэнтрат). Асн. метады абагачэння — флатацыя, гравітацыйнае абагачэнне, магнітная і эл. сепарацыя. Практыкуецца таксама абагачэнне па вонкавых прыкметах (сартаванне мінералаў па колеры і бляску), радыеметрычнае (па прыроднай ці наведзенай радыеактыўнасці), на ліпкіх паверхнях (наліпанне алмазаў з пульпы на паверхню са слоем тлушчу) і інш. Метады абагачэння карысных выкапняў выкарыстоўваюцца паасобку або ў розных спалучэннях. Флатацыяй вылучаюць хлорысты калій з сільвінітавай руды на калійных камбінатах Беларусі. Пры гравітацыйным абагачэнні выкарыстоўваюць розную шчыльнасць мінералаў. Магнітнай сепарацыяй раздзяляюць матэрыялы рознай магнітнай успрымальнасці (напр., жал. руду). Эл. метады заснаваны на неаднолькавай электраправоднасці часцінак і рознай іх здольнасці набываць эл. зарады. Абагачэнне карысных выкапняў павялічвае прадукцыйнасць і эфектыўнасць металург. і хім. працэсаў. М.Я.Зусь. с. 10
АБАГАЧЭ́ННЕ Я́ДЗЕРНАГА ПА́ЛІВА , штучнае павелічэнне колькасці ізатопа урану 235U, якому ўласціва дзяленне, у сумесі інш. яго ізатопаў. Бывае слабае (да 2%, дае ядзернае паліва для энергет. рэактараў) і высокае (да 92%, для даследчых і трансп. рэактараў гэтага тыпу). Робіцца фіз. метадамі раздзялення ізатопаў у многаступеньчатых апаратах з выкарыстаннем газавай ці тэрмічнай дыфузіі, цэнтрыфугавання і інш. метадаў, якія грунтуюцца на розніцы мас атамаў ізатопаў. Абагачэнне ядзернага паліва наз. таксама павышэнне (простым дабаўленнем) у ядз. паліве колькасці падзельнага ізатопа. с. 10
АБАГУЛЬНЕ́ННЕ , пераход на больш высокую ступень абстракцыі праз выяўленне агульных прыкмет (уласцівасцей, адносін, тэндэнцый развіцця і г.д.). Робіцца на ўзроўнях: эмпірычнага матэрыялу (выпрацоўка паняццяў, якія выяўляюць тоеснасць ці падабенства двух і больш прадметаў); ужо выпрацаваных паняццяў і суджэнняў (пераход да больш шырокіх паняццяў); «сістэм паняццяў» — тэорый (напр., пераход ад геаметрыі Эўкліда да геаметрыі Лабачэўскага). Абагульненне звязана таксама з працэсам аналізу, сінтэзу, параўнання з рознымі індукцыйнымі працэдурамі. Атрыманне абагульненых ведаў азначае больш глыбокае пранікненне ў сутнасць рэчаіснасці. Процілегласць абагульненню — абмежаванне. с. 10
АБА́ДА (Abbado) Клаўдзіо (н. 26.6.1933, Мілан), італьянскі дырыжор і піяніст. Скончыў Міланскую кансерваторыю па класах фп. (1953) і кампазіцыі (1955). Выступаў як піяніст. З 1969 дырыжор, муз. і маст. кіраўнік (да 1986) т-ра «Ла Скала», з 1971 адначасова гал. дырыжор Венскага філарманічнага, з 1979 Лонданскага сімфанічнага, з 1989 Берлінскага філарманічнага аркестраў. Кіраўнік створанага ў 1982 філарманічнага аркестра «Ла Скала». З 1986 маст. кіраўнік Венскай дзярж. оперы. Лаўрэат міжнар. конкурсу маладых дырыжораў імя Дз. Мітропуласа (Нью-Йорк, 1963). с. 10
АБАДА́Н , горад на ПдЗ Ірана, у Хузістане. 387 тыс. ж. (1993). Марскі порт на р. Шат-эль-Араб, за 50 км ад яе ўпадзення ў Персідскі заліў. Трансп. вузел. Чыгункай злучаны з Тэгеранам. Буйны цэнтр нафтаперапрацоўкі: нафтаперапр. з-д, нафтахім. комплекс па выпуску аміяку, звадкаванага газу і інш. Нафтаправоды ў Тэгеран, Ісфахан, Бендэр-Шахлур, на в-аў Харк у Персідскім заліве. с. 10
АБАДО́ЎЦЫ , вёска ў Беларусі, у Ільянскім с/с Вілейскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса «Абадоўцы». За 30 км на У ад Вілейкі, 92 км ад Мінска, 35 км ад чыг. ст. Уша. 429 ж., 143 двары (1995). Базавая школа, клуб, бібліятэка. с. 10
АБАДРЫ́ТЫ , племя палабскіх славян, гл. ў арт. Бодрычы. с. 10
АБАЗІ́НСКАЯ МО́ВА , адна з іберыйска-каўказскіх моў (абхаза-адыгейская група). Пашырана пераважна ў Карачаева-Чэркесіі, а таксама ў Адыгеі. Мае 2 дыялекты: тапанцкі (аснова літ. мовы) і ашхарскі, блізкі да абхазскай мовы. Ад абхазскай мовы адрозніваецца фанетыкай, наяўнасцю ўказальных займеннікаў, парадкавых і кратных лічэбнікаў, выкарыстаннем паслялогаў, формамі часу і ладу ў дзеясловах і інш. Для абазінскай мовы характэрны шматлікія запазычанні з кабардзіна-чэркескай мовы. Пісьменства створана ў 1932—33 на лац. аснове, з 1938 пераведзена на рус. графіку.
Літ.: Сердюченко Г.П. Язык абазин. М., 1955. с. 10
АБАЗІ́НЫ (саманазва абаза), народ у Карачаева-Чэркесіі і Адыгеі. 34 тыс. чал. (1989). Частка — у Турцыі. Гавораць на абазінскай мове. Вернікі пераважна мусульмане-суніты. с. 10
АБАЗО́ЎСКІ Канстанцін Антонавіч (1.10.1919, в. Абухава Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. —26.10.1944), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1938), авіяц. вучылішча (1943). У Вял. Айч. вайну лётчык, удзельнік вызвалення Паўн. Каўказа, Крыма, Прыбалтыкі. Зрабіў 106 баявых вылетаў, знішчыў 16 самалётаў, 11 танкаў, 139 аўтамабіляў, 26 зенітных установак, 2 склады з боепрыпасамі. Загінуў у Прыбалтыцы. У г.п. Бешанковічы яму пастаўлены помнік. с. 11
АБА́Й КУНАНБА́ЕЎ (10.8.1845, в. Караул Абайскага р-на, Казахстан — 6.7.1904), казахскі паэт-асветнік, заснавальнік новай пісьмовай казахскай літаратуры. Вывучаў араб., перс. і інш. мовы. Светапогляд Абая Кунанбаева фарміраваўся пад уплывам гуманіст. ідэй паэтаў і вучоных Усходу, рус. класічнай л-ры і стараж.-грэч. філосафаў. У лірычных і сатыр. вершах выступаў супраць сац. зла, невуцтва, старых звычаяў. У паэмах «Масгуд» (1887), «Іскандэр», «Сказанне пра Азіма» выкарыстаў усх. сюжэты. У кн. прозы «Павучанні» выклаў этычныя і філас. погляды. Увёў новыя формы верша (6- і 8-радкоўе). Жыццю Абая Кунанбаева прысвечаны раман-эпапея М.Аўэзава «Шлях Абая».
Літ.: Ауэзов М.О. Абай Кунанбаев: Статьи и исследования. Алма-Ата, 1967. с. 11
АБА́К , абака [ад грэч. abax (abakos) дошка], 1) дошка для арыфм. вылічэнняў, якой карысталіся ў Стараж. Грэцыі і Рыме, пазней у Зах. Еўропе (да 18 ст.). Першапачаткова гладкая дошка, пасыпаная пяском і падзеленая на палосы, у якіх размяшчаліся лічыльныя маркі (каменьчыкі, косці, манеты). У краінах Д. Усходу карысталіся кіт. абакам — суанпанам, у Расіі — лічыльнікамі. 2) У намаграфіі абакі — спец. лічыльныя намаграмы. З) У архітэктуры — плоская, квадратная ў плане пліта, на якую апіраецца антаблемент; верхняя частка капітэлі. Як элемент класічнага арх. ордэра з’явіўся ў Стараж. Грэцыі. У розных тыпах ордэра набываў своеасаблівую маст. апрацоўку: прафіляванне і арнаментыку ў выглядзе іонікаў у іанічным, ляпныя разеткі ў карынфскім і кампазітным ордэрах. Пашыраны пераважна ў манум. мураваных і драўляных палацавых і грамадскіх збудаваннях класіцызму. с. 11
АБАКА́Н , горад у Расіі, сталіца Хакасіі, у цэнтр. ч. Мінусінскай катлавіны. Засн. ў 1675. 158,2 тыс. ж. (1994). Прыстань на р. Абакан. Вузел чыг. ліній і аўтадарог. Машынабудаванне (вытв-сць вагонаў, кантэйнераў); дрэваапр., лёгкая, харч. прам-сць. с. 11
АБАКА́НСКАЕ РАДО́ВІШЧА жалезаруднае, на Пд Краснаярскага краю Рас. Федэрацыі. Распрацоўваецца з 1867. Кантактнае радовішча (скарны) магнетытавых руд. Разведаныя запасы 160 млн. т з 42,2% жалеза. Цэнтр здабычы — г. Абаза. с. 11
А́БАЛА (Ābola) Мірдза Эдуардаўна (н. 23.2.1923, воласць Світэнэ, Латвія), латышскі літаратуразнавец. Д-р філал. н. (1956). Скончыла Латвійскі ун-т (1949). Даследчыца творчасці Я.Судрабкална, бел.-лат. гіст. і літ. сувязей (кн. «Дружба, умацаваная ў вяках», з Д.Вікснай, 1977). Прымала ўдзел у складанні навук. збору твораў Я.Райніса (т. 1—3, 5—7, 17; варыянтаў 1—3; Дзярж. прэмія Латвіі 1986). Аўтар прац «Райніс і беларусы» (1975), «Ян Судрабкалн і беларусы» (1977). Складальнік лат.-бел. і бел.-лат. слоўніка. На лат. мову пераклала зб. прозы У.Караткевіча «Чазенія» (1976), шэраг апавяданняў Я.Коласа і інш. Прэзідэнт Латышскай асацыяцыі беларусістаў (з 1991). с. 11
АБАЛА́КАВЫ , расійскія альпіністы, браты. Віталь Міхайлавіч (13.1.1906, Масква — 26.5.1986), інжынер-канструктар, засл. майстар альпінізму (1934), засл. майстар спорту СССР (1943), засл. трэнер СССР (1961). Зрабіў першаўзыходжанне на пік Леніна (7134 м, Памір, 1934). Яўген Міхайлавіч (17.2.1907, Масква — 24.3.1948), скульптар, засл. майстар альпінізму (1934). Зрабіў першаўзыходжанне на вышэйшую вяршыню б. СССР — пік Камунізму (7495 м, Памір, 1933). Яго імем названа адна з вяршынь на Паміры. с. 11
АБАЛЕ́НСКІ Леанід Ягоравіч (літ. псеўд. М.І.Красов; 9.3.1845—23.9.1906), рус. філосаф, сацыёлаг. У 1860-я г. вывучаў юрыспрудэнцыю ў Маскоўскім і Пецярбургскім ун-тах. Супрацоўнічаў у час. «Мысль», «Русское богатство» і інш. Распрацоўваў праблемы эстэтыкі, сацыялогіі, маралі асобы і грамадскага развіцця. Лічыў, што ўяўленне пра з’явы аб’ектыўнага свету не тоесныя з аб’ектыўнай рэальнасцю; свядомая воля заўсёды матывавана. На яго думку, філасофія павінна ахопліваць і вобласць пачуццяў, і сутнасць свету; матэрыялізм і пазітывізм не задавальняюць гэтых патрабаванняў, таму што даюць толькі адзін з элементаў свету, яго матэрыяльны падмурак замест цэлага.
Тв.: Развитие чувствований и опыт их новой классификации. Спб., 1884; Научные основы красоты и искусства. Спб., 1902; История мысли: Опыт критич. философии. Спб., 1907. с. 11
АБАЛЕ́НСКІ Яўген Пятровіч (6.10.1796, г. Наваміргарад, Украіна — 26.2.1865), дзекабрыст. Князь, сын тульскага губернатара. Паручнік лейб-гвардыі Фінляндскага палка. Чл. «Саюза працвітання». Адзін з заснавальнікаў Паўночнага таварыства дзекабрыстаў, з 1823 чл. яго думы. Рэспубліканец. Нач. штаба паўстання на Сенацкай плошчы 14.12.1825. Прыгавораны да пажыццёвай катаргі. Пасля амністыі 1856 жыў у Калузе. Удзельнічаў у падрыхтоўцы сял. рэформы 1861. Аўтар «Успамінаў». с. 11
АБАЛІЦЫЯНІ́ЗМ [ад лац. abolitio (abolitionis) адмена, скасаванне], 1) грамадскі рух за скасаванне пэўнага закону. 2) Рух у ЗША у 18—19 ст. за ліквідацыю рабства неграў. Садзейнічаў набліжэнню грамадз. вайны 1861—65, перамозе ў ёй рэсп. Поўначы над рабаўладальніцкім Поўднем і прыняццю ў 1865 папраўкі да канстытуцыі ЗША аб скасаванні рабства. 3) Барацьба за скасаванне рабства ў калоніях Англіі, Францыі і інш. еўрап. краінах ў 18—19 ст. с. 11
АБАЛІЦЫЯНІ́СЦКАЯ ЛІТАРАТУ́РА , літаратура 1830—60-х г. у ЗША, звязаная з грамадска-паліт. рухам за адмену рабства (гл. Абаліцыянізм). Пачынальнік і буйнейшы дзеяч руху — журналіст і паэт У.Л.Гарысан, выдавец газ. «Liberator» («Вызваліцель», выходзіла ў Бостане ў 1831—65). Найб. вядомыя творы абаліцыянісцкай літаратуры — раманы Р.Хілдрэта «Раб, або Успаміны Арчы Мура» (1836); Г.Бічэр-Стоу «Хаціна дзядзькі Тома» (1852). Тэмы і ідэі абаліцыянізму знайшлі адлюстраванне ў творчасці амер. пісьменнікаў Г.У.Лангфела, Р.У.Эмерсана, У.Уітмена і інш. с. 11
АБА́ЛКІН Леанід Іванавіч (н. 5.5.1930, Масква), вучоны-эканаміст, сав. дзярж. дзеяч. Акад. АН СССР (1987, чл.-кар. 1984), акад. Рас. АН (1991). Скончыў Маскоўскі ін-т нар. гаспадаркі імя Пляханава (1952). З І956 на навукова-пед. рабоце. З 1986 дырэктар Ін-та эканомікі Рас. АН, адначасова ў 1989—91 нам. старшыні СМ СССР, старшыня дзярж. камісіі СМ СССР па эканам. рэформе. Навук. працы па праблемах палітэканоміі сацыялізму, удасканалення гасп. механізму, фарміравання канцэпцыі пераходу да рынку.
Тв.: Политическая экономия и экономическая политика. М., 1970; Новый тип экономического мышления. М., 1987; Перестройка: пути и проблемы. М., 1988. с. 11
АБАЛО́НКА клеткі, клетачная сценка, структурнае ўтварэнне на перыферыі клеткі, якое забяспечвае ёй трываласць, форму, засцерагае пратапласт ад вонкавых уздзеянняў і ўдзельнічае ў абмене рэчываў. Абалонка клетак раслін знаходзіцца за межамі клетачнай мембраны. Яе аснову (каркас) складаюць упарадкаваныя, паслойна перакрыжаваныя мікрафібрылы з малекул цэлюлозы, апушчаныя ў аморфную масу (матрыкс) з геміцэлюлозы і пекцінавых рэчываў.
Звычайна адрозніваюць абалонкі першасныя і другасныя. Першасныя (тонкія, з неўпарадкаваным размяшчэннем фібрылаў) больш уласцівы маладым клеткам (у іх найбольш пекцінаў і геміцэлюлозы, яны могуць расці). Знутры на першасную абалонку адкладваецца цвёрдая і пругкая (за кошт павышанай колькасці цэлюлозы) другасная абалонка. Яна мае паслойную будову і вызначае таўшчыню клетачнай сценкі, у большасці выпадкаў мае поры, праз якія праходзяць плазмадэсмы. У большасці раслін у абалонцы адбываюцца хім. працэсы, якія вядуць да іх адраўнення, акаркавення, кутынізацыі, аслізнення, мінералізацыі, утварэння камедзяў. Абалонка клетак жывёл — спецыялізаваны слой на іх паверхні, які складаецца з плазматычнай мембраны (плазмалемы) і ўласна абалонкі. Плазмалема ёсць ва ўсіх клетках, пабудавана з бялкоў і ліпідаў, актыўна ўдзельнічае ў абмене рэчываў, можа ўтвараць нарасці (мікраварсінкі) і ўцягванні. Уласна абалонка ёсць не ва ўсіх жывёльных клетках. Яна можа ўтварацца самой клеткай і за кошт сакрэтаў клетак, складаецца пераважна з вугляводаў і іх злучэнняў з бялкамі, здольная выконваць ролю вонкавага шкілета клеткі (пелікула прасцейшых, хіцінавая кутыкула членістаногіх), аховы ад вонкавых уздзеянняў (шматслойная абалонка яйцаклетак, абалонка цыстаў) і інш. функцыі. с. 12
АБАЛО́НКА ў будаўніцтве і тэхніцы, прасторавая канструкцыя, абмежаваная 2 крывалінейнымі паверхнямі, адлегласць паміж якімі (таўшчыня абалонкі) малая ў параўнанні з астатнімі памерамі. У залежнасці ад геаметрыі паверхні адрозніваюць абалонку: дадатнай (сферычныя, эліпсоідныя), нулявой (цыліндрычныя, канічныя) і адмоўнай (гіпербалічныя) крывізны. Бываюць тонка- і таўстасценныя; адна-, двух- і шматслойныя; маналітныя, зборныя, зборна-маналітныя і інш. Вырабляюць абалонку з жалезабетону, сталі, лёгкіх сплаваў, пластмасы, драўніны і інш. Выкарыстоўваюць у пакрыццях і перакрыццях будынкаў, у канструкцыях лятальных апаратаў, ракет, суднаў, рэзервуараў, частак машын і інш. с. 12
АБАЛО́НКАВАЯ ФО́РМА , ліцейная форма разавага выкарыстання з дзвюх змацаваных рэльефных паўформаў з таўшчынёй сценак 6—10 мм. Вырабляецца на аўтам. і паўаўтам. машынах з сумесі дробнага кварцавага пяску і фенола-фармальдэгіднай парашкападобнай тэрмарэактыўнай смалы. Пры награванні смала плавіцца і абвалаквае пясчынкі, пры далейшым награванні — цвярдзее і звязвае пясок у трывалую абалонку. Паўформы змацоўваюць па фіксатарах з дапамогай скобаў, шрубцынгаў ці склейваюць. У абалонкавай форме атрымліваюць адліўкі масай да 100 кг. Расход фармовачнай сумесі ў 8—10 разоў меншы, чым пры ліцці ў пясчана-гліністыя формы. с. 12
АБАЛО́НКІ ЗЯМЛІ́ , гл. Геасферы. с. 12
АБАЛО́ННІКІ , лічынкавахордавыя (Tunicata, Urochorda), падтып хордавых жывёл. Аб’ядноўвае 5 кл.: апендыкулярыі, бочачнікі (Cyclomyaria), асцыдыі, сальпы, агняцелкі, або пірасомы (Pirosomata). Каля 1,5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды ў морах і акіянах.
Даўж. ад 0,3—50 см да 30 м (калоніі пірасом). Цела мяшэчка- або бочачкападобнае, укрытае тунікай (абалонкай), утворанай выдзяленнем вонкавага эпітэлію. Хорда ёсць толькі ў лічынкавых формаў (акрамя апендыкулярый). Гермафрадыты. Размнажэнне палавое і бясполае. с. 12
АБАЛЯ́НКА , рака на У Беларусі ў Талачынскім, Сенненскім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток Лучосы. Даўж. 89 км. Пл. вадазбору каля 810 км². Пачынаецца на Аршанскім узв., цячэ па Чашніцкай раўніне і Лучоскай нізіне. Даліна шыр. 0,6—0,8 км, у ніж. цячэнні да 2 км. Пойма двухбаковая, шыр. ад 0,2 да 0,3 км. Рэчышча звілістае, шыр. 5—10 м. Каля 70% гадавога сцёку прыпадае на вясну. У Талачынскім р-не на рацэ плаціна. Водапрыёмнік меліярац. сістэм. с. 12
А́БАНА-ТЭ́РМЕ (Ábano Terme), бальнеагразевы курорт у Італіі. На Венецыянскай нізіне, на ПдЗ ад г. Падуя. Вядомы з часоў Стараж. Рыма, адраджэнне пачалося ў 13 ст. Каля 150 крыніц тэрмальных (да 85 °С) радонавых водаў, сульфідныя гразі выкарыстоўваюцца пры лячэнні хвароб органаў дыхання, руху і апоры, нерв. сістэмы і гінекалагічнай сферы. Гасцініцы і пансіянаты. с. 12
АБАНДО́Н (франц. abandon) у марскім праве, права страхавальніка адмовіцца ад сваіх правоў на застрахаваную маёмасць на карысць страхоўшчыка і атрымаць поўную страхавую суму. Як правіла, робіцца ў выпадку прапажы, гібелі маёмасці, немэтазгоднасці аднаўлення ці рамонту судна. Заява аб абандоне павінна паступіць ад страхавальніка на працягу 6 месяцаў з моманту ўзнікнення для гэтага падстаў. Можа быць зроблена і ў аднабаковым парадку без пацвярджэння страхоўшчыка. У выніку абандона да страхоўшчыка пераходзяць усе правы на застрахаваную маёмасць. с. 12
АБАНЕМЕ́НТ (франц. abonnement), права юрыдычнай ці фізічнай асобы (абанента) на часовае карыстанне чым-н. (напр., тэлефонам, месцам ў тэатры, кнігамі ў б-цы), а таксама дакумент, які забяспечвае гэта права. с. 12
АБАНЕ́НТ (ад франц. abonner падпісваць), асоба, установа ці арг-цыя, якая мае права на карыстанне абанементам. с. 13
АБАНЕ́НЦКАЕ ТЭЛЕГРАФАВА́ННЕ , тэлекс, электрычная сувязь паміж абанентамі шляхам непасрэднага двухбаковага абмену тэлегр. паведамленнямі. Ажыццяўляецца станцыямі абаненцкае тэлеграфаванне ручной або аўтам. сістэмы. На найб. адказных участках сувязі выкарыстоўваюць каналы частотнага тэлеграфавання. с. 13
АБАРА́НКІ , хлебабулачныя вырабы з абваранага цеста ў выглядзе кольцаў рознай велічыні. Называлі і абваранкамі (ад абварыць). Упершыню пачалі рабіць абаранкі ў Смаргоні (Беларусь), потым сталі вядомыя ў многіх (пераважна слав.) народаў. Славіліся янаўскія, бешанковіцкія, полацкія, мірскія і інш. Абаранкі. Выкарыстоўваліся і для прыгатавання кануна. с. 13
АБАРАЧА́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА , частка аптычнай сістэмы для змены напрамкаў восяў сіметрыі відарыса аптычнага, створанага аб’ектывам, на процілеглы. Паводле канструкцыі абарачальную сістэму падзяляюць на лінзавыя (складаюцца з лінзаў і апертурнай дыяфрагмы), прызмавыя (пабудаваны на выкарыстанні поўнага ўнутр. адбіцця святла), люстраныя (складаюцца з некалькіх люстэркаў) і валаконна-аптычныя. Выкарыстоўваюцца ў біноклях, перыскопах і інш. аптычных прыладах. с. 13
АБАРАЧА́ЛЬНЫ ПРАЦЭ́С у тэрмадынаміцы, працэс пераходу сістэмы з аднаго стану ў другі, які магчыма ажыццявіць у адваротным напрамку з паўтарэннем усіх яго прамежкавых станаў. Складаецца з паслядоўнасці станаў раўнавагі, якія вельмі мала розняцца паміж сабою, таму яго наз. квазістатычным, квазіраўнаважным. Крытэрыем абарачальнасці з’яўляюцца паводзіны энтрапіі: яна застаецца пастаяннай у абарачальным працэсе, які працякае ў ізаляванай сістэме значна павольней, чым устанаўліваецца тэрмадынамічная раўнавага ў дадзенай сістэме. Сістэма пры абарачальным працэсе выконвае найб. магчымую работу. Абарачальны працэс ляжыць у аснове тэорыі цеплавых рухавікоў (гл. Карно цыкл). Усе рэальныя працэсы з-за трэння, дыфузіі, выпрамянення і інш. неабарачальныя. с. 13
АБАРАЧА́ЛЬНЫЯ РЭА́КЦЫІ , хімічныя рэакцыі, якія адначасова адбываюцца ў прамым і адваротным напрамках і знаходзяцца ў стане дынамічнай раўнавагі. Кірунак рэакцый залежыць ад канцэнтрацыі рэчываў — удзельнікаў рэакцый. Пры дасягненні раўнавагі хімічнай скорасці абарачальныя рэакцыі аднолькавыя і сістэма ўтрымлівае зыходныя рэчывы і прадукты.
Простыя абарачальныя рэакцыі (напр., N2O4 2NO2) складаюцца з дзвюх элементарных рэакцый, якія адрозніваюцца толькі напрамкам (N2O4 → 2NO2 і 2NО2 → N2O4). Складаныя бываюць абарачальныя пры ўмове абарачальнасці ўсіх стадый (напр., N2+3NH2, 2NН3) Абарачальныя рэакцыі пры пэўных умовах ператвараюцца ў практычна неабарачальныя рэакцыі. с. 13
АБАРАЧЭ́ННЕ , інверсія ў музыцы, спосаб мадыфікацыі акордаў, інтэрвалаў, гукавышыннай лініі (мелодыі, матыву, серыі) перамяшчэннем гукаў у адваротным напрамку з захаваннем першапачатковай часавай паслядоўнасці. Сродак вар’іравання, у выніку якога ўзнікаюць новыя элементы, ствараецца роднасная, аднак фактычна новая мелодыя. Гук, які пры абарачэнне застаецца на месцы, наз. воссю абарачэння. Выкарыстоўвалася ў канонах, жыгах, рычэркарах і фугах, пазней ў неполіфанічных творах. Т.Г.Мдывані. с. 13
АБАРАЧЭ́ННЕ ў эканоміцы, форма таварнага абмену прадуктаў працы і інш. аб’ектаў уласнасці праз куплю-продаж. З’яўляецца бясконцым працэсам мноства самастойных актаў куплі і продажу, які звязвае вытв-сць з размеркаваннем і спажываннем. Ад абмену тавараў (Т—Т) адрозніваецца тым, што ажыццяўляецца пры пасрэдніцтве грошай (Т—Г—Т). Развіццё абарачэння звязана з таварнай вытв-сцю.
На пач. этапах абмяжоўвалася мясц. рынкам. З паглыбленнем грамадскага падзелу працы і пашырэннем таварна-грашовых адносін сфарміраваліся ўнутр. і сусв. рынкі, пачалося развіццё крэдытнага абарачэння, абарачэння каштоўных папер і інш. формаў. с. 13
АБАРДА́Ж (франц. ), спосаб вядзення бою вёславымі і паруснымі караблямі. Адзін або некалькі атакоўчых караблёў падыходзілі да карабля праціўніка як мага шчыльней, счапляліся з ім бартамі, высаджвалі абардажную каманду, якая ў рукапашнай сутычцы вырашала зыход бою. Выкарыстоўваўся са стараж. часоў да 19 ст.; разам з таранным ударам складаў аснову тактыкі марскога бою. З развіццём карабельнай артылерыі, ростам агнявой магутнасці і быстраходнасці караблёў страціў сваё значэнне. Выкарыстоўваюць пры перадачы (прыёме) грузу і людзей. с. 13
АБАРО́Г , лёгкае збудаванне для захоўвання сена. Невялікая 4- ці 2-схільная рухомая стрэшка на 4 высокіх слупах, накрытая саломай або дранкай; пры патрэбе можа падымацца і апускацца. Здаўна вядома на Беларусі, паўн. Украіне, ПнЗ Расіі. с. 13
АБАРО́НА , баявыя дзеянні з мэтай зрыву або адбіцця наступлення намнога большых сіл праціўніка, прыкрыцця або ўтрымання занятых пазіцый, выйгрышу часу і стварэння ўмоў для пераходу у наступленне войскаў, якія абараняюцца. Ажыццяўляецца ў тактычных, аператыўных і стратэг. маштабах, прымусова (калі наступленне немагчыма або немэтазгодна) або наўмысна.
У старажытнасці і сярэднявеччы для доўгатэрміновай абароны выкарыстоўвалі ўмацаваныя гарады, крэпасці, замкі (гл. Абарончыя збудаванні). З аснашчэннем арміі агнястрэльнай зброяй (з 14—15 ст.) пачалося збудаванне палявых абарончых умацаванняў. З распаўсюджваннем у 19 ст. наразной зброі з большай далёкасцю стральбы сталі ствараць глыбокую (эшаланіраваную) абарону. Умацаваная паласа глыбінёй 1000—1500 м упершыню была створана ў час Севастопальскай абароны 1854—55. У 1-ю сусв. вайну ў прамежках паміж апорнымі пунктамі ствараліся суцэльныя лініі траншэй. Войскі займалі некалькі абарончых пазіцый, якія эшаланіраваліся ў глыбіню на 3—4 км адна ад адной. За гэтымі пазіцыямі ствараліся тылавыя (запасныя) абарончыя палосы. Будавалася абарона на суцэльным фронце з выкарыстаннем сістэмы інж. збудаванняў і загарод. З насычэннем ўзбр. сіл танкамі, дальнабойнай артылерыяй, самалётамі абарона стала глыбокай, шматпалоснай, процітанкавай, проціартылерыйскай, процісамалётнай. Усебаковае развіццё абарона атрымала ў Вял. Айч. вайну. На тэр. Беларусі цяжкія абаронныя баі ішлі ў чэрв. —жн. 1941 (гл. Брэсцкай крэпасці абарона 1941, Мінска абарона 1941, Віцебска абарона 1941, Магілёва абарона 1941, Гомеля абарона 1941 і інш.).
У сучасных умовах абарона прадугледжвае актыўнае процідзеянне адначасовым ударам усіх відаў зброі, авіяцыі і артылерыі, дэсантных і інш. войскаў праціўніка, своечасовае выяўленне яго сродкаў масавага паражэння, жывой сілы і тэхнікі, стварэнне найб. зручных умоў для сябе. Каб сарваць ці аслабіць наступленне, войскі ў абароне ажыццяўляюць агнявую контрпадрыхтоўку па групоўцы праціўніка, якая падрыхтавалася да наступлення, і контратакуюць. Паводле метадаў вядзення абароны бывае пазіцыйная і манеўраная; сучасная абарона, як правіла, спалучае абодва гэтыя метады. Устойлівасці і актыўнасці абароны спрыяюць насычанасць яе браніраванымі сродкамі, глыбокае эшаланіраванне і разгрупаванне сіл і сродкаў, разнастайнасць спосабаў вядзення абарончых дзеянняў, выкарыстанне спецыфічных фіз.-геагр. умоў.
Літ.: Тактика. 2 изд. М., 1988. С. 320—407. У.П.Рудэнка, В.А.Юшкевіч. с. 13
АБАРО́НА АЙЧЫ́НЫ , абарона краіны ад знешняга нападу, пагрозы яе незалежнасці і тэр. цэласнасці. Абарона Рэспублікі Беларусь — найважнейшая функцыя дзяржавы, канстытуцыйны абавязак і доўг кожнага яе грамадзяніна. Актыўная форма рэалізацыі гэтага абавязку — ваенная служба. Закон «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» ад 5.11.1992 рэгламентуе парадак падрыхтоўкі насельніцтва да абароны краіны і забеспячэння камплектавання яе Узброеных Сіл. с. 14
АБАРО́НА ГО́НАРУ І ГО́ДНАСЦІ , адна з формаў судовай аховы правоў фізічных і юрыд. асоб. Грамадзянін або юрыд. асоба маюць права патрабаваць праз суд абвяржэння недаказаных звестак, якія ганьбяць іх гонар, годнасць або дзелавую рэпутацыю. Ганебныя звесткі, распаўсюджаныя ў сродках масавай інфармацыі, абвяргаюцца там жа. Дакумент, які зыходзіць ад юрыд. асобы і змяшчае ганебныя звесткі, падлягае адмене. Інш. выпадкі разглядаюцца судом. Маральная (немаёмасная) шкода кампенсуецца, памер яе вызначаецца судом. с. 14
АБАРО́НА ГРАМАДЗЯ́НСКІХ ПРАВО́Ў , у цывільным праве сукупнасць дзеянняў па ахове законных маёмасных і асабістых немаёмасных правоў грамадзян. Ажыццяўляецца ва ўстаноўленым судом парадку праз: прызнанне гэтых правоў; аднаўленне становішча, якое існавала да парушэння права і спынення дзеянняў, што парушаюць права; прысуджэнне да выканання абавязацельства ў натуры; спыненне або змену праваадносін; спагнанне з асобы, якая парушыла права, нанесеных страт, няўстойкі, а таксама інш. законныя спосабы. У выпадках, асобна прадугледжаных законам, можа ажыццяўляцца ў адм. парадку. с. 14
АБАРО́НА ДЫПЛАМАТЫ́ЧНАЯ , абарона дзяржавай сваіх грамадзян пры парушэнні іх правоў і інтарэсаў у замежнай дзяржаве. Ажыццяўляецца праз дыпламат. і консульскія прадстаўніцтвы за мяжой. Рэгулюецца міжнар. пагадненнямі, двухбаковымі консульскімі канвенцыямі і нац. Заканадаўствам. Абарону і заступніцтва грамадзян Беларусі на яе тэр. і за межамі дзяржавы гарантуе Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. с. 14
АБАРО́НА СУДО́ВАЯ , сукупнасць працэсуальных гарантаваных законам дзеянняў, накіраваных на ахову правоў і інтарэсаў грамадзян. У Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца судом праз дакладна рэгламентаваны парадак разгляду спраў, бакам даюцца аднолькавыя магчымасці ў працэсе. Грамадзяне маюць права абскарджваць у судзе неправамерныя дзеянні органаў дзярж. кіравання і службовых асоб, у касацыйным парадку суд. пастановы, абараняць сваю маёмасць і асобу і інш. с. 14
АБАРО́НЧЫЯ ЗБУДАВА́ННІ , штучныя перашкоды, прызначаныя для доўгатэрміновай абароны нас. пункта ці пэўнай тэрыторыі ад праціўніка.
Найб. стараж. абарончыя збудаванні — агароджы з дрэва, зямлі ці камянёў, равы, валы. У Стараж. Рыме стваралі ўмацаваныя ваен. пасяленні — лагеры. На ўскраінах Рым. імперыі будавалі т. зв. рымскія валы (Адрыянаў вал, Антанінаў вал, Траянаў вал). Разнастайныя тыпы абарончых збудаванняў ствараліся ў сярэднявеччы: для абароны замкаў, манастыроў (земляныя валы, равы, крапасныя драўляныя і мураваныя сцены, вежы з байніцамі і машыкулямі, брамы з герсамі, барбаканы), аховы вял. тэрыторый (Вялікая Кітайская сцяна, «Вялікая засечная мяжа» на паўд. межах Рас. дзяржавы ў 16—17 ст. і інш.). Своеасаблівыя тыпы абарончых збудаванняў — дзядзінец, крэмль, замак.
Першыя абарончыя збудаванні на тэр. Беларусі — гарадзішчы, з’явіліся ў жал. веку (7 ст. да н.э. — 4 ст. н.э.). Паступова яны ўскладняліся ад простых драўляных агароджаў па краях да шматрадных драўляна-земляных умацаванняў. З развіццём гарадоў (9—13 ст.) гал. Абарончымі збудаваннямі сталі равы, драўляныя сцены і вежы (Полацк, Тураў, Віцебск, Мінск). У 12 ст. з’явіліся мураваныя вежы з выкарыстаннем у муроўцы валуноў (Гродна). З пераходам да тактыкі прамога штурму і аблогі ў 13 ст. сфарміравалася новая сістэма абароны горада, у аснове якой была вежа-данжон у драўляным ці мураваным замку (гл. Навагрудскія замкі, Камянецкая вежа, Тураўская вежа і інш.). У сярэдзіне 16 ст. з пашырэннем агнястрэльнай зброі ствараліся замкавыя комплексы (Мірскі замак, Нясвіжскі замак), узнікла фартыфікацыя, удасканальваліся традыц. драўляна-земляныя ўмацаванні. У Віцебску, Полацку, Магілёве, Слуцку, Брэсце, Рэчыцы і інш. існавала некалькі ліній абароны, якія ахоплівалі цэнтр горада і пасады. Абарончыя прыстасаванні мелі многія грамадзянскія збудаванні — ратушы, сядзібы, дамы-крэпасці, а таксама цэрквы, касцёлы, кляштары, манастыры, сінагогі. Іх сцены будаваліся высокія і тоўстыя, па кутах будынкаў ці над уваходам ставіліся баявыя вежы з байніцамі, уваходы дадаткова засцерагаліся бабінцамі, каванымі дзвярыма, пад’ёмнымі кратамі-герсамі. Вакол будынкаў узводзіліся валы з драўлянымі ці мураванымі сценамі, вежамі або бастыёнамі. Адзін з першых умацаваных храмаў на Беларусі — Полацкі Сафійскі сабор. Аналагічнымі абарончымі храмамі былі Супрасльская царква-крэпасць, Сынкавіцкая царква-крэпасць, Мураванкаўская царква-крэпасць, Камайскі касцёл і інш. У 19 ст. ўзніклі фортавыя абарончыя збудаванні (гл. Крэпасць) з вынесенымі на 1—2 км наперад ад цэнтр. ўмацавання фортамі (Брэсцкая крэпасць, Бабруйская крэпасць). У 1-й пал. 20 ст. ствараліся ўмацаваныя раёны і палосы абароны (напр., Беларуская прыгранічная паласа абароны).
Літ.: Ткачоў М. А Замкі Беларусі (XIII—XVII ст.). Мн., 1977; Яго ж. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. Мн., 1978. М.А.Ткачоў. с. 14
АБАРО́Т КАПІТА́ЛУ , працэс узнаўлення руху ўсяго авансаванага капіталу, які бясконца паўтараецца. Не супадае з кругаабаротам капіталу. Поўны абарот капіталу адбываецца толькі тады, калі ў грашовай форме вяртаецца авансаваная вартасць асноўнага капіталу і ён аднаўляе сваю матэрыяльную форму. Таму абарот капіталу ахоплівае некалькі кругаабаротаў капіталу. Час, на працягу якога авансаваны ў грашовай форме капітал вяртаецца ў той жа форме да прадпрымальніка, наз. часам абаротам капіталу. Адзінкай вымярэння абароту капіталу служыць год. Хуткасць абароту капіталу вызначаецца па формуле: n = <FORMULA>, дзе n — колькасць абаротаў, A — адзінка вымярэння, a — час абароту індывід. капіталу. Хуткасць абароту капіталу — паказчык жыццяздольнасці капіталу. На яе ўплываюць час вытв-сці і час абарачэння, а таксама суадносіны асн. і абаротнага капіталу ў авансаваным капітале. с. 15
АБАРО́ТНАЕ ВОДАЗАБЕСПЯЧЭ́ННЕ , сістэма водазабеспячэння на прадпрыемствах, пры якой адбываецца шматразовы абарот вады ў тэхнал. працэсе пры абмежаваным яе скідванні ў вадаёмы (да 3%) ці інш. водапрыёмнікі. Перад паўторным выкарыстаннем адпрацаваную ваду ачышчаюць, ахалоджваюць і апрацоўваюць залежна ад мэтаў вытв-сці ў адкрытых вадаёмах, градзірнях, басейнах пырскальных, ачышчальных устаноўках. Выкарыстанне абаротнага водазабеспячэння замест праматочнага змяншае расход вады, эксплуатац. выдаткі, забруджванне навакольнага асяроддзя. с. 15
АБАРО́ТНЫ КАПІТА́Л , частка пастаяннага прадукцыйнага капіталу, вартасць якога ў працэсе яго вытв. расходавання цалкам пераносіцца на прадукт і цалкам вяртаецца да прадпрымальніка ў грашовай форме ў канцы кожнага кругаабароту капіталу. Да абаротнага капіталу адносіцца капітал, авансаваны на куплю сыравіны, паліва, дапаможных матэрыялаў і інш. прадметаў працы, а таксама пераменны капітал. Абаротны капітал абарачаецца хутчэй за асноўны капітал. Чым большая доля абаротнага капіталу ў авансаваным капітале, тым меншы час абароту ўсяго капіталу і большы прыбытак. с. 15
АБАРО́ТНЫЯ СРО́ДКІ , грашовыя сродкі, прызначаныя на ўтварэнне абаротных вытв. фондаў і фондаў абарачэння. Адна іх частка дзейнічае ў вытв. сферы і набывае форму вытв. запасаў, незавершанай вытворчасці і наступных затрат, другая абслугоўвае сферу абарачэння і набывае форму гатовых вырабаў, грашовых сродкаў і сродкаў у разліках. Асн. крыніца фарміравання першых — даход (прыбытак), другіх — кароткатэрміновы крэдыт. Эфектыўнасць выкарыстання абаротных сродкаў характарызуецца колькасцю абаротаў (каэфіцыентам абарачэння) і працягласцю аднаго абароту (хуткасцю абароту).
Колькасць абаротаў вызначаецца па формуле Ка = РП : А, дзе РП — аб'ём рэалізаванай прадукцыі за дадзены перыяд, А. — сярэднегадавая сума абаротных сродкаў за гэты ж перыяд. Хуткасць абароту (у днях) вызначаецца па формуле: Ха = Д : Ка, дзе Д — колькасць дзён у перыядзе. Паскарэнне абарачальнасці абаротных сродкаў — адна з важных умоў эканоміі сродкаў, павышэння эфектыўнасці вытв-сці. с. 15
АБАРО́ТНЫЯ ФО́НДЫ , частка вытворчых фондаў прадпрыемства, якая цалкам расходуецца ў вытв. цыкле і цалкам пераносіць сваю вартасць на новы прадукт. Матэрыяльна-рэчыўную аснову абаротных фондаў складаюць прадметы працы (матэрыялы, сыравіна і інш.), што знаходзяцца на складах у выглядзе вытворчых запасаў і незавершанай вытв-сці. У рыначнай эканоміцы абаротныя фонды — пастаянная частка абаротнага капіталу. с. 15
АБАРЫГЕ́НЫ (лац. Aborigines ад ab origine ад пачатку), 1) карэнныя насельнікі (людзі, жывёлы, расліны) краіны ці якой-н. мясцовасці. Паводле стараж.-рым. паданняў, абарыгенамі наз. племя, якое жыло каля падножжа Апенін. 2) У біялогіі тое, што аўтахтоны. с. 15
АБА́С Хаджа Ахмад (7.6.1914, г. Паніпат, Індыя — 1987), індыйскі кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік. Скончыў Алігархскі мусульманскі ун-т. Удзельнік стварэння Асацыяцыі нар. т-раў Індыі (1943). Пастаноўшчык маст. фільмаў «Незвычайнае здарэнне», «Іншаземец» (з рэж. В. Проніным, у сав. пракаце «Хаджэнне за тры моры»), «Дзве кроплі вады» і інш. Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Бессмяротная гісторыя доктара Котніса», «Бадзяга», «Пан 420» (абодва ў сааўт.), сац. раманаў «Заўтра належыць нам» (1945), «Крывавы шлях» (1980) і інш. с. 15
АБА́С I Вялікі (27.1.1557—19.1. 1629), шах Ірана [1587—1629] з дынастыі Сефевідаў. Дзеля ўмацавання цэнтр. улады рэфармаваў войска, фін. сістэму, адм. кіраванне і інш. Спрыяў развіццю знешняга і ўнутр. гандлю. Перанёс сталіцу з Казвіна ў Ісфахан (1597—98). Вёў шматлікія войны, вярнуў страчаныя раней і заваяваў новыя тэрыторыі, спыніў набегі узбекаў. Наладзіў дыпламат. і гандл. кантакты з краінамі Зах. Еўропы. Пры ім сефевідскі Іран дасягнуў найб. магутнасці. с. 16
АБА́САЎ Азад Зінатавіч (н. 19.1.1925, г. Елабуга), татарскі спявак (тэнар). Нар. арт. СССР (1977). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1950). З 1950 саліст Тат. т-ра оперы і балета. Сярод партый: Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Герцаг («Рыгалета» Дж.Вердзі), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Уладзімір Ігаравіч («Князь Ігар» А.Барадзіна), Джык, Джаліль, Цюляк («Алтынчэч», «Джаліль», «Цюляк» Н.Жыганава). с. 16
АБА́САЎ Шухрат Саліхавіч (н. 16.1.1931, г. Каканд), узбекскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар. арт. Узбекістана (1975), нар. арт. СССР (1981). Скончыў Ташкенцкі тэатр.-маст. ін-т (1954), Вышэйшыя рэж. курсы пры «Масфільме» (1958). Творчасці Абасава ўласціва ўменне раскрываць час і эпоху праз асобу героя. Найб. поўна гэта выявілася ў фільмах «Ты не сірата», «Абу Райхан Беруні» (за абодва Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1974), «Ташкент — горад хлебны», «Вогненныя дарогі» (16 серый, тэлевізійны). Сааўтар большасці сцэнарыяў сваіх фільмаў. с. 16
АБАСІ́ДАЎ ХАЛІФА́Т , Багдадскі халіфат, дзяржава арабаў у 750— 1258. Назва ад дынастыі Абасідаў, якія прыйшлі да ўлады ў выніку справакаванага імі ў 747 у Харасане паўстання супраць Амеядаў. Сталіца з 762 Багдад. У склад Абасідава халіфата ўваходзілі Ірак, Іран (да пач. 9 ст.), ч. Закаўказзя, паўд. ч. Сярэдняй Азіі, Зах. Аравія, Сірыя з Палесцінай, Егіпет і Паўн. Афрыка (да пач. 9 ст.). У Абасідавым халіфаце іншаплямённыя мусульмане былі ўраўнаваны ў правах з арабамі, роды перс. паходжання вылучыліся на адно з першых месцаў. Абасіды аднавілі перс. адм. сістэму на чале з візірам, замянілі араб. апалчэнне прафес. наёмнай арміяй (з харасанцаў, бербераў, пазней цюркаў). Гал. месца ў войску заняла гвардыя халіфа (з нявольнікаў), якая, памацнеўшы, стала ўмешвацца ва ўладу. У Абасідавым халіфаце найб. ўздыму дасягнула араба-мусульм. духоўная (іслам, ісламскае права, л-ра, філасофія, навука) і матэрыяльная (рамёствы, гандаль, мараплаванне і інш.) культура. Частыя нар. паўстанні (гал. чынам у форме сектанцкіх рухаў), з 9 ст. і сепаратызм намеснікаў-эміраў, якія сілай захоплівалі тэрыторыі і ператваралі іх у самаст. дзяржавы (напр., Ідрысідаў у Марока, Аглабідаў у Іфрыкіі і інш.), вялі да распаду Абасідава халіфату. На пач. 10 ст. ў ім засталіся зах. ч. Ірана і тэрыторыя, сумежная з Багдадам. Канчаткова Абасідаў халіфат знішчыла манг. нашэсце.
Літ.: Беляев Е.А Арабы, ислам и арабский халифат в раннем средневековье. 2 изд. М., 1966; Васильев Л.С. История Востока. М., 1993. Т. 1, ч. 2. С. 272—281. с. 16
АБАСІ́ДЫ , дынастыя арабскіх халіфаў, якая правіла ў Багдадзе ў 750—1258 (гл. Абасідаў халіфат). Паходзіць ад Абаса, дзядзькі Мухамеда. Заснавальнік дынастыі Абу-ль-Абас ас-Сафах [750—754], які скінуў Амеядаў. Найб. буйныя прадстаўнікі — Мансур [754—775], Харун ар-Рашыд [786—809], Мамун [813— 833]. Пасля захопу Буідамі ў 945 Багдада Абасіды пазбаўлены свецкай улады. Апошні з Абасідаў аль-Мустасім [1242—58] у час нашэсця манголаў пакараны смерцю. с. 16
А́БАСКІ МІ́РНЫ ТРАКТА́Т 1743 . Падпісаны паміж Расіяй і Швецыяй у г. Аба (сучасны Турку, Фінляндыя). Завяршыў рус.-швед. вайну 1741—43, якая скончылася паражэннем Швецыі. Пацвердзіў умовы Ніштацкага мірнага дагавора 1721. Устанавіў рус.-швед. мяжу па р. Кюмене (цяпер Кюмі-Іокі, Фінляндыя). с. 16
АБАСТУМА́НІ , горнакліматычны курорт у Грузіі. За 28 км ад чыг. ст. Ахалцыхе, на схілах Месхецкага хр. Малога Каўказа і глыбокай цясніны р. Ацхе. Засн. ў 19 ст. Круглагадовае кліматалячэнне, значныя запасы тэрмальных мінер. водаў (асобныя крыніцы вядомы з 11 ст.).
Паблізу Абастумані першая на тэр. б. СССР горная астрафіз. абсерваторыя, крэпасць царыцы Тамары (12 ст.), Зарзмскі манастыр (14 ст.), у суседстве з ім рэшткі грандыёзнага пячорнага манастыра 12—13 ст. с. 16
АБАСЫ́ , абаасы, у якуцкай міфалогіі злыя духі; маюць аблічча чалавека ростам з лістоўніцу або аднаногай, аднарукай, аднавокай пачвары. Усё шкоднае і агіднае створана абасамі. Яны спакушаюць і падбухторваюць людзей на злачынствы, насылаюць на іх бедствы і хваробы. с. 16
АБА́Т [лац. abbas (abbatis) ад грэч. abba бацька], настаяцель каталіцкага манастыра — абацтва (настаяцельніца — абатыса). Першапачаткова паводле статута выбіраўся манахамі і зацвярджаўся епіскапам, фактычна назначаўся свецкімі магнатамі. У больш агульным значэнні — свяшчэннаслужыцель у каталіцкай царкве. с. 16
АБА́ЦТВА , вялікі каталіцкі манастыр з маёмасцю і зямельнымі ўладаннямі, якім кіруе абат ці абатыса. Падпарадкоўваецца епіскапу, часам непасрэдна рымскаму папу. Паявіліся абацтвы ў 5—6 ст., уплывалі на рэліг., эканам. і паліт. жыццё Зах. Еўропы. У перыяд Рэфармацыі і асабліва ў ходзе бурж. рэвалюцый 18 ст. страцілі сваё значэнне. Часткова захаваліся ў Іспаніі, Францыі, Італіі і інш. с. 16
АБА́ШАЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура плямён бронзавага веку, якія ў 2—3-й чвэрці 2-га тыс. да н.э. насялялі лясныя і лесастэпавыя вобласці Сярэдняга Паволжа, Падоння і Паўд. Урал. Назва ад могільніка каля в. Абашава (Чувашыя). Насельніцтва займалася пераважна жывёлагадоўляй, жыло на адкрытых і ўмацаваных паселішчах у вялікіх (даўж. да 30—40 м) дамах. Пахавальны абрад — падкурганнае трупапалажэнне ў скурчаным ці выцягнутым (на спіне) становішчы. Характэрны керамічны посуд звона- і слоікападобнай формы з геам. арнаментам і дамешкамі ў гліне ракавінак. Плямёны Абашаўскай культуры першыя пачалі распрацоўку ўральскіх радовішчаў медзі, з імі звязваюць з’яўленне ў стэпах Еўразіі калясніц. Шмат даследчыкаў лічаць Абашаўскую культуру культ.-гіст. агульнасцю і вылучаюць у ёй шэраг археал. культур. с. 16
АБАШЫ́ДЗЕ Васіль (Васо) Аляксеевіч (4.12.1854, г. Душэты — 9.10.1926), грузінскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. Рэспублікі (1922). З 1879 у Тыфліскай драм. трупе. Адзін з заснавальнікаў рэаліст. груз. акцёрскай школы. Стварыў яркія характарныя і камед. вобразы ў нац. і класічным рэпертуары: Карапет («Скупы» Г.Эрыставі), Акоп («Ханума» А.Цагарэлі), Хлестакоў, Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Шмага («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага) і інш. Заснавальнік і рэдактар першага ў Грузіі тэатр. час. «Тэатры» (з 1885). с. 16
АБАШЫ́ДЗЕ Грыгол Рыгоравіч (1.8.1914, г. Чыятура, Грузія — 29.7.1994), грузінскі пісьменнік. Акад. АН Грузіі (1979). Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Тбіліскі ун-т (1936). Распрацоўваў гіст. і актуальныя тэмы сучаснасці: паэмы «Георгій Шосты» (1942), «Непераможны Каўказ» (1943), «Легенда пра першых тбілісцаў» (1959), цыкл вершаў «Продкі і сучаснікі. Літаратурныя пісьмы» (1979), зб. вершаў «Залаты вінаграднік» (1966) і інш. Раманы (трылогія) «Лашарэла» (1957), «Доўгая ноч» (1963), «Цотнэ, або Падзенне і ўзвышэнне Грузіі» (1975) прысвечаны Грузіі 11—13 ст. Дзярж. прэмія СССР 1951. с. 16
АБАШЫ́ДЗЕ Іраклій Вісарыёнавіч (23.11.1909, г. Хоні, Грузія — 13.1. 1992), грузінскі паэт. Акад. АН Грузіі (1960). Герой Сац. Працы (1979). Скончыў Тбіліскі ун-т (1931). У 1966— 92 гал. рэдактар Груз. Энцыклапедыі. Асн. тэмы творчасці — Грузія ў мінулым і сучасным, лёс мастацтва, грамадзянскі абавязак паэта. Аўтар зб-каў паэзіі «Набліжэнне» (1966), «І гэтыя песні — маёй Грузіі» (1971), «Радзіма» (1973), «Вятры ў даліне Рыёні» (1979), цыклаў вершаў «Па слядах Руставелі» (1959), «Палесціна, Палесціна» (прэмія імя Ш.Руставелі 1966), літ.-крыт. артыкулаў (зб. «За высокае майстэрства», 1959). За цыкл «У палымянай Індыі» і кн. «Па дарогах Індыі» Міжнар. прэмія імя Дж.Нэру 1972. с. 17
АБВАДНЕ́ННЕ , сукупнасць гідратэхнічных мерапрыемстваў па забеспячэнні вадой бязводных і малаводных раёнаў. Ажыццяўляецца праз асваенне мясц. рэсурсаў вады, перакідкай яе па каналах і трубаправодах, буд-вам рэзервовых вадаёмаў і інш. Абвадненне развіта ў Сярэдняй Азіі, ЗША, Аўстраліі, Новай Зеландыі і інш. На тэр. Беларусі абвадненне выкарыстоўваюць на дажджаванне сельгасугоддзяў, патрэбы прамысл. і камунальнай гаспадаркі, супрацьпажарныя мэты. Комплексна выкарыстоўваюць вадасховішчы Заслаўскае, Любанскае, Салігорскае і інш. с. 17
АБВА́Л , раптоўны адрыў і падзенне вял. масаў горных парод са стромкіх схілаў гор, рачных далін, абразійных марскіх берагоў. Здараюцца ад страты счаплення ці часовай апоры горных парод у выніку іх выветрывання, падмывання ці размыву, сейсмічных штуршкоў. Абрынутыя масы акумулююць як завал. У выніку буйнейшага Усойскага абвалу на р. Мургаб (аб’ём пароды 2,2 млрд. м3) утварылася Сарэзскае возера на Паміры (1911). с. 17
АБВАЛАВА́ННЕ , сістэма загараджальных земляных валоў і дамбаў уздоўж берагоў рэк, вадасховішчаў, марскіх узбярэжжаў і інш. Ахоўвае тэр. ад затаплення ў час разводдзя, паводкі, ветравых нагонаў вады, прыліваў. Робяць і для забеспячэння ўстойлівага земляробства на поймавых землях, пры буд-ве польдэраў. На Бел. Палессі маштабныя работы па абвалаванні праведзены ў пойме Прыпяці. с. 17
А́БВЕР (ням. Abwehr), орган ваен. разведкі і контрразведкі Германіі ў 1919— 44. У 1935—44 абвер узначальваў адм. Ф.В.Канарыс. У 1944 у складзе Гал. ўпраўлення імперскай бяспекі, падпарадкаванага Г.Гімлеру. У Вял. Айч. вайну на акупіраванай тэр. Беларусі дзейнічалі 4 развед., 3 дыверсійна-тэрарыст. і 9 контрразвед. груп абверу, спец. аператыўная група «Мінск», а таксама асобныя падраздзяленні развед. і контрразвед. органаў А. «Зондэрштаб-Р», «Інгвар», «Цэпелін». с. 17
АБВІНАВА́ЎЧАЕ ЗАКЛЮЧЭ́ННЕ , працэсуальны дакумент, у якім выкладзена і абгрунтавана рашэнне следчага (або асобы, якая праводзіла дазнанне) аб фармулёўцы абвінавачання асобы, прыцягнутай да крымін. адказнасці. У ім падсумоўваюцца вынікі папярэдняга следства па справе, робіцца вывад пра ўчыненне злачынства пэўнай асобай, пра дастатковасць падстаў для суд. разгляду справы. Складаецца з апісальнай і рэзалютыўнай частак. У апісальнай частцы выкладаецца сутнасць справы, у рэзалютыўнай змяшчаюцца звесткі пра абвінавачанага (абвінавачаных) і фармулёўка прад’яўленага абвінавачання са спасылкай на адпаведныя артыкулы Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Следчы падпісвае абвінаваўчае заключэнне і разам са справай перадае пракурору, які зацвярджае абвінаваўчае заключэнне і накіроўвае справу ў суд ці вяртае яе для дадатковага следства або спыняе справу. Абвінаваўчае заключэнне ўручаецца абвінавачанаму не пазней як за 3 сут. да суд. разгляду, што дае яму магчымасць азнаёміцца з доказамі і падрыхтавацца да абароны. І.І.Пацяружа. с. 17
АБВІНАВА́ЧАННЕ ў праве, 1) працэсуальная дзейнасць упаўнаважаных законам органаў ці службовых асоб, якая заключаецца ў даказванні віны асобы, што прыцягваецца да крымін. адказнасці. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае 3 віды абвінавачвання: дзярж. (падтрымлівае пракурор), грамадскае (падтрымлівае ўпаўнаважаны прадстаўнік грамадскай арг-цыі ці прац. калектыву) і прыватнае (падтрымлівае пацярпелы або яго прадстаўнік — адвакат). 2) Змест абвінаваўчага тэзіса, сфармуляванага ў пастанове аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага, а таксама ў абвінаваўчым заключэнні, выступленні абвінаваўцы ў судзе, у абвінаваўчым прыгаворы суда. І.І.Пацяружа. с. 17
АБВІНАВА́ЧАНЫ , асоба, прыцягнутая да крымін. адказнасці ва ўстаноўленым законам парадку. Умовай прыцягнення асобы ў якасці абвінавачанага з’яўляецца наяўнасць дастатковых доказаў пра ўчыненне ёю злачынства. Прававое становішча абвінавачанага (працэсуальныя гарантыі, права на абарону і інш.) вызначаецца законам. Абвінавачаны, аддадзены пад суд, наз. падсудным. с. 17
АБВО́ЙНІК (Periploca), род кустоў сям. ластаўневых. Вядома каля 15 відаў, пашыраны ў Міжземнамор’і, трапічнай Афрыцы, ва ўмераных і субтрапічных паясах Азіі; на Каўказе расце абвойнік грэчаскі (P. graeca), на Д.Усходзе абвойнік тынавы (P. sepium).
Ліяны выш. да 12 м. Кветкі буйныя, да 3 см у дыяметры, зеленавата-бурыя, з цяжкім пахам. Плады — лістоўкі са шматлікім плоскім насеннем. Вырошчваюць як лек. і дэкар. расліны. с. 17
АБВЯШЧЭ́ННЕ ВАЙНЫ́ , папярэдняе матываванае паведамленне адной дзяржавы аб ваен. дзеяннях супраць другой дзяржавы. Рэгулюецца 3-й Гаагскай канвенцыяй 1907, паводле якой вайна не павінна пачынацца без папярэджання, неабходнага для мірных перагавораў канфліктуючых дзяржаў і інфармавання нейтральных дзяржаў. Абвяшчэнне вайны з’яўляецца кампетэнцыяй вышэйшых органаў улады. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь гэта права належыць Вярх. Савету. Існуючае міжнар. права, зыходзячы з прынцыпу неўжывання сілы і пагрозы сілай, кваліфікуе любы ваен. напад як агрэсію, міжнар. злачынства. Выкарыстанне ўзбр. сіл дапускаецца толькі як мера ў адказ супраць агрэсара. Л.В. Паўлава. с. 17
АБВЯШЧЭ́ННЕ ПАМЕ́РЛЫМ , паводле бел. права прызнанне па рашэнні суда грамадзяніна памерлым пры адсутнасці ў месцы яго пастаяннага жыхарства звестак пра яго месцазнаходжанне на працягу 3 гадоў, а калі ёсць падставы меркаваць, што ён прапаў без вестак пры абставінах, калі яму пагражала смерць, — на працягу 6 месяцаў. У выпадку яўкі або выяўлення месцазнаходжання такога грамадзяніна рашэнне аб абвяшчэнні памерлым адмяняецца судом. с. 18
АБДАЛА́Х ІБН АЛЬ-САІ́Д МУХА́МЕД Халіфа (1846 — ліст. 1899), правіцель незалежнай суданскай дзяржавы [1885—вер. 1898] пасля смерці Махдзі. Ліквідаваў сепаратызм правадыроў плямёнаў, умацаваў дзяржаву махдзістаў, стварыў моцную армію. Узначаліў супраціўленне суданцаў англ. каланізатарам у 1896—98. Пасля перамогі англічан пры Амдурмане (вер. 1898) кіраўнік партыз. барацьбы. Забіты ў баі. с. 18
АБД АЛЬ-КА́ДЗІР , Абд аль - Кадзер (Насір-ад-дзін ібн Мухіддзін аль-Хасані; 6.9.1808—26.5.1883), нацыянальны герой Алжыра, палкаводзец, вучоны, аратар, паэт. Паходзіў з уплывовага феад. роду. У 1832—47 узначаліў паўстанне супраць франц. акупацыі Алжыра. У 1832 абвешчаны султанам Зах. Алжыра, прыняў тытул эміра. У 1847—52 зняволены ў Францыі. З 1855 займаўся багаслоўем у Дамаску. Аўтар прац па вайск. справе, рэліг.-філас. трактата. с. 18
АБД АЛЬ-КЕРЫ́М (1881 або 1882 — 7.2.1963), паліт. і дзярж. дзеяч Марока. Атрымаў багаслоўскую адукацыю. За заклікі да вызв. барацьбы ў 1915 зняволены. У 1921 узначаліў вызв. барацьбу рыфскіх плямёнаў супраць ісп., з 1925 франц. каланізатараў. Прэзідэнт (эмір) [1921—26] Рыфскай рэспублікі. У 1926 захоплены французамі і сасланы на в-аў Рэюньён. У 1947 атрымаў дазвол на выезд у Францыю пры ўмове, што не будзе займацца паліт. дзейнасцю. Уцёк і пасяліўся ў Каіры, дзе ўзначаліў (1948— 56) Камітэт вызвалення Арабскага Магрыба. с. 18
АБДАРАХМА́Н I (каля 734—788), заснавальнік Кардоўскага эмірата ў Іспаніі і дынастыі Амеядаў. З-за ганенняў Абасідаў у 750 уцёк з Сірыі ў Іспанію, дзе ў 756 стварыў незалежны эмірат са сталіцай у Кордаве. Праводзіў палітыку цэнтралізацыі, паспяхова змагаўся з араба-берберскай плем. знаццю. Адбіў нападзенні хрысц. правіцеляў Паўн. Іспаніі і франкаў Карла Вялікага. с. 18
АБДАРАХМА́Н II (792—852), эмір Кардоўскага эмірата [822—852]. Праўнук Абдарахмана І. Спрыяў развіццю навук і мастацтва, выдаткоўваў вял. сродкі на буд-ва палацаў і мячэцяў, што прывяло да ўзмацнення падатковага прыгнёту. Вызначаўся верацярпімасцю. Устанавіў дыпламат. і гандл. адносіны з Візантыяй. с. 18
АБДАРАХМА́Н III ан - Насір (Перамаганосны; 7.1.891—961), эмір (з 912), халіф (з 929) Кардоўскага эмірата. У выніку 30-гадовай барацьбы з мясц. феадаламі і плямёнамі аднавіў адзінства эмірата, які распаўся пры яго папярэдніках. Падначаліў Сеуту (Марока), Таледа (Іспанія); яму плацілі даніну Леон і Навара. Устанавіў дыпламат. адносіны з Візантыяй і Атонам І у Германіі. Стварыў мацнейшы на Міжземным моры флот. Сфарміраваў гвардыю з еўрап. (пераважна славянскіх) рабоў. Спрыяў развіццю навук і мастацтва. Яго праўленне — вяршыня магутнасці кардоўскіх Амеядаў. с. 18
АБДРАШЫ́ТАЎ Вадзім Юсупавіч (н. 19.1.1945, г. Алматы), расійскі кінарэжысёр. Нар. арт. Расіі (1992). Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1974). Фільмам Абдрашытава ўласцівы фабульная пэўнасць, стрыманасць і камерныя інтанацыі, кантрастныя паралелі: «Слова для абароны», «Спыніўся поезд» (Дзярж. прэмія Расіі 1984), «Парад планет», «Слуга» (Дзярж. прэмія СССР 1991) і інш. с. 18
АБДУ́КЦЫЯ , перанос акіянічнай кары і мантыі на ўскраіну кантынента. У выніку абдукцыі цяжкія блокі акіянскай літасферы нагрувашчваюцца на менш шчыльную кантынентальную кару, утвараючы афіялітавыя комплексы (гл. Афіяліты). Пашыраны ў знешніх частках складкавых абласцей Апалачаў, Альпаў, Гімалаеў, Андаў і інш. с. 18
АБДУЛА́ САБІ́Р (сапр. Абдулаеў Сабірджан; 18.9.1905, г. Каканд, Узбекістан — 1972), узбекскі паэт, драматург. Нар. паэт Узбекістана (1965). Засл. дзеяч мастацтваў Узбекістана (1944). Аўтар зб-каў паэзіі «Вясна» (1931), «Дружба» (1937), «Песні жыцця» (1962), гісторыка-біягр. рамана «Маўлона Мукімі» (1965), драм на тэмы сучаснасці, муз. драм на сюжэты нар. паданняў («Тахір і Зухра», 1943, «Алпамыш», 1958, і інш.). с. 18
АБДУЛА́ЕЎ Абдулхак Аксакалавіч (н. 30.12.1918, г. Туркестан Чымкенцкай вобл., Казахстан), узбекскі жывапісец. Нар. мастак Узбекістана (1968). Вучыўся ў Самаркандскім маст. тэхнікуме (1931—36), Маскоўскім маст. ін-це (1938—41). Аўтар нац. па каларыце партрэтаў паэта і мысліцеля А. Наваі, пісьменнікаў Айбека, І.Рахіма, К.Яшэна, «Аўтапартрэта ў кіргізскай шапцы» і інш. с. 18
АБДУЛА́ЕЎ Мікаіл Гусейн аглы (н. 19.12.1921, Баку), азербайджанскі жывапісец і графік. Нар. мастак СССР (1963). Чл.-кар. АМ СССР (1958). Скончыў Маскоўскі маст. ін-т імя Сурыкава (1949), вучыўся ў С.В.Герасімава і У.А. Фаворскага. У творчасці пераважаюць лірычныя тэмы: «Вечар», «Агні Мінгечаура», «Стогадовы рэзчык А.Бабаеў», «Індыйская серыя», серыі малюнкаў «За ракой Аракс»; іл. да паэмы М.Фізулі «Лейлі і Меджнун». Аўтар мазаічнага пано «Нізамі» ў Бакінскім метрапалітэне. с. 18
АБДУ́ЛАЎ Восіп Навумавіч (16.11.1900—14.6.1953), рус. акцёр. Нар. арт. Расіі (1944). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1918. З 1943 у Маскоўскім т-ры імя Массавета. Яркі характарны акцёр. Яго мастацтву ўласцівы віртуозная тэхніка, камедыйнасць і тонкі гумар. Сярод лепшых роляў: Лыняеў («Ваўкі і авечкі» А. Астроўскага), Дзядзька Васа («Пані міністэрша» Б.Нушыча) і інш. Здымаўся ў кіно: Джон Сільвер («Востраў скарбаў»), Грэк Дымба («Вяселле» паводле А.Чэхава). Дзярж. прэмія СССР 1951. с. 18
АБДУЛА́-ХАН ІІ Ібн Іскандэр (каля 1534—1598), узбекскі хан [1583—98] з дынастыі Шайбанідаў, пры якім дзяржава дасягнула найб. магутнасці. У 1557 захапіў Бухару і зрабіў яе сталіцай Шайбанідаў дзяржавы, далучыў Ташкент, тэр. на Пн ад Сырдар’і, Балх, Фергану, Харэзм і інш. Правёў заканад. і адм. рэформы, падтрымліваў развіццё рамёстваў і гандлю, архітэктуры і л-ры. с. 18
АБДУ́Л-ХАМІ́Д ІІ (21.9.1842—10.2.1918), турэцкі султан [1876—1909]. Пад націскам Мідхата-пашы ў 1876 увёў канстытуцыю, аднак неўзабаве распусціў парламент і ўстанавіў дэспатычны рэжым. Інспіраваў армянскія пагромы, разню грэкаў на Крыце і інш., за што атрымаў мянушку Крывавы султан. Пасля Младатурэцкай рэвалюцыі 1908 быў вымушаны аднавіць канстытуцыю 1876. 27.4.1909 арыштаваны младатуркамі за ўдзел у контррэв. перавароце. Памёр у стамбульскай турме. с. 18
АБДУРАХМА́НАВА Дзільбар Гулямаўна (н. 1.5.1936, Масква), узбекскі дырыжор. Нар. артыстка СССР (1977). Скончыла Ташкенцкую кансерваторыю (1960). Дырыжор, з 1976 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Узб. т-ра оперы і балета. Пад яе кіраўніцтвам паст. оперныя («Пікавая дама» П.Чайкоўскага, «Атэла» Дж.Вердзі, «Вогненны анёл» С.Пракоф’ева, «Пётр Першы» А.Пятрова) і балетныя («Лебядзінае возера» Чайкоўскага, «Жызэль» А.Адана, «Спартак» А.Хачатурана, «Ганна Карэніна» Р.Шчадрына) спектаклі. Дзярж. прэмія Узбекістана 1973. с. 18
АБДУРАХМА́НАЎ Фуад Гасан аглы (11.5.1915, г. Шэкі, Азербайджан — 15.6.1971), азербайджанскі скульптар. Нар. мастак Азербайджана (1955). Чл.-кар. АМ СССР (1949). Вучыўся ў АМ у Ленінградзе (1935—40). Працаваў пераважна як манументаліст: помнікі Нізамі ў Гянджы (Дзярж. прэмія СССР 1947) і Баку, пісьменніку С.Вургуну ў Баку, паэту Рудакі ў Душанбе і інш.; статуя «Чабан» (Дзярж. прэмія СССР 1951). Творы Абдурахманава адметныя выразнасцю формы, спакойнай, ураўнаважанай кампазіцыяй. с. 18
АБДЭРГА́ЛЬДЭН (Abderhalden) Эміль (9.3.1877 — 5.8.1950), швейцарскі біяхімік. Замежны чл.-кар. АН СССР (1925). У 1904—45 працаваў у Германіі; з 1946 у Цюрыхскім ун-це. Сінтэзаваў (разам з Э.Г.Фішэрам) поліпептыд з 19 амінакіслот (1916). Даследаваў структуру і функцыі бялкоў, ролю тлушчаў, вітамінаў, гармонаў пры харчаванні; адкрыў т. зв. ахоўныя ферменты, якія ўтвараюцца ў арганізме пры цяжарнасці, пухлінах і інш. Аўтар «Падручніка фізіялагічнай хіміі» (рус. пер. 1934). с. 19
АБЕГЯ́Н Манук Хачатуравіч (29.3.1865, с. Астапат каля Нахічэвані — 25.9.1944), армянскі літаратуразнавец, фалькларыст, лінгвіст. Акад. АН Арменіі (1943). Скончыў Іенскі ун-т (1898) са званнем д-ра філасофіі. Аўтар «Гісторыі старажытнаармянскай літаратуры» (т. 1—2, 1944—46), прац па арм. фальклоры, мове, вершаскладанні і лексікаграфіі. Апублікаваў варыянт эпасу «Давід Сасунскі» (1889), даследаванні па арм. міфалогіі і нар. эпасе. с. 19
АБЕГЯ́Н Мгер Манукавіч (н. 26.1.1909, г. Эчміядзін, Арменія), армянскі жывапісец і графік. Нар. мастак Арменіі (1960). Вучыўся ў Вышэйшым дзярж. маст.-тэхн. ін-це (Масква; 1927—30), АМ у Ленінградзе (1930—31). Аўтар маляўнічых пейзажаў, сакавітых нацюрмортаў, партрэтаў, пейзажна-жанравых карцін («На востраве Севан», «Калыханка», «Лета»), графічных пейзажаў (малюнкі, акварэлі, афорты, лінагравюры), прасякнутых лірычным настроем. с. 19
АБЕ́ДАЎКА , Дранёўка, меліярацыйны канал на Беларусі ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., левы прыток канала Ненач (бас. Прыпяці). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 130 км². с. 19
АБ’Е́ДКАЎ Георгій Антонавіч (н. 19.2.1930, с. Кастрычніцкае Арэнбургскай вобл.), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1990). Скончыў Чкалаўскі с.-г. ін-т (1953). З 1957 у бел. НДІ экстрым. ветэрынарыі імя Вышалескага. Працы па патагенезе, імунагенезе, дыягностыцы і прафілактыцы бруцэлёзу жывёл, па туберкулёзе жывёл і імунагенезе гэтай хваробы на клетачным узроўні. с. 19
АБЕЗВУГЛЯРО́ДЖВАННЕ , памяншэнне колькасці вугляроду ў паверхневых слаях сталяў і сплаваў пры награванні ў асяроддзі кіслароду ці вадароду. Пагаршае ўласцівасці матэрыялаў. Дрэнны ўплыў абезвугляроджвання змяншаюць награваннем матэрыялаў у ахоўным асяроддзі ці ў вакууме, скарачэннем часу ўздзеяння т-ры і інш. Абезвугляроджаны слой здымаюць мех. спосабам ці адпалам у аднаўляльныхгазавых сумесях. Абезвугляроджванне карыстаюцца для паляпшэння ўласцівасцяў металаў і сплаваў, у якіх вуглярод — непажаданы дамешак (напр., апрацоўка трансфарматарнай нержавейнай сталі ў спец. газавым асяроддзі). с. 19
АБЕЗЗАРА́ЖВАННЕ , тое, што дэзінфекцыя. с. 19
АБ’Е́КТ (ад лац. objectum прадмет), філасофская катэгорыя, якая ў аб’ектыўнай рэальнасці выражае тое, на што накіравана прадметна-практычная і пазнавальная дзейнасць суб’екта. Аб’ект не тоесны аб’ектыўнай рэальнасці, апошняя выступае для суб’екта як аб’ект не «ў чыстым выглядзе», а ў формах дзейнасці, мовы і ведаў, выпрацаваных гіст. развіццём грамадства. У найб. канцэнтраваным выглядзе гэта адлюстроўваюць існуючыя тэорыі пазнання, сярод якіх можна вылучыць: тыя, у якіх сцвярджаецца, што аб’ект, які пазнаецца, непасрэдна дадзены суб’екту і дзейнасць суб’екта заўсёды вядзе да адыходу ад аб’екта і не вызначаецца прыродай самога аб’екта (сузіральны матэрыялізм, сучасны рэалізм, пазітывізм, фенаменалогія), і тыя, дзе аб’ект ёсць канструкцыя суб’екта, «аб’ектывацыя» ўнутр. зместу суб’екта (кантыянства, неакантыянства, прагматызм).
Літ.: Субъект и объект как философская проблема. Киев, 1979; Лекторский В. А Субъект, объект, познание. М., 1980; Стереотипы и динамика мышления. Мн., 1993.
У.К.Лукашэвіч. с. 19
АБ’Е́КТ ПРА́ВА , пэўныя маёмасныя і немаёмасныя даброты і інтарэсы, паводле якіх адносіны рэгламентуюцца законам. Аб’ектам права з’яўляюцца паліт., працоўныя, гасп., сямейныя, зямельныя, маёмасныя і інш. адносіны. Прававыя нормы прадугледжваюць мадэль належных і магчымых паводзін членаў грамадства, правы і абавязкі дзярж. органаў, службовых асоб, грамадзян як удзельнікаў рэгулюемых грамадскіх адносін. З дапамогай прававых нормаў дзяржава прымушае іх выбіраць такі варыянт паводзін, які адпавядае інтарэсам грамадства. Не з’яўляюцца аб’ектамі права грамадскія адносіны неправавой прыроды — адносіны сяброўства, кахання, супрацоўніцтва і інш., што рэгулююцца нормамі маралі, рэлігіі, культуры і г.д. с. 19
АБ’ЕКТЫВІ́ЗМ , 1) кірунак у гнасеалогіі, у аснове якога ляжыць арыентацыя пазнавальнай дзейнасці на сац.-паліт. «нейтральнасць», на ўстрыманне ад сац.-крытычных ацэнак, суджэнняў аб яе каштоўнасцях і мэтах. Тым самым ён абмяжоўвае «разумнае мысленне», нярэдка маскіруючы гнасеалагічны субектывізм. Аб’ектывізм адмаўляе самаст. ролю актыўных дзеянняў гіст. суб’ектаў, трактуе іх як цалкам абумоўленыя фатальным ходам рэчаў, уплывам тэхніка-тэхнал. і навук. фактараў. У найноўшай сваёй форме сцыентызму Аб’ектывізм выражаецца ў тэндэнцыі звесці ўсю культуру да навукі, а праблемы чалавека і грамадства — да навук.-тэхн. задач. 2) Кірунак у этыцы, які прызнае аб’ектыўныя каштоўнасці і прадпісанні і спрабуе ўстанавіць аб’ектыўны крытэрый і аб’ектыўную мэту маральнага дзеяння (гл. Норма).
Літ.: Поппер К. Логика и рост научного звания. М., 1983; Праблемы развіцця сучаснай філасофіі. Мн., 1994. У.К.Лукашэвіч. с. 19
АБ’ЕКТЫ́Ў , аптычная сістэма або яе частка, якая стварае сапраўдны адваротны відарыс аб’екта. Створаны аб’ектывам відарыс разглядаецца праз акуляр (звычайна пасля абарачальнай сістэмы) ці фіксуецца на экране, фатагр. плёнцы, фотакатодзе перадавальнай тэлевізійнай трубкі і інш. Бываюць лінзавыя, люстраныя і люстрана-лінзавыя.
Асн. аптычныя характарыстыкі: фокусная адлегласць f; дыяметр уваходнай зрэнкі d; святласіла d/f; вугал (поле) зроку; раздзяляльная здольнасць. Аб’ектывы тэлескапічных сістэм маюць фокусную адлегласць да некалькіх метраў і дыяметр уваходнай зрэнкі ад некалькіх сантыметраў (у геад., вымяральных і падзорных трубах) да некалькіх метраў (у тэлескопах-рэфрактарах), аб’ектывы мікраскопаў — фокусную адлегласць 1,5—40 мм, малафарматных фотаапаратаў — 6—2000 мм (для аматарскай практыкі 28—200 мм). Фатагр. аб’ектывы бываюць нармальныя (вугал зроку 40—50°), шырокавугольныя (больш за 70°), звышшырокавугольныя (больш за 83°, аб’ектывы тыпу «рыбіна вока» больш за 180°), даўгафокусныя (менш за 39°) і звышдаўгафокусныя (менш за 9°). Канструкцыя складаных аб’ектываў дазваляе выправіць храматычную і геам. аберацыі аптычных сістэм. Большасць аб’ектываў — анастыгматы. Аб’ектывы з пераменнай фокуснай адлегласцю (панкратычныя), у якіх плоскасць відарыса і святласіла нязменныя, выкарыстоўваюцца ў кіна- і тэлекамерах, спец. прамянёвастойкія — у лазерных сістэмах. Для павелічэння фіз. святласілы аб’ектывы прасвятляюць (гл. Прасвятленне оптыкі). В.В.Валяўка. с. 19
АБ’ЕКТЫ́ЎНАЕ , тое, што належыць самому абекту, існуе незалежна ад дзеючага суб’екта і яго свядомасці. Тэрмін аб'ектыўнае мае некалькі аспектаў. Анталагічны ўключае ўяўленне аб аб'ектыўным як існуючым па-за чалавекам і чалавецтвам і незалежна ад іх (напр., памеры і канфігурацыі рэчаў як іх аб’ектыўныя ўласцівасці). Гнасеалагічны звязаны з уяўленнем аб аб'ектыўным як уласцівасці ведаў, упэўненасці ў тым, што яны адлюстроўваюць аб’ект, які даследуецца, у сваіх асабістых характарыстыках (напр., найб. фундаментальныя характарыстыкі сістэм нежывой прыроды — скорасць святла, гравітацыйная пастаянная, у біял. відавой папуляцыі — суадносіны паміж асобінамі рознага полу). У аб’ектыўным ідэалізме аб'ектыўнае — гэта ідэі і паняцці, што існуюць незалежна ад суб’екта. У грамадскім жыцці пад аб'ектыўным разумеюць працэсы і фактары, якія не залежаць ад волі і жаданняў людзей. Аб'ектыўным з’яўляюцца сац. законы, хоць яны фарміруюцца праз механізм чалавечай дзейнасці. Аб'ектыўнае проціпастаўляецца суб’ектыўнаму і суб’ектыўна-асабоваму. Аднак такое проціпастаўленне не мае абсалютнага характару: тое, што ў адных адносінах з’яўляецца аб'ектыўным, у іншых можа быць суб’ектыўным. У.К.Лукашэвіч. с. 20
АБ'ЕКТЫ́ЎНАЯ І́СЦІНА , гл. ў арт. Ісціна. с. 20
АБ’ЕКТЫ́ЎНАЯ РЭА́ЛЬНАСЦЬ , сукупнасць незалежных ад чалавечай свядомасці аб’ектаў, сувязяў, адносін, узаемадзеянняў, працэсаў, аб’яднаных у нежывыя, жывыя і сац.-арганізаваныя сістэмы. Жывыя сістэмы ўключаюць усю сукупнасць арганізмаў, здольных да самаўзнаўлення на аснове генетычнай інфармацыі. Сац.-арганізаваныя сістэмы — гэта сукупнасць індывідуумаў і іх згуртаванняў, якія падтрымліваюць сваё існаванне праз пераўтварэнне навакольнай рэчаіснасці. У структуру такіх сістэм уваходзяць таксама створаныя чалавекам тэхн. сістэмы, з дапамогай якіх ён больш паспяхова асвойвае рэчаіснасць. Унутраная падпарадкаванасць і сістэмная арганізацыя, якімі валодае аб'ектыўная рэальнасць, законы яе эвалюцыі складаюць найважнейшы элемент даследаванняў. З улікам характару аспектаў аб'ектыўнай рэальнасці, якія даследуе тая ці інш. дысцыпліна, вылучаюць фіз. рэальнасць, біял. рэальнасць і г.д. і адпаведна карціну фіз. рэальнасці, карціну біял. рэальнасці і г.д. як найбольш буйныя блокі ведаў. Агульныя характарыстыкі аб'ектыўнай рэальнасці адлюстроўвае агульнанавук. карціна сусвету.
Літ.: Идеалы и нормы научного исследования. Мн., 1981; Пригожин И., Сонгере И. Порядок из хаоса: Новый диалог человека с природой. М., 1986; Проблемы познания социальной реальности. М., 1990.
У.К.Лукашэвіч. с. 20
АБ’ЕКТЫ́ЎНЫ ІДЭАЛІ́ЗМ , гл. ў арт. Ідэалізм. с. 20
АБЕЛІЁВІЧ Леў Майсеевіч (6.1.1912, Вільня — 3.12.1985), бел. кампазітар. Засл. дз. маст. Беларусі (1963). Вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі (1935—39), скончыў Бел. кансерваторыю (1941). Асн. дасягненні Абелтёвіча ў галіне лірыка-філас. сімфанізму. Муз. драматургія яго сімфоній вылучаецца канфліктнасцю, шматпланавасцю вобразнага развіцця. Значны ўклад Абеліёвіча ў вак. музыку. У творах 1970-х г. выявіліся рысы неакласіцызму.
Тв.: 4 сімфоніі (1962—1970), уверцюра (1955), «Гераічная паэма» (1957) і Сімф. карціны (1958) для сімф. арк.; канцэрт для фп. (1979) і вакаліз памяці Дз.Шасгаковіча (1976) з сімф. арк.; арыя для скрыпкі і камернага арк.; санаты; фп. цыкл «Фрэскі»; паэма для голасу з фп.; зб. рамансаў і вак. цыклы на вершы М.Багдановіча, Я.Коласа, Ф.Цютчава, Р.Бёрнса, А.Пушкіна; «Партызанскія балады» на вершы А.Астрэйкі, М. Танка, У.Дубоўкі, «Ваенныя балады» на вершы розных паэтаў; хары, песні, музыка да радыёспектакляў.
Літ.: Калеснікава Н. Леў Абеліёвіч. Мн., 1970; Дубкова Т.А Беларуская сімфонія. Мн., 1974. С. 162—186.
Р.М.Аладава. с. 20
АБЕЛІ́СК (грэч. obeliskos літар. невялікі ражон), гранёны каменны слуп, звычайна квадратны ў сячэнні, больш шырокі ўнізе і пірамідальна завостраны ўверсе. Пашыраны від помнікаў і манументаў з часоў Стараж. Егіпта. Нярэдка абеліскі ў выглядзе калон ставілі ў памяць аб значных падзеях, для стварэння кампазіцыйных акцэнтаў у прасторавым вырашэнні арх. ансамбляў (абеліск на П’яцца дэль Попала ў Рыме, 1589, арх. К.Фантана). Форма абеліска выкарыстоўваецца ў мемарыялах (напр., шчыткі-пілоны, уласна абеліска), у помніках на ўшанаванне памяці і ўвекавечанне гераічных подзвігаў народа ў барацьбе супраць ням. фашыстаў (напр., Манумент Перамогі ў Мінску). с. 20
А́БЕЛЬ (Abel) Нільс Генрык (5.8.1802, каля г. Ставангер, Нарвегія — 6.4.1829), нарвежскі матэматык. Скончыў ун-т у Осла (1825), працаваў у ім і ў Інж. школе. Даказаў невырашальнасць у радыкалах агульных алг. ураўненняў вышэй за 4-ю ступень (1824). Адначасова з К.Якобі заклаў асновы тэорыі эліптычных функцый; даследаваў інтэгралы ад алг. функцый (абелевы інтэгралы). Аўтар даследавання па тэорыі лікаў і радоў. Працы пры жыцці не атрымалі прызнання.
Літ.: Оре О. Замечательный математик Н.Х.Абель: Пер. с англ. М., 1961. с. 20
АБЕЛЯ́Р (Abélard) П’ер (1079, Пале каля г. Нант, Францыя — 21.4.1142), французскі філосаф, багаслоў, паэт. Вучыўся ў Шартры і Парыжы. У 1113 адкрыў уласную школу. З 1119 манах. Асн. працы: «Дыялектыка», «Пазнай самога сябе», «Пра Божае адзінства і траістасць», «Так і не», «Дыялог паміж філосафам, іудзеем і хрысціянінам». У тэалогіі імкнуўся да рац. асэнсавання царк. дагматыкі. У спрэчках наміналізму з рэалізмам даказваў: рэальна існуюць толькі асобныя рэчы, агульныя ж паняцці — толькі ў свядомасці (прынцып канцэптуалізму). Распрацоўваў схаласт. логіку. Крытэрый маральных паводзін бачыў у згодзе з сумленнем як прыродным маральным законам, быў блізкі да ідэі верацярпімасці. Яго ідэі асуджаны Суасонскім (1121) і Санскім (1140) саборамі. Аўтар аўтабіягр. твора «Гісторыя Абеляравых бедстваў» (1132—36, рус. пер. 1902, 1959), любоўных вершаў, лістоў (да Элаізы) і інш. Г.У.Грушавы. с. 20
А́БЕНДРОТ (Abendroth) Герман (19.1.1883, Франкфурт-на-Майне — 29.5.1956), нямецкі дырыжор. З 1903 кіраўнік сімф. аркестраў у Мюнхене, Кёльне, Берліне і інш., з 1934 — аркестра Гевандхаўза і праф. кансерваторыі ў Лейпцыгу, з 1945 генерал-музік-дырэктар у Веймары, кіраўнік сімф. аркестраў радыё ў Лейпцыгу і Берліне. Вядомы як інтэрпрэтатар твораў Л.Бетховена, І.Брамса, АБрукнера. Чл. Ням. акадэміі мастацтваў (ГДР). Нац. прэмія ГДР 1949. с. 20
АБЕО́КУТА (Abeokuta), горад на ПдЗ Нігерыі, на р. Агун. Адм. ц. штата Агун. Вузел чыгунак і аўтадарог. Засн. Ў 1899. 377 тыс. ж. (1991). Прамысл. і гандл. цэнтр с.-г. раёна. Прадпр. па апрацоўцы какавы, пладоў алейнай пальмы, садавіны, арэхаў кола. Вытв-сць ірыгацыйнага і эл. абсталявання, абутку, пластмас, цэменту. с. 20
АБЕ́Р (Auber) Даніэль Франсуа Эспры (29.1.1782, г. Кан — 12.5.1871), французскі кампазітар. Чл. Ін-та Францыі (1829). Вучыўся ў Л.Керубіні. З 1842 дырэктар Парыжскай кансерваторыі, з 1857 узначальваў і імператарскую капэлу. Стварыў новы тып камічнай оперы з авантурна-прыгодніцкім сюжэтам, імклівым дзеяннем: «Фра-Д’ябала» (1830), «Бронзавы конь» (1835), «Чорнае даміно» (1837) і інш. Адзін з заснавальнікаў жанру вял. оперы [«Нямая з Портычы» («Фенела»), 1828]. с. 21
АБЕРА́ЦЫІ АПТЫ́ЧНЫХ СІСТЭ́М (ад лац. aberratio адхіленне), скажэнні відарысаў у аптычных сістэмах. Абумоўлены недасканаласцю пераламляльных і адбівальных паверхняў аптычных сістэм, выкарыстаннем шырокіх пучкоў прамянёў нямонахраматычнага святла. Выяўляюцца ў парушэнні геам. падабенства відарыса і арыгінала або афарбоўцы відарыса. Адрозніваюць геам., храматычныя і дыфракцыйныя аберацыі аптычных сістэм.
Геаметрычныя выяўляюцца ў монахраматычным святле, падзяляюцца на астыгматызм, дысторсію, кому і сферычную аберацыю (відарыс пункта мае выгляд кружка рассейвання; абумоўлена тым, што вонкавыя і цэнтр. зоны лінзы са сферычнымі паверхнямі даюць відарыс у розных месцах аптычнай восі). Храматычныя ўзнікаюць у натуральным святле ў выніку неаднолькавага пераламлення прамянёў святла з рознай даўжынёй хвалі (адсутнічаюць у аптычных сістэмах з адбівальнымі паверхнямі); дыфракцыйныя — пры дыфракцыі святла на дыяфрагмах, аправах лінзаў і люстэркаў; абмяжоўваюць раздзяляльную здольнасць аптычнай прылады. с. 21
АБЕРА́ЦЫЯ СВЯТЛА́ ў астраноміі, змена бачнага становішча свяціла на нябеснай сферы, абумоўленая канечнай скорасцю святла і ўзаемным перамяшчэннем крыніцы святла і назіральніка пры руху Зямлі ў прасторы. Адрозніваюць векавую аберацыю святла, выкліканую рухам Сонечнай сістэмы ў Галактыцы, гадавую — абарачэннем Зямлі вакол Сонца, сутачную — уласным вярчэннем Зямлі. Найб. значную аберацыю святла (гадавую) адкрыў англ. астраном Дж.Брадлей (1725). Яна выклікае перамяшчэнне відарыса свяціла па эліпсе, вял. вось якога паралельна плоскасці экліптыкі і роўная прыблізна 20,5,,. с. 21
АБЕРА́ЦЫЯ ХРАМАСО́М , гл. Храмасомныя перабудовы. с. 21
А́БЕРДЗІ́Н , Эбердзін (Aberdeen), горад у Вялікабрытаніі (Шатландыя). Адм. ц. раёна Грампіян. 216,9 тыс. ж. (1992). Порт на Паўночным м., вузел чыгунак і шашэйных дарог, у вусці р. Ды.
Засн. каля 700. Адзін з першых асяродкаў хрысціянства ў Шатландыі. У 12—14 ст. рэзідэнцыя шатл. каралёў. Пасля разбурэння англ. войскамі ў 1336 побач з старым пабудаваны новы Абердзін. У 1860 каралеўскі (1494) і маршальскі (1593) калегіумы аб’яднаны ва ун-т. Арх. помнікі 14—19 ст., у т.л. гатычны гранітны сабор (1336—1522).
Арганізацыйны цэнтр па абслугоўванні нафтаздабычы ў Паўночным моры. Рыбаперапр., цэлюлозна-папяровая, хім. (у т.л. вытв-сць угнаенняў) прам-сць, машынабудаванне. Каля Абердзіна— гранітныя кар’еры. Цэнтр турызму. с. 21
А́БЕРДЗІ́Н , Эбердзін (Aberdeen) Джордж Гамільтан Гордан (28.1.1784, г. Эдынбург — 14.12.1860), англійскі паліт. дзеяч. Адзін з лідэраў партыі торы, з 1850 лідэр пілітаў. У 1852—55 прэм’ер-міністр кааліцыйнага ўрада, які ўключаў прадстаўнікоў торы, пілітаў, вігаў, ірл. лібералаў. У 1854 урад Абердзіна аб’явіў вайну Расіі (гл. Крымская вайна 1853—56). с. 21
АБЕРДЗІ́Н-АНГУ́СКАЯ ПАРО́ДА буйной рагатай жывёлы. Мяснога кірунку. Выведзена ў 18 ст. ў Шатландыі (графствы Абердзін і Ангус) удасканаленнем мясц. чорнай бязрогай жывёлы. Гадуюць у Расіі, Казахстане, на Украіне, у Аўстраліі, Аргенціне, ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі і інш. На Беларусі выкарыстоўвалася для прамысл. скрыжаванняў з малочнымі і малочна-мяснымі пародамі. Парода скараспелая, ёй уласціва ранняе адкладанне тлушчу і якаснае мяса з выражанай «мармуровасцю».
Жывёла з выразнымі мяснымі формамі і лёгкім касцяком. Характэрныя прыкметы — бязрогасць і чорная масць, якія ўстойліва перадаюцца патомству пры скрыжаваннях з інш. пародамі. Вызначаецца высокай пладавітасцю і лёгкасцю ацёлаў. Жывая маса нованарожаных цялят 25—28 кг, ва ўзросце 7 месяцаў 180—200, у 18 месяцаў 400—450 кг, дарослых кароў 450—500 і быкоў 750—900 кг. Забойны выхад дарослых жывёл 60%. с. 21
А́БЕРКРАМБІ (Abercrombie) Леслі Патрык (1879, г. Аштан-на-Мерсі, Вялікабрытанія — 23.3.1957), англійскі архітэктар і тэарэтык архітэктуры. Выкладаў у Ліверпульскім (1915—35) і Лонданскім ун-тах. Адзін з пачынальнікаў раённай планіроўкі гарадоў. У 1921—22 стварыў праект планіроўкі прамысл. раёна г. Донкастэр, які прадугледжваў буд-ва гарадоў-спадарожнікаў, функцыян. заніраванне тэрыторыі. У праекце развіцця «Вялікага Лондана» (1944) прапанаваў абмежаваць яго памеры «зялёным поясам» і пабудаваць 8 гарадоў-спадарожнікаў. Прэзідэнт Міжнар. саюза архітэктараў (1946—57). с. 21
АБЕРО́Н , спадарожнік планеты Уран. Дыяметр 1460 км, сярэдняя адлегласць ад цэнтра планеты 587 тыс. км. Плоскасць арбіты Аберона амаль перпендыкулярная плоскасці арбіты Урана. Адкрыў у 1787 У.Гершэль. с. 21
АБЕРТО́Н (ням. Oberton), 1) у фізіцы, простая (сінусаідальная) састаўная складанага вагання (мех., эл.) з частатой, вышэйшай за асноўную. Любое перыяд. ваганне выяўляецца як сума асн. тону і абертону. Амплітуда і частата абертону вызначаюцца ўласцівасцямі вагальнай сістэмы і спосабам яе ўзбуджэння. Абертоны з частотамі, кратнымі частаце асн. вагання, наз. гарманічнымі, інш. — негарманічнымі (уласцівыя гукам сірэн, шумам). Ад сукупнасці частот асн. вагання і абертону залежыць тэмбр гуку. 2) У муз. акустыцы гарманічныя абертоны, размешчаныя ва ўзыходным парадку, утвараюць натуральны гукарад. У комплексе з асн. тонам яны складаюць муз. гук і, хоць гучаць слабей за асн. тон і на слых не распазнаюцца, надаюць яму пэўную афарбоўку. с. 21
АБЕ́ЧАК , 1) канічны або цыліндрычны барабан без днішча з ліставога матэрыялу; загатоўка для катлоў, рэзервуараў і інш. ліставых металаканструкцый. 2) Лубяны абадок у рэшаце, сіце. с. 21
АБЕШЭ́ (Abéché), горад на У Чала. Адм. ц. прэфектуры Вадаі. 83 тыс. ж. (1988). Вузел шашэйных дарог. Аэрапорт. Цэнтр жывёлагадоўчага раёна (пераважна буйн. раг. жывёла). Прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. прадукцыі. с. 21
АБ’ЁМ , адна з колькасных характарыстык геам. цела; вымяраецца колькасцю змешчаных у целе кубаў з рабром, роўным адзінцы даўжыні. Для вымярэння аб'ёму складаных цел яны змяшчаюцца ў прамавугольны паралелепіпед, які разбіваецца плоскасцямі, паралельнымі яго граням, на n кубаў з рабром аб'ёму.
Няхай Vn — сума аб'ёму кубаў, якія цалкам змяшчаюцца ў целе, а Wn — сума аб'ёму кубаў, што маюць хаця б адзін пункт цела. Калі граніцы V = lim Vn і W = lim Wn пры бязмежным змяншэнні А да О супадаюць, то іх агульнае значэнне V вызначае аб'ём цела. Адзінка аб'ёму ў СІ м3. с. 21
АБ’ЁМ УДЗЕ́ЛЬНЫ рэчыва, фізічная велічыня (v), якая вызначаецца адносінамі аб’ёму V цела да яго масы m; адваротная шчыльнасці. Для аднароднага рэчыва v = V/m. Адзінка аб'ёму ўдзельнага ў СІ 1 м3/кг. с. 21
АБ’ЁМНАБЛО́ЧНАЕ ДОМАБУДАВА́ННЕ , узвядзенне будынкаў з аб’ёмных бокаў поўнай заводскай гатоўнасці; адзін са спосабаў індустрыялізацыі будаўніцтва. Асн. тыпы будынкаў: бескаркасныя буйнапанэльныя з аб’ёмнымі блокамі санітарных вузлоў, абсталяваных на заводзе; бескаркасныя з ужываннем аб’ёмных блокаў у спалучэнні з панэлямі (сотапанэльныя і аб’ёмнапанэльныя дамы); бескаркасныя з суцэльнай расстаноўкай аб’ёмных блокаў (памерам на пакой); каркасныя з запаўненнем каркаса саманоснымі аб’ёмнымі блокамі, якія ўстанаўліваюць на рыгелі ці стойкі каркаса (блокі з аблегчаных матэрыялаў).
Аб'ёмнаблочнае домабудаванне на Беларусі вядзецца з 1960. Блокі вырабляліся э керамзітабетону, пазней пачалі ўжывацца састаўныя аб’ёмныя блокі. Ін-т «Белдзяржпраект» распрацаваў канструкцыі бескаркасных аб’ёмнаблочных будынкаў. Выкарыстоўваюцца прасторавыя каробкі тыпу «каўпак», «стакан» і інш. У параўнанні з буйнаблочным і буйнапанэльным буд-вам аб'ёмнаблочнае домабудаванне зніжае расход матэрыялаў, працаёмкасць, кошт будоўлі, скарачае тэрмін выканання работ. с. 21
АБ’ЁМНАЯ ПРУ́ГКАСЦЬ , тое, што сціскальнасць. с. 22
АБ’ЁМНАЯ СІ́ЛА , тое, што масавая сіла. с. 22
АБ’ЁМНАЯ ШТАМПО́ЎКА , від штампоўкі, пры якой загатоўка прымае аб’ёмную форму рабочай поласці штампа. Пры гарачай аб'ёмнай штампоўцы матэрыял награваюць да 200—1300 °С у полымных печах, індукцыйных або інш. тыпу ўстаноўках, затым апрацоўваюць на штамповачных молатах і прэсах (пры вырабе, напр., зубчастых колаў, каленчатых валоў). Пры халоднай аб'ёмнай штампоўцы атрымліваюць вырабы з гладкай паверхняй (заклёпкі, цвікі, загатоўкі балтоў і інш.) пераважна на прэсавых аўтаматах. с. 22
АБ’ЁМНЫ АНА́ЛІЗ , сукупнасць метадаў хім. колькаснага аналізу, заснаваных на вымярэнні аб’ёмаў раствораў, газаў, асадкаў для вызначэння колькасці (канцэнтрацыі) пэўнага рэчыва. Уключае метады тытрыметрычнага аналізу, газавага аналізу, ультрахімічнага аналізу, а таксама асаджэнне. Раней да аб'ёмнага аналізу адносілі толькі тытрыметрыю. с. 22
АБ’ЁМНЫ ЗАРА́Д , тое, што прасторавы зарад. с. 22
АБ’ЁМНЫ МО́ДУЛЬ , функцыянальны вузел электроннага прыстасавання, у якім дыскрэтныя элементы (паўправадніковыя прылады, рэзістары, кандэнсатары і інш.) размешчаны паралельна адзін аднаму і перпендыкулярна плоскасці іх злучэння ў эл. ланцугі адпаведна схеме. Бываюць зварныя (вывады элементаў злучаны зваркай), калончатыя (элементы паміж друкавальнымі платамі), сотавыя (элементы ў спец. гнёздах з ізаляцыйнага матэрыялу) і інш. Аб'ёмны модуль аднаго тыпу маюць аднолькавыя ці кратныя геам. памеры і ўтвараюць сістэму модуляў, дапасаваных паміж сабой па эл. параметрах. с. 22
АБ’ЁМНЫ РЭЗАНА́ТАР , парожні рэзанатар, эндавібратар, поласць з электраправоднай паверхняй, унутры якой устанаўліваюцца свабодныя ваганні эл.-магн. поля. Форма аб'ёмнага рэзанатара адвольная, практычнае выкарыстанне маюць прамавугольны паралелепіпед, круглы цыліндр, тароід, сфера. Спектр уласных частот аб'ёмнага рэзанатара і прасторавае размеркаванне эл.-магн. поля вызначаюцца пры рашэнні Максвела ўраўненняў з гранічнымі ўмовамі на сценках рэзанатара. Асн. характарыстыка — дыхтоўнасць, якая вызначаецца адносінамі вагальнай энергіі аб'ёмнага рэзанатара да страт энергіі за адзін перыяд ваганняў. Выкарыстоўваюцца ў тэхніцы звышвысокіх частот як контуры генератараў і хвалямераў, эталоны частаты, фільтры, у цыклічных паскаральніках зараджаных часціц і лазернай тэхніцы. Гл. таксама Аптычны рэзанатар, Лазер. с. 22
АБ’ЁМНЫХ АДНО́СІН ЗАКО́Н , гл. ў арт. Гей-Люсака законы. с. 22
АБЗА́Ц (ням. Absatz), 1) чырвоны радок — водступ у пачатковым радку тэксту. 2) Частка тэксту, звязаная сэнсавым адзінствам і вылучаная водступам у першым радку. с. 22
АБЗУ́ , апсу, паводле шумера-акадскай міфалогіі, сусветны акіян падземных прэсных водаў, які абкружае зямлю, а таксама патаемнае месца, схаванае недзе ў яго глыбіні, куды нават багі не могуць зазірнуць і дзе захоўваюцца таямнічыя сілы, што кіруюць светам. с. 22
АБІ́ДА , возера ў Беларусі, у Крупскім р-не Мінскай вобл., бас. р. Югна, левага прытока Лукомкі. Гіл. 0,64 км2. Даўж. 1,5 км, найб. шыр. 0,7 км, найб. глыб. 17 м. Пл. вадазбору каля 330 км2. Схілы спадзістыя, параслі хмызняком. Злучана шырокай пратокай з воз. Сялява. с. 22
АБІ́ДАВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса «XVIII партз’езд». За 30 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Быхаў, 60 км ад Магілёва, З км ад Дняпра. 747 ж., 288 двароў (1994).
У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў 16 ст., у 1600 сяло ў складзе маёнтка Тайманава Рэчыцкага пав. З 1742 у т.зв. Быхаўскім графстве, з 1772 у Старабыхаўскім (Быхаўскім) пав. Рас. імперыі. У 1880 у Абідавічах 790 ж. З 1924 цэнтр сельсавета ў Журавіцкім р-не, з 1935 у Доўскім (Журавіцкім), з 1956 у Быхаўскім р-не. У 1969 — 883 ж
Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання, гандлёвы цэнтр. За 3 км на ПдЗ гарадзішча зарубінецкай і калочынскай культур (2 ст. да н.э.—3 ст. н.э.). с. 22
А́БІДАС (стараж.-грэч. Abidos), цяпер г. Арабет-эль-Мадфунах, адзін з найб. гарадоў Стараж. Егіпта, дзе, паводле легенды, быў забіты і пахаваны бог Асірыс. Гісторыя Абідаса прасочваецца з сярэдзіны 4-га тыс. да н.э. У эпоху Сярэдняга царства (каля 2050—каля 1700 да н.э.) стаў гал. цэнтрам культу Асірыса, у выніку чаго ўзнік звычай рабіць у Абідасе паломніцтва, хаваць там нябожчыкаў і ставіць памінальныя надпісы. Захаваліся рэшткі 2 храмаў, пабудаваных у гонар Асірыса фараонамі Сеці І (14 ст. да н.э.) і Рамсесам ІІ (14—13 ст. да н.э.), а таксама кенатаф Сеці І. с. 22
АБІДЖА́Н (Abidjan), горад на Пд Кот-д’Івуар (да 1983 сталіца). Адм. ц. дэпартамента Абіджан. Засн. ў 1880—90. Каля 2 млн. ж. (1993, з прыгарадамі). Размешчаны на берагах і астравах лагуны Эбрые (Гвінейскі заліў). Міжнар. аэрапорт, гал. порт краіны. Пачатковы пункт чыгункі да г. Уагадугу (Буркіна-Фасо), вузел аўтадарог. Харчовая (рыбныя і садавінныя кансервы, сокі, піва, мука), тэкст., абутковая, швейная, дрэваапр., металаапр. (у т.л. аўта- і велазборачная), нафтаперапр., суднабуд. прам-сць. ЦЭС. Ун-т. Марская акадэмія навук. Нац. музей. с. 23
АБІ́ДЗЕНСКІЯ ЭМА́ЛІ , бронзавыя ўпрыгожанні (падвескі-лунніцы, пацеркі) позняга этапу зарубінецкай культуры (2—5 ст.), аздобленыя выемчатымі эмалямі. Выраблялі, як мяркуюць, у ювелірнай майстэрні на паселішчы Адаменка (Быхаўскі р-н, урочышча Абідня). Трохвугольныя лунніцы (верхні вугал служыў вушкам) знізу завершаны круглымі гнёздамі для чырвонай эмалі (плаўленае рымскае шкло). Кожны вугал упрыгожваюць яшчэ тры выступы-дыскі. Пацеркі ў форме сплюшчаных выцягнутых паралелепіпедаў. Аналагічныя ўпрыгожанні знойдзены і на суседнім паселішчы Тайманава.
Літ.: Поболь Л.Д. Славянские древности Белоруссии: (ранний этап зарубинецкой культуры). Мн., 1971.
Л.Д.Побаль, М.М.Яніцкая. с. 23
А́БІ-ІСТАДА́ , запаведнік на Пд Афганістана, на Газні-Кандагарскім пласкагор’і. Засн. ў 1974. Пл. каля 25 тыс. га. Уключае мелкаводнае салёнае возера на выш. 2133 м — месцы жыхарства рэдкіх відаў птушак (гняздуецца фламінга, зімуе белы журавель). с. 23
АБІСА́ЛЬ (ад грэч. abyssos бяздонны), абісальная зона, зона марскога дна, якая адпавядае ложу акіяна (3000—6000 м). Займае больш за 75% пл. дна акіяна. Характарызуецца адносна слабай рухомасцю вады, адсутнасцю сонечнага святла, пастаяннымі т-рай (блізкай да 0 °С ці ніжэй), салёнасцю (каля 35%), велізарным ціскам у 30—60 МПа (300—600 атм). Жывёльны свет збяднелы (жывёлы сляпыя ці з вял. вачыма, многія арганізмы свецяцца). Зона найб. акіянскіх глыбінь — ультраабісаль (6—11 тыс. м) прымеркавана да акіянскіх жалабоў уздоўж мацерыкоў ці астраўных дуг. с. 23
АБІСА́ЛЬНЫЯ АДКЛА́ДЫ , асадкі, што намнажаюцца ў зоне абісалі мораў і акіянаў. Займаюць каля 90% пл. дна Сусв. акіяна. Абісальныя адклады — арганагенныя мулы са шкілетных частак планктонных арганізмаў (глабігерынаў, дыятамей, радыялярый, фарамініфер і інш.), найдрабнейшых тэрыгенных часцінак, вулканічнага попелу, чырвоных глыбакаводных глін з уключэннямі жалеза-марганцавых канкрэцый і інш. с. 23
АБІСА́ЛЬНЫЯ РАЎНІ́НЫ , глыбакаводныя плоскія ці ўзгорыстыя раўніны акіянскіх катлавін і ўпадзін ускраінных мораў. Плоскія абісальныя раўніны ўкрыты рыхлымі адкладамі; найб. пашыраны ў Атлантычным акіяне. Узгорыстыя маюць расчлянёны рэльеф, іх паверхня спалучае ўзгоркі, грады, лагчыны, асобныя горы, найб. іх у Ціхім і Індыйскім, менш у Атлантычным акіянах. с. 23
АБІСІ́НІЯ , старажытная неафіцыйная назва Эфіопіі. Паходзіць ад араб. Слова «аль-хабаша», якім называлі гэту краіну ў стараж. часы арабы. с. 23
АБІСІ́НСКАЕ НАГО́Р’Е , гл. Эфіопскае нагор 'е. с. 23
А́БІСКУ , Абіска (АЬізко), нацыянальны парк на Пн Швецыі, у Скандынаўскіх гарах. Засн. ў 1909 як ландшафтны запаведнік. Уключае бас. р. Абіску і ч. паўд. ўзбярэжжа воз. Турнетрэск. Пл. 7,5 тыс. га. Хваёвыя і мяшаныя лясы. Разнастайная фауна млекакормячых (буры мядзведзь, воўк, лемінг, лось, паўн. алень, пясец, расамаха) і птушак (бакас, беркут, варакушка, курапатка палярная, паморнік даўгахвосты, пуначка, сава белая, уюрок). На тэр. парку навук.-доследная станцыя Шведскай АН. с. 23
АБІТУРЫЕ́НТ [ад позналац. abituriens (abiturientis) які збіраецца пайсці], у большасці краін асоба, якая заканчвае сярэднюю спец. навуч. ўстанову. На Беларусі і ў інш. краінах СНД з канца 1950-х г. тэрмін «абітурыент» набыў інш. сэнсавае значэнне — які паступае ў вышэйшую або сярэднюю спец. навуч. ўстанову. с. 23
А́БІХ (Abich) Вільгельм Герман (Герман Вільгельмавіч; 11.12.1806, Берлін — 1.7.1886), геолаг. Акад. (1853), ганаровы чл. (1866) Пецярбургскай АН. Праф. Дэрпцкага (г. Тарту) ун-та. У 1841—76 працаваў у Расіі. Вывучаў ледавікі, геал. будову, карысныя выкапні, землетрасенні Каўказа і Ірана. Адзін з першых звярнуў увагу на хімізм горных парод і значэнне палявых шпатаў у складзе вывергнутых парод. с. 23
А́БІХТ Генрык Тэадоравіч (1835 ці 1836, Вільня — 12.6.1863), удзельнік нац.-вызв. руху 1850—60-х г. на Беларусі, у Польшчы, Літве. Скончыў Віленскую гімназію (1852), служыў паштовым чыноўнікам. Каб пазбегнуць арышту за ўдзел у рэв. гуртках, у 1857 эмігрыраваў у Лондан. Быў актыўным дзеячам польскай Рэвалюцыйнай грамады «Лондан», працаваў у друкарні «Колокола». Вясной 1862 нелегальна прабраўся ў Варшаву. Уваходзіў у лявіцу «чырвоных», быў агентам Цэнтральнага нацыянальнага камітэта. Асн. рухальнай сілай паўстання лічыў народ. У ліст. 1862 арыштаваны, зняволены ў Брэсцкую крэпасць. Павешаны ў Варшаўскай цытадэлі.
Літ.: Кісялёў Г. Вязень Брэсцкай крэпасці // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982.
Г.В.Кісялёў. с. 23
А́БІХТ (Abicht) Рудольф (9.8.1850, г. Намыслаў, Польшча — 12.2.1921), нямецкі філолаг-славіст, адзін з першых даследчыкаў і папулярызатараў бел. культуры ў Германіі. З 1900 праф. слав. філалогіі Вроцлаўскага (Брэслаўскага) ун-та. У працах «Паказальнік крыніц Супрасльскага рукапісу» (1893—98), «Слова аб палку Ігаравым» (1895) даследаваў стараж.-бел. помнікі. Бел. матэрыялы і пераклады друкаваў у газ. «Гоман», «Deutschland» («Германія»), «Wilensker Zeitung» («Віленская газета») і інш. У сааўт. з Я.Станкевічам выдаў бел. буквар «Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным» (Вроцлаў, 1918); пры яго садзейнічанні выйшаў зб. «Беларусь» (Берлін, 1919). с. 23
АБІЯГЕНЕ́З (ад а... + біягенез), утварэнне арган. злучэнняў, пашыраных у жывой прыродзе, па-за арганізмам і без удзелу ферментаў. У шырокім сэнсе абіягенез — узнікненне жывога з нежывога, зыходная гіпотэза сучаснай тэорыі паходжання жыцця на Зямлі абіягенным шляхам (належыць А.І.Апарыну і Дж.Холдэйну). Магчымасць абіягенезу ўпершыню даказана ў 19 ст. штучным сінтэзам мачавіны. У сярэдзіне 20 ст. эксперыментальна ажыццёўлены абіягенны сінтэз бялковападобных і інш. арган. рэчываў ва ўмовах, якія ўзнаўляюць умовы першабытнай Зямлі. Гл. таксама Біягенез. с. 24
АБІЯ́НІК , шугалея, лодка, выдзеўбаная з дубовага ствала, з набітымі дашчанымі бартамі. Была найб. пашырана на Бел. Палессі. Грузападымальнасць 1,5—4,5 т. Мела паветку (з рагожы, палатна, скуры і да т.п.). У яе канструкцыі адлюстраваўся пераход ад аднадрэвак да дашчаных лодак. Выйшла з ужытку на пач. 20 ст. с. 24
АБІЯТЫ́ЧНАЕ АСЯРО́ДДЗЕ (ад а... + грэч. bios жыццё), сілы, з’явы, аб'екты прыроды, якія акружаюць жывыя арганізмы і паходжаннем не звязаны з іх жыццядзейнасцю (гл. Абіятычныя фактары). У выніку гіст. развіцця ў канкрэтных умовах арганізмы прыстасоўваюцца да пэўнага комплексу фактараў і ў працэсе жыццядзейнасці самі змяняюць абіятычнае асяроддзе. Вытв. і быт. дзейнасць чалавека адмоўна ўздзейнічае на абіятычнае асяроддзе, таму неабходна прымаць меры па захаванні асяроддзя ў натуральным стане, стварэнні лепшых умоў існавання арганізмаў. с. 24
АБІЯТЫ́ЧНЫЯ ФА́КТАРЫ , сукупнасць умоў неарган. асяроддзя, якія ўплываюць на арганізмы і іх згуртаванні. Падзяляюцца на хімічныя (хім. састаў атмасферы, марскіх і прэсных водаў, глебы або донных адкладаў) і фізічныя — кліматычныя (т-ра, вільготнасць, бараметрычны ціск, вецер, цячэнні, радыяцыйны рэжым, колькасць ападкаў, ступень асветленасці і інш.). Фарміруюць умовы пражывання чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў, вызначаюць занальнасць пашырэння, уплываюць на біял. рытмы, дынаміку іх колькасці. с. 24
АБКА́ЙК , нафтавае радовішча ў Саудаўскай Аравіі, адно з буйнейшых у свеце. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1940, распрацоўваецца з 1946. Пачатковыя прамысл. запасы нафты 1210 млн. т. Прадукцыйныя залежы на глыб. 1,7—2 км. Шчыльнасць нафты 880 кг/м3. Дзесяткі фантануючых свідравін. Нафтаправоды да Сайды (Ліван) і партоў Рас-Танура і Ямбу. Эксплуатуецца кампаніяй «Арамка». с. 24
АБКЛА́Д , дэкаратыўная аздоба абраза ці кніжнага пераплёту. Найчасцей абклад рабілі з пазалочанай медзі або серабра, арнаментавалі чаканкай, філігранню, чарненнем, эмалямі, упрыгожвалі каштоўнымі камянямі. Існавалі абклады таксама з дрэва, маст. тканін, якія закрывалі адзенне, галаўныя ўборы (такія абклады наз. «шата»), радзей — фон на абразах. Узнікненне кніжных абкладаў са слановай косці адносяць да 7—8 ст., металічных— да 9—10 ст. На Беларусі вядомы сярэбраны абклад Лаўрышаўскага евангелля (14 ст.). Найб. пашырэнне тут атрымаў у 17—19 ст. У 17 ст. найчасцей абкладамі аздаблялі шанаваныя ці цудатворныя абразы (Брэст, Гродна, Мінск, Жыровічы, Лагішын і інш.). Значнымі маст. цэнтрамі, дзе ствараліся абклады, былі Вільня, Магілёў, Мінск, Пінск, Слуцк і інш. Іх рабілі бел. майстры Максім Сямёнаў (Куцень), Фёдар Мікулаеў і інш., якія працавалі ў Залатой і Сярэбранай палатах Маскоўскага Крамля (гл. ў арт. Аружэйная палата). Найб. вядомыя сярэбраныя пазалочаныя абклады да абразоў: «Маці Божая Бялыніцкая» (Нясвіжскі р-н, 18 ст.), «Маці Божая з езуіцкімі святымі» (Ляхавіцкі р-н, 18 ст.), «Маці Божая Адзігітрыя Смаленская» (Міёрскі р-н, 1774), медныя пасярэбраныя да абразоў «Пакланенне вешчуноў» (Браслаўскі р-н, 18 ст.), «Маці Божая Апека» (Пінскі р-н, 18 ст.), «Маці Божая Замілаванне» (Пінскі р-н, 1803), разны драўляны да абраза «Маці Божая Адзігітрыя» (Драгічынскі р-н, 2-я пал. 17 ст.) і інш.
Літ.: Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стагоддзяў / Скл. Н.Ф. Высоцкая. Мн., 1984. А.А.Ярашэвіч. с. 24
АБКЛА́ДКА падземнага збудавання, канструкцыя для замацавання падземных вырабатак і ўтварэння ўнутранай паверхні падземных збудаванняў. Форма і памеры абкладкі залежаць ад прызначэння збудавання: для метрапалітэна, вадавода, тунэля, падземнай ГЭС і інш. Бывае апорная (разлічана на ўздзеянне нагрузкі) і абліцовачная (для аховы горных парод ад разбурэння); з маналітнага бетону або жалезабетону, зборнага жалезабетону, металу, таксама і камбінаваная, з абліцоўкай дэкар. матэрыяламі. с. 24
АБЛАВУ́ХА бел. мужчынскі галаўны ўбор, зімовая шапка-вушанка з аўчыны або заечага, лісінага, вавёрчынага ці трусінага футра, пацягнутая зверху сукном. Да асновы яе прышывалі 4 крылы (вушы), пярэдняе і задняе падымалі і звязвалі зверху, бакавыя апускалі ці падвязвалі пад падбародкам. Насілі да пач. 20 ст. с. 24
АБЛАКЦІРО́ЎКА [ад лац. ab ад + lac (lactis) малако], спосаб прышчэплівання, пры якім 2 парасткі злучаюцца без аддзялення іх ад мацярынскіх раслін. Праводзіцца ў перыяд вегетацыі кустоў, лепш з мая да пачатку выспявання парасткаў. Пасля поўнага зрошчвання прышчэпак аддзяляецца ад мацярынскай расліны, застаючыся на прышчэпе. Адзін з асн. спосабаў размнажэння культ. сартоў у пладова-ягадных гадавальніках. с. 25
АБЛА́М , забарол, невысокая (каля 1,5 м) надбудова над абарончымі сценамі і вежамі драўляных замкаў Беларусі ў 16—17 ст. Служыў пагрудным прыкрыццём для абаронцаў. Меў выгляд верт. сценкі з 3—7 вянкоў, якая апіралася на кансольныя выпускі бэлек гарадзен, тарасаў і вежаў і выступала за сцены ніжніх ярусаў. Па бэльках насцілаўся верхні баявы мост з падсябіццямі. Прарэзаны байніцамі аблам часам завяршаўся дахам і ствараў крытую баявую галерэю, напр., у Віцебскіх замках. с. 25
АБЛАМЕ́ЙКА Сяргей Уладзіміравіч (н. 24.9.1956, г.п. Воранава Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-р тэхн. н. (1990), праф. (1992). Скончыў БДУ (1978). З 1978 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі, адначасова з 1987 у БДУ. Навук. працы па штучным інтэлекце, апрацоўцы відарысаў і распазнаванні вобразаў, сістэмах машыннага зроку.
Тв.: Обработка и отображение информации в растровых графических системах. Мн., 1989 (у сааўт.). с. 25
АБЛАСНЫ́ ВЫКАНА́ЎЧЫ КАМІТЭ́Т САВЕ́ТАЎ РАБО́ЧЫХ, САЛДА́ЦКІХ І СЯЛЯ́НСКІХ ДЭПУТА́ТАЎ ЗАХО́ДНЯЙ ВО́БЛАСЦІ І ФРО́НТУ , Аблвыкамзах, першы вышэйшы заканадаўчы (паміж з’ездамі Саветаў) орган сав. улады ў Заходняй вобласці і на Зах. фронце. Дзейнічаў з 26.11(9.12).1917 да 2.1.1919 у Мінску (з 19.2.1918 — у Смаленску). Створаны ў выніку зліцця выканкомаў абласнога Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Савета сял. дэпутатаў Мінскай і Віленскай губ. і Франтавога к-та Зах. фронту; уключаны і 17 прадстаўнікоў прафсаюзаў. Узначальваў ваенна-паліт. і гасп. жыццё Зах. вобласці і фронту. Складаўся з 15 камісарыятаў (аддзелаў). Прэзідыум: старшыня М.У.Рагазінскі, з 30.1.1918 А.Ф.Мяснікоў; таварышы старшыні М.І.Крывашэін, П.Казлоў; сакратары І.Я.Алібегаў, Гарашчук, П.Осіпаў. Для каардынацыі дзейнасці камісарыятаў і вырашэння найб. важных пытанняў створаны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту. Друк. органы — газ. «Советская правда», «Западная коммуна». Ліквідаваны ў сувязі са стварэннем Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі.
Літ.: Нестеренко Е.Н., Осмоловский В.П. Советы Белоруссии, окт. 1917 — янв. 1919 г. Мн., 1989. с. 25
АБЛАСНЫ́ СЛО́ЎНІК , тое, што дыялектны слоўнік. с. 25
АБЛАСНЫ́ СУД на Беларусі, судовы орган, які дзейнічае на тэр. вобласці ў якасці першай, касацыйнай і нагляднай інстанцый. Складаецца са старшыні, яго намеснікаў і членаў суда, якія назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Мае суд. калегіі па цывільных і крымін. справах і прэзідыум. Як суд 1-й інстанцыі разглядае цывільныя і крымін. справы, аднесеныя законам да яго вядзення, як касацыйная інстанцыя — справы па скаргах і пратэстах на рашэнні, прыгаворы і вызначэнні нар. судоў, якія не набылі законнай сілы. Прэзідыум абласнога суда разглядае ў парадку нагляду справы па пратэстах на рашэнні, прыгаворы, вызначэнні нар. судоў, пастановы нар. суддзяў, якія набылі законную сілу, на касацыйныя вызначэнні калегій абласнога суда, а таксама справы па новаадкрытых акалічнасцях. Паўнамоцтвамі абласнога суда валодае і Мінскі гар. суд. І.І.Пацяружа. с. 25
АБЛАСНЫ́Я ПАДПО́ЛЬНЫЯ КАМІТЭ́ТЫ КП(б)Б у Вялікую Айчынную вайну, кіруючыя парт. органы на тэр. Беларусі, акупіраванай ням.-фаш. захопнікамі. Дзейнічала 10 абласных падпольных камітэтаў: Гомельскі, Мінскі (з 1941), Віцебскі, Пінскі (з 1942), Баранавіцкі, Беластоцкі, Брэсцкі, Вілейскі, Магілёўскі і Палескі (з 1943). Узначальвалі дзейнасць падп. 11 міжрайкомаў, 6 міжрайпартцэнтраў, 8 гаркомаў, 2 гаркомаў-райкомаў, 166 райкомаў КП(б)Б (у т.л. 5 райкомаў г. Мінска), якія аб’ядноўвалі больш за 1200 пярвічных парт. арг-цый у партыз. фарміраваннях і 184 тэр. падп. парт. арг-цыі, больш за 35 тыс. камуністаў. Дыслацыраваліся ў зонах буйных партыз. фарміраванняў. Мелі друкаваныя органы (гл. ў арт. Друк падпольны). с. 25
АБЛАСНЫ́Я ПАДПО́ЛЬНЫЯ КАМІТЭ́ТЫ ЛКСМБ у Вялікую Айчынную вайну, кіруючыя камсамольскія органы на тэр. Беларусі, акупіраванай ням.-фаш. захопнікамі. Дзейнічала 10 абласных падпольных камітэтаў: Гомельскі, Пінскі (з 1941), Віцебскі, Магілёўскі (з 1942), Баранавіцкі, Беластоцкі, Брэсцкі, Вілейскі, Мінскі, Палескі (з 1943). Накіроўвалі дзейнасць падп. 6 міжрайкомаў, 5 міжрайцэнтраў, 13 гаркомаў, Лідскага гаркома-райкома, 189 райкомаў ЛКСМБ, якія аб’ядноўвалі больш за 2500 пярвічных арг-цый у партыз. фарміраваннях, каля 3 тыс. падп. камсамольскіх і 335 маладзёжных антыфаш. арг-цый, амаль 80 тыс. камсамольцаў-партызан і больш за 20 тыс. камсамольцаў-падпольшчыкаў. Некат. абкомы мелі друкаваныя органы (гл. ў арт. Друк падпольны). с. 25
АБЛАСНЫ́Я ПРЫВІЛЕ́І , заканадаўчыя акты ВКЛ, якія юрыдычна замацоўвалі аўтаномныя правы некат. зямель (княстваў, ваяводстваў, паветаў). Даваліся вял. князем ВКЛ. Грунтаваліся на мясц. звычаёвым праве, а таксама выпрацоўваліся адм. і судовай практыкай. Найб. вядомыя абласныя прывілеі: Віцебскія 1503, 1509, 1561; Полацкія 1511, 1547, 1580, 1634, 1699; Смаленскі 1505; Кіеўскія 1507, 1529; Валынскія 1501, 1509, 1547; Бельскія 1501, 1547; Драгічынскія 1511, 1547; Мсціслаўскі 1551.
Найб. тыповыя абласныя прывілеі — Віцебскі 1503 і Полацкі 1511. У іх замацаваны старадаўняе абавязацельства вял. князя не ўмешвацца ў царк. справы палачан і віцяблян, гарантаваны іх маёмасныя і асабістыя правы. Ваяводы ў Полацк і Віцебск павінны былі прызначацца толькі са згоды мясц. насельніцтва. Судзіць палачаніна можна было толькі ў Полацку паводле полацкага права. За баярамі і мяшчанамі гэтых зямель прызнавалася права свабоднага выезду за мяжу.
Літ.: Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.
І.А.Юхо. с. 25
АБЛВЫКАМЗА́Х , скарочаная назва Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту. с. 25
АБЛЕДЗЯНЕ́ННЕ , адкладанні лёду на паверхні збудаванняў, дрэвах, правадах, дарогах і інш. аб’ектах. Утвараецца ў выніку выпадзення вадкіх ападкаў у халодную пару года, у туман, смугу. Адрозніваюць галалёд, зярністую і крышталічную шэрань, замёрзлае адкладанне мокрага снегу, складаныя адклады — з некалькіх слаёў розных відаў. На Беларусі за год колькасць сутак з абледзяненнем складае ў паніжаных месцах 20—28, на ўзвышшах да 40. Назіраецца з кастр. да крас., часцей за ўсё ў снеж. і студзені. Працягласць яго звычайна да 12 гадз. Самым працяглым на Беларусі было ў Навагрудку 28.12.1959—27.1.1960 (715 гадз). Небяспечная з’ява для работы транспарту, энергасістэм і інш. галін гаспадаркі. с. 26
АБЛІВА́ННЕ , лячэбна-прафілактычная водная працэдура для загартоўвання арганізма; назначаецца таксама ў пачатку водалячэння. Абліванне праводзяць 2—3 мін кожны дзень на працягу 4—6 тыдняў, паступова зніжаючы т-ру вады з 34—33°С да 22—20 °С. Потым усё цела расціраюць сухой, лепш нагрэтай прасціной. с. 26
АБЛІГА́ЦЫЯ (ад лац. obligatio абавязацельства), каштоўная папера ў выглядзе даўгавога абавязацельства, якое дае ўладальніку права на атрыманне штогадовага даходу ў выглядзе працэнта ці выйгрышу ў спец. тыражы. Выпускаюцца дзяржавай, банкамі, прадпрыемствамі, карпарацыямі, з’яўляюцца каштоўнымі паперамі на прад’яўніка, свабодна абарачаюцца на фін. рынку і маюць свой курс. Пасля заканчэння прадугледжанага тэрміну аблігацыі выкупляюцца эмітэнтам. Сродкі ад іх выпуску дзяржава выкарыстоўвае на пакрыццё дзярж. расходаў, рэгуляванне грашовага абарачэння. Для прадпрыемстваў, фінансава-крэдытных устаноў аблігацыя — адзін са спосабаў мабілізацыі дадатковых фін. рэсурсаў. У адрозненне ад уладальнікаў акцый, уладальнікі аблігацый з’яўляюцца толькі крэдыторамі, а не саўладальнікамі (акцыянерамі) кампаніі, банка і г.д. Г.І.Краўцова. с. 26
АБЛІТЭРА́ЦЫЯ (ад лац. obliteratio сціранне, згладжванне), 1) у жывёл і чалавека — прыроджанае або набытае зарастанне поласці ці прасвету трубкавага органа, канала, крывяноснага або лімфатычнага сасуда (напр., пры запаленнях, трамбозах). 2) У раслін — сплюшчванне клетак і тканак, якое вядзе да знікнення ўнутрыклетачных і міжклетачных поласцей (напр., перыферычных слаёў лубу пры разрастанні тканак сцябла, абалонак і тканак зародка пры яго росце). с. 26
АБЛІЦО́ВАЧНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ , разнавіднасць аддзелачных матэрыялаў. Адрозніваюць абліцовачныя матэрыялы прыродныя і штучныя, для ўнутраных і вонкавых абліцовачных работ. Да прыродных належаць пліты і камяні з граніту, габра, лабрадарыту, вапняку, мармуру, туфу, пясчаніку і інш. горных парод. Штучныя абліцовачныя матэрыялы — керамічныя пліткі і камяні, вонкавая цэгла, вырабы са шкла (лісты, шклаблокі, дыванова-мазаічныя пліткі, панэлі са шклопрафіліту, пліты з сіталаў, шклосіталаў), мармуру штучнага, драўнінна-валакністыя і драўнінна-стружкавыя пліты. Выкарыстоўваюць лісты з азбестацэменту, шклапластыкаў, дэкар. фанеры, рулонныя, ліставыя і плітачныя палімерныя матэрыялы, дэкар.-акустычныя пліты. Фасады будынкаў абліцоўваюць таксама прафіляванымі вырабамі з алюмінію, сталі і дэкар. бетону. с. 26
АБЛІЦО́ВАЧНЫЯ РАБО́ТЫ , аддзелка вонкавых і ўнутр. паверхняў збудаванняў ліставымі і плітачнымі матэрыяламі, разнавіднасць аддзелачных работ. Павышаюць даўгавечнасць і паляпшаюць архітэктурна-маст. выразнасць будынкаў. Асн. аперацыі: сартаванне і падрыхтоўка абліцовачных матэрыялаў, прыгатаванне буд. раствораў, клеяў і масцік, падрыхтоўка і разметка паверхні, уласна абліцоўка. Вонкавыя абліцовачныя работы выконваюць адначасова з муроўкай сцен ці пасля іх узвядзення, унутраныя праводзяць па заканчэнні агульных буд. работ. Адзін з відаў абліцовачных работ — мазаічнае пакрыццё (гл. ў арт. Мазаіка). с. 26
АБЛО́ГА , 1) спосаб вядзення ваен. дзеянняў па авалоданні крэпасцю ці ўмацаваным горадам. Праводзілася ў выпадку, калі крэпасць або горад не былі захоплены раптоўна або штурмам. Уключала акружэнне крэпасці войскамі, узвядзенне вакол яе аблогавых умацаванняў, правядзенне атак, якія звычайна заканчваліся штурмам. Часам аблога прымала форму блакады. Вядома з глыбокай старажытнасці: А. Бактры (Егіпет; 2130 да н.э.), Троі (каля 1260 да н.э.); Полацка (1579), Быхава аблога 1654—55 і інш., Плеўны (1877). У 18 — пач. 20 ст. для аблогі ствараліся спец. Арміі: яп. аблогавая армія пад Порт-Артурам (1904), ням. і рус. аблогавыя арміі ў 1-ю сусв. вайну (1914—18) пры А. Льежа, Намюра, Перамышля. Пасля І-й сусв. вайны тэрмін «аблога» не выкарыстоўваецца. 2) Спосаб палявання (на ваўка, мядзведзя і інш.). с. 26
АБЛО́ГА ў аграноміі, ворная зямля, якая не выкарыстоўваецца доўгі час на с.-г. мэты. Кароткачасовая (8—15 гадоў) аблога ў стэпавых раёнах наз. пералог, у лесастэпавых — залог. У першыя 2—3 гады ралля зарастае адна- і двухгадовымі раслінамі (бур’яністы пералог), у наступныя 5—7 гадоў — карэнішчавымі раслінамі, рыхла- і шчыльнакустовымі злакамі. Пазней развіваецца расліннае покрыва, характэрнае для сухадольных лугоў, пад ім назапашваецца арган. рэчыва і аднаўляецца прыродная ўрадлівасць глебы. На Беларусі аблогі займаюць нязначныя плошчы пераўвільготненых і цяжкадаступных малапрадукцыйных зямель. с. 27
АБЛО́ГАВАЯ ТЭ́ХНІКА , машыны, прылады, прыстасаванні, якія ў стараж. часы выкарыстоўвалі для прыкрыцця атакуючых, штурму і разбурэння ўмацаванняў. Уключала пераносныя і рухомыя (на катках) шчыты, вінеі, рухомыя аблогавыя вежы ў некалькі ярусаў з адкіднымі мосцікамі, штурмавыя драбіны, кідальныя машыны, тараны і інш. На Беларусі аблогавая тэхніка выкарыстоўвалася да 14—15 ст., калі на змену ёй стала прыходзіць аблогавая артылерыя. с. 27
АБЛО́МКАВЫЯ ГО́РНЫЯ ПАРО́ДЫ, кластычныя горныя пароды, асадкавыя горныя пароды, якія складаюцца з абломкаў больш стараж. горных парод і мінералаў. Адрозніваюць абломкавыя горныя пароды сцэментаваныя і несцэментаваныя (рыхлыя). Па велічыні абломкаў вылучаюцца грубаабломкавыя пароды, або псефіты (несцэментаваныя — глыбы, валуны, галька, друз, жарства, жвір і сцэментаваныя — кангламераты, брэкчыі, гравеліты і інш.); пясчаныя (псаміты), пылаватыя (алеўрыты, алеўраліты), гліністыя (пеліты) пароды, а таксама мяшаныя (суглінкі і супескі). Да абломкавых горных парод належаць таксама прадукты вулканічных вывяржэнняў: вулканічны друз, попел, туфабрэкчыі і інш. Выкарыстоўваюць у буд-ве, металургічнай, шкляной, керамічнай прам-сці і інш. У рачных і марскіх пясках трапляюцца золата, плаціна, каштоўныя камяні, разнастайныя мінералы, руды каляровых, рэдкіх і радыеактыўных металаў. Абломкавыя горныя пароды пашыраны па ўсёй Беларусі. Многія з іх (пяскі, жвір і інш.) — карысныя выкапні. с. 27
АБЛО́МЫ АРХІТЭКТУ́РНЫЯ , працяглыя элементы арх. пластыкі, спалучэнне якіх складае профілі (разрэзы) карнізаў, капітэляў, базаў калон. Размяшчаюцца па гарызанталі, радзей па нахіленай крывой (у архівольтах арак, на нервюрах) ці ламанай (абрамленні парталаў, вокнаў) лініі. Узбагачаюць арх. дэкор, узмацняюць вобразна-маст. выразнасць будынка. Падзяляюцца на прамалінейныя (палічка) і крывалінейныя (вал, гусёк, абцасік і інш.). Найб. пашыраны ў ордэрнай архітэктуры (гл. Ордэр). Узніклі ў класічнай архітэктуры Стараж. Грэцыі, адкуль запазычаны дойлідствам Стараж. Рыма і Візантыі, пасля — Зах. Еўропы. У сучаснай архітэктуры абломам архітэктурным адпавядаюць профілі архітэктурныя. с. 27
АБЛЫСЕ́ННЕ , пляшывасць, алапецыя, парадзенне, поўнае або частковае выпадзенне (адсутнасць) валасоў. Лакалізуецца пераважна на галаве; можа быць часовым і стойкім. Пашыраная з’ява ў старэчым узросце, у перыяд старэчай інвалюцыі. Спрыяюць аблысенню нервова-псіхічныя і эндакрынныя захворванні, хваробы і пашкоджанні скуры, радыеактыўнае апрамяненне, інтаксікацыі. Прыроджанае аблысенне — у асноўным спадчынная хвароба, трапляецца рэдка; набытае аблысенне назіраецца пераважна ў мужчын, у жанчын у асноўным праяўляецца толькі парадзеннем валасоў. Адрозніваюць таксама гнездавое аблысенне — выпадзенне валасоў на адным або некалькіх абмежаваных участках скуры, татальнае — на ўсёй галаве і на інш. участках цела, рубцаватае — на змененых участках скуры (напр., пры фурункулёзе, траўмах, грыбковых хваробах і г.д.). Аблысенне бывае і ў дзяцей. На лячэнне выкарыстоўваюць сасударасшыральныя прэпараты, глюкакартыкоідныя гармоны, агульнаўмацавальныя сродкі, полівітаміны, некаторыя амінакіслоты, фізія- і іголкарэфлексатэрапію.
Г.Г.Шанько. с. 27
АБЛЯПІ́ХА (Hippophae), род кустовых і дрэвавых раслін сям. лохавых. Вядомы 3 віды, пашыраныя ў Еўразіі. На Беларусі ў канцы 19 ст. інтрадукавана абляпіха крушынападобная (H. rhamnoides), звычайная ў аматарскіх насаджэннях.
Калючыя кусты або разгалінаваныя дрэўцы, часта са скрыўленым ствалом, выш. 0,1—7, зрэдку да 15 м. Кветкі паяўляюцца разам з лісцем, дробныя, аднаполыя. Расліна двухдомная (мужчынская і жан.), таму для плоданашэння патрэбна мець у суседстве разнаполыя асобіны. Плод — несапраўдная касцянка шарападобна-авальнай формы, залаціста-жоўты або аранжавы ў жн.—верасні. Размнажэнне насеннем або вегетатыўнае. У пладах шмат вітамінаў, алей. Дэкар. расліны, як лек. сродак выкарыстоўваюць абляпіхавы алей. с. 27
АБЛЯПІ́ХАВЫ АЛЕ́Й , алей з пладоў абляпіхі. Вадкасць ад светла-жоўтага да аранжава-карычневага колеру, t застывання -20 °С, шчыльн. 0,92·103 кг/м3, нерастваральны ў вадзе, растваральны ў арган. растваральніках. Мае ў сабе 11— 12% насычаных тлустых кіслот (С16, С18), 23—42% алеінавай, 32—36% лінолевай, 14—27% ліналенавай кіслот, багаты карацінамі, караціноідамі, вітамінам Е. Антысептык, выкарыстоўваюць пры апёках, пашкоджаннях скуры, язвавых і інш. захворваннях. с. 28
АБЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. ablatio адніманне), у гляцыялогіі — памяншэнне масы лёду і фірну ледавікоў у выніку раставання, выпарэння ці мех. выдалення (знос снегу ветрам, утварэнне айсбергаў і г.д.). Адрозніваюць падледавіковую (донную), унутраную і паверхневую абляцыю. Асн. фактары: кліматычныя, унутранае цяпло Зямлі, цёплыя крыніцы, цеплыня ад трэння ледавіка аб ложа ці састаўныя яго часткі і інш. На Беларусі абляцыя адбывалася ў антрапагенавым перыядзе на працягу зледзяненняў. 2) У тэхніцы — вынас рэчываў з паверхні цвёрдага цела патокам гарачага газу. З’яўляецца вынікам фіз.-хім. працэсаў, што адбываюцца ў цвёрдым целе пад дзеяннем аплаўлення, выпарэння, раскладання і хім. эрозіі металаў. На абляцыі заснавана абляцыйнае ахаладжэнне (цеплавая ахова) касм. лятальных апаратаў, частак ракет-носьбітаў, ракетных рухавікоў і інш., якія падвяргаюцца аэрадынамічнаму награванню пры ўваходзе ў атмасферу. с. 28
АБМАРАЖЭ́ННЕ , пашкоджанне тканак арганізма ўздзеяннем нізкіх тэмператур. Абмаражэнню садзейнічаюць высокая вільготнасць халоднага паветра, слабая супраціўляльнасць арганізма, цесныя абутак і адзенне.
Адрозніваюць 4 ступені абмаражэння: 1-я — сінюшная ацёчная скура, боль і сверб; 2-я — пашкоджанне паверхневага слоя скуры, вадзяныя пухіры; 3-я амярцвенне скуры і падскурнай клятчаткі, крывяністыя пухіры; 4-я — амярцвенне мяккіх тканак і касцей. Лячэнне: 1-я і 2-я ступені — саграванне (вадзяныя ванны з т-рай 18—20 °С, потым 35—40 °С з адначасовым масажам; фізіятэрапія — сухое цяпло, кварцавае апрамяненне); 3-я і 4-я ступені — хірургічнае. Прафілактыка: загартоўванне арганізма, зручнае адзенне і абутак, своечасовая дапамога пры першых прыкметах абмаражэння. с. 28
АБМЕЖАВА́ЛЬНЫЯ ЗАКО́НЫ па землеўладанні і землекарыстанні, сукупнасць расійскіх нарматыўных актаў па абмежаванні маёмасных правоў насельніцтва Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны ў канцы 18 — пач. 20 ст. ў сферы землеўладання і землекарыстання. Пасля далучэння гэтых тэрыторый да Рас. імперыі канфіскоўваліся маёнткі памешчыкаў, якія адмовіліся прысягаць расійскім імператарам, землі ўдзельнікаў паўстання 1794, 1830—31, 1863—64 падлягалі і секвестру (у гэтым выпадку ўладальнік павінен быў прадаць зямлю або абмяняць яе на маёнтак ва ўнутраных раёнах Расіі). У 1864—65 набываць зямлю (за выключэннем пераходу па спадчыне) і ўступаць у землекарыстанне было забаронена «асобам польскага паходжання» і яўрэям. У 1860—1-й пал. 1870-х г. канфіскаваны або секвестраваны сотні зямельных участкаў ваколічнай шляхты. У 1882 у сельскай мясцовасці мяжы аселасці яўрэям забаронена арандаваць, браць у заклад ці кіраванне зямельную маёмасць усіх відаў. У 1884 аналагічны закон прыняты да «асоб польскага паходжання». З 1887 на Беларусі (апрача Магілёўскай губ.) права куплі зямлі пазбаўлены іншаземцы. У канцы 1860-х—80-я г. пэўныя абмежаванні ўведзены і для сялян (напр., яны маглі купляць канфіскаваныя або секвестраваныя маёнткі толькі цалкам). У выніку абмежавальных законаў плошча зямель мясц. памешчыкаў на Беларусі паменшылася з 7,5 млн. дзес. (78,4%) да 4,1 млн. дзес. (42,4%). Пад уплывам рэв. руху ў пач. 20 ст. шэраг абмежавальныя законы скасаваны, астатнія праіснавалі да 1917.
Літ.: Громачевский С.Г. Ограничительные законы по землевладению в Западном крае с мотивами и разъяснениями. Спб., 1892; Жукович П.И. О русском землевладении в Северо-Западном крае со времени присоединения его к России. Спб., 1895. В.П.Панюціч. с. 28
АБМЕЖАВА́НАЯ АДКА́ЗНАСЦЬ , 1) абмежаванне выплат страхавой кампенсацыі і страхавых сум з мэтай забеспячэння фін. устойлівасці страхавых аперацый; прадугледжана ўмовамі асобных відаў страхавання і, як правіла, закладзена ў тарыфах. 2) Абмежаванне кампенсацыі страт ад гасп. дзейнасці сумай укладзенага капіталу ў таварыствах з абмежаванай адказнасцю. с. 28
АБМЕ́Н у эканоміцы, узаемны абмен дзейнасцю (таварамі, паслугамі) паміж людзьмі, як правіла, на эквівалентнай аснове. Адбываецца непасрэдна ў вытв-сці (абмен вытв. дзейнасцю або загатоўкамі, паўфабрыкатамі) і ў форме абмену прадуктамі працы і паслугамі. З аднаго боку, абмен — састаўная ч. вытв. працэсу, з другога — адна з самаст. стадый грамадскага ўзнаўлення, якая спалучае вытв-сць з размеркаваннем і спажываннем.
Неабходнасць абмену абумоўлена грамадскім падзелам працы. У першабытным грамадстве звязаны з падзелам працы ўнутры абшчыны (абмен паміж абшчынамі быў выпадковы). З развіццём вытв-сці абмен набываў рэгулярны характар і асабліва пашырыўся з усталяваннем машыннай індустрыі. Са з'яўленнем грошай непасрэдны абмен тавараў (Т—Т) перарос у абарачэнне, але захаваўся ў вытв-сці, а таксама ў бартэрных здзелках (гл. Бартэр). с. 28
АБМЕ́Н РЭ́ЧЫВАЎ , метабалізм, сукупнасць хім. ператварэнняў рэчываў у жывых арганізмах, якія забяспечваюць іх развіццё, жыццядзейнасць, самаўзнаўленне, сувязь з навакольным асяроддзем і адаптацыю да змен у ім. Аснову абмену рэчываў складаюць непарыўна звязаныя і ўзаемаабумоўленыя працэсы анабалізму, катабалізму і абмену энергіі. У сукупнасці яны забяспечваюць структурную і функцыян. цэласнасць арганізмаў, ляжаць у аснове іх гамеастазу. У планетарным маштабе абмен рэчываў складае важную частку кругавароту рэчываў у прыродзе. Для кожнага віду жывых арганізмаў характэрны свой, генетычна замацаваны ўзровень абмену рэчываў, які залежыць ад іх спадчынных уласцівасцяў, месца ў эвалюцыйным радзе, узросту, полу, умоў існавання і інш. фактараў (напр., абмен рэчываў ніжэйшы ў раслін і халаднакроўных жывёл, вышэйшы ў цеплакроўных, слабы ў час спячкі, анабіёзу, высокі ў перыяд размнажэння і г.д.). Пры вял. і разнастайным асартыменце арган. рэчываў, якія ўцягваюцца ў абмен, агульная яго схема ў розных арганізмаў падобная, вызначаецца ўпарадкаванасцю і падабенствам паслядоўнасці біяхім. ператварэнняў, што адбываюцца пры абавязковым удзеле ферментаў. Дзякуючы абмену рэчываў з пажыўных рэчываў утвараюцца характэрныя для дадзенага арганізма злучэнні, якія выкарыстоўваюцца як буд. ці энергет. матэрыял, пастаянна і няспынна абнаўляюцца органы і тканкі без прынцыповай змены іх хім. саставу. Асн. тыпы злучэнняў, якія ўдзельнічаюць у абмене рэчываў у арганізме, — бялкі, тлушчы, вугляводы, мінеральныя рэчывы. Іх навук. даследаванне вылучаецца ў самаст. раздзелы біяхіміі.
Ператварэнні рэчываў ад моманту іх паступлення ў арганізм да ўтварэння канчатковых прадуктаў распаду складаюць сутнасць т. зв. прамежкавага абмену рэчываў. Асн. яго этапы: ператраўленне і ўсмоктванне пажыўных рэчываў у страўнікава-кішачным тракце; дастаўка атрыманых рэчываў да розных органаў і тканак; іх перабудова, раскладанне і выкарыстанне для біясінтэзу спецыфічных рэчываў, клетак і тканак; раскладанне такіх рэчываў з утварэннем прамежкавых злучэнняў і канчатковых прадуктаў абмену; выдаленне апошніх з арганізма. Цэнтр. месца ў абмене рэчываў належыць цыклу трыкарбонавых кіслот, у якім перакрыжоўваюцца шляхі бялковага, вугляводнага, тлушчавага абмену (гл. схему). Найважн. прамежкавы прадукт абмену рэчываў — ацэтылкаэнзім А, які ўдзельнічае ва ўсіх працэсах анабалізму і катабалізму і аб’ядноўвае іх; асн. канчатковыя прадукты — Н2О, СО3, NH3, мачавіна і інш. У рэгуляванні працэсаў абмену рэчываў гал. месца займаюць змены актыўнасці і інтэнсіўнасці сінтэзу клетак, абмен можа самарэгулявацца па прынцыпе адваротнай сувязі. Вял. значэнне ў рэгуляванні абмену рэчываў маюць біял. мембраны. У высокаарганізаваных жывёл рэгулюецца і каардынуецца нейрагумаральнай сістэмай пры ўдзеле біял. актыўных рэчываў (вітаміны, гармоны, медыятары і інш.). Разбалансаванне абмену рэчываў з’яўляецца прычынай або вынікам узнікнення разнастайных хвароб, фіксацыя змен у ім — важны дыягнастычны сродак. Гл. таксама Бялковы абмен, Вугляводны абмен, Тлушчавы абмен, Мінеральны абмен.
Літ.: Ленинджер А. Основы биохимии: Пер. с англ. Т. 1—3. М., 1985; Страйер Л. Биохимия: Пер. с англ. Т. 1—3. М., 1984—85. Я.В.Малашэвіч. с. 28
АБМЕ́Н ЭНЕ́РГІІ , энергетычны абмен, сукупнасць працэсаў утварэння, назапашвання, трансфармацыі і выкарыстання энергіі ў жывых арганізмах, а таксама працэсаў абмену паміж імі і навакольным асяроддзем. Абмен энергіі неадрыўны ад абмену рэчываў, карэліруе з яго ўзроўнем, мае фундаментальнае значэнне ў жыцці ўсіх арганізмаў. У аснове ўнутрыклетачнага абмену энергіі ляжыць акісленне біялагічнае арган. злучэнняў з назапашваннем і ператварэннем т. зв. макраэргічных сувязяў АТФ, крэацінфасфату, фосфаэнолпірувату, 3-фосфагліцэрату і інш. макраэргаў (гал. ролю пры гэтым выконвае цыкл трыкарбонавых кіслот). Зыходнымі вонкавымі крыніцамі для забеспячэння іх энергет. патрэб з’яўляецца энергія пажыўных і інш. рэчываў, што засвойваюцца арганізмам, і светлавая энергія, якая ўключаецца ў біяэнергет. абмен праз фотасінтэз. Ён забяспечвае існаванне не толькі раслін, але і ўсіх гетэратрофных арганізмаў. Гал. крыніцы энергіі ўнутры арганізма — вугляводы (даюць больш за 50% энергіі) і тлушчы. Праз ператварэнні рэчываў у арганізме ажыццяўляецца трансфармацыя хім. энергіі ў інш. віды — мех., цеплавую і інш. Я.В.Малашэвіч. с. 31
АБМЕ́ННАЕ ЎЗАЕМАДЗЕ́ЯННЕ ,
спецыфічны ўзаемны ўплыў тоесных часціц, які эфектыўна праяўляецца як вынік некаторага асаблівага ўзаемадзеяння. Чыста квантавы эфект, які не мае класічнага аналага і вынікае з тоеснасці прынцыпу.
Пры сілавым узаемадзеянні паміж часціцамі сярэдняя энергія сістэмы часціц неаднолькавая ў станах, што апісваюцца хвалевымі функцыямі з рознай сіметрыяй, напр. сістэма з 2 электронаў, калі не ўлічваць іх эл. ўзаемадзеяння, характарызуецца 2 хвалевымі функцыямі φ(r1, r2), якія адносна перастаноўкі каардынат электронаў (r1 <SIGN> r2) мяняюць або не мяняюць знак Станам з φ± адпавядае сярэдняя энергія ўзаемадзеяння Е± = Еkа, дзе Еk — энергія электрастатычнага (кулонаўскага) узаемадзеяння электронаў, кожны з якіх знаходзіцца ў індывід, стане; Еа — т.зв. абменная энергія, што ўзнікае, калі электроны як бы абменьваюцца сваімі станамі (адсюль назва). Абменнае ўзаемадзеянне існуе ў сістэме тоесных часціц і пры адсутнасці сілавога ўзаемадзеяння (ідэальны газ тоесных часціц). Яно пачынае праяўляцца, калі сярэдняя адлегласць паміж часціцамі становіцца параўнальнай з даўжынёй хвалі дэ Бройля, мае характар адштурхоўвання для ферміёнаў (гл. Паўлі прынцып) і прыцяжэння— для базонаў. Паняццем абменнага ўзаемадзеяння карыстаюцца ў тэорыі многаэлектронных атамаў, гомеапалярнай хім. сувязі, ферамагнетызму. Тэрмін абменнае ўзаемадзеянне ўжываецца і ў ядз. фізіцы (гл. Ядзерныя сілы). Л.М. Тамільчык. с. 31
АБМУНДЗІРАВА́ННЕ ВАЙСКО́ВАЕ , форменнае адзенне ваеннаслужачага, адметнае колерам, канструкцыяй (кроем), знакамі адрознення і інш.
Элементы абмундзіравання вайсковага вядомыя са стараж. часоў (Егіпет, Асірыя, Персія, Грэцыя), больш выразнымі сталі ў арміі Стараж. Рыма. Упершыню аднолькавае абмундзіраванне вайсковае па відах і родах войскаў уведзена ў Францыі ў 17 ст. На Беларусі абмундзіраванне вайсковае пачало набываць адметнасць з часоў сярэднявечча і пазней. Напр., у 2-й пал. 18 ст. шараговы першай гвардыі ВКЛ насіў чырв. мундзір з сінімі вылогамі (адваротамі) і суконнымі пагонамі. Бікорн (галаўны ўбор) упрыгожваў пампон жоўтага колеру. На штанах сіняга колеру — адмысловая аздоба, характэрная толькі для палка пешай гвардыі. Бамбардзір (камандзір гарматнага разліку) у корпусе артылерыі ВКЛ, напр., меў мундзір з чорным каўняром, адваротамі і манжэтамі, зялёныя суконныя штаны з чорнымі лампасамі, на касцы змяшчалася латунная эмблема ў выглядзе палаючай гранаты, выява якой была таксама на торбе для нашэння набояў (боезапасаў). Шараговы коннай гвардыі ВКЛ меў чырв. мундзір без лацканаў і белыя ласіны (штаны са скуры лася, якія шчыльна аблягалі ногі) з батфортамі, насіў парык. Верхні край бікорна быў абшыты галуном. Абмундзіраванне вайсковае з цягам часу мянялася.
Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь нац. форма абмундзіравання вайсковага распрацавана і зацверджана ў 1993. У яго ўваходзяць: верхняе адзенне (паліто і куртка зімовыя, плашч-паліто, кіцель, куртка, штаны, кашуля і інш.), галаўныя ўборы (шапка-вушанка, фуражка, пілотка), бялізна, абутак, амуніцыя. Парадак выкарыстання абмундзіравання вайсковага вызначаецца правіламі нашэння вайск. формы адзення, якая падзяляецца на парадную, парадна-выхадную, паўсядзённую, палявую і рабочую, а кожная з іх — на летнюю і зімовую. Права нашэння абмундзіравання вайсковага маюць ваеннаслужачыя ўзбр. сіл, ваен.-навуч. устаноў, а таксама тыя катэгорыі ваеннаслужачых, за якімі пасля звальнення ў запас ці адстаўку захавана такое права. У.П.Рудэнка, В.А.Юшкевіч. с. 31
АБНАРО́ДАВАННЕ ЗАКО́НУ , давядзенне закону да ўсеагульнага ведама; афіцыйнае апублікаванне закону. Ажыццяўляецца органам, які прыняў закон, або кіраўніком дзяржавы ў вызначаныя дадзеным ці спец. законам тэрміны і ўстаноўленым парадку. У Рэспубліцы Беларусь законы і інш. акты, прынятыя Вярх. Саветам, публікуюцца ў «Ведамасцях Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь», перадаюцца праз сродкі масавай інфармацыі (газеты, тэлебачанне, радыё), сродкі сувязі. А.М.Абрамовіч. с. 31
АБНАЎЛЕ́НЦЫ , апазіцыйны рух у рус. правасл. царкве ў 1920—40-я г. Узніклі пасля Кастр. рэвалюцыі. Выступалі за «абнаўленне царквы», за яе лаяльныя адносіны да Сав. дзяржавы; мелі на мэце змяніць традыц. формы рэліг. дзейнасці, не закранаючы асновы веравучэння і культу. Змагаліся супраць кіраўніцтва афіц. рус. царквы, якое ў пач. 1920-х г. займала антысав. пазіцыі.
Асн. групы абнаўленцаў: «Жывая царква», «Царкоўнае адраджэнне», «Саюз абшчын старажытнаапостальскай царквы». З пераходам кіраўніцтва патрыяршай царквы на шлях лаяльнасці рух абнаўленцаў пачаў затухаць. Многія з іх парвалі з рэлігіяй, некаторыя вярнуліся ў старую царкву. Пасля смерці аднаго з лідэраў абнаўленства АІ.Увядзенскага (1946) рух спыніўся. с. 31
АБО́ЗНЫ , 1) пасада ў войску ВКЛ і Рэчы Паспалітай у 16—18 ст. Прызначаўся гетманам, з 1776 — каралём. Займаўся раскватараваннем войскаў: выбарам месца пад лагер, яго ўмацаваннем. Галоўных абозных было 2 — каронны (польскі) і літоўскі. 2) Выбарная вайск. пасада на Украіне ў 17—18 ст. Генеральныя абозныя арганізоўвалі гетманскае войска, забяспечвалі яго харчаваннем і фуражом, кіравалі артылерыяй, удзельнічалі ў перагаворах, расследавалі злачынствы, палкавыя былі нам. казацкіх палкоўнікаў, узначальвалі палкавую артылерыю. 3) Ніжэйшы чын пры ваен. гужавым транспарце і абозах у дарэв. Расіі і інш. краінах. с. 31
АБО́ЙМА , 1) прыстасаванне для размяшчэння некалькіх патронаў. Прызначана для больш спрошчанага і паскоранага зараджання (падрыхтоўкі магазінаў стралк. зброі — вінтовак, карабінаў, аўтаматаў, некаторых пісталетаў, кулямётаў і малакаліберных гармат). Абойма —метал. рамка, якая ўстаўляецца ў магазінную каробку агнястрэльнай зброі. У некаторых відаў зброі выкарыстоўваецца як дэталь, што ўтрымлівае і накіроўвае патроны пры іх дасылцы з магазіна ў патроннік. 2) Дэталь, прыстасаванне ў выглядзе скабы, абруча з паласавога жалеза, якія служаць для змацавання частак машын, збудаванняў і інш. с. 32
АБО́Л (грэч. obolos), 1) у Стараж. Грэцыі вагавая адзінка серабра, сярэбраная, потым медная манета (складала 1/6 драхмы). 2) У Зах. Еўропе ў 2-й пал. 8—10 ст. вагавая адзінка серабра і сярэбраная манета (1/2 дэнарыя), у 12—15 ст. сярэбраная, у 16—18 ст. білонная або медная манета (1/2 дэнарыя). 3) У ВКЛ намінал у 1/2 дэнарыя, чаканены Віленскім манетным дваром у 1545—47, 1554. с. 32
АБО́ЛЕ , возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дрысвята. Пл. 4,67 км2. Даўж. 6,55 км, найб. шыр. 1,43 км, найб. глыб. 9,2 м. Пл. вадазбору каля 750 км2. Праз возера цячэ р. Дрысвята (у вытоку наз. Прорва). Берагі выш. 0,3—0,5 м, пясчаныя, месцамі забалочаныя, параслі хмызняком.
Схілы выш. да 15 м, стромкія. Паўночны плёс невялікі, мелкаводны, паўднёвы—глыбокі. Дно да глыб. 1 м пясчанае, глыбей глеістае. 2 астравы агульнай пл. 1,6 га. Уздоўж берагоў паласа расліннасці шыр. 30—600 м. с. 32
АБО́ЛЬЦЫ , вёска ў Беларусі, у Талачынскім р-не Віцебскай вобл., на р. Абалянка. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Дзяржынскага. За 36 км на Пн ад г. Талачын, 116 км ад Віцебска, 9 км ад чыг. ст. Лемніца. 450 ж., 156 двароў (1994).
У гіст. крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1385 як маёмасць вял. кн. ВКЛ Ягайлы. Пад назвай «Оболчи» згадваецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (14 ст.). У 15 — пач. 16 ст. цэнтр Аболецкага намесніцтва (павета) Віцебскай зямлі. Пасля адм. рэформы ВКЛ 1565—66 уключаны ў Аршанскі пав. На 1885 у Абольцах 265 ж., 60 дамоў. У 1924—31, 1946—56 Абольцы — цэнтр сельсавета Коханаўскага, у 1931—46 і з 1956 — Талачынскага р-наў.
Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, бальніца, аптэка, дзіцячы сад, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. с. 32
АБО́РА , 1) традыцыйная гаспадарчая пабудова на Беларусі для кароў. У 16—пач. 20 ст. будавалі з бярвення ці дыляў («у вянок», «замётам у шулы»), часам сцены плялі з лазовых дубцоў і абмазвалі глінай. У сял. гаспадарках абора — вял. хлеў. У фальварках і маёнтках аборы будавалі звычайна на 4—8 памяшканняў (кожнае мела асобныя вароты), згрупаваных прамавугольнікам вакол двара і звязаных адно з адным у суцэльную забудову. Такі комплекс часта злучаўся варотамі з падвор’ем, гумнішчам. У аборах вылучаліся памяшканні для цельных кароў, маладняку, маглі ўваходзіць таксама птушнікі, стайні, жылыя і гасп. будынкі для парабкоў. 2) Загароджаная частка двара для дзённага ўтрымання хатняй жывёлы (дзяннік). 3) Загон для жывёлы на выпасах. 4) Вяровачка з пянькі, лёну ці раменны пасак для прымацоўвання лапця і анучы. с. 32
АБО́РТ (лац. abortus), спыненне цяжарнасці ў жанчын у першыя 22 тыдні (раней лічылі 28), калі плод яшчэ не здольны да жыцця па-за целам маці. Спыненне цяжарнасці ў больш познія тэрміны (да 38 тыдняў) наз. заўчаснымі родамі. Аборт да 12 тыдняў лічыцца ранні, пасля гэтага тэрміну — позні. Аборт штучны — спыненне цяжарнасці пры дапамозе спец. інструментаў або фармакалагічных сродкаў урачом у мед. установе; дазволены заканадаўствам у большасці краін свету, у т.л. ў Рэспубліцы Беларусь. Штучнае спыненне цяжарнасці па-за бальнічнай установай або без урача лічыцца крымінальным. Самаадвольны аборт (выкідыш) можа быць вынікам уздзеяння генет., эндакрынных, інфекц., сац.-эканам., экалаг., прафес. фактараў і звязаных з гэтым хвароб жанчыны і мужчыны і стварае вял. праблему ў акушэрстве — да 15—20% выкідышаў. У самаадвольным аборце адрозніваюць стадыі: пагражальны аборт, аборт, які пачаўся, аборт няпоўны і поўны. На 2 першых стадыях магчыма захаванне цяжарнасці. Самаадвольны аборт можа ўзнікаць паўторна (прывычны выкідыш), асн. сімптомы: болі ў нізе жывата і ў крыжы, крывяныя выдзяленні, далучаная інфекцыя. Аборт, якому спадарожнічае інфекцыя, наз. інфекцыйны. Любы аборт можа выклікаць ускладненні раннія (крывацёкі, пракол сценкі маткі, пашкоджанні сумежных органаў) і познія (запаленне палавых органаў і брушыны, бясплоднасць, эндакрынныя парушэнні), а таксама смерць жанчыны. Лячэнне аборту на ўсіх стадыях праводзіцца ў стацыянарных умовах. І.У.Дуда. с. 32
АБО́РЫН Леў Мікалаевіч (11.9.1907, Масква — 5.1.1974), рускі піяніст, педагог. Нар. арт. СССР (1964). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1926, клас К.Ігумнава), з 1930 выкладаў у ёй (з 1935 праф.). Выступаў як саліст і ансамбліст (з Д.Ойстрахам і С.Кнушавіцкім). 1-я прэмія на Міжнар. конкурсе піяністаў імя Ф.Шапэна (Варшава, 1927). Дзярж. прэмія СССР 1943, Дзярж. прэмія Расіі 1966.
Літ.: Л.Н.Оборин: Статьи. Воспоминания: К семидесятилетию со дня рождения. М., 1977; Л.Н.Оборин — педагог: [Сб. ст.]. М., 1989. с. 32
АБПА́Л , тэрмічная апрацоўка матэрыялаў з мэтай надання ім неабходных уласцівасцяў ці для ачышчэння ад дамешкаў. Уключае награванне да пэўнай т-ры, вытрымку і ахаладжэнне да пакаёвай т-ры. Суправаджаецца рэакцыямі раскладання (пры апрацоўцы прыроднай сыравіны), акіслення або аднаўлення (пры выгаранні дамешкаў, узаемадзеянні з вугляродам, вадародам ці кіслародам), мінералаўтварэння; фазавымі пераўтварэннямі (частковае плаўленне матэрыялаў, выпарэнне і інш.). Робіцца ў абпальвальных печах у акісляльна-аднаўляльным або нейтральным газавым і цвёрдым асяроддзях, а таксама ў вакууме. Руды і рудныя канцэнтраты абпальваюць перад іх абагачэннем, кавалкаваннем, плаўкай для змены іх фіз. і хім. уласцівасцяў. Сыравіну для буд., вяжучых матэрыялаў (гліна, вапняк, цэментная шыхта), вогнетрывалую цэглу, фарфоравыя і фаянсавыя паўфабрыкаты абпальваюць для атрымання вырабаў пэўнай формы і памераў з неабходнымі ўласцівасцямі, эмалі і фарбы — для нанясення пакрыццяў з ахоўнымі і мастацка-дэкаратыўнымі мэтамі. с. 32
АБПА́ЛЬВАЛЬНАЯ ПЕЧ , печ для абпалу розных матэрыялаў. Абпальвальная печ з т-рай рабочай зоны 700—1300 °С паводле канструкцыі бываюць шахтавыя, шматподавыя, трубчастыя, вярчальныя. Прызначаныя для абпалу вогнетрывалай гліны, вапняку, даламіту, цэментнай шыхты, метал. рудаў. Камерныя, кальцавыя, тунэльныя, канвеерныя абпальвальныя печы з т-рай вышэй за 1000 °С выкарыстоўваюцца для абпалу вогнетрывалай цэглы, фарфоравых і фаянсавых вырабаў, эмаляў і фарбаў на посудзе, дэталях машын і апаратаў. с. 33
А́БРА (Abra), марскі малюск, гл. Сіндэсмія. с. 33
АБРАГА́ЦЫЯ (лац. abrogatio), адмена або змена ўстарэлага закону з прычыны яго бескарыснасці або супярэчлівасці духу і норавам часу. Абвяшчаецца ўвядзеннем новага закону. с. 33
АБРА́Д , комплекс строга вызначаных чыннасцяў, слоўных формул, жэстаў, абумоўленых пэўнымі рэліг. вераваннямі. Абрад абслугоўваюць рэліг. культы, звязаныя з імі грамадска-прававыя акты і працоўныя працэсы. Мэта абраду — забеспячэнне магічным чынам спрыяльнага развіцця прыродных з’яў, плёну ў працы, дабрабыту, здароўя, працягласці роду і інш.
Структура абраду бывае даволі складаная: яна мае «ядро» — асн. чыннасці — і шэраг свабодных, імправізацыйных дзеянняў, за кошт якіх фарміруюцца лакальныя або часавыя варыянты. Этнічныя варыянты блізкіх абраду найб. цікавыя і інфарматыўныя. Як правіла, найб. важныя нар. абрады паходзяць з вельмі даўніх часоў. Яны фарміраваліся на архаічнай ідэалаг. аснове і з’яўляюцца рэалізацыяй глыбока закаранёных у нар. свядомасці ўяўленняў пра навакольны свет, жыццё прыроды і чалавека, адносіны чалавека з космасам і да т.п.
Бел. нар. абрады падзяляюцца на каляндарныя, звязаныя з урачыстасцямі паваротных пунктаў гадавога сонечнага цыкла, і сямейныя, якія сакралізуюць змены ў грамадскім статусе чалавека, прымеркаваныя да асн. момантаў яго жыцця: нараджэнне (гл. Радзіны), наданне імя, уступленне ў шлюб (гл. Вяселле), пахаванне. Сямейныя абрады былі ў пэўнай залежнасці ад каляндарных (напр., вяселлі дазвалялася ладзіць толькі ў непаставыя тыдні). Багатая абраднасць беларусаў сведчыць пра складанае ўзаемадзеянне нар. язычніцкай абраднасці з абраднасцю хрысціянскай (гл. Абрады рэлігійныя). Язычніцкая аснова абраду ў большасці засталася непарушная, хрысціянства наклалася на гэту сістэму тонкім пластом (наданне пэўным святам імёнаў святых, прымеркаванне сваіх міфаў, сімволікі і інш.). Так, да стараж. навагодняга свята Вялікадня далучана Пасха і паданні пра замардаванне і дзівоснае ўваскрэсенне Ісуса Хрыста, дзень Вялеса (Масленка) стаў запустамі, дзень Ярылы-Юр’я — днём св. Георгія, зялёныя святкі — Тройцай (гл. Сёмуха), Купалле — днём св. Яна і да т.п. Аднак многія абрады засталіся чыста язычніцкія, без далучэння хрысціянскай міфалогіі: пахаванне «стралы» ў Пасожжы, «куст» на Піншчыне, «жаніцьба Цярэшкі» на Полаччыне, «жаніцьба коміна» на Палессі і інш. Гэтыя абрады складаюць адметнасць бел. абрадавай творчасці. З гадавымі ўрачыстасцямі звязваецца шмат абрадаў, абумоўленых логікай святкавання, станам прыроды, прац. задачамі. Асн. з іх: памінанне продкаў (Дзяды, Радаўніца), абходы двароў з віншавальна-велічальнымі песнямі, драм. сцэнкамі, танцамі, музыкай, варажба, магічныя засцерагальныя дзеянні, абрадавыя гульні, ачышчэнне вадой і агнём, ахвяраванні і калектыўныя бяседы. Кожны значны абрад уключае асобныя элементныя абрады. Так, вясельны комплекс уключае абрад «віццё вянка», «вянок» (дзявочы вечар; гл. Саборная субота), каравайны абрад (гл. Каравай), благаславенне або пасад, царкоўны шлюб, праводзіны і сустрэчу маладых (прылучэнне да роду), дарэнне і інш.; абрад дажынак (гл. Дажынкі) — віццё вянка гаспадару, дзеянні з апошнім снапом, гуканне Спарыні. Даволі складаны комплекс абраду суправаджаў першы выган жывёлы ў поле, заворванне нівы, засеўкі і інш.
Многія бел. абрады маюць аналагі ў абрадавай практыцы ант. народаў. Найб. уражлівы прыклад, занатаваны ў пач. 20 ст., — абрадавы дыялог, прысвечаны хлебу. Святар, хаваючыся за вялізным мядовым пірагом на свята ўраджаю, пытаўся ў прысутных, ці бачаць яны яго, і жадаў, каб налета зусім не бачылі. Гэты абрад, які быў у язычніцкім храме ў Аргоне (на в-ве Руген), апісаны дацкім храністам 12 ст. Саксонам Граматыкам. Гл. таксама Абрадавае печыва, Абрадавыя стравы.
Літ.: Занкевич А Белорусские свадебные обряды и песни сравнительно с великорусскими. Спб., 1897; Аничков Е. Весенняя обрядовая поэзия на Западе и у славян. Ч. 1—2. Спб., 1903—05; Радзінная паэзія. Мн., 1971; Круть Ю.З. Хліборобська обрядова поезія слов’ян. Київ,} 1973; Песні народных свят і абрадаў. Мн., 1974; Ліс А.С. Купальскія песні. Мн., 1974; Яго ж. Валачобныя песні. Мн., 1989; Яго ж. Жніўныя песні. Мн., 1993; Зімовыя песні. Мн., 1975; Календарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы: Зимние праздники. М., 1973; Календарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы: Конец XIX — начало ХХ в.: Весенние праздники. М., 1977; Календарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы: Летне-осенние праздники. М., 1978; Календарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы: Ист. корни и развитие обычаев. М., 1983; Курочкін О.В. Новорічні свята українців. Київ, 1978; Вяселле: Абрад. Мн., 1978; Соколова В.К. Весенне-летние календарные обряды русских, украинцев и белорусов, XIX — начало ХХ в. М., 1979; Гурский А.И. Зимняя поэзия белорусов. Мн., 1980; Мажэйка З.Я. Песні беларускага Паазер’я. Мн., 1981; Народны тэатр. Мн., 1983; Палескае вяселле. Мн., 1984; Маслова Г.С. Народная одежда в восточнославянских традиционных обычаях и обрядах XIX — начала ХХ в. М., 1984; Барташэвіч Г.А. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мн., 1985; Тавлай Г.В. Белорусское купалье: Обряд, песня. Мн., 1986; Пахаванні. Памінкі. Галашэнні. Мн., 1986; Борисенко В.К. Весільні звичаї та обряди на Україні. Київ, 1988; Круглов Ю.Г. Русские обрядовые песни. 2 изд. М., 1989; Земляробчы каляндар: (Абрады і звычаі). Мн., 1990; Кухаронак Т.І. Радзінныя звычаі і абрады беларусаў: канец XIX—ХХ ст. Мн., 1993; Жаніцьба Цярэшкі. Мн., 1993; Беларускія народныя абрады / Скл. Л.П.Касцюкавец. Мн., 1994. Л.М.Салавей, І.У.Саламевіч с. 33
АБРА́ДАВАЕ ПЕ́ЧЫВА адзін з элементаў сямейных і каляндарных святаў і абрадаў многіх народаў свету. На Беларусі ім сустракалі і частавалі гасцей, бралі ў поле, едучы першы раз сеяць, пакідалі ў полі на дажынках, давалі жывёле, каб добра вялася, ім клікалі вясной буслоў і г. д. На радзіны звычайна пяклі жытнія пірагі (дарылі бабкам-павітухам), якія з жартамі ламалі, каштавалі, елі з баршчом за святочным сталом. Жанчын, што ішлі ў адведкі, частавалі пірагамі (на Брэстчыне такі пірог наз. скрушок). На вяселле акрамя каравая пяклі пшанічныя пірагі маладым — месяц, падручнік, крыж (булка з крыжам). Падручнік і крыж пяклі для маладой, з імі яна ехала да маладога і клала на века дзяжы свекрыві. Памінальнае печыва заўсёды было прэснае (мёртвы хлеб) — корж, гарачыкі, галушкі, праснак. Корж і гарачыкі крышылі ў канун, «па крошцы» раздавалі прысутным за жалобным сталом. На Каляды пяклі жытнія пірагі-каляднікі, якімі абдорвалі калядоўшчыкаў. На саракі выпякалі 40 піражкоў (птушкі з цеста, галушкі, варэнікі) з макам або з фасоляй (іх называлі саракі, жаваронкі, бапкі). У вялікі пост пяклі храсцы-крыжыкі, саху, барану (булку, абкладзеную шышкамі), якія бралі ў поле, едучы сеяць. На Благавешчанне пяклі пампушкі, галёпы, якімі сустракалі буслоў, на Вялікдзень — здобныя пірагі (паскі, калачы). На Палессі на Юр’я пяклі расянік і хадзілі з ім вакол жыта, у Бярозаўскім р-не гатавалі піражок-юрок і клалі ў жыта (калі жыта яго не закрывала, то гэта прадказвала дрэнны ўраджай). У некаторых мясцінах на Юр’я ішлі ў поле з хлебам і інш. частаваннем. На святы рабілі таксама варэнікі з хлебнага цеста з макам або канапляным семем (на Варвару, Міколу), каржы з мёдам (напярэдадні Купалля).
Г.Ф.Вештарт. с. 33
АБРА́ДАВАЯ ПАЭ́ЗІЯ , нар. паэтычная творчасць, звязаная з каляндарна-вытв. і сямейнымі абрадамі. Гл. Каляндарна-абрадавая паэзія, Сямейна-абрадавая паэзія. с. 34
АБРА́ДАВІЧ (Обрадови<SIGN>) Дасітэй (да манаства Дзімітрый; каля 1739, в. Чакава, Югаславія — 28.3.1811), сербскі пісьменнік і асветнік, пачынальнік новай сербскай л-ры на нар. мове. Першы міністр асветы Сербіі (1811). Вучыўся ў Гале, Лейпцыгу, Вене. Вандраваў па Еўропе, у 1787 быў на Беларусі (г.Шклоў). У 1808 арганізаваў т. зв. Вялікую школу ў Бялградзе (пазней ун-т). У філас. і павучальных творах «Пісьмо да Харалампія» (1782), «Парады цвярозага розуму» (1784), «Байкі» (1788), «Збор розных павучальных рэчаў...» (1793), аўтабіягр. рамане «Жыццё і прыгоды Дзімітрыя Абрадавіча...» (ч. 1—2, 1783—88) выкрываў абскурантызм, змагаўся за рацыяналізм мыслення і гуманізм, адстойваў неабходнасць усеагульнай адукацыі, заклікаў паўд. славян да адзінства.
Тв.: Сабрана дела. Т. 1—3. Београд, 1961. с. 34
АБРА́ДАВЫЯ СТРА́ВЫ , адзін з элементаў сямейных і каляндарных святаў і абрадаў многіх народаў свету. Традыц. Абрадавыя стравы беларусаў — каша, бліны, аладкі, хлеб і інш. — выконвалі знакавую функцыю і звычайна суправаджалі магічныя абрадавыя дзеянні. Каша з цэлага зерня (ячменнага, прасянага і інш.) — неад’емная частка радзіннага, вясельнага, памінальнага, каляднага, жніўнага абрадаў. Цэнтр. месца ў святкаванні радзін адводзілася бабінай кашы. На другі дзень вяселля кашу падносілі маладой. На памінкі варылі салодкую ячную кашу, а таксама рытуальную памінальную страву — канун. Ва ўсх. Беларусі сярод памінальных страў былі клёцкі. Гал. абрадавай стравай каляднага святкавання была куцця; яе абносілі вакол хаты, ставілі на покуць, каб паспрыяць будучаму ўраджаю, верх з яе аддавалі курам, каб добра несліся. На бедную куццю гаспадар або старэйшая жанчына клікалі мароз, прыгаворваючы, каб ён не марозіў «ні кійкоў, ні гуркоў, ні аратаяў старых, ні пагонічаў маладых» (Гродзеншчына). Куцця, як і бліны, была атрыбутам варажбы. На Палессі жытнюю кашу бралі з сабой, ідучы першы раз жаць: нажаўшы першы сноп, тры разы бралі ў рот кашы, астатнюю выкладвалі ў сноп і завязвалі яго. З рытуальнай сімволікай ураджаю звязаны і велікодныя стравы: рэшткі асвячоных у царкве яек, пірагоў, кумпяка (косці) закопвалі на загонах. Адно велікоднае яйка захоўвалі да пачатку сяўбы (яго бралі з сабой, едучы першы раз сеяць). Асаблівая магічная сіла надавалася блінам і аладкам, якія сімвалізавалі сонца і яго гадавы круг (бліны абавязковая страва на масленіцу і Каляды). Да абрадавых страў адносяцца і паўсядзённыя стравы, якія традыцыйна гатуюць у пэўныя святочныя або памінальныя дні. На бедную куццю варылі посны бурачны боршч (квас), падкалочаны мукой або рошчынай, з грыбамі ці алеем, крупнік, аўсяны кісель, узвар з сушаных яблыкаў, груш, сліў, пяклі бліны ці аладкі, ламанцы з цёртым макам (гл. Лазанкі); на багатую куццю — бліны з салам і каўбасой, боршч з мясам, крупнік, куццю з салам і інш. На масленіцу акрамя бліноў абавязковыя былі сыр і масла, на Вялікдзень — яйкі, сыр, масла, сала, мяса, па магчымасці — кумпяк, парася, на Купалле варылі кулагу. На памінальным стале (на дзяды, радаўніцу) абавязкова былі боршч з мясам або капуста, сытая каша, каўбаса, бліны. Гл. таксама Абрадавае печыва.
Літ.: Листова Н.М. Пища в обрядах и обычаях // Календарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы: Ист. корни и развитие обычаев. М., 1983. Г.Ф.Вештарт. с. 34
АБРА́ДЫ РЭЛІГІ́ЙНЫЯ , абрады, заснаваныя на эмацыянальна-вобразным ўвасабленні рэліг. ідэй і ўяўленняў; знешняя форма праяўлення рэлігійнасці. Кожная рэлігія мае сваю сістэму і рэгламентацыю абрадаў рэлігійных. Іх разнастайнасць абумоўлена асаблівасцямі веравучэння і нац.-этнічнымі традыцыямі, умовамі жыцця веруючых людзей. Напр., у хрысціянстве важнейшыя магічныя культавыя абрады, якія, паводле царк. веравучэння, надаюць людзям цудадзейную моц («боскае хараство») — таінствы: хрышчэнне, мірапамазанне, прычашчэнне, споведзь, царк. шлюб, ялееасвячэнне, пасвячэнне ў духоўны сан. У абрадах рэлігійных беларусаў цесна пераплятаюцца язычніцкія і хрысц. элементы.
Г.П.Караткевіч. с. 34
АБРА́ЖАННЕ МАЯСТА́ТУ (ображенье маестату; ад лац. majestas вялікасць, гонар), юрыдычны тэрмін часоў ВКЛ, які азначаў замах на дзярж. ўладу; у шырокім сэнсе слова — дзярж. здрада, замах на гонар і годнасць вял. князя, распаўсюджанне лжывых, ганебных чутак пра яго. У адпаведнасці з артыкуламі Статута ВКЛ 1588 абражанне маястату каралася смерцю. с. 34
АБРА́З , ікона, 1) у хрысціянскай рэлігіі (праваслаўе і каталіцызм) выявы Ісуса Хрыста, Маці Божай, святых на драўлянай дошцы, палатне, камені; сімвал, які з’яўляецца аб’ектам рэліг. ўшанавання. 2) Твор сярэдневяковага мастацтва (гл. Іканапіс), які мае культавае прызначэнне.
Першыя абразы вядомы з 2 ст. н.э. Найб. стараж. абразы, што захаваліся, паходзяць з Пярэдняй Азіі. Культ абраза як абавязковага элемента храма быў афіцыйна прыняты на 7-м Усяленскім саборы (786—787, Канстанцінопаль). Паводле хрысціянскага падання першаўзорам вобраза Хрыста з’явіўся адбітак яго твару на ўбрусе, а першыя выявы Маці Божай выкананы евангелістам Лукою. Асабліва шырока быў распаўсюджаны ў Візантыі, Егіпце, Эфіопіі, паўд.-слав. краінах, Грузіі. Для абраза характэрны іканаграфічны канон, які вытрымліваецца стагоддзямі. Пад уплывам Візантыі ўзнік старажытнарускі абраз, класічныя ўзоры якога адносяць да канца 14—15 ст. (А.Рублёў, Феафан Грэк).
На Беларусі абраз з’явіўся, верагодна, у канцы 10 ст. ў Полацку і Тураве. Першыя абразы прывозілі з Візантыі, напр., Ефрасіння Полацкая падаравала мужчынскаму манастыру ў Полацку абраз «Маці Божая Адзігітрыя Эфеская», які яна атрымала ад імператара Мануіла Камніна. Бел. абразы 11—15 ст. ствараліся ў сферы правасл. візантыйска-балканскага ўплыву («Маці Божая Замілаванне» з-пад Брэста, «Успенне» з Мінска, 15 ст.). Фарміраванне самабытнай беларускай іканапіснай школы адбылося ў 16 ст. Найб. яркія творы належаць да 1-й пал. 17 ст. (група маларыцкіх абразоў 1648; «Нараджэнне Марыі» Пятра Яўсеевіча з Галынца, 1649; «Успенне» з Олтуша, 1650 і інш.). Для іх характэрна спалучэнне сімвалізму і кананічнасці сярэдневяковага мастацтва з натуральнасцю персанажаў і асяроддзя, характарнасцю вобразаў, элементамі навакольнай рэчаіснасці, засвоенымі з еўрап. Адраджэння. У 17—18 ст. выяўляюцца рэгіянальныя асаблівасці ў абразах Зах. Палесся, Падняпроўя, Падзвіння, Міншчыны, звязаныя з цэнтрамі іканапісу (Брэст, Вільня, Віцебск, Пінск, Магілёў, Мінск, Полацк). Абразы маляваліся на дошках (да 16 ст. ўключна з каўчэгам) па клеемелавым грунце (ляўкасе) яечнай тэмперай, пазней у спалучэнні з алейнымі фарбамі. Фон гладкі, пазалочаны, з канца 16 ст. аздабляўся рэльефным раслінным арнаментам. З сярэдзіны 18 ст. пашыраецца абраз на палатне. Асаблівую галіну бел. іканапісу ўтвараюць алтарныя абразы з рысамі готыкі, рэнесансу, барока. Характэрнай аздобай абразоў былі абклады, накладныя чаканеныя метал. рызы («сукенкі»). Самастойны бел. абраз знікае ў сярэдзіне 19 ст. з ліквідацыяй у 1839 уніяцтва.
Літ.: Гл. пры арт. Іканапіс. А.А.Ярашэвіч. с. 34
АБРА́ЗА , наўмысная знявага гонару і годнасці асобы, выказаная ў непрыстойнай форме. Можа наносіцца вусна, у пісьмовай форме або дзеяннем, публічна, у прысутнасці пацярпелага або завочна. Паводле КК Рэспублікі Беларусь з’яўляецца крымін. злачынствам. с. 35
АБРАЗА́ННЕ , абрад выдалення крайняй плоці мужчынскага палавога члена. Узнік у першабытным грамадстве. Праводзілася пры ініцыяцыі. Захавалася ў некат. народаў Аўстраліі, Акіяніі, Афрыкі, у рэліг. рытуале іудаізму (над немаўлятамі) і ісламу (над хлопчыкамі 7—10 гадоў). с. 35
АБРАЗІ́ВЫ , тое, што абразіўныя матэрыялы. с. 35
АБРАЗІ́ЙНАЯ ТЭРА́СА , бенч, прыбярэжная частка паверхні марскога дна, выпрацаваная абразіяй. Мае невял. схілы каля берага і большыя каля асновы. Старадаўнія абразійныя тэрасы бываюць пагружаныя (затопленыя) або паднятыя над узроўнем мора (у сукупнасці ўтвараюць прыморскую тэрасаваную раўніну). с. 35
АБРАЗІ́ЎНА-І́МПУЛЬСНАЯ АПРАЦО́ЎКА , від ультрагукавой апрацоўкі, пры якім паверхня крохкіх матэрыялаў апрацоўваецца імпульсным уздзеяннем абразіўных часцінак. Пры абразіўна-імпульснай апрацоўцы ў зону апрацоўкі нагнятаецца суспензія абразіўных часцінак алмазу, вокісу алюмінію, карбіду крэмнію ці бору, рух якіх выклікаецца канцэнтратарам ультрагукавых ваганняў. Пры ўздзеянні на матэрыял часцінкі зразаюць яго, і апрацаваная паверхня капіруе форму рабочай часткі канцэнтратара. Крыніцай ваганняў з’яўляецца ультрагукавы генератар. абразіўна-імпульснай апрацоўкі выкарыстоўваецца пераважна для фарміравання адтулін, поласцяў, фасонных паверхняў, шліфавання. с. 35
АБРАЗІ́ЎНАЯ АПРАЦО́ЎКА , апрацоўка металаў, каштоўных камянёў, горных парод, шкла, дрэва, пластмас і інш. матэрыялаў зразаннем тонкага слоя абразіўным інструментам. Асн. прызначэнне — забеспячэнне павышанай дакладнасці і якасці паверхні, што апрацоўваецца. Можа выкарыстоўвацца таксама для чарнавой абдзіркі паверхняў, рэзкі, знімання вял. прыпускаў. Да абразіўнай апрацоўкі адносяцца паліраванне, шліфаванне, ханінгаванне, даводка, прыцірка, абразіўна-імпульсная апрацоўка, суперфінішаванне і г.д. с. 35
АБРАЗІ́ЎНЫ ІНСТРУМЕ́НТ , інструмент, рэзальнымі элементамі якога з’яўляюцца часцінкі (зярняты) абразіўных матэрыялаў. Адрозніваюць абразіўны інструмент са звязаным абразівам (шліфавальныя кругі, брускі, сегменты, галоўкі), на эластычнай аснове (шліфавальная шкурка, стужка) і ў выглядзе свабоднага абразіву (парашок, паста, суспензія, зярняты).
Для звязвання (сцэментоўвання) абразіўных зярнят карыстаюцца керамічнай, бакелітавай, метал., вулканітавай звязкамі. Па цвёрдасці абразіўны інструмент падзяляюць на мяккі, сярэднямяккі, сярэдняцвёрды, цвёрды, вельмі цвёрды і звышцвёрды. Звычайна эксплуатуюць з кругавой скорасцю да 30 м/с, а ўмацаваны абразіўны інструмент (напр., кругі з электракарунду і карбіду крэмнію, арміраваныя тканінай, шкляной сеткай, метал. кольцамі) — да 100 м/с. Выкарыстоўваюць для абразіўнай апрацоўкі металаў. с. 35
АБРАЗІ́ЎНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ, абразівы, прыродныя ці штучныя матэрыялы павышанай цвёрдасці, якія выкарыстоўваюцца для абразіўнай апрацоўкі і вырабу абразіўных інструментаў. Да прыродных абразіўных матэрыялаў адносяцца алмаз, граніт, кварц, карунд, крэмень, наждак; да штучных — электракарунд, карбід крэмнію, карбід бору, кубічны нітрыд бору (эльбор, кубаніт), штучны алмаз (мае значна большую цвёрдасць, стабільнасць уласцівасцяў, інш. высокія тэхнал. якасці). Мікрацвёрдасць абразіўных матэрыялаў ад 18—26 ГПа (электракарунд) да 100 ГПа (сінт. алмаз), іх трываласць на сцісканне адпаведна ад 760 да 2000 МПа. с. 36
АБРА́ЗІЯ (ад лац. abrasio саскрабанне), разбурэнне хвалямі і прыбоем берагоў акіянаў, мораў, азёраў, вадасховішчаў. Інтэнсіўнасць залежыць ад сілы хвалевага ўздзеяння, геал. будовы і стромкасці берагоў, велічыні нахілу прылеглай зоны дна і інш. У выніку абразіі ўтвараюцца абразійныя ўступы (кліфы), хвалепрыбойныя нішы, падводныя абразійныя тэрасы (бенчы). Працягласць абразійных участкаў берагоў вадаёмаў Зямлі складае каля 400 тыс. км (51% агульнай даўжыні). У многіх месцах на прадухіленне абразіі выдаткоўваюцца значныя матэрыяльныя сродкі. с. 36
АБРАЗО́К , малая празаічная форма ў бел. л-ры — замалёўка з слабаразгорнутым сюжэтам або без яго. У абразку павялічваецца вобразна-экспрэсіўная нагрузка слова, яму ўласціва больш цеснае адзінства выказвання і настраёвасці. Як асобны від эпасу ўзнік на хвалі ажыўлення рамантызму ў канцы 19 — пач. 20 ст. Асн. разнавіднасці абразка: рэалістычна-бытавы («Пяць лыжак заціркі» З.Бядулі), алегарычна-сімвалічны («Камень» Я.Коласа), сатырычны («Сведка» Ф.Багушэвіча). У сучаснай л-ры да жанру абразка часта звярталіся М.Стральцоў, Ф.Янкоўскі, А.Карпюк, Я.Брыль, Б.Сачанка і інш. с. 36
АБРАЗЦО́ВА Алена Васілеўна (н. 7.7.1939, С.-Пецярбург), руская спявачка (мецца-сапрана), педагог. Нар. арт. СССР (1976). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1964). З 1984 праф. Маскоўскай кансерваторыі. З 1964 салістка Вял. т-ра Расіі. Выступае ў буйнейшых т-рах свету («Ла Скала» і інш.). Сярод партый: Марфа, Марына Мнішак («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Графіня («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Амнерыс («Аіда» Дж. Вердзі). 1-я прэмія на Міжнар. конкурсах імя П.І.Чайкоўскага (Масква), Ф.Віньяса (Барселона; абодва 1970). Дзярж. прэмія Расіі 1973, Ленінская прэмія 1976.
Літ.: Тимохин В.В. Е.Образцова: Творч. портрет. 2 изд. М., 1988; Шейко Р. Елена Образцова: Записки в пути. Диалоги. 2 изд. М., 1987. с. 36
АБРАЗЦО́Ў Сяргей Уладзіміравіч (5.7.1901, Масква — 8.5.1992), рускі тэатр. дзеяч, акцёр і рэжысёр. Нар. арт. СССР (1954). Герой Сац. Працы (1971). З 1931 кіраўнік Цэнтр. т-ра лялек у Маскве. Распрацаваў тэорыю і методыку т-ра, стварыў рэпертуар, выхаваў плеяду акцёраў і рэжысёраў. З 1973 праф. Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва. Прэзідэнт Міжнар. саюза лялечнікаў (з 1976, з 1984 ганаровы прэзідэнт) і Сав. цэнтра гэтай арг-цыі (з 1958). Працаваў таксама ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1946, Дзярж. прэмія Расіі 1967, Ленінская прэмія 1984.
Тв.: О том, что я увидел, узнал и понял во время двух поездок в Лондон. М., 1957; Моя профессия. М., 1981.
Літ.: Смирнова Н.И. Театр Сергея Образцова. М., 1971. с. 36
АБРАІ́МАЎ Іван Васілевіч (8.3.1894, г. Анесі, Францыя — 2.12.1981), рус. фізік, стваральнік навук. школы па фізіцы цвёрдага цела і нізкіх тэмператур. Акад. АН СССР (1958, чл.-кар. 1933). Скончыў Петраградскі ун-т (1915). З 1919 у навук. установах Петраграда, Харкава, Масквы. Навук. працы па фізіцы крышталёў, оптыцы і оптатэхніцы. Распрацаваў метад вырошчвання монакрышталёў з расплаваў, заклаў асновы нізкатэмпературнай спектраскапіі, сканструяваў шэраг спектральных прылад. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Тв.: О приложении френелевой дифракции для физических и технических измерений. М.; Л., 1945. с. 36
АБРАКАДА́БРА (лац. abracadabra), 1) магічная формула, таямнічае слова, якому знахарамі прыпісвалася цудадзейная сіла. 2) Незразумелы набор слоў ці выказванняў, бязглуздзіца. с. 36
АБРА́МАВА Антаніна Іванаўна (н. 1.3.1926, с. Канскае Прыморскага краю), бел. мастак у галіне маст. шкла. Скончыла Ленінградскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча імя Мухінай (1953). З 1959 на Барысаўскім хрусталёвым з-дзе. Карыстаецца пераважна халоднымі тэхнікамі дэкарыравання шкла — алмазнай і аптычнай гранямі, пескаструменнай апрацоўкай, траўленнем.
Літ.: Беларускае мастацкае шкло: [Альбом]. Мн., 1978. М.М.Яніцкая. с. 36
АБРА́МАВА Надзея Аляксандраўна (30.3.1907, Мінская вобл. — ?), адзін з кіраўнікоў бел. маладзёжнага руху, наладжанага пад кантролем ням. акупац. улад на Беларусі ў 1943—44. Скончыла Бел. дзярж. вышэйшы пед. (1935) і Мінскі мед. (1940) ін-ты. У час акупацыі Беларусі ням. фашыстамі працавала ўрачом-псіхіятрам у Мінскай інфекцыйнай бальніцы. З кастр. 1942 узначальвала дзіцячы сектар Беларускай народнай самапомачы, з чэрв. 1943 — службу юначак Саюза беларускай моладзі. Уваходзіла ў Беларускую цэнтральную раду. Удзельніца 2-га Усебел. кангрэса (1944, Мінск). У час вызвалення Беларусі Чырв. Арміяй эмігрыравала на Захад. С.У.Жумар. с. 37
АБРА́МАЎ Ігар Іванавіч (н. 11.8.1954, г. Брэст), бел. вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Д-р фіз.-матэм. н. (1994). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у БДУ, з 1983 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па мадэляванні і аналізе фіз. працэсаў у элементах і фрагментах схем мікра- і нанаэлектронікі.
Тв.: Численное моделирование элементов интегральных схем. Мн., 1990 (разам з В.В.Харытонавым). с. 37
АБРА́МАЎ Кузьма Рыгоравіч (н. 12.11.1914, с. Старыя Найманы Вялікаберазнякоўскага р-на, Мардовія), мардоўскі пісьменнік. Засл. пісьменнік Мардовіі (1964). Аўтар рамана-трылогіі «Найман» (1957—64; пра жыццё мардоўскай вёскі 1920—50-х г.), раманаў «Свая ноша не цягне» (1967), «Сцяпан Эрзя» (1977, біягр.), «Дзяўчына з вёскі» (1980), зб-каў апавяданняў. с. 37
АБРА́МАЎ Максім Паўлавіч (17.1.1911, в. Хухарава Вялікаігнатаўскага р-на, Мардовія — 30.6.1973), акцёр. Засл. арт. Беларусі (1955). З 1930 у т-рах Расіі. З 1947 у Магілёўскім, з 1949 у Брэсцкім абл. драм. т-рах. Вострахарактарны акцёр. Лепшым работам Абрамава ўласцівы жыццёвая праўда, зліццё з вобразам. Сярод роляў: Калеснікаў («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Калібераў («Выбачайце, калі ласка» А.Макаёнка), Гукан («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Лабыш («Папараць-кветка» І.Козела), Заслонаў («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Яечня («Жаніцьба» М.Гогаля), Зыкаў («Зыкавы» М.Горкага), Прэзідэнт («Каварства і каханне» Ф.Шылера). Р.М.Бакіевіч. с. 37
АБРА́МАЎ Сямён Сямёнавіч (н. 7.11.1938, в. Глыбоцкае Гомельскага р-на), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1987), праф. (1988). Скончыў Віцебскі ветэрынарны ін-т (1960). З 1985 працуе ў Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Даследаванні па фізіятэрапеўт. метадах лячэння і прафілактыцы хвароб жывёл ва ўмовах Беларусі.
Тв.: Незаразные болезни молодняка. Мн., 1989 (у сааўт.); Профилактика незаразных болезней молодняка. М., 1990 (у сааўт.); Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.), Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі. Мн., 1992 (у сааўт.); Выращивание и болезни собак. Мн., 1993 (у сааўт.). с. 37
АБРА́МАЎ Фёдар Аляксандравіч (29.2.1920, в. Веркала Архангельскай вобл. — 14.5.1983), рус. пісьменнік. Скончыў Ленінградскі ун-т (1948). Аўтар тэтралогіі «Прасліны» (раманы «Браты і сёстры», «Дзве зімы і тры леты», «Шляхі-дарогі», «Дом», 1958—78; за першыя тры Дзярж. прэмія СССР 1975) пра жыццё рус. паўн. вёсак у гады Вял. Айч. вайны і пасля яе; аповесцяў «Бязбацькаўшчына» (1961), «Пелагея» (1969), «Драўляныя коні» (1970), «Алька» (1972), «Мамоніха» (1980), п’есы «Адзін бог для ўсіх» (1962), апавяданняў.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. Л., 1980—82; Трава-мурава: Повести и рассказы. М., 1983. с. 37
АБРА́МЕНКА Дзмітрый Кузьміч (22.7.1910, в. Філіпкава Віцебскага р-на — 28.1.1981), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну камандзір гарматы ст. сяржант Абраменка вызначыўся ў баях пры вызваленні Севастопаля, Шаўляя, каля г. Пройсіш-Эйлаў (Усх. Прусія). с. 37
АБРА́МЕНКА Тамара Мікалаеўна (н. 26.11.1938, г. Смалявічы), бел. вучоны ў галіне цеплафізікі і малекулярнай фізікі. Д-р тэхн. н. (1987), праф. (1994). Скончыла Мінскі пед. ін-т (1960). З 1960 у Ін-це цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава, з 1980 у Ін-це прыкладной фізікі АН Беларусі. Навук. працы па тэрмадынаміцы працэсаў пераносу энергіі, цеплафіз. уласцівасцях газаў і іх сумесяў.
Тв.: Термическая диффузия в газах. Мн., 1982 (разам з А.Ф.Залатухінай, Я.А.Шашковым); Нелинейные эффекты в высокотемпературных газах // Обзоры по теплофизическим свойствам вещества. М., 1992. с. 37
АБРА́МІС Іосіф Самуілавіч (29.10.1918, Мінск — 29.9.1984), бел. дырыжор. Засл. дз. маст. Беларусі (1964). Скончыў Бел. кансерваторыю па класах валторны (1941) і оперна-сімф. дырыжыравання (1950). З 1936 у Дзярж. т-ры оперы і балета, у 1979 — 82 гал. дырыжор Дзярж. т-ра муз. камедыі Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам пастаўлены: нац. оперы «Марынка» Р.Пукста і «Калі ападае лісце» Ю.Семянякі, аперэта «Несцерка» Р.Суруса, класічныя оперы «Баль-маскарад» і «Атэла» Дж. Вердзі, «Князь Ігар» А.Барадзіна, балеты «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага, «Спартак» А.Хачатурана, «Жызэль» А.Адана, аперэта «Лятучая мыш» І.Штрауса і інш. с. 37
АБРАМО́ВІЧ Аляксандр Міхайлавіч (н. 10.4.1944, в. Забалацце Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.), правазнавец, дзярж. дзеяч Беларусі. Д-р юрыд. н. (1986), праф. (1990). Скончыў БДУ (1973). Працаваў у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1988 заг. кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ. У 1991—92 чл. К-та канстытуцыйнага нагляду СССР. З 1992 старшыня Цэнтр. камісіі па выбарах нар. дэпутатаў Рэспублікі Беларусь (з 1994 — па выбарах і правядзенні рэсп. рэферэндумаў). Працы па праблемах дзярж. буд-ва і заканадаўства, узаемаадносін цэнтр. і мясц. органаў кіравання. с. 37
АБРАМО́ВІЧ Антон Іванавіч (1811?, Віцебскі пав. — пасля 1854), бел. кампазітар. Пасля 1832 жыў у Пецярбургу. Быў вядомы як піяніст-выканаўца і педагог, склаў школу ігры на фп. Адзін з першых пачаў ствараць нац.-характэрныя творы, у аснове якіх мелодыі бел. нар. песень і танцаў: праграмная 8-часткавая паэма «Беларускае вяселле», п’есы «Беларускія мелодыі», «Зачараваная дуда» для фп., песні «Дзеванька» і «Гарэліца» на словы Я.Баршчэўскага і інш.
Літ.: Мальдзіс А.І. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969; Кісялёў Г. Радок у энцыклапедыю // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982. с. 37
АБРАМО́ВІЧ Зігмунт Іосіфавіч (па сцэне Антон Забель; 25.6.1892, Масква — 20.3.1988), бел. акцёр. У 1909—10 удзельнік Гродзенскага гуртка бел. моладзі. У 1911 адзін з вядучых акцёраў Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага. Выконваў камедыйныя і характарныя ролі: Пранцішак («Модны шляхцюк» К.Каганца), Бондар («У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі), Скакунец («Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага) і інш. З 1919 жыў у Польшчы. Аўтар успамінаў пра Буйніцкага і бел. тэатр «Няходжанымі сцежкамі» (1971).
Літ.: Няфёд У.І. Беларускі тэатр: Нарыс гісторыі. Мн., 1959. С. 98—101; Сабалеўскі А.В. [Уступ да артыкула «Няходжанымі сцежкамі»] // Полымя. 1971. № 4.
У.І.Няфёд. с. 37
АБРАМО́ВІЧ Людвік Кароль (5.7.1879, Масква — 9.3.1939), польскі гісторык, грамадскі дзеяч, журналіст, выдавец. Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве. З 1905 у Вільні. З 1906 супрацоўнік газ. «Gazeta Wileńska» («Віленская газета»), «Kurier Wileński» («Віленскі веснік»). У 1911—38 рэдагаваў і выдаваў газ. «Przegląd Wileński» («Віленскі агляд»), дзе часта публікаваліся бел. аўтары, пісалася пра нац.-вызв. рух на Беларусі. У 1925—39 старшыня Навук. к-та садзейнічання б-цы Урублеўскіх (цяпер Цэнтр. б-ка АН Літвы). Быў звязаны з бел. грамадска-культ. жыццём у Вільні. У кн. «Чатыры стагоддзі кнігадрукавання ў Вільні, 1525—1925» (Вільня, 1925) пісаў пра дзейнасць Ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў. А.В.Мальдзіс. с. 38
АБРАМО́ВІЧ Марыян Станіслаў (25.3.1871, г. Цвер — 7.1.1925), удзельнік рэв. руху, дзеяч культуры Польшчы і Беларусі. У час вучобы ў Маскоўскім ун-це ўзначальваў гурток сацыяліст. кірунку ў маскоўскім польскім коле. У 1892 выдаў у Тыльзіце (Усх. Прусія) бел. агіт. брашуру «Дзядзька Антон», за што арыштаваны, прыгавораны да 3 гадоў турмы і 6 гадоў ссылкі, пасля якой жыў у Пецярбургу, узначальваў рабочую друкарню «Праца». У рэвалюцыю 1905—07 забяспечваў сувязь паміж Польскай сацыяліст. партыяй і рас. рэв. партыямі. З 1908 у Варшаве. З 1918 займаўся архіўнай і бібліятэчнай справай.
Літ.: Скалабан В. Працяг гісторыі з «Дзядзькам Антонам» // Полымя. 1988. № 2. с. 38
АБРАМО́ВІЧ Франц Вікенцьевіч (1864, в. Клесель Рэчыцкага пав. — 10.6.1933), бел. хірург. Д-р медыцыны (1900). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1889). З 1914 урач у бальніцах Гомеля, Мазыра. Працы па даследаванні хвароб органаў брушной поласці, па клінічнай хірургіі і арганізацыі хірург. дапамогі. с. 38
АБРАМО́ВІЧ Эміль Абрамавіч (ліп. 1864, Гродна — 4.4.1922), адзін з першых прапагандыстаў марксізму на Беларусі. Скончыў Гродзенскую гімназію (1882), вучыўся на мед. ф-тах Парыжскага (1882—84) і Дэрпцкага (Тартускага, 1884—88) ун-таў. У 1884 арганізаваў у Мінску гурток друкарскіх рабочых с.-д. кірунку. У 1886—87 вёў прапаганду ў Вільні, меў сувязі з народнікамі. У 1889 стварыў с.-д. гурток у Кіеве, дзе арыштаваны і высланы ў Сібір. У 1896 у Мінску, неўзабаве выехаў на Ленскія прыіскі. У 1912 за артыкул для «Правды» пра Ленскі расстрэл сасланы ў Табольскую губ. У 1914—15 служыў урачом у арміі. З 1917 працаваў у Саратаве.
М.В.Біч, Ф.І.Ігнатовіч. с. 38
АБРАМО́ВІЧЫ (Абрагамовічы), шляхецкі род герба «Ляліва» ў ВКЛ. Паходзілі ад Абрагама Ёзафавіча (п. У 1519), які нарадзіўся ў сям'і гандляра-яўрэя, пазней прыняў хрысціянства. За паслугі вял. князям Аляксандру і Жыгімонту І атрымаў шляхецтва. Займаў пасады гараднічага (1495) і старосты ковенскага (1514), старосты салецкага, войта менскага і берасцейскага, падскарбія земскага (1510—19). Валодаў маёнткамі Вайдуны (Віленскі пав.) і Грынкава (Гарадзенскі пав.). Меў сыноў Васіля (у каталіцтве Ян, п. у 1546, быў войтам берасцейскім) і Канстанціна (войт менскі). В.Л.Насевіч. с. 38
АБРАМО́ВІЧЫ (Абрагамовічы), шляхецкі род герба «Ястрамбец» у ВКЛ. Валодалі мяст. Варняны ў Віленскім пав. Найбольш вядомыя:
Ян (? — 19.4.1602), войскі і намеснік віленскі (1579), староста вендзенскі (1589), прэзідэнт дэрпцкі, ваявода менскі (1593) і смаленскі (1596). Адстойваючы інтарэсы ВКЛ, праваслаўнай царквы, быў у апазіцыі да Каралеўства Польскага. Адзін з гал. дзеячаў-кальвіністаў. Пабудаваў у Варнянах кальвінісцкую царкву, шпіталь і школу. Быў звязаны з К.Астрожскім і Радзівіламі. Схіліў паэта Я.Радвана да напісання паэмы пра Радзівілаў (1592), апякаў кальвінісцкага палеміста А.Волана. Аўтар працы «Погляды літвіна аб набыцці таннага збожжа і продажу яго даражэй» (1595). Выдаў за свой кошт шэраг кніг. Мікалай (? — люты 1651), сын Яна. Ваяваў супраць шведаў у Курляндыі (1621—25), Прусіі і Памераніі (1626—27). У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34 ваяваў пад Смаленскам. Ген. артылерыі, кашталян (1640), ваявода мсціслаўскі (1643) і трокскі (1647). Падтрымліваў кальвіністаў. Самуэль (1617—?), сын Мікалая. Староста старадубскі. Пасля смерці бацькі перайшоў у каталіцтва. Адам (24.8.1710 — каля 1770), выкладчык філасофіі і тэалогіі, рэгент і 1-ы рэктар віленскага шляхецкага калегіума (Калегіум Нобіліум), рэктар калегіумаў у Нясвіжы, Мінску, Полацку. Аўтар кн. «Нядзельныя казанні» (1753). Андрэй (? — вер. 1763), сын Самуэля. Стольнік віленскі (1742), кашталян берасцейскі (1757). Юры (Ежы; ?—?), падваявода віленскі (1750), падчашы віленскі, староста старадубскі (1763). Мікалай (1788—5.10.1835), сын Яўхіма. Маршалак Віленскага пав., камергер царскага двара. У 1812 на баку французаў, увайшоў у склад Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага. Удзельнік кампаній 1813, 1814. Пасля заканчэння вайны жыў у Варнянах і Вільні. Падаў праект віленскай шляхты аб паляпшэнні становішча сялян. Ігнацы (1793—1867), змагаўся ў напалеонаўскіх войсках у 1809—14. Пазней у складзе рас. войскаў ваяваў на Каўказе, ад’ютант Паскевіча (1829). Ген. корпуса жандараў. с. 38
«АБРА́МЦАВА» , гісторыка-мастацкі і літ. музей-запаведнік у Расіі. Створаны ў 1977 на тэр. б. сядзіб Абрамцава каля г. Загорск Маскоўскай вобл. (з 1843 належала Аксакавым, з 1870 — Мамантавым, з 1918 тут створаны музей) і Ахтырка.
У 19 ст. адзін э буйных цэнтраў культ. жыцця Расіі. У сядзібе ў С.Аксакава гасцявалі М.Гогаль, І.Тургенеў, М.Шчэпкін і інш. У 1870—90-я г. тут жылі і працавалі В.Васняцоў, І.Рэпін, В. і А. Паленавы, В.Сяроў, К.Каровін, М.Несцераў, М.Урубель і інш. Пры ўдзеле арх. В.Гартмана і І.Ропета ў парку пабудаваны ў «рус. стылі» студыя, «Хатка на курыных ножках», царква, дача для мастакоў; створаны майстэрні разьбы па дрэве (гл. Абрамцава-кудрынская разьба) і маёлікі; пісаліся дэкарацыі для Мамантаўскага гуртка (паслужыў асновай Маскоўскай прыватнай оперы); у аматарскіх спектаклях удзельнічалі К. Станіслаўскі, Ф.Шаляпін.
Літ.: Поленова Н.В. Абрамцево: Воспоминания. М., 1922. с. 38
АБРА́МЦАВА-КУ́ДРЫНСКАЯ РАЗЬБА́ , рускі маст. промысел разьбы па дрэве. Вядзе пачатак ад майстэрні, арганізаванай у 1882 А.Дз.Паленавай з мясц. майстроў с. Кудрына, Ахтырка і інш. у сядзібе Абрамцава (гл. «Абрамцава»), Бытавыя рэчы і сувеніры (шкатулкі, талеркі) з ллоскарэльефнай разьбой (раслінны і геам. арнамент, фігуркі птушак, жывёл) і паліраванай паверхняй цяпер выпускае Хацькоўская ф-ка разных маст. вырабаў (г. Хацькова Маскоўскай вобл.).
Літ.: Василенко В.М. Русская народная резьба и роспись по дереву XVIII—ХХ вв. М., 1960. с. 39
АБРАМЧУ́К Мікалай Іванавіч (20.11.1910, в. Раманаўка Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. — 1.2.1974), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў ваен. школу лётчыкаў (1934). У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., Сталінградскім, 1-м Укр. франтах. Камандзір эскадрыллі знішчальнага авіяпалка. Зрабіў 300 баявых вылетаў, знішчыў 16 самалётаў праціўніка. с. 39
АБРА́МЧЫК Мікалай Сямёнавіч (16.8.1903, в. Сычавічы Маладзечанскага р-на — 29.5.1970), паліт. дзеяч, публіцыст. Скончыў Радашковіцкую бел. гімназію, з 1924 працягваў адукацыю ў Празе, дзе зблізіўся з прадстаўнікамі б. ўрада БНР (П.Крачэўскім, В.Захаркам і інш.). Жыў у Францыі, стварыў там «Хаўрус бел. працоўнай эміграцыі». Напярэдадні 2-й сусв. вайны ў Берліне, рэдактар газ. «Раніца» (1939—44), у 1940 арганізаваў Бел. к-т самапомачы. Потым працаваў у К-це самапомачы ў Беластоку. З 1944 у Парыжы, актыўна выступаў у бел. эміграцыйным друку. У 1943 і 1947—70 старшыня Рады БНР, у 1947 арганізаваў крывіцкую Раду БНР (т. зв. крывіцкі блок).
С.Б.Сачанка. с. 39
АБРА́МШЧЫНСКАЯ ШАРСЦЯНА́Я МАНУФАКТУ́РА Дзейнічала ў 1830— 45 у пас. Абрамшчына Гродзенскага пав. Мела 6 станкоў. У 1844 працавалі 50 рабочых. с. 39
АБРАМЯ́Н Харэн Бабкенавіч (н. 1.4.1930), армянскі акцёр і рэжысёр. Нар. арт. Арменіі (1969), нар. арт. СССР (1980). Скончыў Ерэванскі маст.-тэатр. ін-т (1951). Артыст, рэжысёр, у 1980—85 гал. рэжысёр Дзярж. акад. т-ра імя Г.Сундукяна. Сярод роляў: Арам («Шэсцьдзесят гадоў і тры гадзіны» А.Араксманяна), Пэпо («Пэпо» Сундукяна), Атэла («Атэла» У.Шэкспіра) і інш. Пастаноўкі: «Аджы Пайлак» Г.Тэр-Грыгарана (1973), «Ацван» паводле Н.Зарана (1980). Здымаецца ў кіно. Дзярж. прэмія Арменіі 1979. Дзярж. прэмія СССР 1981. с. 39
АБРАНТО́ВІЧ Фабіян (14.9.1884, Навагрудак — 1940), бел. рэлігійны і грамадскі дзеяч. Магістр тэалогіі (1909), д-р філасофіі (1912). Скончыў Пецярбургскую акадэмію (1909), вучыўся ў каталіцкім ун-це ў Лувене (Бельгія). З 1914 выкладаў філасофію ў Петраградскай духоўнай акадэміі. Адзін з заснавальнікаў бел. хрысціянскага руху і яго саюза «Хрысціянская дэмакратычная злучнасць» (гл. ў арт. Беларуская хрысціянская дэмакратыя). Ініцыятар правядзення ў Мінску з’езда бел. каталіцкага духавенства (1917). З 1918 рэктар Мінскай духоўнай семінарыі (выкладаў і служыў імшу на бел. мове). З 1921 прэлат пінскай капітулы, з 1926 у Друйскім кляштары айцоў марыянаў. З 1928 вёў місіянерскую дзейнасць сярод рас. эміграцыі ў г. Харбін. У 1939 вярнуўся на Беларусь, дзе арыштаваны сав. ўладамі і зняволены ў турму ў Львове; пазней высланы ў Расію.
Г.В.Бабкін. с. 39
АБРА́СІМАЎ Пётр Андрэевіч (н. 16.5.1912, Віцебск), сав. парт. і дзярж. дзеяч, дыпламат. Скончыў Віцебскі палітэхнікум (1933), БДУ (1951). З 1929 на прафс. і адм.-гасп. рабоце. З 1942 у ЦК КП(б)Б і СНК БССР. З 1946 пастаянны прадстаўнік СМ БССР пры СМ СССР. З 1948 нам. старшыні СМ БССР, з 1950 сакратар ЦК КП(б)Б, з 1952 1-ы нам. старшыні СМ БССР. З 1956 пасол СССР у ПНР, Францыі і Малагасійскай рэспубліцы, ГДР, Японіі. У 1961—62 на парт. рабоце ў КПСС. Дэпутат ВС СССР у 1950—58, 1962—66, 1974—79, ВС БССР у 1951 — 59. с. 39
АБРАСТА́ННІ , перыфітон, сукупнасць водных арганізмаў, якія пасяляюцца на штучных (днішчы суднаў, буі, збудаванні на па́лях, трубаправоды, прычалы) і прыродных (камяні, карчы, вышэйшыя водныя расліны і інш.) цвёрдых субстратах. Складаюцца з бактэрый, грыбоў, прасцейшых, водарасцяў, чарвей, імшанак, малюскаў, губак. З’яўляюцца прыродным біяфільтрам, індыкатарам якасці вады, прадуцэнтам арган. рэчываў, кармавой базай і сховішчам для водных жывёл. Прыносяць вял. страты засмечваннем водазабіральных адтулін, трубаправодаў, памяншаюць скорасць руху суднаў і г.д. с. 39
АБРА́Ў-ДЗЮРСО́ (ад абх. абраў правал + дзюрдсу чатыры крыніцы), пасёлак гар. тыпу ў Краснадарскім краі Расіі, за 14 км на З ад Новарасійска, на беразе воз. Абраў. Засн. ў 1871. Вінаграднікі, вытв-сць высакаякасных шампанскіх і сталовых він, маркі якіх атрымалі шырокую вядомасць. Турызм. с. 39
А́БРАХАМС (Abrahams) Пітэр Генры (н. 19.3.1919, Врэдэдарп каля Іаганесбурга, ПАР), пісьменнік Паўд.-Афрыканскай Рэспублікі. Піша на англ. мове. Літ. дзейнасць пачаў у 1942. У творах закранае сац., паліт. і нац. праблемы краін афрыканскага кантынента. Аўтар раманаў «Шахцёр» (1945), «Сцежкаю грому» (1948; па гэтым рамане Бел. тэатр оперы і балета паставіў балет, муз. К.Караева, 1960), «Дзікі захоп» (1950), «Вянок для Удома» (1956; на бел. мову пераклаў С.Дорскі, 1959), «Ноч належыць ім» (1965), «Наш востраў сёння» (1966).
Тв.: Рус. пер. — Горняк; Венок Майклу Удомо. М., 1988. с. 39
АБРА́ШЫН Вячаслаў Мікалаевіч (н. 22.7.1943, г. Ржэў Цвярской вобл., Расія), бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1979), праф. (1981). Скончыў БДУ (1966). З 1967 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі. Адначасова з 1972 у БДУ. Навук. працы па вылічальнай матэматыцы і матэм. мадэляванні. Развіў тэорыю нелінейных рознасных схем для дыферэнц. ураўненняў у частковых вытворных, распрацаваў эканам. метады рашэння мнагамерных задач матэм. фізікі.
Тв.: О некаторых разностных схемах для задач лучистой теплопроводности // Докл. АН СССР. 1976. Т. 230, № 4; Об экономичных итерационных методах решения многомерных задач математической физики. ІІ (разам з І. А Дзюба) // Дифференциальные уравнения. 1994. Т. 30, № 2. с. 39
АБРО́ВА , вадасховішча ў Беларусі, у Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., на меліярац. канале ў бас. р. Ясельда. За 16 км ад вусця канала, каля в. Аброва. Створана ў 1985. Пл. 1,6 км2, даўж. 1,82 км, найб. шырыня 1,2 км, найб. Глыб. 4,9 м, аб’ём вады 7,1 млн. м3. Пл. вадазбору каля 270 км2. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель і рыбагадоўлі. с. 39
АБРО́ВА , вёска ў Беларусі, у Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса імя Чапаева. За 38 км на Пд ад г. Івацэвічы, 175 км ад Брэста. 1720 ж., 617 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, амбулаторыя, аддз. сувязі. с. 39
АБРО́К , від феад. рэнты, якую землеўласнікі атрымлівалі ад прыгонных сялян. Спаганяўся прадуктамі с.-г. вытворчасці і промыслаў (натуральны аброк) або грашыма (грашовы аброк). Найб. ранняй формай быў прадуктовы аброк, які прыйшоў на змену раннесярэдневяковай даніне. У краінах Зах. Еўропы аброк усталяваўся ў 12—13 ст. На Беларусі катэгорыя сялян-аброчнікаў вядома па гіст. крыніцах 14—16 ст., але аброк тут быў мала пашыраны, пераважала паншчына. У Расіі аброк быў адной з асн. формаў эксплуатацыі сялян, хоць часта спалучаўся з паншчынай. Пасля сялянскай рэформы 1861 заменены выкупнымі плацяжамі. с. 40
АБРО́СІМАЎ Павел Васілевіч (14.12.1900, с. Свабода Курскай вобл.— 21.3.1961), архітэктар. Вучыўся ў Ленінградскай АМ (1923—25). Адказны сакратар Саюза архітэктараў СССР (1955—61). Адзін з аўтараў будынкаў СМ Украіны ў Кіеве (1934—39), Маскоўскага ун-та (Дзярж. прэмія СССР 1949) і інш. с. 40
АБРО́СІМАЎ Пётр, разьбяр і цясляр канца 17 ст. Выхадзец з Беларусі. Працаваў у Палаце разьбярскіх і сталярскіх спраў Маскоўскага Крамля, «новым пацешным двары цара» ў Аляксандравай Слабадзе. У 1682—83 кіраваў арцеллю бел. разьбяроў, якая з арцеллю К.Міхайлава выконвала разная іканастасы для Новадзявочага і Данскога манастыроў, у 1686 — для царквы Пятра і Паўла ў Маскве. Выконваў асабістыя заказы цара і царыцы (крэслы, ківоты, шуфляды, шкатулкі, падносныя сталы). с. 40
АБРО́СІМАЎ Хрыстафор, ювелір 17 ст. Выхадзец з Беларусі. Працаваў у Сярэбранай палаце Маскоўскага Крамля. У 1660—64 па асабістым загадзе цара рабіў «усялякія сярэбраныя суды і царкоўныя кадзілы». с. 40
АБРО́ЎСКАЕ , нізіннае балота ў Беларусі, у Івацэвіцкім, Бярозаўскім і Іванаўскіх р-нах Брэсцкай вобл., на вадазборы р. Ясельда. Пл. 22,9 тыс. га. Глыб. торфу да 4,5 м, сярэдняя 1,1 м. Часткова асушанае, выкарыстоўваецца пад сенажаць, збожжавыя і кармавыя культуры; на неасушаных участках пераважаюць хмызнякі, асокі і разнатраўе. с. 40
АБРСКІ́Л , герой абхазскага гераічнага эпасу. Народжаны ад бязгрэшнай дзевы, Абрскіл хутка стаў непераможным волатам, абаронцам свайго народа. с. 40
АБРУ́Б , вёска ў Беларусі, у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Кірава. За 8 км на ПдУ ад г. Глыбокае, 200 км ад Віцебска. 321 ж., 117 двароў (1994). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 40
АБРУ́Й , кіраўнік паўстання бяднейшых слаёў насельніцтва ў 6 ст. ў Согдзе супраць мясц. арыстакратыі. Удзельнікі паўстання (вядома таксама як тыранія Абруя) захапілі г. Пайкенд. Многія прадстаўнікі вышэйшай знаці і купецтва ўцяклі ў Сямірэчча і папрасілі дапамогі ў правіцеля цюркаў Кара-Чурына, войскі якога разграмілі паўстанне каля 585. Абруй пакараны смерцю. с. 40
АБРУ́С , настольнік, настольніца, тканы, вязаны або плецены выраб для засцілання стала. Абавязковы атрыбут традыц. сямейнай і каляндарнай абраднасці беларусаў (накрывалі стол на святы, уваходзіў у пасаг маладой). Выконваў важную ролю і ў дэкар. афармленні інтэр’ера вясковай хаты. Абрус (даўж. 1,5—2 м, шыр. 1—1,5 м) звычайна складаўся з 1 ці 2 сшытых полак ільняной даматканіны. Упрыгожваўся вышываным, набіваным арнаментам, аплікацыяй, карункамі, махрамі; полкі часта злучалі паскам карункаў, пазней карункавай прошвай, вязанай кручком. Вылучаюцца святочныя ўзорыстыя абрусы з каляровымі (пераважна чырвонымі) гладкімі ці арнаментальнымі палосамі па краях. У 1930—40-я г. былі пашыраны вышываныя абрусы па плеценай, вязанай або тканай сетцы. Разнастайнасцю арнаменту, дэтальнай распрацоўкай узораў вылучаюцца тонкія льняныя абрусы Віцебшчыны (паўажурныя, з празрыстым вытанчаным малюнкам і сеткавыя, вышытыя раслінным буйнарапортным паліхромным арнаментам). Абрусы Магілёўшчыны з простымі ўзорамі, сціплай каларыстычнай гамаю. Багацце арнаментальных формаў, разнастайнасць сродкаў аздаблення ў абрусах Гомельшчыны. На Тураўшчыне абрусы аздаблялі раслінным арнаментам, вышытым крыжыкам (чырвона-чорнымі ніткамі) і яркай паліхромнай гладдзю. Дасканаласць прыёмаў аздаблення, тонкасць малюнка характэрны для неглюбскіх, калінкавіцкіх, лоеўскіх, нараўлянскіх абрусаў. У Зах. Палессі вылучаюцца тонкія драгічынскія абрусы, тканыя з высакаякаснага адбеленага кужалю, паўажурныя камянецкія, іванаўскія абрусы, дэкарыраваныя ляхавіцкія абрусы, уся паверхня якіх заткана сакавітымі чырвонымі палосамі ўточных прокідак з шырокім шлякам па краі. Белае поле мотальскіх абрусаў падзелена каляровымі ніткамі асновы і ўтку на клеткі і палоскі з дадаткам некалькіх радоў раслінна-геаметрызаванага арнаменту. Тканыя абрусы Панямоння і цэнтр. Беларусі стрыманыя па каларыце (пераважаюць серабрыстыя адценні шэрага і адбеленага кужалю). Бытавалі разнастайныя па тэхніцы ажурныя сеткавыя абрусы. В.Я. Фадзеева. с. 40
АБРУ́СНЫ , асоба пры двары вял. князя ВКЛ, якая наглядала за сталовай бялізнай, у прыватнасці за абрусамі. З 16 ст. абрусны — ганаровае званне. с. 40
АБРУ́ЦА (Abruzzo), нацыянальны парк у Італіі, у Абруцкіх Апенінах. Засн. ў 1923. Пл. больш за 29 тыс. га. Выш. да 2247 м над узр. м. Высакагорныя ландшафты, ледавікі, унікальныя геал. аб’екты, альпійская флора і фауна: асаковазлакавыя камяністыя альпійскія лугі, зараснікі рададэндрану; водзяцца воўк, мядзведзь, рысь, серна і інш. млекакормячыя. с. 40
АБРУ́ЦЫ (Abruzzi), адм. вобласць Італіі, на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора. Падзяляецца на правінцыі Л’Акуіла, К’еты, Пескара, Тэрама. Адм. ц. — г. Л’Акуіла. Пл. 10,8 тыс. км2. Нас. 1620 тыс. чал. (1993).
Узбярэжжа раўніннае, на З — Абруцкія горы (г. Корна, 2914 м). Клімат і расліннасць міжземнаморскага тыпу. Вобласць аграрная. Гал. культуры: пшаніца, кукуруза, цукр. буракі, бульба, на ўзбярэжжы — аліва, вінаград, цытрусавыя і інш. На горных пашах авечкагадоўля. Цукр., вінаробная, алейная, тытунёвая, хім., маш.-буд., электронная прам-сць. Развіта рыбалоўства. с. 40
АБРЫКО́С (Armeniaca), род дрэў і кустоў сям. ружавых. Вядома 10 відаў, пераважна ў Азіі. На Беларусі культывуецца абрыкос звычайны (A. vulgaris), абрыкос маньчжурскі інтрадукаваны Цэнтр. бат. садам АН Беларусі як дэкар. расліна.
Дрэва выш. да 8 м. Засухаўстойлівая, цепла- і святлолюбівая расліна. Лісце эліпса- або яйцападобнае. Кветкі белыя, ружаватыя, распускаюцца раней за лісце. Меданос. Плод— мясістая касцянка, мае цукры, арган. к-ты, вітаміны; сушаныя плады — урук, курага. Ва ўмовах Беларусі пладаносіць 7—8 разоў за 10 гадоў, па 20—30 кг з дрэва, жыве да 40 гадоў, пач. плоданашэння на 4—5-ы год. Размнажаецца насеннем, сарты і формы — прышчэпкамі. Плады маюць радыепратэктарныя ўласцівасці, карысныя пры захворваннях сардэчна-сасудзістай сістэмы, печані, нырак. Сарты: Пінскі, Знаходка, Спадчына, Памяці Шаўчука. Асн. хваробы: парша костачкавых і клястэраспарыёз. с. 41
АБРЫКО́САЎ Аляксей Іванавіч (18.1.1875, Масква — 9.4.1955), рус. патолагаанатам. Акад. АН СССР (1939) і АМН СССР (1944). Герой Сац. Працы (1945). Чл.-кар. Польскай АН. Скончыў Маскоўскі ун-т (1899). У 1920—53 праф. 1-га Маскоўскага мед. ін-та, адначасова ў 1944—51 дырэктар Ін-та нармальнай і паталагічнай марфалогіі АМН СССР. Працы па марфалогіі туберкулёзу, алергічных рэакцыях, сепсісе, ранавай інфекцыі, паталогіі вегетатыўнай нерв. сістэмы. Дзярж. прэмія СССР 1942.
Тв.: Основы общей патологической анатомии. 9 изд. М., 1949; Основы частной патологической анатомии. 4 изд. М., 1950. с. 41
АБРЫ́НСКІ Хрыстафор (?, Навагрудак— 1665), дзярж. дзеяч ВКЛ. Сын новагародскага земскага суддзі. Вучыўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (1637), Падуанскім ун-це (1641). З 1654 ротмістр кавалерыі ВКЛ, у 1654—62 пісар ВКЛ, з 1658 падкаморы новагародскі. Неаднаразова выбіраўся паслом на соймы ад шляхты Новагародскага ваяв. Быў сакратаром пасольства П.К.Абуховіча ў Маскве. Удзельнік падрыхтоўкі мірнага дагавору Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1659, 1660). Як пасол сойма ад Старадубскага пав. ўдзельнічаў у размежаванні Інфлянтаў і Курляндыі. Валодаў маёнткамі Бярдова і Ятра (Новагародскае ваяв.), вёскамі ў Смаленскім ваяв. П.Р.Казлоўскі. с. 41
АБРЫ́НЬБА Мікалай Іпалітавіч (н. 2.3.1913, г.п. Епіфань Тульскай вобл.), рус. жывапісец. Засл. мастак Расіі (1969). Вучыўся ў Кіеўскім маст. ін-це (1936—40) і Маскоўскім маст. ін-це імя Сурыкава (1940—41). У 1944—50 у студыі ваен. мастакоў імя Грэкава. У Вял. Айч. вайну ўдзельнік партыз. руху на Беларусі. Асноўная тэма творчасці — гераізм бел. партызан. Сярод работ: «Эшалоны гараць» (1943), «Мост на Заходняй Дзвіне. 1942» (1970), «Франтавыя эцюды» (1976) і інш. Разам з мастаком М.Гуціевым стварылі партыз. карцінную галерэю, якая размяшчалася ў штабе Чашніцкай партыз. брыгады «Дубава». с. 41
А́БРЫС (ад ням. Abriβ чарцёж, план), контур прадмета, нанесены на паперу э дапамогай ліній. 1) У геадэзіі — схематычны план участка мясцовасці з указаннем прамераў і тлумачальнымі надпісамі. Робіцца ад рукі ў полі пры некат. метадах наземнай тапагр. здымкі. Выкарыстоўваецца пры складанні дакладных тапагр. планаў, апазнаванні на аэраздымках пунктаў геадэзічнай сеткі, у турысцкіх паходах. 2) У архітэктуры 17 — 1-й пал. 18 ст. — схематычная лінейная выява плана будынка без паказу яго канструкцый, таўшчыні сцен і г.д. У 2-й пал. 18 ст. заменены арх. праектам, з выкарыстаннем планаў, фасадаў, разрэзаў і інш., якія давалі нагляднае ўяўленне пра архітэктуру будынка. У выяўленчым мастацтве — контурная выява прадмета, гл. Контур. с. 41
АБРЫ́Ў , схіл рачной даліны, берагоў мора, ракі, возера, вадасховішча, яра стромкасцю больш за 55°, вышынёй (глыб.) ад некалькіх да дзесяткаў метраў. На фарміраванне абрыву ўплываюць тэктанічныя рухі, працэсы абразіі (кліф), эрозіі (рачныя тэрасы) і інш. Пры замаруджванні ці спыненні гэтых працэсаў абрыў траціць стромкасць і паступова ператвараецца ў пакаты схіл. На Беларусі абрывы часцей бываюць на сугліністых і лёсападобных грунтах, радзей на месцах знаходжання былых вял. прыледавіковых азёраў. с. 41
АБРЭВІЯТУ́РА (італьян. abbreviatura ад лац. abbrevio скарачаю), 1) у мове — назоўнік, утвораны шляхам спалучэння некалькіх слоў, якія ўваходзяць у новае часткамі. Абрэвіяцыя (утварэнне абрэвіятуры) як спосаб словаўтварэння пашырылася ў асн. еўрап. мовах на пач. 20 ст., у бел. мове — у 1920-я г. У сучаснай бел. мове паводле структуры вылучаюцца абрэвіятуры: ініцыяльныя (з пачатковых літар — ВНУ або гукаў — ААН), складовыя (з пачатковых частак слоў — сельмаг); змешанага (складова-ініцыяльнага) тыпу; утвораныя з часткі першага слова і канцавой — другога (мапед); з пачатковай часткі і цэлага слова (дзяржзаказ). 2) У музыцы — сімволіка муз. тэксту (спец. знакі, літары, лічбы), якая служыць для спрашчэння або скарачэння нотнага пісьма. Абрэвіятуры спрашчэння абазначаюць паўтарэнне раздзелаў формы твора, элементаў муз. мовы, выканальніцкіх адценняў, паўз, перанясенне гукаў на актаву і больш уверх ці ўніз. Абрэвіятуру скарачэння выкарыстоўваюць у назвах муз. інструментаў, для пазначэння дынамічных і выразных адценняў, выканальніцкіх прыёмаў, а таксама ў назвах муз. тэм і твораў. Т.Г.Мдывані (музыка). с. 41
АБРЭВІЯ́ЦЫЯ ў біялогіі, скарачэнне індывід. развіцця органаў або іх частак у жывёльных арганізмаў. Адбываецца ў выніку выпадання канечных стадый антагенезу, прыводзіць да недаразвіцця або рэдукцыі органаў у патомкаў. Тэрмін уведзены Б.С.Мацвеевым (1930); А.М.Северцаў назваў гэтую з’яву адмоўнай анабаліяй. с. 42
АБРЭГО́Н (Obregón) Альвара (19.2.1880, Сікісіва, штат Санора, Мексіка — 17.7.1928), мексіканскі дзярж. і ваен. дзеяч. У час рэвалюцыі 1910—17 узначаліў войска, якое скінула дыктатуру Уэрты (1914). У 1920—24 прэзідэнт Мексікі. Урад Абрэгона правёў шэраг дэмакр. рэформаў, імкнуўся да незалежнага знешнепаліт. курсу. У 1928 зноў выбраны прэзідэнтам, але забіты рэліг. фанатыкам да таго, як заступіў на пасаду. с. 42
АБРЭ́ЗКА РАСЛІ́Н , частковае ці поўнае выдаленне парасткаў і галін; прыём догляду пладова-ягадных і дэкар. раслін. Дапамагае сфарміраваць крону, павялічвае прадукцыйны перыяд плоданашэння, стымулюе штогадовае ўзнікненне вял. колькасці парасткаў і маладых пладовых утварэнняў.
Фарміравальную абрэзку робяць у маладым садзе, пры абрэзцы загушчаных крон і ўтварэнні новых галін з ваўчкоў, а таксама пасля перапрышчэплівання дрэў. Абрэзку, якая рэгулюе плоданашэнне, робяць у дарослых пладаносных дрэў, каб стварыць умовы для абнаўлення пладовай драўніны, павысіць ураджайнасць. Амаладжальную абрэзку старых дрэў і кустоў робяць, каб аднавіць рост і збалансаваць плоданашэнне. Звычайна ўсе віды абрэзкі раслін праводзяць адначасова ў розных спалучэннях. Асн. прыёмы — пакарочванне (падрэзка) і выразка галін (прарэджванне). Абрэзка раслін дзеля стварэння «жывых агароджаў» і аб'ёмных кампазіцый наз. стрыжкай.
Літ.: Апанасенка І.П. Ваш прысядзібны ўчастак. Мн., 1993; Кудрявец Р.П. Формирование и обрезка плодовых деревьев: [Альбом]. М., 1976. с. 42
АБРЭ́МБСКАЯ-ЯБЛО́НСКАЯ (Obrębska-Jabłońska) Антаніна (12.1.1901, в. Пчэльня, Украіна — 19.11.1994), даследчыца польскай, усх.-слав., у т.л. бел.,. моў. Д-р філал. н., праф. Адзін з арганізатараў і кіраўнік (1956—72) кафедры бел. філалогіі Варшаўскага ун-та. У 1953—57 кіравала секцыяй укр. і бел. філалогіі ў Польска-сав. ін-це, у 1958—68 аддзелам бел. мовы ў Ін-це славяназнаўства Польскай АН. Асн. кірункі навук. прац — дыялекталогія, гісторыя і культура польск. мовы, русістыка, беларусістыка (польска-бел.-літоўскае моўнае памежжа, гісторыя мовы, анамастыка). Рэдактар (з М.В.Бірылам) «Падручнага польска-беларускага слоўніка» (1962). Кіравала падрыхтоўкай да выдання «Люду беларускага» М.Федароўскага (т. 5—7, 1958—69). Па яе ініцыятыве распачата вывучэнне гаворак Беласточчыны і выданне дыялектнага атласа рэгіёна (т. 1—3, 1980—89).
Літ.: Czurak M. Bibliografia prac Antoniny Obrębskiej-Jabłońskiej // Acta Bałtico-Slavica. 1984. № 16. І.У. Саламевіч. с. 42
АБРЭ́НАВІЧЫ (Обреновићи), княжацкая [1815—42, 1858—82], потым каралеўская [1882—1903] дынастыя ў Сербіі. Заснавальнік Мілаш Абрэнавіч. У 1842—58 Абрэнавічы ў выгнанні. Правіцелі дынастыі Абрэнавічаў: Мілаш [1815—39, 1858—60]; Міхаіл [1839—42, 1860—68]; Мілан [1868—89; з 1882 —кароль]; Аляксандр [1889—1903]. Апошні з Абрэнавічаў Аляксандр забіты групай афіцэраў — прыхільнікаў Карагеоргіевічаў. с. 42
АБСАЛЮ́Т (ад лац. Absolutus неабмежаваны, безумоўны), у ідэалістычнай філасофіі — вечнае, бясконцае, безумоўнае, дасканалы і нязменны суб’ект, які «самадастатковы», сам па сабе змяшчае ўсё існучае і стварае яго. У філасофіі Фіхтэ — гэта «Я», у Гегеля — сусветны розум (абсалютны дух), у Шапенгаўэра — воля, у Бергсона — інтуіцыя; у рэлігіі як абсалют выступае Бог. с. 42
АБСАЛЮ́ТНА ЦВЁРДАЕ ЦЕ́ЛА , ідэалізаваны аб’ект (цела), адлегласць паміж любымі двума пунктамі якога ўвесь час застаецца пастаяннай; адно з асн. паняццяў механікі. Абсалютна цвёрдым целам можна лічыць сістэму матэрыяльных пунктаў, жорстка звязаных паміж сабой, або кожнае рэальнае цела, памеры і форма якога ў працэсе руху і ўзаемадзеяння з інш. целамі не мяняюцца, г. зн., што дэфармацыя адсутнічае або настолькі малая, што яе можна не ўлічваць. Мадэль абсалютна цвёрдага цела выкарыстоўваецца для тлумачэння ўласцівасцяў эўклідавай прасторы, вызначэння сістэмы адліку і апісання мех. руху рэальных аб’ектаў без уліку дэфармацыі. с. 42
АБСАЛЮ́ТНА ЧО́РНАЕ ЦЕ́ЛА , ідэалізаваны аб’ект, які поўнасцю паглынае эл.-магн. выпрамяненне, што падае на яго (паглынальная здольнасць роўная адзінцы). У прыродзе не існуе, хоць паглынальная здольнасць некаторых рэчываў (сажа, плацінавая чэрнь) блізкая да 0,95. Штучная мадэль абсалютна чорнага цела (гл. рыс.) — вял. пустая замкнёная поласць з непразрыстымі сценкамі і маленькай уваходнай адтулінай. Пры звычайных т-рах выпрамяненне А, якое ўваходзіць праз адтуліну, шмат разоў адбіваецца ад сценак поласці С і практычна назад не выходзіць. Выпрамяненне абсалютна чорнага цела вызначаецца толькі яго абс. т-рай, размеркаванне энергіі ў ім падпарадкоўваецца Планка закону выпрамянення. Адыгрывае важную ролю ў тэорыі эл.-магн. выпрамянення. с. 42
АБСАЛЮ́ТНАЕ І АДНО́СНАЕ , катэгорыі дыялектыкі. Абсалютнае абазначае безумоўнае, нестваральнае, вечнае, усеагульнае, характарызуе яго аўтаномнасць ад інш. формаў. Адноснае (рэлятыўнае) выступае як умоўнае, апасродкаванае, якое залежыць ад тых або інш. умоў і, значыць, часовае, недаўгавечнае, спароджанае. У стараж.-грэч. філасофіі абсалютнае вызначалася як дасканаласць, завершанасць, самадастатковасць існага і выражалася ў паняццях «па прыродзе», «у чыстым выглядзе», «само па сабе». У Арыстоцеля адноснае выступае як нешта, што залежыць ад інш. ці адносіцца да яго. У сярэдневяковай філасофіі існавала рэліг. тлумачэнне абсалютнага як «божага», якое процістаіць «зямному», «свецкаму». У філасофіі Новага часу (асабліва ў ням. класічным ідэалізме) вылучаюцца розныя аспекты абсалютнага і адноснага, якія раскрываюцца ў сістэме катэгорый «у сабе», «для іншага», «для сябе», «само па сабе» і да т.п. Для метафізікі характэрны адрыў абсалютнага ад адноснага. Рэлятывізм зыходзіць з разумення адноснага толькі як рэлятыўнага, якое выключае момант абсалютнасці. У розных формах ідэалізму абсалютнае ўяўляецца як самадастатковая існасць— абсалют. З пункту гледжання матэрыяліст. дыялектыкі процілегласць абсалютнага і адноснага не выключае, а дапускае іх адзінства, узаемасувязь. Пра абс. і адносную ісціну гл. ў арт. Ісціна.
Літ.:. Кураев В.И., Лазарев Ф.В. Точность, истина и рост знания. М., 1988; Социально-философские проблемы производства и применения научных знаний. Мн., 1992. с. 42
АБСАЛЮ́ТНАЯ ВЕЛІЧЫНЯ́ рэчаіснага ліку, велічыня, роўная гэтаму ліку, калі ён дадатны, роўная процілегламу ліку, калі ён адмоўны, і роўная нулю, калі лік роўны нулю. Абсалютная велічыня ліку a абазначаецца (a). Напр., (+2) = (-2) = 2, (0) = 0. Абсалютная велічыня (або модуль) комплекснага ліку a + bi, дзе a і b — рэчаісныя лікі, роўныя (a + bi) = <SIGN>+ a2 + b2. Напр., (i) = (-i) = 1, (3 + 4i) = 5. с. 43
АБСАЛЮ́ТНАЯ ВІЛЬГО́ТНАСЦЬ ПАВЕ́ТРА , колькасць вадзяной пары ў адзінцы аб’ёму паветра, адна з характарыстык вільготнасці паветра. Выражаецца ў грамах на кубічны метр. Вагаецца ад 0,1—1 г/м3 (зімой над мацерыкамі, у палярных шыротах) да 30 г/м3 і больш (у экватарыяльнай зоне). На Беларусі — ад 1,5 г/м3 зімой да 14 г/м3 летам. с. 43
АБСАЛЮ́ТНАЯ ВЫШЫНЯ́ , абсалютная адзнака, адлегласць па вертыкалі ад якога-небудзь пункта на паверхні зямлі да сярэдняга ўзроўню паверхні акіяна. Для мясціны, вышэйшай за ўзроўневую паверхню, абсалютная вышыня дадатная, для ніжэйшай — адмоўная. Найвыш. пункт Зямлі — г. Джамалунгма (8848 м), найб. нізкая адзнака Зямлі — узбярэжжа Мёртвага мора (-395 м); на Беларусі адпаведна г. Дзяржынская (345 м) і пойма р. Нёман на мяжы з Літвой (80 м). Для геадэзіі і гравіметрыі на тэр. рэспублікі за зыходную ўзроўневую паверхню прыняты сярэдні ўзровень Балтыйскага м., адзначаны нулявым дзяленнем на Кранштацкім футштоку. с. 43
АБСАЛЮ́ТНАЯ ГЕАМЕ́ТРЫЯ , сукупнасць геам. палажэнняў, якія не залежаць ад пастулата аб паралельных прамых. Агульная частка для эуклідавай геаметрыі і Лабачэўскага геаметрыі. с. 43
АБСАЛЮ́ТНАЯ ЗО́РНАЯ ВЕЛІЧЫНЯ́ , гл. ў арт. Зорная велічыня. с. 43
АБСАЛЮ́ТНАЯ ІДЭ́Я , катэгорыя ідэаліст. філасофіі аб звышнатуральным, хоць нічым не абгрунтаваным духоўным пачатку. Найб. поўна распрацавана Гегелем. Абсалютная ідэя не мае першапрычыны свайго ўзнікнення і існавання, сама выступае ў якасці стваральніка ўсяго існага. Вызначаецца рухомасцю і зменлівасцю самаўвасаблення. Развіваецца дыялектычна па схеме трыяды: тэза, антытэза, сінтэз. Тэза (сцвярджэнне) — абсалютная ідэя існуе сама ў сабе, характарызуецца самаразвіццём і магчымасцю ў патэнцыі ўзнікнення матэрыяльнага. Антытэза (адмаўленне тэзы) — абсалютная ідэя, абвяргаючы свой першапачатковы стан (тэзу), матэрыялізуецца і існуе ў форме прыроды і чалавека. На гэтым этапе ўзнікае сістэма прыродных прадметаў і чалавека. Сінтэз (зняцце супярэчнасцяў) — у выніку развіцця прыроды і чалавека ўзнікае свядомасць, якая выяўляецца ў 3 формах: мастацтве (у выглядзе вобраза), рэлігіі (уяўлення), філасофіі (паняццяў). М.В.Анцыповіч. с. 43
АБСАЛЮ́ТНАЯ І́СЦІНА , гл. ў арт. Ісціна. с. 43
АБСАЛЮ́ТНАЯ МАНА́РХІЯ , гл. Абсалютызм. с. 43
АБСАЛЮ́ТНАЯ ТЭМПЕРАТУ́РА , тэмпература, якая адлічваецца ад абсалютнага нуля. У тэрмадынаміцы вызначана ў вобласці дадатных т-р, дзе працягваецца на +∞. Вымяраецца ў кельвінах. Асн. рэперны пункт шкалы абсалютная тэмпература — т-ра трайнога пункта вады. Параметр стану сістэмы многіх часціц, якая знаходзіцца ў стане тэрмадынамічнай раўнавагі (пры гэтым абсалютная тэмпература ўсіх яе макраскапічных падсістэм аднолькавая). Пры звычайных умовах у стане раўнавагі часціцы размеркаваны па энергіях так, што на высокіх узроўнях знаходзіцца менш часціц, чым на нізкіх (гл. Больцмана размеркаванне). Абсалютная тэмпература +∞ адпавядае раўнамернае размеркаванне часціц па ўсіх узроўнях энергіі, адмоўнай — т.зв. інверсная заселенасць узроўняў энергіі (на высокіх узроўнях больш часціц, чым на нізкіх). Таму лічаць, што з пунктам +∞ супадае пункт -∞, вышэй за якім знаходзіцца вобласць адмоўных т-р. с. 43
АБСАЛЮ́ТНЫ НУЛЬ , пачатак адліку абсалютнай тэмпературы па шкале Кельвіна; знаходзіцца на 273,16 К ніжэй за трайны пункт вады. Адпавядае стан з найменшай магчымай энергіяй, пры якой часціцы (атамы і малекулы) выконваюць т.зв. «нулявыя» ваганні. Пры абсалютным нулі ўсе рэчывы, акрамя гелію, знаходзяцца ў цвёрдым крышталічным стане. Атрыманы т-ры, якія толькі на мільённыя долі градуса адрозніваюцца ад абсалютнага нуля, аднак на практыцы абсалютны нуль недасягальны (гл. Нернста тэарэма). Пры ахаладжэнні да т-р, блізкіх да абсалютнага нуля, некаторыя рэчывы набываюць звышцякучасць, звышправоднасць і інш. своеасаблівыя ўласцівасці. с. 43
АБСАЛЮ́ТНЫ ЎЗРО́СТ , гл. ў арт. Радыелагічны ўзрост. с. 43
АБСАЛЮ́ТНЫЯ СІСТЭ́МЫ АДЗІ́НАК , сістэмы адзінак, у якіх вытворныя адзінкі вызначаюцца праз абмежаваную колькасць асноўных. У лік асн. выбіраюцца гал. чынам адзінкі даўжыні, масы і часу. Ідэя стварэння абсалютных сістэм адзінак належыць К.Ф.Гаўсу (за асн. адзінкі прыняў міліметр, міліграм і секунду). Да абсалютных сістэм адзінак адносяцца сістэма адзінак СГС (сантыметр, грам, секунда) і натуральныя сістэмы адзінак. Гл. таксама Адзінкі фізічных велічынь, Сістэмы адзінак. с. 43
АБСАЛЮТЫ́ЗМ , абсалютная манархія, форма дзярж. кіравання, калі дзярж. ўлада неабмежавана належыць адной асобе. Пры абсалютызме, які прыйшоў на змену саслоўнай манархіі, дасягаецца найвыш. ступень цэнтралізацыі з разгалінаваным бюракратычным апаратам, пастаяннай арміяй і паліцыяй. Абсалютызм дасягнуў росквіту ў краінах Зах. Еўропы ў 17—18 ст. У Расіі існаваў у 18—пал. 20 ст. (гл. Самадзяржаўе). Абсалютызм тармазіў далейшае развіццё капіталіст. адносін. Ліквідаваны ў большасці краін бурж. рэвалюцыямі, у Расіі — Лют. рэвалюцыяй 1917. с. 43
АБСАРБЦЫ́ЙНАЯ МІКРАСКАПІ́Я , метад мікраскапіі біял. аб’ектаў, заснаваны на рэгістрацыі мікраспектрафатометрамі выбіральнага паглынання святла ўнутрыклетачнымі структурамі. Выкарыстоўваецца для выяўлення, вызначэння канцэнтрацыі і вывучэння размеркавання ў клетках ці іх арганоідах бялкоў, нуклеінавых кіслот, стэроідаў, цытахромаў, гемаглабіну, некаторых вітамінаў, хларафілаў і інш. рэчываў, якім уласцівы спецыфічныя спектры паглынання. Магчымасці абсарбцыйнай мікраскапіі павялічваюцца пры выкарыстанні фарбавальнікаў, якія спецыфічна звязваюцца з рознымі рэчывамі клетак. Уласная і выкліканая (абумоўленая фарбавальнікамі) люмінесцэнцыя ўнутрыклетачных злучэнняў вызначаецца пры дапамозе люмінесцэнтнага мікраспектральнага аналізу і фотаметрычных зондаў. с. 43
АБСЕ́НТ (франц. absinthe) спіртны напітак; горкая настойка, якая рыхтуецца з вытрыманага 1 сут спіртавога настою травы палыну. с. 43
АБСЕНТЭІ́ЗМ [ад лац. absens (absentis) які адсутнічае], 1) абыякавыя адносіны насельніцтва да паліт. жыцця краіны, ухіленне ад удзелу ў ім. Асабліва выяўляецца ў нежаданні ўдзельнічаць у галасаванні на выбарах рознага ўзроўню. У большасці краін, у т.л. на Беларусі, удзел у галасаванні разглядаецца заканадаўствам як суб’ектыўнае права выбаршчыка. Паводле законаў Аўстрыі, Бельгіі, Грэцыі, Даніі і інш. краін галасаванне з’яўляецца грамадзянскім абавязкам выбаршчыка, за невыкананне якога прадугледжаны адпаведныя адм., крымінальныя і інш. санкцыі. 2) Форма землеўладання, пры якой уладальнік зямлі без непасрэднага ўдзелу у працэсе вытворчасці атрымлівае грашовы прыбытак г.зв.земляробскі абсентэізм. А.М. Абрамовіч. с. 43
АБСЕРВАТО́РЫЯ (ад лац. observare назіраць), спецыялізаваная навук. ўстанова для правядзення астр. і геафіз. (магн., метэаралагічных, сейсмічных і інш.) назіранняў і даследаванняў. Гл. Астранамічныя абсерваторыі, Геафізічныя абсерваторыі. с. 44
АБСЕРВА́ЦЫЯ , 1) у навігацыі — вызначэнне геагр. каардынат судна ў моры па назіраннях аб’ектаў з вядомымі каардынатамі. Навігацыйную абсервацыю праводзяць па адзначаных на карце берагавых арыенцірах, астранавігацыйную— па нябесных свяцілах, каардынаты якіх даюцца ў Марскіх астр. штогодніках, радыёнавігацыйную — па напрамку на крыніцу радыёхваляў (напр., радыёмаякі, навігацыйныя ШСЗ). Усе спосабы абсервацыі зводзяцца да графічнага знаходжання пункта на марской карце або аналітычнага разліку яго каардынат. 2) У медыцыне — назіранне на працягу пэўнага часу за ізаляванымі ў спец. памяшканні людзьмі, якія маглі мець кантакт з хворымі на небяспечныя каранцінныя хваробы. Зрэдку ў такім жа значэнні тэрмін выкарыстоўваецца ў ветэрынарыі і фітапаталогіі ў дачыненні да завезеных жывёл, раслінных матэрыялаў. с. 44
АБСІДЫЯ́Н (ад лац. Obsidianus lapis) камень Абсідыя), прыроднае вулканічнае шкло чорнага, цёмна-шэрага, карычневага, чырвонага колераў, з рэжучым сколам. Бляск шкляны. Цв. 5. Шчыльн. 2500—2600 кг/м3. Лёгка паліруецца. Утвараецца пры хуткім ахалоджванні вязкай кіслай лавы. Выкарыстоўваецца як напаўняльнік лёгкіх бетонаў і вырабны камень. с. 44
АБСКУРАНТЫ́ЗМ [ад лац. obscurans (obscurantis) які зацямняе], супрацьдзеянне прагрэсу пазнання і асветы ў імя захавання старых вераванняў, якія лічацца вечнымі, непахіснымі; тое, што і цемрашальства. с. 44
АБСО́РБЕР (ад лац. absorbere паглынаць), апарат для паглынання (абсорбцыі) газаў з іх сумесі вадкімі абсарбентамі. У хім. і нафтаперапр. прам-сці выкарыстоўваюць некалькі канструкцый. Паверхневы абсорбер — рэзервуар з абсарбентам, над паверхняй якога прапускаюць газ, і кампаненты газавай сумесі часткова паглынаюцца абсарбентам. Выкарыстоўваюць, калі газавая сумесь добра раствараецца ў абсарбенце. Насадачны абсорбер — верт. метал. або керамічная калона (труба) з некалькімі гарыз. рашоткамі, на якія насыпаюць слаі насадкі (кокс, каменне, метал. або керамічныя кольцы і інш.). Абсарбент падаецца зверху і праз насадку сцякае ўніз, а сумесь газаў — знізу. У талерчатым абсорберы (гл. рыс.) газавую сумесь з рэчывамі, якія неабходна выдаліць, прадзімаюць знізу ўверх праз абсарбент, што сцякае з талеркі на талерку па пераліўных трубках. Адбываецца барбатаж (перамешванне) вадкасці з газам, што спрыяе паглынанню рэчываў абсарбентам. Абсорбер выкарыстоўваюць і ў сістэмах жыццезабеспячэння касм. апаратаў. с. 44
АБСО́РБЦЫЯ , 1) паглынанне рэчыва з газавай сумесі вадкасцю. Адбываецца ва ўсім аб’ёме паглынальніка, праводзіцца ў абсорберах. Выкарыстоўваецца ў хім. вытв-сці (напр., пры атрыманні азотнай, салянай, сернай кіслот, соды), а таксама пры ачыстцы газаў, у аўтаномных сістэмах жыццезабеспячэння. 2) Паглынанне эл.-магн. выпрамянення або гуку пры праходжанні праз рэчыва (гл. Паглынанне святла, Паглынанне гуку). с. 44
АБС-ПЛА́СТЫК , тэрмапластычны матэрыял з 2-фазнай структурай, супалімер акрыланітрылу, бутадыену і стыролу. Непразрысты, звычайна цёмнага колеру, t размякчэння 90—105°С, шчыльн. 1,08 ∙ 103 кг/м3. Растваральны ў араматычных і хлараваных вуглевадародах, вільгаце-, масла-, бензіна-, кіслота-, шчолачаўстойлівы; з высокімі мех. трываласцю, цепластойкасцю, жорсткасцю. Атрымліваюць радыкальнай палімерызацыяй стыролу з акрыланітрылам у прысутнасці каўчукавага латэксу. Канструкцыйны матэрыял для аўтамабіле-, машына-, прыладабудавання, тэкст. і харч. прам-сці, на выраб спарт. інвентару, мэблі; напаўняльнік некаторых палімераў. с. 44
АБСТРА́КТНАЕ І КАНКРЭ́ТНАЕ , катэгорыі дыялектыкі, у якіх адлюстраваны расчляненне і цэласнасць з’яў рэчаіснасці і іх узнаўленне ў працэсе пазнання. Абстрактнае разглядаецца як адна з уласцівасцяў, частка цэлага, аднабаковае, неразвітое; канкрэтнае — як адзінства, паўната, шматбаковасць і цэласнасць аб’екта ва ўсёй разнастайнасці яго сувязяў і дачыненняў. У гісторыі філасофіі да Г. Гегеля канкрэтнае ўяўлялася гал. чынам як разнастайнасць адзінкавых рэчаў і з’яў, дадзеных праз адчуванні; абстрактнае — як характарыстыка прадуктаў мыслення (абстракцыя). Гегель, які ўпершыню ўвёў у філасофію паняцці абстрактнае і канкрэтнае як суадносных катэгорый дыялектыкі, разглядаў канкрэтнае як сінонім дыялектычнай узаемасувязі, падзеленай цэласнасці, а абстрактнае — як этап руху і развіцця самога канкрэтнага. І.Кант, І.Фіхтэ і інш. прадстаўнікі ідэалізму таксама зыходзілі з разумення канкрэтнага як выключна духоўнай у сваёй аснове сувязі эмпірычна дадзеных з’яў. Прыхільнікі эмпірызму зводзяць канкрэтнае толькі да адзінкавых успрымальных адчуваннем з’яў, а розныя школы пазітывізму — да індывід. аб’екта, які ўспрымаецца імі як комплекс адчуванняў. У дыялект. матэрыялізме канкрэтнае разглядалася як непасрэдна дадзенае пачуццёва ўспрымальнае цэлае і як сістэма навук. вызначэнняў, якая выяўляе істотныя сувязі і дачыненні рэчаў, заканамернасці і тэндэнцыі развіцця з’яў; абстрактнае ж — як праява непаўнаты, неразвітасці, абмежаванасці любога яе фрагмента, праява аднабаковасці ведаў аб прадмеце. Спосаб тэарэт. ўзнаўлення ў свядомасці цэласнага аб’екта — узыходжанне ад абстрактнага да канкрэтнага, якое ёсць усеагульная форма разгортвання навук. пазнання, сістэма адлюстравання аб’екта ў паняццях.
Літ.: Гот В.С., Семёнов В.С., Урсул А.Д. Категории современной науки. М., 1984; Подкорытов Г.А. О природе научного метода. М., 1988. с. 44
АБСТРА́КТНАЕ МАСТА́ЦТВА , беспрадметнае мастацтва, нонфігуратыўнае мастацтва, плынь у выяўленчым мастацтве многіх краін, у аснову якой пакладзены метад абстракцыянізму. Узнікла ў 1910—13 у выніку расслаення кубізму, экспрэсіянізму, футурызму. Першыя абстрактныя кампазіцыі стварылі рус. мастак В.Кандзінскі, які працаваў у Германіі, француз Р.Дэланэ, іспанец Ф.Пікабія, чэх Ф.Купка, у Нідэрландах П.Мондрыян, у Расіі К.Малевіч, М.Ларыёнаў, Н.Ганчарова і інш. Пасля 1-й сусв. вайны тэндэнцыі абстрактнага мастацтва праяўляліся ў некат. творах дадаізму і сюррэалізму, у архітэктуры, дэкар. мастацтве, дызайне (эксперыменты групы «Стыль» і «Баўгауз»).
Практыка абстрактнага мастацтва зводзіцца да складання з дапамогай адцягненых элементаў маст. формы (каляровая пляма, лінія, аб’ём і г.д.) нявыяўленых кампазіцый, імпульсіўна-стыхійных ці рацыяналістычна ўпарадкаваных. Да сярэдзіны 20 ст. вызначаліся 2 асн. кірункі — экспрэсіянісцкі і геаметрычны абстракцыянізм. Прадстаўнікі першага (Кандзінскі, Дж.Полак, Дэланэ і інш.) імкнуліся да самаст. гучання колеру, лірызму, пошуку вечнай духоўнасці і беспрадметнага свету. Мастакі другога кірунку (Малевіч, Мондрыян) карысталіся абстрактна ўпарадкаванымі, амаль што геам. формамі, пабудовамі, канструкцыямі. У сярэдзіне 20 ст. ў ЗША узнікла школа т. зв. «абстрактнага экспрэсіянізму» (Полак, М.Тобі), які развіўся ў многіх краінах (пад назвай ташызм або «бясформеннае мастацтва») і абвясціў сваім метадам «чысты псіхал. аўтаматызм», вынікам якога стала абсалютызацыя самога працэсу творчасці мастака. Абстрактнае мастацтва садзейнічала развіццю дызайну, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, паўплывала на развіццё тэатра і кінамастацтва, новых яго відаў і кірункаў (оп-арт, поп-арт, мінімалізм і інш.). с. 45
АБСТРА́КТНАЯ ТО́ЕСНАСЦЬ , гл. ў арт. Тоеснасць. с. 45
АБСТРА́КЦЫЯ (ад лац. abstractio адцягненне), метад навук. даследавання, заснаваны на мысленным вылучэнні істотных уласцівасцяў і сувязяў, агульнай адзнакі, якая характарызуе пэўны клас прадметаў і адцягненні ад інш. прыватных яго ўласцівасцяў і сувязяў; вынік працэсу абстрагавання, сінонім «мысленнага», «паняційнага». За кошт такога звужэння (спрашчэння) мадэлі аб’екта адкрываецца магчымасць пазнання фундаментальных бакоў і сувязяў у параўнанні з зыходнай мадэллю. Ступень абстрактнасці паняцця расце адпаведна павелічэнню яго аб’ёму і звужэнню зместу, што забяспечвае больш глыбокае пранікненне думкі ў аб’ект. Даволі абстрактныя паняцці, зведзеныя ў лагічна ўпарадкаваныя сістэмы, з’яўляюцца не толькі адлюстраваннем фундаментальнага парадку свету, але і лагічнымі, універсальнымі формамі думкі (напр., філасофія). На розных ступенях пазнання і культуры абстракцыя не заўсёды існуе ў сваёй уласнай форме; нават у народаў з развітой культурай у паўсядзённай свядомасці пераважаюць паняцці наглядна-эмпірычнага характару. Павышэнне ўзроўню абстрактнасці паняццяў, з якіх фарміруецца сістэма ведаў, — паказчык развітасці і тэарэтычнага ўзроўню навукі, яе практычнай эфектыўнасці. Часам тэрмін «абстракцыя» выкарыстоўваюць для абазначэння адарванасці навукі ад практыкі і рэчаіснасці (уласцівы абстрактна-лагічнаму «вобразу» свету). Аднак мера абстракцыі змяншаецца разам з дэталізацыяй і ростам сістэмнасці «вобраза». Паслядоўна разгортваючыся ў абстрактна-лагічных сістэмах, пазнанне праходзіць свой асаблівы шлях, накіраваны да канкрэтнага, да свету законаў, якія кіруюць бясконцай разнастайнасцю прадметаў і з’яў. На веданні такіх законаў аб’ектыўнай рэальнасці трымаецца ў канчатковым выніку ўвесь прагрэс чалавецтва.
У залежнасці ад мэтавай характарыстыкі вылучаюць, некалькі відаў абстракцыі: абстракцыя атаясамлівання (абстрагаванне ад уласцівасцяў рэчаў, якія адрозніваюцца паміж сабой, і вылучэнне аднолькавых, падобных, агульных, тоесных уласцівасцяў); ізалявальная абстракцыя (вычляненне з’явы, якая даследуецца з пэўнай цэласнасці); абагульняльная абстракцыя (дае абагульненую карціну з’явы); абстракцыя актуальнай бесканечнасці (абумоўлівае магчымасць абстрагавання ад незавершанасці і незавяршальнасці працэсу ўтварэння бясконцых мностваў і аперыравання імі на аснове законаў і правілаў матэматыкі і логікі); абстракцыя патэнцыяльнай ажыццявімасці (абстрагаванне ад канструктыўных магчымасцяў чалавека і прыняцце рэальнай ажыццявімасці пэўных крокаў). Сучасны наміналізм пазітывісцкага кірунку адмаўляе неабходнасць для навукі абстракцый высокіх узроўняў, чым пазбаўляе яе важнейшых сродкаў адлюстравання рэчаіснасці і патэнцыяльных магчымасцяў. У дыялектычнай логіцы слова «абстракцыя» ўжываецца таксама як паняцце «аднабаковае», «неразвітое», у адрозненне ад канкрэтнага (гл. Абстрактнае і канкрэтнае).
Літ.: Лазарев Ф.В. О природе научных абстракций. М., 1971; Новосёлов М.М. Абстракция и научный метод // Логика научного познания. М., 1987; Зуев Ю., Широканов Д. Генезис логических форм «единично-общее» и процедура обобщения // Принципы единства и развития в научном познании. Мн., 1988. А.В.Ягораў. с. 45
АБСТРАКЦЫЯНІ́ЗМ , творчы метад, паводле якога гал. задача маст. творчасці — выяўленне чыста суб’ектыўных эмоцый, падсвядомых імпульсаў, «ачышчаных ад рэальнасці» духоўных сутнасцяў. Філас. аснова абстракцыянізму яднае ў сабе паасобныя ідэі інтуітывізму, пазітывізму, суб’ектыўнага ідэалізму, махізму і інш. Эстэтычнае крэда абстракцыянізму выкладзена ў кнізе В.В.Кандзінскага «Аб духоўным у мастацтве» (1910), паводле якога для выяўлення прыгожага сучаснае мастацтва дае мастаку неабмежаваныя магчымасці — ад «чыстага рэалізму» да «чыстай абстракцыі». Найб. шырокае развіццё абстракцыянізм атрымаў у жывапісе, графіцы, архітэктуры, скульптуры, дэкар. мастацтве, а таксама ў дызайне, у афарміцельскім мастацтве, у тэатры, кіно, на тэлебачанні (гл. Абстрактнае мастацтва). с. 46
АБСТРУ́КЦЫЯ (ад лац. abstructio перашкода, забарона), від пратэсту, метад барацьбы, дзеянні, учынкі асоб ці калектываў, накіраваныя на зрыў якога-небудзь мерапрыемства, прапановы. Найб. пашырана ў парламентах — доўгія прамовы, якія не маюць дачынення да справы. с. 46
АБСТЭ́РНА , возера ў Беларусі, у Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Вята. Уваходзіць у Абстэрнаўскую групу азёраў. Пл. 9,89 км2. Даўж. 5,5 км, найб. глыб. 12 м. Пл. вадазбору каля 115 км2.
Берагі пясчаныя. Дно складанай будовы, выслана пяском і сапрапелямі. Схілы пераважна высокія, укрытыя лесам, на У разараныя. Злучана ручаём з воз. Укля, пратокамі з азёрамі Важа і Набіста. У 1967 узровень яго штучна падняты на 1 м. с. 46
АБСТЭ́РНАЎСКАЯ ГРУ́ПА АЗЁРАЎ , у Беларусі, на мяжы Браслаўскага і Міёрскага р-наў Віцебскай вобл., у бас. р. Вята, паміж адгор’ямі Браслаўскай марэннай грады і Полацкай азёрна-ледавіковай нізінай. Уключае 13 азёраў (агульная пл. 32 км2), злучаных сістэмай мелкаводных забалочаных праток; найб. Абстэрна, Укля, Набіста, Важа, Інава. Дрэніруюцца р. Хараброўка, якая пачынаецца з воз. Набіста, цячэ праз воз. Шчоўна, выцякае з яго пад назвай Вята. З У прымыкае гідралагічны заказнік Балота мох. Плацінай на Хараброўцы ўзровень вады азёраў падняты на 0,8—1 м з утварэннем адзінага воднага басейна. Прамысловае рыбалоўства. Турызм. с. 46
АБСУ́РД (ад лац. absurdus недарэчны), 1) бязглуздзіца, бяссэнсавасць, недарэчнасць. 2) У матэматыцы і логіцы сцвярджэнне, якое не мае сэнсу ў межах дадзенай тэарэт. сістэмы, прынцыпова несумяшчальнае з ёй. с. 46
АБСУ́РДУ ДРА́МА , плынь зах.-еўрап. авангардысцкай драматургіі і тэатра 1950—60-х г., дзе паняцце «абсурд» з’яўляецца асн. атрыбутам рэчаіснасці, якая ў выніку агульнага крызісу ідэалогіі постіндустрыяльнага грамадства часам траціць унутр. сэнс і становіцца ірацыянальнай. Тэрмін «абсурду драма» ўзнік пасля парыжскіх прэм’ер п’ес Э.Іанеска «Лысая спявачка» (1950) і С.Бекета «У чаканні Гадо» (1952). У іх выявіліся асн. рысы абсурду драмы: гратэскна-камічная дэманстрацыя бессэнсоўнасці формаў (у т.л. моўных), у якіх праходзіць паўсядзённае жыццё «сярэдняга» чалавека, а таксама метафарычная перадача яго шокавага стану, калі ён разумее, што вырвацца з гэтых жорсткіх ціскоў немагчыма. с. 46
АБСЦЫ́ЗАВАЯ КІСЛАТА́ , гармон раслін. Па хім. будове ізапрэноід. Рэгулюе працэсы завядання і ападання лісця (паскарае ўтварэнне аддзяляльнага слоя), тармозіць рост адрэзкаў сцяблоў і калеоптыляў. Біясінтэз абсцызавай кіслаты і гармонаў росту — гіберэлінаў — адбываецца ў раслінах з мевалонавай к-ты. Мяркуюць, што сістэма біясінтэзу абсцызавай кіслаты або гіберэлінаў рэгулюецца лішкам аднаго з гэтых прадуктаў. Прэпарат абсцызавая кіслата выкарыстоўваецца для вывучэння тармажэння працэсаў росту. с. 46
АБСЦЭ́С (ад лац. abscessus нарыў), мясцовае намнажэнне гною, якое суправаджаецца мясцовым распадам тканак і ўтварэннем у іх гнойнай поласці, абмежаванай абалонкай. Развіваецца пры пранікненні гнаяродных мікробаў у тканкі пры траўмах, а таксама пры ўздзеянні на тканкі некат. рэчываў (шкіпінару, кратонавага алею, сулемы і інш.). Мікробы з першапачатковага ачага могуць распаўсюджвацца па лімфатычных і крывяносных сасудах у суседнія тканкі і аддаленыя органы (скуру, лёгкія, печань, ныркі, галаўны мозг, мышцы і інш.) і выклікаць фарміраванне ў іх другасных абсцэсаў. Бывае востры, хранічны, паверхневы, халодны. с. 46
АБСЦЭ́СЫ МНО́ЖНЫЯ ў дзяцей, псеўдафурункулёз, хвароба, якая характарызуецца гнойным запаленнем экрынавых потавых залоз. Узбуджальнік — залацісты стафілакок. Узнікненню спрыяюць расшыраныя і ўкарочаныя вывадныя пратокі потавых залоз у грудных дзяцей. На скуры ў вусцях праток з’яўляюцца пустулы (як шпілечная галоўка), якія прарываюцца з утварэннем гнойнай скарынкі. Адначасова ўзнікаюць шматлікія вузельчыкі і вузлы (памерам ад гарошыны да яйца) чырвона-бардовага колеру, якія потым размнажаюцца і прарываюцца з вадкім гноем. Высыпанні бываюць прыступамі і суправаджаюцца агульнай слабасцю, ліхаманкай, паносам. Хвароба працяглая; пры загойванні застаюцца рубцы. Лечаць УФ-апрамяненнем, пераліваннямі крыві маці, ін’екцыямі пеніцыліну; абсцэсы ўскрываюць, прамываюць антысептыкамі. с. 47
АБТУРА́ТАР (франц. obturater ад лац. obturare зачыняць), 1) прылада, з дапамогай якой у кінаапаратах перыядычна (на час, неабходны для змены кадра) перакрываецца светлавы паток, а таксама ажыццяўляецца мадуляцыя святла ў некаторых оптыка-мех. і фотаэл. прыборах. Адрозніваюць абтуратар з вярчальным рухам — дыскавыя, конусныя, цыліндрычныя і са зваротна-паступальным — шторныя; з люстраным пакрыццём або без яго. Абтуратар мае светлавыя адтуліны, праз якія святло праходзіць да кінаплёнкі. 2) Пругкі элемент у затворах гармат, які прыціскаецца пры выстрале да сценкі камеры і прадухіляе прарыў парахавых газаў. с. 47
АБТУРА́ЦЫЯ , герметызацыя канала ствала пры выстрале для прадухілення прарыву парахавых газаў. Забяспечвае дальнабойнасць і бяспечнасць стральбы. У зброі з патронным зараджаннем абтурацыя дасягаецца выкарыстаннем латуннай гільзы, якая расшыраецца пры выстрале і забяспечвае герметызацыю ствала з боку затвора. У артыл. гарматах з бязгільзавым зараджаннем абтурацыя ажыццяўляецца з дапамогай абтуратара. Прарыву газаў у бок руху снарада перашкаджаюць вядучыя паяскі снарадаў і абалонкі куль, у мінамётах — канаўкі на цыліндрычнай частцы міны. с. 47
АБУ́-БАКА́Р (Абакараў) Ахмедхан (н. 12.12.1931, аул Кубачы, Дагестан), даргінскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Дагестана (1969). Скончыў Літ. ін-т імя Горкага (1956). Аўтар аповесцяў «Даргінскія дзяўчаты» (1958), «Каралі для маёй Серміназ» (1965), «Сонца ў «Арліным гняздзе» (1975), «Мама, запалі сонца» (1983) і інш. Нац. каларыт у яго творах падкрэсліваюць шматлікія фалькл. элементы (прытчы, легенды, анекдоты). Выступае як драматург, кінадраматург, піша для дзяцей.
Тв.: Избранное. Махачкала, 1971; Бел. пер.— Дзяўчына з крэпасці; Сонца ў «Арліным гняздзе». Мн., 1979. с. 47
АБУ́-БЕКР , Абдалах ібн Асман (572 ці 573 — жн. 634), першы халіф [632—634] у Араб. халіфаце. Адзін з бліжэйшых паплечнікаў Мухамеда, разам з ім перасяліўся ў Медыну (622). Абраны халіфам пасля смерці Мухамеда. Задушыў паўстанні араб. плямёнаў, сепаратысцкія рухі ў Аравіі. Ваяваў супраць сасанідскага Ірана (633) і візантыйцаў у Палесціне (634). с. 47
АБУ́ БЕКР КЕЛЕВІ́ (?—1366), рамеснік, адзін з кіраўнікоў руху сербедараў у Самаркандзе ў 1365—66. У 1365 пасля ўцёкаў эміра з Самарканда арганізаваў абарону горада ад хана Магалістана Ільяс-Хаджы і прымусіў яго адступіць. Пасля вяртання эміра быў хітрасцю захоплены і пакараны смерцю. с. 47
АБУ́-ДА́БІ , Абу-Забі, горад, сталіца Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і эмірата Абу-Дабі. 328 тыс. ж. (1992). Размешчаны на прыбярэжным востраве Персідскага зал., які злучаны з мацерыком дамбамі і мастамі. Буйны прамысл., культ. і гандл. цэнтр, другі па велічыні порт краіны. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр нафтаздабычы. Нафтаперапр. і газаперапр. прам-сць; цэментны, металургічны, пластмасавых труб з-ды; прадпрыемства па апрасненні вады. Суднабудаванне. Рыбалоўства. с. 47
АБУ́ДЖА (Abuja), горад, новая федэральная сталіца Нігерыі. Перанесена з г. Лагас у 1976. Будуецца ў цэнтр. частцы краіны. 230 тыс. ж. (1991). с. 47
АБУЛА́ДЗЕ Тэнгіз Яўгенавіч (31.1.1924—6.3.1994), грузінскі кінарэжысёр. Нар. арт. Грузіі (1970), нар. арт. СССР (1980). Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1953). Майстар тонкага псіхал. малюнка, валодаў уменнем лаканічна і пераканаўча стварыць вобраз часу. Аўтар ці сааўтар сцэнарыяў большасці сваіх фільмаў, адметных высокай выяўл. культурай: «Лурджа Магданы» (разам з Р.Чхеідзе), «Я, бабуля, Іліко і Іларыён», «Чужыя дзеці», «Каралі для маёй любай», трылогіі «Мальба», «Дрэва жадання», «Пакаянне» (1969—87, Ленінская прэмія 1988). с. 47
АБУЛІ́Я (ад а... + грэч. bulē воля), паталагічнае парушэнне псіхічнай рэгуляцыі дзеянняў, слабаволле, нерашучасць. Выяўляецца ў адсутнасці імкнення да дзейнасці, у няздольнасці прыняць рашэнне і ажыццявіць дзеянне, хоць неабходнасць яго ўсведамляецца. Назіраецца пры меланхоліі, іпахондрыі, неўрастэніі, можа быць выклікана таксама барацьбой уяўленняў і пачуццяў, перакананнем у марнасці ўсякага дзеяння. Абулію трэба адрозніваць ад слабаволля як рысы характару (гл. Воля). с. 47
АБУ́-ЛЬ-АЛА́ ГАНДЖЭВІ́ (Абу-ль-Ула Ганджэві) Махмуд Нізамеддзін, азербайджанскі паэт 1-й пал. 12 ст. Пісаў на мове фарсі. Услаўляў феад. правіцеляў і іх прыбліжаных. Аўтар шматлікіх вершаў (пераважна ў жанры касыды), якія вызначаліся высокім паэтычным майстэрствам, адточанасцю і выразнасцю формы. с. 47
АБУ́-ЛЬ-ГАЗІ́ Бахадур-хан (12.8.1603, г. Ургенч, Узбекістан — сак. 1664), узбекскі пісьменнік, гісторык. Хівінскі хан. У творах («Радаслоўная туркменаў» і «Радаслоўнае дрэва цюркаў») ёсць каштоўныя звесткі пра жыццё і гісторыю розных плямёнаў Сярэдняй Азіі, шэраг нар. легендаў, паданняў, прымавак і прыказак.
Літ.: Кононов А.Н. Родословная туркмен. Соч. Абу-л-Гази хана хивинского. М.; Л., 1958. с. 47
АБУЛЬГАСА́Н (сапр. Алекперзадэ Абульгасан Алібаба аглы; 12.3.1906, с. Баскал, Азербайджан — 1986), азербайджанскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Азербайджана (1979). Скончыў Бакінскі пед. ін-т (1932). Раманы «Свет разбураецца» (1933), «Бастыёны дружбы» (кн. 1—4, 1950—70), «Садагат» (1979) і інш. сюжэтна звязаны з падзеямі рэвалюцыі, грамадз. і Вял. Айч. войнаў. Аўтар сатыр. аповесці «Унукі старой Тамашы» (ч. 1—3, 1957—69), шматлікіх апавяданняў.
Тв.: Бел. пер. — Унукі старой Тамашы. Мн., 1962. с. 48
АБ́-ЛЬ-ФА́РАДЖ АЛЬ-ІСФАХА́НІ (сапр. Алі Ібн Хусейн ібн Мухамед інб Ахмед аль Курашы; 897, г. Ісфахан, Іран — 21.11.967), арабскі паэт, вучоны. Сакратар і прыдворны паэт буідскіх правіцеляў. Вывучаў стараж. гісторыю, генеалогію, фізіялогію, паэзію. Асн. твор (працаваў над ім каля 50 гадоў) «Кніга песень» — анталогія арабскай і арабамоўнай паэзіі 7—10 ст., кашт. крыніца звестак па гісторыі л-ры і культуры Араб. халіфата. У «Кнізе падарожжаў» сабраў вершы і анекдоты за перыяд з 786 да 902. с. 48
АБУ́ МУСЛІ́М (каля 727—755), кіраўнік паўстання 747—750 у Харасане супраць Амеядаў, якое прывяло да ўлады Абасідаў. У юнацтве быў рабом. Пасля рашаючай перамогі над амеядскім войскам у 750 на р. Вялікі Заб — намеснік Харасана. Забіты па загадзе абасідскага халіфа Мансура. с. 48
АБУ́ НУВА́С (паміж 747 і 762, г. Ахваз, Іран — паміж 813—815), арабскі паэт. Жыў пры двары абасідскіх халіфаў у Багдадзе. Адзін з герояў кн. «Тысяча і адна ноч». Пісаў хвалебныя прыдворныя касыды, пародыі на традыц. жанры араб. паэзіі і багаслоўскія хадысы. Праціўнік бедуінскага «псеўдакласіцызму», распрацоўваў новыя тэмы і сюжэты (гарадское жыццё, забароненае ісламам віно, паляванне і інш.). Аўтар лірычных імправізацый, што апяваюць каханне і пачуццёвыя ўцехі (цыкл «Хамрыят»), богазневажальных і прасякнутых духам аскетызму вершаў (цыкл «Зухдзіят»), сатыраў, пяшчотных вытанчаных песень, прысвечаных нявольніцы Джынане. У яго вершах сустракаюцца імёны іранскіх гіст. і фальклорных герояў, апісанне звычаяў і традыцый зараастрызму.
Літ.: Шидфар Б.Я. Абу Нувас. М., 1978. с. 48
АБУ́-САФА́ , нафтавае радовішча ў Саудаўскай Аравіі і Бахрэйне, адно з буйнейшых у свеце. У акваторыі Персідскага зал., за 50 км на ПнУ ад порта Рас-Танура. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1963, распрацоўваецца з 1966. Пачатковыя прамысл. запасы нафты 561 млн. т. Прадукцыйныя залежы на глыб. 2 км. Шчыльн. нафты 876 кг/м3. Свідравіны фантануючыя. Падводны нафтаправод у порт Рас-Танура. с. 48
АБУ́-СІМБЕ́Л , мясцовасць на зах. беразе Ніла, каля г. Асуан у Егіпце. У 1-й пал. 13 ст. да н.э. тут высечаны 2 скальныя храмы фараона Рамсеса ІІ і гал. стараж.-егіпецкіх багоў са статуямі і рэльефамі на фасадах і ў інтэр’ерах. На фасадзе гал. храма 4 велічныя (20-метровыя) сядзячыя калосы Рамсеса II. У сувязі з буд-вам Асуанскай плаціны ў 1967 яны перанесены на плато над старым рэчышчам Ніла. с. 48
АБУ́ТАК , на Беларусі гарбарна-шавецкае рамяство (гл. Гарбарства) як самастойная галіна існуе з часоў Полацкага княства. Стараж. майстэрні па апрацоўцы скуры і вырабу абутку археолагі выявілі ў Полацку, Мінску, Пінску. Асн. тагачаснымі тыпамі абутку гараджан былі поршні, чаравікі, боты. Магнаты, гарадская знаць насілі абутак з дарагіх матэрыялаў, вытанчаных формаў, упрыгожаны спражкамі, бантамі і інш. Выпрацоўка новых формаў залежала ад маст. рысаў усяго ансамбля адзення, развівалася ў агульным еўрап. стылі. Нар. абутак выраблялі ў хатніх умовах або спец. рамеснікі — шаўцы. Ён бытаваў у вёсках і дробных мястэчках і лепш, чым абутак гараджан, стасаваўся з прыродна-кліматычнымі ўмовамі, спецыфікай працы насельніцтва. Самы стараж. тып абутку беларусаў складаўся з абгортак, прывязак і ўласна абутку. Абгорткі (анучы, завойкі) — 2 полкі белага палатна, якімі абгортвалі ногі. Абгортка ног да шчыкалатак кавалкам палатна пры хадзе басанож была пашырана сярод жанчын, асабліва ў час жніва. Прывязкі (аборы, валокі) вілі з пянькі, лёну, канапель, конскага воласу, наразалі з сырамятнай скуры. Мацавалі абгорткі па-рознаму: на Тураўшчыне і Мазыршчыне доўгія прывязкі ўтваралі своеасаблівую вяровачную панчоху, на Пн Беларусі былі кароткія і абкручваліся да шчыкалатак. Уласна абутак у мінулым — плеценыя ці скураныя вырабы. Нязначнае пашырэнне мелі дзеравяшкі. Асн. від плеценага абутку, які бытаваў да пач. 20 ст., — лапці (шчарбакі, кавярзні). Іх плялі з лазовай і вязавай кары (лыка), пянькі. Скураны абутак быў 2 відаў: шыты з аднаго кавалка скуры — пасталы і з прышытымі падэшвамі і абцасамі — боты, чаравікі. Майстэрствам вырабу ботаў у 19 — пач. 20 ст. славіліся шаўцы наваколляў Турава, Давыд-Гарадка, Петрыкава, Слуцка і інш. На святы жанчыны абувалі і чаравікі (боцікі, шнуроўкі). Валены абутак (валёнкі) набыў пашырэнне ў 19 ст., бытуе і цяпер. Гумавы абутак пачалі насіць у 1930-я г. Бахілы (глыбокія галошы) надзявалі звычайна на буркі.
Сучасны абутак падзяляюць на бытавы, вытворчы, спартыўны і медыцынскі (гл. Абутак артапедычны). Паводле канструкцыі загатовак адрозніваюць боты, чаравікі, паўчаравікі, туфлі і інш. Падзяляецца на групы: пінеткі (памер, ці даўжыня ступні, 95—125 мм), гусарыкі (120—140), маладзіцячы (145—175), дзіцячы (180—200), школьны (205— 225), дзявочы (230—250), хлапечы (230—255), жаночы (215—275), мужчынскі (245—305). Паўната (абхват ступні) — ад 1 да 10 умоўных адзінак (найб. пашыраная 6 і 7).
Дэталі верху і нізу абутку злучаюцца ніткамі, шпількамі, цвікамі, вінтамі, клеем (пераважна сінтэтычным), вулканізацыяй, ліццём. Вонкавыя дэталі верху робяць з натуральнай ці штучнай скуры, тэкстыльных матэрыялаў; дэталі нізу — са скуры, гумы (порыстай, няпорыстай, скурападобнай), пластмасаў (напр., поліурэтану) і інш. Абутак павінен мець цеплаахоўныя ўласцівасці, быць водаўстойлівым, паветра- і паранепранікальным. Тэхналогія вырабу абутку ўключае раскрой матэрыялаў на дэталі, іх апрацоўку, выраб загатовак верху і фармаванне іх на калодцы, прымацаванне нізу да верху, аддзелку. Прамысловы раскрой робяць разакамі на электрагідраўл. ці мех. прэсах, спец. аўтаматах. З дапамогай ЭВМ разлічваюць аптымальныя варыянты ўкладкі дэталяў на матэрыяле. Дэталі верху скошваюць, загінаюць, апрацоўваюць; дэталі нізу выраўноўваюць па таўшчыні, фрэзеруюць, скошваюць, шліфуюць. Дэталі верху злучаюць у плоскія загатоўкі, якім надаюць аб’ёмную форму: увільгатняюць (часам награваюць), расцягваюць удоўж і ўпоперак, зацягваюць і прымацоўваюць загатоўкі да вусцілкі. Затым змацоўваюць верх і ніз і робяць канчатковую апрацоўку (абразанне залішняга матэрыялу, афарбоўку, паліраванне і інш.). Гл. таксама Абутковая прамысловасць.
М.Ф.Раманюк (гістарычная частка). с. 48
АБУ́ТАК АРТАПЕДЫ́ЧНЫ , спецыяльны абутак для людзей з дэфармаванымі ступнямі і ступнямі з функцыянальным дэфектам. Дапамагае выправіць пач. няўстойлівую дэфармацыю ступні, кампенсаваць пакарачэнне канечнасці, павялічыць плошчу апоры, падтрымаць звод ступні, вызваліць балючыя месцы ад нагрузкі, зрабіць канечнасць апорнай, калі дэфармацыю нельга ліквідаваць хірург. метадамі. Паказанні для нашэння: плоскаступнёвасць, пакарачэнне ступні і канечнасці; касалапасць, паралітычныя дэфармацыі ступняў, аплікозы галёнкаступнёвага сустава; хранічныя ацёкі і інш. Артапедычны абутак носяць таксама на артапедычных апаратах, гіпсавых павязках і пратэзах. Вырабляецца ён індывідуальна пад кантролем урача.
Просты артапедычны абутак мала адрозніваецца ад звычайнага; складаны мае спец. канструкцыю верху і нізу. Адной з гал. частак артапедычнага абутку з’яўляецца пластычная вусцілка (супінатар), якую вырабляюць па злепку са ступні. Верх. Артапедычнага абутку ўмацоўваюць «падтрымкамі» або цвёрдымі паўгарсэтамі. Вышыню верху пры паралічы мышцаў галёнкі павялічваюць да палавіны лыткі. На Беларусі вырабляюць і рамантуюць артапедычны абутак на Мінскім пратэзным з-дзе і ў пратэзных майстэрнях абл. цэнтраў. А.У.Руцкі. с. 49
АБУТКО́ВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ , галіна лёгкай прамысловасці, якая вырабляе абутак са скуры і інш. матэрыялаў. У прамысл. развітых краінах працэс механізацыі абутковай вытв-сці пачаўся ў 1850-я г. з выкарыстаннем швейных і інш. спец. машын для механізаванага вырабу абутку.
Сусветная вытв-сць скуранога абутку складае 9,7 млрд. пар штогод, з іх 12% (1,05 млрд.) у краінах ЕЭС. Вядучыя фірмы на сусв. рынку: «Кларк» (Вялікабрытанія), «Баця Інтэрнэшанал» (Канада), «Адзідас», «Саламандэр» і «Пума» (Германія). Абутковая прамысловасць Беларусі пачала фарміравацца ў пач. 20 ст. з дробных шавецкіх майстэрняў. Механічная ф-ка «Арол» у Мінску выпускала 800 пар абутку за суткі (1913), дзейнічалі таксама 2 ф-кі рус.-амер. і рус.-бельг. акц. т-ваў і абутковыя майстэрні ў Віцебску. У 1921 абутковая прамысловасць выпускала каля 14 тыс. пар абутку за год. У 1920—30-я г. пачалі дзейнічаць абутковыя ф-кі «Праца» ў Гомелі, «Прагрэс» у Віцебску, механізаваная ф-ка імя Калініна і ф-ка імя Тэльмана ў Мінску і інш. Да пач. Вял. Айч. вайны дзейнічала 12 высокамеханізаваных фабрык, якія выраблялі 9,8 млн. пар абутку (1940). У Вял. Айч. вайну ўсе прадпрыемствы разбураны. У 1952 абутковая прамысловасць дасягнула даваен. ўзроўню вытв-сці. Макс. вытв-сць скуранога абутку на Беларусі дасягнута ў 1988 (46,9 млн. пар). У 1993 выпуск абутку скараціўся да 13,3 млн. пар. Самыя буйныя прадпрыемствы абутковай прамысловасці ўваходзяць у дзярж. канцэрн па вытв-сці і рэалізацыі тавараў лёгкай прам-сці «Беллегпрам» (Мінскае абутковае адкрытае акц. т-ва «Прамень», акц. т-ва «Гроднаабутак», акц. т-ва Віцебская абутковая ф-ка «Чырвоны Кастрычнік», Лідская абутковая ф-ка, Гомельскае вытв. абутковае аб’яднанне «Праца», Бабруйская абутковая ф-ка, акц. т-ва «Баранавіцкая абутковая ф-ка» і інш.). Створаны сумесныя абутковыя прадпрыемствы з Германіяй: у Віцебску — «Белвест» (1988), у Мінску — «Отыка»(1993). В.М.Лагвінко. с. 49
АБУТЫЛО́Н , канатнік (Abutilon), род адна- і шматгадовых раслін сям. мальвавых. Больш за 100 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. Ад Міжземнамор’я да ўсх. ўзбярэжжа Азіі расце абутылон Тэафраста, або кітайскі джут (абутылон theophrasti). З яго валакна вырабляюць пражу, мешкавіну, шпагат, вяроўкі і інш. Алей з насення прыдатны на мылаварэнне, вытв-сць пакосту і інш. Завезены ў Паўн. Амерыку і Аўстралію. На Беларусі трапляецца як рэдкая заносная расліна; у пакоях, аранжарэях вырошчваюць прыгожы квітучы абутылон гібрыдны (абутылон hybridum).
Травы, кусты і зрэдку невял. дрэвы выш. да 4 м. Кветкі буйныя, адзіночныя або ў пазушных суквеццях, многія віды апыляюць калібры. Плод з некалькіх лладовак, якія маюць па некалькі зярнят. с. 49
АБУ́ХАВА , вёска ў Беларусі, у Гродзенскім р-не. Цэнтр сельсавета і с.-г. калект. прадпрыемства «Абухава». За 18 км на ПдУ ад Гродна, 1,5 км ад чыг. ст. Жыдомля. 1702 ж., 521 двор (1994). Калектыўнае с.-г. і гандл. прадпрыемствы, лазнева-пральны камбінат, станцыя тэхн. абслугоўвання. Сярэдняя, муз. і спарт. школы, Палац культуры, б-ка, дзіцячы сад, амбулаторыя, аддз. сувязі, ашчадны банк, гандлёвы цэнтр. с. 49
АБУ́ХАВА Лідзія Аляксееўна (17.8.1922, г. Кутаісі — 26.4.1991), рус. пісьменніца. Скончыла Літ. ін-т імя Горкага (1951). Людзям Палесся прысвечана яе аповесць «Глыбінь-гарадок» (1955, бел. пер. 1958), 1000-годдзю Віцебска — кн. «Віцьбічы» (1974); Ю.Гагарыну — аповесці «Любімец стагоддзя» (1972) і «Спачатку была Зямля...» (1973). Аўтар дакумент. аповесцяў «Сярэбраная кніга Поўначы» (1968) і «Пагранічныя характары» (1978). с. 49
АБУ́ХАВА Надзея Андрэеўна (6.3.1886, Масква — 14.8.1961), рус. спявачка (мецца-сапрана), выдатная прадстаўніца рус. вакальнай школы. Нар. артыстка СССР (1937). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1912). У 1916—48 салістка Вял. т-ра СССР. Валодала голасам багатага тэмбру, шырокага дыяпазону. Выконвала кантральтавыя і высокія мецца-сапранавыя партыі. Лепшыя з іх: Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Марфа («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Літ.: Поляновский Г. Н.А.Обухова. 2 изд. М., 1986. с. 49
АБУ́ХАЎ Віктар Цімафеевіч (19.1.1900, с. Нікольскае Арэнбургскага р-на — 26.11.1975), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), ген.-палк. танкавых войскаў (1954). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). На фронце з чэрв. 1941, камандзір 26-й танк. дывізіі, якая дыслацыравалася на Беларусі. Механізаваны корпус пад камандаваннем ген.-маёра Абухава вызначыўся ў чэрв.—ліп. 1944 пры фарсіраванні Бярэзіны, акружэнні мінскай групоўкі праціўніка, вызваленні Вілейкі, Маладзечна, Смаргоні і Вільні. с. 49
АБУ́ХАЎ Генадзь Аляксеевіч (н. 18.6.1924, чыг. ст. Сляпцоўская Сунжэнскага р-на, Чэчня), бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-р мед. навук (1973), праф. (1974). Засл. ўрач Беларусі (1975). Скончыў Паўн.-Асецінскі мед. ін-т (1949). Працаваў у Маскве, Іране, Кішынёве. З 1962 у Гродзенскім мед. ін-це. Даследаванні ў галіне пагранічнай псіхіятрыі і алкагольнага псіхозу.
Тв.: Пневмоэнцефалография при шизофрении. Кишинев, 1968 (разам з Г.І. Брэгман, В.М.Міхліным). с. 50
АБУХО́ВІЧ Альгерд Рышардавіч (псеўд. Граф Бандынэлі; 6.8.1840, в. Калацічы Глускага р-на Магілёўскай вобл. — 22.8.1898), бел. пісьменнік. Вучыўся ў Слуцкай гімназіі. Падарожнічаў, жыў у Жэневе, Парыжы. Паводле некат. звестак удзельнічаў у паўстанні 1863—64. Перакладаў творы А.Пушкіна, М.Лермантава, А.Міцкевіча, М.Канапніцкай, У.Сыракомлі, І.В.Гётэ, Ф.Шылера, В.Гюго, Дж.Байрана, Дантэ (распаўсюджваліся ў рукапісах). З Ф.Багушэвічам (былі знаёмыя) пачынальнік жанру байкі ў бел. л-ры. Аўтар баек «Ваўкалак» (праблема свабоды чалавечай асобы), «Старшына» (паліт. сатыра на паслярэформенную Рас. імперыю), «Суд», «Воўк і лісіца», верша «Дума а Каралю XII». Мемуары Абуховіча (1894, фрагменты надр. ў 1916 у віленскай газ. «Гоман») — яркі помнік эпохі з цікавым зместам, жывою моваю.
Тв.: Творы. Мн., 1991.
Літ.: Родчанка Р. Альгерд Абуховіч-Бандынэлі: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1984. Г.В.Кісялёў. с. 50
АБУХО́ВІЧ Ганна Браніславаўна (5.12.1908, Масква — 13.11.1986), бел. актрыса. Нар. арт. Беларусі (1944). Скончыла курсы «Кіно-Поўнач» у Ленінградзе (1929). Сцэн. дзейнасць пачала ў тэатрах Масквы. З 1937 у Дзярж. рус. драм. т-ры Беларусі. Стварыла шэраг яркіх, псіхалагічна глыбокіх драм. вобразаў. Сярод лепшых роляў: Ларыса і Агудалава («Беспасажніца» А.Астроўскага), гаспадыня Ніскавуоры («Каменнае гняздо» Х.Вуаліёкі), Ганерылья («Кароль Лір» У.Шэкспіра), цётухна Руца («Птушкі нашай маладосці» І.Друцэ), Надзея Пятроўна («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Міхаліна Матулевіч («Трывога» А.Петрашкевіча). Аўтар успамінаў «Паўстагоддзя на сцэне» (1987). с. 50
АБУХО́ВІЧ Міхал Лявон (?— 22.10.1668), дзярж. і ваенны дзеяч ВКЛ, мемуарыст. Сын П.К.Абуховіча. Скончыў філас. ф-т Віленскай акадэміі. Служыў пры двары караля Яна Казіміра Вазы. Палкоўнік войска ВКЛ, падкаморы мазырскі (1662), навагрудскі (1665), стражнік ВКЛ (1668). Каралеўскі дыпламат, ганец у Маскву (1650, 1653). У 1651 удзельнічаў у ваен. паходзе супраць Б.Хмяльніцкага, у 1656 ваяваў са шведамі пад Варшавай. Пасля смерці бацькі (1656) камандаваў яго палком. У 1660 пад час бітвы з рус. войскам І.Хаванскага на Брэстчыне трапіў у палон і вывезены ў Маскву (у 1662 абменены на рус. военачальнікаў у Смаленску). Удзельнічаў у паходзе на Браншчыну (1664). Аўтар панегірыкаў, 2 «Дыярыушаў» на польск. мове пра маскоўскія звычкі і традыцыі, сеймы Рэчы Паспалітай, паліт. атмасферу часу, ваен. акцыі, у якіх сам удзельнічаў.
А.Ф.Коршунаў. с. 50
АБУХО́ВІЧ Піліп Казімір (?—6.9.1656), дзярж. і ваенны дзеяч ВКЛ, дыпламат, пісьменнік. З роду Абуховічаў, паходжаннем з мазырскай шляхты, якая асела на Навагрудчыне. Скончыў Замойскую акадэмію (цяпер Люблінскае ваяв., Польшча). З 1649 пісар ВКЛ. Пасол у Венецыі і Маскве (1651). Ваявода віцебскі, смаленскі (1653). У 1654 узначальваў абарону Смаленска і пасля доўгай аблогі здаў горад рус. войскам. За гэта быў абвінавачаны ў здрадзе, але на сойме 1658 апраўданы. Яму адрасаваны «Ліст да Абуховіча». Аўтар вершаў на лац. мове. У 1617 у Замосці апубл. прамовы на лац. і грэчаскай мовах у гонар П.Замойскага. У «Дыярыушы» апісаў падзеі 1630—54: грамадска-паліт. жыццё Рэчы Паспалітай, у т.л. Беларусі, ваен. падзеі ў час антыфеад. вайны ўкр. і бел. народаў 1648—54, міжнар. адносіны ва Усх. Еўропе сярэдзіны 17 ст. і інш. А.Ф.Коршунаў. с. 50
АБУХО́ВІЧ Тэадор Геранім (1643— 14.4.1707), дзярж. дзеяч ВКЛ, мемуарыст. Сын П.К.Абуховіча. У 1657—69 пры двары караля Яна Казіміра Вазы. У 1672 і ў 1678—1700 неаднаразова выбіраўся паслом на соймы. У 1673 удзельнічаў у бітве пад Хоцінам супраць туркаў. Паломнічаў у Рым (1674). Падкаморы (1693) і кашталян (1700) навагрудскі. Аўтар «Дыярыуша», які ахоплівае падзеі грамадска-паліт. жыцця Рэчы Паспалітай 1656—1700. с. 50
АБУХО́ВІЧЫ , шляхецкі род герба «Ключ раздвоены» («Абуховіч») у ВКЛ. Найб. вядомыя:
Піліп Казімір, гл. Абуховіч П.К. Тэадор Міхал (?—1658), брат Піліпа Казіміра. Падкаморы мазырскі (1646), паручнік гусарскай харугвы, пасол соймавы. Валодаў землямі ў Мазырскім пав. Захарыяш (?—1658), брат Піліпа Казіміра, суддзя, дэкан смаленскі. Мікалай (?—?), скарбнік і суддзя гродскі мазырскі (1648). Міхал Лявон, гл. Абуховіч М.Л. Тэадор Геранім, гл. Абуховіч Т.Г. с. 50
АБУЧА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА , тэхнічная сістэма, якая часткова або поўнасцю выконвае функцыі выкладчыка ў працэсе праграмаванага навучання. Выдае порцыі матэрыялу, кантрольныя заданні ў паслядоўнасці, адпаведнай абучальнай праграме, у тэмпе, зручным для навучэнца; вызначае правільнасць выканання кантрольных заданняў, характар памылак, далейшую паслядоўнасць праходжання курса. Мадэлявальныя абучальныя машыны (трэнажоры) прызначаны для набыцця практычных навыкаў і трэніроўкі, калі ва ўмовах рэчаіснасці гэта звязана з вял. цяжкасцямі, эканамічна немэтазгодна або немагчыма, напр. пры навучанні касманаўтаў, вадзіцеляў трансп. сродкаў, аператараў складаных машын і агрэгатаў. Як абучальная машына можа выкарыстоўвацца ЭВМ. с. 50
АБУЧА́ЛЬНАЯ ПРАГРА́МА , апісанне працэсу праграмаванага навучання, якое змяшчае навуч. матэрыял, заданні для яго засваення, указанні па іх выкананні і кантролі. У залежнасці ад парадку падачы інфармацыі бывае лінейная або разгалінаваная. Афармляецца ў выглядзе невял. раздзелаў навуч. матэрыялу з кантрольнымі пытаннямі і ўказаннямі. Фіксуецца на кінаплёнцы, дыяпазітывах, у форме кнігі (праграмаваны падручнік), запісваецца на магн. плёнку (для ўзнаўлення праз магнітафон), уводзіцца ў памяць ЭВМ. с. 50
АБУЧА́ЛЬНЫ КО́МПЛЕКС , сукупнасць функцыянальна ўзаемазвязаных навуч.-метадычных, інфарм., матэм. і інж.-тэхн. сродкаў, якія забяспечваюць праграмаванае навучанне. Ствараецца на базе ЭВМ з разгалінаванай сістэмай прыстасаванняў для ўводу і вываду дадзеных, напр., абучальных машын. с. 50
АБХА́ВА (санскр. Небыццё, неіснаванне), паняцце класічнай інд. філасофіі, якое ў шэрагу навук. школ азначае «адсутнасць», «знішчэнне», «адмаўленне», «смерць»; нярэдка разглядаецца як катэгорыя, процілеглая станоўчай бхаве (быццё, існаванне). У Канады, заснавальніка стараж.-інд. філас. сістэмы вайшэшыкі, абхава проціпастаўляецца 6 станоўчым відам рэальнасці, якія выступаюць як аб’екты пазнання (субстанцыя, якасць, дзеянне, усеагульнасць, асаблівасць, уласцівасць). с. 50
АБХА́ЗІЯ , Абхазская Аўтаномная Рэспубліка. Размешчана ў паўн.-зах. ч. Закаўказзя, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа. Пл. 8,6 тыс. км2. Нас. 533,8 тыс. чал. (1991), гарадскога 48%. Нац. склад у 1989: грузіны (25%), абхазы (18%), армяне (15%), рускія (14%), грэкі, украінцы і інш. Сярэдняя шчыльн. 61 чал. на 1 км2, найб. 150—200 чал. на нізінах і ў перадгор’ях (93% усяго насельніцтва). Сталіца — г. Сухумі, найб. гарады Ткварчэлі, Гагра, Ачамчыра, Гудаута, Галі.
Прырода. Большая ч. тэр. на паўд. схілах Галоўнага, ці Водападзельнага, хрыбта (найвыш. пункт г. Дамбай-Ульген, 4046 м), які акаймоўвае Абхазію з Пн. Найбуйнейшыя адгор’і: Гараўскі, Бзыбскі, Абхазскі, Кадорскі хрыбты. Пашыраны карставыя з’явы, шмат пячор (найб. і найдаўжэйшая Новаафонская). На ПдУ Калхідская нізіна. Радовішчы каменнага вугалю (Ткварчэлі), поліметал. руд, ртуці (Авадхарскае), барыту (Піцыкварскае, Апшрынскае); выхады мінер. крыніц (Ткварчэлі, Рыца, Авадхара і інш.). Клімат на нізінах і ў перадгор’ях субтрапічны, вільготны, у гарах умерана цёплы і халодны, снегавое покрыва ляжыць 2—3 месяцы. Сярэдняя т-ра студз. на ўзбярэжжы 4—7°С, у гарах ад 2 да -2 °С, ліп. адпаведна 22—24 °С і 16—18 °С. Сярэднегадавая колькасць ападкаў на нізіне і ў перадгор’ях 1300—1500, у гарах да 2000—2400 мм за год. Безмарозны перыяд у прыморскай паласе 250—300 дзён. Найб. значныя рэкі — Кадоры, Бзыб, Келасуры, Гуміста — шматводныя, багатыя гідраэнергіяй; пераважае дажджавое і снегавое жыўленне. На выш. 882 м воз. Рыца. Глебы на нізінах балотныя, у перадгор’ях падзолістыя, чырвана- і жаўтазёмныя. Пад лесам больш за 55%. На нізінах і ў цяснінах невял. масівы шыракалістых лясоў (граб, дуб, каштан і інш.), у перадгор’ях букавыя, у верхняй ч. гор піхтавыя лясы, вышэй за 2000 м субтрапічнае крывалессе, альпійскія лугі. На мысе Піцунда захаваўся гай рэліктавай хвоі. На ўзбярэжжы субтрапічная расліннасць (пальмы, магноліі, кіпарысы, эўкаліпты). У лясах трапляюцца высакародны алень, казуля, кабан, рысь, на нізінах — шакал. Запаведнікі: Гумісцінскі, Піцундскі, Псхускі, Рыцынскі.
Гісторыя. Найб. стараж. паселішчы чалавека на тэр. Абхазіі адносяцца да эпохі палеаліту і неаліту. Продкі абхазаў належалі да абарыгенаў Зах. Каўказа. У асірыйскіх надпісах яны ўпамінаюцца як абышлы, у антычных крыніцах — як абазгы (на Пн) і апсілы (на Пд). З сярэдзіны 1-га тыс. да н.э. Абхазія ўваходзіла ў Калхідскае царства, у 6—5 ст. да н.э. на яе марскім узбярэжжы ўзніклі грэч. калоніі Дыяскурыяда, Пітыунт і інш. У 1 ст. н. э. тут утварыліся раннефеад. княствы, залежныя ад Рыма. З 4 ст. тэр. Абхазіі ў складзе царства Лазіка. У 6 ст. пад уплывам Візантыі тут афіцыйна прынята хрысціянства. У перыяд Абхазскага царства ў 8—10 ст. завяршылася аб’яднанне стараж. абх. плямёнаў у адзіную народнасць. З 975 Абхазія ў складзе аб’яднанай Грузіі, на мяжы 16—17 ст. самастойнае княства, у 17—18 ст. пад уладай Турцыі, ч. насельніцтва перайшла ў мусульманства (канфесійная неаднароднасць захавалася і цяпер). Супраць тур. панавання абхазы паўставалі ў 1725, 1728, 1733, 1771, 1806. Пасля далучэння ў 1810 да Рас. імперыі ў Абхазіі захоўвалася ўнутр. самакіраванне. Пасля Каўказскай вайны 1817—64 княжацкая ўлада ліквідавана, на тэр. Абхазіі ўтвораны Сухумскі ваенны аддзел, пазней— ваенная акруга. Частка абх. насельніцтва перасялілася ў Турцыю і на Б. Усход. У 1866 аўтахтоннае насельніцтва на тэр. Абхазіі складала больш за 85%, у 1876 — 55,3%, затое доля груз. насельніцтва вырасла больш як у 4 разы — 24,4%. 10.3.1917 у Абхазіі створаны К-т грамадскай бяспекі — орган часовага кіравання, у ліст. — Нар. Савет. У чэрв. 1918 Абхазію занялі груз. войскі, матывуючы гэта барацьбой супраць бальшавізму. Пасля ўстанаўлення ў лютым 1921 сав. улады ў сак. Абхазія абвешчана сав. сацыяліст. рэспублікай. 16.12.1921 яна на дагаворнай аснове ўвайшла ў Груз. ССР, а ў снеж. 1922 як састаўная яе частка ў складзе ЗСФСР увайшла ў СССР. 1.4.1925 прынята 1-я Канстытуцыя Абхазіі. З лют. 1931 Абхазія — аўт. рэспубліка ў складзе Груз. ССР. За гады сав. улады доля тытульнага насельніцтва рэспублікі працягвала зніжацца, што вяло да напружання ў груз.-абх. адносінах; мелі месца антыгруз. масавыя хваляванні (1964, 1967, 1978, 1989). Найб. вастрыні гэтыя супярэчнасці дасягнулі ў 1992, калі Вярх. Савет Грузіі прыняў рашэнне аб вяртанні да Канстытуцыі Груз. Дэмакр. Рэспублікі 1921, у якой Абхазія як суб’ект дзярж. прававых адносін не згадваецца. У адказ Вярх. Савет Абхазіі пастанавіў вярнуцца да Канстытуцыі рэспублікі 1925, якая абумоўлівала дагаворныя адносіны паміж Абхазіяй і Грузіяй. Летам 1992 разгарэўся ўзбр. грузіна-абхазскі канфлікт 1992—94. У канцы 1993 пачаліся груз.-абх. перагаворы пад эгідай ААН. 4.4.1994 груз. і абх. дэлегацыі падпісалі ў Маскве пагадненні аб мерах па паліт. урэгуляванні. У зону груз. абх. канфлікту ўведзены міратворчыя сілы Расіі. 26.11.1994 Вярх. Савет абвясціў дзярж. незалежнасць рэспублікі, прыняў новую Канстытуцыю і абраў першага прэзідэнта — У.Ардзынбу.
Гаспадарка. Абхазія — раён вырошчвання субтрапічных цытрусавых культур, тытуню, чаяводства. Прамысловасць звязана пераважна з перапрацоўкай с.-г. сыравіны (60% ад агульнай вытв-сці прамысл. прадукцыі); чайная, тытунёвая, вінаробная, рыбная, кансервавая прам-сць. Прадпрыемствы машынабуд., металаапр., абутковай, швейнай, дрэваапр. прам-сці. Сухумская ГЭС і Ткварчэльская ДРЭС. Важныя галіны сельскай гаспадаркі — тытуняводства (жоўты тытунь «Самсун»), чаяводства, вырошчванне цытрусавых, тунгу, эфіраалейных. Развіты вінаградарства і пладаводства. Жывёлагадоўля пераважна малочнага і мяса-малочнага кірунку. Вялікае эканам. значэнне мае курортная гаспадарка і турызм. Курорты — Гагра, Піцунда, Новы Афон, Гудаута, Сухумі, Гульрыпш. Сухумі — адзін з буйнейшых партоў Закаўказзя. Па прыморскай паласе праходзіць чыг. Туапсэ—Сухумі—Самтрэдыя і аўтадарога Новарасійск—Сухумі—Батумі.
Культура. У 1988 у Абхазіі больш за 210 дашкольных устаноў (16,7 тыс. дзяцей), 319 агульнаадук. школ (84,6 тыс. вучняў); 7 сярэдніх спец. навуч. устаноў (2,1 тыс. навучэнцаў), 2 ВНУ (Абхазскі ун-т і ін-т субтрапічнай гаспадаркі), сухумскі ф-т Груз. тэхнал. ун-та (усяго 7,7 тыс. студэнтаў); 391 б-ка з кніжным фондам 4,3 млн. экз. Абхазскі дзярж. музей, Музей абхазскай зброі, Музей-выстаўка ў Піцундзе. Навук. даследаванні вядуцца ў Ін-це эксперым. паталогіі і тэрапіі, Абхазскім філіяле НДІ курарталогіі і фізіятэрапіі, НДІ турызму, Сухумскім бат. садзе.
Радыё і тэлебачанне вядуць перадачы на абх., груз. і рус. мовах. Рэтрансліруюцца радыё- і тэлепраграмы з Тбілісі, Сочы, Масквы.
Вытокі абх. літаратуры ў нар. творчасці, у багатым фальклоры, які ўключае шматлікія жанры — ад гераічных эпічных паданняў пра волатаў-нартаў і багаборца Абрскіла (эпас «Абрскіл» запісаны ў 19 ст.) да лірычных песень і мудрых афарызмаў. Першую спробу скласці абх. алфавіт на рус. графічнай аснове зрабіў у 1862 рас. мовазнавец П.К.Услар. Першы буквар выд. ў 1865. Заснавальнік маст. л-ры Дз. Гулія. Пад яго рэдакцыяй выходзіла першая абх. газ. «Апсны» («Абхазія», 1919—20). Першую абх. драму («Махаджыры», 1920) напісаў С.Чанба. Вядомасць набыла творчасць паэтаў І.Кагонія, Л.Квіцынія, К.Агумаа, Б.Шынкубы, Ш.Цвіжбы, А.Ласурыя і інш. У 1930-я г. пачала фарміравацца проза: раманы І.Папаскіры і Гулія, аповесці Чанбы, У.Агрбы, Цвіжбы, апавяд. М.Хашбы. У пасляваеннай прозе вызначаюцца раманы І.Папаскіры «Шлях Хімур», «Каля падножжа Эрцаху», «Жаночая годнасць», аповесці Агумаа, М.Хашбы, П.Чкадуа, М.Папаскіры, А.Гогуа, вершы, паэмы, апавяданні Квіцынія, Л.Лабахуа, Агумаа, Д.Дарсалія, С.Кучберыя, П.Чкадуа, раманы ў вершах «Мае землякі» і «Песня пра скалу» Шынкубы, творы І.Тарбы, МЛакербая, А.Ласурыя, А.Джонуа, К.Ломія, К.Чачхалія, Г.Гублія, У.Анквабы. Уклад у абх. л-ру зрабілі Н.Тарба, Гогуа, Ш.Чкадуа, Д.Ахуба і інш. У дзіцячай л-ры плённыя набыткі ў Д.Тапагуа, Г.Папаскіры; у крытыцы — у Ш.Інал-Іпы, Х.Бгажбы, М.Дзелбы, Ш.Салакія і інш. У перакладзе на бел. мову выйшлі кніга Гулія «Выбранае» (1974) і раман Тарбы «Сонца ўзыходзіць у нас» (1979).
З найб. стараж. твораў выяўл. мастацтва на тэр. Абхазіі вядома кераміка, жаночыя статуэткі з Ачамчырскага селішча, Эшэрскі і Ангарскі дальмены. Да ант. помнікаў адносіцца Сухумская крэпасць (2—3 ст.), разнастайныя ўзоры прыкладаога мастацтва. З сярэдневяковай архітэктуры вылучаюцца базіліка ў Піцундзе, храмы ў сёлах Бедыя і Лыхны, «замак Баграта» ў Сухумі, Беслецкі мост, а таксама разны іканастас у царкве с. Ольгінскае, залаты абраз св. Кацярыны, каляровыя малюнкі на керамічным посудзе і інш. Нар. мастацтва Абхазіі—разьба і інкрустацыя па дрэве, гравіроўка па метале, ткацтва дываноў, вышыўка, пляценне паясоў. У канцы 19 — пач. 20 ст. пабудаваны гасцініцы і палац у Гагры, дом Алаізі ў Сухумі, закладзены паркі ландшафтны і прыморскі ў Гагры, дэндралагічны ў Сухумі. Сярод сучасных буйнейшых збудаванняў: ін-т субтрапічнай гаспадаркі ў Сухумі, санаторый «Расія», курортны комплекс у Піцундзе. Жывапісцамі (С.Габелія, Х.Авідзба і інш.) створаны карціны на гіст. тэмы, пейзажы, партрэты, нацюрморты; развіваюцца скульптура (В.Іванба, Ю.Чкадуа і інш), графіка (Т.Ампар, З.Джынджаліа і інш.), тэатр.-дэкар. (Т.Жванія) і дэкар.-прыкладное (В.Шэнгелая, В.Хурхумал і інш.) мастацтва. У 1939 заснавана Абх. аддз. Саюза мастакоў Грузіі, у 1946 — Абх. аддз. Саюза архітэктараў Грузіі.
Муз. фальклор Абхазіі захаваў стараж. ўзоры абрадавых, сямейна-быт., гіст.-гераічных песень, танцаў, інстр. найгрышаў. Пераважае 2- і 3-галоссе; сустракаюцца ўзоры антыфоннага спявання, гетэрафоніі і інш. Сярод традыц. інструментаў: струнна-смычковы апхерца; струнна-шчыпковыя — аюмаа (тыпу арфы), ахымаа; духавыя — ачарпын, абык; ударны — адаул; самагучальны — акапкап (трашчотка). Першыя збіральнікі нар. песень К.Ковач, К.Дзідзарыя (1920-я г.). Прафес. музыка фарміруецца з 1930-х г. Творы буйных форм стварылі Дз.Шведаў, А.Чычба, Р.Гумба, М.Берыкашвілі і інш. Працуюць (1988): філармонія, сімф. аркестр, хар. капэла, Дом нар. творчасці, Ансамбль песні і танца Абхазіі, ансамбль доўгажыхароў «Нартаа». Муз. вучылішча (1930). У 1971 засн. Саюз кампазітараў Абхазіі.
Вытокі тэатр. культуры абхазаў у нар. гульнях, абрадах, вуснай нар. творчасці. З 1915 у Сухумі ставіліся аматарскія спектаклі. У 1921 створана абх. вандроўная трупа пад кіраўніцтвам Дз.Гулія. З 1928 працаваў драм. т-р у Сухумі (абх. і груз. трупы). На базе абх. драм. студыі ў 1930 у Сухумі адкрыты Абх. нац. т-р (з 1967 імя С.Чанбы). У яго рэпертуары нац. драматургія, інсцэніроўкі нар. паданняў і легендаў, сучасныя і класічныя п’есы.
Літ.: Лакоба С.З. Очерки политической истории Абхазии. Сухуми, 1990; Марыхуба И.Р. Об абхазах и Абхазии: Ист. справка. Сухум (Акуа), 1993; Очерки истории Абхазской АССР. Ч. 1—2. Сухуми, 1960—64. В.К.Міхеева (прырода, гаспадарка), В.С.Клімовіч (гісторыя). с. 50
АБХА́ЗСКАЕ ЦА́РСТВА , раннефеад. дзяржава ў Закаўказзі з цэнтрам у Кутаісі. У 780-я г. абх. князь Леон II узначаліў барацьбу Зах. Грузіі супраць Візантыі, дамогся поўнай незалежнасці яе зямель і прыняў тытул цара. У гэты час у Абхазскім царстве ўваходзіла таксама ч. Усх. Грузіі. Значна ўмацавалася ў 9 — 1-й пал. 10 ст. Пры царах Георгію (п. у 955) і Леоне ІІІ [955—967] паспяхова вяло барацьбу з Тао-Кларджэцкім і Кахецінскім царствамі за панаванне ў Грузіі. Аслабленне Абхазскага царства пры Дэметру [967—975] прывяло да першынства Тао-Кларджэты. У 975 Абхазскае царства ўвайшло ў склад аб’яднанай феад. Грузіі. с. 52
АБХА́ЗСКАЯ МО́ВА , адна з іберыйска-каўказскіх моў (абхаза-адыгская група). Пашырана пераважна ў Абхазіі і некаторых краінах Бл. Усходу. Мае 2 дыялекты: абжуйскі (аснова літ. мовы) і бзыбскі, блізкія да абазінскай мовы.
Фанетыка багатая сістэмай зычных (58) пры наяўнасці 2 галосных фанем («а», «ы»). Націск інтэнсіўны, нефіксаваны. Граматычны лад аглюцінатыўна-сінтэтычны. У марфалогіі няма сістэмы скланення; структура дзеяслова вызначаецца мноствам грамат. катэгорый. Пісьменства створана ў 1862 на рус., у 1928 на лац. аснове, у 1938 пераведзена на груз., з 1954 — на рус. графіку.
Літ.: Ломтатидзе К.В. Абхазский язык // Языки народов СССР. М., 1967. Т. 4. с. 52
АБХА́ЗСКІ ХРЫБЕ́Т , на паўд. схіле Вялікага Каўказа, усх. працяг Бзыбскага хр. ў Абхазіі. Даўж. каля 60 км. Выш. да 3156 м. Грэбень з рэзкімі горналедавіковымі формамі. Складзены з юрскіх парфірытаў і сланцаў. Горныя лясы, высакагорныя лугі. Ледавікі. с. 52
АБХА́ЗЫ (саманазва апсуа), нацыя, асн. насельніцтва Абхазіі (93,3 тыс. чал.). Усяго ў Рас. Федэрацыі і інш. краінах СНД 105 тыс. чал. (1989), у Турцыі — 5 тыс. чал. Гавораць на абхазскай мове. Паводле рэлігіі праваслаўныя і мусульмане-суніты. с. 52
АБХІРА́ЦІ , у будыйскай міфалогіі рай, які быццам бы знаходзіцца на ўсходзе. Своеасаблівая утопія, для якой характэрна поўнае ўраўноўванне ўсяго: у Абіраці няма ні гор, ні далін, усе дрэвы маюць аднолькавую вышыню, усе людзі аднолькава шчаслівыя, не пакутуюць ад хвароб і інш. с. 52
АБХО́Д , 1) манеўр войск з мэтай глыбокага пранікнення ў размяшчэнне праціўніка і нанясення яму ўдараў з флангаў і тылу або акружэння яго. Ажыццяўляецца ва ўзаемадзеянні з войскамі, што дзейнічаюць з фронту, пры наяўнасці адкрытых флангаў або прамежкаў у баявых парадках праціўніка. У ВМФ робіцца для нанясення ўдару па гал. аб’екце праціўніка без агнявога сутыкнення з сіламі яго прыкрыцця. 2) Участак лесу (адзін або некалькі кварталаў), які даглядаецца, абслугоўваецца адным лесніком. с. 52
АБХО́Д , абрадавы звычай абыходзіць кожны двор у час каляндарных святаў з віншавальна-велічальнымі, заклінальнымі песнямі і музыкай, добрымі пажаданнямі. Важны элемент у комплексе асн. каляндарных абрадаў усх. славян і інш. народаў (сербаў, румынаў). Найб. яркія абходы — валачобныя (мужчынскія групы) і калядныя (змешаныя; гл. Валачобнікі, Калядаванне). Удзельніцамі бел. і ўкр. куставага абходу (гл. Куст) былі выключна дзяўчаты або жанчыны. Магічнае дзеянне абходу накіравана на засцярогу ад варожых сіл, спрыянне дабрабыту і паспяховае вырашэнне сямейных клопатаў. с. 52
АБЦІСКА́ННЕ ў металаапрацоўцы, аперацыя коўкі або штампоўкі, у выніку якой памяншаецца плошча папярочнага сячэння загатоўкі і павялічваецца яе даўжыня. Дасягаецца пластычнай дэфармацыяй матэрыялу пад уздзеяннем радыяльных сціскальных намаганняў. Абцісканне пругковых і таўстасценных трубчастых загатовак атрымліваюць рэдукаваныя пруткі, фасонныя канічныя вырабы, ступеньчатыя суцэльныя і полыя валы. Танкасценныя полыя загатоўкі абціскаюць у штампах з пустотнай матрыцай, каб надаць краявой частцы загатоўкі канічную, цыліндра-канічную, сферычную і інш. форму. с. 53
АБЦІСКНЫ́ СТАН , пракатны стан для перапрацоўкі абцісканнем буйных зліткаў са сталі або каляровых металаў у загатоўку — зыходны прадукт для вытв-сці гатовага пракату. Да абціскнога стану адносяцца блюмінг, блюмінг-слябінг і слябінг. с. 53
АБЦЯ́ЖВАЮЧЫЯ АДКА́ЗНАСЦЬ АКАЛІ́ЧНАСЦІ , у крымінальнай справе акалічнасці, наяўнасць якіх сведчыць пра павышаную грамадскую небяспечнасць пэўнага злачынства і самога злачынцы. Улічваюцца судом пры вызначэнні пакарання і, як правіла, цягнуць за сабой больш суровую кару ў межах санкцыі адпаведнага артыкула КК Рэспублікі Беларусь. Паводле КК, да абцяжваючых адказнасць акалічнасцей адносяцца: паўторнасць злачынства; учыненне яго арганізаванай групай; карыслівыя або інш. ганебныя матывы яго ўчынення; прычыненне злачынствам цяжкіх вынікаў; учыненне злачынства супраць малалетніх, састарэлых і бездапаможных; падбухторванне ці ўцягванне ў злачынную дзейнасць непаўналетніх; асаблівая жорсткасць або здзек над пацярпелым; выкарыстанне ўмоў грамадскага бедства; усеагульнанебяспечны спосаб учынення злачынства; выкарыстанне для злачынства крыніцы павышанай небяспечнасці; учыненне злачынства асобай, якая была ўзята на парукі; учыненне злачынства ў нецвярозым стане.
І.І.Пацяружа. с. 53
АБЧУ́ГА , вёска ў Беларусі, у Крупскім р-не Мінскай вобл., на р. Бобр. Цэнтр сельсавета і калгаса «Абчуга». За 30 км на ПнУ ад Крупак, 150 км ад Мінска, 25 км ад чыг. ст. Бобр, 347 ж., 157 двароў (1994).
Упамінаецца ў інвентарах 17 ст. як вёска каля мяст. Красны Стаў у складзе маёнтка Чарэя, які належаў Сапегам. З 1793 у складзе Рас. імперыі, уласнасць памешчыка Нітаслаўскага, злілася з мястэчкам пад агульнай назвай Абчуга. У 2-й пал. 19 ст. ў Абчузе 678 ж., 77 двароў. У пач. 20 ст. цэнтр воласці ў Сенненскім пав., 353 ж, 125 двароў, уласнасць памешчыцы Э.А.Ястрамбіцкай. З 1924 цэнтр сельсавета ў Чарэйскім, з 1931 — у Крупскім р-не.
Сярэдняя школа, б-ка, клуб, бальніца, аддз. сувязі. с. 53
АБШЧЫ́НА , устойлівая форма сацыяльнай арганізацыі, якая характарызуецца пэўнай ступенню калектыўнай уласнасці на сродкі вытворчасці, асаблівасцямі працэсу вытворчасці і сацыяльна-грамадскага жыцця. Узнікла як арг-цыя крэўных родзічаў (радавая, сямейная абшчына) у першабытнаабшчынную эпоху, калі прымітыўны ўзровень развіцця прадукц. сіл і вытв. адносін не дазваляў людзям паасобку здабываць неабходныя для існавання сродкі. Першабытнай абшчыне ўласцівыя калект. ўласнасць на сродкі вытв-сці, калект. размеркаванне прадуктаў працы, роўнасць усіх членаў. Базісам радавой абшчыны была зямля як уласнасць усяго калектыву. З узнікненнем прыватнай уласнасці радавая абшчына паступова трансфармавалася ў суседскую (тэрытарыяльную). У ходзе яе развіцця адбывалася вылучэнне ў якасці сямейна-індывід. уласнасці асобных надзелаў зямлі, жывёлы, прылад працы, жылля. Але абшчына заставалася вярх. уласнікам усёй тэрыторыі вёскі, лясоў, пашаў і інш. зямель агульнага карыстання. Члены суседскай абшчыны некаторыя работы выконвалі сумесна, але кожная сям’я вяла асобную гаспадарку. Абшчына існавала як адносна самастойны адм.-прававы інстытут, якому належалі значныя судовыя, павіннасныя, гасп. і інш. паўнамоцтвы т.зв. звычаёвага права. Ва ўсх. славян станаўленне суседскай абшчыны («вервь», «мір») адбывалася ў 1-й пал. 1-га тысячагоддзя. У 9—12 ст. абшчына была адносна самаст. арг-цыяй сельскага насельніцтва, яе члены лічыліся свабоднымі людзьмі. З паступовым падпарадкаваннем абшчыны княжацкай уладзе з’явілася праслойка людзей, якія абаранялі інтарэсы гэтай улады (цівун, агнішчанін і інш.). На землях Беларусі ў перыяд яе знаходжання ў Вялікім княстве Літоўскім абшчына (называлася грамада) выконвала значную ролю ў арганізацыі сял. землекарыстання, самакіравання і выплаты феад. рэнты. На чале грамады стаяў старац, яму дапамагалі дзесяцкія. Поруч са старцамі ў гаспадарскіх валасцях прызначаліся велікакняжацкія намеснікі. Грамада перашкаджала феадалам павялічваць павіннасці, рэгулявала парадак карыстання абшчыннымі ўгоддзямі і выплаты падаткаў, чыніла конны суд. У ходзе агр. рэформы сярэдзіны 16 ст. роля грамады паменшала, асабліва ў зах. і цэнтр. Беларусі, дзе была праведзена валочная памера, якая ўводзіла падворнае землекарыстанне. Але яе роля павялічвалася ў часы войнаў, эпідэмій, ва ўмовах гасп. разрухі. У 18 ст. грамада яшчэ карысталася пэўнай самастойнасцю, аднак яна ўсё больш ператваралася ў залежны ад феадала орган. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі (1772—95) «Палажэннем аб валасным і сельскім кіраванні» (1797) у дзярж. уладаннях уводзілася сістэма сельскага абшчыннага кіравання, аналагічная расійскай. Правы сял. абшчыны ў дзярж. маёнтках не ахоўваліся законам. У выніку сялянскай рэформы 1861 абшчына і яе выбарныя органы сталі ніжэйшым звяном адм. кіравання ў вёсцы на землях сялян усіх катэгорый. Функцыі абшчыны, абавязкі і правы валаснога і сельскага сходаў, выбраных імі валаснога старшыны і сельскага старасты, а таксама сял. валаснога суда вызначаны «Агульным палажэннем аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці». На Беларусі ўтварэнне пав. устаноў па сял. справах (канец 1870-х г.) і ўвядзенне інстытута земскіх участковых начальнікаў (пач. 20 ст.) павялічвалі адм.-паліцэйскі кантроль над органамі абшчыннага самакіравання. З сярэдзіны 19 ст. пытанне аб сутнасці абшчыны займала прыкметнае месца ў гістарыяграфіі (гл. Абшчынная тэорыя), у ідэйным і грамадска-паліт. жыцці. Вялікае значэнне абшчыне надавалі народнікі, якія лічылі яе зародкам сацыяліст. адносін у вёсцы (гл. Народніцтва). Развіццё таварна-грашовых адносін, разлажэнне сялянства як класа (на сялян, буржуазію і сельскі пралетарыят) вялі да распаду абшчыну, што найбольш яскрава праяўлялася ў пазбаўленні збяднелых сялян зямлі. У Рас. імперыі, у т.л. ва Усх. Беларусі, абшчыннае землеўладанне моцна падарвала сталыпінская аграрная рэформа пач. 20 ст. У многіх месцах Беларусі абшчыннае землекарыстанне існавала да канца 1920-х г. Абшчына як суседскае аб’яднанне сялян-аднаасобнікаў ліквідавана ў выніку суцэльнай калектывізацыі сельскай гаспадаркі.
Абшчына мела месца ў гісторыі многіх народаў (задруга ў паўд. славян, марка ў Германіі і інш.). Яна існавала да пранікнення ў земляробства капіталіст. адносін.
Літ.: Энгельс Ф. Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы // Маркс К., Энгельс Ф. Выбр. тв. Мн., 1952. Т. 2 (Соч. 2 изд. Т. 21); Ковалевский М. Общинное землевладение, причины, ход и последствия его разложения. Ч. 1. М., 1879; Ленін У.І. Развіццё капіталізму ў Расіі // Тв. Т. 3 (Полн. собр. соч. Т. 3); Голубеў В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI—XVIII стст. Мн., 1992; Панютич В.П. Социально-экономическое развитие белорусской деревни в 1861—1900 гг. Мн., 1990.
В.Ф.Голубеў, В.П.Панюціч. с. 53
АБШЧЫ́ННАЯ ТЭО́РЫЯ , маркавая тэорыя, сістэма поглядаў у гістарыяграфіі 2-й пал. 19 ст., паводле якой зыходным пунктам агр. эвалюцыі і ўсяго сац. ладу сярэднявечча была абшчына (марка). Асн. прынцыпы абшчыннай тэорыі выклаў і абгрунтаваў Г.Л.Маўрэр (Германія). Мела пашырэнне ў гіст. навуцы, у рус. медыявістыцы 1870—90-х г. была пануючая. Асн. сцверджаннем абшчыннай тэорыі было тое, што грамадскаму ладу, заснаванаму на прыватнай уласнасці, папярэднічаў лад, заснаваны на калект. апрацоўцы зямлі і на калект. уласнасці на зямлю.
Літ.: Данялов А.Н. Проблемы аграрной истории раннего средневековья в немецкой историографии конца XIX—нач. ХХ в. М., 1958; Павлов-Сильванский Н.П. Феодализм в России. М., 1988. с. 53
АБШЫВА́НКА , лодка, выдзеўбаная са ствала, з нашытымі для большай устойлівасці дашчанымі бартамі. На Беларусі ў некаторых мясцовасцях абшыванкай называлі лодку, цалкам збітую (сшытую) з дошак. Абшыванка была пашырана да 20 ст. пераважна на Падняпроўі. У наш час абшыванкай называюць звычайную дашчаную лодку. с. 54
АБЫВА́ЦЕЛІ , 1) назва паўнапраўных грамадзян у прававых актах 16 ст. ў ВКЛ і Польшчы. У 17—18 ст. абывацелямі называлі шляхціцаў Рэчы Паспалітай, у 19— пач. 20 ст. — памешчыкаў на тэр. Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы. 2) У Рас. імперыі афіц. назва саслоўя гараджан, а таксама назва сталых жыхароў якой-н. мясцовасці. 3) Людзі, якія жывуць дробнымі, вузкаасабістымі інтарэсамі. с. 54
АБЫЛКАСЫ́МАВА Майрамкан (н. 8.1.1936, калгас «Камсамол» Кемінскага р-на, Кыргызстан), кіргізская паэтэса. Нар. паэтэса Кыргызстана (1980). Скончыла Кіргізскі жаночы пед. ін-т (1958). Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Венера» (1962), «Гэтай вясною шмат кветак» (1965), «Веру ў сэрцы берагу» (1968), «Ты ведаеш мяне, Айчына» (1973), «Невычэрпная песня» (1977), «Рэха юнацтва» (1979) і інш. с. 54
АБЫХО́Д , у ВКЛ у 16—17 ст. мяжа вакол зямельнага ўчастка (ворнай зямлі, лесу, маёнтка і інш.). Абыходам называўся таксама акт, у якім вызначалася гэта мяжа. с. 54
АБЫ́ЧАЙ ЗВЫ́КЛЫ , гл. ў арт. Звычай. с. 54
А́БЭ КО́БА (сапр. Кіміфуса; н. 7.3.1924, Токіо), японскі пісьменнік. Вядомасць Абэ Коба прынеслі раманы-прытчы «Жанчына ў пяску» (1962), «Чужы твар» (1964), «Спаленая карта» (1967), «Чалавек-скрынка» (1973), «Тайнае спатканне» (1977), «Каўчэг «Сакура» (1984) і інш., гратэскава-фантаст. п’есы «Паляванне на рабоў» (1955), «Прывіды сярод нас» (1958), «Сказанне пра веліканаў» (1960), «Крэпасць» (1962), «Мужчына, які ператварыўся ў дубінку» (1969) і інш. У цэнтры твораў Абэ Коба маральна-філас. праблемы, трагедыя адзіноцтва ў сучасным свеце, працэс адчужэння асобы, матывы безвыходнасці. Аўтар аповесці «Сцяна. Злачынства S. Карума» (1951; літ. прэмія Акутагавы).
Тв.: Бел. Пер.— Жанчына ў пяску; Чужы твар. Мн., 1986; рус. пер.— Избранное. М., 1988. с. 54
АБЭВІ́ЛЬ (франц. Abbeville), абэвільская культура, археалагічная культура ранняга (ніжняга) палеаліту ў Еўропе. Назва ад г. Абвіль (Францыя, даліна р. Сома), дзе ў 19 ст. знойдзены найб. тыповыя для яе прылады — ручныя масіўныя (даўж. да 10— 20 см) груба адбітыя рубілы міндалепадобнай, авальнай ці коп’епадобнай формы; выкарыстоўваліся і адшчэпы. Верагодна, датуецца часам гюнцміндэльскага міжледавікоўя і міндэльскага зледзянення (каля 700 — 400 тыс. г. таму назад). Большасць сучасных даследчыкаў разглядаюць абэвіль як пачатковы этап эпохі ашэль. У л-ры трапляецца і ўстарэлая назва абэвіль — шэльская культура, ці шэль. с. 54
АБЭ́РАК (польск. oberek ад obrót абарот, вярчэнне), польскі нар. парны танец. Муз. памер трохдольны, тэмп хуткі. Асн. харэатэхнічны элемент — вярчэнне. Выконваецца ў суправаджэнні інстр. музыкі і жартоўных прыпевак. Зафіксаваны ў 2-й пал. 19 ст. О.Кольбергам і М.Федароўскім як «шляхетны» танец, пашыраны ў вясковым побыце зах. Беларусі Найгрышы да абэрка захоўваюцца ў рэпертуары нар. музыкантаў амаль на ўсёй тэр. рэспублікі. с. 54
АБЭЦЭДА́РСКІ (Абецадарскі) Лаўрэнцій Сямёнавіч (12.7.1916, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 6.7.1975), бел. гісторык. Д-р гіст. н., праф. (1966). Чл.-кар. АПН СССР (1968). Скончыў БДУ (1946), працаваў там выкладчыкам, заг. кафедры гісторыі СССР (1950—58), гісторыі БССР (з 1958). Вывучаў рус.-бел. адносіны ў 2-й пал. 16—17 ст., нац.-вызв. і антыфеад. барацьбу нар. мас Беларусі ў 17 ст. Пачатковы перыяд гісторыі Беларусі разглядаў як агульны этап гісторыі старажытнай Русі, асобныя факты і падзеі ацэньваў з вульгарна-сацыялагічных пазіцый. Сабраў вялікі матэрыял пра перасяленне беларусаў у Маскву і Замаскварэцкі край у 2-й пал. 17 ст., якое не заўсёды абгрунтавана лічыў добраахвотным. Звярнуў увагу на значны бел. элемент у развіцці культуры Масквы ў 2-й пал. 17 ст. Прыхільнік унітарнай канцэпцыі аб’яднання ўсходнеславянскіх народаў вакол Масквы і Маскоўскай дзяржавы. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1—2, 1954—61; т. 1—5, 1972—75).
Тв.: Белорусы в Москве XVII в.: Из истории рус.-бел. связей. Мн., 1957; Белоруссия и Россия: Очерки рус.-бел. связей второй половины XVI—XVII в. Мн., 1978. с. 54
«АБ’ЯДНА́НАЕ АНТЫСАВЕ́ЦКАЕ ПАДПО́ЛЛЕ» («ААП»), назва неіснаваўшых «антысавецкіх дыверсійна-шкодніцкіх, шпіёнскіх, тэрарыстычных і паўстанцкіх арганізацый», выкарыстаная ў 1937—38 у перыяд масавых паліт. рэпрэсій супрацоўнікамі НКУС БССР для фабрыкацыі шэрагу паліт. працэсаў на Беларусі. Гал. матыў абвінавачвання — «барацьба супраць Камуністычнай партыі і савецкага ўрада». Паводле абвінаваўчых актаў, «ААП» складалася з 6 самаст. арг-цый: «правых», «бундаўска-сіянісцкай», «нацыянал-фашысцкай», «трацкісцка-тэрарыстычнай», «шпіёнска-паўстанцкай», «эсэраўскай». У кіраўнікі «ААП» былі залічаны М.М.Галадзед, М.Ф.Гікала, В.Ф.Шаранговіч, А.Р.Чарвякоў, З.Х.Жылуновіч (Ц.Гартны), А.А.Чарнушэвіч, П.Бадунова і інш. У 1937—38 арыштавана і засаджана больш за 2570 чал., абвінавачаных у прыналежнасці да «ААП». «Кіраўнікі» і «актыўныя члены» гэтых арг-цый былі прыгавораны да расстрэлу, астатнія — да розных тэрмінаў папраўча-працоўных лагераў. Іх рэабілітацыя адбывалася на працягу 1955—89. Т.С.Процька. с. 54
АБ’ЯДНА́НАЕ ДЗЯРЖА́ЎНАЕ ПАЛІТЫ́ЧНАЕ ЎПРАЎЛЕ́ННЕ пры СНК СССР (АДПУ), орган па ахове дзярж. бяспекі ў СССР у 1923—34. Створана 2.11.1923 у выніку рэарганізацыі Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення РСФСР і ДПУ саюзных рэспублік у сувязі з утварэннем СССР. Паводле Палажэння аб АДПУ ад 15.11.1923 яно стваралася «з мэтай аб’яднання рэв. намаганняў рэспублікі па барацьбе з паліт. і эканам. контррэвалюцыяй, шпіянажам і бандытызмам». Узначальвалі АДПУ Ф.Э. Дзяржынскі, з 1926 В.Р.Мянжынскі. АДПУ кіравала ДПУ саюзных рэспублік і асобымі аддзеламі, а таксама трансп. органамі, аховай граніц СССР, аператыўнай работай у агульнасаюзным маштабе, мела ў распараджэнні асобыя войскі. У 1923 паводле пастановы ЦВК СССР пры АДПУ створана Калегія, або асобая нарада, якая без суда разглядала справы і выносіла рашэнні аб накіраванні ў канцлагеры або расстрэле асоб, прызнаных вінаватымі. Загадам старшыні АДПУ ад 2.2.1930 пры паўнамоцных прадстаўніцтвах АДПУ у рэспубліках і абласцях былі сфарміраваны «тройкі» з такімі ж паўнамоцтвамі. АДПУ скасавана ў выніку рэарганізацыі дзярж. апарату СССР. Замест яго ў сістэме НКУС створана Гал. ўпраўленне дзяржбяспекі.
І.М.Кузняцоў. с. 54
АБ’ЯДНА́НАЯ АРА́БСКАЯ РЭСПУ́БЛІКА (ААР), афіцыйная назва з лют. 1958 да вер. 1961 аб’яднанай дзяржавы ў складзе Егіпта і Сірыі, з 28.9.1961 да 11.9.1971 — афіц. назва Арабскай Рэспублікі Егіпет (гл. Егіпет). с. 54
АБ’ЯДНА́НАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ВАЙСКО́ВАЯ ШКО́ЛА імя ЦВК БССР, ваенна-навуч. ўстанова, якая рыхтавала кадры сярэдняга каманднага саставу для бел. нац., тэрытарыяльных і кадравых фарміраванняў Чырв. Арміі ў 1924—37. Тэрмін навучання 3 гады. Засн. на базе 81-х мінскіх пяхотных курсаў (з 1921). Камплектавалася курсантамі пераважна з карэннага насельніцтва. Большасць дысцыплін выкладалася на бел. мове. Выдавала шматтыражную газ. «Чырвоны сцяг». Рэарганізавана ў Мінскае ваеннае вучылішча. Сярод выхаванцаў Маршал Сав. Саюза І.І.Якубоўскі, генералы арміі В.А.Пянькоўскі, В.П.Маргелаў.
В.М.Герасімаў. с. 55
АБ’ЯДНА́НАЯ ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЯ ПА́РТЫЯ БЕЛАРУ́СІ (АДПБ), партыя ліберальна-дэмакр. кірунку. Утворана ў 1990. Кіруючыя органы — рада і выканаўчы к-т. Мэта дзейнасці АДПБ — стварэнне грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы, заснаваных на прыярытэце агульначалавечых каштоўнасцяў, плюралізме ва ўсіх галінах грамадскага развіцця. Выступае з пазіцый развіцця прыватнай уласнасці і рыначных адносін у эканоміцы, станаўлення незалежнай дзяржавы Беларусь, падтрымлівае сувязі і супрацоўнічае з усімі грамадска-паліт. арг-цыямі, партыямі і рухамі некамуніст. арыентацыі незалежных дзяржаў СНД і краін Еўропы. с. 55
АБ’ЯДНА́НАЯ ЭЛЕКТРАЭНЕРГЕТЫ́ЧНАЯ СІСТЭ́МА , сукупнасць электраэнергет. сістэм пэўнага рэгіёна, аб’яднаных лініямі электраперадачы (напружанне пераважна 220—750 кВ) для паралельнай работы з аператыўным кіраваннем з адзінага дыспетчарскага цэнтра. Аб’яднанне энергасістэм дазваляе кампенсаваць нераўнамернасць энергет. нагрузкі ў іх з-за несупадзення ў часе сутачных яе максімумаў, змяншае залежнасць энергаспажывання ад гідралагічных і кліматычных умоў, зніжае неабходную рэзервовую магутнасць. Беларуская энергетычная сістэма аб’ядноўвае Цэнтр., Паўд. і Паўн.-Зах. мясц. энергасістэмы. с. 55
АБ’ЯДНА́НАЯ ЯЎРЭ́ЙСКАЯ САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЯ РАБО́ЧАЯ ПА́РТЫЯ (АЯСРП), яўрэйская нац. партыя сацыяліст. арыентацыі ў Расіі ў 1917—20. Утворана на аб’яднаным з’ездзе Сацыялістычнай яўрэйскай рабочай партыі і Сіянісцка-сацыялістычнай партыі (ліп. 1917). Зыходная ідэя партыі — стварэнне самастойнага яўр. грамадства ў дыяспары на аснове нац.-паліт. аўтаноміі. Прадугледжвала скліканне экстэрытарыяльных парламентаў (соймаў), якія павінны вырашаць усе пытанні яўр. жыцця ў дыяспары. Канчатковая праграмная мэта — стварэнне ў Палесціне «нацыянальнага ачага» як «асобнага яўрэйскага сацыялістычнага грамадства». Абапіралася на дэмакр. інтэлігенцыю, рамеснікаў і некат. рабочых. Аб’ядноўвала каля 5 тыс. чал. (1917). Кіраўнікі Ш.Ківін, Н.Уфрыхціч, М.Гутман і інш. На Беларусі вяла барацьбу з Бундам за паліт. ўплыў, але паступова эвалюцыяніравала ў яго бок. У 1917—18 супрацоўнічала з Беларускай радай, Беларускай сацыялістычнай грамадой. Удзельнічала ў стварэнні Народнага сакратарыята Беларусі. Падтрымала абвяшчэнне БНР. Ва ўмовах змагання супраць польскіх інтэрвентаў зблізілася з бальшавікамі, і яе члены ўвайшлі ў склад СНК Літ.-Бел. ССР (май 1919). ЦК партыі падтрымаў рэзалюцыю XII канфер. Бунда (Масква, крас. 1920) аб тым, што патрабаванне нац.-культ. аўтаноміі траціць сэнс пры сац. рэвалюцыі. Злілася з Бундам. М.С. Сташкевіч. с. 55
АБ’ЯДНА́ННЕ (ваен.), вайсковае фарміраванне, у якое ўваходзяць некалькі злучэнняў або меншых па складзе аб’яднання, а таксама часцей і ўстаноў. Паводле складу і задач, якія вырашаюцца, бывае: стратэгічнае (узбр. сілы, кааліцыйныя аб’яднаныя ўзбр. сілы на тэатрах ваен. дзеянняў), аператыўна-стратэгічнае (фронт, група армій, флот), аператыўнае (армія, флатылія, эскадра, авіяцыя флоту і інш.), аператыўна-тактычнае (злучэнні і часці розных радоў войскаў, спецвойскаў і службаў аднаго віду ўзбр. сіл), тэрытарыяльнае агульнавайсковае (гл. Ваенная акруга). с. 55
АБ’ЯДНА́ННЕ БЕЛАРУ́СКІХ СТУДЭ́НЦКІХ АРГАНІЗА́ЦЫЙ Заходняй Беларусі і эміграцыі ў Празе (АБСА). Дзейнічала ў жн. 1924 — вер. 1939. Заснавана на канферэнцыі бел. студэнцкіх арг-цый. Устаноўчы з’езд адбыўся 29.6.1926. Мэта — «аб’яднанне ўсяго бел. студэнцтва на грунце акадэмічнай самапомачы», прапаганда ідэі незалежнасці і непадзельнасці Беларусі. У 1924 прынята ў склад Аб’яднання студэнцкіх эмігранцкіх арг-цый Усх. Еўропы, 27.8.1926 — у Міжнар. студэнцкую канфедэрацыю (СІЕ). Выпускала бюлетэнь на франц. мове (з 1924) пра дзейнасць арг-цый бел. студэнтаў, становішча на Беларусі, супрацоўнічала ў перыяд. выданнях СІЕ. У 1930-я г. наладзіла сувязь з арг-цыямі бел. студэнтаў у Амерыцы, Германіі, Латвіі, Літве, шэрагу гарадоў Еўропы, у АБСА увайшлі Т-ва беларусазнаўства пры Віленскім ун-це імя С.Баторыя (у Вільні працаваў аддзел прэзідыума АБСА на чале з С.Станкевічам), гурток бел. студэнтаў у Бруселі, Саюз бел. студэнтаў у Германіі. Старшыні: В.Жук-Грышкевіч, з 1926 М.Гузоўскі, з 1932 А.Вітушка. Спыніла дзейнасць у сувязі з пачаткам 2-й сусв. вайны. Ю.Р.Васілеўскі. с. 55
АБ’ЯДНА́ННЕ СУЧА́СНЫХ АРХІТЭ́КТАРАЎ , Усерасійскае аб’яднанне сучасных архітэктараў. Існавала ў 1925—31 у Маскве. Засн. арх. групай літ.-маст. аб’яднання Левы фронт мастацтваў. Выступала пад лозунгам канструктывізму і функцыяналізму, прапагандавала выкарыстанне найноўшых канструкцый і матэрыялаў, тыпізацыю і індустрыялізацыю буд-ва. Выдавала час. «Современная архитектура» (1926—30). с. 55
АБ’ЯДНА́ННЕ СЯЛЯ́НСКАЙ ЛЯВІ́ЦЫ «САМАПО́МАЦ» , рэвалюцыйна-дэмакратычная сялянская арг-цыя ў Польшчы, Зах. Беларусі і Зах. Украіне ў 1928—31. Створана з членаў левага крыла партыі «Стронніцтво хлопске» і Незалежнай сял. партыі. Праграма змяшчала рэв.-дэмакр. і часткова сацыяліст. патрабаванні: зямля сялянам без выкупу, нацыяналізацыя прам-сці, дэмакр. правы, самавызначэнне прыгнечаным народам і інш. У маі 1931 аб’ядноўвала 12,5 тыс. членаў. Кіраўнікі А.Бомба, С.Вуйтовіч, М.Гвяздовіч і інш. Друкаваны орган — газ. «Samopomoc chłopska» («Сялянская ўзаемадапамога»). Супрацоўнічала з левымі партыямі і арг-цыямі Польшчы. Забаронена польскімі ўладамі. У.А.Палуян. с. 55
АБ’ЯДНА́ННЕ Ў АБАРО́НУ РЭСПУБЛІКІ , Аб’яднанне ў падтрымку рэспублікі (Rassemblement pour la Républigue; РПР), палітычная партыя ў Францыі. Засн. ў 1958 прыхільнікамі Ш. дэ Голя пад назвай Саюз за новую рэспубліку, неаднаразова мяняла назвы, сучасная — з 1976. Асн. праграмныя палажэнні прадугледжваюць незалежны курс на міжнар. арэне, узмацненне ролі дзяржавы і прыярытэт прэзідэнцкай улады. Абапіраецца на дзярж. апарат. З 1976 лідэр Ж.Шырак. У 1993 каля 900 тыс. чал. с. 55
АБ’ЯДНА́НЫЯ АРА́БСКІЯ ЭМІРА́ТЫ (ААЭ), Імарат аль-Арабія аль-Мутахіда, дзяржава на Блізкім Усходзе. Займае паўд.-ўсх. ч. Аравійскага п-ва, абмываецца водамі Персідскага і Аманскага заліваў. Федэрацыя з 7 эміратаў: Абу-Дабі, Дубай (Дыбай), Аджман, Ум-эль-Кайвайн, Рас-эль-Хайма, Эль-Фуджайра, Шарджа. Пл. 83,6 тыс. км2. Нас. 1,86 млн. чал. (1992). Афіц. мова арабская. Дзярж. рэлігія — іслам суніцкага кірунку. Сталіца — г. Абу-Дабі. Нац. свята — Дзень утварэння федэрацыі (2 снеж.).
Дзяржаўны лад. ААЭ — федэратыўная дзяржава. Кожны эмірат, які ўваходзіць у яе, — абсалютная манархія і мае значную самастойнасць. Паводле Часовай Канстытуцыі 1971 вышэйшы орган дзярж. улады — Вышэйшы Савет з правіцеляў эміратаў, які са свайго складу выбірае прэзідэнта тэрмінам на 5 гадоў. Урад узначальвае прэм’ер-міністр, якога прызначае прэзідэнт. Функцыі дарадчага органа выконвае Федэральны нац. сход (40 чал.), куды ўваходзяць прадстаўнікі ўплывовых плямёнаў, дзелавых колаў і інтэлігенцыі.
Прырода. Большая ч. тэр. — пустынная раўніна, на Пд і ПдЗ пераходзіць у пустыню Руб-эль-Халі, на У — адгор’і Аманскіх гор (выш. да 1127 м). Узбярэжжа Персідскага заліва нізіннае, шмат дробных астравоў. Асн. карысныя выкапні — нафта (запасы 13,3 млрд. т) і прыродны газ (5,8 трлн. м3), пераважна ў эміратах Абу-Дабі і Дубай. Знойдзены таксама каменны вугаль, жал. руда, храміты, руды нікелю, медзі і інш. Клімат трапічны, сухі. Т-ра паветра ў студз. каля 20 °С, у ліп. 30—35 °С (макс. да 50 °С), ападкаў на раўнінах 100—150 мм за год, у гарах 300—400 мм (макс. зімой). Пастаянных рэк няма, шмат сухіх рэчышчаў (вадзі). Раслінны і жывёльны свет бедны. На раўніне рэдкія аазісы з вінаграднікамі, фінікавымі пальмамі, акацыямі, тамарыскамі. У гарах расліннасць тыпу саваннаў. Сярод жывёл — газелі, зайцы, яшчаркі. У прыбярэжных водах тунец, макрэль, стаўрыда, сардзіны, селядцы; водмелі багатыя жэмчугам.
Насельніцтва. За апошнія 30 гадоў насельніцтва павялічылася прыкладна ў 30 разоў, пераважна за кошт іміграцыі. Больш за палавіну насельніцтва складаюць арабы — мясц. ўраджэнцы, выхадцы з Егіпта, Сірыі, Йемена і інш. араб. краін. Жывуць індыйцы і пакістанцы (разам 600 тыс. чал.), іранцы (200 тыс. чал.), еўрапейцы (25 тыс. чал.). Асн. ч. насельніцтва ў эміратах Абу-Дабі і Дубай. Гар. насельніцтва 84% (1986). Буйнейшыя гарады (1985): Абу-Дабі, Дубай (330 тыс. ж.), Эль-Айн (150 тыс. ж.), Шарджа (120 тыс. ж.).
Гісторыя. У канцы 4 — пач. 3-га тыс. да н. э. тэр. ААЭ была заселена семіцкімі плямёнамі, якія стварылі тут найб. стараж. ў Аравіі матэрыяльную культуру. У 3-м — пач. 1-га тыс. да н.э. гэтая тэр. ў складзе дзяржавы Дыльмун. Тут жылі семіцкія плямёны халдзеяў, узніклі першыя паселішчы фінікійцаў. У канцы 1-га тыс. да н. э. з паўд. і паўд.-ўсх. Аравіі на ўзбярэжжа Персідскага заліва прасунуліся араб. плямёны. На тэр. сучасных ААЭ (наз. Ас-Сір) імі засн. адна з першых араб. дзяржаў Харакен. Пазней яна распалася на дробныя княствы, якія ў 4—6 ст. трапілі ў залежнасць ад дзяржавы Сасанідаў, у 7—11 ст. уваходзілі ў склад Арабскага халіфата (гл. Халіфат), пануючай рэлігіяй стаў іслам. У 11—15 ст. княствы і султанаты Ас-Сіра ўваходзілі ў бахрэйнскую дзяржаву карматаў, Багдадскі халіфат, Аман, Армуз, Маскат, Асманскую імперыю. У 16 ст. пачалася каланізацыя Ас-Сіра партугальцамі, потым англічанамі і галандцамі. У выніку барацьбы пазіцыі англічан узмацняліся, у 1819 яны атрымалі перамогу над мясц. араб. насельніцтвам, якое называлі піратамі, а тэр. княстваў адпаведна Пірацкім берагам. У 1853 паміж Вялікабрытаніяй і правіцелямі дробных эміратаў падпісаны «Дагавор аб вечным міры», паводле якога Пірацкі бераг атрымаў назву Аман Дагаворны (АД). У канцы 19 ст. Вялікабрытанія ўстанавіла над ім свой пратэктарат, які дзейнічаў да канца 2-й сусв. вайны. У выніку нац.-вызв. руху, а таксама націску амер. нафтавых кампаній брыт. панаванне аслабла. У канцы 1960-х г. брыт. ўрад прыняў рашэнне аб вывадзе сваіх узбр. сіл з раёна Персідскага заліва (завершаны ў 1971). 2.12.1971 6 эміратаў АД (Абу-Дабі, Дубай, Шарджа, Аджман, Эль-Фуджайра, Ум-эльКайвайн) абвясцілі пра стварэнне федэратыўнай дзяржавы — ААЭ; у лют. 1972 да іх далучыўся эмірат Рас-эль-Хайма. Дзейнасць паліт. партый і арг-цый забаронена. ААЭ — чл. ААН, ОПЕК, Лігі арабскіх краін, арг-цыі «Ісламская канферэнцыя» і інш. Дыпламат. зносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 20.10.1992.
Гаспадарка. Аснова эканомікі — нафтагазавая прам-сць. У 1993 здабыта 108 млн. т нафты, 26 млрд. м3 газу, у т.л. ў Абу-Дабі адпаведна 89 млн. т і 20 млрд. м3. Нафтаперапр. з-ды ва Ум-ан-Нары і Рувейсе, газаперапрацоўчыя ў Рувейсе, Джэбель-Алі, на в-ве Дас, у Шарджы (выпрацавана 17 млрд.∙кВт гадз эл. энергіі; 1991); алюмініевы з-д у Джэбель-Алі (156 тыс. т алюмінію ў год); працуе 9 цэментных з-даў (3,1 млн. т у 1990), з-д па вытв-сці азотных угнаенняў (228 тыс. т; 1990/91), буйнейшы ў свеце сухі док для рамонту супертанкераў у Дубаі. Развіты (пераважна ў Дубаі і Шарджы) саматужныя промыслы: выраб дываноў, шарсцяных тканін, залатых і сярэбраных упрыгожанняў. Для вырошчвання с.-г. культур прыдатныя толькі 0,5% тэрыторыі. Пашы і лугі займаюць 2,4%. Крыху лепшыя ўмовы для сельскай гаспадаркі ў горных раёнах эміратаў Эль-Фуджайра і Расэль-Хайма. Пашыраецца аазіснае земляробства са штучным арашэннем (вырошчваюць агародніну, фінікі, вінаград, манга, збожжавыя і інш.). Буйной раг. жывёлы 53 тыс. галоў (1991), авечак 270 тыс. галоў. Гадоўля вярблюдаў, птушкагадоўля, рыбалоўства (95 тыс. т; 1991), здабыча жэмчугу. Забяспечваюць сябе малаком, яйкамі і інш. прадуктамі харчавання. Асн. транспарт — аўтамабільны. Знешнегандл. сувязі забяспечвае пераважна марскі транспарт. Порты Джэбель-Алі і Рашыд у эміраце Дубай, Зейд у Абу-Дабі і Эль-Фуджайра. Міжнар. аэрапорты ў Абу-Дабі, Дубаі, Шарджы, Рас-эль-Хайме, Эль-Айне, Эль-Фуджайры. Рэгулярныя і чартэрныя рэйсы звязваюць ААЭ з многімі краінамі свету, у т.л. з Беларуссю. Свабодная эканам. зона ў аэрапорце Джэбель-Алі (эмірат Дубай). Горад Дубай — цэнтр рээкспарту і турызму. ААЭ — буйны фінансавы цэнтр Б.Усходу. Агульныя дэпазіты 63 дзеючых у краіне камерц. банкаў на пач. 1992 склалі 43 млрд. дол. ЗША. Праз ААЭ (асабліва эмірат Дубай) штогод праходзіць да 170 т золата, з якіх прыкладна 40 т застаецца ў эміратах. ААЭ вывозіць нафту і нафтапрадукты (18,4 млрд. дол. ЗША; 1991), звадкаваны газ, алюміній, цэмент, рыбу, фінікі, жэмчуг. Увозяць машыны і абсталяванне, трансп. сродкі, быт. тэхніку, гатовыя вырабы, харч. прадукты. Гандаль вядзецца ў асн. з Японіяй, ЗША, зах.-еўрап. і араб. краінамі. Дзякуючы паскоранаму развіццю нафтагазавай прам-сці і прыбыткам ад яе ў эміратах дасягнуты высокія тэмпы эканам. росту, забяспечаны адзін з самых высокіх сярэдніх гадавых даходаў у свеце ў разліку на душу насельніцтва, створаны сучасныя гарады і інфраструктура. ААЭ аказваюць значную фінансавую дапамогу краінам, якія развіваюцца. Грашовая адзінка — федэральны дырхам.
Літ.: Абдалла Я.Ю. Объединенные Арабские Эмираты. М., 1978; Географический справочник: новые цифры, факты, названия. М., 1993; Исаев В.А, Озолинг В.В. Катар; Объединенные Арабские Эмираты. М., 1984; Клековский Р.В., Луцкевич В.А. Объединенные Арабские Эмираты. М., 1979; Information please: Almanac, 1995. Boston; New Jork, 1995.
М.С.Вайтовіч (прырода, гаспадарка),
Кошалеў У.С. (гісторыя). с. 55
«АБ’ЯДНА́НЫЯ ІРЛА́НДЦЫ» (United Irishmen), ірландская паліт. арг-цыя ў 1791—98. Створана ў г. Белфаст Т. У.Тонам, Э.Фіцджэралдам, Т.Раселам і інш. з мэтай дасягнення свабоды каталіцкага веравызнання, правядзення (разам з пратэстантамі) парламенцкай рэформы. З 1794 ператварылася ў падп. рух за незалежнасць Ірландыі. Вяла перамовы з рэв. Францыяй аб ваен. дапамозе. Напярэдадні запланаванага на 1798 паўстання лідэры «Аб’яднаных ірландцаў» былі арыштаваны, што пазбавіла паўстанцаў цэнтралізаванага кіраўніцтва. Толькі ў графстве Уэксфард яны захапілі частку тэр., але не ўтрымалі яе. Паўстанне пацярпела крах. с. 57
АБ’ЯДНА́НЫЯ НА́ЦЫІ , тэрмін, прыняты для назвы дзяржаў, якія ў час 2-й сусв. вайны 1939—45 уваходзілі ў антыгітлераўскую кааліцыю і стварылі ў 1945 Арганізацыю Аб’яднаных Нацый (ААН). У літаратуры і афіц. публікацыях выкарыстоўваецца і як скарочаная назва ААН. с. 57
АБ’ЯДНА́НЫЯ САЦЫЯ́Л-ДЭМАКРАТЫ́ЧНЫЯ АРГАНІЗА́ЦЫІ («аб’яднанкі»), агульныя арганізацыі бальшавікоў і меншавікоў, якія існавалі ў 1917 на тэр. Расіі. На Беларусі ў іх уваходзілі таксама бундаўцы. Да сак. 1917 такія арг-цыі сфарміраваліся ва ўсіх бел. гарадах і многіх злучэннях Зах. фронту. Адзінства ў «аб’яднанках» не было з моманту іх стварэння, хоць не было і выразнага фракцыйнага падзелу. Пасля VII (Красавіцкай) канферэнцыі РСДРП (1917) акрэслілася тэндэнцыя на размежаванне бальшавіцкіх арг-цый з інш. партыямі і групамі ў прамысл. цэнтрах Расіі. Пасля VI з’езда РСДРП(б), які вызначыў курс на ўзбр. паўстанне, бальшавікі фарсіравалі разрыў з меншавікамі. У ліп. 1917 пачалі афармляцца раздзельныя арг-цыі ў Бабруйску, Рэчыцы, многіх вайск. часцях Зах. фронту і тылавых гарнізонах. Да жн. — вер. 1917 працэс размежавання ў «аб’яднанках» на Беларусі цалкам завяршыўся. Утварыліся Паўн.-Зах. абласныя арг-цыі РКЛ(б) і РСДРП (меншавікоў), абласны к-т Бунда.
Літ.: Игнатенко И.М. Февральская буржуазно-демократическая революция в Белоруссии. Мн., 1986; Большевики Белоруссии в борьбе за победу Октября. Мн., 1987.
А.С.Кароль. с. 57
АБ’ЯДНА́ЎЧЫ З’ЕЗД КАМПА́РТЫЙ БЕЛАРУ́СІ, ЛІТВЫ І ЗАХО́ДНЯЙ БЕЛАРУ́СІ , гл. Другі з’езд КП(б)Б. с. 57
АБЯЗБО́ЛЬВАННЕ , штучнае адключэнне ўспрымання болю пры хірург. аперацыях, інш. лячэбных і дыягнастычных працэдурах, траўмах і некаторых захворваннях. Пастаяннае абязбольванне практыкуецца пры нясцерпных працяглых болях, пакутах (напр., у анкалагічнай практыцы). Часовае абязбольванне з’яўляецца звычайнай працэдурай у лячэбнай, асабліва хірург., практыцы; ажыццяўляецца без парушэння свядомасці (мясцовае абязбольванне, або мясцовая анестэзія), а таксама з яе парушэннем (агульнае абязбольванне, або наркоз). Сродкі і метады абязбольвання розныя, прадугледжваюць выкарыстанне хім. (наркотыкі і інш. анестэзіруючыя прэпараты), фіз. (электраток, холад) і нейрапсіхічных (штучная блакада або хірург. адключэнне пэўных участкаў нерв. Сістэмы, гіпнатычнае ўздзеянне) фактараў. Ад правільнасці іх выбару залежыць зыход цяжкіх хірург. аперацый (памылкі ў выбары могуць прывесці да пасляаперацыйнага шоку). Вывучэннем праблем абязбольвання займаецца анестэзіялогія. І.І.Канус. с. 57
АВАГА́ДРА (Avogadro) Амедэо (9.8.1776, г. Турын — 9.7.1856), італьянскі фізік і хімік. Атрымаў юрыд. адукацыю, самастойна вывучаў хімію, фізіку і матэматыку. Чл.-кар. (1804), ардынарны акад. (1819) АН у Турыне. У 1820—22 і 1834—50 праф. фізікі Турынскага ун-та. Прапанаваў гіпотэзу (1811), паводле якой малекулы газаў складаюцца з аднаго або некалькіх атамаў (гэтая думка выказана на 70 гадоў раней М.В. Ламаносавым). Сфармуляваў адзін з асн. законаў ідэальных газаў (гл. Авагадра закон), прапанаваў метад вызначэння атамных і малекулярных масаў. Імем Авагадра наз. Авагадра пастаянная.
Літ.: Быков Г.В. Амедео Авогадро. М., 1970. с. 57
АВАГА́ДРА ЗАКО́Н , адзін з асноўных законаў малекулярнай фізікі, паводле якога ў роўных аб’ёмах ідэальных газаў пры аднолькавых т-ры і ціску змяшчаецца аднолькавая колькасць малекул. Адкрыты А.Авагадра ў 1811. З Авагадра закона вынікае, што пры аднолькавых т-ры і ціску 1 моль кожнага ідэальнага газу займае аднолькавы аб’ём. роўны пры нармальных умовах 22,4∙10-3 м3, ці 22,4 л, а шчыльнасці газаў прама прапарцыянальныя іх малекулярным масам. с. 57
АВАГА́ДРА ПАСТАЯ́ННАЯ , адна з асноўных фіз. пастаянных; колькасць часціц (атамаў, малекул і інш.) у адзінцы колькасці рэчыва. Пазначаецца Nа. Назва ў гонар А. Авагадра. Авагадра пастаянная істотная для вызначэння інш. фіз. пастаянных. Nа = 6,022169 (40) ∙1023 моль-1. с. 57
АВАДА́НА (санскр., літар. апавяданне), апавяданні пра рэліг. і маральна-этычныя подзвігі будыйскіх прапаведнікаў; жанр л-ры будызму ў Індыі. Паводле традыц. уяўленняў, авадана расказваліся Будай. Найб. цікавыя з іх «Збор ста авадан» («Аваданашатака») і «Божая авадана» («Дзіўявадана»). с. 57
«АВАДЗЕ́НЬ» , часопіс гумару і сатыры. Выдаваўся ў Вільні ў 1924—25 на бел. мове раз у 2 тыдні. У 1929 зроблена спроба аднавіць выданне (выйшлі 2 нумары: апошні, 13-ы, у лют. 1933). Рэдактар-выдавец А.Васілеўскі. У «Авадні» пераважаў бытавы гумар. З ростам нац.-вызв. руху закранаў і надзённыя пытанні грамадскага жыцця Зах. Беларусі, адлюстроўваў барацьбу працоўных супраць праяў сац. і нац. прыгнёту. Друкаваў гумарэскі, фельетоны, гумарыстычных і сатыр. замалёўкі Васілеўскага, ГЛеўчыка, У.Паўлюкоўскага, І.Маразовіча (Я.Маланка), В.Гаротнага і інш. З «Авадня» выйшлі заснавальнікі сатыр. час. «Маланка». с. 57
АВАДНІ́ , насякомыя з атр. двухкрылых. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. Належаць да 3 сям.: насаглотачных (Oestridae), падскурных (Hypodermatidae) і страўнікавых (Jastrophilidae) аваднёў. Каля 160 відаў, з іх на Беларусі 11. Найб. трапляюцца авадзень авечы (Oestrus ovis), авадзень бычыны (Hypoderma bovis) і авадзень кручок (Jastrophilus intestinalis). Часта аваднёў блытаюць са сляпнямі.
Цела даўж. 9—22 мм, укрыта валаскамі, радзей голае. Ротавыя органы рудыментарныя. Не жывяцца, жывуць 3—25 сутак за кошт рэчываў, назапашаных у лічынкавай стадыі. У развіцці праходзяць стадыі яйца, лічынкі (9—10 месяцаў), кукалкі, дарослай асобіны. Самкі насаглотачных аваднёў жывародныя, падскурных і страўнікавых адкладваюць яйцы. Спелыя лічынкі акукліваюцца ў глебе, гнаі, паразітуюць у скуры, лобных пазухах, насаглотцы, страўніку, галаве, вачах жывёл і чалавека. Вельмі шкодзяць жывёлагадоўлі. с. 57
АВАДО́Н , у іудаісцкай міфалогіі ўвасабленне ямы-магілы і прадоння апраметнай, якая паглынае, хавае і бясследна знішчае; вобраз, блізкі да анёла смерці. У хрысц. міфалогіі Авадон вядзе супраць чалавецтва ў канцы свету караючую раць жахлівай «саранчы». с. 58
АВА́З Атар-аглы (15.8.1884, г. Хіва — 1919), узбекскі паэт-асветнік. Вучыўся ў медрэсэ. У 18-гадовым узросце стаў прызнаным нар. паэтам Харэзма. Прадаўжальнік традыцый класічнай узб. літаратуры. У вершах рэалістычна адлюстроўваў тагачасную рэчаіснасць, выкрываў феад. знаць і ўлады. Аўтар зб. лірыкі «Шчаслівыя дні». Пісаў розныя па форме вершы (рубаі, газель, кыта і інш.), выкарыстоўваў фальклорныя вобразы. с. 58
АВАКУ́М Пятровіч (1620 або 1621—14.4.1682), пратапоп, адзін з заснавальнікаў рус. стараверства (гл. Раскол), пісьменнік. У 1646—47 чл. «Гуртка рупліўцаў набожнасці». У 1652 пратапоп у г. Юр’евец Павольскі, потым святар Казанскага сабора ў Маскве. Выступаў супраць рэформаў патрыярха Нікана, за што неаднаразова быў сасланы ў Табольск, Даурыю, Мезень. У 1667 асуджаны на царк. саборы і сасланы ў Пустазерскі астрог. Аўтар «Жыція пратапопа Авакума» (1672—75), «Кнігі гутарак» (1669—75), «Кнігі тлумачэнняў» (1673—76), «Кнігі выкрыванняў» (1679), «Слоў плачэўных» (1676) і інш. Паводле царскага ўказа спалены. с. 58
АВА́Л (франц. ovale ад лац. ovum яйцо), замкнёная выпуклая плоская крывая, (напр., акружнасць, эліпс). Уласцівасці: кожны дастаткова гладкі авал мае не менш як 4 пункты максімуму і мінімуму крывізны; калі адлегласць паміж любымі 2 паралельнымі, датычнымі да авала, пастаянная для ўсіх напрамкаў (авал пастаяннай шырыні h), то даўжыня роўная πh. Авал пастаяннай шырыні атрымліваюць, калі з вяршыні роўнастаронняга трохвугольніка са стараной а апісваюць 6 акружнасцей (3 адвольным радыусам r, 3 радыусам, роўным R = a + r). У алг. геаметрыі авалам наз. ўсякія замкнёныя (не абавязкова выпуклыя) галіны алг. крывых, што не маюць пунктаў самаперасячэння. с. 58
АВА́ЛІ , нафтагазавае радовішча ў Бахрэйне, адно з буйнейшых у свеце. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1932, распрацоўваецца з 1933. Пачатковыя прамысл. запасы нафты 136 млн. т, газу 530 млрд. м3. Прадукцыйныя паклады на глыб. 0,6—3,5 км. Шчыльн. нафты 850 кг/м3. Больш за 200 фантануючых і помпава-кампрэсарных свідравін. Газ сухі, метанавы, выкарыстоўваецца як прамысл. паліва. с. 58
АВАЛІЯ́НІ Ладо (Уладзімір; н. 15.5.1913, г. Зестафоні, Грузія), грузінскі пісьменнік. Скончыў Тбіліскую АМ (1940). Аўтар апавяданняў, навел, нарысаў (зб-кі навел «Лахіл Першая», 1940; «Паэт-вандроўнік», 1968; «Дубовы чарвяк», 1973, і інш.), рамана пра жыццё рабочых Грузіі «Новы далягляд» (т. 1— 3, 1952—68). с. 58
АВА́ЛЬ (франц. aval), вэксальнае паручыцельства, зробленае трэцяй асобай (авалістам) у выглядзе спец. гарантыйнага запісу на вонкавым баку вэксаля ці прымацаваным да яго дадатковым лісце (алонжы) або ў выглядзе асобнага дакумента. Можа выдавацца на ўсю суму вэксаля ці яе частку. Учыніўшы аваль, аваліст бярэ на сябе абавязацельства за любую з адказных па вэксалі асоб — вэксалядаўца, акцэптанта, індасанта. с. 58
АВАН ... (ад франц. avant уперадзе, паперадзе), частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнні словам «перадавы», «пярэдні», напр., авантытул, авангард. с. 58
АВАНАВІ́ЛАНА , у міфалогіі індзейцаў Паўн. Амерыкі бог — стваральнік і першапрычына ўсяго існага. З часцінкі свайго цела ён стварыў светы-блізняты: маці-зямлю і бацьку-неба, ад якіх узнікла ўсё наступнае жыццё. с. 58
АВАНГА́РД (ад аван... + франц. garde варта), 1) часць або падраздзяленне; на флоце яго частка або эскадра падводных караблёў, якія для аховы войск на маршы рухаюцца наперадзе гал. сіл. Задача — прыняць на сябе першы ўдар, не дапусціць раптоўнага нападу праціўніка на гал. сілы, стварыць ім зручныя ўмовы для ўступлення ў бой. Авангард пасылаецца таксама пры наступленні, праследаванні, у ходзе рэйду. Прымяняўся са стараж. часоў: у арміі Аляксандра Македонскага наперадзе ішлі атрады, якія выконвалі ролю авангарда. Вядомы амаль ва ўсіх сучасных арміях свету. На флоце пасля 1-й сусв. вайны не выкарыстоўваецца. 2) У пераносным сэнсе — найбольш свядомая, перадавая частка якога-небудзь грамадскага руху, паліт. партыі ці групы людзей. с. 58
АВАНГА́РД у музыцы, умоўная назва розных музычна-творчых плыняў 20 ст. Тэрмін «авангард» зацвердзіўся з 2-й пал. 1940-х г. у адносінах да шматлікіх школ зах. музыкі, адметных гранічным радыкалізмам, пошукам новых выразных сродкаў, тэхнік кампазіцыі, форм арганізацыі гукавога матэрыялу, абсалютызацыяй эксперыменту, якім спадарожнічае свядомае адмаўленне эстэт. нормаў і традыцый, што выпрацаваны ў мастацтве мінулага.
Своеасаблівымі цэнтрамі авангарда сталі Францыя, Германія, Італія, ЗША Сярод прадстаўнікоў авангарда кампазітары рознай арыентацыі: П.Булез, П.Шэфер, Я.Ксенакіс, К.Штокгаўзен, Л.Нона, Л.Берыо, Дж.Кейдж, Дз.Лігеці. Сярод прыёмаў і метадаў кампазіцыі муз. авангарда — серыяльнасць, пуантылізм, алеаторыка, санорыка, электронная музыка, канкрэтная музыка, а таксама шэраг новых прыёмаў гуказдабывання на традыц. інструментах. Гранічнае наватарства ў авангарда часам становіцца самамэтай, фармальныя навацыі могуць весці да разбурэння эстэт. асноў мастацтва. Аднак некат. эксперыменты буйных кампазітараў выявілі новыя стыліст. сродкі для ўвасаблення ідэй і вобразаў у музыцы 20 ст. і прыняты мастакамі інш. творчых арыентацый. У 1960-я г. — сярэдзіне 1970-х г. узнікла музыка амер. мінімалістаў Т.Райлі, Ла Монт Янга, інстр. т-р М.Кагеля, калажная тэхніка кампазіцыі і інш. з’явы, абагульненыя паняццем посгавангард.
У бел. музыцы мастацка-эстэт. сістэма заходняга муз. авангарда ў чыстым выглядзе не знайшла ўвасаблення, аднак прыёмы серыйнай тэхнікі, алеаторыкі, санорыкі і інш. выкарыстоўваюць бел. кампазітары С.Картэс, Дз.Смольскі, С.Бельцюкоў, В.Войцік, В.Кузняцоў, В.Капыцько, А.Літвіноўскі, А.Сонін, Л.Шлег, Я.Паплаўскі і інш.
А.У.Валадковіч. с. 58
АВАНГА́РД» , кірунак у кінамастацтве 1920-х г., абумоўлены пошукамі новых сродкаў выразнасці. Найб. характэрны для франц. і ням. кіно.
У 1-й пал. 1920-х г. «авангард» абазначаўся тэрмінам «фотагенія» (паэтычны погляд на рэальнасць, выкарыстанне муз. рытмікі, алегорый, метафарычнай кінамовы, асацыятыўнага мантажу). Выявіўся ў фільмах «Я абвінавачваю» і «Кола» А.Ганса, «Эльдарада» М.Л’Эрб’е, «Вернае сэрца» Ж.Эпштэйна, «Ліхаманка» Л.Дэлюка і інш. У 2-й пал. 1920-х г. у «авангардзе» назіраецца схільнасць да эксперым. фарматворчасці на аснове выявы геам. фігур, ліній, святлаценяў, рытмічных і мантажных кампазіцый — фільмы «Механічны балет» Ф.Лежэ, «Сімфонія вялікага горада» В.Рутмана, серыя «Эцюды» О.Фішынгера і інш.; вобразы ствараліся на аснове сюррэалістычных і дадаісцкіх матываў («Антракт» Р.Клера, «Андалузскі сабака» Л.Буньюэля, «Эмак Бакія» М.Рэя, «Ракавіна і свяшчэннік» Ж.Дзюлака і інш ). Г.В.Ратнікаў. с. 59
«АВАНГА́РД» (Vanguard), серыя амерыканскіх штучных спадарожнікаў Зямлі (ШСЗ) для вывучэння каляземнай прасторы і іх ракет-носьбітаў. Першы амер. ШСЗ належаў да тыпу «Авангард» (снеж. 1957). З 11 запушчаных «Авангардаў» на арбіту выйшлі 3(1959).
Маса ШСЗ 1,5 — 23 кг. 1-я і 2-я ступені ракеты-носьбіта «Авангард» вадкасныя, 3-я — цвердапаліўная; макс. карысны груз каля 11 кг пры вывадзе на арбіту выш. да 500 км; стартавая маса 10,2 т, даўжыня 22,4 м, дыяметр корпуса 1,14 м. с. 59
АВАНГАРДЫ́ЗМ , умоўная абагульненая назва мастацкіх кірункаў 20 ст., для якіх характэрны пошукі новых, небывалых, часта штучных формаў і сродкаў мастацкага выяўлення, недаацэнка або адмаўленне традыцый і абсалютызацыя наватарства. Народжаны духоўнай атмасферай часу і яго катаклізмаў, авангардызм адлюстроўвае супярэчнасці паміж рознымі сістэмамі і тэхнікамі кампазіцыі і барацьбу светапоглядных пазіцый. Адны тэарэтыкі і практыкі авангардызм дэкларуюць стварэнне элітарнага мастацтва, адчужанага ад сац. задач, другія, наадварот, звязваюць пошук прынцыпова новых выразных сродкаў з неабходнасцю перадачы настрояў сац. пратэсту. З’яўляючыся крайняй праявай больш шырокага кірунку — мадэрнізму, авангардызм выявіўся пераважна не ў закончаных формах, а ў тэндэнцыях да выцяснення традыц. тэм, сюжэтаў і прынцыпаў кампазіцыі, гіпертрафіі ўмоўнасці. Для яго характэрны падкрэсленая эмацыянальнасць, скіраваная непасрэдна да пачуццяў (экспрэсіянізм), імкненне разбурыць традыц. эстэтыку (дадаізм), замяніць пасіўную эстэтычнасць актыўным сац. дзеяннем («левае» мастацтва і рус. футурызм), спроба ўздзейнічаць на падсвядомасць (сюррэалізм) і г.д. Пачаў бурна развівацца ў 1910—20-я г., аб’ядноўваючы розных па творчай стылістыцы прыхільнікаў (Л.Арагон, Б.Брэхт, У.Маякоўскі, В.Незвал і інш.), якія бачылі ў авангардызме разбурэнне ідэалаг. міфаў бурж. грамадства. Паступова прынцыповая антыідэалаг. накіраванасць многіх прадстаўнікоў авангардызму прывяла іх у 1960-я г. да поўнага адмаўлення традыц. культуры.
Літ.: Гл. пры арт. Мадэрнізм. У.М.Конан. с. 59
АВАНЕ́САЎ Рубен Іванавіч (14.2.1902, г. Шуша, Нагорны Карабах — 1.5.1982), рускі мовазнавец. Чл.-кар. АН СССР (1958). Д-р філал. н. (1948), праф. (1937). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). Працы па фанетыцы і фаналогіі (адзін з заснавальнікаў Маскоўскай фаналагічнай школы), арфаэпіі і арфаграфіі, гісторыі і дыялекталогіі рус. мовы. Кіраўнік і гал. рэдактар «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа» (1958—82). Адзін з аўтараў і рэдактараў «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычнай геаграфіі і групоўкі беларускіх гаворак» (1968—69; Дзярж. прэмія СССР 1971). Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана першае пасляваен. пакаленне бел. лінгвістаў.
Літ.: Библиография трудов Р.И.Аванесова // Русское и славянское языкознание: К 70-летию Р.И.Аванесова. М., 1972; Бірыла М.В. Р.І.Аванесаў // Бел. лінгвістыка. Мн., 1983. Вып. 22. с. 59
АВАНЗА́ЛА (ад аван... + франц. salle зала), памяшканне перад гал. залай у вял. грамадскіх будынках, палацах. У сучасных тэатр., кінаканцэртных і інш. відовішчных будынках аванзала — вестыбюль перад партэрам глядзельнай залы. с. 59
АВАНПО́СТ (ад аван... + франц. poste пост), перадавая варта для назірання за праціўнікам. У арміі Рас. імперыі ў 18— 19 ст. аванпост — перадавая ахоўная варта (пяхотная або конная), якая выстаўлялася дзеля засцярогі свайго войска, размешчанага на адпачынак або ў абароне, ад раптоўнага нападу праціўніка. Выкарыстоўваецца ў сучасных арміях некаторых дзяржаў. с. 59
АВА́НС (франц. avance), грашовая сума або маёмасная каштоўнасць, якая выдаецца папярэдне ў лік будучых плацяжоў за прадукцыю, работу ці паслугі. Аванс атрымліваюць работнікі як частку заработнай платы, на камандзіровачныя ці гасп. затраты. Аванс могуць атрымліваць прадпрыемствы, установы, прадпрымальнікі пры заключэнні дагавораў і камерцыйных здзелак (у гэтым выпадку аванс можа пераводзіцца і па безнаяўным разліку). У выпадку невыканання дагавора, паводле якога выдадзены аванс, ён павінен быць вернуты. с. 59
АВАНСАВА́НЫ КАПІТА́Л , грашовая сума, затрачаная на куплю сродкаў вытв-сці і рабочай сілы з мэтай атрымання прыбытку. Частка авансаванага капіталу, затрачаная на куплю прылад і прадметаў працы, утварае пастаянны капітал, а авансаваная на куплю рабочай сілы — пераменны капітал. Прайшоўшы сферу абарачэння, авансаваны капітал вяртаецца да прадпрымальніка ў выглядзе 3 частак: вартасці спажытых асноўнага капіталу і абаротнага капіталу (выдаткі вытв-сці) і прыбытку. с. 59
АВАНСЦЭ́НА (ад аван... + сцэна), пярэдняя частка сцэны (паміж заслонай і рампай). Як ігравая пляцоўка выкарыстоўваецца ў оперных і балетных спектаклях, у драматычных — як месца дзеяння перад закрытай заслонай для невял. сцэн, якія звязваюць асн. карціны спектакля. с. 59
АВАНТУРЫ́ЗМ (ад франц. aventure прыгода), дзейнасць, заснаваная на рызыкоўных падазроных учынках з мэтай дасягнуць лёгкага поспеху, выгады; справа, распачатая без уліку рэальных умоў і магчымасцяў. Як правіла, мае на мэце задавальненне карыслівых інтарэсаў, але ў большасці выпадкаў канчаецца правалам. Найб. страты грамадству прыносяць палітычны, эканам., ваенны авантурызм. с. 59
АВАНТУРЫ́Н , мінерал, шчыльны празрысты дробназярністы кварц з уключэннямі гематыту, слюды і інш. Колер серабрыста-белы, чырванавата-буры, залаціста-жоўты, радзей зялёны, сіні. Бляск мігатлівы, іскрысты, з пералівамі. Радовішчы звязаны з метамарфічнымі тоўшчамі кварцытаў. Выкарыстоўваецца як вырабны камень (вазы і інш.). Штучны авантурын — карычневае шкло з уключэннямі лісцікаў метал. медзі, што надае яму залацісты бляск. с. 59
АВАНТЫ́ТУЛ (ад аван... + тытул), першая старонка кнігі, якая папярэднічае тытульнаму лісту. На авантытуле могуць змяшчацца загаловак кнігі, назва выд-ва, яго марка, серыя і інш. звесткі. с. 59
АБАРА́ЙРСКАЯ БІ́ТВА 451 , адбылася паміж паўстаўшымі армянамі на чале з палкаводцам Варданам Маміканянам і арміяй Сасанідскага Ірана (спрабаваў навязаць сваю рэлігію) 26 мая на Аварайрскім полі (Цэнтр. Арменія). Абодва бакі панеслі вял. страты, у бітве загінуў Маміканян. Перамога іранцаў, армія якіх была ўтрая большая, не была канчатковая — барацьба працягвалася, пакуль Іран не прызнаў права армян на хрысціянскае веравызнанне. с. 59
АВАРО́Т (вярчэнне) у геаметрыі, від руху, пры якім хоць адзін пункт прасторы застаецца нерухомы. Пры авароце на плоскасці ёсць толькі адзін нерухомы пункт — цэнтр аварота; пры авароце ў прасторы ёсць адна нерухомая прамая — вось аварота. Кожны рух у прасторы, які адрозніваецца ад зруху і люстранога адбіцця, можна атрымаць шляхам аварота вакол некаторай (імгненнай) восі і наступнага зруху ўздоўж гэтай восі (вінтавы рух). с. 60
АВА́РСКАЕ ХА́НСТВА , феад. дзяржава ў цэнтр. ч. Дагестана ў канцы 12—19 ст. са сталіцай Хунзах. Утварылася на месцы сярэдневяковага «царства» Серыр. Пры Ума-хане (п. 1634) буйное самаст. ўладанне. Найб. магутнасці дасягнула ў 18 ст. З 16 ст. неаднаразова было пад пратэктаратам Расіі, у 1803 увайшло ў яе склад. У 1820—50-я г. ўваходзіла ў імамат. У 1864 Аварскае ханства ліквідавана рас. урадам і пераўтворана ў Аварскую акругу. с. 60
АВА́РСКАЯ МО́ВА , адна з іберыйска-каўказскіх моў (авара-андацэзская падгрупа). Пашырана на З Дагестана. Мае 2 групы дыялектаў: паўночную — зах. (салатаўскі), усх. і хунзахскі (цэнтр.) дыялекты; паўднёвую — андалальскі, гідскі, анцухскі, карахскі, батлухскі, закатальскі дыялекты. Аснова літ. мовы — т.зв. болмац («нар. мова»), сродак вусных зносін паміж носьбітамі розных дыялектаў.
Асаблівасць грамат. ладу — складаная сістэма скланення (да 20 склонаў), адсутнасць катэгорыі асобы ў дзеясловах, эргатыўныя канструкцыі. Пісьменства на аснове араб., з 1928 лац., з 1938 рус. графікі.
Літ.: Чикобава А., Церцвадзе И. Аварский язык. Тбилиси, 1962. с. 60
АВА́РСКІ КАГАНА́Т , гл. ў арт. Авары. с. 60
АВА́РЦЫ (саманазва маарулал), народ у Дагестане. 496 тыс. чал.; у іншых рэгіёнах Рас. Федэрацыі і краінах СНД 601 тыс. чал. (1989). Гавораць на аварскай мове. Паводле веравызнання мусульмане-суніты. с. 60
АВА́РЫ , саюз качавых мангола- і цюркамоўных плямёнаў. Паходжанне дакладна не вядома. У сярэдзіне 6 ст. авары ўварваліся з Азіі ў стэпы Зах. Прыкаспія, Паўн. Прычарнамор’е, на землі па Дунаі і на Балканы. Пасля разгрому гепідаў і міграцыі лангабардаў у Італію занялі тэр. Паноніі, дзе да 568 утварылі сваё дзярж. аб’яднанне — Аварскі каганат. На чале яго стаяў каган, якому падначальваліся ў ваен. адносінах плямёны. Авары чынілі навегі на Візантыю (581), франкаў (571 і 596), Ламбардыю (610) і інш. Найб. магутнасці каганат дасягнуў у час праўлення хана Баяна (п. 630). У 2-й пал. 8 ст. ў авараў шукалі дапамогі і саюзу саксонцы і баварцы супраць Карла Вялікага. У войнах з франкамі (791—803) Аварскі каганат быў знішчаны, пасля 822 звесткі пра авараў знікаюць з гісторыі. У рус. летапісах авараў называлі обрамі. с. 60
АВАРЫ́ЙНАГА ВЫРАТАВА́ННЯ СІСТЭ́МА ў касманаўтыцы, бартавая сістэма для выратавання экіпажа касм. карабля ў выпадку аварыі ракеты-носьбіта. Пры аварыі на старце і на пачатковым участку палёту забяспечвае катапультаванне касманаўтаў з касм. карабля з наступным спускам іх на парашутах або аварыйнае аддзяленне спускальнага апарата і адвод яго ад ракеты-носьбіта на бяспечную адлегласць (з дапамогай спец. ракетнага цвердапаліўнага рухавіка) з далейшым прызямленнем апарата з экіпажам на парашуце. Пры аварыі ракеты-носьбіта на вял. вышынях выратаванне экіпажа ажыццяўляецца аддзяленнем спускальнага апарата (ці ўсяго касм. карабля) ад ракеты-носьбіта з наступным палётам яго па траекторыі спуску і тармажэннем у атмасферы і пасадкай. Для памяншэння перагрузак выкарыстоўваецца кіроўны спуск з аэрадынамічнай якасцю. с. 60
АВАРЫ́ЙНЫ ВЫ́КІД у экалогіі, ненаўмысны выкід забруджвальных рэчываў у прыроднае асяроддзе пры аварыях на прамысл. прадпрыемствах, ачышчальных збудаваннях і інш. тэхн. сістэмах. Па характары блізкі да залпавага выкіду. Можа ствараць небяспечныя рэгіянальныя экалагічныя сітуацыі (катастрофа на Чарнобыльскай АЭС, аварыі трубаправодаў, буйных нафтаналіўных танкераў), часцей выклікае лакальнае забруджванне. Вынікам аврыйнага выкіду з Чарнобыльскай АЭС было суцэльнае і плямістае забруджванне земляў Беларусі, Украіны і далёкіх тэрыторый. с. 60
АВА́РЫЯ (італьян. avaria), 1) нечаканы выхад са строю тэхн. сістэмы, машыны, судна, самалёта і інш., іх пашкоджанне. Найб. частыя прычыны аварыі — адступленні ад нормаў тэхнікі бяспекі або парушэнні правілаў эксплуатацыі абсталявання, будынкаў, машын, тэхн. сістэм, памылкі ў іх праектаванні і тэхн. рэалізацыі. Буйныя аварыі на прадпрыемствах хім. і ядзернай прам-сці, транспарце (марскім, трубаправодным) могуць суправаджацца экалагічна небяспечнымі аварыйнымі выкідамі і чалавечымі ахвярамі. 2) Перан. — непрадбачанае парушэнне ў ходзе якой-н. справы; няўдача, няшчасце. с. 60
АВАСКО́П (ад лац. ovum яйцо + ...скоп), прылада для вызначэння якасці яец прасвечваннем, а таксама для кантролю за развіццём зародка ў час інкубацыі. с. 60
АВАТА́РА [санскр. літар. сыходжанне, сашэсце (Бога)], у індуізме ўвасабленне бога Вішну ў вобразах інш. багоў, людзей або жывёл. Звязана з верай у перасяленне душы, пашырана з 4—6 ст. н.э. У міфах найб. вядомы 10 аватараў Вішну (у т.л. ў выглядзе герояў Крышны, Рамы, вепра, карліка), якія здзяйсняюць подзвігі на зямлі. У будызме Аватара — наогул увасабленне бажаства. с. 60
АВА́ЦЫЯ (ад лац. ovatio радасць, весялосць), бурныя, працяглыя апладысменты, якія суправаджаюцца радаснымі воклічамі з выпадку адабрэння чаго-н. або прывітання каго-н. с. 60
АВА́ЧЫНСКАЯ СО́ПКА , Авача, дзеючы вулкан на ПдУ Камчаткі, каля г. Петрапаўлаўск-Камчацкі. Выш. 2741 м (новы кратэр узвышаецца ў старым). Складзены з андэзітавых і базальтавых лаваў, туфаў, шлакаў і попелу. З 1730-х г. было 15 вывяржэнняў, апошняе ў 1945. На схілах лес з каменнай бярозы, кедравы сланік. Вулканалагічная станцыя. с. 60
А́ВАШ , нацыянальны парк у цэнтр. частцы Эфіопіі. Засн. ў 1969 у цясніне р. Аваш. Пл. каля 9 тыс. га. Стэпавая і лугастэпавая расліннасць з перавагай злакаў, зараснікі калючага хмызняку; у фауне — антылопы (орыкс-бейза, газель Сёмерынга, вадзяны казёл і малы куду), зебра Грэві, леапард. с. 60
АВЕ́ЙДЭ Аскар (1837, г. Марыямпале, Літва — 20.8.1897), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 і яго гісторык. Скончыў Пецярбургскі ун-т са ступенню канд. права (1858). З восені 1862 чл. Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве па падрыхтоўцы паўстання 1863—64. Прымыкаў да правага крыла «чырвоных», змагаўся з «сепаратызмам» К.Каліноўскага. Як камісар варшаўскага ўрада ў Літве і Беларусі ў ліп. 1863 прыехаў у Вільню, дзе 22.8.1863 арыштаваны. Выдаў многіх удзельнікаў паўстання. Аўтар запісак пра паўстанне (1866), у якіх ёсць звесткі пра Каліноўскага і яго акружэнне. У 1866 высланы на пасяленне ў Вяцкую губ., дзе і памёр. Г.В.Кісялёў. с. 60
АВЕ́КАЎ Іван Аўдзеевіч (19.5.1919, ст. Асінаўка Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 17.4.1943), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Харкаўскую ваен. авіяц. школу лётчыкаў-назіральнікаў (1939), Адэскую ваен. авіяц. школу пілотаў (1940). У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., Зах., Цэнтр. франтах. Камандзір эскадрыллі знішчальнага авіяпалка, капітан. Зрабіў 178 баявых вылетаў, збіў асабіста 15 самалётаў праціўніка, разам з вядзёным — 6, адзін самалёт тараніў, 23 знішчыў на аэрадромах. Загінуў у паветр. баі. с. 60
А́ВЕЛЬ , паводле біблейскай міфалогіі сын Адама і Евы, пастух авечак, забіты з зайздрасці старэйшым братам Каінам за тое, што бог Яхве аддаў перавагу дарам Авеля. У пераносным значэнні — бязвінная ахвяра жорсткасці, правобраз усіх праведнікаў, якія церпяць ганенні. с. 60
АВЕЛЬЯНЕ́ДА (Avellaneda), горад у Аргенціне, у складзе Вял. Буэнас-Айрэса. Засн. ў 1852. 334 тыс. ж. (1980). Порт у зал. Ла-Плата, чыг. вузел. Металургічная, мясахаладабойная, гарбарная, абутковая, тэкст. прам-сць. Нафтаперапрацоўка, суднарамонт. с. 60
АВЕ́Н (лац. Aries, старабел. Овенъ баран), адно з 13 сузор’яў задыяка ў паўн. паўшар’і неба. Астр. знак ϒ (выкарыстоўваецца для абазначэння пункта веснавога раўнадзенства). Найб. яркія зоркі 2 і 2,2 візуальнай зорнай велічыні. На тэр. Беларусі відаць з сярэдзіны лета, увосень і зімой. Гл. Зорнае неба. с. 61
АВЕНА́РЫУС Мікалай Пятровіч (12.9.1834, г. Пушкін Ленінградскай вобл. — 17.7.1903), педагог, археолаг, краязнавец. Скончыў Гал. пед. ін-т у Пецярбургу. У 1864—85 інспектар Александрынска-Марыінскага ін-та ў Варшаве, Беластоцкага наст. ін-та. Адзін з заснавальнікаў Маладзечанскай наст. семінарыі (1864). У 1885—90 раскопваў курганы ў Барысаўскім і Навагрудскім пав., каменныя магілы ў Бельскім і Беластоцкім пав. Аўтар артыкулаў па археалогіі, нумізматыцы, педагогіцы, пытаннях асветы, твораў для дзяцей.
Тв.: Руководство к воспитанию и элементарному обучению. Варшава, 1874; Дрогичин Надбужский и его древности // Древности Северо-Западного края. Спб., 1890. Т. 1. Вып. 1. с. 61
АВЕНА́РЫУС Міхаіл Пятровіч (19.9.1835, г. Пушкін Ленінградскай вобл. — 16.9.1895), рус. фізік, заснавальнік кіеўскай навук. школы эксперым. фізікі. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1876). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1858). У 1865—90 у Кіеўскім ун-це (з 1866 праф.). Навук. працы ў галіне тэрмаэлектрычнасці і малекулярнай фізікі. Вывеў формулу залежнасці тэрмаэлектрарухальнай сілы ад т-ры спаяў (закон Авенарыуса), першым вызначыў параметры крытычнага стану для многіх рэчываў.
Літ.: Гольдман А.І. М.П. Авенариус и киевская школа экспериментальной физики // Успехи физ. наук. 1951. Т. 44, вып. 4. с. 61
АВЕНА́РЫУС (Avenarius) }Рыхард (19.11.1843, Парыж — 18.8.1896), швейцарскі філосаф-ідэаліст, адзін з заснавальнікаў эмпірыякрытыцызму. Праф. Цюрыхскага ун-та. У цэнтры філасофіі паняцце вопыту, ачышчанага ад аб’ектыўнай рэальнасці, у выніку чаго здымаецца процілегласць свядомасці і матэрыі, псіхічнага і фізічнага. Выступаў з суб’ектыўна-ідэаліст. тэорыяй «прынцыповай каардынацыі» (без суб’екта няма аб’екта, без свядомасці — матэрыі). Прынцып «найменшай траты сіл» на чалавечае пазнанне прывёў Авенарыуса да біялагізму, суб’ектывізму, агнастыцызму.
Г.У.Грушавы. с. 61
АВЕНЦІ́Н [Aventinus; сапр. Іаган Турмайр (Turmayr); 4.7.1477— 9.1.1534], нямецкі гісторык-гуманіст. З 1517 баварскі прыдворны гістарыёграф. Склаў першы гіст. твор на ням. мове «Баварская хроніка», які асвятляе гісторыю Баварыі да 1519 (надрук. ў 1566). У 1523 выдаў першую карту Баварыі. с. 61
АВЕНЮ́ (франц. avenue), шырокая вуліца, звычайна абсаджаная дрэвамі. Назва прынята ў Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША і некаторых інш. краінах. с. 61
АВЕРАІ́ЗМ , кірунак у заходнееўрап. філасофіі 13—16 ст., які развіваў погляды арабскага мысліцеля 12 ст. Ібн Рушда (Авероэса); натуралістычная і матэрыяліст. трактоўка вучэння Арыстоцеля. Асн. ідэі авераізма: нястворанасць свету, вечнасць матэрыі і руху, прызнанне смяротнасці чалавечай душы, сцвярджэнне ўсеагульнай прычыннай сувязі прыродных з’яў, дзвюх ісцін тэорыя. Гал. прадстаўнікі: Сігер Брабанцкі, Жан Жандэн, П’етра д’Абана, П.Пампанацы, Дж.Бруна і інш. У 14—16 ст. еўрап. цэнтрамі авераізма былі Падуанскі і Балонскі ун-ты ў Італіі. На Беларусі авераізм — адна з крыніц вальнадумства; Ф. Скарына, С. Будны і інш. ў сваіх творах прытрымліваліся ідэі дваістай ісціны, імкнуліся ў духу авераізма вызваліць чалавечы розум з-пад улады дагматычных аўтарытэтаў, зрабіць яго вышэйшым крытэрыем у зямных справах чалавека. Г.У.Грушавы. с. 61
АВЕРБА́Х Міхаіл Іосіфавіч (29.5.1872, г. Марыупаль, Украіна — 29.7.1944), рус. афтальмолаг. Акад. АН СССР (1939). Засл. дз. нав. Расіі (1933). Скончыў Маскоўскі ун-т (1895). Адзін з заснавальнікаў Дзярж. афтальмалагічнага ін-та імя Гельмгольца (1935) і Т-ва вочных урачоў у Маскве. Працы па фізіял. оптыцы, афтальмахірургіі, прафес. пашкоджаннях вачэй, праблемах слепаты, глаўкомы, трахомы і інш. Распрацаваў і ўкараніў на практыцы шэраг аперацый на вачах. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Тв.: Офтальмологические очерки. М.; Л., 1940; Главнейшие формы изменения зрительного нерва. М., 1944. с. 61
«АВЕРБО́Т» , 1) ступень закупленасці таварнага рынку. Пры залішняй закупленасці цэны дасягаюць вышэйшага ўзроўню і маюць тэндэнцыю да росту, пачынаецца продаж кантрактаў спекулянтамі. 2) Сітуацыя рэзкага росту цэн на які-небудзь тавар у выніку вял. аб’ёму куплі. Тэрмін «Авербот» часцей ужываецца ў адносінах да каштоўных папер. с. 61
А́ВЕРКАМП (Avercamp) Хендрык (25.1.1585, Амстэрдам — 15.5.1634), галандскі жывапісец. Стварыў жанрава-пейзажныя карціны, характэрныя для галандскага рэалізму пач. 17 ст., невялікія зімовыя пейзажы ў светла-серабрыстай гаме («Катанне на каньках»). с. 61
АВЕРЛО́К (англ. overlock), краеабкідальная швейная машына пяцельнага шыўка, дзе адна з петляў агінае край зрэзу дэталі. Выкарыстоўваецца пры пашыве вырабаў з трыкат. палатна. с. 61
АВЕ́РНЬ (Auvergne), гістарычная правінцыя, эканам. раён у цэнтр. ч. Францыі. Уключае дэпартаменты Канталь, Пюі-дэ-Дом, Алье, Верхняя Луара. Гал. горад Клермон-Феран. Пл. 26 тыс. км2. 1,3 млн. ж. (1982). Рэльеф горны, парэзаны далінамі рэк. У сельскай гаспадарцы пераважае мясная жывёлагадоўля. У далінах вырошчваюць збожжавыя, цукр. буракі, бульбу, вінаград. З-ды па вытв-сці аўташын, станкоў, веласіпедаў, пластмас, перапрацоўцы с.-г. сыравіны (Клермон-Феран), чорная металургія (г. Манлюсон), тэкст., гарбарныя, папяровыя, сыраварныя, абутковыя прадпрыемствы. ГЭС. Курорты на базе мінер. крыніц (у т.л. Вішы). с. 61
АВЕРО́ЭС , гл. Ібн Рушд. с. 61
АВЕ́РС (франц. avers ад лац. adversus павернуты тварам), правы (галоўны) бок манеты, медаля, банкноты. Аверсам манет, як правіла, лічыцца бок з партрэтам манарха, яго манаграмай або імем ці выявай інш. асобы (пры іх адсутнасці — з гербам або абазначэннем наміналу); на аверсе мемарыяльных манет змешчана сюжэтная выява; медалёў — паведамленне аб нагодзе выпуску; банкнот — герб і подпіс адказных асоб. Параўн. Рэверс. с. 62
АВЕ́РСІЯ (ад франц. aversion агіда) сексуальная, адна з цяжкіх формаў сексуальнай дысфункцыі; стан, процілеглы лібіда. З’яўляецца вынікам узаемаадносін з партнёрам, які выклікае расчараванне сваімі паводзінамі, учынкамі і г.д., ці пэўнай псіхал. несумяшчальнасці партнёрскай пары. с. 62
АВЕРСО́ЛД , сітуацыя рэзкага зніжэння цэн на які-небудзь тавар у выніку паступлення яго ў вял. колькасці на рынак. Тэрмін часцей ужываецца ў адносінах да каштоўных папер. с. 62
АВЕ́РЧАНКА Аркадзь Цімафеевіч (27.3.1881, г. Севастопаль — 12.3.1925), рус. пісьменнік. З 1908 супрацоўнік, пазней рэдактар час. «Сатирикон», з 1913 рэдактар «Нового сатирикона». Аўтар зб-каў гумарыстычных апавяданняў «Вясёлыя вустрыцы» (1910), «Кругі па вадзе» (1912), «Пра добрых па сутнасці людзей» (1914), «Цуды ў рэшаце» (1915), «Пра маленькіх — для вялікіх» (1916), аповесці «Падходцаў і двое іншых» (1917), п’ес-мініяцюр, у якіх высмейваў заганы абывацеляў. Пасля 1917 у эміграцыі, дзе выдаў кн. апавяданняў «Тузін нажоў у спіну рэвалюцыі» (1921), раман «Жарт мецэната» (1925).
Тв.: Собр. соч. Т. 1—4. Спб., 1911—14; Юмористические рассказы. М., 1964. с. 62
АВЕ́РЧАНКА Мікалай Іванавіч (18.12.1922, в. Майсеенкі Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 4.7.1960), Герой Сав. Саюза (1946). У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, 3-м і 4-м Укр., 1-м Бел. франтах. Камандзір гарматы ст. сяржант Аверчанка вызначыўся пры фарсіраванні рэк Одэр і Шпрэе ў баях за Берлін 14—27.4.1945. с. 62
АВЕ́РЫНА Наталля Георгіеўна (н. 18.10.1942, Ташкент), бел. біёлаг. Д-р біял. н. (1991). Скончыла БДУ (1966). З 1961 у Ін-це фотабіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па малекулярнай біяфізіцы і біяхіміі фотасінтэтычных мембран, біягенезе фотасінтэтычнага апарату і яго рэгуляцыі.
Тв.: Биогенез пигментного аппарата фотосинтеза. Мн., 1988 (у сааўт.). с. 62
АВЕ́РЫНЦАЎ Сяргей Сяргеевіч, (н. 10.12.1937, Масква), рус. вучоны-філолаг, літаратуразнавец, перакладчык. Чл.-кар. Рас. АН (1987), акад. Рас. акадэміі прыродазнаўчых навук. Скончыў Маскоўскі ун-т (1961). Працаваў у Ін-це гісторыі мастацтваў; з 1969 у Ін-це сусв. л-ры імя Горкага. Працы па гісторыі познаантычнай і сярэдневяковай л-ры; па зах. філасофіі культуры 20 ст. Аўтар вершаваных і празаічных перакладаў («Кніга Іова», творы Платона, Калімаха, Плутарха, Гёльдэрліна, Тракля, Гесэ і інш.). Адзін з аўтараў энцыклапедыі «Міфы народаў свету» (Т. 1— 2, 1987—88). Дзярж. прэмія СССР.
Тв.: Плутарх и античная биография. М., 1973; Поэтика ранневизантийской литературы. М., 1977. с. 62
«АВЕ́СТА» , збор свяшчэнных кніг зараастрызму ў некаторых стараж. народаў Ірана, Сярэдняй Азіі, Азербайджана і Афганістана. Узнікла, верагодна, у 1-й пал. 1-га тыс. да н.э., агульнапрызнаным канонам стала ў 3—7 ст. Напісана на стараж.-іранскіх дыялектах. Складаецца з рэліг. прадпісанняў, малітваў, гімнаў, мае шмат міфічных элементаў. Выкарыстоўваецца ў богаслужэнні парсаў (Індыя). Раннія часткі «Авесты» прыпісваюцца прароку Заратуштры (Зараастру). с. 62
АВЕ́ЧКА свойская, парнакапытная жвачная жывёла роду бараноў сям. пустарогіх. Аб’ект авечкагадоўлі. Паходзіць ад дзікіх горных бараноў (муфлонаў і архараў), прыручаных больш як 8 тыс. гадоў назад. На тэр. Беларусі вядома больш за 1000 гадоў. Дае каштоўную сыравіну (воўну, смушак, аўчыну) і прадукты (мяса, лой, малако). У свеце больш за 600 парод і генетычна адасобленых груп авечак. Па якасці воўны адрозніваюць танкарунныя, паўтанкарунныя, паўгрубашэрсныя і грубашэрсныя пароды авечак; паводле экстэр’еру — каротка- і доўгахудахвостыя, каротка- і доўгатлустахвостыя, курдзючныя; паводле прадукцыйнасці і вытв. кірунку — смушкавыя, аўчынна-футравыя, мясавоўнавыя і мяса-воўна-малочныя. У гаспадарках Беларусі найбольш пашыраны пароды прэкас, латвійская цёмнагаловая, раманаўская.
Масць авечкі белая, чорная, рыжая, шэрая. Вышыня ў карку 55—100 см, даўж. цела 60— 110 см. У самцоў звычайна развітыя, спіральна выгнутыя рогі, маткі бязрогія або з невялікімі рагамі. Авечка жыве 12—15 гадоў, тэрмін гасп. выкарыстання 6—8 гадоў. Плоднасць 1 —2 ягнят за акот. Выхад чыстай воўны 30— 75%, малочнасць матак 50—100 кг. Дарослыя бараны важаць 60—180, маткі — 35—110 кт. Забойны выхад 45—60%. Асн. кармы для авечкі — трава з прыроднай і сеянай пашы, сена, яравая салома, сілас і канцэнтраты. с. 62
АВЕЧКАГАДО́ЎЛЯ , галіна жывёлагадоўлі па развядзенні авечак. Дае сыравіну для лёгкай прам-сці (воўну, аўчыну, смушак) і харч. прадукты (бараніну, лой, малако). Найб. каштоўная сыравіна — тонкая і паўтонкая воўна, з якой вырабляюць шарсцяныя тканіны. У свеце існуюць дзесяткі парод і пародных груп авечак. Авечкагадоўля мае шэраг кірункаў: танкарунны, паўтанкарунны, паўгрубашэрсны і грубашэрсны, апошні падзяляецца на смушкавы, футравы, мяса-воўнавы, мяса-воўна-малочны, мяса-сальны.
У краінах Еўропы гадуюць пераважна паўтанкарунныя пароды авечак (Вялікабрытанія, Ірландыя, Нарвегія, Данія, Балгарыя) і танкарунныя (Францыя, Румынія, Венгрыя і інш.). У Кітаі і Манголіі пераважаюць грубашэрсныя пароды. У краінах Сярэдняй Азіі, Афганістане і Паўд. Афрыцы развіта каракуляводства. У Аргенціне пераважаюць паўтанкарунныя авечкі, ва Уругваі — красбрэды, у ЗША — авечкі тыпу англ. караткашэрсныя. Найб. пагалоўе авечак сканцэнтравана ў Аўстраліі, Аргенціне, Новай Зеландыі, Уругваі, ЗША і ПАР (больш за 50% сусв. вытв-сці воўны). У краінах СНД асн. раёны авечкагадоўлі — Паўн. Каўказ, Паволжа, Украіна, Казахстан, Сярэдняя Азія і Закаўказзе. Па колькасці авечак і вытв-сці воўны 1-е месца ў свеце займае Аўстралія, па экспарце бараніны і вытв-сці найб. высакаякаснай красбрэднай воўны — Новая Зеландыя, дзе амаль уся авечкагадоўля мяса-воўнавых і паўтанкарунных парод.
На Беларусі авечкагадоўляй сталі займацца ў пач. 18 ст. Гадавалі пераважна грубашэрсных нізкапрадукцыйных авечак. У 1913 танкарунных авечак (мерыносаў) было толькі 6% ад агульнага пагалоўя. Паляпшэнне племянных і прадукцыйных якасцей авечак пачалося ў даваен. гады. Планавыя пароды — прэкас, латвійская цёмнагаловая і раманаўская. У гаспадарках рэспублікі авечкагадоўля — дадатковая галіна жывёлагадоўлі. Пераважае мясавоўнавая авечкагадоўля. Пагалоўе авечак па шэрагу прычын, у асн. эканам. характару, паступова змяншаецца. На пач. 1985 ва ўсіх гаспадарках было 640,2 тыс. авечак, у 1900 — 475,5, у 1994 — 271,3 тыс.
Г.П.Астапенка, Я.М. Сапільнікаў. с. 62
АВЕ́ЧКІН Валянцін Уладзіміравіч (22.6.1904, г. Таганрог — 27.1.1968), рус. пісьменнік. Асн. тэма творчасці — жыццё вёскі. Аўтар аповесці «З франтавым прывітаннем» (1945), нарысаў «Раённыя будні» (цыкл, 1952—56), «На пярэднім краі» (1953); п'ес «Бабіна лета» (1947), «Насця Коласава» (1949), «Насустрач ветру» (1958).
Літ.: Воспоминания о В.Овечкине. М., 1982. с. 62
АВЁС (Avena), род аднагадовых травяністых раслін сям. злакаў. Каля 30 відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўн. Афрыцы, Амерыцы, Аўстраліі. Кармавыя травы, збожжавыя культуры, ёсць пустазельныя віды. На Беларусі культывуецца авёс пасяўны яравы і азімы (каштоўная харч. і кармавая культура; вядомы з 7 ст. н.э.), 2 віды — авёс шчаціністы і аўсюк — дзікарослыя (пустазелле ў пасевах яравых культур).
Авёс пасяўны — вільгацелюбівая, непатрабавальная да цяпла расліна. Вегетац. перыяд 85—115 сут. Самаапыляльнік. Лепшыя глебы — дзярнова-падзолістыя, супясчаныя і лёгкасугліністыя з добрай аэрацыяй. Пасяўная пл. ў рэспубліцы 309 тыс. га (1993); сярэдняя ўраджайнасць 2,3—2,5, макс. — 7 т/га. Высяваецца на корм у сумесі з лубінам, вікай, гарохам і інш. культурамі. Асн. зернефуражная культура. Пажыўнасць 1 кг зерня аўса прынята за кармавую адзінку. Раянаваныя сарты: Эрбграф, Буг, Асілак. Асн. шкоднікі аўса пасяўнога: шведская муха, збожжавыя блохі, тля, злакавыя трыпсы; хваробы: іржа, галаўня, бактэрыёз, мучністая раса.
Літ.: Митрофанов А.С., Митрофанова К.С. Овёс. 2 изд. М., 1972. с. 62
АВЁС ПУСТЫ́ , тое, што аўсюк. с. 63
АВІ́ДЗІЙ (Ovidius), Публій Авідзій Назон (20.3.43 да н.э., г. Сульмона, недалёка ад Рыма — каля 18 н.э.), рымскі паэт. Раннія творы: зб-кі «Любоўныя элегіі», «Гераіні», жартоўна-парадыйныя паэмы «Майстэрства кахання», «Сродкі ад кахання». У паэме «Фасты» (незавершаная) тлумачыў паходжанне рымскіх святаў і абрадаў. Найб. вядомы твор «Метамарфозы» — маст. апрацоўка грэка-рымскіх міфаў пра пераўвасабленні людзей і багоў у жывёл, сузор’і і інш. — складаецца з асобных вершаваных навел. У 8 н.э. сасланы Аўгустам у г. Томы (цяпер Канстанца ў Румыніі), дзе напісаў поўныя тугі па радзіме «Сумныя элегіі» і «Пісьмы з Понта». Творчасць Авідзія значна паўплывала на развіццё зах.-еўрап. л-ры. Дзве навелы з «Метамарфозаў» на бел. мову пераклаў М.Багдановіч.
Тв.: Рус. пер. — Элегии и малые поэмы. М., 1973; Любовные элегии. Метаморфозы. Скорбные элегии. М., 1983. с. 63
АВІ́ДНАСЦЬ (ад лац. avidus прагны), уласцівасць антыгенаў і антыцел, якая вызначае энергію звязвання камплементарных участкаў іх малекул; асн. характарыстыка імунных сываратак. Праяўляецца ў трываласці створаных комплексаў антыгенаў-антыцел. Авіднасць імуннай сывараткі залежыць ад спецыфічнасці антыцел, якія ёсць у ёй. Гл. таксама Камплементарнасць. с. 63
АВІЕ́ТКА (франц. aviette), самалёт малой магутнасці, звычайна 1—2-месны. с. 63
АВІ́ЖУС (Avyzius) Йонас (н. 16.5.1922, в. Медгінай, Літва), літоўскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Літвы (1986). Аўтар кн. нарысаў «Першыя барозны» (1948), зб-каў апавяданняў і аповесцяў «Спадчына» (1949), «Людзі і падзеі» (1954), «Буткус Мсцівец» (1957), «Чалавек застаецца чалавекам» (1960), раманаў «Шкляная гара» (1961), «Вёска на раздарожжы» (1964), «Страчаны прытулак» (1970, Ленінская прэмія 1976), «Колеры хамелеона» (1976), «Дзягімай» (1981). Асн. тэмы — жыццё літ. вёскі, падзеі Вял. Айч. вайны, маральна-этычныя праблемы сучаснасці. с. 63
АВІ́ЗА (італьян. avviso), паведамленне (пісьмо) атрымальніку аб адгрузцы яму прадукцыі, пераводзе грашовых сродкаў ці аб зменах ва ўзаемных разліках паміж контрагентамі. У банкаўскай, камерцыйнай, бухгалтарскай практыцы авіза — афіцыйнае паведамленне аднаго контрагента другому аб выкананні разліковых аперацый. Банкі высылаюць авізу сваім карэспандэнтам і кліентам пра дэбетавыя і крэдытавыя запісы, рэшту сродкаў на рахунках і інш. разліковыя аперацыі. с. 63
АВІ́ЗМ (ад лац. ovum яйцо), кірунак у біялогіі 17—18 ст., прадстаўнікі якога (авісты; італьян. вучоныя М.Мальпігі і А.Валіснеры, швейцарскія Ш.Банэ і А.Галер і інш.) лічылі, што ў жан. палавой клетцы (яйцы) ёсць дарослы арганізм у мікраскапічным выглядзе, развіццё яго зводзіцца толькі да павелічэння ў памерах. Быў больш пашыраны, чым анімалькулізм, і з’яўляўся адным з цячэнняў у вучэнні аб прэфармацыі (гл. Прэфармізм). с. 63
АВІКУЛЯ́РЫЯ , гл. ў арт. Імшанкі. с. 63
А́ВІЛА (Avila), горад у Іспаніі, на Пд аўт. вобласці Кастылія-Леон. Адм. ц. правінцыі Авіла. 46 тыс. ж. (1991).
У старажытнасці фінікійская, пасля рымская калонія. У 8 ст. заваявана арабамі, у 11 ст. адваявана хрысціянамі і стала аб'ектам дынастычнай барацьбы паміж Арагонам і Кастыліяй. У 1482—1808 у Авіле быў ун-т. Горад захаваў сярэдневяковую і рэгулярную планіроўку, жылыя дамы 13 ст., умацаваныя палацы 15—16 ст., гранітныя гар. сцены 11 ст., раманска-гатычны сабор (12—14 ст.), цэрквы (12—15 ст.), манастыр (1636) і інш. с. 63
АВІ́ЛАЎ Міхаіл Іванавіч (18.9.1882, Санкт-Пецярбург — 14.4.1954), рус. жывапісец. Нар. мастак Расіі (1953), правадз. чл. АМ СССР (1947). Вучыўся ў АМ у Пецярбургу (1904—13). З 1923 чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі. Працаваў пераважна ў батальным жанры: «Сібірскія партызаны», «Прарыў польскага фронту Першай коннай арміяй у 1920 годзе», «Паядынак Перасвета з Чалубеем» (Дзярж. прэмія СССР 1946) і інш. с. 63
АВІНЬЁН (Avignon), горад на ПдУ Францыі, у Правансе. Порт на рэках Рона і Дзюранс. Адм. ц. дэпартамента Ваклюз. 181 тыс. ж. (з прыгарадамі; 1990). Металаапр., тэкст. (пераважна шаўковая), харч., абутковая прам-сць. Трансп. вузел і цэнтр с.-г. раёна (вінаградарства, садоўніцтва, агародніцтва, кветкаводства).
Авіньён узнік на месцы заснаванай рымлянамі ў 48 г. да н.э. калоніі Авенія. Пасля падзення Зах. Рымскай імперыі Авіньён пад уладай бургундцаў, вестготаў, франкаў, у 730 і 737 разбураны сарацынамі. У сярэднявеччы ч. каралеўства Бургундыя, належаў графам Тулузскім і Праванскім. У 1226 разбураны франц. каралём Людовікам VIII. У 1309—77 месца вымушанага знаходжання рымскіх папаў, у 1348—1791 (афіц. 1797) —папскае ўладанне. У 1797 Авіньён далучаны да Францыі. У 14 ст. адзін з буйных маст. цэнтраў Еўропы. Аблічча Авіньёна ў многім вызначаюць будынкі 14 ст., кальцо гар. умацаванняў з зубчастымі сценамі, прамавугольнымі вежамі, варотамі. Над радыяльнай сеткай вуліц сярэдзіны 18 ст. з дамамі 19—20 ст. дамінуе раманскі сабор Нотр-Дам-дэ-Дом (12 ст.) з грабніцамі папаў; побач гатычны папскі палац з высокімі сценамі і вежамі (14 ст.; у інтэр’еры фрэскі 14—15 ст.), епіскапскі Малы палац (15 ст., рэнесанс). Захаваліся частка моста Сен-Бенезэ (12—13 ст.), гатычныя цэрквы 14 ст., атэлі і цэрквы 15—18 ст. Музей скульптуры. У музеі Кальвэ (засн. ў 1810) жывапіс авіньёнскай школы 14—16 ст.
Літ.: Berenguier R. Avignon. Paris, [1973]. с. 63
АВІНЬЁНСКАЕ ПАЛАНЕ́ННЕ ПА́ПАЎ , «вавілонскі палон», перыяд у гісторыі папства, калі рымскія папы трапілі ў паліт. залежнасць ад франц. караля і вымушаны былі перанесці сваю рэзідэнцыю ў 1309—77 (з перапынкам 1367—70) з Рыма ў Авіньён (Францыя). Сведчыла пра паражэнне папства ў барацьбе з феад. манархіямі Еўропы за паліт. ўплыў. с. 64
АВІ́СКАЯ ДЫНА́СТЫЯ (Aviz, Avis), дынастыя партуг. каралёў [1385—1580]. Заснавальнік Жуан І. Каралі Авіскай дынастыі праводзілі палітыку абмежавання феад. знаці. Прадстаўнікі: Жуан І [1385— 1433], Дуарці І [1433—38], Альфонс V [1438—81], Жуан ІІ [1481—95], Мануэл І [1495—1521], Жуан ІІІ [1521—57], Себасцьян І [1557—79], Энрыкі І [1578—80]. Пасля спынення Авіскай дынастыі прастол у Партугаліі захоплены ісп. каралём Філіпам ІІ і ўстаноўлена дынастычная унія Партугаліі і Іспаніі. с. 64
АВІ́СКІ О́РДЭН , партугальскі духоўна-рыцарскі ордэн. Існаваў у 1162—1789. Утвораны з вайск. арг-цыі, заснаванай у 1147 ці 1148 для барацьбы з маўрамі. Партуг. кароль Альфонс І у 1162 ці 1166 падараваў ордэну крэпасць Авіс (адсюль назва). Авіскі ордэн адыграў значную ролю ў гісторыі Рэканкісты ў Партугаліі. с. 64
АВІТАМІНО́З В1, гл. Беры-беры. с. 64
АВІТАМІНО́ЗЫ (ад а... + вітаміны), група захворванняў, якія развіваюцца пры працяглай адсутнасці вітамінаў у ежы, парушэнні іх засваення або прыгнечанні сінтэзу ў арганізме. Недахоп вітамінаў можа ўзнікнуць у зімова-вясновы перыяд, пры вял. фіз. нагрузках, інфекцыйна-вірусных захворваннях, з узростам. Пры працяглым недахопе або адсутнасці вітаміну С развіваецца цынга, В1беры-беры, D —рахіт, PP — пелагра. Часцей сустракаецца адначасовая недастатковасць некалькіх вітамінаў — поліавітаміноз. Прафілактычныя меры: ужыванне вітамінных прэпаратаў, вітамінізацыя ежы, правільнае захоўванне і кулінарная апрацоўка харч. прадуктаў. с. 64
АВІФА́УНА (ад лац. avis птушка + фауна), тое, што арнітафауна. с. 64
АВІЦЫ́ДЫ [ад лац. ovum яйцо + ...цыд(ы) знішчаю], хімічныя рэчывы, якія згубна дзейнічаюць на яйцы насякомых і кляшчоў. Гл. Пестыцыды. с. 64
АВІЦЭ́НА , гл. Ібн-Сіна Абу Алі. с. 64
А́ВІЯ ... (ад лац. avis птушка), першая састаўная частка складаных слоў, скарачэнне, якое абазначае «авіяцыйны», «паветраны», напр., авіямадэлізм, авіялінія. с. 64
«А́ВІЯ» (Avia), грузавыя аўтамабілі, якія выпускаюцца ў Чэхіі (Прага) з 1968 па ліцэнзіі франц. фірмы «Савіем». Грузападымальнасць 1,8—3,1 т, магутнасць дызельных рухавікоў 53—61 кВт, маса 4—6 т. Мае шэраг мадыфікацый. с. 64
АВІЯГАРЫЗО́НТ , пілатажна-навігацыйная прылада, якая паказвае становішча падоўжнай і папярочнай восяў лятальнага апарата адносна сапраўднага гарызонта. Асн. часткі авіягарызонта: гіраскоп, які захоўвае нязменнае становішча сваёй восі ў прасторы, і маятнікавая сістэма карэкцыі, якая ліквідуе адхіленні восі ротара гіраскопа ад праўдзівай вертыкалі. с. 64
АВІЯКАМПА́НІЯ , авіятранспартнае прадпрыемства, якое ажыццяўляе міжнар. і ўнутр. паветраныя зносіны. У 1993 у краінах свету было 660 авіякампаній па перавозцы пасажыраў (перавезены 1171 млн. чал.) і 60 па перавозцы грузаў (перавезена каля 18 млн. т). Сярод авіякампаній найбольшыя: «Юнайтэд», «Амерыкан», «Дэльта», «Нортуэст» (усе ЗША), «Брытыш эруэйз» (Вялікабрытанія), «Люфтганза» (Германія), ДЖАЛ (Японія), «Эр Франс» (Францыя), «Аэрафлот» (Расія). Найб. авіякампанія ў паветраным транспарце Рэспублікі Беларусь «Белавія». А.В.Жураўскі. с. 64
АВІЯКОМІІАС , аэранавігацыйная прылада, якая паказвае курс лятальнага апарата адносна магн. і геагр. мерыдыянаў, зададзенага напрамку ці напрамку на радыёмаяк. Бываюць магнітныя, гіраіндукцыйныя, астранамічныя. Гл. таксама Радыёкомпас. с. 64
АВІЯЛІ́НІЯ , авіятраса, паветраная лінія, зацверджаны маршрут рэгулярных палётаў пасаж. і грузавых самалётаў, верталётаў паміж вызначанымі пунктамі з адпаведнай яму прасторай над паверхняй зямлі (паветр. калідорам), у межах якой ажыццяўляецца палёт. Адрозніваюць авіялініі міжнародныя і ўнутраныя, у т.л. магістральныя і мясцовыя. Авіялініі забяспечваюцца аэрадромамі, наземнымі радыёнавігацыйнымі пунктамі, сродкамі кантролю і кіравання паветр. рухам. Гл. таксама Паветраны транспарт. с. 64
АВІЯ́ЛЬ , авіяцыйны алюміній, сплаў на аснове алюмінію. Мае ў сабе (у %) 0,45—0,9 магнію, 0,5—1,2 крэмнію, 0,2—0,6 медзі, 0,15—0,35 марганцу ці хрому. Высокапластычны, каразійнаўстойлівы, здавальняючай мех. трываласці (павышаецца гартаваннем і штучным старэннем), добра паліруецца. Ідзе на выраб складаных па форме прасаваных і штампаваных дэталяў (лопасцяў вінтоў верталётаў, элементаў буд. канструкцый і інш.). с. 64
АВІЯМАДЭЛІ́ЗМ , авіямадэльны спорт, канструяванне, выраб і запуск мадэляў лятальных апаратаў (у т.л. ракет) у спарт. мэтах; адзін з тэхнічных відаў спорту. Асн. класы мадэляў: свабоднага палёту (безматорныя, гумаваматорныя, з поршневымі ці рэактыўнымі рухавікамі); кордавыя (кіруюцца з дапамогай тонкай стальной ніткі ці троса); радыёкіроўныя; лятальныя мадэлі (копіі апаратаў). Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1925 на скорасць, далёкасць, вышыню, працягласць палёту, на выкананне мадэлямі фігур найвышэйшага пілатажу. Рэкорды рэгіструюцца Міжнар. авіяц. федэрацыяй (ФАІ). На Беларусі развіваецца з 1926, чэмпіянаты праводзяцца з 1953; кіраванне авіямадэлізмам ажыццяўляе Бел. абароннае спарт.-тэхн. таварыства. с. 64
АВІЯНО́СЕЦ , баявы надводны карабель, асн. ўдарная сіла якога — палубныя самалёты і верталёты. Упершыню выкарыстаны ў канцы 1-й сусв. вайны. У 2-ю сусв. вайну складалі аснову флоту ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі і Францыі. Найб. развіццё атрымалі ў ЗША. Паводле водазмяшчэння і прызначэння адрозніваюць авіяносцы: лёгкія, цяжкія; мнагамэтавыя, процілодачныя, ударныя, эскортныя; звычайныя і атамныя. Водазмяшчэнне сучасных авіяносцаў 20—100 тыс. т, скорасць 18—35 вузлоў (33,3—64,8 км/гадз). Нясуць 25—100 самалётаў і верталётаў, якія пад’ёмнікамі падаюцца на палётную палубу і апускаюцца ў ангар, дзе абсталяваны месцы для рамонту і падрыхтоўкі іх да вылету. На палубе размешчаны катапульты (забяспечваюць узлёт з інтэрвалам 30 с), пасадачная паласа на вуглавой палётнай палубе з аэрафінішорам і аварыйным бар’ерам (нейлонавыя сеткі). Узлёт і пасадка забяспечваюцца спец. радыётэхн. і аптычнымі сістэмамі і індыкатарамі. Для самаабароны выкарыстоўваюцца зенітныя ракетныя і арт. комплексы. с. 65
АВІЯЦЫ́ЙНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ, галіна машынабудавання, спецыялізаваная на вытв-сці лятальных апаратаў, авіяц. рухавікоў, бартавых і інш. сістэм і абсталявання для авіяцыі. Адна з самых навукаёмістых галін прам-сці з высокай ступенню кааперавання і канцэнтрацыі вытв-сці. Узнікла ў пач. 20 ст. Як буйная галіна прам-сці развілася ў перыяд 1-й і асабліва 2-й сусв. войнаў. Масавая вытв-сць авіяц. тэхнікі пачалася ў 1918. Толькі ў ЗША і Вялікабрытаніі было выпушчана больш за 36 тыс. самалётаў і 54 тыс. авіярухавікоў (1918). Паскоранымі тэмпамі развівалася напярэдадні і ў час 2-й сусв. вайны. Авіяцыйная прамысловасць СССР забяспечыла фронт баявымі і трансп. самалётамі пераважна новых тыпаў (знішчальнікі С.А.Лавачкіна, А.Л.Мікаяна, А.С.Якаўлева, штурмавікі С.У.Ільюшына, бамбардзіроўшчыкі Ільюшына, У.М.Петлякова, А.М.Тупалева). Выпуск самалётаў у СССР склаў у 1941—1-й пал. 1945 больш за 125,6 тыс. За перыяд 2-й сусв. вайны Англія выпусціла 125 тыс., Германія каля 120 тыс., ЗША каля 300 тыс. самалётаў. У пасляваен. гады авіяцыйная прамысловасць асвоіла выпуск рэактыўных самалётаў са звышгукавымі скарасцямі. З пач. 1950-х г. пачаўся выпуск грамадз. рэактыўных самалётаў. Развівалася верталётабудаванне: верталёты канструкцыі М.Л.Міля, М.І.Камава (СССР), І.І.Сікорскага (ЗША) і інш. У 1960—80-я г. ў авіяцыйнай прамысловасці СССР быў створаны шэраг прынцыпова новых узораў авіяц. тэхнікі: знішчальнікі са зменлівай стрэлападобнасцю крылаў, паскораных узлёту і пасадкі, звышгукавы бамбардзіроўшчык канструкцыі П.В.Сухога Су-24, штурмавік Су-25, знішчальнікі МіГ-29, МіГ-31, Су-27 і інш.; велікагрузныя транспартныя самалёты ІЛ-76Т, АН-124, «Руслан», АН-225, «Мрыя» (канструктарскае бюро А.К.Антонава), баявыя і трансп. верталёты (у т.л. Мі-26 з найбольшай у свеце грузападымальнасцю — 20 т) і інш. У 1960-я г. авіяцыйная прамысловасць развітых краін распрацавала праграмы вытв-сці звышгукавых пасаж. самалётаў «Канкорд» (Францыя сумесна з Англіяй), Ту-144 (СССР), які прайшоў выпрабавальную эксплуатацыю. У 1970-я г. з’явіліся шырокафюзеляжныя пасаж. самалёты-аэробусы А300, А310, А320 і інш. сумеснай вытв-сці Францыі, Вялікабрытаніі і інш. зах.-еўрап. краін (у кансорцыуме «Эрбас індастры»), Іл-86 (СССР). Вырашана шмат навук.-тэхн. праблем, атрыманы каштоўныя тэхналогіі пры стварэнні арбітальных апаратаў шматразовага выкарыстання «Спэйс Шатл» (ЗША) і «Буран» (СССР), экранапланаў (ракетаносны эксперым. экранаплан «Лунь», СССР; даўж. 73 м, вага да 300 т) і інш. У канцы 1980-х г. у СССР пачаліся падрыхтоўка і асваенне серыйнай вытв-сці самалётаў новага пакалення з высокай эканоміяй паліва — Іл-96—300, Ту-204, Іл-114, пад’ёмных, пад’ёмна-маршавых, турбінных рухавікоў і інш. З краін б. СССР найб. развіта авіяцыйная прамысловасць у Рас. Федэрацыі. У Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць Мінскі авіярамонтны з-д (рамантуе самалёты ТУ-134, Як-40, Як-42), авіярамонтныя з-ды ў Баранавічах і пад Оршай, Мінскі дзярж. авіяц. каледж (рыхтуе спецыялістаў для грамадз. і ваен. А.). Распрацавана праграма стварэння ўласнага пасаж. самалёта ў кааперацыі з Рас. Федэрацыяй (1994).
Сусветны лідэр у авіяцыйнай прамысловасці — ЗША, дзе авіяцыйная прамысловасць вядзе пачатак ад майстэрняў братоў Райт. Масавая вытв-сць самалётаў разгорнута ў 1918. Інтэнсіўны рост пачаўся ў 1936. У 1939 выпушчана каля 3,9 тыс. самалётаў, у 1944 больш за 96 тыс. Пасля 2-й сусв. вайны ЗША сталі буйнейшым экспарцёрам ваен. тэхнікі, з канца 1950-х г. — грамадзянскай авіяц. тэхнікі. У 1960-я г. авіяцыйная прамысловасць ЗША ператварылася ў авіяракетную прам-сць. У 1970-я г. ажыццяўляліся буйныя праграмы вытв-сці баявых самалётаў, створаны авіясістэма сачэння і навядзення («АВАКС»), касм. карабель «Спэйс Шатл», наладжана буйнасерыйная вытв-сць шырокафюзеляжных пасаж. самалётаў і інш. Па праграмах 1980-х г. ажыццяўляліся вытв-сць знішчальнікаў F-15, F-16, F-18 і інш., стратэг. бамбардзіроўшчыка B-1B, распрацоўка малапрыкметнага стратэг. бамбардзіроўшчыка В-2, знішчальніка АТ і інш., выпуск пасаж. самалётаў «Боінг» 727, 737, 747 757, 767, L-1011, DC-9 і DC-10, MD-80 і інш. Вядучыя самалёта- і верталётабуд. фірмы: «Боінг», «Мак-Донел-Дуглас», «Локхід», «Рокуэл», «Джэнерал дайнэмікс», «Груман», «Нортрап», «Х’юз гелікаптэрс і інш.; фірмы—вытворцы рухавікоў: «Джэнерал электрык», «Прат энд Уітні», «Аўка Лайкамінг», «Алісан», «Гарэт тэрбін энджын». Высокаразвітая авіяцыйная прамысловасць у Англіі, Францыі, ФРГ, Канадзе, Японіі і інш. індустрыяльных краінах. Вядучыя еўрап. краіны ажыццяўляюць сумесныя праграмы распрацоўкі і вытв-сці грамадз. і ваен. авіятэхнікі новага пакалення, у т.л. і паветрана-касм. самалёта. Пашыраецца міжнар. кааперацыя паміж авіяц. фірмамі розных краін і кантынентаў. На мяжы 1980—90-х г. кошт гадавой прадукцыі авіяцыйная прамысловасць замежных краін (без б. СССР) ацэньваўся амаль у 160 млрд. дол. (з улікам прадукцыі ракетна-касм. сектара).
Літ.: Гл. пры арт. Авіяцыя. с. 65
АВІЯЦЫ́ЙНЫ РУХАВІ́К , цеплавы рухавік для забеспячэння палётаў лятальных апаратаў у каляземнай паветр. прасторы. Асн. тыпы авіяцыйнага рухавіка: паветрана-рэактыўныя рухавікі (пераважна турбарэактыўныя рухавікі), турбавінтавыя рухавікі і поршневыя бензінавыя (устанаўліваюцца на самалётах грамадз. авіяцыі спец. прызначэння).
Да кампрэсарных паветрана-рэактыўных авіяцыйных рухавікоў адносяцца газатурбінныя рухавікі прамой і непрамой рэакцыі (у т.л. турбавальныя, якія выкарыстоўваюцца ў асн. на верталётах). На самалётах пакарочанага, а таксама верт. ўзлёту і пасадкі прымяняюць пад’ёмныя і універсальныя пад’ёмна-маршавыя газатурбінныя рухавікі. На самалётах, здольных развіваць звышгукавыя скорасці, устанаўліваюць бескампрэсарныя праматочныя паветрана-рэактыўныя рухавікі ці змешаныя ўстаноўкі. Ёсць таксама пульсавальныя паветрана-рэактыўныя, вадкасна-ракетныя і паветрана-ракетныя рухавікі. Авіяцыйныя рухавікі аснашчаюць аўтам. сістэмамі, што аблягчае кіраванне імі, павышае іх эксплуатацыйную надзейнасць. Асн. паказчыкі дасканаласці авіяцыйнага рухавіка: удз. вага (адносіны вагі рухавіка да яго ўзлётнай цягі ці магутнасці) і ўдз. расход паліва (адносіны гадзіннага расходу паліва да крэйсерскай цягі ці магутнасці). с. 66
АВІЯЦЫ́ЙНЫ СПОРТ , агульная назва відаў спорту, звязаных з выкарыстаннем лятальных апаратаў. Уключае верталётны спорт, дэльтапланёрны спорт, парашутны спорт, планёрны спорт, самалётны спорт. с. 66
АВІЯ́ЦЫЯ (франц. aviation ад лац. avis птушка), тэорыя і практыка палётаў у каляземнай паветр. прасторы на апаратах, цяжэйшых за паветра; арганізацыя (служба), якая выкарыстоўвае для палётаў такія апараты. Адрозніваюць грамадзянскую авіяцыю (трансп., сан., спарт., спец. прызначэння і інш.) і ваенную (ваенна-паветраныя сілы, марская авіяцыя, ППА). Для забеспячэння руху па авіялініях грамадз. авіяцыя мае: парк самалётаў і верталётаў, аэрадромы і аэрапорты; службы кіравання палётамі. Асн. абсталяванне лятальных апаратаў: авіяцыйныя рухавікі і паветраныя вінты; электрамех., гідраўл. і пнеўматычныя прыстасаванні для забеспячэння ўзлёту, пасадкі, кіравання; авіяц. прыборы і сістэмы (паветранай скорасці ўказальнік, вышынямер, авіягарызонт, аўтапілот, авіякомпас, гіраскапічныя прыстасаванні і інш.); сродкі навігацыі паветранай, электронікі, выліч. тэхнікі і г.д. Самалётаваджэнне забяспечваюць таксама наземныя сродкі: радыёстанцыі, радыёмаякі, радыёлакацыйныя станцыі, святломех. кодавыя і сігнальныя агні. Авіяцыя развіваецца дзякуючы навук. даследаванням у галінах аэрадынамікі, газавай дынамікі, балістыкі, тэорыі рухавікоў і інш.
Развіццё авіяцыі пачалося з паветраплавання. Франц. марак Ле Бры ў 1857—67 ажыццявіў палёты на пабудаваным ім планёры, ням. інжынер О.Ліліенталь у 1891—96 пабудаваў і выпрабаваў некалькі планёраў. Рус. вынаходнік А.Ф.Мажайскі ў 1881 атрымаў першы патэнт на самалёт, абсталяваны парасілавой устаноўкай. Упершыню ў 1890 адарваўся ад зямлі самалёт з паравым рухавіком франц. інжынера К.Адэра. У 1903 падняліся ў паветра на самалёце з рухавіком унутр. згарання амер. вынаходнікі браты У. і О.Райт. З 1906 будаваў самалёты франц. інжынер Л.Блерыё, які ўпершыню (1909) пераляцеў Ла-Манш. У 1909—14 у Расіі распрацаваны самалёты канструкцыі Я.М.Гакеля, Дз.П.Грыгаровіча і інш. Палёт на біплане ўласнай канструкцыі ў 1910 ажыццявіў А.С.Кудашаў (Кіеў). Прыярытэт у канструяванні верталёта (1909) належыць І.І.Сікорскаму, па яго праекце ў 1913 пабудаваны самалёт-біплан «Рускі віцязь» з 4 рухавікамі па 100 к.с. (удасканаленай канструкцыяй гэтага самалёта быў «Ілья Мурамец»). Тэорыю верталёта ў 1910—12 распрацаваў рус. інжынер Б.М.Юр’еў. Вялікі ўплыў на развіццё авіяцыі зрабілі працы М.Я.Жукоўскага і С.А.Чаплыгіна. Папулярызацыі і развіццю авіяцыі садзейнічалі палёты рус. лётчыкаў М.Яфімава, М.Папова, Р.Аляхновіча, Б.Расінскага, С.Утачкіна, А.Васільева, Л.Андрэадзі, Л.Маціевіча і інш. У 1910 Папоў дасягнуў рэкорднага ўзлёту на вышыню 600 м, Аляхновіч у 1911 зрабіў 100-кіламетровы пералёт з рэкорднай скорасцю 92 км/гадз. Далейшае развіццё авіяцыя атрымала ў гады 1-й сусв. вайны: скорасць самалётаў вырасла да 220 км/гадз, вышыня палётаў — да 7 тыс. м. Рус. лётчык П.М.Несцераў распрацаваў асновы тэхнікі пілатажу і здзейсніў палёт (1913) па пятлі ў верт. плоскасці (гл. Несцерава пятля). У 1916 першым увёў самалёт у штопар, каб прадэманстраваць спосаб выхаду з яго, рус. лётчык К.Арцаулаў. У час вайны выкарыстоўваліся цяжкія самалёты-бамбардзіроўшчыкі тыпу «Ілья Мурамец», якія мелі экіпаж да 8 чал., падымалі да 500 кг бомбаў, былі ўзброены 3—7 кулямётамі (камандзірам такога бамбардзіроўшчыка быў А.М.Касценчык з Гродна). Развіццю авіяцыі садзейнічалі працы У.П.Вятчынкіна, А.А.Мікуліна, Б.С.Сцечкіна ў галіне тэорыі рухавікоў. У 1922 разгарнулі дзейнасць авіяц. канструктарскія бюро Грыгаровіча, М.М.Палікарпава, А.М.Тупалева, А.Дз.Швяцова і інш., на самалётах якіх былі атрыманы рэкордныя вынікі. Экіпаж лётчыка М.М.Громава на самалёце «Пралетарый» канструкцыі Тупалева ў 1926 ажыццявіў пералёт па Еўропе. На самалёце «Краіна Саветаў» (таго ж канструктара) экіпаж лётчыка С.А.Шастакова ў 1929 пераляцеў з Масквы ў Нью-Йорк праз Сібір і Камчатку. У 1937 экіпажы В.П.Чкалава і Громава зрабілі беспасадачныя пералёты ад Масквы да Амерыкі праз Паўн. полюс. З 1932 канструктары працавалі над развіццём знішчальнай авіяцыі і стварылі першыя скарасныя знішчальнікі-манапланы, якія дасягалі скорасці 450 км/гадз і вышыні палёту 10 км.
У гады 2-й сусв. вайны значную ролю адыграў самалёт-штурмавік Іл-2 канструкцыі С.У.Ільюшына. Знішчальнікі Як-3, Як-9 канструкцыі А.С.Якаўлева сталі асн. самалётамі знішчальнай авіяцыі. Знішчальнікі МіГ-3 (А.І.Мікаяна і М.І.Гурэвіча), Ла-5, Ла-7, Ла-9 (С.А.Лавачкіна), бамбардзіроўшчыкі Ту-2 (Тупалева), Пе-2, Пе-8 (У.М.Петлякова) не саступалі нямецкім (напр., Ме-109 М), а па асн. паказчыках пераўзыходзілі іх. Пад канец вайны скорасць знішчальнікаў дасягала 700 км/гадз, далёкасць палёту 3 тыс. км, вышыня палёту 13,5 км; скорасць бамбардзіроўшчыкаў — 600 км/гадз, бомбавая нагрузка 5—6 т, вышыня палёту 10,5 км.
Вял. дасягненне авіяцыі — выкарыстанне рэактыўных рухавікоў. Скорасць гуку была дасягнула на самалёце МіГ-17 з такім рухавіком (1948), звышгукавая скорасць на самалёце МіГ-19. Далейшае развіццё авіяцыі было звязана з распрацоўкай магутных і лёгкіх газатурбінных рухавікоў. Створаны самалёты верт. ўзлёту і пасадкі, са зменнай у палёце геаметрыяй крыла. П.В.Сухім распрацаваны рэактыўныя самалёты Су-9, Су-15 і інш. звышгукавыя знішчальнікі са стрэлападобным і трохвугольным крылом. У 1965 пабудаваны трансп. самалёт Ан-22 («Антэй») з найб. у свеце грузападымальнасцю (канструкцыя А.К.Антонава), у 1977 — самалёт кароткага ўзлёту і пасадкі Ан-72. Да канца 1970-х г. скорасць самалётаў дасягнула 3500 км/гадз, найб. вышыня да 30 км, далёкасць палёту больш за 10 тыс. км. Шырокае развіццё атрымалі верталёты. У 1968 пабудаваны верталёт В-12 (канструкцыі М.Л.Міля) рэкорднай грузападымальнасці (12 т). Створаны верталёты разнастайнага прызначэння канструкцыі М.І.Камава. Скорасць верталётаў дасягнула 355 км/гадз, грузападымальнасць 40 т, далёкасць палёту 3400 км, найб. вышыня 12,5 км. У 1980—90-я г. высокімі лётна-тэхн. паказчыкамі вылучаюцца самалёты МіГ-29, МіГ-31, Су-25, Су-27, Ту-160, Ту-154М, аэробус Іл-86, Ан-124 «Руслан», Як-42, Як-96, Ту-204; верталёты Мі-26, Мі-10К (верталёт-кран), Ка-32, вінтакрыл Ка-22, аэрасані Ка-30 і інш. У краінах Зах. Еўропы і Амерыкі ў пасляваен. перыяд на ўзбраенні былі самалёты розных тыпаў і прызначэння, напр. знішчальнікі F-4 «Фантом» і F-104 «Старфайтэр» (ЗША), «Міраж» F.1С і «Міраж-2000» (Францыя), «Тарнада» GR.1 (Вялікабрытанія), знішчальнік-перахопнік F-15 «Ігл», стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі В-52 і В-1В, ваенна-транспартны С-5В «Гелаксі» (грузападымальнасць да 118 т), ваенна-камандны пункт Е-4В і самалёт радыёэлектроннай барацьбы EF—111А, сістэмы далёкага радыёлакацыйнага выяўлення АВАКС (на базе «Боінга-707», усе ЗША); эксплуатуюцца пасаж. самалёты: амер. «Боінгі» розных тыпаў, франка-герм. шырокафюзеляжны А-320 (на 331 месца), англа-франц. звышгукавы «Канкорд» і інш. У 1944 створана Міжнар. арг-цыя грамадз. авіяцыі (ІКАО), якая распрацоўвае рэкамендацыі і стандарты па правах палётаў, эксплуатацыі самалётаў, забеспячэння бяспекі палётаў і інш. Значны ўплыў зрабіла авіяцыя на касманаўтыку.
На Беларусі авіялініі звязваюць паміж сабой многія гарады, а таксама рэспубліку з замежнымі краінамі (гл. ў арт. Паветраны транспарт). Статус міжнар. атрымалі абл. аэрапорты Брэста, Гомеля, Гродна, а Мінск-2 пацвердзіў ІІ катэгорыю ІКАО. Працуюць 5 авіякампаній, у т.л. «Белавія» (эксплуатуюцца самалёты: на магістральных трасах Ту-154Б, Ту-154М, Ту-134А, Ан-26, на мясцовых Ан-24, Як-40, Ан-2; верталёты Ка-26, Мі-2 і інш.), Мінскі авіярамонтны з-д (рамантуе самалёты Ту-134, Як-40, Як-42), авіярамонтныя з-ды ў Баранавічах і пад Оршай, Мінскі дзярж. авіяц. каледж (рыхтуе спецыялістаў для грамадз. і ваен. авіяцыі). Сан. авіяцыя забяспечана сан. самалётамі і верталётамі. Авіяцыя спец. прызначэння абслугоўвае сувязь, геал. экспедыцыі, сельскую гаспадарку, пажарную ахову і інш. Гл. таксама Авіяцыйная прамысловасць, Авіяцыйны спорт.
Літ.: Пономарёв А.Н. Авиация настоящего и будущего. М., 1984; Яковлев А.С. Советские самолёты. 4 изд. М., 1982; Андреев И. Боевые самолёты. М., 1981. с. 66
АВІЯ́ЦЫЯ ВАЕ́ННАЯ , гл. ў арг. Ваенна-паветраныя сілы. с. 68
АВУА́РЫ (ад франц. avoir маёмасць, набытак), 1) актывы (грашовыя сродкі, вэксалі, чэкі, пераводы, акрэдытывы), за кошт якіх робяцца плацяжы і пагашаюцца абавязацельствы іх уладальнікаў; у вузкім сэнсе — ліквідная частка актываў (грашовыя сродкі банка на бягучых рахунках, дэпазітах, каштоўныя паперы, якія лёгка рэалізуюцца). 2) Сродкі банка ў замежнай валюце, золаце, якія знаходзяцца на яго рахунках у замежных банках. Сукупнасць такіх сродкаў, што належаць якой-н. краіне, называюць яе замежнымі авуарамі. 3) Уклады прыватных асоб і арг-цый у банках. с. 68
АВУЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. ovum яйцо), фізіялагічны працэс выхаду спелых яйцаклетак (аацытаў) у млекакормячых з яечніка ў брушную поласць цела. Пры авуляцыі разрываюцца фалікулы (граафавыя пузыркі), яйцаклеткі засмоктваюцца ў яйцавод, дзе праходзяць апошнюю стадыю выспявання і могуць апладніцца. Авуляцыя адбываецца пад уплывам гармонаў пярэдняй долі гіпофіза. У жанчын авуляцыя часцей адбываецца паміж 7-м і 14-м днямі пасля пачатку менструацыі. У жывёл супадае з цечкай. Для авуляцыі ў жывёл патрэбны пэўныя ўмовы асяроддзя (даўж. светлавога дня, павышэнне т-ры паветра і вады і г.д.). Спыняецца з надыходам цяжарнасці. с. 68
АВУ́ТА , рака ў Беларусі, у Глыбоцкім і Міёрскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток Дзісны (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 47 км. Выцякае з воз. Падавута на ПнУ Свянцянскіх град, цячэ па Полацкай нізіне. Даліна шыр. 150—250 м, схілы стромкія. Пойма высокая, шыр. 100— 150 м, рэчышча слабазвілістае. Каля 66% гадавога сцёку прыпадае на вясну. Водапрыёмнік меліярац. сістэм. с. 68
АВЯР’Я́НАЎ Валяр’ян Якаўлевіч (н. 13.8.1919, г. Уладзімір, Расія), бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі і радыёэлектронікі. Д-р тэхн. н. (1964), праф. (1968). Ганаровы чл. Міжнар. Акадэміі прыкладной радыёэлектронікі (1994). Засл. рацыяналізатар Беларусі (1967). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў сувязі (1942). З 1954 у Мінскім вышэйшым інж. радыётэхн. вучылішчы, з 1976 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Распрацаваў тэорыю і практычнае выкарыстанне разнесеных радыёлакацыйных станцый і сістэм.
Тв.: Разнесенные радиолокационные станции и системы. Мн., 1978. с. 68
АВЯР’Я́НАЎ Мікалай Піліпавіч (1912, в. Негаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 5.10.1942), герой Вял. Айч. вайны. З чэрв. 1941 на Зах., Данскім франтах. 5.10.1942 у баі каля хутара Хаванскі Серафімовіцкага р-на Сталінградскай вобл. першы падабраўся да дзота праціўніка і закідаў яго гранатамі. Пры блакіраванні другога дзота ў рашаючы момант бою закрыў амбразуру сваім целам. с. 68
АВЯР’Я́НАЎ Юрый Іванавіч (н. 16.6.1952, р.п. Мікашэвічы Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.), бел. акцёр. Скончыў Вышэйшае тэатр. вучылішча пры Яраслаўскім т-ры імя Волкава (1972). Працуе ў Нац. т-ры імя Я.Купалы. Характарны акцёр. Яму ўласцівы глыбокае адчуванне рэжысёрскай стылістыкі, веданне псіхалогіі сваіх персанажаў, пластычнасць і высокая культура сцэн. мовы. Сярод роляў: Банавантура-Выкрутач («Ідылія» В.Дуніна-Марцінкевіча), Сёмка («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Ак’егет («У ноч зацьмення месяца» М.Карыма), Менахем-Мэндл («Памінальная малітва» Р.Горына паводле Шолам-Алейхема). Аўтар радыёперадач аб музыцы, рэжысёр радыёспектакляў, у т.л. оперы «Агатка» Я.Д.Голанда і М.Радзівіла. Б.І.Бур’ян. с. 68
АГА́ (цюрк. пан, старэйшы брат), тытул малодшых і сярэдніх военачальнікаў у Асманскай імперыі. Надаваўся таксама камандзіру янычараў і начальнікам некаторых груп прыдворных слуг, часам генеральскі чын (напр., янычарскі ага). У сучаснай Турцыі форма звароту да заможнага землеўладальніка, радзей — складовая частка імя. с. 68
А́ГА (Bufo marinus), рапуха атр. бясхвостых. Сустракаецца ў Паўд. і Цэнтр. Амерыцы.
Даўж. цела да 25 см. Па баках галавы вял. калявушныя залозы (паратыды). Мае найб. развітыя сярод земнаводных лёгкія. Актыўная ноччу. Самка адкладвае да 35 тыс. ікрынак. Вельмі пражэрлівая: корміцца насякомымі, малюскамі і інш. дробнымі жывёламі. Разводзяць для знішчэння шкоднікаў на плантацыях цукр. трыснягу. Атрутнымі выдзяленнямі скурных залоз ага змазваюць наканечнікі стрэл. с. 68
АГАБАБЯ́Н Рыгор Гарэгінавіч (25.6.1911, Гюмры, Арменія — 18.3.1977), армянскі архітэктар. Засл. дз. маст. Арменіі (1961). У 1950—59 гал. архітэктар Ерэвана. У творчасці абапіраўся на вопыт арм. класічнай архітэктуры, выкарыстоўваў сучасныя канструкцыі. Асн. работы: цэнтр. крыты рынак, Вял. Разданскі мост і аўтавакзал у Ерэване. с. 68
АГАБЕ́КАЎ Уладзімір Янокавіч (н. 19.1.1940, г. Грозны, Чэчня), бел. хімік. Д-р хім. н. (1981), праф. (1987). Скончыў Грозненскі нафтавы ін-т (1963). З 1963 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі. Навук. даследаванні па фізіка-хіміі свабоднарадыкальных працэсаў у тонкіх плёнках арган. і высокамалекулярных злучэнняў, стварэнні рэзістыўных і палярызацыйных матэрыялаў для электроннай прам-сці.
Тв.: Механизм жидкофазного окисления кислородосодержащих соединений. Мн., 1975 (разам з Я.Ц.Дзянісавым, М.І.Міцкевічам). с. 69
АГА́ВА (Agave), род шматгадовых раслін сям. агававых. Радзіма — Цэнтр. Амерыка. Больш за 300 відаў. У Еўропу завезена пасля адкрыцця Амерыкі. Некаторыя віды культывуюцца ў адкрытым грунце ў Крыме і на Каўказе. На Беларусі ў пакоях і аранжарэях як дэкар. вырошчваецца агава нітканосная (агава filifera), агава сціснутая (агава stricta), агава амерыканская (агава americana) і інш.
Сцябло ўкарочанае, з разеткай буйнога мясістага калючага лісця. Цвітуць раз у жыцці на 6—15-м годзе, утвараючы кветанос выш. да 12 м з шматкветнай (да 17 тыс.) мяцёлкай. Потым расліны адміраюць, ад карэнішча адрастаюць парасткі. Каштоўныя: з лісця робяць грубую тканіну, паперу, з соку — напоі, з каранёў — лекі. с. 69
АГАВЕ́ , Агаўэ (Ogowe, Ogooué), рака ў Цэнтральнай Афрыцы (Конга, Габон). Даўж. каля 1200 км, пл. вадазбору 216 тыс. км2. Пачынаецца на Паўд.-Гвінейскім узв., упадае ў Атлантычны ак. Парожыстая, у вярхоўі ўтварае вадаспад Пубра. Сярэдні расход вады каля 5 тыс. м3/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні ад вусця да г. Нджоле. с. 69
АГАДЖАНЯ́Н Сцяпан Меліксетавіч (28.12.1863, г. Шуша, Нагорны Карабах — 13.12.1940), жывапісец-партрэтыст. Нар. мастак Арменіі (1938). Вучыўся ў маст. студыі ў Марселі (1886— 90) і ў акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1897—1900). Выкладаў у Ерэванскім маст. вучылішчы (1922—40). Рэаліст. партрэты Агаджаняна адметныя глыбокім псіхалагізмам, стрыманым каларытам (партрэты бацькі і маці, аўтапартрэт, «Дзядзька Седрак», «Васіл», «Беспрытульнік» і інш.). с. 69
АГАДЖАРЫ́ , газакандэнсатна-нафтавае радовішча ў Іране, за 130 км ад г. Абадан, адно з буйнейшых у свеце. У межах Персідскага заліва нафтагазаноснага басейна. Адкрыта ў 1938, распрацоўваецца з 1945. Пачатковыя прамысл. запасы нафты 1283 млн. т, газу 263 млрд. м3. Нафтаносны паверх на глыб. 1240 м, газанафтавы — 1400 м. Шчыльн. нафты 850 кг/м. Дзесяткі фантануючых свідравін. Нафтаправоды ў порт Бендэр-Махшэхр і Абадан. с. 69
АГАДЫ́Р , горад на ПдЗ Марока. Адм. ц. правінцыі Агадыр. Засн. ў 16 ст. 779 тыс. ж. (з прыгарадамі; 1990). Порт на ўзбярэжжы Атлантычнага ак. Міжнар. аэрапорт. Буйны рыбапрамысл. цэнтр. Вываз рыбных кансерваў, цытрусаў, ранняй агародніны, рудаў каляровых металаў. Цэм. з-д. Цэнтр турызму і адпачынку. Моцна пацярпеў ад землетрасення ў 1960. с. 69
АГА́ЙО (Ohio), рака ў ЗША левы прыток Місісіпі. Даўж. 1580 км, пл. вадазбору 528 тыс. км2. Пачынаецца з Апалачскіх гор, перасякае Апалачскае плато і Цэнтр. раўніну. Гал. прытокі: Кентукі, Камберленд, Тэнесі. Сярэднегадавы расход вады каля 8 тыс. м3/с. Шлюзаваная. Суднаходная (парогі каля г. Луісвіл абведзены каналамі). У бас. буйныя ГЭС. На Агайо гарады Пітсбург, Цынцынаты, Луісвіл. с. 69
АГА́ЙО (Ohio), штат на ПнУ ЗША, паміж воз. Эры і р. Агайо. Пл. 106,1 тыс. км2. Нас. 11 091 тыс. чал., гарадскога каля 80% (1993). Адм. цэнтр — г. Калумбус. Найб. гарады Кліўленд, Цынцынаты, Акран, Кантан, Таліда, Дэйтан, Янгстаўн. На У — невысокае Апалачскае плато, парэзанае рачнымі далінамі. На З — узгорыстыя Цэнтральныя раўніны з урадлівымі глебамі. Сярэднія т-ры студз. ад 0 да -3 °С, ліп. 23—25 °С; ападкаў 800—1000 мм за год. На плато месцамі захаваліся шыракалістыя лясы. Буйны індустр. штат, займае 3-е месца ў краіне па кошце вырабленай прадукцыі. Вядучыя галіны прам-сці: машынабудаванне, электратэхніка ў спалучэнні з аўтамабіле- і с.-г. машынабудаваннем, чорная металургія, хім., гумавая, харч., папяровая, керамічная; здабыча каменнага вугалю, нафты, прыроднага газу, солі і інш. Малочная і мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюць кукурузу, авёс, сеяныя травы, пшаніцу, агародніну, садавіну, вінаград. Транспарт чыг. і водны (р. Агайо і воз. Эры). Гал. парты Кліўленд, Цынцынаты, Таліда. с. 69
АГАЛЕ́ННЕ ГО́РНЫХ ПАРО́Д , выхад карэнных горных парод на зямную паверхню. Бывае натуральнага паходжання (па берагах рэк, схілах яроў, хрыбтоў) і штучнага (у кар’ерах, шахтах, шурфах, канавах). Маюць навуковае (у геалогіі) і практычнае (пры пошуках карысных выкапняў) значэнне. На Беларусі некаторыя агаленні абвешчаны геалагічнымі помнікамі прыроды, на асобных з іх наладжана вытв-сць буд. матэрыялаў (напр., Мікашэвіцкае, Глушкавіцкае радовішчы буд. каменю). с. 70
АГАМЕ́МНАН (грэч. Agamemnōn), у старажытнагрэчаскай міфалогіі цар Мікен (ці Аргаса), правадыр Тахейскага войска ў час Траянскай вайны. Сварка Агамемнана з Ахілам пад Трояй — зыходны пункт развіцця сюжэта ў гамераўскай «Іліядзе». Пасля ўзяцця Троі Агамемнам вярнуўся дамоў, дзе быў забіты жонкай Клітэмнестрай і яе каханкам Эгісфам. Забойству Агамемна прысвечаны трагедыі Эсхіла і Сенекі. с. 70
АГАМІРЗЯ́Н Рубен Сяргеевіч (20.12.1911, Тбілісі — 26.10.1991), рэжысёр. Нар. арт. Расіі (1974), нар. арт. СССР (1983). Засл. дз. маст. Расіі (1969) і Грузіі (1972). Праф. (1975). Скончыў Ленінградскі тэатр. ін-т імя А.М.Астроўскага (1953). З 1966 гал. рэжысёр Ленінградскага драм. т-ра імя В.Ф.Камісаржэўскай. Сярод пастановак драм. трылогія «Смерць Іаана Грознага», «Цар Фёдар Іванавіч», «Цар Барыс» А.К.Талстога (Дзярж. прэмія СССР 1984). У Бел. т-ры імя Я.Купалы паставіў спектаклі «Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н. Думбадзе і Г.Лордкіпанідзе (1965) і «...Забыць Герастрата!» Р.Горына (1974), якія вылучаліся цікавай рэжысёрскай задумай, яркай формай і выдатнымі акцёрскімі работамі. с. 70
АГАМІ́ЧНАЕ ПІСЬМО́ (стараж.-ірл. ogam, ogum), літарнае пісьмо кельтаў і піктаў на Брытанскіх а-вах. Вядома па надпісах з 4 ст. Аснова агамічнага пісьма — лінія, на якую наносіліся кропкі і штрыхі. Літара складалася з сукупнасці аднолькавых (ад 1 да 5) штрыхоў (зычны гук) ці кропак (галосны гук). Паходжанне невядома. Выцеснена лацінкай, але як тайнапіс у Ірландыі захавалася да 17 ст. с. 70
АГА́МЫ (Agamidae), сямейства яшчарак атр. лускаватых. 35 родаў, больш за 300 відаў. Найб. вядомыя круглагалоўкі (Phrynosephalus), драконы (Draco), яшчаркі плашчаносныя (chlamydosaurus), калоты (Calotes). Водзяцца пераважна ў стэпавых і пустынных зонах Афрыкі (акрамя Мадагаскара), Паўд.-Усх. Еўропы, Азіі, Аўстраліі і Новай Гвінеі. Жывуць на зямлі, скалах або дрэвах.
Даўж. да 45 см. Галава і шыя ўкрытыя дробнымі рагавымі шчыткамі, у некат. уздоўж спіны грэбень. Хвост звычайна доўгі, няломкі. Могуць мяняць афарбоўку цела. Кормяцца насякомымі, зрэдку раслінамі. Кладуць яйцы, некат. жывародныя. с. 70
АГАНБЕГЯ́Н Абел Гезевіч (н. 8.10.1932, Тбілісі), вучоны-эканаміст. Акад. АН СССР (1982, чл.-кар. 1964), акад. Рас. АН (1991). Скончыў Маскоўскі эканам. ін-т (1955). У 1961—80 у ін-це эканомікі і арганізацыі прамысл. вытв-сці Сібірскага аддз. АН СССР (з 1967 дырэктар). З 1987—89 акад.-сакратар Аддз. эканомікі АН СССР, з 1989 рэктар Акадэміі нар. гаспадаркі пры СМ Расіі. Асн. кірунак навук. дзейнасці — праблемы кіравання, прадукцыйнасці працы, заработнай платы і ўзроўню жыцця.
Тв.: Вопросы теории монопольной цены. На примере США. М., 1961; Управление и эффективность. М., 1981. с. 70
АГАНЕСЯ́Н Эдгар Сяргеевіч (н. 14.1.1930, Ерэван), армянскі кампазітар. Нар. арт. СССР (1986). Вучань Р.Егіязарана і А.Хачатурана. У 1962—68 дырэктар Арм. т-ра оперы і балета. З 1986 праф. і рэктар Ерэванскай кансерваторыі. Дзярж. прэмія Арменіі 1967, Дзярж. прэмія СССР 1979.
Тв.: Опера «Падарожжа ў Арзрум» паводле А.С.Пушкіна (1987), балеты «Мармар» (1957), «Блакітны накцюрн» (1964), «Вечны ідал» (1966), «Антуні» (1969), опера-балет «Давід Сасунскі» (1976); вак.-сімф. творы; 3 сімфоніі, «Канцэрг-Барока» для сімф. арк. (1983); фп. квінтэт, струнныя квартэты; санаты; хар. цыклы; апрацоўкі арм. нар. песень, танцаў і інш. с. 70
АГАНІ́СТЫКІ (ад грэч. agōnistikos здольныя да барацьбы), цыркумцэліёны, дэмакратычная хрысц. секта калонаў і рабоў у рым. Афрыцы 4—5 ст., левае крыло данатыстаў. Пратэставалі супраць сац. няроўнасці, паднявольнай працы, асуджалі афіц. царкву, прапаведавалі аскетызм, пакутніцтва. Узначальвалі паўстанні калонаў і рабоў у Нумідыі каля 340 і ў пач. 5 ст. с. 70
АГА́НЬЯ (Agaña), галоўны горад і порт на в-ве Гуам (уладанне ЗША), у зах. частцы Ціхага ак. 1,1 тыс. ж. (1990). Паблізу аэрапорт і ваен. базы ЗША. с. 70
АГА́Р , чырвоная качка (Casarca ferruginea), птушка сям. качыных атр. гусепадобных. Пашырана ў Паўд. Еўропе, Паўн. Афрыцы і Азіі. На Беларусі рэдкая залётная птушка.
Даўж. цела каля 60 см, маса 1—1,6 кг. Самкі меншыя за самцоў. Жыве парамі. Гнёзды ў глыбокіх норах стэпавых звяркоў, нішах абрываў, пакінутых будынках. Самка нясе 8—12 яец, наседжвае іх. Птушаняты растуць і ў няволі. Корміцца раслінамі і воднымі беспазваночнымі. с. 70
АГАРА́ (грэч. agora), у стараж. грэкаў назва нар. сходу і месца, дзе ён адбываўся. Агара займала цэнтр. месца т. зв. ніжняга горада, які размяшчаўся пад узгоркам акропаля. Звычайна агара — цэнтр. гандл. плошча горада (у перыяд архаікі складалася стыхійна; у эпоху класікі і элінізму мела рэгулярную планіроўку), на якой знаходзіліся храмы, дзярж. ўстановы, майстэрні і крамы. с. 70
АГА́Р-АГА́Р , арганічнае рэчыва (поліцукрыдны прэпарат), якое вырабляецца з чырвоных і бурых марскіх водарасцяў. Складаецца з агарозы і агарапекціну, раствараецца ў вадзе пры 80—86 °С, застывае пры 40 °С, утвараючы шчыльную студзіну. Выкарыстоўваецца ў біялогіі як пажыўнае асяроддзе для вырошчвання клетак і мікраарганізмаў, а таксама ў харч. прам-сці, кулінарыі і медыцыне пры лячэбным харчаванні. с. 70
АГАРАДЖА́ЛЬНЫЯ ЗБУДАВА́ННІ , гідратэхнічныя збудаванні для засцярогі партовай акваторыі ад хваляў, плыняў, наносаў і лёду. Бываюць унутраныя (прадухіляюць утварэнне хваляў у акваторыі порта) і знешнія. Да агараджальных збудаванняў адносяцца молы і хваляломы (на морах, вадасховішчах, азёрах), лёдаахоўныя дамбы і ледарэзы (на рэках). Паміж берагам і агараджальнымі збудаваннямі або паміж суседнімі агараджальнымі збудаваннямі пакідаюць праход для суднаў. З боку мора (вадаёма) кожнае агараджальнае збудаванне мае пашыраную частку абцякальнай формы, якая будуецца звычайна на глыбіні не меншай за падводную вышыню разліковай хвалі. Пры праектаванні агараджальных збудаванняў улічваюць канфігурацыю берага і дна, напрамак вятроў, плыняў і наносаў. с. 71
АГАРАДЖА́ЛЬНЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ , будаўнічыя канструкцыі, якія складаюць вонкавую частку будынкаў ці падзяляюць іх на асобныя памяшканні. Засцерагаюць будынкі ад вільгаці, ветру, шуму, т-ры. Часта адначасова выконваюць функцыі нясучых канструкцый. Адрозніваюць вертыкальныя (сцены, перагародкі) і гарызантальныя (перакрыцці, пакрыцці, дахі).
Паводле канструкцыі агараджальныя канструкцыі бываюць: маналітныя, зборныя і зборна-маналітныя; простыя (аднаслойныя) і комплексныя (мнагаслойныя); з дробных (пліт, шчытоў, насцілаў) і буйнапамерных (буйнаблочныя, буйнапанельныя і каркасна-панельныя) элементаў. Робяць з бетону, жалезабетону, армацэменту, сталі, алюмініевых сплаваў, цэглы, каменю, драўніны, шкла, пластмасаў, паветранепранікальных тканін і плёнак і інш. Асн. патрабаванні да агараджальных канструкцый — мех. трываласць, жорсткасць, вільгаце-, вогне- і марозаўстойлівасць, даўгавечнасць, арх. выразнасць. Удасканаленне агараджальных канструкцый ідзе ў бок змяншэння іх масы і кошту, паляпшэння цеплафіз. уласцівасцяў і канструкцыйных вырашэнняў, павышэння ступені заводскай гатоўнасці. с. 71
АГА́РКАЎ Мікалай Васілевіч (30.10.1917, с. Молакава Цвярской вобл. — 25.1.1994), Маршал Сав. Саюза (1977), Герой Сав. Саюза (1977). Удзельнік Вял. Айч. вайны. У 1961—68 нач. штаба і камандуючы войскамі паветр. абароны. З 1968 1-ы нам. нач. Генштаба, з 1974 нам. міністра абароны СССР. У 1977—84 нач. Генштаба Узбр. Сіл СССР — 1-ы нам. міністра абароны СССР. З 1984 на кіруючых пасадах ва Узбр. Сілах СССР. с. 71
АГАРО́ДЖВАННІ , спецыфічная форма ліквідацыі абшчынных зямель і распарадкаў у еўрап. краінах у 13 — пач. 19 ст. Назва ад распачатага ў Англіі працэсу захопу і агароджвання лендлордамі абшчынных пашаў для гадоўлі на іх авечак. У 15—16 ст. развіццё тэкст. прам-сці і вял. попыт на воўну зрабілі авечкагадоўлю прыбытковай справай. Таму буйныя землеўладальнікі пачалі інтэнсіўна зганяць сялян з ворных зямель і ператвараць іх у пашу. У 16—18 ст. агароджванні былі пашыраны ў Нідэрландах, Францыі, Германіі. У 18 ст. англ. парламент узаконіў агароджванні і яны працягваліся да пач. 19 ст. Супраціўленне і паўстанні збяднелых сялян супраць агароджванняў (адно з буйнейшых у 1549 пад кіраўніцтвам Р.Кета) душыліся ўладамі. Адным з вынікаў агароджванняў быў адток сялян у прамысловасць.
Літ.: Митрофанов В.П. Вопрос об огораживаниях в английском парламенте (конец XVI — начало XVII в.) // Проблемы истории Западной Европы развитого и позднего феодализма. Иваново, 1986. с. 71
АГАРО́ДНІКІ , сяляне ў ВКЛ, якія пасяляліся на невял. дзялянках зямлі, за што абавязваліся выконваць пэўныя павіннасці. Агароднікі давалі па 3 маргі (1 морг — 0,71 га) зямлі і сялілі вёскамі па 10—20 двароў паблізу фальваркаў. За надзелы агароднікі адпрацоўвалі на землеўладальніка 1 дзень у тыдзень без каня, а іх жонкі — 6 дзён за лета. У час валочнай памеры ў катэгорыю агароднікаў пераводзілі чэлядзь. У 18 — 1-й пал. 19 ст. агароднікамі называлі сялян, якія мелі толькі хату і агарод. с. 71
АГАРО́ДНІКІ , вёска ў Беларусі, у Бярозаўскім с/с Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса імя Чапаева. За 35 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Калінкавічы, 157 км ад Гомеля. 1855 ж., 860 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. с. 71
АГАРО́ДНІКІ , вёска ў Беларусі, у Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., на р. Пульва. Цэнтр сельсавета і калгаса «Дружба». За 40 км на З ад г. Камянец, 45 км ад Брэста, 6 км ад чыг. ст. Вярба. 405 ж., 158 двароў (1994). Базавая школа, б-ка, клуб, дзіцячы сад, аддз. сувязі. Селішча паморскай культуры (4—2 ст. да н.э.). с. 71
АГАРО́ДНІКІ , вёска ў Беларусі, у Сакалоўскім с/с Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса «Журавінка». За 10 км на У ад Бярозы, 120 км ад Брэста, 13 км ад чыг. ст. Бяроза-Картузская. 428 ж., 186 двароў (1995). Сярэдняя школа. с. 71
АГАРОДНІНАСУШЫ́ЛКА , машына для правяльвання і сушкі агародніны, садавіны, ягад, грыбоў, траў, а таксама насення агароднінных і інш. культур. Найб. пашыраны агароднінасушылкі камернага і стужкавага тыпаў. Крыніца цяпла — электранагравальнікі, паравыя каларыферы, паветранагравальнікі. Выкарыстоўваюцца пераважна стужкавыя агароднінасушылкі, у якіх нарэзаная агародніна на рухомай стужцы з дробнаячэйкавай сеткі высушваецца падагрэтым паветрам. Прадукцыйнасць прамысл. агароднінасушылкі да 0,2 т/гадз. Існуюць канструкцыі агароднінасушылак бытавых. с. 71
АГАРО́ДНІННЫЯ КУЛЬТУ́РЫ , расліны, якія вырошчваюць для атрымання агародніны (сакаўных пладоў, лісця, цыбулін, караняплодаў). У сусв. асартыменце агароднінных культур каля 160 відаў, сярод якіх коранеклубняплодныя расліны, шырока вядомыя ў краінах трапічнага і субтрапічнага клімату, — касава (маніёк ядомы), тара, ямс і інш. На Беларусі вырошчваюць больш за 40 відаў асн. агароднінных культур амаль з 13 сямействаў.
Паводле прадукцыйных органаў адрозніваюць агароднінныя культуры пладовыя (памідоры, агурок, кабачок, патысон, гарбуз, баклажан, кавун, дыня, кукуруза), ліставыя (капуста, салата, шпінат, шчаўе, рэвень), цыбулевыя (цыбуля, часнок), бабовыя (гарох, фасоля, боб), караняплоды (морква, бурак, сельдэрэй, пятрушка, радыска, рэдзька, бручка, рэпа). У асобныя групы вылучаюць бульбу і вострапрыпраўныя расліны (аніс, каляндра, крэс-салата, кмен, мята, маяран, агурочнік, эстрагон, хрэн і інш.; пра кожную агароднінную культуру гл. асобны арт.). Асн. крыніца вітамінаў, вугляводаў, мінер. соляў, арган. к-т, мікраэлементаў, гліказідаў, фітанцыдаў, эфірнага алею, а таксама клятчаткі і пекцінавых рэчываў. Вырошчваюцца ў адкрытым (на працягу вегетац. перыяду з вясны да восені) і ахаваным (увесь год) грунце.
Літ.: Гусев А.М. Целебные овощные растения. М., 1991; Матвеев В.П., Рубцов М.И. Овощеводство. 3 изд. М., 1985; Шуин К.А. 70 видов овощей на огороде. Мн., 1978. с. 72
АГАРО́ДНІЦТВА , 1) галіна раслінаводства па вырошчванні агароднінных культур. Адрозніваюць агародніцтва адкрытага — на палях, агародах (дае асн. збор прадуктаў і насенне) і ахоўнага — у цяпліцах, парніках і пад больш простымі ўкрыццямі (ліквідуе сезоннасць у забеспячэнні насельніцтва свежай агароднінай) грунту. У многіх краінах свету з’яўляецца прыярытэтнай галіной сельскай гаспадаркі.
На прамысл. аснове вядзецца ў ЗША Нідэрландах, Францыі, Іспаніі, Італіі, Германіі, Японіі і інш. Характарызуецца шырокім асартыментам культур, выкарыстаннем дасягненняў навук.-тэхн. прагрэсу (селекцыя, стварэнне гетэрозісных гібрыдаў, гідрапонная тэхналогія з малааб’ёмнымі субстратамі і пажыўнымі растворамі і інш.). У Зах. Еўропе і ЗША па індустр. тэхналогіях культывуецца больш за 40 агароднінных культур, у Японіі — больш за 160. З краін СНД адносным развіццём агародніцтва вылучаюцца Малдова, Украіна, Азербайджан, а таксама Краснадарскі край, Растоўская, Маскоўская і некаторыя інш. вобласці Расіі. На Беларусі ў канцы 19 — пач. 20 ст. таварнае агародніцтва пашырылася ў Пінскім, Рэчыцкім, Лепельскім, Дзвінскім, Чэрыкаўскім, Мсціслаўскім і інш. паветах, а таксама каля Гомеля і Магілёва. За межы Беларусі вывозілі пераважна капусту. У 1993 у рэспубліцы вырашчана 1048 тыс. т агародніны, 45 тыс. т атрымана ў закрытым грунце [каля 400 га зімовых і вясенніх (плёначных) цяпліц]. Агародніцтва мае больш высокую канцэнтрацыю ў прыгарадных зонах Мінска, Гомеля, Магілёва, Брэста і інш. На Беларусі пад агародніннымі культурамі 73,6 тыс. га (1994).
2) Навука пра біялогію агароднінных культур і спосабы іх вырошчвання. У 19 ст. на сусв. выстаўках поспех мелі сарты рус. вучонага Я.А.Грачова. Найб. падрабязнае апісанне агароднінных раслін зроблена франц. вучоным Д.Буа (1927). Значная роля ў развіцці агародніцтва належыць працам Р.І.Шрэдэра, М.В.Рытава, У.І.Эдэльштэйна, М.І.Вавілава і інш. На Беларусі даследаванні пачаліся ў 19 ст. ў Горы-Горацкім земляробчым ін-це, значна пашырыліся пасля стварэння Бел. плодаагародніннай доследнай станцыі (1931) і арганізацыі Бел. НДІ пладаводства, агародніцтва і бульбы (1958), вядуцца ў Бел. НДІ агародніцтва, Гродзенскім с.-г. ін-це, Бел. с.-г. акадэміі, на абл. с.-г. доследных станцыях.
Выведзена каля 100 сартоў і гібрыдаў памідораў, белакачаннай капусты, сталовых буракоў, гароху, агуркоў, цыбулі рэпчатай і інш. агароднінных раслін. Распрацавана агратэхніка вырошчвання агародніны ва ўмовах Беларусі (Л.А.Скрыпнічэнка, П.С.Шастапал, Б.А.Юргенс, І.І.Цішкевіч, У.П.Пярэднеў, А.А.Аутка, Т.С.Якубіцкая, А.А.Казіміраў, П.С.Жукава, М.Ф.Сцяпура, К.АШуін, Ю.М.Забара, П.Я.Півень), распрацаваны сістэмы ўгнаенняў для асн. культур, схемы элітнага насенняводства.
Праблемы сучаснага агародніцтва: распрацоўка перспектыўных тэхналогій вытв-сці агародніны; вывядзенне сартоў інтэнсіўнага тыпу, устойлівых да хвароб і шкоднікаў; распрацоўка сістэм угнаення агароднінных культур у севазвароце на розных тыпах глебаў і новых аграпрыёмаў.
Літ.: Интенсивное плодоовощеводство. Горки, 1992; Шуин К.А. Овощеводство. Мн., 1987. с. 72
АГАРО́ДНІЦТВА БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ ІНСТЫТУ́Т Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1990 у Мінску на базе Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва. Асн. кірункі даследаванняў: стварэнне высокапрадукцыйных сартоў і гібрыдаў агароднінных культур і тэхналогій вытв-сці іх насення; распрацоўка энергазберагальных і прыродаахоўных тэхналогій і сістэм вядзення агародніцтва ў адкрытым і ахаваным грунце і інш. Ін-там створана больш за 100 сартоў і гібрыдаў агароднінных культур. А.А.Аутка. с. 72
АГАРО́Ў Мікалай Платонавіч (6.12.1813, С.-Пецярбург — 12.6.1877), рус. паэт, публіцыст, рэв. дзеяч. У час вучобы ў Маскоўскім ун-це (1832—33) удзельнічаў у паліт. гуртках, захапляўся франц. утапічным сацыялізмам. З 1856 у эміграцыі (Лондан, Жэнева). На фарміраванне светапогляду паўплывалі дзекабрысты і А.Герцэн, з якім выдаваў альманах «Полярная звезда» і газ. «Колокол». Адзін з заснавальнікаў рэв. арг-цыі «Зямля і воля» (1860-я г.). У лірычных творах заклікаў да барацьбы з самадзяржаўем, абгрунтоўваў ідэю грамадскага прызначэння паэзіі, прапагандаваў прынцыпы рэалізму (цыклы «Маналогі», «Успаміны дзяцінства», вершы «Памяці Рылеева», «Свабода», паэмы «Гумар», «Вёска», «Зімовы шлях», «Мацей Радаеў» і інш.). Аўтар аповесцяў, публіцыстычных і літ.-крыт. артыкулаў.
Тв.: Стихотворения и поэмы. М., 1980; Избранное. М., 1984.
Літ.: Конкин С. Огарев. 2 изд Саранск, 1982. с. 72
АГАРЫКА́ЛЬНЫЯ , пласціністыя (Agaricales), парадак вышэйшых базідыяльных грыбоў з групы гіменаміцэтаў. Аб’ядноўвае 12 сям., каля 8 тыс. відаў, пашыраных ва ўсіх кліматычных паясах абодвух паўшар’яў. На Беларусі 110 родаў уключаюць 1,5 тыс. відаў. Найбольшыя сям.: агарыкальныя, ці шампіньёнавыя (Agaricaceae), і балетавыя, якія вылучаюць у самаст. парадак (Boletales); сярод найб. вядомых сям.: аманітавыя, ці мухаморавыя (Amanitaceae), бальбітыевыя (Bolbitiaceae), гіграфоравыя (Hygrophoraceae), гнаевіковыя (Coprinaceae), макрухавыя (Gomphidiaceae), павуціннікавыя (Cortinariaceae), радоўкавыя (Tricholomataceae), ружовапласціннікавыя (Rhodophyllaceae), свінухавыя (Paxillaceae), страфарыевыя (Strophariaceae), сыраежкавыя (Russulaceae). Пладовыя целы аднагадовыя, звычайна мяккамясістыя, радзей пругкія, маюць шапку і ножку (звычайна цэнтральную). Гіменафор пласціністы або трубчасты, у многіх спачатку прыкрыты прыватным пакрывалам (плеўка з рыхлага спляцення гіфаў), якое пазней разрываецца і застаецца ў выглядзе кольца на ножцы (напр., віды з роду маслякоў); у іншых развіваецца таксама і агульнае пакрывала (спачатку на ўсім пладовым целе, потым застаецца накшталт кубачка-вольвы на ножцы і як шматкі на шанцы, напр., шампіньён ядомы, грыбы з роду вальварыела). Пласцінкі могуць быць свабодныя, прымацаваныя да ножкі краем або зубцом, сыходныя па ножцы і інш. Ножка рознага колеру, кансістэнцыі і формы (цыліндрычная, патоўшчаная, звужаная, гладкая слізістая, укрытая лускавінкамі або валакністая, шчыльная, пустая і інш.), часам бакавая ці яе зусім няма (шапка сядзячая). Споры аднаклетачныя, іх памеры, форма, колер зменлівыя. Большасць агарыкальных — сапратрофы на глебе, подсціле, драўніне, мікарызаўтваральнікі (забяспечваюць водна-салявое жыўленне дрэў), радзей — паразіты на жывых дрэвах, пладовых целах інш. агарыкальных. Многія (амаль 200 відаў) — каштоўныя ядомыя грыбы: баравік, падасінавік, падбярозавік, маслякі,зялёнка, падзялёнка, шампіньён, рыжык, вешанка звычайная, грузд, сыраежкі і інш.; ёсць ядавітыя: мухаморы чырвоны, жоўта-зялёны, парфіравы, пантэрны, бледная паганка і інш. віды, апенька несапраўдная серна-жоўтая, пабеленая і белаватая гаварушкі, валаконніцы земляная, надарваная і Келе, страфарыя Горнемана, лускаўніцы і інш.
Літ.: Жизнь растений. М., 1976. Т. 2. С. 260—271; Сержанина Г.Н. Шляпочные грибы Белоруссии. Мн., 1984. С. 233—351. с. 72
АГАРЭ́ВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Кірава. За 7 км на У ад Ганцавіч, 250 км ад Брэста. 1528 ж., 573 двары (1994). 3 цэхі (па вытв-сці безалкагольных напіткаў, каўбасны і швейны). Сярэдняя школа, Дом культуры, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Помнік архітэктуры — сядзіба 19 ст. с. 73
АГА́СТА (Augusta), горад на ПдУ ЗША, у штаце Джорджыя, порт на р. Савана. Засн. ў 1735. 397 тыс. ж. (з прыгарадамі; 1990), частка прыгарадаў у штаце Паўд. Караліна. Вузел чыгунак і аўтадарог. Хімічная (у т.л. вытв-сць мінер. угнаенняў, лякарстваў), сталеліцейная, цэлюлозна-папяровая, тэкст., шкларобная, харч. прам-сць. Вытв-сць кантрольна-вымяральных прылад і мед. інструментаў, вогнетрывалай цэглы. У прыгараднай зоне атамны камбінат «Савана-Рывер». с. 73
АГАСФЕ́Р , гл. Вечны жыд. с. 73
АГА́Т (грэч. achatēs), мінерал, разнавіднасць халцэдону з паласатай ці плямістай тэкстурай або дэкаратыўнымі ўключэннямі. Адрозніваюць: агаты (блакітнавата-шэрыя і белыя), агатавы онікс (белыя і чорныя слаі), карнеалонікс (чырвоныя і белыя), сардонікс (чырвона-бурыя і белыя) і інш. Характар афарбоўкі — вясёлкавы. Бляск васковы да матавага. Цв. 6—6,5. Шчыльн. каля 2,6 г/см . Выкарыстоўваецца ў прыладабудаванні, як паўкаштоўны камень. с. 73
«АГА́Т» , навукова-вытворчае аб’яднанне на Беларусі. Створана ў 1986. Уключае НДІ сродкаў аўтаматызацыі (галаўное прадпрыемства), НДІ «Агат», электрамех. з-д (усе ў Мінску), доследны з-д «Нёман» (г. Ліда). Спецыялізавана на выпуску аўтаматызаваных інфарм.-выліч. і кіравальных сістэм і праграмна-тэхн. сродкаў для розных сфер дзейнасці (транспарт, энергетыка, экалогія, ахова здароўя, адукацыя, адм. кіраванне, банкаўская і праваахоўная справа і інш.). Вырабляе таксама тавары нар. ўжытку, мед. тэхніку, тэхнал. прадукцыю для аграпрома. с. 73
АГАТАНГЕЛО́С , армянскі гісторык 5 ст. Аўтар «Гісторыі Арменіі» (збераглася ў рэдакцыі 7—8 ст.; апубл. ў 1709, навукова вывераны тэкст — у 1909), якая асвятляе падзеі 226—30, эпоху прыняцця армянамі хрысціянства, дае звесткі пра грамадскі і дзярж. лад Арменіі, гіст. асоб, барацьбу хрысціянства і язычніцтва, спалучаныя з нар. легендамі і паданнямі. Перакладзена на мовы многіх народаў свету; мела некалькі версій. А.Казінян. с. 73
АГА́ТКІ (Antennaria), род шматгадовых травяністых або паўкусцікавых раслін сям. складанакветных. Больш за 100 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, асабліва ў арктычных і высакагорных раёнах (акрамя Афрыкі). На Беларусі трапляюцца агаткі двухдомныя (агаткі dioica), нар. назвы: сухотнік палявы, кацалапкі, сухапут, аўдулькі, коткі, пух. Растуць у хваёвых лясах, на сухіх лугах і схілах.
Расліны выш. 5—30 см, двухдомныя, густа апушаныя. Кветкі белыя (двухполыя) або ружовыя (песцікавыя). Суквецце — кошык шыр. 5—6 мм. Плод — сямянка з чубком. Выкарыстоўваецца ў лек. і дэкар. мэтах. с. 73
АГАФО́КЛ (каля 361—289 да н.э.), тыран у Сіракузах (з 316) і Сіцыліі. Вызначыўся на вайск. службе. З дапамогай войска і свабодных беднякоў скінуў алігархію і быў абвешчаны палкаводцам з неабмежаванымі паўнамоцтвамі. Адваяваў у Карфагена амаль усе грэч. гарады Сіцыліі, в-аў Керкіра (Корфу). Каля 305 прыняў тытул «цара сіцылійцаў». Памёр у час паходу ў Паўд. Італію. с. 73
АГАФО́НЕНКА Таіса Паўлаўна (н. 29.3.1927, г. Кляшчэле Беластоцкага ваяв., Польшча), майстар мастацкага саломапляцення. Дачка В.І.Гаўрылюк. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1957). Працуе на Мінскай мастацка-галантарэйнай ф-цы (з 1965), дзе заснавала промысел саломапляцення. Аддае перавагу кампазіцыям на матывы нар. святаў і абрадаў, анімалістычнаму жанру. с. 73
АГА́-ХАН , тытул імама мусульманскай шыіцкай секты ісмаілітаў. Нададзены шахам Ірана ў сярэдзіне 19 ст. 46-му імаму Хасану Алі-шаху, пасля якога тытул пераходзіў да яго нашчадкаў: ага-хан ІІ — Алі-шах (п. 1885); ага-хан III — Султан Махамед-шах (1877—1957) прадстаўляў у 1934—37 у Лізе нацый Індыю; ага-хан IV [з 1957 — шах Карым аль-Хусейні (н. 1937)]. с. 73
АГАХАНЯ́НЦ Акмір Егішавіч (н. 5.1.1927, С.-ІІецярбург), фізіка-географ. Акад. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1993). Д-р геагр. н. (1968), праф. (1969). Засл. дз. нав. Таджыкістана (1990). Скончыў Ленінградскі пед. ін-т (1948). Працаваў у АН Таджыкістана, Калінінградскім ун-це. З 1970 нам. дырэктара Цэнтр. бат. сада АН Беларусі, з 1971 у Бел. пед. ун-це. Навук. працы па бат. геаграфіі і геаэкалогіі пазатрапічнай Еўразіі.
Тв.: Аридные горы СССР. М., 1981; Ботаническая география СССР. Мн., 1986; Ökologie der Erde. Bd. 3. Spezielle Ökologie der Gemäβigten und Arktischen Zonen Euro-Nordasiens Stuttgart, 1994 (разам з З.В.Брэкле). с. 73
АГА́ЦІЯР , паводле дравідскай міфалогіі, адзін з ведычных мудрацоў, які прынёс на Пд Індыі тамільскую мову, пазнаную ім ад бога Шывы. Агаціяру прыпісваецца стварэнне першага тамільскага грамат. трактата «Агаціям». с. 73
АГАЯ́Н Газарос (16.4.1840, Тбілісі — 3.7.1911), армянскі педагог, пісьменнік. У 1870—86 выкладчык і інспектар школ у Арменіі і Грузіі. Выступаў за дэмакратызацыю адукацыі, адстойваў ідэі жаночай адукацыі, навучання на роднай мове. Аўтар падручнікаў арм. мовы, прац па выхаванні, методыцы выкладання мовы. Дэмакр. погляды выкладзены ў рамане «Дзве сястры» (1872), мемуарах «Аруцюн і Манвел» (1867) і «Галоўныя падзеі майго жыцця» (1893), казках для дзяцей. с. 74
АГБАМО́ША (Ogbomosho), горад на ПдЗ Нігерыі. 484,7 тыс. ж. (1976). Вузел аўтадарог. Гандаль какава-зярнятамі, пладамі алейнай пальмы, ямсам. Абутковая прам-сць. Саматужная вытв-сць тканіны. с. 74
АГЕ́НТ [ад лац. agens (agentis) які дзейнічае], 1) асоба, якая дзейнічае па даручэнні каго-н.; прадстаўнік установы, арг-цыі, упаўнаважаны. 2) Агент дыпламатычны — афіц. асоба, якая ажыццяўляе знешнепаліт. прадстаўніцтва. У прыватнасці, агентамі з’яўляюцца дыпламат. прадстаўнікі і персанал пасольстваў, місій. Агент консульскі — у практыцы некаторых дзяржаў службовая асоба консульскай установы. 3) Агент разведкі — асоба, якая нелегальна выконвае заданні разведвальных органаў якой-н. краіны. 4) У навук. тэрміналогіі — дзейная прычына, якая выклікае пэўныя з’явы (у прыродзе, арганізме чалавека і інш.). с. 74
АГЕ́НЦТВА , 1) арганізацыя, якая за абумоўленую плату выконвае пэўныя даручэнні фіз. або юрыд. асоб (давернікаў). Аб’ём, парадак і ўмовы агенцкага абслугоўвання фіксуюцца ў дагаворы паміж агенцтвам і давернікам, ад імя, за кошт і ў інтарэсах якога агенцтва дзейнічае. 2) Прадстаўніцтва, аддзяленне якой-н. установы ці прадпрыемства, напр. тэлегр. агенцтва, трансп. агенцтва, Агенцтва друку, агенцтва літаратурнае. с. 74
АГЕ́НЦТВА ДРУ́КУ , арганізацыя, якая займаецца зборам, перапрацоўкай і забеспячэннем інфармацыяй перыяд. выданняў, радыё, тэлебачання, урадавых структур, грамадскіх арг-цый і прыватных асоб. Агенцтвы друку збіраюць інфармацыю без абмежавання тэматыкі, характару і спосабу пераказу, у т.л. фота- і кінаінфармацыю, або маюць акрэслены профіль паводле віду інфармацыі (інфармацыйныя, публіцыстычныя, рэкламныя, фотаагенцтвы), тэматыкі (этанам.,, навуковыя, фінанс., спарт. і інш.) ці прыналежнасці да пэўных слаёў грамадства (маладзёжныя, жаночыя і інш.). Падзяляюцца на міжнар., рэгіянальныя, нац. і мясцовыя. Большасць нац. агенцтваў друку з’яўляюцца афіцыйнымі (прадстаўляюць пункт гледжання ўрада), паўафіцыйнымі (прадстаўляюць пункт гледжання колаў, набліжаных да ўрада), незалежнымі (звязаныя з рознымі паліт. эканам. групоўкамі).
Узніклі з развіццём перыяд. друку і ўдасканаленнем тэхнікі сувязі. Першыя агенцтвы друку заснавалі Ш.Авас (1835, Парыж), Б.Вольф (1894, Берлін) і П.Рэйтэр (Лондан). У 1870 агенцтвы Аваса, Рэйтэра і Вольфа падзялілі сферы ўплыву. У канцы 19 ст. вырасла значэнне амер. агенцтва Асашыэйтэд Прэс (АП). У 1904 створана Санкт-Пецярбургскае тэлегр. агенцтва. У 1-й чвэрці 20 ст. ўзніклі нац. агенцтвы ў краінах Цэнтр. і Усх. Еўропы: Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Саюза (ТАСС), ЧТК у Чэхаславакіі, ПТА у Польшчы і інш. З выкарыстаннем радыётэлеграфа (1919) і тэлетайпа (1929) колькасць агенцтваў друку павялічылася. У 1945 існавалі 55 агенцтваў друку ў 30 краінах, у 1991 — каля 220 агенцтваў у 140 краінах. Узрасло значэнне амер. агенцтва АП і Юнайтэд Прэс Інтэрнэшанал (ЮПІ). У Францыі створана агенцтва Франс Прэс (АФП, 1944), у Германіі — Дойчэ Прэсэагентур (ДПА). Усе яны, разам з італьян. АНСА, ісп. ЭФЭ і яп. Кіода Цусін найб. вядомыя на сусв. рынку інфарм. агенцтваў. У незалежных дзяржавах б. СССР дзейнічаюць агенцтвы друку: РІА — Навіны, ІТАР— ТАСС, Інтэрфакс, Пастфактум (Расія), ЭЛЬТА (Літва), ЭТА (Эстонія), Укрінфарм (Украіна), Азерінфарм (Азербайджан), Армянпрэс (Арменія) і інш.
На Беларусі дзейнічаюць афіц. дзярж. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА, з 1931; у 1991 — кастр. 1995 Беларускае інфармацыйнае агенцтва, БелІНФАРМ) і таксама недзярж. інфарм. службы Беларускае прыватнае агенцтва навін (БелаПАН), агенцтва «Павет», Рэклама, інфармацыя, дайджэст (РІД).
Апрача ўжо агульнавядомых тэхн. сродкаў перадачы інфармацыі (тэлекс, радыётэлефон, тэлефакс і інш.) усё большае выкарыстанне знаходзяць электронныя сродкі (тэлетэкст, дыстанцыйны набор, сістэма аўтам. кіравання і апрацоўкі інфармацыі). З 1970 агенцтвы друку выкарыстоўваюць спадарожнікавую сувязь. Н.К.Мазоўка. с. 74
АГЕ́НЦТВА ПА ШМАТБАКО́ВАЙ АХО́ВЕ ІНВЕСТЫ́ЦЫЙ , Міжнароднае агенцтва па гарантыях інвестыцый (Multilateral investment guarantee agency), спецыялізаваная міжнар. арг-цыя ААН. Уваходзіць у Сусветны банк. Засн. ў 1988. Асн. мэты: доўгатэрміновае страхаванне прыватных інвестыцый на развіццё краін-удзельніц на выпадак рызыкоўных паліт. сітуацый (ахова ад рызыкі экспрапрыяцыі, незаконнага пераводу плацяжоў, ваеннай і грамадз. нестабільнасці і інш.), адкрыццё дарадчых і кансультацыйных службаў. У крас. 1992 аб’ядноўвала 77 краін-удзельніц, у т.л. Рэспубліку Беларусь (з 1992). с. 74
А́ГЕР ПУ́БЛІКУС (лац. ager publicus грамадскае поле), у Стараж. Рыме назва зямель заваяваных гарадоў і абшчын, ператвораных у рым. дзярж. ўласнасць. Пазней большасць іх захоплена патрыцыямі. Пытанне аб даступнасці да агер ппублікуса і іх перадзеле было адным з асн. патрабаванняў плебеяў у барацьбе супраць патрыцыяў і выклікала прыняцце шматлікіх агр. законаў. с. 74
АГЕСІЛА́Й II (каля 442 — каля 358 да н.э.), цар Спарты [401—358 да н.э.], палкаводзец, дыпламат. У 396—394 паспяхова ваяваў з Персіяй, але адкліканы ў сувязі з Карынфскай вайной (395—387). Пасля Анталкідава міру 387 (або 386) аднавіў гегемонію Спарты ў Грэцыі. У 378—362 ваяваў з Эпамінондам, у 361—360 удзельнічаў у вайне егіпцян з персамі. Памёр у час вяртання з Егіпта. с. 74
АГІ́ВЫ , дугападобныя папярочныя палосы лёду светлага ці цёмнага колеру на ледавіковых языках, павернутыя выпукласцямі ў напрамку руху ледавікоў. Сумарная шырыня пары палос (адной цёмнай і адной светлай) роўная гадавому зрушэнню ледавіковай паверхні. Агівы з’яўляюцца каля падножжа ледаспадаў у выглядзе хвалепадобных дэфармацый, якія пры руху ўніз па ледавіку спачатку памяншаюць сваю амплітуду, потым знікаюць і змяняюцца палосамі рознага колеру. Мяркуюць, што цёмныя палосы ўзнікаюць на ўчастках лёду, якія прайшлі праз ледаспад у перыяд абляцыі, светлыя — на ўчастках, што прайшлі тую ж зону ў перыяд акумуляцыі. с. 74
АГІ́ДНАЕ , катэгорыя эстэтыкі, праз якую вызначаюць негатыўную эстэт. каштоўнасць прадметаў і з’яў рэчаіснасці. Агіднае — антыпод прыгожаму, але цесна звязана з ім і інш. эстэт. катэгорыямі (узнёслым, камічным, трагічным), таму што ў негатыўнай і скрытай форме сцвярджае пазітыўны эстэт. ідэал. Агіднае ўвасабляе частку агульнай карціны развіцця чалавека (дабро і зло, прыгожае і агіднае), што было выкарыстана ў тэорыі эстэтыкі і практыцы мастацтва Адраджэння і Асветніцтва. У сучасным мастацтве таксама прасочваецца тэндэнцыя ўвасаблення агіднага ў спалучэнні з вонкавым аздабленнем — як спроба пашырыць разнастайнасць мастацтва (дэкадэнцтва) або як новы імпульс павышэння цікавасці да мастацтва (фільмы «жахаў»). В.А. Салееў. с. 74
АГІЕ́ВІЧ Уладзімір Іванавіч (26.9.1910, в. Пухавічы Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 4.10.1952), бел. крытык і літ.-знавец. Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1937). Друкаваўся з 1928. Найб. значныя працы пра творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, пасляваен. бел. паэзію. Яго творы спрыялі пераадоленню вульгарызатарскіх схем і догмаў у бел. крытыцы.
Тв.: Літаратура і жыццё. Мн., 1954. с. 74
АГІНА́ЛЬДА (Aguinaldo) Эміліо (22.3.1869—6.2.1964), філіпінскі паліт. дзеяч. Узначальваў антыіспанстае паўстанне 1896—97. З 1897 кіраўнік урада, у час амерыкана-філіпінскай вайны 1899—1901 прэзідэнт Філіпінскай рэспублікі. У 1901 узяты ў палон амер. войскамі; заклікаў народ спыніць супраціўленне. У 1942—44 чл. марыянетачнай Дзярж. рады, створанай на Філіпінах японскімі акупантамі. с. 74
АГІНА́ЛЬНАЯ сям’і ліній, лінія, якая ў кожным сваім пункце датыкаецца да адной лініі сям’і. Напр., усякая крывая з’яўляецца агінальнай для сям’і сваіх датычных; агінальная сям’і акружнасцяў аднолькавага радыуса R з цэнтрамі на адной прамой — пара прамых, кожная з якіх ляжыць на адлегласці R ад лініі цэнтраў (гл. рыс.). Ураўненне агінальнай сям’і ліній на плоскасці, якія вызначаюцца ўраўненнем f (x, y, С) = 0, можна знайсці з сістэмы f (х, у, С) = 0, fc (х, у, С) = 0 выключэннем параметра С пры ўмове, што f (х, у, С) мае неперарыўныя першыя частковыя вытворныя па ўсіх пераменных. с. 75
АГІ́НСКАГА ПЛАН 1811 , праект аднаўлення ВКЛ у складзе Рас. імперыі, прапанаваны сенатарам М.К. Агінскім імператару Аляксандру І. Адлюстраваў імкненне бел.-літ. шляхты да адм. і прававой самастойнасці краю і гатоўнасць цара пайсці на пэўную лібералізацыю палітыкі ў зах. губернях, каб нейтралізаваць пранапалеонаўскія настроі мясц. знаці. Прадугледжваў заснаванне з Гродзенскай, Віленскай, Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Кіеўскай, Падольскай, Валынскай губ., Беластоцкай вобл. і Цярнопальскай акр. асобнай правінцыі пад назвай ВКЛ з гал. горадам Вільня і пад кіраваннем імператарскага намесніка; стварэнне ў краі вышэйшых дзярж. судовых і інш. органаў. Планавалася склікаць сойм, увесці канстытуцыю і паступова скасаваць прыгоннае права. Пад націскам кансерватыўных колаў, якія ўбачылі ў адраджэнні ВКЛ пагрозу тэр. цэласнасці Расіі, Аляксандр І не змог зацвердзіць Агінскага план 1811, але ўсё ж праект садзейнічаў прымірэнню ўрада з мясц. шляхтай напярэдадні вайны 1812: былі прыняты законы 1811 аб падатковых ільготах і інш.
В.В.Антонаў, С.С.Рудовіч, В.В.Швед. с. 75
АГІ́НСКАЕ , пасёлак гар. тыпу ў Расіі, цэнтр Агінскай Бурацкай аўтаномнай акругі. За 37 км ад чыг. ст. Магойтуй у даліне р. Ага (бас. Амура). Засн. ў 1811. 9,2 тыс. ж. (1994). Харч. прам-сць. Краязнаўчы музей. К.Р.Кірпенка. с. 75
АГІ́НСКАЯ БУРА́ЦКАЯ АЎТАНО́МНАЯ АКРУ́ГА , у складзе Рас. Федэрацыі, на Пд Чыцінскай вобл. Утворана 26.9.1937 з Агінскага аймака (Бурат-Мангольскай АССР). Пл. 19 тыс. км2. Нас. 79,6 тыс. чал. (1994), гарадскога 30%; пераважаюць бураты, рускія, у зах. ч. — эвенкі. Сярэдняя шчыльн. 3,3 чал. на 1 км2, больш заселена ўсх. частка. Адм. ц. — пас. гар. тыпу Агінскае.
Размешчана на Пд Забайкалля. Паверхня пераважна гарыстая (найб. г. Алханай, 1663 м). Клімат рэзка кантынентальны. Зіма халодная, маласнежная, лета гарачае, сярэдняя т-ра студз. -24 °С, ліп. 18 °С. Ападкаў каля 400 мм за год. Найб. рэкі — Анон, Аленгуй. Шмат прэсных і салёных азёраў. Глебы ў гарах падзолістыя, шэрыя лясныя, на раўнінах карбанатныя, каштанавыя, чарназёмныя, сустракаюцца саланчакі. Расліннасць стэпавая і лесастэпавая, у гарах на выш. 1000 м — лістоўнічныя лясы (у асн. даурская лістоўніца).
Горназдабыўная, лясная і лесанарыхтоўчая, лёгкая, харч. прам-сць. У сельскай гаспадарцы пераважае мясная і мяса-малочная жывёлагадоўля, пашавая танкарунная авечкагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя (пшаніца, авёс, ячмень) і кармавыя культуры. Асн. від транспарту — аўтамабільны. На У праходзіць чыг. Карымская—Забайкальск. с. 75
АГІ́НСКІ Міхал Казімір (1730 — 31.5.1800), дзярж. дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, пісьменнік, мецэнат. З роду Агінскіх. Атрымаў муз. адукацыю (ігры на скрыпцы вучыўся ў Дж. Б. Віёці). З 1748 пісар польны літ., з 1764 ваявода віленскі, з 1768 гетман вял. літоўскі. Адзін з кандыдатаў Кацярыны ІІ на польскі трон. У 1771 перайшоў на бок барскіх канфедэратаў (гл. Барская канфедэрацыя 1768), але яго войска было разбіта і Агінскі эмігрыраваў. У 1775 вярнуўся на Беларусь. Жыў у Слоніме, дзе пабудаваў некалькі прамысл. прадпрыемстваў, друкарню, стварыў тэатр і капэлу, балетную і муз. школы (гл. Слонімская капэла Агінскага, Слонімскі тэатр Агінскага, Слонімская балетная школа, Слонімская музычная школа). Аўтар опер «Зменены філосаф» (1771), «Елісейскія палі» (1788; верагодна, з Ф.Марыні), як мяркуюць, таксама «Сілы свету» і «Становішча саслоўяў» (1784), скрыпічных п’ес, рамансаў, у т.л. аднаго з першых вядомых вак. цыклаў «Да Касі». Займаўся і літ. дзейнасцю (оперныя лібрэта, вершы). Выдаў «Гістарычныя і маральныя аповесці» (1782), «Байкі і нябайкі» (1788). Па яго ініцыятыве і на яго сродкі пабудаваны Агінскі канал.
Літ.: Цеханавецкі А. Міхал Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме: Пер. з ням. Мн., 1993. А.А.Саламаха. с. 75
АГІ́НСКІ Міхал Клеафас (7.10.1765, Гузаў каля Варшавы — 15.10.1833), дзярж. дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, літаратар. З роду Агінскіх. З 1789 надзвычайны пасол у Галандыі, выконваў дыпламат. місію ў Лондане. У 1791 у Магілёве прысягнуў Кацярыне ІІ, чым захаваў маёнткі ва ўсх. Беларусі. Падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791. Пасля перамогі Таргавіцкай канфедэрацыі 1792 эмігрыраваў у Прусію, яго маёнткі былі канфіскаваны; вяртанне на радзіму і зварот маёмасці былі абумоўлены яго ўступленнем у канфедэрацыю. Дэпутат Чатырохгадовага (1788—92) і Гродзенскага (1793) соймаў. У 1793—94 падскарбі вял. літоўскі. У час паўстання 1794 увайшоў у склад Найвышэйшай літ. рады. Сфарміраваў на свае сродкі батальён стралкоў і камандаваў ім у некалькіх бітвах. У жн. 1794 зрабіў рэйд да Дынабурга (цяпер Даўгаўпілс). Змагаўся супраць прускіх войскаў. Пасля задушэння паўстання жыў у Вене, Венецыі, Парыжы. У 1802 вярнуўся ў свой маёнтак Залессе каля Смаргоні. У 1810 атрымаў званне сенатара. Прапанаваў імператару Аляксандру І праект аднаўлення ВКЛ у складзе Рас. імперыі (гл. Агінскага план 1811). Пасля адышоў ад паліт. дзейнасці. З 1823 жыў у Італіі. Вядомы як кампазітар. Ігры на фп. вучыўся ў Ю. Казлоўскага, на скрыпцы — у Дж.Б.Віёці. Кампазітарскую дзейнасць пачаў у 1790-я г. стварэннем маршаў і баявых песень, пашыраных сярод паўстанцаў 1794. Аўтар папулярных паланэзаў, у т.л. паланэза ля-мінор «Развітанне з Радзімай», фп. п’ес, рамансаў, адметных лірызмам, меладычнасцю, нар.-песеннымі традыцыямі, а таксама аднаактовай оперы «Зеліс і Валькур, або Банапарт у Каіры» на ўласнае лібрэта (1799). Агінскаму належаць трактат «Лісты пра музыку» (1828, выд. на польск. мове ў 1956), «Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1815 г.» (т. 1—4, 1826—27, на франц. мове).
Літ.: Бэлза И. Михал Клеофас Огиньский. 2 изд. М., 1974. с. 75
АГІ́НСКІ БОЙ 1942 . Адбыўся ў Вял. Айч. вайну паміж партыз. атрадам імя Шчорса (камандзір П.В. Пранягін і ням.-фаш. захопнікамі 13.9.1942 у раёне Агінскага канала. Атрад з баямі выйшаў 10—13.9.1942 да 10-га шлюза, захопленага карнікамі (каля 100 гітлераўцаў), частка атрада перайшла ўброд р. Шчара і ўдарыла ў фланг праціўніка, асн. сілы партызан атакавалі ворага і ў выніку 5-гадзіннага бою знішчылі больш за 60 гітлераўцаў, захапілі зброю, боепрыпасы. с. 75
АГІ́НСКІ КАНА́Л , у Беларусі, у Пінскім і Івацэвіцкім р-нах Брэсцкай вобл., злучае басейны рэк Нёман і Прыпяць праз рэкі Шчара і Ясельда; ч. былога Дняпроўска-Нёманскага воднага шляху. Даўж. (разам з Выганашчанскім воз.) 54 км. Складаецца з 2 ч., якія пачынаюцца з воз. Выганашчанскае: 1-я (даўж. 3,5 км) упадае ў Шчару за 3,5 км на Пн ад воз. Выганашчанскае, 2-я (даўж. 46 км) — у Ясельду за 1 км на ПнУ ад в. Мерчыцы Пінскага р-на. Прымае сцёк з густой сеткі асушальных каналаў, у т.л. з Краглевіцкага (справа) і Хварашчанскага (злева).
Будаваўся ў 1767—83 па ініцыятыве М.К. Агінскага для перавозу грузаў, пераважна лесу. У 1799—1804 вяліся работы па яго добраўпарадкаванні. У 1-ю сусв. вайну гідратэхн. збудаванні разбураны, потым адноўлены. Да 1941 выкарыстоўваўся для суднаходства і лесасплаву. У Айч. вайну шлюзы і плаціны разбураны; гасп. значэння не мае. с. 76
АГІ́НСКІ СТЭП , узвышаная раўніна ў Забайкаллі, у Рас. Федэрацыі, на спадзістых схілах хрыбтоў і далін рэк бас. Агі (прыток Анона). Даўж. каля 100 км. Выш. 600—900 м. Расліннасць — кавыль, ціпчак, палын, піжма. Большая ч. тэрыторыі пад с.-г. ўгоддзямі. с. 76
АГІ́НСКІЯ , старадаўні магнацкі род герба «Агінец», прадстаўнікі якога адыгрывалі значную ролю ў дзярж., грамадска-паліт. і культ. жыцці Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі. Сваё паходжанне выводзілі ад Рурыкавічаў, у 17 ст. прынялі каталіцтва. У 17 ст. род падзяліўся на 2 галіны — старэйшую (у 17 — пач. 19 ст. карысталася графскім тытулам) і малодшую (страціла княжацкі тытул). Найб. вядомыя з роду Агінскіх:
Аляксандр (каля 1585—1667), сын Багдана, ваявода менскі (1645), кашталян трокскі (1649). Удзельнічаў у войнах супраць шведаў, рускіх, туркаў. Шыман Кароль (каля 1620—99), сын Самуэля, падкаморы віцебскі (1654), мечнік літоўскі (1680), ваявода мсціслаўскі (1685). Марцыян (1632—26.1.1690), сын Аляксандра, ваявода трокскі (1670), канцлер вялікі ВКЛ (1684). Ваяваў супраць шведаў, рускіх. Удзельнік падпісання «Вечнага міру» 1686 з Расіяй. Ян (каля 1625— 24.2.1694), сын Самуэля, маршалак ваўкавыскі (1657), пісар польны літоўскі (1668), ваявода мсціслаўскі (1672), ваявода полацкі і гетман польны літоўскі (1682). Ваяваў супраць рускіх, туркаў, татараў, удзельнік бітвы пад Венай 1683. Рыгор Антоні (?— 17.11.1709), сын Яна, харужы вялікі літоўскі (1687), староста жмудскі (1698), гетман польны літоўскі (1703), маршалак Трыбунала ВКЛ (1706). У 1700 разбіў войска Сапегаў у бітве пад Алькенікамі. Прыхільнік Аўгуста ІІ Моцнага і Пятра І. У 1700 у час Паўн. вайны 1700—21 ваяваў супраць шведаў. Ігнацы (каля 1698 — сак. 1775), маршалак Трыбунала ВКЛ (1732), маршалак вялікі ВКЛ (1750), кашталян віленскі (1768). Андрэй (13.4.1740— 12.10.1787), сын Тадэвуша Францішка, маршалак Трыбунала ВКЛ (1760), мечнік літ. (1762), рэферэндар літ. (1771), сакратар вялікі ВКЛ (1773), кашталян (1778) і ваявода трокскі (1783). Міхал Клеафас, гл. Агінскі М.К. Міхал Казімір, гл. Агінскі М.К.
А.П.Грыцкевіч. с. 76
АГІС IV (каля 262—241 да н.э.), цар Спарты [245—241 да н.э.]. Правёў шэраг рэформаў для паляпшэння становішча грамадзян (касацыя даўгоў, перадзел зямлі, павелічэнне колькасці паўнапраўных грамадзян за кошт перыэкаў) }і аднаўлення ваен. моцы дзяржавы. Разагнаў эфораў, адкрыў даўгавыя турмы і спаліў даўгавыя дакументы. Абвінавачаны ў імкненні да тыраніі і пакараны смерцю. с. 76
«АГІТПЛАКА́Т» , перыядычнае выданне Саюза мастакоў БССР. Выдаваўся ў 1966—90 Мінскім маст.-вытворчым камбінатам (72 плакаты на год). Плакаты адлюстроўвалі актуальныя для таго часу падзеі жыцця Беларусі. Выконваліся спосабам шоўкатрафарэтнага друку. У «Агітплакаце» працавалі мастакі М.Гурло, Р.Данчанка, У.Жук, У.Крукоўскі, А.Чуркін, В.Шматаў і інш. с. 76
АГІТПО́ЕЗД , спецыяльна абсталяваны поезд, які выкарыстоўваўся як перасоўны агітпункт. Створаны ў грамадз. вайну 1918—20 для правядзення ідэалаг. работы, збору сродкаў для фронту. Быў укамплектаваны аркестрамі, харамі, фатографамі, забяспечваўся плакатамі, лістоўкамі і паліт. літаратурай. с. 76
АГІЯГРА́ФІЯ (ад грэч. hagios святы + ...графія), жанр царкоўна-рэліг. л-ры, апавяданні пра жыццё святых. Гл. Жыціе. с. 76
АГІЯ́ДЫ (Agiadai), царская дынастыя ў Спарце ў сярэдзіне 6 — сярэдзіне 3 ст. да н.э. Правіла адначасова з дынастыяй Эўрыпантыдаў. Паходзіла, відаць, з ахейцаў, Агіяды лічыліся нашчадкамі паўлегендарнага цара Агіса І. Вядомыя прадстаўнікі дынастыі: Клеамен І, Леанід [488—480 да н.э.], Паўсаній [408—394 да н.э.], Клеамен III [235—221 да н.э.]. с. 76
АГІ́Я-ТРЫЯ́ДА (Hagia Triada), паселішча неаліту і бронзавага веку каля в. Агія-Трыяда на в-ве Крыт, адзін з цэнтраў крыта-мікенскай культуры. Захаваліся рэшткі палаца («царскай вілы»), пабудаванага мінойцамі каля 1600 да н.э. Складаўся з жылых і інш. памяшканняў, упрыгожаных фрэскамі, ванных пакояў, тэрас. Выяўлены культавае памяшканне з алтаром і ахвярныя рэчы (статуэткі, посуд і інш.), керамічны саркафаг з выявамі сцэн пахавальнага рытуалу. Заняпад Агія-Трыяды звязаны з нашэсцем ахейцаў (сярэдзіна 15 ст. да н.э.). с. 76
АГЛАБІ́ДЫ , дынастыя араб. эміраў [800—909] у Іфрыкіі (Паўн. Афрыка). Заснавальнік — Ібрахім Ібн аль-Аглаб [800—812], нам. абасідскага халіфа Харун ар-Рашыда. Аглабіды стварылі фактычна незалежную дзяржаву са сталіцай у Кайруане, захапілі Сіцылію, Калабрыю, вялі рэліг. барацьбу з харыджытамі, змагаліся са створаным імі імаматам Тахерт (паўд. ч. Іфрыкіі). Пасля падзення дынастыі Аглабідаў улада перайшла да Фатымідаў (гл. Фатымідаў халіфат). с. 76
АГЛАМЕРА́Т (ад лац. agglomeratus далучаны, накоплены), 1) у геалогіі — рыхлыя скопішчы абломкаў горных парод няправільных контураў, вулканічных бомбаў і попелу, намнажэнні буйнаабломкавага матэрыялу асадкавага паходжання. Пры цэментацыі агламерату ўтвараюцца брэкчыі, туфы, туфабрэкчыі. 2) У металургіі — спечаныя ў кавалкі дробныя матэрыялы, пераважна рудныя канцэнтраты, дробназярністыя і пылападобныя руды і інш. Гл. Агламерацыя. с. 76
АГЛАМЕРА́ЦЫЯ , 1 у металургіі, тэрмахімічны працэс спякання дробназярністых ці пылападобных матэрыялаў руднай шыхты ў вял. кавалкі (агламераты). Уключае падрыхтоўку шыхты, спяканне яе, апрацоўку гарачага пеку, ахаладжэнне да 100 °С і сартаванне. Шыхта складаецца з дробнай сырой руды і яе канцэнтрату, паліва (дробны кокс ці антрацыт), флюсу (здробненая вапна і вапняк). Агламерацыя адбываецца пры прадзіманні паветра цераз слой шыхты на каласніковых рашотках агламерацыйнай машыны і згаранні паліва (1500 °С); у выпадку сульфідных рудаў — пры акісленні (працякае з выдзяленнем цеплаты). Агламерат выкарыстоўваецца ў чорнай металургіі, у каляровай — для вытв-сці алюмінію, нікелю і свінцу. 2) У мікрабіялогіі, утварэнне мікраарганізмамі намнажэнняў у вадкасцях або тканках у выніку змены фіз. і хім. уласцівасцяў мікробных клетак (пад уздзеяннем імунных целаў і інш.). с. 76
АГЛАМЕРА́ЦЫЯ НАСЕ́ЛЕНЫХ ПУ́НКТАЎ , гл. Гарадская агламерацыя. с. 77
АГЛАПАРЫ́Т , штучны порысты буд. матэрыял. Атрымліваецца спяканнем гліністых парод або адходаў абагачэння і спальвання вугалю (шлакаў, попелу) з далейшым драбненнем на фракцыі (друз, гравій, пясок). Выкарыстоўваецца як запаўняльнік для вырабу лёгкіх (аглапарытабетон), гарачаўстойлівых і кіслотатрывалых бетонаў, як цеплаізаляцыйныя, водапаглынальныя і водазатрымныя засыпкі. Тэхналогія вытв-сці аглапарыту з рыхлых гліністых парод распрацавана ў НДІ будматэрыялаў (Мінск, 1958). с. 77
АГЛЮЦІНАТЫ́ЎНЫЯ МО́ВЫ (ад лац. agglutinare прыклейваць), мовы, у якіх словы і іх формы ўтвараюцца пераважна праз аглюцінацыю (спалучэнне граматычна адназначных афіксаў з нязменным коранем). Напр., у цюркскіх мовах -lar- — суфікс множнага л.: тур. bulut «воблака», bulutlar «воблакі»; каз. ара «піла», аралар «пілы». Характэрныя рысы аглюцінатыўных моў — стандартная парадыгма словазмянення, адсутнасць унутранай флексіі, адназначнасць афіксаў, фіксаваны націск, строгі парадак слоў і інш. Да аглюцінатыўных моў адносяцца вял. колькасць моў Азіі і Еўропы (цюркскія, фіна-угорскія, мангольскія, тунгуса-маньчжурскія, японская, карэйская і інш.), Акіяніі (папуаскія, інданезійскія, мікранезійскія), Афрыкі (банту, мандэ, бантоідныя). с. 77
АГЛЯ́Д , 1) сціслае абагульненае паведамленне (у друку, на радыё і тэлебачанні) пра падзеі, што адбыліся за пэўны прамежак часу ў грамадскім жыцці, навуцы, тэхніцы, мастацтве, л-ры (агляд міжнар. падзей, навуковы, тэатральны, літаратурны). 2) Від паказу, у якім сродкамі тэатра (кіно, радыё, тэлебачання, эстрады) падаюцца падзеі, з’явы, факты жыцця. Складаецца з асобных сцэн, эстрадных, харэагр., муз., вак. нумароў, аб’яднаных агульным сюжэтам. Узнік у 1830-я г. ў Францыі, меў надзённы характар. З канца 19 ст. ператварыўся ў пацешлівыя відовішчы (рэвю, мюзік-хол). У бел. нар. тэатры своеасаблівай формай агляду былі ігрышчы, выступленні скамарохаў, школьнага тэатра, батлейкі, у якіх дэманстраваліся бытавыя сцэны з тагачаснага жыцця. У 1920—30-я г. форму агляду мелі агітац.-маст. паказы на актуальныя паліт. ці вытворча-быт. тэмы. Выкарыстоўваецца ў сучасных тэатрах сатыры і мініяцюр. 3) Форма паказу дасягненняў прафес. ці самадзейнага мастацтва — выстаўка, дэкада, конкурс, паказ, свята, фестываль і інш. с. 77
АГЛЯЕ́ННЕ ГЛЕ́БЫ , глебаўтваральны працэс, які адбываецца ў анаэробных умовах з удзелам мікраарганізмаў, пры наяўнасці арган. рэчыва і пастаянным або працяглым абвадненні асобных гарызонтаў або ўсяго профілю глебы. Назіраецца амаль усюды ў глебах рознага генезісу і мех. складу, найчасцей у гумідных глебах. Вонкавая прыкмета агляення глебы — спецыфічная афарбоўка аглееных гарызонтаў: ад белавата-шызага ці шэра-блакітнаватага ў лёгкіх глебах да шызавата-сіняга або зеленаватага ў поймавых і чарназёмападобных. Гл. таксама Глей. с. 77
АГНАСТЫЦЫ́ЗМ (ад грэч. agnōstos недаступны пазнанню), філасофскае вучэнне, паводле якога немагчыма пазнанне аб’ектыўнага свету, яго сутнасці і заканамернасці развіцця, дасягненне абсалютнай ісціны; крайняя форма скептыцызму. Роля навукі абмяжоўваецца толькі пазнаннем з’яў. Тэрмін уведзены ў 1863 англ. прыродазнаўцам Т.Гекслі. Ідэі агнастыцызі прасочваліся яшчэ ў ант. філасофіі (Пратагор, сафісты). Найб. паслядоўна агнастыцызм прадстаўлены ў вучэннях Д. Юма і К.Канта. Юм лічыў, што ўсё пазнанне звязана толькі з вопытам і прынцыпова не выходзіць за яго межы, а таму нельга меркаваць пра адносіны паміж вопытам і рэальнасцю. Кант абгрунтоўваў агнастыцызм увядзеннем і размежаваннем паняццяў «рэч у сабе» (недасягальная для пазнання) і «рэч для нас» (у працэсе пазнання якой утвараецца вобраз гэтай рэчы). Пазнаючы вобраз, розум імкнецца пазнаць і «рэч у сабе», але гэта яму не ўдаецца, паколькі ён валодае магчымасцямі толькі для пазнання вобраза рэчы, таму розум канчаткова заблытваецца ва ўзаемна супярэчлівых выказваннях аб прадмеце (антыноміях), якія дапускаюць пераканаўчае лагічнае абгрунтаванне. Агнастыцызм параджаецца абсалютызацыяй, празмерным абасабленнем і проціпастаўленнем тэорыі і практыкі, пазнання і рэчаіснасці, суб’екта і аб’екта пазнання. Разнавіднасцю агнастыцызму з’яўляецца іерогліфаў тэорыя, неапазітывізм, экзістэнцыялізм і інш.
М.В.Анцыповіч. с. 77
АГНА́ТЫ , група ніжэйшых пазваночных жывёл; гл. Бяссківічныя. с. 77
АГНЁЎ Сяргей Іванавіч (17.11.1886, Масква — 20.12.1951), рус. заолаг. Д-р біял. н. (1935), праф. (1930). Засл. дз. нав. Расіі (1947). Скончыў Маскоўскі ун-т (1910). Заснавальнік маскоўскай школы тэрыёлагаў (даследчыкаў млекакормячых). Вывучаў птушак Белавежскай пушчы. Аўтар падручнікаў і навук.-папулярных кніг. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1951.
Тв.: Звери СССР и прилежащих стран: (Звери Восточной Европы и Северной Азии). Т. 1—7. М.; Л., 1928—50; Зоология позвоночных. 4 изд. М., 1945; Очерки экологии млекопитающих. М., 1951. с. 77
АГНЁЎКА , род грыбоў, гл. Лускаўніца. с. 77
АГНЁЎКІ (Pyralididae), сямейства дзённых матылёў. У сусв. фауне каля 20 тыс. відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. Жывуць у пустынях, стэпах, лясах, на лугах, некаторыя — на водных раслінах, у прадуктовых складах, збожжасховішчах, млынах. На Беларусі 150 відаў; найб. вядомыя: лугавы і сцябловы (кукурузны) матылькі (пашкоджваюць буракі, каноплі, бабовыя, сланечнік, кукурузу, проса), паўднёвая свірнавая агнёўка (шкодзіць зернебабовым); шышкавая агнёўка (псуе хвою і лісце хваёвых і мяшаных лясоў), млынавая і мучная агнёўкі (пашкоджваюць зерне і харч. прадукты); вял. васковая агнёўка (псуе воск і вашчыну ў вуллях).
Дробныя і сярэдніх памераў: крылы (размах 1—5 см) складаюцца трохвугольнікам ці абгортваюць цела трубачкай. Развіццё з поўным ператварэннем. Вусені жывуць звычайна ўнутры раслін (кормяцца каранямі, парасткамі, пладамі і г.д.) або ў скручаным лісці. с. 77
АГНІ́ , у ведыйскай і індуісцкай міфалогіі бог агню, хатняга ачага, ахвярнага вогнішча; пасрэднік паміж людзьмі і багамі. У Агні мноства іпастасяў: агонь на небе (сонца, маланка), агонь у водах, агонь ахвярнага вогнішча; ён адначасова і стары і малады. с. 77
АГНІ́ШЧА , прыстасаванне, дзе ў старажытнасці распальвалі і зберагалі агонь, які служыў чалавеку для абагравання, прыгатавання ежы і абароны ад дзікіх звяроў. Рэшткі першых агнішчаў знойдзены на стаянках пітэкантрапа ва Усх. Афрыцы (больш за 1 млн. г. таму назад) і сінантрапа ў Кітаі (каля 300 тыс. г. назад). На Беларусі найб. старажытныя агнішчы вядомы з эпохі верхняга палеаліту (Бердыж, Юравічы). с. 78
АГНІШЧА́НІН , першапачаткова малодшы дружыннік стараж.-рус. князя, які кіраваў княжацкай гаспадаркай, дваром, слугамі. У 11—13 ст. старшы дружыннік, «княжой муж», баярын. Аб прывілеяваным становішчы агнішчаніна сведчыць Руская праўда, якая за яго забойства вызначала двайны штраф у 80 грыўняў. с. 78
АГНО́ЗІЯ (ад а... + грэч. gnōsis пазнанне, распазнаванне), парушэнне працэсаў распазнавання навакольных прадметаў і з’яў пры захаванні свядомасці і адчувальнасці. Узнікае пры шырокім пашкоджанні пэўных аддзелаў кары вял. паўшар’яў галаўнога мозга. Адрозніваюць агнозію зрокавую («душэўная слепата»), калі хворы не пазнае знаёмыя прадметы, людзей (агнозія на людзей), але вастрыня зроку захавана, агнозію слыхавую — хворы не здольны распазнаваць гукі, агнозію адчувальную — немагчымасць распазнаваць знаёмыя прадметы на дотык (астэраагноз), агнозію нюхальную і смакавую — парушэнне распазнавання знаёмых прадметаў і рэчаў па іх паху і смаку. У некаторых выпадках хворы не арыентуецца ў частках свайго цела. с. 78
АГНО́Н (Agnon; сапр. Чачке) Шмуэль Іосеф (17.7.1888, г. Бучач Цярнопальскай вобл., Украіна — 17.2.1970), ізраільскі пісьменнік. Самы значны твор — авантурны раман «Дачка на выданні» (1931). Аўтар псіхал. раманаў «Простая гісторыя» (1935), «Госць на адну ноч» (1938—39), «Зусім нядаўна» (1945), аповесцяў «Госць зайшоў пераначаваць» (1939), «У глыбінях мораў» (1952), зб-каў апавяданняў «Снапы» (1963), «Апавяданні для ўсёдаравання» (1967) і інш. У творах спалучэнне фалькл. сюжэтаў і вобразаў з фантазіяй, іроніі са спачуваннем, рэлігійныя матывы. Нобелеўская прэмія 1966. с. 78
АГНЯВА́Я ПАДРЫХТО́ЎКА , 1) састаўная частка палявой вывучкі войскаў; асн. прадмет баявой падрыхтоўкі мотастралк. і танк. падраздзяленняў. Мае на мэце навучыць ваеннаслужачага дасканала валодаць зброяй (узбраеннем), весці разведку цэляў, вызначаць адлегласць да іх, хутка і трапна паражаць іх першымі выстраламі (чэргамі), выкарыстоўваць усе спосабы вядзення агню з улікам метэаралагічных і балістычных умоў і інш. Праводзіцца на занятках па вывучэнні зброі, боепрыпасаў і правілаў стральбы, на трэніроўках, вучэбных і кантрольных стрэльбах і інш. 2) Перыяд агнявога паражэння праціўніка перад атакай. Праводзіцца сіламі артылерыі, ракетных войск і авіяцыі для прарыву рубяжа абароны, пры ўводзе ў бой другіх эшалонаў (рэзерваў), а таксама ў абароне пры нанясенні контрудараў. Спыняецца з пераходам наступаючых у атаку або змяняецца агнявой падтрымкай атакі. с. 78
АГНЯМЁТ , зброя, прызначаная для паражэння жывой сілы праціўніка струменем агню запаленай сумесі, падпалу тэхн. сродкаў і матэрыяльных запасаў, стварэння ачагоў пажару. Складаецца з рэзервуара, брандспойта і запальніцы. Адрозніваюць агнямёты ранцавыя (пераносныя), цяжкія пяхотныя (на двухколавым лафеце), механізаваныя (на самаходным шасі), танкавыя (асн. або дадатковае ўзбраенне), фугасныя (стацыянарныя з выкідам агнясумесі парахавым зарадам) і рэактыўныя (пераносныя — ружжо з рэактыўным снарадам з агнясумессю). Адлегласць вогнемятання ранцавых да 70 м, рэактыўных — да 800 м, астатніх — да 200 м. Упершыню агнямёты выкарыстаны герм. войскамі ў 1915. с. 78
АГНЯ́НАЎ (Огнянов) Сава Петраў (24.5.1876, г. Канстанца, Румынія — 22.3.1933), балгарскі акцёр. На сцэне з 1902. З 1904 у Нар. т-ры (Сафія). У 1911—12 вывучаў мастацтва Маскоўскага маст. т-ра. Сярод роляў: Дынка («Вампір» А.Страшымірава), Рад Лупу, цар Іван Асен («Над безданню», «Барыслаў» І.Вазава), Рагожын («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра), доктар Ранк («Нора» Г.Ібсена), Цэзар («Цэзар і Клеапатра» Б.Шоу) і інш. Здымаўся ў кіно. с. 78
АГНЯСТРЭ́ЛЬНАЯ ЗБРО́Я , агульная назва сродкаў, у якіх для выкідвання з канала ствала снарада (кулі, міны) выкарыстоўваецца сіла ціску ад згарання парахавых зарадаў ці спец. гаручых сумесяў. Бывае гладкаствольная і наразная, аднаразовая і аўтаматычная, баявая, спартыўная і паляўнічая; паводле абслугоўвання і выкарыстання — індывідуальная і калектыўная. Баявая агнястрэльная зброя падзяляецца на артылерыйскую (гарматы, мінамёты, гаўбіцы і інш.), стралковую (рэвальверы, пісталеты, аўтаматы, вінтоўкі, карабіны, кулямёты і інш.); да агнястрэльнай зброі адносяцца таксама гранатамёты.
Агнястрэльныя зброі з’явіліся пасля вынаходства пораху і ўпершыню выкарыстана ў Кітаі ў 11 ст. У Еўропе, у т.л. на Беларусі, вядома з 14 ст. Выраблялася на Беларусі з канца 14 ст. У 16—18 ст. людвісарні (ліцейныя майстэрні), дзе адлівалі гарматы, існавалі ў Нясвіжы, Слуцку, Урэччы, Быхаве, Магілёве і інш гарадах. Буйнейшыя вытворцы сучаснай агнястрэльнай зброі і інш. ўзбраення — ЗША, Расія, Францыя і інш. прамыслова-развітыя краіны. с. 78
АГНЯЦВЕ́Т Эдзі (сапр. Каган Эдзі Сямёнаўна; н. 11.10.1913, Мінск), бел. паэтэса. Скончыла Мінскі пед. ін-т (1936). Друкуецца з 1929. Выдала зб-кі лірыкі «Вершы» (1938), «Вясновай раніцай» (1941), «Беларуская рабіна» (1959), «Жаданне» (1971), «Закаханым» (1986) і інш. Шмат піша для дзяцей: «Васількі» (1947), «Твае таварышы» (1959), «Доктар Смех» (1977), «На двары алімпіяда» (1984, Міжнар. ганаровы дыплом 1986), «Рэчка-рэчанька мая» (1991) і інш. На бел. мову пераклала творы франц. паэзіі («Краіна Паэмія», для дзяцей, 1962; «Выбраныя песні» П.Ж.Беранжэ, 1960; «Зямны акіян» Г.Апалінэра, 1973; «З табой» П.Элюара, 1980); у 1993 выдадзены зб. перакладаў «З французскай і бельгійскай паэзіі»). Па яе лібрэта пастаўлены оперы для дзяцей «Джанат» (1942, муз. Л.Шварца) і «Марынка» (1955, муз. Р.Пукста).
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1976.
Літ.:. Барсток М.М. Эдзі Агняцвет // Беларуская дзіцячая літаратура. 2 выд. Мн., 1980. с. 78
АГО́ГІКА (ад грэч. agoge адвод, аднясенне), у музычным выкананні невялікія, часам не пазначаныя ў нотным тэксце адхіленні ад тэмпу і метра. У вак. музыцы садзейнічае гнуткасці, выразнасці выканання, падкрэслівае матыўнае чляненне, гарманічную структуру твора, сэнсавы змест. с. 79
АГО́Л Іосіф (Ізраіль) Іосіфавіч (2.12.1891, г. Бабруйск — 10.3.1937), украінскі генетык і філосаф. Акад. АН УССР (1934). Скончыў Маскоўскі ун-т (1923). У 1918—19 чл. і сакратар Мінскага губ. рэўкома, сакратар Мінскага гарвыканкома, нам. камісара па справах фінансаў БССР. Чл. ЦВК Літбела. З 1924 супрацоўнік Ін-та філасофіі, секцыі прыродазнаўчых навук Камуніст. акадэміі. Працаваў у ЗША па праблемах генетыкі дразафілы, з 1934 у АН УССР. Аўтар прац па праблемах генетыкі, арган. мэтазгоднасці, філас. пытаннях прыродазнаўства. У 1936 рэпрэсіраваны і расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Тв.: Происхождение животных и человека. М., 1924; Диалектический метод и эволюционная теория. М.; Л., 1927. с. 79
АГО́НІЯ (ад грэч. agōnia барацьба), згасанне асн. жыццёвых працэсаў у перыяд, які папярэднічае смерці. Суправаджаецца стратай свядомасці, парушэннем дыхання, згасаннем адчувальнасці, рэзкім спадам сардэчнай дзейнасці, памутненнем рагавіцы вока, сінявата-барвовым адценнем скуры. Працягласць агоніі — некалькі мінут, гадзіны. с. 79
АГО́НЬ , з’ява, звязаная з працэсам гарэння; уключае вонкавае і сенсорнае ўспрыманне яго чалавекам. Сляды агню археолагі знаходзяць пры раскопках паселішчаў сінантрапаў і неандэртальцаў.
Доўгі час людзі карысталіся прыродным агнём, які ўзнікаў пры самазагаранні дрэў і раслін ад маланкі, вывяржэння вулканаў, загарання прыроднага газу і інш., і падтрымлівалі гарэнне ў ямах і агнішчах. У пач. верхняга палеаліту людзі навучыліся здабываць агонь ад трэння кавалкаў дрэва. Пазней (у пач. жал. веку) агонь высякалі з крэменю пры дапамозе жал. крэсіва, з 19 ст. сталі выкарыстоўваць запалкі, запальнічкі. Авалоданне агнём спрыяла канчатковаму аддзяленню першабытнага чалавека ад жывёльнага свету і зрабіла вызначальны ўплыў на развіццё агульначалавечай культуры і ўзаемаадносін паміж людзьмі. У стараж. беларусаў агонь лічыўся радавым і хатнім бажаством, абаронцам хатняга ачага і лек. сродкам. Уяўленні пра яго надпрыродную сілу захаваліся ў рытуальных звычаях раскладваць купальскія вогнішчы, скакаць цераз іх парамі для «ачышчэння» і інш. Да канца 19 ст. на Беларусі існавалі ахвяраванні ў гонар агню (спальвалі першы сноп жыта перад тым як сушыць у асеці); «жывым агнём», г. зн. здабытым ад трэння кавалкаў дрэва, абносіліся паселішчы ў час эпідэміі і эпізаотыі, пасевы ў час засухі ці вымакання. Багамі агню ва ўсіх славян лічыліся Сварожыч і Жыжаль. Некаторыя народы Індыі, Ірана і цяпер пакланяюцца агню. с. 79
АГО́НЬ (ваен.), стральба з розных відаў агнястрэльнай зброі, адзін з асн. сродкаў знішчэння і паражэння праціўніка.
Адрозніваюць агонь адзіночнымі выстраламі, залпавы, бесперапынны; па напрамках — перакрыжаваны, франтальны, флангавы; можа быць беглы, кінжальны, масіраваны, метадычны і інш., з артыл. сістэм — сканцэнтраваны, рухомы і нерухомы загараджальны, паслядоўны, агнявы вал і інш. Агонь уключае таксама пуск ракет у звычайным начынні. с. 79
АГО́ЎСКАЯ РАЗМАЛЁЎКА , від бел. нар. творчасці; традыц. аздабленне алейнымі фарбамі мэблі, дываноў, шкляных пано — «карцінак», рамак для фотаздымкаў, тканін для ўпрыгожання інтэр’ера хаты і інш. Была пашырана ў вёсках Агова, Опаль Іванаўскага, Здзітава, Жорнаўка, Спорава Бярозаўскага, Крамно Драгічынскага р-наў Брэсцкай вобл. ў канцы 19 ст. — 1960-х г. Выконвалася на дрэве, шкле, палатне, цыраце, паперы.
Асаблівай жывапіснасцю і хараством паліхромнай размалёўкі, гармоніяй дэкору і формы вылучаюцца агоўскія куфры. Матывы агоўскай размалёўкі — раслінныя (букеты, вазоны), зааморфныя (ластаўкі, галубы, зязюлі), антрапаморфныя («паненка», «кавалер»), геаметрычныя; часам уключаюць надпісы (добрае пажаданне, прозвішча майстра, год стварэння вырабу). Агоўская размалёўка мае шмат агульнага з паліхромнай аб’ёмнай вышыўкай гладдзю на адзенні, ручніках і інш. Сувеніры, рэчы хатняга ўжытку, мэбля, аздобленыя па матывах агоўскай размалёўкі, вырабляюцца на Брэсцкай фабрыцы сувеніраў, Пінскай фабрыцы мастацкіх вырабаў, майстрамі-надомнікамі. М.Ф.Раманюк. с. 79
АГО́ЎСКІЯ КУ́ФРЫ , вырабы бел. нар. майстроў з вёсак Агова, Опаль, Іванаўскага, Крамно, Заверша, Хомск Драгічынскага р-наў Брэсцкай вобл. Промысел узнік у пач. 20 ст., найб. росквіту дасягнуў у 1950-я г. Паводле канструкцыі агоўскія куфры традыцыйныя: прамавугольная скрыня памерам 60 х 110 х 80 см з пукатым векам, на 4 метал. ці драўляных колцах, з 2 ручкамі на баках.
У пач. 20 ст. іх фарбавалі ў адзін колер, акоўвалі палосамі бляхі. У 1920—30-я г. размалёўвалі ў розныя колеры. Палосамі фляндроўкі, што замяніла старадаўнюю акоўку, плоскасць куфра падзялялася на некалькі прамавугольнікаў, якія запаўняліся расліннымі, геам. і зааморфнымі кампазіцыямі. Характар дэкору аналагічны інш. відам мясц. размалёўкі (гл. Агоўская размалёўка) ці аздабленню адзення, ручнікоў, дываноў. Традыцыйна існавала раздзяленне вытв. працэсаў: мужчыны выконвалі сталярныя і кавальскія работы, жанчыны — размалёўку. Промысел заняпаў у пач. 1960-х г., у 1970-я г. адроджаны (у 1978 у в. Агова створаны філіял Брэсцкай ф-кі сувеніраў). Я.М.Сахута. с. 79
А́ГРА ... (ад грэч. agros поле), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «агранамічны», напр., аграбіяцэноз, аграномія. с. 79
А́ГРА , горад у Паўн. Індыі, у штаце Утар-Прадэш, порт на р. Джамна. 899 тыс. ж. (з прыгарадамі; 1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр с.-г. Раёна. Гарбарна-абутковая, тэкст. (баваўняная), харч., папяровая, шкларобная, эл.-тэхн. прам-сць. Саматужныя промыслы (ручное ткацтва, разьба па камені).
У Агры створаны выдатныя ўзоры магольскай архітэктуры Індыі: крэпасць Агра-форт (1564—70; чырв. пясчанік) з палацам Джахангіры-Махал (1570), «Жамчужнай мячэццю» (1646—53; белы мармур), заламі Дывані-Ам (пачаты ў 1627) і Дывані-Кхас (1637); маўзалей Тадж-Махал; Саборная мячэць (1648); грабніца Ітымад-уд-Даула (1622—28; белы мармур з інкрустацыяй). За 9 км ад Агры ў Сікандры маўзалей Акбара (1612—13); за 37 км унікальны помнік інд. горадабудаўніцтва Фатыхпур-Сікры (рэзідэнцыя Акбара, 1569— 84). Агра — цэнтр нар. разьбы і інкрустацыі па мармуры. Сучасная частка Агры забудавана ў канцы 19 — пач. 20 ст. У Агры ун-т (1927), Тадж-музеум з археал. калекцыямі, спец. б-ка прац Гандзі.
Літ.: Math K. Agra and its monumental glory. Bombay, 1977. с. 79
АГРАБІЯЦЭНО́З , аграцэноз (ад агра... + біяцэноз), біялагічнае згуртаванне пасяўных культур, пустазелля, жывёл і мікраарганізмаў, створанае ў выніку с.-г. дзейнасці чалавека. У адрозненне ад натуральнага біяцэнозу мае абмежаваны склад раслінных і жывёльных кампанентаў (у аснове культываваныя чалавекам расліны), слаба выяўленае самарэгуляванне, але большую біял. прадукцыйнасць. Комплексы інш. арганізмаў фарміруюцца ў выніку натуральнага адбору і рэгулявальнай дзейнасці чалавека. Аграбіяцэнозы займаюць каля 10% усёй паверхні сушы. с. 80
«АГРАБУ́Д» , вытворча-праектна-тэхналагічны інстытут «Аграбуд» Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1992 у Мінску на базе Бел. філіяла Усесаюзнага дзярж. праектна-тэхнал. ін-та «Аграбуд», арэнднае прадпрыемства.
Асн. кірункі дзейнасці: канструктарскія, тэхн., пусканаладачныя і н.-д. работы; укараненне і аказанне дапамогі ва ўкараненні навук.-тэхн. дасягненняў; вытв-сць абсталявання, аснасткі, буд. вырабаў і матэрыялаў; утылізацыя і перапрацоўка прамысл. адходаў і другаснай сыравіны і інш. с. 80
«АГРАБУДМЕХАНІЗА́ЦЫЯ» , Дзяржаўны канструктарска-тэхналагічны інстытут «Аграбудмеханізацыя» Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1986 у Мінску на базе праектна-канструктарскага бюро (з 1965), да 1992 — Усесаюзны канструктарска-тэхнал. ін-т буд. механізацыі.
Асн. кірункі дзейнасці: стварэнне сродкаў механізацыі буд.-мантажных работ, у т.л. па ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС; распрацоўка бетонамяшальных установак і комплексаў, вагавых дазатараў вады, цэменту і напаўняльнікаў, тэхналогій і абсталявання для вытв-сці сценавых блокаў павышанай дакладнасці. с. 80
АГРАГЛЕ́БАВЫ РАЁН , таксанамічная адзінка глебава-геаграфічнага раянавання; састаўная частка глебава-кліматычнай акругі з пэўным комплексам прыродных і эканам. умоў. Вылучаецца паводле генетычна аднолькавага тыпу рэльефу, глебавага покрыва, мезаклімату, ступені забалочанасці, умоў для гасп. дзейнасці і інш. На тэр. Беларусі 20 аграглебавых раёнаў. Гл. карту пры арт. Глебава-геаграфічнае раянаванне. с. 80
АГРАКЛІМАТАЛО́ГІЯ , гл. ў арт. Аграметэаралогія. с. 80
АГРАКЛІМАТЫ́ЧНАЕ РАЯНАВА́ННЕ , падзел тэрыторыі па ступені спрыяльнасці кліматычных умоў для земляробства. Асн. задача агракліматычнага раянавання — вылучэнне тэрыторый (паясоў, зон, абласцей, раёнаў і г.д.), што адрозніваюцца паміж сабой асаблівасцямі клімату і ўмовамі с.-г. вытв-сці. Падзяляецца на агульнае, якое дае магчымасць вызначыць у цэлым агракліматычныя рэсурсы для сельскай гаспадаркі, і спецыяльнае, што служыць для вырашэння канкрэтных вытв. задач. Ацэнка агракліматычных рэсурсаў праводзіцца пераважна праз паказчыкі колькасці цяпла і вільгаці, умоў перазімоўкі культур. У аснову агракліматычнага раянавання ва ўмераных шыротах пакладзена сума т-р вышэй за 10 °С і працягласць залягання ўстойлівага снегавога покрыва. У найб. пашыранай схеме агракліматычнае раянаванне Беларусі (паводле А.Х.Шкляра) тэр. рэспублікі падзяляецца на 3 агракліматычныя вобласці з 6 падвобласцямі і 19 агракліматычнымі раёнамі (гл. схему). Раянаванне грунтуецца на аснове фіз.-геагр. правінцый, улічваюцца сумы т-р паветра за цёплы перыяд года (з т-рамі паветра вышэй за 10 °С), каэфіцыент увільгатнення, кантынентальнасць клімату, колькасць дзён з т-рамі паветра ад 5 да 15 °С і інш. паказчыкі.
Літ.: Грингоф И.Г., Попова В.В., Страшный В.Н. Агрометеорология. Л., 1987; Шкляр А.Х. Климатические ресурсы Белоруссии и использование их в сельском хозяйстве. Мн., 1973. Т.С.Папова. с. 80
АГРАКЛІМАТЫ́ЧНЫЯ КА́РТЫ . Адлюстроўваюць клімат як фактар с.-г. вытв-сці. Характарызуюць комплекс агракліматычных рэсурсаў пэўных тэрыторый, кліматычныя ўмовы развіцця асобных культур, асобныя віды кліматычных рэсурсаў сельскай гаспадаркі ў зручных паказчыках (напр., сумы актыўных т-р, працягласць вегетац. перыяду), кліматычныя з’явы, небяспечныя для сельскай гаспадаркі, тэрміны вегетацыі культур. Выкарыстоўваюцца для абгрунтавання агракліматычнага раянавання, рацыянальнага выкарыстання кліматычных рэсурсаў, планавання тэрмінаў с.-г. работ і вызначэння спецыялізацыі сельскай гаспадаркі. с. 80
АГРАЛЕСАМЕЛІЯРА́ЦЫЯ (ад агра... + лес + меліярацыя), тэорыя і практыка правядзення лесаводчых (у спалучэнні з агранамічнымі і інж.) мерапрыемстваў па прадухіленні неспрыяльнага для с.-г. вытв-сці дзеяння прыродных фактараў. Асн. мэта агралесамеліярацыі — стварэнне ахоўных лесанасаджэнняў, якія прадухіляюць або памяншаюць эрозію глебы, замацоўваюць яры, схілы, пяскі, выконваюць ветраахоўную і снегазатрымальную функцыі, паляпшаюць мікраклімат, павышаюць вільготнасць глебы. У значных маштабах ахоўным лесаразвядзеннем займаюцца ў многіх краінах б. СССР і свету (ЗША, Данія, Вялікабрытанія, Германія, Францыя, Канада, Балгарыя, Венгрыя і інш.). На Беларусі яно ажыццяўляецца ў складзе мерапрыемстваў па меліярацыі зямель.
Навук. асновы агралесамеліярацыі ў Расіі закладзены працамі В.В.Дакучаева, АІ.Ваейкава, Г.М.Высоцкага ў канцы 19 ст. У распрацоўку агралесамеліярац. мерапрыемстваў вял. ўклад зрабілі рус. і бел. вучоныя-лесаводы Г.Ф.Марозаў, М.С.Несцераў, М.І.Сус, А.С.Казменка, А.Р.Мядзведзеў, І.К.Якушэнка, А.І.Саўчанка, В.К.Паджараў і інш.
Даследаванні на Беларусі пачаліся ў 1950-я г., вядуцца ў Ін-це лесу АН Беларусі, Бел. тэхнал. ун-це, н.-д. ін-тах глебазнаўства і аграхіміі, меліярацыі і лугаводства. Распрацаваны спосабы аблясення пяскоў, стварэння полеахоўных лясных палос на асушаных тарфяніках, лясных палос на схілах, разараных пясках і супесках, аблясення яроў, агратэхн. прыёмаў барацьбы з эрозіяй.
Літ.: Агролесомелиорация. 3 изд. М., 1966; Орловский В.Б., Поджаров В.К., Воробьёв В.Н. Защитное лесоразведение в Белоруссии: (Справ. пособие). Мн., 1980. с. 80
АГРАМА́ДЖВАННЕ ВЫТВО́РЧАСЦІ , зліццё раздробненых вытв. працэсаў у розных галінах эканомікі ва ўсё больш паглыблены вытв. грамадскі працэс. Абумоўлена грамадскім падзелам працы, выкарыстаннем сродкаў вытв-сці, якія патрабуюць калектыўнай дзейнасці, вядзе да канцэнтрацыі і цэнтралізацыі капіталу, паглыблення спецыялізацыі вытворчасці, кааперавання вытворчасці, міжнар. інтэграцыі эканамічнай.
Аналізуючы працэс аграмаджвання вытв-сці і працы, К.Маркс зрабіў выснову аб асн. супярэчнасці капіталізму — паміж грамадскім характарам працы і прыватнай формай прысваення яе вынікаў. Гэта супярэчнасць, на яго думку, з'яўляецца рухаючай сілай развіцця капіталізму. с. 81
АГРАМЕТЭАРАЛАГІ́ЧНАЯ СТА́НЦЫЯ . Вядзе сістэматычныя назіранні за надвор’ем, даследуе развіццё асн. с.-г. культур, стан глебы і інш. па спец. праграмах. Асн. задача — забеспячэнне сельскай гаспадаркі аграметэаралагічнымі прагнозамі і звесткамі. Вывучаюцца аграгідралагічныя ўласцівасці і водны баланс глебы, мікракліматычныя асаблівасці палёў і фактары, якія ўплываюць на ўраджайнасць с.-г. культур; вядуцца феналагічныя назіранні і інш. На Беларусі аграметэаралагічныя станцыі ў Васілевічах (Рэчыцкі р-н), Ваўкавыску, Горках, Самахвалавічах (Мінскі р-н), Шаркоўшчыне (1995). с. 81
АГРАМЕТЭАРАЛАГІ́ЧНЫ ПРАГНО́З Высвятляе ступень спрыяльнасці будучага надвор'я для развіцця с.-г. культур, правядзення с.-г. работ, выкарыстання пэўнай агратэхнікі. Заснаваны на ўліку біял. асаблівасцяў раслін і выніках метэаралаг. назіранняў. На Беларусі з 1938 складаюцца доўгатэрміновыя аграметэаралагічныя прагнозы перазімоўкі азімых (на плошчах рознага стану), запасаў вільгаці ў глебе на вясну, аптымальных тэрмінаў сяўбы азімых і яравых збожжавых культур, пасадкі бульбы, тэрмінаў выспявання с.-г. культур і іх ураджайнасці. с. 81
АГРАМЕТЭАРАЛО́ГІЯ (ад агра... + метэаралогія), сельскагаспадарчая метэаралогія, навука, якая вывучае метэаралагічныя, кліматычныя і гідралагічныя ўмовы, што маюць значэнне для сельскай гаспадаркі. Амаль не адмежавана ад агракліматалогіі (вывучае клімат як фактар с.-г. вытв-сці). Задачы аграметэаралогіі: вывучэнне заканамернасцяў фарміравання метэаралагічных і кліматычных умоў с.-г. вытв-сці, мікраклімату палёў; распрацоўка метадаў колькаснай ацэнкі ўплыву метэаралаг. фактараў на рост і фарміраванне ўраджаю, на развіццё шкоднікаў і хвароб с.-г. культур; абгрунтаванне эфектыўных мер па пераадоленні неспрыяльных і небяспечных для сельскай гаспадаркі гідраметэаралагічных з’яў; агракліматычнае абгрунтаванне прыёмаў меліярацыі; распрацоўка метадаў аграметэаралагічных прагнозаў; с.-г. ацэнка кліматычных рэсурсаў тэрыторыі і інш. На Беларусі рэгулярныя аграметэаралагічныя назіранні праводзяцца з 1921; у 1995 — на 48 метэастанцыях, у т.л. на 5 аграметэаралагічных станцыях. На аснове шматгадовых назіранняў падрыхтаваны агракліматычныя даведнікі (выд. 1958, 1970, 1985). с. 81
АГРАНАМІ́ЧНЫЯ РУ́ДЫ , мінералы і горныя пароды, якія з’яўляюцца сыравінай для вытв-сці мінер. угнаенняў. Да іх належаць апатыты, фасфарыты, калійныя солі, салетра, сера, карбанатныя пароды (даламіт, мел, вапняк), сапрапелі, вермікуліт, торф і інш. На выраб мікраўгнаенняў выкарыстоўваюць руды, у якіх ёсць медзь, бор, марганец і інш. Найбуйнейшыя радовішчы агранамічных руд на Беларусі: паклады калійных соляў (Салігорскі і Петрыкаўскі р-ны), даламітаў (Віцебскі р-н), фасфарытаў (усх. раёны Магілёўскай вобл.). У значных аб’ёмах здабываюцца вапнавыя матэрыялы і торф. с. 81
АГРА́НКА , 1) наданне ювелірнаму каменю шліфаваннем ці паліраваннем геаметрычна правільнай ці асіметрычнай формы мнагагранніка для ўзмацнення яго бляску і зіхацення. 2) Спалучэнне розных па форме і памерах граняў, нанесеных на паверхню каменю. Тыпы агранкі: ружай (ад 12 да 72 граняў), паўбрыльянтавая (ад 12 да 32), брыльянтавая (ад 48 да 240 і болей), ступеньчатая, клінамі, мяшаная, кабашонам (гладкае шліфаванне). Класічны від брыльянтавай агранкі — 56 граняў. 3) Сукупнасць граняў прыроднага хрусталю — натуральная агранка мінералу. с. 81
АГРАНО́МІЯ (ад агра... + грэч. nomos закон), комплекс навук. і практычных прыёмаў па вырошчванні с.-г. культур. Асн. раздзелы сучаснай аграноміі: земляробства, раслінаводства, насенняводства, аграхімія, селекцыя, фітапаталогія і інш.
Ад зараджэння земляробства развівалася як галіна практычнай дзейнасці і вопыту чалавека. Навук. асновы ў Еўропе закладзены ў 17—18 ст., на Беларусі —у 1840-я г. ў Горы-Горацкай земляробчай школе. У сярэдзіне 19 ст. аграномія становіцца комплекснай навукай, з яе вылучаюцца аграхімія і с.-г. мікрабіялогія, пазней — глебазнаўства. Развіццё аграноміі ў многім абавязана франц. вучонаму Ж. Бусенго — заснавальніку першай у Зах. Еўропе доследнай станцыі ў Эльзасе (1857). Значная роля ў станаўленні і развіцці аграноміі належыць А.Ц. Болатаву, І.М.Комаву, А.Тэеру, Ю.Лібіху, В.В.Дакучаеву, В.Р.Вільямсу, К.А.Ціміразеву, Дз.М.Пранішнікаву, І.У.Мічурыну, М.І.Вавілаву, бел. вучоным А.В.Саветаву (упершыню ў сусв. практыцы звязаў развіццё сістэм земляробства з сац.-эканам. ўмовамі, даў класіфікацыю сістэм земляробства і іх гісторыю), І.А.Сцебуту, М.В.Рытаву, В.С.Ластоўскаму. Істотны ўклад у развіццё агранамічных ведаў зрабілі працы амер. селекцыянера Л.Бёрбанка па стварэнні новых формаў пладовых, дэкар. і інш. с.-т. раслін. У Зах. Еўропе і ЗША паспяхова развівалася ў 20 ст. хімізацыя земляробства, селекцыя і насенняводства с.-г. культур.
Шырокія агранамічныя даследаванні на Беларусі пачаліся, калі былі створаны с.-г. н.-д. ін-ты і доследныя станцыі (1920-я г.). Праблемы аграноміі распрацоўваюцца ў НДІ (земляробства і кармоў, глебазнаўства і аграхіміі, аховы раслін, бульбаводства, пладаводства, агародніцтва, меліярацыі і лугаводства), Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі АН Беларусі, Акадэміі агр. навук, Бел. аграрным тэхнічным ун-це, а таксама ў с.-г. ВНУ, на абл. і галіновых с.-г. доследных станцыях. Дастасавальна да ўмоў рэспублікі бел. вучонымі (Я.К.Аляксееў, А.К.Кедраў-Зіхман, І.С.Лупіновіч, Ц.М.Годнеў, В.І.Шэмпель, В.Ф.Купрэвіч, П.П.Рагавой, М.А.Дарожкін, С.Г.Скарапанаў, П.І.Альсмік, М.Дз.Мухін, Т.Н.Кулакоўская і інш.) рэкамендаваны мерапрыемствы па павышэнні ўраджайнасці с.-г. культур, навукова абгрунтаваныя севазвароты, спосабы рацыянальнага выкарыстання ўгнаенняў і апрацоўкі глебы. Складзены глебавыя карты гаспадарак, картаграмы кіслотнасці і забяспечанасці глебаў фосфарам і каліем. Прызнанне за межамі рэспублікі атрымалі многія высокаўраджайныя, устойлівыя да хвароб сарты с.-г. раслін бел. селекцыі. Пасля Чарнобыльскай катастрофы актуальнасць набыло вывучэнне наяўнасці і міграцыі радыенуклідаў у глебах, тэхналогій і спосабаў вядзення с.-г. вытворчасці на забруджаных радыенуклідамі глебах.
Літ.: Повышение плодородия почв и производительной способности земель в интенсивных системах земледелия. Мн., 1981. С. 3—11; Антонов Е.А. Становление и современное состояние научно-аграномического знания. Харьков, 1992. с. 81
АГРАНУЛАЦЫТО́З , алейкія, рэзкае памяншэнне колькасці або амаль поўнае знікненне з крыві гранулацытаў. Агранулацытоз можа быць сімптомам прамянёвай хваробы, лейкозу, малярыі, брушнога тыфу, віруснага гепатыту, грыпу і інш., а таксама самаст. хваробай (востры агранулацытоз), агранулацытоз міэлатаксічны ўзнікае пры парушэнні ўтварэння гранулацытаў у касцявым мозгу, агранулацытоз імунны назіраецца пры разбурэнні гранулацытаў крыві. Можа сведчыць пра парушэнне функцыі крывятворнай,. імуннай і інш. сістэм арганізма. с. 82
АГРАНУЛАЦЫ́ТЫ [ад a... + лац. granulum зярнятка + ... цыт(ы)], незярністыя лейкацыты, лейкацыты, у цытаплазме якіх адсутнічае зярністасць — лімфацыты і манацыты ў пазваночных жывёл і чалавека і падобных да іх, амёбацыты ў беспазваночных. Выконваюць ахоўную функцыю. с. 82
АГРАПРАМЫСЛО́ВАЯ ІНТЭГРА́ЦЫЯ , форма арганізацыі вытв.-эканам. сувязяў сельскай гаспадаркі з інш. галінамі матэрыяльнай вытв-сці, якія яе абслугоўваюць. З’яўляецца спецыфічнай формай тэр.-вытв. міжгаліновага кааперавання прадпрыемстваў розных галін з адасобленымі, але арганічна звязанымі паміж сабой тэхнал. працэсамі. Аграпрамысловая інтэграцыя забяспечвае ўмацаванне кааперацыі працы і вытв-сці, завершанасць тэхнал. цыкла, павышэнне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі.
Дыферэнцыруецца на вертыкальную і гарызантальную. Вертыкальная аграпрамысловая інтэграцыя — міжгаліновае каапераванне прадпрыемстваў і вытв-сцяў розных галін нар. гаспадаркі, якое забяспечвае аптымальнае праходжанне таварнай масы ў адзіным тэхнал. працэсе з адной фазы ў другую (вытворчасць — перапрацоўка — рэалізацыя). Уключае прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, па перапрацоўцы с.-г. сыравіны і вытв-сці прадуктаў харчавання, па захаванні і збыту прадукцыі, а таксама нарыхтоўчыя і транспартныя. У АПК вылучаюць шэраг інтэгравальных блокаў: мясны (прадпрыемствы па дагадоўванні і адкорме буйн. раг. жывёлы, свіней і авечак; птушкафабрыкі па вытв-сці бройлераў, мясакамбінаты, халадзільнікі, гандаль; буракацукровы (бураканасенняводчыя, буракасеючыя гаспадаркі, цукровыя і рафінадныя з-ды) і інш. Гарызантальная аграпрамысловая інтэграцыя — унутрыгаліновае каапераванне прадпрыемстваў і вытв-сцяў адной ці некалькіх падгалін, якое забяспечвае паглыбленне спецыялізацыі асобных звенняў адзінага тэхнал. працэсу (напр., вытв.-эканам. сувязі ў малочнай і мясной жывёлагадоўлі на аснове пастадыйнай спецыялізацыі, інтэграцыя насенняводчых, рэпрадукцыйных гаспадарак і прадпрыемстваў па вытв-сці таварнага зерня і г.д.). Гарызантальная інтэграцыя развіваецца на аснове доўгатэрміновых устойлівых вытв.-эканам. сувязей на прынцыпах куплі-продажу, а таксама праз стварэнне сумесных і змешаных прадпрыемстваў.
М.А.Бычкоў, У.Р.Гусакоў. с. 82
АГРАПРАМЫСЛО́ВЫ КО́МПЛЕКС (АПК), сукупнасць галін нар. гаспадаркі, якія забяспечваюць вытв-сць прадуктаў харчавання і прамысл. вырабаў з с.-г. сыравіны, а. таксама рэалізацыю іх спажыўцам. Уключае: галіны, якія забяспечваюць АПК сродкамі вытв-сці (харч. прам-сць, трактарнае і с.-г. машынабудаванне, рамонт тэхнікі, вытв-сць мінер. угнаенняў і хім. сродкаў аховы раслін, здабычу торфу для сельскай гаспадаркі, мікрабіялагічную прам-сць і капітальнае буд-ва); сельскую гаспадарку (у т.л. асабістую дапаможную гаспадарку насельніцтва) і лясную гаспадарку, галіны, што даводзяць с.-г. прадукцыю да спажыўца (нарыхтоўка, перапрацоўка, захаванне, транспарціроўка, рэалізацыя). У аграпрамысловай вытв-сці вылучаюць: вытв-сць сродкаў вытв-сці для ўсёй сістэмы АПК; с.-г. вытв-сць; вытв-сць прадуктаў харчавання і прамысл. вырабаў з с.-г. сыравіны; рэалізацыю канчатковай прадукцыі; вытв.-тэхн. і тэхнал. абслугоўванне ўсіх стадый аднаўленчага цыкла. Да АПК адносяць таксама с.-г. навуку і сістэму падрыхтоўкі кадраў для ўсіх сфераў. На долю галін, якія ўваходзяць у АПК Рэспублікі Беларусь, прыпадае больш за 40% валавога грамадскага прадукту, каля 45% асн. вытв. фондаў і 36% колькасці працоўных усёй нар. гаспадаркі (1992). Асноўнае звяно АПК — сельская гаспадарка, у якой сканцэнтравана больш за 70% асн. вытв. фондаў АПК, каля 70% працаўнікоў і вырабляецца больш за 45% валавой прадукцыі (1992).
М.А.Бычкоў, У.Р.Гусакоў. с. 82
АГРА́РНАЕ ПРА́ВА , спецыялізаваная комплексная галіна права, нормы якога замацоўваюць асн. прынцыпы арг-цыі і дзейнасці с.-г. прадпрыемстваў і аб’яднанняў, рэгулююць іх узаемаадносіны паміж сабой і дзяржавай, з работнікамі сельскай гаспадаркі і грамадзянамі, якія вядуць індывід. сялянскую (фермерскую) гаспадарку. Прававымі ін-тамі аграрнага права з’яўляюцца: аграрныя праваадносіны, прававое рэгуляванне пераходу да рыначных адносін у аграпрамысл. комплексе, дзярж. рэгуляванне сельскай гаспадаркі, прававое становішча суб’ектаў гаспадарання, арганізацыйна-прававыя формы іх кіраўніцтва, права ўласнасці на зямлю і сродкі вытв-сці, рэгуляванне працоўных адносін, аплата працы і размеркаванне прыбыткаў і інш. Асн. крыніцы аграрнага права на Беларусі — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі, законы аб праве ўласнасці на зямлю, аб плацяжах за зямлю, аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы і інш.
М.В. Сторажаў. с. 82
АГРА́РНАЕ ПЫТА́ННЕ , комплекс сац.-эканам. праблем агр. сектара, абумоўленых формай уласнасці на зямлю і характарам агр. палітыкі дзяржавы. Ахоплівае землеўладанне і землекарыстанне, аграрныя адносіны, аграрныя рэформы, аграрныя крызісы, вырашэнне сац. запатрабаванняў сялянства. Аграрнае права — адно з карэнных у развіцці грамадства, таму што зямля — асн. сродак вытв-сці, с.-г. дзейнасцю займаецца большая частка насельніцтва зямнога шара, ад эфектыўнасці агр. сектара залежыць стан харч. праблемы і сыравіннай базы прамысловасці.
Аграрнае права ўзнікла ў выніку грамадскага падзелу працы, развіцця тавараабмену і паглыблення сац. няроўнасці, якая прывяла да узурпацыі зямельнай уласнасці. У эпоху феадалізму зямля канцэнтравалася пераважна ва ўладаннях феадалаў (князёў, баяр, шляхты, баронаў, памешчыкаў і інш.), якія ў розных формах спаганялі з прыгонных сялян зямельную рэнту. Капіталіст. ўклад у сельскай гаспадарцы фарміраваўся двума шляхамі: т.зв. «прускім» (праз эвалюцыю феад.-памешчыцкіх гаспадарак) і «амерыканскім» (развіццё фермерства). Першы шлях найб. характэрны для Германіі, другі — для ЗША; у Рас. імперыі спалучаліся абодва тыпы. У Англіі зямлю ў сялян адбіралі і перадавалі лендлордам. Ва ўсіх выпадках нараджэнне сельскай буржуазіі было вынікам канцэнтрацыі ў яе ўласнасці большай часткі зямельных угоддзяў пры абеззямельванні сялян. Хоць феад. перажыткі ў некаторых краінах доўга захоўваліся, развіццё капіталізму спрыяла пераадоленню застою ў сельскай гаспадарцы, укараненню новай тэхнікі, павышэнню прадукцыйнасці працы ў с.-г. вытв-сці. Асабліва хутка гэты працэс адбываўся ў развітых краінах, дзе пасля 2-й сусв. вайны пачалі ажыццяўляць дзярж. рэгуляванне агр. сектара, накіраванае на ўзмацненне буйных гаспадарак за кошт дробных, каб найб. эфектыўна выкарыстаць дасягненні навук.-тэхн. прагрэсу. Такая палітыка з сярэдзіны 1950-х г. пашырылася ў краінах Зах. Еўропы і атрымала назву «зялёных планаў». Так, у ФРГ за 1949—70 ліквідавана 756 тыс. (амаль 49%) гаспадарак памерам да 10 га, у ЗША за 1940—64 колькасць фермерскіх гаспадарак зменшылася на 2,9 млн. (амаль удвая). Вытворчасцю с.-г. прадукцыі пачалі займацца і буйныя прамысл. карпарацыі. З ростам тэхн. аснашчанасці агр. сектара змяншаецца колькасць сельскага насельніцтва. У развітых краінах Зах. Еўропы яго ўдзельная вага знізілася з 36% у 1937 да 23% у 1965. У 1965—68 у агр. сектары было занята ў ЗША 9%, Канадзе 11, Францыі 16% насельніцтва. Асабліва зменшылася колькасць сямейных і наёмных рабочых. Але пры гэтым істотна вырасла эфектыўнасць с.-г. вытв-сці. Пасля 2-й сусв. вайны прадукцыйнасць працы ў сельскай гаспадарцы ЗША (у рэчыўным выражэнні) расце ўдвая хутчэй, чым у інш. сектарах эканомікі. Калі ў 1950 адзін работнік, занята ў с.-г. вытв-сці, мог забяспечыць харчаваннем 15 чал., то ў 1968 — 43, у 1987 — 96 чалавек. У выніку моцнай дзярж. падтрымкі агр. сектара развітыя краіны маюць дастаткова харч. прадуктаў і на свае патрэбы і на экспарт; у агр. сектары створана сучасная інфраструктура, забяспечаны высокі ўзровень жыцця. Але і ў гэтых краінах існуюць свае праблемы ў аграрным праве.
На Беларусі з адменай прыгону (1861) для развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы былі больш спрыяльныя ўмовы, чым у інш. рэгіёнах Расіі. У выніку паўстання 1863—64 царскі ўрад вымушаны быў ажыццявіць тут шэраг мерапрыемстваў, якія аблягчалі вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці. Шырокая сетка чыгунак садзейнічала больш шырокаму збыту с.-г. прадукцыі на ўнутр. і замежных рынках. Але і тут да Кастр. рэвалюцыі 1917 захавалася шмат буйных латыфундый (больш за 10 тыс. дзес. кожная): у 1877 іх было 116, у 1905 — 119. З агульнай зямельнай пл. 16 595 тыс. дзес. у 1877 на прыватнаўласніцкія гаспадаркі прыпадала 55,4%, у 1905 — 57%; на надзельныя адпаведна 33,4% і 33,2%. У 1877, паводле звестак надзельнага землекарыстання, 61,9% сял. двароў мелі да 15 дзес., 27,6% — па 15—16 дзес. і 10,5% — больш за 20 дзес. кожны. У 1917 на кожную з 576,2 тыс. сял. гаспадарак прыпадала ў сярэднім па 8,9 дзес. зямлі. Развіццё капіталізму ў вёсцы абумоўлівала рост тэхн. аснашчанасці, таварнасць с.-г. вытв-сці; с.-г. прадукцыя Беларусі актыўна пранікала на рас. і сусв. рынкі. Але развіццё капіталіст. адносін стрымлівалася феад. перажыткамі. Прыкладна 2/3 даходу сяляне аддавалі на грашовыя падаткі і натуральныя павіннасці. Таму яны выступалі за «амерыканскі» шлях развіцця капіталізму, у той час як памешчыкі і царскія ўлады імкнуліся накіраваць гэты працэс па «прускім» шляху.
Да аграрнага права і шляхоў яго вырашэння па-рознаму ставіліся паліт. партыі і арг-цыі. Правыя бурж. партыі (акцябрысты, мірнаабнаўленцы і інш.) падтрымлівалі Сталыпінскую аграрную рэформу, дапускалі адчужэнне зямлі ў памешчыкаў толькі ў выключных выпадках за выкуп. Кадэты, Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі і блізкія да іх арг-цыі стаялі за дадатковае надзяленне сялян зямлёй за кошт прымусовага адчужэння часткі памешчыцкіх зямель за выкуп. Эсэры, трудавікі, Бел. сацыяліст. грамада, Польская сацыяліст. партыя прадугледжвалі канфіскацыю памешчыцкай зямлі без выкупу і размеркаванне яе паміж сялянамі. Агр. праграма бальшавікоў прадугледжвала рэв. вырашэнне аграрнага права праз нацыяналізацыю зямлі. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 зямля была нацыяналізавана. З канфіскацыяй і размеркаваннем памешчыцкіх, царкоўных і казённых зямель сял. землекарыстанне ў БССР да 1923 павялічылася на 1042 тыс. дзес., а сярэдні зямельны памер сял. гаспадарак, якія атрымалі зямлю, вырас на 3—4 дзес. У выніку каля чвэрці бядняцкіх гаспадарак па плошчы землекарыстання перайшлі ў групу серадняцкіх. У час новай эканамічнай палітыкі ў 1920-я г. праводзіліся аб’яднанне дробных зямельных участкаў, выхад на хутары, пасёлкі і водрубы, дадатковае надзяленне малазямельных з дзярж. фонду і за кошт «лішкаў» зямлі, адрэзаных у кулакоў. На хутарах і адрубах у 1928 гаспадарыла 24% сялян. Мерапрыемствы па землеўпарадкаванні і хутарызацыі спрыялі павышэнню культуры земляробства, прадукцыйнасці працы. Да 1925 сельская гаспадарка БССР дасягнула даваен. ўзроўню. У 1927 у агульнай колькасці сял. гаспадарак больш за 50% было серадняцкіх, 47 бядняцкіх і 2,5% кулацкіх. У 2-й пал. 1920-х г. на прынцыпах добраахвотнасці і асабістай зацікаўленасці ў вёсцы паскорана развівалася кааперацыя, якая ў 1929 ахоплівала 69% сялян. Так праз апору на сял. дробнатаварную вытв-сць сав. ўлада зрабіла важныя захады ў вырашэнні аграрнага права. Але яно зноў абвастрылася ў сувязі з калектывізацыяй, якая ажыццяўлялася пераважна прымусова. Кулакі і частка заможных сераднякоў (самыя вопытныя гаспадары) былі раскулачаны і сасланы. Зямлю ў сялян адабралі, аддалі калгасам і саўгасам, а сельскім жыхарам пакінулі невял. зямельныя надзелы для асабістай дапаможнай гаспадаркі. Дзяржава дапамагала калектыўным гаспадаркам тэхнікай, насеннем, спецыялістамі, але адначасова ажыццяўляла жорсткае адміністраванне, пазбаўляючы сялян самастойнасці ў вядзенні гаспадаркі, груба парушаючы прынцыпы матэрыяльнай зацікаўленасці. Таму разлік на істотнае павышэнне прадукцыйнасці працы ў калектыўных гаспадарках не апраўдаўся: у 1932—39 ураджайнасць збожжавых складала 5,2—6,7 ц/га (пры 7 ц/га у 1913), а бульбы 61—87 ц/га. Зменшылася пагалоўе і прадукцыйнасць жывёлы.
У Зах. Беларусі, якая ў 1921—39 уваходзіла ў склад Польшчы, напачатку панавала буйнапамешчыцкае землеўладанне пры малазямеллі і збядненні большай часткі сялян, захаванні феад. перажыткаў. Агр. рэформа 1920 мела бурж. характар, не вырашыла аграрнага права на карысць сялян. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР (1939) малазямельныя сяляне і парабкі без выкупу атрымалі 430 982 га з б. памешчыцкіх і часткова з казённых зямель і становішча іх палепшылася. Але і пасля гэтага большасць сял. гаспадарак заставаліся маламоцнымі (зямельны надзел больш як 340 тыс. гаспадарак не перавышаў 5 га). Калектывізацыя тут праводзілася больш павольна: да 1941 было арганізавана 1115 калгасаў, якія аб’ядналі 6,7% сял. гаспадарак і 7,8% зямлі.
У Вял. Айч. вайну ням.-фаш. акупанты ператваралі калгасы і саўгасы ў т.зв. абшчынныя гаспадаркі або на іх аснове стваралі свае дзярж. гаспадаркі з прымусовай прыгонніцкай працай. Пасля вызвалення Беларусі ад акупантаў калгасы і саўгасы былі адноўлены, у зах. абласцях БССР пачалася прымусовая калектывізацыя. У 2-й пал. 1950-х г. сельская гаспадарка Беларусі дасягнула даваен. ўзроўню, а істотны рост с.-г. вытв-сці, паляпшэнне становішча сялян пачаліся ў 1960—70-я г. У 1987 атрыманы найбольшы за ўсю гісторыю Беларусі валавы збор збожжа (7,8 млн. т). У вёсцы ў вял. аб’ёмах вялося жыллёвае і культ.-быт. буд-ва. Калгаснікі атрымлівалі гарантаваную грашовую плату. Істотна павысіўся ўзровень механізацыі с.-г. вытв-сці, на жывёлагадоўчых комплексах вытв-сць прадукцыі пастаўлена на прамысл. аснову. Паглыблялася спецыялізацыя с.-г. вытв-сці і аграпрамысл. інтэграцыя.
Аднак эфектыўнасць агр. сектара Беларусі, як і ў цэлым СССР, істотна адставала ад развітых краін, а сац. развіццё вёскі — ад горада. Адна з гал. прычын у тым, што ва ўмовах адм.-каманднай сістэмы селянін не мог распараджацца ні сродкамі вытв-сці, ні вынікамі сваёй працы. Дзяржава не толькі не аказала агр. сектару дастатковай фін. падтрымкі, а, наадварот, за яго кошт вырашала многія сац.-эканам. праблемы грамадства. У пераходны да рыначнай эканомікі перыяд у сельскай гаспадарцы Беларусі паглыбіліся крызісныя з’явы. Для выйсця з крызісу ажыццяўляецца новая агр. рэформа, сутнасць якой у ліквідацыі манапольнага права калгасаў і саўгасаў на карыстанне зямлёй, у развіцці ў агр. сектары розных формаў гаспадарання пры поўнай іх самастойнасці як суб’ектаў рыначнай эканомікі.
Літ.:. Липинский Л.П. Развитие капитализма в сельском хозяйстве Белоруссии (ІІ половина XIX в.). Мн., 1971; Панютич В.П. Социально-экономическое развитие белорусской деревни в 1861—1900 гг. Мн., 1990; Шабуня К.И. Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905—1907 гг. Мн., 1962; Афанасенка И.Д., Давыденко Л.Н. Новый способ производства продовольствия. М., 1992; Ленін У.І. Зямельнае пытанне ў Расіі // Тв. Т. 20 (Полн. собр. соч. Т. 25); Кэмпбел Р. Макконнелл, Стэнли Л. Брю Экономикс: принципы, проблемы и политика: Пер. с англ. Т. 2. М., 1992.
Л.М.Давыдзенка, У.А. Салановіч. с. 82
АГРА́РНАЯ ПАЛІ́ТЫКА , стратэгія і тактыка дзяржавы ў адносінах да сялянства, да вырашэння праблем агр. сектара. Вызначальная састаўная частка аграрнага пытання. с. 84
АГРА́РНАЯ ПА́РТЫЯ (АП), палітычная партыя на Беларусі. Утворана ў 1992 як Аб’яднаная аграрна-дэмакр. партыя Беларусі, на ІІ з’ездзе (28.1.1994) перайменавана ў АП. Выступае за рэфармаванне грамадства на прынцыпах дэмакр. сацыялізму, перабудову эканомікі на аснове прыватнай і дзярж. уласнасці на сродкі вытв-сці, у т.л. і на зямлю. У сельскай гаспадарцы прызнае формы: вытв. кааператыў, акц. т-ва, калгас і саўгас, сялянская гаспадарка і малое прадпрыемства. А.А.Дзмітрук. с. 84
АГРА́РНЫ КРЫ́ЗІС , эканамічны крызіс перавытворчасці ў сельскай гаспадарцы. Абумоўлены характарам аграрных адносін: узнікае не ад празмернасці і непатрэбнасці атрыманага аб’ёму с.-г. прадукцыі, а з-за асаблівасцяў умоў яе вытв-сці і размеркавання.
Карыстанне зямлёй, асабліва ва ўмовах прыватнага землеўладання, абумоўлівае зямельную рэнту, якая ўплывае на ўзровень цэн на зямлю, арэнднай платы і г.д. Асваенне новых урадлівых зямель, тэхн. аснашчанасць агр. сектара, паляпшэнне транспартных зносін і інш. змены ва ўмовах вытв-сці і рэалізацыі с.-г. прадукцыі вядуць да змяншэння цаны на с.-г. прадукцыю. У выніку адбываецца канфлікт паміж новай цаной і старымі рэнтавымі адносінамі: знікае крыніца (дадатковы прыбытак) для выплаты рэнты. Гэта і выклікае аграрны крызіс, які характарызуецца ростам нерэалізаваных запасаў с.-г. прадукцыі, змяншэннем аб’ёму яе вытв-сці, паскарэннем працэсу дробных і сярэдніх вытворцаў, ростам беспрацоўя і зніжэннем аплаты працы работнікаў агр. сектара.
Аграрны крызіс мае пераважна зацяжны характар. Так, аграрны крызіс, які пачаўся адначасова з прамысловым у 1873 і ахапіў Зах. Еўропу, Расію, а потым і ЗША, працягваўся да сярэдзіны 1890-х г. Ён найб. закрануў краіны Еўропы, на рынкі якіх пайшлі патокі таннага збожжа з ЗША, Канады, Аўстраліі і інш. краін. На гэты час вытв-сць збожжа павялічылася і ў Расіі. У 5 зах. губернях (Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай) сярэднегадавы збор збожжа ў 1871—80 у параўнанні з 1851—60 вырас на 62%. Беларусь стала адным з важнейшых рэгіёнаў Рас. імперыі па вытв-сці таварнага збожжа. Аднак у 1886—88 гандаль ім на Беларусі зусім разладзіўся. Скараціўся і вываз збожжа: прыкладна з 10,8 млн. пудоў у 1875—80 да 7,5 млн. пудоў у 1880-я г. А ў 1890-я г. Беларусь стала рэгіёнам завозу збожжа: пастаўлялася прыкладна 9,2 млн. пудоў (вываз 7,5 млн. пудоў). Нізкія цэны на збожжа, змяншэнне попыту на яго ў час аграрнага крызісу абумовілі перабудову сельскай гаспадаркі Беларусі — пачала хутка развівацца малочная жывёлагадоўля, пашырыўся выраб розных гатункаў малочных прадуктаў, павялічылася вытв-сць лёну, паскорылася развіццё вінакурэння. Гэтая прадукцыя пастаўлялася на рас. і замежныя рынкі. Больш хутка ўкаранялася с.-г. тэхніка. Адбыліся змены і ў землеўладанні.
Аграрны крызіс, што ўзнік у пач. 1-й сусв. вайны, быў пераадолены толькі ў час 2-й сусв. вайны. Перапляценне яго з прамысл. крызісам 1929—33 выклікала небывалае зніжэнне цэн на с.-г. прадукцыю (у ЗША за 1929—32 на 58%). Каб змякчыць вынікі аграрнага крызісу, знішчаліся запасы таварнага збожжа, каўчукавыя, кававыя і чайныя плантацыі, змяншалася пагалоўе жывёлы і г.д. Урад ЗША выплачваў вял. грашовыя сродкі фермерам, каб яны скарачалі пасяўныя плошчы пад асн. с.-г. культуры. Пасля 2-й сусв. вайны ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш. краінах пачаўся новы аграрны крызіс. У выніку ў ЗША з 1948 зноў пачало дзейнічаць заканадаўства аб скарачэнні пасяўных плошчаў. У розных формах ён выяўляецца і ў краінах Зах. Еўропы. Каб не дапусціць аграрнага крызісу ці зменшыць яго адмоўныя вынікі, у развітых капіталіст. краінах ажыццяўляецца дзярж. рэгуляванне агр. сектара — устанаўленне цвёрдых цэн на с.-г. прадукцыю, вызначэнне аб’ёмаў яе вытв-сці, экспарту і імпарту пры моцнай фін. падтрымцы фермераў і тэхн. перааснашчэнні с.-г. вытв-сці. Л.М.Давыдзенка, У.А. Салановіч. с. 84
АГРА́РНЫЯ АДНО́СІНЫ , вытворчыя адносіны ў сельскай гаспадарцы, абумоўленыя характарам уласнасці на зямлю. Гэта адносіны паміж класамі і сац. групамі на аснове пэўных формаў землеўладання і землекарыстання, а таксама паміж дзяржавай і землекарыстальнікамі (с.-г. прадпрыемствамі, фермерамі і інш.) у сувязі з умовамі арганізацыі вытв-сці, рэалізацыі прадукцыі і размеркавання атрыманага даходу.
Сутнасць аграрных адносін пры феадалізме вызначала поўная ўласнасць феадала на зямлю і няпоўная на прыгонных сялян, з якіх спаганялася высокая адработачная, натуральная ці грашовая зямельная рэнта. Пры гэтым сяляне заставаліся ў надзвычай цяжкіх умовах. Такія адносіны спараджалі антаганізм, сял. паўстанні, якія часам перарасталі ў сял. войны з мэтай пераўтварэння сістэмы землеўладання на больш справядлівай аснове. Пры капіталізме характар аграрных адносін абумоўлены захаваннем прыватнай уласнасці на зямлю. Селянін, атрымаўшы свабоду ад прыгону, фактычна заставаўся залежны ад землеўладальніка. Таму выкарыстанне наёмнай працы ў сельскай гаспадарцы спалучалася з феад. рэнтавымі адносінамі.
Пасля 2-й сусв. вайны аграрныя адносіны ў развітых капіталіст. краінах характарызуюцца дзярж. рэгуляваннем у агр. сектары. На аснове т.зв. «зялёных планаў» дзяржава аказвае цвёрдую матэр.-фін. падтрымку буйному землеўладанню, што вядзе да масавага разарэння дробных гаспадарак. Адначасова з узнікненнем буйных фермерскіх гаспадарак з’явіліся вял. землеўладанні карпарацый, якія каля 40% сваіх зямель здаюць у арэнду фермерам і прысвойваюць частку дзярж. субсідый. Тым не менш у гэтых краінах створаны спрыяльныя ўмовы для выкарыстання дасягненняў навук.-тэхн. прагрэсу ў сельскай гаспадарцы, забеспячэння яе высокай эфектыўнасці і вырашэння харч. праблемы ў краіне.
На Беларусі, як і ва ўсёй Расійскай імперыі, асноўнай супярэчнасцю ў аграрных адносінах была наяўнасць буйнога землеўладання, з аднаго боку, і мноства малазямельных сялян і парабкаў — з другога. Сялянскі рух разгортваўся фактычна за ўсталяванне «амерыканскага» шляху развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы — ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і феад. перажыткаў, у той час як царскія ўлады падтрымлівалі «прускі» шлях, ажыццяўляючы сталыпінскую аграрную рэформу.
Агр. праграма бальшавікоў прадугледжвала ліквідацыю прыватнай уласнасці на зямлю, перадачу зямлі сялянству і знішчэнне на гэтай аснове антаганізму ў аграрных адносінах. У перыяд грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі Сав. дзяржава, падтрымліваючы бядняцкія і серадняцкія слаі сялянства, вымушана праводзіла палітыку харчразвёрсткі, замененай у 1921 на харчпадатак. Пасля нацыяналізацыі зямлі, у выніку ліквідацыі памешчыцкага і абмежавання кулацкага землеўладання, зямельныя надзелы бядняцкіх і серадняцкіх гаспадарак былі істотна павялічаны. На гэтым этапе характар аграрных адносін вызначаўся фарміраваннем і развіццём сял. дробнатаварнай вытв-сці. Аднак з ажыццяўленнем калектывізацыі аграрныя адносіны прынцыпова змяніліся: заможныя гаспадары былі раскулачаны і сасланы, зямля перададзена калгасам і саўгасам. Сяляне, адчужаныя ад сродкаў вытв-сці і вынікаў сваёй працы, фактычна ператварыліся ў наёмных рабочых. Калектыўнымі гаспадаркамі кіравала дзяржава, якая хоць і дапамагала ім у матэрыяльна-тэхн. забеспячэнні, але пры гэтым значную частку іх даходаў накіроўвала на вырашэнне інш. сац.-эканам. праблем грамадства.
З пач. 1990-х г. у Рэспубліцы Беларусь заканадаўча дазволена арэнда зямлі, стварэнне фермерскіх гаспадарак, рэарганізацыя калгасаў, саўгасаў і інш. Сутнасць гэтых змен у тым, каб ператварыць сялян у паўнаўладных гаспадароў зямлі, стварыць у агр. сектары самастойных суб’ектаў рыначнай эканомікі. Для фарміравання стабільных, жыццядзейных аграрных адносін вырашаюцца таксама праблемы парытэту цэн на с.-г. і прамысл. прадукцыю, залучэнне замежных інвестыцый у агр. сектар, падатковых ільгот, субсідый і інш. формаў падтрымкі сельскай гаспадаркі, асабліва развіцця яе сац. сферы.
Л.М.Давыдзенка, У.А.Салановіч. с. 84
АГРА́РНЫЯ РЭФО́РМЫ , пераўтварэнні сістэм землеўладання і землекарыстання. Абумоўлены патрэбамі эканам. і сац. развіцця грамадства, сял. рухам за зямлю. Пераважна маюць антыфеад. характар, паколькі ў асноўным накіраваны на ліквідацыю феад. перажыткаў у агр. сектары.
Аграрныя рэформы, праведзеныя ў шэрагу краін Зах. Еўропы ў перыяд бурж. рэвалюцый 17—19 ст., нанеслі сур’ёзны ўдар па феад. адносінах і расчысцілі шлях капіталіст. развіццю ў сельскай гаспадарцы (Вялікабрытанія, Францыя). Шырокі размах аграрныя рэфлрмы набылі пасля 2-й сусв. вайны ў краінах Азіі і Лац. Амерыкі; іх мэта — ліквідацыя феад., патрыярхальна-радавых адносін і каланіяльнай зямельнай уласнасці. У краінах сацыяліст. арыентацыі аграрныя рэформы ажыццяўляліся рознымі метадамі, але прадугледжвалі ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і пэўныя абмежаванні прыватнага землекарыстання. У развітых капіталіст. краінах аграрныя рэформы былі накіраваны на стварэнне буйной с.-г. вытв-сці на базе дасягненняў навукова-тэхн. прагрэсу.
На Беларусі адна з першых аграрных рэформаў — валочная памера, праведзеная ў сярэдзіне 16 — 1-й пал. 17 ст. ў ВКЛ у сувязі з развіццём фальварковай гаспадаркі, вызначыла прынцыпы землекарыстання ўсяго бел. сялянства. Паводле Тызенгаўза рэформы 1765 дзярж. сяляне каралеўскіх эканомій пераведзены з аброчнай павіннасці на паншчынную пры адначасовым рэгуляванні іх зямельных надзелаў. У 1830— 50-я г. царскі ўрад ажыццявіў дзяржаўнай вёскі рэформу, у выніку якой у дзярж. маёнтках зах. губерняў ліквідаваны фальваркі, зямля раздадзена сялянам, а паншчына заменена аброкам. Інвентарная рэформа 1840—50-х гадоў вызначыла памер сял. зямельнага фонду ў прыватнаўласніцкіх маёнтках. Паводле сялянскай рэформы 1861 сяляне вызвалены ад прыгону і надзелены зямлёй. Гэта буйнейшая аграрная рэформа азначала пераход Расіі, у т.л. Беларусі, ад феадалізму да капіталізму, хоць і пасля гэтага феад. перажыткі яшчэ доўга захоўваліся. На дзярж. землях Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны праведзена дзяржаўных сялян рэформа 1867, паводле якой сяляне пераводзіліся на выкуп і далучаліся да разраду сялян-уласнікаў. У канцы 19 — пач. 20 ст. на Беларусі і ў Літве царскі ўрад праводзіў землеўпарадкаванне вольных людзей, якія павінны былі выкупіць арандаваныя землі або адмовіцца ад карыстання імі. Аналагічны характар мела чыншавая рэформа 1886, паводле якой арандатарам-чыншавікам Беларусі, Правабярэжнай Украіны і Літвы неабходна было пацвердзіць свае правы на карыстанне зямлёй і выкупіць яе, інакш з гэтай зямлі іх зганялі. З мэтай стымулявання агр. капіталізму ў ліст. 1906 — чэрв. 1917 ажыццяўлялася сталыпінская аграрная рэформа. У Зах. Беларусі зямельная рэформа 1925 прадугледжвала выкуп за поўны кошт часткі дзярж. і памешчыцкіх зямель, садзейнічала паскарэнню хутарызацыі, насаджэнню на «крэсах усходніх» польскіх вайск. і цывільных каланістаў — асаднікаў. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 зямля ў Расіі, у т.л. на Беларусі, была нацыяналізавана і перададзена бядняцкім і серадняцкім гаспадаркам. Але ў час калектывізацыі яе ў сялян адабралі і перадалі ў калектыўнае карыстанне калгасам і саўгасам. Пасля распаду СССР у постсацыяліст. краінах з пач. 1990-х г. ажыццяўляюцца новыя аграрныя рэформы. Сутнасць іх у краінах Балтыі і Усх. Еўропы — ва ўмацаванні прыватнага землеўладання, у Расіі, Беларусі і інш. б. сав. рэспубліках — у стварэнні шматукладнай эканомікі ў агр. сектары (арэнда зямлі, рэарганізацыя калгасаў і саўгасаў у акц. т-вы, аграфірмы, кааператывы, стварэнне фермерскіх гаспадарак і інш.).
Л.М.Давыдзенка, У.А.Салановіч. с. 85
АГРАТЭ́ХНІКА (ад агра... + тэхніка), сістэма прыёмаў вырошчвання с.-г. раслін, тэхналогія раслінаводства. Уключае апрацоўку глебы, унясенне ўгнаенняў, падрыхтоўку насення, сяўбу і пасадку, догляд пасеваў, барацьбу з пустазеллем, шкоднікамі і хваробамі с.-г. раслін, уборку ўраджаю і інш. мерапрыемствы (усе працэсы ўзаемаабумоўлены і складаюць агратэхн. комплекс).
Прыёмы агратэхнікі, звязаныя з выкарыстаннем сістэмы с.-г. машын і заснаваныя на дасягненнях аграбіял. навук, пачалі складацца ў канцы 18 — пач. 19 ст. Задача сучаснай агратэхнікі — забеспячэнне высокіх ураджаяў пры мінім. затратах працы і сродкаў на адзінку высакаякаснай прадукцыі, захаванне ўрадлівасці глебы і ахова яе ад эрозіі (гл. Эрозія глебы). Выбар прыёмаў агратэхнікі абумоўліваецца спецыялізацыяй гаспадаркі, глебава-кліматычнымі ўмовамі, біял. асаблівасцямі культур і ажыццяўляецца ў сістэме севазваротаў.
На Беларусі, размешчанай у зоне дастатковага ўвільгатнення і бедных дзярнова-падзолістых глебаў, асн. мэта агратэхнікі — абагачэнне глебы пажыўнымі рэчывамі, паляпшэнне яе фіз.-хім. уласцівасцяў, рэгуляванне воднага рэжыму (гл. Акультурванне глебы, Вапнаванне глебы, Меліярацыя). З мэтай найлепшага выкарыстання ўгнаенняў створана аграхім. служба і на ўсе гаспадаркі складзены аграхім. картаграмы. Распрацоўку тэарэт. асноў і практычных метадаў агратэхнікі ўзначальваюць н.-д. ін-ты Мін-ва сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Літ.: Панников В.Д., Минеев В.Г. Почва, климат, удобрение и урожай. 2 изд. М., 1987; Моргун Ф.Т., Шикула Н.К., Тарарико А.Г. Почвозащитное земледелие. 2 изд. Киев, 1988; Механизация обработки почвы и посева при интенсивных технологиях возделывания сельскохозяйственных культур. Горки, 1993. с. 85
АГРАФІ́ЗІКА (ад агра... + фізіка), агранамічная фізіка, навука пра фіз. працэсы ў глебе і раслінах, выкарыстанне метадаў і сродкаў рэгулявання фіз. умоў жыцця с.-г. культур для павышэння іх прадукцыйнасці. Сфарміравалася ў пач. 20 ст. Станаўленне аграфізікі звязана з імёнамі Э.Расела, А.Ф.Іофе, Дз.М.Пранішнікава, М.А.Качынскага і інш. Развіваецца на аснове аграноміі і фізікі. Уключае: фізіку глебы і прыземнага слоя паветра, святлокультуру раслін, спосабы і сродкі рэгулявання вонкавых умоў жыцця раслін. На Беларусі праблемы аграфізікі вывучаюцца ў н.-д. ін-тах глебазнаўства і аграхіміі, меліярацыі і лугаводства, Бел. тэхнал. ун-це, Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Даследуюцца водна-фіз. і цеплавыя ўласцівасці, водна-паветраны рэжым, водны і цеплавы балансы глебаў, вільгацезабяспечанасць с.-г. і лясных культур, змена фактараў урадлівасці глебы пад уплывам меліярацыі і інтэнсіўнага земляробства, спосабы аптымізацыі фіз. умоў вырошчвання с.-г. культур, уздзеянне ўмоў навакольнага асяроддзя на працэс фотасінтэзу (С.Г.Скарапанаў, В.Ф.Шабека, К.П.Лундзін, Р.І.Афанасік, Л.П.Смаляк, У.Л.Калер, М.І.Афанасьеў). Вынікі даследаванняў з’яўляюцца тэарэт. асновай гідратэхн. меліярацыі і апрацоўкі глебаў, павышэння прадукцыйнасці раслін, выкарыстоўваюцца ў агратэхніцы.
Літ.: Растворова О.Г. Физика почв. Л., 1983; Агрофизические свойства почв и их регулирование в условиях интенсивного земледелия. Саранск, 1989. М.І.Афанасьеў. с. 85
АГРАХІ́МІЯ (ад агра... + хімія), агранамічная хімія, навука пра хім. працэсы ў глебе і раслінах, жыўленне раслін, выкарыстанне ўгнаенняў і сродкаў хім. меліярацыі глебаў; аснова хімізацыі сельскай гаспадаркі. Грунтуецца на дасягненнях аграноміі і хіміі.
Пачала фарміравацца ў 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. Адзін з заснавальнікаў аграхіміі франц. вучоны Ж.Бусенго. Развіццё ў Расіі звязана з працамі М.І.Афоніна, А.Ц.Болатава, А.А.Нартава, М.Г.Паўлава і інш., у замежжы — шведскага хіміка І.Валерыуса, ням. Ю.Лібіха і А.Тэера. У галіне аграхіміі працавалі Дз.І.Мендзялееў (першыя доследы па вывучэнні эфектыўнасці ўгнаенняў), К.А.Ціміразеў, П.А.Костычаў, Дз.М.Пранішнікаў (заснавальнік аграхім. школы; распрацаваў тэорыю азотнага жыўлення раслін, навук. асновы фасфарытавання глеб) і інш. Вынікі аграхім. даследаванняў выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы пытанняў аховы земляў, ажыццяўленні папераджальных мер барацьбы з забруджваннем глебы.
На Беларусі першыя аграхім. даследаванні праведзены ў Горы-Горацкай земляробчай школе (вывучэнне эфектыўнасці гною), на Беняконскай с.-г. (выкарыстанне лубіну на зялёнае ўгнаенне) і Мінскай балотнай (дзеянне ўгнаенняў на тарфяных глебах) доследных станцыях. Як самаст. навука развіваецца з 1920-х г.: распрацоўка асноў вапнавання глебаў і вывучэнне дзеяння ўгнаенняў на розных глебах і культурах (А.К.Кедраў-Зіхман, Р.І.Пратасеня, І.Р.Уласенка, І.К.Шпілеўскі, В.І.Штэмпель, В.С.Рубанаў, У.М.Пілько, Р.Т.Вільдфлуш, З.П.Ганчарова, Б.Б.Бельскі), распрацоўка рацыянальных спосабаў выкарыстання сідэратаў (Я.К.Аляксееў) і торфу як угнаення. Н.-д. работа па праблемах аграхіміі вядзецца ў Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі, які стаў метадычным цэнтрам па кіраўніцтве Дзярж. аграхім. службай і геагр. сеткай доследаў з угнаеннямі, а таксама ў н.-д. ін-тах земляробства і кармоў, меліярацыі і лугаводства, пладаводства, агародніцтва, бульбы, Бел. с.-г. акадэміі, Гродзенскім с.-г. ін-це, аддзелах аграхіміі абл. доследных станцый. Распрацаваны тэарэт. асновы і спосабы выкарыстання ўгнаенняў пад запланаваны ўраджай з улікам уласцівасцяў глебаў і біял. асаблівасцяў культур. Вывучаецца аграхімія глебаў і жыўлення раслін з дапамогай мечаных атамаў (С.Н.Іваноў). Складаюцца дэталёвыя планы выкарыстання ўгнаенняў для палёў і культур кожнай гаспадаркі рэспублікі, размяркоўваюцца фонды мінер. угнаенняў і вапны, робяцца прагнозы ўраджайнасці с.-г. культур, разлікі планавай і фактычнай акупнасці ўгнаенняў (Т.Н.Кулакоўская, І.М.Багдзевіч, Л.П.Дзяткоўская, Р.У.Васілюк). З 1980-х г. роля аграхіміі ў рашэнні праблем сельскай гаспадаркі нязмерна вырасла. Інтэнсіўныя тэхналогіі вырошчвання с.-г. культур у многім базіруюцца на рацыянальным выкарыстанні ўгнаенняў і інш. хім. сродкаў, што патрабуе распрацоўкі аптымальных рэжымаў жыўлення раслін, новых формаў угнаенняў і спосабаў іх прымянення.
Літ.: Новое в повышении плодородия почв. Мн., 1988; Агрохимическая характеристика почв сельскохозяйственных угодий Республики Беларусь. Ч. 1—2. Мн., 1992.
П.І.Шкурынаў. с. 85
АГРАЦЭНО́З , тое, што аграбіяцэноз. с. 86
АГРАЭКАЛО́ГІЯ (ад агра... + экалогія), сельскагаспадарчая экалогія, раздзел прыкладной экалогіі, які вывучае ўплыў фактараў асяроддзя (біятычных і абіятычных) на прадукцыйнасць культурных раслін, а таксама структуру і дынаміку згуртаванняў арганізмаў, што насяляюць с.-г. ўгоддзі, уплыў аграбіяцэнозаў на жыццяздольнасць раслін, якія культывуюцца. Асновы сучаснай аграэкалогіі распрацавалі вучоныя італьян. Дж.Ацы (1956) і ням. Тышлер (1965). Гал. задача аграэкалогіі — размяшчэнне і выкарыстанне с.-г. угоддзяў і прыродных экасістэм (участкі лясоў, лугоў, балот, помнікі прыроды, заказнікі і інш.) такім чынам, каб забяспечыць максімальную біял. прадукцыйнасць ландшафтаў і іх захоўванне. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС адной з цэнтр. праблем аграэкалогіі на Беларусі стала вывучэнне міграцыі радыенуклідаў у экасістэмах, у прыватнасці ў аграбіяцэнозах. с. 86
АГРАЭНЕ́РГА , Навукова-даследчы інстытут энергетыкі і электрыфікацыі аграпрамысловага комплексу Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1993 у Мінску на базе Усесаюзнага н.-д. і тэхнал. ін-та мантажу, эксплуатацыі і рамонту машын і абсталявання жывёлагадоўчых і птушкагадоўчых фермаў. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка навук. асноў перспектыўнага развіцця энергетыкі і электрыфікацыі аграпрамысл. комплексаў (АПК), рац. энергазабеспячэння, спосабаў эфектыўнага выкарыстання розных відаў энергіі, сістэм машын і абсталявання для паліўна-энергет. комплексу, камплектаў халадзільнага абсталявання, сродкаў аўтаматызацыі для кіравання тэхнал. працэсамі, энергазберагальных, эколагабяспечных тэхналогій для галін АПК. У.Г.Бабіцкі. с. 86
АГРЫ́ЗКА Іасафат Пятровіч (1826, Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — 30.3.1890), выдавец, журналіст, удзельнік рэв.-вызв. руху 1860-х г. Скончыў Мінскую гімназію, Пецярбургскі ун-т са ступенню кандыдата права (1849). Працаваў у Мін-ве фінансаў. У Пецярбургу заснаваў друкарню, выдаваў газ. «Słowo» («Слова», 1859, на польск. мове, забаронена ўрадам), перавыдаў зб. стараж. законаў Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны Валюміна легум і інш. З студэнцкіх гадоў прымыкаў да гуртка З.Серакоўскага, падтрымліваў сувязі з М.Г.Чарнышэўскім, з рэв. т-вам «Зямля і воля». У 1863 гал. прадстаўнік варшаўскага паўстанцкага ўрада ў Пецярбургу. 14.11.1864 арыштаваны і прыгавораны да 20 гадоў катаргі. с. 86
АГРЫ́КАЛА (Agricola) Георг [сапр. Баўэр (Bauer); 24.3.1494, г. Глаўхаў, Германія — 21.11.1555], нямецкі вучоны ў галіне горнай справы і мінералогіі. Д-р медыцыны. На аснове даследаванняў прац антычных вучоных па геалогіі і горнай справе, уласных назіранняў абагульніў і сістэматызаваў вопыт горна-металург. вытв-сці. Навукова абгрунтаваў асновы пошуку і разведкі радовішчаў карысных выкапняў, падземнай распрацоўкі рудаў і іх абагачэння, металургіі, прабірнага майстэрства. Апісаў 20 новых мінералаў, прапанаваў метады вызначэння іх па вонкавых прыкметах. Вывучаў лекавыя ўласцівасці металаў і мінералаў. с. 86
АГРЫ́КАЛА (Agricola) Мікаэль (сапр. Сіманс; каля 1508—10, г. Перная, Фінляндыя — 9.4.1557), пачынальнік Рэфармацыі ў Фінляндыі, роданачальнік фінскай л-ры і літ. мовы. У 1536—39 вучыўся ў Вітэнбергскім ун-це ў ням. дзеячаў Рэфармацыі Лютэра і Меланхтана. Першы пратэстанцкі лютэранскі епіскап у Фінляндыі (з 1554 епархія Аба). Выдаў першы буквар фін. мовы (1542), пераклады на фін. мову малітоўнікаў, Новага Запавету (1548), часткі Старога Запавету (1551—52) з вершаванымі прадмовамі, нарысамі па гісторыі, культуры, язычніцкіх вераваннях Фінляндыі, календаром і агранамічнымі звесткамі. с. 86
АГРЫ́ПА Марк Віпсаній (Marcus Vipsanius Agrippa; каля 63, Далмацыя — 12 да н.э.), рымскі палкаводзец і паліт. дзеяч, паплечнік Аўгуста. Консул у 37, 28 і 27. Атрымаў перамогі каля Перузіі ў 40 да н.э., у марскіх бітвах каля Мілаў у 36 над Секстам Пампеем, каля мыса Акцый 2.9.31 над Клеапатрай і Антоніем. Фінансаваў буд-ва ў Рыме Пантэона, водаправода, тэрмаў і інш. Пад яго кіраўніцтвам праведзена геад. здымка ўсёй Рым. імперыі, на аснове якой складзена карта свету. с. 86
АГРЭГА́Т (ад лац. aggregatus далучаны), 1) у петраграфіі сукупнасць мінер. зерняў ці іх зросткаў, якія ўтвараюць горныя пароды, руды, друзы і інш. Бывае просты — з аднаго мінералу (напр., мармур, кварцыт) і складаны — з некалькіх мінералаў (напр., граніт, сіеніт). Адрозніваюць агрэгаты цэментаваныя, рыхлыя, зямлістыя, порыстыя, шчыльныя і інш. 2) Машынны агрэгат — узбуйнены уніфікаваны (нармалізаваны) элемент (вузел) машыны, які адрозніваецца поўнай узаемазамяняльнасцю і самастойна выконвае пэўныя функцыі (напр., электрарухавік, помпа). Машыннымі агрэгатамі часам наз. фрэзерныя станкі-аўтаматы, транспарцёры і інш. 3) Сукупнасць дзвюх і болей машын ці апаратаў, якія працуюць сумесна, у адным комплексе (напр., ворны агрэгат складаецца з трактара, плугоў і барон; дызель-генератар — з дызельнага рухавіка і электрагенератара; турбакампрэсар — з турбіны і кампрэсара). с. 86
АГРЭГА́ТНАЯ УНІФІКАВА́НАЯ СІСТЭ́МА (АУС), тэхнічная сістэма са стандартнымі блокамі кіравання вытворчымі працэсамі. Уваходныя і выхадныя параметры блокаў уніфікаваныя, таму ў схемах аўтаматыкі яны могуць выкарыстоўвацца ў розных спалучэннях і колькасцях. Гэта дазваляе збіраць розныя па прызначэнні сістэмы аўтам. кіравання і кантролю.
У залежнасці ад віду энергіі для перадачы сігналаў АУС падзяляюцца на электрычныя, пнеўматычныя, гідраўлічныя і камбінаваныя. Найб. пашыраны пнеўматычныя, у якія ўваходзяць блокі вымярэння, рэгулявання, суматары, задатчыкі, функцыянальныя пераўтваральнікі, узмацняльнікі, блокі для выканання лагічных аперацый, сігнальныя прыстасаванні, прыборы кантролю, выканаўчыя механізмы і інш. АУС выкарыстоўваюцца пры аўтаматызацыі вытв-сці ў розных галінах прам-сці. с. 86
АГРЭГА́ТНЫ СТАНО́К , металарэзны станок, які складаецца ў асн. з уніфікаваных (нармалізаваных), кінематычна не звязаных паміж сабой вузлоў (агрэгатаў). Узаемазалежнасць і паслядоўнасць руху агрэгатаў надаецца звычайна адзінай сістэмай кіравання. Адрозніваюць агрэгатныя станкі адна - і многапазіцыйныя (па колькасці дэталяў, што адначасова апрацоўваюцца); свідравальныя, расточныя, фрэзерныя, такарныя і камбінаваныя; паўаўтаматы і аўтаматы.
Асн. рабочыя органы агрэгатных станкоў: сілавыя галоўкі з індывід. прыводамі перамяшчэння і вярчэння інструментаў; сілавыя і паваротныя сталы, якія перамяшчаюць адпаведна сілавыя галоўкі або загатоўкі паміж пазіцыямі апрацоўкі. Агрэгатныя станкі забяспечваюць многаінструмент. апрацоўку загатовак адначасова з некалькіх бакоў, іх можна хутка перакампаноўваць для апрацоўкі інш. дэталяў; дазваляюць шматразова выкарыстоўваць часткі агрэгатаў пры замене аб'екта апрацоўкі. У серыйнай і буйнасерыйнай вытв-сці з іх ствараюцца паточныя і аўтаматычныя лініі. с. 86
АГРЭГА́ТНЫЯ СТА́НЫ РЭ́ЧЫВА , якасна розныя станы аднаго і таго ж рэчыва, якія адрозніваюцца характарам цеплавога руху часціц (атамаў, малекул). Адрозніваюць 3 агрэгатныя станы рэчыва: газ, вадкасць, цвёрдае цела (чацвёртым агрэгатным станам рэчыва часта наз. плазму). Рэчыва ў любым агрэгатным стане існуе пры пэўных умовах (т-ра, ціск), змены якіх вядуць да скачкападобнага пераходу з аднаго стану ў другі. Такая змена агрэгатнага стану рэчыва наз. фазавым пераходам першага роду. с. 87
АГРЭГА́ЦЫЯ ў біялогіі, працэс збірання (зліпання) клетак у шматклетачнае ўтварэнне — агрэгат, заснаваны на адгезіі. Адбываецца пры нармальным развіцці арганізмаў і ў эксперыменце пасля штучнага раз’яднання клетак, напр., пратэалітычнымі ферментамі і рэчывамі, якія звязваюць іоны кальцыю. Пры агрэгацыі клеткі «сартуюцца»; аднатыпныя зліпаюцца, разнатыпныя застаюцца раз’яднаныя. Здольнасць клетак да агрэгацыі залежыць ад т-ры і іоннага складу асяроддзя, з’яўлення на паверхні клетак спецыфічных бялковых рэчываў, якія садзейнічаюць іх зліпанню. с. 87
АГРЭЖЭ́ (франц. agrege літар. прыняты ў таварыства), вучоная ступень, уведзеная ў Францыі з 1808. Прысуджаецца выпускнікам ун-та пасля здачы спец. конкурсных экзаменаў. Дае права выкладаць у ліцэях, на прыродазнаўчанавук. і гуманітарных ф-тах ун-таў. Дыплом агрэжэ прыкладна эквівалентны дыплому, што атрымліваюць выпускнікі ун-таў СНД. с. 87
АГРЭМА́Н (франц. agrement), папярэдняя згода ўрада адной краіны на прызначэнне пэўнай асобы ў якасці кіраўніка дыпламат. прадстаўніцтва другой краіны. Паводле Венскай канвенцыі аб дыпламат. зносінах 1961 без агрэману такое прызначэнне не можа адбыцца. Пасля атрымання агрэману асоба становіцца персонай грата. Прычыны адмовы ў агрэману тлумачыць не абавязкова. с. 87
АГРЭ́НЕЎ-СЛАВЯ́НСКІ (сапр. Агрэнеў) Дзмітрый Аляксандравіч (19.12.1836, або 1834, Масква — 23.7.1908), рускі спявак (тэнар), харавы дырыжор. Арганізатар і кіраўнік хору «Славянская капэла» (1868), з якім канцэртаваў па Расіі і за мяжой. У праграмах былі і бел. нар. песні («Чаму ж мне не пець», «Ці не дудка мая» і інш.). Адыграў значную ролю ў прапагандзе слав. муз. фальклору, хоць маст. якасці некат. яго запісаў і апрацовак, адбор нар. песень крытыкаваліся знаўцамі музыкі.
Літ.: Локшин Д.Л. Замечательные русские хоры и их дирижёры. 2 изд. М., 1963. с. 87
АГРЭСІ́НЫ , прадукты жыццядзейнасці хваробатворных мікробаў. Узмацняюць іх патагеннае дзеянне. Аслабляюць абаронныя рэакцыі арганізма, іх проціінфекц. імунітэт, забяспечваюць пранікненне патагенных мікробаў у арганізм, іх размнажэнне і распаўсюджванне. Па хім. прыродзе — бялкі, поліцукрыды. с. 87
АГРЭСІ́ЎНАСЦЬ ВАДЫ́ , здольнасць вады разбураць металы, бетон і інш. матэрыялы ў выніку ўздзеяння растворанымі ў ёй солямі або газамі. Асабліва высокая ў вады, якая мае солі амонію, саляную, серную і інш. кіслоты. Павышанай агрэсіўнасцю валодаюць неачышчаныя сцёкавыя воды, воды, забруджаныя змытымі з палёў хім. ўгнаеннямі, атмасферная вільгаць, насычаная злучэннямі азоту, серы і інш. кіслотаўтваральных элементаў («кіслотныя дажджы»), Высокаагрэсіўныя воды неспрыяльныя і нават згубныя для існавання многіх арганізмаў. с. 87
АГРЭ́СІЯ (ад лац. aggressio напад), выкарыстанне ўзброенай сілы адной дзяржавай (групай дзяржаў) супраць суверэнітэту, тэр. цэласнасці, паліт. незалежнасці другой дзяржавы або народа (нацыі). Найб. небяспечная ўзброеная (прамая) форма агрэсіі. Існуе таксама паняцце ўскоснай агрэсіі, пры якой дзяржава-агрэсар скрыта выкарыстоўвае ўзбр. сілы (напр., праз узбр. банды наёмнікаў, нерэгулярных вайск. фарміраванняў). Паводле Статута ААН, Савет Бяспекі можа кваліфікаваць як агрэсію і інш. дзеянні. Адпаведна з міжнар. правам агрэсія — злачынства супраць міжнар. міру і таму цягне за сабой міжнар. адказнасць. Дзяржава, якая стала аб’ектам агрэсіі, мае права на прыняцце мер індывідуальнай і калектыўнай абароны. Савет Бяспекі ААН правамоцны прыняць рашэнне аб выкарыстанні да агрэсара мер, у т.л. ваеннага характару (напр., у 1991 узбр. сілы НАТО выступілі супраць Ірака, які захапіў Кувейт). Л.В.Паўлава. с. 87
АГРЭ́СТ (Crossularia), род кустовых раслін сям. агрэставых. Больш за 50 відаў, пашыраных у Паўн. Амерыцы, Еўропе, Азіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі культывуецца агрэст адхілены (G. reclinata). Каля 10 відаў інтрадукаваны Цэнтр. бат. садам АН Беларусі як ягадныя і дэкар. расліны.
Агрэст адхілены вядомы з 11 ст. Родапачынальнік большасці культурных сартоў. Выш. кустоў 60—120 см. Цвіце ў 1-й пал. Мая. Плады — несапраўдныя ягады, голыя або апушаныя, белыя, жоўтыя, зялёныя, чырвоныя, пурпурныя. Маюць цукру 5—12%, арган. к-т 1—2%, пекцінавыя рэчывы, вітамін С, карацін. Пладаносны пачынае на 3-і год. Размнажаецца насеннем, чаранкамі, атожылкамі. Лепш расце на дастаткова вільготных угноеных сугліністых глебах. Ураджайнасць 10—15 т/га. Сарты, пашыраныя на Беларусі: Яравы, Куршу дзінтарс, Беларускі, Малахіт, Шчодры. Ягады спажываюцца свежыя і перапрацаваныя (джэм, варэнне, мармелад, сок). Агрэст мае радыепратэктарныя ўласцівасці (садзейнічае вывядзенню з арганізма радыенуклідаў). Выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне. Асн. шкоднікі: пільшчыкі, агрэставы пядзенік: хваробы: сфератэка, іржа, антракноз, септарыёз.
Літ.: Бурмистров А.Д. Ягодные культуры. 2 изд. Л., 1985; Сергеева К.Д. Крыжовник. М., 1989. с. 87
АГУАСКАЛЬЕ́НТЭС (Aguascalientes), горад у Цэнтр. Мексіцы. Адм. ц. штата Агуаскальентэс. Размяшчаецца на плато на выш. каля 2 тыс. м над узр. м. Засн. ў 1575. 506 тыс. ж. (1990). Чыг. вузел. Шарсцяная, баваўняная, харч. (мукамольная, плодакансервавая і інш.), тытунёвая, вінаробчая, нафтаперапр. прам-сць. Вытв-сць керамікі. Ун-т. Арх. помнікі 18 ст. Каля Агуаскальентэса бальнеалагічны курорт. с. 88
АГУ́ДА (1068—1123), заснавальнік і першы імператар [1115—23] дзяржавы Цзінь у Кітаі. Завяршыў аб’яднанне чжурчжэняў, распачатае яго бацькам Янкэ, у 1114 узняў паўстанне супраць панавання кіданьскай імперыі Ляо і заняў крэпасці кіданяў на б.ч. Маньчжурыі. У 1115 абвясціў сябе імператарам пад імем Мінь і назваў дынастыю Цзінь («Залатая»). У 1116 захапіў усю Маньчжурыю, да 1123 — тэр. Ляо ў Паўн. Кітаі. с. 88
АГУ́ЛЬНАЕ , усеагульнае, філасофская катэгорыя, якая адлюстроўвае агульнасць уласцівасцяў і адносін адзінкавых рэчаў, з’яў, працэсаў матэрыяльнага і духоўнага свету. Агульнае не існуе само па сабе, у «чыстым» выглядзе. Яно непарыўна звязана з адзінкавым і асаблівым. Характарызуючы прыроду агульных паняццяў, філосафы-«наміналісты» сцвярджалі, што рэальна існуюць толькі адзінкавыя прадметы, агульнае ж прадстаўлена толькі ў словах ці паняццях. «Рэалісты», наадварот, меркавалі, што агульнае (паняцці, сутнасці, універсаліі) у такой жа ступені, а можа, і больш рэальныя, чым адзінкавыя прадметы. Абсалютызацыя агульнага, агульных ісцін вядзе да дагматызму, які ігнаруе спецыфіку асобнага, індывід., асаблівага. У навук. пазнанні такі падыход не садзейнічае новым адкрыццям і прагрэсу ў цэлым. А.А.Лазарэвіч. с. 88
АГУ́ЛЬНАЕ МОВАЗНА́ЎСТВА , агульная лінгвістыка, галіна мовазнаўства, якая вывучае універсальныя ўласцівасці і заканамернасці мовы як найважнейшага сродку зносін паміж людзьмі, а таксама агульныя рысы ўсіх моў або іх груп у плане будовы (структуры), функцыянавання і развіцця. Сярод гал. праблем агульнага мовазнаўства — сац. сутнасць, знакавасць, развіццё мовы, мова і мысленне, мова і грамадства, мова і паэт. творчасць; тыпалогія моў паводле іх будовы і асаблівасцяў функцыянавання, метады даследавання мовы. Паводле асаблівасцяў прадмета і метадаў даследавання вылучаюць: агульную фанетыку, лексікалогію, граматыку, стылістыку; лінгвістычную паэтыку; сацыялінгвістыку; псіхалінгвістыку, матэматычную лінгвістыку; тэорыю перакладу; этналінгвістыку і інш. З агульным мовазнаўствам цесна звязана прыкладное мовазнаўства, а таксама вывучэнне канкрэтных моў або груп моў. Фарміраванне агульнага мовазнаўства адбывалася з пач. 19 ст., найперш у працах В.Гумбальта. Уклад у яго развіццё зрабілі А.А.Патабня, І.А.Бадуэн дэ Куртэнэ, Ф. дэ Сасюр. На Беларусі першыя публікацыі агульналінгвістычнага характару з’явіліся ў 1920-я г. («Асноўныя пытанні мовазнаўства» П.А.Бузука, 1926). Бел. мовазнаўцы вывучаюць агульналінгвістычныя праблемы знакавага семіялагічнага) характару мовы (В.У.Мартынаў), прыкладнога мовазнаўства (У.А.Карпаў, У.А.Зубаў), эксперым. фанетыкі (К.К.Барышнікава, Г.А.Мятлюк, А.І.Падлужны), агульнай лексікалогіі (АІ.Кісялеўскі, Б.А.Плотнікаў), стылістыкі (М.Я.Цікоцкі), псіхалінгвістыкі (Г.П.Кліменка, Б.Ю.Норман), тэорыі перакладу (П.І.Копанеў, В.П.Рагойша), сацыялінгвістыкі (Н.Б.Мячкоўская), двухмоўя (М.В.Бірыла, М.Г.Булахаў, А.Я. Міхневіч, П.П.Шуба). У Ін-це мовазнаўства АН Беларусі створаны аддзел, у БДУ і Гродзенскім ун-це — кафедры тэарэтычнага і слав. мовазнаўства.
Літ.: Мечковская Н.Б., Плотников Б.Н., Супрун А.Е. Общее языкознание: Сущность и история языка. Мн., 1993. А.Я. Супрун. с. 88
АГУЛЬНАЕЎРАПЕ́ЙСКАЯ НАРА́ДА , гл. Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. с. 88
АГУЛЬНАЗЕ́МСКІЯ ПРЫВІЛЕ́І , заканадаўчыя акты ВКЛ, якія дзейнічалі на тэр. ўсёй дзяржавы і замацоўвалі правы розных сац. груп, найперш шляхты. Найб. вядомыя тры прывілеі 1387 вял. князя ВКЛ Ягайлы, два з іх (ад 20 і 22 лют.) вызначалі льготы феадалам за пераход у каталіцтва, вызвалялі каталіцкае духавенства ад дзярж. павіннасцяў і падаткаў. Гарадзельскі прывілей 1413 замацоўваў унію ВКЛ з Польшчай, пашыраў правы феадалаў-католікаў і абмяжоўваў правы правасл. феадалаў. Прывілеямі 1432 і 1434 правасл. феадалам даваліся такія ж правы, як і католікам. Апошні прывілей гарантаваў асабістую свабоду і недатыкальнасць шляхты. Прывілеем 1447 вял. кн. Казімір забараняў надзяляць чужынцаў, у т.л. палякаў, пасадамі, маёнткамі, землямі і чынамі ў ВКЛ, абмяжоўваў права пераходу сялян ад аднаго феадала да другога. Прывілеем 1492 вял. кн. Аляксандр пацвердзіў ранейшыя правы шляхты, вызначыў асновы адм., цывільнага і крымін. права. У 1506 Жыгімонт І Стары выдаў прывілей, які пацвердзіў усе папярэднія прывілеі, дадзеныя духоўным і свецкім феадалам, гарадам, мяшчанам і наогул асобам усякага стану. Ім завяршыўся першы этап развіцця пісанага права ў форме агульназемскіх прывілеяў, потым асн. законамі краіны сталі Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 (пра кожны гл. асобны арт).
Я.А.Юхо. с. 88
АГУ́ЛЬНАЙ І НЕАРГАНІ́ЧНАЙ ХІ́МІІ ІНСТЫТУ́Т Акадэміі навук Беларусі, навукова-даследчая ўстанова па распрацоўцы тэарэт. і практычных праблем агульнай і неарган. хіміі. Засн. ў 1959 у Мінску на базе Ін-та хіміі АН БССР (з 1929). Асн. кірункі навук. даследаванняў: сінтэз адсарбентаў і каталізатараў, неарган. матэрыялаў з зададзеным комплексам спец. Уласцівасцяў; паверхневыя з’явы і дысперсныя сістэмы. Распрацаваны: тэхналогіі атрымання новых формаў мінер. угнаенняў; рэагентныя сумесі для флатацыі калійных рудаў Старобінскага радовішча; тэхналогіі хімічна ўстойлівых шклоэмаляў для апаратуры і трубаправодаў са сталі, актываваных вугальных валокнаў і тканін, вогнебіяахоўных матэрыялаў, святлоадчувальных кампаўндаў і лакаў, медыцынскіх геляў. с. 88
АГУЛЬНАНАРО́ДНАЯ МО́ВА агульнавядомая, зразумелая ўсім носьбітам, шырокаўжывальная ў размоўнай паўсядзённай практыцы, не абмежаваная якімі-н. стылямі разнавіднасць нацыяльнай мовы. Бел. агульнанародная мова ўключае найб. ужывальныя моўныя сродкі (у першую чаргу лексічныя), пашырана на ўсёй тэр. Беларусі. У сучасным грамадстве ролю агульнанароднай мовы выконвае бел. літаратурная мова, якая служыць агульнанац. сродкам моўных зносін. Сучасная бел. літ. мова (асабліва яе размоўная разнавіднасць) як агульнанародная мова, у адрозненне ад тэрытарыяльных (дыялект) і сацыяльных (сацыяльны дыялект, арго) разнавіднасцяў, з’яўляецца зразумелай для ўсіх беларусаў і служыць сродкам моўнага адзінства нацыі. А.А. Лукашанец. с. 88
АГУЛЬНАРУ́СКІЯ ЛЕТАПІ́СНЫЯ ЗБО́РЫ , летапісныя помнікі, якія ўключалі летапісанне розных цэнтраў сярэдневяковай Русі і выкладалі гісторыю асобных абласцей і княстваў з агульнарус. пункту гледжання. У 12—13 ст. складаліся ў манастырах і пры двары ўладзімірскіх князёў, у 14—16 ст. — пераважна пры дварах мітрапалітаў і вял. рус. князёў. Характарызуюцца разнастайнасцю крыніц і шырынёй паліт. кругагляду. Паняцце «Агульнарускія летапісныя зборы» ўведзена А.А.Шахматавым. Іх з’яўленне ён звязваў з дзейнасцю рус. мітрапалітаў і датаваў пач. 14 ст. У сучаснай гіст. навуцы першым з агульнарускіх летапісных збораў прынята лічыць «Аповесць мінулых гадоў». с. 88
АГУ́ЛЬНАЯ А́ФРА-МАЎРЫКІ́ЙСКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ (Organisation Commune Africaine et Mauricienne; ОКАМ), аб’яднанне афрыканскіх дзяржаў. Створана на базе Афра-малагасійскага саюза (засн. ў 1961; з 1964 Афра-малагасійскі саюз эканам. супрацоўніцтва, у 1965—74 Агульная афра-малагасійская і маўрыкійская арг-цыя). Уваходзяць (1994): Бенін, Буркіна-Фасо, Кот-д’Івуар, Маўрыкій, Нігер, Руанда, Сенегал, Сейшэльскія Астравы, Тога, Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка (ЦАР). Гал. мэта — умацаванне эканам., сац., тэхн. і культ. супрацоўніцтва краін-удзельніц. Вышэйшы орган — канферэнцыя кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. Штабкватэра ў г. Бангі (ЦАР). Друкаваны орган час. «Nations Nouvelles» («Нацыянальныя навіны»). с. 89
АГУ́ЛЬНАЯ ЛІНГВІ́СТЫКА , тое, што агульнае мовазнаўства. с. 89
АГУ́ЛЬНАЯ МЕ́РА дзвюх або некалькіх аднародных велічыняў, велічыня таго ж роду, якая ўтрымлівае цэлы лік разоў ва ўсіх зададзеных велічынях. Дзве велічыні, што не маюць агульнай меры, наз. несувымернымі (гл. Сувымерныя і несувымерныя велічыні). с. 89
АГУ́ЛЬНАЯ ТЭО́РЫЯ АДНО́СНАСЦІ , гл. ў арт. Адноснасці тэорыя. с. 89
АГУ́ЛЬНАЯ ТЭО́РЫЯ СІСТЭ́М , навуковая канцэпцыя даследавання аб’ектаў, якія ўяўляюць сабой сістэмы. Цесна звязана з сістэмным падыходам, з’яўляецца канкрэтызацыяй і логіка-метадалагічным выражэннем яго прынцыпаў і метадаў. Агульную тэорыю сістэм, адну з першых версій якой распрацаваў Л.Берталанфі, абагульняе прынцыпы цэласнасці, арг-цыі, эквіфінальнасці (дасягнення сістэмай аднолькавага канчатковага стану пры розных зыходных умовах) і ўзаемаадназначнай адпаведнасці — ізамарфізму (гл. Ізамарфізм і гомамарфізм). У межах гэтай канцэпцыі было арганізавана даследаванне адкрытых сістэм, якія пастаянна абменьваюцца рэчывам і энергіяй са знешнім асяроддзем. У 1950—70-я г. існавалі і інш. падыходы да пабудовы агульнай тэорыі сістэм (М.Месаровіч, Л.Задэ, Р.Акоф, Дж. Клір, У.Н.Садоўскі, А.І.Уёмаў, Ю.А.Урманцаў, Р.Калман, Э.Ласла і інш); асн. ўвага звярталася на распрацоўку логіка-канцэптуальнага і матэм. апарата сістэмных даследаванняў.
Літ.: Садовский В.Н. Основания общей теории систем: Логико-методол. анализ. М., 1974; Уёмов А.И. Системный подход и общая теория систем. М., 1978; Bertalanffy Z. v. General system theory: Foundations, development, applications. New York, 1969. с. 89
АГУ́ЛЬНАЯ ЎЛА́СНАСЦЬ , маёмасць, якая адначасова належыць двум і болей уласнікам, незалежна ад формы ўласнасці. У Рэспубліцы Беларусь можа належаць двум або некалькім арг-цыям, дзяржаве і адной або некалькім арг-цыям, двум і болей грамадзянам. Агульная ўласнасць, у якой вызначана доля, што належыць кожнаму ўласніку, з’яўляецца іх долевай уласнасцю. Агульная ўласнасць, дзе такая доля не вызначана, — іх сумесная ўласнасць. Валоданне, карыстанне і распараджэнне агульнай уласнасцю ажыццяўляецца са згоды ўсіх яе ўдзельнікаў; у выпадку рознагалосся вызначаецца праз суд па іску любога з яе ўдзельнікаў.
Кожны ўдзельнік агульнай долевай уласнасці абавязаны суразмерна са сваёй доляй удзельнічаць у выдатках на зборы, падаткі і інш. плацяжы па агульнай маёмасці; мае права на адчужэнне сваёй долі інш. асобе ці вылучэнне яе з агульнай маёмасці. Пры продажы долі пабочнай асобе астатнія ўдзельнікі агульнай долевай уласнасці маюць пераважнае права куплі. Г.А.Маслыка. с. 89
«АГУ́ЛЬНЫ ДАГАВО́Р» 1952 , Бонскі дагавор. Падпісаны паміж урадамі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі з аднаго боку і ФРГ з другога 26 мая ў Боне. Адмяняў акупац. статут на тэр. Зах. Германіі і ствараў дагаворную аснову для адносін паміж гэтымі дзяржавамі.
Паводле «Агульнага дагавора» ўрад ФРГ абавязваўся выконваць усе заключаныя раней ад імя Зах. Германіі дагаворы і пагадненні. ЗША, Вялікабрытанія і Францыя пакідалі за сабой права размяшчаць на тэр. ФРГ свае войскі. «Агульны дагавор» падлягаў ратыфікацыі ўсімі краінамі-ўдзельніцамі і павінен быў уступіць у дзеянне разам з Парыжскім дагаворам 1952. Паколькі Нац. сход Францыі 30.8.1954 Парыжскі дагавор адхіліў, «Агульны дагавор» страціў сваю сілу. З некаторымі папраўкамі ён быў уключаны ў Парыжскія пагадненні 1954. с. 89
АГУ́ЛЬНЫ ПРАЦО́ЎНЫ СТАЖ , гл. ў арт. Працоўны стаж. с. 89
«АГУ́ЛЬНЫ РЫ́НАК» , назва Еўрапейскага эканамічнага супольніцтва. с. 89
АГУ́ЛЬНЫ СЫРТ , платопадобнае ўзвышша на ПдУ Еўрап. часткі Расіі, водападзел рэк басейнаў Волгі і Урала. Працягваецца з З на У на 500 км, на У прымыкае да Паўд. Урала. Выш. да 405 м. Складзены з пясчанікаў, глін і вапнякоў. Месцамі трапляюцца купалападобныя астанцы—шыханы. Развіты карст. Дзірваніста-злакавыя, пераважна ўзараныя, стэпы. Пасевы збожжавых культур. с. 89
АГУ́ЛЬЯС , Агульяш (Agulhas; ад партуг. agulha іголка), паўд. мыс Афрыкі; гл. Ігольны мыс. с. 89
АГУ́ЛЬЯС (Agulhas), Ігольнага мыса катлавіна, падводная катлавіна на граніцы Індыйскага і Атлантычнага акіянаў, паміж мацерыковымі схіламі Паўд. Афрыкі і Афрыканска-Антаркгычным хрыбтом. Даўж. каля 1100 км, шыр. каля 1000 км, глыб. да 6150 м. с. 89
АГУ́ЛЬЯСАВА ЦЯЧЭ́ННЕ , гл. Ігольнага мыса цячэнне. с. 89
АГУНО́ВІЧ Эдуард Канстанцінавіч (н. 16.12.1938, г. Рэчыца), бел. Мастак. Засл. работнік культуры Беларусі (1977). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1966). Удзельнік маст. выставак з 1966. Працуе ў кніжнай і станковай графіцы, акварэлі, маст. афармленні музеяў, выставак, спектакляў. Аўтар праектаў маст. афармлення экспазіцый Дома-музея І з’езда РСДРП у Мінску, музея сав.-польскай баявой садружнасці ў в. Леніна Горацкага р-на Магілёўскай вобл., філіяла Нац. музея гісторыі і культуры Беларусі ў Заслаўі Мінскага р-на, Літ. музея Я.Купалы ў Мінску і яго філіяла ў в. Вязынка Маладзечанскага р-на Мінскай вобл., Літ. музея М.Багдановіча ў Мінску (Дзярж. прэмія Беларусі 1993) і інш. Аформіў бел. аддзелы на выстаўках СССР у Індыі і ГДР (1976, 1980). Работы ў кніжнай графіцы: афармленне і іл. да паэм «Тарас на Парнасе» (1967), «Сымон-музыка» Я.Коласа (1968) і інш. Аўтар станковых работ: серыі ў тэхніцы афорта «Дзяцінства» (1977), «Маці Божая, Маці Краіна» (1979), «Спрадвечнае» (1980), «Крык кнігаўкі» (1981). с. 89
АГУРО́К (Cucumis), род аднагадовых травяністых раслін сям. гарбузовых. Вядома каля 30 відаў, гал. ч. у Афрыцы, некалькі відаў у Азіі. Найб. Пашыраны агурок пасяўны (C. sativus). Радзіма — Індыя, дзе агурок вядомы за 3 тыс. г. да н.э. Вырошчваецца ў многіх краінах свету, пераважна ў зоне ўмеранага клімату. Адна з пашыраных харч. культур.
Сцябло паўзучае, даўж. да 1,5 м, з простымі вусікамі, шорсткаапушанае. Лісце чаргаванае, 5-лопасцевае, радзей суцэльнае. Кветкі ў пазухах, аднаполыя, мужчынскія, адзіночныя або ў шчытках, жан. адзіночныя. Плод — гарбузіна, розная па форме і велічыні (даўж. 5—70 см); ёсць партэнакарпічныя (безнасенныя) формы. Святло- і вільгацелюбівая расліна кароткага дня, скараспелая, патрабавальная да цяпла і ўрадлівасці глебы. Вырошчваецца ў адкрытым грунце і ў цяпліцах з насення або расады. Вегетац. перыяд ва ўмовах Беларусі 90—105 сут. Добра расце на супясчаных і лёгкіх сугліністых глебах, багатых перагноем. Ураджайнасць у адкрытым грунце 12—46 т/га, у цяпліцах 15—25 кг з 1 м2. Плады маюць у сабе ваду (95—96%), цукры, бялковыя рэчывы, клятчатку, мінер. элементы, вітаміны, арган. к-ты і інш. рэчывы. Найб. папулярныя сарты на Беларусі Доўжык, Зграбны, Нежынскі мясцовы, Нерасімы 40; перспектыўныя — Беларускі, Вадалей, Дэкан, Канкурэнт, Куставы і інш. Асн. шкоднікі агурка: парасткавая муха, тля, павуцінны клешчык; хваробы: перанаспароз, мучністая раса, аліўкавая плямістасць.
Літ.: Огурцы. 2 изд. Мн., 1987; Ерохин И.Е., Стрельцов С.Д. Огурцы и томаты: на грядке, в теплице, в комнате. 2 изд. Донецк, 1991. с. 89
АГУРО́ЧНІК , бурачнік (Borago), род адна- і шматгадовых травяністых раслін сям. бурачнікавых. 3 віды, пашыраныя пераважна ў Міжземнамор’і. Лёгка дзічэе, як пустазелле трапляецца ў Еўропе і Зах. Азіі. На Беларусі — агурочнік лекавы, або агурочная трава (D. officinalis), — адналетнік.
Выш. 30—100 см, сцябло прамастойнае. Лісце суцэльнае з агурочным пахам і смакам (адсюль назва). Цвіце ў чэрв. — ліпені. Кветкі блакітныя, ружовыя, белыя, у суквеццях-завітках. Плод — чатырохарэшак Лекавая (мачагонны, патагонны, змякчальны сродак), меданосная і дэкар. расліна, вырошчваюць як агародніну (маладое лісце прыдатнае на салату). с. 90
АГУ́РСКІ Самуіл Хаімавіч (29.4.1884, Гродна — 19.8.1947), бел. гісторык. Чл.-кар. АН БССР (1936). Удзельнік рэв. руху ў 1905—07, чл. Бунда. З 1906 у эміграцыі. Пасля Лют. рэв. 1917 вярнуўся на Беларусь, у 1918 уступіў у КП(б)Б, быў ваен. камісарам у Віцебску. У 1924—33 на кіруючых пасадах у парт.-навук. установах Мінска і Масквы, з 1934 нам. дырэктара Ін-та нац. меншасцяў АН Беларусі. Аўтар прац па гісторыі рэв. руху на Беларусі. Лічыў праявай нацыяналізму святкаванне ў 1926 юбілею бел. газет «Наша доля» і «Наша ніва»; паўстанне 1863—64 характарызаваў як рэакц. памешчыцка-клерыкальнае; абвінавачваў У.Ігнатоўскага і З.Жылуновіча ў нацыяналізме. Бел. нац. рух пасля Лют. рэв. 1917 характарызаваў як шавіністычны. У 1938 арыштаваны, у 1939 сасланы ў Казахстан на 5 гадоў. Рэабілітаваны ў 1956. с. 90
АГУ́ЦІ , гарбатыя зайцы (Dasyprocta), род млекакормячых атр. грызуноў. 20 відаў. Жывуць каля рэк у трапічных лясах і сухіх саваннах Паўд. і Цэнтр. Амерыкі, в-ва Трынідад і М.Антыльскіх а-воў на выш. да 2 км.
Даўж. цела 41—62 см, хваста 1—3,5 см, маса 1,3—4 кг. Афарбоўка ад ярка-залацістай (D. aguti) да цёмна-шэрай (D. fuliginosa). На доўгіх задніх нагах 3 пальцы. Добра плаваюць. Кормяцца лісцем, пладамі, арэхамі. Шкодзяць плантацыі цукр. трыснягу. Аб’ект палявання. с. 90
А́ДА (Adda), рака на Пн Італіі, левы прыток р. По. Даўж. 313 км, пл. бас. 8 тыс. км2. Пачынаецца ў Альпах з воз. Канкана.
У вярхоўі цячэ па даліне Вальтэліна, цераз воз. Кома, перасякае перадгор'і Ламбардскіх Перадальпаў, у ніжнім цячэнні — па Паданскай раўніне. Паводкі вясной, летам і восенню. Сярэдні расход вады каля 250 м3/с. ГЭС. Злучана каналам з г. Мілан. с. 90
АДА́Д , Аду, у шумера-акадскай міфалогіі бог грому, навальніцы, ветру. Увасабляе і згубныя і пладаносныя сілы прыроды. Маляваўся з молатам у адной руцэ і пуком маланак у другой. Эмблемай Адада звычайна быў двухзубец ці трызубец маланкі. У іканаграфіі з вобразам Адада звязваецца бык як сімвал урадлівасці і неўтаймоўнасці. с. 90
АДА́ЖЫО (італьян. adagio літар. спакойна, павольна). У музыцы: 1) павольны тэмп; 2) назва п’есы або часткі (звычайна 2-й) цыклічнага твора ў тэмпе адажыо. У балеце: 1) павольная сольная або дуэтная кампазіцыя; 2) асн. частка складаных танц. формаў (па-дэдэ, гран па і інш.); 3) комплекс рухаў каля станка і на сярэдзіне залы, які выпрацоўвае ўстойлівасць, уменне спалучаць рухі ног, рук, корпуса. с. 90
АДА́Й-ХОХ , вяршыня Гал. хрыбта Вял. Каўказа на Пд ад Цэйскага ледавіка, у Паўн. Асеціі. Выш. 4408 м. с. 90
АДАЛЕСКА́РЫЙ (ад лац. adolesco падрастаю), лічынкавая стадыя некаторых паразітных трэматод. Развіваецца ў навакольным асяроддзі з цэркарыя, выдзеленага прамежкавымі гаспадарамі (малюскамі). З вадой ці кормам трапляе ў арганізм канчатковага гаспадара (пазваночныя жывёлы, чалавек), дзе развіваецца ў палаваснелую трэматоду. Стадыя адалескарыя ўласціва, напр., цыклу развіцця пячоначнай двухвусткі — узбуджальніка фасцыялёзу. с. 90
АДА́ЛІЯ , другая назва г. Анталья ў Турцыі. с. 90
АДА́М (стараж.-яўр. чалавек), у Бібліі і Каране першы чалавек, прабацька ўсіх людзей, якога стварыў Бог па сваім падабенстве і пасяліў з Евай у раі, адкуль яны былі выгнаны за грэхападзенне. Паводле падання, пражыў 930 гадоў і быў пахаваны на Галгофе на тым месцы, дзе пазней быў распяты на крыжы Ісус Хрыстос. с. 90
А́ДАМ (Adam) Роберт (3.7.1728, г. Керколды, Вялікабрытанія — 3.3.1792), англ. архітэктар, прадстаўнік класіцызму. Разам з братам Джэймсам праектаваў рацыянальныя па планіроўцы сядзібныя дамы (Кенвуд-хаўс у Лондане, 1767—69), грамадскія будынкі (ун-т у Эдынбургу, 1789—91), гар. кварталы (Адэльфі ў Лондане, 1768— 72) і інш. Выкарыстоўваў строгія класічныя формы, вытанчаны дэкор, надаваў вял. значэнне афармленню інтэр’ера, мэблі. с. 90
АДА́М (Адамус) Рэйнальд (1602, зямля Рэйнланд-Пфальц, Германія — ?), кальвінісцкі тэолаг, педагог у ВКЛ. Адукацыю атрымаў у Лейдэнскім ун-це (Нідэрланды). Выкладаў у Слуцкай школе. Адзін з аўтараў выдадзеных у Любчы статута, праграмы і раскладу заняткаў для гэтай школы (1628), аўтар дапаможнікаў па рыторыцы і гісторыі (1629). У кнігах Адама ёсць звесткі аб прыродзе і жыхарах Беларусі. З 1642 працаваў на Беларусі інспектарам школ і бібліятэкарам. с. 90
АДА́М БРЭ́МЕНСКІ (Adam von Bremen; ? — паміж 1081 і 1085), паўночна-герм. храніст, брэменскі канонік. Аўтар працы «Жыццяпісы епіскапаў Гамбургскай царквы» (паміж 1072 і 1076, 4 кн., на лац. мове), засн. на хроніках, манастырскіх аналах, дакументах з архіва Брэменскага архіепіскапства і інш., у якіх адлюстраваны гісторыя, геаграфія, культура, побыт скандынаваў і зах. славян, гісторыя славяна-герм. адносін. с. 91
АДАМА́ЙЦІС (Adomaitis) Рэгімантас (н. 31.1.1937, г. Шаўляй), літоўскі акцёр. Нар. арт. СССР (1985). Скончыў акцёрскае аддз. Кансерваторыі Літвы (1962). Працаваў у Капсукскім і Каўнаскім драм. т-рах, з 1967 у Т-ры драмы Літвы. Мастацтва Адамайціса вызначаецца псіхал. глыбінёй, тонкай іроніяй. За ролі Міндаўгаса, Мажвідаса («Міндаўгас», «Мажвідас» Ю.Марцінкявічуса), Йуна («Йун Габрыэль Боркман» Г.Ібсена) у т-ры Дзярж. прэмія Літвы 1982. У кіно выявіліся яго моцны тэмперамент, здольнасць ствараць складаныя і супярэчлівыя характары: «Ніхто не хацеў паміраць», «Кароль Лір», «Гэта салодкае слова — свабода», «Кентаўры», «Аварыя», «Багач, бядняк» (два апошнія фільмы — тэлевізійныя). с. 91
АДАМАНТА́М , трыцыкладэкан, хімічнае злучэнне, насычаны цыклічны вуглевадарод С10Н16, мал. м. 136,23. Бясколерныя лятучыя крышталі з пахам камфоры, tпл=269 °С, шчыльн. 1,071·103кг/м. Устойлівы да 660 °С, яго атамы вугляроду ўтвараюць структуру алмазу. Адамантам і яго гамолагі ёсць у нафце.
Атрыманы ізамерызацыяй з тэтрагідрапентадыену. Вытворныя адамантану выкарыстоўваюцца як лек. сродкі (рэмантадзін), сінт. змазкі, мадыфікатары для атрымання злучэнняў з высокай тэрмічнай і хім. трываласцю. с. 91
АДАМА́Р (Hadamard) Жак (8.12.1865, Версаль — 17.10.1963), французскі матэматык. Чл. Парыжскай АН (з 1912), замежны чл. АН СССР (з 1929, чл.-кар. з 1992). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1890). Праф. Калеж дэ Франс (1897—1935), Парыжскага ун-та і політэхн. школы (1900—35) і інш. Навук. працы па дыферэнцыяльных ураўненнях, тэорыі функцый, тэорыі лікаў, праблемах устойлівасці ў механіцы. Даследаванні Адамара зрабілі значны ўплыў на стварэнне функцыянальнага аналізу.
Літ.: Леви П. Жак Адамар // Успехи мат. наук. 1964. Т. 19, вып. 3 (117). с. 91
АДА́МАЎ Аркадзь Рыгоравіч (н. 13.7.1920, Масква), рус. пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1948). Аўтар кніг, прысвечаных рус. даследчыкам, падарожнікам-першаадкрывальнікам. З сярэдзіны 1950-х г. працуе ў дэтэктыўна-прыгодніцкім жанры: аповесці «Справа «стракатых» (1956), «Зграя» (1966), «...З многімі невядомымі» (1967—68), «Вячэрні круг» (1982), раманы «Злым ветрам» (1973) і «Пятля» (1975). с. 91
АДА́МАЎ Уладзімір Уладзіміравіч (12.6.1875, С.-Пецярбург — 1937 ?), батанік, адзін з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1899). У 1920—35 заг. аддзела Мінскай балотнай доследнай станцыі, секцыі Бел. аддз. Усесаюзнага Ін-та прыкладной батанікі; кіраўнік геабатанічнай экспедыцыі Наркамзема БССР. Заснавальнік Вялікалятчанскага батанічнага саду (каля Віцебска) і батанічнага саду БДУ. Асн. працы па сістэматыцы раслін, дэндралогіі, геабатаніцы.
Тв.: Обзор растительности Белорусского Полесья. Мн., 1928 (разам з А.Д.Лазук). с. 91
АДА́МАЎ МОСТ , ланцуг скал, водмеляў, невял. каралавых астравоў у Полкскім праліве, паміж п-вам Індастан і в-вам Шры-Ланка. Даўж. каля 30 км. Належыць Індыі і Шры-Ланцы. След былой сухапутнай сувязі в-ва Шры-Ланка з мацерыком Еўропы— Азіі.
Назва звязана з паданнем пра шлях Адама, выгнанага з раю на зямлю (на в-аў Шры-Ланка), які перайшоў на Ам. на мацярык. с. 91
АДА́МАЎ Я́БЛЫК , кадык, анатамічнае ўтварэнне ў выглядзе прамавугольнага выступу на пярэдняй паверхні шыі ў мужчын. Складзена з пласцінак шчытападобнага храстка гартані. Назва па біблейскай легендзе аб праглынутым Адамам яблыку. с. 91
АДАМЕ́ЙКА Марыя Уладзіміраўна (20.5.1929, Днепрапятроўск — 13.6.1990), беларуская спявачка. Засл. арт. Беларусі (1963). З 1952 салістка Дзярж. нар. хору Беларусі. Выканальніца бел. нар. жартоўных песень і прыпевак (сола і ў дуэце з Г.Аўдзеенка). с. 91
АДА́МЕНКА , селішча і бескурганны могільнік кіеўскай культуры (паводле Л.Д.Побаля — позназарубінецкай) на Беларусі, каля в. Адаменка Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. (у л-ры вядома і пад назвай Абідня), ва ўрочышчы Абідня. Раскапана каля 25% плошчы селішча і 12 пахаванняў з трупаспаленнем на могільніку. Выяўлены рэшткі наземных слупавых жытлаў, 29 паўзямлянак зрубнай канструкцыі, шкляныя пацеркі, фібулы, манета Геты (209—212), падвескі з эмаллю (гл. Абідзенскія эмалі) і інш. с. 91
АДАМО́ВА , вёска ў Беларусі, у Сакаўшчынскім с/с Валожынскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса імя І.Д.Чарняхоўскага. За 20 км на З ад Валожына, 100 км ад Мінска, 14 км ад чыг. ст. Багданаў, 2 км ад шашы Мінск—Гродна. 255 ж., 93 двары (1995). Базавая школа, б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі. с. 91
АДАМО́ВА , вёска ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета. Чыг. ст. на лініі Віцебск—Даўгаўпілс. За 33 км на ПнЗ ад Полацка, 138 км ад Віцебска. 42 ж., 28 двароў (1994). Аддз. сувязі. с. 91
АДАМО́ВІЧ Адам Іосіфавіч (5.12.1802, Вільня — 30.4.1881), вучоны-медык, гісторык навукі. Д-р медыцыны (1824), праф. (1835). Скончыў Віленскую гімназію (1818), мед. ф-т Віленскага ун-та (1822). Выкладаў у Віленскім ун-це і Ветэрынарным ін-це Мед.-хірург. акадэміі. З 1842 гал. ўрач шпіталя ў Вільні. Аўтар навук. прац па ветэрынарыі, параўнальнай анатоміі, палеанталогіі і гісторыі медыцыны на Беларусі і ў Літве. Прэзідэнт Віленскага т-ва ўрачоў (з 1841). В.А.Гапоненка. с. 91
АДАМО́ВІЧ Алесь (Аляксандр Міхайлавіч; 3.9.1927, в. Канюхі Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 26.1.1994), бел. пісьменнік, крытык, літ.-знавец, грамадскі дзеяч. Чл.-кар. АН Беларусі (1980), д-р філал. н. (1962), праф. (1971). У Вял. Айч. вайну партызан. Скончыў БДУ (1950), у 1962—64 слухач Вышэйшых сцэнарных курсаў (Масква). З 1954 працаваў у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1987 дырэктар НДІ кінамастацтва (Масква). Літ. дзейнасць пачаў у 1953 як крытык. Найб. значныя літ.-знаўчыя манаграфіі «Беларускі раман» (1961), «Маштабнасць прозы» (1972), «Здалёк і зблізку» (1976), «Браму скарбаў сваіх адчыняю...» (1980), «Вайна і вёска ў сучаснай літаратуры» (1982), «Нічога важней» (1985). Як крытык змагаўся супраць дагматычных уяўленняў пра л-ру, дбаў пра эстэт. аналіз, спалучаў яго са сцвярджэннем гуманіст. каштоўнасцяў. Адраджаў і развіваў знішчаныя ў перыяд сталінізму метадалагічныя прынцыпы праўдзівасці і гістарызму. З 1959 выступаў як празаік. Пісаў на бел. і рус. мовах. У дылогіі «Партызаны» (раманы «Вайна пад стрэхамі», 1960, «Сыны ідуць у бой», 1963) раскрыў вытокі нар. супраціўлення акупантам у Вял. Айч. вайну (аднайм. кінадылогія на кінастудыі «Беларусьфільм», 1970, сцэнарый Адамовіча ў сааўт.). Змаганне з таталітарызмам у абліччы фашызму і камунізму складае асн. пафас «Хатынскай аповесці» (1972, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1976), рамана «Карнікі» (1980), аповесцяў «Венера» і «Нямко» (абедзве 1993). Па матывах «Хатынскай аповесці» кінафільм «Ідзі і глядзі» (сцэнарый Адамовіча і Э. Клімава, залаты медаль на Маскоўскім міжнар. кінафестывалі, 1985). У дакумент. кнізе «Я з вогненнай вёскі...» (1975, з Я.Брылём і У.Калеснікам) расказана пра трагедыю бел. Хатыняў. У апошнія гады жыцця выявіў сябе як паліт. дзеяч, змагаўся з пагрозай ядзернай вайны. Публіцыстыка Адамовіча ў кн. «Выберы — жыццё» (1986), «Дадумваць да канца» (1988), «Мы — шасцідзесятнікі» (1991), «Апакаліпсіс па графіку» (1992).
Тв.: Собр. соч. Т. 1—4. Мн., 1981—83.
Літ.: Мележ І. Пра «Хатынскую аповесць» // Зб. тв. Мн., 1983. Т. 8; Брыль Я. Алесь Адамовіч // Зб. тв. Мн., 1981. Т. 4; Быкаў В. [Алесь Адамовіч] // Быкаў В. На крыжах. Мн., 1992; Каваленка В. Святло вялікіх мэт // Полымя. 1977. № 9; Дедков И. Во имя справедливости // Адамович А. Каратели. М., 1981. М.А.Тычына. с. 92
АДАМО́ВІЧ Аляксандр Фаміч (студз. 1900, в. Васюлькі Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 1937), парт. і дзярж. дзеяч БССР. Скончыў пач. вучылішча ў Радашковічах (1915). У 1916—19 у Адэсе, уваходзіў у бел. культ.-асв. арг-цыю «Беларускі гай». З 1918 чл. Бел. сацыяліст. грамады, у 1919 чл. Камуніст. партыі. З 1926 чл. ЦК КП(б)Б. З 1922 інструктар, заг. аддзела Бабруйскага пав. к-та КП(б)Б, інтруктар ЦК КП(б)Б, сакратар Калінінскага акр. к-та КП(б)Б (г. Клімавічы), сакратар Полацкага акр. к-та КП(б)Б, заг. аддзела друку ЦК КП(б)Б, рэдактар газ. «Беларуская вёска». У 1928—29 нам. наркома земляробства БССР. У вер. 1929 выключаны з партыі, звольнены з пасады. У ліп. 1930 арыштаваны органамі АДПУ і зняволены на 10 гадоў. У 1937 прыгавораны да пакарання смерцю. Рэабілітаваны ў 1988. с. 92
АДАМО́ВІЧ Антон (н. 26.6.1909, Мінск), гісторык і літаратуразнавец. З 1928 вучыўся ў БДУ. У 1930 арыштаваны па надуманай справе «Саюза вызвалення Беларусі» і высланы ў Расію. У 1938 вызвалены; вярнуўся ў Мінск, скончыў БДУ. У час 2-й сусв. вайны чл. Цэнтр. рады Бел. нар. самапомачы, прэзідыума Бел. навук. т-ва, рэферэнт па справах прапаганды і прэсы пры Ген. камісарыяце Беларусі, супрацоўнік рэдакцыі «Менскай газэты» («Беларускай газэты»). Пасля вайны ў Зах. Германіі рэдагаваў бел. эмігранцкія газеты і часопісы. Адзін са стваральнікаў Мюнхенскага ін-та па вывучэнні СССР, кіраўнікоў бел. рэдакцыі радыёстанцыі «Свабода». З 1960 у ЗША. Аўтар прац па гісторыі, эканоміцы і культуры Беларусі: «Бальшавізм на шляхах устанаўлення кантролю над Беларуссю» (1954); «Бальшавізм у рэвалюцыйным руху на Беларусі» (1956); «Як дух змагання Беларусі (да 100-х угодкаў нараджэння Івана Луцкевіча)» (1983). Пісаў пра бел. л-ру («Максім Гарэцкі», 1928; «Якуб Колас у супраціве саветызацыі», 1955; «Супраціўленне саветызацыі ў беларускай літаратуры», 1958, на англ. мове). Аўтар тэндэнцыйных уступных арт. да эмігранцкіх выданняў твораў Н.Арсенневай, М.Багдановіча, А.Гаруна, У.Жылкі, Л.Калюгі, А.Мрыя, А.Салаўя, публікацый пра бел. паэтаў, якія былі рэпрэсіраваны (У.Дубоўка, Я.Пушча і інш.). с. 92
АДАМО́ВІЧ Багуслаў (13.1.1870, Мінск — 1944), бел. мастак. Працаваў у жанры партрэта, у т.л. мініяцюрнага. Сярод работ партрэты С.Тарноўскай (1904, мініяцюра, Нац. музей Кракава), Ігната Дыгаса (1920, мініяцюра, акварэль, гуаш на косці, Тэатр. музей Варшавы) і інш. с. 92
АДАМО́ВІЧ Вячаслаў (Вацлаў) Антонавіч (19.2.1864, Віленская губ. — 21.2.1939), дзеяч бел. нац. руху пач. 20 ст., адзін з лідэраў яго правага, паланафільскага, крыла. У 1917 актывіст Бел. сацыяліст. грамады (БСГ), Вял. бел. рады, Цэнтр. бел. вайсковай рады. Кандыдат ад БСГ на выбарах ва Устаноўчы сход. У 1919—20 супрацоўнік вярбовачнага бюро Бел. вайсковай камісіі. Адзін са стваральнікаў арг-цыі «Зялёны дуб». Удзельнік канферэнцыі бел. паліт. арг-цый (Прага, вер. 1921), агітаваў за арыентацыю на Польшчу. Разам з П.Алексюком склікаў у Вільні Бел. з’езд (снеж. 1921), які аформіў праграму паланафільскай плыні бел. руху. Аўтар зб. абразкоў і легендаў «Тыпы Палесся» (1926, пад псеўд. Дзяргач). с. 92
АДАМО́ВІЧ Георгій Віктаравіч (19.4.1894, Масква — 21.2.1972), рус. паэт і літаратурны крытык. Скончыў Петраградскі ун-т (1917). Прыхільнік акмеізму, у пач. 1920-х г. уваходзіў у «Цэх паэтаў». З 1923 у эміграцыі, у Парыжы. Вядучы літаратурнага аддзела газ. «Последние новости» (1920—30-я г.). Аўтар зб-каў вершаў «Воблакі» (1916), «Чысцілішча» (1922), «Адзінства» (1967) і інш. Камернай лірыцы Адамовіча ўласцівыя матывы адзіноцтва, тугі, асуджанасці. У кн. «Адзінота і воля» (1955) артыкулы пра рус. пісьменнікаў 20 ст., у зб. «Каментарыі» (1967) эсэ пра літ. з’явы. с. 92
АДАМО́ВІЧ Язэп Аляксандравіч (7.1.1897, г. Барысаў — 22.4.1937), дзярж. дзеяч БССР. З сак. 1918 у Смаленску ў штабе Чырв. гвардыі, удзельнік задушэння стракапытаўскага мяцяжу. З вер. 1918 ваен. камісар Магілёўскага і Лепельскага ваен. Саветаў. З вер. 1920 нар. камісар па ваен. справах БССР, адначасова з 1921 нар. камісар унутр. спраў і нам. старшыні ЦВК і СНК БССР. Удзельнічаў у падрыхтоўчай рабоце па ўтварэнні СССР. У 1924 у складзе Часовага Бел. Бюро ЦК РКП(б) па ўзбуйненні тэр. Беларусі. У 1924—27 старшыня СНК БССР, у 1924—25 чл. РВС СССР. З 1927 чл. Прэзідыума ВСНГ СССР і старшыня праўлення Цукратрэста СССР, з 1932 на Д. Усходзе. Чл. ЦБ у 1920—22, ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б у 1924, чл. ЦВК БССР у 1920—27 і СССР у 1924—29. Ва ўмовах масавых рэпрэсій скончыў жыццё самагубствам. с. 92
АДАМО́ВІЧ Ян, бел. гравёр па шкле 18 ст. Працаваў на шкломануфактурах Радзівілаў у мяст. Бяла-Падляска (цяпер Польшча), на мануфактуры ў в. Урэчча (Любанскі р-н Мінскай вобл.). У 1781 гравіраваў сталовы посуд і люстэркі. с. 92
АДАМО́Ў (Adamov) Арцюр (28.8.1908, г. Кіславодск, Расія — 15.3.1970), французскі драматург. У 1914 сям’я эмігрыравала з Расіі. Вучыўся ў Майнцы і Жэневе. З 1924 жыў у Парыжы. Літ. дзейнасць пачаў у канцы 1920-х г. сюррэалістычнымі вершамі. У 1942 быў вязнем канцлагера. Адчаем і разгубленасцю прасякнуты яго «Жахлівы дзённік» (1943) і аўтабіягр. аповесць «Прызнанне» (1946). У п’есах для «тэатра абсурду» (стваральнікам якога ён быў разам з Э.Іанеска і С.Бекетам) «Пародыя», «Уварванне» (абедзве 1950), «Прафесар Таран» (1953) і інш. паказваў безвыходнасць, трагічную марнасць, абсурднасць жыцця, непазбыўную адзіноту. У фарсе «Усе супраць усіх» (1953) чалавек — марыянетка гіст. сітуацыі — то кат, то ахвяра. Вострая сац. праблематыка вызначае п’есы для паліт. тэатра: камедыю «Пінг-понг» (1955), трагіфарс «Паола Паолі» (1957), паліт. гратэск «Палітыка адкідаў» (1962), трагікамедыю «Святая Еўропа» (1966), драму «Звыш меры» (1968) і інш. Аўтар зб. артыкулаў пра тэатр «Тут і зараз» (1964), кн. ўспамінаў «Чалавек і дзіця» (1968). Перакладаў п’есы А.Чэхава і М.Горкага, інсцэніраваў «Мёртвыя душы» М.Гогаля.
Тв.: Рус. пер. — Паоло Паоли // Пьесы современной Франции. М., 1960; Весна семьдесят первого. М., 1968.
Літ.: Проскурникова Т.Б. Французская антидрама. М., 1968. с. 92
АДА́МПАЛЬ , вёска ў Беларусі, у Нягневіцкім с/с Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. За 19 км на ПнУ ад Навагрудка, 40 км ад чыг. ст. Наваельня. 24 ж., 10 двароў (1994).
Заснавана каля 1810 Адамам Храптовічам (ад яго імя і назва вёскі) у маёнтку Нягневічы, купленым у кн. Радзівіла. У 2-й пал. 19 ст. адна з лепшых гаспадарак Рас. імперыі (упершыню на Беларусі выкарыстоўваліся шматпольныя севазвароты, меліяраваныя палі, наладжаны выраб галандскіх і швейцарскіх сыроў, якія збывалі за мяжу). У 1896 у фальварку Адампаль працавалі спіртзавод (з 1878), млын, маслабойня, майстэрні, хлебазапасны магазін. У 1915 з-за акупацыі герм. войскамі фальварак спыніў дзейнасць. У 1921—39 у складзе Польшчы. У 1930-я г. ў Адампалі дзіцячы прытулак, з 1944 дзіцячы дом, з 1960-х г. спец. школа-інтэрнат. с. 93
А́ДАМС (Adams) Джон (19.10.1735, Куінсі, штат Масачусетс, ЗША — 4.7.1826), дзяржаўны дзеяч ЗША. У час Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83 член 1-га і 2-га Кантынентальных кангрэсаў. Удзельнічаў у падпісанні Версальскага мірнага дагавора 1783. Першы пасланнік ЗША у Англіі (1785—88), пазней адзін з лідэраў партыі федэралістаў. У 1789—97 — віцэ-прэзідэнт, у 1797—1801 прэзідэнт ЗША. У час прэзідэнцтва Адамсам прыняты ў 1798 законы «Аб іншаземцах» і «Аб натуралізацыі» — супраць рэв. эміграцыі з Еўропы. с. 93
А́ДАМС (Adams) Джон Каўч (5.6.1819—21.1.1892), англійскі астраном. Прэзідэнт Лонданскага астр. т-ва, дырэктар Кембрыджскай астр. абсерваторыі (з 1861). Працы па нябеснай механіцы (асн. з іх — тэарэтычнае вызначэнне векавога паскарэння Месяца). На аснове матэм. аналізу няправільнасцяў у руху планеты Уран незалежна ад У.Левер’е ў 1845 адкрыў планету Нептун. Прапанаваў рознасны метад лікавага інтэгравання звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў першага парадку. с. 93
А́ДАМС (Adams) Джон Куінсі (11.7.1767, Куінсі, штат Масачусетс, ЗША — 23.2.1848), дзяржаўны дзеяч ЗША, дыпламат. Сын прэзідэнта Дж.Адамса. Першы пасланнік ЗША у Расіі (1809—14), садзейнічаў умацаванню рас.-амер. адносін. У 1815—17 пасланнік ЗША у Англіі. У 1825—29 прэзідэнт ЗША. Адзін з аўтараў Манро дактрыны. Выступаў у кангрэсе як прадстаўнік памяркоўнага крыла праціўнікаў рабства. с. 93
А́ДАМС (Addams) Джэйн (6.9.1860, Седэрвіл, штат Ілінойс, ЗША — 21.5.1935), грамадскі дзеяч ЗША. Дзеяч амер. сац. рэфармізму і міжнар. жаночага руху, пацыфістка. У 1889 заснавала ў Чыкага Хал-хаўс — комплекс сац., культ.-асв. і інш. устаноў для беднякоў-імігрантаў. Віцэ-прэзідэнт Амер. асацыяцыі за выбарчае права жанчын (1911 — 14), старшыня Жаночай партыі міру (з 1915), прэзідэнт Міжнар. жаночай лігі за мір і свабоду (1919—29). Нобелеўская прэмія міру 1931 (разам з Н.Батлерам). с. 93
А́ДАМС (Adams) Сэмюэл (27.9.1722, г. Бостан — 2.10.1803), амерыканскі паліт. дзеяч, адзін з арганізатараў вызв. барацьбы ў час Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83. Кіраваў рэв. арг-цыяй «Сыны свабоды». Заснаваў Карэспандэнцкі к-т у Бостане (1772), на ўзор якога ва ўсіх англ. калоніях былі створаны падобныя рэв. органы ўлады. Выступаў за прыняцце «Біля аб правах» і адмену рабства. У 1794—97 губернатар штата Масачусетс. с. 93
А́ДАМСАН (Adamson) Амандус Генрых (12.11.1855. г. Палдыскі, Эстонія — 26.6.1929), эстонскі скульптар. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1876—79), акадэмікам якой выбраны ў 1907. У традыцыях рус. рэаліст. скульптуры выкананы найб. вядомыя яго работы: «Апошняе дыханне карабля» (1899), «Русалка» — помнік маракам, што загінулі на браняносцы «Русалка» (1902, Талін), помнік Чарнаморскай эскадры, затопленай у час Крымскай вайны (1905, Севастопаль). с. 93
АДАМСІ́Т , дыгідрафенарсазінхларыд, HN(C6H4)2AsCl, гетэрацыклічнае злучэнне мыш’яку. Атрутнае рэчыва слёзатачывага дзеяння. Жоўтыя крышталі, tпл 195 °С. Лятучы, нерастваральны ў вадзе і большасці арган. растваральнікаў, хімічна ўстойлівы. Як хім. зброя ўпершыню выкарыстаны ў 1-ю сусв. вайну. с. 93
АДА́МЧЫК Вячаслаў Уладзіміравіч (н. 1.11.1933, в. Варакомшчына Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. пісьменнік. Вучыўся ў БДУ (1952—57). Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1965). Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1982 гал. рэдактар час. «Бярозка». Дэбютаваў вершамі ў 1952. Майстэрства апавядальніка засведчыў кн. «Свой чалавек» (1958), «Млечны шлях» (1960), «Міг бліскавіцы» (1965), «Дзікі голуб» (1972). Лірычнае самавыяўленне асобы з пакалення «дзяцей вайны» саступае месца эпічнаму адлюстраванню жыцця ў Зах. Беларусі. У тэтралогіі з раманаў «Чужая бацькаўшчына» (1977, Літ. прэмія імя І.Мележа 1980), «Год нулявы» (1982), «І скажа той, хто народзіцца» (1985, за гэтыя раманы Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1988), «Голас крыві брата твайго» (1990) стварыў вобраз зах.-бел. вёскі ва ўмовах даваен. польскай дзяржавы і ў час змагання з фашызмам. Лёс герояў гэтага нар. эпасу вельмі трагічны: іх імкненне жыць па нормах агульнапрынятай маралі, прага лепшых і найб. здольных быць карыснымі свайму народу ў абставінах, калі нац. ідэя не мае магчымасці вольна развівацца і самасцвярджацца, завяршаецца асабістым паражэннем. Пісьменнік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечай душы і традыц. вясковага побыту. Маст. канцэпцыя эпохі і гіст. руху народа, зямля якога стала арэнай сутыкнення Захаду і Усходу, утрымлівае многія элементы «новага мыслення» з апорай на нац. і агульначалавечыя каштоўнасці. Аўтар фантаст. аповесці «Падарожжа на Буцафале» (1991), гіст. п’есы «Раіна Грамычына» (1991), сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Іван Мележ» (1977), «Валянцін Таўлай» (1978), «Якуб Колас» (1981) і інш.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1983.
Літ.: Лецка Я. Хараство і боль жыцця: Нарыс творчасці Вячаслава Адамчыка. Мн., 1985. М. А. Тычына. с. 93
АДА́Н (Adam) Адольф Шарль (24.7.1803, Парыж — 3.5.1856), французскі кампазітар. Чл. Ін-та Францыі (1844). Скончыў Парыжскую кансерваторыю, з 1849 яе прафесар. У 1839—40 жыў у Пецярбургу. Сцвердзіў рамант. кірунак у франц. балеце («Жызэль, або Вілісы», 1841, «Карсар», 1856, і інш.). У Пецярбургу напісаў балет «Пірат». Аўтар больш як 40 опер, у т.л. «Паштальён з Ланжумо» (1836). Выступаў як муз. крытык. Рымская прэмія 1825. с. 94
А́ДАНА (Adana), Сейхан, горад на Пд Турцыі. Адм. ц. іля (адм. адзінка) Адана. Знаходзіцца на раўніне Кілікія на берагах р. Сейхан. 916 тыс. ж. (1990), з прыгарадамі 864 тыс. ж. На чыг. магістралі Стамбул—Багдад. Гандлёва-прамысл. цэнтр баваўнаводчага раёна. С.-г. машынабудаванне, тэкст., харч., тытунёвая, хім., цэментная, дрэваапр. прам-сць. Ун-т. с. 94
АДАНСО́Н (Adanson) Мішэль (7.4.1727, г. Экс-ан-Праванс, Францыя — 3.8.1806), французскі батанік. Чл. Франц. АН (1759). Даследаваў трапічную Афрыку. Адзін з заснавальнікаў натуральнай сістэмы раслін, варыянт якой выклаў у працы «Сямейства раслін» (1763). У пошуках лагічных высноў класіфікацыі склаў 65 штучных сістэм, параўноўваў іх паміж сабой і па колькасці супадзенняў вызначаў ступень блізкасці супадпарадкаваных груп раслін паміж сабой (упершыню скарыстаў матэм. метады ў біялогіі). Прызнаваў магчымасць зменнасці відаў. З 1772 захапіўся філасофіяй.
Літ.: Adanson. The bicentennial of Michel Adanson’s Familles des plantes. Pt. 1—2. Pittsburgh, 1963. с. 94
АДАНТАЛО́ГІЯ [ад грэч. odus (odontos) зуб + ...логія], раздзел антрапалогіі, які вывучае зубную сістэму сучаснага і выкапнёвага чалавека ў эвалюцыйным, анатамічным, расава-генетычным планах і ў сувязі з захворваннямі. На падставе вымярэнняў англ. вучоны У.Флаўэр падзяліў расы на буйназубых (аўстралійцы, тасманійцы), драбназубых (еўрапейцы, індыйцы) і сярэднязубых (кітайцы, амерыканцы, індзейцы, малайцы). Методыка некаторых апісальных прыкмет прапанавана амер. даследчыкам А.Грдлічкам, які адзначыў асаблівасці будовы разцоў у амер. і мангалоіднай расаў. Рас. вучоны А.А.Зубаў удакладніў методыку і прапанаваў адзіную праграму даследаванняў па этнічнай аданталогіі для народаў Усх. Еўропы і некат. рэгіёнаў Азіі. У Аддзеле антрапалогіі і экалогіі АН Беларусі сабраны і абагульнены шматлікія даныя аб варыяцыях зубных прыкмет у насельніцтва Беларусі, адзначана іх эпахальная зменлівасць. Метады аданталогіі дазваляюць выпрацаваць крытэрыі расавых і ўзроставых адрозненняў, рэканструяваць асн. заканамернасці расагенезу і стараж. міграцый чалавека. Л.І.Цягака. с. 94
АДАНТО́МА [ад грэч. odus (odontos) зуб + ...ома], дабраякасная пухліна ў выглядзе кангламерату розных зубных тканак. Узнікае ад парушэння развіцця аднаго або некалькіх зубоў на верхняй ці ніжняй сківіцы, часцей каля карэнных зубоў. Мяккая адантома — ранняя стадыя развіцця пухліны — складаецца з эпітэліяльнай і злучальнай тканак. Назіраецца часцей у маладым узросце. Цвёрдая адантома (абвапнаваная) можа ўключаць дробныя зубы або зубападобныя структуры, акаймаваныя капсулай. Лячэнне хірургічнае. с. 94
АДАПТАГЕ́НЫ , лекавыя прэпараты расліннага паходжання, якія павышаюць адаптацыю арганізма да неспрыяльных умоў асяроддзя. Да іх належаць прэпараты з жэньшэню, радыёлы (залаты корань), элеўтэракоку і інш. раслін, якія маюць гліказіды, дубільныя рэчывы, флаваноіды, эфірны алей, арган. к-ты, мікраэлементы і інш. Адаптагены здольныя павышаць тонус цэнтр. нерв. сістэмы і працаздольнасць, дзейнасць залоз унутр. сакрэцыі (шчытападобнай, падстраўнікавай, гіпофізу, кары наднырачнікаў), устойлівасць арганізма да інфекц. захворванняў і інш. шкодных уздзеянняў асяроддзя (высокія ці нізкія т-ры, гравітацыйныя перагрузкі, інтаксікацыі прамысл. ядамі, іанізаванае апрамяненне і інш.). Выпускаюцца адаптагены ў выглядзе настояў і вадкіх экстрактаў. с. 94
АДАПТАЦЫ́ЙНАЯ ФІЗІЯЛО́ГІЯ , раздзел фізіялогіі, які даследуе прыроджаныя і набытыя прыстасавальныя рэакцыі розных сістэм жывых арганізмаў на вонкавыя ўздзеянні. Задачы адаптацыйнай фізіялогіі: даследаванне фізіял., біяхім. і структурных пераўтварэнняў, якія забяспечваюць адноснае пастаянства ўнутранага асяроддзя арганізма; вывучэнне механізма прыстасавання пры ўздзеянні фактараў навакольнага асяроддзя; вызначэнне гал. дзеючых фактараў і межаў нармальнага рэагавання; распрацоўка шляхоў карэкцыі парушаных функцый і інш. Адаптацыйная фізіялогія вывучае генатыпічную (эвалюцыйную) і фенатыпічную (індывідуальную) адаптацыі. Значны ўклад у развіццё адаптацыйнай фізіялогіі зрабілі замежныя вучоныя К.Бернар, У.Кенан, Г.Селье, а таксама савецкія Л.А.Арбелі, П.К.Анохін, П.Д.Гарызонтаў, І.В.Давыдоўскі, Ф.З.Меерсон, В.П.Казначэеў, А.Д.Слонім, Ф.І.Фурдуй і інш. На Беларусі праблемы адаптацыйнай фізіялогіі вывучаюцца ў ін-тах фізіялогіі, біяхіміі, заалогіі АН Беларусі, мед. ін-тах (Мінск, Віцебск, Гродна). П.П.Мурзёнак. с. 94
АДАПТАЦЫ́ЙНЫ СІНДРО́М , стрэс, сукупнасць рэакцый жывога арганізма на дзеянне надзвычайных раздражняльнікаў (стрэсараў). Адрозніваюць 3 стадыі: трывогі (мабілізацыя ахоўных сіл арганізма), рэзістэнтнасці або супраціўлення (прыстасаванне да цяжкай сітуацыі), знясілення (пры моцным і доўгім уздзеянні стрэсараў можа скончыцца смерцю). У развіцці адаптацыйнага сіндрому гал. роля належыць пярэдняй долі гіпофіза і кары наднырачнікаў. Змены ў арганізме на стадыі рэзістэнтнасці небяспечныя (напр., павелічэнне артэрыяльнага ціску ў чалавека) і могуць прывесці да інсульту або інфаркту. Канцэпцыя адаптацыйнага сіндрому прапанавана канадскім патолагам Г.Селье (1936). с. 94
АДАПТА́ЦЫЯ (ад лац. adaptatio прыстасаванне) сацыяльная, працэс узаемадзеяння індывіда (групы, суполкі) з сац. асяроддзем. Характарызуецца прыстасаваннем да новых умоў жыцця, выпрацоўкай і актуалізацыяй такіх якасцяў, што забяспечваюць выжыванне, зменай фактараў асяроддзя для найб. поўнага авалодання імі, пераглядам уласных дамаганняў і самаацэнак да рэальных умоў і суб’ектыўных магчымасцяў, пераадоленнем існуючых стэрэатыпаў, звычак, інерцыі мыслення. Чалавек здольны не толькі прыстасоўвацца, але і актыўна ўздзейнічаць на новыя ўмовы і абставіны, кантраляваць і рэгуляваць іх. Працэс адаптацыі можа быць татальны пры поўнай змене навакольнага асяроддзя і мэтавы (напр., змена месца работы і інш.). У псіхал. і сац. адносінах важна ўлічваць асаблівасці адаптацыі чалавека да працяглага ўздзеяння неспрыяльных фактараў (стрэсараў; гл. таксама Адаптацыйны сіндром). Адаптацыя цесна звязана з асваеннем і прыняццем (інтэрыярызацыяй) індывідам нормаў і каштоўнасцяў таго грамадства, да якога ён належыць, у працэсе сацыялізацыі.
Літ.: Лебедев В.И. Личность в экстремальных условиях. М., 1989; Свиридов Н.А Социальная адаптация личности в коллективе // Социол. Исслед. 1980. № 3. С.А.Шавель с. 94
АДАПТА́ЦЫЯ тэксту, скарачэнне і спрашчэнне друкаванага тэксту. Найчасцей адаптуюць літ. творы для пач. чытання (кнігі для дзяцей і інш.), а таксама іншамоўныя тэксты, прызначаныя для вывучэння мовы. с. 94
АДАПТА́ЦЫЯ ў біялогіі, развіццё новых біял. уласцівасцяў арганізма, папуляцыі, віду, біяцэнозу, якія забяспечваюць іх нармальнае існаванне пры змене ўмоў навакольнага асяроддзя. У эвалюцыйна-гіст. плане ўзнікае і развіваецца на базе спадчынных змен (мутацый) і камбінавання іх пад кантролем адбору. Аснову адаптацыі арганізма складае сукупнасць морфафізіял. змен, накіраваных на захаванне адноснага пастаянства яго ўнутр. асяроддзя — гамеастазу. Сярод шматлікіх формаў адаптацыі вылучаюць генатыпічную, якая ажыццяўляецца праз натуральны адбор карысных для выжывання прыкмет, і фенатыпічную (індывідуальную), што праяўляецца пераважна ў колькаснай мадыфікацыі спадчынна абумоўленых уласцівасцяў.
Адаптацыя забяспечваецца неспецыфічнымі механізмамі, што ляжаць у аснове адаптацыйнага сіндрому, а таксама кампенсатарнымі працэсамі, якія залежаць ад характару патагеннага раздражняльніка. Напр., працэсы акліматызацыі да новых кліматагеагр. умоў, да фону — ахоўная афарбоўка жывёл і інш. Паслядоўныя стадыі адаптацыі да пэўнага спосабу жыцця могуць быць звязаны генеалагічна і складаць адаптыўны рад (напр., паступовае развіццё лятальнай перапонкі ў млекакормячых). У працэсе эвалюцыі адбываецца пастаянная змена прыватных адаптацый і намнажэнне агульных (гл. таксама Адаптыўная радыяцыя). У арэале віду могуць быць адаптыўныя зоны, якія вызначаюцца спецыфічным характарам прыстасаванасці. Найб. складаныя формы мае адаптацыя сацыяльная.
Літ.: Структурные основы адаптации и компенсации нарушенных функций. М., 1987; Шмальгаузен И.И. Проблемы дарвинизма. Л., 1969. А.С.Леанцюк. с. 94
АДАПТА́ЦЫЯ ў тэхніцы, здольнасць тэхнічных устройстваў і сістэм прыстасоўвацца да зменлівых умоў навакольнага асяроддзя ці да змен уласнай структуры, што прыводзіць да павышэння эфектыўнасці іх работы. Уласцівая сістэмам аўтам. кіравання, дзе адаптацыя дасягаецца за кошт змены параметраў, структуры, алгарытму функцыянавання ў залежнасці ад змены характарыстык знешняга асяроддзя і ўласцівасцяў аб’екта праз назапашванне і выкарыстанне інфармацыі. Найб. эфектыўна рэалізуецца ў мікрапрацэсарных сістэмах кіравання за кошт прымянення алгарытмаў кіравання, пабудаваных на прынцыпах саманастройкі, самаарганізацыі і саманавучання (гл. Самапрыстасавальныя сістэмы). с. 95
АДАПТАЦЫЯГЕНЕ́З (ад адаптацыя + ...генез), адаптагенез, сукупнасць працэсаў узнікнення, развіцця і морфафізіял. пераўтварэнняў, якія забяспечваюць прыстасаванне (адаптацыю) арганізмаў у працэсе эвалюцыі арган. свету. У вузкім сэнсе адаптацыягенез — узнікненне адаптацый, а працэс развіцця і змены прыстасаванняў у працэсе індывід. жыцця арганізмаў і папуляцый наз. адаптацыямарфозам (тэрмін уведзены рус. біёлагам І.І.Шмальгаўзенам, 1939). Адаптацыягенез звязаны са спадчыннасцю і зменлівасцю. Новыя прыстасаванні фарміруюцца ў выніку выжывання найб. прыстасаваных да існуючых умоў асяроддзя арганізмаў. У працэсе эвалюцыі адны прыстасаванні трацяць сваё значэнне і знікаюць, другія распаўсюджваюцца і робяцца характэрнымі для дадзенай групы арганізмаў. Вылучаюць 2 асн. шляхі адаптыўных пераўтварэнняў групы: павышэнне (або рэзкія змены) узроўню арганізацыі (арамарфоз) і развіццё без змен узроўню арганізацыі (ідыяадаптацыя, кладагенез, адаптыўная радыяцыя). А.С.Леанцюк. с. 95
АДАПТАЦЫЯМАРФО́З , гл. ў арт. Адаптацыягенез. с. 95
АДАПТО́МЕТР (ад адаптацыя + ...метр), аптычная прылада для вызначэння адаптацыі вока: змены яго святлоадчувальнасці пры пераходзе ад вял. асветленасці паверхні ці яркасці аб’екта да цемнаты. Адаптометрам вымяраюць парог (мінім. сілу) светлавога раздражнення, якое ўспрымаецца вокам. с. 95
АДАПТЫ́ЎНАЯ ЗО́НА , узаемазвязаны комплекс умоў, які забяспечвае спецыфічныя геафіз. і экалагічныя патрэбнасці існавання жывёльных і раслінных арганізмаў і гэтым вызначае тып адаптацыі вял. груп у працэсе макраэвалюцыі. Характарызуе стан прыстасаванасці арганізмаў да адаптыўнага ландшафту і біягеацэнозу. Тэрмін увёў амер. біёлаг Дж.Сімпсан (1944). Арган. свет можна разглядаць як сістэму шырокіх або вузкіх адаптыўных зон, падобных у асн. рысах будовай экалагічна блізкіх форм, якія насяляюць іх і адпавядаюць умовам асяроддзя. Услед за засяленнем новай адаптыўнай зоны звычайна адбываецца адаптыўная радыяцыя. с. 95
АДАПТЫ́ЎНАЯ РАДЫЯ́ЦЫЯ , тып эвалюцыі, пры якім ад адной продкавай формы ўтвараецца мноства разнастайных формаў арганізмаў у межах віду або групы роднасных відаў. Ляжыць у аснове адаптацыягенезу і з’яўляецца вынікам набыцця арганізмам прыстасаванасці (гл. Адаптацыя ў біялогіі) і пранікнення ў новыя адаптыўныя зоны. Праяўляецца ў разнастайнасці падпарадкаваных таксанамічных груп у межах кожнага буйнога таксона (напр., розныя віды грызуноў — вавёркі, суслікі, бабры, сям. драпежных млекакормячых і інш.). Канцэпцыя адаптыўнай радыяцыі сфармулявана амер. вучоным Г.Осбарнам у сувязі з эвалюцыяй млекакормячых (1910).
Осбарн адрозніваў 5 гал. ліній спецыялізацыі ў будове канечнасцяў млекакормячых, залежных ад умоў месцазнаходжання і спосабаў перамяшчэння: хуткі бег у наземных відаў; рыючы лад жыцця ў відаў, якія жывуць пад зямлёй; плаванне ў відаў, што жывуць у вадзе; лажанне ў дрэвавых відаў; планіраванне і палёт у відаў, жыццё якіх праходзіць у паветры. Асн. крыніца адыптыўнай радыяцыі — унутрывідавыя працэсы (генетычная разнастайнасць відавых папуляцый, дыферэнцыроўка віду на геагр. і экалагічныя расы і інш.). Наяўнасць у продкавага арганізма якой-небудзь структуры або фізіял. функцыі, што ў вельмі мадыфікаванай форме ёсць у больш высокаразвітых роднасных арганізмаў, сведчыць пра іх агульнае паходжанне і складае аснову эвалюц. тэорыі (гл. Філагенез). А.С.Леанцюк. с. 95
АДАПТЫ́ЎНЫ РО́БАТ , гл. Самапрыстасавальны робат. с. 96
АДАПТЫ́ЎНЫЯ ТЫ́ПЫ , папуляцыі чалавека, аб’яднаныя фізіялагічнымі і марфалагічнымі адзнакамі, сфарміраванымі ў залежнасці ад геакліматычных умоў. У розных кліматычных зонах у людзей незалежна ад іх расавай і этн. прыналежнасці назіраецца тэндэнцыя да змены фізіял. і марфалаг. рысаў у кірунку, найб. спрыяльным для існавання ў гэтым асяроддзі. Напр., у арктычных умовах адзначаецца павышанае развіццё мускулатуры, мінералізацыя касцяка, павелічэнне колькасці бялку ў сываратцы крыві, змена ахоўных уласцівасцяў арганізма (паскарэнне рэакцыі асядання эрытрацытаў, нейтрафілёз, павелічэнне гамаглабулінавых фракцый сывараткі крыві). Паводле асаблівасцяў адаптыўных рэакцый вылучаюць арктычны, кантынентальны, трапічны, высакагорны тыпы, тып сярэдняй зоны, арыдны (тып пустыні). Вывучэнне біял. адаптацыі і адаптыўных тыпаў спрыяе высвятленню працэсу расаўтварэння.
Літ.: Алексеева Т.И. Адаптивные процессы в популяциях человека. М., 1986; Тегако Л.И., Саливон И.И. Экологические аспекты в антропологических исследованиях на территории БССР. Мн., 1982. Л.І.Цягака. с. 96
АДА́ПТЭР , 1) у вылічальнай тэхніцы электроннае прыстасаванне для ўзгаднення параметраў уваходных і выхадных сігналаў працэсара ЭВМ і перыферыйных прылад з мэтай іх спалучэння. Напр., адаптэр падтрымкі клавіятуры, дысплея, друкавальнага прыстасавання. 2) У фатаграфіі прыстасаванне для спалучэння фотаапарата са зменным абсталяваннем, якое не прадугледжана канструкцыяй гэтага апарата, напр. аб’ектыва, дадатковай зменнай касеты са святлоадчувальным матэрыялам інш. фармату. 3) У радыётэхніцы тое, што гуказдымальнік. с. 96
АДА́РЧАНКА Анатоль Арсеньевіч (н. 20.9.1949, г.п. Старобін Салігорскага р-на Мінскай вобл.), бел. медык-мікрабіёлаг. Д-р мед. н. (1991), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1972), з 1975 у гэтым ін-це. Навук. працы па этыялогіі, экалогіі і эвалюцыі ўнутрыбальнічных інфекцый у хірург. і апёкавых аддзяленнях; распрацаваў і ўкараніў новыя метады мікрабіял. дыягностыкі, тэрапіі і прафілактыкі гнойна-септычных захворванняў.
Тв.: Handbuch der Antiseptik. Bd. 1—20. Berlin, 1984—89 (у сааўт.). с. 96
АДАСО́БЛЕНАЯ ХВА́ЛЯ , тое, што салітон. с. 96
АДАСО́БЛЕНЫЯ ЧЛЕ́НЫ СКА́ЗА , залежныя кампаненты, якія інтанацыйна і сэнсава выдзяляюцца ў сказе, каб надаць ім большае значэнне і павысіць камунікатыўную дзейнасць. Вызначаюцца немагчымасцю сінтаксічнай спалучальнасці з інш. членамі сказа, не аб’ядноўваюцца з імі ў словазлучэнні, аддзяляюцца ад іх працяглай паўзай, маюць сінтагматычны націск, аслабленую ці ўзмоцненую інтэнсіўнасць маўлення. Адносна свабодна размяшчаюцца ў структуры сказа і на пісьме выдзяляюцца коскай ці працяжнікам.
Адасобленыя члены сказа могуць быць дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні («Неба, зацягнутае шэрымі хмарамі, нізка навісла над лесам», У.Карпаў, «Быў у замку дзед Даніла, родам дзесь з-пад Мазыра», Я.Колас), прыдаткі («Салавей, пясняр крылаты, прыляцеў вясной дахаты», Я.Пушча), дапаўненні («Замест цёмнай нуднай ночы — Ясны дзень даўно настаў», У.Хадыка), акалічнасці («Добра ў садзе хадзіць, сустракаючы сонечны ранак», П.Панчанка). Утвараюць сінтаксічна непадзельныя канструкцыі, якія заключаюць у сабе адпаведнае сцвярджэнне ці адмаўленне і выконваюць паўпрэдыкатыўную функцыю («Ужо не вернецца ніколі краса, адцвіўшая даўно», П.Трус) або служаць для канкрэтызацыі асобных словаформаў, выконваючы ўдакладняльна-паясняльную (непрэдыкатыўную) функцыю («Там, далёка, за дамамі, разляглося поле», Я.Колас). Л.І.Бурак. с. 96
АДА́Т (араб. звычай), звычаёвае права ў некаторых мусульманскіх народаў. Склаўся пры родаплемянных адносінах. Прызнае кроўную помсту, выкраданне нявест, мнагажонства, цялеснае пакаранне і інш. с. 96
АДА́ХАЎШЧЫНА , вёска ў Беларусі, у Навасёлкаўскім с/с Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл., на р. Шчара. Цэнтр калгаса «Адахаўшчына». За 23 км на Пн ад г. Ляхавічы, 211 км ад Брэста, 10 км ад чыг. ст. Баранавічы. 267 ж., 102 двары (1995). Цэхі па вырабе скур, швейны, сталярны. Школа-сад, клуб, бібліятэка. с. 96
АДАХО́ЎСК1 Хрыстафор (? — 1661), ваенны дзеяч ВКЛ. Палкоўнік. Служыў у гусарскай харугве Х.Паца (1648). За свой кошт сфарміраваў харугву лёгкай кавалерыі, на чале якой змагаўся са шведамі ў Жамойці, Інфлянтах і Курляндыі (1655—60). У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 камандаваў палком, у 1660—61 на чале 15 харугваў удзельнічаў у баях супраць войска Далгарукага на тэр. Беларусі. Удзельнік канфедэрацыі супраць караля Яна ІІ Казіміра, бітвы пад Кушлікамі 1661. Выступіў прыхільнікам замірэння з каралём. Загінуў у час узбр. сутычкі сярод канфедэратаў. П.Р.Казлоўскі. с. 96
АДА́ШАЎ Аляксей Фёдаравіч (1530 ? — 1561), расійскі дзярж. дзеяч, дыпламат. З канца 1540-х г. адзін з кіраўнікоў Выбранай рады. У 1550-я г. давераная асоба цара Івана IV Грознага, кіраваў унутр. і знешняй палітыкай дзяржавы. Пры ўдзеле Адашава да Расіі далучаны Казанскае (1552) і Астраханскае (1556) ханствы. У 1560 пасланы ваяводам у Лівонію. Прыхільнік экспансіі на У і Пд, Адашаў быў супраць актывізацыі Лівонскай вайны 1558—83. Трапіў у няміласць да цара, зняволены ў Юр’еве (цяпер Тарту), дзе і памёр. с. 96
АДБЕ́ЛЬВАННЕ , бяленне, тэхналагічны працэс выдалення дамешкаў і знішчэння непажаданай натуральнай афарбоўкі матэрыялаў (натуральных і штучных валокнаў, паперы, воску, скуры, футра, пластычных мас і інш.) для надання ім белага колеру ці перад фарбаваннем. Хімічнае адбельванне ўключае папярэднюю апрацоўку матэрыялу хлорамінам, слабымі растворамі кіслот і шчолачаў або ферментатыўнымі прэпаратамі і наступнае ўздзеянне акісляльнікаў (гіпахларыту натрыю ці кальцыю, пераксіду вадароду, хларыту натрыю, перманганату калію) ці аднаўляльнікаў (сярністага газу, гідрасульфіту ці бісульфіту натрыю). Аптычнае адбельванне заснавана на дзеянні бясколерных флуарэсцыруючых арган. рэчываў — белафораў (вытворных стыльбену, аксазолу, імідазолу), якія ператвараюць УФ-выпрамяненне дзённага (сонечнага) святла ў сіне-фіялетавы колер бачнага святла і такім чынам кампенсуюць паглынанне святла забруджваннямі. Матэрыялы пры гэтым набываюць высокую ступень белізны, фарбаваныя — яркасць і кантрастнасць. Фатаграфічнае адбельванне — прамежкавая стадыя апрацоўкі каляровых і чорна-белых кіна- і фатаграфічных матэрыялаў, у выніку якой адбываецца акісленне метал. серабра відарыса акісляльнікамі (чырв. крывяная соль, біхрамат калію і інш.) у злучэнні белага колеру, што выдаляюцца пры далейшай апрацоўцы. с. 96
АДБЕ́ЛЬНЫЯ ГЛІ́НЫ , гліністыя горныя пароды з рэзка выражанымі ўласцівасцямі адсорбцыі. У мінулым шырока выкарыстоўваліся для адбельвання сукна (адсюль назва). Ачышчаюць розныя рэчывы (пераважна вадкасці) ад пігментаў, муці, смолаў, слізі і інш. прымесяў. Складаюцца ў асноўным з мантамарыланіту, сапаніту і інш. мінералаў. Трапляюцца пераважна ў адкладах мелавога, палеагенавага і неагенавага перыядаў, у месцах вулканічнай актыўнасці. Выкарыстоўваюць пры ачыстцы нафты і нафтапрадуктаў, алею, тлушчаў, сокаў, воцату, вінаў і інш. Як адсарбенты прыдатныя актывізаваныя стужкавыя гліны, якімі багатыя Віцебскі, Полацкі, Петрыкаўскі р-ны Беларусі. с. 96
АДБІВА́ЛЬНАЯ ПЕЧ , полымная плавільная печ, у якой цеплыня перадаецца матэрыялу ад газападобных прадуктаў згарання паліва і выпрамянення ўнутранай паверхні гарачай вогнетрывалай абмуроўкі.
У бесперапынных адбівальных печах загрузка шыхты і выгрузка гатовых прадуктаў плаўкі ідуць на працягу ўсяго працэсу работы печы (напр., у вытв-сці шкла, пры рафінаванні свінцу). У садачных адбівальных печах шыхта загружаецца перыядычна, па заканчэнні працэсу ўся плаўка выгружаецца з печы (напр., выплаўка сталі ў мартэнаўскіх печах). Выкарыстоўваецца ў чорнай і каляровай металургіі, вытв-сці шкла і інш. с. 97
АДБІ́ТАК , адлюстраванне тэксту, графічнай інфармацыі на паперы, кардоне і інш. матэрыяле, атрыманае з друкарскай формы. Адрозніваюць адбіткі пробныя (для кантролю якасці) і тыражныя (прадукцыя, якая атрымліваецца з друкарскай машыны). Параўн. копія. с. 97
АДБІ́ТКІ раслін і жывёл, выкапнёвыя сляды існавання раслін і жывёл у слаях асадкавых парод, від акамянеласцяў. Звычайна ў выкапнёвым стане захоўваюцца адбіткі лісця, ствалоў, пладоў і інш. частак раслін, шкілетаў, панцыраў, радзей цэлых жывёлін. Утварыліся з рэшткаў пахаваных у асадках вадаёмаў і мінер. крыніц, дзюнных пясках, вулканічных туфах і магмах, каменным вугалі.
Бываюць афарбаваныя вокісламі жалеза або марганцу, часам пакрыты вуглістай, крамянёвай або жалезістай плёнкай. На Беларусі адбіткі раслін трапляюцца ў адкладах усіх раздзелаў фанеразою ў выглядзе адбіткаў лісця, пустот ад драўніны, шышак, пладоў, злепкаў дзеразападобных, членістасцябловых, папарацепадобных, рызоідаў, стыгмарыяў, адбіткі жывёл — у адкладах ад ардовіку да галацэну; трылабіты, губкі, каралы, ракападобныя, астракоды, малюскі, імшанкі, рыбы і інш. жывёлы. Адбіткі раслін даследуе палеабатаніка, адбіткі жывёл — палеазаалогія. с. 97
АДБІЦЦЁ СВЯТЛА́ , частковае ці поўнае вяртанне ў першае асяроддзе светлавога патоку, які падае на мяжу двух асяроддзяў з рознымі паказчыкамі пераламлення. Адбівальная здольнасць цела залежыць ад аптычных уласцівасцяў сумежных рэчываў, даўж. хвалі λ святла, якое падае, і якасці адбівальнай паверхні.
Калі няроўнасці паверхні падзелу меншыя за λ, наглядаецца люстраное адбіццё святлас. Пры гэтым выконваюцца 2 законы адбіцця святла: адбіты прамень <SIGN> ляжыць у адной плоскасці з праменем S, што падае, і перпендыкулярам ON да адбівальнай паверхні ў пункце падзення; вугал адбіцця Z’ роўны вуглу падзення <SIGN> (рыс. 1). Калі няроўнасці адбівальнай паверхні большыя за λ, святло адбіваецца па ўсіх напрамках у межах паўсферы — дыфузнае адбіццё (рыс. 2). У 1954 Ф.І.Фёдаравым адкрыта з’ява перпендыкулярнага да плоскасці падзення зруху адбітага пучка святла (гл. Фёдарава зрух). Асобны выпадак адбіцця святла — поўнае ўнутранае адбіццё. Памяншэнне адбіцця святла дасягаецца прасвятленнем оптыкі; для павелічэння адбіцця на люстраныя паверхні наносяць метал. дыэлектрычныя пакрыцці. Гл. таксама Пераламленне святла. с. 97
АДБІЦЦЁ ХВА́ЛЯЎ , перавыпрамяненне хваляў перашкодамі са зменай напрамку іх распаўсюджвання. Адбываецца на непразрыстых целах, у якіх хвалі такой прыроды не распаўсюджваюцца, і неаднароднасцях асяроддзяў. Звычайна на мяжы падзелу асяроддзяў з рознымі ўласцівасцямі разам з адбіццём хваляў адбываецца і пераламленне хваляў. Інтэнсіўнасць адбітай хвалі характарызуецца каэфіцыентам адбіцця, які залежыць ад прыроды хваляў і іх палярызацыі, уласцівасцяў асяродцзяў, вугла падзення і роўны адносіне патокаў энергіі адбітай хвалі і той, што падае. Пры люстраным адбіцці хваляў на плоскіх межах падзелу выконваюцца законы, якія супадаюць з законамі адбіцця святла. с. 97
АДБО́ЙНІК , каменная прылада, з дапамогай якой у старажытнасці расколвалі крэмень, счэсвалі з яго жаўлаковую скарынку, рабілі нуклеусы, адбівалі адшчэпы. У палеаліце як адбойнік выкарыстоўвалі рачную гальку ці жаўлакі крэменю. У неаліце паявіліся адбойнікі з дзяржаннем, зробленым аббіваннем крамянёвага жаўлака. с. 97
АДБО́ЙНЫ МАЛАТО́К , ручны інструмент ударнага дзеяння, якім адбіваюць горныя пароды ад масіву, рыхляць цвёрдыя і мёрзлыя грунты, разбіваюць каменную або цагляную муроўку, асфальт і г.д. Рабочы орган — піка, долата або рыдлёўка, па хваставой частцы якіх (звычайна з частатой 1000—1500 удараў за мінуту) б’е баёк. Бываюць пнеўматычныя (сціснутае паветра падаецца ад кампрэсараў, балонаў і інш.), электрычныя і бензінавыя (з прыводам ад рухавіка ўнутр. згарання). с. 97
АДБО́Р у біялогіі, працэс дыферэнцыраванага ўзнаўлення генатыпаў у папуляцыі; вядучы фактар эвалюцыі. Дзейнічае на фоне генатыпічнай зменлівасці. Адрозніваюць адбор у прыродзе — натуральны адбор і адбор, які праводзіцца чалавекам, — штучны адбор. с. 97
АДБО́РУ ПРА́ВІЛЫ ў фізіцы, умовы, што вызначаюць магчымасць пераходу квантавых сістэм (ядраў, атамаў, малекул і інш.) з пачатковага стану ў канчатковы пры фіз. працэсах, звязаных з выпрамяненнем і паглынаннем энергіі.
Адбору правілы выражаюць выкананне пэўных захавання законаў у дадзеным працэсе і фармулююцца ў выглядзе суадносін паміж квантавымі лікамі. Аснова тэарэт. вызначэння адбору правілаў — патрабаванне адрознення ад нуля імавернасці пераходу паміж пач. і канчатковым станамі сістэмы, напр., імавернасць дыпольных пераходаў, звязаных з выпрамяненнем святла атамам, адрозніваецца ад нуля пры змене квантавых лікаў; ΔL = ±1, Δs = 0, ΔI = 0 або ±1 (за выключэннем, калі І = 0 у пач. і канчатковым станах), дзе І, L і s — адпаведна квантавыя лікі поўнага моманту імпульсу электроннай абалонкі, арбітальнага моманту і агульнага спінавага моманту электронаў. Пераходы, якія падпарадкоўваюцца адбору правілам дыпольнага выпрамянення, наз. дазволенымі, у адваротным выпадку — забароненымі (іх імавернасць у атамах вельмі малая). Адпаведныя адбору правілы існуюць у ядз. спектраскапіі і фізіцы элементарных часціц. Л.М. Тамільчык. с. 97
АДВА́ЖНЫ Вінцук (сапр. Германовіч Язэп Станіслававіч; 4.3.1890, в. Гальшаны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. — 26.12.1978), бел. пісьменнік. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1913). Служыў ксяндзом. За казанні на бел. мове зазнаў ганенні польскіх улад. У 1924 у Друі ўступіў у ордэн марыянаў. У 1932 выехаў у Харбін (Кітай), у 1936 вярнуўся ў Вільню, адтуль выселены ў Польшчу, потым зноў выехаў у Харбін. У 1948 арыштаваны кіт. ўладамі і перададзены ў СССР, дзе беспадстаўна асуджаны на 25 гадоў. Вызвалены ў 1955, выехаў у Польшчу, потым у Італію, Англію, дзе рэдагаваў час. «Божым шляхам». Друкаваўся з 1917. Празаічная гутарка «Як Казюк сабраўся да споведзі» (1928) пра маральнае самаўдасканаленне зах.-бел. моладзі. Самадурства чыноўнікаў выкрыў у вершаваным апавяданні «Як Гануля збіралася ў Аргентыну» (1930). Аўтар зб-каў вершаў «Беларускія цымбалы» (Вільня, 1933), «Байкі і іншыя вершы» (Лондан, 1973) і інш., аповесці «Хлопец» (Вільня, 1935), успамінаў «Кітай—Сібір—Масква» (Мюнхен, 1962). с. 97
АДВАКА́Т (лац. advocatus), асоба, якая аказвае юрыд. дапамогу грамадзянам, прадпрыемствам, установам і арг-цыям, выступае ў якасці абаронца абвінавачанага на следстве і ў судзе. На Беларусі адвакатам можа быць грамадзянін, які мае вышэйшую юрыд. адукацыю, стаж работы па спецыяльнасці не менш як 3 гады або прайшоў стажыроўку ў адвакатуры, здаў кваліфікацыйны экзамен і атрымаў ліцэнзію на права займацца адвакацкай дзейнасцю. Прафесія вядома на Беларусі з 16 ст. Функцыі адваката ў судах выконваў пракуратар, правы і абавязкі якога былі рэгламентаваны Статутам ВКЛ 1588. Гл. таксама Адвакатура.
І.І.Пацяружа. с. 98
АДВАКАТУ́РА добраахвотнае аб’яднанне адвакатаў; незалежны прававы інстытут, гал. задача якога — аказанне кваліфікаванай юрыд. дапамогі фіз. і юрыд. асобам пры абароне іх правоў, свабод і законных інтарэсаў.
У Расіі адвакатара заснавана ў час правядзення суд. рэформы 1864 і складалася з самакіроўных арг-цый прысяжных павераных пры суд. палатах. Ліквідавана ў ліст. 1917, адноўлена ў 1922. У БССР створана ў чэрв. 1922 як грамадская арг-цыя для юрыд. дапамогі насельніцтву, дзярж. і кааператыўным арг-цыям.
Дзейнасць адвакатуры на Беларусі рэгулюецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам «Аб адвакатуры» ад 15.6.1993 і інш. нарматыўнымі актамі. Адвакаты працуюць калегіяльна (калегіі, фірмы, бюро, канторы) і індывідуальна. Дзейнічаюць абласныя і Мінская гар. калегіі адвакатаў. Для аказання юрыд. дапамогі калегіямі адвакатаў па ўзгадненні з выканаўчымі органамі мясц. улады ствараюцца юрыд. Кансультацыі. Статус юрыд. кансультацый вызначаецца адпаведнымі калегіямі адвакатаў. Статуты калегій адвакатаў, інш. адвакацкіх аб’яднанняў рэгіструюцца ў Мін-ве юстыцыі. І.І.Пацяружа. с. 98
АДВА́Л , насып з глебы, парод і адходаў, утвораны ў выніку раскрыўных ці інш. адвальных работ пры распрацоўцы карысных выкапняў, буд-ве каналаў і інш. Можа займаць спец. адведзеныя пляцоўкі ці адмоўныя формы рэльефу (яры, лагчыны і інш.). Пасля распрацоўкі радовішчаў або заканчэння інш. работ павінны знішчацца ці праходзіць стадыю рэкультывацыі ў прыродаахоўных мэтах. с. 98
АДВАРО́ТНАЯ МА́ТРЫЦА квадратнай матрыцы А, матрыца В таго ж парадку, вызначаная так, што АВ = ВА = Е, дзе Е — адзінкавая матрыца. Існуе тады і толькі тады, калі дэтэрмінант |А| матрыцы А не роўны нулю, у гэтым выпадку адваротная матрыца адзіная і яе элементы bij знаходзяць па формуле bij = (-1)j + i Mji|A|, дзе Mji — дадатковы мінор элемента aji матрыцы A. с. 98
АДВАРО́ТНАЯ СІ́ЛА ЗАКО́НУ , пашырэнне дзеяння закону на факты і юрыд. вынікі, якія ўзніклі да набыцця ім сілы. У бел. праве паводле агульнага правіла закон адваротнай сілы не мае. Выключэнне складае крымін. закон, нормы якога ўстараняюць наогул пакаранне за адпаведнае дзеянне (бяздзеянне) ці змякчаюць пакаранне ў параўнанні з раней дзеючым законам. с. 98
АДВАРО́ТНАЯ СУ́ВЯЗЬ , уздзеянне вынікаў функцыянавання якой-небудзь сістэмы (аб’екта) на характар гэтага функцыянавання. Характарызуе сістэмы рэгулявання і кіравання ў жывой прыродзе, грамадстве і тэхніцы, выяўляе накіраванасць узаемадзеяння пры пераносе рэчыва, энергіі, інфармацыі. Адно з паняццяў, што выкарыстоўваецца ў замкнутых сістэмах кіравання рознай фіз. прыроды (біял., тэхн., эканам., сац.), у якіх адхіленні сістэмы ад пэўнага стану служаць для фарміравання кіроўных уздзеянняў на працэс далейшага функцыянавання сістэмы. Адмоўная адваротная сувязь змяншае вынікі адхілення сістэмы ад першапачатковага стану, напр. павышае стабільнасць каэфіцыента ўзмацнення і памяншае нелінейныя скажэнні электроннага ўзмацняльніка. Дадатная адваротная сувязь звычайна прыводзіць да няўстойлівай работы сістэмы ў цэлым, выклікае лавінны працэс; выкарыстоўваецца, напр., у радыётэхніцы для стварэння аўтавагальных сістэм генератараў гарманічных і рэлаксацыйных ваганняў. У залежнасці ад характару сувязі паміж сістэмай і органам кіравання бывае бесперапынная, дыскрэтная (эпізадычная); статычная (жорсткая), дынамічная (гнуткая); лінейная або нелінейная адваротная сувязь. У складаных сістэмах (напр., у сац., біялагічных) вызначыць тып адваротнай сувязі вельмі цяжка, а то і немагчыма. Часам адваротную сувязь у такіх сістэмах разглядаюць як перадачу інфармацыі аб працяканні працэсу, на аснове якой выпрацоўваецца тое ці інш. ўздзеянне. У гэтым выпадку адваротную сувязь называюць інфармацыйнай. Прынцып адваротнай сувязі найбольш распрацаваны ў кібернетыцы, аўтаматычнага кіравання тэорыі, радыёэлектроніцы. У біял. сістэмах адваротная сувязь ажыццяўляецца ад клеткі да цэласнага арганізма. Звычайна накіравана на падтрымліванне пастаянства асн. параметраў жыццядзейнасці, рэчыўных і энергет. затрат пры ўзаемадзеянні з навакольным асяроддзем. с. 98
АДВАРО́ТНАЯ ТЭАРЭ́МА , тэарэма, умовай якой з’яўляецца выснова зыходнай (прамой) тэарэмы, а высновай — умова. Прамая і адваротная тэарэма — узаемна адваротныя. З іх праўдзівасці вынікае, што выкананне ўмовы адной з іх не толькі дастаткова, але і неабходна для праўдзівасці высновы, напр., тэарэмы: «калі 2 вуглы трохвугольніка роўныя, то іх бісектрысы роўныя» і «калі 2 бісектрысы трохвугольніка роўныя, то адпаведныя ім вуглы роўныя», — узаемна адваротныя і абедзве праўдзівыя. З праўдзівасці якой-н. тэарэмы не вынікае праўдзівасць адваротнай тэарэмы да яе, напр., тэарэма: «калі лік дзеліцца на 6, то ён дзеліцца на 3» — праўдзівая, а адваротная тэарэма: «калі лік дзеліцца на 3, то ён дзеліцца на 6» — непраўдзівая. с. 98
АДВАРО́ТНАЯ ФУ́НКЦЫЯ да функцыі y=f(x), функцыя x=φ(у), што атрымліваецца з зададзенай функцыі f(х), калі з ўраўнення f(х)=y выразіць х праз у. Напр., х = lny— адваротная функцыя для у = ех, х = + <SIGN>y— для у = х2(x≥0). Функцыі у = f(x) і х = φ(у) наз. ўзаемна адваротнымі. Вобласць вызначэння адной з дзвюх такіх функцый з’яўляецца вобласцю значэнняў другой і наадварот. Графікі ўзаемна адваротнай функцыі сіметрычныя адносна бісектрысы першага і трэцяга каардынатных вуглоў. с. 98
АДВАРО́ТНЫ ЛІК , лік, здабытак якога з дадзеным лікам роўны адзінцы. Два такія лікі наз. ўзаемна адваротнымі, напр. 5 і 1/5, 2/3 і 3/2 і г.д. Для кожнага ліку а, не роўнага 0, існуе адваротны лік 1/а. с. 98
АДВАРО́ТНЫ О́СМАС , гіперфільтрацыя, метад раздзялення раствораў пад ціскам ад 3 да 8 МПа. Адбываецца ў апаратах з раздзяляльнымі паўпранікальнымі мембранамі з палімерных плёнак ці полых валокнаў, якія цалкам ці часткова затрымліваюць растворанае рэчыва і прапускаюць растваральнік (звычайна ваду). Эфектыўнасць адваротнага осмасу вызначаецца селектыўнасцю і пранікальнасцю мембраны. Выкарыстоўваецца для апраснення салёных і ачысткі сцёкавых водаў, раздзялення азеатропных сумесяў, канцэнтравання раствораў, асвятлення і ачысткі харч. прадуктаў. с. 99
АДВАРО́ТНЫ СЛО́ЎНІК , інверсійны слоўнік, тып лінгвістычнага даведніка, у якім рэестравыя словы размяшчаюцца ў алфавітным парадку з улікам іх палітарнага прачытання справа налева, а не злева направа, як у звычайных алфавітных слоўніках. Рэестравыя адзінкі адваротнага слоўніка выраўноўваюцца ў наборы па правым краі:
самба
бомба
пломба
клумба і г.д.
Побач размяшчаюцца словы з аднолькавымі канчаткамі і суфіксамі, што дазваляе высвятляць словаўтваральную і марфемную структуру слова, вызначаць тып словазмянення рэестравай адзінкі, выяўляць прадукцыйнасць пэўнага словаўтваральнага тыпу, распрацоўваць рыфмаў слоўнікі і інш. Адваротныя слоўнікі падзяляюцца на слоўнікі-індэксы і слоўнікі з самасг. рэестрамі. Адваротны слоўнік створаны больш чым для 30 моў. На матэрыяле бел. мовы распрацаваны: адваротны слоўнік мікратапонімаў (змешчаны ў слоўніку «Мікратапанімія Беларусі», 1974), «Адваротны слоўнік сучаснай беларускай мовы» А.Барташэвіча і І.Камендацкай (т. 1—4, 1988—89), які падае каля 100 тыс. слоў з акад. «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—84); «Адваротны слоўнік беларускай мовы» Л.М.Вардамацкага і В.І.Несцяровіча (1994). В.К.Шчэрбін. с. 99
АДВАРО́ТНЫХ АДНО́СІН ЗАКО́Н , фіксуе залежнасць паміж аб’ёмам і зместам паняццяў: чым шырэйшы аб’ём паняцця, тым вузейшы яго змест, і наадварот. Калі аб’ём аднаго паняцця складае частку аб’ёму другога, то для іх зместу ўласцівыя адваротныя адносіны. Прынята лічыць, што першае вызначэнне гэтага закону належыць логікам Пор-Раяля (1660-я г.), але найб. вядомая фармулёўка дадзена І.Кантам. Адваротных адносін закон дае магчымасць тлумачыць лагічныя аперацыі абагульнення і абмежавання паняццяў. Калі ідуць ад паняццяў меншага аб’ёму да паняццяў большага аб’ёму, то за кошт звужэння зместу адбываецца іх абагульненне, калі ж ад паняццяў большага да меншага, то з-за пашырэння зместу адбываецца абмежаванне. У.Ф.Бяркоў. с. 99
АДВАРО́ТНЫЯ ТРЫГАНАМЕТРЫ́ЧНЫЯ ФУ́НКЦЫІ , кругавыя функцыі, функцыі, якія вызначаюць дугу (лік) па дадзеным значэнні яе трыганаметрычных функцый, што разглядаюцца на пэўных прамежках манатоннасці.
Адрозніваюць Arcsin («арксінус x») — мноства функцый, адваротных да sin х; Arccos х («арккосінус х») — да cos х; Arctg х («арктангенс х») — да tg х; Arcctg х (арккатангенс х») — да ctg х; Arcsec х («арксеканс х») да sec х; Arccosec х («арккасеканс х») — да cosec х. Функцыі Arcsin х і Arccos х вызначаны пры |х| ≤ 1, Arctg x і Arccotg х — для ўсіх сапраўдных х, Arcsec х і Arccosec х — |х| ≥ 1 (2 апошнія выкарыстоўваюцца рэдка). У выніку перыядычнасці трыганаметрычных функцый для кожнай з іх існуе бесканечнае мноства адваротных функцый, гал. значэнні якіх вызначаюцца ўмовамі: -π/2 ≤ arcsin x ≤ π/2; 0 ≤ arccos x ≤ π; -π/2 ≤ arctg x ≤ π/2; 0 ≤ arsec x ≤ π; 0 ≤ arcctg x ≤ π; -π/2 ≤ arccosec x ≤ π/2. Суадносіны паміж трыганаметрычнымі функцыямі можна замяніць суадносінамі паміж адваротнымі трыганаметрычнымі фунуцыямі, напр., з роўнасці tg x = <FORMULA> вынікае, што arcsin x = <FORMULA>. с. 99
АДВЕ́ДКІ , традыцыйны звычай бел. радзіннай абраднасці — наведванне парадзіхі пасля родаў; лакальныя назвы водведы, адведзіны, провідкі, наведы. У адведкі ішлі звычайна замужнія жанчыны ў першыя 2—3 дні (на Палессі — у 2 тыдні і болей) пасля родаў, каб дапамагчы парадзісе і яе сям’і. Паводле звычаю ў адведкі неслі з сабою яешню, хлеб, кашу, сыр, мёд, на Палессі яшчэ боршч, аладкі, варэнікі і інш. Звычай захаваўся, але ў адведкі сталі хадзіць і мужчыны, і незамужнія. с. 99
АДВЕ́КЦЫЯ (ад лац. advectio дастаўка), 1) у метэаралогіі гарызантальнае перамяшчэнне паветраных мас, якое абумоўлівае перанос цяпла і вільгаці з адных раёнаў Зямлі ў іншыя; адзін з найважн. фактараў фарміравання надвор’я. Адбываецца ў выніку руху цыклонаў, пераносу паветра пануючымі вятрамі. Тэр. Беларусі знаходзіцца пад уплывам адвекцыі амаль 2/3 года. Гл. таксама Канвекцыя. 2) У акіяналогіі адвекцыя — перанос вады ў гарызантальным, іншы раз у вертыкальным напрамку (гл. Марскія цячэнні). с. 99
АДВЕНТЫ́СТЫ (ад лац. adventus прышэсце), паслядоўнікі хрысціянскай плыні ў пратэстантызме.
Вучэнне адвентызму ўзнікла ў 1830-я г. ў ЗША заснавальнік У.Мілер. Прапаведуюць блізкасць 2-га прышэсця Хрыста і ўстанаўлення на Зямлі 1000-гадовага царства Божага, уваскрэсенне мёртвых, пекла для грэшнікаў. Прызнаюць абрады водахрышчэння, прычашчэння, узаемнага абмывання ног. Абавязковай прызнаюць плату 1/10 часткі даходаў на карысць абшчыны, місіянерскую дзейнасць. Мае некалькі галін: адвентысты першага дня, сёмага дня (найб. пашыраны), рэфармісты і інш.
Групы абшчын адвентысты утвараюць злучэнні, з якіх складаюцца уніёны (саюзы), дывізіёны. У дывізіён уваходзяць адвентысты некалькіх дзяржаў (напр., у б. СССР адвентысты складалі 1 дывізіён). Цэнтр адвентыстаў знаходзіцца ў Вашынгтоне. Усяго ў свеце каля 3 млн. адвентыстаў, з іх 1 млн. адвентыстаў сёмага дня. Адвентызм належыць да таталітарных культаў, уплывае на свядомасць, пачуцці і паводзіны веруючых, якія знаходзяцца ў трывожным чаканні «канца свету». На Беларусі адвентысты з’явіліся ў 1920-я г. ў зах. рэгіёнах. Першым місіянерам на Палессі быў М.Даўгун (у 1921 вярнуўся з заробкаў з ЗША), актыўную дзейнасць вялі прыезджыя місіянеры. У 1925 у Столінскім р-не створана першая абшчына. У 1973 на Беларусі было каля 300 адвентыстаў, у 1988 іх колькасць падвоілася. На 1995 існавала больш за 20 абшчын, з іх 10 на Брэстчыне. К.С.Пракошына. с. 99
АДВЕНТЫ́ЎНЫЯ РАСЛІ́НЫ , заносныя расліны, ненаўмысна занесеныя ў пэўны рэгіён чалавекам або прыродным шляхам (вада, вецер, міграцыі жывёл, птушак і інш.) віды раслін, якія ў ім прыжыліся. Заносу садзейнічаюць гандаль с.-г. прадукцыяй (зернем, бавоўнай, воўнай), інтэнсіўны транспартны абмен, перасяленне людзей і інш. Адвентыўныя расліны могуць выцясняць абарыгенныя віды, парушаць структуру біягеацэнозаў, супраць пашырэння асобных з іх (небяспечнае пустазелле) прымаюць меры каранціну. У флоры Беларусі больш за 100 відаў адвентыўных раслін. З Еўропы занесены авёс шчаціністы, палявічка малая, з Амерыкі — купалка аднагадовая, аксамітнік сіняваты, галінзога драбнакветная, аксамітнік адкінуты, з Азіі — грэчка татарская, торбачнік палявы, аксамітнік хвастаты і інш.; з Афрыкі — лебяда пахучая. с. 99
АДВЕРБІЯЛІЗА́ЦЫЯ (ад лац. adverbium прыслоўе), пераход у прыслоўі словаформаў інш. часцін мовы, які абумоўлены іх сінтаксічнымі функцыямі і зменамі лексічнага і грамат. значэнняў Адвербіялізуюцца: назоўнікі ўскосных склонаў («прыехаць раніцай»), прыметнікі («прыбіраць збольшага»), лічэбнікі («працаваць удваіх»), займеннікі («адбылося па-нашаму»), дзеепрыметнікі («сказаць адкрыта»), дзеепрыслоўі («глядзець седзячы»), часціцы («плесціся абы-абы»), У выніку адвербіялізацыі канчаткі зменных часцін мовы ператварыліся ў прыслоўныя суфіксы, а прыназоўнікі, што ўжываюцца з рознымі склонавымі формамі, сталі прыстаўкамі прыслоўяў: «З боку вёскі даносіліся галасы» (І.Мележ), «Збоку, ля самай дарогі, ляжаў вялікі камень» (К.Чорны). Адвербіялізаваныя словаформы становяцца нязменнымі, набываюць новыя сінтаксічныя функцыі і сувязі, часам змяняюць месца націску («бе́гам — бяго́м», «кру́гам — круго́м») і інш. І.Л.Бурак. с. 99
АДВЕ́С , груз, падвешаны на ніці; найпрасцейшае прыстасаванне для вызначэння вертыкалі. Пад дзеяннем сілы цяжару грузу нітка прымае верт. напрамак, адпаведны дадзенаму пункту зямной паверхні. Выкарыстоўваецца ў буд-ве, пры ўстаноўцы вымяральных прылад, вымярэнні глыбіняў і інш. с. 100
АДВО́Д у судаводстве, адхіленне суддзі (засядацеля) ад удзелу ў разглядзе пэўнай справы ў сувязі з яго асабістай зацікаўленасцю ў выніку справы або па інш. абставінах, якія выклікаюць сумненне ў непрадузятасці. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае таксама адвод пракурору, следчаму, асобе, якая вядзе дазнанне, сакратару суд. пасяджэння, эксперту, спецыялісту, перакладчыку, панятому, калі яны асабіста, прама ці ўскосна, зацікаўлены ў выніках справы. Правілы адводу садзейнічаюць усебаковаму, поўнаму і аб’ектыўнаму даследаванню акалічнасцяў справы і прыняццю правільнага рашэння. І.І.Пацяружа. с. 100
АДВО́ДАК , частка надземнага сцябла з пупышкамі, якая на час укаранення не аддзяляецца ад мацярынскай расліны. Для атрымання вертыкальных адводак матачныя кусты абразаюць, пакідаючы пянькі выш. 2—3 см. Пасля дасягнення верт. парасткамі выш. 12—15 см кусты акучваюць вільготнай глебай 2— 3 разы да ўтварэння пагорачкаў выш. 25—30 см на працягу росту расліны. Выкарыстоўваюць пры размнажэнні клонавых прышчэпаў яблыні і грушы. Размнажэнне гарызантальнымі адводкамі робіцца прышпільваннем парасткаў да зямлі і акучваннем. Выкарыстоўваюць для ягадных культур, айвы, шаўкоўніцы і інш. Дугападобныя (змеепадобныя) адводкі робяць пры размнажэнні цяжкаўкараняльных раслін з доўгім перыядам коранеўтварэння (напр., актынідыі). с. 100
АДВО́ДЫ , возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Крашанка. За 24 км на ПдЗ ад Полацка. Пл. 0,3 км2, даўж. 0,8 км, найб. шыр. 0,4 км. Пл. вадазбору каля 32 км2. Злучана ручаём з воз. Зыкоўскае, на Пд выцякае ручай у р. Крашанка. с. 100
АДВО́РАНСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка. Пл. 0,25 км2, даўж. 0,88 км, найб. шыр. 0,43 км, найб. глыб. 7,1 м, даўж. берагавой лініі 2,1 км. Пл. вадазбору 2,3 км2. Схілы выш. ад 3 да 8 м. Берагі сплавінныя. Дно выслана сапрапелем. Злучана ручаём з воз. Янова. с. 100
АДГЕ́ЗІЯ (ад лац. adhaesio прыліпанне), 1) счапленне паверхняў разнародных цвёрдых ці вадкіх целаў (фазаў) пры кантактаванні. Абумоўлена тымі ж прычынамі, што і адсорбцыя. Характарызуецца адгезійнай трываласцю — работай, неабходнай для раздзялення целаў у разліку на адзінку паверхні; цесна звязана з кагезіяй. Уплывае на мех. ўласцівасці кампазіцыйных матэрыялаў. Улічваецца пры нанясенні палімерных пакрыццяў, склейванні, спяканні, зварцы, луджэнні і інш., павялічвае трэнне. 2) У біялогіі адгезія клетак — здольнасць іх зліпацца паміж сабой і з рознымі субстратамі біял. і небіял. паходжання. Залежыць ад стану вонкавай паверхні плазматычнай мембраны і складу пазаклетачнага асяроддзя. Для ажыццяўлення адгезіі неабходна прысутнасць іонаў кальцыю і магнію. Паводле сучасных меркаванняў за міжклетачную адгезію адказныя глікапратэіды. Большасці клетак уласціва выбіральная адгезія. З яе парушэннем звязана здольнасць пухлінных клетак да метастазавання. На адгезіі заснавана агрэгацыя клетак. с. 100
АДГО́Н , абястлушчанае малако пасля аддзялення вяршкоў ад цэльнага малака. Састаў адгону залежыць ад зыходнага саставу цэльнага малака і ступені яго абястлушчвання. Мае ў сярэднім каля 3,2% бялкоў, 4,8% малочнага цукру, 0,05% тлушчу, 0,7% мінер. рэчываў. Выкарыстоўваецца як харч. дыетычны прадукт, на прыгатаванне сухога і згушчанага малака, сыраквашы, кефіру, кумысу, сыру і інш., выраб казеіну, як корм для маладняку жывёлы і птушак. с. 100
АДГО́Р’Е , адносна кароткае вузкае адгалінаванне горнага хрыбта, якое адыходзіць ад галоўнага хрыбта пад вуглом; хрыбет другога парадку. Утвараецца пры расчляненні гор мясц. вадасцёкамі, а таксама ў выніку разгалінавання горных ланцугоў, часам пры мясц. неатэктанічных падняццях. с. 100
АДДЗЕ́Л у геалогіі, самае буйное падраздзяленне геал. сістэмы, якое мае планетарнае пашырэнне; адзінка агульнай стратыграфічнай шкалы. Аб’ядноўвае адклады, што ўтварыліся на працягу геал. эпохі. Кожны аддзел адасабляецца па характэрных рэштках выкапнёвай фауны і флоры і падзяляецца на ярусы. с. 100
АДДЗЕ́Л КІРАЎНІ́ЦТВА ПРАВІ́НЦЫЯМІ ЛІТВЫ́ (Wydział zarządzający prowincjami Litwy), орган кіравання паўстаннем 1863—64 у Літве і на Беларусі. Створаны ў сак. 1863 у Вільні замест скасаванага Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі. Узнік у выніку змовы памешчыцкай групоўкі «белых» з камісарам варшаўскага паўстанцкага ўрада ў Літве і на Беларусі Н.Дзюлёранам. У склад аддзела ўвайшлі «белыя»: Я.Гейштар (старшыня), А.Аскерка, Ф.Далеўскі, І.Лапацінскі, А.Яленскі. 27.2.1863 аддзел абвясціў несапраўднымі ўсе мандаты Часовага ўрада. «Белыя» імкнуліся звузіць сац. базу паўстання, паставіць на камандныя пасады сваіх аднадумцаў. Аддзел выдаваў загады і адозвы (у т.л. маніфест да бел. сялян ад 3.5.1863 на бел. мове), газеты. У канцы мая — пач. чэрв. 1863 Аскерка, Далеўскі і Яленскі арыштаваны, замест іх уведзены прадстаўнікі «чырвоных» К.Каліноўскі і У.Малахоўскі, намаганнямі якіх выдадзены дакументы радыкальнага характару, у т.л. «Прыказ... да народу зямлі літоўскай і беларускай» (11.6.1863), № 7 «Мужыцкай праўды» 26.6.1863 аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы перайменаваны ў Выканаўчы аддзел Літвы. Г.В.Кісялёў. с. 100
АДДЗЕ́ЛАЧНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ ў будаўніцтве, матэрыялы для аддзелачных работ. Падзяляюцца на аддзелачныя матэрыялы вонкавай і ўнутранай аддзелкі, на канструкцыйна-аддзелачныя і эксплуатацыйна-аддзелачныя. Да аддзелачных матэрыялаў належаць лакафарбавыя матэрыялы, абліцовачныя матэрыялы, аддзелачныя растворы і бетоны, прыродныя і штучныя каменныя матэрыялы, аддзелачная кераміка, матэрыялы і вырабы са шкла (гл. Шклаблокі, Шклопрафіліт, Шкляная плітка), з драўніны (паркет), паперы (шпалеры), пластычных мас (сінт. плёнкі, лінолеум, рэлін), дывановыя пакрыцці для падлогі і інш. с. 101
АДДЗЕ́ЛАЧНЫЯ РАБО́ТЫ ў будаўніцтве, работы, звязаныя з выкарыстаннем аддзелачных матэрыялаў у мэтах павышэння даўгавечнасці, паляпшэння эксплуатацыйных, санітарна-гігіенічных і архітэктурна-маст. якасцяў збудаванняў. Да аддзелачных работ належаць малярныя работы, абліцовачныя работы, шкляныя работы, шпалерныя і штукатурныя работы, устаноўка сталярных вырабаў і дэталяў, насціланне падлогі (у тым ліку паркету). Паслядоўнасць і сумяшчэнне з інш. буд. работамі залежаць ад асаблівасцяў канструкцыі і тэхналогіі ўзвядзення збудаванняў, часткова выконваюцца пры вытв-сці буйнапамерных зборных элементаў. с. 101
АДДЗЯЛЕ́ННЕ ваеннае, 1) воінскае страявое падраздзяленне ва ўзбр. сілах большасці краін. Складаецца з 6—12 чал. на чале з камандзірам (сяржантам, старшыной). Уваходзіць у склад узводаў — мотастралк., пяхотных (мотапяхотных) і інш. У танк. войсках і авіяцыі аддзяленню адпавядае экіпаж танка, самалёта, у артылерыі — разлік гарматы. На караблі аддзяленне аб’ядноўвае асабовы склад адной спецыяльнасці і звычайна ўваходзіць у склад каманды. 2) Арганізацыйная адзінка ў штабах, ваенна-навуч. установах і інш. (аддзяленне кадраў, страявое аддзяленне і інш.). с. 101
АДДЗЯЛЕ́ННЕ ЦАРКВЫ́ АД ДЗЯРЖА́ВЫ , дзяржаўная палітыка адхілення царквы ад вядзення актаў цывільнага стану і ўдзелу ў дзярж. кіраўніцтве. Канстытуцыйна ажыццёўлена ў нешматлікіх краінах (ЗША, Францыя, б. СССР і інш.). У канстытуцыях больш як 40 дзяржаў прадугледжаны статус дзярж. або пануючай рэлігіі і царквы (у Іспаніі, Італіі, Балівіі — каталіцызм, Іране, Саудаўскай Аравіі, Кувейце — іслам, у Ізраілі — іудаізм, у Тайландзе — будызм). Мае месца і канстытуцыйнае прызнанне роўнасці рэлігіі і царквы без аддзялення царквы ад дзяржавы (Японія, ФРГ і інш.). У Рэспубліцы Беларусь аддзяленне царквы ад дзяржавы ажыццяўляецца на аснове неўмяшання дзяржавы ва ўнутрыцаркоўныя справы, самастойнага і канстытуцыйнага права кожнага грамадзяніна вызначаць адносіны да рэлігіі, вызнаваць любую рэлігію або не вызнаваць ніякай. с. 101
АД’ЕКТЫВА́ЦЫЯ (ад лац. adjectivum прыметнік), пераход у прыметнікі словаформаў інш. часцін мовы. Часцей за ўсё пераходзяць дзеепрыметнікі, калі яны страчваюць працэсуальныя адзнакі і набываюць атрыбутыўныя прыкметы, што ўказваюць на ўласцівасць прадмета ці з’явы («квітнеючы край», «любімая кніга»), і зрэдку — парадкавыя лічэбнікі («першы снег»), абагульнена-якасныя займеннікі («У машыніста хлеб траякі — чорны, белы і ніякі», М.Лынькоў). Ад’ектывавацца могуць не ўсе дзеепрыметнікі, лічэбнікі і займеннікі, што звязана з асаблівасцямі іх семантыкі, марфемнага саставу, замацаванасцю ці незамацаванасцю спалучэння з назоўнікамі і інш. І.Л.Бурак. с. 101
АДЖА́НТА (Ajanta), комплекс будыйскіх манастыроў 2 ст. да н.э. — 7 ст. н. э., высечаных у скалах каля пас. Аджанта ў штаце Махараштра ў Індыі. Складаецца з 29 пячорных залаў: 4 «чайцья» (малельныя залы) і 25 «віхар» (квадратныя залы, акружаныя з трох бакоў келлямі). Сусветна вядомая насценная размалёўка пячор вызначаецца багаццем фантазіі, прыгажосцю колеру і рытму. Жывапіс, што захаваўся ў фрагментах, — ілюстрацыі да будыйскай міфалогіі, але ў ім шырока паказана карціна інд. побыту таго часу. с. 101
АДЖА́РЫЯ , Аджарская Аўтаномная Рэспубліка, у складзе Грузіі. Пл. 3 тыс. км2. Нас. 385 тыс. чал. (1987), гарадскога 16%; грузіны (аджарцы), рускія, армяне і інш. Сталіца — г. Батумі. Найб. гарады: Кабулеты, Хула, Шуахеві, Ачхамуры.
Прырода. Аджарыя размешчана ў паўд.-зах. ч. Закаўказзя, на З абмываецца Чорным м. Большая ч. тэр. занята горнымі хрыбтамі і адгор’ямі М.Каўказа. З ПдЗ на ПнУ Аджарыю перасякае Месхецкі (Аджара-Імерэцінскі) хрыбет, яго адгор’і — Чаквінскі хрыбет і Кабулецкія горы; на У Арсіянскі хрыбет; на Пд па граніцы з Турцыяй Шаўшэцкі хрыбет. Карысныя выкапні: медзь, поліметалічныя руды, вогнетрывалыя гліны. Гідрарэсурсы. Крыніцы лячэбных мінер. водаў. Клімат прыморскай нізіны вільготны субтрапічны, у гарах — ад умерана цёплага да халоднага. Сярэдняя т-ра студз. ў прыморскай паласе ад 4 °С да 6 °С, у гарах ад 2 °С да -2 °С; ліп. адпаведна 20—23 °С і 22—16 °С. Гадавая колькасць ападкаў на ўзбярэжжы і схілах 2500—2800 мм, ва ўнутраных раёнах 1000—1400 мм. Сярэдняя працягласць безмарознага перыяду ў прыморскай паласе 300 дзён; самы цёплы раён Закаўказзя. Рака Чарох (ніжняе цячэнне) з прытокам Аджарысцкалі — гал. водныя артэрыі, апошняя са значнымі гідраэнергарэсурсамі. На нізінах пашыраны алювіяльныя, часткова забалочаныя глебы, на перадгор’ях — чырваназёмы, па схілах гор — бурыя лясныя і горна-лугавыя. Больш як палавіна тэр. пад лясамі. Да выш. 600 м пераважаюць шыракалістыя лясы (каштан, дуб, граб, бук) з вечназялёным падлескам з ліян, лаўравішні, пантыйскага рададэндрана (па цяснінах самшыт), да 1500 м — мяшаныя лясы (пераважае бук), якія змяняюцца на хвойныя (хвоя, елка), вышэй за 1800 м — зараснікі хмызняку, яшчэ вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі. Прыморскія нізіны і перадгор’і асвоены пад субтрапічныя і тэхн. культуры. У горных лясах разнастайны жывёльны свет: казуля, дзік, шакал, барсук, куніца. Кінтрышскі запаведнік і Батумскі бат. сад.
Гісторыя. Першыя звесткі пра Аджарыю адносяцца да 6—4 ст. да н.э., калі яна ўваходзіла ў Калхідскае царства, потым Іберыю; у 4 ст. ў складзе груз. дзярж. аб’яднання — Лазіка. У 6 ст. Аджарыя — арэна барацьбы паміж Візантыяй і Іранам. З канца 10 ст. — частка груз. феад. дзяржавы, кіравалася эрыставамі (царскімі правіцелямі правінцый). У 11—13 ст. перажыла нашэсці сельджукаў і манголаў. У 2-й пал. 16 ст. захоплена Турцыяй, супраць прыгнёту якой насельніцтва паўставала ў 1680, 1685, 1697, 1744, 1819, 1856. У выніку рус.-тур. вайны 1877—78 Аджарыя далучана да Рас. імперыі, увайшла ў склад Кутаіскай губ. З канца 1880-х г. тут развіваецца прам-сць, праз тэр. Аджарыі ў 1897—1907 пракладзены нафтаправод Баку—Батум. У 1-ю сусв. вайну на тэр. Аджарыі ішлі ваен. дзеянні. Пасля Лют. рэв. 1917 знаходзілася пад уладай Асобага закаўказскага камітэта, з ліст. 1917 — Закаўказскага камісарыята. У крас. 1918 Батум, частку Гурыі і інш. раёны Аджарыі захапілі туркі, у снеж. 1918 — ліп. 1920 акупіравана англ. войскамі. У ліп. 1920 да ўлады ў Аджарыі прыйшлі меншавікі. 11.3.1921 Батум зноў акупіравалі тур. войскі. 18 сак. з дапамогай Чырв. Арміі ўстаноўлена сав. ўлада. 16 ліп. створана Адж. АССР у складзе Груз. ССР. 12.3.1922 Аджарыя як састаўная ч. Грузіі ўвайшла ў Закаўказскую федэрацыю. 25.10.1937 на 12-м Усеаджарскім з’ездзе Саветаў была прынята Канстытуцыя Адж. АССР. Пасля абвяшчэння Грузіяй у 1991 дзярж. незалежнасці Аджарыя захавала статус аўт. рэспублікі ў яе складзе.
Гаспадарка. Гал. галіны прам-сці: нафтаперапр. (Батумі), машынабуд. (эл.-тэхн. вырабы, абсталяванне для харч. прам-сці, суднабудаванне), харчасмакавая (чайная, вінаробная, кансервавая і інш.). Ёсць хім.-фармацэўтычная, лёгкая, дрэваапр. прам-сць, працуе Аджарысцкальская ГЭС. Аджарыя — самая развітая ч. Грузіі ў галіне субтрапічнай гаспадаркі. Асноўныя с.-г. культуры — чай і цытрусавыя, культывуюцца тунг, хурма, мушмула, лаўр, эўкаліпт, бамбук. Пасевы збожжавых (кукуруза, ячмень, авёс, рыс), бульбы, тытуню, агародніны. Па схілах гор — вінаграднікі. Гадуюць буйн. раг. жывёлу. У гарах — авечка- і козагадоўля. Шаўкаводства, пчалярства. Вял. роля належыць марскому транспарту. Гал. порт — Батумі. Чыг. Баку—Батумі, шаша Батумі—Новарасійск, нафтаправод Баку—Батумі. Прыморскія курорты: Батумі, Кабулеты, Цыхісдзіры, Зялёны Мыс, Махінджауры.
Культура. У 1990 у Аджарыі 154 дашкольныя дзіцячыя ўстановы (12,2 тыс. дзяцей), 408 агульнаадук. школ (67 тыс. вучняў), 5 ПТВ (2,7 тыс. навучэнцаў), 9 сярэдніх спец. навуч. устаноў (больш за 3 тыс. навучэнцаў). ВНУ: Батумскі ун-т і філіял Груз. тэхн. ун-та (усяго каля 3 тыс. студэнтаў). 353 б-кі, Дзярж. музей Аджарыі, Дзярж. музей рэвалюцыі. Навук. даследаванні вядуцца ў філіялах НДІ фітапаталогіі (Кабулеты), Ін-та чаю і субтрапічных культур (Чакві), Груз. НДІ харч. прам-сці, Дзярж. НДІ лакафарбавай прам-сці (усе ў Батумі), Батумскім бат. садзе і інш.
Рэсп. радыё вядзе перадачы на груз. і рус. мовах. Рэтрансліруюцца радыё- і тэлепраграмы з Тбілісі, Сочы, Масквы.
На тэр. Аджарыі захаваліся помнікі дагіст. перыяду: менгіры, «квакацэбі» (каменныя чалавечыя фігуры), рэшткі калхідскіх паселішчаў (3—2-га тыс. да н.э.), гарадзішча ў Кабулеты (4—3 ст. да н.э.). Арх. помнікі сярэднявечча: крэпасці Ганіясцыхе, Тамарысцыхе, Барцхана, масты Сапуткрэты, Дандальскі, храм Схалта. Сучаснае нар. мастацтва: разьба па дрэве, маст. апрацоўка металу, вышыўка. У 1939 заснаваны Адж. аддз. Саюза мастакоў Грузіі, у 1962 — Адж. аддз. Саюза архітэктараў Грузіі.
У нар. песнятворчасці Аджарыі пераважаюць натуральныя лады, характэрны фігурацыйны тып мелодыкі, часам віртуознага плана, з шырокім выкарыстаннем сінкоп. Пашыраны мужчынскія харавыя спевы а капэла і жаночыя сольныя спевы з інстр. суправаджэннем. Сярод інструментаў: духавыя — чыбоні, саламуры; струнна-шчыпковыя — чангуры, саз, пандуры; струнна-смычковыя — чыянуры, кеманча; ударныя — даўлі (долі), а таксама гармонік т.зв. ўсх. строю. Муз. адукацыя ў Аджарыі з 1890-х г. (муз. гурткі і прыватныя муз. класы ў Батумі). Нар. песні збіралі і запісвалі К.Пацхверашвілі, Ш.Мшвелідзе, Дз.Аракішвілі і інш. Працуюць (1988): сімф. аркестр Аджарыі, камерны хор, філармонія, Ансамбль песні і танца Аджарыі, муз. вучылішча (Батумі), муз. школы і інш.
У Аджарыі з 1880-х г. існавалі груз. драм. гурткі. У 1912 акцёр і драматург Ш.Дадыяні стварыў у Батумі прафес. т-р «Вандроўная трупа», які з 1921 наз. Дзярж. т-р Аджарыі імя І.Чаўчавадзе. Пастаноўкі: «Выгнаннік» Важа Пшавелы, «Цар Эдып» Сафокла, «Гамлет» і «Атэла» У.Шэкспіра і інш. В.К.Міхеева (прырода, гаспадарка). с. 102
АДЖЫ́ВІКА (санскр.), адно з неартадаксальных стараж.-індыйскіх вучэнняў, якое адмаўляла існаванне душы. Заснавальнікам аджывікі па традыцыі лічаць мудраца Маркалідэка (6—5 ст. да н.э.). Паводле вучэння аджывікі, існуюць 4 разнавіднасці атамаў, з якіх пабудаваны 4 стыхіі прыроды: зямля, вада, агонь і паветра; «жыццё» ёсць тое, што ўспрымае і пазнае спалучэнні атамаў. Разнавіднасці атамаў і жыццё ўтвараюць 5 існасцяў, якімі вычэрпваецца ўсё існуючае. Свядомасць уяўляецца як асобны агрэгат звыштонкіх атамаў, што ўваходзяць у «канфігурацыю жыцця»; атамы вечныя, непадзельныя, нікім не створаныя і незнішчальныя. Аджывіка выступала пераважна як матэрыяліст. вучэнне, якое процістаяла стараж.-інд. рэлігіі і філасофіі брахманізму. У Паўн. Індыі аджывіка злілася з дагматызмам і вішнуізмам, у паўд. Індыі існавала да 14—15 ст. с. 102
АДЖЭМІ́ ібн Абу Бекр (1120-я г., Нахічэвань — пач. 13 ст.), азербайджанскі дойлід. Прадстаўнік нахічэванскай арх. школы. У буд-ве мінарэтаў і маўзалеяў Юсуфа ібн Кусеіра і Мамінэхатун спалучаў манументальнасць аб’ёмаў з вытанчанасцю іх чляненняў і ажурнасцю дэкору, выкарыстоўваў рацыянальныя канструкцыі (нервюры, цагляныя блокі). с. 102
АДЗА́ВА Сэйдзі (н. 1.9.1935, г. Хатан, Кітай), японскі дырыжор. Вучыўся ў Токіо, у Парыжы і Зах. Берліне. З 1961 у Нью-Йоркскім філарманічным аркестры, з 1965 у Таронта, з 1970 гал. дырыжор сімф. аркестраў у Сан-Францыска і Бостане. Адзін з кіраўнікоў фестываляў Беркшырскага муз. цэнтра ў Танглвудзе (ЗША, з 1970). Першыя прэміі на Міжнар. конкурсах дырыжораў (Безансон, Францыя, 1959; Танглвуд, 1960). с. 103
АДЗА́ЛА (Odzala), нацыянальны парк у Конга. Засн. ў 1935 (да 1940 запаведнік) у вярхоўях р. Мамбілі (прыток р. Ліквала). Пл. 110 тыс. га. Біясферны рэзерват. Захоўваюцца вільготны трапічны лес і саванна. У фауне звычайныя афрыканскі слон, буйвал, карлікавы буйвал, бонга, кустовая свіння, леапард, залаты кот і інш. с. 103
АДЗЕ́ННЕ , штучнае покрыва цела чалавека; у шырокім сэнсе ўключае галаўныя ўборы, абутак і інш. Яго агульны выгляд залежыць ад прыродна-кліматычных умоў, відаў і спосабу гасп. дзейнасці, нац. традыцый, узроўню развіцця вытв. сіл, маёмасна-прававых адносін, этычных поглядаў і патрабаванняў. У гісторыі грамадства выконвала і выконвае функцыі магічную, абрадавую, адрознення паводле полу, узросту, сямейнага становішча, саслоўнай, этн. і рэліг. прыналежнасці, паводле роду заняткаў і службовага становішча, найперш утылітарную і эстэтычную. Нясе ў сабе і маст. вобраз, таму выступае як від дэкар.-прыкладнога мастацтва і залежыць ад маст. стылю эпохі.
Адзенне ўзнікла ў сярэднім старажытнакаменным веку і прайшло складаны шлях эвалюцыі. Як сац. з’ява і як прадмет мастацтва ўвасабляла ўяўленні розных гіст. эпох аб ідэальным чалавеку, яго ўнутр. сутнасці і фіз. абліччы. Так, адзенне стараж. грэкаў з іх ідэалам доблеснага і прыгожага воіна-атлета толькі злёгку падкрэслівала гарманічнасць фігуры; адзенне сярэднявечча згодна з хрысціянскімі догмамі пра грахоўнасць цела хавала яго пад цяжкімі бясформеннымі тканінамі; у эпоху Адраджэння, калі нормай прыгажосці стаў прызнавацца чалавек, адзенне стала больш зручным, як бы выяўляла гармонію ўнутр. і знешняга ў чалавеку; у перыяд Асветніцтва, калі эталонам прыгожага была прырода, а ўзорам для пераймання антычнасць, адзенне набыло натуральныя спакойныя формы. Спалучэнне ў адзіным маст. стылі кампанентаў адзення і прадметаў, што яго дапаўняюць, стварае ансамбль, які наз. касцюмам. Касцюмы падзяляюцца на 3 асн. тыпы: драпіраваны (з абгорнутага вакол цела кавалка тканіны, замацаванага непасрэдна на фігуры), накладны (надзяваецца праз галаву і як бы накладаецца на плечы), раслінны (мае спераду разрэз зверху данізу).
Вытокі бел. адзення ў культуры ўсх.-слав. плямёнаў. Умерана кантынентальны клімат вымагаў закрытага, цёплага адзення. Тканіны выраблялі з лёну (радзей канапель) і воўны, упрыгожвалі нашываннем, натыканнем, вышываннем ці набіўным узорам. Баярства шыла адзенне пераважна з прывазных тканін (парча, аксаміт, тафта, камка); аздобаю служыла вышыўка шоўкам і жэмчугам. Амаль усе віды адзення былі накладныя. Аснову мужчынскага гарнітура складалі кашуля з поясам і нагавіцы, жаночага — кашуля (даўжэйшая за мужчынскую) і паясное адзенне тыпу панёвы; верхняя вопратка — світа (зімой падшытая футрам). Мужчыны насілі шапкі з футра, сукна ці лямцу, дзяўчаты — вянец, замужнія жанчыны — чапец, а паверх — убрус. Абуваліся ў пасталы, поршні ці боты (жаночыя часта вышывалі). Гэтыя асаблівасці перайшлі ў адзенне насельніцтва ВКЛ, дзе ў 13—16 ст. сфарміравалася бел. народнасць. У касцюме беларусаў адчуваецца блізкасць да касцюма літоўцаў і палякаў, а таксама рускіх і інш. еўрап. народаў. Выпрацоўка ў Зах. Еўропе асн. спосабаў і прыёмаў крою, удасканаленне кравецкага рамяства прывяло адзенне да істотных змен. Адзенне магнатаў, шляхты і гар. знаці развівалася ў рэчышчы зах.-еўрап. моды. Важнымі часткамі іх мужчынскага гарнітура былі атласны жупан, зверху кунтуш, падпяразаны доўгім поясам, воўчае (вільчура) і бабровае футра, жаночае — ферэзія, чамара, аблямаваныя карункамі або футрам собаля, куніцы, лісы, кабат з рукавамі. Спрашчэнне адзення арыстакратаў пачалося з канца 18 ст. Народнае адзенне больш яскрава, чым адзенне інш. слаёў грамадства, выяўляла маральныя нормы і эстэт. густы. Нар. касцюм уздзейнічаў на касцюм вышэйшых класаў і сам зазнаваў яго ўплыў. У ім найлепш захаваліся традыцыі нац. адзення. У 14—16 ст. бел. касцюм узбагаціўся новымі відамі (андарак, гарсэт) і прынцыпамі афармлення (спосабы завязвання наміткі). Ён меў характэрныя прыкметы касцюма готыкі і рэнесансу, а з найб. спецыфічных — тэндэнцыі да агульнай строгасці ансамбля, перавагі белага колеру, спалучэння белага з чырвоным у каларыстыцы, геам. узораў у арнаментыцы. Бел. касцюм у гэты час набыў сваю завершанасць, утылітарны і маст. вобраз. Яго развіццё ў 17 — сярэдзіне 19 ст. ішло па шляху мадыфікацыі асобных элементаў адзення, насычэння колеравай гамы, пераасэнсавання арнаментальных матываў, замацавання рэгіянальных адметнасцяў. У перыяд фарміравання бел. нацыі захоўвалася выразнае этнагр. аблічча бел. нар. адзення. Касцюм сялян той пары — класічны ўзор бел. нар. мастацтва. Даўнімі традыцыямі было вызначана, якое адзенне насіць у будні ці святы, надзяваць на вяселле ці на радзіны, падчас радасці ці жалобы. У традыц. комплекс мужчынскага адзення ўваходзілі кашуля, нагавіцы і камізэлька. Кашулю насілі навыпуск, падпяразвалі поясам, калошы абгортвалі анучамі і запраўлялі ў скураныя пасталы, лапці, боты, зімой — у валёнкі. Галаўнымі ўборамі былі саламяны капялюш (брыль) ці валеная магерка, зімой заечая ці аўчынная аблавуха. Мужчынскае адзенне мела сціплае аздабленне, у ім пераважаў белы колер. Найб. ўзлёту фантазіі і майстэрства бел. адзенне дасягнула ў жаночым касцюме, своеасаблівасць якога вызначае адметнасць нац. касцюма беларусаў увогуле. Жаночая кашуля кроілася з прамавугольных кавалкаў ільняной тканіны. Найб. ўвага аддавалася ўпрыгожанню рукавоў, што звязана з маст. тэктонікай і пластыкай касцюма, а таксама з верай у магічную сілу чырвонага рамбічнага арнаменту. Разнастайнае паясное адзенне жанчыны: многія віды спадніц (андарак, саян, палатнянік, летнік), а таксама панёвы, фартухі. Малюнак спадніцы і панёвы — клетка, падоўжныя або папярочныя палосы ў чырвоным, сіне-зялёным ці серабрыста-белым каларыце. Фартух гарманіраваў з кашуляй. У жаночае, асабліва святочнае, убранне ўваходзіў і гарсэт у выглядзе безрукаўкі. Шылі яго звычайна з крамных тканін (аксаміт, парча, шоўк), аздаблялі вышыўкай, аплікацыяй, нашыўкамі тасёмак, стужак, гузікаў. Касцюм мог дапаўняцца разнаколерным поясам з кутасамі. Галаўныя ўборы залежалі ад узросту і сямейнага становішча жанчыны. У дзяўчат гэта былі перавязкі накшталт вузкіх ручнікоў (скіндачка, шлячок), вянкі. Замужняй жанчыне не дазвалялася паказвацца на людзях з непакрытай галавой. Жаночыя галаўныя ўборы падзяляюцца на ручніковыя (намітка, сярпанка, хустка), рагацістыя (галовачка), каптуровыя (каптур, чапец, падвічка). Самы пашыраны і адмысловы — намітка. Будзённым абуткам жанчыны былі лапці, святочным — пасталы і чорныя хромавыя чаравікі. Верхняя мужчынская і жаночая вопратка мала адрознівалася. Яе шылі з валенага нефарбаванага сукна (світа, сярмяга, бурка, бурнос), аўчыны (кажух, кажушок). Насілі таксама бравэрку, каптан, кабат. Пранікненне ў вёску прамысловых вырабаў «размывала» жанравыя межы традыц. нар. касцюма. У 20 ст. многія віды і састаўныя часткі традыц. адзення выйшлі з ужытку. Нар. адзенне аднатыпнае на ўсёй тэр. Беларусі, але ў ім вылучаюць 4 асн. комплексы (залежна ад таго, з чым насілі кашулю ў жаночым касцюме): са спадніцай і фартухом; са спадніцай, фартухом і гарсэтам; са спадніцай, да якой прышыты ліф-гарсэт, і фартухом; з панёвай, фартухом, гарсэтам. Першыя 2 вядомыя ўсюды, 2 другія — ва ўсх. і паўд.-ўсх. раёнах. Комплексы маюць шэраг лакальных разнавіднасцяў, якія вылучаюцца як нар. строі. Найб. вывучаны строі Зах. і Усх. Палесся, Падняпроўя, Цэнтр. Беларусі, Панямоння, Паазер’я (пра кожны строй гл. адпаведны артыкул). Паасобныя матывы традыц. адзення выкарыстоўваюць мадэльеры пры распрацоўцы сучаснага касцюма.
Літ.: Маслова Г.С. Народная одежда русских, украинцев и белорусов в XIX — начале ХХ в. // Восточнославянский эгнографический сборник. М., 1956; Беларускае народнае адзенне. Мн., 1975; Каминская Н.М. История костюма. М., 1977; Раманюк М.Ф. Беларускае народнае адзенне: [Альбом]. Мн., 1981; Яго ж. Народны касцюм Чачэрска і ваколіц: Канец XIX — сярэдзіна ХХ стст. Мн., 1993; Раманюк М., Ліцвінка В., Раговіч У. Песні і строі Піншчыны. Слонім, 1994. М.Ф.Раманюк. с. 103
АДЗЁР , вострая вірусная хвароба чалавека, якая характарызуецца павышанай тэмпературай, інтаксікацыяй, катаральным запаленнем верхніх дыхальных шляхоў і вачэй, высыпкай на целе. Перадаецца паветрана-кропельным шляхам ад хворага. Інкубацыйны перыяд 8—10 (макс. 17) дзён. Хварэюць людзі любога ўзросту, але часцей дзеці ад 1 да 7 гадоў (да 3 месяцаў дзейнічае матчын імунітэт).
Адрозніваюць 3 перыяды хваробы: катаральны (3—4 дні), калі з’яўляюцца дробныя шаравата-белыя з чырвонай аблямоўкай плямкі на слізістай губ; перыяд высыпання (4—5 дзён) — высыпка з’яўляецца на твары, затым на ўсім целе; праз 3—4 дні яна знікае, застаецца пігментацыя і лушчэнне скуры; працягваецца 7—10 дзён. На ўсіх стадыях хваробы могуць узнікнуць ускладненні на органы дыхання (ларынгіт, фарынгіт, трахеіт, пнеўманія, абсцэс лёгкага), страўнікава-кішачны тракт (стаматыт, энтэракаліт), на скуру (піядэрмія), нервовую сістэму (менінгіт, менінгаэнцэфаліт, міэліт, энцэфаламіэліт), зрок (кератыт) і слых (атыт). Спецыфічных лек. сродкаў супраць адзёру няма. Найб. дзейсны метад прафілактыкі — супрацьадзёрная вакцына. Прышчэпкі робяць дзецям у 12 месяцаў і ў 7 гадоў. с. 107
А́ДЗІ , Ады (Ady) Эндрэ (22.11.1877, с. Эрміндсент, Венгрыя — 27.1.1919), венгерскі паэт, публіцыст. Вучыўся ў Дэбрэцэнскім ун-це. Першы зб. «Вершы» (1899). У зб-ках «Новыя вершы» (1906), «Кроў і золата» (1907), «Хацеў бы, каб мяне любілі» (1909), «На чале мерцвякоў» (1918), прасякнутых рэв.-рамант. сімволікай, вытокі якой у фалькл. і біблейскіх вобразах, — непрыняцце тагачаснай рэчаіснасці, душэўная драма і пакуты чалавека 20 ст., трагізм венгерскай гісторыі, пратэст супраць сусв. вайны і адначасова вера ў ачышчальную сілу дэмакр. рэвалюцыі. У вершах традыцыі класічнай венг. паэзіі цесна перапляталіся з мадэрнісцкімі павевамі. Пасмяротны зб. «Апошнія караблі» (1923). На бел. мову асобныя яго вершы перакладалі М.Аўрамчык, М.Калачынскі, Ю.Свірка, Я.Семяжон, М.Хведаровіч.
Тв.: Рус. пер. — Стихи. М., 1975; [Стихи] // Венгерская поэзия, ХХ век. М., 1982. с. 107
АДЗІНАБО́РСТВЫ ЎСХО́ДНІЯ , усходнія баявыя ўмельствы, сучасныя аздараўленчыя, спартыўныя і прыкладныя дысцыпліны. Сфарміраваліся ў канцы 19 — пач. 20 ст. на аснове стараж. сістэм ваен. падрыхтоўкі ў краінах Д.Усходу і Паўд.-Усх. Азіі. Тэхніка адзінаюорстваў усходніх засн. на выкананні ўдараў рукамі ці нагамі, кідкоў, абарончых прыёмаў, уздзеянні на слабыя месцы цела і г.д. Некаторыя адзінаборствы ўсходнія (дзюдо, каратэ-до, таэквандо) прызнаны як алімпійскія віды спорту. На Беларусі з адзінабостваў усходніх пашыраны дзюдо, каратэ-до, таэквандо, ушу. Ёсць асобныя групы айкідо, в’етводао, тайскага бокса і інш. Прадстаўнікі Беларусі ў адзінаборствах усходніх перамагалі на чэмпіянатах свету, Еўропы і інш. міжнар. Спаборніцтвах. А.Я.Вількін. с. 107
АДЗІНАНАЧА́ЛЛЕ , 1) прынцып кіравання, які азначае наданне кіраўніку якога-н. органа, установы, прадпрыемства шырокіх паўнамоцтваў, неабходных для выканання яго функцый, а таксама ўстанаўленне яго персанальнай адказнасці за вынікі працы. 2) адзіначалле ва ўзброеных сілах — прынцып кіравання войскамі, пры якім камандзіры (начальнікі) надзелены ўсёй паўнатой распарадчай улады ў адносінах да падначаленых, нясуць асабістую адказнасць за іх жыццё і дзейнасць. Заключаецца ў праве камандзіра асабіста прымаць рашэнні, аддаваць загады, забяспечваць іх выкананне. Ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правамі, якія вызначаны законамі і рэгламентуюцца статутамі воінскімі. с. 107
АДЗІНА́ЦЦАТАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ КП(б)Б , гл. Шосты з’езд КП(б)Б. с. 107
АДЗІНА́ЦЦАТЫ З’ЕЗД КП(б)Б . Адбыўся 22—29.11.1927 у Мінску; 344 дэлегаты з рашаючым і 220 з дарадчым голасам, якія прадстаўлялі 23 735 чл. І 11 392 канд. у чл. партыі. Парадак дня: даклады аб рабоце ЦК і ЦКК ВКП(б), справаздачы ЦК, ЦКК і рэвіз. камісіі КП(б)Б; даклады аб асновах 5-гадовага плана развіцця нар. гаспадаркі БССР і СССР, аб рабоце ў вёсцы, аб выніках нац.-культ. будаўніцтва і паліт.-асв. работы; выбары кіруючых органаў КП(б)Б.
З’езд арыентаваў планавыя органы БССР на фарсіраванне тэмпаў індустрыялізацыі, у сельскай гаспадарцы — на выкарыстанне розных формаў кааперавання, развіццё калект. формаў пры далейшай інтэнсіфікацыі і павышэнні прадукцыйнасці працы. Рэлігія разглядалася як ідэалогія антысав. элементаў. У ажыццяўленні нац. палітыкі акцэнты зроблены на развіццё нац. культур і нар. адукацыі, беларусізацыі. Дагматызавана формула класавага (пралетарскага) інтэрнац. выхавання, што стварала глебу для сектанцкіх скажэнняў у адносінах да культ. спадчыны і нац. культуры. А.М.Малашка. с. 107
АДЗІНА́ЦЦАТЫ УСЕБЕЛАРУ́СКІ З’ЕЗД САВЕ́ТАЎ рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Адбыўся 14— 22.1.1935 у Мінску; 787 дэлегатаў з рашаючым і 180 з дарадчым голасам. Парадак дня: справаздача ўрада БССР; даклады аб стане і развіцці жывёлагадоўлі, стане і задачах аховы здароўя ў БССР.
Праходзіў ва ўмовах узмацнення культу асобы Сталіна і актыўнага складвання камандна-адм. сістэмы, што вяло да пэўнага адрыву рашэнняў з’езда ад жыцця, перабольшвання дасягнутых поспехаў, недаацэнкі цяжкасцяў і недахопаў. Паставіў нерэальную задачу перавыканаць план 2-й пяцігодкі. Сярод дасягненняў адзначаны адмена картачнай сістэмы на прадукты харчавання, канчатковая перамога калгаснага ладу ў рэспубліцы. З’езд звярнуў увагу на дрэнную работу большасці жывёлагадоўчых саўгасаў і калгасных фермаў, ухваліў дзярж. план развіцця жывёлагадоўлі. Зроблены змены і дапаўненні да Канстытуцыі БССР, абвешчана абавязковая сіла пастаноў і заканадаўчых актаў СССР на тэр. Беларусі.
Выбраў ЦВК БССР (215 чл.), 72 дэлегаты на 7-ы з’езд Саветаў СССР і 5 прадстаўнікоў ад БССР у Савет нацыянальнасцяў ЦВК СССР. Старшынёй ЦВК БССР абраны А.Р.Чарвякоў, старшынёй СНК БССР — М.М.Галадзед. М.П.Касцюк. с. 108
АДЗІНАЦЦАЦІГАДО́ВАЯ ШКО́ЛА . гл. ў арт. Сярэдняя школа. с. 108
АДЗІНАЦЦАЦІСКЛАДО́ВІК , вершаваная форма з 11 складоў. У метрычным вершаскладанні вядомы адзінаццаціскладовік алкееў (першыя 2 радкі алкеевай страфы), сапфічны (першыя 3 радкі сапфічнай страфы) і інш. У сілабічным вершаскладанні самы пашыраны памер, якім карысталіся ў санетах і паэмах, напісаных тэрцынамі і актавамі. Меў сталы націск на 10-м складзе і звычайна жаночую клаўзулу. с. 108
АДЗІ́НАЯ СІСТЭ́МА ЭЛЕКТРО́ННЫХ ВЫЛІЧА́ЛЬНЫХ МАШЫ́Н (АС ЭВМ), сям’я ЭВМ агульнага прызначэння малой, сярэдняй і вялікай прадукцыйнасці, якая характарызуецца праграмнай сумяшчальнасцю; адносіцца да 3-га пакалення электронных вылічальных машын. Пабудавана па модульным прынцыпе на аснове стандартнай сістэмы сувязяў паміж прыстасаваннямі. Распрацавана супольна краінамі — членамі СЭУ.
У склад перыферыйнага абсталявання ўваходзяць запамінальныя прыстасаванні на магн. барабанах (ёмістасць да 16 Мбайт), пастаянных магн. дысках (да 100 Мбайт), зменных магн. дысках (да 29 Мбайт), магн. стужках (да 40 Мбайт) і інш.; прыстасаванні ўводу-вываду інфармацыі на перфастужках, перфакартах, алфавітна-лічбавыя друкавальныя прыстасаванні, планшэтныя і рулонныя графапабудавальнікі; прыстасаванні непасрэднай сувязі чалавек—ЭВМ: алфавітна-лічбавыя і графічныя дысплеі, эл. друкавальныя машынкі і інш. Асобную групу складаюць прыстасаванні і прылады для падрыхтоўкі даных. Для стварэння выліч. сістэм калект. карыстання ў склад АС ЭВМ уключаны сродкі тэлеапрацоўкі і перадачы даных (мадэмы, прыстасаванні для аховы ад памылак, выклікальныя), прыстасаванні спалучэння каналаў з апаратурай перадачы даных, абаненцкія пункты (тэрміналы), забяспечаныя прыстасаваннямі ўводу-вываду інфармацыі і яе адлюстравання. На Мінскім вытв. аб’яднанні выліч. тэхнікі асвоены выпуск ЭВМ ЕС-1020 (1971), ЕС-1022 (1975), ЕС-1035 (1977), ЕС-1060 (1978). За распрацоўку, асваенне і ўкараненне аперацыйных сістэм АС ЭВМ супрацоўнікам Мінскага з-да выліч. машын і НДІ ЭВМ прысуджана Дзярж. прэмія СССР 1978. с. 108
АДЗІ́НАЯ ТЭО́РЫЯ ПО́ЛЯ , універсальная фіз. тэорыя мікрабудовы матэрыі, якая прызначана даць апісанне ўсіх фундаментальных узаемадзеянняў, вызначыць уласцівасці элементарных часціц і законы іх руху.
У аснове адзінай тэорыі поля ляжаць агульныя палажэнні: 1) універсальнасць палявой канцэпцыі — кожнаму тыпу элементарных часціц і фундаментальных узаемадзеянняў адпавядаюць свае квантаварэлятывісцкія палі; 2) калібровачны (суперкалібровачны) прынцып як універсальны дынамічны прынцып для ўсіх тыпаў фундаментальных узаемадзеянняў — кожны з іх звязваецца з дынамічнай (калібровачнай) сіметрыяй і адказнымі за гэтае ўзаемадзеянне сілавымі зарадамі элементарных часціц, а таксама з адпаведнымі калібровачнымі палямі (базонамі) — іх пераносчыкамі; 3) гіпотэза аб існаванні адзінага універсальнага фундаментальнага ўзаемадзеяння (адзінага поля), канкрэтнымі праявамі якога пры адпаведных умовах з’яўляюцца гравітац., эл.-магн., слабае і моцнае ўзаемадзеянні. Пачатак адзінай тэорыі поля пакладзены стварэннем адзінай калібровачнай палявой тэорыі электраслабых узаемадзеянняў (1967—68), першага аб’яднанага апісання двух тыпаў узаемадзеяння ў межах адной тэорыі. Пасля пабудовы квантавай хромадынамікі прапанаваны розныя схемы «Вялікага аб’яднання», адзінай калібровачнай палявой тэорыі эл.-магн., слабага і моцнага ўзаемадзеянняў. Уключэнне гравітацыйнага ўзаемадзеяння ў агульную схему дасягнута за кошт увядзення суперсіметрыі (што звязвае ферміёны і базоны) і адпаведных суперкалібровачных палёў (гл. Супергравітацыя).
На Беларусі даказана магчымасць пабудовы тэорыі ўсіх фундаментальных узаемадзеянняў з дапамогай універсальных нелінейных ураўненняў Фёдарава для аб’яднаных палёў (1968; Ф.І.Фёдараў).
Літ.: Физика микромира. М., 1980; Фёдоров Ф.И. Уравнения первого порядка для гравитационного поля // Докл. АН СССР. 1968. Т. 179, № 4; Богуш А.А. Введение в калибровочную полевую теорию электрослабых взаимодействий. Мн., 1987. А.А.Богуш. с. 108
АДЗІ́НАЯ ЭНЕРГЕТЫ́ЧНАЯ СІСТЭ́МА , энергетычныя аб’екты (электрастанцыі, падстанцыі, лініі электраперадач, цеплавыя сеткі, кацельныя), звязаныя агульным рэжымам у бесперапынным працэсе вытв-сці, ператварэння і размеркавання эл. і цеплавой энергіі. На тэр. б. СССР фарміраванне пачалося ў 1956—59. Да пач. 1990-х г. завершана падключэнне большай ч. аб’яднанай электраэнергетычнай сістэмы да агульнай сеткі ліній электраперадач напружаннем 220, 330, 500 і 750 кВ. У 1991 адзіная энергетычная сістэма аб’ядноўвала 92 энергет. сістэмы (выраблена каля 1490 млрд. кВт∙гадз электраэнергіі). На пач. 1992 магутнасць 790 электрастанцый адзінай энергетычнай сістэмы складала больш за 288 тыс. МВт. Беларуская энергетычная сістэма тэхналагічна ўваходзіць у паўн.-зах. рэгіён адзінай энергетычнай сістэмы б. СССР і звязана лініямі з Літоўскай, Смаленскай, Пскоўскай, Бранскай і Украінскай энергасістэмамі. А.У.Вержбаловіч. с. 108
АДЗІ́НКА 1) найменшы з натуральных лікаў n = 1. Пры множанні адвольнага ліку на 1 атрымліваецца той жа самы лік. 2) Элемент е мноства М наз. А, у адносінах да бінарнай алг. аперацыі *, калі для адвольнага элемента а мноства М выконваецца роўнасць а * е = а, або е * а = а (абедзве роўнасці незалежныя, г. зн., што ў агульным выпадку а * в ≠ в * а). Адрозніваюць левыя і правыя А.: а * еп = а і ел * а = а. Калі на мностве М вызначана некалькі бінарных аперацый (напр., множанне і складанне лікаў), то е наз. А. толькі ў адносінах да множання, у адносінах да складання — нулём. с. 108
АДЗІ́НКАВАЕ , асобнае, індывідуальнае, філасофская катэгорыя, якая адлюстроўвае існаванне адносна асобных у прасторы і часе рэчаў, з’яў, працэсаў з індывід. якаснай і колькаснай акрэсленасцю. Выяўляе тое, што ўласціва толькі гэтаму аб’екту і адрознівае яго ад іншых. У якасці адзінкавага можа разглядацца не толькі асобны прадмет, яго ўласцівасці ці прыкмета, але і цэлы іх клас, калі яны бяруцца як нешта адзінае. Адзінкавае непарыўна звязана з агульным. Любая рэч індывідуальная ў параўнанні з іншымі, разам з тым у пэўных адносінах валодае агульнымі з імі ўласцівасцямі. Улік катэгорыі адзінкавага ў метадалогіі пазнання праяўляецца ў пераходзе ад адзінкавага праз асаблівае да агульнага, заканамернага. А.А.Лазарэвіч. с. 108
АДЗІ́НКАВЫ ВЕ́КТАР , орт, вектар, даўжыня якога прынята за адзінку выбранага маштабу. Адвольны вектар <SIGN> можна атрымаць з якога-н. калінеарнага яму адзінкавага вектара <SIGN> множаннем на лік (скаляр) λ : <SIGN> = λ<SIGN>. Гл. таксама Вектарнае злічэнне. с. 108
АДЗІ́НКАВЫХ ПАХАВА́ННЯЎ КУЛЬТУ́РЫ , агульная назва археал. культур, плямёны якіх з’явіліся ў Паўн. Германіі і Скандынавіі ў познім неаліце (2,5—2 тыс. г. да н.э.), а ў пач. бронзавага веку праніклі ў Прыбалтыку і на ПнЗ Беларусі (гл. Прыбалтыйская культура). Назва ад характэрных пахаванняў з адным нябожчыкам. Асн. заняткі насельніцтва — жывёлагадоўля і земляробства. Пахавальны абрад — курганныя трупапалажэнні (на гарызонце, у насыпе, яме). Пашыраны каменныя баявыя сякеры і гліняны посуд, арнаментаваны адбіткамі шнура; гэта звязвае адзінкавыя пахаванні культуры з комплексам шнуравой керамікі культур. с. 108
АДЗІ́НКІ ФІЗІ́ЧНЫХ ВЕЛІЧЫ́НЯЎ , фізічныя велічыні, якім паводле вызначэння прысвоена лікавае значэнне, роўнае адзінцы. Перадаюцца мерамі і захоўваюцца ў выглядзе эталонаў.
Гістарычна першымі з’явіліся адзінкі фізічных велічыняў для вымярэння даўжыні, масы (вагі), часу, плошчы, аб’ёму. Выбраныя адвольна, яны садзейнічалі ўзнікненню ў розных краінах аднолькавых па назве і розных па памеры адзінак (напр., аршын, валока, гарнец, пуд, фут, цаля і інш ). Развіццё навукі і тэхнікі, эканам. сувязяў паміж краінамі патрабавала уніфікацыі адзінак. У 18 ст. ў Францыі прынята метрычная сістэма мер, на яе аснове пабудаваны метрычныя сістэмы адзінак. Упарадкаванне адзінак фізічных велічыняў праведзена на аснове Міжнароднай сістэмы адзінак (СІ). Даўнія меры і адзінкі фізічных велічыняў вывучае метралогія гістарычная.
Адзінкі фізічных велічыняў падзяляюцца на сістэмныя, што ўваходзяць у пэўную сістэму адзінак, і пазасістэмныя адзінкі. Сярод сістэмных адрозніваюць асноўныя, якія выбіраюцца адвольна (напр., ампер, секунда і інш.), вытворныя, што ўтвараюцца пры дапамозе ўраўненняў сувязі паміж фізічнымі велічынямі (напр., метр у секунду, кілаграм на кубічны метр і інш.), і дадатковыя (напр., радыян). У СІ 17 вытворных адзінак маюць спец. найменні: бекерэль, ват, вебер, вольт, генры, герц, грэй, джоўль, кулон, люкс, люмен, ньютан,ом, паскаль, сіменс, тэсла, фарад. Вельмі вял. ці малыя лікавыя значэнні фіз. велічыняў для зручнасці перадаюць кратнымі адзінкамі і дольнымі адзінкамі.
Літ.: Деньгуб В.М., Смирнов В.Г. Единицы величин: Слов.-справ. М., 1990; Сена Л.А. Единицы физических величин и их размерности. 3 изд. М., 1988; Болсун А.И., Вольштейн С.Л. Единицы физических величин в школе. Мн., 1983. А.І.Болсун. с. 109
АДЗІНО́ТА , адзіноцтва, адзін з псіхагенных фактараў, сац.-псіхал. стан ізаляцыі чалавека ад інш. людзей. Выклікаецца геагр. (тэрытарыяльнай), сац., турэмнай, псіхал. ізаляцыяй. Адзіноце спадарожнічаюць вострыя, часцей негатыўныя эмацыянальныя перажыванні, стрэсавая сітуацыя, псіхал. шок. Фізічна адзінокі індывід, звязаны з нейкімі ідэямі, маральнымі каштоўнасцямі і інш., адчувае прыналежнасць да пэўнай сац. групы, грамадства і г.д. Разам з тым індывід можа жыць сярод людзей, але адчуваць поўную ізаляванасць; такі стан — аснова для ўзнікнення шызафрэнічнага стрэсу. Адсутнасць сувязяў з духоўнымі каштоўнасцямі, нормамі, сімваламі выступае як маральная адзінота, з сац. наваколлем — сацыяльная. Фізічная адзінота ўзмацняецца, калі ёй спадарожнічае маральная ці псіхалагічная. Маральная адзінота становіцца адметнай рысай грамадства, у якім разбураецца таталітарны калектывізм і людзі атрымліваюць свабоду самавызначэння, не маючы для гэтага ні імкнення, ні звычак. Аднак побач з адзінотай, якая носіць негатыўны характар, існуе і адзінота, якая лечыць, дапамагае асобе больш поўна раскрыць свае здольнасці, талент, своеасаблівасць.
Літ.: Швалб Ю.М.,Данчева О.В. Одиночество. Киев, 1991; Фромм Э. Бегство от свободы: Пер. с англ. М., 1990. Я.М.Бабосаў. с. 109
АДЗІ́НСТВА І БАРАЦЬБА́ ПРОЦІЛЕ́ГЛАСЦЯЎ , адзін з асн. законаў дыялектыкі, што раскрывае ўнутраную крыніцу і рухаючыя сілы развіцця. Выяўляе пэўныя дачыненні паміж бакамі, момантамі, тэндэнцыямі ўнутры любой з’явы, якія знаходзяцца ў адносінах узаемасувязі, узаемадапаўнення, узаемадапускання, узаемаразумення, узаемаадмаўлення. Такія адносіны паміж процілегласцямі, што адначасова характарызуюцца ўзаемадапаўненнем і ўзаемаадмаўленнем, наз. супярэчнасцю. Калі б процілегласці толькі ўзаемавыключалі адна адну, але не знаходзіліся ў арганічным адзінстве, такія адносіны маглі б служыць толькі кароткачасовым імпульсам, штуршком да змены. Калі паміж імі існавала б толькі адзінства, гармонія і не было ўзаемавыключэння, не было б і стымулу, імкнення да развіцця. Але паколькі процілегласці адначасова ўзаемавыключаюць і ўзаемадапускаюць адна адну, ствараецца ўнутранае напружанне, стан неспакою, пры якім узаемавыключальныя бакі не могуць разысціся і вымушаны ўзаемадзейнічаць, што стварае пастаянны імпульс развіцця. Адносіны процілегласцяў у супярэчанні не статычныя, а дынамічныя і імкнуцца рэалізавацца, выйсці за свае межы, перайсці ў новую якасць, што і з’яўляецца пастаянна дзеючай крыніцай развіцця. Узаемадапусканне і ўзаемавыключэнне процілегласцяў з’яўляюцца неабходнай умовай супярэчнасці, але формы ўзаемадапускання і ўзаемавыключэння могуць быць розныя на розных этапах развіцця супярэчнасці.
Літ.: Материалистическая диалектика как общая теория развития. М., 1987; Горбач В.И. Проблемы диалектических противоречий. М., 1972; Закон единства противоположностей. Киев, 1991. А.І.Осіпаў. с. 109
АДЗІ́НСТВА І РАЗНАСТА́ЙНАСЦЬ СВЕ́ТУ , адна з асноватворных светапоглядных праблем, якая вырашаецца з пазіцый манізму, дуалізму і плюралізму. Манізм прымае за аснову ўсяго існага адзін пачатак. Матэрыялістычны манізм бачыць пачатак свету ў яго матэрыяльнасці (усе прадметы і з’явы — розныя віды ці ўласцівасці матэрыі, якая рухаецца). Наяўнасць структурных узроўняў матэрыі, на кожным з якіх яна валодае рознай будовай і падпарадкоўваецца спецыфічным законам руху, лічыцца крыніцай разнастайнасці свету. Ідэалістычны манізм звязвае адзінства свету з агульнасцю яго духоўнага пачатку. У Гегеля пачатак, які складае аснову ўсіх з’яў прыроды і гісторыі, прадстаўлены абсалютнай ідэяй. Дуалізм у поглядах на свет заключаецца ў прызнанні яго першапачаткам дзвюх раўнапраўных субстанцый: матэрыяльнай і духоўнай. Дэкартаўская (картэзіянская) карціна свету выцякае з паралельнага існавання цялеснай (працяглай) і мыслячай субстанцый (дуалізм цела і душы). Адзінкавыя прадметы — гэта модусы (часовы стан) працягласці і мыслення. Плюралізм грунтуецца на тым, што свет складаецца з мноства незалежных, раўнапраўных утварэнняў, якія не зводзяцца да адзінага пачатку. Паводле Лейбніца, субстанцыяльнымі адзінкамі прыроды з’яўляюцца манады — непадзельныя, замкнутыя духоўныя істоты; вышэйшай манадай ён лічыў Бога.
Літ.: Гегель Г.В.Ф. Энциклопедия философских наук. Т. 1. Наука логики. М., 1974; Декарт Р. Первоначала философии // Соч. М., 1989. Т. 1; Лейбниц Г.В. Монадология // Соч. М., 1982. Т. 1; Кучевский В.Б. Философские проблемы естествознания.М., 1985. А.В.Рубанаў. с. 109
АДЗІНЦО́Ў (Адзінец) Лявонцій Яфімавіч (14.7.1891, г.п. Акцябрскі Гомельскай вобл. — 3.2.1943), адзін з арганізатараў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. У 1917 арганізатар чырвонагв. атрадаў у Рудобелцы Бабруйскага пав., камандзір партыз. атрада (1919—20). З 1921 у павятовых установах Бабруйска, на кіруючых пасадах у ЦВК БССР. У Вял. Айч. вайну на яго кватэры праводзіліся пасяджэнні Мінскага падп. гаркома КП(б)Б, хавалася зброя, нелегальная л-ра, медыкаменты. 24.10.1942 арыштаваны, спалены ў лагеры смерці Трасцянец. с. 109
АДЗІНЦЭ́ВІЧЫ , Адынцэвічы, старажытны княжацкі род герба «Адынец» у ВКЛ. Верагодна, з нашчадкаў Рурыкавічаў, хоць іх уласны радавод у Супрасльскім рукапісе прыпісвае родапачынальніку Івану Адынцу паходжанне «ад немцаў». У 15—16 ст. Адзінцэвічы валодалі часткай Друцкага княства з маёнткамі Багрынава, Гольцава, Рэпухава, Шыйкі, а таксама Нястанавічамі ў Менскім пав. Вызнавалі праваслаўе. Значнай ролі ў паліт. жыцці не адыгрывалі.
У 1432 упамінаецца Фёдар Андрэевіч як прыхільнік Свідрыгайлы. Ад трох яго сыноў пайшлі асобныя лініі Адзінцэвічаў: гольцаўская (згасла ў пач. 16 ст.), багрынаўская (верагодна, згасла ў пач. 17 ст.) і дзярэчынская (найб. значная). Прадстаўнік апошняй Сямён Багданавіч (? — 1542), староста любашанскі (1536), праз шлюб з княжной Н.М.Сангушкаўнай набыў частку Дзярэчына ў Слонімскім пав. Яго сын Андрэй (? — 1566), ротмістр каралеўскі (1555), маршалак і староста аршанскі (1559), памёр без нашчадкаў.
На працягу 17—19 ст. вядомы шляхецкія роды з прозвішчамі Адзінцэвіч і Адынец. Яны, найб. верагодна, не маюць дачынення да княжацкага роду Адзінцэвічаў. В.Л.Насевіч. с. 109
АДЗНА́КА , 1) метка, знак, пастаўленыя, каб абазначыць што-н., паказаць на што-н. 2) Знак, прыкмета, акалічнасць, паводле якіх можна пазнаць, вызначыць што-н. 3) Асаблівасць, рыса, якімі асоба, прадмет адрозніваюцца ад іншых асоб, прадметаў і інш. 4) Агульнапрынятая ацэнка ступені ведаў і паводзін навучэнцаў. 5) Ганаровы знак, ордэн, медаль і інш. с. 109
АДЗЫЎНА́Я ГРА́МАТА , дакумент аб адкліканні ўрадам свайго дыпламат. прадстаўніка ў замежнай дзяржаве. Падпісваецца кіраўніком дзяржавы, што прызначыла дыпламат. прадстаўніка, і накіроўваецца кіраўніку дзяржавы, пры якой ён акрэдытаваны. с. 110
АДЗЮЛЬТЭ́Р (франц. adultère), нявернасць (здрада) мужа, жонкі. с. 110
АДЗЯРЫ́ХА Уладзімір Сцяпанавіч (н. 15.11.1937, в. Горкі Слуцкага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны-геабатанік. Канд. біял. н. (1971). Скончыў Бел. лесатэхнічны ін-т (1960). З 1964 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па біягеацэналогіі, лесазнаўстве (аднаўленне, ахова і рацыянальнае выкарыстанне лясоў), адзін са стваральнікаў серыі спец. геабат. картаў расліннасці Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.: Растительность Белоруссии, ее картографирование, охрана и использование. Мн., 1979 (разам з І.Д.Юркевічам, Д.С.Голадам); Липняки Белоруссии. Мн., 1988 (разам з І.Д.Юркевічам, В.Л.Дольскім). с. 110
АДКА́ЗНАСЦЬ , катэгорыя, якая выражае свядомыя адносіны сац. груп або асобы да патрабаванняў грамадства, яго нормаў і каштоўнасцяў. У адпаведнасці са сферамі праяўлення адрозніваюць паліт. маральную, юрыдычную і інш. адказнасць; у залежнасці ад яе носьбіта — індывідуальную (асабістую) і калектыўную. У індывіда адказнасць фарміруецца як вынік яго здольнасці вызначаць свой спосаб існавання і паводзін. Перадумовай асабістай адказнасці ў філасофіі лічыцца адзінства чалавечай жыццядзейнасці і неабходнасці апасродкавання ўздзеяння свядомасцю і выбарам самога індывіда. Таму чалавек здольны самавызначацца ў адносінах да свайго сучаснага і мінулага жыцця, быць «аўтарам» сваіх дзеянняў і ўчынкаў, г. зн. браць адказнасць за іх на сябе; ён усталёўвае ў рэальнасці пэўны парадак маральнасці, свабоды і належнага існавання, якія не залежаць ад наяўных умоў. Т.М.Тузава. с. 110
АДКА́ЗНАСЦЬ юрыдычная, у шырокім сэнсе — пакаранне; прымусовыя меры ў адносінах да вінаватых (фізічных і юрыд. асоб) за правапарушэнні, якія прадугледжаны і рэгулююцца нормамі права. Адрозніваюць адказнасць адміністрацыйную, дысцыплінарную, цывільную, крымінальную і інш.
Адміністрацыйная — адказнасць за адміністрацыйныя правапарушэнні. Настае за ўчыненне антыграмадскіх дзеянняў, якія не маюць вял. грамадскай небяспекі. Адм. спагнанні накладваюць органы ўнутр. спраў, адм. камісіі, суддзі і інш. Дысцыплінарная — адказнасць за парушэнні працоўнай дысцыпліны і службовых абавязкаў. Агульны парадак такой адказнасці вызначаны КЗаП, тыпавымі правіламі ўнутр. працоўнага распарадку, статутамі і палажэннямі аб службе або рабоце. Дысцыплінарныя спагнанні накладваюцца адпаведнымі органамі ці кіраўніком (начальнікам), якому парушальнік падпарадкоўваецца па службе або рабоце. Цывільная — адказнасць за маёмасныя (і некаторыя немаёмасныя) страты, нанесеныя невыкананнем або неналежным выкананнем абавязацельстваў або ўчыненнем якіх-н. проціпраўных дзеянняў. Выяўляецца ва ўскладанні нявыгадных маёмасных вынікаў на асобу, якая дапусціла неправамерныя паводзіны. Найб. пашыраныя формы гэтага віду адказнасці — кампенсацыя страт і выплата няўстойкі. Забяспечвацца ва ўстаноўленым судом парадку. Крымінальная — адказнасць за злачынствы. Падставай для яе з’яўляецца факт учынення небяспечнага для грамадства дзеяння, якое вызначаецца законам як злачынства. Мера пакарання вінаватаму назначаецца прыгаворам суда. Парадак прыцягнення да крымін. адказнасці, а таксама магчымасць вызвалення ад яе рэгламентаваны заканадаўствам.
Прававыя нормы Рэспублікі Беларусь прадугледжваюць таксама матэрыяльную адказнасць — абавязак работніка пакрыць прадпрыемству (установе, арг-цыі) матэрыяльныя страты, якія атрымаліся па яго віне. Падставы для матэрыяльнай адказнасці, парадак і памеры кампенсавання страт вызначаюцца заканадаўствам.
Сучаснае міжнар. права прадугледжвае міжнародна-прававую адказнасць, суб’ектам якой з’яўляецца сама дзяржава. Настае ў выніку парушэння дзяржавай нормаў міжнар. права ці міжнар. абавязацельстваў. Дзяржава нясе таксама адказнасць за неправамерныя дзеянні або ўпушчэнні ўсіх сваіх органаў і дзеянні фізічных асоб, учыненыя на яе тэрыторыі. Адрозніваюць адказнасць палітычную (ужыванне міжнар. санкцый і аддаванне задавальнення пацярпелай дзяржаве) і матэрыяльную (рэпарацыі і рэстаўрацыі). Рознагалоссі ў вызначэнні формаў і аб’ёмаў адказнасці вырашаюцца мірнымі сродкамі, прадугледжанымі Статутам ААН. Найчасцей у такіх выпадках выкарыстоўваецца арбітраж міжнародны. Калі дзяржава-парушальнік адмаўляецца ад выканання мер кампенсацыі або задавальнення, не пагаджаецца на мірнае ўрэгуляванне рознагалоссяў ці не выконвае рашэння кампетэнтнага міжнар. органа, могуць быць ужыты адпаведныя міжнар. санкцыі. с. 110
АДКА́ЗЧЫК , бок цывільнай справы ў судзе або спрэчкі ў гасп. судзе, якому прад’яўлена патрабаванне істца. Паводле бел. права адказчыкам можа быць грамадзянін, а таксама прадпрыемства, арг-цыя, установа, якія з’яўляюцца юрыд. асобамі; у гасп. судзе адказчыкам — толькі юрыд. асобы. Становішча адказчыка ў судзе, яго працэсуальныя правы і абавязкі прадугледжаны цывільным і гасп. працэсуальным заканадаўствамі. У крымін. працэсе магчымы ўдзел адказчыка, калі ён нясе матэрыяльную адказнасць за шкоду, прычыненую абвінавачаным. І.І.Пацяружа. с. 110
АДКО́РМ сельскагаспадарчых жывёл, тэхналагічны працэс у прамысл. жывёлагадоўлі, які забяспечвае атрыманне найб. колькасці высакаякаснага мяса за адносна кароткі перыяд. Адкормліваюць буйную рагатую жывёлу, свіней, авечак, трусоў, а таксама птушак. Віды адкорму залежаць ад патрабаванняў да мясной прадукцыі.
У гадоўлі буйной рагатай жывёлы найб. пашыраная і эфектыўная тэхналогія атрымання высакаякаснай маладой ялавічыны — адкорм маладняку з 6—8-месячнага ўзросту да 15—20 мес, калі жывёла дасягае жывой масы 400—480 кг і больш. Сярэднясутачныя прыбаўкі ў вазе на адкорме 800—1200 г і больш. Затраты корму на 1 кг прыбаўкі ў вазе 8—11 кармавых адзінак. Тыпы адкорму ў свінагадоўлі: мясны (пераважае), беконны і адкорм да тлустых кандыцыя. На мясны адкорм ставяць парасят масай 15—16 кг ва ўзросце 2,5 мес, заканчваюць у 7—7,5 мес пры масе 100—110 кг (таўшчыня сала супраць 6—7-га рэбраў 1,5—4 см). Сярэднясутачны прырост складае 500—600 г, затрата корму на 1 кг прыбаўкі ў вазе 4,5—5 кармавых адзінак. Удзельная вага канцэнтратаў у рацыёнах 60—80%, сакаўных кармоў — 15—25%. У авечкагадоўлі найб. эфектыўны адкорм маладняку мясавоўнавых парод і мяшанцаў ад прамысл. скрыжавання матак танкарунных парод з баранамі мясавоўнавых паўтанкарунных парод. Пачынаюць пасля адымання ягнят ад матак, заканчваюць у 7—8-месячным узросце. У птушкагадоўлі пераважае спец. адкорм бройлераў і птушак, вылучаных з розных гасп. груп (рамонтнага маладняку, бацькоўскага статка ва ўзросце 2—6 мес і выбракаванай птушкі). Тэрмін адкорму 15—25 сутак, расход корму на 1 кг прыбаўкі ў вазе 6—9 кармавых адзінак. с. 110
АДКРЫ́ТАЕ МО́РА , у міжнародным праве частка Сусв. акіяна па-за межамі тэр. водаў якой-н. дзяржавы. Знаходзіцца ў агульным карыстанні ўсіх краін, на яго не распаўсюджваецца ўлада прыбярэжных дзяржаў, і судны падпарадкоўваюцца толькі краіне, пад сцягам якой яны плаваюць. с. 110
АДКРЫ́ТАЯ РАСПРАЦО́ЎКА РАДО́ВІШЧАЎ карысных выкапняў, спосаб здабычы карысных выкапняў непасрэдна з паверхні зямлі. Ажыццяўляецца з вырабатак — кар’ераў. Складаецца з падрыхтоўкі паверхні, асушэння радовішчаў, горна-капітальных, раскрыўных і здабыўных работ. Падрыхтоўка паверхні звязана з ліквідацыяй перашкод, якія ўскладняюць адкрытыя распрацоўкі радовішчаў (планіроўка паверхні, выдаленне расліннасці і г.д.). Асушэнне радовішчаў — комплекс мерапрыемстваў для аховы радовішчаў ад прытоку вады, у т.л. шляхам адпампоўвання і водапаніжэння. Горна-капітальныя работы — пабудова капітальных траншэй для трансп. камунікацый кар’ера, разразных траншэй для першапачатковай работы і расстаноўкі абсталявання (экскаватараў, гідраманітораў і інш.), капітальнае раскрыццё першапачатковага агалення карыснага выкапня. Раскрыўныя работы — аддзяленне ад масіву і транспарціроўка ў адвалы покрыўных парод. Здабыўныя работы — працэс непасрэднага выбірання карыснага выкапня з горнага масіву. Адкрытая распрацоўка радовішчаў забяспечвае здабычу каля 75% цвёрдых карысных выкапняў, у тым ліку да 100% прыродных буд. матэрыялаў, 75— 80% бурага вугалю, 65—75% нярудных, 45—50% рудных выкапняў, большасць рассыпных карысных выкапняў. Прадукцыйнасць працы ў кар’ерах у 2—6 разоў вышэйшая, чым у шахтах, вытв. магутнасць у 3—5 разоў большая, буд-ва іх у 2—5 разоў хутчэйшае. На Беларусі адкрытая распрацоўка радовішчаў выкарыстоўваецца пры здабычы прыродных буд. матэрыялаў (буд. і абліцовачнага каменю, буд. пяску і пясчана-жвіровых матэрыялаў, сыравіны для керамічнай цэглы, лёгкіх запаўняльнікаў, шкла і цэменту, мелу і інш.). Дзейнічаюць буйнейшыя ў Еўропе кар’еры па здабычы даламітаў (радовішча Гралева ў Віцебскай вобл.) магутнасцю 6 млн. т у год, гранітаў (радовішча Мікашэвічы ў Брэсцкай вобл.) магутнасцю каля 5 млн. м3 у год і інш. П.З.Хоміч. с. 110
АДКРЫ́ТЫ ГО́РАД , у міжнародным праве горад, які ў вайну адна з дзяржаў, што ваююць, абвяшчае неабароненым (без ваен. аб’ектаў, войскаў і сродкаў абароны) і таму па-за тэатрам ваенных дзеянняў. Гэты акт мае на мэце прадухіліць знішчэнне гіст. і культ. каштоўнасцяў горада, яго жыхароў.
Прававы статус адкрытага горада засн. ва палажэнні (Гаагскай канвенцыі 1907) «Аб законах і звычаях сухапутнай вайны», арт. 25 якога забараняе «атакаваць або бамбардзіраваць якім бы ні было чынам неабароненыя гарады, паселішчы, жылыя дамы або будынкі». У 2-ю сусв. вайну адкрытымі гарадамі абвяшчаліся Парыж, Рым, Брусель, Бялград, Заграб, Любляна і інш. Вядомы выпадкі парушэння статуса адкрытага горада (бамбардзіроўка Бялграда фаш. авіяцыяй у 1941). с. 111
АДКРЫ́ТЫ ГРУНТ , зямельныя ўчасткі без укрыццяў для вырошчвання агародніны або дэкар. раслін. У адкрытым грунце насенне холадаўстойлівых раслін (з сям. парасонавых, крыжакветных, а таксама буракоў, салаты, шпінату, гароху) высяваюць ранняй вясной, як толькі паспее глеба, пры сярэднясутачнай т-ры 1—5 °С, насенне цеплалюбівых раслін (з сям. гарбузовых, паслёнавых, а таксама фасолі, кукурузы) — пры т-ры 10—15 °С; расаду высаджваюць пры сярэднясутачнай т-ры адпаведна 5—10 і 15 °С, пасля заканчэння веснавых замаразкаў. На Беларусі ў адкрытым грунце вырошчваюць каля 98% агародніны і кветак. Гл. таксама Ахаваны грунт. с. 111
АДКРЫ́ТЫ ЛІСТ , 1) дакумент на права правядзення даследчыкамі археал. разведак і раскопак. Выдаецца навук. ўстановамі. На Беларусі першы адкрыты ліст (грамату) атрымаў 14.12.1818 А.Чарноцкі (З.Я.Даленга-Хадакоўскі) за подпісам рэктара Віленскага ун-та. З 1992 наз. дазвол. 2) Дакумент, які выдаецца ведамствам замежных спраў або дыпламат. прадстаўніцтвам іншаземцу, што карыстаецца дыпламат. прывілеямі і імунітэтам або з’яўляецца госцем краіны. Адрасаваны мытнай і пагранічнай службе сваёй краіны з просьбай садзейнічаць уладальніку адкрытага ліста ў час яго пераезду праз граніцу. Асобы, якія маюць адкрыты ліст, як правіла, вызваляюцца ад мытнага дагляду. с. 111
АДКРЫ́ТЫ РЫ́НАК , продаж і купля цэнтр. банкам каштоўных папер, каб уздзейнічаць на масу грошай у абарачэнні і аб’ём крэдытаў. Аперацыя ажыццяўляецца пераважна з кароткатэрміновымі ўрадавымі каштоўнымі паперамі, а часам з сярэдне- і доўгатэрміновымі паперамі. Пры куплі ўкладанне сродкаў у эканоміку павялічваецца, у выніку расце і аб’ём крэдытаў. Ад продажу эфект адваротны. с. 111
АДКРЫ́ТЫЯ ДАГАВО́РЫ , двухбаковыя і шматбаковыя міжнар. пагадненні, да якіх могуць далучацца і інш. дзяржавы. Адрозніваюць рэгіянальныя і агульныя адкрытыя дагаворы універсальнага характару. Да першых могуць далучацца дзяржавы пэўнага геагр. рэгіёна, да другіх — любая дзяржава. Умовы далучэння вызначаюцца ў дагаворы. с. 111
АДКРЫ́ТЫЯ І ЗАКРЫ́ТЫЯ МНО́СТВЫ ў матэматыцы, класы мностваў (гл. Мностваў тэорыя). Мноства наз. адкрытым (АМ), калі яно разам з кожным сваім пунктам змяшчае ў сабе і некаторае яго наваколле, і замкнутым (ЗМ) — калі змяшчае ў сабе ўсе свае межавыя пункты. Напр., інтэрвал на прамой — АМ, адрэзак — ЗМ. Перасячэнне канечнага ліку і аб’яднанне любога ліку АМ з’яўляюцца АМ. Аб’яднанне канечнага ліку і перасячэнне любога ліку ЗМ будуць ЗМ. АМ можна разглядаць у эўклідавай прасторы любога ліку вымярэнняў, у адвольных метрычных і тапалагічных прасторах. Азначэнне ЗМ захоўваецца для мностваў у адвольных метрычных і тапалагічных прасторах. с. 111
АДКРЫ́ТЫЯ СІСТЭ́МЫ , тэрмадынамічныя сістэмы, якія абменьваюцца рэчывам (энергіяй і імпульсам) з навакольным асяроддзем. Да адкрытых сістэм адносяцца хім. і біял. сістэмы (у т.л. і жывыя арганізмы), у якіх бесперапынна працякаюць хім. рэакцыі за кошт паступлення вонкавых рэчываў, а прадукты рэакцый выдаляюцца. У адрозненне ад замкнутых (ізаляваных) сістэм у адкрытых сістэмах немагчыма раўнавага тэрмадынамічная, аднак яны могуць знаходзіцца ў стацыянарных станах, якія характарызуюцца пастаянствам скарасцей хім. рэакцый, пераносу рэчыва і энергіі, а таксама мінім. прыростам энтрапіі. с. 111
А́ДЛЕР , курортны пасёлак у Расіі, у Краснадарскім краі. Размешчаны на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, у даліне р. Мзымта. Прыморскі кліматычны курорт. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Харч. прам-сць. с. 111
А́ДЛЕР (Adler) Альфрэд (7.2.1870, Вена — 28.5.1937), аўстрыйскі ўрач-псіхіятр, заснавальнік сістэмы індывідуальнай псіхалогіі. З 1930-х г. жыў пераважна ў ЗША. У аснове яго вучэння прынцып унутр. адзінства псіхічнага жыцця асобы, адсутнасці трывалай мяжы і антаганізмаў паміж свядомасцю і бессвядомым. У тлумачэнні паводзін асобы апіраўся на разуменне канчатковай мэты, да якой імкнецца чалавек, падпарадкоўваючы ёй свае псіхічныя праявы. Паводле Адлера асн. рухаючай сілай развіцця асобы з’яўляецца імкненне да паўнаты і асабістай перавагі, якое рэалізуецца праз механізм кампенсацыі першаснага пачуцця непаўнацэннасці. Зрабіў уклад у распрацоўку праблем псіхапаталогіі, тэорыі сноў, вывучэння сац. фактараў уздзеяння на чалавечую псіхіку. Асн. працы: «Аб непаўнацэннасці органаў» (1907), «Аб нервовым характары» (1912), «(Тэорыя і практыка індывідуальнай псіхалогіі» (1920), «Чалавеказнаўства» (1928), «Сэнс жыцця» (1933) і інш. с. 111
А́ДЛЕР (Adler) }Гвіда (1.11.1855, Іванчыцэ, Славакія — 15.2.1941), аўстрыйскі музыказнавец; адзін з заснавальнікаў сучаснага музыказнаўства. Асн. працы па метадалогіі гісторыі музыкі, тэорыі муз. стыляў, эстэтыцы. Удзельнічаў у выданні «Квартальніка музычнай навукі» (з 1884) і серыі «Помнікі музычнага мастацтва ў Аўстрыі» (1894—1938). Адзін з заснавальнікаў Акадэмічнага вагнераўскага т-ва (1870-я г.) і ініцыятараў стварэння Міжнароднага таварыства музыказнаўства, з 1927 яго ганаровы старшыня. с. 112
А́ДЛЕР (Adler) }Фрыдрых (9.7.1879, Вена — 2.1.1960), адзін з лідэраў аўстрыйскіх сацыял-дэмакратаў і тэарэтыкаў аўстрамарксізму. Па адукацыі фізік. У 1911—16 сакратар аўстр. с.-д. партыі. 21.10.1916 застрэліў аўстр. прэм’ера К.Шцюргка; прыгавораны да пакарання смерцю (заменена на 18 гадоў зняволення). У час рэвалюцыі ў Аўстрыі амнісціраваны (1918), кіраваў рабочымі саветамі (да 1919). Дэпутат аўстр. парламента (1919—23). Ген. сакратар 2 ½ Інтэрнацыянала (1921—23) і Сацыялістычнага рабочага інтэрнацыянала (1923—40). У 1940 эмігрыраваў у ЗША, з 1946 жыў у Цюрыху. с. 112
А́ДЛЕРФЕЛЬТ (Adlerfelt) Густаў (1671—9.7.1709), шведскі прыдворны. Вучыўся ва ун-тах Упсалы (Швецыя), Гале (Германія), падарожнічаў па краінах Еўропы. З 1700 гофюнкер, з 1701 пры двары Карла XII, суправаджаў яго ў паходах. Удзельнік Паўн. вайны 1700—21. Загінуў у баі пад Палтавай. Вёў дзённік ваен. падзей, у т.л. на Беларусі, дапаўняў яго афіц. дакументамі, інш. крыніцамі. Часткова надрукаваны (ананімна) у 1707 у Гамбургу, дапрацаваны сынам, выдадзены на франц., англ. і ням. мовах (1740—42); у арыгінале выдадзены ў 1919. В.П.Грыцкевіч. с. 112
АДЛІ́ГА , павышэнне т-ры паветра да 0 °С і вышэй зімой ва ўстойлівы марозны перыяд. Узнікае ад прытоку паветра з больш цёплых раёнаў (гл. Адвекцыя, Цыклон) або выклікаецца мясц. награваннем паветра сонечнай радыяцыяй. Найб. характэрна для тэрыторый з кліматам, пераходным ад марскога да кантынентальнага. На Беларусі за снеж.—люты на крайнім ПдЗ бывае больш за 50 дзён з А., на ПнУ — 26—30. Працяглыя адлігі часам выклікаюць сярод зімы паводкі на рэках. с. 112
АДЛІКО́ВАЕ ПРЫСТАСАВА́ННЕ вымяральнай прылады, частка прылады, прызначаная для адліку яе паказанняў. Адліковае прыстасаванне аналогавай прылады складаецца са шкалы і паказальніка (стрэлка, прамень святла), пры гэтым рухомымі могуць быць паказальнік або шкала. Адліковае прыстасаванне лікавай прылады дае паказанні непасрэдна ў лікавай форме з дапамогай мех., эл. і электрамех. індыкатараў. с. 112
АДЛІ́ЎКА , выраб, які атрымліваецца пры заліўцы расплаўленага металу, горнай пароды, шлаку, шкла, пластмасы і інш. у ліцейную форму. Можа быць гатовай дэталлю ці загатоўкай, зліткам для апрацоўкі на пракатных станах, паўфабрыкатам для пераплаўкі (чушкавы метал). Металічныя адліўкі вырабляюць з шэрага, коўнага і легіраванага чыгуну (75% па масе), вугляродзістых і легіраваных сталяў (20%) і каляровых сплаваў. с. 112
АДЛО́Ў , 1) здабыча жывымі пэўнай колькасці дзікіх жывёл для навук. даследаванняў, заапаркаў і заасадоў, утрымання ці развядзення ў няволі, рассялення за межамі дадзенага рэгіёна (у мэтах акліматызацыі ці рэакліматызацыі). 2) Здабыча жывёл (пераважна млекакормячых і птушак) у прамысл. мэтах з дапамогай спец. прыстасаванняў і прылад: цянётаў, гонаў і інш. сетак, самалоўных пастак, садкоў, лоўчых ям і інш. Для многіх відаў жывёл адлоў рэгулюецца нормамі міжнар. і нац. заканадаўстваў, магчымы толькі ў межах вылучаных квот або на падставе выдадзеных прыродаахоўнымі органамі ліцэнзій; адступленне ад іх лічыцца браканьерствам. с. 112
АДЛУЧЭ́ННЕ ад царквы, выключэнне з рэлігійнай абшчыны асоб за тое, што адмаўляюць Бога, не шануюць Маці Божую, святыя абразы. Выкарыстоўваецца як мера царк. пакарання ў праваслаўі, каталіцызме, іудаізме і некаторых інш. рэлігіях. Кананічнае права адрознівала вялікае адлучэнне, урачыстае (анафема) і малое (часовае, якое «вылечвае»). У сучасных умовах назіраюцца тэндэнцыі да адмаўлення ад такога пакарання. с. 112
АДЛЮСТРАВА́ННЕ , уласцівасць матэрыі, якая заключаецца ў перадачы асаблівасцяў аб’екта або працэсу, якія адлюстроўваюцца. Выяўляецца ў здольнасці любой рэчы ў неарган. прыродзе ўзнаўляць такія змены, адбіткі, рэакцыі, якія знаходзяцца ў адпаведнасці (або падабенстве) з рэччу, якая на яе ўздзейнічае. Жывыя арганізмы выкарыстоўваюць уласцівасць адлюстраванне як сродак самазахавання і самапрыстасавання да навакольнага асяроддзя, пачынаючы ад раздражняльнасці раслін і прасцейшых арганізмаў. У ходзе эвалюцыі раздражняльнасць як агульная ўласцівасць арганізма прасцейшых ператвараецца ў элементарную адчувальнасць нервовай тканкі, а потым — у непасрэдную псіхічную дзейнасць жывёл у працэсе развіцця органаў пачуццяў і галаўнога мозга. У выніку працяглага працэсу антрапагенезу ўзнікаюць і развіваюцца свядомае псіхічнае адлюстраванне і дзейнасць людзей. Вышэйшая, спецыфічная чалавечая форма адлюстравання — свядомасць.
Літ.: Тюхтин В.С. Отражение. Системы. Кибернетика. М., 1972; Петушкова Е.В. Отражение в живой природе: Динамика теорет. моделей. Мн., 1983; Губанов Н.И. Чувственное отражение. М., 1986. Я.В.Петушкова. с. 112
АДЛЮСТРАВА́ННЕ ў матэматыцы, закон, паводле якога кожнаму элементу x мноства X адпавядае пэўны элемент у = f(х) мноства Y (пры гэтым Х можа супадаць з Y). Адлюстраванне наз. ін’ектыўным, калі з таго, што элементы a і b мноства Х розныя, выцякае, што f(a) і f(b) — розныя элементы мноства Y; сюр’ектыўным, калі кожны элемент мноства Y — вобраз якога-н. элемента мноства Х; біекцыяй або біектыўным — калі адлюстраванне адначасова ін’ектыўнае і сюр’ектыўнае і г.д. Гл. таксама Функцыя, Аператар, Пераўтварэнне. с. 113
АДЛЮСТРАВА́ННЕ МАСТА́ЦКАЕ , спецыфічная форма асваення рэчаіснасці. Метадалагічнай асновай разумення сутнасці адлюстравання мастацкага з’яўляецца адлюстравання тэорыя, якая раскрывае агульныя заканамернасці і спосабы адэкватнага спасціжэння свету. Ужо ў антычнасці піфагарэйцы, а потым Платон і Арыстоцель сцвярджалі ідэю аб мімесісе (перайманні) як асн. эстэт. прынцыпе і сутнасці мастацтва. Наследаванне прыродзе было дамінантай у эст. трактоўках эпохі Адраджэння, класічнай эстэтыцы 16—17 ст. Гётэ выступаў супраць змешвання прыроды і мастацтва, недаацэнкі суб’ектыўнай творчасці «сапраўднага мастака». М.Г.Чарнышэўскі замацаваў у тэорыі мастацтва паняцце «ўзнаўленне». Сцвярджэнне ў мастацтве прынцыпу канкрэтна-гіст. ўзнаўлення абумоўлівае рэалістычнае адлюстраванне рэчаіснасці (гл. Рэалізм). Канцэпцыя актыўнага ўздзеяння мастацтва на духоўны свет чалавека праяўлялася ў адраджэнні ант. тэорыі мімесісу (М.К.Сарбеўскі), развівалася Ф.Скарынам, М.Гусоўскім, Сімяонам Полацкім і інш. У эпоху Асветніцтва элементы адлюстравання мастацкага выявіліся ў арыентацыі на пазнавальныя і выхаваўчыя функцыі мастацтва (А.Доўгірд, Л.Бароўскі). К.Каліноўскі, Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, Цётка, А. і І. Луцкевічы, А.Гарун і інш. развівалі ўяўленне пра маст. праўду як адлюстраванне праўды жыцця, гісторыі і самабытнай культуры бел. народа. Адлюстраванне мастацкае прадугледжвае асабістыя адносіны творцы да аб’ектаў, што пазнаюцца. Сэнс маст. абагульнення заключаны ў адборы істотнага і заканамернага, у раскрыцці тыповых характараў і сітуацый.
Літ.: Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии. М., 1972; Крюковский Н.И. Логика красоты. Мн., 1965; Юлдашев Л.Г. Искусство: философские проблемы исследования. М., 1981; Конан У. Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору. Мн., 1989. с. 113
АДЛЮСТРАВА́ННЯ ТЭО́РЫЯ , сукупнасць палажэнняў, катэгорый і прынцыпаў, якія выражаюць агульныя заканамернасці эвалюцыйнага развіцця ўсіх формаў адлюстравання ў неарганічнай і жывой прыродзе, у сац. рэальнасці. Зыходны прынцып адлюстравання тэорыі: вынікі пазнання павінны быць адносна адэкватныя сваёй крыніцы — арыгіналу. У якасці гнасеалагічнага прынцыпу адлюстраванне прызнавалася і ў стыхійным матэрыялізме, але разглядалася як пасіўнае, мёртвае «фатаграфаванне» навакольнага свету. Дыялектыка разглядае яго як складаны і супярэчлівы працэс узаемадзеяння пачуццёвага і рацыянальнага пазнання, мысліцельнай і практычнай дзейнасці. Пры гэтым свядомасць у сваім развіцці не вычэрпваецца паняццем адлюстравання, паколькі ўключае ў сябе творчасць і прадбачанне.
У распрацоўцы адлюстравання тэорыі вылучаюць 2 канцэпцыі: функцыянальную і атрыбутыўную. Прыхільнікі першай канцэпцыі сцвярджаюць, што ў неарганічных аб’ектах ёсць толькі перадумовы ўласцівасці адлюстравання, але не яго актыўнае праяўленне. Прыхільнікі другой настойваюць на ўсеагульнасці ўласцівасцяў адлюстравання. Збліжэнню гэтых канцэпцый садзейнічае ўсведамленне суадносін катэгорыі адлюстравання з агульнанавук. паняццем інфармацыі, далейшай распрацоўкай прынцыпу глабальнага эвалюцыянізму ў навуцы і сінергетыцы.
Катэгорыі і прынцыпы адлюстравання тэорыі ўвайшлі ў філас. абгрунтаванне тэорыі функцыянальных сістэм, канцэпцыі сістэмагенезу ў біялогіі, распрацаванай П.КАнохіным. Асн. прынцыпы адлюстравання тэорыі процілеглыя прынцыпу тоеснасці мыслення і быцця, які з’яўляецца зыходным для філас. сістэм аб’ектыўнага ідэалізму, а ў шэрагу філас. вучэнняў (напр., у Спінозы, Спенсера) трактуецца ў духу паралелізму паміж зместам свету і зместам яго пазнання (гл. таксама Пазнанне).
Літ.: Коршунов А.М. Теория отражения и современная наука. М., 1968; Тюхтин В.С. Отражение. Системы. Кибернетика. М., 1972; Петушкова К.П. Отражение в живой природе: Динамика теорет. моделей. Мн., 1988. В.Я.Петушкова. с. 113
АДМАЎЛЕ́ННЕ , элемент дыялектыкі, што фіксуе адзін з неабходных момантаў развіцця і ўмову змены аб’екта, пры якой некаторыя элементы не проста знішчаюцца, але захоўваюцца ў новай якасці. Віды адмаўлення розныя. Пры зняцці адбываецца ліквідаванне прадмета як пэўнага цэлага, але з захаваннем яго асобных («станоўчых») элементаў. Дэструкцыя азначае разбурэнне, знішчэнне структуры, якую адмаўляюць. Адмаўленне ў выглядзе трансфармацыі мае месца ў выпадках пераходу ад адной стадыі развіцця да другой у рамках той жа самай сістэмы. Адмаўленне сацыяльнае — сукупнасць дзеянняў чалавека па змене наяўных грамадскіх адносін, пры якіх выяўляюцца канкрэтныя суб’екты, аб’екты, мэты, прастора, час, каштоўнасныя арыентацыі і экзістэнцыялы, сродкі, метады. У найб. рэзкіх формах сац. адмаўленне выяўляецца ў войнах, рэвалюцыях, генацыдзе, злачыннасці, міжнац. канфліктах і інш. Адмаўленне, якое вядзе да сац. прагрэсу, называюць дыялектычным, процілеглае — чыста суб’ектыўным (гл. Нігілізм).
Адмаўленне ў логіцы — мысленнае проціпастаўленне аднаго суджэння другому. Ю.А.Харын. с. 113
АДМАЎЛЕ́ННЕ АДМАЎЛЕ́ННЯ , адзін з асн. законаў дыялектыкі, які характарызуе агульную структуру развіцця як неабходнасць паступальнага працэсу з момантамі адноснай паўтаральнасці і цыклічнасці (зняцце, паўторнае адмаўленне, узаемапераход процілегласцяў, вяртанне да нібыта старога і інш.). Упершыню сфармуляваны Гегелем. Паводле яго вучэння, цыклічнасць развіцця мае форму руху ад зыходнага стану аб’екта праз яго адмаўленне да ліквідавання самога гэтага адмаўлення. Так, катэгорыя якасці (непасрэдная, унутраная пэўнасць рэчы) адмаўляецца колькасцю (апасродкаваная, знешняя пэўнасць), а колькасць «здымаецца» ў катэгорыі меры (якаснай колькасці, ці колькаснай якасці). Гегель надаваў трыядзе (зыходны момант — адмаўленне — адмаўленне адмаўлення) асаблівае значэнне як спосабу руху лагічных паняццяў. Разам з тым ён трактаваў яе толькі як знешні бок пазнання. Таму няма ніякіх падстаў атаясамліваць дыялектычнае паняцце развіцця ўвогуле з трыядамі. Пошукі трыяды як існуючых асобных ступеняў адзінага працэсу ў многіх выпадках вядуць да грубай схематызацыі рэальнай рэчаіснасці. У тым ці іншым сваім выглядзе адмаўленне ранейшых формаў існавання — неабходная ўмова развіцця ў любой сферы рэчаіснасці. Разам з тым у самім характары адмаўлення ёсць аб’ектыўная магчымасць момантаў паўторнасці і вяртання да нібыта старога, нелінейнасці працэсу развіцця. Аднаўленне ў вышэйшай стадыі некаторых рысаў ніжэйшай абумоўліваецца ўзаемапераходам процілегласцяў адна ў адну, зніжэннем узроўню арганізацыі сістэмы пры яе дэструкцыі, захаваннем пераемнасці адмаўляючага і адмаўляемага ў актах зняцця і трансфармацыі. Адмаўленне адмаўлення закон у інтэграцыі сваіх рысаў выяўляецца ў спецыфічных працэсах прыроды і чалавечай гісторыі і з асаблівай нагляднасцю — у сучасных сац. Падзеях. Ю.А.Харын. с. 113
АДМІНІСТРАЦЫ́ЙНАЕ ПРА́ВА , 1) галіна права, якая рэгулюе грамадскія адносіны ў сферы дзярж. кіравання. Нормы адміністрацыйнага права вызначаюць парадак арганізацыі і дзейнасці кіраўнічага апарата, правы і абавязкі службовых асоб і грамадзян. Сістэма адміністрацыйнага права Рэспублікі Беларусь складаецца з агульнай і асаблівай частак. Агульная ўключае нормы, якія маюць рэгуляцыйнае значэнне для ўсіх галін і сфераў дзярж. кіравання: сістэма і крыніцы, суб’екты адміністрайнага права, прынцыпы дзярж. кіравання, сістэма яго органаў, формы і метады кіраўнічай дзейнасці і інш. Нормы асаблівай часткі рэгулююць адносіны ў асобных сферах кіравання: планаванні, уліку, фінансаванні і матэрыяльна-тэхн. забеспячэнні, прам-сці, сельскай гаспадарцы, транспарце, капітальным будаўніцтве, нар. адукацыі, навуцы, культуры, ахове здароўя, сац. абароне, пытаннях адм.-паліт. кіравання (абарона, дзярж. бяспека, грамадскі парадак, юстыцыя) і інш. Гал. крыніцы адміністрайнага права: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановы Прэзідыума Вярх. Савета і Кабінета Міністраў, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь і інш., загады, пастановы і інструкцыі нарматыўнага зместу (вылаюцца мін-вамі, дзярж. к-тамі і ведамствамі Рэспублікі Беларусь). Выкананне выкладзеных у гэтых актах правілаў з’яўляецца абавязковым і забяспечваецца выхаваўчымі, арганізацыйнымі і прымусовымі мерамі. У ходзе рэалізацыі нормаў адміністрацыйнага права ўзнікаюць адм. праваадносіны, суб’ектам якіх, з аднаго боку, з’яўляюцца дзярж. орган або службовая асоба, з другога — дзярж. органы, іх службовыя асобы, асобныя грамадзяне, грамадскія арг-цыі і інш. Аб’ектам адм.-прававых адносін у большасці выпадкаў з’яўляецца дзейнасць людзей, іх паводзіны, а таксама пэўная маёмасць. 2) Навука, якая вывучае прававое рэгуляванне дзярж. кіравання, развіццё тэарэт. поглядаў на сутнасць, змест і сістэму прававых нормаў і прававых ін-таў. Навука актыўна садзейнічае ўдасканаленню сістэмы і ўнутр. структуры, удакладненню правоў і абавязкаў органаў дзярж. кіравання і асобных грамадзян. Праблемы адміністрацыйнага права на Беларусі вывучаюць АМ.Абрамовіч, В.І.Семянкоў, В.І.Шабайлаў і інш. с. 113
АДМІНІСТРАЦЫ́ЙНАЕ ПРАВАПАРУШЭ́ННЕ , правіннасць, проціпраўнае наўмыснае або неасцярожнае дзеянне (або бяздзеянне), замах на дзярж. або грамадскі парадак, уласнасць, правы і свабоды грамадзян і інш. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь да адміністрацыйнага правапарушэння адносяцца: парушэнні грамадскага парадку, правілаў дарожнага руху, проціпажарных, сан.-эпідэміялагічных, мытных правілаў, пагранічнага рэжыму, парушэнні правілаў палявання, рыбнай лоўлі і аховы рыбных запасаў і інш. За адміністрацыйнае правапарушэнне прадугледжана адм. адказнасць (калі правапарушэнні не цягнуць за сабой крымін. адказнасці). с. 114
АДМІНІСТРАЦЫ́ЙНА-КАМА́НДНАЯ СІСТЭ́МА антыдэмакратычная іерархічна арганізаваная сістэма кіравання грамадствам, заснаваная на прынцыпах бюракратычнага цэнтралізму і адміністравання. Найчасцей пашырана ў краінах, дзе пануе практыка паліт. ўладарання, што характарызуецца рэжымам асабістай дыктатуры (гл. Аўтарытарызм) або непадзельным кантролем адной паліт. партыі, групы, ідэалогіі за ўсімі сферамі жыцця грамадства і асобы (га. Таталітарызм). Такі манапалізм найперш характэрны для сац.-эканам. сістэмы сацыялізму, якая не змагла забяспечыць свабоднае нац.-дзярж. і культ. развіццё народаў, больш высокую прадукцыйнасць працы і ўзровень жыцця людзей у параўнанні з краінамі «процілеглай» сістэмы. У Сав. Расіі, б. СССР, у т.л. на Беларусі, асн. рысы такой сістэмы пачалі складвацца ў перыяд «ваеннага камунізму» і развіліся ў 1920—30-я г. з усталяваннем сталінскага таталітарнага рэжыму. Гэта праяўлялася ва ўсеагульнай цэнтралізацыі кіравання, выкарыстанні адм.-камандных метадаў, зрошчванні парт. і дзярж. апарату, правядзенні масавых рэпрэсій і фактычнай ліквідацыі інстытутаў дэмакратыі. У эканоміцы базай адміністрацыйна-каманднай сістэмы з’яўляецца манаполія дзярж. формы ўласнасці на сродкі вытворчасці і вынікі працы. Асн. сродкі эканам. рэгулявання ў рамках адміністацвйна-каманднай сістэмы — дырэктыўнае планаванне, цэнтралізаванае размеркаванне ўсіх відаў рэсурсаў і прадукцыі, выкарыстанне пазаэканам. формаў прымусу, іерархічная вертыкальная структура кіравання, ураўняльныя тэндэнцыі пры размеркаванні вынікаў працы ў спалучэнні з шырокай сістэмай прывілеяў для бюракратычнага апарату. Абавязковыя элементы парт.-дзярж. рэгулявання сац. працэсаў — ліквідацыя рэшткаў рыначных адносін і свабоднага прадпрымальніцтва, прымусовая калектывізацыя і раскулачванне сялянства, прымусовыя падпіскі на дзярж. пазыкі, рэзкае павелічэнне падаткаў і г.д. Сістэма, пабудаваная на насіллі і ігнараванні эканам. законаў, завяла ў тупік эканоміку краіны, стала прычынай крызісных з’яў у розных галінах нар. гаспадаркі і сац.-эканам. краху ў канцы 1980 — пач. 1990-х г. Канцэнтрацыя ўлады ў руках крайне вузкай і малакампетэнтнай групы вышэйшых чыноўнікаў, прымат паліт. волі над эканам. мэтазгоднасцю, свядомае процідзеянне працэсу нац.-культ. адраджэння спарадзілі адчужэнне грамадзян ад дзяржавы і ўласнасці, падарвалі духоўны і стваральна-творчы патэнцыял бел. грамадства. Пасля распаду СССР і ўтварэння незалежнай дзяржавы на Беларусі ўзніклі аб’ектыўныя перадумовы для ліквідацыі негатыўных вынікаў адміністрацыйна-камандная сістэма, усталявання дэмакр. сістэмы кіравання сац. працэсамі, ажыццяўлення суверэннага права народа на самавызначэнне і свабоду выбару ўласнага шляху развіцця.
Літ.: Экономическая история: Проблемы и исследования. М., 1987; Правда истории: память и боль. Мн., 1991; Эканамічная гісторыя Беларусі. Мн., 1993. В.І.Мянькоўскі. с. 114
АДМІНІСТРАЦЫ́ЙНА - ТЭРЫТАРЫЯ́ЛЬНЫ ПАДЗЕ́Л , падзел тэрыторыі дзяржавы на часткі — адм.-тэр. адзінкі (губерні, акругі, землі, правінцыі, штаты, вобласці, раёны, дэпартаменты і інш.), на аснове якіх ствараюцца і дзейнічаюць органы дзярж.улады, кіравання і самакіравання. Асн. мэта — стварыць аптымальныя ўмовы для эфектыўнай арганізацыі і дзеяння ўсяго дзярж. механізма. Ажыццяўляецца з улікам прыроднагіст., эканам. і геагр. умоў, нац. асаблівасцяў, сац.-культ., паліт. і інш. фактараў.
У 9 ст. на тэр. Беларусі існавалі племянныя саюзы крывічоў (палачан), дрыгавічоў і радзімічаў. У 10—11 ст. склаліся Полацкая і Тураўская землі, якія захоўвалі пэўную самастойнасць пад уладай кіеўскіх князёў. Да сярэдзіны 12 ст. яны адасобіліся ў паўсамаст. дзярж. ўтварэнні — княствы. З Полацкай зямлі вылучыліся Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагожскае, Менскае і, магчыма, інш. ўдзельныя княствы; з Тураўскай — Пінскае і, верагодна, Клецкае і Слуцкае. Усх. ч. Беларусі з Мсціславам уваходзіла ў Смаленскае княства, паўд.-зах. з Берасцем і Кобрынам — у Галіцка-Валынскае, паўд.-ўсх. з Гомелем і Рэчыцай — у Чарнігаўскае. У Панямонні існавалі Ваўкавыскае, Гарадзенскае, Новагародскае і Слонімскае княствы, якія разам з племяннымі княствамі Літвы ў сярэдзіне 13 ст. ўтварылі ядро Вялікага княства Літоўскага. Да сярэдзіны 14 ст. ў ВКЛ увайшла ўся Беларусь, якая ў яго складзе падзялялася на судова-адм. акругі (землі, княствы, намесніцтвы), чые межы гістарычна склаліся ў мінулым. Полацкая і Віцебская землі з пач. 16 ст. называліся ваяводствамі. Каля 20 бел. княстваў і намесніцтваў (паветаў) уваходзілі ў Віленскае і Трокскае ваяв., утвораныя ў 1413; Мазырскі пав. да 1569 — у Кіеўскае ваяв. У выніку адм. рэформы 1565— 66 тэр. ВКЛ была падзелена на 30 паветаў, з якіх 16 цалкам ці часткова знаходзіліся на Беларусі і ўваходзілі ў Берасцейскае, Віленскае, Віцебскае, Менскае, Мсціслаўскае, Новагародскае, Полацкае і Трокскае ваяв. У 1618—54 да Беларусі адносілася Смаленскае ваяв. са Старадубскім пав. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) на далучаных да Рас. імперыі бел. землях утвораны Полацкае і Магілёўскае намесніцтвы (у 1796 аб’яднаны ў Беларускую губ.), пасля 2-га падзелу (1793) — Мінская губ., пасля 3-га падзелу (1795) — Слонімская і Віленская губ. (у 1797 аб’яднаны ў Літоўскую губ.). У 1802—1917 на Беларусі існавалі 5 губерняў: Віленская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская. Яны падзяляліся на паветы, колькасць якіх мянялася; з 1861 паветы падзяляліся на воласці. У 1917 не занятыя герм. войскамі бел. губерні і паветы аб’яднаны ў Заходнюю вобласць з цэнтрам у Мінску. У сак. 1918 у сувязі з прасоўваннем герм. войск да яе далучана Смаленская губ., цэнтр перанесены ў Смаленск.
25.3.1918 абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР), у склад якой павінны былі ўвайсці б. Гродзенская, Магілёўская, Мінская губ. і паветы Віленскай, Віцебскай, Смаленскай, Чарнігаўскай губ., населеныя пераважна беларусамі. Фактычна Рада БНР дзейнічала толькі на тэр. Беларусі, занятай герм. войскамі, за выключэннем паўд. часткі, часова ўключанай у склад Украіны. 1.1.1919 у Смаленску абвешчана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ў межах, якія амаль супадалі з пракламаванымі межамі БНР. Аднак ва ўмовах польскага наступлення ў лют. 1919 Віцебская, Магілёўская і Смаленская губ. ўключаны ў склад РСФСР (пры гэтым Магілёўская губ. пераўтворана ў Гомельскую), незанятая палякамі астатняя частка БССР — у склад Літ.-Бел. Сав. Сацыяліст. Рэспублікі, якая пасля ўступлення польскіх войскаў у Мінск у жн. 1919 фактычна спыніла існаванне. У выніку контрнаступлення Чырв. Арміі 31.7.1920 БССР была адноўлена пад назвай Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь, але без усх. ч., якая засталася ў складзе РСФСР. Паводле Рыжскага мірнага дагавору 1921 да Польшчы адышла і зах. ч. Беларусі (гл. Заходняя Беларусь). У складзе БССР засталіся толькі Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мазырскі, Мінскі і Слуцкі пав. б. Мінскай губ. У такіх межах 30.12.1922 БССР увайшла ў склад СССР. У сак. 1924 да БССР далучаны ч. Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губ. (1-е ўзбуйненне). 17.7.1924 у БССР уведзены новы адміністрайна-тэрытарыяльны падзел на 10 акруг, 100 раёнаў, 1202 сельсаветы. У час 2-га ўзбуйнення (снеж. 1924) да БССР далучаны Рэчыцкая і Гомельская акругі (б. паветы) з 18 раёнамі, пасля ўзгадненняў у 1927 усх. граніца набыла сучасны выгляд. Планаванае на пач. 1930-х г. 3-е ўзбуйненне не адбылося. Да 1930 акругі ў БССР скасаваны, захаваўся падзел на 90 раёнаў. У 1935 адноўлены 4 акругі на граніцы з Польшчай (Лепельская, Мазырская, Полацкая і Слуцкая). У студз.—лют. 1938 утвораны 5 абласцей: Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Мінская, Палеская. У вер. 1939 да БССР далучана Зах. Беларусь, якая з 1921 у складзе Польшчы падзялялася на Беластоцкае, Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяв. з 26 паветамі, што падзяляліся на гміны. На тэр. б. Зах. Беларусі ўтвораны 5 абласцей: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская і Пінская (101 раён); Віленскі край у кастр. 1939 перададзены Літве. Ёй жа ў ліст. 1940 перададзена тэр. Гайдуцішскага, Парэцкага і Свянцянскага р-наў. У час ням.-фаш. акупацыі 1941— 44 зах. ч. Беларусі (акруга Беласток) далучана да Усх. Прусіі, паўд. раёны — да рэйхскамісарыята «Украіна»; усх. ч. ўваходзіла ў зону армейскага тылу. Астатнія тэр. Беларусі (каля 1/3) утварылі генеральную акругу Беларусь у складзе рэйхскамісарыята «Остланд». Пасля вызвалення Беларусі ў вер. 1944 20 яе раёнаў і г. Беласток перададзены Польшчы, Беластоцкая вобл. скасавана, Вілейская вобл. перайменавана ў Маладзечанскую, утвораны Бабруйская, Гродзенская і Полацкая вобл. У студз. 1954 скасаваны Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская, Пінская і Полацкая вобл., у студз. 1960 — Маладзечанская вобл. Колькасць раёнаў неаднаразова мянялася, з 1966 іх было 117; 28.12.1989 адноўлены Дрыбінскі р-н. На 1.10.1994 у Рэспубліцы Беларусь 1088 адм.-тэр. адзінак, у т.л. 6 абласцей (Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская) і сталічны горад Мінск, 118 сельскіх і 25 гар. раёнаў, 101 горад абласнога і раённага падпарадкавання, 109 пасёлкаў гар. тыпу, 1448 сельскіх Саветаў. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэспублікі замацаваны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Парадак вырашэння пытанняў адм.-тэр. ўладкавання дзяржавы адносіцца да выключнай кампетэнцыі ВС Рэспублікі Беларусь.
Літ.: Круталевич В.А Административно-территориальное устройстве БССР. Мн., 1966; Административно-территориальное устройство БССР: Справ. Т. 1—2. Мн., 1985—87; Казлоў Л., Цітоў А. Беларусь на сямі рубяжах. Мн., 1993.
В.А.Кадаўбовіч, В.Л.Насевіч (гісторыя). с. 114
АДМІНІСТРАЦЫ́ЙНАЯ АДКА́ЗНАСЦЬ , гл. ў арт. Адказнасць юрыдычная. с. 119
АДМІНІСТРАЦЫ́ЙНАЯ ЮРЫСДЫ́КЦЫЯ , дзейнасць органаў дзярж. кіравання і іх службовых асоб па вырашэнні індывідуальных адм. спраў і прымяненні адпаведных юрыд. санкцый у адм. парадку. У некаторых краінах адміністрайную юрысдыкцыю ажыццяўляюць спец. органы т.зв. адм. юстыцыі (напр., адм. ведамасныя суды ў ЗША, Вялікабрытаніі, адм. трыбуналы акруг у Францыі і ў інш.). У б. СССР не было адасобленай сістэмы спец. органаў адм. юстыцыі. У Рэспубліцы Беларусь да органаў, што ажыццяўляюць адміністрацыйную юрысдыкцыю, адносяцца адміністрацыйныя камісіі пры выканкомах мясц. Саветаў дэпутатаў, выканкомы пасялковых і сельскіх Саветаў, раённыя камісіі па справах непаўналетніх, раённыя суддзі, службовыя асобы органаў унутр. спраў, дзярж. інспекцыі і інш. Парадак вядзення спраў органамі, якія ажыццяўляюць адміністрацыйную юрысдыкцыю, рэгламентаваны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Гл. таксама Адміністрацыйнае правапарушэнне. с. 119
АДМІНІСТРАЦЫ́ЙНЫ КО́ДЭКС , гл. ў арт. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. с. 119
АДМІНІСТРАЦЫ́ЙНЫ НАГЛЯ́Д , 1) дзейнасць органаў дзярж. кіравання па кантролі за выкананнем арг-цыямі, службовымі асобамі і грамадзянамі ўстаноўленых дзяржавай правілаў у асобных галінах кіравання. 2) Нагляд за асобамі, вызваленымі з месцаў пазбаўлення волі. Існаваў з 1966 на тэр. СССР і ажыццяўляўся органамі МУС за некаторымі катэгорыямі злачынцаў (напр., за асабліва небяспечнымі рэцыдывістамі). Наладжваўся (тэрмін ад 6 месяцаў да 1 года) па месцы жыхарства вызваленых і меў на мэце папярэдзіць учыненне новых злачынстваў. Адміністрацыйны нагляд устанаўліваў пэўныя абмежаванні для паднагляднага, парушэнне якіх праследавалася ў адм. ці крымін. парадку. У Рэспубліцы Беларусь адменены ў крас. 1992. У дарэвалюцыйнай Расіі дзейнічаў аналагічны гэтай адм. меры паліцэйскі нагляд, які ажыццяўляўся галосна і тайна, часова і пажыццёва. Выкарыстоўваўся не толькі як мера папярэджання крымін. злачыннасці, але і як сродак барацьбы з вызв. рухам з пач. 19 ст. Заканадаўча зацверджаны ў 1882. Паднаглядны не меў права мяняць месца жыхарства, знаходзіцца на дзярж. і грамадзянскай службе, займацца пед. дзейнасцю і г.д. Адміністрайны нагляд існуе ў многіх сучасных замежных краінах. с. 119
АДМІНІСТРА́ЦЫЯ (ад лац. administratio кіраўніцтва), 1) сукупнасць органаў выканаўчай улады, што ажыццяўляе мерапрыемствы па кіраванні краінай, рэгіёнам, горадам, прадпрыемствам і г.д. (раённая адміністрацыя, абл. адміністрацыя, адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь). 2) Службовыя асобы, кіраўнікі, персанал установы, прадпрыемства ці яго структурнай часткі (адміністрацыя завода, адміністрацыя цэха). с. 119
АДМІНІСТРА́ЦЫЯ ДАПАМО́ГІ І АДНАЎЛЕ́ННЯ АБ’ЯДНА́НЫХ НА́ЦЫЙ (United Nations Relief and Rehabilitation Administration, ЮНРРА), міжнародная арганізацыя ў 1943—47. Створана ў Вашынгтоне 44 дзяржавамі — удзельніцамі антыгітлераўскай кааліцыі з мэтай аказання дапамогі насельніцтву краін, якія вызваліліся ад ням.-фаш. і яп. акупацыі. Беларусь далучылася да ЮНРРА у жн. 1945. Дапамога ажыццяўлялася прадуктамі, медыкаментамі і інш. рэчамі ў памеры каля 2% ад нац. даходу краін-удзельніц, якія не былі акупіраваны. Іх агульны ўзнос у 1943— 47 склаў 3728 млн. долараў. с. 119
АДМІНІ́СТРАЦЫЯ ПРЭЗІДЭ́НТА РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ , рабочы орган, які ствараецца пры Прэзідэнце. У адпаведнасці з палажэннем і штатным раскладам ажыццяўляе інфармацыйную і арганізацыйна-тэхн. дзейнасць. Адміністрацыя не мае права ўмешвацца ў работу Кабінета Міністраў і дубліраваць яго функцыі. Кіраўнік адміністрацыі прызначаецца Прэзідэнтам, іншыя работнікі — па ўзгадненні з Прэзідэнтам. Свае паўнамоцтвы яна складае перад нававыбраным Прэзідэнтам. с. 119
АДМІРА́Л [гал. admiraal ад араб. амір аль (бахр) уладар на моры], воінскае званне (чын) вышэйшага афіцэрскага саставу ў ваенна-марскіх флатах мн. дзяржаў. У Еўропе паявілася ў 12 ст. ў Венецыі і Генуі, а затым распаўсюдзілася на флаты інш. краін (у Польшчы ўведзена ў 17 ст., у Расіі — на пач. 18 ст. У СССР устаноўлена з 1940 і адпавядала званню генерал-палкоўніка ў арміі). Існуюць таксама званні контрадмірал, віцэ-адмірал, адмірал флоту і інш. с. 119
АДМІРА́Л (Vanessa atalanta), насякомае атр. матылёў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі нешматлікі від, трапляецца на палянах, лугах, берагах ручаёў, уключаны ў Чырвоную кнігу.
Размах крылаў да 6 см. Пярэднія крылы зверху чорныя з белымі плямкамі і чырвонай косай палоскай (адсюль назва), заднія — чорныя, з чырвонай палоскай на краі. Лёт у ліп.—вер., тых, што перазімавалі, — у маі. Вусені развіваюцца ў чэрв.—жн. на лісці крапівы і чартапалоху. с. 119
АДМІРАЛЦЕ́ЙСТВА , 1) ранейшая назва тэрыторыі порта з верфямі, стапелямі, майстэрнямі, складамі, пад’язнымі шляхамі і інш. для рамонту і забеспячэння ваенных караблёў. У Расіі ў канцы 17 — пач. 19 ст. дзярж. адміралцействы былі ў Варонежы, Санкт-Пецярбургу (Галоўнае адміралцейства), Архангельску, Астрахані, Кранштаце, Севастопалі і Нікалаеве. 2) У Вялікабрытаніі вышэйшы орган кіравання ВМС, які адпавядае марскому мінву. Існаваў з 1690 як калегія з часовых членаў адміралцейства замест былога адзінаўладнага кіравання лорда вярхоўнага адмірала. З 1869 адміралцейства ўзначальвае першы лорд адміралцейства, ён жа марскі міністр, якому падначалены савет адміралцейства з вышэйшых марскіх афіцэраў. 3) Будынак у Санкт-Пецярбургу (кампазіцыйны цэнтр, да якога сыходзяцца тры гал. магістралі горада), выдатны твор архітэктуры рускага ампіру. Закладзены ў 1704 паводле задумы Пятра І як карабельная верф. Пазней перабудоўваўся рас. архітэктарамі І.К.Корабавым у 1727—38 і А.Дз.Захаравым у 1806—23. З 19 ст. тут размяшчаліся цэнтр. ўстановы Марскога мін-ва, пасля 1917 — установы ВМФ. с. 120
АДМІРАЛЦЕ́ЙСТВА АСТРАВЫ́ (Admiralty Islands), група вулканічных і каралавых астравоў на З Ціхага ак., у Бісмарка архіпелагу. Уваходзіць у склад Папуа—Новая Гвінея. Пл. 2072 км2. Нас. 33,3 тыс. чал. (1978), папуасы. Выш. да 719 м. Найб. значны в-аў Манус (1,6 тыс. км2). Клімат трапічны, вільготны. Плантацыі какосавых пальмаў. Рыбалоўства. Гал. горад — Ларэнгау. Адкрыты ў 1527—29 ісп. мараплаўцам А.Сааведра. с. 120
А́ДМІРАЛЦІ (Admiralty), горны хрыбет у паўн.-зах. ч. Зямлі Вікторыі (Усх. Антарктыда). Даўж. больш за 100 км. Зах. адгор’і хрыбта дасягаюць мора Роса. Выш. да 4163 м. Складзены пераважна з дакембрыйскіх пясчанікаў, гліністых сланцаў і вапнякоў, месцамі перарваных інтрузіямі гранітаў. Парэзаны далінамі, запоўненымі ледавікамі. Адкрыты ў 1841 англ. экспедыцыяй Дж. Роса, названы ім у гонар Брыт. адміралцейства. с. 120
АДМІРА́ЛЬСКІ СЦЯГ , спец. сцяг, уведзены для найвышэйшых службовых асоб флоту. Узняты на мачце карабля, адміралцейскі сцяг абазначаў прысутнасць на ім службовай асобы адміральскага звання. Карабель у такім выпадку наз. флагманскім (адміральскім). Сцяг адмірала ўзнімаўся на грот-мачце, віцэ-адмірала — на фок-мачце, контр-адмірала — на бізань-мачце. с. 120
АДМО́ЎЕ ў граматыцы, граматычная катэгорыя, якая паказвае на адсутнасць прадмета, якасных прыкмет прадмета, дзеяння або стану, а таксама слова-сказ, што перадае нязгоду з выказваннем («не»). У бел. мове асн. сродкі выражэння: часціца «не» («Ён не чытае»); часціца «ні» («На небе ні хмурынкі»); займеннікі і прыслоўі з прэфіксамі «не» («нейкі», «неяк») або «ні» («ніхто», «ніякі»); прэдыкатывы «не», «нельга», «немагчыма»; слова «не» як эквівалент адмоўнага члена сказа або яго галоўнага члена ў рэпліках, пры супрацьпастаўленні («Ён дома? — Не»); слова «няма».
Адмоўе можа быць агульнае — калі адмаўляецца ўся сітуацыя, пра якую паведамляецца ў сказе («Брат не хадзіў учора ў кіно»), і прыватнае — калі адмаўляецца толькі частка сітуацыі («Брат хадзіў учора не ў кіно», «не брат хадзіў учора ў кіно»).
Я.М.Камароўскі. с. 120
АДМО́ЎНАЕ СУПРАЦІЎЛЕ́ННЕ , уласцівасць некаторых звычайна нелінейных элементаў эл. ланцугоў змяншаць падзенне напружання на іх пры павелічэнні сілы току (напр., 4-слойны некіроўны дыёд, тунэльны дыёд). У ланцугах пераменнага току індуктыўнае супраціўленне можна разглядаць як адмоўнае супраціўленне ў адносінах да ёмістаснага. У ланцугах пастаяннага току адмоўнае супраціўленне ўзнікае ў вобласці значэнняў токаў і напружанняў пры наяўнасці на вольт-ампернай характарыстыцы элемента ўчастка, які зніжаецца. с. 120
АДМО́ЎНЫ ЛІК , рэчаісны лік, меншы за 0, напр., -2; -0,5 і г.д. На лікавай прамой адлюстроўваецца пунктамі злева ад пачатку адліку (ад 0). Гл. таксама Дадатны лік. с. 120
АДМУ́ЧВАННЕ , раздзяленне ўзмучаных цвёрдых дробных часцінак, заснаванае на розных скарасцях іх асядання ў вадзе; спосаб гідраўл. класіфікацыі здробненых матэрыялаў. Уключае адстойванне полідысперснай суспензіі з дэкантацыяй у паслядоўна злучаных адстойніках. Выкарыстоўваюць пры абагачэнні мінер. сыравіны, атрыманні тонкіх парашкоў, ачыстцы глін (кааліну) ад мех. дамешкаў (пяску, слюды, палявога шпату). с. 120
АДНААСО́БНІКІ , сацыяльная група (або асоба), якая вядзе дробную прыватную гаспадарку або вытворчасць пераважна ўласнымі сродкамі і сіламі сваёй сям’і; паводле афіц. сав. гістарыяграфіі, сяляне ў СССР, якія вялі гаспадарку індывідуальна — аднаасобна, а не ў калгасе ці саўгасе. У 1913 на Беларусі ўдзельная вага сацыяльна падобных да аднаасобнікаў катэгорыяй сялян, дробных саматужнікаў і рамеснікаў складала 74,8% усяго насельніцтва; дробныя гар. і местачковыя саматужнікі і рамеснікі — 34,4% усіх занятых у прам-сці. На іх долю прыпадала прыкладна 26% чыстай прамысл. прадукцыі (у Расіі 31,4%) і 4% нац. прыбытку. Удзельная вага дробных гандляроў складала 43,4% (у Расіі — 29,5%). Да масавай калектывізацыі аднаасобны сялянскі двор у БССР, як і ў СССР, уяўляў сабой сямейна-прац. аб’яднанне, якое вяло гаспадарку на нацыяналізаванай зямлі. Паводле маёмаснага складу афіцыйна яго падзялялі на бядняцкі, серадняцкі і кулацкі, часам вылучалі і с.-г. рабочых (парабкаў). На аснове сав. заканадаўства 1917—20 аднаасобнікі, як і інш. сац. групы, былі пазбаўлены права прыватнай уласнасці на зямлю, інш. сродкі вытв-сці, арандаваць і наймаць рабочую сілу, абмежаваны ў самаст. гасп. дзейнасці. На пач. 1920-х г. у ходзе новай эканамічнай палітыкі дробнатаварная вытв-сць аднаасобнікаў у нар. гаспадарцы была прызнана неабходнай мерай паскарэння сац.-эканам. развіцця. Аднаасобнікам дазвалялі любыя формы гасп. дзейнасці, выкарыстанне пры пэўных умовах наёмнай працы, арэнду сродкаў вытв-сці. Сярод аднаасобнікаў павялічылася доля заможных гаспадароў і прадпрымальнікаў. Паводле звестак выбарачнага перапісу (1927), сярэдняе сялянства складала 64,7% ад усіх сял. гаспадарак, бедната і парабкі — 31,2%, кулакі — 4,1%. У 1926 сярод насельніцтва БССР сяляне-аднаасобнікі, некаапераваныя саматужнікі і рамеснікі складалі 77,5%. У 1925—26 на долю дробнатаварнага і патрыярхальнага ўкладаў у сельскай гаспадарцы прыпадала 79,6% створанага чыстага прадукту, у прам-сці — 32%, у будаўніцтве — да 54%. Усяго аднаасобнікі стваралі 50,7% нац. прыбытку БССР (у 1913 менш за 40%). У 1926 валавая прадукцыя аднаасобных сял. гаспадарак складала 97,5% агульнарэсп. аб’ёму. З пераходам дзяржавы ад рэфармісцкіх да рэв. метадаў вырашэння задач сац.-эканам. развіцця праз фарсіраваную індустрыялізацыю і калектывізацыю доля аднаасобнікаў у нар. гаспадарцы рэзка зменшылася. Гэтаму спрыяла спыненне продажу ім машын і с.-г. прылад, згортванне выдачы дзярж. крэдытаў, адмова ў праве на арэнду зямлі і прадпрыемстваў, прымяненне павышаных падаткаў і інш. меры. У выпрацаваную камуністамі сістэму буд-ва сацыялізму ў СССР аднаасобнікі не ўпісваліся і былі асуджаны на знікненне. Пачалося імклівае выцісканне аднаасобніка-прыватніка з усіх сфер дзейнасці. У тавараабароце рэспублікі прыватны сектар у 1926—27 займаў 22,3%, у 1931 — 0,44%, у 1934 яго доля ў легальным гандлі была зведзена да нуля. З саматужна-рамеснай вытв-сці вёскі аднаасобнік амаль знік у 1930. Няўхільна змяншалася колькасць аднаасобнікаў і сярод сялян. У ходзе суцэльнай калектывізацыі ў 1929—32 у БССР кулацтва як клас было ліквідавана (гл. Раскулачванне).
Наступ на аднаасобнікаў (жорсткае падаткаабкладанне, перадзелы зямлі, ліквідацыя хутарской сістэмы) працягваўся. Толькі ў 1930—35 сума с.-г. падатку з гаспадаркі аднаасобнікаў вырасла амаль у 9 разоў. Да канца 1930-х г. самастойная аднаасобная гаспадарка як сац. катэгорыя ў вёсцы і ў горадзе, па сутнасці, знікла (за выключэннем Зах. Беларусі). У 1939 сяляне-аднаасобнікі, некаапераваныя саматужнікі і рамеснікі складалі толькі 6,4% усяго насельніцтва БССР. Колькасць аднаасобных сял. двароў зменшылася з 804 тыс. у 1928 да 50,3 тыс. ў 1940. Гэта адмоўна адбілася на ўсёй эканоміцы і асабліва на вытв-сці с.-г. прадукцыі. У пасляваенны час за кошт урбанізацыі рэспублікі, перамяшчэння значнай часткі аднаасобнікаў у іншыя раёны СССР, паскорана праведзенай прымусовай калектывізацыі ў Зах. Беларусі аднаасобныя сял. гаспадаркі зусім зніклі. З мноства вяскоўцаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій да пач. 1950-х г. (гл. Рэпрэсіі палітычныя ў СССР), аднаасобнікі складалі абсалютную большасць. У 1959 сяляне-аднаасобнікі, і некаапераваныя саматужнікі складалі толькі 0,7% насельніцтва, у 1966 — 0,1%. Перабудова эканам. структур, пачатая ў канцы 1980-х г. на Беларусі, як і ў цэлым у СССР, стварыла ўмовы для развіцця дробнага прадпрымальніцтва ў горадзе і вёсцы. А.М.Сарокін. с. 120
АДНАБАКО́ВАЯ ПАВЕ́РХНЯ , паверхня, якая не мае двух розных бакоў, чым і адрозніваецца, напр., ад сферы, куба ці квадрата. Размешчаная ў прасторы аднабаковая паверхня з зафіксаваным на ёй пунктам неперарыўнай дэфармацыяй абарачальна ператвараецца ў такую, на якой праз гэты пункт будзе праходзіць некаторы замкнёны шлях (абход), уздоўж якога можна пабудаваць нармаль, што неперарыўна мяняе свой кірунак да паверхні; праходзячы гэты шлях, нармаль вяртаецца ў зыходны пункт з напрамкам, процілеглым першапачатковаму. Характарыстыка аднабаковай паверхні — яе неарыентаванасць (гл. Арыентацыя). Для трохмернай прасторы сапраўдна і адваротнае: кожная неарыентаваная паверхня будзе адбаковай паверхняй. Прыклады аднабаковай паверхні: Мёбіуса ліст, Клейна паверхня. с. 121
АДНАГАДО́ВЫЯ РАСЛІ́НЫ , адналетнікі, травяністыя расліны, жыццёвы цыкл якіх (ад насення да насення) заканчваецца на працягу аднаго года (найб. кароткі ён у эфемераў, часцей ахоплівае ад 2 да 5 месяцаў). Вядома больш за 100 тыс. відаў, пашыраных на ўсім зямным шары, з іх на Беларусі каля 270 відаў.
Аднагадовыя расліны падзяляюцца на яравыя і азімыя формы. Насенне яравых прарастае вясной або летам і да восені (ва ўмераных шыротах) пасля плоданашэння расліны адміраюць (яравая пшаніца, лён, авёс, ячмень, кукуруза, каноплі, гарох, проса, грэчка, рыс і інш.). Азімыя прарастаюць восенню, зімуюць, на наступны год цвітуць, пладаносяць і адміраюць (азімыя пшаніца і жыта, віка, рапс, васілёк, стрэлкі і інш.). Аднагадовыя расліны (асабліва эфемераў) значна больш у пустыннай зоне і найменш у тундравай. с. 121
АДНАГАЛО́СНАСЦІ ПРЫ́НЦЫП У ААН , устаноўлены Статутам ААН парадак прыняцця Саветам Бяспекі рашэнняў непрацэдурнага характару. Прыняты на Крымскай канферэнцыі 1945. Паводле аднагалоснасці ппрынцыпу ў ААН рашэнне лічыцца прынятым, калі за яго пададзены галасы 9 членаў Савета, прычым галасы ўсіх яго пастаянных членаў (ЗША, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі і КНР) супадаюць. Часам гэты прынцып называюць правам вета пастаянных членаў Савета Бяспекі. Устрыманне пры галасаванні любога пастаяннага члена Савета Бяспекі не перашкаджае ўхваленню рашэння, а няўдзел у галасаванні не разглядаецца як выкарыстанне вета. Прыняцце паправак і змен у Статуце ААН таксама ажыццяўляецца ў адпаведнасці з аднагалоснасці прынцыпам у ААН. Л.В.Паўлава. с. 121
АДНАГАЛО́СЫЯ (Clamatores, Tyranni), падатр. птушак атр. вераб’інападобных. Пашыраны пераважна ў тропіках Амерыкі. 14 сям.: дрэвалазы (Dendrocolaptidae), печніковыя (Furnariidae), пітавыя (Pittidae) і інш. Каля 1100 відаў.
Даўж. цела да 30 см, маса да 120 г. Будова гартані прымітыўная (крычаць, але не пяюць). Пер’е яркае, стракатае. Гняздуюцца на дрэвах і на зямлі. Нясуць 1—6 яец. Кормяцца насякомымі і раслінамі. Маюць невялікае прамысл. значэнне. с. 121
АДНАДВО́РЦЫ , катэгорыя дзярж. сялян у Рас. імперыі. Складаліся ў 1-й чвэрці 18 ст. з патомкаў служылых людзей, паселеных царскім урадам у сувязі са стварэннем рэгулярнай арміі на паўд. і паўд.-ўсх. граніцах для іх аховы. Аднадворцы былі абкладзены падушным падаткам і 4-грыўневым аброкам. Пераважная большасць іх не валодала прыгоннымі, мела толькі ўласныя двары (магчыма, адсюль і назва аднадворцы).
На Беларусі аднадворцы ўтвораны на падставе закону ад 19.10.1831: дробная сельская шляхта была пераведзена ў аднадворцы з паліт. (за ўдзел у паўстанні 1830—31) і фіскальных меркаванняў. Былі асабіста вольныя; плацілі падатак, выконвалі рэкруцкую павіннасць на працягу 15 гадоў. Паводле ўказа ад 1.8.1857 аднадворцы на ўласнай і дзярж. зямлі аднесены да дзярж сялян, на панскай — да вольных людзей. Фактычна працягвалі існаваць як асобная група сельскага насельніцтва. У 1858 на Беларусі 44 810 аднадворцаў (1,6% сельскага насельніцтва). Пераважная большасць не мела сваёй зямлі. Па меры разбору шляхты колькасць іх расла: у 1867 у Мінскай, Магілёўскай, Віленскай і Гродзенскай губ. было 110 088 чал. Паводле закону ад 19.2.1868 аднадворцы пераведзены ў сельскія і гарадскія абшчыны, большасць іх злілася з сялянамі. Аднадворцы, якія жылі на панскай зямлі, не атрымалі права на яе выкуп, тыя, што жылі на дзярж., маглі выкупіць яе. Уласная зямля захавалася за аднадворцамі. В.П.Панюціч. с. 121
АДНАДЗЁНКА , аднаразовае газетнае выданне. Часам выдавалася як лістоўка або альманах, без нумарацыі. Першая бел. аднадзёнка «Новіны грозные а жалостливые...» з прычыны нападу Івана IV Грознага на Полацк выд. ў 1563 у Нясвіжскай друкарні. У каталогу 1684 Бадлеанскай (Оксфард) б-кі зафіксавана 7 бел. аднадзёнак 1563, 1571, 1580, 1597, 1602, 1610 і 1617 на бел., лац., ням., англ. і інш. мовах. У 20 ст. аднадзёнкі выдаваліся найчасцей з-за цэнзурнага ўціску. Выходзілі ў Гродне («Колас беларускай нівы», 1913), Мінску («Над Свіслаччу», май 1914, на польск. мове; «Чырвоная варта», 15.4.1921; «Беларусь — Паволжу», 4.10.1921) і інш. Асн. прычына выхаду аднадзёнак ў Зах. Беларусі — канфіскацыя бел. прэсы польскімі ўладамі. Яны прысвячаліся пераважна грамадска-паліт. падзеям і выдаваліся ў Вільні («Беларуская крыніца», 25.12.1921; «Беларуская доля», 23.5.1923; «Абух», 20.8.1924; «Беларускі селянін», 14.8.1925; «Новая маланка», 30.11.1928; «Весткі Таварыства Беларускае школы», 28.2.1929; «Беларуская праўда», 12.5.1931; «За беларускую школу», 16.6.1936; «Голас студэнта», 25.6.1937, і інш.), у Гродне («Выстрал», 8.10.1924; «Стрэха», 12.2.1928; «Пралом», 19.6.1929), у Беластоку («Лясны работнік», студз. 1934). Бел. аднадзёнкі выходзілі ў Дзвінску («Праца», 29.6.1928; «Новы шлях», 29.4.1931), Рызе («Шлях праўды», 24.10.1930), Варшаве («Першы крок», ліп. 1935) і інш.; у пасляваенны час — у Нямеччыне, ЗША, Канадзе.
Зберагаюцца ў Нац. б-цы Беларусі, Цэнтр. навук б-цы АН Беларусі, Цэнтр. Навук. б-цы АН Літвы, у архівах і б-ках Польшчы і інш. Усяго выйшла больш за 100 аднадзёнак.
Літ.: Максімовіч Р. (Тумаш В.). «Навіны Грозныя» 1563 году: Да гісторыі зачаткаў беларускіх газетных выданняў // Запісы Бел. ін-та навукі і мастацтва. Мюнхен, 1966. Кн. 4; Тое ж // Спадчына. 1994. № 3. І.У.Саламевіч. с. 121
АДНАДО́ЛЬНЫЯ (Monocotyledonas, Liliopsida), клас кветкавых раслін, гл. Ліліопсіды. с. 122
АДНАДО́МНЫЯ РАСЛІ́НЫ , манагамныя расліны, расліны, у якіх аднаполыя кветкі — мужчынскія (тычынкавыя) і жан. (песцікавыя) або інш. мужчынскія і жан. органы размнажэння (у някветкавых раслін) знаходзяцца на адной расліне. Напр., дрэўныя расліны — бяроза, ляшчына, дуб, сасна, елка; травяністыя — кукуруза, агуркі, гарбузовыя; многія імхі, водарасці. Параўн. Двухдомныя расліны, Шматдомныя расліны. с. 122
АДНАДРЭ́ЎКА лодка, выдзеўбаная са ствала дрэва; самы старажытны тып лодкі. Бытавала ў славян, у т.л. беларусаў, да з’яўлення дашчаных лодак. Сустракаецца і ў наш час (гл. Човен). с. 122
АДНАЗВЯ́ЗНАЯ ВО́БЛАСЦЬ у матэматыцы, адкрытая ці замкнутая вобласць, у якой любы замкнуты контур можна неперарыўна сцягнуць у пункт, не выходзячы за мяжу вобласці. Для любой замкнутай неперарыўнай крывой, якая належыць адназвязнай вобласці, частка плоскасці, якая абмежавана гэтай крывой, належыць вобласці. Адназвязнай вобласцю з’яўляецца, напр., інтэрвал, сегмент, круг, шар (адкрытыя ці замкнутыя). Мяжа адназвязнай вобласці складаецца з аднаго кавалка. Напр., мяжа круга (адназвязная вобласць) — акружнасць. Гл. таксама Мнагазвязная вобласць. с. 122
АДНАЗНА́ЧНАСЦЬ СЛО́ВА , тое, што монасемія. с. 122
АДНАЗНА́ЧНАЯ ФУ́НКЦЫЯ (матэм.), функцыя, якая прымае толькі адно значэнне для аднаго значэння аргумента з вобласці вызначэння гэтай функцыі, напр., х2, 2Х, соs x. с. 122
АДНАКАМПЛЕ́КТНАЯ ШКО́ЛА , пачатковая школа, у якой усе класы вядзе адзін настаўнік. Звычайна працуюць у невял. населеных пунктах пры наяўнасці 4 пач. класаў з агульнай колькасцю да 10 вучняў, якія аб’яднаны ў клас-камплекг. Навучанне вядзецца па праграмах для пач. класаў агульнаадук. школы. У 1994/95 навуч. г. на Беларусі было 24 аднакамплектныя школы, колькасць іх паступова скарачаецца. Л.І.Дурэйка. с. 122
АДНАКВЕ́ТКА (Moneses), род шматгадовых травяністых раслін сям. грушанкавых. Вядомы 1 від — аднакветка буйнакветная (M. uniflora), пашыраны ва ўмераных і халодных зонах Паўн. паўшар’я. Расце ў імшыстых і чарнічных хваёвых лясах, на купінах нізінных і пераходных балот, у гарах уздымаецца да субальпійскага пояса на выш. да 2,4 тыс. м над узр. м. На Беларусі трапляецца пераважна ў паўн. раёнах.
Выш. 3—17 см. Лісце супраціўнае, акруглае, скучанае ў ніжняй ч. сцябла. Карэнішча паўзучае. Кветкі адзіночныя, белыя, вельмі духмяныя. Цвіце ў чэрв. — пач. ліпеня. Плод — шарападобная шматнасенная каробачка. Лек расліна, выкарыстоўваецца як сродак ад вочных захворванняў. с. 122
АДНАКЛА́СНАЕ ПАЧАТКО́ВАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА навучальная ўстанова ў Рас. імперыі. На Беларусі першыя аднакласныя пачатковыя вучылішчы існавалі пры манастырах каталіцкіх ордэнаў. Паводле Статута для прыходскіх вучылішчаў 1807 для дзяцей бедных рамеснікаў і сялян ствараліся аднакласныя пачатковыя вучылішчы з адным настаўнікам, якія мелі 6-месячны тэрмін навучання. Вучэбныя планы абмяжоўваліся практычнымі мэтамі. Паводле Статута 1828 дзейнасць аднакласных пачатковых вучылішчаў мела саслоўны характар. «Часовыя правілы для народных школ...» 1863 дазвалялі прыём у аднакласныя пачатковыя вучылішчы дзяцей усіх саслоўяў і веравызнанняў; выкладалі Закон Божы, рус. мову, першыя чатыры дзеянні арыфметыкі, спевы. У сярэдзіне 1870-х г. на Беларусі было 50 аднакласных пачатковых вучылішчаў (36 з іх мелі жан. змены), у пач. 1890-х г. — 70 з 2-гадовым тэрмінам навучання. Паводле «Палажэння аб царкоўных школах праваслаўнага веравызнання» (1902) існавалі аднакласныя пач. школы царк. ведамства з 3-гадовым тэрмінам навучання (гл. Царкоўнапрыходскія школы). З павелічэннем ролі земстваў (1911) аднакласныя пачатковыя вучылішчы царк. ведамства не вытрымалі канкурэнцыі з земскімі школамі, дзе даваліся больш глыбокія веды, і сталі пераходзіць на земскае ўтрыманне (Віцебская, Магілёўская, Мінская губерні).
С.В.Снапкоўская. с. 122
АДНАКЛЕ́ТАЧНЫЯ , арганізмы, целы якіх складаюцца з адной клеткі. Існуюць 2 узроўні арганізацыі аднаклетачных: пракарыётны (бактэрыі і сіне-зялёныя водарасці) і эўкарыётны (зялёныя і інш. водарасці, прасцейшыя). У пракарыётаў няма дыферэнцыраванага клетачнага ядра, у эўкарыётаў яно ёсць і можа дзяліцца. Аднаклетачныя спалучаюць уласцівасці клеткі і самаст. арганізма. Маюць простую будову (хларэлы, амёбы) і складаную (ацэтабулярыі, інфузорыі). Многія ўтвараюць калоніі. Ад аднаклетачных узніклі шматклетачныя. с. 122
АДНАКЛЕ́ТАЧНЫЯ ВО́ДАРАСЦІ , гл. ў арт. Водарасці. с. 122
АДНАЛЕ́ТНІКІ , тое, што аднагадовыя расліны. с. 122
АДНАМЕ́РНАГА ЧАЛАВЕ́КА КАНЦЭ́ПЦЫЯ , найбольш поўнае выражэнне «крытычнай тэорыі грамадства», звязанай з даследаваннямі сац. канфармізму і сац.-псіхал. тыпаў асобы. Назва ад кнігі заснавальніка гэтай канцэпцыі Г.Маркузе «Аднамерны чалавек. Нарысы ідэалогіі высокаразвітога індустрыяльнага грамадства». Істотную ролю ў станаўленні канцэпцыі адыгралі ідэі З.Фрэйда, В.Райха, Т.Адорна, Э.Фрома і інш. даследчыкаў механізмаў адчужэння чалавека.
Аднамернасць як разбурэнне чалавечай суб’ектыўнасці Маркузе звязваў з развітой індустрыяльнай цывілізацыяй, рэпрэсіўным уздзеяннем тэхнікі на духоўны свет асобы. «Аднамерны чалавек» — канфарміст, які поўнасцю інтэграваны ў «сістэму», лёгка паддаецца маніпуліраванню, яго адносіны да свету павярхоўныя, некрытычныя, схільнасці і патрэбы скажоны прынцыпам прадукцыйнасці, што выклікае спажывецкую арыентацыю. Аднамернасці проціпастаўляецца двухмернасць чалавека, якая дапускае наяўнасць унутранага свету асобы, здольнасць яе крытычна ставіцца да ўмоў свайго існавання і самаўдасканальвацца.
Літ.: Баталов Э.Я. Философия бунта. М., 1973; Marcuse H. One — demensional man. London, 1991. А.В.Рубанаў. с. 122
АДНАПАЛО́СНАЯ МАДУЛЯ́ЦЫЯ , працэс атрымання мадуляваных ваганняў, частотны спектр якіх мае адну бакавую паласу частот (нясучая частата і другая бакавая паласа значна прыглушаны). У параўнанні з амплітуднай мадуляцыяй пры аднапалоснай мадуляцыі перадавальны спектр частот скарачаецца ў 2 разы, што дазваляе падвоіць колькасць каналаў сувязі. Агульны выйгрыш па магутнасці перадатчыка ў 8—16 разоў. Выкарыстоўваецца ў тэлебачанні, прафес. і аматарскай радыёсувязі, правадной сувязі. с. 123
АДНАПО́ЛЫЯ КВЕ́ТКІ , кветкі, у якіх ёсць толькі тычынкі і няма песціка (песцікаў) або ёсць толькі песцік (песцікі), але няма тычынак. Першыя наз. тычынкавыя (мужч.), другія — песцікавыя (жан.). У многіх аднаполых кветак органы другога полу захоўваюцца ў рэдукаваным стане і не функцыяніруюць. Паводле эвантавай тэорыі паходжання кветкі, аднаполыя кветкі ўзніклі ў працэсе эвалюцыі ад двух кветак у выніку прыстасавання да апылення ветрам. Такія кветкі наз. функцыянальна-мужчынскімі або функцыянальна-жаночымі. Размеркаванне аднаполых кветак на раслінах рознае (гл. Аднадомныя расліны, Двухдомныя расліны, Шматдомныя расліны). с. 123
АДНАПО́ЛЮСНАЕ ТЭЛЕГРАФАВА́ННЕ , тэлеграфаванне сігналамі пастаяннага току, якія ўяўляюць сабой кодавую камбінацыю імпульсаў адной палярнасці з бястокавымі інтэрваламі. У адрозненне ад двухполюснага тэлеграфавання выкарыстоўваецца на лініях сувязі невял. працягласці (да 300 км). с. 123
АДНАПРАХО́ДНЫЯ (Monotremata), яйцародныя, атрад найб. прымітыўных сярод сучасных млекакормячых. Вядомы з плейстацэну Аўстраліі. 2 сям.: яхідны і качканосы, 5 відаў. Пашыраны ў Аўстраліі, Тасманіі, Новай Гвінеі.
Даўж. цела да 80 см. Характэрна сумяшчэнне заднепраходнай і мочапалавой адтулін (клаака, як у птушак). Зубоў у дарослых няма. Страўнік не мае стрававальных залоз. Сярэдняя т-ра цела ніжэйшая, чым у інш. млекакормячых (25—36 °С). Нясуць 1—2, зрэдку 3 яйцы. Малочныя залозы трубчастыя, выдзяляюць малако на брушную паверхню цела (залозістае поле), адкуль яго злізваюць дзіцяняты. Паўводныя ці наземныя формы. Кормяцца жывёльнымі арганізмамі. Колькасць невялікая. с. 123
АДНАРО́Г , нарвал (Monodon monoceros), марское млекакормячае атр. кітападобных. Жыве ў арктычных водах Грэнландыі, Паўн. Канады, Шпіцбергена і ПнУ Зямлі Франца-Іосіфа.
Даўж. да 6,1 м, маса 1—1,5 т. Афарбоўка светлая з мноствам чорных плямаў (дзіцяняты цёмныя). У самцоў (зрэдку ў самак) у левай верхняй сківіцы бівень (рог) даўж. да 3 м (адсюль назва), якім яны прабіваюць аддушыны ў ільдах. Корміцца галаваногімі малюскамі і рыбай. Рэдкі. Ахоўваецца, занесены ў Чырв. кнігу СССР. с. 123
АДНАРО́Г (лац. Monoceros), экватарыяльнае сузор’е з найбольш яркай зоркай 3,8 візуальнай зорнай велічыні. На тэр. Беларусі найлепшы час назірання — снежань, студзень. с. 123
АДНАРО́Г (ад назвы міфічнага звера з рогам на лбе), старажытная руская артылерыйская гладкаствольная гармата. Аднарог — пішчаль-інрог, адліты ў 1577. У 1757—59 распрацавана некалькі ўзораў аднарогу, якія мелі ствалы 7,5—12,5 калібра з ядрамі 1,8—40 кг. 246-міліметровы аднарог страляў на адлегласць да 4 км ядрамі, разрыўнымі і запальнымі гранатамі, бомбамі і карцеччу. Быў на ўзбраенні рус. артылерыі больш за 100 гадоў (да стварэння наразных гармат). с. 123
АДНАРО́ДНАЕ ЎРАЎНЕ́ННЕ , ураўненне, якое не змяняе свайго выгляду пры адначасовым множанні ўсіх (або толькі некаторых) пераменных на адзін і той жа адвольны лік. Ураўненне можа быць аднародным і ў адносінах да адпаведных пераменных, напр., xy + yz + zx = 0 — аднароднае ўраўненне ў адносінах да ўсіх пераменных, ураўненне y + ln(x/z) + 5 = 0 — да х і z. Левая частка аднароднага ўраўненя з’яўляецца аднароднай функцыяй. с. 123
АДНАРО́ДНАСЦЬ СУСВЕ́ТУ , аднароднае размеркаванне рэчыва, што назіраецца ў межах Метагалактыкі. Лічыцца, што ў прасторы, маштабы якой у трох вымярэннях перавышаюць адлегласць у 50 Мпк і якая ўключае каля 6000 галактык, шчыльнасць рэчыва прыблізна аднолькавая. с. 123
АДНАРО́ДНАЯ ФУ́НКЦЫЯ , функцыя адной або некалькіх пераменных, якая адпавядае ўмове: пры адначасовым множанні ўсіх пераменных на адзін і той жа адвольны лік значэнне функцыі памнажаецца на некаторую ступень гэтага ліку.
Напр., f (λx, λy, …, λu) = λnf (х,у,...,u), дзе n — паказчык аднароднасці, або вымярэння аднароднай функцыі. Сустракаюцца ў геам. формулах. Калі х = f (a, b,..., 1), дзе a, b,..., 1 — даўжыні адрэзкаў, вымераных адным адвольным маштабам, то правая частка выразу павінна быць аднароднай функцыяй (вымярэнне 1, 2 або 3 у залежнасці ад таго, што вызначае x — даўжыню, плошчу або аб’ём). с. 123
АДНАРО́ДНЫЯ КААРДЫНА́ТЫ пункта, прамой і г.д., каардынаты з уласцівасцю, што аб’ект, які яны вызначаюць, не мяняецца, калі ўсе каардынаты памножыць на адвольны лік.
Напр., аднародныя каардынаты пункта M на плоскасці могуць з'яўляцца лікі x, у, z, звязаныя суадносінамі х : у : z = х : у : 1, дае х і y — дэкартавы каардынаты пункта М. Лікі х’, у’ z’ будуць аднароднымі каардынатамі таго ж пункта М у выпадку, калі знойдзецца множнік λ, што х’ = λх, у’ = λy, z’ = λz.
Увядзенне аднародных каардынат дазваляе дадаць да пунктаў эўклідавай плоскасці пункты з трэцяй аднароднай каардынатай, роўнай нулю (т. зв.бесканечна аддаленыя пункты), што істотна для праектыўнай геаметрыі. с. 123
АДНАРО́ДНЫЯ ЧЛЕ́НЫ СКА́ЗА , члены сказа, якія адносяцца да аднаго і таго ж слова і выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю. Паміж сабой звязваюцца спалучальнай сувяззю, сродкам выражэння якой служаць або інтанацыя пералічэння, або інтанацыя і спалучальныя злучнікі.
Аднароднымі могуць быць і галоўныя, і даданыя члены сказа: «Тут было і здзіўленне, і захапленне, і крыху зайздрасці» (М.Лынькоў) — аднародныя дзейнікі; «За гарамі, за даламі, у балотах пустынных паўставала, вырастала новая краіна» (Я.Купала) — аднародныя акалічнасці і выказнікі; «На бітву грозную ішоў народ за шчасце, за зямлю, за долю» (Р.Няхай) — аднародныя дапаўненні; «На дварэ другі дзень сеяў дробны, але густы дождж» (І.Шамякін) — аднародныя азначэнні. Аднароднымі могуць быць члены сказа, выражаныя рознымі часцінамі мовы: «Ліда вясёлая па натуры і любіць смяяцца» (А.Кулакоўскі). Аднародныя члены сказа ўтвараюць адкрыты, незамкнёны рад, у які можа ўваходзіць абагульняльнае слова: «Будынак, парк і агарожа — было ўсё слаўна і прыгожа» (Я.Колас). А.Я.Міхневіч. с. 123
АДНАСЕМЯДО́ЛЬНЫЯ , тое, што ліліопсіды. с. 123
АДНАСКЛА́Д , адначлен, у матэматыцы, здабытак, які складаецца з лікавага множніка (каэфіцыента) і адной або некалькіх літар (пераменных), кожная з якіх узята з тым або іншым цэлым дадатным паказчыкам ступені; самы просты алг. выраз. Напр., -5ах3; +а3с3ху; -7; -а. с. 123
АДНАСТРО́ФНЫ ВЕРШ , верш, які не падзелены на асобныя строфы і ўяўляе сабой адно інтанацыйна-сінтакс. і сэнсавае цэлае. Звычайна ўключае ад 2 да 8 вершарадоў. Да аднастрофнага верша адносяць і класічны санет, у якім і тэрцэты, і катрэны звязаны паміж сабой аднолькавымі рыфмамі. с. 123
АДНАЎЛЕ́ННЕ , гл. ў арт. Акісленне-аднаўленне. с. 123
АДНАЎЛЕ́ННЕ ЛЕ́СУ , адбываецца пад полагам дрэвастою, на высечках, гарах і інш. участках, якія раней былі пад лесам. Бывае прыроднае, штучнае і камбінаванае. Прыроднае аднаўленне лесу — біял. самааднаўленне лесу самасевам, пнёвымі і каранёвымі парасткамі. Працякае больш эфектыўна, калі на высечках пакідаюць пэўную колькасць насенных дрэў, лесасекі ачышчаюць ад рэшткаў драўніны, а глебу на іх пэўным чынам апрацоўваюць. Фіз.-геагр. асяроддзе для прыроднага насеннага аднаўлення лесу больш спрыяльнае ў лясной зоне, асабліва ў тайзе, дзе менш падлеску і травяністай расліннасці; горш працякае ў лесастэпавай, стэпавай, паўпустыннай зонах і прытундравай падзоне. Часта пры прыродным аднаўленні лесу адбываецца змена парод і ўтварэнне т.зв. вытворных лясоў: бярэзнікаў, алешнікаў, грабнякоў, асіннікаў і да т.п. Штучнае аднаўленне лесу — пасевы насення, пасадка сеянцаў, саджанцаў, сцябловых і каранёвых чаранкоў. Праводзяць на ўчастках, дзе прыроднае аднаўленне лесу не дае добрых вынікаў. На тэр. Беларусі яно арыентавана пераважна на вырошчванне хвоі, елкі, дубу, лістоўніцы і інш. (у лясах дзярж. фонду штогод праводзіцца на пл. каля 34 тыс. га). Камбінаванае (мяшанае), спалучае прыроднае і штучнае аднаўленне лесу на адной і той жа плошчы. с. 123
АДНАЧАСО́ВАСЦЬ , супадзенне па часе з’яў, аддзеленых адна ад адной у прасторы. У класічнай механіцы існавала ўяўленне пра абсалютную прастору і час, пра адзіны паток часу, што аднастайна працякае ўсюды і складаецца з імгненняў, кожнае з якіх адначасова настае ва ўсіх пунктах прасторы. Гэта ўяўленне грунтавалася на дапушчэнні бесканечнай скорасці распаўсюджання светлавых сігналаў. Адноснасці тэорыя, зыходзячы з канечнасці скорасці святла, адмовілася ад паняцця абсалютнай адначасовасці. Атаясамліванне момантаў часу дзвюх з’яў мае сэнс, калі гэтыя з’явы разглядаюцца ў межах нейкай пэўнай сістэмы адліку. З’явы, адначасовыя ў адной сістэме адліку, могуць аказацца неадначасовымі ў інш. сістэме. с. 124
АДНАЧЛЕ́Н , тое, што аднасклад. с. 124
АДНІМА́ННЕ , адыманне, арыфметычнае дзеянне, якое заключаецца ў знаходжанні аднаго са складаемых па вядомай суме і другім складаемым; процілеглае складанню. Сума ў гэтым выпадку наз. памяншаемым, дадзенае складаемае — аднімаемым, невядомае (вынік) — рознасцю. Каб ад аднаго ліку адняць другі, дастаткова да памяншаемага дадаць лік, процілеглы аднімаемаму. Напр.: 7 - 5 = = 7 + (-5) = 2; а - b = а + (-b). с. 124
АДНО́СІН ТЭО́РЫЯ , раздзел фармальнай логікі, дзе разглядаюцца агульныя ўласцівасці адносін і законы, якім яны падпарадкоўваюцца. Распрацавана А. дэ Морганам, Ч.С.Пірсам і Э.Шрэдэрам. Асн. кірунак — вылічэнне адносін, блізкае да тэорыі класаў; даследаванне сувязі паміж адносінамі і аперацыі над імі, устанаўленне законаў, пры дапамозе якіх з адных адносін можна вывесці другія. У матэм. логіцы адносін тэорыя звязана з вывучэннем уласцівасцяў і вылічэннем прэдыкатаў, адносін тоеснасці, роўнасці, прыналежнасці элемента да пэўнага класа аб’ектаў і інш. с. 124
АДНО́СІНЫ , 1) філасофская катэгорыя, якая адлюстроўвае адзін з аб’ектыўных момантаў узаемасувязі рэчаў, абумоўленай матэрыяльным адзінствам свету. Існаванне, спецыфічныя ўласцівасці і развіццё рэчаў залежаць ад сукупнасці іх адносін да інш. рэчаў. Паняцце аб адносінах узнікае як вынік параўнання дзвюх ці больш рэчаў па выбранай (зададзенай) аснове (прыкмеце). Калі аснова параўнання не адвольная, то і адносіны як вынік параўнання таксама не адвольныя, іх анталагічны статус у дадзеным выпадку праяўляецца ў існаванні асновы (пры гэтым самі адносіны можна разглядаць як уласцівасць гэтай асновы).
Адрозніваюць унутраныя адносіны частак рэчы і яе знешнія адносіны з інш. рэчамі, адносіны істотныя і неістотныя, неабходныя і выпадковыя і інш. Істотныя агульныя ўстойлівыя адносіны паміж з’явамі выступаюць як закон іх развіцця і функцыяніравання. Асаблівы характар маюць грамадскія адносіны, вывучэнне якіх дае ключ да разумення сутнасці чалавека і гісторыі грамадства. Тыпы і ўласцівасці адносін, законы іх узаемасувязі вывучаюцца тэорыяй пазнання, логікай, матэматыкай, агульнай тэорыяй сістэм. 2) Эмацыянальна-валявая ўстаноўка асобы на што-небудзь (выказванне яе пазіцыі).
Літ.: Уемов А. И . Вещи, свойства и отношения. М., 1963; Райбекас А.Я. Вещь, свойство, отношение как философские категории. Томск, 1977; Проблема связей и отношений в материалистической диалектике. М., 1990. У.К.Лукашэвіч. с. 124
АДНО́СІНЫ двух лікаў, дзель аднаго ліку на другі. Адносіны дзвюх аднародных велічынь наз. лік, які атрымліваецца ў выніку вымярэння першай велічыні, калі другая прынята за адзінку. Калі 2 велічыні вымераны з дапамогай адной і той жа адзінкі, то іх адносіны роўныя адносінам лікаў, якія іх вымяраюць. Адносіны даўжынь 2 адрэзкаў выражаюцца рацыянальным (сувымерныя адрэзкі) або ірацыянальным (несувымерныя адрэзкі) лікам. Паводле Эўкліда, 4 адрэзкі a, b, а’, b’ утвараюць прапорцыю а : b = а’ : b’, калі для адвольных натуральных лікаў m і n выконваецца адна з суадносін mа = nb, ma > nb, ma < nb адначасова з адпаведнымі суадносінамі mа’ = nb’, ma’ > nb’, mа’ < nb’. У выпадку несувымернасці а і b — разбіўка ўсіх рацыянальных лікаў х = m/n на 2 класы па прыкмеце а > xb або а < xb супадае з разбіўкай па прыкмеце а’ > хb’ або а’ < хb’, што адпавядае сутнасці ідэі сучаснай тэорыі дэдэкінда сячэнняў. с. 124
АДНО́СНАЕ , гл. Абсалютнае і адноснае. с. 124
АДНО́СНАСЦІ ПРЫ́НЦЫП , пастулат спецыяльнай адноснасці тэорыі, паводле якога ў адвольных інерцыяльных сістэмах адліку ўсе фіз. (мех., электрамагн. і інш.) з’явы пры адных і тых жа ўмовах працякаюць аднолькава. Справядлівасць адноснасці прынцыпу вызначае, што станы спакою і раўнамернага прамалінейнага руху не адрозніваюцца паміж сабой. Сфармуляваны ў 1905 А.Эйнштэйнам як абагульненне мех. прынцыпу адноснасці на ўсе фіз. з’явы (за выключэннем гравітацыйных). с. 124
АДНО́СНАСЦІ ТЭО́РЫЯ , фізічная тэорыя прасторы і часу ў іх сувязі з матэрыяй і законамі яе руху. Падзяляецца на спецыяльную (СТА) і агульную (АТА). СТА створана ў 1904—08 у выніку пераадольвання цяжкасцяў, якія ўзніклі ў класічнай фізіцы пры тлумачэнні аптычных (электрадынамічных) з’яў у рухомых асяроддзях (гл. Майкельсана дослед). Заснавальнікі СТА — Г.А.Лорэнц, АПуанкарэ, А.Эйнштэйн, Г.Мінкоўскі.
У працы Эйнштэйна «Да электрадынамікі рухомых цел» (1905) сфармуляваны 2 асн. пастулаты СТА; эквівалентнасць усіх інерцыйных сістэм адліку (ІСА), пры апісанні не толькі мех., а таксама аптычных, эл.-магн. і інш. працэсаў (спец. адноснасці прынцып); пастаянства скорасці святла ў вакууме ва ўсіх ІСА; незалежнасць яе ад руху крыніц і прыёмнікаў святла. Пераход ад адной ІСА да ўсякай іншай ІСА адбываецца з дапамогай Лорэнца пераўтварэнняў, якія вызначаюць характэрныя прадказанні СТА; скарачэнне падоўжных памераў цела, запавольванне часу і нелінейны закон складання скарасцей, згодна з якім у прыродзе не можа адбывацца рух (перадача сігналаў) са скорасцю, большай за скорасць святла ў вакууме. СТА — фіз. тэорыя працэсаў, для якіх уласцівы вял., блізкія да скорасці святла с у вакууме скорасці руху. У тым выпадку, калі скорасць v намнога меншая за скорасць свята (v << с), усе асн. палажэнні і формулы СТА пераходзяць у адпаведныя суадносіны класічнай механікі. Раздзелы фізікі, у якіх неабходна ўлічваць адноснасць адначасовасці (з дакладнасцю да v22 і вышэй), наз. рэлятывісцкай фізікай. Першай створана рэлятывісцкая механіка, у якой устаноўлены залежнасці поўнай энергіі Е і імпульсе <SIGN> цела масы m ад скорасці руху v: E = <FORMULA>, <SIGN> = <FORMULA>, адкуль вынікае ўзаемасувязь энергіі спакою цела з яго масай: Е0 = mc2. На падставе аб’яднання СТА і квантавай механікі пабудаваны рэлятывісцкая квантавая механіка і рэлятывісцкая квантавая тэорыя поля, якія з’явіліся тэарэт. асновай фізікі элементарных часціц і фундаментальных узаемадзеянняў. Усе асн. палажэнні і прадказанні СТА і пабудаваных на яе аснове фіз. тэорый знайшлі пацвярджэнне ў эксперыментах, выкарыстоўваюцца пры вырашэнні практычных задач ядз. энергетыкі, праектаванні і эксплуатацыі паскаральнікаў зараджаных часціц і г.д. Агульная тэорыя адноснасці (АТА), створаная Эйнштэйнам (1915—16) як рэлятывісцкая (геаметрычная) тэорыя гравітацыйных узаемадзеянняў, вызначыла новы ўзровень навук. поглядаў на прастору і час. Яна пабудаваная на падставе СТА як рэлятывісцкае абагульненне тэорыі сусветнага прыцягнення Ньютана на моцныя гравітацыйныя палі і скорасці руху, блізкія да скорасці святла. АТА апісвае прыцягненне як уздзеянне гравітацыйнай масы рэчыва і поля згодна з эквівалентнасці прынцыпам на ўласцівасці 4-мернай прасторы-часу. Геаметрыя гэтай прасторы перастае быць эўклідавай (плоскай), а становіцца рыманавай (скрыўленай). Гэта азначае, што кожнаму пункту прасторы-часу адпавядае свая метрыка, сваё скрыўленне. Пераўтварэнні Лорэнца ў АТА таксама залежаць ад каардынат прасторы і часу, становяцца лакальнымі, таму можна гаварыць толькі аб лакальным выкананні законаў СТА у АТА. Ролю гравітацыйнага патэнцыялу адыгрывае метрычны тэнзар, які вызначаецца як рашэнне ўведзеных у АТА нелінейных ураўненняў гравітацыйнага поля (ураўненняў Гільберта—Эйнштэйна). У АТА прымаецца, што гравітацыйная маса скрыўляе трохмерную прастору і змяняе працягласць часу тым больш, чым большая гэта маса (большае прыцягненне). У АТА рух цел па інерцыі (пры адсутнасці вонкавых сіл негравітацыйнага паходжання) адбываецца не па прамых лініях з пастаяннай скорасцю, а па скрыўленых лініях з пераменнай скорасцю. Гэта значыць, што ў малой частцы прасторы-часу, дзе гравітацыйнае поле можна лічыць аднародным, створаны ім эфект эквівалентны эфекту, абумоўленаму паскораным (неінерцыяльным) рухам адпаведнай сістэмы адліку. Таму АТА, у якой паняцце ІСА па сутнасці не мае сэнсу, наз. тэорыяй неінерцыйнага руху. Асн. гравітацыйныя эфекты, прадказаныя ў АТА, пацверджаны эксперыментальна. АТА адыграла вял. ролю ў фарміраванні сучаснай касмалогіі.
На Беларусі навук. даследаванні па СТА і АТА пачаліся ў 1928—29 (Ц.Л.Бурстын, Я.П.Громер) і атрымалі інтэнсіўнае развіццё ў АН, БДУ і інш.
Літ.: Эйнштэйн А Сущность теории относительноси. М., 1955; Фок В.А. Теория пространства, времени и тяготения. М., 1961; Ландау Л.Д., Лифшиц Е.М. Теория поля. М., 1967; Синг Дж.Л. Общая теория относительности: Пер. с англ. М., 1963; Фёдоров Ф.И. Группа Лоренца. М., 1979; Левашев А.Е. Движение и двойственность в релятивистской электродинамике. Мн., 1979; Иваницкая О.С. Лоренцев базис и гравитационные эффекты в эйнштейновской теории тяготения. Мн., 1979. А.А.Богуш. с. 124
АДНО́СНАЯ БІЯЛАГІ́ЧНАЯ ЭФЕКТЫ́ЎНАСЦЬ выпрамяненняў, паказчык колькаснага параўнання біял. ўздзеяння розных відаў радыеактыўнага выпрамянення. Вызначае, у колькі разоў біялагічнае дзеянне іанізавальных выпрамяненняў пэўнага тыпу (напр., альфа-, бэта-выпрамяненне, нейтроны і інш.) большае (ці меншае) за ўздзеянне на той жа біял. аб’ект стандартнага выпрамянення (жорсткіх рэнтгенаўскіх ці гама-прамянёў). Асобныя віды выпрамяненняў суправаджаюцца вызваленнем рознай колькасці энергіі і маюць пэўную пранікальную здольнасць, таму па-рознаму ўздзейнічаюць на жывыя арганізмы. Чым больш энергіі выпрамяненне перадае тканкам, тым больш пашкоджанняў атрымлівае жывы арганізм. Напр., альфа-выпрамяненне (паток цяжкіх часціц — нейтронаў і пратонаў) мае невял. пранікальную здольнасць, што не дазваляе пранікнуць праз вонкавы слой скуры, аднак яно лічыцца найбольш небяспечным пры траплянні радыенуклідаў унутр арганізма праз раны, з ежай ці пры ўдыханні. Адносная біялагічная эфектыўнасць для электроннага, пазітроннага, рэнтгенаўскага і гама-выпрамянення, а таксама хуткіх пратонаў блізкая да 1, для альфа-часціц і хуткіх нейтронаў роўная 10, для цяжкіх шматзарадных іонаў і ядраў аддачы — 20. с. 125
АДНО́СНАЯ ВЫШЫНЯ́ , адлегласць па вертыкалі ад пункта на паверхні зямлі да якога-н. адвольна прынятага за нуль узроўню. Паказвае, наколькі адзін пункт зямной паверхні перавышае другі (напр., выш. горнай вяршыні над яе падэшвай). с. 125
АДНО́СНАЯ І́СЦІНА , гл. ў арт. Ісціна. с. 125
АДНО́СНЫ РУХ , рух матэрыяльнага пункта (цела) адносна сістэмы адліку, якая сама рухаецца адносна інш. сістэмы адліку, што ўмоўна прымаецца за нерухомую. Звычайна нерухомая сістэма адліку (К) лічыцца інерцыйнай сістэмай адліку; рухомая сістэма (К’) можа быць інерцыяльнай і неінерцыяльнай. Скорасць і паскарэнне цела адносна сістэмы К’ наз. адноснымі (<SIGN>ад, <SIGN>ад), адносна сістэмы К — абсалютнымі (<SIGN>аб, <SIGN>аб), скорасць і паскарэнне сістэмы К’ адносна К — пераноснымі (<SIGN>пер, <SIGN>пер). У кінематыцы паміж гэтымі велічынямі ўстаноўлена залежнасць: <SIGN>аб= <SIGN>ад + <SIGN>пер; <SIGN>аб = <SIGN>ад + <SIGN>пер + <SIGN>кар, дзе <SIGN>карКарыяліса паскарэнне. с. 125
АДО́ЕЎСКІ Аляксандр Іванавіч (8.12.1802, Санкт-Пецярбург — 27.8.1839), рускі паэт-дзекабрыст. За ўдзел у паўстанні 1825 асуджаны на катаргу. Аўтар элегій, гіст. паэмы «Васілька» (1829—30), вершаў «У Сібір», «Трызна», «Вешчых струн палымяныя гукі» і інш. Паэтызаваў рэв. подзвіг, грамадз. мужнасць, ідэі свабоды, любові да радзімы, асуджаў тыранію.
Тв.: Полн. собр. стихотворений и писем. М.; Л., 1934; Стихотворения. М., 1982. с. 125
АДО́ЕЎСКІ Уладзімір Фёдаравіч (11.8.1803 ці 1804, Масква — 11.3.1869), рус. пісьменнік, філосаф, муз. і літ. крытык, заснавальнік рус. класічнага музыказнаўства. Старшыня «Таварыства любамудрыя» (1823—25). Аўтар фантаст. апавяданняў «Розныя казкі з трапным слоўцам, сабраныя Ірынеем Мадэставічам Гамазейкам» (1833), «Жывы мярцвяк» (1844), сатыр. свецкіх («Княжна Мімі», 1834; «Княжна Зізі», 1839) і містыка-фантаст. («Сільфіда», 1837; «Космарама», «Саламандра», абедзве 1840; «Шалёныя», 1842) аповесцяў, артыкулаў і эсэістычных нататкаў пра А.Пушкіна і М.Гогаля. Духоўную атмасферу 1830-х г. перадаў у рамане «Рускія ночы» (1844, 2-я рэд. 1862, апубл. 1913), які спалучае філас. дыялогі, апавяданні-прытчы, навелы. Распрацоўваў муз.-тэарэт. і эстэт. праблемы, даследаваў нар. песню, старарус. музыку. Аўтар біягр. апавяданняў і муз.-крытычных эсэ.
Тв.: Соч. Т. 1—2, М., 1981; Музыкально-литературное наследие. М., 1956. с. 125
АДО́ЕЎЦАВА Ірына Уладзіміраўна (сапр. Іванова Іраіда Густаваўна; 4.8.1895, Санкт-Пецярбург — 15.10.1990), рус. пісьменніца. У 1922— 87 у эміграцыі. Аўтар зб-каў лірычных вершаў «Двор цудаў» (1922), «Кантрапункт» (1950), «Залаты ланцуг» (1970) і інш.; аповесцяў і раманаў, у т.л. «Пакінь надзею назаўсёды» (1954) пра жыццё ў СССР у 1930-я г. Апублікавала кн. ўспамінаў «На берагах Нявы» (1967), «На берагах Сены» (1978—81, абедзве выд. ў СССР, 1988). Адметныя рысы творчай манеры — яснасць, класічная прастата і дакладнасць, у ёй выразна адчуваецца літ. школа акмеізму. с. 125
АДО́КСА (Adoxa), род шматгадовых травяністых раслін сям. адоксавых. Некалькі відаў (раней род лічыўся манатыпным). Растуць ва ўмераным і халодным паясах Паўн. паўшар’я, у гарах да альпійскага пояса. Найб. вядома адокса мускусная, або мускусніца мускусная (адокса moschatellina), сустракаецца па ўсёй тэр. Беларусі ў шыракалістых і мяшаных лясах, на схілах, у старых парках. Рэлікт даледавіковага часу.
Выш. 5—15 см. Карэнішча кароткае, паўзучае, белаватае. Лісце са слабым мускусным пахам (адсюль назва). Цвіце вясной адна з першых. Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя або зеленавата-белыя. Плод — зялёная касцянка з 1—5 костачкамі. Карані (збіраюць увосень) выкарыстоўваюць як антысептычны і гаючы сродак. с. 125
АДО́ЛЬСКАЯ (Адамовіч) Мар’яна (1767?, Паставы — ?), танцоўшчыца. Прыгонная А.Тызенгаўза. Вучылася ў яго балетных школах у Гродне (у Г.Петынеці) і Паставах (у Ле Ду). У 1778 саліравала ў школьным спектаклі «Сялянскі балет» Петынеці, выступала ў балеце «Шлюб самнітаў» (1783) і інш. на сцэне Гродзенскага т-ра Тызенгаўза. Пасля смерці Тызенгаўза (1785) перададзена каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму і ўвайшла як другая салістка ў трупу «Т-ва танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці». У 1789 пакінула сцэну. Г.І.Барышаў. с. 126
АДО́НІС , грэчаская назва фінікійска-сірыйскага бога расліннасці і ўрадлівасці. У міфалогіі Грэцыі Адоніс — каханы Афрадыты. Паводле міфаў, памёр ад раны, але ўваскрэс і ўзнёсся на неба. Культ Адоніса вядомы з 2-га тыс. да н.э., паўплываў на ўзнікненне міфа пра ўваскрэсенне і ўзнясенне Ісуса Хрыста. Да міфа аб Адонісе звярталіся ў л-ры Авідзій, Лопэ дэ Вэга, У.Шэкспір, у жывапісе — Тыцыян, Рубенс, Пусэн і інш. с. 126
АДО́НІС , малая планета. Адкрыта Э.Дэльпортам (Бельгіі, 1936). Абарачаецца вакол Сонца па выцягнутай эліптычнай арбіце з перыядам 2,76 г. Папярочнік Адоніса каля 1 км; адлегласць ад Сонца 0,44—3,50 а.а. Найменшая адлегласць ад Зямлі каля 2 млн. км. с. 126
АДО́НІС (Adonis), род адна- і шматгадовых травяністых раслін сям. казяльцовых. Больш за 20 відаў, пашыраных у стэпавых і лесастэпавых зонах Еўразіі і Паўн. Афрыкі. На Беларусі ў Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі ў 1960-я г. Як дэкар. расліны інтрадукаваны 2 віды: адоніс вясновы, або гарыцвет (adonis vernalis), і адоніс палымяны (adonis flammea).
Сцябло прамое або слабагалінастае выш. ад 5 да 40 (зрэдку да 70) см. Лісце рассечана на вузкія сегменты. Кветкі буйныя, адзіночныя, залаціста-жоўтыя або чырвоныя. Плады — авальныя шматарэшкі з прамым або кручкападобным носікам. Выкарыстоўваюць для групавых пасадак і бардзюраў. Прэпараты з адонісу вясновага ўжываюцца пры сардэчнай недастатковасці, неўрозах. с. 126
АДО́РАНАСЦЬ , індывідуальная своеасаблівасць задаткаў чалавека, якая забяспечвае патэнцыяльныя магчымасці і дазваляе дасягнуць значных поспехаў у пэўнай галіне дзейнасці. Залежыць ад біялагічна вызначаных прычын (уласцівасцяў мозга, нервовай сістэмы і інш.). Высокая ступень спецыяльнай адоранасці — талент. Тэрмінам «агульная адоранасць» вызначаюць адоранасць інтэлектуальную — праяўленне здольнасцей у рознай сферы дзейнасці. Звычайна адоранасць праяўляецца на ранніх этапах узроставага развіцця, у т.л. і праз якасці характару, асаблівасці сну, актыўнасці. Рэалізацыя адоранасці залежыць: ад адпаведных абставін жыцця, спец. навучання і выхавання; запатрабавання з боку грамадства; самарэалізацыі (самавыхавання) асобы.
Літ.: Лейтес Е.С. Способности и одарённость в детские годы. М., 1984; Одарённые дети: Пер. с англ. М., 1991; Леви В. Нестандартный ребёнок. 3 изд. Хабаровск, 1990. Т.У. Васілец. с. 126
АДО́РНА (Adorno) Тэадор (11.9.1903, г. Франкфурт-на-Майне — 6.8.1969), нямецкі філосаф, сацыёлаг, музыказнавец. Прадстаўнік франкфурцкай школы. Пасля 1933 у эміграцыі (Англія, ЗША). З 1949 у Франкфурце-на-Майне: праф. ун-та, з 1953 кіраўнік Ін-та сац. даследаванняў. Погляды Адорна склаліся на перакрыжаванні ням. неагегельянства і авангардысцкай крытыкі культуры. Паводле яго філасофіі эвалюцыя чалавецтва — гэта гісторыя «няўдалай цывілізацыі», гісторыя «індывідуалізацыі» чалавека, тоеснай пастаяннаму паглыбленню яго «адчужэння». У духу гэтых ідэй Адорна рабіў сац.-філас. аналіз музыкі. Асн. працы: «Дыялектыка асветы» (1947, з М.Хоркхаймерам), «Філасофія новай музыкі» (1949), «Аўтарытарная асоба» (1950, у сааўт.), «Прызмы. Крытыка культуры і грамадства» (1955), «Негатыўная дыялектыка» (1966) і інш. с. 126
АДПАВЕ́ДНАСЦІ ПРЫ́НЦЫП , агульнаметадалагічны прынцып развіцця навукі, які патрабуе, каб кожная новая тэорыя, што прэтэндуе на больш глыбокае апісанне аб’ектыўнай рэальнасці на больш шырокую вобласць прымянення, чым старая, уключала апошнюю як свой асобны гранічны выпадак. Адлюстроўвае дыялектыку працэсу пазнання, пераходу ад менш поўнай да больш поўнай ісціны і пры гэтым змена адной прыродазнаўча-навук. тэорыі другой выяўляе не толькі розніцу, але і сувязь, пераемнасць паміж імі, якая можа быць выражана з матэм. дакладнасцю. Адпаведнасці прынцып сфармуляваны Н.Борам пры стварэнні першапачатковай квантавай тэорыі атама і яго спектраў (1913). Паводле адноснасці прынцыпу фіз. вынікі квантавай механікі ў гранічным выпадку вял. квантавых лікаў супадаюць з вынікамі класічнай тэорыі; квантава-мех. апісанне фіз. аб’ектаў павінна пераходзіць у класічнае пры h → 0 (h — Планка пастаянная); хвалевая оптыка — у геам. пры λ → 0, дзе λ — даўжыня хвалі; законы рэлятывісцкай механікі — у законы класічнай пры скарасцях руху v << c, дзе с — скорасць святла ў вакууме. Л.М.Тамільчык. с. 126
АДПА́Л , 1) тэрмічная апрацоўка металаў і сплаваў, якая ўключае награванне металаў ці сплаваў да пэўнай т-ры, вытрымку, павольнае (бесперапыннае ці ступеньчатае) ахаладжэнне і паляпшае іх якасць пры далейшай апрацоўцы і эксплуатацыі. Пры абпале адбываюцца працэсы адпачыну металу, гомагенізацыі, рэкрышталізацыі, рэлаксацыі, перыкрышталізацыі, графітызацыі, сфераідызацыі, якія прыводзяць да паляпшэння структуры, аднароднасці, фіз.-мех. і эл.-магн. уласцівасцяў, зняцця ўнутраных напружанняў, прыдання мяккасці і пластычнасці металам і сплавам. Адпал павялічвае вязкасць матэрыялаў. 2) Тэрмічная апрацоўка шкла пры t 400—600 °С у спец. печах для зняцця ўнутраных напружанняў (гл. ў арт. Шкло). с. 127
АДПАЧЫ́Н МЕТА́ЛАЎ , працэс частковага аднаўлення структуры і фіз.-хім. уласцівасцяў дэфармаваных ці радыяцыйна апрамененых металаў і сплаваў. Адбываецца пры награванні да т-ры рэкрышталізацыі без змены мікраструктуры. Жалезныя вырабы награваюць да t 250—300 °С, легкаплаўкія металы і сплавы (напр., свінец) вытрымліваюць пры пакаёвай т-ры. Адпачын металаў ліквідуе скажэнні крышталічнай рашоткі, суправаджаецца зніжэннем эл. супраціўлення, скорасці растварэння ў кіслотах і межаў цякучасці металаў і сплаваў. Выкарыстоўваецца для павышэння пластычнасці канструкцыйных матэрыялаў без паніжэння іх трываласці. с. 127
АДПУ́ЖВАЛЬНЫЯ РЭ́ЧЫВЫ , гл. Рэпеленты. с. 127
АДРАБО́ТКІ , форма найму сялян са сваімі прыладамі працы і цяглом да памешчыка або заможнага селяніна за арандаваную зямлю, пазычаныя грошы, хлеб, лясныя матэрыялы, у пагашэнне штрафаў і інш. У Рас. імперыі, у т.л. на Беларусі, шырока практыкаваліся пасля сялянскай рэформы 1861. Сталі асновай адработачнай сістэмы ў памешчыцкай гаспадарцы (вынік малазямелля, падатковага ўціску, пазаэканам. прымусу сялян). Разнавіднасцямі адработкі былі здольшчына і «кругавая» (поўная) апрацоўка панскай зямлі або выкананне асобных відаў работ (ворыва, пасеву, уборкі) з аплатай часткова грашыма, часткова зямельнымі ўгоддзямі. Па меры росту таварнай гаспадаркі і асабліва разлажэння сялянства адработкі паступова выцясняліся капіталіст. наймам, але былі вельмі пашыраны на Беларусі і ў пач. 20 ст. В.П.Панюціч. с. 127
«АДРАВО́НЖ» , прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 60 родаў на Беларусі, Украіне, у Літве і Польшчы (Адравонжы, Аўгусціновічы, Высагерды, Кушалі, Капусты, Храптовічы, Шыдлавецкія і інш.). На чырвоным полі сярэбраная страла наканечнікам уверх і 2 вусамі ўніз; клейнод — на прылбіцы паўлінавыя пёры, на іх фоне такая ж страла ўбок. У Польшчы вядомы з 14 ст., у ВКЛ з 1413. с. 127
АДРАДЖЭ́ННЕ , Рэнесанс, эпоха станаўлення ў Еўропе духоўнай культуры Новага часу (14—1-я пал. 17 ст.). Абумовіла прагрэс. змены ў эканам. і сац.-паліт. жыцці еўрап. краін: развіццё гарадоў, зараджэнне элементаў бурж. адносін і таварна-грашовай гаспадаркі, фарміраванне нац. дзяржаў і абсалютных манархій, актывізацыю антыфеад. рухаў і рэліг. барацьбы, секулярызацыю духоўнага жыцця грамадства. У паняцце «Адраджэнне» ўключаюць таксама грамадска-культ. рух у еўрапейскіх, у т.л. славянскіх, народаў, знітаваных агульным духоўна-культ. уздымам, вызв. барацьбой, абуджэннем нац. свядомасці і станаўленнем дзяржаўнасці (каралінгскае Адраджэнне, балгарскае Адраджэнне і інш.). М.Багдановіч, аўтар паняцця «беларускае Адраджэнне», уключаў у гэты працэс і нац.-культ. развіццё бел. народа ў 16 — пач. 20 ст. (гл. Адраджэнне нацыянальнае). Характэрная асаблівасць Адраджэння — зварот да культуры антычнасці як зыходнага пункта для фарміравання новай, пераважна свецкай, еўрап. культуры, апорай якой станавіліся гарады, двары і маёнткі феадалаў, багатых мяшчан, а выразнікамі — прадстаўнікі новай інтэлігенцыі, перадавыя грамадскія і паліт. дзеячы і інш. У іх асяроддзі фарміраваўся рэнесансава-гуманіст. светапогляд, аснову якога складалі тры вядучыя прынцыпы: вучэнне пра абсалютную свабоду (неабмежаваныя магчымасці чалавека ў яго адносінах да свету, самога сябе, пазнання і творчасці); уяўленне пра самакаштоўнасць чалавечага жыцця, або рэнесансавы антрапацэнтрызм; натуралізм як пераважны спосаб інтэрпрэтацыі прыродна-сац. рэчаіснасці і чалавека. У культуры і светапоглядзе рэнесансавых гуманістаў побач з раннебурж., саслоўна-класавымі сцвярджаліся вечныя, агульначалавечыя каштоўнасці; свецкія элементы цесна перапляталіся з рэліг., хрысціянскія — з язычніцкімі, натуралістычныя і навук. — з містычнымі і астралагічнымі, ідэі «агульнага дабра» — з гранічным індывідуалізмам і амаралізмам; вучэнне пра высокую годнасць чалавека. — з усведамленнем яго бяссілля ў існуючых грамадскіх умовах. Эпоха Адраджэння адметная вял. геагр. адкрыццямі, буйнымі дасягненнямі ў развіцці тэхнікі, навукі і мастацтва, узнікненнем кнігадрукавання.
У розных краінах Адраджэнне не супадала храналагічна і тыпалагічна. У адрозненне ад класічнага італьян. Адраджэння, рэнесансавую культуру ў некаторых краінах Зах. і Цэнтр. Еўропы (Германія, Скандынаўскія краіны, Англія і г.д.) называюць Паўночным Адраджэннем, асаблівасці якога: кампраміс з сярэдневяковымі традыцыямі, сувязь з рэліг. і нац.-культ. рухамі, Рэфармацыяй і інш. Да такога тыпу належыць і ўсходнееўрап. Адраджэнне (Беларусь, Украіна, Літва), дзе інтэнсіўна развіваліся нац. самасвядомасць, навука і культура, значных поспехаў дасягнулі л-ра і мастацтва.
Навука і тэхніка. Адной з адметных рысаў эпохі Адраджэння было ўзнікненне навук. прыродазнаўства. Гэтаму спрыялі практычныя патрэбы грамадства (гандаль, мараплаванне, буд-ва, ваен. справа), а таксама ўзнікненне новага, антыдагматычнага светапогляду.
Найб. значныя адкрыцці ў астраноміі, геаграфіі, тэхніцы, Вялікія геаграфічныя адкрыцці (Х.Калумба, Васка да Гамы і інш.) пацвердзілі шарападобнасць Зямлі і стымулявалі станаўленне геалогіі, батанікі, заалогіі і этнаграфіі. Адкрыццё М.Капернікам геліяцэнтрычнай сістэмы свету дало новы імпульс развіццю дакладнага прыродазнаўства, што прывяло да стварэння ў канцы 17 ст. механікі І.Ньютана. Італьян. вучоны А.Везалій працай «Пра будову чалавечага цела» (1543) заклаў асновы анатоміі. Ісп. вучоны М.Сервет блізка падышоў да адкрыцця кругавароту крыві ў арганізме. Хім. даследаванні ўласцівасцяў розных мінералаў (Ф.Парацэльс і інш.) далі пачатак навук. фармакалогіі, садзейнічалі ўзнікненню клінічнай медыцыны і новых метадаў лячэння хваробаў. У выніку адкрыццяў у матэматыцы, механіцы і астраноміі знойдзены спосабы рашэння агульных ураўненняў 3-й і 4-й ступеняў (італьян. матэматыкі Дж.Кардана, Н.Тарталья, Л.Ферары), распрацавана сучасная літарная сімволіка (франц. матэматык Ф.Віет), уведзены дзесятковыя дробы і адкрыты закон раўнавагі сіл на нахільнай плоскасці (галандскі вучоны С.Стэвін). Эксперыментальна вывучаліся законы падзення целаў (Г.Галілей), руху планет (І.Кеплер), стваралася тэорыя простых механізмаў. Леанарда да Вінчы сканструяваў ткацкі станок, прадзільную і землечарпальную машыны, прапанаваў праекты лятальнага апарата, парашута і вял. гідратэхн. збудаванняў. Дасягненні матэматыкі і механікі спрыялі развіццю буд. справы, архітэктуры і караблебудавання. Вырабляліся машыны і механізмы для падымання грузаў і інш. работ, гідраўлічныя рухавікі, такарныя станкі, агнястрэльная зброя, удасканальваліся працэсы выплаўкі металаў і шліфавання шкла. Вынаходства падзорнай трубы і мікраскопа ўзбагаціла эксперым. метады даследаванняў. Усё гэта спрыяла аб’ектыўнаму пазнанню рэчаіснасці, развіццю філас. думкі, пашырэнню асветы і адукацыі.
Філасофія Адраджэння процістаяла схаластыцы, хоць і не парывала з сярэдневяковай традыцыяй. Вылучаліся яе этыка-гуманіст., неаплатанічная і натурфілас. лініі. Першая (Калуна Салютацы, Леанарда Бруні, Ларэнца Вала, Піка дэла Мірандала, Эразм Ратэрдамскі, Ф.Скарына, М.Мантэнь) вылучалася цікавасцю да чалавека, яго прызначэння, унутр. свету, магчымасцяў і свабоды, выкарыстаннем сац.-этычных ідэй памяркоўнага стаіцызму (у духу «грамадзянскага гуманізму») і эпікурэізму (у духу раннебурж. індывідуалізму). Для прадстаўнікоў Паўночнага Адраджэння характэрна спроба гуманіст. перапрацоўкі хрысц. этыкі (Эразм Ратэрдамскі, Скарына і інш.). Неаплатанічная лінія Адраджэння (М.Кузанскі, Марсіліо Фічына) знітавана з пастаноўкай радыкальных анталагічных праблем, стварэннем пантэістычнай карціны свету, распрацоўкай дыялектычных ідэй. Прадстаўнікі натурфілас. лініі (Ф.Парацэльс, Дж.Кардана, Б.Тэлезіо, А.Доні, Ф.Патрыцы, Дж.Бруна, Т.Кампанела) разглядалі свет і чалавека, зыходзячы пераважна з «уласных пачаткаў», абапіраючыся на вопыт, навук. дасягненні, гіст. практыку і нар. мудрасць. Найб. значны вынік філасофіі Адраджэння — натураліст. пантэізм (Бруна), і яго аналаг — містычны пантэізм (Т.Мюнцэр, Я.Бёме). У эпоху Адраджэння ўзнікла і новае прыродазнаўства (Леанарда да Вінчы, М.Капернік). Геліяцэнтрычнае вучэнне абумовіла радыкальны перагляд філас. уяўленняў пра сусвет. На яго падставе Бруна распрацаваў касмалагічнае вучэнне пра бясконцасць Сусвету. У той жа час рабілася намаганне аднавіць аўтэнтычнае вучэнне Арыстоцеля, скажонае схаластыкай і натуралістычнай інтэрпрэтацыяй арыстоцелізму (П.Пампанацы). Узнікла сац. утопія (Т.Мор, Кампанела, развівалася новая паліт. думка (Н.Макіявелі, Ж.Бадэн, А.Маджэўскі, А.Волан), у якой гісторыя трактавалася як вынік мэтанакіраванай дзейнасці людзей, дзярж. палітыка аддзялялася ад рэлігіі і маралі (Макіявелі) або шчыльна звязвалася з імі (Ж.Кальвін, Волан). Сац.-паліт. філасофія Адраджэння зыходзіла з перакананняў неабходнасці ўдасканальваць існуючае грамадства, дзяржаву, царкву, норавы. Рэнесансавыя ідэі адлюстраваліся ў рэфармац. вучэннях, у якіх сцвярджалася суверэннасць індывід. рэліг.-маральнай свядомасці чалавека (М.Лютэр, Скарына).
На Беларусі ў 15 — 1-й пал. 17 ст. ўжо існавалі пэўныя перадумовы для развіцця культуры Адраджэння: эканам. і сац.-паліт. ўзмацненне гарадоў, актывізацыя прагрэс. рэфармісцкага руху (агр., адм., суд., ваен. рэформы 1550—80-х г.), у выніку якіх адбывалася паліт. цэнтралізацыя і дзярж.-прававая стабілізацыя бел.-літоўскага грамадства. Сведчаннем Адраджэння на Беларусі было фарміраванне бел. народнасці і рост яе самасвядомасці, пашырэнне міжнар. культ. сувязяў, гуманіст. і рэфармацыйны рух. Секулярызацыя духоўнага жыцця тут выявілася ў развіцці адукацыі, кнігадрукавання, прытоку разнастайнай кніжнай прадукцыі з-за мяжы і камплектаванні айч. бібліятэк, мецэнацтва і ўзнікнення гуманіст. цэнтраў пры дварах буйных феадалаў (Слуцкіх, Радзівілаў, Хадкевічаў, Кішкаў, Глябовічаў і інш.), захапленні ант. культурай, станаўленні бел. л-ры і літ. мовы, развіцці гістарыяграфіі, філас. і грамадска-паліт. думкі, прававой тэорыі і практыкі, выяўл. мастацтва, архітэктуры, музыкі. На Беларусі Адраджэнне адбывалася ў спецыфічных умовах узаемадзеяння ўсх. і зах. рэліг.-царк. і духоўна-культ. тэндэнцый, станаўлення бел. культуры ў складзе поліэтн. і рознарэліг. дзярж. ўтварэння (ВКЛ, Рэчы Паспалітай), незавершанасці працэсаў нац. і дзярж. дыферэнцыяцыі бел., укр. і літ. народаў. Характэрнымі рысамі айч. Адраджэння была наяўнасць у ВКЛ адноснай рэліг. талерантнасці, узаемадзеянне і ўзаемапранікненне бел., укр., літ., польскай і рус. культур, развіццё і функцыянаванне рэнесансавай культуры ва ўмовах каталіцкай экспансіі і Контррэфармацыі. Рэнесансавы гуманізм тут часцей выяўляўся як «хрысціянскі гуманізм»: захоўваліся асн. прынцыпы хрысціянства і рэвізаваліся некаторыя яго традыцыйна-сярэдневяковыя ўяўленні і паняцці: фарміраваўся бел. менталітэт — спецыфічны спосаб светаўспрымання і светаадчування, які вызначаў нац. характар і своеасаблівасць духоўнай культуры Беларусі; развівалася айч. філас. і грамадска-паліт. думка, л-ра, архітэктура, выяўл. мастацтва, музыка, тэатр.
У развіцці айч. грамадскай думкі эпохі Адраджэння вылучаюць 3 перыяды: 1-ы (пач. 16 ст. — 1550-я г.; ад Скарыны да Рэфармацыі) звязаны з пранікненнем у грамадскую свядомасць ідэі аднаўлення; 2-і (сярэдзіна — канец 16 ст.) — з сінтэзам рэфармацыйна-гуманіст. тэорыі і сац.-дзярж. практыкі; 3-і (канец 16 ст. — 1-я пал. 17 ст.) — з рацыяналізацыяй рэнесансава-гуманіст. думкі і выхадам яе на агульнаеўрап. арэну (сацыніянства), акумуляцый рэнесансавых ідэй дзеячамі грамадска-рэліг. барацьбы, якая разгарнулася пасля Брэсцкай уніі 1596, культурай айч. барока. У галіне анталогіі, гнасеалогіі і метадалогіі ідэі Адраджэння выяўляліся пераважна ў рэліг.-тэалагічнай форме (рацыяналізм С.Буднага і інш.). Існаваў і ўласна філас. спосаб фармулёўкі асн. уяўленняў (С.Лован, К.Лышчынскі), у якіх аналізаваліся пытанні сутнасці Бога, натуры Хрыста, паходжання свету (Брэсцкая біблія, «Хроніка» М.Стрыйкоўскага), разуменне цудаў, несмяротнасці душы, замагільнага жыцця, суадносін ідэальнага і матэрыяльнага, пазнання, веры і розуму, багаслоўя і філасофіі і інш. Вучэнне айч. мысліцеляў пра мараль было заснавана на прызнанні натуральнай прыроды чалавека, перакананні ў магчымасці яе ўдасканалення праз індывід. намаганні. Гуманізаваліся і набліжаліся да рэальнага жыцця ідэі хрысц. этыкі, адраджаліся філас.-этычныя вучэнні стоікаў, Цыцэрона, эпікурэйцаў, па-новаму інтэрпрэтавалася платонаўскае і арыстоцелеўскае вучэнне пра мараль. У рамках праблемы чалавека, яго адносін да Бога, навакольнага асяроддзя, грамадства ўзнімаліся пытанні шчасця, сэнсу жыцця, агульнага і індывід. дабра, свабоды выбару, адказнасці, маральнага і інтэлектуальнага ўдасканалення, грамадз. абавязку і інш. (Скарына, М.Гусоўскі, М.Літвін, С.Кашуцкі, Волан, Якуб з Калінаўкі, М.Чаховіц, Сімяон Полацкі). Асн. праблема сац.-паліт. і прававой думкі айч. Адраджэння — удасканаленне грамадства і дзяржавы (Скарына, С.Будны, А.Валовіч, Л.Сапега, Волан). Геніяльным прадбачаннем Гусоўскага сталі ідэі экалагічнага выхавання чалавека. У працэсе станаўлення нац. самасвядомасці на 1-м этапе (16 ст.) пераважалі этнакульт. кампанент і секулярызаваная канцэпцыя нац. каштоўнасцяў (Скарына, С.Будны, В.Цяпінскі); на 2-м этапе (канец 16 — 1-я пал. 17 ст.) нац. свядомасць выяўлялася пераважна ў працэсе рэліг.-канфесіянальнага самавызначэння (С.Зізаній, М.Сматрыцкі, І.Пацей і інш.). Праблемы нац.-культ. суверынітэту бел. народа вырашаліся ў барацьбе за сцвярджэнне ў грамадстве і дзяржаве прынцыпу талерантнасці, верацярпімасці (С.Будны, Сапега, Сматрыцкі).
Літаратура. У адрозненне ад саслоўнай л-ры сярэднявечча, якая стваралася на мясц. дыялектах або на латыні, у эпоху Адраджэння ўзніклі першыя нацыянальныя (паводле мовы і значэння) літаратуры.
Росквіт італьян. л-ры ў 14—16 ст. (лірыка Ф.Петраркі, навелы Дж.Бакачыо, этычныя і паліт. трактаты палемістаў ад Петраркі да Н.Макіявелі, паэмы Л.Арыёста і Т.Таса) вылучылі італьян. культуру як трэцюю (побач з дзвюма антычнымі) класічную для інш. краін. У Германіі і Нідэрландах л-ра Адраджэння развівалася паралельна з Рэфармацыяй і знайшла ўвасабленне ў публіцыстыцы і антыклерыкальнай сатыры («Карабель дурняў» С.Бранта, «Пахвала дурасці» Эразма Ратэрдамскага, «Пісьмы цёмных людзей» У. фон Гутэна). Рэнесансавая л-ра Францыі акрамя антычнай і італьян. культуры абапіралася і на нар. «гальскую» традыцыю вальнадумства (лірыка Ф.Віёна, К.Маро); яе вяршыня — раман Ф.Рабле «Гарганцюа і Пантагруэль», лірыка П.Рансара. Помнікам позняга Адраджэння (перыяду рэліг. войнаў 2-й пал. 16 ст.) сталі «Вопыты» М.Мантэня. Са слав. л-р Адраджэнне найб. яскрава праявілася ў паўд.-славянскай (т.зв. далмацінска-дуброўнідкае Адраджэнне) і ў польскай. У Дуброўніку і інш. вольных гарадах з канца 15 ст. развівалася далмацінская л-ра, блізкая да суседняй італьянскай. У Польшчы Адраджэнне звязана пераважна з узвышэннем шляхты ў 16 ст. і з Рэфармацыяй (абаронца шляхецкай дэмакратыі М.Рэй — аўтар першых твораў на польск. мове). У Англіі росквіт гуманіст. л-ры канца 16 ст. звязаны з творчасцю Ф.Сідні, Э.Спенсера, Дж.Лілі. Сусв. славу англ. Адраджэнню прынёс тэатр канца 16 — пач. 17 ст. Цікавасць да «тытанічнай» асобы, паэтызацыя нац. мінулага, народнасць ідэй, вольная форма драмы характэрныя драматургіі У.Шэкспіра. Фінальнай з'явай ісп. і ўсяго еўрап. Адраджэння стала творчасць М.Сервантэса, асабліва яго раман пра Дон Кіхота, заснаваны на трагікамічным канфлікце паміж гераічнай асобай і варожай яму сістэмай грамадскага жыцця.
Характэрная рыса літ. працэсу Беларусі эпохі Адраджэння — узаемадзеянне ўсх., візантыйска-праваслаўных і зах., лаціна-каталіцкіх традыцый, сярэдневяковых і рэнесансавых тэндэнцый. Побач з царк.-рэліг. л-рай у 15—16 ст. Усё больш выкарыстоўвалася жывая нар. мова, якая падрывала манаполію царк.-слав. мовы. З’явіліся бел. пераклады свецкіх твораў замежнай л-ры («Жыціе Аляксея, чалавека Божага», «Аповесць пра трох каралёў»), кніг Бібліі. Вял. ролю ў станаўленні нац. л-ры Беларусі адыграла свецкае дзелавое пісьменства на старабел. мове (матэрыялы велікакняжацкай і інш. канцылярый, дзярж. прывілеі, граматы, Статуты ВКЛ і інш.), новыя бел. летапісы («Беларуска-літоўскі летапіс 1446», «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца» і інш.), якія адначасова былі і гіст. аповесцямі. Высокімі літ.-маст. якасцямі вызначаліся «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскага, Баркулабаўскі летапіс. Здабыткам бел. л-ры эпохі Адраджэння стала творчая спадчына паэтаў-лаціністаў пач. 16 ст. М.Гусоўскага («Песня пра зубра») і Я.Вісліцкага («Пруская вайна»). Важным этапам у развіцці айч. л-ры эпохі Адраджэння была дзейнасць Ф.Скарыны, заснавальніка ўсходнеслав. кнігадрукавання. Яго прадмовы і пасляслоўі да біблейскіх кніг — высокамаст. і арыгінальныя творы бел. л-ры пач. 16 ст. Яны сведчаць пра талент Скарыны як пісьменніка, паэта, гімнографа, рытара, мастака. На працягу 15 — пач. 17 ст. ў ВКЛ утварыўся шэраг культ.-асв. цэнтраў з буйнымі сховішчамі рукапісных і друкаваных кніг, скрыпторыямі, друкарнямі, школамі (Заблудаў, Брэст, Нясвіж, Заслаўе, Лоск, Вільня, Полацк, Слуцк, Любча і інш.), дзе працавалі кнігавыдаўцы, перакладчыкі, паэты, публіцысты. Тут выдаваліся тэалагічныя і літургічныя творы розных канфесій, гіст., філас., паліт. трактаты, творы ант. пісьменнікаў, падручнікі па граматыцы, рыторыцы, паэтыцы. Рэфармацыйна-гуманіст. рух, рэліг.-грамадская барацьба 16 — 1-й пал. 17 ст. спрыялі дзейнасці многіх таленавітых літаратараў, якія пісалі на бел., польск., лац. мовах (С.Будны, В.Цяпінскі, С.Кашуцкі, А.Волан, Л.Сапега, С. і Л.Зізаніі, І.Пацей, Л.Карповіч, М.Сматрыцкі, Я.Пашкевіч, І.Руцкі, Афанасій Філіповіч, Б.Будны, А.Рымша, Я.Радван, С.Грахоўскі, Я.Казаковіч, Л.Мамоніч, Г.Пельгжымоўскі, Ф.Іяўлевіч, Я.Пратасевіч, М.Сарбеўскі, Сімяон Полацкі і інш.). Росквіту дасягнула публіцыстыка — палемічная л-ра розных жанраў: ліст (пасланне), адказ (водпаведзь), слова (казанне), лямант (плач), прадмова. У паэзіі дамінаваў жанр эпіграмы, якой надавалася актуальнае маральнае і грамадскае гучанне, а таксама вершаваныя звароты да чытача, эпітафіі і інш. З’явіліся вершаваныя паэмы Рымшы «Дзесяцігадовая аповесць пра ваенныя справы... Крыштофа Радзівіла», Пельгрымоўскага «Пасольства да вялікага князя маскоўскага», Іяўлевіча «Лабірынт, або Заблытаная дарога», парадыйна-сатыр. творы, напісаныя сакавітай нар. мовай («Прамова Мялешкі»). Цікавасць да прыватнага жыцця чалавека абумовіла развіццё мемуарнай л-ры (Ф.Еўлашоўскі, Ф.Кміта-Чарнабыльскі, А. Каменскі-Длужык, Я.Цадроўскі і інш.). Разам са школьным тэатрам узнікла драма (Сімяон Полацкі). Зараджалася тэорыя вершаскладання (Л.Зізаній, Сматрыцкі). Помнікамі айч. прозы сталі трактаты па паэтыцы, рыторыцы, тэорыі л-ры выкладчыкаў бел. калегіумаў, віленскай акадэміі («Пра дасканалую паэзію» Сарбеўскага, «Практычнае красамоўства» С.Лаўксміна і інш.).
Выяўленчае мастацтва і архітэктура. Народжанае адмаўленнем сярэдневяковай умоўнасці і сімволікі, мастацтва Адраджэння несла ідэі гуманізму, узвышала чалавека-мысліцеля. У цэнтры яго — гарманічна развіты чалавек.
У перыяд ранняга Адраджэння (15 ст.) мастацтва Італіі развівалася ў рамках Фларэнційскай, Умбрыйскай, Падуанскай і Венецыянскай школ жывапісу. Мастакі гэтых школ у сваёй творчасці спалучалі ідэі ант. гуманізму і рэалізму, заснаваныя на вывучэнні натуры, уяўленні пра фіз. хараство і духоўную веліч чалавека. Яны ўзбагацілі мастацтва дакладным веданнем будовы чалавечага цела, перадачай перспектывы, ракурсаў, святлаценяў і г.д. Гэта найб. яскрава выявілася ў разнастайнай па характары творчасці жывапісцаў Мазачыо, Д.Гірландайо, АМантэнья, П’ера дэла Франчэска, С.Батычэлі, Анджэліка, П.Перуджына, сем’яў Беліні, Ліпі, скульптараў Л.Гіберці, Данатэла, Якопа дэла Кверча, Лука дэла Робія, А.Верок’ё. Апрача станковага жывапісу шырока развівалася мастацтва фрэскі. Рэалізм высокага Адраджэння (канец 15 — 1-я чвэрць 16 ст.) дасягнуў класічнай яснасці, манументальнасці вобразаў і абагульнення (Леанарда да Вінчы, Рафаэль, Мікеланджэла, А. Карэджа, Тыцыян, Джарджоне, П.Веранезе, Я.Тынтарэта, Джуліо Рамана і інш.). У перыяд феад. рэакцыі і Контррэфармацыі (з пач. 16 ст.) у Італіі ўзнікла мастацтва маньерызму, якое вызначалася суб’ектывізмам, манернасцю, вытанчанасцю формы (Я.Панторма, А.Бранзіна, Ф.Парміджаніна, Б.Чэліні). У дэкар. мастацтве створаны ўзоры тканін, эмаляў, шкла, маёлікі, вырабаў з металу, кашт. камянёў і інш. З 15 ст. развіваецца мастацтва залочанай разьбы, «чартазіянская мазаіка». На новай аснове фарміравалася і архітэктура. Распрацоўваліся і ажыццяўляліся прынцыпы рэгулярнай забудовы гарадоў, у якіх акрамя культавых збудаванняў ствараліся характэрныя для італьян. Адраджэння манум. палацца, вілы, шпіталі, фантаны і інш. Ант. ордэрная сістэма ўзбагаціла тэктоніку будынкаў, унесла ў дойлідства лагічную суразмернасць і гарманічную яснасць (Ф.Брунелескі, Л.Б.Альберці і інш.). На пач. 16 ст. ў Рыме пачаў складвацца агульна-італьян. арх. стыль (Д.Брамантэ, Дж. да Віньёла, Дж.Вазары). У Венецыі працавалі арх. М.Санмікелі, Я.Сансавіна, АПаладыо. У Нідэрландах мастацтва Адраджэння супала з росквітам позняй готыкі, узнікла грамадз. архітэктура.З сярэдзіны 16 ст. тут фарміраваўся арх. стыль, які арыентаваўся на ант. і італьян. дойлідства эпохі Адраджэння. У жывапісе развіваецца пераважна партрэт і пейзаж, асаблівая ўвага звяртаецца на перадачу навакольнага асяроддзя (Рагір ван дэр Вейдэн, Хуга ван дэр Гус, Г.Мемлінг, Лука Лейдэнскі, Х.Босх, К.Масейс). Ян ван Эйк залажыў асновы, на якіх пасля развівалася нідэрл. мастацтва. У Германіі мастацтва Адраджэння высокага росквіту дасягнула ў канцы 15 — пач. 16 ст., асабліва ў жывапісе і гравюры (А.Дзюрэр, А.Альтдорфер, Г.Гольбейн Малодшы і інш.). У франц. мастацтве Адраджэння адметна творчасць мастакоў Ж.Фуке, Клуэ, скульптараў Ж.Гужона, Ж.Пілона; для архітэктуры каралеўскіх і дваранскіх замкаў характэрны вытанчаны стыль (замак Шамбор). Своеасаблівыя рысы набыло мастацтва Іспаніі, Чэхіі, Славакіі, Польшчы, Венгрыі.
Пад уплывам рэнесансавай культуры Зах. Еўропы ў выяўл. мастацтве Беларусі 16 — сярэдзіны 17 ст. склаліся асяродкі гуманіст. культуры (двары Жыгімонта Аўгуста ў Вільні, Радзівілаў у Нясвіжы, Алелькавічаў у Слуцку), развіваліся новыя віды і жанры мастацтва. У жывапісе пашыраўся партрэт, у якім праявілася рэнесансавае разуменне асобы чалавека. На аснове сінтэзу зах.-еўрап. формаў і візант. маст. спадчыны ўзнік нац. варыянт параднага партрэта (партрэт Міхаіла Барысавіча). Пэўны час ён існаваў побач з рэпрэзентатыўным (партрэт Ю.Радзівіла) і надзеленым рысамі псіхалагізму паўфігурным (партрэт К.Слуцкай-Радзівіл). Складваўся жанравы і батальны жывапіс (А.Вейдэ). Рэлігійнае мастацтва развівалася ў некалькіх кірунках. Алтарная карціна вызначалася пластычнасцю формаў, яркасцю палітры, элементамі лінейнай перспектывы, атрыбутамі гіст. моды («Пакланенне вешчуноў», пасля 1514). У іканапісе з яго поствізантыйскай традыцыяй з’явілася наватарская плынь: у сюжэтную канву ўводзіліся быт. і этнагр. дэталі, арх. краявіды («Тройца» з Дастоева, «Нараджэнне Марыі» з Маларыцкага р-на), узбагачаўся эмац. каларыт, арнаментыка фонаў («Параскева Пятніца», Слуцкі р-н; «Лука і Сымон», Лунінецкі р-н). Высокага ўзроўню дасягнула паліхромная драўляная скульптура і разьба алтароў (Іакім і Ганна, Жабінкаўскі р-н; Праабражэнскі касцёл у в. Новая Мыш, Баранавіцкі р-н). Пашыралася партрэтная пластыка надмагілляў (А.Гаштольда ў Вільні, М.К.Радзівіла ў Нясвіжы). Складалася медальерная школа (Я.Энгельгарт і інш.). Дасягнуў росквіту дрэварыт, з канца 16 ст. — медзярыт. Дасканаласцю выканання вылучаліся тытульныя лісты, застаўкі, ініцыялы, канцоўкі і ілюстрацыі ў выданнях Ф.Скарыны (Біблія, 1517—19), у Брэсцкай бібліі (1563), Статуце ВКЛ 1588. Узніклі графічныя партрэты (Скарыны, Жыгімонта III, М.Р.Радзівіла, В.Цяпінскага), геральдычныя кампазіцыі. Т.Макоўскі і інш. выконвалі арх. пейзажы, карты, ілюстрацыі да навук. трактатаў. З 16 — 1-й пал. 17 ст. дайшлі творы жывапісу, у якіх адлюстраваны тыповыя рысы еўрап. Адраджэння, асабліва ў пашыраным на бел. землях парадным (сармацкім) партрэце (Грызельда Сапега, Юрыя Радзівіла, Софіі Алелькаўны Радзівіл і інш.). У дэкар.-прыкладным мастацтве стылістыка Адраджэння выявілася ў арнаментацыі абкладаў абразоў (Будслаўская шата), царк. начыння і параднай зброі эмалямі, кашт. камянямі, літымі і чаканенымі накладкамі. З’явілася кафля з сюжэтнымі, гербавымі і партрэтнымі выявамі (Лагойск, Заслаўе), з каляровым глазураваным пакрыццём. З заснаваннем мануфактур (15 ст.) пашыраўся асартымент вырабаў са шкла. У бел. мастацтве 1-й пал. 17 ст. формы Адраджэння працягвалі суіснаваць з рысамі маньерызму, але ўсё больш саступалі месца стылістыцы барока.
У архітэктуры і горадабудаўніцтве Беларусі з эпохай Адраджэння звязаны спробы комплекснай рэканструкцыі гарадоў на аснове рэгулярнага плана, які формамі набліжаўся да прамавугольніка, авала, паўавала (Нясвіж, Быхаў, Слуцк). Цэнтрам яго кампазіцыі звычайна была плошча з ратушай і храмамі. Будаваліся таксама палацы, шпіталі, дамы цэхавых брацтваў і інш. Напачатку рысы рэнесансу спалучаліся з элементамі готыкі, але гатычныя формы збудаванняў пач. 17 ст. набывалі пластычны дэкор (Мірскі замак, Сынковіцкая царква-крэпасць, Мураванкаўская царква-крэпасць). Свецкая і культавая архітэктура паступова траціла суровыя абарончыя рысы: палацы афармляліся аркаднымі галерэямі (палац у Рагачове), з’явіліся храмы на ўзор ратонды з купалам (Смаргонскі кальвінскі збор), вежы некаторых храмаў аздабляліся дэкар. элементамі (Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква). Інтэр’ер узбагачаўся разнымі алтарамі, скляпенні — ляпнымі нервюрамі, якія ўтваралі дэкар. ўзор (Чарнаўчыцкі Троіцкі касцёл, Вішнеўскі касцёл Марыі).
Тэатр. У еўрап. т-ры 2-й пал. 15—16 ст. адбываўся паступовы пераход ад аматарскіх тэатр. формаў, звязаных з патрэбамі каталіцкай царквы, да прафес. т-ра, які існаваў як самастойная эстэт. і эканам. сістэма і абапіраўся на здабыткі ант. тэатр. мастацтва і тэорыю драмы.
Першыя спробы аднаўлення тэатра на ант. ўзор (напачатку стараж.-рымскі) зрабілі італьян. гуманісты. З канца 15 ст. ў Рыме, Ферары, Фларэнцыі на лац., потым і на італьян. мове ставілі творы П.Тэрэнцыя, Ц.М.Плаўта, Л.А.Сенекі; на пач. 16 ст. — творы нац. драматургіі («Куфэрак» Л.Арыёста, «Каляндра» Б.Давіцы, «Мандрагора» Н.Макіявелі), якія былі першай формай арыгінальнага рэнесансавага т-ра — італьян. вучонай камедыяй. Потым у рэпертуары з’явіліся трагедыя і пастараль. Пры дварах арыстакратаў, дзе звычайна адбываліся тэатр. паказы, пачыналі ўзводзіць і першыя тэатр. будынкі, арыентаваныя на рэстаўрацыю рымскай традыцыі. Пад уплывам рэнесансавага жывапісу развіваліся перспектыўныя дэкарацыі. З канца 16 ст. фарміруецца прынцыпова новы тып сцэны — сцэна-скрыня, які развіўся ў тэатры барока. Ант. мастацтва паўплывала на традыцыйныя нар. тэатр. формы многіх краін Еўропы, найперш на т-р Італіі, дзе створана камедыя дэль артэ, якая, не маючы сваёй сталай драматургіі, абапіралася на стараж.-рымскія традыцыі імправізацыйнага т-ра масак. У Англіі і Іспаніі ўздым познарэнесансавага еўрап. т-ра звязаны з драматургіяй У.Шэкспіра, М.Сервантэса, Лопэ дэ Вэгі. Працэс стварэння нац. т-ра ў Францыі і на ням. землях ішоў запаволена. У эпоху Адраджэння (да пач. 17 ст.) склаліся асн. прынцыпы драматургіі, арганізацыі тэатр. прасторы, акцёрскага майстэрства, функцыянавання тэатр. труп, якія надоўга вызначылі еўрап. тэатр. традыцыі і ў многім захаваліся да сучаснасці.
На Беларусі першыя еўрап. тэатр. формы (літургічная драма, школьны тэатр) з’явіліся ў 16 ст. праз дзейнасць каталіцкай царквы. Пазней, у эпоху барока, яны разам з прыдворным т-рам сталі важнымі кампанентамі бел. тэатр. культуры.
Музыка. У 14 — 1-й пал. 17 ст. ў муз. мастацтве адбыліся істотныя змены.
З’явілася нотадрукаванне, павялічылася роля свецкіх жанраў (шансон, мадрыгал, мадрыгальная камедыя, у канцы 16 ст. — опера, балет), пашырылася аматарскае музіцыраванне, самастойнай стала інстр. музыка (харальныя апрацоўкі, рычэркары, канцоны, прэлюдыі, такаты, фантазіі); адрадзілася цікавасць да танц. мастацтва. У традыцыйных царк. жанрах месе і матэце побач з грыгарыянскімі сталі выкарыстоўваць свецкія мелодыі. З пашырэннем храматызму, фарміраваннем мажору і мінору, гарманічнай функцыянальнасці, устанаўленнем новай трохгучнай канцэпцыі вертыкалі зазнала істотныя змены тэхніка кампазіцыі. На аснове агульнастыліст. заканамернасцяў адбывалася актыўнае фарміраванне нац. школ — нідэрландскай (Г.Дзюфаі, І.Окегем, Я.Обрэхт, Жаскен Дэпрэ), італьян. (Палестрына, К.Джэзуальда ды Веноза, Л.Марэнцыо), франц. (К.Жанекен), ням. (Г.Фінк, Б.Рэзінарыус), англ. (Дж.Данстэйбл, У.Бёрд), ісп. (К. дэ Маралес, Т.Л. дэ Вікторыя), чэш. (Я.Т.Турноўскі, К.Гарант), польск. (Вацлаў з Шамотул, М.Гамулка). Тэорыю музыкі развівалі ў Італіі І.Тынкторыс, у Швейцарыі Гларэан, у Іспаніі Ф.Салінас і інш.
На Беларусі асн. асяродкамі муз. Адраджэння з’яўляліся брацкія школы, каталіцкія калегіумы, дзе была добра пастаўлена муз. адукацыя, практыкаваліся шматгалосыя харавыя спевы па 5-лінейнай нотнай сістэме. Асн. узорам новага нотнага запісу стаў псалтыр Яна Гуса, які засведчыў з’яўленне нотадрукавання. Пратэстанцкія канцыяналы, выдадзеныя ў Брэсце (зб. «Песні хвал боскіх», 1558), Нясвіжы і Любчы, побач з духоўнымі творамі змяшчалі свецкія песні. Сярод муз. дзеячаў Адраджэння на Беларусі — Вацлаў з Шамотул, Ц.Базылік, В.Бакфарк. У гэты час зарадзілася самабытная культура бел. канта, што стала значнай з’явай у прафес. свецкім і царк. мастацтве.
Літ.: Культура эпохи Возрождения и Реформация. Л., 1981; Лосев А.Ф. Эстетика Возрождения. М., 1978; Баткин Л.М. Итальянские гуманисты: Стиль жизни и стиль мышления. М., 1978; Культурные связи народов Восточной Европы в XVI в.: Проблемы взаимоотношений Польши, России, Украины, Белоруссии и Литвы в эпоху Возрождения. М., 1976; Горфункель А.Х. Философия эпохи Возрождения. М., 1980; Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990; Конон В.М. От Ренессанса к классицизму: (Становление эстет. мысли Белоруссии в XVI—XVIII вв.). Мн., 1978; Сокол С.Ф. Политическая и правовая мысль в Белоруссии XVI — первой половины XVII в. Мн., 1984; Галенчанка Г.Я. Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Мн., 1993; Голенищев-Кутузов И.Н. Итальянское Возрождение и славянские литературы XV—XVI веков. М., 1963; Саверчанка І.В. Старажытная паэзія Беларусі, XVI — першая палова XVII ст. Мн., 1992; Дорошкевич В.И. Новолатинская поэзия Белоруссии и Литвы: Первая половина XVI в. Мн., 1979; Чатырохсотлецце беларускага друку, 1525—1925. Мн., 1926; Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. Мн., 1975; Шматаў В.Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI— XVIII ст. Мн., 1984; Шрамкова Г. Искусство Возрождения: Италия, Нидерланды, Германия, Франция: [Альбом]. М., 1977; Бенеш О. Искусство Северного Возрождения: Пер. с англ. М., 1973; Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Мн., 1928; Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1. Мн., 1987; Чантурыя В.А. История архитектуры Белоруссии. 2 изд. Мн., 1977; Трусов О.А. Памятники монументального зодчества Белорусии ХІ—XVII вв. Мн., 1988; Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. Мн., 1978; Бернсон Б. Живописцы итальянского Возрождения: Пер. с англ. М., 1965; Костюковец Л.Ф. Кантовая культура в Белоруссии. М., 1975; Евдокимова Ю.К., Симакова Н.А. Музыка эпохи Возрождения. М., 1982.
С.А.Падокшын (агульная частка, філасофія, літаратура), А.Ю.Хадыка (выяўл. мастацтва і арх.), В.М.Арэшка (тэатр). с. 127
«АДРАДЖЭ́ННЕ» , бел. кааператыўна-выдавецкае т-ва. Існавала ў Мінску ў крас. — снеж. 1922. Засн. Акад. цэнтрам Наркамасветы БССР для выдання твораў маст. л-ры і падручнікаў для бел. школ. Выдала зб-кі вершаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» Ф.Багушэвіча (у адной кнізе), «Спадчына» Я.Купалы, «Водгулле» Я.Коласа, «Пад родным небам» З.Бядулі, паэму «Босыя на вогнішчы» М.Чарота, «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры. Старадаўні перыяд» М.Янчука, падручнікі, альманах «Адраджэнне» і інш. Мела кнігарню ў Мінску, вяло продаж бел. кніг у Маскве, Гомелі і інш. гарадах Беларусі. Рэарганізавана ў выд-ва «Савецкая Беларусь». с. 134
АДРАДЖЭ́ННЕ НАЦЫЯНА́ЛЬНАЕ , заканамернасць у гіст. развіцці асобных народаў, якая выяўляецца ў паскораным руху да больш высокага ўзроўню грамадскага быцця, культуры і нац. свядомасці пасля перыяду застою альбо ўпадку. Адраджэнне нацыянальнае неабходна адрозніваць ад Рэнесансу — еўрап. культ.-гіст. эпохі на сумежжы сярэднявечча і Новага часу (гл. Адраджэнне). Феномен гуманіст. Адраджэння характэрны для тых рэгіёнаў, гіст. працэсы ў якіх пазначаны адноснай стабільнасцю і паступальнасцю развіцця. Адраджэнне нацыянальнае, наадварот, выяўляецца пераважна ў тых народаў Усх. Еўропы, у славянскім, азіяцкім і афрыканскім рэгіёнах, гіст. працэсы ў якіх характарызуюцца нераўнамернасцю і катастрафічнасцю. У полі зроку Адраджэння нацыянальнага як заканамернай сусв.-гіст. з’явы, якая паўтараецца ў пэўным «гістарычным рытме», Рэнесанс бачыцца як яго этап, на якім адбываецца станаўленне нац. дзяржаў, нац. культур і моў.
Прыкметы раннехрысц. адраджэння (станаўленне дзяржавы і прававых інстытутаў, высокі ўзровень дойлідства, ужытковага і царк. выяўл. мастацтва, асветніцтва Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага) з’явіліся на Беларусі ў 11—13 ст. у выніку творчага парыву маладога этнасу і ўплыву вытанчанай эліністычнай культуры Візантыі. Бел. грамадска-паліт. і творча-культ. ўзлёт у 16—1-й пал. 17 ст. (кнігадрукаванне і асветніцтва Ф.Скарыны, высокі ўзровень правасвядомасці, зафіксаваны ў Статутах ВКЛ 1529, 1566, 1588, развіццё свецкай л-ры і мастацтва, дзяржаўнасць бел. мовы) абумоўлены бел. дзяржаўнасцю, культ. сувязямі з Зах. Еўропай, уплывам гуманіст. светапогляду. Ва ўмовах упадку (2-я пал. 17—18 ст.) і ліквідацыі (канец 18 — пач. 20 ст.) бел. дзяржаўнасці нац. культура развівалася, набывала новыя, свецкія формы (архітэктура, тэатр, лацінская і польскамоўная л-ра, асв. філасофія), аднак паступова была адсунута афіц. польскай і рус. культурамі на этнагр., часткова царк.-прыходскі ўзровень. Парадокс бел. гісторыі і культуры ў тым, што т.зв. «адсталасць» і «забітасць» карэнных беларусаў, пераважна сялянства, дазволілі захаваць генет. «ядро» самабытнай нар. культуры, якое пазней стала асновай Адраджэння нацыянальнага. Традыц. этн. культура і яе носьбіты былі выключаны са сфер афіц. функцыянавання і праз гэту сваю ізаляванасць пазбеглі дэнацыяналізацыі, растварэння ў афіц. польск. і рус. культурах. Пад прэс паланізацыі і русіфікацыі трапілі толькі «вяршкі» культуры, яе афіцыйная функцыян. частка — школа, друк, некаторыя прафес. віды і жанры мастацтва, сферы дзярж. кіравання — тое, з чаго фактычна была выключана асн. частка бел. народа.
Бел. Адраджэнне нацыянальнае пачалося ў 19 ст. і прайшло некалькі этапаў. Чарговыя хвалі ўздыму ў неспрыяльных умовах змяняліся спадам, што дазваляе гаварыць пра адносную самастойнасць кожнага з гэтых этапаў, бо яны адрозніваліся сваімі мэтамі і вынікамі, грамадскімі сіламі і духоўнымі імпульсамі, якія выклікалі адраджэнцкі рух. Першы этап пачаўся ў рэгіёне ўплыву Віленскага ун-та як літаратурнае асветніцтва ліберальна-рамант. кірунку: яго дзеячы, пісьменнікі і публіцысты на сумежжы польск. і бел. культур (Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, Р.Падбярэскі, В.Дунін-Марцінкевіч і інш.) марылі пра аднаўленне гіст. пройдзенай рэальнасці — Рэчы Паспалітай на канфедэратыўных асновах. Пасля задушэння паўстання 1863—64, паліт. рэакцыі і застою ў апошняй чвэрці 19 ст. пачаўся другі этап Адраджэння нацыянальнага — пераважна мірнага руху, нацэленага на выхаванне самасвядомасці народа, развіццё яго мовы, л-ры, інш. відаў мастацтва, грамадскай думкі, на стварэнне незалежных ад улад сац.-культ. структур — аматарскіх і прафес. суполак, партый, нац. друку, кнігавыдавецтваў, набліжэння школы і царквы да традыцый нац. культуры. Прарокам новай хвалі Адраджэння нацыянальнага быў Ф.Багушэвіч, які вызначыў сутнасць бел. нац. ідэі. За нац. самавызначэнне выступіў падп. час. «Гомон». Пасля рэв. 1905—07 рух набыў масавы характар і даў значныя вынікі — нац. класічную л-ру (творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, М.Гарэцкага, А.Гаруна і інш.), развіццё кнігадрукавання і бел. перыяд. друку («Наша ніва», «Наша доля», «Маладая Беларусь» і інш.), станаўленне нац. школы ў тэатр., муз. і інш. відах мастацтва, арг-цыя нац. паліт. партый і рухаў, пачатак бел. асветы. Завяршальным звяном гэтага этапу Адраджэння нацыянальнага была барацьба за паліт. самавызначэнне беларусаў і абвяшчэнне суверэннай Беларускай Народнай Рэспублікі (1918). Ва ўмовах БССР Адраджэнне нацыянальнае выявілася ў практычным ажыццяўленні ў 1920-я г. палітыкі беларусізацыі, у выніку якой створаны нац. школа, навука, масавы друк, тэатральнае, выяўл., муз. і інш. прафес. віды мастацтва, нац. эканоміка і структура дзярж. кіравання. Новы этап Адраджэння нацыянальнага, пераважна на ўзроўні літ.-маст. творчасці грамадскай думкі, пачаўся ў 2-й пал. 1950-х г. ва ўмовах частковага пераадолення вынікаў бальшавіцка-сталінскай палітыкі: бел. культура набыла сусв. вядомасць, адраджаліся яе страчаныя, забароненыя і разбураныя пласты, даследаваліся культ. традыцыі. Аднак у 1970—80-я г. склалася небывала цяжкае становішча ў бел. культуры ў выніку разбурэння крыніц, што жывілі яе (жывое бытаванне нац. мовы ў грамадстве, фальклор і інш. віды аўтэнтычнай культуры). Перспектывы чарговага этапу Адраджэння нацыянальнага залежаць ад рэалізацыі ідэй нац. суверэнітэту, замацаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і інш. заканад. актах краіны.
Літ.: Богданович М. Белорусское возрождение. М., 1916 (факс. выд. Мн., 1991); Ігнатоўскі У. Кароткі нарыс нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. 2 выд. Мн., 1921; Шантыр Ф. Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і Самаадзначэння народу. Слуцк, 1918 (факс. выд. Мн., 1992). У.М.Конан. с. 135
АДРА́Р-ІФАРА́С (франц. Adrar des Iforas), Іфарас, пустыннае пласкагор’е на Пд Сахары, пераважна ў Малі. Сярэднія выш. 700 м, найб. да 1000 м. Складзена са стараж. гранітаў. Уздоўж сухіх далін (уэдаў), якія праразаюць масіў, апустыненыя саванны з зараснікамі акацый, ксерафітных злакаў, на вяршынях — горныя пустыні. Рэдкія аазісы. с. 136
А́ДРАС (франц. adresse) у вылічальнай тэхніцы, лічбавае або лічбава-літарнае абазначэнне (код) месца захоўвання інфармацыі ў ЭВМ. Напр., нумар ячэйкі памяці, дарожка на магн. дыску. У многапраграмных ЭВМ адрас, што зададзены ў праграме, звычайна не супадае з адрасам рэчаіснага запамінальнага прыстасавання і адшуканне патрэбнай ячэйкі памяці выконваецца з дапамогай апаратных і праграмных сродкаў. У машыне адрас пераўтвараецца ў сістэму сігналаў кіравання, якія забяспечваюць зварот да пэўнай зоны памяці. с. 136
АДРАСА́Т (ням. Adressat), атрымальнік (асоба, установа), якому адрасавана паштовае адпраўленне. с. 136
А́ДРАСНАЯ МО́ВА ў вылічальнай тэхніцы, фармальная мова для апісання працэсаў пераўтварэння інфармацыі ў ЭВМ. Кожны элемент інфармацыі адпавядае пэўнаму адрасу (напр., нумару ячэйкі памяці ЭВМ); некаторыя адрасы могуць адпавядаць інш. адрасам. Напр., калі элемент інфармацыі (адрас) b адназначна адпавядае адрасу а, то ў адраснай мове гэта запісваецца формулай ’а = b (адрасная функцыя). Вылічэнне новых значэнняў і іх засылка на пэўныя адрасы задаюцца адраснай формулай (2 адрасныя функцыі, злучаныя знакам засылкі =>). Запіс b => а азначае, што элемент b засылаецца на адрас а, пасля чаго ’а = b. Адрасны алгарытм (паслядоўнасць адрасных формул і інш. сімвалаў) спец. праграмамі-транслятарамі пераўтвараецца ў праграму на мове ЭВМ. с. 136
АДРА́СТ , у грэч. міфалогіі цар Аргаса. Узначальваў няўдалы паход на Фівы і выратаваўся дзякуючы хуткасці свайго боскага каня. Удзельнічаў у пераможным паходзе эпігонаў на Фівы, у якім страціў сына Эгіялея і памёр ад гора. Паводле другога міфа, Адраст кінуўся ў агонь разам з сынам Гіпаноем. с. 136
АДРАЎНЕ́ННЕ , лігніфікацыя, змяненне клетачных абалонак раслін пад уздзеяннем лігніну, які запаўняе прамежкі паміж мікрафібрыламі цэлюлозы. Абалонка клеткі пры гэтым страчвае эластычнасць, робіцца цвёрдая, павялічваецца агульная трываласць расліны, устойлівасць абалонкі клеткі супраць мікраарганізмаў і грыбоў. Адраўненне клетачных абалонак характэрна для ўсіх вышэйшых раслін, акрамя імхоў. Адраўнелыя клеткі ўтвараюць драўніну і склеранхіму. с. 136
АДРО́К , адказ, выхад, права селяніна ў ВКЛ на пераход ад аднаго феадала да другога; тое, што і выхад сялянскі. с. 136
АДРО́НЫ (ад грэч. adros вялікі, значны), элементарныя часціцы, якім уласцівыя моцныя ўзаемадзеянні. Складаныя аб’екта, што нагадваюць ядры атамаў, дзе ролю пратонаў і нейтронаў адыгрываюць кваркі. Да адронаў належаць барыёны, мезоны і ўсе рэзанансы. Існаванне вял. колькасці адронаў (каля 200) робіць вельмі важнай праблему іх класіфікацыі, якая праводзіцца на аснове мадэлі кваркаў. Пры сутыкненнях адронаў і анігіляцыі электрона і пазітрона з ператварэннем у адроны ўзнікаюць т.зв. адронныя струмені, якія сведчаць пра паходжанне ад кваркаў. На Беларусі даследаванні ўласцівасцяў адронаў вядуцца ў Ін-це фізікі АН (з 1950-х г.), БДУ і Гомельскім ун-це. Гл. таксама Узаемадзеянні элементарных часціц, Ядзерныя сілы. І.С.Сацункевіч. с. 136
АДРО́Ў , рака на У Беларусі, правы прыток Дняпра. Даўж. 75 км. Пл. вадазбору 676 км2. Пачынаецца на паўн. схіле Аршанскага ўзв., вусце на паўд. ускраіне г. Орша. Цячэ ў Аршанскім, Сенненскім і Талачынскім р-нах Віцебскай вобл. Даліна спачатку трапецападобная, ніжэй карытападобная, шыр. 0,6—0,8 км.
Пойма пераважна двухбаковая, шыр. 0,1— 0,3 км. Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае, далей звілістае. Берагі нізкія, у сярэднім і ніжнім цячэнні стромкія. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,4 м3/с. На веснавы перыяд прыпадае каля 70% гадавога сцёку. Ледастаў з сярэдзіны снеж. да канца сакавіка. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. У ніжнім цячэнні Адрову — г. Барань. с. 136
АДРУ́Б , гл. Водруб. с. 136
АДРЫ́ЖЫН , вёска ў Беларусі, у Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл., на паўд.-зах. беразе воз. Пясчанае. Цэнтр сельсавета і калгаса «Кастрычнік». За 28 км на Пд ад г. Іванава, 168 км ад Брэста, 27 км ад чыг. ст. Янаў-Палескі. 917 ж., 332 двары (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Каля Ажрыжына стаянка канца палеаліту — пач. мезаліту (11—6-е тысячагоддзі да н.э.). с. 136
АДРЫ́НА , пуня, 1) старадаўняя гасп. пабудова на Беларусі для захоўвання неабмалочанай збажыны, сена, саломы, с.-г. інвентару. Уваходзіла ў гасп. комплекс сядзібы. Прамавугольны ў плане зрубны, каркасны («замётам у шулы» і з плятня) будынак, накрыты 2-схільнай ці вальмавай страхой на сохах, «дзядках», кроквах. У маёнтках 16—19 ст. будавалі вял. доўгія адрыны, перагароджаныя ўнутры на некалькі адсекаў, кожны з якіх меў самастойны ўваход. Найб. пашырана ў зах. і цэнтр. Беларусі, ва ўсх. раёнах часцей наз. сянніца, пуня. 2) Да 17 ст. спальня ў жылым памяшканні або халодны будынак, у якім жылі летам. с. 136
АДРЫЎНО́Е ЦЯЧЭ́ННЕ , цячэнне, пры якім паток вадкасці (газу), што абцякае цела, адрываецца ад яго паверхні з утварэннем віхравой зоны. Узнікае каля паверхні цела з крывалінейнымі ўтваральнымі (напр., сферы, крыла самалёта), пры наяўнасці вязкага пагранічнага слоя і павышэння ціску ў напрамку цячэння. Уплывае на гідрадынамічныя (аэрадынамічныя) характарыстыкі целаў, а пры звышгукавых скарасцях цячэння і на цеплавы рэжым. с. 136
АДРЫЯ́Н (Hadrianus) Публій Элій (24.1.76—10.7.138), рымскі імператар [117—138] з дынастыі Антанінаў. У 107—108 намеснік Ніжняй Паноніі, з 114 — Сірыі. Праводзіў цэнтралізацыю дзярж. устаноў, умацоўваў імператарскую ўладу, пашыраў сістэму дзярж. дапамог (аліментацый) і інш. Па загадзе Адрыяна была ажыццёўлена кадыфікацыя рым. права, выд. «Пастаянны эдыкт». На межах імперыі стварыў магутную сістэму ўмацаванняў і абарончых валоў (гл. Адрыянаў вал). с. 136
АДРЫЯ́НАЎ ВАЛ (англ. Hadrian’s Wall), стараж.-рымскае абарончае збудаванне паміж вусцем р. Тайн і залівам Сольвей у Англіі. Пабудаваны пры імператару Адрыяне ў 122—133 для абароны Рымскай Брытаніі ад варвараў. Працягласць 122,3 км, шыр. 2,4—3,1 м, выш. 3,7—4,9 м. Меў 16 фортаў, шмат вежаў. На асобных участках умацаваны ровам (глыб. 2,7 м, шыр. 38,7 м). На Пд ад Адрыянава вала выкапаны другі роў, які, магчыма, акрэсліваў мяжу ваен. зоны. У 197, 296 і 367 захоплены варварамі, некалькі разоў аднаўляўся. Канчаткова закінуты каля 400. с. 137
АДРЫЯНО́ПАЛЬ , грэчаская назва горада Эдырне ў Турцыі. с. 137
АДРЫЯНО́ПАЛЬСКАЯ БІ́ТВА 378. Адбылася 9 жн. ў раёне Адрыянопаля (сучасны Эдырне, Турцыя) паміж войскамі рымскага імператара Валента і вестготамі на чале з Фрытхігернам, да якіх далучыліся рабы і калоны. У баі загінула амаль уся рым. армія і імператар. Пасля паражэння ў армію пачалі вербавацца атрады федэратаў, што значна аслабіла Рым. імперыю і наблізіла яе распад. с. 137
АДРЫЯНО́ПАЛЬСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1829. Падпісаны паміж Расіяй і Турцыяй 14 вер. ў г. Адрыянопаль (цяпер Эдырне, Турцыя). Завяршыў рус.-тур. вайну 1828—29 (гл. ў арт. Руска-турэцкія войны). Да Расіі адышлі вусце Дуная з астравамі і шэраг крэпасцяў на ўсх. беразе Чорнага м. Турцыя прызнала далучэнне да Расіі Грузіі, Імерэтыі, Мегрэліі, аўтаномію Малдавіі, Валахіі, Сербіі і права Грэцыі на ўнутр. аўтаномію. Басфор і Дарданелы абвяшчаліся адкрытымі пралівамі. с. 137
АДРЫЯТЫ́ЧНАЕ МО́РА (італьян. Mare Adriatico), паўзамкнёнае мора, частка Міжземнага мора, паміж Апенінскім і Балканскім п-авамі. Злучаецца з Іанічным м. пралівам Отранта (шыр. да 75 км). Абмывае берагі Італіі, Славеніі, Харватыі, Босніі і Герцагавіны, Югаславіі, Албаніі. Пл. 114 тыс. км2. Найб. глыб. 1230 м. Усх. берагі гарыстыя, зах. нізінныя, месцамі лагунныя. Буйнейшыя залівы: Венецыянскі, Трыесцкі, Манфрэдонія. Каля ўсх. ўзбярэжжа Далмацінскія а-вы. Тэмпература вады на паверхні ў лютым 7—13 °С, у жн. 24—26 °С. Салёнасць 35—38%0<SIGN>. Прылівы няправільныя, паўсутачныя (да 1,2 м). Развіта рыбалоўства (сардзіны, скумбрыевыя). На шэльфе здабываюць нафту і газ. Галоўныя парты: Трыест, Венецыя (Італія), Рыека, Спліт, Дубраўнік (Харватыя), Дурэс, Влёра (Албанія). На ўзбярэжжы шмат курортаў. с. 137
АДРЭ́ЗАК , сегмент (матэм.), мноства лікаў або пунктаў на прамой, размешчаных паміж двума лікамі або пунктамі А і В, разам з пунктамі А і В. Каардынаты адрэзка задавальняюць умовам а ≤ х ≤ b (а і b — каардынаты канцоў адрэзка). с. 137
АДРЭ́ЗКІ , у Рас. імперыі землі, адрэзаныя ад сял. надзелаў на карысць памешчыкаў у ходзе сялянскай рэформы 1861. Памяншэнне сял. надзелаў адбывалася, калі надзел быў большы за вышэйшую норму або калі ў памешчыцкім маёнтку заставалася менш за трэць (у стэпавай паласе менш за палову) прыдатных зямель. Адрэзкі рабіліся і пры атрыманні сялянамі т.зв. даравальнага надзелу. Адрэзаныя землі былі жыццёва неабходныя сялянам (ворыва, паша, лугі і інш.). Гэта давала магчымасць памешчыкам здаваць сялянам адрэзкі ў арэнду на кабальных умовах.
На Беларусі, паводле ўстаўных грамат, на б.ч. тэр. Магілёўскай губ. адрэзкі склалі 12,7%, у Гродзенскай губ. — 9,8%, у Мінскай (без Навагрудскага і Пінскага пав., паводле заніжаных звестак) — 2% надзельных зямель. У склад надзелаў не ўключаліся т.зв. прыёмныя землі, што знаходзіліся ў часовым карыстанні сялян, іх пазбавілі і сервітутаў. У час паўстання 1863—64 царызм пайшоў на некат. ўступкі (вернуты частка адрэзаных зямель і права часова карыстацца сервітутнымі ўгоддзямі, на 20% паменшаны выкупныя плацяжы і інш.), але гэта не змяніла грабежніцкага характару рэформы. В.П.Панюціч. с. 137
АДРЭНАКАРТЫКАТРО́ПНЫ ГАРМО́Н , картыкатрапін (АКТГ), гармон пярэдняй долі гіпофіза, які стымулюе функцыю кары наднырачнікаў (выпрацоўку картызону). Поліпептыд складаецца з 39 рэшткаў амінакіслот. Выдзяленне АКТГ рэгулюецца гармонам гіпаталамуса кортыкаліберынам. На яго сакрэцыю ўплываюць антыдыурэтычны гармон, катэхаламіны, вазаактыўны інтэрстынальны пептыд, картызол, ангіятэнзін. Пры дзеянні АКТГ на кару наднырачнікаў стымулюецца яе рост, паскараецца сінтэз бялку і РНК, павялічваецца сінтэз і сакрэцыя стэроідаў наднырачнікаў, што паскарае пераўтварэнне халестэролу ў прэгненалон. АКТГ у вял. колькасці можа выклікаць актывацыю ліпазы і ўзмацненне ліполізу, стымуляваць сакрэцыю інсуліну падстраўнікавай залозай. Прэпараты АКТГ атрымліваюць з гіпофіза свіней, авечак; выкарыстоўваюць як лек сродкі пры захворванні сістэмы крыві, рэўматоідным артрыце, падагры, розных алергічных хваробах і інш. с. 137
АДРЭНАЛІ́Н , гармон мазгавога слоя наднырачнікаў. Вылучаны з наднырачнікаў жывёл у 1985. Крыніцай утварэння адрэналіну ў арганізме з’яўляюцца амінакіслоты тыразін і фенілаланін. Стымулюе работу сэрца, звужае крывяносныя сасуды, павышае крывяны ціск, расслабляе мускулатуру бронхаў і страўніка, расшырае зрэнкі, павышае бялковы, вугляводны і тлушчавы абмен. Прымяняецца пры вострым зніжэнні артэрыяльнага ціску, нечаканым спыненні работы сэрца (уводзіцца ўнутрысардэчна), алергічных хваробах, анафілактычным шоку. Колькасць адрэналіну ў крыві павялічваецца пры эмацыянальных нагрузках (стрэсе) і цяжкай мышачнай рабоце. с. 137
АДРЭНАЛІ́ТЫКІ , лекавыя сродкі, якія ўзаемадзейнічаюць з пэўнымі тыпамі адрэнарэцэптараў, зніжаюць або блакіруюць уздзеянне на іх медыятараўнорадрэналіну, адрэналіну, дафаміну. Адрозніваюць α-адрэналітыкі (фанталамін, тралафен, празазін), якія расшыраюць крывяносныя сасуды, паляпшаюць крывяток у органах і тканках, зніжаюць артэрыяльны ціск, і β-адрэналітыкі (анапрылін, тразікор, кардан, атэналол), якія запавольваюць і аслабляюць работу сэрца, зніжаюць артэрыяльны ціск.
α-адрэналітыкі выкарыстоўваюць пры захворванні перыферычных сасудаў (эндартэрыітах, хваробе Рэйно, графічных парушэннях); β-адрэналітыкі — пры лячэнні ішэмічнай хваробы сэрца (стэнакардыя, інфаркт міякарда), гіпертанічнай хваробе. Пры іх ужыванні ёсць небяспека спазмы бронхаў і звужвання перыферычных сасудаў. с. 137
АДРЭНАМІМЕ́ТЫКІ , лекавыя сродкі, якія выклікаюць фізіял. эфекты, падобныя на ўздзеянне медыятараўнорадрэналіну, адрэналіну, дафаміну. У залежнасці ад тыпу адрэнарэцэптара, з якім узаемадзейнічаюць адрэнаміметыкі, іх падзяляюць на α-, β- і αβ-адрэнаміметыкі.
α-А (мезатон, нафтызін) звужаюць крывяносныя сасуды, павышаюць артэрыяльны ціск. Выкарыстоўваюць пры рэзкім паніжэнні артэрыяльнага ціску (гіпатаніі) і мясцова — для звужэння сасудаў (пры насмарку, кан’юнктывітах і інш.). β-адрэнаміметыкі (ізадрын, салбутамол) стымулююць работу сэрца, ліквідуюць бронхаспазму, актывізуюць абмен рэчываў. Ужываюць пры лячэнні бранхіяльнай астмы і некаторых парушэннях сардэчнага рытму. α, β-адрэнаміметыкі (адрэналін, эфедрын) стымулююць работу сэрца, звужаюць сасуды, павышаюць артэрыяльны ціск, актывізуюць абмен рэчываў. с. 137
АДРЭНАРЭЦЭ́ПТАРЫ , адрэнарэактыўныя сістэмы, спецыфічныя біяхім. структуры клетак, якія ўзаемадзейнічаюць з медыятараміадрэналінам, норадрэналінам і некаторымі лек. рэчывамі. Вынікам узаемадзеяння з’яўляецца актывацыя або тармажэнне адпаведнай функцыі клеткі, потым органа і фізіял. сістэмы. Канчатковая будова адрэнарэцэптараў не вызначана. Яны падзяляюцца на α- і β-адрэнарэцэптары. α-адрэнарэцэптары найб. адчувальныя да норадрэналіну; пры іх актывацыі звужаюцца сасуды, скарачаецца матка, селязёнка, расшыраюцца зрэнкі. β-адрэнарэцэптары найб. адчувальныя да ізадрыну, пры іх узбуджэнні сасуды расшыраюцца, бронхі расслабляюцца, затарможваецца скарачэнне маткі, пачашчаецца рытм сардэчных скарачэнняў. с. 137
АДРЭНЕРГІ́ЧНЫЯ НЕРВО́ВЫЯ ВАЛО́КНЫ , гл. ў арт. Медыятары. с. 138
АДСАРБЕ́НТЫ , штучныя і прыродныя матэрыялы з развітой паверхняй, на якой адбываецца адсорбцыя рэчываў. Уласцівасці адсарбентаў залежаць ад хім. саставу, фіз. стану паверхні, характару сітавін і ўдз. паверхні. Адсарбенты бываюць несітаватыя і сітаватыя.
Несітаватыя адсарбенты (молатыя крышталі, часцінкі дыму, сажа, аэрасіл) з удз. паверхняй ад 1 да 500 м2/г атрымліваюць тэрмічным раскладаннем ці няпоўным згараннем вуглевадародаў, пры спальванні элементаарган. ці галагенных злучэнняў. Сітаватыя адсарбенты (сілікагель, алюмагель, актыўны вугаль), удз. паверхня якіх дасягае 1000 м2/г, атрымліваюць хім. спосабамі апрацоўкі зыходных матэрыялаў, высушваннем геляў, сінтэзам сітаватых крышталёў тыпу цэалітаў ці тэрмічным раскладаннем карбанатаў, аксалатаў, гідраксідаў металаў, некаторых палімераў. Гл. таксама Адсорбер, Храматаграфія. с. 138
АДСО́РБЕР , асноўны апарат тэхн. установак для адсорбцыі. Адрозніваюць адсорбер перыядычнага і бесперапыннага дзеяння (т.зв. гіперсорберы).
У адсорберы перыядычнага дзеяння адсорбцыя і дэсорбцыя адбываюцца папераменна: спачатку адсарбент насычаюць пэўным рэчывам, потым яго адганяюць, кандэнсуюць, сушаць гарачым газам і пасля ахаладжэння паўтараюць цыкл. У гіперсорберах зярністы адсарбент перамяшчаецца па вертыкальнай калонцы, у верхняй частцы якой адбываецца адсорбцыя, у ніжняй пад дзеяннем нагрэву — дэсорбцыя. Выкарыстоўваецца таксама адсорбер бесперапыннага дзеяння з кіпячым (псеўдазвадкаваным) слоем адсарбенту. с. 138
АДСО́РБЦЫЯ (ад лац. ad... на, да + sorbere паглынаць), паглынанне рэчыва з газавага або вадкага асяроддзя (адсарбату) паверхняй, мікрасітавінамі цвёрдага цела (адсарбенту) ці вадкасці. Адсорбцыя — прыватны выпадак сорбцыі, якая ўключае абсорбцыю. У аснове адсорбцыі ляжаць асаблівыя ўласцівасці рэчыва ў паверхневым слоі, колькасна яна характарызуецца паверхневым нацяжэннем. Падзяляецца на фізічную абсорбцыю і хемасорбцыю, без рэзкага размежавання паміж імі; часта спалучаецца ў адзіным працэсе.
Фізічная адсорбцыя — вынік міжмалекулярных узаемадзеянняў (дысперсных сіл і сіл электрастатычнага характару); менш трывалая, абарачальная (адначасова адбываецца дэсорбцыя) працякае адвольна з памяншэннем паверхневай свабоднай энергіі і выдзяленнем цяпла. Скорасць фіз. адсорбцыі залежыць ад хім. прыроды і геам. структуры адсарбенту, канцэнтрацыі і прыроды рэчываў, што паглынаюцца, т-ры, дыфузіі і міграцыі малекул адсарбату; калі яна роўная скорасці дэсорбцыі, настае адсарбцыйная раўнавага. Пры хемасорбцыі малекулы адсарбату і адсарбенту ўтвараюць хім. злучэнні.
Велічыню адсорбцыі адносяць да адзінкі паверхні ці масы адсарбенту; яна павялічваецца пры павышэнні канцэнтрацыі адсарбату і памяншаецца пры павышэнні т-ры. Пры цвёрдых адсарбентах велічыню адсорбцыі вызначаюць па колькасці паглынутага рэчыва ці па змене канцэнтрацыі адсарбату; пры вадкіх — па змене паверхневага нацяжэння. Адсорбцыя адыгрывае важную ролю ў цеплаабмене, стабілізацыі калоідных сістэм (гл. Дысперсныя сістэмы, Каагуляцыя, Міцэлы), у гетэрагенных рэакцыях (гл. Тапамічныя рэакцыі, Каталіз). Выкарыстоўваецца ў храматаграфіі, прамысл. тэхналогіях, мае месца ў многіх біял. і глебавых працэсах. Адсорбцыя ў біялагічных сістэмах — першая стадыя паглынання рэчываў з навакольнага асяроддзя субмікраскапічнымі калоіднымі структурамі, арганеламі і клеткамі. У рознай ступені ўласціва працэсам функцыянавання біял. мембран, узаемадзеяння ферментаў з субстратам, антыцелаў з антыгенамі (на пач. стадыі), нейтралізацыі таксічных агентаў, усмоктвання пажыўных рэчываў і інш., дзе істотнае значэнне маюць паверхневыя ўласцівасці асобных кампанентаў біял. сістэм. У мед. практыцы індыферэнтнымі, нерастваральнымі адсарбентамі карыстаюцца для выдалення з арганізма соляў цяжкіх металаў, алкалоідаў, харч. інтаксікантаў, пры метэарызме, вонкава — у выглядзе прысыпак, мазяў і пастаў — пры запаленні скуры і слізістых абалонак для падсушвання. На з’явах адсорбцыі грунтуецца шэраг метадаў біяхім. даследаванняў.
Літ.: Адамсон А. Физическая химия поверхностей: Пер. с англ. М., 1979; Кельцев Н.В. Основы адсорбционной техники. 2 изд. М., 1984. с. 138
АДСТА́ЎКА , 1) у дарэвалюцыйнай Расіі з 18 ст. ў шырокім сэнсе — усякае звальненне з дзярж. службы (ваен. або цывільнай). 2) Поўнае вызваленне асоб афіцэрскага складу, прапаршчыкаў і мічманаў ад нясення ваен. службы па ўзросце, стане здароўя ці інш. прычынах; адзін з відаў звальнення з абавязковай ваен. службы. 3) У практыцы дэмакр. краін адстаўка ўрада (асобных яго членаў) або кіраўнікоў выканаўчай улады — складанне імі сваіх паўнамоцтваў у сувязі з вынясеннем ураду вотуму недаверу або ганьбавання, унутр. рознагалоссямі ва ўрадзе і інш. с. 138
АДСТО́ЙВАННЕ , гл. Седыментацыя. с. 138
АДСТО́ЙНІК , 1) збудаванне для адстойвання (ачысткі) вадкіх адходаў і сцёкаў ад узважаных рэчываў пад дзеяннем сілы цяжару. Адрозніваюць адстойнікі: аднакамерныя [паслядоўна ці паралельна злучаныя з каналам] і шматкамерныя; гарызантальныя, вертыкальныя і радыяльныя; з мех. ачысткай ад наносаў, гідраўл. прамываннем і камбінаваныя; бесперапыннага і перыядычнага дзеяння. Будуюць з бетону, жалезабетону, каменю, драўніны. Выкарыстоўваюць для ачысткі вады ў сістэмах гідравузлоў, ірыгацыйных збудаванняў, водазабеспячэння і каналізацыі. 2) Прылады ў машынах і ўстаноўках, дзе адстойваецца масла, бензін і інш. с. 138
АДСТРА́Т (ад лац. ad пры, каля + stratum слой), сляды ўзаемадзеяння мовы прышэльцаў і тубыльцаў на фанетычным, лексічным, граматычным узроўні. Пры гэтым не адбываецца асіміляцыі, а абедзве моўныя сістэмы працягваюць суіснаванне (скандынаўскі ўплыў на англ. мову 9—11 ст., цюркскі адстрат у бел. мове, напр.: кіндзюк — зельц). Часам тэрмін «адстрат» ужываецца для абазначэння ўзаемапранікнення тэрытарыяльна сумежных, але не блізкародных моў (бел. і літоўскай; напр., валандацца, клыпаць). Паняцце «адстрат» уведзена М.Барталі ў 1936. А.А.Кожынава. с. 138
АДСТРЭ́Л , нарміраваная здабыча дзікіх жывёл з дапамогай агнястрэльнай або механічнай зброі дыстанцыйнага дзеяння. Праводзіцца ў вызначаныя гасп. ці прыродаахоўнымі органамі тэрміны і паводле ўстаноўленых імі нормаў здабычы ў прамысл., старт. і навук. мэтах, а таксама для аздараўлення ці аптымізацыі структуры (селекцыйны адстрэл) папуляцый. Адстрэл відаў, занесеных у Чырвоную кнігу, забаронены. Адстрэл многіх інш. відаў рэгулюецца нормамі міжнар. і нац. прыродаахоўнага заканадаўства, ажыццяўляецца на падставе ўзгодненых квот (напр., адстрэл кітоў) або выдадзеных ліцэнзій (на Беларусі, напр., ліцэнзійная здабыча аленяў, дзікоў і інш. Звяроў). Гл. таксама Паляванне. с. 138
АДСТУПЛЕ́ННЕ , адыход, дзеянні войскаў з мэтай выхаду з-пад удараў праціўніка і заняцця больш выгаднага становішча для далейшых баявых дзеянняў. Можа быць наўмыснае і вымушанае (калі немагчыма наяўнымі сіламі ўтрымаць заняты раён і ствараецца рэальная пагроза акружэння). с. 139
АДСТУ́ПНІЦТВА , апастазія, адыход ад догматаў, асн. палажэнняў веравызнання. Асобу, якая адышла (адступілася) ад сваёй веры, наз. адступнікам (апастатам). с. 139
АДСУ́ТНАСЦЬ БЕЗ ВЕ́СТАК , у цывільным праве ўстаноўлены судом факт працяглай (не менш за адзін год) адсутнасці асобы і звестак пра яе ў месцы яе пастаяннага жыхарства. Прызнанне факта адсутнасці без вестак праводзіцца па заяве зацікаўленай фіз. або юрыд. асобы і цягне за сабой пэўныя юрыд. вынікі: над маёмасцю адсутнага ўстанаўліваецца апека, з яго маёмасці выдаецца забеспячэнне асобам, якіх ён паводле закону абавязаны ўтрымліваць, пагашаюцца даўгі па яго абавязацельствах. У выпадку яўкі ці выяўлення месца знаходжання адсутнага суд адмяняе сваё рашэнне аб прызнанні факта адсутнасці без вестак. Гл. таксама Абвяшчэнне памерлым. с. 139
АДУВА́НЧЫК , тое, што дзьмухавец. с. 139
АДУКАЦЫ́ЙНАЯ КАМІ́СІЯ (Komisja Edukacji Narodowej), установа па кіраўніцтве нар. асветай у Рэчы Паспалітай; першая падобнага тыпу ў Еўропе. Засн. соймам 1773—75. Першы старшыня (1773—80) І.Я.Масальскі. Прымалі ўдзел асветнікі Г.Калонтай, І.Патоцкі, Г.Пірамовіч, Я.Снядэцкі, І.Храптовіч і інш. Ажыццявіла рэформу школ і ун-таў у духу ідэй Асветніцтва. У 1783 зацверджаны «Статут, прадпісаны камісіяй народнай асветы для акадэмій і школ Рэчы Паспалітай». Школа набыла свецкую накіраванасць. Найважнейшае значэнне надавалася прадметам фізіка-матэм. цыкла, з гуманітарных навук выкладаліся польск. і лац. граматыка, геаграфія, гісторыя, заканазнаўства і інш.; з навуч. праграм была знята тэалогія. Новая сістэма адукацыі не задавальняла кансерватыўную частку памешчыкаў і духавенства. У 1794 статут адменены, адукацыйная камісія распушчана. с. 139
АДУКА́ЦЫЯ (ад лац. educatio выхаванне), працэс і вынік набыцця сістэматызаваных ведаў, уменняў і навыкаў у навуч. установах або самаадукацыяй. У больш шырокім плане — культурнаадукац. прастора, якая ахоплівае сям’ю, разнастайныя навуч.-выхаваўчыя і пазашкольныя ўстановы, нефармальную адукацыю, сац.-пед. інфармаструктуру, адукац. працэсы на вытв-сці і ў грамадска-культ. жыцці, самаадукацыі і інш., дзе ўзнаўляецца і ўдасканальваецца інтэлекгуальна-творчы і прафес.-кваліфікацыйны патэнцыял народа. Бел. нац. Сістэма адукацыі ўключае агульную, прафес. адукацыю, сямейнае, грамадскае выхаванне, самаадукацыю і самавыхаванне. У залежнасці ад аб’ёму і тэрмінаў навучання адрозніваюць: адукацыю агульную — пачатковы, базавы і сярэдні ўзроўні; прафесійную адукацыю — дапрафес. (прафесійная арыентацыя, адбор) і сярэдняя прафес. падрыхтоўка; вышэйшую адукацыю — падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для розных галін навукі, тэхнікі і культуры; адукацыя дарослых (паслядыпломная адукацыя). Паводле формы навучання адукацыя бывае дзённая (стацыянарная), вячэрняя і завочная, паводле адносін да царквы — свецкая (незалежная ад уплыву царквы) і канфесійная (кантралюе царква). Змест адукацыі вызначаецца станам навукі, тэхнікі, культуры, мастацтва, міжнар. і нац. стандартамі, вучэбнымі планамі і праграмамі.
Дзярж. палітыка Беларусі ў галіне адукацыі грунтуецца на прынцыпах: даступнасць усіх відаў адукацыі; стварэнне ўмоў для выбару формаў навучання; прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцяў; нац.-культ. аснова адукацыі; навуковасць; арыентацыя на сусв. ўзровень, вывучэнне і выкарыстанне вопыту развітых краін свету, запазычанне іх дасягненняў і стандартаў; гуманізм, увага да схільнасцяў і інтарэсаў асобы, магчымасць свабоднай самарэалізацыі; сувязь з грамадскай практыкай, якая гарантуе ўзаемадзеянне адукацыі з вытв-сцю, спрыяе сацыялізацыі асобы, яе адаптацыі да розных формаў жыццядзейнасці; экалагічная накіраванасць; адзінства навучання, духоўнага і фіз. ўдасканалення; дэмакратызм (праз яго ўсталёўваецца павага і давер паміж педагогамі, навучэнцамі і бацькамі); свецкі характар, які адначасова забяспечвае грамадзянскае навучанне і выхаванне ў дзярж. навуч. установах і ахову свабоды сумлення і веравызнання чалавека; заахвочванне адукаванасці; пераемнасць і бесперапыннасць адукацыі; выкарыстанне і развіццё нар. педагогікі беларусаў; падтрымка самаадукацыі і самавыхавання, інтэлектуальных і духоўных імкненняў асобы; абавязковасць базавай адукацыі ў якасці вызначальнага ўзроўню навучання і выхавання. Гал. мэты нац. сістэмы адукацыі: спрыянне гарманічнаму развіццю асобы, поўнай рэалізацыі яе стваральных здольнасцяў; фарміраванне і ўмацаванне нац. свядомасці і адначасова пачуцця павагі да іншых краін і народаў свету; авалоданне дзярж. мовай; захаванне і памнажэнне інтэлектуальнай уласнасці і культ.-гіст. каштоўнасцяў бел. народа і інш. нац. супольнасцяў рэспублікі; падрыхтоўка да самаст. жыцця; садзейнічанне інтэлектуальным памкненням асобы.
Усе жыхары Беларусі забяспечваюцца роўнымі правамі і магчымасцямі для атрымання агульнай і прафес. адукацыі з улікам нац. традыцый, індывід. патрэб, здольнасцяў; бясплатным навучаннем у дзярж. базавых школах, а таксама інш. навуч. установах. Нац. сістэма адукацыі падтрымлівае асабліва здольных і таленавітых дзяцей; ажыццяўляе сац. дапамогу ў навучанні дзяцей з малазабяспечаных сем’яў, з разумовымі ці фіз. недахопамі, сірот, інвалідаў з маленства, дзяцей, якія не маюць апекі бацькоў. З мэтай забеспячэння цэласнай сістэмы навуч.выхаваўчай работы па фарміраванні ўсебакова развітой асобы ў Рэспубліцы Беларусь распрацаваны шэраг заканадаўчых, дырэктыўных, нарматыўных дакументаў: законы «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» (1991), «Аб правах дзіцяці» (1993); канцэпцыі адукацыі і выхавання, выхавання ў нац. школе Беларусі, навучання, выхавання і падрыхтоўкі да жыцця дзяцей з недахопамі ў разумовым і фіз. развіцці (усе 1993), а таксама комплексная праграма развіцця адукацыі і выхавання на Беларусі на перыяд да 2000 г. А.П.Сманцар, С.В.Снапкоўская. с. 139
«АДУКА́ЦЫЯ» , легальнае т-ва асветнага кірунку ў Віцебску ў студз.—вер. 1913. Аб’ядноўвала 1268 чл. розных сац. груп і паліт. партый. Заснавальнікі і кіраўнікі: Р.Н.Шулепнікаў (старшыня), К.В.Пісарэнка (нам. старшыні), В.А.Прус. Мэта т-ва — падрыхтоўка да стварэння нар. ун-та. Сацыял-дэмакраты Віцебска выкарыстоўвалі «Адукацыю» як легальную трыбуну для рэв. прапаганды. Закрыта за антыўрадавую дзейнасць. с. 139
АДУКА́ЦЫЯ АГУ́ЛЬНАЯ , працэс і вынік авалодання асновамі навук, неабходнымі чалавеку для разумення з’яў прыроды і грамадства. Аснова полігэхн. і прафес. адукацыі. Адукацыю агульную атрымліваюць у навуч. установах і самаадукацыяй. Асн. структурнай адзінкай у сістэме адукацыі з’яўляецца агульнаадук. школа (дзярж., грамадскія і прыватныя). На аснове Статута сярэдняй агульнаадук. школы ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць пачатковыя (1—4-ы кл.), 9-гадовыя (базавыя; 1—9-ы кл.), сярэднія агульнаадукацыйныя школы (1—11, 12-ы кл.), з паглыбленым вывучэннем прадметаў, школы-інтэрнаты, спец. школы, ліцэі, гімназіі; для працоўнай моладзі створаны вячэрнія (пазменныя) сярэднія агульнаадукац. школы. Змест адукацыі агульнай вызначаецца агульнадзярж. (абавязковым стандартам для пэўнага ўзроўню адукацыі) і школьным (устанаўліваецца з улікам сац.-эканам. абставін, інтарэсаў вучняў) кампанентамі. Базісная частка вучэбных планаў і праграм адукацыі агульнай уяўляе сабой сукупнасць абавязковых і даступных для ўсіх вучняў ведаў і ўменняў, неабходных адукаванаму чалавеку незалежна ад яго прафесіі. Дыферэнцыяцыя навучання праводзіцца на розных узроўнях складанасці з улікам выяўленых здольнасцяў. На розных этапах развіцця грамадства існуе пэўны сац. неабходны і агульнадаступны ўзровень адукацыі. На Беларусі гэта 9-гадовая (базавая) адукацыя, якая гарантуецца дзяржавай. У 1994/95 навуч. г. на Беларусі 5062 агульнаадук. школы, у т.л. 4971 дзённая і 91 вячэрняя (пазменная), у якіх 1561,8 тыс. Вучняў. М.С.Фяськоў, А.А.Канавальчык. с. 139
«АДУКА́ЦЫЯ І ВЫХАВА́ННЕ» , штомесячны часопіс. Выходзіць з 1992 у Мінску на бел. мове (асобныя матэрыялы на англ., ням. і рус. мовах). Асвятляе навук.-тэарэтычныя і метадалагічныя пытанні грамадскага і сямейнага выхавання, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі пед. кадраў, замежны вопыт у галіне адукацыі і выхавання. с. 140
АДУ́КТ (ад лац. adductus прыведзены, прыцягнуты), 1) малекулярны комплекс ці злучэнне, што ўтвараецца ў далучэння рэакцыях. 2) Рэчывы невядомай будовы ці злучэнні, для якіх цяжка ўтварыць назву па правілах наменклатуры хімічнай. с. 140
АДУ́ЛА Тадэвуш Іванавіч (н. 14.9.1945, в. Хралы Астравецкага р-на Гродзенскай вобл.), бел. філосаф. Д-р філас. н. (1994). Скончыў БДУ (1971). Даследуе гісторыю філас. і грамадска-паліт. думкі, праблемы духоўнай культуры. Асн. працы: «Культура, філасофія і духоўны свет чалавека: Тэарэтыка-метадалагічны аспект» (1986), «Філасофія ў сістэме духоўнай культуры: Праблемы сацыяльнага функцыянавання» (1993) і інш. с. 140
АДУЛЯ́Р (ад назвы радовішча ў гарах Адула ў Швейцарыі), мінерал, адносна чыстая разнавіднасць артаклазу. Бясколерны, паўпразрысты да празрыстага. Трапляецца ў выглядзе крышталёў, часта ўтварае друзы. Характэрны для кварцавых жылаў альпійскага тыпу, сустракаецца ў пегматытах, рудных жылах. Адуляр з ірызацыяй у блакітнавата-сініх тонах (месяцавы камень) — каштоўны камень. Выкарыстоўваецца ў шкляной і керамічнай вытв-сці. с. 140
АДУ́Р (Adour), рака на ПдЗ Францыі. Даўж. 335 км, пл. бас. 22 тыс. км2. Пачынаецца ў цэнтр. раёне Пірэнеяў, перасякае плато Арманьяк і Гаронскую ніз., упадае ў Біскайскі зал.
Разводдзе і паводкі вясной і восенню ад раставання снягоў і ліўняў у Пірэнеях. Сярэдні расход вады 360 м3/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходства ў ніжнім цячэнні. ГЭС. На Адуры гарады Баёна, Тарб. с. 140
АДУШАЎЛЁНАСЦЬ – НЕАДУШАЎЛЁНАСЦЬ , лексіка-граматычная катэгорыя, якая паказвае адносіны абазначаных назоўнікамі прадметаў да жывой і нежывой прыроды. Адушаўлёныя назоўнікі абазначаюць людзей і розных жывых істот («Рыгор», «настаўніца», «тыгр», «ластаўка», «карась», «камар»), неадушаўлёныя — расліны, прадметы, апрадмечаныя з’явы і паняцці («клён», «машына», «раса», «цемра», «свядомасць»).
Граматычна адушаўлёнасць-неадушаўлёнасць праяўляецца ў форме вінавальнага склону мн. л.: у адушаўлёных назоўніках супадае з формай роднага, а ў неадушаўлёных — назоўнага склону («бачыць людзей — бачыць дрэвы», «лавіць язёў — лавіць сняжынкі»). Пад катэгорыю адушаўлёных часам граматычна падводзяцца некаторыя неадушаўлёныя прадметы і наадварот. Л.І.Бурак. с. 140
АДХА́РКВАЛЬНЫЯ СРО́ДКІ , прыродныя або штучна сінтэзаваныя лекавыя сродкі, якія разрэджваюць макроту, паляпшаючы яе выдаленне, павышаюць актыўнасць слізістай бронхаў, паляпшаюць газаабмен, аслабляюць запаленчыя працэсы. Ужываюць пры вострых рэспіраторных захворваннях, хранічных бранхітах, запаленні лёгкіх, бронхаэктатычнай хваробе і інш. Найб. моцныя з іх: адвары і настоі каранёў алтэю, дзівасілу, падбелу, трыпутніку, травы тэрмопсісу, браміды натрыю і калію. Да адхарквальных сродкаў, якія разрэджваюць макроту, адносяцца ферментныя (трыпсіл, рыбануклеаза) і атрыманыя шляхам хім. сінтэзу (ацэтылцыстэіл, бромгексін). с. 140
АДХІЛЯ́ЮЧАЯ СІ́ЛА ВЯРЧЭ́ННЯ ЗЯМЛІ́ , адна з сіл інерцыі, якая дае магчымасць улічваць уплыў вярчэння Зямлі вакол сваёй восі на рух любога цела адносна зямной паверхні; прыватны выпадак Карыяліса сілы. Адхіляе целы, якія рухаюцца ўздоўж зямной паверхні, управа ў Паўн. паўшар’і, улева — у Паўднёвым; адыгрывае значную ролю ў развіцці атм. працэсаў, змене контураў берагоў рэк і інш. с. 140
АДХО́ДЫ , рэшткі сыравіны, не прыдатныя для вытв-сці пэўнай прадукцыі, таксама рэчывы (цвёрдыя, вадкія і газападобныя), што ўзнікаюць у ходзе тэхнал. працэсаў, і энергія, якія не падлягаюць утылізацыі ў пэўнай вытв-сці. Адрозніваюць адходы прамысл. (у т.л. радыеактыўныя), с.-г., быт. (камунальныя), энергет. (адыходзячае цяпло), харчовыя і інш. Адходы адной вытв-сці могуць быць сыравінай для інш. яе галін. Каб паменшыць тэхнагенны ўплыў адходаў на прыроду, ствараюцца малаадходныя і безадходныя тэхналогіі. с. 140
АДЧУВА́ЛЬНАСЦЬ (фізіял.), 1) здольнасць жывых арганізмаў успрымаць раздражненні, якія зыходзяць з вонкавага і ўнутр. асяроддзя. Стварае магчымасць для фарміравання адаптыўных рэакцый. Адрозніваюць віды адчувальнасці: тэмпературную, смакавую, светлавую, скурную і інш. У ходзе эвалюцыі ў чалавека і жывёл фарміруюцца спецыялізаваныя нерв. ўтварэнні (рэцэптары), прыстасаваныя да ўспрымання вызначанага віду раздражнення (механарэцэптары, хемарэцэптары, фотарэцэптары і інш.) у межах парога адчувальнасці. Узбуджальнасць рэцэптараў няўстойлівая і залежыць ад іх стану і адпаведнай настройкі цэнтр. нерв. сістэмы. 2) У дыферэнцыяльнай псіхалогіі — павышаная гатоўнасць да эфектыўных рэакцый. 3) У псіхафізіцы — велічыня, адваротна прапарцыянальная парогу адчування (чым ніжэй парог, тым вышэй адчувальнасць). Адпаведна адрозніваюць абсалютную і дыферэнцыяльную (рознасную) адчувальнасць. Выкарыстанне новых тэарэт. уяўленняў (тэорыі выяўлення сігналаў) у псіхафізіцы спрыяла ўзнікненню больш абагульненых вызначэнняў адчувальнасці, незалежных ад паняцця парог адчування. с. 140
АДЧУВА́ЛЬНЫ ЭЛЕМЕ́НТ , успрымальны орган датчыка ў вымяральных прыладах і сістэмах аўтам. кіравання і рэгулявання, які рэагуе на змену якой-н. фіз. велічыні. Ператварае лікавае значэнне гэтай велічыні непасрэдна ці праз прамежкавыя звенні ў выхадны сігнал, зручны для дыстанцыйнай перадачы і далейшай апрацоўкі. Як адчувальны элемент выкарыстоўваюцца мембраны, сільфоны, тэрмапары, тэрма- і электрасупраціўленні, п’езакварцавыя пласціны і інш. с. 140
АДЧУВА́ННЕ , псіхічны працэс адлюстравання асобных уласцівасцяў і з’яў аб’ектыўнага свету пры іх непасрэдным уздзеянні на органы пачуццяў. Узнікаюць ад таго, што раздражняльнікі дзейнічаюць на ўспрымальныя часткі аналізатараў—рэцэптары; нервовыя імпульсы дасягаюць галаўнога мозга і выклікаюць адчуванне. Спецыфіка адчування чалавека, іх дасканаласць абумоўлены сац.-гіст. прычынамі, працоўнай дзейнасцю. Адчуванні з’яўляюцца крыніцай непасрэднай інфармацыі аб навакольным свеце. Як адлюстраванне аб’ектыўных уласцівасцяў рэчаў адчуванне з’яўляецца сродкам пазнання рэчаіснасці. У чалавека найб. развіты зрокавыя адчуванні. Потым ідуць адчуванні слыху, смаку, нюху, дотыку. Працэсы, што адбываюцца ў арганізме, выклікаюць арганічныя адчуванні (голад, смагу, боль). Існуюць таксама адчуванні вібрацыйныя, руху і становішча органаў цела, раўнавагі і інш.
У працэсе пазнання адчування выконваюць функцыі: як субстрат успрымання даюць апошняму магчымасць адлюстраваць структуру вонкавых прадметаў; выступаюць у ролі прыкмет аб’ектыўных уласцівасцяў вонкавых прадметаў пры ўмове, што ўзаемасувязь паміж якасцю адчування і ўласцівасцю прадмета раней вядомая; з’яўляюцца асновай для фарміравання элементарных уяўленняў. Праблематыка адчування распрацоўваецца ў псіхафізіцы сенсорных працэсаў і розных раздзелах фізіялогіі. Разнастайнасць адчування адлюстроўвае якасную разнастайнасць навакольнага свету. Адчуванні дапамагаюць чалавеку прыстасоўвацца да асяроддзя і ўздзейнічаюць на яго.
Літ.: Ковалгин В.М. Рефлекторная теория ощущений. Мн., 1963; Ананьев Б.Г. Теория ощущений. Л., 1961. с. 141
АДЧУЖЭ́ННЕ , аб’ектыўны сац. працэс, які характарызуецца ператварэннем у пэўных умовах чалавечай дзейнасці і яе вынікаў у самаст. сілу, што пануе над чалавекам і варожая яму. Праяўляецца ў процістаянні асн. перадумоў працы (уласнасць, кіраванне і арг-цыя) суб’екту працы, дзярж.-бюракратычнай машыны радавым членам грамадства, у пачуццях апатыі, адзіноцтва, атрафіі да высокіх сац. і гуманіст. каштоўнасцяў.
Першапачаткова сфармулявана і выкарыстана Т.Гобсам, Дж.Локам, Ж.Ж.Русо для абгрунтавання дагаворнага паходжання дзяржавы як увасаблення перанесеных на яе («адчужаных») людзьмі сваіх пэўных правоў і свабод. Для Гегеля адчужэнне як уласцівасць сусв. духу (абсалютнай ідэі) ёсць пераход яго ў працэсе дыялект. развіцця ў сваю процілегласць — прыродную і сац. рэальнасць; для Феербаха — гэта стварэнне чалавечай свядомасцю рэліг.-ілюзорнага свету багоў, анёлаў і інш. пад уплывам усеагульнай залежнасці чалавека ад варожых яму сіл прыроды. Калі ў Гегеля пераадоленне адчужэння ажыццяўляецца праз усё больш глыбокае пазнанне навакольнага свету, то ў Феербаха — праз крытыку рэлігіі на аснове прынцыпаў любові і салідарнасці. Паводле Маркса, пераадоленне адчужэння можа быць дасягнута ў ходзе пралетарскай рэвалюцыі і стварэння такога грамадства, якое выключала б эксплуатацыю чалавека чалавекам і стварала б аб’ектыўныя ўмовы для свабоднага, усебаковага развіцця асобы.
У сучаснай зах. філасофіі адчужэнні імкнуцца абгрунтаваць усе бакі крызісу грамадства — сац. і нац. прыгнёт, бюракратызацыю грамадскага жыцця, тэхнізацыю свету і разбурэнне прыроднага асяроддзя, узрастаючую бездухоўнасць мастацтва і асобы, нявер’е і атэізм, тэрарызм і злачыннасць, нават нац.-вызв. барацьбу народаў. А.Камю атаясамлівае адчужэнне з відавочнай для яго абсурднасцю чалавечага быцця ў свеце фатальнай непазбежнасці смерці індывіда. Крызіс сацыялізму і марксізму ўяўляецца як спецыфічнае адчужэнне ў грамадстве з дзярж.-калектыўнай уласнасцю, якая ўзмацняе працэс адчужэння, ператварае яго ў фатальна-антрапалагічную з’яву. Спробы пераадолення адчужэння ў гэтым сэнсе абвяшчаюцца утапічнымі або звязваюцца са зваротам чалавека да Бога і рэлігіі, да ўцёкаў ад грамадства ў інтымна-асабістае жыццё, з маральным адраджэннем асобы і грамадства на аснове любові, салідарнасці і інш.
Літ.: Нарский И.С. Отчуждение и труд. М., 1983; Грицанов А.А. Овчаренко В.И. Человек и отчуждение. Мн., 1991; Geyer R.F. Alionation theories. Oxford, 1980. І.А.Рабкоў. с. 141
«АДЧЫ́НЕНЫХ ДЗВЯРЭ́Й» ПАЛІ́ТЫКА , 1) адзін са стратэгічных кірункаў знешняй палітыкі ЗША у канцы 19 — пач. 20 ст. па стварэнні спрыяльных умоў для эканам. экспансіі ў Кітаі. ЗША, прызнаючы падзел Кітая на сферы ўплыву паміж Вялікабрытаніяй, Германіяй, Францыяй, Расіяй, Японіяй і інш. дзяржавамі, патрабавала захаваць для амер. капіталу ў гэтых сферах «адчыненыя дзверы» — роўныя правы і магчымасці, ільготы і тарыфы. Афіцыйна «Адчыненых дзвярэй» палітыка прызнана на Вашынгтонскай канферэнцыі 1921—22. У сав. гіст. л-ры наз. «Адкрытых дзвярэй» дактрына. 2) Сучасны кірунак развіцця сусв. эканомікі і гандлю, галоўны прынцып якога — узаемаадкрытасць эканомікі праз дзейнасць транснац. карпарацый і транснац. банкаў. Падтрымліваецца найб. краінамі свету: ЗША, Японіяй, Францыяй, Германіяй і інш. 3) Курс некаторых дзяржаў Азіі (Кітай, Паўд. Карэя, Малайзія, Індыя і інш.), Афрыкі (Егіпет, Нігерыя, Кенія і інш.), Лац. Амерыкі (Аргенціна, Мексіка, Багамскія Астравы і інш.), рэспублік б. СССР (Расія, Украіна, Літва, Латвія, Эстонія) на эканам. развіццё за кошт прыцягнення замежнага капіталу, тэхнікі і тэхналогій і стварэння свабодных эканамічных зон з ільготным падатковым рэжымам, асобнымі правамі ў сац.-эканам. і паліт. сферах.
А.А.Чалядзінкі. с. 141
АДШЧЭП , асколак, адбіты адбойнікам ад кавалка крэменю або нуклеуса першабытным чалавекам каменнага і бронзавага вякоў. Выкарыстоўваліся на выраб прылад працы — нажоў, сярпоў і інш. с. 141
АДЫГЕ́ЙСКАЯ МО́ВА , адна з іберыйска-каўказскіх моў (абхаза-адыгейская група чэркескай падгрупы), блізкая да кабардзінскай мовы. Пашырана ў Адыгеі, а таксама ў Лазараўскім і Туапсінскім р-нах Краснадарскага краю. Мае 4 дыялекты: абадзехскі, бжэдугскі, тэміргойскі (аснова літаратурнай мовы) і шапсугскі.
Паводле ладу аглюцінатыўная мова з рысамі полісінтэтызму. Фанетыка характарызуецца багатай сістэмай зычных (да 70 фанем) і простай — галосных (2 фанемы), сінтаксіс — наяўнасцю эргатыўнай канструкцыі. Пісьменства створана ў 1918 на аснове араб., у 1927 — лац., у 1938 — рус. графікі. с. 141
АДЫГЕ́ЙЦЫ (саманазва адыге), народ у Адыгеі. 95,4 тыс., у інш. рэгіёнах Рас. Федэрацыі і краінах СНД 125 тыс. чал. (1989). Жывуць таксама ў Турцыі і араб. краінах. Гавораць на адыгейскай мове. Паводле веравызнання мусульмане-суніты. с. 141
АДЫГЕ́Я , Рэспубліка Адыгея, у складзе Рас. Федэрацыі. Пл. 7,6 тыс. км2. Нас. 426 тыс. чал. (1987), гарадскога 51%; адыгейцы, рускія, украінцы і інш. Сталіца — г. Майкоп.
Прырода. Адыгея размешчана ў паўн.-зах. ч. Каўказа на левабярэжжы рэк Кубань і Лаба; паўн. ч. — на Прыкубанскай раўніне, парэзанай далінамі рэк і лагчынамі, паўд. ч. — на перадгор’ях і схілах В.Каўказа (выш. да 3238 м, г. Чугуш). Ёсць прыродны газ, буд. матэрыялы, мінер. крыніцы. Клімат умерана кантынентальны, цёплы. Сярэдняя т-ра студз. каля -2 °С, ліп. 22 °С. Ападкаў каля 700 мм за год. Безмарозны перыяд 180 дзён. Рэкі бас. Кубані (Лаба, Белая, Пшыш, Псекупс). Вадасховішчы: Краснадарскае, Шапсугскае, Акцябрскае і інш. На б. ч. тэр. — чарназёмы, пашыраны каштанавыя глебы, у гарах — шэрыя і бурыя лясныя. Шыракалістыя лясы перадгор’яў займаюць 2/5 тэрыторыі, у гарах піхта, елка, хвоя. Водзяцца зубр, серна, каўказскі алень, казуля, дзік, буры мядзведзь, выдра, барсук, ліс і інш. У Адыгеі асн. ч. Каўказскага запаведніка.
Гісторыя. Звесткі пра стараж. чалавека на тэр. Адыгеі адносяць да палеаліту. Продкі адыгаў згадваюцца ў пісьмовых крыніцах з сярэдзіны 1-га тыс. да н.э. З 4 ст. н.э. адыгі апрача жывёлагадоўлі і земляробства займаліся ганчарствам, кавальствам, ювелірным і інш. рамёствамі, падтрымлівалі гандлёвыя сувязі з народамі Каўказа, Крыма, з Іранам і Візантыяй, з генуэзскімі гарадамі-калоніямі, што існавалі да 15 ст. на марскім узбярэжжы Адыгеі. Прыблізна з 13 ст. з зах.-адыгейскіх плямёнаў пачала складвацца адыгейская народнасць. У 13 ст. Адыгея заваявана Залатой Ардой. З 16 ст. на землі Адыгеі спусташальныя набегі рабілі тур. султаны і крымскія ханы. Яны бралі вял. палон, насаджалі іслам, што прымусіла адыгейцаў шукаць абароны ў Расіі. У 1555—57 Адыгея далучана да Расіі. З крас. 1917 на тэр. Адыгеі пашыралася ўлада Кубанскай рады. У студз. 1918 абвешчана сав. ўлада, з мая тэр. Адыгеі ў складзе Кубана-Чарнаморскай сав. рэспублікі, з ліп. — Паўночна-Каўказскай савецкай рэспублікі. Восенню 1918 Адыгея занята войскамі Добраахвотніцкай арміі, кіравалася адміністрацыяй Дзянікіна ўрада. У сак. 1920 адноўлена сав. ўлада. 27.7.1922 утворана Чэркеская (Адыгейская) аўт. вобласць, 24 жн. перайменавана ў Адыгейскую (Чэркескую), з ліп. 1928 — у Адыгейскую аўт. вобласць; адм. ц. — г. Краснадар, з 1936 — г. Майкоп. З 1937 аўт. вобласць у складзе Краснадарскага краю. У 1991 абвешчана Рэспубліка Адыгея ў складзе Рас. Федэрацыі.
Гаспадарка. Вядучыя галіны прам-сці: харч. (кансервавая, маслабойная, мясная, цукр., эфіраалейная, чайная і інш.); машынабуд. (станкабудаванне); лясная і дрэваапр. (вытв-сць мэблі, цэлюлозы, кардону). Газаздабыўная прам-сць. Асн. прамысл. цэнтр — Майкоп. Пасевы збожжавых (пшаніца, кукуруза, рыс) і тэхнічных (сланечнік, цукр. буракі, тытунь) культур. Вырошчваюць агародніну, бахчавыя, бульбу, кармавыя культуры. Вінаградарства і пладаводства. У жывёлагадоўлі вядучае месца займае развядзенне буйн. раг. жывёлы. Птушкагадоўля. Пчалярства. Суднаходства па р. Кубань. Аўтамаб. траса Майкоп — Дагамыс. Зах. ч. перасякае чыгунка Краснадар—Новарасійск.
Культура. У 1992 у Адыгеі 204 дашкольныя дзіцячыя ўстановы (21,6 тыс. дзяцей), 165 агульнаадук. школ (62,7 тыс. вучняў, больш за 5 тыс. настаўнікаў), 10 ПТВ (4,5 тыс. навучэнцаў), 6 сярэдніх спец. навуч. устаноў (7 тыс. навучэнцаў); Адыгейскі пед. ін-т (больш за 5 тыс. студэнтаў), 177 б-к. Гісторыка-краязнаўчы музей у Майкопе.
Выходзяць газеты «Адыгэ макь» («Голас Адыга»), «Адыгейская правда» і інш.
Нар. паэзія адыгейцаў уключае паданні пра нартаў, гераічныя, ваенна-гіст. песні, песні-галашэнні, калыханкі, паляўнічыя, працоўныя, лірычныя, вясельныя і інш. Развіццё адыгейскай л-ры звязана са стварэннем у 1918 пісьменства і друку на адыгейскай мове. Першыя поспехі звязаны з імёнамі І.Цэя, М.Паранука, А.Хаткова, Т.Керашава. У 1930-я г. зроблены першыя запісы песень нар. ашуга Цуга Тэўчэжа і створаных ім паэм. У пасляваенны час плённа працавалі А.Еўтых, А.Гадагатль, Ю.Тлюстэн, Дж.Джагупаў, І.Машбаш, Х.Ашынаў і інш. Развіццю адыгейскай л-ры ў 1970—90-я г. спрыяла творчасць М.Тхаркаха, Е.Мамія, К.Кумпілава, Н.Куека, П.Кашубаева, Т.Чамокава і інш.
Найб. стараж. помнікі на тэр. Адыгеі (дальмены, наскальныя выявы, залатыя і сярэбраныя пасудзіны і фігуркі т.зв. майкопскай культуры) адносяцца да мезаліту і бронзавага веку. Да ранняга жал. веку належаць ювелірныя вырабы «звярынага стылю», кераміка, рэшткі абарончых і культавых збудаванняў. З даўніх часоў пашырана прыкладное мастацтва (залатое шыццё, разьба па дрэве і камені, лямцавыя дываны і інш.). У 1950 у Майкопе створана абл. маст.-вытв. майстэрні Краснадарскага аддз. маст. фонду Расіі.
Музыка адыгейцаў мае шэраг самабытных адметных рысаў. У яе аснове дыятанічныя лады, 2-дольная метрыка, у архаічных жанрах — нерэгулярна пераменная метрыка, мноства трыёляў, сінкопаў і інш. Сярод песенных жанраў працоўныя і абрадавыя песні. Танцы: зафак, ісламей, зыгатлат, удж-турыту, удж-хурай, зекакаш. Сярод інструментаў: флейта камыль, гармонік пшынэ, драўляная трашчотка пхачыч, струнна-смычковы апепшын. Найб. вядомыя кампазітары: У.Тхабісімаў, А.Нехай, Г.Самогава, М.Бесіджаў, Г.Чыч, Дж.Натха, Ч. і В.Анзарокавы. У Адыгеі працуюць (1988): Ансамбль нар. танца (Майкоп), філармонія, муз.-пед. ф-т Адыгейскага пед. ін-та, вучылішча мастацтваў, муз. школы.
Вытокі тэатр. мастацтва Адыгеі ў стараж. нар. эпасе, жартоўных сцэнках, якія ўваходзілі ў бытавыя, святочныя і працоўныя абрады. Першы нац. тэатр. калектыў — Адыгейскі абл. калгасна-саўгасны тэатр (1936). У 1941 у Майкопе створаны абл. драм. т-р імя А.С.Пушкіна (рус. і адыгейская трупы). У рэпертуары п’есы нац., рус., замежных драматургаў. с. 141
АДЫ́ГІ , агульная назва шматлікай у мінулым групы роднасных плямёнаў Паўн. Каўказа. У старажытнасці жылі на ПдЗ Паўн. Каўказа і Чарнаморскім узбярэжжы. У ант. і пазнейшых крыніцах вядомы пад зборнымі імёнамі меоты (прыкубанскія плямёны), зіхі, керкеты (прычарнаморскія). У 5—10 ст. існаваў саюз Адыгеі на чале з зіхамі. З часоў манг. нашэсця (13 ст.) за Адыгеяй замацавалася назва чэркесы. У 13—14 ст. частка Адыгеі прасунулася на У у бас. р. Церак і змяшалася з рэшткамі аланаў. На гэтай аснове ўтварылася кабардзінская народнасць. З сучасных народаў Каўказа да Адыгеі адносяцца таксама адыгейцы і чэркесы. с. 141
А́ДЫДЖЭ (Adige), рака на Пн Італіі. Даўж. 410 км, пл. бас. 14,7 тыс. км2, большая ч. — у Альпах. Пачынаецца на З Эцтальскіх Альпаў, да г. Верона цячэ ў трогавай даліне, у ніжнім цячэнні — па Паданскай раўніне. Упадае ў Адрыятычнае м., утвараючы агульную дэльту з р. По. Паводкі вясной і восенню. Сярэдні расход вады 266 м3/сек. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. ГЭС. На рацэ г. Верона. с. 142
АДЫНАМІ́Я (ад грэч. adynamia бяссілле), амаль поўнае або поўнае спыненне рухальнай актыўнасці ў выніку парушэнняў нервова-мышачнага апарата; крайні выпадак гіпадынаміі. Узнікае пры захворваннях цэнтр. і перыферычнай нерв. сістэмы, рэзкім упадку сіл пры галаданні, вымушанай поўнай мышачнай бяздзейнасці (напр., пры ложкавым рэжыме хворага), цяжкіх інфекц. захворваннях, хранічнай інтаксікацыі. Вядзе да атрафіі мышцаў, дэтрэніраванасці сардэчна-лёгачнай сістэмы, пагаршэння дзейнасці ўнутр. органаў, дысгармоніі вышэйшых вегетатыўных цэнтраў. Пры гэтым узнікаюць расстройствы эмацыянальныя і паводзін, галаўны боль, парушаецца сон, зніжаюцца рэзервовыя магчымасці арганізма. с. 142
АДЫНЕ́Ц Антон Эдвард (25.1.1804, в. Гейстуны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. —15.1.1885), польскі паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец. З роду Адынцоў. Скончыў Віленскі ун-т (1823). У Вільні пасябраваў з А.Міцкевічам, Я.Чачотам, Т.Занам, І.Дамейкам, І.Ходзькам. У 1821 стаў чл. т-ва філарэтаў, напісаў «Песню філарэтаў» (пераробка яе — «Песня» Ф.Багушэвіча). У 1823—24 зняволены па справе т-ва. У 1825—26 выдаў у Вільні 2-томнік «Паэтычныя творы». У 1829—37 падарожнічаў па Зах. Еўропе, жыў у Дрэздэне. З 1838 у Вільні. У 1841—59 рэдактар газ. «Виленский вестник». З 1866 у Варшаве. У 1888 з І.Дамейкам наведаў Беларусь. Аўтар мемуарных «Пісем з падарожжа» (1875—78), «Успамінаў з мінулага» (1884), вершаваных драм «Феліцыта, або Карфагенскія мучанікі» (1849), «Барбара Радзівілянка» (1860).
Літ.: Цвірка К. Тэлемак з-пад Ашмянаў: Жыццё і творчасць А.Э.Адынца // Роднае слова. 1994. № 3. А.В.Мальдзіс. с. 142
АДЫНЦЫ́ , шляхецкі род герба «Адынец» у ВКЛ.
Найб. вядомыя: Марцін, сын Яна, скарбнік смаленскі (1745). Тадэвуш (1781—1833), сын Станіслава. Адвакат пры Гал. трыбунале ВКЛ. У 1800 набыў Гейстуны (Ашмянскі пав.), віцэ-маршалак гэтага павета. Меў 7 дзяцей, сярод іх пісьменнік А.Адынец. Верагодна, да гэтага роду належаў Вінцэнт Адынец (1865—1952) з сям’і шляхціца ў Ліцвінаве пад Мінскам. Генерал рус. арміі, удзельнічаў у рус.-японскай вайне 1904—05. Служыў у Першым Польскім корпусе, Бел.-Літ. дывізіі. Р.В.Баравы, Л.Л. Чарняўская. с. 142
АДЫПІ́НАВАЯ КІСЛАТА́ , арганічнае злучэнне з ліку карбонавых кіслот HOOC (CH2)4СOOH. Мал. м. 146,14. Бясколерныя крышталі, t пл. 153 °С, узганяюцца, растваральныя ў вадзе і спіртах. Утварае солі — адыпінаты. Атрымліваюць двухстадыйным акісленнем цыклагексану. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці нейлону, інсектыцыдаў, змазак, яе эфіры — пластыфікатары. с. 143
АДЫРО́НДАК (Adirondack), горны масіў у сістэме Апалачаў, у ЗША. Выш. да 1628 м (г. Марсі). Рэльеф сярэднягорны са згладжанымі ледавіковымі формамі. Складзены з крышт. пародаў. Шмат азёраў, горных рэк. На схілах хваёвыя і мяшаныя лясы. Раён турызму. Курорт Лейк-Плэсід, цэнтр Зімовых Алімпійскіх гульняў (1932, 1980). с. 143
АДЫРХА́ЕВА Святлана Дзантэміраўна (н. 12.5.1938, с. Хумалаг, Паўн. Асеція), расійская артыстка балета. Нар. арт. Расіі (1974). Нар. арт. СССР (1984). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1955). Працавала ў Чэлябінску, Адэсе. З 1960 салістка Вял. т-ра ў Маскве. Сярод партый: Адэта— Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Мехменэ Бану («Легенда аб каханні» А.Мелікава), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса). с. 143
АДЫ́С-АБЕ́БА (па-амхарску новая кветка), горад, сталіца Эфіопіі, адм. ц. правінцыі Шоа. Знаходзіцца на Эфіопскім нагор’і на выш. больш за 2,4 тыс. м над узр. мора. Больш за 1,5 млн. ж. (1993).
Засн. ў 1887 імператарам Мэнелікам ІІ. У 1889 абвешчана сталіцай. Пасля перамогі ў італа-эфіопскай вайне 26.10.1896 тут заключаны мірны дагавор, паводле якога Італія прызнала незалежнасць Эфіопіі. 5.5.1936 акупіравана італьян. войскамі, вызвалена 6.4.1941 англа-эфіопскімі войскамі.
Аўтамаб. дарогі звязваюць Адыс-Абебу з буйнейшымі гарадамі Эфіопіі і суседніх краін. Чыгунка на Джыбуці. Міжнар. аэрапорт. Металаапр. і зборачныя з-ды (зборка трактароў, с.-г. машын, аўтамабіляў, веласіпедаў і інш.). Тэкст., гарбарна-абутковыя, мукамольныя, алейныя, па перапрацоўцы кавы, дрэваапр., мясамалочныя прадпрыемствы. Вытворчасць буд. матэрыялаў і саматужных ткацкіх, гарбарных, керамічных, метал. і драўляных вырабаў. Гандаль кавай, скурамі, збожжам і інш. Ун-т. Рэзідэнцыі Эканам. камісіі ААН для Афрыкі і Арганізацыі афр. адзінства (АЛА).
Першыя манум. мураваныя будынкі ўзведзены замежнымі архітэктарамі. Вялікі палац з рысамі інд. архітэктуры (1894), Новы палац і сабор св. Георгія (абодва пач. 20 ст.) у стылі неакласіцызму, шпіталь Мэнеліка ІІ (1910), атэль «Ытэге» (1907), каля 200 жылых дамоў еўрап. тыпу (1912). У 1950—60-я г. пабудаваны Нац. Тэатр на пл. Адуа (франц. арх. А.Шамет); універсітэцкі комплекс (англ. арх. Г.К.Фалек); аэрапорт, Дом Афрыкі (вітраж пл. 150 м2, мастак А.Тэкле), муніцыпалітэт, Нац. банк (усе італьян. арх. АМедзэдымі, інж М.Фанана; тэлевіз. цэнтр, Гандл. Палата, Мін-ва замежных спраў (арх. З.Энаў, М.Тэдрас). У 1970—80-я г. па праектах югасл. архітэктараў пабудаваны паштамт, шпіталь, атэль «Вебі-Шэбелі». Музеі: Археал., Ін-та эфіопскіх даследаванняў. Нацыянальны. с. 143
АДЫСЕ́Й , Уліс, у грэч. міфалогіі цар вострава Ітака, гал. герой паэмы «Адысея». Праславіўся як удзельнік Траянскай вайны. Вызначаўся адвагай, хітрасцю, розумам. Існуюць 2 версіі смерці Адысея: паводле адной яго смяротна параніў сын Тэлегон, па другой Адысей памёр у Этоліі ці Эпіры, дзе шанаваўся як герой, надзелены дарам прароцтва. Прыгоды Адысея адлюстраваны ў л-ры (Гамер, Сафокл, Эўрыпід і інш.) і выяўл. мастацтве (малюнкі на ант. вазах, фрэскі ў Пампеі і інш.). с. 143
«АДЫСЕЯ» , старажытна-грэчаская эпічная паэма, якую разам з «Іліядай» (створана раней за «Адысею») прыпісваюць Гамеру. Напісана гекзаметрам, пазнейшымі ант. выдаўцамі падзелена на 24 кнігі. Апавядае пра падарожжы і прыгоды Адысея. У аснове «Адысеі» сусв. вядомы фалькл. сюжэт: муж (Адысей) пасля доўгіх блуканняў вяртаецца непазнавальны да дня новага вяселля сваёй жонкі (Пенелопы). У адрозненне ад ваенна-гераічнай тэматыкі «Іліяды» «Адысея» мае ў асн. бытавы і казачны матэрыял. У вобразе Адысея вылучаюцца разумовыя і маральныя якасці, хітрая вынаходлівасць і разлік. с. 143
АДЫСО́НАВА ХВАРО́БА , бронзавая хвароба, хвароба, абумоўленая двухбаковым пашкоджаннем кары наднырачнікаў, зніжэннем утварэння гармонаў (картызону, альдастэрону). Названа па прозвішчы англ. ўрача Т.Адысана, які ўпершыню яе апісаў (1849). Развіваецца марудна, часцей у 30—50 гадоў, пры пашкоджанні наднырачнікаў туберкулёзам, амілаідозам, пры кровазліцці, пухлінах і метастазах у наднырачнікі, аўтаімунных пашкоджаннях. Бываюць сямейныя (спадчынныя) формы. Характарызуюцца адынаміяй, агульнай слабасцю, павышанай стамляльнасцю, пахудзеннем, а таксама зніжэннем памяці, аблысеннем, паніжэннем т-ры, гіпатаніяй, парушэннем менструальнага цыкла, зніжэннем патэнцыі, узроўню натрыю і хларыдаў у крыві, павышанай колькасцю калію. Асноўная прыкмета хваробы — гіперпігментацыя скуры (цёмная, бронзавая афарбоўка, колер загару). Сустракаюцца атыпічныя (сцёртыя) формы адысонавай хваробы без бронзавай афарбоўкі скуры. Лячэнне індывідуальнае (гарманальнае, дыета, вітаміны, процітуберкулёзныя сродкі). с. 143
АДЫТЫ́ЎНАСЦЬ (ад лац. additivus які прыбаўляецца), уласцівасць велічыні, значэнне якой адпаведнае цэламу аб’екту, роўна суме значэнняў велічыняў, адпаведных яго часткам, пры адвольнай разбіўцы аб’екта на часткі. Напр., адытыўнасць аб’ёму азначае, што аб’ём цэлага цела роўны суме аб’ёмаў яго частак. с. 143
АДЫТЫ́ЎНАЯ ТЭО́РЫЯ ЛІ́КАЎ , раздзел лікаў тэорыі, які ахоплівае пытанні раскладання натуральных лікаў на складаемыя пэўнага выгляду, а таксама іх алг. і геам. аналагі. Напр., задача пра запіс лікаў у выглядзе пэўнай сумы n-x ступеняў: сумы 4 квадратаў, 9 кубаў (г.зв. Варынга праблемы), а таксама ў выглядзе сумы простых лікаў (гл. Гольдбаха праблема). Існуюць аналітычныя, алг., імавернасныя, элементарныя метады адыятыўнай тэорыі лікаў. Шырока выкарыстоўваецца ў камбінаторным аналізе, лінейным праграмаванні і інш. В.І.Бернік. с. 144
АДЫХО́ДНІЦТВА , часовы адыход сялян з вёсак у гарады на прамысл. прадпрыемствы, с.-г. работы свайго і інш. рэгіёнаў краіны, а таксама за мяжу. Уласціва большасці еўрапейскіх краін, пачынаючы з перыяду позняга феадалізму. Выклікана ўзмацненнем феад. эксплуатацыі, павышэннем ролі грашовага аброку, развіццём таварнай гаспадаркі і ростам попыту на наёмную працу. У Рас. імперыі адыходніцтва дасягнула вял. памераў з 2-й пал. 18 ст., асабліва ў Цэнтр. прамысл. раёне. На Беларусі ў 1-й пал. 19 ст. значная колькасць сялян ішла на сплаўныя, возніцкія, дарожна-буд. і інш. работы. Пасля сял. рэформы 1861 адыходніцтва набыло масавы характар. У канцы 19 ст. на Беларусі штогод у адыходніцтва было каля 300 тыс. чал. Найб. пашырэнне яно атрымала ў Віцебскай і Магілёўскай губ. З Беларусі адыходнікі ішлі пераважна на заробкі ў інш. рэгіёны імперыі: на буд-ва дарог і чыгунак, на прадпрыемствы Пецярбурга, Масквы, Кіева, Рыгі, шахты і руднікі Данбаса і Крывога Рога, на с.-г. работы на Украіне і інш. У 1880-я г. пачалося адыходніцтва ў Амерыку, напярэдадні 1-й сусв. вайны — у Прусію. В.П.Панюціч. с. 144
АДЫ́ЧНАЯ СТРАФА́ , від 10-радковай страфы. Ужывалася ў паэзіі 16—17 ст. у Францыі, потым у Германіі і Расіі, дзе ў 18 ст. была традыцыйнай для ўрачыстых одаў. Адычная страфа аб’ядноўвала 4- і 6-радкоўе па схеме АбАбВВгДДг, пісалася 4-стопным ямбам з пэўным чаргаваннем рыфмаў. с. 144
АДЫЯБА́ТНЫ ПРАЦЭ́С (ад грэч. adiabatos непераходны, запёрты), тэрмадынамічны працэс, які адбываецца без цеплаабмену паміж тэрмадынамічнай сістэмай і навакольным асяроддзем. Працякае ў сістэме з цеплаізалявальнай (адыябатнай) абалонкай ці без яе пры ўмове, што працэс працякае настолькі хутка, што цеплаабмен можна не ўлічваць (напр., пры выбуху, распаўсюджванні гуку). Адыябатным працэсам лічацца многія атм. працэсы (напр., узыходны і сыходны рух паветра ў антыцыклонах і інш.).
На дыяграме адлюстроўваецца крывой — адыябатай, якая мае найб. просты выгляд для ідэальных газаў (гл. рыс.) і падпарадкоўваецца ўраўненню pvγ = const, дзе p — ціск газу, v — яго аб’ём, γ = Cpv» — паказчык адыябаты, Ср і Сv» — цеплаёмістасці газу пры ізабарным і ізахорным працэсах адпаведна. с. 144
АДЫЯ́НТУМ (Adiantum), род папарацяў сям. адыянтавых. Каля 200 відаў, пашыраных у цяністых вільготных лясах трапічных (найб. разнастайнасць відаў у Паўд. Амерыцы), субтрапічных, радзей умераных паясоў амаль усяго зямнога шара. Растуць на зямлі або на скалах. На Беларусі вырошчваюць у аранжарэях і пакоях як дэкар. расліну адыянтум венерын волас (Adiantum capillus veneris).
Лісце звычайна бліскучае, цёмнае і пругкае, перыстае, на доўгіх цёмна-бурых чаранках, асаблівасць іх — воданепранікальнасць. Карэнішча тонкае, паўзучае, укрытае вузкімі карычняватымі лускавінкамі. Размнажаюцца спорамі і дзяленнем кустоў. с. 144
АДЭКАЛО́Н (ад франц. eau de Cologne літар, кёльнская вада), парфумерны спіртаводны раствор пахучых рэчываў. Упершыню састаўлены на аснове цытрусавых алеяў: апельсінавага, мандарынавага, лімоннага і бергамотавага (1720-я г.). Гл. таксама Духі. с. 144
АДЭКВА́ТНАЕ (ад лац. adaequatus роўны, прыраўнаваны), адпаведнае, тоеснае, эквівалентнае. У тэорыі пазнання адэкватнага лічацца вобраз, веды, якія адпавядаюць свайму арыгіналу і таму з’яўляюцца дакладнымі, маюць характар аб’ектыўных ісцін. Пытанне пра ступень адэкватнасці (дакладнасці), глыбіню і паўнату адлюстравання аб’екта звязана з праблемай суадносін адноснай і абсалютнай ісцін і крытэрыю ісціннасці ведаў. с. 144
АДЭЛАІ́ДА (Adelaide), горад на Пд Аўстраліі. Адм. ц. штата Паўд. Аўстралія. Знаходзіцца на ўзгорыстых берагах заліва Сент-Вінсент каля падножжа хр. Маўнт-Лофты. Засн. ў 1836. Больш за 1 млн. ж. (1993). Порт па вывазе с.-г. і харч. тавараў (пшаніца, воўна, віно і інш.). Вузел чыгунак і аўтадарог.
Буйны прамысл. цэнтр: аўтабудаванне, хім., электратэхн., электронная, металаапр. (у т.л. дакладная механіка), нафтаперапр. прам-сць. Цэнтр мукамольнай, вінаробнай, кансервавай, тэкст., швейнай, абутковай прам-сці. Вытв-сць спажывецкіх тавараў. Ун-т. с. 144
АДЭ́ЛІ ЗЯМЛЯ́ (Terre Adélie), частка тэрыторыі Усх. Антарктыды паміж 136° і 142° усх. даўгаты, абмываецца на Пн морам Дзюрвіля. Ледавіковае покрыва таўшчынёй да 2000 м, каля берага трапляюцца ўчасткі, свабодныя ад лёду. Клімат суровы, з перавагай штармавых вятроў. Адкрыта ў 1840 франц. экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Ж.Дзюмон-Дзюрвіля, названа ў гонар яго жонкі. З 1956 паблізу берага Адэлі зямлі (на в-ве Пятрэль) працуе франц. навук. станцыя «Дзюмон-Дзюрвіль». с. 144
АДЭЛЬСБЕ́РГ (Adelsberg), карставая пячора ў Славеніі каля г. Постайна; гл. Пастойнска -Яма. с. 144
АДЭ́ЛЬСК , вёска ў Беларусі, у Гродзенскім р-не. Цэнтр сельсавета і калгаса «Пагранічны». За 24 км на Пд ад Гродна, 9 км ад шашы Гродна—Ваўкавыск. 837 ж., 283 двары (1994).
Вядома як мястэчка з 15 ст. З 1690 вёска ў Трокскім ваяв., належала Гродзенскай эканоміі. З 1808 заштатны горад Саколкаўскага пав. Гродзенскай губ. Жыхары займаліся вырабам тканін, сельскай гаспадаркай, гандлем. У 1897 у Адэльску 1462 ж. У 1921—39 у складзе Польшчы, вёска. З 1939 у БССР, з 1940 у Гродзенскім р-не.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Касцёл Ушэсця — помнік нар. дойлідства (1-я пал. 18 ст.). с. 144
АДЭ́ЛЬСКІ Эмануіл Хацкелевіч (4.1.1891, Кіеў — 22.5.1982), бел. вучоны ў галіне цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі. Д-р тэхн. н. (1950), праф. (1950). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1949). Скончыў Кіеўскі політэхн. ін-т (1916). У 1929—76 у БПІ. Навук. працы па пытаннях гідрамеханікі патокаў, цепла- і масаабмену, разліку трубаправодаў.
Тв.: Газоснабжение. 2 изд. Мн., 1966; Гидравлический расчёт трубопроводов разного назначения. 2 изд. Мн., 1967. с. 145
АДЭ́ЛЯ З УСТРО́НІ , бел. паэтэса сярэдзіны 19 ст. Жыла ў фальварку Устронь Лідскага пав. У 1850 нап. бел. паэму «Мачаха» (апубл. 1993, рукапіс у б-цы Ягелонскага ун-та ў Кракаве). У творы адчуваецца ўплыў рамантызму, творча выкарыстаны нар.-песенныя матывы. «Мачаха» прасякнута любоўю да Наднёманскага краю, вызв.-патрыят. настроямі. Аўтар спачувае абяздоленай сіротцы, шчасцю якой перашкаджае злая мачаха. Сярод дзеючых асоб персаніфікаваныя сілы прыроды: злая бура, наднёманскі лес, «літоўчык»-Нёман, які абараняе смелага юнака-плыўца. Пісала вершы і на польск. мове. А.В.Мальдзіс. с. 145
АДЭН..., АДЭНА... [ад грэч. adēn (adenos) залоза], састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: «які адносіцца да залоз, залозістай тканкі», «які адносіцца да лімфатычных вузлоў», «які адносіцца да адэноідаў», напр., адэнавірусы, адэноіды. с. 145
А́ДЭН , горад у Йемене, адм. ц. мухафазы Адэн на Пд Аравійскага п-ва. 417 тыс. ж. (1987). Транзітны порт у Адэнскім зал. Аравійскага м. Міжнародны аэрапорт. Гал. прамысл. і гандл. цэнтр краіны. Нафтаперапрацоўка; тэкст., харч., металаапр., суднарамонтныя прадпрыемствы, вытв-сць будматэрыялаў. Гандаль нафтай і нафтапрадуктамі, рыбай, прадуктамі сельскай гаспадаркі (збожжа, бавоўна, тытунь, скуры).
Вядомы пад назвай Адана, ці Асана, са стараж. часоў. Уваходзіў у склад паўд.-аравійскіх і йеменскіх дзяржаў, у асобныя перыяды быў цэнтрам незалежных княстваў. У 16—18 ст. пад уладай йеменскіх імамаў і тур. пашоў. З 1839 англ. ваен.-марская база. У 1967—90 сталіца Нар. Дэмакр. Рэспублікі Йемен. с. 145
А́ДЭН , каланіяльнае ўладанне Вялікабрытаніі на Пд Аравійскага п-ва ў 1839—1967; гл. Йемен. с. 145
АДЭНАВІ́РУСНЫЯ ХВАРО́БЫ , група інфекцыйных захворванняў чалавека і жывёлы, выкліканых адэнавірусамі. Здольнасць адэнавірусаў размнажацца ў эпітэліяльных клетках дыхальных шляхоў, кан’юнктывы, кішэчніка і лімфоіднай тканкі абумоўлівае разнастайнасць клінічных прыкмет хваробы: востры катар верхніх дыхальных шляхоў, кан’юнктывіт, энтэракаліт. Найб. успрымальныя да інфекцыі дзеці. Ліхаманка пры захворванні працягваецца 5—7 дзён, катаральны стан — да 10—12 дзён. Ускладненні (атыт, ангіна, пнеўманія) узнікаюць пры далучэнні бактэрыяльнай інфекцыі. с. 145
АДЭНАВІ́РУСЫ (ад адэна... + вірусы), сямейства ДНК-змяшчальных вірусаў, якія выклікаюць у чалавека і жывёл адэнавірусныя хваробы. Маюць адзінкавую лінейную двухланцужковую малекулу ДНК. У заражаных клетках прыгнятаюць сінтэзы ДНК, РНК і бялкоў. Размнажаюцца ў клетачных ядрах пазваночных. Распаўсюджваюцца без пераносчыкаў. Пашкоджваюць розныя органы млекакормячых (у т.л. чалавека), птушак; могуць выклікаць утварэнне пухлін. с. 145
АДЭНАЗІНТРЫФАСФА́Т , тое, што адэназінтрыфосфарная кіслата. с. 145
АДЭНАЗІНТРЫФАСФАТА́ЗЫ , ферменты, якія каталізуюць адшчапленне астатку фосфарнай к-ты ад малекулы адэназінтрыфосфарнай кіслаты. Належаць да класа гідралаз. Пашыраны ў жывых клетках, асабліва ў іх мембранных структурах. Забяспечваюць вылучэнне і выкарыстанне энергіі макраэргічных сувязяў АТФ для забеспячэння розных працэсаў жыццядзейнасці. У раслін ёсць адэназінтрыфасфатазы, якія каталізуюць адшчапленне ад АТФ двух астаткаў фосфарнай к-ты. Знойдзены таксама адэназінтрыфасфатазы, пры ўдзеле якіх ажыццяўляецца гідроліз АТФ на адэназінмонафасфат і пірафасфат (АТФ-пірафасфатазы). с. 145
АДЭНАЗІНТРЫФО́СФАРНАЯ КІСЛАТА́ , адэназінтрыфасфат (АТФ), нуклеатыд, які змяшчае адэнін, рыбозу і 3 астаткі фосфарнай к-ты. Універсальны пераносчык і асн. акумулятар хім. энергіі ў жывых клетках, іх гал. макраэргічнае злучэнне, на ўзроўні якога спалучаюцца ў адзіную сістэму працэсы абмену энергіі, яе выдзялення, назапашвання і спажывання. Служыць таксама субстратам для сінтэзу РНК, выконвае важныя функцыі ў працэсах фотасінтэзу.
У мышачнай і інш. тканках на долю адэназінтрыфосфарнай кіслаты прыпадае каля 75% колькасці ўсіх адэназінфосфарных кіслот, пры гэтым большая частка свабоднай АТФ знаходзіцца ў комплексе з іонамі Mg2+. Гідралітычнае адшчапленне астаткаў фосфарнай к-ты ад малекулы АТФ адбываецца пры ўдзеле адэназінтрыфасфатазау з вылучэннем энергіі (каля 8,4 ккал/моль), якая выкарыстоўваецца на энергет. забеспячэнне біясінтэзу розных рэчываў, актыўны транспарт іонаў, мышачныя скарачэнні і інш працэсы жыццядзейнасці. Сінтэзуецца АТФ з адэназіндыфасфату і неарган. фасфату (крыніцай для ўтварэння могуць быць таксама інш. багатыя энергіяй фасфаты клетак, напр. крэацінфасфат.) Поўнае і хуткае аднаўленне патрачанай у арганізме АТФ забяспечваецца расшчапленнем вугляводаў і інш. рэчываў. с. 145
АДЭНАЗІНФО́СФАРНЫЯ КІСЛО́ТЫ , адэназінфасфаты, складаныя арган. злучэнні (нуклеатыды), 51-фосфарныя эфіры адэназіну. Маюць у сабе адэнін, рыбозу і 1 (адэназінмонафосфарная — адэнілавая к-та, АМФ; вядома таксама яе цыклічная форма, гл. ў арт. Цыклічныя нуклеатыды), 2 (адэназіндыфосфарная к-та, АДФ) ці 3 (адэназінтрыфосфарная кіслата; АТФ) астаткі фосфарнай к-ты. Знаходзяцца ў клетках усіх жывёльных і раслінных арганізмаў у сумарнай канцэнтрацыі 2—15 мМ (каля 87% усяго фонду свабодных нуклеатыдаў). Утвараюць адэнілавую сістэму, якой належыць адно з цэнтр. месцаў у абмене рэчываў і энергіі, пры гэтым пара АДФ/АТФ служыць асн. звяном перадачы энергіі ў клетках: пры пераносе фасфарыльных груп на АМФ, АДФ энергія ў арганізме акумулюецца, пры адшчапленні — вылучаецца.
Адэназінмонафасфат існуе ў свабоднай форме, уваходзіць у састаў РНК, многіх ферментаў, якія ўдзельнічаюць у пераносе вадароду і астаткаў фосфарнай к-ты. Знойдзены ў эрытрацытах крыві, мышцах, а таксама ў дражджах. Адэназіндыфасфат — прамежкавае злучэнне ў рэакцыях, якія звязаны з утварэннем і распадам АТФ, выконвае самастойную ролю ў рэгуляцыі працэсу «дыхання» мітахондрый. У жывых клетках знаходзіцца пераважна ў комплексе з іонамі Mg2+. АДФ-глюкоза ўдзельнічае ў сінтэзе крухмалу. Штучныя прэпараты адэназінфосфарнай кіслаты — іголкападобныя крышталі (АМФ, АТФ) або парашок (АДФ). Растворы дынатрыевай і монакальцыевай соляў АТФ выкарыстоўваюцца для ін’екцый пры мышачнай дыстрафіі, спазме сардэчных і перыферычных сасудаў. Проціпаказаны пры свежых інфарктах міякарду і запаленчых хваробах лёгкіх.
Літ.: Калинин Ф.Л., Лобов В.П., Жидков В.А Справочник по биохимии. Киев, 1971; Ленинджер А. Биохимия: Пер. с англ. М., 1976; Основы биохимии: Пер. с англ. Т. 1—3. М., 1981; Справочник биохимика: Пер. с англ. М., 1991. с. 145
АДЭНАКАРЦЫНО́МА (ад адэна... + грэч. karkiōma пухліна), залозісты рак, злаякасная пухліна, якая можа развівацца з залозістага эпітэлію. Гісталагічна выяўляюцца ўнутрыклетачныя парушэнні ядзерна-плазматычных суадносін (павелічэнне ядра), полімарфізм клетак і інш. Характарызуецца інвазіўным ростам — за межы базальнай мембраны, без пэўнай мяжы. Найб. частыя адэнакарцынома малочнай залозы, страўніка, кішэчніка. Лячэнне камбінаванае: хіміка-прамянёвая тэрапія і хурургічнае. с. 145
АДЭНАМАТО́З ЛЁГКІХ (ад адэнома + ... оз), хранічная вірусная хвароба жывёл. Характарызуецца развіццём шматлікіх залозападобных разрастанняў у лёгачнай парэнхіме. Пашырана амаль ва ўсіх краінах свету, адзначаецца і на Беларусі. Хварэюць авечкі, козы, менш каровы, коні, сабакі, мышы, некаторыя рыбы. Узбуджальнік — рэтравірус тыпу С. Заражэнне паветрана-кропельным шляхам. Інкубацыйны перыяд ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. Лятальнасць ад 50 да 80%. с. 146
АДЭНА́Т (Odaenathus) Септымій (?— 267), правіцель Пальміры ў 3 ст. н.э. У 260 нанёс паражэнне іранскаму цару Шапуру І. У 262—67 камандаваў пальмірскімі і рым. арміямі і атрымаў шэраг перамог над персамі, меў званне дукса і імператара. Фактычна быў незалежным ад Рыма правіцелем, прысвоіў сабе тытул «цара цароў». с. 146
АДЭНА́ЎЭР (Adenauer) Конрад (5.1.1876, Кёльн — 19.4.1967), дзяржаўны і паліт. дзеяч Германіі, першы федэральны канцлер ФРГ. Юрыст. У 1917— 33 і маі—крас. 1945 обер-бургамістр г. Кёльн. У 1918—19 і 1923 выступаў за аддзяленне Рэйнскай правінцыі ад Прусіі і стварэнне Рэйнскай рэспублікі. У 1920—33 прэзідэнт прускага Дзярж. савета. Пры нацыянал-сацыялістах пазбаўлены пасады обер-бургамістра, у 1944 зняволены. З 1946 старшыня створанага ім Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) у брыт. акупац. зоне, у 1950—66 федэральны старшыня ХДС. У 1948—49 старшыня Парламенцкага савета. У 1949—63 федэральны канцлер, адначасова міністр замежных спраў (1951—55). Ва ўнутр. палітыцы прытрымліваўся прынцыпаў прававой дзяржавы. Урад Адэнаўэра падпісаў Парыжскія пагадненні 1954, ажыццявіў уступленне ФРГ у НАТО (1955), устанавіў дыпламат. адносіны з СССР (1955). с. 146
АДЭНІ́ЛАВАЯ КІСЛАТА́ , гл. ў арт. Адэназінфосфарныя кіслоты. с. 146
АДЭНІ́Н , 6-амінапурын, C5H5N5, арганічнае злучэнне, адна з пурынавых асноў. Белы дробнакрышталічны парашок без паху, вострасалёнага смаку. Дрэнна раствараецца ў вадзе, добра — у к-тах і шчолачах; здольны да моцнага паглынання ў ультрафіялетавай вобласці спектра. Ёсць ва ўсіх жывых раслінных і жывёльных клетках у складзе адэназіну, адэназінфосфарных кіслот, нуклеінавых кіслот, а таксама некаторых ферментаў. У арганізме акісляецца ў мачавую к-ту. с. 146
АДЭНО́ІДЫ (ад адэна... + грэч. eidos падобны), пухлінападобныя разрастанні насаглотачнай міндаліны. Бываюць пераважна ў дзяцей, часцей у 3—10 гадоў, іншы раз у грудных. Узнікненню адэноідаў спрыяюць інфекц. хваробы. Асн. прыкмета захворвання — цяжкае дыханне праз нос; часта праяўляецца захворваннямі сярэдняга вуха, «адэноідным габітусам» (вузкі нос, адкрыты рот, згладжаная носагубная складка, высокае паднябенне, няправільнае размяшчэнне зубоў на верхняй сківіцы), паслабленнем увагі і памяці, парушэннем сну, іншы раз начным нетрыманнем мачы. Лячэнне хірургічнае (выдаленне міндалін, часцей амбулаторна). с. 146
АДЭНО́МА (ад адэн... + ... ома), дабраякасная пухліна, якая можа развіцца з залозістага эпітэлію і захаваць структурныя прыкметы зыходнай тканкі. Развіваецца ў тканках малочнай, шчытападобнай, прастаты, гіпофіза і інш. залоз, а таксама ў залозістым эпітэліі слізістых абалонак страўніка, кішэчніка і інш. Часам перараджаецца ў злаякасную пухліну. Лячэнне хірургічнае. с. 146
АДЭНО́МА ПРАСТА́ТЫ , дабраякаснае пухлінападобнае разрастанне прастаты. Назіраецца ў мужчын часцей пасля 50 гадоў. У развіцці адрозніваюць стадыі: перадклінічная, дызурыі (парушэнне мочаспускання), няпоўнай хранічнай затрымкі мачы, парадаксальнай затрымкі мачы. Ускладненні пры адэноме прастаты: вострая затрымка мачы, цыстыт, піеланефрыт і інш. Лячэнне на першых дзвюх стадыях кансерватыўнае (гігіенічны рэжым, дыета, медыкаментознае лячэнне, мясцовыя фізіяпрацэдуры), пасля — аперацыйнае. с. 146
АДЭ́НСКІ (сапр. Пінчук) Андрэй Дзмітрыевіч (13.12.1897, г.п. Лоеў — 14.8.1979), бел. тэрапеўт. Д-р мед. н. (1943), праф. (1945). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў Кіеўскі ун-т (1927). З 1937 у Кіеўскім стаматалагічным ін-це, у 1949—70 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Працы па даследаванні вянознага ціску і яго ролі ў клініцы сардэчна-сасудзістых хвароб.
Тв.: Спутник терапевта. Т. 1—[2]. Мн., 1959—64. с. 146
А́ДЭНСКІ ЗАЛІ́Ў , у Аравійскім м., паміж п-вамі Аравійскім і Самалі. Бабэль-Мандэбскім пралівам злучаецца з Чырвоным м. Даўж. каля 900 км, шыр. да 300 км, глыб. да 4525 м. Рэльеф дна рэзка расчлянёны. Характэрна інтэнсіўнае свячэнне вады на паверхні заліва. Прылівы паўсутачныя, выш. да 2,9 м. Гал. порт — г. Адэн. с. 146
АДЭ́СА , горад на Украіне, цэнтр Адэскай вобласці 1086,7 тыс. ж. (1993). Буйны міжнар. порт на Чорным моры. Чыг. вузел. Прамысловасць: машынабудаванне і металаапрацоўка (станкі, с.-г. машыны, цяжкія краны, вытв-сць халадзільнага, мед., гандл., паліграф. абсталявання), хім. (суперфасфат, лакі і фарбы), нафтаперапр., хім.-фармацэўтычная, харч. (цукрова-рафінадная, алейна-тлушчавая, кансервавая, вінаробная і інш.), лёгкая (джутавая, футравая, тэкст., абутковая і інш.).
На тэр. сучаснай Адэсы паселішча і гарадзішча існавалі да н.э. У час Кіеўскай Русі тут жылі ўсх.-слав. плямёны улічаў і ціверцаў. У 1239—40 паселішча захоплена мангола-татарамі. З пав. 15 ст. ў складзе ВКЛ. Пад назвай Хаджыбей упамінаецца ў 1415. У 1764 туркі пабудавалі тут крэпасць Ені-Дунья (Новы свет), якая паводле Яскага мірнага дагавора 1791 адышла да Расіі. У 1795 Хаджыбей перайменаваны ў Адэсу. З 1805 Адэса — адм. ц. Новарасійскага краю, з 1825 цэнтр павета Херсонскай губ. З 1932 цэнтр Адэскай вобл. У 1817 засн. ліцэй (гл. Адэскі універсітэт), у 1825 гіст.-археал. музей, у 1830 публічная б-ка. За гераізм у Вял. Айч. вайну (гл. Адэсы абарона 1841, Адэская аперацыя 1944) прысвоена званне горада-героя (1945).
У 1917 у Адэсе і Адэскай акр. знаходзілася больш за 100 тыс. беларусаў з мясц. насельніцтва, бежанцаў 1-й сусв. вайны і салдат Румынскага фронту. У 1917—20 тут дзейнічалі арг-цыі «Беларускі гай», Бел. вайсковая рада, Бел. нац. рада і абраны ёю Бел. нац. камісарыят, выходзіла газ. «Белорусы в Одессе». Сярод актыўных чл. гэтых арг-цый бел. дзеячы А.Ф.Адамовіч, А.В.Баліцкі, П.В.Ільючонак, С.М.Некрашэвіч і інш.
У аснове рэгулярнага плана Адэсы 1794 (інж. Ф.Дэвалан) 3 восевыя магістралі, якія выходзяць да Прыморскага бульвара, забудаваныя ў стылі класіцызму. Цэнтр. ансамбль — паўкруглая плошча з помнікам А.Э.Рышэлье (1828, скульпт. І.Мартас); ад плошчы да мора вядзе манум. Пацёмкінская лесвіца (1841, арх. Ф.К.Бофа). У 1884—87 узведзены будынак тэатра оперы і балета (арх. Ф.Фельнер і Г.Гельмер). У Адэсе працавалі арх. А.Мельнікаў, А.Бернардацы, Тама дэ Тамон і інш. Сярод арх. помнікаў: палацы Патоцкага (1805—10, цяпер Маст. музей), Гагарыных (1842, цяпер Літ. музей), Новая біржа (1894— 99, цяпер філармонія), пасаж (1899— 1903). Адэса забудоўваецца паводле ген. плана 1966. Пабудаваны марскі вакзал (1966), гасцініца «Чорнае мора» (1972), Палац спорту (1976), Тэатр муз. камедыі (1981) і інш. Музеі: Археал., Мастацкі, Літаратурны, Зах. і ўсх. мастацтваў; Адэскі універсітэт, мед., пед., політэхн., інжынераў марскога флоту ін-ты і інш. У Адэсе буйны турысцкі цэнтр, пункт марскіх круізаў (у т.л. замежных), турысцкі комплекс «Адэса» на курорце Аркадзія. с. 146
АДЭ́СКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944 , баявыя дзеянні войскаў 3-га Укр. фронту (ген. арміі Р.Я.Маліноўскі) ва ўзаемадзеянні з Чарнаморскім флотам (адм. П.С.Акцябрскі) 26 сак. — 14 крас. з мэтай разгрому 6-й ням. і 3-й рум. армій групы армій «А» і вызвалення Адэсы ў Вял. Айч. вайну. Поспеху аперацыі садзейнічалі войскі 2-га Укр. фронту, якія ў канцы сак. фарсіравалі р. Прут і выйшлі на подступы да Ясаў, скаваўшы паўд. групоўку праціўніка. На левым крыле фронту ўдар у напрамку Мікалаева нанеслі 5-я ўдарная і 28-я арміі, 28 сак. горад быў вызвалены. Прарыў абароны на флангах і пагроза акружэння прымусілі праціўніка адыходзіць за р. Днестр. На левым крыле фронту часці 28-й арміі з дапамогай марскога дэсанта авалодалі Ачакавам і пачалі наступленне на Адэсу. 4 крас. 37-я армія і конна-механізаваная група ген. І.А.Пліева авалодалі чыг. вузлом Раздзельная. 9 крас. сав. войскі ўварваліся ў паўн. кварталы Адэсы і начным штурмам да раніцы 10 крас. вызвалілі горад. Войскі 3-га Укр. фронту 12 крас. вызвалілі Ціраспаль, 14 крас. авалодалі плацдармам на зах. беразе р. Днестр. с. 147
АДЭ́СКАЯ ВО́БЛАСЦЬ , на ПдЗ Украіны. Утворана 27.2.1932. Пл. 33,3 тыс. км2. Нас. 2639 тыс. чал. (1993), гарадскога 66%. Цэнтр — г. Адэса. Найб. гарады: Ізмаіл, Белгарад-Днястроўскі, Катоўск.
Прырода. Большая ч. тэр. — Прычарнаморская нізіна, паўн. ч. — Падольскае ўзв. (выш. да 220 м), паміж Днястром і Прутам адгор’і Малдаўскага ўзв. (выш. да 223 м). Карысныя выкапні — буд. матэрыялы: гнейсы, граніты, вапнякі, гліны, пясок. Ёсць графіт, каменная соль, шмат мінер. крыніц. Клімат умерана кантынентальны, цёплы, з недастатковым увільгатненнем. Сярэдняя т-ра студз. ад -2 °С да -5 °С, ліп. ад 21 °С да 23 °С. Гадавая колькасць ападкаў каля 400 мм. Гал. рэкі: Дунай, Днестр. Прэсныя азёры Кагул, Ялпуг, салёныя — Шаганы, Алібей, Бурнас. Глебы пераважна чарназёмныя, на Пд пераходзяць у цёмна-каштанавыя слабасаланцаватыя. Паўн. ч. знаходзіцца ў лесастэпавай, астатняя — у стэпавай прыроднай зоне, якая амаль поўнасцю ўзараная. Лясы захаваліся на невял. плошчах (дуб, граб, ясень, клён). Запаведнік Дунайскія Плаўні.
Гаспадарка. Адэская вобласць — высокаразвіты ў эканам. адносінах раён Украіны з машынабуд., хім., нафтахім., лёгкай, харч. прам-сцю, шматгаліновай сельскай гаспадаркай, рыбалоўствам, развітым транспартам і курортнымі зонамі. Машынабудаванне і металаапрацоўка (станкі, с.-г. машыны і прылады, пад’ёмныя транспарцёры; кавальска-прэсавае, гандл., мед., паліграф. абсталяванне; электратэхніка і кінаапаратура, выліч. машыны, кабель, прыладабудаванне, вытв-сць стальных канатаў), харч. (кансервавая, мукамольная, цукр., мясная, малочная, рыбная, вінаробная і інш.), камбікормавая, лёгкая (джутавая, футравая, тэкст., абутковая), хім. (аміяк, суперфасфат, лакі і фарбы), хім.-фармацэўтычная, мэблевая, цэлюлозна-папяровая прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. Развітая збожжавая гаспадарка (пшаніца, кукуруза, ячмень, рыс), вырошчванне тэхн. культур (цукр. буракоў, сланечніку), агародніны. Пладаводства. Вінаградарства. Мяса-малочная жывёлагадоўля, свінаводства, птушкагадоўля, рыбагадоўля. Буйныя арашальныя сістэмы. Суднаходства па Дунаі і Днястры. Марскія парты: Адэса, Ільічоўск, Ізмаіл і інш. Марскі чыг. паром Ільічоўск—Варна (Балгарыя). Чыгункі: Адэса—Масква, Адэса—С.-Пецярбург і інш., Адэская група курортаў. с. 147
АДЭ́СКАЯ ГРУ́ПА КУРО́РТАЎ , размешчана ўздоўж узбярэжжа Чорнага м., у межах Адэсы і на ПдЗ ад яе, а таксама паблізу Куяльніцкага, Хаджыбейскага, Сухога ліманаў. Уключае курорты Аркадзія, Вялікі Фантан, Куяльніцкі, Лузанаўка, Лебедзеўка, Чарнаморка і інш., а таксама курортную мясцовасць Шабо. Асн. прыродныя лекавыя фактары — клімат, ліманныя і азёрныя гразі, рапа ліманаў, мінер. воды. с. 147
АДЭ́СКІ УНІВЕРСІТЭ́Т імя І.І.Мечнікава. Заснаваны ў 1865 у Адэсе на базе Рышэльеўскага ліцэя пад назваю Новарасійскі ун-т. У першыя гады сав. улады рэарганізаваны ў шэраг самастойных ВНУ. У 1933 адноўлены і названы Адэскім. Імя Мечнікава ун-ту прысвоена ў 1945. Факультэты: механіка-матэм., фіз., хім., біял., геолага-геагр., гіст., юрыд., філал. і рамана-герм. філалогіі. Навучанне дзённае, вячэрняе, завочнае; падрыхтоўчае аддзяленне. Аспірантура. Пры ун-це працуюць НДІ фізікі, астр. абсерваторыя, бат. сад, вылічальны цэнтр, б-ка і інш. с. 148
АДЭ́СЫ АБАРО́НА 1941 , вялася войскамі Асобнай Прыморскай арміі (ген.-лейт. Г.П.Сафронаў, з 5 кастр. ген.-м. І.Я.Пятроў), сіламі Адэскай ваеннамарской базы (контр-адм. Г.В.Жукаў) і Чарнаморскага флоту (віцэ-адм. П.С.Акцябрскі) пры актыўным удзеле насельніцтва горада супраць войск 4-й рум. арміі (ген. Н.Чуперка) 5 жн. — 16 кастр. ў Вял. Айч вайну. З 5 жн. адрэзаная ад гал. сіл Паўд. фронту Асобная Прыморская армія (2 стралк. і кав. дывізіі) стрымлівала націск 5 пях., 2 кав. дывізій і матарызаванай брыгады 4-й рум. арміі на подступах да Адэсы. 13 жн. вораг выйшаў да ўзбярэжжа і поўнасцю блакіраваў горад з сушы. 19 жн. створаны Адэскі абарончы раён (узначаліў контр-адм. Жукаў), які меў 4 дывізіі супраць 14 (у вер. 17) дывізій і 2 брыгад праціўніка. З 20 жн. вяліся актыўныя баявыя дзеянні на апорных рубяжах шматпалоснай абарончай сістэмы, створанай насельніцтвам горада і войскамі, якія падтрымліваліся артыл. агнём караблёў Чарнаморскага флоту, 8 берагавых батарэй і авіяцыяй. 22 вер. 2 рум. дывізіі былі разбіты і праціўнік адкінуты на 5—8 км. 30 вер. ў сувязі з пагрозай прарыву ням. войскаў у Крым была арганізавана эвакуацыя войск Адэскага р-на на Крымскі п-аў. Адэсы абарона 1941 скавала 18 дывізій праціўніка, было выведзена са строю 20 самалётаў і каля 100 танкаў. с. 148
АД’Ю́НКТ (ад лац. adjunctus далучаны), 1) у некаторых краінах Зах. Еўропы і ў Расіі асоба, якая праходзіць навук. стажыроўку; памочнік кіраўніка кафедры, прафесара, акадэміка; малодшая навук. пасада. У АН, ун-тах, некат. ВНУ Расіі пасля ўвядзення Статута 1863 званне ад’юкт заменена на званне дацэнт. 2) У некаторых краінах СНД афіцэр, які займаецца ў ад’юнктуры. с. 148
АД’ЮНКТУ́РА , адна з асн. формаў падрыхтоўкі навук. і навукова-пед. кадраў у ВНУ і н.-д. установах Узбр. Сіл некаторых краін СНД. Засн. ў 1938. Камплектуецца з асоб афіцэрскага саставу. Падрыхтоўка прынятых у ад’юнктуру прадугледжвае абарону дысертацый на атрыманне вучонай ступені канд. навук па абранай спецыяльнасці. Аналагічная аспірантуры ў цывільных ВНУ. с. 148
АД’ЮТА́НТ [ад лац. adjutans (adjutantis) які дапамагае], 1) афіцэр (у арміях некат. дзяржаў таксама прапаршчык, мічман) пры начальніку для розных даручэнняў і дапамогі ў кіраўніцтве воінскімі падраздзяленнямі. 2) У дарэв. рус. арміі з 17 ст. пасада афіцэра, адказнага за справаводства ў штабах. 3) Прыдворны ваен. чын у свіце манарха (генерал-ад’ютант, флігель-ад’ютант). 4) У Францыі ў 19 ст. афіцэр у палку, які адказваў за навучанне унтэр-афіцэраў і капралаў. с. 148
А́Е-А́Е , гл. Руканожка мадагаскарская. с. 148
АЕ́Р (Acorus), род шматгадовых травяністых раслін сям. ароннікавых. 2 віды, пашыраныя ва ўмераных і субтрапічных зонах Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі аер звычайны (Acorus calamus; нар. назвы — ірны корань, шувар, касатар, явар, ярай, яір). Расце на балотах, водмелях рэк, азёр, сажалак, старыц, канаў. Радзіма Усх. Азія; у 13 ст. як лек. расліна завезена ў Польшчу, у 16 ст. яго пачалі разводзіць у Зах. Еўропе. Аер злакавы, або акурус (Acorus gramineus), асабліва пашыраны ў Японіі, на Беларусі вядомы як акварыумная расліна.
Расліны аеру звычайнага выш. 30—120 см маюць характэрны пах. Сцябло прамое, лісце даўж. да 1 м. Карэнішча тоўстае, доўгае, з бародаўчатай паверхняй. Кветкі дробныя, зеленавата-жоўтыя, у цыліндрычных зялёных катахах даўж. 6—8 см. Плод — маланасенная сухая ягада. Размнажаецца пераважна дзяленнем карэнішча. Настой з яго ўжываецца для ўзбуджэння апетыту, як танізоўны сродак, прэпараты — пры лячэнні язвавай хваробы, гастрыту. Эфірны алей выкарыстоўваецца ў лікёра-гарэлачнай і кандытарскай вытв-сці, парфумерыі. с. 148
АЖАРО́ЎСКІ (Ożarowski, Ожаровский) Адам Пятровіч (1776, Варшава — 5.12.1855), расійскі ваенны і дзярж. дзеяч, граф. Ген. ад кавалерыі (1826). Сенатар (1826). Удзельнік вызв. паўстання 1794. З 1796 на рус. ваен. службе. Удзельнічаў у кампаніях 1805 і 1807 супраць Францыі. У вайну 1812 камандзір асобнага кав. атрада (6 палкоў) для партыз. дзеянняў на паўд. флангу праціўніка. Удзельнічаў у баях пад Красным (Смаленская вобл.), у заняцці Магілёва, Бярэзінскай аперацыі 1812, у праследаванні французаў у напрамку Валожын—Воранава—Ліда—Ражанка. У замежных паходах рус. арміі (1812—14) узначальваў асобны кав. атрад. З 1814 у бліжэйшым акружэнні імператара Аляксандра І. З 1833 член Дзярж. савета Царства Польскага, з 1841 прысутны ў Варшаўскіх дэпартаментах Сената. с. 148
А́ЖБЕ , Ашбе (Ažbè) Антон (30.5.1862, г. Даленчыцэ, Славенія — 6.8.1905), славенскі жывапісец і педагог. Вучыўся ў Венскай і Мюнхенскай акадэміях мастацтваў. Творчасць пазначана пошукамі колеравай выразнасці, пераходам ад акадэмізму да пленэрнага жывапісу («Галава селяніна», каля 1890; «У гарэме», «Негрыцянка», абедзве каля 1895). У 1891 адкрыў у Мюнхене ўласную маст. студыю, дзе вучыліся В.Кандзінскі, А.Мурашка, І.Грабар. с. 148
АЖГІРЭ́ВІЧ Лідзія Фёдараўна (н. 1.1.1931, г. Петразаводск), бел. геолаг. Д-р геолага-мінер. н. (1989). Скончыла Далёкаўсходні політэхн. ін-т (1954; Уладзівасток). З 1965 на Беларусі, у Бел. н.-д. геолагаразведачным ін-це, з 1977 у Ін-це геал. навук АН Беларусі, з 1994 — у н.-д. прадпрыемстве «Белгеа». Навук. працы па петраграфіі каменнага і бурага вугалю, гаручых сланцаў, паходжанні і размяшчэнні карысных выкапняў, катагенезе, літолага-фацыяльным і фармацыйным аналізе асадкавых тоўшчаў фанеразою Беларусі і інш. рэгіёнаў.
Тв.: Буроугольная формация кайнозоя Белоруссии. Мн., 1981; Сланценосная формация верхнего палеозоя Белоруссии. Мн., 1982; Закономерности размещения и образования горючих ископаемых. Мн., 1986. Т.В.Якубоўская. с. 148
АЖГО́Н (Trachyspermum ammi), аяван духмяны, індыйскі кмен, аднагадовая травяністая расліна сям. парасонавых; эфіраалейная культура. Пашырана ў Міжземнамор’і, Азіі, Паўд. Амерыцы.
Сцябло цыліндрычнае, баразнаватае, галінастае, выш. да 70—120 см. Лісце чаргаванае, да ўтварэння сцябла ў разетцы. Кветкі двухполыя, дробныя, белыя або фіялетавыя. Плады — двухсямянкі, маюць 2,5—10% эфірнага алею з тымолам (35—40%), які выкарыстоўваецца ў медыцыне, парфюмернай і харч. прам-сці. Святло- і вільгацелюбівая расліна. Лепшыя глебы — чарназёмы і шэразёмы цёмнага колеру. Размнажаюць насеннем. с. 149
АЖУ́Р (ад франц. à jour на гэты дзень), 1) вядзенне бухгалтарскага ўліку, пры якім усе рахунковыя запісы зроблены ў дзень завяршэння гасп. аперацый; у больш шырокім сэнсе — калі ўлікова-выліч. работы выконваюцца ва ўстаноўленыя графікам тэрміны. 2) У ажуры (перан.) — у поўным парадку. с. 149
АЖУ́Р (ад франц. à jour скразны), 1) скразны разны, плецены арнамент у вязанні, вышыванні, разьбе, ювелірным вырабе, маст. ліцці і інш. 2) Тонкая карункавая тканіна. с. 149
АЖЫ́НА , маліна шызая (Rubus caesius), кустовая расліна сям. ружавых. Пашырана ў краінах Еўропы, Амерыкі, Афрыкі, Сярэдняй Азіі; на Беларусі ўсюды, асабліва на Палессі. Расце па берагах рэк, на заліўных лугах, узлесках, у хмызняках, утварае густыя, непраходныя зараснікі. Прыдатная для лесамеліярацыйных работ, замацавання яроў.
Кусты выш. 60—150 см. Надземныя парасткі двухгадовыя, фіялетава-шызыя, звычайна ўкрытыя шыпамі і шчацінкамі. Лісце няпарнаперыстараздзельнае з 3—5 лісцікамі. Кветкі двухполыя, белыя, дыям. да 3 см. Цвіце ў чэрв.—ліп., плады сакавітыя салодкія складаныя касцянкі, чорныя з шызым налётам, выспяваюць у сярэдзіне жніўня. У аматарскім садоўніцтве культывуецца сорт Агавам, найб. прыстасаваны да клімат. умоў Беларусі. З пладоў гатуюць сокі, варэнне, жэле, яны багатыя цукрамі, к-тамі, вітамінамі, карацінамі, танідамі. с. 149
А́ЖЫО (італьян. aggio), лаж, перавышэнне рыначнай цаны золата, курсу грашовых знакаў, вэксаляў і інш. каштоўных папер над іх намінальнай вартасцю. Вылічваецца ў працэнтах. Адхіленне курсу ад наміналу ў бок змяншэння наз. дызажыо. с. 149
АЖЫЎЛЕ́ННЕ АРГАНІ́ЗМА , гл. Рэанімацыя. с. 149
АЖЭ́ХАВА , возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка. Пл. 0,64 км2, даўж. 1,53 км, найб. шыр. 0,71 км, найб. глыб. 3,3 м, даўж. берагавой лініі 4,4 км. Пл. вадазбору 19,4 км2. Схілы выш. ад 2 да 12 м. Берагі стромкія, на Пн зліваюцца са схіламі, параслі хмызняком, на З забалочаныя. Дно плоскае, сапрапелістае, каля барагоў пясчанае і пясчана-галечнае. Выцякае ручай у воз. Саванар. с. 149
АЖЭ́ШКА (Арэшка) Фларыян (Фларэнцій) Феліксавіч (1833, Кобрынскі пав. — 1905), удзельнік паўстання 1863—64 на Беларусі. З роду Ажэшкаў. Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1861). Уваходзіў у Кобрынскую паўстанцкую арг-цыю. У крас. 1863 уступіў у атрад Р Траўгута, удзельнічаў у баях. Пасля разгрому атрада спрабаваў яго аднавіць. 5.7.1863 арыштаваны. У 1864 сасланы ў Томск. З 1878 23 гады працаваў урачом томскай турмы, потым урачом духоўнай семінарыі. с. 149
АЖЭ́ШКА (Orzeszkowa; дзявочае Паўлоўская) Эліза (6.6.1841, б. маёнтак Мількаўшчына, Гродзенскі р-н — 18.5.1910), польская пісьменніца. У фарміраванні яе светапогляду выключную ролю адыгралі паўстанне 1863—64 і сялянскі рух 1860—80-х г. на Беларусі. Была звязана з дзеячамі славянскай культуры: Ф.Багушэвічам, І.Франко, М.Салтыковым-Шчадрыным і інш. Літ. дзейнасць пачала ў 1866 (апавяд. «Малюнак з галодных гадоў»). Творчасць 1870-х г. зведала ўплыў ідэй «варшаўскага» пазітывізму, асветнай працы з народам. Выступала за раўнапраўе жанчын (аповесці «Апошняе каханне», 1868, «Пан Граба», 1869—70, «Марта», 1873), з крытыкай шляхецкай арыстакратыі і саслоўных прымхаў (раман «Пампалінскія», 1876), з гуманіст. пазіцый адстойвала інтарэсы працоўных (зб. апавяд. «З розных сфер», т. 1—3, 1879—82). У рамане «Над Нёманам» (1887) адлюстравала вострыя праблемы тагачаснай польскай рэчаіснасці. У аповесцях «Нізіны» (1884), «Дзюрдзі» (1885), «Хам» (1888), апавяданнях «Рэха», «Тадэвуш», «У зімовы вечар» і інш. паказала жыццё паслярэформеннай бел. вёскі. Пра фальклор і духоўнае багацце беларусаў нарысы «Людзі і кветкі на берагах Нёмана» (1888—91). У 1890-я г. ў яе творах вастрыня сац. праблематыкі саступае месца псіхал. заглыбленасці («Два полюсы», 1893, зб. апавяд. «Меланхолікі», 1896). Апошні зб. навел «Gloria victis» («Слава пераможаным!», 1910) прысвечаны героям паўстання 1863—64. Інсцэніраваныя творы Ажэшкі ставіліся Першай бел. трупай І.Буйніцкага («Хам», «У зімовы вечар», 1910—12), Бел. муз.-драм. гуртком у Вільні («Хам», 1913), Першым т-вам бел. драмы і камедыі («Хам», «У зімовы вечар», 1917), трупай У.Галубка («Рысь», 1923), Бел. дзярж. т-рам («У зімовы вечар», «Хам», 1920—21) і інш.; паводле аповесці «Хам» паст. аднайменны шматсерыйны тэлефільм (1990, рэж. Дз. Зайцаў; кінаварыянт пад назвай «Франка»). На бел. мову перакладзены творы А. «Гэдалі» (1907), «У зімовы вечар» (1927). Асобным выданнем выйшла яе кн. «Выбранае» (1975, пер. Я.Брыля і Я.Бяганскай). У Гродне ў 1929 пастаўлены помнік Ажэшцы, яе імем названа адна з гал. вуліц.
Тв.: Рус. пер. — Соч. Т. 1—5. М., 1953—54.
Літ.: Гапава В.І. Эліза Ажэшка: Жыццё і творчасць. Мн., 1969. В.І.Гапава. с. 149
АЖЭ́ШКІ , Арэшкі, шляхецкі род герба «Побуг» у ВКЛ. Найб. вядомыя:
Людвік, падкаморы пінскі, удзельнік Барскай канфедэрацыі. Антоні (1743—71), сын Людвіка. Маршалак пінскі, удзельнік Барскай канфедэрацыі. Леапольд (каля 1720—79), стольнік (1748), пісар гродскі (1750) і суддзя земскі пінскі, падпалкоўнік войска літ. (1754).
Верагодна, да гэтай лініі Ажэшак адносіліся:
Антоні (1800—77), удзельнік паўстання 1830—31, адзін з арганізатараў паўстанцкіх атрадаў у Пінскім пав. У 1831 арыштаваны, жыў пад наглядам паліцыі. У 1838 арыштаваны за сувязь з Ш.Канарскім і Саюзам польскага народа. Сасланы ў Томск на 20 гадоў. Пётр, уладальнік маёнтка Людвінова Кобрынскага пав. У 1858 ажаніўся з будучай польскай пісьменніцай Паўлоўскай (гл. Ажэшка Эліза). Фларыян, гл. Ажэшка Ф.Ф. с. 149
АЗА... , састаўная частка назвы рада хім. злучэнняў, у склад якіх уваходзіць азот, напр., азазлучэнні, азафарбавальнікі. с. 149
АЗААСПЕРМІ́Я (а... + заа... + грэч. sperma семя), адсутнасць у сперме сперматазоідаў пры наяўнасці іх папярэдніх формаў (клетак сперматагенезу, прадуктаў сакрэцыі прастаты і семявых пузыркоў); адна з прычын бясплоддзя ў мужчын. Азааспермія могуць выклікаць прыроджаныя (генет.) парушэнні, таксічныя ўздзеянні радыеактыўных і хім. рэчываў, хваробы палавых органаў. с. 150
АЗАБЕНЗО́Л , найпрасцейшае араматычнае азазлучэнне, С6Н5N = NC6H5. Мал. м. 182,22, аранжава-чырв. крышталі, устойлівы транс-ізамер, t пл. 68 °С. Нерастваральны ў вадзе, раствараецца ў арган. растваральніках. Атрымліваюць аднаўленнем нітрабензолу. Вытворныя азабензолу — азафарбавальнікі і змякчальнікі для гумы. с. 150
АЗАГЕ́НЫ , рэчывы для халоднага фарбавання; прадукты, якія выкарыстоўваюцца для сінтэзу азафарбавальнікаў непасрэдна на валакністых матэрыялах. Найб. пашыраны азатолы і дыазолі.
Азатолы — арыламіды шэрагу араматычных кіслот (напр., 3-гідраксі-2-нафтойнай кіслаты) ці β-кетакіслот (напр., ацэтавоцатнай кіслаты) — крышталічныя рэчывы, нерастваральныя ў вадзе, пры награванні са шчолачамі ўтвараюць водарастваральныя солі. Дыазолі — стойкія формы дыазазлучэнняў, пераважна двайныя солі з хлорыстым цынкам, араматычнымі сульфакіслотамі (крышталічныя рэчывы, растваральныя ў вадзе, пры награванні ці ўдары ўзгараюцца, пылапаветраныя сумесі іх выбухованебяспечныя). Для змяншэння небяспечных уласцівасцей дыазолі змешваюць з напаўняльнікамі (сернакіслымі солямі натрыю ці алюмінію).
Азагены змяшчаюцца на матэрыялах (цэлюлозных, поліамідных, поліэфірных, поліакрыламідных валокнах, тканінах, пражы) і пры адпаведнай апрацоўцы (гл. Фарбаванне) надаюць ім яркую і трывалую афарбоўку любога колеру.
Выкарыстоўваюцца пры друкаванні на тканінах. с. 150
АЗАДЗІ́ Даўлетмамед (1700—60), туркменскі паэт і вучоны. Бацька Махтумкулі. Прыхільнік містычнай плыні ў ісламе — суфізму. Займаўся тэорыяй верша. Асн. твор — дыдактычная паэма «Пропаведзь Азадзі» («Вагзі-Азад») — разважанні пра справядлівага правіцеля, маральна-этычныя нормы паводзін, развіццё гандлю і земляробства. Мова паэмы архаічная, насычаная арабаперсідскімі элементамі. с. 150
АЗАДО́ЎСКІ Марк Канстанцінавіч (18.12.1888, г. Іркуцк — 24.11.1954), рус. фалькларыст, этнограф, літ.-знавец. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1913). Даследаваў праблемы казказнаўства, асобныя жанры фальклору («Ленскія галашэнні», 1922; «Верхняленскія казкі», 1938), сувязь вуснай нар. творчасці і л-ры («Руская казка», т. 1—2, 1932; «Артыкулы па літаратуры і фальклоры», 1960, і інш.). Найб. значная праца «Гісторыя рускай фалькларыстыкі» (т. 1—2, 1958—63) змяшчае факты з гісторыі збірання і вывучэння бел. нар. творчасці. Бел. фальклорны матэрыял выкарыстаў у каментарыях да складзенага ім зб. «Народныя казкі пра бога, святых і папоў: Рускія, беларускія і ўкраінскія» (1963). с. 150
АЗАЗЛУЧЭ́ННІ , хімічныя арганічныя злучэнні, якія змяшчаюць азагрупу -N=N-, звязаную з двума радыкаламі. Радыкалы бываюць аліфатычныя, араматычныя ці гетэрацыклічныя з функцыян. групамі (ОН, NН2, СN) або без іх. Найпрасцейшыя азазлучэнні — азаметан CH3N=NCH3, азабензол. Для азазлучэнняў характэрна цыс- і трансізамерыя, для оксізамяшчальных — таўтамерыя. Асн. метад атрымання — азаспалучэнне. Аліфатычныя азазлучэнні выкарыстоўваюць як ініцыятары палімерызацыі і сітавінаўтваральнікі, араматычныя з ОН- і NН2-групамі як сінт. азафарбавальнікі і кіслотна-асноўныя індыкатары ў аналітычнай хіміі. с. 150
АЗАКЕРЫ́Т (ад грэч. ozo пахну + keros воск), горны воск, мінерал, прыродны нафтавы бітум; сумесь цвёрдых насычаных вуглевадародаў. Колер ад светла-жоўтага да амаль чорнага. Кансістэнцыя ад мяккай, пластычнай да цвёрдай. Цв. 1. Шчыльн. 0,85— 1 г/см3, tпл. 50—85 °С.
Азакерыт — парафіністы асадак, які выпадае з нафты пры яе ахаладжэнні ў выніку падняцця на паверхню па трэшчынах. Залягае ў жылах, пластах. Выкарыстоўваецца ў радыё-, электратэхніцы, парфумернай і лакафарбавай прам-сці, медыцыне (гл. Азакерыталячэнне). с. 150
АЗАКЕРЫТАЛЯЧЭ́ННЕ , азакерытатэрапія, метад гразе- і цеплалячэння, заснаваны на выкарыстанні азакерыту. Асн. спосаб — накладванне аплікацый. Спалучае цеплафіз. (за кошт награвання высокацеплаёмістага азакерыту да пэўнай т-ры) і хім. (за кошт біял. актыўных рэчываў азакерыту) уздзеянні на арганізм. Механізмы ўплыву рэалізуюцца праз рэакцыі мясцовага (паляпшэнне крова- і лімфазвароту, нервовай трофікі, процізапаленчыя, абязбольваючыя і рассысальныя эфекты) і агульнага (рэфлекторна-гумаральныя змены ў дзейнасці асн. фізіял. сістэм) характару. Аптымальны эфект мае, калі цеплавая нагрузка не з’яўляецца для арганізма празмернай і не перакрывае біяхім. змены на малекулярным, субклетачным і клетачным узроўнях. Выкарыстоўваецца пры некаторых захворваннях апорна-рухальнага апарату, вуха, горла, носа, пры траўмах, спайкавых працэсах у брушной поласці, малым тазе і інш. Проціпаказана пры наяўнасці пухлін, актыўных формах туберкулёзу, сардэчна-сасудзістых хваробах, вострых запаленчых працэсах. с. 150
АЗА́Л (Özal) Тургут (13.10.1927, г. Малацья, Турцыя — 17.4.1993), дзярж. і паліт. дзеяч Турцыі. Скончыў Стамбульскі тэхн. ун-т (1950). Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю, працаваў у розных мін-вах і прыватных кампаніях, у 1967—71 узначальваў дзярж. планавую арг-цыю. У 1980—82 нам. прэм’ер-міністра па эканам. пытаннях. У 1983 пасля зняцця ў Турцыі забароны на палііт. дзейнасць — ген. старшыня Партыі айчыны. У 1983—89 прэм’ер-міністр, у 1989—93 прэзідэнт Турэцкай рэспублікі. с. 150
АЗАНАВА́ННЕ , 1) акісленне арган. злучэнняў азонам з утварэннем азанідаў ці інш. злучэнняў. Выкарыстоўваецца ў арган. сінтэзе кіслародамяшчальных злучэнняў. 2) Апрацоўка азонам паветра ці вады з дапамогай азанатараў для абеззаражвання і акіслення ў іх арган. рэчываў. с. 150
АЗАНА́ЛЬНАСЦЬ (ад а... + занальнасць), пашырэнне прыроднай з’явы без сувязі з занальнымі асаблівасцямі пэўнай тэрыторыі. Абумоўлена геал. структурай, асаблівасцямі літалогіі, тэктанічным рэжымам, характарам рэльефу і інш. ўнутр. фактарамі. Прыводзіць да прасторавых адрозненняў у клімаце, водным рэжыме, глебах і арган. свеце. Найб. яскрава выяўляецца ў гарах. с. 150
АЗАНА́ЛЬНАЯ РАСЛІ́ННАСЦЬ , прыродная расліннасць, якая трапляецца ва ўсіх зонах як уключэнне ў занальную расліннасць на нехарактэрных для яе месцах росту. Найб. рэзка ўздзеянне азанальных фактараў праяўляецца ў гарах, на лугах у поймах рэк паўпустынь і пустынь. На Беларусі азанальная расліннасць трапляецца на заліўных лугах, часткова ў вадаёмах і інш. мясцінах. Тэрмін «азанальная расліннасць» увёў польскі біёлаг Ю.Пачоскі (1915). Гл. таксама Інтразанальная расліннасць. с. 151
АЗАНАСФЕ́РА (ад грэч. ozo пахну + сфера), азонавы экран, слой у межах стратасферы з павышанай канцэнтрацыяй азону (на выш. 20—25 км у 10 разоў большая, чым каля паверхні Зямлі). Затрымлівае асн. ч. пагібельнага для ўсяго жывога касм. выпрамянення. Максімум азону ў азанасферы прыпадае на вясну, мінімум — на восень. З сярэдзіны 1980-х г. над Антарктыдай было зафіксавана перыяд. знікненне азону (азонавая дзірка), зменшылася яго колькасць і над іншымі тэрыторыямі. Мяркуюць, што ўзнікненне і пашырэнне азонавых дзірак тлумачыцца ўздзеяннем на азанасферу выкідаў у атмасферу хлорфторвугляродаў (фрэонаў). с. 151
АЗА́НДЭ (Azande), пласкагор’е ў Цэнтр. Афрыцы, на тэр. ЦАР, Заіра і Судана, водападзел паміж бас. р. Конга (Заір), воз. Чад і р. Ніл. Сярэднія выш. 600— 900 м, найб. выш. 1388 м (г. Нгая). Характэрны купалападобныя горы, астанцавыя гранітныя хрыбты. Складзена са стараж.-крыштал. парод (граніта-гнейсы, габра-амфібаліты). Радовішчы золата і алмазаў. Высакатраўная саванна з плямамі рэдкастойных лістападных лясоў. Уздоўж рэк вечназялёныя галерэйныя лясы. с. 151
АЗАНІ́ДЫ , від перакідных злучэнняў. Неарган. азаніды — злучэнні шчолачных металаў і амонію, у якіх ёсць малекулярны іон O3-. Чырв. крышталі, парамагнітна раскладаюцца з утварэннем азону пры і вышэй за 60 °С. Моцныя акісляльнікі, гідралізуюцца вадой. Атрымліваюць узаемадзеяннем гідраксідаў з азанаваным кіслародам. У малекулах арган. азанідаў існуе пяцічленны цыкл >C-O-C< <FORMULA>. с. 151
АЗА́РАНКА Емяльян Кліментавіч (17.7.1908, в. Узнікі Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 22.2.1988), бел. філосаф. Д-р філас. н. і праф. (1962). Скончыў Ленінградскі ун-т (1938). З 1950 прарэктар БДУ, у 1957—75 заг. кафедры Мінскага мед. ін-та. Даследаваў праблемы дыялектычнага матэрыялізму, сац. філасофіі і культуры. Аўтар прац «Развіццё Г.В.Пляханавым філасофіі марксізму» (1958), «Светапогляд М.В.Ламаносава» (1959) і інш. с. 151
АЗА́РАНСКАЕ ВО́ЗЕРА , Азаранкаўскае возера, у Беларусі, на мяжы Лепельскага і Ушацкага р-наў Віцебскай вобл., у бас. р. Ула. Пл. 0,35 км2, даўж. 0,9 км, найб. шыр. 0,59, найб. глыб. 1,9 м, даўж. берагавой лініі 2,35 км. Пл. вадазбору 5,6 км2. Схілы выш. 3—5 м, парослыя хмызняком. Берагі забалочаныя, тарфяністыя. Дно выслана сапрапелем. Сцёк па ручаі ў р. Вароніца. с. 151
АЗА́РАЎ Сямён Іванавіч (31.1.1909, в. Вілейка Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 8.5.1942), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Ленінградскую ваен. пяхотную школу (1931). Удзельнік сав.-фінляндскай вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну полк пад камандаваннем падпалк. Азарава вызначыўся ў баях пад Ленінградам і ў Карэліі. Загінуў у баі. с. 151
АЗА́РТ (ад франц. выпадак, рызыка), заўзятасць, гарачнасць, моцнае захапленне. с. 151
АЗАРЫДЗІ́Н , тое, што этыленімін. с. 151
АЗА́РЫЦКІ БОЙ 1942. Адбыўся ў Вял. Айч. вайну паміж партыз. атрадамі «Чырвоны Кастрычнік» (камандзір Э.Я.Чырлін), А.Ф.Каваленкі, І.Р.Жулегі, Капаткевіцкім (камандзір А.А.Жыгар) і ням.-фаш. акупантамі ў в. Азарычы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. 17 лютага. Аперацыяй кіраваў Герой Сав. Саюза Ф.І.Паўлоўскі. Партызаны, знішчыўшы фаш. гарнізон у в. Валосавічы, накіраваліся да в. Азарычы, дзе размяшчаліся гарнізон ворага з 70 чал. і склады са збожжам для адпраўкі ў Германію. Раніцай партыз. атрады занялі зах. частку вёскі, ударныя групы атакавалі каравульнае памяшканне. У выніку 3-гадзіннага бою партызаны без страт са свайго боку разграмілі гарнізон, захапілі зброю, раздалі насельніцтву 850 т збожжа. с. 151
АЗА́РЫЦКІЯ ЛА́ГЕРЫ СМЕ́РЦІ. Тры лагеры, створаныя ням. фашыстамі ў сак. 1944, недалёка ад пярэдняга краю абароны, каля г.п. Азарычы, вёсак Дзерць і Падасіннік Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. Больш за 50 тыс. непрацаздольных грамадзян фашысты трымалі на адкрытых балоцістых мясцінах, размясціўшы сярод вязняў сыпна-тыфозных хворых з мэтай распаўсюдзіць эпідэмію сярод наступаючых часцей Чырв. Арміі. Да вызвалення (18—19.3.1944) жывымі асталіся 33 480 чал., з іх дзяцей да 13 гадоў 15 960, жанчын 13 072, старых 4448. На месцы лагераў каля г.п. Азарычы мемарыяльны комплекс. с. 151
АЗА́РЫЧЫ , гарадскі пасёлак у Беларусі, у Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., на левым беразе р. Віша. Цэнтр пасялковага Савета і саўгаса «Азарычы». За 42 км на Пн ад Калінкавіч, 22 км ад чыг. ст. Халоднікі на лініі Жлобін — Калінкавічы, на аўтадарозе Калінкавічы — Бабруйск. 1,7 тыс. ж. (1995).
У сярэдзіне 16 ст. вёска ў Мазырскім пав. ВКЛ. З 1786 у Азарычах праводзіліся 2 кірмашы на год. З 1793 у складзе Рас. імперыі. З канца 19 ст. мястэчка, цэнтр Бабруйскага пав: У 1878 — 900 ж. У 1924—31 цэнтр сельсавета і раёна, у 1931—35 цэнтр сельсавета Мазырскага р-на, у 1935—60 — Даманавіцкага р-на і Азарыцкага сельсавета. З 1938 вёска. У Вял. Айч. вайну ў сак. 1944 ням.-фаш. захопнікі стварылі паблізу Азарыч Азарыцкі лагеры смерці. З 1959 гар. пасёлак. З 1960 у Калінкавіцкім р-не.
Сепаратарнае аддз. Мазырскага малочнага з-да, участкі Калінкавіцкага лясгаса і лясніцтва, хлебапякарня, геафіз. экспедыцыя. Сярэдняя школа, дапаможная школа-інтэрнат. Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, дзіцячы сад-яслі, аддз. сувязі, кафэ. Брацкая магіла і брацкія могілкі сав. воінаў і партызан. Мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкіх лагераў смерці. с. 152
АЗА́РЫЧЫ , вёска ў Беларусі, у Валішчанскім с/с Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса «Рассвет». За 44 км на ПнЗ ад Пінска, 232 км ад Брэста, 45 км ад чыг. ст. Пінск, 0,5 км ад шашы Пінск—Івацэвічы. 905 ж., 305 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. с. 152
АЗАРЭ́ВІЧ Дзмітрый Іванавіч (1.11.1848, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 1912), расійскі вучоны. Д-р юрыд. н. (1877), праф. Новарасійскага (Адэскага, 1882) і Варшаўскага (1887) ун-таў. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1870). З 1874 праф. у Дзямідаўскім юрыд. ліцэі ў Яраслаўлі. Навук. працы па гісторыі і практыцы рым. права.
Тв.: История византийского права. Ч. 1—2. Ярославль, 1876—77; Античный мир и христианство. Ярославль, 1880; Система римского права. Т. 1—3. Спб., Варшава, 1887— 89.
В.А.Гапоненка. с. 152
АЗАРЭ́ВІЧЫ , Азарэвічавы, сям’я бел. і рус. акцёраў 18—19 ст.
Пелагея (па сцэне Жывакіна; ?, Шклоў — ?), артыстка балета. Прыгонная. Вучылася ў балетмайстра Марыядзіні. Пры мадонна балета Шклоўскага тэатра Зорыча. У 1799 адпушчана на волю, выступала на пецярбургскай, потым да 1812 на маскоўскай сцэне. Маці акцёра В.І.Жывакіні.
Кацярына Лук’янаўна (?, Шклоў — пасля 1870), артыстка балета. Прыгонная. Пляменніца Пелагеі, маці Надзеі і Марыі Азарэвіч. Вучаніца балетмайстра М.Пранчынскага. Да 1799 вядучая танцоўшчыца Шклоўскага тэатра Зорыча. У 1800 перададзена дырэкцыі Пецярбургскіх імператарскіх тэатраў. У 1802 адпушчана на волю.
Надзея Апалонаўна (па сцэне Азарэвіч 1-я, па мужу Навіцкая; каля 1802, Пецярбург — ?), артыстка балета і драмы. Вучылася ў імператарскім тэатр. вучылішчы ў балетным класе і ў т. зв. «маладой трупе» А.Шахаўскога. У 1821—27}выступала на пецярбургскай імператарскай сцэне. Вызначалася ў пантамімных балетах Агюста і Ш.Дзідло.
Марыя Апалонаўна (па сцэне Азарэвіч 2-я; 1804, Пецярбург —14.11.1888), драм. актрыса. Вучаніца Шахаўскога і К. Сямёнавай. У 1821—43 выступала на пецярбургскай імператарскай сцэне ў трагедыях і камедыях. Першая выканаўца ролі Лізы ў спектаклі «Гора ад розуму» А.Грыбаедава (паст. 1831). с. 152
АЗАСПАЛУЧЭ́ННЕ , хімічная рэакцыя ўзаемадзеяння араматычных дыазазлучэнняў з азаскладальнымі, пераважна араматычнымі амінамі і феноламі. Працякае звычайна ў водным асяроддзі (pН 2 — 6 ці 6 — 11 для амінаў і фенолаў адпаведна) пры t 0—30 °С з утварэннем азазлучэнняў. Аазаспалучэнне — асноўны прамысловы спосаб вытв-сці азафарбавальнікаў. с. 152
АЗАТАВА́ННЕ ў тэхніцы, від хіміка-тэрмічнай апрацоўкі, насычэнне паверхні метал. вырабаў азотам. Павышае паверхневую цвёрдасць, зносаўстойлівасць і каразійную стойкасць. Вырабы з легіраваных сталяў азатуюць у герметычных муфельных печах пры t 500—700 °С 15 мін — 90 гадз (у залежнасці ад патрэбнай таўшчыні азатаванага слоя). Высокая цвёрдасць азатаванай паверхні (1200 па Вікерсу) звязана з утварэннем у ёй нітрыдаў і карбанітрыдаў легіравальных элементаў. Вырабы са сплаваў тытану апрацоўваюць пры t 850—950 °С 10—50 гадз у асяроддзі тэхн. азоту, ачышчанага ад кіслароду і вільгаці. Азатаванне праводзяць таксама ў тлеючым разрадзе. Выкарыстоўваецца для апрацоўкі некаторых інструментаў, цыліндраў і клапанаў рухавікоў, дэталяў быстраходных станкоў і інш. с. 152
АЗАТЭМІ́Я (ад азот + грэч. haima кроў), празмерная колькасць у крыві азотазмяшчальных прадуктаў бялковага абмену. Абумоўліваецца недастатковасцю выдзяляльнай функцыі нырак і мочавыдзялення, павышаным распадам бялку. с. 152
АЗАЎСКІ́Т (ад назвы Азоўскага мора), мінерал. Агрэгаты шчыльныя, уключэнні, лускавінкі, сеткаватыя пражылкі. Колер цёмна-буры. Бляск смалісты. Цв. 4. Крохкі. Лёгка раствараецца ў салянай і азотнай кіслотах. с. 152
АЗАФАРБАВА́ЛЬНІКІ , клас фарбавальнікаў, у малекуле якіх адна ці некалькі азагруп -N=N-, звязаных з радыкаламі арган. злучэнняў (араматычных, гетэраараматычных, з актыўнымі СН2-групамі). У склад малекулы ўваходзяць таксама замяшчальныя і незамяшчальныя аміна- і гідраксігрупы, сульфакіслотная група SO3H, нітратная NO3, карбаксільная СООН і інш. Сінтэз азафарбавальнікаў заснаваны пераважна на рэакцыі азаспалучэння. Па колькасці азагруп адрозніваюць мона-, ды- і поліазафарбавальнікі.
Колер монаазафарбавальнікаў залежыць ад хім. будовы радыкалаў, звязаных з азагрупай, колькасці і месцазнаходжання замяшчальнікаў у іх. Прасцейшыя азафарбавальнікі звычайна жоўтага, аранжавага ці чырв. колеру. Паглыбленне колеру звязана з колькасцю аміна-, гідраксі- і азагруп, велічынёй сістэмы спалучэння малекулы азафарбавальнікаў, яе палярызацыяй, наяўнасцю спалучэння паміж азагрупамі. Паводле хім. будовы, асаблівасцяў узаемадзеяння з матэрыяламі азафарбавальнікі падзяляюцца на: пігменты; дысперсныя азафарбавальнікі (нерастваральныя ў вадзе, растваральныя ў арган. растваральніках і палімерах); асноўныя фарбавальнікі; кіслотныя фарбавальнікі; лакі (звычайна нерастваральныя ў вадзе солі барыю ці кальцыю кіслотных фарбавальнікаў); пратраўныя фарбавальнікі, прамыя фарбавальнікі; актыўныя фарбавальнікі (уступаюць ў хім. рэакцыі з малекуламі матэрыялаў); азагены; металазмяшчальныя комплексныя злучэнні азафарбавальнікаў. Уключаюць фарбавальнікі ўсіх колераў і адценняў, усіх груп па тэхнал. выкарыстанні. На долю азафарбавальнікаў прыпадае больш за палову вытв-сці фарбавальнікаў. Выкарыстоўваюцца на фарбаванне прыродных і сінт. валокнаў, скуры, паперы, гумы, пластмас, як пігменты для лакаў, фарбаў, пры вытв-сці каляровых алоўкаў і інш.
Літ.: Аналитическая химия синтетических красителей: Пер. с англ. Л., 1979. с. 152
АЗБАЛА́Н (ад грэч. asbolos куродым, сажа), мінерал, водны вокісел марганцу, кобальту і нікелю пераменнага саставу; кобальтавы вад, (Co, Ni)O·MnO2·nH2O. Прымесі ванадыю, цынку. Пераважна аморфны. Утварае сажыстыя зямлістыя масы, нацечныя агрэгаты. Колер чорны з сіняватым адлівам. Цв. 4—5. Шчыльн. 3,4 г/см3. Трапляецца ў невял. намнажэннях у кары выветрывання нікеляносных серпенцінаў. Патэнцыяльная кобальтавая руда. с. 152
АЗБАПЛА́СТЫКІ , пластмасы з азбеставых валакністых напаўняльнікаў і тэрмарэактыўных, пераважна аміна-альдэгідных і фуранавых смолаў. Падзяляюцца на азбатэксталіты (напаўняльнік — азб. тканіна), азбавалакніты (напаўняльнік — валакно) і азбагетынаксы (напаўняльнік — папера). Маюць высокую мех. трываласць, цепластойкасць, фрыкцыйнасць, электраізаляцыйныя, антыкаразійныя ўласцівасці. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці ратацыйных помпаў і электраабсталявання, тармазных калодак, каразійнаўстойлівай ізаляцыі, трубаў, кранаў, элементаў цеплааховы ракет і касм. апаратаў. с. 153
АЗБЕ́СТ (грэч. asbestos літар. нязгасны, неразбуральны), горны лён, мінералы класа водных сілікатаў магнію, жалеза і інш. з групы серпенціну (хрызатыл-азбест) і групы амфіболаў (амфібол-азбест). Паралельна-валакністай будовы, расшчапляюцца на тонкія, трывалыя валокны. Колер залаціста-жоўты, зялёны, да чорнага, распушаны — белы. Бляск шаўкавісты. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 2,5 г/см3. Вогнеўстойлівы (t пл. каля 1500 °С). У прам-сці выкарыстоўваецца пераважна хрызатыл-азбест. Радовішчы азбесту звязаны з ультраасн. пародамі. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці азбестацэмент. трубаў і шыферу, азбестатэхн. прам-сці (тканіны, шнуры, стужкі), вытв-сці пластмасавых і гумавых вырабаў з азбеставым напаўненнем (тармазныя калодкі, фрыкцыйныя кольцы, электраізаляцыйныя матэрыялы і інш.), таксама ў вытв-сці паперы, кардону, фільтраў. с. 153
АЗБЕ́СТАВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ , падгаліна прам-сці буд. матэрыялаў, аб’ядноўвае горнаабагачальныя камбінаты, якія ажыццяўляюць здабычу і вытв-сць таварнага азбесту.
Фарміраванне азбеставай прамысловасці пачалося ў канцы 19 — пач. 20 ст. (Італія, Канада), калі шырокае развіццё атрымала вытв-сць тэрмастойкіх азбеставых вырабаў і азбестацэментных буд. матэрыялаў. Сучасная азбеставая прамысловасць выпускае больш за 3 тыс. розных матэрыялаў і вырабаў. Асноўныя запасы азбесту сканцэнтраваны ў Канадзе і Расіі (па вытв-сці азбесту б. СССР займаў 1-е месца ў свеце). Агульныя запасы азбеставага валакна ацэньваюцца ў 123 млн. т (без б. сацыяліст. краін). Большая іх частка (88%) належыць прамыслова развітым краінам, пераважна Канадзе (77%, правінцыя Квебек). Вытв-сць азбеставага валакна ў свеце складае больш за 4 млн. т у год, у т.л. ў Канадзе і Рас. Федэрацыі каля 2 млн. т у кожнай. У Расіі азбеставая прамысловасць сканцэнтравана на камбінатах «Уралазбест», «Туваазбест», «Арэнбургазбест» і інш. Запасы разведаны на 28 радовішчах, пераважна на Сярэднім і Паўд. Урале і Пд Усх. Сібіры. Азбеставая прамысловасць развіта ў Казахстане, дзе пабудаваны камбінат «Кустанай-азбест» на базе Джэтыгарскага радовішча. Буйныя вытворцы азбесту таксама ПАР, Зімбабве, Італія, Аўстралія, ЗША, Кітай. Здабываюць азбест пераважна адкрытым спосабам (у кар’ерах), у невял. аб'ёмах —падземным. Абагачальныя ф-кі — высокамеханізаваныя і аўтаматызаваныя прадпрыемствы з абагачальным абсталяваннем і ўстаноўкамі ачысткі паветра сярэдняй магутнасцю 330 тыс. т азбесту за год. Буйнейшыя пастаўшчыкі азбеставага валакна на сусв. рынак — Канада, Расія, ПАР, Зімбабве. Гал. імпарцёры прадукцыі — ЗША, Японія, ФРГ, Францыя, Вялікабрытанія. Л.І.Тулупава. с. 153
АЗБЕСТАЦЭМЕ́НТ , будаўнічы матэрыял з сумесі цэменту, азбесту і вады. Састаў: 100 ч. (па масе) партландцэменту, 12—20 ч. азбесту, у асн. нізкіх гатункаў. Да застывання цэменту азбестацэмент пластычны і трывалы на расцягванне, што дае магчымасць фармаваць з лістоў таўшчынёй 5—10 мм розныя вырабы; у застылым стане мае высокія фіз.-мех. ўласцівасці: трываласць на выгін да 30 МПа, на сцісканне да 90 МПа, ударная вязкасць 1,8—2,5 кДж/м2, даўгавечны, маразастойкі, вогнетрывалы, з павышанай хім. устойлівасцю. Крохкасць і дэфармаванне азбестацэменту пры высокай вільготнасці змяншаюць гідрафабізацыяй (гл. Гідрафобныя пакрыцці) і дадатковым арміраваннем. З азбестацэменту вырабляюць лісты, трубы, пліты, дахавыя прафіляваныя і плоскія лісты (шыфер). Гл. таксама Азбестацэментныя вырабы і канструкцыі. с. 153
АЗБЕСТАЦЭМЕ́НТНЫЯ ВЫ́РАБЫ І КАНСТРУ́КЦЫІ , будаўнічыя вырабы і канструкцыі з азбестабетону. Азбестацэментныя вырабы (АВ) падзяляюцца на ліставыя (прасаваныя і непрасаваныя, плоскія і профільныя), трубныя і экструзійныя (гл. Экструзія). Ліставыя АВ бываюць сценавыя, дахавыя, электраізаляцыйныя і спец. празначэння (ідуць на вентыляцыйныя каробкі, паўцыліндры, скляпеністыя элементы і інш.). Памер лістоў 1,5 м х 3,6 м, таўшчыня 4—20 мм. Да трубных АВ адносяцца напорныя (воданапорныя), газаправодныя, безнапорныя і абсадныя трубы. Даўж. трубаў 3—6 м, унут. дыяметр да 576 мм. Экструзійнымі вырабамі з’яўляюцца швелеры даўж. 3 м і выш. 70—170 мм. Азбестацэментныя канструкцыі (АК) вырабляюцца з азбестацэменту, цеплаізаляцыйных матэрыялаў з драўлянымі, азбестацэментнымі ці метал. элементамі каркаса. Да АК адносяцца ўцепленыя (звычайна мінер. лямцам) пліты для пакрыццяў вытв. будынкаў. Маналітныя канструкцыі (пліты і панелі) робяць з двух плоскіх лістоў, злучаных слоем уцяпляльніка (звычайна пенапласту). Найб. пашыраны канструкцыі каркаснага тыпу — пліты і панелі з плоскіх азбестацэментных лістоў, злучаных з каркасам клеем ці шрубамі. Каркас робяць з азбестацэментных ці метал. профіляў, драўляных брускоў. Шырыня пліт 1,2—1,5 м, пралётаў, што імі перакрываюцца, — 3 і 6 м. АК лёгкія і часта больш эканамічныя за жалезабетонныя. с. 153
А́ЗБУКА (ад назвы першых дзвюх літар стараслав. алфавіта «аз» і «буки»), 1) тое, што алфавіт. 2) Тое, што буквар. с. 153
А́ЗБУКІН Мікалай Васілевіч (1894, Бабруйск — 24.11.1943 ?), бел. географ, краязнавец. У 1912—17 вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. З 1917 выкладаў у Бабруйскай гімназіі, у 1921—30 на кафедры геаграфіі Інбелкульта і АН Беларусі. Адзін з арганізатараў краязнаўчага руху на Беларусі, чл. Цэнтр. бюро краязнаўства пры АН Беларусі. Асн. працы па геаграфіі Беларусі і інш. краін: «Геаграфія Еўропы» (1924), «Геаграфія пазаеўрапейскіх краёў» (у сааўт.), «Паселішчы гарадскога тыпу ў БССР» і інш. У 1930 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957. с. 153
АЗБУКО́ЎНІКІ , ананімныя рукапісныя зборнікі артыкулаў навучальнага і пазнавальна-энцыклапедычнага характару, пашыраныя на землях усх. славян у 13—18 ст. Захавалася больш за 200 азбукоўнікаў. Першыя азбукоўнікі (напр., азбукоўнікі ў Ноўгарадскай кормчай 1282) толькі тлумачылі незразумелыя іншамоўныя словы, што сустракаліся ў перакладных кнігах рэліг. зместу. Пазней тлумачэнні дапаўняліся звесткамі энцыклапедычнага характару па гісторыі, геаграфіі і інш. У 17—18 ст. азбукоўнікі пашырылі навуч. функцыю: іх часткамі сталі азбука (са складамі і пропісямі) і кароткія звесткі грамат., арыфм., рэліг.-павучальнага характару. Выконвалі і збіральніцкую функцыю (назапашванне рэдкіх слоў).
Словы ў азбукоўніках звычайна размяшчаліся па алфавіце, перакладаліся і тлумачыліся, таму азбукоўнікі сталі крыніцай для першых друкаваных слоўнікаў усх. славян. Прыкладам бел. азбукоўнікаў з’яўляецца «Тлумачэнне імёнам па алфавіце» (17 ст.).
Літ.: Пруссак А.В. Описание азбуковников, хранящихся в рукописном отделении императорской Публичной библиотеки. Спб., 1915; Алексеев М.П. Словари иностранных языков в русском азбуковнике XVII в. М., 1968; Ковтун Л.С. Азбуковники, или Алфавиты иностранных речей конца XVI—XVII вв. // Вопросы языкознания. 1980. № 5. В.К.Шчэрбін. с. 153
АЗГІ́НАВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Слонімскім р-не Гродзенскай вобл., каля вытокаў р. Була. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Леніна. За 12 км на Пд З ад Слоніма, 180 км ад Гродна, 15 км ад чыг. ст. Слонім, на шашы Слонім—Ружаны. 84 ж., 42 двары (1994). Каля вёскі селішча 1-га тыс. н.э. с. 154
АЗГУ́Р Заір Ісакавіч (15.1.1908, в. Маўчаны Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 18.2.1995), бел. скульптар. Нар. мастак Беларусі (1944), нар. мастак СССР (1973). Чл. АМ СССР (1958), Герой Сац. Працы (1978). Вучыўся ў Віцебскім маст. тэхнікуме, Ленінградскім і Кіеўскім маст. ін-тах. Працаваў у галіне станковай і манум. скульптуры, прыхільнік строгай рэаліст. формы. У канцы 1920-х—30-я г. стварыў партрэты дзеячаў сацыяліст. і рэв. руху для Дома ўрада ў Мінску. Прыкладам тонкага разумення сутнасці гіст. асобы з’яўляюцца партрэты пісьменнікаў Лу Сіня і Р.Тагора. Стварыў галерэю партрэтаў герояў Вял. Айч. вайны. Найб. значныя манум. работы: помнікі-бюсты С.І.Грыцаўцу, Я.Купалу і Ф.Э.Дзяржынскаму ў Мінску, В.І.Талашу ў Петрыкаве, помнікі П.М.Машэраву ў Віцебску і інш. Вобраз Я.Коласа ўвасоблены ў помніку паэту ў Мінску. Сярод станковых работ 1980-х г. партрэт М.Гусоўскага. З 1980 кіраўнік Творчай майстэрні скульптуры ў Мінску. Аўтар публіцыст. твораў па праблемах выяўл. мастацтва і мемуараў («Незабыўнае», 1962; «Тое, што помніцца...», кн. 1—2, 1977—83). Дзярж. прэмія СССР 1946. Э.А.Петэрсон. с. 154
АЗДА́МІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Рамельскім с/с Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса «Колас». За 70 км на ПнУ ад Століна, 315 км ад Брэста, 77 км ад чыг. ст. Гарынь. 1241 ж., 431 двор (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. с. 154
АЗДЗЕ́ЛІНА , вёска ў Беларусі, у Гомельскім р-не. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Кірава. За 40 км на ПнЗ ад Гомеля, 10 км ад чыг. ст. Лазурная. 519 ж., 196 двароў (1994). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. с. 154
АЗДЗЯ́ЦІЧЫ , гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры, курганныя могільнікі 8—9 ст. (з трупаспаленнямі) і 11—12 ст. дрыгавічоў (з трупапалажэннямі) каля в. Аздзяцічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл. Выяўлены рэшткі 2 заглыбленых у зямлю жытлаў, ляпны посуд, прасліцы, жал. наканечнікі коп’яў і інш. У курганах 8—9 ст. знойдзены бронзавыя ўпрыгожанні, ляпныя гаршкі; у пахаваннях дрыгавічоў — бронзавыя і шкляныя пацеркі, скроневыя падвескі, жалезны нож і інш. с. 154
АЗДЗЯ́ЦІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Барысаўскім р-не Мінскай вобл., за 2 км ад р. Бярэзіна. Цэнтр сельсавета і калгаса «Новае жыццё». За 42 км ад Барысава, 130 км ад Мінска, 30 км ад чыг. ст. Навасады. 1627 ж., 737 двароў (1994). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, урачэбны ўчастак, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Каля Аздзяцічаў — гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры і курганныя могільнікі. с. 154
АЗЕАТРО́ПНЫЯ СУ́МЕСІ , азеатропы (ад а... + грэч. zeō кіплю + tropē змяненне), аднародныя вадкія сумесі, якія пры перагонцы ўтвараюць кандэнсат таго самага саставу, што і зыходны раствор. Прысутнасць азеатропаў перашкаджае раздзяленню вадкіх сумесяў і патрабуе спец. метадаў рэктыфікацыі. Некаторыя азеатропныя сумесі кіпяць пры больш высокай ці больш нізкай, чым іх кампаненты, т-ры. Сустракаюцца ў двайных, шматкампанентных сістэмах. Напр., сумесь 95,57% С2Н5ОН (t кіп. 78,5 °С) і 4,43% Н2О (t кіп. 100 °С) утварае азеатропныя сумесі (t кіп. 78,15 °С). с. 154
АЗЕЛЯНЕ́ННЕ , комплекс мерапрыемстваў па аднаўленні або стварэнні і выкарыстанні расліннага покрыва ў населеных месцах і іх наваколлі з мэтай палепшыць якасць асяроддзя. Мае сан.-экалагічнае (зялёныя насаджэнні сярод забудоў, уключаючы прамысл. зоны, зніжаюць узровень шуму, затрымліваюць пыл і аэразолі, садзейнічаюць памяншэнню канцэнтрацыі дыму і шкодных газаў у атмасферы, павелічэнню іанізацыі паветра, наяўнасці кіслароду і фітагенных злучэнняў, якія валодаюць бактэрыцыднымі ўласцівасцямі і знішчаюць узбуджальнікаў хвароб чалавека і жывёл, змяншаюць яркасць сонечнага святла і радыяцыйную т-ру і інш.), рэкрэацыйнае (месцы адпачынку), гаспадарчае (выконваюць ветраахоўную функцыю, з’яўляюцца сродкамі аптымальнага размеркавання ападкаў і паверхневага сцёку, барацьбы з эрозіяй глебы і інш.), арх.-дэкаратыўнае і эстэтычнае (ствараюць у нас. пунктах натуральнае пейзажнае асяроддзе, узбагачаюць іх арх. аблічча) значэнне. Зялёныя насаджэнні падзяляюцца на агульныя (паркі, сады, скверы, бульвары, алеі і інш.), абмежаваныя (у дварах школьных, дашкольных, лячэбных, н.-д. і інш. устаноў, у жылых раёнах) і спецыяльныя (вакол прамысл. прадпрыемстваў, водаахоўныя, проціпажарныя, супрацьэразійныя і інш.). Фарміраванне сістэмы азелянення ў розных нас. месцах залежыць ад іх геагр. становішча, мясц. кліматычных і прыродна-ландшафтных умоў (наяўныя лясныя масівы, асаблівасці рэльефу і глеб, размяшчэнне вадаёмаў), памераў, нар.-гасп. профілю і планіровачнай структуры гарадоў і пасёлкаў.
На Беларусі мэтанакіраванае азеляненне пашырылася з 17—18 ст. (гл. Садова-паркавае мастацтва). Сучаснае азеляненне ажыццяўляецца на аснове навукова-абгрунтаваных прынцыпаў і нарматываў: прадугледжваецца раўнамернае размеркаванне зялёных масіваў сярод забудовы ўсіх відаў, сувязь іх паміж сабой і з прыгараднымі лясамі і вадаёмамі, макс. захаванне існуючых насаджэнняў і інш. Зялёныя насаджэнні гарадоў займаюць каля 20% агульнай пл. гар. зямель і складаюць каля 40 тыс. га. Створана больш за 40 паркаў культуры і адпачынку, дзіцячых і старт., каля 160 агульнагарадскіх, больш за 1 тыс. садоў і сквераў, каля 50 бульвараў, існуе каля 120 зялёных зон. Састаўной ч. азелянення горада з’яўляюцца насаджэнні прыгараднай зоны: лясы, лесапаркі, лугапаркі, пладовыя сады і інш., якія ствараюць умовы для масавага адпачынку насельніцтва і садзейнічаюць аздараўленню гар. паветра. Н.-д. работа па азеляненні вядзецца ў Цэнтр. бат. садзе і Ін-це экстрым. батанікі АН Беларусі, БелНДІ праблем горадабудаўніцтва. с. 154
АЗЕ́НА (ад грэч. ozō пахну), хранічны насмарк з атрафіяй слізістай абалонкі носа, утварэннем скарынак з непрыемным пахам, зніжэннем або стратай нюху. Часцей назіраецца ў маладым узросце, развіваецца павольна на працягу многіх гадоў. Суправаджаецца змяненнямі крыві — гіпахромнай анеміяй, лейкапеніяй, павелічэннем САЭ. Лячэнне: антыбіётыкі, фізіятэрапеўтычнае, сімптаматычнае. Прафілактыка накіравана на выяўленне і лячэнне ранніх формаў захворвання. с. 155
АЗЕНКУ́Р (Azincourt), сяло на Пд ад г. Кале (Францыя), каля якога ў час Стогадовай вайны 1337—1453 англ. войскі Генрыха V 25.10.1415 атрымалі перамогу над франц. арміяй, што дазволіла англічанам захапіць Пн Францыі, у т.л. Парыж. с. 155
АЗЕРАЦКО́ЎСКІ Мікалай Якаўлевіч (1750, с. Азерацкае Загорскага р-на Маскоўскай вобл. — 12.3.1827), рускі натураліст і падарожнік. Акад. Пецярбургскай АН (1782). У 1768—72 удзельнічаў у акад. экспедыцыі па вывучэнні прадукц. сіл. Расіі. У 1773 працаваў на Беларусі, сабраў матэрыял пра стан гаспадаркі, побыт насельніцтва, прыроду, склаў гербарыі раслін Віцебскай губ. (400 відаў) і заал. калекцыі. Падарожнічаў па Анежскім і Ладажскім азёрах, воз. Ільмень, вярхоўях Волгі, воз. Селігер. Аўтар каля 100 навук. прац па геаграфіі, этнаграфіі, гісторыі і археалогіі. с. 155
АЗЕРБАЙДЖА́Н , Азербайджанская Рэспубліка. Размешчана ў паўд.-ўсх. ч. Закаўказзя, мяжуе на Пн з Расіяй, на ПнЗ з Грузіяй, на ПдЗ з Арменіяй і Турцыяй, на Пд з Іранам. Пл. 86,6 тыс. км2 (разам з а-вамі Каспійскага м.). Нас. 7,3 млн. Чал. (1992). Дзярж. мова азербайджанская. Пануючая рэлігія — іслам. Сталіца — г. Баку. У склад Азербайджана па канстытуцыі ўваходзяць Нахічэванская аўт. рэспубліка і тэр. Нагорнага Карабаха. Нац. свята — Дзень Рэспублікі (28 мая).
Дзяржаўны лад. Азербайджан — рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя 1978 з больш познімі дадаткамі і папраўкамі. Канстытуцыйным актам 18.10.1991 абвешчана дзярж. незалежнасць краіны. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт. Дзейнасць Вярх. Савета часова прыпынена, дэпутацкія паўнамоцтвы і статус усіх парламентарыяў захаваны на тэрмін іх выбрання. Вышэйшы орган заканад. улады з 18.5.1992 — Мілі меджліс — пастаяннадзеючы парламент з 50 дэпутатаў на чале са Старшынёй. Вышэйшы орган выканаўчай улады — Кабінет Міністраў, які ўзначальвае прэм’ер-міністр.
Прырода. Амаль палова тэр. Азербайджана — горы: Вялікі Каўказ — хрыбты Галоўны (г. Базардзюзю, 4466 м — найвышэйшы пункт Азербайджана) і Бакавы (г. Шахдаг, 4243 м); Курынская ўпадзіна — вял. міжгорны прагін, які займае Кура-Араксінская нізіна (28 м ніжэй за ўзр. м.); Малы Каўказ — сістэма складкавых хрыбтоў паміж рэкамі Кура і Аракс (г. Гямыш, 3724 м); Талышскія горы — займаюць паўд.-ўсх. ч. рэспублікі (г. Кюмюркёй, 2477 м). Уздоўж Каспійскага м. цягнецца вузкая паласа Ленкаранскай, на Пн — Самур-Дывічынскай нізін. Узбярэжжа (працягласць 800 км) парэзана слаба. Найб. паўастравы — Апшэронскі, Курынская каса, Сара. Карысныя выкапні: нафта і прыродны газ (Апшэронскі п-аў, Кура-Араксінская нізіна, акваторыя Каспійскага м. каля в-ва Арцёма, Нафтавыя Камяні і інш.), алуніты (Заглік), жал. руда (Дашкесан), серны калчадан (Чырагідзорскае і Таганалінскае радовішчы), барыт (Чаўдарскае радовішча), поліметалічныя, хромавыя і кобальтавыя руды (М.Каўказ), руды мыш’яку, свінцова-цынкавыя і малібдэнавыя (Нахічэвань) і інш. Шмат мінер. і тэрмальных крыніц, ёсць радовішчы лекавай нафты (Нафталан), буд. і абліцовачнага каменю, мармуру, гіпсу, мелу, сыравіна для вытв-сці шкла і цэменту. Клімат Азербайджана сухі субтрапічны на Кура-Араксінскай і Самур-Дывічынскай нізінах (сярэдняя т-ра студз. 1— 3 °С, ліп. 26—27 °С, гадавая колькасць ападкаў 200—300 мм); вільготны субтрапічны на Ленкаранскай нізіне (сярэдняя т-ра студз. 3—4 °С, ліп. 26— 28 °С, ападкаў за год 1900 мм —- найб. колькасць у Азербайджане). У гарах высакагорны клімат падпарадкаваны вышыннай занальнасці (сярэдняя т-ра студз. на выш. больш за 2000 м -10 °С, ліп. да 5 °С, 600—800 мм ападкаў за год, 1400 мм на паўд. схілах В.Каўказа). Каля 1250 рэк, з іх 24 даўж. больш за 100 км. Гал. рэкі Кура і Аракс (крыніцы арашэння), значныя — Самур, Тэртэр, Арпа. Больш за 250 азёраў, найб. Гаджыкабул і Беюкшор; высакагорнае воз. Гёйгёль. На р. Кура створана Мінгечаурскае вадасх. (525 км2), ад яго пачынаюцца Верхнекарабахскі і Верхнешырванскі арашальныя каналы. Глебы на нізінах (да выш. 200 м) шэразёмныя і бурыя паўпустынныя з саланцаватымі і саланчаковымі ўчасткамі, паўпустыннай расліннасцю (палын, салянкі, эфемеры), у перадгор’ях (300—500 м) — каштанавыя і карычневыя, на схілах гор — карычневыя і бурыя горна-лясныя глебы, на якіх растуць шыракалістыя лясы (бук, граб, дуб, каштан). Вышэй за 2000 м пояс горна-лугавых і дзярновых глебаў; разнатраўныя субальпійскія і альпійскія лугі — летнія пашы. У Талышскіх гарах захаваліся рэлікты трапічнай флоры: дэмірагач (жалезнае дрэва), самшыт, дзелква, гледычыя і інш. Жывёльны свет налічвае больш за 12 тыс. відаў: джэйран, дзік, дагестанскі тур, марал, дзікабраз, барсук, чаротавы кот; з птушак — турач, кеклік, фазан і інш. Каспій і Кура багатыя каштоўнай рыбай (ласось, асетр, сяўруга і інш.). Буйнейшыя запаведнікі: Закатальскі, Кызылагаджскі, Турыянчайскі, Шырванскі, Эльдарскі.
Насельніцтва. Асн. насельніцтва — азербайджанцы (больш за 82%); жывуць таксама рускія, армяне, лезгіны, аварцы, татары, цахуры, туркі, курды і інш. Сярэдняя шчыльнасць 85,8 чал. на 1 км2 (1992), найб. шчыльна заселены Апшэронскі п-аў і прыгарадная зона Баку (150—300 чал. на 1 км2), некаторыя раўнінныя і перадгорныя часткі. Гар. насельніцтва складае 54%. Буйн. гарады (1990): Баку (1149 тыс. ж.), Гянджа (281 тыс. ж.), Сумгаіт (235 тыс. ж.), Мінгечаур, Шэкі.
Гісторыя. Першыя пасяленні чалавека на тэр. Азербайджана адносяцца да эпохі палеаліту. З часоў неаліту тут вядома земляробства і жывёлагадоўля. Паселішчы таго часу знойдзены ў Кюльтэпэ, Ханлары, Мінгечауры. З 2-га тыс. да н. э. на тэр. Азербайджана вядома металургія бронзы, з пач. 1-га тыс. да н. э. — жалеза. Паселішчы бронзавага веку выяўлены ў раёнах Хаджалы, Кедабека, Дашкесана, Гянджы і інш. У 9 ст. да н. э. Пд Азербайджана ўваходзіў у рабаўладальніцкую дзяржаву Мана, у 7 ст. да н. э. — Мідыю, якая да сярэдзіны 6 ст. да н. э. захоплена персідскай дзяржавай Ахеменідаў. У 4 ст. да н. э. на Пд Азербайджана ўзнікла дзяржава Атрапатэна, якая пазней атрымала назву Азербайджан («Краіна хавальніка агню»); на Пд Азербайджана ўтварылася Албанія Каўказская. Феад. адносіны ў Азербайджане склаліся ў 3—5 ст. н. э. Сяляне за карыстанне зямлёй плацілі феадалам рэнту і неслі павіннасці, аднак фармальна не лічыліся прыгоннымі. Гандлёва-рамесніцкімі цэнтрамі сталі Барда, Кабала, Нахічэвань, Байлакан і інш. Сярэдневяковы Азербайджан неаднойчы заваёўвалі іншаземцы. У пач. 3 — сярэдзіне 7 ст. тут царавала дынастыя Сасанідаў, у 7 — сярэдзіне 9 ст. ўладарылі арабы. У канцы 5 — пач. 6 ст. ў Азербайджане і Іране разгарнуўся маздакіцкі рух; у 1-й пал. 9 ст. адбылося вял. сялянскае паўстанне (гл. Бабека паўстанне 816—37) супраць араб. і мясц. феадалаў, якое падарвала ўладу Арабскага халіфата. У 2-й пал. 9 ст. на тэр. Азербайджана ўтварыўся шэраг дзяржаў. Цэнтрамі эканомікі і культуры сталі гарады Тэбрыз, Нахічэвань, Баку, Шэмаха, Барда, Кабала, Гянджа і інш., якія вялі гандаль, у т.л. і з Кіеўскай Руссю. У сярэдзіне 11 ст. Азербайджан захапілі сельджукі, якія прычынілі значныя страты гаспадарцы і культуры краіны. У 13 ст. ў выніку манг. нашэсця Азербайджан увайшоў у Хулагуідаў дзяржаву. Вял. наплыў цюркскіх плямёнаў у Азербайджане ў 11—13 ст. прывёў да выцяснення стараж. мясц. моў і ўсталявання новай — азербайджанскай мовы. З гэтага часу фарміруецца і азерб. народнасць. Да сярэдзіны 14 ст. манг. панаванне ў Азербайджане падарвана супраціўленнем нар. мас, што выкарысталі мясц. феад. дынастыі. У канцы 14 — пач. 15 ст. На тэр. Азербайджана вылучылася самастойная дзяржава Шырван. Станоўчую ролю ў гісторыі Азербайджана адыграла Сефевідаў дзяржава, заснаваная ў пач. 16 ст. шахам Ісмаілам І. З канца 16 ст. ў ёй узмацніўся іранскі ўплыў; Азербайджан ператварыўся ў адну з ускраін Іранскай дзяржавы. У 16—18 ст. Азербайджан — арэна разбуральных войнаў паміж Іранам і Турцыяй. Азерб. народ вёў гераічную барацьбу супраць іншаземных і мясц. прыгнятальнікаў, што знайшло адлюстраванне ў эпасе пра нар. героя Кёр-аглы. У 1723—35 прыкаспійскія вобласці Азербайджана трапілі пад уладу Расіі, пазней зноў захоплены Іранам. У 2-й пал. 18 ст. ў Азербайджане ўзнікла каля 15 невял. ханстваў. Паводле руска-іранскіх пагадненняў (Гюлістанскі }мірны дагавор 1813, Туркманчайскі дагавор 1828) Паўн. Азербайджан далучаны да Рас. імперыі, Паўд. Азербайджан застаўся пад уладай Ірана. На пач. 19 ст. буйным цэнтрам прам-сці стаў Баку, які ў 1901 даваў каля паловы сусв. здабычы нафты. У 1903 бакінскія рабочыя выступілі ініцыятарамі стачак на Пд Расіі, у 1904 дамагліся заключэння першага ў Расіі калектыўнага дагавору. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 утварылася двоеўладдзе: у Баку існавалі Выканаўчы к-т грамадскіх арг-цый (мясц. орган Часовага ўрада) і Савет рабочых дэпутатаў, у які ўваходзілі прадстаўнікі розных партый і паліт. груповак: мусаватысты (гл. «Мусават»), дашнакі, эсэры, бальшавікі, меншавікі і інш. 9.11.1917 на пашыраным пасяджэнні Савета бальшавіцкая рэзалюцыя аб узяцці ўлады ў свае рукі адхілена. Аднак 13 ліст. пад націскам рабочых і салдат абвешчана сав. ўлада, выбраны новы выканком Савета. Барацьба за ўладу набыла ўзбр. характар. У сак. 1918 у Баку і інш. месцах адбылося паўстанне мусаватыстаў, якое было задушана. 25.4.1918 утвораны Бакінскі СНК на чале з С.Г.Шаумянам (гл. Бакінская камуна). У маі ў Тыфлісе мусаватысты стварылі свой урад, які пазней пераехаў у Гянджу. 28.5.1918 абвешчана Азерб. дэмакр. рэспубліка. Ва ўмовах актывізацыі ваен. дзеянняў у Закаўказзі з боку Турцыі і няўдач Чырв. Арміі Бакінскі Савет 25 ліп. запрасіў у Баку англ. атрад. 31 ліп. Бакінскі СНК склаў свае паўнамоцтвы. 1 жн. з апазіцыйных Бакінскай камуне прадстаўнікоў Цэнтракаспія і выканкома Бакінскага Савета створаны новы ўрад — Дыктатура Цэнтракаспія і Прэзідыума выканкома Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Бакінскі Савет быў распушчаны, бакінскія камісары арыштаваны і 20 вер. расстраляны. 4 жн. Баку акупіравалі англ. войскі, якія праз 10 дзён былі выцеснены тур. часцямі. Разам з англічанамі Баку пакінулі прадстаўнікі толькі што створанага ўрада. У вер. 1918 да ўлады прыйшлі мусаватысты. Паводле ўмоў Мудраскага перамір’я паміж Антантай і Турцыяй апошняя вывела восенню 1918 свае войскі з Баку. На змену ім зноў прыбылі англ. войскі (выведзены восенню 1919). У выніку паўстання ў Баку 28.4.1920 адноўлена сав. ўлада, створаны СНК на чале з Н.Нарыманавым, Азербайджан абвешчаны сав. сацыяліст. рэспублікай. 30 крас. ў Баку прыбылі перадавыя атрады Чырв. Арміі. Сав. ўлада была ўстаноўлена і на астатняй тэр. Азербайджана. Потым Азербайджан быў выкарыстаны як плацдарм для дзеянняў Чырв. Арміі супраць урадаў, што існавалі на той час у Арменіі і Грузіі. 19.5.1921 прынята 1-я Канстытуцыя Азерб. ССР. З 12.3.1922 да 5.12.1936 Азербайджан уваходзіў у Закаўказскую федэрацыю (ЗСФСР) і ў складзе яе з 30.12.1922 — у СССР. У складзе Азербайджана былі ўтвораны Нагорна-Карабахская аўт. вобл. (1923, гл. Нагорны Карабах) і Нахічэванская АССР (1924, гл. Нахічэванская рэспубліка). Пасля скасавання ў 1936 ЗСФСР Азербайджан — саюзная рэспубліка ў складзе СССР. У 1988 з-за прыналежнасці Нагорнага Карабаха паміж Азербайджанам і Арменіяй узнік канфлікт, які пазней прыняў узбр. характар. Ускладнілася і ўнутрыпаліт. сітуацыя. Крывавыя падзеі на нац. глебе ў Сумгаіце ў 1989, сутыкненні насельніцтва з войскамі ў Баку на пач. 1990 разам з нагорна-карабахскім крызісам вымусілі ўвесці ў Азербайджан ў студз. 1990 надзвычайнае становішча. Пасля змен у канстытуцыі ў маі 1990 прэзідэнтам Азербайджана стаў камуністычны лідэр А.Муталібаў. У ліп. 1990 з апазіцыйных уладам грамадска-паліт. груп і аб'яднанняў створаны Дэмакр. форум Азербайджана. 30.8.1991 Вярх. Савет Азербайджана прыняў дэкларацыю пра аднаўленне дзярж. незалежнасці на аснове Акта ад 1918. 18.10.1991 прыняты Канстытуцыйны акт «Аб дзяржаўнай незалежнасці Азербайджанскай рэспублікі». У канцы 1991 Азербайджан увайшоў у СНД. Рашэнне Вярх. Савета Азербайджана ад 26.11.1991 пра скасаванне статуса Нагорна-Карабахскай аўт. вобл., а з другога боку абвяшчэнне Нагорным Карабахам незалежнасці і прызнанне гэтага акта Арменіяй прывялі да эскалацыі азерб.-арм. канфлікту, фактычна пачалася неаб’яўленая вайна. Сац.-эканам. і паліт. крызіс у Азербайджане, ускладненне карабахскай праблемы вымусілі прэзідэнта Муталібава да адстаўкі. На прэзідэнцкіх выбарах 7.6.1992 перамог А.Эльчыбей — лідэр Нар. фронту Азербайджана. Краіна прыпыніла членства ў СНД. 24.6.1993 Нац. меджліс перадаў паўнамоцтвы прэзідэнта Азербайджана старшыні Вярх. Савета Г.Аліеву, які 3.10.1993 абраны прэзідэнтам краіны. З 1992 вядуцца перагаворы па ўрэгуляванні азерб.-арм. канфлікту. Пасрэднікамі ў гэтым працэсе выступаюць Балтыйскі Савет, АБСЕ, дзейнічае Мінская група АБСЕ па Нагорным Карабаху.
З 1992 Азербайджан, — член ААН, АБСЕ, арг-цыі «Ісламская канферэнцыя» і інш. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 11.6.1993.
Палітычныя партыі. Нар. фронт Азербайджана, Партыя нац. незалежнасці, «Мусават», Азерб. нар. партыя, Азерб. сял. партыя, «Новы Азербайджан», Азерб. сац.-дэмакр. партыя і інш.
Гаспадарка. Асн. галіны прам-сці нафтаздабыўная (11,7 млн. т; 1991), газаздабыўная (8,3 млрд. м3; 1991), нафтаперапр. (вытв-сць шматлікіх відаў паліва, тэхн. маслаў і інш.). Электраэнергетыка, машынабудаванне і металаапрацоўка, хім. і нафтахім. прам-сць. Вытв-сць электраэнергіі 23,5 млрд. кВт·гадз (1991); выпрацоўваюць ЦЭС (91%), каскад ГЭС на Куры (у т.л. самая буйная Мінгечаурская), Араксінская, Шамхорская і інш. Гарнарудная прам-сць: здабыча жал. руды (1,6 млн. т), алунітаў у раёне Дашкесана. Металургічная прам-сць (вытв-сць сталі, стальных трубаў, алюмінію, пракат каляровых металаў) у Сумгаіце, Гянджы. У машынабудаванні вылучаецца вытв-сць абсталявання для нафтавай прам-сці (Баку). Развіты электратэхн., радыёэлектронная прам-сць, прыладабудаванне (асн. цэнтр Баку). Прадпрыемствы хім. і нафтахім. прам-сці выпускаюць мінер. ўгнаенні, серную кіслату, сінтэтычны каўчук, аўтапакрышкі, шкловалакно, мыйныя сродкі, лакі, фарбы і інш. (Сумгаіт, Мінгечаур, Гянджа, Нефтэчала, Сальяны). Галіны лёгкай прам-сці: баваўняная (Баку, Гянджа), шаўковая (Шэкі), шарсцяная, трыкатажная, вытв-сці дываноў (Баку, Гянджа, Мінгечаур, Шэкі), гарбарна-абутковая (Баку, Гянджа). Развіты харч. (кансервавая, тытунёвая, чайная, рыбная, вінаробная, масласыраробная, мукамольна-крупяная і інш.) прам-сць і вытв-сць буд. матэрыялаў (цэмент, азбестацэментавыя вырабы, буд. фаянс, камень, зборныя жалезабетонныя канструкцыі і інш.). С.-г. ўгоддзі займаюць каля 4 млн. га, з іх больш за 1,6 млн. пад ворнымі землямі, 2,1 млн. га пад летняй і зімовай пашай. Пл. зямель, якія арашаюцца, — 1,3 млн. га (1986). Найб. пасяўныя плошчы пад збожжавымі культурамі (пшаніца, рыс, азімы ячмень). Гал. тэхн. культуры — бавоўна і тытунь. Развіты пладаводства, вінаградарства. Азербайджан — база ранняга агародніцтва, буйны раён вырошчвання субтрапічных культур (гранат, інжыр, міндаль, масліны, шафран, цытрусавыя і інш.) і чаяводства. Жывёлагадоўля мяса-малочнага (буйн. раг. жывёла) і мяса-воўнавага (авечкагадоўля) кірунку. Вытв-сць мяса — 8,1 тыс. т, малака — 84,8 тыс. т (1991). Птушкагадоўля, шаўкаводства.
Транспарт. Асн. від — чыгуначны. Праз Азербайджан праходзіць чыг. магістраль у Іран (на Тэбрыз). Паводле аб’ёму перавозак на 2-м месцы марскі транспарт; гал. порт Баку, звязаны чыг. паромам з Краснаводскам. Па Куры — суднаходства. Нафтаправод Баку—Тбілісі—Батумі, газаправоды Карадаг—Гянджа— Акстафа з адгалінаваннем на Ерэван і Тбілісі, Карадаг—Баку і інш. Ажыццяўляюцца грузапасаж. авіярэйсы Мінск— Баку—Мінск. Экспарт Азербайджана складае 1,46 млрд. інвалютных руб. (1992). У знешнім гандлі Азербайджана вядучае месца належыць Расіі (60% тавараабароту). Экспартуе энерганосьбіты і энергаматэрыялы, імпартуе прадукты харчавання. Грашовая адзінка — манат.
Узброеныя сілы Азербайджана складаюцца з сухапутных войскаў, ВПС і ВМС. Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. У 1993 налічвалі 41,6 тыс. чал. (560 тыс. рэзервістаў). Сухапутныя войскі (38,9 тыс. чал.) маюць 2 карпусныя групы, 1 танк. брыгаду, 9 механізаваных брыгад, 1 механізаваны полк, 2 артыл. брыгады, 2 артыл. палкі; на ўзбраенні 286 танкаў, 362 баявыя машыны пяхоты, 480 бронетранспарцёраў, ракеты класа «зямля— паветра», артылерыя, ракетныя пускавыя ўстаноўкі, 130 мінамётаў. У ВПС (1,6 тыс. чал.) на ўзбраенні 47 баявых самалётаў, 52 вучэбна-трэніровачныя самалёты. ВМС (2,1 тыс. чал.) атрымалі ч. Каспійскай ваен. флатыліі б. СССР, у т.л. 1 фрэгат, 6 вартавых караблёў. Ваенна-марская база ў Баку.
Ахова здароўя. На пач. 1992 было 749 бальнічных устаноў на 71,9 тыс. ложкаў (99,4 ложка на 10 тыс. ж.), 1726 абмулаторна-паліклінічных устаноў, 28,1 тыс. урачоў (38,9 урача на 10 тыс. ж.). Сярэдняя працягласць жыцця 69 гадоў. Дзіцячая смяротнасць склала 45 дзяцей на 1 тыс. народжаных.
Асвета, навуковыя ўстановы. У Азербайджане ажыццяўляецца ўсеагульнае абавязковае навучанне. Створана сістэма вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі. У 1991 у Азербайджане было 2168 дашкольных дзіцячых устаноў (173 тыс. дзяцей), 4332 агульнаадук. школы (1375 тыс. вучняў, 139 тыс. настаўнікаў), 77 сярэдніх спец. навуч. устаноў (60,1 тыс. навучэнцаў), 18 ВНУ (108 тыс. студэнтаў). Найбольшыя ВНУ: Азербайджанскі ун-т, ін-ты с.-г., політэхн., мед., пед., пед. замежных моў, мастацтваў, нафты і хіміі, буд. інжынераў, кансерваторыя і інш. Навук. даследаванні вядуцца ў 131 навук. установе (разам з ВНУ) і ў н.-д. ін-тах АН Азербайджана (у яе складзе 61 акадэмік, 74 чл.-карэспандэнты, 364 д-ры навук і 2441 канд. навук; 1990). На 1.1.1991 у Азербайджане было 4,8 тыс. масавых б-к з фондам 45,9 млн. адзінак захавання, самыя вялікія: Рэсп. б-ка імя Ахундава, Фундаментальная б-ка АН. У Азербайджане 122 музеі (разам з філіяламі), буйнейшыя з іх: Музей мастацтваў імя Мустафаева, Музей азерб. л-ры імя Нізамі, Музей гісторыі Азербайджана; 38 тыс. клубных устаноў.
Друк, радыё, тэлебачанне. У 1992 у Азербайджане 575 перыяд. выданняў. Найбуйнейшыя газеты: «Азербайджан», «Азадлыг» («Свабода»), «Бакинский рабочий», «Вышка», «Мухаліфат» («Апазіцыя»). Працуюць дзярж. (Азерінфарм) і прыватныя (Аса-Ірада, Туран і Хабар-сервіс) тэлегр. агенцтвы. Тэлецэнтры Бакінскі і Нахічэванскі. Радыё і тэлебачанне вядуць перадачы на азерб., арм. і рус. мовах. У Баку рэтрансліруецца праграма тур. тэлебачання.
Літаратура. Азерб. л-ра бярэ пачатак у фальклоры. Самыя стараж. помнікі нар.-паэт. творчасці — т.зв. мідыйскія легенды, нар. паданні (7—6 ст. да н. э.). Рэліг.-філас. погляды стараж. азербайджанцаў адлюстраваны ў помніку «Авеста». Гераічны эпас прадстаўлены паэмамі-дастанамі, сярод якіх самы значны «Кёр-аглы». Рамантычныя сюжэты складаюць аснову дастанаў «Аслі і Керэм», «Ашуг-Гарыб» і інш. Стваральнікамі, выканаўцамі і зберагальнікамі нар. творчасці былі спевакі-ашугі. Стараж. пісьмовыя помнікі не захаваліся, але ёсць звесткі, што яшчэ ў 5 ст. ў Албаніі Каўказскай існаваў алфавіт, былі напісаны арыгінальныя і перакладныя кнігі. У 7—9 ст. узмацніўся араба-ісламскі, у 11 ст. — іранскі ўплыў на азерб. культуру. Арабская і персідская мовы сталі афіцыйнымі, на іх стваралі свае творы паэты і вучоныя Хатыб Тэбрызі, Гатран Тэбрызі. Адначасова развівалася і азерб. мова. У 10—11 ст. фарміраваўся эпас «Кітабі Дэдэ Коркуд». У 11—12 ст. побач з творамі прыдворных паэтаў з’яўляліся творы пра жыццё народа. Узоры лірыкі стваралі Хагані Шырвані, Абу-ль-Ала Ганджэві, Фелекі Шырвані, паэтэса Мехсеты Ганджэві і інш. Вяршыня азерб. паэзіі 12 ст. — творчасць Нізамі Ганджэві, які зрабіў вял. ўплыў і на азерб. л-ру, і на л-ры іншых народаў Усходу. У 13—14 ст. тварылі паэты Ізедын Гасанаглы, Зульфігар Шырвані, Аўхеды Марагаі, Махмуд Шабустары. Значны след у пааэзіі пакінулі Насімі, Хабібі, Кішверы і інш. Пад псеўданімам Хатаі пісаў вершы заснавальнік дынастыі Сефевідаў шах Ісмаіл І. Газелі Мухамеда Фізулі — узор высокай лірыкі на ўсім Б. і Сярэднім Усходзе. З яго імем звязана канчатковае фарміраванне літ. азерб. мовы. У творах прадаўжальнікаў традыцый Фізулі (Саіба Тэбрызі, Каўсі Тэбрызі, Месіхі) паэзія набывала больш простую і арганічную форму. Гэта заўважна і ў творах лепшых паэтаў 18 ст. Мала Велі Відадзі і Мала Панах Вагіфа. Валодаючы ўсімі формамі класічнай паэзіі, яны сцвердзілі ў л-ры ашугскую форму гошма, найб. блізкую да нар. творчасці. Л-ра 19—пач. 20 ст., прадаўжаючы класічныя традыцыі, зазнала новыя павевы, ішла ад асветніцкага рэалізму А.-К.Бакіханава і Вазеха да рэалізму крытычнага. Важнае значэнне для развіцця рэаліст. л-ры мела творчасць М.Ф.Ахундава, талент якога найб. поўна раскрыўся ў драматургіі. У 2-й пал. 19 ст. тварылі паэт-асветнік Сеід Азім Шырвані, паэты-лірыкі Сеід Набаты, Бахар Шырвані, паэтэса Хуршудбану Натаван. У 1875 засн. першая газета на азерб. мове «Экінчы» («Араты»), На пач. 20 ст. з’явіліся раманы С.М.Ганізадэ, М.С.Ардубады, Н.Нарыманава, рамант. лінію ў паэзіі развівалі Абас Сіхат, Хады Мухамед і інш. У 1932 створаны Саюз пісьменнікаў Азербайджна. Значны ўклад у азерб. паэзію С.Вургуна, С.Рустама, Р.Рзы, М. Рагіма, Мюшфіка і інш. Выдадзены раманы, аповесці і апавяданні Сеіда Гусейна, С.Рагімава, Абульгасана, Гусейна Мехты, М.Ібрагімава, А.Веліева, Мір Джалала, Г.Мусаева і інш. У пасляваен. гады плённа працавалі празаікі І.Гусейнаў, Б.Байрамаў, Г.Сеідбейлі, І.Шыхлы, Г.Абасзадэ, С.Веліеў, С.Даглы, Анар, А.Айліслі, паэты Б.Азераглу, Б.Вагабзадэ, Н.Хазры, З.Джабарзадэ, І.Сафарлі, Г.Гусейнзадэ, А.Керым і інш. У 1960-я г. з’явіліся псіхал. апавяданні і лірыка-псіхал. аповесці Айліслі, І.Гусейнава, М.Ібрагімбекава, Анара і інш. Раман 1960—70-х г. у асноўным арыентаваўся на паказ жыцця вяскоўцаў ці рабочых («Вузлы» С.Веліева, «Магамед, Мамед, Маміш...» Ч.Гусейнава). У 1980-я г. выдадзены раманы «Меч і пяро» Ардубады, «Калыска на жалезным дрэве» Ф.Керымзадэ, «Камяністы ключ» С.Веліева, кн. аповесцяў і апавяданняў «Залаты конь і зямля» Дж.Алібекава, «Птушынае гняздо» Дж.Рафіева, «Маніфест маладога чалавека» Мір Джалала, «Кліч» А.Мамедава, «Людзі і хвалі» Г.Гусейнаглы, зб. паэзіі «Будзь сведкам, сонца» Н.Гасанзадэ, «Снежныя кветкі» М.Дыльбазі, «Памяць крыві» Сабіра, «Размова з самім сабой» Вагабзадэ і інш. Развіваецца дзіцячая л-ра (М.Сеідзадэ, М.Рзакулізадэ, Мусаеў, Х.Алібейлі і інш.), крытыка і літаратуразнаўства (Г.Араслі, Арыф, Ф.Касімзадэ, М.Рафілі, А.Султанлі і інш.).
На бел. мову перакладзены раман Ібрагімава «Настане дзень» (1953), аповесць Абульгасана «Унукі старой Тамашы» (1962), кн. аповесцяў С.Веліева «Вусаты Ага. Кулік» (1985), кн. апавяданняў «Ключ жыцця» (1978), зб. твораў дзіцячых пісьменнікаў і фальклору «Вышкі над морам» (1989), зб. вершаў і паэм М.Тофіка «Сонечны цягнік» (1986) і інш. На азерб. мову перакладзены творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка, П.Броўкі, А.Куляшова і інш.
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. Ад эпохі энеаліту і ранняй бронзы на тэр. Азербайджана захаваліся дальмены, менгіры, кромлехі, з 1-га тыс. да н.э. — цыклапічныя збудаванні (Кедабекскі р-н, перадгор’і М.Каўказа, Нахічэвань). Найб. стараж. помнікі выяўл. мастацтва (2—1-е тыс. да н.э.) — наскальныя гравіраваныя малюнкі ў Кабустане, кераміка Мінгечаура, упрыгожанні з бронзы, дробная пластыка. У 9—6 ст. да н. э. будаваліся гарады, абарончыя збудаванні, жыллё т. зв. антавага тыпу, алтары агню (Мана, Мідыя). Помнікі раннесярэдневяковага дойлідства — храм у Лекіце, базіліка ў с. Кум (5—6 ст.), мячэці ў Бардзе, Гянджы, Шэмасе (7—9 ст.). З 10 ст. ствараюцца арх. школы: нахічэванская (пабудовы 12 ст. архітэктара Аджэмі), шырвана-апшэронская (Шырваншахаў палац у Баку), тэбрызская (Блакітная мячэць, 15 ст.). Найб. вядомыя помнікі 12—13 ст. — маўзалеі ў Нахічэвані і Джузе, Дзявочая вежа ў Баку. У 16—17 ст. пабудаваны культавыя комплексы шэйха Сефі (Ардэбіль), Гёй-Імам, цэнтр. плошча з мячэццю Джума (Гянджа) і інш. У сярэднявеччы развівалася скульптура (бронзавыя грыфоны, каменныя фігуркі), высокага ўзроўню дасягнулі вытв-сць глазураванай керамікі, разьба па камені, каліграфія. На 16 ст. прыпадае росквіт тэбрызскай школы мініяцюры (мастакі Султан Мухамед, Мір Сеід Алі, Бехзад і інш.). У час феад. раздробленасці (18 ст.) манум. будаўніцтва занепадае; арх.-буд. традыцыі захаваліся ў нар. дойлідстве (жылыя дамы, невял. мячэці). У 18 ст. актуалізаваўся насценны жывапіс (палац ханаў у Шэкі, жылыя дамы ў Ардубадзе, Шушы). У 19 ст. традыцыі мініяцюрнага жывапісу прадаўжаліся ў насценных размалёўках і партрэце (майстры У.Г.Карабагі, М.К.Эрывані, М.М.Наваб). Прыёмы планіроўкі і кампазіцыі, нац. арх. формы і матывы дэкору нярэдка спалучаліся з элементамі рас. і зах.-еўрап. класіцызму (Шэмаха, Баку). Заснавальнікамі рэаліст. жывапісу ў пач. 20 ст. былі А.Азімзадэ і Б.Кенгерлі. У 1920 у Баку адкрыта маст. школа. У 1920 — пач. 30-х г. працавалі жывапісцы А.Рзакуліеў, С.Саламзадэ, Ш.Мангасараў, графікі Э.Гаджыеў, Г.Халыкаў, І.Ахундаў, скульптары П.Сабсай, І.Гуліеў, Ф.Абдурахманаў, Дж.Карагды, тэатр. мастакі Р.Мустафаеў, Н.Фатулаеў. З канца 1920-х г. будуюцца першыя рабочыя пасёлкі (пас. Мамедзьярава — адзін з першых прыкладаў комплекснай забудовы жылога раёна). У выхаванні нац. кадраў у Азербайджана прымалі ўдзел рус. архітэктары (браты Весніны, А.Шчусеў і інш.). З 1930-х г. працуюць выпускнікі арх.-буд. ф-та (засн. ў 1920) Азербайджанскага політэхн. ін-та (С.Дадашаў, Э.Касімзадэ, М.Усейнаў і інш.). Для 1920-х г. характэрна стылізатарства пад феад. дойлідства мусульм. Усходу. У пач. 1930-х г. з’явіліся канструктывісцкія будынкі (гасцініца «Інтурыст» у Баку), у 2-й пал. 1930—50-х г. асвойвалася класічная, у т.л. нац. арх. спадчына (Музей азерб. л-ры імя Нізамі ў Баку). З канца 1950 праектуюцца і забудоўваюцца новыя гарады — Сумгаіт, Дашкесан, Мінгечаур, вядзецца рэканструкцыя Баку. Эстэтыка сучаснага этапу дойлідства Азербайджана выявілася ў архітэктуры Баку (комплекс будынкаў АН, гасцініц «Азербайджан» і «Масква», усе арх. Усейнаў; станцыі метрапалітэна, арх. Усейнаў, К.Сянчыхін, Т.Ханлараў, Ш.Зейналава, Касімзадэ і інш.; палац «Гюлістан», арх. А.Амірханаў, Н.Гаджыбекаў) і інш. гарадоў. У выяўл. мастацтве з канца 1950-х г. паглыбляецца працэс асэнсавання нац. маст. традыцый, развіваецца самабытная школа жывапісу. У 1960—80-я г. мастакі Н.Абдурахманаў, М.Абдулаеў, Саламзадэ, Э.Рзакуліеў, Т.Салахаў, Б.Мірзазадэ і інш. працуюць у гіст. і быт. жанрах, пішуць партрэты, пейзажы. Сярод сучасных мастакоў — жывапісцы Т.Нарыманбекаў, А.Джафараў, Н.Касумаў; графікі Р.Бабаеў, Ю.Гусейнаў, Э.Шамілаў, К.Алекпераў. У 1936 засн. Саюз архітэктараў, у 1940 — Саюз мастакоў Азербайджана.
Музыка. На працягу многіх стагоддзяў на тэр. Азербайджана існавалі фалькл. музыка (сялянская і гарадская) і творчасць нар.-прафес. музыкантаў вуснай традыцыі, у т.л. ашугаў. Вак.-інстр. фальклор мае элементы шматгалосся. Самабытнасць гукавога строю азерб. музыкі вызначаюць 7 асн. ладоў-мугамаў (найб. пашыраны раст, шур, сегях).} Сярод муз. інструментаў: струнна-смычковы кеманча, струнна-шчыпковыя тар, саз, уд; духавыя тугак, балабан, зурна; ударныя дэф (бубен), нагара, гоша-нагара. Нар. песенная творчасць разнастайная ў жанравых адносінах, з багатай метрарытмікай. Пераважае сольнае, радзей хар. (унісоннае) выканальніцтва. Мастацтва паэтаў-спевакоў ашугаў засн. на класічных мелодыях (больш за 80), кожная з якіх мае шмат імправізацыйных варыянтаў. У 11—16 ст. найб. пашырана было гар. мастацтва мугамаў — вял. цыклічных вак.-інстр. п’ес, пабудаваных у розных ладах. З канца 19 ст. ў Азербайджан пранікае еўрап. муз. культура. Асновы сучаснай азерб. прафес. муз. культуры заклаў У.Гаджыбекаў, які распрацаваў тэорыю азерб. ладоў, стварыў першую мугамную оперу «Лейлі і Меджнун» (1908) і муз. камедыю «Аршын мал алан» (1913). Новы стыль азерб. музыкі фарміруецца ў 1920—30-я г. найперш у оперным жанры. Пастаноўка оперы Р.Гліэра «Шахсенем» (1927) выявіла імкненне да сінтэзу еўрап. і нац. формаў, «Нэргіз» (1938) А.М.Магамаева — першы азерб. твор, засн. на класічных формах, опера «Кёр-аглы» (1937) У.Гаджыбекава стала нац. класікай. У 1940 паст. першы нац. балет «Дзявочая вежа» А.Бадалбейлі. Этапнымі былі балеты «Сем прыгажунь» (1952) і «Сцежкаю грому» (1958) К.Караева, «Легенда аб каханні» (1961) А.Мелікава. Муз. камедыі і аперэты стваралі С.Рустамаў, Ф.Аміраў, С.Алескераў, Караеў, Р.Гаджыеў. Сімф. жанр у Азербайджане ўзнік у 1920—30-я г. У ім працавалі Караеў, у творчасці якога аб’яднаны рысы нац. і сучаснай музыкі, Ніязі, працуюць Аміраў, С.Гаджыбекаў, Дж.Гаджыеў, Мелікаў, М.Мірзоеў, А.Рзаеў, А.Алізадэ, М.Куліеў, І.Гаджыбекаў, А.Дадашаў і інш.; у вак.-сімф. жанры — Рустамаў, Р.Мустафаеў, Р.Гаджыеў, Алізадэ, Н.Мамедаў, Мірзоеў і інш. Першыя ўзоры нац. раманса належаць А.Зейналы (1920-я г.). У камерна-інстр. жанрах працаваў Караеў, працуюць Аміраў, Дж.Гаджыеў, Т.Бакіханаў, С.Гаджыбекаў, Куліеў, Х.Мірзазадэ, ААзізаў і інш. Развіваецца дзіцячая музыка, музыка для т-ра і кіно. Сярод выканаўцаў: дырыжоры Ніязі, Р.Абдулаеў; спевакі Р.Бейбутаў, Бюль-Бюль, М.Магамаеў, Ш.Мамедава, Ф.Ахмедава, Л.Іманаў, З.Ханларава, Р.Атакішыеў; піяністы Ф.Бадалбейлі, Т.Махмудава. У Азербайджане працуюць (1994): у Баку — Азерб. т-р оперы і балета (з 1920), Т-р музкамедыі (1938); філармонія (1936), у складзе якой Сімф. аркестр імя У.Гаджыбекава, Ансамбль песні і танца Азербайджана, камерны аркестр, хар. капэла, ансамбль танца, Дзярж. эстрадны аркестр; Сімф. аркестр імя Ніязі, эстрадна-сімф. аркестр, аркестр нар. інструментаў, хор пры Азерб. радыё і тэлебачанні; «Тэатр песні»; у Гянджы — філармонія. Працуюць таксама кансерваторыя (з 1921), муз. вучылішчы, муз. школы. У 1934 засн. Саюз кампазітараў Азербайджана.
Тэатр. Вытокі азерб. тэатр. мастацтва — у нар. творчасці. У стараж. Азербайджане існаваў лялечны т-р «Кілімарасы», у сярэднявеччы — рэліг.-містэрыяльны тэатр. У 1873 у Баку ўпершыню на азерб. мове паказаны камедыі М.Ахундава «Везір Ленкаранскага ханства» і «Гаджы-Кара». У 1897 арганізаваны першы прафесійны калектыў «Мусульманская драм. трупа», у пач. 20 ст. створаны тэатр. трупы пры асв. т-вах «Ніджат» і «Сафа». Значны ўклад у развіццё нац. драм. мастацтва зрабілі Дж.Зейналаў, Г.Араблінскі, У.Гаджыбекаў, Дж.Джабарлы, А.Шарыфзадэ, У.Раджаб і інш. У 1920 у Баку створаны аб’яднаны дзярж. т-р (азерб., рус., арм. драм. і оперныя трупы). У 1922 азерб. драм. трупа пераўтворана ў Азерб. дзярж. т-р (Азерб. акад. т-р імя Азізбекава). У рэпертуары т-ра, які прадаўжае лепшыя нац. традыцыі, п’есы нац. драматургаў, класічныя і сучасныя творы. У 1944 засн. Азерб. тэатр. т-ва. У 1994 у Азербайджане 10 драм. т-раў.
Кіно. Кінавытворчасць у Азербайджане пачалася з 1916, калі акц. т-ва «Фільма» выпусціла карціны «У царстве нафты і мільёнаў» і «Аршын мал алан» (1917). У 1923 у Баку створана Азерб. фотакінаўпраўленне (з 1960 кінастудыя «Азербайджанфільм» імя Дж.Джабарлы); першы маст. фільм «Легенда пра Дзявочую вежу» (1924). У 1929 арганізавана студыя для падрыхтоўкі нац. творчых кадраў. У фільмах 1920-х г. пераважалі тэмы рэвалюцыі і грамадз. вайны («Гаджы Кара», «26 камісараў»). З 1936 здымаюцца гукавыя фільмы: «Алмас», «Бакінцы», «Сын Радзімы», «Бахтыяр», «Адна сям’я». У 1960—80-я г. пашырылася тэматыка, абнавілася паэтыка фільмаў, зняты маст. фільмы: «Не тая, дык гэтая», «Чаму ты маўчыш?», «Святло згаслых вогнішчаў», «Перад зачыненымі дзвярыма»; дакумент.-хранік.: «Аповесць пра нафтавікоў Каспія» (Ленінская прэмія 1960), «Пакарыцелі мора» (сярэбраны медаль Маскоўскага міжнар. кінафестывалю 1959). У 1969 пачата вытворчасць мультыплікацыйных фільмаў. У 1965 створаны Саюз кінематаграфістаў Азербайджана. Сярод дзеячаў кіно: І.Касумаў, Т.Тагізадэ, Т.Ахундаў, М. і Р.Ібрагімбекавы, Анара (А.Рзаева), А.Бабаеў, Г.Мамедаў, Г.Турабаў, Ш.Мамедава.
Літ.: Гаджи-заде АМ. Азербайджанский промышленный комплекс. Баку, 1975; Географический справочник: Новые цифры, факты, названия. М., 1993; Кавказ. М., 1966; История Азербайджана. Т. 1—3. Баку, 1958— 63; История Азербайджана по документам и публикациям: Сб. Баку, 1990; Рахман-заде Ф. Дар судьбы. Баку, 1990; Касим-заде Ф. Очерки по истории азербайджанской литературы XIX в. Баку, 1962; Бретаницкий Л.С., Веймарн Б.В. Искусство Азербайджана IV—XVIII веков. М., 1976; Эфандиев Р. Декоративно-прикладное искусство Азербайджана. Баку, 1976; Гаджибеков У. Основы азербайджанской народной музыки. 3 изд. Баку, 1985; История музыки народов СССР. Т. 1. М., 1966; История советского драматического театра. Т. 1—4. М., 1966—68; Information please: Almanac, 1995. Boston; New York, 1995.
В.К.Міхеева (прырода, гаспадарка),
А.Н.Гуліеў, Г.К.Кісялёў, І.Ф.Раманоўскі
(гістарычны нарыс), Г.В.Ратнікаў (кіно). с. 155
АЗЕРБАЙДЖА́Н ІРА́НСКІ , гл. Іранскі Азербайджан. с. 161
АЗЕРБАЙДЖА́НСКАЯ МО́ВА , адна з цюркскіх моў (агузасельджукская падгрупа), дзярж. мова Азербайджанскай Рэспублікі (гл. Азербайджан). Пашырана таксама ў Грузіі, Арменіі, Дагестане, Іране, Іраку і Турцыі. З сучасных моў найб. блізкая турэцкай. Мае 4 дыялектныя групы: усх. (бакінскі, кубінскі, шэмахінскі дыялекты, муганская і ленкаранская гаворкі), зах. (казахскі, гянджынскі, карабахскі дыялекты і айрумская гаворка), паўн. (нухінскі дыялект і закатальска-кахская гаворка), паўд. (нахічэванскі, ардубадскі, таўрызскі дыялекты і ерэванская гаворка). Адрозненні ў дыялектах закранаюць пераважна фанетыку і лексіку. Літ. азербайджанская мова развіваецца з 13 ст. (аснова — шэмахінскі і бакінскі дыялекты).
У фанет. сістэме 9 галосных фанем, 23 зычныя. У марфалогіі 9 часцін мовы, у т.л. паслялогі. У сінтаксісе развіта сістэма злучнікавых складаных сказаў. Пісьменства да 1929 на аснове араб. графікі, у 1929—39 на аснове лац. алфавіта, з 1939 на аснове рус., з 1991 — лац. графікі. с. 161
АЗЕРБАЙДЖА́НСКІ ГО́РНЫ МЕРЫНО́С , парода танкарунных авечак воўнавага кірунку. Выведзена ў 1935—47 у гаспадарках Азербайджана скрыжаваннем малапрадукцыйных мерыносавых авечак з баранамі асканійскай і каўказскай танкарунных парод, а таксама помесяў мясц. грубашэрсных авечак пароды базах з танкаруннымі баранамі. Шырока выкарыстоўваюць для паляпшэння шэрсных якасцяў мясц. авечак.
Жывёлы рухавыя, трывалыя, добра прыстасаваныя да пашавага ўтрымання ў горных раёнах. Маюць моцны касцяк, дужыя ногі, развітую грудную клетку з вял. аб'ёмам лёгкіх; скура тлустая, шчыльная, без складак. Жывая маса бараноў 70—80 (да 100) кг, матак 45— 50 (да 70) кг. Воўна 64—70-й якасці, даўж. 7,5—9 см. Гадавы настрыг воўны з бараноў 8—10 кг, з матак 4,5—5 кг. Выхад чыстай воўны 42—45%. Пладавітасць 112—120%. с. 161
АЗЕРБАЙДЖА́НЦЫ (саманазва азербайджанлылар, азерылер), нацыя, асн. насельніцтва Азербайджана (5,8 млн. чал., 1989). Агульная колькасць у свеце больш за 14,55 млн. чал. (1987). У краінах СНД 6,7 млн. чал., жывуць таксама ў Іране і Іраку. Гавораць на азербайджанскай мове. Вернікі пераважна мусульмане-шыіты. с. 162
АЗЕ́РЦЫ , вёска ў Беларусі, у Талачынскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса «XVIII партз’езд». За 6 км на ПнУ ад Талачына, 115 км ад Віцебска, 5 км ад чыг. ст. Талачын, на шашы Мінск—Масква. 742 ж., 290 двароў (1994). Кансервавы з-д. Базавая школа. Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. с. 162
АЗЕ́РШЧЫНА , вёска ў Беларусі, у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., на р. Дняпро. Цэнтр сельсавета і Рэчыцкага саўгаса-тэхнікума. За 10 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 60 км ад Гомеля. 4858 ж., 1800 двароў (1994). Суднабуд.-суднарамонтны з-д, ПМК. Сярэдняя школа, ПТВ, 3 б-кі, 3 клубы, амбулаторыя, 2 аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Царква. За 0,3 км на 3 ад вёскі паселішча каменнага веку. с. 162
АЗЕ́Ф Еўна Фішалевіч (1869, г. Гродна—1918), адзін з арганізатараў і лідэраў партыі эсэраў, сакрэтны супрацоўнік (з 1892) дэпартамента паліцыі. У 1903 фактычна ўзначаліў «баявую арг-цыю» партыі эсэраў, кіраваў падрыхтоўкай тэрарыст. актаў. Выдаў паліцыі з’езд прадстаўнікоў партыі ў Харкаве (1901), амаль увесь склад «баявой арг-цыі» (1905). Па даносе Азеф пакараны смерцю 7 яе членаў. У 1908 Азеф выкрыты і прыгавораны ЦК партыі да смяротнага пакарання, але ўцёк за мяжу. Памёр у Берліне. с. 162
АЗЁМША Іван Паўлавіч (1851, в. Лучыцы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 1916), бел. нар. казачнік. У рэпертуары Азёмшы паданні, легенды, казкі, апавяданні на фантаст. і касмаганічныя сюжэты. Яго цікавілі пытанні пра стварэнне свету і чалавека, пра душу, замагільнае жыццё і г.д. Яркай гутарковай мовай расказваў сатыр. бытавыя казкі, у якіх маляваў каларытныя вобразы зайздроснага папа, прагнага багацея і спрытнага мужыка («Мужык, пан і ксёндз», «Завідны поп», «Завісны багатыр», «Вада памагла», «Хаўрус» і інш.). З 80 твораў у кн. А.К.Сержпутоўскага «Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў» (1911) 32 запісаны ад Азёмшы. с. 162
АЗЁРАЗНА́ЎСТВА , лімналогія, галіна гідралогіі; навука пра кантынентальныя вадаёмы запаволенага водаабмену (азёры, вадасховішчы, сажалкі). Вывучае комплекс узаемазвязаных фіз., хім. і біял. працэсаў у вадаёмах; даследуе азёрныя катлавіны, донныя адклады, водны баланс і рэжым узроўню, тэрміку, лядовыя і аптычныя з’явы, гідрахімію, рух азёрнай вады, берагі, рыбапрадукцыйнасць і інш. Выкарыстоўвае метады геахіміі, геафізікі, геалогіі, гідрабіялогіі, вынікі лабараторных аналізаў станцый і пастоў сістэмы Гідраметслужбы, аэрафотаздымку.
Заснавальнік навуковага азёразнаўства — швейц. вучоны Ф.А.Фарэль (1885; працы па тэорыі і методыцы азёразнаўства). У развіцці азёразнаўства вял. значэнне маюць працы рус. вучоных Дз.М.Анучына (вывад аб сувязі азёраў з усімі кампанентамі ландшафтаў), Л.С.Берга (апісанні азёраў Зах. Сібіры, Аральскага, Ісык-Куля) і А.І.Ваейкава (выявіў сувязь вагання ўзроўню вял. азёраў з іх водным балансам і інш.). На Беларусі першыя гідралагічныя даследаванні азёраў праведзены А.М.Семянтоўскім (у 1872 апублікаваў гідралагічны агляд Віцебскай губ.).
Сістэматычнае вывучэнне азёраў пачалося з арганізацыі н.-д. станцыі рыбнай гаспадаркі (1928). Комплексныя даследаванні азёраў праводзяцца на біял. і геагр. ф-тах БДУ (складанні азёрнага кадастру, прыродна-гасп. класіфікацыі, стварэнне ахоўных тэрыторый на базе азёраў), выконваюцца маніторынгавыя даследаванні па міжнар. праграме «Чалавек і біясфера». Н.-д. лабараторыя азёразнаўства БДУ (з 1968) комплексна даследавала больш як 500 азёраў і 20 вадасховішчаў (вывучаны гісторыя развіцця ў галацэне, вызначана іх генетычная прыналежнасць, законы азёрнай седыментацыі; В.П.Якушка). У ін-тах геал. навук і праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі АН Беларусі вывучаюцца азёры як аб’екты намнажэння сапрапеляў. У вытв. мэтах азёры і вадасховішчы даследуюцца ў Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў. Вынікі даследаванняў улічваюцца ў рыбнай гаспадарцы, энергетыцы, курортнай справе, водазабеспячэнні, меліярацыі, здабычы карысных выкапняў і інш. В.П.Якушка. с. 162
АЗЁРНА-РАЧНЫ́Я РЫ́БЫ , віды рыб, аднолькава характэрныя для іхтыяфауны азёраў і рэк. Пашыраны па ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. На Беларусі 24 віды: акунь звычайны, аўсянка, бычок-падкаменшчык (гл. Падкаменшчыкі), верхаводка, вугор еўрапейскі, гарчак, гусцяра, джгір звычайны, жэрах, колюшкі (2 віды), карась, лешч, лінь, мянтуз, плотка, пячкур, сом звычайны, судак, уюн, краснапёрка, шчупак, шчыпоўка, язь. Большасць маюць прамысл. значэнне. с. 162
АЗЁРНА-ТАВА́РНАЯ РЫ́БНАЯ ГАСПАДА́РКА , арганізацыйна-гасп. форма вядзення рыбнай гаспадаркі на натуральных вадаёмах. Асн. задачы: максімальнае змяншэнне колькасці драпежных (шчупак і вял. акунь звычайны) і малакаштоўных рыб (не менш як 80% запасу); зарыбленне вадаёмаў каштоўнымі відамі рыб (сазан, карп, пелядзь, карась, амуры, таўсталобікі, судак, вугор еўрапейскі і інш.) у адпаведнасці з іх асаблівасцямі і падрыхтаванасцю; тэхн. і біял. меліярацыя; рацыянальны адлоў таварнай рыбы; арганізацыя барацьбы з браканьерствам, забруджваннем вадаёмаў прамысл. і быт. сцёкамі, ядахімікатамі і інш. Таварную рыбу вырошчваюць на натуральных і штучных кармах. На Беларусі існуе з 1970-х г. Выхад прадукцыі з 1 га воднай пл. зарыбленых вадаёмаў да 50—600 кг, незарыбленых 10—12 кг. с. 162
АЗЁРНАЯ КАТЛАВІ́НА , паніжэнне зямной паверхні, запоўненае вадой (возера, сажалка, вадасховішча), замкнёнае або адкрытае (калі праз яго цячэ рака). У азёрнай катлавіне вылучаюць надводную (схілы і берагі) і падводную часткі. Частка катлавіны, запоўненая вадой, наз. азёрнай чашай.
Узнікаюць азёрныя катлавіны ад уздзеяння ўнутр. і знешніх працэсаў, а таксама антрапагеннай дзейнасці. Падзяляюцца на тэктанічныя, ледавіковыя, тэрмакарставыя, карставыя, суфазійныя, ліманныя, завальныя (плацінныя), старычныя (лоймавыя) і інш. с. 162
АЗЁРНАЯ ПЯЧО́РА , гіпсавая пячора на З Падольскага ўзвышша, на Украіне. Даўж. каля 80 км. Уяўляе сабой двухпавярховы лабірынт. Ёсць пастаянныя праточныя азёры з мінералізаванай вадой. Характэрны сталактыты і сталагміты, трапляюцца ааліты. Аб’ект турызму. с. 163
АЗЁРНАЯ РУДА́ , карысныя выкапні ў расолах і донных адкладах азёраў і балот. Можа быць вадкая і цвёрдая. Вадкая — растворы калій-натрыевых соляў бяссцёкавых азёраў сухіх і гарачых абласцей, воды азёраў з павышанай канцэнтрацыяй літыю. Цвёрдая азёрная руда — донныя асадкі гідравокіслаў жалеза, якія залягаюць у выглядзе пластоў, праслоек, жаўлакоў, лінзаў, магутнасцю ад некалькіх сантыметраў да 2—3 м. Прамысл. значэння не мае. с. 163
АЗЁРНАЯ ЧА́ША , азёрнае ложа, частка азёрнай катлавіны, запоўненая вадой да вышыні макс. падымання ўзроўню. У азёрнай чашы вылучаюць мелкаводную частку — літараль і сублітараль да глыбіні, дзе назіраецца ўплыў хваляў на дно. Глыбакаводная зона — прафундаль — укрыта глеямі і сапрапелямі. Форма і памеры азёрнай чашы на працягу геал. перыяду мяняюцца ў выніку намнажэння азёрных адкладаў. с. 163
АЗЁРНЫ , пасёлак у Беларусі, у Кліноцкім с/с Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл., на р. Волма. Цэнтр рыбгаса «Волма». За 25 км на З ад г. Чэрвень, 50 км ад Мінска і чыг. ст. Мінск. 395 ж., 157 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Музей польскага кампазітара С.Манюшкі, помнік на месцы б. сядзібы Убель, дзе нарадзіўся кампазітар. с. 163
АЗЁРНЫ , пасёлак у Беларусі, у Юркевіцкім с/с Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр доследнага рыбгаса «Белае». За 35 км ад Жыткавічаў, 268 км ад Гомеля, 17 км ад раз’езда Дзедаўка. 308 ж., 102 двары (1995). Дом культуры, бібліятэка. с. 163
АЗЁРНЫЯ АДКЛА́ДЫ , асадкавыя ўтварэнні на дне азёраў сучаснай і мінулых геал. эпох. Прадстаўлены пераважна дробназярністымі тэрыгеннымі асадкамі, сапрапелем і дыятамітам у прэснаводных азёрах, карбанатамі, сульфатамі, хларыдамі, глінай — у салёных. На Беларусі найб. пашыраны пясчана-гліністыя асадкі і стужачныя гліны азёрна-ледавіковых басейнаў антрапагену, сучасныя аргана-мінер. адклады (глеі і сапрапелі), карбанатныя пароды (азёрныя мергелі) і інш. Многія з іх карысныя выкапні; выкарыстоўваюцца на ўгнаенне, як лекавыя гразі, для вытворчасці будматэрыялаў і інш. с. 163
АЗЁРНЫЯ ЗАКА́ЗНІКІ , разнавіднасць гідралагічных заказнікаў, прызначаных для захавання і аднаўлення каштоўных у навук. адносінах азёраў і прылеглых да іх прыродных комплексаў. На тэр. азёрных заказнікаў Беларусі забаронены забор вады для гасп. мэтаў, скідванне сцёкавых водаў і бытавых адходаў, правядзенне гідрамеліярац. работ, прамысл. лоў рыбы, знішчэнне прыбярэжнай і воднай расліннасці, турызм і інш. формы арганізаванага адпачынку, выкарыстанне і мыццё маторнага транспарту, узворванне зямель у прыбярэжнай паласе. На тэр., што прылягаюць да азёрных заказнікаў, могуць забараняцца правядзенне гасп. работ, размяшчэнне новых і функцыянаванне наяўных прадпрыемстваў, якія негатыўна ўздзейнічаюць на стан прыроднага комплексу заказніка. На Беларусі 7 азёрных заказнікаў, усе ў Віцебскай вобл.: Белае, Вялікае Астравіта, Глыбокае-Чарбамысла, Доўгае, Крывое, Рычы, Сосна. с. 163
АЗЁРНЫЯ РЫ́БЫ , рыбы, характэрныя толькі для іхтыяфауны азёраў. На Беларусі да азёрных абарыгенных відаў належаць рапушка, корушка, гальян азёрны, да акліматызаваных — сіг чудскі, умоўна пелядзь, сомік амерыканскі. Большасць мае прамысл. значэнне. с. 163
АЗЁРСКАЯ ПАПЯРО́ВА-КАРДО́ННАЯ ФА́БРЫКА . Заснавана да 1809 у мяст. Азёры Гродзенскага пав. (цяпер вёска ў Гродзенскім р-не). Вырабляла друкарскую паперу розных гатункаў, простую з рыззя, абгортачную і кардон з драўніннай масы. У 1876 працавала 108, у 1881 — 21 рабочы. У 1884—90 мела 2 паравыя машыны, з 1890 — папяровую машыну. с. 163
АЗЁРСКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА . Дзейнічала ў 1808—70 у мяст. Азёры Гродзенскага пав. (цяпер вёска ў Гродзенскім р-не). У 1858 працавалі 55, у 1864 — 124 рабочыя. с. 163
АЗЁРЫ , прыродныя вадаёмы, запоўненыя ў межах азёрнай чашы (ложа) вадой, якія не маюць непасрэднага злучэння з морам. Пл. азёр зямнога шара каля 2,7 млн. км2. Найб. азёры: Каспійскае (1371 тыс. км2), Верхняе ў Паўн. Амерыцы (82,4 тыс. км2), Вікторыя ў Афрыцы (68 тыс. км2). Самае глыбокае воз. Байкал (1620 м). Размешчаны на розных вышынях: Харпа (Арпорт) у Тыбеце на выш. 4400 м, Мёртвае м. ў Зах. Азіі на 392 м ніжэй за ўзр. акіяна. У залежнасці ад умоў утварэння азёрнага ложа вылучаюць тыпы азёр: плацінныя (рачныя, далінныя і прыбярэжныя, таксама штучныя азёры-вадасховішчы); катлавінныя (карставыя, тэрмакарставыя, дэфляцыйныя, вулканічныя і тэктанічныя) і мяшанага паходжання. Паводле характару воднага балансу вызначаюць азёры сцёкавыя і бяссцёкавыя, адносна тэрмічнага рэжыму — умераныя, трапічныя і палярныя, адпаведна з хім. саставам вады — прэсныя, саланаватыя і салёныя, азёрыі па ступені развіцця арган. жыцця — алігатрофныя, эўтрофныя, дыстрофныя. Форма, памеры і ўзровень азёр значна мяняюцца з часам у выніку намнажэння адкладаў, змены контураў берагоў, балансу вільгаці. На Беларусі налічваецца каля 10 800 азёр. Сумарная пл. амаль 2000 км2, агульны аб’ём вады 6—7 км3. Самае вял. па пл. воз. Нарач (80 км2); самае глыбокае Доўгае возера (глыб. 53,7 м). Размешчаны азёры ў асноўным на Пн (Бел. Паазер’е) і на Пд (Палессе).
Утварэнне большасці азёр Бел. Паазер’я звязана з дзейнасцю паазерскага ледавіка і яго талых водаў. Катлавіны ледавіковых азёр разнастайныя: падпрудныя (Нарач, Асвейскае, Мядзел, Лукомскае), утвораны ў выніку намнажэння талых ледавіковых водаў у паніжэннях паміж марэннымі градамі; лагчынныя (Саро, Сянно, Балдук і інш.), узніклі ад ледавіковага выворвання і эразійнай дзейнасці талых водаў; эварзійныя (Рудакова, Вісяты, Жанно), выбіты сілай ледавіковай вады, якая вадаспадам сцякала з ледавіка; тэрмакарставыя (Лісіцкае, Усомля, Канашы), утвораны ў выніку раставання пахаваных лінзаў лёду. На Палессі азёрныя катлавіны пераважна старычныя, карставыя (Вулька, Сомінскае), азёры -разлівы (Чырвонае, Олтушскае).
У водным жыўленні азёр Беларусі пераважаюць паверхневы прыток і атмасферныя ападкі, роля падземных водаў малапрыкметная. Характэрны дадатны баланс воднага жыўлення і нязначнае ваганне ўзроўню. Прыродныя ўмовы спрыяюць фарміраванню разнастайнасці расліннага і жывёльнага свету азёр.
Азёры выкарыстоўваюцца як крыніцы і збіральнікі быт. і прамысл. вады, для рыбалоўства і рыбагадоўлі, з’яўляюцца рэгулятарамі рачных і падземных водаў, назапашвальнікамі арган. сыравіны (сапрапеляў), асобныя — басейнамі-ахаладжальнікамі ДРЭС. Азёры — мясціны для адпачынку, санаторна-курортнага лячэння, турызму. Некаторыя ахоўваюцца як заказнікі: Белае ў Брэсцкай, Міжазёрны ў Віцебскай, Мазырскія яры ў Гомельскай, Свіцязянскі і Азёры ў Гродзенскай, Блакітныя азёры ў Мінскай абласцях. Вывучае азёры азёразнаўства. В.П.Якушка. с. 163
АЗЁРЫ , вёска ў Беларусі, у Гродзенскім р-не, на паўд. беразе воз. Белае. Цэнтр сельсавета і калгаса «Азёры». За 25 км на У ад Гродна, 10 км ад чыг. ст. Жытомля. 4306 ж., 1768 двароў (1994).
Упершыню згадваюцца ў 1398 як «двор Вітаўта». У 15—17 ст. велікакняжацкае ўладанне, цэнтр воласці Гродзенскага пав. У 1518 упамінаецца як мястэчка. У пач. 19 ст. засн. Азёрская папярова-кардонная фабрыка і Азёрская суконная мануфактура, у 1895 — гарбарнае прадпрыемства. У 1897 — 3283 ж. У 1921—39 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР. У 1940—62 у Скідзельскім р-не. У 1940—55 гар. пасёлак.
Акц. т-ва «Гродзенская зверагаспадарка». Сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Царква і касцёл. Каля вёскі стаянкі эпохі мезаліту, неаліту (нёманская культура) і бронзавага веку. с. 164
АЗІ́ДЫ , хімічныя злучэнні, вытворныя азоціставадароднай кіслаты HN3. Неарганічныя азіды — X(N3)n, дзе Х — метал, n — ступень яго акіслення, пры трэнні, наіраванні раскладаюцца з выбухам (акрамя азідаў шчолачных і шчолачна-зямельных металаў). Атрымліваюць узаемадзеяннем соляў металаў з NaN3. Арганічныя азіды — алкіл- і арылазіды RN3 і ацылазіды RC(O)N3 узрываюцца пры награванні, лёгка адшчэпліваюць азот, пры гэтым ацылазіды перагрупоўваюцца ў ізацыянаты. Атрымліваюць узаемадзеяннем NaN3 з галагенвытворнымі аліфатычных і араматычных злучэнняў. Неарган. азіды цяжкіх металаў выкарыстоўваюцца як ініцыіруючыя выбуховыя рэчывы, арган. азіды — паўпрадукты арган. сінтэзу, гербіцыды (азіпратрын). с. 164
АЗІ́З НЕСІ́Н (Aziz Nesin; сапр. Нусрэт Махмуд; н. 20.12.1915, г. Стамбул), турэцкі пісьменнік. Заснавальнік жанру паліт. сатыры ў тур. л-ры. Аўтар зб-каў апавяданняў «Слон па мянушцы Хамдзі» (1955), «Вар’яты на волі» (1957), «Няхай жыве Айчына» (1975), «Вітаю цябе, маё сямідзесяцігоддзе» (1984), раманаў «Кароль футбола» (1957), «Зюбюк» (1961), зб. казак «У некаторым царстве» (1958), п’ес з філас.-этычнай праблематыкай «Ідзіце сюды!» (1962), «Дуэт адной жанчыны» (1979) і інш. Творы адметныя вострай сац.-паліт. праблематыкай; спалучаюць іншасказанні, супастаўленні, камічнае пераасэнсаванне з гіпербалізацыяй і гратэскам. Шырокую вядомасць набыў пасля прысуджэння італьян. літ. прэміі «Залатая пальмавая галіна» (1956, 1957).
Тв.: Рус. пер. — Избр. произв. М., 1985. с. 164
АЗІ́ЛЬСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура плямёнаў ранняга мезаліту (у асн. 8-е тыс. да н.э.), якія насялялі тэр. паўд. Францыі і паўн. ч. Пірэнейскага п-ва. Назва ад пячоры Мас-д’Азіль у дэпартаменце Ар’еж (Францыя), дзе ў 19 ст. даследаваны 2 стаянкі. Узнікла на аснове папярэдняй культуры мадлен. Насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам. Для азільскай культуры характэрны дробныя крамянёвыя прылады (мікраліты), невял. гарпуны з касцей высакароднага аленя і т.зв. азільскія галькі з умоўнымі малюнкамі чырв. вохрай. с. 164
А́ЗІМАЎ (Asimov) Айзек (2.1.1920, в. Пятровічы Шумяцкага р-на Смаленскай вобл. — 6.4.1992), амерыканскі пісьменнік. Праф. біяхіміі Бостанскага ун-та (з 1979). У 1923 сям’я эмігрыравала ў ЗША. Вядомасць Азімаву прынеслі аповесці і зб-кі апавяданняў пра робатаў («Я, робат», 1950; «Робаты і імперыя», 1985; «Мары робата», 1986, і інш.), раманы серыі «Канец станаўлення» («Станаўленне», 1951; «Станаўленне ў небяспецы», 1982; «Станаўленне і Зямля», 1986, і інш.) пра галактычную гісторыю чалавецтва, раманы «Канец вечнасці» (1955) і «Самі багі» (1972) — перасцярога ад бяздумнага ўмяшання ў законы развіцця прыроды і чалавецтва, навук.-папулярныя кнігі («Жыццё і энергія», 1962; «Сціслая гісторыя біялогіі», 1965; «Нейтрына», 1966, і інш.). Яго творам уласцівыя займальнасць, дакладнае абгрунтаванне навук. дапушчэнняў, уменне спалучыць навук. і фантастычнае.
Тв.: Mind transfer. New York, 1988; Рус. пер. — Конец вечности; Сами боги. М., 1990; Основание; Основание и Империя; Второе основание: Романы. Мн., 1992; Камешек в небе. Мн., 1993. с. 164
АЗІ́МАЯ СО́ЎКА (Agrotis segetum), насякомае атрада матылёў. Пашырана ў Еўразіі, Афрыцы, Аўстраліі.
Размах крылаў 4—5 см. Пярэднія крылы шэрыя або амаль чорныя з плямамі, заднія — белыя. Актыўныя ўначы. Самка вельмі пладавітая, адкладвае больш за 2 тыс. яец. Матылькі жывяцца нектарам кветак, сокам раслін, вусені — травяністымі раслінамі. Шкоднікі с.-г. культур: псуе высеянае зерне азімых злакаў, шкодзіць руні, кукурузе, сланечніку, бавоўніку і інш. раслінам. с. 164
АЗІМЗАДЭ́ Азім Аслан аглы (7.5.1880, с. Наўханы каля Баку — 15.6.1943), азербайджанскі мастак. Нар. мастак Азербайджана (1927). Заснавальнік азерб. сатыр. графікі. Аўтар серый малюнкаў, карыкатур, станковых акварэляў, якія адлюстроўваюць жыццё, побыт, звычаі азерб. народа («Хаджы ў розных жыццёвых выпадках», 1915, «100 тыпаў дарэвалюцыйнага Баку», 1937). У гады Айч. вайны ствараў паліт. карыкатуры і плакаты. с. 164
А́ЗІМУТ (ад араб. ас-сумут шляхі) нябеснага свяціла або зямнога прадмета, вугал паміж плоскасцю мерыдыяна пункта назірання і верт. плоскасцю, якая праходзіць праз гэты пункт і свяціла ці прадмет. Адлічваецца ад напрамку на Пн па гадзіннікавай стрэлцы (0°— 360°). Адрозніваюць азімут астранамічны (сапраўдны), утвораны плоскасцю астранамічнага мерыдыяна, што праходзіць праз лінію адвеса ў пункце назірання; геадэзічны — плоскасцю, якая праходзіць праз нармаль да зямнога эліпсоіда; магнітны — плоскасцю магнітнага мерыдыяна. Азімут — адна з каардынат сістэмы гарызантальных каардынат у астраноміі; вымяраецца вугламерным інструментам (тэадалітам і інш.). Магнітны азімут, адрозніваецца ад сапраўднага на велічыню схілення магнітнай стрэлкі. с. 165
АЗІ́МЫЯ КУЛЬТУ́РЫ , аднагадовыя расліны, якім для нармальнага развіцця неабходна працяглае ўздзеянне нізкай тэмпературы на раннім перыядзе росту. Сеюць увосень, ураджай збіраюць у наступным годзе. Маюць перыяды актыўнай вегетацыі: асенні (45—50 сут), у час якога расліны фарміруюць каранёвую сістэму і надземныя вегет. органы, і вяснова-летні (75—100 сут), калі развіваюцца генератыўныя органы. Выспяваюць раней і даюць больш стабільны ўраджай, чым яравыя культуры, лепш паглынаюць веснавую вільгаць з глебы; добрыя папярэднікі для інш. палявых культур. Да азімых культур належаць азімыя жыта, пшаніца, ячмень, рапс, свірэпіца, рыжык, віка. У сусв. земляробстве найб. пашырана азімая пшаніца — гал. збожжавая расліна Еўропы і ЗША. На Беларусі вырошчваюць азімыя жыта, пшаніцу, віку, рапс. с. 165
А́ЗІН Уладзімір Марцінавіч (8.10.1895, в. Мар’янава Полацкага р-на — 18.2.1920), ваенны дзеяч. Скончыў Полацкае рэальнае вучылішча. Працаваў у Рызе, Полацку. З 1916 у арміі. На чале батальёна, Арскай групы, зводнай і стралк. дывізій змагаўся супраць белагвардзейцаў і белачэхаў, войскаў Калчака на Урале, Дзянікіна пад Царыцынам, у Сальскіх стэпах, на Доне і інш. 17.2.1920 узяты ў палон і пасля катаванняў павешаны ў станіцы Ціхарэцкай. У Полацку помнік Азіну.
Літ:. Тараткевіч М. Уладзімір Азін. Мн., 1971. с. 165
А́ЗІНА , вёска ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Белае». За 18 км на ПнЗ ад Полацка, 115 км ад Віцебска, 5 км ад чыг. ст. Баравуха 1-я. 743 ж., 347 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Музей У.М.Азіна. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. с. 165
АЗІ́НЫ , 1) шасцічленныя гетэрацыклічныя злучэнні, у цыкле якіх ёсць хоць бы адзін атам азоту. Могуць уключаць інш. гетэраатамы ці быць кандэнсаванымі з інш. цыкламі. Адрозніваюць монаазіны (з адным атамам азоту, напр., пірыдзін, хіналін), дыазіны (з двума атамамі азоту; пірымідзін), трыязіны — цыянуравая кіслата. Азіны — злучэнні з араматычнымі ўласцівасцямі, утвараюць солі з кіслотамі. Вытворныя азіны уваходзяць у састаў нуклеінавых кіслот, вітамінаў групы В, фарбавальнікаў. Выкарыстоўваюцца як тэрапеўт., псіхатропныя сродкі (аміназін, люмінал, сульфадымезін і інш.). 2) Вытворныя гідразіну агульнай формулы RR1C=N—N=CR1R. с. 165
А́ЗІЯ (грэч. Asia, напэўна ад асірыйскага асу усход), самая вялікая па плошчы (каля 43,4 млн. км2) частка свету. Размешчана ў паўн. ч. Усх. паўшар’я. Крайнія пункты Азіі: на Пн мыс Чэлюскін, 77°43’ паўн. ш.; на Пд мыс Піяй, 1°16’ паўн. ш.; на З мыс Баба 26°10’ усх. д.; на У мыс Дзяжнёва, 169°40’ зах. д. Разам з Еўропай утварае адзін мацярык Еўропы—Азіі. Мяжа на сушы паміж Азіяй і Еўропай праходзіць па ўсх. падножжы Уральскіх гор, р. Эмба, паўн. беразе Каспійскага мора, Кума-Маныцкай упадзіне, Чорным м., праліве Басфор, Мармуровым м. і праліве Дарданелы. З Афрыкай злучана Суэцкім перашыйкам, ад Паўн. Амерыкі аддзелена Берынгавым пралівам. На Пн абмываецца Паўн. Ледавітым, на У — Ціхім, на Пд — Індыйскім акіянамі і іх ускраіннымі морамі. На З унутр. моры Атлантычнага ак. — Міжземнае і Эгейскае — абмываюць п-аў М.Азія. Берагі Азіі горныя і нізінныя намыўныя, паднятыя тэрасаваныя і апушчаныя (інгрэсіўныя). На У астраўным узбярэжжам характэрны вулканічныя рысы, берагам трапічных мораў — каралавыя рыфы. Паўастравы займаюць 8 млн. км2, астравы — 2,5 млн. км2. На Пн Азіі п-вы Ямал, Таймыр; на У — Чукоцкі, Камчатка, Карэя; на Пд — Індакітай з Малакай, Індастан, Аравійскі; на З — М.Азія. У Паўн. Ледавітым ак. а-вы Паўн. Зямля, Новасібірскія, Урангеля; у Ціхім — а-вы і ланцугі вял. а-воў: Курыльскія, Сахалін, Японскія, Рукю, Тайвань, Філіпінскія. На Пд Азіі в-аў Шры-Ланка і Малайскі архіпелаг; на З у Міжземным м. в-аў Кіпр. Найб. аддаленасць унутр. раёнаў Азіі ад акіянаў 2 — 2,5 тыс. км. Прыродныя раёны: Паўн. Азіі, Усх. Азія, Цэнтр., Сярэдняя Азія, Паўд. Азія і Зах. Азія (пра кожны гл. асобны арт.).
Рэльеф. Азія — узвышаная ч. свету (сярэдняя выш. 950 м). Пераважаюць горы і пласкагор’і, якія займаюць 75% тэр. У Азіі знаходзяцца найвыш. горныя сістэмы (выш. многіх хрыбтоў у Цэнтр. Азіі больш за 5000—7000 м) і вяршыня свету — 8848 м, Джамалунгма, або Эверэст, у Гімалаях. Горы Азіі ўтвараюць 2 вял. паясы: адзін выцягнуўся ў субшыротным напрамку ад Пярэднеазіяцкіх нагор’яў да хрыбтоў Індакітая і а-воў Малайскага архіпелага і ўключае Таўр, Каўказ, Загрос, Капетдаг, Сулейманавы горы, Гіндукуш, Памір, Каракарум, Тыбет, Гімалаі, горы М’янмы, Суматры і Явы. На У ад яго адыходзяць горныя хрыбты Куньлунь, Наньшань і Цыньлін. Другі пояс гор цягнецца з ПдЗ на ПдУ ад Цянь-Шаня да Чукоткі і ўключае Алтай, Саяны, горы Забайкалля, Станавы хр., Джугджур, Калымскае і Чукоцкае нагор’і. Зах. адгалінаванні паўн. ч. гэтага пояса — хрыбты Верхаянскі і Чэрскага. Уздоўж усх. ўзбярэжжа паласа гор мерыдыянальнага напрамку: Каракскае нагор’е, Сярэдзінны хр. Камчаткі, Сіхатэ-Алінь, Маньчжура-Карэйскія і Анамскія горы. Вял. нагор’і Азіі Тыбецкае, Памір, Пярэднеазіяцкія (Малаазіяцкае, Армянскае, Іранскае), пласкагор’і Сярэднесібірскае, Аравійскага п-ва, Дэкан. Нізінныя раўніны Зах.-Сібірская, Туранская, Паўн.-Сібірская, Вял. Кітайская раўніна, Месапатамская, Інда-Гангская; высокія (у Цэнтр. Азіі) — Кашгарская, Джунгарская. На Камчатцы, а-вах Усх. Азіі і Малайскага архіпелага шмат дзеючых вулканаў.
Геалагічная будова. У тэктанічных адносінах Азія складаецца з шэрагу стараж. платформаў (Сібірскай, Індыйскай, Кітайска-Карэйскай і Афрыкана-Аравійскай) і больш маладых складкавых структур. У абласцях іх распасцірання дакембрыйскія крышт. пароды выступаюць на паверхню ці перакрыты асадкавымі тоўшчамі. Уздоўж краёў Сібірскай платформы невял. тэр. займаюць структуры байкальскага ўзросту (Усх. Саян, Енісейскі краж, Прыбайкалле і Забайкалле). Да структур каледонскай складкавасці адносяцца паўн. дугі Цянь-Шаня, цэнтр. ч. Казахскага драбнасопачніка, паўн.-ўсх. раёны Кітая. Герцынская складкавасць ахапіла вял. тэр. Азіі, у выніку ўтварыліся Урал, паўн. ч. Алтая, Салаір, Цянь-Шань, Куньлунь, Наньшань. Мезазойскія структуры пашыраны ў Паўн.-Усх. Сібіры, Забайкаллі, Індакітаі. Маладыя кайназойскія геал. структуры альпійскай складкавасці фарміраваліся ў Альпійскім і Ціхаакіянскім складкавых паясах, у выніку ўзніклі асн. рысы размяшчэння горных сістэм. Склалася шыротная горная сістэма, што працягнулася праз усю Азію (Каўказ, Памір, Гімалаі і інш.). Каля падножжа маладых гор сфарміраваліся Месапатамскі, Інда-Гангскі і інш. вялізныя краявыя (перадгорныя) прагіны. Карысныя выкапні. У Азіі больш як палавіна сусветных запасаў нафты. Асн. нафтагазаносныя раёны: у краінах Персідскага заліва (Саудаўская Аравія, Аман, Кувейт, Катар, Іран), у Расіі (Зах. Сібір, Сахалін), а таксама ў Азербайджане, Казахстане, на а-вах Малайскага архіпелага (Суматра, Калімантан) і ў Кітаі. Найб. радовішчы каменнага вугалю ў Расіі (Кузнецкі, Канска-Ачынскі, Ленскі, Паўд. Якуцкі бас.), у Казахстане (Карагандзінскі бас.), Кітаі, Індыі, Карэі. Значныя паклады жал. руды ў Расіі (Прыангар’е, Паўд. Сібір), Казахстане (Кустанайская вобл., Цэнтр. Казахстан), Кітаі, Карэі, Індыі. Буйн. радовішчы марганцу ў Індыі і Грузіі; волава ў Паўд.-Усх. Азіі (М’янма, Тайланд, а-вы Інданезіі); медзі ў Казахстане (Джэзказган); нікелю ў Расіі (раён г. Нарыльска); графіту ў Расіі (Усх. Сібір) і Шры-Ланцы; слюды ў Расіі (Усх. Сібір) і Індыі; фасфарытаў у Казахстане і Кітаі; баксітаў — у Казахстане, Расіі (Паўд. Сібір), паўн.-ўсх. Кітаі, Індыі; золата ў Расіі, Узбекістане, Казахстане; алмазаў у Расіі [Саха (Якуція)]. Буйныя радовішчы кухоннай солі ў Расіі, Казахстане, Туркменістане, Турцыі, Іране, Пакістане.
Клімат. Азія размешчана ва ўсіх кліматычных паясах — ад арктычнага да экватарыяльнага. На б.ч. Азіі пераважае кантынентальны клімат. Зімой над Азіяй фарміруецца ўстойлівая вобласць высокага ціску — Азіяцкі антыцыклон. Летам пануюць кантынентальныя трапічныя і ўмераныя паветраныя масы. На У і Пд Азіі развіта мусонная цыркуляцыя (гл. Мусоны). Сярэдняя т-ра студз. ад -20 °С на Пн да 25 °С каля экватара. Найб. нізкія зімовыя т-ры ў раёнах Аймякона і Верхаянска (да -70 °С, полюс холаду Паўн. паўшар’я). У ліпені на Пн т-ра ніжэй за 10 °С, у Цэнтр. Азіі 30 °С і больш. Макс. колькасць ападкаў на наветраных схілах гор Паўд. і Усх. Азіі (напр., у Чэрапунджы, у Індыі, да 12 000 мм за год); у экватарыяльных раёнах — больш за 2000 мм, у субтрапічных і ўмераных мусонных паясах — 600—2000 мм; ва ўнутр. кантынентальных раёнах — менш за 350 мм; у пустынях Аравійскага п-ва і Цэнтр. Азіі — менш як 150 мм за год. Клімат Азіі пустынна-арктычны і субарктычны на Пн; ва ўмераным поясе — рэзка кантынентальны, сухі (Усх. Сібір), умерана кантынентальны (Зах. Сібір); пустынны ў Сярэдняй Азіі, Казахстане і паўн. ч. Цэнтр. Азіі; умераны мусонны на У; міжземнаморскі ў субрапічным поясе (зах. ўскраіна М.Азіі); субтрапічны горна-стэпавы і пустынны на б.ч. М.Азіі; вільготны субтрапічны на У Закаўказзя (Калхідская ніз.); высакагорны пустынны на Паміры, Каракаруме, Тыбеце і інш.; субтрапічны мусонны на ўсх. ускраінах Азіі; трапічны пустынны клімат ва ўнутр. раёнах Зах., Сярэдняй Азіі, Зах. Пакістана; субэкватарыяльны ў Індастане, Індакітаі, усх. раёнах в-ва Ява, экватарыяльны на Зондскіх а-вах і п-ве Малака.
Унутраныя воды. Азія — краіна вялікіх рэк, займае першае месца ў свеце па сумарным аб’ёме сцёку. Водныя рэсурсы размешчаны нераўнамерна. У Паўн. Ледавіты ак. цякуць Об з Іртышом, Енісей з Ангарой і Ніжняй Тунгускай, Лена з Алданам і Вілюем, Яна, Індыгірка, Калыма; у Ціхі ак. — Анадыр, Амур з Сунгары, Усуры і Аргунню, Хуанхэ, Янцзы (самая доўгая і мнагаводная ў Азіі, 5800 км), Сінзян, Меконг і Менам; у Індыйскі ак. — Салуін, Іравадзі, Брахмапутра, Ганг і Інд, а таксама Шат-эль-Араб (утвораны зліццём Тыгра і Еўфрата). Да рэк абласцей унутр. сцёку належаць Амудар’я, Сырдар’я, Чу, Ілі, Кура і інш. Ва ўмераных шыротах рэкі замярзаюць зімой і разліваюцца вясной. Рэкам мусоннай ч. Азіі характэрны летні макс. сцёк, міжземнаморскіх раёнаў — зімовы; рэкі экватарыяльных раёнаў паўнаводныя круглы год. Выкарыстоўваюцца як трансп. артэрыі і для ірыгацыі, маюць значныя энергарэсурсы. Буйныя азёры — Каспійскае і Аральскае моры — з’яўляюцца рэшткамі вял. мораў, у тэктанічных упадзінах ляжаць воз. Байкал (самае глыбокае, 1629 м), Ісык-Куль, Хубсугул, Урмія, Цялецкае; некаторыя азёры ўзніклі ў выніку абвалаў (Сарэзскае), карставых працэсаў (воз. Зах. Таўр). У бяссцёкавых упадзінах шмат салёных азёраў (Кукунор, Туз і інш.). На в-ве Паўн. Зямля, у гарах Памір, Гімалаі, Каракарум, Гіндукуш і інш. ёсць ледавікі. Агульная іх пл. 118,4 тыс. км2. Значную тэр. Паўн., Зах. і Усх. Сібіры (каля 11 тыс. км2) займае шматгадовая мерзлата.
Глебы і расліннасць. На раўнінах паўн. і сярэдняй ч. Азіі ярка выяўлена шыротная занальнасць. На Пн уздоўж узбярэжжа Паўн. Ледавітага ак. распасціраюцца арктычныя пустыні, тундра і лесатундра са слаба развітымі тундрава-глеевымі глебамі, на якіх растуць імхі, лішайнікі, ягаднікі, нізкарослыя дрэвы. Далей на Пд тундра і лесатундра змяняюцца вял. паласой зоны тайгі (цемнахвойнай на З — елка, сасна і светлахвойнай на У — піхта, лістоўніца, кедр) з пераважна падзолістымі мярзлотна-таежнымі глебамі. Тайга змяняецца лісцевымі (бярозавымі) лясамі, потым лесастэпам і стэпам з чарназёмнымі і каштанавымі глебамі, а на Д. Усходзе — шыракалістымі лясамі з дубу, клёну, грабу, ліпы. Паўпустыні і пустыні з шэразёмнымі глебамі пашыраны на Аравійскім пв-е, у раёнах Іранскага нагор’я, Сярэдняй і Цэнтр. Азіі (Каракумы, Кызылкум, Гобі, Такла-Макан), дзе характэрна пустынна-стэпавая расліннасць: злакі, палын, саланчакі. У субтропіках Зах. Азіі міжземнаморская ксерафітная расліннасць на карычневых глебах, ва Усх. Азіі — мусонныя мяшаныя і шыракалістыя лясы на жаўтазёмах і чырваназёмах. У тропіках Усх. і Паўн. Азіі мусонныя лістападныя лясы і саванны на чырвона-жоўтых фералітных глебах; на наветраных схілах гор зялёныя лясы. На п-ве Індастан своеасаблівыя чорныя глебы сухіх саваннаў — рэгуры. У экватарыяльных шыротах (Інданезія) мнагаярусныя забалочаныя лясы (гілеі). У гарах вышынная пояснасць: у Паўн. Азіі пераважаюць чорная тайга і тундра, у Сярэдняй і Цэнтр. Азіі — горныя стэп і пустыні, у Паўд. Азіі — горныя трапічныя лясы. Азія — радзіма большасці культ. раслін.
Жывёльны свет вельмі разнастайны і падпарадкаваны шыротнай занальнасці і вышыннай пояснасці. Некаторыя жывёлы маюць вял. арэалы (у ваўка і ліса амаль уся Азія). Самы бедны жывёльны свет на паўн. акіянскіх узбярэжжах і ў тундры (лемінгі, пясцы; з птушак — белая сава, белая курапатка, гусі, гагі); на ўзбярэжжах і ў лядовых прасторах — белы мядзведзь; у морах — морж, цюлень, розныя віды рыб. У лясной зоне водяцца лось, алені (паўн. алень; на Пд марал і ізюбр), казуля, кабарга, расамаха, буры мядзведзь, рысь, собаль, куніца, гарнастай, вавёрка. Для фауны стэпаў, пустынь і горных пустынь характэрны антылопы (сайгак, джэйран), дзікія бараны і казуля; з драпежнікаў — барс, гепард, паласатая гіена, шакал. Захаваліся кулан, конь Пржэвальскага, дзікі двухгорбы вярблюд, шмат грызуноў (тушканчыкі, суслікі), надзвычай шматлікія паўзуны: яшчаркі (агамы, геконы, вараны), змеі (гюрза, кобра); некалькі відаў чарапах. Небяспечныя павукападобныя: скарпіёны, каракурт, тарантул, фалангі. У Цэнтр. Азіі водзяцца дзікі як, чырвоны воўк, снежны барс; у шыракалістых лясах — плямісты алень, янотападобны сабака, харза, чорны мядзведзь, бамбукавы мядзведзь. На Пд некалькі відаў малпаў: макакі, гібоны, у Інданезіі — арангутангі. У саваннах і экватарыяльных лясах жывуць слон, насарог, дзікі бык (буйвал), тапір, антылопы і інш. Для вывучэння і аховы прыроды ў многіх краінах створаны запаведнікі.
Насельніцтва. У Азіі жыве каля 3,4 млрд. чал. (1994). 80% насельніцтва Азіі сканцэнтравана ў Кітаі, Індыі, Інданезіі, Пакістане і Японіі, дзе шчыльнасць насельніцтва дасягае 200—300 (часам 1500) чал. на 1 км2, найб. нізкая шчыльнасць у Сібіры, Цэнтр. і Зах. Азіі (у асобных раёнах няма пастаяннага насельніцтва). У Азіі жывуць прадстаўнікі 3 асн. расаў: мангалоіднай (Усх., Паўд.-Усх., Цэнтр. і часткова Паўд. Азіі, карэнныя жыхары Сібіры і Д.Усходу), еўрапеоіднай (Усх., Паўд.-Усх., Цэнтр. і часткова Паўн. Азіі, карэнныя жыхары Сібіры і Д. Усходу) і акіянскай галіны экватарыяльнай расы (Паўд.-Усх. і Паўд. Азіі). Ёсць пераходныя антрапалагічныя тыпы: пярэднеазіяцкі, пантыйскі, інда-афганскі і інш. Большасць насельніцтва Азіі вызнае іслам (народы Пярэдняй Азіі, малайцы, яванцы і інш. народы Паўд.-Усх. Азіі) і будызм (манголы, карэйцы, кітайцы, японцы, в’етнамцы і інш.); распаўсюджана таксама хрысціянства (рускія, армяне, грузіны, філіпінцы, ч. арабаў Лівана і в’етнамцаў, альфуры), індуізм (насельніцтва Паўд. Азіі), даасізм і канфуцыянства (у Кітаі), сінтаізм (у Японіі), часткова джайнізм і сікхізм (у Індыі), іудаізм (у Ізраілі). У карэйцаў, в’етнамцаў і інш. захаваліся і анімістычныя вераванні.
Палітычны падзел. У межах Азіі і на прылеглых а-вах размешчаны дзяржавы: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Азербайджан, Аман, Арменія, Афганістан, Бангладэш, Бахрэйн, Бруней, Бутан, В’етнам, Грузія, ч. Егіпта, Ізраіль, Іарданія, Індыя, Інданезія, Ірак, Іран, Йемен, Казахстан, Камбоджа, Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка, Катар, Кіпр, Кітай, Кувейт, Кыргызстан, Лаос, Ліван, Малайзія, Мальдывы, Манголія, М’янма, Непал, Пакістан, Палесціна (тэр. Зах. берага р. Іардан і сектар Газа), Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Карэя, Саудаўская Аравія, Сінгапур, Сірыя, Таджыкістан, Тайланд, б.ч. Турцыі, Туркменістан, Філіпіны, Шры-Ланка, Японія, а таксама тэр. Аамынь (уладанне Партугаліі) і Сянган (Ганконг; уладанне Вялікабрытаніі).
Літ.: Власова Т.В. Физическая география материков. 3 изд. М., 1976; Физическая география материков и океанов. М., 1988; Народы мира: Ист.-этногр. справочник. М., 1988; Страны и народы: Зарубежная Азия: Общ. обзор; Юго-Западная Азия. М., 1979; Страны и народы: Советский Союз: Общ. обзор; Российская Федерация. М., 1983. с. 165
А́ЗІЯ (Asia), рымская правінцыя ў зах. частцы Малой Азіі. Утворана ў 133 да н.э. на тэр. б. Пергамскага царства. У 1 ст. да н.э. — 1 ст. н.э. яе тэр. была расшырана. Правінцыяльнае ўпарадкаванне з 126 да н.э. З 27 да н.э. — сенацкая правінцыя, з часоў Дыяклетыяна падзелена на 7 асобных правінцый. с. 169
АЗІЯ́ЦКА-АМЕРЫКА́НСКАЯ РА́СА , гл. Мангалоідная раса. с. 169
АЗІЯ́ЦКА-ЦІХААКІЯ́НСКІ САВЕ́Т (Asian and Pacific Council; АЗПАК), рэгіянальны паліт.-эканам. саюз краін Далёкага Усходу і зах. часткі Ціхага акіяна. Створаны ў 1966 Японіяй, Аўстраліяй, Новай Зеландыяй, Тайландам, Філіпінамі, Малайзіяй, Паўд. Карэяй, Тайванем і Паўд. В’етнамам з мэтай ваен. і гандлёва-эканам. супрацоўніцтва ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Пры АЗПАК дзейнічае рэгіянальны цэнтр па прадуктах харчавання і ўгнаеннях (Тайвань), культ. і сац. цэнтр (Паўд. Карэя). Вышэйшы орган паміж сесіямі савета — пастаянны к-т, выканаўчы орган — сакратарыят. Штаб-кватэра ў Бангкоку (Тайланд). У 1990 у АЗПАК уваходзілі Аўстралія, Новая Зеландыя, Паўд. Карэя, Тайланд, Філіпіны. с. 169
АЗІЯ́ЦКАЯ ДЭПРЭ́СІЯ , Паўднёваазіяцкая дэпрэсія, вобласць нізкага атм. ціску над Паўд., Зах. і часткова Цэнтр. Азіяй з цэнтрам над Іранскім нагор’ем. Адзін з сезонных кліматычных цэнтраў дзеяння атмасферы. Праяўляецца часцей летам. Абумоўлена моцным летнім праграваннем мацерыка. с. 169
АЗІЯ́ЦКАЯ САРАНЧА ́ (Locusta migratoria migratoria), падвід насякомых атр. прамакрылых. Пашырана ў Паўд. Еўропе, Азіі і Паўн. Афрыцы.
Даўж. цела дарослых насякомых 3,5—6 см. Шэра-жаўтавата-зялёныя або зялёныя, надкрыллі ў бурых плямах. У залежнасці ад колькасці і канцэнтрацыі асобін утвараюцца стадная і адзіночная фазы. Лічынкі адзіночнай фазы зялёныя, жоўтыя, чорныя, стаднай — аранжавыя з чорнымі плямамі. Асобіны стаднай фазы ўтвараюць кулігі (шчыльная вял. колькасць лічынак) і чароды (вял. колькасць дарослых). Робіць пералёты на сотні кіламетраў. Вельмі шкодзіць с.-г. і дзікарослым раслінам. Кожны экз. за сваё жыццё з’ядае 300 г расліннай масы. с. 169
АЗІЯ́ЦКІ АНТЫЦЫКЛО́Н , Сібірскі антыцыклон, вобласць высокага атм. ціску ў Сібіры, Сярэдняй і Цэнтр. Азіі. Праяўляецца пераважна зімой (у студз. ціск да 1070 мб). Азіяцкі антыцыклон — вынік моцнага ахаладжэння мацерыка, з чым звязана працяглая халодная (месцамі ніжэй за -50 °С) маласнежная зіма ва ўнутрымацерыковых раёнах. На надвор’е Беларусі ўплывае зах. адгалінаванне азіяцкага антыцыклону: устанаўліваецца малавоблачнае сонечнае надвор’е з т-рамі паветра ўдзень каля -10...-20 °С у зімовыя месяцы, вясной і восенню ноччу магчымыя замаразкі. с. 169
АЗІЯ́ЦКІ БАНК РАЗВІЦЦЯ́ (Asian Development Bank; АзБР), рэгіянальны міжнар. банк для фінансавання праграм развіцця. Створаны ў 1966. Члены больш як 40 краін Азіі, Еўропы, Акіяніі, у т.л. 14 развітых краін, якія не ўваходзяць у гэты рэгіён (ЗША, Вялікабрытанія, Германія, Канада і інш.). Штаб-кватэра ў Маніле (Філіпіны). Афіц. мэты: спрыяць развіццю эканомікі і знешняга гандлю краін Азіі, што сталі на шлях незалежнага развіцця; стымуляваць рэгіянальнае супрацоўніцтва, аказваць тэхн. дапамогу і дапамогу ў каардынацыі іх эканам. палітыкі. Вышэйшы орган — савет кіраўнікоў. с. 169
АЗІЯ́ЦКІ КЛІ́РЫНГАВЫ САЮ́З , пагадненне аб урэгуляванні дысбалансаў у міжнар. разліках паміж Бангладэш, Бірмай, Індыяй, Іранам, Непалам, Пакістанам і Шры-Ланкай. За адзінку разлікаў прынята азіяцкая грашовая адзінка, роўная па кошце адзінцы спец. правоў запазычання (СДР) у міжнародным валютным фондзе. с. 169
АЗІЯ́ЦКІЯ ГУ́ЛЬНІ , буйныя комплексныя спарт. спаборніцтвы краін Азіі. Праводзяцца з 1951 раз у 4 гады (праз 2 гады пасля Алімпійскіх гульняў). Іх арганізацыю і правядзенне ажыццяўляе федэрацыя Азіяцкіх гульняў (засн. ў 1949), у якую ўваходзяць нац. алімп. к-ты азіяцкіх краін. У праграме Азіяцкіх гульняў абавязковыя віды спорту (лёгкая атлетыка, плаванне) і не менш як 8 інш. відаў, якія ўключаюцца Аргкамітэтам Азіяцкіх гульняў пры ўмове, што яны існуюць не меней, як у 6 краінах, 4 з якіх — удзельнікі чарговых гульняў. с. 170
АЗМІ́ЦЕЛЬ Фёдар Фёдаравіч (13.8.1918, с. Лінавіцк Мартукскага р-на Акцюбінскай вобл., Казахстан — 15.6.1944), удзельнік партыз. руху ў Віцебскай і Мінскай абл. у Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Камандзір партыз. атрада асобага прызначэння (дзейнічаў у трохвугольніку Орша—Віцебск—Смаленск), партыз. Атрада «Гром». У чэрв. 1944 у час варожай блакады партыз. брыгад каля воз. Палік камандаваў штурмавой групай па прарыве акружэння. Цяжка паранены, падарваў сябе гранатай. с. 170
АЗНАБІ́ШЫН Дзмітрый Пятровіч (1804, с. Троіцкае, Карсунскі р-н Ульянаўскай вобл. — 14.8.1877), рус. паэт. Скончыў Маскоўскі універсітэцкі пансіён (1824). У 1827 заснаваў (з С.Я.Раічам) альманах «Северная лира». Першыя арыгінальныя і перакладныя вершы і аповесці друкаваў у альманахах і час. «Вестник Европы», «Северные цветы», «Отечественные записки». Любоўную і пейзажную лірыку ствараў пад уплывам паэзіі Усходу: зб-кі «Селам, або Мова кветак» і «Гінекіён» (1830), «Сізіф і смерць» (1871). Перакладаў на рус. мову творы Хафіза, Нізамі, Саадзі, зах.-еўрап. паэтаў. Склаў першы персідска-рускі слоўнік, зб. матэрыялаў (у 2 тамах) па сялянскай рэформе 1861. Збіраў фальклор народаў Паволжа. с. 170
АЗНАВУ́Р (Aznavour) Шарль (сапр. Азнавуран Варэнаг; н. 22.5.1924, Парыж), французскі шансанье, кампазітар, кінаакцёр. З сям’і арм. эмігрантаў. Аўтар песень (з 1960-х г. іх аркеструе П.Марыа), аперэт, музыкі да кінафільмаў. Здымаўся ў кінафільмах «Д’ябал і дзесяць запаведзяў», «Страляйце ў піяніста» і інш. Аўтар кн. «Азнавур вачамі Азнавура» (1970). Яго творчасці прысвечаны франц. дакумент. фільм «Спявае Шарль Азнавур». с. 170
АЗНАУ́РЫ , грузінскія дваране. Вядомыя з 5 ст. Былі патомныя і служылыя, падзяляліся на царскіх, княжацкіх і царкоўных. Валодалі зямлёй, неслі абавязковую вайсковую павіннасць. З далучэннем Грузіі да Рас. імперыі (пач. 19 ст.) атрымалі правы рас. дваран. с. 170
АЗНАЧЭННЕ ў граматыцы, даданы член сказа, які паясняе словы з прадметнымі значэннямі, называючы прыкмету прадмета (яго якасць, форму, памер, матэрыял, адносіны да інш. прадметаў і г.д.). У бел. мове азначэнні падзяляюцца на дапасаваныя (сінтаксічная сувязь — дапасаванне, сродкі выражэння — прыметнік, дзеепрыметнік, займеннік, лічэбнік: «зялёная ялінка», «бацькава парада», «неадасланае пісьмо», «нашы сябры», «трэці год») і недапасаваныя (сінтаксічная сувязь — прымыканне, сродкі выражэння — назоўнік ва ўскосных склонах часам з прыназоўнікам, займеннік, інфінітыў, прыслоўе, а таксама словазлучэнні розных тыпаў: «дом восем», «дарога бацькоў», «дзяўчынка з бантам», «яе клопат», «імкненне вучыцца», «паварот налева», «стары высокага росту»). Асобная форма азначэнняў — прыдатак. А.Я.Міхневіч. с. 170
АЗО́ВА-СІВА́ШСКАЯ ЗАПАВЕ́ДНА-ПАЛЯЎНІ́ЧАЯ ГАСПАДА́РКА , на Пд Украіны, у Херсонскай вобл. Засн. ў 1957 на базе Азова-Сівашскага запаведніка (1927). Пл. 57,4 тыс. га. Складаецца з 2 ізаляваных участкаў: запаведна-паляўнічай гаспадаркі на касе Біручы Востраў у Азоўскім м. і запаведнай тэр. ў цэнтр. ч. Сівашскага заліва. Створана ў мэтах аховы прыродных комплексаў пясчанага і саланчаковага стэпаў і водна-балотных угоддзяў, а таксама для акліматызацыі і размнажэння еўрап. высакароднага аленя, лані, еўрап. муфлона і фазана. Нізінныя ч. касы і прылеглая акваторыя Утлюцкага лімана — улюбёныя мясціны качак, чапляў, кулікоў. с. 170
АЗО́ЛЫ , пяцічленныя гетэрацыклічныя злучэнні, якія маюць у цыкле атамы вугляроду і не менш як два гетэраатамы, адзін з іх азот. Да азолаў належаць аксазол, імідазол, піразол, тыязол і інш. Маюць араматычныя ўласцівасці. Уваходзяць у састаў прыродных злучэнняў і лекаў (вітаміны В1 і В12, амідапірын, анальгін, гістыдзін і інш.). с. 170
АЗО́Н , О3, алатропная мадыфікацыя кіслароду. Газ сіняга колеру, з рэзкім пахам, tкіп - 112 °С, моцны акісляльнік, у вял. канцэнтрацыях раскладаецца з выбухам, утварае азаніды. Асн. колькасць азону ў прыродзе знаходзіцца ў азанасферы Зямлі. Атрымліваюць дзеяннем эл. разраду ці УФ-выпрамянення на паветра. Выкарыстоўваюць для дэзінфекцыі вады, паветра, адбельвання тканін, мінер. масла, як бактэрыцыдны сродак. Лішак азону шкодны для жывых арганізмаў, ГДК у паветры 1 мг/м3. с. 170
АЗО́НЧЫК Аляксандр Сямёнавіч (н. 10.8.1908, в. Яцкавічы Мядзельскага р-на Мінскай вобл.), адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Мядзельскім р-не ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). З 1922 працаваў на сельскай гаспадарцы, з 1939 у органах НКУС. У жн. 1941 арганізаваў партыз. дыверсійную групу, якая дзейнічала ў складзе атрада імя Будзённага, са снеж. 1943 камандзір атрада «Патрыёт» і нач. асобага аддзела брыгады імя Будзённага. У 1944—57 на сав. рабоце. с. 170
АЗО́РСКІ АНТЫЦЫКЛО́Н , Азорскі максімум, субтрапічная вобласць высокага атм. ціску над Атлантычным ак. з цэнтрам каля Азорскіх а-воў. Праяўляецца перавагай антыцыкланічнай дзейнасці на працягу ўсяго года, асабліва добра выражаны летам (у ліп. ціск больш за 1025 Па). Прыкметна ўплывае на клімат Паўд. Еўропы і Паўн. Афрыкі, утварае летам адгалінаванне ў напрамку Міжземнага м., зімой у напрамку Сахары. На надвор’е Беларусі ўплываюць паўн.-ўсх. перыферыя або адасобленыя «ядры» азорскага антыцыклону: устанаўліваецца сухое і сонечнае надвор’е з высокімі т-рамі паветра (зімой часам да 8 °С і больш, летам да 25—30 °С і вышэй). с. 170
АЗО́РСКІЯ АСТРАВЫ́ (партуг. Ilhas dos Açores Астравы ястрабаў), архіпелаг у Атлантычным ак., на З ад Пірэнейскага п-ва. Пл. 2,3 тыс. км2. Працягваецца з З на У прыблізна на 600 км. Складаецца з 9 буйных а-воў (Сан-Мігел, Тэрсейра, Піку, Сан-Жоржы, Флорыш і інш.) і некалькіх рыфаў. Уваходзіць у склад Партугаліі. Нас. 243,4 тыс. чал. (1981). Астравы вулканічнага паходжання, маюць горны рэльеф з вяршынямі да 2351 м (г. Піку на в-ве Піку), стромкія берагі. Разнастайныя праяўленні сучаснага вулканізму (фумаролы, мінер. і тэрмальныя крыніцы). Частыя землетрасенні. Клімат субтрапічны, акіянскі. Сярэдняя т-ра студз. каля 14 °С, ліп. каля 22 °С. Ападкаў 700—800 мм за год. На схілах субтрапічныя горныя лясы і кусты. Плантацыі бананаў, цытрусавыя, вінаградарства. Цэнтр марскіх і паветраных трансатлантычных ліній паміж Еўропай, Афрыкай і Амерыкай. Найб. гарады і парты: Понта-Дэлгада, Анграду-Эраіжму, Орта. с. 170
АЗО́Т (лац. Nitrogenium), N, хім. элемент V групы перыяд, сістэмы, ат. н. 7, ат. м. 14,0067. Прыродны азот складаецца з ізатопаў 14N (99,635%) і 15N (0,365%); ёсць у свабодным стане (N2) у атмасферы (75,6%), у звязаным у літасферы (1,9·10-3 % па масе), у жывых арганізмах жывёл і чалавека (складае 16—17% іх бялку) і раслінах. Азот чацвёрты па распаўсюджанасці элемент Сонечнай сістэмы (пасля вадароду, гелію, кіслароду). Адкрыты ў 1772 Д.Рэзерфардам. Газ без колеру і паху, tкіп -195,80 °С, шчыльн. вадкага азоту 0,808 103 кг/м3. Малекула двухатамная, пры звычайных умовах хімічна інертная, пры т-ры 400—500 °С узаемадзейнічае са шчолачнымі і шчолачна-зямельнымі металамі, у прысутнасці каталізатараў — з кіслародам (гл. Азоту аксіды), пры павышаным ціску — з вадародам (гл. Аміяк, Гідразін і інш.). Пры эл. разрадах, раскладанні нітрыдаў некаторых металаў утвараецца актыўны азот (сумесь малекул і атамаў), які энергічна ўзаемадзейнічае з кіслародам, вадародам, парай серы і фосфару, некат. металамі. Атрымліваюць пры рэктыфікацыі паветра (гл. Газаў раздзяленне). Выкарыстоўваецца для сінтэзу аміяку, як інертнае асяроддзе пры хім. і металург. працэсах, пры перапампоўванні гаручых вадкасцяў, у розных халадзільных і вакуумных устаноўках, зварцы металаў. Азот — біягенны элемент, уваходзіць у састаў бялкоў і нуклеінавых кіслот, а таксама многіх арган. злучэнняў (аміны, амінакіслоты, нітразлучэнні і інш.). с. 170
АЗОТАБА́КТЭР (Azotobacter), род аэробных азотфіксавальных бактэрый. Жывуць свабодна ў глебе, водным асяроддзі. Упершыню апісаны галанд. вучоным М.Беерынкам (1901). Форма азотабактэру палачкападобная або сферычная, памер 2x5 мкм; грамадмоўныя, могуць перамяшчацца з дапамогай жгуцікаў; з узростам ператвараюцца ў нерухомыя, укрытыя слізістай капсулай сферычныя клеткі (цысты), больш устойлівыя да неспрыяльных умоў асяроддзя. На працягу росту звязваюць да 20 г малекулярнага азоту на 1 г выкарыстанага вугляводу. Найбольш пашыраны на акультураных глебах Azotobacter chroococcum выкарыстоўваецца для атрымання азотабактэрыну. Прадуцыруюць поліцукрыды, шэраг вітамінаў, антыбіетыкі. с. 171
АЗОТАБАКТЭРЫ́Н , азотаген, бактэрыяльны прэпарат для абагачэння глебы звязаным азотам. Вырабляецца на аснове аднаго з відаў азотабактэру. Выкарыстоўваюць пад агароднінныя і прапашныя культуры. Уносяць у глебу з насеннем або апрацоўваюць ім клубні, карані расады с.-г. культур, якія не належаць да сям. бабовых. На глебах Беларусі з высокай кіслотнасцю і малой урадлівасцю малаэфектыўны. с. 171
АЗОТНАКІ́СЛЫЯ СО́ЛІ , тое, што нітраты. с. 171
АЗО́ТНАЯ КІСЛАТА́ , аднаасноўная моцная кіслата, HNO3, мал. м. 63,016. Бясколерная вадкасць, tкіп 82,6 °С (з раскладаннем), шчыльн. 1,522·103 кг/м3, з вадой утварае азеатропную сумесь (68,4% азотнай кіслаты), утварае крышталегідраты; моцны акісляльнік. Атрымліваюць каталітычным акісленнем аміяку кіслародам паветра. Выкарыстоўваюць у вытв-сці азотных і комплексных угнаенняў, выбуховых рэчываў, фарбавальнікаў, у металургіі (траўленне і растварэнне металаў) і інш. Выклікае апёкі на скуры, пара ядавітая. с. 171
АЗО́ТНЫЯ ЎГНАЕ́ННІ , мінеральныя і арган. рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для забеспячэння раслін азотам. Падзяляюцца на арганічныя ўгнаенні (гной, торф, кампост), якія акрамя азоту маюць у сабе інш. элементы, мінеральныя ўгнаенні (выпускаюцца прам-сцю ў цвёрдым ці вадкім стане) і зялёныя ўгнаенні (гл. Сідэрацыя). У мінеральных азот можа быць у аміячнай (NH3), аміячна-нітратнай (NH3 і NO3), нітратнай (NO3) і аміднай (NH2) формах. Асн. віды мінер. азотных угнаенняў: аміячныя, аманійныя, нітратныя, аманійна-нітратныя, амідныя, аманійна-нітратна-амідныя.
Аміячныя і аманійныя ўгнаенні: вадкі аміяк, аміячная вада, сульфаты амонію, амонію-натрыю. Раствараюцца ў глебавай вадзе, значная частка іонаў амонію звязваецца ў маларухомую форму, якая пад уздзеяннем спецыфічных бактэрый глебы пераходзіць у больш рухомую нітратную форму і засвойваецца раслінамі. Выкарыстоўваюцца для ўсіх с.-г. культур на някіслых глебах і кіслых пры іх выпнаванні. Нітратныя ўгнаенні: натрыевая і кальцыевая салетры. Іоны натрыю і кальцыю паглынаюцца цвёрдай фазай глебы і раслінамі спажываюцца менш, чым нітратны азот, што прыводзіць да падшчалочвання глебы. Выкарыстоўваюцца на ўсіх глебах для ўнясення перад сяўбой і для ўсіх відаў раслін у перыяд вегетацыі. Аманійна-нітратныя ўгнаенні: аміячная салетра, сумесі сульфат-нітрат амонію, вапнава-аміячная салетра. Выкарыстоўваюцца ў розных кліматычных зонах для розных глебаў. Амідныя ўгнаенні бываюць хутка дзейныя (карбамід) і павольна дзейныя (урэаформ—карбаміда-фармальдэгідныя ўгнаенні). Аманійна-нітратна-амідныя ўгнаенні — канцэнтраваныя растворы карбаміду, нітрату амонію і іх растворы ў аміячнай вадзе (аміякаты). Эфектыўныя пры ўнясенні ў глебу для падкормкі раслін, аміякаты — для невегетуючых с.-г. культур. На Беларусі (Гродзенскі азотна-тукавы завод) вырабляюць аміячную салетру, карбамід, вадкія ўгнаенні і сульфат амонію.
Літ.: Агрохимия. М., 1982; Баранов П.А, Алейнов Д.П., Олевский В.М. Азотные растворы... // Химия в сельском хозяйстве. 1983. № 5. с. 171
АЗО́ТУ АКСІ́ДЫ , азоту вокіслы, злучэнні азоту з кіслародам. Адрозніваюць: геміяаксід N2O (аксід дыазоту) і монааксід NO — бясколерныя газы; сесквіяаксід N2O3 (дыазоту трыаксід) — пры звычайных умовах няўстойлівае злучэнне, пры ахаладжэнні светла-блакітная маса з tпл. -102 °С; дыаксід азоту NO2 — буры газ (у вадкім і цвёрдым стане існуе яго дымер тэтрааксід дыазоту N2O4); аксід азоту N2O5 (пентаксід дыазоту) — бясколерныя лятучыя крышталі, няўстойлівыя і выбухованебяспечныя. Монааксід і дыаксід азоту парамагн. злучэнні. Аксід дыазоту і монааксід азоту — нясолеўтваральныя аксіды, сесквіяаксід утварае з вадой азоцістую кіслату, аксід азоту — азотную, тэтрааксід дыазоту — іх сумесь. Выкарыстоўваюцца пераважна NO2 як акісляльнік у вадкім ракетным паліве, пры ачыстцы нафтапрадуктаў, каталітычным акісленні арган. злучэнняў і NO — паўпрадукт у вытв-сці азотнай кіслаты. Азоту аксіды фізіялагічна актыўныя рэчывы: NO2 — «вяселячы газ» — выкарыстоўваецца для анестэзіі; NO дзейнічае на цэнтр. нерв. сістэму, у вял. канцэнтрацыях адмоўна ўплывае на формулу крыві (ГДК у паветры 0,0005 мг/л); NO2 выклікае ацёкі, зніжае крывяны ціск. с. 171
АЗОТФІКСАВА́ЛЬНЫЯ БАКТЭ́РЫІ , азотфіксатары, мікраарганізмы, здольныя засвойваць малекулярны азот атмасферы і пераводзіць яго ў складаныя азоцістыя злучэнні. Сімбіятычныя азотфіксавальныя бактэрыі (найб. актыўныя фіксатары азоту) існуюць у сімбіёзе пераважна з бабовымі раслінамі (гл. Актынаміцэты, Клубеньчыкавыя бактэрыі), несімбіятычныя жывуць свабодна (азотабактэр, кластрыдыі, некаторыя віды цыянабактэрый, фотатрофных бактэрый, асобныя віды грыбоў і дражджэй). Азотфіксавальныя бактэрыі ўдзельнічаюць у кругазвароце азоту ў прыродзе, абагачаюць ім глебу і вадаёмы, пераводзяць яго ў форму, даступную для засваення вышэйшымі раслінамі. с. 171
АЗОТФІКСА́ЦЫЯ (ад азот + лац. fixatio замацаванне) біялагічная, звязванне малекулярнага азоту атмасферы ў азотзмяшчальныя злучэнні. Ажыццяўляецца азотфіксавальнымі бактэрыямі (найб. актыўныя клубеньчыкавыя). Першы стабільны прадукт у выніку азотфіксацыі — аміяк, сінтэз якога каталізуе нітрагеназа. Вызначаны структура і лакалізацыя генаў азотфіксацыі. Адыгрывае важную ролю ў прыродным кругавароце азоту, абагачэнні глебы і вадаёмаў звязаным азотам. Азотфіксавальныя мікраарганізмы ў спалучэнні (сімбіёзе) з раслінамі, напр. лубінам, гарохам, вікай, могуць абагаціць 1 га глебы на 200—500 кг азоту за год. с. 171
АЗО́Ў , горад у Рас. Федэрацыі, у Растоўскай вобл. Порт на р. Дон, за 7 км ад упадзення ракі ў Таганрогскі заліў Азоўскага мора. Чыг. станцыя. 81 тыс. ж. (1992). Машынабудаўнічая (кавальска-прэсавае, гандл. абсталяванне, рыбалавецкія судны), лёгкая, харч. прамысловасць. Гіст.-краязнаўчы музей.
У 10—11 ст. Азоў у складзе Тмутараканскага княства. Каля 1067 захоплены полаўцамі (назвалі яго Азак). З 13 ст. горад у Залатой Ардзе, з 1471 тур. ваен. крэпасць. У 1637—42 Азовам валодалі данскія казакі. У 1696 узяты войскамі Пятра І, у 1711 вернуты Турцыі. З 1739 у Расіі. У 1775—82 цэнтр Азоўскай губ., пазней ваен. крэпасць. З 1810 пасад Растоўскага пав. Екацярынаслаўскай губ. с. 171
АЗО́ЎСКАЕ МО́РА (стараж.-рус. Суражскае мора), унутранае мора Атлантычнага ак. на Пд Усх.-Еўрап. раўніны; самае мелкае на Зямлі. Пл. 39 тыс. км2, аб’ём 0,29 тыс. км3, сярэдняя глыб. 7 м, найб. — 15 м. Узбярэжжа належыць Украіне і Рас. Федэрацыі. Керчанскім пралівам злучана з Чорным м. Паўн. і паўд. берагі ўзгорыстыя і абрывістыя, зах. і ўсх. — пераважна нізінныя. Шмат пясчаных косаў (Бярдзянская, Арабацкая Стрэлка і інш.). Залівы Таганрогскі, Цемрукскі, Сіваш. Упадаюць Дон, Кубань, Міус, Кальміус і інш. Клімат пераважна кантынентальны. Укрыта лёдам 2—3 месяцы. Летам т-ра вады на паверхні да 25—30 °С. Цячэнні няўстойлівыя. У канцы 20 ст. выкарыстанне водных рэсурсаў рэк у бас. Азоўскага мора садзейнічае памяншэнню аб’ёму і змене рэжыму паступлення ў мора рачнога сцёку, павелічэнню прытоку больш салёнай вады з Чорнага мора, што ўплывае на склад флоры і фауны мора. Салёнасць 10—13%, у малаводныя гады да 15—17%; памяншаецца ўлоў рыбы (судак, лешч, таран, сяўруга, хамса, цюлька і інш.). Транспартнае значэнне павялічылася пасля буд-ва Волга-Данскога канала. Порты: Марыупаль, Таганрог, Ейск, Бярдзянск, у вусці Дона — Растоў. Шмат курортаў і зон адпачынку. с. 171
«АЗОЎСТА́ЛЬ» , гл. Марыупальскі металургічны камбінат «Азоўсталь». с. 172
АЗОЦІСТАКІ́СЛЫЯ СО́ЛІ , гл. Нітрыты. с. 172
АЗО́ЦІСТАЯ КІСЛАТА́ , аднаасноўная слабая няўстойлівая кіслата, HNO2. Існуе толькі ў разбаўленых водных растворах, яе солі і эфіры наз. нітрытамі. Утвараецца разам з азотнай кіслатой пры растварэнні NO2 У вадзе. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці фарбавальнікаў. с. 172
АЗО́ЦІСТАЯ РАЎНАВА́ГА , стан азоцістага абмену арганізма, што вызначаецца роўнай колькасцю вылучанага і спажытага азоту. Бывае адмоўная (азоту вылучаецца больш, чым спажываецца) і дадатная (у процілеглым выпадку). Адмоўная азоцістая раўнавага ўсталёўваецца ў арганізме пры галаданні, нізкай колькасці бялку ў ежы, значных траўмах і звязана з разбурэннем бялку. Дадатная азоцістая раўнавага характэрная для маладога арганізма і мае месца пры рэгенерацыі тканак, у перыяд выздараўлення пасля цяжкай хваробы. Чалавеку патрабуецца каля 16 г бялковага азоту ў суткі, што адпавядае 100 г бялку пры энергазатратах 10,5 МДж (2500 ккал). с. 172
АЗПАК , гл. Азіяцка-ціхаакіянскі савет. с. 172
АЗУЛЕНЫ , арганічныя злучэнні, малекулы якіх маюць 7-членны цыкл, спалучаны з 5-членным. Належаць да небензоідных араматычных злучэнняў, біпалярныя ў выніку асіметрыі кольцаў. Найпрасцейшы прадстаўнік — азулен, С10H8, мал. м. 128, tпл 99 °С. Азулены маюць сіні ці фіялетавы колер, раствараюцца ў мінер. к-тах, акісляюцца ў паветры, ізамерызуюцца ў нафталіны, утвараюць комплексы.
Штучна атрымліваюць цыклізацыяй 10-членных цыклічных злучэнняў ці ўзаемадзеяннем пірыдзіну з цыклапентадыенам. Ёсць у эфірных алеях рамонку, палыну і інш. раслін. с. 172
АЗУРЫ́Т (ад франц. azur лазур, блакіт), мінерал з класа карбанатаў, Cu3[(ОН)СО3]2. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Мае 53,3% медзі. Утварае шчоткі і друзы пераважна дробных крышталёў, агрэгаты, канкрэцыі, шчыльныя масы, зямлістыя скопішчы. Колер цёмна-сіні, васільковы, блакітны. Бляск шкляны. Празрысты да паўпразрыстага. Цв. 3,5—4. Шчыльн. 3,8 г/см3. Тыповы мінерал зон акіслення меднарудных жылаў. Пры далейшым акісленні ператвараецца ў малахіт. Другасная руда медзі. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці сіняй фарбы. с. 172
А́ЗХАР (аль-Азхар, аль-Джамі аль-Азхар), комплекс мусульм. рэліг. і свецкіх вышэйшых навуч. і н.-д. устаноў у Каіры. Засн. ў 10 ст. пры мячэці аль-Азхар. Уключае: Вышэйшы вучоны савет Азхар.; Акадэмію ісламазнаўства; ун-т аль-Азхар з ф-тамі мусульм. права, багаслоўскім, арабскай мовы, інж., с.-г., мед., адм. і мусульм. жан. каледжам; ін-ты і спец. рэліг. ўстановы ў Каіры і цэнтрах правінцый. с. 172
АЗЫ́Х , стаянка першабытнага чалавека ў пячоры каля в. Азых (Нагорны Карабах, даліна р. Куручай). У напластаваннях таўшч. каля 14 м выяўлены матэрыялы ад ранняга ашэля да мусцье, у т.л. фрагмент сківіцы самага стараж. на Каўказе выкапнёвага чалавека — азыхантрапа (сярэдні ашэль). На думку некат. даследчыкаў, знаходкі аббітых галек у ніжніх пластах стаянкі даюць падставу меркаваць пра з’яўленне тут чалавека ў эпоху олдувай. с. 172
АЗЯМБЛО́ЎСКІ Юзаф (каля 1804, Мінск — 27.8.1878), мастак-графік. У пач. 1830-х г. вучыўся ў Я.Рустэма. У 1835 заснаваў у Вільні літаграфскую майстэрню, дзе ілюстравалі свае кнігі Ю.Крашэўскі, Т.Нарбут, Ф.Бохвіц, Ю.Струміла, Я.Шымлер і інш. Сярод твораў Азямблоўскага — пейзажы, віды Вільні, літ. і бел. гарадоў, жанравыя замалёўкі, партрэты Рустэма, Ю.Франка, вял. князёў ВКЛ Альгерда, Жыгімонта ІІ Аўгуста і інш.; літаграфія «Славянскі нявольнік» («Беларускі раб», 1840-я г.), якую А. Міцкевіч выкарыстоўваў як ілюстрацыю ў лекцыях аб прыгонным праве ў Расіі. В.Ф.Шматаў. с. 172
АЗЯРА́НСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., у басейне р. Сіпа (працякае праз возера). Пл. 0,49 км2, даўж. 1 км, найб. шыр. 0,55 км, найб. глыб. 3,8 м. Пл. вадазбору каля 25 км2. Берагі спадзістыя, уздоўж іх возера зарастае. Пойма забалочаная. с. 172
АЗЯРА́НЫ , вёска ў Беларусі, у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., на р. Сцвіга. Цэнтр сельсавета і калгаса «Савецкая Беларусь». За 29 км на Пд ад г. Жыткавічы, 300 км ад Гомеля. 608 ж., 250 двароў (1994). Дрэваапрацоўчы цэх Прыпяцкага запаведніка, Азяранскае лясніцтва. Сярэдняя і музычная школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, дзіцячы сад, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Селішчы ранняга жал. веку і эпохі феадалізму. с. 172
АЗЯРА́НЫ , вёска ў Беларусі, у Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Друць. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Крупскай. За 36 км на ПнЗ ад Рагачова, 155 км ад Гомеля. 689 ж., 289 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля Азяран стараж. гарадзішча (8—7 ст. да н.э. — 1—2 ст. н.э.) і курганны могільнік дрыгавічоў (11—12 ст.). с. 172
АЗЯРА́ЎСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з ліп. 1942 да ліп. 1944 у в. Азяраўцы і суседніх вёсках Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Аб’ядноўвала 26 чал., падтрымлівала сувязь з партыз. брыгадай імя Жукава, вяло развед. работу ў ням. гарнізонах Даўгаўпілса, Вільнюса, праводзіла дыверсіі. с. 173
АЗЯРКО́ , возера ў Беларусі, у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ула, за 12 км на ПнУ ад Лепеля. Пл. 0,26 км2, даўж. 0,95 км, найб. шыр. 0,45 км. Пл. вадазбору 3 км2. Схілы катлавіны пласкахвалістыя, выш. да 10 м, разараныя. Зарастае слаба. с. 173
АЗЯРНІ́ЦА , вёска ў Беларусі, у Слонімскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса «Прагрэс». За 34 км на З ад Слоніма, 180 км ад Гродна, 2 км ад чыг. ст. Азярніца. 442 ж., 173 двары (1994). Сярэдняя школа, б-ка, клуб, бальніца. Царква.
Упершыню ўпамінаецца ў 1478 сярод «прысёлкаў» маёнтка Дзярэчын, якім валодалі Копачы. У 15—16 ст. належала Б. Мілашэвічу, Б.Багавіцінавічу, І.Гарнастаю. У 1886 — 418 ж., 39 двароў, школа, царква, сінагога, штогод праводзіліся 2 кірмашы. З 1940 цэнтр сельсавета. с. 173
АЗЯРНО́Е , паселішчы неаліту і бронзавага веку каля в. Азярное Любанскага р-на Мінскай вобл., на беразе воз. Вячэра. На паселішчы-1 знойдзены крамянёвыя прылады (нажы, скоблі, скрабкі, наканечнікі стрэл і інш.), кераміка днепра-данецкай культуры (канец 3 — пач. 2-га тыс. да н.э.), сярэднедняпроўскай культуры (2-я чвэрць 2-га тыс. да н.э.) і інш. На паселішчы-2 акрамя вырабаў з крэменю і керамікі са дна возера паднята больш за 70 прылад з косці і рогу (кінжалы, наканечнікі коп’яў, дроцікаў і стрэл, гарпуна, матыкі і інш.). На адной з іх выгравіраваны 2 выявы чалавека і ромбападобная фігура. с. 173
АЗЯРО́Д , 1) гаспадарчая пабудова на Беларусі; збудаванне са слупоў і жэрдак для дасушвання збажыны, сена, бульбоўніку і інш. Лакальныя назвы пераплот, астраўкі. Найб. пашыраны ў цэнтр. і паўн. раёнах. У фальварках азярод размяшчалі непасрэдна каля гумнаў, стадол, такоў. Цяпер у меншай ступені бытуе ўсюды. 2) Бел. нар. гульня. Удзельнікі бяруць дугу за адзін канец, а другім стукаюць аб зямлю так, каб дуга, саспружыніўшы, пераляцела цераз азярод (адсюль назва). Пераможца той, у каго дуга пераляціць цераз азярод больш разоў. с. 173
АЗЯРО́К , Азяркі, возера ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Аўсянка. Пл. 0,28 км2, найб. глыб. 8 м. Пл. вадазбору каля 4 км2. Схілы выш. 8—10 м, парослыя хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі пясчаныя і затарфаваныя. Дно плоскае, пясчанае, глыбей за 2,5 м глеістае. Сцёк у р. Аўсянка. Расліннасць уздоўж берагоў, у яе складзе вадзяны арэх плывучы — рэлікт даледавіковай флоры (ахоўны від на Беларусі). с. 173
АЗЯРЦЫ́ , вёска ў Беларусі, у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і племсаўгаса «Азярцы». За 7 км на ПнУ ад Глыбокага, 215 км ад Віцебска, 10 км ад чыг. ст. Глыбокае. 786 ж., 306 двароў (1995). Спірт- і вінзаводы. Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 173
АЗЯРЫ́ЧЫНА , вёска ў Беларусі, у Вузлянскім с/с Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса «Перамога». За 35 км на З ад Мар’інай Горкі, 50 км ад Мінска, 13 км ад чыг. ст. Рудзенск. 318 ж., 131 двор (1995). Сярэдняя школа, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 173
АЗЯРЫ́ШЧА , гл. Езярышча. с. 173
АЗЯРЫ́ШЧАНСКАЯ ВО́ЛАСЦЬ , Азярышчанскае староства, дзярж. ўладанне ў ВКЛ у 14—18 ст. Займала прыкладна зах. палавіну сучаснага Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. ўздоўж р. Обаль (да ўпадзення ў яе р. Усыса). Першапачаткова Азярышчанская воласць у Віцебскім пав., кіравалася намеснікамі з віцебскага баярства. У 2-й пал. 15 ст. перападпарадкавана непасрэдна вял. князю. З сярэдзіны 16 ст. частка Азярышчанскай воласці на правым беразе р. Обаль у Полацкім ваяв. З гэтага часу Азярышчанская воласць у гіст. крыніцах наз. староствам. З 1582 ва ўмоўным уладанні кн. Друцкіх-Саколінскіх. Пры іх зах. частка Азярышчанскай воласці адасобілася ў самаст. Казьянскае староства, усх. ч. захавала назву Азярышчанскае (Езярышчанскае) староства. У 1772 Азярышчанская воласць адышла да Рас. імперыі і стала асн. ч. Гарадоцкага пав. У 19 ст. падаравана віцебскаму ваен. губернатару А. Вюртэмбергскаму і стала прыватным маёнткам. В.Л.Насевіч. с. 173
АЗЯ́ТЫ , вёска ў Беларусі, у Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета. За 18 км на ПдУ ад г. Жабінка, 38 км ад Брэста. 620 ж., 242 двары (1994). Звераферма калгаса «Беларусь». Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, дзіцячы сад, аддз. сувязі. Царква. Магіла ахвяр фашызму. с. 173
АІ́Д , Гадэс, Плутон, у грэч. міфалогіі бог — уладар царства мёртвых, а таксама само царства. Аід — алімп. бажаство, але пастаянна знаходзіцца ў сваіх падземных уладаннях, дзе царуе з жонкай Персефонай. У хрысціянстве міф пра Аіда ператварыўся ў міф пра пекла, куды пасля смерці трапляюць душы грэшнікаў. Апісаны ў творах Гамера, Платона, Вергілія і інш. с. 173
АІ́ДЫІ (лац. oidium, адз. л., памяншальнае ад грэч. ōon яйцо), артраспоры, споры вегетатыўнага размнажэння, якія ўтвараюцца пры распаданні гіфаў грыбніцы на асобныя дробныя клеткі ў некат. недасканалых і базідыяльных грыбоў. Пры ўтварэнні аідый пад клетачнай абалонкай гіфаў закладваецца новая абалонка. Памеры аідый ад 2,5 да 8 мкм. с. 173
АІ́Р , Азбін (франц. Aïr, Azbine), пласкагор’е на Пн Сахары, у Нігеры. Сярэдняя выш. 800—900 м, найб. — да 1900 м (патухлы вулкан). Складзена са стараж. гранітаў і маладых лаваў. У далінах уэдаў — акацыевае калючадрэўе, на схілах — апустыненая саванна, вяршыні — голыя пустыні. с. 174
АЙБЕ́К (сапр. Ташмухамедаў Муса; 10.1.1905, Ташкент — 1.7.1968), узбекскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Узбекістана (1965). Акад. АН Узбекістана (1943). Скончыў Сярэднеазіяцкі ун-т (1930). Першы зб. вершаў «Пачуцці» (1926). Асэнсаванне гіст. мінулага узб. народа, падзей 1-й сусв. і Вял. Айч. войнаў, праблем сучаснай вёскі — галоўнае ў зб-ках вершаў і паэм «Флейты сэрца» (1929), «Факел» (1932), «Песня сонца» (1955), «Палымяныя гады» (1965), сац.-псіхал. і гіст.-біягр. раманах «Свяшчэнная кроў» (1940), «Наваі» (1944, Дзярж. прэмія СССР 1946), «Сонца не пагасне» (1958), «Вялікі шлях» (1967), кнізе-дзённіку «Па фронце» (1965) і інш. Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1963 за аўтабіягр. аповесць «Дзяцінства» (1962).
Тв.: Собр. соч. Т. 1—5. Ташкент, 1985—87. с. 174
АЙВА́ (Cydonia), род дрэў і кустоў сям. ружавых. 1 від — айва звычайная (Сydonia oblonga). Вырошчваюць у Еўропе, Паўн. Амерыцы, Паўн. Афрыцы, Усх. Азіі. На Беларусі культывуюць як пладовую і дэкар. расліну, выкарыстоўваюць таксама як каранёвы прышчэп для грушы.
Дрэва або куст выш. 1,5—8 м, ва ўмовах Беларусі куст выш. 3—4 м. Лісце круглае, авальнае ці яйцападобнае, зверху цёмна-зялёнае, знізу шараватае, лямцавае. Кветкі адзіночныя, белыя, ружовыя, аранжавыя. Цвіце ў маі—чэрв., плады дробныя, залаціста-жоўтыя, апушаныя, выспяваюць у кастрычніку. Плады багатыя цукрамі, к-тамі, вітамінамі, эфірным алеем, з іх гатуюць варэнне, джэм, кампоты і інш. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Святлолюбівая і засухаўстойлівая расліна. с. 174
АЙВАЗО́ЎСКІ (Гайвазоўскі) Іван Канстанцінавіч (29.7.1817, г. Феадосія — 2.5.1900), расійскі мастак. Марыніст. У 1833—37 вучыўся ў Пецярбургскай АМ, з 1887 яе ганаровы член. З 1845 жыў у Феадосіі. Творы Айвазоўскага вылучаюцца рамантычным бачаннем, багатай колеравай гамай, паказам складаных і эфектных з’яў прыроды, імкненнем да гераізацыі. Аўтар каля 6 тыс. карцін, малюнкаў, акварэляў, у т.л. «Дзевяты вал» (1850), «Бура на Паўночным моры» (1865), «Вясёлка» (1873), «Сярод хваляў» (1898) і інш. Пісаў таксама батальныя кампазіцыі: «Чэсменскі бой», «Наварынскі бой» (абедзве 1843); жанравыя палотны («Вяселле на Украіне», 1891); партрэты [А.М.Айвазоўская, 1882, «Развітанне Пушкіна з морам» (з І.Рэпіным), 1887] і інш. У 1880 заснаваў карцінную галерэю ў Феадосіі. У Нац. мастацкім музеі Беларусі зберагаюцца «Пётр І каля Краснай Горкі» (1846), «Ноч на востраве Родас» (1850), «Бура» (1852), «Месячны пейзаж» (1855), «Раніца на моры» (1883) і інш. Б.А.Лазука. с. 174
АЙВЗ , Айвс (Ives) Чарлз Эдвард (20.10.1874, г. Данберы, штат Канектыкут, ЗША — 19.5.1954), амерыканскі кампазітар. Выпрацаваў своеасаблівы кампазітарскі стыль, незалежны ад еўрап. традыцый. На аснове мелодый амер. песень і гімнаў стварыў арыг. сінтэз папулярнай і прафес. музыкі. Выкарыстоўваў наватарскія прыёмы, многія з якіх прадвызначылі пошукі кампазітараў Зах. Еўропы.
Тв.: Кантата «Нябесная краіна» (1889); 5 сімфоній (1898—1915), сюіты, уверцюра, праграмныя п’есы для сімф. арк.; камерна-інстр. ансамблі; п’есы для аргана і фп.; хары, песні.
Літ.: Ивашкин А. Чарльз Айвз и музыка ХХ в. М., 1991. с. 174
АЙГУ́НСКІ ДАГАВО́Р 1858 . Падпісаны паміж Расіяй і Кітаем 28.5.1858 у г. Айгунь (цяпер г. Хэйхэ, Кітай) у выніку мірных перагавораў. Устанаўліваў мяжу па р. Амур. Да Расіі пераходзіў левы бераг Амура ад р. Аргунь да вусця; правы бераг Амура да р. Усуры заставаўся за Кітаем. Тэр. паміж р. Усуры і Японскім м. абвяшчалася агульным уладаннем Расіі і Кітая. У выніку Расіі вернута тэрыторыя, якая паводле Нерчынскага дагавора 1689 адыходзіла да Цынскай імперыі. Плаванне па рэках Амур, Сунгары і Усуры дазвалялася толькі рас. і кіт. суднам. Канчаткова мяжа паміж Расіяй і Кітаем зацверджана Пекінскім дагаворам 1860. с. 174
А́ЙДА́ХА (Idaho), штат на ПнЗ ЗША. Уваходзіць у групу горных штатаў Далёкага Захаду. Пл. 214,3 тыс. км2; нас. 1099 тыс. чал. (1993). Адм. ц. — г. Бойсе. Найб. гарады Айдаха-Фолс і Пакатэла. Гар. насельніцтва каля 50%. На б. ч. тэрыторыі адгор’і Скалістых гор (выш. да 3857 м), на З ускраіна Калумбійскага плато, на Пд пласкагор’е Вял. Басейн і раўніна р. Снейк. Клімат кантынентальны, змякчаецца Ціхім акіянам. Асн. галіны прам-сці: горназдабыўная (серабро, свінец, сурма, малібдэн, ртуць, золата, кобальт, ванадый, цынк, фасфаты, паўкаштоўныя камяні), харч. (асабліва перапрацоўка бульбы), лясная і дрэваапр., хім., радыёэлектронная, каляровая металургія. У таварнай прадукцыі сельскай гаспадаркі пераважае раслінаводства. Гал. культуры: бульба (каля 1/4 збору краіны), пшаніца, кукуруза, ячмень, цукр. буракі, хмель. Садоўніцтва (пераважна яблыкі). Пашавая жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла і авечкі). Транспарт аўтамаб., чыгуначны. Штат перасякаюць 2 транскантынентальныя чыг. магістралі. Развіты турызм. с. 174
АЙДУКЕ́ВІЧ (Ajdukiewicz) Казімеж (12.12.1890, г. Цярнопаль, Украіна — 12.4.1963), польскі логік, філосаф. Правадзейны чл. Польскай АН (з 1952). Праф. Львоўскага, Варшаўскага ун-таў (1925—38). У 1938 узначаліў Пазнанскае філас. т-ва, з 1953 гал. рэдактар час. «Studia logica» («Лагічныя даследаванні»). Прадстаўнік львоўска-варшаўскай школы, якая ставіла задачу лагічнага абгрунтавання і ўмацавання рацыяналізму ў процівагу ірацыяналізму. Паводле філас. поглядаў быў блізкі да ідэй лагічнага пазітывізму. Распрацаваў логіка-семантычную канцэпцыю значэння як спосабу ўжывання тэрміна ў пэўнай канцэптуальнай сістэме тэорыі лагічнага вываду, індуктыўнай логікі, азначэння, лагічнай семантыкі і сінтаксісу.
Тв.: Język i poznanie. T. 1—2. Warszawa, 1960—65: The scientific world-perspective and other essays, 1931—63. Dordrecht, 1978. Г.У.Грушавы. с. 174
АЙДЫ́Н (сапр. Сабірава Манзура; 1906, Ташкент — 30.5.1953), узбекская пісьменніца. Скончыла Самаркандскі ун-т (1931). Жыццё узб. жанчыны, праблемы кахання і сям’і — асноўнае ў яе творах: зб-ках вершаў «Песні світанку» (1931), «Умелыя рукі» (1932), зб. апавяданняў «Дзяўчаты» (1943), «Шырын прыйшла» (1944), «Мужнасць-вечнасць» (1947), навел і нарысаў пра мінулае узб. народа, п’есе «Шлях да новага» (1925). с. 175
А́ЙЗБЕРГ Рома Яфімавіч (н. 16.6.1933, г. Арцёмаўск Данецкай вобл., Украіна), бел. геолаг. Д-р геолага-мінер. н. (1978), праф. (1990). Скончыў Новачаркаскі політэхн. ін-т (1956). З 1965 у Бел. н.-д. геолагаразведачным ін-це, з 1990 у Ін-це геал. навук АН Беларусі. Працы па класіфікацыі тэктанічных структур, геадынаміцы, тэктанічнай эвалюцыі зямной кары, тэктанічных крытэрыях размяшчэння карысных выкапняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.: Тектоника Белоруссии. Мн., 1976 (у сааўт.); Палеотектоника Белоруссии. Мн., 1983 (у сааўт.); Палеогеодинамические реконструкции платформенных бассейнов: Метод. аспекты. Мн., 1991 (у сааўт ); Геодинамические обстановки неогея территории Беларуси // Літасфера. 1994. № І. с. 175
АЙЗЕРМА́Н Тэадор Ільіч (н. 14.5.1914, с. Жоўцень Адэскай вобл.), расійскі філосаф. Акад. АН СССР (1981, чл.-кар. 1968). Скончыў Маскоўскі ін-т філасофіі, л-ры і гісторыі (1938). Працаваў у МДУ, у Ін-це філасофіі АН СССР. Працы па гісторыі зах.-еўрап. філасофіі, тэорыі гіст.-філас. працэсу: «Праблемы гісторыка-філасофскай навукі» (1969, 2-е выд. 1982), «Асноўныя філасофскія кірункі» (1971), «Крызіс сучаснага ідэалізму» (1972) і інш. Чл. рэдкалегіі і адзін з аўтараў «Гісторыі філасофіі» (т. 1—6, 1957—65). Дзярж. прэмія СССР 1983. с. 175
АЙКАНІ́МІКА (ад грэч. oikos жыллё + onyma імя), раздзел тапанімікі, які вывучае айконімы — уласныя назвы паселішчаў. с. 175
АЙКІДО́ (яп. літар. шлях спасціжэння гармоніі), разнавіднасць самаабароны без зброі. Адзін з найб. складаных у асваенні відаў адзінаборстваў усходніх. Сучасная сістэма айкідо створана яп. майстрам Марыхеі Уешыба (1883—1969). Прыёмы разлічаны на адбіццё нападу аднаго ці некалькіх праціўнікаў. Атакуючых прыёмаў ці дзеянняў у айкідо няма, таму спарт. спаборніцтвы не праводзяцца. На Беларусі развіваецца з пач. 1980-х г. с. 175
АЙКУМЕ́НА , экумена (грэч. oikumenē ад oikeō насяляю), сукупнасць заселеных людзьмі тэрыторый зямнога шара. У Стараж. Грэцыі вядомая грэкам заселеная частка зямлі з Эладай у цэнтры. Уключала Паўд., Цэнтр. і Паўд.Усх. Еўропу да Каспійскага м., Малую і Пярэднюю (Зах.) Азію, Аравію, Індыю і Паўн. Афрыку. Паняцце «айкумена» ўвёў стараж.-грэч. гісторык і географ Гекатэй Мілецкі ў творы «Землеапісанне». с. 175
АЙЛА́НТ (Ailanthus), род лістападных дрэў сям. сімарубавых. 12—15 відаў. Пашыраны ў Паўд. і Усх. Азіі, на У Аўстраліі. На Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, у Закаўказзі, Малдавіі, Паўд.-Зах. Украіне і С. Азіі інтрадукаваны 3 віды. Найб. вядомы айлант найвышэйшы, або кітайскі ясень (ailanthus altissima).
Выш. 20—30 м. Лісце чаргаванае, складанае. Кветкі дробныя, у мяцёлчатых суквеццях, зеленавата-жоўтыя, з непрыемным пахам. Плод — сухая прадаўгаватая крылатка з адзіным зернем у сярэдзіне. Малапатрабавальныя да глебавых умоў, святлолюбівыя. Лек. расліны. Драўніна выкарыстоўваецца ў буд-ве, на выраб паперы. Лісцем айкумены ў Кітаі кормяць вусеняў айлантавага шаўкапрада. с. 175
АЙЛІСЛІ́ Акрам (сапр. Наібаў-Айліслі Акрам Наджар аглы; н. 6.12.1937, с. Айліс Ардубадскага р-на, Азербайджан), азербайджанскі пісьменнік. Скончыў Літ. ін-т імя Горкага (1964). Аўтар зб-каў апавяданняў «Чарэшня» (1961), «З сэрцам не жартуй» (1973), аповесцяў «У гарах туман» (1963), «З бацькамі і без іх» (1965), «Над Курой у цёплых лясах» (1976), эсэ «Прага літаратуры» (1989) і інш. Цыкл аповесцяў «Людзі і дрэвы» (1966—68) пра жыццё азербайджанскай вёскі ў Вял. Айч. вайну і пасляваенныя гады. Прозе Айліслі ўласцівы паглыблены псіхалагізм, спалучэнне лірызму з тонкім гумарам. с. 175
АЙЛ-РО́ЯЛ (Isle Royale), нацыянальны парк у ЗША, штат Мічыган. Засн. ў 1931. Знаходзіцца на воз. Верхняе (самае вял. прэснаводнае возера свету). Пл. каля 216 тыс. га, у т.л. 54 тыс. га сушы (в-аў Айл-Роял). Захоўваюцца першабытныя хвойныя і цвердалістыя лясы; бабры, разнастайная іхтыяфауна (46 відаў рыб) і арнітафауна (197 відаў птушак). Біясферны рэзерват. с. 175
АЙМА́К , 1) у манг. і цюрк. народаў першапачаткова вялікая ці малая група роднасных сем’яў, якія вялі сваё паходжанне ад аднаго продка і качавалі на адной тэрыторыі; пазней (у манголаў) буйны феад. ўдзел, ханства. 2) Адм.-тэр. адзінка (раён) у Бураціі і на Алтаі. 3) Асн. адм.-тэр. адзінка Манголіі. с. 175
АЙМА́НАЎ Шакен Кенжатаевіч (15.2.1914 — 23.12.1970), казахскі акцёр і рэжысёр; адзін з пачынальнікаў нац. кіно. Нар. арт. СССР (1959). З 1933 у Казахскім т-ры драмы імя Аўэзава (Алматы). З 1940 у кіно. Выканаў ролю Джамбула ў аднайм. фільме; паставіў карціны «Паэма пра каханне», «Наш мілы доктар», «Зямля бацькоў», «Канец атамана» і інш. Дзярж. прэмія СССР 1952 і Дзярж. прэмія Казахстана 1968. Імя. Айманава прысвоена кінастудыі «Казахфільм». с. 176
АЙМАРА́ , індзейскі народ у Балівіі, Перу і Чылі. Агульная колькасць 2,2 млн. чал. (1987). Мова аймара. Паводле веравызнання католікі. с. 176
АЙНІ́ (сапр. Садрыдзін Саід-Мурадзада; 27.4.1878, кішлак Сактарэ, каля г. Гіждуван, Узбекістан — 15.7.1954), таджыкскі пісьменнік, вучоны. Ганаровы акад. АН Узбекістана (1943), 1-ы прэзідэнт АН Таджыкістана (з 1951). Вучыўся ў бухарскіх медрэсе. Пісаў на тадж. і узб. мовах. Прапагандаваў асв. ідэі. Аўтар зб. вершаў «Іскры рэвалюцыі» (1923). Талент Айні-бытапісца выявіўся ў аповесці «Адзіна» (1924), раманах «Дахунда» (1930), «Рабы» (1935). Аўтар кн. «Успаміны» (кн. 1—4, 1949—54), прац па гісторыі і л-ры народаў Сярэдняй Азіі, пра творчасць Рудакі, Ібн Сіна, Фірдаўсі, Саадзі, Наваі і інш. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Літ.: Айни X. Жизнь Садриддина Айни: (краткий хронол. очерк). Душанбе, 1982. с. 176
А́ЙНЫ , народ на в-ве Хакайда ў Японіі, 20 тыс. чал. (1987). Асобная айнская раса, якая спалучае еўрапеоідныя, аўстралоідныя і мангалоідныя рысы. Мова айнская і японская. Паводле веравызнання будысты. с. 176
АЙ-ПЕ́ТРЫ , вяршыня Галоўнай грады Крымскіх гор, у масіве Ай-Петрынская Яйла Украіны. Стромка абрываецца да ўзбярэжжа Чорнага м. ў раёне Алупкі. Выш. да 1233 м. Складзена пераважна з вапнякоў. З А.-П. адкрываецца панарама б. ч. Паўд. берага Крыма. с. 176
АЙРА́ВАТА , у стараж.-індыйскай міфалогіі прабацька сланоў. Паводле міфа, Айравата і яшчэ 7 сланоў (дыгаджы), з’явіўшыся на свет з шалупіння яйка Брахмы, сталі захавальнікамі 8 напрамкаў (краін) свету. Айравата — захавальнік усходу, лічыцца баявым сланом Індры. с. 176
АЙРА́ЦКАЕ ХА́НСТВА , Джунгарскае ханства, феадальная дзяржава айратаў (група зах.-манг. народаў) у Джунгарыі (ч. тэр. сучаснага Паўн.-Зах. Кітая) у 17—18 ст. Склалася ў 1630-я г. ў выніку аб’яднання айрацкіх княстваў. Узмацнілася пры Батуры-хунтайджы [1635 — каля 1660]. З 1670-х г. вяло войны з маньчжурскімі феадаламі. У 1757—58, аслабленае працяглай феад. усобіцай, заваявана кітайскай дынастыяй Цын. с. 176
А́ЙРТАН (Ireton) Генры (1611, Атэнбара, графства Нотынгемшыр, Англія — 28.11.1651), дзеяч англійскай рэвалюцыі 17 ст., ідэолаг памяркоўных індэпендэнтаў. Генерал парламенцкай арміі, паплечнік О.Кромвеля. З пач. грамадз. вайны ў 1642 выступіў на баку парламента супраць раялістаў, стаў адным з арганізатараў новай арміі. У 1645 выбраны ў Доўгі парламент. На канферэнцыі ў Патні (1647) гал. апанент левелераў, выступаў за захаванне караля і палаты лордаў, супраць ідэі «народакіравання». У 1648 дзеля захавання ўлады індэпендэнтамі стаў адным з арганізатараў і ўдзельнікаў суда над Карлам І, падпісаў яму смяротны прыгавор. У 1649 удзельнічаў у Ірландскім паходзе, лорд-правіцель Ірландыі (з 1650). с. 176
АЙРШЫ́РСКАЯ ПАРО́ДА буйной рагатай жывёлы. Малочнага кірунку. Выведзена ў 18 ст. ў Шатландыі ў графстве Эр (Ayr, Ayrshire} скрыжаваннем мясцовай жывёлы з шартгорнскай, джэрсейскай, гернзейскай і галандскай пародамі. Гадуюць у Расіі, ЗША, Канадзе, Фінляндыі, Швецыі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі. Выкарыстоўваюць для скрыжавання з мясц. жывёлай, каб павысіць тлушчамалочнасць.
Жывёла нізкарослая, мае моцны і лёгкі касцяк, добра развітае вымя. Масць чырвона-пярэстая. Жывая маса нованароджаных цялят 28—30 кг, ва ўзросце 12 месяцаў 240—260 кг, дарослых кароў 450—500 і быкоў 700—800 кг. Надой кароў за лактацыю 4200—5200 кг пры сярэдняй тлустасці малака 3,9—4,4%, рэкордны надой — больш за 10 тыс. кг. Сутачныя прыросты бычкоў на адкорме 750— 800 г, забойны выхад дарослых жывёл 52— 54%. М.П.Грынь. с. 176
АЙРЭ́Н , монастрафічны верш у армянскай сярэдневяковай паэзіі. Складаецца з чатырох 15-складовых радкоў, звязаных адной рыфмай. У сучаснай паэзіі айрэнам напісаны многія лір. мініяцюры (дарчыя надпісы і інш.). У бел. паэзіі сустракаецца ў М.Танка («Айрэн»). с. 176
А́ЙСБЕРГ (англ. iceberg), ледзяная гара, вялікі масіў мацерыковага або шэльфавага лёду, які плавае ў акіяне, моры або ляжыць на мелі. Утвараецца ад абломвання ледавіка, што спускаецца ў ваду. Над вадой узвышаюцца да 70—100 м, б. ч. аб’ёму (да 90%) пад вадой. Асн. раёны ўтварэння айсберга — шэльфавыя ледавікі Антарктыды, а-вы Канадскага Арктычнага архіпелага, Грэнландыя. Могуць служыць крыніцай прэснай вады пры буксіроўцы да засушлівых прыбярэжных раёнаў Аўстраліі, Паўд. Амерыкі, Афрыкі і Аравійскага п-ва. Сутыкненне з айсбергам — прычына гібелі многа суднаў («Тытанік» у 1912, «Хедтафт» у 1959). с. 176
АЙСО́РЫ , гл. Асірыйцы. с. 176
А́ЙСРЫЗЕНВЕЛЬТ , (Eisriesenwelt), карставая пячора ва Усх. Альпах, у Аўстрыі, на Пд ад Зальцбурга. Буйнейшая ў Еўропе. Даўж. 42 км. Глыб. 407 м. Шматлікія залы са сталактытамі і сталагмітамі. Турызм. с. 176
АЙ-ТАДО́Р , мыс на Паўд. беразе Крыма, на Украіне, за 8,5 км на ПдЗ ад Ялты. Замыкае з З Ялцінскую бухту. Выш. каля 90 м. Вапняковае адгор’е г. Магабі, якое падае да Чорнага м. стромкімі абрывамі. На адным з іх замак «Ластаўчына гняздо» (канец 19 ст.). Рэшткі рымскага лагера Харакс (1—3 ст. н.э.). с. 176
АЙТМА́ТАЎ Чынгіз (н. 12.12.1928, кішлак Шэкер Кіраўскага р-на, Кыргызстан), кіргізскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Кыргызстана (1968). Акад. АН Кыргызстана (1974). Скончыў Кіргізскі с.-г. ін-т (1953). У 1965—86 старшыня праўлення Саюза кінематаграфістаў Кыргызстана, з 1986 — Саюза пісьменнікаў Кыргызстана; адначасова з 1988 гал. рэдактар час. «Иностранная литература». З 1990 на дыпламат. службе. Вострыя этычныя і сац. праблемы сучаснасці, прасторавыя карціны дыялектычнай узаемасувязі свету і чалавека ўздымае ў аповесцях «Твар у твар» (1957), «Джаміля» (1958), «Таполька мая ў чырвонай касынцы», «Вярблюджае вока», «Першы настаўнік» (усе 1961), «Матчына поле» (1963), «Бывай, Гюльсары» (1966), «Белы параход» (1970), «Рабы сабака, які бяжыць уздоўж мора» (1977); у раманах «І вякуе дзень даўжэй за век» (асобн. выд. пад назвай «Буранны паўстанак», 1980), «Плаха» (1986), «Божая маці ў снягах» (1988). У творах спалучае псіхал. аналіз з традыцыямі фальклору, міфічнай вобразнасцю, імкнецца да жанру прытчы. Амаль усе яго творы экранізаваны. Ленінская прэмія 1963. Дзярж. прэміі СССР 1968, 1977, 1983. Літ. прэмія «Этрурыя» (Італія, 1980), міжнар. прэмія імя Дж. Нэру (1985). Правадзейны чл. Еўрап. акадэміі навук, мастацтваў і л-ры (1983), Сусв. акадэміі навук і мастацтваў (1987). На бел. мову творы Айтматава перакладалі І.Сакалоўскі, С.Міхальчук, М.Стральцоў.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1982—84; Бел. пер. — Джаміля. Мн., 1962; Бывай, Гюльсары! Мн., 1971; Першы настаўнік. Мн., 1974; Буранны паўстанак: І вякуе дзень даўжэй за век. Мн., 1987.
Літ.: Базаров Г. Прикосновение к личности. 3 изд. Фрунзе, 1988; Гачев Г. Чингиз Айтматов. Фрунзе, 1989; Акматалиев А. Чингиз Айтматов и взаимосвязи литератур.Бишкек, 1991. с. 177
АЙТЫ́ЕЎ Гапар Айтыевіч (28.9.1912, с. Першы Тулейкен Ошскай вобл., Кыргызстан — 16.12.1984), кіргізскі жывапісец. Нар. мастак СССР (1971). Чл.-кар. АМ СССР (1974), Герой Сац. Працы (1982). Скончыў Кіргізскі ін-т асветы (1932), у 1935—38 вучыўся ў Маскве. Аўтар паэт. пейзажаў («Поўдзень на Ісык-Кулі», 1954; «Баваўнянае поле на поўдні Кіргізіі», пано, 1955; «Наваколле Андыжана», 1967), партрэтаў («Галерэя партрэтаў сучаснікаў», 1979), размалёвак і інш. с. 177
АЙУ́НСКІ (сапр. Сляпцоў) Платон Аляксеевіч [11.11.1893, Аляксееўскі р-н, Рэспубліка Саха (Якуція) — 31.10.1939], якуцкі пісьменнік і грамадскі дзеяч. У 1928—31 нарком асветы і аховы здароўя Якуціі, з 1935 дырэктар НДІ мовы і культуры. Адзін з пачынальнікаў якуцкай л-ры; прадстаўнік рамант. кірунку. Аўтар драм. паэмы «Чырвоны шаман» (1918), п’ес «Бальшавік» (паст. 1926), «Туйаарыма-Куо» (паст. 1928), аповесці «Выхад з твані» (1936), вершаў, апавяданняў; навук. прац «Якуцкая казка (аланхо), яе сюжэт і змест» (1927), «Пра тэорыю якуцкага вершаскладання» (1928), «Якуцкая мова і шляхі яе развіцця» (1935) і інш. Рэпрэсіраваны.
Тв.: Творы. Т. 1—7. Якуцк, 1958—62 (на якуцкай мове). с. 177
АЙЦЫ́ ЦАРКВЫ́ , найбольш уплывовыя дзеячы хрысц. царквы 2—8 ст., якія стварылі яе дагматыку і арг-цыю. Айцы царквы наз. епіскапаў першых хрысц. абшчын, а з канца 4 ст. — аўтарытэтных царк. пісьменнікаў. Неабходныя ўмовы для прылічэння да Айцоў царквы — прававернасць вучэння, прыналежнасць да патрыстыкі, прызнаная святасць іх жыцця. Прынята абмежаванне патрыстычнай эры Іаанам Дамаскінам (п. каля 748). Айцы царквы, якія, паводле падання, перанялі вучэнне непасрэдна ад апосталаў, называюць Апостальскімі Айцамі (Клімент Рымскі, Ігнацій Антыяхійскі, Палікарп Смірнскі і Папій Іерапольскі). Падзяляюцца на зах. (лацінскіх) і ўсх. (грэчаскіх) у залежнасці ад мовы, на якой яны пісалі. Акрамя згаданых, сярод зах. Айцоў царквы найбольш шануюцца Юсцін-філосаф, Ірыней Ліёнскі (2—3 ст.), Кіпрыян, Лактанцый (3—4 ст.), Іларый Піктавійскі, Авросій Медыяланскі (4 ст.), Аўгусцін, Іеранім (4—5 ст.), папа Леў І Вялікі (5 ст.), папа Грыгорый Вялікі (6 ст.), Ісідар Севільскі (7 ст.); сярод усх. — Клімент Александрыйскі (2 ст.), Афанасій Вялікі (Александрыйскі), Яфрэм Сірын, Кірыла Іерусалімскі, Васіль Вялікі, Грыгорый Багаслоў, Грыгорый Ніскі, Іаан Златавуст (4 ст.), Кірыла Александрыйскі (5 ст.), Іаан Лесвічнік, Максім Вызнаўца (6—7 ст.). Многія творы Айцоў царквы захаваліся цалкам ці фрагментарна, інш. Вядомыя з крыніц па цытатах, пераказах або назвах. Творчасць Айцоў царквы зрабіла вялікі ўплыў на фарміраванне хрысц. дагматыкі, літургічнага культу, традыцыяў, аскетызму. І.М.Дубянецкая. с. 177
АЙ ЦЫН (сапр. Цзян Хайчэн; н. 27.3.1910, павет Цзіньхуа правінцыі Чжэцзян, Кітай), кітайскі паэт. Першы зб. «Да Яньхэ» (1936). У зб-ках «Поўнач» (1939), «Вестка пра золак» (1943), «Ён памёр другі раз» (1946) і паэмах «Да сонца» (1938), «Факел» (1940) стварыў трагічны, з элементамі рамантызму, мастацкі свет, у якім супрацьстаяць сілы святла і цемры, праўды і хлусні. У ходзе кампаніі па барацьбе з іншадумствам (1957) аб’яўлены «правым элементам» і 16 гадоў знаходзіўся ў ссылцы. У 1978 вярнуўся да літ. і грамадскай дзейнасці. Выдаў зб-кі «Песня вяртання» (1980, роздум над гісторыяй чалавецтва і сваёй радзімы), «Лістапад» (1982), «Зарубежныя вершы» (1983), «Кароткія вершы» (1984), аўтабіягр. нарыс «Маё творчае жыццё» (1983). Яго лірыка адметная высокай грамадзянскасцю, філас. накіраванасцю, гуманізмам; выкарыстоўваў напеўную мелодыку нар. песень, строгія памеры класічных жанраў, перавагу аддаваў беламу вершу.
Тв.: Рус. пер. — Слово солнца: Избр. стихотворения. М., 1989. с. 177
АЙЧЫ́М , муж маці ў адносінах да яе дзяцей ад папярэдняга шлюбу; няродны бацька. с. 177
АЙЧЫ́НА , гл. Бацькаўшчына. с. 177
АЙЧЫ́ННАЯ ВАЙНА́ 1812 , прынятая ў рас. і сав. гістарыяграфіі назва Вайны 1812. с. 177
АЙЧЫ́ННЫ ФРОНТ , форма аб’яднання масавых грамадка-паліт. арг-цый для вырашэння праблем нацый на пэўных этапах іх гіст. развіцця. Дзейнічалі ў Балгарыі (1942—89), Венгрыі (1944— 89) і В’етнаме (з 1955). У Айчынны фронт уваходзілі грамадзяне, паліт. партыі, рухі. У час 2-й сусв. вайны меў антыфаш. накіраванасць. У пасляваен. час дамінуючую ролю ў Айчынным фронце набылі камуніст. партыі, прыкрываючы такім чынам сваю манаполію на ўладу.
Айчынны фронт Балгарыі пасля рэарганізацыі (1948) аб’ядноўваў Балг. Кампартыю Балг. земляробчы нар. саюз, Дзімітраўскі камуніст. саюз моладзі, прафсаюзы; выдаваў газ. «Отечествен фронт». У Венгрыі айчынны фронт дзейнічаў пад кіраўніцтвам Венг. сацыяліст. рабочай партыі пад назвамі: Венг. фронт (з мая 1944), Венг. нац. фронт незалежнасці (са снеж. 1944), Венг. нар. фронт незалежнасці (з лют. 1949) і Айчынны нар. фронт (з 1954); выдаваў газ. «Maguar Nemzet» («Венгерская нацыя»), «Szabad Föld» («Свабодная зямля»), Айчынны фронт В’етнама ў 1977 аб’яднаў Нац. фронт вызвалення Паўд. В’етнама (дзейнічаў з 1960), Саюз нац. дэмакр. і міралюбівых сіл Паўд. В’етнама (з 1968), асн. мэтай якіх было аб’яднанне краіны, а таксама камуніст., дэмакр., сацыяліст. партыі, прафсаюзы, жаночыя і маладзёжныя арг-цыі. А.А.Чалядзінскі. с. 178
АЙЮБІ́ДЫ , Эйюбіды, дынастыя султанаў, якая правіла на Б. Усходзе пасля падзення Фатымідаў халіфата. Засн. ў 1171 у Егіпце военачальнікам Салах-ад-дзінам (Саладзінам). Назву атрымала ад імя яго бацькі палкаводца Айюба. Айюбіды паспяхова змагаліся з крыжакамі. Пасля смерці Салах-ад-дзіна (1193) яго нашчадкі павялі барацьбу за султанат, у які ўваходзілі Егіпет, Сірыя, Хіджаз з Меккай і Медынай, ч. Месапатаміі. Міжусобіцы ўзмацнілі ролю гвардыі мамлюкаў, у выніку змовы якіх у 1250 быў скінуты апошні з Айюбінаў с. 178
А́ЙЯ , мыс на Паўд. беразе Крыма, за 13 км на ПдУ ад Балаклавы (раён Севастопаля). З’яўляецца краем Гал. грады Крымскіх гор, які стромка абрываецца да Чорнага м. У раёне мыса рэліктавы бор хвоі Станкевіча. с. 178
АКА́ , рака ў Еўрапейскай ч. Рас. Федэрацыі, самы вял. правы прыток Волгі. Даўж. 1500 км, пл. бас. 245 тыс. км2. Пачынаецца ў цэнтр. ч. Сярэднярускага ўзвышша на выш. 226 м над узр. м. і ўпадае ў Волгу каля г. Ніжні Ноўгарад. Рэчышча звілістае, пойма шырокая, шмат старыц. Гал. прытокі: Угра, Масква, Клязьма (злева), Мокша (справа). Паводка з крас. да мая ў верхнім цячэнні і да пач. чэрвеня ў ніжнім. Летам і зімой межань, восенню дажджавыя паводкі. Пераважны гадавы сцёк вясной. Ледастаў з ліст. да красавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1300 м3/с. Рэгулярнае суднаходства ад г. Серпухаў да вусця (1200 км). На ўчастку ніжэй упадзення р. Масква на працягу 100 км шлюзаваная (Белаомутаўскі і Кузьмінскі гідравузлы). На левым беразе ў сярэднім цячэнні Акі — Прыокска-тэрасны запаведнік. На Ацэ — гарады Арол, Калуга, Серпухаў, Кашыра, Каломна, Разань, Касімаў, Мурам, Паўлава, Дзяржынск, Ніжні Ноўгарад. с. 178
АКА́БА . заліў Чырвонага м., паміж п-авамі Аравійскім і Сінайскім. Даўж. 180 км, шыр. да 28 км, глыб. да 1828 м. Аддзелены ад Чырвонага м. падводным парогам глыб. да 958 м. Парты Акаба (Іарданія), Эйлат (Ізраіль). с. 178
АКА́БА , Эль-Акаба, горад на Пд Іарданіі. 32 тыс. ж. (1983). Порт у заліве Акаба Чырвонага м. Міжнар. аэрапорт. Вузел шашэйных дарог. Вытв-сць мінер. угнаенняў. Рамесная вытв-сць. Марскія промыслы, рыбалоўства. Марскі курорт. с. 178
АКАБО́РЫ Сіра (н. 20.10.1900, г. Сідзуока), японскі хімік-арганік і біяхімік. Чл. Японскай АН. Замежны член АН СССР (1966). Праф. (1938). Скончыў ун-т Тохаку (1925). З 1935 у Осакскім ун-це, у 1958 заснавальнік і першы дырэктар, рэктар Ін-та бялку пры ун-це; з 1967 адначасова прэзідэнт Ін-та фіз. і хім. даследаванняў. Навук. працы па сінтэзе аптычна актыўных рэчываў, вылучэнні і храматаграфічным аналізе амінакіслот і пептыдаў. с. 178
АКАВА́НГА (Okavango), рака ў Афрыцы, гл. Кубанга. с. 178
АКА́Д (Akkad), Агадэ, стараж. горад (пазней і вобласць) на Пн Месапатаміі, на ПдЗ ад сучаснага Багдада (дакладнае месца невядома). Адзін з найстараж. цэнтраў семітычнага насельніцтва Вавілоніі. У 24—22 ст. да н.э. сталіца дзяржавы Саргана Стараж. (Акадскага), куды ўваходзілі Месапатамія і Элам. Каля 2200 да н.э. разгромлены гуціямі, страціў сваё значэнне.
Мастацтва Акада пераняло і развівала маст. традыцыі Шумера. Аднак помнікі мастацтва Акада (24—22 ст. да н.э.) адметныя большай разнастайнасцю тэм (фальклорныя, міфалагічныя сюжэты ў гліптыцы) і кампазіцый. Тыповымі з’яўляюцца мнагапланавыя аб’ёмныя рэльефы з экспрэсіўнай перадачай руху, элементамі пейзажу. Нешматлікія помнікі мастацтва Акада, што захаваліся, адносяцца да 23 ст. да н.э. (каменныя стэлы цароў Саргана і Нарамсіна з плоскарэльефнымі ваеннымі сцэнамі, бронзавая галава правіцеля з Ніневіі, цыліндрычныя пячаткі са сцэнамі палявання). Рэшткі палацавага комплексу Эшнуны (сучасны Тэль-Асмар) сведчаць аб высокім узроўні буд-ва. с. 178
АКАДЗА́КІ , горад у Японіі, на Пд в-ва Хонсю, у прэфектуры Айты (у агламерацыі Нагоя). 294 тыс. ж. (1987). Цэнтр тэкст. прам-сці. Хім., харч., маш.-буд. прадпрыемствы. с. 178
АКАДЭ́М , у грэчаскай міфалогіі афінскі герой, які паказаў Дыяскурам, дзе схавана іх сястра Алена, украдзеная Тэсеем. Лічылася, што Акадэм пахаваны ў свяшчэнных садах паблізу Афін, дзе каля 387 да н.э. заснаваў філас. школу Платон (пазней названа «акадэміяй»). с. 178
АКАДЭМІ́ЗМ (франц. académisme), 1) чыста тэарэт. кірунак, традыцыяналізм у навуцы і асвеце. 2) Адарванасць навукі, мастацтва, асветы ад жыцця і грамадскай практыкі. 3) У выяўленчым мастацтве — кірунак, які склаўся ў маст. акадэміях 16—19 ст. (гл. ў арт. Акадэміі мастацкія) і прытрымліваўся традыцыйных правілаў класічнага мастацтва антычнасці і Адраджэння. Садзейнічаў сістэматызацыі маст. адукацыі, замацаванню класічных традыцый (гл. Класіцызм), якія ператвараліся ім у «вечныя» каноны. Лічачы, што сучаснае жыццё не вартае высокага мастацтва, акадэмізм проціпастаўляў яму надчасавыя і наднац. нормы прыгажосці, ідэалізаваныя вобразы, далёкія ад рэальнасці сюжэты (з ант. міфалогіі, Бібліі), што падкрэслівалася ўмоўнасцю мадэліроўкі, колеру і малюнку, тэатральнасцю кампазіцыі. Пад націскам мастакоў-рэалістаў і творчай апазіцыі акадэмізм распаўся і відазмяніўся. У 20 ст. ў шэрагу краін ён часам выяўляўся ў адноўленых формах неакласіцызму. с. 178
АКАДЭ́МІІ ВАЕ́ННЫЯ , гл. ў арт. Ваенныя навучальныя ўстановы. с. 178
АКАДЭ́МІІ МАСТА́ЦКІЯ , установы (найчасцей дзярж.), якія з’яўляюцца навукова-творчымі цэнтрамі ў пытаннях класічных мастацтваў, а таксама вышэйшыя (часам прыватныя) маст. школы.
Першапачаткова акадэміі мастацкія, што ўзніклі ў Італіі ў 16 ст., былі свабоднымі аб’яднаннямі мастакоў, якія вывучалі мастацтва антычнасці, прыёмы майстроў Адраджэння і вял. значэнне надавалі малюнку як асн. форме мастацтва. Першая ўласна акадэмія мастацкая створана ў Парыжы ў 1648 як Каралеўская акадэмія жывапісу і скульптуры, дзе на аснове прынцыпаў класіцызму былі распрацаваны правілы т. зв. «вялікага стылю» прыдворнага арыстакратычнага мастацтва. На ўзор парыжскай створаны акадэміі мастацкія ў Вене (1692), Берліне (1694), Лондане (1768) і інш.
У 1757 створана першая рас. акадэмія мастацкая (Пецярбург; існавала да 1918). У ёй вучыліся і мастакі з Беларусі Л.Альпяровіч, С.Богуш-Сестранцэвіч, В.Ваньковіч, А.Гараўскі, Ф.Гарэцкі, Ф.Дмахоўскі, К.Кукевіч, Ф.Рушчыц, Н.Сілівановіч, Б.Тамашэвіч, І.Трутнеў, І.Хруцкі і інш. У 19 ст. многія акадэміі мастацкія ператварыліся ў цэнтры афіц. мастацтва і праваднікоў ідэаліст. эстэтыкі, сталі тормазам у развіцці прагрэсіўнага мастацтва. Паміж мастакамі-рэалістамі і прадстаўнікамі акад. мастацтва ішла барацьба (гл. Перасоўнікі). Пецярбургская акадэмія мастацкая, як і многія інш., захавала сваё значэнне як школа прафес. майстэрства. У 19 ст. на Захадзе акадэміямі часам наз. прыватныя маст. студыі (акадэмія Жуліяна ў Парыжы) і інш. У 1933 у Ленінградзе створана як ВНУ Усерас. акадэмія мастацкая, рэарганізаваная ў 1947 у акадэмію мастацкую СССР (Масква), з 1991 Расійская акадэмія мастацтваў. На Беларусі працуе (з 1991) Беларуская акадэмія мастацтваў. с. 178
АКАДЭ́МІІ МУЗЫ́ЧНЫЯ , 1) навукова-маст. аб’яднанні філосафаў, паэтаў, музыкантаў, аматараў мастацтва ў Італіі і інш. еўрап. краінах у 2-й пал. 15—17 ст. Існавалі як навукова-муз. т-вы, у дзейнасці якіх вял. значэнне надавалася музіцыраванню (акадэмія дэль Аркадыя ў Рыме), і муз. т-вы, якія аб’ядноўвалі прафес. музыкантаў і аматараў (займаліся навук. дзейнасцю, наладжвалі канцэрты, оперныя спектаклі, арганізоўвалі навуч. ўстановы, напр. Балонская філарманічная акадэмія). 2) Публічныя канцэртныя мерапрыемствы (арганізоўваліся муз. т-вамі) і аўтарскія канцэрты кампазітараў у 18 — 1-й трэці 19 ст. 3) Вышэйшыя муз. навуч. ўстановы (Каралеўская акадэмія музыкі ў Лондане, Расійская акадэмія музыкі ў Маскве, Беларуская акадэмія музыкі), некат. оперныя т-ры (Нацыянальная акадэмія музыкі і танца ў Парыжы — Парыжская опера), а таксама навук., канцэртныя і інш. аб’яднанні муз. устаноў у 20 ст. («Санта-Чэчылія» акадэмія ў Рыме). В.А.Антаневіч. с. 179
АКАДЭ́МІІ НАВУ́К ХРЫБЕ́Т , на Зах. Паміры, у Таджыкістане. Даўж. каля 110 км. Выш. да 7495 м (пік Камунізму). Складзены з асадкавых і метамарфічных парод, гранітаў. Водападзельны грэбень мае альпійскі рэльеф; 24 вяршыні ўзнімаюцца вышэй за 6000 м. Укрыты вечнымі снягамі, шмат ледавікоў (агульная пл. 660 км2), у т.л. буйныя — Гарма, Федчанкі, Язгулемскі і інш. с. 179
АКАДЭ́МІК , правадзейны член Акадэміі навук Беларусі, АН інш. дзяржаў, а таксама некаторых галіновых акадэмій. Выбіраецца на агульным сходзе акадэміі. Існуюць званні ганаровы акадэмік, замежны член і ганаровы член акадэміі. На Беларусі званне акадэміка ўведзена 26.12.1928, калі СНК БССР зацвердзіў першы склад правадзейных членаў Бел. АН. с. 179
АКАДЭМІ́ЧНАЕ ВЁСЛАВАЕ СУ́ДНА , спартыўная вузкая падоўжаная лёгкая вёславая лодка. Мае вынесеныя за барты на кранштэйнах уключыны для вёслаў і рухомыя банкі-сядзенні. Адрозніваюць вучэбныя — тыпу клінкер (з абшыўкай канта на кант, бяспалубныя, адносна высакабортныя) і гоначныя — тыпу скіф (з абшыўкай угладзь, нізкабортныя, запалубленыя з носа і кармы); парныя (вясляр вяслуе двума вёсламі) і расхінныя (вясляр вяслуе адным вяслом). Парныя бываюць на 1, 2, 4 весляроў (адзіночкі, двойкі, чацвёркі), расхінныя — на 2, 4, 8 весляроў (двойкі, чацвёркі, васьмёркі). с. 179
АКАДЭМІ́ЧНАЕ ВЫДА́ННЕ , 1) выданне, якое змяшчае навукова вывераны тэкст і яго розныя варыянты, каментарыі і інш. даведачны апарат. Да акадэмічных выданняў належаць найб. поўныя зб. тв. класікаў л-ры, навукі, грамадскай думкі (напр., у 1991—95 АН Беларусі выдадзены Поўны зб. тв. М.Багдановіча; т. 1—3). 2) Выданні, якія публікуюцца акадэміямі. с. 179
АКАДЭМІ́ЧНАЯ ГІМНА́ЗІЯ , першая ў Расіі дзярж. свецкая сярэдняя агульнаадук. школа. Існавала ў 1726—1805. Засн. ў Пецярбургу пры Акадэміі навук для падрыхтоўкі моладзі ў Акадэмічны універсітэт. Спачатку мела ням. (3-гадовае) і лац. (2-гадовае) аддзяленні. Вывучалі лац., грэч., ням., франц. мовы, рыторыку, логіку, арыфметыку, гісторыю, геаграфію, маляванне. Поўны навуч. курс быў абавязковы для тых, хто рыхтаваўся ва ун-т, астатнім дазвалялася вывучаць прадметы на выбар. Узрост навучэнцаў не абмяжоўваўся. У 1758—65 Акадэмічную гімназію ўзначальваў М.В.Ламаносаў. Закрыта ў сувязі з рэформай сістэмы нар. адукацыі. с. 179
АКАДЭМІ́ЧНЫ ЛЕ́ТАПІС , помнік бел.-літ. летапісання 16 ст., спіс 2-й рэдакцыі Беларуска-літоўскага летапісу 1446. Паводле складу і тэксту блізкі да Супрасльскага летапісу. У акадэмічны летапіс уваходзяць скарочаны агульнарус. летапіс, Смаленская хроніка, «Пахвала Вітаўту», смаленскія пагадовыя запісы за 1432— 46 і «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх». Ва ўрыўках збераглася частка па гісторыі Маскоўскай Русі 14 — 1-й трэці 15 ст. (пачынаецца са звестак 1339, згублены лісты з запісамі падзей 1373—1414 і 1418—27). Не зберагліся пач. частка, прысвечаная гісторыі Кіеўскай Русі, і «Аповесць пра Падолле», што была змешчана ў канцы рукапісу. Тэкст Бел.-літ. летапісу 1446 месцамі перададзены недакладна, з памылкамі.
Летапіс уваходзіць у склад рукапіснага зборніка сярэдзіны 16 ст., які захоўваецца ў б-цы Рас. АН у Санкт-Пецярбургу. Апублікаваны ў 17-м (1907) і 35-м (1980) тамах Поўнага збору рус. летапісаў. В.А.Чамярыцкі. с. 179
АКАДЭМІ́ЧНЫ ТЭА́ТР , ганаровае званне, якое прысвойваецца тэатрам, што выпрацавалі трывалыя традыцыі і выхавалі на іх аснове выдатных акцёраў, стварылі спектаклі, якія атрымалі шырокае прызнанне.
Упершыню прысвоена ў 1919 шасці рус. т-рам — Вялікаму, Малому, Мастацкаму ў Маскве, Александрынскаму (т-р імя Пушкіна), Марыінскаму (т-р оперы і балета) і Міхайлаўскаму (Малы т-р оперы і балета) у Петраградзе. У 1920—90-я г. званне акадэмічнага тэатра прысвоена лепшым драматычным і т-рам оперы і балета ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Кіеве, Харкаве, Казані, Ташкенце, Рызе, Таліне, Душанбе, Ашхабадзе і інш.
На Беларусі такое званне прысвоена 4 тэатрам: Нац. драм. т-ру імя Я.Купалы (1955), Бел. дзярж. драм. т-ру імя Я.Коласа (1977), Бел. т-ру оперы і балета (1964) і Дзярж. рус. драм. т-ру Беларусі (1994). с. 179
АКАДЭМІ́ЧНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т , першая ў Расіі свецкая вышэйшая навуч. ўстанова. Існаваў у 1724—66. Засн. ў Пецярбургу адначасова з АН, заняткі пачаліся ў 1726. У Акадэмічным універсітэце пераводзілі лепшых вучняў са Славяна-грэка-лацінскай акадэміі і інш. духоўных навуч. устаноў. Змест навучання вызначаўся спецыяльнасцямі акадэмікаў, якія чыталі лекцыі. Статут 1747 абвясціў самастойнасць акадэмічных універсітэтаў. У 1750 уведзены экзамены, наладжана сувязь з Акадэмічнай гімназіяй. Лепшыя выпускнікі ун-та пераводзіліся ў ад’юнкты АН, атрымлівалі ступень магістра. У 1758—65, калі Акадэмічны універсітэт узначальваў М.В.Ламаносаў, утвораны ф-ты філас., юрыд., медыцынскі. с. 179
АКАДЭ́МІЯ (грэч. Akadēmia), назва навук., навуч., асветных, маст. устаноў і т-ваў. Слова «акадэмія» паходзіць ад імя стараж.-грэч. міфічнага героя Акадэма, у гонар якога былі названы свяшчэнныя сады, дзе Платон каля 387 да н.э. заснаваў філас. школу (гл. Акадэмія платонаўская). У сярэднявеччы ў Еўропе і ў араб. краінах узніклі акадэміі як навук. і навуч. ўстановы. У 15—16 ст. гэта назва замацавалася ў Італіі за рознымі т-вамі, якія вывучалі мову і л-ру; пазней узніклі падобныя т-вы прыродазнаўства, эксперым. метадаў даследавання. З 2-й пал. 17 ст. ствараюцца акадэміі як навук. цэнтры (Акадэміі навук): Парыжская АН (1666), АН у Берліне (1700), Пецярбургская АН (1724), Рас. Акадэмія (Пецярбург, 1783). Важнае значэнне як навук. цэнтры маюць Нац. АН ЗША, Аўстрыйская, Шведская і інш. У Вялікабрытаніі ролю АН выконвае Лонданскае каралеўскае т-ва (1662). Цэнтр. навук. ўстанова Францыі — Ін-т Францыі (аб’ядноўвае 5 нац., у т.л. Парыжскую АН).
Старэйшая на тэр. Беларусі і Літвы — Віленская акадэмія, заснаваная ў 1579 (гл. Віленскі універсітэт). У 1775—81 існавала Гродзенская мед. акадэмія, на чале якой быў франц. хірург і анатам Ж.Э.Жылібер. На базе Полацкага езуіцкага калегіума была створана Полацкая акадэмія (1812—20). У 1840 у маёнтку Горы-Горкі заснавана першая на Беларусі вышэйшая с.-г. навуч. ўстанова — Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія. У 1957—61 у Мінску існавала Акадэмія с.-г. навук БССР. Вышэйшай навук. установай Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Акадэмія навук Беларусі (засн. ў 1929). У 1991 засн. Акадэмія кіравання, якая займаецца навук. і навуч. дзейнасцю, у 1992 — Акадэмія аграрных навук. У 1993 створана недзярж. вышэйшая навуч. ўстанова Акадэмія парламентарызму і прадпрымальніцтва. Статус акадэміі атрымалі некаторыя спец. ВНУ (гл. Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія, Беларуская акадэмія мастацтваў, Беларуская акадэмія музыкі, Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Акадэмія міліцыі, Акадэмія фізічнага выхавання і спорту). с. 179
АКАДЭ́МІЯ КІРАВА́ННЯ пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная ўстанова па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў. Засн. ў 1991 у Мінску пры СМ Беларусі, з 1994 — пры Кабінеце Міністраў, з 1995 — пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1994/95 навуч. г. на базе вышэйшай адукацыі аддзяленні: павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў органаў дзярж. кіравання і мясц. Саветаў, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін нар. гаспадаркі, юрыдычнае; на базе сярэдняй, сярэдняй спец. і вышэйшай адукацыі ф-т падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне эканомікі, кіравання, міжнар. эканам. адносін, знешнеэканам. дзейнасці і права. У складзе Акадэміі працуюць н.-д. цэнтры па праблемах эканомікі, удасканалення кіравання, дзярж. кадравай палітыкі, службы ў дзярж. апараце, радыяцыйнай бяспекі, энергетыкі і радыеэкалагічнай адукацыі, а таксама Міжнар. цэнтр дзелавога супрацоўніцтва і падрыхтоўкі менеджэраў. Навучанне дзённае, вочна-завочнае, завочнае; платнае. З 1992 аспірантура і савет па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый. Дактарантура з 1993. с. 180
АКАДЭ́МІЯ МІЛІ́ЦЫІ Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1976 як Мінская Вышэйшая школа міліцыі на базе завочнага ф-та (з 1958) Маскоўскай Вышэйшай школы міліцыі МУС СССР, з 1992 — акадэмія. Рыхтуе: юрыстаў-прававедаў — следчых, экспертаў-крыміналістаў, судова-мед. экспертаў; аператыўных работнікаў крымінальнага вышуку, службаў барацьбы з эканам. і арганізаванай злачыннасцю, папраўча-прац. устаноў і спец. камендатур, падраздзяленняў падатковых расследаванняў; участковых інспектараў міліцыі. У 1994/95 навуч. г. ф-ты: крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадскай бяспекі; следча-экспертны; падрыхтоўкі супрацоўнікаў папраўча-прац. устаноў і спец. камендатур; судова-мед. экспертызы; завочнага навучання; павышэння кваліфікацыі; ваенны. Навучанне дзённае і завочнае. З 1993 ад’юнктура, у т.л. ін-т суіскальніцтва; дактарантура. Прымае да абароны кандыдацкія і доктарскія дысертацыі. с. 180
АКАДЭ́МІЯ НАВУ́К БЕЛАРУ́СІ , вышэйшая навуковая самакіравальная ўстанова, якая ажыццяўляе і каардынуе фундаментальныя і пошукавыя даследаванні ў Рэспубліцы Беларусь па асн. кірунках прыродазнаўчых, тэхн. і грамадскіх навук. Заснавана 1.1.1929 у Мінску на базе Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта) паводле пастановы ЦВК і СНК БССР ад 13.10.1928. Да 1936 наз. Беларуская АН (БАН), да 1991 — АН БССР. У 1932 у Акадэміі было 14 ін-таў. У канцы 1920-х — 1930-я г. па надуманых абвінавачаннях было рэпрэсіравана больш як 140 супрацоўнікаў АН (у т.л. акадэмікі Г.І.Гарэцкі, П.В.Горын, А.Д.Дубах, М.М.Дурнаво, В.Ю.Ластоўскі, Я.Лёсік, С.М.Некрашэвіч, У.І.Пічэта, А.І.Смоліч, Б.А.Тарашкевіч, М.М.Шчакаціхін і інш.), што адмоўна адбілася на развіцці ўсіх навук. кірункаў. Найбольш пацярпелі гуманіт. навукі, дзе поруч са знішчэннем буйных бел. грамадазнаўцаў ліквідавана і распрацаваная імі навук. метадалогія, месца якой у гуманіт. даследаваннях 1930—50-х г. занялі празмерна гнуткія прынцыпы тагачаснай паліт. практыкі. У 1941 у АН было 12 н.-д. устаноў, у т.л. 9 ін-таў. У гады Вял. Айч. вайны АН панесла вял. людскія, матэрыяльныя і культ. страты (толькі матэрыяльны ўрон склаў больш за 300 млн. руб; у тагачасных цэнах). За 1-е пасляваеннае 10-годдзе адноўлены даваен. навук. ўстановы і створаны новыя. Сусв. навук.-тэхн. рэвалюцыя ў 1960—80-я г. дала значны імпульс далейшаму развіццю АН, абумовіла стварэнне многіх новых устаноў фізіка-матэм. і тэхн. профілю. На 1.1.1991 у АН працавалі 17 093 чал., у т.л. 5967 навук. работнікаў, 55 акад., 96 чл.-кар., 375 д-роў і 2557 канд. навук. Перабудовачныя працэсы 1980-х г. і эканам. крызіс пач. 1990-х г. паўплывалі на змяншэнне аб’ёму даследаванняў. На 1.1.1995 у складзе АН 11 218 супрацоўнікаў, у т.л. 4747 навук. работнікаў, 65 акад., 99 чл.-кар., 444 д-ры і 2139 канд. навук. Кіраванне работай АН ажыццяўляюць прэзідэнт і выбарны калегіяльны орган — Прэзідыум АН. Мае 6 аддзяленняў, якія аб’ядноўваюць н.-д. ўстановы па розных галінах навукі.
У аддзяленні фізікі, матэматыкі і інфарматыкі (ін-ты: фізікі; малекулярнай і атамнай фізікі; прыкладной оптыкі; матэматыкі; фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў; электронікі; тэхнічнай кібернетыкі; аддзел аптычных праблем інфарматыкі; Вылічальны цэнтр) вядуцца распрацоўкі ў галіне лазернай фізікі, аптычных метадаў даследавання прыродных і штучных асяроддзяў, фундаментальных узаемадзеянняў у фізіцы палёў, часціц і атамных ядраў, фізікі плазмы і плазменных тэхналогій, стварэння новых перспектыўных матэрыялаў, дыферэнцыяльных ураўненняў, вылічальнай матэматыкі, алгебры, новых інфарм. тэхналогій і інш. У аддзяленні фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі (ін-ты: праблем энергетыкі; радыяцыйных фізіка-хімічных праблем; радыеэкалагічных праблем; фізіка-тэхнічны; прыкладной фізікі; тэхналогіі металаў; тэхнічнай акустыкі; механікі металапалімерных сістэм; надзейнасці машын; акад. навук. комплекс «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава»; інжынерны цэнтр «Плазматэг»; навук-тэхн. цэнтр «Нетрадыцыйная энергетыка і энергазберажэнне», навук. цэнтр праблем механікі машын і аддзел праблем рэсурсазберажэння) вядуцца даследаванні ў галіне цепла- і масанераносу ў капілярна-порыстых целах, дысперсных сістэмах, рэалагічных асяроддзях, турбулентных патоках і ў нізкатэмпературнай плазме, фізікі, хіміі і трыбалогіі паверхні, тэхналогіі атрымання і апрацоўкі металічных, палімерных, кампазіцыйных і звышцвёрдых матэрыялаў, механікі мабільных машын і надзейнасці, цеплафізікі ліцейных працэсаў, распрацоўкі фізічных прынцыпаў і сродкаў дыягностыкі неразбуральнага кантролю рэчываў, матэрыялаў, вырабаў і тэхпрацэсаў і інш. У аддзяленні хімічных і геалагічных навук (ін-ты: агульнай і неарганічнай хіміі; біяарганічнай хіміі; геалагічных навук; праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі; фізіка-арганічнай хіміі, Рэсп. навук.-тэхн. цэнтр «Экамір»; Хіміка-тэхналагічны цэнтр) вядуцца даследаванні ў галіне фізіка-хіміі палімераў і арган. сінтэзу, сінтэзу высокаактыўных і селектыўных адсарбентаў і каталізатараў, прыроды паверхневых з’яў і дысперсных сістэм, структурных асноў функцыянавання бялкоў і нуклеінавых кіслот, распрацоўкі рацыянальных падыходаў да накіраванага сінтэзу і вылучэння біялагічна важных злучэнняў, ацэнкі, прагназавання і аптымізацыі ўздзеяння натуральных і антрапагенных фактараў на прыроднае асяроддзе, стварэння рэсурсазберагальных тэхналогій здабычы, перапрацоўкі і выкарыстання цвёрдых гаручых выкапняў, будовы і эвалюцыі зямной кары і прыроднага асяроддзя на тэр. Беларусі. У аддзяленні біялагічных навук (ін-ты: генетыкі і цыталогіі; заалогіі; лесу; мікрабіялогіі; радыебіялогіі; фотабіялогіі; эксперыментальнай батанікі; Цэнтр. батанічны сад) вядуцца даследаванні ў галіне дынамікі супольнасцяў раслін і жывёл Беларусі, біял. рэсурсаў, асновы іх узнаўлення, рацыянальнага выкарыстання і аховы, генетычных і фізіёлага-біяхімічных праблем селекцыі, прадукцыйнасці і імунітэту раслін, генетычнай і клетачнай інжынерыі раслін і мікраарганізмаў, выкарыстання мікраарганізмаў у біятэхналогіі, сельскай гаспадарцы і аховы навакольнага асяроддзя, экалагічнай абстаноўкі, абумоўленай катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, медыка-біял. і генетычных вынікаў радыяцыі, спосабаў зніжэння яе шкоднага ўздзеяння і інш. У аддзяленні гуманітарных навук (ін-ты: гісторыі; літаратуры; мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; мовазнаўства; сацыялогіі; філасофіі і права; эканомікі; аддзел навук. інфармацыі па гуманітарных навуках) вядуцца даследаванні ў галіне вывучэння гісторыі бел. народа, яго мовы і л-ры, заканамернасцяў развіцця бел. мастацтва, матэрыяльнай культуры і побыту народа, гісторыі і тэорыі вуснапаэт. творчасці, праблем этн. і мед. антрапалогіі беларусаў, распрацоўкі сацыялагічнай мадэлі сац. і паліт. працэсаў ва ўмовах пераходу грамадства ад таталітарнай да дэмакратычнай сістэмы рыначнага тыпу, вывучэння гісторыі філас. і паліт.-прававой думкі, заканамернасцяў грамадскага развіцця, фарміравання дэмакр. дзярж. і паліт. сістэмы Рэспублікі Беларусь, распрацоўкі нац.-дзярж. мадэлі эканомікі Беларусі і механізму яе дзярж. рэгулявання і інш. У аддзяленні праблем медыцыны (ін-ты біяхіміі; фізіялогіі) вядуцца даследаванні ў галіне асаблівасцяў уздзеяння фактараў сучасных экасістэм і ладу жыцця на здароўе чалавека; вывучаюць праблемы аховы генафонду насельніцтва краіны, патагенезу асн. захворванняў чалавека, стварэння новых метадаў дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння сардэчна-сасудзістых, анкалагічных, нервовых, эндакрынных і інш. хвароб. Некаторыя ўстановы АН знаходзяцца або маюць свае рэгіянальныя аддзяленні ў абл. цэнтрах.
Для забеспячэння ўкаранення вынікаў навук. даследаванняў і навук.-тэхн. распрацовак у АН створана доследна-канструктарская база, у складзе якой: Цэнтр. канструктарскае бюро, канструктарскае аддзяленне з доследнымі вытв-сцямі; 10 спец. канструктарскіх бюро з доследнымі вытв-сцямі пры ін-тах. У сістэме АН выдавецка-паліграфічнае вытворчае аб’яднанне «Беларуская навука», Бібліятэка цэнтральная навуковая імя Я.Коласа, Цэнтральны навук. архіў, музеі стараж.-бел. культуры, гісторыі АН Беларусі. АН выдае «Даклады АН Беларусі», «Весці АН Беларусі» (5 серый), часопісы «Дифференциальные уравнения», «Инженерно-физический журнал», «Журнал прикладной спектроскопии», часопіс «Трение и износ», шматтыражную газ. «Навіны АН Беларусі». Падрыхтоўка навуковых кадраў вядзецца праз дактарантуру і аспірантуру. Асобныя вынікі даследаванняў АН прызнаны сусв. супольніцтвам вучоных як навук. адкрыцці (ультрагукавы капілярны эфект адкрыў акад. Я.Р.Канавалаў, 1972; з’яву рухомасці падвойных сувязяў у спалучаных дыёнавых злучэннях — акад. А.А.Ахрэм разам з вучонымі з Масквы і Новасібірска, 1975; з’яву стабілізацыі-лабілізацыі электронна-ўзбуджаных шмататамных малекул — акад. М.А.Барысевіч і праф. Б.С.Непарэнт, 1978; бакавы зрух праменя пры адбіцці святла — акад. Ф.І.Фёдараў, 1980, і інш.). Многія навук. распрацоўкі знайшлі шырокае прымяненне ў нар. гаспадарцы Беларусі, у т.л. новыя матэрыялы і тэхналогіі, унікальныя прыборы і высокапрадукцыйныя гатункі культ. раслін.
Прэзідэнты АН: У.М.Ігнатоўскі (1929—31), П.В.Горын (1931—36), І.З.Сурта (1936—37), К.В.Гораў (1938—47), А.Р.Жэбрак (1947), М.І.Грашчанкаў (1947—51), В.Ф.Купрэвіч (1952—69), М.А.Барысевіч (1969—87), У.П.Платонаў (1987—92), Л.М.Сушчэня (з 1992).
Літ.: Купревич В.Ф. Академия наук Белорусской ССР: Очерк истории и деятельности. 3 изд. Мн., 1968; Акадэмія навук Беларускай ССР. Мн., 1979; Токарев Н.В. Академия наук Белорусской ССР: годы становления и испытаний (1929—45). Мн., 1988; Академия наук Белорусской ССР: Краткий очерк Мн., 1989; Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993. В.К.Шчэрбін. с. 180
АКАДЭ́МІЯ ПАРЛАМЕНТАРЫ́ЗМУ І ПРАДПРЫМА́ЛЬНІЦТВА , недзяржаўная вышэйшая навуч. ўстанова. Адкрыта ў 1993 у Мінску. Рыхтуе палітолагаў-менеджэраў і эканамістаў-менеджэраў. У 1994/95 навуч. г. ф-ты: сацыяльна-эканам. і перападрыхтоўкі кадраў. Навучанне дзённае, вячэрняе, завочнае; платнае. У складзе акадэміі н.-д. цэнтр па праблемах аналізу і прагназіравання сац.-эканам. і паліт. працэсаў у Рэспубліцы Беларусь. А.І.Осіпаў. с. 182
АКАДЭ́МІЯ ПЛАТО́НАЎСКАЯ , старажытнагрэчаская філас. школа. Засн. Платонам каля 387 да н.э. каля Афін. Існавала да 529 н.э. Сцвярджала традыцыю аб’ектыўнага ідэалізму. У гісторыі акадэміі платонаўскай вылучаюць: Стараж. Акадэмію (Платон, Спеўсіп, Ксенакрат), якая падтрымлівала піфагарэізм і распрацоўвала праблемы матэматыкі, натурфіласофіі, дыялектыкі; Сярэднюю (Аркесілай, Лакід) і Новую (Карнеад) акадэміі, якія з пазіцый скептыцызму выступалі супраць вучэння стоікаў; т. зв. 4-ю і 5-ю акадэміі, якія эклектычна злучалі платонаўскі ідэалізм са стаіцызмам, піфагарэізмам, арыстацелізмам. З 4 ст. акадэмія платонаўская развівала вучэнне неаплатанізму. У эпоху Адраджэння акадэмія платонаўская адноўлена ў Фларэнцыі (1459—1521; М.Фічына, Піка дэла Мірандала). Ідэі акадэміі платонаўскай на Беларусі знайшлі адлюстраванне ў поглядах Ф.Скарыны, С.Буднага і інш. Г.У.Грушавы. с. 182
АКАДЭ́МІЯ РУ́СКАГА БАЛЕ́ТА імя А.Я.Ваганавай, адна са старэйшых рус. балетных школ. Засн. ў 1738 у Санкт-Пецярбургу як Танц. школа, з 1779 у складзе тэатр. вучылішча, у 1924—92 Ленінградскае харэагр. вучылішча; з 1957 імя Ваганавай, з 1961 акадэмічнае. Рыхтуе артыстаў класічнага балета, танц. ансамбляў. Тэрмін навучання 8 гадоў (прымаюцца дзеці з 10 гадоў). Разам з вышэйшай прафес. падрыхтоўкай дае агульнаадукацыйную ў аб’ёме сярэдняй школы. Сярод выкладчыкаў вучылішча І.Вальберх, М.Петыпа, М.Фокін, А.Ваганава. Сярод выпускнікоў Т.Карсавіна, В.Ніжынскі, В.Спясіўцава, М.Сямёнава, Г.Уланава, Н.Дудзінская, Ф.Лапухоў, В.Вайнонен, Л.Лаўроўскі, Р.Захараў, Л.Якабсон, Ю.Грыгаровіч, І.Калпакова, М.Барышнікаў, Р.Нурыеў, М.Далгушын і інш. с. 182
АКАДЭ́МІЯ ФІЗІ́ЧНАГА ВЫХАВА́ННЯ І СПО́РТУ , вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1937 у Мінску як Бел. ін-т фіз. культуры на базе Мінскага тэхнікума фіз. культуры, з 1993 акадэмія. У 1994/95 навуч. г. ф-ты: аздараўленчай і лячэбнай фізкультуры, пед., трэнерскі, завочнага навучання, павышэння кваліфікацыі. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1966. Прымае да абароны кандыдацкія і доктарскія (з 1992) дысертацыі. с. 182
АКА́ЕЎ Аскар (н. 10.11.1944, с. Кызыл-Байрак Кемінскага р-на, Кыргызстан), дзярж. дзеяч Кыргызстана, вучоны. Акад. АН Кыргызстана (1987). Д-р тэхн. н. (1980). Скончыў Ленінградскі ін-т дакладнай механікі і оптыкі (1968). Працаваў у ім, на з-дзе ў Бішкеку, у Фрунзенскім політэхн. ін-це. У 1986— 87 заг. аддзела ЦК Кампартыі Кіргізіі. З 1987 віцэ-прэзідэнт, у 1989—90 прэзідэнт АН Кыргызстана. З 1990 прэзідэнт Рэспублікі Кыргызстан. Навук. працы па фіз. оптыцы і галаграфіі. с. 182
АКАЗІЯНАЛІ́ЗМ (ад лац. occasionalis выпадковы), ідэалістычны кірунак зах.-еўрап. філасофіі 17 ст., які сцвярджаў немагчымасць узаемадзеяння душы і цела без прамога ўмяшання Бога. Прадстаўнікі аказіяналізма (А.Гейлінкс, Н.Мальбранш) ідэалістычна перапрацавалі дуаліст, філасофію Р.Дэкарта (гл. Картэзіянства). Аказіяналізм тлумачыў механістычнае прыродазнаўства ў рэліг. ідэаліст. духу, што адкрывала шлях да паслясхаластычнага абнаўлення рэліг. філасофіі. Гэта абумовіла папулярнасць аказіяналізма сярод прыхільнікаў каталіцызму. На Беларусі ідэі аказіяналізма вядомыя з пач. 18 ст. У сярэдзіне 18 ст. ў навуч. установах у лекцыі па схаластычнай філасофіі ўключаліся і элементы аказіяналізма. Вучэнне аказіяналізма з пазіцый паслядоўнага механістычнага дэтэрмінізму крытыкаваў і абвяргаў Б.Дабшэвіч. Г.У.Грушавы. с. 182
АКАЗІЯНАЛІ́ЗМ , моўная з’ява, якая не адпавядае агульнапрынятаму ўжыванню; ствараецца як выразны сродак у пэўным кантэксце і не замацоўваецца як моўная норма. Аказіяналізм — звычайна словы («вершаправод», «ночапіс», «шалёнагубая»), але магчыма выкарыстанне асобных формаў у якасці новых слоў («соў», «савя» замест літ. «сава», «статуй» — «статуя») і словазлучэнняў («мяцеляцца спіцы», «навальніцы ракет»). Найчасцей утвараюцца пісьменнікамі, таму інакш наз. аўтарскімі, індывідуальна-стыліст. неалагізмамі. Набываюць значэнне паэт. тропаў. с. 182
А́КАЛІ , паселішча эпохі неаліту, бронзы і ранняга жалеза (3—1-е тыс. да н.э.) на р. Акалі ў Эстоніі. Знойдзены прылады працы, кераміка, упрыгожанні розных культур (нарвенскай, тыповай грабеньчата-ямкавай, шнуравой і інш.), якія часткова былі пашыраны і на Пн Беларусі. с. 183
АКА́ЛІНА , прадукт акіслення паверхні металаў, сплаваў пры ўзаемадзеянні з вонкавым асяроддзем. Звычайна акалінай наз. прадукт акіслення жалеза і яго сплаваў. У шырокім сэнсе акаліна — хім. злучэнні, утвораныя на паверхні любога металу пры яго рэакцыі з акісляльнікамі (кіслародам, серай, азотам і інш.). Пагаршае якасць паверхні і прыводзіць да страты металу (каля 6%); у некаторых выпадках выкарыстоўваюць яе ахоўныя ўласцівасці (гл. Аксідаванне). Акаліна, што ўтвараецца на паверхні металу ў час пракаткі, коўкі, штампавання, выкарыстоўваецца ў канвертарнай, доменнай ці мартэнаўскай вытв-сці. З акаліны кіпячых сталяў атрымліваюць жалезны парашок, які выкарыстоўваюць у магн. дэфектаскапіі, парашковай металургіі. Спец. апрацоўкай з акаліны легіраваных сталяў і сплаваў вылучаюць каштоўныя металы. Акаліны здымаюць мех. спосабам, траўленнем ці электрагідраўлічнай апрацоўкай. с. 183
АКАЛІ́ЧНАСЦЬ , даданы член сказа, які паясняе словы са значэннем дзеяння або прыкметы, паказваючы на час, месца, прычыну, умову, мэту, спосаб дзеяння, характар выяўлення, інтэнсіўнасць прыкметы. У бел. мове акалічнасці сінтаксічна звязваюцца з гал. словамі пры дапамозе прымыкання і кіравання. Ролю акалічнасці выконваюць прыслоўе («вельмі здольны»), дзеепрыслоўе («разглядаць не спяшаючыся»), інфінітыў («зайсці развітацца»), назоўнік з прыназоўнікам ці без яго («ехаць лесам», «зрабіць насуперак жаданню»), лічэбнік («уваходзіць па аднаму»), а таксама свабодныя словазлучэнні розных тыпаў («важыць тры тоны», «чытаць з ранку да вечара», «апрацаваны з дапамогай новага прыстасавання») і фразеалагізмы («жыць абы дзень да вечара»). У залежнасці ад сінтаксічнага значэння падзяляюцца на разрады — акалічнасці часу, прычыны, умовы, мэты, спосабу дзеяння і інш.
А.Я.Міхневіч. с. 183
АКАЛО́ВА , вёска ў Беларусі, у Лагойскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 35 км на Пн ад Лагойска, 74 км ад Мінска, 60 км ад чыг. ст. Смалявічы, на шашы Мінск—Віцебск. 103 ж., 51 двор (1994). Лясніцтва, сярэдняя школа.
У 1770 мястэчка ў Барысаўскім пав. У 1798 пісар ВКЛ М.Валовіч заснаваў драўляны касцёл. У 1880 мястэчка Прусавіцкай вол., 268 ж., касцёл, 3 крамы. З 1924 цэнтр сельсавета Плешчаніцкага р-на, у 1926—35 цэнтр нац. польскага сельсавета. З 1962 у Лагойскім р-не. с. 183
АКАЛО́ВІЧ Іван Ільіч (н. 15.6.1922, в. Малыя Жаберычы Крупскага р-на Мінскай вобл.), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1943. Удзельнік Курскай бітвы 1943, вызвалення Беларусі, баёў ва Усх. Прусіі. Вызначыўся: у чэрв. 1944 у час прарыву варожай абароны на ПнЗ ад Рагачова; у пач. 1945 у 3-дзённых баях каля г. Гумбінен; у сак. 1945 пры ліквідацыі ўсх.-прускай групоўкі праціўніка. с. 183
АКАЛО́ДАК , акалотак, 1) у Рас. імперыі частка (раён) горада, якая замацоўвалася за паліцэйскім чынам (акалодачным наглядчыкам) для адм. і паліт. нагляду за насельніцтвам. Сістэма акалодачнага паліцэйскага нагляду ўведзена паводле паліцэйскай рэформы 1862, была адным з яе элементаў; існавала да 1917. 2) Лекарскі пункт пры вайсковых часцях, падраздзяленнях, лазарэтах у царскай арміі. с. 183
АКАМАДА́ЦЫЯ (ад лац. accomodatio прыстасаванне), розная ступень прыпадабнення суседніх зычных ці галосных; адзін з відаў камбінаторных змяненняў гукаў. Пры максімуме акамадацыі паміж імі ўзнікаюць т. зв. глайды (прамежкавыя напаўгалосныя гукі), якія з’яўляюцца рэалізацыяй агульных для зычных і галосных дыферэнцыяльных адзнак. Для стараж. моў ступень акамадацыі вызначаецца на аснове ўскосных паказчыкаў, для сучасных — інструментальна або з дапамогай аўдытара. Прыкладам акамадацыі можа служыць бел. цеканне і дзеканне.
Літ.: Мартынов В.В. Славянская и индоевропейская аккомодация. Мн., 1968.
В.У.Мартынаў. с. 184
АКАМАДА́ЦЫЯ ў біялогіі і медыцыне, тэрмін, блізкі да адаптацыі. Акамадацыя вока — прыстасаванне яго да выразнага бачання прадметаў, што знаходзяцца на рознай адлегласці; акамадацыя фізіялагічная ўзбудлівых тканак (мышачнай і нервовай) — прыстасаванне да дзеяння раздражняльніка, якое павольна нарастае па сіле; акамадацыя гісталагічная тканак — змена формы і суадносін тканкавых элементаў (клетак) у працэсе прыстасавання да зменлівых умоў. с. 184
АКАМКАВА́ННЕ , гл. Акатванне. с. 184
АКАМПАНЕМЕ́НТ (франц. accompagnement), музычнае суправаджэнне. 1) Партыі аднаго ці некалькіх інструментаў або пеўчых галасоў у ансамблі, падпарадкаваныя гал., сольнай партыі. 2) Кампанент муз. тканіны, які выконвае функцыю суправаджэння (інтанацыйна-меладычнага, рытмічнага, гарманічнага). Адрозніваюць монафанічны і поліфанічны (гарманічны) акампанемент, якія ў працэсе развіцця муз. творчасці набылі разнастайныя формы. 3) Выкананне муз. суправаджэння. І.Дз.Назіна. с. 184
АКАМЯНЕ́ЛАСЦІ , фасіліі, рэшткі і сляды жыццядзейнасці арганізмаў мінулых геал. эпох, якія захаваліся ў асадкавых пародах. Падзяляюцца на рэшткі арганізмаў, адбіткі і злепкі, сляды і прадукты жыццядзейнасці (гл. Капраліты). Утвараюцца пасля пахавання арганізмаў у выніку фасілізацыі. Ад раслін у горных пародах захавалася разрозненае лісце, абрыўкі галін, абломкі ствалоў, шышкі, плады, насенне, споры, пылок, зрэдку — кветкі. Добра захаваліся жывёлы або іх рэшткі ў вечнай мерзлаце (маманты, рыбы і інш.), азакерыце. Захаванасць рэшткаў залежыць ад будовы арганізма і ўмоў яго пахавання. Даследаванне акамянеласцей дае магчымасць вызначаць адносны ўзрост асадкавых тоўшчаў зямной кары, уявіць звенні ланцуга эвалюцыі жывых арганізмаў у геал. мінулым Зямлі. Утварэнне акамянеласцей вывучае тафаномія. Узоры акамянеласцей зберагаюцца ў палеанталагічных музеях. с. 184
АКА́Н , група народаў (ашанты, фанты, акім, аквапім, аньі, бауле, гонджа, крачы, абронг і інш.) у Гане (больш за 7,7 млн. чал.), Кот-д’Івуар (2,3 млн. чал.) і Тога (50 тыс. чал., 1987). Мовы групы акан. с. 184
АКАНІ́Т , гл. Боцікі. с. 184
АКАНІ́ЦА , канструкцыйна-дэкаратыўны элемент афармлення аконнага праёма (гл. Акно). Узнікла ў стараж.-рус. архітэктуры ў выглядзе засавак (дошак на палазах), якімі зачынялі незашклёныя валаковыя вокны курных хат. У сял. буд-ве бытавала да канца 19 ст. З развіццём вял. акон, аздобленых ліштвамі, паявіліся аканіцы на «бегунах», або «пятках» (спец. шыпах, на якіх паварочваліся), з 16 ст. — на метал. завесах у замкавым, сядзібным і гар. жыллёвым буд-ве. У сучаснай нар. архітэктуры аканіцы аздабляюцца філёнгамі, дэкар. ўстаўкамі, разьбой. с. 184
АКАНКА́ГУА (Aconcagua), найбольшая вяршыня ў Андах і Паўд. Амерыцы, у Аргенціне, каля граніцы з Чылі. Выш. 6960 м. Складзена з андэзітаў, укрыта вечнымі снягамі, 7 ледавікоў. Агульная пл. абледзянення 80 км2. с. 184
А́КАННЕ , вымаўленне не пад націскам гука «а» заўсёды або ў пэўным становішчы ў адпаведнасці з галоснымі «а», «о», «е» пад націскам. Характэрная асаблівасць бел. літ. мовы (перадаецца і на пісьме) і мясц. гаворак асн. масіву, за выключэннем усх.-палескай (мазырскай) групы, а таксама рус. літ. мовы і яе паўд. гаворак. Адрозніваюць аканне пасля цвёрдых і аканне пасля мяккіх (яканне) зычных. У бел. мове пашырана недысімілятыўнае (моцнае) і дысімілятыўнае аканне. Пры недысімілятыўным гук «а» выступае заўсёды ў 1-м складзе перад націскам, а таксама пераважна і ў інш. ненаціскных складах: «вада́», «чалаве́к», «гавары́ў», «го́рад». Гэтае аканне ўласціва гаворкам сярэднебел. групы, полацка-мінскай падгрупы паўн.-ўсх. і паўд.-зах. дыялектам, дзе яно, аднак, няпоўнае, а таксама літ. мове. Пры дысімілятыўным аканні ў 1-м складзе перад націскам гук «а» вымаўляецца, калі пад націскам выступае любы галосны, акрамя «а». Перад складам з націскам «а» пасля цвёрдых зычных утвараецца невыразны гук «ь» або «ы». Падобныя гукі адзначаюцца і ў інш. ненаціскных складах, за выключэннем канцавога адкрытага складу: «вады́», «траво́й», але «тръва́», «бъръда́» (аднак «мно́га», «го́ра»). Такое аканне ў гаворках магілёўска-віцебскай падгрупы паўн.-ўсх. дыялекту.
Літ.: Крывіцкі А.А., Падлужны А.І. Фанетыка беларускай мовы. Мн., 1984.
А.А.Крывіцкі. с. 184
АКАНО́М , кіраўнік панскай гаспадаркі, наглядчык за працай у фальварку на Беларусі ў перыяд феадалізму і капіталізму. Тэрмін вядомы з канца 16 ст. Аканом нёс адказнасць за гасп. дзейнасць у маёнтку, трымаў пад кантролем суд над сялянамі, кіраваў зборам падаткаў. На аканома ўскладаўся абавязак кантролю за падуладнымі яму намеснікамі асобных фальваркаў. Ён вёў таксама ўсю гасп. справаздачу, якую прад’яўляў на рэвізію гаспадару ці яго адміністратару. Пасаду аканома ў большасці выпадкаў займалі прадстаўнікі шляхецкага саслоўя. У.І.Пашкевіч. с. 184
АКА́НТ у архітэктуры, арнаментальна-дэкаратыўны элемент аздаблення фасадаў і інтэр’ераў будынкаў і збудаванняў у выглядзе аканта (расліна, пашыраная ў Міжземнамор’і). Вядомы з антычнасці. Характэрны для зах.-еўрап., у т.л. беларускай, архітэктуры рэнесансу, барока, класіцызму. Арнамент з асобных зубчастых лістоў аканта аздабляў кансолі і дэнтыкулы, з сабраных у пучок у форме чашы — карынфскія і кампазітныя капітэлі; бягучы бесперапынны арнамент з аканта выкарыстоўваўся ў фрызах, спіралепадобны — у круглых разетках і медальёнах. с. 184
АКАНТАЦЭФАЛЁЗЫ , інвазійныя захворванні (гельмінтозы) жывёл, зрэдку чалавека, якія выклікаюцца калючагаловымі чарвямі — скрэбнямі (акантацэфаламі). Паразітуюць у кішэчніку свіней, сабак, лісоў, ваўкоў, барсукоў, качак, рыб, чалавека. На Беларусі найб. небяспечныя макракантарынхоз, палімарфоз, філікалёз, эхінарынхоз і памфарынхоз. Крыніца інвазіі — хворыя жывёлы, што заражаюцца акантацэфалёзамі пры паяданні прамежкавых гаспадароў (малюскаў, ракападобных, насякомых), у целе якіх знаходзяцца лічынкі скрэбняў (акантэлы). с. 185
АКАНТАЦЭФА́ЛЫ , гл. Скрэбні. с. 185
АКАНТО́ДЫ (Acanthodei), клас вымерлых рыб. Вядомы з адкладаў позняга сілуру — ранняй пермі Еўразіі, Паўн. Амерыкі, Аўстраліі, Антарктыды. 4 атрады. На Беларусі рэшткі акантод (луска, шыпы) знойдзены ў адкладах ніжняга і сярэдняга дэвону. Жылі пераважна ў прэсных вадаёмах з імклівым цячэннем, радзей у лагунах і морах. У асноўным планктафагі. Магчыма, ад прымітыўных акантод адасобіліся храстковыя і касцявыя рыбы.
Даўж. да 0,5 м. Цела верацёнападобнае, з дробнымі касцявымі пласцінамі на галаве, з шыпамі (іхтыядаруліты) перад усімі плаўнікамі, акрамя хваставога. Луска ганоіднага тыпу. с. 185
АКАНТЫ́Т (ад грэч. akantha калючка, іголка), мінерал класа сульфідаў, сульфід серабра з групы аргентыту. Мае 87% серабра з прымесямі медзі, жалеза, цынку і інш. Утварае плёнкі, зямлістыя агрэгаты («сярэбраная чэрнь»), суцэльныя масы, дробныя крышталі і г.д. Колер жалезіста-чорны. Бляск металічны. Цв. 2—2,5; коўкі. Шчыльн. 7,2—7,3 г/см3. Гідратэрмальны мінерал (у свінцова-цынкавых радовішчах з аргентытам). Радовішчы ў Чэхіі, Германіі, ЗША. Каштоўная сярэбраная руда. с. 185
АКА́ПІ (Okapia johnstoni), парнакапытнае млекакормячае сям. жырафаў. Жыве ў Афрыцы ў вільготных трапічных лясах бас. р. Конга. Рэдкая жывёліна.
Даўж. цела каля 2 м, выш. ў карку да 1,2 м, маса каля 250 кг. Афарбоўка карычняватая са светлымі папярочнымі палосамі на нагах. Морда выцягнутая, вушы вялікія, у самца 2 невял. рагі, рагавыя чахлы на канцах рагоў штогод зменьваюцца. Корміцца лісцем. Цяжарнасць 14—15, лактацыя 6 месяцаў. Трымаюць у заапарках, дзе паспяхова размнажаецца. с. 185
А КАПЭ́ЛА (італьян. a cappella), шматгалосыя харавыя спевы без інстр. суправаджэння. Пашыраны ў нар. творчасці. Як стыль прафес. хар. мастацтва склаліся ў культавай поліфаніі ў канцы сярэднявечча, дасягнулі росквіту ў майстроў Нідэрландскай школы і Дж.Палестрыны. Для правасл. царквы спевы а капэлы — адзіная форма хар. мастацтва. З эпохі Адраджэння развіваюцца і ў свецкай музыцы. На Беларусі ранні свецкі жанр спеваў а капэлы — кант. У стылі а капэлы працавалі кампазітары розных эпох. Сярод бел. — В.Залатароў, М.Равенскі, А.Багатыроў, Р.Пукст, У.Алоўнікаў, Ю.Семяняка, Э.Тырманд, А.Мдывані, Л.Захлеўны, А.Бандарэнка і інш. А.А.Саламаха. с. 185
АКАПЯ́Н Акоп (29.5.1866, г. Гянджа — 13.11.1937), армянскі паэт. Нар. паэт Арменіі і нар. паэт Грузіі (1923). З гімназіі выключаны за вальнадумства. Удзельнік рэв. руху ў Закаўказзі, неаднойчы быў арыштаваны. Заснавальнік армянскай пралетарскай паэзіі. Першы зб. «Вершы» (1899). Паэмы «Новы ранак» (1909), «Чырвоныя хвалі» (1911) прысвечаны рэв. руху ў Закаўказзі. Асн. матыў паэзіі 1920—30-х г. — рамантыка сацыяліст. буд-ва (паэмы «Багі загаварылі», 1922; «Шыр-канал», 1924; «Волхаўбуд», 1925; «Горад», 1931).
Літ.: Манукян С. Акоп Акопян: Критико-биогр. очерк: Пер. с арм. М., 1980. с. 185
АКАРАЛО́ГІЯ (ад грэч. akari клешч + ..логія), галіна арахналогіі, навука пра кляшчоў. Мае прыкладныя раздзелы — мед., вет., с.-г. акаралогія. Навук. акаралогія сфарміравалася ў 18 ст. (швед. вучоны К.Ліней). На Беларусі н.-д. работа вядзецца з 1920-х г. (М.М.Судзілоўскі, І.В.Шчарбінін, В.Л.Якімаў, К.Ф.Расцягаева, І.Ц.Арзамасаў, Б.П.Савіцкі, В.І.Вацякоў, Н.П.Мішаева, І.В.Чыкілеўская і інш.). Вывучаюцца біялогія кляшчоў і іх роля ў фарміраванні эпідэміял. сітуацый; даследуюцца кляшчы — узбуджальнікі хвароб чалавека, жывёл і раслін (іксодавыя, гамазавыя, чырванацельцавыя, панцырныя, акароідныя, раслінаедныя і інш.). Вывучаюцца асаблівасці змен акаракомплексаў у залежнасці ад ландшафтнага размеркавання з мэтай прагназіравання ачагоў масавага размнажэння кляшчоў у асн. лесараслінных зонах. с. 185
АКАРАПІДО́З пчол, акароз, акарыёз, кляшчовая хвароба, небяспечная хранічная інвазійная хвароба рабочых пчол, матак і трутняў, якая выклікаецца паразітаваннем кляшча Acarapis Woodi. Пашырана ў краінах Еўропы. Да акарапідозу ўспрыімлівыя ўсе пароды. Кляшчы адкладваюць яйцы ў трахеі, і на 3—6-ы дзень утвараюцца лічынкі. Цыкл развіцця 10—16 сут. На адной пчале можа паразітаваць да 150 кляшчоў. З моманту заражэння адзінкавых пчол да пашкоджання 50% сям’і праходзіць 3—5 гадоў. Ранняй вясной хворыя пчолы не могуць узняцца ў паветра, падаюць на зямлю, сядзяць кучкамі. с. 185
АКАРДЭО́Н (франц. accordēon), музычны інструмент класа ідыяфонаў віду язычкова-духавых; разнавіднасць ручнога храматычнага гармоніка. Мае правую клавішную і левую кнопкавую клавіятуры, над якімі размешчаны рэгістры-пераключальнікі для змены афарбоўкі і сілы гуку. Створаны ў 1829 венскім майстрам К.Даміянам, хутка пашырыўся ў многіх краінах. На Беларусі з’явіўся ў пач. 20 ст. Выкарыстоўваецца ў нар. побыце пераважна для суправаджэння танцаў, у выканальніцкай самадзейнай і прафес. практыцы. Ігры на акардэоне навучаюць у муз. установах рознага ўзроўню. І.Дз.Назіна. с. 186
АКАРКАВЕ́ННЕ , працэс адкладання тлушчападобнага рэчыва суберыну ў абалонках клетак шматгадовых раслін. Характэрна для клетак покрыўных тканак — экзадэрмы і корку, якія ахоўваюць унутр. тканкі кораня і сцябла ад страты вільгаці і ваганняў т-ры. Корак не дае раслінам высыхаць і ахоўвае жывыя клеткі, спрыяе загойванню ран. с. 186
АКАРО́З , тое, што акарапідоз. с. 186
АКА́РЫДЫІ , гл. ў арт. Кароставыя кляшчы. с. 186
АКАРЫЁЗ , тое, што акарапідоз. с. 186
АКАРЫ́НА (італьян. ocarina літар. гусяня), музычны інструмент класа аэрафонаў віду глабулярных флейтаў. Мае гліняны корпус авальнай формы, свістковае прыстасаванне, 8—10 ігравых адтулін. Створана ў 1860 італьян. майстрам Дж.Данацы, хутка пашырылася ў краінах Еўропы, у т.л. на Беларусі (нар. назвы «карына», «конік»). У адпаведнасці з бел. традыцыяй набыла цыліндрычную форму. Вырабляецца найчасцей уручную, пакрываецца палівай. Выкарыстоўваецца пастухамі для ігры сола, музыкантамі-аматарамі для суправаджэння спеваў. І.Дз.Назіна. с. 186
АКАРЫФО́РМНЫЯ КЛЯШЧЫ́ (Acariformes), атрад членістаногіх кл. павукападобных. Больш за 6 тыс. відаў з 200 сямействаў. На Беларусі спецыяльна не вывучаліся; найб. пашыраны акарыформныя кляшчы з 2 падатрадаў: саркаптыформных (акароідныя кляшчы, кароставыя кляшчы, панцырныя кляшчы, пер’евыя кляшчы, валасяныя) і трамбідыформных (галавыя кляшчы, чырванацельцавыя кляшчы, вадзяныя, павуцінныя). Жывуць на глебе, у глебе, вадзе.
Даўж. цела 0,2—0,8 мм. Цела падзелена на галаву і тулава. Ротавы апарат утвораны 2 парамі пярэдніх ног. 4 пары ног, кожная з 5—б членікаў. У развіцці праходзяць фазы лічынкі, німфы (3) і дарослай асобіны. Кладуць яйцы. Сапрафагі і фітафагі. Многія — шкоднікі раслін і с.-г. прадуктаў, паразіты жывёл і чалавека. с. 186
АКАРЫЦЫ́ДЫ [ад грэч. akari клешч + ...цыд(ы)], пестыцыды, прызначаныя для барацьбы з кляшчамі. Існуюць акарыцыды расліннага (анабазін, нікацін) і сінтэтычнага (фосфарарган., хлараваныя арган. злучэнні, карбаматы і інш.) паходжання. Выкарыстоўваюць у выглядзе водных раствораў, эмульсій, суспензій, дустаў, газаў, аэразоляў. Магчыма атрутнае ўздзеянне на чалавека, жывёл і птушак. З акарыцыдаў найб. шырока ўжываюцца мінер. масла, сера, вапнава-серны адвар, фосфарарган. злучэнні (хларафос, карбафос). Парушэнні тэхналогіі выкарыстання акарыцыдаў вядуць да экалагічных страт. с. 186
АКА́СІ , горад у Японіі, на ПдЗ в-ва Хонсю, у прэфектуры Хіёга. 263 тыс. ж. (1987). Рыбалоўны порт на Унутраным Японскім м. Харч., баваўняная прамысловасць, цяжкае і с.-г. машынабудаванне (аўтазавод), хім. прадпрыемствы, марскі курорт. с. 186
АКАСМІ́ЗМ (ад a... + грэч. kosmos Сусвет), філасофскае і рэлігійнае вучэнне, якое прапаведуе погляды аб нікчэмнасці свету. У найб. чыстым выглядзе сустракаецца ў класічнай інд. філасофіі (гл. Веданта), пашырана і ў хрысціянстве. Гегель называў акасмізмам пантэізм Спінозы, паколькі бог у ім ёсць адзіная вечная і бясконцая субстанцыя, усё астатняе — часовае, неістотнае. Акасмізмам наз. таксама спірытуалізм, які адмаўляе рэальнасць навакольнага свету. с. 186
АКА́ТВАННЕ , акамкаванне, метад атрымання камякоў пылападобнай руды, мінер. угнаенняў ці танказдробненых канцэнтратаў, спяканне якіх ускладнена. Увільготнены матэрыял у вярчальным барабане ці талерчатым гранулятары ператвараецца ў камякі, трываласць якім надаецца хім. спосабам, абпальваннем ці высушваннем. Канчатковы прадукт наз. акатышам. У каляровай металургіі акатваюцца свінцовыя, медныя, нікелевыя канцэнтраты, для жал. рудаў акрамяакатвання выкарыстоўваюць агламерацыю. с. 186
АКАТУ́ЙСКАЯ ТУРМА́ , катаржная турма ў Рас. імперыі; адзін з цэнтраў паліт. катаргі, дзе трымалі рэвалюцыянераў-народнікаў, а пасля рэв. 1905—07 паліт. вязняў з рабочых, сялян, салдат. Пабудавана ў 1888 у Нерчынскай горнай акрузе Забайкалля (цяпер тэр. Чыцінскай вобл.). Ліквідавана пасля Лют. рэв. 1917. с. 186
АКА́ТЫШЫ , трывалыя, аднароднага саставу і аднолькавага памеру абпаленыя шарыкі з дробнай пылападобнай жал. руды ці танказдробненага канцэнтрату. Атрымліваюць пры акатванні. Бываюць неафлюсаваныя і афлюсаваныя (з дабаўкай флюсу). Жалезарудныя акатышы змяшчаюць 57—69% жалеза ў форме аксідаў, выкарыстоўваюцца ў доменнай вытв-сці; металізаваныя (30—95% адноўленага жалеза) у вытв-сці якаснай сталі. с. 186
АКА́ФІСТ (грэч. akathistos ад а... + kathizō саджуся), хрысціянскае хвалебнае царк. песнапенне. Выконваецца абавязкова стоячы. Кожны Акафіст складаецца з 25 асобных песнапенняў. Найб. вядомыя і стараж. Акафісты: Божай Маці (7 ст.) і Ісусу Найсаладзейшаму (9 ст.), свяціцелю Мікалаю Цудатворцу (14 ст.). Створаны таксама акафісты святым, абразам, царк. святам. Кніга, дзе сабраны ўсе акафісты, наз. акафіснік. Першы на Беларусі акафіснік выдадзены Ф.Скарынай у 1525. Шматтомны акафіснік з 1991 друкуецца ў Маскве (ім карыстаюцца і праваслаўныя на Беларусі). Г.М.Шэйкін. с. 186
АКА́ЦЫЯ (Асасіа), род раслін сям. бабовых. 750—800 відаў, пашыраны ў тропіках і субтропіках абодвух паўшар’яў, большасць расце ў Аўстраліі (выява акацыі — нац. эмблема), дзе яны, як і ў Афрыцы, істотны элемент саванны. У бат. садах і парках Чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа ў 19 ст. акліматызавана каля 10 відаў. Найб. вядомыя: акацыя серабрыстая (acacia dealbata), якую вырошчваюць як дэкар. расліну (т. зв. мімоза); акацыя белая, або псеўдаакацыя (Robinia pseudoacacia) з роду рабінія; акацыя жоўтая, або караганнік дрэвападобны (Caragana arborescens) з роду карагана. На Беларусі як дэкар. расліны вырошчваюць апошнія 2 віды.
Пераважна вечназялёныя дрэвы, кусты, зрэдку травы. Кветкі жоўтыя або белыя, дробныя. Плод — боб. З шэрагу відаў атрымліваюць дубільныя рэчывы і гуміарабік. с. 186
АКАЯ́МА , горад у Японіі, на ПдЗ в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Акаяма. 583 тыс. ж. (1987). Гандл.-размеркавальны і культ. цэнтр зах. Японіі. Тэкст., маш.-буд. (эл.-машынабудаванне, суднабудаванне), хім., папяровая, харч., ганчарна-керамічная прам-сць. Саматужная вытв-сць фарфору і цыновак татамі. Аванпорт Акаямы — Уна; чыг. паром да в-ва Сікоку. Ун-т. Парк Каракуэн (1786). с. 187
АКБА́Р Джэлаль-ад-дзін (1542—1605), правіцель Магольскай імперыі ў Індыі [1556—1605]. Пры ім дзяржава Вялікіх Маголаў дасягнула найб. магутнасці. Значна пашырыў яе межы, заваяваўшы тэр. ад Балха на Пн да р. Гадавары на Пд (у т.л. Кашмір і тэр. сучаснага Афганістана) і ад мора на З да мора на У. Вёў барацьбу з сепаратызмам феадалаў, у 1574 імкнуўся ліквідаваць сістэму джагіраў, што выклікала супраціўленне мусульм. джагірдараў. Упершыню стаў прызначаць індусаў на важныя дзярж. пасты, дынастычнымі шлюбамі ўмацаваў сувязі з раджпуцкімі княствамі, конніца раджпутаў стала асновай арміі. Увёў новую рэлігію «дзін-і ілахі» («божая вера») з элементамі ісламу, індуізму, парсізму і джайнізму. с. 187
АКВА... (ад лац. agua вада), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «водны», напр., акваплан, акваторыя. с. 187
АКВАДА́Г , калоідна-графітавы прэпарат для ўтварэння электраправодных пакрыццяў на ўнутр. і вонкавай паверхнях электравакуумных прылад. Для ўнутр. пакрыццяў выкарыстоўваюць водную суспензію танказдробненага графіту, для вонкавых — сумесь графітавага парашку з арган. лакамі. Можа выконваць ролю электродаў, служыць для адводу эл. зарадаў з унутр. паверхні абалонкі прылады, аховы яе ад дзеяння вонкавых эл. палёў і забеспячэння эл. кантактаў паміж асобнымі вузламі электравакуумных прылад. с. 187
АКВАКУЛЬТУ́РА , развядзенне і таварнае вырошчванне каштоўных водных арганізмаў (рыб, ракападобных, малюскаў, водарасцяў). Адрозніваюць аквакультуру прэснаводную і марскую (марыкультуру). Вылучаюць 2 кірункі развіцця аквакультуры: вырошчванне каштоўных відаў рыб і беспазваночных з выкарыстаннем штучных кармоў і пашавае — на натуральнай кармавой базе ў паўкантралюемых умовах. У прэснаводнай аквакультуры выкарыстоўваюць штучныя і натуральныя вадаёмы, а таксама індустр. ўстаноўкі, у марыкультуры — прыбярэжную зону мораў. Існуе ў краінах з высокім тэхн. узроўнем рыбалоўства (Японія, Вялікабрытанія, Нарвегія) і краінах паўд.-азіяцкага і афр. рэгіёнаў. Сусветны прадукт аквакультуры складае 9,4—9,5 млн. т (на марыкультуру прыпадае каля 2/3; 1983—87).
На Беларусі аквакультура існуе ў выглядзе сажалкавага і азёрнага рыбаводства, развіваюцца індустр. формы рыбаводства на прамысл. прадпрыемствах. Функцыянуюць 21 сажалкавы, 6 азёрных рыбгасаў, 8 рыбагадавальнікаў; вырошчваюць карпа, сазана, карася сярэбранага, амура белага, таўсталобіка, стронгу радужную. Сярэднегадавы аб’ём сажалкавай рыбы складаў каля 18 тыс. т у 1986—90, 6 тыс. т у 1994, у азёрных гаспадарках 0,7 тыс. т, у індустр. рыбаводстве 1,4 тыс. т (1990). с. 187
АКВАЛА́НГ (ад аква... + англ.lung лёгкае), аўтаномны апарат, з дапамогай якога чалавек дыхае пад вадой. Вынайдзены французамі Ж.І.Кусто і Э.Ганьянам (1943). Складаецца з балонаў са сціснутым паветрам (да 200 ат), аўтамата, што рэгулюе выдыханне і паступленне паветра адпаведна ціску навакольнага асяроддзя і інш. элементаў. У комплексе з маскай, гідракамбінезонам, ластамі і інш. выкарыстоўваецца ў падводным спорце і паляванні, у даследаваннях, выратавальнай службе. с. 187
АКВА́ЛЬНЫ ЛАНДША́ФТ , аквакомплекс, прыродная адзінка дзялення воднага асяроддзя (акіяна, возера, вадасховішча); участак, якому ўласцівы спецыфічныя асаблівасці характарыстык вады, газавага саставу, донных адкладаў і біёты. Аналагічны ландшафту геаграфічнаму на сушы. с. 187
АКВАМАРЫ́Н (ад лац. agua marina марская вада), мінерал, разнавіднасць берылу. Празрыстыя крышталі сінявата-зялёнага ці блакітнага колеру. Трапляюцца ў гранітных і слюдзяна-кварцавых горных пародах (Бразілія, ЗША, Мадагаскар, Індыя, Украіна). Каштоўны камень. с. 187
АКВАНА́ЎТ , гл. Гідранаўт. с. 187
АКВАНІ́ТЫ , воданапоўненыя пластычныя выбуховыя рэчывы на аснове аміячнай салетры і тратылу. Цеплата выбуху каля 4,6 МДж/кг. Малаадчувальныя да мех. ўздзеяння. Выкарыстоўваюць у шахтах і рудніках, бяспечных па газе і пыле. с. 187
АКВАПЛА́Н (ад аква... + план), драўляны плоцік, які буксіруецца самаходнымі суднамі і прызначаны для міжсезоннай трэніроўкі спартсменаў (у т.л. гарналыжнікаў). Даўж. каля 0,9 м, шыр. 0,6 м; аптымальная скорасць буксіравання 30—45 км/гадз, даўж. буксірнага шнура 10—15 м. с. 187
АКВА́РЫУМ (ад лац. aguarium вадаём), 1) пасудзіна, у якой трымаюць і разводзяць акварыумных рыб, водных жывёл і расліны. Бываюць рознай канструкцыі, формы і памераў (суцэльна шкляныя або з метал. каркасам і шклянымі сценкамі, часам з арганічнага шкла; сферычныя, прамавугольныя, са скошанай пярэдняй сценкай, якія звычайна падвешваюць на сцяне, і інш.). Мае адпаведны аб’ём (у залежнасці ад відаў і памераў жывёл) і ўмовы існавання (грунт, расліны, святло- і цепларэгулявальная апаратура, аэратары і інш.). У якасці грунту выкарыстоўваюць прамыты рачны пясок. У акварыуме трымаюць расліны, якія плаваюць на паверхні ці ў тоўшчы вады, і тыя, што ўкараняюцца ў грунце (вядома каля 70 відаў, у т.л. сальвінія, эладэя, вадзяная салата, валіснерыя, крыптакарына і інш.). З мясцовай флоры Беларусі могуць быць выкарыстаны харавыя водарасці, раскі, рагаліснік, стрэлкаліст, балотнікі, палушнік азёрны, рычыя плаваючая і інш. водныя расліны. 2) Спец. навук. ўстанова, якая вывучае і дэманструе прадстаўнікоў марской і прэснаводнай фауны і флоры. Існуюць у многіх краінах свету. Буйныя акварыумы ў заапарках Масквы, Таліна, Ташкента, Рыгі. Акварыумы для марскіх жывёл звычайна размяшчаюць на беразе мора (першыя створаны ў Севастопалі ў 1871, у Неапалі ў 1872), некаторыя з іх наз. акіянарыум. с. 188
АКВА́РЫУМНЫЯ РЫ́БЫ , рыбы, якіх вырошчваюць і разводзяць у акварыумах з дэкар. і навук. мэтамі. З некалькіх сотняў відаў на Беларусі пашыраны каля 40. Найб. вядомыя: залатая рыбка, мечаносцы, гупі, даніо, скалярыі, неоны, барбусы, сомікі, хромісы, наностамусы, хеміграмусы, дыскусы, цыхлазомы, гурамі, грымі, малінезіі, тэрнецыі. с. 188
АКВАРЭ́ЛЬ (франц. aguarelle ад лац. agua вада), фарбы, разведзеныя на вадзе (звычайна з раслінным клеем) і прызначаныя для жывапісу, а таксама від жывапісу, твор, выкананы ў тэхніцы акварэлі гэтымі фарбамі. Асн. якасці акварэлі — празрыстасць, чысціня і яснасць колеру. Акварэль спалучае асаблівасці жывапісу і графікі. Спецыфічныя прыёмы — размывы і зацёкі, якія ствараюць эфект рухомасці і трапятлівасці.
Акварэль (з дамешкам бяліл, гл. Гуаш) была вядомая ў Стараж. Егіпце, Кітаі, Японіі. У 15—17 ст. служыла пераважна для расфарбоўкі гравюр, чарцяжоў, эскізаў карцін і фрэсак, выкарыстоўвалася і самастойна (пейзажы А.Дзюрэра, галандскіх і фламандскіх мастакоў). З 18 ст. пашырылася ў пейзажным жывапісе. З’явіліся прафес. мастакі-акварэлісты. У 19 ст. распаўсюдзілася ў Англіі (У.Тэрнер, Р.Бонінгтан), Францыі (Э.Дэлакруа, А.Дам’е), Расіі (К.Брулоў, А.Іваноў, У.Бяхцееў, А.Астравумава-Лебедзева, А.Фанвізін, М.Урубель).
На Беларусі выкарыстоўвалася ў 15 ст. ў мініяцюрах Радзівілаўскага летапісу, у 17—18 ст. — для расфарбоўкі гравюр. У 19 — пач. 20 ст. жанравыя карціны і пейзажы ў тэхніцы акварэлі стваралі Л.Альпяровіч, С.Богуш-Сестранцэвіч, Я.Дамель, К.Кастравіцкі, М.Кулеша, Н.Орда, І.Пешка, Ф.Рушчыц; у 1920—30-я г. — А.Астаповіч, В.Волкаў, У.Кудрэвіч, М.Лебедзева, М.Філіповіч. Пазней традыцыйная акварэль атрымала развіццё ў творчасці Л.Лейтмана, А.Волкава, В.Цвіркі, І.Сталярова. Новы этап развіцця акаварэлі азначыўся на пач. 1960-х г. Арганізуюцца ўсесаюзныя (1965) і рэсп. (1966) выстаўкі, ствараюцца групы мастакоў акварэлі, фарміруюцца школы акварэлі (гл. Віцебская школа акварэлі). Пашырэнне выяўл. сродкаў, тэхн. прыёмаў, мастацкіх манер прывяло да вызначэння спецыфікі акварэльнага вобраза. Акварэль зацвердзілася як самастойны від жывапісу. Шырокую вядомасць атрымалі творы А.Паслядовіч, У.Стальмашонка, З.Літвінавай, П.Драчова, Г.Шутава, Ф.Гумена, І.Пратасені, Г.Паплаўскага, Ф.Кісялёва, В.Паўлаўца, Л.Марчанкі.
Літ.: Беспалый А. Беларуская акварэль. Мн., 1989. У.І.Рынкевіч. с. 189
АКВАТО́ЛЫ , воданапоўненыя выбуховыя рэчывы брызантнага дзеяння. Маюць цягучую або гелепадобную кансістэнцыю, складаюцца з нітрату амонію, трынітраталуолу, гаручых дабавак; асн. ўласцівасцямі блізкія да акванітаў. Выкарыстоўваюцца для разбурэння воданапоўненых моцных горных парод пры раскрыўных работах. с. 189
АКВАТО́РЫЯ [ад аква... + (тэры)торыя], участак прасторы мора, возера, ракі ў натуральных, штучных або ўмоўных межах; звычайна водная частка марскога порта — гавань. Акваторыя порта ўключае водныя падыходы, рэйд, унутр. гавань або басейны з прычальнымі збудаваннямі, дзе адбываецца разгрузка і пагрузка суднаў. Бываюць акваторыі гідрааэрадромаў, марскіх палігонаў. с. 189
АКВАТЫ́НТА (італьян. acguatinta), тэхнічная разнавіднасць гравюры, у якой метал. дошка пратраўліваецца праз прыліплы да яе асфальтавы або каніфольны пыл. У акватынце дасягаюцца маляўнічыя эфекты, блізкія да тонавага малюнку. Выкарыстоўваецца ў спалучэнні са штрыхаваным афортам, узбагачаючы яго танальнымі і фактурнымі адценнямі. У бел. мастацтве выкарыстоўваецца з 17 ст. (асобныя творы Л. і А.Тарасевічаў). У 19 ст. значна пацеснена літаграфіяй. с. 189
АКВЕДУ́К (ад аква... + лац. duco вяду), вадавод (канал, труба) для падачы вады ў населеныя пункты, арашальныя і гідраэнергет. сістэмы з размешчаных вышэй за іх крыніц. Акведукам наз. таксама частку вадавода ў выглядзе моста над ракой, дарогай, ярам. Акведук вядомы з 2-га тыс. да н.э. ў краінах Стараж. Усходу, Стараж. Грэцыі (з 7 ст. да н.э.) і Стараж. Рыма (з 4 ст. да н.э.). У сучасных арашальных і гідраэнергет. сістэмах маставыя часткі акведука робяць з бетону, жалезабетону, металу, каменю ці дрэва. Найб. пашыраны акведук, у якіх сценкі латка ці трубы — нясучыя пралётныя канструкцыі моста. с. 189
АКВІЗІ́ЦЫЯ , 1) залучэнне новых кліентаў, грузаў, страхаванняў агентам транспартных або страхавых кампаній — аквізітарам. 2) Аквізіцыя на біржы — скупка акцыянерам (групай акцыянераў) усіх акцый прадпрыемства, што азначае куплю гэтага прадпрыемства. Набыццё адным прадпрыемствам другога ці зліццё без згоды прадпрыемства, якое траціць сваю самастойнасць, называюць «варожай» аквізіцыяй. с. 190
АКВІЛЕ́ГІЯ , гл. Ворлікі. с. 190
АКВІ́НК (Aguincum), горад рымскіх часоў (каля 10 да н.э. — 409 н.э.), з 107 н.э. — гал. горад рым. правінцыі Ніжняя Панонія. Руіны Аквінка знаходзяцца каля Будапешта. Раскопкі вядуцца з 1775. Аквінк складаўся з паселішча мясц. племя эравіскаў, рым. ўмацаванага лагера, ваен. ці лагернага горада і цывільнага горада. У час раскопак выяўлены рамесныя кварталы, амфітэатр, абарончыя сцены, водаправод, палац намесніка Ніжняй Паноніі і інш. с. 190
АКВІТА́НІЯ (лац. Aguitania), гістарычная вобласць на ПдЗ Францыі. У старажытнасці рымская правінцыя ў Галіі. З 507 належала Франкскаму каралеўству, у 2-й пал. 7 — 1-й пал. 8 ст. — герцагства. У 1154—1453 англ. ўладанне. З 13 ст. мела назву Гіень. У 1472 канчаткова далучана да Францыі. с. 190
АКВІТА́НСКАЯ НІЗІ́НА , гл. Гаронская нізіна. с. 190
АКЕА́НАЎ Аляксей Яўгенавіч (н. 25.6.1949, г.Уладзікаўказ, Паўн. Асеція), вучоны-анколаг. Д-р мед. н. (1989). Скончыў Паўн.-Асецінскі мед. ін-т (1972). З 1972 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі Мін-ва аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. З 1992 дырэктар Бел. цэнтра мед. тэхналогій, інфарматыкі, кіравання і эканомікі аховы здароўя. Навук. працы па эпідэміялогіі рака і інш. інфекцыйных хвароб, арганізацыі аховы здароўя, інфарматыцы. с. 190
АКЕ́ЕЎ Таламуш (н. 11.9.1935), кіргізскі кінарэжысёр. Нар. арт. Кыргызстана (1975), нар. арт. СССР (1985). Скончыў Ленінградскі ін-т кінаінжынераў (1958). З 1964 рэжысёр на кінастудыі «Кіргізфільм». Найб. значныя работы: «Неба нашага дзяцінства» (1968), «Люты» (паводле аповесці М.Аўэзава «Шэры люты»), «Чырвоны яблык» (паводле Ч.Айтматава), «Нашчадак Белага Барса». Усе фільмы Акеева аб’ядноўвае трывалая сувязь з нац. культурай, сучаснае мысленне. Дзярж. прэмія Кыргызстана 1972. с. 190
АКЕ́ЙДЫЯ (Acadia), нацыянальны парк у ЗША, на астравах у Атлантычным ак., каля берагоў штата Мэн. Засн. ў 1916 пад назвай Сьёр-дэ-Мон (у 1919—29 наз. Лафеет) для захавання маляўнічага ўзбярэжжа, мяшаных лясоў на а-вах Маўнт-Дэзерт і Хо. Пл. 15,6 тыс. га. У флоры больш за 500 відаў вышэйшых раслін, шмат імхоў і лішайнікаў. У фауне — 50 відаў млекакормячых (у т.л. віргінскі алень), каля 300 відаў птушак. с. 190
АКЕРМА́НСКАЯ КАНВЕ́НЦЫЯ 1826 . Падпісана паміж Расіяй і Турцыяй 7 кастр. ў г. Акерман (цяпер г. Белгарад- Днястроўскі, Украіна). Дапаўняла Бухарэсцкі мірны дагавор 1812, пашырыла ўплыў Расіі на Балканах. Турцыя прызнала размежавальную лінію на Дунаі, Расія атрымала права на свабоду гандлю на тэр. Турцыі і суднаходства ў яе водах, у Дунайскіх княствах аднаўлялася мясц. самакіраванне, вызначаліся прынцыпы будучага ладу Сербіі. с. 190
АКІ́МАВА Вольга Дзмітрыеўна (11.7.1883, Полацкі пав. Віцебскай губ. — 4.7.1969), бел. альголаг. Скончыла Вышэйшую школу, Вышэйшыя прыродазнаўчыя курсы ў Пецярбургу (1906—12). З 1920 у віцебскіх настаўніцкім і пед. ін-тах, БДУ. Адзін з першых даследчыкаў альгафлоры на Беларусі, вывучала яе відавы і колькасны склад, біямасу фітапланктону вадаёмаў Беларусі. с. 190
АКІ́МАЎ Барыс Барысавіч (н. 25.6.1946, Вена), рускі артыст балета. Засл. арт. Расіі (1976). Нар. арт. СССР (1989). Скончыў Маскоўскае харэагр. вучылішча (1965, педагог М.Ліепа), Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва (1978). З 1905 у Вял. т-ры. Найб. блізкія Акімаву партыі сучасных балетаў з вострай харэагр. лексікай: Іванушка («Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні), Крас («Спартак» А.Хачатурана), Сяргей («Ангара» А.Эшпая, Дзярж. прэмія СССР 1977), Курбскі («Іван Грозны» С.Пракоф’ева). Лаўрэат Міжнар. конкурсу артыстаў балета ў Варне (1966). с. 190
АКІ́МАЎ Георгій Уладзіміравіч (23.4.1901, Масква — 23.1.1953), рускі фізікахімік. Чл.-кар. АН СССР (1939). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1926). Працаваў у авіяц. прам-сці (1927—47). З 1949 дырэктар Ін-та фіз. хіміі АН СССР. Распрацаваў тэорыю карозіі металаў (1933—38), класіфікацыю метадаў выпрабавання на карозію, стварыў тэхналогію атрымання гарачатрывалага сплаву для дэталяў авіяц. рухавікоў і шэраг марак нержавейнай сталі. Тры Дзярж. прэміі СССР.
Тв.: Основы учения о коррозии и защите металлов. М., 1946. с. 190
АКІ́МАЎ Іван Акімавіч (2.6.1754, С.Пецярбург — 27.5.1814), рускі жывапісец, прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1764—73) у А.П.Ласенкі. У 1779—1800 выкладчык, дырэктар Пецярбургскай АМ. Творы: «Вялікі князь Святаслаў, які цалуе маці і дзяцей сваіх пасля вяртання з Дуная ў Кіеў» (1773), «Геркулес на раздарожжы» (1801).
Тв.: Краткое историческое известие о некоторых Российских художниках // Северный вестн. 1804. Ч. 1. № 3. с. 190
АКІ́МАЎ Мікалай Паўлавіч (16.4.1901, Харкаў — 6.9.1968), рускі рэжысёр і мастак. Нар. арт. СССР (1960). Праф. (1960). Вучыўся ў Новай маст. студыі ў Петраградзе (1915—19). З 1922 тэатр. мастак, рэжысёр. У 1935—49 і з 1955 маст. кіраўнік Ленінградскага т-ра камедыі. Лепшыя спектаклі, якія паставіў і аформіў Акімаў, адметныя тонкай іроніяй, дакладнасцю характарыстык: «Звычайны цуд», «Дракон» Я.Шварца, «Дон Жуан» Дж.Байрана, «Стракатыя апавяданні» паводле А.Чэхава і інш. Аўтар графічных работ (кніжная ілюстрацыя, партрэт, тэатр. афіша). с. 191
АКІ́МАЎСКІ ЗАВО́Д СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАГА ІНВЕНТАРУ́ . Дзейнічаў з 1907 у маёнтку Акімаўскае Слуцкага пав. Вырабляў дробны с.-г. інвентар. У 1914 працавала больш за 50 рабочых. У 1921 рэарганізаваны ў с.-г. майстэрню. с. 191
АКІ́НА (Aguino) Карасон (н. 25.1.1933, прав. Тарлак, Філіпіны), дзярж., паліт. і грамадскі дзеяч Філіпін. Атрымала вышэйшую філал. і юрыд. адукацыю ў Нью-Йорку і Маніле. У 1980—83 у эміграцыі ў ЗША з мужам Б.Акіна, лідэрам апазіцыі рэжыму Ф.Маркаcа. Пасля забойства мужа (1983) узначаліла апазіцыю. У лют. 1986—крас. 1992 прэзідэнт Філіпін. А.А.Чалядзінкі. с. 191
АКІНА́ВА , самы вялікі востраў архіпелага Рукю, у Японіі. Пл. 1254 км2. Берагі моцна парэзаны, акаймаваны каралавымі рыфамі. На ПнУ і ў цэнтр. частцы Акінава нізкагор’і (выш. да 498 м), складзены пераважна са сланцаў, вапнякоў і пясчанікаў. Астатняя тэрыторыя — нізінная раўніна. Клімат трапічны, мусонны, ападкаў 1,3—2 тыс. мм за год, летам і восенню — тайфуны. На месцы вільготных трапічных лясоў зараснікі бамбуку, хмызнякоў, рысавыя палеткі, плантацыі ананасаў, цукр. трыснягу. Гал. горад — Наха. На Акінаве размешчаны амерыканскія ваенныя базы. с. 191
АКІНА́К (грэч. akinakēs), кароткі (40—60 см) меч ці кінжал, традыцыйная зброя стараж. іранамоўных народаў (персаў, сакаў, саўраматаў, скіфаў). На Беларусі знойдзены 2 акінкі паблізу в. Асарэвічы Брагінскага р-на Гомельскай вобл. с. 191
АКІНАСПЕРМІ́Я (ад а... + грэч. kineō прыводзіць у рух + sperma семя), поўная нерухомасць жывых сперматазоідаў у сперме і няздольнасць іх да апладнення. с. 191
АКІ́НЧЫЦ Фабіян Іванавіч (20.1.1886, в. Акінчыцы, цяпер у межах г. Стоўбцы Мінскай вобл. — 7.3.1943), бел. грамадска-паліт. дзеяч. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1913). У 1906—17 чл. партыі эсэраў. Пра яго жыццё і дзейнасць у 1917—23 звесткі супярэчлівыя. З 1923 на радзіме. З 1926 уваходзіў у кіруючыя органы Бел. сялянска-работніцкай грамады, Т-ва бел. школы. У 1927 арыштаваны польск. ўладамі і зняволены на 8 гадоў. Вызвалены датэрмінова ў 1930. З 1933 старшыня, прадстаўнік Бел. дабрачыннага т-ва ў Бел. нац. к-це ў Вільні. У 1933 выдаваў (з У.Казлоўскім) часопіс бел. нацыянал-сацыялістаў «Новы шлях», пачаў ствараць Беларускую нацыянал-сацыялістычную партыю. З 1939 старшыня Бел. бюро прапаганды пры Мін-ве прапаганды Германіі ў Берліне. У 1940 старшыня Бел. к-та ў Варшаве. З пач. 1941 заг. школы прапагандыстаў пад Берлінам. Застрэлены партызанамі ў час знаходжання ў Мінску. Я.Вапа. с. 191
АКІНШЭ́ВІЧ Леў Аляксандравіч (6.2.1898, С.-Пецярбург — 1980), бел. і ўкр. гісторык. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це (з 1916), скончыў Кіеўскую вайск. школу (1918). У 1918 прыняў грамадзянства БНР. З 1921 працаваў ва Укр. АН. Супрацоўнічаў з бел. час. «Полымя», Інбелкультам і Бел. АН. З 1933 праф. Нежынскага пед. ін-та. Абвінавачаны ў бел. і ўкр. «бурж. нацыяналізме» і звольнены. З канца 1930-х г. працаваў у Смаленску. У час Вял. Айч. вайны жыў на Украіне. З 1944 у Зах. Германіі, затым у ЗША. У 1950-я г. працаваў у цэнтры па вывучэнні СССР у Вашынгтоне. Вывучаў гісторыю Беларусі і Украіны 16—17 ст.; супрацоўнічаў з Бел. ін-там навукі і мастацтва ў Нью-Йорку. Аўтар прац пра сав. арбітраж і гістарыяграфію. Ю.Р.Васілеўскі. с. 191
АКІСЛЕ́ННЕ ў хіміі, працэс злучэння якога-н. рэчыва з кіслародам; хімічная рэакцыя, пры якой адбываецца адыманне электронаў ад атамаў, пераразмеркаванне электроннай шчыльнасці паміж атамамі (гл. Акісленне-аднаўленне). Ступень акіслення не заўсёды адпавядае валентнасці атама і можа быць адмоўнай або дадатнай велічынёй. Сярод працэсаў акіслення вылучаюцца: акісленне арган. злучэнняў, у т.л. нафтапрадуктаў, акісленне металаў і акісленне біялагічнае. Сучаснае разуменне механізма акіслення арган. злучэнняў засн. на пераксіднай тэорыі, паводле якой з кіслародам рэагуюць злучэнні, што папярэдне перайшлі ў актыўны стан (гл. Пераксіды арганічныя). Пачатковая стадыя акіслення — ланцуговая хімічная рэакцыя. Актыўныя акісляльнікі — кісларод О2, азон О3, пераксід вадароду Н2О2, хлор Cl2, фтор F2, перманганат калію KMnO4 і інш. с. 191
АКІСЛЕ́ННЕ БІЯЛАГІ́ЧНАЕ , біяхімічны працэс, сукупнасць акісляльна-аднаўляльных рэакцый. Адбываецца ва ўсіх жывых клетках (пераважна ў мітахондрыях), складае аснову тканкавага дыхання і браджэння. Асн. функцыя акіслення біялагічнага — забеспячэнне арганізма энергіяй, якая паступова вызваляецца з арган. рэчываў пры перадачы аднаўляльных эквівалентаў (АЭ) — пратонаў і электронаў (ці толькі электронаў) ад донара да акцэптара (з прычыны рознасці іх акісляльна-аднаўляльных патэнцыялаў) і назапашваецца пераважна ў форме багатых энергіяй сувязяў адэназінтрыфосфарнай кіслаты (АТФ) і інш. макраэргічных злучэнняў. У аэробаў (большасць жывёл і раслін, многія мікраарганізмы) канчатковы акцэптар АЭ — кісларод. Пастаўшчыкі АЭ — арган. і неарган. рэчывы. Найб. значэнне мае акісленне біялагічнае, якое адбываецца пры гліколізе, акісленні α-кетаглутаравай к-ты і пры пераносе АЭ у ланцугу акісляльных (дыхальных) ферментаў (гл. Акісляльнае фасфарыліраванне). У разліку на 1 малекулу глюкозы гліколіз дае 2, акісляльнае фасфарыліраванне ў дыхальным ланцугу — 34 малекулы АТФ. У працэсе дыхання адбываецца паслядоўнае многаступеньчатае акісленне вугляводаў, тлушчаў і бялкоў, што прыводзіць да аднаўлення асн. пастаўшчыкоў АЭ для дыхальнага ланцуга, якое ў значнай ступені ажыццяўляецца ў трыкарбонавых кіслот цыкле. Мяркуюць, што гліколіз, цыкл трыкарбонавых кіслот і дыхальны ланцуг функцыянуюць у клетках усіх эўкарыётаў. Рэакцыі акіслення біялагічнага ў клетках каталізуюць аксідарэдуктазы. Акісляльныя рэакцыі, аднак, не заўсёды суправаджаюцца назапашваннем энергіі. Яны таксама нясуць функцыі пераўтварэння рэчываў (напр., пры ўтварэнні жоўцевых к-т, стэроідных гармонаў, на шляхах метабалізму амінакіслот і інш.). Акісленнем абясшкоджваюцца многія чужародныя і таксічныя для арганізма рэчывы (араматычныя злучэнні, недаакісленыя прадукты дыхання і інш.). Такое акісленне біялагічнае наз. свабодным акісленнем і суправаджаецца ўтварэннем цяпла. Мяркуюць, што сістэма пераносу электронаў, якая ажыццяўляе акісляльнае фасфарыліраванне, здольная пераключацца на свабоднае акісленне пры павелічэнні патрэбнасці ў цяпле.
Вывучэнне працэсаў акіслення ў арганізме пачалося ў 18 ст. з прац А.Лавуазье. Вял. заслуга ў даследаванні акіслення біялагічнага належыць У.І.Паладзіну (разглядаў акісленне біялагічнае як ферментацыйны працэс). Значны ўклад зрабілі таксама сав. вучоныя А.М.Бах, У.А.Энгельгарт, У.А.Беліцэр, С.Я.Севярын, У.П.Скулачоў, ням. О.Варбург, Г. Віланд, англ. Д.Кейлін, Х.Крэбс, П.Мітчэл, амер. Д.Грын, А.Ленінджэр, Б.Чанс, Э.Рэкер і інш. (лакалізацыя акіслення біялагічнага ў клетцы, сувязь з інш. працэсамі абмену рэчываў, механізмы ферментацыйных акісляльна-аднаўляльных рэакцый, акумуляцыя і пераўтварэнне энергіі і інш ). Гл. таксама Біяэнергетыка.
На Беларусі розныя аспекты акіслення біялагічнага вывучаюць у ін-тах біяарганічнай хіміі, фотабіялогіі, фізіялогіі, біяхіміі (Гродна) АН, БДУ.
Літ.: Кривобокова С.С. Биологическое окисление: Ист. очерк М., 1971; Ленинджер А. Основы биохимии: Пер. с англ. Т. 1—3. М., 1985; Строев Е.А. Биологическая химия. М., 1986; Березов Т.Т., Коровкин Б.Ф. Биологическая химия. 2 изд. М., 1990. М.М.Філімонаў. с. 191
АКІСЛЕ́ННЕ МЕТА́ЛАЎ , рэакцыя злучэння металаў з кіслародам з утварэннем аксідаў; рэакцыя, у якой атамы металу страчваюць электроны і ўтвараюць розныя злучэнні (сульфіды, хларыды і інш.). У прыродзе металы знаходзяцца ў акісленым стане (у выглядзе рудаў). Акісленне металаў і іх сплаваў — аснова карозіі. У металургіі акісленне метелаў прыводзіць да ўтварэння акаліны, страты каштоўных легіравальных элементаў і жалеза. У некат. выпадках акісленне металаў выкарыстоўваецца з ахоўнымі ці дэкар. мэтамі (гл. Аксідаванне). с. 192
АКІСЛЕ́ННЕ-АДНАЎЛЕ́ННЕ , акісляльна-аднаўляльныя рэакцыі, хімічныя рэакцыі, пры якіх адбываецца пераход электронаў ад атамаў, малекул ці іонаў аднаго злучэння да атамаў, малекул і іонаў другога. Паводле электроннай тэорыі акісленне вызначаецца як страта (напр., Zn-2e = Zn2+), а аднаўленне як далучэнне (напр., Cl2 + 2e = 2Cl) электронаў. Рэчыва, якое далучае электроны, наз. акісляльнікам, а якое іх страчвае — аднавіцелем. Акісленне-аднаўленне ўзаемазвязаныя працэсы, якія адбываюцца адначасова: Zn + Cl2 = Zn Cl2 (Zn аднавіцель, акісляецца да Zn2+ , а Cl2 акісляльнік, аднаўляецца да 2Cl). Важнейшыя акісляльнікі: кісларод, хлор, пераксід вадароду, марганцавакіслы калій і інш. Аднаўляльнікі: вугаль, вадарод, ёдзісты калій, аксід вугляроду і інш. Пры складанні ўраўненняў акіслення-аднаўлення ўлічваецца электраадмоўнасць атамаў (здольнасць атама ў малекуле прыцягваць і ўтрымліваць электроны) і акіслення ступень. Перамяшчэнне электронаў у акісленні-аднаўленні адбываецца за кошт розніцы энергій сувязі, у аднаўляльніку электроны звязаны слабей. Рэакцыямі акіслення-аднаўлення карыстаюцца пры атрыманні металаў і неметалаў, розных хім. прадуктаў (аміяку, азотнай і сернай кіслот і інш.), яны ляжаць у аснове гарэння ўсіх відаў паліва, карозіі металаў, электролізу раствораў і расплаваў, дзеяння хім. крыніц току. Уласціва біял. сістэмам (гл. ў арт. Акісленне біялагічнае, Фотасінтэз). с. 192
АКІСЛЕ́ННЯ СТУПЕ́НЬ , акіслення лік, умоўны паказчык, які характарызуе зарад атама ў хім. злучэннях. У малекулах з іоннай сувяззю супадае з зарадам іонаў, напр., у NaCl акіслення ступень Na + I, Cl –І. У злучэннях з кавалентнай сувяззю за акіслення ступень прымаецца зарад, які атрымаў бы атам, калі б усе пары электронаў гэтай сувязі былі цалкам зрушаны ў бок больш электраадмоўных атамаў. Электронныя пары, абагульненыя аднолькавымі атамамі, дзеляцца папалам. Акіслення ступень выкарыстоўваецца пры складанні ўраўненняў рэакцый акіслення-аднаўлення, пры класіфікацыі неарган. злучэнняў, асабліва каардынацыйных (гл. Комплексныя злучэнні). с. 192
АКІСЛЯ́ЛЬНА-АДНАЎЛЯ́ЛЬНЫ ПАТЭНЦЫЯ́Л , рэдакс-патэнцыял, значэнне свабоднай энергіі дынамічна ўраўнаважанай акісляльна-аднаўляльнай сістэмы ў электрахім. Працэсе; раўнаважны электродны патэнцыял. Характарызуе пэўнае электралітычнае асяроддзе. Напр., у водным растворы хлорнага жалеза іоны Fe3+ захопліваюць свабодныя электроны з электрода з неакісляльнага металу (плаціна, золата) і аднаўляюцца да іонаў Fe2+. Пасля дасягнення пэўнай канцэнтрацыі Fe2+ у растворы пачынаецца адваротны працэс. Праз пэўны час скорасці рэакцый акіслення-аднаўлення ўраўнаважваюцца і на электродзе ўстанаўліваецца акісляльна-аднаўляльны патэнцыял, які вызначаецца ў вольтах. Чым большая акісляльная здольнасць асяроддзя, тым вышэйшы акісляльна-аднаўляльны патэнцыял. Карыстаюцца ў электрахім. метадах сінтэзу рэчываў, пры даследаваннях у біял. і аналітычнай хіміі. с. 192
АКІСЛЯ́ЛЬНАЕ ФАСФАРЫЛІ́РАВАННЕ , біясінтэз малекул адэназінтрыфосфарнай к-ты (АТФ) з адэназіндыфосфарнай (АДФ) і фосфарнай к-т за кошт энергіі акіслення субстрату: АДФ + H3PO4 → АТФ + Н2О (гл. Акісленне біялагічнае). Асн. субстратам для акісляльнага фасфарыліравання служаць малекулы арган. рэчываў, пераважна арган. к-т, якія ўтвараюцца ў трыкарбонавых кіслот цыкле. Акісляльнае фасфарыліраванне адкрыта сав. біяхімікам У.А.Энгельгартам (1930). Адбываецца ў жывых клетках (у мітахондрыях) пры пераносе электронаў і пратонаў па дыхальным ланцугу з удзелам значнай колькасці дыхальных ферментаў і каферментаў (ферментны комплекс АТФ-сінтэтаза). Паказчык эфектыўнасці акісляльнага фасфарыліравання — адносіны колькасці фасфату, звязанага АДФ пры акісляльным фасфарыліраванні, да паглынутага кіслароду (P/O). Малекула АТФ утвараецца пры пераносе 2 электронаў праз пункт энергет. злучэння, у якім адбываецца утылізацыя энергіі, што вызваляецца. У выніку акісляльнага фасфарыліравання ў клетках назапашваецца АТФ — важнейшае макраэргічнае злучэнне, якое забяспечвае розныя працэсы жыццядзейнасці. М.М.Філімонаў. с. 192
АКІСЛЯ́ЛЬНЫ ЛІК , гл. Акіслення ступень. с. 192
А́КІТА , горад у Японіі, на ПнЗ в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Акіта. 298 тыс. ж. (1987). Нафтаперапрацоўка. Нафтахім., дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, эл.-тэхн. прам-сць, каляровая металургія, выплаўка спец. сталі. Порт Акіта — Цутыдзакі на Японскім м. Ун-т. с. 192
АКІХІ́ТА (н. 23.12.1933, Токіо), імператар Японіі. Старэйшы сын імператара Хірахіта. Скончыў ун-т Гакусюін (1956). 10.11.1952 абвешчаны наследным прынцам. У час хваробы бацькі з 22.9.1988 да 7.1.1989 выконваў абавязкі імператара. З 7.1.1989 імператар (125-ы). с. 192
АКІЯ́Н , у грэчаскай міфалогіі бажаство аднайменнай ракі, якая абмывае зямлю; на крайнім захадзе абмывае мяжу паміж светам жыцця і смерці. Сын Урана і Геі, брат і муж Тэфіды, з якой ён нарадзіў 3 тыс. дачок (акіянід) і столькі ж сыноў — рачных патокаў. Акіян вядомы міралюбствам і дабрынёй, ён не ўдзельнічаў у бітве тытанаў супраць Зеўса, таму захаваў сваю ўладу і давер алімпійцаў. с. 193
АКІЯ́Н , Сусветны акіян (ад грэч. Ōkeanos вялікая рака, якая абцякае Зямлю), неперарыўная водная абалонка Зямлі, якая акружае мацерыкі і астравы, мае агульны салявы састаў. Пл. 361,06 млн. км2. Акіян займае каля 70,8% зямной паверхні (60,7% Паўн., 80,9% Паўд. паўшар’яў). Сярэдняя глыб. 3795 м, макс. 11 022 м (Марыянскі жолаб у Ціхім ак.). Складае 94% гідрасферы. Змяшчае 1370 млн. км3 вады (гл. табл.), што складае 0,1% ад аб’ёму зямнога шара. Паводле фізіка-геагр. уласцівасцяў акваторыя акіяна падзяляецца на Ціхі акіян, Атлантычны акіян, Індыйскі акіян, Паўночны Ледавіты акіян. Умоўна вылучаецца Паўднёвы акіян вакол Антарктыды. Вывучае акіян акіяналогія.
Рэльеф і геалагічная будова дна. У рэльефе дна вылучаюцца 4 планетарныя морфаструктуры. Падводная ўскраіна мацерыкоў — затопленая частка мацерыковых платформаў з адносна спакойным тэктанічным рэжымам. Характарызуецца кантынентальным тыпам зямной кары магутнасцю да 35 км. Займае глыбіні да 1400—3200 м. Падзяляецца на шэльф, мацерыковы схіл і мацерыковае падножжа. На большай частцы перыферыі Ціхага ак., на ПнУ Індыйскага, а таксама ў морах Карыбскім, Міжземным і Скоша (Скотыя) паміж мацерыковым падножжам і ложам акіяна выяўлена пераходная зона з геасінклінальным тыпам зямной кары (гл. Геасінкліналь), дзе адбываюцца сцісканне зямной кары, інтэнсіўныя вертыкальныя рухі, сейсмічнасць і вулканізм, якія па-рознаму праяўляюцца ў межах зоны. Да яе прымеркаваны глыбакаводныя жалабы. Адзін з гал. элементаў рэльефу і тэктанічных структур дна — ложа акіяна. Займае самыя глыбокія, акрамя глыбакаводных жалабоў, часткі (4000—7000 м). Яму ўласцівы тонкая (да 8 км) акіянская кара, асаблівы тып вулканізму і разломнай тэктонікі, слабая сейсмічнасць, запаволеныя адмоўныя рухі. Рэльеф дна ўтвораны чаргаваннем вял. катлавін і падняццяў. Над ложам акіяна на выш. 4—5 км, зрэдку да 10 км узнімаюцца сярэдзінна-акіянскія хрыбты. Яны распасціраюцца праз усе акіяны, маюць рыфтагенальны тып зямной кары, характарызуюцца лінейнымі магнітнымі анамаліямі, высокай сейсмічнасцю і вулканізмам. У рэльефе спалучаюцца рыфтавыя даліны і хрыбты, папярочныя разломы, вулканічныя масівы, плато, гаёты.
Паходжанне акіяна. Мяркуюць, што воды акіяна маглі ўтварыцца пры дэферэнцыяцыі мантыі Зямлі. Паводле тэорыі тэктонікі пліт, акіяны ўзніклі пры распадзе стараж. мацерыкоў, калі часткі мацерыкоў рассоўваліся ў процілеглыя бакі. Лічыцца, што Атлантычны ак. утварыўся каля 160—180 млн. гадоў назад (юрскі перыяд), Ціхі і Індыйскі ак. ўзніклі раней.
Донныя адклады. Магутнасць акіянскіх адкладаў вагаецца ад 2000—3000 м у прымацерыковых зонах да дзесяткаў метраў на сярэдзінна-акіянскіх хрыбтах. Адзначаны 3 зоны макс. магутнасці адкладаў: каля экватара, на Пн ад 40° паўн. ш. і на Пд ад 40° паўд. ш. Узрост асадкавай тоўшчы мяняецца ад восевай часткі сярэдзінна-акіянскіх хрыбтоў (пліяцэн-плейстацэн) да краявых частак акіяна, дзе яны больш старажытныя. Сярод донных адкладаў вылучаюць тэрыгенныя, якія ўтвараюцца ў выніку размывання сушы, біягенныя (карбанатныя і крамяністыя), вулканагенныя, палігенныя (змешанага паходжання) і аўтыгенныя (аалітавыя і жалеза-марганцавыя канкрэцыі). Найб. плошчы дна акіяна займаюць карбанатныя глеі (каля 150 млн. км2) і глыбакаводная чырвоная гліна (больш за 110 млн. км2, гл. Марскія адклады).
Хімізм і салёнасць вады. У акіянскай вадзе растворана каля 80 хім. элементаў, сярэдняя канцэнтрацыя іх каля 35 г/л. Усяго ў акіяне растворана 5·1022 г соляў. Салёнасць вады выражаецца ў праміле, абазначаецца <SIGN> (1 <SIGN> адпавядае 1 г/1 кг). Сярэдняя салёнасць вады на паверхні 34,7 <SIGN>, У адкрытым акіяне — ад 31,4 <SIGN> у Паўн. Ледавітым ак. да 37,25 <SIGN> у трапічных водах Атлантычнага ак., каля берагоў Антарктыды 33,93 <SIGN>, на экватары 32—34 <SIGN>. У Паўн. паўшар’і салёнасць акіяна ніжэйшая, чым у Паўднёвым. Пераважаюць солі хларыдаў, натрыю і магнію (88,7 <SIGN>) і сульфатаў магнію, кальцыю і калію (10,9 <SIGN>; гл. таксама Марская вада). У вадзе раствораны таксама кісларод (паступае з атмасферы і ўтвараецца зялёнымі водарасцямі), вуглякіслы газ і інш., ад якіх залежыць жыццё арганізмаў у акіяне. У халоднай вадзе растворанага кіслароду больш (у палярных шыротах у прыпаверхневых водах да 10 мл/л, у цёплых трапічных шыротах 4 мл/л). На глыб. 1000 м і глыбей растворанага ў вадзе кіслароду 2—3 мл/л. У маларухомых частках акіяна на глыбіні намнажаецца серавадарод ад перагнівання арган. рэшткаў.
Тэмпературны рэжым. Гал. крыніцай цяпла, што вызначае т-ру вады акіяна, з’яўляецца сонечная радыяцыя, 3 — 45% якой у залежнасці ад вышыні Сонца над гарызонтам і ад хвалявання адбіваецца ў сусветную прастору (гл. Альбеда). Больш за 99% сонечнай радыяцыі, якая ўвайшла ў ваду акіяна, паглынаецца ў яе верхніх слаях. Акіян з’яўляецца акумулятарам цяпла і моцна ўплывае на клімат Зямлі. Сярэднегадавая т-ра вады на паверхні акіяна 17,5 °С (у Паўн. паўшар’і яна вышэй, чым у Паўд.). Самы цёплы Акіян — Ціхі (19,4 °С), самы халодны — Паўн. Ледавіты (-0,8 °С). Тэрмічны экватар у акіяне ссунуты на Пн ад геаграфічнага (сярэдняя т-ра вады складае 26—28 °С), у палярных шыротах яна блізкая да нуля або адмоўная (-1,5, -1,9 °С). З глыбінёй т-ра зніжаецца, на глыб. 1000 м яна ніжэй за 5 °С, у прыдоннай зоне складае 1,4—1,8 °С, у палярных абласцях ніжэй за 0 °С (-0,5, -1,5 °С).
Цыркуляцыя вады. У акіяне існуе адзіная сістэма ўстойлівых цячэнняў (гл. Марскія цячэнні), якая забяспечвае перанос і ўзаемадзеянне водаў. Асн. паверхневыя цячэнні ўзнікаюць пад уплывам пастаянных вятроў. Цячэнні захопліваюць масы вады да глыб. 150—200 м і ўтвараюць антыцыкланальныя кругавароты ў трапічных і субтрапічных шыротах (пасатныя цячэнні) і цыкланальныя ва ўмераных і палярных шыротах. Паверхневыя цячэнні, накіраваныя ад экватара да полюсаў, цёплыя, у адваротным напрамку — халодныя. Прынос да берагоў мацерыкоў цёплай вады цячэннямі і награванне паветр. масаў над імі моцна ўплываюць на клімат прыбярэжных і далёкіх ад акіяна краін (зімовыя адлігі на Беларусі тлумачацца прытокам цёплага паветра з Атлантычнага ак.). Каля ўзбярэжжаў мацерыкоў назіраецца выхад на паверхню глыбінных водаў акіяна (гл. Апвелінг), якія багатыя пажыўнымі рэчывамі і спрыяюць развіццю разнастайных арганізмаў. Падняцце водаў на паверхню ў адкрытым акіяне адбываецца ў месцах разыходжання цячэнняў (у зонах дывергенцыі) і ў цыкланальных кругаваротах. Апусканне водаў звязана з канвергентнымі зонамі, дзе сутыкаюцца цячэнні, і з антыцыкланальнымі кругаваротамі. Глыбінныя цячэнні ўзнікаюць ад рознай шчыльнасці вады. У прыдоннай зоне існуюць арктычныя і асабліва развітыя антарктычныя цячэнні, якія дасягаюць 30—40° паўн. ш.
Хвалі ў акіяне выклікаюцца вятрамі, хуткай зменай атм. ціску (гл. Сейшы), моратрасеннямі (гл. Цунамі). Прылівы (і адлівы) абумоўлены прыцяжэннем Месяца і Сонца (прыцяжэнне Месяца ўдвая большае за сонечнае). У адкрытым акіяне вышыня прыліваў каля 1—2 м, у залівах да 18 м (Фанды на Атлантычным узбярэжжы Канады).
Арганічны свет. Жывыя арганізмы насяляюць акіян ад паверхні да найбольшых глыбіняў. Паводле месцаў існавання адрозніваюць планктон (пасіўнаплаўныя), нектон (актыўнаплаўныя) і бентас (донныя арганізмы). Па экалагічных умовах вылучаюцца супольніцтвы літаралі і пелагіялі. У акіяне існуе каля 160 тыс. відаў жывёл: 80 тыс. малюскаў, больш за 20 тыс. ракападобных, 16 тыс. рыб, каля 15 тыс. прасцейшых і інш. З млекакормячых ёсць ластаногія і кітападобныя (самая буйная жывёла на Зямлі — сіні кіт). У акіяне і на яго ўзбярэжжах жывуць шматлікія віды птушак. З 15 тыс. відаў раслін найбольш аднаклетачных водарасцяў (да 80% фітамасы акіяна).
Прыродныя рэсурсы. Рэсурсы акіяна падзяляюцца на біялагічныя (харчовыя), сыравінныя (мінеральныя, хімічныя, водныя), энергетычныя і рэкрэацыйныя. Штогод у акіяне здабываюць каля 75—80 млн. т морапрадуктаў (84,5% складае рыба, 11,4% беспазваночныя, 4,1% водная расліннасць). Здабываюць (% ад сусветнай здабычы) нафты каля 30, газу 20, брому 90, ільменіту 80, магнію 60, цыркону і рутылу 50, касітэрытаў 40, шмат жал. руды, золата, плаціны, алмазаў і інш. Мае значную колькасць энергіі розных відаў: прыліваў (ацэньваецца ў 1 млрд. кВт), цячэнняў, хваляў, розніцы т-ры і салёнасці і інш., агульная магутнасць якой прыкладна 200 млрд. т умоўнага паліва, што ў 20 разоў перавышае гадавую патрэбу ў свеце. Пабудаваны прыліўныя (у Францыі, Расіі, Кітаі і інш.) і гідратэрмальная (у Кот-д’Івуары) электрастанцыі. Вял. гасп. значэнне мае марскі транспарт.
Ахова прыроднага асяроддзя. Рэгламентацыя дзейнасці чалавека ў акіяне прадугледжана шэрагам міжнар. пагадненняў і заканадаўствам асобных дзяржаў. Міжнар. права ўсталёўвае рэжым работы па некалькіх кірунках: рэжым акваторый; гандлёвае суднаходства; ваеннае мараплаванне; навук. даследаванні; дно і нетры; ахова асяроддзя (захаванне марскога асяроддзя і экалагічнай раўнавагі пры выкарыстанні рэсурсаў акіяна, прадухіленне забруджвання, асабліва радыенукліднага, падтрыманне біял., хім. і фіз. суадносін, недапушчальнасць прычынення шкоды фауне, флоры, дну, атмасферы і касм. прасторы над акіянам).
Літ.: Леонтьев О.К. Физическая география Мирового океана. М., 1982; Слевич С.Б. Океан: ресурсы и хозяйство. Л., 1988; Израэль Ю.А., Цыбань А.В. Антропогенная экология океана. Л., 1989; Богданов Д.В. Океаны и моря накануне XXI века. М., 1991; Океанографическая энциклопедия: Пер. с англ. Л., 1974. А.М.Вітчанка. с. 193
АКІЯНАГРА́ФІЯ (ад акіян + ...графія), 1) тое, што акіяналогія. 2) Раздзел акіяналогіі, навука, якая вывучае фіз.-хім. ўласцівасці акіянскіх водаў, заканамернасці фіз. і хім. працэсаў, з’яў у Сусветным акіяне, прыродныя ўмовы канкрэтных акіянаў, мораў або іх раёнаў. с. 194
АКІЯНАЛО́ГІЯ (ад акіян + ...логія), акіянаграфія, сукупнасць навуковых дысцыплін аб фізічных, хімічных, геалагічных і біялагічных працэсах у Сусветным акіяне. Гал. задачы акіяналогіі: высвятленне агульных заканамернасцяў прыроды акіяна, вывучэнне трансфармацыі і абмену рэчываў і энергіі ў акіянскіх водах і ахова іх ад забруджвання, выкарыстанне харчовых, хім. і энергет. рэсурсаў акіяна, распрацоўка доўгатэрміновых прагнозаў надвор’я на Зямлі, папярэджанне катастрафічных з’яў, звязаных з акіянамі, забеспячэнне эфектыўнасці і бяспекі надводнага і падводнага мараплавання.
Першымі даследчыкамі акіянаў былі стараж. мараплаўцы. Стараж.-грэч. вучоныя Герадот, Арыстоцель, Гіпарх і інш. выказвалі меркаванні аб адзінстве Атлантычнага і Індыйскага акіянаў, кругавароце вады ў прыродзе, прылівах і інш. з’явах. Перыяд інтэнсіўнага вывучэння звязаны з эпохай Вял. геагр. адкрыццяў (сярэдзіна 15—18 ст.; Х.Калумб, Ф.Магелан, Дж.Кук і інш.). Важныя вынікі атрыманы рус. Антарктычнай экспедыцыяй Ф.Белінсгаўзена і М.Лазарава на суднах «Усход» і «Мірны» (1820) і першай комплекснай акіянаграфічнай экспедыцыяй на карвеце «Чэленджэр» (1872—76; Дж.Мерэй склаў першую карту акіянскіх глеяў). Даследаванні розных ч. Сусветнага ак. праводзілі С.Макараў на «Віцязі» (1886—89) і ледаколе «Ярмак» (1899, 1901), Ф.Нансен на «Фраме» (1891—96), ням. экспедыцыя на «Метэоры» (1925—27), Антарктычная англ. экспедыцыя на «Дысковеры 11» (1929—39) і інш. Пасля 2-й сусв. вайны акіяналогія становіцца адной з важных навук у сувязі з пачаткам выкарыстання рэсурсаў Сусветнага акіяна. Даследаванні акваторыі акіяна, складанне схемы рэльефу дна праводзяць н.-д. экспедыцыі розных краін (амер. з 1956 «Віма», з 1957 «Атлантык»; рус. з 1957 «Віцязь», з 1967 «Акадэмік Кніповіч», з 1974 «Дзмітрый Мендзялееў» і інш.). Грунтуецца акіяналогія на фактычных даных вымярэнняў, атрыманых з суднаў надвор’я, дрэйфуючых аўтам. гідраметэаралагічных станцый і акіянаграфічных платформаў, штучных спадарожнікаў Зямлі і падводных лабараторый. У сучаснай акіяналогіі пашыраны матэм мадэліраванне фіз., хім. і біял. працэсаў, даследаванне зменлівасці іх на падставе тэорыі імавернасці і матэм. статыстыкі.
Фізіка акіяна даследуе фіз. працэсы ў акіянскіх і марскіх водах, заканамернасці ўзаемадзеяння акіяна і атмасферы; хімія акіяна вывучае хім. ўласцівасці, састаў, фіз. і хім. працэсы водаў; геалогія акіяна — паходжанне ложа акіяна, яго эвалюцыю і будову, рэльеф дна, заканамернасці ўтварэння карысных выкапняў; біялогія акіяна — жывёльны і раслінны свет акіянаў і мораў, фарміраванне біял. прадукцыйнасці акіянскіх і марскіх водаў. Вылучаюць акіяналогію рэгіянальную, якая займаецца фізіка-геагр. і эканоміка-геагр. даследаваннем акіянаў і мораў; прамысловую, звязаную з акіяналагічным забеспячэннем марскіх промыслаў; спадарожнікавую (касмічную), якая атрымлівае вымярэнні разнастайных параметраў акіяна са штучных спадарожнікаў. Акіянскія даследаванні каардынуюцца Навук. к-там па акіянскіх даследаваннях, Міждзярж. акіянаграфічнай камісіяй пры ЮНЕСКА, нац. гідраметэацэнтрамі і н.-д. Ін-тамі. А.М.Вітчанка. с. 194
АКІЯНА́РЫУМ , басейн з марской вадой для ўтрымання марскіх жывёл: беспазваночных, рыб, паўзуноў, млекакормячых. Звычайна мае некалькі басейнаў рознага аб’ёму, адна бакавая яго сценка празрыстая для назірання. У невял. акіянарыумах трымаюць дробных рыб і беспазваночных, у буйных — вял. рыб, чарапах, ластаногіх, сірэн, кітападобных. Разнавіднасць акіянарыума — дэльфінарыі, дзе трымаюць дэльфінаў для вывучэння, дрэсіроўкі і паказу. Найб. колькасць акіянарыумаў у ЗША і Японіі. У Стэйнхарцкім акіянарыуме (г. Сан-Францыска, ЗША) 178 дэманстрацыйных, 192 запасныя акварыумы і басейны аб’ёмам ад 0,07 да 300 м3; у акіянарыуме «Сі Уорлд» (г. Сан-Дыега, ЗША) выдатная калекцыя рыб. Акіянарыум ёсць паблізу Ганалулу на Гавайскіх а-вах, а таксама ў Батумі (Аджарыя) і Клайпедзе (Літва). Маюць вял. значэння як культ.-асв., турыстычныя і н.-д. цэнтры. с. 195
АКІЯ́НІЯ , самая вял. сукупнасць астравоў (каля 10 тыс.) у цэнтр. і паўд.-зах. ч. Ціхага ак. паміж Аўстраліяй, Малайскім архіпелагам на З і шырокімі акіянскімі прасторамі на Пн, У і Пд. Размешчана паміж субтрапічнымі шыротамі Паўн. паўшар’я і ўмеранымі Паўднёвага. Пл. 1,26 млн. км2. Нас. 10,3 млн. чал. (1987). Найбольшыя а-вы Новая Гвінея, Паўночны і Паўднёвы (2 апошнія ўваходзяць у склад Новай Зеландыі) займаюць у сукупнасці каля 80% тэр. Акіяніі. Пры падзеле сушы на часткі свету Акіянію звычайна аб’ядноўваюць з Аўстраліяй; часам вылучаюць як асобную частку свету. У Акіяніі размешчаны дзяржавы (1993): Вануату, Зах. Самоа, Кірыбаці, Мікранезія, Маршалавы Астравы, Науру, Новая Зеландыя, Палау, Папуа — Новая Гвінея, Саламонавы Астравы, Тонга, Тувалу, Фіджы, ч. Інданезіі. Гавайскія а-вы — штат ЗША. Многія а-вы — уладанні Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Чылі.
Паводле прыродных умоў і насельніцтва Акіянію падзяляюць на Меланезію, Мікранезію, Палінезію і Новую Зеландыю. Ёсць астравы мацерыковага паходжання (Новая Гвінея, Новая Каледонія, Фіджы), гарыстыя вулканічныя (Бугенвіль, Гаваі і інш.) і нізінныя каралавыя (Маршалавы, Науру і інш.) а-вы. Найб. выш. — 5029 м (г. Джая ў Новай Гвінеі). Гарыстыя а-вы Акіяніі размешчаны ў межах астраўных дугаў геасінклінальнай вобласці зах. ускраіны дна Ціхага ак. У цэнтр. ч. Ціхага ак. — найвыш. вулканы, якія ўтвараюць некаторыя з Гавайскіх а-воў (у т.л. Маўна-Кеа і Маўна-Лоа, больш за 4000 м); актыўны вулканізм і ў Новай Зеландыі. Радовішчы нікелю і жалеза (Новая Каледонія), фасфатаў (Науру), нафты (Новая Гвінея), золата (Папуа — Новая Гвінея, Фіджы), вугалю (Новая Зеландыя), медзі (Бугенвіль, Новая Каледонія), жал. руды (Новая Гвінея) і інш. Клімат акіянскі, вільготны, пераважна субэкватарыяльны і экватарыяльны, на Пд субтрапічны і ўмераны. У экватарыяльным поясе сярэднямесячная т-ра на працягу года 26—28 °С, на крайнім Пд ад 16 °С (люты) да 5 °С (жнівень). Ападкаў за год ад 1000 мм на У да 3000—4000 мм і больш на З (асабліва шмат на наветраных схілах гарыстых а-воў, напр., на Гавайскіх а-вах месцамі да 14000 мм). У цэнтр. Акіяніі і на З частыя тайфуны. У гарах Новай Гвінеі і на в-ве Паўднёвы Новай Зеландыі ледавікі. Рэкі кароткія, мнагаводныя, пераважна на буйных а-вах. Глебы чырваназёмы і латэрыты, у раёнах сезонных дажджоў — чырвона-бурыя саваннаў, у вільготных раёнах — балотныя і забалочаныя. На наветраных схілах гарыстых а-воў пераважаюць вільготныя вечназялёныя трапічныя лясы, на падветраных — ксерафітныя лясы, хмызняковыя фармацыі. Трапляецца расліннасць тыпу саваннаў. На нізінных каралавых а-вах — зараснікі хмызняку, участкі лясоў, гаі какосавых пальмаў, хлебнага дрэва і інш. Асн. культурныя расліны — сагавыя і какосавыя пальмы, манга, цукр. трыснёг і інш. Фауна Акіяніі — аўстралійскія (яхідна, сумчатыя) і азіяцкія (дзік) віды; мала млекакормячых, мноства насякомых; каля 650 відаў птушак; шмат эндэмікаў. с. 195
АКІЯ́НСКАЕ ПАЎША́Р’Е , умоўная палавіна сферычнай паверхні Зямлі, у межах якой Сусветны ак. (гл. Акіян) найб. пакрывае зямны абшар (пад сушай 9% паверхні). Цэнтр паўшар’я знаходзіцца на У ад Новай Зеландыі. Гл. таксама Мацерыковае паўшар’е. с. 195
АКІЯ́НСКАЯ КАРА́ , зямная кара пад акіянам. У адрозненне ад кантынентальнай мае невял. магутнасць (5—8 км) і пазбаўлена гранітна-гнейсавага слоя. Паводле скорасці праходжання сейсмічных хваляў у акіянскай кары вылучаюць 3 слаі: верхні, асадкавы (магутнасць 0,3— 0,7 км), сярэдні, з базальтавай лавы з тонкімі праслоямі шчыльных асадкаў (каля 0,8 км), і ніжні, акіянскі (4,1—5,8 км), які, верагодна, складаецца з габра, перыдатытаў і піраксенітаў. Акіянская кара ўтвараецца ў зонах спрэдзінгу сярэдзінна-акіянскіх хрыбтоў і характарызуецца чаргаваннем палос з рознымі палеамагнітнымі ўласцівасцямі. Г.У.Зінавенка. с. 197
АКІЯ́НСКІ КЛІ́МАТ , гл. Марскі клімат. с. 197
АКІЯ́НСКІЯ АДКЛА́ДЫ , тое, што марскія адклады. с. 197
АКІЯ́НСКІЯ АСТРАВЫ́ , астравы, якія ўзніклі ў межах ложа акіяна або сярэдзінна-акіянскіх хрыбтоў у выніку тэктанічных, вулканічных або арганагенных працэсаў. Гл. таксама Востраў. с. 197
АКІЯ́НСКІЯ КАТЛАВІ́НЫ , вялікія ўпадзіны ў межах ложа акіянаў, абмежаваныя падводнымі хрыбтамі, валамі і ўзвышшамі. Акіянскія катлавіны могуць злучацца глыбокімі праходамі. Сярэдняя глыб. каля 5 тыс. м. Дно на 80% з узгорыста-выраўнаваным рэльефам (ваганні вышыняў 100—500 м). с. 197
АКІЯ́НСКІЯ ХРЫБТЫ́ , гл. Падводныя хрыбты. с. 197
АКІЯ́НСКІЯ ЦЯЧЭ́ННІ , гл. Марскія цячэнні. с. 197
АКЛАМА́ЦЫЯ (ад лац. acclamatio крык, вокліч), прыняцце рашэння без правядзення галасавання, на падставе рэакцыі ўдзельнікаў, якая выяўляецца воклічамі, рэплікамі, апладысментамі і да т.п. Здараецца ў практыцы міжнар. арг-цый, канферэнцый і інш. с. 197
АКЛАХО́МА (Oklahoma), штат на Пд ЗША. Пл. 177,9 тыс. км2, нас. 3231 тыс. чал. (1993), у т.л. 252,4 тыс. індзейцаў (1-е месца сярод штатаў). Адм. ц. — г. Аклахома-Сіці. У гарадах каля ⅔ насельніцтва. Тэрыторыя пераважна раўнінная. На З Вялікія раўніны, на ПнУ плато Озарк, на ПдУ горы Уошыта. Сярэдняя т-ра студз. ад 0 да 6 °С, ліп. 24—27 °С. Ападкаў за год ад 450 мм на З да 1000 мм на У. Рэкі Арканзас і Рэд-Рывер. Прам-сць горназдабыўная (прыродны газ, нафта, гелій, цынк, каменны вугаль, медзь, серабро), маш.-буд. (прамысл. абсталяванне, пераважна буд. і нафтавае, аўтамабілі, самалёты), нафтаперапр., харч. і інш. Вырошчваюць пшаніцу, сорга, сеяныя травы, бавоўну, арахіс. Мясная і малочная жывёлагадоўля, авечка- і птушкагадоўля. Транспарт аўтамаб. і чыгуначны. Турызм. с. 197
АКЛАХО́МА-СІ́ЦІ (Oklahoma City), горад на Пд ЗША. Адм. ц. штата Аклахома. 445 тыс. ж., з прыгарадамі 963 тыс. ж. (1990). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-фінансавы цэнтр с.-г. раёна. Авіяц., аўтамаб., радыёэлектронная (у т.л. вытв-сць ЭВМ, сродкаў сувязі), хім., шынная, нафтаперапр., харч., паліграф. прам-сць. Металаапрацоўка, вытв-сць нафтавага абсталявання. Ун-т. с. 197
АКЛІМАТЫЗА́ЦЫЯ (ад лац. ad да, для + клімат), працэс прыстасавання арганізмаў да новых умоў існавання. Акліматызацыя жывёл і раслін ажыццяўляецца праз няспадчынную змену абмену рэчываў у межах нормы рэакцыі арганізма (гл. Натуралізацыя) або пад уплывам натуральнага адбору праз змену генетычнай структуры віду (гл. Адаптацыя). Акліматызаванымі лічацца віды, здольныя даваць у прыродных умовах паўнацэннае патомства і самастойна падтрымліваць сваю колькасць. Акліматызацыю выкарыстоўваюць як метад эксперым. даследаванняў або разглядаюць як комплекс мерапрыемстваў па мэтанакіраваным усяленні віду ў новыя месцы жыхарства для ўзбагачэння мясц. флоры і фауны, увядзення ў культуру і развядзення (гл. Інтрадукцыя) ці аднаўлення ў раёнах былога пашырэння (гл. Рэакліматызацыя). На Беларусі акліматызаваны некаторыя віды раслін (конскі каштан, клён амерыканскі, псеўдаакацыя, лубін шматлісты і інш.) і жывёл (андатра, янотападобны сабака, амер. норка, фазан, сярэбраны карась, амер. сомік, чудскі сіг, сырок і інш.).
Акліматызацыя чалавека — складаны сац.-біял. працэс, у якім вял. ролю адыгрывае актыўны працэс стварэння сацыяльна арганізаванага асяроддзя працы і побыту, прыстасавання да кліматычных умоў. с. 197
АКЛІМА́ЦЫЯ , сукупнасць карысных гамеастатычных змен у арганізме, якія даюць яму магчымасць існаваць пры змене ўмоў асяроддзя. Грунтуецца на т. зв. аклімацыйных рэакцыях — абарачальных зменах фізіял. механізмаў і марфал. структуры ў адказ на павольныя і працяглыя змены ў асяроддзі, у прыватнасці сезонныя. Напр., аклімацыйныя змены покрыва птушак і звяроў забяспечваюць ім захаванне цяпла зімой і рассейванне яго летам, што дае магчымасць падтрымліваць адносна пастаяннай т-ру цела з мінім. затратамі энергіі. Халаднакроўныя жывёлы, а таксама расліны прыстасоўваюцца да сезонных змен пераключэннем ферментных і інш. біяхім. сістэм з рознымі тэмпературнымі оптымумамі і т.ч. як бы падганяюць свае дыяпазоны ўстойлівасці да пераважных умоў асяроддзя. Часам аклімацыю памылкова атаясамліваюць з акліматызацыяй і эксперым. адаптацыяй. с. 197
АКЛЮ́ЗІЯ (ад лац. occlusus замкнёны, схаваны), 1) захоп крышталямі часткі рэчыва асяроддзя пры крышталізацыі. Прыводзіць да забруджвання крышталёў прымесямі, якія ўплываюць на іх фіз. ўласцівасці. 2) Паглынанне газаў цвёрдымі металамі ці расплавамі з угварэннем цвёрдых і вадкіх раствораў або хім. злучэнняў (напр., нітрыды, гідрыды). 3) Аклюзія цыклону — стадыя развіцця цыклону, пры якой цёплыя масы паветра пры сустрэчы з халодным фронтам выцясняюцца ў верхнія слаі трапасферы і страчваюць сувязь з зямной паверхняй. с. 197
АКМАЛА́ , горад, сталіца Казахстана, на р. Ішым. 277 тыс. ж. (1992). Чыг. вузел. Аэрапорт. Машынабудаванне і металаапрацоўка (с.-г. машыны, помпы, рамонт вагонаў і інш ), лёгкая (швейная і інш.), харч. (мясная, малочная) прамысловасць; вытв-сць буд. матэрыялаў. 4 ВНУ. Драм. т-р. Музеі: гіст.-краязнаўчы, мастацкі, Сакена Сейдуліна.
Засн. ў 1830 як рус. ваен. ўмацаванне Ак-Мола («белая магіла»). Цэнтр гандлю і зборны пункт караванаў на шляху з Ташкента і Бухары ў Еўропу. З 1832 г. Акмолінск, з 1868 павятовы цэнтр Акмолінскай вобл. З 1920 у складзе Кіргізскай (Казахскай) АССР, у 1920—28 цэнтр Акмолінскай губ., у 1928 — 30 — акругі, у 1930—32 цэнтр Акмолінскага р-на. З 1929 злучаны чыгункай з Петрапаўлаўскам, з 1931 — з Карагандой. У 1932—39 цэнтр раёна Карагандзінскай вобл., з 1936 у Казахскай ССР, з 1939 цэнтр Акмолінскай вобл. З 1954 арганізац. цэнтр асваення цалінных зямель. У 1960—65 адм. ц. Цаліннага краю, з 1961 наз. Цалінаград, з 1965 цэнтр Цалінаградскай вобл. З 1992 наз. Акмала, з 1995 сталіца Казахстана. с. 197
АКМЕІ́ЗМ (ад грэч. akme найвышэйшая ступень чаго-н., росквіт), мадэрнісцкая плынь у рас. паэзіі 1910-х г. Супрацьпастаўляўся сімвалізму з яго адрывам ад рэальнага жыцця і імкненнем да містычнага, незразумелага. Сярод тэарэтыкаў і прыхільнікаў акмеізму — М.Гумілёў («Спадчына сімвалізму і акмеізм», 1913), С.Гарадзецкі («Некаторыя плыні ў сучаснай рускай паэзіі», 1913), В.Мандэльштам, Г.Ахматава і інш., якія дэкларавалі канкрэтна-пачуццёвае ўспрыняцце і адлюстраванне свету, паэтызавалі мінулую культуру і біял. пачатак у чалавеку (адсюль другая назва акмеізму — адамізм, ад імя Адам), выступалі за вяртанне слову яго першапачатковага, не сімвалічнага, сэнсу. Акмеісты аб’ядналіся ў «Цэх паэтаў» (1911 — 14; 1920—22), выдавалі час. «Гиперборей» (1912—13), альманахі. с. 197
АКМЯ́НСКАЯ БІ́ТВА 1331 . Адбылася паміж літ.-бел. войскам ВКЛ і рыцарамі Тэўтонскага ордэна на р. Акмяна (Паўн. Літва). Ням. рыцары, уварваўшыся ў Жамойць, рабавалі і знішчалі насельніцтва. Жмудзіны папрасілі дапамогі ў ВКЛ. Вял. кн. Гедзімін сабраў войска з літ., полацкіх і новагародскіх дружын і даў бой рыцарам на чале з Генрыхам фон Плокам. Дзякуючы добраму размяшчэнню войскаў (наперадзе татарская конніца, пасярэдзіне літ. воіны, на флангах і ў рэзерве бел. дружыны) Гедзімін разбіў ворагаў і прымусіў іх уцякаць. Мясц. насельніцтва, гвалтоўна ўключанае ў тэўтонскае войска, у час бою перайшло на бок Гедзіміна. Акмянская бітва на пэўны час прыпыніла ням. агрэсію на землі ВКЛ. с. 198
А́КНЕ КЕЛО́ІД , сасочкавы дэрматыт галавы, склеразуючы фалікуліт патыліцы, хвароба мужчын. Існуе меркаванне, што ўзбуджальнік — залацісты стафілакок. На патыліцы на мяжы росту валасоў, зрэдку на падбародку з’яўляюцца дробныя вузельчыкі, якія групуюцца і зліваюцца паміж сабой. Скура робіцца цвёрдай, валасы растуць пучкамі. Пасля ўскрыцця фалікулярных вузельчыкаў застаюцца келоідныя рубцы. с. 198
АКНО́ , канструкцыйна-мастацкі элемент пабудовы, які служыць для асвятлення, натуральнай вентыляцыі будынка. Найб. архаічнае акно — адтуліна ў 2 сумежных вянках драўлянай сцяны і валаковае (зачынялася звонку драўлянай засаўкай — волакам). У архітэктуры готыкі былі пашыраны вокны са спічастым завяршэннем, у архітэктуры рэнесансу, барока, класіцызму — прамавугольныя, лучковыя, арачныя, паўцыркульныя, падковападобныя, крыжовыя, у выглядзе разеткі або картуша, круглыя, авальныя і інш., якія аздабляліся філянговымі абрамленнямі, рустам, стылізаванымі порцікамі, завяршаліся франтонамі, сандрыкамі, аканіцамі і інш. с. 198
АКО́ЛАВА Валянціна Валянцінаўна (н. 25.7.1954, в. Мазуршчына Салігорскага р-на Мінскай вобл.), бел. паэтэса. Скончыла Полацкае муз.-пед. вучылішча імя Ф.Скарыны (1973), БДУ (1980). Настаўнічала, працавала журналісткай. Друкуецца з 1968. Аўтар зб. паэзіі «За тым лугам зеляненькім» (1987), «Вяртанне ў заўтра» (1990), «Я люблю сваю Белую Русь...» (1990), «Случарыны» (1994), фантаст. паэмы-п’есы «Палачанка Ігрэна, альбо Вяртанне Скарыны» (1990). Лірызм, выкарыстанне фалькл. матываў, вобразаў, стылістыкі — рысы лірыкі Аколавай. Апявае славутых жанчын Беларусі. Перакладае з рус. (зб. «Дзве песні» М.Цвятаевай, 1994), укр., славацкай моў. Паасобныя вершы Аколавай пакладзены на музыку. І.У.Саламевіч. с. 198
АКО́ЛАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА ЖАЛЕ́ЗНЫХ РУ́ДАЎ , у Беларусі, у Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл. Працягласць руднай зоны каля 10 км, магутнасць да 140 м. Руды — жалезістыя кварцыты (жалеза 26,2%), залягаюць у тоўшчы дакембрыйскіх гнейсаў крышт. фундамента на глыб. 216—300 м. Рудныя гарызонты (4—35 м) перамяжаюцца з праслоямі пустых парод. Запасы руды ацэньваюцца ў 1,5 млрд. т. Радовішча не распрацоўваецца (1995). с. 198
АКО́ЛІЦА , 1) тое, што ваколіца 2) Тып сельскага паселішча ў Польшчы, Літве, на Украіне і Беларусі ў 16 — пач. 20 ст. Узнікла ў выніку валочнай памеры як паселішча дробнай шляхты, што не мела прыгонных і займалася сельскай гаспадаркай (гл. Ваколічная шляхта). На Беларусі найб. пашырана на З. У 2-й пал. 16 ст. ў Гродзенскім пав. існавала 37 аколіц. У канцы, 18 ст. ў Мінскай губ. было 70 аколіц, у сярэдзіне 19 ст. — 149. Складалася з 3—70 двароў. Забудова была бессістэмная. Назвы пераважна па прозвішчах тых радоў, якія іх засялялі (Абуховічы, Кулікі, Эйсманты). с. 198
АКО́ЛЬНІЧЫ , прыдворны чын, другі пасля баярына, у Рускай дзяржаве ў 13 — пач. 18 ст. У 14—15 ст. акольнічы ўваходзілі ў склад Думы вял. князёў, займалі пасады ваяводаў, намеснікаў, паслоў, стаялі на чале прыказаў. У 16—17 ст. блізкія да цара акольнічы атрымалі баярскія званні. с. 198
АКО́П , адкрытае фартыфікацыйнае збудаванне, прызначанае для вядзення агню і ўкрыцця жывой сілы і ваен. тэхнікі. Стралковы акоп (адзіночны, парны, на аддзяленне) мае роў, бруствер, берму і пляцоўкі для ўстаноўкі зброі; на аддзяленне абсталёўваецца і запаснымі кулямётнымі і гранатамётнымі пляцоўкамі, шчылінай або бліндажом, нішамі для боепрыпасаў, зброі і інш. Артыл. і мінамётны акопы маюць пляцоўкі з прымкнутымі да іх раўкамі, у якіх робяцца нішы і шчыліны (бліндажы). Акопы для танкаў, БТР і інш. тэхнікі складаюцца з катлавана з апарэллю, шчыліны і зрэдку нішы для боепрыпасаў. Акоп маскіруюць пад фон навакольнай мясцовасці. У слабых грунтах іх умацоўваюць дзёрнам, галлём і інш. На забалочанай мясцовасці ствараюцца насыпныя акопы, зімой — снежныя. с. 198
АКО́РД (ад італьян. сугучнасць), спалучэнне некалькіх гукаў рознай вышыні, якія ўспрымаюцца як гукавое адзінства. Асн. элемент гармоніі. Заканамернасць будовы акорда — тэрцавасць складу (гукі размешчаны або шляхам перастановак могуць быць размешчаны па тэрцыях; гл. таксама Абарачэнне). Ніжні гук акорда наз. асноўным тонам. Адрозніваюць 2 класы акорда: тэрцавыя (трохгуччы, септакорды, акорды з секстай, нон-акорды, ундэцым- і тэрцдэцымакорды) і нятэрцавыя монаакорды і поліакорды (акорды складанай структуры, частка якіх, узятая асобна, можа разглядацца як акорд). Выразнасць акорда абумоўлена яго функцыяй, звязанай са становішчам акорда ў ладзе, і фанізмам — характарам гучання, які залежыць ад інтэрвальнага складу, размяшчэння, рэгістра, муз. кантэксту. Найб. пашыраны акорд тэрцавай будовы, ускладненыя храматычнай зменай гукаў — альтэрацыяй; некат. пашырэнне атрымалі акорды квартавай будовы.
Перадформа акорда — двухгучча ў раннім шматгалоссі. Гістарычна першая канцэпцыя акорда — у поліфанічнай музыцы канца 12 ст. Тэрмін «акорд» узнік у 14 ст. У практыцы генерал-баса (17 — 1-я пал. 18 ст.) замацавалася аперыраванне акордамі-комплексамі, якія трактаваліся як кансанантныя і дысанантныя сугуччы. У 18—19 ст. катэгорыя акорда супрацьпастаўляецца сугуччу з неакордавымі гукамі. У 20 ст. рэзка ўзмацнілася санорная трактоўка акорда. (гл. Санорыка), фактар гучнасці.
Літ.: Гуляницкая Н. Введение в современную гармонию. М., 1984. с. 198
АКО́РДНАЯ АПЛА́ТА ПРА́ЦЫ , разнавіднасць здзельнай формы заработнай платы, калі аб’ём работы загадзя агавораны ў пагадненні, а аплата ажыццяўляецца за поўнае выкананне гэтага аб’ёму. с. 199
АКО́СТА (Acosta), да Коста (da Costa) Урыэль (каля 1585, Партугалія — 1640), нідэрландскі мысліцель-вальнадумец. Нарадзіўся ў яўр. сям’і, якая прыняла каталіцызм. У 1614 уцёк у Нідэрланды, перайшоў ва іудаізм. За крытыку догмаў іудаізму, пропаведзь «натуральнай рэлігіі» двойчы адлучаны ад сінагогі, яго кн. «Выпрабаванне фарысейскіх традыцый у параўнанні з пісаным законам» (1624) публічна спалена. Аўтар твораў «Тэзісы супраць традыцыі», «Пра смяротнасць душы чалавечай» (1623), «Прыклад чалавечага жыцця» і інш. Акоста крытыкаваў тлумачэнне рабінамі веравучэння Майсея, адмаўляў бессмяротнасць душы і замагільнае жыццё, гал. прынцыпамі чалавечага жыцця абвяшчаў розум і любоў да бліжняга. Скончыў жыццё самагубствам. Погляды Акосты паўплывалі на развіццё вальнадумства ў Зах. Еўропе, на ідэйную эвалюцыю Б.Спінозы. Г.У.Грушавы. с. 199
АКР (англ. acre), адзінка зямельнай плошчы ў краінах, якія карыстаюцца англ. сістэмай мер (Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Аўстралія і інш.). 1 акр = 4840 кв. ярдам = 4046,86 м2. с. 199
АКРА ... (ад грэч. akros крайні, самы аддалены, высокі), састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) «які адносіцца да канечнасцяў, органаў, частак цела»; 2) «які адносіцца да вяршыні», «верхні», напр., акраверш, акрасома. с. 199
А́КРА (Accra), горад, сталіца Ганы, порт у Гвінейскім заліве. Засн. ў 16 ст. 970 тыс. ж. (1990). Міжнар. аэрапорт. Вузел чыгунак і шашэйных дарог. Гандл.-прамысл. і культ. цэнтр. Металаапр., механазборныя, тэкст., лесапільныя, будматэрыялаў, харч. прадпрыемствы; з-д эл.-абсталявання. Саматужная вытв-сць вырабаў з золата і серабра. Рынак алмазаў і какава-зярнят. Акадэмія навук. Ун-т. Нац. музей. Еўрап. форты 17 ст. с. 199
АКРАБАЛІ́СТЫ (ад грэч. akrobolistēs стралкі), воіны лёгкай конніцы ў Стараж. Грэцыі ў 6—4 ст. да н.э., узброеныя дроцікамі і лукамі. Звычайна вялі разведку, пачыналі бітву, гналіся за праціўнікам, які адступаў. с. 199
АКРАБА́ТЫКА (ад грэч. akrobatēs які падымаецца ўверх), 1) від спорту (спартыўная акрабатыка). Уключае шматлікія фіз. практыкаванні (вылучаюць 2 асн. групы: скачковая акрабатыка і сілавая — стойкі, піраміды і інш.). Удзельнічаюць мужчыны і жанчыны паасобку, з партнёрам (у т.л. мяшаныя пары), групай. Часам выкарыстоўваюць спец. прылады (трамплін, батут). Чэмпіянаты свету па акрабатыцы праводзяцца з 1964. На Беларусі гурткі акрабатыкі існавалі з сярэдзіны 1930-х г., як спорт развіваецца з 1946. Сярод бел. акрабатаў чэмпіёны свету і Еўропы Ю.Зікуноў (1974), В.Біндлер, чэмпіёны СССР А.Колесава (1952), В.Бірукоў (1957), А. і М. Туманавы (1963), Л.Зданюк (1966—67), А.Базылеў (1974). 2) Від фіз. практыкаванняў накшталт гімнастычных. Шырока выкарыстоўваецца ў розных відах спорту (спарт. гімнастыка, скачкі ў ваду, фрыстайл і інш.), а таксама пры спец. фіз. падрыхтоўцы лётчыкаў і касманаўтаў. 3) Жанр цыркавога і эстраднага мастацтва, гл. Акрабатычнае мастацтва. с. 199
АКРАБАТЫ́ЧНАЕ МАСТА́ЦТВА , акрабатыка, жанр цыркавога і эстраднага мастацтва; дэманстраванне нумароў, заснаваных на майстэрскім валоданні целам і высокім развіцці мускулатуры.
Са старажытнасці вядома ў Егіпце, Грэцыі, Рыме, Візантыі, Кітаі, Японіі. У сярэднія вякі элементы акрабатыкі ўключалі ў свае выступленні вандроўныя акцёры: шпільманы (Германія), жанглёры (Францыя), мімы (Італія), франты (Польшча), скамарохі (Беларусь і Расія) і інш. Як род цыркавога відовішча акрабатычнае мастацтва вылучылася ў канцы 18—19 ст. (конная, партэрная акрабатыка).
У сучасным цырку акрабатычнае мастацтва падзяляецца на скачковае (на зямлі), плечавое, сілавое, пластычнае, коннае, ікарыйскія гульні, вальтыжыроўку, камічнае. Элементы акрабатычнага мастацтва выкарыстоўваюць амаль ва ўсіх інш. жанрах — паветранай гімнастыцы, эквілібрыстыцы, гімнастыцы на снарадах, жангліраванні, клаунадзе, дрэсіроўцы, а таксама ў харэагр. мастацтве, тэатр. і эстрадных паказах, у т.л. ў пантаміме і поп-групах. с. 199
АКРАВЕ́РШ (ад акра... + верш), верш, у якім рытмічная выразнасць дапаўняецца зрокавай: першыя літары радкоў (радзей склады або словы) утвараюць слова ці нават фразу (звычайна імя аўтара або адрасата). Развіўся з магічных тэкстаў і стаў папулярны ў эпоху сярэднявечча і барока. Першыя ва ўсх.-слав. паэзіі акваверш стварыў Ф.Скарына ў «Малой падарожнай кніжцы» (1522). У сучаснай паэзіі сустракаецца таксама акваверш з апошніх літар радкоў (тэлеверш) і сярэдніх (мезаверш), якія могуць утвараць больш складаныя фігуры. с. 199
АКРАДЭРМАТЫ́Т [ад акра... + дэрматыт(ы)], група хвароб з выключным або пераважным пашкоджаннем скуры канечнасцяў. Атрафічны хранічны акрадэрматыт бывае часцей у жанчын. На скуры тыльнага боку кісці і ступні, каленных і локцевых суставаў з’яўляецца застойна-сінюшная эрытэма, якая паступова распаўсюджваецца па ўсёй канечнасці. Скура атрафіруецца, станчаецца, робіцца падобнай на папяросную паперу. Суб’ектыўныя адчуванні адсутнічаюць, зрэдку — паколванні, неўралгічныя болі. Іншы раз бываюць зацвярдзенні скуры, вузлы каля каленных і локцевых суставаў, трафічныя язвы. Пры пустулёзным акрадэрматыце скура далоняў і тыльных паверхняў пальцаў рук (часцей вакол пазногцяў і каля падушачак), радзей скура пальцаў ног робіцца сінюшна-чырвоная, нацягнутая, бліскучая, пачынае лушчыцца (эрытэматозналушчыльная форма), з’яўляюцца пухіры (везікулёзная форма), часцей паверхневыя гнайнікі (пустулёзная форма). Скура паступова станчаецца, атрафіруецца, пазногці мутнеюць, дэфармуюцца і адпадаюць. Працэс можа пашырыцца на скуру далоняў, падэшвы, іншы раз — на ўсё цела. Суб’ектыўна — паколванні, радзей неўралгічныя болі. Захворванне працяглае з кароткімі рэмісіямі. Энтэрапатычны акрадэрматыт развіваецца часцей у немаўлят і дзяцей ранняга ўзросту. Абумоўлены спадчыннасцю, парушэннямі ўсмоктвання пажыўных рэчываў і цынку ў тонкіх кішках. Характарызуецца пухірковай, гнайнічковай высыпкай вакол рота, вачэй, задняга праходу, у вобласці локцяў, каленяў, пахвінна-сцегнавых складак, на сцёгнах, ягадзіцах, дзе потым утвараюцца бляшкі. Адначасова пашкоджваецца слізістая абалонка рота, пазногці мутнеюць, робяцца ломкія, выпадаюць валасы на галаве, брывах, вейках. Характэрны святлабоязь, блефараспазма, страўнікава-кішачныя расстройствы, якія прыводзяць да знясілення і адставання ў фіз. развіцці дзіцяці. М.З.Ягоўдзік. с. 200
АКРАМЕГА́ЛІЯ (ад акра... + мегала...), хвароба, якая характарызуецца празмерным ростам рук, ступняў і асабліва касцей твару, што прыводзіць да развіцця масіўнай ніжняй сківіцы і цяжкіх надброўяў. Выклікаецца залішняй сакрэцыяй гармону росту (самататрапіну) пры ацыдафільнай пухліне гіпофіза. Лішкі самататрапіну выклікаюць таксама гіпафізарны дыябет, абумоўлены тармажэннем сакрэцыі інсуліну. Акрамегалія назіраецца ў маладым узросце, развіваецца паступова, доўгія гады. Суправаджаецца болем галавы, палавой слабасцю, спыненнем менструацый, парушэннем зроку. Лячэнне: рэнтгенаўскае апрамяненне, хірург. выдаленне пухліны. с. 200
А́КРАН (Akron), горад на ПнУ ЗША, у штаце Агайо. 227 тыс. ж., з прыгарадамі 650 тыс. ж. (1990). Трансп. вузел. Сусветны цэнтр гумавай прам-сці. Металаапр., маш.-буд. (станкі, аўтамабілі, дарожна-буд. машыны, падшыпнікі, ракетныя рухавікі, сілавыя ўстаноўкі да атамных падводных лодак), хім. (сінт. каўчук, смала і інш.), шынная, паліграф. прам-сць. Ун-т. с. 200
АКРАСО́МА (ад акра... + грэч. sōma цела), апікальнае цельца, перфараторый, утварэнне на верхняй частцы галоўкі сперматазоіда. Пры апладненні ў момант сутыкнення сперматазоіда з яйцаклеткай ферменты акрасомы раствараюць абалонку яйцаклеткі і забяспечваюць яго пранікненне ўнутр. с. 200
АКРАТЭ́РЫЙ (ад грэч. akrotērion вяршыня, франтон), скульптурны элемент арх. дэкору, які завяршае вуглы франтонаў арх. збудавання, створанага з выкарыстаннем класічнага ордэра. Узнік у антычнасці, у розныя эпохі набываў своеасаблівую трактоўку: квіятон (готыка), пальмета (рэнесанс), валюта, арнаментальная кампазіцыя (барока), абеліск, статуя, грыфон, ваен. атрыбуты (класіцызм) і інш. с. 200
АКРО́ПАЛЬ (грэч. akropolis ад акра... + polis горад), узвышаная ўмацаваная частка стараж.-грэч. горада, т. зв. верхні горад; месца першапач. паселішча, вакол якога пазней развіўся т. зв. ніжні горад. Служыў сховішчам для жыхароў акругі ў час войнаў. На Акропалі звычайна знаходзіліся храмы багоў — заступнікаў горада. У руінах шэрагу Акропаля знойдзены шматлікія помнікі матэр. культуры. Найб. вядомы Афінскі акропаль, дзе захаваліся шэдэўры стараж. архітэктуры і скульптуры. с. 200
АКРУ́ГА , падзел дзярж. тэрыторыі па адм. ці паліт. прыкметах. 1) Адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—30 і 1935—38. 2) Спец. адм.-тэр. адзінка галіновага кіравання (ваен. акруга, навучальная акруга, пагранічная акруга, судовая акруга і інш.). 3) У Зах. Беларусі — раён дзейнасці падп. акруговых к-таў КПЗБ і КСМЗБ. 4) Часовыя тэр. ўтварэнні для правядзення выбарчых кампаній. с. 200
АКРУ́ГА ВАЕ́ННАЯ , гл. Ваенная акруга. с. 201
АКРУГЛЕ́ННЕ ліку, набліжанае выяўленне ліку з дапамогай канечнай колькасці лічбаў. Пры акругленні з недахопам апошняя пакінутая лічба не мяняецца, пры акругленні з лішкам — павялічваецца на адзінку. Праводзіцца паступова справа налева паводле правіла: калі адкінутая лічба a ≤ 4 або калі a = 5 і апошняя пакінутая лічба цотная, то акругляюць з недахопам, у астатніх выпадках — з лішкам. Адрозніваюць акругленне да пэўнага ліку дзесятковых знакаў, калі загадзя ўказваецца нумар апошняга разраду, і акругленне да пэўнага ліку вартасных лічбаў, напр., акругленне ліку 78,6741 да першага дзесятковага знака дае лік 78,7, да другога — 78,67, да дзвюх вартасных лічбаў — 79. с. 201
АКРУ́ЖНАСЦЬ , замкнёная плоская крывая, усе пункты якой знаходзяцца ад яе цэнтра О на аднолькавай адлегласці, роўнай радыусу R (гл. рыс.). Прамая AB, што злучае 2 пункты акружнасці, наз. яе хордай, хорда СД, што праходзіць праз цэнтр О, — дыяметрам. Адносіны даўжыні акружнасці да яе дыяметра выражаюцца лікам π = 3,1415.... Даўжыня акружнасці роўная 2πR. Гл. таксама Круг. с. 201
АКРУЖНА́Я Святлана Арцёмаўна (н. 26.1.1947, г. Чарнаўцы, Украіна), бел. актрыса. Нар. арт. Беларусі (1991). Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1969). Працуе ў Бел. т-ры імя Я.Коласа. Выконвае ролі лірыка-драматычныя, востракамедыйныя, характарныя: Дачка («Зацюканы апостал» А.Макаёнка), Люська («Радавыя» А.Дударава), Анютка («Улада цемры» Л.Талстога), Галя Чацвяртак («А зоры тут ціхія» паводле Б.Васільева), Катрын («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта), Люсі Мерыкур («Будзьце здаровы!» П.Шэно), Франка («Хам» паводле Э.Ажэшкі) і інш. с. 201
АКРУЖЭ́ННЕ (ваен.), ізаляцыя групоўкі праціўніка ад астатніх яго войскаў з мэтай знішчэння ці ўзяцця ў палон. Паспяховае акружэнне часцей бывае, калі прарыў абароны праціўніка ажыццяўляецца на двух або некалькіх участках фронту з развіццём наступлення па напрамках, якія сыходзяцца; калі створана перавага над праціўнікам у сілах і сродках (пры спрыяльных умовах акружэнне магчыма і пры роўных сілах). Акружаная групоўка адначасова блакіруецца з паветра, а на прыморскіх напрамках і з боку мора.
Класічны прыклад акружэння — бітва пры Канах у 216 да н.э. паміж рым. і карфагенскай арміямі. Шырока практыкавалася ў час Вял. Айч. вайны, калі сав. войскі правялі шэраг значных аперацый па акружэнні войскаў праціўніка (гл. Сталінградская бітва 1942—43, Корсунь-Шаўчэнкаўская аперацыя 1944, Яса-Кішынёўская аперацыя 1944). На тэр. Беларусі ў ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944, Бабруйскай аперацыі 1944, Мінскай аперацыі 1944 трапілі ў акружэнне вял. групоўкі ням. войскаў (гл. Віцебскі «кацёл», Бабруйскі «кацёл», Мінскі «кацёл»). с. 201
А́КРЫ (Acre), штат на Пн Бразіліі, у вярхоўях рэк Журуа і Пурус. Пл. 152,6 тыс. км2. Нас. 412 тыс. чал. (1989). Адм. ц. — г. Рыу-Бранку. На тэр. Акры вільготныя трацічныя лясы. Збор соку гевеі, браз. арэхаў. Паляванне. Спажывецкае земляробства. с. 201
АКРЫ́ЛАВАЯ КІСЛАТА́ , найпрасцейшая арганічная ненасычаная кіслата, CH2=СН-COOH. Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам, tкіп 140,9 °С, шчыльн. 1,05·103 кг/м3, змешваецца з вадой, спіртамі, эфірамі. Аказвае каразійнае дзеянне, лёгка палімерызуецца (для працяглага захоўвання карыстаюцца інгібітарамі). Солі і эфіры акрылавай кіслаты наз. акрылатамі.
Атрымліваюць акісленнем прапілену: CH2=СН-СН3 + O2 → СН2=СН-СООН. Выкарыстоўваюць у вытв-сці іонаабменных смолаў, каучукоў, эфіраў (гл. Поліакрылаты). Акрылавую кіслату і яе солі дабаўляюць у друкарскія фарбы, пасты і інш. с. 201
АКРЫ́ЛАВЫЯ ВАЛО́КНЫ , гл. ў арт. Поліакрыланітрыльныя валокны. с. 201
АКРЫ́ЛАВЫЯ КЛЕ́І , поліакрылавыя клеі, сінтэтычныя клеі на аснове вытворных акрылавай, метакрылавай ці цыянакрылавай кіслот. Найб. пашыраны акрылавыя клеі з манамерных эфіраў ці раствораў поліакрылатаў ва ўласных манамерах ці інертных арган. растваральніках. Некаторыя акрылавыя клеі мадыфікуюць інш. манамерамі ці сінт. смоламі для надання ім спецыфічных уласцівасцяў (эластычнасці, тэрмаўстойлівасці, трываласці клеявых злучэнняў і інш.). Выкарыстоўваюцца для склейвання металаў, пластмасаў, драўніны, паперы, сілікатнага і арган. шкла (у т.л. аптычнага), цыянакрылатныя клеі — пры хірург. аперацыях. З акрылавых клеяў вырабляюць ліпкія стужкі і пластыры. с. 201
АКРЫ́ЛАВЫЯ ЛА́КІ , поліакрылавыя лакі, растворы поліакрылатаў і іх вытворных у арган. растваральніках. Утвараюць святло-, атмасфера- і водаўстойлівыя пакрыцці з добрай адгезіяй да металу. Выкарыстоўваюць для аховы ад карозіі алюмінію і яго сплаваў; эмалевыя фарбы на іх аснове — у авіяц. і аўтамаб. прам-сці, вытв-сці буд. канструкцый і інш. с. 201
АКРЫЛАМІ́Д , арганічнае злучэнне, вытворнае акрылавай кіслаты, СН2=СН-CONH2. Мал. м. 71,07. Бясколерныя крышталі, tпл 84,5 °С. Раствараецца ў вадзе, метаноле, ацэтоне.
Атрымліваюць з акрыланітрылу: СН2=СН-СN Н2O → СН=СН-СОNH2. Манамер для атрымання поліакрыламіду і яго супалімераў, мадыфікатар гумавых сумесяў. Раздражняе слізістыя абалонкі (ГДК у вадзе 0,2 мг/м3). с. 201
АКРЫЛА́Н , гл. ў арт. Поліакрыланітрыльныя валокны. с. 201
АКРЫЛАНІТРЫ́Л , арганічнае злучэнне, вытворнае акрылавай кіслаты, СН2=СН-CN. Мал. м. 53,03. Бясколерная вадкасць з характэрным пахам, tкіп 77,3 °С, шчыльн. 0,80∙103 кг/м3. Раствараецца ў вадзе і арган. растваральніках, палімерызуецца.
Атрымліваюць акісленнем сумесі прапілену і аміяку: СН2=СН-СН3 + NH3 + 3O → 3H2O + СН2=СН-CN. Выкарыстоўваюць у вытв-сці поліакрыланітрылу, валокнаў з яго, АБС-пластыку, бутадыен-нітрыльнага каўчуку і інш. супалімераў. Таксічны, сумесі з паветрам выбухованебяспечныя. с. 201
АКРЫЛА́ТНЫЯ КАЎЧУКІ́ , сінтэтычныя каўчукі, супалімеры эфіраў акрылавай кіслаты. Звычайна гэта супалімеры бутылакрылату з акрыланітрылам ці β-хлорэтылвінілавым эфірам акрылавай к-ты, якія атрымліваюць эмульсійнай супалімерызацыяй. Растваральныя ў вуглевадародах, няўстойлівыя да спіртоў і гліколяў і пры награванні ў вільготным асяроддзі. Вулканізуюцца амінамі ў спалучэнні з серай ці фенола-фармальдэгіднымі смоламі. Атрыманая гума масла-, бензіна-, цепла-, святло-, і азонаўстойлівая, газанепранікальная. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці цепла- і масластойкіх гумава-тэхн. вырабаў, рамянёў, стужак для транспарцёраў, клеяў, лакафарбавых матэрыялаў, для абкладкі цыстэрнаў, бензабакаў, на ізаляцыю. с. 201
АКРЫЛА́ТЫ , вытворныя акрылавай кіслаты, складаныя эфіры ці яе солі. Акрылаты (эфіры) — бясколерныя вадкасці (напр., метылакрылат CH2=CH-COOCH3, tкіп 80 °С). Акрылаты (солі) — крышт. рэчывы. Лёгка палімерызуюцца пры дзеянні святла, цяпла, кіслароду і пераксідаў (захоўваюцца з інгібітарамі).
У прам-сці акрылаты метылавага і этылавага спіртоў атрымліваюць з этыленцыянгідрыну і адпаведнага спірту: 2СН2OHCH2CN + 2ROH + H2SO4 → СН2 = CHCOOR + (NH4)2SO4, вышэйшых спіртоў — рэакцыяй пераэтэрыфікацыі, а солі — нейтралізацыяй акрылавай к-ты. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці палімераў, каўчукоў, як дабаўкі ў друкарскіх фарбах, лаках. с. 201
АКРЫ́ТЫ , вольныя сяляне-воіны ва ўсх. раёнах Візантыі. У 14 ст. абаранялі межы дзяржавы ад арабаў і туркаў-сельджукаў. с. 202
АКРЭДЫТАВА́ННЕ (ад лац. accredere давяраць), у міжнар. праве працэс прызначэння і ўступлення на пост дыпламат. прадстаўніка пры ўрадзе інш. дзяржавы або пастаяннага прадстаўніка дзяржавы пры міжнар. арг-цыі. Пачаткам акрэдытавання з’яўляецца агрэман, завяршэннем — уручэнне акрэдытаваным (прызначаным) даверчай граматы. с. 202
АКРЭДЫТЫ́Ў , разліковы ці грашовы дакумент у выглядзе даручэння аднаго банка другому зрабіць аплату за адгружаны тавар, выкананыя работы (паслугі) ці выдаць прад’яўніку акрэдытыва пэўную суму грошай пры выкананні пэўных умоў.
Бываюць акрэдытывы: грашовы — імянны дакумент, што выдаецца банкам асобе, якая ўнесла пэўную суму і жадае атрымаць яе цалкам ці часткамі ў інш. горадзе на працягу агаворанага часу; таварны — форма безнаяўных разлікаў, пры якой разліковыя дакументы аплачваюцца плацельшчыкам на месцы знаходжання пастаўшчыка за кошт сродкаў, спецыяльна забраніраваных у банку аплачваемым бокам, ці аплата гэтых дакументаў гарантавана банкам; адзыўны — можа быць ануляваны банкам, што яго адкрыў, безадзыўны — з’яўляецца цвёрдым абавязацельствам банка-эмітэнта; пацверджаны — гарантаваны банкам, які яго адкрыў; непацверджаны — без гарантый банка; рэвальверны — па меры выкарыстання аўтаматычна папаўняецца ў межах устаноўленай агульнай сумы ліміту і тэрміну дзеяння; пераводны — цалкам ці часткова можа быць выкарыстаны інш. асобамі. Г.І.Краўцова. с. 202
АКРЭ́ЙЦ Станіслаў Станіслававіч (літ. псеўданім Арліцкі; 25.8.1836, г. Арол ?, Расія — пасля 1918), бел. і рус. журналіст, мемуарыст, белетрыст. Скончыў Віцебскую гімназію (1856), быў вольным слухачом Горы-Горацкага земляробчага ін-та. Служыў у Магілёве ў палаце дзярж. маёмасцяў, уваходзіў у гурток перадавой моладзі. Дасылаў заметкі ў пецярб. час. «Искра» і «Экономический указатель». Рэдакцыя «Современника» ўхваліла яго праект выдання ў Магілёве час. «Белорусский вестник» (не выходзіў). Удзельнік паўстання 1863—64. З 1868 у Пецярбургу. Выдаваў час. «Дешевая библиотека», «Всемирный труд», «Луч» і інш. У рамане «Апошнія язычнікі» (1871—72), кн. «Старасвецкія памешчыкі. Нарысы Заходняга краю» (1885), мемуарах расказвае пра Беларусь 1850—60-х г., паўстанне 1863—64. с. 202
АКРЭ́СЛЕНЫЯ ФІГУ́РЫ , гл. ў арт. Умежаваныя і акрэсленыя фігуры. с. 202
АКРЭ́ЦЫЯ (ад лац. accretio прырошчванне), павелічэнне памераў прыроднага цела за кошт паступлення рэчыва на яго паверхню. Адрозніваюць акрэцыю: планеты (кансалідацыя часцінак протапланетнага воблака ў масіўнае цела планеты), кантынента (разрастанне кантынента за кошт далучэння новых блокаў з кантынентальнай карой — тэрэйнаў або пераўтварэння акіянскай кары ў кантынентальную), літагенетычную (рост мінер. новаўтварэння з паверхні утварэнне канкрэцый), вулканічную (кансалідацыя лавы вакол зацвярдзелага ядра) і інш. М.А.Нагорны. с. 202
АКСА́К (сапр. Арлова) Валянціна Іванаўна (н. 28.4.1953, в. Смалічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.), бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1975). Настаўнічала, працавала журналісткаю. З 1992 у час. «Беларусь». Друкуецца з 1987. Аўтар зб-каў вершаў «Цвінтар» (1992), «Капліца» (1994). У лірыцы побач з інш. распрацоўвае хрысціянскія матывы і вобразы. с. 202
АКСАКА́Л (цюрк. літар. белая барада), у цюркскіх народаў пры першабытнаабшчынным ладзе галава роду, старэйшына; з развіццём феадалізму — прадстаўнік патрыярхальна-феад. знаці. Пазней аксакал — выбарны стараста, паважаны чалавек. с. 202
АКСА́КАЎ Іван Сяргеевіч (8.10.1823, с. Надзеждзіна Уфімскай губ. — 8.2.1886), расійскі паэт і публіцыст, адзін з кіраўнікоў славянафілаў. Сын С.Ц.Аксакава. Скончыў Пецярбургскае вучылішча правазнаўства (1842). У 1840—60-я г. выступаў за адмену прыгоннага права і цялесных пакаранняў. Рэдагаваў славянафільскія час. і газ. «Русская беседа», «День», «Москва», «Русь» і інш. У 1858—78 адзін з кіраўнікоў маскоўскага Слав. к-та. У рус.-тур. вайну 1877—78 арганізаваў кампанію ў падтрымку паўд. славян. Прытрымліваўся манархічных вялікадзярж. поглядаў, у т.л. адмаўляў этн. самастойнасць беларусаў, прапагандаваў ідэі панславізму. Аўтар вершаў, паэмы «Бадзяга» (1852) пра трагічны лёс прыгоннага селяніна. с. 202
АКСА́КАЎ Канстанцін Сяргеевіч (10.4.1817, с. Новааксакава Арэнбургскай губ. — 19.12.1860), расійскі гісторык, філолаг, паэт і публіцыст, адзін з ідэолагаў славянафілаў. Сын С.Ц Аксакава. Скончыў Маскоўскі ун-т (1835). Гал. асаблівасць Расіі бачыў у абшчынным ладзе, гарманічным суіснаванні дзвюх рухаючых сіл гісторыі — народа («зямлі») і дзяржавы («улады»), парушаных рэформамі Пятра І. Выступаў за адмену прыгоннага права і за ліберальныя пераўтварэнні. Яго вершы («Вяртанне», «Пятру», «Масква», «Свабоднае слова») і п’есы [«Вызваленне Масквы ў 1612 годзе» (1848), «Алег каля Канстанцінопаля» (1858)] прасякнуты рамантычна-славянафільскім духам. Выступаў супраць крытычнага кірунку ў рус. л-ры. Даследаваў нац. асаблівасці грамат. ладу рус. мовы. с. 202
АКСА́КАЎ Сяргей Сяргеевіч (7.1.1891, г. Самара — 4.9.1968), бел. кампазітар. Скончыў Аляксандраўскі ліцэй у С.Пецярбургу (1914). Музыцы вучыўся ў К.Ігумнава, А.Грачанінава, Ю.Энгеля. Працаваў у Полацку, Пскове, Самары, Харбіне, Шанхаі. З 1955 у Мінску, выкладаў у Сярэдняй спец. муз. школе пры Бел. кансерваторыі. У праграмных інстр. творах увасобіў карціны бел. прыроды і побыту, сюжэты і вобразы нац. л-ры: сімф. паэмы «У Тураўскай пушчы» паводле верша У.Дубоўкі і «Лясная казка» па матывах твораў Я.Коласа, канцэртная уверцюра «Сельскае свята» і балада для сімф. аркестра; фантазія для фп. з арк. «Над Нёманам», рамансы і хары на словы бел. паэтаў. З інш. тв.: кантата «Памяці Пушкіна»; сімфонія, канцэрт для фп. з арк., інстр. п’есы. с. 203
АКСА́КАЎ Сяргей Цімафеевіч (1.10.1791, г. Уфа — 12.5.1859), рускі пісьменнік. Вучыўся ў Казанскім ун-це (1805—07). Чл.-кар. Пецярбургскай АН (з 1856). З 1843 жыў у маёнтку Абрамцава. Літ. дзейнасць пачаў у 1820-я г. як тэатр. рэцэнзент. Першы маст. нарыс «Буран» (1834). У кн. «Запіскі пра тое, як вудзіць рыбу» (1847), «Запіскі ружэйнага паляўнічага Арэнбургскай губерні» (1852), «Апавяданні і ўспаміны паляўнічага пра розныя паляванні» (1855) выступіў як уважлівы назіральнік паводзін, звычак звяроў, птушак і рыб. Вяршыня творчасці — аўтабіягр. аповесці «Сямейная хроніка» (1856) і «Дзіцячыя гады Багрова-ўнука» (1858), у якіх стварыў шырокую панараму памешчыцкага побыту канца 18 ст. Пісаў артыкулы, рэцэнзіі, нататкі пра л-ру і тэатр, мемуары («Літаратурныя і тэатральныя успаміны», 1856—58, «Гісторыя майго знаёмства з Гогалем», 1852—55, незаконч.; апубл. 1890) і інш.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1986. с. 203
АКСАЛА́ТНАЯ КІСЛАТА́ , гл. Шчаўевая кіслата. с. 203
АКСАЛА́ТЫ , вытворныя шчаўевай кіслаты, складаныя эфіры ці яе солі. Аксалаты (эфіры) — вадкасці (напр., дыэтылаксалат С2Н5ООС—СООС2Н5, tкіп 185,4 °С), растваральныя ў спіртах, эфірах, нерастваральныя ў вадзе. Атрымліваюць этэрыфікацыяй шчаўевай к-ты адпаведным спіртам. Выкарыстоўваюць як растваральнікі прыродных і сінт. смолаў, вытворных цэлюлозы. Аксалаты (солі) — крышт. рэчывы, раскладаюцца без плаўлення, дрэнна раствараюцца ў вадзе. Пашыраны ў прыродзе: водарасці, грыбы, лішайнікі, папараці маюць у саставе аксалаты кальцыю; мінералы — аксалаты жалеза. Выкарыстоўваюцца як рэагенты ў аналітычнай хіміі, як праяўляльнікі ў фатаграфіі і інш. Утварэнне аксалата кальцыю ў арганізме чалавека — прычына ўзнікнення нырачна- і жоўцекамянёвай хваробы. с. 203
АКСАЛО́ТЛЬ (ацтэкскае літар. вадзяная цацка), лічынка тыгравай амбістомы. Жыве ў вадаёмах Цэнтр. Амерыкі.
Даўж. 20—25 см. Здольная да размнажэння (гл. Неатэнія). Мае шчэлепы. Да сярэдзіны 19 ст. лічыўся самастойным відам (упершыню ператварэнне ў амбістому назіралі ў 1865). Страта здольнасці аксалотля да нармальнага ператварэння — вынік недастатковага развіцця шчытападобнай залозы; дабаўленне ў ежу або ін’екцыя гармона гэтай залозы прыводзіць да ператварэння аксалотля ў амбістому. Кладзе да 500 яец. Выкарыстоўваецца для доследаў у біялогіі. с. 203
АКСАМІ́Т , аксамітнае дрэва (Phellodendron), род дрэў сям. рутавых. Вядома 10 відаў, пашыраных ва Усх. Азіі. Найб. вядомы аксаміт амурскі (P. amurense), аксаміт кітайскі (P. chinense), аксаміт японскі (Р. japonicum). На Беларусі ў канцы 19 — пач. 20 ст. інтрадукаваны аксаміт амурскі, або амурскае коркавае дрэва. З 1930—40-х г. уводзіцца ў лясныя культуры. Прыдатны для вырошчвання на Беларусі, акрамя паўн. раёнаў.
Выш. 20—30 м. Ствол таўшчынёй да 80 см, укрыты слоем корку (да 7 см), які можна час ад часу здымаць. Лісце супраціўнае, чаранковае, няпарнаперыстае. Кветкі жоўта-зялёныя, дыям. да 1 см. Плады — чорныя мясістыя ягадападобныя касцянкі з непрыемным пахам. Размнажаецца насеннем і чаранкамі. Меданос. Выкарыстоўваецца на прамысл. мэты (корак, фарба, таніды, каштоўная драўніна) і як дэкар. расліна. с. 203
АКСАМІ́ТАЎ Анатоль Сцяпанавіч (н. 17.7.1926, Гомель), бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1984). Скончыў БДУ (1951). У 1952—91 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1994 у Фондзе фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь. Распрацоўвае пытанні бел. і слав. фразеалогіі («Лексіка беларускіх прыказак XIX ст. ў сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі», 1958; «Беларуская фразеалогія», 1978; «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы», 1970, у сааўт.), этналінгвістыкі, фразеаграфіі і гісторыі бел. мовазнаўства. Рэдактар і адзін са складальнікаў «Фразеалагічнага слоўніка мовы твораў Я.Коласа» (1993), сааўт. «Беларуска-рускага слоўніка» (1962). Аўтар кн. «З думай славяніна» (1991, з Л.А.Малаш). с. 203
АКСАМІ́ТКІ , тагетэс (Tagetes), род адна- і шматгадовых травяністых раслін сям. астравых. Каля 35 відаў, пашыраных у субтропіках Амерыкі. На Беларусі інтрадукаваны аксаміткі прамастойныя (Т. erectus), аксаміткі адхіленыя (Т. patula) і аксаміткі танкалістыя, або пасечаныя (Т. tenuifolia); выкарыстоўваюцца ў кветкаводстве.
Выш. да 1,5 м. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце перыста-рассечанае. Кветкі жоўтыя, жоўта-аранжавыя або карычнева-чорныя, у кошыках, з моцным пахам. Плод — сямянка. Размнажаюцца насеннем. Святла- і цеплалюбныя. Дэкар. і лек. расліны (мачагонны, патагонны і проціглісны сродак). с. 203
АКСАМІ́ТНАЕ ДРЭ́ВА , гл. Аксаміт. с. 203
АКСАМІ́ТНАЯ КНІ́ГА , радаслоўная кніга найб. знатных баярскіх і дваранскіх радоў Расіі. Складзена ў 1687. Назва па аксамітнай вокладцы. У Аксамітную ўвайшоў «Гасудараў радасловец» 1555—56, у якім вяліся радаслоўныя запісы Рурыкавічаў і Гедзімінавічаў. Аксамітная кніга не закончана, у ёй ёсць недакладнасці, фальсіфікацыі. Маніфестам 1807 уведзена Аксамітная кніга і купецкіх радоў першай гільдыі. с. 203
«АКСАМІ́ТНАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ» 1989 у Чэхаславакіі, умоўная назва працэсу пераходу ад камуніст. ладу, што існаваў з 1948, да дэмакр. праўлення. Адбылася ў ліст.—снеж. ў мяккай, спакойнай форме (адсюль і назва). Масавыя выступленні 17—26 ліст. працоўных, студэнтаў за ўстанаўленне дэмакратыі і паліт. плюралізму ўзначалілі апазіц. рухі Грамадзянскі форум на чале з В.Гавелам і Грамадскасць супраць насілля. Камуністы вымушаны былі пайсці на перагаворы з апазіцыяй. У выніку ўлада перайшла да прадстаўнікоў апазіцыі. Нац. сход выключыў з канстытуцыі краіны артыкулы аб кіруючай ролі камуніст. партыі і марксісцка-ленінскай ідэалогіі. У снеж. 1989 прэзідэнтам краіны абраны Гавел, старшынёй нац. сходу — А.Дубчак, сфарміраваны ўрад нац. адзінства на чале з М.Чалфам. Парламенцкія выбары ў чэрв. 1990 замацавалі перамогу дэмакр. сіл. А.А.Чалядзінскі. с. 203
АКСАМІ́ТНІК , амарант (Amaranthus), род пераважна аднагадовых травяністых раслін сям. аксамітнікавых. Каля 80 відаў, пашыраных у цёплых і ўмераных абласцях зямнога шара. На Беларусі 8 заносных і 1 інтрадукаваны від — аксамітнік трохкаляровы (А. tricolor), радзіма — трапічная Азія. Найб. вядомыя аксамітнік сіняваты (А. lividus, нар. назвы зяльборнік), аксамітнік адкінуты (А. retroflexus, нар. назва падбурачнік), аксамітнік жміндападобны (А. blitoides). Многія аксамітнікі — дэкар. расліны. Растуць таксама як пустазелле.
Выш. 10—150 см. Лісце чаргаванае. Кветкі зялёныя або пурпурова-чырвоныя. Плод — каробачка. Насенне дробнае, бліскучае. с. 204
АКСАМІ́ТНІЦЫ , сатыры, вочкі (Satyridae), сямейства насякомых атр. лускакрылых, або дзённых матылёў. Касмапаліты. У сусв. фауне каля 2 тыс. відаў. У трапічных лясах Паўд. .Амерыкі жывуць своеасаблівыя аксамітніцы калітэры (Callitaera). На Беларусі 21. Найб. пашыраны сенніца, малы лясны сатыр (Hipparchia alcyone), матыль мяцёлчаты (Lasiommata maera).
Дзённыя матылі сярэдніх і буйных памераў. Крылы ў размаху да 10 см, часта шырокія, цёмнаафарбаваныя, з невял. вокападобнымі плямамі. Пярэднія ногі недаразвітыя. Вусені ўкрыты кароткімі валаскамі або голыя, верацёнападобныя, развіваюцца пераважна на дзікарослых злаках і пальмах. Вусені, зрэдку кукалкі, яйцы зімуюць з развітым зародкам; даюць часцей адно пакаленне за год. с. 204
АКСАНАМЕ́ТРЫЯ (ад грэч. axōn вось + ...метрыя), спосаб адлюстравання прасторавых фігур на чарцяжы пры дапамозе паралельных праекцый. Для пабудовы аксанаметрычнай праекцыі выбіраюць 3 узаемна перпендыкулярныя восі OX, ОY, OZ і маштабы даўжыняў на гэтых восях; праецыруюць на плоскасць восі і дадзеную фігуру. Калі X, Y, Z — даўжыні 3 адрэзкаў у фігуры, то іх аксанаметрычныя праекцыі, паралельныя восям, будуць мець даўжыні x, y, z, пры гэтым х/Х=1x, y/Y=1y, z/Z=lz наз. паказчыкамі скажэння. Найбольш выкарыстоўваецца аксанаметрыя, пры якой lx: ly : lz = 1 : 1 : 1 }(ізаметрыя) і lx : ly: lz=1/2 : 1 : 1 (дыметрыя). У залежнасці ад вугла паміж напрамкам праецыравання і плоскасцю аксанаметрычных праекцый адрозніваюць прамавугольную і косавугольную аксанаметрыю. Гл. таксама Нарысоўная геаметрыя. Аксанаметрыя ў архітэктуры — адзін з відаў перспектыўнага адлюстравання. Выкарыстоўваецца ў арх. праектах і чарцяжах будынкаў, комплексаў, ансамбляў для нагляднага паказу іх структуры, асабліва ў выпадку, калі генпланы, планы, фасады і разрэзы не даюць поўнага ўяўлення пра іх арх.-прасторавую арганізацыю. Нярэдка аксанаметрыя агульнага выгляду пабудоў сумяшчаецца з іх арх. разрэзам, што ўдакладняе структуру ў цэлым. с. 204
АКСЕЛЕРА́ТАР (ад лац. accelerare паскараць) у тэхніцы, рэгулятар колькасці гаручай сумесі, што паступае з карбюратара ў цыліндры рухавіка ўнутр. згарання (у дызелях — паліва з помпы). Прызначаны для змены частаты вярчэння каленчатага вала рухавіка і адпаведна скорасці руху аўтамабіля, трактара і інш. с. 204
АКСЕЛЕРА́ТАР у эканоміцы, эканамічны паказчык, які характарызуе сувязь паміж аб’ёмам капіталаўкладанняў і велічынёй спажывецкіх выдаткаў у эканоміцы. Істотны рост спажывецкіх выдаткаў стымулюе інвестыцыйную актыўнасць і наадварот. Акселератар разам з мультыплікатарам выкарыстоўваецца для выяўлення сутнасці і фактараў макраэканам. нестабільнасці пры дзярж. рэгуляванні рыначнай эканомікі. Прынцып акселератара прапанаваны ў 1913 А.Афтальёнам і ўключаны ў неакейнсіянскія мадэлі эканам. росту. с. 204
АКСЕЛЕРА́ЦЫЯ , акцэлерацыя, 1) у антрапалогіі і медыцыне — паскарэнне тэмпаў росту і развіцця дзяцей і падлеткаў у параўнанні з папярэднімі пакаленнямі. Назіраецца ў апошнія 100—150 гадоў часцей у эканамічна развітых краінах, сярод усіх сац. груп насельніцтва. Тэрмін увёў ням. вучоны Э.Кох (1935). У фіз. адносінах акселерацыя праяўляецца ў тым, што на кожным узроставым этапе сучасныя дзеці вышэйшыя і буйнейшыя за сваіх равеснікаў з мінулых гадоў. Напр., рост дзяцей пры нараджэнні павялічыўся ў сярэднім на 0,5—1 см, маса цела — на 100—800 г. Падваенне масы цела адбываецца ў 4—5 месяцаў, а не ў 5—6, як раней, змена малочных зубоў пастаяннымі не ў 6—7, а ў 5—6 гадоў. Паскорыліся тэрміны акасцянення шкілета, больш высокімі сталі паказчыкі фіз. развіцця. Канчатковых паказчыкаў росту дзяўчынкі дасягаюць да 16—17, юнакі — да 18—19 гадоў (раней адпаведна да 20—22 і 20—25 гадоў). На 1—2 гады раней адзначаецца палавая спеласць. Адзінай трактоўкі прычын акселерацыі не існуе. Акселерацыю тлумачаць уплывам на арганізм фіз.-хім. фактараў (сонечнай і касм. радыяцыі, магнітнага поля і інш.), генет. тэорыяй цыклічных біяхім. змен, гетэрозісу, уплывам сац.-эканам. умоў жыцця. З 1980-х г. тэмпы акселерацыі пачалі замаруджвацца, аднак з’ява акселерацыі выклікае шэраг новых медыка-біял., сац., прававых і юрыд. задач. 2) У біялогіі — паскарэнне фарміравання асобных частак зародкаў на пэўнай стадыі развіцця. Напр., ранняе развіццё ротавага апарата ў рыб і бясхвостых амфібій, якое забяспечвае ім жыўленне пасля вычэрпвання запасаў жаўтка ў яйцы. с. 204
АКСЕЛЕРО́МЕТР (ад лац. accelerare паскараць + ...метр), прылада для вымярэння паскарэння руху машын, іх сістэм і звёнаў, вібрацыі машын і збудаванняў. Звычайна акселерометр — маятнікавая прылада, у якой адхіленне маятніка (інерцыйнай масы) пад уплывам паскарэння машыны перадаецца на стрэлку градуіраванай шкалы. Бываюць мех., пнеўмат., эл. і інш. Лятальныя апараты (у т.л. ракеты) забяспечваюцца акселерометрам ў выглядзе гірамаятнікаў ці паплаўковых маятнікаў з аўтам. кампенсацыяй сіл трэння. Акселерометр рэлейнага тыпу выкарыстоўваюць для вызначэння найб. намагання пры штампоўцы, коўцы, забіванні паляў і інш. Найб. дакладныя ўжываюцца ў інерцыяльнай навігацыі. с. 204
«А́КСЕЛЬ ШПРЫ́НГЕР ФЕРЛА́Г АГ» (Axel Springer Verlag AG), газетна-выдавецкі канцэрн у Германіі, самы буйны ў Зах. Еўропе. Засн. ў 1947 у Гамбургу А.Шпрынгерам. З 1970 акцыянернае т-ва. Выдае грамадска-паліт. і спецыялізаваныя газеты і часопісы. Мае навук. кніжнае выд-ва. с. 204
АКСЕЛЬБА́НТ (ням. Achselband), ніцяны плецены шнур (пазалочаны, пасярэбраны або каляровы) з метал. наканечнікамі. Прышпільваецца звычайна да правага (радзей левага) пляча пад пагонам (эпалетам). У арміях многіх замежных краін — прыналежнасць формы адзення ад’ютантаў, афіцэраў генштаба, жандараў і інш., а таксама асабовага складу некаторых часцей. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь — прыналежнасць параднай формы адзення ганаровай варты, удзельнікаў ваен. парадаў. с. 205
АКСЕЛЬРО́Д Зэлік Майсеевіч (30.12.1904, г. Маладзечна —26.6.1941), яўр. паэт. Вучыўся ў Вышэйшым літ.-маст. ін-це імя Брусава (1922—25), скончыў Маскоўскі пед. ін-т (1928). З 1931 адказны сакратар час. «Штэрн» («Зорка»). У 1941 рэпрэсіраваны і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957. Друкаваўся з 1921. Аўтар паэт. зб-каў «Трапятанне» (1922), «Вершы» (1932), «Зноў вершы» (1935), «З вока на вока» (1937), «Чырвонаармейскія песні» (1939). Пераклаў на яўр. мову паэмы Я.Купалы «Бандароўна», П.Броўкі «Прамова фактамі», вершы Я.Купалы, А/Александровіча, Броўкі, М.Танка і інш. с. 205
АКСЕЛЬРО́Д (літ. псеўд. Ортодокс) Любоў Ісакаўна (1868 —5.2.1946), расійскі філосаф і літаратуразнавец. Скончыла Бернскі ун-т (1900). З 1884 удзельнічала ў рэв. руху. У 1887 эмігрыравала ў Францыю, з 1892 прыхільнік марксісцкай групы «Вызваленне працы», паслядоўніца Г.В.Пляханава. У 1903 прымкнула да меншавікоў. Супрацоўнічала ў час. «Заря», у газ. «Искра». У 1906 вярнулася ў Расію. Распрацоўвала пытанні эстэтыкі, гісторыі філасофіі і гіст. матэрыялізму. Аўтар прац «У абарону дыялектычнага матэрыялізму. Супраць схаластыкі» (1928), «Ідэалістычная дыялектыка Гегеля і матэрыялістычная дыялектыка Маркса» (1934) і інш. Даследавала пытанні сацыялогіі мастацтва. с. 205
А́КСЕР (Axer) Эрвін (н. 1.1.1917, Вена), польскі рэжысёр. Скончыў Ін-т тэатр. мастацтва ў Варшаве (1939). Праф. Вышэйшай тэатр. школы ў Варшаве (1949). Працаваў у т-рах Львова і Лодзі. У 1949—81 дырэктар, маст. кіраўнік і рэжысёр Сучаснага т-ра (у 1955—57 адначасова ўзначальваў Нац. т-р) у Варшаве. Найб. ўвагу аддаваў пастаноўкам твораў нац. драматургіі: «Картачны домік» Э.Зегадловіча, «Трывожнае дзяжурства» Е.Лютоўскага, «Танга» С.Мрожака, «Кардыян» Ю.Славацкага. З інш. пастановак: «Дванаццатая ноч» У. Шэкспіра, «Тры сястры» А.Чэхава, «Мухі» Ж.П.Сартра, «Кар’ера Артура Уі» Б.Брэхта. Ставіў п’есы ў Дзюсельдорфе, Вене, Цюрыху, Мюнхене, Амстэрдаме, Нью-Йорку. Аўтар зб-каў «Лісты са сцэны» (т. 1—2, 1955—57), «Практыкаванні па памяці» (1984—92) і інш. с. 205
АКСЕСУА́Р (франц. accessoire), 1) прыналежнасць чаго-н.; пабочныя з’явы, дэталі, якія дапаўняюць гал. элемент кампазіцыі. 2) У тэатры — прадметы бутафорыі або рэквізіту. 3) У выяўленчым мастацтве — прадметы другараднага значэння, дапаможныя дэталі гал. выявы, якія паглыбляюць яе характарыстыку, часам нясуць сэнсавую і эмац. нагрузку, выконваюць функцыю, уласцівую атрыбуту ці сімвалу. У партрэце гэта дэталі інтэр’ера, касцюма, што дапаўняюць задуму аўтара твора. с. 205
АКСЁНАЎ Аляксандр Нічыпаравіч (н. 9.10.1924, в. Кунтараўка Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.), дзярж. і парт. дзеяч БССР. Скончыў ВПШ пры ЦК КПСС (1957). З 1944 на камсамольскай рабоце ў Арэнбургскай, Баранавіцкай і Гродзенскай абл. З 1953 сакратар, 2-і, 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ. З 1957 сакратар ЦК ВЛКСМ. З 1959 нам. старшыні К-та дзярж. бяспекі пры СМ БССР, у 1960—65 міністр унутр. спраў БССР. З 1965 1-ы сакратар Віцебскага абкома КПБ. З 1971 2-і сакратар ЦК КПБ. З 1978 Старшыня СМ БССР. У 1983—85 Надзвычайны і Паўнамоцны пасол СССР у ПНР. У 1985—89 старшыня Дзярж. к-та СССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Дэп. ВС БССР 1955—67, 1971—83, ВС СССР 1966— 84, 1986—90, чл. Прэзідыума ВС БССР 1975—83. с. 205
АКСЁНАЎ Васіль Паўлавіч (н. 20.8.1932, Казань), рускі пісьменнік. Сын А.С.Гінзбург. Скончыў Ленінградскі мед. ін-т (1956). З 1980 жыве за мяжой. На пач. літ. творчасці перавагу аддаваў творам пра жыццё моладзі, напісаным у жанры т.зв. «спавядальнай» прозы — аповесць «Калегі» (1960, аднайм. фільм 1963), раман «Зорны білет» (1961), зб-кі «Катапульта» (1964), «На паўдарозе да Месяца» (1966). Аўтар сатыр.-фантаст. аповесці «Затавараная бачкатара» (1968), раманаў «Пошукі жанру» (1978), «Апёк» (1980), «Востраў Крым» (1981), кнігі пра Амерыку «У пошуках сумнага бэбі» (1986). с. 205
АКСЁНАЎ Уладзімір Віктаравіч (н. 1.2.1935, в. Гібліцы Касімаўскага р-на Разанскай вобл., Расія), расійскі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1976, 1980), лётчык-касманаўт СССР (1976). Канд. тэхн. н. (1981). Скончыў Усесаюзны політэхн. ін-т (1963). З 1973 у атрадзе касманаўтаў. Як бортінжынер здзейсніў касм. палёты: разам з В.Ф.Быкоўскім на караблі «Саюз-22» (15— 23.9.1976), з Ю.В.Малышавым на караблі «Саюз Т-2» і арбітальным комплексе «Салют-6» — «Саюз-36» (5—9.6.1980). У космасе правёў 11,8 сут. с. 205
АКСЁНЦАЎ Сяргей Ліпавіч (н. 15.1.1936, Мінск), бел. біяфізік. Д-р біял. н. (1985). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1959). З 1966 у Ін-це фотабіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па малекулярнай фармакалогіі ўзбудлівых мембран, структурных перабудовах і міжмалекулярных узаемадзеяннях у біял. мембранах, механізмах іоннага транспарту ў норме і паталогіі.
Тв.: Кооперативные переходы белков в клетке. Мн., 1970 (разам з С.В.Коневым, Я.А.Чарніцкім); Объёмная регуляция Na+/H+-обмена в эритроцитах крысы: эффект валиномицина (у сааўт.) // Биол. мембраны. 1993. Т. 10. № 2. с. 205
АКСІГЕМАГЛАБІ́Н , HbO2, злучаны з кіслародам гемаглабін. Пераносіць кісларод ад органаў дыхання да тканак і вызначае ярка-чырвоны колер артэрыяльнай крыві. На ўтварэнне і дысацыяцыю HBO2 у арганізме ўплывае канцэнтрацыя вуглякіслага газу (СО2), pН і інш. фактары. Чым больш даступны кісларод для жывёліны, тым меншая роднасць гемаглабіну яе крыві да кіслароду (напр., у наземных жывёл яна меншая, чым у водных). с. 205
АКСІГЕНАТЭРАПІ́Я , тое, што кіслародная тэрапія. с. 206
АКСІДАВА́ННЕ , працэс утварэння на паверхні металічных вырабаў аксіднай плёнкі. Павышае каразійную ўстойлівасць, зносаўстойлівасць, электраізаляцыйныя ўласцівасці вырабаў, надае ім прывабны дэкар. выгляд (гл. Паціна). Аксідную плёнку атрымліваюць тэрмічным (гл. Вараненне), хімічным (з дапамогай раствораў кіслот, шчолачаў, спец. рэчываў) і электрахім. анодным (гл. Анадзіраванне) спосабам. Выкарыстоўваюць у прылада-, самалёта-, машынабудаванні, для аддзелкі буд. і арх. дэталяў, метал. вырабаў быт. прызначэння. Гл. таксама Акаліна, Акісленне металаў. с. 206
АКСІДА́ЗЫ , ферменты класа аксідарэдуктазаў, што каталізуюць у жывых клетках акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі, акцэптарам вадароду ў якіх з’яўляецца кісларод паветра. Пры гэтым утвараецца вада або перакіс вадароду (Н2О2). Паводле структуры адрозніваюць аксідазы-металаферменты (напр., тыразіназа і аскарбінатаксідаза маюць медзь) і аксідазы-флавапратэідьі (напр., глюкозааксідаза). Кафермент многіх аксідазаў — вытворныя вітаміну В2 — ФАД або ФМН. Аксідазы адыгрываюць значную ролю ў катабалізме (распадзе) і дэтаксікацыі розных злучэнняў (напр., монаамінаксідаза разбурае біягенныя аміны). с. 206
АКСІДАРЭДУКТА́ЗЫ , клас ферментаў, якія каталізуюць акісляльнааднаўленчыя рэакцыі. Трапляюцца ва ўсіх жывых клетках і адыгрываюць значную ролю ў забеспячэнні іх энергіяй. У залежнасці ад характару акісляльнай групы аксідарэдуктазы падзяляюць на падкласы, якія дзейнічаюць на спіртавую, альдэгідную або кетонную, этыльную і інш. групы. Акцэптарамі электронаў і пратонаў з’яўляюцца НАД, НАФД, цытахромы, хіноны і інш. злучэнні. Вядома больш за 200 аксідарэдуктазаў, найбольш значныя: дэгідрагеназы (пераносяць вадарод і электроны пры дыханні і фотасінтэзе), аксідазы, пераксідазы, гідраксідазы, аксігеназы. с. 206
АКСІ́ДЫ , вокіслы, злучэнні хімічных элементаў з кіслародам. Солеўтваральныя аксіды ўзаемадзейнічаюць з вадой; падзяляюцца на асноўныя (напр., Na2O, CaO, FeО), кіслотныя (напр., СО2, Р2О5, SO3) і амфатэрныя (напр., ZnO, Al2О3). Да нясолеўтваральных аксідаў належаць СО, NO. Атрымліваюць акісленнем ці тэрмічным раскладаннем адпаведных гідраксідаў або соляў. Пашыраны ў прыродзе: аксід вадароду (вада) стварае гідрасферу, гал. саст. частка горных парод — аксід крэмнію, аксід алюмінію, жалеза і інш. Аксіды ўтвараюць руды — асн. форму метал. карысных выкапняў. с. 206
«АКСІДЭ́НТАЛ ПЕТРО́ЛЕУМ» (Occidental Petroleum), прамысловая манаполія ЗША. Засн. ў 1920. Дзейнічае ў нафтагазавай, харчасмакавай, хім., вугальнай і інш. галінах прам-сці. Здабывае нафту і газ у ЗША, Канадзе, брытанскім сектары Паўн. м., Перу, Балівіі і інш., праводзіць геолагаразведачныя работы на нафту і газ у 32 краінах (1985). с. 206
АКСІЁМА (грэч. axiōma), палажэнне, якое прымаецца без лагічных доказаў на падставе непасрэднай пераканаўчасці; сапраўднае зыходнае палажэнне, на якім грунтуюцца доказы інш. палажэнняў навук. тэорыі. Сістэма аксіёмы не з’яўляецца раз і назаўсёды закончанай і, як і самі аксіёмы, змяняецца з развіццём чалавечага пазнання. Тэрмін «аксіёма» ўпершыню сустракаецца ў Арыстоцеля, потым праз працы паслядоўнікаў і каментатараў Эўкліда трывала ўвайшоў у геаметрыю. У сярэднявеччы пранік ў інш. навукі, а праз іх — у штодзённы побыт, дзе аксіёмай наз. суджэнні, шмат разоў правераныя на практыцы. Доўгі час аксіёма разглядалася як вечная і непарушная ісціна, што не патрабуе доследу і не залежыць ад яго. Лічылася, што спроба абгрунтавання можа толькі падарваць яе відавочнасць. Пераасэнсаванне праблемы абгрунтавання аксіёмы змяніла і змест самога тэрміна, паводле якога аксіёма не зыходны пачатак пазнання, а хутчэй яго прамежкавы вынік. Яна абгрунтоўваецца не сама па сабе, а як неабходны састаўны элемент тэорыі, пацвярджэнне якой ёсць адначасова і пацвярджэнне яе аксіёмай. У сучаснай навуцы пытанне пра ісціннасць аксіёмы вырашаецца ў рамках іншых навук. тэорый або шляхам інтэрпрэтацыі дадзенай тэорыі. У.К.Лукашэвіч. с. 206
АКСІКІСЛО́ТЫ , карбонавыя кіслоты, у малекулах якіх ёсць карбаксільная (-СООН) і гідраксільная (-ОН) групы. Паводле ўзаемнага размяшчэння гэтых груп адрозніваюць α-, β-, γ-, S-A. Адыгрываюць вял. ролю ў біяхім. працэсах раслінных і жывых арганізмаў, напр. лімонная кіслата, малочная кіслата, саліцылавая кіслата, яблычная кіслата. с. 206
АКСІ́МАРАН , аксюмаран (грэч. oxymōron дасціпна-недарэчнае), спалучэнне процілеглых або кантрастных паняццяў, якія лагічна выключаюць адно аднаго, але ўжытыя разам ствараюць новы маст. вобраз («звонкая цішыня», «пакутлівае шчасце», «жывы труп»). с. 206
АКСІНІ́Т (ад грэч. axinē сякера), мінерал падкласа сілікатаў, бораалюмасілікат (Ca, Mn, Fe)3Al2BO3(Si4O12)ОН. Утварае крышталі, друзы, масы фіялетавага, зялёнага, жоўтага, карычневага і інш. колераў. Бляск шкляны. Празрысты да паўпразрыстага. Цв. 6,5—7. Шчыльн. 3,2—3,3 г/см3. Трапляецца ў кантактна-метасаматычных пародах, гідратэрмальных жылах, спадарожнічае рудам металаў. Другасны каштоўны камень. с. 206
АКСІПРАЛІ́Н , 4-аксіпіралідзін-2-карбонавая кіслата, гэтэрацыклічная амінакіслата. Упершыню выдзелены ням. хімікам-арганікам Э.Фішэрам (1902). Мае 4 аптычна актыўныя формы: L-, D-, ала-L-, ала-D-А. Прыродны L-А. — спецыфічная састаўная ч. бялкоў жывёл (калагену і эластыну) і раслін. У жывых клетках L-A. утвараецца гідраксіліраваннем звязанага ў бялках праліну. Ала-L-A. выяўлены ў свабодным стане ў кветках сандалавага дрэва, уваходзіць у склад таксічных пептыдаў бледнай паганкі. с. 206
АКСІТАЦЫ́Н , гармон пазваночных жывёл і чалавека, які ўтвараецца ў гіпаталамусе (паравентрыкулярным ядры), пераносіцца ў заднюю долю гіпофіза, потым выдзяляецца ў кроў. Пептыд складаецца з 9 амінакіслотных астаткаў. Стымулюе скарачэнні гладкіх мышцаў, асабліва мышцаў маткі і малочных залозаў. Выдзяляецца ў перыяд лактацыі пры раздражненні саскоў, пры расцяжэнні маткі ў познія тэрміны цяжарнасці. Выкарыстоўваецца ў акушэрстве. с. 206
АКСІЎРО́З , інвазійная хвароба коней, аслоў, мулаў, зебраў, якая выклікае парушэнне дзейнасці стрававальнага тракту, пашкоджанне скуры каля кораня хваста (зачос хваста). Узбуджальнік — вастрыца конская, што паразітуе пераважна ў абадочнай кішцы тоўстага кішэчніка. Яйцы развіваюцца ў вонкавым асяроддзі. Заражэнне адбываецца праз кармы, ваду, пры аблізванні навакольных прадметаў, забруджаных яйцамі вастрыц. Хварэюць часцей маладыя і старыя коні ў стойлавы перыяд. с. 206
АКСІЯЛО́ГІЯ (ад грэч. axia каштоўнасць + ...логія), вучэнне аб каштоўнасцях; філас. тэорыя агульназначных прынцыпаў, якія вызначаюць матывацыю і накіраванасць дзеянняў чалавека. Як навук. дысцыпліна сфарміравалася ў 2-й пал. 19 ст., хоць пытанні прыроды каштоўнасцяў (сэнс жыцця, сутнасць дабра і зла, справядлівасці і несправядлівасці) ставіліся на працягу ўсёй гісторыі філасофіі, пачынаючы са старажытнасці. У ант. і сярэдневяковай філасофіі (Арыстоцель, Платон, Пратагор, Сакрат, Аўгусцін, П.Абеляр, Фама Аквінскі і інш.) каштоўнасныя характарыстыкі ўключаліся ў само паняцце рэальнасці і вызначаліся нерасчлянёнасцю анталогіі і аксіялогіі, быцця і каштоўнасці. Упершыню разгорнутае вучэнне аб каштоўнасці даў ням. філосаф Р.Г.Лотцэ, які ўвёў у навук. ўжытак паняцце «аб’ектыўнай значнасці лагічных і матэматычных ісцін» у адрозненне ад іх эмпірычнага існавання — быцця. Адзін з заснавальнікаў бадэнскай школы неакантыянства В.Віндэльбанд да агульназначных каштоўнасцяў адносіў ісціну, дабро і прыгажосць, а навуку, правапарадак і рэлігію разглядаў як даброты культуры, без якіх чалавецтва не можа існаваць. Паводле Г.Рыкерта, найб. агульнай характарыстыкай эмпірычных каштоўнасцяў з’яўляецца воля звышіндывід. суб’екта, якая імкнецца спасцігнуць ісціну. З паняцця волі пры абгрунтаванні аксіялогіі зыходзілі і прадстаўнікі ням. школы неакантыянства Г.Коген і Н.Мюнстэрберг. Паслядоўнікі гусерліянскай школы неакантыянства Ф.Брэнтана, М.Гартман, А.Мейнанг, М.Шэлер лічылі, што крыніцай станоўчых каштоўнасцяў з’яўляюцца эмацыянальныя акты перавагі (любоў, спачуванне), а адмоўныя каштоўнасці ўзнікаюць ад акта агіды (нянавісці). Як незямную сутнасць «па-за прасторай і часам» трактуюць каштоўнасць прадстаўнікі неапратэстанцызму, неатамізму, інтуітывізму і інш. Прыхільнікі натуралістычных тэорый каштоўнасці (геданізм, эвалюцыйная этыка, эўдэманізм, тэорыя інтарэсаў) разглядаюць каштоўнасць як функцыю прыстасавання да навакольнага асяроддзя, выражэнне натуральных патрэбнасцяў чалавека і яго імкнення да асалоды і шчасця. У сацыялогіі паняцце каштоўнасцяў увёў М.Вебер, які зыходзіў з непазбежнай сувязі любога пазнання з «каштоўнаснымі ідэямі», інтарэсамі кожнага даследчыка. Паводле «структурнага функцыяналізму» Т.Парсанса каштоўнасці — вышэйшыя прынцыпы, на аснове якіх забяспечваюцца нармальнае функцыянаванне «сістэмы грамадства» і «сістэмы асобы» — згода (кансенсус) у малых грамадз. групах і ў грамадстве ў цэлым. Аналіз прычын трагічных канфліктаў і бедстваў, пошук шляхоў пераадолення экалаг. і ядзернай катастроф, якія пагражаюць чалавецтву, натуральна прывіў у сярэдзіне 20 ст. да ідэі прыярытэтнасці агульначалавечых каштоўнасцяў, надання ім статуса зыходных арыенціраў міжнар. і ўнутрыпаліт. жыцця, маральных паводзін людзей. Такое разуменне ўзаемасувязі глабальных праблем і агульначалавечых каштоўнасцяў выказвалі А.Эйнштэйн, Д.Бел, Б.Расел, Т. дэ Шардэн, А.Швейцэр, М.А.Бярдзяеў, А.Д.Сахараў і інш.
На Беларусі філас. прынцып духоўнай самакаштоўнасці чалавека, маральныя ідэалы дабра і справядлівасці знайшлі адлюстраванне ў дзейнасці і творчасці Клімента Смаляціча, Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага. У самаахвярным служэнні Бацькаўшчыне, агульнаму дабру і шчасцю суайчыннікаў бачыў галоўнае прызначэнне асобы Ф.Скарына. Яго паслядоўнікі і пераемнікі М.Гусоўскі, С.Будны, В.Цяпінскі, А.Волан, Мялецій Сматрыцкі, Л.Карповіч, Сімяон Полацкі і інш. мысліцелі-гуманісты вылучалі як каштоўныя якасці чалавечай асобы высокую духоўнасць, талерантнасць, нац. самасвядомасць, павагу да людзей інш. нацыянальнасцяў. Дыялектычную ўзаемасувязь асобасных, нацыянальна-своеасаблівых і агульначалавечых каштоўнасцяў і інтарэсаў адзначалі ў сваёй творчасці К.Каліноўскі, Ф.Багушэвіч, М.Багдановіч, Я.Купала, А.Луцкевіч, Я.Лёсік, В.Ластоўскі, І.Канчэўскі, У.Самойла, Ф.Шантар і інш. дзеячы культуры, ідэолагі нац.-культ. Адраджэння. Прадстаўнікі сучаснай бел. гуманістыкі разглядаюць каштоўнасці як неад’емны кампанент чалавечага быцця і існавання, даследуюць іх у арганічнай узаемасувязі з праблемамі ўмацавання суверэнітэту краіны, усведамлення кожным чалавекам сваёй нац. годнасці, прыналежнасці да цывілізаванай сям’і еўрапейскіх народаў і агульначалавечай супольнасці.
Літ.: Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам: (Даследзіны бел. светапогляду). Вільня, 1921; 4 выд. Мн., 1993; Глобальные проблемы и общечеловеческие ценности: Пер. с нем. и фр. М., 1990; Майхрович А.С. Поиск истинного бытия и человека: Из истории философии и культуры Беларуси. Мн., 1992; Праблемы развіцця сучаснай філасофіі. Мн., 1994; Weber M. Gesammelte Aufzätze zur Wissenschaftslehre. Tübingen, 1951. С.Ф Дубянецкі. с. 206
АКСІЯ́ЛЬНА-ПО́РШНЕВАЯ ПО́МПА , помпа ротарнага тыпу з вярчальным рухам ротара і зваротна-паступальным рухам поршняў (звычайна 7—9). Прызначана для нагнятання мінер. масла ў гідрасістэмы станкоў, транспартна-цягавых машын і абсталявання. Можа выкарыстоўвацца як гідраўлічны рухавік.
Пры вярчэнні ротара галоўкі поршняў слізгаюць па апорнай шайбе (пліце) і рухаюцца адносна ротара ўздоўж яго восі. Велічыня падачы масла вызначаецца рухам поршняў. Масла ўсмоктваецца і нагнятаецца праз размеркавальны дыск, злучаны каналамі з масляным бакам. Прадукцыйнасць да 800 л/мін, ціск да 30 МПа, аб’ёмны ккдз да 0,96. с. 207
АКСІЯМАТЫ́ЧНЫ МЕ́ТАД , спосаб пабудовы навук. тэорыі ў выглядзе сістэмы пастулатаў (аксіём) і правіл вываду (аксіяматыкі), што дае магчымасць логікавымі разважаннямі атрымліваць сцвярджэнні (тэарэмы) дадзенай тэорыі.
Узнік у работах стараж.-грэч. матэматыкаў. Напр., у «Асновах» Эўкліда праведзена ідэя атрымання асн. зместу геаметрыі з невялікай колькасці аксіём, праўдзівасць якіх лічыцца відавочнай. Адкрыццё ў 19 ст. неэўклідавых геаметрый стымулявала ўзнікненне праблем больш агульнага характару (напр., несупярэчлівасці, паўнаты і незалежнасці той ці інш. сістэмы аксіём). Гэта адкрыла шлях да фармалізаванага развіцця тэорый: пошуку інш. сістэм паняццяў (тэорый, галін ведаў), якія падпарадкоўваюцца тым жа аксіёмам, выяўлення новых інтэрпрэтацый пэўнай сістэмы аксіём, што дало магчымасць адкрываць новыя навук. факты. Д.Гільберт і яго школа спадзяваліся на аснове аксіяматычнага метаду вырашыць гал. пытанні абгрунтавання матэматыкі. Аднак вынікі аўстр. і амер. матэматыка і логіка К.Гёдэля (1931) выявілі неажыццявімасць гэтай праграмы, напр. тэарэма аб непаўнаце арыфметыкі сведчыць аб абмежаванасці аксіяматычнага метаду. У 20 ст. дзякуючы развіццю матэматычнай логікі стала магчымым аксіяматызаваць тыя сродкі логікі, з дапамогай якіх выводзяцца адны сцвярджэнні аксіяматычнай тэорыі з інш. яе сцвярджэнняў, што мае істотнае значэнне для аўтаматызацыі разумовай працы.
Сучасныя навук. тэорыі, пабудаваныя пры дапамозе аксіяматычнага метаду, наз. дэдуктыўнымі. Усе паняцці такіх тэорый (акрамя фіксаванай колькасці першапачатковых) уводзяцца пры дапамозе вызначэнняў, якія выражаюць іх змест праз першапач. паняцці. У той ці інш. меры дэдуктыўныя доказы, характэрныя для аксіяматычнага метаду, выкарыстоўваюцца ў многіх навуках, найб. у матэматыцы, логіцы, некаторых раздзелах фізікі, біялогіі і інш. Тэорыі, пабудаваныя пры дапамозе аксіяматычнага метаду, нярэдка маюць выгляд фармалізаваных сістэм, якія даюць дакладнае апісанне лагічных сродкаў вываду тэарэм з аксіём. Доказ такой тэорыі ўяўляе сабой паслядоўнасць формул, кожная з якіх з’яўляецца аксіёмай або атрымліваецца з папярэдніх формул па адным з прынятых правіл вываду. У адрозненне ад такіх фармальных доказаў уласцівасці самой фармальнай сістэмы ў цэлым вывучаюцца змястоўнымі сродкамі метатэорыі. Асн. патрабаванні да аксіяматычных фармальных сістэм: несупярэчлівасць, паўната, незалежнасць аксіём. Аксіяматычны метад — адзін з метадаў пабудовы навук. ведаў, які мае абмежаванае выкарыстанне, бо патрабуе высокага ўзроўню развіцця навук. тэорыі. Нават некаторыя дастаткова багатыя навук. тэорыі (напр., арыфметыка натуральных лікаў) не дапускаюць поўнай аксіяматызацыі. Гэта сведчыць аб немагчымасці поўнай фармалізацыі навук. ведаў.
Літ.: Садовский В.Н. Аксиоматический метод построения научного знания // Философские вопросы современной формальной логики. М., 1962; Столл Р. Множества. Логика: Аксиоматич. теории.: Пер. с англ. М., 1968; Новиков П.С. Элементы математической логики. 2 изд. М., 1973. Р. Т.Вальвачоў, У.К.Лукашэвіч. с. 207
АКСО́Н (ад грэч. axōn вось), нейрыт, восевы цыліндр, адростак нейрона, які праводзіць нерв. імпульсы ад цела нерв. клеткі да мышачных і залозістых клетак органаў, якія інервуюцца, або да інш. нейронаў. Ад кожнай нерв. клеткі адыходзіць адзін аксон дыяметрам у некалькі мікронаў, даўж. да 1 м і больш (у некаторых жывёл трапляюцца гіганцкія аксоны таўшчынёй да дзесятых доляў міліметра). Пачатковы сегмент аксон (бугарок) найбольш узбудлівы і з’яўляецца месцам генерацыі нерв. імпульсаў. Канцавыя разгалінаванні (тэрміналі) утвараюць сінаптычныя кантакты з інш. нейронамі, мышцамі або залозістымі клеткамі. Хуткасць перадачы ўзбуджэння залежыць ад структуры і дыяметра аксона, ступені пакрыцця іх міэлінавай абалонкай. Пучкі аксона і дэндрытаў утвараюць нервы. А.С.Леанцюк. с. 208
АКСУ́-ДЖАБАГЛЫ́ , запаведнік у Казахстане, у зах. Цянь-Шані паўн.-зах. ч. Таласкага Алатау. Засн. ў 1926. Пл. больш за 74 тыс. га (у т.л. 10 377 га пад лясамі, 3830 га займаюць лугі, 116 га — вадаёмы). У запаведнік уваходзяць даліны рэк Джабаглы, Ірсу, Аксу з каньёнам (глыб. да 500 м), 9 невял. азёраў і каля 20 ледавікоў. Ахоўваюцца і аднаўляюцца прыродныя комплексы дрэвава-хмызняковай і лугавой расліннасці. Растуць 23 віды пладовых дрэў і кустоў, шмат дэкар. раслін. У фауне трапляюцца млекакормячыя — сібірскі горны казёл, архар, марал (акліматызаваны), даўгахвосты сурок, птушкі — звычайныя кеклік, сіняя птушка, улар, перапёлка, вяхір і інш. с. 208
АКСУ́М , горад на Пн Эфіопіі. Мяркуюць, што засн. каля сярэдзіны 1-га тыс. да н.э. паўд.-араб. плямёнамі. У 1 ст. н.э. цэнтр Аксумскага царства. У выніку заняпаду дзяржавы страціў паліт. і культ. значэнне, але застаўся асяродкам копцкай царквы («святы горад» коптаў) і месцам каранацыі негусаў. З 1906 вядуцца раскопкі. Выяўлены рэшткі пабудоў палацавага комплексу, каменныя троны, некропаль з надмагільнымі стэламі-абеліскамі выш. да 33 м з барэльефамі і шматлікімі надпісамі на стараж. эфіопскай і грэч. мовах і інш. с. 208
АКСУ́МСКАЕ ЦА́РСТВА , старажытная дзяржава на тэр. паўн. Эфіопіі з цэнтрам у г. Аксум. Першыя звесткі пра Аксумскае царства адносяцца да 1 ст. н.э. Зручнае геагр. становішча на гандл. шляхах з Індыі і Усх. Афрыкі ў Міжземнамор’е спрыяла эканам. і культ. росквіту Аксумскага царства. З канца 3 ст. дасягнула вял. магутнасці. У час праўлення цара Эзана (пач. 4 ст.) заваявана Нубія, ішла барацьба (4—6 ст.) з Хім’ярыцкім царствам за панаванне ў Паўд. Аравіі. У 4 ст. ў Аксумскае царства пранікла хрысціянства, якое ў барацьбе з іудзействам замацавала візант. ўплыў. Пасля захопу персамі Паўд. Аравіі (6 ст.) і арабамі Егіпта (7 ст.) пачаўся эканам. і паліт. заняпад, паступова Аксумскае царства распалася. с. 208
«АКСЬЁН ФРАНСЭ́З» (ĽAction francaise літар. «Французскае дзеянне»), ультраправая антырэсп. арг-цыя ў Францыі ў 1899—1944. Засн. Ш.Марасам, арганізацыйна аформілася ў 1905. У 1930-я г. набыла фаш. характар. Яе ўзбр. атрады («Каралеўскія малойчыкі») прымалі ўдзел у фаш. путчы 6.2.1934. У час ням.-фаш. акупацыі Францыі (1940—44) існавала легальна, падтрымлівала палітыку ўрада Петэна, накіраваную на супрацоўніцтва з акупантамі. Пасля вызвалення Францыі ліквідавана. с. 208
АКТ (лац. actus), 1) учынак, дзеянне. 2) Дакумент, які ўстанаўлівае пэўныя прававыя адносіны паміж юрыд. бакамі або паміж аўтарам і адрасатам акта (акт дыпламатычны, акт юрыдычны, акт на права валодання (карыстання) зямлёй, акты органаў дзяржаўнага кіравання, акты органаў дзяржаўнай улады, акты цывільнага стану і інш.). 3) Закончаная частка драм. твора, спектакля; тое, што і дзея. Акты ў спектаклі раздзяляюцца перапынкамі (антрактамі). Можа падзяляцца на з’явы, эпізоды, сцэны, карціны. Падзел на акты існуе з часоў рымскага тэатра (п’еса мела абавязкова 5 актаў). 4) У выяўл. мастацтве — выява аголенага чалавечага цела; гл. Ню. с. 208
АКТ ДЫПЛАМАТЫ́ЧНЫ , пісьмовы тэкст, які ўручаецца або дасылаецца органамі знешніх зносін адной дзяржавы органам знешніх зносін інш. дзяржавы. Найб. пашыраныя акты дыпламатычныя: нота, мемарандум, афіц. ліст, памятная запіска. с. 208
АКТ НА ПРА́ВА ВАЛО́ДАННЯ (КАРЫСТА́ННЯ) ЗЯМЛЁЙ , дзярж. пасведчанне пра наяўнасць права на ўласнасць, валоданне або карыстанне зямельным участкам. Выдаецца мясц. Саветамі дэпутатаў, інш. дзярж. органамі Рэспублікі Беларусь. Складаецца ў 2 экзэмплярах: 1-ы экз. выдаецца ўласніку, землеўладальніку або землекарыстальніку, 2-і захоўваецца ў адпаведным Савеце дэпутатаў. Парадак перадачы зямельных участкаў у карыстанне, валоданне або адчужэнне іх у прыватную ўласнасць рэгулюецца дзярж. зямельным заканадаўствам. Н.А.Карповіч. с. 208
АКТ ЮРЫДЫ́ЧНЫ , афіцыйны дакумент, які выдаецца дзярж. органам ці службовай асобай у межах іх кампетэнцыі і мае абавязковыя для выканання прадпісанні. Падзяляюцца на нарматыўныя (устанаўліваюць нормы права і рэгламентуюць пэўную сферу грамадскіх адносін) і індывідуальныя (спараджаюць канкрэтныя правы і абавязкі для канкрэтных суб’ектаў права) акты. Актам юрыдычным наз. таксама дакумент, які сведчыць аб факце юрыдычным. с. 208
АКТАБО́Л (ад грэч. oktobolon 8 аболаў), старажытна-грэчаская сярэбраная манета. Маса 5,5 г. Складала 1/3 афінскай тэтрадрахмы ці 4/6 драхмы. с. 208
АКТА́ВА (італьян. ottava ад лац. octava восьмая) у акустыцы, пазасістэмная безразмерная адзінка частотнага інтэрвалу. Абазначаецца — акт. 1 акт. — інтэрвал паміж дзвюма частотамі, лагарыфм адносіны якіх пры аснове 2 роўны адзінцы, што адпавядае адносіне верхняй гранічнай частаты да ніжняй гранічнай частаты, роўнай 2.
У музыцы, 1) восьмая ступень дыятанічнага гукарада. Мае аднолькавую назву з зыходнай, аднародная з ёю ў гучанні, але адрозніваецца вышынёю. 2) Самы нізкі па вышыні з абертонаў, якія ўваходзяць у склад кожнага гуку; лічбы ваганняў актавы і зыходнага гуку суадносяцца як 2:1. 3) Частка муз. гукарада, якая ўключае 7 асн. ступеняў дыятанічнага гукарада ці 12 гукаў (паўтонаў) храматычнай гамы ад «до» да «сі». Усяго ў муз. гукарадзе 7 поўных і 2 няпоўныя актавы: субконтрактава (3 верхнія гукі — A2, B2, H2), контрактава, вялікая, малая, 1-, 2, 3, 4, 5-я (адзін ніжні гук — С5) актавы. Найб. поўнае ўяўленне пра падзел гукавой шкалы на актавы дае клавіятура фп. (гл. рыс.). 4) Інтэрвал, які ахоплівае 8 ступеняў дыятанічнага гукарада і складаецца з 6 цэлых тонаў. 5) Назва самага нізкага баса (актавіст) у практыцы харавых спеваў.
У паэзіі — васьмірадковая страфа з цвёрдым спалучэннем рыфмы: першыя 6 радкоў аб’яднаны дзвюма перакрыжаванымі рыфмамі, а 2 апошнія — сумежнымі (АбАбАбвв), з чаргаваннем мужчынскіх і жаночых клаўзул. Узнікла ў італьян. нар. паэзіі, росквіту дасягнула ў эпоху Адраджэння (Л.Арыёста, Т.Таса, Л.Камоэнс). Актавай напісаны «Дон Жуан» Дж.Байрана, «Домік у Каломне» А.Пушкіна. У бел. паэзіі да актавы ўпершыню звярнуліся Я.Купала («Спроба актавы») і М.Багдановіч («Актава»). с. 208
АКТАВІЯ́Н Гай Юлій Цэзар, гл. Аўгуст Гай Актавій. с. 209
А́КТАВЫЯ КНІ́ГІ , спецыяльныя кнігі ў судах ВКЛ і Польшчы ў 14—18 ст. У ВКЛ афіцыйна ўведзены Статутам ВКЛ 1529. Да сярэдзіны 16 ст. ўсе запісы рабіліся ў адной кнізе паводле часу паступлення спраў у суд. Паводле Статута ВКЛ 1566 зацверджаны земскі і гродскі суды з асобнымі актавымі кнігамі, якія падзяляліся на паточныя (запісваліся скаргі істцоў, пярэчанні адказчыкаў, данясенні судовых чыноўнікаў), запісавыя (запісваліся акты натарыяльнага характару і афіц. дакументы — прывілеі вял. князёў, пастановы соймаў і соймікаў) і дэкрэтавыя (запісваліся судовыя пастановы, працэсуальныя дзеянні суда і бакоў). Трыбуналы, каптуровыя і інш. суды ВКЛ вялі ўласныя актавыя кнігі. с. 209
АКТАДРА́ХМА (ад грэч. oktadrachmon 8 драхмаў), сярэбраная манета Стараж. Грэцыі, якая складала 8 драхмаў. Маса каля 28 г. Вядомы актадрахмы 6—3 ст. да н.э., якія чаканілі ў Абдэры, Іхнае, на Бізальтавых і Эдонскіх а-вах Аляксандрам Македонскім, Сідонам, Пталамеямі, а таксама залатая актадрахма Пталамеяў пад назвай «мнеён». с. 209
АКТАМІЯЗІ́Н , комплексны бялок; асн. структурны кампанент мышачнай тканкі і інш. скарачальных утварэнняў, які экстрагуецца з іх канцэнтраванымі салявымі растворамі. Складаецца з актыну і міязіну, аб’яднаных адпаведна ў тонкія і тоўстыя філаменты. Фізіка-біяхім. ператварэнні актаміязіну і суадносныя перамяшчэнні філаментаў ляжаць у аснове скарачэння мышцаў. с. 209
АКТА́Н , насычаны вуглевадарод нармальнай будовы, CH3(-CH2)6-СН3. Бясколерная вадкасць, мае спецыфічны пах, tкіп 125,6 °С, шчыльн. 0,702∙10 кг/м3, не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў спіртах, ацэтоне, эфіры. Актанавы лік 17—19. У пэўных умовах ператвараецца ў араматычныя вуглевадароды (о-ксілол, этылбензол і інш.), што выкарыстоўваюцца ў працэсах каталітычнага рыформінгу.
Атрымліваюць рэктыфікацыяй бензінавых фракцый нафты і сінт. бензінаў. Мае 17 ізамераў, 2 з іх (трыметылпентан і тэтраметылбутан) з высокім актанавым лікам (97— 105) — кампаненты маторнага паліва. с. 209
А́КТАН , Эктан (Acton) Джон Эмерык Эдуард Дальберг (Dalberg; 10.1.1834, Неапаль — 19.6.1902), англійскі ліберальны гісторык і паліт. дзеяч. У 1859—65 член парламента, лорд. Праф. (з 1895) Кембрыджскага ун-та. Католік па веравызнанні, Актан лічыў гал. у гіст. працэсе развіццё ідэй, якія засн. на рэліг. вераванні. Прыхільнік канстытуцыйнай манархіі і памяркоўных рэформаў. Працы па праблемах сярэднявечча і новай гісторыі аб’яднаны ў зб-кі «Гісторыя свабоды і іншыя эцюды», «Гістарычныя эцюды і даследаванні» (абедзве 1907), «Царква і дзяржава» (1953) і інш. Ініцыятар выдання шматтомнай «Кембрыджскай новай гісторыі». с. 209
АКТА́НАВЫ ЛІК , умоўная колькасная характарыстыка ўстойлівасці да дэтанацыі маторнага паліва для карбюратарных рухавікоў. Актанавы лік роўны колькасці (аб’ёмных %) ізаактану (актанавы лік прыняты за 100) у яго сумесі з н-гептанам (актанавы лік прыняты за 0). Для кожнага паліва падбіраецца эталонны эквівалент гэтай сумесі. Актанавы лік бензінаў можна павысіць на 4—15 адзінак дабаўкай да 0,1% прысадак, напр. тэтраэтылсвінцу. Звычайна бензіны маюць актанавы лік 76—98. с. 209
АКТА́НТ (лац. Octans),} каляпалярнае сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка Актант 3,8 візуальнай зорнай велічыні. У Актанце знаходзіцца Паўд. полюс свету. Гл. Зорнае неба. с. 209
АКТА́ЭДР (ад грэч. oktō восем + hedra грань, мяжа), адзін з 5 правільных мнагаграннікаў. Мае 8 трохвугольных граняў, 12 рэбраў і 6 вяршыняў, у кожнай з якіх збягаюцца па 4 рабры. Аб’ём актаэдра V = <FORMULA> ≈ 0,4714 а3, дзе а — даўжыня рабра. с. 209
АКТО́Д [ад грэч. oktō восем + (электр)од], электронная лямпа, якая мае 8 электродаў: анод, катод і 6 сетак; камбінацыя трыёда і пентода. Выкарыстоўваецца ў супергетэрадзінных радыёпрыёмніках як частотапераўтваральная (трыёдная частка) і змяшальная (пентодная частка) лямпа. Можа замяняцца гептодам і пентагрыдам. с. 209
АКТУАЛІЗА́ЦЫЯ (ад лац. actualis рэчаісны, сучасны), працэс пераходу аб’екта, з’явы і г.д. са стану магчымасці ў стан рэчаіснасці. Першапачатковае філас. абгрунтаванне і тэарэт. эксплікацыю атрымала ў працах Арыстоцеля. Сваімі поглядамі на ператварэнне патэнцыі ў рэальнасць праз актуалізацыю Арыстоцель увёў у анталогію прынцып развіцця, узнікнення новага ў быцці. Напр., будаўніцтва дома і ўжо збудаваны дом — гэта актуалізацыя («актуальнасць» дома ў адносінах да матэрыі, з якой ён складаецца — цэглы). Духоўныя асаблівасці чалавека актуалізуюцца ў яго паводзінах. Далейшае развіццё тэорыя актуалізацыі набыла ў творах Г.Спенсера, Э.Гартмана, Х.Гёфдынга, а таксама тамістаў Фамы Аквінскага, К.Ранера і інш. Яны здолелі актуалізаваць гэты прынцып у адносінах да сучаснай ім сацыяльнай і духоўна-культ. рэчаіснасці. У сучасным грамадска-паліт. развіцці Беларусі як суверэннай і незалежнай дзяржавы вельмі важнае значэнне набывае актуалізацыя прынцыпаў дэмакратыі, правоў чалавека і рыначных адносін ва ўсіх сферах сац. быцця.
Літ.:. Аристотель. Метафизика. М.; Л. 1934. Я.М.Бабосаў. с. 209
АКТУА́ЛЬНАЕ ЧЛЯНЕ́ННЕ СКА́ЗА , падзел сказа (у жывым маўленні — выказвання) на тэму (зыходны пункт выказвання) і рэму (тое новае, што паведамляецца чытачу ці слухачу аб тэме). Актуальнае чляненне сказа накладваецца на фармальна-сінтаксічную будову сказа, і ён набывае магчымасць перадаваць актуальную ў дадзеным кантэксце, важную ў момант паведамлення інфармацыю. Напр., у сказах «Мужчыны выйшлі на двор з хаты» і «На двор з хаты выйшлі мужчыны» суадносіны і камунікатыўная значымасць тэмы і рэмы розныя (з другога варыянта сказа вынікае, што ў хаце былі не толькі мужчыны). Тэма і рэма перадаюцца: лагічным націскам (прасадычныя сродкі), парадкам слоў (сінтаксічныя), часціцамі, займеннікамі, прыслоўямі або сінонімамі (марфалагічныя і лексічныя). У вусным маўленні тэма найчасцей падкрэсліваецца інтанацыяй, у пісьмовым — парадкам слоў. У экспрэсіўных выказваннях рэма можа папярэднічаць тэме, што патрабуе пры вымаўленні сказа асабліва ўзмоцненага націску і наз. эмфазай. Калі ў сказе адсутнічае проціпастаўленне тэмы і рэмы, ён наз. камунікатыўна нерасчлянёным. А.Я.Міхневіч. с. 209
АКТУА́ЛЬНАСЦЬ , важнасць, значнасць чаго-н. на гэты момант, сучаснасць, надзённасць (напр., актуальнасць пытання). с. 210
АКТУА́РЫЙ , служачы страхавой кампаніі, спецыяліст па тэхніцы страхавання. На аснове апрацоўкі і аналізу стат. звестак складае актуарныя табліцы і вызначае прыбытковыя, канкурэнтаздольныя ўзроўні страхавых прэмій, узносаў і г.д. с. 210
А́КТЫ АРХЕАГРАФІ́ЧНАЙ ЭКСПЕДЫ́ЦЫІ , «Акты, собранные в библиотеках и архивах Российской империи Археографическою экспедициею Императорской Академии наук», серыя дакументаў па гісторыі Расіі. Выдадзены Археаграфічнай камісіяй (т. 1—4. Спб., 1836). 1-ы т. ахоплівае 1294—1598, 2-і — 1598—1613, 3-і — 1613—45, 4-ы — 1645—1700. Змяшчаюць крыніцы па сац.-эканам. (дакументы пра збор дзярж. даходаў, вышук збеглых сялян і інш.), паліт., ваен. і царк. гісторыі (матэрыялы пра выбранне на царства Б.Гадунова, вайну з Рэччу Паспалітай 1654—67, царк. раскол і інш.). Да «Актаў...» складзены імянны, геагр. і прадметны паказальнікі (Спб., 1838). с. 210
А́КТЫ ВІ́ЛЕНСКАЙ КАМІ́СІІ (АВК), Акты Віленскай археаграфічнай камісіі (АВАК), шматтомны збор дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы 14—19 ст. (т. 1—39. Вільня, 1865—1915). Сабраны дакументы на старабел., рус., польскай і лац. мовах па паліт., сац.-эканам., царк. гісторыі, этнаграфіі, пра развіццё прам-сці, сельскай гаспадаркі, культуры, становішчы яўрэяў і татараў ВКЛ, вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654— 67, вайну 1812. Выданне мела на мэце сцвердзіць справядлівасць далучэння Беларусі і Літвы да Рас. імперыі, прапагандаваць ідэю пра «спрадвечна рускі» характар ВКЛ. Нягледзячы на недахопы (тэндэнцыйнасць падбору матэрыялаў, недакладнасці перадачы тэкстаў, друкарскія памылкі) мае вял. каштоўнасць як крыніца па гісторыі Беларусі. В.Ф.Голубеў. с. 210
А́КТЫ ВІ́ЛЕНСКІХ ЦЭ́ХАЎ , «Akty cechów Wileńskich», зборнік дакументаў па гісторыі прафесійна-вытв. карпарацый у Вільні ў 1495—1700. Выдадзены ў Вільні ў 1939. Складальнік Г.Лаўмянскі. Змешчана 487 актаў (у т.л. прывілеі вял. князёў, выпіскі з соймавых пастаноў, судовыя рашэнні), звязаных з дзейнасцю віленскіх цэхаў, рамесных і мядовых «брацтваў», розных прафес. карпарацый — лекараў, купцоў, чл. віленскага магістрата і інш. Дакументы на лац., старабел., польск. мовах. Яны сведчаць, што многія цэхі Вільні аб’ядноўвалі бел. правасл. Рамеснікаў. Г.Я.Галенчанка. с. 210
А́КТЫ ГІСТАРЫ́ЧНЫЯ , «Акты исторические, собранные и изданные Археографическою комиссиею», зборнік дакументаў па гісторыі Расіі. Выдадзены Археаграфічнай камісіяй (т. 1—5. Спб., 1841—42). Т. 1-ы ахоплівае 1334—1598, 2-і — 1598—1613, 3-і — 1613—45, 4-ы — 1645—76, 5-ы — 1676—1700. Змяшчаюць крыніцы па сац.-эканам., паліт., дыпламат. і ваен. гісторыі, гісторыі рус. царквы: асобныя дагаворныя граматы вялікіх і ўдзельных князёў 14—15 ст., даравальныя граматы духоўным і свецкім феадалам, устаўныя граматы, наказы ваяводам, дакументы пра збор дзярж. даходаў, судзебнікі 1497 і 1550, пасланні цара Івана IV да Максіма Грэка і ў Кірыла-Белазёрскі манастыр, урывак следчай справы пра С.Ц.Разіна і інш. Да «Актаў...» складзены імянны і геагр. паказальнікі (Спб., 1843). с. 210
А́КТЫ ЗАХО́ДНЯЙ РАСІ́І «Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею» (АЗР), збор дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы 14— 17 ст., (т. 1—5. Спб., 1846—53). Складальнік і рэдактар І.І.Грыгаровіч (т. 1— 4). Змешчана каля 2 тыс. дакументаў на бел. і ўкр. мовах, згрупаваных паводле храналагічна-тэматычнага прынцыпу, пераважаюць матэрыялы па паліт. і царк. гісторыі: судзебнік Казіміра IV 1468, велікакняжацкія прывілеі Полацкай і Віцебскай землям, прывілеі бел. гарадам на магдэбургскае права, даравальныя граматы (фундушы) царк. установам, «Устава на валокі» 1557, матэрыялы пра Лівонскую (Інфлянцкую) вайну 1558—83, Брэсцкую унію 1596, інтэрвенцыю Рэчы Паспалітай у Расію ў пач. 17 ст., казацкія войны ў 17 ст. і інш. П.А.Лойка. с. 210
А́КТЫ КАНГРЭГА́ЦЫІ ПРАПАГА́НДЫ ВЕ́РЫ , «Acta S.C. de propaganda fide ecclesiam catholicam Ucrainae et Bielarusiae spectantia», серыя публікацый дакументаў па гісторыі царквы на тэр. Беларусі і Украіны. Выдаецца ў Рыме з 1953 базыльянскім ордэнам. Змяшчае акты (пратаколы) пасяджэнняў кангрэгацыі (створана ў 1622 рымскім папам для каардынацыі місіянерскай дзейнасці; распараджалася уніяцкай царквой, кантралявала місіянерскую дзейнасць каталіцкіх ордэнаў на тэр. Беларусі і Украіны), а таксама пасланні да папскіх нунцыяў, пратаколы «партыкулярных» кангрэгацый, на якіх прымаліся рашэнні аб дзейнасці уніяцкай царквы ў ВКЛ. Крыніца для вывучэння палітыкі рымскай курыі ў ВКЛ, сац.-паліт. эканам., ідэалаг. дзейнасці уніяцкай царквы. Г.Я.Галенчанка. с. 210
А́КТЫ КАРАЛЯ́ ПО́ЛЬСКАГА І ВЯЛІ́КАГА КНЯ́ЗЯ ЛІТО́ЎСКАГА АЛЯКСА́НДРА , «Acta Aleksandra, króla polskiego, wielkiego księcia litewskiego i t.d. (1501—1506)», зборнік актаў Аляксандра. Выдадзены ў Кракаве ў 1927. Дакументы асвятляюць узаемаадносіны Польшчы з ВКЛ, Маскоўскай Руссю, Прусіяй, рымскай курыяй, Валахіяй, «Свяшчэннай Рымскай імперыяй», пытанні дзярж. і царкоўна-рэліг. уній. У зборы змешчаны праекты мірных дагавораў, пасольскія інструкцыі, дзярж. перапіска, дакументы соймаў. Большасць дакументаў на лац., частка на ням. і старабел. мовах; выяўлены ў архівах Варшавы, Кёнігсберга, Гданьска, Фраўэнбурга. Г.Я.Галенчанка. с. 210
А́КТЫ ЛІТО́ЎСКАЙ МЕ́ТРЫКІ , «Акты Литовской Метрики», зборнік дакументаў з Метрыкі Вялікага княства Літоўскага за 1413— 1507. Выдадзены Ф.І.Леантовічам у Варшаве (т. 1, вып. 1—2, 1896—97). Уключана больш за 750 дакументаў на бел. і лац. мовах, выяўленых у 66 кнігах-копіях, што захоўваліся ў Варшаўскім архіве. Пераважаюць матэрыялы пра Беларусь і Літву, часткова — Украіну і Падляшша. Большасць з іх асвятляе сац.-эканам. і сац.-прававыя адносіны: прывілеі вял. князёў на зямельную ўласнасць, прыгонных сялян, судовыя дакументы, дагаворы куплі-продажу маёнткаў, прывілеі на корчмы, мыта, дзярж. пасады і інш. З публічна-прававых актаў змешчаны агульназемскія прывілеі 15 ст., абласныя прывілеі 16 ст. Г.Я.Галенчанка. с. 210
А́КТЫ ЛІТО́ЎСКА-РУ́СКАЙ ДЗЯРЖА́ВЫ , «Акты Литовско-Русского государства», зборнік дакументаў па сац.-эканам. гісторыі ВКЛ 14—16 ст. Выдадзены ў Маскве (вып. 1, 1899; т. 2, 1897) М.В.Доўнар-Запольскім. Змешчаны дакументы на старабел. і лац. мовах з Метрыкі Вялікага княства Літоўскага: прывілеі гарадам на магдэбургскае права, велікакняжацкія граматы на землі, інвентары, матэрыялы Віленскіх 1563 і 1565, Гарадзенскіх 1567 і 1568, Люблінскага 1569 вальных соймаў, апісанне межаў ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай 1523, попіс гарадоў ВКЛ з указаннем колькасці воінаў, адпраўленых імі на вайну (каля 1513), кантракты на арэнду велікакняжацкіх мытняў, корчмаў, прыходна-расходныя кнігі велікакняжацкіх пісараў, уставы сялянам гаспадарскіх уладанняў. В.Ф.Голубеў. с. 210
А́КТЫ МАСКО́ЎСКАЙ ДЗЯРЖА́ВЫ , «Акты Московского государства, изданные Императорскою Академиею наук», збор дакументаў па паліт. і ваеннай гісторыі Расіі. Выдадзены Рас. АН пад рэд. Н.А.Папова і Дз.Я.Самаквасава (т. 1—3. Спб., 1890—1901). Том 1-ы ахоплівае 1571—1634, 2-і — 1635—59, 3-і — 1660—64. Змешчаны дакументы са справаводства Маскоўскага стала Разраднага прыказа: пра станічную і вартавую службу на Пд Расіі ў 1570— 90-я г., засечную пабудову 1638, барацьбу з набегамі крымскіх татараў у 17 ст. Шэраг дакументаў прысвечаны ваен. дзеянням 1614—18, войнам з Рэччу Паспалітай (1632—34, 1654—67) і Швецыяй (1656—58), эканам., паліт., ваен. гісторыі Рэчы Паспалітай і Крыма; ёсць звесткі пра становішча служылых людзей, Маскоўскае паўстанне 1662. с. 211
А́КТЫ О́РГАНАЎ ДЗЯРЖА́ЎНАГА КІРАВА́ННЯ , дакументальная юрыд. форма дзейнасці выканаўчых і распарадчых органаў дзяржавы. У іх рэалізуюцца паўнамоцтвы адпаведных дзярж. органаў, змяшчаюцца правілы, афіцыйныя прадпісанні і ўказанні, абавязковыя да выканання. З’яўляюцца падзаконнымі, таму што прымаюцца на аснове законаў і ў адпаведнасці з імі ў межах кампетэнцыі пэўнага дзярж. органа. Лічацца нарматыўнымі, калі змяшчаюць нормы права, і індывідуальнымі, калі прымаюцца для вырашэння канкрэтных пытанняў. Сярод нарматыўных актаў Рэспублікі Беларусь асаблівае значэнне маюць пастановы і распараджэнні Кабінета Міністраў як вышэйшага выканаўчага і распарадчага органа краіны. Кіраўнікі мін-ваў, дзярж. к-таў і ведамстваў выдаюць, як правіла, загады і інструкцыі: выканкомы мясц. Саветаў дэпутатаў — рашэнні і распараджэнні; кіраўнікі аб’яднанняў, прадпрыемстваў, устаноў, арг-цый — загады, інструкцыі, распараджэнні. Такія акты звычайна набываюць сілу з моманту іх прыняцця або давядзення да ведама выканаўцаў. Тэрмін уступлення іх у дзеянне часам указваецца ў самім акце.
Кантроль над законнасцю актаў ажыццяўляюць вышэйшыя органы дзяржаўнага кіравання. У выпадку, калі акт ніжэйшага органа не адпавядае закону або акту вышэйшага органа, апошні абавязаны адмяніць яго. Агульны нагляд над законнасцю актаў ажыццяўляе пракуратура. Адпаведнасць нарматыўнага акта любога дзярж. органа Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь пры неабходнасці можа быць разгледжаны Канстытуцыйным Судом. с. 211
А́КТЫ О́РГАНАЎ ДЗЯРЖА́ЎНАЙ УЛА́ДЫ , дакументальная юрыд. форма выяўлення волі прадстаўнічых органаў дзярж. улады. У Рэспубліцы Беларусь — гэта законы, пастановы і інш. акты Вярх. Савета, указы Прэзідэнта, пастановы Прэзідыума Вярх. Савета, рашэнні мясц. Саветаў дэпутатаў усіх узроўняў, абавязковыя да выканання агульныя правілы або прадпісанні індывід. характару. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь мае найвышэйшую юрыд. сілу ў адносінах да ўсіх інш. законаў і актаў, яна вызначае парадак іх прыняцця і формы. Права прыняцця агульнадзярж. законаў належыць Вярх. Савету. Прэзідэнт выдае ў межах сваіх паўнамоцтваў указы і распараджэнні і кантралюе іх выкананне. Мясц. Саветы дэпутатаў на падставе дзеючага заканадаўства прымаюць рашэнні, якія маюць абавязковую сілу на падпарадкаванай ім тэрыторыі. Рашэнні мясц. Саветаў, якія не адпавядаюць заканадаўству, адмяняюцца вышэйстаячымі Саветамі. Кантроль за канстытуцыйнасцю актаў органаў дзяржаўнай улады ажыццяўляе Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь, і тыя, што прызнаны ім неканстытуцыйнымі, не маюць юрыд. сілы. с. 211
А́КТЫ ПАЎДНЁВАЙ І ЗАХО́ДНЯЙ РАСІ́І , «Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею», шматтомны збор дакументаў па паліт., царк. і сац.-эканам. гісторыі Украіны і Беларусі з 1361 да 1678 (т. 1—15. Спб., 1861—92). Складальнікі-рэдактары М.І.Кастамараў і Г.Ф.Карпаў. Змешчаны дакументы пераважна на старабел. і стараўкр. мовах, якія асвятляюць сац.-эканам. адносіны ў ВКЛ, гісторыю праваслаўнай і уніяцкай царквы, дзейнасць брацтваў, сял.-казацкія паўстанні (у т.л. С.Налівайкі), войны сярэдзіны 17 ст. Сярод дакументаў прывілеі вял. князёў на землі, сялян, корчмы, мыта, кірмашы, на магдэбургскае права гарадам, адм. пасады, судовыя дакументы і інш. Г.Я.Галенчанка. с. 211
А́КТЫ РЭФАРМАЦЫ́ЙНЫХ СІНО́ДАЎ У ПО́ЛЬШЧЫ , «Akta synodów różnoeierczych w Polsce», шматтомнае выданне крыніц па гісторыі Рэфармацыі ў Польшчы і ВКЛ. Выдаюцца з 1966 у Варшаве. Ахопліваюць перыяд з 1550 да канца 17 ст. Выкарыстаны ўсе кодэксы пратаколаў рэфармацыйных сінодаў, упамінанні пра сіноды ў старадруках, асобныя акты, карэспандэнцыі, рэляцыі на польск., лац., чэшскай мовах. Асвятляецца арганізац., царкоўнарэліг., ідэалаг. дзейнасць рэфармацыйных абшчын («Чэшскіх братоў», кальвіністаў, арыян), узаемаадносіны розных рэфармацыйных плыняў, палітыка вярх. улады ў адносінах да Рэфармацыі, удзел бел.-літ. дзеячаў у грамадска-паліт. жыцці Польшчы і ВКЛ. Л.С.Іванова. с. 211
А́КТЫ У́НІІ ПО́ЛЬШЧЫ З ЛІТВО́Ю 1385—1791 , «Akta Unii Polski z Litwą 1385—1791», зборнік дакументаў па гісторыі уніі (саюза) паміж Каралеўствам Польскім і ВКЛ. Выдадзены Польскай АН і Варшаўскім навук. т-вам (Кракаў, 1932). Складзены С.Кутшэбам і У.Сямковічам. Уключана 177 дакументаў на бел., польскай і лац. мовах. Першы змешчаны дакумент — акт Крэўскай уніі 1385, выдадзены Ягайлам, апошні — прынятая Чатырохгадовым соймам 1788—92 канстытуцыя (закон) 20.10.1791 «Аб заручэнні абодвух народаў», якой замацоўваўся саюз абедзвюх дзяржаў (ВКЛ і Польшчы) у складзе Рэчы Паспалітай. Акрамя тэкстаў усіх уній паміж Польшчай і ВКЛ змешчана шмат дадатковых дакументаў. А.П.Грыцкевіч. с. 211
А́КТЫ ЦЫВІ́ЛЬНАГА СТА́НУ , запісы дзярж. органамі (аддзеламі ЗАЦС або выканкомамі мясц. Саветаў) фактаў, якія вызначаюць цывільны стан: нараджэнне, смерць, шлюб або скасаванне яго, усынаўленне, перамену прозвішча або імя. Запісы актаў цывільнага стану служаць таксама падставай для выяўлення колькасных і якасных змен у дэмаграфічных працэсах, адной з асноў сац.-эканам. планавання. У некаторых краінах, дзе царква не аддзелена ад дзяржавы, запісы актаў цывільнага стану вядуць царк. ўстановы. У Рэспубліцы Беларусь парадак запісаў актаў цывільнага стану рэгулюецца Кодэксам аб шлюбе і сям’і і інш. нарматыўнымі актамі. с. 211
АКТЫВАЦЫ́ЙНЫ АНА́ЛІЗ , радыеактывацыйны аналіз, метад вызначэння якаснага і колькаснага саставу рэчыва, які грунтуецца на апрамяненні (актывацыі) ат. ядраў і наступным вымярэнні іх радыеактыўнага выпрамянення. Упершыню выкарыстаны венг. хімікамі Дз.Хевешы і Г.Леві (1936).
Актывацыйны аналіз бывае інструментальны (даследаванне другаснага выпрамянення з дапамогай спец. апаратуры без разбурэння пробы) і радыехімічны (хім. раздзяленне радыенуклідаў і вызначэнне актыўнасці кожнага з іх паасобку або ў невял. групе элементаў). Пры актывацыйным аналізе доследны матэрыял пэўны час апрамяняюць ядз. часціцамі, потым вымяраюць энергет. спектр, актыўнасць, перыяд паўраспаду Т1/2 радыеізатопа, які ўтварыўся ў выніку апрамянення. Ведаючы Т1/2, від радыеактыўных пераўтварэнняў, тып і энергію другаснага выпрамянення, якое суправаджае распад узніклага радыеізатопа, ідэнтыфікуюць зыходны ізатоп. Актыўнасць радыеактыўнага ізатопа пасля апрамянення прама прапарцыянальная колькасці ядраў зыходнага (звычайна стабільнага) ізатопа, што дазваляе правесці колькасны аналіз. Адрозніваюць актывацыйны аналіз нейтронны, на зараджаных часціцах і на жорсткіх гама-квантах. Найб. пашыраны нейтронны актывацыйны аналіз: ядры большасці элементаў лягчэй актывуюцца нейтронамі; розніца ў значэннях эфектыўных сячэнняў ядз. рэакцый на нейтронах забяспечвае высокую выбіральнасць метаду адносна элементаў; мае высокую адчувальнасць (10-7—1010% у залежнасці ад элемента). Актывацыйны аналіз выкарыстоўваецца для аналізу асабліва чыстых рэчываў, кантролю тэхнал. працэсаў, разведкі карысных выкапняў, у крыміналістыцы, археалогіі і інш. Э.І.Гірэй. с. 211
АКТЫ́Н , мышачны бялок. Мал. м. 42 000. Складаецца з 374 астаткаў амінакіслот і небялковай часткі (АТФ ці АДФ). Існуе ў глабулярнай (манамернай) і фібрылярнай (палімернай, дамінуе ў мышцах) формах. Утварае аснову тонкіх філаментаў мышачных міяфібрыл і мікрафіламентаў у нямышачных клетках. У папярочна-паласатых і гладкіх мышцах з міязінам утварае іх асн. структурны скарачальны комплекс — актаміязін. Зваротныя пераходы паміж манамернай і палімернай формамі ў нямышачных структурах фарміруюць рухомасць клетак, рух цытаплазмы, арыентацыю рэцэптараў на цытаплазматычнай мембране і інш. с. 212
АКТЫНА... [ад грэч. aktis (aktinos) прамень], першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнні слову «прамяністы», словазлучэнню «прамянёвая энергія», напр. актыналіт, актынаметрыя. с. 212
АКТЫНАБАЦЫЛЁЗ , праактынамікоз, псеўдаактынамікоз, хранічная інфекцыйная хвароба жывёл, якая выклікаецца грыбком з кл. актынаміцэтаў. Пашырана ў многіх краінах свету, у т.л. на Беларусі. Хварэюць пераважна свойскія жывёлы (часцей маладняк буйн. раг. жывёлы, авечак, свіней) у зімова-веснавы перыяд. У арганізм узбуджальнік трапляе праз раны скуры або слізістай абалонкі рота, часцей з кормам. У хворых жывёл у мяккіх тканках галавы і шыі, лімфатычных вузлах з’яўляюцца шчыльныя гнойныя вузельчыкі, з наступным утварэннем свішчоў. У прафілактычных мэтах неабходна пазбягаць выпасу на нізкіх пашах, запарваць грубыя кармы. с. 212
АКТЫНАЛІ́Т (ад актына... + ..літ), мінерал класа сілікатаў, манаклінны амфібол, Ca2(Mg,Fe2+)5[Si4O11]2(OH,F)2. Крышталі ігольчастыя, ніткападобныя. Агрэгаты прамяністыя, валакністыя або масіўныя (нефрыт). Колер зялёны, розных адценняў. Бляск шкляны. Паўпразрысты, рэдка празрысты. Цв. 5,5—6. Шчыльн. 3,2—3,3 г/см3. Пародаўтваральны мінерал метамарфічных сланцаў і кантактных скарнаў. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці аўтапакрышак як напаўняльнік. с. 212
АКТЫНАМЕ́ТРЫЯ (ад актына... + ...метрыя), раздзел метэаралогіі, які вывучае перанос і ператварэнне сонечнага, зямнога і атмасфернага выпрамянення ў атмасферы Зямлі. Гал. задачы актынаметрыі — вымярэнне прамой, рассеянай, сумарнай і адбітай радыяцыі і радыяцыйнага балансу зямной паверхні, вывучэнне заканамернасцяў паглынання і рассейвання радыяцыі ў атмасферы і геагр. размеркавання яе. Актынаметрычныя назіранні пачаліся ў 17 ст., на Беларусі з 1936. У 1994 праводзіліся на 10 станцыях: у Мінскім гідраметэацэнтры, на аграметэастанцыі Васілевічы, Палескай балотнай станцыі і інш. М.А.Гольберг. с. 212
АКТЫНАМІКО́З (ад актына... + ...мікоз), хранічная інфекцыйная хвароба жывёл, радзей чалавека, што выклікаецца грыбкамі з кл. актынаміцэтаў, якія пастаянна прысутнічаюць у арганізме (поласць рота, страўнікава-кішачны тракт, верхнія дыхальныя шляхі і інш.), а таксама пашыраны і ў прыродзе (глеба, расліны). Найчасцей хварэе буйн. раг. жывёла, успрымальныя авечкі, коні, свінні, драпежныя. У буйн. раг. жывёлы часцей пашкоджваюцца косці і тканкі ніжняй сківіцы, лімфавузлы, радзей іншыя часткі цела. Характарызуецца ўтварэннем шчыльных пухлін, інфільтратаў, абсцэсаў, свішчоў і рубцоў. У чалавека больш хварэюць мужчыны ва ўзросце 21—40 гадоў. Пры вузлаватай форме актынамікозу ў глыбокіх слаях скуры ўтвараецца цвёрды, цвёрдаэластычны, маларухомы інфільтрат цёмна-чырвонага колеру з фіялетавым адценнем, які нагнойваецца і прарывае свішчамі з гноем. Пры бугарковай форме ў тоўшчы скуры і падскурнай клятчатцы ўзнікаюць дробныя, паўшарападобныя, цвёрдыя, бязбольныя, цёмна-чырвоныя бугаркі, якія найчасцей нарываюць з выдзяленнем кроплі гною, потым утвараюцца свішчы. Пашкоджваецца і падскурная клятчатка. Язвавая форма развіваецца ў аслабленых хворых. Язвы мяккія, няроўныя, скура вакол іх сіняватага колеру. Атэраматозная форма — інфільтрат дыяметрам да 5 см, эластычнай кансістэнцыі, акрэслена абмежаваны, з паслядоўным нагнойваннем, выдзяленнем гною і свішчамі. М.З.Ягоўдзік. с. 212
АКТЫНАМІЦЭ́ТЫ , прамянёвыя грыбкі, група грамдадатных бактэрый, якія ўтвараюць клеткі або гіфы. Каля 700 відаў: уласна актынаміцэты, мікабактэрыі, стрэптаміцэты і інш. Большасць актынаміцэтаў — сапратрофы; пашыраны ў глебе, вадаёмах і паветры, на раслінных рэштках.
Маюць нітачна-, палачка- ці кокападобную форму, бакавыя нарасці, большасць утварае міцэлій. Размнажаюцца спорамі або дзяленнем. Патагенныя для раслін, жывёл і чалавека віды выклікаюць актынамікоз, актынабацылёз, туберкулёз і інш. хваробы. Віды, якія прадуцыруюць антыбіётыкі, пігменты, вітаміны і інш., выкарыстоўваюцца ў мікрабіял. прам-сці. с. 212
АКТЫНАМО́РФНАЯ КВЕ́ТКА , гл. ў арт. Кветка. с. 212
АКТЫНАФА́ГІ , вірусы актынаміцэтаў і роднасных ім мікраарганізмаў. Выклікаюць спантаннае разбурэнне (лізіс) грыбкоў, што наносіць значную шкоду вытв-сці антыбіётыкаў. с. 212
АКТЫНІ́ДЫ , гл. Актыноіды. с. 212
АКТЫНІ́ДЫЯ (Actinidia), род павойных кустовых раслін сям. актынідыевых. Каля 40 відаў. Пашырана ў Паўд.-Усх. Азіі, на Д. Усходзе. На Беларусі 4 інтрадукаваныя віды, больш вядомыя актынідыя каламікта (А. kolomicta) і актынідыя востразубчастая (А. arguta).
Актынідыя каламікта (амурскі агрэст) найб. пашыраная ў культуры. Даўж. да 15 м. Кара цёмная. Лісце дробнапілаватае з рыжаватымі валаскамі на жылках. Кветкі белыя. Цвіце ў чэрвені. Плады — зялёныя ягады даўж. 2—3 см, масай да 4 г, з сакавітай мякаццю, багатай цукрамі і вітамінам С, ядомыя. Каштоўны перганос (дае кветкавы пылок). Размнажаюць насеннем, чаранкамі і адводкамі. Добра расце на дрэніраваных, багатых перагноем глебах. Мароза- і газаўстойлівая. с. 212
АКТЫ́НІІ , марскія анемоны (Actiniaria), атрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл. Існуюць як адзіночныя, радзей каланіяльныя бесшкілетныя паліпы. Каля 1,5 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных морах. Трапляюцца ў Чорным, Баранцавым і далёкаўсходніх морах.
Цыліндрычнай формы, у папярочніку ад некалькіх міліметраў да 1,5 м, з венчыкам шчупальцаў вакол рота, звычайна ярка афарбаваныя. Сядзячыя або павольна перамяшчаюцца, закопваюцца ў грунт, зрэдку плаваюць. Кормяцца дробнымі воднымі жывёламі, у т.л. рыбамі. Размнажэнне палавое і вегетац. дзяленнем. Для многіх характэрны сімбіёз з ракамі-пустэльнікамі і інш. беспазваночнымі. Дотык шчупальцаў да чалавека можа выклікаць апёк скуры. с. 212
АКТЫ́НІЙ (лац. Actinium), Ас, радыеактыўны хімічны элемент з ліку актыноідаў, ат.н. 89. Вядомы 12 ізатопаў; найб. устойлівы 227Ас (перыяд паўраспаду 21,7 года — α- і β-выпрамяняльнік). У прыродзе сустракаецца ў рудах урану і торыю. Адкрыты франц. вучоным А.Дэб’ернам (1899). Серабрыста-белы метал, у выніку радыеактыўнага распаду свеціцца ў цемнаце, tпл 1050 °С. Хім. ўласцівасцямі блізкі да лантану.
Атрымліваюць пры апрамяненні 226Ra нейтронамі ў ядз. рэактарах. Выкарыстоўваецца ў нейтронных крыніцах. Высокатаксічны, ГДК у вадаёмах 34,8 Бк/л, у паветры 1,3∙10-6 Бк/л. с. 213
АКТЫНІ́ЧНАСЦЬ фатаграфічная, здольнасць светлавога выпрамянення аказваць фатагр. ўздзеянне на святлоадчувальны матэрыял. Пры нязменным у часе выпрамяненні мерай адноснай актынічнасці з’яўляюцца адносіны асветленасцяў, утвораных у плоскасці фатагр. матэрыялу дадзенай крыніцай і крыніцай параўнання, якія пры аднолькавых экспазіцыях і хім.-фатагр. апрацоўцы даюць аднолькавы фатагр. эфект. с. 213
АКТЫНО́ГРАФ (ад актына... + ...граф), прылада для бесперапыннага аўтаматычнага запісу інтэнсіўнасці сонечнай радыяцыі. Складаецца з прыёмніка (часцей тэрмаэл. актынометр), які варочаецца геліястатам за сонцам, і рэгістратара-гальванографа (самапісны высокаадчувальны гальванометр). с. 213
АКТЫНО́ІДЫ , актыніды, сям’я з 14 хімічных радыеактыўных элементаў VII перыяду сістэмы элементаў з ат.н. 90—103: торый, пратактыній, уран, нептуній, плутоній, амерыцый, кюрый, берклій, каліфорній, эйнштэйній, фермій, мендзялевій, нобелій і лаўрэнсій. Уран, торый, менш пратактыній ёсць у прыродзе, астатнія актыноіды (наз. трансуранавыя элементы) атрыманы штучна ў выніку ядз. пераўтварэнняў. Вядучая роля ў сінтэзе і вывучэнні актыноідаў належыць Г.Сібаргу. Актыноіды — серабрыста-белыя металы высокай шчыльнасці (да 2∙104 кг/м3). Найб. легкаплаўкія нептуній і плутоній, tпл — 640 °С, астатнія плавяцца пры т-ры больш за 1000 °С. Актыноіды рэакцыйна-здольныя, у здробненым стане пірафорныя, лёгка рэагуюць з вадародам, кіслародам, азотам, серай, галагенамі, утвараюць комплексныя злучэнні. Блізкасць хім. уласцівасцяў актыноідаў паміж сабой і з лантаноідамі звязана з падабенствам канфігурацый вонкавых электронных абалонак іх атамаў. Практычна выкарыстоўваюцца торый, уран, плутоній; плутоній-238, кюрый-244 — у вытв-сці ядз. крыніц эл. току бартавых касм. сістэм. Некаторыя нукліды актыноідаў — у медыцыне, дэфектаскапіі, актывацыйным аналізе, нукліды урану-235, плутонію-239 — паліва ў ядз. энергетыцы, крыніца энергіі ў ядз. зброі. Актыноіды і іх злучэнні надзвычай таксічныя, што абумоўлена іх радыеактыўнасцю.
Літ.: Сиборг Г.Т., Кац Дж.Д. Химия актинидных элементов: Пер. с англ. М., 1960; Келлер К. Химия трансурановых элементов: Пер. с англ. М., 1976; Лебедев Н.А., Мясоедов Б.Ф. Последние достижения в аналитической химии трансурановых элементов // Радиохимия. 1982. Т. 24, вып. 6. с. 213
АКТЫНО́МЕТР (ад актына... + ...метр), прылада для вымярэння інтэнсіўнасці прамой сонечнай радыяцыі. Прынцып дзеянні заснаваны на паглынанні зачэрненай паверхняй падаючай радыяцыі і ператварэнні яе энергіі ў цеплату. с. 213
АКТЫ́Ў , 1) любая ўласнасць кампаніі: машыны, абсталяванне, будынкі, запасы, банкаўскія ўклады і інвестыцыі ў каштоўныя паперы, патэнты, а ў практыцы зах. краін і дзелавая рэпутацыя. 2) Частка бухгалтарскага балансу, якая адлюстроўвае матэрыяльныя і нематэрыяльныя каштоўнасці прадпрыемства паводле іх складу і размяшчэння. 3) Перавышэнне даходаў над расходамі ў некаторых відах балансаў (плацежных і інш.). с. 213
АКТЫ́ЎНАЕ АСЯРО́ДДЗЕ , 1) у квантавай электроніцы — рэчыва, у якога высокія энергетычныя ўзроўні часцінак заселены больш, чым нізкія (т.зв. інверсная заселенасць). Вымушанае выпрамяненне актыўнага асяроддзя выкарыстоўваецца для ўзмацнення і генерацыі эл.-магн. хваляў (гл. Квантавы ўзмацняльнік, Квантавы генератар). 2) У оптыцы — рэчыва, якому ўласцівая натуральная аптычная актыўнасць. с. 213
АКТЫ́ЎНАСЦЬ (ад лац. activus дзейсны, дзейны) у псіхалогіі, уласцівасць псіхікі быць не толькі актам, але і крыніцай паводзін. Праяўляецца ў сувязі з дзейнасцю як дынамічная ўмова яе ўзнікнення, рэалізацыі і відазмянення. Паняццем «актыўнасць» падкрэсліваецца не рэактыўная, а актыўная сутнасць псіхічнага, якая найлепш праяўляецца праз свабоду волі і жадання. Актыўнасць можа быць вонкавая (праяўляецца праз рухі цела і маторыку) або ўнутраная (існуе ў плыні псіхічнага). У ёй вылучаюць паводзіны і дзейнасць. Дзейнасць адрозніваецца ад паводзін тым, што выклікаецца свядома пастаўленымі мэтамі, якія дасягаюцца пры дапамозе прылад працы. Тэрмін «актыўнасць» выкарыстоўваецца псіхолагамі і ў вузкім сэнсе: актыўнасць асобы — магчымасць чалавека быць суб’ектам міжасабовых зносін, дзейнасці і самарэалізацыі; актыўнасць надсітуацыйная звязана з перавышэннем зададзеных мэт дзейнасці, а звышнарматыўная актыўнасць — з перавышэннем звычайных нормаў дзейнасці; актыўнасць пошукавая — перабор розных варыянтаў сітуацыі дзеяння. Тэрмінам «актыўнасць» называюць таксама аспект тэмпераменту, які характарызуецца хуткасцю, тэмпам, энергіяй, магчымасцю пераадольваць цяжкасці.
Літ.: Хекхаузен Х. Мотивация и деятельность: Пер. с нем. М., 1986. [Т.]1. С. 12—14, 54—55, 70—93, 152—160, 215, 216; Общая психология. 2 изд. М., 1986. С. 205— 215, 415. Т.У.Васілец. с. 213
АКТЫ́ЎНАСЦЬ , 1) у хіміі, актыўнасць каталізатара — здольнасць паскараць хім. рэакцыю. Вызначаецца як скорасць рэакцыі ў дадзеных умовах без уліку скорасці той жа рэакцыі пры адсутнасці каталізатара. Паверхневая актыўнасць — здольнасць рэчыва пры адсорбцыі зніжаць паверхневае нацяжэнне на мяжы падзелу дзвюх фазаў. Вызначаецца велічынёй — <FORMULA>, дзе σ — каэфіцыент паверхневага нацяжэння, с — аб’ёмная канцэнтрацыя рэчыва. Уласцівая паверхнева-актыўным рэчывам. 2) У хімічнай тэрмадынаміцы — велічыня, якая адпавядае тэрмадынамічным уласцівасцям рэчыва ў рэальным растворы. Вызначаецца праз змену пэўных фіз. велічыняў (пругкасці пары, т-ры замярзання, кіпення і інш.) пры змене канцэнтрацыі рэчываў у растворах. Адхіленне ўласцівасцяў рэальнага раствору ад уласцівасцяў ідэальнага характарызуецца каэфіцыентам актыўнасці (адносінай актыўнасці да канцэнтрацыі). 3) У ядзернай фізіцы — велічыня, роўная колькасці радыеактыўных распадаў за адзінку часу; адна з асн. характарыстык радыеактыўнасці. Адзінка актыўнасці ў СІ — бекерэль, пазасістэмная адзінка — кюры. с. 213
АКТЫ́ЎНАЯ ЗО́НА ядзернага рэактара, прастора ядзернага рэактара, дзе ў выніку ланцуговай ядзернай рэакцыі выдзяляецца энергія (пераважна ў выглядзе цяпла). Актыўная зона мае: рэчыва, якое дзеліцца (часцей за ўсё ў выглядзе блокаў ці стрыжняў); запавольнік, калі рэакцыя ідзе на павольных нейтронах; цепланосьбіт для адводу цяпла; прылады і прыстасаванні сістэм кіравання, кантролю і аховы рэактара. Як запавольнік выкарыстоўваюцца вада, цяжкая вада, графіт, берылій і інш., як цепланосьбіт — вада, вадзяная пара, цяжкая вада, арган. вадкасці, гелій, вуглякіслы газ, вадкія металы (пераважна натрый). Для памяншэння ўцечкі нейтронаў актыўная зона акружаецца адбівальнікам нейтронаў (з тых жа рэчываў, што і запавольнік). Форма актыўнай зоны цыліндрычная.
Літ.: Петросьянц А.М. Ядерная энергетика. 2 изд. М., 1981; Красин А.К., Красина Р.Ф. Мирное использование ядерной энергетики (физ. основы). Мн., 1982. Р.М.Шахлевіч. с. 214
АКТЫ́ЎНАЯ ЛЕ́КСІКА , частка слоўнікавага складу сучаснай мовы, якая свабодна ўжываецца ў штодзённых зносінах ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Проціпастаўляецца пасіўнай лексіцы. Актыўная лексіка ўключае агульнаўжывальныя словы і тэрміны, прафесіяналізмы, эмацыянальна-экспрэсіўную лексіку і інш. Па-за межамі яе знаходзяцца архаізмы і неалагізмы. У працэсе развіцця грамадства і мовы словы могуць пераходзіць з актыўнай лексікі ў пасіўную і наадварот. Ад актыўнай лексікі мовы неабходна адрозніваць актыўную лексіку асобнага носьбіта мовы, якая залежыць ад яго прафесіі, адукацыі і інш. П.П.Шуба. с. 214
АКТЫ́ЎНАЯ МАГУ́ТНАСЦЬ , сярэдняе за перыяд значэнне імгненнай магутнасці пераменнага току. Вызначаецца <P> = <FORMULA> p∙dt, дзе Т — перыяд, p — імгненная магутнасць. Характарызуе скорасць пераўтварэння электрамагн. энергіі ў інш. віды энергіі (цеплавую, светлавую, мех. і г.д.). Для эл. ланцуга аднафазнага (сінусаідальнага) току <P>=U∙I∙cos φ, для трохфазнага пры сіметрычнай нагрузцы <P>=<SIGN>3 ∙U∙I∙cosφ, дзе U, I — дзейныя значэнні напружання і току адпаведна, φ — вугал зруху фаз паміж U і I, cos φ — каэфіцыент магутнасці. З поўнай магутнасцю S актыўная магутнасць звязана суадносінамі <P>= S∙cos φ. Адзінка вымярэння актыўнай магутнасці — ват (вт). с. 214
АКТЫ́ЎНАЯ ТУРБІ́НА , турбіна, у якой унутраная (патэнцыяльная) энергія рабочага цела (газу, пары, вадкасці) пераўтвараецца ў знешнюю (кінетычную) у нерухомых соплавых прыстасаваннях. Далейшае пераўтварэнне кінетычнай энергіі ў энергію вярчэння ротара адбываецца толькі ў выніку змены напрамку руху рабочага цела на лапатках турбіны. У актыўнай турбіне ціск патоку газу (пары, вадкасці) на ўваходзе і выхадзе з рабочага кола аднолькавы. Гл. таксама Рэактыўная турбіна. с. 214
АКТЫ́ЎНАЯ ТЭМПЕРАТУ́РА паветра, тэмпература паветра, якая перавышае біялагічны мінімум на працягу ўсяго перыяду вегетацыі якой-н. расліны або на працягу пэўнай фазы яе развіцця. Вызначае межы пашырэння кожнай расліннай культуры. Сумы актыўнай тэмпературы вышэй за 5, 10 і 15 °С звычайна выкарыстоўваюцца як агракліматычныя паказчыкі для вызначэння патрэб у цяпле большасці раслін і для ацэнкі тэрмічных рэсурсаў тэрыторыі. Перыяд з т-рамі вышэй за 10 °С забяспечвае актыўную вегетацыю большасці с.-г. культур умеранага пояса. На тэр. Беларусі сума т-р паветра вышэй за 10 °С паступова памяншаецца (у °С) з Пд і ПдЗ на ПнУ прыкладна ад 2600 да 2100, вышэй за 5 °С — ад 2900 на ПдЗ да 2400 на крайнім ПнУ, за 15 °С —прыкладна ад 1900 на ПдЗ да 1350 на ПнУ. с. 214
АКТЫ́ЎНЫ ВУ́ГАЛЬ , актываваны вугаль, вугляродны адсарбент, з развітой сітаватай структурай. Добра адсарбіруе арган. рэчывы, дрэнна аміяк, ваду, спірт. Адсорбцыя ў мікрасітавінах (памер 3 нм, аб’ём да 0,6 см3/г) адбываецца па механізме аб’ёмнага запаўнення, у мезасітавінах (3—200 нм, аб’ём да 0,5 см3/г) — капілярнай кандэнсацыі; макрасітавіны (200 нм, аб’ём да 1,2 см3/г) выконваюць трансп. функцыю. Атрымліваюць з выкапнёвага ці драўнянага вугалю парафазавай ці хім. карбанізацыяй і актывацыяй, а таксама тэрмічным раскладаннем сінт. палімераў. Выкарыстоўваецца для рэкуперацыі арган. растваральнікаў, пры рафінаванні цукру, ачыстцы пітной вады, спіртных напіткаў, сцёкавых водаў, як адсарбент і носьбіт каталітычных дабавак, у медыцыне для ачысткі крыві і паглынання шкодных рэчываў у страўнікава-кішачным тракце. с. 214
АКТЫ́ЎНЫ КАПІТА́Л , капітал, свабодны ад абавязацельстваў і даўгоў. с. 214
АКТЫ́ЎНЫ КО́МПЛЕКС у хіміі, гл. Пераходны стан. с. 214
АКТЫ́ЎНЫ ЎЧА́СТАК у касманаўтыцы, адрэзак траекторыі палёту касм. лятальнага апарата, калі працуюць ракетныя рухавікі. Заканчваецца звычайна ў месцы, дзе касм. аб’ект аддзяляецца ад ракеты-носьбіта і выходзіць на зададзеную траекторыю руху. У залежнасці ад месца старту палёт касм. апарата можа складацца з чаргавання актыўнага ўчастка з пасіўнымі (без работы ракетных рухавікоў). с. 214
АКТЫ́ЎНЫ ЦЭНТР у біяхіміі, участак у малекулах ферментаў, які непасрэдна ўзаемадзейнічае з субстратам. У актыўны цэнтр уваходзяць функцыянальныя групы бакавых ланцугоў некаторых амінакіслот (гістыдзіну, цыстэіну, серыну і інш.), а таксама атамы металаў і каферменты. Утвараецца ў бялковай малекуле ў выніку збліжэння пэўных участкаў поліпептыднага ланцуга. Актыўным цэнтрам з’яўляюцца таксама ўчасткі малекул антыцелаў, якія звязваюцца з бактэрыямі, вірусамі і інш. антыгенамі. с. 214
АКТЭ́Т (італьян. ottetto ад лац. octo восем) у музыцы, 1) ансамбль з 8 выканаўцаў — інструменталістаў ці вакалістаў. Складаецца спецыяльна для выканання пэўных твораў, часам устойлівы калектыў. 2) Муз. твор для 8 салістаў-інструменталістаў (найчасцей камерныя творы ў санатнай цыклічнай форме) ці для 8 пеўчых галасоў. с. 214
АКУАРЫІДО́ЗЫ , інвазійныя хваробы (гельмінтозы) свойскіх і дзікіх птушак, якія выклікаюцца нематодамі сям. Acuariidae, што паразітуюць у страваводзе і страўніку курэй, індыкоў, цацарак, фазанаў. Прамежкавыя гаспадары нематод — членістаногія. Пашыраны эхінурыёз, дыскарынксоз, стрэптакароз, хейласпіруроз. с. 214
АКУДЖА́ВА Булат Шалвавіч (н. 9.5.1924, Масква), расійскі пісьменнік, аўтар і выканаўца песень. Скончыў Тбіліскі ун-т (1950). Аўтар зб-каў вершаў «Лірыка» (1956), «Астравы» (1959), «Вясёлы барабаншчык» (1964), «Арбат, мой Арбат» (1976), «Песні і вершы» (1989), «Дары лёсу» (1993) і інш. Для іх характэрна зліццё размоўнай і песеннай інтанацый, празаізмаў і патэтыкі. Стваральнік своеасаблівага выканаўчага стылю — аўтарскай песні («Возьмемся за рукі, сябры», «Лёнька Каралёў», «Паўночны тралейбус», «Ах, Арбат, мой Арбат...» і інш.). Напісаў раманы «Падарожжа дылетантаў» (кн. 1—2, 1976—78), «Спатканне з Банапартам» (1983); «Скасаваны тэатр» (1994); аповесці «Будзь здаровы, шкаляр» (1961), «Бедны Аўросімаў» (1969), «Паходжанні Шыпава, ці Старадаўні вадэвіль» (1971).
Тв.: Избр. произв. Т. 1—2. М., 1989; Милости судьбы: [Новые стихи]. М., 1993. с. 214
АКУ́ЛА Кастусь (сапр. Качан Аляксандр Ігнатавіч; н. 16.11.1925, в. Верацеі Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.), празаік, паэт, драматург. Піша на бел. і англ. мовах. Вучыўся ў Віленскай бел. гімназіі. У чэрв. 1944 паступіў у Мінскую школу камандзіраў Бел. краёвай абароны і з ёю пакінуў Мінск. Са жн. 1944 у франц. Супраціўленні, са снежня — у Брытанскай 8-й арміі ў Італіі (2-і польскі корпус). За ўдзел у баях супраць немцаў узнаг. залатой «Зоркай Італіі». З 1947 у Канадзе. У Таронта арганізаваў Згуртаванне беларусаў Канады (1948, першы яго старшыня), рэдагаваў газ. «Беларускі эмігрант» (1948—54). Рэдагуе час. бел. ветэранаў «Зважай». У трылогіі «Гараватка» («Дзярлівая птушка», 1965; «Закрываўленае сонца», 1974; «Беларусы, вас чакае зямля», 1981) праз гісторыю бел. вёскі з сімвалічнай назваю Гараватка імкнуўся паказаць гіст. лёс Беларусі — гераічнай і мужнай краіны, якая здолела вытрымаць выпрабаванні розных акупацый яе чужынцамі. Раманы «Змагарныя дарогі» (1962), «За волю» (1991) пераважна аўтабіяграфічныя, прысвечаныя лёсу бел. моладзі ў складаных даваен., ваен. і пасляваен. умовах на Беларусі і за мяжою, яе шляху да нац. самасвядомасці. У зб. «Усякая ўсячына» (Таронта, 1984) увайшла проза, паэзія, драматургія Акулы, яго аўтабіягр. абразкі.
Тв.: Змагарныя дарогі. Мн., 1994.
Літ.: Арлоў У. Беларус з берагоў Антарыё // Полымя. № 6. 1994. С.Б.Сачанка. с. 215
АКУ́ЛАЎ Валянцін Леанідавіч (н. 31.1.1936, в. Троіцкае Бесарабскага р-на, Малдова), філосаф. Д-р філас. н. (1984), праф. (1985). Скончыў Кішынёўскі ун-т (1960). Настаўнічаў, працаваў у Кішынёўскім ін-це мастацтваў, Краснадарскім політэхн. ін-це і інш. З 1979 у Мінскім лінгвістычным ун-це (з 1983 заг. кафедры філасофіі і логікі). Працы па праблемах анталогіі і тэорыі пазнання, эстэтыкі, філасофіі права: «Філасофія, яе прадмет, структура і месца ў сістэме навук» (1976), «Дыялектычны матэрыялізм як сістэма (Спроба тэарэтычнага аналізу)» (1986), «Матэрыялістычны манізм: сутнасць і метадалагічнае значэнне» (1988) і інш. с. 215
АКУ́ЛАЎ Герасім (Гераська), разьбяр па дрэве 17 ст. Нарадзіўся ў г. Дуброўна Віцебскай вобл. Майстэрству разьбы вучыўся ў Куцеінскім Богаяўленскім манастыры пад Оршай. З 1654 працаваў у Іверскім (пад Ноўгарадам), з 1658 у Нова-Іерусалімскім (пад Масквой) манастырах. У 1666 пераведзены ў Аружэйную палату Маскоўскага Крамля. У 1667—68 удзельнічаў у аздабленні царскага Каломенскага палаца. Адзін са стваральнікаў разьбяных іканастасаў 3 цэркваў у Ізмайлаўскай сядзібе цара Аляксея Міхайлавіча. У 1686 удзельнічаў у стварэнні іканастаса царквы Пятра і Паўла ў Маскве. с. 215
АКУ́ЛАЎ Мікалай Сяргеевіч (25.12.1900, г. Арол — 21.9.1976), бел. фізік. Акад. АН Беларусі (1940), д-р фізіка-матэм. н., праф. (1935). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926). У 1931—54 у Маскоўскім ун-це. З 1959 у Фізіка-тэхн. ін-це, у 1963—67 заг. Аддзела фізікі неразбуральнага кантролю АН Беларусі. У 1928 сфармуляваў закон анізатрапіі, які ўстанаўлівае сувязь паміж магн. і мех. ўласцівасцямі ферамагнетыкаў. Аўтар прац па тэорыі хім. дынамікі і ланцуговых працэсаў, стат. тэорыі дыслакацыі, тэорыі пластычнасці і трываласці. Прапанаваў метады аналізу ферасплаваў і спосабы выяўлення дэфектаў у метал. вырабах. Дзяржаўная прэмія СССР 1941, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1976.
Тв.: Ферромагнетизм. М.; Л., 1939; Основы химической динамики. М., 1940; Теория цепных процессов. М.; Л., 1951; Дислокации и пластичность. Мн., 1961.
Літ.: Н.С.Акулов // Весці АН БССР. Сер. фізіка-тэхн. навук. 1976. № 4. с. 215
АКУЛЕ́ВІЧ Павел Антонавіч (вер. 1896 — 1.3.1979), бел. казачнік з в. Старыя Прыборкі Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. Расказваў гумарыстычныя і сатыр. казкі і анекдоты сюжэтных тыпаў «Дзе чорт не зможа, туды бабу пашле», «Салдат гатуе кашу з сякеры», «Скупы поп і парабак» і інш. Выкарыстоўваў рыфмаваныя традыц. казачныя формулы, дыялогі, рабіў свае імправізацыі. Расказваў чарадзейныя казкі «Ілья Мурамец», «Бава Каралевіч». Выконваў свае вершаваныя гумарыстычныя апавяданні ў стылі «гутарак» пра розныя падзеі мясцовага жыцця: «Як сенакос дзялілі», «Як у суседа банкетавалі». Казкі Акулевіча зберагаюцца ў архіве Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. с. 215
АКУЛЕ́ВІЧ Рыгор Раманавіч (19.4.1907, в. Вял. Кракотка Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 28.10.1974), удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, дзеяч бел. эміграцыі. Адзін з арганізатараў гурткоў Бел. сялянска-работніцкай грамады і Т-ва бел. школы, б-кі імя Я.Купалы на радзіме. Каб пазбегнуць арышту, у 1928 эмігрыраваў у Канаду. Удзельнічаў у выпуску газ. «Канадский гудок», якая мела бел. старонку. Адзін са стваральнікаў Федэрацыі рус. канадцаў і яе друкаванага органа газ. «Вестник». Аўтар кн. «Рускія ў Канадзе» (Таронта, 1952), брашуры «50 год Беларускай рэспублікі» (Таронта, 1968). с. 215
АКУЛЁНАК Пётр Сяргеевіч (н. 22.7.1910, в. Вял. Мяхінічы Талачынскага р-на Віцебскай вобл.), бел. балетмайстар. Засл. дз. маст. Беларусі (1960). Скончыў курсы культасветработнікаў у Магілёве (1932). З 1937 саліст Ансамбля песні і танца Бел. філармоніі, у ансамблях песні і танца Адэскай і Прыбалтыйскай ваен. акруг. У 1953—73 гал. балетмайстар Дзярж. нар. хору БССР. Сярод пастановак: «На прывале», «Лянок», «Калгасная полька», «Лявоніха», «Мяцеліца», «Беларуская маладзёжная» і інш. Работы Акулёнка — яркі прыклад узаемаўзбагачэння нар. і прафес. харэагр. мастацтва. с. 215
АКУ́ЛІН Эдуард Аляксандравіч (н. 7.1.1963, в. Вял. Нямкі Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.), бел. паэт. Скончыў Гомельскі ун-т (1984). Настаўнічаў. З 1990 заг. філіяла Літ. музея М.Багдановіча ў Мінску. Аўтар зб. «Пяшчота ліўня» (1990), «Крыло анёла» (1995). Актуальнасць праблематыкі, лірызм, задушэўнасць — асн. рысы яго паэзіі. Паэма «Шлях да радзімы» прысвечана памяці М.Багдановіча. Аўтар і выканаўца песень на свае вершы і музыку. с. 215
АКУЛІ́НІН Аркадзь Андрэевіч (16.5.1909, с. Вял. Лазаўка Токараўскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія — 1986), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р біял. н. (1959), праф. (1960). Скончыў Варонежскі зоавет. ін-т (1932) і Ленінградскі вет. ін-т (1935). З 1947 у Віцебскім вет., з 1969 у Гродзенскім с.-г. ін-тах. Асн. працы па мікра- і макраскапічнай будове вегетатыўнай нерв. сістэмы свойскай жывёлы. с. 215
АКУЛІРО́ЎКА (ад лац. oculus вока), спосаб прышчэплівання раслін роставай пупышкай (вочкам). Найб. пашыраны спосаб размнажэння многіх пладовых дрэў. Спячым вочкам часцей за ўсё прышчэпліваюць сеянцы дзікіх відаў і культурных сартоў. Акуліроўка патрабуе найменшага расходу прышчэпачнага матэрыялу і забяспечвае адносна высокую прыжывальнасць прышчэпак. Прышчэпа прыдатная да акуліроўкі ў час летняга руху сокаў (ліпень—жнівень), калі ў раслін добра адстае кара. У першую чаргу акуліруюць костачкавыя культуры, потым грушу, насенныя прышчэпы яблыні і апошнімі — клонавыя прышчэпы. с. 215
АКУ́ЛІЧ Аляксандр Канстанцінавіч (27.1.1888, в. Стары Мазалаў Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 13.5.1961),} ваен. дзеяч. Генерал-лейтэнант (1940). З 1915 у арміі, з 1917 у Чырв. гвардыі, з 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны: старшыня палкавога ВРК, камандзір палка, нач. штаба, камандзір брыгады. У Вял. Айч. вайну з 1941 камандзір дывізіі на Волхаўскім фронце, удзельнік абароны Ленінграда. Да 1946 у Сав. Арміі. с. 215
АКУ́ЛІЧ Уладзімір Лявонцьевіч (2.4.1904, г. Радвілішкіс, Літва — 17.12.1972), бел. кінааператар. Засл. дз. маст. Беларусі (1955). Скончыў тэхнікум кінематаграфіі (Адэса, 1928). З 1947 на кінастудыі «Беларусьфільм». Зняў маст. фільмы «Палеская легенда», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Рагаты бастыён» (1965) і інш., сюжэты для кіначасопісаў і навук.-папулярных фільмаў, кінанарысы, дакумент. фільмы. Аператар-пастаноўшчык тэлевіз. маст. фільма «Побач з вамі» (1967). с. 216
АКУ́ЛЫ (Selachorpha), надатрад пласцінашчэлепных рыб. Аб’ядноўвае 8 атр., каля 250 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, большасць у трапічных морах, некаторыя ў рэках (Ганг, Амазонка). Найб. старажытныя з рыб, вядомы з сярэдзіны дэвону.
Цела акулы верацёнападобнае, ад 20—30 см у некат. куніцавых (Triakidae) і катранавых (Squalidae) да 20 м (масай да 14 т) у гіганцкай (Cetorhinus maximus) і кітовай (Rhincodon typus). Луска плакоідная. Хваставы плаўнік магутны, гетэрацэркальны. Па баках галавы 5 (зрэдку 6—7) шчэлепных адтулін. Рот ніжні, зубы добра развітыя. Шкілет храстковы, плавальнага пузыра няма. Большасць драпежнікі (асобныя нападаюць на чалавека), некаторыя планктонафагі. Жыва-, яйцажыва- або яйцанараджальныя. Плоднасць ад 2 да 100 эмбрыёнаў. Аб’екты промыслу. с. 216
АКУЛЬТУРАЦЫЯ , працэс і вынік узаемаўплыву культур; успрыманне адной з іх элементаў і каштоўнасцяў іншай. Як спецыфічны аб’ект даследавання вылучылася ў 2-й пал. 19 ст. ў працах англ. і амер. этнографаў і сацыёлагаў. Ф.Боас, М.Мід, Б.Маліноўскі, Р.Рэдфілд і інш. вучоныя вылучалі ў акультурацыі донарскія і рэцыпіентныя групы ў культурным кантэксце (пераважна на прыкладзе ўздзеяння «белай» амер. культуры на індзейцаў, неграў, мексіканцаў, якія жывуць у ЗША). Было выяўлена, што рэцыпіентная культура ажыццяўляе адбор культ. каштоўнасцяў праз прызму сваіх своеасаблівасцяў, пры гэтым адны з іх адаптуе, другія адштурхоўвае. Праблема акультурацыі набывае актуальнасць у сувязі з працэсам нац.-культ. адраджэння Беларусі і неабходнасцю больш глыбокага вызначэння самабытнасці і своеасаблівасці культуры бел. народа, на якую моцна паўплывалі працэсы паланізацыі і русіфікацыі, а таксама ўзаемадзеяння яе з культурамі народаў Расіі, Польшчы, Літвы і інш.
Літ.: Бахта В.М. Проблема аккультурации в современной этнографической литературе США // Современная американская этнография. М., 1963. Я.М.Бабосаў. с. 216
АКУЛЬТУ́РВАННЕ ГЛЕ́БЫ , павышэнне ўрадлівасці глебы з дапамогай агратэхн., аграхім. і меліярац. мерапрыемстваў. Акультурваюць паглыбленнем ворнага гарызонту, сістэм. апрацоўкай, угнойваннем, вапнаваннем або гіпсаваннем, рэгуляваннем воднага рэжыму. Праводзяць на глебах з нізкай прыроднай урадлівасцю. Ва ўмовах Беларусі водны рэжым рэгулююць асушэннем і арашэннем, адвядзеннем паверхневых водаў, баразнаваннем, рыхленнем падворнага гарызонту, унясеннем мікраўгнаенняў, увядзеннем севазваротаў з шматгадовымі травамі. Глебы, схільныя да воднай і ветравой эрозіі, аруць упоперак схілаў, на іх робяць перарывістае баразнаванне, залужэнне, садзяць лясныя палосы і інш. На землях, парушаных у выніку с.-г. работ, праводзіцца рэкультывацыя, ствараецца новы ворны гарызонт.
Літ.: Кулаковская Т.Н. Почвенно-агрохимические основы получения высоких урожаев. Мн., 1978. с. 216
АКУЛЬТЫ́ЗМ (ад лац. occultus патаемны, скрыты), агульная назва ідэаліст. вучэнняў і поглядаў, што прызнаюць існаванне звышнатуральных, не даступных навук. даследаванню феноменаў і сіл у чалавеку і космасе. Да акультных вучэнняў адносяць магію, астралогію, спірытызм, тэасофію, парапсіхалогію, тэлепатыю, ёга і інш. У філас. плане блізкі да гілазаізму і пантэізму. Вядомы з часоў антычнасці. На розных этапах развіцця культуры быў у складаных узаемаадносінах з навукай, філасофіяй, рэлігіяй, мастацтвам. с. 216
АКУЛЯ́Р (ад лац. ocularis вочны), частка аптычнай прылады (мікраскопа, тэлескопа і інш.), накіраваная да вока назіральніка. Прызначаны для разглядання павялічанага відарыса, створанага аб’ектывам або абарачальнай сістэмай. Асн. характарыстыкі: фокусная адлегласць, якая вызначае павелічэнне ўсей аптычнай сістэмы; адлегласць да выхадной зрэнкі (ад апошняй паверхні акуляра да відарыса, створанага акулярам); вугал поля зроку. Асн. тыпы простых акуляраў: Гюйгенса (17 ст.) і Рамсдэна (18 ст.). У складаных акулярах за кошт павелічэння колькасці лінзаў і выкарыстання несферычных (напр., парабалічных) паверхняў вугал зроку даводзіцца да 90—100°. с. 216
АКУЛЯ́РЫ , найбольш простае аптычнае прыстасаванне, якое выкарыстоўваецца для карэкцыі недахопаў аптычнай сістэмы вока або засцерагае яго ад мех. пашкоджанняў, уздзеяння агрэсіўных вадкіх і газападобных асяроддзяў, прамянёў святла. Складаюцца з дзвюх акулярных лінзаў (карэгавальныя акуляры) або спец. шкла (засцерагальныя акуляры) і аправы, якая забяспечвае неабходнае становішча лінзаў або шкла адносна вачэй. Разнавіднасцю акуляраў можна лічыць кантактныя лінзы. Робяць іх з гнуткага празрыстага шкла і прыкладаюць непасрэдна да рагавіцы або склеры вока. Найб. пашырэнне маюць акуляры, прызначаныя для паляпшэння зроку пры блізарукасці (міяпіі) і дальназоркасці (гіперметрапіі). с. 216
АКУЛЯ́РЫ ПАЛЯРО́ІДНЫЯ , акуляры палярызацыйныя, акуляры, у аправу якіх устаўлены палярызацыйныя святлафільтры (паляроіды). Прызначаны для паасобнага назірання стэрэапары абодвума вокамі (кожнае вока бачыць толькі тую выяву стэрэапары, якая прызначана для гэтага вока). Выкарыстоўваюць для прагляду чорна-белых і каляровых стэрэаскапічных фотавыяў і кінафільмаў, якія праецыруюцца праз палярызацыйныя святлафільтры. с. 216
АКУМЕ́ТРЫЯ , гл. Аўдыяметрыя. с. 216
АКУМУЛЯ́ТАР , прыстасаванне для назапашвання (акумуляцыі) энергіі з мэтай далейшага яе выкарыстання. У залежнасці ад віду энергіі адрозніваюць акумулятары: гідраўлічныя, механічныя (інерцыйныя), паравыя, пнеўматычныя, цеплавыя, электрычныя.
Гідраўлічны акумулятар назапашвае энергію рабочай вадкасці, што знаходзіцца пад ціскам. Выкарыстоўваецца для выраўноўвання ціску і расходу вадкасці ці газу з рэзкапераменнай нагрузкай. Бываюць гру́завыя, спружынныя, з пругкім корпусам, а таксама пнеўмагідраакумулятары поршневыя, мембранныя, балонныя. Інерцыйны акумулятар звычайна складаецца з масіўнага махавіка, вала, падшыпнікаў і кажуха. Мае мінім. страты энергіі на трэнне і супраціўленне паветра. Выкарыстоўваецца ў ветраэл. станцыях для выраўноўвання абаротаў генератара, прывода аўтаматрыс і аўтобусаў (гіробусаў), у прэсавым абсталяванні і інш. Паравы акумулятар — стальны бак, у якім назапашваецца адпрацаваная ў розных паравых машынах (напр., у паравым молаце) пара без змены агрэгатнага стану, якая затым расходуецца на тэхнал. мэты (напр., у сушыльных і прапарачных камерах) ці ў сан.-тэхн. прыстасаваннях (падагравальніках, цеплаабменніках і інш.). Пнеўматычны акумулятар — рэзервуар са сціснутым паветрам (ці інш. газам), падключаны да паветравода і абсталяваны засцерагальным клапанам, які рэгулюецца на зададзены гранічны ціск. Выкарыстоўваецца ў пнеўматычных сетках для выраўноўвання рабочага ціску і інш. Цеплавыя акумулятары (пастаяннага і пераменнага ціску) — пераважна паравадзяныя, назапашваюць цеплату ў цепласілавых устаноўках. Служаць для выраўноўвання цеплавых і сілавых нагрузак і недапушчэння перабояў у забеспячэнні парай прамысл. установак. Найб. пашыраны электрычны акумулятар. с. 216
АКУМУЛЯТЫ́ЎНЫЯ РАЎНІ́НЫ , намыўныя раўніны, наносныя раўніны, выраўнаваныя паверхні, утвораныя ў выніку працяглага намнажэння (акумуляцыі) рыхлых асадкавых горных парод рознага паходжання. Адрозніваюць марскога (раўніны марской акумуляцыі, або першасныя), рачнога (алювіяльныя), азёрнага (азёрныя), ледавіковага (марэнныя, флювіягляцыяльныя, або зандравыя, раўніны) паходжання; вылучаюць таксама падводныя акумулятыўныя раўніны (гл. Абісальныя раўніны). с. 217
АКУМУЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. accumulatio намнажэнне, збіранне) у геалогіі, працэс намнажэння на паверхні сушы ці на дне воднага басейна рыхлых мінер. і арган. асадкаў. Вобласць акумуляцыі — пераважна паніжаныя прасторы тэктанічнага і дэнудацыйнага паходжання. Існуюць 2 асн. Тыпы акумуляцыі: вулканічная і асадкавая (гл. Седыментацыя, Намнажэнне асадкаў). У залежнасці ад геал. фактараў адрозніваюць акумуляцыю наземную і падводную. У выніку акумуляцыі ўтвараюцца вулканічныя горныя пароды і разнастайныя формы акумуляцыйнага рэльефу, паклады многіх відаў карысных выкапняў, на Беларусі, напр., торфу, сапрапеляў, вапняку, калійных соляў, галіту і інш. с. 217
АКУМУЛЯ́ЦЫЯ ЗАБРУ́ДЖВАЛЬНЫХ РЭ́ЧЫВАЎ у арганізмах, назапашванне ў жывых істотах хім. рэчываў, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе. Месцам акумуляцыі могуць быць розныя органы і тканкі, пры гэтым многія з забруджвальнікаў (асабліва біягеннага паходжання) здольныя паступова часткова ці цалкам утылізавацца праз уключэнне ў біяхім. цыклы арганізма; у такім выпадку шкоднасць іх (напр., нітратаў) выяўляецца не абавязкова ў самім арганізме-назапашвальніку. Стойкія забруджвальнікі дрэнна ўключаюцца ў цыкл натуральнага кругавароту рэчываў і працяглы час захоўваюцца і ў навакольным асяроддзі і ў арганізмах, якія іх акумулююць. У працэсе руху па трафічных ланцугах яны могуць ствараць значна большыя канцэнтрацыі — аж да асабліва небяспечных для існавання асобных відаў жывёл і раслін, а таксама для здароўя чалавека. Прыкладам такой акумуляцыі забруджвальных рэчываў з’яўляецца назапашванне ядахімікатаў (ДДТ і некат. інш. пестыцыдаў), многіх радыенуклідаў (стронцый-90), цяжкіх металаў і інш. Для Беларусі праблема акумуляцыі забруджвальных рэчываў вельмі абвастрылася пасля стварэння на яе тэр. буйных комплексаў хім. прам-сці і асабліва ў сувязі з яе радыеактыўным забруджваннем у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. с. 217
АКУНЕПАДО́БНЫЯ (Perciformes), самы шматлікі атр. касцістых рыб. Уключае 21 падатр., 150 сям., каля 1200 родаў, 6,5 тыс. марскіх і прэснаводных відаў (каля 40% ад агульнай колькасці ўсіх відаў рыб). У вадаёмах Беларусі 4 віды сям. акунёвых (акунь звычайны, судак, джгір звычайны, джгір-насар), па аднаму віду бычковых (бычок-пясчанік) і падкаменшчыкавых (падкаменшчыкі).
Даўж. 1 см—5 м, маса ад доляў грама да 900 кг. Маюць звычайна 2 спінныя плаўнікі з калючкамі; брушныя плаўнікі складаюцца з прамянёў (не болей як 6) і знаходзяцца пад груднымі або наперадзе іх. Плавальны пузыр не злучаны з кішэчнікам. Луска найчасцей ктэноідная. Ёсць шыпы на галаве, верхнія і ніжнія рэбры. Акунепадобныя з’явіліся ў верхнім меле, большасць сямействаў вядома з эацэну. Многія акунепадобныя — каштоўныя прамысл. рыбы, шэраг відаў разводзіцца ў акварыумах. с. 217
АКУНЁВА , возера ў Беларусі, у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Мнюта. Пл. 0,49 км2, даўж. 0,97 км, найб. шыр. 0,6 км, найб. глыб. 11,8 м, даўж. берагавой лініі 2,7 км. Пл. вадазбору 1,4 км2. Схілы выш. да 4 м, на ПдУ да 10—11 м. Берагі нізкія, пясчаныя і галечныя, на Пн і ПнУ тарфяністыя, дно пясчанае, глыбей за 2 м глеістае. Злучана меліярац. каналам з воз. Пліса. На зах. і паўн.-зах. схілах крыніцы грунтавых водаў. с. 217
АКУНЁЎКА , вёска ў Беларусі, у Гарадзішчанскім с/с Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл., на р. Аўчоса. Цэнтр саўгаса «Юбілейны». За 20 км на У ад Шклова, 40 км ад Магілёва, 23 км ад чыг. ст. Шклоў. 355 ж., 177 двароў (1995). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. с. 217
АКУ́НІНА возера ў Беларусі, у Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл., у бас. р. Піна. Пл. 0,23 км2. Даўж. 0,94 км, найб. шыр. 0,31 км, найб. глыб. 11,8 м. Пл. вадазбору каля 3 км2. Схілы нізкія, на З і Пд парослыя лесам, на У забалочаныя. Берагі пясчаныя, на Пд тарфяністыя. Праз Завішчанскі канал злучана з Завішчанскім возерам. с. 217
АКУ́НЬ ЗВЫЧА́ЙНЫ (Perca fluviatilis), азёрна-рачная рыба атр. акунепадобных. Пашыраны ў прэсных і саленаватых вадаёмах Еўразіі. На Беларусі трапляецца амаль ва ўсіх вадаёмах. Малыя акуні звычайныя жывуць у затоках, буйныя — на глыбіні.
Даўж. да 55 см, маса да 3 кг. Цела адносна высокае, у буйных — гарбатае, галава вялікая. Трымаецца чародамі. Нерастуе ранняй вясной пры т-ры вады 5—8 °С. Плоднасць да 300 тыс. ікрынак. Моладзь корміцца планктонам, бентасам і маляўкамі рыб. Дарослы акунь звычайны — драпежнік. Аб’ект прамысл. і аматарскага рыбалоўства. с. 217
АКУПА́ЦЫЯ (ад лац. occupatio захоп) ваенная, у міжнар. праве часовы захоп тэрыторыі адной дзяржавы войскамі другой і ўстанаўленне ваен. адміністрацыі для кіравання ёю. Рэжым акупацыі рэгулюецца 4-й Гаагскай канвенцыяй 1907 пра законы і звычаі сухапутнай вайны, Жэнеўскай канвенцыяй 1949 пра абарону цывільнага насельніцтва ў час вайны і дадатковым пратаколам 1977 да яе. Паводле гэтых пагадненняў акупацыйныя ўлады абавязаны падтрымліваць грамадскі парадак і ствараць нармальныя ўмовы для пражывання насельніцтва. У практыцы 1-й і 2-й сусв. войнаў вядомы шматлікія факты грубага парушэння Германіяй і яе саюзнікамі нормаў міжнар. права, найперш у адносінах да мірнага насельніцтва, якое станавілася аб’ектам жорсткага падаўлення і знішчэння. Рэжым пасляваеннай акупацыі звычайна ўстанаўліваецца спец. міжнар. пагадненнямі зацікаўленых дзяржаў для пэўнай дзяржавы або тэрыторыі з мэтаю выканання ўмоў мірнага дагавору. Л.В.Паўлава. с. 218
АКУПУНКТУ́РА , гл. Іголкалячэнне. с. 218
АКУСТАЭЛЕКТРО́НІКА , раздзел электронікі, які вывучае ўзбуджэнне, распаўсюджванне і прыём акустычных хваляў у кандэнсаваных асяроддзях, узаемадзеянне іх з электрамагн. палямі і электронамі праводнасці; займаецца стварэннем акустаэлектронных прылад. Як самастойны раздзел электронікі сфарміравалася ў 1960-я г. (адкрыццё эфекту ўзмацнення гуку дрэйфуючымі электронамі праводнасці ў крышталях сульфіду кадмію). Падзяляецца на высокачастотную (мікрахвалевую) акустыку цвёрдага цела (узбуджэнне, распаўсюджванне і прыём ультра- і гіпергукавых хваляў), уласна акустаэлектроніка (узаемадзеянне акустычных хваляў з электронамі праводнасці ў цвёрдых целах) і акустаоптыку. Займаецца распрацоўкай прылад для пераўтварэння і аналагавай апрацоўкі радыёсігналаў у дыяпазоне частот ад 1 МГц да 20 ГГц (ніжняя мяжа вызначаецца толькі памерамі існуючых крышталёў, верхняя — тэхнал. магчымасцямі вырабу субмікронных элементаў і вязкасным паглынаннем гуку ў цвёрдых целах). У акустаэлектроніцы выкарыстоўваюцца паверхневыя акустычныя хвалі, аб’ёмныя, прыпаверхневыя, хвалі Лэмба і інш. Асн. матэрыялы акстаэлектронікі: п’езаэлектрыкі і слаістыя структуры з п’езаэлектрыкаў і паўправаднікоў, сегнетаэлектрыкі, паўправаднікі без п’езаэл. уласцівасцяў і інш. На Беларусі даследаванні па акустаэлектроніцы праводзяцца з 1970-х г. у Бел. дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі і інш.
Літ.: Викторов И.А Физические основы применения ультразвуковых волн Рэлея и Лэмба в технике. М., 1966; Речицкий В.И. Акустоэлектронные радиокомпоненты: Схемы, топология, конструкции. М., 1987; Морган Д. Устройства обработки сигналов на поверхностных акустических волнах: Пер. с англ. М., 1990. В.М.Дашанкоў. с. 218
АКУСТАЭЛЕКТРО́ННЫЯ ПРЫЛА́ДЫ , прылады для пераўтварэння і аналагавай апрацоўкі інфармацыі на аснове акустаэлектроннага ўзаемадзеяння. Да іх адносяцца акустаэлектронныя ўзмацняльнікі, генератары, фільтры, рэзанатары, акустычныя лініі затрымкі, дапасаваныя фільтры, прылады для кадзіравання і дэкадзіравання сігналаў і інш. Найб. пашыраны акустаэлектронныя фільтры (п’езаэл. фільтры на аб’ёмных або паверхневых хвалях); выкарыстоўваюцца для вылучэння і інтэгравання (назапашвання) сігналаў, змены іх частотнага спектра. Акустаэлектронныя прылады адрозніваюцца высокай надзейнасцю, мініяцюрнымі памерамі. Выкарыстоўваюцца ў радыёвяшчанні, тэлебачанні, радыёлакацыі, касм. сувязі і інш. Гл. таксама Акустаэлектроніка. В.М.Дашанкоў. с. 218
АКУСТАЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ ЭФЕ́КТ , узнікненне пастаяннага току ці электрарухальнай сілы ў праводным асяроддзі (метал, паўправаднік) пад уздзеяннем бягучай ультрагукавой (УГ) хвалі. Адкрыты Г.Вайнрахам і Х.Дж.Уайтам (ЗША, 1957) у монакрышталях германію. Паяўленне эл. току звязана з перадачай імпульсу (і адпаведна энергіі) ад гукавой хвалі электронам праводнасці. Пад уздзеяннем УГ хвалі ў правадніку ўзнікаюць лакальныя эл. палі, якія распаўсюджваюцца разам з хваляй і захопліваюць носьбіты зараду, што прыводзіць да ўзнікнення акустаэл. току. Акустычны эфект адносіцца да нелінейных эфектаў (гл. Нелінейная акустыка). Выкарыстоўваецца для вымярэння магутнасці УГ сігналу, частотных характарыстык УГ пераўтваральнікаў, для даследавання эл. уласцівасцяў паўправаднікоў. У.М.Белы. с. 218
АКУ́СТЫКА (ад грэч. akustikos слыхавы), раздзел фізікі, які вывучае пругкія ваганні і хвалі ад самых нізкіх частот (умоўна ад 0 Гц) да самых высокіх (1012—1013 Гц), іх узаемадзеянне з рэчывам і выкарыстанне.
Першыя звесткі аб акустыцы — у Піфагора (6 ст. да н.э.). Развіццё акустыкі звязана з імёнамі Арыстоцеля, Г.Галілея, І.Ньютана, Г.Гельмгольца. Вынікі класічнай акустыкі падагульніў Дж.Рэлей. Значны ўклад у развіццё акустыкі зрабілі М.М.Андрэеў, А.А.Харкевіч, Л.М.Брэхаўскіх, Л.І.Мандэльштам, М.А.Леантовіч і інш. Новы этап развіцця акустыкі ў 20 ст. звязаны з развіццём электра- і радыётэхнікі, электронікі.
Агульная акустыка на аснове лінейных дыферэнцыяльных ураўненняў вывучае заканамернасці адбіцця і пераламлення акустычных хваляў на паверхні, распаўсюджванне, інтэрферэнцыю і дыфракцыю іх у суцэльных асяроддзях, ваганні ў сістэмах з засяроджанымі параметрамі. Акустыка рухомых асяроддзяў і статыстычная разглядаюць уплыў руху і нерэгулярнасцяў асяроддзя на распаўсюджванне, выпрамяненне і прыём гукавых хваляў. Фізічная акустыка вывучае залежнасць характарыстык хваляў ад уласцівасцей і стану асяроддзя; яе падраздзелы: малекулярная акустыка (паглынанне і дысперсія гуку), квантавая акустыка (разглядае пругкія хвалі як фаноны, пры нізкіх т-рах, ва ультра- і гіпергукавым дыяпазонах). Псіхафізіялагічная акустыка вывучае ўздзеянне гуку на чалавека. Асн. задача электраакустыкі (магнітаакустыкі) — распрацоўка гучнагаварыцеляў, мікрафонаў, тэлефонаў і інш. выпрамяняльнікаў і прыёмнікаў гуку. Гідраакустыка і атмасферная акустыка — выкарыстанне гуку для падводнай лакацыі, сувязі, зандзіравання атмасферы і інш. Задачы архітэктурнай і будаўнічай акустыкі — паляпшэнне распаўсюджвання і ўспрымання мовы і музычных гукаў у памяшканнях, памяншэнне шуму (гл. Акустыка архітэктурная, Акустыка музычная). Нелінейная акустыка, акустаоптыка і акустаэлектроніка вывучаюць узаемадзеянне акустычных хваляў з фіз. палямі і часціцамі. Новыя магчымасці візуалізацыі гукавых палёў дала акустычная галаграфія. На Беларусі даследаванні па акустыцы праводзяцца з 1950-х г. у ін-тах фіз. і фізіка-тэхн. профілю АН. Найб. значныя вынікі атрыманы Ф.І.Фёдаравым у тэорыі пругкіх хваляў у крышталях.
Літ.: Ландау Л.Д., Лифшиц Е.М. Механика сплошных сред. М., 1953; Стретт Дж.В. (лорд Рэлей). Теория звука: Пер. с англ. Т. 1—2. 2 изд. М., 1955; Скучик Е. Основы акустики: Пер. с нем. Т. 1—2. М., 1958—59; Фёдоров Ф.И. Теория упругих волн в кристаллах. М., 1965; Красильников В.А, Крылов В.В. Введение в физическую акустику. М., 1984. А.Р.Хаткевіч. с. 218
АКУ́СТЫКА АРХІТЭКТУ́РНАЯ , раздзел акустыкі, які вывучае гукавыя працэсы гал. чынам у закрытых памяшканнях. Выкарыстоўвае заканамернасць хвалевай, геам., статыстычнай акустыкі і электраакустыкі, даныя псіхафізіял. і слыхавога ўспрымання, стварае аптымальныя ўмовы чутнасці гаворкі, спеваў, музыкі ў аўдыторыях, кіна- і тэатр. залах, радыё-, тэле- і кінастудыях.
Адзін з асн. крытэрыяў акустычных якасцяў памяшканняў — час рэверберацыі (працягласць затухання гуку пасля спынення дзеяння яго крыніцы). Рэшткавае гучанне ўзнікае з-за шматразовага адбіцця гуку ад паверхняў памяшкання і размешчаных у ім прадметаў. Працягласць гучання расце з павелічэннем аб’ёму памяшкання, памяншаецца — з ростам гукапаглынання агараджальнымі канструкцыямі і мэбляй.
Задача акустычнага праектавання забяспечыць аптымальнасць часу рэверберацыі і аднолькава добрую чутнасць ва ўсіх пунктах памяшкання. Дасягаецца выбарам аптымальных памераў і формы памяшкання, агараджальных канструкцый і ўнутранай аддзелкі. У вял. залах выкарыстоўваюць электраакустычныя сістэмы гукаўзмацнення. с. 218
АКУ́СТЫКА МУЗЫ́ЧНАЯ , раздзел тэорыі музыкі, які даследуе фізічныя заканамернасці музыкі ў аспекце яе выканання і ўспрымання. Вывучае вышыню, гучнасць, тэмбр, даўжыню і сінтэз муз. гукаў, муз. сістэмы і строі, кансананс і дысананс, некат. з’явы ў гармоніі, інструментоўцы, аркестроўцы і інш.
Навука пра акустыку музычную пачала развівацца ў Стараж Грэцыі; пазней яе развівалі Дж.Царліна, М.Мерсен, Ж.Рамо і інш. У 19 ст. распрацавана рэзанансная тэорыя слыху (Г.Гельмгольц) і тэорыя адлюстравання гукавых ваганняў (К.Штумпф). У 20 ст. з’явіліся тэарэт. даследаванні, звязаныя з зоннай прыродай слыхавога ўспрыняцця (М.Гарбузаў; гл. ў арт. Зона), акустыкай пеўчага голасу (Р.Юсан), электрамуз. інструментаў (Л.Тэрмен, А.Валодзін), а таксама з асаблівымі з’явамі электроннай музыкі і мікратэмперацыі. Гал. праблема сучасных прац — даследаванне ролі аб’ектыўных акустычных фактараў у фарміраванні муз. мовы кампазітараў 20 ст. (Я.Назайкінскі, Ю.Рагс, Ю.Антанавічус). Т.Г.Мдывані. с. 219
АКУСТЫ́ЧНАЯ ГАЛАГРА́ФІЯ , інтэрферэнцыйны спосаб атрымання аб’ёмных відарысаў прадметаў з дапамогай акустычных хваляў. Спачатку рэгіструецца карціна, якая атрымліваецца ў выніку інтэрферэнцыі дзвюх гукавых хваляў — рассеянай прадметам (сігнальнай) і апорнай, потым па атрыманым запісе (акустычнай галаграме) аднаўляецца відарыс прадмета. Ва ультрагукавым дыяпазоне найб. пашыраны метад паверхневага рэльефу, у якім акустычная галаграма аднаўляецца з дапамогай кагерэнтнага святла. Акустычная галаграфія выкарыстоўваецца ў медыцыне (ультрагукавая дыягностыка), гідралакацыі, ультрагукавой дэфектаскапіі і інш. Гл. таксама Галаграфія.
Літ.: Акустическая голография: Пер. с англ. Л.. 1975; Грегуш П. Звуковидение: Пер. с англ. М., 1982. У.М.Белы с. 219
АКУСТЫ́ЧНАЯ ДЭФЕКТАСКАПІ́Я , універсальны метад неразбуральнага кантролю, заснаваны на выкарыстанні акустычных хваляў. У працэсе кантролю аналізуюцца амплітудныя, фазавыя, частотныя і інш. характарыстыкі акустычных хваляў, узбуджаных вонкавай крыніцай (актыўны метад) або матэрыялам, які кантралюецца (пасіўны метад). Парушэнне суцэльнасці (расколіны, ракавіны і інш.) або аднароднасці (вял. зярністасць і інш.) матэрыялу прыводзіць да скачкападобнай або плаўнай змены яго акустычных характарыстык (скорасці і каэфіцыента затухання гуку, хвалевага супраціўлення) і ўплывае на ўмовы распаўсюджвання пругкіх хваляў. Выкарыстоўваецца для кантролю матэрыялаў і вырабаў у машына- і прыладабудаванні, зварачнай вытв-сці, буд-ве і інш. А.Р.Баеў. с. 219
АКУСТЫ́ЧНЫЯ ВЫПРАМЯНЯ́ЛЬНІКІ , прылады для ўзбуджэння акустычных хваляў. Найб. пашыраны электраакустычныя пераўтваральнікі, дзе эл. энергія пераўтвараецца ў энергію ваганняў цвёрдага цела (выпрамяняльнага элемента), якое выпрамяняе акустычныя хвалі (напр., п’езаэл. і магнітастрыкцыйныя пераўтваральнікі, электрамагн., электрадынамічныя і электрастатычныя выпрамяняльнікі); выкарыстоўваюцца ў дэфектаскапіі, ультрагукавой тэхналогіі, мед. дыягностыцы, кантрольна-вымяральных прыладах. Газадынамічныя і газаструменныя акустычныя выпрамяняльнікі, заснаваныя на пераўтварэнні энергіі струменя газу або вадкасці ў энергію акустычных ваганняў пры перыядычным перарыванні або ўзаемадзеянні яго з цвёрдымі перашкодамі, выкарыстоўваюцца ва ультрагукавой тэхналогіі і сігналізацыі. А.Р.Баеў. с. 219
АКУСТЫ́ЧНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ , матэрыялы для ўзбуджэння, прыёму, перадачы і паглынання акустычных хваляў. У акустаэлектроніцы як гукаправоды выкарыстоўваюцца матэрыялы з малымі акустычнымі стратамі ў рабочым дыяпазоне частот: шкло, сплавы на аснове магнію, плаўлены і крышт. кварц і інш.; у акустаоптыцы як святлогукаправоды — матэрыялы, празрыстыя ў адпаведнай вобласці аптычнага спектра, з малымі акустычнымі стратамі і з высокай акустааптычнай эфектыўнасцю ў рабочым дыяпазоне частот: свінцовае, тэлуравае, халькагеніднае шкло, крышталі паратэлурыту, малібдэну свінцу, фасфід і арсенід галію і інш. Для вырабу акустычных выпрамяняльнікаў і прыёмнікаў выкарыстоўваюцца магнітастрыкцыйныя матэрыялы і п’езаэлектрычныя матэрыялы, у буд-ве — гукаізаляцыйныя і гукапаглынальныя матэрыялы, якія характарызуюцца малым каэфіцыентам адбіцця і вял. каэфіцыентам паглынання акустычных ваганняў на гукавых частотах (парапласты, мінер. вата, порыстая гума і інш.). Ю.М.Шчэрбак. с. 219
АКУСТЫ́ЧНЫЯ ХВА́ЛІ , пругкія ўзбурэнні, якія распаўсюджваюцца ў цвёрдым, вадкім і газападобным асяроддзях. Дыяпазон частот ад самых нізкіх (умоўна ад 0 Гц) да гранічна высокіх (1012— 1013 Гц). Вылучаюць інфрагук (да 16 Гц), гук (ад 16 да 2·104 Гц), ультрагук (ад 2·104 да 109 Гц) і гіпергук (ад 109 да 1013 Гц). Выкарыстоўваюцца ў акустаэлектроніцы, дэфектаскапіі, гідралакацыі, сейсмалогіі і інш. Гл. таксама Пругкія хвалі. с. 219
АКУ́Т (ад лац. acutus востры, высокі), 1) адзін з відаў муз. націску ў стараж.-грэч., сербскай і інш. мовах. 2) Знак гэтага націску на пісьме (’). З) Інтанацыя сучаснай літоўскай мовы, якая мае сыходны характар. с. 219
АКУТАГА́ВА Руноскэ (1.3.1892, Токіо — 24.7.1927), японскі пісьменнік. Скончыў Такійскі ун-т (1916). Выдатны стыліст і майстар навелы. У цэнтры твораў Акутагавы — вострыя праблемы сучаснасці, загадкавасць і непрадказальнасць чалавечай свядомасці (навелы-прытчы «Расёмон», 1915, «У гушчары», 1922, і інш.), трагічныя калізіі дабра ў свеце зла (псіхал. навелы «Восень», 1920, «Холад», 1924, сац.-фантаст. алегорыя «У краіне вадзянікоў», 1927, і інш.), адзінота чалавека, яго бездапаможнасць перад часам, гісторыяй (аповесць-споведзь «Жыццё ідыёта», 1927). Скончыў жыццё самагубствам. У Японіі ўстаноўлена літ. прэмія яго імя (1935). На бел. мову асобныя навелы Акутагавы пераклаў У.Шатон.
Тв.: Бел. пер. — Брама Расё; Нос; Павуцінкі // Далягляды. Мн., 1990; Рус. пер. — Избр. Т. 1—2. М., 1971; Новеллы. М., 1989. с. 219
АКУЦЫЁНАК Пётр Антонавіч (25.4.1922, г.п. Шуміліна Віцебскай вобл. — 15.10.1943), Герой Сав. Саюза (1943). З ліп. 1941 у знішчальным атрадзе па барацьбе з фаш. лазутчыкамі і дыверсантамі. З ліп. 1943 на фронце, удзельнік Курскай бітвы. Вызначыўся ў кастр. 1943 пры фарсіраванні Дняпра каля г.п. Лоеў Гомельскай вобл. Загінуў у баі. с. 219
АКУ́ЧВАННЕ раслін, агратэхнічны прыём догляду пасеваў; абгортванне рыхлай глебай асновы сцяблоў раслін. Забяспечвае добрае праграванне і аэрацыю глебы, зніжае яе залішняе ўвільгатненне, садзейнічае назапашванню пажыўных рэчываў. Выкарыстоўваюць для аховы раслін ад зімовых маразоў (спаржа, артышок), веснавых замаразкаў (бульба, памідоры, вінаград, ружа), для барацьбы са шкоднікамі і хваробамі раслін, стымуляцыі ўтварэння дадатковых каранёў і бакавых парасткаў (напр., у бульбы), што можа павялічваць ураджайнасць да 15%. Колькасць акучвання і тэрмін правядзення залежаць ад біял. асаблівасцяў раслін і глебава-кліматычных умоў. с. 219
АКУШЭ́РСТВА (ад франц. accoucher дапамагаць пры родах), галіна клінічнай медыцыны, якая вывучае фізіял. і паталаг. працэсы ў арганізме жанчыны ў час цяжарнасці, родаў і ў пасляродавым перыядзе, распрацоўвае і ўкараняе ў практыку метады родадапамогі, прафілактыкі і лячэння ўскладненняў цяжарнасці і родаў, хвароб плода і нованароджанага. Разам з гінекалогіяй складае адзіную мед. дысцыпліну.
Элементы навук. акушэрства вядомы са стараж. часоў (працы Гіпакрата, 460—370 да н.э., Авіцэны, 980—1037, і інш.). У 16 ст. адкрыта першая школа павітух пры Парыжскім шпіталі, у 17—18 ст. распрацаваны аперацыі накладання акушэрскіх шчыпцоў (англ. вучоны П.Чэмберлен), павароту плода (вучоныя франц. А.Парэ, англ. У. Смелі). Заснавальніку акушэрства ў Расіі Н.М.Амбодзік-Максімовічу належыць першы арыгінальны дапаможнік па акушэрству (1784—86). У канцы 19—пач. 20 ст. рус. акушэр В.В.Строганаў распрацаваў метад лячэння эклампсіі, які атрымаў сусветнае прызнанне. Значны ўклад у акушэрскую навуку і практыку зрабілі А.Я.Красоўскі, У.Ф.Снегіроў, І.П.Лазарэвіч, М.М.Фенаменаў, Д.А.Абуладзе.
На Беларусі навук. акушэрства пачало развівацца пасля арганізацыі Гродзенскай мед. акадэміі (1775—81). Станаўленню сучаснага акушэрства садзейнічалі працы І.М.Старавойтава, М.Л.Выдрына (аперацыйнае акушэрства, ахова плода і нованароджанага), Л.С.Персіянінава (таксікозы цяжарных, гіпаксія плода і нованароджанага), Н.Ф.Лызікава, В.С.Ракуця, В.Ц.Камінскай (перынатальная ахова плода і нованароджанага), І.С.Лягенчанкі, В.Р.Лінкевіч (гіпаксія нованароджанага, акушэрская эмбрыялогія), Г.І.Герасімовіча (кесарава сячэнне), І.У.Дуды (фізіялогія і паталогія скарачальнай дзейнасці маткі), Л.Я.Супрун (праблемы імуналогіі), Г.А.Лукашэвіча (пасляродавая інфекцыя). Навук. праца вядзецца ў Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, НДІ аховы мацярынства і дзяцінства, на кафедрах акушэрства і гінекалогіі мед. ін-таў. Асн. кірункі даследаванняў: невыношванне цяжарнасці (заўчасныя роды), анамаліі родавай дзейнасці, родавы траўматызм маці і плода, пасляродавыя захворванні, перынатальная ахова плода і нованароджанага, асаблівасці генерацыйнай функцыі жанчын ва ўмовах павышанай радыяцыі ў сувязі з вынікамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986). Акушэрска-гінекалагічная дапамога парадзіхам аказваецца ў радзільных дамах, жаночых кансультацыях, аддзяленнях гар., абл., раённых і інш. бальніц.
Акушэрства ветэрынарнае — галіна ветэрынарыі, якая вывучае фізіялогію і паталогію палавых працэсаў і асемянення с.-г. жывёл, цяжарнасць, роды і пасляродавы перыяд, а таксама хваробы нованароджаных, распрацоўвае метады дыягностыкі, тэрапіі і прафілактыкі бясплоднасці ў с.-г. жывёл. Праблемы акушэрства вет. даследуюць у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны, бел. н.-д. ін-тах эксперым. ветэрынарыі, жывёлагадоўлі, ВНУ.
Літ.: Акушерство. М., 1987; Ветеринарное акушерство и гинекология. 5 изд. М., 1980.
І.У.Дуда. с. 220
АКЦЁР (франц. acteur ад лац. actor выканаўца), артыст, выканаўца роляў у драматычных, оперных, балетных, муз. камедыі, лялечных спектаклях, у цыркавых, эстрадных паказах, у кіно, на радыё і тэлебачанні. Гл. Акцёрскае мастацтва. с. 220
АКЦЁРСКАЕ МАСТА́ЦТВА , від выканальніцкай творчасці, майстэрства ствараць мастацкія вобразы.
У тэатры акцёр увасабляе характары, выкарыстоўваючы свае інтэлект, тэмперамент, эмоцыі, міміку, голас, рухі, жэсты, пластыку цела і г.д. Сцэн. вобраз ён стварае на аснове літ. вобраза драматургіі, разам з тым прапануе ўласнае бачанне і трактоўку вобраза, узбагачае і пашырае яго. Акцёрскае мастацтва падзяляецца на драм., опернае, балетнае, эстраднае, цыркавое і г.д.; дыферэнцыруецца паводле жанраў (камедыя, вадэвіль, фарс, трагедыя і інш.).
Элементы акцёрскага мастацтва ў часы першабытнага грамадства меліся ў масавых дзействах, абрадах, рытуалах. Як від мастацтва сфарміравалася ў Стараж. Грэцыі. Тады ж зарадзілася традыцыя выканальніцкай стылістыкі асн. жанраў драматургіі: трагедыі (велічнасць, узнёслая пафаснасць, вытанчаная пластыка) і камедыі (падкрэсленая перабольшанасць ці знарочыстае паніжэнне таго, што паказваецца). Акцёры выступалі ў масках. У Стараж. Рыме традыцыі акцёрскага мастацтва ўзбагаціліся жанрам пантамімы, у сярэднія вякі — мастацтвам гістрыёнаў і скамарохаў. У сярэднявеччы сфарміраваліся літургічная драма, містэрыя, міракль, маралітэ, узнік фарс. Вышэйшае дасягненне нар. т-ра масак — італьян. камедыя дэль артэ. У эпоху Адраджэння акцёрскае мастацтва было скіравана на раскрыццё вял. ідэй, увасабленне індывід. і псіхалагічна складаных характараў. У перыяд класіцызму ў ім узмацніўся рацыяналістычны пачатак, вял. ўвага аддавалася дэкламацыйнасці. Рамантызм прывёў на сцэну ўзрыўны тэмперамент, бурныя страсці герояў, надзвычайную эмацыянальнасць і імпульсіўнасць. Рэаліст. акцёрскае мастацтва вызначаецца дакладным і псіхалагічна тонкім раскрыццём характару. Яго тэарэт. асновы і метадалогію працы з акцёрам заклаў і распрацаваў К.С. Станіслаўскі (гл. Станіслаўскага сістэма). На пач. 20 ст. ўзніклі і з сярэдзіны 20 ст. атрымалі пашырэнне мадэрнісцкія плыні ў акцёрскім мастацтве (умоўнасць, замест жыццёвых рэалій знакавасць і вобразная метафарычнасць). Побач з гэтым з’явіліся патрабаванні большай вастрыні і абагульненасці акцёрскага мастацтва, узмацнення яго агітацыйных функцый (творчасць У.Меерхольда, Б.Брэхта). Своеасаблівыя сістэмы акцёрскага мастацтва склаліся ў т-ры Усходу (Індыя, Кітай, Японія).
Карані акцёрскага мастацтва Беларусі ў глыбокай старажытнасці. Яго элементы меліся ў рытуальных святах, звязаных з гадавым цыклам кругавароту сонца і земляробчым календаром, з жыццём чалавека — ад з’яўлення яго на свет да памінання памерлага, у нар. ігрышчах, абрадах, карагодах. Першыя прафес. акцёры — скамарохі. Вял. пашырэнне на Беларусі атрымалі школьны тэатр, батлейка, народная драма. Характэрная выканальніцкая манера ва ўсіх відах фалькл. т-ра — завостраная сац. акрэсленасць сцэн. вобразаў, акцэнтаванне ўвагі на камед. і сатыр. рысах персанажаў, карнавальны характар ігры, узбуйненне акцёрскіх фарбаў. У 18—19 ст. прыкметны след у акцёрскім мастацтве балета, оперы, драмы пакінулі выканаўцы гар. і маёнткавых т-раў, выхадцы з нар. нізоў, пераважна з сялян.
Развіццё бел. прафес. акцёрскага мастацтва новага часу звязана з дзейнасцю Дуніна-Марцінкевіча тэатра, Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. У 1920-я г. расло прафес. майстэрства, пашыраліся стылявыя пошукі. акцёрскага мастацтва БДТ-3 характарызавалася каларытнай самабытнасцю, нар. сакавітасцю, яркасцю; у БДТ-1 ад фальклорна-этнагр. кірунку з акрэсленымі сац. матывамі акцёрскага мастацтва ўзнялося да высокага рамант. гучання і псіхалагічна тонкага малюнка вобразаў; БДТ-2 быў адметны эксперыментатарствам, тэатр. кідкасцю. Глыбока раскрыліся таленты (Ф.Ждановіча, У.Галубка, У.Крыловіча, Г.Грыгоніса, К.Міронавай і інш. У канцы 1920-х — 30-я г. на акцёрскае майстэрства адмоўна паўплывалі ідэалагізацыя, вульгарны сацыялагізм, схематызм. Нягледзячы на гэта, акцёрскае майстэрства развівалася, паглыбілася псіхал. распрацоўка характараў. Яркія сцэн. вобразы ўвасобілі У.Уладамірскі, Г.Глебаў, А.Ільінскі, Л.Ржэцкая. Акцёры Б.Платонаў, І.Ждановіч, пераадолеўшы вонкавую манументальнасць і рыторыку, паказвалі цікавыя ўзоры сцэн. творчасці. Акцёрскае мастацтва ўзбагацілі У.Дзядзюшка, Ц.Сяргейчык, В.Галіна, В.Пола, І.Шаціла, М.Бялінская, М.Звездачотаў, Р.Кашэльнікава, Я.Глебаўская, А.Радзялоўская, С.Бірыла, А.Шэлег.
З сярэдзіны 1960-х г. разам з акцёрамі старэйшага і сярэдняга пакаленняў (С.Станюта, Л.Рахленка, З.Стома, Г.Макарава, Ф.Шмакаў, І.Матусевіч, З.Канапелька, З.Браварская) набірала творчую сілу новае пакаленне (В.Тарасаў, Г.Гарбук, Л.Давідовіч, М.Захарэвіч, П.Дубашынскі, А.Мілаванаў, Г.Талкачова, У.Куляшоў, Г.Дубаў, Т.Кокштыс, Я.Шыпіла і інш.). Значны ўклад у акцёрскае мастацтва зрабілі майстры рус. т-раў Беларусі (У.Кумельскі, А.Кістаў, Дз.Арлоў, А.Клімава, Р.Янкоўскі і інш.).
У 1920—40-я г. падрыхтоўка бел. акцёраў вялася ў тэатр. студыях, у 1940—60-я г. ў студыях пры т-рах імя Я.Купалы і Я.Коласа, з 1945 у Бел. тэатр. ін-це (цяпер Бел. акадэмія мастацтваў). Акцёрамі працуюць і выпускнікі Бел. ун-та культуры.
У кіно акцёрскае мастацтва абапіраецца на традыцыі т-ра і дакумент. кінематографа. На пач. 20 ст. першых прафес. кінаакцёраў (М.Пікфард, Л. і Д.Гіш і інш.) выхаваў амер. рэжысёр Д.Грыфіт, які распрацаваў асн. прынцыпы акцёрскага мастацтва ў кінематографе. У 1920-я г. Л.Куляшоў заснаваў школу «кінанатуршчыкаў», што імкнуліся спалучаць экспрэсіўнасць мімікі і пантамімы з натуральнасцю аблічча. С.Эйзенштэйн выкарыстоўваў «тыпаж» (непрафес. выканаўца з выразнай знешняй сац. характарнасцю). Жанравае кіно як мастацка-рэкламны сродак выкарыстоўвала «зорку» — акцёра са сталым абліччам і характарам (камед. маскі, вамп, гангстэр, «папялушка» і інш). Выдатныя акцёры-«зоркі» стварылі глыбокія тыповыя вобразы (Ч.Чаплін, Д.Фербенкс, Пікфард, Л.Гіш, І.Мазжухін, А.Нільсен). У 1930—40-я г. са з’яўленнем гуку акцёры атрымалі магчымасць надаваць персанажам большую псіхал. і маст. аб’ёмнасць (Ж.Габэн, М.Сімон, М.Дзітрых, В.Лі, Л.Аліўе, Ч.Лоўтан, Г.Гарба, Х.Богарт, Г.Фонда, Б.Бабачкін, В.Марэцкая, Л.Арлова). У 1940—50-я г. дасягненні Куляшова і Эйзенштэйна развілі майстры італьян. неарэалізму, у 1950—60-я г. актуальнымі застаюцца імкненні да натуральнасці і псіхал. дакладнасці характараў у фільмах майстроў неарэалізму, французскай «новай хвалі», польск., венг., рас., груз. кіно, творчасці Ж.Філіпа, Ж.Маро, Дж.Мазіны, М.Мастраяні, С.Ларэн, І.Тулін, М. фон Сюдаў, Б.Ланкастэра, С.Трэсі, М.Бранда, З.Цыбульскага, Л.Вініцкай, С.Бандарчука, І.Смактуноўскага, Д.Баніёніса, М.Ульянава.
У 1970—80-я г. ў акцёрскім мастацтве фарміраваліся разнастайныя індывід. стылі (Ж.Дэпардзьё, Дж.Нікалсан, Д.Хофман, Дж.Фонда, Л.Ульман, Х.Шыгула).
У бел. кіно ў 1920—30-я г. вызначыліся пераважна рас. акцёры. Але прыкметныя ролі стварылі і бел. акцёры У.Крыловіч, В.Пола, Б.Платонаў, Л.Мазалеўская. У 1940—50-я г. ў фільмах-спектаклях раскрылася бліскучае майстэрства Г.Глебава, Платонава, Дзядзюшкі, Рахленкі, Полы, Ржэцкай. У 1960—90-я г. высокага прафес. ўзроўню дасягнула акцёрскае мастацтва Станюты, Стомы, Кармуніна, Г.Макаравай, Куляшова, Мілаванава, А.Дзянісава, В.Белахвосціка, Т.Мархель, У.Гасцюхіна, Г.Гарбука, М.Яроменкі, С.Сухавей.
Літ.: Станнславский К.С. Работа актёра над собой: Дневник ученика. Ч. 1—2. М., 1951; Советское актёрское искусство, 50—70 годы. М., 1982; Майстры беларускай сцэны. Мн., 1986; Атрошчанка А. Фларыян Ждановіч: Біягр. нарыс. Мн., 1972; Яго ж. Уладзіслаў Галубок. Мн., 1969; Есакоў А. Уладзімір Крыловіч: Жыццёвы і творчы шлях. Мн., 1956; Няфёд У. Народны артыст СССР П.С.Малчанаў. Мн., 1958; Яго ж. Народны артыст БССР У.І.Уладамірскі. Мн., 1954; Сабалеўскі А. Барыс Платонаў: Жыццё і творчасць вялікага беларускага артыста. 2 выд. Мн., 1989; Яго ж. Глеб Глебаў: Жыццё і творчасць вялікага беларускага камед. акцёра. Мн., 1994; Скібнеўскі А. Народны артыст СССР А.К.Ільінскі. Мн., 1954; Сяргейчык Ц. Нататкі акцёра: Шлях жыцця і творчасці. Мн., 1973; Кузняцова К. Ірына Ждановіч. Мн, 1970; Яе ж. Генрых Грыгоніс: Крытыка-біягр. нарыс. Мн., 1984; Гаробчанка Т. Вольга Галіна: Крытыка-біягр. нарыс. Мн., 1980; Бурьян Б. Судьба чужая — как своя: Этюды о сценич. созданиях Александры Климовой. Мн., 1982; Малчанаў П. Тэатр — жыццё маё: Успаміны. Мн., 1984; Арлова Т. Купалаўцы: Эцюды пра акцёраў. Мн., 1985; Обухович А. Полвека на сцене. Мн., 1987. А.В.Сабалеўскі (тэатр), Г.В.Ратнікаў (кіно). с. 220
АКЦЫ́З (франц. accise ад лац. accidere абразаць), від ускоснага падатку на тавары і паслугі ўнутр. вытв-сці. Аб’ектам такога абкладання, як правіла, з’яўляюцца тавары масавага ці абмежаванага выкарыстання, прадметы раскошы, а таксама пашыраныя камунальныя, трансп., культ. і інш. паслугі. Некаторыя краіны ў пратэкцыянісцкіх мэтах абкладаюць акцызам і імпартныя тавары (звыш мытных пошлін). Акцыз уключаецца ў цану тавара і ў тарыф за паслугі і фактычна перакладваецца на спажыўца. З’яўляецца важнай крыніцай даходаў дзярж. бюджэту. У 1904 у Расіі акцыз (разам з віннай манаполіяй) даваў амаль 50% бюджэтных даходаў. У б. СССР у 1930—31 быў адменены. У Рэспубліцы Беларусь уведзены законам «Аб акцызах» ад 19.12.1991, які вызначае тавары і паслугі, што абкладаюцца акцызам. Плацельшчыкамі акцызу з’яўляюцца юрыд. і фіз. асобы, якія ажыццяўляюць вытв. і камерцыйную дзейнасць, аказваюць паслугі. с. 221
А́КЦЫЯ (ад франц. action акцыя, дзеянне), 1) каштоўная папера, якая сведчыць пра ўдзел яе ўладальніка ў акцыянерным таварыстве, дае права атрымліваць долю прыбытку ў выглядзе дывідэнда, удзельнічаць у кіраванні дзейнасцю таварыства і размеркаванні маёмасці пры яго ліквідацыі. Як прадмет куплі-продажу акцыя, апрача намінальнай вартасці, мае цану, або курс, які вагаецца ў адпаведнасці з кан’юнктурай рынку.
Акцыі бываюць прывілеяваныя (прыносяць уладальніку раней устаноўлены працэнт даходу незалежна ад прыбытку акц. т-ва) і звычайныя (даход залежыць ад прыбытку акц. т-ва), імянныя і на прад’яўніка. Адрозніваюць акцыі, якія маюць адзін голас; якія не маюць голасу (у т.л. часам і прывілеяваныя); т.зв. ўстаноўчыя, якія маюць некалькі галасоў кожная і даюць права атрымліваць новыя выпушчаныя акцыі. 2) Дзеянне з паліт., эканам., ваен. або інш. мэтай. Г.І.Краўцова. с. 221
А́КЦЫЯ КАТАЛІ́ЦКАЯ , сукупнасць свецкіх арг-цый вернікаў-католікаў, дзейнасць якіх каардынуе Ватыкан. Пачалі стварацца ў 19 ст. дзеля захавання ўплыву каталіцкай царквы і магчымасці непасрэднай паліт. дзейнасці духавенства. Арганізацыйна аформілася пасля 1922 па ініцыятыве папы Пія ХІ, які вызначыў яе паліт. мэты: спрыяць укараненню ў грамадстве асн. ідэй каталіцкай сац. праграмы, папскіх энцыклік (пасланняў), пашыраць грамадскую базу каталіцкай царквы, актыўна ўплываць на паліт. асяроддзе. У час парламенцкіх выбараў арг-цыі акцый каталіцкіх вядуць агітацыю пераважна за прадстаўнікоў каталіцкіх партый. Некаторыя з гэтых партый (ХДП у Італіі, ХДС/ХСС у Германіі, СХП у Бельгіі, АНП у Аўстрыі і інш.) прыходзілі да дзярж. улады. У залежнасці ад рэгіёна і гіст. умоў дзейнасць акцый каталіцкіх набывае спецыфічныя рысы: у 1929—43 у Італіі ў адпаведнасці з Латэранскімі пагадненнямі яна падпарадкоўвалася рэжыму Мусаліні; у Германіі дзейнічае пры епархіях як сістэма камісій па наглядзе за выхаваннем у школе, а праз сродкі масавай інфармацыі — за «маральным станам нацыі». У 1925—39 акцыя каталіцкая (пераважна суполкі пры касцёлах) дзейнічала ў Зах. Беларусі. Старшыні і сакратары гэтых суполак падпарадкоўваліся Віленскаму епархіяльнаму «Інстытуту акцыі каталіцкай», які ў сваю чаргу нёс адказнасць перад Ватыканам. Члены акцыі каталіцкай спалучалі прапаганду каталіцкіх ідэй з культ.-асв. работай. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР (1939) арг-цыі акцыі каталіцкай як антысав., а іх арганізатары і кіраўнікі ў 1949—52 рэпрэсіраваны.
Літ.: Ковальский Н.А. Международные католические организации. М., 1962.
А.А.Цітавец. с. 222
АКЦЫЯНЕ́РНАЕ ТАВАРЫ́СТВА , форма арганізацыі вытв-сці на аснове цэнтралізацыі капіталу шляхам продажу акцый. Дае магчымасць аб’яднаць дробныя капіталы акцыянераў для вырашэння маштабных вытв.-гасп. праблем (буд-ва чыгунак, буйных прадпрыемстваў і інш.), аператыўна манеўраваць сродкамі, дэмакратызаваць капітал, зацікавіць акцыянераў у павелічэнні прыбытку. Бываюць адкрытыя акцыянерныя таварыствы (акцыі свабодна прадаюцца і купляюцца) і закрытыя (акцыі размяркоўваюцца толькі сярод заснавальнікаў). Акцыянернае таварыства — юрыд. асоба, мае свой статут. Вышэйшы орган — агульны сход акцыянераў, бягучымі справамі кіруе праўленне (савет дырэктароў). Маёмасць фарміруецца за кошт укладаў акцыянераў (уласны капітал), назапашанага прыбытку, а таксама за кошт крэдытаў банка (пазыковыя сродкі) і выпуску аблігацый. Па абавязацельствах акцыянернае таварыства адказвае толькі сваёй маёмасцю (абмежаваная адказнасць), акцыянеры — толькі коштам іх акцый. Удзел акцыянераў у кіраванні акцыянернага таварыства абмежаваны. Вырашальная роля ў прыняцці рашэнняў належыць уладальніку кантрольнага пакета (51%) акцый. Але ва ўмовах распылення акцый сярод. вял. колькасці акцыянераў для атрымання большасці галасоў фактычна дастаткова 15—20% акцый.
Першыя акцыянерныя таварыствы ўзніклі ў 1600 у Англіі і ў 1602 у Нідэрландах, дзякуючы сваім перавагам сталі асн. формай прадпрымальніцкай дзейнасці сярэдніх і буйных прадпрыемстваў. У Расіі да рэформы 1861 было 120 акцыянерных таварыстваў, да 1914 — 2235 (дамінуючае становішча займалі ў фабр.-заводскай прам-сці).
На Беларусі ў 1913 было 20 акцыянерных таварыстваў, у 1914 ім належалі 34 буйныя прадпрыемствы: ільнопрадзільныя ф-кі ў Віцебску («Дзвіна») і ў Высачанах (Аршанскі р-н), віцебскі трамвай, з-д сухой перагонкі драўніны ў Выдрыцы (Аршанскі р-н), запалкавая ф-ка «Прагрэс-Вулкан» у Пінску, Гродзенская тытунёвая, Дубровенская тэкстыльная ф-кі і інш. Доля акцыянерных таварыстваў у аб’ёме валавой прадукцыі ў 1914 складала 14,8%. У перыяд новай эканам. палітыкі ў БССР ствараліся дзярж. (пры ўдзеле некалькіх гасп. наркаматаў), мяшаныя (дзярж.-каап. і дзярж.-прыватныя), каап. і прыватныя акцыянерныя таварыствы. У розных галінах дзейнічалі Белкамунбанк, Бел. т-ва с.-г. крэдыту, Дзяржгандальбел, Віцебскгандаль, Палесгандаль, Хлебапрадукт. У 1923—28 зарэгістравана 20 прыватных акцыянерных таварыстваў. У канцы 1920-х г. яны рэарганізаваны ў буйныя дзярж. прадпрыемствы. Зноў пачалі ўзнікаць з пач. 1990-х г. з фарміраваннем рыначнай эканомікі, пераважна на базе дзярж. прадпрыемстваў з удзелам сродкаў працоўных калектываў. Як акцыянерныя таварыствы ўзнікаюць і камерцыйныя банкі, біржы і інш. рыначныя структуры. На на Беларусі зарэгістравана 1021 акцыянернае таварыства, у т.л. 780 закрытых. Л.А.Лобан. с. 222
АКЦЫЯНЕ́РНАЯ КАМАНДЫ́ТА , від кампаніі (таварыства), які спалучае элементы акцыянернага таварыства і камандытнага таварыства. Частка яго ўдзельнікаў (поўных кампаньёнаў), якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю ад імя акцыянернай камандыты, адказваюць па яе абавязацельствах усёй сваёй маёмасцю, а частка (камандытныя акцыянеры) маюць абмежаваную адказнасць — у памеры кошту сваіх акцый. Пашыраны ў малой і сярэдняй вытв-сці, гандлі, сферы паслуг. З’яўляецца пераходнай формай ад акц. т-ва.
Ствараюцца, як правіла, для атрымання вял. грашовых сродкаў ад рэалізацыі акцый. Засн. на калектыўнай форме ўласнасці. Маёмасць фарміруецца за кошт укладаў яго членаў. Спалучэнне прынцыпаў акц. і камандытных т-ваў у гасп. дзейнасці дае шэраг пераваг; высокая ступень адказнасці па абавязацельствах робіць акцыянерную камандыту надзейным партнёрам; канцэнтрацыя кіравання сярод абмежаванага кола асоб (поўных кампаньёнаў) забяспечвае дастатковую самастойнасць, свабоду і аператыўнасць у прыняцці рашэнняў; залучэнне капіталаў і інш. інвестараў спрыяе развіццю вытв-сці і павышэнню яе канкурэнтаздольнасці. Л.А.Лобан. с. 222
АКЦЭЛЕРА́ЦЫЯ , тое, што акселерацыя. с. 222
АКЦЭ́НТ (ад лац. accentus націск), 1) тое, што націск. 2) Знак націску над літарай («вада́»). 3) Асаблівасці вымаўлення, уласцівыя асобе, якая гаворыць не на роднай мове. 4) Вылучэнне, падкрэсліванне таго, што з’яўляецца найб. важным, галоўным у артыкуле, маст. творы і г.д. 5) У музыцы — вылучэнне, падкрэсліванне гуку або акорда. Адрозніваюць акцэнт дынамічны (узмацненне гучання), метрычны (вылучэнне апорных доляў такта), рытмічны (перанясенне націску з апорных доляў на слабыя — сінкопа, рытмічнае падаўжэнне гуку), агагічны (затрымка або зацягванне гуку), меладычны (вылучэнне гуку меладычным скачком або арнаментальнай фігурай). Сродкам акцэнтавання служыць і раптоўная змена гармоніі, тэмбру і інш. с. 222
АКЦЭНТАЛО́ГІЯ (ад акцэнт + ...логія), раздзел мовазнаўства, які вывучае тыпы, асаблівасці і функцыі націску; сістэма моўных з’яў, звязаных з націскам. Вывучае націск у сінхранічным і дыяхранічным аспектах (гіст. і параўнальна-гіст. акцэнталогія) і з уласна фаналагічных і марфалагічных пазіцый (апісальная акцэнталогія).
Мае даўнюю традыцыю. У інд. брахманах (8—6 ст. да н.э.) і упанішадах (7—3 ст. да н.э.) сустракаецца паняцце «свара» — націск або тон. Пытанні акцэнталогіі вывучаліся ў Стараж. Грэцыі (6—4 ст. да н.э.) і Кітаі (з 5 ст. н.э.). У 19 ст. націск як самастойны аб’ект вывучэння вылучыў А.Х.Вастокаў; уклад у развіццё акцэнталогіі зрабілі А.А.Патабня, І.А.Бадуэн дэ Куртэнэ, Ф. дэ Сасюр, П.Ф.Фартунатаў, А.Мее.
Бел. акцэнталогія сфарміравалася ў 20 ст. Упершыню націск даследаваўся ў працах Я.Ф.Карскага. Акцэнтныя сродкі бел. мовы вывучаны ў апісальным плане [М.В.Бірыла, Л.Ц.Выгонная, Л.М.Вардамацкі, М.П.Лобан, Я.І.Івашуціч, Я.Э.Смулкова (Польшча), Э.Станкевіч (ЗША)]. Л.П.Кунцэвіч. с. 222
АКЦЭ́ПТ (ад лац. acceptus прыняты), 1) згода на заключэнне дагавору ў адпаведнасці з прапановай (афертай) інш. боку. 2) У міжнар. праве — аднабаковая заява пра звязанасць умовамі дагавору. 3) Прыняцце плацельшчыкам (трасатам) па пераводным вэксалі (траце) абавязацельстваў аплаціць вэксаль у вызначаны ў ім тэрмін. Такі акцэпт афармляецца на правым баку вэксаля ў выглядзе адпаведнага надпісу акцэптанта. 4) Згода банка гарантаваць выплату сумы, названай у пераводным вэксалі. 5) Згода плацельшчыка на аплату грашовых і таварных дакументаў. Выкарыстоўваецца пры разліках за тавары, паслугі і выкананыя работы: плацеж ажыццяўляецца са згоды плацельшчыка па разліковых дакументах, выпісаных пастаўшчыком. Г.І.Краўцова. с. 222
АКЦЭ́ПТАР , дэфект крышталічнай рашоткі паўправадніка, здольны «захапіць» электроны і тым забяспечыць дзірачную электраправоднасць. Тыповыя акцэптары для германію (Ge) і крэмнію (Si) — атамы-дамешкі хім. элементаў III групы (B, Al, Ga, In). Гл. таксама Донары. с. 223
АКЦЭСО́РНЫЯ МІНЕРА́ЛЫ (ад лац. accessorius дадатковы), мінералы, якія ёсць у горных пародах у нязначных колькасцях (менш за 1%); заканамерная частка вывергнутых і асадкавых парод. Спачатку лічыліся выпадковымі дадатковымі мінераламі (адсюль назва). Тыповыя акцэсорныя мінералы гранітаў — апатыт, цыркон, турмалін, гранат і інш. Пры разбурэнні парод намнажаюцца ў россыпах. Па характары акцэсорных мінералаў можна выявіць роднаснасць, паходжанне і ўзрост горных парод. с. 223
АКЦЮ́БІНСК , горад у Казахстане, цэнтр Акцюбінскай вобл., на р. Ілёк. Засн. ў 1869 на месцы крэпасці Акцюбэ (у пер. на бел. мову — «белы ўзгорак»), 248 тыс. ж. (1987). Чыг. станцыя. Чорная металургія, машынабудаванне (рэнтгенаапаратура, с.-г. машынабудаванне і інш.), хім. (пластмасы), лёгкая і харч. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. с. 223
«АКЦЯ́БР» , газета, орган ЦК КП(б)Б. Выдавалася з 7.11.1925 да 22.6.1941 штодзённа ў Мінску на яўр. мове. Асвятляла міжнар. становішча, гасп. і культ. жыццё рэспублікі, змены ў побыце яўр. насельніцтва. Раз на тыдзень змяшчала літ. старонку, на якой друкаваліся пісьменнікі І.Харык, З.Аксельрод, М.Кульбак і інш., пераклады твораў Я.Купалы, Я.Коласа, З.Бядулі, Ц.Гартнага, М.Чарота, М.Лынькова і інш. с. 223
АКЦЯ́БР , вёска ў Беларусі, у Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Краснаакцябрскі». За 18 км на У ад г. Буда-Кашалёва, 26 км ад Гомеля, 14 км ад чыг. ст. Уза. 830 ж., 309 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі курганны могільнік. с. 223
АКЦЯ́БР , вёска ў Беларусі, у Жлобінскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса «Акцябр». За 9 км на Пд ад г. Жлобін, 92 км ад Гомеля. 742 ж., 288 двароў (1994). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур. с. 223
АКЦЯ́БР , вёска ў Беларусі, у Гарадзецкім с/с Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса «Кастрычнік». За 18 км ад Кобрына, 70 км ад Брэста, 10 км ад чыг. ст. Гарадзец. 1081 ж., 461 двор (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (пач. 20 ст.). с. 223
АКЦЯ́БР , вёска ў Беларусі, у Лагойскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Спадарожнік». За 36 км на Пн ад г.п. Лагойск, 76 км ад Мінска, 65 км ад чыг. ст. Смалявічы. 736 ж., 237 двароў (1994). Сярэдняя і пачатковая школы, Дом культуры, 2 б-кі, аддз. сувязі. Касцёл і царква. Магіла жыхароў в. Расохі, спаленых ням.-фаш. захопнікамі ў Вял. Айч. вайну.
Вядома з пач. 16 ст. як Хатаевічы, уласнасць кн. В.І.Саламярэцкага. У 18 ст. мястэчка Мінскага пав., уласнасць мясц. дамініканскага кляштара. Пасля далучэння ў 1793 да Рас. імперыі ў Барысаўскім пав. У 1908 — 466 ж., 82 двары. З 1924 цэнтр сельсавета ў Барысаўскай акр., з 1927 у Плешчаніцкім р-не. У 1939 в. Хатаевічы перайменавана ў Акцябр. З 1962 у Лагойскім р-не. с. 223
АКЦЯ́БР , вёска ў Беларусі, у Салігорскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса «Акцябр». За 24 км на З ад горада і чыг. ст. Салігорск, 140 км ад Мінска. 651 ж., 273 двары (1994). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі, гандл. цэнтр. с. 223
АКЦЯБРО́ВА , вёска ў Беларусі, у Кармянскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Зара камунізму». За 17 км на ПнЗ ад Кармы, 105 км ад Гомеля, 55 км ад чыг. ст. Рагачоў. 760 ж., 321 двор (1995). Сярэдняя школа, 2 б-кі, Дом культуры. с. 223
АКЦЯ́БРСКАЯ , вёска ў Беларусі, у Віцебскім р-не. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Сялюты». За 10 км на ПдУ ад Віцебска, 3 км ад чыг. ст. Забалоцінка. 1650 ж. (1994), забудавана 2—5-павярховымі дамамі (40) і катэджамі (65). 4 цэхі (кулінарны райспажыўсаюза, па вырабе аўчын, малога прадпрыемства «Палідрэў», рытуальных паслуг). Віцебскае прафес.-тэхн. вучылішча, сярэдняя школа, Дом культуры, 3 б-кі, бальніца, аддз. сувязі, Дом быту, гандл. цэнтр. с. 223
АКЦЯ́БРСКІ , горад у Башкортастане, на р. Ік, за 25 км ад чыг. ст. Туймазы. Узнік у сувязі з адкрыццём у 1937 Туймазінскага радовішча нафты. 107,3 тыс. ж. (1992). Цэнтр нафтаздабыўной прам-сці. Машынабудаванне (нафтавае абсталяванне, аўтапрылады і інш.) і металаапрацоўка, лёгкая прам-сць. Вытворчасць буд. матэрыялаў. с. 223
АКЦЯ́БРСКІ , гар. пасёлак у Беларусі, цэнтр Акцябрскага р-на Гомельскай вобл., на р. Нератоўка (прыток Пцічы). За 190 км ад Гомеля, 7 км ад чыг. ст. Рабкор на лініі Бабруйск—Рабкор, на аўтадарозе Глуск—Азарычы. 8,4 тыс. ж.
Утвораны 31.8.1954 у выніку аб’яднання вёсак Карпілаўка, Рудобелка і Рудня. Сяло Рудобелка (Рудыя Белкі) вядома з сярэдзіны 15 ст. як велікакняжацкае ўладанне, здавалася ў часовае трыманне ці арэнду Радзівілам, Вішнявецкім і інш. З 1661 прыватнае ўладанне. У канцы 18 ст. належала памешчыку Д.Лапе, які заснаваў маёнтак Карпілаўка. У 1918—20 існавала Рудабельская рэспубліка. У студз. 1920 Рудобелка спалена польск. войскамі, пасля вызвалення воласць перайменавана ў Акцябрскую. У 1939 утвораны Акцябрскі р-н з цэнтрам у в. Карпілаўка. У 1962—66 Акцябрскі ў Светлагорскім р-не.
Завод сухога абястлушчанага малака, спіртзавод, хлебазавод, камбінат быт. абслугоўвання, райаграпрамтэхніка, лясгас, лесапункт Бабруйскага леспрамгаса, метэастанцыя. Сярэдняе ПТВ механізацыі, 3 сярэднія, дзіцяча-юнацкія спарт. і муз. школы, 3 дашкольныя ўстановы, Дом піянераў і школьнікаў, Дом культуры, Акцябрскі музей народнай славы, 2 б-кі, кінатэатр, бальніца. Брацкія могілкі сав. воінаў і партызанаў, магілы ахвяр фашызму. с. 223
АКЦЯ́БРСКІ , рабочы пасёлак у Беларусі, у Чашніцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр пасялковага Савета і торфапрадпрыемства «1 Мая». За 12 км на У ад г. Чашнікі, 80 км ад Віцебска, 15 км ад чыг. ст. Чашнікі. Утвораны ў 1967 з пасёлка торфапрадпрыемства «1 Мая» (існаваў з 1949). 310 ж., 141 двор (1994). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. с. 223
АКЦЯ́БРСКІ МУЗЕ́Й НАРО́ДНАЙ СЛА́ВЫ . Засн. ў 1967 у г.п. Акцябрскі Гомельскай вобл. Меў 2026 адзінак асн. фонду (1993). Сярод экспанатаў макет бел. хаты, прадметы сял. побыту і традыц. працы, мужчынскія і жаночыя нац. касцюмы; дакументы з гісторыі в. Рудобелка; матэрыялы пра жыццё і дзейнасць дзекабрыста М.Лапы, вядомых землякоў К.П.Арлоўскага, А.Р.Салаўя, М.А.Ляўкова, Л.Я.Адзінцова і інш.; пра падзеі Вял. Айч. вайны (баявыя дзеянні на тэр. раёна партыз. атрадаў і брыгад, патрыят. падполля, асабістыя рэчы і дакументы Герояў Сав. Саюза Ц.П.Бумажкова, Ф.І.Паўлоўскага, Ф.М.Языковіча і інш., вызваленне раёна ад ням. фашыстаў). Экспанаты музея расказвалі таксама пра ўраджэнцаў раёна, якія ваявалі ў Афганістане. 5.2.1994 у выніку пажару большасць экспанатаў загінула. с. 223
АКЦЯ́БРСКІ РАЁН , у Беларусі, на ПнЗ Гомельскай вобл. Утвораны 28.6.1939. Пл. 1,4 тыс. км2. Нас. 21,3 тыс. чал. (1995); сярэдняя шчыльнасць 15 чал./км2; гарадскога 15,3%. Цэнтр — г.п. Акцябрскі, 77 сельскіх нас. пунктаў. Падзяляецца на 8 сельсаветаў: Акцябрскі, Валосавіцкі, Ламавіцкі, Любанскі, Ляскавіцкі, Парэцкі, Пратасаўскі, Чырвонаслабодскі.
Знаходзіцца ў паўн.-ўсх. ч. Прыпяцкага Палесся. Паверхня — плоская раўніна, месцамі дзюнныя ўзгоркі. Пераважаюць выш. 130—140 м над узр. м., найвыш. пункт 176,4 м. Карысныя выкапні: нафта (Азямлінскае і ч. Вішанскага радовішча), торф (больш за 50 радовішчаў), гліна, жвір, пясок. Сярэдняя т-ра студз. -6,3 °С, ліп. 18,4 °С. Ападкаў 627 мм за год. Вегетацыйны перыяд 195 дзён. Рэкі: Пціч з прытокамі Арэса і Нератоўка, Трэмля з прытокам Ветка; Слаўкавіцка-Ямінскі асушальны канал (левы прыток Арэсы). Гушчыня натуральнай рачной сеткі 0,5 км/км2. Глебы пераважна тарфяна-балотныя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя. Лясы (55% тэр.) хваёвыя і хваёва-шыракалістыя, трапляюцца драбналістыя і дубоваграбавыя. Агульная пл. балот 14 тыс. га. Акцябрскі фауністычны заказнік, заказнік-журавіннік Бабінец.
У эканоміцы раёна гал. роля належыць сельскай гаспадарцы. Пад с.-г. ўгоддзямі 46,2 тыс. га (33% тэр.), з іх асушаных 29,1 тыс. га. Асн. галіна — жывёлагадоўля мяса-малочнага кірунку. Птушкагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя і зернебабовыя, бульбу, кармавыя культуры; з тэхн. — лён-даўгунец. У раёне прадпрыемствы харч. (вытв-сць сухога абястлушчанага малака, масла, спірту), дрэваапр. (лясгас, лесапункт Бабруйскага леспрамгаса), здабыўной (нафта і торф, сапрапелі) прам-сці; раённае аб’яднанне «Сельгастэхніка». На 1.1.1995 было 8 калгасаў і 6 саўгасаў. Па тэр. раёна праходзіць чыг. ветка Жлобін—Рабкор, аўтадарогі Глуск— Азарычы, Парычы—Капаткевічы. На 1995 у раёне 15 базавых і сярэднеагульнаадук. школ, муз. школа, прафес.-тэхн. вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі, 16 дашкольных, 20 клубных і 25 бібліятэчных устаноў, 3 бальнічныя ўстановы, зоны адпачынку (часткова) Арэса і Пціч. Музей нар. славы. Помнік архітэктуры 19 ст. — брама, помнік сядзібна-паркавага мастацтва — парк канца 19 ст. ў в. Харомцы. Помнік «Беларусь партызанская» ў в. Слабодка. Раённая газ. «Чырвоны Кастрычнік». Г.М.Дзегцяроў. с. 223
АКЦЯБРЫ́СТЫ , «Саюз 17 кастрычніка», праваліберальная партыя чыноўнікаў, памешчыкаў і буйной гандлёва-прамысл. буржуазіі ў Рас. імперыі ў 1905—17. Створана пасля апублікавання Маніфеста 17 кастрычніка 1905 (октября — адсюль назва). Лідэры — А.І.Гучкоў, П.Л.Корф, М.У.Радзянка, Дз.М.Шыпаў і інш. Праграма партыі прадугледжвала спадкаемную канстытуцыйную манархію, захаванне «адзінай і непадзельнай Расіі» (з правам на аўтаномію толькі для Фінляндыі), дэмакр. свабоды, зямельную рэформу (ліквідацыя абшчыны, падтрымка заможных сялян) і інш. Акцябрысты падтрымлівалі ўнутр. і знешнюю палітыку царскага ўрада, выступалі супраць рэв. руху. Друкаваныя органы газ. «Слово» (1905—06), «Голос Москвы» (1906—15) і інш. (усяго больш за 50). Агульная колькасць чл. каля 80 тыс. чал. Самая шматлікая фракцыя ў 3-й Дзярж. думе, папераменна блакіравалася з умерана-правымі і кадэтамі. У 1915 акцябрысты ўступілі ў апазіцыйны «Прагрэсіўны блок». Вясной 1917 на базе партыі акцябрыстаў утварылася Ліберальная рэсп. партыя на чале з Гучковым і Радзянкам.
На Беларусі аддзелы акцябрыстаў дзейнічалі ў Віцебску, Гродне (158 чал.), Магілёве, Мінску (100 чал.), некаторых пав. гарадах; выдаваліся газ. «Минская речь», «Минское слово», «Витебский голос». с. 224
АКЧАГЫ́ЛЬСКАЕ МО́РА (па ўрочышчы Акчагыл на Краснаводскім п-ве), існавала ў познім пліяцэне (каля 1,8— 3,2 млн. гадоў назад) на ПдУ Еўропы на месцы Каспійскага м. і Прыкаспійскай нізіны. У пэўныя перыяды злучалася з басейнам, які быў на месцы Азоўскага мора. Намнажаліся адклады: вапнякі, мергелі, гліны, пяскі. Час існавання вызначаюць па характэрным акчагыльскім комплексе малюскаў. с. 224
АКЧАКА́Я , Акджакая, бяссцёкавая ўпадзіна на ПнЗ пустыні Каракумы, самая глыбокая ў Туркменіі. Даўж. каля 50 км, шыр. каля 6 км, адносная глыб. 200 м. Дно ўпадзіны ляжыць на 81 м ніжэй за ўзровень мора. с. 224
АК-ШЫЙРА́К , Акшыйрак, горны масіў у Цянь-Шані, у Кыргызстане. Цягнецца з ПдЗ на ПнУ трыма кулісападобнымі паралельнымі хрыбтамі даўж. каля 50 км, выш. да 5126 м. Водападзел вярхоўяў Нарына і рэк бас. Сарыджаза (Учкёль і інш.). Складзены з метамарфічных сланцаў, вапнякоў, гранітаў. Рэльеф высакагорны. Цэнтр зледзянення ў Цянь-Шані (59 ледавікоў пл. больш за 400 км2). Самы вял. ледавік Пятрова, дае пачатак р. Нарын. с. 224
АКЫ́Н , паэт-імправізатар і пясняр, майстар вусна-паэт. творчасці ў казахаў, кіргізаў і некат. інш. народаў. Імправізуе ў форме песеннага рэчытатыву пад акампанемент домбры. Мастацтва імправізацыі патрабуе высокай прафес. падрыхтоўкі, ведання нар. жыцця, нар. творчасці і мовы, чым вылучаліся многія непісьменныя акыны. Шырокае прызнанне акыны звычайна набывалі пасля айтысаў — песенных спаборніцтваў. с. 224
АК’Я́Б , горад на З М’янмы; гл. Сітуэ. с. 224
АКЯЛА́ЙЦІС (Akelaitis; Акялевіч) Мікалоюс (6.12.1829, в. Чуадэрышкіс Капсукскага р-на, Літва — 27.9.1887), літоўскі грамадскі дзеяч, асветнік, пісьменнік. Пазнаёміўшыся ў 1850-х г. з В.Дуніным-Марцінкевічам, В.Каратынскім, У.Сыракомлем, А.Кіркорам, распрацаваў у 1859 план выдання кніг для беларусаў і літоўцаў на іх родных мовах. Выдаў літоўскі лемантар, граматыку і дыдактычную аповесць «Квестар» (усе 1860), у 1861 зрабіў літоўскую перапрацоўку бел. «Гутаркі старога дзеда», апісаў рэцэнзію на 2 часткі «Пана Тадэвуша» А.Міцкевіча, выд. у бел. перакладзе Дуніна-Марцінкевіча (апубл. ў кн. «Пачынальнікі», 1977). У час паўстання 1863—64 пам. камісара паўстанцкага Часовага ўрада ў Аўгустоўскім ваяв. Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў у Францыю, дзе і памёр. А.І.Мальдзіс. с. 224
АЛА... (ад грэч. allos іншы), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае словам «іншы», «розны», «зменены», напр., алагенез, аламетрыя. с. 224
АЛА́ , рака ў Беларусі, у Кіраўскім, Бабруйскім р-нах Магілёўскай вобл. і Жлобінскім, Светлагорскім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўж. 100 км. Пл. вадазбору 1230 км2 у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Прыдняпроўскай нізіны. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 0,8—1 км. Пойма (у вярхоўі асушаная і разараная) шыр. ад 0,5 да 1,5 км. Рэчышча каналізаванае. Берагі стромкія, выш. 1—3 м, у ніжнім цячэнні нізкія. Асн. прытокі: Рылейка, Беліца, Вял. Вязанка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м3/с, 52% гадавога сцёку прыпадае на вясну. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм. На рацэ г.п. Кіраўск. с. 224
АЛА́-АД-ДЗІ́Н ХІЛЬДЖЫ́ , правіцель (1296—1316] Дэлійскага султаната. Увёў адзіную адм. сістэму, упарадкаваў збор феад. рэнты. Трымаў вял. армію, якая адбівала напады (1303—08) манголаў, заваявала (1306—13) Дэкан на Пд Індыі. Ала-ад-Дзін Хільджы ўпершыню з часоў Ашокі стварыў адзіную дзяржаву, якая ўключала амаль усю тэр. Індыі. с. 224
АЛАБА́МА (Alabama), рака ў Паўн. Амерыцы, на ПдУ ЗША. Даўж. 640 км. Пл. бас. 115 тыс. км2. Утвараецца ад зліцця рэк Куса і Талапуса, якія сцякаюць з паўд. адгор’яў Апалачаў. Цячэ па Прымексіканскай нізіне. Пасля злучэння з р. Тамбігбі наз. Мабіл, упадае ў аднайм. заліў Мексіканскага заліва. Разводдзе вясной, сярэдні расход вады 1790 м3/с. Вадасховішчы. Суднаходная ад г. Мантгомеры. У вусці марскі порт Мабіл. с. 224
АЛАБА́МА (Alabama), штат на Пд ЗША. Пл. 131,4 тыс. км2, нас. 4187 тыс. чал. (1993). Адм. ц. — г. Мантгомеры. Найб. гарады Бірмінгем, Мабіл, Хантсвіл. Большая ч. тэрыторыі занята нізіннай прыморскай раўнінай, месцамі забалочанай, на Пн і ПнУ — адгор’і Апалачаў. Клімат умерана цёплы, на Пд субтрапічны. Ападкаў каля 1500 мм за год. Рэкі Алабама, Тэнесі. Вядучая галіна эканомікі — апрацоўчая прам-сць. Развіты чорная металургія (Бірмінгем), вытв-сць алюмінію, пластмасаў, гумы, хімікатаў, тэкстылю, электратэхн. абсталявання. Прадпрыемствы цэлюлозна-папяровай, авіяракетнай, суднабуд., тэкст. прам-сці. Здабыча вугалю, нафты, прыроднага газу. ГЭС на р. Тэнесі. У сельскай гаспадарцы пераважае жывёлагадоўля (адкорм буйн. раг. жывёлы, авечак, свіней, бройлераў). Вырошчваюць сою, кукурузу, бавоўнік, сеяныя травы, арахіс, агародніну, садавіну. Чыг., аўтамаб., водны транспарт. Марскі порт Мабіл. с. 225
«АЛАБА́МА» , канфлікт паміж ЗША і Англіяй у час Грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—65. Выкліканы ваен. дапамогай Англіі мяцежным рабаўладальніцкім штатам. Англ. крэйсер «Алабама» ў 1862—64 захапіў і знішчыў 68 гандл. і 1 ваен. карабель паўн. штатаў. Сам быў патоплены 14.7.1864. Пасля заканчэння вайны ЗША узнялі пытанне пра адказнасць Англіі за дзеянні «Алабамы» і інш. яе крэйсераў. Арбітражны суд у Жэневе 14.9.1872 вынес рашэнне, паводле якога Англія заплаціла ЗША 15,5 млн. долараў. с. 225
АЛАБРО́ГІ (лац. Allobroges), кельцкае племя, якое жыло паміж Жэнеўскім воз., рэкамі Рона і Ізер і Альпамі. Іх гал. гарады — Віена (сучасны В’ен у Францыі) і Генава (сучасная Жэнева). Алаброгі выступалі на баку Ганібала (218 да н.э.), у 121 да н.э. падпарадкаваны рым. палкаводцам Фабіем Максімам Квінтам, а іх тэр. ўключана ў склад правінцыі Карбонская Галія. с. 225
АЛАБЯ́Н Каро Сямёнавіч (26.7.1897, г. Пяндж, Таджыкістан — 5.1.1959), сав. архітэктар. Скончыў Маскоўскі вышэйшы дзярж. маст.-тэхн. ін-т (1929). Заснавальнік Усерас. т-ва пралет. архітэктараў, адказны сакратар Саюза архітэктараў СССР (1932—50), віцэ-прэзідэнт Акадэміі архітэктуры СССР (1949—53). Асн. работы: Тэатр Сав. Арміі (1934—40) і павільён Арм. ССР на ВДНГ (1939 і 1954) у Маскве; ген. план аднаўлення Валгаграда (1945, у сааўт.), павільён СССР на Сусветнай выстаўцы ў Нью-Йорку (1939, з Б.Іафанам). с. 225
АЛАВЕ́РДЫ , кафедральны сабор 1-й чвэрці 11 ст., помнік груз. сярэдневяковага дойлідства. Пабудаваны за 20 км на ПнЗ ад г. Тэлаві. Выцягнутае ўверх збудаванне, у плане — падоўжаны крыж; у сяродкрыжжы купал на высокім барабане (рэканструяваны ў 15 ст.). Грандыёзная ўнутр. прастора (выш. больш за 42 м). Дэкор скупы. У 1960-я г. раскрыта размалёўка 15 ст. с. 225
АЛАВЯ́НЫ КАЛЧАДА́Н , мінерал, тое, што станін. с. 225
АЛАВЯ́НЫ КА́МЕНЬ , мінерал, тое, што касітэрыт. с. 225
АЛАВЯ́НЫЯ РУДЫ , прыродныя мінер. ўтварэнні, якія маюць волава ў злучэннях і канцэнтрацыях, дастатковых для прамысл. здабычы. Прамысл. мінералы касітэрыт (каля 78% Sn) і станін (22— 28% Sn). Падзяляюць на эндагенныя (карэнныя) і экзагенныя (россыпныя). Карэнныя радовішчы сфарміраваліся ў пародах алюма-сілікатнага саставу і прадстаўлены касітэрыт-кварцавымі і касітэрыт-сульфіднымі рудамі (прамысл. колькасць Sn 0,1—0,2%). Важнае прамысл. значэнне маюць россыпы (сярэдняя колькасць каля 300—500 мг/м3, у іх каля 70% сусв. запасаў волава, даюць да 75% усёй здабычы металу). Асн. рэсурсы — у Інданезіі, Малайзіі, Тайландзе, Балівіі, Бразіліі, Нігерыі, Аўстраліі. с. 225
АЛАГА́МІЯ , гл. Перакрыжаванае апыленне. с. 225
АЛАГЕНЕ́З (ад ала... + ...генез), кірунак эвалюцыі групы арганізмаў, пры якой у блізкіх відаў адбываецца змена адных прыватных прыстасаванняў на іншыя, а агульны ўзровень арганізацыі застаецца ранейшым. Выяўляецца гэта ў адаптыўных ператварэннях (напр., пры змене асяроддзя наземнага на воднае) — аламарфозах, або ідыяадаптацыях.
Адзначаецца на ўсіх стадыях індывід. развіцця жывёлы — ад зародка, лічынкі і маляўкі да дарослай асобіны. Пры гэтым адны органы прагрэсіўна развіваюцца, іншыя — трацяць функцыян. значэнне і рэдукуюцца. Прыкладам прыстасавання арганізмаў да спецыфічных умоў эмбрыянальнага або лічынкавага развіцця (цэнагенез) з’яўляюцца якасныя новаўтварэнні: амніён, харыён, плацэнта і інш. с. 225
АЛАГЁЗ , самая высокая вяршыня Армянскага нагор’я; гл. Арагац. с. 225
АЛАГІ́ЗМ (ад а... + грэч. logismos розум), 1) у логіцы адмаўленне ці рэзкае перамяшчэнне ролі лагічнага мыслення як сродку дасягнення ісціны; логіцы проціпастаўляецца інтуіцыя, вера і інш. Выкарыстоўваецца для апраўдання ірацыяналізму, містыцызму, фідэізму. Часта бывае схаваны фармальнай правільнасцю выказвання, але абвяргаецца грамадскай практыкай чалавецтва і гісторыяй навукі. 2) У стылістыцы наўмыснае парушэнне ў мове лагічных сувязей з мэтай стылістычнага (у т.л. камічнага) эфекту. с. 225
АЛАГО́АС (Alagoas), штат на ПнУ Бразіліі, на Пн ад ніжняга цячэння р. Сан-Франсіску. Пл. 27,7 тыс. км2. Нас. 2409 тыс. чал. (1989). Адм. ц. — г. Масеё. Плантацыйнае вырошчванне цукр. трыснягу і бавоўны. Харч. і тэкст. прам-сць. На р. Сан-Франсіску каля вадаспадаў Паўлу-Афонсу ГЭС. с. 225
АЛА́ДАВА Алена Васілеўна (22.5.1907, г. Пружаны — 29.5.1986), бел. мастацтвазнавец. Засл. дз. маст. Беларусі (1966). Жонка М.І.Аладава. Скончыла БДУ (1928). З 1937 працавала ў музеях Мінска. У 1944—77 дырэктар Дзярж. маст. музея Беларусі. Яе намаганнямі ў пасляваен. гады адноўлены фонд музея, сабраны творы бел., рус., зарубежнага мастацтва (у 1977 больш за 15 тыс. экспанатаў), арганізаваны шматлікія экспазіцыі і выстаўкі. Аўтар кніг пра творчасць І.Ахрэмчыка, П.Гаўрыленкі, В.Цвіркі, пра Дзярж. маст. музей Беларусі (1958), бел. жывапіс (1978) і інш. с. 225
АЛА́ДАВА Радаслава Мікалаеўна (н. 11.2.1945, Мінск), бел. музыказнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1980). Дачка М.І.Аладава. Скончыла Бел. кансерваторыю (1968). З 1971 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Навук. працы пераважна па пытаннях нац. муз. стылю.
Тв.: Аб поліфанізацыі фактуры ў беларускай сімфанічнай музыцы другой палавіны 50-х—60-х гадоў // Бел. музыка. Мн., 1975. Вып. 1; Белорусское симфоническое творчество // Межнациональные связи в советской музыкальной культуре. Л., 1987; «Фольклорный» камерно-вокальный цикл в белорусской музыке 70-х гг. // Вопр. культуры и искусства Белоруссии. Мн., 1988. Вып. 7; Опера С.Картэса «Візіт дамы» ў яе сувязях з літаратурай //Там жа. 1994. Вып. 13. с. 226
АЛА́ДАЎ Вальмен Мікалаевіч (н. 12.2.1930, Мінск), бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969). Канд. архітэктуры (1972). Сын М.І.Аладава. Скончыў Маскоўскі арх. ін-т (1953). Працаваў у ін-це «Белдзяржпраект», у 1965—80 дырэктар ін-та «Белдзіпрагандаль», з 1980 выкладае ў БПА. Асн. работы: абл. бібліятэка ў г. Маладзечна; Камароўскі крыты рынак у Мінску; рэсп. спарт. комплекс «Раўбічы» (у сааўт.); афармленне выставак дасягненняў нар. гаспадаркі Беларусі ў Лейпцыгу, Плоўдзіве, Мінску, Маскве (усе ў аўтарскім калектыве). У 1966—70 старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі. с. 226
АЛА́ДАЎ Мікалай Ільіч (21.12.1890, С.-Пецярбург — 4.12.1972), бел. кампазітар і педагог. Нар. арт. Беларусі (1955). Скончыў С.-Пецярбургскую кансерваторыю экстэрнам (1910). Працаваў ва Усх. кансерваторыі (Казань), у Дзярж. ін-це муз. навукі (Масква). Уваходзіў у Беларускую песенную камісію. З 1924 у Мінску. Адзін з арганізатараў і выкладчыкаў Бел. муз. тэхнікума і кансерваторыі (з 1946 праф., у 1944—48 дырэктар), удзельнічаў у стварэнні бел. кампазітарскай арганізацыі (1932). Рэдактар многіх муз. выданняў (у т.л. твораў М.Чуркіна, Р.Пукста), збіральнік і даследчык бел., марыйскага, чувашскага, якуцкага фальклору, аўтар апрацовак нар. песень. Творчасць адметная праграмнасцю, сімфанічнасцю мыслення, шырокім выкарыстаннем сродкаў поліфаніі, нац. характэрнасцю музыкі. Сваімі творамі 1920—30-х г. залажыў асновы такіх жанраў бел. прафес. музыкі, як кантата («10 год», 1927), вак.-сімф. паэма («Над ракою Арэсай» на вершы Я.Купалы, 1933), камерна-інстр. ансамбль (фп. квінтэт, 1925). Своеасаблівасцю жанравага вырашэння вылучаецца опера «Тарас на Парнасе»—«муз.-драм. жарт» (па матывах бел. ананімных паэм «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат» і паэмы В.Дуніна-Марцінкевіча «Гапон», 1927). Стварыў першыя ў бел. музыцы ўзоры драм. (2-я, 1930) і лірыка-псіхалагічнай (4-я і 5-я, 1954—56) сімфоніі.
Інш. тв.: опера «Андрэй Касценя» (1947, паст. 1970); кантата «Сорак год» (1956); 10 сімфоній (1921—71), сімфаньета (1936), сімф. паэма «З дзённіка партызана» і сімфонія-балада «У суровыя дні» (1942), 4 сюіты-фантазіі для сімф. арк., канцэртныя фантазіі для скрыпкі і флейты з арк.; камерныя ансамблі; санаты; зб. рамансаў на вершы А.Кальцова, Я.Купалы, М.Багдановіча, М.Танка, Н.Гілевіча і інш.; хары, песні.
Літ.: Кулешова Г.Г. Н.И.Аладов. Л., 1970; Аладава Р.М. М.І.Аладаў // Бел. музыка. Мн., 1977. Вып. 2. С.Г.Нісневіч. с. 226
АЛАДЖА́-ХЮЮ́К (Alaca Hüyük), узгорак недалёка ад г. Багазкёй на Пн Цэнтр. Турцыі, дзе выяўлены археал. напластаванні ад эпох энеаліту і бронзавага веку (4—3-е тыс. да н.э.) да 7—6 ст. да н.э. Раскопкамі з 1935 выяўлены царскі (?) могільнік з 13 пахаваннямі (2-я пал. 3-га тыс. да н.э.). У грунтавых камерах разам з касцякамі нябожчыкаў знойдзена шмат залатых і медных вырабаў (посуд, зброя, фігуркі быкоў і аленяў, упрыгожанні). Да хецкага часу (2-е тыс. да н.э.) адносяцца рэшткі абарончых сцен з варотамі (упрыгожаны фігурамі сфінксаў), храма і інш. збудаванняў. с. 226
АЛА́ДКІ , бел. традыцыйны мучны выраб. Пшанічную муку (вышэйшых гатункаў) замешваюць на заквасцы, разведзенай малаком, сыраквашай, сыроваткай. У цеста дадаюць яйкі, масла, соду або дрожджы. Пякуць на змазанай тлушчам патэльні ў гарачым духу печы. Гатовыя аладкі мажуць маслам, мачаюць у тук, смятану ці варэнне, даўней палівалі цёртым макам (найчасцей на Каляды). Пашыраны па ўсёй тэр. Беларусі. На Палессі аладкамі наз. бліны з таркаванай бульбы. с. 226
АЛАЗА́НЬ-АЎТАРА́НСКАЯ РАЎНІ́НА , Алазань-Агрычайская даліна, у Грузіі і Азербайджане, уздоўж паўд. падножжа В. Каўказа, па далінах рэк Алазань і Агрычай. Цягнецца на 200—225 км, шыр. ад 20 да 40 км, выш. да 450 м. Характэрны пераважна ўзараныя стэпы, дубовыя і альховыя лясы, сады. Грузінская ч. Алазань-Аўстрыйскай раўніны наз. Кахецінскай раўнінай. Раён вінаградарства. с. 226
АЛАЗЕ́ЙСКАЕ ПЛАСКАГО́Р’Е , на ПнУ Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), у міжрэччы рэк Індыгірка, Калыма, Алазея і Ажогіна. Даўж. 300 км. Выш. да 954 м. Складзена пераважна з гнейсаў, перакрытых вулканагеннаасадкавымі і туфагеннымі адкладамі, перарванымі гранітамі. Характэрны ізаляваныя масівы і хрыбты з плоскімі вяршынямі. На схілах да выш. 450 м забалочаныя лістоўнічныя рэдкалессі, да 600 м зараснікі кедравага сланцу, вышэй — горная тундра. с. 226
АЛАЗЕ́Я , рака на ПнУ Рэспублікі Саха (Якуція). Даўж. 1590 км, пл. бас. 64,7 тыс. км2. Утвараецца ў сутоках рэк Нелькан і Кадылчан на Алазейскім пласкагор’і. Цячэ па Калымскай нізіне, упадае 2 пратокамі ва Усх.-Сібірскае мора. Найбольшы прыток Расоха (злева). Ледастаў з канца вер. — пач. кастр. да канца мая — пач. чэрвеня. Сярэднегадавы расход у ніжнім цячэнні 300 м3/с. У бас. Алазеі больш за 24 тыс. азёраў. с. 226
АЛА́ІД , дзеючы вулкан на в-ве Атласава, у Ахоцкім м., найвыш. ў В. Курыльскай градзе. Выш. да 2339 м. Падводная ч. ўтворана асновай уласна Алаіда, размешчанай на больш стараж. вулканічным конусе. Складзены з андэзітабазальтавых лаваў. Каля асновы амаль 30 пабочных конусаў. Схілы ўкрыты альхова-рабінавымі зараснікамі, высакатраўем. З выш. 700—800 м — палосы лёду і снегу. За 200 апошніх гадоў каля 6 вывяржэнняў. с. 226
АЛА́ІЗБЕРГ , возера ў Беларусі, у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Свіліца, за 16 км на У ад г. Глыбокае. Пл. 0,46 км2. Даўж. 4,1 км, найб. глыб. 19 м. Пл. вадазбору 17 км2. Схілы катлавіны выш. 5—7 м, на У укрыты лесам. Дно плоскае, пясчанае. Выцякае ручай у р. Свіліца. с. 226
АЛА́ЙСКІ ХРЫБЕ́Т , у сістэме Гісара-Алая, у Кыргызстане і часткова ў Таджыкістане. Падзяляе Ферганскую і Алайскую даліны. Даўж. каля 400 км. Выш. да 5539 м. Складзены з пясчана-гліністых парод і крышт. сланцаў. Пераважае высакагорны рэльеф. На схілах сухія кавыльна-ціпчаковыя стэпы, лугастэпы, арчоўнікі, вышэй — альпійскія лугі. Ледавікі (агульная пл. 811 км2). с. 226
АЛАКО́ЛЬ , Алакуль, бяссцёкавае салёнае возера на У Казахстана, у паўпустыннай зоне. Пл. каля 2650 км2. Глыб. да 54 м. Упадаюць рэкі Эмель, Жаманты, Урджар. Разам з мелкаводнымі азёрамі Уялы, Сасыкколь і Жаланашколь утварае Алакольскую азёрную сістэму з пл. бас. да 55 тыс. км2. с. 227
АЛАЛІ́Я , гл. Немата. с. 227
АЛА́МА-ДЭ-АРАГО́Н (Alama de Aragon; ад араб. аль-хама цёплыя воды), бальнеалагічны курорт у Іспаніі. У даліне р. Халон, непадалёку ад г. Сарагоса. Тэрмальныя (да 35 °С) радонавыя воды выкарыстоўваюцца для лячэння хвароб органаў руху і апоры, дыхання, нырак, жоўцевых шляхоў і інш. Мінер. крыніцы былі вядомыя рымлянам і арабам. с. 227
АЛАМАРФО́З , гл. Ідыяадаптацыя. с. 227
АЛАМЕТРЫ́Я (ад ала... + ...метрыя), гетэрагонія, нераўнамерны рост асобных частак цела ў працэсе развіцця жывёльнага арганізма. Бывае адмоўнай (напр., запаволены рост галавы ў адносінах да ўсяго цела ў дзіцяці) і станоўчай (напр., паскораны рост рагоў у жвачных жывёл). Парушэнне ўзаемадзеяння паміж развіццём асобных частак арганізма жывёлы адбываецца пры хуткім павелічэнні агульных памераў цела за кошт простага прадаўжэння перыяду росту, без адначасовай перабудовы карэляцый. с. 227
АЛА́НДСКІЯ АСТРАВЫ́ , Ахвенанма (швед. Àland, фін. Ahvenanmaa), архіпелаг з 6,5 тыс. а-воў і шхераў, на ПнУ Балтыйскага м., каля уваходу ў Батнічны заліў. Пл. 1481 км2, даўж. з Пн на Пд каля 130 км. Тэр. Фінляндыі. Нас. каля 23 тыс. чал. (1984). Складзены пераважна з гранітаў і гнейсаў. Паверхня ўзгорыстая (выш. да 132 м). Клімат умераны. Рыбалоўства, земляробства, жывёлагадоўля. Марскія курорты.
Да 1809 Аландскія астравы ў складзе Швецыі як частка яе правінцыі Фінляндыі. У маі 1718 — кастр. 1719 тут адбыліся перагаворы паміж Расіяй і Швецыяй (Аландскі кангрэс) адносна сканчэння Паўночнай вайны 1700—21. У 1809— 1917 разам з Фінляндыяй належалі Расіі. У 1921 Савет Лігі Нацый прызнаў суверэннае права Фінляндыі на Аландскіх астравах. Паводле Жэнеўскай канвенцыі 1921 Аландскія астравы — дэмілітарызаваная і нейтральная зона. Напярэдадні 2-й сусв. вайны Фінляндыя пабудавала тут ваен. ўмацаванні. Пасля 2-й сусв. вайны (з 1947) Аландскія астравы зноў дэмілітарызаваны. с. 227
АЛАНІ́М (ад ала... + грэч. onyma імя), чыё-небудзь сапраўднае імя, выкарыстанае іншай асобай як псеўданім. Напр., чылійскі паэт Пабла Нэруда сваё сапраўднае імя Рэес Басуальта Нефталі Рыкарда замяніў імем чэшскага пісьменніка Яна Нэруды. с. 227
АЛАНІ́Н , монаамінамонакарбонавая к-та; адна з замяшчальных амінакіслот. Існуе ў 2 формах: α-аланін уваходзіць у склад многіх бялкоў жывёл і раслін, у свабодным стане прысутнічае ў крыві, β-аланін — прадукт прамежкавага абмену амінакіслот, уваходзіць у склад некаторых біял. актыўных злучэнняў, напр., азоцістых экстрактыўных рэчываў шкілетнай мускулатуры — карназіну і анзерыну, каэнзіму аланіну, пантатэнавай к-ты, у складзе бялкоў не трапляецца. с. 227
АЛАНІ́Т , мінерал; тое, што артыт. с. 227
АЛА́НІЯ , дзяржава аланаў у цэнтр. ч. Паўн. Каўказа ў пач. 10 — 1-й пал. 13 ст. Вылучылася з Хазарскага каганата. Гал. горад — Магас. На чале дзяржавы — цар (найб. вядомы Дургулель — візант. васал у 1-й пал. 11 ст.). У 10—12 ст. Аланія — адзін з найб. магутных саюзнікаў Візантыі. З 12 ст. Аланія — хрысц. краіна. Сепаратызм радавой арыстакратыі пры пераемніках Дургулеля аслабіў Аланію. Як самаст. дзяржава перастала існаваць пасля сутыкненняў з мангола-татарамі ў 1222 і 1238. с. 227
АЛАНТО́ІС (ад грэч. allantoeidēs каўбасападобны), адна з зародкавых абалонак вышэйшых пазваночных жывёл. У рэптылій і птушак зрастаецца з харыёнам і выконвае функцыі органа эмбрыянальнага дыхання і збору прадуктаў абмену рэчываў зародка. У млекакормячых у мезенхіме алантоіса ўтвараюцца сасуды пупавіны, пазней з унутрызародкавай яго часткі фарміруецца мачавы пузыр. с. 227
АЛАНХО́ , якуцкі гераічны эпас. Складаецца з многіх сказанняў, блізкіх паводле сюжэта, вобразаў і стылю, памерам 10—15 тыс. вершаваных радкоў. Частка тэксту — рытмізаваная проза і кароткія празаічныя ўстаўкі. Словы персанажаў спяваюцца, астатні тэкст выконваецца рэчытатывам, часта без інструмент. суправаджэння. Аланхо адлюстроўваюць рысы патрыярхальна-радавога ладу, міжрадавыя і міжплемянныя адносіны якутаў. У аснове сюжэтаў — барацьба асілкаў з племені айыы аймага са злоснымі аднарукімі ці аднаногімі пачварамі, абарона справядлівасці і мірнага жыцця. У аланхо паяднаны фантастыка і гіпербалізацыя ў паказе асілкаў з рэаліст. апісаннямі побыту, шматлікія міфы стараж. паходжання.
Літ.:. Пухов И.В. Якутский героический эпос олонхо. М., 1962. с. 227
АЛА́НЫ , вялікі племянны саюз сармацкага паходжання. Жылі на Паўд. Урале, напаўкачэўнікі. У 1 ст. да н.э. прасунуліся ў паўд. стэпы. У 370-я г. разгромлены гунамі і адцеснены да Паўн. Каўказа. Частка аланаў рушыла на З, у 406 перайшла р. Рэйн, разам з вандаламі і свевамі ўварвалася ў рым. прав. Галію. У 411 заваявалі Іспанію, адкуль у 429 іх выцеснілі вестготы. Рэшткі разбітых аланаў і вандалаў заваявалі Паўн. Афрыку і ўтрымлівалі яе да 534. Удзельнічалі ў бітве на Каталаунскіх палях. Каўказскія аланы ў 7 ст. трапілі пад уладу хазараў. У пач. 10 ст. заснавалі самаст. дзяржаву Аланію. Да сярэдзіны 10 ст. склалі народнасць. Пасля манг.-тат. нашэсця ў канцы 1230-х г. мігрыравалі ў Грузію, Візантыю і Венгрыю; астатнія перайшлі далей у горы. Нашчадкі гэтых аланаў — сучасныя асеціны. с. 227
АЛАПАТРЫ́Я (ад ала... + грэч. patris радзіма), тып відаўтварэння, пры якім новыя віды ўзнікаюць ва ўмовах прасторавай раз’яднанасці папуляцый. Пад дзеяннем натуральнага адбору кожная папуляцыя дадзенага віду прыстасоўваецца да спецыфічных умоў яе месцапражывання. Адаптацыя да новых умоў і выпадковы дрэйф генаў у невял. папуляцыях прыводзяць да змены частаты алеляў і генатыпаў. У выніку працяглага раз’яднання папуляцый паміж імі можа ўзнікнуць генетычная ізаляцыя, якая захоўваецца нават у тым выпадку, калі яны зноў апынуцца разам. Такім чынам могуць утварацца новыя віды. Напр., разнастайнасць відаў уюркоў сям. Goespizidae і пашырэнне на а-вах Галапагас лічаць вынікам алапатрычнага відаўтварэння. Гл. таксама Сімпатрыя. с. 227
АЛАПОЛІПЛАІДЫ́Я (ад ала... + поліплаідыя), спадчынная змена ў клетках раслін, радзей жывёл, звязаная з кратным павелічэннем набораў храмасом, якія належаць розным відам або родам. Абумоўлена спантаннай або выкліканай у эксперыменце геномнай мутацыяй. Адбываецца найчасцей пры міжвідавой гібрыдызацыі. Мае асаблівае значэнне ў працэсах відаўтварэння ў раслін. Алапаліплоіды, якія ўтвараюцца праз цотнае павелічэнне храмасомных набораў пры скрыжаванні двух відаў або родаў, наз. амфідыплоідамі (напр., капусна-рэдзькавыя, аржана-пшанічныя, трыцікале і інш. выкарыстоўваюцца ў селекцыі). с. 227
АЛА́Р (Aulard) Франсуа Віктор Альфонс (19.7.1849, Манброн, Францыя — 23.10.1928), французскі гісторык. Замежны чл.-кар. Рас. АН (з 1924). Па адукацыі філолаг. Даследчык франц. рэвалюцыі 1789—94. У 1886—1922 узначальваў кафедру гісторыі Рэвалюцыі ў Сарбоне. У працы «Палітычная гісторыя Французскай рэвалюцыі. Паходжанне і развіццё дэмакратыі і рэспублікі» (1901) разглядаў ход рэвалюцыі з пазіцый ідэйнай барацьбы, лічыў перыяд Консульства працягам рэвалюцыі. З пач. 1900-х г. даследаваў праблемы эканам. і сац. гісторыі рэвалюцыі. с. 228
АЛАРМІ́ЗМ (ад англ. alarm трывога, жах), плынь у зах. навуцы і грамадскай думцы, прадстаўнікі якой сцвярджаюць пра фатальны, катастрафічны характар уздзеяння чалавека на прыроду, яго асаблівую небяспеку для далейшага развіцця чалавецтва і акцэнтуюць увагу на неабходнасці прыняцця неадкладных рашучых захадаў у мэтах аптымізацыі адносін у сістэме «прырода — грамадства». Рысы алармізму ў значнай ступені выявіліся ў дзейнасці ў 1970—80-я г. т.зв. «Рымскага клуба», членамі якога былі многія вядомыя вучоныя і дзеячы розных краін. с. 228
АЛА́РЫХ I (Alaricus, Alarich; каля 370— 410), кароль вестготаў [395—410). У 395 пранік у Фракію, захапіў Афіны, разбурыў Карынф, Аргас, Спарту, Рым. Імператар Аркадзій заключыў з ім мір і прызначыў намеснікам Ілірыі, дзе ў якасці федэратаў былі паселены вестготы. У 401 Аларых І узняў паўстанне, уварваўся ў Італію, але, разбіты Стыліхонам, адступіў. У 408 тройчы асаджаў Рым, 24.8.410 захапіў яго і разрабаваў. Памёр у Паўд. Італіі, рыхтуючыся да паходу ў Сіцылію і Афрыку. с. 228
АЛА́СЫ , плоскія катлавінападобныя прасадкавыя паніжэнні ў раёнах шматгадовай мерзлаты Усх. Сібіры (Якуція) памерам ад дзесяткаў квадратных метраў да соцень квадратных кіламетраў. Глыб. 15—30 м. Узнікаюць ад раставання падземных ільдоў і апускання грунту (тэрмакарст і суфозія). Астаткавыя азёры. Лугі, стэпавая расліннасць. Сенажаці. Месцамі ўзараныя. с. 228
АЛА́Т , ал-Лат, Алілат, Лат, Ілат, у старажытнаарабскай міфалогіі багіня неба і дажджу. У пантэоне арабаў Сірыйскай пустыні Алат — жаночая паралель Алаха, яго жонка і маці багоў. У г. Таіф, дзе Алат шанавалася як багіня-апякунка, знаходзіліся яе свяцілішчы, храм і ідал (белы гранітны камень з упрыгожаннямі). с. 228
АЛАТА́У , Ала-Тоа (цюрк. літар. стракатыя горы), назва горных хрыбтоў у гарах Сярэдняй Азіі, Паўд. Сібіры, Урала (напр., Джунгарскі Алатау, Заілійскі Алатау, Кіргізскі Алатау, Кузнецкі Алатау) з добра выяўленай вышыннай пояснасцю, на схілах якіх участкі, укрытыя расліннасцю, чаргуюцца са снежнікамі і ледавікамі, камяністымі россыпамі. с. 228
АЛАТРО́ПІЯ (ад ала... + грэч. tropos паварот, уласцівасць), існаванне аднаго і таго хім. элемента ў выглядзе двух або некалькіх простых рэчываў (алатропных мадыфікацый), якія адрозніваюцца па сваіх фіз. і хім. уласцівасцях. Можа быць вынікам утварэння малекул з рознай колькасцю атамаў, напр., азон (O3) і кісларод (O2) або крышталёў розных мадыфікацый, напр., алмаз і графіт. Прыватны выпадак полімарфізму. Вядома каля 400 алатропных мадыфікацый хім. элементаў. с. 228
АЛАЎІ́ТЫ , Алавіты, Філаліды, Філалійскія шэрыфы, дынастыя султанаў (з 1660-х г.), потым каралёў (з 1957) у Марока. У перыяд франц. пратэктарата (1912—56) страцілі рэальную ўладу. З сак. 1956 аднавілі сваё кіраванне ў краіне. с. 228
АЛАФА́Н (ад грэч. allophanes які здаецца іншым), мінерал, водны сілікат алюмінію непастаяннага саставу; Al2O3·1,2SiO2·3,3H2O. Аморфны. Утварае рыхлыя, шчыльныя, шклопадобныя нацёкі і інш. Колер белы, блакітны, зялёны, буры. Цв. 1—3. Вельмі крохкі. Шчыльн. 1,9 г/см3. Утвараецца пры разбурэнні сілікатаў і алюмасілікатаў пад уздзеяннем сернай кіслаты. с. 228
АЛА́Х (ад араб. ілах бажаство), адзіны бог у ісламе. Паводле мусульманскага веравучэння Алах — творца ўсяго існага: неба, зямлі і чалавека, усемагутны валадар свету, гаспадар суднага дня; чалавек павінен яму пакарацца. Алаху прыпісваюць найлепшыя якасці, якія выказаны ў 99 эпітэтах (міласцівы, міласэрны, вялікі, мудры і інш.). с. 228
АЛАХАБА́Д , горад у паўн. ч. Індыі, у штаце Утар-Прадэш, пры зліцці рэк Ганг і Джамна. 650 тыс. ж. (1981). Транспартны вузел. Харчасмакавая прам-сць, вытв-сць прадметаў рэліг. культу. Рэліг. цэнтр індуізму, дзе раз у 12 гадоў адбываюцца масавыя індуцкія рэлігійныя фестывалі «Кумбх-мела», святкаванні збана нектару бессмяротнасці (у рэках веруючыя змываюць з сябе грахі і хваробы). Каменная калона цара Ашокі (каля 242 да н.э., выш. за 10 м), інш. гіст. помнікі. Ун-т. с. 228
АЛАХТО́Н (ад ала... + грэч. chthōn зямля), часткі складкавых структур горных парод, якія насунуты на нязрушаныя аўтахтонныя структуры (гл. Аўтахтон) і ўтвараюць тэктанічнае покрыва. Адрозніваецца ад перакрытых утварэнняў складам, генезісам, магутнасцю, узроўнем метамарфізму і інш. с. 228
АЛАХТО́ННЫЯ АДКЛА́ДЫ , горныя пароды, утвораныя з пераадкладзенага вадой, тэктанічнымі рухамі ці ледавіком зыходнага матэрыялу. Трапляюцца найчасцей у платформавым чахле. На Беларусі пашыраны алахтонныя бурыя вугалі (з прынесеных вадой рэшткаў раслін), пяскі алювіяльныя, ледавіковыя адорвені і інш. Вывучэнне алахтонных адкладаў мае значэнне ў палеагеаграфіі, палеанталогіі, геалогіі нафты. с. 228
«АЛА́Ш» , «Алаш-арда», палітычная партыя ў Казахстане ў 1917—20. Названа па імю міфічнага продка казахаў. Утварылася ў ліп. 1917, мела абл. адзяленні. Ідэалогія — панісламізм і панцюркізм. Дамагалася аўтаноміі Казахстана. У снеж. 1917 стварыла «партыйна-ўрадавы» цэнтр (урад) «Алашарда» на чале з А.Букейханавым (кадэт) і «Алашскую аўтаномію» (у ліст. 1918 скасавана Уфімскай дырэкторыяй), прыняла рашэнне пра стварэнне ўзбр. сіл. Атрады алаш-ардынцаў уваходзілі ў склад белагв. войскаў Дутава, Калчака, Аненкава і інш. У грамадз. вайну яе атрады разбіты, урад разгромлены ў сак. 1920 Кірг. (Казахскім) рэўкомам. с. 228
АЛАША́НЬ , пустыня ў Цэнтр. Азіі, у Кітаі, на ПнУ ад гор Наньшань. Пл. 170 тыс. км2. Хвалістая раўніна (выш. 800—1660 м). Чаргуюцца групы невял. скалістых кражаў, драбнасопачніка і плоскіх выцягнутых паніжэнняў, занятых масівамі рухомых пяскоў, барханамі, салёнымі азёрамі, саланчакамі і такырамі. Цэнтр. ч. складзена з дакембрыйскіх парод, перакрытых плашчом чацвярцічных пяскоў; на ўзвышшах у паўд. і паўн. частках выходзяць на паверхню палеазойскія і мезазойскія адклады. Радовішчы вугалю, нафты, соляў. Клімат рэзка кантынентальны. Рачная сетка прадстаўлена часовымі вадацёкамі, рэчышчы якіх напаўняюцца вадой толькі летам у перыяд мусонных дажджоў ці ліўневых ападкаў. Найб. рэкі Жашуй і Шуйхэ. Азёры Саго-Нур і Шара-Бурду. Асноўныя ландшафты: гобі — драбнасопачнік і астраўныя хрыбты, раскіданыя на раўніне з шчэбеневымі глебамі і рэдкай хмызняковай расліннасцю (парналіснік, эфедра і інш.); масівы барханных пяскоў з беднай стэпавай расліннасцю (карагава, салянкі, палын і інш.); цайдамы — паніжэнні з блізкімі грунтавымі прэснымі водамі і травяністай расліннасцю (рагоз, трыснёг, чарот, пажарніца); саланчакі з галафільнай флорай (паташнікі, семітранкі, салянкі); саксаульнікі з чорнага саксаулу з семітранкамі ў ніжнім ярусе. Жывёльны свет: сайгакі, пустынны заяц, суслікі, пясчанкі, тушканчыкі, паўзуны (чарапахі, яшчаркі, змеі), трапляюцца дзікія аслы. Насельніцтва рэдкае. Качавая жывёлагадоўля. с. 228
АЛА́ШСКАЕ ВО́ЗЕРА , Алашкі, возера ў Беларусі, у Шаркоўшчынскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дзісна. Пл. 0,2 км2. Даўж. 1,15 км, найб. шыр. 0,2 км, найб. глыб. 12 м. Пл. вадазбору каля 9 км2. Схілы выш. 5—7 м. Берагі забалочаныя. Зарастае. Сцёк з возера ў р.Дзісна. с. 229
АЛА́ШСКАЕ ПЛАТО́ , у горнай сістэме Зах. Саянаў, на Пд Сібіры. Выш. да 3129 м (г. Бай-Тайга). Складзена пераважна з метамарфізаваных алеўралітаў, сланцаў, пясчанікаў і кангламератаў. Расчлянёна глыбокімі рачнымі далінамі са стромкімі скалістымі схіламі. На міжрэччах камяністыя стэпы; асобныя гальцовыя вяршыні; на схілах лістоўнічна-кедравыя лясы. с. 229
АЛБА́НІЯ (Shqipëria), Рэспубліка Албанія (Republika e Shqipërisë), дзяржава ў Паўд. Еўропе, на З Балканскага п-ва. Мяжуе на Пн з Югаславіяй, на У з Македоніяй, на ПдУ і Пд з Грэцыяй; на З абмываецца водамі Адрыятычнага і Іанічнага мораў. Праліў Отранта аддзяляе Албанію ад Італіі. Пл. 28,7 тыс. км2. Нас. 3,4 млн. чал. (1994). Сталіца — г. Тырана. Падзяляецца на 26 адм. адзінак (рэці). Афіц. мова — албанская. Нац. свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці Албаніі (28 ліст.).
Дзяржаўны лад. Паводле Закону аб асн. палажэннях канстытуцыі ад 29.4.1991 Албанія — парламенцкая рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт. Вышэйшы орган дзярж. улады і заканад. орган — Нар. сход. Вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган — Савет Міністраў.
Прырода. Пераважае горны рэльеф. На Пн — Паўн.-Албанскія Альпы (Праклетые), на У — хрыбты Таморы, Корабі (выш. да 2764 м), Дэшаты, Ябланіца, на Пд — адгор’і хр. Пінд. На астатняй тэр. краіны асобныя горныя масівы, на У катлавіна Корча. На ўзбярэжжы мора і цэнтр. частцы — узгорыстыя раўніны. Горы складзены з вапнякоў і сланцаў. Карысныя выкапні: нафта, прыродны газ, жалеза-нікелевыя, медныя і хромавыя руды, баксіты, бітум, буры вугаль, соль і інш. Клімат на раўнінах і на ніжніх схілах гор субтрапічны міжземнаморскі (сярэдняя т-ра студз. -8...-9 °С, ліп. 24—25 °С), у гарах — умераны; снегавое покрыва трымаецца тут некалькі месяцаў. Ападкаў 800—1000 мм на раўнінах, 1000—2000 мм у гарах. Рэкі горныя, кароткія і мнагаводныя; найбольшыя Дрын, Шкумбіні, В’ёса, Семані, Маты; часткова належаць Албаніі буйныя тэктанічныя азёры: Шкодэр (Скадарскае), Ахрыдскае, Прэспа. На раўнінах і ніжніх схілах гор — субтрапічныя хмызнякі і лясы, вышэй — шыракалістыя і хваёвыя лясы (пад лесам каля 43% тэр.), вышэй за 2000 м — альпійскія лугі.
Насельніцтва. Каля 97% — албанцы, жывуць таксама грэкі, македонцы, чарнагорцы, цыганы і інш. Сярод вернікаў — каля 70% мусульман-сунітаў і 30% хрысціян (20% праваслаўныя, 10% католікі). Натуральны прырост каля 20 чал. на 1 тыс. чал. за год. Ва ўзроставай структуры насельніцтва больш за палавіну — асобы да 25 гадоў. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва 119 чал. на 1 км2 (1994), на раўнінах да 200—300 чал. на 1 км2. У прам-сці занята 53% самадз. насельніцтва, у сельскай гаспадарцы — 47%. Гар. насельніцтва 36,1% (1990). Буйнейшыя гарады (1990) — Тырана (243 тыс. ж.), Дурэс}(85 тыс. ж.), Эльбасан (83 тыс. ж.), Шкодэр, Влёра. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 69, жанчын 73 гады. Узровень нараджальнасці 23 на 1 тыс. чал. насельніцтва. Дзіцячая смяротнасць 32,9 на 1 тыс. нованароджаных (1994).
Гісторыя. У 2-м тыс. да н.э. на тэр. Албаніі жылі ілірыйцы, якія ў 4—3 ст. да н.э. ўтварылі сваю рабаўладальніцкую дзяржаву. З 2 ст. да н.э. Албанія ўваходзіла ў склад Рымскай, з 395 — Візантыйскай імперый. Нашэсце вестготаў і гунаў у канцы 4—5 ст. н.э., пранікненне слав. плямёнаў у 6—7 ст. прывялі да разбурэння рабаўладальніцкага ладу, з 8 ст. пачалі фарміравацца феад. адносіны. У 9 —пач. 11 ст. Албанія ў складзе Першага балг. царства, пасля яго падзення (1018) — у складзе Візантыі. У 2-й пал. 11 ст. прыбярэжную ч. Албаніі захапілі нарманы. У канцы 12 ст. на Пн Албаніі ўзнікла незалежная алб. дзяржава — Арберыйскае княства. У гэты час з’явіўся этнонім «албанцы». Пазней Албанія ўваходзіла ў склад Эпірскага царства, Неапалітанскага і Сербскага каралеўстваў, была пад уладай Венецыі. З 14 ст. пачалося тур. заваяванне Албаніі. У 1443 барацьбу супраць туркаў узначаліў Скандэрбег (Георг Кастрыёці), які стварыў саюз алб. князёў і армію. Пасля яго смерці саюз распаўся, і да 1479 туркі захапілі амаль усю Албанію. Іх панаванне і жорсткі прыгнёт прывялі да заняпаду гасп.-эканам. і культ. жыцця, да паўстанняў алб. народа ў 1481, 1537, 1571. У 2-й пал. 18 ст. на тэр. Албаніі ўзніклі 2 паўнезалежныя феад. дзяржавы: фактычна незалежнымі кіраўнікамі паўн. і цэнтр. Албаніі ў 1757—1831 былі прадстаўнікі алб. феад. роду Бушаці; паўд. Албаніі, Эпірам і Фесаліяй у 1787—1822 кіраваў Аліпаша Тэпеленскі. Аднак тур. ўлады падпарадкавалі і гэтыя раёны. У сярэдзіне 19 ст. пачаўся рух алб. адраджэння. У 1878 узнікла Албанская ліга і абвясціла сябе ўрадам. Пасля разгрому лігі кіруючая роля ў вызв. руху перайшла да асветных т-ваў, створаных за мяжой. На пач. 20 ст. нац.-вызв. рух актывізаваўся (гл. Албанскае паўстанне 1912). У час 1-й Балканскай вайны, калі паўстала пытанне пра падзел Албаніі паміж Сербіяй, Грэцыяй і Чарнагорыяй, сход прадстаўнікоў розных раёнаў краіны абвясціў 29.11.1912 незалежнасць Албаніі, быў сфарміраваны ўрад на чале з І.Кемалі. Краіны Антанты, фармальна прызнаўшы незалежнасць Албаніі, у 1913 устанавілі над ёю пратэктарат. У 1-ю сусв. вайну, нягледзячы на абвешчаны нейтралітэт, тэр. Албаніі акупіравалі італьян., грэч. і серб. войскі, а сакрэтны Лонданскі дагавор 1915 паміж краінамі Антанты і Італіяй ліквідаваў незалежнасць Албаніі. 21—31.1.1920 алб. Нац. кангрэс пацвердзіў незалежнасць Албаніі. Да ўлады прыйшла групоўка на чале з феадалам А.Зогу, антынар. палітыка якой выклікала незадаволенасць у краіне. У чэрв. 1924 у Албаніі адбылося паўстанне пад кіраўніцтвам арг-цыі «Башкімі». Новы ўрад на чале з Ф.Нолі распрацаваў праграму дэмакр. рэформаў. У снеж. 1924 урад Нолі быў скінуты Зогу. 25.1.1925 Албанія абвешчана рэспублікай, Зогу — яе прэзідэнтам, а 1.9.1928 — каралём. У краіне ўсталяваўся дыктатарскі рэжым, у яе эканоміцы панаваў італьян. капітал. У крас. 1939 — вер. 1943 Албанія акупіравана фаш. Італіяй. У краіне разгарнуўся рух Супраціўлення, у якім удзельнічалі партыі камуністычная, «Балі камбетар», «Легалітэт» і інш. Летам 1943 з партыз. атрадаў сфарміравана Нац. вызв. армія. Пасля капітуляцыі Італіі Албанію акупіравала фаш. Германія (вер. 1943 —ліст. 1944). 25.4.1944 на кангрэсе ў г. Перметы створаны Антыфаш. нац.-вызв. к-т Албаніі, які 20.10.1944 пераўтвораны ў Часовы дэмакр. ўрад на чале з Э.Ходжам. 11.1.1946 Албанія абвешчана Нар. рэспублікай, 14.3.1946 прынята канстытуцыя. Праведзена агр. рэформа, нацыяналізаваны прадпрыемствы, банкі, транспарт, абвешчаны пераход да планавай гаспадаркі і будаўніцтва сацыялізму. Але камуніст. партыя Албаніі (з 1948 Албанская партыя працы) устанавіла таталітарны рэжым. У 1961 улады краіны, незадаволеныя крытыкай культу асобы Сталіна, разарвалі дыпламат. адносіны з СССР, у 1978 — са сваім асн. ідэалаг., знешнепаліт. і эканам. партнёрам Кітаем і апынуліся ў поўнай ізаляцыі ад знешняга свету. У снеж. 1976 прынята новая канстытуцыя, краіна перайменавана ў Нар. Сацыяліст. Рэспубліку Албанія. Пасля смерці Ходжы (1985) Алб. партыю працы ўзначаліў Р.Алія, які пачаў адыход ад сталінскай і кітайскай мадэляў сацыялізму, ад палітыкі самаізаляцыі. З 1989 у Албаніі пачаўся працэс распаду таталітарнай сістэмы. Дэмакратызацыі грамадска-паліт. жыцця спадарожнічала абнаўленне дзярж.-прававых структур, узнікла легальная апазіцыя, якая аформілася ў паліт. партыі. У сак. 1991 адбыліся першыя парламенцкія выбары на шматпарт. аснове. У кастр. 1991 прынята новая канстытуцыя, краіна стала называцца Рэспублікай Албаніяй. Аднак няўстойлівасць унутрыпаліт. і эканам. сітуацыі прывяла да змены трох урадаў і правядзення ў сак. 1992 датэрміновых парламенцкіх выбараў. Прэзідэнт Алюаніі — С.Берыша, прэм’ер-міністр — А.Мексі (з крас. 1992). Албанія — член ААН (1955), АБСЕ (1991), Арг-цыі ісламскай канферэнцыі (1992). Дыпламат. зносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 17.5.1993.
Палітычныя партыі: Дэмакратычная партыя Албаніі (дамінуе ў кіраванні краінай), Албанская сацыялістычная партыя, Сацыял-дэмакр. партыя Албаніі, Саюз за правы чалавека, Алб. рэсп. партыя, Алб. дэмакр. альянс і інш.
Гаспадарка. Эканамічна найменш развітая краіна Еўропы. Прам-сць дае 67% валавой прадукцыі. Вытв-сць электраэнергіі 5,0 млрд. кВт·гадз (1992), ГЭС на рэках Дрын, Маты. Развіта горназдабыўная прам-сць: храмітаў (больш за 1 млн. т у 1990, вядучае месца ў Еўропе), меднай руды (каля 1 млн. т), бурага вугалю (2,1 млн. т), нафты (1,1 млн. т), азбесту (0,6 млн. т), прыроднага бітуму. Вядзецца нафтаперапрацоўка (Сталін, Фіеры, Цэрык). Ёсць чорная і каляровая металургія (Эльбасан, Бурэлі, Лячы, Шкодэр), хім. прам-сць (пераважна вытв-сць угнаенняў, соды ў Фіеры, Лячы, Влёры), маш.-буд. і металаапр. (Тырана, Дурэс, Эльбасан), лесапільная, дрэваапр. і папяровая прам-сць (Пн і цэнтр краіны). Вядучае месца па аб’ёме прадукцыі займаюць харч. і лёгкая прам-сць. Вылучаецца вытв-сць аліўкавага алею, тытунёвых вырабаў, кансерваў з садавіны. Ёсць прадпрыемствы тэкст. (Тырана, Берат), трыкат. (Корча), гарбарна-абутковай (Тырана, Дурэс), цэментнай (Тырана) прам-сці. У сельскай гаспадарцы пераважае земляробства. Пасяўная пл. 704 тыс. га, каля палавіны яе штучна арашаецца (1990). Пераважаюць збожжавыя культуры (пшаніца, кукуруза, рыс, ячмень), меншая плошча пад тэхн. культурамі (тытунь, сланечнік, цукр. буракі, соя), бульбай і гароднінай. Развіта садоўніцтва (значныя плошчы пад аліўкамі) і вінаградарства. Гал. раёны земляробства — З краіны і катлавіна Корча. Жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла, авечкі, козы, свінні) горна-пашавая. Гал. від транспарту аўтамабільны. Працягласць аўтадарог 7,5 тыс. км, у т.л. 2,9 тыс. км асфальтаваных, чыгункі 720 км. Гал. марскія парты Дурэс, Влёра, Саранда. Знешнегандлёвы абарот 6,1 млрд. лекаў (1990), у т.л. экспарт — 2,3, імпарт — 3,8 млрд. Албанія экспартуе храміты, медзь, нафтапрадукты, асфальт, прадукты жывёлагадоўлі, тытунь, масліны, цытрусавыя, драўніну і інш.; імпартуе машыны і прамысл. абсталяванне (31% імпарту), харч. прадукты (пераважна збожжа), медыкаменты і інш. Гандл. партнёры: Італія, Германія, краіны Балканскага пва і Усх. Еўропы. Грашовая адзінка — лек.
Узброеныя сілы Албаніі налічваюць 48 тыс. чал. (1991), складаюцца з сухапутных войскаў, ВПС і ВМС. Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. У сухапутных войскаў на ўзбраенні танкі, палявая і зенітная артылерыя, стралк. зброя; у ВПС — баявыя і трансп. самалёты, верталёты; у ВМС — падводныя лодкі, караблі і катэры розных класаў. Ваенна-марская база — Влёра. Камплектуюцца ўзбр. сілы паводле закону аб усеагульным воінскім абавязку, прызыўны ўзрост — 18 гадоў. Тэрмін абавязковай ваен. службы ў сухапутных войсках — 2, у ВПС, ВМС і спец. часцях — 3 гады. Афіцэрскія кадры рыхтуюць у ваен. вучылішчах і акадэміі. Ёсць таксама ваенізаваныя арг-цыі і падпарадкаваныя МУС войскі ўнутр. бяспекі, пагранвойскі.
Асвета, навуковыя ўстановы. У 1989 у Албаніі больш за 3,2 тыс. дашкольных дзіцячых устаноў (121 тыс. дзяцей да 5 гадоў). 1,7 тыс. пач. школ (547 тыс. вучняў, 27,9 тыс. настаўнікаў), 43 сярэднія агульнаадук. школы (больш за 59 тыс. вучняў, 1,8 тыс. настаўнікаў). Прафес. адукацыю даюць ніжэйшыя (1—2-гадовыя) і сярэднія (3—4-гадовыя) прафшколы і тэхнікумы на базе няпоўнай сярэдняй школы (у іх вучылася больш за 135 тыс. чал.). У ВНУ — Тыранскі дзярж. ун-т (засн. ў 1957), 2 с.-г., 3 пед. ін-ты, тэатральны, выяўл. мастацтваў, заатэхнічны, фіз. культуры, кансерваторыя — займаліся 25 тыс. студэнтаў. Буйнейшыя б-кі: Нац. ў Тыране, універсітэцкая. Музеі: археалагічны, этнагр., барацьбы за нац. вызваленне, гістарычны. Навук. даследаванні вядуцца ў ін-тах Акадэміі навук (засн. 1973), на ф-тах ун-та.
Друк, радыё, тэлебачанне. З некалькіх дзесяткаў перыяд. выданняў найбуйнейшыя газеты: «Zeri i Popullit» («Голас народа»), «Republika» («Рэспубліка»), «Alternativa» («Альтэрнатыва»), «Bashkimi» («Адзінства»). Дзярж. інфарм. агенцтва — Алб. тэлегр. агенцтва (АТА, з 1944). Тэлебачанне з 1960. Дзейнічае дзярж. арг-цыя «Албанскае радыёвяшчанне і тэлебачанне». Цэнтр. радыёстанцыя — «Тырана». Працуюць радыёстанцыі ў некаторых абл. цэнтрах.
Літаратура. Вытокі алб. л-ры ў фальклоры. Лічыцца, што стараж. пласт культуры і пісьменства знішчаны тур. заваёўнікамі. Самы ранні пісьмовы твор — «Формула хрышчэння» (1462) епіскапа Паля Энгелы. У канцы 15 — пач. 16 ст. атрымалі вядомасць працы гістарыёграфаў і гуманістаў, у т.л. «Гісторыя жыцця і подзвігаў Скандэрбега» (1508—10) М.Барлеці. Першую друкаваную кнігу на алб. мове — службоўнік «Мэшары» (1555) — склаў і выдаў Г’ён Бузуку. Паслядоўнікамі яго былі: П.Будзі — буйнейшы прадстаўнік паэзіі алб. барока, рэфарматар пісьма, аўтар духоўна-асв. кніг «Хрысціянская дактрына» (1618) і «Рымскі рытуал» (1621); Ф.Бардзі — складальнік першых лац.-алб. слоўніка (1635), зб. фальклору, жыццяпісу нац. героя Скандэрбега; П. Багдані — аўтар багаслоўскіх прац. На працягу стагоддзяў тур. панавання ў л-ры трохканфесіянальнага алб. народа назіралася збліжэнне з суседнімі культурамі: паэты-«бэйтэджы» трымаліся пераважна перс. і тур. узораў, грэкафілы цягнуліся да ант. і візант. традыцый, «арберэшы» (алб. эмігранты ў паўд. Італіі) былі прыхільнікамі рымска-каталіцкага кірунку развіцця. Уздым алб. л-ры прыпадае на 19 ст., праяўляецца ў плыні рамантызму. Найб. значныя прадстаўнікі К.Крыстафарыдзі, І.Дэ Рада, З.Серэмбе, В.Шкадрані (П.Васа), Ф.Мітка, С.Фрашэры. Заснавальнікам новай алб. л-ры лічыцца паэт Наім Фрашэры. У пач. 20 ст. ў л-ры ўсталёўваецца метад крытычнага рэалізму, пераважае публіцыстыка. Сярод найб. прызнаных пісьменнікаў перыяду паміж сусв. войнамі А.Чаюпі (А.Чака), Асдрэні (А.С.Дранова), Мігені (М.Д.Нікола), М.Грамена, Ф.Нолі. Дасягненні алб. л-ры сацыяліст. перыяду звязаны з імёнамі Дз.Шутэрычы, Ш.Мусарая, С.Спасе, Ф.Арапі, І.Кадары. Пасляваен. пакаленне прадстаўляюць: М.Каламата, В.Какона, К.Буджэлі, Дз.Джувані, Т.Ляча, Б.Муча. Л-ра на алб. мове ствараецца таксама прадстаўнікамі алб. нац. меншасці, якія жывуць у Югаславіі (краі Косава, Метохія).
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. Найб. стараж. помнікі мастацтва на тэр. Албаніі адносяцца да 1-га тыс. да н.э. Ад ант. эпохі (з 7 ст. да н.э.) захаваліся рэшткі абарончых збудаванняў, грамадскіх і жылых дамоў, мазаік і керамікі на месцах грэч. калоній (Апалонія Ілірыйская, Бутрынт Дурэс і інш.), рымскіх умацаваных гарадоў (Эльбасан і інш.). У царк. архітэктуры сярэднявечча ў цэнтры і на Пд пераважалі збудаванні візант. тыпу (цэрквы ў вёсках Ляўдары і Мбор’я, 13—14 ст., у г. Васкапоя, 17— 18 ст.); на Пн, дзе быў пашыраны каталіцызм, — раманскага тыпу (сабор у в. Шасі, цэрквы ў вёсках Вау-і-Дэес і Аботы, усе 13 ст.). З пашырэннем у 17 ст. ісламу ў гарадах з’яўляюцца мячэці, палацы знаці (сараі), крытыя рынкі (безыстэні). Да сярэдзіны 20 ст. ў большасці гарадоў Албаніі пераважалі 2-павярховыя, мураваныя або з мураваным ніжнім і дашчаным верхнім паверхамі жылыя дамы, крытыя чарапіцай. У горных раёнах да пач. 20 ст. ўзводзіліся «кулы» — вежападобныя збудаванні з навяснымі байніцамі. Выяўл. мастацтва Албаніі ў сярэднявеччы развівалася пад уплывам Візантыі. Раннія помнікі фрэскавага жывапісу адносяцца да 12—14 ст. (размалёўка царквы Тройцы ў в. Ляўдары і інш.). З 16 ст. заўважаецца ўплыў італьян. Адраджэння, узмацніліся рэаліст. тэндэнцыі (размалёўкі Ануфрыя з Неакастра, Давіда з Селеніцы). З канца 18 ст. да пач. 20 ст. асноўным відам выяўл. мастацтва быў іканапіс, які прытрымліваўся візант. традыцый. У 2-й пал. 19 ст. з’явіліся творы станковага жывапісу (Н.Марціні, С.Дзега), у 1920-я г. — скульптура (першы алб. скульптар Паскалі). У 1940—50-я г. ў жывапісе і скульптуры ўзмацніўся рэаліст. кірунак, развіваліся гіст., бытавы, партрэтны, пейзажны жанры (мастакі С.Рота, В.Міо, Н.Займі, С.Кацэлі, скульптары Я.Пача, Л.Нікола і інш.), з’явіліся кніжная ілюстрацыя, плакат. Нар. дэкар.-прыкладное мастацтва Албаніі прадстаўлена традыц. філіграннымі сярэбранымі ўпрыгожаннямі, шарсцянымі бязворсавымі дыванамі, паліхромнай разьбой па дрэве, дэкар. размалёўкамі.
Музыка. Народнае муз. мастацтва фарміравалася пад уплывам суседніх балканскіх і італьян. культур, элементаў турэцкай музыкі. Разнастайны ў жанравых і стылявых адносінах песенны і песенна-танцавальны фальклор мае рэгіянальныя адрозненні, вылучаюцца паўд., цэнтр. і паўн. традыцыі. Сярод муз. інструментаў найб. пашыраны струнныя — чыфтэлі, ляхута, скрыпка, духавыя — зумарэ, кларнет, гайда (валынка), ударныя — даулэ, барабаны і бубны. Прафес. муз. культура Албаніі развіваецца з 1940-х г. У 1950—60-я г. створаны першыя оперы («Мрыка» К.Кона, 1958), балеты («Халіль і Хайрыя» Ч.Задэі, 1963), аперэты («Світанне» Кона, 1954), сімфанічныя, вак.-сімф. і камерна-інстр. творы. Сфарміраваліся выканальніцкая і кампазітарская школы: кампазітары Кона, Задэя, Н.Зарачы, Д.Лека, К.Трака, П.Якова, Т.Дая, Т.Харапі, Ф.Ібрахімі, К.Ляра, спевакі М.Края, А.Муля, І.Тукічы, дырыжоры М.Кранцья, М.Вака і інш. У Тыране працуюць Маст. ліцэй з муз. аддзяленнем (з 1947), філармонія (1950), Т-р оперы і балета (1956), Дзярж. ансамбль песні і танца (1958), кансерваторыя (1962). Саюз пісьменнікаў і дзеячаў мастацтва (з секцыяй музыкі, 1956).
Тэатр. Вытокі сучаснага алб. т-ра ў стараж. культуры ілірыйцаў. Першыя тэатр. прадстаўленні ў Албаніі адбыліся ў канцы 19 ст. Творы нац. драматургаў С.Фрашэры, А.Чаюпі і інш. у пач. 20 ст. ставілі аматарскія трупы. У 2-ю сусв. вайну ў час італьян. акупацыі ўзніклі тэатр. гурткі ў партыз. атрадах; у 1944 у г. Перметы арганізавана Цэнтр. тэатр. трупа пры Нац. вызв. арміі. У 1945 створаны першы прафес. т-р — Дзярж. тэатр (народны тэатр) у Тыране. У рэпертуары п’есы алб. драматургаў К.Яковы, Б.Левоні, С.Пітаркі, Ф.Г’яты, а таксама У.Шэкспіра, Ф.Шылера, Ж.Б.Мальера. Прафес. т-ры створаны таксама ў Шкодэры, Корчы, Дурэсе. Сярод тэатр. дзеячаў: С.Міо, П.Стылу, М.Поні, Л.Кавачы, Л.Філіпі, Б.Імамі. З 1959 у Тыране працуе Вышэйшае акцёрскае вучылішча імя А.Моісі.
Кіно. Кінематаграфія ў Албаніі пачалася ў 1950-я г. з хранік. фільмаў. У 1952 пабудавана кінастудыя «Новая Албанія» (Тырана). Сумесная праца алб. і сав. кінематаграфістаў над фільмам «Вялікі воін Албаніі Скандэрбег» (1954, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Кане) — першая спроба ў галіне маст. кінематаграфіі. З 1958 наладжаны выпуск маст. поўнаметражных карцін («Тана», «Зямля ў полымі», «Група Супраціўлення», «Аперацыя — агонь», «Канцэрт у 1936 годзе»), здымаюцца навукова-папулярныя фільмы. Сярод рэжысёраў К.Дама, Г.Гакані, М.Фейза, Г.Эрэбара.
В.М.Сасноўскі (прырода, гаспадарка),
В.І.Сініца (гісторыя), І.А.Чарота (літаратара),
А.М.Гарохавік (музыка). с. 229
АЛБА́НІЯ КАЎКА́ЗСКАЯ , Аран, стараж. дзяржава ва Усх. Закаўказзі ў 4—3 ст. да н.э. — 10 ст. н.э. (у ніжнім цячэнні Аракса і Куры). Сталіцы Кабалака, Партаў (Барда), Ардэбіль. Першапачаткова саюз роднасных плямёнаў (албаны, уціі, каспіі і інш.), пазней рабаўладальніцкая, каля 3—5 ст. н.э. феад. дзяржава. Найб. магутнасці дасягнула ў час праўлення цара Урнайра (370-я г.), які распаўсюдзіў у Албаніі каўказскай хрысціянства. У пач. 5 ст. з’явілася алб. пісьменнасць. З канца 4 ст. пад уладай Сасанідскага Ірана, супраць якога ў 451, 484, 571 адбыліся паўстанні. У 7 ст. іранскае панаванне змянілася візант. і хазарскім. У 713 заваявана арабамі. У 9 ст. распалася на княствы і з пач. 10 ст. большасць зямель Албаніі каўказскай увайшла ў склад Шырвана і інш. дзяржаў. с. 232
АЛБА́НСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1912 , усеагульнае паўстанне хрысц. і мусульм. насельніцтва Албаніі супраць асманскага панавання. Пачалося ў сак. на Пн і ПнЗ (гал. яго ачаг знаходзіўся ў горным раёне каля г. Шкодэр), у ліп. Ахапіла Пд і цэнтр Албаніі. Аднак алб. феадалы, якія з мая ўзначалілі кіраўніцтва паўстаннем, адмовіліся ад ідэі поўнай незалежнасці Албаніі і заключылі пагадненне з тур. урадам, які абяцаў задаволіць некаторыя нац. патрабаванні албанцаў. У жн. кіраўнікі дамагліся спынення Албанскага паўстання 1912. с. 232
АЛБА́НСКАЯ ЛІ́ГА , гл. Прызрэнская ліга. с. 233
АЛБА́НСКАЯ МО́ВА , самастойная група індаеўрапейскіх моў. Пашырана ў Албаніі (дзярж. мова), а таксама ў Югаславіі (аўт. край Косава), Італіі, Грэцыі, на Украіне (Адэская і Запарожская вобл.). Мяркуюць, што албанская мова паходзіць ад адной са стараж. палеабалканскіх моў, генетычна найб. блізкая да ілірыйскай, месапскай і фракійскай моў. Мае 2 дыялекты: гегскі (паўн.) і тоскскі (паўд.), на аснове якіх у 19 ст. склалася сучасная літ. мова (у 2 варыянтах). У фанетычнай сістэме 7 галосных і 29 зычных фанем; націск фіксаваны пераважна на перадапошнім складзе. Граматычны лад флектыўна-сінтэтычны з рысамі аналітызму. Першыя пісьмовыя помнікі датуюцца 15 ст. Адзіны алфавіт на лац. аснове створаны ў 1908.
Літ.: Десницкая А.В. Албанский язык и его диалекты. Л., 1968; Эйнтрей Г.И. Албанский язык. Л., 1982. с. 233
АЛБА́НСКАЯ САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЯ ПА́РТЫЯ (АСП) . Засн. ў 1941 як Камуністычная партыя Албаніі, у 1948—91 наз. Албанская партыя працы. У 1941 — 44 узначальвала барацьбу супраць італьян. і ням.-фаш. акупантаў. У 1948 прыняла праграму пабудовы сацыялізму. На практыцы гэта прывяло да стварэння казарменнай мадэлі грамадства, ізаляцыі ад знешняга свету, культу асобы Э.Ходжы, збяднення насельніцтва. У 1986 прынята праграма выхаду з крызісу. У сак. 1992 АСП, якая доўгі час была кіруючай партыяй, пацярпела паражэнне на ўсеаг. выбарах. У 1994 налічвала 130 тыс. чал., лідэр Ф.Нана. Цэнтр. орган — газ. «Zëri i Populit» («Голас народа», з 1942). А.А.Чалядзінскі. с. 233
АЛБА́НЦЫ (саманазва шкіптар), нацыя, асн. насельніцтва Албаніі (каля 3 млн. чал.). 1,89 млн. албанцаў жыве ў Косаве, Метохіі, Македоніі. Жывуць таксама ў Грэцыі, Італіі (паўд. вобласці і в-аў Сіцылія), Турцыі, Балгарыі, Румыніі, на Украіне. Агульная колькасць 5,19 млн. чал. (1987). Гавораць на албанскай мове. с. 233
АЛБЕ́НА (Албена), прыморскі кліматычны курорт у Балгарыі. За 30 км ад г. Варна, на беразе Чорнага м., непадалёку (14 км) ад курорта Залатыя Пяскі. Развіваецца з канца 1960-х г. Мяккі марскі клімат, малавоблачнае надвор’е, брызы, цёплае мора з працяглай паласой (5 км, шыр. да 500 м) пясчанага пляжа — спрыяльныя ўмовы для аздараўленчага адпачынку, клімата- і таласатэрапіі. Шмат гасцініц, кемпінгаў, культ. і старт. комплексы, прывязаныя да навакольнага ландшафту. Цэнтр адпачынку і міжнар. турызму, месца правядзення фестываляў. с. 233
АЛБУКЕ́РКІ (Albuquergue) Афонсу дэ (1453—16.2.1515), партугальскі мараплавец, намеснік (віцэ-кароль) партуг. уладанняў у Індыі [1510—15], заснавальнік партуг. калан. імперыі ў Ост-Індыі. У 1503 на чале партуг. флатыліі накіраваны ў інд. г. Кочын, дзе пабудаваў форт. У 1507 захапіў г. Армуз у Персідскім заліве. У 1510 захапіў Гоа (стаў асн. апорным пунктам партуг. заваёўнікаў на Усходзе), у 1511 — Малаку. Албукеркі ўзначальваў першыя партуг. экспедыцыі на Малабарскі бераг, в. Цэйлон, у краіны Паўд.-Усх. Азіі. с. 233
АЛГАРЫ́ТМ (Algorithmi — лац. транслітарацыя імя матэматыка аль-Харэзмі), адно з асноўных паняццяў кібернетыкі; прадпісанне выканання сістэмы аперацый ці дзеянняў у зададзеным парадку для дасягнення выніку, які вызначаецца зыходнымі дадзенымі. Дазваляе праводзіць аперацыі з лікамі, літарамі, дужкамі і інш. сімваламі, атрымліваць рашэнні задач «у агульным выглядзе» (прыдатныя для цэлага класа аднатыпных задач). Напр., правілы арыфм. дзеянняў з рацыянальнымі лікамі, алгарытм знаходжання найб. агульнага дзельніка двух цэлых лікаў (А.Эўкліда), алгарытм перакладу з адной мовы на другую. Уласцівасці алгарытму вывучае алгарытмаў тэорыя.
У сярэдневяковай Еўропе алгарытмам наз. дзесятковую пазіцыйную сістэму злічэння і майстэрства лічэння ў ёй (лац. пераклад трактата аль-Харэзмі; 12 ст.). Развіццё электронна-выліч. тэхнікі дало магчымасць ствараць і рэалізоўваць складаныя алгарытмы ў матэматыцы і яе дастасаваннях. В.А.Ліпніцкі. с. 233
АЛГАРЫ́ТМАЎ ТЭО́РЫЯ , раздзел матэматыкі, які вывучае агульныя ўласцівасці алгарытмаў; тэарэт. аснова кібернетыкі, вылічальнай матэматыкі.
У інтуітыўным паняцці алгарытмы выкарыстоўваліся ў матэматыцы на працягу яе існавання. Дакладнае паняцце алгарытму сфарміравалася ў пач. 20 ст. і ўпершыню з’явілася ў працах матэматыкаў франц. Э.Барэля (1912) і ням. Г.Вейля (1921). Сістэматычная распрацоўка алгарытмаў тэорыі пачалася ў 1936, калі амер. матэматык А.Чэрч удакладніў паняцце алгарытмічна вылічальнай функцыі і прывёў прыклад невыліч. функцыі, англ. А.Цьюрынг і амер. Э.Пост удакладнілі паняцце алгарытму ў тэрмінах ідэалізаваных выліч. машын (машыны Цьюрынга—Поста); сав. матэматык А.М.Калмагораў прапанаваў выкарыстанне алгарытмаў тэорыі для абгрунтавання інфармацыі тэорыі (1965).
Адзін з гал. Кірункаў алгарытмаў тэорыі — вывучэнне невырашальнасці (вырашальнасці) алгарытмічных праблем, напр., у самой алгарытмаў тэорыі — праблема спынення універсальнай машыны Цьюрынга; у матэм. логіцы — праблема распазнавання тоесна праўдзівых формул злічэння прэдыкатаў 1-й ступені; у алгебры — праблема тоеснасці для паўгруп; у тапалогіі — праблема гомеамарфізму; у тэорыі лікаў — 10-я праблема Д.Гільберта. Даследаванні прывялі да ўзнікнення паняцця ступені невырашальнасці, вывучэння адпаведных матэм. структур і паказалі, што алгарытмічныя праблемы невырашальнасці маюць найб. ступень.
Літ.: Мальцев А.И. Алгоритмы и рекурсивные функции. 2 изд. М., 1986; Ершов Ю.Л. Проблемы разрешимости и конструктивные модели. М., 1980. Р.Т.Вальвачоў. с. 233
АЛГАРЫТМІЗА́ЦЫЯ ПРАЦЭ́САЎ , апісанне працэсаў на мове матэм. сімвалаў з мэтай атрымання алгарытму (звычайна для рэалізацыі на ЭВМ). Кожны працэс разбіваюць на элементарныя акты (падпрацэсы), якія можна матэм. апісаць на аснове схем алгебры логікі, аўтаматаў тэорыі, выпадковых працэсаў, масавага абслугоўвання тэорыі і інш. Алгарытмізацыя працэсаў дае магчымасць праводзіць колькасныя і якасныя даследаванні працэсаў функцыянавання вял. сістэм, звязаныя з ацэнкай іх асн. уласцівасцяў (надзейнасці, эфектыўнасці і інш.).
Складаецца з папярэдняга аналізу задачы алгарытмізацыі і аб’екта даследавання; структурнага апісання даследвальнага працэсу; тэарэт. аналізу ўраўненняў сувязі паміж яго параметрамі; эксперым. вызначэння статычных і дынамічных параметраў; матэм. мадэлявання працэсу і выяўлення адпаведнасці мадэлі рэальнай сітуацыі; аналізу мадэлі і распрацоўкі рэкамендацый па яе ўдасканаленні; складання аптымальнага алгарытму на аснове распрацаваных рэкамендацый; праверкі і ўдакладнення алгарытму кіравання працэсам у вытв. мовах. Пры апрацоўцы вял. масіваў інфармацыі звычайна выкарыстоўваюць сродкі выліч. тэхнікі. с. 233
АЛГАРЫТМІ́ЧНАЯ МО́ВА , гл. ў арт. Мова праграмавання. с. 233
А́ЛГЕБРА , навука пра сістэмы аб’ектаў той ці інш. прыроды, у якіх устаноўлены аперацыі, па сваіх уласцівасцях падобныя на складанне і множанне лікаў (алг. аперацыі). Задачы і метады алгебры ствараліся паступова, у выніку пошукаў агульных прыёмаў рашэння аднатыпных арыфм. задач (пераважна састаўлення і рашэння ўраўненняў).
Вялікі ўплыў на развіццё алг. ідэй і сімволікі зрабіла «Арыфметыка» Дыяфанта (3 ст.). Тэрмін «алгебра» паходзіць ад назвы твора Мухамеда аль-Харэзмі «Альджэбр аль-мукабала» (9 ст.), які мае агульныя метады рашэння алгебраічных ураўненняў (АУ) 1-й і 2-й ступеняў. У канцы 15 ст. замест грувасткіх слоўных апісанняў алг. дзеянняў у матэм. творах з’яўляюцца знакі «+» і «-», потым знакі ступеняў, кораняў, дужкі. У канцы 16 ст. Ф.Віет першы выкарыстаў літарныя абазначэнні. Да сярэдзіны 17 ст. ў асн. склалася сучасная алг. сімволіка. У далейшым погляд на алгебру мяняўся. Алгебра 17—18 ст. займалася літарнымі вылічэннямі (рашэнне АУ, тоеснае пераўтварэнне формул і інш.) у адрозненне ад арыфметыкі, якая аперыруе канкрэтнымі лікамі. Да сярэдзіны 18 ст. алгебра склалася прыблізна ў аб’ёме цяперашняй т.зв. элементарнай алгебры. Алгебра 18—19 ст. з’яўляецца ў асн. алгебрай мнагачленаў. Першай гіст. задачай алгебры было рашэнне АУ з адным невядомым. У 16 ст. італьян. матэматыкамі была знойдзена формула для рашэння ўраўненняў 3-й ступені (формула Кардана), потым метад рашэння ўраўненняў 4-й ступені (метад Ферары). Амаль 3 стагоддзі вёўся пошук формулы для рашэння ўраўненняў вышэйшай ступені. У 17 ст. ўпершыню выказана А.Жырарам, а ў канцы 18 ст. К.Гаўсам даказана асн. тэарэма алгебры аб існаванні камплекснага кораня для адвольных АУ з камплекснымі каэфіцыентамі. У 1824 Н.Абель даказаў, што ўраўненне вышэй 4-й ступені ў агульным выпадку ў радыкалах невырашальнае, а ў 1830 Э.Галуа знайшоў крытэрый вырашальнасці ў радыкалах АУ. Разам з тэарэмай АУ з адным невядомым разглядаліся сістэмы АУ з многімі невядомымі, у прыватнасці сістэмы лінейных ураўненняў, у сувязі з чым узніклі паняцці матрыцы і дэтэрмінанта. З сярэдзіны 19 ст. даследаванні ў алгебры паступова пераносяцца з тэорыі АУ да вывучэння адвольных алг. аперацый. Абстрактнае паняцце алг. аперацыі ўзнікла ў сярэдзіне 19 ст. ў сувязі з даследаваннем прыроды камплексных лікаў, а таксама ў выніку з’яўлення прыкладаў алг. аперацый над элементамі зусім інш. прыроды, чым лікі, — складанне і множанне матрыц і інш.
У пачатку 20 ст. алгебра стала разглядацца як агульная тэорыя алг. аперацый на аснове аксіяматычнага метаду (сфарміравалася пад уплывам прац Ц.Гільберта, Э.Штэйніца, Э.Арціна, Э.Нётэр і інш.). Сучасная алгебра вывучае мноствы адвольнай прыроды з зададзенымі на іх алг. аперацыямі (г.зн. алгебра ці універсальныя алгебра). Доўгі час вывучаліся толькі некалькі тыпаў універсальных алгебраў — групы, кольцы, лінейныя прасторы. Пазней пачалося вывучэнне абагульненняў паняцця групы — паўгрупы, квазігрупы і лупы. Разам з асацыятыўнымі кольцамі і алгебрай пачалі вывучацца і неасацыятыўныя кольцы і алгебра. Асацыятыўна-камутатыўныя кольцы і палі з’яўляюцца асн. аб’ектам вывучэння камутатыўнай алгебры, з якой цесна звязана алгебраічная геаметрыя. Важным тыпам алгебры з’яўляюцца структуры. Лінейныя прасторы, модулі, а таксама іх лінейныя пераўтварэнні і сумежныя пытанні вывучае лінейная алгебра, часткай якой з’яўляюцца тэорыі лінейных ураўненняў і матрыц. Да лінейнай алгебры прымыкае полілінейная алгебра. Першыя працы па агульнай тэорыі адвольных універсальных алгебраў належаць Г.Біркгафу (1830-я г.). У тыя ж гады А.І.Мальцаў і А.Тарскі заклалі асновы тэорыі мадэляў — мностваў з зададзенымі на іх адносінамі. У выніку цеснага збліжэння тэорыі універсальных алгебраў з тэорыяй мадэляў узнік новы раздзел алгебры, сумежны з алгебрай і матэматычнай логікай, — тэорыя алг. сістэм, якая вывучае мноствы з зададзенымі на іх алг. аперацыямі і адносінамі (гл. Алгебра логікі). Дысцыпліны, сумежныя з алгебрай і інш. часткамі матэматыкі, вызначаюцца ўнясеннем ва універсальныя алгебры дадатковых структур, узгодненых з алг. аперацыямі і адносінамі: тапалагічная алгебра, у т.л. тапалагічныя групы і групы Лі, тэорыя ўнармаваных кольцаў, дыферэнцыяльная алгебра, тэорыі розных упарадкаваных алгебраў. Да сярэдзіны 1950-х г. сфарміравалася гамалагічная алгебра, карані якой ляжаць у алгебры і тапалогіі.
Алг. паняцці і метады выкарыстоўваюцца ў геаметрыі, тэорыі лікаў, функцыян. аналізе, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, метадах вылічэнняў і інш. Алгебра мае вял. дачыненне да фізікі (выяўленні груп у квантавай фізіцы), крышталяграфіі (дыскрэтныя групы), кібернетыкі (тэорыі аўтаматаў і кадзіравання), матэм. эканомікі (лінейныя няроўнасці) і інш. Сістэм. даследаванні па алгебры на Беларусі пачалі Дз.А.Супруненка (1945) і С.А.Чуніхін (1953). Вядуцца пераважна ў Ін-це матэматыкі АН Беларусі, БДУ, Гомельскім ун-це ў школах У.П.Платонава, А.Я.Залескага, Л.А.Шамяткова.
Літ.: Математика, её содержание, методы и значение. Т. 1—3. М., 1956; Бурбаки Н. Очерки по истории математики: Пер. с фр. М., 1963. Р.Т.Вальвачоў. с. 233
А́ЛГЕБРА ЛО́ГІКІ , раздзел матэматычнай логікі, які вывучае логікавыя аперацыі над выказваннямі. Заснавальнік — англ. матэматык Дж.Буль (1815—64). Алгебра логікі разглядае выказванні толькі з пункту гледжання іх праўдзівасці (пазначаюць лічбамі 1 — праўдзівасць і 0 — ілжывасць). Логікавыя аперацыі над выказваннямі даюць магчымасць будаваць новыя выказванні. Праўдзіваснае значэнне такога выказвання A (a1,..., an), атрыманага пры дапамозе логікавых аперацый з прасцейшых выказванняў a1,..., an, адназначна выяўляецца праўдзіваснымі значэннямі зыходных выказванняў a1,..., an. Таму кожнаму такому выказванню А (a1,..., an) адпавядае n-ме́сцавая функцыя, якая прымае значэнні 0,1, аргументы яе таксама прымаюць гэтыя значэнні. Такія функцыі наз. функцыямі алгебры логікі, ці булевымі, функцыямі. Яны могуць быць зададзеныя з дапамогай праўдзівасных табліц, якія маюць 2n радкоў.
Логікавыя аперацыі: кан’юнкцыя &, дыз’юнкцыя <SIGN>, адмаўленне ¬, імплікацыя <SIGN>, эквіваленцыя <SIGN> — могуць быць зададзеныя з дапамогай праўдзівасных табліц. Замест ¬x часам пішуць <SIGN>. Ужываецца заданне функцый алгебры логікі і з дапамогай формул у мове, у якой ёсць пераменныя x, y, z... і сімвалы некаторых канкрэтных функцый. Найбольш ужывальная мова, якая мае логікавыя сімвалы &, <SIGN>, ¬, <SIGN>, <SIGN>. Кожнай формуле гэтай мовы адпавядае нейкая функцыя алгебры логікі, значэнне (0,1) якой пры дадзеных значэннях пераменных (0,1) знаходзіцца ў адпаведнасці з аперацыямі, з якіх пабудавана дадзеная формула. Такая функцыя рэалізуе дадзеную формулу. Формулы А і В наз. роўнымі (раўназначнымі), калі адпаведныя ім функцыі роўныя, г.зн. калі супадаюць іх праўдзівасныя табліцы. Азначэнне А=В ці А≡В, А~В, калі кажуць пра іх раўназначнасць. Важную ролю ў алгебры логікі маюць роўнасці, якія задаюць булеву алгебру.
Кожная функцыя алгебры логікі можа быць рэалізаваная нейкай формулай мовы з логікавымі сімваламі &, <SIGN>, ¬. Асаблівую ролю ў алгебры логікі адыгрываюць дыз’юнктыўныя і кан’юнктыўныя нармальныя формы, якія маюць вял. прыкладное значэнне. Сістэма функцый Ф. наз. функцыянальна поўнай, калі адвольная функцыя алгебры логікі можа быць рэалізаваная формулай, якая мае толькі сімвалы функцый з Ф. Напр., сістэмы функцый , , , , , = <SIGN> x & у, x ↓ у = <FORMULA>, якія наз. штрыхам Шэфера і стрэлкай Пірса адпаведна).
Алгебра логікі мае шмат дадаткаў, асабліва ў тэорыі эл. схем. Р.Т.Вальвачоў. с. 234
АЛГЕБРАІ́ЧНАЕ ЎРАЎНЕ́ННЕ , ураўненне выгляду P(x, y,...,z)=0, дзе P(x, y,...,z) — мнагасклад n-ай ступені (n≥0) ад адной або некалькіх пераменных. Калі пераменная адна, то лік а, які ператварае алгебраічнае ўраўненне ў тоеснасць, наз. коранем ураўнення і мнагасклад дзеліцца на (х-a) без рэшты (тэарэма Безу). У алгебраічна замкнёным полі (гл. Алгебраічны лік) кожны мнагасклад Р(х) ступені n мае роўна n каранёў (у т.л. кратных). Н.Абель паказаў (1824), што пры n≥5 карані некаторых ураўненняў Р(х)=0 нельга запісаць праз радыкалы. В.І.Бернік. с. 234
АЛГЕБРАІ́ЧНАЯ ГЕАМЕ́ТРЫЯ , раздзел матэматыкі, які вывучае геаметрычныя аб’екты, звязаныя алг. ўраўненнямі, — алг. мнагастайнасці. Узнікла ў 17 ст. з увядзеннем у геаметрыю паняцця каардынат. У сярэдзіне 19 ст. алгебраічная геаметрыя выдзелілася з матэм. аналізу як тэорыя алг. крывых. У канцы 19 ст. італьян. вучоныя К.Сегрэ, Л.Крэмона і інш. стварылі тэорыю алг. паверхняў. У 1930-я г. матэматыкі галандскі Б.Л.Ван-дэр-Вардэн, ням. Г.Гасе і франц. А.Вейль стварылі асновы алгебраічнай геаметрыі над адвольным полем К. Падабенства тэорыі алг. крывых і тэорыі алг. лікаў стымулявала пошукі агульнай алг. асновы (амер. вучоны О.Зарыскі, франц. матэматыкі К.Шэвале і Ж.Сер). Асновай стала тэорыя схем (франц. матэматык А.Гратэндзік), дзе, напр., на геам. мове разглядаліся сістэмы алг. ураўненняў над адвольным камутатыўным кольцам, апісваліся ўласцівасці праектыўных мнагастайнасцяў. Алгебраічная геаметрыя звязана з тэорыяй функцый камплексных пераменных, лікаў тэорыяй, ураўненнямі матэматычнай фізікі і інш.
Літ.: Шафаревич И.Р. Основы алгебраической геометрии. 2 изд. Т. 1—2. М., 1988; Гриффитс Ф., Харрис Дж. Принципы алгебраической геометрии: Пер. с англ. Т. 1—2. М., 1982. В.А.Ліпніцкі. с. 234
АЛГЕБРАІ́ЧНАЯ ТАПАЛО́ГІЯ , галіна тапалогіі, якая вывучае ўласцівасці аб’ектаў і іх узаемных адлюстраванняў, што не мяняюцца пры неперарыўных дэфармацыях (гаматопіях). З кожнай тапалагічнай прасторай звязваецца паслядоўнасць алг. аб’ектаў Hn(х) (груп гамалогій); кожнаму неперарыўнаму адлюстраванню f:X → Y тапалагічных прастораў адпавядае набор гамамарфізмаў fn:Hn(Х) → Hn(Y). Пры гэтым тапалагічная задача пераўтвараецца ў адпаведную алг. задачу. Калі сродкі алгебры дазваляюць рашыць такую задачу, то адваротным шляхам атрымліваюцца пэўныя меркаванні аб зыходнай тапалагічнай праблеме. У алгебраічнай тапалогіі звычайна разглядаюцца складаныя алг. аб’екты, напр., комплексы (мнагаграннікі, паліэдры), мнагастайнасці (замкнёныя, адкрытыя, гладкія, аналітычныя і інш.). В.А.Ліпніцкі. с. 234
АЛГЕБРАІ́ЧНАЯ ФУ́НКЦЫЯ , функцыя, звязаная алгебраічным ураўненнем з незалежнай пераменнай; важнейшая функцыя матэматыкі. Алгебраічная фунцыя f(х) наз. абмежаванай зверху (знізу) на мностве Е, калі існуе лік М, што для кожнага x з мноства Е выконваецца няроўнасць f(х)<M|f(х)>M], напр., функцыя х2 абмежаваная на адрэзку 0≤x≤1. Рацыянальная алгебраічная функцыя атрымліваецца ў выніку канечнага ліку арыфм. аперацый (складання, аднімання, множання і дзялення) над пераменнымі і лікамі, напр., z= 5x2 + 3xy-2y2, y=<FORMULA> ; астатнія алгебраічныя функцыі — ірацыянальныя, якія звычайна неадназначныя, напр., z=<FORMULA>, y= <SIGN> 1+x2. Агульная тэорыя алгебраічнай функцыі звязана з тэорыяй аналітычных функцый, алгебрай і алгебраічнай геаметрыяй. с. 235
АЛГЕБРАІ́ЧНЫ ВЫ́РАЗ , матэматычны выраз, які складаецца з літар і лікаў, злучаных знакамі алг. дзеянняў: складання, аднімання, множання, дзялення, узвядзення ў ступень, здабывання кораня. Рацыянальны алгебраічны выраз адносна некаторых літар не змяшчае іх пад знакам кораня. Ірацыянальны алгебраічны выраз мае радыкалы, напр., <SIGN> x + у. Цэлы алгебраічны выраз адносна некаторых літар не змяшчае дзялення на выразы з гэтымі літарамі. Калі некаторыя з літар (або ўсе) лічыць пераменнымі, то такі алгебраічны выраз наз. алгебраічнай функцыяй. с. 235
АЛГЕБРАІ́ЧНЫ ЛІК , корань мнагаскладу P(x)=anxn+...+a1x+a0 з рацыянальнымі каэфіцыентамі an, з якіх не ўсе роўныя 0; у агульным выпадку можа быць камплексным лікам. Г.Кантар (1872) паказаў, што мноства ўсіх алгебраічных лікаў злічонае і таму існуюць неалг. лікі (гл. Трансцэндэнтны лік), напр., <SIGN>2, π і інш. Мноства ўсіх алгебраічных лікаў — алгебраічна замкнёнае поле (напр., адвольны корань мнагаскладу з алг. каэфіцыентамі таксама алгебраічны лік). В.І.Бернік. с. 235
А́ЛГЕБРЫ АСНО́ЎНАЯ ТЭАРЭ́МА , класічная тэарэма існавання, якая сцвярджае, што кожны мнагасклад з камплекснымі каэфіцыентамі мае камплексны корань. Упершыню выказаў ням. матэматык П.Ротэ (1608), першым дакладна даказаў К.Гаўс (1799). Усе доказы абапіраюцца на тапалагічныя ўласцівасці мностваў камплексных і рэчаісных лікаў. З алгебры асноўнай тэарэмы вынікае: колькасць каранёў мнагаскладу супадае са ступенню мнагаскладу; кожны паліном з рэчаіснымі каэфіцыентамі раскладаецца ў здабытак лінейных і квадратычных множнікаў з рэчаіснымі каэфіцыентамі. В.А.Ліпніцкі. с. 235
АЛГО́ЛЬ , β Персея, зацьменная пераменная зорка (пераменнасць адкрыта ў 1669). Бляск 2,2—3,5 візуальнай зорнай велічыні з перыядам 2,867 сут. Адлегласць ад Сонца — 36 пк. Пераменныя зоркі з крывой змянення бляску, як у Алголі, складаюць клас зорак тыпу Алголя. с. 235
АЛГО́НКІН (Algonquin), правінцыяльны парк у Канадзе, на правабярэжжы р. Атава, правінцыя Антарыо. Засн. ў 1893. Пл. 765,3 тыс. га. Размешчаны на невысокім узвышшы — Лаўрэнційскім крышталічным шчыце. Захоўваюцца ландшафты драбналістых і мяшаных лясоў з азёрамі і балотамі. Сярод прадстаўнікоў 15 асн. парод раслін некалькі відаў клёнаў, веймутава сасна, тсуга канадская, асінападобная таполя, вяз, ясень, жоўтая бяроза, шызая елка і інш. У фауне воўк, бабёр, чорны мядзведзь, лось, белахвосты (віргінскі) алень; з птушак звычайныя лысуха, каўнерыкавы рабчык, аўсянка-юнка, белабрывая аўсянка, некалькі відаў амер. валасянак і інш. Развіты турызм, працуюць інфармацыйны цэнтр і музей. с. 235
АЛДА́Н , рака ў Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток Лены. Даўж. 2273 км, пл. бас. 729 тыс. км2. Пачынаецца на паўн. схіле Станавога хрыбта, цячэ па Алданскім нагор’і, уздоўж паўд. падножжа Верхаянскага хрыбта, упадае за 160 км ніжэй Якуцка. Даліна ў межах Алданскага нагор’я складаецца з шырокіх і вузкіх каньёнападобных участкаў з перакатамі і шыверамі; у сярэднім цячэнні шырокая, з тэрасаванымі схіламі. Асн. прытокі: Тымптон, Учур, Мая, Алах-Юнь (справа), Амга (злева). Разводдзе з мая да ліп., у жн.—вер. паводкі. Ледастаў з кастр. да мая. Сярэдні гадавы расход вады ў ніжнім цячэнні 5150 м3/с. У бас. Алдана больш за 51 тыс. азёр. Рыбалоўства (асетр, сцерлядзь, харыус). Суднаходны на 1753 км ад вусця. Гал. прыстані: Тамот, Усць-Мая, Хандыга. У бас. Алдана радовішчы жал. руды, каменнага вугалю, золата, слюды-флагапіту. с. 235
АЛДА́НАЎ Марк Аляксандравіч (сапр. прозвішча Ландаў; 7.11.1886, Кіеў—25.2.1957), рускі пісьменнік. Скончыў Кіеўскі ун-т (1910). З 1919 у эміграцыі. Аўтар гіст. тэтралогіі «Мысліцель» (1921—27), прысвечанай пераломным падзеям у Францыі і Расіі ў эпоху Вял. франц. рэвалюцыі (раманы «Дзевятае тэрмідора», «Чортаў мост», «Змова», аповесць «Святая Алена, маленькі востраў»). Своеасаблівым поглядам «з эміграцыі» на падзеі рас. рэвалюцыі і трагічны раскол рас. грамадства сталі яго трылогія «Ключ», «Уцёкі», «Пячора» (1929—36), раманы «Вытокі» (1950) і «Самазабойства» (1956), у якіх эрудыцыя гіст.-філас. даследавання спалучаецца з вастрынёй прыгодніцкага сюжэта. Аўтар кніг гіст. нарысаў «Агонь і дым» (1922), «Сучаснікі» (1928), «Партрэты» (1931 і 1936) і інш. У сав. час. творы Алданава былі забаронены (пачалі друкавацца ў 1989).
Тв.: Собр. соч. Т. 1—6. М., 1991. с. 235
АЛДА́НСКАЕ НАГО́Р’Е , ва Усх. Сібіры, у міжрэччы Алёкмы і Учура, у Рэспубліцы Саха (Якуція). Пераважаюць плоскія міжрэччы, шырокія катлавіны (выш. да 1000 м), над якімі ўзнімаюцца хрыбты Зах. Янгі, Сунагын, Кет-Кап (выш. 2306 м). Складзена з моцна змятых дакембрыйскіх гнейсаў і крышт. сланцаў, перарваных інтрузіямі гранітаў і ультраасноўных парод, перакрытых вапнякамі і пясчанікамі. Радовішчы жал. і медных рудаў, вугалю (Паўд.-Якуцкі басейн), золата, слюды. На схілах да выш. 110—1300 м тайга з даурскай лістоўніцы, вышэй — камяністая тундра. с. 235
АЛДА́НСКІ ШЧЫТ , выступ дакембрыйскага крышт. фундамента на ПдУ Сібірскай платформы. У асноўным супадае з Алданскім нагор’ем і Станавым хрыбтом. Прадстаўлены шэрагам буйных блокаў, размежаваных мерыдыяльнымі разломамі. На Пд і З шчыта глыбінныя разломы, на Пн — сістэма флексур. Дакембрыйскія ўтварэнні фундамента складаюць некалькі структурных паверхаў ранніх стадый развіцця зямной кары. Самы стараж. паверх (больш за 3,5 млрд. г.) мае гранулітавую гнейса-гранітную, мармуровую, сланцавую, кварцытавую аснову. Сярэдні (3,5—2,7 млрд. г.) складзены з метамарфізаваных асадкава-вулканагенных адкладаў. Верхні паверх (2,7—1,5 млрд. г.) — абломкавыя вулканагенныя ўтварэнні і буйныя інтрузіі. На З Алданскага шчыта перакрыты магутным (больш за 10 км) платформавым чахлом. У крышт. структурах Алданскага шчыта радовішчы рудаў жалеза, медзі, слюдаў, рэдкіх металаў, золата, п’езакварцу; ва ўпадзінах, запоўненых кантынентальнымі асадкамі, радовішчы каменнага вугалю. А.М.Баско. с. 235
А́ЛЕ (Alle) Аўгуст (31.8.1890, г. Вільяндзі, Эстонія — 8.7.1952), эстонскі пісьменнік. Скончыў Тартускі ун-т (1937). Друкаваўся з 1911. Дэбютаваў рамант.-сімвалісцкімі вершамі з міфалаг. матывамі (зб. «На астравах адзіноты», 1918; «Ліловы слон», 1923). Развіваў жанр сатыр. эпіграмы, востра антыфаш. ў гады Айч. вайны. Аўтар зб. вершаў «Carmina barbata» (1921), «Мутныя хвалі» (1930), «Суровыя рытмы» (1934), «Эпіграмы» (1944) і інш. У 1946—52 рэдактар час. «Looming» («Творчасць»). Паасобныя вершы Але перакладзены на бел. мову.
Тв.: Сатира и лирика. Таллинн, 1960. Н.Басель. с. 235
АЛЕАГРА́ФІЯ (ад лац. oleum алей + ...графія), спосаб рэпрадуктавання твораў алейнага жывапісу, пашыраны ў 2-й пал. 19 ст. З’яўлялася рамесніцкай каляровай літаграфіяй на камянях (да 20 ст., у залежнасці ад колькасці фарбаў). Каб атрымаць больш поўнае падабенства, на гатовы адбітак наносяць лак і робяць на ім цісненне, якое імітуе фактуру палатна. с. 236
АЛЕА́НДР (Nerium), род раслін сям. кутравых. 3 віды ў Міжземнамор’і і субтропіках Азіі. Алеандр звычайны (N. oleander) вырошчваюць на Пд Крыма, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, у Закаўказзі, Сярэдняй Азіі; на Беларусі — як пакаёвую расліну.
Вечназялёныя кусты выш. 2—6 м. Лісце вузкае, ланцэтападобнае, супраціўнае. Кветкі яркія, простыя або махровыя, буйныя, духмяныя, у шчыткападобных суквеццях. Венчык чырвоны, ружовы, белы ці жоўты. Плады — шматнасенныя лістоўкі. Размнажаюцца чаранкамі і насеннем. Дэкар. віды. Атрутныя. Прэпараты з лісця алеандра звычайнага выкарыстоўваюцца пры парушэннях сардэчна-сасудзістай дзейнасці. с. 236
АЛЕА́РЫЙ [Olearius; сапр. Эльшлегер (Ölschläger)] Адам (16.8.1603, Саксонія — 23.2.1671), нямецкі вучоны, падарожнік. Вучыўся, потым выкладаў у Лейпцыгскім ун-це. Прыдворны матэматык і бібліятэкар у герцага Фрыдрыха ІІІ Шлезвіг-Гальшнтэйнскага. Ведаў рус. і араб. мовы. Наведаў Расію ў складзе пасольства герцага ў 1633—34. Аўтар «Апісання падарожжа ў Масковію...» (выд. 1647, рус. пер. 1906) са звесткамі па геаграфіі, гісторыі Расіі, яе населеных пунктах, народах і іх звычаях; мае шмат картаў і малюнкаў. У 1654 выдаў на ням. мове зб-кі перс. і араб. паэтаў. с. 236
АЛЕАТО́РЫКА (ад лац. alea ігральныя косці; выпадковасць), метад муз. кампазіцыі, які прадугледжвае мабільнасць (незамацаванасць) муз. тканіны ці формы. Узнікла ў 1950-я г., найб. характэрная для прадстаўнікоў авангардызму (Дж.Кейджу, К.Штокгаўзену і інш.). Заснавана на прынцыпе выпадковасці і імправізацыйнасці ў будове муз. твора. Адрозніваюць абсалютную алеаторыку (ахоплівае муз. твор у цэлым) і адносную (увядзенне фрагмента алеаторыкі ў інш. акружэнне; больш пашырана). Як сродак драматургічнага кантрасту, муз. вобразнасці і экспрэсіі алеаторыка сустракаецца ў творах А.Шнітке, Р.Шчадрына, Э.Дзянісава, Ф.Сланімскага, у бел. кампазітараў С.Картэса, Дз.Смольскага, В.Войціка, А.Мдывані, В.Капыцько і інш. Графічны запіс алеаторных твораў (побач з агульнапрынятай натацыяй ужываюцца спец. знакі) пакідае шмат момантаў на меркаванне музыканта, у выніку выканальніцкія версіі істотна адрозніваюцца паміж сабой.
Літ.: Денисов Э. Современная музыка и проблемы эволюции композиторской техники. М., 1986. С. 112—136. Т.Г.Мдывані. с. 236
АЛЕБА́РДА (франц. hallebarde), старадаўняя халодная колюча-рубячая зброя, доўгае (да 2,5 м) плоскае або гранёнае кап’ё з прымацаванай да яго сякерай або паўмесяцападобным лязом. У 14— 16 ст. была на ўзбраенні пяхоты некаторых дзяржаў Зах. Еўропы; на Беларусі выкарыстоўвалася ў 15—18 ст.; да канца 19 ст. — зброя парадных падраздзяленняў, а таксама палацавай і гарадской варты. Гл. таксама Бярдыш. с. 236
АЛЕБА́СТР (грэч. alabastros), 1) мінерал, тонказярністая масіўная разнавіднасць гіпсу. 2) Адна з назваў буд. гіпсу. Атрымліваюць абпальваннем (120 — 170 °С) прыроднага гіпсу да ператварэння яго ў паўгідрат сульфату кальцыю. с. 236
АЛЕВІ́З ФРА́ЗІН , Алевіз Міланец (Aloisio da Milano), італьянскі архітэктар канца 15 — пач. 16 ст. У 1494 быў запрошаны да Івана ІІІ у Маскву. Удзельнічаў у буд-ве сцен Крамля ўздоўж р. Няглінная (1495), каменных палат у Крамлі (1499—1508, пазней увайшлі ў склад Церамнога палаца), рова ўздоўж сцен Крамля з боку Краснай пл. (1508—16, засыпаны ў 19 ст.), плаціны на р. Няглінная (1508). с. 236
АЛЕВІ́З ФРА́ЗІН , Алевіз (Aloisio) Новы, італьянскі архітэктар канца 15 — пач. 16 ст. У 1503—04 пабудаваў у Бахчысараі палац хана Менглі-Гірэя (захаваўся разны мураваны партал). З 1504 па запрашэнні Івана ІІІ у Маскве, дзе, паводле летапісу, пабудаваў 11 цэркваў (не захаваліся) і Архангельскі сабор у Крамлі (1505—08), у дэкар. апрацоўцы якога выкарыстаў элементы архітэктуры італьян. Адраджэння. с. 236
АЛЕ́Г (?—912, паводле інш. крыніц 922), старажытнарускі князь. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», як сваяк Рурыка (паводле інш. крыніц, Алег — ваявода Рурыка) стаў пасля яго смерці (879) рэгентам пры малалетнім кн. Ігару, княжыў у Ноўгарадзе. Рэгенцтва Алега — гіст. міф, бо да пач. самаст. княжання Ігару было не менш як 33 гады. У 882 Алег рушыў з дружынай на Пд. Заняў Смаленск. Забіўшы кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра, авалодаў Кіевам і зрабіў яго сталіцай. Пашырыў уладанні Русі на У, падпарадкаваўшы севяран і радзімічаў, здзейсніў 2 паспяховыя паходы на Канстанцінопаль (907 і 911). Адзін з найб. яркіх маст. вобразаў Алега створаны А.С.Пушкіным у паэме «Песня пра вешчага Алега» (1822). с. 236
АЛЕ́Г СВЯТАСЛА́ВІЧ (сярэдзіна 11 ст. — 1.8.1115), князь уладзіміра-валынскі [1073—76], тмутараканскі [1083—94], чарнігаўскі [1094—96], ноўгарад-северскі [1097—1115]. Сын Святаслава Яраславіча. У 1076 разам з Уладзімірам Манамахам здзейсніў паход у Чэхію. У 1078, пасля няўдалай спробы замацавацца ў Чарнігаве, уцёк у Тмутаракань. Трапіў у палон да хазараў (1079), 4 гады прабыў у Канстанцінопалі і на в-ве Родас. У 1094 заняў Чарнігаў, але вымушаны быў аддаць яго брату Давыду (1096). Паводле рашэння Любецкага з’езда 1097 атрымаў ва ўдзел Ноўгарад-Северскі. Удзельнічаў у Віцячоўскім 1100 і Залотчаўскім 1101 княжацкіх з’ездах, у паходах на полаўцаў (1107 і 1113). с. 236
АЛЕ́ГІЯ , малая планета № 3501. Сярэдні дыяметр 17 км, пл. каля 90 км2, сярэдняя адлегласць ад Сонца прыблізна 3 а.а., перыяд абарачэння 5 гадоў. Адкрытая ў 1971 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Наз. ў гонар астранома Алега Коратцава. с. 236
АЛЕГО́РЫЯ (ад грэч. allēgoria іншасказанне), 1) адлюстраванне адцягненай ідэі (паняцця) пры дапамозе канкрэтнага нагляднага вобраза. Узнікненне алегорыі звязана з практыкай вытлумачэння стараж. шанавальных тэкстаў (у эпоху элінізму — Гамера, у хрысц. багасловаў — Бібліі); у сярэднявеччы алегарычна вытлумачваўся і свет прыроды як павучальны наглядны дапаможнік, створаны Богам для чалавека. Паняцце «алегорыя» ўпершыню сустракаецца ў трактатах Псеўда-Лангіна, Цыцэрона, у эстэт. вучэннях Гарацыя, Плутарха, Лукрэцыя Кара і інш. Іншасказальны прынцып алегорыі пашыраны ў сярэдневяковай эстэтыцы, у мастацтве Адраджэння і Асветніцтва. Існуе як прыём і прынцып арганізацыі маст. матэрыялу ў л-ры, фальклоры, у розных відах выяўл. мастацгва. 2) У выяўленчым мастацтве алегорыя ствараецца пры дапамозе вобраза канкрэтнай, асацыятыўна блізкай істоты, прадмета або з’явы (напр., правасуддзе — жанчына з завязанымі вачыма і з шалямі ў руках). Алегорыя шырока выкарыстоўвалася ў мастацтве Адраджэння (алегорыя граматыкі ў кн. «Грамматіка словенска...» Л.Зізанія, 1596), маньерызму, барока, ракако, класіцызму, рамантызму. Найб. пашыраны від алегорыі — персаніфікацыя, г. зн. фігура, аздобленая пэўнымі атрыбутамі, якія тлумачаць яе змест. Алегорыя сустракаецца ў мастацтве 19—20 ст. — у манум. скульптуры, творах жывапісу, плакаце, паліт. карыкатуры і інш. с. 236
АЛЕ́ЗІЯ (Alesia), старажытнае гальскае паселішча-опідум (сучасны г. Аліз-Сент-Рэн, Францыя), аблогай і ўзяццем якога Юлій Цэзар у 52 да н.э. скончыў шматгадовую гальскую вайну. Займала пл. 57 га, была абкружана сцяной і ровам. Алезія абараняла 20-тыс. войска галаў на чале з Верцынгетарыгам. Раскопкамі выяўлены рэшткі тысяч гальскіх воінаў (са зброяй і інш. рэчамі), якія па загадзе Цэзара былі скінуты ў выкапаны рымлянамі аблогавы роў даўжынёй 13 км; гальскія і правінцыяльна-рымскія дамы (пасля вайны жыццё ў Алезіі працягвалася), храмы, арэна. с. 237
АЛЕ́І , тлушчы, атрыманыя з пладоў і насення розных раслін. Складаюцца на 95—97% з сумесі трыгліцэрыдаў (поўных эфіраў гліцэрыны) вышэйшых насычаных і ненасычаных тлустых кіслот, пераважна С16 і С18, і свабодных тлустых кіслот, фасфатыдаў, воску, токаферолаў, вітамінаў, пігментаў і інш. Не маюць у сабе халестэрыну. У залежнасці ад саставу тлустых кіслот падзяляюцца на высыхальныя (ільняны алей, канапляны алей, тунгавы алей), паўвысыхальныя (соевы і макавы алеі) і невысыхальныя (какосавы алей, пальмавы алей).
Алеі — вадкія, мазепадобныя ці цвёрдыя афарбаваныя рэчывы, некаторыя з іх таксічныя. Палімерызуюцца пры t 250—300 °С ці пад уздзеяннем кіслароду паветра (паглынаюць да 30%, чым тлумачыцца «прагарканне» алеяў). Атрымліваюць са здробненага насення, мякаці пладоў алейных раслін, у т.л. алейных культур, прасаваннем ці экстрагаваннем арган. растваральнікамі з ачысткай, адстойваннем, фільтрацыяй, апрацоўкай вадой (гідратацыя), растворамі шчолачаў (рафінацыя), адсарбентамі ці глінамі (адбельванне), вадзяной парай пад вакуумам «(дэзадарацыя). Падзяляюцца на сырыя, рафінаваныя і нерафінаваныя. Выкарыстоўваюцца як харч. прадукты, для прыгатавання кансерваў, маянэзаў, гідрыраваныя алеі — для маргарынаў; у вытв-сці мыла, гліцэрыны, тлустых кіслот, алкідных смолаў, пакостаў, алейных лакаў і фарбаў, сікатыву; як вяжучае мед. мазяў, касметычных сродкаў. с. 237
АЛЕІ́НАВАЯ КІСЛАТА́ , аднаасноўная ненасычаная карбонавая кіслата, CH3(CH2)7CH = СН(CH2)7СООН. Мал. м. 282. Бясколерная вязкая вадкасць, (tкіп 232 °С (15 мм рт. сл.), шчыльн. 0,89·103кг/м3, нерастваральная ў вадзе, раствараецца ў арган. растваральніках. Уваходзіць у састаў алеяў і жывёльных тлушчаў, у аліўкавым алеі 70—85%. Эфіры алеінавай кіслаты выкарыстоўваюцца ў вытв-сці алейных фарбаў, касметычных прэпаратаў, флатарэагентаў, пластыфікатараў, тэкстыльна-дапаможных рэчываў. Этылавы эфір алеінавай кіслаты (лінетол) — лек. сродак для зніжэння халестэрыну. Здольная выклікаць экзэму. с. 237
АЛЕЙЖАДЫ́НЬЮ (Aleijadinho, літар. маленькі калека; сапр. Лісбоа Антоніу Франсіску, Lisbôa; 29.8.1730 або 1738, г. Віла-Рыка, Бразілія — 18.11.1814), бразільскі скульптар і архітэктар; прадстаўнік позняга барока. Знявечаны праказай, працаваў, прымацоўваючы інструменты да пальчатак. Пабудаваў цэрквы Сан-Франсіску ў Ору-Прэту і ў Сан-Жуан-дэл-Рэй. Стварыў скульптуры 12 біблейскіх прарокаў і серыю драўляных паліхромных груп «Страсці Хрыстовы» ў царкве Бон-Жэзус-ды-Матазіньюс у Кангоньясе. с. 237
АЛЕЙКІ́Я , гл. Агранулацытоз. с. 237
АЛЕЙКСА́НДРЭ (Aleixandre) Вісентэ (26.4.1898, Севілья, Іспанія — 14.12.1984), іспанскі паэт. Творы 1920—30-х г. напісаны пад уплывам сюррэалізму і фрэйдызму: зб-кі «Акруга» (1928), «Шпагі нібы губы» (1932), «Разбурэнне ці любоў» (1933), кн. вершаў у прозе «Страсць зямлі» (1935). У час нац.-рэв. вайны ў Іспаніі (1936—39) пісаў антыфаш. вершы. Зб. «Цені раю» (1944) — паэтычная утопія пра царства шчасця і прыгажосці, якое бачыць чалавек на парозе смерці. Аўтар філас. лірыкі (зб. «Апошняе нараджэнне», 1953; «Гісторыя сэрца», 1954; «Унутраныя дыялогі», 1974 і інш.), кн. мемуараў «Сустрэчы» (1958). Нобелеўская прэмія 1977.
Тв.: Mis poemas mejores. Madrid, 1968. с. 237
АЛЕ́ЙНАЕ ДРЭ́ВА гл. Тунг. с. 237
АЛЕ́ЙНА-ТЛУ́ШЧАВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ , галіна харчовай прамысловасці, вытв-сць раслінных алеяў, маргарыну, маянэзу, кулінарнага тлушчу, пакосту, гліцэрыну, гасп. мыла, мыйных сродкаў на тлушчавай аснове, а таксама гідрагенізацыя і расшчапленне тлушчу.
У старажытнасці выраблялі аліўкавы і пальмавы алей, які лёгка выдзяляецца пры невял. ціску. У пач. 19 ст. пашырыўся прэсавы метад, у 1856 вынайдзены больш эфектыўны экстракцыйны метад з выкарыстаннем арган. растваральнікаў алею (бензіну, дыхлорэтану). Вырабляецца соевы, пальмавы (з пладоў алейнай і какосавай пальмаў), сланечнікавы, рапсавы, бавоўнікавы, ільняны, гарчычны, кукурузны, арахісавы, аліўкавы, тунгавы, рыцынавы, абляпіхавы і інш. алей (гл. Алейныя культуры). Сусветны выраб за год больш за 90 млн. т (1986), больш як палова яго — харчовы. Найбуйнейшыя вытворцы: ЗША, Бразілія, Мексіка (соевы алей); Кітай, Індыя, Германія, Канада (рапсавы); Аргенціна, Расія, Германія, Украіна (сланечнікавы); Іспанія, Італія, Партугалія (аліўкавы); Малайзія, Інданезія, Нігерыя, Калумбія (пальмавы).
Вытворчасць алею на Беларусі вядома з ранняга сярэднявечча. Выціскалі з насення лёну і канопляў. Галіна алейна-тлушчавай прамысловасці ўзнікла ў сярэдзіне 19 ст. спачатку на мясц. сыравіне, потым — на прывазной. У 1913 дзейнічала 6 цэнзавых алейных, 5 мылаварных і 2 стэарынавыя з-ды. У 1931 пабудаваны маслабойны завод у Віцебску, у 1932 — маргарынавы ў Гомелі (з 1935 — тлушчавы камбінат), у 1939 дзейнічалі Баранавіцкі і Глыбоцкі маслабойныя з-ды; у 1940 наладжаны выраб пакосту (Віцебск). Пасля Вял. Айч. вайны аднавілі работу Бабруйскі і Баранавіцкі маслабойныя з-ды, Гомельскі тлушчавы камбінат. У 1951 пабудаваны Мінскі маргарынавы завод. Рэканструяваны Бабруйскі маслабойны з-д. На Віцебскім маслабойным з-дзе пушчаны экстракцыйны цэх. У 1991 уведзены ў строй маслабойны цэх у калгасе «Новы быт» (Мінскі р-н). Працуюць (1995): Віцебскі алейнаэкстракцыйны завод, Гомельскі тлушчавы камбінат, Мінскі маргарынавы завод, Бабруйскі алейны з-д, алейны цэх у калгасе «Новы быт». Выраб алею ў 1994 склаў 5,2 тыс. т (найб. аб’ём вытв-сці ў 1990 — 26,4 тыс. т), маргарынавай прадукцыі 19,2 тыс. т (найб. аб’ём у 1987— 127,7 тыс. т). Адходы алейна-тлушчавай в. ідуць на корм жывёле (гл. Макуха, Шрот). Алей для спажывання і далейшай перапрацоўкі завозіцца на Беларусь з Украіны, Малдовы, Расіі, Германіі, Польшчы (129,2 тыс.т, 1990; 44,3 тыс. т, 1994); сыравіна для алейна-тлушчавай прамысловасці — з Польшчы і Германіі. Т.Н.Жданоўская, Г.П.Астапенка. с. 237
АЛЕ́ЙНІК Барыс Ільіч (н. 22.10.1935, с. Зачапілаўка Новасанжарскага р-на Палтаўскай вобл.), украінскі паэт. Акад. АН Украіны (з 1990). Скончыў Кіеўскі ун-т (1958). Паэтызуе стваральную працу, прыгажосць прыроды, героіку сучаснасці і гіст. мінулага Украіны. Аўтар зб-каў паэзіі «Сталь загартоўваюць кавалі» (1962), «Кола» (1968), «На лініі цішыні» (1972), «Ісціна» (1976), «Мера» (1984), кн. літ.-крытычных артыкулаў «Планета паэзіі» (1983), публіцыст. кн. «Князь цемры: Два гады ў Крамлі» (1993) і інш. За зб. «Стаю на зямлі» (1973) Дзярж. прэмія СССР 1975, за зб-кі «Сівая ластаўка» (1979), «У люстры слова» (1981), «Дума аб горадзе» (1982). Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1983, за публіцыст. творы і цыкл вершаў «Скаварада і свет» (1994) Міжнар. прэмія імя Г.Скаварады 1994. Перакладаў на ўкр. мову творы Г.Бураўкіна, Н.Гілевіча, А.Куляшова. Кнігу выбр. вершаў і паэм Алейніка на бел. мову пераклаў Бураўкін.
Тв.: Вибр. твори. Т. 1—2. Киïв, 1985; Бел. пер. — Заклінанне агню. Мн., 1979.
В.А.Чабаненка. с. 238
АЛЕ́ЙНІК Дзмітрый Іванавіч (н. 11.5.1929, г. Беразіно), бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1981). Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1954), Бел. тэатр.-маст. ін-т (1960, вучыўся ў В.Волкава, У.Сухаверхава, В.Цвіркі). Працуе ў галіне станковага і манум. жывапісу. Аўтар тэматычных карцін, пейзажаў: «Вясна. Порт» (1963), «Вечная памяць» (1965), «Лясное возера» (1969), «Белыя коні» (1972), «Асеннія далячыні» (1978), «Дзявочы гай» (1979); мазаічных пано «Карагод» (1968) і «Каруначніцы» (1974, абодва з М.Казакевічам) і інш. Т.А.Карповіч. с. 238
АЛЕ́ЙНІК Сцяпан Іванавіч (3.4.1908, с. Пасыцэлы Балцкага р-на Адэскай вобл. — 11.1.1982), украінскі паэт-гумарыст і сатырык. Скончыў Адэскі пед. ін-т (1934). Друкаваўся з 1926. Аўтар кн. вершаў «Нашы знаёмыя» (1948, Дзярж. прэмія СССР 1950), зб-каў гумарыст. вершаў і фельетонаў «Ходзіць Перац па агародзе» (1952), «Які Сава — такая і слава» (1955), «Здаравенькі былі!» (1958), «П’яныя ваўкі» (1962), «Дазасядаўся!..» (1968) і інш., біягр. апавяданняў («З кнігі жыцця», 1964), успамінаў пра дзеячаў л-ры і мастацтва. Пераклаў на ўкр. мову творы У.Корбана (у зб. «Тона попелу», 1964).
Тв.: Твори. Т. 1—4. Киïв, 1978; Бел. пер. — Гумар і сатыра. Мн., 1959; Цуд у чаравіку. Мн., 1970. В.А.Чабаненка. с. 238
АЛЕ́ЙНІК Уладзімір Пятровіч (н. 12.9.1959, г. Смалявічы), бел. спартсмен (скачкі ў ваду з вышкі). Сярэбраны (1980, Масква) і бронзавы (1976, Манрэаль) прызёр Алімпійскіх гульняў, чэмпіён Еўропы (1977), СССР (1976, 1980). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў. с. 238
АЛЕ́ЙНІКАЎ Павел Раманавіч (снеж. 1917, в. Таль Любанскага р-на Мінскай вобл. — 18.2.1945), Герой Сав. Саюза (1940). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. Малодшы камандзір Алейнікаў вызначыўся ў лютым 1940 у баях у раёне пас. Краснасельскае Выбаргскага р-на. У Вял. Айч. вайну на Паўд. і 3-м Бел. франтах. Загінуў у баі. с. 238
АЛЕ́ЙНІКАЎ Пётр Марцінавіч (12.7.1914, в. Крывель Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. — 9.6.1965), рус. кінаакцёр. Скончыў Ін-т сцэн. мастацтваў у Ленінградзе (1935). З 1932 здымаўся ў кіно. Яго героі — абаяльныя маладыя хлопцы, нястомныя гумарысты, адданыя сябры, добрыя і высакародныя: Малібога («Сямёра смелых»), Пётр Алейнікаў («Камсамольск»), Ваня Курскі («Вялікае жыццё»), Саўка («Трактарысты»), танкіст («Беларускія навелы») і інш. Творчаму шляху Алейнікава прысвечаны фільм «Пётр Марцінавіч і гады вялікага жыцця». с. 238
АЛЕ́ЙНІКАЎ Сяргей Пятровіч (4.2.1909, в. Зацішша Магілёўскага р-на — 1.2.1984), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Маскоўскую школу ВПС (1930). У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 на фронце. Штурман авіяцыі далёкага дзеяння маёр Алейнікаў зрабіў 240 вылетаў на разведку і бамбардзіроўку аб’ектаў праціўніка, удзельнічаў у баях пад Масквой, Сталінградам, Арлом, Ленінградам, на Беларусі, у Германіі. Да 1947 у ВПС. с. 238
АЛЕ́ЙНІКАЎ Сяргей Яўгенавіч (н. 7.11.1961, Мінск), бел. спартсмен (футбол). Скончыў Бел. ін-т фіз. Культуры (1983). З 1981 у складзе мінскага «Дынама». Чэмпіён (1982) і бронзавы прызёр (1983) першынства СССР. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1988). З 1989 у італьян. прафес. футбольных клубах «Ювентус» (у складзе яго — уладальнік Кубкаў Італіі і УЕФА, 1990), «Леча», з 1993 у яп. клубе «Гамба». Удзельнік чэмпіянатаў свету (1986, 1990), Еўропы (1988, 1992) у складзе зборных СССР і СНД, правёў за іх (з 1984) 77 гульняў. Выступаў за зборную свету (1990). Аўтар кн. «І жыццё, і слёзы, і футбол...» (1992, разам з Дз.Беленькім). с. 238
АЛЕ́ЙНЫ ЖЫ́ВАПІС , від жывапісу маст. алейнымі фарбамі, у якіх сувязным рэчывам для каляровых парашкоў (пігментаў) з’яўляюцца алей ільняны, арэхавы, сланечнікавы і інш. і розныя лакі. Алейны жывапіс выконваецца пераважна на палатне, дрэве, кардоне, метал. плітах, пакрытых спец. грунтамі (станковы алейны жывапіс) ці па вапнавым тынку (манументальны алейны жывапіс). Вядомы з 10 ст. Пашырыўся на пач. 15 ст. пасля ўдасканалення яго Я. ван Эйкам. На Беларусі вядомы з пач. 16 ст. У тэхніцы алейнага жывапісу працуе пераважная большасць мастакоў. П.В.Масленікаў. с. 238
АЛЕ́ЙНЫЯ КУЛЬТУ́РЫ , расліны, якія вырошчваюцца для атрымання алею. Назапашваюць алей пераважна ў насенні і пладах, некаторыя ў клубеньчыках (чуфа); у вадкім (травяністыя алейныя культуры, масліна, тунг) і цвёрдым (пальма, какава, васковае дрэва) стане. Культывуецца каля 50 відаў. У сусв. земляробстве найб. пашыраны соя, арахіс, сланечнік, масліна, рапс, кунжут, клешчавіна. На Беларусі вырошчваюць лён, сланечнік, каноплі (у іх насенні да 40% алею), але пераважна як тэхнічныя культуры. Гл. таксама Эфіраалейныя культуры. с. 238
АЛЕ́ЙНЫЯ ЛА́КІ , растворы прадуктаў сумяшчэння алеяў і прыродных ці сінт. смол у арган. растваральніках. На алейныя лакі выкарыстоўваюць рафінаваныя і часткова запалімерызаваныя алеі, прыродныя (каніфоль, бурштын і інш.) і сінтэтычныя (фенола-фармальдэгідныя смолы і іх мадыфікацыі) смолы, растваральнікі (уайт-спірыт, сальвент-нафта, бензін, шкіпінар і інш.), дадаюць сікатывы.
У залежнасці ад колькасці алею алейныя лакі падзяляюцца на посныя, сярэднія, тлустыя; атмасфераўстойлівасць іх павялічваецца з павышэннем тлустасці. Алейнымі лакамі пакрываюць металы, драўнінныя пластыкі, прамочваюць абмоткі электраабсталявання, выкарыстоўваюць у грунтоўках, шпаклёўках і эмалевых фарбах. Замяняюцца алкіднымі лакамі. с. 239
АЛЕ́ЙНЫЯ ФА́РБЫ , суспензіі неарганічных пігментаў і напаўняльнікаў у пакостах. Пігменты — двухаксід тытану, вохра, жалезны сурык, аксід хрому і інш.; напаўняльнікі — тальк, каалін, слюда і інш. Для хуткага высыхання ў алейныя фарбы дадаюць сікатывы, для лепшага дыспергавання — паверхневаактыўныя рэчывы. Выпускаюцца густацёртыя (пастападобныя) і гатовыя для выкарыстання (вадкія). Пры высыханні, абумоўленым акісляльнай палімерызацыяй раслінных алеяў пакосту, утвараецца плёнка (атмасфераўстойлівая, з невысокай цвёрдасцю, набракальная ў вадзе, разбуральная ў шчолачах). Выкарыстоўваюцца ў буд-ве, алейным жывапісе. с. 239
АЛЕЙРАДЗІ́ДЫ , белакрылкі (Aleurodoidea), падатрад насякомых атр. раўнакрылых. Налічваецца больш за 200 відаў, большасць — у тропіках. На Беларусі пашыраны алейрадзіда цяплічная (Trialeurodes vaporariorum), алейрадзіда сунічная (Aleurodes fragariae), алейрадзіда кляновая (Aleurochiton complanatus), алейрадзіда падтыннікавая (Aleurodes proletella); шкодзяць раслінам.
Даўж. 1—3 мм. Жоўтыя, чырванаватыя, часта з цёмнымі плямамі. 2 пары крылаў, укрытых белым налётам (адсюль другая назва), складваюцца страхападобна. Знаходзяцца на ніжняй паверхні ліста. Яйцы прымацоўваюць да субстрату на сцяблінках. Жывяцца сокам раслін. Дарослыя пералятаюць на невял. адлегласць, рассяляюцца ветрам, лічынкі пераносяцца з пасадачным матэрыялам. с. 239
АЛЕЙРО́НАВЫЯ ЗЯРНЯ́ТЫ (ад грэч. aleuron мука), пратэінавыя зярняты, бясколерныя невял. круглаватыя адкладанні запасных бялкоў у клетках тканак раслін, пераважна ў насенні. Пажыўнымі рэчывамі алейронавых зярнят жывіцца зародак пры прарастанні насення. Утвараюцца пры выспяванні насення з высыхаючых вакуолей. Адрозніваюць алейронавыя зярняты простыя (дробныя зярняткі аднароднай структуры) і складаныя, у якіх знаходзяцца бялковыя крышталі і мінер. ўключэнні — глабоіды. Простыя алейронавыя зярняты ёсць у клетках мучністых (пшаніцы, жыта, кукурузы і інш.), складаныя — у алеістым насенні (клешчавіны, тунгу, крыжакветных і інш.) раслін. с. 239
АЛЕ́КСА , бел. дойлід 2-й пал. 13 ст., які паводле загаду валынскага кн. Уладзіміра Васількавіча ў 1276 залажыў крэпасць Камянец на р. Лясная. Мяркуюць, што Алекса ў 1271—89 пабудаваў Камянецкую вежу. с. 239
АЛЕКСАНДРА́ВІЧУС (Aleksandravičius) Пятрас Повіла (н. 21.10.1906, с. Кросна Лаздзійскага р-на, Літва), літоўскі скульптар. Нар. мастак Літвы (1956). Вучыўся ў Каўнаскай маст. школе (1928—33). З 1941 выкладаў у Вільнюскай маст. акадэміі, з 1945 — у Вільнюскім маст. ін-це, з 1951 — у Маст. ін-це Літвы (праф. з 1946). Аўтар партрэтаў Ю.Жэмайтэ (Дзярж. прэмія СССР 1951), Э.Межэлайціса (1963), рэжысёра Ю.Мільцініса (1972); дэкар. кампазіцый «Дзяўчына з кветкамі» (1948), «Рыбакі» (1955); помніка А.Венуалісу ў г. Анікшчай (1982) і інш. с. 239
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ Андрэй Іванавіч (22.1.1906, Мінск — 6.1.1963), бел. паэт. Чл.-кар. АН Беларусі (1936). Скончыў БДУ (1930). Адзін з арганізатараў літ. аб’яднання «Маладняк». У 1934—37 нам. старшыні праўлення СП Беларусі. У 1931—37 чл. ЦВК БССР, у 1936—37 канд. у чл. ЦК КП(б)Б. У 1938 рэпрэсіраваны; тэрмін адбываў на Поўначы. У 1947—49 у Мінску. У 1949—55 у ссылцы ў Краснаярскім краі. Рэабілітаваны ў 1955. Друкаваўся з 1921. Аўтар зб-каў вершаў «Камсамольская нота» (з А.Вольным, 1924), «Па беларускім бруку» (1925), «Угрунь» (1927), «Гудкі» (1930), «Узброеныя песні» (1936) і інш. У паэме «Цені на сонцы» (1930) «выкрыў», а фактычна зняславіў вядомых бел. літаратараў і вучоных. У дакладзе на ІІІ пленуме праўлення СП СССР (1936) называў В.Дуніна-Марцінкевіча «паэтам прыгонніцтва», Ф.Багушэвіча — «вяшчальнікам народжанай нацыянальнай буржуазіі», М.Багдановіча — «буржуазна-нацыяналістычным» паэтам, а яго мову «кніжнай, халоднай», Я.Купалу і Я.Коласа — ідэолагамі «так званага «адраджэння» — руху беларускай буржуазіі», газ. «Наша ніва» — «буржуазна-нацыяналістычнай», на старонках якой панаваў «заалагічны шавінізм». Граміў бел. мовазнаўцаў. У выдадзеным пад яго рэдакцыяй «Руска-беларускім слоўніку» (1937) парушаў лексічныя нормы бел. мовы, падганяючы іх пад рус. мову. Аўтар кн. для дзяцей «Шчаслівая дарога» (1935), «Казка пра пана Жываглота» (1935), «Падарунак дзеткам-малалеткам» (1936) і інш. Пер. на бел. мову паэму А.Пушкіна «Руслан і Людміла», творы рус., укр. і інш. паэтаў і празаікаў.
Тв.: Зб. твораў. Т. 1—2. Мн., 1963; Творы. Мн., 1981. І.У.Саламевіч. с. 239
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ Ануфрый, музыкант-валтарніст, капельмайстар і педагог пач. 19 ст. У 1804—09 працаваў у Нясвіжы ў прыдворнай капэле Радзівілаў, быў яе апошнім капельмайстрам, навучаў музыцы прыгонных. с. 239
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ Аркадзь Уладзіміравіч (1889 — ?), бел. спартсмен. Неаднаразовы чэмпіён і рэкардсмен Пецярбурга і Расіі ў падыманні цяжару. У 1913, заснаваўшы ў Мінску аддзяленне спарт. т-ва «Санітас», разам з У.Сакалдзінскім пачаў развіваць гіравы спорт, барацьбу. с. 240
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ Канстанцін, жывапісец-партрэтыст 2-й пал. 18 ст. (вядомы творы 1777—94). Працаваў на Беларусі (Нясвіж) і ў Варшаве. Выконваў пераважна заказы арыстакратаў і караля; рабіў таксама копіі з партрэтаў мінулых эпох. Працягваючы традыцыі параднага партрэта 17—18 ст., творча ўдасканальваў жанр дакладнай характарыстыкай, выкарыстаннем чыстага колеру, увагай да дэталяў. Найбольш вядомы твор — партрэт князя Карла Радзівіла пане Каханку (1786). Творы захоўваюцца ў Польшчы, Вільні. У Львове зберагаецца 35 работ, пераважна копіі т.зв. гіст. партрэтаў з калекцыі маёнтка Завушша каля Нясвіжа. Г.Г.Сакалоў-Кубай. с. 240
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ (Alexandrowicz) Станіслаў (н. 5.4.1931, Вільня), польскі гісторык. Д-р гуманітарных навук (1976). Скончыў Пазнанскі ун-т імя А.Міцкевіча (1955), працаваў у ім выкладчыкам гісторыі СССР. Праф. Тарунскага ун-та і Беластоцкай філіі Варшаўскага ун-та. Аўтар прац па гісторыі мястэчак, рамяства, гандлю на Беларусі і ў Літве 16— 17 ст. Даследуе гісторыю картаграфіі Польшчы, Беларусі, Літвы і Маскоўскай дзяржавы 15—18 ст.
Тв.: Rozwój kartografii Wielkiego Księstwa Litewskiego od XV do połowy XVIII wieku. [Cz. 1—2]. 2 wyd. Poznań, 1989. с. 240
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ Сцяпан Хусейнавіч (15.12.1921, г. Капыль — 1.5.1986), бел. літ.-знавец, крытык, пісьменнік. Д-р філал. н. (1972), праф. (1974). Скончыў БДУ (1950). З 1959 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1963 у БДУ. Друкаваўся з 1946. Даследаваў гісторыю бел. л-ры. У манаграфіі «Пуцявіны роднага слова» (1971) на багатым, пераважна новым фактычным матэрыяле прааналізаваў гісторыю станаўлення новай бел. л-ры, нац. кнігадрукавання і перыёдыкі 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Развіваў жанры пісьменніцкай біяграфіі, краязнаўчага і біягр. нарыса («Незабыўнымі сцежкамі», 1959, дап. выд. 1962; «Па слядах паэтычнай легенды», 1965; «Тут зямля такая», 1974). Стварыў літ. партрэты бел. пісьменнікаў П.Багрыма, Ф.Савіча, Ф.Багушэвіча, К.Каганца, Я.Купалы, Я.Коласа, Цёткі, З.Бядулі, К.Чорнага, Ц.Гартнага, А.Гурло і інш. Аўтар аповесцяў пра жыццё і творчасць Я.Коласа («Ад роднае зямлі...», 1962, «На шырокі прастор», 1972, «Крыжавыя дарогі», 1985). Даследаваў жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны, гісторыю народніцкага час. «Гоман», газет «Наша доля», «Наша ніва», «Дзянніца», «Светач», майстэрства Я.Купалы-перакладчыка, сувязі яго з польск. л-рай, сувязь з Беларуссю і бел. культурай А.Міцкевіча, Т.Шаўчэнкі, Я.Райніса. Узбагаціў крыніцазнаўчую базу бел. л-ры, крытыкі і публіцыстыкі (хрэстаматыі па бел. л-ры 19 і пач. 20 ст.; «Публіцыстыка беларускіх народнікаў», 1983; «Успаміны пра Цішку Гартнага», 1984; усе ў сааўт.). Аповесць «Далёкія зарніцы» (1967) пра гераізм народа ў Айч. вайну. Падрыхтаваў да выдання кн. твораў Ф.Багушэвіча, К.Каганца, Цёткі, А.Паўловіча і інш.
Тв.: Старонкі братняй дружбы. Мн., 1960; Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968; Вальнадумца з-пад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі. Мн., 1975; Кнігі і людзі. Мн., 1976; Слова — багацце. Мн., 1981. І.У.Саламевіч. с. 240
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ Хасень Мустафавіч (н. 20.4.1924, г. Клецк), бел. хімік. Д-р хім. н. (1970), праф. (1972). З 1959 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі. Навук. даследаванні па фіз.-хім. асновах селектыўнай флатацыі сільвініту паверхнева-актыўнымі рэчывамі, тэхналогіі вытв-сці міннр. угнаенняў з калійных рудаў Старобінскага радовішча.
Тв.: Основы применения реагентов при флотации калийных руд. Мн., 1973; Физикохимия селективной флотации калийных солей. Мн., 1983. с. 240
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ Якуб Мустафавіч (н. 15.1.1934, г. Клецк), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1957). У 1961—67 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. З 1968 у НДІ эканомікі Мін-ва эканомікі Рэспублікі Беларусь. Асн. кірунак навук. дзейнасці — праблемы рэгіянальнай эканомікі, распрацоўка эканам. прагнозаў і комплексных праграм.
Тв.: Региональное планирование: Вопр. развития и размещения производительных сил БССР. Мн., 1982. с. 240
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ Ян, бел. гравёр і разьбяр па шкле 18 ст. Пачынальнік дынастыі гутнікаў і гравёраў па шкле, якія працавалі на Урэцкай мануфактуры Радзівілаў (Любанскі р-н). У 1761—86 адзін з галоўных і найб. кваліфікаваных гравіроўшчыкаў і разьбяроў. Гравіраваў на сталовым посудзе і люстэрках партрэтныя выявы і фігуратыўныя сцэны. с. 240
АЛЕКСАНДРО́ВІЧЫ , шляхецкі род герба «Александровіч», прадстаўнікі якога ў 16 — пач. 19 ст. займалі высокія дзярж. пасады ў ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Герцагстве Варшаўскім, Рас. імперыі. Мелі буйныя зямельныя ўладанні ў Лідскім, Гарадзенскім і інш. пав. Найб. вядомыя Александровічы:
Альберт, канюшы вял. князя ВКЛ у 1530-я г. Рыгор, кашталян віленскі і вял. гетман літоўскі ў 16 ст. Стафан Яўстафій (? — 1700), маршалак гарадзенскі з 1684, кашталян новагародскі з 1698. Міхал, харужы з 1701, маршалак лідскі з 1704. Францішак Антоні, сын Лукаша, харужы (1759), падкаморы (1769), маршалак (1783), кашталян (1793) лідскі. Дамінік, сын Лукаша, маршалак трыбунала літоўскага з 1770, канюшы вял. князя ВКЛ у 1772—91.
Антоні Феліцыян, абат, сакратар Няспыннай Рады ў 1778—80, вял. пісар каронны. Тамаш Валяр’ян (? — 29.9.1794), сын Марціна, кашталян (з 1779), ваявода (з 1789) падляшскі, маршалак караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, член Няспыннай Рады ў 1780—84. Падпісаў акт Канстытуцыі 3 мая 1791. Станіслаў (1781 — 13.8.1826), сын Тамаша, сенатар-кашталян у Каралеўстве Польскім у 1824—26. У 1800 атрымаў ад аўстр. імператара Франца ІІ тытул графа. П.Р.Казлоўскі. с. 240
АЛЕКСАНДРО́ПАЛЬСКІ КУРГА́Н , Лугавая Магіла, адзін з найбуйнейшых (выш. 21 м) скіфскіх «царскіх» курганоў каля в. Александропаль (Нікапальскі р-н, Украіна). Быў абнесены ровам і земляным валам. Выяўлены 3 разрабаваныя яшчэ ў старажытнасці катакомбы, у якіх знаходзіліся шкілеты багатых скіфаў, іх абслугі, коней (15), рэшткі калясніц, бронзавыя навершы, залатыя і сярэбраныя вырабы — узоры скіфскага і скіфска-грэч. мастацтва. с. 240
АЛЕКСАНДРО́ЎСКАЯ Ларыса Пампееўна (15.2.1904, Мінск — 23.5.1980), бел. спявачка (сапрана), рэжысёр і грамадскі дзеяч. Нар. арт. Беларусі (1938), нар. арт. СССР (1940). Скончыла Бел. муз. тэхнікум (1928, клас В.Цвяткова), опернае майстэрства ўдасканальвала ў А.Баначыча (1930—33). У 1919—24 удзельніца арганізаванай ёю самадз. трупы пры палітаддзеле Зах. фронту. У оперы дэбютавала ў 1928 партыяй Маргарыты («Фауст» Ш.Гуно, спектакль муз. тэхнікума). Да 1960 салістка, у 1951—60 і гал. рэжысёр Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Валодала голасам шырокага дыяпазону, выконвала сапранавыя і мецца-сапранавыя партыі. Музыкальнасць, драм. тэмперамент і артыстызм абумовілі моцнае эмац. ўздзеянне створаных ёю вобразаў. Сярод партый у нац. спектаклях: Марыся і Алеся («Міхась Падгорны» і «Алеся» Я.Цікоцкага), Надзейка («Кветка шчасця» А.Туранкова), Марыя Грагатовіч («Кастусь Каліноўскі» Дз. Лукаса). Своеасаблівасцю вак.-сцэнічнай трактоўкі, пранікнёным лірызмам вызначаліся партыі ў класічных операх: Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Яраслаўна, Канчакоўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава) і інш. Рэжысёр пастановак: «Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага (1951), «Страшны двор» С.Манюшкі і «Мазепа» Чайкоўскага (1952), «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага і «Аіда» Дж.Вердзі (1953), «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1954), «Надзея Дурава» А.Багатырова (1956), «Міхась Падгорны» (1957), «Яснае світанне» Туранкова (1958), «Пікавая дама» (1960) і інш. Выступала як канцэртная спявачка, выконвала бел. нар. песні, у т.л. на Міжнар. муз. выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне (1927), гастраліравала ў Германіі, Швецыі (з С.Навіцкім; першы выезд бел. артыстаў за мяжу ў сав. час). Адна з арганізатараў Бел. тэатр. аб’яднання (з 1946 старшыня, з 1976 ганаровы старшыня яго прэзідыума). Дзярж. прэмія СССР 1941. З 1987 праводзіцца Рэсп. конкурс вакалістаў імя Александроўскай, у 1992 устаноўлена прэмія імя Александроўскай у галіне тэатр. мастацтва.
Літ.: Модэль М. Л.П.Александроўская. Мн., 1945; Рузов Г. Л.П.Александровская. М.; Л., 1950; Лукас Д., Жураўлёў Д. Выдатны дзеяч опернага мастацтва // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960. Б.С.Смольскі. с. 240
АЛЕКСАНДРО́ЎСКІ БОЙ 1942 . Адбыўся паміж партызанамі атрада М.М.Нікіціна (з ліп. партыз. брыгада М.М.Нікіціна) і ням.-фаш. карнікамі ў ліп. 1942 у Дзяржынскім р-не Мінскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. 14.6.1942 атрад карнікаў з 9 бронемашынамі і 6 танкамі ва ўрочышчы Доўгі Востраў (каля в. Александрова Дабрынёўскага с/с) акружыў партызан (120 чал.), якія на працягу 8 гадзін адбілі 21 атаку гітлераўцаў і прарвалі акружэнне. Гітлераўцы спалілі в. Александрова і расстралялі яе мужчынскае насельніцтва. с. 241
АЛЕКСА́НДРЫ (Alecsandri) Васіле (21.7.1821, г. Бакэу, Румынія — 22.8.1890), малдаўскі і румынскі пісьменнік, тэатр. дзеяч, збіральнік фальклору. Вучыўся ў Парыжы (1834—39). У сатыр. п’есах «Іоргу з Садагура» (1844), «Ясы ў час карнавалу», «Кірыца ў правінцыі» (абедзве 1852), казцы «Гісторыя аднаго залатога» (1843) і інш. адлюстраваў рэчаіснасць тагачаснай Малдавіі. Пад уплывам нар. творчасці напісаў вершаваны цыкл «Дойны» (1848—49, асобнае выд. 1853) і зб. «Народныя вершы» (1852). Аўтар гіст. паэмы «Чырвоная дуброва» (1872), гіст. драмы «Ваявода-дэспат» (1880), феерыі «Сінзіяна і Пепеля» (1883) і інш.
Тв.: Опере. Вол. 1—4. Кишинэу, 1958—59; Рус. пер. — Избр. М., 1959; Стихотворения. М., 1975. с. 241
АЛЕКСАНДРЫ́ЙСКАЕ МІЖЛЕДАВІКО́ЎЕ (ад назвы в. Александрыя ў Шклоўскім р—не Магілёўскай вобл.), ліхвінскае міжледавікоўе, міндэль—рыскае міжледавікоўе, міжледавіковая эпоха пач. сярэдняга антрапагену (320—460 тыс. г. назад). Наступіла пасля бярэзінскага зледзянення і папярэднічала макс. На Беларусі дняпроўскаму зледзяненню. Доўжылася 140 тыс. гадоў. Адклады Александрыйскага міжледавікоўя залягаюць на глыбіні ад 5—10 м на ПдЗ і З рэспублікі да 50—80 м у сярэдняй і паўн. частках; з’яўляюцца гарызонтам, які падзяляе антрапагенавую тоўшчу на 2 роўныя па магутнасці часткі. Ёсць у пахаваных рачных далінах, азёрных і балотных катлавінах, ледавіковых лагчынах. Прадстаўлены азёрнымі (супескі, суглінкі, дыятаміты, сапрапеліты, мергелі, алеўрыты), балотнымі (торф, гумусавыя супескі), алювіяльнымі (пяскі з лінзамі торфу, суглінку, супеску) утварэннямі. Вылучаецца значнай працягласцю, субатлантычным умерана цёплым кліматам, найб. падабенствам да пліяцэну па палеагеаграфічных умовах. М.Я.Зусь. с. 241
АЛЕКСАНДРЫ́ЙСКАЯ БІБЛІЯТЭ́КА , найбуйнейшы ў старажытнасці збор рукапісных кніг (ад 100 да 700 тыс. тамоў). Засн. ў пач. 3 ст. да н.э. ў г. Александрыя пры Александрыйскім мусеяне. Пераважалі творы стараж.-грэч. л-ры і навукі, былі і кнігі на ўсх. мовах. Узначальвалі Александрыйскую бібліятэку буйнейшыя вучоныя: Эратасфен, Зенадот, Арыстарх Самоскі, Калімах. Пры б-цы працавала шмат капіістаў-перапісчыкаў кніг. Частка Александрыйскай бібліятэкі згарэла ў 47 да н.э. ў час Александрыйскай вайны. Пазней адноўлена і папоўнена за кошт Пергамскай б-кі. Частка кнігазбору знішчана ў 391 н.э., апошнія рэшткі загінулі ў 7—8 ст. у час арабскіх заваёў. с. 241
АЛЕКСАНДРЫ́ЙСКАЯ ПАЭ́ЗІЯ , паэзія эпохі элінізму, названая па найбуйнейшым яе цэнтры Александрыі Егіпецкай. Бытавала ў 4—1 ст. да н.э. на тэр. б. імперыі Аляксандра Македонскага. Характэрныя рысы: адмаўленне ад грамадз. тэматыкі, паглыблены псіхалагізм і ўвага да асабістых перажыванняў асобы, павышаная цікавасць да асобных дэталяў побыту, аслабленне веры ў багоў (міф ператвараецца ў займальную казку). У александрыйскай паэзіі пераважала любоўная тэма, сярод жанраў — гімн, элегія, ямб, эпіграма, ідылія. Прадстаўнікі александрыйскай паэзіі: Калімах, Апалоній Радоскі, Лікафрон, Феакрыт. с. 241
АЛЕКСАНДРЫ́ЙСКІ ВЕРШ , у франц. паэзіі — 12-складовы верш з націскам на 6-м і 12-м складах, цэзурай пасля 6-га склада і парнай рыфмоўкай; у ням. і рус. вершаскладанні перадаецца 6-стопным ямбам з цэзурай пасля 3-й стапы. Назву звязваюць з франц. паэмай пра Аляксандра Македонскага (12 ст.), напісанай такім вершам. У рус. паэзію александрыйскі верш увёў В.Традзякоўскі, асаблівае пашырэнне атрымаў у творчасці А.Пушкіна. У бел. паэзіі александрыйскім вершам карыстаўся М.Багдановіч (вершы «Перапісчык», «Летапісец»). с. 241
АЛЕКСАНДРЫ́ЙСКІ МУСЕ́ЯН (ад грэч. museion храм або свяцілішча музаў), адзін з галоўных навук. і культ. цэнтраў ант. свету. Засн. ў г. Александрыя ў 3 ст. да н.э. Пталамеем Сотэрам І па ініцыятыве Дэметрыя Фалерскага. Створаны на ўзор афінскіх філас. школ, у прыватнасці лікея. Узначальваў Александрыйскі мусеян жрэц вышэйшага рангу, які ў эліністычны перыяд прызначаўся царом, пазней — рымскім імператарам. Вучоныя, што працавалі ў Александрыйскім мусеяне, знаходзіліся на поўным утрыманні александрыйскіх правіцеляў. Росквіт Александрыйскага мусеяна прыпадае на 3—2 ст. да н.э. Вял. поспехі дасягнуты ў матэматыцы і фізіцы (Эўклід, Апалоній Пергскі, Архімед), астраноміі (Эратасфен, Гіпарх), медыцыне (Герафіл, Эрасістрат), механіцы (Ктэсібій, Філон), а таксама ў філалогіі. Пазней з Александрыйскім мусеянам звязана дзейнасць Пталамея Клаўдзія і Галена. Пры Александрыйскім мусеяне знаходзілася Александрыйская бібліятэка. У рымскі перыяд Александрыйскі мусеян паступова страчвала сваё значэнне. У 272—273 войскі імператара Аўрэліяна пры ўзяцці Александрыі спалілі Александрыйскі мусеян.
Літ.: Рожанский И.Д. История естествознания в эпоху эллинизма и Римской империи. М., 1988. С. 125—131; Левек П. Эллинистический мир: Пер. с фр. М., 1989. Н.К.Мазоўка. с. 241
АЛЕКСАНДРЫ́НСКІ ТЭА́ТР , назва Санкт—Пецярбургскага акадэмічнага тэатра драмы імя А.С.Пушкіна ў 1832—1920. с. 242
АЛЕКСАНДРЫ́Т , мінерал, рэдкая празрыстая разнавіднасць хрызаберылу. Састаў берыліева-алюмініевага вокіслу (BeAl2O4), з прымессю вокіслу хрома (Cr2O3). Крышталі тоўстатаблітасныя, псеўдагексаганальныя. Колер ізумрудна-зялёны, пры штучным асвятленні — вішнёва- ці фіялетава-чырвоны, ружовы. Бляск шкляны. Цв. 8,5. Шчыльн. каля 3,7 г/см3. Трапляецца ў пегматытавых жылах. Радовішчы на Урале, у Бразіліі, на Пд Афрыкі, Мадагаскары і Цэйлоне. Александрыт масай больш за 2—3 караты і густа афарбаваныя лічаць каштоўнымі камянямі. Александрытам называюць таксама светла-зялёную разнавіднасць штучнага карунду. с. 242
АЛЕКСАНДРЫ́Я (араб. Аль-Іскандарыя), горад на Пн Егіпта. Адм. ц. мухафазы Александрыя. Размешчаны паміж Міжземным м. і воз. Мар’ют. Другі па насельніцтве (3,2 млн. ж., 1987) і эканам. значэнні (пасля Каіра) горад краіны. Гал. марскі порт Егіпта (даступны для акіянскіх суднаў), звязаны суднаходным каналам з Нілам. Вузел чыгунак і аўтадарог. Цераз Александрыю ажыццяўляюцца 4/5 знешніх перавозак Егіпта. Буйны гандл.-прамысл. цэнтр. Нафтаперапр., хім., металургічная, маш.-буд., металаапр., радыёэлектронная, цэментная, тэкст., харч., гарбарна-абутковая, папяровая прам-сць; вытв-сць аўтапакрышак; суднабудаванне і суднарамонт. Разнастайныя рамёствы. Гандаль бавоўнай, збожжам і інш. Ун-т. У прыгарадах Александрыі — летні марскі курорт.
Засн. ў 332—331 да н.э. Аляксандрам Македонскім, які назваў горад сваім імем і зрабіў яго марской базай для далейшага заваявання Усходу. Пры Пталамеях сталіца Егіпта. Цэнтр эліністычнай культуры. Тут знаходзіліся Александрыйскі мусеян, Александрыйская бібліятэка. З 30 да н.э. Александрыя ў складзе Рым. імперыі, з канца 4 ст. н.э. — Візантыі. Адзін з гал. цэнтраў ранняга хрысціянства. З 7 ст. н.э. пад уладай арабаў. У 1517 заваявана туркамі і разбурана. Адноўлена ў 1-й пал. 19 ст. У 1882 захоплена англічанамі і ператворана ў каланіяльны порт. У 1-й пал. 20 ст. адзін з цэнтраў нац.-вызв. руху ў Егіпце.
Антычная Александрыя мела рэгулярную планіроўку (грэч. арх. Дэйнакрат, 4 ст. да н.э.). Са старажытнасці захавалася т.зв. калона Пампея (або Дыяклетыяна), некропалі, катакомбы. На в-ве Фарос, які злучаўся дамбай з Александрыяй, стаяў славуты маяк вышынёй больш за 120 м (арх. Састрат, 3 ст. да н.э.), прылічаны да «сямі цудаў свету» (на яго месцы цяпер крэпасць Кайт-Бей — частка араб. умацаванняў).
Сучасная Александрыя складаецца са старой ч. з вузкімі вулачкамі і новай — з шырокімі праспектамі, набярэжнай, камфартабельнымі асабнякамі і шматпавярховымі будынкамі (у т.л. марскі вакзал, аздоблены мазаікай і рэльефамі). Мячэці 17—19 ст., палацы (цяпер музеі) Рас-эт-Цін (пач. 19 ст.), Мунтаза з вял. паркам (пач. 20 ст.), Мухамеда Алі (20 ст.). Цэнтр. плошча — Ат Тахрыр з коннай статуяй Мухамеда Алі (2-я пал. 19 ст., франц. скульпт. А.Жакмар). Ун-т, 5 музеяў, у т.л. грэка-рым. старажытнасцяў, прыгожых мастацтваў; Нац. б-ка. с. 242
АЛЕКСАНДРЫ́Я , вёска ў Беларусі, у Александрыйскім с/с Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса «Дняпроўскі». За 12 км на Пн ад Шклова, 50 км ад Магілёва, 1 км ад чыг. ст. Копысь. 333 ж., 164 двары (1995). Сярэдняя школа, б-ка.
Вядома з сярэдзіны 17 ст. як спадчыннае ўладанне ў Шклоўскім графстве Аршанскага пав. Пасля далучэння да Рас. імперыі (1772) мястэчка ў Копыскім пав., з 1775 уладанне графа С.Г.Зорыча. У 1886 у Александрыі 312 ж. З 1924 цэнтр сельсавета ў Копыскім р-не Аршанскай акр., з 8.7.1931 вёска ў Шклоўскім р-не. с. 242
«АЛЕКСАНДРЫ́Я» , помнік сусв. л-ры, які апісвае жыццё, подзвігі і прыгоды Аляксандра Македонскага. Нап. ў 2—3 ст. ў Егіпце на грэч. мове і паслужыла крыніцай для шматлікіх празаічных і вершаваных перапрацовак і рэдакцый. Аляксандр паказаны выдатным палкаводцам і ўсемагутным валадаром, чалавекам высокіх фіз. і маральных якасцяў, моцнага характару, глыбокага розуму. Сюжэт «Александрыі» займальны, драматычна напружаны. Першыя бел. пераклады «Александрыі» з’явіліся ў 15 ст. На Беларусі бытавалі ў 2 рэдакцыях — лацінскай і сербскай. Крыніцай бел. перакладу лацінскай рэдакцыі было адно з польскіх друкаваных выданняў 16 ст. Яна больш сугучная раннегуманіст. ідэалам духоўнай велічы і годнасці чалавека, яго зямных спраў. Сербская рэдакцыя пазнейшая, з новымі героямі, інакшым выкладам некат. падзей і эпізодаў, перапрацавана ў духу хрысц. ідэалогіі, з больш моцным гучаннем тэмы марнасці чалавечага жыцця. Бел. пераклады «Александрыі» — важная крыніца пазнання этычных і эстэт. уяўленняў і маст. густаў бел. чытачоў эпохі феадалізму, вывучэння бел. літ. мовы. Бел. спісы «Александрыі» апубл. У.В.Анічэнка ў кн. «Александрыя» (1962). В.А.Чамярыцкі. с. 243
АЛЕКСАНДРЭ́СКУ (Alexandrescu) Сікэ Васіле (15.9.1896 — 1973), румынскі рэжысёр. Нар. арт. Румыніі (1959). У тэатры з 1913. З 1947 гал. рэжысёр Нац. т-ра ў Бухарэсце, з 1967 дырэктар Драм. т-ра ў Брашове. Садзейнічаў уключэнню ў рэпертуар нац. драматургіі, развіццю рэаліст. традыцый: «Безыменная зорка» М.Себасцьяна, «Рэвізор» М.Гогаля, «Самадуры» К.Гальдоні. Дзярж. прэміі Румыніі 1954 («Згубленае пісьмо» І.Л.Караджале) і 1957 («Асабістая справа» А.П.Штэйна). с. 243
АЛЕКСАНДЭ́Р (Alexander) Дэнтан Юджын (н. 18.12.1917, Патомак, штат Ілінойс, ЗША), амерыканскі генетык і селекцыянер раслін. Праф. (1963). Замежны чл. УАСГНІЛ (1970). Скончыў Ілінойскі ун-т (1941). З 1951 на агранам. ф-це гэтага ун-та. Навук. працы па тэарэт. і метадычных пытаннях генетыкі і селекцыі раслін. Распрацаваў генет. асновы селекцыі кукурузы. Стварыў некалькі дзесяткаў ліній і гібрыдаў высокаўраджайнай кукурузы з павышанай колькасцю незаменных амінакіслот і бялкоў. с. 243
АЛЕКСА́НДЭР ТУНІ́СКІ (Alexander of Tunis) Харалд Руперт Леафрык Джордж (10.12.1891, Лондан — 16.6.1969), ваенны і дзярж. дзеяч Вялікабрытаніі. Фельдмаршал (1944), граф (1952). Скончыў каледжы Хараў і Сандхерст. У 1-ю сусв. вайну камандаваў брыгадай. У 2-ю сусв. вайну — эвакуацыяй брыт. войскаў з-пад Дзюнкерка (1940), з 1942 — войскамі на Сярэднім Усходзе і Пн Афрыкі, са снеж. 1943 галоўнакаманд. саюзнымі войскамі на Міжземнаморскім тэатры: наступленнем у Тунісе, на Сіцыліі і Пд Італіі. У 1946—52 ген.-губернатар Канады, у 1952—54 міністр абароны. с. 243
АЛЕКСІЕ́ВІЧ Святлана Аляксандраўна (н. 31.5.1948, г. Івана-Франкоўск), бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1972). З 1966 на пед. рабоце, пасля журналістка. Літ. дзейнасць пачала ў 1975 як празаік-дакументаліст. У кн. «У вайны — не жаночы твар...» (1985) расказала пра подзвіг жанчын-франтавічак, партызанак, падпольшчыц. Дзецям, што перажылі ням.-фаш. акупацыю, прысвяціла кн. «Апошнія сведкі» (1985). Амаральнасць і злачыннасць вайны ў Афганістане паказала ў кн. «Цынкавыя хлопчыкі» (1991). Па сцэнарыях Алексіевіч пастаўлены спектаклі і дакумент. фільм «У вайны — не жаночы твар...» (1980, 1983; Дзярж. прэмія СССР 1985). Аўтар п’есы «Марутка» (1987). Прэмія Ленінскага камсамола 1986.
Тв.: Зачараваныя смерцю. Мн., 1993. І.У.Саламевіч. с. 243
АЛЕ́КСІ-МЕСХІШВІ́ЛІ Уладзімір Шалвавіч (28.9.1915, Тбілісі — 1978), грузінскі архітэктар. Засл. дз. маст. Грузіі (1961). Скончыў Грузінскі індустр. ін-т у Тбілісі (1939). Выкладаў у Грузінскім політэхн. ін-це. У творчасці імкнуўся да прастаты арх. формаў, выяўлення мастацка-пластычных уласцівасцяў матэрыялу. Работы: Палац спорту (у сааўт.) і Грузінскі с.-г. ін-т у Тбілісі, дом адпачынку ў Піцундзе; адна са станцый Тбіліскага метрапалітэна. с. 243
АЛЕ́КСІН Анатоль Георгіевіч (н. 3.8.1924, Масква), рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ін-т усходазнаўства (1950). Чл.-кар. АПН СССР (1982). Піша пераважна для дзяцей. Аўтар аповесцяў «Трыццаць адзін дзень» («Дзённік піянера Сашы Васількова», 1950), «Запіскі Эльвіры» (1956), «Позняе дзіця» (1968), «Дзеючыя асобы і выканаўцы» (1972), «У тыле як у тыле» (1978), «Раздзел маёмасці», «Сардэчная недастатковасць» (абедзве 1979), «Здаровыя і хворыя» (1982) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1978.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1979—81. с. 243
АЛЕ́КСІНІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Сенненскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса «Запаветы Ільіча». За 22 км на У ад г. Сянно, 46 км ад Віцебска, 28 км ад чыг. ст. Багушэўская. 448 ж., 183 двары (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.
У гіст. крыніцах упершыню ўпамінаецца пад 1512. Належала да маёнтка Палонна ў Віцебскай зямлі. У розны час Алексінічамі валодалі Пацы, Астрожскія, Слуцкія, Хадкевічы, Сапегі, Друцкія-Любецкія, Стаброўскія і інш. У пач. 20 ст. вёска (сяло) у Пустынскай вол. Сенненскага пав.; 836 ж., 137 дамоў, правасл. царква. З 1924 цэнтр сельсавета. с. 243
АЛЕКСІ́С (Alexis) Жак Стэфен (22.4.1922, г. Ганаіў, Гаіці — крас. 1961), гаіцянскі пісьменнік. Урач-неўрапатолаг. Пісаў на франц. мове. Забіты агентамі дыктатара Дзювалье. Аўтар раманаў «Добры генерал Сонца» (1955), «Дрэвы-музыканты» (1957), «Вокамгненна» (1959), кн. казак «Рамансера ў святле зор» (1960). У цэнтры твораў Алексіса — вобраз шматпакутнай гаіцянскай зямлі. Яго рэалізм, жорсткі і горкі, адначасова мае рамантычна-палымяны характар. Прыхільнік шырокага выкарыстання фальклору ў л-ры.
Тв.: Рус. пер. — Добрый генерал Солнце. М., 1960; Деревья-музыканты. М., 1964. с. 243
АЛЕКСЮТО́ВІЧ Канстанцін Андрэевіч (20.5.1884, в. Бахаравічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 26.2.1943), бел. балетмайстар. Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1906). У 1921—28 балетмайстар БДТ-1. Ставіў танцы, карагоды, гульні, абрадавыя сцэны ў драм. спектаклях («На Купалле» М.Чарота, «Машэка», «Кастусь Каліноўскі», «Каваль-ваявода» Е.Міровіча, «Панскі гайдук» Н.Бываеўскага, «Вяселле» В.Гарбацэвіча і інш.). Для развіцця бел. прафес. балетнага мастацтва прынцыповае значэнне мелі яго пастаноўкі балетаў «Капелія» Л.Дэліба, «Зачараваны лес» Р.Дрыга, «Фея лялек» І.Баера, бел. балета «Помста сябровак» (лібрэта Алексютовіча, музыка скампанавана Л.Маркевічам). Адначасова супрацоўнічаў з У.Галубком (БДТ-3). У 1930—37 балетмайстар Бел. ТРАМа і Т-ра юнага гледача, у 1937— 41 гал. балетмайстар Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай філармоніі. Зрабіў значны ўклад у развіццё бел. сцэнічнага танца, выявіў глыбокае веданне харэагр. фальклору, беражлівае стаўленне да яго нац. рысаў, пачуццё тэатральнасці. Стварыў танец «Бульба», сцэн. варыянты многіх традыц. нар. танцаў («Лявоніха», «Крыжачок», «Мяцеліца», «Мікіта», «Таўкачыкі», «Юрачка», «Лянок» і інш.), а таксама кадрыляў, карагодаў, гульняў.
Літ.: Алексютович Л.К. Балетмейстер Константин Алексютович. Мн., 1984. с. 243
АЛЕКСЮТО́ВІЧ Ларыса Канстанцінаўна (н. 20.1.1913, Мінск), бел. танцоўшчыца, балетмайстар. Засл. дз. маст. Беларусі (1995). Дачка К.А.Алексютовіча. Вучылася ў балетнай студыі пры БДТ-1 (1921—28), адначасова працавала ў балетнай трупе т-ра. З 1928 артыстка Бел. аб’яднання муз., эстрадных і цыркавых работнікаў, у 1937—41 — Ансамбля бел. нар. песні і танца Бел. філармоніі. У 1950—73 балетмайстар ансамбля танца БДУ, выкладчык Бел. харэагр. вучылішча. Ставіла танцы ў драм. спектаклях. Стварыла шэраг сцэнічных танцаў на традыц. аснове («Ручнікі», «Вязанка», «Кола» і інш.). Аўтар вучэбнага дапаможніка «Беларускія народныя танцы, карагоды, гульні» (1978), кнігі пра бацьку «Балетмайстар Канстанцін Алексютовіч. Жыццё і творчы шлях» (1984). с. 243
АЛЕКСЮТО́ВІЧ Мікалай Астапавіч (5.2.1921, в. Бахаравічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 27.4.1967), бел. філосаф. Скончыў БДУ (1952). Канд. філас. н. (1955). З 1952 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1963 у Бел. тэхнал. ін-це. Даследаваў гісторыю грамадска-паліт. і філас. думкі, гісторыю рэлігіі і атэізму на Беларусі эпохі сярэднявечча, асветніцкую дзейнасць, літ. творчасць і светапогляды Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, Л.Зізанія і інш. Аўтар прац «Скарына, яго дзейнасць і светапогляд» (1958), «Святло ў цемры» (1960) і інш. Адзін з аўтараў і складальнікаў кн. «З гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» (1962). с. 244
АЛЕКСЯЙЧУ́К Цімафей Данілавіч (н. 6.2.1921, г.п. Камарычы Бранскай вобл.), Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. Скончыў ваен.-пяхотнае вучылішча (1941), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1947). З ліст. 1942 на Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім і 1-м Укр. франтах. 31.12.1943 батальён пад камандаваннем Алексяйчука першы ўварваўся ў г. Жытомір, знішчыў 10 танкаў праціўніка. Да 1977 у Сав. Арміі. с. 244
АЛЕ́КШЫЦЫ , вёска ў Бераставіцкім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Леніна. За 18 км на Пн ад г.п. В. Бераставіца, 40 км ад Гродна, 28 км ад чыг. ст. Пагранічны. 826 ж., 291 двор (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, сталовая. Царква. Каля вёскі гарадзішча тыпу сярэдневяковых умацаванняў. с. 244
АЛЕЛАМО́РФЫ , тое, што алелі. с. 244
АЛЕЛАПА́ТЫЯ (ад грэч. allēlōn адзін аднаго, узаемна + ...патыя), узаемадзеянне раслінных арганізмаў у фітацэнозах праз вылучэнне ў асяроддзе спецыфічных хім. рэчываў (фітанцыдаў, маразмінаў, калінаў, антыбіётыкаў і інш.). Выяўляецца прыгнечаннем адных відаў раслін іншымі (напр., пырнік і іншае пустазелле выцясняюць або прыгнечваюць развіццё культ. раслін; арэшнік, дуб, елка сваімі выдзяленнямі прыгнечваюць рост траў пад кронамі), зрэдку спрыяльным для сумеснага існавання ўзаемаўплывам (напр., у віка-аўсянай сумесі; пасевах кукурузы з сояй і інш.). Адыгрывае значную ролю ў працэсах узнікнення, развіцця і змены раслінных згуртаванняў. Улічваецца пры стварэнні зялёных насаджэнняў, абгрунтаванні севазваротаў. с. 244
АЛЕ́ЛІ (ад грэч. allēlōn адзін аднаго, узаемна), алеламорфы, розныя формы (станы) аднаго і таго ж гена. Размешчаны ў аднолькавых участках (локусах) гамалагічных (парных) храмасом і кантралююць кірункі развіцця адной і той жа прыкметы (напр., белы ці чырвоны колер кветкі). Алелі ўзнікаюць пры любой змене структуры гена ў выніку мутацый або ўнутрыгенных рэкамбінацый (магчымая колькасць алеляў кожнага гена практычна незлічоная). Кожны ген можа знаходзіцца не менш як у двух алельных станах, адзін з якіх звычайна забяспечвае максімальнае развіццё прыкметы — дамінантная алеля, другі прыводзіць да частковай або поўнай страты або змены прыкметы — рэцэсіўная алеля. Ген, які мае некалькі розных станаў, утварае серыю множных алеляў. Наяўнасцю алельных генаў абумоўлены фенатыпічныя адрозненні сярод арганізмаў (гл. Фенатып). Частоты асобных алеляў у генафондзе даюць магчымасць вылічаць генет. змены ў пэўнай папуляцыі і вызначаць частату генатыпаў, што выкарыстоўваюць у селекцыі для прадказання магчымых вынікаў скрыжаванняў. с. 244
АЛЕ́ЛЬКАВІЧЫ (Алелькі, Слуцкія), княжацкі род герба «Пагоня» ў ВКЛ, адна з галін Гедзімінавічаў. Яго прадстаўнікі ў 15—16 ст. адыгрывалі значную ролю ў грамадскім і дзярж.-паліт. жыцці Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы. Найб. вядомыя Алелькавічы:
Аляксандр (Алелька, ? — 1454), заснавальнік роду, сын кіеўскага князя Уладзіміра Альгердавіча. Князь капыльскі, слуцкі з 1394, кіеўскі з 1441. Вёў войны супраць татараў. Як военачальнік і дыпламат карыстаўся вял. аўтарытэтам у бел., літ. і ўкр. знаці, пасля смерці Вітаўта яго кандыдатура была вылучана на велікакняжацкі пасад. Удзельнічаў у міжусобнай барацьбе паміж прэтэндэнтамі на велікакняжацкі пасад Жыгімонтам Кейстутавічам і Свідрыгайлам (напачатку падтрымліваў першага, потым другога). Жыгімонт Кейстутавіч, атрымаўшы перамогу, адабраў у Аляксандра Слуцкае княства, а яго самога зняволіў у астрог. Вял. кн. Казімір IV у 1441 вярнуў яму Слуцк і даў Кіеўскае княства. Сямён (1420—3.12.1470), старэйшы сын Аляксандра, князь кіеўскі. Прэтэндаваў на велікакняжацкі пасад у 1454 і 1456, шукаў падтрымкі ў Маскве. Яго ўдава Марыя Гаштольд атрымала ад вял. кн. Пінскае княства ўзамен за Кіеўскае. Міхал (каля 1425—30.8.1481), малодшы сын Аляксандра, князь слуцкі і капыльскі. У 1470—71 намеснік вял. кн. ВКЛ у Вял. Ноўгарадзе. З мэтай скінуць Ягелонаў і стаць вял. кн. ВКЛ стварыў групоўку магнацкіх родаў. Пры няўдачы намерваўся аддзяліць ад ВКЛ усх. землі Беларусі і Украіны і перайсці з імі пад апеку вял. князя маскоўскага. За арганізацыю змовы супраць вял. кн. Казіміра IV пакараны смерцю. Васіль (каля 1425—4.6.1495), сын Сямёна, князь пінскі. Сямён (каля 1460—14.11.1505), сын Міхала, князь слуцкі. У 1502 і 1503 разбіў татараў у бітвах на р. Уза і Прыпяць. Юрый (1492—17.4.1542), сын Сямёна, князь слуцкі. Удзельнік абароны Слуцка ў час Глінскіх мяцяжу 1508, бітвы з татарамі ў 1511, Аршанскай бітвы 1514. Юрый (каля 1531—9.11.1578), сын Юрыя, князь слуцкі. Удзельнік Лівонскай вайны 1558—83. Юрый (17.8.1559 — 6.5.1586), сын Юрыя Юр’евіча, князь слуцкі, адзін з апошніх Алелькавічаў па мужчынскай лініі. Яго дачка Соф’я ў 1600 выйшла замуж за Я.Радзівіла. Пасля яе смерці (1612) Слуцкае і Капыльскае княствы перайшлі да Радзівілаў. П.Р.Казлоўскі. с. 244
АЛЕМА́Н (Allemane) Жан (25.8.1843—1935), французскі сацыяліст. У перыяд Парыжскай камуны 1871 старшыня 5-га легіёна Нац. гвардыі. Пасля паражэння камуны сасланы на пажыццёвую катаргу на в-аў Новая Каледонія (амнісціраваны ў 1880). У 1882 далучыўся да пасібілістаў, у 1890 на чале Рабочай сацыял-рэв. партыі (гл. Алеманісты). У 1901, 1906 і 1910 выбіраўся ў парламент. Пасля паражэння на парламенцкіх выбарах 1914 адышоў ад паліт. дзейнасці. с. 244
АЛЕМАНІ́СТЫ , пашыраная назва членаў франц. Рабочай сацыял-рэв. партыі (ад прозвішча іх лідэра Ж.Алемана). Утварылася ў 1890 у выніку расколу партыі пасібілістаў. Алеманісты адвяргалі ідэю дыктатуры пралетарыяту, эканам. барацьбу ставілі вышэй за паліт., выступалі супраць гедыстаў. У 1905 увайшлі ў аб’яднаную сацыяліст. партыю. с. 244
АЛЕМА́НЫ , аламаны (Alemanni, Alamanni), германскае племя. Упершыню ўпамінаецца ў пач. 3 ст. У 5 ст. засялілі тэр. сучаснай паўд.-зах. Германіі, Эльзаса і ўсх. Швейцарыі. На тэр. іх рассялення дзейнічала Алеманская праўда (гл. ў арт. Варварскія праўды). У 10 ст. ў складзе каралеўства Германія ўтварылася племянное герцагства Алеманія, або Швабія. Ад слова «алеманы» паходзяць назвы Германіі і немцаў у шэрагу еўрап. моў. с. 244
А́ЛЕН (Allen) Рой Джордж Дуглас (3.6.1906, горад-графства Уорчэстэр, Вялікабрытанія — 1983), англійскі вучоны-эканаміст, матэматык, статыстык. Адукацыю атрымаў у Кембрыджы (1927). Выкладаў у Лонданскай школе статыстыкі. У 1944—73 праф. статыстыкі Лонданскага ун-та. Навук. работы па тэорыі карыснасці і каштоўнасці, тэорыі індэксаў. Аўтар шэрагу дапаможнікаў па матэм. эканоміцы і матэм. аналізе для эканамістаў.
Тв.: Математическая экономия: Пер. с англ. М., 1963. с. 244
АЛЕ́НА , Алена Прыгожая, у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка Зеўса і Леды, жонка цара Спарты Менелая, якая лічылася надзвычайнай прыгажуняй. Паводле міфаў, сын траянскага цара Прыяма Парыс з дапамогай Афрадыты выкраў Алену, што стала зачэпкай Траянскай вайны. Міф пра Алену — часты сюжэт у выяўл. мастацтве (ант. вазы, фрэскі, карціны Я.Тынтарэта, Ж.Л.Давіда), л-ры (Гамер, Эўрыпід, І.В.Гётэ), музыцы (К.В.Глюк, К.Сен-Санс, Р.Штраус) і інш. с. 245
АЛЁНА ІВА́НАЎНА (19.5.1476, Масква — 20.1.1513), дачка вял. князя маскоўскага Івана ІІІ, жонка вял. князя ВКЛ Аляксандра. Праз шлюб Алёны Іванаўны (1495) Іван ІІІ разлічваў атрымаць доступ у ВКЛ, вял. кн. Аляксандр — спыніць паліт. і ваенны наступ Маскоўскай дзяржавы на ВКЛ. Насуперак намаганням акружэння мужа Алёна Іванаўна засталася праваслаўная, падтрымлівала правасл. царкву ў ВКЛ, асуджала агрэсіўную палітыку Івана ІІІ у дачыненні да ВКЛ. Падтрымлівала мужа ў яго барацьбе са шляхтай за цэнтралізацыю ўлады, пасля яго смерці (1506) падтрымала Жыгімонта І. Валодала землямі ў Віленскім і Трокскім ваяв., каля Менска, Гародні, у памежжы з Маскоўскай дзяржавай, замкамі ў Магілёве, каля Мсціслава, у Чачэрску і інш. с. 245
А́ЛЕНА ПРА́ВІЛА , правіла, якое вызначае заканамернасць змены памераў паверхні цела цеплакроўных жывёл у залежнасці ад змены кліматычных умоў. У млекакормячых жывёл на Пн часткі цела, якія выступаюць (канечнасці, вушы, хвост, шыя, лапы), карацейшыя, формы цела больш прысадзістыя, чым у прадстаўнікоў таго ж віду на Пд. У нейкай ступені Алена правіла справядліва і да вышэйшых раслін, парасткі якіх звычайна ўкарочаныя на Пн у параўнанні з паўд. шыротамі. Сфармулявана амер. вучоным Дж. Аленам (1877). Алена правіла, як і Бергмана правіла, вынікае з прынцыпу памяншэння цеплааддачы пры скарачэнні суадносін паверхні цела з аб’ёмам. с. 245
АЛЕ́НДСКІ Антон Варфаламеевіч (каля 1843, Люблінская губ. — 11.4.1864), удзельнік паўстання 1863—64 на Беларусі. Скончыў 1-ы Маскоўскі кадэцкі корпус (1862), вучыўся ў Міхайлаўскай артыл. акадэміі (Пецярбург). Уваходзіў у афіцэрскую рэв. арг-цыю, зблізіўся з чл. арг-цыі «Зямля і воля». У крас. 1863 выехаў з Пецярбурга ў Магілёўскі пав., дзе пад імем Антоній узначаліў Чарнаруцкі паўстанцкі атрад. Пасля разгрому атрада пад Славенямі (27 крас., цяпер Талачынскі р-н) далучыўся да сенненскіх, а потым барысаўскіх паўстанцаў. 13.5.1863 схоплены, публічна расстраляны ў Мінску. Г.В.Кісялёў. с. 245
АЛЕ́НЕВАЕ ВО́ЗЕРА , Рэйндзір-Лейк (Reindeer Lake), возера ў Канадзе, у цэнтр. ч. Лаўрэнційскага ўзвышша, у катлавіне на выш. 350 м. Пл. 6,3 тыс. км2, глыб. каля 60 м. Сцёк па р. Чэрчыл у Гудзонаў заліў. с. 245
АЛЕ́НЕВЫ ГРЫБ , плютэй аленевы (Pluteus cervinus), шапкавы базідыяльны грыб з роду плютэй сям. мухаморавых. Пашыраны па ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды, у тундры — ласунак аленяў (адсюль назва). На Беларусі трапляецца ўсюды; расце на пнях і ламаччы розных дрэвавых парод.
Шапка дыям. 3—10 см, у маладых грыбоў званочкавая, потым распасцёртая. Мякаць белая, мяккая, з непрыемным пахам рэдзькі. Пласцінкі шырокія, частыя, белыя, потым ружаватыя ад спораў. Ядомы ў свежым, марынаваным, салёным выглядзе. с. 245
АЛЕ́НЕВЫ МОХ , ягель, група лішайнікаў з родаў кладонія, кладзіна; асн. кармавая расліна паўн. аленяў. с. 245
АЛЕ́НЕВЫ РОГ , гл. Платыцэрыум. с. 245
АЛЕНЕГАДО́ЎЛЯ , галіна жывёлагадоўлі, якая займаецца развядзеннем і гасп. выкарыстаннем аленяў. Адрозніваюць аленегадоўлю паўночную і пантавую.
Паўночная аленегадоўля — важнейшая галіна гаспадаркі Крайняй Поўначы, засяроджаная на развядзенні паўн. аленя (у паўн. шыротах Азіі, Еўропы — Расія, Фінляндыя, Швецыя, Нарвегія; у Паўн. Амерыцы — ЗША, Канада). У народаў тундравай зоны Сібіры пераважае мяса-скурная аленегадоўля, у больш паўд. раёнах — транспартная. Асн. прадукцыя паўн. аленегадоўлі — мяса 4—5-месячных цялят і дарослых аленяў і скуры, з якіх вырабляюць замшу, хром, цёплае адзенне, палаткі, лёгкія футры (пыжык, выпаратак і інш.). Ад самак за лактацыйны перыяд атрымліваюць 40—50 кг малака тлустасцю 17—19%. Пантавая аленегадоўля займаецца развядзеннем плямістага аленя, марала і ізюбра для атрымання пантаў, мяса і скур. Да сярэдзіны 19 ст. панты здабывалі паляваннем на дзікіх аленяў. Пасля прыручэння маралаў і плямістых аленяў пантавая аленегадоўля пашырылася ў Прыморскім, Алтайскім і Краснаярскім краях Расіі, дзе арганізаваны спец. гаспадаркі. Пантавых аленяў гадуюць таксама ў Кітаі, КНДР, Манголіі.
На Беларусі пантавая аленегадоўля з’явілася ў канцы 1980-х г. Гадуюць плямістых аленяў і маралаў (у асобных гаспадарках Кобрынскага, Іўеўскага, Маладзечанскага і Пухавіцкага р-наў). Ад плямістых аленяў ва ўзросце 12—13 гадоў і маралаў 14—16 гадоў атрымліваюць лабавыя панты. Аленяў трымаюць на агароджаных участках; у стойлавы перыяд падкормліваюць сенам і канцэнтратамі. У пач. 1990-х г. у рэспубліцы налічвалася каля 1 тыс. галоў маралаў. У.С.Маёраў. с. 245
АЛЕ́НІ (Cervidae), сямейства млекакормячых атр. парнакапытных. 5 падсям.: кабарга, мунтжакі (Cervulinae), вадзяныя алені (Hydropotinae), алені сапраўдныя (Cervinae) і амерыканскія алені (Odocoileinae). 17 сучасных родаў, каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы, Амерыцы. Акліматызаваны ў Новай Зеландыі, на Гавайскіх і некат. інш. астравах. На Беларусі лось, казуля, лань і алень высакародны. с. 245
АЛЕ́НІН Аляксандр Аляксеевіч (13.6.1865, Разанская вобл. — 15.2.1944), кампазітар. Засл. дз. маст. РСФСР (1927). Кампазіцыі вучыўся ў А.Лядава. У 1923—24 уваходзіў у Беларускую песенную камісію. Збіраў і апрацоўваў рус. і бел. нар. песні. У творчасці (пераважна камерна-інстр. ансамблях, рамансах і песнях) апіраўся на муз. фальклор. с. 245
А́ЛЕНТАЎН (Allentown), горад на ПнУ ЗША, у штаце Пенсільванія, на р. Ліхай. Засн. ў 1762. 105 тыс. ж. (1990). Трансп. вузел. Вытв-сць электроннага абсталявання, цяжкіх грузавых аўтамабіляў Прыладабудаванне, металаапрацоўка. Тэкст., харч., паліграф. прам-сць. с. 245
АЛЕ́НЬ ВЕЛІКАРО́ГІ , гіганцкі алень, ірландскі алень (Megaloceros giganteus), вымерлая млекакормячая жывёла сям. аленевых атр. парнакапытных. Вядомы з сярэдняга і верхняга плейстацэну і ранняга галацэну Еўразіі і Паўн. Афрыкі. Асабліва многа шкілетаў знойдзена ў тарфяніках Ірландыі, на стаянках чалавека каменнага веку ў сярэдніх і паўд. шыротах, у т.л. ў Крыме і на Паўн. Каўказе, цэлыя шкілеты — на тэр. Разанскай і Екацярынбургскай абласцей Расіі. На Беларусі рэшткі аленя велікарогага выяўлены каля Смаргоні і в. Вейна (Магілёўскі р-н).
Буйная жывёла з вялізнымі (больш за 4 м у размаху) лапатападобнымі рагамі з некалькімі адросткамі. Вонкава нагадваў лань. Жыў на вільготных лугах па берагах рэк і балотаў, пазбягаў лясоў, у ледавіковыя эпохі адступаў на Пд. с. 245
АЛЕ́НЬ ВЫСАКАРО́ДНЫ (Cervus elaphus), млекакормячае з сям. аленяў атр. парнакапытных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы і Амерыцы. Мае шмат падвідаў, якія адрозніваюцца памерамі, рагамі і афарбоўкай (марал, ізюбр, вапіці і інш.). На Беларусі жыве ў мяшаных лясах з развітым падлескам паблізу вадаёмаў і лугоў Белавежскай і Налібоцкай пушчаў, Бярэзінскага запаведніка.
Даўж. цела да 2,6 м, выш. да 1,5 м, маса да 340 кг. Хвост кароткі. Рогі толькі ў самцоў (кожнай вясной скідаюць). Корміцца лісцем і парасткамі раслін, зімой — карой, пупышкамі і парасткамі. Палавая спеласць у 2 гады. Гон увосень. Цяжарнасць 8,5 мес. Ацёл у чэрв.—ліпень. Нараджае штогод 1, зрэдку 2 цяляці. Аб’ект промыслу і гадоўлі. с. 245
АЛЕНЯВО́СТРАЎСКІ МО́ГІЛЬНІК , могільнік канца мезаліту (канец 6 — пач. 5-га тыс. да н.э.) на в-ве Аленевым Анежскага возера (Карэлія). У 1936—38 даследавана 174 пахаванні, у якіх нябожчыкі пахаваны на спіне (118), на баку (11), скурчанымі (5) і вертыкальна (5). Знойдзена больш за 7 тыс. прадметаў, пераважна з косці і рогу: падвескі і пласцінкі (нашываліся на галаўны ўбор, шырокія паясы, адзенне і абутак), гарпуны, наканечнікі стрэл, кінжалы з крамянёвымі ўкладышамі, па-мастацку выразаныя фігуркі людзей, змей, галовы ласёў і інш. с. 246
АЛЕ́ПА , горад на ПнЗ Сірыі; гл. Халеб. с. 246
АЛЕРГАЛО́ГІЯ (ад алергія + ...логія), раздзел імуналогіі, навука аб прычынах узнікнення, механізмах развіцця, выяўленні, дыягностыцы і лячэнні алергічных рэакцый і алергічных хвароб. Падзяляецца на клінічную і эксперыментальную алергалогію. Асн. задачы алергалогіі — вывучэнне тыпаў алергічных рэакцый, аўтаалергій і распаўсюджвання розных алергенаў (пылавых, хім., бактэрыяльных і інш.) у навакольным асяроддзі і г.д.
Як навука ўзнікла ў рамках тэарэт. (паталаг. фізіялогія, мікрабіялогія) і клінічных (тэрапія, інфекцыйныя хваробы і інш.) дысцыплін. Першыя працы па алергалогіі з’явіліся на пач. 20 ст. Змену рэактыўнасці арганізма вывучалі франц. фізіёлагі Ш.Рышэ (увёў паняцце анафілаксія; 1902), М.Арцюс (упершыню атрымаў мясцовую анафілактычную рэакцыю; 1903), рус. вучоны Г.П.Сахараў (прапанаваў класічную мадэль вывучэння анафілаксіі; 1905), аўстр. ўрач К.Пірке (увёў паняцце алергія, 1906). У Расіі праблему даследавалі В.І.Малчанаў, П.С.Мядоўнікаў, А.М.Бязрэдка і інш.
На Беларусі ў галіне алергалогіі ў 1920—60-я г. працавалі А.Я.Пракапчук, І.І.Багдановіч, А.П.Комаў і інш. (механізмы парушэнняў аўтаімунных працэсаў у арганізме), Я.Х.Кацман, А.С.Левін (алергічныя змены пры рэўматызме, гельмінтозах), Г.А.Калюжын (алергічныя рэакцыі ў дзяцей). Даследаванні па алергалогіі вядуцца ў Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, НДІ гематалогіі і пералівання крыві, сан.-гігіенічным ін-це, мед. ін-тах. Распрацаваны некаторыя пытанні прафілактыкі і лячэння сываратачнай хваробы і анафілактычнага шоку, анафілаксіі і дэсенсібілізацыі (В.В.Касмачэўскі), алергічныя дыягнастычныя рэакцыі для вызначэння цыстыцэркозу галаўнога мозга (І.ПАнтонаў). У 1970— 90-я г. вывучаюцца праблемы алергозаў прыроднага паходжання, бранхіяльнай астмы (Т.М.Сукаватых), медыкаментознай алергіі (Ю.Ф.Каралёў, С.А.Федаровіч), поствакцынальных алергічных энцэфалітаў і полірадыкуланеўрытаў (Д.А.Маркаў, А.Л.Леановіч), прафес. алергозаў хім. этыялогіі (асабліва звязаных з вытворчасцю шкловалакна, ільновалакна і калійных угнаенняў). Распрацоўваюцца метады алергадыягностыкі і экспертызы алергеннай актыўнасці гаптэнаў.
Літ.: Адо А.Д. Общая аллергология. 2 изд. М., 1978; Фрадкин В.А. Аллергены. М., 1978; Новиков Д.К. Клиническая аллергология: Справ. пособие. Мн., 1991. с. 246
АЛЕРГЕ́НЫ , рэчывы, здольныя выклікаць алергію. Да іх адносяцца бялковыя і небялковыя (поліцукрыды) злучэнні, неарган. рэчывы, у т.л. асобныя элементы (бром, ёд і інш.). Небялковыя рэчывы становяцца алергенамі толькі пасля злучэння з бялкамі тканак арганізма Адрозніваюць эндаалергены (утвараюцца ў арганізме) і экзаалергены інфекц. і неінфекц. паходжання. Сярод алергенаў інфекц. паходжання вылучаюць бактэрыяльныя, вірусныя і грыбковыя. Да неінфекц. адносяцца бытавыя (бытавы, бібліятэчны пыл і інш.), эпідэрмальныя (воўна, пер’е птушак, валасы, перхаць), інсектныя (яд, сліна кусачых, пыл з часцінак насякомых), лекавыя, пылковыя (раслінны пылок), прамысл.-хім. (бензол, шкіпінар, фарбавальнікі і інш.), харч. рэчывы. Алерген выклікае імуналагічна апасродкаваную адчувальнасць арганізма да яго (сенсібілізацыю). Ад першай дозы ў арганізме ўтвараюцца антыцелы, здольныя ўзаемадзейнічаць толькі з пэўным алергенам. Паўторна трапляючы ў арганізм, алерген злучаецца з раней утворанымі антыцеламі і выклікае алергічную рэакцыю. А.Ф.Сарока. с. 247
АЛЕРГІ́ЧНЫЯ ХВАРО́БЫ , алергозы, група захворванняў, выкліканых імуннай рэакцыяй арганізма на экзагенныя (вонкавыя) алергены. Залежаць ад умоў, якія спрыяюць уздзеянню алергена на арганізм, а таксама ад спадчыннай схільнасці арганізма рэагаваць на алергены (выпрацоўваць асобныя антыцелы — рэагіны). У развіцці алергічных хвароб стадыя сенсібілізацыі змяняецца стадыяй клінічных праяўленняў: ацёк слізістых абалонак, скуры, падскурнай клятчаткі, раздражненне нерв. канчаткаў, спазмы гладкай мускулатуры, гіперфункцыя экзакрынных залозаў; у крыві выяўляецца зазінафілія; характэрна абарачальнасць тканкавых змен. Пры агульных рэакцыях (анафілактычны шок) магчымы смяротны зыход. Да алергічных хвароб адносяцца: бранхіяльная астма, сенная ліхаманка, крапіўніца, ацёк Квінке, алергічны рыніт, атыпічны і кантактны дэрматыты, лек. і харч. алергія, сываратачная хвароба, анафілактычны шок. Асобную групу складаюць аўтаалергічныя хваробы (гл. Аўтаалергія). Метады лячэння спецыфічныя (спыненне кантактаў з алергенамі, выпрацоўка антыалергічнага імунітэту) і неспецыфічныя (лячэнне лек. прэпаратамі).
Літ.: Соколова Т. С., Рошаль Н.И. Аллергические заболевания. Л., 1990; Пыцкий В.И., Адрианова Н.В., Артомасова А.В. Аллергические заболевания. 2 изд. М., 1991. М.Ф.Сарока. с. 247
АЛЕРГІ́Я (ад ала... + грэч. ergon дзеянне), імунная рэакцыя арганізма да паўторнага ўздзеяння алергенаў з пашкоджаннем уласнай тканкі. Клінічныя праяўленні алергічных рэакцый бываюць неадкладныя і запаволеныя. Рэакцыі неадкладнага тыпу (скурныя і сістэмныя) узнікаюць праз 15—20 мін пасля ўздзеяння спецыфічнага А. пры анафілактычным шоку, крапіўніцы, сываратачнай хваробе, бранхіяльнай астме, сеннай ліхаманцы, ацёку Квінке. Рэакцыі запаволенага тыпу развіваюцца гадзінамі, іншы раз суткамі пры лекавым дэрматыце, вакцынацыях, інфекцыях (туберкулёз, дыфтэрыя і інш.). Адрозніваюць 3 стадыі развіцця алергіі: імуналагічную (алерген — цела), патахім. (вызваленне біял. актыўных рэчываў — медыятараў), патафізіял. (патагеннае ўздзеянне медыятараў на клеткі, органы і тканкі). Значная роля пры гэтым належыць спадчыннасці, стану эндакрыннай і нерв. сістэм. Адсутнасць алергічнай рэакцыі на паўторна ўведзены алерген наз. энергіяй.
Літ.: Адо В. Аллергия. М., 1984; Аллергия: сто вопросов и ответов. М., 1988.
М.Ф.Сарока. с. 248
АЛЕ́СІ (Alessi) Галеаца (1500 ці 1512, г. Перуджа — 30.12.1572), італьянскі архітэктар эпохі позняга Адраджэння. Вучыўся ў Рыме ў Мікеланджэла, працаваў у Генуі. Стварыў тып гар. палаца з разгорнутай углыбіню тэраснай кампазіцыяй, які ўзбагачаўся лесвіцамі і аркадамі: палац Пародзі ў Генуі (1567), палац Марына ў Мілане (пачаты ў 1557). с. 248
«АЛЕ́СЯ» , штомесячны грамадска-публіцыстычны і літаратурна-мастацкі часопіс для жанчын і сям’і. Выходзіць з ліст. 1924 у Мінску на бел. мове. Спачатку называўся «Беларуская работніца і сялянка», у 1931—41 «Работніца і калгасніца Беларусі», з 1946 «Работніца і сялянка», з 1995 сучасная назва. Асвятляе пытанні жыцця, працы, грамадскай дзейнасці жанчын Беларусі, папулярызуе пед. і юрыд. веды, дае парады, расказвае пра жыццё блізкага і далёкага замежжа. с. 248
АЛЕУ́ТЫ (саманазва унанган), карэннае насельніцтва Алеуцкіх а-воў і п-ва Аляска. У ЗША 6 тыс. чал. (1983). Жывуць таксама на Камандорскіх а-вах (Расія, 700 чал., 1989). Гавораць на алеуцкай мове. с. 248
АЛЕУ́ЦКАЯ ДЭПРЭ́СІЯ , вобласць нізкага атм. ціску над паўд. ч. Ціхага ак. з цэнтрам паблізу Алеуцкіх а-воў; адзін з цэнтраў дзеяння атмасферы. Праяўляецца пераважна зімой: ціск у цэнтры алеуцкай дэпрэсіі ў студз. ніжэй за 1000 гПа. Існаванне звязана з частым праходжаннем цыклонаў у гэтым раёне акіяна. Аналагічная ісландскай дэпрэсіі на Пн Атлантычнага акіяна. с. 248
АЛЕУ́ЦКАЯ ХВАРО́БА норак, вірусны плазмацытоз, хранічная кантагіёзная вірусная хвароба норак і трусоў. Пашырана ў Паўн. Амерыцы і Еўропе. Узбуджальнік — ДНК-змяшчальны вірус, няўстойлівы ў вонкавым асяроддзі. Заражэнне адбываецца аліментарным, унутрывантробным шляхам і праз скуру пры ўкусах. Перадаецца праз кармы, прадметы догляду, мяса хворых жывёл. Прыкметы: прагрэсіўнае пахудзенне, крывацёк з носа і рога, смага, запаленне нырак і печані. У халодны перыяд смяротнасць звяроў да 90%. Імунітэт не выпрацоўваецца. Інкубацыйны перыяд ад 10—15 сутак да некалькіх месяцаў. с. 248
АЛЕУ́ЦКІ ЖО́ЛАБ , глыбакаводны краявы жолаб у паўн. ч. Ціхага ак., уздоўж паўд. падводных схілаў Алеуцкіх а-воў. Даўж. больш за 4 тыс. км, сярэдняя шыр. больш за 60 км, глыб. да 7855 м. Грунт —чырв. гліны. с. 248
АЛЕУ́ЦКІ ХРЫБЕ́Т , на п-ве Аляска, у Ціхаакіянскім поясе Кардыльераў Паўн. Амерыкі; тэр. ЗША. Даўж. каля 850 км. Ланцуг вулканічных конусаў выш. 2500—3000 м. Найб. вяршыня — г. Рэдаут (3108 м). 10 дзеючых вулканаў (Іліямна, Катмай, Паўлава і інш.). На схілах субарктычныя лугі, горная тундра. На вяршынях шматгадовыя снягі і ледавікі. с. 248
АЛЕУ́ЦКІЯ АСТРАВЫ́ (Aleutian Islands),} архіпелаг на Пн Ціхага ак. (ЗША, штат Аляска). Дугападобны ланцуг са 110 астравоў і мноства скал (даўж. 1740 км) паміж п-авамі Аляска і Камчатка. Пл. 37,8 тыс. км2. Нас. 7,5 тыс. чал. (1980) — алеуты, амерыканцы. Утвараюць 4 групы а-воў: Лісіныя, Андрыянаўскія, Пацучыныя, Блізкія. Большасць а-воў вулканічнага паходжання, вяршыні ўкрыты снягамі. Дзеючых вулканаў 25; самы высокі вулкан Шышалдзіна (2860 м) на в-ве Унімак. Клімат марскі субарктычны, вільготны. Зіма цёплая, са снегападамі і частымі адлігамі. Лета халаднаватае, з туманамі. Сярэдняя т-ра самага халоднага месяца (лютага) -1,4 °С, самага цёплага (жніўня) 11,9 °С. Ападкаў 1500 мм за год. Частыя штормы. Глебы субпалярныя, дзярнова-тарфяністыя і гарнатундравыя. Расліннасць: субарктычныя лугі, горныя тундры. Жывёльны свет: лісіца, марская выдра і сівуч (амаль знішчаны); на скалах птушыныя кірмашы, у прыбярэжных водах морж, цюлень і інш. Рыбалоўства. Пушны промысел. Зверагадоўля (блакітны пясец). Гал. населены пункт — Адак (на аднайм. в-ве). Ваенна-марская база ЗША Датч-Харбар (на в-ве Уналашка). Адкрыты ў 18 ст. рус. экспедыцыяй В.Берынга і А.Чырыкава. Да 1867 належалі Расіі, прададзены разам з Аляскай ЗША. Р.А.Жмойдзяк. с. 248
АЛЕЎРАЛІ́Т (ад алеўрыт + ..літ), сцэментаваная асадкавая горная парода, складзеная больш як на 50% з часцінак алеўрытавых памераў (0,01—0,1 мм, гл. Алеўрыт). Адзін з асн. тыпаў парод асадкавай тоўшчы. Выкарыстоўваецца як сыравіна для вытв-сці цэменту і керамзіту. с. 248
АЛЕЎРЫ́Т (ад грэч. aleuron мука), рыхлая дробнаабломкавая асадкавая горная парода, паводле саставу прамежкавая паміж пяскамі і глінамі (пыл, глей, лёс і лёсападобныя пароды). Складаецца пераважна з мінер. зярнят (кварц, палявы шпат, слюда і інш.) памерам 0,01—0,1 мм. У залежнасці ад пераважных памераў вылучаюць буйна- і дробнаалеўрытавыя (тонкаалеўрытавыя) рознасці. Алеўрыт выкарыстоўваюць у вытв-сці цэменту і буд. керамікі. с. 248
АЛЕФІ́НЫ , гл. Алкены. с. 248
А́ЛЕЧСКІ ЛЕДАВІ́К (Aletschgletscher), самы вялікі ледавік у Альпах, у Швейцарыі. Пл. 87 км2. Даўж. 24,7 км. Далінны ледавік з прытокамі. Спускаецца з Бернскіх Альпаў на Пд і ПдЗ у даліну р. Рона да выш. 1520 м. Над Адечскім ледавіком узвышаюцца вяршыні Алечгорн, Юнгфрау і інш. Турызм (спец. чыгунка да выш. 3500 м, канатныя дарогі, атэлі і інш.). с. 248
А́ЛЕШ (Aleš) Мікалаш (18.11.1852, с. Міраціцэ, Чэхія — 10.7.1913), чэшскі жывапісец, графік. У 1875 скончыў АМ у Празе. Аўтар размалёўкі «Радзіма» (1880—81) у фае Нац. т-ра ў Празе, шматлікіх малюнкаў, у т.л. «Пяць пачуццяў» (1876), «Стыхія» (1881), цыкла «Жыццё старажытных славян» (1891); жывапісных работ: «Гусіцкі лагер», «На магіле ваяра-гусіта» (1877), «Сустрэча Іржы з Падэбрад з Мацвеем Корвіным», «Сутычка кавалерыстаў» (1878).
Я.Ф.Шумейка. с. 248
АЛЕ́ША Юрый Карлавіч (3.3.1899, г. Кіраваград, Украіна — 10.5.1960), рус. пісьменнік. У 1916—18 вучыўся ў Новарасійскім ун-це (Адэса). Аўтар рамана «Зайздрасць» (1927), рамана-казкі «Тры таўстуны» (1928; аднайм. фільм, 1967), кнігі апавяданняў «Вішнёвая костачка» (1931), мемуарна-дзённікавых запісаў «Ні дня без радка» (выд. 1961). Пісаў вершы, нарысы, кінасцэнарыі і інш. Інсцэніраваў для тэатра раман Ф.Дастаеўскага «Ідыёт».
Тв.: Избр. М., 1983; Бел. пер. — Зайздрасць. Мн., 1931. с. 249
АЛЕ́ШКА Антон Антонавіч (1.2.1913, в. Балочычы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 13.9.1971), бел. пісьменнік. Пасля педкурсаў пры Слуцкім пед. тэхнікуме (1931) настаўнічаў. Скончыў Ваенна-мед. акадэмію (1941). Служыў урачом у арміі. Друкаваўся з 1932. Выйшлі кн. аповесцяў і апавяданняў «Раніца» (1949), «Іх першых вітае сонца» (1957), «Пяць сутак» (1959), «Над намі мільён вышыні» (1965), раман «Дарогі без слядоў» (1969). Асн. тэма творчасці — жыццё і баявыя подзвігі лётчыкаў.
Тв.: Неба на замку. Мн., 1984. с. 249
АЛЕ́ШНІКІ , тое, што альховыя лясы. с. 249
АЛЕ́ШНЯ , рака ў Беларусі (Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл.) і Расіі (Бранская вобл.), правы прыток Беседзі (бас. Дняпра). Даўж. 41 км, у межах Беларусі каля 15 км. Пл. вадазбору каля 280 км2. Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. У вярхоўі каналізаваная. с. 249
АЛЕ́Я (франц. allēe), дарога ў парках, лесапарках, скверах, на бульварах, вуліцах, абапал абсаджаная дрэвамі або кустамі. Важны кампазіцыйны элемент паркавых ландшафтаў і азелянення нас. пунктаў, выконвае ахоўныя функцыі. Тыпы алей — прамыя ў рэгулярных і крывалінейныя ў пейзажных парках і садах.
Для алей часцей выкарыстоўваюць высакарослыя і шыракакронавыя пароды (дуб звычайны, ліпа драбналістая, клён вастралісты, лістоўніца еўрапейская, граб звычайны, елка, вяз і інш ). Сярэдняя адлегласць паміж дрэвамі 5 м, паміж радамі 10 м. У прысадах часам ствараюць нішы для лавак, скульптуры малых арх. формаў. с. 249
АЛЁКМА , рака ў Расійскай Федэрацыі, у Чыцінскай і Амурскай абл. і Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток Лены. Даўж. 1436 км, пл. бас. 210 тыс. км2. Пачынаецца на паўн. схілах Алёкмінскага Станавіка, цячэ ў вузкай даліне з крутымі схіламі (рэчышча з перакатамі), далей — у глыбокай даліне прарыву паміж хрыбтамі Удакан і Станавы, мае 13 парогаў, непраходных для суднаў. На апошніх 410 км цячэ ў шырокай даліне па Сярэднесібірскім пласкагор’і (суднаходны ўчастак). Асн. прытокі Тунгір, Нюкжа (справа), Чара (злева). Жыўленне снегавое і дажджавое. Летам бурныя паводкі. Замярзае ў канцы кастр., крыгалом у маі, у нізоўях у чэрвені. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 2000 м3/с. Сплаўная ніжэй вусця р. Тунгір. с. 249
АЛЁКМА-ЧА́РСКАЕ НАГО́Р’Е , на У Забайкалля, у Рэспубліцы Саха (Якуція), у міжрэччы рэк Алёкма і Чара (бас. Лены). Выш. 500—600 м над узр. м., найб. да 1402 м. Пераважае сярэднягорны рэльеф. Расчлянёна глыбокімі далінамі. Вяршыні платопадобныя. Складзена з вапнякоў, метамарфічных сланцаў, прарваных інтрузіямі гранітаў. На схілах лістоўнічныя лясы, зараснікі кедравага сланіку, на вяршынях горная тундра. с. 249
АЛЁКМІНСКІ СТАНАВІ́К , сістэма горных хрыбтоў на У Забайкалля, у Чыцінскай вобл. Рас. Федэрацыі. Складаецца з хрыбтоў Тунгірскага, Муройскага і інш. Даўж. каля 400 км. Выш. да 1908 м (г. Крапоткіна). Складзены ў асноўным з гранітаў. Пераважае рэльеф сярэднягор’я. Схілы (да выш. 1200 м) укрыты лістоўнічнымі лясамі, на вяршынях кедравы сланік, горная тундра, каменныя россыпы. с. 249
АЛЁНКА , бронзаўка касматая (Epicometis hirta), жук сям. пласцініставусых. Пашыраны ў Еўропе ад лясной зоны да гор Крыма і Каўказа.
Даўж. да 13 мм, цела матава-чорнае. Надкрылы з жаўтаватымі плямамі. Зверху густыя жоўта-шэрыя валаскі (адсюль другая назва). Лятае вясной і напачатку лета, жывіцца кветкамі і пупышкамі пераважна пладовых дрэў, а таксама злакамі. Зімуе ў глебе, вясной адкладвае 15—20 яец. Поўнасцю развіваецца за год. Шкодзіць дэкар. і пладовым раслінам. с. 249
АЛЁХІН Аляксандр Аляксандравіч (1.11.1892, Масква — 24.3.1946), рускі шахматыст, чэмпіён свету ў 1927—35 і 1937—46. Упершыню заваяваў тытул чэмпіёна ў матчы з Х.Р.Капабланкам, у другі раз — з М.Эйве, якому з 1935 на 2 гады ўступіў першынство. Пераможца буйных міжнар. турніраў, непераўзыдзены майстар гульні «ўсляпую». Аўтар прац па шахматнай тэорыі. У 1921 эмігрыраваў з Расіі, жыў у Парыжы. с. 249
АЛЁХІН Васіль Васілевіч (16.1.1882, г. Курск — 3.4.1946), савецкі геабатанік. Праф. (1918). Скончыў Маскоўскі ун-т (1907). Заснавальнік маскоўскай геабат. школы. З 1923 у Маскоўскім ун-це. Зрабіў вял. ўклад у вучэнне пра раслінныя згуртаванні — фітацэналогію. Прапанаваў класіфікацыю стэпаў, склаў аглядныя карты расліннасці розных раёнаў СССР.
Тв.: География растений. 3 изд. М., 1950; Растительность СССР в основных зонах. 2 изд. М., 1951. с. 249
АЛЁХІН Мікалай Аляксандравіч (н. 26.10.1954, Мінск), бел. спартсмен (фехтаванне на шаблях). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1980, Масква), свету (1979, 1981) у камандным першынстве, уладальнік Кубка Еўропы (1982), чэмпіён СССР (1981, 1983). с. 249
АЛЖЫ́Р , Алжырская Народная Дэмакратычная Рэспубліка, АНДР (Аль-Джумхурыя аль-Джазаірыя Дэмакратыя аш- Шаабія), дзяржава ў Паўн. Афрыцы, у зах. ч. Міжземнаморскага басейна. Мяжуе з Марока і Зах. Сахарай (на З), Маўрытаніяй і Малі (на ПдЗ), Нігерам (на ПдУ), Лівіяй і Тунісам (на У). Пл. 2382 тыс. км2. Нас. 27,9 млн. чал. (1994). Афіц. мова арабская, дзярж. рэлігія — іслам суніцкага кірунку. Сталіца — г. Алжыр. Падзяляецца на 48 вілаяў (правінцый). Нац. свята — Дзень Рэвалюцыі (1 ліст.).
Дзяржаўны лад. Паводле канстытуцыі 1989 Алжыр — нар.-дэмакр. рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт. У студз. 1992 сфарміраваны Вышэйшы дзярж. савет (ВДзС), на які ўскладзены функцыі калект. прэзідэнта. У сувязі з роспускам Нац. нар. сходу (парламента) ВДзС надзелены правам выдаваць дэкрэты, якія маюць сілу законаў. У лют. 1992 створаны Нац. кансультатыўны савет, закліканы «дапамагаць ВДзС у ажыццяўленні яго функцый, ствараць неабходныя ўмовы для нармальнага функцыянавання ўстаноў і канстытуцыйнага ладу».
Прырода. Краіна невысокіх гор і ўзвышаных раўнін. На Пн хрыбты Атласкай горнай сістэмы, у межах якой вылучаюць горны ланцуг Тэль-Атлас (масіў Варсеніс, выш. да 1995 м), масівы Вял. і Малой Кабіліі (выш. да 2308 м), Сахарскі Атлас (масівы Ходна, Арэс, выш. да 2328 м). Паміж імі міжгорныя пласкагор’і і раўніны Высокіх плато (800—1200 м). У цэнтр. іх частцы вял. салёныя азёры (себхі). Поўдзень Алжыра займае 1/4 частку пустыні Сахара. Пераважаюць камяністыя плато (выш. каля 500 м) і пясчаныя пустынныя вобласці — эргі з высокімі дзюннымі градамі (В. Зах. Эрг, В. Усх. Эрг, Эрг Ігіды, Эрг Шэш і інш.), камяністыя пустыні-хамады (Танезруфт на Пд). На Пд Алжырскай Сахары пустыннае нагор’е Ахагар з вяршыняй Тахат (3003 м, найвышэйшая ў краіне). Нетры Алжыра багатыя нафтай, прыродным газам (па запасах нафты 3-е, газу 1-е месца ў Афрыцы, б.ч. радовішчаў на ПнУ Алжырскай Сахары), рудамі ртуці, цынку, свінцу, жалеза, урану, сурмы, фасфарытамі, ёсць медзь, волава, вальфрам, золата, каменны вугаль і інш. Клімат паўн. Алжыра субтрапічны міжземнаморскі, сярэдняя т-ра студз. 5—12 °С, ліп. 25 °С, ападкаў у гарах 1200 м (Кабілія), на міжгорных раўнінах 200— 400 мм. Клімат Алжырскай Сахары пустынны, трапічны, сутачныя ваганні т-р да 30 °С, ападкаў менш як 50 мм за год, у асобныя гады не бывае зусім. Частыя пясчаныя буры. Большасць рэк належаць да тыпу вадзі, якія запаўняюцца вадой пасля рэдкіх дажджоў. Самая вял. р. Шэліф (Вадзі). Рэкі часткова выкарыстоўваюцца на арашэнне і для атрымання гідраэнергіі. У пустынных раёнах на арашэнне і водазабеспячэнне ідуць падземныя воды. На ўзбярэжжы міжземнаморскі тып расліннасці з цвердалістых хмызнякоў і нізкарослых дрэў. На Пн у гарах да выш. 800 м растуць сухалістыя хмызнякі (маквіс), да 1500 м — коркавы і каменны дубы, вышэй за 1500 м — туя і ядловец. У Сахары расліннасць пустынная і паўпустынная, месцамі салянкі, эфемеры, трава альфа, асобныя хмызнякі; вял. прасторы без расліннасці. Глебы на ўзбярэжжы карычневыя і шэра-карычневыя, у горных раёнах лясныя буразёммы, вакол салёных азёраў (шотаў) — алювіяльныя і засоленыя. У Сахары прымітыўныя глебы пустыні. Жывёльны свет на Пн амаль знішчаны. У Сахары грызуны, паўзуны, шакалы, газелі, антылопы і інш. Нац. паркі: Джурджура, Акфаду, Тасілін-Аджэр і інш.
Насельніцтва. Жывуць арабы (80%), берберы (каля 20%; кабілы шаўіі, туарэгі і інш.), невял. колькасць французаў, італьянцаў, іспанцаў. Натуральны прырост 30 чал. на 1 тыс. за год. Сярэдняя шчыльн. 11,6 чал. на 1 км2 (1994). Больш за 95% насельніцтва сканцэнтравана ў паўн. Алжыры, дзе яго шчыльн. 300 чал. на 1 км2; у пустынных абласцях каля 0,3 чал. на 1 км2. Гар. насельніцтва больш за 50% (1994). Найб. гарады: Алжыр, Аран, Канстанціна, Анаба, Сетыф, Бліда, Тызі-Узу, Эш-Шэліф.
Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 59, жанчын 62 гады. Узровень нараджальнасці 32 на 1 тыс. чал. Дзіцячая смяротнасць 58 на 1 тыс. нованароджаных (1994).
Гісторыя. Сляды першабытнага чалавека на тэр. Алжыра адносяцца да ніжняга і сярэдняга палеаліту (300—400 тыс. г. назад). З эпохі верхняга палеаліту тут зафіксаваны носьбіты астэрыйскай, ібера-маўрусійскай і капсійскай археал. культур. З пераходам да неаліту (4-е тыс. да н.э.) «капсійцы» выцеснілі ібера-маўрусійцаў. У канцы 12 ст. да н. э. на ўзбярэжжы Алжыра з’явіліся фінікійцы, якія ў 8 ст. да н.э. трапілі пад уладу Карфагена. На мяжы 3—2 ст. да н.э. на тэр. Алжыра ўтворана дзяржава Нумідыя. Канфлікт з Рымам прывёў да ўключэння Нумідыі ў склад Рымскай імперыі. У 439 н.э. Карфаген захапілі вандалы і зрабілі яго сталіцай свайго каралеўства. З 534 Вандальскае каралеўства пад уладай Візантыі; яго ўнутраныя раёны кантралявалі плямёны бербераў, якія стварылі шэраг незалежных дзяржаў. У канцы 7 ст. н.э. тэр. Алжыра заваявалі арабы-мусульмане і ўключылі яе ў склад Арабскага халіфата. Карэнныя берберскія плямёны паступова прынялі іслам і араб. мову, што вызначыла іх як араба-ісламскую краіну. З 16 ст. Алжыр у складзе Асманскай імперыі, залежнасць ад якой у 17 ст. стала фармальнай; на чале Алжыра быў правіцель — дэй, якога выбіралі са свайго асяроддзя янычарскія камандзіры. У гэты час акрэсліліся граніцы Алжыра, якія размежавалі яго з Тунісам і Марока. У 18 — пач. 19 ст. Алжыр прыйшоў у заняпад, што дало магчымасць у 1830 франц. войскам захапіць г. Алжыр. У 1832—47 вызв. барацьбу алж. народа супраць франц. панавання ўзначаліў эмір Абд аль-Кадзір. У антыкаланіяльным Мукрані паўстанні 1871—72 удзельнічала каля 800 тыс. чал. Найбольшы размах антыкаланіяльны рух набыў пасля 2-й сусв. вайны. У маі 1945 паўстанне ва Усх. Алжыры жорстка задушана. У 1946 засн. партыя Рух за перамогу дэмакр. свабод, якая ўзначаліла барацьбу супраць калан. рэжыму. Створаны ёю Рэв. к-т адзінства і дзеянняў (з 1954 Фронт нацыянальнага вызвалення, ФНВ) пачаў узбр. барацьбу, стварыў Армію нац. вызвалення; 1.11.1954 адначасова ў 30 пунктах краіны пачалося ўзбр. паўстанне. У 1955—56 амаль усе нацыяналіст. партыі і арг-цыі ўліліся ў ФНВ. Вызваленчая вайна скончылася Эвіянскім пагадненнем 1962 аб самавызначэнні Алжыра. 5.7.1962 абвешчана незалежная дзяржава. Першы прэзідэнт А.Бен Бела абвясціў праграму «алжырскага сацыялізму». Была нацыяналізавана ўласнасць еўрап. уладальнікаў, пануючае становішча ў эканоміцы заняў дзярж сектар. У выніку ваен. перавароту 19.6.1965 улада перайшла да Рэв. савета на чале з Х.Бумедзьенам. Канстытуцыя 1976 замацавала сацыяліст. арыентацыю Алжыра. Новы прэзідэнт Ш.Бенджадзід (з 1979) прадоўжыў курс папярэдніка. Эканам. крызіс 1980-х г. і дэмаграфічны выбух (у 1966—87 насельніцтва Алжыра павялічылася з 12 да 23 млн. чал.) абвастрылі сац. напружанасць і прывялі да масавых беспарадкаў. З канца 1988 кіраўніцтва Алжыра пачало радыкальныя змены ў эканам. і паліт. сістэме Алжыра, узяло курс на развіццё рыначнай эканомікі. Гэтыя змены замацавала канстытуцыя 1989. Уведзена шматпартыйнасць, з’явілася больш за 50 партый і грамадскіх арг-цый. На першых выбарах у органы мясц. улады, якія адбыліся на шматпарт. аснове 12.6.1990, перамаглі фундаменталісты Ісламскага фронту выратавання (ІФВ). Іх праграма прадугледжвала датэрміновыя выбары ў Нац. нар. сход (парламент), умацаванне ў грамадска-паліт. жыцці нормаў шарыяту, фарміраванне «Ісламскага грамадства». У 1-м туры парламенцкіх выбараў 1991 перамаглі ісламісты. У 1992 прэзідэнт Бенджадзід вымушана пайшоў у адстаўку. Улада перайшла да Вышэйшага дзярж. савета. Прэзідэнтам стаў М.Буджаф; парламент распушчаны, і ўведзены рэжым надзвычайнага становішча. У сак. 1992 распушчаны ІФВ. У чэрв. 1992 прэзідэнт Буджаф забіты, яго змяніў А.Кафі. Тэрарыстычныя акты, арганізаваныя фундаменталістамі, вымусілі ўлады прадоўжыць (лют. 1993) рэжым надзвычайнага становішча на неакрэслены тэрмін. Прэзідэнт Алжыра (з 1994) Л.Зеруаль. Алжыр — член ААН (1962), Лігі арабскіх краін і інш. міжнар. арг-цый.
Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі. Фронт сацыяліст. сіл, Аб’яднанне за культуру і дэмакратыю, Хамас, Ан-Нахда і інш.; Усеагульны саюз алжырскіх працоўных, Нац. саюз алжырскіх сялян, Нац. саюз алжырскай моладзі, Нац. саюз алжырскіх жанчын, Нац. арг-цыя муджахідаў і інш.
Гаспадарка. Пасля атрымання незалежнасці для Алжыра характэрны высокі ўзровень нацыяналізацыі прыродных рэсурсаў, прам-сці, транспарту, фінансаў і інш. З канца 1980-х г. пачаліся рэформы і перавод гаспадаркі на рыначную аснову. Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) 40,5 млрд. дол. (1991). Вядучая галіна прам-сці — здабыча нафты (41 млн. т, 1992) і прыроднага газу (126,61 млрд. м3). Здабываюцца руды каляровых металаў, жал. руда, фасфарыты, барыты, сурма. Апрацоўчая прам-сць: чорная металургія (металург. комплекс у Анабе), машынабудаванне (вытв-сць халадзільнікаў, тэлевізараў, радыёпрыёмнікаў, трактароў і аўтамабіляў), нафтаперапрацоўка, электратэхн., транспартнае абсталяванне, вытв-сць мінер. угнаенняў, буд. матэрыялаў. Перапрацоўка с.-г. сыравіны: мукамольныя, вінаробныя, масларобныя, кансервавыя, тытунёвыя прадпрыемствы. Развіта тэкстыльная, швейная, нафтахім. прам-сць (сінт. смолы, пластмасы, мыйныя сродкі). Вытв-сць электраэнергіі 16,8 млн. кВт гадз (1992). Сельская гаспадарка дае больш за 8% ВУП. Асн. культуры: пшаніца, ячмень, вінаград, алівы, цытрусавыя, фінікі, міндаль, кукуруза, тытунь, бавоўнік; у аазісах — фінікавыя пальмы, на ўзбярэжжы і каля буйных гарадоў — гародніна (часткова на экспарт) і бульба. Нарыхтоўваюць кару коркавага дуба і траву альфа (сыравіна для вытв-сці высакаякаснай паперы, каля 100 тыс. т за год). Жывёлагадоўля пераважна экстэнсіўнага кірунку. У пустынных горных раёнах гадуюць авечак, козаў, вярблюдаў, на Пн краіны і каля вял. гарадоў — буйн. раг. жывёлу. У прыбярэжных водах марское рыбалоўства. На Пн Алжыра густая сетка шашэйных дарог — 130 тыс. км (1989), у т.л. з цвёрдым пакрыццём больш за 50 тыс. км; дзейнічае транссахарская шашэйная дарога. Чыгункі 4,2 тыс. км (1989). У Алжыры буйныя нафта- і газаправоды. Разам з Італіяй пабудаваны трансміжземнаморскі газаправод. Гал. парты: Беджаія, Алжыр, Арзеу, Аран, Анаба. Асн. прадукты экспарту — нафта і нафтапрадукты, звадкаваны газ, віно, цытрусавыя, жал. руда, мінер. сыравіна, тытунь. У імпарце пераважаюць машыны і абсталяванне, прадукты і спажывецкія тавары. Асн. гандлёвыя партнёры — Францыя, Германія, Італія, Іспанія, ЗША, Японія (каля 80% тавараабароту). Грашовая адзінка — алжырскі дынар.
Узброеныя сілы Алжыра: нац. нар. армія, нац. жандармерыя, рэсп. і прэзідэнцкая гвардыя; ёсць паўваен. фарміраванні грамадз. абароны і нац. службы. Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. У склад нац. нар. арміі ўваходзяць сухапутныя войскі (аснова ўзбр. сіл), ВПС (складаюцца з авіяэскадрылляў) і ППА (зенітныя брыгады і дывізіёны, радыётэхн. войскі), ВМС (падводныя лодкі, караблі, катэры розных класаў). Узбр. сілы камплектуюцца паводле закона аб усеаг. воінскай павіннасці, набор ажыццяўляецца 2 разы на год, прызыўны ўзрост 19—27 гадоў, тэрмін абавязковай ваен. службы 1,5 года. Афіцэрскія кадры рыхтуюць у агульнавайсковай акадэміі, ваен. вучылішчах і за мяжой.
Асвета, навуковыя і культурна-асветныя ўстановы. Сістэма адукацыі Алжыра склалася ў выніку рэформаў 1970-х г. (ВНУ), 1980 (пач. школа) і 1984 (сярэдняя школа). Агульную адукацыю (абавязковая для дзяцей 6—16 гадоў) даюць базавыя школы (9 гадоў навучання). Лепшых вучняў адбіраюць для агульных або тэхн. (паводле профілю спецыялізацыі) ліцэяў (поўны курс сярэдняй адукацыі да 13 гадоў навучання). У 1987/88 навуч. г. ў Алжыры працавала 14 тыс. базавых школ (больш за 5 млн. вучняў), 600 сярэдніх навуч. устаноў (600 тыс. навучэнцаў), 700 цэнтраў прафес. падрыхтоўкі, у сістэме прафес. Навучання 250 тыс. чал. У сістэме вышэйшай адукацыі 20 ун-таў і універсітэцкіх цэнтраў, каля 30 ін-таў і інш. ВНУ. Найбуйнейшыя: Алжырскі ун-т (засн. ў 1879) з філіяламі ў Аране і Канстанціне, ун-т прыродазнаўчых навук і тэхналогіі, нац. ін-ты нафты, газу і хіміі; лёгкай прам-сці; агранамічны, вышэйшая вет. школа і інш. У 1987/88 навуч. г. ў ВНУ каля 150 тыс. чал., больш за 12 тыс. выкладчыкаў. Самыя вял. б-кі: Нац. б-ка, б-ка ун-та ў Алжыры, Муніцыпальная б-ка ў Канстанціне. Музеі: Нац. музей Алжыра, Нац. музей прыгожых мастацтваў, Нац. музей антычнасці, этнаграфічны, Музей нац. вызвалення. Навук. даследаванні ў галіне ядз. фізікі, электронікі, акіянаграфіі, біялогіі, біяхіміі, ветэрынарыі, сельскай гаспадаркі вядуцца ва ун-тах і НДІ; мед. праблемы даследуюць анкалагічны цэнтр, ін-т Пастэра, ін-т гігіены, сетка доследна-селекцыйных станцый. Працуюць астранамічная, астрафізічная і метэаралагічная абсерваторыі.
Друк, радыё, тэлебачанне. У Алжыры больш за 150 перыяд. выданняў (агульны тыраж каля 1,7 млн. экз.). Афіцыйны орган урада — газета «El Moudjahid» («Змагар»). Дзярж. інфарм. агенцтва Альжэры Прэс Сервіс (з 1962, г. Алжыр). Нац. тэлерадыёкампанія «Радыётэлевізьён альжэр’ен» (з 1962) вядзе перадачы на араб., франц. і кабільскай мовах. Тэлецэнтр у г. Алжыр.
Літаратура. Развіваецца на арабскай, кабільскай і франц. мовах. Літаратура на арабскай і кабільскай мовах узнікла ў 16—18 ст. у эпоху барацьбы супраць ісп. экспансіі і тур. панавання, калі духоўнае жыццё краіны выяўлялася пераважна ў вуснай нар. творчасці. У 19 ст. л-ра адлюстроўвала працэс фарміравання алж. нацыі. Нар. паэты (медахі) заклікалі да супраціўлення франц. каланізатарам. Патрыят. паэзія Абд аль-Кадзіра, Саіда Абдалаха, Мухамеда Белькаіра і паэта Кабіліі Сі Маханда блізкая па духу да нар. песень. Нац.-вызв. барацьба — гал. тэма ў паэзіі 1950—60-х г. (вершы Абу аль-Касіма Саадала, Муфдзі Закарыя, аўтара нац. гімна) і прозы (ат-Тахір Ватар, «Фадзіля Масудзі). Пачынальнік жанру апавядання і аўтар першага алж. рамана на араб. мове — Ахмед Рыда-Хуху («Дзяўчына з Меккі», 1947). У 1967 з’явіўся раман Мухамеда Мані «Голас кахання». Пра жыццё краіны ў 1970-я г. раманы Ватара («Землетрасенне»), Абд аль-Хаміда Бенхедугі («Вецер з поўдня» і «Канец учарашняга дня») і інш. Літаратура на французскай мове пачала развівацца ў 1940—50-я г. Абуджэнне нац. самасвядомасці алжырцаў паказалі празаік Жан Амруш, паэты Аіт Джафер, Мустафа Лашраф, рэаліст. творы Мухамеда Дыба (трылогія «Алжыр»), Мулуда Ферауна (раманы «Сын бедняка» і «Дарога ў гару», дылогія «Зямля і кроў»), Мулуда Мамеры (раманы «Забыты пагорак», «Калі спіць справядлівасць»), Малека Уары (раман «Зернетка ў жорнах») і інш. Пра алж. інтэлігенцыю ў час нац.-вызв. вайны раманы Малека Хадада «Апошняе ўражанне» і «Набярэжная кветак не адказвае». Стварэнне незалежнай рэспублікі ў 1962 адкрыла новую эпоху ў л-ры Алжыра: раманы Мурада Бурбуна «Муэдзін», Рашыда Буджэдры «Адрынутасць», Асіі Джэбар «Наіўныя жаваранкі». Вяршыня рэаліст. л-ры Алжыра гэтага часу — раман Мамеры пра нац.-вызв. вайну «Опіум і дубінка». Укладам у алж. л-ру 1960—80-х г. стала творчасць Мулуда Ашура, Джамаля Амрані, Кадура М’Хамсаджы, Ахмеда Акаша, Мустафы Тумі, Набіля Фарэса, Айшы Лемсін, Джамаля Алі Хаджы, Мустафы Хасіяна і інш.
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. Найб. старажытныя помнікі мастацтва на тэр. Алжыра адносяцца да неаліту (наскальныя выявы жывёл, людзей, сцэны палявання і рытуальных абрадаў у гарах Тасілін-Аджэр, Тасілін-Ахагар). Захаваліся рэшткі гарадоў часоў фінікійскага, рымскага і візантыйскага панавання: Джаміла, Гіпон, Тымгад, Тыпаса, Шэршэль з руінамі ўмацаванняў, храмаў, тэатраў, тэрмаў, трыумфальных арак, акведукаў, жылых дамоў. Пры раскопках выяўлены творы скульптуры, мазаікі з міфалаг. і быт. сцэн. Пасля араб. заваявання ў гарадах будаваліся ўмацаванні, мячэці, медрэсэ, лазні, рынкі, палацы (г. Кала-Бені-Хамад, 11 ст.). У 10—13 ст. у гарадах Алжыр, Тлемсен, Канстанціна ўзведзены мячэці, вежы-мінарэты, палацы, грамадскія будынкі, арнаментаваныя разьбой па стука, кафляй. Дойлідства і дэкар.-прыкладное мастацтва Алжыра 16—18 ст. вызначаліся пышнасцю, багаццем формаў і разнастайнасцю арнаментыкі (палацы і вілы тур. намеснікаў). Гараджане жылі ў невял. 2—3-павярховых дамах з плоскімі дахамі, з замкнёнымі дворыкамі. У 1881 у г. Алжыр засн. Нац. школа архітэктуры і прыгожых мастацтваў. З 1930-х г. у Алжыры працавалі франц. архітэктары і інжынеры Ле Карбюзье, П.А.Эмеры, Б.Зерфюс, Л.Мікель, П.Турнон. У гарадах узводзіліся шматпавярховыя жылыя і адм. будынкі, вілы, асабнякі, набліжаныя да еўрап. архітэктуры. Дэкар.-прыкладное мастацтва прадстаўлена тканінамі, дыванамі, вышыўкай, размаляванай керамікай, вырабамі рамеснікаў. У выяўл. мастацтве 19 — пач. 20 ст. працавалі пераважна франц. мастакі, з 1920—30-х г. — мастакі-алжырцы (Мухамед і Амар Расім, Тэмам Ранем і інш.), з сярэдзіны 20 ст. — жывапісцы, графікі, скульптары (Х.Бенанбур, М.Будзід, І.Самсом, М.Адан, М.Хада, Ш.Меслі і інш.). У маст. жыцці сучаснага Алжыра вядучую ролю адыгрывае Нац. саюз работнікаў выяўл. мастацтва.
Музыка Алжыра мае шмат агульнага з музыкай Туніса, Марока, інш. краін рэгіёна. У ёй спалучаюцца араба-іранскія і турэцкія элементы з муз. традыцыямі лакальных этнасаў Алжыра (берберы, туарэгі, негрскія народы Сахары). Арабская класічная музыка Алжыра засн. на дасягненнях т.зв. зах. (андалузскай) школы. Асн. яе форма — алжырская нуба, разгорнутая 5-часткавая вак.-інстр. кампазіцыя з інстр. уверцюрай (тушыя); у аснове муз. развіцця рэгіянальныя разнавіднасці макамаў (вак.-інстр. цыклічная форма, засн. на шэрагу ладоў-макамаў). Сярод муз. інструментаў — уд (арабская лютня), рэбаб (струнны смычковы), канун (72-струнная цытра), духавыя, ударныя (бубны дэф і тар, барабан дарабука). З вак. жанраў вядомы касыды. З пач. 20 ст. развіваюцца формы сучаснай гар. музыкі — песенны жанр аль-джад (сярод майстроў кампазітар і спявак Хадж Мухамед аль-Анка) і муз. драма ў стылі аль-джад («Фако», «Дар Бібі» М.Бахтарзі). Муз. кадры ў Алжыры рыхтуюць вышэйшыя і сярэднія муз. навуч. ўстановы, кансерваторыя музыкі і дэкламацыі (з 1920) і Нац. ін-т музыкі.
Тэатр. Нац. тэатр у Алжыры існаваў у выглядзе выступленняў «гаўалі» (апавядальнікаў) і ценявога т-ра з удзелам Гарагуза (алж. Пятрушкі). У сучасных формах т-р узнік у канцы 19 — пач. 20 ст. Пасля 1-й сусв. вайны першую тэатр. трупу арганізаваў Р.Ксенціні. Справу яго прадоўжыў драматург Б.Махіддзін. У рэпертуары былі п’есы алж. драматургаў, зах.-еўрап. класікаў. З пачаткам вызв. вайны (1954) многія акцёры пакінулі радзіму і стварылі за мяжой (у Тунісе) алж. маст. ансамбль, на базе якога пасля абвяшчэння незалежнасці Алжыра ў 1962 створаны Алжырскі нац. т-р (з 1963 у г. Алжыр).
Кіно. Нац. кінематаграфія ў Алжыры зарадзілася ў перыяд вызв. вайны 1954—62. Пасля 1962 вытворчасць хранік.-дакумент. фільмаў павялічылася, зняты першыя маст. фільмы на фалькл.-этнагр. сюжэты ці прысвечаныя падзеям вайны 1954—62. У 1964 створаны нац. цэнтр кінематаграфіі, у 1974 — Савет аўдыёвізуальных мастацтваў (прафсаюз работнікаў кіно і тэлебачання). Сярод лепшых фільмаў 1970—80-х г.: «Бітва за Алжыр», «Вецер з Арэса», «Хроніка вогненных гадоў», «Амар Гатлата», «Анатомія адной змовы». Вядучыя рэжысёры: М. аль-Ахдар Хаміна, А.А.Тульбі, М.Алуаш, М.Буамары, М.С.Рыяд, А.Рашдзі.
Літ.: Алжир: (справ.). М., 1977; Ланда Р.Г. Кризис колониального режима в Алжире, 1931—1954. М., 1980; Яго ж. История алжирской революции, 1954—62. М., 1983.
П.І.Рогач (прырода, гаспадарка),
У.С.Кошалеў (гісторыя),
Б.А.Лазука (выяўл. мастацтва),
А.М.Гарахавік (музыка). с. 249
АЛЖЫ́Р (араб. Аль-Джазаір), горад, сталіца Алжыра. Адм. ц. вілаі Алжыр. З прыгарадамі — Вялікі Алжыр (Алжырская агламерацыя), 2,5 млн. ж. (1990). Трансп. вузел. Буйны порт на Міжземным м. Міжнар. аэрапорт. Галоўны эканам., навук. і культ. цэнтр. Маш.-буд., тэкст., харчасмакавая, хім., нафтаперапр., цэментная прам-сць. Метрапалітэн. Ун-т.
Засн. ў 10 ст. на руінах невял. рым. порта Ікозіум. Назва ад араб. слова «аль-джазаір» (астравы). Хутка стаў важным гандл. цэнтрам на Міжземным моры. Да пач. 16 ст. ўваходзіў у араба-берберскія дзяржавы Фатымідаў, Альмаравідаў, Альмахадаў, Заянідаў. У 1510 заняты іспанцамі. У 1530 грэка-тур. карсары выгналі іспанцаў, захапілі ўладу і перайшлі пад апеку Асманскай імперыі. У 1830—62 адм. ц. франц. калоніі Алжыр. У час 2-й сусв. вайны ў Алжыры штаб-кватэра саюзнага камандавання на Міжземным м. З 1962 сталіца Алжыра.
Размешчаны амфітэатрам на зах. беразе Алжырскага заліва каля падножжа і па схілах узгоркаў. Шмат садоў і паркаў. У старым горадзе (з 1978 музей-запаведнік) захаваліся касба-крэпасць (тур. часу), Вял. мячэць (1096) з мінарэтам (1323), мячэць-усыпальніца Сідзі Абдарахман (1611), мячэць Джамі аль-Джэдзід (мячэць Рыбакоў, 1660); палацы Дар Азіза (1551) і Мустафа-пашы (1799—1800); віла Бардо (18 ст., цяпер Музей першабытнай гісторыі і этнаграфіі).
У новым горадзе (развіваўся ў 19 ст. на ПдЗ ад сярэдневяковага) Дом урада (1930, арх. Ж.Гёшэн, А. і Г. Перэ), Палац нацый (1965, арх. Мустафа Муса), Дом радыё і тэлебачання (1950-я г., арх. П.Турнон і М.Жалі) і інш. Працуе Нац. музей прыгожых мастацтваў. с. 253
АЛЖЫ́РА-ТУНІ́СКІ АРТЭЗІЯ́НСКІ БАСЕ́ЙН , гл. Вялікі сахарскі артэзіянскі басейн. с. 253
АЛЖЫ́РСКІЯ АРА́БЫ , нацыя, асн. насельніцтва Алжыра (больш за 19 млн. чал.). Агульная колькасць 19,88 млн. чал. (1987). Гавораць на арабскай мове. с. 253
АЛІ́ (Ali) Махамед [сапр. Клей (Clay) Касіус; н. 17.1.1942, г. Луісвіл, штат Кентукі, ЗША], амерыканскі спартсмен (бокс). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1960, Рым) у паўцяжкай вазе. На прафес. рынгу з 1961. Абсалютны чэмпіён свету сярод прафесіяналаў у цяжкай вазе (1964); 9 разоў адстойваў гэта званне. За адмову ваяваць у В’етнаме ў 1968 пазбаўлены чэмпіёнскага тытула. У 1974 і 1978 вяртаў званне абс. чэмпіёна свету. Удзельнік руху за грамадзянскія правы неграў. с. 253
А́ЛІ ІБН АБІ́ ТА́ЛІБ (604 ?, Мекка — 24.1.661), чацвёрты праведны халіф [656—661], стрыечны брат і зяць прарока Мухамеда, адзін з першых паслядоўнікаў і сакратар прарока; духоўны галава шыітаў. Абвешчаны халіфам у Медыне пасля забойства яго папярэдніка Асмана. У «вярблюджай бітве» пад Басрай (снеж. 656) разбіў асн. сілы праціўніка. У 657 з-за нерашучасці ў барацьбе з сірыйскім намеснікам Муавіяй 12 тыс. воінаў, якія сталі звацца харыджытамі, пакінулі, а пазней забілі Алі. с. 253
АЛІ́-БАЙРАМЛЫ́ , горад у Азербайджане, на Шырванскай раўніне, прыстань на р. Кура. 51 тыс. ж. (1987). Чыг. станцыя. Машынабудаванне (вытв-сць прыстасаванняў аўтам. кіравання быт. прыладамі), хім., тэкст. і харчасмакавая прам-сць. У раёне Алі-Байрамлы здабыча нафты. с. 254
АЛІБЕ́ГАЎ Іван Якаўлевіч (сапр. Алібегянц Аганез Акопавіч; 3.12.1886, г. Кутаісі — 1941), дзярж. і паліт. дзеяч Беларусі. З 1915 у Мінску, ствараў бальшавіцкія арг-цыі ў войсках Зах. фронту. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. выканкома Мінскага Савета, з вер. 1917 старшыня Мінскага к-та РСДРП(б). На І і ІІ Паўн.-Зах. абл. канферэнцыях РСДРП(б) выбраны нам. старшыні абл. к-та. З ліст. 1917 сакратар Прэзідыума Аблвыкамзаха, камісар працы Зах. вобласці. У 1918 нам. старшыні Паўн.-Зах. к-та РКП(б), адзін з кіраўнікоў камуніст. падполля на тэр. Беларусі, акупіраванай герм. войскамі. Чл. ЦК КП(б)Б у 1918, ЦВК БССР у 1919. З 1919 у Наркамаце шляхоў зносін. У 1935—41 заг. кафедры, дэкан Маскоўскага ін-та гісторыі, філасофіі і л-ры. Загінуў у Вял. Айч. вайну ў баі пад Вязьмай. с. 254
АЛІ́-БЕЙ АЛЬ-КАБІ́Р , Алі-бей (1728, Абхазія — 8.5.1773), правіцель Егіпта з 1757. Дзіцем прададзены ў рабства. У Егіпце з 1747, воін-раб (мамлюк) правіцеля краіны Ібрахіма Кетходы, у 1748 атрымаў свабоду, стаў беем. У час руска-турэцкай вайны 1768—74 узняў паўстанне супраць Турцыі. У 1770 абвясціў незалежнасць Егіпта і стаў яго султанам. У 1771 заваяваў амаль усю Сірыю. У 1773 разбіты мяцежнікамі, паранены і ўзяты ў палон. Памёр ад ран. с. 254
А́ЛІБІ (ад лац. alibi у іншым месцы), у крымінальным працэсе акалічнасць, якая сведчыць пра адсутнасць асобы на месцы злачынства ў момант яго ўчынення; бясспрэчны доказ невінаватасці абвінавачанага па справе, дзе ён прыцягваецца да адказнасці за фізічны ўдзел у злачынстве. Алібі не выключае абвінавачання ў саўдзельніцтве (напр., падбухторванне, дапамога і інш.). с. 254
АЛІБІДЭМІ́Я (ад а... + лібіда), поўная адсутнасць лібіда. Уласціва пераважна жанчынам. Найчасцей вынік прыроджаных або набытых нейраэндакрынных расстройстваў, якія прыводзяць да недаразвіцця ўсёй палавой сферы (інфантылізму) або да другаснага зніжэння (амаль да поўнага знікнення) палавой цягі. Прычынай алібідэміі з’яўляюцца таксама
рыт — сыравіна для вогнетрывалых матэрыялаў. Празрысты залаціста-зялёны алівін — каштоўны камень хрызаліт (перыдот). с. 254
АЛІГА... (ад грэч. oligos нешматлікі, нязначны), першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на малую колькасць, нешматлікасць чаго-н., на адхіленне ад нормы ў бок памяншэння, напр. алігамеры, алігаполія. с. 254
АЛІГАКЛА́З (ад аліга... + грэч. klasis трэшчына), мінерал групы палявых шпатаў падкласа каркасных сілікатаў (плагіяклазаў). Ізаморфная сумесь з 10—30% анартыту Ca[Al2Si2O8] і 70— 90% альбіту Na[AlSi3O8]. Колер шэры ці з рознымі адценнямі. Бляск ад шклянога да перламутравага. Празрысты да паўпразрыстага. Цв. 6. Шчыльн. 2,65 г/см3. Пародаўтваральны мінерал гранітаў, гнейсаў, гранітных пегматытаў. Некаторыя выкарыстоўваюць як вырабныя камяні (месяцавы камень) і як ювелірны матэрыял (сонечны камень). с. 254
АЛІГАМЕ́РЫ , члены гамалагічных шэрагаў, якія па памеры малекул (мал. м.) займаюць прамежкавае становішча паміж манамерамі і высокамалекулярнымі злучэннямі. Верхняй мяжой мал. масы алігамераў з’яўляецца яе значэнне, пры якім праяўляюцца ўласцівасці высокамал. злучэнняў, у палярных алігамераў — 1,5·104, у непалярных — 5·103. Метады сінтэзу алігамераў заснаваныя на рэакцыях абмежавання росту макрамалекул (гл. Тэламерызацыя і Полікандэнсацыя) і на дэструкцыі высокамал. злучэнняў. Да сінтэтычных алігамераў належаць поліэфірныя, алкідныя, фенола-фармальдэгідныя, эпаксідныя смолы, вадкія каўчукі, сінт. маторнае паліва і інш. Прыродныя алігамеры — алігацукрыды, алігануклеатыды, цыклаалігапептыды, оксітацын і інш. с. 254
АЛІГАПО́ЛІЯ (ад аліга... + грэч. pōlēo прадаю), тып рыначнай структуры, у якой значная ці пераважная частка галіновай вытв-сці і збыту ажыццяўляецца на аснове спалучэння манаполіі і канкурэнцыі. Характэрна для большасці галін сучаснай рыначнай эканомікі.
Сутнасць алігаполіі ў тым, што абмежаваная колькасць буйных кампаній манапалізуе вытв-сць і збыт асн. ці нават большай часткі прадукцыі пэўнай галіны эканомікі ўзгадненнем узроўню цэн, якое ажыццяўляецца двума шляхамі: лідэрствам у цэнах (цэны, устаноўленыя адной з фірмаў, як правіла, найб. буйной, выкарыстоўваюцца і інш. фірмамі) і выбарам узгодненых правілаў паводзін (усе буйныя кампаніі прымаюць адзіныя правілы вылічэння цэн). Адначасова ўсе гэтыя кампаніі вядуць паміж сабой жорсткую нецанавую канкурэнцыю, каб пры ўзгодненых цэнах стварыць для сябе найб. спрыяльныя ўмовы за кошт рэкламы, тэхн. перааснашчэння вытворчасці і паляпшэння якасці прадукцыі, удасканалення формаў і метадаў збыту, прадастаўлення пакупнікам пэўных паслуг, гарантый, ільгот. Каб нейтралізаваць разбуральнае ўздзеянне на эканоміку манаполіі і канкурэнцыі, дзяржава імкнецца забяспечыць аптымальнае спалучэнне гэтых сіл на аснове антыманапольнай палітыкі. І.А.Мацулевіч. с. 254
АЛІГАПСО́НІЯ (ад аліга... + грэч. opsōnia закупка прадуктаў харчавання), тып рыначнай структуры, у якой у адрозненне ад алігаполіі замест абмежаванай колькасці вытворцаў-прадаўцоў дзейнічае абмежаваная колькасць буйных кампаній-пакупнікоў. с. 254
АЛІГА́РХІЯ (ад грэч. oligarchia улада нямногіх), форма праўлення, пры якой улада належыць невял. групе людзей, звычайна найб. радавітых або заможных. Была характэрная для стараж. Афін, у сярэднявеччы для рэспублік Венецыянскай, Генуэзскай, у 17—18 ст. для Рэчы Паспалітай і інш. Алігархіяй называюць таксама саму́ю кіруючую групу, напр. Фінансавая алігархія. с. 254
АЛІГАСАПРО́БЫ (ад аліга... + грэч. sapros гнілы + bios жыццё), арганізмы, якія жывуць у чыстых або слаба забруджаных арган. рэчывамі водах з лішкам растворанага кіслароду. Для алігасапробаў характэрна вял. відавая разнастайнасць пры павольнай змене згуртаванняў. Да іх належаць: зялёныя і дыятомавыя водарасці і кветкавыя расліны (напр., гарлачык белы); некаторыя калаўроткі, лічынкі стракоз і аўсянікаў, дафніі; сцерлядзь, фарэль; трытоны. Сярод алігасапробаў шмат драпежнікаў, але мала сапратрофаў, у т.л. бактэрый і арганізмаў, якія кормяцца бактэрыямі. Выкарыстоўваюцца як біял. індыкатары ступені забруджанасці вадаёмаў шкоднымі рэчывамі. с. 255
АЛІГАСПЕРМІ́Я (ад аліга... + грэч. sperma семя), гіпаспермія, гіпавалюмія, памяншэнне аб’ёму спермы, што выліваецца пры семявывяржэнні. Аб’ём спермы пры алігасперміі не перавышае 1—1,5 мл (норма 2—5 мл). Прычыны алігасперміі: гарманальная недастатковасць, прыроджаныя, генетычныя захворванні, аспермія, азааспермія, хранічныя прастатыты рознага генезісу, псіхічная стомленасць, нерв. перанапружанне, алкагалізм, дрэннае харчаванне. Магчыма і ў здаровых мужчын пры занадта частых палавых або ананістычных актах. с. 255
АЛІГА́Т (ад лац. alligo прывязваю), пераплеценыя ў адзін том самастойныя выданні або рукапісы. Ствараецца звычайна з-за нязручнасці захоўвання тонкіх, непераплеценых кніг, брашур, сшыткаў паводле алфавітнага або тэматычнага (гл. Канвалют) прынцыпу. с. 255
АЛІГА́ТАРЫ (Alligatoridae), сямейства паўзуноў атр. кракадзілаў. Уключае ўласна алігатараў (Alligator) і кайманаў. Жывуць пераважна ў Паўн. і Паўд. Амерыцы ў прэсных вадаёмах; выключэнне — кітайскі алігатар (А. sinensis), жыве ў р. Янцзы.
Уласна алігатараў 2 віды: місісіпскі алігатар (А. mississippiensis) даўж. да 5,8 м, водзіцца ў балотах Фларыды (ЗША) і кітайскі алігатар да 2,5 м. Маюць добра развіты мозг, 4-камернае сэрца, перапонку паміж пальцамі пярэдніх ног. Морда шырокая і кароткая. Драпежнікі. Маладыя кормяцца насякомымі і ракападобнымі, дарослыя — рыбай, жабамі, птушкамі, млекакормячымі. У выніку інтэнсіўнага промыслу на скуру і мяса алігатараў іх колькасць вельмі скарацілася. У шэрагу краін створаны буйныя гадавальнікі для штучнага развядзення алігатараў. с. 255
АЛІГАТО́НІКА (ад аліга... + грэч. tonos тон), сістэма з малой колькасцю гукаў, дзе ўсе тоны функцыянальна раўнапраўныя. Для алігатонікі характэрныя сціслыя мелодыі-мадэлі (тэрцавыя, квартавыя), экспрэсіўная сіла якіх заснавана на прынцыпе раўназначнасці ўсіх выразных сродкаў (ладавых, рытмічных, інтанацыйных, тэмбравых). У муз. фальклоры беларусаў тыповая для стараж. песеннага пласта, асабліва для песень каляндарна-земляробчага цыкла.
Літ.: Квитка К.В. Ладовые системы в музыке славян и соседних народов // Избр. тр. М., 1971. Т. 1; Елатов В.И. Ладовые основы белорусской народной музыки. Мн., 1964; Можейко З.Я. Календарно-песенная культура Белоруссии. Мн., 1985. З.Я.Мажэйка. с. 255
АЛІГАТРО́ФНАЕ БАЛО́ТА , гл. Вярховае балота. с. 255
АЛІГАТРО́ФЫ [ад аліга... + ...троф(ы)], расліны і мікраарганізмы, здольныя развівацца ў асяроддзі з нізкай канцэнтрацыяй пажыўных рэчываў. Да алігатрофных раслін Беларусі, якія растуць на глебах, бедных элементамі мінер. харчавання, належаць сфагнавыя імхі, верас звычайны, сівец стаячы, цмен пясчаны, агаткі двухдомныя, падвей похвенны, багун балотны, журавіны і інш. расліны вярховых балотаў, сухадолаў і пяскоў. Алігатрофныя мікраарганізмы жывяцца простымі арган. злучэннямі — арган. к-тамі, спіртамі. Многія з іх маюць прыстасаванні для павелічэння паверхні клеткі (спіральная будова клетак у спірылы, прастэкі ў прастэкабактэрый). с. 255
АЛІГАФА́ГІ [ад аліга... + ...фаг(і)], жывёлы, якія спажываюць вельмі абмежаваны набор кармоў. Да іх належаць многія членістаногія, чэрві, малюскі, рыбы, птушкі, млекакормячыя. Найб. пашыраны ў трапічных лясах. У фауне Беларусі алігафагі ёсць сярод насякомых (клубеньчыкавыя даўганосікі, каларадскі жук), павукоў, кляшчоў, чарвей, рыб, птушак (насякомаедныя — асаед звычайны, драпежнікі-рыбаеды — скапа, драпежнікі-арнітафагі — ястраб-перапёлачнік, ястраб-цецяроўнік), млекакормячых (траваедныя, пладаедныя і інш.). Гл. таксама Манафагі, Паліфагі. с. 255
АЛІГАФРЭНАПЕДАГО́ГІКА (ад аліга... + грэч. phrēn розум + педагогіка), раздзел дэфекталогіі, які вывучае праблемы выхавання, навучання і шляхі карэкцыі недахопаў развіцця разумова адсталых дзяцей (гл. Алігафрэнія), а таксама пытанні іх сац. рэабілітацыі. Цесна звязана з псіхіятрыяй, педагогікай, мед. навукамі (педыятрыяй, неўралогіяй, псіхапаталогіяй і інш.). На Беларусі пытанні алігафрэнапедагогікі распрацоўваюць дэфектолагі Бел. пед. ун-та, Нац. ін-та адукацыі і інш. Распрацавана канцэпцыя навучання, выхавання і падрыхтоўкі да жыцця дзяцей з адхіленнямі ў разумовым і фіз. развіцці (Т.Л.Ляшчынская, У.А.Шынкарэнка і інш.). Працуюць спец. школы ў Гродне, Мінску, Полацку. с. 255
АЛІГАФРЭНАПСІХАЛО́ГІЯ (ад аліга... + грэч. phrēn розум + псіхалогія), раздзел спец. псіхалогіі, які вывучае псіхічнае развіццё і магчымасць яго карэкцыі ў дзяцей з інтэлектульнымі недахопамі, распрацоўвае метады і прыёмы выхавання і навучання такіх дзяцей. Даныя алігафрэнапсіхалогіі выкарыстоўваюць у алігафрэнапедагогіцы. На Беларусі пытанні алігафрэнапсіхалогіі распрацоўваюць у Бел. пед. ун-це, Ін-це павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. Даследаваны асаблівасці мыслення (Т.А.Працко), моўнай дзейнасці (К.Г.Ярмілава, Л.Г.Алексіна) разумова адсталых дзяцей, выяўленчай дзейнасці вучняў дапаможных школ (З.А.Апацкая), псіхал. структура затрымкі псіхічнага развіцця ў дзяцей дашкольнага ўзросту (А.С.Сляповіч). с. 255
АЛІГАФРЭНІ́Я (ад аліга... + грэч. phrēn розум), разумовая недаразвітасць, прыроджаная ці набытая ў першыя гады жыцця дзіцяці. Прычыны: паталогія на ўзроўні генаў і храмасом, неспрыяльнае ўздзеянне экзагенна-арган. фактараў на мозг зародка, плода дзіцяці (алкагалізм бацькоў, таксікозы, асфіксія пры родах, нейраінфекцыі, чэрапна-мазгавыя траўмы і інш.). Найб. тыповыя прыкметы алігафрэніі — недаразвіццё абстрактна-лагічнага мыслення, зніжэнне памяці, малы запас слоў. Інтэлектуальная недастатковасць часта спалучаецца з заганамі развіцця органаў, сістэм, будовы цела. Адрозніваюць лёгкую, сярэднюю, цяжкую і глыбокую алігафрэнію
Дзеці з лёгкай ступенню разумовай адсталасці (дэбільныя) у стане авалодаць праграмай дапаможнай школы, моўнымі навыкамі і нескладанымі прафесіямі; каэф. інтэлектуальнага развіцця 50—69 балаў. Да сярэдняй ступені разумовай адсталасці (імбецыльнасць) адносяцца дзеці з каэф. інтэлектуальнага развіцця 35—49 балаў, здольныя авалодаць толькі элементамі мовы і навыкамі самаабслугоўвання. Сістэматычная вучэбная і прац. дзейнасць недаступная. Дарослыя самастойна жыць не могуць. Пры цяжкай ступені разумовай адсталасці (каэф. інтэлектуальнага развіцця 20—34 балы) інтэлектуальная недастатковасць больш выяўлена, парушана маторыка, ёсць фіз. дэфекты. Хворыя з глыбокай разумовай адсталасцю (ідыятыя) не маюць вышэйшых псіх. функцый, мова не развіваецца, увага не засяроджваецца, рэакцыя рэзка зніжана; каэф. інтэлектуальнага развіцця ніжэй за 20 балаў. Патрабуюць пастаяннага догляду. Лячэнне алігафрэніі сімптаматычнае. Ф.М.Гайдук. с. 255
АЛІГАХЕ́ТЫ , гл. Малашчацінкавыя чэрві. с. 256
АЛІГАЦУКРЫ́ДЫ , вугляводы, у малекулах якіх ад 2 да 10 монацукрыдных астаткаў, злучаных паміж сабой т.зв. гліказіднай сувяззю. Займаюць прамежкавае становішча паміж монацукрыдамі і поліцукрыдамі. Паводле ступені палімерызацыі падзяляюцца на ды-, тры-, тэтрацукрыды і г.д. У свабодным стане пашыраны ў жывых арганізмах, фрагменты ўваходзяць у склад прыродных глікаліпідаў, флаваноідаў, алкалоідаў, сапанінаў, некаторых антыбіётыкаў і інш. Найважнейшыя алігацукрыды — цукроза (трысняговы цукар), мальтоза (соладавы цукар), лактоза (малочны цукар). З інш. прыродных алігацукрыдаў найб. вядомы рафіноза (у цукр. бураках і інш. вышэйшых раслінах), мелецытоза (у соку хвойных дрэў), трэгалоза (гал. цукар гемалімфы многіх насякомых), цэлабіёза (асн. структурная адзінка цэлюлозы).
Атрымліваюць алігацукрыды ферментатыўным або частковым кіслотным гідролізам поліцукрыдаў; шэраг аналагаў сінтэзаваны штучна. Маюць важнае значэнне ў харчаванні чалавека (асабліва цукроза і лактоза). Зрэдку бывае непераноснасць арганізмам асобных відаў алігацукрыдаў, што абумоўлена прыроджанай адсутнасцю ў кішачным соку ферментаў, якія расшчапляюць алігацукрыды на монацукрыды (суправаджаецца захворваннямі, часам гібеллю арганізма). с. 256
АЛІГАЦЭ́НАВЫ АДДЗЕ́Л (ЭПО́ХА) , алігацэн (ад аліга... + грэч. kainos новы), трэці, верхні аддзел палеагенавай сістэмы (перыяду) у геахраналагічнай шкале (гл. Геахраналогія); заключная эпоха палеагенавага перыяду геал. гісторыі Зямлі. Падзяляецца на ніжні і верхні пададдзелы. На Беларусі з адкладамі алігацэну звязаны радовішчы бурага вугалю, тугаплаўкіх і вогнетрывалых глінаў, фармовачных і шкловых пяскоў, бурштыну. с. 256
АЛІГАЦЭНО́З (ад аліга... + грэч. koinos агульны), фітацэноз, у склад якога ўваходзіць толькі некалькі відаў вышэйшых раслін — прадуцэнтаў. с. 256
АЛІГАЭФІРАКРЫЛА́ТЫ , поліэфіракрылаты, сінтэтычныя алігамеры, прадукты ўзаемадзеяння мнагаатамных спіртоў з многаасноўнымі к-тамі ў прысутнасці рэгулятараў росту макрамалекул (напр., акрылавыя к-ты). Бясколерныя вязкія вадкасці ці цвёрдыя рэчывы. Маюць высокую рэакцыйную здольнасць. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці шклапластыкаў, лакафарбавых матэрыялаў, клеяў, кампаўндаў, палімербетону, герметыкаў, друкарскіх формаў. с. 256
АЛІГЕ́Р Маргарыта Іосіфаўна (7.10.1915, г. Адэса — 1.8.1992), рус. паэтэса. Вучылася ў Літ. ін-це імя Горкага (1934—37). Першы зб. «Год нараджэння» (1938). Вершы і паэмы часоў Вял. Айч. вайны склалі кнігі «Памяці храбрых» (1942), «Лірыка» (1943), «Вершы і паэмы» (1944); за паэму «Зоя» Дзярж. прэмія СССР 1943. Аўтар зб-каў «Ленінскія горы» (1953), «Сіні час» (1970), «Чвэрць стагоддзя» (1981), кніг нарысаў «Вяртанне ў Чылі» (1966); успамінаў «Сцяжынка ў жыце. Пра паэзію і паэтаў» (1980). Асаблівасці паэзіі Алігер: строгасць верша і думкі, увага да духоўнага свету чалавека, жывыя размоўныя інтанацыі. Выдала кн. перакладаў «Вялізны свет» (1968).
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1984—85. с. 256
АЛІ́ЕВА Фазу Гамзатаўна (н. 5.12.1932, с. Гінічутль Хунзахскага р-на, Дагестан), аварская паэтэса. Нар. паэтэса Дагестана (1969). Скончыла Літ. ін-т імя Горкага ў Маскве (1961). Піша на аварскай і рус. мовах. Лірыка Аліевай тэматычна і вобразна звязана з рэчаіснасцю, метафарычна перадае шматграннасць жыцця (зб-кі «Роднае сяло», 1959; «Вясёлку раздаю», 1963; «Васемнаццатая вясна», 1968; «Вочы дабра», 1983). Раманы «Камяк зямлі вецер не знясе» (1967), «Радавы герб» (1970), «Арол вострыць дзюбу аб камень» (1974), «Восьмы панядзелак» (1978) і інш. пра сучаснае жыццё Дагестана.
Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—3. М., 1990. с. 256
АЛІ́ЕЎ Гейдар Алі Рза .аглы (н. 10.5.1923, г. Нахічэвань), дзярж. і паліт. дзеяч Азербайджана. Двойчы Герой Сац. Працы (1979, 1983). Скончыў Азерб. ун-т. З 1941 у органах дзярж. бяспекі, СМ Нахічэванскай АССР. У 1950—64 у МДБ, МУС і КДБ Азерб. ССР; з 1967 старшыня КДБ пры СМ Азерб. ССР. З 1969 1-ы сакратар ЦК КП Азербайджана. У 1982—87 1-ы нам. старшыні СМ СССР. Чл. Палітбюро ЦК КПСС у 1982—87. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1970—87. З 3.10.1993 прэзідэнт Азербайджана. с. 256
АЛІЗАРО́ЎСКІ Аарон (Адам, Аляксандр, 1618, Віцебшчына — 1659), правазнавец, палітолаг, сацыёлаг. Вучыўся ў навуч. установах Беларусі, Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Італіі. Д-р права (1645), праф. Віленскай акадэміі. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў свецкага кірунку ў сацыялагічнай і палітыка-прававой думцы Беларусі 17 ст. У працы «Аб палітычнай супольнасці людзей» (Гданьск, 1651) насуперак сярэдневяковым традыцыям, тэалагічным тэорыям пра дзяржаву і права разглядаў з’явы грамадскага жыцця з пункту гледжання прыроды чалавека і патрабаванняў чалавечага розуму, крытыкаваў паднявольную працу і прыгнёт сялян, заклікаў да грамадскакарыснай працы. с. 256
АЛІЗАРЫ́Н , 1, 2-дыгідраксіантрахінон, араматычнае злучэнне, C14H8О4. Мал. м. 240, 20; фарбавальнік. Аранжава-чырвоныя крышталі, tпл 289 °С, маларастваральныя ў вадзе. Здабываўся з кораня марэны, у 1869 атрыманы штучна з антрацэну. Нерастваральныя ў вадзе солі алізарыну з многавалентнымі металамі выкарыстоўваліся для фарбавання і друкавання на тканінах з натуральных валокнаў (соль алюмінію — для атрымання чырвонага колеру, хрому — карычневага, жалеза — фіялетавага). Выкарыстоўваецца для маст. і паліграфічных фарбаў; аналітычны рэагент у хім. аналізе. с. 256
АЛІКА́НТЭ (Alicante), горад на ПдУ Іспаніі, у аўт. вобласці Валенсія. Адм. цэнтр правінцыі Алікантэ. 268 тыс. ж. (1990). Порт на Міжземным м. Лёгкая і харч. прам-сць. Цэнтр раёна субтрапічнага пладаводства (вінаградарства і інш.). Кліматычны курорт. Сярэдневяковы замак Санта-Барбара, ратуша і інш. арх. помнікі 17—18 ст. с. 256
АЛІЛУ́ЕВЫ , сям’я рас. рэвалюцыянераў і сав. паліт. дзеячаў. Сяргей Якаўлевіч (25.9.1866, с. Рамані Новахапёрскага р-на Варонежскай вобл. — 27.7.1945), адзін з першых рас. сацыял-дэмакратаў (з 1896) і актывістаў камуніст. партыі. Ўдзельнік трох рас. рэвалюцый. У гады грамадз. вайны на падп. рабоце на Украіне і ў Крыме. З 1921 на кіруючых гасп. пасадах. Надзея Сяргееўна (вер. 1901, Баку — 9.11.1932), удзельніца Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны. Дачка Сяргея Якаўлевіча. Жонка І.В.Сталіна. Не падзяляла многіх поглядаў мужа. Наконт яе смерці (самагубства) існуюць розныя версіі. Дачка Сталіна і Надзеі Сяргееўны Святлана Іосіфаўна (н. 28.2.1926, Масква) з 1967 у эміграцыі, жыве ў Англіі. Аўтар успамінаў «Дваццаць пісьмаў да сябра» (1990), «Далёкая музыка» (1992). с. 256
АЛІЛУ́Я (ад стараж.-яўр. халелуя хваліце Бога), у хрысціянскім богаслужэнні прыпеў царк. песнапення, ва іудаізме заклік да ўхвалення Бога. Часта трапляецца ў псалмах Давіда, Старым і Новым Запаветах. с. 256
АЛІМДЖА́Н ХАМІ́Д (сапр. Азімаў Хамід Алімджанавіч; 12.12.1909, г. Джызак, Узбекістан — 3.7.1944), узбекскі пісьменнік. Чл.-кар. АН Узбекістана (1943). У 1928—31 вучыўся ў Узб. пед. акадэміі ў Самаркандзе. Пад уплывам У.Маякоўскага распрацоўваў ва узб. паэзіі новыя паэт. формы (зб-кі вершаў «Вясна», 1929; «Ранішні ветрык», 1930; «Ноч на рацэ», 1936; «Край», 1939; паэмы «Айгуль і Бахціяр», «Зайнаб і Аман», абедзве 1938; «Шчасце», 1940). Патрыятычнасцю, актуальнасцю адметныя творы перыяду Вял. Айч. вайны (зб. «Вазьмі зброю ў рукі!» і «Маці і сын», 1942; «Вера», 1943; гіст. драма «Мукана», 1943; паэма «Слёзы Раксаны», 1944). Аўтар прац па праблемах узб. класічнай і сучаснай л-ры, яе ўзаемасувязях з фальклорам і інш. л-рамі.
Тв.: Бел. пер. — у зб.: Спявае Узбекістан. Мн., 1962; Сонца ў арыках. Мн., 1966; Рус. пер. —Избранное. М., 1979. с. 256
АЛІМЕНТА́ЦЫЯ (ад лац. alimentum харчаванне, утрыманне), у Стараж. Рыме сістэма дзярж. дапамогі дзецям беднякоў і сіротам. Уведзена імператарам Нервам у канцы 1 ст., існавала да сярэдзіны 3 ст. н.э. Аліментацыйны фонд складваўся з працэнтаў, атрыманых ад землеўладальнікаў за выдачу ім дзярж. пазык. с. 257
АЛІМЕ́НТЫ , сродкі, якія ва ўстаноўленых законам выпадках адны члены сям’і абавязаны выплачваць другім. Склад суб’ектаў і асновы ўзнікнення аліментных абавязацельстваў, памер і тэрміны выплаты вызначаюцца заканадаўствам. На Беларусі асн. крыніца прававых нормаў рэгулявання гэтых пытанняў — Кодэкс аб шлюбе і сям’і. Паводле суб’ектнага складу адрозніваюць аліментныя абавязацельствы паміж мужам і жонкай; бацькамі і дзецьмі; айчымам, мачахай і пасынкамі (падчарыцамі); братамі і сёстрамі; дзедам, бабкай і ўнукамі. Пры адмаўленні ад добраахвотнай выплаты аліменты могуць быць спагнаны праз суд. За наўмыснае ўхіленне ад выплаты прысуджаных аліментаў на карысць непрацаздольных дзяцей або бацькоў прадугледжана крымін. адказнасць. с. 257
АЛІМЖА́НАЎ Ануар (Ануарбек) Турлубекавіч (2.5.1930, аул Карлыгаш, Андрэеўскі р-н Талды-Курганскай вобл., Казахстан —1993), казахскі пісьменнік. Скончыў Казахскі ун-т (1954). У яго аповесцях «Караван ідзе да сонца» (1963), «Сінія горы» (1964; Дзярж. прэмія Казахстана 1967), «Сувенір з Атрара» (1966; Міжнар. прэмія імя Дж. Нэру 1969), «Трон Рудакі» (1974) і інш. — мінулае і сучаснае Казахстана. Аўтар гіст. трылогіі «Стэпавае рэха» (1969—79).
Тв.: Избранное. Т. 1—2. Алма-Ата, 1979. Ж.Сахіеў. с. 257
АЛІ́МП (Olympos), самы высокі горны масіў у Грэцыі. Выш. 2917 м. Складзены з вапнякоў і сланцаў. Вечназялёныя хмызнякі, шыракалістыя і хваёвыя лясы. Нац. парк (пл. каля 4 тыс. га, засн. ў 1938). У стараж.-грэч. міфалогіі Алімп — месца, дзе жывуць багі. Лічылася, што на Алімпе знаходзяцца палацы Зеўса і інш. багоў, пабудаваныя і ўпрыгожаныя Гефестам. Алімп таксама сімвал вярхоўнай улады новага пакалення багоў — алімпійцаў, якія перамаглі тытанаў. с. 257
АЛІ́МПІЙ (Аліпій; ? — 17.8.1114), старажытнарускі жывапісец і ювелір. Манах Кіева-Пячэрскай лаўры, з 1084 удзельнічаў у размалёўцы яе Успенскага сабора. Ёсць меркаванне, што Алімпій пісаў абразы, выканаў мазаікі для сабора Кіева-Міхайлаўскага Залатаверхага манастыра. с. 257
АЛІМПІ́ЙСКАЯ ВЁСКА , комплекс будынкаў гасцінічнага тыпу, у якіх на час Алімпійскіх гульняў размяшчаюцца дэлегацыі краін-удзельніц. Мае шэраг дапаможных памяшканняў (сталовыя, магазіны, аддз. сувязі, трэніровачныя залы і пляцоўкі, культ. цэнтр і інш.). Упершыню пабудавана да ІХ Алімп. гульняў у Парыжы (1924), складалася з драўляных будынкаў, таму і наз. «вёска». Будаўніцтва Алімпійскай вёскі — абавязак алімпійскага горада. с. 257
АЛІМПІ́ЙСКАЯ СІМВО́ЛІКА , сістэма атрыбутаў, агульных для ўсяго алімпійскага руху. Уключае алімпійскі сімвал, дэвіз (разам складаюць алімпійскую эмблему) і сцяг. Алімпійскі сімвал — 5 пераплеценых кольцаў блакітнага, чорнага, чырвонага, жоўтага і зялёнага колераў — аб’яднанне ў алімпійскім руху пяці кантынентаў. Алімпійскі дэвіз — «Citius, altius, fortius» («Хутчэй, вышэй, мацней»), Існуюць таксама неафіц. дэвізы (сфармуляваны П. дэ Кубертэнам): «Спорт — гэта мір», «Галоўнае не перамагчы, галоўнае — удзельнічаць». Алімпійскі сімвал і дэвіз зацверджаны Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК) у 1913. Ён жа зацвердзіў іх у 1920 як часткі афіц. алімпійскай эмблемы, права выкарыстоўваць яе маюць толькі МАК і нац. алімпійскія к-ты. Алімпійскі сцяг — белае палотнішча з алімпійскім сімвалам у цэнтры; зацверджаны МАК у 1913. Вывешваецца на алімпійскіх спаборніцтвах з 1920. Спалучэнне колераў сцяга і алімпійскіх кольцаў сімвалізуе колеры ўсіх нацый. Да алімпійскай сімволікі адносяцца таксама афіц. эмблемы нац. алімпійскіх к-таў (спалучаюць алімпійскі сімвал з элементамі дзярж. геральдыкі), Алімпійскіх гульняў, сесій, кангрэсаў, т.зв. спадарожныя алімпійскія сімвалы (талісманы гульняў, піктаграмы, тэрміны-надпісы і інш.). Выкарыстанне алімпійскай сімволікі ў рэкламных і камерцыйных мэтах, не звязаных з алімпійскім рухам, забаронена алімпійскай хартыяй. с. 257
АЛІМПІ́ЙСКАЯ ХА́РТЫЯ , збор статутных дакументаў па пытаннях алімпійскага руху. Зацверджана ў 1894 Міжнар. спарт. кангрэсам у Парыжы. Вызначае асн. мэты, прынцыпы, палажэнні і правілы арганізацыі і правядзення Алімпійскіх гульняў. Гал. палажэнні алімпійскай хартыі распрацаваны П. дэ Кубертэнам. Складаецца з 5 раздзелаў, афіц. тлумачэнняў і інструкцый, якія маюць абавязковы характар. Да Алімпійскай хартыі прыкладаюцца правілы правядзення рэгіянальных гульняў, якія апякуе Міжнародны алімпійскі камітэт. с. 257
АЛІМПІ́ЙСКІ ГО́РАД , горад, у якім праводзяцца Алімпійскія гульні. Паводле Алімпійскай хартыі такое права надаецца гораду, а не краіне. Выбіраецца сесіяй Міжнар. алімпійскага к-та не пазней як за 6 гадоў да пачатку гульняў. Заяўка на правядзенне алімпіяды павінна быць ухвалена Нац. алімпійскім к-там і падтрымана ўрадам краіны, які таксама дае пісьмовыя гарантыі аб выкананні спец. умоў для гарадоў-кандыдатаў. с. 257
АЛІМПІ́ЙСКІ РУХ , міжнародны грамадскі рух, накіраваны на прапаганду і развіццё спорту праз падрыхтоўку і арганізацыю Алімпійскіх гульняў. Аб’ядноўвае мільёны людзей незалежна ад паліт. і рэліг. перакананняў, расавай прыналежнасці на прынцыпах раўнапраўя, дэмакратыі і ўзаемнай павагі. Асн. мэты і прынцыпы алімпійскага руху выкладзены ў Алімпійскай хартыі. Арганізац. аснова алімпійскага руху — Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК), Нацыянальныя алімпійскія камітэты (НАК) і іх кантынентальныя аб’яднанні (Асацыяцыя нац. алімпійскіх к-таў, Алімпійскі Савет Азіі, Асацыяцыя еўрап. нац. алімпійскіх к-таў і інш.), арганізац. к-ты Алімпійскіх гульняў, міжнар. і нац. федэрацыі па алімпійскіх відах спорту. Важную ролю ў развіцці алімпійскага руху адыгрываюць алімпійскія кангрэсы, сесіі МАК, дзейнасць яго спецыялізаваных камісій і інстытутаў, а таксама розных міжнар. спарт. арг-цый (Трыбунал спарт. арбітража, Вярх. Савет міжнар. спарт. арбітража, Міжнар. алімпійская асацыяцыя даследаванняў у спарт. медыцыне і інш.). Алімпійскі рух мае свае традыцыі, рытуалы, алімпійскую сімволіку.
Гісторыя сучаснага алімпійскага руху пачынаецца з канца 19 ст. Па ініцыятыве франц. педагога, гісторыка і грамадскага дзеяча П. дэ Кубертэна ў 1894 у Парыжы адбыўся І Міжнар. спарт. (алімпійскі) кангрэс, які прыняў рашэнне аднавіць на сучаснай аснове Алімпійскія гульні. Праграмныя і арганізац. асновы алімпійскага руху, распрацаваныя Кубертэнам і яго паплечнікамі, удасканальваліся на працягу наступных дзесяцігоддзяў.
Розныя праграмы МАК па каардынацыі дзейнасці нац. алімпійскіх к-таў прадугледжваюць дапамогу ім у развіцці алімпійскага руху ў сваіх краінах (асн. з іх — праграма «Алімпійская салідарнасць»). Дзейнічаюць Міжнар. алімпійская акадэмія (засн. ў 1961 у Алімпіі, рыхтуе спецыялістаў вышэйшага класа ў розных галінах спорту), Алімпійскі музей (засн. ў 1993 у Лазане, Швейцарыя), Міжнар. алімпійская федэрацыя філатэлістаў (з 1982). Існуе сістэма алімпійскіх узнагарод — медалі для пераможцаў і прызёраў гульняў, Алімпійскі кубак і Алімпійскі ордэн (прысуджаюцца за асаблівыя заслугі ў развіцці алімпійскага руху) і інш. У сістэме алімпійскага руху вылучаюцца рэгіянальныя спарт. спаборніцтвы пад патранажам МАК (Азіяцкія, Афрыканскія, Панамерыканскія і інш. гульні), спаборніцтвы, што наладжваюцца пасля Алімпійскіх гульняў у алімпійскім горадзе для спартсменаў-інвалідаў (гл. Параалімпійскія гульні). На Беларусі алімпійскім рухам кіруе Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.
Літ.: Le mouvement olympique = The olympie movement. Lausanne, 1993. Г.К.Кісялёў. с. 257
АЛІМПІ́ЙСКІЯ ВІ́ДЫ СПО́РТУ , спартыўныя дысцыпліны, прызнаныя міжнар. алімпійскім к-там (МАК) і ўключаныя ў праграму Алімпійскіх гульняў. Гал. ўмовы прызнання алімпійскіх відаў спорту — вял. іх пашырэнне ў свеце, наяўнасць міжнар. спарт. федэрацый і іх прызнанне МАК, правядзенне сусв., рэгіянальных, нац. чэмпіянатаў, кубкавых турніраў.
Алімпійскімі відамі спорту могуць стаць тыя спарт. дысцыпліны, якія пашыраны не менш як у 40 краінах 3 кантынентаў у спаборніцтвах мужчын і не менш як у 25 краінах 2 кантынентаў у спаборніцтвах жанчын — для летніх Алімпійскіх гульняў, не менш як у 25 краінах 2 кантынентаў (мужчыны) і 20 краінах (жанчыны) — для зімовых Алімпійскіх гульняў. Як выключэнне да алімпійскіх відаў спорту традыц. адносіцца бобслей. с. 258
АЛІМПІ́ЙСКІЯ ГУ́ЛЬНІ , 1) агульнаэлінскія святкаванні і спарт. спаборніцтвы ў Стараж. Грэцыі. Адбываліся раз у 4 гады ў Алімпіі ў гонар бога Зеўса. Звестак пра першыя Алімпійскія гульні не захавалася, іх адлік вядзецца ад 776 да н.э., калі былі ўведзены запіс пераможцаў і нумарацыя Алімпіяд. Складаліся з культавых абрадаў і спарт. спаборніцтваў. Удзельнічалі прадстаўнікі ўсіх грэч. дзяржаў. На час Алімпійскіх гульняў абвяшчаўся абавязковы для ўсіх грэкаў «свяшчэнны мір» і не вяліся ваен. дзеянні. Да спаборніцтваў дапускаліся толькі вольнанароджаныя грэкі (пазней і рымляне) і толькі мужчыны. Кіравалі гульнямі эланодыкі (суддзі). Спаборніцтвы праводзіліся спачатку па бегу на 1 стадый (дыстанцыя, роўная даўжыні стадыёна — 197,27 м), затым на 2 і больш стадыі; з 708 да н.э. — таксама па барацьбе, пенталоне (пяцібор’е — бег, кіданне дыска і кап’я, скачкі ў даўжыню, барацьба), кулачным баі, гонках на калясніцах і інш. Пераможцаў Алімпійскіх гульняў (алімпіёнікаў) узнагароджвалі аліўкавым вянком, іх ушаноўвалі як нац. герояў на радзіме і па ўсёй Грэцыі (атрымлівалі сац. і паліт. прывілеі), часам абагаўлялі, у іх гонар ставілі статуі, чаканілі манеты. Алімпійскія гульні праводзіліся і пасля падпарадкавання грэч. зямель Рыму. Пасля ўсталявання хрысціянства Алімпійскія гульні як праява паганства забаронены ў 394 н.э. рым. імператарам Феадосіем І. 2) Буйнейшыя міжнар. комплексныя спарт. спаборніцтвы сучаснасці. Праводзяцца з 1896 кожны высакосны год летам паводле правілаў і палажэнняў, вызначаных Алімпійскай хартыяй. Праграмныя і арганізац. асновы Алімпійскіх гульняў, як і ўсяго алімпійскага руху, закладзены П. дэ Кубертэнам. Па яго ініцыятыве Парыжскі міжнар. спарт. кангрэс (1894) прыняў рашэнне пра аднаўленне Алімпійскіх гульняў. Арганізуе і праводзіць гульні алімпійскі горад і нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК) краіны, у якой горад знаходзіцца, пад кіраўніцтвам і кантролем Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК). Парадкавы нумар Алімпійскіх гульняў захоўваецца незалежна ад таго, праводзіліся яны ці не (гл. табл.). Праграма Алімпійскіх гульняў уключае не менш як 15 алімпійскіх відаў спорту (абавязкова — лёгкая атлетыка, гімнастыка, плаванне, цяжкая атлетыка, барацьба, бокс, фехтаванне, веславанне, веласпорт, футбол, баскетбол). Арганізатары гульняў могуць уключаць і паказальныя выступленні па 1—2 відах спорту, не прызнаных МАК. На час Алімпійскіх гульняў удзельнікі размяшчаюцца ў алімпійскай вёсцы.Пачынаючы з 1924 праводзяцца і зімовыя Алімпійскія гульні, якія маюць уласную нумарацыю і адбываліся да 1994 у адзін год з летнімі. Апрача агульнай алімпійскай сімволікі Алімпійскія гульні маюць і ўласную (эмблемы, талісманы і г.д.).
Сярод традыц. рытуалаў Алімпійскіх гульняў — запальванне алімпійскага агню ў час адкрыцця гульняў (агонь, запалены ў стараж. Алімпіі ад сонечных промняў, эстафетай спартсменаў дастаўляецца ў алімпійскі горад), алімпійская клятва, якую ад імя ўсіх удзельнікаў прамаўляе адзін з лепшых спартсменаў краіны правядзення Алімпійскіх гульняў, клятва суддзяў, узнагароджанне пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў алімпійскімі медалямі, узняцце дзярж сцяга і выкананне нац. гімна ў гонар пераможцы. З 1908 на Алімпійскіх гульнях пашыраны т.зв. неафіц. агульнакамандны залік — вызначэнне месца нац. камандаў на колькасці медалёў і заліковых ачкоў. Алімпійскім гульням спадарожнічае пэўная культ. праграма, выпускаюцца алімпійскія сувеніры, манеты, значкі, маркі і інш атрыбутыка.
Бел. спартсмены ўдзельнічаюць у Алімпійскіх г. з 1952 у складзе зборнай каманды СССР, аб’яднанай каманды СНД (1992), з 1994 (зімовыя Алімпійскія гульні ў Лілехамеры) — самастойнай нац. камандай. Імі заваявана (у т.л. і на зімовых Алімпійскіх гульнях) 81 залаты, 39 сярэбраных і 36 бронзавых медалёў. Шматразовымі алімпійскімі чэмпіёнамі былі гімнасты С.Багінская, В.Корбут, В.Шчэрба (6 залатых медалёў на Алімпійскіх гульнях у Барселоне), фехтавальшчыкі А.Бялова, Т.Самусенка і В.Сідзяк, барэц А.Мядзведзь, вясляр У.Парфяновіч і інш.
Літ.: Олимпийская энциклопедия. М., 1980. Г.К.Кісялёў. с. 259
АЛІМПІ́ЙЦЫ , у старажытнагрэчаскай міфалогіі багі, якія жылі на Алімпе. Паводле міфаў, дзеці бога Кронаса на чале з Зеўсам паўсталі супраць бацькі і тытанаў, перамаглі ў гэтай барацьбе і замацаваліся на Алімпе, падзяліўшы паміж сабой уладу над светам. Вярх. уладыкам стаў Зеўс. Алімпійцы былі абыякавыя да зямных пакут і хваляванняў. Адсюль пераноснае значэнне слова алімпійцы — людзі, якія захоўваюць непарушны («алімпійскі») спакой у любых жыццёвых сітуацыях. с. 260
АЛІ́МПІЯ (Olympia), старажытнагрэчаскі горад на ПнЗ п-ва Пелапанес, на р. Алфей. Рэліг. цэнтр стараж. грэкаў, месца культу Зеўса і правядзення Алімпійскіх гульняў. Буйны цэнтр мастацтваў (7—4 ст. да н.э.). У канцы 7 ст. да н.э. пабудаваны храм Геры і 12 скарбніц на шляху да храма. Гал. Частка арх. ансамбля — храм Зеўса (468—456 да н.э., арх. Лібан), дзе знаходзілася вялізная статуя Зеўса з золата і слановай косці (скульпт. Фідый), залічаная грэкамі да аднаго з 7 дзівосаў свету.
Сярод арх. помнікаў: будынак савета (булеўтэрый, 6 ст. да н.э., перабудаваны ў 5 ст. да н.э.), храм Маці багоў (1-я пал. 4 ст. да н.э.), свяцілішча Пелапса, гімнасій і інш. З усталяваннем хрысціянства Алімпія заняпала, у 426 н.э. спалена па загадзе рым. імператара Феадосія ІІ. У час раскопак (вядуцца з 1829) выяўлена больш за 130 статуй, каля 13 тыс. бронзавых прадметаў, да 10 тыс. надпісаў на бронзавых таблічках і інш. с. 260
АЛІМПІЯ́ДА [грэч. Olympias (Olumpiados)], 1) у старажытных грэкаў 4-гадовы прамежак паміж Алімпійскімі гульнямі. Годам 1-й алімпіяды лічыцца 776 да н.э., з якога пачалі весці спісы пераможцаў гульняў. Каля 264 да н.э. гісторык Тымей упершыню выкарыстаў алімпіяду для летазлічэння. Гэтым метадам карысталіся таксама стараж. гісторыкі Палібій, Дыядор Сіцылійскі і інш. Летазлічэнне па алімпіядзе вялося да адмены Алімпійскіх гульняў (394 н.э.). 2) Тое, што Алімпійскія гульні. 3) Каманднае першынство свету па шахматах ці міжнар. шашках. Сусв. шахматныя алімпіяды праводзяцца з 1927 Міжнар. федэрацыяй шахмат (ФІДЭ), па міжнар. шашках — з 1986 Сусв. федэрацыяй шашак (ФМЖД). 4) У СССР у 1920—40-я г. назва аглядаў, конкурсаў маст. самадзейнасці, нар. творчасці. 5) Спаборніцтвы навучэнцаў у выкананні пэўных заданняў у вызначаных галінах ведаў — алімпіяда па фізіцы, матэматыцы, мове і г.д. с. 260
А́ЛІНГ-ГА́НГРЫ , Наін-Сінга, горны хрыбет на ПдЗ Тыбецкага нагор’я, найвыш. ў сістэме Гандзісышань, у Кітаі. Даўж. каля 600 км. Выш. да 7315 м (г. Алінг-Гангры). Складзены з гранітаў, сланцаў, кварцытаў. Грэбень хрыбта альпійскага тыпу. Ландшафты высакагорных пустыняў. Вышэй за 4500 м — вечныя снягі і ледавікі. На паўд. схілах Алінг-Гангры бярэ пачатак выток Інда — р. Сінгі. с. 260
АЛІ́НДА (Olinda), горад на ПнУ Бразіліі, у штаце Пернамбуку. Засн. ў 1536. 335,9 тыс. ж. (1985). Чыг. станцыя. Харч., тэкст., гарбарна-абутковая прам-сці. Кліматычны курорт. Цэнтр турызму. Арх. помнікі 16—18 ст. с. 260
АЛІ́НФ (Olynthos), старажытнагрэчаскі горад на п-ве Халкідыкі (захаваліся рэшткі за 50 км на Пд ад г. Салонікі). Засн. ў 8—6 ст. да н.э. выхадцамі з г. Халкіда (в-аў Эўбея). З 432 да н.э. — цэнтр саюза халкідскіх гарадоў, які супрацьстаяў Афінам. У выніку Алінфскай вайны разбураны ў 348 македонскім царом Філіпам ІІ, пасля не аднаўляўся. Раскопкамі выяўлены жылыя кварталы класічнага перыяду. У т.зв. віле «Добрага лёсу» і «Доме класічнага акцёра» (5—4 ст. да н.э.) знойдзены шматкаляровыя мазаікі, багатая калекцыя побытавых рэчаў. с. 260
АЛІ́-ПАША́ ТЭПЕЛЕ́НСКІ (Ali Pashë Tepelena), Алі-паша Янінскі (каля 1744, г. Тэпелена, Албанія — 5.2.1822), албанскі феадал, правіцель (з 1787) на значнай тэр. Балканскага п-ва (уключала ч. тэр. Албаніі і Грэцыі, цэнтр г. Яніна). Дамогся ад тур. султана фактычнай незалежнасці, меў армію і флот. У ліп. 1820 тур. султан Махмуд ІІ пачаў супраць яго вайну. Алі-паша Тэпеленскі быў забіты, а дзяржава яго распалася. с. 260
АЛІСЕ́ЙКА Уладзімір Цітавіч (22.2.1921, в. Косетаў Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 9.5.1981), Герой Сав. Саюза (1944). З сак. 1943 на Волхаўскім, 1-м Украінскім, 1-м і 2-м Беларускіх франтах. Камандзір сапёрнага ўзвода ст. сяржант Алісейка ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра каля Кіева захапіў плацдарм на правым беразе ракі, размініраваў яго, што садзейнічала паспяховай пераправе сав. войскаў. Удзельнік вызвалення Польшчы, штурму Берліна. с. 261
АЛІ́СУМ , гл. Бурачок. с. 261
АЛІТАВА́ННЕ (ад ням. alitieren алітаваць), дыфузійнае насычэнне паверхні метал. вырабаў алюмініем, разнавіднасць алюмінавання. Выкарыстоўваецца для аховы сталяў, чыгуну, гарачатрывалых сплаваў на аснове нікелю і кобальту ад акіслення пры высокіх т-рах (да 1100 °С), змяншэння схоплівання паверхняў (напр., разьбовых злучэнняў пры эксплуатацыі ў вакууме), павышэння зносаўстойлівасці металаў. с. 261
АЛІТУ́С (Alytus), горад у Літве, на р. Нямунас. Вядомы з 14 ст. 71 тыс. т. (1987). Чыг. станцыя. Прадпрыемствы машынабудавання, тэкст., камбікормавай і харч. прам-сці; вытв-сць буд. матэрыялаў. Краязнаўчы музей. с. 261
АЛІ́ТЫ [ад ал(юміній) + ...літ(ы)], 1) прадукты выветрывання, складзеныя пераважна з гідравокіслаў алюмінію. 2) Гліністыя пароды, у якіх гліназёму больш, чым крэменязёму; прамежкавыя паміж глінай і баксітамі. Магчымая сыравіна для вытв-сці алюмасілікатных вогнетрывалых вырабаў. с. 261
АЛІТЭРА́ЦЫЯ (ад лац. ad да, пры + littera літара), адзін са спосабаў гукавой арганізацыі маўлення, паўтарэнне аднолькавых або падобных зычных гукаў. Словы, звязаныя алітэрацыяй, вылучаюцца ў моўнай плыні, набываюць пэўную інтанацыйную значнасць. Як стыліст. прыём алітэрацыі выкарыстоўваецца з даўніх часоў у вуснапаэт. і літ. разнавіднасцях маст. мовы (пераважна ў паэзіі).
На алітэрацыі пабудаваны многія прыказкі і прымаўкі («Дружба дружбай, а служба службай»), скорагаворкі («Пекар Пётр пёк пірог»). Прасцейшы від алітэрацыі — гукаперайманне, але ў чыстым выглядзе яно выступае рэдка, часцей служыць першаасновай для далейшых гукавых асацыяцый («Шурхатала трава затоеным шэптам: «Ш-ш-ш... с-с-с...» З.Бядуля). А звычайна спалучаецца з асанансам. с. 261
АЛІЎЕ́ (Olivier) Лорэнс Кер (22.5.1907, Доркінг, графства Сурэй, Вялікабрытанія — 11.7.1989), англійскі акцёр, рэжысёр тэатра і кіно. Вучыўся ў Цэнтр. школе дэкламацыі і драм. мастацтва ў Оксфардзе (1924—25). На сцэне з 1922, у кіно з 1930. З 1926 выступаў у рэпертуарных т-рах Англіі, у т.л. ў «Олд Вік» (з 1937, у 1944—49 яго кіраўнік), у 1963—73 у Нац. т-ры (Лондан, дырэктар т-ра). Ставіў п’есы У.Шэкспіра, творы класічнай і сучаснай драматургіі. Адзін з лепшых выканаўцаў цэнтр. роляў у п’есах Шэкспіра «Гамлет», «Рычард ІІІ», «Генрых V» (усе і ў кіно, у апошнім — акцёр, рэжысёр і сцэнарыст), «Карыялан», «Кароль Лір», «Макбет», «Атэла» і інш. Сярод інш. работ у кіно: адмірал Нельсан («Лэдзі Гамільтан»), «Тры сястры» паводле А.Чэхава (рэжысёр).
Літ.: Юткевич С. Шекспир и кино. М., 1973; Липков А. Шекспировский экран. М., 1975. с. 261
АЛІ́ЎКАВАЕ ДРЭ́ВА , гл. Масліна. с. 261
АЛІ́ЎКАВАЯ ПЛЯ́МІСТАСЦЬ , хвароба раслін, якая выклікаецца грыбам з роду кладаспорый. Узбуджальнік — кладаспорый агурковы (Cladosporium cucumerinum; пашкоджвае ўсю расліну ў цяпліцы і ў адкрытым грунце). На пладах (радзей чаранках і сцёблах) з’яўляюцца масляністыя плямы, якія ператвараюцца ў светла-карычневыя язвачкі са споранашэннем грыба аліўкавага колеру. На лісці ўтвараюцца бурыя плямы. Хварэюць на аліўкавую плямістасць пераважна агуркі, кабачкі, гарбузы, дыні, кавуны, патысоны. Пашкоджаныя плады трацяць таварныя якасці, маладая завязь гіне. Развіццю хваробы спрыяюць рэзкія перапады тэмпературы, высокая вільготнасць. Меры барацьбы: знішчэнне хворых пладоў, падтрыманне т-ры паветра ў цяпліцах не ніжэй за 17 °С, зніжэнне вільготнасці паветра да 70%. с. 261
АЛІ́ЎКАВЫ АЛЕ́Й , праванскі алей, алей з мякаці аліў (гл. Масліна). Вадкасць ад светла-жоўтага да карычневага колеру, t застывання ад -2 да -6 °С, шчыльн. 0,91—0,918·103 кг/м3, невысыхальны алей. Мае ў сабе тлустыя кіслоты: насычаныя 9—20% (пераважна пальміцінавая), алеінавую 54—81%, лінолевую 15%. Выкарыстоўваецца як харч. прадукт, сыравіна ў вытв-сці спец. тэкст. мыла; кампанент змазвальных матэрыялаў, касметычных сродкаў, раствораў вітамінаў і прэпаратаў для ін’екцый. с. 261
АЛІ́ЎСКІ МІР 1660 , мірны дагавор паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай з яе саюзнікамі Аўстрыяй і Брандэнбургам. Падпісаны 3.5.1660 у Аліўскім манастыры паблізу Гданьска пры пасрэдніцтве Францыі. Завяршыў (разам з Капенгагенскім мірам 1660) Паўночную вайну 1655—60. Паводле Аліўскага міру кароль Рэчы Паспалітай Ян ІІ Казімір адмовіўся ад прэтэнзій на швед. карону. Швецыя замацавала за сабой Эстляндыю з в-вам Эзель і амаль усю Ліфляндыю, захопленыя ёй у 16 — пач. 17 ст. с. 261
АЛІМФАТЫ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ , гл. ў арт. Ацыклічныя злучэнні. с. 261
АЛІХА́НАЎ Абрам Ісакавіч (4.3.1904, Тбілісі — 8.12.1970), сав. фізік. Акад. АН СССР (1943). Герой Сац. Працы (1954). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1929). У 1927—41 у Фізіка-тэхн. ін-це, у 1945—68 дырэктар Ін-та тэарэт. і эксперым. фізікі АН СССР. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе, фізіцы рэнтгенаўскіх і касм. прамянёў і ядз. фізіцы. Адкрыў і даследаваў (у сааўт.) выпрамяненне электронна-пазітронных пар, распрацаваў арыгінальную методыку даследавання спектраў электронаў; пазітронаў і у-квантаў; адзін са стваральнікаў першага ў СССР доследнага цяжкаводнага рэактара. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1948, 1953.
Тв.: Избр. труды. М., 1975. с. 261
АЛІХАНЯ́Н Ісак Сямёнавіч (7.2.1876, Душэты, Грузія — 15.3.1946), армянскі акцёр. Нар. арт. Арменіі (1923) і Грузіі (1941). З 1897 працаваў у Баку, Тбілісі, Растове-на-Доне. Адзін з арганізатараў (1921) 1-га Дзярж. т-ра Арменіі ў Ерэване (цяпер Т-р імя Г.Сундукяна). З 1922 у Тбіліскім арм. т-ры. Сярод роляў: Пэпа (аднайм. п’еса Сундукяна), Элізбараў («З-за гонару» А.Шырванзадэ), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога), Нязнамаў («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага). с. 261
АЛІЦЫКЛІ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ , арганічныя злучэнні, малекулы якіх змяшчаюць адзін або некалькі цыклаў з атамаў вугляроду (акрамя араматычных злучэнняў). Падзяляюцца на класы і гамалагічныя шэрагі па колькасці і будове цыклаў, наяўнасці кратных сувязяў і функцыян. груп у малекуле. Монацыклічныя злучэнні па колькасці атамаў вугляроду ў цыкле бываюць малыя (3—4), звычайныя (5—7), сярэднія (8—12) і макрацыклы (больш за 12) Аліцыклічныя злучэнні з некалькімі цыкламі — бі-, тры- і поліцыклічныя. Апошнія могуць быць ізаляваныя (І), сучлененыя (ІІ), мець адзін, два, тры і больш агульных атамаў вугляроду, адпаведна спіраны (III), кандэнсаваныя (IV), мосцікавыя (V), поліэдрычныя злучэнні (VI). Наяўнасць цыкла ў малекуле адбіваецца на фіз. і хім. уласцівасцях аліцыклічныя злучэнні у параўнанні з ацыклічнымі злучэннямі з той жа колькасцю атамаў вугляроду (больш высокія паказчыкі пераламлення, шчыльнасці, т-ры кіпення; больш высокая рэакцыйная здольнасць, асабліва малых цыклаў). Аліцыклічныя злучэнні сустракаюцца ў нафце; як структурныя фрагменты ўваходзяць у састаў многіх прыродных злучэнняў: тэрпеноідаў, стэроідаў, інсектыцыдаў, вітамінаў, антыбіётыкаў. Найб. практычнае выкарыстанне мае цыклагексан, яго гамолагі і вытворныя. с. 261
АЛІША́Н Гевонд (18.7.1820, г. Стамбул — 22.11.1901), армянскі паэт, гісторык і мысліцель. Адукацыю атрымаў у кангрэгацыі арм. царкоўнікаў-мхітарыстаў у Венецыі. У зб. «Песнапенне» (т. 1—5, 1857—58) апаэтызаваў прыроду роднага краю, подзвіг народа ў барацьбе супраць чужаземных захопнікаў. Родапачынальнік рамант. кірунку ў арм. паэзіі (цыкл вершаў «Песні Патрыярха»). Аўтар фундаментальных даследаванняў па гістарыяграфіі, археалогіі, філалогіі, геаграфіі і этнаграфіі Арменіі, рэліг.-філас. трактатаў, кн. «Успаміны пра радзіму армян» (т. 1—2, 1869—70). С.Сарынян. с. 261
А́ЛІШАЎ Япанчэ Вагізавіч (н. 24.11.1925, г. Чыстапаль, Рэспубліка Татарстан), вучоны ў галіне оптаэлектронікі. Д-р тэхн. н., праф. (1985). Скончыў Харкаўскае вышэйшае авіяц.-інж. вучылішча (1958). З 1963 у ВНУ г. Харкаў, з 1973 у Бел. дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па аптычнай лакацыі і сувязі, лазерных сістэмах кіравання аб’ектамі, валаконна-аптычных тэлекамунікацыйных сістэмах.
Тв.: Многоканальные системы передачи оптического диапазона. Мн., 1986. с. 262
АЛКАГАЛІ́ЗМ , алкагалізм хранічны, хвароба, якая ўзнікае ад празмернага і частага ўжывання спіртных напіткаў; выяўляецца ў псіхічнай і фізічнай залежнасці ад алкаголю, сацыяльнай і маральнай дэфармацыі асобы, у псіх., неўралагічных і саматычных расстройствах. Развіваецца часцей у 25—40 гадоў. Адзначаецца і спадчынная схільнасць. Першая стадыя хваробы на фоне працяглага быт. п’янства цягнецца 3—6 гадоў. Характарызуецца стратай ірвотнага рэфлексу, псіх. залежнасцю (неабходнасць спіртнога, каб палепшыць настрой або зняць напружанне), стратай колькаснага кантролю над выпітым, ап’яненнем з частковым забываннем падзей. Асн. асаблівасць другой стадыі — фізічная залежнасць з пахмельным сіндромам, пры якім узнікаюць цяжкія псіх. і самата-вегетатыўныя перажыванні. Каб палепшыць стан, хворы пахмяляецца. Могуць быць і алкагольныя псіхозы. Адзначаны таксама змены асобы з сац. дэградацыяй, парушэннямі ўвагі, памяці. На трэцяй стадыі хворы п’янее ад нязначнай дозы спіртнога, часта пераходзіць на сурагаты. Адсутнічаюць усе формы кантролю, хворы становіцца бесклапотным і лагодным. Узнікаюць неўралагічныя расстройствы, пагаршаецца агульны стан здароўя. Лячэнне: выпрацоўка адмоўнай рэакцыі на алкаголь з дапамогай лякарстваў, псіхатэрапія і інш.
Сістэма барацьбы з п’янствам і алкагалізмам у Рэспубліцы Беларусь уключае комплекс выхаваўчых, санітарна-асветных, адм. і мед. мерапрыемстваў, якія спалучаюцца з мерамі грамадскага і дзярж. ўздзеяння супраць тых, хто не жадае выконваць маральныя і прававыя ўстанаўленні грамадства. Паводле дзеючага заканадаўства асобы, якія ўчынілі ў стане ап’янення правапарушэнні і злачынствы, не вызваляюцца ад адм. ці крымін. адказнасці. Учыненне злачынства ў стане ап’янення лічыцца акалічнасцю, якая абцяжвае адказнасць. Да хранічнага алкаголіка, які ўчыніў злачынства, адначасова з пакараннем за яго суд можа прызначыць яму прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Асоба, якая ў выніку злоўжывання алкаголем ставіць сваю сям’ю ў складанае матэрыяльнае становішча, па рашэнні суда можа быць абмежавана ў дзеяздольнасці, і над ёю ўстанаўляецца апякунства.
Ф.М.Гайдук, Г.А.Маслыка. с. 262
АЛКАГАЛЯ́ТЫ , прадукты замяшчэння металам атама вадароду гідраксільнай групы спіртоў, М (OAlk)n (n — ступень акіслення металу). Алкагаляты шчолачных і шчолачна-зямельных металаў першасных і другасных спіртоў — іонныя злучэнні, раствараюцца ў спіртах і аміяку, іх растворы электраправодныя, няўстойлівыя ў прысутнасці вады, вуглякіслага газу, кіслароду. Алкагаляты металаў III—VIII групы — кавалентныя злучэнні, гіграскапічныя, лятучыя, нізкаплаўкія, растваральныя ў арган. растваральніках. Выкарыстоўваюць як каталізатары, алкаксільныя рэагенты, для атрымання асабліва чыстых аксідаў і гідраксідаў металаў. с. 262
АЛКАГО́ЛІ , гл. ў арт. Спірты. с. 262
АЛКАГО́ЛЬНЫЯ НАПІ́ТКІ , спіртныя напіткі, напіткі, у састаў якіх уваходзіць алкаголь (этылавы спірт). Моцныя алкагольныя напіткі: гарэлка, каньяк, джын, віскі, ром, наліўкі, настойкі, лікёры — маюць ад 60 да 20% спірту, віно вінаграднае і пладова-ягаднае — ад 20 да 9% (гл. табл.). Змешаныя алкагольныя напіткі гатуюць непасрэдна перад ужываннем (кактэйлі, крушоны, глінтвейны); у залежнасці ад рэцэптаў прыгатавання маюць розную колькасць алкаголю. Да слабых алкагольных напіткаў адносіцца піва.
Для прыгатавання алкагольных напіткаў выкарыстоўваюцца спірт вышэйшага гатунку, памякчаная вада, часам сокі фруктаў і ягад, эсенцыі ягадныя і фруктовыя (пераважна штучныя), настоі духмяных траў, карэнняў, лісця, кветак, лупіны цытрусавых, вострыя прыправы. Тэхналогія прыгатавання моцных алкагольных напіткаў уключае разбаўленне, моцнага віна — дабаўленне спірту да патрэбнага мацунку. У сталовым сухім белым ці чырв. віне спірт толькі натуральнага зброджвання. Алкагольныя напіткі аказваюць на чалавека дзеянне ад танізавальнага да разбуральнага, з дэградацыяй асобы пры алкагалізме. с. 262
АЛКАГО́ЛЬНЫЯ ПСІХО́ЗЫ , вострыя, зацяжныя і хранічныя псіхічныя расстройствы ад хранічнага алкагалізму. Найб. частая форма — алкагольны дэлірый (белая гарачка) узнікае, калі раптоўна спыніць прыём алкаголю. Пачынаецца з бяссоніцы і трывожнага настрою. Пазней з’яўляюцца зрокавая і слыхавая галюцынацыі; хворыя бачаць насякомых і дробных жывёл. Гэта выклікае страх і рухальны неспакой. Хвароба цягнецца некалькі дзён. Пры адсутнасці лячэння часта прыводзіць да смерці. Хворыя сацыяльна небяспечныя. Востры алкагольны галюцыноз і алкагольны параноід развіваецца таксама на фоне пахмельнага сіндрому і дэпрэсіўна-трывожнага настрою, але галюцынацыі слыхавыя: хворы «чуе» асуджальныя, абразлівыя або пагражальныя галасы. Параноід часцей бывае ў выглядзе алкагольнага трызнення рэўнасці. Пры энцэфалапатыі Гае—Верніке да псіх. расстройстваў далучаюцца неўралгічныя і саматычныя парушэнні. Пры хранічных алкагольных галюцынозах слыхавыя галюцынацыі (хворы да іх прывыкае і часам ставіцца крытычна) цягнуцца многія гады, нават пры цвярозым ладзе жыцця. Корсакаўскі псіхоз (хвароба ўпершыню апісана рус. псіхіятрам С.С.Корсакавым) характарызуецца значнымі парушэннямі памяці і полінеўрытам (запаленнем перыферычных нерв. ствалоў). Ф.М.Гайдук. с. 262
АЛКАЛО́ІДЫ (ад позналац. alcali шчолач + грэч. eidos від), група прыродных азотазмяшчальных злучэнняў, пераважна расліннага паходжання. Адкрыты ў пач. 19 ст.
Першы выдзелены морфій (марфін) з опію (1806), потым стрыхнін і бруцын, хінін і цынханін, кафеін, нікацін, атрапін і інш. У аснове будовы малекул алкалоідаў ляжыць гетэрацыкл ядра пірыдзіну, піралідзіну, імідазолу, аўрыну і інш. У залежнасці ад будовы алкалоіды класіфікуюць на групы: пірыдзіну (лабелін, нікацін, каніін), трапану (атрапін, какаін), хіналізідзіну (лупінін, цытызін) і інш.
Вядома некалькі тысяч алкалоідаў, з іх у жывёл толькі каля 50. Найб. багатыя алкалоідамі расліны з сям. бабовых, макавых, паслёнавых, казяльцовых, астравых, лебядовых. Колькасць алкалоідаў у тканках раслін звычайна вымяраецца долямі працэнта, рэдка дасягае 10—15% (кара хіннага дрэва). Асобныя алкалоіды спецыфічныя для пэўных родаў і сямействаў раслін, што з’яўляецца іх дадатковай сістэматычнай прыкметай. Лакалізуюцца алкалоіды ў органах раслін, напр., у хіннага дрэва ў кары, у аканіта ў клубнях, у какаінавага дрэва ў лісці. Многія з алкалоідаў у вял. дозах — моцныя яды, у малых — лек. рэчывы (шырока выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай прам-сці, напр., атрапін, новакаін, кадэін, папаверын, хінін і інш.). Арганізм чалавека і жывёл яны ўзбуджаюць (кафеін, стрыхнін) або паралізуюць (марфін, рэзерпін). Некаторыя алкалоіды выкарыстоўваюць у сельскай гаспадарцы супраць шкоднікаў раслін (напр., анабазін, нікацін і іх сернакіслыя солі) і ў эксперым. біялогіі для вывядзення новых формаў с.-г. раслін (напр., калхіцын).
Літ.: Орехов А.П. Химия алкалоидов растений СССР. М., 1965; Мироненко А.В. Метады определения алкалоидов. Мн., 1966; Лукнер М. Вторичный метаболизм у микроорганизмов, растений и животных: Пер. с англ. М., 1979. с. 262
АЛКАМЕ́Н (Alkamenēs), старажытнагрэчаскі скульптар 2-й пал. 5 ст. да н.э. Працаваў у Афінах. Вучань Фідыя, ад якога пераняў прынцып адзінай пластычнай трактоўкі цела і вопраткі («Афрадыта ў садах», копія). Захаваліся копіі статуі Гермеса Прапілейскага, скульпт. група «Прокна і Ітыс». с. 263
АЛКАНО́СТ , алканос, у рускіх і візантыйскіх сярэдневяковых легендах казачная птушка з тварам чалавека. Вобраз Алканоста паходзіць ад стараж.-грэч. міфа пра Алкіёну, жонку фесалійскага цара Кеіка, якая была ператворана багамі ў птушку алкіён (зімародак). Алканост нясе яйкі на беразе мора, апускае іх у мора і робіць яго спакойным на 6 дзён. Той, хто пачуе дзівосныя спевы Алканоста, забывае пра ўсё на свеце. с. 263
АЛКА́НЫ , насычаныя ацыклічныя вуглевадароды, гл. ў арт. Насычаныя злучэнні. с. 263
АЛКЕ́ЕВА СТРАФА́ , страфа антычнага вершаскладання з 4 радкоў-лагаэдаў. Уведзена стараж.-грэч. паэтам Алкеем (канец 7 — пач. 6 ст. да н.э.), удасканалена Гарацыем. с. 263
АЛКЕ́НЫ , алефіны, этыленавыя вуглевадароды, ненасычаныя ацыклічныя вуглевадароды з адной двайной сувяззю С=С. Гл. таксама Ненасычаныя злучэнні. с. 263
АЛКІВІЯ́Д (Alkibiadēs; каля 450—404 да н.э.), старажытнаафінскі паліт. і ваен. дзеяч. Сваяк і выхаванец Перыкла, вучань Сакрата. Вызначаўся частай зменай паліт. арыентацыі. У час Пелапанескай вайны 431—404 неаднаразова выбіраўся стратэгам. У 415 адзін з арганізатараў і кіраўнікоў ваен. экспедыцыі супраць Сіракузаў. Абвінавачаны ў разбурэнні гермаў (статуй Гермеса), уцёк у Спарту (садзейнічаў ёй у барацьбе з Афінамі), адтуль у Персію. У 411 падтрымаў алігархічны, пазней дэмакр. ўрады ў Афінах. На чале афінскага флоту перамог спартанцаў каля Абідаса (411) і Кізіка (410). З трыумфам вярнуўся ў Афіны і абраны гегемонам. Пасля паражэння афінскага флоту ў баях са спартанцамі (408—407) уцёк у Фракію, потым ў Персію, дзе быў забіты. с. 263
АЛКІ́ДНЫЯ ЛА́КІ , гл. ў арт. Алкідныя смолы. с. 263
АЛКІ́ДНЫЯ СМО́ЛЫ , тэрмарэактыўныя і тэрмапластычныя смолы, якія атрымліваюцца пры кандэнсацыі полікарбонавых кіслот, поліспіртоў і вышэйшых монакарбонавых кіслот (пераважна аліфатычных кіслот алеяў). Найб. пашыраныя гліфталевыя (на аснове фталевага ангідрыду і гліцэрыны) і пентафталевыя (на аснове фталевага ангідрыду і пентаэрытрыту). Ліпкія, высакавязкія рэчывы з мал. масай 1500—5000 растваральныя ў талуоле, уайт-спірыце, сальвент-нафце; нізкамалекулярныя разбаўляюцца вадой. Тэрмарэактыўныя (высыхальныя) змяшчаюць дэгідратаваныя вытворныя рыцыны, ільняны і тунгавы алеі; тэрмапластычныя (невысыхальныя) — какосавы алей ці сырую рыцыну. Адрозніваюцца па тлустасці, маюць да 34—70% алею.
Алкідныя смолы — аснова алкідных лакаў (канцэнтрацыя 40—60%, змяшчаюць таксама сікатывы, ацвярджальнікі, растваральнікі і інш. плёнкаўтваральнікі). Выкарыстоўваюцца як кампаненты фарбаў для аўтамабіляў, розных прылад і прамысл. абсталявання, скуры; у вытв-сці клеяў, друкарскіх фарбаў. с. 263
АЛКІ́Л , абагульненая назва аднавалентных радыкалаў насычаных аліфатычных вуглевадародаў. Напр., метыл — астатак метану (CH3), этыл — астатак этану (С2Н5), прапіл — астатак прапану [СН3 ·(СН2)2], ізапрапіл — астатак ізапрапану — [(СН3)2СН]. с. 263
АЛКІЛА́Т , сумесь ізапарафінавых высокаактанавых вуглевадародаў (у асн. C6—С9). Вадкасць, tкіп 40—180 °С, шчыльн. (0,69—0,71)·103кг/м3. Асн кампанент — ізаактан (60%). Выкарыстоўваецца як кампанент высокаактанавага паліва для павышэння дэтанацыйнай стойкасці бензіну. с. 263
АЛКІЛІ́РАВАННЕ , хімічная рэакцыя ўвядзення алкілу ў малекулу арган. або неарган. злучэння. Ажыццяўляецца з дапамогай каталізатараў, таксама пры высокім ціску і т-ры. Алкіліруючыя рэагенты: галагенавытворныя вуглевадародаў, алкены, эфіры неарган. кіслот, дыазазлучэнні. Дае магчымасць сінтэзаваць больш складаныя злучэнні з пажаданымі ўласцівасцямі. Выкарыстоўваецца для вытв-сці высокаактанавага паліва, паверхнева-актыўных рэчываў, антыаксідантаў, фарбавальнікаў, інсектыцыдаў, лекаў. с. 263
АЛКІЛФАСФА́ТЫ , паверхнева-актыўныя рэчывы аніённай прыроды, ROPO(ОМ)2 і (RO)2POОМ, дзе R — алкіл, M — метал, амоній. Пастападобныя рэчывы крэмавага колеру, растваральныя ў вадзе, маюць высокую мыйную ўласцівасць, устойлівыя пры t да 220 °С, біяраскладальныя да 90%. Атрымліваюць узаемадзеяннем вышэйшых спіртоў ці монаалкілполіэтыленгліколяў з пентаксідам або трыхлораксідам фосфару і наступнай нейтралізацыяй прадуктаў шчолачамі ці аміякам. Выкарыстоўваюцца [пераважна алкілфасфаты, у якіх R=CnH2n+1; СnН2n+1(ОС2Н4)m (n=6-20; m=4 і 6), M — калій, натрый, амоній] як эмульгатары, кампаненты мыйных і ачышчальных сродкаў, тэкстыльна-дапаможных рэчываў (антыстатыкаў, замаслівальнікаў і інш.). с. 263
АЛКІ́НЫ , ненасычаныя ацыклічныя вуглевадароды з трайной сувяззю ў малекуле С≡С. Найпрасцейшы з іх ацэтылен. Гл. таксама Ненасычаныя злучэнні. с. 263
А́ЛКІО (Alkio; сапр. Філандэр; Filander) Сантэры (17.6.1862, мяст. Лайхія — 24.7.1930), фінскі грамадскі дзеяч, пісьменнік. Пачынальнік сельскага асв. маладзёжнага руху (1888). Адзін з заснавальнікаў партыі Аграрны саюз (1906). У 1919—20 міністр сац. спраў. Дэп. сейма ў 1907—22. Аўтар раманаў і апавяданняў пра сялянскі побыт паўн. Фінляндыі. с. 263
А́ЛКУІН (Alcuin), Флак Альбін (Flaccus Albinus; каля 735, Йорк, графства Йоркшыр, Брытанія — 19.5.804), англа-саксонскі вучоны. З 782 пры двары Карла Вялікага, яго настаўнік і дарадчык, стварыў навук. і культ. цэнтр «Каралінгскага адраджэння». З 796 абат Турскага манастыра, у якім арганізаваў школу. Аўтар трактатаў па філасофіі, тэалогіі, псіхалогіі, падручнікаў. с. 263
АЛМА́З (цюрк. алмас ад грэч. adamas несакрушальны), дыямент, мінерал, крышт. кубічная мадыфікацыя самароднага чыстага вугляроду. Бясколерны, белы, блакітны, зеленаваты, жаўтаваты, чырванаваты, шэры ці чорны. Бляск алмазны, тлусты. Празрысты; моцная дысперсія святла. Цв. 10 (найцвярдзейшы з вядомых мінералаў). Шчыльн. 3,5—3,53 г/см3. Каштоўны камень 1-га класа.
Трапляецца ў ультраасноўных вывергнутых пародах — кімберлітах, здабываецца з карэнных радовішчаў і россыпаў, звычайна ў выглядзе дробных зярнят і асколкаў крышталікаў (сярэдняя маса 0,2 карата — 40 мг). Вельмі рэдкія алмазы, маса якіх перавышае 50 каратаў (10 г). Самыя вял. ў свеце: «Кулінан» (3106 каратаў, Паўд. Афрыка, Трансвааль, 1905), «Эксцэльсіёр» (971,5 карата, Паўд. Афрыка, ПАР, 1983), «Зорка Сьера-Леоне» (968,9 карата, Зах. Афрыка, Сьера-Леоне, 1972), «Прэзідэнт Варгас» (726,6 карата, Бразілія, 1938), «Джонкер» (726 каратаў, Паўд. Афрыка, Трансвааль, 1934) і інш. Празрыстыя і бясколерныя крышталі самых вял. памераў выкарыстоўваюцца ў ювелірнай справе (пасля агранкі наз. брыльянтамі), дробныя, зярністыя, афарбаваныя або з дэфектамі (борт, карбанада) — у тэхн. мэтах (для бурэння свідравін у цвёрдых пародах, шліфавання ў металаапрацоўцы, у электроннай прам-сці, рэзкі шкла і інш ). Радовішчы алмазу ў Аўстраліі, Рас. Федэрацыі — Рэспубліка Саха (Якуція), у Паўд. Афрыцы, Паўд. Амерыцы, Індыі. Пошукі алмазу вядуцца на Беларусі (гл. Алмазная прамысловасць). с. 264
АЛМА́ЗНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ , галіна горнай прам-сці па здабычы і апрацоўцы алмазаў, а таксама вытв-сці сінт. алмазаў.
Апрацоўка алмазаў існуе са старажытнасці. Алмазы былі вядомы ў Індыі з 8—7 ст. да н.э. У пач. 18 ст. яны знойдзены ў Бразіліі, у 1829 — у Расіі (на Урале), у 1866 — у Паўд. Афрыцы. З канца 19 — пач. 20 ст. Афрыка стала асн. алмазаздабыўным рэгіёнам свету. З 1955 пачалася прамысл. здабыча алмазаў у Якуціі. Аульныя запасы алмазнай сыравіны ацэньваюцца больш як у 2 млрд. каратаў (І кар — 200 мг), найб. ў Заіры, ПАР, Батсване, Анголе, Гане, Намібіі, Аўстраліі.
Па здабычы ювелірных алмазаў 1-е месца ў свеце займае Афрыка, каля палавіны тэхн. алмазаў здабываецца ў Аўстраліі. Асн. вытворцы ювелірных алмазаў — Паўд. Афрыка, Батсвана, Расія, Намібія і Ангола. Каля 80% сусв. здабычы алмазаў кантралюе найбуйнейшая ў галіне кампанія «Дэ Бірс кансалідэйтэд майнс». Збыт прыродных алмазаў на сусв. рынку ажыццяўляе манапаліст — Алмазны сіндыкат. Каля 100% ювелірнай сыравіны, якая паступае на рынак, перапрацоўваецца ў брыльянты. Ювелірныя алмазы апрацоўваюцца пераважна ў Амстэрдаме, Тэль-Авіве, Бамбеі, Нью-Йорку. Сінтэтычныя алмазы (памеры 0,01—1,2 мм) вырабляюць Расія і некат. краіны Усх. Еўропы, амер. кампанія «Джэнерал электрык», прадпрыемствы кампаніі «Дэ Бірс», у ПАР, Ірландыі і Швецыі, а таксама японскія, герм. і інш. фірмы. Сучасная штогадовая вытв-сць сінт. алмазаў ацэньваецца ў 150 млн. кар; за іх кошт на 75% забяспечваецца выраб алмазнага інструменту. На Беларусі арг-цыямі ВА «Беларусьгеалогія» вядзецца пошук алмазаў. У 1980—90 выяўлены алмазаносныя кімберліт-лампраітавыя пароды на ПдУ рэспублікі. Знойдзены 3 крышталі алмазаў. На прывазной сыравіне наладжана апрацоўка алмазаў у Гомелі (прадпрыемства «Крышталь»). с. 264
АЛМА́ЗНЫ ІНСТРУМЕ́НТ , інструмент, рэжучая частка якога складаецца з часцінак прыродных ці сінт. алмазаў. Адрозніваюць алмазны інструмент абразіўны, зроблены з алмазных парашкоў на арган. ці метал. звязках (шліфавальныя кругі, хоны, брускі, пілкі), і з алмазных крышталёў (разцы, свердлы, шкларэзы, гравіравальныя іголкі, наканечнікі для цвердамераў, каронкі, долаты, расшыральнікі, брускі, правільныя алоўкі і ролікі). Выкарыстоўваецца для апрацоўкі цвёрдых сплаваў, металаў, шкла, кварцу, жалезабетону, для бурэння свідравін і праўкі шліфавальных кругоў. Забяспечвае высокую якасць апрацоўкі. с. 264
АЛМА́ЗНЫ СІНДЫКА́Т , міжнародная манаполія па збыце прыродных і сінтэтычных алмазаў, Засн. ў 1892, аб’ядноўвае ПАР, Заір, Танзанію, Намібію і інш. Кантралюе 60—65% збыту алмазаў. Вядучая роля ў алмазным сіндыкаце належыць кампаніі «Дэ Бірс кансалідэйтэд майнс». с. 264
АЛМА́ЗНЫЯ ГО́РЫ , гл. Кымгансан. с. 264
АЛМАЛЫ́К , горад ва Узбекістане, у Ташкенцкай вобл., на схілах Курамінскага хрыбта, за 18 км ад чыг. ст. Ахангаран. 116 тыс. ж. (1990). Цэнтр каляровай металургіі (горна-металургічны камбінат). Хім., харч. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. ЦЭЦ. с. 264
АЛМАСЗАДЭ́ Гамэр Гаджы Ага кызы (н. 10.3.1915, Баку), азербайджанская артыстка балета, балетмайстар. Нар. арт. СССР (1959). Пачала выступаць у 1930, была першай азерб. балерынай. Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1936). Салістка, з 1953 гал. балетмайстар Азерб. т-ра оперы і балета. Сярод партый: Гюльянак («Дзявочая вежа» А.Бадалбейлі), Гюльшэн («Гюльшэн» С.Гаджыбекава, Дзярж. прэмія СССР 1952), Айша («Сем прыгажунь» К.Караева). Паст.: «Гюльшэн» (1950), «Чырвоная кветка» Р.Гліэра (1954), «Шур» Ф.Амірава (1968) і інш. с. 264
АЛМАТЫ́ , Алма-Ата, горад,} сталіца Казахстана (да 1995). Размешчаны на ПнУ рэспублікі, каля падножжа паўн. схілаў хр. Заілійскі Алатау, на выш. 650—950 м, паміж рэкамі В. і М. Алмаацінкі. 1200 тыс. ж. (1993). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог (аўтамагістралі на Бішкек, Сяміпалацінск і да мяжы з Кітаем). Аэрапорт. Буйны індустр. і культ. цэнтр рэспублікі. Машынабудаванне і металаапрацоўка (цяжкае машынабудаванне, электратэхн., станкабудаванне і інш.), харчасмакавая (кансервавая, тытунёвая і інш.), лёгкая (тэкст., футравая, трыкат., абутковая) прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. ЦЭС, каскад ГЭС на В.Алмаацінцы. Алматы неаднойчы цярпеў ад землетрасенняў і селяў (зроблены супрацьселевыя збудаванні).
Засн. ў 1854 як рас. ваен. ўмацаванне Вернае на месцы казахскага паселішча Алматы. З 1867 г. Верны — цэнтр Сямірэчанскай вобл. Туркестанскага ген.-губернатарства. Быў месцам паліт. ссылкі. У 1921 перайменаваны ў Алма-Ату, у 1929—95 сталіца Казахстана (перанесена ў г. Акмала). Развіццю горада садзейнічала Туркестана-Сібірская чыг., пабудаваная ў 1930. З 1992 наз. Алматы.
Горад захаваў прамавугольную планіроўку. Яго сучасны выгляд вызначае ансамблевая сейсмаўстойлівая забудова, шырокія азялененыя праспекты і вуліцы. Сярод арх. збудаванняў: т-р оперы і балета (1941, арх. М.Прастакоў), Дом урада (1958, арх. Б.Рубаненка, Г.Сіманаў і інш.), цырк (1972, арх. У.Кацаў, І.Слонаў), высакагорны спарткомплекс «Медэа» (1972, 1975, арх. Кацаў і інш.), музей мастацтваў Казахстана (1976, арх. Э.Кузняцова, В.Навумава, Б.Новікаў), аэравакзал (1976, арх. І.Шчавелева, А.Лепік і інш ), гасцініца «Казахстан» (1977, арх. Л.Ухобатаў, Ю.Ратушны), т-р драмы (1980, арх. А.Бармурзаеў, М.Жаксылыкаў і інш ). Помнікі: Абаю (1960, скульпт. Х.Наурзбаеў), Аўэзаву (1980, скульпт. Я.Сергебаеў) і інш.
Дзейнічаюць (1989): Акадэмія навук, 15 ВНУ (у т.л. Каз. ун-т, кансерваторыя), 7 тэатраў (оперы і балета імя Абая, т-р драмы імя Аўэзава, лялек і інш.), 7 музеяў (гістарычны, мастацтваў Казахстана, Дом-музей М.Аўэзава і інш.).
Літ.: Алма-Ата: Энцикл. Алма-Ата, 1983. Р.А.Жмойдзяк (гаспадарка). с. 265
АЛМЕ́ЙДА (Almeida) Франсішку (каля 1450, Лісабон — 1.3.1510), партугальскі мараход; 1-ы віцэ-кароль Індыі (1505— 09). Заваяваў тэр. ў Зах. Індыі, стварыў апорныя пункты на ўзбярэжжы Індыйскага ак., у Афрыцы і Паўд.-Зах. Азіі. Пабудаваў форты ў Канануры і на в-ве Анджыдыў. У 1509 каля в-ва Дыу разбіў флот егіп. султана, пасланы для выгнання партугальцаў з Індыйскага ак. Забіты афрыканцамі ў час вяртання на радзіму. с. 265
АЛМЕ́ЙДА-ГА́РЭТ (Almeida Garrett Жуан Баптышта да Сілва Лейтан ды (da Silva Leitão; 4.2.1799, г. Порту, Партугалія — 9.12.1854), партугальскі пісьменнік. Прыхільнік дэмакр. канстытуцыі, у 1823 вымушаны эмігрыраваць. Пазней — дыпламат і дэпутат парламента. Заснавальнік прагрэс.-рамант. кірунку ў партуг. л-ры (паэмы «Камоэнс», 1825, «Дона Бранка», 1826; зб-кі лірычных вершаў «Кветкі без пладоў», 1845; «Апалае лісце», 1853). У цэнтры рамана «Арка святой Ганны» (ч. 1—2, 1845—51) і драм «Аўту Жыла Вісентэ» (1838), «Збройнік з Сантарэма» (1841), «Брат Луіж ды Сауза» (1844) — эпізоды нац. гісторыі.
Тв.: Рус. пер. — Арка святой Анны. М., 1985. с. 265
АЛО́Д (ням. Allod), свабодна адчужальная індывід.-сямейная зямельная ўласнасць у раннефеад. дзяржавах Зах. Еўропы. Прыйшоў на змену абшчынным формам уласнасці. З развіццём феад. адносін большасць дробных алодаў ператварылася ў залежныя сял. дзяржанні, а буйныя і сярэднія — у бенефіцыі і феоды. Як перажытак алод існаваў і пры развітым феадалізме. На Беларусі алоду ў некаторай ступені адпавядала вотчына. с. 265
АЛО́НАЎ Яўген Піліпавіч (1875, Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — 23.12.1929), ветэрынарны ўрач, заснавальнік навук. ветэрынарыі на Беларусі. Герой працы (1924). Скончыў Варшаўскі вет. ін-т (1903). У 1913 арганізаваў першую на Беларусі вет. лабараторыю ў Віцебску, у 1914 — экспедыцыйнае абследаванне жывёлагадоўлі Віцебскай губ. Заснавальнік і з 1924 рэктар Віцебскага вет. ін-та, адначасова кіраўнік Вет. ўпраўлення Наркамата земляробства БССР. Навук. працы па аналізе вет.-сан. стану і прычынах хвароб с.-г. жывёлы на Беларусі. Ініцыятар распрацоўкі «Ветэрынарнага статута БССР», заснавання віцебскіх вет.-заалагічнага музея (1918), бат. сада, музея анатоміі, арніталогіі і энтамалогіі (1924).
Тв.: Витебская губерния в ветеринарно-санитарном отношении (1903—1910). Витебск, 1912.
Літ.: Вышелесский С. Е.Ф.Алонов // Бел. ветэрынарыя. 1929. № 10—12; Сипко Н.Г. Ветеринарное образование в Белоруссии // Ветеринария. 1967. № 6. с. 265
АЛО́НСА (Alonso; сапр. Мартынес дэль Ойо) Алісія (н. 21.12.1921, Гавана), кубінская артыстка балета, балетмайстар; заснавальніца кубінскага балета. Стварыла з Фернанда і Альберта Алонса ў Гаване трупу «Балет Алісіі Алонса» (1948, з 1959 — нац. балет Кубы). Паставіла шэраг арыгінальных балетаў. Сярод партый: Жызэль («Жызэль» А.Адана), Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Сванільда («Капелія» Л.Дэліба), Тэрпсіхора («Апалон Мусагет» І.Стравінскага). с. 265
АЛО́ЎНІКАЎ Ігар Уладзіміравіч (н. 5.11.1954, Мінск), бел. піяніст, арганіст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1986). Праф. (1994). Сын У.У.Алоўнікава. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класах фп. і аргана (1978). З 1980 саліст Бел. філармоніі, адначасова выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (у 1987— 92 заг. кафедры). Творчасць Алоўнікава спалучае высокі прафесіяналізм, віртуознае майстэрства, тонкае пачуццё стылю, артыстызм. У рэпертуары фп. творы І.С.Баха, Л.Бетховена, Ф.Шапэна, В.А.Моцарта, С.Рахманінава, бел. кампазітараў Г.Вагнера, Л.Абеліёвіча, Картэса і інш. Аўтар шматлікіх транскрыпцый твораў муз. класікі і бел. кампазітараў для фп. і аргана. Складальнік і рэдактар зборнікаў бел. фп. музыкі «Віртуоз», «Піяніст», «Сувенір». Дзярж. прэмія Беларусі 1994. І.І.Зубрыч. с. 265
АЛО́ЎНІКАЎ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 16.1.1919, Бабруйск), бел. кампазітар. Нар. арт. Беларусі (1970). Праф. (1980). Бацька ІУ.Алоўнікава. Скончыў Бел. кансерваторыю (1941, класы кампазіцыі В.Залатарова і фп. М.Бергера), у 1947—94 педагог у ёй, у 1962—82 рэктар. Аўтар сімфанічнай, камерна-інстр. і вак. музыкі. Жыццесцвярджальнасцю і лірычнай пранікнёнасцю вызначаюцца шырока вядомыя яго песні: «Радзіма мая дарагая», «Лясная песня», «Песня пра Брэсцкую крэпасць», «Песня пра К.Заслонава», «Песня аб Мінску», «Недзе ў пасёлку» і інш. Найб. значныя праграмныя сімф. творы: паэмы «Партызанская быль» (1952), «Нарач» (1954), сюіта «Песні міру» (1958); араторыя «Партызанскія песні» (1994).
Інш. тв.: кантата для дзяцей «Усім піянерам таварыш і брат» (памяці М.Казея), «Урачыстая прэлюдыя» і эскіз «Куранты Брэсцкай крэпасці» для сімф. арк.; сюіта «На Палессі» і муз. карцінка «Зорка Венера» для арк. бел. нар. інструментаў; п’есы для фп., скрыпкі і фп.; хары, рамансы, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў.
Літ.: Зубрыч І.І. Уладзімір Алоўнікаў. Мн., 1970. І.І.Зубрыч. с. 266
АЛО́Э (Aloe), род кветкавых раслін сям. асфадэлавых. Каля 350 відаў. Растуць у пустынных і засушлівых раёнах Афрыкі, на Пд Аравійскага п-ва і Міжземнамор’я (1 від). Многія з іх лек., харч., меданосныя, тэхн. (валакністыя) і дэкакар. расліны; вырошчваюць у пакоях, аранжарэях і цяпліцах. На Беларусі ў пакаёвай культуры найб. вядомы: алоэ дрэвападобнае (aloe arborescens), альяс, цвіце вельмі рэдка і таму наз. сталетнікам; алоэ мыльнае (aloe saponaria), алоэ паласатае (aloe striata), алоэ стракатае (aloe variegata), алоэ асцюковае (aloe aristata).
Шматгадовыя травяністыя, кустападобныя і дрэвападобныя сукуленты з простым кароткім або развітым, тоўстым разгалінаваным або тонкім ліянападобным сцяблом, часцей зусім без яго (разеткападобныя формы). Лісце мясістае, часта з васковым налётам, плямамі і палосамі, па краях з зубцамі, у густых прыкаранёвых ці канцавых (у дрэвавых формаў) разетках або двухраднае. Кветкі чырвоныя, аранжавыя, жоўтыя, зялёныя, рэдка крэмавыя і белыя, у суквеццях. Плод сухая каробачка. З лісця некаторых відаў вырабляюць сабур (слабіцельны сродак), экстракты, сокі, сіропы, тэрапеўтычныя сродкі. Прэпаратамі алоэ карыстаюцца ў тканкавай тэрапіі (біястымулятары). У нар. медыцыне свежае лісце ўжываюць пры бранхіяльнай астме, язве страўніка і кішэчніка, туберкулёзе, ранах, нарывах. с. 266
АЛПА́ТАЎ Міхаіл Уладзіміравіч (10.12.1902, Масква — 9.5.1986), рускі гісторык мастацтва. Засл. дз. маст. РСФСР (1958); правадз. чл. АМ СССР (1954). Д-р мастацтвазнаўства (1941). Скончыў Маскоўскі ун-т (1921). З 1925 выкладаў у ВНУ Масквы. З 1943 праф. Маскоўскага маст. ін-та. Асн. працы Алпатава па праблемах гісторыі рус. і замежнага мастацтва. Дзярж. прэмія СССР 1974.
Тв.: Всеобщая история искусств. Т. 1—3. М.; Л., 1948—55; Этюды по истории русского искусства. Т. 1—2. М., 1967; Андрей Рублёв: [Альбом]. М., 1972; Художественные проблемы итальянского Возрождения. М., 1976. с. 266
АЛТАІ́Т (назва ад першай знаходкі на Алтаі), мінерал класа тэлурыдаў. Мае Pb 60,2—61,3% і Te 36,8—38,4% з інш. прымесямі. Часта ў цесных зрашчэннях з самародным золатам, серабром, галенітам. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Звычайна трапляецца ў выглядзе дробных украпаных зярнят (у галеніце); зрэдку ўтварае крышталі, зярністыя агрэгаты. Колер алавяна-белы. Бляск металічны. Цв. 2,5—3. Шчыльн. 8,2—8,3 г/см3. Гідратэрмальны мінерал; сустракаецца ў невял. колькасцях у рудах свінцова-цынкавых і золата-сярэбраных радовішчаў. с. 266
АЛТА́Й (ад цюркска-манг. алтан залаты), горная сістэма ў Азіі на тэр. Расійскай Федэрацыі, Казахстана, Манголіі і Кітая. Працягласць больш за 2000 км, макс. шырыня больш за 500 км. Распасціраецца з ПнЗ ад Зах.-Сібірскай раўніны на ПдУ да раўнін Гобі. Складаецца з сістэмы расчлянёных хрыбтоў, нагор’яў, пласкагор’яў, міжгорных упадзін, катлавін. Водападзел Обі, Енісея, рэк бяссцёкавага бас. Цэнтр. Азіі. Найб. вяршыня — г. Бялуха (4506 м). Падзяляецца на ўласна Алтай (Расійскі, Казахстанскі), Мангольскі Алтай і Габійскі Алтай. Тэктанічныя структуры Алтая належаць да герцынскай і каледонскай складкавасцяў. Складзены з пратэразойскіх і пераважна палеазойскіх парод: метамарфічных сланцаў, слюдзістых кварцытаў, амфібалітаў, вапнякоў, алеўралітаў, гліністых сланцаў, вулканагенных парод і інш. Асадкавыя, вулканічныя і метамарфічныя пароды пранізаны гранітнымі і гранадыярытавымі інтрузіямі. Сучасны выгляд Алтая набыў у выніку падняццяў у неагенавы і чацвярцічны перыяды. Грабяні высакагорных хрыбтоў характарызуюцца альпійскімі формамі рэльефу. Ёсць буйныя міжгорныя катлавіны, т.зв. стэпы (Чуйскі, Курайскі, Уймонскі, Абайскі, Канскі і інш.). У нізкагор’ях і сярэднягор’ях развіты паверхневыя і падземныя карставыя формы. Карысныя выкапні: поліметалічныя руды, золата, ртуць, сурма, вальфрам, марганец, жалеза, буры вугаль, солі, сульфаты і інш. Багатыя радовішчы мармуру і каштоўных вырабных камянёў (яшмы, парфіры і інш.). Тэрмальныя крыніцы: Абаканская, Белакурыхінскія, Рахманаўскія, Джумалінскія.
Клімат Алтая кантынентальны. Зіма халодная і працяглая. Сярэдняя т-ра студз. ад -15 °С (у перадгор’ях) да -28...-32 °С у міжгорных катлавінах у выніку тэмпературных інверсій. Лета адносна кароткае і халаднаватае; у перадгор’ях сярэдняя т-ра ліп. 19—22 °С, на высакагор’ях 14—16 °С. На схілах зах. раёнаў ападкаў да 2000 мм, паўн.-ўсх. — да 1000 мм, на ПдУ да 200 мм за год. Характэрны горнадалінныя вятры (фёны). Магутнасць снегавога покрыва у Зах. Алтаі можа дасягаць 2—3 м. Каля 1500 ледавікоў агульнай пл. больш за 900 км2. Развіта густая сетка горных рэк, найбольшыя: Катунь, Бухтарма, Бія, Чуя. Жыўленне рэк пераважна алтайскага тыпу — талымі снегавымі водамі і летнімі дажджамі. Больш як 3500 азёраў, пераважна каравых і марэнападпрудных, самыя вял. Маркаколь і Цялецкае маюць катлавіны тэктанічнага паходжання.
На Алтаі добра выражана сістэма вышынных ландшафтных паясоў. У паўн. і зах. перадгор’ях да выш. 400— 700 м — лугавыя разнатраўна-злакавыя, да выш. 1200—1500 м — палыноваціпчаковыя стэпы. Горныя лясы займаюць каля ⅔ тэрыторыі. Сярод іх пераважаюць паркавыя лістоўнічныя (да выш. 2000—2200 м). На Пн лясы цемнахвойныя, у т.л. кедравыя. Характэрны высакатраўныя лугі (велікатраўе), а таксама астравы горных стэпаў. На выш. 1400—2000 м у засушлівых катлавінах пашыраны паўпустынныя ландшафты. Высакагорная зона (выш. 1800—2400 м) з субальпійскімі хмызнякамі і лугамі змяняецца нізкатраўнымі альпійскімі лугамі. Ва ўсх. і паўн.-ўсх. раёнах пашыраны горныя тундры (хмызняковыя, імхова-лішайнікавыя, камяніста-друзавыя). Вышэй альпійскіх лугоў і тундраў — голыя скалы, камяністыя россыпы, снежныя палі і ледавікі. Жывёльны свет разнастайны, стэпавага (суслікі, хамякі, палёўкі і інш.), таежнага (мядзведзь, рысь, ліс, собаль, вавёрка, марал, глушэц і інш.), высакагорнага (алтайская пішчуха, горны казёл, снежны барс і інш.) комплексаў. На тэр. Алтая — Алтайскі запаведнік.
Літ.: Гвоздецкий Н.А, Голубчиков Ю.Н. Горы. М., 1987. А.М.Баско. с. 266
АЛТА́Й , Рэспубліка Алтай, у складзе Расійскай Федэрацыі. Пл. 92,6 тыс. км2. Нас. 192 тыс. чал. (1993): алтайцы, рускія, казахі і інш.; гар. насельніцтва 30%. Сталіца — г. Горна-Алтайск.
Прырода. Тэр. размешчана ў высакагорнай паўн. ч. Алтая (выш. да 4506 м, г. Бялуха). Горныя хрыбты (Катунскі, Курайскі, Паўн. і Паўд. Чуйскія) падзелены глыбока ўрэзанымі далінамі і шырокімі катлавінамі, т. зв. стэпамі (Абайскі, Уймонскі, Чуйскі і інш.). Клімат рэзка кантынентальны. Сярэднія т-ры студз. ад -12 да -32 °С, ліп. 9— 18 °С. Ападкаў ад 100 мм (у катлавінах) да 1000 мм (на ПнЗ) за год. Буйныя рэкі Катунь і Бія; воз. Цялецкае. Значныя запасы электраэнергіі. Лесасплаў па р. Бія. Глебы пераважна горна-падзолістыя, у паўн.-зах. ч. на ніжніх схілах гор і ў далінах чарназёмныя. 25% тэр. займаюць горна-таежныя лясы з перавагай хвойных парод (сібірская лістоўніца, кедр, піхта), на выш. больш за 2000—2500 м субальпійскія і альпійскія лугі. Алтайскі запаведнік.
Гісторыя. На тэр. Алтая выяўлены стаянкі чалавека эпохі палеаліту (Улалінка, У-Кан). Праз Алтай праходзілі гуны, цюркскія плямёны, уйгуры, енісейскія кыргызы, каракітаі, манголы. З пач. 13 ст. ўваходзіў у манг. імперыю Чынгісхана, потым у склад розных феад. аб’яднанняў. Шчыльнасць насельніцтва была невялікая. Яно займалася качавой жывёлагадоўляй, паляваннем, арэхавым промыслам; панавалі патрыярхальна-феад. адносіны. З каланізацыяй Сібіры Расіяй плямёны алтайскіх жывёлаводаў пачалі прымаць рус. падданства. Гэты працэс узмацніўся ў час спусташальнай вайны 1755 паміж Маньчжурскімі правіцелямі Кітая і Айрацкім ханствам (Джунгарыяй), у склад якога ўваходзіў Алтай. Ратуючыся ад знішчэння, у 1756 алтайцы прынялі падданства Расіі. У студз. — сак. 1918 тут абвешчана сав. ўлада. У чэрв. 1918 Алтай заняты белагвардзейцамі, са жн. 1919 пачаўся партыз. рух супраць войскаў Калчака. У кастр. 1919 партызаны аб’ядналіся ў дывізію (больш за 18 тыс. чал.) з бальшавіцкім штабам (камандзір І.Я.Траццяк). У крас. 1920 устаноўлена сав. ўлада. 1.6.1922 у складзе РСФСР утворана Айроцкая аўт. вобл., перайменаваная ў 1948 у Горна-Алтайскую аўт. вобл., а яе цэнтр Айрот-Тура — у Горна-Алтайск. У 1993 Алтай абвешчаны Рэспублікай у складзе Рас. Федэрацыі.
Гаспадарка. Асн. галіны прам-сці: лясная, дрэваапр., лёгкая (тэкст., гарбарная, абутковая), харч. (мясная, масларобная і інш.), вытв-сць буд. матэрыялаў, электраэнергетыка (будуюцца Чэмальская і Катунская ГЭС на р. Катунь). Асн. галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля, авечкагадоўля, козагадоўля; гадуюць якаў, маралаў і плямістых аленяў. Пасевы кармавых і збожжавых культур у горных катлавінах і далінах буйных рэк (авёс, ячмень і інш.). Развіта пладаводства. Пчалярства. Пушны промысел. Асн. транспартная магістраль — Чуйскі тракт. Аэрапорт. Горнакліматычны і кумысалячэбны курорт Чэмал. Турызм (воз. Цялецкае, горна-лыжная траса даўж. 1500 м). с. 267
АЛТА́Й ГАБІ́ЙСКІ , гл. Габійскі Алтай. с. 268
АЛТА́Й МАНГО́ЛЬСКІ , гл. Мангольскі Алтай. с. 268
АЛТА́ЙСКІ КРАЙ , у складзе Расійскай Федэрацыі. Утвораны 28.9.1937. Размешчаны на ПдЗ Зах. Сібіры. Пл. 158,4 тыс. км2. Нас. 2687 тыс. чал. (1994); большая ч. рускія, украінцы, жывуць казахі, беларусы, алтайцы і інш.; гар. насельніцтва 52%. Цэнтр — г. Барнаул. Найбольшыя гарады: Барнаул, Бійск, Рубцоўск, Новаалтайск, Зарынск, Слаўгарад.
Прырода. Алтайски край займае паўд. ч. Зах.-Сібірскай раўніны (у т.л. Кулундзінскую раўніну і Прыобскае плато). На ПнУ тэр. акаймавана Салаірскім кражам, на ПдУ — паўн. адгор’ямі Алтая (выш. 2007 м, г. Чорная). Карысныя выкапні: поліметалічная і жал. руды, вапнякі, гліны, мірабіліт, кухонная соль, сода. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. -19 °С, ліп. 19 °С. Ападкаў 250—350 мм за год. Гал. рака Об. Вял. азёры: Кулундзінскае, Кучукскае, Міхайлаўскае. Пераважаюць чарназёмныя, на З саланцавата-саланчаковыя глебы. У перадгор’ях лясы з лістоўніцы, сібірскай піхты, кедравай хвоі і інш.
Гаспадарка. Асн. галіны прам-сці — машынабудаванне і металаапрацоўка (трактары і с.-г. машыны, вагоны, рухавікі, кавальска-прэсавае і горназдабыўное абсталяванне, радыёапаратура і інш.), хім. і нафтахім. (вытв-сць шын, штучнага валакна, хім. вырабаў). Развіты харч. (мясная, сыраробная, масларобная), лёгкая (вытв-сць баваўняных тканін, трыкатажу), горназдабыўная (поліметалічныя і жал. руды, кухонная і глаўберава соль), дрэваапр. прам-сць. У сельскай гаспадарцы пераважае земляробства: пасевы збожжавых (пшаніца, кукуруза, авёс, проса, грэчка), цукр. буракоў, сланечніку, ільну, кармавых культур. Вырошчваюць бульбу, агародніну. Пладаводства. Малочна-мясная жывёлагадоўля, свінагадоўля, мяса-воўнавая коза- і авечкагадоўля. Птушкагадоўля. Пчалярства. Гал. транспарт чыг. і аўтамабільны. Асн. чыг. магістралі: Новасібірск — Барнаул — Рубцоўск — Сяміпалацінск з адгалінаваннем на Бійск; Артышта—Барнаул—Кулунда—Паўладар; Татарск—Кулунда—Малінавае Возера; Алтайскае—Камень-на-Обі—Карасук. Аўтамаб. дарогі: Чуйскі тракт (ад Бійска праз Алтай у Манголію), Новасібірск — Барнаул. Суднаходства па Обі. Курорты Белакурыха, Лябяжае. Р.А.Жмойдзяк. с. 268
«АЛТА́ЙСКІ ТРА́КТАР» , адзін з буйнейшых трактарных з-даў Расійскай Федэрацыі. Пабудаваны ў 1942—43 у г. Рубцоўск (Алтайскі край) на базе эвакуіраванага Харкаўскага трактарнага з-да як Алтайскі трактарны з-д. Выпускае гусенічныя трактары, спецыялізуецца на трактарах с.-г. агульнага прызначэння, цяглавых 3—5-га класаў (магутнасцю 110—170 к.с.), лесапрамысловых (тралёвачных), малагабарытных і агрэгатах, дэталях, вузлах да трактароў. Сярод перспектыўнай прадукцыі — трактар Т-250 з рухавіком 250 к.с. і садоваагародны малагабарытны МТ-10. С.А.Казак-Антаневіч. с. 268
АЛТА́ЙСКІЯ МО́ВЫ , макрасям’я моў, што аб’ядноўвае цюркскія, мангольскія, тунгуса-маньчжурскія, а таксама ізаляваныя карэйскую і японскую мовы (гл. адпаведныя арт.). Збліжаюцца агульнасцю рысаў: фанетычных (заканамернасць палатальнага і лабіяльнага сінгарманізму зычных і галосных, асіміляцыі зычных; корань 1-складовы, 3-гукавы, найчасцей утварае закрыты склад), марфалагічных (словаўтварэнне і словазмяненне з дапамогай аглюцінатыўных афіксаў, адсутнасць роду, наяўнасць катэгорыі прыналежнасці) і сінтаксічных (паясняльныя словы ў сказе абавязкова стаяць перад паяснёнымі, слабае развіццё складаназалежных сказаў). Найб. сувязь алтайскай мовы у лексіцы, што тлумачыцца іх генетычнай блізкасцю.
Літ.: Баскаков Н.А Алтайская семья языков и её изучение. М., 1981. с. 268
АЛТА́ЙЦЫ (у 1922—48 наз. таксама айротамі), народ у Рэспубліцы Алтай. 60 тыс. чал. (1979). Падзяляюцца на этнагр. групы: алтай-кіжы, тэленгіты, тэлесы, тэлеуты, тубалары, чалканцы, кумандзінцы. Гавораць на алтайскай мове. с. 268
АЛТА́Р (лац. altaria ад altus высокі), частка хрысціянскага храма, аддзеленая перагародкай або іканастасам. У першабытных і стараж. народаў — узвышэнне, якое служыла месцам для прынясення ахвяр. У біблейскай гісторыі — сімвал прымірэння чалавека з Богам. Ант. грэкі і рымляне ставілі алтар па-за храмам, аздаблялі скульпт. выявамі (Пергамскі алтар). У першых хрысціянскіх храмах алтар меў выгляд стала («прастол»), на якім гатавалі і раздавалі прычасце; часам пад ім рабілі склепы для пахавання пакутнікаў. З 4 ст. такую ж назву атрымала частка храма, дзе знаходзіўся ахвярнік. У раманскай архітэктуры гал. алтар каталіцкага храма размяшчаўся каля ўсх. сцяны, меў простую аздобу, у гатычнай (алтар-шафка) — упрыгожваўся жывапісам. разьбой, пазалотай, паліхроміяй, у рэнесансавай — пераважна жывапісам. У эпоху барока ўзніклі ансамблі багата аформленых скульптурна-жывапісных алтароў у сінтэзе з архітэктурай храма. На Беларусі такія алтары захаваліся ў касцёлах у Гродне, Слоніме, Дзятлаве, у вёсках Камаі Пастаўскага, Будслаў Мядзельскага, Новая Мыш Баранавіцкага р-наў, у Спаса-Праабражэнскай царкве ў в. Порплішча Докшыцкага р-на і інш. А.А.Ярашэвіч. с. 268
АЛТЫ́Н (ад тат. алты шэсць), 1) лікаваграшовая адзінка ў Расіі 14 — пач. 18 ст., роўная 6 дзенгам, пазней 3 капейкам. Упершыню ў рус. пісьмовых крыніцах упамінаецца каля 1375, у бел. — пад 1532. 2) Рас. сярэбраная манета ў сярэдзіне 17 — пач. 18 ст. с. 269
АЛТЫНКО́ЛЬ , гл. Цялецкае возера. с. 269
АЛТЫНСАРЫ́Н Ібрай (20.10.1841 — 17.7.1899), казахскі педагог-асветнік, пісьменнік, этнограф. Яго намаганнямі адкрыты шэраг школ з каз. мовай навучання. Распрацаваў сістэму школьнай адукацыі; на аснове рус. графікі склаў праект каз. алфавіта, падручнікі роднай і рус. мовы для дзяцей («Пачатковы дапаможнік па навучанні кіргізаў рускай мове», 1871; «Кіргізская хрэстаматыя», 1879 і інш.). Арыгінальныя і перакладныя маст. творы Алтынсарына, змешчаныя ў падручніках, прасякнуты дэмакр. і гуманіст. ідэямі. Ж.Сахіеў. с. 269
АЛТЫНТА́Г , горы ў Цэнтр. Азіі, на З Кітая, паміж Куньлунем і Наньшанем. Аддзяляюць Тарымскую ўпадзіну і Цайдамскую катлавіну. Даўж. каля 800 км. Паўд.-зах. частка Алтынтага — скалістая, моцна расчлянёная, укрыта вечнымі снягамі і ледавікамі, макс. выш. да 6161 м; паўн,ўсходняя — кароткія масівы выш. больш за 5000 м; цэнтральная — рэзка звужаная і паніжаная, пераважная выш. да 3000—3500 м. Складзены з гнейсаў, крышталічных сланцаў, філітаў. Карысныя выкапні: руды храмітаў, свінцу, цынку, нікелю, плаціны. Клімат рэзка кантынентальны, засушлівы. Найб. р. Чэрчэн з прытокамі. На перадгор’ях камяністыя пустыні, у далінах растуць эфедры, салянкі, зараснікі саксаулу і тамарыску, на схілах гор — стэпавая расліннасць і альпійскія лугі. Жывёльны свет: дзікі як, антылопы, кукуяманы і інш. с. 269
АЛТЭ́Я (Althaea), род кветкавых раслін сям. мальвавых. Каля 12 відаў. Пашыраны ва ўмеранай зоне Еўропы і Азіі. На Беларусі інтрадукавана алтэя лекавая (А. officinalis), трапляецца ў культуры і як здзічэлая, алтэя каноплевая (А. cannabina), вырошчваюць у Цэнтр. бат. садзе АН.
Адна- або шматгадовыя расліны. Найб. вядомая алтэя лекавая — шматгадовая травяністая расліна з моцным прамастойным сцяблом выш. да 150 см і тоўстымі мясістымі каранямі. Лісты нераўнамерна-зубчастыя, ніжнія амаль круглыя, верхнія яйцападобныя. Кветкі бледна-ружовыя, пазушныя. Лек., дэкар., тэхн., харч., кармавыя, меданосныя і перганосныя расліны. Карані выкарыстоўваюць як адхарквальны, змякчальны і процізапаленчы сродак («алтэйны корань»). с. 269
АЛУЛАНО́З , гельмінтозная хвароба жывёл, узбуджальнікі якой дробныя нематоды (Ollulanus tricuspis, О.skrjabini, О. andarica, О. suis). Шырока распаўсюджана, вывучана недастаткова. Характарызуецца пашкоджаннем страўніка. Нематоды паразітуюць у прасвеце і тоўшчы слізістай абалонкі страўніка, вывадных пратоках яго залоз, радзей у 12-перснай кішцы і інш. месцах. Хварэюць пераважна дарослыя свінні. Хворай жывёліне ўласцівы дрэнны апетыт, ірвота, паносы, яна паступова худнее, часам гіне. Лячэнне тэрапеўтычнае; хворых жывёл дэгельмінтызуюць. с. 269
А́ЛУНАН (Alunāns) Адольф (11.10.1848, г. Елгава, Латвія — 5.7.1912), латышскі акцёр, рэжысёр, драматург; заснавальнік нац. т-ра і драматургіі. Сцэн. дзейнасць пачаў у 1866. Працаваў у ням. т-рах у Тарту, Таліне, Пецярбургу. Выконваў пераважна камедыйныя ролі. Арганізатар, кіраўнік і рэжысёр першага нац. т-ра (Рыга, 1870—85), перасоўнай трупы ў Елгаве (1885—1904). Аўтар п’ес: «Дамарослы», «Радасць і гора», «Нашы продкі» і інш., артыкулаў пра тэатр. мастацтва, успамінаў. с. 270
А́ЛУНАН (Alunāns) Юрыс Андрэевіч (13.5.1832, маёнтак Яўнкалснава, Латвія — 18.4.1864), латышскі паэт і грамадскі дзеяч; заснавальнік нац. пісьмовай паэзіі. Скончыў Тартускі ун-т (1861). З 1862 рэдактар першай лат. газеты «Peterburgas avïzes» («Пецярбургская газета»). Аўтар зб. «Песенькі» (1856, пераклады класікаў сусв. паэзіі), эпіграм. Складальнік зб-ка навук.-папулярных артыкулаў «Двор, прырода і сусвет» (т. 1—3, 1859—61), у якім змешчаны матэрыялы па геаграфіі, гісторыі Расіі, мовазнаўстве. У вершах выступаў супраць самадзяржаўя, клерыкалізму, абуджаў нац. самасвядомасць лат. народа, удасканальваў нац. лат. мову. М.Абала. с. 270
АЛУНІ́Т (франц. alunite ад alun галын), галыновы камень, мінерал класа сульфатаў KaAl3[SO4]2(OH)6. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Шчыльныя і рыхлыя масы, радзей крышталі, валакністыя і зярністыя агрэгаты. Колер белы, шараваты, жаўтаваты, буры. Бляск шкляны да перламутравага. Цв. 3,5—4,5; крохкі. Шчыльн. 2,6—2,8 г/см3. Алуніт — сыравіна для атрымання галыну, сульфату алюмінію, часткова калійных соляў, сернай кіслаты. Гл. таксама Алунітавая руда. с. 270
АЛУНІ́ТАВАЯ РУДА́ , прыроднае мінер. ўтварэнне, якое складаецца з алуніту (30—55%), кварцу, халцэдону і апалу (разам 40—50%), гліністых мінералаў (каалініт) і прымесяў вокіслаў жалеза, ільменіту, цыркону і інш. Шчыльная масіўная парода (каля 2,7 г/см3). Фарміруецца ў абласцях маладога вулканізму. Комплексная сыравіна: атрымліваюць гліназём, сульфат калію (калійныя ўгнаенні), серную кіслату, ванадый, галій. Здабываюць звычайна адкрытым спосабам. Радовішчы ў Расіі, Азербайджане, на З Украіны, у ЗША, Кітаі, Аўстраліі, Іране, Мексіцы, Італіі, Індыі і інш. с. 270
АЛУ́ПКА , горад на Украіне, на Паўд. беразе Крыма. За 17 км ад Ялты. 10,8 тыс. ж. (1988). Прыморскі кліматычны курорт. Адметны мяккімі кліматычнымі ўмовамі, добрай ахаванасцю ад халодных паўн. вятроў, цёплым летам з лёгкімі марскімі брызамі, чыстым, насычаным фітанцыдамі і аэраіонамі прыгорных хваёвых лясоў горна-марскім паветрам, маляўнічым ландшафтам, працяглым перыядам марскіх купанняў (чэрв.—кастр.). Большасць санаторыяў спецыялізуецца на клімат- і фізіятэрапіі лёгачных захворванняў. Палацава-паркавы комплекс графа М.С.Варанцова (19 ст., арх. Э.Блор). с. 270
АЛУ́ШТА , горад на Украіне, у горнай даліне на Паўд. беразе Крыма. За 45 км ад чыг. ст. Сімферопаль. 33 тыс. ж. (1992). Прыморскі кліматычны курорт. Развіваецца з 19 ст. Адметны надзвычай спрыяльнымі для паўнацэннага адпачынку, лячэння лёгачных і нерв. хвароб умовамі: клімат субтрапічны міжземнаморскага тыпу з мяккай зімой, цёплым малавоблачным летам, цёплай і працяглай восенню; марскія купанні з чэрвеня да кастрычніка; багатая вечназялёная расліннасць у далінах рэк, букавыя і хваёвыя лясы, вінаграднікі на схілах велічных горных масіваў Дэмерджы; адзін з найлепшых у Крыме пясчанагалечны пляж працягласцю каля 5 км. Шмат санаторыяў, пансіянатаў, турбаз і дамоў адпачынку. Прыродныя і архю-гіст. помнікі (пячоры Чатырдага, «Даліна прывідаў», рэшткі візант. і генуэзскіх крэпасцяў, умацаванняў і паселішчаў, палацы, маёнткі і сядзібы Раеўскіх, Гагарыных і інш. рус. вяльможаў). Музеі краязнаўчы і С.М.Сяргеева-Цэнскага.
Літ.: Талышев В.П. Алушта: Путеводитель. Симферополь, 1984. с. 270
АЛФАВІ́Т [ад назваў першых дзвюх літар грэч. алфавіта alpha і bēta (навагрэч. vita)], азбука, сукупнасць графічных знакаў (літар) пэўнай сістэмы пісьма, размешчаных у замацаваным парадку. Уяўляе сабой пазнейшую стадыю развіцця графікі, наступную за піктаграфічным, ідэаграфічным пісьмом (гл. адпаведныя арт.). Асн. патрабаванні да кожнага алфавіта: дакладная колькасць адпаведных літар і асн. гукаў мовы (фанем), прастата малюнкаў літар і іх зручнасць для напісання, выразнае адрозненне адной літары ад другой пры захаванні адзінства іх графічнай будовы.
Алфавіт упершыню ўзнік у стараж. літарна-гукавых сістэмах. Яго маюць і некат. складовыя сістэмы, напр. катакана і хірагана (гл. Японскае пісьмо), дэванагары (гл. Індыйскае пісьмо) і інш. Першымі чыста гукавую сістэму пісьма стварылі фінікійцы каля 2000 г. да н. э. Фінікійскае пісьмо стала асновай для ўсіх наступных літарна-гукавых сістэм. Ад яго паходзіць арамейскае пісьмо, якое дало пачатак яўрэйскаму пісьму і арабскаму пісьму, а таксама грэчаскае пісьмо, на якім грунтуецца большасць еўрап. алфавіта. Грэч. алфавіт, найб. верагодна, створаны ў 11 ст. да н.э. Стараж. грэкі пакінулі без істотных змен фінікійскі алфавіт, толькі адкінулі графемы, не прыдатныя для перадачы гукаў сваёй мовы, і ўвялі некалькі новых. Грэч. алфавіт лёг у аснову італійскіх алфавітаў (этрускага, умбрыйскага, оскага, лацінскага, фаліскійскага і інш.). Пазнейшы візантыйскі варыянт грэч. алфавіта даў пачатак арм. і груз. пісьму (гл. адпаведныя арт.).
На грэка-візантыйскай аснове ўзнікла кірыліца, якая перайшла ў спадчыну беларусам і інш. усх.-слав. народам. Кірыліцкі алфавіт выкарыстоўваўся ў старабел. пісьменстве, а з пэўнымі зменамі і ў першых бел. друкаваных выданнях 16—17 ст. У 18 — пач. 20 ст. ў сувязі з яго заняпадам стаў ужывацца пераважна лацінскі алфавіт (гл. Лацінскае пісьмо). З узнікненнем легальнай бел. прэсы для перадачы гукавой сістэмы бел. мовы быў прыстасаваны рус. грамадзянскі шрыфт. Сучасны беларускі алфавіт замацаваўся як асноўны графічны сродак пісьмовай формы бел. літ. мовы пасля ўтварэння БССР.
Літ.: Истрин В.А. Возникновение и развитие письма. М., 1965; Дирингер Д. Алфавит: Пер. с англ. М., 1963; Павленко Н.А. История письма. 2 изд. Мн., 1987. А.М.Булыка. с. 270
АЛФЕНО́Л , магнітамяккі сплаў жалеза (84%) з алюмініем (16%). Мае высокія магн. пранікальнасць у слабых палях, цвёрдасць, трываласць, зносаўстойлівасць, эл. супраціўленне. З алфенолу вырабляюць стрыжні галовак апаратуры для магн. запісу і ўзнаўлення інфармацыі. с. 271
АЛФЁРАЎ Жарэс Іванавіч (н. 15.3.1930, Віцебск), расійскі фізік. Акад. АН СССР (1979, чл.-кар. 1972). Замежны чл. АН Беларусі (1995). Скончыў Ленінградскі эл.-тэхн. ін-т (1952). З 1953 у Фізіка-тэхн. ін-це АН СССР (Ленінград), з 1972 адначасова праф. Ленінградскага эл.-тэхн. ін-та, з 1989 старшыня Прэзідыума С.-Пецярбургскага цэнтра Расійскай АН. Навук. працы па фізіцы паўправаднікоў, паўправадніковай і квантавай электроніцы, тэхн. фізіцы. Паклаў пачатак даследаванням паўправадніковых гетэраструктур, удзельнічаў у стварэнні першых у СССР транзістараў, фотадыёдаў і магутных германіевых выпрамнікоў. Ленінская прэмія 1972. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Літ.: Вул Б.М. и др. Ж.И.Алфёров // Физика и техника полупроводников. 1980. Т. 14, вып. 3. с. 271
АЛФЁРАЎ Мікалай Сямёнавіч (26.9.1917, г.п. Кампанееўка Кіраваградскай вобл., Украіна — 6.11.1982), рускі архітэктар. Нар. архітэктар СССР (1978). Чл.-кар. АМ СССР (1978). Скончыў Харкаўскі ін-т інжынераў камунальнага буд-ва (1940). Выкладаў у Свярдлоўскім арх. ін-це, у 1972—82 рэктар. Работы: жылыя дамы з выкарыстаннем элементаў ордэрнай архітэктуры (1955), ансамбль гіст.-рэв. сквера (1974) — усе ў Екацярынбургу. Аўтар прац па гісторыі і тэорыі прамысл. архітэктуры. с. 271
АЛФЯРО́ВІЧЫ (Пагоскія), старажытны шляхецкі род герба «Багорыя» ў ВКЛ. Мелі ўладанні ў Віцебскім ваяв. Ад спадчыннага маёнтка Пагосцічы зваліся Алфяровічы-Пагоскія. Першы ў крыніцах згадваецца Алфер. Называюцца 11 пакаленняў прадстаўнікоў гэтага роду, вядомых па маёмасных справах сярэдзіны 16—18 ст. с. 271
АЛХІ́МІЯ (позналац. alchimia ад араб. аль-кімія), данавуковы кірунак развіцця хіміі; своеасаблівая з’ява культуры. Узнікла ў Егіпце (3—4 ст. н.э.), атрымала пашырэнне ў Зах. Еўропе (11—13 ст.). Гал. мэта — пошукі «філасофскага каменя» для ператварэння звычайных металаў у золата і серабро, атрымання эліксіру неўміручасці, універсальнага растваральніку і інш.
Тэарэт. ўяўленні алхіміі — перапляценне рэлігійна-містычных вучэнняў язычніцтва, хрысціянства, іудаізму і ант. філасофіі. На працягу шматвяковых спробаў іх практычнага ўвасаблення алхімікі адкрылі або ўдасканалілі спосабы атрымання мінер. і раслінных фарбаў, лек. сродкаў, шкла, эмаляў, металаў і іх сплаваў, кіслот, шчолачаў, соляў, а таксама распрацавалі прыёмы хім. аперацый (фільтраванне, перагонка, узгонка і інш.). На аснове назапашаных звестак у 17—18 ст. Пачалося станаўленне хіміі як навукі (працы Р.Бойля, М.В.Ламаносава, А.Лавуазье і інш.). с. 271
АЛЫЧА́ , зборная назва відаў раслін з роду сліва. Найб. вядомы алыча культурная (Prunus cerasifera) і сліва разгалістая, або ткемалі (Prunus divaricata). Вырошчваюць у краінах Азіі, Еўропы, на Балканах, Каўказе, у Закаўказзі. Выкарыстоўваюць як пладовую культуру, як прышчэпу для слівы, персіка, абрыкоса; для ахоўнага лесаразвядзення. На Беларусі інтрадукавана ў сярэдзіне 19 ст. з Паўн. Каўказа, пашырылася па ўсёй тэр. рэспублікі.
Дрэва або вялікі куст выш. 4—10 м. Лісце яйцападобнае або прадаўгавата-эліпсападобнае. Кветкі белыя, распускаюцца раней за лісце. Плод — касцянка, ад светла-жоўтай да цёмна-чырвонай, выспявае ў жніўні. Ураджайнасць 8—10 кг (да 40 кг) з дрэва. Сарты: Ветразь, Камета кубанская, Хуткаплодная, Падарожніца (Рубінавая), Мара і інш. Меданос. Размнажаецца насеннем, каранёвымі парасткамі і сцябловымі чаранкамі, акуліроўкай. Святлолюбівая, засухаўстойлівая, непатрабавальная да глебы і вільгаці расліна. Плады багатыя цукрамі, яблычнай і лімоннай к-тамі, вітамінамі С, B1, B2 і інш., з іх гатуюць кампоты, варэнне, павідла, сок, віно, на Каўказе — алычовы лаваш (высушаныя на сонцы тонкія лісты з мякаці пладоў). с. 271
А́ЛЬБА (правансальскае alba літар. світанне), жанр сярэдневяковай куртуазнай лірыкі; ранішняя песня пра тайнае начное любоўнае спатканне. Склалася ў трубадураў. Формаю пераважна страфічна аформлены дыялог. Параўн. «серэна» — «вячэрняя песня» — запрашэнне на спатканне (гл. Серэнада). с. 271
А́ЛЬБА , вёска ў Беларусі, у Квасевіцкім с/с Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса «Зара». За 23 км на З ад Івацэвічаў, 159 км ад Брэста. 101 ж., 44 двары (1995). Базавая школа. Юр’еўская царква (1790) — помнік драўлянага дойлідства. с. 271
А́ЛЬБА (Alba), Альварэс дэ Таледа (Alvarez de Toledo) Фернанда (29.10.1507 — 11.12.1582), герцаг, ісп. палкаводзец і паліт. дзеяч. Вызначыўся ў Шмалькальдзенскай вайне (1546—48) супраць ням. пратэстантаў, у вайне 1556—57 Іспаніі з папам Паўлам IV. Каралём Філіпам ІІ прызначаны правіцелем (1507—73) у Нідэрланды, дзе ўстанавіў тэрарыст. дыктатуру (прыгаварыў да пакарання смерцю каля 7 тыс. чал., у т.л. графаў Эгманта і Горна), праводзіў палітыку абрабавання краіны і падпарадкавання яе Іспаніі (гл. ў арт. Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя 16 ст.). У 1580 на чале ісп. арміі заваяваў Партугалію. с. 271
А́ЛЬБА-ЛО́НГА (Alba Longa), старажытны лацінскі горад на ПдУ ад Рыма. Паводле падання, засн. каля 1152 да н.э. Асканіем, сынам Энея. Каля пач. 1-га тыс. да н.э. быў цэнтрам Лацінскага Саюза, у 7 ст. да н.э. разбураны рымлянамі, жыхары горада пераселены ў Рым. с. 271
АЛЬБАТРО́СЫ (Diomedeidae), сямейства птушак атр. Буравеснікападобных. 2 роды, 13 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках Ціхага, Атлантычнага і Індыйскага акіянаў.
Даўж. 0,85—1,4 м, маса да 8 кг. Апярэнне шэра-белае, крылы вузкія, доўгія, у размаху да 4,25 м. Узнімаюцца ў паветра толькі з грэбеня хвалі або берагавога абрыву. Нястомныя летуны, добра плаваюць. Гняздуюцца калоніямі на акіянічных астравах. Размнажаюцца ва ўзросце 5—10 гадоў. Кормяцца беспазваночнымі і рыбай. Альбатрос беласпінны (Diomedea albatrus) занесены ў Чырвоную кнігу МСАП. с. 271
А́ЛЬБАЎ Міхаіл Нілавіч (20.11.1851, С.-Пецярбург — 25.6.1911), рускі пісьменнік. Аўтар аповесцяў «Пшаніцыны» (1873), «Дзень выніку» (1879), хронікі «Канец Невядомай вуліцы» (1881—82), рамана «Ра́са» (1883), рамант. трылогіі «Дзень ды ноч» (1890—1903), прысвечаных пераважна жыццю гар. мяшчанства і духавенства, лёсу «маленькага» чалавека (адчувальны ўплыў твораў Ф.Дастаеўскага).
Тв.: Соч. Т. 1—8. Спб., [1906—08]. с. 272
АЛЬБЕ́ДА (ад лац. albus светлы), велічыня, якая характарызуе адбівальную здольнасць паверхні цела. Вымяраецца адносінамі колькасці адбітага паверхняй святла да колькасці святла, якое падае на яе. Выражаецца ў працэнтах ці долях адзінкі. Альбеда натуральных паверхняў вымяраецца альбедаметрам, вывучаецца актынаметрыяй. Характарызуе адбівальную здольнасць нябеснага цела, якое само не свеціцца.
Адрозніваюць інтэгральнае альбеда — для ўсяго патоку выпрамянення, монахраматычнае — для пэўнай даўжыні хваляў, спектральнае — для розных участкаў спектра (ультрафіялетавае, бачнае, інфрачырв. і інш.). Інтэгральнае альбеда планеты Зямля (з атмасферай) каля 35%, у бачнай частцы спектра 40%. Залежыць ад геагр. шыраты, пары года, часу сутак, стану расліннага покрыва, воднай паверхні і інш. Альбеда вільготнай глебы 5—10%, лесу 5—20%, травянога покрыва 20—25%. свежага снегу 70—90%. Ад велічыні альбеда залежыць радыяцыйны баланс паверхні Зямлі. М.А.Гольберг. с. 272
АЛЬБЕДАМЕ́ТР (ад альбеда + ...метр), метэаралагічная прылада для вымярэння альбеда. Працуе на прынцыпе інтэгральнага шаравога фатометра. Альбеда зямной паверхні вымяраюць паходным альбеда — спалучэнне двух піранометраў; прыёмная паверхня аднаго з іх павернута да Зямлі і ўспрымае рассеянае святло, другога — да неба і рэгіструе падаючае выпрамяненне. Карыстаюцца і адным піранометрам, прыёмная паверхня якога паварочваецца то ўніз, то ўгару. с. 272
АЛЬБЕ́НАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА Альбенеўскае возера, у Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дрысвята. Пл. 0,5 км2. Даўж. 1,5 км, найб. шыр. 0,5 км, найб. глыб. 13 м. Пл. вадазбору 1,3 км2. Схілы выш. 5—7 м, на ПнЗ да 11 м, зараслі хмызняком. Дно пясчанае, глыбей за 6 м выслана сапрапелем. Зарастае слаба. Сцёк па пратоцы ў Богінскае возера. с. 272
АЛЬБЕ́НІС (Albéniz) Ісаак Мануэль Франсіска (29.5.1860, г. Кампрадон, Каталонія — 18.5.1909), іспанскі кампазітар і піяніст. Вучыўся ў А.Мармантэля, Ф.Ліста (фп.), Ф.Педрэля (кампазіцыя). Буйнейшы прадстаўнік ісп. музыкі канца 19 — пач. 20 ст. Стваральнік нац. ісп. стылю, заснаванага на фалькл. рытмах і інтанацыях у спалучэнні з новымі прыёмамі пісьма. Расшырыў выразныя магчымасці фп.
Сярод тв.: оперы «Магічны апал» (1893), «Пепіта Хіменес» (1896), рапсодыя для арк. «Каталонія»; сарсуэлы; каля 300 тв. для фп., у т.л. «Іспанская сюіта», «Іспанія», «Іспанскія напевы» (5 п’ес), «Іберыя» (12 п’ес); рамансы, песні, балады і інш.
Літ.: Вайсборд М. Исаак Альбенис. М., 1977. с. 272
АЛЬБЕ́Р (Albert; сапр. Мартэн; Martin) Аляксандр (27.4.1815, г. Бюры, Францыя — 29.5.1895), французскі сацыяліст. Удзельнік Ліёнскага паўстання 1834, адзін з кіраўнікоў тайнага рэв. т-ва 1840-х г. «Таварыства новых пораў года». Удзельнік Рэвалюцыі 1848 у Францыі, член Часовага ўрада Другой рэспублікі, віцэ-прэзідэнт Люксембургскай камісіі. Дэп. Устаноўчага сходу. За ўдзел у рэв. выступленні рабочых Парыжа 15.5.1848 зняволены на 20 гадоў, у 1859 амнісціраваны. с. 272
АЛЬБЕ́Р (Albert) Марсель (н. 25.11.1917, Парыж), французскі лётчык, удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Засл. лётчык Францыі. У 2-ю сусв. вайну змагаўся ў радах дэголеўскіх сіл «Змагарная Францыя». З 1943 у СССР у складзе авіяпалка «Нармандыя—Нёман» 1-й паветр. арміі. Зрабіў 193 баявыя вылеты, збіў 23 самалёты ворага. с. 272
АЛЬБЕ́РДЗІ (Alberti) Хуан Баўтыста (29.8.1810, г. Тукуман, Аргенціна — 18.6.1884), аргенцінскі паліт. і грамадскі дзеяч, філосаф, пісьменнік. У 1838 удзельнічаў у стварэнні тайнага т-ва «Маладая Аргенціна». У 1839—52 у эміграцыі. Пасля падзення дыктатуры Х.М.Росаса (1852) на дыпламат. службе ў краінах Еўропы і ЗША. Аўтар працы «Асновы і зыходныя палажэнні для палітычнай арганізацыі Аргенцінскай Рэспублікі» (1852), кнігі «Злачынства вайны» (1870), драм. хронікі «Майская рэвалюцыя» (1839), паліт. рамана «Паломніцтва Светача дня, або Падарожжа і прыгоды Праўды ў Новым Свеце» (1878) і інш. с. 272
АЛЬБЕ́РТ (Albert Lake), возера ў Афрыцы, гл. Мабуту-Сесе-Сека. с. 272
АЛЬБЕ́РТ ІІ (Albert) (н. 6.6.1934, Брусель), бельгійскі кароль з 1993. Скончыў ваенна-марское вучылішча ў г. Бруге, камандор ВМС. У канцы 2-й сусв. вайны дэпартаваны ў Германію, у 1950 вярнуўся ў Бельгію. Да жн. 1993 прынц, пасля смерці старэйшага брата Бадуэна — кароль (6-ы). Ганаровы прэзідэнт Нац. алімпійскага к-та. с. 272
АЛЬБЕ́РТ ВЯЛІ́КІ (Albertus Magnus), Альберт фон Бальштэт (Albert von Bollstädt; каля 1193, Лаўінген — 15.11.1280), нямецкі філосаф, тэолаг, прыродазнавец. Манах-дамініканец, епіскап Рэгенсбурга, папскі легат, арганізатар крыжовага паходу на тэр. Германіі. Вучыўся ў Падуі, Балонні. Выкладаў у Парыжы, Кёльне і інш.; настаўнік Фамы Аквінскага. Вывучаў анатомію, эмбрыялогію, батаніку, заалогію, хімію, касмалогію, оптыку. У сваіх творах даў энцыклапедычны агляд дасягненняў тагачаснай навукі. Увёў ва ўжытак сярэдневяковай філасофіі і навукі працы Арыстоцеля, якія выклаў і пракаменціраваў з пазіцый хрысціянскай тэалогіі. Сцвярджэнне пра стварэнне матэрыі і часу дало Альберту Вялікаму магчымасць узаконіць у рамках схаластыкі арыстоцелеву фізіку з яе вучэннем пра неперарыўнасць матэрыі як асновы змены. Поруч з сістэматызатарскай працай у галіне прыродазнаўства праводзіў уласныя даследаванні. Аўтар філас. прац («Сума тэалогіі» і інш.) і прыродазнаўчанавук. трактатаў. У 1931 кананізаваны каталіцкай царквой. с. 272
АЛЬБЕ́РТА (Alberta), правінцыя на ПдЗ Канады. Пл. 661,2 тыс. км2, нас. 2545 тыс. чал. (1993). Адм. цэнтр — г. Эдмантан. Найб. гарады Калгары, Форт-Саскачэван. Гар. насельніцтва каля 77%. Значная ч. тэрыторыі занята плато Вялікія раўніны, на ПдЗ Скалістыя горы. Клімат кантынентальны. Сярэднія т-ры (у Эдмантане) студз. -15 °С, ліп. 17 °С. Ападкаў 300—500 мм за год. Найб. рэкі Піс-Рывер і Атабаска, азёры Атабаска, Клэр, Малое Нявольніцкае. Вядучае месца ў эканоміцы належыць горназдабыўной прам-сці. Здабываюць 88% нафты і газу, 40% каменнага вугалю (ад агульнай здабычы ў Канадзе), уран, серу і інш. Развіты нафтаперапрацоўка, нафтахімія, каляровая металургія, машынабудаванне, харч. прам-сць. Дае каля 20% с.-г. прадукцыі Канады. Вырошчваюць пшаніцу (каля 25%), ячмень (40%), цукр. буракі (50% ад агульнага збору ў Канадзе). Адзін з найб. раенаў краіны па развіцці мясной і малочнай жывёлагадоўлі. Транспарт чыгуначны, аўтамабільны; нафта- і газаправоды. З.М.Шуганава. с. 272
АЛЬБЕ́РТА (Alberta), буйнейшы вугальны басейн на З Канады, у паўн. ч. Скалістых гор; невял. паўд. ч. басейна ў ЗША. Пл. больш за 250 тыс. км2. Агульныя запасы больш як 228 млрд. т. 11 асн. вуглездабыўных раёнаў. Інтэнсіўна распрацоўваецца з 1960-х г. У зах. ч. басейна вуглі каксавальныя, антрацыты, ва ўсх. ч. — бурыя. Каксавальныя вуглі экспартуюцца ў Японію і інш. краіны, энергетычныя выкарыстоўваюцца на мясцовых эл. станцыях. На тэр. басейна таксама здабыча серы, прыроднага газу, нафты, бітумаў і інш. с. 273
АЛЬБЕРТУСТА́ЛЕР (ням. Albertustaler), талерная манета, якая чаканілася з 1612 у паўд. Нідэрландах намеснікамі іспанскага караля Альбертам і Ізабелай (серабра 24,65 г). Мела агульнаеўрапейскае пашырэнне. Альбертусталерам наз. таксама паўд.-нідэрландскія патагоны, чаканеныя каралямі Іспаніі Філіпам IV (1621—65) І Карлам ІІ (1665—1700), якія тыпалагічна капіравалі альбертусталер. На Беларусі і Украіне яны вядомыя пад назвай «крыжовыя». с. 273
АЛЬБЕ́РЦІ (Alberti) Леон Батыста (18.2.1404, Генуя — 25.4.1472), італьянскі вучоны, архітэктар, пісьменнік, музыкант; адзін з найб. значных гуманістаў эпохі Адраджэння. Атрымаў адукацыю ў Падуі, працаваў у Рыме і Фларэнцыі. Аўтар тэарэт. трактатаў, якія абагульнялі вопыт тагачаснага мастацтва і ўзбагачалі яго вынікамі навукі («Пра жывапіс», «Пра дойлідства», «Пра статую»). Пабудаваныя паводле яго праектаў цэрквы Сан-Франчэска ў Рыміні (1447—68), Сан-Себасцьяна (1460) і Сант-Андрэа (1472—94) у Мантуі былі вызначальным крокам у асваенні ант.
спадчыны архітэктуры ранняга Адраджэння.
Тв.: Десять книг о зодчестве. Т. 1—2. М., 1935—37. с. 273
АЛЬБЕ́РЦІ (Alberti) Рафаэль (н. 16.12.1902, в. Пуэрта-дэ-Санта-Марыя, правінцыя Кадыс, Іспанія), іспанскі паэт. Напачатку пісаў у традыцыях андалузскай нар. паэзіі (зб-кі «Марак на сушы», 1925; «Мацыёла зары», 1927). Зб. «Пра анёлаў» (1929) — самая драм. кніга ісп. паэзіі. Антыфаш. тэма ў зб-ках «Паэт на вуліцы» (1936), «Сталіца славы» (1938), «Строфы Хуана Панадэра» (1949). Пасля паражэння Ісп. рэвалюцыі 1931—39 эмігрыраваў (Аргенціна, Італія); у канцы 1975 вярнуўся на радзіму. Аўтар зб-каў «Паміж гваздзіком і шпагай» (1941), «Жывапіс» (1948), «Балады і песні ракі Парана» (1954), «Белыя вершы на кожны дзень» (1982), п’ес «Фермін Галан» (1931), «Ноч вайны ў музеі Прада» (1956), кн. ўспамінаў «Згублены гай» (1959). Прэмія М.Сервантэса 1983. На бел. мову вершы Альберці перакладалі М.Багун, В.Вольскі, Т.Кляшторны, М.Танк і інш.
Тв.: Рус. пер. — Избранное. М., 1977. Х.-К. Папок. с. 273
АЛЬБЕРЦІ́НІ (Albertini) Джаакіна (1751—1811), італьянскі кампазітар. У 1781—84 узначальваў капэлу Радзівілаў у Нясвіжы. Дырыжыраваў операй Я.Д.Голанда «Агатка, або Прыезд пана» (1784). Да 1804 працаваў у Польшчы, потым у Рыме. Сярод твораў оперы «Дон Жуан» (паст. 1783, Варшава), «Польскі капельмайстар» (1808). с. 273
АЛЬБІГО́ЙСКІЯ ВО́ЙНЫ 1209—29 , крыжовыя паходы, арганізаваныя папствам на Пд Францыі (вобл. Лангедок) супраць альбігойцаў. Армія крыжаносцаў складалася з паўн.-франц., часткова ням. рыцарства, яе ўзначальваў граф Сімон дэ Манфор. Нягледзячы на ўпартае супраціўленне альбігойцаў, многія іх гарады захоплены, а насельніцтва знішчана. У канцы Альбігойскіх войнаў да крыжаносцаў далучыўся са сваім войскам франц. кароль Людовік VIII, што давяршыла разгром альбігойцаў. с. 273
АЛЬБІГО́ЙЦЫ (франц. Albiegeois), удзельнікі ерэтычнага руху ў паўд. Францыі ў 12—13 ст., прыхільнікі вучэнняў катараў і вальдэнсаў. Назва ад аднаго з цэнтраў руху г. Альбі. Адмаўлялі асн. догматы каталіцкай царквы, патрабавалі ліквідаваць царк. іерархію, землеўладанне і дзесяціну. Асн. склад альбігойцаў — рамеснікі, сяляне, іх падтрымлівалі рыцары і знаць, якія дамагаліся зямельных багаццяў царквы. На Тулузскім саборы 1119 адлучаны ад царквы, асуджаны Усяленскім саборам 1215. Пасля Альбігойскіх войнаў 1209— 29 знаць адышла ад ерасі. Рэшткі альбігойцаў знішчаны інквізіцыяй у 13 — пач. 14 ст. с. 273
АЛЬБІЁН (кельцкае Albion), старажытная назва Брытанскіх астравоў (без Ірландыі). Упершыню ўпамінаецца ў творах стараж.-грэч. пісьменнікаў 6 ст. да н.э. Ужываецца і цяпер як сінонім назвы Англіі. с. 273
АЛЬБІНІ́ЗМ (ад лац. albus белы), прыроджаная адсутнасць нармальнай для арганізма пігментнай афарбоўкі. Выяўляецца ў адсутнасці пігментацыі скуры, валасянога покрыва, радужнай абалонкі вачэй у жывёл і чалавека, у вышэйшых раслін — зялёнай афарбоўкі ўсёй расліны або яе частак. Арганізмы з прыкметамі альбінізму наз. альбіносамі. Альбінізм замацоўваецца ў спадчыну рэцэсіўным генам, які блакіруе ў гомазіготным стане сінтэз пігментаў (меланіну, хларафілу). У чалавека і жывёл частата ўзнікнення альбінізму — 1:20 000—40 000. Альбінізм трапляецца зрэдку сярод дзікіх жывёл, часцей сярод свойскіх і паддоследных (трусы, лабараторныя пацукі, мышы). Пашыраная форма альбінізму ў раслін — стракаталістасць. с. 273
А́ЛЬБІНСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА , у Беларусі, у Акцябрскім р-не Гомельскай вобл. За 27 км на З ад г.п. Акцябрскі. Створана ў 1976 для жыўлення канала ў летні перыяд і рэгулявання водна-паветранага рэжыму меліяраваных глебаў. Пл. 0,63 км2. Даўж. 1,15 км, найб. шыр. 0,7 км, найб. глыб. 3,5 м, аб’ём вады 1,4 млн. м3. Напаўняецца вадой помпамі з Слаўкавіцка-Ямінскага канала ў перыяд веснавога разводдзя. с. 273
А́ЛЬБІНСКІ ПАЛА́ЦАВА-ПА́РКАВЫ АНСА́МБЛЬ . Існаваў у 2-й пал. 16 — 2-й пал. 19 ст. ў прыгарадзе Нясвіжа Альба. Пл. больш за 200 га. На пач. 17 ст. пабудаваны эрмітаж, драўляны палац «Кансаляцыя», персіярня. Цэнтрам кампазіцыі быў 2-павярховы мураваны палац анфіладнай планіроўкі, накрыты дахоўкай і завершаны 2 вежачкамі з ляпнымі гербамі Радзівілаў.
У паўн.-зах. частцы ансамбля размяшчаліся «звярынец» (пл. каля 90 га) і фазанавае поле (пл. каля 65 га), у цэнтры — круглы вадаём з востравам і паляўнічым павільёнам, да якога сыходзіліся 8 каналаў. Пры рэканструкцыі ансамбля ў 1780-я г. (арх. Л.Лутніцкі, К. Спампані) уздоўж каналаў зроблены добраўпарадкаваныя набярэжныя. На набярэжнай вял. канала стаяў драўляны касцёл св. Тройцы (з трыма пазалочанымі меднымі купаламі, 12 разнымі алтарамі) і званіца. Пабудовы ансамбля не зберагліся, часткова захаваліся паркавыя насаджэнні.
Літ.: Федорук А.Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. Мн., 1989. С. 36—38. с. 273
АЛЬБІ́Т (ад лац. albus белы), пародаўтваральны мінерал групы плагіяклазаў Na[AlSi3O8]. Крышталі таблітчастыя трыкліннай сінганіі. Агрэгаты зярністыя, буйна- і дробнапласціністыя. Колер белы, жаўтаваты, чырванаваты. Празрысты да паўпразрыстага. Бляск шкляны. Цв. 6—6,5; крохкі. Шчыльн. каля 2,6 г/см3. Тыповы мінерал гранітных пегматытаў, нефелінавых і шчолачных сіенітаў і інш.; цалкам складае горныя пароды метасаматычнага паходжання — альбітыты. Выкарыстоўваецца ў шкляной, керамічнай, абразіўнай вытв-сцях. с. 273
АЛЬБІТАФІ́Р , гл. Кератафір. с. 274
АЛЬБІ́ЦЫЯ (Albizia), род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 125 відаў. Растуць у тропіках і субтропіках, пераважна ва Усх. паўшар’і. Альбіцыя ленкаранская, або «шаўковая акацыя» (А. julibrissin) трапляецца ў талышскіх лясах на Пд Азербайджана. Як дэкар. расліну разводзяць на Пд Еўропы, у Крыме, на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Альбіцыя серпападобная (А. falcata) — адно з найб. хуткарослых дрэў у свеце (гадавы прырост больш за 5 м).
Дрэвы ці кусты з двойчыперыстаскладанымі лістамі і кветкамі з непрыкметным венчыкам і шматлікімі доўгімі ярка афарбаванымі тычынкавымі ніткамі. Суквецці галоўчатыя або коласападобныя. Некаторыя віды маюць каштоўную драўніну і кару, багатую дубільнымі рэчывамі або сапанінамі Выкарыстоўваюцца як тэхн., сідэратныя, кармавыя, лек. (лісце і кветкі ў Індыі ўжываюцца для лячэння праказы) і фарбавальныя расліны, а таксама для зацянення і ветрааховы плантацый чаю і кавы, аблясення пустэчаў, стварэння прысад, вытв-сці камедзі; з насення альбіцыі вырабляюць каштоўны алей для фарбаў. с. 274
АЛЬБО́М (франц. album), 1) пераплеценыя чыстыя лісты для малюнкаў, фатаграфій, аўтографаў, калекцый. 2) Збор рэпрадукцый, фотакартак, чарцяжоў і інш., выдадзеных у выглядзе кнігі, часта з тлумачальным тэкстам. с. 274
АЛЬБРЫ́ХСКІ (Olbrychski) Даніэль (н. 27.2.1945, в. Саннікі каля Варшавы), польскі акцёр тэатра і кіно. Вучыўся ў тэатр. студыі «Школа Варшаўска». З 1963 у кіно. Акцёр шырокага псіхал. дыяпазону, майстар дынамічнага малюнка ролі. Зняўся ў фільмах А.Вайды («Попел», «Усё на продаж»), Е.Гофмана («Пан Валадыёўскі», «Патоп»), К.Занусі («Сямейнае жыццё», «Структура крышталю»), Ф.Шлёндарфа («Бляшаны барабан», ФРГ), здымаўся ў Венгрыі і Італіі. У 1969—77 у Тэатры нарадовым: Гамлет (аднайм. п’еса У.Шэкспіра) і інш. Нац. прэмія імя З.Цыбульскага. с. 274
А́ЛЬБРЭХТ БРАНДЭНБУ́РГСКІ (Albrecht von Brandenburg; 17.5.1490— 20.3.1568), апошні гросмайстар (з 1510) Тэўтонскага ордэна, першы герцаг Прусіі (з 1525). З роду Гогенцолернаў, сын маркграфа Фрыдрыха Брандэнбург-Ансбахскага і Соф’і — дачкі польск. караля і вял. кн. ВКЛ Казіміра IV Ягелончыка. Імкнуўся вызваліць Тэўтонскі ордэн ад васальнай залежнасці ад польск. караля і вял. кн. ВКЛ Жыгімонта І Старога (свайго дзядзькі). У 1519—21 вёў вайну з Польшчай, але пацярпеў паражэнне. Прыхільна ставіўся да ідэй лідэраў Рэфармацыі М.Лютэра і Ф.Меланхтана. Каб правесці Рэфармацыю на землях ордэна, заручыўся падтрымкай польск. караля, 8.4.1525 заключыў у Кракаве дагавор, паводле якога Прусія ператваралася ў васальнае герцагства. Абвясціў секулярызацыю Тэўтонскага ордэна і ўвядзенне ў Прусіі лютэранства. Клапаціўся аб адкрыцці ў гарадах лац. школ, гімназіі і універсітэта (1544, у Кёнігсбергу), дзе набывалі адукацыю многія бел. і літ. пратэстанты. У сувязі са сваімі выдавецкімі планамі ў 1530 (?) запрасіў у Кёнігсберг «выдатнага і многавучонага мужа» Ф.Скарыну. Час праўлення Альбрэхта характарызаваўся няўстойлівай паліт. сітуацыяй у Прусіі. А.П.Грыцкевіч. с. 274
А́ЛЬБРЭХТ МЯДЗВЕ́ДЗЬ (Albrecht der Bär; каля 1100—18.11.1170), першы маркграф Брандэнбурга (з 1157). Вёў беспаспяховую барацьбу за Саксонію, з 1134 пачаў заваяванне слав. плямёнаў гавалян і люцічаў, адзін з кіраўнікоў крыжовага паходу супраць славян 1147. У 1150 захапіў гал. цэнтр гавалян Бранібор (пазней Брандэнбург). Пры гэтым знішчалася мясц. насельніцтва, насаджалася хрысціянства, на захопленыя землі перасяляліся каланісты з Германіі і Нідэрландаў. с. 274
АЛЬБРЭ́ХТАЎСКІ СТЭАРЫ́НАВА-СВЕ́ЧАЧНЫ I МЫЛАВА́РНЫ ЗАВО́Д . Дзейнічаў на Беларусі ў 1836—1910 у маёнтку Альбрэхтава Пінскага пав. (цяпер у межах Пінска). Вырабляў стэарынавыя свечкі, мыла, алеін, гліцэрын. У 1862 за суткі выраблялася 50—60 пудоў (каля 1 т) свечак. У 1876—77 працавалі 213 рабочых, у 1900 — 66 чал. На Усерасійскіх выстаўках 1861, 1865 і 1870 вырабы з-да адзначаны сярэбранымі медалямі. с. 274
АЛЬБУКЕ́РКЕ (Albuquerque), горад на ПдЗ ЗША, штат Нью-Мексіка. Засн. ў 1706. 481 тыс. ж. (з прыгарадамі; 1990). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-фін. цэнтр с.-г. і горнапрамысл. (уран, каляровыя металы) раёна. Прадпрыемствы радыёэлектроннай (вытв-сць ЭВМ, сродкаў сувязі, паўправадніковых прылад), авіяц. (выраб вузлоў рухавікоў), атамнай (распрацоўка, вытв-сць і выпрабаванне ядз. зброі) прам-сці. Навук.-даследчы атамны цэнтр. Ун-т. Кліматычны курорт на выш. 1500 м. с. 274
АЛЬБУМІНУРЫ́Я , гл. Пратэінурыя. с. 274
АЛЬБУМІ́НЫ , простыя глабулярныя бялкі. Раствараюцца ў вадзе, салявых растворах, разбаўленых к-тах і шчолачах. У растворы сульфату амонію (больш за 50%) высольваюцца. Ёсць у сываратцы крыві (сываратачны альбумін), у малацэ (лактальбумін), яечным бялку (авальбумін), у насенні раслін і інш. Асн. рэзервовыя бялкі арганізма, здольныя забяспечваць звязванне і перанос крывёй вітамінаў, гармонаў (напр., з альбумінамі звязана 75—82% кортыкастэроідаў крыві). Выкарыстоўваюцца ў мед., кандытарскай, тэкст. і інш. прам-сці. с. 274
А́ЛЬБУС (лац. denarius albus белы дэнарый), высакапробная сярэбраная манета, якая з 2-й пал. 14 ст. выпускалася ў дзяржавах Ніжняга Рэйна, пазней у інш. ням. дзяржавах. Назва ад колеру металу. Першапачатковая агульная маса 3,9 г, чыстага серабра 3,4 г. Да пашырэння талера была асн. грашовай адзінкаю на тэр. Германіі. У канцы 17 ст. стаў разменнай манетай. На слав. землях, у т.л. на Беларусі, вядомы як «белы пенязь». с. 274
АЛЬБЯДЗІ́НСКІ Пётр Паўлавіч (1826, Смаленская губ. — 19.5.1883), расійскі дзярж. дзеяч, генерал ад кавалерыі (1878). Скончыў Пажаскі корпус (1843). Удзельнік баёў з горцамі на Каўказе, Крымскай вайны 1853—56. Займаўся ваенна-дыпламат. дзейнасцю, ажыццяўленнем ваен. рэформаў 1860—70-х г. У 1886—70 ліфляндскі, эстляндскі і курляндскі ген.-губернатар, камандуючы войскамі Рыжскай ваен. акругі. У 1874—80 віленскі, ковенскі і гродзенскі ген.-губернатар, камандуючы войскамі Віленскай ваен. акругі. Разглядаў мясц. памешчыкаў як сац. апору самадзяржаўя, дазволіў выданне і распаўсюджванне кніг на польск. мове, аслабіў ганенні на каталіцкую царкву ў краі. З 1880 варшаўскі ген.-губернатар, камандуючы войскамі Варшаўскай ваен. акругі. З 1881 чл. Дзярж. савета Расіі. с. 274
АЛЬБЯРЦІ́Н , былая сядзіба, потым фабрычны пасёлак у Слонімскім р-не, з 19.1.1965 у межах г. Слонім. Узнік у 1-й пал. 19 ст. як сядзіба маршалка слонімскага В.Пуслоўскага, куды ўваходзілі палац з гасп. будынкамі і пейзажны парк (гл. Слонімская сядзіба «Альбярцін»). Калі ў 19 ст. побач з сядзібай узніклі прамысл. прадпрыемствы (Альбярцінская дывановая мануфактура, Альбярцінская лесапільна-сталярная фабрыка, Альбярцінская суконная фабрыка, Альбярцінская шоўкакруцільная фабрыка, Альбярцінскі чыгуналіцейны завод, Альбярцінскі электралямпавы завод і інш.), ператварыўся ў фабрычны пасёлак. У 1897 — 518 ж. У 1927 тут заснавана кардонная ф-ка «Альбярцін», з 1990 — нар. прадпрыемства «Альбярцін». с. 275
АЛЬБЯРЦІ́НСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, на ўсх. ускраіне г. Слонім, у бас. р. Іса. Пл. 0,5 км2. Даўж. 0,75 км, найб. глыб. 8 м. Пл. вадазбору 1,2 км2. Праз возера цячэ р. Іса. с. 275
АЛЬБЯРЦІ́НСКАЯ ДЫВАНО́ВАЯ МАНУФАКТУ́РА . Дзейнічала на Беларусі ў 1832—50 у Альбярціне. Вырабляла 1,5 тыс. аршынаў (1065 м) дывановых вырабаў за год. У 1847—50 працавалі 70 рабочых. с. 275
АЛЬБЯРЦІ́НСКАЯ ЛЕСАПІ́ЛЬНА-СТАЛЯ́РНАЯ ФА́БРЫКА . Дзейнічала на Беларусі ў 1894—1914 у Альбярціне. Належала акц. т-ву «Заходняруская фабрыка механічнай апрацоўкі дрэва». Вырабляла дошкі, брусы, рэйкі, дзвярныя і аконныя рамы. У 1913 працавалі 85 чалавек. с. 275
АЛЬБЯРЦІ́НСКАЯ СУКО́ННАЯ ФА́БРЫКА . Дзейнічала на Беларусі ў 1813—1905 у Альбярціне. Засн. як мануфактура. Выпускала коўдры, сукно, корт, трыко, фланель, драп. У 1858 працавалі 503 рабочыя. З 1891 працавала сельскае вучылішча. На Варшаўскай (1857) і Усерас. (Масква, 1882) выстаўках сукно ф-кі адзначана сярэбранымі медалямі. с. 275
АЛЬБЯРЦІ́НСКАЯ ШОЎКАКРУЦІ́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА . Дзейнічала на Беларусі ў 1894—1913 у Альбярціне. Вырабляла аснову і ўток для тканіны. У 1897 працавалі 210 рабочых; у 1910 працаваў 141 рабочы і 51 пастаўляў сыравіну і паліва. с. 275
АЛЬБЯРЦІ́НСКІ ЧЫГУНАЛІЦЕ́ЙНЫ ЗАВОД . Дзейнічаў на Беларусі ў 1828— 1914 у Альбярціне. У 1830 пабудаваны мураваны будынак для плаўкі чыгуну. З 1845 вырабляў сячкарні і млынавыя машыны, у 1895 — сячкарні, веялкі і інш. с. -г. прылады, у 1900 — сячкарні, турбіны для вадзяных млыноў. У 1890 меў чыгуналіцейную печ і 3 такарныя станкі. З 1903 наз. машынабудаўнічы з-д. Вырабляў посуд для вінакурняў і піваварняў, у 1908—10 — драцяныя і шавецкія цвікі, шпількі, у 1913 — вадзяныя турбіны, малатарні, абсталяванне для млыноў і крупадзёрак; працавалі 50 рабочых. с. 275
АЛЬБЯРЦІ́НСКІ ЭЛЕКТРАЛЯ́МПАВЫ ЗАВО́Д . Дзейнічаў на Беларусі ў 1913—15 у Альбярціне. Першае на Беларусі прадпрыемства такога профілю. Працавалі 86 рабочых. с. 275
А́ЛЬВАРЭС (Alvarez) Луіс Уолтэр (13.6.1911, Сан-Францыска — 1.9.1988), амерыканскі фізік. Адзін са стваральнікаў атамнай бомбы. Чл. Нац. АН (1947). Скончыў Чыкагскі ун-т (1932). З 1936 у Каліфарнійскім ун-це (з 1945 праф.), у 1954—59 і 1976—78 нам. дырэктара Радыяцыйнай лабараторыі імя Э/Лоўрэнса (г. Берклі). Навук. працы па ат. ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц, паскаральнай тэхніцы і радыёлакацыі. Адкрыў новы від радыеактыўнага ператварэння — электронны захоп (1938), пабудаваў першую пузырковую камеру, адкрыў (разам з інш.) многія рэзанансы. Нобелеўская прэмія 1968. с. 275
АЛЬВЕАКАКО́З (Alveococcosis), гельмінтозная хвароба жывёлы і чалавека, якая выклікаецца цэстодай Alveococcosis multilocularis. Пашыраны ў Сібіры, Сярэдняй Азіі, на Каўказе і ў інш. рэгіёнах, у т.л. на Беларусі. Трапляецца ў 2 формах — імагінальнай (узбуджальнік — дарослыя паразіты, якія лакалізуюцца ў тонкім кішэчніку лісоў, пясцоў, радзей ваўкоў, сабак і катоў) і ларвальнай (выклікаецца лічынкамі, што паразітуюць у печані, радзей у інш органах грызуноў і чалавека). Распаўсюджваецца пераважна грызунамі, дзякуючы якім утвараюцца прыродныя ачагі хваробы. Чалавек заражаецца пры заглынанні яец альвеакока з забруджаных рук. Паразіты выклікаюць атрафію пашкоджаных органаў. Лячэнне для жывёл не распрацавана, у чалавека — хірургічнае. с. 275
АЛЬВЕ́Н (Alfven) Хуга (1.5.1872, Стакгольм — 8.5.1960), шведскі кампазітар, дырыжор, скрыпач. У 1890—97 саліст Каралеўскага сімф. аркестра ў Стакгольме, у 1910—39 кіраўнік муз. аддзялення ун-та ў Упсале. Упершыню ў свецкай сімф. музыцы выкарыстаў нац. фальклор. Сярод тв.: балеты «Горны кароль» (1923), «Блудны сын» (1957); 12 кантат; 5 сімфоній; 3 рапсодыі для арк.; камерныя творы; хары; музыка да кінафільмаў. с. 275
АЛЬВЕО́ЛЫ (ад лац. alveolus лунка, паглыбленне, пузырок), 1) канцавыя пузыркі мяшочкападобных (альвеалярных) залоз. 2) Пузыркі на канцах тоненькіх трубачак (бранхіёлаў) лёгкага млекакормячых, высланыя эпітэліем і абвітыя сеткай капіляраў, што забяспечвае газаабмен паміж альвеалярным паветрам і крывёй. 3) Лункі ў сківічных касцях вышэйшых пазваночных жывёл, у якіх знаходзяцца карані зубоў. с. 275
А́ЛЬВЕР (Alver) Бэці (сапр. Лэпік Элізабет; 10.11.1906, пас. Йыгева, Эстонія — 19.6.1989), эстонская пісьменніца. Нар. пісьменніца Эстоніі (1981). У 1924—27 вучылася ў Тартускім ун-це. Дэбютавала як празаік (раман «Любоўніца ветру», 1927; апавяданні). У творах Альвера спалучаецца лірызм з філас. асэнсаваннем рэчаіснасці. Эмацыянальна багатая і дасканалая па форме паэзія Альвера раскрывае адвечныя каштоўнасці жыцця (паэмы «Песня пра белую варону», 1931; «Арэхавая шкарлупіна», 1937; зб. паэм «Надтрэснутае люстэрка», 1962; зб-кі вершаў «Пыл і агонь», 1936; «Зоркавы час», 1966; «Настрой», 1976; «Лятаючы горад», 1979, і інш.). Дзярж. прэмія Эстоніі 1980. Н.М.Басэль. с. 275
А́ЛЬВЫ , у скандынаўскай міфалогіі ніжэйшыя прыродныя духі (першапачаткова, магчыма, і душы памерлых), якія ўплывалі на ўрадлівасць. Ім быў прысвечаны асобны культ. Часам альвы проціпастаўляліся вышэйшым багам — асам. с. 275
АЛЬГАДЫСМЕНАРЭ́Я (ад грэч. algos боль + дысменарэя), альгаменарэя, менструацыя з болямі ў нізе жывата, галавы, ірвотай, слабасцю, стратай прытомнасці, сэрцабіццем, паніжэннем або стратай працаздольнасці. Назіраецца ў 10—20% жанчын. Першасная альгадысменарэя абумоўлена эндакрыннымі парушэннямі, захворваннямі цэнтр. звёнаў рэгуляцыі менструальнага цыкла (гіпофіза, гіпаталамуса), паталогіяй палавой спеласці. Пры балючых менструацыях у жанчын часта назіраецца адставанне не толькі ў палавым, але і ў фіз. развіцці. Выяўляюцца гарманальныя і абменныя парушэнні, паталогія працэсаў простагландзінагенезу. Другасная альгадысменарыя развіваецца пасля перанесеных захворванняў палавых органаў і агульнасаматычных захворванняў. с. 275
АЛЬГАЛАГНІ́Я (ад грэч. algos боль + lagneia юр, сладастраснасць), сексуальнае задавальненне, якое ўзнікае ад прычынення псіхічнага або фіз. болю аднаму з палавых партнёраў. Бывае актыўная, калі боль прычыняецца другому партнёру (садызм, эратычны тыранізм), і пасіўная, якая перажываецца індывідам у сувязі з пакутамі ад дзеянняў палавога партнёра (мазахізм, пакутніцтва, пасівітызм). Характэрна для паталагічных гіперролевых паводзін. с. 275
АЛЬГАЛО́ГІЯ (ад лац. alga водарасць + ...логія), фікалогія, раздзел батанікі, які вывучае водарасці.
Станаўленне альгалогіі як навукі звязана з працамі замежных вучоных 19 ст. (англ. Дж Стакхаўс і Д.Тэрнер, амер. У.Г.Харві, швед. К.А.Агард і Й.Г.Агард, ням. Ф.Т.Кютцынг і інш.), якія заклалі асновы таксанаміі і сістэматыкі водарасцяў. Развіццю сучаснай альгалогіі садзейнічалі працы рус. альголагаў Л.С.Цанкоўскага, Х.Я.Габі, І.М.Гаражанкіна, А.А.Яленкіна, М.М.Вараніхіна, У.М.Арнольдзі, К.І.Меера, на Беларусі — М.М.Гайдукова, В.Д.Акімавай, Н.І.Срэценскай, Г.К.Хурсевіч, Т.М.Міхеевай, Л.В.Прасянік і інш.
У рэспубліцы н.-д. работа вядзецца ў БДУ і ін-тах АН Беларусі (эксперым. батанікі, фотабіялогіі, геалогіі), БелрыбНДІпраекце. Вывучаюцца якасны склад водарасцяў розных экалагічных груповак, колькаснае развіццё пераважна фітапланктону ў штучных і прыродных вадаёмах і рыбагадоўчых сажалках, даследуюцца праблемы фарміравання першаснай прадукцыі фітапланктону ў вадаёмах, у т.л. забруджаных, вызначаецца яго роля пры эўтрафаванні водаў і ў іх самаачышчэнні, даследуюцца водарасці перыфітону з пункту гледжання іх ролі ў працэсах самаачышчэння водных экасістэм ад радыенуклідаў, вядзецца лабараторнае культываванне некаторых водарасцяў. Альгалогія цесна ўзаемадзейнічае з экалогіяй. Даныя альгалогіі выкарыстоўваюцца пры ачыстцы бытавых, прамысл., сцёкавых водаў, у рыбнай і сельскай гаспадарках, харч., хім. прам-сці, бальнеалогіі і інш.
Літ.: Водоросли: Справ. Киев, 1989; Саут Р., Уиттик А Основы альгологии: Пер. с англ. М., 1990. Т.М.Міхеева. с. 275
АЛЬГА́МБРА (араб. аль-хамра — чырвоная), палац-замак сярэдзіны 13 — пач. 14 ст. ў Іспаніі каля Гранады; узор познамаўрытанскай архітэктуры. Да 1492 рэзідэнцыя эміраў Гранады.
Ад горада Альгамбра аддзелена цяснінай р. Дара і абкружана мураванымі крапаснымі сценамі з вежамі. Залы (Абенсерахаў, Паслоў, Дзвюх сясцёр, Суда) групуюцца, як і інш. памяшканні Альгамбры, абапал двароў — Міртавага з вадаёмам і Львінага; аздоблены мармурам, глазурай, вытанчаным разьбяным і размаляваным арнаментам, мазаікай. У ансамбль Альгамбры ўваходзіць недабудаваны палац Карла V (пачаты ў 1526, арх. П.Мачука) — помнік ісп. рэнесансавага дойлідства.
Літ.: Grabar O. Die Alhambra. Köln, 1981. с. 276
АЛЬГЕ́РД (1296 — май 1377), князь крэўскі і віцебскі, вял. князь ВКЛ [1345—77]. Сын Гедзіміна. Атрымаў ад бацькі Крэўскае княства. Каля 1318 ажаніўся з віцебскай князёўнай Марыяй Яраслаўнай і ў хуткім часе стаў віцебскім князем. Пасля смерці Гедзіміна, калі Вільня і велікакняжацкі пасад дасталіся яго малодшаму брату Яўнуту, арганізаваў супраць яго змову з братам Кейстутам. Кейстут заняў Вільню і захапіў Яўнута, аднак велікакняжацкі пасад дастаўся Альгерду, што сведчыла аб прызнанні Кейстутам дамінуючага месца бел. зямель у дзяржаве. Альгерд паспяхова вёў палітыку, накіраваную на канчатковае аб’яднанне ўсх.-слав. зямель у адзінай дзяржаве. Да ВКЛ было далучана Чарнігава-Северскае княства (1340-я г.), у паліт. залежнасці ад яго апынулася Смаленскае (1350-я г.). Імкнуўся пашырыць свой уплыў на Цвярское княства, што абвастрыла яго адносіны з Масквой. Ажыццявіў 3 паходы на Маскву (1368, 1370, 1372). У бітве каля Сініх Водаў 1362 разбіў татараў і далучыў да ВКЛ Падолле. Авалодаў Кіевам і пасадзіў там князем свайго сына Уладзіміра. У выніку барацьбы з польск каралём Казімірам ІІІ за Галіцкую і Валынскую землі яму дасталася (1377) апошняя. Шмат разоў узначальваў войска для адпору агрэсіі Тэўтонскага ордэна. За час яго княжання тэр. ВКЛ павялічылася больш як у 2 разы, што было на карысць бел. землям, забяспечвала ім вядучае месца ў дзярж. жыцці, спрыяла развіццю эканомікі і культуры ВКЛ. М.І.Ермаловіч. с. 276
АЛЬГЕ́РДАВІЧЫ , галіна велікакняжацкай дынастыі ў ВКЛ у 14—16 ст.; нашчадкі вял. князя Альгерда. Мелі ўдзелы на Беларусі, Украіне і ў велікарус. землях. Ад 2 жонак (князёўнаў Марыі Віцебскай і Ульяны Цвярской) Альгерд меў 12 сыноў і 9 дачок. Усе сыны праваслаўныя, некаторыя з 1386 католікі. Вял. князямі ВКЛ з роду Альгердавічаў былі сыны Альгерда Ягайла і Свідрыгайла. Нашчадкі Альгерда сыны Ягайлы наз. Ягелонамі. Нашчадкі Дзмітрыя Альгердавіча наз. князямі Трубяцкімі, нашчадкі Уладзіміра Альгердавіча і яго сына Алелькі (Аляксандра) — князямі Алелькавічамі (Слуцкімі), нашчадкі Івана Уладзіміравіча — князямі Бельскімі; нашчадкі Фёдара Альгердавіча — князямі Кобрынскімі, іх сваякі — князямі Сангушкамі; нашчадкі Лугвена (Лінгвена) Сямёна Альгердавіча — князямі Мсціслаўскімі. Часам Альгердавічы намагаліся заняць велікакняжацкі пасад, карысталіся пэўнымі прывілеямі як найбліжэйшыя сваякі дынастыі Ягелонаў, засядалі ў радзе ВКЛ на спадчыннай аснове, карысталіся гербам «Пагоня». А.П.Грыцкевіч. с. 276
АЛЬГІ́МУНТ , легендарны новагародскі князь. Звесткі пра яго супярэчлівыя. У Хроніцы Быхаўца згадваецца як гальшанскі князь, сыну якога Міндоўгу Гедзімін аддаў у кіраванне Кіеў пасля яго заваявання. У інш. крыніцах паказаны як новагародскі князь жамойцкага паходжання, то называецца сынам Траняты, то Скіргайлы ці Голышы (міфічная асоба). Супярэчлівасць звестак абвяргае яго гіст. сапраўднасць. с. 276
АЛЬГІ́Н (Holguin), горад на Кубе, адм. цэнтр правінцыі Альгін. Засн. Ў 1523. 194,7 тыс. ж. (1985). Вузел шашэйных дарог. Гандл.-прамысл. цэнтр с.-г. раёна. Тытунёвая, дрэваапр., тэкст., гарбарна-абутковая прам-сць; вытв-сць гумава-тэхн. вырабаў, буд. матэрыялаў, с.-г. машын. Буйны мед. комплекс. с. 276
АЛЬГІ́НАВЫЯ КІСЛО́ТЫ , структурныя поліцукрыды бурых водарасцяў і некаторых бактэрый. Малекулы пабудаваны з рэшткаў уронавых кіслот. Выкарыстоўваюць у харч. прам-сці (гелеўтваральнікі), на аддзелку і фарбаванне тканін, солі Альгінавыя кіслоты (альгінаты) — на выраб штучнага шоўку. с. 277
АЛЬГІЦЫ́ДЫ [ад лац. alga марская трава, водарасць + ...цыд(ы)], хімічныя рэчывы, якія знішчаюць водарасці. Найчасцей як альгіцыды выкарыстоўваюцца злучэнні з актыўным хлорам, хлорная вапна, чацвярцічныя солі амонію, многія солі і комплексы медзі. Прымяняюцца для ачысткі ў тэхн. сістэме, водазабеспячэння, прадухілення цвіцення вады і барацьбы з пашырэннем непажаданай альгафлоры. с. 277
АЛЬГО́ВА , вёска ў Беларусі, у Бабініцкім с/с Віцебскага р-на, за 4 км ад р. Зах. Дзвіна. Цэнтр акц. т-ва «Альгова». За 3 км ад чыг. ст. Віцебск. 1408 ж., 552 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, Дом быту, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. с. 277
АЛЬГО́МЕЛЬ , вёска ў Беларусі, у Вялікамалешаўскім с/с Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса «Палессе». За 65 км на ПнУ ад Століна, 310 км ад Брэста, 72 км ад чыг. ст. Гарынь. 1024 ж., 321 двор (1995). Базавая школа, клуб, б-ка, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Васкрасенская царква — помнік нар. драўлянага дойлідства (1817). с. 277
АЛЬДАЛА́ЗЫ , ферменты класа ліязаў, якія зваротна каталізуюць расшчапленне сувязяў паміж атамамі вугляроду ў вугляводах. У вял. колькасці ёсць у жывёльных, раслінных і мікраарганізмах (у мышцах млекакормячых альдалазаў да 10% ад усіх растваральных бялкоў). Маюць асабліва важнае значэнне ў працэсах анаэробнага расшчаплення цукроў, напр. пры гліколізе і фотасінтэзе. Каталізуюць рэакцыі паміж альдэгідамі і кетонамі. с. 277
АЛЬДАСТЭРО́Н , стэроідны гармон кары наднырачнікаў пазваночных жывёл і чалавека. Найб. актыўны з мінералакартыкоідаў, стымулюе вывядзенне калію і затрымку натрыю ў арганізме, процідзейнічае яго абязводжванню. Уплыў на іонны абмен рэалізуецца праз ныркі, кішэчнік, потавыя і слінныя залозы, шчэлепы і інш. Актыўны толькі ў свабодным стане; у крыві каля 50—75% альдастэрона звязана бялкамі. Сакрэцыя рэгулюецца рэнін-ангіятэнзіўнай сістэмай, узроўнем іонаў Na+ і K+ у крыві, кортыкатрапінам, сератанінам. Выкарыстоўваецца як лек. сродак пры адысонавай хваробе. с. 277
АЛЬДО́ЗЫ , монацукрыды, якія маюць на канцы ланцуга малекулы альдэгідную групу. Адрозніваюць альдатрыёзы, альдатэтрозы, альдапентозы, альдагексозы і інш. Да альдозоў належаць гліцэральдэгід, глюкоза, рыбоза, галактоза і інш., якія могуць існаваць і ў форме кетозаў. с. 277
АЛЬДО́НА (Ганна; 1309 ці 1310 — 26.5.1339), дачка вял. князя ВКЛ Гедзіміна. У 1325 (паводле інш. звестак 1323) аддадзена замуж за сына польск. караля Уладзіслава І Лакеткі Казіміра (з 1333 польскі кароль Казімір ІІІ). Гэты дынастычны шлюб быў заключаны дзеля ўмацавання саюзу паміж ВКЛ Польшчай з мэтаю сумеснай барацьбы супраць Тэўтонскага ордэна. Вынікам збліжэння дзяржаў стаў сумесны паспяховы паход на Брандэнбург 1326 на чале з кн. Давыдам Гарадзенскім. М.І.Ермаловіч. с. 277
АЛЬДРАВА́НДА (Aldrovanda), род кветкавых раслін сям. расіцавых. Адзіны трапічны від — альдраванда пухіраватая (А. vesiculosa). Расце ў паўд.-ўсх. раёнах Афрыкі, паўд. і цэнтр.раёнах Еўропы, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі і на Д. Усходзе. На Беларусі трапляецца ў азёрах, рачных затоках і старыцах на Палессі і ў Паазер’і. Рэдкая, занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.
Шматгадовая насякомаедная плаваючая ў вадзе травяністая расліна без каранёў, з тонкім ніткападобным сцяблом даўж. 5—10 см і круглаватымі лістамі, сабранымі па 6—9 у кальчакі. Кожны ліст мае пласцінку з 2 акруглых палавінак з адчувальнымі валаскамі па краі (лоўчы апарат) і стрававальнымі залозкамі ўнутры. Кветкі дробныя, белыя, адзіночныя, пазушныя. Плод каробачка. Дэкар. расліна, прыдатная для акварыумаў. с. 277
АЛЬДЭБАРА́Н , α Цяльца, зорка 1-й зорнай велічыні (0,8 візуальнай зорнай велічыні), самая яркая ў сузор’і Цяльца. Чырвоны гігант, свяцільнасць у 150 разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 21 пс. с. 277
АЛЬДЭГІ́ДЫ , клас арганічных злучэнняў, у састаў якіх уваходзіць альдэгідная група — С(O)H, звязаная з вуглевадародным радыкалам. Найпрасцейшы — фармальдэгід. Ніжэйшыя альдэгіды — рэчывы з рэзкім пахам, вышэйшыя С8—С14 — з прыемным. Рэакцыйназдольныя: акісляюцца да кіслот, аднаўляюцца да спіртоў, уступаюць у рэакцыі замяшчэння, далучэння, кандэнсацыі, утвараюць ненасычаныя злучэнні, цыклічныя трымеры (паральдэгід, трыаксан), лінейныя палімеры (парафармальдэгід), прадукты полікандэнсацыі. Атрымліваюць з любых класаў злучэнняў; некаторыя вылучаюць з расліннай сыравіны. Выкарыстоўваюць у сінтэзе палімераў (поліфармальдэгіду, полівінілацэталяў, аміна- і фенолальдэгідных смолаў), карбонавых кіслот, спіртоў і інш.; у вытв-сці пестыцыдаў, выбуховых, духмяных рэчываў, лекаў, фарбавальнікаў. Гл. таксама Ацэтальдэгід, Фурфурол, Ванілін, Цытраль. с. 277
АЛЬДЭКО́П Юрый Артуравіч (17.11.1918, в. Палякі Варнавінскага р-на Ніжагародскай вобл. — 31.12.1992), бел. вучоны ў галіне арган. хіміі. Чл.-кар. АН БССР (1969), д-р хім. н. (1956), праф. (1959). Скончыў Горкаўскі ун-т (1941). З 1956 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі. Навук. даследаванні па сінтэзе металаарган., полігалагенарган. злучэнняў, элементаарган. пераксідаў, вывучэнні механізмаў рэакцый іх пераўтварэнняў.
Тв.: Введение в элементоорганическую химию. Мн., 1973 (разам з М.А.Маерам); Синтез металлоорганических соединений декарбоксилированием ацилатов металлов. Мн., 1976 (з ім жа). с. 277
А́ЛЬДЭР (Alder) Курт (10.7.1902, г. Хожаў, Польшча — 20.6.1958), нямецкі хімік-арганік. Скончыў Кільскі ун-т (1926). У 1936—40 навук. кіраўнік аддзела канцэрна «І.Г. Фарбэніндустры» ў Леверкузене, з 1940 дырэктар хім. ін-та Кёльнскага ун-та. Адкрыў у 1928 сумесна з О.Дзільсам прынцып і распрацаваў асновы дыенавага сінтэзу, даследаваў яго заканамернасці (правіла Альдэра) і стэрэахім. асаблівасці, выкарыстаў гэту рэакцыю для вывучэння хім. саставу рэчываў прыроднага паходжання (тэрпенаў, эргастэрыну і вітаміну D). Нобелеўская прэмія 1950 (разам з Дзільсам). с. 277
АЛЬДЭРО́ГЕ Дзмітрый Аляксеевіч (6.5.1903, Вільня — 30.4.1987), афрыканіст, этнограф, гісторык, мовазнавец. Чл.-кар. АН СССР (1960). Чл. франц. Т-ва афрыканістаў і Міжнар. афр. ін-та. Чл.-кар. Школы ўсх. і афр. моў (Лондан) і многіх акадэмій. Скончыў Ленінградскі ун-т (1925). У 1927—28 вывучаў мовы, этнаграфію і музейную справу ў Германіі, Нідэрландах, Бельгіі. З 1945 праф. Ленінградскага ун-та, з 1947 у Ін-це этнаграфіі Рас. АН. Асн. працы па праблемах сац. ладу, сістэмах роднасці, культуры і моў народаў Афрыкі: «Малайская сістэма роднасці» (1951), «Старажытнасці Беніна» (т. 1—3, 1953—57), «Мастацтва народаў Заходняй Афрыкі ў музеях СССР» (1958), «Мовы і пісьменства народаў Афрыкі» (1963), «Каланіяльнае грамадства» (1973) і інш. с. 278
АЛЬЕ́НДЭ ГО́СЕНС (Allende Gossens) Сальвадор (26.7.1908, г. Вальпараіса, Чылі — 11.9.1973), дзярж. і паліт. дзеяч Чылі. Скончыў Чылійскі ун-т (1932). Па адукацыі ўрач. Адзін з заснавальнікаў (1933) і кіраўнікоў Сацыяліст. партыі Чылі. У 1937—41 дэп. Нац. кангрэса. У 1939—42 міністр аховы здароўя ва ўрадзе Нар. фронту. У 1945—70 сенатар (у 1966—69 старшыня сената). У 1970 выбраны ад блока Нар. адзінства прэзідэнтам краіны. Загінуў у час ваен. перавароту. с. 278
АЛЬЗІНІ́ЦА , рака на Пн Беларусі, ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Ушача (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 270 км2. Выцякае з воз. Жабінок, цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзв. праз азёры Селішча і Матырына. с. 278
АЛЬ-ІСКАНДАРЫ́Я , горад у Егіпце, гл. Александрыя. с. 278
АЛЬКАБА́ЛА (ісп. alcabala ад араб. алькабала збіранне), падатак на гандлёвыя здзелкі ў Іспаніі (12 ст. — 1845) і яе калоніях (2-я пал. 16 — пач. 19 ст.). З 14 ст. — пастаянны дзярж. падатак. Увядзенне альбакалы ў 1571 у Нідэрландах стала адной з прычын паўстання на Пн краіны ў 1572. с. 278
АЛЬКА́ЛЬД (ісп. alcalde ад араб. алькады суддзя), 1) дзярж. чыноўнік, які выконваў пераважна суд. функцыі ў правінцыях сярэдневяковай Іспаніі. 2) У сучаснай Іспаніі і шэрагу дзяржаў Лац. Амерыкі выбарны і зацверджаны ўрадам кіраўнік муніцыпальнай адміністрацыі; выконвае адм. і некаторыя суд. функцыі. с. 278
АЛЬКЕ́Ж (польск. alkierz), вуглавая частка будынка або прыбудова, накрытая асобным дахам, якая знадворку выступае за плоскасць сцен. Алькеж атрымаў пашырэнне ў палацава-замкавым дойлідстве і сядзібных дамах Беларусі і Польшчы ў 16—19 ст. Напачатку гэта былі 2 ці 4 вежападобныя прыбудовы ў тарцах дома, накрытыя самастойнымі шатровымі дахамі (ад замкавых вежаў 16—17 ст.). З сярэдзіны 18 ст. відазмяніліся, ператварыліся ў развітыя крылы дома-сядзібы (г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл.). Выкарыстоўваліся як спальні ці дапаможныя памяшканні. с. 278
АЛЬКЛЕ́Д [ад ал(юміній) + англ. clad пакрыты], паўфабрыкат (ліст, труба) з высокатрывалага алюмініевага сплаву, пакрыты (плакіраваны) алюмініем высокай чысціні або інш. сплавам. Таўшчыня плакіравальнага слоя не менш як 35 мкм, што забяспечвае электрахім. ахову ад карозіі, зніжае стат. стамляльную трываласць матэрыялу. с. 278
АЛЬКО́ВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Вілейскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 43 км на У ад г. Вілейка і аднайменнай чыг. станцыі, 102 км ад Мінска. 56 ж., 29 двароў (1994). Пач. школа, б-ка, бальніца, амбулаторыя. Касцёл — помнік арх. неаготыкі пач. 20 ст. Званіца — помнік драўлянага нар. дойлідства канца 18 — пач. 19 ст. с. 278
АЛЬКО́Ў (франц. alcôve), паглыбленне або ніша ў сцяне інтэр’ера для ложка ці спальнае памяшканне без вокнаў. Узнік у архітэктуры араб. краін. Пашыраны ў палацавым дойлідстве Іспаніі, з сярэдзіны 17 ст. ў інш. еўрап. краінах, у т.л. на Беларусі. с. 278
АЛЬМА́ГРА (Almagro) Дыега дэ (1472? — 8.7.1538), адзін з кіраўнікоў ісп. канкістадораў, якія заваявалі Паўд. Амерыку. З 1514 у Панаме. У 1524—26 разам з Ф.Пісара арганізаваў 2 экспедыцыі ўздоўж зах. ўзбярэжжа Паўд. Амерыкі. Удзельнік заваявання Перу (1533), у 1535—36 узначаліў паход у Чылі. У 1537 авалодаў стараж. сталіцай дзяржавы інкаў г. Куска ў Перу. У выніку канфлікту з Пісара трапіў у палон. Забіты па загадзе Пісара. с. 278
АЛЬМАДЫ́ (Almadies), мыс на п-ве Зялёны Мыс, у Сенегале. Самы зах. пункт Афрыкі (17°32’ зах. даўгаты і 14°45’ паўн. шыраты). с. 278
АЛЬМАДЭ́Н (Almaden), ртутнае радовішча ў Іспаніі, самае вял. ў свеце і унікальнае па якасці руды. Распрацоўваецца з 1-га тыс. да н.э. Руды — кварцыты ў ніжнепалеазойскіх сланцах, маюць у сабе кінавар і самародную ртуць (да 1/20). У 1980-я г. здабыча ў межах 1,2—2 тыс. т металу. Запасы ацэньваюцца ў 250 тыс. т. Здабыча вядзецца ў глыбокіх шахтах. Самародная ртуць, якая сцякае ў ачышчальныя вырабаткі, збіраецца асобна. с. 278
А́ЛЬМА-МА́ТЭР (лац. alma mater літар. маці-карміцелька), старадаўняя студэнцкая назва універсітэта (якае дае «духоўны пажытак»); ужываецца як ласкальнае або жартоўнае, нярэдка ў дачыненні да інш. скончаных асобай навуч. устаноў. с. 278
АЛЬМАНА́Х (ад араб. аль-манах каляндар), зборнік літаратурных твораў, часта аб’яднаных адной тэмай, жанрам і г.д.; у стараж. часы календары-даведнікі. Першы літ. альманах — «Ľ Almanach des muses» («Альманах музаў», Парыж, 1764—1833). Першым рус. альманахам лічаць «Российский Парнас» (1771). Першыя бел. альманахі ўзніклі як раздзелы «Календаря Северо-Западного края» (М., 1889—90) і «Северо-Западного календаря» (Мн., 1891—92). У наступныя гады выйшлі альманахі: «Калядная пісанка на 1904 год» (Пб., 1903, арг-цыя «Круг беларускай народнай прасветы і культуры»), «Велікодная пісанка» (1904, тая ж арг-цыя), «Маладая Беларусь» (сш. 1—3, 1912— 13, бел. выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца»), «Зборнік «Нашай нівы» (вып. 1—2. Вільня, 1912; з паэмай Я.Купалы «Курган», раздзеламі «Новай зямлі» Я.Коласа і інш.), «З аколіц Дзвіны» (Віцебск, 1912, на польск. мове), «Колас беларускай нівы» (1913, лацінкаю на бел. мове, Гродзенскі гурток бел. моладзі), «Калядная пісанка, 1913 год» (Вільня, 1913, друкарня М.Кухты), «Велікодная пісанка» і «Дзень штукарства» (там жа, абодва 1914), «Могилёвский альманах за 1913 год» (Магілёў, 1914), «Літаратурны зборнік «Вольнае Беларусі» (Мн., 1917), «Зажынкі» (М., 1918, Белнацком; з творамі Я.Купалы, Я.Коласа, Цёткі, Ф.Шантыра і інш.). У 1920—30-я г. ў Сав. Беларусі выйшлі альманахі: літ.-навук. веснік «Адраджэнне» (Мн., 1922); «Мы ідзем» (Мн., 1929, выданне польскіх пісьменнікаў); «Уздым» (кн. 1—2, Бабруйск, 1926—28), «Камсамолія» (Мн., 1927), «Пачатак» (Віцебск, 1926), «Світанне» (Віцебск, 1927), «Наддзвінне» (Полацк, 1926), «Дняпроўскія ўсплёскі» (Магілёў, 1927; усе — філій літ. аб’яднання «Маладняк»), «Звенья» (1926, Мінскага аб’яднання рус. пісьменнікаў «Звенья»), «Ранне» (Магілёў, 1929, акруговых філій БелАПП), «Рытмы будавання» (Віцебск, 1931, іх жа), «Цагліна ў падмурак» (1931, Бел. секцыя Ленінградскай АПП), «Ударнікі» (з 1931, Мінская АПП, у 1932—34 выпускаў Аргкамітэт СП БССР), «Літаратура і мастацтва» (кн. 1—5, Мн., 1933—36), «Бальшавіцкая моладзь» (1934), «Аднагодкі» (1935), «Бойцы» (№ 1—2, 1935— 36) і інш. У Зах. Беларусі выйшлі альманахі: «Зборнік «Беларускіх ведамасцяў» (№ 1—3. Вільня, 1921, скл. М.Гарэцкі), «Рунь веснаходу» (Вільня, 1928, арг-цыя маладых пісьменнікаў Зах. Беларусі «Веснаход»). У Айч. вайну выходзіў альманах «Беларусь» (М., 1943; Мн., 1945). Пасля вайны выдадзены альманахі: «Отчизна» (з 1945; з 1947 «Советская Отчизна», з 1952 часопіс, з 1960 «Нёман»), «На сонечных сцежках» (кн. 1—3, 1950—53); «Літаратурны Магілёў» (кн. 1—2, 1949—50), «Нарач» (кн. 1—2, 1957—58), «Дняпро» (1957), «Нёман» (кн. 1—2, 1956—58), «Брэст» (1958), «Літаратурны Гомель» (1958; усе абл. літ. аб’яднанняў); «Падарунак» (1958), «Узлёт» (1965), «Натхненне» (1967), «Мары юнацкія» (1969), «Універсітэт паэтычны» (1971), «Вёсны» (1977), «Вусны» (1985), «Квадра» (1990; усе літ. аб’яднання БДУ); «Дзень паэзіі» (1965—71), «Далягляды» (з 1975), «Сучаснік» (з 1977), «Братэрства» (з 1982), «Вобраз» (з 1981), «Шляхам гадоў» (вып. 1—4, 1990—94), «З гісторыяй на «Вы» (вып. 1—3, 1991—94), «Скарыніч» (вып. 1—3, 1991—95), «Краю мой — Нёман: Гродзеншчына літаратурная» (1986), «Галасы Прыдняпроўя: Магілёўшчына літаратурная» (1991), «Дзвіна: Віцебшчына літаратурная» (1992; усе — выд-ва «Мастацкая літаратура»); «Ветразь» (з 1985, выд-ва «Юнацтва»); «Свіцязь» (1989, алманах бібліяфілаў, выд-ва «Беларусь»); «Культура беларускага замежжа» (кн. 1—3, 1993—94), «Беларуская драматургія» (вып. 1—2, 1994—95, абодва выд-ва «Навука і тэхніка»). З 1990 у абл. і раённых гарадах Беларусі пачалі выходзіць альманахі: «Ксэракс беларускі» (вып. 1—5, Полацк, 1991—94), «Магілёўшчына» (вып. 1—4, Магілёў, 1990—93), «Рунь» (вып. 1—3, Паставы, 1991—93), «Магістраль» (вып. 1—2, Гомель, 1993—94), «Дняпроўскія хвалі» (Магілёў, 1993), «Золак над Шчарай» (Слонім, 1994), «Галасы з Парнаса» (Горкі, 1995). Выд-ва «Універсітэцкае» з 1995 пачало выпускаць гіст. альманах «Адраджэнне». Бел. альманахі выходзяць і за межамі Беларусі: «Ля чужых берагоў» (Мюнхен, 1955, выд-ва «Бацькаўшчына», з творамі Н.Арсенневай, У.Дудзіцкага, М.Кавыля, М.Сяднёва, Р.Крушыны, А.Салаўя, Х.Ільяшэвіча, Ю.Віцьбіча і інш. бел. пісьменнікаў-эмігрантаў); «Белавежа» (Беласток, 1965, 1971, 1980, з творамі бел. пісьменнікаў Беласточчыны). І.У.Саламевіч. с. 278
АЛЬМАНДЗІ́Н , мінерал групы гранатаў Fe3Al2(SiO4)3. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі, суцэльныя масы. Колер фіялетава-чырвоны, густа-чырвоны да карычнявата-чорнага. Цв. 7—7,5. Шчыльн. 3,8—4,3 г/см3. Тыповы мінерал рэгіянальна метамарфізаваных гліністых горных парод, а таксама ў гранулітах і зонах кантактавага метамарфізму. Пашыраны абломкавы мінерал. Радовішчы — элювіяльныя, алювіяльныя і прыбярэжна-марскія россыпы з разбураных гранатзмяшчальных крышт. сланцаў (Шры-Ланка, Індыя, Бразілія, ЗША, Расія). Абразіўны матэрыял. Празрыстыя, прыгожа афарбаваныя крышталі — каштоўныя камяні. с. 279
АЛЬМА́НЫ , вёска ў Беларусі, у Стружскім с/с Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса «Беларусь». За 21 км ад Століна, 266 км ад Брэста, 28 км ад чыг. ст. Гарынь. 1264 ж., 372 двары (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Магілы ахвяр фашызму. Каля Альманаў стаянкі эпохі неаліту. с. 279
АЛЬМАРАВІ́ДЫ , дынастыя берберскіх эміраў, якая правіла ў Марока і арабскай Іспаніі ў 1050—1147.
Прыйшлі да ўлады ў выніку дзейнасці артадаксальнага рэліг. руху за першапачатковы іслам манахаў-воінаў на чале з Абдалахам ібн Ясінам (п. 1058). Найб. значны прадстаўнік Альмаравідаў Юсуф ібн Ташфін [1061—1107] у 1062 заснаваў г. Маракеш, да 1084 падначаліў берберскія княствы Марока і Зах. Алжыра. Паміж 1086 і 1090 ён заваяваў і аб’яднаў араб. Іспанію. Альмаравіды скінуты ў 1147 Альмахадамі. с. 279
АЛЬМАХА́ДЫ , дынастыя берберскіх эміраў, якая правіла ў Марока і арабскай Іспаніі ў 1147—1269.
Засн. ў выніку дзейнасці ісламскай секты на чале з Ібн Тумартам, які змагаўся супраць рэліг. плыні Альмаравідаў. Пасля смерці Ібн Тумарта (1128) яго пераемнік Абд аль-Мумін [1133—63] скінуў Альмаравідаў (1147), і дзяржава Альмахадаў распасцерлася на ўсю Паўн.-Зах. Афрыку. На працягу 12 ст. эміры з Альмахадаў заваявалі араб. Іспанію, іх дзяржава дасягнула эканам. і культ. росквіту. Паражэнне ад хрысц. каралёў Кастыліі, Навары і Арагона ў 1212 паклала пачатак выцясненню Альмахадаў з Іспаніі; імкненне да самастойнасці намеснікаў падарвала іх магутнасць у Афрыцы. У 1269 Альмахады разгромлены Мерынідамі. с. 280
АЛЬМЕ́ЙДА МЕДЫ́НА (Almeida Medina) Кладаміра (н. 11.2.1923, г. Сант’яга), дзярж. і паліт. дзеяч Чылі. Скончыў Чылійскі ун-т. У 1952—53 міністр працы, У 1953—56 міністр гарнаруднай прам-сці, у 1970—73 міністр замежных спраў, нац. абароны ва ўрадзе С.Альендэ Госенса. Арыштаваны ў час ваен. перавароту (1973). У 1975 вызвалены і высланы з краіны. У 1978—89 нам. ген. сакратара, ген. сакратар Сацыяліст. партыі Чылі, старшыня Аб’яднанай сацыяліст. партыі Чылі, з 1988 старшыня Каардынацыйнага к-та сацыяліст. партый краін Лац. Амерыкі. с. 280
АЛЬМЕ́КІ (Olmec), індзейскі народ, які ў 14—3 ст. да н.э. насяляў тэр. сучасных штатаў Веракрус, Табаска і Герэра (Мексіка). Назва ад плямёнаў, што жылі тут у 11—14 ст. Займаліся лядным земляробствам і рыбалоўствам, былі выдатнымі разьбярамі па камені. Узвялі буйныя цырыманіяльныя цэнтры Ла-Вента, Трэс-Сапотэс і інш. Захавалася шмат помнікаў манум. скульптуры. Вядомы каменныя статуэткі істотаў, у якіх зліваюцца рысы чалавека і ягуара, — папярэднікі бога дажджу ў майя і інш. народаў. Іерогліфы альмекаў не прачытаны; верагодна, на іх падставе з’явіліся іерогліфы майя. Росквіт культуры альмекаў прыпадае на пачатак 1-га тыс. да н.э. Паміж 600 і 400 да н.э. асн. цэнтры альмекаў былі разбураны ці пакінуты. Знікненне альмекаў верагодна, звязана з этнічнымі міграцыямі. с. 280
АЛЬМЕРЫ́Я (Almeria), горад на Пд Іспаніі, у аўт. вобласці Андалусія. Адм. ц. правінцыі Альмерыя. 141 тыс. ж. (1981). Порт на Міжземным м. Харч., лёгкая, цэлюлозна-папяровая, цэментная прам-сць, вытв-сць муз. інструментаў; вінаробства. Руіны арабскай крэпасці Алькасаба (8—11 ст.), сабор (15— 16 ст.). с. 280
АЛЬМЕ́ЦЬЕЎСК , горад у Татарстане, цэнтр Альмецьеўскага р-на, на р. Зай. 137,5 тыс. ж. (1994). Чыг. станцыя. Цэнтр нафтавай і газаздабыўной прамысловасці (вытв-сць машын і абсталявання для нафтаздабычы), машынабудаванне і металаапрацоўка, газаперапр., дрэваапр., лёгкая, харч. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. Пачатковы пункт нафтаправода «Дружба». с. 280
А́ЛЬМКВІСТ (Almquist) Карл Юнас Лове (28.11.1793, Стакгольм — 26.9.1866), шведскі пісьменнік. Скончыў Упсальскі ун-т (1815). У 1851—65 у эміграцыі ў ЗША Літ. дзейнасць пачаў як рамантык. У эпіка-драм. паэме «Амарына» (1822) паказаў распад паўфеад. грамадства. Рэаліст. адлюстраванне рэчаіснасці пераважае ў творах, сабраных пад назвай «Кніга шыпшыны» (т. 1—14, 1832—51). Аўтар раманаў «Паляўнічы замак» (1832), «Капліца», «Палац», «Шэльнурскі млын» (усе 1838), «Можна» (1839), «Габрыэль Мімансо» (1841—42), «Тры пані Смолана» (1842—43; не пазбаўлены рэліг. містыцызму); зб. вершаў «Песні» (1849). Пад уплывам ідэй утапічнага сацыялізму напісаны «Асновы еўрапейскай незадаволенасці» (1838), «Паэзія і палітыка» (1839).
Тв.: Samlade skrifter. Bd. 1—21. Stokholm, 1921—38. У.Л.Сакалоўскі. с. 280
АЛЬПАКА́ , млекакормячае з роду ламаў, сям. вярблюдавых. Свойская жывёла высакагорнай (4200 м над узр. м.) зоны Цэнтр. Андаў Паўд. Амерыкі (мяжа Перу і Балівіі); цэнтр альпакаводства каля воз. Тытыкака. Паходжанне дакладна невядома.
Афарбоўка бурая або чорная. Галава кароткая. Корміцца расліннасцю. Нараджае 1, зрэдку 2 дзіцянят. Гадуюць дзеля каштоўнай шэрсці (1,1—1,25 кг раз у 2 гады). с. 280
АЛЬПЕ́НЬ , вёска ў Беларусі, у Веляміцкім с/с Столінскага р-на Брэсцкай вобл. За 48 км на ПнУ ад Століна, 293 км ад Брэста, 55 км ад чыг. ст. Гарынь. 698 ж., 351 двор (1994). Базавая школа. Помнік архітэктуры — царква (1888). с. 280
АЛЬПІ́ДЫЙ (Olpidium), род хітрыдыевых грыбоў сям. альпідыевых. Больш за 20 відаў. Трапляюцца ў Еўропе, Азіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі 2 віды. Найб. пашыраны альпідый капусны (О. brassicae) — узбуджальнік чорнай ножкі расады капусты, лёну, агуркоў, аўса, пшаніцы, памідораў, салаты, тытуню і інш.
Вегетатыўнае цела (плазмодый) аднаклетачнае. Зоаспарангіі (органы бясполага размнажэння) шарападобныя, з доўгай вывадковай трубкай, адзіночныя або па 2—12 у клетцы. Зааспоры яйцападобныя, з 1 доўгім жгуцікам. Развіваецца ва ўмовах пераўвільгатнення. Пры неспрыяльных умовах зааспоры функцыянуюць як гаметы. Цысты зімуюць у глебе. Расліны заражаюцца пасля з’яўлення семядоляў або першых лісцікаў. с. 280
АЛЬПІ́ЙСКАЯ ГЕАСІНКЛІНА́ЛЬНАЯ ВО́БЛАСЦЬ , Міжземнаморскі геасінклінальны пояс, тэктанічна актыўная вобласць зямной кары, выцягнутая ад Атласкіх гор на З да Ціхага ак. на У. Ахоплівае горныя раёны Паўд. Еўропы, Міжземнае м., Паўн.-Зах. Афрыку, М.Азію, Каўказ, Іранскае нагор’е, Памір, Алай, Гіндукуш, Гімалаі, горы Індакітая і Інданезіі, якія ўтварыліся ў кайназойскай эры ў выніку альпійскай складкаватасці. На У Альпійская геасінклінальная вобласць злучаецца з Ціхаакіянскай геасінклінальнай вобласцю. У мезазойскую эру ўяўляла сабой вял. марскі басейн (м. Тэтыс), акружаны плітамі стараж. платформаў — Афрыканскай і Індыйскай на Пд, Рускай, Сібірскай і Кітайскай на Пн. Геасінкліналь м. Тэтыс запаўнялася магутнымі асадкавымі тоўшчамі. У кайназоі адбылося сутыкненне паўн. і паўд. пліт і на месцы былога мора пачалася альпійская складкавасць. Утварыліся горныя сістэмы з найб. на Зямлі абсалютнымі адзнакамі (больш за 7—8 км). Асобныя структуры Альпійскай геасінклінальнай вобласці не завяршылі свайго развіцця, аб чым сведчаць інтэнсіўныя землетрасенні і вулканізм. З тэктанічнымі рухамі ў Альпійскай геасінклінальнай вобласці звязаны некаторыя землетрасенні, што адзначаюцца на тэр. Беларусі. с. 280
АЛЬПІ́ЙСКАЯ РАСЛІ́ННАСЦЬ , тып высакагорнай расліннасці, пашыранай у альпійскім поясе. Расліны пераважна нізкарослыя, прысадзістыя, з яркімі кветкамі. Развіваюцца пры нізкіх т-рах, кароткім вегетац. перыядзе, хуткіх зменах цяпла і холаду, дастатковым увільгатненні. Тыповыя фітацэнозы — альпійскія лугі з перавагай злакаў (мятліц і інш.), прымул, гарычак, дубровак, увярэднікаў, астрагалаў, эдэльвейсаў, канюшыны і інш.; на камяністых участках — каменяломнік, крупкі і інш., зараснікі рададэндрану. Альпійская расліннасць характэрна для Альпаў, Карпат, Каўказа, Алтая, паўн., цэнтр. і ўсх. Цянь-Шаня, Гімалаяў і інш. А.М.Матузка. с. 281
АЛЬПІ́ЙСКАЯ СКЛА́ДКАВАСЦЬ , эра тэктагенезу, што адбываўся з канца мелу і пераважна ў кайназоі. Выявілася ў межах геасінклінальных абласцей, якія развіваліся ў мезазоі і раннім палеагене, завяршылася ўзнікненнем маладых горных утварэнняў — альпідаў. Да вобласці альпійскай складкаватасці належаць складкавыя горы: у Еўропе Альпы, Пірэнеі, Андалускія, Апеніны, Карпаты, Дынарскае нагор’е, Стара-Планіна, Крымскія горы; у Азіі Каўказ, Пантыйскія, Таўр, Туркмена-Харасанскія, Эльбурс, Загрос, Сулейманавы горы, Гімалаі, складкавыя ланцугі Бірмы, Інданезіі, Камчаткі, Японскіх і Філіпінскіх а-воў; у Паўн. Амерыцы складкавыя хрыбты Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Аляскі і Каліфорніі; у Паўд. Амерыцы Анды; таксама архіпелагі, якія акаймоўваюць Аўстралію з У, у т.л. а-вы Новая Гвінея і Новая Зеландыя. Альпійская складкаватасць месцамі закранула і суседнія платформы — Юрскія горы і частку Пірэнейскага п-ва ў Зах. Еўропе, паўд. ч. гор Атлас у Паўн. Афрыцы, Таджыкскую дэпрэсію і паўд.-зах. адгор’і Гісарскага хрыбта ў Сярэдняй Азіі, усх. ч. Скалістых гор у Паўн. Амерыцы, Антарктычны п-аў у Антарктыдзе і інш. На тэр. Альпійскай складкаватасці захоўваецца тэктанічная актыўнасць, што выяўляецца ў моцным расчляненні рэльефу, высокай сейсмічнасці, шматлікіх дзеючых вулканах. с. 281
АЛЬПІ́ЙСКАЯ ФІЯ́ЛКА , гл. Цыкламен. с. 281
АЛЬПІ́ЙСКІ ПО́ЯС , прыродны вышынны пояс у гарах пераважна ўмераных і субтрапічных шырот. Размешчаны вышэй за субальпійскі пояс, пры значнай вышыні гор змяняецца нівальным поясам. Вышыннае знаходжанне альпійскага пояса вызначаецца геагр. шыратой, экспазіцыяй схілаў, ступенню кантынентальнасці клімату (напр., у Альпах Ап. знаходзіцца на выш. 2200—3000 м, на Цянь-Шані — 1000—1800 м, у Гімалаях — 3600—5000 м). Клімат суровы высакагорны. Сярэдняя т-ра студз. 15 °С, ліп. 14 °С, ападкаў 1000 мм і больш за год. Снегапады, моцныя вятры, снегавыя лавіны. Снегавое покрыва 6—10 месяцаў. Вегетац. перыяд 2—3 месяцы. Характэрны бязлессе, альпійская расліннасць на горна-лугавых глебах. А.М.Матузка. с. 281
АЛЬПІ́ЙСКІ РЭЛЬЕ́Ф , тып рэльефу высакагор’яў, якія ляжаць вышэй за снегавую лінію ці зведалі зледзяненне ў плейстацэне. Пашыраны ў Альпах, Гімалаях, на Каўказе, Паміры, Цянь-Шані і інш. Характэрны востраканечныя вяршыні і вострыя грабяні, глыбокае расчляненне, стромкія схілы, скалістасць, ледавіковыя формы рэльефу (кары, цыркі, трогі, карлінгі і інш.). Адбываюцца актыўныя працэсы снегавой і ледавіковай эрозіі. с. 281
АЛЬПІ́ЙСКІЯ ЛУГІ́ , высакагорныя лугі альпійскага пояса. Найб. пашыраны асакова-злакавыя лугі і нізкатраўныя альпійскія «дываны» — маты, для якіх характэрна адсутнасць суцэльнага дзёрну. У складзе альпійскіх лугоў шмат кармавых, лек., дэкар., харч. раслін (гл. таксама Альпійская расліннасць). Каштоўныя с.-г. ўгоддзі. Выкарыстоўваюцца як летнія пашы. с. 281
АЛЬПІ́ЙСКІЯ СТРАЛКІ́ , воіны, аснашчаныя спец. рыштункам і зброяй і падрыхтаваныя для вядзення бою ў гарах. Першыя фарміраванні з’явіліся ў канцы 18 ст. ў Францыі, прызначаліся для баявых дзеянняў у Альпах (адсюль назва) і складаліся ў асн. з жыхароў горных раёнаў. Назва захавалася ў Францыі, Італіі і некаторых інш. краінах як сінонім паняццяў «горныя» і «горнапяхотныя» войскі, якія ўваходзяць у склад сухапутных войскаў (гл. таксама Горныя войскі). с. 281
АЛЬПІНА́РЫЙ , камяністы сад, участак у бат. садзе, скверы або парку, створаны для вырошчвання горных (альпійскіх) раслін ва ўмовах, набліжаных да натуральных; дэкар. альпінарый наз. таксама ракарыем. У бат. садах альпінарый ствараюць у навук. мэтах на штучных узгорках, дзе экспануюцца расліны пэўных горных раёнаў. Найбольшы ў рэспубліцы альпінарый у Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі. Альпінарый — адна з формаў дэкар. афармлення паркаў і сквераў. З бел. флоры ў альпінарыі выкарыстоўваюць дуброўкі, кураслепы, чубаткі, мінушкі, бурачок скальны, аўсяніцы і інш. с. 281
АЛЬПІНІ́ЗМ , від спорту, узыходжанне на цяжкадаступныя горныя вяршыні ў спартыўных ці інш. мэтах.
Афіц. гісторыя альпінізму пачынаецца з 1786 (узыходжанне швейцарцаў Ж.Бальмы і М.Пакара на Манблан у Альпах). З 2-й пал. 19 ст. ўзнікаюць альпінісцкія клубы ў Англіі, Аўстрыі, Італіі, Швейцарыі, Расіі і інш. Да канца 19 ст. ў Альпах былі адолены многія вяршыні, пракладзены складаныя маршруты. Па меры вывучэння і даследавання інш. горных сістэм, удасканалення сродкаў зносін пашыралася геаграфія альпінізму, які актыўна развіваецца з 1950-х г. пасля пакарэння найвышэйшых вяршыняў свету (гл. табл.).
Альпінізм патрабуе добрай фізічнай і спец. падрыхтоўкі, спец. адзення, абутку, харчавання для жыццезабеспячэння ва ўмовах высакагор’я і адпаведнага рыштунку (вяроўкі, ледарубы, скальныя і лёдавыя кручкі, карабіны і інш.) для страхоўкі спартсменаў. Пры ўзыходжанні на вяршыні вышынёй больш за 8 000 м часта выкарыстоўваюць кіслародныя апараты. У альпінізме прынята класіфікацыя маршрутаў паводле іх складанасці (усяго 6 катэгорый). Альпінісцкую падрыхтоўку атрымліваюць у спец. альплагерах ці школах. Узыходжанні робяць, як правіла, у складзе групы, з інструктарам або гідам-правадніком (на пач. этапе) ці самастойна. У горных раёнах дзейнічае спец. горнавыратавальная служба. Нац. федэрацыі і альпінісцкія саюзы розных краін аб’яднаны (з 1932) у Міжнар. саюз альпінісцкіх асацыяцый (УІАА). Праводзяцца альпініяды.
На Беларусі альпінізм развіваецца з 1950-х г. Дзейнічае (з 1955) федэрацыя альпінізму і скалалажання. З 1973 праводзіцца першынство краіны па альпінізму. Бел. альпіністы — удзельнікі і прызёры чэмпіянатаў СССР і СНД па альпінізму. Імі зроблены ўзыходжанні на вышэйшыя (больш за 8000 м) вяршыні свету ў Гімалаях: Э.Ліпень (Джамалунгма, 1990, 1993, Шыша-Пангма, 1992, разам з І.Велянковай), В.Кульбачэнка (Канчэнджанга, 1994). Восенню 1994 адбылася першая бел. экспедыцыя (з удзелам рас. і балг. альпіністаў) у Гімалаі.
Літ.: Хубер Г. Альпинизм сегодня: Пер. с нем. М., 1980. Г.К.Кісялёў. с. 281
АЛЬПІНІЯ́ДА , масавыя спартыўныя мерапрыемствы па альпінізме. Праводзіцца з вучэбнымі (абучэнне асновам альпінізму) ці спарт. (падрыхтоўка спартсменаў-разраднікаў) мэтамі. Часам прымяркоўваецца да святкавання пэўных знамянальных дат (юбілейныя алімпініяды). Першая бел. алімпініяда адбылася ў 1960 на Каўказе. с. 282
А́ЛЬПЫ (ням. Alpen, франц. Alpes, італьян. Alpi ад кельцкага alp высокая гара), найвышэйшая горная сістэма Зах. Еўропы на тэр. Францыі, Італіі, Швейцарыі, Аўстрыі, Ліхтэнштэйна, Германіі і Славеніі. Даўж. каля 1200 км, шыр. да 260 км, найб. выш. г. Манблан (4807 м). Альпы — складаная сістэма горных масіваў і хрыбтоў, што працягнуліся дугой ад Міжземнага м. да Сярэднедунайскай раўніны. Папярочная даліна між азёрамі Бодэнскім і Кома падзяляе Альпы на больш вышынныя Зах. Альпы і больш нізкія і шырокія Усходнія. У Заходніх вылучаюць Прыморскія, Коцкія, масіў Пельву, Грайскія, Савойскія (з масівам Манблан), Бернскія і інш. Горны ланцуг Усходніх Альпаў прадстаўлены Рэтыйскімі, Эцтальскімі, Цылертальскімі Альпамі, Высокім і Нізкім Таўэрнам. Альпы належаць да маладых складкавых структур альпійскага арагенезу (гл. Альпійская складкавасць). Характэрны зубчатыя грабяні, глыбокае расчляненне, вял. пашырэнне ледавіковых формаў рэльефу (гл. Альпійскі рэльеф). Восевая зона сфарміравана стараж. крышталічнымі (гнейсы, слюдзяныя сланцы), магматычнымі (граніты) і метамарфічнымі (кварцава-філітавыя сланцы) пародамі. Перадгор’і Альпаў складзены з вапнякоў, мергеляў, даламітаў, філітаў і маладых маласавых фармацый. Карысныя выкапні: жалезныя, медныя, уранавыя руды, магнезіты, баксіты, каменная соль, у невял. колькасці каменны і буры вугаль.
Альпы — важны кліматападзел Еўропы. На паўн. і зах. перадгор’ях клімат умераны, вільготны, на паўднёвых — субтрапічны міжземнаморскі. Ва ўнутр. раёнах гор выразная вертыкальная занальнасць (т-ра паніжаецца праз кожныя 100 м на 0,3—0,7 °С), фёнавыя вятры выклікаюць кароткія рэзкія пацяпленні. Ападкаў на наветраных зах. і паўн.-зах. схілах 1500—2000 мм за год (месцамі 4000 мм), ва ўнутр. горных далінах 500—800 мм. Снегавая лінія на выш. ад 2500 м на ПнЗ да 3500 м у найб. сухіх унутр. і ўсх. раёнах. Характэрна сучаснае зледзяненне (каля 1200 ледавікоў агульнай пл. 3 тыс. км). З ледавікоў пачынаюцца рэкі Рона, Рэйн, По, Адыджэ, Ін, Драва і інш. Азёры ледавіковага і тэктанічна-ледавіковага паходжання: Жэнеўскае, Бодэнскае, Лага-Маджорэ, Кома (глыб. да 410 м). Для Альпаў характэрна вышынная пояснасць (вылучаюць 5 ландшафтных паясоў).
Пояс перадгор’яў і горных схілаў да выш. 800 м. Клімат умераны, цёплы, на паўд. схілах з міжземнаморскімі рысамі; букавыя і дубовыя лясы значна высечаныя; сады, вінаграднікі, палі збожжавых на горных бурых глебах. Пояс гор (на выш. 800—1800 м) з умераным і ўмерана вільготным кліматам заняты шыракалістымі (дуб, бук, клён, граб) лясамі, якія змяняюцца хваёвымі (елка, піхта, еўрап. кедр, лістоўніца) на горных бурых лясных ападзоленых глебах. Пашы і агароды да 1100—1400 м. На выш. 1800—2300 м субальпійскі пояс з халодным кліматам, моцнымі вятрамі, доўгатэрміновым снегавым покрывам, пераважна высакагорнай хмызняковай расліннасцю (рададэндран, ядловец, кедравы сланік і інш.) і субальпійскімі лугамі. Вышэй (да граніцы вечнага снегу) альпійскі пояс з суровым халодным кліматам і альпійскімі лугамі і нівальны пояс (вечных снягоў і ледавікоў); ландшафты халодных высакагорных камяністых ледавіковых і снежных пустыняў.
Альпы — адзін з важнейшых рэкрэацыйных раёнаў Еўропы. Цэнтр альпінізму, турызму, гарналыжнага спорту.
Літ.: Благоволин Н.С., Серебрянный Л.Р. Рельеф Европы // Рельеф Земли. М., 1967; Ерамов Р.А Физическая география Зарубежной Европы. М., 1973; Жучкевич В.А, Лавринович М.В. Физическая география материков и океанов. Ч. 1. Евразия. Мн,, 1986. Г.Я.Рылюк. с. 282
АЛЬПЯРО́ВІЧ Леў Абрамавіч (4.12.1874, в. Куранец Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 1913), бел. жывапісец. Вучыўся ў Вільні ў рысавальнай школе І.Трутнева, скончыў Пецярбургскую АМ (1902), вучань І.Рэпіна. З 1902 жыў у Мінску. У творчасці адстойваў прынцыпы рэалізму. Пісаў партрэты, пейзажы, бытавыя кампазіцыі («Вечар у сям’і», «Краўчыхі», «Муляры», «Партрэт бабулі», «Партрэт музыканта Жухавіцкага», «Жаночы партрэт», «Дзяўчына ў чырвоным шаліку»), блізкія да твораў перасоўнікаў. Садзейнічаў арганізацыі выстаўкі перасоўнікаў у Мінску (1899). Творы Альпяровіча найб. поўна (230 работ) былі сабраны на выстаўцы ў Мінску ў 1939. с. 283
А́ЛЬСМІК Пётр Іванавіч (27.2.1907, в. Выдрэя Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. — 2.4.1992), бел. селекцыянер-бульбавод. Акад. АН Беларусі (1966), акад. УАСГНІЛ (1979). Чл.-кар. Акадэміі с.-г. н. ГДР (1974). Д-р с.-г. н. (1954). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў БСГА (1929). З 1929 на Навазыбкаўскай с.-г. доследнай станцыі, у 1931—41 і 1944—56 на Бел. селекцыйнай станцыі. З 1956 у Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва. Навук. працы па селекцыі гароднінных культур. Распрацаваў прыёмы селекцыі бульбы на ранняспеласць, высокія крухмалістасць і колькасць бялкоў у клубнях, устойлівасць да раку. Вывеў больш за 10 высокаўраджайных, з добрымі смакавымі якасцямі і вял. (да 26%) колькасцю крухмалу сартоў бульбы: Агранамічную, Тэмп, Лошыцкую, Разварыстую і інш. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1974. Залаты медаль імя І.У.Мічурына УАСГНІЛ (1980).
Тв.: Селекция картофеля в Белоруссии. Мн., 1979.
Літ.: П.І.Альсмік // Весці АН БССР. Сер. с.-г. навук. 1977. № 1. с. 283
АЛЬТ (італьян. alto ад лац. altus высокі), 1) нізкі жаночы ці дзіцячы голас у хоры; 2-я па вышыні партыя ў харавой партытуры. Да 18 ст. назва высокага тэнара. 2) Муз. інструмент класа хардафонаў тыпу смыковых. Мае тую ж канструкцыю, што і скрыпка, але большых памераў, густы, насычаны гук, строй квінтай ніжэй. Мяркуюць, створаны на мяжы 15—16 ст. На Беларусі вядомы з 18 ст., выкарыстоўваўся ў ансамблях і з аркестрам; нар. назва «альтоўка». 3) Разнавіднасці многіх аркестравых інструментаў: духавых (флейта-альт, габой-альт, кларнет-альт, труба-альт, трамбон-альт), струнных (цымбалы-альт, мандаліна-альт, балалайка-альт, домра-альт). І.Дз.Назіна. с. 284
АЛЬТАІ́Р , α Арла, зорка 1-й зорнай велічыні (0,8 візуальнай зорнай велічыні). Свяцільнасць у 9 разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 5 пс. З Вегай і Дэнебам утварае вял. летні трохвугольнік. с. 284
АЛЬТАМІ́РА (Altamira), пячора ў правінцыі Кантабрыя (Іспанія). У 2-й пал. 19 ст. тут выяўлены наскальныя рознакаляровыя выявы жывёл, стаянка эпохі салютрэ і ранняга мадлену. Даўжыня пячоры каля 280 м (з шэрагам залаў). Памеры намаляваных фігур (бізонаў і інш.) да 2,25 м. Паводле радыевугляроднага аналізу малюнкі зроблены каля 15500 г. назад. Альтаміра — найб. значная па мастацкім багацці «галерэя» першабытнага чалавека. с. 284
АЛЬТАМІ́РА-І-КРЭВЕ́А (Altamira y Crevea) Рафаэль (10.2.1866, г. Алікантэ, Іспанія — 1.6.1951), іспанскі гісторык. Скончыў Валенсійскі і Мадрыдскі ун-ты. З 1888 сакратар Пед. музея (Мадрыд). У 1897—1910 узначальваў кафедру гісторыі ісп. права ў г. Аўеда, пазней праф. Мадрыдскага ун-та. У асноўнай працы «Гісторыя Іспаніі і іспанская цывілізацыя» (т. 1—4, 1900—11) даследаваў эканам. і сац. гісторыю краіны, падкрэсліў узаемасувязь эканам. і паліт. заняпаду Іспаніі ў 16—17 ст. Пасля ўстанаўлення фаш. дыктатуры Ф.Франка (1939) у эміграцыі. с. 284
АЛЬТА́НКА , альтана (італьян. altana), драўляная ці мураваная дэкар. пабудова каркаснай (слупавой) канструкцыі для адпачынку, аховы ад сонца і ападкаў. Звычайна размяшчаецца ў маляўнічых кутках паркаў, гар. і прыгарадных зялёных зон, у дварах жылых дамоў, каля вадаёмаў і г.д. Найчасцей вырашалася ў выглядзе ратонды ў пейзажных і рэгулярных парках стыляў барока і класіцызму. У мураваных альтанках стылю класіцызму выкарыстоўваліся шмат’ярусныя ордэрныя кампазіцыі. с. 284
АЛЬТА́НКАВЫЯ ПТУ́ШКІ , альтаншчыкі, буданнікі (Ptilonorhynchidae), сямейства пеўчых птушак атр. вераб’інападобных. 8 родаў, 18 відаў. Жывуць у трапічных лясах Новай Гвінеі з прылеглымі астравамі і на Пн і У Аўстраліі. Найб. вядомы альтаншчык атласны (Ptilonorhynchus violaceus).
Даўж. 22—40 см. Апярэнне бурае, цёмна-сіняе або фіялетавае. У большасці моцныя дзюба і ногі, кароткі хвост. Многім відам характэрны палавы дымарфізм: самцы прыгажэйшыя за самак. Робяць з галінак і травы своеасаблівыя буданы або альтанкі (адсюль назва) даўж. да 1 м, выш. да 50 см для спароўвання. Пляцоўку перад імі ўпрыгожваюць пер’ем, ракавінамі, бліскучымі каменьчыкамі, насякомымі, кветкамі. Гнёзды на дрэвах, у кладцы 1—3 яйцы. Наседжвае самка. Усёедныя. Здольныя да гукапераймання. с. 284
АЛЬТА́НШЧЫКІ , гл. Альтанкавыя птушкі. с. 284
А́ЛЬТДОРФЕР (Altdorfer) Альбрэхт (каля 1480, г. Рэгенсбург, Германія — 12.2.1538), нямецкі жывапісец і графік эпохі Адраджэння. Стаяў на чале дунайскай школы. Адзін з пачынальнікаў пейзажа ў зах.-еўрап. жывапісе. Высокая чалавечнасць вобразаў і напружаны каларыт, уласцівыя яго жывапісу, увасоблены ў алтары св. Фларыяна манастыра ў Санкт-Фларыяне (Аўстрыя, 1518), партрэтах («Партрэт невядомай жанчыны», 1525). У праграмным творы «Бітва Аляксандра Македонскага з Дарыем» (1529) выявілася касм. светаадчуванне мастака. Удасканаліў тэхніку афорта: вынайшаў спосаб траўлення медзі. с. 284
«АЛЬТО́НА» (Altona — прыгарад Гамбурга), кодавая назва карнай аперацыі ням. фашыстаў супраць партызан, якія выйшлі з акружэння ў ходзе карнай аперацыі «Гамбург». Праводзілася ў 2-й пал. снеж. 1942 у Івацэвіцкім, Ганцавіцкім, Ляхавіцкім, Баранавіцкім р-нах Брэсцкай вобл. сіламі 14-га паліцэйскага палка СС, спец. камандамі паліцыі бяспекі, СД і інш. карнымі баявымі групамі. Карнікі тыдзень беспаспяхова праследавалі партызан, учынілі крывавую расправу над мірнымі жыхарамі. У ходзе аперацыі гітлераўцы расстралялі і спалілі жывымі больш за тысячу дзяцей, жанчын і старых. с. 284
АЛЬТРУІ́ЗМ (франц. altruisme ад лац. alter іншы), бескарыслівыя клопаты пра шчасце і дабрабыт інш. людзей, гатоўнасць ахвяраваць асабістымі інтарэсамі. Тэрмін увёў у 1830-я г. франц. філосаф А.Конт, які звязваў маральнае ўдасканаленне чалавека з выхаваннем у людзей пачуцця альтруізму, проціпастаўляючы яго эгаізму. Асобныя ідэі альтруізму развіваліся ў раннім хрысціянстве, у вучэнні Францыска Асізскага (сярэднявечча), у новы час — асветнікамі (І.Гердэр, А.Шэфтсберы, Д.Юм, А.Сміт, Ж.Ж.Русо, І.В.Гётэ і інш.). Канкрэтныя формы альтруізму — міласэрнасць, дабрачыннасць, філантропія і інш. с. 285
АЛЬТУ́ЗІЙ (Althusius) Іаган (1557, Дзідэнсгаўзен, Паўн. Рэйн-Вестфалія, Германія — 12.8.1638), нямецкі юрыст, тэарэтык права. Атрымаў адукацыю ў Базельскім ун-це. У 1586—1604 праф. права ў Гербарне. З 1604 бургамістр, з 1627 старшыня кальвінісцкай кансісторыі г. Эмдэн. У сваёй гал. працы «Палітыка...» (1603) адзін з першых абгрунтаваў тэорыі натуральнага права і грамадскага дагавору. Развіваў і сцвярджаў ідэю вяршэнства і неадчужальнасці нар. суверэнітэту, перад якім адказныя носьбіты дзярж. улады. с. 285
АЛЬТФА́ТЭР Васіль Міхайлавіч (4.1.1883, Варшава — 20.4.1919), расійскі ваенна-марскі дзеяч, контр-адмірал (1917). Скончыў Марскую акадэмію (1908). Служыў на Балт. флоце, у Марскім ген. штабе. Удзельнік рус.-яп. вайны 1904—05. У 1-ю сусв. вайну прадстаўнік ВМФ, нач. Ваенна-марскога ўпраўлення пры галоўнакамандуючым Паўн. фронтам. Быў экспертам на перагаворах аб міры ў Брэсце. З 1918 на камандных пасадах у сав. ВМФ, у т.л. чл. РВС і першы камандуючы Марскімі сіламі Рэспублікі. с. 285
АЛЫШУ́ЛЕР Сямён Аляксандравіч (24.9.1911, г. Віцебск — 1983), савецкі фізік. Чл.-кар. АН СССР (1976). Скончыў Казанскі ун-т (1932), дзе працаваў з 1935 (з 1955 праф.). Навук. працы па радыёспектраскапіі і парамагнетызме. У 1934 сумесна з І.Я.Тамам выказаў ідэю аб існаванні ў нейтрона магн. моманту і дакладна вызначыў яго знак і велічыню. Прадказаў і даў тэорыю акустычнага парамагн. рэзанансу (1952). Прапанаваў метад атрымання звышнізкіх тэмператур, заснаваны на адыябатычным размагнічванні ядз. спінаў.
Тв.: Электронный парамагнитный резонанс соединений элементов промежуточных групп. 2 изд. М., 1972 (разам з Б.М.Козыравым). с. 285
АЛЬТШУ́ЛЬ Алена Барысаўна (н. 4.4.1964, Мінск), бел. спартсменка (міжнар. стаклетачныя шашкі). Скончыла Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1985). Чэмпіёнка (1980, 1982—84, 1986), віцэ-чэмпіёнка (1979, 1987) свету ў асабістым першынстве. Чэмпіёнка СССР у асабістым першынстве (1978, 1979, 1982). Пераможца і прызёр усесаюзных спаборніцтваў. З 1991 жыве ў Германіі с. 285
АЛЬТЫМЕ́ТР , гл. ў арт. Вышынямер. с. 285
АЛЬТЫПЛА́НА (Altiplano), заходняя частка ўнутр. пласкагор’я Цэнтр. Андаў Паўд. Амерыкі, у Перу і Балівіі. Займае катлавіны (днішчы) вял. азёраў, якія існавалі ў плейстацэне. Ляжыць на выш. 3300—3800 м. Алювіяльныя раўніны, азёры — Тытыкака і Паапо, саланчакі Уюні і Кайпаса (рэшткі стараж. азёраў), вулканічныя плато і асобныя масівы (да 5300 м). Клімат высакагорны, трапічны. Сярэднямесячныя т-ры ад 6 да 11 °С. Альтыплана — вобласць унутр. сцёку, гал. р. Дэсагуадэра. На Пн, дзе выпадае 500—700 мм ападкаў за год, — горны злакавы стэп, на З і Пд (ападкаў да 300 мм) — пустынная і паўпустынная расліннасць. Альтыплана — найб. заселеная ч. Балівіі. с. 285
АЛЬТЭРА́ЦЫЯ (ад лац. alteratio змяненне) у музыцы, 1) павышэнне або паніжэнне ступені асн. гукарада без змены яе назвы. Знакі альтэрацыи: <SIGN> (дыез, павышэнне на паўтон), <SIGN> (бемоль, паніжэнне на паўтон), <SIGN> (дубль-дыез, павышэнне на тон), <SIGN> (дубль-бемоль, паніжэнне на тон), <SIGN> (бекар, адмаўленне ад папярэдняга павышэння ці паніжэння гуку). Знакі альтэрацыі, выстаўленыя ў пач. нотнага радка пры ключы, дзейнічаюць ва ўсіх актавах, пакуль іх не зменяць, знакі альтэрацыі перад нотай (выпадковыя) — толькі ў адной актаве ў межах аднаго такта. 2) У вучэнні аб гармоніі — адзін з тыпаў храматыкі (гл. Храматызм). с. 285
А́ЛЬТЭРМАН (Altermann) Тэадор Юр’евіч (24.11.1885, в. Равіла, Эстонія — 31.3.1915), эстонскі акцёр. Творчую дзейнасць пачаў у 1902. Адзін з арганізатараў і акцёр (з 1906) т-ра «Эстонія». Стварыў яркія вобразы Лео Саалепа і Пійбілехта («Няўлоўны цуд» і «Дамавік» Э.Вільдэ), Барона («Скупы рыцар» А.Пушкіна), Атэла, Гамлета (аднайм. п’есы У.Шэкспіра). Ігра Альтэрмана вылучалася майстэрствам пераўвасаблення, унутранага маналога. Як рэжысёр паставіў «Няўлоўны цуд», «Маскарад» М.Лермантава, «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага і інш. с. 285
АЛЬТЭРНАНТЭ́РА (Alternanthera), тэлантэра, род кветкавых раслін сям. аксамітнікавых. Каля 200 відаў. Растуць у тропіках і субтропіках Амерыкі і Аўстраліі. На Беларусі некалькі відаў: альтэрнантэра рознакаляровая (А. versicolor), прыемная (А. amabilis), прыгожая (А. amoena) і інш., вырошчваюцца ў адкрытым грунце як лісцева-дэкаратыўныя.
Адна-, шматгадовыя травяністыя або паўкустовыя расліны. Лісце прадаўгавата-авальнае, цэласнае, рознага колеру — ружова-бурае, цёмна-фіялетавае, жоўта-зялёнае, на сонцы набывае асабліва яркую афарбоўку. Кветкі дробныя, непрыкметныя, у коласападобных або галоўчатых суквеццях. Размнажаюцца чаранкамі. Выкарыстоўваюцца ў дэкар. садоўніцтве. с. 285
АЛЬТЭРНАРЫЁЗЫ , інфекцыйныя хваробы раслін, якія выклікаюцца грыбамі з роду альтэрнарыя. Крыніца інфекцыі — заражаныя насенне, расліны і пасляўборачныя рэшткі. Альтэрнарыёзы рэзка зніжаюць ураджайнасць, усходжасць насення, захаванасць пладоў. На Беларусі найб. шкаданосны альтэрнарыёз капусты — чорная плямістасць. Пашкоджвае ўсе наземныя ч. расліны, асабліва насеннікі, лісце і струкі якіх пакрываюцца цёмным напыленнем. Насенне робіцца шчуплае або зморшчваецца і засыхае. На лісці качаноў утвараюцца цёмныя плямы, тканкі якіх паступова адміраюць. Пашырэнню хваробы спрыяе вільготнае надвор’е. Альтэрнарыёз морквы — чорная гніль, пашкоджвае расліны ў час росту і пры захоўванні, асаблівыя страты наносіць насеннікам. На ўсходах хвароба праяўляецца ў выглядзе чорнай ножкі, пазней лісце жаўцее, вяне і засыхае. У сховішчах морква чарнее і гніе. Альтэрнарыёз бульбы і памідораў выяўляецца на лісці, сцяблах, чаранках, пладах. Альтэрнарыёз вядомы таксама на збожжавых, бабовых культурах, яблыні, грушы, агрэсце, табацы. Меры барацьбы: правільныя севазвароты, пратручванне насення, знішчэнне раслінных рэшткаў і інш. с. 285
АЛЬТЭРНА́РЫЯ (Alternaria), род недасканалых грыбоў сям. дэмацыевых. Больш за 100 відаў. Пашырана па ўсім зямным шары. На Беларусі больш за 10 відаў: паслёнавая (А. solani), капусная (А. brassicae), агурковая (А. cucumerina), парэю (А. porri), каранёвая (А. radicina), чаргаваная (А. tenuis) і інш. Сапратрофы. Узбуджальнікі альтэрнарыёзаў с.-г. раслін. Выклікаюць сухую і мокрую гніль пладоў і агародніны ў час вегетацыі і асабліва пры захоўванні, мікозы чалавека і жывёл.
Міцэлій шматклетачны, гаплоідны, развіваецца ў тканках або паверхневы, бясколерны, з узростам набывае аліўкавы ці аліўкава-буры колер. Размнажаецца канідыямі. Канідыяльны напыл аксамітны, кропкавы, аліўкавы або чорны. Альтэрнарыі зімуюць міцэліем у глебе, на раслінных рэштках. с. 286
АЛЬТЭРНАТЫ́ВА (франц. alternative ад лац. alter адзін з двух), неабходнасць выбару аднаго з двух або некалькіх рашэнняў (магчымасцяў), якія ўзаемавыключаюць адно аднаго. Кожную з гэтых магчымасцяў часам называюць альтэрнатывай. с. 286
АЛЬТЭРНАТЫ́ЎНАЯ СЛУ́ЖБА , асобны від працоўнай дзейнасці, якім замяняецца тэрміновая ваенная служба. Альтэрнатаўная служба датычыцца грамадзян, што прыгодныя да ваен. службы ва ўзбр. сілах, але па сваіх рэліг., пацыфісцкіх перакананнях або інш. прычынах не могуць прымяняць зброю і баявую тэхніку і адмаўляюцца ад ваен. службы. Грамадзяне, якія знаходзяцца на альтэрнатыўнай службе, працуюць санітарамі, даглядаюць састарэлых і інш. Альтэрнатыўная служба існуе ў многіх краінах (напр., Бельгіі, Галандыі, Германіі, Францыі і інш.). с. 286
АЛЬТЭРНАТЫ́ЎНЫЯ ШКО́ЛЫ , свабодныя школы, няпоўныя і поўныя сярэднія школы ў краінах Зах. Еўропы і ЗША, якія існуюць паралельна ці замест звычайных школ і забяспечваюць альтэрнатыўную адукацыю па змесце або формах і метадах работы з вучнямі. Узніклі ў канцы 1960-х г. як вынік антыаўтарытарных пед. рухаў. Найбольш пашыраны ў ЗША. Мэта альтэрнатыўнай школы — індывідуалізацыя і дыферэнцыяцыя выкладання электыўных прадметаў і курсаў навучання. с. 286
АЛЬТЭРНА́ЦЫЯ (лац. alternatio), тое, што чаргаванне гукаў. с. 286
А́ЛЬФА , назва першай літары грэч. алфавіта α. Паходзіць ад назвы фінікійскай літары <SIGN> («алеф»), што ўзнікла на аснове іерагліфічнага егіп. малюнка галавы быка. У класічным грэч. і візант. пісьме абазначала кароткі і доўгі гук «а», мела лічбавае значэнне 1. З’явілася асновай для кірыліцкай <SIGN> («аз»), У бел. і інш. мовах слова «альфа» абазначае пачатак чаго-небудзь («альфа і амега» — пачатак і канец, усё галоўнае). А.М.Булыка. с. 286
«А́ЛЬФА РАМЭ́О» (Alfa Romeo), назва легкавых аўтамабіляў аднайменнай італьян. фірмы. Выпускаюцца з 1930. З 1986 фірма выпускала аўтамабілі малога і сярэдняга класаў з павышанымі дынамічнымі якасцямі. Рабочы аб’ём рухавікоў 1,2—2,5 л, магутнасць 46—118 кВт, макс. скорасць 150—210 км/гадз. с. 286
АЛЬФАНСІ́Н (Alfonsin) Рауль Рыкарда (н. 13.3.1926, г. Часкамус, Аргенціна), дзярж. і паліт. дзеяч Аргенціны. Скончыў Нац. ун-т у г. Ла-Плата (1950). Адвакат, д-р права. З 1945 чл. Грамадз. радыкальнага саюза (ГРС). У 1958—62 дэп. заканад. сходу правінцыі Буэнас-Айрэс, у 1963—66 і 1973—76 дэп. Нац. кангрэса. У перыяд праўлення ваенных (1966—73 і 1976—83) у апазіцыі. З 1983 старшыня Нац. к-та ГРС. У 1983—89 прэзідэнт Аргенціны. Аўтар кніг па паліт. і сац.-эканам. праблемах. Ганаровы д-р шэрагу замежных ун-таў. с. 286
АЛЬФА́РА (Alfaro) Элой (1842 — студз. 1912), дзярж. і паліт. дзеяч Эквадора. Лідэр Ліберальна-радыкальнай партыі. Генерал. У 1895 абвешчаны Нар. асамблеяй вярх. правіцелем краіны. У 1897—1901, 1906—11 прэзідэнт Эквадора. У 1906 урад Альфары прыняў канстытуцыю, якая замацавала дэмакр. свабоды. У 1909 пры падтрымцы Альфары скліканы 1-ы кангрэс працоўных Эквадора. Забіты ў г. Кіта. с. 286
А́ЛЬФА-РАСПА́Д , α-распад, самаадвольны радыеактыўны распад атамных ядраў, пры якім адбываецца выпрамяненне альфа-часціц (гл. Радыеактыўнасць). Найменш пранікальны від выпрамянення, што выпускаецца радыеактыўнымі рэчывамі. Тэорыя альфа-распаду (Г.Гамаў, ЗША, 1927) заснавана на квантава-мех. апісанні руху α-часціцы ў патэнцыяльнай яме з бар’ерамі: паколькі энергія α-часціц складае 5—10 МэВ, а вышыня кулонаўскага бар’ера ў цяжкіх ядрах 25—30 МэВ, то вылет α-часціцы з ядра можа адбывацца толькі за кошт тунэльнага эфекту. Вядома больш за 300 α-актыўных ядраў, большасць з якіх штучныя. Альфа-распад характэрны ў асноўным для цяжкіх ядраў з масавым лікам А>200 і ат. нумарам Z>82. Час жыцця α-радыеактыўных ядраў ад 3·10-7 с (для 212Po) да 1017 гадоў (для 204Pb). с. 286
АЛЬФАРТЫЁЗ коней, гельмінтозная хвароба жарабят і дарослых коней, якая выклікаецца нематодай Alfortia edentatus. Пашыраны ўсюды. Паразіты пашкоджваюць тоўсты кішэчнік і выклікаюць запаленне брушыны. Хвароба працякае востра і хранічна. Вострае цячэнне (прыгнечанне, адмова ад корму, анемія, павышэнне т-ры цела) звычайна бывае ў жарабят, многія з захварэлых гінуць. Хранічнае цячэнне (2—3 месяцы) часцей у дарослых коней. Лячэнне тэрапеўтычнае. с. 287
А́ЛЬФА-СПЕКТРО́МЕТР , прылада для вымярэння энергетычнага размеркавання альфа-часціц. У магнітным альфа-спектрометры α-часціцы праходзяць у вакууме праз магн. поле, перпендыкулярнае напрамку іх руху, адхіляюцца на розныя вуглы ў залежнасці ад іх энергіі і збіраюцца ў розных месцах калектара. Маюць высокую раздзяляльную здольнасць і малую святласілу; выкарыстоўваюцца для даследавання ядраў з перыядам паўраспаду Т1/2 < 105 ÷106 гадоў. Іанізацыйны альфа-спектрометр — іанізацыйная камера; выкарыстоўваецца для даследавання ядраў з Т1/2 < 106 гадоў і ядраў новых элементаў. с. 287
А́ЛЬФА-ЧАСЦІ́ЦА , α-часціца, ядро атама гелію 42Не. Выпрамяняецца некаторымі радыеактыўнымі ядрамі (нуклідамі) і складаецца з 2 пратонаў і 2 нейтронаў, звязаных ядзернымі сіламі. Зарад альфа-часціцы +2, маса 6,644·10-27 кг, магн. момант і спін роўныя 0. Метады назірання альфа-часціц заснаваны на іанізацыі. с. 287
АЛЬФВЕ́Н (Alfven), Альвен Ханес (н. 30.5.1908, г. Норчэпінг, Швецыя), шведскі фізік і астрафізік. Чл. Шведскай АН (1947), замежны чл. АН СССР (1958). Скончыў ун-т Упсалы (1934). З 1937 у Нобелеўскім ін-це фізікі, з 1940 праф. Каралеўскага тэхнал. ін-та (Стакгольм). Навук. працы па электрадынаміцы, фізіцы плазмы, касм. фізіцы і астрафізіцы. Развіў тэорыю ўзнікнення палярных ззянняў, геамагн. бур і Сонечнай сістэмы. Нобелеўская прэмія 1970. с. 287
АЛЬФ’Е́РЫ (Alfieri) Віторыо (16.1.1749, г. Асты, Італія — 8.10.1803), італьянскі драматург і паэт; стваральнік нац. трагедыі класіцызму. Скончыў Турынскую ваен. акадэмію (1766). Аўтар трагедый: «любоўных» («Антоній і Клеапатра», 1774—75; «Піліп», 1776; «Актавія», 1779, і інш.), «свабоды» («Віргінія», 1777; «Змова Пацы», 1777—81; «Брут І», «Брут ІІ», абедзве 1786, і інш.), «пра барацьбу за трон» («Дон Гарсія», 1774—78; «Марыя Сцюарт», 1777—86, і інш.), «сямейных пачуццяў» («Антыгона», 1775—76; «Альцэста», 1797, і інш.), «унутранай барацьбы» («Саул», 1782); «Міра», 1784); камедый у вершах (1800—03): «Адзіны», «Нямногія», «Проціяддзе», «Развод» і інш.; эпіграм, сатыр, празаічных памфлетаў (зб. «Ненавіснік Галаў», 1799); трактатаў «Пра тыранію», «Пра ўладара і літаратуру» (абодва 1789); аўтабіяграфіі «Жыццё Віторыо Альф’еры з Асты, расказанае ім самім» (1806). Яму належаць каля 200 санетаў і пераклады з антычных класікаў. с. 287
АЛЬФЁЛЬДСКІ РУХ , нац.-дэмакратычны рух збяднелай інтэлігенцыі, малазямельных і беззямельных сялян у паўд.-ўсх. Венгрыі (Альфёльдзе) супраць пагаднення 1867 пра стварэнне аўстра-венг. дзяржавы. Праходзіў пад лозунгамі свабоды, раўнапраўя, аднаўлення канстытуцыі 1848. Пачаўся са стварэння па ініцыятыве адваката Я/Асталаша дэмакр. гурткоў. Сяляне выступалі за падзел лугоў і пашаў, адмену падаткаў; мелі месца ўзбр. сутыкненні з войскамі. Альфёдаўскага руху задушаны аўстравенг. урадам у 1868. с. 287
АЛЬФО́ЛЬ , алюмініевая фольга, тонкі (0,005—0,2 мм) ліставы ці рулонны алюміній. Выкарыстоўваецца пры вытв-сці кандэнсатараў, для цепла-, гідра- і гукаізаляцыі, як упаковачны матэрыял. Гл. таксама Фольга. с. 287
АЛЬФО́НС I , Афонсу (Affonso) Заваёўнік (1107 ці 1111, Гімарайнш, акруга Брага — 6.11 ці 9.12.1185), першы кароль Партугаліі [1139—85]. З Бургундскай дынастыі. У 1112 атрымаў у спадчыну леннае ўладанне бацькі Генрыха Бургундскага — графства Партугалія, якім да 1128 кіраваў пад апекай маці. Пасля перамогі (1139) над маўрамі каля Арыкі прыняў тытул караля. У 1143, абвясціўшы сябе папскім васалам, пазбавіўся вярх. улады сюзерэна — караля Кастыліі і Леона. Адваяваў у маўраў Лісабон (1147), заснаваў рыцарскія ордэны Ала і Авіс (гл. Авіскі ордэн). с. 287
АЛЬФО́НС V , Афонсу (Affonso) Афрыканскі (15.1.1432, г. Сінтра — 28.8.1481), кароль Партугаліі [1438—81]. З Авіскай дынастыі. Да 1448 правіў пад рэгенцтвам маці Леаноры дэ Арагон. За захоп у 1458—71 шэрагу паўн.-афр. тэрыторый (Алькасар, Касабланка, Арсіла, Танжэр) атрымаў мянушку Афрыканскі. У 1474—79 беспаспяхова змагаўся за кастыльскі прастол. Працягваў даследчыя экспедыцыі свайго дзядзькі Генрыха Мараплаўца ў Афрыку. с. 287
АЛЬФО́НС XII (Alfonso; 28.11.1857, Мадрыд — 25.11.1885), кароль Іспаніі [1874—85]. З дынастыі Бурбонаў. У час рэвалюцыі 1868—74 выхоўваўся ў Вене і Сандхерсце (Англія). Каралём абвешчаны пасля дзярж. перавароту супраць рэспублікі ген. Мартынеса Кампаса (28.12.1874). У 1876 спыніў карлісцкія войны. За клопат пра ўнутр. мір атрымаў мянушку «міратворац». с. 287
АЛЬФО́НС XIII (Alfonso; 17.5.1886, Мадрыд — 28.2.1941), кароль Іспаніі [1886—1941]. З дынастыі Бурбонаў. Сын Альфонса ХІI. Да 1902 правіў пры рэгенцтве сваёй маці Марыі Крысціны Аўстрыйскай. У 1-ю сусв. вайну захоўваў нейтралітэт краіны. Пасля перамогі на выбарах рэспубліканцаў эмігрыраваў (крас. 1931). У 1936 падтрымаў паўстанне нацыянал-фаш. сіл супраць рэспублікі. Адрокся ад прастола на карысць свайго сына Хуана. с. 287
АЛЬФО́НСЫ (Alfonso), правіцелі ў іспанскіх сярэдневяковых каралеўствах.
Альфонс І Ваяўнік (1084 ? — 8.9.1134), кароль Арагона і Навары [1104—34]. Адваяваў у маўраў Сарагосу і зрабіў яе сталіцай (1118).
Альфонс ІІ Нявінны (1132, г. Барселона — 25.4.1196), кароль Арагона [1162—96]. Змагаўся з маўрамі, адваяваў Праванс, у 1179 атрымаў у спадчыну Русільён.
Альфонс ІІІ Вялікі (838 — 20.12.912), кароль Астурыі [866—910]. Адваяваў у маўраў шэраг раёнаў на Пн ад р. Таха. У выніку барацьбы з феад. Арыстакратыяй, якую ўзначалілі яго сыны, быў вымушаны адрачыся ад прастола. Яго сын Гарсія заснаваў дынастыю каралёў Леона.
Альфонс V Велікадушны (1396, г. Медына-дэль-Кампа — 27.6.1458), кароль Арагона [1416—58]. У 1442 заваяваў Неапалітанскае каралеўства, у якім (разам з Сіцыліяй) правіў пад імем Альфонса І [1442—58]. Заснаваў першую ў Італіі гуманістычную акадэмію.
Альфонс VI Храбры (1030 — 30.6.1109), кароль Леона [1065—1109] і Кастыліі (з 1072). Пасля перамогі ў братазабойчых войнах за панаванне ў хрысц. Іспаніі ў 1077 абвясціў сябе ісп. імператарам. Адваяваў у маўраў Таледа (1085), Валенсію, Альмерыю. Пасля паражэнняў ад Альмаравідаў каля Салакі (1086) і Уклеса (1108) страціў шэраг адваяваных раней зямель.
Альфонс VII (1104 ці 1105, Галісія — 21.8.1157), кароль Кастыліі і Леона [1126—57]. Унук Альфонса VI. Імкнуўся да аб’яднання дзяржаў хрысц. Іспаніі; устанавіў свой сюзерэнітэт над Арагонам, Наварай, Партугаліяй і шэрагам франц. тэрыторый. У 1135 на картэсах у Леоне абвешчаны імператарам Іспаніі. Паспяхова ўдзельнічаў у Рэканкісце (паходы ў Андалусію, Эстрэмадуру, на Кордава). У 1150-я г. ваяваў з Альмахадамі.
Альфонс VIII (11.11.1155, г. Сорыя — 6.10.1214), кароль Кастыліі [1158— 1214]. У 1212 у саюзе з каралямі Навары, Арагона і з дапамогай еўрап. рыцарскага войска дабіўся вырашальнай перамогі над маўрамі пры Лас-Навас-дэ-Талоса (каля г. Хаэн).
Альфонс ІХ (1171, г. Самора — 24.9.1230), кароль Леона і Астурыі [1188— 1230]. У 1188 упершыню склікаў картэсы Леона з удзелам прадстаўнікоў 3-га саслоўя. Адваяваў у маўраў Бадахос (1227), Касерэс і Мерыду (1229).
Альфонс Х Мудры (23 ці 26.11.1221, г. Таледа — 4.4.1284), кароль Кастыліі і Леона [1252—84]. Адваяваў у маўраў Херэс (1255), Кадыс (1262) і інш. гарады. Дамагаўся свайго абрання імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Яго палітыку цэнтралізацыі не прыняла знаць. У 1282 ён фактычна адхілены ад улады і правіць стаў яго сын Санча. Альфонс Х быў паэтам, дбаў пра навукі, у т.л. пра астраномію.
Альфонс ХІ (27.9.1311, г. Саламанка — 26.3.1350), кароль Кастыліі і Леона [1312—50]. Самастойна правіў з 1325. Атрымаў перамогу над маўрамі пры р. Рыо-Салада (1340). Праводзіў палітыку цэнтралізацыі. У 1348 выдаў статут, які фіксаваў асабістую свабоду сялян. с. 287
АЛЬФРЭ́Д ВЯЛІ́КІ (Alfred the Great; каля 849 — 26.10.899), кароль Уэсекса [871—899]. Аб’яднаў пад сваёй уладай суседнія англасаксонскія каралеўствы. Стварыў флот, пабудаваў крэпасці. У выніку ўпартай барацьбы з датчанамі каля 886 авалодаў паўд.-зах. ч. Англіі. Спрыяў развіццю адукацыі, навукі і л-ры. Аўтар геагр. апісанняў Паўн. Еўропы і перакладаў на стараж.-англ. мову твораў лац. аўтараў. Пры ім складзены 1-ы агульнаангл. збор законаў і частка «Англасаксонскай хронікі». с. 288
АЛЬФРЭ́СКА , а фрэска (італьян. al fresco па свежым, па сырым), тэхніка насценнага жывапісу, гл. ў арт. Фрэска. с. 288
АЛЬХІМО́ВІЧ Віктар Міхайлавіч (н. 28.8.1941, г. Заслаўе Мінскага р-на), бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-р мед. н. (1989). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1970). З 1977 у Бел.НДІ кардыялогіі. Навук. працы па тэсціраванні сардэчна-сасудзістай сістэмы і спосабах аднаўленчага лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб.
Тв.: Реография: Импедансная плетизмография. Мн., 1978 (у сааўт.); Инструментальные методы исследования в кардиологии: Руководство. Мн., 1994 (у сааўт.). с. 288
АЛЬХІМО́ВІЧ Казімір (20.12.1840, в. Дэмбрава Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. — 31.12.1916), жывапісец і графік; прадстаўнік позняга рамантызму і рэалізму ў бел. жывапісе 19 — пач. 20 ст. Вучыўся ў Варшаве ў маст. школе В.Герсана (1871—73), у Парыжы (1876—78), скончыў Мюнхенскую АМ (1875). За ўдзел у паўстанні 1863—64 сасланы ў Сібір (да 1869). З 1878 у Варшаве, удзельнічаў у выстаўках Варшаўскага т-ва заахвочвання мастацтваў і Салона ў Парыжы. Аўтар гіст. палотнаў: «Пахаванне Гедзіміна», «Пасля бітвы», «Смерць Маргера», «Ліздзейка з дачкой на руінах царквы Перуна», «Абарона Ольштына» (1883), «Смерць Глінскага ў турме» (каля 1884). У карцінах «Жніво» (1869), «Вясковая дзяўчынка» (1880-я г.), «Наём работнікаў» (1893), «Парабкава хата», «У поце чала», «Шляхціц і селянін» (1898) і інш. адлюстраваў быт, пакутлівы лёс сялян і парабкаў. Пад уплывам ссылкі напісаў творы «Смерць у выгнанні», «Пахаванне на Урале» (каля 1820), «На этапе» (1894) і інш. Па матывах творчасці А. Міцкевіча стварыў серыю карцін і 12 кардонаў-ілюстрацый да яго паэмы «Пан Тадэвуш». Ілюстраваў творы Ю.Славацкага і Ю.Крашэўскага. Размалёўваў (з Т.Попелем і А.Пятроўскім) касцёл Св. Кацярыны ў Пецярбургу. с. 288
АЛЬХО́ВІКАЎ Мікалай Леанідавіч (7.9.1922, г. Таганрог — 8.6.1987), рус. артыст цырка. Нар. арт. СССР (1980). У цырку з 1929. Выступаў пад псеўд. Ніка. У 1950—53 вучыўся на вакальным аддз. Маскоўскай кансерваторыі. Скакун на падкідных дошках, эквілібрыст на пераходнай лесвіцы, жакей, конны акрабат. Стваральнік і ўдзельнік конна-акрабатычнага атракцыёна «Руская тройка» (1971). с. 288
АЛЬХО́ВЫЯ ЛЯСЫ́ , алешнікі, драбналістыя лясы, аснову дрэвастою якіх складаюць віды з роду вольха. Пашыраны ва ўмеранай паласе паўн. паўшар’я, асн. масівы ў Паўн. Амерыцы, пераважна вольха чырвоная (А. rubra), Усх. Азіі — вольха пушыстая (А. hirsuta) і інш., гарах Цэнтр. Еўропы. На Беларусі пашыраны чорнаалешнікі, лясы з вольхі чорнай, або клейкай (А. glutinosa), і шэраалешнікі — вольхі шэрай (А. incana); агульная пл. 623,4 тыс. га; з іх чорнаалешнікаў 551,7, шэраалешнікаў 71,7 тыс. га (1994).
Чорнаалешнікі належаць да карэнных занальна абумоўленых лясоў Беларусі. Найб. пашыраны асакова-травяныя чорнаалешнікі — тыповыя фітацэнозы лясных нізінных балот (займаюць пераўвільготненыя экатопы з багатай глебай). Шэраалешнікі належаць да другасных (вытворных) драбналістых лясоў, што ўзнікаюць на месцы высечаных шыракаліста-яловых або на с.-г. землях, якія не выкарыстоўваюцца. Найб. пашыраны кіслічны і сніткавы тыпы шэраалешнікаў (займаюць пераважна ўрадлівыя свежыя і ўвільготненыя дзярнова-падзолістыя сугліністыя і супясчаныя глебы). Паўд. мяжа шэраалешнікаў праходзіць уздоўж паўд. адгор’яў Бел. Грады. Г.У.Вынаеў. с. 288
АЛЬХО́Н , востраў у паўн.-зах. частцы воз. Байкал, у Расійскай Федэрацыі. Ад берага аддзелены пралівамі Малое Мора і Альхонскія Вароты. Пл. каля 730 км2. Выш. да 1276 м. Складзены з гнейсаў, мармураў, гранітаў і кварцытаў. На Пн в-ва лісцевая тайга, на Пд — стэп. Характэрны паўн.-зах. вятры вял. сілы (сарма). На Альхоне — пас. Хужыр. с. 288
АЛЬХО́ЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА , у Беларусі, у Астравецкім р-не Гродзенскай вобл. На р. Страча, за 26 км на ПнУ ад г.п. Астравец. Створана ў 1951 для водазабеспячэння кардоннай ф-кі «Альхоўка». Пл. 0,7 км2. Даўж. 3,7 км, найб. шыр. 0,28 км, найб. глыб. 5,2 м, аб’ём вады 2,1 млн. м3. Пл. вадазбору 1140 км2. Берагі абрывістыя (мясцінамі вышынёй да 7 м), парослыя лесам. с. 289
АЛЬХО́ЎСКІ Мікалай Іванавіч (10.10.1909, в. Межава Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 26.8.1978), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію (1936). З лют. 1943 на Бранскім, Варонежскім, Сцяпным, 2-м Укр. франтах, удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Венгрыі, Чэхіі, Славакіі. Камандзір эскадрыллі знішчальнага авіяпалка, маёр, зрабіў 128 баявых вылетаў, знішчыў 19 самалётаў праціўніка. Да 1953 у Сав. Арміі. с. 289
АЛЬХО́ЎЦЫ , вёска ў Беларусі, у Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса «Альхоўскі». За 10 км на ПдЗ ад Ляхавічаў, 235 км ад Брэста, 7 км ад чыг. ст. Ляхавічы. 504 ж., 187 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, 2 б-кі, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 289
АЛЬЦЫЁНА , η Цяльца, зорка 3-й зорнай велічыні (2,9 візуальнай зорнай велічыні). Найб. яркая ў зорным скопішчы Плеяд. Адлегласць ад Сонца 59 пс. с. 289
АЛЬША́НІКІ , вёска ў Беларусі, у Круглянскім с/с Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса імя Дзімітрава. За 4 км на ПдУ ад г.п. Круглае, 45 км ад Магілёва, 3 км ад шашы Круглае—Магілёў. 183 ж., 63 двары (1995). Базавая школа, б-ка, клуб. с. 289
АЛЬША́НІЦКАЯ БІ́ТВА 1527 . Адбылася паміж войскамі ВКЛ і крымскіх татараў каля р. Альшаніца (прыток Дняпра), за 30 км на ПдУ ад Кіева 27 студз. Са снеж. 1526 татары шматлікімі набегамі на польскія, паўд.-бел. і літ. землі прычынялі вял. страты. 7 тыс. коннікаў ВКЛ на чале з вял. Гетманам К.Астрожскім і палявым гетманам Я.Радзівілам, а таксама войскі князёў Юрыя Сямёнавіча Слуцкага, Андрэя Неміровіча, Івана і Аляксандра Вішнявецкіх і інш. дагналі татараў (24 тыс. чал. на чале з царэвічам Малаем) на р. Альшаніца, разбілі іх і вызвалілі 80 тыс. палонных, вярнулі нарабаваную маёмасць, Малай узяты ў палон, а потым забіты. Крымскае ханства спыніла значныя набегі на землі ВКЛ. с. 289
АЛЬША́НКА , рака ў Беларусі, гл. Усвейка. с. 289
АЛЬША́НКА , Вішнёўка, Гальшанка, Жыгянка, Луска, рака на З Беларусі, у Мінскай і Гродзенскай абл., правы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана). Даўж. 60 км. Пл. вадазбору 311 км3. Цячэ на паўд.-зах. схілах Ашмянскага ўзв. (Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.). Даліна выразная. Пойма двухбаковая, шыр. 100—200 м. Рэчышча сярэднязвілістае, месцамі каналізаванае. Берагі нізкія. с. 289
АЛЬША́НКА , возера ў Беларусі, у Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Бярозка (прыток Зах. Дзвіны). Пл. 0,4 км2. Даўж. 1,68 км, найб. шыр. 0,31 км, найб. глыб. 11,1 м. Пл. вадазбору 9,2 км2. Схілы выш. 2—5 м. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно пераважна пясчанае. Злучана пратокай з воз. Абразцы. с. 289
АЛЬША́НСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас. Зах. Дзвіна. Пл. 0,2 км2. Даўж. 0,6 км, найб. шыр. 0,4 км. Пл. вадазбору 11,4 км2. Схілы разараныя. Пойма з З і ПдЗ забалочаная. Сцёк праз ручай у Зах. Дзвіну. с. 289
АЛЬША́НЫ , вёска ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 44 км на ПнУ ад Століна. 286 км ад Брэста, 51 км ад чыг. ст. Гарынь. 5886 ж., 2007 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, 3 б-кі, амбулаторыя, аддз. сувязі, Дом быту. Малітоўны дом. Царква — помнік драўлянага дойлідства 1866. Каля Альшан магіла ахвяр фашызму. с. 289
АЛЬШО́ЎКА , рака на У Беларусі, у Хоцімскім р-не Магілёўскай вобл. і Расіі (Смаленская вобл.), левы прыток Беседзі (бас. Дняпра). Даўж. 28 км (у межах Беларусі каля 14 км). Пл. вадазбору 164 км2. Пры ўпадзенні ў Беседзь г.п. Хоцімск. с. 289
АЛЬШТЫ́НСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Wojewodztwo Olsztynskie), на Пн Польшчы. Пл. 12,3 тыс. км2, нас. 738,6 тыс. чал., гарадскога 58% (1987). Адм. цэнтр — г. Ольштын. Найб. гарады: Ольштын, Кентшын, Ілава, Шчытна, Аструда. Большую частку Альштынскага ваяводства займаюць Мазурскае і Ілаўскае паазер’і, на Пн — Старапруская нізіна. У сярэдняй і паўд.-зах. частках марэнныя ўзвышшы (да 312 м над узр. м.). Клімат умераны, марскі. Сярэдняя т-ра студз. -3,5 °С, ліп. 17,5 °С, ападкаў 550 мм за год. Шматлікія рэкі бас. Віслы і Прэголі, найб. азёры — Язёрак, Нара, Ланскае і інш. Глебы дзярнова-падзолістыя. Вядучая галіна эканомікі — сельская гаспадарка. Вырошчваюць кармавыя культуры, жыта, ячмень, авёс, бульбу; гадуюць свіней і буйн. раг. жывёлу, пераважна малочнага кірунку. Прам-сць: маш.-буд., лёгкая, хім., дрэваапр., харчовая. Турызм (азёры, поле Грунвальдскай бітвы 1410). с. 289
АЛЬШЭ́ВА , вёска ў Беларусі, у Свірскім пасялковым савеце Мядзельскага р-на Мінскай вобл. За 58 км на ПнЗ ад Мядзела, 198 км ад Мінска, 15 км ад чыг. ст. Лынтупы. 55 ж., 29 двароў (1995). На левым беразе р. Страча — рэшткі сядзібы 1887—93 і пейзажны парк. с. 289
АЛЬШЭ́ЎСКІ Анатоль Адамавіч (парт. псеўд. Юрка Пружанскі; 4.7.1904, г. Бяроза — 1937), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. З 1920 вучыўся ў Камуніст. ун-це імя Свярдлова (Масква). З 1925 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі. На III канфер. (1926) і І з’ездзе (1928) КПЗБ выбраны чл. ЦК. Рэдактар друк. органаў ЦК КПЗБ «Бальшавік» і «Чырвоны сцяг». У 1927 арыштаваны польск. ўладамі і зняволены, з 1928 у СССР. З 1932 у рэдакцыі Прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б у Мінску, на прафс. рабоце. У публіцыст. артыкулах, апублікаваных пад псеўданімамі і ананімна ў падп. выданнях, выкрываў палітыку ўрада Польшчы. У 1937 незаконна рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна. У.А.Калеснік. с. 289
АЛЬШЭЎСКІ (Olszewski) Кароль Станіслаў (29.1.1846, Бранішаў Тарноўскі, Польшча — 24.3.1915), польскі фізік і хімік. Чл. Кракаўскай АН (1888). Скончыў Гейдэльбергскі ун-т (1872). З 1876 праф. Кракаўскага ун-та. У 1883 разам з З.Ф.Урублеўскім упершыню атрымаў вадкі кісларод, у 1895 — вадкі аргон. Адыябатычным расшырэннем сціснутага і ахалоджанага вадароду дабіўся яго звадкавання. У 1896—1905 спрабаваў атрымаць вадкі гелій і дасягнуў пры гэтым т-ры парадку некалькіх кельвінаў. Даследаваў фіз. ўласцівасці кандэнсаваных газаў (метану, цвёрдага азоту і інш.). с. 290
АЛЬШЭ́ЎСКІ ЛЕ́ТАПІС , помнік беларуска-літоўскага летапісання 16 ст.; спіс пашыранай рэдакцыі «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», перакладзены на польскую мову, аналагічны тэксту Кракаўскага (на польскай мове) і Румянцаўскага спісаў (гл. Румянцаўскі летапіс). У 19 ст. захоўваўся ў б-цы А.Хамінскага ў маёнтку Альшэва (ад яго і назва) каля Нарачы (Мядзельскі р-н). Датуецца 1550.
У Альшэўскім летапісе пададзена гісторыя ВКЛ ад легендарнага кн. Палемона да сярэдзіны 15 ст. Найб. падрабязна асветлены перыяд княжання Вітаўта, выкладзены паводле «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх». У канцы летапісу змешчана «хронічка» — збор кароткіх датаваных звестак за 1307—1535. Альшэўскі летапіс — самы ранні пераклад на польскую мову бел.-літ. летапісу. Зберагаецца ў Нац. б-цы ў Варшаве. Апубл. С.Пташыцкім асобным выданнем (Вільня, 1907) і ў Поўным зборы рус. летапісаў (т. 17, 1907), перавыдадзены М.М.Улашчыкам тамсама (т. 35, 1980). В.А.Чамярыцкі. с. 290
АЛЬЯ́НС (франц. alliance), 1) саюз, аб’яднанне дзяржаў, паліт. партый, фракцый для дасягнення агульнай мэты ў пэўны час. 2) Шлюбны саюз. с. 290
АЛЬЯ́НС ВЫТВО́РЦАЎ КАКА́ВЫ (Cocoa Producers Alliance; АВК), міжнародная арг-цыя краін — вытворцаў какавы. Чл.-ўдзельнікі: Бразілія, Габон, Гана, Камерун, Кот-д’Івуар, Нігерыя, Сан-Таме і Прынсіпі, Тога, Трынідад і Табага, Эквадор. Створана ў 1962. Месца знаходжання — Лагас (Нігерыя). Мэты: спрыянне эканам. і сац. адносінам паміж краінамі — какававытворцамі, абмен навук. і тэхн. інфармацыяй, забеспячэнне эфектыўных паставак какавы па рэнтабельных цэнах, садзейнічанне пашырэнню какаваспажывання. с. 290
АЛЬЯ́НС САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЙ ДЭМАКРА́ТЫІ , Міжнародны альянс сацыялістычнай дэмакратыі, анархічная арг-цыя, створаная ў 1868 у Жэневе М.А.Бакуніным, Ж.Рэклю, А.Рышарам і інш. У 1869 фармальна распушчаны, але фактычна працягваў дзейнасць у складзе 1-га Інтэрнацыянала як Жэнеўская секцыя (пад назвай альянс сацыялістычнай дэмакратыі — Цэнтр. секцыя). Члены альянсу сацыялістычнай дэмакратыі не прызналі выключэння Бакуніна і яго прыхільнікаў з Інтэрнацыянала (1872) і да 1877 працягвалі збіраць уласныя міжнар. кангрэсы. с. 290
АЛЭ́ (Allais) Марыс (н. 1911), французскі вучоны-эканаміст. Скончыў Парыжскую вышэйшую нац. горную школу (1936). Праф. (1944). З 1946 дырэктар Нац. цэнтра навук. даследаванняў, з 1948 праф. Парыжскай вышэйшай нац. горнай школы. Навук. даследаванні па эканам. кіраванні, рэгуляванні даходаў і падаткаабкладанні, грашовай палітыцы, эканоміцы энергетыкі, транспарту і здабыўных галін, тэорыі выбару ва ўмовах рызыкі. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1988 за ўклад у тэорыю рынку і за работы па эфектыўным выкарыстанні рэсурсаў. с. 290
АЛЮ́ВІЙ , алювіяльныя адклады (ад лац. alluvio нанос, намыў), адклады водных патокаў (рэк, ручаёў), якія намножыліся ў рэчышчах, на поймах і тэрасах рачных далін. Складаюцца з абломкавага матэрыялу рознай велічыні, ступені сартавання і абкатанасці (галечнік, жвір, пяскі, супескі, суглінкі, гліны), нярэдка з лінзамі торфу. Утварае поймы (паплавы), алювіяльныя тэрасы ўсіх рэк, алювіяльныя раўніны, займае больш за 5% тэр. Беларусі. Звычайна слаісты. Характэрна косая слаістасць, што абумоўлена напрамкамі руху водных патокаў. Вылучаюць рэчышчавую, поймавую і старычную разнавіднасці (фацыі). Фарміраванне алювію ў рэчышчы адбываецца ў выніку папярочнага цыркуляцыйнага руху вады, якая падмывае ўвагнуты бераг, наслойваючы сегменты грубага матэрыялу (галечнік, жвір, пяскі) каля выпуклага берага. Поймавы алювій адкладваецца пры шырокіх разлівах у поймах рэк і складзены з найб. тонкага пясчана-гліністага матэрыялу. Старычны фарміруецца ў азёрападобных старых рэчышчах і складзены з багатых арган. рэчывамі супескаў, суглінкаў, ілу, торфу. З валунова-галечным алювіем горных рэк звязаны россыпы золата, плаціны, волава і інш. цяжкіх мінералаў; са жвірова-пясчаным рэчышчавым алювіем рэк нізкагор’яў і раўнін — радовішчы буд. пяскоў і жвіру. Алювій — субстрат алювіяльных глебаў (гл. Поймавыя глебы). М.Я.Зусь. с. 290
АЛЮВІЯ́ЛЬНЫЯ ГЛЕ́БЫ , гл. Поймавыя глебы. с. 290
АЛЮВІЯ́ЛЬНЫЯ РАЎНІ́НЫ , нізінныя прасторы, якія ўтварыліся ў выніку акумуляцыйнай дзейнасці вял. рэк на месцы шырокіх і доўгіх паніжэнняў зямной паверхні [напр., Паданская раўніна (Італія), Вял. Кітайская раўніна]. Паверхня алювіяльных раўнін складаецца з шырокіх поймаў, фрагментаў рачных тэрас. На Беларусі найб. паніжаныя месцы (да 130 м над узр. м.) з амаль плоскім рэльефам заняты балотамі і забалочанымі ўчасткамі з пясчанымі дзюнамі (выдмамі). Значныя ч. Бел. Палесся (Гомельскае і Прыпяцкае Палессі) — фрагменты алювіяльных і водна-ледавіковых раўнін, дзе на месцы Прыпяцкага прагіну намножыліся водна-ледавіковыя адклады, алювій Дняпра і яго прытокаў. с. 290
АЛЮ́ЗІЯ (ад лац. allusio жарт, намёк), адна з стылістычных фігур, намёк на агульнавядомы паліт., гіст. або літаратурны факт. Напр., П.Панчанка ў радках верша «Паэзія» («Кажуць, непатрэбшчына — // Рыфмы нават геніяў. // А што рабіць з трэшчынай? // Помніце? Гейнэ») апелюе да вобразнага выказвання Г.Гейне, што ўсе трэшчыны свету праходзяць праз сэрца паэта. Злоўжыванне алюзіяй можа прывесці да своеасаблівай зашыфраванасці сэнсу твора. с. 290
АЛЮМААРГАНІ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ , гл. ў арт. Металаарганічныя злучэнні. с. 290
АЛЮМАГЕ́ЛЬ , аморфны высокасітаваты аксід алюмінію Al2О3. Хутка паглынае вільгаць, не раствараецца і не набракае ў вадзе і арган. растваральніках. Атрымліваецца абязводжваннем гідраксіду алюмінію. Адсарбент для сушкі газаў, ачысткі вады, асвятлення раствораў у цукр. вытв-сці; улоўнік растваральнікаў, каталізатар. Алюмагелем наз. таксама любы (у т.л. крышталічны) Al2О3. с. 290
АЛЮМАСІЛІКА́ТЫ , алюмакрэмніевыя солепадобныя злучэнні з катыёнамі шчолачных металаў, да якіх належыць вял. група пародаўтваральных мінералаў кл. сілікатаў. Прыродныя алюмасілікаты найчасцей маюць каркасную (артаклаз, мікраклін, альбіт) або слаістую (мінералы групы слюдаў) структуру; вядомы алюмасілікаты, якія трапляюцца сярод сілікатных мінералаў інш. структурна-хім. тыпаў (стужачнага — рагавая падманка, ланцужковага — аўгіт, астраўнога — кардыярыт). Да алюмасілікатаў належаць плагіяклазы, нефелін, лейцыт і інш. Пры выветрыванні алюмасілікатаў утвараюцца мінералы глін, гідраслюдаў, баксітаў. Найб. Пашыраныя алюмасілікаты — палявыя шпаты, слюды, цэаліты, хларыты і інш. Алюмасілікаты штучныя сінтэзуюць метадамі, якія імітуюць прыродныя геахім. працэсы. Практычнае значэнне маюць штучныя алюмасілікаты тыпу цэалітаў (малекулярныя сіты і пермутыты). Малекулярныя сіты атрымліваюць пры t 60—450 °С з раствору алюмінату натрыю і воднай суспензіі крэмніевай кіслаты з дабаўкай шчолачы, пермутыты — спяканнем кааліну, палявога шпату з кварцам і содай пры t 1000 °С. Штучныя алюмасілікаты выкарыстоўваюцца ў хім. прам-сці: малекулярныя сіты для працэсаў глыбокай асушкі, тонкай ачысткі і раздзялення газаў, у храматаграфічным аналізе газаў і вадкасцяў; пермутыты для змяншэння жорсткасці вады. с. 290
АЛЮМАТО́Л , грануляванае выбуховае рэчыва брызантнага дзеяння; сплаў трынітраталуолу з парашком алюмінію. Выкарыстоўваецца на адкрытых работах для разбурэння абводненых цвёрдых парод. с. 291
АЛЮМЕ́ЛЬ [ад алюм (іній) + (нік)ель], сплаў на аснове нікелю з дамешкамі алюмінію (1,8—2,5%), марганцу (1,8—2,2%) і крэмнію (0,85—2,00%), часам цырконію і кобальту. Магнітны, пластычны, са спалучэннем тэрмаэл. уласцівасцяў і гарачатрываласці. Выкарыстоўваецца ў тэрмапарах (з храмелем) для вымярэння т-ры (20—1000 °С). с. 291
АЛЮМІНАВА́ННЕ , нанясенне на паверхню метал. вырабаў алюмінію ці яго сплаваў. Ахоўвае яе ад карозіі, надае спецыяльныя фіз.-хім. ўласцівасці, паляпшае вонкавы выгляд вырабаў. Ажыццяўляецца алітаваннем, газаплазмавым і плазмавым распыленнем, плакіраваннем, выпарэннем металу ў вакууме, апусканнем у расплаў. Выкарыстоўваецца пры апрацоўцы дэталяў самалётаў, ракет, аўтамабіляў, с.-г. інвентару, бытавых вырабаў. с. 291
АЛЮМІНА́ТЫ , солі няўстойлівых алюмініевых кіслот: ортаалюмініевай H3AlO3 і метаалюмініевай HAlO2 і інш. Алюмінаты шчолачных металаў растваральныя ў вадзе, іх водныя растворы няўстойлівыя з-за гідролізу да Al(OH)3; інш. алюмінаты цяжка раствараюцца ў вадзе. Алюмінаты двухвалентных металаў і рэдказямельных элементаў хімічна і тэрмічна трывалыя. У прыродзе алюмінаты — мінералы: высакародная шпінель Mg[Al2O4], ганіт (цынкавая шпінель) Zn[Al2O4], хрызаберыл Be[Al2O4]. Атрымліваюць алюмінаты сплаўленнем ці спяканнем Al2О3 з аксідамі металаў або награваннем сумесі тэрмічна няўстойлівых соляў. Выкарыстоўваюцца ў папяровай прам-сці, у вытв-сці спец. керамікі, аптычнага шкла, ядз. тэхніцы, пры афарбоўцы тканін, алюмінаты кальцыю — у вытв-сці партландцэментаў. с. 291
АЛЮМІНАТЭРМІ́Я (ад алюміній + грэч. thermē цяпло), від металатэрміі; тэрмічны працэс, заснаваны на аднаўленні парашкападобным алюмініем кіслародных злучэнняў металаў.
Адбываецца ў плавільнай шахце ці тыгелі, куды засыпаецца парашкападобная шыхта, якая падпальваецца з дапамогай запальнай сумесі. Пры гарэнні развіваецца высокая т-ра (да 3000 °С), цеплата рэакцыі складае не менш за 2300 кДж/кг сумесі. Калі цеплата рэакцыі меншая, то сумесь вокісу металу з алюмініем падаграваюць у эл. печы (алюмінатэрмія электрапечная), калі пры аднаўленні вылучаецца вял. колькасць цяпла (без дадатковага яго падвядзення), ажыццяўляецца алюмінатэрмія пазапечная. Алюмінатэрмія выкарыстоўваецца для награвання і расплаўлення кантаў метал. вырабаў, што зварваюцца (напр., пры тэрмічнай зварцы рэек), для запальных сумесяў, у металургіі для атрымання з аксідаў металаў і сплаваў (безвугляродзістых металаў, ферасплаваў, лігатур). с. 291
АЛЮМІ́НІЕВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ , падгаліна каляровай металургіі, якая ўключае прадпрыемствы па здабычы алюмініевай сыравіны і вытв-сці гліназёму (алюмінію аксіду), металічнага алюмінію, крэмнію, алюмініева-крэмніевых сплаваў (сілуніту), фторыстых соляў і інш. (больш за 200 відаў прадукцыі). Па аб’ёме вытв-сці і выкарыстанні алюміній у сусв. эканоміцы займае 1-е месца сярод каляровых металаў. Алюмініевая сыравіна — баксіты, нефелін-апатытавыя і алунітавыя руды, нефелінавыя канцэнтраты і інш. (гл. Алюмініевыя руды). Адна з найб. энергаёмістых галін металургіі (на вытв-сць 1 т метал. алюмінію патрэбна каля 18 тыс. кВт· гадз электраэнергіі), таму яе размяшчэнне залежыць ад наяўнасці крыніц таннай электраэнергіі.
Узнікла ў 1886, калі быў адкрыты спосаб атрымання алюмінію электролізам гліназёму (ЗША, Францыя). Хуткае развіццё алюмініевай прамысловасці ў канцы 19 — пач. 20 ст. звязана з вынаходствам гідрахім. спосабу вытв-сці гліназёму з баксітаў і вял. попытам на алюміній, асабліва ў сувязі з ростам авіяцыі. У б. СССР алюмініевая прамысловасць створана ў 1932—33 на энергет. базе першых буйных гідраэлектрастанцый (Волхаўскі і Дняпроўскі алюм. з-ды; пазней пабудаваны буйныя прадпрыемствы на Урале і ў Сібіры). Хуткі рост алюмініевай прамысловасці выклікаў павелічэнне здабычы баксітаў у свеце. Пасля 2-й сусв. вайны знойдзены багатыя радовішчы баксітаў у Афрыцы, Паўд. Амерыцы, пазней — у Аўстраліі. Сусв. здабыча баксітаў 92,5 млн. т (1984), найб. —у Аўстраліі і Гвінеі (49% сусв. рэсурсаў), на Ямайцы. Буйнейшыя вытворцы гліназёму — Аўстралія, ЗША Ямайка. Асн. імпарцёры баксітаў і гліназёму — ЗША, Канада, Японія, Нарвегія. Вытв-сць першаснага алюмінію (ступень ачысткі 99,7%) у свеце пастаянна расце, складае каля 16 млн. т (1984), сканцэнтравана ў ЗША, краінах б. СССР, Канадзе і інш. Акрамя першаснага вырабляюць значную колькасць алюмінію высокай ачысткі. Буйныя экспарцёры алюмінію — Канада, Нарвегія, імпарцёры — Японія, ЗША, ФРГ. Вытв-сцю алюмінію займаюцца больш за 80 кампаній (1982), 6 з іх вядучыя транснацыянальныя («Алкэн алюмініум», «Алюмінум компані оф Амерыка», «Рэйналдс металс», «Кайзер алюмінум энд кемікал», «Пешынэ», «Свіс алюмініум»), якія кантралююць 60% здабычы баксітаў, 65% вытв-сці гліназёму, 55% вытв-сці алюмінію.
Сучасная алюмініевая прамысловасць выкарыстоўвае новыя тэхналогіі комплекснай перапрацоўкі нефелін-апатытавых рудаў і нефелінавых канцэнтратаў на гліназём, содапрадукты, цэмент і інш., вядзе пошук новых эканам. тэхналогій атрымання алюмінію з небаксітавых відаў сыравіны. Буйныя запасы такой сыравіны ў ЗША (160 млрд. т), Нарвегіі, Іране, Іспаніі, ФРГ. На Беларусі — багатае радовішча небаксітавай сыравіны — даўсаніту (Заазерскае, паблізу Мазыра) і каалінітавыя гліны. с. 291
АЛЮМІ́НІЕВЫ ГАЛЫ́Н , комплексныя злучэнні, крышталегідраты двайных соляў тыпу М [Al(SO4)2]·12Н2O (М—К, Na, NH4 і інш.). Бясколерныя крышталі, растваральныя ў вадзе, пры награванні страчваюць крышталізацыйную ваду з утварэннем т.зв. паленага галыну. Найб. ужывальны алюмакаліевы галын; атрымліваюць апрацоўкай баксіту ці гліны гарачай сернай кіслатой з наступным дабаўленнем да раствору сульфату калію. Выкарыстоўваюць пры фарбаванні тканін, дубленні скур, праклейванні паперы, ачыстцы вады, у медыцыне як дэзінфекцыйны і вяжучы сродак. с. 291
АЛЮМІ́НІЕВЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ будаўнічыя, канструкцыі і вырабы з алюмініевых сплаваў ці тэхн. алюмінію. Лёгкія, трывалыя, даўгавечныя, маюць высокія дэкар. якасці, але складаныя ў выкананні роўнатрывалых злучэнняў, асабліва зварных; патрабуюць уліку зніжанага (прыкладна ў 3 разы ў адносінах да сталі) модуля пругкасці алюм. сплаваў. На выраб алюмініевых канструкцый ідуць тонкі ліставы метал і прасаваныя танкасценныя профілі. Выкарыстоўваюцца як канструкцыйныя і аддзелачныя элементы ў будынках, трансп., спарт. і інш. збудаваннях. с. 291
АЛЮМІ́НІЕВЫЯ РУ́ДЫ , горныя пароды і мінералы, сыравіна для атрымання алюмінію. Асноўныя алюмініевыя руды — баксіты, з якіх атрымліваюць паўпрадукт — гліназём (Al2О3). У якасці алюмініевых руд выкарыстоўваюцца таксама нефелінавыя сіеніты, алунітавыя і нефелін-апатытавыя пароды; магчыма выкарыстанне высокагліназёмных каалінітавых глін і аргілітаў, лейцытаў, анартазітаў, лабрадарытаў, даўсанітаў, алюмафасфатаў і інш. Алюмініевыя руды — комплексная сыравіна; з баксітаў атрымліваюць таксама галій, ванадый, скандый, з нефелін-апатытавых парод — адначасова фасфаты. Буйнейшыя радовішчы ў Расіі, Казахстане, Гвінеі, Аўстраліі, Бразіліі, ЗША, Індыі, Камеруне, на Ямайцы і інш. На Беларусі перспектывы на баксітазмяшчальныя руды могуць быць звязаны з верхнімі гарызонтамі дакембрыю і карой выветрывання некаторых гарызонтаў палеазою, з радовішчамі даўсаніту. с. 291
АЛЮМІ́НІЕВЫЯ СПЛА́ВЫ , сплавы на аснове алюмінію з дабаўкамі іншых элементаў (медзі, магнію, цынку, крэмнію, марганцу, літыю, кадмію, цырконію, хрому). Адметныя малой шчыльнасцю (да 3·103 кг/м3), высокімі мех. ўласцівасцямі, каразійнай устойлівасцю, высокай цепла- і электраправоднасцю, трываласцю і пластычнасцю пры нізкіх т-рах. Лёгка апрацоўваюцца рэзаннем і зварваюцца кантактнай зваркай (некаторыя плаўленнем), на вырабы з іх лёгка наносяцца ахоўныя і дэкар. пакрыцці.
Разнастайнасць уласцівасцяў алюмініевых сплаваў звязана з увядзеннем пэўных прысадак, якія ўтвараюць з алюмініем цвёрдыя растворы і інтэрметаліды і з’яўляюцца ўмацавальнай фазай сплаваў. Найб. пашыраны сплавы Al—Cu—Mg (дзюралюміны), Al—Mg (магналіі), Al—Si (сілуміны), Al—Mg—Si (авіялі), высокатрывалыя Al—Zn—Mg—Cu, крыягенныя і гарачатрывалыя Al—Cu—Mn, сплавы з нізкай шчыльнасцю Al—Mg—Li, Al—Cu—Li, Al—Cu—Mg—Li, парашковыя і грануляваныя. Алюмініевыя сплавы падзяляюцца на дэфармавальныя, ліцейныя і спечаныя. З дэфармавальных пракатваннем, прасаваннем, коўкай ці штампоўкай, валачэннем атрымліваюць пліты, лісты, профілі, пруткі, накоўкі, дрот. З ліцейных алюмініевых сплаваў вырабляюць фасонныя адліўкі метадамі ліцця ў земляныя, коркавыя ці метал. кокільныя) формы, а таксама ліцця пад ціскам. Спечаныя алюмініевыя сплавы атрымліваюць метадамі парашковай металургіі. Алюмініевыя сплавы выкарыстоўваюць у авіяц. прам-сці, судна- і прыладабудаванні, аўтамаб., электратэхн. вытв-сці, буд-ве, у вытв-сці быт. вырабаў. с. 292
АЛЮМІ́НІЙ (лац. Aluminium), Al, хімічны элемент ІІІ групы перыядычнай сістэмы Мендзялеева, ат. н. 13, ат. м. 26,98. Прыродны алюміній складаецца з аднаго стабільнага ізатопа 27Al (100%). У літасферы алюміній складае 8,8% па масе (першае месца сярод металаў). Атрыманы ў 1825 дацкім вучоным Х.К.Эрстэдам. Галоўныя носьбіты алюмінію — алюмасілікаты, асн. крыніцы атрымання — баксіты, алуніты, нефелін-апатытавыя руды.
Лёгкі серабрыста-белы метал, добра праводзіць цеплыню і электрычнасць, пластычны, шчыльн. 2,7·10 кг/м3, tпл 660 °С. Хім. актыўны: на паверхні стварае ахоўную аксідную плёнку, аднаўляе металы і неметалы з іх аксідаў, узаемадзейнічае з галагенамі, пры высокіх т-рах з азотам, вугляродам і серай. На алюміній не дзейнічаюць разбаўленыя і моцныя азотная, саляная і серная к-ты. Алюміній з шчолачамі ўтварае алюмінаты. Прамысловы спосаб атрымання заснаваны на электролізе раствору гліназёму (Al2О3) у расплаўленым крыяліце (Na3AlF6) пры t 950 °С. Выкарыстоўваецца ў авіяцыі, буд-ве (канструкцыйны матэрыял), электратэхніцы, металургіі (гл. Алюмінатэрмія), хім. і харч. прам-сці (тара, упакоўкі), вытв-сці выбуховых рэчываў (аманал, алюматол). Як мікраэлемент уваходзіць у склад тканак жывых арганізмаў і раслін; лішак алюмінію шкодны, акумулюецца ў печані, падстраўнікавай і шчытападобнай залозах. с. 292
АЛЮМІ́НІЮ АКСІ́Д , гліназём, хімічнае злучэнне алюмінію з кіслародам, Al2О3. Існуе ў крышт. мадыфікацыях, з якіх устойлівыя α-форма (tпл 2053 °С) і γ-форма (вышэй за 900 °С неабарачальна ператвараецца ў α-форму), і ў аморфным стане (гл. Алюмагель). У прыродзе α-Al2О3 — мінерал карунд і яго афарбаваныя разнавіднасці рубін, сапфір і інш. У вадзе нерастваральны, амфатэрны. α-форма хімічна больш актыўная, гіграскапічная. Атрымліваюць: α-Al2О3 перапрацоўкай баксітаў, штучны карунд (алунд) плаўкай баксітаў з вугалем, монакрышталі зоннай плаўкай; γ-Al2O3 награваннем гідраксіду ці соляў алюмінію да 600—900 °С. Выкарыстоўваюць:α-Al2О3 у вытв-сці алюмінію; алунд у эл.-тэхн. кераміцы, вогнетрывалых матэрыялах для металургічных і эл. печаў; карунд — абразіўны матэрыял; монакрышталі — рабочыя целы для лазераў, апорныя камяні дакладных і гадзіннікавых механізмаў, ювелірныя камяні; ніткападобныя крышталі — для арміравання металаў (Al, Ag); γ-Al2O3 — адсарбент у храматаграфіі, каталізатар, носьбіт каталізатараў. с. 292
АЛЮМІ́НІЮ ЗЛУЧЭ́ННІ , хімічныя злучэнні, у састаў якіх уваходзіць алюміній, пераважна ў ступені акіслення + 3. Бясколерныя, белыя ці шэрыя цвёрдыя рэчывы. Найб. пашыраны алюмінію злучэнні з кіслародам (крышт. алюмінію аксід і аморфны алюмагель, гідраксід алюмінію), солі алюмінію з моцнымі кіслотамі (нітрат, сульфат, галагеніды, фасфаты), комплексныя солі алюмінію (алюмініевы галын, алюмасілікаты), солі алюмініевых кіслот (алюмінаты), алюмінійарган. злучэнні (гл. ў арт. Металаарганічныя злучэнні), нітрыд і гідрыд алюмінію, алюмінію злучэнні з некаторымі больш электрададатнымі, чым алюміній, металамі, напр. арсенід алюмінію.
Алюмінію гідраксід (Al(OH)3] сустракаецца ў прыродзе ў выглядзе мінералаў — састаўная частка баксітаў, існуе ў трох крышт. і аморфнай мадыфікацыях; не раствараецца ў вадзе, спіртах; амфатэрны, з кіслотамі ўтварае солі, са шчолачамі алюмінаты. Атрымліваюць гідролізам алюмасілікатаў у шчолачным асяроддзі, аморфны — асаджэннем з раствораў соляў алюмінію аміякам. Выкарыстоўваюць для вытв-сці аксіду алюмінію і алюмагелю, як адсарбцыйны сродак у медыцыне. Алюмінію сульфат [Al2(SO4)3], т-ра раскладання больш за 770 °С, раствараецца ў вадзе. Атрымліваецца ўзаемадзеяннем кааліну ці баксіту з сернай кіслатой. Выкарыстоўваюць у вытв-сці алюмініевага галыну, для праклейвання паперы, асвятлення і пазбаўлення колеру вады, як пратраву пры фарбаванні тканін. Алюмінію фтарыд (AlF3), т-ра ўзгонкі 1279 °С, раствараецца ў вадзе, утварае крышталегідраты. Кампанент электраліту ў вытв-сці алюмінію, таксама флюсаў, эмаляў, керамікі. Алюмінію хларыд (AlCl3), дыміць на паветры, т-ра ўзгонкі 180 °С, tпл 192,5 °С, у вадзе гідралізуецца. Атрымліваецца хларыраваннем кааліну, баксіту ці гліназёму. Каталізатар крэкінгу нафты, у рэакцыях алкіліравання. Алюмінію нітрыд (AlN), т-ра раскладання ~2000 °С, дыэлектрык, устойлівы да дзеяння кіслот і шчолачаў пры t 20 °С. Атрымліваюць узаемадзеяннем азоту з алюмініем пры t 1000 °С ці аднаўленнем аксіду алюмінію. Выкарыстоўваецца як вогнетрывалы матэрыял для тыгляў, футровак электролізных ваннаў, для нанясення каразійна- і зносаўстойлівых пакрыццяў на сталь, графіт і інш. Алюмінію гідрыд (AlH3), т-ра раскладання 105 °С, існуе ў палімерным стане. Выкарыстоўваецца як кампанент цвёрдага ракетнага паліва, аднаўляльнік у арган. Сінтэзе. Алюмінію арсенід (AlAs), т-ра плаўлення 1740 °С, кампанент паўправадніковых цвёрдых раствораў для лазераў, фотадыёдаў, сонечных батарэй. Л.М.Скрыпнічэнка. с. 292
АЛЮ́РЫ (франц. allure літар. хада), віды руху каня. Адрозніваюць алюры натуральныя і штучныя. Натуральныя алюры: хада (павольныя алюры) — конь паслядоўна падымае і ставіць на зямлю адну за адной усе 4 нагі; змена ног па дыяганалі; рысь — паскораныя алюры ў 2 тэмпы: конь перастаўляе адначасова 2 нагі па дыяганалі; інахадзь — алюры ў 2 тэмпы: конь падымае і апускае то 2 левыя, то 2 правыя нагі; інахадзь шпарчэй за рысь; галоп — скачкападобныя алюры ў 3 тэмпы з безапорнай фазай; скачок — адштурхоўванне ад зямлі наперад адначасова 2 заднімі канечнасцямі. Штучныя алюры (у конным спорце і цыркавым мастацтве): парадная хада — конь ідзе рыссю, высока падымаючы і выцягваючы ногі; пасаж — скарочаная рысь; п’яфэ — пасаж на месцы; піруэт — заднія ногі на месцы, пярэднія апісваюць поўны круг. с. 292
АЛЮ́ТАРСКІ ЗАЛІ́Ў , у Берынгавым м., на ПнУ ад п-ва Камчатка, паміж п-вамі Гавена і Алютарскім. Даўж. 83 км, шыр. на ўваходзе 228 км, глыб. ў паўд. ч. да 1000 м. Утварае бухты Лаўрова і Сумнення. Прылівы няправільныя, паўсутачныя, выш. 0,3—1,9 м. Большую ч. года ўкрыты лёдам; каля берагоў са снеж. да мая — прыпай. с. 292
АЛЯШКЕ́ВІЧ Мікалай Восіпавіч (1873, г. Ліда — 1903 ?), дзеяч адной з першых с.-д. арг-цый у Расіі — Бруснева групы. Вучыўся ў Лідскім і Пецярбургскім гар. вучылішчах. З 1889 вёў заняткі ў рабочых гуртках у Пецярбургу, друкаваў на гектографе і распаўсюджваў с.-д. выданні. Пасля арышту М.І.Бруснева (1892) аднавіў дзейнасць разгромленай арг-цыі. Падрыхтаваў рэферат «Аб рабочым пытанні ў Расіі і на Захадзе», склаў праект статута арг-цыі. У 1893 арыштаваны. Пасля вызвалення жыў у Ноўгарадзе, у 1896 заснаваў там падп. друкарню. У 1897 зноў арыштаваны, высланы на 3 гады ў Валагодскую губ. с. 293
АЛЯ́Б’ЕЎ Аляксандр Аляксандравіч (15.8.1787, г. Табольск — 6.3.1851), рус. кампазітар, выдатны майстар раманса. У 1825 памылкова абвінавачаны і арыштаваны, у 1828—43 у ссылцы. З вак. твораў найб. папулярныя «Салавей», «Вячэрні звон». Адзін з першых інтэрпрэтатараў паэзіі А.Пушкіна ў музыцы («Я Вас любіў», «Зімовая дарога» і інш.). Аўтар 6 опер, у т.л. «Месячная ноч, або Дамавікі» (1822), «Амалат-Бек» (1847), балета «Чароўны барабан, або Вынік Чароўнай флейты» (1827), сімф. і камерна-інстр. твораў, у т.л. сімфоніі (1830), фп. трыо, музыкі да драм. спектакляў і вадэвіляў, зборнікаў апрацовак укр. нар. песень.
Літ.: Доброхотов Б. Александр Алябьев: Творческий путь. М., 1966. с. 293
АЛЯКСА́НДР (1190 ? — 31.5.1223), князь дубровіцкі. Верагодна, сын кн. Глеба Юр’евіча з тураўскай дынастыі Ізяславічаў, зяць кіеўскага кн. Мсціслава Раманавіча. Упамінаецца ў летапісах з нагоды яго гібелі ў бітве рус. і палавецкіх князёў супраць мангола-татараў на р. Калка. с. 293
АЛЯКСА́НДР (5.8.1461, Кракаў — 19.8.1506), вял. князь ВКЛ [1492— 1506), кароль польскі [1501—06]. Сын Казіміра IV, унук Ягайлы. Час княжання Аляксандра супаў з аднаўленнем шырокага наступлення Маскоўскай дзяржавы на ВКЛ, прыпыненага пры Казіміры IV. У 1492—94 ВКЛ страціла частку сваёй тэр. з гарадамі Мцэнск, Любуцк, Вязьма, Дарагабуж і інш. Жаніцьба Аляксандра з дачкою вял. маскоўскага князя Аленай Іванаўнай не прывяла да прымірэння. У вайне Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—03, паводле дагавору аб 6-гадовым перамір’і, ВКЛ страціла 25 гарадоў (паводле інш. звестак 19; у т.л. Чарнігаў, Старадуб, Бранск, Гомель). Адначасова Аляксандр змушаны быў весці барацьбу з саюзнікамі Масквы — крымска-татарскім ханам Менглі-Гірэем, войскі якога былі разгромлены ў Клецкай бітве 1506, і малдаўскім гаспадаром Стафанам. Ва ўнутр. палітыцы Аляксандр ішоў на далейшыя ўступкі феадалам ВКЛ (гл. Прывілей 1492). Як польскі кароль пашырыў правы шляхты (гл. Радамская канстытуцыя). Абранне Аляксандра польскім каралём абазначала аднаўленне працэсу аб’яднання дзвюх дзяржаў пад уладай аднаго манарха, які выбіраўся феадаламі Польшчы і ВКЛ. З гэтага часу ў адносінах да абедзвюх дзяржаў пачала ўжывацца назва Рэч Паспалітая, якая пазней стала афіцыйнай. Аляксандр — адзіны польскі кароль, пахаваны ў Вільні. М.І.Ермаловіч. с. 293
АЛЯКСАНДР I (23.12.1777, С.-Пецярбург — 1.12.1825), расійскі імператар [1801—25]. З дынастыі Раманавых. Старэйшы сын Паўла І. Заняў трон у выніку дварцовага перавароту ў сак. 1801. У першыя гады праўлення з дапамогай т.зв. Тайнага к-та правёў памяркоўна-ліберальныя рэформы: купцы, мяшчане, казённыя сяляне атрымалі права купляць незаселеныя землі (1801); законам пра вольных хлебаробаў памешчыкам дазвалялася вызваляць сялян з зямлёй за выкуп ці адработкі (1803); стварыў мін-вы і К-т міністраў (1802); увёў новае палажэнне пра навуч. ўстановы (1803), засн. Харкаўскі і Казанскі ун-ты, пед. ін-т у Пецярбургу (1804), рэарганізаваў Віленскі ун-т. У адпаведнасці з планам М.М.Спяранскага праведзена фін. рэформа (1808—12). У англа-франц. саперніцтве за гегемонію ў Еўропе імкнуўся захаваць нейтралітэт. Аднак з пашырэннем напалеонаўскай агрэсіі Расія ўступіла ў кааліцыю супраць Францыі. Пасля паражэння пад Аўстэрліцам (1805) і Фрыдландам (1807) і заключэння Тыльзіцкага міру 1807, паводле якога да Расіі адышоў Беласток з акругай, Расія на баку Францыі далучылася да кантынентальнай блакады Англіі. Напалеон І прызнаў у 1808 правы Расіі на Фінляндыю, Малдову і Валахію, але рус.-франц. супярэчнасці абвастрыліся. Рыхтуючыся да новай вайны з Францыяй, па загадзе Аляксандра І пачата буд-ва Бабруйскай крэпасці, Дрысенскага лагера. У маі 1812 ён інспектаваў войскі ў Гродне, прысутнічаў на ваен. савеце ў Дрысе. На пач. вайны 1812 выехаў у Вільню і прыняў вярх. камандаванне рус. арміяй. Падпісаў у Полацку маніфест аб нар. апалчэнні. У 1813—14 узначаліў антыфранц. кааліцыю еўрап. дзяржаў. Адзін з кіраўнікоў Венскага кангрэса 1814—15 і арганізатараў Свяшчэннага саюза (1815). У апошняе дзесяцігоддзе праводзіў рэакц. ўнутр. і знешнюю палітыку (гл. Аракчэеўшчына). Пры Аляксандры І міжнар. становішча Расіі ўмацавалася, пашырылася яе тэрыторыя: далучаны Грузія (1801), Фінляндыя (1809), Бесарабія (1812), Азербайджан (1813). с. 293
АЛЯКСА́НДР I ГЕО́РГІЕВІЧ (? —1511), цар Кахетыі [1492—1511]. У пошуках саюзнікаў у барацьбе супраць пагрозы тур. і іран. набегаў на Кахетыю аднавіў сувязі груз. зямель з Рус. дзяржавай. На пач. 16 ст. стаў васалам іран. шаха Ісмаіла І. Забіты ўласным сынам Гіоргі ў выніку інтрыг, звязаных з барацьбой за Грузію паміж Турцыяй і Іранам. с. 293
АЛЯКСА́НДР I КАРАГЕО́РГІЕВІЧ (Александар Kapaħоpħeвuħ; 17.12.1888 — 9.10.1934), кароль Югаславіі ў 1921—34. У час Балканскіх войнаў 1912—13 камандаваў 1-й сербскай арміяй, у 1-ю сусв. вайну — галоўнакамандуючы сербскай арміяй. У 1914—18 прынц-рэгент Сербіі, з 1921 кароль Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 — Югаславія). У 1929 ажыццявіў дзярж. пераварот і ўстанавіў дыктатуру. Праводзіў велікасербскую ўнутр. палітыку, у знешняй палітыцы арыентаваўся на Францыю. Забіты харвацкімі тэрарыстамі. с. 293
АЛЯКСА́НДР II (? — 1605), цар Кахетыі [1574—1605]. Пашырыў гандлі. сувязі з краінамі Еўропы і Азіі, умацоўваў цэнтр. ўладу. Для ўмацавання абароны краіны аднаўляў гарады-крэпасці і манастыры, набываў у Маскве зброю, выпісваў пушкароў і збройнікаў. Шукаючы збліжэння з Расіяй, у 1587 прыняў прысягу на вернасць цару Фёдару Іванавічу. Забіты ўласным сынам Канстанцінам па загадзе іран. шаха Абаса. с. 293
АЛЯКСА́НДР II (29.4.1818 — 13.3.1881), расійскі імператар [1855— 81]. З дынастыі Раманавых. Сын Мікалая І. На трон сеў у час няўдалай для Расіі Крымскай вайны 1853—56. Крызіс феад.-прыгонніцкага ладу і ўздым сял. хваляванняў прымусілі яго ажыццявіць сялянскую рэформу 1861 і адмяніць прыгоннае права. У сувязі з паўстаннем 1863—64 на Беларусі і ў Літве зроблены ўступкі на карысць сялян: спынены іх часоваабавязаныя адносіны з памешчыкамі, паменшаны выкупныя плацяжы, часткова вернуты адрэзкі. У 1860—70-я г. праведзены земская, судовая, гарадская, ваенная, школьная і цэнзурная рэформы. Для барацьбы з нац.-вызв. рухам утвораны Заходні камітэт 1862—65. Падзеі 1863—64 прымусілі ўрад Аляксандра ІІ умацоўваць сац. базу самадзяржаўя на Беларусі, у Літве і Правабярэжнай Украіне. Не прызнаючы права на самастойнае існаванне бел. народа і яго мовы, на Беларусі ён ажыццяўляў палітыку актыўнай русіфікацыі, прымусовага пераводу бел. насельніцтва каталіцкага веравызнання ў праваслаўе. У час царавання Аляксандра ІІ завершана далучэнне да Расіі Казахстана, паўн.-зах. Каўказа, Чэчні, Горнага Дагестана, далучана большая ч. Сярэдняй Азіі, Сахалін. Пераможная руска-турэцкая вайна 1877—78 садзейнічала вызваленню балканскіх народаў ад турэцкага прыгнёту, да Расіі далучаны Паўд. Бесарабія, гарады Карс і Батум. У знешняй палітыцы змагаўся за адмену дыскрымінацыйнага Парыжскага мірнага дагавора 1856. Забіты нарадавольцам І.Я.Грынявіцкім у Пецярбургу.
Літ.: Захарова Л.Г. Александр II // Российские самодержцы, 1801—1917. М., 1993. с. 293
АЛЯКСА́НДР III (Alexander; свецкае Раланда Бандынелі; Rolando Bandinelli; ? — 30.8.1181), папа рымскі з 1159. Юрыст і тэолаг, праф. кананічнага права ў Балонні. Папскі легат у Германіі, з 1153 папскі канцлер. Імкнуўся да верхавенства ўлады папства. З гэтай мэтай вёў паспяховую барацьбу з імператарам Фрыдрыхам І Барбаросам з дапамогай Ламбардскай лігі. Асудзіў англ. караля Генрыха II за забойства Т.Бекета (1170) і прымусіў яго прызнаць уладу папаў. с. 294
АЛЯКСА́НДР ІІІ (10.3.1845 — 1.11.1894), расійскі імператар [1881— 94]. З дынастыі Раманавых. Сын Аляксандра ІІ. Наследнікам прастола стаў пасля смерці (1865) старэйшага брата. Прыхільнік інтарэсаў найб. кансерватыўных колаў дваранства і буйных землеўладальнікаў, непахіснай самадзяржаўнай улады (29.4.1881 прыняты адпаведны маніфест). У 1883 у гонар сваёй каранацыі амнісціраваў удзельнікаў паўстання 1863—64. Прымаючы пад увагу тэндэнцыі капіталіст. развіцця краіны, правёў у 1880-я г. рэформы: панізіў выкупныя плацяжы б. прыгонных сялян (1881), часоваабавязаных сялян перавёў на абавязковы выкуп (1883), у еўрап. ч. Расіі адмяніў падушны падатак (1887). З канца 1880-х г. пачаўся перыяд адкрытай рэакцыі і т.зв. контррэформаў: уведзены ін-т земскіх начальнікаў (1889, на Беларусі з 1900), перагледжаны земскія і гарадавыя палажэнні, ліквідавана універсітэцкая аўтаномія, узмацніліся нац. прыгнёт нярускіх народаў, уціск нац. культур, русіфікацыя; па Украіне і Беларусі пракацілася хваля яўр. пагромаў. Знешняя палітыка вызначалася міралюбівасцю. У перыяд яго царавання ў асноўным завершана далучэнне да Рас. імперыі Сярэдняй Азіі (1885), заключаны франка-рус. саюз (1891—93), адносіны з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй пагоршыліся.
Літ.: Твардовская В.А Александр ІІІ // Российские самодержцы, 1801—1917. М., 1993. с. 294
АЛЯКСА́НДР VI (Alexander; свецкае Радрыга Борджа; Rodrigo Borgia; 1.1.1430 ці 1431 — 18.8.1503), папа рымскі з 1492. Імкнуўся стварыць у цэнтры Італіі моцную дзяржаву, дзеля чаго падтрымліваў заваёўніцкія планы свайго сына Чэзарэ Борджа, прадаваў царк. пасады, збіраў крыжаносную дзесяціну, канфіскоўваў маёмасць заможных асоб. Паліт. праціўнікаў ліквідаваў з дапамогай атруты і кінжала. У 1497 адлучыў ад царквы свайго праціўніка Саванаролу і садзейнічаў пакаранню яго смерцю. На пачатку італьянскіх войнаў 1494—1559 лавіраваў паміж варагуючымі бакамі. с. 294
АЛЯКСА́НДР АФРАДЫСІ́ЙСКІ , старажытнагрэчаскі філосаф, кіраўнік перыпатэтычнай школы ў Афінах (канец 2 — пач. 3 ст.); найб. уплывовы каментатар Арыстоцеля. Для Аляксандра Афрадысійскага характэрны эмпірычны натуралізм і рэальнасць часу. У каментарыі да твора «Пра душу» развіў арыгінальную канцэпцыю траістасці розуму, якая паўплывала на сярэдневяковую араб. і еўрап. філасофію. Зберагліся яго каментарыі да асобных твораў Арыстоцеля, а таксама самастойныя т.зв. «малыя творы» «Пра душу», «Пра лёс», «Апарыі і рашэнні» (у 3 кн.), «Маральныя праблемы», «Пра зліццё і рост». с. 294
АЛЯКСА́НДР ДО́БРЫ (? — 1432), малдаўскі гаспадар (правіцель) у 1400—32. Рэарганізаваў войска, фінансы, упарадкаваў судаводства, праз раздачу гандл. прывілеяў купцам спрыяў развіццю гарадоў. Заваяваў порт Кілію ў вусці Дуная, у 1410 і 1422 аказаў ваен. дапамогу Польшчы ў войнах з тэўтонцамі. Садзейнічаў цэнтралізацыі і ўмацаванню незалежнасці Малдаўскага княства. с. 294
АЛЯКСА́НДР МАКЕДО́НСКІ , Аляксандр ІІІ Вялікі (Alexandros ho Megas; 21.7.356 да н.э., г. Пела — 10.6.323 да н.э.), цар Македоніі [336— 323], славуты палкаводзец і дзярж. дзеяч стараж. свету. Сын Філіпа ІІ. Выхавальнікам яго быў Арыстоцель. Упершыню вызначыўся ў бітве пры Херанеі (338). У 336—335 расправіўся з прэтэндэнтамі на трон і аднавіў макед. панаванне ў Грэцыі. У 334 — пач. 327, каб пераадолець эканам. і сац. крызіс грэч. гарадоў-дзяржаў (полісаў), здзейсніў паходы супраць перс. дзяржавы. Пасля перамог на р. Гранік (334), пры Ісе (333), Гаўгамелах (331) і інш. падпарадкаваў сабе царства Ахеменідаў, захапіўшы велізарныя багацці. У 329—328 заваяваў Сярэднюю Азію. З вясны 327 да 325 ажыццявіў інд. паход, заняў Пенджаб (бітва каля р. Гідасп у 326), імкнуўся дасягнуць даліны р. Ганг, але, змушаны войскам, вярнуўся ў заваяваны раней Вавілон, зрабіў яго сталіцай сваёй дзяржавы. Раптоўна памёр. Паходы Аляксандра Македонскага спрыялі ажыўленню гандл. абмену паміж Усходам і Захадам, станаўленню эліністычнай матэрыяльнай і духоўнай культуры (заснаваны больш за 70 гарадоў, у т.л. Александрыя, Герат, Кандагар). Створаная ім самая вялікая стараж. дзяржава (ад Балкан у Еўропе да Індыі і паўд. граніц Егіпта), пазбаўленая цесных унутр. сувязяў, развалілася пасля яго смерці. На яе тэр. ўзнік шэраг эліністычных дзяржаў.
Літ.: Шифман И.Ш. Александр Македонский. Л., 1988; Бойназаров Ф.А. Проблемы традиции и современности: Образ и личность Александра Македонского. М., 1990; Маринович Л.П. Греки и Александр Македонский: К проблеме кризиса полиса. М., 1993. с. 294
АЛЯКСА́НДР НЕ́ЎСКІ (каля 1200 — 14.11.1263), князь наўгародскі [1236—51], вял. князь уладзімірскі (з 1252). Праводзіў палітыку абароны паўн.-зах. зямель Русі ад шведаў, якіх разбіў у Неўскай бітве 1240, пасля чаго стаў звацца Неўскім. Выйграў бітву супраць крыжаносцаў у Лядовым пабоішчы 1242. Імкнуўся ўстанавіць мірныя адносіны з Залатой Ардой. Маючы на мэце аб’яднанне сіл у барацьбе са шведска-ням. экспансіяй, падтрымліваў цесныя сувязі з Полацкам. У 1239 ажаніўся з Аляксандрай, дачкой полацкага князя Брачыслава Васількавіча. На адной з пячатак князя была выява конніка, якая нагадвала герб «Пагоня». Пасля смерці кананізаваны правасл. царквой. У Расіі з 1725 і ў СССР з 1942 быў уведзены ваенны ордэн Аляксандра Неўскага. с. 295
АЛЯКСА́НДРА АРХІПЕЛА́Г (Alexander Archipelago), каля зах. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі, у Ціхім ак., частка тэр. ЗША, штат Аляска. Пл. 36,8 тыс. км2. Каля 1100 а-воў і скал; найбольшыя а-вы: Баранава, Прынца Уэльска, Адміралцейства, Чычагова і інш. Рэльеф горны, са слядамі стараж. зледзяненняў. Выш. да 1432 м. Берагі стромкія, моцна расчлянёныя, часткова фіёрдавыя. Складзены з інтрузіўных і метамарфічных парод. Клімат умераны, марскі. Сярэдняя т-ра студз. ад -1,6 °С на Пн да 1,2 °С на Пд; ліп. адпаведна 12 °С і 14 °С. Ападкаў ад 2000 да 3000 мм за год. Да выш. 1000—1100 м хваёвыя лясы (сітхінская елка і інш.), якія змяняюцца альпійскімі лугамі. Рыбалоўства, зверагадоўля, лесараспрацоўкі. Нацыянальны парк Адміралці. Адкрыты ў 1741 рус. экспедыцыяй В.Берынга і А.Чырыкава. Да 1867 належаў Расіі. с. 295
АЛЯКСА́НДРА І ЗЯМЛЯ́ , паўднёва-заходняя частка Антарктычнага п-ва ў Антарктыдзе. Злучана з мацерыком шэльфавым ледавіком Георга VI. Працягласць з Пн на Пд каля 400 км, з У на З — 200 км. Над ледавіковым покрывам горы (выш. да 2987 м, г. Стывенсан). Адкрыта ў 1821 рус. экспедыцыяй Ф.Ф.Белінсгаўзена і М.П.Лазарава. с. 295
АЛЯКСА́НДРА ФЁДАРАЎНА (сапр. Аліса Вікторыя Алена Луіза Беатрыса; 25.5.1872— 16.7.1918), апошняя рас. імператрыца, жонка Мікалая ІІ (з 1894). Дачка вял. герцага гесен-дармштацкага Людовіка IV. Была прыхільніцай неабмежаванага самадзяржаўя, узначальвала германафільскія групоўкі пры двары, бязмежна давярала авантурысту Р.Я.Распуціну, які выкарыстоўваў яе прыхільнасць пры вырашэнні важных паліт. пытанняў. У час 1-й сусв. вайны патранавала службу Чырв. Крыжа, была ў прыфрантавой зоне, на Зах. фронце, у т.л. ў Мінску і Магілёве. Расстраляна разам з царскай сям’ёй у Екацярынбургу. с. 295
АЛЯКСА́НДРАВЫ , рускія кампазітары і харавыя дырыжоры, бацька і сын. Аляксандр Васілевіч (13.4.1883, с. Плахіна Захараўскага р-на Разанскай вобл. — 8.7.1946), нар. арт. СССР (1937). Д-р мастацтвазнаўства (1940). Ген.-маёр (1943). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1913), з 1918 выкладаў у ёй (праф. з 1922). Арганізатар (1928) і кіраўнік Ансамбля песні і танца Сав. Арміі (цяпер яго імя). Прызнанне атрымалі яго песня «Свяшчэнная вайна» і апрацоўка далёкаўсх. партыз. песні «Па далінах і па ўзгорках». Аўтар музыкі былога Дзярж. гімна СССР (1943). Пісаў оперы, вак.-сімф., інстр. творы. Дзярж. прэмія СССР 1942 і 1946. У 1971 устаноўлены залаты і 3 сярэбраныя медалі імя Аляксандравых за лепшыя творы на ваен.-патрыят. тэму. Барыс Аляксандравіч (4.8.1905, г. Балагое — 18.6.1994), нар. арт. СССР (1958). Герой Сац. Працы (1975). Ген.-маёр (1973). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1929), у 1933—41 выкладаў у ёй. З 1929 дырыжор, у 1946—86 нач. і маст. кіраўнік Ансамбля песні і танца Сав. Арміі. Аўтар шматлікіх песень, аперэт, у т.л. «Вяселле ў Малінаўцы» (1937), балета «Ляўша» (1954), араторый і інш. Ленінская прэмія 1978, Дзярж. прэмія СССР 1950, Дзярж. прэмія РСФСР 1985. Залаты медаль імя А.В.Аляксандрава (1971). Памяці бацькі прысвяціў кн. «Песня кліча» (1982).
Літ.: Поляновский Г. А.В.Александров. 2 изд. М., 1983. с. 295
АЛЯКСА́НДРА-НЕ́ЎСКАЯ ЛА́ЎРА ў Санкт-Пецярбургу, помнік архітэктуры 18 ст. Засн. Пятром І у 1710 на ўшанаванне памяці Аляксандра Неўскага як манастыр; з 1797 лаўра (буйны мужчынскі праваслаўны манастыр). У арх. ансамбль лаўры ўваходзяць Благавешчанская царква (1717— 22, арх. Д.Трэзіні, Т.Швертфегер), Фёдараўскі корпус з царквой (1740—50, арх. П.Трэзіні), Троіцкі сабор у стылі класіцызму (1776—90, арх. І.Староў) і інш. На тэр. лаўры створаны дзярж. запаведнік, дзе размешчаны Музей гар. скульптуры з некропалем 18 ст. (Лазараўскія могілкі з надмагільнымі помнікамі работы І.Мартаса, М.Казлоўскага і інш.) і некропалем майстроў мастацтваў (Ціхвінскія могілкі). У Аляксандра-Неўскай лаўры пахаваны М.В.Ламаносаў, А.В.Сувораў, М.М.Карамзін, ІА.Крылоў, П.І.Чайкоўскі, Ф.М.Дастаеўскі, М.І.Глінка і інш. с. 295
АЛЯКСА́НДРАЎ , горад у Расіі, цэнтр раёна ва Уладзімірскай вобл. 68,2 тыс. ж. (1994). Чыг. вузел. Машынабудаванне (вытв-сць тэлевізараў), хім. (вытворчасць штучнай скуры), лёгкая, харч. прам-сць. Гіст.-арх. і маст. Музей «Аляксандраўская слабада». Вядомы з 14 ст. У 1564—72 рэзідэнцыя рус. цара Івана Грознага. У Аляксандраве адна з першых рус. друкарняў. Помнікі архітэктуры 16—17 ст. с. 295
АЛЯКСА́НДРАЎ Аляксандр Паўлавіч (н. 20.2.1943, Масква), сав. касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1983, 1987), лётчык-касманаўт СССР (1983). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя М.Э.Баўмана (1969). З 1978 у атрадзе касманаўтаў. Як бортінжынер здзейсніў касм. палёты з У.А.Ляхавым на караблі «Саюз Т-9» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (27.6— 23.11.1983), з А.С.Віктарэнкам і М.А.Фарысам на караблі «Саюз ТМ-3» і арбітальным комплексе «Мір» (22.7— 29.12.1987). У космасе правёў 309,7 сут. с. 296
АЛЯКСА́НДРАЎ Анатоль Мікалаевіч (25.5.1888, Масква — 16.4.1982), рускі кампазітар, піяніст, педагог. Нар. арт. СССР (1971). Д-р мастацтвазнаўства (1941). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1916), з 1923 выкладаў у ёй (праф. з 1926). Працаваў у многіх жанрах, найб. плённа ў вакальным. Аўтар цыклаў рамансаў «З Александрыйскіх песень М.Кузьміна» (4 сш.), «Вернасць» (Дзярж. прэмія СССР 1951) і інш., опер «Бэла» (1941), «Дзікая Бара» (1957), «Ляўша» (1975), сімф. і камерна-інстр. твораў, музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў.
Літ.: Кокушкин В. Анатолий Александров. М., 1987. с. 296
АЛЯКСА́НДРАЎ Анатоль Пятровіч (13.2.1903, г. Тарашча Кіеўскай вобл., Украіна — 4.2.1994), сав. фізік. Акад. АН СССР (1953, чл.-кар. 1943). Адзін з заснавальнікаў сав. атамнай энергетыкі. Герой Сац. Працы (1954, 1960, 1973). Скончыў Кіеўскі ун-т (1930). З 1960 дырэктар Ін-та атамнай энергіі імя Курчатава, у 1975—86 прэзідэнт АН СССР. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела і палімераў, ядз. і атамнай фізіцы. Распрацоўваў (у сааўт.) стат. тэорыю трываласці цвёрдых целаў. З 1946 працаваў над стварэннем ядз. рэактараў, у т.л. для атамнай энергетыкі і флоту; пад яго кіраўніцтвам створаны першы доследны вода-вадзяны рэактар (1948—54). Ленінская прэмія 1959, Дзярж. прэміі СССР 1942, 1949, 1951, 1953.
Тв.: Атомная энергия и научно-технический прогресс. М., 1978; Наука — стране. М., 1983. с. 296
АЛЯКСА́НДРАЎ Георгій Фёдаравіч (7.4.1908, С.-Пецярбург — 21.7.1961), філосаф і грамадскі дзеяч. Акад. АН СССР (1946). Скончыў Маскоўскі ін-т гісторыі і філасофіі (1932). Нач. Упраўлення прапаганды і агітацыі ЦК ВКП(б) (1940—47), дырэктар Ін-та філасофіі АН СССР (1947—54), міністр культуры СССР (1954—55). З 1955 у Ін-це філасофіі АН БССР. Аўтар прац: «Арыстоцель» (1940), «Гісторыя сацыялогіі як навука» (1956), «Нарыс гісторыі сацыяльных ідэй у старажытнай Індыі» (1959) і інш. За ўдзел у стварэнні «Гісторыі філасофіі» (т. 1—3, 1940—43) і за кн. «Гісторыя заходнееўрапейскай філасофіі» (2-е выд. 1946) Дзярж. прэміі СССР 1943 і 1946. с. 296
АЛЯКСА́НДРАЎ Мікалай Мікалаевіч (11.6.1917, Бранск, Расія — 7.10.1981), бел. анколаг. Чл.-кар. АМН СССР (1974), д-р мед. н. (1955), праф. (1962). Герой Сац. Працы (1977). Скончыў Ваен.-мед. акадэмію імя Кірава ў Ленінградзе (1940). З 1950 на кафедры факультэтнай хірургіі гэтай акадэміі. З 1960 дырэктар НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі Мін-ва аховы здароўя Беларусі, адначасова заг. кафедры анкалогіі Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Працы па тэорыі пухлінаўтварэння, біяхіміі, імуналогіі, дыягностыцы і лячэнні злаякасных пухлін, арганізацыі проціракавай барацьбы на Беларусі.
Тв.: Операционный риск и интенсивная терапия в онкологической клинике. Мн., 1976 (у сааўт.); Применение гипертермии и гипергликемии при лечении злокачественных опухолей. М., 1980 (у сааўт.). с. 296
АЛЯКСАНДРАЎ Павел Сяргеевіч (7.5.1896, г. Нагінск, Расія — 16.11.1982), сав. матэматык; заснавальнік навук. школы па тапалогіі. Акад. АН СССР (1953, чл.-кар. 1929). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1917), з 1929 праф. там жа. Навук. працы па тапалогіі, тэорыі мностваў і тэорыі функцый сапраўднай пераменнай. Стварыў тэорыю бікампактных прастораў, метады камбінаторнага (алгебраічнага) даследавання мностваў і прастораў, тэорыю размернасці. Віцэ-прэзідэнт Міжнар. матэм. асацыяцыі (з 1958). Дзярж. прэмія СССР 1943.
Тв.: Комбинаторная топология. М.; Л., 1947; Введение в общую теорию множеств и функций. М.; Л., 1948; Введение в теорию групп. 2 изд. М., 1951. с. 296
АЛЯКСА́НДРАЎ (сапр. Марманенка) Рыгор Васілевіч (23.1.1903, Екацярынбург, Расія — 16.12.1983), рускі кінарэжысёр і сцэнарыст. Нар. арт. СССР (1948). Герой Сац. Працы (1973). Праф. (1951). З 1921 акцёр Першага рабочага т-ра Пралеткульта ў Маскве. З 1924 працаваў у кіно як акцёр, асістэнт, сурэжысёр С.Эйзенштэйна (фільмы «Стачка», «Браняносец Пацёмкін»). З 1933 ставіў фільмы самастойна. Стварыў жанр муз.-эксцэнтрычнай камедыі: «Вясёлыя хлопцы» (1934), «Цырк» (1936, Дзярж. прэмія СССР 1941), «Волга-Волга» (1938), «Светлы шлях» (1940), «Вясна» (1947). З інш. фільмаў: «Сустрэча на Эльбе» (1949, Дзярж. прэмія СССР 1950), «Рускі сувенір» (1960). Аўтар сцэнарыяў амаль усіх сваіх фільмаў. с. 296
АЛЯКСА́НДРАЎ Сямён Іосіфавіч (24.5.1920, в. Засарыхіна Гарадзецкага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 16.12.1980), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў Горкаўскае тэатр. вучылішча (1952). З 1959 у Гродзенскім абл. драм. т-ры. Выканаўца драм. і характарных роляў, спалучаў псіхал. і пластычны малюнак вобраза. Сярод роляў: Сенатар («Францыск Скарына» А.Петрашкевіча), Моцкін («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Бераст («Платон Крэчат» А.Карнейчука), Трыстан («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі). с. 296
АЛЯКСА́НДРАЎ ПРЫВІЛЕ́Й 1492 , заканадаўчы акт у ВКЛ, дадзены вял. кн. Аляксандрам. Разам з прывілеем 1447 замацоўваў прынцыпы міжнар. палітыкі дзяржавы, абмяжоўваў уладу вял. князя панамі-радай, без згоды якіх ён не мог прымаць важных рашэнняў, вызначаў асновы адм., цывільнага і крымін. права. Быў своеасаблівай феад. канстытуцыяй, крыніцай пісанага права, нормы якога пазней увайшлі ў Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588. с. 296
АЛЯКСА́НДРАЎКА , вёска ў Беларусі, у Малааўцюкоўскім с/с Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр саўгаса «Галявічы». За 12 км на У ад Калінкавіч, 110 км ад Гомеля, 0,5 км ад чыг. ст. Галявіцы. 491 ж., 224 двары (1995). Базавая школа, клуб, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. с. 296
АЛЯКСА́НДРАЎСКІ КАФЛЯ́НЫ ЗАВО́Д . Дзейнічаў на Беларусі ў 1873—1914 у в. Аляксандраўка Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. Вырабляў кафлю, тэракоту, паліву. У 1895 былі 2 конныя рухавікі. У 1898 працавалі 59, у 1913 — 38 рабочых. У канцы 19 ст. ўзнікла акц. кампанія «Аляксандраўскія кафляныя заводы» з новымі з-дамі ў Аляксандраўцы і Прапойску (цяпер г. Слаўгарад). с. 296
АЛЯКСЕ́ЕВА Ларыса Філалогаўна (н. 29.10.1907, г. Луцк Валынскай вобл., Украіна), бел. спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар. арт. Беларусі (1944). Скончыла муз. тэхнікум імя Гнесіных у Маскве (1936). У 1937—41 і 1944—46 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета БССР. У 1946—48 у Вялікім т-ры. Валодала голасам прыгожага тэмбру, высокай вак. культурай, сцэнічнай абаяльнасцю. Сярод партый: Русалка («Кветка шчасця» А.Туранкова), Караліна («Дрыгва», пазней «У пушчах Палесся» А.Багатырова), Марфачка («Алеся» Я.Цікоцкага, канцэртнае выкананне, 1944), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Джыльда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Мікаэла («Кармэн» Ж.Бізэ), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). У канцэртны рэпертуар уключала бел. нар. песні. Б.С.Смольскі. с. 296
АЛЯКСЕ́ЕВА Таццяна Іванаўна (н. 7.2.1928, Казань), расійскі антраполаг. Д-р гіст. н. (1969), акад. Рас. АН (1992). Скончыла Маскоўскі ун-т (1951). Працуе ў НДІ антрапалогіі імя Дз.М.Анучына. Распрацавала комплексную праграму морфафізіял. даследаванняў у антрапалогіі, па ёй вывучала насельніцтва розных рэгіёнаў Усх. Еўропы. Даследавала краніялагічныя серыі ўсх. славян 11—15 ст. у параўнанні з матэрыяламі пахаванняў зах. і паўд. славян, балцкіх і фіна-угорскіх плямёнаў.
Тв.: Этногенез восточных славян по данным антропологии. М., 1973; Географическая среда и биология человека. М., 1977; Адаптивные процессы в популяциях человека. М., 1986. Л.І.Цягака. с. 297
АЛЯКСЕ́ЕВА Таццяна Міхайлаўна (н. 15.6.1920, Мінск), бел. рэжысёр радыё. Засл. дз. культ. Беларусі (1971). Скончыла Ленінградскі тэатр. ін-т (1945). У 1941—42, 1946—49 у Бел. т-ры імя Я.Купалы, потым у Белдзяржфілармоніі, на кінастудыі «Беларусьфільм». У 1956—76 на Бел. радыё (з 1971 гал. рэжысёр рэдакцыі для дзяцей і юнацтва). Радыёпастаноўкі Аляксеевай дакладна раскрываюць маст. якасці твора, вызначаюцца глыбокай распрацоўкай характараў, нац. каларытам, выхаваўчай накіраванасцю. с. 297
АЛЯКСЕ́ЕВА Таццяна Назараўна (н. 9.10.1922, г. Сяміпалацінск, Казахстан), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1955). Сцэн. дзейнасць пачала ў Кіеўскім т-ры муз. камедыі (1943). З 1948 на Беларусі: працавала ў Брэсце, Магілёве; з 1952 у Нац. т-ры імя Я.Купалы. Актрыса лірыка-драм. плана, валодае высокай сцэн. культурай, псіхал. распрацоўку ролі спалучае з дакладным вонкавым малюнкам: Вікця («Людзі і д’яблы» К.Крапівы), Юлія Тугіна, Кручыніна («Апошняя ахвяра», «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Луіза («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Джульета і Алена («Рамэо і Джульета», «Канец — справе вянец» У.Шэкспіра), Агнія («Традыцыйны збор» В.Розава). Тонкі гумар уласцівы камед. персанажам: Адэля («Ажаніцца не журыцца» Далецкіх і М.Чарота), Маці («Дзверы стукаюць» М.Фермо), Паўла («Гульня з кошкай» І.Эркеня). с. 297
АЛЯКСЕ́ЕВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Немяржанскім с/с Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 19 км на ПнЗ ад Драгічына, 106 км ад Брэста, 16 км ад чыг. ст. Драгічын. 675 ж., 274 двары (1995). Базавая школа, б-ка, клуб, аддз. сувязі. с. 297
АЛЯКСЕ́ЕНКА Барыс Леанідавіч (23.7.1910, г. Кіраваград, Украіна — 23.9.1944), бел. акцёр. Вучыўся ў Адэскім муз.-драм. ін-це імя Бетховена (1929—31). Працаваў у 1-м Кіеўскім рабочым т-ры. З 1934 у Бел. т-ры рабочай моладзі, з 1937 у БДТ-1. Выканаўца характарных роляў: Ясь («Кацярына Жарнасек» М.Клімковіча), Мацейка («Прымакі» Я.Купалы ў спектаклі «Вечар камедый»), Фабіо («Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вэгі) і інш. с. 297
АЛЯКСЕ́ЕЎ Валерый Паўлавіч (2.8.1929, Масква — 7.11.1991), расійскі антраполаг і гісторык. Акадэмік АН СССР (1988), д-р гіст. н. (1967). Скончыў Маскоўскі ін-т усходазнаўства (1952). Працаваў у Ін-це этнаграфіі АН СССР. З 1988 дырэктар Ін-та археалогіі АН СССР. Распрацоўваў праблемы станаўлення чалавецтва, геаграфіі чалавечых рас, методыкі антрапалаг. даследаванняў; даследаваў стараж. і сучаснае насельніцтва Усх. Еўропы, у т.л. беларусаў 19 ст., а таксама Каўказа, Сібіры, Манголіі, Індыі, Кубы і інш.
Тв.: География человеческих рас. М., 1974; Историческая антропология. М., 1979; Этногенез. М., 1986; Очерки экологии человека. М., 1993; Расавая геаграфія беларусаў і праблемы этнагенезу. Мн., 1994 (разам з М.У.Вітавым, Л.І.Цягакай). Л.І.Цягака. с. 297
АЛЯКСЕ́ЕЎ Васіль Іванавіч (н. 7.1.1942, с. Пакрова-Шышкіна Разанскай вобл., Расія), расійскі спартсмен (цяжкая атлетыка). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў у 2-й цяжкай вазе (1972, Мюнхен, 1976, Манрэаль), чэмпіён свету (1970—71, 1973—75, 1977—78), Еўропы (1970—75, 1977—78), СССР (1970—76). У 1970— 78 устанавіў 80 сусв. рэкордаў. с. 297
АЛЯКСЕ́ЕЎ Герт Іванавіч (н. 17.3.1936, в. Усцеранка Ульянаўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-р тэхн. н. (1989). Засл. вынаходнік Беларусі (1984). Скончыў мех. і радыётэхн. ф-ты Львоўскага політэхн. ін-та (1958, 1964). З 1968 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Навук. працы па функцыянальным пераўтварэнні інфармацыі, тэарэт. асновах і праектаванні эл.-магн. планшэтных сродкаў уводу графічнай інфармацыі, прыладах выліч. тэхнікі.
Тв.: Воспроизведение функций средствами цифро-аналоговой вычислительной техники. Мн., 1976; Электромагнитные планшетные устройства ввода. Мн., 1985. с. 297
АЛЯКСЕ́ЕЎ Іван Епіфанавіч (14.4.1909, Полацк — 16.1.1943), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Кіеўскую артыл. школу (1933). Служыў у БВА. На фронце з 1941, удзельнік абароны Масквы. У студз. 1943 танк. брыгада палкоўніка Аляксеева прарвала абарону праціўніка ў Варонежскай вобл., прайшла 70 км па яго тылах, вызваліла дзесяткі нас. пунктаў, чыг. ст. Росаш. Загінуў у баі. с. 297
АЛЯКСЕ́ЕЎ Леанід Васілевіч (н. 15.1.1921, г. Растоў-на-Доне), расійскі і бел. археолаг, гісторык. Д-р гіст. н. (1982). Скончыў Маскоўскі ун-т (1948). З 1948 у Гродзенскім гісторыка-археал. музеі, Ін-це гісторыі АН Беларусі. З 1953 у Ін-це археалогіі Рас. АН. У 1962—66 выкладаў археалогію ў Магілёўскім пед. ін-це. Вёў раскопкі Браслава, Друцка, Мсціслава, Рослаўля, вывучаў гісторыю археалогіі, архітэктуры, мастацтва і краязнаўства гэтых рэгіёнаў. Даследаваў гісторыю Смаленскай і Полацкай зямель.
Тв.: Полоцкая земля в ІХ—XIII вв.: (Очерки истории Северной Белоруссии). М., 1966; По Западной Двине и Днепру в Белоруссии. М., 1974; Смоленская земля в ІХ—XIII вв.: Очерки истории Смоленщины и Восточной Белоруссии. М., 1980. с. 297
АЛЯКСЕ́ЕЎ Мікалай Іванавіч (17.12.1898, С.-Пецярбург — 12.8.1985), рускі пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1980). У 1918—58 у арміі, прайшоў шлях ад салдата да ген.-маёра. Літ. дзейнасць пачаў у 1939. Аўтар раманаў «Якаў Жалязноў» (1946), «Выпрабаванне» (1957), «Па закліку сэрца» (1974) пра мужнасць людзей у барацьбе з ням.-фаш. захопнікамі, аповесцяў «Сухар» (1971, пра пагранічнікаў), «Асколкам абарванае жыццё» (1978, пра І.Д.Чарняхоўскага), п’есы «Сястра Варвара» (паст. ў 1960 Бабруйскім вандроўным тэатрам). с. 297
АЛЯКСЕ́ЕЎ Міхаіл Васілевіч (15.11.1857, Цвярская вобл. — 8.10.1918), рускі ваенны дзеяч, адзін з арганізатараў белай гвардыі. Генерал ад інфантэрыі (1914). Удзельнік рус.-тур. (1877—78), рус.-яп. (1904—05) войнаў. Скончыў Акадэмію Генштаба (1890). У 1-ю сусв. вайну нач. штаба Паўд.-Зах. фронту, галоўнакамандуючы Паўн.-Зах. фронтам; у жн. 1915 — сак. 1917 нач. штаба Стаўкі вярх. галоўнакамандуючага ў Магілёве. У сак.—маі 1917 вярх. галоўнакамандуючы, потым ваенны саветнік Часовага ўрада, нач. штаба вярх. галоўнакамандуючага. Пасля Кастр. рэв. стварыў разам з Л.Г.Карнілавым і А.І.Дзянікіным і ўзначаліў на Паўн. Каўказе добраахвотніцкую армію і белагвардзейскі ўрад — «Асобую нараду». с. 297
АЛЯКСЕ́ЕЎ Міхаіл Мікалаевіч (н. 6.5.1918, с. Манастырскае, Саратаўская вобл., Расія), рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1957). У 1968—90 гал. рэдактар час. «Москва». Падзеі Вял. Айч. вайны, армейскія будні адлюстраваны ў рамане «Салдаты» (1951—53), аповесцях «Наследнікі» (1957), «Дывізіёнка» (1959), зб-ках апавяданняў «Наш лейтэнант» (1955), «Жылі-былі два таварышы...» (1958), мінулае і сучаснае жыццё вёскі — у раманах і аповесцях «Вішнёвы вір» (1961), «Хлеб — імя назыўное» (1964; фільм пад назвай «Жураўлік»), «Каруха» (1968), «Вярба неплакучая» (кн. 1—2, 1971—75; Дзярж. прэмія СССР 1976), «Задзіры» (1981) і інш. с. 297
АЛЯКСЕ́ЕЎ (літ. псеўд. Аскольдаў) Сяргей Аляксеевіч (1870 — 23.5.1945), расійскі філосаф. Скончыў Пецярбургскі ун-т. Да сярэдзіны 1920-х г. праф. Політэхн. ін-та (Петраград). У 1921 заснаваў тайнае рэліг.-філас. т-ва (у 1926 перайменавана ў «Брацтва св. Серафіма Сароўскага»). У 1928 арыштаваны і сасланы ў Комі АССР. З 1935 жыў у Ноўгарадзе. Пасля Вял. Айч. вайны эмігрыраваў у Германію. Аўтар кн. «Крытыка дыялектычнага матэрыялізму», у якой развіваў вучэнне аб трансцэндэнтальнасці прадмета ведаў, сімвалічнасці пазнання, крытыкаваў уяўленні аб суб’екце пазнання за яго «безаблічнасць» і падмену індывід. разумення. У аснове яго анталогіі вучэнне пра ўзаемадзеянне душ.
Тв.: Основные проблемы теории познания и онтологии. Спб., 1900; Мысль и действительность. М., 1914; Сознание как целое: Психол. понятие личности. М., 1918. с. 298
АЛЯКСЕ́ЕЎ Фёдар Якаўлевіч (паміж 1753 і 1755, С.-Пецярбург — 23.11.1824), рускі жывапісец. Скончыў Пецярбургскую АМ (1773), яе акадэмік з 1794. У 1773—77 удасканальваў майстэрства ў Венецыі, дзе пісаў пейзажы («Набярэжная Ск’явоні ў Венецыі», 1775, Нац. маст. музей Беларусі). Першы ў рус. жывапісе стварыў гар. пейзажы: «Выгляд Палацавай набярэжнай ад Петрапаўлаўскай крэпасці» (1800—02), «Красная плошча ў Маскве» (1801), «Від на горад Бахчысарай», «Плошча ў горадзе Мікалаеве» і інш.
Літ.: Алексеев: Альбом / Авт.-сост. И.М.Жаркова. М., 1981. М.М.Паграноўскі. с. 298
АЛЯКСЕ́ЕЎ Яўген Кузьміч (2.2.1884, г.п. Вісіма-Уткінск Прыгараднага р-на Свярдлоўскай вобл. — 21.1.1972), бел. аграном-раслінавод. Акад. АН Беларусі (1940), Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1957—61), д-р с.-г. навук (1936), праф. (1951). Скончыў Казанскі настаўніцкі ін-т (1903) і Вышэйшыя с.-г. курсы ў Пецярбургу (1911). З 1916 дырэктар Навазыбкаўскай с.-г. доследнай станцыі, у 1928—30 праф., заг. кафедры БСГА; у 1937—59 у Маскоўскім зоатэхн. ін-це, адначасова ў 1946—59 у Бел. НДІ земляробства. Асн. працы па агратэхніцы і выкарыстанні зялёных угнаенняў (сідэратаў) на розных глебах розных кліматычных зон.
Тв.: Зернебабовыя культуры ў БССР. Мн., 1953; Зеленое удобрение. Мн., 1970 (разам з В.С.Рубанавым, К.І.Доўбанам). с. 298
АЛЯКСЕ́ЕЎКА , вёска ў Беларусі, у Брагінскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр Крыўчанскага с/с. За 17 км на У ад г.п. Брагін, 147 км ад Гомеля, 43 км ад чыг. ст. Хойнікі. 282 ж., 120 двароў (1994). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, бальніца, аддз. сувязі. с. 298
АЛЯКСЕ́ЕЎСКІ Канстанцін Аляксеевіч (15.9.1855, Віленская губ. — пасля 1918), удзельнік бел. нац. руху пач. 20 ст. Скончыў 2-е Канстанцінаўскае ваен. вучылішча ў Пецярбургу (1875). Ген.-маёр (1909). З 1915 нач. Свеаборгскай крэпасці. На Усебеларускім з’ездзе 1917 выбраны ў склад Савета старэйшын, заклікаў «адрадзіць беларускую дзяржаву», выступаў у абарону бел. нац. сцяга. Аўтар «Успамінаў пра Усебеларускі з’езд у г. Мінску» (Чырвоны шлях. 1918. № 1—2). У 1918 запрошаны Радай БНР у Мінск для фарміравання бел. нац. арміі. В.У.Скалабан. с. 298
АЛЯКСЕ́Й , Аляксій (1314—78), рускі мітрапаліт з 1354. У час княжання ў Маскве Івана Іванавіча Краснага і малалецтва кн. Дзмітрыя Іванавіча Данскога фактычна ўзначальваў урад. Падтрымліваў Дзмітрыя ў барацьбе з цвярскімі і суздальска-ніжагародскімі князямі, выступаў супраць намаганняў князёў ВКЛ стварыць асобную мітраполію ў Кіеве. Прыхільнік пагаднення з Залатой Ардой дзеля прадухілення набегаў на Маскоўскае княства. У 1448— 49 кананізаваны правасл. царквой. с. 298
АЛЯКСЕ́Й І КАМНІ́Н (Alexios Komnēnos; каля 1048—15.8.1118), візант. імператар [1081—1118]. Заснавальнік дынастыі Камнінаў. Захапіў трон з дапамогай ваен. знаці. Душыў феад. мяцяжы, праследаваў удзельнікаў ерэтычных рухаў паўлініян і багамілаў. На пач. 1090-х г. адбіў націск нарманаў, сельджукаў, у 1091 — печанегаў. Прымусіў крыжаносцаў у час 1-га крыжовага паходу перадаць Візантыі частку М. Азіі. с. 298
АЛЯКСЕ́Й МІХА́ЙЛАВІЧ (19.3.1629— 29.1.1676), рускі цар [1645—76]. З дынастыі Раманавых. Сын Міхаіла Фёдаравіча. Выхоўваўся баярынам Б.І.Марозавым, які з 1645 фактычна правіў у Маскве. Аляксей Міхайлавіч пачаў правіць краінай з 1648, калі паабяцаў маскоўскім паўстанцам адхіліць Марозава ад спраў. Удзельнічаў у складанні і зацвярджэнні Саборнага ўлажэння 1649. Для ўзмацнення цэнтралізацыі кіравання дзяржавай у 1654 стварыў «Прыказ тайных спраў». Правёў пасадскую (1649—52), царкоўную (гл. Раскол), мытныя (гл. Гандлёвы статут 1653, Новагандлёвы статут 1667), грашовую (1654—63) і інш. рэформы, рэарганізаваў узбр. сілы, прыцягваў на службу іншаземцаў. Пры ім адбыліся паўстанні гараджан у Ноўгарадзе і Пскове (1650), Салавецкае паўстанне 1668—76, Сялянская вайна 1670—71. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 на чале адной з армій заняў у 1654—56 каля 200 бел. гарадоў, мястэчак, замкаў, у т.л. Вільню, пасля чаго стаў тытулаваць сябе «ўсяе Вялікія, Малыя і Белыя Русі самадзержцам»; раздаваў бел. землі рас. дваранам і баярам, прымусова перасяляў жыхароў Беларусі (асабліва рамеснікаў) у Расію. Вёў таксама вайну Расіі са Швецыяй 1656—58 і інш. Аўтар няскончаных мемуараў пра вайну 1654—67. с. 298
АЛЯКСЕ́Й ПЯТРО́ВІЧ (18.2.1690 — 16.6.1718), рускі царэвіч. Старэйшы сын Пятра І. Выхоўваўся ў варожым да Пятра І асяроддзі, быў уцягнуты ў змову духавенства і баярства супраць цара. У 1716 уцёк у Вену, спадзеючыся на падтрымку аўстр. імператара Карла VI. У 1718 вернуты ў Расію і асуджаны на пакаранне смерцю. Верагодна, па загадзе Пятра І быў задушаны ў Петрапаўлаўскай крэпасці. с. 299
АЛЯКСІ́Й (Сіманскі Сяргей Уладзіміравіч; 9.11.1877, Масква — 17.4.1970), патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі. Скончыў маскоўскія ун-т (1899) і духоўную акадэмію (1904). Быў рэктарам Тульскай і Наўгародскай духоўных семінарый. У сане епіскапа з 1913. У 1943—45 мітрапаліт Ленінградскі і Наўгародскі. У 1945 на памесным саборы ў Маскве абраны патрыярхам. с. 299
АЛЯКСІ́Й ІІ (да пастрыжэння ў манахі Рыдзігер Аляксей Міхайлавіч; н. 23.2.1929, г. Талін), патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі. Скончыў ленінградскія духоўную семінарыю (1949) і духоўную акадэмію (1953) са ступенню кандыдата багаслоўя. З 1950 свяшчэннік і настаяцель царквы ў г. Іыхві Талінскай епархіі, з 1957 настаяцель Успенскага сабора г. Тарту. У 1961 пастрыжаны ў манахі, узведзены ў сан архімандрыта, потым епіскапа Талінскага і Эстонскага. З 1964 архіепіскап, з 1968 мітрапаліт. З 1964 кіраўнік справамі Маскоўскай патрыярхіі, з 1986 мітрапаліт Ленінградскі і Наўгародскі. У 1990 выбраны патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі. Г.М.Шэйкін. с. 299
АЛЯКСЮ́К Павел Паўлавіч (10.12.1892, Гродна — ?), паліт. дзеяч. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1915). З 1909 нам. старшыні Гродзенскага гуртка бел. моладзі. У 1915 адзін з заснавальнікаў Бел. т-ва дапамогі пацярпелым ад вайны ў Вільні. У 1917 уваходзіў у БСГ, потым у Бел. нар. партыю сацыялістаў; нам. старшыні Бел. нац. к-та ў Мінску. З кастр. 1917 чл. выканкомаў Вял. бел. рады і Цэнтр. бел. вайсковай рады. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння БНР, у 1918 у складзе Нар. сакратарыята Беларусі. У 1919 чл. Цэнтр. бел. рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. У 1919— 20 узначальваў Бел. вайсковую камісію. З восені 1920 старшыня Бел. паліт. к-та ў Варшаве. Падтрымаў ваен. акцыю С.Н.Булак-Балаховіча на Беларусі. У 1921 стварыў паланафільскую арг-цыю «Беларуская краёвая сувязь». У 1920-я г. працаваў адвакатам у Навагрудку. Далейшы лёс невядомы. С.С.Рудовіч. с. 299
АЛЯНЁК , рака на Пн Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), вярхоўе — у Краснаярскім краі Расійскай Федэрацыі. Даўж. 2292 км, пл. бас. каля 220 тыс. км2. Пачынаецца і цячэ па Сярэдне-сібірскім пласкагор’і, у нізоўях — па Паўд.-Сібірскай нізіне. Упадае ў Алянёцкі заліў мора Лапцевых, утвараючы дэльту. У верхнім цячэнні парожыстая, даліна месцамі мае выгляд цясніны. У сярэднім цячэнні даліна пралягае сярод хвалістай мясцовасці. Асн. прытокі: Арга-Сала, Бур (злева), Сілігір (справа). Жыўленне снегавое і дажджавое. Паводка з чэрв. да верасня. Ледастаў з канца вер.—кастр. да канца мая — 1-й пал. чэрвеня. У верхнім цячэнні перамярзае са студз. да красавіка. Сярэдні расход вады ў вусці 1210 м3/с. Суднаходная ў нізоўях. Багатая рыбай (рапушка, омуль, муксун, нельма і інш.). с. 299
АЛЯНЁЦКІ ЗАЛІ́Ў , у моры Лапцевых, паміж а-вамі дэльты р. Лена на У, мацерыком на Пд і З, каля берагоў Расійскай Федэрацыі. Даўж. 65 км, шыр. каля 130 км, глыб. да 15 м. Вялікі в-аў Джангылах. Упадаюць р. Алянёк, Алянёцкая пратока р. Лена і інш. Амаль увесь год укрыты лёдам. с. 299
АЛЯ́ПКА , вадзяны верабей (Cinclus cinclus), птушка сямейства аляпкавых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўразіі і паўд.-зах. Афрыцы. На Беларусі вельмі рэдкі аселы від, занесены ў Чырвоную кнігу.
Даўж. да 20 см, маса да 70 г. Моцнага складу, з кароткімі закругленымі крыламі і хвастом, доўгімі нагамі. Апярэнне зверху буравата-шэрае, знізу белае. На ноздрах скурыстая перапонка. Гнёзды паблізу рэк з хуткім цячэннем, трымаецца паасобку і парамі. Зімой трапляецца каля палонак. Корміцца воднымі беспазваночнымі і маляўкамі рыб. Можа прабегчы пад вадой да 20 м. Выводзіць 2 патомствы за год. с. 299
АЛЯ́СКА (Alaska), адкрыты заліў Ціхага ак., каля берагоў Паўн. Амерыкі, паміж п-вам Аляска і в-вам Ванкувер. Пл. 384 тыс. км2, шыр. каля ўвахода больш за 2200 км, глыб. да 4929 м. Прылівы паўсутачныя (да 12 м) і мяшаныя (да 6,8 м). У заліве Аляска — архіпелагі Кадзьяк, Аляксандра і а-вы Каралевы Шарлоты. Гал. парты: Сьюард (ЗША), Прынс-Руперт (Канада). с. 299
АЛЯ́СКА (Alaska), паўвостраў на ПнЗ Паўн. Амерыкі (ЗША, штат Аляска), паміж Брыстольскім зал. Берынгава м. і Ціхім акіянам. Даўж. каля 700 км, шыр. да 170 км. Найб. выш. 2507 м (вулкан Веніямінава). Гарысты Алеуцкі хр. з дзеючым (Катмай, 2047 м) і патухлымі вулканамі. Горныя тундры, невял. ледавікі. Уздоўж паўн.-зах. ўзбярэжжа нізіны са шматлікімі азёрамі, субарктычныя лугі. с. 299
АЛЯ́СКА (Alaska), штат ЗША, на ПнЗ Паўн. Амерыкі. Аддзелены ад асн. часткі ЗША тэр. Канады. Акрамя мацерыковай часткі займае Алеуцкія а-вы, архіпелаг Аляксандра і інш. Пл. 1477 тыс. км2, нас. 599 тыс. чал. (1993). Адм. цэнтр — г. Джуна. Найб. гарады Анкарыдж, Кетчыкан, Сітка і Фэрбанкс. Пераважае гар. насельніцтва, якое сканцэнтравана на ПдУ, каля палавіны — у Анкарыджы. На Пн і ў цэнтр. ч. Аляскі расчлянёнае плато, якое пераходзіць у прыбярэжную нізіну, на Пд Аляскінскі хр. з найвыш. пунктам Паўн. Амерыкі г. Мак-Кінлі (6193 м). Вял. рэкі Юкан і Кускакуім. Клімат халодны, кантынентальны. Сярэдняя т-ра паветра ў студз. ад -1,6 °С да -24,8 °С, ліп. 13,3— 15,7 °С. Ападкаў на Пн каля 300 мм, на Пд 1500—4000 мм за год. Шматгадовая мерзлата, тундры і рэдкія лясы на Пн, хваёвыя лясы ў гарах на Пд. Па далінах рэк невял. плошчы, прыдатныя для земляробства. Вядучая галіна гаспадаркі — горназдабыўная: нафта, газ, вугаль, золата, руды серабра, медзі, ртуці і інш. Лясная, рыбная прам-сць. Жывёлагадоўля (паўн. алені, буйн. раг. жывёла, зверагадоўля), паляўніцтва. Вырошчваюць ячмень, сеяныя травы, бульбу. Турызм. Транспарт марскі, авіяцыйны, аўтамабільны, чыгуначны. Трансаляскінскі нафтаправод перасякае з Пн на Пд.
На думку многіх вучоных, продкі сучасных карэнных жыхароў Аляскі (індзейцаў, эскімосаў, алеутаў) паходзяць з Паўн.-Усх. Азіі. У 17 ст. эскімосы жылі пераважна ў прыбярэжных раёнах, алеуты — на п-ве, індзейцы — на паўд.-ўсх. узбярэжжы (тлінкіты і хайда) і ва ўнутр. раёнах Аляскі (атапаскі). У 1730-я г. Аляску даследавалі рус. экспедыцыі П.Нагібіна, В.Берынга, А.Мельнікава, І.Фёдарава, М.Гвоздзева, але адкрыццё Аляскі звязваюць з экспедыцыяй А.Чырыкава ў 1741. Першае рус. паселішча засн. ў 1784 на в-ве Кадзьяк. У 1798 рус. купцы стварылі «злучаную амерыканскую кампанію» (з 1799 наз. Рас.-Амер. кампанія), у карыстанне якой былі перададзены ўсе промыслы і выкапні на паўн.-зах. беразе Амерыкі ад 55° паўн. ш. да Берынгава праліва, на а-вах Алеуцкіх, Курыльскіх і інш. Цэнтрам Аляскі стаў г. Нова-Архангельск (цяпер Сітка). Першы гал. правіцель рус. паселішчаў у Амерыцы — А.Баранаў (1790—1818). Валоданне Аляскай прыводзіла Расію да канфліктаў з Англіяй і ЗША У 1821 рас. імператар Аляксандр І забараніў замежным суднам плаваць уздоўж берагоў рас. уладанняў на Алясцы, але неўзабаве Расія была вымушана дазволіць ЗША (1824) і Англіі (1825) мараходства і гандаль у гэтым раёне на льготных умовах. У 1839 англ. кампанія Гудзонава заліва атрымала ў арэнду на выгадных умовах частку прыбярэжнай паласы рас. уладанняў. У час Крымскай вайны 1853—56 царскі ўрад не меў неабходных сіл у раёне Ціхага ак. для абароны сваіх паселішчаў у Паўн. Амерыцы, таму вырашыў прадаць Аляску ЗША у разліку на іх падтрымку ў барацьбе за ліквідацыю ўмоў Парыжскага мірнага дагавора 1856. Паводле дагавора 30.3.1867 Аляска была прададзена ЗША за 7,2 млн. долараў (каля 11 млн. руб ). У канцы 19 ст. ў блізка размешчаным раёне Канады (Клондайк), а потым і на тэр. Аляскі былі адкрыты вял. радовішчы золата, што выклікала т.зв. «залатую ліхаманку». У 1867—84 Аляска ў падпарадкаванні ваен. мін-ва ЗША У 1884—1912 — акруга на чале з губернатарам, у 1912 пераўтворана ў «тэрыторыю» ЗША, з 1959 — штат. с. 299
АЛЯ́СКІНСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ , цёплае паверхневае цячэнне ў паўн.-ўсх. ч. Ціхага ак., паўн. галіна Паўночна-Ціхаакіянскага цячэння. Т-ра вады 2—7 °С зімой, 10—15 °С летам. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Праходзіць з Пд на Пн, затым з У на З у заліве Аляска; праз усх. пралівы Алеуцкіх а-воў уваходзіць у Берынгава мора. с. 300
АЛЯ́СКІНСКІ ХРЫБЕ́Т (Alaska Range), на Пд Аляскі, у Ціхаакіянскім поясе Кардыльераў Паўн. Амерыкі (ЗША). Даўж. каля 1000 км. Сярэдняя выш. каля 3000 м, найб. — 6191 м (г. Мак-Кінлі самая высокая вяршыня Паўн. Амерыкі). Восевая ч. хрыбта складзена з інтрузіўных (пераважна гранадыярытаў), па краях — з асадкавых парод. Схілы стромкія, моцна расчлянёныя. Аляскінскі хрыбет — важны клімата- і водападзел. На паўд. увільготненых схілах да выш. 800 м яловыя лясы, вышэй — вечныя снягі, буйныя ледавікі; на паўн. больш сухіх схілах мяжа лесу павышаецца да 1000—1200 м, вышэй — горныя тундры. с. 300
АЛЯСКІ́Т (ад назвы п-ва Аляска, дзе ўпершыню знойдзены), інтрузіўная субшчолачная горная парода; граніт, у якім менш за 5% цёмнаколерных мінералаў. Складаецца з каліевага палявога шпату (каля 65%) і кварцу (каля 35%). Структура крышт.-зярністая, радзей парфірападобная. Колер мяса-чырвоны, ружовы, белы, светла-шэры. Магматычнага, іншы раз метасаматычнага паходжання. Утварае буйныя масівы. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці шкла, тонкай керамікі, як буд. друз і абліцовачны камень. с. 300
АЛЯХНО́ВІЦКАЕ ЎЗВЫ́ШША , паўн.-зах. частка Радашковіцкага ўзвышша, у Маладзечанскім р-не Мінскай вобл. Абмежавана далінамі рэк Бярэзіна (прыток Нёмана) на ПдЗ, Уша (прыток Віліі) на Пн і Нарачана-Вілейскай нізінай на У. Комплекс градава-ўзгорыстага, дробна- і сярэднеўзгорыстага (выш. да 313 м на ПнЗ) марэннага рэльефу. Глыбіня эразійнага расчлянення рэльефу да 10—20 м. Ускраіны ўзвышша маюць стромкія схілы ў бок рачных далін і нізіны. Складаецца з марэнных суглінкаў і супескаў, перакрытых лёсападобнымі пародамі невял. магутнасці. Большая частка Аляхновіцкага ўзвышша разарана. Хмызнякі і лясы (ялова-дубова-хваёвыя групоўкі) захаваліся на схілах узвышша. Л.А.Нічыпарэнка. с. 300
АЛЯХНО́ВІЧ Галіна Іванаўна (н. 22.11.1930, Мінск), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1981), праф. (1987). Скончыла БДУ (1954). З 1970 працуе ў БДУ. Асн. даследаванні па эканам. праблемах нар. гаспадаркі Беларусі і рыначнай сістэмы сучаснага капіталізму.
Тв.: Экономика Белоруссии в условиях Великой Отечественной войны (1941—1945). Мн., 1982; Экономическая система современного капитализма. Мн., 1988 (разам з С.В.Мачэрным); Государственно-монополистический капитализм: Сущность и национальные особенности. Мн., 1991 (з ім жа). с. 301
АЛЯХНО́ВІЧ Мікалай Міхайлавіч (н. 2.5.1935, в. Варонічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. фізік. Чл.-кар. АН Беларусі (1989), д-р фізіка-матэм. н. (1987), праф. (1991). Скончыў БДУ (1957). З 1968 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, з 1994 яго дырэктар. Навук. працы па хім. сувязі ў цвёрдых целах, рэнтгенаўскім аналізе рэальных крышталёў, фазавых пераходах пры высокіх цісках і т-рах, высокатэмпературнай звышправоднасці.
Тв.: Интегральные характеристики дифракции рентгеновских лучей в монокристаллах с хаотическим распределением дислокаций // Металлофизика. 1986. № 1. с. 301
АЛЯХНО́ВІЧ Мікола (Мікалай Мікалаевіч; 21.4.1903, г. Барысаў — 9.4.1959), бел. крытык. Вучыўся на мед. ф-це (1921—24), скончыў пед. ф-т БДУ (1930). У 1930—36 выкладчык Бел. вышэйшага пед. ін-та, адначасова ў 1932—34 у Ін-це мовы, л-ры і мастацтва АН Беларусі. У ліст. 1936 арыштаваны, асуджаны на 12 гадоў і сасланы на Калыму. Працаваў урачом у лагерным медпункце. З 1945 у г. Тайшэт Іркуцкай вобл., з 1956 у Карагандзінскай вобл. Рэабілітаваны ў 1957. Жыў у Ленінградзе. Друкаваўся з 1919. У 1925—27 кіраўнік Барысаўскай філіі «Маладняка». Даследаваў творчасць М.Багдановіча, А.Александровіча, П.Труса, Я.Скрыгана і інш. Аддаў даніну вульгарнаму сацыялагізму. І.У.Саламевіч. с. 301
АЛЯХНО́ВІЧ (Olechnowicz) Мсціслаў Антонавіч (22.2.1905, Гродна — 24.7.1982), польскі лінгвіст. Д-р гуманіт. (1963) і пед. (1966) навук, праф. (1974). Скончыў Віленскі ун-т (1938). З 1949 выкладчык, з 1954 заг. кафедры замежных моў, з 1966 кафедры рус. філалогіі Лодзінскага ун-та. Даследаваў рус. і бел. мовы, бел. фальклор, рус.-бел.-польска-літоўскія фалькл. і моўныя сувязі. Аўтар манаграфіі «Польскія даследчыкі беларускага фальклору і мовы ў XIX ст.» (1986), прац «Польскія зацікаўленні беларускай мовай (ад паловы XVI стагоддзя да 1863 г.)» (1964), «Даследчыкі палескага фальклору ў першай палове XIX стагоддзя» (1965), «Беларускія элементы ў польскай песні першай паловы XIX стагоддзя» (1966), «Беларусь—Палессе» Оскара Кольберга» (1968), «Сістэма націску назоўнікаў з вытворнай асновай у беларускай мове» (1972), «Тэндэнцыі развіцця беларускага націску (на параўнальным фоне націску рускага)» (1978) і інш.
Літ.: Саламевіч І. Польскі даследчык Беларусі // ЛІМ. 1975. 21 лют.; Bibliografia publikacji naukowych i dydaktycznych prof. dra habil. Mścisława Olechnowicza // Acta Universitatis Lodziensis. Zeszyty Naukowe Uniwersytetu Lódzkiego. Ser. 1. 1979. № 33.
І.У.Саламевіч. с. 301
АЛЯХНО́ВІЧ Францішак Каролевіч (псеўд. Ю.Монвід і інш.; 9.3.1883, Вільня — 3.3.1944), бел. драматург і тэатр. дзеяч, публіцыст, празаік. Скончыў драм. школу пры Муз. т-ве ў Варшаве (1907). З 1908 у Вільні, рэпарцёр газет, выдаваў польскі гумарыстычны тыднёвік «Perkunas» («Пяркунас»). Удзельнічаў у арганізацыі 1-й бел. вечарынкі ў Вільні, паставіў з драм. гуртком «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага, дзе выступаў і як акцёр. За арт. у «Пяркунасе» трапіў пад суд, хаваўся ў Кракаве, у Галіцыі, дзе быў акцёрам польск. правінц. труп. Пасля амністыі 1913 вярнуўся ў Вільню, але быў зняволены ў Лукішскую турму. У 1916 арганізаваў у Вільні тэатр. гурток, з якім паставіў напісаную ў турме ў 1914—15 сваю першую п’есу «На Антокалі» і інш. У 1917 настаўнік у дзіцячым прытулку, супрацоўнік бел. газ. «Гоман». З чэрв. 1918 у Мінску, акцёр і рэжысёр Першага беларускага таварыства драмы і камедыі, Беларускага савецкага тэатра. З сак. 1919 у Вільні, выдаваў час. «Беларускае жыццё», спрабаваў арганізаваць тэатр. З восені 1919 дырэктар і рэжысёр Бел. нар. т-ра ў Мінску, дзе ставіў свае п’есы. З ліп. 1920 у Вільні, у 1921—23 рэдагаваў газ. «Беларускі звон». У ліст. 1926 прыехаў у Мінск на акад. канферэнцыю і адкрыццё БДТ-2 у Віцебск. У 1927 арыштаваны органамі АДПУ і прыгавораны да 10 гадоў высылкі на Салаўкі. У выніку абмену на вязня польскай турмы Б.Тарашкевіча ў вер. 1933 вярнуўся ў Вільню, супрацоўнічаў у газ. «Słowo» («Слова»). У 1940—41 на нелегальным становішчы. У 1942—44 у Вільні, рэдагаваў газ. «Беларускі голас». Забіты ў сваёй кватэры. Вядомы 18 п’ес Аляхновіча: «На вёсцы», «Бутрым Няміра» (абедзве нап. 1916), «Манька» (нап. 1917, 2-я рэд. «Дрыгва», 1925), «Базылішк» (нап. 1917), «Чорт і баба», «Страхі жыцця» (абедзве нап. 1918), «Дзядзька Якуб», «Цені» (нап. 1919), «Птушка шчасця», «Няскончаная драма» (абедзве нап. 1920), «Заручыны Паўлінкі» (1921), «Шчаслівы муж», «Пан міністр» (нап. 1922), «Круці не круці — трэба памярці» (1943) і інш. Яны адметныя сцэнічнасцю, фалькл. паэтыкай, напружанасцю і дынамізмам дзеяння, займальнай інтрыгаю, разнастайнасцю характараў, меладраматызмам. Гэта яркае тэатр. відовішча з музыкай, танцамі, песнямі. Некаторыя створаны па літ. творах («Бутрым Няміра» паводле легенды В.Ластоўскага «Каменная труна», «Лес шуміць» паводле аднайм. палескай легенды У.Караленкі, «Птушка шчасця» паводле камедыі К.Марашэўскага, «Заручыны Паўлінкі» створаны як заканчэнне купалаўскай «Паўлінкі»). Яго п’есы жанрава разнастайныя: сац. і бытавая драма, сатыр. і быт. камедыя, меладрама, фарс. У многіх адлюстравана мяшчанскае асяроддзе і яго трагедыя. У драме «Цені» — творы бел. дэкадансу — філас. канцэпцыя пра бездапаможнасць чалавека перад лёсам. Цэнтр. месца ў творчасці Аляхновіча займае «Няскончаная драма» (у многім аўтабіяграфічная, падзеі адбываюцца ў Вільні ў час акупацыі герм. войскам). У ёй аўтар супрацьпастаўляе два погляды на бел. ідэю, бел. адраджэнскі рух. У камедыі «Пан міністр» стварыў вобразы псеўдабеларускага дзеяча, кар’ерыста Філімона Пупкіна і настаўніка-адраджэнца Міколы Светляка. П’еса «Круці не круці — трэба памярці» — сцэнічны гратэск з вобразам смерці, алегорыяй тэрору ў часы сталінізму. Пісаў таксама аповесці, апавяданні, абразкі, вершы. У дакумент. аповесці-ўспамінах «У капцюрох ГПУ» (1937, пер. на 7 моў) упершыню ў бел. л-ры паказаў антычалавечую сутнасць сав. канцлагернай сістэмы. Аповесць «Страшны год» (1944) узнаўляе перажытае аўтарам у 1940—41. Кн. «Беларускі тэатр» (1924) пра гісторыю нац. сцэнічнага мастацтва ад старажытнасці да пач. 20 ст. П’есы Аляхновіча шырока ставіліся ў Зах. Беларусі, трупай У.Галубка. З 1994 зноў з’явіліся на бел. сцэне.
Тв.: Калісь. Вільня, 1919; Страхі жыцця. Вільня, 1919; Цені. Мн., 1920; Птушка шчасця. Вільня, 1922; Шчаслівы муж. Вільня, 1922; У лясным гушчары. Рыга, 1932; Няскончаная драма // Полымя. 1992. № 5; Пан міністар // Беларуская драматургія. Мн., 1994. Вып. 1; У капцюрох ГПУ. Мн., 1994; Круці не круці —трэба памярці // Тэатр. Беларусь. 1995. № 4.
Літ.: Карский Е.Ф. Белорусы. Пг., 1922. Т. 3, вып. 3. С. 366—371; Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1992. С. 358—364; Крывіцкі Л. Францішак Аляхновіч // Ніва. 1990. № 2—3; Сабалеўскі А. Адметны след // Спадчына. 1990. № 3; Яго ж. На адраджэнцкай хвалі // Полымя. 1992. № 5; Бяляцкі А.«Як я памру...» // Маладосць. 1990. № 10; Глыбінны У. Тэатр у гады нямецкай акупацыі // Тэатр. Беларусь. 1994. № 4; Ковель У.А. Наватарскія тэндэнцыі ў беларускай драматургіі пачатку ХХ ст. (на прыкладзе п’есы Ф.Аляхновіча «Страхі жыцця») // Весці АН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 1994. № 4; Яго ж. Жыцця няскончаная драма // Тэатр. Беларусь. 1995. № 4. Г.В.Кажамякін. с. 301
АЛЯХНО́ВІЧЫ , Алёхнавічы, вёска ў Беларусі, у Маладзечанскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 28 км на ПдУ ад Маладзечна, 55 км ад Мінска, чыг. ст. на лініі Мінск—Маладзечна. 3244 ж., 1181 двор (1995). Птушкафабрыка, сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
У 19 ст. вёска і фальварак у Краснасельскай вол. Вілейскага пав. У 1872 пракладзена чыгунка, у 1885 пабудаваны вакзал. З 1921 у складзе Польшчы. У Аляхновічах дзейнічалі гурткі Бел. сял.-работніцкай грамады. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета. У 1942 у Аляхновічах размяшчаўся лагер смерці для ваеннапалонных. У 1948 арганізаваны калгас «Новае жыццё», у 1955 саўгас «Аляхновіцкі». с. 302
АЛЯХНО́ВІЧЫ , шляхецкі род герба «Ляліва», прадстаўнікі якога ў 15—16 ст. займалі дзярж.-адм. пасады ў ВКЛ. У 16 ст. ад іх адгалінаваліся роды Іржыкавічаў, Кухмістравічаў, Дарагастайскіх. Найб. вядомыя Аляхновічы:
Алехна, сын Рымавіда, заснавальнік роду Аляхновічаў. Намеснік гарадзенскі (1456), маршалак надворны ВКЛ пры Казіміру IV. Яго брат Юрый — заснавальнік роду Забярэзінскіх. Пётр (? — 1516), сын Алехны, кухмістр ВКЛ (1492), пасол на соймы, намеснік уцянскі (1514—16). Андрэй, сын Алехны, пасол ВКЛ у Маскву (1493). Намеснік ожскі і пшэломскі (1494). Мікалай (? — каля 1548), сын Пятра, мечнік ВКЛ (1547).
Магчыма, да гэтага роду належаў Міхал (1746—82), родам са Жмудзі, педагог-піяр, праф. права ў Гал. школе ВКЛ. В.Р.Баравы, Л.Л.Чарняўская. с. 302
АЛЯШКЕ́ВІЧ Васіль Антонавіч (28.1.1893, в. Еськавічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. — 18.7.1972), адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў грамадз. вайну. У час герм. акупацыі Беларусі арганізатар і камісар партыз. атрада ў Слуцкім пав., у час польскай інтэрвенцыі камісар партыз. атрада М.А.Кухарчыка (дзейнічаў у ваколіцах Ляхавіч і Клецка), арганізатар партыз. атрада імя ІІІ Інтэрнацыянала ў Бабруйскім пав. Удзельнік барацьбы супраць войскаў Булак-Балаховіча. с. 302
АЛЯШКЕ́ВІЧ Іван Баніфатавіч (26.11.1900, в. Ізабеліна Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 2.7.1977), бел. хірург. Д-р мед. н., праф. (1949). Засл. дз. нав. Беларусі (1969), засл. ўрач Беларусі (1959). Скончыў Кіеўскі мед. ін-т (1926). З 1949 заг. кафедры ў Віцебскім мед. ін-це, з 1965 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па хірург. лячэнні хвароб страўнікава-кішачнага тракту і жоўцевага пузыра, траўматычным шоку, анаэробнай інфекцыі. с. 302
АЛЯШКЕ́ВІЧ Іосіф Іванавіч (1777, мяст. Шылува, Літва — 5.10.1830), бел. жывапісец-партрэтыст. З сям’і музыканта з мяст. Радашковічы (Маладзечанскі р-н). Скончыў Віленскую маст. школу (1803), працаваў у майстэрнях франц. мастакоў Ж.А.Д.Энгра і Ж.Л.Давіда. З 1810 жыў у Пецярбургу. Часта прыязджаў на Беларусь. Стварыў шмат партрэтаў у стылі позняга класіцызму і рамантызму, у т.л. Л.Сапегі, М.Радзівіла, А.Чартарыйскага, Г.Ржавускага, Плятэра, аўтапартрэт, «Групавы партрэт», «Жаночы партрэт», «Партрэт дзяўчынкі», партрэт А.Бакунінай (апошнія 4 захоўваюцца ў Нац. маст. музеі Беларусі) і інш. Сябраваў з А.Міцкевічам, напісаў яго партрэт (1828). с. 302
АЛЯШКЕ́ВІЧ Фёдар Васілевіч (н. 5.5.1936, в. Балотца Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. нейрахірург. Чл.-кар. АН Беларусі (1994). Д-р мед. н. (1973), праф. (1980). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1959). З 1961 у Бел. НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. З 1973 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па сасудзістай паталогіі галаўнога і спіннога мозга, эпілепсіі, гідрацэфаліі, радыкуліце, пухлінах галаўнога мозга. Распрацаваў мікранейрахірургічную тэхніку для лячэння чэрапна-мазгавых і сасудзістых пашкоджанняў мозга, укараніў методыку скарыстання антыгіпаксантаў.
Тв.: Травматические субдуральные гематомы. Мн., 1980 (разам з Н.І.Рожанцам); Нейрохирургия: Операции на головном мозге. Мн., 1993 (разам з А.Ф.Аляшкевічам). с. 302
АМАГА́САКІ , горад у Японіі, буйны прамысл. прыгарад г. Осака, на Пд в-ва Хонсю. 509 тыс. ж. (1995). Порт на Унутраным Японскім моры. Металургія, маш.-буд., хім., цэментавая, тэкст., шкляна-керамічная, авіяц. прам-сць. с. 302
АМА́ДУ (Amado) Жоржы (н. 10.8.1912, г. Ільеус, штат Баія, Бразілія), бразільскі пісьменнік. Чл. Бразільскай акадэміі (1961). Вучыўся ў езуіцкім каледжы (1922—24), ун-це ў Рыо-дэ-Жанейра. Першы раман «Краіна карнавалу» (1932). Аўтар сац.-рэв. твораў «Какава» (1933), «Мёртвае мора» (1936), «Бяскрайнія землі» (1943), «Сан-Жоржы дос Ільеус» (1944), «Падполле свабоды» (1952). Вядомасць прынеслі раманы «Незвычайная смерць Кінкаса Згінь Вада» (1961), «Дона Флор і яе два мужы» (1966), «Крама цудаў» (1969), «Тэрэза Батыста, якая стамілася ваяваць» (1972), «Вяртанне блуднай дачкі» (1976), «Знікненне святой» (1988). Творчасць Амаду звязана з развіццём магічнага рэалізму — спецыфічнай лац.-амер. літ. з’явы; яго творам уласцівыя зварот да фальклору, гратэскавае адлюстраванне рэчаіснасці, карнавалізацыя, змяшэнне камічнага і трагічнага. Многія з іх экранізаваны. Чл. Сусв. Савета Міру.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1986—87. П.П.Акулаў. с. 303
АМАДЫ́ЕС (Amadeus Lake), бяссцёкавае салёнае возера ў цэнтр. пустыннай ч. Аўстраліі. Займае падоўжаную ўпадзіну паміж гарамі Мак-Донел і Масгрэйв, на выш. 204 м. Перасыхае, пл. змяняецца па сезонах і гадах, найбольшая 8700 км2. Рэштка больш буйнога ў мінулым вадаёма. с. 303
АМАЗАНІ́Т (ад назвы р. Амазонка, дзе ўпершыню знойдзены), мінерал, разнавіднасць мікракліну, афарбаваная іонамі свінцу. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Утварае крышталі, часцей зярністыя масы з альбітам, кварцам і інш. Колер блакітнавата-зялёны, бірузовы ці ярка-зялёны. Цв. 6—6,5. Шчыльн. больш за 2,5 г/см3. Трапляецца ў гранітах і гранітных пегматытах. Вырабны камень. Амазанітавыя граніты выкарыстоўваюцца як абліцовачны матэрыял. с. 303
АМАЗО́НАС (Amazonas), штат на ПнЗ Бразіліі, у Амазонскай нізіне. Пл. 1564,4 тыс. км2. Нас. 2200 тыс. чал. (1990). Адм. цэнтр — г. Манаус. У экватарыяльных лясах збор соку гевеі. На плантацыях вырошчваюць джут і перац. с. 303
АМАЗО́НКА (Amazonas), рака ў Паўд. Амерыцы, пераважна ў Бразіліі, найбольшая ў свеце па памерах басейна і воднасці і другая па даўжыні. Утвараецца ад зліцця рэк Мараньён і Укаялі. Даўж. ад вытоку р. Мараньён 6400 км, ад вытоку Укаялі больш за 7000 км. Пл. бас. 7180 тыс. км2. Б.ч. басейна Амазонкі ў межах Амазонскай нізіны. Пачынаецца ў Андах, упадае ў Атлантычны ак., утварае самую вял. ў свеце ўнутраную дэльту (больш за 100 тыс. км2) і лейкападобнае вусце. Больш за 500 прытокаў, род іх каля 20 даўжынёй больш за 1500 км. Найб. справа — Журуа, Пурус, Мадэйра, Тапажос, Шынгу, Такантынс (упадае ва ўсх. рукаў дэльты Амазонкі — Пару), злева — Жапура, Рыу-Негру (прыток Касік’ярэ злучае бас. Амазонкі з р. Арынока — найб. выразны прыклад біфуркацыі рэк). Шыр. Амазонкі ў месцы сутокаў Мараньёна і Укаялі 1,5 км, у сярэднім цячэнні да 5 км, у ніжнім 15—20 км, перад вусцем 80—150 км. Жыўленне пераважна дажджавое. Рака паўнаводная ўвесь год, макс. ўзровень у маі—ліп., мінімальны — у жн.—верасні. Сярэднегадавы расход вады ў ніжнім цячэнні каля 220 тыс. м3/с, макс. — больш за 300 тыс. м3/с. Сярэднегадавы сцёк каля 7000 км3 (каля 15% агульнага гадавога сцёку ўсіх рэк зямнога шара). Прылівы падымаюцца ўверх па рацэ на 1400 км. Амазонка і яе прытокі багатыя арган. рэчывамі. У водах Амазонкі — кайманы, прэснаводныя дэльфіны, ламанціны. Рыбалоўства. У Амазонцы і яе прытоках 2 тыс. відаў прэснаводных рыб, сярод якіх драпежныя піранья, электрычны вугор. Амазонка мае значны энергет. патэнцыял. Даўжыня ўсіх водных шляхоў у бас. Амазонкі каля 25 тыс. км. Рака суднаходная на 4300 км ад вусця (да Андаў), да г. Манаус (1690 км) падымаюцца акіянскія судны. Гал. парты: Белен (Пара), Сантарэн, Обідус, Манаус (Бразілія), Ікітас (Перу). с. 303
АМАЗО́НКІ , у старажытнагрэчаскай міфалогіі жанчыны-ваяўніцы, якія жылі ў Малой Азіі ці ў перадгор’ях Каўказа. У пэўную пару года Амазонкі ўступалі ў блізкія адносіны з мужчынамі з мэтай захавання роду. Народжаных хлопчыкаў аддавалі на выхаванне бацькам ці забівалі, дзяўчынак пакідалі сабе і рыхтавалі іх да вайны. Амазонкі ўзбройваліся лукамі, баявымі сякерамі, лёгкімі шчытамі, самі выраблялі адзенне, шлемы і інш. вайсковы рыштунак. с. 303
АМАЗО́НСКАЯ НІЗІ́НА , Амазонія, найбуйнейшая на Зямлі нізіна ў Паўд. Амерыцы, у бас. р. Амазонка, пераважна ў Бразіліі, а таксама ў Калумбіі, Эквадоры, Перу. Пл. больш за 5 млн. км2. Слаба заселеная. Распасціраецца з З на У на 3200 км ад Андаў да Атлантычнага ак. паміж Гвіянскім і Бразільскім пласкагор’ямі. Размешчана ў вобласці тэктанічнага прагіну (Амазонская сінекліза) Паўд.-Амерыканскай платформы, запоўненага ў асн. палеазойскімі марскімі і меза-кайназойскімі кантынент. адкладамі. Пераважае плоскі рэльеф пластавых раўнін з неглыбокімі шырокімі рачнымі далінамі. Карысныя выкапні: нафта, марганцавыя і жал. руды, золата, алмазы і інш. Клімат экватарыяльны, гарачы і вільготны, сярэднія т-ры 24—28 °С, ападкаў 1500—3000 мм за год. Рачная сетка густая, рэкі паўнаводныя. Разнастайная расліннасць вільготных экватарыяльных лясоў (сельвас) уключае 80 тыс. відаў дрэў (шмат каштоўных парод). Жывёльны свет разнастайны — 3 тыс. відаў сухапутных пазваночных (малпы, ляніўцы, малы мураўед, браняносцы, тапіры, пекары і інш.). Шмат птушак, паўзуноў, грызуноў, земнаводных, рыб (2 тыс. прэснаводных відаў), тэрмітаў, мурашак. Праз трапічныя лясы пракладзена Трансамазонская шаша (1970-я г.). с. 303
АМАЛАДЖЭ́ННЕ , 1) набыццё арганізмам, які старэе, прыкмет маладосці; працэс процілеглы старэнню. Першая навук. канцэпцыя амаладжэння належыць франц. вучонаму Ш.Э.Броўн-Секару (1889), які меркаваў, што прычына старэння — аслабленне палавой актыўнасці, а амаладжальны сродак — экстракт палавых залоз жывёл. Амаладжальныя ўласцівасці ў розны час прыпісваліся балгарскай сыраквашы, антырэтыкулярнай цытатаксічнай сываратцы, гармонам, навакаіну і інш. Па сучасных уяўленнях амаладжэнне складанага шматклетачнага арганізма немагчыма з прычыны незваротнасці фаз антагенезу (дзяцінства, маладосць, сталасць, старасць). Можна гаварыць пра запаволенае старэнне, карэкцыю ўзроставых змен, працягласць жыцця, але не пра амаладжэнне ў поўным сэнсе гэтага слова. 2) Павелічэнне маладых асобін у складзе папуляцыі або ўзмоцненае размнажэнне клетак шматклетачнага арганізма. с. 304
АМАЛО́Н , рака, правы прыток Калымы, у Магаданскай вобл. і Рэспубліцы Саха (Якуція) Расійскай Федэрацыі. Даўж. 1114 км. Пл. бас. 113 тыс. км2. Пачынаецца на Калымскім нагор’і, цячэ ў вузкай горнай даліне. Пасля ўпадзення р. Кегалі даліна расшыраецца, рака разбіваецца на рукавы. Асн. прытокі: Малангда, Алой, Алайчан (справа); Кедон (злева). Замярзае ў кастр., крыгалом у канцы мая — пач. чэрвеня. У вярхоўях перамярзае, утвараюцца наледзі. Сярэдні расход вады ў верхнім цячэнні 33,7 м3/с. У ніжнім цячэнні сплаўная. Суднаходная на 595 км ад вусця. с. 304
АМАЛЬГА́МА (франц. amalgame ад грэч. malagma мяккая падкладка), сплаў ртуці з інш. металам. У залежнасці ад суадносін ртуці і металу падзяляюцца на вадкія і цвёрдыя. Цвёрдыя пры награванні раскладаюцца на зыходныя кампаненты, вадкія застаюцца ўстойлівымі ў вял. інтэрвале тэмператур. Інертныя да агрэсіўных асяроддзяў, маюць добрыя цеплафіз. ўласцівасці. Утварэнне амальгамы адбываецца пры змочванні і дыфузіі ртуці ў метал. Кампаненты амальгамы ўтвараюць інтэрметал. злучэнні — меркурыды. Золата, серабро, волава лёгка сплаўляюцца з ртуццю, медзь — у здробненым стане ці пры награванні. Амальгамы — прамежкавыя рэчывы пры здабычы высакародных металаў з рудаў і канцэнтратаў; метад іх атрымання — амальгамацыя. с. 304
АМАЛЬГАМА́ЦЫЯ ў металургіі, спосаб атрымання металаў з рудаў з дапамогай ртуці. Пры змочванні ртуццю металы ўтвараюць амальгамы і ў такім выглядзе аддзяляюцца ад пустой пароды і пяску. Амальгамацыю выкарыстоўваюць для выдзялення высакародных металаў (пераважна золата) са здробненых рудаў ці канцэнтратаў (у спалучэнні з тэхнічна больш дасканалымі працэсамі, напр. цыянаваннем), перапрацоўкі адходаў лёгкіх металаў (у другаснай металургіі), электралітычнага атрымання рэдкіх металаў (індыю, галію і інш.).
Амальгамы пасля насычэння металам адмываюць, фільтруюць, адціскаюць і награваюць да 800—850 °С, выдаляюць ртуць. Атрыманы «чарнавы» метал ідзе на афінаж, ртуць вяртаюць на амальгамацыю. Пры неабходнасці амальгамацыю актывуюць растворамі сернай к-ты ці вапны, выкарыстоўваюць таксама ртуць з дамешкамі натрыю ці цынку. Спосабам амальгамацыі выдзяляюць з руды 50—70% золата. с. 304
АМАЛЬГА́ЦЫЯ БА́НКАЎ , зліццё двух ці некалькіх самастойных банкаў у працэсе канкурэнтнай барацьбы; адна з формаў цэнтралізацыі банкаўскага капіталу. Адбываецца пры паглынанні адным буйным банкам другога ці стварэнні новага банка ў выніку зліцця банкаў. с. 304
АМА́ЛЬДЗІ (Amaldi) Эдаарда (н. 5.9.1908, каля г. П’ячэнца, Італія), італьянскі фізік. Чл. Нац. акадэміі дэі Лінчэі ў Рыме (1948), замежны чл. АН СССР (1958). Скончыў Рымскі ун-т (1929). З 1945 прэзідэнт Нац. к-та па ядз. даследаваннях Італіі, з 1948 дырэктар Нац. ін-та ядз. фізікі. У 1957—60 прэзідэнт Міжнар. Саюза чыстай і прыкладной фізікі. Навук. працы па ядз. спектраскапіі, фізіцы элементарных часціц. У 1934 сумесна з Э.Фермі і інш. адкрыў з’яву запавольвання нейтронаў у рэчывах, якія маюць у сабе вадарод. Прадказаў існаванне антыпратона (1955), у сааўт. адкрыў анты-сігмаплюс-гіперон (1960). с. 304
АМАЛЬТЭ́Я , найбліжэйшы спадарожнік планеты Юпітэр. Сярэдняя адлегласць ад планеты 181 тыс. км, перыяд абарачэння 0,498 сут, радыус 80 км. Арбіта Амальтэі ляжыць у плоскасці экватара планеты. Адкрыў Э.Барнард (1892, ЗША). с. 304
АМА́Н , Султанат Аман, дзяржава на Б. Усходзе, займае паўд.-ўсх. ч. Аравійскага п-ва. Тэр. дзяржавы выцягнутая з ПдЗ на ПнУ на 940 км. Абмываецца водамі Аравійскага м. Мяжуе з Йеменам, Саудаўскай Аравіяй і Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі; граніцы на З праходзяць па пустыні і выразна не акрэслены. Абсалютная манархія. У адм. адносінах падзяляецца на 6 раёнаў і 59 губернатарстваў. Пл. 212,4 тыс. км. Нас. 1,9 млн. чал. (1994). Афіц. мова арабская, дзярж. рэлігія іслам. Сталіца — г. Маскат. Нац. свята — Дзень нараджэння султана Кабуса (18 ліст.).
Прырода. Тэр. Амана займае ўскраіну плато Аравійскага п-ва з гарамі Хаджар (найвыш. пункт краіны г. Шам, 3353 м) на ПнУ. На ПдЗ плато Дафар з гарамі Кара. Уздоўж Аманскага заліва вузкая (40—50 км) прыбярэжная нізіна Эль-Батына. У цэнтры — усх. ўскраіна пустыні Руб-эль-Халі. Карысныя выкапні: нафта (запасы 575 млн. т), прыродны газ (283 млрд. м3), медная (20 млн. т) і хромавая (2 млн. т) руды; ёсць каменны вугаль, вапняк, мармур, падземныя воды, невял. запасы свінцу, золата, серабра. Клімат трапічны, гарачы і сухі. Сярэдняя т-ра паветра ў студз. каля 21 °С, у ліп. 32 °С. Ападкаў на раўнінах каля 125 мм, у гарах да 500 мм за год, выпадаюць пераважна летам. Пастаянных рэк няма, ёсць вадзі. Пераважае пустынная і паўпустынная расліннасць, у гарах участкі саваннаў, лістападных трапічных лясоў. У аазісах фінікавыя і какосавыя пальмы, аліўкавыя дрэвы. Сярод жывёл — газелі, ліс, шакал, зайцы, тушканчыкі, яшчаркі, змеі.
Насельніцтва. Больш як 90% арабы, жывуць таксама персы, індусы, выхадцы з Усх. Афрыкі. Большая палавіна насельніцтва аселая, сканцэнтравана ў Эль-Батына і вакол Маската, ва ўнутр. раёнах і на ПдЗ — качавое і паўкачавое. Шчыльнасць 8,9 чал. на 1 км2. Пераважае сельскае насельніцтва (каля 89%). Найб. гарады: Маскат, Эль-Матрах, Эс-Сахар, Назва, Салала.
Гісторыя. Ёсць звесткі, што ў 4—3-м тыс. да н.э. насельніцтва на тэр. Амана мела флот і займалася пасрэдніцтвам у гандлі паміж краінамі бас. рэк Ніл, Тыгр, Еўфрат і Інд. У 7—11 ст. тэр. Амана некалькі разоў уключалася ў склад Арабскага халіфата. У сярэдзіне 8 ст. аманскія плямёны аб’ядналіся вакол імама, якому належала духоўная і свецкая ўлада. Незалежны імамат Амана з перапынкамі існаваў да канца 18 ст. У пач. 16 ст. прыбярэжнай ч. Амана завалодалі партугальцы, у 1730-я г. заваявалі персы. З 2-й пал. 18 ст. Аман — аб’ект барацьбы паміж Англіяй, Францыяй і вахабітамі. На пач. 19 ст. кантроль над паўд.-ўсх. ч. Аравійскага п-ва ўстанавіла Англія. Тэр. Амана была падзелена на імамат Амана, султанат Маскат і т.зв. Пірацкі бераг (з 1853 Аман Дагаворны). У 1891 над Маскатам устаноўлены брыт. пратэктарат. Імамат Амана заставаўся незалежны. Яго кіраўнікі выступалі за ліквідацыю залежнасці Маската ад Англіі і ўз’яднанне краіны, што прывяло да ўзбр. канфліктаў паміж абодвума бакамі. Паводле Сібскага дагавора 1920 англ. ўлады і султан Маската прызналі імамат Амана незалежнай дзяржавай. У 1955, парушыўшы дагавор, англа-маскацкія войскі ўвайшлі на тэр. Амана і да 1959 акупіравалі большую яго частку; правіцелем Амана стаў султан Маската Саід бен Тэймур. У выніку дзярж. перавароту з ліп. 1970 на чале Амана стаў султан Кабус бен Саід. Са жн. 1970 краіна мае назву Султанат Аман. У вер. 1971 Аман прыняты ў Лігу арабскіх краін, у кастр. — у ААН. Супрацоўнічае з ЗША, падтрымлівае цесныя сувязі з Вялікабрытаніяй. Аман быў пасрэднікам ва ўрэгуляванні ірана-іракскай вайны 1980—88, з’яўляецца прыхільнікам стварэння бяз’ядзерных зон у розных ч. свету. Выступае за захаванне на сучасным этапе замежных войскаў у Персідскім заліве. Мае пагадненне з ЗША аб ваен. супрацоўніцтве.
Гаспадарка. Аснова эканомікі — здабыча (38 млн. т., 1993) і экспарт (праз порт Міна-эль-Фахль каля Маската) нафты; дае каля 70% валавога ўнутр. прадукту (у 1992 ацэньваўся ў 10,4 млрд. амер. дол., штогадовы прырост да 13%) і больш за 90% паступленняў цвёрдай валюты. Гадавая магутнасць нафтаперапр. з-даў 3 млн. т. Разведку і здабычу нафты ажыццяўляюць змешаныя кампаніі (60% капіталаў ва ўрада Амана, 40% у зах.-еўрап. фірмаў). Прыродны газ (гадавая здабыча 2,8 млрд. м3) выкарыстоўваецца ў энергетыцы, працуюць з-ды па звадкаванні газу. Ёсць дзярж. прадпрыемствы: медзеплавільны з-д у г. Эс-Сахар, нафтаперапрацоўчы ў Маскаце, цэментны ў Русаі. Развіты рыбалоўства, буд. прам-сць, саматужныя промыслы (апрацоўка скур, прадзенне, ткацтва, вытв-сць ювелірных вырабаў, халоднай зброі, прадметаў хатняга ўжытку, перапрацоўка фінікаў). Сельская гаспадарка дае 3% валавога ўнутр. прадукту (у ёй занята 42% насельніцтва, разам з рыбалоўствам). Для земляробства прыдатныя 0,2% плошчы краіны, 4,7% пад пашай. Найб. асвоены Эль-Батына, прыбярэжная раўніна Дафара і вадзі ўнутр. раёнаў. Земляробства аазіснае, са штучным арашэннем. Гал. культура — фінікавая пальма (50% апрацаваных зямель). Вырошчваюць проса, кукурузу, ячмень, пшаніцу, траву альфу (ідзе на выраб паперы і тканін), гародніну, тытунь, лімоны, апельсіны, манга, бананы, вінаград, какосавыя арэхі. Увозіцца збожжа. Жывёлагадоўля экстэнсіўная. Бедуіны-качэўнікі гадуюць авечак, козаў, вярблюдаў. Асн. транспарт — марскі і аўтамабільны, сувязь з унутр. раёнамі — па караванных шляхах. Асн. парты Міна-Кабус, Райсут, Маскат, Эль-Матрах. Аўтамагістралі злучаюць Аман з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі. Даўж. аўтадарог каля 23 тыс. км, нафтаправодаў 800 км, газаправодаў 350 км. Міжнар. аэрапорты ў Эс-Сіб (прыгарад Маската) і Салале. Экспарт (4,9 млрд. амер. дол., 1991) — пераважна нафта, імпарт (3 млрд. амер. дол., 1991) — машыны і трансп. сродкі, змазачныя матэрыялы, прадукты харчавання. Буйнейшыя гандл. партнёры: Вялікабрытанія, ЗША, Японія, ААЭ, Паўд. Карэя, Сінгапур. Грашовая адзінка — аманскі рыял. М.С.Вайтовіч (прырода, гаспадарка), У.С.Кошалеў (гісторыя). с. 305
АМА́Н , горад, сталіца Іарданіі, у вадзі Зерка, на ПнЗ краіны. 1,3 млн. ж. (1990). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Нафтаперапр., харч., тытунёвая, тэкст., цэментная і інш. прам-сць. Ун-т.
У старажытнасці вядомы пад назвай Рабат-Амон, у эліністычна-рым. эпоху — Філадэльфія. У 7—9 ст. уваходзіў у араб. Халіфат, пасля яго распаду ў 10 ст. — у склад розных дзяржаў Егіпта і Сірыі. З 1516 да канца 1-й сусв. вайны ў складзе Асманскай імперыі. З 1921 сталіца эмірата Трансіарданія, з 1946 Іарданіі. На месцы стараж. горада захавалася некалькі грабніц і фрагменты сцяны (магчыма, 9 або 8 ст. да н.э.), руіны араб. цытадэлі і рым. тэатра на 4 тыс. чал. (2 ст. н.э.), адэона (тэатр для спевакоў), німфея (ант. свяцілішча). У канцы 19 ст. пабудаваны палацы Басман і Рагдан, у 1924 — мячэць альХусейн, у 1952 — маўзалей караля Абдалаха. Сучасная архітэктура горада еўрап. тыпу. Музеі: Іарданскі археалагічны, ісламу. с. 305
АМ́АН (Aman) Тэадор (20.3.1831, г. Кымпулунг — 19.8.1891), румынскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Францыі (1850—58). Заснавальнік і дырэктар Школы прыгожых мастацтваў у Бухарэсце (1864). Удзельнік рэв. 1848—49 у Валахіі. Аўтар гіст. палотнаў, прасякнутых нац.-вызв. ідэямі («Выгнанне туркаў пры Кэлугэрэні», 1872), парадных партрэтаў («Тудор Уладзімірэску»), пейзажаў, гравюр на тэмы з сял. жыцця («Селянін з шапкай у руцэ», 1875). с. 305
АМА́Н ДАГАВО́РНЫ , назва былога брыт. пратэктарата на Аравійскім п-ве. З 1971 незалежная дзяржава Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. с. 305
АМАНА́ЛЫ , група выбуховых рэчываў; разнавіднасць аманітаў. Асн. кампаненты: аміячная салетра, нітразлучэнні, дысперсны алюміній, які рэзка павышае энергію выбуху і фугаснае дзеянне. Выкарыстоўваюцца для ўзрывання парод павышанай трываласці ў вільготных і абводненых свідравінах. с. 305
АМАНГЕЛЬДЫ ІМА́НАЎ (1873, Тургайская вобл., Казахстан — 18.5.1919), адзін з кіраўнікоў нац.-вызв. паўстання ў Казахстане ў 1916. У час Сярэднеазіяцкага паўстання 1916 узначаліў атрады ў Тургайскім і суседніх паветах. У кастр. 1917 стварыў партыз. атрад, які выступіў супраць урада, сфарміраванага партыяй Алаш. Адзін з арганізатараў сав. улады ў Тургайскай вобл., першых у Казахстане часцей Чырв. Арміі. Загінуў у выніку антысав. мяцяжу. с. 305
АМА́НІ , назва залатых манет Афганістана, якія выпускаліся ад эпохі феадалізму да 1925 (вартасць 5, 2, 1 і 1/2 амані). Агульная маса 4,6 г, чыстага золата 4,1 г. Складала 30 рупій. с. 305
АМАНІМА́ЦЫЯ , стылістычная фігура ў паэтыцы, спалучэнне слоў з аднолькавым коранем, але неаднолькавых паводле граматычнай катэгорыі. Прыклад выкарыстання аманімацыі, падпарадкаванай маст. задуме, у вершы Я.Купалы «У купальскую ноч»: «Цемра з нетрай скача скокі...», «Так шукае, лазіць лазам...», «Кветкі пільна я пільную» // На замкоў замкнёна сорак...». с. 305
АМАНІМІ́Я (ад грэч. homōnymia аднайменнасць), гукавое супадзенне адзінак (марфем, слоў, словазлучэнняў), якія адрозніваюцца паміж сабой значэннем. Усе амонімы-словы падзяляюцца на тыпы: лексічныя (маюць поўнае гукавое супадзенне ва ўсіх формах і адносяцца да адной часціны мовы, напр., «нота» — ’дыпламатычны дакумент’ і «нота» — ’муз. знак’), фанетычныя — амафоны, марфалагічныя — амаформы. Адрозніваюць поўную і частковую аманімію.
Поўныя лексічныя амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах («заранка» — ’зорка’ і «заранка» — ’птушка’), пры частковай аманіміі адно са слоў цалкам (ва ўсіх формах) супадае па гучанні з часткай формаў інш. слова ці з адной яго формай («вечарам» — прыслоўе і «вечарам» — назоўнік мужч. роду адз. л. творнага склону). Да частковай адносяць прыставачную аманімію («дапісаць» — ’поўнасцю скончыць пісаць’ і «дапісаць» — ’запоўніць старонку’), супадзенне формаў аднаго з трыванняў розных дзеясловаў («прамакаць» ад «прамакнуць» і ад «прамокнуць») і г.д. Амонімы ўзнікаюць у мове ў выніку страты сэнсавай сувязі паміж асобнымі значэннямі (у т.л. пераноснымі) мнагазначных слоў («каса» — ’прылада працы’, «каса» — ’заплеценыя валасы’, «каса» — ’вузкая пясчаная паласа’), у выніку дзеяння фанет. законаў мовы (аглушэння зычных на канцы слова: «мох» — ’расліна’ і «мог» — ад дзеяслова «магчы»), гукавога супадзення розных слоў («міна» — ’выраз твару’ і «міна» — ’снарад з выбуховым рэчывам’) і інш. Ад амонімаў трэба адрозніваць амографы. Л.П.Кунцэвіч, А.Я.Міхневіч. с. 306
АМАНІ́ТЫ , амонаідэі (Ammonoidea), надатрад вымерлых малюскаў кл. галаваногіх. Былі пашыраны ў дэвонскім і мелавым перыядах, дасягнулі росквіту ў сярэдзіне мезазойскай эры. Вядома каля 1,5 тыс. родаў і 5 тыс. відаў. Рэшткі аманітаў трапляюцца ўсюды ў марскіх адкладах. На Беларусі найб. поўна фауна аманітаў прадстаўлена ў Прыпяцкім прагіне ў адкладах верхняюрскай сістэмы.
Ракавіны 1 см — 2 м у папярочніку. Падзяляліся перагародкамі на самастойныя камеры, у адной з якіх размяшчалася цела. Астатнія былі запоўнены газам і злучаліся паміж сабою тонкім вырастам мяккага цела (сіфонам), які служыў рэгулятарам газавага ціску ў камерах. На галаве шчупальцы. Маглі жыць у бурнай прыбярэжнай паласе. Драпежнікі. Маюць стратыграфічнае значэнне. с. 306
АМАНІ́ТЫ , сумесевыя выбуховыя рэчывы брызантнага дзеяння, у састаў якіх як акісляльнік уваходзіць аміячная салетра NH4NO3. Паводле тыпу гаручага кампанента падзяляюцца на ўласна аманіты — сумесі NH4NO3 з выбуховымі нітразлучэннямі (трынітраталуол, дынітранафталін і інш.) і дынамоны — сумесі з невыбуховым гаручым (торфам, драўніннай мукой, тэхн. маслам, парашком металаў). Біпарныя сумесі NH4NO3 з трынітраталуолам наз. аматоламі, аманіты з дамешкамі алюмінію — аманаламі. У якасці сенсібілізатараў дэтанацыі ўводзяць магутныя выбуховыя рэчывы (нітрагліцэрын, гексаген і інш.), для надання водаўстойлівасці і стабільнасці — спец. дабаўкі (мел, даламіт, крухмал, стэараты некаторых металаў). Выпускаюцца ў выглядзе парашкоў і гранул. Асобная група — воданапоўненыя аманіты, змяшчаюць насычаны водны раствор NH4NO3, які ператвараецца ў гель (акватолы, акваніты). Аманіты малаадчувальныя да мех. уздзеянняў, адносна бяспечныя пры вытв-сці, захоўванні і выкарыстанні. с. 306
АМАНІФІКА́ЦЫЯ (ад амоній + лац. facio раблю), працэс раскладання мікраарганізмамі арган. азоцістых рэчываў глебы з вылучэннем аміяку. Мае вял. значэнне ў кругавароце азоту ў прыродзе і жыўленні раслін. У аманіфікацыі ўдзельнічаюць гніласныя бактэрыі, актынаміцэты, плесневыя грыбы. Аманіфікацыі падвяргаюцца рэшткі раслін, жывёл, якія загінулі, гумус, арган. ўгнаенні і інш. Аміяк, што выдзяляецца пры аманіфікацыі, часткова выкарыстоўваецца мікраарганізмамі ў сінтэзе бялкоў уласных клетак. Большая колькасць яго ператвараецца ў глебе ў аманійныя солі, якія засвойваюцца раслінамі, частка акісляецца да нітратаў (гл. Нітрыфікацыя). Лепш працякае ў слабакіслых і нейтральных, дастаткова ўвільготненых глебах, што добра аэрыруюцца. с. 306
АМАНО́ЛІЗ , абменная хім. рэакцыя паміж рэчывам і аміякам. Напр., пры атрыманні амінаў з галагенвытворных вуглевадародаў: AHal + 2NH3 → RHN2 + NH4Hal. Адбываецца як тыповая сальватычная рэакцыя (гл. Сальволіз), на ўзор нуклеафільнага замяшчэння. с. 306
АМА́НСКІ ЗАЛІ́Ў , на ПнЗ Аравійскага м., злучаны Армузскім пралівам з Персідскім залівам. Пл. 112 тыс. км2. Даўж. каля 450 км, шыр. 330 км. Глыб. 3694 м. Выш. прыліваў да 2 м. Порт — г. Маскат (Аман). с. 306
АМА́НСКІЯ ГО́РЫ , гл. Хаджар. с. 306
АМАНУЛА́-ХАН (1.6.1892 —25.4.1960), кароль Афганістана ў 1919—29. 28.2.1919 абвясціў незалежнасць Афганістана і ўзначаліў вызв. барацьбу супраць Вялікабрытаніі. У 1921 заключыў з РСФСР дагавор аб дружбе, у 1926 — з СССР дагавор аб нейтралітэце і ўзаемным ненападзенні. Праведзеныя ім рэформы спрыялі цэнтралізацыі краіны, развіццю нац. эканомікі і культуры, умацаванню незалежнасці дзяржавы. У выніку антыўрадавага паўстання 1928—29 быў вымушаны пакінуць краіну. Памёр у Цюрыху. с. 306
АМАПА́ (Amapá), федэральная тэрыторыя на Пн Бразіліі. Пл. 140,3 тыс. км2. Нас. 268 тыс. чал. (1990). Адм. Цэнтр — г. Макапа. Буйныя запасы марганцавых рудаў. с. 306
АМА́Р I , Амар ібн аль-Хатаб (каля 591 ці 581, Мекка — 3 ці 4.11.644), другі халіф (з 634) у Арабскім халіфаце, адзін з бліжэйшых паплечнікаў Мухамеда. Пры Амары І араб. войскі атрымалі перамогі над візантыйцамі і Сасанідамі, заваявалі значныя тэр. ў Азіі і Афрыцы (гл. Арабскія заваяванні). Увёў мусульманскае летазлічэнне паводле хіджры. Забіты рабом-персам. с. 306
АМА́РА , горад на ПдУ Ірака, адм. ц. мухафазы Майсан. 130 тыс. ж. (1985). Вузел шашэйных дарог. Перапрацоўка с.-г. прадукцыі (рыс, фінікі); цукр. завод. Паблізу Амары — цэлюлозна-папяровы камбінат. с. 306
АМАРАЛІ́ЗМ (ад а... + лац. moralis маральны), адмаўленне маральных асноў грамадства, ігнараванне агульнапрынятых нормаў паводзін. Да амаралізму можна аднесці цынізм, крайні нігілізм, адкрыты эгаізм, чалавеканенавісніцтва. Праяўленні амаралізму могуць спараджацца сац. прычынамі, маральна-псіхал. неразвітасцю індывіда. У свядомасці і паводзінах людзей амаралізм больш пашыраецца ў перыяды сац. крызісаў. В.А.Паўлоўская. с. 306
АМАРА́НТ , гл. Аксамітнік. с. 306
АМА́РНА , Эль-Амарна, паселішча ў Егіпце на ўсх. беразе Ніла, за 312 км на Пд ад Каіра. Каля Амарны знаходзяцца руіны стараж. горада Ахетатона. Гл. Тэль эль-Амарна. с. 306
АМАРТЫЗА́ТАР , прыстасаванне для аховы канструкцый машын і збудаванняў ад удараў і дынамічных нагрузак. Змяшчаецца паміж целам, якое ўспрымае і перадае ўдарную нагрузку, і целам, што засцерагаецца ад яе ўздзеяння (напр., паміж заднім мостам і кузавам аўтамабіля). У амартызатары выкарыстоўваюцца пругкія ўласцівасці цвёрдых целаў (гумавых элементаў, рысораў, тарсіёнаў), гідраўлічных спружын і газаў. Устанаўліваюцца ў сукупнасці з дэмпферам (часта ў адным блоку). Асн. тыпы амартызатараў: спружынны, гумавы, фрыкцыйны, пнеўматычны, гідраўлічны, гідрапнеўматычны (спалучае асаблівасці гідраўл. і пнеўматычнага амартызатара). с. 306
АМАРТЫЗА́ЦЫЯ (ад позналац. amortisatio пагашэнне), паступовы перанос кошту асноўных вытворчых фондаў на кошт атрыманай на гэтых фондах гатовай прадукцыі. Абумоўлена неабходнасцю кампенсацыі зносу фондаў і забеспячэння поўнай іх замены пры выбыцці з вытв-сці. На гэта робяцца амартызацыйныя адлічэнні — уключэнне часткі кошту асн. фондаў у сабекошт прадукцыі. Яны вызначаюцца пераважна як працэнт (норма амартызацыі) ад кошту асн. фондаў і налічваюцца на працягу амартызацыйнага перыяду. Такія адлічэнні паступова назапашваюцца на рахунках прадпрыемства і разам з прыбыткам з’яўляюцца крыніцай фонду для набыцця новых машын, абсталявання, павышэння тэхн. ўзроўню вытв-сці, каб забяспечыць канкурэнтаздольнасць прадукцыі і прадпрыемства. Нарматывы амартазацыі і метады яе налічэння зацвярджаюцца органамі дзярж. кіравання. У якасці нарматываў выкарыстоўваюцца норма амартызацыі і патонная стаўка. Норма амартазацыі — цэнтралізавана ўстаноўлены гадавы працэнт пагашэння кошту асн. фондаў ва ўсіх галінах нар. гаспадаркі і практычна для ўсіх відаў асн. фондаў. Залежыць ад нарматыўнага тэрміну службы асн. фондаў: чым ён карацейшы, тым большая норма амартызацыі. У здабыўных галінах тэрмін службы некаторых асн. фондаў (спецыялізаваныя будынкі, горныя выпрацоўкі і інш.) вызначаецца не фізічным зносам, а памерамі запасаў карысных выкапняў. Для гэтых відаў асн. фондаў у якасці нарматыву амартызацыі выкарыстоўваецца патонная стаўка — велічыня кошту асн. фондаў у разліку на 1 т запасаў карысных выкапняў. Гадавыя амартызацыйныя адлічэнні пры гэтым вызначаюцца як здабытак патоннай стаўкі на гадавы аб’ём здабычы карысных выкапняў.
У залежнасці ад метадаў налічэння адрозніваюць раўнамерную, паскораную і ўзрастаючую амартызацыю. Пры раўнамернай амартызацыі кошт асн. фондаў пераносіцца на сабекошт прадукцыі роўнымі часткамі на працягу ўсяго амартызацыйнага перыяду, што не адпавядае дынаміцы фізічнага і маральнага зносу асн. фондаў, не забяспечвае своечасовае фарміраванне фін. сродкаў прадпрыемства для абнаўлення тэхнікі. Пры паскоранай амартызацыі ў першы год службы асн. фондаў на сабекошт прадукцыі пераносіцца найб. частка іх кошту. Пры ўзрастаючай амартызацыі сума амартызацыйных адлічэнняў штогод павялічваецца і дасягае макс. велічыні ў апошні год амартызацыйнага перыяду. Гэта стымулюе замену старой тэхнікі на новую, таму што к канцу амартызацыйнага перыяду яе эксплуатацыя становіцца не эфектыўнай.
Адносіны дзяржавы да амартызацыі характарызуюць яе адносіны да навукова-тэхн. прагрэсу. Пры паскоранай (5 гадоў і менш) амартызацыі ў развітых краінах тэрміны спісання абсталявання перавышаюць тэрміны яго рэальнага зносу, што азначае падатковую субсідыю прадпрыемствам. Гэта павышае ўзровень накаплення і самафінансавання, спрыяе нарошчванню асн. капіталу ў навукаёмістых галінах, прагрэс. структурным зрухам у эканоміцы. На паскарэнне тэмпаў навукова-тэхн. прагрэсу накіраваны і інш. метады амартызацыі ў гэтых краінах: вытв. метад, метад раўнамернага прамалінейнага спісання кошту абсталявання, метад спец. амартызацыі. Л.А.Лобан. с. 307
АМА́РЫ (Homaridae), сямейства дзесяціногіх марскіх ракаў. 36 відаў. Водзяцца ў Атлантычным ак. і ў злучаных з ім морах. Нагадваюць рачных ракаў, але большыя памерамі. Найб. вядомыя: еўрапейскі амар (Homarus gammarus), даўж. да 65 см, маса да 11 кг; амерыканскі амар (Н. americanus), даўж. да 63 см, маса 15 кг; нарвежскі амар (Nephrops norvegicus), даўж. да 32 см, маса 7 кг.
Жывуць на скалістым, камяністым або жвірыстым грунце. Удзень хаваюцца сярод камянёў, ноччу кормяцца малюскамі і інш. беспазваночнымі. Характэрна наяўнасць магутных клюшняў на першай пары хадзільных ног, наступныя 2 пары з клюшнямі меншых памераў. Растуць павольна, жывуць да 50 гадоў. Палавой спеласці дасягаюць на 6-м годзе. Далікатэс, аб’ект промыслу і развядзення. с. 307
АМАРЫ́ЛІС (Amaryllis), род кветкавых раслін сям. амарылісавых. Адзін від — амарыліса красуня (А. belladonna) расце ў Паўд. Афрыцы (эндэмік Капскай біягеаграфічнай вобласці). На Беларусі вырошчваюць у пакаёвай культуры, цяпліцах і аранжарэях амарыліс гібрыдны, атрыманы ад скрыжавання амарыліса красуні з рознымі відамі гіпеаструма.
Шматгадовая травяністая расліна з буйнымі грушападобнымі цыбулінамі. Лісце скурыстае, бліскучае, рэменепадобнае. Кветкі буйныя (да 26 см у дыям.), лейкападобныя, духмяныя, сабраныя па 2—12 на канцы доўгага (да 70 см) кветканоса ў парасонік; розных колераў (белыя, чырвоныя, ружовыя, аранжавыя, крэмавыя, іншы раз стракатыя, са штрыхамі і плямамі). Цвіце зімою, ранняй вясною. Плод — каробачка з буйным чорным насеннем. Размнажаецца цыбулінамі-дзеткамі. Святлалюбны. с. 307
АМАРЫ́М (Amorim) Энрыке (25.7.1900, г. Сальта, Уругвай — 28.7.1960), уругвайскі пісьменнік. Літ. дзейнасць пачаў у 1920 (зб. вершаў «Дваццаць год»). Большасць твораў пра жыццё сялянства (трылогія «Арба», 1933, «Пасяленец Агіляр», 1934, «Конь і яго цень», 1941). Вострыя сац. канфлікты ўзняты ў раманах «Дзевяць месяцаў над Неўкенам» (1946), «Перамога не прыходзіць сама» (1952); у рамане «Вусце» (1958) спроба прасачыць усю гісторыю Уругвая. Аўтар паэт. зб. «Мая радзіма» (1960).
Тв.: Рус. пер. —Хозяин Агиляр; Тень Скакуна. М., 1987. с. 307
АМАРЫ́ТЫ , амарэі, амуру, галіна семіцкіх народаў, якія ў старажытнасці насялялі Сірыйскі стэп ад Палесціны да Персідскага зал. У канцы 3-га тыс. да н.э. разбурылі шумерскую цывілізацыю Ура і каля 1894 да н.э. заснавалі Старававілонскую дзяржаву. Асеўшы ў Месапатаміі, у 18—17 ст. да н.э. асіміляваліся з мясц. насельніцтвам, у Сірыі і Палесціне ў 15—10 ст. да н.э. зліліся з ханаанеямі. У 1-м тыс. да н.э. Сірыя наз. Амуру. с. 307
АМА́ТАР (лац. amator), 1) ахвотнік да чаго-н. 2) Той, хто займаецца чым-н. не як прафесіянал; любіцель. с. 307
АМА́ТАРСКАЕ КІНО́ , кінааматарства, від самадзейнага мастацтва. Узнікла з часу вынаходніцтва кінематографа (1895). У Зах. Еўропе і ЗША пашырана з пач. 1930-х г., у б. СССР — з 1925, больш актыўна развівалася пасля 1957, калі пры Саюзе кінематаграфістаў краіны была створана Усесаюзная камісія па працы з кінааматарамі. Праводзіліся фестывалі, конкурсы аматарскага кіно.
На Беларусі аматарскае кіно развіваецца з канца 1950-х г., створаны шматлікія самадз. студыі. З 1960 штогод праводзіліся абл. і рэсп. Конкурсы-агляды аматарскага кіно. Бел. аматары ўдзельнічалі ва ўсесаюзных і міжнар. фестывалях, іх фільмы неаднаразова адзначаліся ўзнагародамі. Росту маст. ўзроўню аматарскага кіно спрыяла секцыя па рабоце з кінааматарамі пры Саюзе кінематаграфістаў Беларусі. Асобныя кінааматары сталі прафесійнымі кінарэжысёрамі. Істотныя змены ў кінааматарскі рух унесла развіццё відэазапісу. с. 307
А́МАТЭРАСУ , Аматэрасу-о-мікамі, Аматэрасу-но мікота, у японскай міфалогіі і рэлігіі сінта вярх. багіня, увасабленне Сонца. Паводле міфаў, Аматэрасу паслала на зямлю свайго сына Нінігі, нашчадак якога Дзіму даў пачатак імператарскаму роду Японіі. с. 307
АМАФО́НЫ [ад гама... + ...фон(ы)], словы, аднолькавыя паводле гучання, але розныя па напісанні і значэнні. Параўн.: «грыб — грып», «род — рот», «везці — весці», «код — кот». Амафанія — звычайна вынік супадзення ў гучанні асобных формаў слова. с. 308
АМАФО́РМЫ (ад гама... + лац. forma форма, вонкавы выгляд, абрыс), словы, якія ў асобных граматычных формах супадаюць гучаннем і напісаннем, але не супадаюць значэннем. Амаформы могуць быць словамі той самай або розных часцін мовы, напр., «горы» (назоўны склон мн. л. назоўніка «гара») і «горы» (месны склон адз. л. назоўніка «гора»), «кліч» (назоўнік) і «кліч» (дзеяслоў загаднага ладу), «вусны» (назоўнік) і «вусны» (прыметнік) і інш. с. 308
АМАФО́С , канцэнтраванае фосфарнаазотнае мінеральнае ўгнаенне. Атрымліваецца нейтралізацыяй фосфарнай к-ты аміякам. Мае (у %) 9—12 азоту, 35,5—50 засваяльнага пентаксіду фосфару. Высокаэфектыўнае для ўсіх с.-г. культур на любых глебах. Кампанент тукаў. с. 308
АМА́ЦІ (Amati), італьянскія майстры смычковых інструментаў. Працавалі ў Крэмоне. Андрэа (каля 1520 — каля 1580) — заснавальнік крэмонскай школы. Упершыню вызначыў падбор дрэва і стварыў класічны тып скрыпкі з яркім серабрыстым, але не моцным гучаннем. Яго сыны — Антоніо (1540 — пасля 1600) і Джыралама (1561—1680) часта працавалі разам. Іх інструменты больш вытанчанай формы. Найб. вядомы Нікала Амаці (3.12.1596 — 12.4.1684), сын і вучань Джыралама. Стварыў новую мадэль скрыпкі «Гранд Амаці» з дасканалымі формамі, прыгожым моцным гукам. Сярод яго вучняў — А.Гварнеры, А.Страдывары. с. 308
АМАЦЭ́НТ , гл. ў арт. Пескарыйка. с. 308
АМАШУКЕ́ЛІ Элгуджа Давідавіч (н. 22.8.1928, Тбілісі), грузінскі скульптар-манументаліст. Нар. мастак Грузіі (1979). Вучыўся ў Тбіліскай АМ (1950—55). Аўтар алегарычнай статуі «Маці-Грузія» (дрэва, 1958; алюміній, 1963), помніка Вахтангу Гаргасалу (1967) у Тбілісі, манумента Перамогі ў Горы, мемарыяла Славы героям-маракам у Поці (абодва 1979). Дзярж. прэмія СССР 1982. с. 308
АМБА́ЛА , горад на Пн Індыі, штат Хар’яна. 121 тыс. ж. (1981). Трансп. вузел. Гандл. цэнтр. Бавоўнапрадзільная, мукамольная, шкляная прам-сць. Вытворчасць дакладных і хірург. інструментаў, оптыкі, навук. абсталявання. с. 308
АМБАРЦУМЯ́Н Віктар Амазаспавіч (н. 18.9.1908, Тбілісі), армянскі астраном і фізік; заснавальнік сав. тэарэт. астрафізікі. Акад. АН СССР (1953) і АН Арменіі (1943). Герой Сац. Працы (1968, 1978). Замежны чл. АН многіх краін. Скончыў Ленінградскі ун-т (1928). Стваральнік і дырэктар Бюраканскай астрафіз. абсерваторыі (1946). З 1947 прэзідэнт АН Арменіі. Навук. працы па фізіцы зорак і туманнасцяў, зорнай дынаміцы, пазагалактычнай астраноміі, касмагоніі, ядз. і тэарэт. фізіцы. Адкрыў і даследаваў зорныя сістэмы новага тыпу (т. зв. зорныя асацыяцыі). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1950.
Тв.: Проблемы современной космогонии. 2 изд. М., 1972 (у сааўт.). с. 308
АМБІВАЛЕ́НТНАСЦЬ (ад лац. ambo абодва + valentia сіла), дваістасць успрымання і перажывання, калі адзін і той жа аб’ект выклікае ў чалавека процілеглыя пачуцці і ацэнкі (задавальненне і незадаволенасць, сцвярджэнне і адмаўленне). Тэрмін «амбівалентнасць» увёў у 1930 швейц. псіхіятр Э.Блейлер для вызначэння супярэчлівага псіх. стану. Рас. літ.-знавец М.Бахцін надаў яму значэнне эстэт. паняцця. Амбівалентнасць выявілася ў нар. і неафіц. культуры эпохі сярэднявечча і Адраджэння, у фальклоры, нар. мастацтве. Амбівалентныя вобразы, сюжэты і матывы характэрны для бел. і інш. архаічнай міфалогіі, сінкрэтычнай творчасці з нявыяўленай дыферэнцыяцыяй эстэт. катэгорый-апазіцый (прыгожага і агіднага, узнёслага і нізкага, трагічнага і камічнага). Амбівалентныя гратэск і сімволіка ёсць у творчасці Ф.Рабле, М.Сервантэса, М.Гогаля, Ф.Багушэвіча, Я.Купалы. У класічным мастацтве і бел. нац. фальклоры амбівалентнасць выкарыстоўваецца як дасціпны і шматзначны маст. сродак, спалучэнне прыкмет эпічнага героя і камічнага дублёра ў чарадзейных казках і легендах, нар. тэатры, прыказках і прымаўках, літ.-маст. травестацыях і пародыях (польска-бел. камедыі, інтэрмедыі 17—18 ст., ананімныя творы «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе»). У сучасным мастацтве праяўляецца ў сатыр. жанрах (у творах А.Макаёнка, ананімнай паэме «Сказ пра Лысую гару»), цыркавой клаунадзе і інш. У.М.Конан. с. 308
АМБІЛЕ́ЎЦЫ , вёска ў Беларусі, у Лядскім с/с Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 10 км на Пн ад Шчучына, 59 км ад Гродна, 19 км ад чыг. ст. Ражанка. 296 ж., 101 двор (1995). Б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі. с. 308
АМБІСТО́МЫ (Ambystoma), род аднайменнага сямейства, атр. хвастатых земнаводных. 21 від, у Цэнтр. і Паўн. Амерыцы. Нагадваюць саламандраў.
Даўж. да 28 см. Жывуць у вільготных мясцінах, удзень хаваюцца ў норах грызуноў. Ікру адкладваюць у ваду, мармуровая амбістома (А. opacum) — на сушы. Плоднасць да 500 яец. Лічынкі з галінастымі вонкавымі шчэлепамі развіваюцца ў вадзе. Жывяцца беспазваночнымі. Лічынка тыгравай амбістомы — аксалотль. с. 308
АМБІ́ЦЫЯ (лац. ambitio), абвостранае самалюбства, празмернае пачуццё асабістай годнасці; славалюбства, ганарыстасць, фанабэрыя. с. 308
АМБЛІГАНІ́Т (ад грэч. amblys тупы + gōnia вугал), мінерал класа фасфатаў LiAl[PO4](FOH). Мае пераменную колькасць F і OH, іншы раз H2О; прымесі натрыю, ванадыю. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Крышталі рэдкія, буйныя, дрэнна ўтвораныя; бясформенныя масы, жаўлакі, зерні. Колер белы, зеленаваты, блакітны, карычневы. Паўпразрысты. Цв. 6—6,5. Шчыльн. 3—3,1 г/см3. Пашыраны ў гранітных пегматытавых жылах, альбітызаваных гранітах: каштоўная літыевая руда. с. 308
АМБОН (ад грэч. ambōn узвышэнне), казальніца, пульпіт, паўкруглае і высунутае на сярэдзіну храма ўзвышэнне перад царскімі варотамі, з якога чытаюць Евангелле, гавораць казанні. Сімвалізуе камень каля Труны Гасподняй, які адваліў ангел і з яго абвясціў міраносцам пра ўваскрэсенне Хрыста. Амбон рабілі з каменю, дрэва, металу, багата дэкарыравалі мармурам. У ранні перыяд хрысціянства ўстанаўлівалі перад алтаром каля балюстрады, што аддзяляла хоры ад нефа, і мелі форму трыбуны з парапетам; з сярэднявечча — каля левага міжнефавага ці цэнтр. слупа, у аднанефавых храмах — на сцяне. У эпоху Адраджэння амбон меў пераважна акруглую ці чатырохгранную форму. с. 309
АМБО́Н (Ambon), Амбаіна, горад у Інданезіі, на в-ве Амбон, адм. ц. правінцыі Малуку. 209 тыс. ж. (1980). Гал. порт Малукскіх а-воў (вываз копры, спецый). Рыбалоўства. Ун-т. Даследчы цэнтр Нац. ін-та акіяналогіі. с. 309
А́МБРА (франц. ambre ад араб. анбар), воскападобнае духмянае рэчыва, якое выдзяляецца кішэчнікам кашалота. Бывае ад шэрага, чорнага, карычневага да залацістага і белага колераў. Зрэдку амбру знаходзяць у вадзе або па берагах Індыйскага і Ціхага акіянаў.
Кавалкі амбры маюць круглаватую форму, масу ад некалькіх кілаграмаў да 400 кг. Добра раствараецца ў спірце, эфіры, алеях. Выкарыстоўваюць у парфумерыі як замацавальнік пахаў духоў. Замяняюцца штучнымі замацавальнікамі. с. 309
АМБРАЖУ́НАС Пётр (Пятрас) Іосіфавіч (24.1.1892, в. Грумшлі Біржайскага р-на, Літва — 20.12.1937), дзярж. дзеяч БССР. З 1913 у арміі. У 1919 старшыня Мірскага валаснога ВРК, у органах па харч. забеспячэнні Смаленскай губ. і Зах. фронту. У 1921—22 мінскі павятовы харчкамісар. З 1923 старшыня Мінскага, Аршанскага павятовых, з 1928 Гомельскага акруговага выканкомаў. З 1930 нам. старшыні Вышэйшага савета нар. гаспадаркі БССР, з 1934 нарком, нам. наркома камунальнай гаспадаркі БССР. Старшыня праўлення Саюза архітэктараў БССР (1934—37). Чл. ЦВК БССР (1924—37). Канд. у чл. ЦК (1927—30), чл. ЦК КП(б)Б (1930— 37). Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957. с. 309
АМБРАЗАЙЦІ́ТЭ (Ambrazaityte) Ніёле Вінцаўна (н. 21.2.1939, в. Буракай Лаздзійскага р-на, Літва), літоўская спявачка (мецца-сапрана). Нар. арт. СССР (1977). Пасля сканчэння Вільнюскай кансерваторыі (1966) салістка Літ. т-ра оперы і балета. Спявачка высокай вак. і сцэнічнай культуры. Сярод партый: Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Амнерыс («Аіда» Дж.Вердзі), Мірта («Піленай» В.Кловы). Лаўрэат Міжнар. конкурсу вакалістаў імя Дж.Энеску (Бухарэст, 1970). с. 309
АМБРАЗІЯ́НСКАЯ РЭСПУ́БЛІКА (Republica Ambrosiana), рэспубліканскае праўленне ў г. Мілан з 14.8.1447 да 27.2.1450 (назва ад св. Амвросія, апекуна Мілана). Створана гар. вярхамі пасля смерці апошняга міланскага герцага з дынастыі Вісконці, ва ўмовах цяжкай вайны з Венецыяй. Палітыка ўрада нобіляў выклікала незадаволенасць нар. мас. У ліп. 1449 у выніку нар. паўстання створаны новы ўрад. Прэтэндэнт на герцагскі прастол Ф.Сфорца заключыў перамір’е з Венецыяй і арганізаваў асаду Мілана. Ва ўмовах галоднай блакады горад здаўся. Сфорца абвясціў сябе герцагам Мілана, і Амбразіянская рэспубліка перастала існаваць. с. 309
АМБРАЗУ́РА (франц. embrasure), прамавугольная, арачная або круглая адтуліна ў сценах абарончага збудавання, бранявежах для вядзення агню з гармат, кулямётаў, мінамётаў, а таксама для назірання за праціўнікам. Формы і памеры амбразуры залежаць, ад віду зброі, сектара абстрэлу (назірання), умоў стральбы. Іншы раз для закрыцця амбразуры, калі праз яе не вядуць агонь (назіраюць), ставяць бранявую засланку. У бел. абарончым дойлідстве вядома з 16 ст. (у Гродзенскім Старым, Мірскім замках, Брэсцкай і Бабруйскай крэпасцях і інш.). Гл. таксама Байніца. с. 309
АМБРО́ЗІЯ (грэч. ambrosia), у грэчаскай міфалогіі — нектар, ежа багоў, якая забяспечвала вечную маладосць і прыгажосць. с. 309
АМБРО́ЗІЯ (Ambrosia), род кветкавых раслін сям. астравых. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Паўн. і Цэнтр. Амерыцы (у іншых краінах — занесеныя). На Беларусі рэдка трапляюцца амброзія палыналістая (А. artemisiifolia) і трохраздзельная (А. trifida), магчымы знаходкі і інш. відаў, якія актыўна пашыраюцца ў Еўропе і з’яўляюцца каранцінным пустазеллем.
Адна- або шматгадовыя травяністыя расліны, радзей паўкусты з галінастым сцяблом выш. да 2 м. Лісце супраціўнае або чаргаванае: перыстарассечанае. Кветкі малапрыкметныя, у маленькіх аднаполых кошыках, сабраных у коласападобныя суквецці (песцікавыя 2-кветныя). Плод — калючкаватая сямянка (адна расліна можа даваць да 90 000 сямянак). Пылок з кветак выклікае алергічныя захворванні: сянную ліхаманку, бранхіяльную астму і інш. с. 309
АМБРО́САВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Светласельскім с/с Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 15 км на Пд ад Шуміліна, 40 км ад Віцебска, 13 км ад чыг. ст. Шуміліна. 351 ж., 114 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі. с. 310
АМБРО́САЎ Антон Лаўрэнавіч (16.6.1912, в. Дрыколле Віцебскага р-на — 6.2.1984), бел. фітапатолаг. Чл.-кар. АН Беларусі (1970). Д-р біял. н. (1967), праф. (1977). Скончыў Ленінградскі с.-г. ін-т (1936). У 1944—51 дырэктар Ганусаўскай с.-г. доследнай станцыі. З 1956 у Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва (у 1971—78 дырэктар), з 1978 у Бел. НДІ аховы раслін. Навук. працы па пытаннях павышэння ўстойлівасці бульбы да вірусных хвароб, укараненні яе высокапрадукцыйных сартоў. Даследаваў вірусныя хваробы збожжавых, люцэрны, канюшыны, яблыні. Дзярж. прэмія СССР 1974.
Тв.: Вирусные болезни картофеля и меры борьбы с ними. Мн., 1975; Как защитить сад от вредителей и болезней. Мн., 1976 (разам з В.В.Балотнікавай, В.С.Мярцалавай); Физиология картофеля. М., 1979 (у сааўт.). с. 310
АМБУЛАТО́РНА-ПАЛІКЛІНІ́ЧНАЯ ДАПАМО́ГА пазабальнічная медыцынская дапамога, якая аказваецца ў амбулаторыях, паліклініках, кансультацыях, дыспансерах, медыка-санітарных частках, фельчарска-акушэрскіх пунктах, дыягнастычных цэнтрах і інш. мед. установах (самастойных ці ў складзе бальніц). Найб. масавы, даступны і набліжаны да месца жыхарства або працы від мед. абслугоўвання і аказання першаснай медыка-сан. дапамогі насельніцтву. Асн. формы амбулаторна-паліклінічнай дапамогі: экстраная, лячэбна-дыягнастычная, лячэбна-кансультацыйная, прафілакт., рэабілітацыйная.
На Беларусі з пач. 1990-х г. пачалося фарміраванне тэр. мед. аб’яднанняў, у склад якіх уваходзяць паліклінікі (для дарослых, дзяцей, стаматалагічная), жаночыя кансультацыі, дыспансеры, мед.-сан. часткі, станцыі і аддзяленні хуткай мед. дапамогі і інш. Уводзяцца новыя арганізац. структуры — аддзяленні прафілактыкі, мед. рэабілітацыі, адзіныя акушэрска-тэрапеўтычныя і педыятрычныя комплексы, дыягнастычныя цэнтры, гасп.-разліковыя паліклінікі, касметалагічныя лячэбніцы, фізіятэрапеўт. паліклінікі, перасоўныя амбулаторыі, флюараграфічныя, стаматалагічныя і зубапратэзныя кабінеты і інш. Пашыраюцца формы прыватнага аказання амбулаторна-паліклінічнай дапамогі. Больш як 1,5 тыс. ўстаноў амбулаторна-паліклінічнай дапамогі (1994) абслугоўваюць каля І0% хворых.
Э.А.Вальчук. с. 310
АМБУЛАТО́РЫЯ (ад лац. ambulatorius рухомы), лячэбна-прафілактычная ўстанова, што аказвае мед. дапамогу ў самой установе і дома. У адрозненне ад паліклінікі абслугоўвае хворых толькі па асн. трох спецыяльнасцях: тэрапіі, педыятрыі і стаматалогіі. У амбулаторыі вял. населеных пунктаў працуюць таксама акушэрка-гінеколаг, хірург, неўрапатолаг. Пры амбулаторыі можа дзейнічаць пункт неадкладнай дапамогі, дзённы стацыянар на 4—6 ложкаў. Мед. дапамога насельніцтву ажыццяўляецца па ўчасткова-тэр. прынцыпе. Існуюць амбулаторыі пераважна ў невял. гарадах і сельскай мясцовасці; бываюць самастойныя, пры бальніцах і на прамысл. прадпрыемствах, перасоўныя з клініка-дыягнастычнай, флюараграфічнай, стаматалагічнай і інш. лабараторыямі. У 1994 на Беларусі дзейнічалі 364 амбулаторыі, дзе працавала 497 урачоў. с. 310
АМБУ́НДУ , мбунду (саманазва кімбунду), народ у Анголе. 2 млн. чал. (1987). Гавораць на мове групы банту. Прытрымліваюцца ў асноўным традыц. культаў. Ёсць католікі і прыхільнікі сінкрэтычных культаў. с. 310
АМВРО́СІЕЎКА , стаянка і косцішча верхняга палеаліту (каля 25—20 тыс. г. таму назад) каля в. Амвросіеўка (Данецкая вобл., Украіна). На стаянцы, дзе жылі першабытныя паляўнічыя, выяўлены рэшткі агнішчаў, вял. колькасць апрацаванага крэменю, на косцішчы — касцявыя рэшткі 983 зубраў. У археал. л-ры косцішча Амбросіеўка разглядаецца як месца адначасовага палявання на вял. статак зуброў, рэшткі свяцілішча ці вынік шматгадовага палявання жыхароў стаянкі. с. 310
АМВРО́СІЙ (1426 або каля 1430 — каля 1494), рускі разьбяр і ювелір. Працаваў у Троіцка-Сергіевай лаўры. Створаны ім разьбяны абразок-складзень з выявай Тройцы (1456) — выдатны помнік стараж.-рус. мініяцюры. У гэтым творы, а таксама ў работах інш. майстроў, што працавалі з Амвросіем, прыкметны ўплыў А.Рублёва. А.К.Лявонава. с. 310
АМВРО́СЬЕЎ Аляксей Пятровіч (н. 23.3.1925, в. Кіў-Серт Мураты Вурнарскага р-на, Чувашыя), вучоны ў галіне марфалогіі, радыебіялогіі і цытагенетыкі. Д-р мед. н. (1969), праф. (1970). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1954). З 1954 у Ін-це фізіялогіі, з 1987 — радыебіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па ўзроставай анатоміі нерв. сістэмы чалавека і жывёл, радыяцыйнай марфалогіі і эмбрыялогіі.
Тв.: Нейрогуморальная регуляция и двигательная активность пра старении. Мн., 1984 (у сааўт.). с. 310
АМГА́ , рака ва Усх. Сібіры, левы прыток Алдана, у Рэспубліцы Саха (Якуція). Даўж. 1462 км, пл. бас. 69,3 тыс. км2. Пачынаецца на Алданскім нагор’і, цячэ ў вузкай і глыбокай даліне з камяністым рэчышчам, у нізоўях — на Цэнтральнаякуцкай нізіне, даліна шырокая, рэчышча звілістае. Жыўленне снегавое і дажджавое. Высокае веснавое разводдзе і частыя летнія паводкі. Ледастаў з кастр. да мая. Зімой наледзі. Сярэднегадавы расход вады каля 190 м3/с. У бас. Амгі больш за 5,5 тыс. азёраў. Суднаходная на 472 км ад вусця. с. 310
АМГО́ВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Слуцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 23 км на ПнУ ад Слуцка, 125 км ад Мінска, 25 км ад чыг. ст. Слуцк. 520 ж., 202 двары (1995). Сярэдняя школа, клуб, бальніца, аддз. сувязі. За 0,3 км на ПдЗ ад Амговіч гарадзішча жал. веку. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. с. 310
АМДУРМА́Н , горад у Судане, пры зліцці рэк Белы Ніл і Блакітны Ніл. 527 тыс. ж. (1988). Разам з горадам Хартум і Паўн. Хартум утварае адзіны «трайны горад», у якім больш за 1,3 млн. ж. (1988). Гандл.-трансп. цэнтр (гандаль жывёлай, скурамі, тканінамі, гуміарабікам). Тэкст., гарбарная, харч. прам-сць. Ісламскі ун-т. Нац. тэатр. Маўзалей Махдзі Мухамеда Ахмеда. с. 310
АМЕБЕ́ЙНАЯ КАМПАЗІ́ЦЫЯ (ад грэч. amoibaios папераменны), у вершаскладанні будова паэт. твора, заснаваная на кампазіцыйным паралелізме (паўтарэнні вершаванага радка або страфы). Шырока ўжываецца ў фальклоры (нар. песні). Выкарыстана Ф.Багушэвічам у вершы «Песня», заснаваным на чаргаванні пытальных і сцвярджальных інтанацый: «Чым бяздомны, мужычок? // — Бо чужога гляджу. // Чаму хіцёр, мужычок? // Бо дурны, як варона. // Чаго ўмёр, мужычок? // — Уцякаў ад закона!» Найчасцей у аснове амебейнай кампазіцыі ляжыць прыём анафары. с. 310
АМЕ́ГА , назва апошняй літары грэч. алфавіта ω, што ўзнікла ў выніку графічнага відазмянення О («амікрон»). У класічным грэч. і візант. пісьме абазначала доўгі гук «о», мела лічбавае значэнне 800. З’явілася крыніцай для кірыліцкай ω («амега»). У старабел. пісьменстве ўжывалася для перадачы гука «о» пераважна ў пач. слоў («ωлво», «ωрати») і як лічба 800. У бел. мове, многіх еўрап. мовах слова «амега», азначае канец чаго-небудзь («альфа і амега» — пачатак і канец, усё галоўнае). А.М.Булыка. с. 311
АМЕ́ЖНІК (Oenanthe), род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. Каля 40 відаў. Пашыраны ва ўмераных абласцях Еўропы, Азіі, гарах трапічнай Афрыкі, у Паўн. Амерыцы. Культывуюцца ў Галандыі. На Беларусі па берагах рэк і азёраў, на балотах расце амежнік вадзяны (О. aquatica); у наваколлях Магілёва і Гродна адзначаны амежнік дудкаваты (О. fistulosa). Ядавітыя (у каранях атрутнае смолападобнае рэчыва энантатаксін).
Адна- або шматгадовыя травяністыя расліны з вельмі галінастым пустацелым сцяблом выш. да 1,2 м. Лісце двойчы-тройчы перыстарассечанае. Кветкі дробныя белыя або ружаватыя ў складаных парасоніках. Плод — падоўжана-яйцападобны віслаплоднік (мае эфірны алей). Выкарыстоўваюцца ў медыцыне. с. 311
АМЕ́ЛЬЧАНКА Пётр Адамавіч (н. 18.6.1935, в. Пятраш Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1988), праф. (1990). Скончыў БПІ (1958). З 1958 на Мінскім трактарным з-дзе, з 1978 яго ген. канструктар. Навук. працы па выбары і абгрунтаванні параметраў універсальна-прапашных трактароў і праблемах надзейнасці іх работы. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.: Тракторы для работы на склонах. М., 1974 (у сааўт); Трактор «Беларусь» МТЗ-80 и его модификации. М., 1991 (разам з І.П.Ксяневічам, П.Н.Сцепанюком); Агретатирование тракторов «Беларусь». Мн., 1993 (разам з Б.Я.Шнейсерам, М.Р.Шабунем). с. 311
АМЕЛЬЯНО́ВІЧ Уладзімір Аляксандравіч (н. 1.7.1924, в. Падкасоўе Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.), поўны кавалер ордэна Славы. Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1975). З 1944 на 3-м Бел. і 1-м Далёкаўсх. франтах. Разведчык сапёрнага батальёна, яфрэйтар, вызначыўся ў баях ва Усх. Прусіі пры размініраванні мінных палёў, пры разгроме Квантунскай арміі Японіі на Д.Усходзе. с. 311
АМЕЛЬЯНЮ́К Уладзімір Сцяпанавіч (1917, г. Дно Пскоўскай вобл. — 26.5.1942), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1965). Напярэдадні вайны студэнт Камуніст. ін-та журналістыкі ў Мінску. З жн. 1941 у складзе Камароўскай падп. парт. групы г. Мінска. З пач. мая 1942 чл. Мінскага падп. гаркома КП(б)Б, заг. аддзела агітацыі і прапаганды, рэдактар падп. Выданняў, 1-га нумара падп. газ. «Звязда». Загінуў пры выкананні баявога задання. с. 311
АМЕЛЯНЕ́Ц , Амельянец, вёска ў Беларусі, у Каленкавіцкім с/с Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 32 км на ПнЗ ад Камянца, 71 км ад Брэста, 29 км ад чыг. ст. Высока-Літоўск. 390 ж., 137 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Крыжаўзвіжанская царква — помнік драўлянай архітэктуры канца 19 ст. с. 311
АМ’Е́Н (Amiens), горад на Пн Францыі, адм. ц. дэпартамента Сома і гал. горад гіст. вобласці Пікардыя. Прыстань на р. Сома. 154 тыс. ж. з прыгарадамі (1990). Маш.-буд., металургічная, хім., лёгкая і харч. прам-сць.
У старажытнасці Ам’ен — цэнтр гальскага племені амбіянаў, у сярэднія вякі — аднайм. графства. У 1435—77 у складзе Пікардыі ўваходзіў у Бургундскую дзяржаву. Тут заключаны Ам’енскі мірны дагавор 1802. Каля Ам’ена адбыліся буйныя ваен. аперацыі ў час франка-прускай 1870—71 і 1-й сусв. войнаў (гл. Ам’енская аперацыя 1918). Моцна разбураны ў часы 1-й і 2-й сусв. войнаў. Пры аднаўленні (1944—54, па планах арх. П.Дзюфо) захавана сярэдневяковае аблічча гіст. цэнтра. Вядомы арх. помнікамі: руіны познаант. сцен, амфітэатра і тэрмаў, гатычны Ам’енскі сабор, цэрквы Сен-Жэрмен (15 ст.), Сен-Ло (16 ст.), Сен-Рэмі (17 ст., рэканструявана ў канцы 19 ст.), Сен-Жак (1838), гадзіннікавая вежа (15—18 ст.), цытадэль (1589), рэнесансавыя атэлі, ратуша (17 ст., перабудавана ў 19 ст.), прэфектура (б. будынак інтэнданцтва, 1761), тэатр (1779—83). Музей Пікардыі (засн. ў 1854). с. 311
АМЕНАРЭ́Я (ад а... + грэч. mēn месяц + rheō цяку), адсутнасць менструацый на працягу 6 і больш месяцаў у палаваспелых жанчын (ад 15—16 да 45 гадоў). Абумоўлена недастатковасцю гармонаў, якія дзейнічаюць на палавыя органы жанчыны, або неўспрымальнасцю палавых органаў да гармонаў. Фізіялагічная аменарэя назіраецца да палавой спеласці, у перыяд цяжарнасці, лактацыі і ў клімактэрычны перыяд. Пры несапраўднай аменарэі менструальны цыкл нармальны, але кроў не выходзіць вонкі з прычыны заган развіцця палавых органаў (адсутнасць похвы або шыйкі маткі, адтуліны ў дзявоцкай пляве і інш.). Пры сапраўднай паталагічнай аменарэі адсутнічаюць цыклічныя змены ў палавых органах, фізіял. працэсы выспявання фалікулаў і яйцаклеткі, што выклікае бясплоднасць; парушана функц. сістэма рэгуляцыі менструальнай і ў цэлым генератыўнай функцыі жанчыны (гіпаталамус—гіпофіз—перыферычныя залозы—палавыя органы). Адрозніваюць аменарэю паталагічную першасную (менструацыі не было ні разу ў жыцці), абумоўленую паталогіяй выспявання яечнікаў, наднырачнікаў, шчытападобнай залозы, маткі, а таксама гіпаталама-гіпафізарнай вобласці і вышэйшых аддзелаў ц.н.с. Развіваецца пры ўздзеянні неспрыяльных фактараў на арганізм жанчыны ў перыяд унутрывантробнага развіцця і адразу пасля родаў. Аменарэя паталагічная другасная (менструацыя была хоць адзін раз) звязана таксама з захворваннямі органаў — звёнаў рэгуляцыі менструальнай функцыі ў выніку запаленчых, функцыян., арган. (пухліны) пашкоджанняў, нервова-псіхічных стрэсаў і інш. у перыяд палавой сталасці. Папярэднічае хваробе гіпаменструальны сіндром: менструацыі (пасля нармальных) рэдкія, кароткія, з мізэрным крывацёкам. Для лячэння неабходна спец. абследаванне. І.І.Дуда. с. 311
АМЕНЕМХЕ́Т I , егіпецкі фараон [каля 1991—1962 да н.э.]. Заснавальнік XII дынастыі (Сярэдняе царства). Вёў барацьбу за аслабленне ўлады мясц. правіцеляў-манархаў, здзейсніў паход у Палесціну, у вайне з лівійцамі заваяваў вобласць Вават. Загінуў у час палацавага перавароту. Захавалася «Павучанне» Аменехета І яго сыну Сенусерту І. с. 311
АМЕНЕМХЕ́Т II , егіпецкі фараон [каля 1929 — каля 1892 да н.э.] эпохі Сярэдняга царства (XII дынастыя). Пры ім умацаваліся эканам. сувязі Егіпта з суседнімі краінамі. Прадаўжаў палітыку ваен. і эканам. пранікнення ў краіны Куш (тэр. сучаснага Судана і ч. Егіпта) і ў Пунт (Усх. Афрыка). Паводле Манефона, загінуў у выніку палацавага перавароту. с. 312
АМЕНЕМХЕ́Т III , егіпецкі фараон [каля 1844—1797 да н.э.] эпохі Сярэдняга царства (XII дынастыя). Пры ім інтэнсіўна будаваліся храмы, былі расшыраны медныя руднікі на Сінайскім п-ве, у выніку ірыгацыйных работ у Фаюмскім аазісе створана штучнае Мерыдава воз., узведзены вял. будынак у Фаюме, названы грэкамі Лабірынтам (прыраўноўваўся да сямі дзівосаў свету), 2 піраміды. Праўленне Аменемхета ІІІ — перыяд т.зв. другога росквіту Егіпта. с. 312
АМЕНСАЛІ́ЗМ (ад а... + лац. mensa стол, трапеза), форма ўзаемадзеяння паміж папуляцыямі (арганізмамі), калі адна з іх адмоўна ўздзейнічае на другую без карысці для сябе і без адмоўнага ўплыву з боку той, на якую ўздзейнічае. Назіраецца, напр., паміж плесневымі грыбамі, што прадуцыруюць антыбіётыкі, і бактэрыямі, жыццядзейнасць якіх пры гэтым прыгнечваецца або істотна абмяжоўваецца; паміж драпежнікамі і птушкамі, якія іх суправаджаюць і здольныя наклікаць на іх ворага або ўскладніць паляванне. Гл. таксама Каменсалізм, Паразітызм. с. 312
АМ’Е́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1918 , наступальная аперацыя англа-французскіх войскаў 8—13 жніўня супраць германскіх армій у 1-ю сусв. вайну. Праведзена з мэтай ліквідацыі Ам’енскага выступу і аховы ад арт. абстрэлу чыг. Парыж—Кале. На ўчастку прарыву (76 км) былі сканцэнтраваны гал. сілы і сродкі 4-й англ., 1-й і 3-й франц. армій, больш за 500 танкаў і самалётаў супраць 2-й і ч. войскаў 18-й герм. армій. Ням. войскі з вял. стратамі былі адкінуты. Ам’енская аперацыя стала пачаткам агульнага паражэння Германіі, якая ў ліст. 1918 вымушана была капітуляваць. с. 312
АМ’Е́НСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1802 . Падпісаны паміж Францыяй і яе саюзнікамі (Іспаніяй і Батаўскай рэспублікай) з аднаго боку і Англіяй — з другога 27.3.1802 у г. Ам’ен (Францыя). Завяршыў распад 2-й антыфранц. кааліцыі. Паводле яго Англія абавязвалася вярнуць Францыі і яе саюзнікам захопленыя ў іх калоніі (акрамя а-воў Цэйлон і Трынідад) і ачысціць ад сваіх войскаў в-аў Мальта, Францыя — вывесці войскі з Рыма, Неапаля і в-ва Эльба. Егіпет быў вернуты Турцыі. 13.5.1802 да дагавора далучылася Турцыя. Ам’енскі мірны дагавор стаў кароткай перадышкай у англафранц. барацьбе за сусв. панаванне. Разарваны з прычыны адмовы Англіі вызваліць в-аў Мальта. 22.5.1803 ваенныя дзеянні аднавіліся. с. 312
АМ’Е́НСКІ САБО́Р , сабор Нотр-Дам, помнік гатычнай архітэктуры; адзін з буйнейшых гатычных сабораў у Еўропе. Пабудаваны ў г. Ам’ен (Францыя) у 1220—88 паводле плана Рабера з Люзарша пры ўдзеле Тома і Рэно з Кармона. 3-нефавая базіліка з 3-нефавым трансептам, з 3 галерэямі і 2 вежамі. Даўж. гал. нефа 143 м, выш. 42,5 м. Бакавыя капэлы дабудоўваліся ў 1292—1376, драўляны шпіль над сяродкрыжжам — пасля 1528. Гатычная скульптура парталаў — 13—14 ст., у т.л. знакамітыя статуі «Міласцівы Бог» і «Залатая Багародзіца». У інтэр’еры скульптура 13—17 ст., вітражы 13—14 ст. с. 312
АМЕНХАТЭ́П ІІІ , егіпецкі фараон [1417—1379 да н.э.] эпохі Новага царства (XVIII дынастыя). На пачатку яго праўлення Егіпет дасягнуў найб. ваен. магутнасці сярод дзяржаў Усх. Міжземнамор’я, пашырыў тэр. ад вярхоўя Еўфрата на Пн да 4-га парога Ніла на Пд. Пры ім пабудаваны храм Амона-Ра ў Луксоры і надмагільны храм Аменхатэпа ІІІ з вялізнымі статуямі цара — «калосамі Мемнана». У апошнія гады праўлення Аменхатэпа ІІІ унутр. супярэчнасці і націск хетаў аслабілі краіну. с. 312
АМЕНХАТЭ́П IV , Эхнатон, егіпецкі фараон [1379—1362 да н.э.] эпохі Новага царства (XVIII дынастыя). Сын Аменхатэпа ІІІ. Каб зламаць магутнасць фіванскіх жрацоў і старой знаці, звязаных з культам бога Амона, абвясціў новы дзярж. культ бога Атона. Зрабіў сталіцай г. Ахетатон, сам прыняў імя Эхнатон («карысны Атону»). Пры Аменхатэпе IV Егіпет пачаў страчваць уладу над Сірыяй і Палесцінай, сітуацыю пагаршалі набегі качавых плямёнаў хабіру ў азіяцкія ўладанні Егіпта. с. 312
АМЕНХАТЭ́П МАЛО́ДШЫ , Аменхатэп, сын Хапу (каля 1460, Атрыбіс, Ніжні Егіпет — каля 1380 да н.э.), старажытнаегіпецкі архітэктар, быў на ваен. і дзярж. службе. Дарадца Аменхатэпа ІІІ, настаўнік малалетняга Аменхатэпа IV. Пабудаваў храм бога Амона-Ра ў Луксоры (разам з арх. братамі Горы і Суці), храмы ў Салебе і Седэінгу, грандыёзныя помнікі ў Карнаку — храм бога Хансу, храм багіні Мут, алею сфінксаў паміж Луксорам і Карнакам (захаваліся калосы Мемнана). Недалёка ад храма Тутмоса ІІ узведзены храм у гонар Аменхатэпа Малодшага.
Літ.: Жак К. Египет великих фараонов: История и легенда: Пер. с фр. М., 1992. С. 182—183. с. 312
АМЕ́НЦЫЯ (ад лац. amentia вар’яцтва), від зацямнення свядомасці (фрагментарнасць успрымання, бязладнае мысленне, узбуджэнне, потым амнезія). с. 312
А́МЕР , Амір Махамед Абд аль-Хакім (11.12.1919, Істал, прав. Мінья — 14.9.1967), егіпецкі ваен. і паліт. дзеяч, маршал (1957). З 1952 галоўнакамандуючы егіп. ўзбр. сіламі, з 1958 — і віцэ-прэзідэнт і ваен. міністр Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі. Абвінавачаны ў паражэнні краіны ў ваен. канфлікце з Ізраілем у чэрв. 1967, пазбаўлены пасад і арыштаваны. Скончыў жыццё самагубствам. с. 312
АМЕРЫ́ГА ВЕСПУ́ЧЫ , гл. Веспучы. с. 312
АМЕ́РЫКА , частка свету, утвораная 2 мацерыкамі — Паўн. Амерыкай і Паўд. Амерыкай. У склад Амерыкі ўваходзіць самы вял. ў свеце в-аў Грэнландыя і шэраг інш. сумежных а-воў. Размешчана ў Зах. паўшар’і паміж Атлантычным і Ціхім акіянамі. На Пн абмываецца водамі Паўн. Ледавітага ак. Мяжу паміж мацерыкамі праводзяць па Дар’енскім (часцей па Панамскім) перашыйку. На Пд Паўн. Амерыкі часта вылучаюць Цэнтральную Амерыку (паміж Тэўантэпекскім і Панамскім перашыйкамі), Вест-Індыю (а-вы Атлантычнага ак. і яго Карыбскага м. паміж мацерыкамі Паўн. і Паўд. Амерыкі), Лацінскую Амерыку. Агульная пл. 42,5 млн. км2. Нас. 740,3 млн. чал. (1992).
Грэнландыю і паўн.-ўсх. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі адкрылі нарманы ў 10—11 ст. Афіцыйна адкрыццё Амерыкі датуецца 12.10.1492, калі экспедыцыя мараплаўца Х.Калумба дасягнула Багамскіх а-воў. Названа латарынгскім картографам М.Вальдземюлерам у яго «Уводзінах у касмаграфію» (1507) у гонар фларэнційца Веспучы Амерыга, які ўпершыню выказаў думку, што адкрытая ў Зах. паўшар’і зямля з’яўляецца новай часткай свету. Існуе таксама меркаванне, што назва Амерыка паходзіць ад мясц. племя туземцаў, якое жыло каля воз. Нікарагуа і звалася «амерыкас». Аб прыродзе, гісторыі, эканоміцы і дзяржавах гл. ў арг. Паўночная Амерыка і Паўднёвая Амерыка. Г.Я.Рылюк. с. 313
«АМЕ́РЫКАН ТЭ́ЛЕФОН ЭНД ТЭ́ЛЕГРАФ КО́МПАНІ» (American Telephone and Telegraph Company; АТТ), найбуйнейшая электронная і электратэхнічная манаполія ЗША па вытв-сці слабаточнага абсталявання. Засн. ў 1885. Выпускае абсталяванне сувязі, ЭВМ і інш. электронную тэхніку. Абслугоўвае амер. і міжнар. лініі далёкай тэлеф. і тэлетайпнай сувязі. с. 313
«АМЕРЫКА́НА» , гл. Амерыканская энцыклапедыя. с. 313
АМЕРЫКА́НА-АНГЛІ́ЙСКАЯ ВАЙНА́ 1812—14 , гл. Англа-амерыканская вайна 1812—14. с. 313
АМЕРЫКА́НА-ІСПА́НСКАЯ ВАЙНА́ 1898 , гл. Іспана-амерыканская вайна 1898. с. 313
АМЕРЫКА́НА-КІТА́ЙСКІ ДАГАВО́Р 1946 аб дружбе, гандлі і навігацыі. Падпісаны 4.11.1946 у Нанкіне паміж ЗША і ўрадам Чан Кайшы. Фактычна нераўнапраўны дагавор меў на мэце замацаваць і пашырыць ролю амер. капіталу ў эканоміцы паўкалан. Кітая, забяспечыць манаполіям і грамадзянам ЗША усе правы, якімі карысталіся кіт. карпарацыі і грамадзяне; дэклараваў роўныя правы кітайцам у іх эканам. дзейнасці ў ЗША, што было не па сіле эканамічна слабаму Кітаю. Скасаваны ў 1949 пасля ўтварэння КНР. с. 313
АМЕРЫКА́НА-МЕКСІКА́НСКАЯ ВАЙНА́ 1846—48 , вайна ЗША супраць Мексікі. З’явілася вынікам экспансіі ЗША, якія, анексіраваўшы Тэхас (29.12.1845), прэтэндавалі на Каліфорнію і Новую Мексіку. 13.5.1846 ЗША абвясцілі Мексіцы вайну. У ходзе баявых дзеянняў (1846 — пач. 1847) амер. войскі занялі Каліфорнію і значную ч. Паўн. Мексікі. У сак. 1847 амер. дэсант высадзіўся ў порце Веракрус. 14.9.1847 была захоплена сталіца Мексікі. Паводле падпісанага ў лют. 1848 у Гуадалупе-Ідальга мірнага дагавора, мекс.-амер. граніца прайшла па р. Рыо-Грандэ, Мексіка страціла больш за палавіну сваёй тэрыторыі (Тэхас, Новую Мексіку, ч. Арызоны, Верхнюю Каліфорнію). с. 313
АМБРЫКА́НА-ПАНА́МСКІЯ ДАГАВО́РЫ 1903, 1936, 1955, 1977 аб канале. Дагавор Хея — Бюно-Варыльі 1903 (падпісаны 18 ліст. ў Вашынгтоне) гарантаваў незалежнасць Панамскай Рэспублікі (абвешчана 3.11.1903), а Панама здавала ў арэнду ЗША «на неабмежаваны час» частку сваёй тэр. шырынёй 16,1 км для будаўніцтва і эксплуатацыі міжакіянскага канала і саступала ім усе суверэнныя правы над зонай Панамскага канала. ЗША атрымала таксама права манапольна эксплуатаваць усе шляхі зносін праз тэр. Панамы паміж Ціхім ак. і Карыбскім м., выкарыстоўваць свае ваен. і паліцэйскія сілы для падтрымання парадку і абароны канала. За гэта ЗША павінны былі выплаціць Панаме 10 млн. дол. адначасова і выплачваць па 250 тыс. дол. штогод праз 9 гадоў пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі.
Дагавор 1936 (падпісаны 2 сак. ў Вашынгтоне) адмяняў артыкулы дагавора 1903 пра гарантыі ЗША падтрымліваць незалежнасць Панамы і парадак у яе гарадах Панама і Калон. ЗША адмовіліся (фармальна) ад права карыстацца тэр. за межамі канала. Штогадовыя выплаты Панаме павялічваліся да 430 тыс. дол.
Дагавор Рэмона—Эйзенхаўэра 1955 (падпісаны 25 студз. разам з «Мемарандумам аб узгодненых рашэннях», які рэгуляваў заробак мясц. служачых кампаніі Панамскага канала), адмяняў манапольнае права ЗША будаваць чыгункі і шашэйныя дарогі на Панамскім перашыйку, ураўнаваў у зарплаце панамцаў з амерыканцамі, павялічваў штогадовыя выплаты да 1930 тыс. дол. Панаме вярталася частка зямлі, раней набытая ў яе кампаніяй канала.
Дагавор аб Панамскім канале і Дагавор аб пастаянным нейтралітэце і функцыянаванні Панамскага канала 1977 (падпісаны 7 вер. ў Вашынгтоне прэзідэнтам ЗША Дж.Картэрам і кіраўніком урада Панамы А.Тарыхасам) прадугледжвалі канчатковую перадачу канала пад кантроль Панамы 1.1.2000, ліквідацыю зоны канала і вывад амер. войскаў з размешчаных у ёй ваен. базаў, павелічэнне штогадовых выплат да 10 млн. дол. і інш. Панама абвяшчае канал пастаянна нейтральным і разам з ЗША адказвае за «захаванне рэжыму нейтралітэту». Ваен. і дапаможныя судны абедзвюх дзяржаў маюць права на «хуткі транзіт праз канал». Абодва дагаворы ўхвалены на плебісцыце ў Панаме, які адбыўся 23.10.1977. З 1982 Панама пачала ажыццяўляць цывільнае кіраванне і паліцэйскую ўладу ў зоне канала. с. 313
АМЕРЫКА́НА-ФІЛІПІ́НСКАЯ ВАЙНА́ 1899—1901 , каланіяльная вайна ЗША супраць Філіпін. Не прызнаўшы незалежнасці маладой Філіпінскай Рэспублікі, ЗША абвясцілі сябе яе суверэнам. Размешчаная на Філіпінах 25-тысячная армія ЗША 4.2.1899 разгарнула баявыя дзеянні супраць рэсп. войскаў (каля 16 тыс. чал.). Але за паўгода яна прасунулася толькі на 100—120 км на Пн ад Манілы. Выклікаўшы сярод філіпінцаў раскол, які прывёў да прымусовай адстаўкі кіраўніка ўрада А.Мабіні і забойства галоўнакамандуючага рэсп. арміяй А.Луны, амер. войскі ў кастр. пачалі новае наступленне. Пераход на бок ЗША часткі мясц. памешчыкаў і буржуазіі аслабіў супраціўленне філіпінскай арміі, і яна распалася на партыз. атрады. Паланенне прэзідэнта Э.Агінальда (23.3.1901) і яго прысяга на вернасць ЗША фактычна спынілі вайну. Баі партыз. груп працягваліся да 1913. с. 313
АМЕРЫКА́НА-ФРАНЦУ́ЗСКІ ДАГАВО́Р 1778 . Падпісаны 6 лют. ў Парыжы Б.Франклінам і франц. міністрам замежных спраў Ш.Вержэнам. Прадугледжваў уступленне ў вайну з Англіяй Францыі, якая абавязалася абараняць «свабоду, суверэнітэт і незалежнасць» 13 паўн.-амер. калоній і не складаць зброі да таго часу, пакуль Англія не прызнае іх незалежнасць. Дагавор перастаў дзейнічаць у 1794, калі ЗША абвясцілі пра свой нейтралітэт у вайне Францыі супраць кааліцыі еўрап. дзяржаў на чале з Англіяй. с. 313
АМЕРЫКА́НА-ЯПО́НСКІЯ ДАГАВО́РЫ 1951, 1960 . Дагавор бяспекі 1951. Падпісаны 8 вер. ў Сан-Францыска на нявызначаны тэрмін. Навязаны Японіі ЗША як умова заключэння мірнага дагавора. Паводле яго ЗША атрымалі права мець на тэр. Японіі свае ўзбр. сілы і выкарыстоўваць іх для аперацый на Д.Усходзе і задушэння хваляванняў унутры краіны; без згоды ЗША на яп. тэр. не маглі размяшчацца базы і войскі трэцяй дзяржавы. Страціў сілу ў сувязі з заключэннем дагавора 1960. Дагавор аб узаемным супрацоўніцтве і гарантыі бяспекі падпісаны 19.1.1960 у Вашынгтоне тэрмінам на 10 гадоў (прадоўжаны на няпэўны тэрмін у ліст. 1969); ратыфікаваны 22.6.1960. Паводле яго ЗША замацавалі сваё права мець на тэр. Японіі ўзбр. сілы і ваен. базы. Японія абавязвалася нарошчваць свой ваен. патэнцыял і выкарыстоўваць яго ў выпадку агульнай небяспекі. Дагавор адмоўна ўспрыняты народам і выклікаў хваляванні ў Японіі. с. 313
АМЕРЫКАНО́ІДНАЯ РА́СА , адгалінаванне вял. мангалоіднай расы, уключае карэннае насельніцтва Амерыкі — індзейцаў. Асн. прыкметы чалавека амерыканоіднай расы — прамыя чорныя валасы, цёмныя вочы, скура з бурым адценнем, вял. твар, вусы і барада растуць слаба. Сярод прадстаўнікоў амерыканоіднай расы адсутнічаюць рэзус-адмоўныя індывідуумы, амаль усе яны маюць 0 (І) групу крыві, што разам са слаба развітой мангольскай складкай павека і адносна буйным носам адрознівае амерыканоідаў ад мангалоідаў. Індзейцы складаюць значную частку сучаснага насельніцтва ў краінах Паўд. Амерыкі, у Паўн. Амерыцы іх засталося няшмат. А.І.Мікуліч. с. 314
АМЕРЫКА́НСКАЯ АДМІНІСТРА́ЦЫЯ ДАПАМО́ГІ (American Relief Administration; АРА), урадавая арг-цыя ЗША у 1919—23 па аказанні харчовай і інш. дапамогі еўрап. краінам, што пацярпелі ў 1-ю сусв. вайну. Узначальваў Г.Гувер. Фактычна выкарыстоўвалася для ўмацавання эканам. і паліт. пазіцый ЗША, стрымлівання рэв. руху ў Венгрыі, Румыніі, Балгарыі і інш. У 1921—22 аказала дапамогу ў час голаду ў Паволжы, На Украіне. У выніку канкурэнцыі з боку Англіі, Францыі і Італіі яе дзейнасць у Еўропе спынена. с. 314
АМЕРЫКА́НСКАЯ АКАДЭ́МІЯ КІНЕМАТАГРАФІ́ЧНЫХ МАСТА́ЦТВАЎ І НАВУ́К (Academy of Motion Picture Arts and Sciences; АМПАС), Амерыканская кінаакадэмія, грамадская арг-цыя ў ЗША Засн. ў 1927 у Галівудзе. Займаецца праблемамі павышэння адукацыйнага, прафес. і тэхн. ўзроўню амер. кінематаграфіі. Аб’ядноўвае больш за 4 тыс. членаў. Мае 12 секцый (рэжысёрская, акцёрскага мастацтва, сцэнарная, кампазітарская, прадзюсерская і інш.). Вядзе інфармацыйную (3 разы на год выдае каталогі бягучай амер. кінапрадукцыі, даведнікі) і лекцыйную работу, дапамагае маладым кінематаграфістам. З 1929 штогод прысуджае прэміі «Оскар» амер. (іншы раз англ.) фільмам за дасягненні ў 26 асобных галінах кінематографа (па 26 намінацыях), а таксама за лепшы замежны фільм года. Прысуджаюцца спец. прэміі «Оскар» за ўклад у кінамастацтва ў цэлым. З 1973 арганізуе конкурсы студэнцкіх фільмаў. с. 314
АМЕРЫКА́НСКАЯ СТАНДАРТБРЭ́ДНАЯ ПАРО́ДА коней, амерыканская рысістая парода, хуткаалюрная запражная парода. Выведзена ў ЗША у 19 ст. скрыжаваннямі з чыстакроўнай верхавой нарфолкскай, галандскай рысістай, канадскімі інаходцамі і інш. пародамі гал. чынам для спарт. спаборніцтваў на іпадромах. Гадуюць у ЗША, Канадзе, краінах Еўропы. У Расіі з яе ўдзелам выведзена руская рысістая парода. На Беларусі выкарыстоўваецца як паляпшальнік рысістых парод.
Масць гнядая, вараная, рыжая. У выніку аднабаковага адбору на рэзвасць коні не выраўнаваны па экстэр’еры; выш. ў карку 145— 166 см. Абсалютны рэкорд на 1 мілю рыссю 1 мін 54,4 с, інахаддзю 1 мін 49 с. с. 314
АМЕРЫКА́НСКАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ ПРА́ЦЫ (American Federation of Labor; АФП), прафсаюзнае аб’яднанне ў ЗША у 1886—1955. Узнікла на аснове створанай у 1881 Федэрацыі арганізаваных прафсаюзаў ЗША і Канады; аб’ядноўвала 90 арг-цый кваліфікаваных рабочых пад кіраўніцтвам С.Гомперса (старшыня АФП да 1924). Будавалася паводле цэхавага прынцыпу. Прадстаўляла выключна эканам. інтарэсы рабочых. Ускладняла прыём у прафсаюзы для некваліфікаваных рабочых, неграў і імігрантаў. У 1930-я г. частка прафс. арг-цый левай арыентацыі выйшла з АФП і стварыла Кангрэс вытворчых прафсаюзаў, з якім у 1955 АФП (каля 10 млн. чл.) аб’ядналася ў адзіную Амерыканскую федэрацыю працы — Кангрэс вытворчых прафсаюзаў. с. 314
АМЕРЫКА́НСКАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ ПРА́ЦЫ — КАНГРЭ́С ВЫТВО́РЧЫХ ПРАФСАЮ́ЗАЎ (American Federation of Labor-Congress of Industrial Organizations АФП—КВП), найбольшае прафс. аб’яднанне ў ЗША. Створана ў 1955 у выніку зліцця Амерыканскай федэрацыі працы і Кангрэса вытворчых прафсаюзаў. Да 1969 уваходзіла ў Міжнародную канфедэрацыю свабодных прафсаюзаў. Штаб-кватэра ў г. Вашынгтон. З’яўляецца асн. сацыял-рэфармісцкай сілай у краіне, на прэзідэнцкіх выбарах у асноўным падтрымлівае Дэмакр. партыю. У сваёй дзейнасці зыходзіць з ідэі, што рабочыя павінны мець права на забастоўку, выкарыстоўвае метады калект. торгу (для дасягнення калект. дагавору з работадаўцам) і паправак да закону (паляпшэнне існуючых законаў); кіраўніцтва АФП—КВП выступае супраць левага радыкалізму і свабоднай рыначнай стыхіі. Аб’ядноўвае (1994) 98 найбуйнейшых прафсаюзаў краіны: рабочых буд. прам-сці, транспартнікаў, партовых грузчыкаў усх. ўзбярэжжа і інш.; больш за 14,5 млн. чл. Старшыні АФП—КВП: Дж.Міні (1955—79), Л.Керкленд (з 1979). Друкаваныя органы: штотыднёвік «AFL—CIO News» («Навіны АФП—КВП») і штомесячны час. «American Federationist» («Амерыканскі федэрацыяніст»). с. 314
АМЕРЫКА́НСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕ́ДЫЯ , «Амерыкана» (The Encyclopedia Americana), універсальная энцыклапедыя ў ЗША. 1-е выд. выйшла ў Філадэльфіі ў 1829—33 (т. 1—13; скл. Ф.Лібер). З 1903 выдаецца ў Нью-Йорку (т. 1—16, 1903—04; з 1918 перавыдаецца ў 30 т.). Змяшчае каля 70 тыс. артыкулаў па гуманітарных, прыродазнаўчых і дакладных навуках, тэхніцы, эканоміцы, палітыцы. Асабліва падрабязны матэрыял прыводзіцца пра ЗША і інш. краіны Амерыкі. Большасць артыкулаў — сціслыя даведкі-дэфініцыі; грунтоўныя агляды даюцца пра асобныя краіны, усе стагоддзі новай эры (ад 1-га да 20-га), выдатныя творы сусв. л-ры, музыкі, філасофіі і эканомікі, амер. паліт. дзеячаў і інш. Найб. складаныя артыкулы маюць невял. слоўнікі тэрмінаў. Т. 30 змяшчае ілюстраваную храналогію сусв. падзей за апошнія 5 гадоў і алфавітны індэкс — больш за 350 тыс. тэрмінаў і слоў, што выкарыстаны ў артыкулах Амерыканскай энцыклапедыі. З 1923 у дадатак да Амерыканскай энцыклапедыі выдаецца 1-томны штогоднік. В.К.Шчэрбін. с. 314
АМЕРЫКА́НСКІ БЕ́ЛЫ МАТЫ́ЛЬ (Hyphantria cunea), матыль сямейства мядзведзіц. Радзіма — Паўн. Амерыка. У Еўропе ўпершыню выяўлены ў Венгрыі (1940). Пашырыўся па інш. краінах Еўропы. Шкодзіць раслінаводству.
Размах крылаў 2,0—3,5 см. У некаторых асобін на брушку і крылах дробныя чорныя плямкі. Вусені даўж. 2,5—3,5 см, усёедныя, кормяцца больш як на 200 відах раслін. За год 2 пакаленні. Матылі першага пакалення вылятаюць у маі, другога — у ліпені—жніўні. Адкладаюць 300—2500 яец на ніжнюю паверхню ліста. Вусені шкодзяць раслінам. Меры барацьбы: каранцін, апрацоўка раслін спец. прэпаратамі. с. 315
АМЕРЫКА́НСКІ ГНІЛЕ́Ц ПЧОЛ , злаякасны гнілец, пячатны гнілец, інфекцыйная хвароба пчаліных сем’яў, узбуджальнік якой спораўтваральны мікроб (Bacillus larvae). Пашыраны ўсюды. Перадаецца праз хворых пчол, якія загінулі, праз мёд, соты, інвентар, паразітаў пчол і інш.
У пашкоджанай пчалінай сям’і расплод стракаты, рознаўзроставы. Вечкі ячэек пацямнелыя, лейкападобна ўціснутыя. Лічынкі ва ўзросце акуклівання трацяць сегментацыю, іх скурка танчэе, тканкі распадаюцца і ператвараюцца ў клейкую, цягучую масу колеру кавы, з пахам сталярнага клею. Лячэнне: цукровы сіроп з дабаўленнем сульфаніламідаў, антыбіётыкаў і інш. Прафілактыка: дэзінфіцыраванне вулляў, інвентару і інш. с. 315
АМЕРЫКА́НСКІ ЛЕГІЁН (American Legion), у ЗША арг-цыя былых удзельнікаў розных войнаў. Засн. ў 1919 у Парыжы вайскоўцамі амер. экспедыцыйнага корпуса ў Еўропе, узаконена як афіц. арг-цыя актам Кангрэса ЗША. Штаб-кватэра ў г. Індыянапаліс. Узначальваецца выканкомам і нац. камандорам, якіх штогод выбірае з’езд легіянераў. Выступае за сац. абарону ветэранаў войнаў, займаецца ваенна-патрыят. выхаваннем моладзі. Паліт. пазіцыі Амерыканскага легіёна характарызуюцца антыпрафсаюзным курсам, негатыўным стаўленнем да іншаземцаў. с. 315
АМЕРЫКА́НСКІ СО́МІК , гл. Сомік амерыканскі. с. 315
АМЕРЫКА́НСКІ ФУТБО́Л , спартыўная гульня. Узнік у канцы 19 ст. ў ЗША на аснове рэгбі і футбола. Гуляюць 2 каманды па 11 чал. (замены па ходу сустрэчы) на працягу 4 квартаў (па 15 хвілін чыстага часу). Гал. мэта — занесці рукамі мяч грушападобнай формы ў заліковую зону і апусціць на зямлю (тачдаўн) або нагой накіраваць мяч у вароты (філдгол). Дазволены сілавыя прыёмы, для гульцоў прадугледжана спец. ахоўная амуніцыя. Найб. развіты ў ЗША, дзе штогод праводзяцца чэмпіянаты сярод прафес. клубаў; культывуецца ў 20 еўрап. краінах. Чэмпіянаты свету з 1967. На Беларусі развіваецца з 1990; клуб «Мінскія зубры» тройчы перамагаў на чэмпіянатах СНД. М.А.Дубіцкі. с. 315
АМЕРЫКА́НЦЫ , нацыя, асн. насельніцтва ЗША. Больш за 187,2 млн. чал. (1987), у т.л. 30 млн. неграў і мулатаў. Гавораць на амерыканскім варыянце англійскай мовы. Паводле рэлігіі пераважна пратэстанты і католікі. с. 315
АМЕРЫ́ЦЫЙ (лац. Americium), Am, штучны радыеактыўны хім. элемент, ат. н. 95, адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае, штучна атрыманы 13, найб. устойлівы 243Am (перыяд распаду 7370 г.).
Адкрыта ў 1944 амер. вучонымі пры апрамяненні 239Pu нейтронамі. Серабрысты метал, шчыльн. 13,67·103 кг/м3, tпл = 1173 °С. Выкарыстоўваецца ў нейтронных крыніцах, дэфектаскапіі, для атрымання больш цяжкіх элементаў (напр., плутонію, кюрыю). Высокатаксічны. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986) ёсць на забруджаных тэр. Беларусі. с. 315
АМЕТЫ́СТ (ад грэч. amethystos цвярозы, не п’яны), мінерал, празрыстая фіялетавая разнавіднасць кварцу. Бляск шкляны. Трапляецца ў гранітных пегматытах, кварцавых жылах, пустотах вулканічных горных парод і інш. Буйныя, прыгожа афарбаваныя крышталі аметысту — каштоўныя камяні (ювелірныя і маст. вырабы). Радовішчы ў Замбіі, Зімбабве, Бразіліі (найб. каштоўныя), у Расіі (Урал), Узбекістане і інш. Наладжана вытв-сць сінтэтычных аметыстаў. Выкарыстоўваўся як амулет супраць п’янства. с. 315
АМЕЯ́ДАЎ МЯЧЭ́ЦЬ , Вялікая мячэць Амеядаў у Дамаску, помнік сярэдневяковай арабскай архітэктуры. Перабудавана ў 705—715 з царквы св. Іаана Хрысціцеля, пераробленай з ант. свяцілішча Юпітэра Дамаскага.
Прамавугольнае ў плане збудаванне (157 м х 100 м) з малельнай залай, да якой прымыкае двор, абнесены з трох бакоў галерэяй з 2-яруснымі аркадамі на калонах і слупах. Малельная зала — 3-нефавая з 2-яруснымі аркадамі на мармуровых калонах, перакрыжавана трансептам над сяродкрыжжам. Фасады ўпрыгожаны мазаікай 8 ст. (захаваліся часткова). с. 315
АМЕЯ́ДАЎ ХАЛІФА́Т , Дамаскі халіфат, дзяржава арабаў у перыяд праўлення халіфаў дынастыі Амеядаў. Сталіца — Дамаск. На пачатку займаў тэр. Аравійскага п-ва, Месапатаміі, Палесціны, Сірыі, Ірана, Егіпта. У ходзе араб. заваяванняў да халіфата далучаны Паўн. Афрыка, б.ч. Пірэнейскага п-ва, ч. Сярэдняй Азіі, некат. княствы Паўн.-Зах. Індыі, Арменія, Азербайджан, ч. Грузіі. Амеяды распаўсюджвалі сярод заваяванага насельніцтва іслам, увялі ў справаводства араб. мову, рэарганізавалі войска (салдаты атрымлівалі плату з казны ці надзяляліся зямлёй), будавалі дарогі, каналы, караван-сараі і інш. Нестабільныя падаткі і нормы землекарыстання выклікалі нар. паўстанні (часам у форме сектанцкіх рухаў), апошняе з якіх у 747—750 пад кіраўніцтвам Абу Мусліма прывяло да звяржэння дынастыі Амеядаў і разбурэння халіфата. с. 315
АМЕЯ́ДЫ , дынастыя арабскіх халіфаў, якая правіла ў 661—750. Паходзілі з роду Амея араб. меканскага племені курэйшаў. Заснавальнік Муавія І, які ўзначаліў Арабскі халіфат пасля забойства апошняга з першых чатырох праведных халіфаў Алі ібн Абі Таліба.
Найб. значныя прадстаўнікі Амеядаў: Абд аль-Малік [685—705] і яго сыны Валід І [705— 715], Сулейман [715—717], Ясід ІІ [720— 724], Хішам ібн Абд аль-Малік [724—743]. Пры Амеядах створана буйная дзяржава — Амеядаў халіфат, працягваліся араб. заваяванні. У 750 скінуты Абасідамі. Адзіны ўцалелы з Амеядаў Абдарахман І уцёк у Іспанію і заснаваў там дынастыю Кардоўскіх Амеядаў (гл. Кардоўскі эмірат). с. 316
АМЁБІЯЗ , амёбная дызентэрыя, хвароба чалавека, якая выклікаецца паразітаваннем у яго арганізме дызентэрыйнай амёбы (Entamoeda histolytica) і характарызуецца язвавым пашкоджаннем тоўстага кішэчніка. Цысты ўзбуджальніка выдзяляюцца ў навакольнае асяроддзе з калам, у вадзе могуць захоўваць жыццяздольнасць да 8 месяцаў; трапляюць у арганізм праз брудныя рукі, прадметы ўжытку, забруджаную агародніну, ваду. Інкубацыйны перыяд да 1,5 месяца. Хвароба пачынаецца слабасцю, зніжэннем апетыту, болямі ў жываце. Надворак пачашчаецца да 5—15 разоў за суткі, вадкі, са сліззю і крывёй. Развіваюцца з’явы інтаксікацыі. Без лячэння магчымы пераход у хранічную форму з ускладненнямі (разрывы кішак і абсцэсы ў печані і мозгу). Лячэнне толькі ў стацыянары з наступным наглядам урача. с. 316
АМЁБЫ (Labosea), клас прасцейшых. Трапляюцца ў прэсных, саленаватых, марскіх водах, часта ў прыбярэжным пяску, глебе; асобныя паразітуюць у кішэчніку жывёл і чалавека (напр., амёба дызентэрыйная Entamoeda histolytica), выклікаюць амёбіяз.
Цела 15 мкм — З мм, пастаяннай формы не маюць. Перамяшчаюцца з дапамогай часовых вырастаў (псеўдаподыяў). Хуткасць руху 0,5—3 мкм/мін. Маюць ядро, пульсуючую і стрававальную вакуолі. Жывяцца бактэрыямі, водарасцямі, прасцейшымі. Размнажаюцца бясполым спосабам (дзяленнем). У неспрыяльных умовах акругляюцца, укрываюцца 2-слаёвай шчыльнай абалонкай (інцыстуюцца). с. 316
А́МІ (Ammi), род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. Каля 6 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і. Амі зубная (А. visnaga) і вялікая (А. majus) культывуюцца на Каўказе, паўд. Украіне і ў Малдове. Інтрадукаваны ў Цэнтр. бат. сад АН Беларусі.
Адна- або двухгадовыя травяністыя расліны з галінастым голым баразнаватым сцяблом выш. 50—80 см. Лісце складанаперыстарассечанае. Кветкі дробныя белыя ў складаных парасоніках. Плод — двухсямянка; мае эфірны алей, келін, віснагін, ізапімпінелін, бергаптэн і інш. біял. актыўныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца пры каранарнай недастатковасці, бранхіяльнай астме, коклюшы, як спазмалітычныя сродкі; прэпарат аміфурын — для лячэння віціліга і кругападобнай лысасці. Харчовыя (ужываюцца карані), меданосныя, вострапрыпраўныя і эфіраалейныя расліны. с. 316
АМІ́ДА , Аміда-буцу, Аміда-нёрай, адно з гал. божастваў японскай будыйскай міфалогіі; буда, уладыка запеватнай «чыстай зямлі», куды трапляюць праведнікі. Вакол Аміды склалася яп. разнавіднасць будызму — амідаізм. с. 316
АМІДА́ЗЫ , ферменты класа гідралаз, якія каталізуюць расшчапленне рэчываў тыпу кіслотных амідаў з утварэннем аміяку. Пашыраны ў жывых арганізмах. У ліку амідазаў аспарагіназа (прэпарат выкарыстоўваецца ў медыцыне), глутаміназа, урэаза і інш. с. 316
АМІДАСТАМО́З , інвазійная нематадозная хвароба гусей (пераважна маладняку да 4 мес), качак і інш. птушак, якая выклікаецца нематодамі амідастомамі. Пашыраны ўсюды. Пік інвазіі ў сярэдзіне лета. Птушкі заражаюцца праз корм, абнасенены яйцамі гельмінтаў. Паказанні: запаленне слізістай абалонкі страўніка, парушэнні стрававання, кволасць, страта апетыту, хісткая хада. с. 316
АМІДАСТО́МЫ (Amidostomum), род нематодаў. Больш за 10 відаў. Паразітуюць у падслізістай абалонцы страўніка гусей, радзей качак, куранят і галубоў. Выклікаюць амідастамоз. Найб. пашырана Amidostoma anseris.
Даўж. самцоў да 14,5 мм, шыр. да 0,26 мм, самак адпаведна 20,3 і 0,39 мм. Яйцы выдзяляюцца ў вонкавае асяроддзе. Развіццё без прамежкавага гаспадара. Інвазійная лічынка пасля двухразовай лінькі пры т-ры паветра 16—26 °С праз 3—5 сутак выходзіць з яйца. У страўнік гаспадара трапляе з травой ці вадой, праз 17—22 сут дасягае палавой спеласці. с. 316
АМІ́ДЫ КІСЛО́Т , вытворныя кіслародазмяшчальных кіслот, у малекуле якіх гідраксільная група ОН замешчана амінагрупай NH2. Нейтральныя рэчывы. Аміды кіслот неарганічныя: сульфамінавая к-та H2NSO2OH, трыамідафосфарная к-та OP(NH2)3. Да амідаў кіслот арган. належаць: фармамід, ацэтамід CH3CONH2, мачавіна, акрыламід і інш. Вядомы аміды сульфакіслот (напр., бензолсульфамід C6H5SO2NH2). Аміды кіслот атрымліваюць дэгідратацыяй амоніевых соляў ці ўзаемадзеяннем аміяку або амінаў з вытворнымі адпаведных кіслот. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці сульфмідных прэпаратаў і поліамідаў. с. 316
АМІ́ДЫ МЕТА́ЛАЎ , неарганічныя злучэнні агульнай формы M(NH2)n (М — метал, n — ступень акіслення металу). Аміды шчолачных металаў стабільныя крышт. рэчывы, цяжкіх металаў — выбухованебяспечныя. Атрымліваюць узаемадзеяннем металаў з аміякам. Аміды натрыю выкарыстоўваюцца ў вытв-сці сінт. індыга, лек. прэпаратаў (амідапірыдзінаў), вітаміну А і інш. с. 316
АМІ́ЛАВЫЯ СПІРТЫ́ , аліфатычныя насычаныя спірты, С5Н11ОН. Вядома 8 ізамерных амілавых спіртоў, у т.л. ізаамілавы спірт (СН3)2СНСН2СН2ОН — асн. кампанент сівушнага масла, з якога яго і атрымліваюць. Бясколерная вадкасць з непрыемным пахам, tкіп132°С, шчыльн. 0,81·103 кг/м3, мала растваральная ў вадзе, ядавітая. Амілавыя спірты — сыравіна для вытв-сці амілацэтатаў, растваральнікі для лакафарбавых матэрыялаў, пенаўтваральнікі ў флатацыі, кампаненты ў вытв-сці пораху, лекаў і інш. Аказваюць наркатычнае дзеянне на чалавека. с. 316
АМІЛА́ЗЫ , ферменты, якія каталізуюць гідралітычнае раскладанне крухмалу, глікагену і інш. поліцукрыдаў на больш простыя вугляводы. Знойдзены ў слінных і падстраўнікавай залозах жывёл, прарослым насенні вышэйшых раслін, мікраарганізмах. Удзельнічаюць у працэсах стрававання, выкарыстоўваюцца пры апрацоўцы крухмалістай сыравіны для хлебапякарнай, спіртавой, піваварнай прам-сці, пры вытв-сці глюкозы і інш. с. 317
АМІЛАПЕКЦІ́Н , поліцукрыд, разгалінаваныя малекулы якога пабудаваны з астаткаў α—d-глюкозы. Уваходзіць у састаў крухмалу (звычайна 70—90%). У т.зв. воскападобных сартах кукурузы, ячменю, рысу крухмал складаецца толькі з амілапекціну. Раствор амілапекціну афарбоўваецца ёдам у чырвона-фіялетавы колер. с. 317
АМІНАПЛА́СТЫ (ад грэч. amylon крухмал + plastos вылеплены), бясколерныя элементы расліннай клеткі з групы лейкапластаў. Сінтэзуюць і назапашваюць т.зв. другасны крухмал у назапашвальных тканках каранёў, карэнішчаў, караняплодаў (напр., бульба, батат, пастарнак і інш.). с. 317
АМІЛАЦЭТА́ТЫ , арганічныя рэчывы, складаныя эфіры воцатнай кіслаты і амілавых спіртоў, СН3СООС5Н11. Вадкасці, tкіп 149,2 °С, шчыльн. 0,875·103 кг/м3 (н-амілацэтат), tкіп 142 °С, шчыльн. 0,871·103 кг/м3 (ізаамілацэтат), мала растваральныя ў вадзе, добра — у арган. растваральніках. Ізаамілацэтат (грушавая эсенцыя) выкарыстоўваецца ў вытв-сці фруктовай вады, карамеляў, амілацэтат — як растваральнік лакаў і фарбаў, нітрацэлюлозы, экстракт пры атрыманні пеніцыліну, кампаненты харч. эсенцый, рэчывы для араматызацыі мыла. с. 317
АМІЛО́ЗА , лінейны поліцукрыд, малекулы якога пабудаваны з астаткаў глюкозы. Уваходзіць у састаў крухмалу; у адрозненне ад другога кампанента крухмалу — амілапекціну ў водным асяроддзі афарбоўваецца ёдам у сіні колер. с. 317
АМІМІ́Я (ад а... + грэч. mimia перайманне), адсутнасць мімікі пры псіх. захворваннях, паркінсанізме, пашкоджанні нерваў твару. с. 317
АМІ́Н Хафізула (1926, г. Пагман, прав. Кабул, Афганістан — 27.12.1979), афганскі дзярж. і паліт. дзеяч. Чл. Народна-дэмакр. партыі Афганістана (фракцыя «Хальк»). Пасля перавароту (рэвалюцыі) 27.4.1978 1-ы нам. прэм’ер-міністра і міністр замежных спраў, прэм’ер-міністр. 14.9.1979 адхіліў ад улады Н.М.Таракі, з 16 вер. ген. сакратар ЦК партыі, старшыня Рэв. савета краіны. Імкнуўся да ўсталявання аўтарытарнага рэжыму. Загінуў у час уводу сав. войскаў у Афганістан. с. 317
АМІНААЛЬДЭГІ́ДНЫЯ СМО́ЛЫ , амінасмолы, тэрмарэактыўныя алігамерныя прадукты полікандэнсацыі амінаў ці амідаў з альдэгідамі. Ператвараюцца ў сеткавыя палімеры. Найб. шырока выкарыстоўваюцца меламінафармальдэгідныя і мачавіна-фармальдэгідныя смолы.
Атрымліваюць у выглядзе водных раствораў ці парашкоў. Ацвярджаюцца пры награванні ці пры пакаёвай т-ры з кіслотнымі каталізатарамі. Зашытыя і мадыфікаваныя смолы — высокатрывалыя, цепла-, вода-, зносаўстойлівыя матэрыялы. Выкарыстоўваюць у вытв-сці драўнінна-стружкавых пліт, амінапластаў, клеяў, пенапластаў, сінт. шпону; мадыфікаваныя — у вытв-сці спец. алкідных лакаў і эмаляў, формаў і стрыжняў для алюмініевага і чыгуннага ліцця, пластыфікатараў бетону. с. 317
АМІНАВА́ННЕ , увядзенне амінагрупы ў малекулу арган. злучэння. Напр. С2Н5Сl + 2NH3 → С2Н5NH2 + NH4Cl — рэакцыя ўзаемадзеяння хлорыстага этылу з аміякам пры высокім ціску. с. 317
АМІНАГЛІКАЗІ́ДЫ (N-гліказіды, другасныя або трацічныя гліказіламіны), гліказіды, у малекулах якіх гліказідныя сувязі ўтвараюцца з удзелам атама азоту. Амінагліказіды — вытворныя гліказіміну (першасны гліказіламін), утвараюцца ў выніку замяшчэння аднаго ці двух атамаў вадароду ў амінагрупе (-NН2) аліфатычнымі, араматычнымі або гетэрацыклічнымі радыкаламі. Сустракаюцца ў тканках жывёл і раслін, маюць вял. біял. актыўнасць і выкарыстоўваюцца ў медыцыне (напр., фтарафур, цытарабін) і біялогіі. Аліфатычныя і араматычныя амінагліказіды атрымліваюць кандэнсацыяй цукроў з амінамі. Да прыродных амінагліказідаў належаць нуклеатыды і нуклеазіды, некаторыя каэнзімы (напр., адэназінтрыфосфарная к-та, урыдзінтрыфасфат і інш.), глікапратэіды, амінагліказідныя антыбіётыкі, мяшаныя біяпалімеры. Амінагліказіды некаторых араматычных амінаў могуць быць антыаксідантамі каўчуку. с. 317
АМІНАГРУ́ПА , аднавалентная група атамаў — NH2, характэрная для першасных амінаў. Мае пірамідальную будову, праяўляе ўласцівасці асноў. Уваходзіць у састаў амінакіслот, амінаспіртоў, амідаў кіслот. с. 318
АМІНАКІСЛО́ТЫ , арганічныя (карбонавыя) к-ты, якія маюць у малекуле адну або некалькі амінагруп (NH2). Адрозніваюць α-амінакіслоты, β-амінакіслоты, γ-амінакіслоты. У прыродзе пашыраны пераважна α-амінакіслоты агульнай формулы H2N-<FORMULA>-СООН. Амінакіслоты — бясколерныя крышталічныя рэчывы, большасць з якіх добра раствараецца ў вадзе. Амфатэрныя злучэнні маюць уласцівасці к-т і асноў. У жывых арганізмах знойдзена больш за 100 амінакіслот, каля 20 з іх асн. структурныя элементы малекул бялкоў. Іншыя амінакіслоты ўваходзяць у састаў ферментаў, гармонаў, некаторых антыбіётыкаў, вітамінаў і інш. рэчываў, неабходных для жыццядзейнасці арганізма. Могуць быць у тканках жывых арганізмаў у свабодным стане. Біял. роля і функцыі некаторых амінакіслот не высветлены. Шэраг амінакіслот (арніцін, цыстатыянін і інш.) — прамежкавыя прадукты абмену рэчываў.
У большасці прыродных амінакіслот амінагрупа звязана з вугляродам, самым блізкім да карбаксільнай групы; у малекуле β-амінакіслот яна звязана з другім пасля карбаксільнай групы вугляродам. α-амінакіслата падзяляецца на ацыклічныя (тлустага шэрагу) і цыклічныя (араматычнага шэрагу); па колькасці аміна- і карбаксільных груп у малекуле α-амінакіслот адрозніваюць монаамінамонакарбонавыя, напр. гліцын, серын, трэанін; монаамінадыкарбонавыя, напр. аспарагінавая кіслата, глутамінавая кіслата; дыамінамонакарбонавыя к-ты, напр. лізін, аргінін. У прыродзе большая частка α-амінакіслот сінтэзуецца раслінамі, некаторыя з іх (заменныя амінакіслоты) могуць сінтэзавацца і жывёльнымі арганізмамі з неарган. злучэнняў азоту, напр. аміяку і кетонакіслот. Незаменныя амінакіслоты (валін, лейцын, ізалейцын, лізін, трыптафан, феніланін, метыянін, трэанін і інш.) у чалавека і жывёл не ўтвараюцца і паступаюць у арганізм з ежай. Ад нястачы іх у арганізме ўзнікаюць розныя хваробы.
Атрымліваюць і сінтэтычна, у т.л. ва ўмовах, якія мадэліруюць атмасферу першабытнай Зямлі. Амінакіслоты выкарыстоўваюць у медыцыне, для павышэння біял. каштоўнасці некаторых харч. прадуктаў, як зыходныя прадукты ў прамысл. сінтэзе поліамідаў, фарбавальнікаў. с. 318
АМІНАПЕПТЫДА́ЗЫ , група ферментаў кішачнага соку. Удзельнічаюць у працэсах стрававання. Каталізуюць гідралітычнае расшчапленне поліпептыдаў (прадуктаў расшчаплення бялкоў) з утварэннем свабодных амінакіслот. Расшчапленне ажыццяўляецца толькі з таго канца поліпептыднага ланцуга, дзе ёсць свабодная амінагрупа (NH2). с. 318
АМІНАПЛА́СТЫ , пластмасы на аснове амінаальдэгідных смол. Вырабляюцца ў выглядзе прэс-парашкоў, слаістых пластыкаў ці сітаватых матэрыялаў. Прэс-парашкі маюць у якасці напаўняльнікаў драўнінную і кварцавую муку, каалін; слаістыя пластыкі — ніткі, жгуты, тканыя і нятканыя палотны, азбест, паперу. Не маюць паху, стойкія да дзеяння слабых кіслот і шчолачаў, ацэтону, спірту, цепла-, святло- і водаўстойлівыя, дыэлектрыкі. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці электратэхн. вырабаў (карпусы прылад, ізаляцыйныя матэрыялы), пластыкаў для мэблі і інтэр’ераў, драўнінна-стружкавых пліт, цепла- і гукаізаляцыйных матэрыялаў. с. 318
АМІНАСПІРТЫ́ , арганічныя аліфатычныя злучэнні, малекула якіх мае амінагрупу NH2 і гідраксільную групу ОН; CnH2n(NH2)OH. Масляністыя вадкасці з уласцівасцямі асноў. З мінер. і моцнымі карбонавымі кіслотамі ўтвараюць крышт. солі, з вышэйшымі тлустымі кіслотамі і іх эфірамі — нейтральныя прадукты (мыла). Атрымліваюць дзеяннем аміяку або амінаў на аксіды алефінаў. Выкарыстоўваюцца (асабліва этаноламіны) у вытв-сці мыйных сродкаў, эмульгатараў, касметычных і лек. прэпаратаў. Да вытворных амінаспіртоў належаць эфедрын, гармон L-адрэналін і халін, якія адыгрываюць важную ролю ў абмене рэчываў жывых арганізмаў. с. 318
АМІНАТАЛУО́ЛЫ , гл. Талуідзіны. с. 318
АМІНАТРАНСФЕРА́ЗЫ , трансаміназы, ферменты, якія зваротна каталізуюць перанос амінагрупы (-NH2) ад амінакіслот на кетакіслоты без прамежкавага ўтварэння аміяку. Рэакцыі з удзелам амінатрансферазаў забяспечваюць сувязь бялковага і вугляводнага абменаў ў жывых арганізмах. Вызначэннем актыўнасці асобных амінатрансферазаў карыстаюцца ў дыягностыцы хвароб нырак, сэрца. с. 318
АМІНАФЕНО́ЛЫ , арганічныя араматычныя злучэнні, малекула якіх мае амінагрупу NH2 і гідраксільную групу OH; C6H4(NH2)ОН. Вядомы крышталічныя ізамеры амінафенолаў, орта-амінафенолы, tпл 174 °С; мета-амінафенолы, tпл 123 °С і пара-амінафенолы, tпл 186 °С. Амфатэрныя, утвараюць солі з кіслотамі і шчолачамі. Атрымліваюць аднаўленнем адпаведных нітроза- і нітрафенолаў. Ізамеры (мета- і пара-амінафенолы) выкарыстоўваюць у вытв-сці фарбавальнікаў для футра (карычневы колер), пара-амінафенолы і яго вытворныя — праявіцелі ў фатаграфіі. Амінафенолы могуць выклікаць дэрматыт. с. 318
АМІНАЦУ́КРЫ , вытворныя простых монацукрыдаў (гексоз), у якіх адна або некалькі гідраксільных груп (ОН) заменены амінагрупамі (NH2). Найб. пашыраны ў прыродзе d-глюкозамін (гал. кампанент хіціну, які ўтварае вонкавы шкілет насякомых і ракападобных) і d-галактазамін (уваходзіць у састаў глікаліпідаў, гал. поліцукрыду храсткоў — хондраітынсульфату). Выкарыстоўваюцца ў хім., хім.-фармацэўтычнай, тэкст. прам-сці. с. 318
АМІ́НЫ , азотазмяшчальныя арган. злучэнні; вытворныя аміяку, у якіх атамы вадароду замешчаны арган. радыкаламі. Па колькасці замешчаных атамаў адрозніваюць аміны першасныя RNH2, другасныя R2NH, трацічныя R3N, па колькасці амінагруп — мона-, ды-, тры- і поліаміны. Ніжэйшыя аміны — газы, вышэйшыя — вадкасці ці цвёрдыя рэчывы. Аміны — асновы, з кіслотамі ўтвараюць солі, раствараюцца ў вадзе. Атрымліваюць звычайна алкіліраваннем аміяку, аднаўленнем нітразлучэнняў, нітрылаў. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці фарбавальнікаў, лекаў, палімерных матэрыялаў, флотарэагентаў, паверхнева-актыўных і роставых рэчываў, гербіцыдаў; уваходзяць у састаў біялагічна актыўных рэчываў, амінакіслот, нуклепратэідаў, ферментаў. с. 318
АМІ́Р ХАСРО́Ў ДЭХЛЕВІ́ (1253, г. Паціяла, штат Хар’яна, Індыя — 1325), індыйскі паэт, вучоны, музыкант. Пісаў на урду, перс. і хіндзі мовах. Яго лірыка сабрана ў 5 дыванах: «Дар юнацтва» (1272), «Сярэдзіна жыцця» (1284), «Паўната дасканаласці» (1293), «Выбраны астатак» (1316), «Мяжа дасканаласці» (1325). На ўзор «Пяцерыцы» Нізамі, абапіраючыся на інд. фальклор, стварыў цыкл з 5 паэм: «Узыходжанне свяцілаў», «Шырын і Хасроў», «Меджнун і Лейла» (усе 1298), «Іскандэрава зярцала» (1299), «Восем райскіх садоў» (1301). Складаў тэсніфы (нар. рамансы). Яму прыпісваюць зборнікі вершаў, загадак, прыказак, слоўнік сінонімаў.
Тв.: Рус. пер. — Хамса. Маджнун и Лайли: Поэма. М., 1975; Хамса. Матла’ал-анвар: Поэма. М., 1975; Избр. газели. М., 1980. с. 318
АМІРАБА́ДСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура плямёнаў эпохі позняй бронзы (9—8 ст. да н.э.), што жылі на тэр. Стараж. Харэзма (нізоўе р. Амудар’я). Назва ад стаянак у раёне канала Амірабад (Каракалпакія). Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй. Жыло на паселішчах з 15—20 прамавугольных паўзямлянак. Для іх керамікі характэрна плоскае дно і акруглая форма тулава. На паселішчы Яке-Парсан-2 знойдзены бронзавыя наканечнікі стрэл, сярпы і формы для іх адліўкі. с. 318
АМІРАНАШВІ́ЛІ Медэя Пятроўна (н. 10.9.1930, Тбілісі), грузінская спявачка (сапрана), педагог. Нар. арт. Грузіі (1965), нар. арт. СССР (1976). Дачка П.В.Аміранашвілі. Скончыла Тбіліскую кансерваторыю (1953), выкладае ў ёй (з 1982 праф.). З 1954 салістка Груз. т-ра оперы і балета. Сярод лепшых партый: Маро («Даісі» З.Паліяшвілі), Мзія («Міндыя» А.Тактакішвілі), Таццяна («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Чыо-Чыо-сан («Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1960), Міжнар. конкурсу «Мадам Батэрфляй» (Осака, 1970). Дзярж. прэмія Груз. ССР 1971. с. 318
АМІРАНАШВІЛІ Пётр (Петрэ) Варламавіч (16.11.1907, с. Нігаіты Ланчхуцкага р-на, Грузія — 26.12.1976), грузінскі спявак (барытон). Нар. арт. СССР (1950). Бацька М.П.Аміранашвілі. Пасля сканчэння Тбіліскай кансерваторыі (1930) саліст Грузінскага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Кіазо («Даісі» З.Паліяшвілі), Аўтандзіл («Сказанне аб Тарыэлі» Ш.Мшвелідзе, Дзярж. прэмія СССР 1947), Князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Яга («Атэла» Дж.Вердзі). с. 319
АМІРА́НІ , герой стараж. грузінскага нар. эпасу «Аміраніяні», які вучыць людзей, як здабываць агонь і апрацоўваць метал, вызваляе іх ад міфічных пачвар — дэваў. Бог жорстка карае Амірані, прыкаваўшы да скалы Каўказскіх гор. Міф пра Аітрані блізкі да міфаў пра Абрскіла і Праметэя. с. 319
АМІРА́НЦКІЯ АСТРАВЫ́ (Amirantes Islands), архіпелаг нізінных каралавых а-воў (каля 150) у Індыйскім ак., на ПнУ ад в-ва Мадагаскар, тэр. дзяржавы Сейшэльскія Астравы. Пл. каля 85 км2. Плантацыі какосавых пальмаў. Лоўля рыбы і чарапах. Адкрыты ў 1502 партугальцамі, названы ў гонар мараплаўца адмірала Васка да Гамы. с. 319
АМІ́РАЎ Фікрэт Мешады Джаміль аглы (22.11.1922, г.. Гянджа — 20.2.1984), азербайджанскі кампазітар. Нар. арт. СССР (1965). Чл.-кар. АН Азербайджана (1980). Герой Сац. Працы (1982). Аўтар першых нац. лірыка-псіхал. оперы «Севіль» (1953) і сімф. мугамаў «Шур» і «Кюрд-аўшары» (1948), якія паўплывалі на развіццё сімфанізму ў Азербайджане і інш. краінах Усходу.
Сярод інш. твораў: опера «Улдуз» (1948); балеты «Насімі» (1973), «Тысяча і адна ноч» (1979); муз. камедыі «Выкрадальнікі сэрцаў» (1944), «Добрая вестка» (1946); Сімфонія Нізамі (1947); сімф. і арк. творы, рамансы, апрацоўкі нар. песень, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Аўтар кн. «Музычныя роздумы» (1971), «Музычныя старонкі» (1978) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1949 і 1980; Дзярж. прэмія Азербайджана 1974.
Літ.: Виноградов В. Мир музыки Фикрета. Баку, 1983. с. 319
АМІРДАЎЛА́Т Амаснацы (1420 або 1425 — 1496), армянскі ўрач. Аўтар працы «Карысць медыцыны» (1469) пра анатамічныя, фізіялагічныя, гігіенічныя веды; таксама даецца апісанне хвароб, якія былі вядомы сярэдневяковай медыцыне. У працы «Непатрэбнае для невукаў» (1482) прыведзена каля 3000 назваў лек. сродкаў на 6 мовах у алфавітным парадку. с. 319
АМІРХА́Н Фатых Зарыфавіч (13.1.1886, Казань — 9.3.1926), татарскі пісьменнік. Заснаваў прагрэсіўную газ. «Эль-іслах» («Рэформа», 1907—09). Аўтар аповесцяў «Татарская дзяўчына», «Фатхула хазрат» (абедзве 1909), «На раздарожжы» (1912), драмы «Моладзь» (1910) і інш. Змагаўся за рэаліст. мастацтва, выступаў супраць перажыткаў феадалізму, паказваў імкненне тат. моладзі да новага жыцця. с. 319
АМІРЭДЖЫ́БІ Чабуа (Мзечабук) Іракліевіч (н. 18.11.1921, Тбілісі), грузінскі пісьменнік. Вучыўся ў Тбіліскім пед. ін-це. Аўтар зб-каў апавяданняў «Дарога» (1962), «Кошт перавалу» (1966), «Кропля мёду» (1968), аповесці «Міска дзядзькі Шата» (1965). У рамане «Дата Туташхія» (кн. 1—2, 1973—75; сцэнарый фільма «Берагі», 1980, Дзярж. прэмія СССР 1981) адлюстраваны жыццё Грузіі канца 19 — пач. 20 ст. і актуальныя маральна-этычныя праблемы. с. 319
АМІТО́З (ад а... + мітоз), прамое дзяленне ядра, адзін са спосабаў дзялення клеткі. Упершыню апісаў ням. біёлаг Р.Рэмак (1841); тэрмін прапанаваў ням. гістолаг В.Флемінг (1882). Адбываецца праз падзел ядзерца з наступнай перацяжкай усяго цела ядра без утварэння храмасом і ахрамацінавага верацяна. Пры амітозе, у адрозненне ад мітозу, не забяспечваецца раўнамернае размеркаванне генет. матэрыялу кожнай храмасомы паміж дзвюма даччынымі клеткамі. Часам пры дзяленні ядра ў ходзе амітозу ўтвараюцца мнагаядзерныя клеткі. Амітоз уласцівы некаторым прасцейшым, а таксама клеткам спец. тканак (напр., храстковай, злучальнай) і паталагічных разрастанняў, у прыватнасці пухлінных. с. 319
АМІТО́Н Аляксандр Навумавіч (20.12.1911, г. Марыупаль — 6.5.1969), бел. скрыпач і педагог. Засл. арт. Беларусі (1940). Праф. (1947). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1935). У 1937—51 выкладаў у Бел. кансерваторыі. Выступаў як саліст і ансамбліст, меў у рэпертуары і творы бел. кампазітараў. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу скрыпачоў, віяланчэлістаў і піяністаў (1937—38). Пасля 1951 працаваў у Грузіі і Расіі. с. 319
АМІ́ЧНАЕ СУПРАЦІЎЛЕ́ННЕ , фізічная велічыня, якая характарызуе супраціўленне ланцуга (яго ўчастка) пастаяннаму току; былая назва гранічнага значэння актыўнага супраціўлення (гл. Электрычнае супраціўленне). Абумоўлена неабарачальным пераўтварэннем эл. энергіі ў інш. формы (пераважна ў цеплавую); пацвярджае выкананне Ома закону для дадзенага ўчастка ланцуга. с. 319
АМІ́ЧЫ (Amici) Джавані Батыста (25.3.1786, г. Мадэна, Італія — 10.4.1863), італьянскі батанік і оптык. Скончыў Балонскі ун-т (1808). Праф. матэматыкі Мадэнскага (1818—25), астраноміі Пізанскага (1831—35) ун-таў, дырэктар абсерваторыі ў Фларэнцыі (з 1835). Упершыню апісаў рух пратаплазмы ў расліннай клетцы і пылковую трубку (1823), адкрыў у зародкавым мяшку «зародкавы пузырок» (яйцаклетку) і назіраў за пераўтварэннем яйцаклеткі ў зародак (1843). Вынайшаў імерсійны аб’ектыў мікраскопа (1827). с. 319
А́МІЯ , глейная рыба (Amia calva), рыба атрада аміяпадобных. Адзіны сучасны рэліктавы прадстаўнік атрада Amiiformes. Жыве ў неглыбокіх стаячых забалочаных вадаёмах Паўн. Амерыкі на Пд ад Вялікіх азёр.
Даўж. да 90 см. Цела акруглае, рыла кароткае. Восевы шкілет акасцянелы, на галаве скурныя косці (адзнака прымітыўных рыб). Луска цыклоідная; спінны плаўнік доўгі, хваставы — сіметрычны, круглаваты. Можа дыхаць атм. паветрам. Драпежнік. с. 319
АМІЯ́К , NH3, найпрасцейшае хім. злучэнне азоту з вадародам. Бясколерны газ з рэзкім удушлівым пахам, tкіп -36 °С, шчыльн. у вадкім стане 0,681·103 кг/м3, растваральны ў вадзе (10%-ны раствор — нашатырны спірт). Растварае шчолачныя і шчолачна-зямельныя металы, некаторыя неметалы (P, S, І), многія арган. і неарган. рэчывы. Атрымліваюць каталітычным узаемадзеяннем N2 і H2 пад ціскам. Выкарыстоўваецца для вытв-сці азотнай кіслаты, мачавіны, азотазмяшчальных соляў, соды, угнаенняў, а таксама ў медыцыне. Вадкі аміяк і яго растворы — холадарэагенты. Ядавіты, выклікае слёзацячэнне, удушша, болі ў страўніку. ГДК 20 мг/м3. с. 319
АМІЯКА́ТЫ , 1) }прадукты далучэння аміяку да соляў; комплексныя злучэнні. Аміяк у аміякатах звязаны каардынацыйна з іонам металу і ўваходзіць ва ўнутр. сферу комплексу, напр. [Pt(NH3)6]Cl4, [Cu(NH3)4]Cl2. Утвараюць большасць металаў. Устойлівасць аміякатаў у водных растворах вызначаецца канстантамі нястойкасці. Атрымліваюць дзеяннем аміяку на водныя растворы соляў. Многія аміякаты афарбаваныя і выкарыстоўваюцца ў аналіт. хіміі для раздзялення металаў. 2) Вадкія азотныя ўгнаенні з колькасцю азоту да 45%. с. 319
АМІЯ́Н МАРЦЭЛІ́Н (Ammianus Marcellinus; каля 330 — каля 400), рымскі гісторык. Па паходжанні грэк. У 363 удзельнічаў у ваен. паходзе імператара Юліяна Адступніка ў Персію. Асноўны гіст. твор «Дзеянні» (задуманы як працяг «Аналаў» і «Гісторый» Тацыта), ахоплівае перыяд ад праўлення імператара Нервы [96—98] да 378. З 31 кнігі захаваліся 18 (14—31-я). У іх апісаны падзеі 353—378: войны, барацьба за ўладу, перыяд заняпаду Рым. імперыі, сац. рух 4 ст., барацьба еўрапейскіх плямёнаў з Рымам. Акрамя пісьмовых крыніц выкарыстаў асабістыя назіранні і паведамленні сведак.
Тв.: Рус. пер. — История. Вып. 1—3. Киев, 1906—08. с. 319
АМІЯ́ЧНАЯ ВАДА́ , раствор аміяку (18—25%) у вадзе. Празрыстая, з жаўтаватым адценнем вадкасць з рэзкім пахам. Шчыльн. 18—25%-нага раствору (0,930—0,910)·10 кг/м3. Атрымліваюць растварэннем сінт. аміяку ў вадзе ці паглынаннем яго вадой з адыходных газаў коксахім. вытв-сці. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці фарбавальнікаў, соды, марганцу, ферасплаваў, як азотнае ўгнаенне і для аманізацыі кармоў у сельскай гаспадарцы. с. 320
АМІЯ́ЧНАЯ САЛЕ́ТРА , гл. ў арт. Салетры. с. 320
«АМКАДО́Р» , канцэрн, акц. т-ва на Беларусі па вырабе дарожна-буд. тэхнікі. Створаны ў 1993. Уключае больш за 80 прадпрыемстваў і ўстаноў: спец. КБ «Дармаш», доследна-эксперым. З-д, з-ды «Ударнік», «Дармашмет», «Агрэгат», «Унімод», «Унікаб», «Амкадор-Мота», «Усяж», «Амкадор-Пінск» і інш. Мае таксама прадпрыемствы ў Расіі, Польшчы, Балгарыі і інш. Асн. прадукцыя: пагрузчыкі аднакаўшовыя франтальныя, бульдозеры-пагрузчыкі, экскаватары-пагрузчыкі, дарожныя каткі, снегаачышчальнікі, аўтобусы, машыны для лесапрамысл. комплексу і камунальнай гаспадаркі, прычэпы для легкавых аўтамабіляў, мэбля, інструмент, электратавары, швейныя вырабы і інш. В.М.Шлындзікаў. с. 320
АМНАКА́Н , рака паміж Кітаем і КНДР, гл. Ялуцзян. с. 320
АМНЕЗІ́Я (ад а... + грэч. mnesis успамін), адсутнасць успамінаў, аслабленне памяці. Нармальная амнезія ў першыя 3 гады жыцця дзіцяці абумоўліваецца недаразвіццём кары галаўнога мозга, паталагічная амнезія бывае пры псіх. хваробах, траўмах галавы, атручэннях і парушэннях свядомасці. Пры частковай амнезіі з памяці выпадаюць некат. віды і ўяўленні, пры рэтраграднай — падзеі пэўнага часу (гадзіны, дні, месяцы), якія папярэднічалі хваробе. Пры антэраграднай амнезіі забываюцца падзеі, што адбыліся пасля хваробы ці вострага парушэння свядомасці, а пры амнезіі, якая прагрэсіруе, забываецца найперш тое, што было нядаўна. с. 320
АМНІЁН (грэч. amnion), адна з зародкавых абалонак амніётаў. Утварае запоўненую вадкасцю поласць — асяроддзе для развіцця зародка, ахоўвае яго ад мех. пашкоджанняў. Падобную да амніёна абалонку маюць некаторыя насякомыя, немертыны і інш. беспазваночныя. с. 320
АМНІЁТЫ (Amniota), група першаснаназемных пазваночных жывёл (паўзуны, птушкі і млекакормячыя), у якіх на ранніх стадыях развіцця паяўляюцца асобныя зародкавыя абалонкі, у т.л. амніён (адсюль назва). У адрозненне ад анамній у амніётах зародак развіваецца ў яйцы (паўзуны, птушкі) або ў матцы самкі (млекакормячыя). Размнажаюцца і развіваюцца на сушы. с. 320
АМНІ́СТЫЯ (ад грэч. amnēstia забыццё, дараванне), вызваленне ад крымін. адказнасці, замена назначанага судом пакарання больш мяккім або зняцце судзімасці. Ажыццяўляецца на аснове акта вышэйшага прадстаўнічага органа дзярж. улады ці кіраўніка дзяржавы. Можа быць агульнай для ўсіх асоб, засуджаных або прыцягнутых да крымін. адказнасці па шэрагу артыкулаў крымін. закону, або частковай (адносіцца да асоб, якія ўчынілі злачынствы толькі пэўнай катэгорыі). Права амністыі ў Рэспубліцы Беларусь мае Вярх. Савет. Ад амністыі адрозніваюць памілаванне. с. 320
АМНІ́СТЫЯ МІЖНАРО́ДНАЯ (Amnesty International), міжнар. праваахоўная няўрадавая арганізацыя. Створана ў 1961 у Лондане. Мае філіялы ў 44 краінах свету, прадстаўлена індывід. членамі ў 155 краінах і тэрыторыях (1994). Асн. мэты: юрыд. дапамога зняволеным за паліт. і рэліг. перакананні («нявольнікам сумлення») і іх сем’ям. Выступае супраць катаванняў і смяротнай кары, рыхтуе незалежныя даклады аб парушэннях правоў чалавека. Кіруючыя органы — сесія (склікаецца штогод), выканаўчы камітэт, сакратарыят. Штаб-кватэра ў Лондане. Нобелеўская прэмія міру 1977. с. 320
АМО́ГРАФЫ [ад гама... + ...граф(ы)], словы або іх формы, якія аднолькава пішуцца, але адрозніваюцца гучаннем (націскам) і значэннем. Напр.: «ка́са—каса́», «а́тлас—атла́с», «му́ка—мука́». Амографы можна адрозніць толькі ў кантэксце. с. 320
«АМО́КА» (Amoco),} нафтавая манаполія ЗША. Засн. ў 1889, да 1985 наз. «Стандарт ойл компані (Індыяна)». Здабыча нафты 40 млн. т за год, з іх 45% у ЗША, перапрацоўка 44,1 млн. т (1988). с. 320
АМО́Н , у старажытнаегіпецкай міфалогіі бог сонца. Лічыўся апекуном г. Фівы. Амон разам з жонкай, багіняй неба Мут, і сынам, богам месяца Хансу, складалі т.зв. фіванскую трыяду. Амон уяўляўся ў выглядзе чалавека (часам з галавой барана) у кароне з двума высокімі пёрамі і сонечным дыскам; шанаваўся як мудры бог, нябесны заступнік, абаронца прыгнечаных. с. 320
АМОНАІДЭ́І (Ammonoidea), выкапнёвыя малюскі; гл. Аманіты. с. 320
АМО́НІЙ , амонію катыён, складаны катыён агульнай формулы [RR1NR2R3]+, дзе R, R1, R2, R3 — вадарод, алкіл, арыл. Катыён [NH4]+, які існуе ў водных растворах аміяку, у саставе малекул неарган. і арган. злучэнняў адыгрывае ролю аднавалентнага металу, напр. гідраксід амонію (NH4OH), сульфат амонію [(NH4)2SO4], ацэтат амонію (CH3COONH4) і інш. Амоній з алкіл- і арыл-радыкаламі — катыён амоніевых соляў (гл. Амонію злучэнні). с. 320
АМО́НІМАЎ СЛО́ЎНІК , аспектны даведнік, які апісвае пары і групы амонімаў. У артыкулах амонімаў слоўніка падаюцца семантычныя, граматычныя, спалучальныя, стылістычныя і інш. адрозненні паміж словамі ў аднолькавых парах і групах амонімаў (у адрозненне ад інш. слоўнікаў, дзе загаловачнае слова-амонім толькі пазначаецца надрадковай арабскай лічбай). Напр., «Слоўнік амонімаў беларускай мовы» В.Дз.Старычонка (1991) змяшчае 1265 аманімічных пар і груп слоў у асн. частцы і больш як 750 у раздзеле «Субстантыўная аманімія». Для практычнага вырашэння праблем міжмоўнай аманіі (і параніміі) створаны спец. слоўнік дыферэнцыяльнага тыпу: «Кароткі дыферэнцыяльны руска-беларускі слоўнік» у кн. «Беларуская мова для небеларусаў» А.А.Крывіцкага, А.Я.Міхневіча і А.І.Падлужнага (3-е выд., 1990), «Міжмоўныя амонімы і паронімы. Спроба руска-беларускага слоўніка» С.М.Грабчыкава (1980), «Беларуска-рускі паралексічны слоўнік-даведнік» (1985) і інш. В.К.Шчэрбін. с. 320
АМО́НІМЫ (ад гама + грэч. onyma імя), словы, што супадаюць у гучанні і напісанні, але маюць рознае значэнне. Гл. ў арт. Аманімія. с. 320
АМО́НІЮ ЗЛУЧЭ́ННІ , хімічныя злучэнні з зараджаным атамам азоту (амонію катыёнам), які кавалентна звязаны з вадародам ці арган. радыкаламі і іоннай сувяззю з аніёнам. Найпрасцейшыя неарганічныя амонію злучэнні — гідраксід амонію (NH4OH) і солі амонію: хлорысты амоній (NH4Cl), нітрат амонію (NH4NO3) і інш. Гідраксід амонію атрымліваюць растварэннем аміяку ў вадзе; пры дысацыяцыі праяўляе ўласцівасці слабай асновы. Большасць соляў амонію раствараюцца ў вадзе, дысацыіруюць, гідралізуюцца, пры награванні раскладаюцца. Гідроліз і тэрмічнае раскладанне іх залежыць ад прыроды аніёна, напр. NH4Cl раскладаецца па схеме: NH4Cl=NH3+HCl; у солях з аніёнам-акісляльнікам адбываецца акісляльна-аднаўляльны працэс, напр. NH4NO3=N2O+2H2O. Солі амонію маюць шырокае выкарыстанне: хлорысты амоній — у сухіх батарэях, як флюс для пайкі і зварвання металаў, дымаўтваральнік; сульфат і нітрат — азотныя ўгнаенні, нітрат — кампанент выбуховых рэчываў; гідракарбанат амонію выкарыстоўваецца ў кандытарскай вытв-сці. Да арганічных амонію злучэнняў належаць першасныя [RNH3]+X-, другасныя [R2NH2]+X-, трацічныя [R3NH]+Х- і чацвярцічныя амоніевыя солі [R4N]+X-, унутраныя чацвярцічныя амоніевыя солі, напр. бетанін (CH3)3N+CH2COO-, оніевыя злучэнні з атамам азоту. Найб. распаўсюджаныя чацвярцічныя амоніевыя солі, якія атрымліваюць алкіліраваннем (кватэрнізацыяй) трацічных амінаў. Злучэнні хоць з адным доўгім алкільным радыкалам валодаюць паверхневаактыўнымі і антысептычнымі ўласцівасцямі. Выкарыстоўваюцца як эмульгатары, стабілізатары, змочвальнікі, дэзінфекцыйныя сродкі, лек. прэпараты (метацын, кватэрон), пры амыленні тлушчаў. Сустракаюцца ў прыродзе ў раслінах (алкалоіды); халін, ацэтылхалін — фізіялагічна актыўныя рэчывы.
Літ.: Общая органическая химия. Т. 3. М., 1982. с. 320
АМО́РФНЫ СТАН (ад а... + грэч. morphē форма), няўстойлівы стан цвёрдага рэчыва, характэрная асаблівасць якога — адсутнасць строгай паўтаральнасці структурных элементаў (неўпарадкаванасць размяшчэння атамаў і малекул) і натуральная ізатрапія яго фіз. уласцівасцяў. Аморфныя цвёрдыя целы павольна крышталізуюцца, не маюць пастаяннай т-ры плаўлення (пры павышэнні т-ры размякчаюцца). Уласцівы многім прыродным (бурштын, смолы) і штучным (плаўлены кварц, шкло, пластмасы і інш.) рэчывам. с. 321
АМО́РФНЫЯ МО́ВЫ , тое, што коранеізаляваныя мовы. с. 321
АМО́САЎ Мікалай Міхайлавіч (н. 6.12.1913, }с. Альховае Валагодскай вобл., Расія), украінскі хірург. Акад. АН Украіны (1969), чл.-кар. АМН СССР (1961), засл. дз. нав. Украіны (1959), Герой Сац. Працы (1973). Скончыў Архангельскі мед. ін-т (1939). З 1952 узначальваў клініку грудной хірургіі, з 1983 дырэктар Ін-та сардэчна-сасудзістай хірургіі ў Кіеве. Навук. працы па пытаннях хірургіі сэрца і лёгкіх, біял. і мед. кібернетыцы. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана дыягностыка парокаў сэрца з дапамогай ЭВМ, створана дзеючая фізіял. мадэль «унутранага асяроддзя арганізма» чалавека і інш. Аўтар літ. тв. «Думкі і сэрца» (1965), «Запіскі з будучыні» (1967) і інш. Ленінская прэмія 1961, Дзярж. прэмія Украіны 1978.
Тв.: Операции на сердце с искусственным кровообращением. Киев, 1962 (разам з І.Л.Лісавым, Л.М.Сідарэнка); Хирургия пороков сердца. Киев, 1969 (разам з Я.АБендэтам); Физическая активность и сердце. 2 изд. Киев, 1984 (з ім жа). с. 321
АМПЕЛАГРА́ФІЯ (ад грэч. ampelos вінаград + ...графія), навука, якая вывучае віды і сарты вінаграду. Складаецца з ампелаграфіі агульнай, што вывучае сістэматыку, паходжанне, пашырэнне і зменлівасць відаў і сартоў, методыку даследаванняў, і ампелаграфію спецыяльную, якая ўключае бат. апісанне сартоў, іх біял. і с.-г. характарыстыкі, уласцівасці і раянаванне. Ампелаграфічная калекцыя створана ў Крыме (да 1000 сартоў). Ампелаграфічная праца вядзецца амаль ва ўсіх вінаградна-вінаробных краінах. с. 321
АМПЕЛАТЭРАПІ́Я (ад грэч. ampelos вінаград + тэрапія), вінаградалячэнне, выкарыстанне пладоў і соку вінаграду ў лек. мэтах. Вядома са старажытнасці, у Расіі з канца 19 ст. Практыкуецца ў зонах вінаградарства, звычайна ў спалучэнні з клімататэрапіяй. Лепшыя лек. сарты — Шасла, Рыслінг, Семільён, Гауш, Акішміш, Тагузюм чэлекі. Асн. станоўчы ўплыў ампелатэрапіі звязаны з багаццем і разнастайнасцю ў спелых пладах і соку вінаграду вугляводаў, пекцінавых і мінер. рэчываў, вітамінаў; выяўляецца праз нармалізацыю і актывацыю абменных працэсаў (асабліва водна-салявога абмену), апетыту, сакрэцыі страўніка, маторыкі кішэчніка, функцый мочавыдзялення і інш. Проціпаказана пры цукр. дыябеце, вострых захворваннях, язве страўніка, гіпертаніі, хранічных паносах і абвастрэннях туберкулёзу. Дозы спажывання пладоў вінаграду пры ампелатэрапіі могуць дасягнуць 2 кг, соку — 1,2 л за суткі. с. 321
АМПЕ́Р (Ampere) Андрэ Мары (22.1.1775, г. Ліён, Францыя — 10.6.1836), французскі фізік і матэматык, адзін з заснавальнікаў класічнай электрадынамікі. Чл. Парыжскай (1814), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай (1830) і інш. АН. Атрымаў дамашнюю адукацыю. З 1805 у Політэхн. школе ў Парыжы (з 1809 праф.), з 1824 праф. Калеж дэ Франс. Сфармуляваў правіла для вызначэння напрамку адхілення магн. стрэлкі токам (правіла Ампера); адкрыў законы ўзаемадзеяння эл. токаў і эл. току з магн. полем (гл. Ампера закон). Пабудаваў тэорыю магнетызму, у аснове якой ляжыць гіпотэза пра кругавыя эл. токі, эквівалентныя плоскім элементарным магнітам. Аўтар прац па тэорыі імавернасцяў, па дастасаванні варыяцыйнага вылічэння да задач механікі, па пытаннях матэм. аналізу. Вынайшаў камутатар і эл.-магн. тэлеграф.
Літ.: Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки (с древнейших времён до начала XX в.). М., 1989. С. 313—324. с. 321
АМПЕ́Р (А), 1) адзінка сілы эл. току; адна з сямі асн. адзінак Міжнар. сістэмы адзінак (СІ). Названы ў гонар А.М.Ампера. Ампер — сіла нязменнага току, які пры праходжанні па двух бясконцых прамалінейных паралельных правадніках з малой плошчай папярочнага кругавога сячэння, што размешчаны на адлегласці 1 м адзін ад аднаго ў вакууме, выклікае сілу ўзаемадзеяння паміж імі, роўную 2·10-7 Н на і м даўжыні (абсалютны ампер). У якасці эталона карыстаюцца міжнар. амперам: нязменны ток, які выдзяляе з воднага раствору азотнакіслага серабра за 1 с 0,00118 г серабра. Міжнар. ампер роўны 0,99985 абсалютнага. 2) Адзінка магнітарухальнай сілы замкнёнага контура і рознасці магн. патэнцыялаў магнітастатычнага поля ў СІ. с. 321
АМПЕ́РА ЗАКО́Н , закон механічнага (пандэраматорнага) узаемадзеяння двух токаў, якія цякуць у элементарных адрэзках праваднікоў, што знаходзяцца на некаторай адлегласці адзін ад аднаго. Адкрыты А.М.Амперам (1820). Сіла d<SIGN>12, якая дзейнічае на элемент аб’ёму dV2 правадніка з токам I2 з боку элемента аб’ёму dV1 правадніка з токам I1, вызначаецца формулай: d<SIGN>12 = <FORMULA>, дзе μ0 — магн. пастаянная, <SIGN> і <SIGN> — шчыльнасць эл. токаў I1 і I2, <SIGN>12 — радыус-вектар, што вызначае становішча dv2 адносна dv2, <FORMULA> — падвойны вектарны здабытак вектараў <SIGN>1, <SIGN>2, <SIGN>12. с. 321
АМПЕ́РА СІ́ЛА , сіла, што дзейнічае на элемент правадніка з токам у магн. полі. Вызначаецца формулай: d<SIGN>=<FORMULA>dV, дзе <SIGN>— шчыльнасць эл. току ў правадніку, <SIGN> — магн. індукцыя ў тым пункце прасторы, дзе знаходзіцца элемент аб’ёму правадніка dV, <FORMULA> — вектарны здабытак вектараў <SIGN> і <SIGN>. Названы ў гонар А.М.Ампера. с. 322
АМПЕРВАЛЬТО́ММЕТР , тэстэр, універсальная прылада для вымярэння эл. напружання, сілы пераменнага і пастаяннага току, эл. актыўнага супраціўлення. Складаецца з амперметра, вальтметра, омметра. Бывае аналагавы (са стрэлачным ці светлавым паказальнікам) і лічбавы. Дае магчымасць выяўляць разрыў і кароткае замыканне ў эл. ланцугах, вызначаць рэжым работы асобных вузлоў электра- і радыёапаратуры. с. 322
АМПЕ́Р-ГАДЗІ́НА (А·гадз), пазасістэмная адзінка электрычнага зараду, роўная зараду, які праходзіць праз папярочнае сячэнне правадніка за 1 гадз пры сіле эл. току 1 А. 1А·гадз =3600 Кл. У ампер-гадзіне звычайна выражаюць зарад акумулятара. с. 322
АМПЕРМЕ́ТР , прылада для вымярэння сілы току. Уключаецца ў эл. ланцуг паслядоўна, для павелічэння межаў вымярэнняў — з шунтом (пры пастаянным току) або праз трансфарматар (пры пераменным току). Характарызуецца значэннем намінальнага току, класам дакладнасці, колькасцю фазаў (для пераменнага току) і сістэмай прыстасаванняў. Паводле прынцыпу дзеяння бываюць магнітаэл., электрадынамічныя, электрамагн., цеплавыя і інш. с. 322
АМПІ́Р (ад франц. empire імперыя), стыль у архітэктуры і мастацтве 1-й трэці 19 ст., які завяршыў развіццё класіцызму.
Зарадзіўся ў Францыі на пач. 19 ст. Як і класіцызм, арыентаваўся на ўзоры ант. мастацтва Грэцыі і Рыма, аднак пошукі зграбнай простай формы і дэкору паступова змяняліся імкненнем да іх лапідарнасці і манум. выразнасці. Асн. элементамі арх. кампазіцыі былі масіўныя порцікі (найчасцей дарычнага і тасканскага ордэраў), у арх. дэталях і дэкоры пераважала ваенная эмблематыка (ліктарскія звязкі, воінскія даспехі, лаўровыя вянкі, арлы і інш.). У ампіры адчуваюцца і асобныя стараж.-егіпецкія арх. і пластычныя матывы (вял. нерасчлянёныя плоскасці сцен і пілонаў, масіўныя геам. аб’ёмы, егіпецкі арнамент, стылізаваныя сфінксы, ільвы, гермы, грыфоны). У перыяд імперыі Напалеона І (1804—15) пашырылася буд-ва мемарыяльных манум. збудаванняў: трыумфальных арак (арка на пл. дэ Голя ў Парыжы, 1806—37, арх. Ж.Ф.Шальгрэн), памятных калон і інш. У аддзелцы парадных інтэр’ераў палацаў і атэляў (Мальмезон, Фантэбло, Багарнэ ў Парыжы, перабудаваных арх. Ш.Персье і П.Фантэнам) матывы егіп. рэльефаў, этрускіх вазаў, грэч. і рым. дэкору сугучныя ампірнай мэблі Ф.А.Жакоба, стылізаванай пад абсталяванне багатага стараж.-рым. дома. У розных краінах Еўропы ампір набыў выразныя нац. рысы. У Расіі стаў выразнікам ідэі дзярж. незалежнасці, якую народ адстаяў у вайне 1812. Выдатнымі творамі рус. ампіру з’яўляюцца будынкі Адміралцейства (1806—23, арх. А.Захараў), Горнага ін-та (1806, арх. А.Вараніхін), Біржы (1805—10, арх. Тама дэ Тамон) — усе ў Пецярбургу; помнікі Мініну і Пажарскаму (1804—18, скульпт. І.Мартас), шэраг асабнякоў, пабудаваных арх. А.Грыгор’евым у Маскве.
У бел. дойлідстве стыль ампір развіваўся пад моцным уплывам рус. архітэктуры. Для будынкаў характэрныя масіўныя кубападобныя аб’ёмы з вял. гладкімі плоскасцямі, з якімі кантрастуюць дэкар. элементы ў выглядзе арнаментаваных панэляў, фрызаў, медальёнаў, разетак, выяў людзей і г.д. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя вылучаецца строгай прасторай формаў, статычнасцю і манументальнасцю, геам. выразнасцю чляненняў. Нярэдка класічныя ордэрныя элементы перапрацоўваліся ў адпаведнасці з новымі маст. поглядамі, напр., у завяршэнні порцікаў выкарыстоўвалі прамавугольныя або ступеньчатыя атыкі, калоны пераважна дарычнага або тасканскага ордэраў пазбаўлялі энтазіса (патаўшчэння ствала калоны), базы, парушалі іх класічныя прапорцыі (Сноўскі палацава-паркавы ансамбль, Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор, «Дом паляўнічага» ў Гомелі, 1809—19, арх. Дж. Кларк; асабняк у Слоніме, капліца каля в. Мілавіды Баранавіцкага р-на). У кампазіцыі дамінуе порцік або франтон на гал. фасадзе (жылы дом у Гродне на вул. Замкавай, 16), бельведэр (палац Жамыслаўскай сядзібы). Важнае маст. значэнне набыло афармленне ўваходных дзвярэй глухой разьбой. Фасады будынкаў афармляліся барэльефнымі выявамі вайсковых атрыбутаў (палац у Нясвіжскім замку). У інтэр’еры палацаў выкарыстоўваліся буйныя фрызы і панэлі з барэльефнымі кампазіцыямі (Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль), каларыстычнае вырашэнне інтэр’ера грунтавалася на кантрасце інтэнсіўнага па колеры фону сцен і светлай столі, мармуровых дэталяў аддзелкі камінаў, ліштваў. Важную ролю ў маст. вырашэнні інтэр’ера адыгрывалі творы дэкар.-прыкладнога мастацтва (мэбля, гадзіннікі, падсвечнікі і інш.). Прадстаўнікі ампіру надавалі вял. значэнне малым арх. формам (фантан сядзібы ў г.п. Нароўля, брамы сядзібы ў в. Барбароў Мазырскага і г. Давыд-Гарадок Столінскага, надмагілле А.Снядэцкага ў в. Гароднікі Ашмянскага р-наў, лаўка на Трышынскіх могілках у Брэсце і інш.). Для твораў дэкар.-прыкладнога мастацтва ампіра характэрна статычная маналітная форма, з якой кантрастуе пластыка-дэкар. аддзелка ў выглядзе арнаментальных уставак. У мэблі апорам канап, крэслаў, сталоў надаваліся формы калон, канеліраваных слупоў, яны дэкарыраваліся выявамі грыфонаў, лебедзяў, ільвоў і інш. Цікавы ўзор дэкар. мастацтва стылю ампір — камін з выявамі карыятыдаў (пач. 20 ст.) у жылым доме ў Бабруйску на вул. Пушкіна, 211. У сярэдзіне 19 ст. ампір пачаў змяняцца рознымі эклектычнымі плынямі.
Літ.: Некрасов А.Н. Русский ампир. М., 1935; Isermeyer Ch.-A. Empire. München, 1977. А.М.Кулагін. с. 322
АМПЛІТРО́Н [ад лац. amplifico узмацняю + (элек)трон], магутная электравакуумная прылада магнетроннага тыпу для ўзмацнення ЗВЧ ваганняў; плацінатрон, які працуе ў рэжыме ўзмацнення. Выхадная магутнасць да 10 МВт у імпульсе, ккдз да 80%, каэфіцыент узмацнення да 15 дБ. Выкарыстоўваецца ў выхадных каскадах радыёапаратаў (пераважна імпульсных). с. 323
АМПЛІТУ́ДА (ад лац. amplitudo велічыня), 1) найбольшае (па абс. значэнні) адхіленне ад нуля перыядычна зменнай фіз. велічыні (напр., найб. зрушэнне маятніка ад стану раўнавагі). 2) Рознасць паказанняў на шкале вымяральнай прылады (барометра, тэрмометра і інш.). 3) У матэматыцы — адна з характарыстык перыяд. функцый (сінуса, косінуса і інш.). 4) У пераносным сэнсе — размах, шырыня. с. 323
АМПЛІТУ́ДНАЯ МАДУЛЯ́ЦЫЯ , павольная змена амплітуды эл.-магн. ваганняў у параўнанні э іх перыядам па вызначаным законе; від мадуляцыі. Выкарыстоўваецца для перадачы інфармацыі ў радыё- і аптычным дыяпазонах хваляў (напр., перадача гукавога суправаджэння, тэлевізійных адлюстраванняў). Перадавальная радыёстанцыя, якая працуе ў рэжыме амплітуднай мадуляцыі, вылучае спектр частот. У выпадку амплітуднай мадуляцыі сінусаідальным сігналам (гл. рыс.) спектр мае 3 складальныя: нясучую (ω) і 2 бакавыя частаты ( (ω + Ω і ω - Ω). Глыбіня амплітуднай мадуляцыі характарызуе ступень змены амплітуды: m= <FORMULA>; частата мадуляцыі Ω — скорасць змены амплітуды ваганняў. Для атрымання амплітудна-мадуляванага вагання нясучая частата і сігнал, якім яна мадулюецца, падаюцца на мадулятар. с. 323
АМПЛІТУ́ДНЫ АНАЛІЗА́ТАР , аналізатар імпульсаў, прыстасаванне для вызначэння закону размеркавання амплітуд эл. імпульсаў. У залежнасці ад канструкцыі бываюць адна- і многаканальныя, з электронным камутатарам, з папярэднім пераўтварэннем амплітуд сігналаў і інш. З дапамогай амплітуднага аналізатара аналізуецца размеркаванне амплітуд выпадковага імпульснага працэсу па колькасці імпульсаў, што выявіліся ў зададзеным інтэрвале амплітуд. У аснову амплітуднага аналізатара пакладзены схемы амплітудных дыскрымінатараў імпульсаў. Выкарыстоўваецца ў эксперым. фізіцы, радыёлакацыі, радыёсувязі і інш. с. 323
АМПЛІТУ́ДНЫ ДЫСКРЫМІНА́ТАР , прыстасаванне для вылучэння (селекцыі) эл. сігналаў, амплітуда якіх перавышае вызначанае (парогавае) значэнне. Схема амплітуднага дыскрымінатара будуецца на электронных прыладах, якія маюць рэзка нелінейную амплітудную характарыстыку (напр., дыёды). Спускавыя схемы амплітуднага дыскрымінатара дазваляюць атрымліваць на выхадзе імпульсы, форма і амплітуда якіх не залежаць ад формы першаснага сігналу. Выкарыстоўваецца ў імпульсных сістэмах тэлекіравання і тэлевымярэння пры вылучэнні карыснага сігналу зшумоў; уваходзіць у склад амплітуднага аналізатара. с. 323
АМПЛІФІКА́ЦЫЯ (ад лац. amplificatio пашырэнне), стылістычная фігура ў паэтыцы, шэраг аднатыпных слоў ці словазлучэнняў (эпітэтаў, параўнанняў і інш.) для ўзмацнення выразнасці мовы. Напр., «Я чула пяшчотнае, шчырасці поўнае, // Маё беларускае, роднае, кроўнае, // Такое раптоўнае, такое чароўнае, // Такое ласкавае, цёплае, чыстае, // Як сонца агністае, // Як Нёман, празрыстае, // Як казка, быліна, як песня, жаданае, // Дагэтуль яшчэ ў жыцці неспазнанае, // Гарачае слова ад шчырага сэрца!» (Д.Бічэль-Загнетава «Роднае слова»). с. 323
АМПЛУА́ (франц. emploi літар. выкарыстанне), своеасаблівая спецыялізацыя акцёра на выкананні роляў, якія найб. адпавядаюць яго вонкавым сцэн. даным, характару, таленту. Амплуа мужчынскія; герой, комік, прастак, палюбоўнік, рэзанёр, фат; жаночыя: гераіня, камічная старая, гранд-дама, інжэню, субрэтка, травесці і інш. У сучасным т-ры падзелу на амплуа фармальна не існуе, сцвярджаецца шырокі творчы дыяпазон акцёра. Найб. устойлівае амплуа — травесці (актрыса на ролі хлопчыкаў, дзяўчынак, падлеткаў) захоўваецца ў т-ры для дзяцей. с. 323
А́МПУЛА (лац. ampulla), 1) герметычна запаяная шкляная пасудзіна невял. памераў, у якой захоўваецца ў стэрыльным выглядзе пэўная доза лякарстваў, крыві, хім. рэчыва і інш. 2) У анатоміі — пухірападобнае расшырэнне розных органаў, якія маюць форму трубкі, напр. слёзнага канала, прамой кішкі і інш. с. 323
АМПУТА́ЦЫЯ (ад лац. amputatio адсячэнне), хірургічная аперацыя поўнага ці частковага выдалення перыферычнай часткі канечнасці з перасячэннем (перапілоўваннем, перакусваннем) касцей або органа (малочнай залозы, прамой кішкі, маткі і інш.). Вядома са стараж. часу, асн. яе законы распрацавалі Гіпакрат, А.Парэ, Ф.А.Пці, Дж.Л.Эсмарх, М.І.Пірагоў. Ампутацыя класіфікуецца па тэрмінах выканання (першасная, другасная), па форме рассячэння мяккіх тканак (кругавая, авальная, акраўкавая), па спосабе ўкрыцця ампутацыйнай куксы (фасцыяпластычная, міяпластычная, касцёвапластычная). Перасячэнне канечнасці на ўзроўні сустава наз. экзартыкуляцыяй. с. 324
АМРА́ВАТЫ , Амрааты, Амараваты, горад у Індыі, на ПнУ штата Махараштра. 434 тыс. ж. (1991). Гандл. цэнтр буйнога бавоўнаводчага раёна. Рэшткі самага вял. індыйскага мемарыяльнага збудавання — ступа (2 ст. да н.э.). с. 324
АМРА́ЦКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура плямёнаў эпохі энеаліту (2-я пал. 5 — пач. 4-га тыс. да н.э.) у Верхнім і Сярэднім Егіпце. Назва ад паселішча каля мяст. Эль-Амра (Егіпет). Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй і паляваннем. Для амрацкай культуры характэрны чырвоны глянцаваны посуд, на якім белай фарбаю нанесены «крыжалінейны» арнамент. Прылады працы вырабляліся з крэменю, косці, сустракаюцца медныя рэчы (шпількі, гарпуны, пацеркі). Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў скурчаным становішчы, у магілы клалі посуд, упрыгожанні, грабяні, статуэткі са слановай косці. с. 324
А́МРЫ , археал. культура плямёнаў эпохі неаліту і ранняй бронзы (4—3-е тыс. да н.э.), што жылі на тэр. Сінда і Паўд. Белуджыстана (Пакістан). Назва ад паселішча Амры (Сінд). Насельніцтва жыло ў дамах з сырцовай цэглы. Практыкаваліся расчлянёныя пахаванні. Кераміка амры крэмавага ці ружовага колеру, глянцаваная, размаляваная пераважна геам. арнаментам, шахматнымі панэлямі і інш. Прылады вырабляліся са сланцу, радзей — з медзі. с. 324
АМРЫКЯ́Н Міхрдат Аванесавіч (13.5.1843, Тбілісі — 17.2.1879), армянскі акцёр, тэатр. дзеяч; адзін з заснавальнікаў сцэн. рэалізму ў арм. т-ры. Сцэн. дзейнасць пачаў у 1859. Працаваў у Ерэване, Александропалі, Шушы, Канстанцінопалі. З яго імем звязаны традыцыі сцэн. ўвасаблення вобразаў у п’есах Г.Сундукяна. Адна з лепшых роляў — Франц Моар («Разбойнікі» Ф.Шылера). Выступаў як тэатр. крытык. с. 324
АМРЫ́ТА (санскр.), у індуісцкай міфалогіі боскі напітак неўміручасці. Паводле аднаго з індуісцкіх міфаў, каб здабыць амрыта, багі і асуры збіваюць сусв. акіян, з якога выходзіць бог лячэння Дханвангары з кубкам амрыта ў руках. с. 324
АМРЫ́ТСАР , горад на ПнЗ Індыі, штат Пенджаб, 709 тыс. ж. (1991). Трансп. вузел. Прамысл. і гандл. цэнтр. Тэкст., маш.-буд., хім. прам-сць. Вядомы рамёствамі: вытв-сць тканін, дываноў, вырабы з металу, косці, скуры.
Засн. ў канцы 16 ст. гуру Рам Дасам. Гал. рэліг. і культ. цэнтр сікхаў з ун-там Гуру Нанака. Тут знаходзіцца іх свяцілішча — «Залаты храм», дзе захоўваецца свяшчэнная кніга Адыгрантх. У 1-й пал. 19 ст. Амрытсар уваходзіў у склад дзяржавы Ранджыт Сінгха. У 1849 у выніку 2-й англа-сікхскай вайны захоплены англ. Ост-Індскай кампаніяй. У 1918—22 Амрытсар — адзін з цэнтраў нац.-вызв. барацьбы. 13.4.1919 англ. войскі расстралялі ў Амрытсары мітынг пратэсту супраць палітыкі калан. ўрада; у выніку т.зв. Амрытсарскай разні забіта і паранена больш за 1 тыс. чал. У 1947 Амрытсар значна разбураны ў час індуска-мусульманска-сікхскіх пагромаў. с. 324
АМСТЭРДА́М (Amsterdam), горад, сталіца Нідэрландаў. 713,4 тыс. ж. (разам з прыгарадамі больш за 1 млн.; 1993). Знаходзіцца ў правінцыі Паўн. Галандыя, на нізкім беразе зал. Эйселмер каля вусця р. Амстэл. Тунэлі пад ракой злучаюць часткі горада, з Паўночным м. звязаны праз Нордзе-канал, інш. каналамі — з Рэйнам і астатнімі ўнутр. воднымі шляхамі. Адзін з найбуйнейшых у Еўропе порт (грузаабарот больш за 20 млн. т марскіх і больш за 16 млн. т унутраных перавозак штогод), буйны вузел чыгунак (5 ліній) і аўтадарог, у прыгарадзе міжнар. аэрапорт Схіпхал. Гал. гандл. цэнтр Еўропы, адзін з буйнейшых у свеце аптовых рынкаў па продажы тытуню, кавы, какавы, цытрусавых, рысу, каўчуку, прыпраў, драўніны, нафты, збожжа і вугалю. Буйны цэнтр машынабудавання (судна- і авіябудаванне, электратэхн., электроннае, хім. і інш.), нафтаперапр., хім., дрэваапр., швейнай, харч. прам-сці. Традыцыйная ювелірная вытв-сць (апрацоўка алмазаў), паліграфія. У Амстэрдаме праўленні вядучых камерц. банкаў, фондавая біржа. Метрапалітэн, 2 ун-ты (засн. ў 1877 і 1880). Акадэмія навук і мастацтваў.
Упершыню ўпамінаецца ў 1275 як рыбацкая вёска на беразе р. Амстэл. З 1300 горад. Вызваленне Нідэрландаў з-пад улады Іспаніі спрыяла эканам. ўздыму Амстэрдаму, ён стаў цэнтрам марскога гандлю і крэдыту сусв. значэння. У 16 ст. ў Амстэрдаме створана біржа, у 1609 засн. разменны банк, узніклі Ост-Індская (1602) і Вест-Індская (1621) гандл. кампаніі. У 1795— 1806 сталіца Батаўскай рэспублікі, пасля — Нідэрландскага каралеўства. У 1940—45 акупіраваны ням. фашыстамі. Гіст. ядро горада — раён плаціны цераз р. Амстэл (цяпер плошча Дам з каралеўскім палацам; б. ратуша 1648—65, арх. Я. ван Кампен). Своеасаблівасць планіроўкі старых частак Амстэрдама — сістэма паўкальцавых і радыяльных каналаў, пракапаных у 1610—62 (каля 50 каналаў, 784 масты). Па набярэжных — жылыя дамы з вузкімі фасадамі, будынкі гільдый, кампаній, дабрачынных устаноў 16—18 ст. Захаваліся гар. вароты і вежы 15—17 ст., цэрквы ў стылях готыкі і класіцызму. У 19—20 ст. пабудаваны Дзярж. музей (1885, арх. П.І.Х.Кёйперс), біржа (1903, арх. Х.П.Берлаге), вял. новыя раёны (арх. Берлаге, М. дэ Клерк, К. ван Эстэрэн, П.Л.Крамер і інш.). З 1930-х г. забудоўваецца сучаснымі, у т.л. вышыннымі, будынкамі (арх. В.М.Дзюдак і інш.). Музеі: гарадскі, Музей Каралеўскага ін-та тропікаў. Дом Рэмбранта. Ф.С.Фешчанка. с. 324
АМСТЭРДА́МСКІ ІНТЭРНАЦЫЯНА́Л ПРАФСАЮ́ЗАЎ , Міжнародная федэрацыя прафсаюзаў, міжнар. аб’яднанне рэфармісцкіх прафсаюзаў у 1919—45. Створаны на кангрэсе ў Амстэрдаме. Гал. мэты: развіццё міжнар. сац. заканадаўства, барацьба з мілітарызмам і рэакцыяй, падтрымка міжнар. прафс. дзеянняў. Кіраўнікі Амстэрдамскага інтэрнацыянала прафсаюзаў рэалізоўвалі ў прафс. руху палітыку с.-д. партый, якія належалі да Інтэрнацыянала 2-га. Амстэрдамскі інтэрнацыянал ппрафсаюзаў аб’ядноўваў пераважна прафцэнтры краін Зах. Еўропы (14 краін, 17 738 тыс. чал. у 1919; 26 краін, 19 425 тыс. чал. у 1937). Распушчаны пасля стварэння Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў. с. 325
АМСТЭРДА́МСКІ КАНА́Л , гл. Нордзеканал. с. 325
А́МТМАН-БРЫ́ЕДЫТ (Amtmanis-Brieditis, сапр. Амтманіс) Альфрэд Фрыцавіч (5.8.1885, сядзіба Званітаю Букас, Латвія — 15.5.1966), латышскі акцёр, рэжысёр, педагог; адзін з буйнейшых майстроў рэаліст. акцёрскага мастацтва Латвіі. Нар. арт. СССР (1953). Праф. (1949). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1903. З 1919 у Латв. т-ры драмы імя А.Упіта, з 1944 маст. кіраўнік, з 1949 гал. рэжысёр. Сярод роляў: Улдыс («Ветрык, вей!» Я.Райніса), Атвасар («Гліна і фарфор» А.Грыгуліса, Дзярж. прэмія СССР 1948). Яго пастаноўкі вызначаліся яркасцю карцін нар. побыту, эмацыянальна насычанымі характарамі: «Сын рыбака» В.Лаціса (1949, Дзярж. прэмія СССР 1950), «Зямля зялёная» Упіта (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951) і інш. с. 325
АМУДАР’І́НСКАЯ ГАЗАНАФТАНО́СНАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ , размешчана на Туранскай нізіне, у пустынных раёнах Каракумаў і Кызылкумаў, у цэнтр. і ўсх. ч. Туркменіі, на З Узбекістана, Пн Афганістана і Ірана. Займае паўд.-ўсх. ч. Туранскай пліты і Перадкапетдагскі краявы прагін. Пл. 417 тыс. км2. Першае газавае радовішча адкрыта ў 1953. Выяўлена больш як 90 газавых, газакандэнсатных, газанафтавых радовішчаў на пач. 1980-х г. Прадукцыйныя адклады юры і мелу на глыб. 0,2—4 км. Газы сухія, метанавыя, нафты маласярністыя, шчыльн. 770— 900 кг/м3. Газаправоды Бухара—Урал, Сярэдняя Азія—Цэнтр Рас. Федэрацыі і інш. с. 325
АМУДАР’І́НСКІ СКАРБ . Знойдзены ў 1877 на гарадзішчы Тахці-Кувад у вярхоўях р. Амудар’я на Пд Таджыкістана. Датуецца 5—4 ст. да н.э. Захавалася 178 залатых і сярэбраных прадметаў: аб’ёмныя фігуркі, посуд, рэльефныя рэчы, пласцінкі з адціснутымі выявамі, пярсцёнкі і пячаткі, бранзалеты, дробныя ўпрыгожанні, манета Ахеменідаў. Большасць рэчаў зроблена майстрамі Ахеменідскай дзяржавы і Бактрыі. Асобныя рэчы адлюстроўваюць традыцыі мідыйскага мастацтва, звярынага стылю стэпавых плямёнаў Еўразіі. Захоўваецца ў Брытанскім музеі і Музеі Вікторыі і Альберта ў Лондане. с. 325
АМУДАР’Я́ , рака ў Сярэдняй Азіі, у Таджыкістане, Туркменіі, Узбекістане. Па Амудар’і праходзіць частка граніцы Узбекістана з Афганістанам. Даўж. 1415 км, пл. бас. 309 тыс. км2 (да г. Керкі). Вытокі на схілах Гіндукуша ў Афганістане, дзе Амудар’я называецца Вахандар’я, пасля зліцця з р. Памір — Пяндж, ніжэй упадзення р. Вахш — Амудар’я. Упадае ў Аральскае м. Большая ч. басейна Амудар’і размешчана ў горных сістэмах Паміра (на сярэдніх вышынях 5—5,5 тыс. м). Пасля выхаду на раўніну цячэ па Туранскай нізіне, па пустынях Кызылкум і Каракумы. Рэчышча няўстойлівае, рака блукае ў межах поймы, размывае берагі. У нізоўях утварае дэльту, у мора ўпадае некалькімі рукавамі. Асн. прытокі: Гунт, Бартанг, Язгулем, Ванч, Кызылсу, Кафірніган, Сурхандар’я (справа), Кундуз (злева). Жыўленне ледавікова-снегавое. Паводка вясной і летам. Ледастаў у нізоўях (у раёне Нукуса) да 4 мес. Сярэднегадавы расход вады паблізу г. Керкі каля 2000 м3/с. У малаводны перыяд Амудар’я не дасягае Аральскага м. Вада вельмі мутная (5— 10 кг/м3 завіслых наносаў). У сярэднім цячэнні Кызылкумскі запаведнік. Выкарыстоўваецца для арашэння (каналы Каракумскі, Аму-Бухарскі і інш.). На Амудар’і Цюямуюнскі і Тахіяташскі гідравузлы. У нізоўях рыбалоўства. Суднаходная ад г. Чарджоў. На Амудар’і — г. Керкі і Чарджоў. с. 325
АМУЛЕ́Т (лац. amuletum), прадмет, які носіцца на целе і, на думку ўладальніка, мае магічную ўласцівасць адводзіць хваробу, бяду, засцерагаць ад ліхіх чараў. Вера ў сілу амулета звязана з першабытнай магіяй і фетышызмам. У многіх народаў свету вера ў амулет захавалася да нашых дзён. Гл. таксама Талісман. с. 325
А́МУНДСЕН (Amundsen) Руаль (16.7.1872, г. Борг, Нарвегія — 1928), нарвежскі палярны падарожнік і даследчык. У 1903—06 упершыню праплыў Паўн.-Зах. праходам з У на З ад Грэнландыі да Аляскі. На судне «Фрам» адправіўся ў Антарктыку, 14.12.1911 на сабаках дасягнуў Паўд. полюса. Спрабаваў дасягнуць Паўн. полюса дрэйфам на судне «Мод» (1918—21) і самалётам (1925). У 1926 узначаліў 1-ы трансарктычны пералёт праз Паўн. полюс на дырыжаблі «Нарвегія». Загінуў у Баранцавым м., шукаючы экспедыцыю У.Нобіле. Імем Амундсена названы заліў і катлавіна ў Арктыцы, гара, ледавік, мора, заліў і навук. станцыя ЗША у Антарктыдзе.
Тв.: Рус. пер. _— Собр. соч. Т. 1—5. Л., 1936—39; Перелёт через Ледовитый океан. М.; Л., 1927 (разам з Л.Эльсвартам); На корабле «Мод»: Экспедиция вдоль северного побережья Азии. М.; Л., 1929; Южный полюс. М.; Л., 1937.
Літ.: Дьяконов М. Амундсен. М., 1937; Яковлев А. Руал Амундсен, 1872— 1928. М., 1957. с. 326
А́МУНДСЕНА ЗАЛІ́Ў , заліў Паўн. Ледавітага ак., паміж берагамі Канады і а-вамі Банкс і Вікторыя. Даўж. каля 445 км, найб. шыр. 213 км. Глыб. да 285 м. Выш. прыліваў 0,2—0,3 м. Большую ч. года ўкрыты лёдам. У прыбярэжнай паласе — здабыча нафты і газу. Названы ў гонар Р.Амундсена. с. 326
А́МУНДСЕНА КАТЛАВІ́НА , падводная катлавіна ў Паўн. Ледавітым ак., паміж хрыбтамі Ламаносава і Гакеля. Даўж. каля 2 тыс. км; шыр. 200—400 км. Глыб. да 4485 м. Дно выраўнаванае, укрытае гліністымі глеямі. У межах Амудсена катлавіны — Паўночны полюс. Названа ў гонар Р.Амундсена. с. 326
А́МУНДСЕНА МО́РА , ускраіннае мора Ціхага ак., каля зах. берагоў Антарктыды, паміж 100° і 123° зах. д. Пл. 98 тыс. км2. Найб. глыб. 585 м. Сярэднегадавая т-ра вады ніжэй 0 °С. Круглы год укрыта лёдам. Водзяцца марскія леапарды, кіты, пінгвіны, цюлень Роса, цюлень Уэдэла; з птушак — буравеснікі, альбатросы і інш. Названа ў гонар Р.Амундсена. с. 326
АМУНІ́ЦЫЯ (польск. amunicja ад лац. munitio прымацаванне, рыштунак), устарэлая назва прадметаў (рамяні, сумкі, чахлы і інш.), якія аблягчаюць вайскоўцам нашэнне зброі, боепрыпасаў, асабістых рэчаў і харчавання. Ва ўзбр. Сілах Рэспублікі Беларусь наз. рыштунак ваенны. Конская амуніцыя — рэчы для запрагання, сядлоўкі і наўючання жывёлы. с. 326
АМУ́Р , Купідон, у старажытнарымскай міфалогіі бог кахання, сын Венеры. У грэч. міфалогіі адпавядае Эроту. с. 326
АМУ́Р , малая планета № 1221. Адлегласць ад Сонца ў перыгеліі 1,06, у афеліі 2,78 а.а. Найменшая адлегласць ад Зямлі 15 млн. км. Адкрыта Э.Дэльпортам (Бельгія, 1932). с. 326
АМУ́Р (манг. Хара-Мурэн, кіт. Хэйлунцзян), рака ва Усх. Азіі, у Расійскай Федэрацыі (большая ч.), Манголіі, КНР. Па Амуры праходзіць частка граніцы Расіі з Кітаем. Утвараецца ад зліцця рэк Шылка і Аргунь. Упадае ў Амурскі ліман Ахоцкага м. Даўж. 2824 км, ад вытоку Аргуні — 4440 км; пл. бас. 1855 тыс. км2. У верхнім цячэнні (да вусця Зеі) цячэ ў вузкай даліне. Справа да ракі падыходзяць адгор’і В.Хінгана. У сярэднім цячэнні (ад вусця Зеі да Хабараўска) даліна шырокая, толькі ў месцы перасячэння хр. М.Хінган ператвараецца ў цясніну. У нізоўях Амур выходзіць на Ніжнеамурскую нізіну, мае шырокую даліну, рэчышча разгаліноўваецца на рукавы. Асн. прытокі: Зея, Бурэя, Амгунь (злева), Сунгары, Усуры (справа). Жыўленне пераважна (2/3 сцёку) ад летне-восеньскіх мусонных дажджоў. Разводдзе з ліп. да верасня, утвараецца дажджавымі паводкамі. У суткі па Амуры праходзіць 41 тыс. т наносаў. Замярзае ў ліст., крыгалом у крас.—маі. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 10 900 м3/с (макс. 40 000 м3/с). На ніжняе цячэнне ўплываюць прылівы і адлівы. У бас. Амура больш за 60 тыс. азёраў агульнай пл. каля 9,7 тыс. км2. Рыбалоўства. Асн. прамысл. рыбы: кета, гарбуша, таўсталобік, калуга, амурскі сом і інш. Значныя гідраэнергетычныя рэсурсы. У сярэднім цячэнні Хінганскі, ніжэй — Камсамольскі запаведнікі. Амур — гал. водная магістраль Д. Усходу, суднаходны на ўсім працягу. Гал. гарады на Амуры: Благавешчанск, Хабараўск, Амурск, Камсамольск-на-Амуры, Нікалаеўск-на-Амуры (Расія), Айхой (Кітай). с. 326
АМУ́РА-ЯКУ́ЦКАЯ МАГІСТРА́ЛЬ , аўтадарога В. Невер—Тамот—Якуцк у Расійскай Федэрацыі. Працягласць 1162 км. Пабудавана ў 1930—37. Звязвае Рэспубліку Саха (Якуція) з Транссібірскай чыг. магістраллю. с. 327
АМУРСА́НА (1722—57), адзін з уладарных князёў Айрацкага ханства, дзеяч антыманьчжурскага вызв. руху ў Манголіі ў 1750-я г. Пасля няўдалай спробы захапіць ханскі прастол у 1754 уцёк у Пекін. Маньчжурскія войскі пад выглядам дапамогі Амурсана ў 1755 акупіравалі і ліквідавалі ханства. Падмануты Амурсана ў 1755 далучыўся да стыхійнага антыманьчжурскага руху і стаў яго правадыром. Пацярпеўшы паражэнне, у 1757 уцёк у Расію. с. 327
АМУ́РСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ , на Пд Д. Усходу Расійскай Федэрацыі. Утворана 20.10.1932. Пл. 363,7 тыс. км2. Нас. 1049,1 тыс. чал. (1994), гарадскога 65%. Цэнтр — г. Благавешчанск. Буйныя гарады: Белагорск, Райчыхінск, Зея, Шыманоўск, Свабодны, Тында.
Прырода. Большая ч. тэр. гарыстая. На Пн Станавы хр. (выш. да 2312 м), на Пд ад яго горны ланцуг хрыбтоў Янкан, Тукурынгра, Сактахан, Джагды; каля 2/3 тэр. займаюць Зейска-Бурэінская і Амурска-Зейская раўніны. Карысныя выкапні: буры і каменны вугаль, золата, жал. руды, кварцавыя пяскі, кааліны, буд. матэрыялы. Ёсць мінер. крыніцы. Клімат мусонны ўмеранага пояса. Зіма халодная, сухая, маласнежная. Лета гарачае і дажджлівае. Сярэдняя т-ра студз. ад -24 °С да -33 °С, ліп. 18—21°С. Ападкаў каля 850 мм за год. Гал. рака — Амур і яго прытокі Зея з Селемджой, Бурэя і інш. Глебы пераважна бурыя лясныя, на Пд — чарназёмападобныя. 65% тэр. пад лесам. Пашыраны хвойныя і мяшаныя лясы маньчжурскага тыпу (мангольскі дуб, карэйскі кедр, амурскі аксаміт, ліяны — вінаград, лімоннік, актынідыя), у тайзе лістоўніца, у гарах зараснікі кедравага сланіку і горная тундра. Водзяцца вавёрка, мядзведзь, собаль, кабарга, лось, дзік, ізюбр, казуля, з птушак — глушэц, дзікуша, блакітная сарока і інш.
Гаспадарка. Асн. галіны прам-сці: горназдабыўная (золата, буры і каменны вугаль), машынабудаванне (вытв-сць кавальска-прэсавага, элеватарнага, святлотэхн. абсталявання, электрапрылад, рачных і марскіх суднаў, с.-г. машын і інш.); вытв-сць буд. матэрыялаў; харч. прам-сць. Зейская ГЭС. Райчыхікская ДРЭС. Амурская вобласць — асноўны с.-г. раён Д. Усходу. Сельская гаспадарка збожжаважывёлагадоўчага кірунку. Пасевы збожжавых (пшаніца, авёс, ячмень), соі. Вырошчваюць бульбу, агародніну. Мясамалочная жывёлагадоўля. Пчалярства. На Пн — аленегадоўля, зверагадоўля. Пушны промысел. Па тэр. Амурскай вобласці праходзяць Транссібірская і Байкала-Амурская чыг. магістралі. Суднаходства па Амуры, Зеі і Бурэі. Р.А.Жмойдзяк. с. 327
АМУ́РСКІ ЗАЛІ́Ў , унутраны заліў каля паўн.-зах. берага заліва Пятра Вялікага Японскага м. Даўж. каля 65 км, шыр. 9—20 км, глыб. да 20 м. Зімой замярзае. На беразе Амурскага заліва порт Уладзівасток. с. 327
АМУ́РСКІ ЛІМА́Н , паўн. частка Татарскага праліва, паміж мацерыковай Азіяй і в-вам Сахалін. Злучае Сахалінскі заліў Ахоцкага м. на Пн з уласна Татарскім пралівам на Пд цераз Невяльскога праліў. Даўж. каля 185 км, шыр. да 40 км, глыб. 3—4,5 м. З ліст. да мая ўкрыты лёдам. Прылівы няправільныя, сутачныя, больш за 2 м. У зах. частцы ў ліман упадае р. Амур. с. 327
АМУ́РЫ , рыбы атрада карпападобных. 2 віды: амур белы (Ctenopharyngodon idella) і амур чорны (кітайская плотка; Mylopharyngodon piceus). Радзіма — Усх. Азія ад р. Амур да Паўд. Кітая. На Беларусь амур белы завезены ў 1963, чорны — у 1977. Ва ўмовах Беларусі не нерастуюць; вытворнікі і лічынкі завозяцца. Амур белы штучна разводзіцца ў Белаазерскай садковай рыбнай гаспадарцы і гадуецца ў сажалках і некаторых азёрах.
Даўж. цела да 120 см, маса да 32 кг. Луска буйная. Палавая спеласць у 7—9 гадоў пры даўж. каля 70 см. Нераст у чэрв. — ліпені. Кормяцца пераважна воднай расліннасцю, малюскамі, хутка растуць. Перспектыўныя для зарыблення каналаў меліярац. сістэм, водапрыёмнікаў, вадаёмаў, якія хутка зарастаюць. с. 327
АМФАДАНТО́З , тое, што парадантоз. с. 327
А́МФАРА (лац. amphora ад грэч. amphoreus), у антычных грэкаў і рымлян гліняная або металічная пасудзіна з высокім горлам і 2 вертыкальнымі ручкамі. У амфары трымалі і перавозілі віно, алей, мёд, збожжа. На многіх амфарах ёсць малюнкі, арнаменты, надпісы. Знойдзены на многіх археал. помніках на тэр. Беларусі. На Русі 10—12 ст. вырабляліся амфарападобныя пасудзіны карчагі. с. 327
АМФАТЭ́РНАСЦЬ (ад грэч. amphoteros і той і гэты), здольнасць некаторых хім. злучэнняў праяўляць у залежнасці ад умоў кіслотныя або асн. ўласцівасці. Уласцівая вадзе, аксідам і гідраксідам алюмінію, цынку, хрому і інш., некаторым амінам, амінакіслотам, іанітам.
Пры дысацыяцыі ў водных растворах амфатэрныя злучэнні (амфаліты) утвараюць Н+ і ОН- іоны (напр., Cr3++3OH <SIGN> Cr(OH)3 <SIGN> H++ CrO-2 + H2O). Перавага тыпу ўласцівасцяў амфатэрных гідраксідаў залежыць ад месца элемента ў перыяд. сістэме. Амфатэрнасць злучэнняў карыстаюцца ў хім. аналізе для раздзялення элементаў. с. 327
АМФІ... (ад грэч. amphi каля, вакол, з двух бакоў), прыстаўка, якая абазначае: «з двух бакоў», «вакол», «дваякі», напр., амфіміксіс, амфікарпія. с. 327
АМФІБАЛІ́Т , масіўная або сланцаватая метамарфічная горная парода. Складаецца пераважна з амфіболу (рагавой падманкі), плагіяклазу і мінералаў-прымесяў. Колер ад цёмна-зялёнага да чорнага. Шчыльн. 2700—3200 кг/м3. Можа ўтварацца за кошт асн. вывергнутых парод (габра, дыябазаў, базальтаў, туфаў і інш.), ультраасноўных парод, асадкаў мергелістага саставу. Трапляецца ў раёнах развіцця метамарфічных парод, найчасцей дакембрыйскага ўзросту. Выкарыстоўваецца як буд. камень (сыравіна на друз); чорныя разнавіднасці — вырабныя і абліцовачныя камяні. с. 327
АМФІБАЛІ́Я (ад грэч. amphibolia двухсэнсавасць) у літаратуры, двухсэнсавасць выразу, якая ўзнікае ў выніку сінтаксічнай няўзгодненасці асобных частак выказвання. Напр., у радку верша В.Макарэвіча «Гораду», «Былы я лесаруб, каваль» 2 словы «былы я» ўспрымаюцца як адно «былыя». с. 328
АМФІБІЁНТЫ [ад амфі... + біёнт(ы)], арганізмы, якія жывуць або развіваюцца ў двух асяроддзях. Да амфібіёнтаў адносяцца віды жывёл і раслін, здольныя жыць і ў вадзе, і на сушы (многія земнаводныя, марскія чарапахі і інш.; гл. Амфіфіты, Гіграфіты); віды, якія жывуць у адных узроставых фазах развіцця (звычайна — лічынкавай) у вадзе або ў глебе, у другіх — на сушы. Напр., большасць жаб, стракоз, камароў, многія мошкі, майскі і чэрвеньскі хрушчы, жукі-шчаўкуны (драцянікі) і інш. Найб. пашыраны ў паласе прыліваў і адліваў. с. 328
АМФІ́БІІ , гл. Земнаводныя. с. 328
«АМФІ́БІЯ» , 1) аўтамабіль (звычайна павышанай праходнасці) з воданепранікальным кузавам, аснашчаны рухачом (грабным вінтом, вадамётным прыстасаваннем) для руху па вадзе, вадзяным рулём і помпай для адпампоўвання вады з кузава. Для пераадолення стромкіх пад’ёмаў пры выхадзе на бераг «амфібію» абсталёўваюць лябёдкай. Прызначаны для перапраўкі людзей і грузаў цераз рэкі, азёры і інш. 2) Самалёт «амфібія» — гідрасамалёт, прыстасаваны таксама для ўзлёту з сушы і пасадкі на сушу з дапамогай колавых шасі. Абслугоўваюць пасаж. авіялініі ў раёнах узбярэжжа, рыбныя і зверабойныя промыслы і інш. 3) Аэрасані-«амфібія» — аэрасані, у якіх кузаў на лыжах заменены для лепшай праходнасці адной лодкай-лыжай, што дазваляе рухацца па рыхлым снезе і па вадзе, мелкаводных рэках, забалочаных вадаёмах, лёдзе з праталінамі. Выкарыстоўваюцца для сувязі, у палярных экспедыцыях і г.д. 4) Баявая або транспартная машына (танк, БТР і інш.), здольная перамяшчацца па сушы і вадзе. Плывучасць «амфібіі» забяспечваецца неабходным водазмяшчэннем яе герметызаванага корпуса, на вадзе — вадаходным рухачом (грабныя і паветр. вінты, гусенічныя ланцугі і вадамёты). Распрацоўка «амфібіі» пачалася ў час 1-й сусв. вайны, першыя ўзоры танкаў-«амфібія» зроблены ў Францыі і ЗША у пач. 1920-х г. На ўзбраенне Чырв. Арміі танкі-«амфібіі» паступілі ў пач. 1930-х г. У 2-ю сусв. вайну «амфібію» шырока выкарыстоўваліся ўзбр. сіламі ЗША СССР і інш. краін. с. 328
АМФІБО́ЛЫ (ад грэч. amphibolos двухсэнсавы, падманлівы), група пародаўтваральных мінералаў падкласа ланцужковых (стужачных) сілікатаў з агульнай формулай (A, B)7-8 [Z4O11]2 (ОН, F)2, дзе А — К, Na, Са; В — Al, Fe+3, Fe+2, Mg і інш.; Z — Si, Al. Асн. структуры — т.зв. «амфіболавая стужка» [Si4О11]. Адрозніваюць манаклінныя і больш рэдкія рамбічныя амфіболы. Утвараюць прызматычныя крышталі, ігольчастыя ці тонкавалакністыя агрэгаты. Колер чорны, зялёны, радзей белы ці сіні, да цёмна-фіялетавага. Цв. 5—6,5. Шчыльн. 2,8—3,6 г/см3. Пашыраны ў складзе магматычных і метамарфічных парод (гранадыярытаў, дыярытаў, сіенітаў, андэзітаў, базальтаў і інш.). У зямной кары да 10% (па масе). У прам-сці выкарыстоўваюць хімічна- і тэрмаўстойлівыя тонкавалакністыя амфібол-азбесты. Некаторыя амфіболы — ювелірнавырабныя камяні (нефрыт, кракідаліт і інш.); жалезістыя амфіболы, якія маюць у сабе волава — патэнцыяльная алавяная руда. с. 328
АМФІБРА́ХІЙ (грэч. amphibrachys літар, кароткі з абодвух бакоў), 1) у антычным вершаскладанні стапа з 3 складоў — 1 доўгага і 2 кароткіх (<SIGN> - <SIGN>). Наз. таксама брахіхарэй — стапа, якая складаецца з кароткага складу і харэя. 2) У сілабатанічным вершаскладанні амфібрахій — 3-складовая стапа з рытмічным націскам на сярэднім складзе (- -́ -): «З леге́ндаў і ка́зак былы́х пакале́нняў, // З кало́сся цяжко́га жыто́ў і пшані́ц...» (М.Танк. «Родная мова»), У бел. Паэзіі амфібрахій з’явіўся ў канцы 19 ст. У зб. Ф.Багушэвіча «Смык беларускі» (1894) з 9 вершаў (акрамя цыкла «Песні») 32 радкі вытрыманы ў памерах 3-складовага амфібрахія. Шырока выкарыстоўваецца ў сучаснай паэзіі. с. 328
АМФІЗБЕ́НЫ (Amphisbaenia), падатрад паўзуноў атр. лускаватых. Некалькі сямействаў. Каля 140 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўд. і Цэнтр. Амерыцы, Афрыцы, Зах. Азіі, 1 від у Паўд. Еўропе, 1 — на ПдУ ЗША. Найб. вядомыя белая амфізбена (Amphisbaena alba), плямістая двухходка (А. fuliginosa), хірот (Bipes canalicubatus).
Даўж. да 70 см. Цела цыліндрычнае, чэрвепадобнае, з кароткім хвастом, укрытае суцэльнай рагавой плеўкай з вузкімі папярочнымі кольцамі. У большасці канечнасці адсутнічаюць. Вядуць падземны спосаб жыцця, часта пасяляюцца ў мурашніках і тэрмітніках. Па хадах у зямлі могуць рухацца хвастом уперад (адсюль назва). Кормяцца мурашкамі, тэрмітамі, іх лічынкамі. с. 328
АМФІКАРПІ́Я (ад амфі... + грэч. karpos плод), утварэнне на расліне пладоў двух тыпаў: надземных і падземных. Падземныя ўтвараюцца з завязі, якая закопваецца пасля апладнення ў глебу (геакарпія). Амфікарпія назіраецца ў кісліцы і некаторых інш. раслін. с. 328
АМФІКТЫЯНІ́Я (грэч. Amphiktionia), рэлігійна-паліт. саюз плямёнаў і гарадоў у Стараж. Грэцыі, які меў агульныя свяцілішчы, казну, правілы вядзення вайны і інш. Ёсць звесткі пра амфіктыянію пры свяцілішчах Апалона: у Дэльфах, на в-ве Дэлас; пры свяцілішчах Пасейдона: на в-ве Калаўрыя, у Беотыі і інш. Найб. звестак захавалася пра дэльфійска-пілейскую амфіктыянію, куды ўваходзіла 12 абшчын. Амфіктыяніі страцілі значэнне пасля заваявання Грэцыі рымлянамі (146 да н.э.). с. 328
АМФІЛІ́НА (Amphilina), род плоскіх чарвей з кл. цэстодаў. Невял. архаічная група паразітаў поласці цела асятровых рыб і чарапах. Пашыраны А. foliacea і А. neritina у рыб у рэках Каспійскага бас. і Сібіры.
Цела нерасчлянёнае, даўж. 25—65, шыр. 17—30 мм. Гермафрадыты. Не маюць кішэчніка і не прымацоўваюцца. Яйцажывародныя. Цыкл развіцця адбываецца са зменай гаспадароў. Лічынка (лікафора) развіваецца ў яйцы, мае 10 зародкавых кручкоў на заднім канцы цела. Пранікае ў прамежкавых гаспадароў — ракападобных, дзе зменьваецца і становіцца падобнай на палаваспелую асобіну. З страўніка канчатковага гаспадара лічынка мігрыруе ў поласць цела канчатковага гаспадара і дасягае палавой спеласці. с. 328
АМФІМА́КР (грэч. amphimakros літар. з двух бакоў доўгі), у антычным вершаскладанні стапа з 3 складоў (2 доўгіх і 1 кароткага). с. 329
АМФІМІ́КСІС (ад амфі... + грэч. mixis змяшэнне), звычайны тып палавога працэсу ў жывёл і раслін, пры якім адбываецца зліццё ядраў мужчынскай і жаночай палавых клетак (гамет). Процілегласць апаміксісу. У вузкім сэнсе — зліццё дзвюх няродных гамет ад розных асобін (у адрозненне ад аўтаміксісу). У кветкавых раслін амфіміксіс адбываецца ў форме двайнога апладнення. Тэрмін «амфіміксіс» увёў ням. біёлаг А.Вейсман (1892) для абазначэння аб’яднання спадчынных субстанцый дзвюх асобін пры апладненні. с. 329
АМФІПРАСТЫ́ЛЬ (грэч. amphiprostylos), тып стараж.-грэч. прамавугольнага ў плане храма, які мае калонныя порцікі на тарцовых фасадах, пазбаўленыя дэкору падоўжныя сцены. Амфіпрастыль звычайна будавалі з гладкіх каменных блокаў. Шырока вядомы амфіпрастыль, пабудаваны паводле праекта Калікрата на Афінскім Акропалі, храм Ніке Аптэрас (Бяскрылай Перамогі). с. 329
АМФІТЭА́ТР (грэч. amphitheatron), 1) у Стараж. Рыме манументальнае збудаванне для публічных відовішчаў: баёў гладыятараў, цкавання дзікіх звяроў, масавых тэатралізаваных паказаў. Меў эліпсападобную ў плане форму, з арэнай пасярэдзіне, вакол якой ступенькамі ўзвышаліся месцы для гледачоў. Яго канструкцыйную аснову складала сістэма арак і слупоў, паміж якімі знаходзіліся галерэі і лесвіцы, напр., Рымскі Калізей. 2) Сучасныя амфітэатры выкарыстоўваюцца ў кінатэатрах, тэатр., цыркавых, спарт. будынках, маюць эліпсападобны, паўцыркульны сегментавы план. На аснове амфітэатра пабудаваны глядзельныя залы Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, кінатэатра «Кастрычнік» у Мінску, месцы для гледачоў у цырках Гомеля, Мінска, на мінскім стадыёне «Дынама» і інш. с. 329
АМФІТЭА́ТРАЎ Аляксандр Валянцінавіч (26.12.1862, Калуга — 26.2.1938), рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1885). Аўтар зб-каў апавяданняў «Псіхапаты. Праўда і выдумка» (1893), «Мроі і цені» (1896), раманаў «Атручанае сумленне» (1890; аналіз псіхал. матываў злачынства), «Жар-кветка» (1895; тэма спірытызму і акультызму), «Вікторыя Паўлаўна» (1903; пытанне жаночай эмансіпацыі), «Мар’я Лусьева» (1903; праблема прастытуцыі), гіст. твора «Звер з прорвы» (1911—14), фельетонаў, літ.-крыт. артыкулаў. Раманы-хронікі са шматтомнай серыі «Канцы і пачаткі. Хроніка 1880—1910» — спроба асэнсаваць жыццё рас. грамадства на рубяжы стагоддзяў. З 1921 у эміграцыі. Выдаў раман «Зачараваны стэп» (1921), кн. нарысаў «Тужлівыя нататкі» (1922), зб. «Неўтаймаваная Русь: Дэманічныя аповесці XVII ст.» (1929) і інш. На бел. мову творы Амфітэатрава перакладаў В.Ластоўскі.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—30, 33—35, 37. Спб., 1911—16; Закат старого века. М., 1989; Мертвые боги. М., 1991; Бел. пер. —Хілібертава пакута; Вярба; Палятуха. Вільня, 1912. с. 329
АМФІУ́МЫ (Amphiumidae), сямейства хвастатых земнаводных. 3 віды. Найб. вядомая амфіума меанс. Пашыраны на ПдУ ЗША. Жывуць у забалочаных вадаёмах, азёрах, непраточных глеістых вадаёмах, на рысавых чэках (абвалаваных участках палёў).
Даўж. 0,8—1 м. Цела чорнае, вугрападобнае. Маюць 2 пары малых рудыментарных канечнасцяў з 2—3 недаразвітымі пальцамі, унутр. шчэлепы і схаваныя пад скурай вочы. Лічынкі дыхаюць шчэлепамі, дарослыя — лёгкімі. Зімуюць у глеі. Кормяцца беспазваночнымі, радзей дробнымі рыбамі, земнаводнымі. Адкладваюць на сушы ў вільготных месцах да 150 яец. Палавая спеласць на 4-м годзе. Выкарыстоўваюцца мяса, тлушч і скура. с. 329
АМФІФІ́ТЫ [ад амфі... + ... фіт(ы)] водныя, прымацаваныя да грунту вадаёма расліны, большасць лістоў і кветак якіх размешчана пад вадой. Напр., рагоз, трыснёг, стрэлкаліст і інш. Многія амфіфіты — тыповыя прыбярэжна-водныя і земнаводныя расліны-«амфібіі», прыстасаваныя да росту і ў вадзе, і на сушы (гл. Амфібіёнты). с. 329
АМХА́РА (саманазва амара), народ у Эфіопіі. 18,16 млн. чал. (1987). Гавораць на амхарскай мове. Паводле рэлігіі пераважна хрысціяне-монафісіты. с. 329
АМХА́РСКАЯ МО́ВА , адна з семітахаміцкіх моў (семіцкая група). Пашырана ў Эфіопіі (дзярж. мова) і некат. сумежных краінах (Самалі, усх. раёны Судана). Генетычна блізкая да эфіопскай мовы — геэз (мёртвая мова эпіграфікі і хрысц. л-ры Эфіопіі). У амхарскай мове вылучаюць 3 дыялекты: шаанскі (аснова літ. мовы), гаджамскі і гандарскі. У фанетыцы 7 галосных і 28 зычных фанем. Для імяннога словаўтварэння характэрна словаскладанне, для сінтаксісу — фіксаваны парадак слоў з выказнікам у канцы сказа. Першыя пісьмовыя помнікі датуюцца 14 ст. Літ. Амхарскай мовы развіваецца з 19 ст. і карыстаецца складовым эфіопскім пісьмом.
Літ.: Титов Е.Г. Современный амхарский язык. М., 1971. с. 329
АМША́РА , мохавае (сфагнавае) балота, гл. Імшара. с. 330
АМЫЛЕ́ННЕ , хімічная рэакцыя пераўтварэння вытворных арган. кіслот (эфіраў, нітрылаў, амідаў, хлорангідрыдаў і інш.) у кіслоты ці іх солі гідролізам. Адбываецца ў прысутнасці шчолачы ці неарган. кіслаты, пры ўдзеле ферментаў. Напр., гідроліз складанага эфіру з утварэннем кіслаты і спірту: RCOOR1 + H2O → RCOOH +R1OH. Тэхн. характарыстыка тлушчаў — лік амылення (колькасць мг КОН, неабходная для амылення 1 г складанага эфіру). Для жывёльных тлушчаў роўны 170—260, алеяў — 170—200, пчалінага воску 88—103. З алеяў і жывёльных тлушчаў амылення атрымліваюць гліцэрыну, вышэйшыя тлустыя кіслоты і іх солі — мыла (адсюль назва рэакцыі). с. 330
АМЯЛА́ (Viscum), род паўпаразітных кветкавых раслін сям. амяловых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў трапічнай і субтрапічнай Афрыцы і Азіі, на Пн Аўстраліі; амяла белая (V. album) трапляецца ў Еўропе і на Каўказе, амяла афарбаваная (V. coloratum) — на Д. Усходзе. На Беларусі амяла белая расце ў зах. і паўд. раёнах пераважна на старых лісцевых дрэвах, асобны падвід (ssp. austriacum) на хвоі.
Двухдомны шматгадовазялёны шарападобны куст дыям. да 1,2 м. Лісце прадаўгаватаавальнае, супраціўнае, скурыстае, жоўта-зялёнае, размешчана папарна на канцах галінак. Кветкі дробныя жоўта-зялёныя, сабраны ў пучкі. Плод — белая аднанасенная ягада з клейкай мякаццю. Размнажаецца насеннем, якое птушкі заносяць на галіны дрэў, дзе яно і прарастае. Выкарыстоўваецца на лячэнне гіпертаніі і неўралгіі, як танізоўны сродак (прэпараты амялен, віскулен, акафіт), у нар. медыцыне пры хваробах сэрца і лёгкіх. с. 330
АМЯЛУ́ШКА (Bombycilla garrulus), птушка атрада вераб’інападобных. Пашырана ў хвойных лясах Паўн. Еўразіі і Амерыкі. На Беларусі трапляецца на веснавым (крас.) і асеннім (ліст.) пралётах, асобныя зрэдку зімуюць. Трымаецца чародкамі да 200 асобін.
Даўж. да 21 см, маса да 73 г. Апярэнне густое, мяккае, ружова-шэрае. На крылах і хвасце невял. жоўтыя, белыя і чырвоныя плямкі. Высокі чуб на галаве. Гняздуецца на дрэвах. Нясе 5 яец. Корміцца ягадамі рабіны, шыпшыны, крушыны, ядлоўцу і пупышкамі раслін. с. 330
АМЯЛЬНА́Я , вёска ў Беларусі, у Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 43 км на ПдУ ад Івацэвічаў, 178 км ад Брэста, 45 км ад чыг. ст. Івацэвічы. 523 ж., 171 двор (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, амбулаторыя, аддз. сувязі. с. 330
АМЯЛЬНЯ́НСКІ , біялагічны заказнік на вярховым балоце Парэцкі Мох у Пухавіцкім р-не Мінскай вобл. Засн. ў 1979 для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. 1784 га (1994). У раслінным покрыве пераважаюць хваёва-сфагнавыя і хваёва-кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы. На ўскраінах і «астраўках» балота — хваёвыя, хваёва-бярозавыя і асінава-яловыя лясы. Шматлікая касандра (балотны верас); на прылеглых да балота сырых лугавінах вялікая папуляцыя касача сібірскага, занесенага ў Чырвоную кнігу Беларусі. с. 330
АМЯЛЬЯ́НЧЫК Міхаіл Сцяпанавіч (н. 10.2.1940, в. Заточча Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне агульнай гігіены. Д-р мед. н. (1993), праф. (1995). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1969). У 1969—77 і з 1980 у гэтым ін-це (з 1994 заг. кафедры). У 1977—80 у Аддзеле рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР. Навук. працы па гігіене працы ў розных галінах вытв-сці, па пытаннях забруджвання навакольнага асяроддзя, аховы здароўя і захоўвання генафонду бел. нацыі.
Тв.: Экспериментальное изучение ингаляционного воздействия этанола на крыс при беременности на некоторые показатели у потомства // Алкоголизм и наследственность: (Материалы Междунар. симпозиума). М., 1987; Peril of ethanol consumption by offsprings of rat intoxicated by low doses of alcohol (разам з А.В.Ліопам, В.У.Чумаковай) // Alcoholism: Clinical and Experimantal Research. Seventh Congress of the International Society for Biomedical Research on Alcoholism. Gold Coast, Queensland, Australia, 1994. Vol. 18. № 2. с. 330
АМЯЛЯ́НСКІ Васіль Леанідавіч (10.3.1867, Палтава — 21.4.1928), мікрабіёлаг. Акад. АН СССР (1923). Скончыў Пецярб. ун-т (1890). Вучань С.М.Вінаградскага. З 1893 у Ін-це эксперым. медыцыны ў Пецярбургу. Навук. працы аб ролі мікраарганізмаў у кругавароце рэчываў (азоту і вугляроду), яе комплексным даследаванні марфал. і фізіял. метадамі. У 1904 вылучыў культуру бактэрый, якія выклікаюць метанавае і вадароднае браджэнне цэлюлозы. Першы адзначыў, што мікраарганізмы можна выкарыстоўваць як хім. індыкатары. Аўтар першага ў Расіі падручніка «Асновы мікрабіялогіі» (1909). с. 330
АМЯРЦВЕ́ННЕ , тое, што некроз. с. 330
АНА... (грэч. ana...), прыстаўка, якая абазначае «рух уверх», «узмацненне дзеяння», «адваротнае дзеянне», «зваротнае дзеянне», напр., анабіёз, анафаза. с. 330
АН (шумер. «неба»), Анум, Ану (акад.), у шумера-акадскай міфалогіі бог неба, адно з цэнтральных божастваў. Ан стварае сямёрку злосных дэманаў утуку і пасылае іх супраць бога месяца, каб зацямніць яго. Існуе жаночая паралель Ана — Антум. с. 330
АНА́БА , Бон, горад на ПнУ Алжыра, адм. ц. вілайі Анаба. 306 тыс. ж. (1987). Трансп. вузел. Порт на Міжземным м. Міжнар. аэрапорт. Металургічны комплекс Эль-Хаджар. Металаапр., харчасмакавыя, хім. (вытв-сць аміяку, угнаенняў), тэкст. прадпрыемствы. Ун-т. Тэатр. Мячэць Сідзі бу Меру ан (11 ст.). с. 330
АНАБАЗІ́Н , α-піперыдзіл-β-пірыдзін (CHN), арганічнае рэчыва класа алкалоідаў. Бясколерны алей, які цямнее на паветры: tкіп 276 °С; добра раствараецца ў вадзе і арган. растваральніках; дае шчолачную рэакцыю. Выяўлены сав. хімікам А.П.Арэхавым (1929) у сярэднеазіяцкім анабазісе бязлістым (Anabasis aphylla). У невял. колькасці ёсць у тытуні. Як і яго ізамер нікацін, анабазін моцны гангліянарны яд. Выкарыстоўваецца супраць шкоднікаў раслін; сродак ад стрыгучага лішая, вашывасці с.-г. жывёл. с. 330
АНАБАЛІ́ЗМ (ад грэч. anabolē уздым), асіміляцыя, сукупнасць хім. працэсаў у жывым арганізме, якія забяспечваюць біял. сінтэз патрэбных для жыцця складаных рэчываў (бялкоў, поліцукрыдаў, тлушчаў, нуклеінавых кіслот і інш.) з больш простых. Накіраваны на ўтварэнне і абнаўленне структурных частак клетак і тканак. Непарыўна звязаны з катабалізмам (процілеглы працэс) і ўтварае з ім хім. аснову прамежкавага абмену рэчываў і абмену энергіі (забяспечвае яе назапашванне) у арганізме. Аўтатрофныя арганізмы (зялёныя расліны і некаторыя грыбы) здольныя ажыццяўляць першасны сінтэз арган. злучэнняў з СО2 з выкарыстаннем вонкавых крыніц энергіі (сонечнага святла, акіслення неарган. рэчываў), гетэратрофныя — толькі за кошт энергіі, якая вызваляецца ў працэсах катабалізму. Колькасць зыходных кампанентаў для біясінтэзу абмежаваная (глюкоза, рыбоза, амінакіслоты, піравінаградная кіслата, гліцэрына, ацэтылкаэнзім анабалізму і інш.). Як правіла, анабалізм забяспечваецца спецыфічным наборам ферментаў і ўключае шэраг аднаўленчых этапаў. У працэсе анабалізму кожная клетка сінтэзуе характэрныя для яе бялкі, вугляводы, тлушчы і інш. злучэнні (напр., мышачныя клеткі сінтэзуюць уласны глікаген і не скарыстоўваюць глікаген печані). У высокаарганізаваных арганізмаў у рэгуляцыі анабалізму на ўзроўні клетачнага абмену рэчываў акрамя ферментаў удзельнічаюць гармоны і інш. біял. актыўныя рэчывы, нерв. сістэма (гл. Нейрагумаральная рэгуляцыя). Многія прыродныя і сінтэтычныя рэчывы (анаболікі) здольныя павышаць узровень анабалізму, іх выкарыстоўваюць для штучнага нарошчвання мышачнай масы цела ў спорце (праблема допінг-кантролю), таксама як лек. сродкі ў тэрапіі хвароб абмену рэчываў. с. 331
АНАБАЛІ́Я , спосаб змянення антагенезу ў працэсе эвалюцыі арганізмаў, калі закончаны формаўтваральны працэс дапаўняецца дыферэнцыроўкамі. Тэрмін увёў рус. біёлаг А.М.Северцаў (1912). Анабалія звязана з тым, што формаўтваральныя працэсы вельмі складаныя і не дапускаюць істотных змен пачатковых ці сярэдніх стадый развіцця. У выпадку, калі асновы структуры жыццёва важнага органа закладзены, магчымы некаторыя яе змены, варыянты, якія не парушаюць жыццяздольнасці арганізма. Прыклад анабаліі — зрастанне храсткоў і касцей у шкілеце дарослых пазваночных, якія ў продкаў заставаліся асобнымі. с. 331
АНАБАПТЫ́СТЫ (ад грэч. anabaptizō перахрышчваю), перахрышчэнцы, удзельнікі радыкальнага народнасектанцкага руху эпохі Рэфармацыі пераважна ў Германіі, Швейцарыі, Нідэрландах. Патрабавалі паўторнага хрышчэння (у свядомым узросце), адмаўлялі царк. іерархію, асуджалі багацце, заклікалі да ўвядзення агульнай маёмасці. Удзельнічалі ў Сялянскай вайне 1524—26 у Германіі, утварылі Мюнстэрскую камуну (1534—35); разгромлены. Анабаптысты праніклі і ў некаторыя бел. гарады, дзе знайшлі паслядоўнікаў сярод мясц. рамеснікаў. Асобныя элементы вучэння анабаптыстаў перайшлі ў дагматыку некаторых пратэстанцкіх сектаў (баптыстаў і квакераў). с. 331
АНАБА́Р , рака ў Рэспубліцы Саха (Якуція). Даўж. 939 км. Пл. басейна 100 тыс. км2. Вытокі на Анабарскім плато, цячэ на Паўн.-Сібірскай нізіне, упадае ў мора Лапцевых. Гал. Прытокі: М.Куанамка, Уджа (справа), Суалама, Харабыл (злева). Ледастаў з канца вер. да мая. Зімой на перакатах прамярзае да дна. У вусці шмат рыбы (нельма, муксун, рапушка, омуль і інш.). с. 331
АНАБА́РСКАЕ ПЛАТО́ , на ПнУ Сярэднесібірскага пласкагор’я, у Краснаярскім краі і Рэспубліцы Саха (Якуція) Рас. Федэрацыі. Выш. да 905 м. Складзена пераважна са сланцаў, гнейсаў і гранітаў. Да выш. 450 м рэдкастойныя лістоўнічныя лясы, вышэй — горная тундра. с. 331
АНАБА́РСКІ ЗАЛІ́Ў , у заходняй частцы мора Лапцевых, паміж берагам мацерыка Еўразіі і п-вам Нордвік. Даўж. 67 км, шыр. каля ўваходу 76 км, ва ўнутр. частцы 7—9 км, глыб. 3—12 м. На Пд пераходзіць у Анабарскую губу, у якую ўпадае р. Анабар. Большую ч. года ўкрыты лёдам. с. 331
АНАБА́С , паўзун (Anabas testudineus), рыба атрада акунепадобных. Водзіцца ў стаячых і слаба праточных вадаёмах Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі.
Даўж. да 25 см. Цела буравата-зялёнае, бруха жаўтаватае. Можа жыць без вады каля 8 гадзін. З дапамогай хваста, грудных плаўнікоў і шыпоў шчэлепных накрывак поўзае па сушы. Дыхае атм. паветрам з дапамогай спец. надшчэлепнага органа. У сухі сезон упадае ў спячку, закопваючыся ў глей. Драпежнік. Аб’ект мясц. промыслу, разводзяць у сажалках. с. 331
АНАБЕРГІ́Т (ад назвы радовішча Анаберг у ФРГ), мінерал класа арсенатаў Ni3[AsO4]2·8Н2O. Поўны ізамарфізм з эрытрынам. Часта мае ў сабе кобальт, прымесі кальцыю, магнію, жалеза, цынку. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае скарынкі, налёты, зямлістыя агрэгаты. Колер светла-зялёны. Бляск шкляны, да зямлістага. Цв. 2,5—3. Шчыльн. 3,1 г/см3. Утвараецца ў зонах акіслення арсенідаў кобальту і нікелю. Анабергіт («нікелевыя кветкі») — пошукавая прыкмета на нікелевыя руды. с. 331
АНАБІЁЗ (ад ана... + ...біёз), стан арганізма, пры якім жыццёвыя працэсы (абмены рэчываў і інш.) часова спыняюцца або настолькі запавольваюцца, што адсутнічаюць усе бачныя прыкметы жыцця. З’яўляецца эвалюцыйна выпрацаваным фізіял. прыстасаваннем арганізмаў да ўздзеяння адмоўных фактараў асяроддзя (нізкія або высокія т-ры, адсутнасць вільгаці, корму і інш.). Пры спрыяльных умовах нармальныя функцыі жыццёвых працэсаў аднаўляюцца. Назіраецца ў мікраарганізмаў (спораўтваральныя бактэрыі, мікраскапічныя грыбы), раслін і жывёл. Уваходзіць у нармальны цыкл развіцця многіх арганізмаў (насенне, споры, цысты). Беспазваночныя (гідры, чэрві, некаторыя ракападобныя, насякомыя, малюскі) і пазваночныя (земнаводныя і паўзуны) пры анабіёзе здольны страчваць да 3/4 вады з тканак. З’яву анабіёзу выкарыстоўваюць пры прыгатаванні сухіх жывых вакцын, кансерваванні донарскай крыві і тканак для трансплантацыі, спермы жывёл і інш. с. 331
АНАГЕНЕ́З , гл. Арамарфоз. с. 331
АНАГРА́МА (ад ана... + грэч. gramma літара), 1) слова ці словазлучэнне, утворанае перастаноўкай літар, напр.: псеўданімы М.Алданаў (М.Ландаў), Акшарум (Р.Мурашка), Ак.Чыж (Х.Жычка). Анаграму выкарыстоўваюць у шарадах. 2) Спосаб вершаскладання на санскрыце, лац. і інш. стараж. індаеўрап. мовах, калі асобныя фанемы самага важнага слова ў вершы паўтараюцца ў складзе інш. слоў. с. 331
АНАДЗІ́РАВАННЕ , утварэнне плёнкі вокісу электрахімічным спосабам (электролізам) на паверхні метал, вырабаў. Пры анадзіраванні вырабы, апушчаныя ў электраліт, злучаюць з анодам крыніцы току. Вокісныя плёнкі (таўшчынёй 1—200 мкм) маюць павышаную цвёрдасць, гарача- і зносаўстойлівасць, электраізаляцыйныя ўласцівасці, моцна злучаюцца з металам, з’яўляюцца добрай асновай для лакафарбавых пакрыццяў. Анадзіруюць пераважна алюміній і яго сплавы. Анадзіраванне выкарыстоўваюць у машынабудаванні (для аховы вырабаў ад карозіі), прыладабудаванні (для аховы прылад ад мех. і хім. уздзеянняў і дэкар. ўпрыгажэння), самалётабудаванні і радыёэлектроніцы. с. 331
АНАДО́НТЫ , гл. Бяззубкі. с. 332
АНА́ДЫР , рака на крайнім ПнУ Сібіры, у Чукоцкай аўт. акрузе Расійскай Федэрацыі. Даўж. 1150 км, пл. бас. 191 тыс. км. Пачынаецца на Анадырскім пласкагор’і, упадае ў Анадырскі заліў Берынгава м. У вярхоўях мае горны характар, вузкую даліну. На Анадырскай нізіне рэчышча расчляняецца на сетку рукавоў і пратокаў. Асн. прытокі: Майн (справа), Белая, Танюрэр (злева). Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 1680 м3/с. Ледастаў з кастр. да канца мая — пач. чэрвеня. У бас. Анадыра больш за 23,5 тыс. азёраў агульнай пл. 3231 км2. У ніжнім цячэнні — рыбалоўства. Суднаходная ад с. Маркава (570 км). с. 332
АНА́ДЫР , горад у Расіі, цэнтр Чукоцкай аўт. акругі. 14,1 тыс. ж. (1994). Порт на беразе Анадырскага заліва Берынгава м. Харч. прам-сць. У раёне — здабыча золата, вугалю; аленегадоўля, рыбалоўства. с. 332
АНА́ДЫРСКАЕ ПЛАСКАГО́Р’Е , на ПнУ Азіяцкай часткі Расійскай Федэрацыі, у бас. верхняга цячэння р. Анадыр. Даўж. каля 400 км. Пераважныя выш. 800—1100 м, найб. — да 1221 м. Складзена ў асноўным з базальтаў, андэзітаў, дацытаў. Пераважае хмызняковая і горная тундра. Аленевыя пашы. с. 332
АНА́ДЫРСКАЯ НІЗІ́НА , на ПнУ Азіяцкай часткі Расійскай Федэрацыі, у Чукоцкай аўт. акрузе, у даліне р. Анадыр. На У прылягае да Анадырскага заліва, на З абмежавана хрыбтамі Пэкульней і Рарыткін. Даўж. 270 км. Складзена з алювіяльна-азёрных адкладаў. Рэльеф пераважна раўнінны (выш. да 100 м), бліжэй да гор хвалісты, на У з астанцавымі і нізкагорнымі масівамі (Залаты хрыбет, Ушканоў краж). Усюды шматгадовая мерзлата. Шмат тэрмакарставых азёраў, азёраў-старыц. Ландшафт травяніста-купінаватай і хмызняковай тундры. с. 332
АНА́ДЫРСКІ ЗАЛІ́Ў , у паўночна-ўсходняй частцы Берынгава м., каля берагоў Чукоцкага п-ва. Даўж. 278 км, шыр. каля ўваходу да 400 км, глыб. да 105 м. У заліў упадае р. Анадыр. Большую частку года ўкрыты лёдам. Прылівы пераважна паўсутачныя (да 3 м). На беразе заліва порт Анадыр. с. 332
АНАКАЛУ́Ф (ад грэч. anakoluthos непаслядоўны, няправільны), стылістычная фігура ў паэтыцы, лагічная ці сінтаксічная няўзгодненасць асобных частак выказвання. Напр.: «Празрыстае — можна каменне злічыць, // Блакітнае — неба ў ім палавіна, // Багатае — рыба лускою блішчыць, // Магутнае — слова ад бацькі і сына» (М.Лужанін. «Запрашэнне на возера Нарач»). У маст. творы дапамагае індывідуалізаваць мову персанажа, надаць ёй асаблівы каларыт. с. 332
АНАКАПІ́ЙСКАЯ ПЯЧО́РА , гл. Новаафонская пячора. с. 332
АНАКО́НДА (Eunectes murinus), змяя роду ўдаваў атр. лускаватых. Трапляецца ў тропіках Паўд. Амерыкі па берагах рэк, азёраў, каля балот.
Самая вял. змяя — даўж. да 10 м. Скура аліўкава-шэрая, уздоўж спіны 2 рады вял. бурых плямаў. Добра плавае. Ноздры з клапанамі, можа доўга знаходзіцца пад вадой. Корміцца грызунамі, дробнымі капытнымі, чарапахамі, птушкамі, рыбай, маладымі алігатарамі. На чалавека нападае рэдка. У засуху зарываецца ў глей і ўпадае ў спячку. Яйцажывародная (28—42 дзіцяняты). Выкарыстоўваюць скуру, мяса і тлушч. с. 332
АНАКРУ́ЗА , анакруса (грэч. anakrusis літар. адштурхоўванне), слабыя (ненаціскныя) склады перад першым метрычным націскам. У сілабатанічным вершаскладанні ў залежнасці ад метра анакруза бывае нулявая (харэй, дактыль), 1-складовая (ямб, амфібрахій) і 2-складовая (анапест). Унутраная структура роднасных памераў (1- і 2-складовых) аднолькавая, адрозніваюцца толькі анакрузы, што паказвае на яе рытмічнае значэнне. На гэтым заснаваны радковыя лагаэды — 2- і 3-складовыя памеры з раўнамерным чаргаваннем анакрузы (напр., у паэмах Я.Купалы «Яна і я», «Безназоўнае»). Анакруза часам наз. звышсхемныя ненаціскныя склады на пачатку вершаваных радкоў. с. 332
АНАКРЭАНТЫ́ЧНАЯ ПАЭ́ЗІЯ , лёгкая жыццярадасная лірыка, пазбаўленая суму і глыбокіх перажыванняў. Назва ад імя стараж.-грэч. паэта Анакрэонта, асн. матывамі песень якога былі каханне, бестурботная весялосць, віно. Анакрэантычныя вершы ў Францыі пісалі А.Шэнье, Вальтэр, П.Беранжэ; у Германіі — І.Глейм, Г.Лесінг; у Расіі — М.Ламаносаў, Г.Дзяржавін, К.Бацюшкаў, А.Пушкін і інш. У бел. паэзіі матывы анакрэатычнай паэзіі ў лірыцы М.Багдановіча. с. 332
АНАКРЭО́НТ , Анакрэон (Anakreōn), старажытнагрэчаскі паэт-лірык сярэдзіны 6 ст. да н.э. Паходзіў з г. Тэас (М.Азія). Жыў на в-ве Самасе, потым у Афінах. Ствараў гімны, элегіі, эпіграмы, бяседныя песні. Вершы пісаў на іанійскім дыялекце стараж.-грэч. мовы. Паэзія Анакрэонта вызначаецца жыццярадаснасцю, прыгажосцю формы і дасціпнасцю; асн. матывы — бестурботная весялосць, віно, каханне. Вершы на гэтыя тэмы пазней атрымалі назву анакрэантычных (гл. Анакрэантычная паэзія). Да творчасці Анакрэонта часта звяртаўся М. Багдановіч.
Тв.: Рус. пер. — Первое полное собр. соч. в переводах русских писателей /Сост. А.Тамбовский. Спб., [1896); у кн. Античная лирика. М., 1968. С. 71—79. с. 332
АНАКСАГО́Р (Anaxagoras) з Клазамен (каля 500—428 да н.э.), старажытнагрэчаскі філосаф. Заснаваў у Афінах першую прафес. школу філасофіі. З яго твораў захаваліся асобныя фрагменты. У цэнтры натурфілас. вучэння Анаксагора арыгінальная мадэль фізічнай рэальнасці: усё ў прыродзе складаецца з бясконцай колькасці бясконца падзельных часцінак (гамеамерый). Інертная матэрыя прыводзіцца ў рух розумам (нусам). Пазнанне свету адбываецца з дапамогай чалавечага розуму, які абапіраецца на адчуванні. Шэраг здагадак Анаксагора ў астраноміі і матэматыцы развіты навукай пазнейшага часу. Г.У.Грушавы. с. 332
АНАКСІБІЁЗ , тое, што анаэрабіёз. с. 332
АНАКСІМА́НДР (Anaximandros) з Мілета (каля 610—546 да н.э.), старажытнагрэчаскі філосаф. Прадстаўнік іанійскай натурфіласофіі, паслядоўнік Фалеса. Аўтар твора «Пра прыроду» (не захаваўся). Лічыў, што асновай усяго існага з’яўляецца апейрон (вечная і бясконцая першаматэрыя), з якога ўзнікаюць усе рэчы і ў які вяртаюцца пасля сваёй гібелі; з яго ж вылучаюцца 2 асн. процілегласці: халоднае і цёплае, вільготнае і сухое, іх узаемадзеянне ўтварае рэчы і светы. Анаксімандр даў фармулёўку закону захавання матэрыі. Паводле касмалагічнай тэорыі Анаксімандр, у цэнтры сусвету знаходзіцца нерухомая Зямля, існуе незлічоная колькасць светаў, размешчаных паслядоўна па часе і побач адзін з адным. Спрабаваў Анаксімандр даць дыялект. тлумачэнне свету і жыцця, свабоднае ад міфалогіі, склаў першую геагр. карту, зрабіў першыя ў Грэцыі сонечны гадзіннік і астр. прыстасаванні. с. 332
АНАКСІМЕ́Н (Anaximenēs) ) з Мілета (каля 588 — каля 525 да н.э.), старажытнагрэчаскі філосаф-матэрыяліст. Вучань Анаксімандра. Першаасновай усяго лічыў паветра: рэчы ўзнікаюць дзякуючы розным ступеням згушчэння паветра (утварэнне вады, зямлі, камення і інш.) або яго разрэджвання (утварэнне агню). Паводле Анаксімена, душа — гэта паветра, якое «атрымлівае» цела (працэс дыхання зберагае жыццё). Вызначыў розніцу паміж нерухомымі зоркамі і планетамі. Даў блізкае да навуковага тлумачэнне зацьменняў Сонца і Месяца. с. 332
АНАКСІ́Я , гл. ў арт. Гіпаксія. с. 333
АНА́ЛАГАВАЯ ВЫЛІЧА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА (АВМ) , вылічальная машына, у якой апрацоўка інфармацыі выконваецца з дапамогай спецыяльна падабранага фіз. працэсу, што мадэлюе выліч. заканамернасць. Звычайна складаецца з суматараў, інтэгравальных і дыферэнцыравальных элементаў і інш. У адрозненне ад электроннай вылічальнай машыны рашэнне атрымліваецца практычна імгненна пасля задання параметраў задачы; мае простую канструкцыю і праграмаванне, але невысокую дакладнасць вылічэнняў і меншую універсальнасць.
Папярэднікамі сучаснай АВМ можна лічыць лагарыфмічную лінейку, графікі і намаграмы (гл. Намаграфія) для вызначэння функцый некалькіх пераменных, упершыню прыведзеныя ў дапаможніках па навігацыі (1971), аналагавую прыладу (планіметр) англ. вучонага Дж. Германа для вызначэння плошчы, якая ўтворана замкнутай крывой на плоскасці (1814). Першая мех. АВМ для рашэння дыферэнцыяльных ураўненняў пры праектаванні караблёў прапанавана рус. вучоным А.М.Крыловым у 1904. Сав. Матэматык С.А.Гершгорын (1927) заклаў асновы пабудовы сеткавых мадэляў АВМ.
Выкарыстоўваюцца АВМ для рашэння задач па апераджальным аналізе, аналізе дынамікі і сінтэзе сістэм кіравання і рэгулявання, у эксперыментальных даследаваннях паводзін сістэмы з апаратурай кіравання ці рэгулявання ў лабараторных умовах, пры вызначэнні ўзбурэння ці карысных сігналаў, што ўздзейнічаюць на сістэму і інш. АВМ, у якой лікавыя характарыстыкі мадэлявальнага фіз. працэсу выяўлены ў лічбавай форме, наз. гібрыднай вылічальнай машынай. с. 333
«АНА́ЛАЎ» ШКО́ЛА кірунак у гістарыяграфіі, які склаўся ў Францыі вакол заснаванага ў 1929 час. «Annales d’histoire économique et sociale» [«Аналы эканамічнай і сацыяльнай гісторыі»; цяпер «Annales. Ekonomies, sociétés, civilisations» («Аналы. Эканоміка, грамадства, цывілізацыі»)]. Стваральнікі і рэдактары часопіса — франц. гісторыкі М.Блок і Л.Феўр, іх пераемнікі — Ф.Брадэль, Ж.Ле Гоф, Э.Леруа Ладзюры, М.Феро і інш. Прадстаўнікі «Аналаў» школы засяроджваліся на глыбінных працэсах, якія рухаюць гісторыю, пашырылі паняцце сац. гісторыі, разумеючы гіст. чалавека не толькі ў межах яго паліт. паводзін, але і ў звычайным жыцці і сац. псіхалогіі. Разглядаюць гіст. падзею, факт, біяграфію гіст. дзеяча як прызму, праз якую можна больш поўна аднавіць карціну жыцця людзей мінулых эпох; вывучаюць ментальныя працэсы ў грамадстве. У цяперашні час «Аналаў» школа (наз. таксама «новая гіст. навука») — моцны інтэлектуальны рух, які аб’ядноўвае вучоных Францыі, ЗША Англіі, Германіі, Аўстрыі, Італіі, Польшчы і інш. краін. с. 333
АНАЛЕ́ПТЫКІ , аналептычныя сродкі (ад грэч. analēptikos які аднаўляе), лекавыя прэпараты, што выкарыстоўваюцца для стымуляцыі дыхальных і сасуда-рухальных нерв. цэнтраў прадаўгаватага мозга, пры парушэннях дыхання і кровазвароту (кардыямін, каразол і інш.). с. 333
АНА́ЛІЗ (ад грэч. analysis раскладанне), спосаб (прыём) навук. пазнання праз мысленнае ці рэальнае расчляненне аб’екта пазнання (прадмета, з’явы, працэсу) на часткі і асэнсаванне іх узаемасувязі. Працэс аналізу — састаўная частка, першая ступень навук. даследавання. Канчатковы вынік — разуменне структуры аб’екта, які вывучаецца. Калі аб’екг з’яўляецца прадстаўніком пэўнага класа прадметаў, аналіз аднаго з іх дае магчымасць уявіць структуру ўсяго класа. Вынікі аналізу служаць матэрыялам для наступных ступеняў навук. пазнання — абстракцыі, абагульнення, параўнання і інш. Аналіз — рухальная сіла ў выяўленні законаў, якім падпарадкоўваецца аб’ект даследавання. Карэктнасць аналізу правяраецца процілеглым яму прыёмам — сінтэзам. Калі пры гэтым выяўляецца супярэчнасць, аналіз паўтараецца з вылучэння новых гіпотэз аб структуры і ўласцівасцях састаўных частак аб’екта вывучэння. Калі паўторны аналіз паказаў неадольнасць супярэчнасцяў, то для выяўлення структуры аб’екта неабходны новы падыход. У логіцы сістэмны аналіз выкарыстоўваецца з часоў Арыстоцеля. Са з’яўленнем сімвалічнай логікі, кібернетыкі і семіётыкі выпрацавана найб развітая форма лагічнага аналізу — пабудовы фармалізаваных моў.
Літ.:. Пузиков П.Д. Анализ и синтез — от мысли к вещи. Мн., 1969; Андреев М.Д. Диалектическая логика. М., 1985; Hintikka J., Remes U. The method of analysis. Dordrecht; Boston, 1974. В.М.Пешкаў. с. 333
АНА́ЛІЗ ГАСПАДА́РЧАЙ ДЗЕ́ЙНАСЦІ , сістэма комплекснага даследавання прычынна-выніковых сувязяў у дзейнасці суб’ектаў гаспадарання з мэтай выяўлення рэзерваў павышэння эфектыўнасці гэтай дзейнасці і выпрацоўкі аптымальных кіраўніцкіх рашэнняў; адна з асн. функцый у сістэме кіравання вытв-сцю на розных узроўнях — ад цэха прадпрыемства да мінва, карпарацыі. Ажыццяўляецца на аснове звестак уліку (уключаючы і аператыўны ўлік), дае магчымасць выявіць адхіленні паказчыкаў вытв.-гасп. дзейнасці ад запланаваных, вызначыць іх прычыны і прыняць неабходныя меры для рэгулявання вытв. працэсу і карэкціравання праграмы (плана). Аб’ект аналізу — вытв.-гасп. дзейнасць, прадмет — прычынна-выніковыя сувязі, што фарміруюць і змяняюць вынікі гэтай дзейнасці, метад — сістэмны і комплексны падыходы да даследавання аб’екта з выкарыстаннем адпаведных методык. У залежнасці ад узроўню і маштабу кіравання аналіз гаспадарчай дзейнасці бывае: унутрыгаспадарчы (унутрыфірменны), галіновы, міжгаліновы ці рэгіянальны, народнагаспадарчы. У залежнасці ад віду кіравання вытв-сцю вылучаюць: аператыўны аналіз гасп. дзейнасці (для аператыўнага ці кароткатэрміновага кіравання), бягучы ці перыядычны аналіз (для бягучага ці сярэднетэрміновага кіравання), перспектыўны ці доўгатэрміновы аналіз (для пэўнай мэтавай сістэмы). У навук. л-ры вылучаюць і інш. віды аналізу гаспадарчай дзейнасці: у залежнасці ад абагульнення аб’екта даследавання (агульнаэканам. аналіз) ці яго дзялення (фін. аналіз), вылучэння асобных яго мэтаў (прагнозны аналіз) ці пераважных спосабаў даследавання (параўнальны аналіз). В.І.Стражаў. с. 333
АНА́ЛІЗ МАТЭМАТЫ́ЧНЫ , сукупнасць раздзелаў матэматыкі, якія даследуюць функцыі метадамі бесканечна малых. У сістэм. форме ўзнік у 17—18 ст. у працах І.Ньютана, Г.Лейбніца, Л.Эйлера і інш. Абгрунтаванне аналізу матэматычнага пры дапамозе паняцця ліміту належыць А.Кашы. Уключае раздзелы: дыферэнцыяльнае злічэнне, інтэгральнае злічэнне, функцый тэорыю, тэорыю шэрагаў (ступенны шэраг і Фур’е шэраг), дыферэнцыяльную геаметрыю, функцыянальны аналіз і інш.
Літ.: Фихтенгольц Г.М. Курс дифференциального и интегрального исчисления. Т. 1—2. 7 изд. М., 1970; Т. 3. 5 изд. М., 1970; Никольский С.М. Курс математического анализа. Т. 1—2. 4 изд. М 1990—91. с. 333
АНА́ЛІЗ ХІМІ́ЧНЫ , сукупнасць метадаў навук. даследавання, заснаваных на выкарыстанні хім. рэакцый; расшыфроўка структуры і саставу хім. злучэнняў ці рэчываў арган. і неарган. прыроды, колькаснага і якаснага іх вызначэння. Уключае колькасны аналіз і якасны аналіз. «Класічны» аналіз хімічны (гравіметрычны, цітрыметрычны, газавы і інш.) грунтуецца на выкарыстанні рэакцый асаджэння, нейтралізацыі, комплексаўтварэння, акіслення-аднаўлення, сучасны — на вывучэнні фізіка-хім., фіз. уласцівасцяў рэчываў метадамі спектраскапіі, мас-спектраметрыі, радыехім., радыяцыйнымі, электрахім., што дазваляе атрымліваць комплексную інфармацыю аб хім. злучэннях і рэчывах, аўтаматызаваць аналітычны кантроль працэсаў у вытв-сці, а таксама кантроль сыравіны, гатовай прадукцыі, вады, паветра і г.д. с. 333
АНАЛІЗА́ТАР , 1) уоптыцы — прыстасаванне для выяўлення характару палярызацыі святла. Лінейныя аналізатары служаць для выяўлення лінейна (плоска) палярызаванага святла і вызначэння становішча яго плоскасці палярызацыі, ступені палярызацыі часткова палярызаванага святла. Як аналізатары выкарыстоўваюць палярызацыйныя прызмы, паляроіды, пласцінкі турмаліну і інш. Аналізатар для святла з кругавой і эліптычнай палярызацыяй звычайна складаюцца з аптычнага кампенсатара і лінейнага аналізатара. Гл. таксама Палярызатар. 2) У прамысловасці — прылада ці вымяральнае прыстасаванне хім. саставу газаў, вадкасцяў, цвёрдых і сыпкіх рэчываў. Паводле метаду аналізу бываюць цеплавыя, магн., мех., хім., электрахім., аптычныя, радыеізатопныя і інш. с. 334
АНАЛІЗА́ТАРЫ ў біялогіі, Сенсорныя сістэмы. с. 334
АНАЛІ́СТЫ , першыя старажытнарымскія гісторыкі. Гіст. падзеі размяшчалі па гадах праўлення консулаў. Творы аналістаў (аналы) апавядалі пераважна пра паліт. і ваен. падзеі, былі прасякнуты патрыятызмам. Найб. вядомыя аналісты: Квінт Фабій Піктар (3 ст. да н.э.), Катон Старэйшы (2 ст. да н.э.). Урыўкі з твораў аналістаў выкарыстаны ў працах больш позніх гісторыкаў. с. 334
АНАЛІТЫ́ЧНАЕ СКРЫЖАВА́ННЕ , скрыжаванне гібрыда 1-га пакалення з бацькоўскай формай-«аналізатарам», якая мае рэцэсіўныя прыкметы (гомазіготная па рэцэсіўных алелях). Праводзіцца з мэтай вызначэння генатыпу гібрыднай асобіны па характары атрыманага патомства. Патомкі ад аналітычнага скрыжавання абавязкова нясуць адзін рэцэсіўны алель ад «аналізатара», на фоне якога павінны праявіцца алелі, атрыманыя ад аналізуемага арганізма. Для аналітычнага скрыжавання (за выключэннем выпадкаў узаемадзеяння генаў) характэрна супадзенне расшчаплення па фенатыпе з расшчапленнем па генатыпе сярод патомкаў. З дапамогай аналітычнага скрыжавання можна вызначыць, да якога тыпу належыць праведзенае скрыжаванне: да мона- або дыгібрыднага. Гл. таксама Скрыжаванне. с. 334
АНАЛІТЫ́ЧНАЯ ГЕАМЕ́ТРЫЯ , раздзел геаметрыі, у якім уласцівасці геаметрычных аб’ектаў (пунктаў, ліній, паверхняў) даследуюцца сродкамі алгебры на падставе метаду каардынат (праз вывучэнне ўласцівасцяў ураўненняў, графікамі якіх гэтыя аб’екты з’яўляюцца).
Узнікненне метаду каардынат звязана з развіццём у 17 ст. астраноміі, механікі, тэхнікі. Асновы аналітычнай геаметрыі заклалі Р.Дэкарт (1637) і П.Ферма (1629); далейшае развіццё звязана з працамі Г.Лейбніца, І.Ньютана, Л.Эйлера, Ж.Лагранжа, Г.Монжа, С.Лакруа і інш. Асн. задача аналітычнай геаметрыі на плоскасці — даследаванне ліній 1-га (прамыя) і 2-га (эліпс, гіпербала, парабала) парадку, якія ў дэкартавых каардынатах вызначаюцца алг. ўраўненнямі адпаведна 1-й і 2-й ступені. Аналітычная геаметрыя ў прасторы даследуе паверхні 1-га (плоскасці) і 2-га (эліпсоід, гіпербалоід, парабалоід, конус, цыліндр) парадку, якія вызначаюцца алг. ўраўненнямі адносна дэкартавых каардынат адпаведна 1-й і 2-й ступені.
Метад даследавання і класіфікацый ліній і паверхняў прадугледжвае адшуканне такой прамавугольнай сістэмы каардынат, у якой адпаведнае ўраўненне набывае найб. просты выгляд. Метадамі аналітычнай геаметрыі карыстаюцца ў матэматыцы, фізіцы, механіцы, тэхніцы і інш. На Беларусі значны ўклад у развіццё аналітычнай геаметрыі зрабілі У.К.Дыдырка («Цыркулярныя крывыя 3-га парадку» — 1-я на Беларусі матэм. манаграфія, 1928) і І.К.Богаяўленскі («Аналітычная геаметрыя» — 1-ы беларускамоўны падручнік па вышэйшай матэматыцы, 1932).
Літ.: Тышкевич Р.И., Феденко А.С. Линейная алгебра и аналитическая геометрия. 2 изд. Мн., 1976. А.А.Гусак. с. 334
АНАЛІТЫ́ЧНАЯ МЕХА́НІКА , раздзел механікі, у якім рух сістэм матэрыяльных пунктаў (цел) даследуецца пераважна метадамі матэм. аналізу. Вывучае складаныя мех. сістэмы (машыны, механізмы, сістэмы часціц і інш.), рух якіх абмежаваны пэўнымі ўмовамі (гл. Сувязі механічныя).
Галаномная сістэма (мех. сувязі залежаць толькі ад каардынат і часу) у патэнцыяльным полі характарызуецца функцыяй Лагранжа L=T-U, дзе Т — кінетычная і U — патэнцыяльная энергія сістэмы. Калі вядома канкрэтная залежнасць L=L(q, <SIGN>, t), дзе q — абагульненыя каардынаты, <FORMULA> — абагульненыя скорасці, t — час, то пры дапамозе прынцыпу найменшага дзеяння можна знайсці дыферэнцыяльныя ўраўненні руху мех. сістэмы. Іх інтэграванне пры зададзеных пачатковых умовах дазваляе вызначыць закон руху сістэмы, г.зн. залежнасці qi=qi(t), дзе і=1, 2, .... S, S —лік ступеняў свабоды.
Асн. Палажэнні аналітычнай механікі распрацаваў Ж.Лагранж (1788), значны ўклад зрабілі У.Гамільтан, М.В.Астраградскі, П.Л.Чабышоў, А.М.Ляпуноў, М.М.Багалюбаў, А.Ю.Ішлінскі і інш. Метады аналітычнай механікі далі магчымасць выявіць сувязь паміж асн. паняццямі механікі, оптыкі і квантавай механікі (оптыка-мех. аналогіі). Абагульненне варыяцыйных прынцыпаў механікі на неперарыўныя квантава-рэлятывісцкія сістэмы склала матэм. аснову тэорыі поля. Дасягненні аналітычнай механікі садзейнічалі развіццю балістыкі, нябеснай механікі, тэорыі ўстойлівасці, тэорыі аўтам. кіравання і інш.
Літ.: Кильчевский Н.А Курс теоретической механики. Т. 2. М., 1977. А.І.Болсун. с. 334
АНАЛІТЫ́ЧНАЯ ПСІХАЛО́ГІЯ , тэорыя, заснаваная на вучэнні пра наяўнасць у псіхіцы чалавека апрача індывідуальнага неўсвядомленага больш глыбокага слоя — калектыўнага неўсвядомленага. Змест калект. неўсвядомленага складаюць агульначалавечыя першавобразы — архетыпы, у якіх закладзены варыянты разумення свету і паводзін. Распрацавана ў 1910-я г. швейц. псіхолагам К.Г.Юнгам. Мэтай працэсу станаўлення асобы (індывідуацыі) з’яўляецца інтэграцыя зместу калект. неўсвядомленага, імкненне да ўзаемаразумення паміж трыма ўзроўнямі псіхікі: свядомым, індывід. неўсвядомленым, калекг. неўсвядомленым. Гэта бясконцы шлях у самім сабе, з адкрыццём патаемных куткоў душы, якая складаецца з супярэчнасцяў: жаночае і мужчынскае, свядомае і неўсвядомленае і інш. Розныя прычыны, найперш сац., дазваляюць рэалізоўвацца толькі аднаму члену пары, а індывідуацыя дазваляе адкрыць у сабе другі бок і прыняць яго, інакш — крызіс, хвароба, няма развіцця. Усё жыццё чалавек ідзе да адкрыцця самага гал. архетыпу — «вобраза сябе як Бога ў сабе».
Літ.: Юнг К.Г. Психологические типы: Пер. с англ. М., 1992; Яго ж. Проблемы души нашего времени: Пер. с англ. М., 1993; Яго ж. Аналитическая психология: Пер. с англ. Спб., 1994. Т.У.Васілец. с. 334
АНАЛІТЫ́ЧНАЯ ФІЛАСО́ФІЯ , кірунак у філасофіі 20 ст., гал. чынам у англамоўных краінах. Развівалася ў рэчышчы неапазітывізму. Асн. задачу філас. даследавання зводзіла пераважна да аналізу моўных сродкаў пазнання, а філасофска-гнасеалагічную праблематыку — да прыватна-навук. праблем, якія вырашаюцца сродкамі і метадамі логікі, лінгвістыкі, семіётыкі і інш. Класічную філасофію абвяшчае «метафізікай», пазбаўленай навук.-пазнавальнага сэнсу. Метад аналізу, што ўкараніўся ў аналітычнай філасофіі, бярэ пачатак ад даследаванняў Дж.Мура і Б.Расела. У распрацоўку аналітычнай філасофіі зрабілі ўклад Л.Вітгенштэйн і прадстаўнікі «Венскага гуртка». Асн. плыні: філасофія лагічнага аналізу, якая сродкі аналізу бярэ ў сучаснай матэм. логіцы і арыентуецца пераважна на «мову навук» (Р.Карнап, Г.Фейгль і інш.), і лінгвістычная філасофія, што даследуе тыпы ўжывання выразаў у натуральнай паўсядзённай мове, замяняючы фармальна-лагічныя сродкі аналізу лінгвістычнымі і адмаўляючыся ад культу навук. ведаў (Г.Райл, Дж.Осцін і інш.). Абедзве плыні імкнуцца культываваць аналіз як чыстую тэхніку, якая лёгка ўключаецца ў кантэкст розных філас. вучэнняў (экзістэнцыялізм, неатамізм і інш.).
Літ.: Бегиашвили А.Ф. Метод анализа современной буржуазной философии. Тбилиси, 1960; Козлова М.С. Философия и язык. М., 1972 Г.У.Грушавы. с. 334
АНАЛІТЫ́ЧНАЯ ФУ́НКЦЫЯ , функцыя, значэнне якой у кожным пункце яе вобласці вызначэння роўнае суме ступеннага шэрага, які збягаецца ў некаторым наваколлі гэтага пункта. Да аналітычнай функцыі адносяцца: рацыянальная функцыя, паказнікавая функцыя, лагарыфмічная функцыя, трыганаметрычныя функцыі, адваротныя трыганаметрычныя функцыі, іх разнастайныя кампазіцыі, а таксама функцыі, адваротныя да гэтых кампазіцый. Існуюць аналітычныя функцыі аднаго або некалькіх рэчаісных ці камплексных пераменных. Функцыя f(z) аднаго комплекснага пераменнага z=x+iy наз. аналітычнай функцыяй у пункце z0, калі ў некаторым наваколлі h гэтага пункта існуе канечная вытворная f' (z) = lim<FORMULA> (дыферэнцыравальнасць функцыі), што мае месца ў тым і толькі ў тым выпадку, калі выконваецца ўмова Кашы—Рымана <FORMULA>=0, дзе <SIGN>=x-iy. Асновы тэорыі аналітычнай функцыі былі закладзены А.Кашы, Б.Рыманам і К.Веерштрасам, С.В.Кавалеўскай і інш. На Беларусі даследаванні па тэорыі аналітычнай фунцыі пачаліся ў 1930-я г. ў БДУ (М.В.Ламбін, М.Л.Лукомская), з 1960-х г. праводзяцца ў АН, БДУ і інш. ВНУ рэспублікі (Ф.Дз.Гахаў, Э.І.Звяровіч і інш.). Аналітычныя функцыі маюць шматлікія дастасаванні ў матэм. аналізе (вылічэнне вызначаных інтэгралаў), у геаметрыі (канформныя адлюстраванні), у тэорыі пругкасці, гідрадынаміцы, электрадынаміцы і інш. навуках. Гл. таксама Кашы інтэграл, Кашы тэарэма.
Літ.: Маркушевич А.И. Теория аналитических функций. Т. 1—2. М., 1967—68; Шабат Б.В. Введение в комплексный анализ. Ч. 1—2. 3 изд. М., 1985; Гахов Ф.Д. Краевые задачи. 3 изд. М., 1977. Э.І.Звяровіч. с. 335
АНАЛІТЫ́ЧНАЯ ХІ́МІЯ , навука аб прынцыпах і метадах вывучэння саставу рэчываў. Уключае тэарэт. асновы хім. аналізу, метады вызначэння кампанентаў у рэчывах ці матэрыялах, сістэм. аналіз канкрэтных аб’ектаў. Тэарэт. асновы аналітычнай хіміі — метралогія хім. Аналізу (апрацоўка вынікаў); вучэнне аб адборы і падрыхтоўцы аналітычных проб, складанні схемы і выбары метадаў, прынцыпах і шляхах аўтаматызацыі аналізу. Аналітычная хімія звязана з дасягненнямі фізікі, матэматыкі, біялогіі, розных галін тэхнікі. Асаблівасць аналітычнай хіміі — вывучэнне індывід. спецыфічных уласцівасцяў і характарыстык аб’ектаў. У залежнасці ад мэты аналізу адрозніваюць якасны аналіз і колькасны аналіз; у залежнасці ад кампанентаў, якія неабходна выявіць — ізатопны аналіз, элементны аналіз, структурна-групавы (у т.л. функцыянальны аналіз), малекулярны і фазавы аналіз; у залежнасці ад прыроды рэчыва — аналіз арган. і неарган. рэчываў. Вызначэнне рэчыва ці кампанента праводзяць хімічнымі (гравіметрычны аналіз, цітрыметрычны аналіз), фізікахімічнымі (электрахім., фотаметрычны аналіз, кінетычныя метады аналізу), фізічнымі (спектральныя, ядзерна-фіз. і інш.) і біял. метадамі аналізу. Практычна ўсе метады аналітычнай хіміі заснаваны на залежнасці ўласцівасцяў аб’ектаў, якія можна мераць (маса, аб’ём, святлопаглынанне, эл. ток і інш.), ад іх саставу.
Заснавальнікам аналітычнай хіміі як навукі лічыцца Р.Бойль, які ўвёў паняцце «хімічны аналіз». Класічная аналітычная хімія (17—18 ст.) выкарыстоўвала пераважна гравіметрычны і цітрыметрычны метады аналізу. Да 1-й пал. 19 ст. адкрыты многія хім. элементы, выдзелены састаўныя часткі некаторых прыродных рэчываў, устаноўлены пастаянства саставу закон, кратных адносін закон, масы захавання закон. Распрацаваны сістэматычны аналіз (ням. хімікі Г.Розе, К.Фрэзеніус і рус. хімік М.А.Мяншуткін), створаны цітрыметрычны аналіз арган. злучэнняў (ням. хімік Ю.Лібіх). У канцы 19 ст. складалася тэорыя аналітычнай хіміі, заснаваная на вучэнні аб хім. раўнавазе ў растворах з удзелам іонаў (у асн. В.Оствальд). У 20 ст. з’явіліся метады мікрааналізу арган. злучэнняў (аўстр. хімік Ф.Прэгль), паляраграфіі (чэшскі хімік Я.Гейраўскі), рус. біяхімікам М.С.Цветам адкрыты метад храматаграфіі (1903) і створаны яго варыянты. Развіццё сучаснай аналітычнай хіміі звязана са з’яўленнем мноства фізіка-хім. і фіз. метадаў аналізу (мас-спектраметрычны, рэнтгенаўскі, ядзерна-фізічныя). Прапанаваны плазмавыя крыніцы току для атамнаэмісійнага аналізу, распрацаваны метады фотаметрычнага аналізу, атамна-адсарбцыйнай спектраскапіі. У сувязі з неабходнасцю аналізу ядз., паўправадніковых і інш. матэрыялаў высокай чысціні створаны радыеактывацыйны аналіз, хіміка-спектральны, іскравая мас-спектраметрыя, вольтамперметрыя — метады, што дазваляюць вызначыць дамешкі ў чыстых рэчывах з канцэнтрацыяй да10-7— 10-8%. Распрацаваны метады неперарыўнага і дыстанцыйнага аналізу. Перавага аддаецца метадам неразбуральнага кантролю, лакальнага аналізу (рэнтгенаспектральны мікрааналіз, мас-спектраметрыя другасных іонаў і інш.). Лакальным аналізам карыстаюцца пры аналізе паверхневых слаёў цвёрдых матэрыялаў ці ўключэнняў горных парод.
Сучасная аналітычная хімія карыстаецца аўтам. ці аўтаматызаванымі варыянтамі вызначэння рэчываў. Метады аналітычнай хіміі дазваляюць кантраляваць тэхнал. працэсы і якасць прадукцыі ў многіх галінах вытв-сці, праводзіць пошук і разведку карысных выкапняў. Аналітычная хімія садзейнічала развіццю ат. энергетыкі, электронікі, акіяналогіі, біялогіі, медыцыны, крыміналістыкі, археалогіі, касм. даследаванняў. На Беларусі сістэм. даследаванні па аналітычнай хіміі пачаліся ў 1935 у БДУ і вядуцца ў ін-тах фіз., хім. і геал. профілю АН, у ВНУ і ведамасных н.-д. установах. Распрацаваны шэраг храматаграфічных метадаў, выдзялення з сумесяў і вызначэння іонаў, комплексаў металаў, алкалоідаў і інш. рэчываў (пад кіраўніцтвам Р.Л.Старобінца); хім. метадаў вызначэння металаў (В.Р.Скараход); даследаваны ўплыў экстракцыйных працэсаў розных тыпаў на функцыянаванне вадкасных і плёначных іонаселектыўных электродаў на аснове вышэйшых чацвярцічных амоніевых соляў (Я.М.Рахманько) і сульфакіслот (У.У.Ягораў). Распрацаваны і ўкаранёны: аніён- і катыёнселектыўныя электроды; нітратамер і іонамер; методыкі вызначэння нітратаў, свінцу, кадмію, вісмуту, ртуці, цынку, алкалоідаў, алкілсульфатаў і інш., газахраматаграфічнага вызначэння фенолаў, пестыцыдаў у вадзе, прадуктах харчавання; экстракцыйна-спектральныя і храматаграфічныя метады аналізу с.-г. аб’ектаў; метады аналізу паўправадніковых матэрыялаў, сплаваў, плёнак, ферытаў.
Літ.: Золотов Ю.А. Аналитическая химия: Проблемы и достижения. М., 1992. с. 335
АНАЛІТЫ́ЧНЫ ЎЛІ́К , дэталізаваны бухгалтарскі ўлік гасп. аперацый і сродкаў прадпрыемстваў, арг-цый, устаноў з дапамогай аналітычных рахункаў. Ажыццяўляецца ў натуральных і вартасных паказчыках, для аператыўнага кіравання і справаздачнасці. Дае магчымасць аператыўна сачыць за наяўнасцю кожнага віду таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, за разлікамі з пастаўшчыкамі, падрадчыкамі, дэбіторамі, крэдыторамі, падсправаздачнымі асобамі і інш. Па звестках аналітычнага ўліку можна рабіць справаздачныя калькуляцыі сабекошту прадукцыі, а па натуральных паказчыках выяўляць лішкі ці недахоп сродкаў. с. 335
АНАЛІТЫ́ЧНЫЯ МО́ВЫ , мовы, у якіх граматычныя значэнні выражаюцца не формамі слоў (як у сінтэтычных мовах), а гал. чынам службовымі словамі, парадкам слоў, інтанацыяй і інш. Да аналітычных моў належаць англ., франц., новаперс., балг. і інш. мовы. Аналітычныя спосабы часткова выкарыстоўваюцца і сінтэтычнымі мовамі, у т.л. і бел., напр. пры ўтварэнні складаных формаў ступеняў параўнання прыметнікаў і прыслоўяў («самы цікавы», «больш прыгодны», «надзвычай вясёлы», «найбольш поўна»), будучага і прошлага часу дзеясловаў («буду пісаць», «пайшоў быў»), загаднага ладу («давай спяваць», «няхай квітнее»), складаных тыпаў выказніка («працаваць аграномам», «станавіцца мацнейшым»). Гл. таксама Тыпалагічная класіфікацыя моў. с. 335
АНАЛО́ГІЯ (ад грэч. anālōgia адпаведнасць, падабенства), 1) прыём (метад) выяўлення падабенства паміж прадметамі, іх уласцівасцямі і якасцямі. Усе прадметы прыроды (ад элементарных часціц і да касм. аб’ектаў) распадаюцца на пэўныя групы і класы, якія маюць агульныя ўласцівасці і прыкметы — аналогіі. Прыём аналогіі скарачае тэрміны даследаванняў і часам прыводзіць да навук. адкрыццяў, разам з тым ён можа быць крыніцай памылак, калі выкарыстаны некрытычна ці будуецца на выпадковых падабенствах і прыкметах (атаясамленне грамадства і арганізма, арганізма і механічнай сістэмы, сумлення і камп’ютэра, некаторых аналогій у гіст., сацыялагічным, паліталагічным і эканам. даследаваннях). Прыёмы аналогіі, маючы значныя пазнавальныя магчымасці, павінны дапаўняцца іншымі метадамі даследавання. Аналогія шырока выкарыстоўваецца ў фізіцы, матэматыцы, псіхалогіі і інш. (напр., падабенства ў паводзінах святла і гуку прывяло да вываду, што святло мае хвалепадобную прыроду). 2) У біялогіі — марфалагічнае падабенства органаў або іх частак розных па паходжанні, але аднолькавых па функцыях. Аналогія развіваецца ў выніку канвергенцыі. Органы, якія выконваюць аднолькавыя або блізка падобныя функцыі, наз. аналагічнымі (напр., крылы птушак і насякомых, шчэлепы рыб і ракаў). Развіццё іх сведчыць толькі аб прыстасаванасці органаў да аднолькавых умоў існавання, а не аб эвалюцыйным падабенстве (гл. Гамалогія). 3) У мовазнаўстве — утварэнне моўнай адзінкі шляхам прыпадабнення да адзінак і адносін, якія ўжо існуюць у мове. Так, форма «яблыняў» замест «яблынь» ужываецца па аналогіі з формамі «лічбаў», «вербаў» (канчатак «-аў» абумоўлены збегам зычных), што таксама ўтварыліся на ўзор стараж. формаў «сыноў», «дамоў». Найб. характэрна аналогія ў граматыцы, дзе яна выраўноўвае формы слоў, што вылучаюцца з агульнага рада, і вядзе да уніфікацыі (напр., «ядзім» як «глядзім» замест больш архаічнага «ямо»). Аналогія ўзнікае ў жывым маўленні, з цягам часу можа быць замацавана ў нармаванай моўнай сістэме. 4) У праве — прыём вырашэння дзярж., гаспадарчымі, грамадскімі і інш. органамі, службовымі асобамі і грамадзянамі юрыд. пытанняў, не ўрэгуляваных нормамі права. Адрозніваюць аналогію закону — дастасаванне ў вырашэнні пэўных пытанняў прававых нормаў, якія рэгулююць падобныя грамадскія адносіны, і аналогія права — прымяненне агульных асноў і прынцыпаў прававога рэгулявання адпаведнай галіны права ці прававога інстытута. На Беларусі аналогія выкарыстоўвалася на розных этапах развіцця дзяржаўнасці і права. Сучаснае заканадаўства Рэспублікі Беларусь поўнасцю забараняе аналогію ў крымін. праве, але дазваляе ў цывільных праваадносінах, у адм., прац., гасп. і інш. галінах права. Аналогія выкарыстоўваецца ў некат. замежных краінах. Напр., у краінах англа-саксонскай сістэмы права (ЗША, Вялікабрытанія) дапускаецца аналогія крымін. закону пры дапамозе т.зв. прэцэдэнту.
А.М.Елсукоў, А.А.Кожынава,
В.А.Кадаўбовіч. с. 335
АНАЛО́ГІЯ БЫЦЦЯ́ , адно з асноўных паняццяў каталіцкай філасофіі — тамізму, паводле якога Бог і ўсё ім створанае знаходзяцца ў суадносінах з агульным для іх быццём. Фама Аквінскі ўзвёў аналогію быцця ў фундаментальны прынцып гэтай дактрыны і распрацаваў яго філас. змест. У 20 ст. ўклад у распрацоўку аналогіі быцця, вызначэнне сфер і магчымасцяў выкарыстання зрабілі Э.Пшывара, Ф. Ван Стэенберген, Б.Лакебрынк, К.Ранер. Сутнасць аналогіі быцця ў тым, што паміж Богам і яго тварэннямі існуюць першапачатковыя адносіны падабенства ў адрозненнях і адрозненні ў падабенстве. Таму адносіны аналогіі могуць пераважаць толькі там, дзе няма ні поўнага падабенства, ні поўнага адрознення, а спалучаюцца адно з адным. Першасным, вызначальным прызнаецца падабенства, першакрыніца якога — стварэнне Богам сусвету і ўсяго, што ў ім існуе. Гэта дае магчымасць філас.-тэалагічнымі сродкамі абгрунтоўваць быццё Бога як першакрыніцу створанага сусвету розных падабенстваў, сярод якіх самае набліжанае да творчай магутнасці стваральніка — творчая дзейнасць чалавека. Але яе нельга атаясамліваць з творчым актам стварэння, бо яна толькі набліжаецца да яго паводле падабенства (аналогіі). Я.М.Бабосаў. с. 336
АНАЛО́Й , налой (грэч. analogeion), адмысловы столік са скошанай накрыўкай, на які кладуць абразы ці богаслужэбныя кнігі ў час іх чытання ў правасл. храмах. с. 336
АНА́ЛЫ (ад лац. annales гадавыя), запіс найб. значных падзей па гадах; форма гіст. твора ў старажытнасці і сярэднявеччы. Тэрмін аналы ўзнік у Стараж. Рыме, дзе ўсе важныя падзеі штогод запісваліся пантыфікамі (жрацамі) на спец. дошках і выстаўляліся на ўсеагульны агляд. Аналамі наз. таксама творы аналістаў. Пасля назва перайшла і на сярэдневяковыя запісы, якія вяліся звычайна ў манастырах. Форма пагадовых запісаў выкарыстана ў хроніках і летапісах. с. 336
АНА́ЛЬНЫЯ ЗАЛО́ЗЫ , скурныя апакрынныя залозы млекакормячых, якія адкрываюцца каля анальнай адтуліны або ў поласць задняй кішкі; вытворныя потавых і тлушчавых залозаў. Асн. функцыя — выдзяленне пахучых рэчываў, з дапамогай якіх жывёлы пазначаюць сваю тэрыторыю. Выдзяленні некаторых драпежнікаў (скунса, норкі) маюць сакрэт з рэзкім, непрыемным, устойлівым пахам, які адпужвае ворага або прываблівае асобін процілеглага полу. с. 336
АНАЛЬЦЫ́М (ад грэч. analkis слабы), пародаўтваральны мінерал падкласа каркасных сілікатаў (група цэалітаў), Na2[AlSi2O6]2·2Н2O. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі, зярністыя масы, друзы, жэоды і інш. Бясколерны ці белы, шэры, зеленаваты, ружовы. Празрысты да амаль непразрыстага. Бляск шкляны. Цв. 5,5—6; крохкі. Шчыльн. 2,2—2,3 г/см3. Па паходжанні гідратэрмальны, радзей магматычны, таксама аўтыгенны мінерал у азёрных адкладах, гліністых сланцах, пясчаніках. На Беларусі выяўлены ў значнай колькасці (да 20—30%) у пародах верхняга пратэразою, як акцэсорны мінерал — у адкладах дэвону, карбону і інш. с. 336
АНАМАЛІСТЫ́ЧНЫ ГОД , гл. ў арт. Год. с. 336
АНАМА́ЛІЯ (грэч. anōmalia), 1) адхіленне ад нормы, ад агульнай заканамернасці, ненармальнасць. 2) У біялогіі і медыцыне — адхіленне ў будове ці функцыях асобнага органа або ўсяго арганізма, абумоўленае парушэннямі яго эмбрыянальнага развіцця. Могуць быць звязаны з ускладненай спадчыннасцю, пашкоджаннем зародка пад уплывам мех., інфекц., таксікагенных, радыяцыйных і інш. фактараў. Напр., шасціпальцасць, парок сэрца, заечая губа, альбінізм, гемафілія. Крайняя форма анамаліі — пачварнасць. 3) У метэаралогіі — адхіленне велічыні пэўнага метэаралагічнага элемента ў пэўным месцы ад нормы. Адрозніваюць адхіленне ад шматгадовай сярэдняй велічыні (напр., сярэдняй т-ры месяца за асобны год) і шматгадовай сярэдняй велічыні таго ж элемента для ўсяго шыротнага круга, дзе знаходзіцца гэтае месца (напр., для 55° паўн. ш.). Размеркаванне анамаліі вывучаецца з дапамогай картаў ізанамал (лініі, што злучаюць пункты з аднолькавымі велічынямі). Анамаліі бываюць адмоўныя, калі велічыня меншая за сярэднюю шматгадовую, і дадатныя, калі велічыня большая. На Беларусі (Мінск) адмоўная анамалія сярэднямесячнай т-ры паветра 6,3 °С, дадатная 5,5 °С. Асабліва вял. тэмпературныя анамаліі ўласцівы мацерыкам Паўн. паўшар’я (напр., зімой у Верхаянску адмоўная анамалія складае 26 °С, у Паўн. Амерыцы — 16 °С). с. 336
АНАМАРФАВА́ННЕ (ад грэч. anamorphoō пераўтвараю) відарысаў, пераўтварэнне канфігурацыі відарыса аб’екта спец. аптычнымі сістэмамі або ўзаемным нахілам плоскасці прадмета і экрана. Анамарфаванне аптычнымі сістэмамі (напр., анамарфотнай насадкай) пашырана ў шырокаэкранным кінематографе для сціскання (пры здымцы) і расцягнення (пры праектаванні на экран) відарыса ў гарыз. напрамку. Анамарфаванне нахілам выкарыстоўваюць у фатаграфіі (для змяншэння перспектыўных скажэнняў), у паліграфіі і інш. с. 336
АНАМАСІЯЛО́ГІЯ (ад грэч. onomasia называнне + ...логія), навука аб найменнях, адзін з раздзелаў семантыкі. Займаецца пытаннямі намінацыі, аналізам спосабаў і сродкаў стварэння намінатыўных адзінак на розных узроўнях мовы, высвятленнем унутранай формы назваў у розных мовах для абазначэння аднаго і таго ж паняцця, зменай назваў у працэсе гіст. развіцця мовы і інш.
Анамасіялогія пачала фарміравацца ў самаст. навуку ў 20 ст. (працы ням. і аўстр. вучоных — заснавальнікаў лінгвістычнага кірунку «Словы і рэчы» Р.Мерынгера, Г.Шухарта, прадстаўнікоў тэорыі семантычных палёў Л.Вайсгербера, К.Бальдзінгера, працы вучоных Пражскага лінгвістычнага гуртка, рус. мовазнаўцаў). У анамасіялагічным аспекце лексіку разглядаюць у этымалагічных слоўніках (у т.л. «Этымалагічным слоўніку беларускай мовы», т. 1—8, 1978—93). Анамасіялагічны аналіз выкарыстоўваюць пры аналізе тапанімікі. Л.М.Ляшчова. с. 336
АНАМА́СТЫКА (ад грэч. onomastikos які адносіцца да наймення), 1) сукупнасць уласных імёнаў (анімія). 2) Раздзел мовазнаўства, які вывучае паходжанне, развіццё, структуру, функцыянаванне і пашырэнне ўласных імёнаў. Анамастыка падзяляецца на раздзелы ў адпаведнасці з катэгорыямі аб’ектаў, што носяць уласныя імёны: антрапаніміка (вывучае ўласныя асабовыя імёны, імёны па бацьку і прозвішчы людзей, імёны-мянушкі, псеўданімы), тапаніміка, тэаніміка (імёны багоў, міфал. істот), зааніміка (клічкі жывёл), касманіміка (назвы зон касм. прасторы, галактык і сузор’яў), астраніміка (назвы асобных нябесных целаў) і інш. У залежнасці ад моўных асаблівасцяў уласных імёнаў вылучаюць анамастыку літаратурную і дыялектную, рэальную і паэтычную (або маст. тэкстаў), сучасную і гіст., тэарэт. і прыкладную. Анамастычны матэрыял — своеасаблівы хавальнік шматлікіх, часта не зафіксаваных інш. крыніцамі фактаў гісторыі, культуры і мовы народа. Уласнымі імёнамі вучоныя цікавіліся з даўніх часоў, але як навука анамастыка сфарміравалася ў 1930-я г. У 1949 у Бельгіі створаны Міжнар. анамастычны камітэт пры ЮНЕСКА (з 1950 выдае час. «Onoma»). У развіццё анамастыкі зрабілі ўклад бел. мовазнаўцы Я.М.Адамовіч, Л.А.Акаловіч, М.В.Бірыла, В.П.Лемцюгова, М.Р.Суднік, Г.К.Усціновіч, І.Я.Яшкін.
Літ.: Бірыла М.В., Лемцюгова В.П. Анамастычныя словаўтваральныя элементы ва ўсходне- і заходнеславянскіх мовах. Мн., 1973; Перспективы развития славянской ономастики. М., 1980. с. 337
АНАМІ́Я (ад франц. anomie адсутнасць закону), стан грамадства, калі значная частка людзей ведае пра існаванне юрыд., маральных і інш. нормаў супольнага жыцця, але не лічыцца з імі і не падпарадкоўваецца ім. Тэорыю анаміі распрацаваў франц. сацыёлаг Э.Дзюркгайм. У працах «Аб падзеле грамадскай працы» (1893), «Самазабойства» (1897) ён адзначыў, што анамія — дэзарганізацыя грамадскага жыцця, найчасцей узнікае ў грамадстве, якое знаходзіцца ў глыбокім эканам. і сац. крызісе, калі імкненні, жаданні, запатрабаванні людзей не маюць шанцаў на рэалізацыю. Гэта прыводзіць да канфліктных сутыкненняў інтарэсаў розных індывідаў і суполак, а пры значных маштабах можа выклікаць грамадскую дэзінтэграцыю. Гарманізацыя імкненняў і дзеянняў розных індывідаў і суполак — асн. перадумова фарміравання цэласнай неанамічнай асобы. Далейшае развіццё тэорыя анаміі атрымала ў працах амер. сацыёлагаў І.Ламбда (лічыў анамію крыніцай сац. беспарадкаў, смуты і няпэўнасці), Р.Мертана (вызначыў анамію як «канфлікт нормаў у сферы культуры»). Паводле ням. сацыёлага Р.Дарэндорфа, анамія — такое становішча, калі існуючыя нормы права, маралі, грамадскі парадак беспакарана парушаюцца на ўсіх ступенях грамадскай іерархіі. Я.М.Бабосаў. с. 337
АНА́МНЕЗ (ад грэч. anamnēsis успамін), сукупнасць звестак аб жыцці хворага і развіцці хваробы, атрыманых апытаннем хворага або з іншых крыніц. Выкарыстоўваецца для ўстанаўлення дыягназу, прагнозу хваробы, выпрацоўкі аптымальных метадаў лячэння і прафілактыкі; адзін з асн. метадаў комплекснага абследавання, вывучэння хворага як асобы, індывідуальнасці; прасцейшы спосаб устанаўлення кантакту паміж хворым і ўрачом. Паводле анамнезу дыягназ хваробы ўстанаўліваецца больш як у 50% выпадкаў. Анамнез хваробы ўключае звесткі аб узнікненні хваробы і цячэнні яе да моманту даследавання, скаргі і адчуванні хворага. Анамнез жыцця ўключае агульныя біягр. звесткі па перыядах жыцця, перанесеныя хваробы, спадчыннасць, сямейнае жыццё, умовы працы і быту, шкодныя звычкі. Асобна вылучаюць фармакалагічны, алергалагічны, экспертна-працоўны анамнез. Пры неабходнасці збіраюць эпідэміялагічны анамнез. Паняцце анамнезу ўжываюць таксама ў ветэрынарыі пры дыягностыцы хвароб свойскіх жывёл. М.Ф.Сарока. с. 337
АНА́МНІІ (ад ан... + амніён), першаснаводныя ніжэйшыя пазваночныя (кругларотыя, рыбы, земнаводныя), у якіх у працэсе эмбрыягенезу не ўтвараецца зародкавая абалонка — амніён і асаблівы зародкавы орган — алантоіс. Анамніі жывуць у водным асяроддзі на працягу ўсяго жыццёвага цыкла або на асобных яго стадыях. с. 337
АНАНА́С (Ananas), род шматгадовых травяністых раслін сям. брамеліевых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў трапічнай Амерыцы. Культывуюць ананас буйначубковы (А. comosus). Найбольшыя плантацыі на Гавайскіх і Філіпінскіх а-вах, у Малайзіі, Мексіцы, Бразіліі, на Кубе. На Беларусі вырошчваюць у аранжарэях і як пакаёвую расліну.
Лісце скурыстае, амаль лінейнае (даўж. да 90 см), па краях калючазубчастае, утварае прыкаранёвую разетку. Кветкі сабраны ў густое суквецце. Цвіце на 2—3-і год. Шышкападобнае залаціста-жоўтае суплоддзе складаецца з многіх ягад (пладоў), важыць 3—5, радзей каля 16 кг. Плады сакаўныя і духмяныя, багатыя цукрам, арган. солямі і вітамінамі, ядомыя. З лісця некаторых ананасаў атрымліваюць валакно. Размнажаюць вегетатыўна — атожылкамі або верхавінкавымі чаранкамі. с. 337
АНА́НД Мулк Радж (н. 12.12.1905, г. Пешавар, Індыя), індыйскі пісьменнік. Скончыў Лонданскі ун-т (1929). Д-р філасофіі, праф. Пенджабскага ун-та (1962). Прэзідэнт Індыйскай акадэміі мастацтваў. Піша на англ. мове. Аўтар раманаў сац.-паліт. кірунку: «Недатыкальны» (1935), «Кулі» (1936), «Два лісткі і бутон» (1937), гіст. трылогіі «Вёска», «За чорнымі водамі» (1940), «Меч і серп» (1942. У раманах «Асабістае жыццё індыйскага раджы» (1953), «Споведзь закаханага» (1976), «Пузыр» (1984) рысы экзістэнцыялізму і фрэйдызму. Аўтар мастацтвазнаўчых прац, філас. трактатаў.
Тв.: Рус. пер. — Избранное. М., 1987.
Літ.: Калинникова Е.Я. Мулк Радж Ананд. М., 1986. С.Н.Чубакоў. с. 337
АНАНІ́ЗМ , тое, што мастурбацыя. с. 337
АНАНІ́М (ад грэч. anōnymos безыменны), 1) аўтар пісьма, запіскі або літ. твора, які ўтойвае сваё імя. 2) Літаратурны твор без подпісу, невядома кім напісаны, гл. Ананімны твор. с. 337
АНАНІ́МНЫ ТВОР у літаратуры, друкаваны або рукапісны твор без пазначэння імя аўтара або падпісаны псеўданімам. Найчасцей прычынай ананімнасці было жаданне пазбегнуць ганенняў з боку ўлад. Ананімна з’явіліся многія літ. і філас. творы: «Думкі» Б.Паскаля, «Максімы» Ф.Ларошфуко, творы Вальтэра, «Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву» А.Радзішчава, «Гаўрыліяда» А.Пушкіна і інш. У стараж. бел. л-ры многія творы (асабліва свецкія) былі ананімныя. У перыяд станаўлення новай бел. л-ры, якая стваралася непрафесійнымі пісьменнікамі, яе аўтары не імкнуліся занатаваць сваё аўтарства, тым болей што гэтыя творы звычайна распаўсюджваліся вусна або ў рукапісах. Па меры росту нац.-культ. свядомасці абуджалася і цікавасць да пытання аўтарства бел. твораў (Я.Баршчэўскі, Я.Чачот, В.Дунін-Марцінкевіч і інш.). З сярэдзіны 19 ст. бел. л-ра мела пераважна апазіцыйны да самаўладства характар, большасць яе твораў прасякнута вострай крытыкай дзярж. ладу, таму іх забаранялася друкаваць аж да 1906. Але і пазней найб. вострыя творы з’яўляліся ананімна. Паводле жанру ананімныя творы разнастайныя: паэмы («Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе»), лірычныя вершы («Вясна гола перапала», «Ой, у полі вецер вые»), вершаваныя або празаічныя гутаркі («Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Гутарка старога дзеда»). Некаторыя ананімныя творы мелі форму адозваў або паліт. пракламацый (у свой час так выдаваліся асобныя творы К.Каганца, Цёткі і інш.). Востракрытычныя ананімныя творы бытавалі і ў сав. час («Сказ пра Лысую гару»). М.АЛазарук. с. 337
АНА́НІЯ , беларускі разьбяр па дрэве 2-й пал. 15 — 1-й пал. 16 ст. Стварыў для пінскага князя Фёдара Яраславіча двухбаковы разны абраз «Премудрость созда себе храм. Праздники» на тэму прытчаў Саламонавых (зберагаецца ў Рус. музеі ў С.-Пецярбургу).
Літ.: Плешанова И.И. Два резных деревянных образка в собрании Русского музея // Памятники культуры: Новые открытия: Ежегодник, 1979. Л., 1980. с. 338
АНАНІЯШВІ́ЛІ Ніна (Ніно) Гедэванаўна (н. 28.3.1963, Тбілісі), расійская артыстка балета. Нар. арт. Расіі (1995). Пасля сканчэння Маскоўскага харэагр. вучылішча (1981) салістка Вял. т-ра Расіі. Сярод партый: Маша, Аўрора («Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Жызэль, Мірта («Жызэль» А.Адана). Лаўрэат Міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Варне (Балгарыя, 1981), Маскве (1985, 1986), у г. Джэксан (ЗША, 1986). с. 338
АНА́НКЕ , Ананка, у грэчаскай міфалогіі бажаство неабходнасці, непазбежнасці; маці мойраў — багінь лёсу чалавека. Грэкі лічылі, што верацяно, якое круціць паміж кален Ананке, з’яўляецца воссю сусвету. с. 338
АНА́НКЕ , спадарожнік планеты Юпітэр. Дыяметр каля 20 км, адлегласць ад Юпітэра 20,7 млн. км. Перыяд абарачэння 617 сут. Адкрыў С.Нікалсан (1951; ЗША). с. 338
АНА́НЧЫЦЫ , вёска ў Беларусі, у Даманавіцкім с/с Салігорскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 45 км на Пд ад горада і чыг. ст. Салігорск, 180 км ад Мінска. 712 ж., 240 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 338
АНА́НЬЕЎ Анатоль Андрэевіч (н. 18.7.1925, г. Джамбул, Казахстан), рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1984). Скончыў Казахскі ун-т (1957). Гал. рэдактар час. «Октябрь» (з 1973). У 1958 апубл. кніга гіст.-рэв. прозы «Верненскія апавяданні». У аповесці «Малы заслон» (1959; аб ваеннай аперацыі ў раёне Мазыр—Калінкавічы ў 1944) і рамане «Танкі ідуць ромбам» (1963; пра бітву на Курскай дузе, удзельнікам якой быў Ананьеў) раскрыта сіла духу сав. воінаў у Вял. Айч. вайну. Філас., маральныя і сац. пытанні сучаснага грамадства ўзнімае ў раманах «Мяжа» (1970), «Вёрсты кахання» (1972), «Гады без вайны» (кн. 1—4, 1975—85), «Скрыжалі і званы» (кн. 1, 1990).
Тв.: Собр. соч. Т. 1—4. М., 1984—85.
Літ.: Коваленко Р.М. Анатолий Ананьев. М., 1985. с. 338
АНА́НЬЕЎ Анатоль Андрэевіч (1900—25.5.1942), дзярж. і парт. дзеяч БССР. У 1918—33 у Чырв. Арміі, удзельнік грамадз. вайны. У 1934 на Паўн. Каўказе. З 1935 1-ы сакратар Мазырскага акр. к-та КП(б)Б. У 1937—38 нам. Старшыні СНК БССР, 2-і сакратар ЦК КП(б)Б. Чл. ЦК (1936—38) і Бюро ЦК КП(б)Б (1937—38). Чл. ЦВК БССР (1935—38). У 1940 рэпрэсіраваны, асуджаны на 20 гадоў зняволення. Рэабілітаваны ў 1954. с. 338
АНА́НЬЕЎ Барыс Герасімавіч (14.8.1907, Уладзікаўказ — 18.5.1972), рускі псіхолаг, правадзейны чл. АПН СССР (1968). Скончыў Горскі пед. ін-т (1928, г. Арджанікідзе). З 1967 дэкан ф-та псіхалогіі Ленінградскага ун-та. Даследаванні па агульнай тэорыі і гісторыі псіхалогіі, праблемах адчуванняў, узроставай і дыферэнцыраванай псіхалогіі: «Псіхалогія педагагічнай ацэнкі» (1953), «Нарысы псіхалогіі» (1945), «Нарысы гісторыі рускай псіхалогіі XVIII і XIX стст.» (1947), «Прасторавае адрозненне» (1955), «Псіхалогія пачуццёвага пазнання» (1960), «Тэорыя адчуванняў» (1961). У працы «Чалавек як прадмет пазнання» (1968) выступіў з ідэяй стварэння адзінай канцэпцыі чалавеказнаўства як комплекснай дысцыпліны, што сінтэзуе шырокае кола навук пра чалавека. с. 338
АНА́НЫНСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура плямёнаў, якія ў 8—3 ст. да н.э. жылі ў басейнах рэк Кама, Сярэдняя Волга, Вятка, Белая. Назва ад могільніка каля в. Ананьіна (Татарыя). Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, жыло на селішчах і гарадзішчах у наземных драўляных жытлах памерам 10 х 5, 12 х 4 м, а таксама ў доўгіх дамах, падзеленых на секцыі. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў ямах, над якімі ставіліся драўляныя зрубы; у магілы клалі жал. і бронзавыя коп’і, сякеры-кельты, чаканы, кінжалы, упрыгожанні. Для ананынскай культуры характэрна кругладонная кераміка з ямкавым і шнуравым арнаментам. с. 338
АНА́ПА , горад у Расіі, у Краснадарскім краі. 50,3 тыс. ж. (1994). Порт на Чорным м. Чыг. станцыя. Прыморскі кліматычны і бальнеагразевы курорт. Як курорт развіваецца з 19 ст. Славуты паласой дробназярністага пясчанага пляжа даўж. каля 6 км з прылеглым мелкаводдзем, вельмі прыдатным для адпачынку і лячэння дзяцей. Клімат міжземнаморскі, з найб. працяглым на чарнаморскім узбярэжжы перыядам сонечнага ззяння. Марскія брызы, купанні з сярэдзіны мая да сярэдзіны кастрычніка. Выдатныя ўмовы для аэра-, гелія- і таласатэрапіі. Ліманныя, азёрныя і сопкавыя гразі на лячэнне органаў стрававання, гінекалагічных і нерв. хвароб. Радовішчы мінеральных, сталовых і лекавых водаў. Мноства пансіянатаў, дзіцячыя санаторыі, летнія і санаторныя лагеры, дамы адпачынку, турбазы. Археал. музей-запаведнік.
Літ.: Аванесов В.Н., Погосов Ю.А Анапа. Краснодар, 1973. с. 338
А́НА ПЕРЭ́НА , у рымскай міфалогіі багіня надыходзячага новага года. Святкаванне ў гонар Ана Перэны прыпадала на 15 сак., дзярж. і прыватныя асобы прыносілі ёй ахвяраванні, баляванне праходзіла ў свяшчэнным гаі на Тыбры. с. 338
АНА́ПЕСТ (грэч. anapaistos літар. адлюстраваны назад; адваротны дактылю), 1) у антычным вершаскладанні стапа з 3 складоў — 2 кароткіх і 1 доўгага (<SIGN> -) 2) У сілаба-танічным вершаскладанні 3-складовая стапа з рытмічным націскам на трэцім складзе (- - -́): «Пацяклі́, паплылі́ за гадамі́ гады́... // На гусля́равым на́спе жвіро́вым...» (Я.Купала. «Курган»)/ У рус. паэзіі анапест упершыню ўжыў А.Сумарокаў у «Одзе супраць зладзеяў». У бел. паэзіі ўзнік у канцы 19 ст. разам з развіццём новых формаў верша. с. 338
АНАПЛАЗМО́З , інвазійная трансмісіўная хвароба буйной і дробнай рагатай жывёлы, якая выклікаецца паразітаваннем у крыві анаплазмаў. Пераносчыкі — іксодавыя кляшчы і крывасосныя насякомыя. Адзначаецца ўсюды, часцей у вяснова-восеньскі перыяд. Характарызуецца гарачкай пераменнага тыпу, прагрэсіўнай анеміяй, павелічэннем паверхневых лімфавузлоў, ацёкамі, атаніяй страўнікава-кішачнага тракту. Смяротнасць невялікая. Лячэнне тэрапеўтычнае. У мэтах прафілактыкі жывёл у летні час апрацоўваюць акарыцыднымі сродкамі. с. 339
АНАПЛА́ЗМЫ (Anaplasma), род паразітычных мікраарганізмаў сям. анаплазмавых. Блізкія да рыкетсій. Аблігатныя ўнутрыклетачныя паразіты эрытрацытаў крыві жывёл. Выклікаюць анаплазмоз. У эрытрацытах буйн. раг. жывёлы паразітуе А. marginale, А. centrale, у авечак і коз — А. ovis.
Форма цела круглаватая, радзей вуглаватая або выцягнутая, велічыня 0,1—1,25 мкм. Сапраўднага ядра і арганел у анаплазмаў няма. Размнажаюцца простым дзяленнем. У эрытрацытах трапляюцца па 1—2, радзей 3—4 паразіты, зрэдку больш; пашкоджваецца да 50—80% эрытрацытаў. с. 339
АНАПЛАЦЭФАЛІДО́ЗЫ КО́НЕЙ , гельмінтозныя хваробы, якія выклікаюцца ўзбуджальнікамі — стужачнымі чарвямі (цэстоды сям. Anoplocephalidae). Прамежкавыя гаспадары — панцырныя кляшчы. Жывёлы заражаюцца ў асноўным летам і восенню на пашы пры заглынанні з травой інвазійных кляшчоў. Хваробы характарызуюцца прыступамі колікаў, нерв. прыпадкамі, сутаргамі, паносамі, схудненнем, разрывам страўніка і перытанітам. Лячэнне тэрапеўтычнае. Праводзяць прафілактычныя дэгельмінтызацыі. с. 339
АНА́Р (сапр. Рзаеў Анар Расул аглы; н. 14.3.1938, Баку), азербайджанскі пісьменнік. Скончыў Азербайджанскі ун-т (1960). Першыя зб-кі апавяданняў «У чаканні свята» (1963), «Дождж скончыўся» (1968). Аўтар аповесці «Белы ліман» (1970), зб. апавяданняў і аповесцяў «Мала Насрэдзін—66» (1970), «Цэйтнот» (1989), сцэнарыяў мастацкіх фільмаў, нарысаў. Выкрываў раўнадушша, жорсткасць, эгаізм. Аповесці «Круг», «Юбілей Дантэ» (зб. «Круг», 1973) прысвечаны лёсу творчай інтэлігенцыі. с. 339
АНАРГАЗМІ́Я (ад ан... + аргазм), адсутнасць аргазму пры палавых зносінах; адна з формаў зніжэння сексуальнасці ў жанчын. Анаргазмія часта спалучаецца са зніжэннем палавой цягі або з поўнай яе адсутнасцю. Частата ўзнікнення залежыць ад узросту жанчыны і рэгулярнага палавога жыцця. Адрозніваюць анаргазмію першасную (з пачатку палавога жыцця) і другасную (страта аргастычных адчуванняў пасля пэўнага перыяду нармальных сексуальных адносін). У аснове анаргазміі ляжаць парушэнні псіхасексуальнага развіцця, некаторыя асаблівасці асобы, псіхагенныя фактары, захворванні. Анаргазмія можа выклікаць адчуванне павышанага крованапаўнення палавых органаў, боль, эмацыянальныя парушэнні, расстройства сну. Лячэнне строга індывідуальнае, праводзіцца сексапатолагам. с. 339
АНАРТАЗІ́Т (ад франц. anorthose плагіяклаз), лабрадарыт, алігаклазіт, плагіяклазіт, горная парода групы габра. Складаецца з асн. або сярэдняга плагіяклазу з невял. колькасцю (5—10%) каляровых мінералаў (алівіну, піраксену, тытанамагнетыту і інш.). Колер ад белага да цёмнашэрага, амаль чорнага. Для некаторых анартазітаў характэрна ірызацыя (вясёлкавасць) у сініх і блакітных тонах. Шчыльн. 2700—3000 кг/м3. Анартазіт лічаць магматычнымі пародамі. Сустракаюцца ва ўсіх абласцях выхадаў на дзённую паверхню стараж. горных парод. Выкарыстоўваюць як буд. і абліцовачны камень, на выраб помнікаў. с. 339
АНАРТАКЛА́З (ад ан... + артаклаз), мінерал з групы палявых шпатаў, (K, Na)[AlSi3O8]. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі, пры награванні — у манакліннай. Крышталі здвоеныя, таблітчастыя. Бясколерны ці белы. Шчыльн. 2,6 г/см3. Трапляецца ў вулканічных пародах і гіпабісальных інтрузіўных целах; на Беларусі — у кіслых эфузіўных пародах дакембрыю. с. 339
АНАРТЫ́Т (ад грэч. anorthos косы), мінерал групы палявых шпатаў, Са[Al2Si2O8], крайні член ізаморфнага рада плагіяклазаў. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Крышталі сустракаюцца рэдка; звычайна зерні і зярністыя агрэгаты. Колер белы, шэры, зеленаваты. Празрысты да паўпразрыстага. Бляск шкляны да перламутравага. Цв. 6—6,5; крохкі. Шчыльн. каля 2,8 г/см3. Пераважна магматычнага паходжання. Анартыт — пародаўтваральны мінерал горных парод асн. саставу (габра, базальты і інш.), якія трапляюцца на Беларусі ў адкладах дакембрыю. Знойдзены ў некаторых метэарытах. Выкарыстоўваецца ў керамічнай прам-сці. с. 339
АНА́РХА-СІНДЫКАЛІ́ЗМ , плынь у рабочым руху, сфарміраваная пад уплывам анархізму. Узнік у канцы 19 ст. ў Францыі, Італіі, Іспаніі, Швейцарыі, краінах Лац. Амерыкі. Найб. росквіту дасягнуў на пач. 20 ст. Яго прыхільнікі адмаўляюць паліт. арг-цыю рабочых; вышэйшай формай арг-цыі лічаць рабочыя сіндыкаты (прафсаюзы), якія падрыхтуюць і ажыццявяць сац. пераварот, і тады будуць ліквідаваны паліт. ўлада і дзяржава. У выніку асн. сродкі вытв-сці, кіраванне вытв-сцю і размеркаванне пяройдуць да Федэрацыі сіндыкатаў, якая павінна стаць на чале новага грамадства. Анарха-сіндыкалізм і зараз робіць уплыў на частку рабочых і дробнай буржуазіі. Сучасныя яго прыхільнікі канцэнтруюць увагу на праблемах свабоды асобы і насіллі як адзінай форме барацьбы за пераход да свабоднага грамадства. Ідэі анарха-сіндыкалізму выкарыстоўваюць розныя леваэкстрэмісцкія плыні. М.В.Навучыцель. с. 339
АНАРХІ́ЗМ (ад грэч. anarchia безуладдзе), ідэалогія, грамадска-паліт. плынь у рэв. руху, мэта якой — вызваленне асобы ад паліт., эканам. і духоўнай улады. У тэарэт. адносінах не мае адзінай, лагічна паслядоўнай канцэпцыі. Асобныя ідэі анархізму існавалі яшчэ ў антычнай філасофіі (Платон, стоікі), атрымалі развіццё ў ідэалогіі гусізму, творах франц. асветнікаў і асабліва грамадска-паліт. дзеячаў 19 ст.: М.Штырнера, П.Прудона, М.Бакуніна, П.Крапоткіна і інш. Сац.-філас. аснова анархізму — індывідуалізм, суб’ектывізм і валюнтарызм. Анархізм негатыўна ставіцца да дзяржавы як сац. ін-та, замяняе дзяржаву абшчынай, у якой рэалізуецца свабода асобы. Як грамадска-паліт. плынь аформіўся ў 1840—70-я г. ў Зах. Еўропе. У Расіі ідэі анархізму ўспрынялі народнікі (гл. Народніцтва). У пач. 20 ст. анархізм атрымаў новае развіццё. У 1903—05 на Беларусі групоўкі анархістаў існавалі ў Баранавічах, Брэсце, Гродне і інш., у 1917— 20 — у Віцебску, Гомелі, Мінску. Іх дзейнасці ўласцівы рэв. нецярпімасць, авантурызм, хістанні ад супрацоўніцтва з Саветамі да антысав. выступленняў. Пасля 2-й сусв. вайны анархізм выступае пераважна ў форме неаанархізму (анарха-сіндыкалізм, анарха-калектывізм, анарха-камунізм, трацкізм, мааізм і г.д.). Дзейнасць анархістаў праявілася ў гады грамадзянскай вайны (гл. Махно). Ідэі анархізму ўплываюць на погляды «новых левых», «зялёных», «левых радыкалаў», прыхільнікаў альтэрнатыўных рухаў і інш. Т.І.Адула. с. 339
АНА́РХІЯ ВЫТВО́РЧАСЦІ , стыхійнасць, хаатычнасць, бяспланавасць грамадскай вытв-сці; паводле марксісцкай тэорыі, характэрная асаблівасць капіталізму. Мела месца ў эпоху даманапаліст. капіталізму, калі дробныя прадпрымальнікі вялі паміж сабой жорсткую канкурэнтную барацьбу, а ў вытворча-гасп. дзейнасці ўлічвалі найперш стыхійны попыт і рыначныя цэны на тавары. У перыяд дзярж.-манапаліст. капіталізму ў развітых краінах пачалося вывучэнне попыту і прапановы, укараненне маркетынгу, дзярж. рэгуляванне эканомікі. У некат. развітых краінах дзейнічаюць дзярж. планавыя камітэты, а для абмежавання самавольства манаполій у іх канкурэнтнай барацьбе створана антыманапольнае заканадаўства. с. 340
АНАСА́ЗІ , археал. культура амерыканскіх індзейцаў, якія з 1—2 ст. н.э. жывуць на сумежжы штатаў Арызона, Юта, Нью-Мексіка і Каларада (ЗША). Назва ад імя стараж. народа, продкаў сучаснага народа пуэбла. У час росквіту (перыяд класічнага Пуэбла, 1050—1300) асаназі займаліся земляробствам (асн. культура кукуруза), выраблялі характэрную паліхромную кераміку, будавалі т.зв. пуэбла (вял. колькасць прамавугольных жытлаў, якія цесна прыціснуты адно да аднаго і ўтвараюць некалькі паверхаў ці тэрас) і ківа (падземныя камеры ў пуэбла, выкарыстоўваліся як мужчынскія дамы і памяшканні для рэлігійных цырымоній). Іх найбольшыя гарады Пуэбла-Баніта, Меса-Вердэ і інш. З 1300 пачаўся перыяд заняпаду, які працягваўся да заваявання іх іспанцамі (канец 17 ст.). Некат. пуэбла заселеныя і цяпер. с. 340
АНАСТАМО́З (ад грэч. anastomōsis адтуліна, выхад) у жывёл — злучэнне паміж двума крывяноснымі або лімфатычнымі сасудамі або двума нервамі. У клініцы чалавека Анамастозам наз. штучнае або патагеннае злучэнне паміж трубчастымі органамі. У вышэйшых раслін — злучэнне паміж трубчастымі структурамі, напр. паміж жылкамі ў ліста, разгалінаваннямі млечнікаў і інш. У грыбоў — злучэнне або зрастанне двух гіфаў міцэлію. с. 340
АНАСТАСЕ́ВІЧ Васіль Рыгоравіч (11.3.1775, Кіеў — 28.2.1845), бібліёграф, перакладчык, выдавец. Скончыў Кіеўскую акадэмію (1793). З 1795 на вайск. службе, з 1802 у Мін-ве нар. асветы, у 1803—10 пісьмавод папячыцеля Віленскай навуч. акругі А. Чартарыйскага, у 1809—16 у Камісіі складання законаў, у 1826—28 у Гал. цэнзурным камітэце. У 1811—12 выдаваў час. «Улей», дзе надрукаваў першы ў Расіі тэарэт. артыкул па бібліяграфіі. З 1817 адзін з сакратароў М.П.Румянцава, уваходзіў у Румянцаўскі гурток. У 1811 ажыццявіў навук. выданне Статута ВКЛ 1588. Пераклаў з польск. мовы на рускую палітэканамічныя працы В. І І.Страйноўскіх. Дз.У.Караў. с. 340
АНАСТЫГМА́Т (ад ан... + астыгматызм), складаны аб’ектыў, які практычна пазбаўлены ўсіх аберацый (гл. Аберацыі аптычных сістэм). Пры вял. святласіле выразны відарыс па ўсім полі. Складаецца са спец. падабраных лінзаў. Выкарыстоўваецца ў тэхн. і маст. фатаграфіі і кінематаграфіі. с. 340
АНАТА́З , мінерал падкласа простых вокіслаў, адна з трох паліморфных мадыфікацый рутылу (TiO2); прымесі жалеза, цынку, ніобію. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Крышталі таблітчастыя, прызматычныя і інш. Колер зеленавата-жоўты, буры, чорны. Бляск алмазны. Цв. 5—6. Шчыльн. 3,9 г/см3. Пры награванні да 620—650 °С пераходзіць у рутыл. Другасны акцэсорны мінерал: адзінкавыя зерні ў пегматытах, сланцах, у россыпах, баксітах і інш. с. 340
АНАТАКСІ́НЫ (ад ана... + таксіны), бактэрыяльныя таксіны, якія ў выніку спец. апрацоўкі (напр., фармалінам, цяплом) страцілі ядавітыя ўласцівасці, але захавалі здольнасць стымуляваць імунітэт. Выкарыстоўваюць для прафілактыкі і лячэння дыфтэрыі, слупняку і інш. інфекцый. с. 340
АНАТАЛІ́ЙСКАЕ АГЕ́НЦТВА (Anadolu Ajansi; АА), інфармацыйнае агенцтва ў Турцыі. Засн. ў г. Анкара ў 1920. Т-ва акцыянернае, большасць акцый належыць ураду. Мае сувязі з найбуйнейшымі агенцтвамі свету, шырокую карэспандэнцкую сетку ў краіне і за яе межамі. Выпускае штодзённы бюлетэнь у Анкары і Стамбуле. с. 340
АНАТАЛІ́ЙСКАЕ ПЛАСКАГО́Р’Е , унутраная ч. Малаазіяцкага нагор’я, у Турцыі. Даўж. каля 700 км (з З на У), шыр. 400 км (з Пн на Пд). На Пн абмежавана Пантыйскімі гарамі, на Пд — гарамі Таўр. Паверхня выраўнаваная, слаба расчлянёная, пераважныя выш. 800—1500 м, найб. — 3916 м (вулкан Эрджыяс). Складзена ў асн. з асадкавых парод, адзначаны праяўленні вулканізму. Радовішчы бурага вугалю. Клімат субтрапічны, кантынентальны. Ападкаў ад 200 да 500 мм за год, максімальныя — вясной. Анаталійскае пласкагор’е перасякаюць рэкі Кызыл Ірмак, Сакар’я і інш. Ёсць саланчакі і салёныя азёры (воз. Туз і інш.). Глебы шэрыя і бурыя. Расліннасць — сухі палынова-злакавы стэп (у гарах) і паўпустыні з зараснікамі калючых падушкападобных хмызнякоў. Аазіснае земляробства, жывёлагадоўля. с. 340
АНАТАЛІ́ЙСКІ БУРАВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН , у Зах. і Цэнтр. Анатоліі ў Турцыі. Геал. запасы 3,8 млрд. т (1978). Больш за 40 радовішчаў. Вугляноснасць басейна вядома са старажытнасці, інтэнсіўнае прамысл. асваенне з 2-й пал. 20 ст. Магутнасць пластоў вугалю ад 0,6—2,5 м да 80 м. Цеплыня згарання 11,73—19,56 МДж/кг. Каля 85% вугалю здабываецца адкрытым спосабам. с. 340
АНАТА́ЦЫЯ (ад лац. annotacio заўвага), сціслая характарыстыка кнігі, артыкула, рукапісу і інш. с. 340
АНАТО́ЛІЯ (грэч. Anatolē, тур. Anadolu), у старажытнасці назва М. Азіі. Уваходзіла ў склад Хецкай дзяржавы, з 4 ст. да н.э. — у імперыю Аляксандра Македонскага, з 2 ст. да н.э. ў Рым. імперыі, потым да 11 ст. ў Візантыі, у 11—14 ст. у дзяржаве сельджукаў. У 14—15 ст. заваявана туркамі асманамі. У Асманскай імперыі Анатолія — правінцыя на З М. Азіі з цэнтрам у г. Кютах’я. З 1920-х г. Анатоліяй называецца ўся азіяцкая частка Турцыі. с. 340
АНАТО́МІЯ (ад грэч. anatomē рассячэнне, расчляненне), навука пра форму і будову асобных органаў, сістэм і арганізма ў цэлым; раздзел марфалогіі. Адрозніваюць анатомію чалавека (антрапатомію), анатомію жывёл (заатомію) і анатомію раслін (фітатомію). Самастойнай з’яўляецца параўнальная анатомія жывёл. Разам з фізіялогіяй анатомія складае аснову тэарэт. і практычнай медыцыны і ветэрынарыі.
У сваім развіцці анатомія чалавека і жывёл як навука прайшла шэраг этапаў. Першапачатковы, апісальны, этап узнік пры выкарыстанні метаду расчлянення, калі збіраліся і апісваліся факты пра будову цела чалавека і жывёл. Заснавальнік яе — фламандзец А.Везалій (16 ст.). Апісальную анатомію падзяляюць на сістэматычную (вывучае органы па сістэмах), тапаграфічную (разглядае будову і форму органаў і іх узаемаразмяшчэнне) і пластычную (даследуе статыку і дынаміку вонкавых формаў цела). Новы этап у развіцці анатоміі — функцыянальны — тлумачэнне назапашаных фактаў з пункту гледжання антагенезу і філагенезу і функцыянальнага назначэння органаў і сістэм. Сучасны этап — эксперыментальны — аналіз структурна-функцыянальнай арганізацыі органаў і сістэм у сувязі з рознымі фактарамі навакольнага асяроддзя. Вылучаюць таксама анатомію дынамічную, узроставую, мікраскапічную (гісталогія і цыталогія) рэнтгенаанатомію і інш. Заснавальнікі анатоміі: Арыстоцель, К.Гален, Везалій, Леанарда да Вінчы, У.Гарвей і інш. У Расіі найб. значныя даследаванні ў 18—19 ст. па пытаннях будовы і функцыі страўніка (А.П.Пратасаў), будовы нырак (А.М.Шумлянскі), стварэнні тапаграфічнай анатоміі (М.І.Пірагоў), рус. анат. тэрміналогіі (М.І.Шэін).} У 19 ст. засн. першая рус. анат. школа (П.А.Загорскі, 1807), складзены анатамічны слоўнік (Н.М.Амбодзік-Максімовіч). Прагрэсу анат. навукі спрыялі таксама працы П.С.Лесгафта, Дз.М.Зёрнава, У.А.Беца, В.П.Вараб’ёва, У.М.Танкова, Дз.А.Жданава, Б.М.Долга-Сабурава і інш.
На Беларусі 1-е анатаміраванне цела праведзена ў 1586 у Гродне для ўдакладнення прычыны смерці караля Стафана Баторыя. Станаўленне сучаснай анат. навукі звязана з арганізацыяй у 1921 кафедры анатоміі на мед. ф-це БДУ. Заснавальнік — С.І.Лябёдкін, які стварыў нац. школу марфолагаў. Н.-д. работа вядзецца на кафедрах анатоміі Віцебскага, Гомельскага, Гродзенскага, Мінскага мед. ін-таў, Бел. акадэміі фізічнай культуры і спорту, у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны, БДУ і інш. Значную ролю ў развіцці анатоміі адыгралі працы Д.М.Голуба па праблемах эмбрыягенезу чалавека і жывёл, вывучэнні структурнай арганізацыі вегетатыўнай нерв. сістэмы, нерв. шляхоў і дапаўняльных цэнтраў інервацыі. Высветлена анатомія сімпатычнага ствала, нерваў наднырачнікаў, крывяносных сасудаў і інш. органаў (А.С.Леанцюк, А.П.Амвросьеў, П.І.Лабко і інш.). Даследуюцца будова лімфатычных сасудаў касцей і суставаў (У.І.Ашкадзёраў), касцявы і перапончаты лабірынты чалавека і жывёл (З.І.Ібрагімава), узроставыя асаблівасці галаўнога мозга чалавека і яго артэрыяльных сасудаў (А.М.Габузаў). Існуе навук. т-ва анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў.
Літ.: Анатомия человека. Т. 1—2. 2 изд. М., 1993; Акаевский А.И. Анатомия домашних животных. 3 изд. М., 1975. П.І.Лабко. с. 340
АНАТО́МІЯ РАСЛІ́Н , раздзел батанікі, які вывучае ўнутр. будову органаў і тканак раслін.
Узнікненне і развіццё анатоміі раслін звязана з вынаходствам мікраскопа і працамі італьян. біёлага М.Мальпігі і англ. батаніка Н.Гру (мікраскапічнае вывучэнне раслінных аб’ектаў; 2-я пал. 17 ст.), стварэннем клетачнай тэорыі (ням. біёлаг Т.Шван, 1839), даследаваннем раслінных тканак, клетак і іх арганоідаў (2-я пал. 19 — пач. 20 ст.) паралельна з вывучэннем іх росту, развіцця і дыферэнцыроўкі ў працэсе антагенезу (гл. Фізіялогія раслін). Значную ролю ў развіцці анатоміі раслін адыгралі працы рус. батанікаў І.В.Баранецкага, С.П.Костычава, В.Р.Заленскага, В.Ф.Раздорскага, В.Р.Аляксандрава, В.М.Радкевіч, А.А.Яцэнка-Хмялеўскага, В.К.Васілеўскай, М.Ф.Данілавай і інш.
На Беларусі анатомія раслін развіваецца з 1930-х г. (К.Г.Рэнард, А.Л.Новікаў, С.У.Калішэвіч). Навук.-даследчая работа вядзецца ў БДУ, ін-тах біял. аддзялення АН Беларусі, Бел. с.-г. акадэміі, Гомельскім і Бел. тэхнал. ун-тах і інш. У 1954—66 выкананы работы па экалагічнай, параўнальнай і тэхн. анатоміі раслін (В.Я.Віхроў, Р.Ц.Пратасевіч, А.С.Самцоў). Вывучаецца зменлівасць анат. будовы дзікарослых і культурных раслін пад уплывам генет. і фізіял. фактараў, а таксама дрэвавых раслін пад уплывам экалагічных умоў, вырашаюцца пытанні палягання с.-г. культур (Н.С.Суднік, А.В.Пятрэнка, Пратасевіч, Т.Ф.Дзяругіна, Г.А.Новікава, А.Р.Тэн, А.І.Аляксеева, Н.С.Кісялёва і інш.). Даныя анатоміі раслін выкарыстоўваюць у аграноміі, тэхніцы, гісторыі культуры, археалогіі, прам-сці (харч., мэблевай, фармацэўтычнай, цэлюлозна-папяровай і інш.). Істотнае развіццё атрымліваюць эвалюцыйны і экалагічны кірункі вывучэння анатоміі раслін.
Літ.: Киселева Н.С. Анатомия и морфология растений. 2 изд. Мн., 1976; Эзау К. Анатомия семенных растений: Пер. с англ. Кн. 1—2. М., 1980. с. 341
АНА́ЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА археалагічная культура плямёнаў энеаліту (пач. 5-га — пач. 3-га тыс. да н.э.) на тэр. паўд. Туркменістана. Назва ад паселішчаў каля аула Анаў (каля Ашгабада). Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, жыло ў дамах з гліняных блокаў ці сырцовай цэглы. Нябожчыкаў хавалі ў ямах у скурчаным стане; у магілы клалі посуд, прылады працы, зброю з каменю і медзі, упрыгожанні. Посуд А. пласкадонны, размаляваны фарбаю (геаметрычны арнамент), характэрны тэракотавыя жаночыя статуэткі. Найб. вядомы помнік анаўскай культуры — Намазга-Тэпэ. с. 341
АНАФА́ЗА (ад ана... + фаза), фаза меятычнага і мітатычнага дзяленняў клеткі. Характарызуецца разыходжаннем храмасом да процілеглых полюсаў клеткі. Гл. Меёз, Мітоз. с. 341
АНА́ФАРА (грэч. anaphora літар. вынясенне ўверх), адзінапачатак, стылістычная фігура ў вершаскладанні — паўтарэнне аднолькавых гукаспалучэнняў, слоў ці выразаў у пачатку вершаваных радкоў або суседніх строфаў (адпаведна выдзяляюць гукавую, лексічную і сінтаксічную анафару). Павышае эмацыянальнасць паэт. выказвання, узвышае яго тон, кампазіцыйна арганізуе, яднае асобныя радкі і часткі тэксту. Прыклад лексічнай анафары:
Зноў навіслі цёмны хмары,
Зноў туманы неба крыюць,
Зноў па свеце ходзяць мары,
Зноў крапчэй нам віхры выюць...
(Цётка. «Бура ідзе») с. 341
АНА́ФЕМА (ад грэч. anathēma пракляцце), царкоўнае пракляцце; найвышэйшая кара ў хрысціянстве, звязвалася з адлучэннем ад царквы асоб, якія адвяргаюць ці скажаюць асновы веравучэння і не выказваюць жадання пакаяцца ў гэтым. Устаноўлена з часу Халкідонскага ўсяленскага сабора (451). Абвяшчаецца на царк. саборах, а таксама ў храмах падчас богаслужэння (напр., у канцы 1-га тыдня Вялікага посту ў правасл. царкве). с. 341
АНАФІЛАКСІ́Я (ад ана... + грэч. phylaxis ахова), від алергічнай рэакцыі неадкладнага тыпу, якая развіваецца адразу пры паўторным парэнтэральным (не праз страўнікава-кішачны тракт) пападанні ў арганізм некаторых алергенаў. Найб. выразнае агульнае праяўленне — анафілактычны шок, мясцовыя — запаленне, ацёк, часам некроз тканкі. Анафілаксія можа быць і пры ўжыванні некаторых лек. прэпаратаў, укусах пчол, восаў, чмялёў, ад расліннага пылку. Гл. таксама Алергічныя хваробы, Алергія. с. 341
А́НАХАЙМ (Anaheim), горад на ПдЗ ЗША, штат Каліфорнія. Засн. ў 1858 ням. перасяленцамі. 266,4 тыс. ж. (1994); з г. Санта-Ана і прыгарадамі больш за 2 млн. Трансп. вузел. Радыёэлектронная, хім., харч. прам-сць. Кліматычны курорт на беразе Ціхага акіяна. Вядомы цэнтр «Дыснейленд». с. 341
АНАХРАНІ́ЗМ (ад ана... + грэч. chronos час), 1) парушэнне храналагічнай дакладнасці, якое прыводзіць да неапраўданага ўнясення ў апісанне якой-н. эпохі рыс, характэрных для інш. часу. 2) З’явы, погляды, думкі, устарэлыя для пэўнай эпохі. 3) Перажытак мінулага. с. 341
АНАЦЭ́ВІЧ Ігнат Сымонавіч (псеўд. Жэгота з Малой Бераставіцы; 1780, в. Малая Бераставіца Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. — 18.2.1845), гісторык, археограф, архівіст. Вучыўся ў Кёнігсбергскім ун-це (1803—05), скончыў Віленскі ун-т (1811). У 1813—17 выкладчык у Беластоцкай гімназіі, з 1818 у Віленскім ун-це, з 1827 прафесар. У 1828 абвінавачаны ва ўдзеле ў студэнцкай арг-цыі «Плямёны сарматаў» і высланы на радзіму. З 1834 у Пецярбургу, супрацоўнік Археаграфічнай камісіі, Румянцаўскага музея. Даследаваў архівы і б-кі Пецярбурга, Дэрпта, Рыгі, Кёнігсберга, Варшавы, рукапісныя зборы прыватных асоб у Гродзенскай губ. Аўтар артыкулаў па гісторыі ВКЛ, гал. праца «Гісторыя Літвы» не надрукавана. Дз.У.Караў. с. 341
АНАША́ , наркатычны прэпарат, які атрымліваюць з зялёных частак індыйскіх канапель (Cannabis indica). Гл. таксама Гашыш, Наркотыкі. с. 341
АНАЭРАБІЁЗ (ад ан... + аэра... + ...біёз), анаксібіёз, жыццё пры адсутнасці свабоднага малекулярнага кіслароду. Звычайная ўмова існавання анаэробных арганізмаў. Тэрмін анаэрабіёз увёў франц. вучоны Л.Пастэр (1861); ён паказаў, што мікраарганізмы, якія выклікаюць маслянакіслае браджэнне, гінуць у прысутнасці кіслароду. У шматклетачных жывёл анаэрабіёз — часцей часовы стан, які забяспечвае выжыванне ў перыяды недахопу кіслароду і суправаджаецца рэзкім падзеннем абмену рэчываў і пераходам у неактыўнае становішча (гл. Анабіёз). Працэсы анаэробнага ператварэння (браджэнне, гніенне) маюць вял. значэнне ў кругавароце рэчываў у прыродзе. с. 341
АНАЭРО́БНЫЯ АРГАНІ́ЗМЫ , анаэробы (ад ан... + аэра... грэч. bios жыццё), жывёльныя і раслінныя арганізмы, здольныя існаваць і развівацца пры адсутнасці свабоднага кіслароду ў асяроддзі. Пашыраны ўсюды, дзе адбываецца распад арган. рэчываў без доступу паветра (у глебе, вадзе, донных адкладах, кампоставых кучах, у ранах, у кішэчніку чалавека і жывёл і інш.). Тэрмін увёў франц. вучоны Л.Пастэр (1861), які адкрыў бактэрыі маслянакіслага браджэння. Неабходную для жыццядзейнасці энергію анаэробныя арганізмы ў адрозненне ад аэробаў атрымліваюць за кошт акіслення арган., радзей мінер. злучэнняў у бескіслародным асяроддзі. Падзяляюцца на аблігатныя, або строгія (жывуць пры поўнай адсутнасці кіслароду, напр., маслянакіслыя, хваробатворныя бактэрыі: палачкі слупняку, газавай гангрэны, некат. стрэптакокі), і факультатыўныя, або ўмоўныя, Анаэробныя арганізмы (здольныя жыць і развівацца ў прысутнасці кіслароду і без яго, напр., дражджавыя грыбкі, малочнакіслыя бактэрыі, палачкі брушнога тыфу, інфузорыі, плоскія і круглыя чэрві). Некат. анаэробныя арганізмы выкарыстоўваюцца ў прам-сці, сельскай гаспадарцы, побыце (напр., бактэрыі спіртавога, малочнакіслага браджэння, дражджавыя грыбкі). с. 341
АНАЭРО́БНЫЯ ІНФЕ́КЦЫІ , цяжкія інфекцыі, якія выклікаюцца хваробатворнымі анаэробнымі арганізмамі. Найб. небяспечныя з іх газавая гангрэна (у дачыненні да яе тэрмін анаэробныя інфекцыі ўжываецца найчасцей), слупняк, батулізм. с. 342
АНАЭРО́БЫ , гл. Анаэробныя арганізмы. с. 342
АНВЕ́Р (Anvers), гл. Антверпен. с. 342
АНГАЖЫ́РАВАНАЕ МАСТА́ЦТВА (ад франц. engager, абавязваць), мастацтва, якое адкрыта выяўляе грамадскую пазіцыю творцы, актыўна ўдзельнічае ў паліт. барацьбе, асабліва ў час крызісных сітуацый і карэнных перамен у жыцці грамадства. Свой пачатак вядзе ад сац.-рэв. рухаў 18 ст. ў Францыі, Рэчы Паспалітай і інш. Развівалася ў 19—20 ст. у рэв., паліт., нац.-вызв., антыфаш. барацьбе. Абвостраны ідэйна-дэкларатыўны характар набыло ў СССР пасля 1917. Актыўна развівалася ў 1920—30-я г. ў тэатралізаваных паказах, прыкладной графіцы, манументальным афармленні і інш. відах і формах. З канца 1980-х г. на Беларусі перажывае новы ўздым у сувязі з паліт. і рэфарматарскімі працэсамі, нац. адраджэннем. Я.Ф.Шунейка. с. 342
АНГАЖЭМЕ́НТ (ад франц. engagement абавязацельства, наём), кантракт, заключаны з акцёрам на пэўны тэрмін і на пэўных умовах для ўдзелу ў спектаклях або канцэртах. с. 342
АНГА́Р (франц. hangar), закрытае збудаванне для трымання, тэхн. абслугоўвання і рамонту лятальных апаратаў. Бываюць наземныя (найчасцей), падземныя і на вадзе; стацыянарныя (на аэрадромах, будуюцца з метал. або жалезабетонных нясучых канструкцый), часовыя (звычайна драўляныя) і зборна-разборныя для палявых аэрадромаў (канструкцыі са сталі, лёгкіх сплаваў і пластмас). Аснашчаюцца пад’ёмна-трансп. абсталяваннем, сродкамі сувязі, аўтам. пажаратушэння і інш. Пралёты ангараў да 150 м, выш. да 40 м. Вял. ангары складаюцца з некалькіх секцый. с. 342
АНГАРА́ , рака на ПдЗ Усх. Сібіры, правы, самы мнагаводны прыток Енісея, у Іркуцкай вобл. і Краснаярскім краі Расійскай Федэрацыі. Даўж. 1779 км, пл. бас. 1040 тыс. км2. Выцякае з воз. Байкал, цячэ па паўд. ч. Сярэднесібірскага пласкагор’я. Ад вытоку большая ч. ракі ператворана ў каскад вадасховішчаў. У ніжнім цячэнні ў рэчышчы парогі Мурскі, Стралкоўскі (каля вусця), шматлікія шыверы, шмат астравоў. Асн. прытокі: Іркут, Ака з Іяй, Кова, Тасеева (злева), Ілім, Чадабец (справа). Водны рэжым Ангары зарэгуляваны воз. Байкал і вадасховішчамі. Жыўленне (акрамя азёрнага) снегавое і дажджавое. Ледастаў на вадасховішчах з ліст., ніжэй — з канца вер. да мая. Сярэднегадавы расход вады ў вярхоўі 1730 м3/с, у вусці 5100 м3/с. Суднаходная ад вытоку (з перарывамі каля плацін ГЭС). На Ангары Іркуцкая, Брацкая, Усць-Ілімская ГЭС з вадасховішчамі, будуецца (1989) Багучанская ГЭС. Гал. гарады: Іркуцк, Ангарск, Усолье-Сібірскае, Свірск, Брацк, Усць-Ілімск. с. 342
АНГАРМАНІ́ЧНЫЯ ВАГА́ННІ , перыядычныя ваганні складанай (несінусаідальнай) формы. Можна вызначыць як суму гарманічных ваганняў з кратнымі частотамі. Гл. таксама Абертон. с. 342
АНГА́РСК , горад у Расіі, у Іркуцкай вобл., прыстань на р. Ангара. 262,7 тыс. ж. (1994). Чыг. станцыя. Нафтаперапр., хім. і нафтахім. прам-сць, машынабудаванне і металаапрацоўка; прадпрыемствы дрэваапр., буд. матэрыялаў прам-сці. с. 342
АНГА́РСКІ КРАЖ , у Расійскай Федэрацыі, на ПдУ Сярэднесібірскага пласкагор'я, пераважна ў бас. р. Ангара. Даўж. каля 800 км. Выш. да 1022 м. Складаецца з паралельных градаў з выраўнаванымі міжрэччамі. На ПнУ — лістоўнічная тайга, на ПдЗ — хваёвыя лясы з масівамі піхтава-кедравай тайгі. с. 342
АНГАРЫ́ДА , мацярык, які існаваў на месцы Паўн. Азіі ў 2-й палавіне палеазою і пачатку мезазою. Утварыўся ў выніку герцынскага тэктагенезу, што злучыў у адзіны кантынент Сібірскую і Кітайска-Карэйскую стараж. платформы і некат. зоны байкальскай і каледонскай кансалідацыі. На Пд аддзяляўся морам Тэтыс ад Гандваны, у выніку распаду якой да Ангарыды далучыліся Аравійская пліта і Індыйская платформа і ўтварыўся суперкантынент Еўразія. с. 342
АНГА́РЫЯ (грэч. angareia), 1) у Рымскай імперыі, Візантыі, дзяржавах сярэдневяковай Еўропы (імперыі Каралінгаў, Балгарыі, Польшчы і інш.) дзярж. ямская павіннасць — пастаўка ўючнай жывёлы для дзярж. перавозак. У 13—14 ст. у Візантыі і Балгарыі ангарыя ўключала і інш. павіннасці (работа на буд-ве дарог, мастоў, крэпасцяў). 2) У Візантыі, феад. Італіі і некаторых інш. краінах Еўропы паншчына і інш. павіннасці на карысць землеўладальніка. З) У міжнар. праве захоп дзяржавай, якая ваюе, у сваіх портах гандл. суднаў нейтральных краін для выкарыстання ў ваен. мэтах (перавозкі войскаў, узбраення і інш.). с. 342
АНГАРЭ́ЦІС (сапр. Алекса Зігмас Іонавіч; 25.6.1882, в. Абялупяй Вілкавішкскага р-на, Літва — 22.5.1940), дзеяч Кампартыі Літвы і Беларусі, гісторык. Чл. С.-д. партыі Літвы з 1906. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. У 1909 зняволены ў турму, у 1915 сасланы на Ангару (адсюль псеўданім). У 1917 чл. Петраградскага к-та РСДРП(б). Са снеж. 1917 нам. камісара па літоўскіх справах пры Наркамнацы. У 1919 нарком унутр. спраў Літ.-Бел. ССР, чл. Прэзідыума, у 1920 чл. Палітбюро ЦК КП(б)ЛіБ. З вер. 1920 сакратар Замежнага бюро ЦК КПЛ, з 1921 прадстаўнік КПЛ у Выканкоме Камінтэрна, з 1923 чл. Палітбюро ЦК КПЛ. У 1926—35 сакратар Інтэрнац. кантрольнай камісіі Камінтэрна. Аўтар «Гісторыі рэвалюцыйнага руху і барацьбы рабочых Літвы» (т. 1—2, 1921). Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна. с. 342
АНГЕ́ЛІНА Праскоўя Мікітаўна (12.1.1913, в. Старабешава Данецкай вобл. — 21.1.1959), трактарыстка, арганізатар (1933) і брыгадзір першай у СССР жаночай трактарнай брыгады. Скончыла Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1940). Двойчы Герой Сац. Працы (1947, 1958). Дэп. Вярх. Савета СССР у 1937—58. Дзярж. прэмія СССР 1946. с. 342
А́НГЕЛЫ , дынастыя візант. імператараў у 1185—1204. Прыйшлі да ўлады пасля звяржэння Андраніка І Камніна. Заснавальнік дынастыі Ісак ІІ (правіў у 1185—95 і ў 1203—04); прадстаўнікі: Аляксей ІІІ (брат Ісака ІІ, 1195—1203), Аляксей IV (сын Ісака II, правіў разам з ім у 1203—04). Складаныя ўнутр. і знешнія паліт. абставіны, сепаратызм правінцый, нянавісць насельніцтва Канстанцінопаля да апошніх з Ангелаў, якія падтрымлівалі крыжаносцаў, прывялі да звяржэння дынастыі. с. 342
АНГЕ́ЛЬНСКАЯ ПАРО́ДА буйной рагатай жывёлы, тое, што англерская парода. с. 342
АНГЕМІТО́НІКА (ад ан... + гемі... + грэч. tonos тон), гукавая сістэма, заснаваная на беспаўтонавых гукавых суадносінах. Разнавіднасці ангемітонікі — 3-, 4-, 5-ступенная (пентатоніка) у аб’ёмах кварты, квінты, а таксама актавы, малой сексты, септымы. Тыповая інтанацыя —трыхорд у кварце (напр., рэ-фасоль). На ангемітоннай, у прыватнасці пентатоннай, сістэме засн. музыка многіх народаў (кітайцаў, манголаў, татараў, башкіраў, буратаў, шатландцаў і інш.). У слав. народаў ангемітоніка часта спалучаецца з дыятанічнымі сістэмамі, але сустракаецца і ў чыстым выглядзе, асабліва ў песенным фальклоры стараж. пласта.
Літ.:. Квитка К.В. Ладовые системы в музыке славян и соседних народов // Избр. гр. М., 1971. Т. 1; Елатов В.И. Ладовые основы белорусской народной музыки. Мн., 1964; Мухаринская Л.С. Белорусская народная песня. Мн., 1977. З.Я.Мажэйка. с. 342
АНГІДРО́Н , гл. ў арт. Магнію злучэнні. с. 343
АНГІДРЫ́ДЫ , хімічныя злучэнні; вытворныя арган. і неарган. кіслот, якія ўтвараюцца пры іх дэгідратацыі. Ангідрыды неарган. кіслот — аксіды кіслотаўтваральных элементаў [напр., серны ангідрыд (SO3), фосфарны (Р2О5), вугальны (СО2) і інш.] можна атрымліваць таксама акісленнем простых рэчываў; ангідрыды арган. кіслот [напр., воцатны ангідрыд (CH3CO)2О, малеінавы (С2H2CO2)2O] — кандэнсацыяй іх вытворных. Ангідрыды гідралізуюцца да адпаведных кіслот. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці палімераў, фарбавальнікаў, таксама як асушальнікі, ацыліруючыя сродкі. с. 343
АНГІДРЫ́Т (ад ан... + грэч. hydōr вада), 1) мінерал класа сульфатаў Са(SO4). Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі тоўстатаблітчастыя, прызматычныя, ігольчастыя. Зярністыя, валакністыя агрэгаты, канкрэцыі. Бясколерны ці блакітнаваты, шэры. Бляск шкляны. Цв. 3,5—3,8. Шчыльн. 2,9—3 г/см3. Паглынаючы ваду, пераходзіць у гіпс. Асадкавы гідратэрмальны мінерал. Выкарыстоўваецца як звязвальнае рэчыва, угнаенне, сыравіна для атрымання сернай к-ты, вырабны камень. 2) Асадкавая парода, складаецца пераважна з мінералу ангідрыту. Выкарыстоўваюць як угнаенне, цэмент і інш. На Беларусі трапляецца ў адкладах сярэдняга і верхняга дэвону. с. 343
АНГІЛЕ́ЙКА Фёдар, бел. гравёр па дрэве канца 17 — пач. 18 ст. Прадстаўнік Магілёўскай школы гравюры. Аўтар гравюр у кн. «Ирмолой сиречь Осмогласник» Іаана Дамаскіна (1700), «Часослов сиречь Последованию службы» (1703), выдадзеных у друкарні М.Вашчанкі (Магілёў). Гравюрам Ангілейкі характэрна прастата тэхн. прыёмаў і нескладанасць кампазіцыі, што збліжае іх з творамі нар. мастацтва. с. 343
АНГІ́ЛЬЯ , Ангуіла (Anguilla), уладанне Вялікабрытаніі ў Вест-Індыі, на а-вах Ангілья і Самбрэра ў паўн. частцы М. Антыльскіх а-воў. Пл. 91 км2. Нас. 8,8 тыс. чал. (1992), пераважна афр. паходжання. Афіцыйная мова — англійская. Пануючая рэлігія пратэстантызм (англіканства і метадызм). Адм. цэнтр — г. Валі. Нац. свята — Дзень Ангільі (20 мая).
Прырода. Ангілья — нізкі вапняковы востраў, акаймаваны рыфамі. Развіты карст. Клімат трапічны пасатны, гарачы. Сярэднямесячныя т-ры паветра 18—24 °С. Ападкаў 700—1200 мм за год. Характэрны моцныя ўраганы ў канцы лета. Глебы чырваназёмныя, расліннасць — другасная саванна.
Гісторыя. Востраў адкрыты ў 1493 Х.Калумбам. Першыя паселішчы засн. ў 1631 галандцамі. З 1650 англ. калонія, якую ў 1745 і 1796 спрабавала захапіць Францыя. З 1882 Ангілья адміністрацыйна аб’яднана з а-вамі Сент-Кітс і Невіс; разам з імі ўваходзіла ў 1958—62 у Вест-Індскую федэрацыю; у лют. 1967 астравы набылі статус «асацыіраванай з Вялікабрытаніяй дзяржавы». Пасля заявы пра разрыў з Сент-Кітсам і Невісам (1967) Ангілья ў лют. 1969 у аднабаковым парадку абвясціла сябе незалежнай рэспублікай. У сак. 1969 Вялікабрытанія высадзіла на Ангілью свае войскі і аднавіла кантроль над востравам. У 1976 Ангілья атрымала частковае самакіраванне. Аддзяленне Ангільі ад астатніх астравоў у 1980 замацавана англ. парламентам. Дзейнічаюць Нац. альянс, Дэмакр. партыя.
Гаспадарка. Аснову эканомікі складаюць турызм, вытв-сць лодак, здабыча солі і морапрадукгаў. С.-г. патэнцыял абмежаваны. Апрацоўваецца 5% тэрыторыі. Доля сельскай гаспадаркі і рыбалоўства не перавышае 10% валавога ўнутр. прадукту (ВУП). Асн. культуры — батат, гарох, сорга, кукуруза. На мясц. патрэбы гадуюць авечак, коз, свіней. Вядзецца лоўля рыбы і амараў, здабываецца соль. На турызм прыпадае 29% (1987) ВУП. Асн. транспарт — аўтамабільны. Працягласць дарог 90 км, з іх 46 км з цвёрдым пакрыццём. 2 гавані — Роўд-Бей і Блоўінг-Пойнт. Аэрапорт Уолблейк. У пач. 1990 у Ангільі зарэгістравана 45 замежных аддз. банкаў. Знешняя фін. дапамога (у асн. Вялікабрытаніі) складае каля 3 млн. долараў за год. Ангілья экспартуе соль у Трынідат і Табага, амараў на сумежныя астравы (асн. крыніца экспартных паступленняў каля 64% прыбытку ў 1987). Грашовая адзінка — усх.-карыбскі долар. с. 343
АНГІ́НА (лац. angina літар. ўдушша), вострая інфекцыйная хвароба з запаленнем міндалін, пераважна паднябенных. Узбуджальнік ангіны — звычайна гемалітычны стрэптакок; перадаецца хвароба праз кантакты з хворым, праз ежу і пітво. Ангіна можа быць сімптомам некаторых інфекц. захворванняў (дыфтэрыя, шкарлятына, адзёр), пры хваробах крыві і крывятворных органаў. Захворванню спрыяе агульнае і мясц. ахаладжэнне арганізма. Бывае катаральная (пачырваненне, прыпухласць слізістай абалонкі міндалін), лакунарная (у лакунах — паглыбленнях міндалін з’яўляецца фібрынозны налёт, які выступае на паверхні міндаліны ў выглядзе белых, шэрых палосаў), фалікулярная (нагнаенне лімфозных фалікул, што выступаюць пад слізістай абалонкай у выглядзе буйных жоўтых кропак), флегманозная (запаленне тканак вакол міндаліны, каляміндалінавы абсцэс). Асн. сімптомы ангіны: боль у горле, недамаганне, павышаная тэмпература (38—40°). Працягласць хваробы — 4—7 дзён. Ускладненні: рэўматызм, энда-, міякардыт, нефрыт. Лячэнне ангіны: пасцельны рэжым, цёплая, негустая ежа, сагравальныя кампрэсы, павязкі на шыю, паласканне горла (1—2%-ным растворам борнай к-ты, растворам марганцавакіслага калію, кухоннай солі), гарачкапаніжальныя (аспірын), сульфаніламіды, антыбіётыкі (пры цяжкім стане). Пры абсцэсах неабходна іх ускрыццё. В.А.Быстрэнін. с. 343
А́НГІРАС , у ведыйскай і індуісцкай міфалогіі вялікі мудрэц; пасрэднік паміж багамі і людзьмі, родапачынальнік паўбагоў-ангірасаў. Ангіраса лічаць трэцім сынам Брахмы, аўтарам многіх гімнаў «Рыгведы», з яго імем звязваюць вобраз заканадаўца і астранома. с. 344
АНГІЯ... (ад грэч. angeion сасуд), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае словам «сасуд», «сасудзістая сістэма», напр. ангіялогія, ангіяспазма. с. 344
АНГІЯГРА́ФІЯ (ад ангія... + ...графія), метад рэнтгеналагічнага даследавання крывяносных і лімфатычных сасудаў пасля ўвядзення ў іх кантрастнага рэчыва. Дазваляе выявіць стан сасудаў, а таксама паталаг. працэсы ў органах, звязаныя са зменамі кровазабеспячэння або лімфазвароту. с. 344
АНГІЯЛІ́НІ Каэтан (1748, Італія — 1816), архітэктар. Жыццё і творчасць Ангіяліні звязаны з Беларуссю. Вучыўся ў Балонні і Вероне. У 1784 пераехаў у Полацк. З 1786 у Віцебску, выкладаў франц. мову, у 1789—96 — тэорыю архітэктуры ў калегіуме езуітаў. У 1796— 97 жыў у Оршы. Вярнуўшыся ў Віцебск, выкладаў архітэктуру і кіраваў буд-вам касцёлаў. Стваральнік алтара ў Віцебскім езуіцкім касцёле. У 1803—05 жыў у Полацку, потым выехаў у Італію. с. 344
АНГІЯЛО́ГІЯ (ад ангія... + ...логія), раздзел анатоміі і клінічнай медыцыны, які вывучае крывяносныя і лімфатычныя сасуды і іх хваробы. Ангіялогія даследуе сістэму крова- і лімфазабеспячэння органаў, размяшчэнне сасудаў у прасторы (ангіяархітэктоніка), форму і тыпы анастамозаў, інервацыю сасудзістай сістэмы.
Развіццю ангіялогіі як навукі спрыялі адкрыцці 17 ст. ў галіне анат. даследаванняў крывяноснай (англ. ўрач У.Гарвей, італьян. М.Мальпігі) і лімфатычнай (італьян. анатам Г.Азелі) сістэм. У канцы 19 — пач. 20 ст. на Беларусі праведзены першыя аперацыі на сасудах — лігіраванне буйных артэрый (Ф.В.Абрамовіч, А.Я.Мітрашэнка, М.Ю.Рудэльсон), У 1950-я г. ўкаранёна ў практыку сасудзістае шво (С.Г.Сідранок), метады лячэння вострай закупоркі артэрый і вен (Ц.Е.Гніларыбаў). У 1960-я г. створана ангіяхірург. служба рэспублікі (І.М.Грышын, А.А.Марціновіч).
Даследаванні па ангіялогіі вядуцца ў Рэспубліканскім і абл. цэнтрах сасудзістай хірургіі, Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, НДІ кардыялогіі, мед. ін-тах. Асвоены сучасныя метады лячэння буйных сасудаў (Грышын, М.Дз.Князеў), іх пластыка і пратэзаванне, аўтавянозная пластыка (А.У.Шот, І.А.Давыдоўскі), хірург. пластыка нырачных артэрый пры сімптаматычнай гіпертаніі (А.М.Саўчанка, У.П.Крылоў), на сонных артэрыях (Давыдоўскі, В.А.Янушка). Распрацаваны метады лячэння пры раненнях крывяносных сасудаў (А.У.Руцкі), пры хранічнай вянознай недастатковасці (П.М.Дземяшкевіч, Марціновіч), на дробных сасудах (У.М.Падгайскі). Гл. таксама ў арт. Нейрахірургія, Кардыялогія, Мікрахірургія. І.М.Грышын. с. 344
АНГІЯСПА́ЗМА (ад ангія... + спазма), перыядычнае спазматычнае звужэнне прасвету артэрый, што прыводзіць да абмежаванага кровазабеспячэння (ішэмія) адпаведнага органа або тканкі. Узнікненню спрыяюць інтаксікацыя (алкаголь, нікацін), прафесійныя шкоднасці (вібрацыя, серавуглярод, свінец і інш.), пераахаладжэнне, ачагі факальнай інфекцыі, псіхатраўмы. Часта бывае ў паталагічна змененых сасудах, асабліва пры атэрасклерозе і гіпертанічнай хваробе. Працяглая спазма сасудаў сэрца можа выклікаць стэнакардыю і быць прычынай інфаркту міякарда. Пры ангіяспазме назначаюць спазмалітычныя прэпараты, лечаць асн. хваробу. с. 344
АНГІЯТЭНЗІ́Н , ангіятанін, гіпертэнзін, біялагічна актыўнае рэчыва, што павышае крывяны ціск. Поліпептыд, складаецца з некалькіх амінакіслот, утвараецца з ангіятэнзінагену, які намнажаецца ў крывяной плазме пры недастатковым забеспячэнні нырак крывёю; састаўная частка рэнін-ангіятэнзінавай сістэмы, што ўдзельнічае ў рэгуляванні тонусу сасудаў. Сінтэзаваны біял. актыўныя аналагі натуральнага ангіятэнзіну, якія выкарыстоўваюцца як лек. сродкі. с. 344
АНГКО́Р , комплекс індуісцкіх і будыйскіх храмаў, палацаў, вадасховішчаў і адводных каналаў каля г. Сіемрэап (Камбоджа). Пабудаваны ў 9—13 ст. Выяўлены ў джунглях у 19 ст.
Захаваліся руіны стараж. сталіц Камбоджы Яшодхарапуры (засн. ў канцы 9 ст.) і АнгкорТхома (засн. ў канцы 12 ст.—1432, пл. 7,9 км2, цэнтр. храм Баён) — каменныя цокалі драўляных палацаў, «храмы-горы» ў выглядзе ступеньчатых пірамід, у т.л. буйнейшы Ангкор-Ват (каля 1113—50; пл. 1300 м х 1500 м, вышыня 66 м). Вызначаецца строга геам. планам, велічнай гармоніяй кампазіцыі: «храм-гару» абкружаюць галерэі з каланадамі, павільёнамі варот і вуглавымі вежамі. Багатае скульпт. ўбранне Ангкору: рэльефы з батальнымі і быт. сцэнамі, фігурамі міфалагічных істот, у Ангкор-Тхоме гіганцкія твары багоў на вежах варот і храма Баён. Сілуэт вежаў Ангкор-Вата змешчаны на гербе Камбоджы.
Літ.: Маршаль А. Ангкор: Пер. з фр. М., 1964. с. 344
А́НГЛА-АМЕРЫКА́НСКАЯ ВАЙНА́ 1812—14 . Выклікана гандл.-эканам. супярэчнасцямі паміж Англіяй і ЗША, а таксама захопніцкай палітыкай пэўных амер. колаў у адносінах да Канады. Зачэпкай да вайны паслужылі захопы і вобыскі англ. флотам амер. суднаў у адкрытым моры. У чэрв. 1812 ЗША аб’явілі вайну Англіі. Англічане перакінулі свае войскі ў Паўн. Амерыку. На моры Англія панесла значныя страты, але і спробы амерыканцаў уварвацца ў Канаду поспеху не мелі. Перамогі на азёрах Эры (вер. 1813) і Шамплейн (вер. 1814) забяспечылі ЗША кантроль над важнымі воднымі шляхамі. Англ. войскі блакіравалі ўзбярэжжа ЗША, у жн. 1814 захапілі Вашынгтон, аднак развіць наступленне не змаглі. Баявыя дзеянні амер. войскаў набылі характар барацьбы за захаванне незалежнасці краіны. У 1814 у г. Гент (Бельгія) падпісаны дагавор, які аднавіў даваен. становішча. с. 344
А́НГЛА-АРГЕНЦІ́НСКІ КАНФЛІ́КТ 1982 , Фалклендская вайна, ваенныя дзеянні паміж Аргенцінай і Вялікабрытаніяй у крас.—чэрв. 1982 за Фалклендскія (Мальвінскія) а-вы і в-аў Паўд. Георгія. Спасылаючыся на свае гіст. правы, Аргенціна 2—3 крас. высадзіла дэсант на Фалклендскія а-вы і Паўд. Георгію. Англ. гарнізон (каля 100 чал.) і губернатар а-воў былі высланы на радзіму. У адказ брыт. ўрад разарваў адносіны з Аргенцінай і адправіў да Фалклендаў ваен. эскадру (каля 40 баявых караблёў з 10 тыс. марскіх пехацінцаў). Міжнар. намаганні па мірным вырашэнні канфлікту пацярпелі няўдачу. У выніку баявых дзеянняў (канец крас. — май) патоплены аргенцінскі крэйсер «Хенераль Бельграна» і англ. эсмінец «Шэфілд». 21 мая пачаўся штурм Фалклендскіх а-воў. 15 чэрв. аргенцінскія войскі капітулявалі. Аргенціна страціла 1300 чал., Англія — 250 забітымі і 300 параненымі. Вялікабрытанія стварыла на а-вах ваен.-паветр. і ваен.-марскую базы з 7-тысячным гарнізонам. Паражэнне Аргенціны прывяло да звяржэння ўлады ваенных у краіне. с. 345
А́НГЛА-АФГА́НСКІЯ ВО́ЙНЫ , каланіяльныя войны Англіі супраць Афганістана. У першую англа-афганскую вайну (1838—42) англ. войскі занялі (1839) гарады Кандагар, Газні, Кабул. У выніку партыз. вайны, якая перарасла ў нар. паўстанне (1841), акупац. армія была знішчана. У 1842 Англія прызнала паражэнне і пакінула Афганістан. У час другой англа-афганскай вайны (1878—80) англ. войскі занялі г. Кандагар. Эмір Якубхан заключыў з Англіяй Гандамакскі дагавор, які выклікаў у 1879 нар. паўстанне. У 1880 пад Майвандам (каля Кандагара) афганцы разбілі англ. брыгаду. Англія адмовілася ад намеру заваяваць Афганістан, аднак дамаглася свайго кантролю над яго знешняй палітыкай. Трэцяя англа-афганская вайна пачалася ў маі 1919 пасля абвяшчэння Афганістанам незалежнасці. Паражэнне англ. войскаў у выніку паўстання пуштунскіх плямёнаў, а таксама ўздым рэв. руху ў Індыі змусілі Англію заключыць у чэрв. 1919 перамір’е, у жн. 1919 — прэлімінарны мірны дагавор. с. 345
А́НГЛА-БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА (АБТ). Заснавана ў 1954 у Лондане членамі Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, дзеячамі бел. эміграцыі і англ. навукоўцамі-беларусістамі для пашырэння ведаў пра Беларусь сярод англічан. Разам з Беларускай бібліятэкай і музеем імя Францішка Скарыны ў Лондане з’яўляецца цэнтрам бел. навук.-культ. жыцця ў Англіі. У 1965—88 выпускала «The Journal of Byelorussian studies» («Часопіс беларускіх даследаванняў»), у якім славісты ЗША, Ізраіля, Германіі, Англіі, Польшчы друкавалі артыкулы па гісторыі, палітыцы, культ. праблемах жыцця бел. народа. З 1966 АБТ арганізуе штогадовыя курсы лекцый па гісторыі л-ры і культуры Беларусі. Супрацоўнічае з Асацыяцыяй славістаў ун-таў Вялікабрытаніі, Брыт. Нац. Асацыяцыяй усх.-еўрап. даследаванняў, удзельнічае ў міжнар. канферэнцыях і кангрэсах славістаў. Выдала кн. апавяданняў С.Яновіча (1974), «Беларускую граматыку» П.Мэё (1976, на англ. мове), зб. вершаў М.Багдановіча, А.Гаруна, З.Бядулі (1983, на бел. і англ. мовах). Прэзідэнты АБТ: Л.Гарлех (1965—73), А.Макмілін (з 1974), старшыні: О.Герберт (1965—73), Д.Джоліф (1974—80), Дж.Дзінглі (з 1981).
А.С.Ляднёва. с. 345
А́НГЛА-БІРМА́НСКІЯ ВО́ЙНЫ , захопніцкія войны Англіі супраць Бірмы (цяпер М’янма). У першай англа-бірманскай вайне (1824—26) англ. войскі сустрэлі ўпартае супраціўленне бірманскай арміі на чале з Бандулам. Аднак пасля смерці Бандулы англічанам удалося прасунуцца да бірманскай сталіцы Ава. Паводле навязанага Бірме дагавора яна страціла вобласці Аракан, Тэнасерым, княствы Асам і Маніпур, абавязвалася выплаціць кантрыбуцыю і заключыць з Англіяй гандл. дагавор. У выніку другой англа-бірманскай вайны (1852) да англ. уладанняў далучана бірманская вобл. Пегу. У трэцяй англа-бірманскай вайне (1885) бірманская армія разгромлена і капітулявала. Бірма трапіла пад англ. панаванне і ўключана ў склад Індыі як асобная правінцыя. с. 345
А́НГЛА-БУ́РА-ЗУЛУ́СКАЯ ВАЙНА́ 1838—40 , захопніцкая вайна бурскіх і англ. каланізатараў супраць плямёнаў зулу на Пд Афрыкі. Ваен. дзеянні пачаліся ў крас. 1838. У снеж. буры з дапамогай англ. каланістаў нанеслі паражэнне зулусам. Пасля высадкі англ. рэгулярных войскаў зулускія кіраўнікі заключылі з іх камандаваннем пагадненне (сак. 1839), паводле якога землі на Пд ад р. Тугела адыходзілі бурам. На гэтай тэр. створана бурская рэспубліка Натал. На пач. 1840 буры аднавілі ваен. дзеянні і разграмілі зулускія войскі. У лют. 1840 да рэспублікі Натал далучаны землі паміж рэкамі Тугела і Блэк-Умфалозі. с. 345
А́НГЛА-БУ́РСКАЯ ВАЙНА́ 1899—1902 , захопніцкая вайна Англіі супраць бурскіх рэспублік Паўд. Афрыкі Трансвааль і Аранжавая. Англія імкнулася захапіць землі, багатыя золатам і алмазамі, забяспечыць брыт. панаванне на вялізнай тэр. ад Каіра да Кейптаўна. Падставай да вайны з’явілася адмова прэзідэнта Трансвааля даць выбарчыя правы англ. каланістам. 11.10.1899 пачаліся ваен. дзеянні, на пачатку якіх буры атрымалі некалькі перамог. Аднак вял. перавага ў жывой сіле і тэхніцы дазволіла англічанам у 1900 акупіраваць рэспублікі. Буры разгарнулі партыз. барацьбу, але, не атрымаўшы чаканай дыпламат. дапамогі з боку Германіі, Францыі і Расіі, спынілі супраціўленне. Паводле мірнага дагавора 31.5.1902 Аранжавая і Трансвааль далучаны да Брыт. імперыі і сталі англ. калоніямі. У 1910 іх тэр. ўвайшлі ў англ. дамініён Паўднёва-Афрыканскі Саюз. с. 345
А́НГЛА-ГАЛА́НДСКІЯ ВО́ЙНЫ 17 СТАГО́ДДЗЯ , выкліканы гандлёва-эканамічным і каланіяльным саперніцтвам Англіі і Галандыі. Вяліся ў асн. на моры. Першая англа-галандская вайна (1652—54) пачалася з-за прыняцця англ. парламентам Навігацыйнага акта 1651, накіраванага супраць галандскага пасрэдніцкага гандлю. Паводле Вестмінстэрскага мірнага дагавора 1654 Галандыя прызнала Навігацыйны акт. Другая англа-галандская вайна (1665—67) аб’яўлена Галандыяй у адказ на захоп (1664) англічанамі галандскай калоніі ў Паўн. Амерыцы — Новага Амстэрдама. Паводле Брэдскага міру 1667 Новы Амстэрдам перайшоў да Англіі, апошняя вярнула Галандыі захоплены ў час вайны Сурынам. У трэцяй англа-галанскай вайне (1672—74) на баку Англіі выступіла Францыя. Перамога Галандыі над англа-франц. флотам пры Тэкселе (1673) і інш. абставіны прымусілі Англію выйсці з вайны. Паводле Вестмінстэрскага мірнага дагавора 1674 заставаўся правамоцны Брэдскі трактат 1667. с. 345
А́НГЛА-ГЕРМА́НСКАЕ МАРСКО́Е ПАГАДНЕ́ННЕ 1935 . Заключана 18 чэрв. ў выглядзе абмену нотамі паміж англ. міністрам замежных спраў С.Хорам і спец. упаўнаважаным А.Гітлера І. Рыбетропам. Паводле пагаднення Германія атрымала права мець флот, роўны 35% танажу агульнага водазмяшчэння флоту Брыг. імперыі, падводны флот — у межах 45% танажу падводных лодак краін Брыт. імперыі і ў далейшым магла давесці свой падводны флот да ўзроўню брытанскага. Пагадненне парушала ўмовы Версальскага мірнага дагавора 1919. Дэнансавана фаш. Германіяй у крас. 1939 ва ўмовах падрыхтоўкі Германіі да 2-й сусв. вайны. с. 345
А́НГЛА-ГЕРМА́НСКАЯ ДЭКЛАРА́ЦЫЯ 1938 аб ненападзенні. Падпісана 30 вер. ў Мюнхене брыт. прэм’ер-міністрам Н.Чэмберленам і А.Гітлерам адразу пасля заключэння Мюнхенскага пагаднення 1938. Фактычна ўзмацніла пазіцыі фаш. Германіі, давала ёй поўную свабоду дзеянняў, чым садзейнічала развязванню 2-й сусв. вайны. с. 345
А́НГЛА-ЕГІ́ПЕЦКАЕ ПАГАДНЕ́ННЕ 1954 . Падпісана 19 кастр. ў Каіры. Прадугледжвала вывад англ. войскаў з зоны Суэцкага канала на працягу 20 месяцаў, давала Англіі права 7 гадоў карыстацца Суэцкай базай. Да чэрв. 1956 эвакуацыя англ. войскаў завершана. У сувязі з удзелам Англіі ў кастр.—ліст. 1956 (разам з Францыяй і Ізраілем) у нападзенні на Егіпет яго ўрад 1.1.1957 ануляваў пагадненне, пазбавіўшы тым самым Англію ваен.-стратэг. пазіцый у Егіпце. с. 345
А́НГЛА-ЕГІ́ПЕЦКІ ДАГАВО́Р 1936 аб дружбе і саюзе. Падпісаны 26 жн. ў Лондане. Пашыраў самастойнасць Егіпта ва ўнутр. і знешніх справах: скасоўваўся інстытут англ. саветнікаў пры ўрадзе Егіпта, павялічвалася егіп. армія, Англія абавязвалася падтрымаць хадайніцтва Егіпта аб уступленні ў Лігу Нацый, фармальна спынялася акупацыя Егіпта англ. войскамі. Адначасова дагавор захоўваў асн. ваен. пазіцыі англічан (у зоне Суэцкага канала ёй дазвалялася трымаць да 10 тыс. войска). Дэнансаваны Егіптам у 1951. Англія прызнала яго адмену па Англа-егіпецкім пагадненні 1954. с. 346
А́НГЛА-ІРА́КСКІЯ ДАГАВО́РЫ І ПАГАДНЕ́ННІ 1922, 1926, 1930, 1948, 1955 . Дагавор 1922, заключаны на 20 гадоў, фактычна аформіў мандатную залежнасць Ірака ад Вялікабрытаніі. Дагавор 1926 прадаўжаў тэрмін дзеяння папярэдняга да 1950 (калі Ірак да гэтага часу не стане чл. Лігі Нацый, што аўтаматычна пазбаўляла яго англ. мандата). Дагавор 1930 падпісаны на 25 гадоў, прадугледжваў адмену мандата і прызнаваў суверэнітэт Ірака (уступіў у сілу ў 1932 пасля прыняцця Ірака ў Лігу Нацый); фактычна захаваў залежнасць Ірака ад Вялікабрытаніі ў знешняй палітыцы і ваен. справах. Дагавор 1948 прадугледжваў стварэнне «камісіі сумеснай абароны», тэр. Ірака заставалася базай англ. узбр. сіл. Пагадненне 1955 захоўвала кантроль Англіі над іракскай арміяй і ваенна-паветр. базамі; англ. ваенна-паветр. сілы заставаліся ў Іраку. Дэнансавана 24.3.1959 урадам Іракскай рэспублікі пасля Іракскай рэвалюцыі 1958. с. 346
А́НГЛА-ІРЛА́НДСКАЯ У́НІЯ 1801 , пагадненне аб саюзе Англіі і Ірландыі. Заключана 7.6.1800 у г. Дублін; набыло сілу 1.1.1801. Ініцыіравана Англіяй пасля задушэння ірл. паўстання 1798. Ірландыя станавілася часткай Злучанага каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі, яе парламент скасоўваўся, краіна магла пасылаць 100 дэпутатаў у палату абшчын і 32 — у палату лордаў брыт. парламента. Апошні атрымаў права выдаваць законы для Ірландыі, а англ. палата лордаў ператваралася ў вярх. апеляцыйную інстанцыю для ірл. судоў. Ірландыя стала англ. правінцыяй. Гэта выклікала новую хвалю нац.-вызв. руху ірландцаў, у т.л. выступленне ў 1803 пад кіраўніцтвам Р.Эмета. с. 346
А́НГЛА-ІРЛА́НДСКІ ДАГАВО́Р 1921 . Падпісаны 6 снежня прадстаўнікамі ўрада Ірл. Рэспублікі і англ. ўрада. Заключаны ва ўмовах вызв. вайны ірл. народа (1919—21) супраць англ. ўладарання, меў кампрамісны характар. Паўд. і Цэнтр. Ірландыі (26 графстваў), якая стала называцца Ірл. Свабоднай дзяржавай, надаваўся статус дамініёна. Паўн. ч. краіны — Ольстэр — заставалася ў складзе Вялікабрытаніі. У 1949 Ірландыя (без Ольстэра) абвешчана рэспублікай. с. 346
А́НГЛА-КІТА́ЙСКАЯ ВАЙНА́ 1840—42 (т.зв. першая «опіумная» вайна), агрэсіўная вайна Англіі супраць Кітая з мэтай захапіць рынак і дамагчыся паліт. ўплыву на Кітай. Зачэпкай да яе стала знішчэнне кіт. урадам вял. партыі кантрабанднага опіуму, канфіскаванага ў замежных гандляроў. Летам 1840 англ. войскі блакіравалі з мора кіт. парты, захапілі в-аў Сянган (Ганконг) і ў жн. 1842 наблізіліся да Нанкіна. Паводле Нанкінскага дагавора 1842 Англія атрымала в-аў Ганконг, значную кантрыбуцыю, 5 партоў Кітая сталі адкрытымі для англ. гандлю. Вайна была пачаткам ператварэння Кітая ў паўкалан. дзяржаву. с. 346
А́НГЛА-МАЙСУ́РСКІЯ ВО́ЙНЫ , вяліся англ. Ост-Індскай кампаніяй дзеля захопу інд. княства Майсур. У выніку першай (1767—69) і другой (1780—84) англа-майсурскіх войнаў Майсур захаваў сваю незалежнасць. У трэцяй англа-майсурскай вайне (1790—92) англічанам удалося перацягнуць на свой бок войскі маратхаў і княства Хайдарабад. Паводле Серынгапатамскага міру 1792 майсурцы аддалі саюзнікам амаль палавіну сваёй тэр., заплацілі кантрыбуцыю. У чацвёртай англа-майсурскай вайне (1799) англічане штурмам узялі сталіцу майсурцаў Серынгапатам і ператварылі Майсур у васальнае княства англ. кампаніі. с. 346
А́НГЛА-МАРА́ТХСКІЯ ВО́ЙНЫ , захопніцкія войны англ. Ост-Індскай кампаніі супраць маратхскіх княстваў у Індыі. У выніку першай англа-маратхскай вайны (1775—82) княствам навязаны Салбайскі дагавор 1782, паводле якога англ. кампанія атрымала некаторыя землі маратхаў. У другой англа-маратхскай вайне (1803—05) маратхі страцілі ч. сваёй тэр. і прызналі сябе васаламі. У трэцяй англа-маратхскай вайне (1817—18) адны князі падпарадкаваліся англічанам, іншыя аказалі супраціўленне, аднак былі разгромлены. Значная ч. маратхскай тэр. была анексіравана англ. кампаніяй. с. 346
А́НГЛА-РАСІ́ЙСКІЯ ПАГАДНЕ́ННІ 1873, 1885, 1907 пра размежаванне сфер уплыву на Сярэднім Усходзе. Пагадненне 1873 аб «буферным» поясе ў Сярэдняй Азіі — вынік міжурадавых перагавораў у кастр. 1872 — студз. 1873. Размежавала сферы ўплыву Расіі і Вялікабрытаніі ў Сярэдняй Азіі і вызначыла паўн. граніцу афг. эмірата па р. Амудар’я. Пагадненне 1885 аб размежаванні афганскіх уладанняў падпісана ў Лондане 10 верасня. Урэгулявала рас.-афг. канфлікт 1885, выкліканы далучэннем Туркменіі да Расіі і звязаны з сутыкненнем рас. і афг. войскаў пры Ташкепры (на Пн ад Кушкі). Пагадненнем вызначаны склад англ.-рас. размежавальнай камісіі, якая ў 1887 устанавіла новую рас.-афг. граніцу па левым беразе Амудар’і. Пагадненне 1907 аб размежаванні інтарэсаў у Іране, Афганістане і Тыбеце падпісана 31 жн. ў Пецярбургу. Паводле яго Іран быў падзелены на тры зоны: паўн. (рас.), паўд. (англ.) і нейтральную — паміж імі; Расія фактычна прызнала брыт. пратэктарат над Афганістанам (пры ўмове непадзельнасці яго тэрыторыі); бакі прызнавалі тэр. цэласнасць і ўнутр. кіраванне Тыбета. Пагадненне практычна ўключала Расію ў Антанту; анулявана ўрадам Сав. Расіі ў студз. 1918. с. 346
А́НГЛА-САВЕ́ЦКА-ІРА́НСКІ ДАГАВО́Р 1942 аб саюзе. Падпісаны 29 студз. ў Тэгеране. Яго падпісанню папярэднічаў часовы ўвод сав. і англ. войскаў у Іран у жн.—вер. 1941 з мэтай перашкодзіць фаш. Германіі выкарыстаць тэрыторыю і рэсурсы Ірана ў вайне супраць СССР і Англіі. Дагавор забяспечваў супрацоўніцтва Ірана з антыгітлераўскай кааліцыяй у 2-й сусв. вайне. СССР і Англія абавязваліся абараняць Іран ад агрэсіі з боку Германіі або інш. дзяржавы, не займаць пазіцыі, якая магла б пашкодзіць інтарэсам Ірана ва ўзаемаадносінах з інш. краінамі. Іран у сваю чаргу абавязваўся не ўсталёўваць адносін, несумяшчальных з дагаворам. Пасля заканчэння 2-й сусв. вайны войскі саюзнікаў выведзены з Ірана. с. 346
АНГЛАСАКСО́НСКАЕ ЗАВАЯВА́ННЕ , заваяванне Брытаніі паўн.-герм. плямёнамі англаў, саксаў, ютаў і фрызаў у 5—6 ст. Іх пірацкія напады на Брытанію з сярэдзіны 5 ст. змяніліся перасяленнем у прыбярэжныя раёны і ў глыб краіны. Нягледзячы на ўпартае супраціўленне брытаў і кельтаў, большая частка Брытаніі да канца 6 ст. была заваявана, а брыты знішчаны, заваяваны або выцеснены ў Шатландыю, Уэльс і на кантынент. Склаліся англасаксонскія каралеўствы Кент, Уэсекс, Сусекс, Эсекс, Усх. Англія, Нартумбрыя, Мерсія. с. 346
АНГЛАСА́КСЫ , агульная назва германскіх плямёнаў — англаў, саксаў, ютаў і фрызаў, якія заваявалі ў 5—6 ст. кельцкую Брытанію (гл. Кельты). У 7— 10 ст. у працэсе змяшання гэтых плямёнаў склалася англасаксонская народнасць, што ўвабрала і кельцкія элементы. Пазней англасаксы змешваліся з датчанамі і нарвежцамі, якія пасяліліся на ПнУ і У Англіі, і пасля Нармандскага заваявання Англіі 1066 з выхадцамі з Францыі, што стала пачаткам фарміравання англ. народнасці (гл. Англічане). с. 346
А́НГЛА-СІ́КХСКІЯ ВО́ЙНЫ , захопніцкія войны англ. Ост-Індскай кампаніі супраць дзяржавы сікхаў у Пенджабе (Індыя). Справакаваўшы пагранічны канфлікт, англічане змусілі сікхаў пачаць ваен. дзеянні. У першай англа-сікхскай вайне (1845—46) сікхі, якія напачатку дамагліся ваен. поспехаў, пацярпелі паражэнне. Англічане захавалі Пенджабу ўяўную самастойнасць, аднак сікхі заплацілі за гэта часткай сваіх зямель. Другую англа-сікхскую вайну (1848—49) пачалі англічане пад выглядам барацьбы з мяцежнікамі. У 1849 сікхскія войскі разбіты і англ. кампанія захапіла Пенджаб. с. 347
А́НГЛА-ТРАНСІАРДА́НСКІЯ ДАГАВО́РЫ 1928, 1946, 1948 . Дагавор 20.2.1928 заключаны ў Іерусаліме. Фармальна пакідаў пэўную ўладу ў Трансіарданіі (мандатнай тэр. Англіі) эмірам, але замацоўваў за Англіяй кантроль над знешняй палітыкай, фінансамі і ўзбр. сіламі. Дагавор 22.3.1946 аб дружбе і саюзе падпісаны ў Лондане на 25 гадоў. Фармальна адмяняў англ. мандат на Трансіарданію (аб’яўлялася незалежным каралеўствам), аднак захоўваў права трымаць войскі і будаваць ваен. базы на трансіарданскай тэрыторыі. Дагавор 15.3.1948 аб саюзе, падпісаны ў Амане тэрмінам на 20 гадоў, ставіў Іарданію ў залежнасць ад Англіі: для англ. войскаў выдзяляліся базы ў Амане і Мафраку; Англія захоўвала права ўводзіць свае войскі ў любы пункт Іарданіі ў выпадку вайны. Дагавор прадугледжваў стварэнне пастаяннага англа-іарданскага Савета абароны. Ануляваны 14.3.1957 урадам Набулсі. с. 347
А́НГЛА-ФРА́НКА-КІТА́ЙСКАЯ ВАЙНА́ 1856—60 (т.зв. другая «опіумная» вайна), агрэсіўная вайна Англіі і Францыі супраць Кітая. Выкарыстаўшы грамадз. вайну ў Кітаі, Англія ў кастр. 1856 пачала супраць яго ваен. дзеянні. На пач. 1857 да яе далучылася Францыя. У канцы 1857 англа-франц. войскі захапілі Гуанчжоў (Кантон), у 1858 порт Дагу. Пагражаючы наступленнем на Цяньцзінь і Пекін, Англія і Францыя прымусілі кіт. ўрад падпісаць кабальныя Цяньцзінскія дагаворы (1858). Праз год яны аднавілі ваен. дзеянні, у 1860 захапілі Цяньцзінь, Пекін. Пекінскія дагаворы 1860 ператваралі Кітай у паўкалан. дзяржаву. с. 347
А́НГЛА-ФРА́НКА-РУ́СКАЕ ПАГАДНЕ́ННЕ 1915 аб пралівах, сакрэтнае пагадненне, заключанае ў 1-ю сусв. вайну. Аформлена ў выглядзе абмену памятнымі запісамі і нотамі ў крас.—маі 1915. Прадугледжвала пасляваенны падзел Турцыі (саюзніцы Германіі): са згоды Англіі і Францыі да Расіі (у выпадку яе ўдзелу ў вайне да перамогі над герм. кааліцыяй) павінны былі перайсці г. Канстанцінопаль (цяпер Стамбул), пралівы Басфор, Дарданелы і сумежныя з імі раёны еўрап. і азіяцкай часткі Турцыі. Практычных вынікаў для Расіі не мела, бо анулявана Дэкрэтам аб міры 1917. с. 347
А́НГЛА-ФРАНЦУ́ЗСКАЕ ПАГАДНЕ́ННЕ 1904 . Падпісана 8 крас. ў Лондане. Прадугледжвала ўзаемнымі ўступкамі вырашыць спрэчныя каланіяльныя «правы» Вялікабрытаніі ў Егіпце, Францыі — у Марока. Разам з франка-рус. саюзам 1891—93 і англа-рус. пагадненнем 1907 стала асновай Антанты. с. 347
А́НГЛА-ШАТЛА́НДСКАЯ У́НІЯ 1707 , пагадненне аб саюзе Англіі і Шатландыі, заключанае паміж іх парламентамі. Прадугледжвала аб’яднанне дзвюх краін у адзіную унітарную дзяржаву (Вялікабрытанію) з агульным 2-палатным парламентам (513 дэпутатаў ад Англіі, 61 — ад Шатландыі). У Шатландыі захоўвалася традыц. сістэма мясц. самакіравання, судаводства і адукацыі; уводзілася аднолькавая з Англіяй сістэма падаткаабкладання, ліквідаваліся ўсе мытныя бар’еры і інш. Спец. артыкулы пацвярджалі прэсвітэрыянскі лад шатл. царквы. Пагадненне ініцыіравала Англія, каб умацаваць дынастычную унію з Шатландыяй, якая пахіснулася пасля смерці караля Вільгельма ІІІ (1702). Унія спрыяла стварэнню адзінай брыт. дзяржавы, паскорыла развіццё капіталізму ў Шатландыі. У.Я.Калаткоў. с. 347
А́НГЛА-ЯПО́НСКІ САЮ́З , ваеннапаліт. саюз Англіі і Японіі супраць Расіі, а таксама для ўмацавання свайго панавання ў Кітаі і Карэі. Заключаны 30.1.1902. Прадугледжваў нейтралітэт у выпадку вайны саюзніка з інш. дзяржавай і аказанне яму дапамогі, калі да ваен. дзеянняў супраць саюзніка далучыцца іншая дзяржава або група дзяржаў. Саюз садзейнічаў развязванню руска-японскай вайны 1904—05. Англа-японскі саюз аднаўляўся ў жн. 1905 і ліп. 1911. На Вашынгтонскай канферэнцыі 1921—22 заменены пагадненнем ЗША Вялікабрытаніі, Францыі і Японіі. с. 347
АНГЛЕ́З (франц. anglaise літар. англійская), агульная назва нар. англійскіх танцаў, якія былі пашыраны ў краінах Еўропы ў 17—19 ст. Музыкай блізкія да экасеза, формай — да рыгадона. Многія кампазітары (І.Фішэр, Ф.Філідор, І.С.Бах) уключалі танцы тыпу англеза ў інстр. сюіты. с. 347
АНГЛЕЗІ́Т (ад назвы в-ва Англсі ў Англіі), мінерал класа сульфатаў, сульфат свінцу, Pb[SO4]. Мае 68,3% свінцу. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі тонка і тоўстатаблітчастыя, прызматычныя; зярністыя і шчыльныя агрэгаты, жаўлакі. Бясколерны, белы, злёгку афарбаваны (шэры, жоўты, буры і інш.). Бляск шкляны да алмазнага, цьмяны. Цв. 3—3,5. Шчыльн. каля 6,4 г/см3. Пераважна гіпергенавы, утвараецца ў зоне акіслення свінцовых рудаў. Свінцовая руда. с. 347
АНГЛЕ́РСКАЯ ПАРО́ДА , ангельнская парода буйной рагатай жывёлы, парода малочнага кірунку. Выведзена ў 16 ст. ў Германіі на п-ве Ангельн на аснове мясцовай бура-чырвонай жывёлы. Гадуюць у многіх краінах Еўропы. Выкарыстоўваюць у скрыжаваннях пры вывядзенні і ўдасканаленні чырвоных парод жывёлы. За апошнія 10—15 гадоў дзякуючы селекцыі англерская парода набыла і добрыя мясныя якасці.
Жывёла з моцнай канстытуцыяй, лёгкім касцяком, добра развітым вымем. Масць чырвоная рознага адцення (ад светлага да цёмнага). Жывая маса дарослых кароў 500— 580, быкоў 850—1000 кг. Парода познаспелая, інтэнсіўнасць росту невысокая. Надой кароў за лактацыю 4460—4900 кг пры сярэдняй тлустасці малака 4,6—5%, рэкордны надой — больш за 10 тыс. кг. Забойны выхад у кароў 49% і больш, у быкоў на адкорме — 58%. М.Ц.Міхедаў. с. 347
АНГЛІ́ЙСКАЯ МО́ВА , адна з германскіх моў. Родная мова каля 400 млн. чал., другая мова для больш як 200 млн. насельніцтва Індыі, Пакістана і інш. (1992). Адзіная дзярж. мова больш як у 20 краінах, мае афіц. статус у розных краінах Азіі і Афрыкі, адна з 6 афіц. і рабочых моў ААН. Шматлікія рэгіянальныя варыянты англійскай мовы (найб. значныя — брыт., амер., аўстрал., у межах якіх існуюць розныя мясц. дыялекты) адрозніваюцца пераважна фанетыкай і лексікай. Англійская мова вядзе пачатак ад мовы англаў, саксаў і ютаў, што ў 5 ст. захапілі Брытанію. Фарміравалася пад уплывам кельцкай, скандынаўскіх і франц. моў. Сучасная англійская мова мае сістэму фанем, амаль палова з якіх — галосныя. Граматычны лад пераважна аналітычны, асн. сродкі перадачы адносін паміж словамі і словазлучэннямі службовыя словы і фіксаваны парадак слоў у сказе. Значная частка лексікі — запазычанні, асабліва з лац. і франц., а зараз таксама з яп., ісп. і інш. моў. Актыўныя спосабы словаўтварэння — афіксацыя, словаскладанне і безафікснае словаўтварэнне (канверсія). Пісьменства з 8—9 ст. на лац. Аснове. З.А.Харытончык. с. 347
АНГЛІ́ЙСКАЯ СОЛЬ , горкая соль, назва магнію сульфату ў якасці слабіцельнага сродку. с. 348
АНГЛІ́ЙСКАЯ ХВАРО́БА , захворванне, што ўзнікае ад дэфіцыту сонечнай энергіі, неабходнай для сінтэзу ў арганізме чалавека і жывёл вітаміну D. Пры першым апісанні ўрачы звязалі яе з вял. воблачнасцю над Брытанскімі а-вамі, асабліва над Лонданам (адсюль назва). Садзейнічае ўзнікненню англійскай хваробы таксама смог, які памяншае празрыстасць атмасферы (назіраецца над буйнымі гарадамі і прамысл. цэнтрамі). с. 348
АНГЛІ́ЙСКІ КАНА́Л (англ. English Channel), гл. Ла-Манш. с. 348
АНГЛІ́ЙСКІЯ РЭВАЛЮ́ЦЫІ 17 СТАГО́ДДЗЯ , раннія бурж. Рэвалюцыі 1640—53 і 1688—89, выкліканыя паліт., рэліг. і сац.-эканам. супярэчнасцямі англ. грамадства. Звязаны паміж сабой перыядамі пратэктарату О.Кромвеля (1653—58) і рэжыму рэстаўрацыі (1660—88), у час якога склаліся перадумовы для 2-й рэвалюцыі.
Рэвалюцыя 1640—53, якая вызначалася жорсткай паліт., узбр. і рэліг. барацьбой, пачалася са склікання каралём Карлам І Сцюартам т.зв. Доўгага парламента (1640—53) для зацвярджэння падаткаў і субсідый, неабходных для фінансавання ваен. аперацый супраць паўстання ў Шатландыі. Парламент ператварыўся ў арганізац. цэнтр новага дваранства і буржуазіі, якіх падтрымлівала б.ч. сялян, рамеснікі і рабочыя. Парламенцкая апазіцыя патрабавала спыніць злоўжыванні з боку каралеўскай улады, кіраваць краінай разам з парламентам, даць свабоду прадпрымальніцтву, правесці пурытанскую рэфармацыю царквы. Кароль, які абапіраўся гал. чынам на феад. дваранства і англіканскую царкву, 22.8.1642 аб’явіў парламенту вайну. Лепш арганізаваная каралеўская армія на працягу года авалодала б.ч. Англіі. Ва ўмовах грамадз. вайны парламент заключыў саюз з Шатландыяй і правёў ваен. рэформу. Новая армія, створаная з сялян, дробных гандляроў і рамеснікаў, 14.6.1645 у бітве пры Нейзбі нанесла рашаючае паражэнне каралеўскаму войску. Кароль апынуўся ў палоне. Ахвярамі грамадз. вайны, якая цягнулася да 1646, сталі тысячы жыхароў Англіі. Паміж паліт.-рэліг. групоўкамі прэсвітэрыян (кансерватыўнай буржуазіі), індэпендэнтаў і левелераў пачалася складаная барацьба па пытаннях дзярж ўладкавання Англіі. Калі ў канцы 1647 Карл І уцёк з-пад арышту, пачалася 2-я грамадз. вайна, у якой кароль пацярпеў канчатковае паражэнне і 30.1.1649 пакараны смерцю. 19.5.1649 Англія абвешчана рэспублікай. Аднак англ. рэспубліка не мела моцнай сац.-паліт. апоры, у грамадстве не было рэсп. традыцый. Новая ўлада з дапамогай арміі лёгка расправілася са сваімі левымі ворагамі — левелерамі і дыгерамі («сапраўдныя» левелеры, заклікалі да маёмаснай роўнасці і калектывізму, іх праграма выкладзена ў т.зв. «Дэкларацыі беднага прыгнечанага народа Англіі»), але не змагла ліквідаваць пагрозу дыктатуры. Доўгі парламент, які к гэтаму часу страціў давер народа, быў гвалтоўна разагнаны лідэрам індэпендэнтаў Кромвелем. 16.12.1653 Кромвель абвешчаны лордам-пратэктарам Англіі, Ірландыі і Шатландыі, устанавіў ваенна-паліцэйскую дыктатуру. Пратэктарат, як і рэспубліка, не меў дастаткова моцнай падтрымкі. Пасля смерці Кромвеля (3.9.1658), кароткачасовага праўлення яго сына Рычарда (вер. 1658 — май 1659), праўлення парламента т.зв. другой рэспублікі (май 1659 — май 1660) адбылася рэстаўрацыя Сцюартаў. На англ. трон запрошаны сын Карла І, абвешчаны каралём Карлам ІІ [1660—85]. Намер яго пераемніка Якава ІІ [1685—88] устанавіць абсалютысцка-каталіцкі рэжым выклікаў незадаволенасць амаль усяго насельніцтва Англіі і новую рэвалюцыю 1688—89 (т.зв. «слаўную рэвалюцыю»), якая прайшла хутка, у форме бяскроўнага дзярж. перавароту. У 1688 лідэры буржуазіі і дваранства запрасілі на англ. прастол штатгальтэра Галандскай рэспублікі Вільгельма Аранскага, які ў студз. 1689 абвешчаны каралём Вільгельмам ІІІ. У кастр. 1689 выдадзены «Біль аб правах». Ён юрыдычна аформіў узаемаадносіны паміж каралём і парламентам: кароль пазбаўляўся права прыпыняць выкананне законаў, збіраць падаткі і набіраць войска без згоды парламента.
Англійскія рэвалюцыі 17 ст. завяршыліся кампрамісам паміж бурж. сіламі і арыстакратыяй. У Англіі былі закладзены трывалыя асновы канстытуцыйна-манархічнай дзяржаўнасці, дэмакратыі і лібералізму; прызнаваліся правы пратэстантаў, пашыралася свабода прадпрымальніцтва, дваранскія зямельныя ўладанні сталі ўласнасцю іх трымальнікаў.
Літ.: Барг М.А. Великая английская революция в портретах ее деятелей. М., 1991; Английская буржуазная революция XVII века.Т. 1—2. М., 1954. В.І.Сініца. с. 348
АНГЛІКА́НСКАЯ ЦАРКВА́ , англіканства, адна з пратэстанцкіх цэркваў; дзярж. царква Вялікабрытаніі. Узнікла ў Англіі ў 16 ст. на хвалі рэфармацыйнага руху ў выніку разрыву мясц. каталіцкай царквы з Рымам. У 1534 англ. парламент абвясціў на чале царквы караля Генрыха VIII. Каталіцкія элементы ў дагматыцы і кульце былі дапоўнены пратэстанцкімі, і англіканская царква пайшла «сярэднім шляхам» паміж каталіцызмам і пратэстантызмам. Яна захоўвае такую ж, як і ў каталіцызме, царкоўную іерархію, культавую рэгламентацыю, спалучае каталіцкі прынцып аб выратавальнай моцы царквы з пратэстанцкім аб выратаванні асабістай верай. Дагматычна адрозніваецца ад каталіцкай наяўнасцю 39 артыкулаў сімвала веры замест 12; у сферы культу не прызнае свечак, ладану, сутаны, споведзі і г.д. Самастойныя англіканскія цэрквы існуюць таксама ў Шатландыі, Уэльсе, Ірландыі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш. краінах (усяго больш за 70 млн. вернікаў). Фармальна яны незалежныя, але з 1867 праз кожныя 10 гадоў англіканскія епіскапы збіраюцца ў Лондане (т.зв. Ламбецкія канферэнцыі), фактычна ўтвараючы такім чынам Англіканскі саюз цэркваў.
Літ.: Гараджа В.И. Протестантизм. М., 1971. А.А.Цітавец. с. 349
АНГЛІЧА́НЕ , нацыя, асн. насельніцтва Вялікабрытаніі (43,49 млн. чал.). Жывуць таксама ў Канадзе (каля 1 млн. чал.), Аўстраліі (больш за 944 тыс. чал.), ЗША (661 тыс. чал.), ПАР, Новай Зеландыі і інш. краінах. Агульная колькасць 47,22 млн. чал. (1987). Гавораць на англійскай мове. Паводле рэлігіі пераважна англікане. с. 349
А́НГЛІЯ (England), адміністрацыйна-палітычная частка Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўн. Ірландыі, яго гіст. ядро. Займае большую ч. в-ва Вялікабрытанія. Назва ад стараж.-герм. племені англаў. Англіяй часта называюць усё Злучанае Каралеўства (гл. Вялікабрытанія). Пл. 131 тыс. км2, нас. 46,2 млн. чал. (1991; 54% усёй плошчы і 80% насельніцтва краіны). Падзяляецца на 39 графстваў, 6 метрапалітэнскіх графстваў і В. Лондан. Гал. горад — Лондан. Найбольшыя гарады і прамысл. цэнтры: Лондан, Бірмінгем, Манчэстэр, Ліверпул, Шэфілд, Лідс і інш. Англія — эканамічна найб. развіты раён Вялікабрытаніі, дзе сканцэнтравана больш за 70% гарадоў (сярод іх 6 канурбацый — прамысл. цэнтраў, ускраіны якіх зліліся). Асн. галіны прам-сці: горназдабыўная, чорная металургія, металаапрацоўка, харчовая, тэкстыльная. Развіта машынабудаўнічая (аўта-, авія-, станка- і прыладабудаванне), электра- і радыётэхнічная, атамная прам-сць. На Англію прыпадае больш за 70% пасяўной плошчы краіны, гэта асн. раён малочнай жывёлагадоўлі, агародніцтва і пладаводства. Англія мае густую трансп. сетку, праз яе парты (Лондан, Ліверпул, Саўтгемптан і інш.) праходзіць каля 80% грузаабароту краіны. с. 349
А́НГЛЫ (лац. Anglii), старажытнагерманскае племя. Упамінаюцца ў 1 ст., у 4 — пач. 5 ст. жылі на Пд п-ва Ютландыя. У 5—6 ст. удзельнічалі ў англасаксонскім заваяванні Брытаніі, дзе ўтварылі каралеўствы Мерсія, Усх. Англія і Нартумбрыя. Назва племя дала найменне ч. заваяванай краіны — Англія. Англы разам з інш. плямёнамі склалі ў 7—10 ст. народнасць англасаксаў. Рэшткі англаў на кантыненце зліліся з датчанамі. с. 349
АНГО́Б (франц. engobe), вадкая керамічная фарба на аснове белай ці каляровай гліны, прызначаная для дэкарыравання гліняных вырабаў. Для афарбоўкі выкарыстоўваюць солі металаў і керамічныя пігменты. Ангобам можа пакрываць увесь выраб ці па малюнку. Пасля сушкі вырабы абпальваюць, часта пакрываюць празрыстай глазурай, размалёўкай. Танкамолаты ангоб з дабаўкамі наносяць на чарапіцу і інш. керамічныя вырабы для зніжэння порыстасці. Выкарыстоўваўся са стараж. часоў у дэкар.-прыкладным мастацтве Б. Усходу. Разнавіднасць ангоба — грэч. керамічныя лакі (terra argeta). У Зах. Еўропе ангабіраваныя глазураваныя вырабы наз. мецца-маёліка. На Беларусі ангоб выкарыстоўваюць з 12 ст. (ганчарны посуд, керамічныя пліткі і дробная пластыка з Гродна, Турава, Навагрудка, Полацка, Слоніма). На Івянецкай маст. фабрыцы (Валожынскі р-н) шырока выкарыстоўваюць каляровы ангоб для размалёўкі посуду і сувеніраў, фляндроўкі, размалёўкі ражком, пэндзлем і інш. М.Р.Казарог. с. 349
АНГО́ЛА (Angola), Народная Рэспубліка Ангола (Repúblika Popular de Angola), дзяржава ў Паўд.-Зах. Афрыцы. Мяжуе на Пн і ПнУ з Заірам, на У з Замбіяй, на Пд з Намібіяй, на З абмываецца водамі Атлантычнага ак. Пл. 1246,7 тыс. км2. Нас. 11,2 млн. чал. (1994). Афіц. мова — партугальская. Сталіца — г. Луанда. Падзяляецца на 18 правінцый (дыстрыктаў), уключае правінцыю Кабінда (паўанклаў). Нац. свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці (11 ліст.).
Дзяржаўны лад. Паводле канстытуцыі 1975 з папраўкамі 1991 Ангола — рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы і галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Вышэйшы заканад. орган — Нац. асамблея. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе Савет Міністраў.
Прырода. Большую ч. тэрыторыі займае пласкагор’е (пераважна выш. 1000—1500 м). На З горны масіў Біе (найб. выш. 2610 м, г. Мока). Уздоўж узбярэжжа шэраг невысокіх ступеньчатых плато шыр. ад 100 да 200 км і вузкая паласа прыморскай нізіны. Карысныя выкапні: нафта, прыродны газ, алмазы, медныя, жал., марганцавыя і уранавыя руды, баксіты, золата, тытан, плаціна, слюда. Клімат трапічны, гарачы, засушлівы зімой і вільготны летам. Сярэдняя т-ра найб. цёплага месяца (студз.) ад 21 да 29 °С, найб. халоднага (ліп.) ад 15 да 22 °С. Ападкаў ва ўнутр. раёнах 1000—1500 мм за год; на ўзбярэжжы, дзе ўплывае халоднае Бенгальскае цячэнне, — 50—500 мм за год. Гал. рэкі: Кванга, Касаі, Кунене, Кванза, частка эстуарыя р. Конга, на У верхняе цячэнне р. Замбезі. Значныя энергет. рэсурсы. Парогі і вадаспады перашкаджаюць суднаходству. Расліннасць унутр. раёнаў — сухое лістападнае рэдкалессе на фералітавых глебах, зах. схілы пласкагор’я і даліны рэк пад вільготнымі трапічнымі лясамі, на ўзбярэжжы — травяністыя і хмызняковыя саванны на чырвона-бурых глебах, на Пд — паўпустыня, якая пераходзіць у пустыню Наміб. Жывёльны свет: сланы, насарогі, буйвалы, зебры, ільвы, леапарды, гіены і інш., у трапічных лясах малпы. Нац. паркі і заказнікі: Кісама, Лванда, Камея, Намібе і інш.
Насельніцтва. Каля 96% насельніцтва належыць да народу моўнай сям’і банту (мбунду, конга, авімбунду, баконга, вачакве, ваньянка, авамба і інш.), жывуць партугальцы. Паводле веравызнання католікі (больш за 80%), пашыраны анімістычныя культы. Сярэдняя шчыльн. 8 чал. на 1 км2. Найб. густа заселены нізіны і даліны рэк. Гар. насельніцтва 28,3% (1990). Найб. гарады: Луанда, Уамба, Лабіту, Бенгела, Лубанга і інш.
Гісторыя. Першабытная матэрыяльная культура на тэр. Анголы зарадзілася ў 8-м тыс. да н.э. Яе носьбітамі былі народы, нашчадкамі якіх з’яўляюцца пігмеі кангалезскіх лясоў, бушмены паўд.-зах. пустыняў і кой (гатэнтоты) Паўд. Афрыкі. Каля З тыс. гадоў назад сюды з бас. р. Конга і раёна вял. афрыканскіх азёраў перамясціліся негроідныя плямёны моўнай сям’і банту. Да пач. еўрап. каланізацыі на тэр. Анголы размяшчаліся раннефеад. дзяржавы Конга, Ндонга, Луанда, Бенгела і інш. Феад. адносіны тут суіснавалі з родаплемяннымі. У канцы 15 ст. на ўзбярэжжа вусця р. Конга высадзіліся партугальцы і залажылі тут апорны пункт Сан-Паўлу-ды-Луанда, які стаў цэнтрам гандлю рабамі. З 16 ст. Ангола — крыніца таннай рабочай сілы для цукр. плантацый Бразіліі. У 1671 афіцыйна абвешчана ўладаннем Партугаліі, хоць доўгі час яна кантралявала толькі крэпасці і факторыі на ўзбярэжжы. Паводле дагавора 1885—99 Партугаліі з Бельгіяй, Францыяй, Германіяй і Англіяй канчаткова вызначаны межы партуг. калоніі Анголы За працяглы час гандлю рабамі многія раёны краіны абязлюдзелі, знішчана духоўная і матэрыяльная культура раннефеад. дзяржаў.
З пачатку каланізацыі партугальцы сустрэлі ўпартае супраціўленне афр. плямёнаў. Цэнтрам антыкалан. руху была дзяржава Ндонга, якую партугальцы называлі Анголай (ад імя правячай дынастыі Нгола). У 17 ст. барацьбу за незалежнасць узначаліла каралева Нзінга Мбандзі Нгола. Прасоўванне партугальцаў у глыб краіны было прыпынена. У канцы 17 — пач. 18 ст. супраціўленне захопнікам у раёне Каконды аказалі плямёны пад кіраўніцтвам Хамба. У 1885 на Пд Анголы пачалася вызв. барацьба плямёнаў этнічнай групы авамба, якая працягвалася 30 гадоў. У 1956 некалькі падп. груп аб’ядналіся ў Народны рух за вызваленне Анголы (МПЛА) пад кіраўніцтвам А.Нета. Хоць паўстанне ў Луандзе было задушана, узбр. барацьба ахапіла ўсю краіну. У ёй прынялі ўдзел таксама Нац. саюз за поўную незалежнасць Анголы (УНІТА) і Нац. фронт вызвалення Анголы (ФНЛА). Да пач. 1970-х г. паўстанцы вызвалілі значную частку Анголы. У ліп. 1972 Ангола атрымала статус штата з правам мясц. аўтаноміі, але заставалася ў паліт. і эканам. залежнасці ад Партугаліі.
У 1974 Партугалія прызнала права Анголы на самавызначэнне і незалежнасць. Паводле двухбаковай дамоўленасці ўзбр. барацьба ў краіне спынялася. У створаны ў 1975 пераходны ўрад увайшлі прадстаўнікі МПЛА, УНІТА і ФНЛА. Аднак з-за шматлікіх супярэчнасцяў гэты ўрад распаўся. Супраць новага кабінета, створанага МПЛА, выступіла УНІТА. Узбр. барацьба паміж імі перарасла ў грамадз. вайну. 11.11.1975 у Луандзе абвешчана незалежная Нар. Рэспубліка Ангола, якую прызналі СССР, Куба і інш. краіны. Першым прэзідэнтам стаў А.Нета. Але на тэр. Анголы ўварваліся войскі ПАР і наёмнікаў. Урад Анголы папрасіў дапамогі ў Кубы. Нац. ўзбр. сілы Анголы пры дапамозе кубінскіх ваеннаслужачых да сак. 1976 выцеснілі інтэрвентаў. У 1979 прэзідэнтам краіны стаў Ж.Э. душ Сантуш. Узбр. акцыі супраць Анголы працягваліся. У 1988 паміж Анголай, Кубай, ПАР і ЗША падпісаны пагадненні, паводле якіх з Анголы выводзіліся войскі ПАР і Кубы. Але грамадз. вайна не спынілася. 31.5.1991 падпісана пагадненне аб мірным урэгуляванні паміж МПЛА і УНІТА, створана аб’яднаная нац. армія. У вер. 1992 пад наглядам ААН прайшлі парламенцкія і прэзідэнцкія выбары, на якіх перамагла партыя МПЛА. УНІТА адмовілася прызнаць вынікі выбараў, і ваен. дзеянні аднавіліся. У кастр. 1993 УНІТА прызнала вынікі выбараў 1992, у снеж. 1993 паміж урадам і УНІТА падпісана перамір’е.
У Анголе зарэгістравана каля 30 партый. Асн. з іх: МПЛА, УНІТА, ФНЛА.
Гаспадарка. Аснова эканомікі — здабыўная прам-сць і сельская гаспадарка. Валавы ўнутр. прадукт у 1991 склаў 9,1 млрд. дол. (36% прыпадае на нафту і нафтапрадукты). Здабыча нафты (21 млн. т, 1991), алмазаў (961 тыс. карат, 1991). Вытв-сць электраэнергіі (730 млн. кВт·гадз, 1987, 70% на ГЭС). Развіваюцца апрацоўчая прам-сць (перапрацоўка с.-г. сыравіны, металаапр., нафтаперапр., лесапілаванне, тэкст., швейная і інш.), буд. індустрыя (вытв-сць цэменту, азбесту), суднабудаванне. Важная галіна сельскай гаспадаркі — плантацыйнае земляробства. Культывуюць каву (13 тыс. т, 1987), кукурузу, сізаль, цукр. трыснёг, алейную пальму, пшаніцу, какаву, гевею, тытунь і інш. Вырошчваюць бавоўну, маніёк, фасоль, рыс, арахіс. Жывёлагадоўля ў асн. у паўд. раёнах (буйн. раг. жывёла, свінні, козы). Рыбалоўства. Развіты чыг. (каля 3,3 тыс. км) і аўтамаб. (каля 80 тыс. км) транспарт. Марское кабатажнае суднаходства. Гал. парты — Луанда, Лабіту, Кабінда. У Луандзе міжнар. аэрапорт. У экспарце Анголы 88,9% займае нафта, 7,3% — алмазы. Больш за 90% экспарту паступае ў ЗША, краіны Зах. Еўропы (з 1985 Ангола асацыіраваны член Еўрап. Саюза), Бразілію. Вывозяцца кава (6 тыс. т, 1991), алмазы, сізаль, кукуруза, пальмавы алей, драўніна. Імпартуюцца машыны, абсталяванне, тэкстыль, металы. У 1989 Ангола прынята ў Міжнар. валютны фонд і Міжнар. банк рэканструкцыі і развіцця. Грашовая адзінка — кванэа.
Літаратура. Багатая вусная л-ра існуе на мовах народаў банту — кімбунду, умбунду, кіконга, гангела і інш. У канцы 19 ст. К. да Мата сабраў і выдаў кн. «Народная мудрасць у ангольскіх прымаўках», А.Рыбаш — кн. казак і прымавак «Місоса» (т. 1—3, 1961—64) і «Ангольскія абрады і божаствы» (1958). На аснове нар. легендаў Каштру Сараменью стварыў кн. «Гісторыя Чорнай Зямлі» (т. 1—2, 1960). Пісьмовая л-ра, пераважна на партуг. мове, узнікла ў 19 ст. і мела публіцыст. характар. Літаратуры на мовах кімбунду і умбунду не мелі магчымасці друкавацца. У друку разгарнуўся патрыят. рух за аднаўленне сапраўднай нац. культуры. У 1920—30-я г. асн. жанры — бытапісальныя і дыдактычныя апавяданні. Тэмы нац. самасцвярджэння гал. чынам адлюстроўваюцца ў паэзіі і журналістыцы. З 1930-х г. вядомыя раманы П.Машаду і А.Троні, А. ды Асіс Жуніёр. Пасля 2-й сусв. вайны ўзніклі патрыятычны культ.-асв. рух «Ідзём адкрываць Анголу» (1948), «Культурнае таварыства Анголы» (1952), выдадзены першы кімбунду-партут. слоўнік (1953). Пад уплывам нац.-вызв. вайны 1961—74 у л-ры актуалізуецца тэма барацьбы супраць каланіялізму і расізму. Вылучаюцца вершы А.Нета, А.Жасінту, А.Барбейтуша, Р.Дуарці ды Карвалью і інш. Антыкаланіяльны кірунак маюць трылогія Каштру Сараменью «Мёртвая зямля» (1949), «Паварот» (1957), «Язва» (1970). Раман Рыбаша «Уанга» (1953) перакладзены на многія еўрап. мовы. Значнае дасягненне прозы — апавяданні і аповесці Л.Віейры. У 1977 створаны Саюз пісьменнікаў Анголы.
Мастацтва. На тэр. Анголы захаваліся першабытныя наскальныя геаметрызаваныя малюнкі жывёл. У сярэдневяковых дзярж. утварэннях (Луанда, Конга) развівалася дэкар.-прыкладное мастацтва, асабліва пляценне і разьба. Планіроўка пасяленняў кругавая: у цэнтры — памяшканне для сходаў, вакол яго — жылыя дамы з гасп. пабудовамі. Жылыя дамы прамавугольнай (радзей круглай) формы на каркасе з калоў, пераплеценых галінкамі, часам абмазаныя глінай, з глінабітнай падлогай, канічнай або 2-схільнай саламянай страхой. Дзверы і сцены часта ўпрыгожваюць разьбяным выпаленым ці маляваным геам. арнаментам. З прыходам еўрапейцаў у Анголу з’явіліся гарады, якія забудоўваліся на ўзор правінцыяльных партуг. гарадоў мураванымі будынкамі ў стылі барока і ранняга класіцызму. З пач. 20 ст. забудова вядзецца ў духу сучаснай еўрап. архітэктуры з выкарыстаннем новых канструкцый і матэрыялаў. Развіта маст. разьба: стылізаваныя, схематычныя статуэткі людзей і жывёл, якія, паводле нар. павер’яў, валодаюць магічнай сілай, рытуальныя маскі. Разьбянымі выявамі (часам са складанымі дэкар. кампазіцыямі) аздабляюць драўляную мэблю, рэчы хатняга ўжытку. Пляцёнкі з галінак і саломы, кошыкі, цыноўкі і інш. вырабы нар. мастацтва ўпрыгожваюць геам. арнаментам чорнага, жоўтага, чырвона-карычневага колеру. З 1970-х г. развіваецца выяўленчае (асабліва графіка) і дэкар.-прыкладное мастацтва.
Літ.: Фитуни Л.Л. Народная Республика Ангола: Справ. М., 1985; Хазанов АМ., Притворов А.В. Ангола. М., 1979. У.С.Кошалеў (гісторыя),
М.С.Вайтовіч (гаспадарка). с. 349
АНГО́РСКАЯ ПАРО́ДА козаў, старажытная воўнавая парода. Выведзена ў сярэднявеччы ў Турцыі, у правінцыі Ангора (Анкара). З 19 ст. гадуюць у ЗША, краінах Афрыкі і Аўстраліі, у Закаўказзі, Сярэдняй Азіі, часткова ў Казахстане. Выкарыстоўваюць для паляпшэння грубашэрсных парод козаў. З яе ўдзелам выведзена савецкая воўнавая парода.
Жывая маса дарослых казлоў 50—55, матак 32—36 кг. Воўна 44—46-й якасці, Даўж. 25 см і больш, аднародная, паўтонкая, белая, з моцным люстраным бляскам. Гадавы настрыг воўны з казлоў 5—7 кг, з матак 2,2—4 кг. Выхад чыстай воўны 65—75%. З ангорскай воўны вырабляюць драпіраваныя тканіны, плюш, дываны, трыкат. вырабы; са шкур — футры. Удой за лактацыю 70—100 кг, тлустасць малака 4,2—4,4%. Пладавітасць 100—110%. с. 351
АНГРЭ́Н , горад ва Узбекістане, у Ташкенцкай вобл., у даліне р. Ахангаран. Засн. ў 1946. 133 тыс. ж. (1990). Чыг. станцыя. Цэнтр вугальнай прам-сці, ст. падземнай газіфікацыі вугалю. Хім. (азотна-тукавыя ўгнаенні, вытв-сць гумава-тэхн. вырабаў і інш.), харч. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў (жалезабетонныя канструкцыі, цэмент, керамічныя вырабы і інш.). Пед. ін-т. Гіст.-краязнаўчы музей. с. 351
АНГРЭ́НСКАЕ РАДО́ВІШЧА вугальнае, ва Узбекістане, у даліне р. Ахангаран. Пл. 70 км2. Вугляносныя адклады юры. Агульныя геал. запасы да глыб. 600 м — 2,57 млрд. т. Адкрыта ў 1933, распрацоўваецца з 1940. Вугаль буры. Цеплыня згарання 13,9 МДж/кг. Здабыча пераважна адкрытым спосабам. Цэнтр — г. Ангрэн. с. 352
А́НГСТРЭМ (<SIGN>ngström) Андэрс Іонас (13.8.1814, г. Лёгдзё, Швецыя — 21.6.1874), шведскі фізік, адзін з заснавальнікаў спектральнага аналізу. Скончыў Упсальскі ун-т (1839), дзе працаваў (з 1858 праф., у 1870—71 рэктар). Навук. працы Ангстрэма па спектральным аналізе, магнетызме, цеплавых з’явах і ўласцівасцях металаў. Вызначыў з вял. дакладнасцю даўжыні хваляў і склаў першы падрабязны атлас спектральных ліній сонечнага спектра. Адкрыў вадарод у сонечнай атмасферы. Імем Ангстрэма наз. адзінка даўжыні, роўная 10-10м. с. 352
АНГУЛЕ́М (Angoulême), горад на З Францыі, на р. Шаранта. Адм. ц. дэпартамента Шаранта і гал. горад гіст. вобласці Ангумуа. Засн. ў перыяд рымскай каланізацыі. 95 тыс. ж. (1982). Машынабудаванне, папяровая, паліграф., фаянсавая, харчасмакавая, ваен. вытв-сць. Арх. помнікі 12—15 ст. (у т.л. сабор Сен-П’ер, 1105—23). Музеі. с. 352
АНГУМУА́ (Angoumois), гістарычная вобласць на З Францыі, дэпартамент Шаранта і часткова Дардонь. Пл. 6,1 тыс. км2. Нас. 360 тыс. чал. (1982). Гал. горад — Ангулем. Вінаробства, вытв-сць каньякоў (назва ад г. Каньяк); машынабудаванне, папяровая, ваен. прам-сць. с. 352
АНДАЛІ́Б Нурмухамед-Гарыб (каля 1712—80), туркменскі паэт. Заснавальнік эпічнага жанру дастана ў туркм. л-ры. Выкарыстоўваючы літ. і фалькл. сюжэты, стварыў рамант. дастаны «Лейлі і Меджнун», «Юсуп і Зулейха». Аўтар паэм «Агуз-намэ», «Несімі», «Жыкыр» («Чыгір»). с. 352
АНДАЛУЗІ́Т (ад назвы гіст. вобл. Андалусія ў Іспаніі), мінерал падкласа астраўных сілікатаў, алюмасілікат, Al Al [SiO4]O. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Утварае прызматычныя крышталі, слупкаватыя, прамянёвыя агрэгаты і інш. Колер ружовы, шэры, карычневы, жоўты, чырвоны. Бляск шкляны. Цв. 6,5—7,5. Шчыльн. 3,1—3,2 г/см3. Андалузіт — характэрны мінерал метамарфічных сланцаў і гнейсаў. Трапляецца таксама ў рагавіках, другасных кварцытах, некаторых пегматытах і россыпах. На Беларусі — як акцэсорны мінерал у палеагенавых і неагенавых адкладах, трапляецца ў крышт. фундаменце, адкладах верхняга пратэразою, карбону, трыясу, мелу, марэнных і алювіяльных. Выкарыстоўваецца як сыравіна для высокагліназёмістых вогнетрывалых матэрыялаў і тонкакерамічных (ізалятары і інш.) вырабаў. с. 352
АНДАЛУ́СІ́Я , Андалузія (Andalucia), аўтаномная вобласць на Пд Іспаніі. Пл. 87,3 тыс. км2, нас. 6,4 млн. чал. (1993). Адм. цэнтр — г. Севілья. Уключае 8 правінцый: Альмерыя, Гранада, Кадыс, Кордава, Малага, Севілья, Уэльва, Хаэн. Найб. гарады: Севілья, Малага, Кордава, Гранада, Кадыс, Уэльва. Займае б. ч. Андалускай нізіны ў бас. р. Гвадалквівір на ўзбярэжжы Атлантычнага ак. і Міжземнага мора. На Пн горы Сьера-Марэна, на Пд Андалускія. Клімат міжземнаморскі, вільготны на ПдЗ (да 2000 мм ападкаў за год), засушлівы на ПдУ (120 мм за год, найменш у Зах. Еўропе). Т-ра студз. 6—14,5 °С, жн. 23—28 °С.
Найстараж. насельнікі Андалусіі — іберы. Тут існавалі калоніі фінікійцаў, пазней — карфагенян. У перыяд рым. панавання Андалусія ўваходзіла ў склад правінцыі Бетыка. Арабы, якія заваявалі на пач. 8 ст. большую ч. Пірэнейскага п-ва, пашырылі назву Андалусіі (аль-Андалус) на ўсю тэр. мусульм. Іспаніі. У ходзе Рэканкісты ў 13 ст. Андалусія (акрамя Гранадскага эмірата) адваявана ў арабаў. З адваяваннем Гранадскага эмірата (1492) Андалусія цалкам стала ч. Ісп. каралеўства.
Эканоміка аграпрамысловая. У с.-г. вытв-сці занята каля 42% насельніцтва. Пераважае арашальнае земляробства. 1-е месца ў краіне па зборы бабовых, цукр. трыснягу, бавоўніку, сланечніку, 2-е — па зборы збожжавых (пшаніца, рыс, сорга). Вырошчваюць гародніну, бахчавыя, алівы, вінаград, тытунь, бульбу, цукр. буракі і інш. Жывёлагадоўля — авечкі, коні, буйн. раг. жывёла, у т.л. быкі для карыды. Развіты рыбалоўства, збор кары коркавага дрэва. Здабываюць медзь, свінец, цынк, марганец, жал. руду, вугаль, серу. Асн. галіны прам-сці: каляровая металургія, хім., маш.-буд. (с.-г. машыны, суднабудаванне), нафтаперапр., нафтахім., харчасмакавая, тэкстыльная. Андалусія — буйны экспарцёр аліўкавага алею, кансерваваных маслін, віна. Раён турызму, вядомыя курорты на Сонечным беразе.
Ф.С.Фешчанка (прырода, гаспадарка). с. 352
АНДАЛУ́СКАЯ НІЗІ́НА , на Пд Пірэнейскага п-ва, у Іспаніі, паміж гарамі Андалускімі і Сьера-Марэна, у бас. р. Гвадалквівір. Даўж. каля 300 км. Займае перадгорны прагін, запоўнены кайназойскімі адкладамі. Густа населена. Клімат міжземнаморскі, ападкаў 400— 700 мм за год. Зараснікі маквісу, пальміту, гарыгі. Пасевы збожжавых, цукр. буракоў; гаі цытрусавых, аліўкавых дрэў, сады, вінаграднікі. Буйныя гарады Севілья, Кордава, Кадыс. с. 352
АНДАЛУ́СКІЯ ГО́РЫ , Кардыльера-Бетыка (Cordillera Betika), горная сістэма на Пд Пірэнейскага п-ва ў Іспаніі. Працягласць з ПдЗ на ПнУ каля 630 км. Выш. да 3478 м (г. Муласен). Утвораны некалькімі глыбока расчлянёнымі хрыбтамі і масівамі альпійскага ўзросту. Складзены пераважна з крышт. парод і вапнякоў. Развіты карст. Радовішчы жал. руды. Укрытыя лістападнымі і вечназялёнымі лясамі і хмызнякамі. У катлавінах і на ўзбярэжжы плантацыі цытрусавых, аліўкаў, вінаграднікі, на У — фінікавыя пальмы. с. 352
АНДАМА́НСКАЕ МО́РА , паўзамкнёнае мора Індыйскага ак., паміж п-вамі Індакітай і Малака, в-вам Суматра, ланцугом Нікабарскіх і Андаманскіх а-воў. Абмывае берагі М’янмы, Тайланда, Інданезіі і сумежных астравоў Індыі. Пл. 605 тыс. км2. Найб. глыб. 4507 м. Клімат трапічны, вільготны, мусонны. Сярэдняя т-ра вады ў лют. 26 °С, у жн. 28 °С. Салёнасць ад 20—25 °/оо на Пн да 30—35 % °/оо на Пд. Прылівы паўсутачныя (да 7,2 м). Фауна: дэльфіны Іравадзі, дзюгоні, лятучыя рыбы, рыфавыя рыбы, паруснікі і інш. Рыбалоўства. Асн. парты: Янгон, Малам’яйн (М’янма), Пхукет (Тайланд), Джорджтаўн, Келанг (Малайзія), Белаван (Інданезія). А.М.Вітчанка. с. 352
АНДАМА́НСКІЯ АСТРАВЫ́ , архіпелаг на Пн Індыйскага ак. паміж Бенгальскім зал. і Андаманскім морам. Працягласць з Пн на Пд 350 км. Частка саюзнай тэр. Індыі (Андаманскія і Нікабарскія астравы). Пл. 6,5 тыс. км2. Самыя вял. а-вы: Паўн. Андаман, Сярэдні Андаман, Паўд. Андаман, М. Андаман. Андаманскія астравы — вяршыні падводнага горнага ланцуга на прадаўжэнні хр. Ракхайн (з вулканамі Барэн і Наркандам), месцамі акаймаваны рыфамі. Нізкагорны расчлянёны рэльеф, выш. да 732 м (г. Садл-Пік). Клімат трапічны, мусонны. Вільготныя вечназялёныя трапічныя лясы. Адзіны горад — Порт-Блэр. с. 353
АНДАМА́НСКІЯ І НІКАБА́РСКІЯ АСТРАВЫ́ (англ. Andaman and Nicobar Islands), саюзная тэрыторыя Індыі, на аднайменных а-вах паміж Бенгальскім зал. і Андаманскім м. Працягласць з Пн на Пд 750 км. Пл. 8,3 тыс. км2. Нас. 278 тыс. чал. (1991). Адм. цэнтр — г. Порт-Блэр. Лесараспрацоўкі. Вырошчванне какосавай і каўчукавай пальмаў, рысу, садавіны. Рыбалоўства (лоў крэветак, трэпангаў), збіранне ракавін. Экспарт драўніны. Аб прыродзе гл. ў арт. Андаманскія астравы, Нікабарскія астравы. с. 353
АНДАРА́К , паясное жаночае адзенне, спадніца з шарсцяной ці паўшарсцяной саматканкі. Вядомы па ўсёй Беларусі за выключэннем паўн.-зах. раёнаў. Шылі з 3—5 полак. Малюнак (у клетку або ў падоўжныя ці ў папярочныя палосы) утвараўся на вохрыста-ружовым, вішнёвым, сінім, зялёным, серабрыста-белым, чорным фоне тканіны. Дадатковымі элементамі дэкору служылі запрасаваныя складкі, вышыўка, карункавыя тасёмкі, стужкі. У 19 — пач. 20 ст. найб. пашыраныя былі клятчастыя андаракі (чырвона-чорныя клеткі па ўсім полі — ваўкавыска-камянецкі строй). Паступова да чорнага і чырвонага колераў пачалі дадаваць зялёны, ружовы, жоўты і інш. У паўд.-зах. і цэнтр. раёнах Беларусі пераважалі андаракі ў папярочныя палосы (ляхавіцкі строй, пухавіцкі строй), ва ўсх. — у падоўжныя (шырокія чырвоныя чаргаваліся з вузейшымі белымі). З пач. 20 ст. пашыраны аднатонныя чырвоныя, сінія і інш. андаракі. Святочныя андаракі абавязкова гафрыравалі. Выйшаў з ужытку ў 1930-я г. с. 353
АНДА́ТРА , мускусны пацук (Ondatra zibethicus), млекакормячая паўводная жывёла атр. грызуноў. Пашырана ў Паўн. Амерыцы, Еўразіі. Радзіма — Паўн. Амерыка. У 1905 завезена ў Зах. Еўропу. На Беларусь пранікла з Польшчы. Шырока рассялілася. Жыве ў норах, «хатках» у старыцах, невял. з павольным цячэннем рэчках, каналах, азёрах, сажалках, багатых воднай і прыбярэжнай расліннасцю.
Даўж. цела да 40 см, хваста да 35 см, маса да 2 кт. Поўсць густая, шаўкавістая, ад светла-карычневай да чорнай. Хвост з бакоў пляскаты, укрыты рагавымі лускавінкамі. У самцоў у перыяд гону залозы выдзяляюць сакрэт з мускусам. Корміцца раслінамі. За год дае да 3 прыплодаў па 3—15 дзіцянят. Аб’ект промыслу (футра, мяса). с. 353
АНДГУЛА́ДЗЕ Давід Ясонавіч (15.10.1895, с. Бахві, Махарадзеўскі р-н, Грузія — 29.9.1973), грузінскі спявак (драм. тэнар). Нар. арт. СССР (1950). Скончыў Тбіліскую кансерваторыю (1927), з 1958 яе прафесар. У 1929—55 саліст т-ра оперы і балета імя Паліяшвілі (Тбілісі). Сярод партый: Тарыэл («Паданне пра Тарыэла» Ш.Мшвелідзе, Дзярж. прэмія СССР 1947), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Атэла, Радамес («Атэла», «Аіда» Дж.Вердзі). Дзярж. прэмія Грузіі 1973. с. 353
АНДЖАЕ́ЎСКІ (Andrzejewski) }Ежы (19.8.1909, Варшава — 19.4.1983), польскі празаік і публіцыст. У 1927—31 вучыўся ў Варшаўскім ун-це. Першае апавяданне «Хлусня» (1932). Вядомасць прынесла аповесць «Лад сэрца» (1938). У зб. апавяд. «Ноч» (1945) адлюстраваў жыццё суайчыннікаў у час ням. акупацыі. Раман «Попел і дыямент» (1948; экранізацыя А.Вайды, 1958) пра супярэчлівую грамадска-паліт. і маральную атмасферу ў пасляваеннай Польшчы. У метафарычных аповесцях «Цемра ахінае зямлю» (1957), «Брама раю» (1960) праблемы быцця чалавека ў складанай гіст. плыні часу, пошукі справядлівасці, веры, сэнсу існавання. У аповесці «Ужо амаль нічога» (1976) даследуе душэўны стан і памкненні мастака, у аповесці «Ніхто» (1983) праз міфалагічную прызму спрабуе асэнсаваць месца і прызначэнне чалавека ў Сусвеце. Яго творам уласцівы філасафічнасць, нетрадыцыйнае светаўспрамынне, экзістэнцыяльная праблематыка.
Тв.: Popiół i diament. Warszawa, 1964; Trzy opowieści: Ciemnści kryją ziemię. Bramy raju. Idzie skacząc po górach. Warszawa, 1973: Nikt. Warszawa, 1987; Рус. пер. — Сочинения. Т. 1—2. М., 1990. М.М.Хмяльніцкі. с. 353
АНДЖАЛІ́НІ (Angiolini) Даменіка Марыа Гаспара (9.2.1731, Фларэнцыя — 5.2.1803), італьянскі балетмайстар, артыст, лібрэтыст і кампазітар. Адзін з заснавальнікаў дзейснага балета. Падзяляў балетныя жанры на 4 групы: гратэск, камічны, паўхарактарны і высокі. Важнейшае месца ў балеце адводзіў музыцы. На аснове камедый Мальера стварыў новае для муз. т-ра відовішча. Працаваў у Італіі, Германіі, Аўстрыі, у 1766—86 (з перапынкамі) у Пецярбургу і Маскве. Паставіў шэраг балетаў, у т.л. на ўласную музыку. с. 353
АНДЖАПАРЫ́ДЗЕ Верыко (Вера Іўліянаўна; 6.10.1900, Кутаісі — 30.1.1987), грузінская актрыса. Нар. арт. СССР (1950). Герой Сац. Працы (1979). Вучылася ў драм. студыях у Маскве і Тбілісі. Працавала ў Тбілісі ў груз. т-ры імя Руставелі (з 1920), з 1928 — у т-ры імя К.Марджанішвілі. Актрыса вял. сцэн. культуры, яркай індывідуальнасці, развівала рамантычныя традыцыі груз. т-ра. Лепшыя ролі: Джавара («Выгнаннік» В.Пшавелы), Марыя Сцюарт (аднайм. п’еса Ф.Шылера), Клеапатра («Антоній і Клеапатра» У.Шэкспіра). Здымалася ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946, 1952. с. 353
АНДЖАПАРЫ́ДЗЕ Зураб Іванавіч (н. 12.4.1928, Кутаісі), грузінскі спявак (лірыка-драм. тэнар). Нар. арт. СССР (1966). Скончыў Тбіліскую кансерваторыю (1952), з 1971 выкладае ў ей (праф. з 1984). У 1952—59 і з 1970 саліст Т-ра оперы і балета імя Паліяшвілі (Тбілісі), у 1959—70 — Вял. т-ра. Сярод лепшых партый: Абесалом («Абесалом і Этэры» З.Паліяшвілі), Міндыя («Міндыя» А.Тактакішвілі), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ). Дзярж. прэмія Грузіі 1971. с. 353
АНДЖЭ́ЛІКА , Фра Анджэліка, Беата Анджэліка (Angèlico, Fra Angelico, Beato Angèlico; сапр. Гвіда ды П’етра; Guido di Pietro; каля 1400, г. Вік’ё, прав. Фларэнцыя, Італія — 18.2.1455), італьянскі жывапісец эпохі Ранняга Адраджэння. Прадстаўнік фларэнцінскай школы. Як мастак склаўся пад уплывам познагатычнага жывапісу, у далейшым выкарыстаў рэалізм Мазачыо. Наіўнае і глыбока рэліг. мастацтва Анджэліка прасякнута светлым лірызмам і мяккай паэтычнасцю: «Каранацыя Марыі» (каля 1434—35); фрэскі б. манастыра Сан-Марка ў Фларэнцыі (1438—45), «Мадонна на троне паміж святымі Кацярынай і Даменікам» (1445), капэлы Мікалая V у Ватыкане (1445—48) і інш. с. 354
АНДО́РА (каталанскае, ісп. Andorra, франц. Andorre), Княства Андора (каталанскае Principat d’Andorra, ісп. Principado de’Andorra, франц. Principauté d’Andorre), дзяржава на ПдЗ Еўропы ва ўсх. Пірэнеях паміж Іспаніяй і Францыяй. Пл. 465 км2, нас. 64 тыс. чад. (1993). Сталіца — г. Андорала-Вела. Афіц. мова каталанская, выкарыстоўваецца таксама ісп. і французская. Насельніцтва: іспанцы (61%), андорцы (30%), французы (6%) і інш. Большасць вернікаў — католікі. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 137 чал. на 1 км2. У адм.-тэр. адносінах Андора падзяляецца на 7 абшчын. Афіцыйна Андора — суверэннае парламенцкае княства, фактычна — рэспубліка. Заканадаўчы орган — аднапалатны Ген. савет, які выбіраецца ўсеаг. прамым галасаваннем на 4 гады. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе Выканаўчы савет (урад) з 5 міністраў. Узбр. сіл не мае. Існуюць невял. паліцэйскія фарміраванні для аховы грамадскага парадку.
Прырода. Размешчана на паўд. схілах Пірэнеяў у даліне р. Валіра і яе прытокаў (бас. р. Эбра), акружанай гарамі выш. 800—2942 м. Шмат азёраў ледавіковага паходжання. Сярэднія т-ры студз. ў гарах -15 °С, у даліне Валіры і на Пд Андоры -2 °С, ліп. — да 20 °С, ападкаў 1000—2000 мм за год. Частыя засухі. Па схілах гор шыракалістыя (дуб, граб, бук, каштан; займаюць 30% тэр.) і ялова-піхтавыя лясы, вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі. Карысныя выкапні: свінцовыя, жал. і сярэбраныя руды, шыферныя сланцы, каштоўныя і вырабныя камяні, ёсць мінер. воды.
Гісторыя. Першае ўпамінанне ў крыніцах адносіцца да 805. У сярэднія вякі тэр. Андоры — феад. ўладанне ў асн. графаў дэ Фуа і епіскапаў Урхельскіх; паводле пагаднення 1278 іх сумесны сюзерэнат. Пазней правы графаў дэ Фуа перайшлі да франц. каралёў. З 1419 дзейнічае Ген. савет — найстарэйшы (пасля ісландскага) парламент у Еўропе. У 1866 уведзена канстытуцыя, з 1867 улада епіскапа абмежавана. У жыцці і звычаях народа Андоры захоўваюцца перажыткі дафеад. і феад. адносін (абшчынная ўласнасць на зямлю, звычаёвае права і інш.). У 1933 уведзена ўсеагульнае выбарчае права для мужчын, у 1970 — і для жанчын. У 1981 падпісаны дэкрэт аб «рэформе інстытутаў» (раздзяленні ўлады), якім прадугледжана акрамя Ген. савета стварэнне Выканаўчага савета. Пасля парламенцкіх выбараў у 1992 Ген. савет і ўрад узначаліў лідэр рэфармістаў О. Рыба-Рэйг. На рэферэндуме ў сак. 1993 прынята новая канстытуцыя. 2.6.1993 падпісаны дагаворы аб добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве з Францыяй і Іспаніяй, якія першыя прызналі суверэнітэт Андоры. Да гэтага моманту, знаходзячыся пад двайным пратэктаратам Францыі і епіскапа Урхельскага, Андора плаціла ім абодвум сімвалічную даніну грашамі і натурай. Паліт. партыі: Саюз і прагрэс, Дэмакр. саюз і інш.
Гаспадарка. Аснова эканомікі — абслугоўванне турыстаў (больш за 10 млн. чал. штогод, 250 атэляў). Развіты лячэбна-аздараўленчы і горны турызм (асабліва лыжны). Бальнеалагічны цэнтр Андоры — г. Лес-Эскальдэс. Валавы ўнутр. прадукт — 760 млн. дол. (1992). Прадпрыемствы харчасмакавай (у т.л. тытунёвай), лёгкай прам-сці. ГЭС магутнасцю 26,5 МВт. Развіты саматужныя і дапаможныя промыслы — выраб сувеніраў, вытв-сць драўнянага вугалю, лесанарыхтоўкі. У сельскай гаспадарцы спалучаюцца пашавая жывёлагадоўля і земляробства. Разводзяць авечак (больш за 25 тыс. галоў). Пад с.-г. культурамі 4% тэр. краіны. Вырошчваюць ячмень, жыта, кукурузу, бульбу, агародніну, тытунь (20% пасяўной пл.), вінаград, аліўкавыя дрэвы. Транспарт аўтамабільны, аўтамагістралі злучаюць Андору з Іспаніяй і Францыяй. Экспарт: электраэнергія, свінцовая руда, воўна, аўчыны, тытунь, соль, керамічныя вырабы, драўняны вугаль. Імпарт: прамысл. і харч. тавары. Гал. знешнегандлёвыя партнёры — Францыя, Іспанія і Вялікабрытанія. Андора — міжнар. фінансавы цэнтр. Грашовыя адзінкі — франц. франк і ісп. песета.
Ю.В.Ляшковіч (прырода, гаспадарка). с. 354
АНДО́РА-ЛА-ВЕ́ЛА (Andorra la Vella), Андора, горад, сталіца Андоры. 20 тыс. ж. (1990). У Пірэнеях, самая высакагорная сталіца ў Еўропе (1055 м над узр. м.), размешчана ў даліне р. Валіра. Вытв-сць тытунёвых вырабаў, сувеніраў. Турызм. Транспартны пункт на аўтамагістралі, якая злучае Іспанію і Францыю. Помнік архітэктуры «Дом Далін» (1580) — рэзідэнцыя ўрада. с. 354
АНДРАГЕНЕ́З [ад грэч. anër (andros) мужчына + ...генез], мадыфікацыя палавога размнажэння, пры якой новы арганізм развіваецца ў адпаведнасці толькі з генетычным матэрыялам сперматазоідаў; разнавіднасць партэнагенезу. Пры андрагенезе мацярынскае ядро гіне яшчэ да пранікнення сперматазоідаў у клетку і ўзнікае гаплоідны арганізм з храмасомным наборам бацькоўскай формы (наз. андрагенетычным). Звычайны ў кукурузы, некаторых відаў тытуню, эксперыментальна атрыманы ў шаўкапрада, наезнікаў. Штучнае атрыманне жыццяздольных зародкаў магчыма пры аднаўленні дыплоіднага набору храмасом, калі ў яйцаклетку пранікае адначасова некалькі сперматазоідаў і зліваюцца 2 бацькоўскія гаплоідныя ядры. У доследах андрагенез выкарыстоўваецца для вывучэння магчымасцяў кіравання полам пры неабходнасці атрымаць толькі мужчынскае патомства. с. 355
АНДРАГЕ́НЫ [ад грэч. anёr (andros) мужчына + ген(ы)], мужчынскія палавыя гармоны пазваночных. Складаюцца з вытворных халестэрыну — тэстастэрону і андрастэрону. Па хім. будове — стэроіды.
У мужчынскім арганізме ўтвараюцца семяннікамі і коркавым слоем наднырачнікаў, у жаночым — коркавым слоем наднырачнікаў і часткова яечнікамі. Забяспечваюць развіццё мужчынскіх палавых органаў, другасных палавых адзнак, мышачнай сістэмы, ствараюць станоўчы баланс бялкоў. Утварэнне андрагенаў залежыць ад ганадатропнай функцыі гіпофіза, якая кантралюецца ц.н.с. Выкарыстоўваюць у медыцыне пры парушэннях палавой функцыі, у клімактэрычны перыяд, таксама ў жывёлагадоўлі. Андрагены знойдзены ў ганадах многіх беспазваночных і ў насенні некаторых раслін. с. 355
АНДРАДЫ́Т , мінерал групы гранатаў, Ca3Fe2[SiO4]3. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае крышталі, зярністыя масы. Колер жоўты, зялёны, чырванавата- або жаўтавата-карычневы, карычневы або чорны. Бляск шкляны, алмазападобны. Цв. 6—7,5. Шчыльн. 3,86 г/см3. Кантактна-метасаматычнага паходжання. Тыповы мінерал вапняковых метамарфізаваных асадкавых парод, скарнаў, вулканічных парод і россыпаў. Абразіўны матэрыял. с. 355
АНДРАЕ́ВІЧ-КУН (Andrejević-Kun) Джорджа (31.3.1904, г. Вроцлаў — 17.1.1964), сербскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Бялградзе (1920—25), Венецыі, Рыме і Парыжы. Заснавальнік сац.-крытычнага кірунку ў сербскім мастацтве 1930-х г. Удзельнік грамадз. вайны ў Іспаніі 1936—39, у 1941—45 — нац.-вызв. барацьбы ў Югаславіі. Аўтар станковых кампазіцый «Маці» (1937), «Калона» (1946), «У Парыжы» (1950), цыкла гравюр па дрэве «Крывавае золата» (1934), «За свабоду» (1937) і інш. с. 355
АНДРАЙКЕ́ВІЧ Ян Андрэй Гінтоўскі (1599 ці 1609—1674), бел. і польскі пісьменнік, педагог, царкоўны дзеяч. Са шляхецкага роду Андрайкевічаў герба «Побуг» Ваўкавыскага пав. Быў рэктарам Полацкага езуіцкага калегіума. Аўтар «Мемарыяла бессмяротнай памяці...» (Вільня, 1667), дзе змешчаны партрэты і гербы Сапегаў, а таксама твора «Гарчычнае зерне горкай пакуты... Хрыста...» (Вільня, 1673), перавыдадзенага ў Вільні (1688, 1757), Замосці (1701), Калішы (1746, 1756), Кракаве (1881); у 1719 перакладзены на ням. мову. У.Г.Кароткі. с. 355
АНДРАЙКО́ВІЧ (Бутаўт-Андрайковіч) Стафан Аляксандравіч (1861, Гродзенская губ. — ?), рэвалюцыянер. Вучыўся ў Гродзенскай, Віцебскай і 2-й Пецярбургскай гімназіях. З 1881 чл. рэв. групы ў Пецярбургу. Пасля яе ўваходжання ў 1883 на правах рабочай групы партыі «Народная воля» ў Пецярбургскую нарадавольніцкую арг-цыю загадваў (пад псеўд. Уладзімір Бажэнаў) «лятучай друкарняй». Быў звязаны з пецярбургскім гуртком «Агніска» («Ognisko») — філіялам польск. рабочай партыі «Пралетарыят». У 1883 арыштаваны, сасланы на 5 гадоў ва Усх. Сібір. У 1899 жыў у Гродне. с. 355
АНДРАМА́ХА , у грэчаскай міфалогіі жонка Гектара. Пасля гібелі мужа, узяцця Троі і падзелу здабычы ахейцамі Анрамаха дасталася сыну Ахіла Неапталему, якому нарадзіла 3 сыноў. Пасля яго смерці стала жонкай Гелена, брата Гектара. Да міфа аб Андрамасе звярталіся ў л-ры Гамер, Эўрыпід, Ж.Расін, у жывапісе Дж.Цьепала, Ж.Давід і інш. с. 355
АНДРАМЕ́ДА , у грэчаскай міфалогіі дачка эфіопскага цара Кефея і Касіяпеі. Калі Пасейдон з нерэідамі наслалі на Эфіопію пачвару і навадненне, бацька прынёс Андрамеду ў ахвяру. Персей забіў пачвару, выратаваў Андрамеду і ажаніўся з ёю. Пасля яны ператварыліся ў сузор’і. Тэма выратавання Андрамеды адлюстравана ў л-ры (Лопэ дэ Вэга, Г.Сакс, П.Кальдэрон) і выяўл. мастацтве (малюнкі на ант. вазах, фрэскі ў Пампеі, палотны Тыцыяна, Рубенса, Рэмбранта і інш.). с. 355
АНДРАМЕ́ДА (лац. Andromeda), сузор’е Паўн. паўшар’я. У Андрамедзе 3 зоркі 2-й зорнай велічыні і спіральная галактыка (гл. Андрамеды туманнасць). Найлепшыя ўмовы бачнасці ў вер.—кастрычніку. Гл. таксама Зорнае неба. с. 356
АНДРАМЕ́ДА , кветкавая расліна, гл. Імшарніца. с. 356
АНДРАМЕ́ДЫ ТУМА́ННАСЦЬ , найбліжэйшая да нашай Галактыкі гіганцкая спіральная галактыка, самая яркая ў Паўн. паўшар’і неба. Маса (3—5) ∙ 1011 масаў Сонца, адлегласць ад Зямлі 700 кпк. Бачна простым вокам (як туманная «плямка») у сузор’і Андрамеды. Зоркавая прырода Андрамеды туманнасці выяўлена ў 1925. с. 356
АНДРАМЕДЫ́ДЫ , біэліды, метэорны паток з радыянтам у сузор’і Андрамеды. Звязаны з распадам Біэлы каметы. У 1741, 1872 і 1885 назіраліся метэорныя дажджы Андрамедыды. У выніку ўздзеяння Юпітэра на арбіту Андрамедыды ў 20 ст. колькасць метэарытаў у патоку значна зменшылася. с. 356
АНДРАСТЭРО́Н , мужчынскі палавы гармон (андраген). Асн. прадукт метабалізму тэстастэрону, падобны да яго біял. дзеяннем — здольны выклікаць узмацненне або ўзнікненне другасных палавых адзнак у пазваночных жывёл і чалавека. У значнай колькасці выводзіцца з мачой. Гарманальная актыўнасць андрастэрона прыкладна ў 10 разоў слабейшая, чым тэстастэрону; выкарыстоўваецца ў медыцыне для ацэнкі ўзроўню прадукцыі андрагенаў у арганізме і пакладзена ў аснову колькаснай ацэнкі біял. дзеяння мужч. палавых гармонаў. с. 356
АНДРАЦЭ́Й [ад грэч. anёr (andros) мужчына + oikia жыллё], сукупнасць мужчынскіх органаў кветкі — тычынак. с. 356
АНДРАЮ́К Нестар Ільіч (парт. псеўд. Мядзведзеў, Алёша; 12.10.1906, в. Сычы Брэсцкага р-на — 2.3.1976), удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. З 1926 сакратар Гродзенскага акр. к-та КСМЗБ, з 1927 чл. сакратарыята ЦК КСМЗБ. За рэв. дзейнасць у 1928 зняволены на 8 гадоў. У 1938—39 палітвязень Бяроза-Картузскага канцлагера. У вер. 1939 арганізоўваў у Пінску паўстанцкія атрады. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Цэнтр. фронце ў знішчальнай авіяцыі. У 1947—53 на гасп. і сав. рабоце ў Брэсце. с. 356
АНДРАЮ́К Серафім Антонавіч (н. 10.3.1933, в. Градзялі Беластоцкага ваяв., Польшча), бел. крытык і літаратуразнавец. Канд. філал. н. (1966). Скончыў БДУ (1957). Настаўнічаў. З 1966 у Ін-це л-ры АН Беларусі. З 1981 гал. рэдактар, з 1993 дырэктар выд-ва «Мастацкая літаратура». Даследуе сучасную бел. прозу: манаграфіі і зб-кі крытычных арт. «Жыццё. Літаратура. Героі» (1973), «Вывяраючы жыццём» (1976), «Традыцыі і сучаснасць» (1981), «Жыць чалавекам» (1983, Літ. прэмія СП Беларусі імя І.Мележа 1984), «Чалавек на зямлі: Нарыс творчасці І.Пташнікава» (1988).
Тв.: А жыццё — вышэй за ўсё: Выбр.: Літ.-крытыч. арт.; Нарыс творчасці. Мн., 1992. с. 356
АНДРАЯ́НАВА Алена Іванаўна (13.7.1819 — 26.10.1857), руская балерына. Скончыла Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1837). Да 1854 у Пецярбургскай балетнай трупе. Прадстаўніца рамант. балета. Выкананне Андраянавай вызначалася віртуознасцю класічнага і характарнага танцаў, пантамімнай выразнасцю, тэмпераментам, дасканаласцю пластыкі. Першая рус. выканальніца партый Жызэлі («Жызэль» А.Адана), Пахіты («Пахіта» Э.Дэльдэвеза) і інш. с. 356
АНДРО́НАЎ Аляксандр Аляксандравіч (11.4.1901, Масква — 31.10.1952), савецкі фізік, стваральнік навук. школы па тэорыі нелінейных ваганняў. Акад. АН СССР (1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). Праф. Горкаўскага ун-та (1931). Першы прапанаваў матэм. апарат для тэорыі нелінейных ваганняў. Стварыў асновы тэорыі аўтаваганняў. Вырашыў шэраг важных нелінейных задач тэорыі радыётэхнікі, аўтам. рэгулявання і агульнай дынамікі машын.
Тв.: Собрание трудов. М., 1956. с. 356
АНДРО́НАЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура бронзавага веку (каля сярэдзіны 2 — пач. 1-га тыс. да н.э.) на тэр. Зах. Сібіры і Казахстана. Назва ад могільніка каля в. Андронава (Краснаярскі край). Насельніцтва займалася пераважна жывёлагадоўляй, жыло ў паўзямлянкавых і наземных жытлах на адкрытых паселішчах, карысталася бронзавай зброяй (кельты, наканечнікі коп’яў, нажы), крамянёвымі наканечнікамі стрэл. Пахаванні ў ямах пад курганамі (часам з каменнымі агароджамі) у скурчаным становішчы, вядомы выпадкі трупаспалення. Характэрны керамічны посуд слоікападобнай формы з геам. арнаментам. Андронаўская культура разглядаецца як умоўная назва т.зв. андронаўскай культурнай агульнасці — некалькіх археал. культур. с. 356
АНДРО́НІК I (Andronikos) Камнін (1118—12.8.1185), візантыйскі імператар з 1183, апошні з дынастыі Камнінаў. Захапіў прастол, скарыстаўшы нар. рух. Імкнучыся ўмацаваць бюракратычны апарат і знішчыць карупцыю, праводзіў палітыку тэрору супраць арыстакратыі. Пакараны смерцю. с. 356
АНДРО́НІКАЎ (Андронікашвілі) Іраклій Луарсабавіч (28.9.1908, С.-Пецярбург — 11.6.1990), рускі пісьменнік, літаратуразнавец. Засл. дз. маст. РСФСР (1959). Д-р філал. н. (1956). У літ.-знаўчых працах даследаваў творчасць М.Ю.Лермантава. У напаўбелетрыстычных творах («Загадка Н.Ф.І.», 1938; «Тагільская знаходка», 1956, і інш.) расказваў пра архіўныя і тэксталагічныя пошукі. Выступаў з уласнымі вуснымі апавяданнямі, у якіх ствараў партрэты пісьменнікаў, артыстаў. Дзярж. прэмія СССР 1967.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1980—81. с. 356
АНДРО́НІКАЎ МАНАСТЫ́Р , Андронікаў Спаса Нерукатворнага мужчынскі манастыр. Засн. каля 1360 у Маскве на беразе р. Яўза. Названы ў гонар першага ігумена — Андроніка. Арх. ансамбль уключае белакаменны 4-слуповы Спаскі сабор (1420—27) з фрагментамі фрэсак (1420-я г.), выкананых пад кіраўніцтвам Д.Чорнага і А.Рублёва, аднаслуповую трапезную (1504) з царквою Міхаіла Архангела (1694), сцены і вежы (17 ст.). З 1947 — музей-запаведнік стараж.-рус. мастацтва імя А.Рублёва. с. 357
АНДРО́ПАЎ Юрый Уладзіміравіч (15.6.1914, станіца Нагуцкая Стаўрапольскага краю — 9.2.1984), савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Ген. арміі (1976). Герой Сац. Працы (1974). З 1944 на парт. рабоце ў Карэліі. З 1953 пасол СССР у Венгрыі, з 1957 заг. аддзела, у 1962—67 і з мая 1982 сакратар ЦК КПСС. У 1967—82 старшыня КДБ СССР. З ліст. 1982 Ген. сакратар ЦК КПСС, адначасова з чэрв. 1983 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР. Чл. Палітбюро ЦК КПСС з 1973. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1950—54 і з 1962. с. 357
АНДРО́САЎСКАЕ ПЕРАМІ́Р’Е 1667 . Падпісана паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 9 лют. ў в. Андросава (Андрусава; на мяжы Мсціслаўскага і Смаленскага ваяв.) тэрмінам на 13,5 года; закончыла вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Паводле дагавора да Расіі перайшлі Смаленскае ваяв. з гарадамі Дарагабуж, Белая, Красны, Невель, Веліж і Себеж і Северская зямля з Чарнігавам і Старадубам. Рэч Паспалітая прызнала далучэнне Левабярэжнай Украіны да Расіі і згадзілася на перадачу Расіі Кіева да 1669 (не быў вернуты Рэчы Паспалітай). Запарожская Сеч апынулася пад агульным кіраўніцтвам абедзвюх дзяржаў. Беларусь і Правабярэжная Украіна засталіся ў межах Рэчы Паспалітай, іх насельніцтву гарантавалася свабода правасл. веравызнання і недатыкальнасць праваслаўных епархій. Андросаўскае перамір’е стала пачаткам саюзу Расіі і Рэчы Паспалітай супраць Турцыі і Крымскага ханства. с. 357
АНДРО́СІК Мікалай Мікалаевіч (н. 8.1.1945, в. Каменка Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне ветэрынарнай мікрабіялогіі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Д-р вет. н. (1989). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1970). З 1972 у Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі імя С.Н.Вышалескага, з 1994 нач. Гал. ўпраўлення аграрнай адукацыі Мінсельгасхарча Беларусі. Навук. працы па дыягностыцы, спец. прафілактыцы і мерах барацьбы з інфекц. хваробамі жывёл.
Тв.: Профилактика пневмоний свиней. Мн., 1989; Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.); Справочник по болезням молодняка животных. Мн., 1995 (разам з М.В.Якубоўскім, Я.АПанкаўцом). с. 357
АНДРО́ЎСКАЯ (сапр. Шульц) Вольга Мікалаеўна (21.7.1898, Масква — 31.3.1975), руская актрыса. Нар. арт. СССР (1948). З 1924 у трупе МХАТа. Выконвала пераважна камедыйныя ролі, вызначалася ўменнем ствараць складаныя характары. Сярод лепшых роляў: Сюзанна («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), лэдзі Тызл («Школа зласлоўя» Р.Шэрыдана), пані Конці («Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка). Здымалася на бел. кінастудыі ў фільмах «Мядзведзь» (1938) і «Чалавек у футарале» (1939). Дзярж. прэмія СССР 1952. с. 357
АНДРУ́САЎ Мікалай Іванавіч (19.12.1861, Адэса — 27.4.1924), рускі геолаг і палеантолаг, адзін з заснавальнікаў палеаэкалогіі. Акад. Пецярбургскай АН, чл.-кар. (1910). Праф. Юр’еўскага (1896) і Кіеўскага (1905) ун-таў, Вышэйшых жаночых курсаў у Пецярбургу (1912). Працаваў у Геал. к-це (Пецярбург). Навук. працы па стратыграфіі і палеанталогіі неагену Понтакаспійскага бас., тэктоніцы і палеагеаграфіі Альпійскай зоны Еўразіі, выкапнёвых рыфах, арганагенных вапняках. Даследаваў трацічныя адклады Паўн. Каўказа і Закаўказзя. Удзельнічаў у акіянаграфічных экспедыцыях на Чорным (1890) і Мармуровым (1894) морах, у заліве Кара-Багаз-Гол (1897). с. 357
АНДРУХО́ВІЧ Сцяпан Адамавіч (1.1.1909, в. Губіна Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 5.4.1989), бел. жывапісец. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930). Працаваў у станковым жывапісе. Сярод твораў: «Веснавая сяўба» (1947), «Коні. На лузе» (1953), «Калгасны табун» (1958), лірычныя і індустр. пейзажы «Жыта» (1947), «Мінскае мора» (1954), «Новалукомль» (1966), «Пейзаж з лодкай» (1973), «Перад дажджом» (1975), партрэт Я.Купалы (1979) і інш. с. 357
АНДРУШЭ́ВІЧ Ян (пач. 16 ст. — 1567 ?), рэлігійны і дзярж. дзеяч ВКЛ, паэт-лацініст. Канонік у Вільні, біскуп у Кіеве і Луцку. Аўтар дыдактычна-рэліг. паэмы «Lens Lituana olim...» (каля 1543) пра легендарнае забойства ў Вільні 14 францысканскіх манахаў у перыяд княжання Альгерда (1345—77). Гал. змест і пафас паэмы ў апалагетычна-хрысц. тэндэнцыйнасці, дыдактызме, асуджэнні братазабойстваў.
Літ.: Дорошкевич В.И. Новолатинская поэзия Белоруссии и Литвы: Первая половина XVI в. Мн., 1979. с. 357
АНДРЫЕ́ЎСКІ Дзмітрый Мікалаевіч (4.10.1904, г. Пагара Бранскай вобл. — 18.12.1983), вучоны ў галіне арган. хіміі. Д-р хім. н., праф. (1965). Скончыў Ін-т тонкай хім. тэхналогіі ў Маскве (1930). З 1943 у авіяцыйным, з 1959 у індустрыяльным ін-тах г. Куйбышаў. У 1966—74 у БДУ. Даследаваў састаў сланцаў, вугалю, распрацоўваў тэхналогіі пірагенных працэсаў паліва, атрымання араматычных злучэнняў, вывучаў ізамерызацыю алканаў і цыклаалканаў.
Тв.: К вопросу термодинамики изомеризации метилалканов (разам з Г.Я. Кабо, Г.М.Роганавым) // Нефтехимия. 1975. № 1. с. 357
АНДРЫЁЛІ Міхал Эльвіра (26.11.1837, Вільня — 23.8.1893), жывапісец, рысавальшчык, ілюстратар. Бацька выхадзец з Італіі. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, у Маскоўскім вучылішчы жывапісу і ваяння (1855—57), Пецярбургскай АМ (1857—59), у акадэміі Св. Лукі ў Рыме (1860). У 1861 на Рымскай выстаўцы адзначаны сярэбраным медалём. Працуючы ў Вільні, быў звязаны з рэв. коламі, прымыкаў да «чырвоных». У 1863 на Віленшчыне і ў Коўне ўдзельнічаў у паўстанні 1863—64. У вер. 1863 арыштаваны, у студз. 1864 уцёк з ковенскай турмы за мяжу. Жыў у Лондане і Парыжы, стварыў шмат графічных работ пра падзеі 1863. Вярнуўся ў 1866 на радзіму, арыштаваны і сасланы ў Вятку, дзе стаў настаўнікам будучых рус. мастакоў В. і А.Васняцовых. З 1871 у Варшаве, прадаўжаў маст. адукацыю ў школе Герсана. У 1883—86 працаваў у Парыжы. У жывапісных і графічных работах адлюстроўваў жыццё і побыт бел. і літ. народаў, іх гіст. мінулае (графічныя творы «Смерць Кейстута», «Сутычка літвінаў з крыжаносцамі», «Хрышчэнне язычнікаў», «Смерць Людвіка Нарбута каля Дубічаў», «Залёты шаўца»). Напісаў партрэт Ф.Багушэвіча. Ілюстрацыі да кніг А.Міцкевіча, Ю.Славацкага, А.Мальчэўскага, Ю.Крашэўскага, У.Сыракомлі, Э.Ажэшкі, У.Шэкспіра, Дж.Ф.Купера, зробленыя пад уплывам рамантызму, вызначаюцца тэхн. лёгкасцю, багаццем фантазіі.
Літ.: История русского искусства. Т. 9, кн. 2. М., 1965; Andriolli — świadek swoich czasów: Listy i wspomnienia. Wrocław etc., 1976. с. 357
АНДРЫЖЫЕ́ЎСКІ Анатоль Альгертавіч (н. 31.5.1944, г. Ульянаўск, Расія), бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-р тэхн. н. (1994). Скончыў Маскоўскі ун-т (1969). З 1972 у Ін-це ядз. энергетыкі, з 1994 у Ін-це праблем энергетыкі АН Беларусі. Навук. працы па механіцы і цеплафізіцы дысперсных парагазавадкасных асяроддзяў, экалагічных аспектах узаемадзеяння энергет. і прыродных сістэм, міграцыі аэразольных выкідаў АЭС у аэра- і гідрасферах.
Тв.: Динамическая устойчивость работы системы неэквивалентных парогенерирующих каналов // Диссоциирующие газы как теплоносители и рабочие тела АЭС. Мн., 1981. с. 358
А́НДРЫЧ (Andriђ) Іва (9.10.1892, в. Долак, каля г. Траўнік, Боснія — 13.3.1975), югаслаўскі пісьменнік і дыпламат. Д-р філасофіі (1924). Чл. Сербскай АН (з 1926), Югаслаўскай (з 1951) і Славенскай (з 1953) акадэмій навук і мастацтваў. У 1921—41 дыпламат у еўрап. краінах. Аўтар зб-каў лірычных вершаў у прозе «Ex ponto» (1918), «Неспакоі» (1920), апавяданняў і аповесцяў «Шлях Аліі Джэрджалеза» (1920), «Мост на Жэпе» (1947) і інш., кароткіх раманаў «Паненка» (1945), «Пракляты двор» (1954). Сусв. вядомасць прынеслі гіст. раманы пра мінулае Босніі «Траўніцкая хроніка» і «Мост на Дрыне» (абодва 1945). Гал. рысы яго твораў — філас. напоўненасць і глыбокі псіхалагізм. Літ.-крыт. працы пра дзеячаў сербскай і сусветнай культуры. Нобелеўская прэмія 1961. На бел. мову творы Андрыча перакладалі В.Рагойша, А.Разанаў, Л.Самасейка, Б.Сачанка, Г.Тварановіч, І.Чарота.
Тв.: Сабрана дела. Т. 1—17. Београд и др., 1981; Бел. пер. — Трывожны год. Мн., 1978; Мост на Дрыне; Пракляты двор. Мн., 1993; Рус. Пер. — Собр. соч. Т. 1—3. М., 1984—85.
Літ.: Иво Андриһ: Биобиблиогр. указ. М., 1974; Поповић Р. Иво Андриһ: Живот. Београд, 1988. І.А.Чарота. с. 358
А́НДРЫЧ (Andrycz) Ніна (н. 11.11.1915, Брэст), польская актрыса. Скончыла Ін-т тэатр. мастацтва ў Варшаве (1935). Працуе ў варшаўскім «Тэатры Польскім». Яркі тэмперамент актрысы найб. поўна раскрыўся ў ролях рамант. рэпертуару. Яе мастацтву ўласцівыя тонкасць псіхал. аналізу, трагічная глыбіня вобразаў; лэдзі Мільфард («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Жанна («Святая Іаанна» Б.Шоу), Хімена і Ізабэла Лэнцкая («Лялька» паводле Б. Пруса). с. 358
А́НДРЫЧЫК (Andričik) Юрай (н. 22.4.1937, в. Бежаўцы Міхалаўскага р-на, Чэхія), славацкі паэт і перакладчык. Скончыў Ін-т рус. мовы і л-ры ў Празе (1960). Аўтар зб-каў паэзіі «Узыходжанне на зямлю» (1970), «Глухія зычныя» (1973), кн. апавяданняў для дзяцей «Павой» (1976). Асн. тэматыка творчасці — хараство і багацце роднай зямлі, духоўнае жыццё сучасніка. Перакладае з рус., бел., укр., польск., чэшскай моў на славацкую. У яго перакладзе з бел. мовы выйшлі кн. паэзіі «Глыток вады» М.Танка (1975), «Так лёгка крочыш» П.Макаля (1982), аповесць «Лонва» І.Пташнікава (1980), зб-кі бел. паэзіі «Моваю сэрца» (1977, разам з Г.Крыжанавай-Брынзавай) і бел. нар. казак «Чароўная дудка» (1982). Асобныя вершы бел. паэтаў у перакладзе Андрычыка ўвайшлі ў анталогію «Жыццё супраць смерці» (1980), «Анталогію савецкай паэзіі ХХ стагоддзя» (Т. 1—2, 1981). А.К.Гардзіцкі. с. 358
АНДРЫЯ́НАЎ Кузьма Андрыянавіч (28.12.1904, в. Кандакова Цвярской вобл., Расія — 13.3.1978), савецкі хімік-арганік. Акад. АН СССР (1964; чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1930). З 1930 ва Усесаюзным электратэхн. ін-це, з 1954 у Ін-це элементаарган. злучэнняў АН СССР, адначасова з 1959 у Ін-це тонкай хім. тэхналогіі. Асн. навук. даследаванні па сінтэзе і распрацоўцы прамысл. тэхналогій новых высокамалекулярных злучэнняў, асабліва тэрмаўстойлівых крэмнійарган. палімераў, і матэрыялаў на іх аснове для электратэхн., лакафарбавай і буд. вытв-сці. Ленінская прэмія 1963. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946, 1950, 1953.
Тв.: Теплостойкие кремнийорганические диэлектрики. М.; Л., 1957; Методы элементоорганической химии: Кремний. М., 1968. с. 358
АНДРЫЯ́НАЎ Мікалай Яфімавіч (н. 14.11.1952, г. Уладзімір), расійскі спартсмен (гімнастыка). Абсалютны чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1976, Манрэаль), алімпійскі чэмпіён у асобных відах мнагаборства (1972, Мюнхен, 1976). Абсалютны чэмпіён свету 1978, Еўропы 1975, СССР 1972—74. Чэмпіён свету 1974 і 1978, Еўропы і СССР у 1971—75 у асобных відах мнагаборства. Уладальнік Кубка свету 1975—77. с. 358
АНДРЫЯ́ШАЎ Аляксандр Міхайлавіч (1.9.1863, Чарнігаў — 1939), украінскі гісторык. Скончыў Кіеўскі ун-т (1886). Працаваў у архівах Львова, Кіева, Рэвеля, Рыгі, Пецярбурга, супрацоўнічаў з Кіеўскай археагр. камісіяй. Даследаваў гісторыю ўкр. зямель феад. перыяду («Нарыс гісторыі Валынскай зямлі да канца XIV ст.», 1887; «Нарыс гісторыі каланізацыі Пераяслаўскай зямлі да пачатку XVI стагоддзя», 1931). с. 359
АНДРЭ́ (Andrè) Жак (25.2.1919, Парыж — 3.4.1988), французскі лётчык, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Засл. лётчык Францыі. Вучыўся ва ун-це, скончыў лётную школу. З 1943 у СССР у складзе знішчальнага авіяпалка «Нармандыя—Нёман» 1-й паветр. арміі. Удзельнік Віцебска-Аршанскай, Усх.-Прускай, Кёнігсбергскай аперацый. Зрабіў 113 баявых вылетаў, збіў 17 самалётаў праціўніка. Да 1969 у франц. арміі, палкоўнік. с. 359
АНДРЭ́ (Andrée) Саламон Аўгуст (18.10.1854, Грэна — кастр. 1897), шведскі інжынер, даследчык Арктыкі. У 1882—83 прымаў удзел у навук. экспедыцыі на Шпіцберген. 11.7.1897 (з Н.Стрынбергам і К.Фрэнкелем) спрабаваў дасягнуць Паўн. полюса на паветр. шары «Арол» уласнай канструкцыі, аднак загінуў на в-ве Белы (на У ад Шпіцбергена). Рэшткі экспедыцыі знойдзены ў 1930. У гонар Андрэ названа паўн. частка в-ва Зах. Шпіцберген (Зямля Андрэ). с. 359
АНДРЭ́ЕВА Ефрасіння Георгіеўна (н. в. Афонькіна Паўн.-Казахстанскай вобл.), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-р пед. н. (1988), праф. (1991). Скончыла Башкірскі пед. Ін-т (1955). З 1958 у Мінску. Працавала ў Мін-ве адукацыі Беларусі і НДІ педагогікі, з 1974 у Бел. пед. ун-це. Даследуе гісторыю нар. асветы і пед. думкі Беларусі. Аўтар дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ.
Тв.: Гісторыя педагогікі. Ч. 1. Гісторыя замежнай педагогікі са старажытных часоў да 1992 г. Мн., 1992; Гісторыя педагогікі. Ч. 2. Гісторыя педагогікі Беларусі са старажытных часоў да 1917 г. Мн., 1993. с. 359
АНДРЭ́ЕВА (сапр. Юркоўская) Марыя Фёдараўна (1868, С.-Пецярбург — 8.12.1953), руская актрыса. З 1894 артыстка Т-ва мастацтва і л-ры, у 1898—1905 у МХТ. З тонкім лірызмам выконвала ролі ў п’есах Г.Гаўптмана (Раўтэндэляйн — «Патанулы звон», Кетэ — «Адзінокія»), А.Чэхава (Ірына — «Тры сястры», Аня — «Вішнёвы сад»), М.Горкага (Наташа — «На дне», Ліза — «Дзеці сонца», Мар’я Львоўна — «Дачнікі»). Адна са стваральнікаў і артыстка (1919—26) Вял. драм. т-ра ў Петраградзе. У 1931—48 дырэктар Маскоўскага Дома вучоных. с. 359
АНДРЭ́ЕВЫЯ ІМХІ́ , андрэіды (Andreaeidae), падклас лістасцябловых імхоў. Уключае 2 сям.: андрэевыя (120 відаў) і андрэебрыевыя (1 від). На Беларусі адзін род — андрэя з сям. андрэевых.
Старажытная група імхоў, якія, магчыма, існуюць з верхняга дэвону-карбону. Шэрагам прыкмет нагадваюць брыевыя імхі, адрозніваюцца тым, што каробачка раскрываецца прадаўгаватымі шчылінамі, як у пячоначнікаў. Прыстасаваны да скальна-камяністых субстратаў, вытрымліваюць нізкія т-ры і працяглае высыханне. Г.Ф.Рыкоўскі. с. 359
АНДРЭЕ́СКУ (Andreescu) Іон (15.11.1850, Бухарэст — 22.10.1882), румынскі жывапісец. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Бухарэсце (1869—72), у акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1879—81). У канцы 1870-х г. працаваў у Францыі разам з жывапісцамі барбізонскай школы жывапісу. Пейзажы і партрэты адметныя лірызмам, тонкасцю каларыту: «Чабан з авечкамі» (1873), «У лесе Бузэу» (1874), «Дарога па ўзгорках», «Сялянка ў зялёнай хустцы», аўтапартрэт, «Зіма ў Барбізоне» (усе 1881) і інш. с. 359
АНДРЭ́ЕЎ (сапр. Пракоф’еў) Аляксандр Аляксандравіч (13.4.1923, С.-Пецярбург — 10.1.1960), рускі паэт, перакладчык. Скончыў Ленінградскі ун-т (1948). Аўтар зб-каў вершаў «Зорка пакаленняў» (1959) і «Сонца Ленінграда» (1961). Перакладаў на рус. мову творы ўкр., эст., чэшскіх і інш. паэтаў. Першыя пераклады з бел. паэзіі змешчаны ў «Анталогіі беларускай паэзіі» (Л., 1948). Пераклаў паэму «Безназоўнае» і шмат вершаў Я.Купалы, асобныя творы П.Броўкі, А.Куляшова, М.Танка, М.Лужаніна, В.Віткі і інш. с. 359
АНДРЭ́ЕЎ Аляксей Леанідавіч (н. 24.2.1920, С.-Пецярбург), рускі і бел. артыст балета і балетмайстар. Засл. арт. Расіі (1957), засл. дз. маст. Беларусі (1963). Скончыў Ленінградскае харэагр. вучылішча (1939). Да 1959 саліст і балетмайстар Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. У 1960—64 і 1971—73 гал. балетмайстар Дзярж. т-ра оперы і балета БССР. Паставіў (разам з Н.Стукалкінай) першыя нац. балеты на сучасную тэму «Мара» Я.Глебава (1961) і «Святло і цені» Г.Вагнера (1963). З інш. пастановак на бел. сцэне: «Казка пра мёртвую царэўну і сем асілкаў» У.Дзешавова на тэмы А.Лядава (1961), «Дон Кіхот» Л.Мінкуса (1962), «Трыстан і Ізольда» на муз. Р.Вагнера і «Балеро» на муз. М.Равеля (1963), «Гарэзлівыя частушкі» на муз. Р.Шчадрына (1971; усе са Стукалкінай).
Літ.: Грищенко М.М. Белорусский балет и современная тема. Мн., 1989. с. 359
АНДРЭ́ЕЎ Анатоль Яўгенавіч (н. 14.9.1916, г. Рагачоў Гомельскай вобл.), адзін з кіраўнікоў партыз. руху на тэр. Віцебскай і Беластоцкай абл. у Вял. Айч. вайну, дзярж. дзеяч БССР. Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Рэсп. партшколу пры ЦК КП(б)Б (1950), ВПШ пры ЦК КПСС (1959). З ліст. 1941 кіраваў падп. групай на чыг. ст. Орша. У 1942—44 камісар, камандзір партыз. атрадаў. З 1961 нач. Гал. ўпраўлення, у 1963—64 міністр аўтатранспарту БССР. Старшыня Бел. рэсп. савета ветэранаў вайны, працы і ўзбр. сіл (1987—94), Камісіі па справах б. партызан і падпольшчыкаў пры Прэзідыуме ВС БССР (1987—92). Чл. ЦК КПБ (1966—86). З 1986 чл., у 1990—91 нам. старшыні Рэвіз. камісіі КПБ. Дэп. ВС БССР у 1963—85, нар. дэп. СССР у 1989—91. с. 359
АНДРЭ́ЕЎ Андрэй, майстар разьбярскай і сталярнай справы 17 ст. Родам з Беларусі. У 2-й пал. 17 ст. працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1684 «са таварышчы рабілі крэслы вялікай гасударыні, ларцы і паднасныя сталы». с. 359
АНДРЭ́ЕЎ Барыс Фёдаравіч (9.2.1915, Саратаў — 25.4.1982), рускі кінаакцёр. Нар. арт. СССР (1962). Скончыў Саратаўскі тэатр. тэхнікум (1937). Ствараў вобразы простых, знешне грубаватых хлопцаў, у якіх раскрываў душэўную шчодрасць, шырыню рус. нар. характару (Назар Дума ў «Трактарыстах», 1939; Бурмак у «Паданні аб зямлі Сібірскай», 1948); Саша Свінцоў у фільме «Два байцы», 1943). З 1950 выконваў пераважна псіхалагічна глыбокія драм. ролі: Сава Зарудны («Паэма пра мора», 1958), Глазуноў («Аповесць палымяных гадоў», 1961), Расамаха («Шлях да прычала», 1962), Важак («Аптымістычная трагедыя», 1963) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1948, 1950. с. 359
АНДРЭ́ЕЎ Васіль Васілевіч (3.1.1861, г. Бежацк Цвярской вобл. — 26.12.1918), рускі музыкант, балалаечнік-віртуоз. У 1838 заснаваў у Пецярбургу першы аркестр рус. нар. інструментаў (з 1923 імя Андрэева), канцэртаваў з ім па Расіі, краінах Зах. Еўропы, ЗША. Пры яго ўдзеле ўдасканалена нар. балалайка, створаны яе аркестравыя разнавіднасці; арганізаваны многія аркестры рус. нар. інструментаў. Зацвердзіў балалайку як канцэртны інструмент. Аўтар каля 40 п’ес для балалайкі і аркестра, школы ігры на балалайцы (1894).
Літ.: В.В.Андреев: Материалы и документы. М., 1986. с. 360
АНДРЭ́ЕЎ Восіп, разьбяр па дрэве 17 ст. Выхадзец з Оршы. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1685 разам з інш. бел. разьбярамі рабіў іканастас «з флемаванымі дарожнікамі» і калонкамі для Новадзявочага манастыра ў Маскве. с. 360
АНДРЭ́ЕЎ Іван (?, Полацк — 1679), майстар-чаканшчык па серабры. Са студз. 1660 майстар чаканнай справы Сярэбранай палаты Маскоўскага Крамля. Працаваў пераважна над рэльефнымі ўпрыгожаннямі. Сярод работ срэбраныя пазалочаныя рукамыйнікі царэвічаў Івана і Пятра (1676, зробленыя з Іванам Пракоф’евым, Васілём Іванавым і Ларыёнам Афанасьевым). с. 360
АНДРЭ́ЕЎ Леанід Мікалаевіч (21.8.1871, г. Арол — 12.9.1919), рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1897). Друкаваўся з 1892. Раннія творы вытрыманы ў традыцыях крытычнага рэалізму («Вялікі шлем», «Пецька на дачы», «Анёлачак», «Жылі-былі»). Спачуваў рэвалюцыянерам, пратэставаў супраць вайны («Іншаземец», «Марсельеза», «Чырвоны смех»). У больш позніх творах («Сцяна», «Думка», «Бездань», «Жыццё Васіля Фівейскага») адчуваецца песімізм, падкрэсліваецца бяссілле чалавечага розуму. Рэвалюцыя 1905—07 абвастрыла цікавасць да сац. праблем (драмы «Да зор», 1905, выд. 1906; «Губернатар», 1906; «Апавяданне пра сем павешаных», 1908), а яе паражэнне выклікала расчараванне; матывы адчаю, вобразы смерці ідуць побач з паэтызацыяй анархічнага бунту: п’есы «Сава» (1906), «Жыццё чалавека» (1907), «Чорныя маскі», «Цар Голад» і «Анатэма» (усе 1908); апавяд. «Цемра», «Пракляцце звера» (абодва 1907); раман «Сашка Жыгулёў» (1911). Пасля Кастр. рэвалюцыі жыў у Фінляндыі.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—17. Спб., 1911—17; Красный смех. Мн., 1981. с. 360
АНДРЭ́ЕЎ Мікалай Андрэевіч (26.10.1873, Масква — 24.12.1932), рускі скульптар і графік. Засл. дз. Маст. РСФСР (1931). Вучыўся ў Строганаўскім вучылішчы (1885—91) і Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1892—1901). Аўтар помнікаў М.В.Гогалю (1909), А.І.Герцэну і М.П.Агарову (1922), А.М.Астроўскаму (1929; усе ў Маскве); серыі скульптурных і графічных партрэтаў У.І.Леніна (1919—32), графічных партрэтаў М.Горкага, К.Станіслаўскага, В.Качалава і інш. с. 360
АНДРЭ́ЕЎ Мікалай Мікалаевіч (28.7.1880, с. Курмане Палтаўскай губ. — 31.12.1970), рускі фізік; стваральнік сав. навук. школы акустыкі і гідраакустыкі. Акад. АН СССР (1953, чл.-кар. 1933). Герой Сац. Працы (1970). Скончыў Базельскі ун-т (1909). З 1912 працаваў у ВНУ і НДІ Масквы і Ленінграда, з 1940 у Фіз., з 1954 у Акустычным ін-тах АН СССР. Навук. працы па фіз. і тэхн. акустыцы і тэорыі ваганняў. Аўтар першай тэорыі распаўсюджвання гуку ў рухомых асяроддзях.
Літ.: Глекин Г.В. Н.Н.Андреев, 1880—М., 1980. с. 360
АНДРЭ́ЕЎ Мікалай Пятровіч (23.11.1892 — 15.1.1942), рускі літаратуразнавец і фалькларыст. Даследаваў рус. і ўкр. казкі. У аснову «Паказальніка казачных сюжэтаў» (1929) паклаў паказальнік казачных тыпаў фін. вучонага А.Аарнэ. Пазней адмовіўся ад фармаліст. метадаў даследавання фальклору і выступіў з крытыкай канцэпцыі фін. школы. У працах «Фальклор і літаратура» (1936), «Фальклор у паэзіі Някрасава» (1936), «Творы Пушкіна ў фальклоры» (1937) і інш. разглядаў узаемадзеянне л-ры і фальклору. Яго паказальнік казачных сюжэтаў выкарыстаў Л.Бараг у паказальніку «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978).
Літ.: Астахова А.М. Н.П.Андреев в история советской фольклористики 20—30-х годов // Очерки истории русской этнографии, фольклористики и антропологии. М., Вып. 5. І.У.Саламевіч. с. 360
АНДРЭ́ЕЎ Павел Захаравіч (9.3.1874, с. Осьміна, Лужскі р-н Ленініградскай вобл. — 14.9.1950), рускі спявак (бас-барытон). Нар. арт. СССР (1939). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1903, з 1919 выкладаў у ёй, праф. з 1926). Удзельнічаў у «Рускіх сезонах» С.П.Дзягілева (у 1913—14). Сярод лепшых партый: Руслан («Руслан і Людміла» М.Глінкі), Князь Ігар і Барыс Гадуноў у аднайм. операх А.Барадзіна і М.Мусаргскага.
Літ.: Лебедев Д. П.З.Андреев: Очерк жизни и творческой деятельности. Л., 1971. с. 360
АНДРЭ́ЕЎ Уладзімір Аляксеевіч (н. 27.8.1930, Масква), рускі акцёр і рэжысёр. Нар. арт. СССР (1985). Скончыў Ін-т тэатр. мастацтва імя А.Луначарскага (1952). Акцёр, з 1970 гал. рэжысёр Маскоўскага т-ра імя М.Ярмолавай. З 1985 гал. рэжысёр Малога т-ра Расіі. Выкладае ў Рас. акадэміі тэатр. мастацтва, праф. з 1978. Сярод роляў: Аляксей («У добры час» В.Розава), Васількоў («Шалёныя грошы» А.Астроўскага), Галубкоў («Бег» М.Булгакава) і інш. Паставіў спектаклі: «Мінулым летам у Чулімску» і «Паляванне на качак» А.Вампілава, «Грошы для Марыі» паводле В.Распуціна, «Бераг» паводле Ю.Бондарава і інш. Дзярж. прэмія Расіі імя К.Станіслаўскага 1980. с. 360
АНДРЭ́ЕЎ Фёдар Андрэевіч (1879, Вільня — 9.12.1952), патафізіёлаг і клініцыст. Засл. дз. нав. РСФСР. Скончыў Маскоўскі ун-т (1906). Вучань рус. патолага А.Б.Фохта. Працаваў у мед. ін-тах Масквы, Свярдлоўска. У 1934— 38 заг. кафедры ў Мінскім мед. ін-це. У 1913 распрацаваў новы метад ажыўлення арганізма артэрыяльным нагнятаннем крыві. Навук. працы па вывучэнні ролі ЦНС у патагенезе захворванняў унутр. органаў, патафізіялогіі і фізіялогіі сэрца, лёгкіх, аліментарнай дыстрафіі, пра ролю канстытуцыі чалавека ў развіцці паталаг. працэсу. с. 360
АНДРЭ́ЕЎ-БУРЛА́К (сапр. Андрэеў) Васіль Мікалаевіч (1.1.1843, г. Ульянаўск — 10.5.1888), рускі акцёр. Вучыўся ў Казанскім ун-це. У т-ры з 1868. Ад камедыйнага акцёра, схільнага да імправізацыі і фарсавых прыёмаў ігры, эвалюцыяніраваў да рэалізму. У распрацоўцы тэмы «маленькага чалавека» спалучаў характарнасць з глыбокім псіхалагізмам. Сярод роляў: Шчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага), Расплюеў («Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна) і інш. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў першага прыватнага т-ра ў Маскве (т.зв. Пушкінскі т-р, 1880). Стварыў (разам з М.Пісаравым) «Першае таварыства рускіх акцёраў» (1883). Майстар маст. чытання. с. 361
АНДРЭ́ЕЎСКІ СЦЯГ , сцяг на карме судна ў расійскім ВМФ. Уведзены ў 1699 Пятром І. Палотнішча з блакітным крыжам па дыяганалі (крыж Андрэя Першазванага) спачатку было трохпалоснае — бела-сіне-чырвонае, потым (з 1709) аднаго з гэтых колераў, з 1865 — белае. с. 361
АНДРЭ́ЕЎШЧЫНА , вёска ў Беларусі, у Аршанскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 4 км на Пн ад г. Орша, 84 км ад Віцебска, 10 км ад чыг. ст. Орша, на шашы Орша—Віцебск. 3182 ж., 943 двары (1994). Камбінат буд. матэрыялаў, з-д жалезабетонных вырабаў, райсельгасэнерга, аграрна-прамысл. аб’яднанне «Белая Русь». Сярэдняя школа, базавая спец. школа-інтэрнат, клуб, 3 б-кі, амбулаторыя, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. с. 361
АНДРЭ́Й (Васіла, Вісіла, Андрэй Паляк; ? — 1398), рэлігійны дзеяч, першы віленскі біскуп у ВКЛ (1388—98). Вучыўся ў Гнезне, служыў у Кракаве. З 1374 сакратар і казначэй пры двары польскага караля. Садзейнічаў шлюбу каралевы Ядвігі з вял. кн. ВКЛ Ягайлам, пасля заключэння яго (1386) апошні даў згоду на ўтварэнне Віленскага біскупства і прызначэнне Андрэя біскупам. У 1392 Андрэй каранаваў Вітаўта на ВКЛ, заручыўшыся яго падтрымкай у правядзенні палітыкі пашырэння каталіцызму на тэр. ВКЛ. Быў вымушаны прызнаваць праваслаўе, бел. мову, паліт. незалежнасць ВКЛ ад Польшчы. с. 361
АНДРЭ́Й (свецкае Крыт Аляксандр; ? — 21.5.1983), бел. рэлігійны дзеяч. Да 2-й сусв. вайны жыў у Зах. Беларусі. Пасля вайны ў Германіі, Англіі: святар у прыходах, адміністратар Вікарыяльнай управы Беларускай аўтакефальнай правасл. царквы ў замежжы (БАПЦ). З 1961 у ЗША: настаяцель прыхода св. Жыровіцкай Маці Божай у Кліўлендзе (ініцыятар рэліг. навучання дзяцей-беларусаў, у т.л. па гісторыі царквы на Беларусі). У 1969 епіскап, з 1970 архіепіскап епархіі БАПЦ у Паўн. Амерыцы. З 1972 мітрапаліт БАПЦ. Л.У.Языковіч. с. 361
АНДРЭ́Й АЛЬГЕ́РДАВІЧ , Андрэй Полацкі (1325—99), князь полацкі, пскоўскі і трубчэўскі. Сын Альгерда і віцебскай князёўны Марыі Яраслаўны. У 1342 жыхарамі Пскова абраны князем, за захаванне княжацкай пасады ў Пскове змагаўся і тады, калі стаў полацкім князем. Удзельнічаў у паходзе цвярскога кн. Міхаіла на Маскву (1372). Вёў актыўную барацьбу з крыжакамі, у 1373 і 1375 правёў паспяховыя паходы на Дынабург. Пасля 1377 распачаў барацьбу за велікакняжацкі пасад у ВКЛ. Пацярпеўшы паражэнне, вярнуўся княжыць у Пскоў. Уступіўшы ў саюз з вял. кн. маскоўскім Дзмітрыем Данскім, удзельнічаў у разгроме татараў на р. Вожа (1378), адваяваў у ВКЛ для Масквы северскія гарады Трубчэўск і Старадуб, удзельнічаў у Кулікоўскай бітве 1380. Пазней вярнуўся ў Полацк, выступіў супраць Ягайлы (1386), але трапіў у палон. Вызвалены ў 1390, стаў на бок Вітаўта ў яго барацьбе супраць Скіргайлы. Зноў княжыў у Пскове. Загінуў у бітве на Ворскле 1399. М.І.Ермаловіч. с. 361
АНДРЭ́Й БАБО́ЛЯ (1591—16.5.1657), бел. святы, езуіцкі манах, прапаведнік. Прапагандаваў ідэі Брэсцкай уніі 1596 у Вільні, Бабруйску, Полацку, Ломжы і Пінску, за што празваны пінскім апосталам. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 захоплены ў 1657 казакамі і пасля катаванняў забіты. Пахаваны ў Пінску. У 1827 яго мошчы перанесены ў Полацк Кананізаваны ў 1938 папам Піем ІХ. с. 361
АНДРЭ́Й БАГАЛЮ́БСКІ (каля 1112 — 29.6.1174), князь уладзіміра-суздальскі (1157—74). Сын Юрыя Далгарукага. Каля 1150—51 яму належалі Тураў і Пінск. У 1169 захапіў Кіеў; пад яго ўплыў трапілі Смаленскія і Дзвінскія землі. Змагаўся супраць феад. знаці, спрыяў развіццю гандлю і рамяства, перанёс сталіцу княства ва Уладзімір. У час яго праўлення Уладзіміра-Суздальскае княства стала найб. моцным на Русі. Забіты ў сваім замку ў Багалюбаве. с. 361
АНДРЭ́Й ПО́ЛАЦКІ , гл. Андрэй Альгердавіч. с. 361
АНДРЭ́Й УЛАДЗІ́МІРАВІЧ (каля 1390—1457?), князь, адзін з найбуйнейшых праваслаўных магнатаў ВКЛ. Сын кіеўскага кн. Уладзіміра з роду Альгердавічаў, брат Алелькі (Аляксандра, гл. ў арт. Алелькавічы) і Івана Бельскага (гл. ў арт. Бельскія). У адрозненне ад братоў удзельнага княства не атрымаў, але займаў высокае становішча ў ВКЛ, уваходзіў у велікакняжацкую раду. Уладальнік маёнткаў Лагойск, Гайна і Камянец (Менскі пав.), Славенск (Ашмянскі пав.), Палонна і Лемніца (Віцебская зямля) і інш. В.Л.Насевіч. с. 361
АНДРЭ́ЙКА (Andreiko) Андрыс Георгіевіч (17.10.1942, Рыга — 10.3.1976), латвійскі спартсмен (міжнар. шашкі). Міжнар. гросмайстар. Чэмпіён свету (1968—72), уладальнік Кубка свету (1966). Чэмпіён Еўропы (1974), чэмпіён СССР (1961, 1965—66, 1968, 1970—72, 1975). Пераможца міжнар. турніраў (1962—67, 1969, 1973). с. 361
АНДРЭ́ЙЧЫКІ , вёска ў Беларусі, у Раснянскім с/с Сенненскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 15 км на ПдУ ад Сянна, 80 км ад Віцебска, 2,5 км ад чыг. раз’езда. 295 ж., 135 двароў (1995). Базавая школа, б-ка, клуб, аддз. сувязі. с. 361
АНДРЭО́ЦІ (Andreotti) Джуліо (н. 14.1.1919, Рым), італьянскі дзярж., паліт. і грамадскі дзеяч, пісьменнік і публіцыст. Доктар права. Уключыўся ў паліт. дзейнасць з 1942. У 1943—44 у антыфаш. апазіцыі. Адзін з заснавальнікаў і рэдактар цэнтр. органа хрысц.-дэмакр. партыі (ХДП) газ. «Il Popolo» («Народ»). З 1944 чл. Нац. савета ХДП, адзін з яе кіраўнікоў. З 1948 дэпутат парламента, кіраўнік парламенцкай фракцыі ХДП (1968— 72), займаў міністэрскія пасады. У 1972—73, 1976—79, 1989—92 старшыня Савета Міністраў. Абвінавачаны ў карупцыі ў 1993, адышоў ад паліт. дзейнасці. Аўтар паліт. памфлетаў, прац па навейшай гісторыі Італіі і інш. с. 361
АНДРЭ́Я (Andreaea), род лістасцябловых імхоў сям. андрэевых. Каля 120 відаў. Растуць у высокіх шыротах і высакагор’ях па ўсім зямным шары. На Беларусі ў зах. раёнах трапляецца андрэя скальная (А. rupestris).
Утварае невял. цвёрдыя дзернавінкі ад бура-зялёнага да чырвона-бурага колеру. Сцяблы 1—2 см выш., прамыя або прыўзнятыя, густа ўкрытыя лісцем. Лісце прадаўгавата-яйцападобнае або яйцападобна-ланцэтнае, тупое, без жылак, вельмі гіграскапічнае. Каробачка на псеўданожцы, прадаўгаватаавальная, раскрываецца 4 прадаўгаватымі шчылінамі. Г.Ф.Рыкоўскі. с. 362
А́НДХРА-ПРА́ДЭШ , штат на ПдУ Індыі. Пл. 276,8 тыс. км2, нас. 66,5 млн. чал. (1991), пераважна андхра (тэлугу); гарадскога 20%. Адм. цэнтр — Хайдарабад, буйныя гарады: Вішакхапатнам, Віджаявада. Займае прыбярэжную нізіну ўздоўж Бенгальскага заліва, частку пласкагор’я Дэкан і гор Усх. Гаты (выш. да 1680 м). Клімат вільготны, трапічны, мусонны на ўзбярэжжы (1500 мм ападкаў за год), ва ўнутр. раёнах з засушлівай зімой (ападкаў 500—850 мм за год). Адзін з асн. с.-г. штатаў Індыі. Гал. с.-г. культуры: рыс, тытунь, клешчавіна, кенаф, цукр. трыснёг, таксама вырошчваюць проса, арахіс, бавоўнік і інш. У жывёлагадоўлі пераважае авечкагадоўля. Традыцыйныя галіны прам-сці — тытунёвая, цукровая. Развіты горназдабыўная (каменны вугаль, слюды, хрызалітавы азбест, барыты, вапнякі, буд. матэрыялы, жал. і марганцавая руды, храміты, свінец), металург., хім., маш.-буд. прам-сць. Транспарт чыг., марскі (гал. порт Вішакхапатнам), аўтамабільны. З.М.Шуканава. с. 362
А́НДЫ . Андыйскія Кардыльеры (Andres, Cordillera de los Andes), горная сістэма на Пн і З Паўн. Амерыкі, выцягнутая ў мерыдыянальным напрамку ўздоўж берагоў Ціхага ак. на тэр. Венесуэлы, Калумбіі, Эквадора, Перу, Балівіі, Чылі і Аргенціны. Самая доўгая (9000 км) і адна з самых высокіх (6980 м, г. Аканкагуа) горных сістэм зямнога шара. З’яўляецца кліматападзелам паміж паветранымі масамі Атлантычнага і Ціхага акіянаў, важны гідраграфічны вузел мацерыка. Складаюцца пераважна з субмерыдыянальных паралельных хрыбтоў — Усходнія Кардыльеры Андаў, Цэнтральныя Кардыльеры Андаў, Заходняя Кардыльера Андаў, Берагавыя Кардыльеры Андаў, паміж якімі ўнутр. пласкагор’і і плато (Пуна, Альтыплана) ці ўпадзіны. Па сукупнасці прыродных асаблівасцяў і араграфіі вылучаюць Анды Паўн., Цэнтр. і Паўднёвыя. Паўночныя Анды падзяляюцца на Карыбскія Анды, Паўн.-Зах. Анды, якія прадстаўлены 3 асн. Кардыльерамі (Усходняя, Заходняя і Цэнтральная), і Экватарыяльныя Анды (складаюцца з 2 Кардыльераў — Заходняй і Усходняй). Цэнтральныя Анды (да 28° паўд. ш.) уключаюць Перуанскія Анды і ўласна Цэнтр. Анды, ці Цэнтральнаандыйскае нагор’е. У Паўднёвых Андах вылучаюць Чылійска-Аргенцінскія (Субтрапічныя Анды) і Патагонскія Анды. Паводле будовы Анды — адроджаныя герцынскія структуры, узнесеныя навейшымі падняццямі альпійскай складкавасці на месцы Андыйскага (Кардыльерскага) геасінклінальнага складкавага пояса; зона землетрасенняў і актыўнага сучаснага вулканізму: 70 вулканаў, у т.л. 30 дзеючых (Катапахі, Льюльяйльяка, Сангай, Сан-Педра і інш.). Карысныя выкапні: руды волава («алавяны пояс» Балівіі), медзі («медны пояс» Чылі і Перу), вальфраму, сурмы, вісмуту, селену, серабра, свінцу, цынку, жалеза, золата, плаціны; у перадгор’ях, міжгорных прагінах і ўпадзінах (Маракайба, Магдалены) радовішчы нафты. У Андах пачынаюцца вытокі і прытокі Амазонкі, Арынока, Парагвая, Параны і рэкі Патагоніі, знаходзяцца вял. азёры: Маракайба, Тытыкака, Паапо і інш. Значныя вышыня і працягласць Андаў з Пн на Пд, кантрасты ва ўвільгатненні (на зах., наветраных, схілах да 5000—8000 мм ападкаў за год — на З Калумбіі і Пд Чылі, на ўсх., падветраных, каля 3000 мм — экватарыяльная паласа, вельмі сухія ўзбярэжжы — да 100 мм за год у Перу і Чылі), наяўнасць зледзяненняў (найб. значнае ў Патагонскіх Андах, больш за 20 тыс. км2), узровень снегавой лініі ад 4200—4900 м каля экватара да 6300 м у Перу абумовілі рэзка выяўленую пояснасць і вял. разнастайнасць ландшафтаў. Наветраныя вільготныя схілы ад Паўн.-Зах. Андаў да Пд Цэнтр. Андаў укрыты горнымі вільготнымі экватарыяльнымі і трапічнымі лясамі (горныя гілеі), у якіх вылучаюць З вышынныя паясы: т’ера-кальентэ (гарачая зямля), т’ера-тэмплада (умераная зямля) і т’ера-фрыз (халодная зямля). У Субтрапічных Андах вечназялёныя сухія лясы і хмызнякі, на Пд ад 38° паўд. ш. вільготныя вечназялёныя і мяшаныя лясы. Расліннасць высакагорных плато мае шэраг асаблівасцяў: на Пн горныя экватарыяльныя лугі парамас, у Перуанскіх Андах і на ПнУ Пуны сухі высакагорны стэп халка, на ПдЗ Пуны і ўсім Ціхаакіянскім узбярэжжы паміж 5—28° паўд. ш. пустынныя тыпы расліннасці. Жывёльны свет: шыраканосыя малпы, непаўназубыя (мурашкаед, браняносец, лянівец), ягуар, пума, лама, гуанака, алені уэмул і пуду, грызуны тука-тука і шыншыла; з птушак — кондар, тукан, калібры і інш. Анды — радзіма хіннага дрэва, кокі, батату, лімскай фасолі і інш. каштоўных раслін. Даследаваў Анды бел. геолаг І.І.Дамейка, у гонар якога названы хрыбет. М.В.Лаўрыновіч. с. 362
АНДЫЖА́Н , горад ва Узбекістане, цэнтр Андыжанскай вобл. Размешчаны ў паўд.-ўсх. ч. Ферганскай даліны на р. Андыжансай. Вядомы з 9 ст. 297 тыс. ж. (1990). Чыг. вузел. Машынабудаванне і металаапрацоўка (абсталяванне для ірыгацыйных збудаванняў і бавоўнаачышчальных прадпрыемстваў; эл.-тэхн. вырабы і інш.), хім., лёгкая (баваўняная, абутковая, трыкатажная і інш.), харчасмакавая (масларобная, кансервавая, гідролізная, мясная і інш.) прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. У раёне Анжыжана — здабыча нафты і газу. 4 ВНУ. Музей. с. 363
«АНДЫ́НА» , («Ondyna druskienickich źródeł», «Ундзіна друскеніцкіх крыніц»), літаратурна-гістарычны і медыцынскі часопіс. Выходзіў у 1844—46 на польск. мове раз на месяц у час курортнага сезона (крас. — снеж.) у Друскеніках (цяпер Друскінінкай, Літва). У літ. аддзеле пераважала белетрызаваная проза. Лейтматывам паэт. твораў («Сеймікі павятовыя» К.Буйніцкага) была ідэалізацыя мінулага, крытыка арыстакратыі. У гіст. аддзеле былі змешчаны артыкулы Т.Нарбута («Аб імёнах жонак вял. князя літоўскага Альгерда», «Заўвагі наконт аўтэнтычнасці падаравання Вітаўта трокскаму манастыру»), В.Мацэёўскага («Бібліятэка шляхецкая і валасная польскага грамадзяніна 16 ст.») і інш. Я.С.Умецкая. с. 363
АНДЭЗІ́Т , кайнатыпная горная парода, эфузіўны аналаг дыярыту. Складаецца пераважна з мікракрышталёў плагіяклазу, аўгіту і інш. мінералаў, апушчаных у вулканічнае шкло. Ва ўкрапаннях тыя ж мінералы, рагавая падманка, біятыт. Структура парфіравая. Уласцівы слупковыя паасобнасці. Колер ад шэрага да чорнага, іншы раз з зялёным адценнем. Шчыльн. 2280—2680 кг/м3. Разам з базальтамі ўтварае гал. масу вылітых парод у абласцях стараж. і сучаснага вулканізму. На Беларусі трапляецца ў адкладах валынскай серыі верхняга пратэразою. с. 363
А́НДЭРС (Anders) Уільям Алісан (н. 17.10.1938, Ганконг), касманаўт ЗША. Скончыў Ваенна-марскую акадэмію ЗША (1955). З 1963 у групе касманаўтаў НАСА. 21—26.12.1968 разам з Ф.Борманам і Дж.Ловелам здзейсніў першы палёт да Месяца з выхадам на селенацэнтрычную арбіту на касм. караблі «Апалон-8» як пілот месяцавай кабіны. Карабель зрабіў 10 абаротаў вакол Месяца, вярнуўся на Зямлю. Палёт працягваўся 6,125 сут. с. 363
А́НДЭРС (Anders) Уладзіслаў (11.8.1892, г. Блоне каля Варшавы — 12.5.1970), польскі ваенны і паліт. дзеяч. Генерал дывізіі (1941). Вучыўся ў Вышэйшым тэхн. вучылішчы ў Рызе (1911—14), скончыў Вышэйшае ваен. вучылішча ў Парыжы (1923). У 1-ю сусв. вайну ў рас. арміі. З 1918 у Войску Польскім. Удзельнік польска-сав. вайны 1920. У час дзярж. перавароту Ю.Пілсудскага (май 1926) нач. штаба ўрадавых войскаў. Камандаваў Валынскай (1928—37) і Навагрудскай (1934—39) брыгадамі кавалерыі, на пач. 2-й сусв. вайны — аператыўнай групай. Інтэрніраваны 29.9.1939 сав. войскамі ў час паходу ў Зах. Беларусь. У жн. 1941 вызвалены з палону і прызначаны У.Сікорскім камандуючым польскай арміяй у СССР, якую ў 1942 вывеў на Б. Усход (гл. Андэрса армія). На чале 2-га Польскага корпуса ўдзельнічаў у Італьянскай кампаніі 1943—45. У 1946—54 Вярх. галоўнакамандуючы і Ген. інспектар Польскіх узбр. сіл на Захадзе. Пасля вайны жыў у Лондане, адзін з кіраўнікоў польск. эміграцыі. У.Я.Калаткоў. с. 363
А́НДЭРСА А́РМІЯ , агульнавайсковыя злучэнні польскага Лонданскага эмігранцкага ўрада ў складзе Польскіх узбр. сіл на Захадзе ў 2-ю сусв. вайну. Камандуючы ген. У.Андэрс. Створана на тэр. СССР у жн. 1941 — сак. 1942 як Польская армія ў СССР паводле польска-савецкіх пагадненняў 1941 для сумесных дзеянняў на сав.-герм. фронце. Фарміравалася ў асн. з польскіх ваеннапалонных, рэпрэсіраваных і дэпартаваных у глыб СССР жыхароў б. Зах. Беларусі і Зах. Украіны, бежанцаў з Польшчы, што апынуліся на тэр. СССР, і інш. Да жн. 1942 аператыўна падпарадкоўвалася камандаванню Чырв. Арміі, складалася з 6 пяхотных дывізій і інш. часцей і службаў (у сак. 1942 налічвала 66 тыс. чал.). У сак.—крас. і жн. 1942 са згоды Сав. ўрада эвакуіравана ў Іран і Ірак. У выніку аб’яднання з Войскам Польскім на Сярэднім Усходзе створана Польская армія на Усходзе, якая дзейнічала на тэр. Ірака. У чэрв. 1943 з яе складу вылучаны Другі польскі корпус, які ўдзельнічаў у аперацыях саюзнікаў у Паўн. Афрыцы, Італьянскай кампаніі 1943—45. Пасля 2-й сусв. вайны многія салдаты-беларусы з Андэрса арміі склалі частку бел. эміграцыі.
Літ. Прибылов В.И. Почему ушла армия Андерса // Военно-ист. журн. 1990. № 3; Климковский Е. Я был адъютантом генерала Андерса: Пер. с пол. М., 1991. У.Я.Калаткоў. с. 363
А́НДЭРСАН (Anderson) Джэймс (1739, Шатландыя — 15.10.1808), англійскі вучоны-эканаміст. Буйны фермер. Асн. навук. працы па агр. пытанні. Прыхільнік агр. пратэкцыянізму. Задоўга да Д.Рыкарда ў асноўным правільна апісаў механізм утварэння дыферэнцыяльнай рэнты, чым абвяргаў вучэнне фізіякратаў. Рашуча выступаў супраць мальтузіянства, даказваючы, што магчымасці с.-г. вытв-сці бязмежныя, яны павялічваюцца з ростам насельніцтва. с. 363
А́НДЭРСАН (Anderson) Карл Дэвід (3.9.1905, Нью-Йорк — 1991), амерыканскі фізік. Чл. Нац. АН (1938). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал. ін-т (1927), дзе і працаваў (у 1939—78 — праф.). Навук. працы па фізіцы рэнтгенаўскіх і касм. прамянёў, элементарных часціц. Адкрыў пазітрон (1932), з’яву нараджэння электронна-пазітроннай пары з гама-кванта (1933), мюон (1936) і вызначыў яго масу. Нобелеўская прэмія 1936. с. 363
А́НДЭРСАН (Anderson) Марыян (17.2.1902, Філадэльфія—1993), амерыканская спявачка (кантральта). Адна з буйнейшых камерных спявачак 20 ст. Дэбютавала ў канцэртах у 1925, у оперным т-ры ў 1955. Першая негрыцянка, якая выступала на сцэне т-ра «Метраполітэн-опера» ў Нью-Йорку. Валодала голасам велізарнага дыяпазону, выконвала і партыі сапрана. Мела разнастайны рэпертуар. Пакінула выканальніцкую дзейнасць у 1965. Напісала аўтабіяграфію (рус. пер. у зб. «Выканальніцкае мастацтва замежных краін». Вып. 1. М., 1962). с. 364
А́НДЭРСАН Мікалай Іванавіч (24.9.1845, Эстляндская губ. — 1907), вучоны-мовазнавец, гісторык навукі. Чл.-супрацоўнік Рас. геагр. т-ва (з 1889). Скончыў Тартускі ун-т (1870). У 1872—94 выкладаў стараж. мовы ў Мінскай гімназіі, у 1894—97 праф. Казанскага ун-та. Навук. працы па гісторыі фін. мовы. Аўтар кн. «Аб найстаражытнейшых школах чалавечага роду» (Мн., 1886). В.А.Гапоненка. с. 364
А́НДЭРСАН (Anderson) Філіп Варэн (н. 13.12.1923, г. Індыянапаліс, штат Індыяна, ЗША), амерыканскі фізік. Чл. Нац. АН (1967). Скончыў Гарвардскі ун-т (1943). З 1967 — праф. Кембрыджскага, з 1975 Прынстанскага ун-таў. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, магнетызме, звышправоднасці, квантавай хіміі, ядз. фізіцы. Стварыў тэорыі ферамагнетызму (1950), звышправоднасці (1958), выявіў стацыянарны эфект Джозефсана (1963). Нобелеўская прэмія 1977. с. 364
А́НДЭРСАН (Anderson) Шэрвуд (13.9.1879, г. Камдэн, штат Агайо, ЗША — 8.3.1941), амерыканскі пісьменнік. Першы раман «Сын Уіндзі Макферсана» (1916). Вядомасць прынеслі зб-кі апавяданняў «Уайнсбург, Агайо» (1919), «Трыумф яйка» (1921), «Коні і людзі» (1923) і інш. Даследаваў уплыў індустрыялізацыі і сац. адчужэння на чалавечую псіхіку (раманы «Людзі, якія маршыруюць», 1917; «Па той бок жадання», 1932, і інш.). Пад уплывам фрэйдызму напісаны раманы «Мноства шлюбаў» (1923), «Цёмны смех» (1925). Як бескампрамісны рэаліст і праніклівы псіхолаг зрабіў уплыў на некаторых амер. пісьменнікаў 20 ст.
Тв.: Бел. пер. — Папяровыя шарыкі; Ніхто не ведае; Прыстойнасць; Хлусня: [Навелы) // Далягляды. Мн., 1989; Рус. пер. — Избранное. М., 1983. с. 364
А́НДЭРСЕН (Anderstn) Ханс Крысціян (2.4.1805, г. Одэнсе, Данія — 4.8.1875), дацкі пісьменнік. Аўтар кніг «Казкі для дзяцей» (т. 1—3, 1835—37), «Новыя казкі» (1843—48), «Гісторыі» (1852— 53); раманаў «Імправізатар» (1835), «Толькі скрыпач» (1837), «Дзве баранесы» (т. 1—3, 1849); зб. навел «Кніга карцін без карцін» (1840); п’ес «Мулат», «Маўрытанка» (абедзве 1840), аўтабіяграфіі «Казка майго жыцця» (1846), падарожных нарысаў. Сусв. вядомасць Андерсену прынеслі казкі «Дзюймовачка», «Крэсіва», «Снежная каралева», «Прынцэса на гарошыне», «Новае ўбранне караля», «Брыдкае качаня», «Стойкі алавяны салдацік». Творчасці Андерсена ўласцівыя рамантызм і народнасць, іронія і гумар, гуманізм і філас. мудрасць. На бел. мову казкі Анднрсена перакладалі Я.Маўр, А.Якімовіч і інш. Казка «Салавей» паст. Дзярж. т-рам лялек Беларусі (1980). 1975 быў аб’яўлены годам Андерсена.
Тв.: Бел. пер. — Брыдкае качаня. Мн., 1938; Выбраныя казкі. Мн., 1946; Стойкі алавяны салдацік. Мн., 1947; Казкі. Мн., 1955; Дзікія лебедзі. Мн., 1971; Рус. пер. — Сказки и истории. М., 1980.
Літ.: Грёнбек Бо. Ханс Кристиан Андерсен: Жизнь. Творчество. Личность: Пер. с дат. М., 1979; Переслегина Э.В. Ханс Кристиан Андерсен: Биобиблиогр. указ. М., 1979.
У.Л.Сакалоўскі. с. 364
А́НДЭРСЕН-НЕ́КСЁ (Andersen Nexo; сапр. Андэрсен, псеўд. Нексё) Марцін (26.6.1869, Капенгаген — 1.6.1954), дацкі пісьменнік, прадстаўнік пралет. л-ры. Тагачаснае жыццё адлюстраваў у раманах «Пеле-Заваёўнік» (т. 1—4, 1906—10), «Дзітэ — дзіця чалавечае» (т. 1—5, 1917—21), «У жалезны век» (1929), гіст. трылогіі «Мортэн Чырвоны» (1945—48), «Страчанае пакаленне» (1948), «Жанета» (1957, незавершаны). У кн. «Вершы» (1926), зб-ках нарысаў і апавяданняў «Сонечныя дні» (1903), «Кратавінне» (т. 1—3, 1922— 26), «Чорныя птушкі» (1930), «Да святла» (1938), цыкле аповесцяў «Успаміны» (1932—39), драме «Людзі з Дангорда» (1915), публіцыст. творах 1920—30-х г. абараняў ідэалы сацыялізму. У часы ням. акупацыі быў зняволены, пазней — у эміграцыі ў Швецыі і СССР. Пасля вайны вярнуўся ў Данію. Апошнія гады жыў у ГДР.
Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—10. М., 1951—54. У.Л.Сакалоўскі. с. 364
АНЕ́ГА , гл. Анежскае возера. с. 364
АНЕГЕ́Р (Honegger) Арцюр (10.3.1892, г. Гаўр — 27.11.1955), французскі кампазітар. Чл. Ін-та Францыі (1938). Буйнейшы майстар франц. музыкі 20 ст. У сваёй яркай, у многім наватарскай творчасці апіраўся на нац. традыцыі. На аснове сінтэзу элементаў розных мастацтваў стварыў новыя разнавіднасці сцэн. жанраў. З 1920-х г. працаваў пераважна ў оперна-аратарыяльным жанры (драм. араторыі «Цар Давід», 1921; «Жанна д’Арк на вогнішчы», 1935, паст. 1938, у Мінску 1971). З 1940-х г. пісаў пераважна сімф. музыку. Аўтар опер «Юдзіф» (паст. 1926), «Антыгона» (паст. 1927), «Арляня» (1937); сцэн. араторый «Крыкі свету» (1932), «Скокі мёртвых» (1938), драм. легенды «Нікала з Флю» (1941); «Каляднай кантаты» (1953); балетаў, аперэт; 5 сімфоній (1930—50); арк. твораў, у т.л. «Пасіфік 231» (1923) і «Рэгбі» (1928); канцэртаў; музыкі для т-ра, радыё і кіно. Адзін з арганізатараў і віцэ-прэзідэнт Міжнар. муз. савета, прэзідэнт Міжнар. федэрацыі і асацыяцыі аўтараў тэатр. музыкі.
Літ. тв.: Рус. пер. — Я — композитор. Л., 1963.
Літ.: Филенко Г. Онеггер // Музыка ХХ века: Очерки. М., 1984. Ч. 2, кн. 4. с. 364
АНЕ́ГІН (Onegin; сапр. Хофман; Hoffman) Сігрыд (1.6.1891, Стакгольм — 16.6.1943), нямецкая спявачка (кантральта, мецца-сапрана). Жонка рус. піяніста і кампазітара Я.Б.Львова (псеўд. Анегін). У 1912—31 салістка оперных т-раў Штутгарта, Мюнхена, Нью-Йорка («Метраполітэн-опера»), Берліна. Удзельніца Байройцкіх фестываляў. Найб. поспеху дасягнула выкананнем гал. партый у операх Р.Вагнера. Сярод інш. партый: Арфей («Арфей і Эўрыдыка» К.В.Глюка), Азучэна, Амнерыс («Трубадур», «Аіда», Дж.Вердзі). с. 364
АНЕ́ГІН Яўген Яўгенавіч (н. 17.7.1932, г. Кастрама), бел. вучоны ў галіне электроннага машынабудавання. Чл.-кар. АН Беларусі (1986), д-р тэхн. н. (1982), праф. (1989). Скончыў БПІ (1950). З 1957 на Мінскім з-дзе аўтам. ліній, з 1963 у навукова-вытв. аб’яднанні «ПЛАНАР», з 1973 яго ген. дырэктар. Навук. працы па дакладным машынабудаванні для мікраэлектронікі, асновах праектавання прэцызійнага тэхнал. абсталявання для вытв-сці інтэгральных схем. Дзярж. прэмія СССР 1973.
Тв.: Точное машиностроение для микроэлектроники. М., 1986; Автоматическая сборка ИС: Технол. процесс. Оборудование. Управление. Техн. зрение. Привод: Справ. пособие. Мн., 1990 (разам з В.А.Зяньковічам, Л.Р.Бітно). с. 364
АНЕ́ГІНСКАЯ СТРАФА́ , страфа з 14 радкоў 4-стопнага ямба з рыфмоўкай АбАбВВггДееДжж. Створана А.Пушкіным для рамана ў вершах «Яўген Анегін». У першым 4-радкоўі перакрыжаваная рыфма, у другім — сумежная, далей апаясаная. Звычайна кожная страфа мае закончаную думку і з’яўляецца «вершам у вершы», таму выкарыстоўваецца выключна ў паэт. жанрах з мнагапланавым развіццём сюжэта. Анегінскую страфу выкарыстаў М.Лермантаў у паэме «Тамбоўская казначэйша» і інш. с. 365
АНЕ́ЖСКАЕ ВО́ЗЕРА , Анега, возера на ПнЗ Еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі, у Карэліі, Ленінградскай і Валагодскай абласцях. Пл. 9,7 тыс. км2 (без а-воў). Даўж. 256 км, шыр. каля 91,6 км, глыб. да 127 м. Пасля пабудовы Верхнясвірскай ГЭС стала вадасховішчам (9950 км2). Катлавіна ледавікова-тэктанічнага паходжання. Паўн. берагі высокія, скалістыя, расчлянёныя вузкімі залівамі-губамі — Петразаводскай, Кондапажскай, Ліжэмскай і інш. і Павянецкім зал., паўднёвыя — пераважна нізкія, часта забалочаныя. 1369 а-воў агульнай пл. 250 км2; найбольшыя — Вял. Клімецкі і Вял. Лелікаўскі. Т-ра паверхневых слаёў вады ў жн. ў адкрытай частцы да 20— 24 °С, у залівах да 24—27 °С. Замярзае ў ліст., крыгалом у маі. Цэнтр. ч. ў асобныя гады не замярзае. На возеры назіраюцца сейшы. Празрыстасць вады да 8—9 м, каля берагоў 1—4 м. Вада прэсная, з мінералізацыяй 35 мг/л. Упадаюць 58 рэк, найб. Выцегра, Водла, Суна, Шуя; выцякае р. Свір. Каля 50 відаў рыб, 17 маюць прамысл. значэнне (сіг, рапушка, корушка, мянтуз, лешч, акунь, шчупак, ласось і інш.). Рыбалоўства. Суднаходства. Возера злучана Беламорска-Балтыйскім каналам з Белым м., Волга-Балтыйскім водным шляхам — з бас. Волгі. Уздоўж паўд. берага Анежскі суднаходны канал. На Анежскім возеры музей Кіжы (на аднайм. в-ве). На берагах гарады Петразаводск, Кондапага, Мядэведжагорск, Павянец. с. 365
АНЕ́ЖСКАЯ ГУБА́ , Анежскі заліў, каля паўднёвага берага Белага м. Даўж. 185 км, шыр. 50—100 км, глыб. да 36 м. Шмат а-воў (самы вялікі Салавецкі) і камяністых меляў. Упадаюць рэкі Анега, Выг, Кем. Цячэнні моцныя, пераважна прыліўныя. Выш. прыліваў да 2,72 м. Зімой замярзае. Ледастаў у сярэднім 185 дзён. На зах. беразе каля г. Беламорск пачатак Беламорска-Балтыйскага канала. Парты: Анега, Беламорск. с. 365
АНЕКДО́Т (франц. anecdote ад грэч. anekdotos нявыдадзены), кароткае апавяданне жартоўнага ці сатыр. зместу пра незвычайную падзею, сітуацыю, рысу характару ці ўчынак чалавека; жанр фальклору. Спецыфічныя рысы анекдота: аднаэпізадычнасць, лаканічнасць, дакладная расстаноўка герояў, нечаканая камічная развязка. Блізкі да нар. жарту, гумарэскі.
У зах.-еўрап. народаў жанры, блізкія да анекдота — фабліо, фацэцыя, шванк. Тэрмін «анекдот» упершыню ўжыты ў Візантыі ў дачыненні да «Таемнай гісторыі» («Anekdota», 6 ст.) Пракопія Кесарыйскага. Да сярэдзіны 19 ст. да анекдота адносілі кароткія апавяданні пра здарэнні з вядомымі гіст. асобамі.
Бел. анекдоты публікаваліся ў зб. П.В.Шэйна, Е.Р.Раманава, М.Федароўскага і інш., у календарах, прэсе. Народныя анекдоты выкарыстоўвалі ў сваёй творчасці Ядвігін Ш., Я.Колас, К.Чорны, Б.Сачанка і інш. бел. пісьменнікі.
Публ.: Народныя ўсмешкі. Мн., 1961; Беларускія народныя жарты. Мн., 1970; Жарты, анекдоты, гумарэскі. Мн., 1984. А.С.Фядосік. с. 365
АНЕ́КСІЯ (ад лац. annexio далучэнне), захоп адной дзяржавай часткі або ўсёй тэрыторыі інш. дзяржавы, а таксама гвалтоўнае ўтрыманне народнасці ў межах чужой дзяржавы. Анексія — грубае парушэнне міжнар. права. Статут ААН дэкларуе права нацый на самавызначэнне і абавязвае членаў ААН устрымлівацца ад анексіі. с. 365
АНЕЛІ́ДЫ , гл. Кольчатыя чэрві. с. 365
АНЕМА ... (ад грэч. anemos вецер), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «вецер», напр., анемометр, анемахарыя. с. 365
АНЕМАФІЛІ́Я (ад анема... + ...філія), анемагамія, ветраапыленне, прыстасаванасць раслін да перакрыжаванага апылення з дапамогай ветру. Адзіны спосаб апылення ў хвойных. Характэрна таксама для многіх кветкавых раслін — злакаў, асаковых, многіх дрэвавых двухдольных раслін (бяроза, асіна, дуб, граб, ляшчына і інш.). У ветраапыляльных раслін звычайна адсутнічае або значна рэдукаваны калякветнік, шматлікія непрыкметныя кветкі сабраны ў суквецці, пазбаўлены афарбоўкі і паху, утвараюць шмат лёгкага сыпкага пылку і інш. Цвіценне часта адбываецца да разгортвання лісця. с. 365
АНЕМАХАРЫ́Я (ад анема... + ...харыя), перанос пладоў, насення, спораў і інш. зачаткаў (дыяспораў) раслін паветр. плынямі. Асн. спосаб рассялення наземных споравых раслін, грыбоў і некаторых інш. арганізмаў. Мае значэнне і ў насенных раслін. Пры анемахарыі дыяспоры лунаюць і планіруюць, апалыя пераносяцца ветрам па паверхні глебы, вады або па шарпаку.
Дыяспоры, якія лунаюць, маюць невял. масу (споры, дробнае пылаватае насенне ятрышнікавых, заразіхавых, грушанкавых, званочкавых) або прыстасаванні накшталт парашуцікаў (чубкі на пладах ветравых, на насенні скрыпнёвых, ластаўневых, вярбовых). У дыяспораў, якія планіруюць, ёсць крылападобныя прыдаткі (плады вяза, бярозы, вольхі, клёну, ясеня, насенне хвойных і інш.). Асн. маса дыяспораў разносіцца ў межах да 1 км (адзінкавыя дыяспоры дрэў у буру ці па шарпаку — да 4—10 км, споры грыбоў — часам на сотні кіламетраў). с. 365
АНЕМІ́Я (ад ан... + грэч. haima кроў) малакроўе, захворванні чалавека і жывёл, якія характарызуюцца зніжэннем колькасці гемаглабіну ў адзінцы аб’ёму крыві, часцей пры адначасовым зніжэнні колькасці эрытрацытаў. Адрозніваюць 3 асн. групы анеміі: ад страты крыві; пры павялічаным разбурэнні эрытрацытаў; пры парушэнні ўтварэння эрытрацытаў. Суправаджаюць анемію многія захворванні, у т.л. інфекцыйныя, пры якіх у арганізме ўзнікае дэфіцыт жалеза, вітаміну В12, фоліевай кіслаты. Могуць быць вынікам непаўнацэннага харчавання (асабліва пры недахопе ў ежы мяса). Асн. прыкметы жалезадэфіцытных анемій: бледнасць скуры, галавакружэнне, галаўны боль, «мушкі» ў вачах, ломкасць валасоў і пазногцяў. Анемія, звязаныя з вітаміннай недастатковасцю, часцей адзначаюцца ў пажылых людзей; да агульных прыкмет дадаюцца спецыфічныя — адчуванне пякоты ў языку, паносы, у запушчаных выпадках — сімптомы пашкоджання нерв. сістэмы. Пры гемалітычных набытых і спадчынных анеміях, звязаных з павышаным разбурэннем эрытрацытаў, скура і слізістая абалонкі жаўтушныя. Усе віды анеміі патрабуюць неадкладнага лячэння. с. 365
АНЕМО́ГРАФ (ад анема... + ...граф), анемарумбограф, прылада для бесперапыннага аўтам. запісу скорасці і напрамку (румбу) ветру. Адрозніваюць тыпы: чашачны анемограф (прыёмная частка як у анемометра; запісвае скорасць ветру з дакладнасцю 0,5—1 м/с. Анемограф манаметрычны (рэгіструе парывы ветру з дакладнасцю 0,3—0,5 м/с). Найб. дакладны анемограф аб’ядноўвае чашачны і манаметрычны. с. 365
АНЕМО́МЕТР (ад анема... + ...метр), прылада для вымярэння скорасці ветру і газавых патокаў. У недыстанцыйных анемометрах скорасць патокаў вызначаецца па скорасці вярчэння ветравога кола, вінта, крыжавіны з паўшар’ямі (анемометр чашачны) або па дадатным ціску (т.зв. трубка Піто), у тэрмаанемометрах — па цеплааддачы нагрэтага дроту. Выкарыстоўваецца таксама аўтаматычны анемометр з сігнальным прыстасаваннем для выяўлення небяспечных парываў ветру і ўключэння проціаварыйных прыстасаванняў. Для бесперапыннага запісу скорасці ветру служаць анемографы. с. 366
АНЕМО́НА , гл. Кураслеп. с. 366
А́НЕНКАЎ Павел Васілевіч (1.7.1813, паводле інш. звестак 30.6.1812, Масква — 20.3.1887), рускі крытык, гісторык літаратуры, мемуарыст. Вольны слухач Пецярбургскага ун-та. У «Отечественных записках» і «Современнике» апублікаваў цыкл артыкулаў «Парыжскія пісьмы» (1847—48). Аўтар кн. «Матэрыялы для біяграфіі А.С.Пушкіна» (1853), «Пушкін у Аляксандраўскую эпоху» (1874), складальнік першага пасмяротнага збору твораў А.Пушкіна (т. 1—7; 1855—57). Найб. значную частку спадчыны Аненкава складаюць мемуары, у т.л. кн. «Выдатнае дзесяцігоддзе (1838— 1848)» (1880) — адна з асн. крыніц вывучэння літ. думкі і грамадскага руху 1830—40-х г.
Тв.: Воспоминания и критические очерки 1849—1868. Т. 1—3. Спб., 1877—81; Литературные воспоминания. М., 1983. с. 366
А́НЕНКАЎ Юрый Паўлавіч (23.7.1889, Петрапаўлаўск-Камчацкі — 3.5.1974), рускі жывапісец і графік. Вучыўся ў вучылішчы А.Штыгліца ў Пецярбургу (1909—11), у Ф.Валатона і М.Дэні ў Парыжы (1911—12). Аўтар вострахарактарных партрэтаў, часта з элементамі гратэску. Адзін з заснавальнікаў сав. кніжнай ілюстрацыі («Дванаццаць» А.Блока, 1918). Мастак тэатра і кіно. Выпрабаваў шэраг кірункаў мастацтва 1-й чвэрці 20 ст., у т.л. кубізм. З 1924 за мяжой (Германія, Францыя). Напісаў «Дзённік маіх сустрэч» (рус. пер. 1991). с. 366
А́НЕНСКІ Інакенцій Фёдаравіч (1.9.1856, г. Омск — 13.12.1909), рускі паэт. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1879). Аўтар трагедый «Меланіпа-філосаф» (1901), «Цар Іксіён» (1902), «Лаадамія» (1906), «Фаміра-кіфарэд» (выд. 1913), заснаваных на сюжэтах ант. міфалогіі. Паэзіі Аненскага (зб-кі «Ціхія песні», 1904; «Кіпарысавая шкатулка», 1910; «Пасмяротныя вершы» 1923) уласцівыя дэкадэнцкае светаўспрыманне, адзінства інтэлектуальных і маральных пачаткаў. Выступаў як перакладчык і крытык («Кніга адлюстраванняў», т. 1—2, 1906—09). с. 366
А́НЕНСКІ Ісідар Маркавіч (13.3.1906 — 2.5.1977), расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Засл. дз. маст. Расіі (1971). Скончыў Ін-т тэатр. мастацтва (1934), Усесаюзны ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1936).
Сярод фільмаў: экранізацыі твораў А.Чэхава «Мядзведзь» (1938), «Чалавек у футарале» (1939; абодва на кінастудыі «Беларусьфільм»), «Ганна на шыі» (1954), а таксама «Пяты акіян» (1940), «Княжна Мэры» (1955), «Таленты і паклоннікі» (1973) і інш. с. 366
АНЕРО́ІД (ад а... + грэч. nēros вільготны + eidos від), прылада для вымярэння атм. ціску. Асн. дэталь — метал. скрыначка, унутры якой вакуум. Пры павышэнні ціску яна сціскаецца, што праз злучаную з ёю спружыну выклікае зрушэнне стрэлкі на шкале. Адчувальнасць да 10 Па. Для атрымання сапраўднага значэння ціску ў паказанні анероіда ўводзяць папраўкі, якія вызначаюцца пры параўнанні з данымі ртутнага барометра. Выкарыстоўваецца таксама як вышынямер (напр., у авіяцыі; шкалу анероіда градуіруюць у метрах). с. 366
АНЕСТЭЗІ́Я , гл. ў арт. Абязбольванне. с. 366
АНЕСТЭЗІЯЛО́ГІЯ (ад ан... + грэч. aisthēsis пачуццё + ...логія), галіна клінічнай медыцыны, якая вывучае праблемы абязбольвання, кіравання жыццёваважнымі функцыямі арганізма ў час хірургічнай аперацыі, а таксама перад пачаткам і пасля яе. Уключае рэаніматалогію і інтэнсіўную тэрапію.
Метады абязбольвання пачалі распрацоўвацца разам з хірургіяй яшчэ ў Стараж. Асірыі, Егіпце, Кітаі, Індыі і інш. краінах. Як абязбольвальныя сродкі выкарыстоўваліся настоі і адвары маку, індыйскіх канапель, мандрагоры, дурнап’яну. У сярэднявеччы абязбольванне дасягалася таксама сцісканнем сасудаў шыі або канечнасцяў, шчодрым кровапусканнем, ахаладжэннем тканак і інш. У 19 ст. адкрыты эфектыўныя спосабы абязбольвання. Англ. ўрач У.Мортан у 1846 правёў аперацыю пад эфірным наркозам, у 1844 амер. ўрач Х.Уэлс выкарыстаў закіс азоту пры выдаленні зуба. У 1847 шатландскі ўрач Дж.Сімпсан у якасці сродку для наркозу прапанаваў хлараформ. У Расіі эфірны і хлараформны наркоз увялі ў практыку М.І.Пірагоў і Ф.І.Іназемцаў (1847). Прынцыпова новым метадам анестэзіі было адкрыццё мясцоваанестэзоўнага дзеяння какаіну (рус. ўрач В.К.Анрэп, 1879; аўстр. Келер, 1884). З увядзеннем у практыку раствораў навакаіну пачало хутка развівацца мясц. абязбольванне: інфільтрацыйная, правадніковая і спіннамазгавая анестэзія (А.В.Вішнеўскі, С.С.Юдзін, І.С.Жораў, Я.М.Мяшалкін і інш.).
На Беларусі сістэматычныя даследаванні па анестэзіялогіі пачаліся ў канцы 1950 — пач. 1960 г. у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, мед. ін-тах. Вывучаюцца праблемы эндатрахеяльнага наркозу, камбінаванай анестэзіі, асаблівасцяў абязбольвання пры розных хірург. умяшаннях. Распрацоўваюцца пытанні штучнай вентыляцыі лёгкіх, артэрыяльнай гіпатэнзіі, гіпа- і гіпертэрміі (В.К.Зубовіч, І.І.Канус, І.З.Кляўзунік, А.А.Плавінскі, У.У.Спас, І.З.Столкарц, П.В.Цэдрык і інш.). Створана служба анестэзіялогіі — рэаніматалогіі з палатамі інтэнсіўнай тэрапіі.
Літ.: Бунятян А.А, Рябов Г.А.Маневич А.З. Анестезиология и реаниматология. 2 изд. М., 1984; Руководство по анестезиологии. М., 1994. І.І.Канус. с. 366
АНЕ́ТА (Aneto), Піка-дэ-Анета, самая высокая вяршыня Пірэнеяў, у Іспаніі. Выш. 3404 м. Размешчана ў гранітным масіве Маладзета. Снежнікі і невял. ледавікі. с. 366
АНЕЎПЛАІДЫ́Я (ад ан... + грэч. eu добра, цалкам + ploos кратны + eidos від), гетэраплаідыя, спадчынная змена, пры якой клеткі арганізма маюць колькасць храмасом, не кратную адзінарнаму (гаплоіднаму) набору. Адсутнасць у храмасомным наборы дыплоіда адной храмасомы наз. манасоміяй, дзвюх гамалагічных храмасом — нулісоміяй; наяўнасць дадатковай гамалагічнай храмасомы — трысоміяй. Арганізмы з анамальнай колькасцю храмасом наз. адпаведна манасомікамі, нулісомікамі, трысомікамі. Асн. механізм узнікнення анеўплаідыі — неразыходжанне і страта асобных храмасом у мітозе і меёзе. Анеўплаідыя звычайна прыводзіць да паніжэння жыццяздольнасці і нярэдка да гібелі анеўплоідаў, асабліва ў жывёл. Прыкладам анеўплаідыі ў чалавека з’яўляецца Даўна хвароба, якая выклікаецца трысаміяй па 21-й храмасоме. З дапамогай анеўплаідыі пры генет. аналізе вызначаюць лакалізацыю генаў у храмасомах. с. 366
АНЕЎРЫ́ЗМА (ад грэч. aneurysma расшырэнне), абмежаванае расшырэнне крывяноснага сасуда ці поласці сэрца пры станчэнні і выпучванні яго сценкі. Адрозніваюць анеўрызмы сапраўдныя, калі выпучваюцца ўсе слаі сценак, і несапраўдныя — анеўрызматычны мяшок фарміруецца пры сценцы пашкоджанага сасуда. Анеўрызма сасудаў (артэрыяльныя, вянозныя, артэрыявянозныя) і аорты з’яўляюцца ўскладненнямі атэрасклерозу, сіфілісу, раненняў і інш. хвароб. Анеўрызма сэрца ўзнікае пасля інфаркту ў сценцы левага жалудачка. Анеўрызмы могуць парушаць кровазабеспячэнне і сціскаць прылеглыя тканкі. Магчымы разрывы анеўрызмы і крывацёкі са смяротным зыходам. Лячэнне спецыяльнае (асн. хваробы) і хірургічнае (траўматычныя анеўрызмы). с. 366
АНЕ́ЦІ (Оnetti) Хуан Карлас (н. 1.7.1909, г. Мантэвідэо, Уругвай), уругвайскі пісьменнік, адзін з заснавальнікаў новай лац.-амер. прозы. На пачатку творчасці зазнаў уплыў філасофіі экзістэнцыялізму. Аўтар зб-каў апавяданняў «Самае жахлівае пекла» (1962), «Сумная, як яна» (1963), аповесцяў «Калодзеж» (1939), «Для адной безыменнай магілы» (1959), раманаў «Нічыйная зямля» (1941), «Кароткае жыццё» (1950), «Верф» (1961), «Хунтакадаверэс» (1964), «Дадзім слова ветру» (1978), «У тыя часы» (1987) і інш. Паўфантастычныя сюжэтныя сітуацыі ў творах Анеці часам набываюць сімвалічнае гучанне; з глыбокім псіхалагізмам даследуе пачуццё бяссілля, прыгнечанасці, працэс разрыву герояў з рэчаіснасцю варожага свету. Прэмія М.Сервантэса (1980).
Тв.: Obras completas Mexiko, 1970; Рус. пер. — Короткая жизнь. Верфь: Романы; Повести и рассказы. М., 1983. Х.-К.Папок. с. 367
АНЁЛЫ (ад грэч. angelos вястун), у хрысціянстве, іудаізме, ісламе бесцялесныя звышнатуральныя істоты, створаныя Богам; пасрэднікі паміж Богам і людзьмі праз якіх ён абвяшчае людзям сваю волю. Паводле прынятай у хрысціянстве «нябеснай іерархіі», анёлы падзяляюцца на 9 чыноў, згрупаваных у 3 абліччах: серафімы, херувімы, прастолы; панавання, сілы і ўлады; пачаткі, анёлы і архангелы. Паводле ўяўленняў веруючых, да кожнага чалавека ад нараджэння Бог прыстаўляе асобнага анёла-ахоўніка. с. 367
АНЖУ́ (Anjou), гістарычная вобласць на ПнЗ Францыі, у бас. Ніжняй Луары. Пл. 7,6 тыс. км2. Нас. 680 тыс. чал. (1982). Уключае дэпартаменты Мен і Луара, часткова Эндр і Луара, Маен, Сарта. Гал. горад — Анжэ. с. 367
АНЖУ́ Пётр Фёдаравіч (15.2.1796, Вышні Валачок, Расія — 12.10.1869), даследчык Арктыкі, адмірал рус. флоту. У 1821—23 з памочнікамі апісаў паўн. берагі і а-вы паміж рэкамі Алянёк і Індыгірка, склаў карту Новасібірскіх а-воў. У 1825—26 удзельнічаў у апісанні паўн.-ўсх. берага Каспійскага м. і зах. берага Аральскага м. У 1827 вызначыўся ў Наварынскай бітве руска-англафранц. флоту з тур.-егіп. флотам на лінейным караблі «Гангут». Займаў камандныя пасады ў марскім ведамстве. Імем Анжу названа паўн. група Новасібірскіх а-воў.
Літ.: Пасецкий В.М. Петр Анжу. М., 1958. с. 367
АНЖУ́ АСТРАВЫ́ , цэнтральныя, самыя вял. астравы ў архіпелагу Новасібірскія а-вы ў м. Лапцевых і Усходне-Сібірскім м. Уключаюць а-вы: Кацельны, Зямля Бунге, Фадзееўскі, Новая Сібір і Бялькоўскі. Агульная пл. каля 29 тыс. км2. У рэльефе пераважаюць нізінныя акумулятыўныя раўніны, занятыя арктычнымі тундрамі. Названы імем рус. палярнага даследчыка П.Ф.Анжу. с. 367
АНЖУ́ЙСКАЯ ДЫНА́СТЫЯ , каралеўская дынастыя ў шэрагу еўрапейскіх краін сярэднявечча. Паходзіла ад франц. графаў Анжу. Правіла ў Англіі ў 1154—1399 (гл. Плантагенеты), у Паўд. Італіі ў 1268—1442, Сіцыліі ў 1268—82 (намінальна ў 1266—1302). Заснавальнік дынастыі ў Сіцыліі і Паўд. Італіі Карл Анжуйскі (правіў да 1285). Правіла таксама ў Венгрыі ў 1308—87 і ў Польшчы ў 1370—82 і 1384—85. с. 367
АНЖЭ́РА-СУ́ДЖАНСК , горад у Расіі, у Кемераўскай вобл. Засн. ў 1897. 104,8 тыс. ж. (1994). Чыг. станцыя (Анжэрская). Цэнтр вугальнай прам-сці Кузбаса. Машынабудаванне і металаапрацоўка (буд. машыны, горназдабыўное абсталяванне, трактарныя агрэгаты і інш.); хім.-фармацэўтычная, лёгкая, харч. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў (жалезабетонныя вырабы, шкло). с. 367
А́НЗЮС (ANZUS; Australia, New Zealand, United States), ваенна-палітычны блок Аўстраліі, Новай Зеландыі і ЗША. Назва ад першых літар краін-удзельніц. Дагавор пра стварэнне блока падпісаны 1.9.1951 у Сан-Францыска (ЗША) на неабмежаваны тэрмін, уступіў у сілу 29.4.1952. Інспіраваны ЗША, якія пасля пачатку Карэйскай вайны (1950) імкнуліся стварыць на ўзор НАТО калект. саюз бяспекі ў ціхаакіянскай прасторы. Прадугледжваў узаемную падтрымку ў выпадку нападу на аднаго з партнёраў. Аўстралія і Новая Зеландыя бачылі ў дагаворы гарантыю бяспекі ад Японіі. Пасля закрыцця новазеландскіх партоў для атамных ваен. караблёў ЗША (1985) амер. ўрад у 1986 абвясціў пра спыненне сваіх абавязкаў у адносінах да Новай Зеландыі, яе членства ў АНЗЮСе прыпынена. с. 367
АНІ́ВА , заліў Ахоцкага м., каля паўд. берага в. Сахалін, паміж п-авамі Крыльёнскім і Таніна-Аніўскім. Даўж. 90 км, шыр. 104 км, глыб. да 93 м. Шырока адкрыты ў паўд.-зах. частку Ахоцкага м. Багаты рыбай (ласасёвыя, селядцы, траска, камбала). На беразе — гарады Аніва, Карсакаў. с. 367
АНІГІЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. annihilatio знішчэнне, знікненне), працэс узаемадзеяння элементарнай часціцы з яе антычасціцай, у выніку якога яны ператвараюцца ў інш. элементарныя часціцы. Адбываецца ў адпаведнасці з захавання законамі. Анігіляцыя электронна-пазітроннай пары (е- — е+) у 2 або 3 фатоны і адваротны працэс нараджэння яе фатонамі былі прадказаны англ. фізікам П.Дзіракам (1931), выяўлены эксперыментальна франц. фізікамі І. і Ф.Жаліо-Кюры (1933) і дакладна апісаны ў квантавай электрадынаміцы. У фізіцы высокіх энергій анігіляцыя — адзін з імаверных каналаў (прамежкавых стадый) працэсаў узаемадзеяння часціцы з антычасціцай, што ажыццяўляецца за кошт электрамагн., слабага і моцнага ўзаемадзеянняў. Напр., пры сутыкненнях высокаэнергет. (е- — е+) пучкоў акрамя анігіляцыі ў фатоны магчымы пругкае і няпругкае рассеянне, ператварэнне ў інш. пары (μ- — μ+, v — <SIGN>, π — π+ і г.д.), утварэнне звязаных недаўгавечных сістэм (пазітроній, кварконій і інш.) або абсалютна нейтральных часціц (γ, р, η0 → ), а ў канчатковым выніку — множнае нараджэнне часціц, пераважна адронаў. Сучасныя паскаральнікі на сустрэчных пучках даюць магчымасць атрымаць усе вядомыя элементарныя часціцы, у т.л. самыя масіўныя, напр. слабыя базоны w(-), w(+), z(0).
Літ.: Богуш А.А. Очерки по истории физики микромира. Мн., 1990. А.А.Богуш. с. 367
АНІ́Д , гл. ў арт. Поліамідныя валокны. с. 367
АНІЗАГА́МІЯ (ад грэч. anisos неаднолькавы + ...гамія), тып палавога працэсу, калі зліваюцца палавыя клеткі (гаметы), якія адрозніваюцца памерам, формай або паводзінамі пры зліцці. Напр., у некаторых водарасцяў анізагамія заключаецца ў зліцці мужчынскіх і жаночых гамет, адна з якіх менш рухомая або большая за другую. Часам гэты працэс наз. гетэрагаміяй, а паняцце «анізагамія» выкарыстоўваюць у адносінах да прасцейшых, якім у палавым працэсе ўласцівы капуляцыя і кан’югацыя. Для вышэйшых раслін і мнагаклетачных жывёл, а таксама для некаторых грыбоў характэрна аагамія. Гл. таксама Ізагамія. с. 367
АНІЗАМЕ́ТР МАГНІ́ТНЫ (ад грэч. anisos неаднолькавы + ...метр), прылада для вызначэння магнітнай анізатрапіі монакрышталёў і тэкстураваных матэрыялаў. Прынцып дзеяння: доследны ўзор змяшчаюць у моцнае аднароднае магн. поле; папярочная кампанента вектара намагнічанасці, што ўзнікае, ўтварае момант вярчэння, які імкнецца павярнуць узор. Момант вярчэння кампенсуецца момантам, што ствараюць пругкія мех. элементы прылады. Вугал павароту ўзору адлічваецца па шкале пры розных напрамках поля. Па выніках вымярэнняў разлічваюцца, канстанты анізатрапіі і ацэньваецца ступень дасканаласці тэкстуры. Анізаметр магнітны дае магчымасць даследаваць масіўныя ўзоры, ферамагн. плёнкі, матэрыялы ў вытв. умовах; інтэрвал т-р ад 1300 К да геліевых (~1К); напружанасць магн. поля да 4000 кА/м. с. 367
АНІЗАТРАПІ́Я (ад грэч. anisos неаднолькавы + tropos напрамак), 1) у фізіцы — залежнасць фіз. (мех., аптычных, магн. і інш.) уласцівасцяў рэчыва ад напрамку. Натуральная анізатрапія — характэрная асаблівасць крышталёў; абумоўлена іх сіметрыяй і выяўляецца тым больш, чым яна меншая. Анізатрапія некаторых вадкасцяў (напр., вадкіх крышталёў) тлумачыцца асіметрыяй і пэўнай арыентацыяй малекул. У аморфных і полікрышталічных рэчывах анізатрапія бывае пры наяўнасці прыроднай (напр., драўніна) або штучнай тэкстуры (напр., пры пракатцы ліставой сталі зерні металу арыентуюцца ўздоўж напрамку пракаткі, у выніку чаго ствараецца анізатрапія мех. уласцівасцяў). Анізатрапія многіх уласцівасцяў крышталёў, напр. лінейнага цеплавога расшырэння, электраправоднасці, пругкіх уласцівасцяў, характарызуецца значэннямі адпаведных пастаянных уздоўж гал. восі сіметрыі і ўпоперак да яе. Аптычная анізатрапія выяўляецца ў выглядзе падвойнага праменепраламлення, дыхраізму, змен характару палярызацыі і вярчэння плоскасці палярызацыі святла. Натуральная аптычная анізатрапія крышталёў абумоўлена неаднолькавасцю ў розных напрамках поля сіл, якія ўтрымліваюць атамы ці іоны рашоткі. Штучная анізатрапія ствараецца ў ізатропных асяроддзях пад уздзеяннем вонкавых сіл ці палёў, што вызначаюць у асяроддзях пэўныя напрамкі, напр., у выніку ўздзеяння пругкіх дэфармацый, эл. поля, магн. поля (гл. Катона—Мутона эфект, Фарадэя эфект). 2) Анізатрапія ў геалогіі абумоўлена мікраслаістасцю, упарадкаванай арыентацыяй зерняў і крышталёў і мікратрэшчынаватасцю горных парод і мінералаў. Крышталі розных мінералаў выяўляюць анізатрапію розных уласцівасцяў: слюды — аптычных, мех. (спайнасці, пругкасці, трываласці); дыстэну — цвёрдасці; кварцу, турмаліну — аптычных, п’езаэлектрычнага эфекту; магнетыту — ферамагнітных; кальцыту — аптычных. Анізатрапія некаторых мінералаў выкарыстоўваецца ў прыладабудаванні. Анізатрапія масіваў горных парод вызначаецца ўпарадкаванымі лінейнымі ці плоскаснымі элементамі будовы (стратыфікаваныя асадкавыя і метамарфічныя тоўшчы горных парод з лінейна арыентаванымі структурамі, слаістасцю, макратрэшчынаватасцю і інш.). Пры горных работах найб. значэнне маюць дэфармацыйныя ўласцівасці парод. 3) У батаніцы — здольнасць розных органаў адной і той жа расліны займаць рознае становішча пры аднолькавым ўздзеянні пэўнага фактара вонкавага асяроддзя. Напр., пры бакавым асвятленні расліны яе верхавінка выгінаецца ў бок крыніцы святла, а лісцевыя пласцінкі займаюць перпендыкулярнае напрамку прамянёў становішча.
Літ.: Шаскольская М.П. Очерки о свойствах кристаллов. 2 изд. М., 1978; Сиротин Ю.М., Шаскольская М.П. Основы кристаллофизики. 2 изд. М., 1979. с. 368
АНІЗАТРО́ПНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ , матэрыялы, уласцівасці якіх (мех., фіз. і інш.) неаднолькавыя па розных напрамках унутры гэтых матэрыялаў (гл. Анізатрапія). Да анізатропных матэрыялаў адносяцца монакрышталі, валакністыя і плёначныя матэрыялы, жалезабетон, пластмасы са слаістымі напаўняльнікамі (гетынакс, тэксталіты, шкло- і вугляпластыкі і інш.), кампазіцыйныя матэрыялы. Выкарыстанне анізатропных матэрыялаў скарачае расход матэрыялаў і паляпшае якасць канструкцый. Напр., трансфарматары са стрыжнямі з анізатропнай тэкстураванай сталі прыкладна на 20—40% лягчэйшыя за трансфарматары са стрыжнямі з гарачакачанай звычайнай сталі. с. 368
АНІ́ЙСКАЕ ЦА́РСТВА , армянская феад. дзяржава (860—1045) са сталіцай у г. Ані (зараз Турцыя). Узнікла ў выніку аб’яднання Арменіі Багратыдамі і вызвалення ад улады Арабскага халіфата. Найбуйнейшае сярод феад. дзяржаў сярэдневяковай Арменіі, аб’ядноўвала яе большую частку. Высокага ўзроўню развіцця дасягнулі ў Анійскім царстве рамёствы і гандаль, навука, архітэктура, л-ра і мастацтва. Узмацненне феад. эксплуатацыі выклікала антыфеад. нар. рух тандракійцаў. У 10 ст. ў выніку феад. раздробленасці ў Анійскім царстве ўтварылася некалькі царстваў — васалаў Багратыдаў. У 1045 заваявана Візантыяй. с. 368
АНІ́КАВІЦКІ БАНДА́РНА-ЛЕСАПІ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д . Дзейнічаў на Беларусі ў в. Анікавічы (Горацкі р-н Магілёўскай вобл.). Вырабляў бочкі, пілаваны лес. У 1908 меў лакамабіль, працавалі 96 чал. У 1910—13 былі 2 лакамабілі. с. 368
АНІКЕ́ЕЎ Саўка, майстар разьбярскай і сталярскай справы 2-й пал. 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1684 разам з інш. майстрамі-беларусамі рабіў крэслы, куфэркі, сталы для царскага двара. с. 368
АНІКЕ́ЙЧЫК Анатоль Аляксандравіч (11.7.1932, г. Барысаў — 3.2.1989), бел. скульптар, педагог. Нар. мастак Беларусі (1972). Праф. (1981). Скончыў Бел. тэатр. маст. ін-т (1959; вучань А.А.Бембеля і А.К.Глебава), выкладаў (з 1978) у гэтым ін-це. Працаваў у галіне манум. і станковай скульптуры. Для яго творчасці характэрна імкненне да гісторыка-рамант. трактоўкі тэм і вобразаў: помнікі землякам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну ў в. Хвойнікі Чэрвеньскага р-на (1967), М.Ф.Гастэлу і яго экіпажу каля г.п. Радашковічы Маладзечанскага р-на (1976), А.М.Матросаву ў в. Чарнушкі на Пскоўшчыне (1978, у сааўт.); фантаны «Юнацтва» каля касцёла на пл. Незалежнасці і «Купалінкі» ў парку імя Я.Купалы ў Мінску (1972). Стварыў значныя творы на тэму Вял. Айч. вайны — мемарыялы «Прарыў», «Праклён фашызму». Вял. месца ў творчасці Анікейчыка займаў вобраз Я.Купалы: надмагілле паэта (1971, з А.Заспіцкім) на Вайсковых могілках у Мінску, помнікаў у Мінску (1972, з Л.Гумілеўскім, Заспіцкім; Дзярж. прэмія Беларусі 1974), у Ляўках Аршанскага р-на (1982), бронзавы бюст (1973) у Араў-парку ў Нью-Йорку, кампазіцыя «Восень паэта» (1980). Стварыў кампазіцыю «Сны пра Радзіму. М.Багдановіч» (1981), партрэты Л.Бетховена (1968), П.М.Машэрава, кампазітара Л.Гідравічуса (абодва 1980), Г.Ахматавай (1982); надмагіллі С.В.Прытыцкага (1975), М.Лынькова (1978), П.М.Машэрава (1983), У.Караткевіча (1986). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1967.
Літ.: Крэпак Б.А. А.А.Анікейчык. Мн., 1980. Э.Л.Петэрсон. с. 368
АНІКІЕ́ВІЧ Кірыла Цімафеевіч, бел. краязнавец, археолаг і этнограф 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам нар. вучылішчаў у Магілёўскай і Віцебскай губ. Вывучаў побыт сялян, збіраў фальклор, вёў археал. раскопкі. Быў карэспандэнтам Е.Р.Раманава. Асн. праца «Сенненскі павет Магілёўскай губерні» (Магілёў, 1907), у якой даў геагр., гіст., эканам. і этнагр. характарыстыкі Сенненшчыны, апісаў жыллё, адзенне, сямейнае і грамадскае жыццё сялян, заняткі насельніцтва і інш. с. 369
АНІ́КІН Віктар Іванавіч (н. 14.1.1918, г. Алатыр, Чувашыя), бел. архітэктар, вучоны. Засл. арх. Беларусі (1980). Канд. архітэктуры (1970), праф. (1984). Скончыў Ленінградскі ін-т інжынераў камунальнага буд-ва (1940). У 1946—58 працаваў у Вільні (рэсп. стадыён, мост цераз р. Нярыс, будынак Дзярж. б-кі). З І958 у Мінску. Асн. работы на Беларусі: генпланы Светлагорска, Пінска, цэнтра Брэста, у Мінску — жылыя раёны і мікрараёны Усход, Серабранка, вул. Чкалава (усе ў аўтарскім калектыве), гал. навуч.-лабараторны корпус арх. і буд. ф-таў БПА (у сааўт.) і інш.
Тв.: Архитектурное проектирование жилых районов. Мн., 1987; Градостроительство Белоруссии. Мн., 1988 (у сааўт.). с. 369
АНІКУ́ШЫН Міхаіл Канстанцінавіч (н. 2.10.1917, Масква), рускі скульптар. Нар. мастак СССР (1963). Правадзейны чл. АМ СССР (1962). Герой Сац. Працы (1977). Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1947). Аўтар помнікаў А.С.Пушкіну (1957; Ленінская прэмія 1958), У.М.Бехцераву (1960), скульптур да мемарыяла «Гераічным абаронцам Ленінграда» (1975, у сааўт.; усе ў С.-Пецярбургу), станковых партрэтаў («А.П.Чэхаў», 1964) і інш.
Літ.: Прибульская Г. Аникушин. Л.; М., 1961. с. 369
АНІЛІ́Н , амінабензол, феніламін, найпрасцейшы араматычны амін, C6H5NH2. Бясколерная вадкасць, tкіп 184,4 °С, шчыльн. 1,02 ∙ 103 кг/м3; растваральны ў вадзе, спіртах, эфірах. Мае ўласцівасці асноў, з мінер. кіслотамі ўтварае солі. Асн. метад атрымання аніліну — аднаўленне нітрабензолу (упершыню атрыманы з індыга). Выкарыстоўваюць у вытв-сці фарбавальнікаў, фотаматзрыялаў, выбуховых рэчываў, лекаў, паскаральнікаў вулканізацыі каўчуку і інш. Ядавіты (дзейнічае на ц.н.с., выклікае дэгенерацыю эрытрацытаў крыві, гемоліз), ГДК 0,1 мг/м3. с. 369
АНІЛІ́НАВЫ ЧО́РНЫ , азінавы фарбавальнік. Утвараецца ў выніку акіслення аніліну ў кіслым асяроддзі звычайна непасрэдна на валокнах бавоўны, шоўку, футра. Устойлівы да кіслотаў, атм. уздзеянняў, святла. Акісленнем аніліну атрымліваюць таксама чорны пігмент, які выкарыстоўваецца для афарбоўкі пластмасаў, у вытв-сці лакафарбавых матэрыялаў, фарбы для капіравальнай паперы, стужак друкавальных машынак і інш. с. 369
АНІЛІНАФА́РБАВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ , гл. ў арт. Сінтэтычных фарбавальнікаў прамысловасць. с. 369
АНІЛІ́НГУС (ад лац. anus задні праход + lingo лізаць), анілінкцыя, варыянт папярэдніх інтымных ласкаў у час любоўнай прэлюдыі, пры якой палавое ўзбуджэнне дасягаецца праз раздражненне заднепраходнай вобласці партнёра языком і губамі. У вышэйшых жывёл анілінгус — звычайная з’ява ў перыяд шлюбных гульняў і падрыхтоўкі да злучкі. с. 369
АНІМАЛІСТЫ́ЧНЫ ЖАНР (ад лац. animal жывёла), жанр выяўленчага мастацтва і літаратуры, творы якога адлюстроўваюць жывёльны свет; спалучае прыродазнаўчую і маст. аснову. У выяўленчым мастацтве пашыраны ва ўсіх відах: жывапісе, скульптуры, графіцы, дэкар. мастацтве.
Прыкметы анімалістычнага жанру мае першабытнае мастацтва: малюнкі жывёл на сценах пячор, дробная пластыка. У 1-м тыс. да н.э. ў мастацтве скіфаў склаўся т.зв. «звярыны стыль». У Стараж. Егіпце сімвалічныя манум. вобразы жывёл. Анімалістычны кампанент сустракаецца ў ант. скульптуры, мазаіках і вазапісе; пашыраны ў рэльефах, мініяцюрах і станковых кампазіцыях Кітая (7—13 ст.), рэльефах Індыі (7 ст.), мазаіках, фрэсках і ўжытковым мастацтве Ірака, Сірыі і Палесціны (8—9 ст.). У еўрап. мастацтве Адраджэння практыкаваліся натурныя замалёўкі жывёл, іх выявы сустракаюцца ў фрэсках і станковых карцінах Пізанела, Леанарда да Вінчы, А.Дзюрэра; найб. яскрава праявіўся ў жывапісе Галандыі. Сярод анімалістаў 17—18 ст. А.Кёйп, П.Потэр (Галандыя), Ф.Снайдэрс, Я.Фейт (Фландрыя), Ж.Б.Удры (Францыя), І.Ф.Грост (Расія), Маруяма Окія (Японія). У 19—20 ст. у анімалістычным жанры заявілі пра сябе К.Труаён, А.Л.Бары (Францыя), Ф. Марк, А.Гаўль (Германія), Б.Лільефорс (Швецыя), К.Томсен (Данія), А.Сцяпанаў, П.Клот, Я.А.Лансерэ, В.Ватагін (Расія), Моры Сосэн (Японія), Сюй Бэй-Хун (Кітай).
На Беларусі стылізаваныя выявы жывёл сустракаюцца ў мегалітычных знаходках. Да перыяду неаліту адносяцца надзвычай рэаліст. творы дробнай пластыкі (крамянёвыя і гліняныя скульптуры звяроў, птушак). У 16—17 ст. выявы жывёл адлюстраваны ў мініяцюрах і гравюрах (гравюры ў Бібліі Ф.Скарыны «Самсон і Леў», «Данііл з ільвамі»), кніжнай ілюстрацыі (іл. Т.Макоўскага да кн. К.Дарагастайскага «Гіпіка», 1620). У мастацтве 20 ст. анімалістычны жанр прадстаўлены станковымі творамі В.Ціхановіча, Г.Лойкі, Т.Стагановіч. Анімалістыку выкарыстоўваюць у сваёй творчасці ілюстратары дзіцячых кніг (Ю.Зайцаў, Я.Кулік, А.Лось, Н.Паплаўская і інш.), мастакі дэкар.-прыкладнога і нар. мастацтва (В.Альшэўскі, Л.Багданаў, Р.Багінскі, В.Гаўрылаў, Л.Главацкая, У.Жохаў, М.Звярко, Г.Лінкевіч, В.Луцэнка, І.Пухоўскі, Дж.Сакажынскі).
У літаратуры жывёльны эпас вядомы са стараж. часоў і існуе ва ўсіх народаў свету — стараж.-грэч. паэма 6—5 ст. да н.э. «Вайна мышэй і жаб», паданні ў інд. зб. «Панчатантра», сярэдневяковыя франц., ням., нідэрл. і інш. казкі. На Беларусі самыя стараж. творы анімалістычнага жанру — казкі пра жывёл. Праз алегарычныя вобразы жывёл у іх раскрываюцца разнастайныя праявы ўзаемаадносін і характараў, уласцівыя людзям: смеласць і баязлівасць, адданасць і здрада, бескарыслівасць і прагнасць. Элементы анімалістычнага жанру ёсць у творах стараж. л-ры («Песня пра зубра» М.Гусоўскага), л-ры 19—20 ст. (алегарычныя вобразы лісіцы і гадзюкі-мядзянкі ў паэме «Кепска будзе» Ф.Багушэвіча, жорава ў апавяд. «Міхаська» Цёткі). Выдатныя ўзоры анімалістычнага жанру стварылі Я.Колас (раздзел «Воўк» у паэме «Новая зямля»), Э.Самуйлёнак («Паляўнічае шчасце»), К.Крапіва (байкі) і інш. Асабліва пашыраны гэты жанр у л-ры для дзяцей («Вавёрчына гора» В.Віткі, «Дзед і Жораў» В.Вольскага).
Літ.: Ватагин В.А Изображение животного. М., 1957.
М.Л.Цыбульскі, М.Р.Міхайлаў (літаратура). с. 369
АНІМАЛЬКУЛІ́ЗМ (ад лац. animalculum звярок, мікраскапічная жывёла), сістэма поглядаў біёлагаў 17— 18 ст. (А.Левенгук і інш.), якія лічылі, што ў муж. палавых клетках у мікраскапічным выглядзе знаходзіцца цалкам сфарміраваны дарослы арганізм, а яго развіццё зводзіцца толькі да павелічэння ў памерах. Паслядоўнікі анімалькулізму ў адрозненне ад авістаў (гл. Авізм) лічылі яйцо крыніцай пажыўных рэчываў для сперматазоідаў. Анімалькулізм — адно з цячэнняў у вучэнні аб прэфармацыі (гл. Прэфармізм). с. 370
АНІМАТЫ́ЗМ (ад лац. animatus адушаўлёны), вера ў безасабовую адушаўлёнасць прыроды або асобных яе частак і з’яў; характэрная рыса першабытных рэлігій. Аніматызм адрозніваюць ад гілазаізму і анімізму, ад веры ў асабовых нематэрыяльных істот (духаў). с. 370
АНІМАЦЫ́ЙНАЕ КІ́НО (ад лац. animatus адушаўлёны, жывы), мультыплікацыя, від кінамастацтва, творы якога ствараюцца спосабам пакадравага малявання або інш. тэхнічнымі спосабамі.
Заснавана на пакадравай здымцы паслядоўных фазаў руху маляваных ці аб’ёмных персанажаў, пластычных кампазіцый. Праекцыя гэтых выяў на экран «ажыўляе» іх. Заснавальнік мультыплікацыі — франц. мастак і інжынер Э.Рэйно, які вынайшаў праксінаскол (1877), з дапамогай якога з 1892 даваў сеансы маляванага кіно («Аптычны тэатр»). У залежнасці ад тэхнікі стварэння сучаснае анімацыйнае кіно падзяляецца на маляванае (найб. вядомыя майстры У.Дысней, І.Іваноў-Вано, В.Кацёначкін, Р.Качанаў, Ю.Нарштэйн, Б.Сцяпанаў, Ф.Хітрук, А.Хржаноўскі); аб’ёмнае («лялечнае»; заснавальнік У.Старэвіч, І.Трнка, А.Птушко); зробленае з дапамогай ігольчастага экрана (відовішча стварае рух тысяч металічных стрыжанькоў; вынаходнік — франц. гравёр А.Аляксееў); ценявое (заснавана на прынцыпе тэатра ценяў; вынаходніца ням. рэж. Л.Райнігер); бяскамернае (малюнак наносяць адразу на плёнку; першы ў гэтай тэхніцы зрабіў фільм канадскі рэж Н.Мак-Ларэн); камп’ютэрнае.
Бел. анімацыйнае кіно першыя спробы зрабіла ў 1920-я г., выкарыстаўшы выяўл. традыцыі плакатаў і паліт. карыкатур. Мультыплікацыйныя навук.-папулярныя фільмы «Жывыя дамы́», «Бунт зубоў» (1928), «Спажывецкая кааперацыя БССР» (1930) былі першай экраннай рэкламай. У 1970—80-я г. ў ценявой тэхніцы зняты фільмы «Прытча пра зямлю», «Прытча пра паветра» і «Прытча пра ваду» (рэж. усіх І.Пікман), у стылі рухомага жывапісу або пластычнай музыкі — «Капрычыо», «Канчэрта Гроса» (І.Воўчак) і «Лафертаўская макоўніца» (А.Марчанка), традыцыі Дыснея прадоўжаны ў фільме «Марафон» (М.Тумеля), для дзяцей і дарослых зроблены маляваныя і лялечныя фільмы «Песня пра зубра» (А.Белавусаў), «Дудка-весялушка», «Несцерка» (Я.Ларчанка), «Ліса, Мужык і Мядзведзь», «Асцярожна, карасі!», «Гліняная Адоска», «Як Васіль гаспадарыў» (усе В.Доўнар), у якіх адлюстраваны бел. фальклор, «Светлячок і Расінка», «Мілавіца» (рэж. Ю.Батурын) на тэмы лірыкі М.Танка і У.Дубоўкі, «Цімка і Дзімка» (М.Лубянікава), «Хлопчык і птушка» (У.Піменаў), «Пра ката Васю і паляўнічую катавасію», «Пустэльнік і ружа», «Лістападнічак», «Пінчэр Боб і сем званочкаў» (усе К.Красніцкі), «Не шамацець!», «Фантазіі Сідарава» (Т.Жыткоўская) і інш. В.Ф.Нячай. с. 370
АНІМЕ́ЛЕ Мікалай, бел. этнограф і археолаг сярэдзіны 19 ст. Вольнаадпушчаны селянін Віцебскай губ. Даследаваў матэрыяльную і духоўную культуру паўн.-ўсх. Беларусі. На падставе яго апісанняў Рускае геагр. т-ва выдала працу «Побыт беларускіх сялян» (Этнографический сборник. Спб., 1854. Вып. 2). У ёй апісаны жыллё, хатняе начынне, адзенне, ежа,сямейныя і каляндарныя абрады, вытв. заняткі, звычаі, сац. і маёмасная дыферэнцыяцыя сялянства напярэдадні адмены прыгоннага права. У працы змешчаны таксама нар. прыказкі, песні, паданні. Аўтар высока цаніў працавітасць, маральныя і інтэлектуальныя якасці беларусаў. с. 370
АНІМІ́ЗМ [ад лац. anima (animus) дух, душа], вера ў існаванне духаў і душ, у іх уплыў на жыццё людзей і жывёл, на прадметы і з’явы навакольнага свету. Узнік у першабытным грамадстве і лёг у аснову пазнейшых рэліг. вераванняў; састаўны элемент кожнай сучаснай рэлігіі. Тэрмінам «анімізм» абазначаюць і тэорыю ўзнікнення рэлігіі, распрацаваную англ. антраполагам Э.Тайларам (1832—1917), якая зводзіць рэлігію да індывід. псіхалогіі чалавека, не ўлічвае сац. перадумоў яе паходжання. с. 370
АНІ́С (Aunis), гістарычная вобласць на З Францыі, каля ўзбярэжжа Атлантычнага ак. Тэрыторыю займае ч. дэпартаментаў Прыморская Шаранта і Дзё-Сеўр. Пл. 2,9 тыс. км2. Нас. 315 тыс. чал. (1982). Гал. горад —Ла-Рашэль. с. 370
АНІ́С (Pimpinella anisum), бядрынец анісавы, аднагадовая травяністая расліна сям. сельдэрэевых. Радзіма — М. Азія. Культывуецца ў Еўропе, Азіі, Паўн. Афрыцы і Амерыцы. На Беларусі малапашыраная культура, вырошчваецца ў адкрытым грунце і цяпліцах.
Сцябло прамое, галінастае, выш. 25—50 см. Прыкаранёвае лісце круглавата-сэрцападобнае, з зубчастым краем, на доўгіх чаранках, сцябловае — складанаперыстарассечанае. Кветкі дробныя, белыя, у складаных парасоніках. Плод — шэра-зялёная двухсямянка. Святло-, цяпло- і вільгацелюбівая расліна, патрабавальная да ўрадлівасці глебы. Размнажаюць насеннем. Плады маюць да 6% эфірнага і да 28% тлустага алею. Вострапрыпраўная расліна. Выкарыстоўваецца ў хлебапякарнай, кандытарскай, лікёрагарэлачнай, парфумернай прам-сці, у медыцыне. Добры меданос. с. 371
АНІ́С ЗО́РЧАТЫ , гл. Бадзян. с. 371
АНІ́С ПАЛАСА́ТЫ , аніс шэры, аніс зялёны, старадаўні паволжскі сорт яблыні нар. селекцыі. Пашыраны ў Паволжы і сярэдняй паласе ўсх. ч. Еўропы. На Беларусі вырошчваюць пераважна ў Магілёўскай, часткова ў Гомельскай, Мінскай і Віцебскай абл., таксама трапляюцца інш. сарты анісу — пунсовы, ружаватапаласаты (Магілёўская вобл.) і аксамітавы (Віцебская вобл.), якія адрозніваюцца памерамі, афарбоўкай і часам выспявання пладоў.
Дрэвы выш. 5—8 м, даўгавечныя (жывуць да 100—120 гадоў). Плады масай каля 70 г, сярэдняга памеру, плоскай або плоска-акруглай формы, сакавітыя, з кісла-салодкім смакам і характэрным «анісавым» пахам, суцэльнай ярка-кармінавай афарбоўкі або паласатай па светла-зялёна-жоўтым фоне. Мякаць зеленавата-белая, дробназярністая. Непатрабавальны да глебы, мароза- і засухаўстойлівы, высокаўраджайны сорт (на Беларусі сярэдні ўраджай 160 кг з дрэва). Пладаносіць ва ўзросце 6—8 гадоў. Плады збіраюць у канцы верасня (захоўваюцца да лютага, сакавіка і пазней). Спажываюць свежыя і мочаныя, таксама сушаць, кансервуюць, робяць з іх віно, вараць варэнне. Пашкоджваюцца пладовай гніллю і паршою. с. 371
АНІ́САЎ Сяргей Рыгоравіч (парт. псеўд. Пеця, Казлоўскі Мікалай; 19.10.1906, в. Тур’я Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 7.3.1987), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. У 1927—32 на камсамольскай рабоце ў БССР. З 1932 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі, з 1934 1-ы сакратар ЦК КСМЗБ, з 1935 сакратар Брэсцкага акр. к-та КПЗБ. У кастр. 1935 зняволены, з 1939 у ням. лагеры ваеннапалонных. Пасля Вял. Айч. вайны працаваў у друку. Аўтар прац «З гісторыі камсамольскага падполля Заходняй Беларусі» (1958), «За волю і шчасце народа» (1959), «Палымянае юнацтва» (1969), «У змаганні гартаваліся» (1975). с. 371
АНІСЕ́НКА Валерый Данілавіч (н. 5.6.1944, г. Талачын), бел. акцёр, рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1991). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1965), Вышэйшыя рэжысёрскія тэатр. курсы пры Ін-це тэатр. мастацтва ў Маскве (1978). У 1965—67 у Бел. т-ры імя Я.Коласа, у 1969—77 у т-ры Я.Купалы. У 1960—70-я г. займаўся канцэртнай дзейнасцю як чытальнік. З 1979 гал. рэжысёр Бел. рэсп. т-ра юнага гледача, Тэатра-студыі кінаакцёра, Бел. радыё. Дзярж. прэмія Беларусі 1990. с. 371
АНІ́СІМАЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 8.10.1947, Масква), дырыжор. Засл. дз. маст. Расіі (1988). Скончыў Ленінградскую (1975) і Маскоўскую (1980) кансерваторыі. Дырыжор Ленінградскага Малога (1975—80) і Пермскага (1984— 89) т-раў оперы і балета. У 1980—84 і з 1989 гал. дырыжор Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Пад яго муз. кіраўніцтвам паст. нац. балет «Курган» Я.Глебава (1982), оперы «Новая зямля» Ю.Семянякі (1982) і «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана (1989, Дзярж. прэмія Беларусі 1990). Сярод інш. работ на бел. сцэне: «Рыгалета» Дж.Вердзі (1981), «Шчаўкунок» (1982) і «Іаланта» (1993) П.Чайкоўскага, «Іван Сусанін» М.Глінкі (1984), «Кармэн» Ж.Бізэ (1990), «Карсар» А.Адана (1991), «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Дз.Шастаковіча (1994). Н.В.Кузняцова. с. 371
АНІ́СІМАЎ Іван, збройнік 17 ст., майстар шабельнай справы. Родам з Глыбокага (Віцебская вобл.). Разам з інш. бел. майстрамі працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1662—65 па загадзе цара вучыўся ў Астрахані «рабіць чаркаскія шаблі». Вярнуўшыся, разам з 7 «таварышчы» зрабіў «5 ножан шабельных на чаркаскае дзела з меднаю аправаю мінулага». с. 371
АНІ́СІМАЎ Насонка, разьбяр па дрэве 17 ст. Родам з Беларусі. Працаваў у Майстарскай палаце Маскоўскага Крамля. У 1648 разам з інш. бел. майстрамі «рабіў палаці і ставіў іканастасы» ў Данской царкве. с. 371
АНІСІ́ФАР (прозвішча Пятровіч-Дзевачка; ? — 1592 ці 1594), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсея Русі. Паходзіў з галіцкай шляхты. Пасля 1568 архімандрыт Лаўрышаўскага манастыра (каля Навагрудка). З 1579 мітрапаліт. Жыў пераважна ў Навагрудку. Садзейнічаў выданню ў віленскай друкарні Мамонічаў «Службоўніка» (1583). Дамогся ад польскага караля і вял. кн. ВКЛ Стафана Баторыя пацвярджэння незалежнай юрысдыкцыі правасл. царквы (1585) і дазволу спраўляць царк. святы паводле юліянскага календара (1586). У 1589 пазбаўлены сану за парушэнне кананічнага правіла (быў дваяжонцам). Памёр у Лаўрышаўскім манастыры. М.В.Нікалаеў. с. 371
АНІ́СКАВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета. За 33 км на ПдУ ад Кобрына, 85 км ад Брэста, 12 км ад чыг. ст. Антопаль. 272 ж., 95 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка. с. 372
АНІСКО́ВІЧ Уладзімір Ігнатавіч (н. в. Гасцілавічы Лагойскага р-на Мінскай вобл.), бел. перакладчык, крытык. Скончыў БДУ (1971). Працаваў у Мінскім трамвайна-тралейбусным упраўленні, на радыё, у прэсе, выдавецтвах. Пераклаў з балг. мовы раманы І.Давыдкава «Белы конь за акном» (1981), А.Гуляшкі «Вандроўнік блукае па свеце» (1988), аповесці С.Страціева «Кароткае сонца» (1979), Г.Мішава «Зроблена ў правінцыі» (1981), П.Вежынава «Вышэй за ўсё» і «Бар’ер» (1983), творы для дзяцей Б.Апрылава, І.Мілева, І.Радзічкава, А.Стаянава, Н.Хайтава і інш. Выступае з артыкуламі па пытаннях бел. л-ры, праблемах прозы. с. 372
АНІСО́ВІЧ Генадзь Анатолевіч (н. 25.8.1932, Мінск), бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Акад. АН Беларусі (1984, чл.-кар. 1972), д-р тэхн. н. (1970), праф. (1981). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў БПІ (1955). З 1960 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1970 дырэктар Магілёўскага аддз. гэтага ін-та, з 1992 — Ін-та тэхналогіі металаў АН Беларусі (Магілёў). Навук. працы па тэхналогіі металаў, цеплафізіцы ліцейных працэсаў, цеплавых асновах тэхналогіі металаў пры фазавых пераўтварэннях. Распрацаваў метады вызначэння тэрмафіз. уласцівасцяў металаў, сплаваў і фармовачных сумесяў, новыя спосабы атрымання адлівак і загатовак з чорных і каляровых сплаваў у спец. відах ліцця (намарожваннем, у какіль і інш.).
Тв.: Охлаждение отливки в комбинированной форме. М., 1969 (разам з М.П.Жмакіным); Затвердевание отливок. Мн., 1979. с. 372
АНІ́ЧА (Onitsha), горад у Нігерыі, адзін з гал. партоў на р. Нігер. 220 тыс. ж. (1975). Трансп. вузел. Буйны гандл. цэнтр (плады алейнай пальмы, маніёку, ямс). Вытворчасць алею. Прадпрыемствы па вытв-сці тэкстылю, паперы, шын, аўтазапчастак, харчасмакавай прам-сці. с. 372
А́НІЧКАЎ Дзмітрый Сяргеевіч (1733— 1.5.1788), рускі асветнік, філосаф. Праф. філасофіі і матэматыкі Маскоўскага ун-та (з 1771). Паслядоўнік філасофіі Х.Вольфа. У дысертацыі «...Пра пачатак і паходжанне натуральнага богашанавання...» (1769), напісанай з пазіцый дэізму, паходжанне рэлігіі тлумачыў страхам людзей перад незразумелымі сіламі прыроды, неадукаванасцю. За свае погляды зазнаў ганенні царквы і часткі прафесуры. У тэорыі пазнання развіваў ідэі матэрыялістычнага сенсуалізму.
Тв.: У кн.: Избранные произведения русских мыслителей второй половины XVIII века. М., 1952. Т. 1. С. 112—184. с. 372
А́НІЧКАЎ Мікалай Мікалаевіч (3.11.1885, С.-Пецярбург — 7.12.1964), савецкі патамарфолаг. Акад. АН СССР (1939), АМН СССР (1944). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1909). У 1920—46 праф. гэтай акадэміі, адначасова з 1920 у Ін-це эксперым. медыцыны АМН СССР. У 1946—53 прэзідэнт АМН СССР. Навук. працы па эксперым. паталогіі і патафізіялогіі, якія стварылі аснову сучасных уяўленняў пра атэрасклероз, аўтаінфекцыю, рэтыкула-эндатэліяльную сістэму. Ганаровы чл. АН Румыніі (1948), чл. АН ГДР (1962). Дзярж. прэмія СССР 1942. Прэмія імя І.І.Мечнікава АН СССР 1952.
Тв.: Учение о ретикуло-эндотелиальной системе. М.; Л., 1930; Морфология заживления ран. М., 1951 (у сааўт.). с. 372
А́НІЧКІН Уладзімір Уладзіміравіч (н. 24.9.1949 станцыя Дабрынка Варонежскай вобл.), хірург. Д-р мед. н. (1988), праф. (1989). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1972), працуе ў гэтым ін-це (з 1986 прарэктар). Навук. працы па дыягностыцы, лячэнні і прафілактыцы пасляаперацыйных ускладненняў і органазберагальных аперацыях пры язвавай хваробе дванаццаціперснай кішкі, пластычнай хірургіі. Прапанаваў спосабы пратэзавання трахеі. Ганаровы д-р мед. ф-та Масачусецкага тэхнал. ін-та (1990).
Тв.: Изолированная резекция бифуркации трахеи. Мн., 1992 (разам з М.Р.Сачакам і У.П.Харчанкам); Протезирование трахеи. Мн., 1995 (разам з М.Р.Сачакам і А.С.Карпіцкім). с. 372
АНІЧЭ́НКА Уладзімір Васілевіч (н. 20.7.1924, в. Янаўка Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1970), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1976). Скончыў БДУ (1952). У 1955—70 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1970 у Гомельскім ун-це (у 1970—91 заг. кафедры). Даследуе пытанні бел. і слав. мовазнаўства. Аўтар манаграфіі «Беларуска-ўкраінскія пісьмова-моўныя сувязі» (1969), «Гістарычнай лексікалогіі беларускай мовы» (1970; у сааўт.), вучэбных дапаможнікаў для ВНУ па марфалогіі, гіст. лексікалогіі і фанетыцы ўсх.-слав. моў, «Слоўніка мовы Скарыны» (т. 1—3, 1977—94), кніг «Беларускі казачны эпас» (1976) і «Голас з невычэрпнай і жыватворнай крыніцы» (1995). Дзярж. прэмія Беларусі 1988. с. 372
АНІ́ШЧАНКА Сяргей Пятровіч (20.4.1923, в. Сцяпы Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 31.7.1944), Герой Сав. Саюза (1945). У Вял. Айч. вайну падпольшчык, партыз. сувязны, з восені 1943 у Чырв. Арміі. Вызначыўся 24—25.6.1944 пры вызваленні Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.: пераправіўся цераз р. Друць, захапіў плацдарм. Загінуў у баі на тэр. Польшчы. с. 372
АНІШЧУ́К Аляксандр Рыгоравіч (н. 10.8.1934, г. Томск, Расія), бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Д-р тэхн. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. Вучылішча (1956), дзе працаваў. З 1989 у Бел. дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Распрацаваў геам. тэорыю ўзгаднення, на падставе якой вырашаны шэраг задач праектавання радыётэхн. канструкцый і сістэм з аптымальнымі энергет. характарыстыкамі ў рознай паласе частот.
Тв.: Радиоприемные устройства РЭС. Мн., 1984 (разам з Р.П.Чугуновым); Радиоприемные устройства радиоэлектронной техники. М., 1992 (у сааўт.). с. 372
АНІ́ШЧЫК Аркадзь Аркадзевіч (н. 25.4.1945, г. Навагрудак), бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Пражскую вышэйшую школу прыкладнога мастацтва (1975). У 1975—90 мастак шклозавода «Нёман». Яго работы адметныя выразнасцю вобраза, прапорцый, высокай ступенню абагульнення (камплект пітнога посуду, крышталь, гладзь, 1976). З 1990 жыве ў Фінляндыі. с. 372
АНІ́ШЧЫК Віктар Міхайлавіч (н. 19.3.1945, г.п. Наваельня Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1990), праф. (1991). Скончыў БДУ (1967). З 1970 у БДУ. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, радыяцыйным матэрыялазнаўстве, электроннай структуры крышталёў. Распрацаваў методыкі і тэхнал. працэсы мадыфікацыі ўласцівасцяў металаў і сплаваў іоннымі пучкамі.
Тв.: Структурный анализ. Мн., 1979 (разам з Г.АГуманскім). с. 372
АНІ́ШЧЫК Міхаіл Трафімавіч (16.10.1905, в. Була Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 8.2.1973), дзеяч нац.-вызв. і рэв. руху ў Зах. Беларусі. З 1926 у Бел. сялянска-работніцкай грамадзе. З 1929 сакратар Слонімскага акр. к-та КСМЗБ, з 1934 — КПЗБ. Тройчы зняволены польск. ўладамі. З 1939 старшыня Слонімскага гарвыканкома. У Вял. Айч. вайну ў Чырв. Арміі, з 1943 у тыле ворага, пам. упаўнаважанага ЦК КП(б)Б і БШПР па Баранавіцкай вобл., сакратар Слонімскага падп. РК КП(б)Б, рэдактар падп. газеты «Вольная праца». Пасля вайны на парт. і сав. рабоце. Дэп. ВС БССР у 1955—63. с. 372
АНІЯНІ́ТЫ , гл. ў арт. Іаніты. с. 372
АНКАЛО́ГІІ І МЕДЫЦЫ́НСКАЙ РАДЫЯЛО́ГІІ НДІ Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1960 у Мінску на базе Рэсп. анкалагічнага дыспансера (з 1934) і анкалагічных аддзяленняў 1-й клінічнай бальніцы Мінска. З 1965 у пас. Лясны Мінскага р-на. Галаўны навук., лячэбна-кансультацыйны і арганізац.-метадычны цэнтр па праблемах анкалогіі і мед. радыялогіі. Асн. кірункі даследаванняў: эпідэміял. і лабараторны кантроль злаякасных новаўтварэнняў, распрацоўка і ўдасканаленне метадаў дыягностыкі і лячэння рака з выкарыстаннем хіміягармонатэрапіі, прамянёвай тэрапіі, мадыфікавальных уздзеянняў; мед. рэабілітацыя анкалагічных хворых. Аспірантура з 1962. Выдае зб. «Актуальныя праблемы анкалогіі і медыцынскай радыялогіі». с. 372
АНКАЛО́ГІЯ (ад грэч. onkos пухліна + ..логія), галіна медыцыны, якая вывучае прычыны ўзнікнення, механізм развіцця і клінічныя праяўленні новаўтварэнняў, распрацоўвае метады іх дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі.
Найб. ранняе ўпамінанне пра пухліны знаходзяць у егіпецкіх папірусах (3—2,5 тыс. гадоў да н.э.), у працах Гіпакрата, Галена. Як асобная галіна медыцыны анкалогія пачала фарміравацца ў 19 ст. (рус. вучоныя М.А.Навінскі, М.М.Руднеў, ням. Р.Вірхаў, П.Эрліх і інш.). Хуткае развіццё анкалогіі ў Расіі звязана з заснаваннем у пач. 20 ст. анкалагічнай школы (М.М.Пятроў, П.А.Герцэн і інш ). У анкалогіі склаліся 3 асн. кірункі: вірусны (франц. вучоны А.Барэль, 1903), хім. (яп. вучоныя (К.Ямагіва і К.Ітыкава, 1915) і радыяцыйны (франц. вучоны А.Лакасань, 1932). У 1960-я г. Л.А.Зільбер прапанаваў вірусна-генет. тэорыю пухлін.
На Беларусі анкалагічныя даследаванні пачалі развівацца ў 1920-я г., інтэнсіўна — пасля стварэння НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі ў 1960 пад кіраўніцтвам М.М.Аляксандрава. Распрацаваны метады камбінаванага і комплекснага лячэння злаякасных пухлін з выкарыстаннем вадкіх радыеактыўных ізатопаў (Аляксандраў, Л.С.Сукаватых), гарманальных уздзеянняў (Ц.А.Панцюшэнка), гіпертэрміі (С.З.Фрадкін), прамянёвай тэрапіі (І.Р.Жакаў, Г.У.Мураўская), хіміятэрапіі (Э.А.Жаўрыд). Праводзяцца даследаванні па лячэнні пухлін шчытападобнай залозы (Я.П.Дзямідчык), арганізацыі анкалагічнай дапамогі насельніцтву (Я.А.Караткевіч), лабараторнай дыягностыцы (А.А.Машэўскі), анкагінекалогіі (К.Я.Вішнеўская), анкауралогіі (А.С.Маўрычаў), анкаабдамінальнай хірургіі (У.М.Сукалінскі), анкатаракальнай хірургіі (У.В.Жаркоў), анкапатамарфалогіі і цыталогіі (Г.М.Мураўёў, Л.Б.Клюкіна), пластычнай анкахірургіі (І.В.Залуцкі). Сістэма анкалагічнай дапамогі насельніцтву ўключае НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі, кафедры анкалогіі Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў і мед. ін-таў, 12 абл. і гар. (міжраённых) дыспансераў, шырокую сетку анкалагічных кабінетаў. Створана аўтаматызаваная сістэма ўліку інфармацыі пра анкалагічных хворых. Як вынік катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986) у рэспубліцы адзначаны пастаянны рост захворванняў на злаякасныя пухліны, у 1994 зарэгістравана амаль 30 тыс. новых выпадкаў, выяўлены значны рост рака шчытападобнай залозы сярод дзяцей, што жывуць у забруджаных радыенуклідамі раёнах. На дыспансерным уліку больш за 125 тыс. чалавек, якія атрымалі спец. лячэнне ад рака (1994).
Літ.: Клиническая онкология. 2 изд. Т. 1—2. М., 1979; Шабад Л.М. Эволюция концепций бластомогенеза. М., 1979; Актуальные проблемы онкологии и медицинской радиологии. Мн., 1993. С. 3—9. Ц.А.Панцюшэнка. с. 373
АНКАРА́ (Ankara), Ангора, горад, сталіца Турцыі і адм. ц. аднайменнага іля. 2,56 млн. ж. (з прыгарадамі каля 3,2 млн.; 1990). На выш. 848 м у катлавіне Анаталійскага пласкагор’я ў месцы зліцця рэк Чубук і Анкара. Адзін з важнейшых прамысл. і гандл. цэнтраў краіны. Блізкасць Анкары да металург. базы (з-д у г. Карабюк), каменнавугальнага бас. Зангулдак і крыніц с.-г. сыравіны спрыяе развіццю разнастайнай прам-сці: металаапр., маш.-буд. (авіяц., электратэхн., трактаразборачны і інш. з-ды), хім., цэментнай, шыннай, харчасмакавай, паліграфічнай. Рамесная вытв-сць — вырабы з воўны ангорскіх коз (тыфтык), ткацтва дываноў і інш. Чыгункі і аўтатрасы звязваюць Анкару з асн. прамысл. цэнтрамі і партамі краіны, праз міжнар. аэрапорт — з многімі краінамі свету.
Засн. ў 7 ст. да н.э. фрыгійскім царом Мідасам. Уваходзіла ў Рымскую імперыю, Візантыю, з 14 ст. ў Асманскую імперыю. У стараж. і сярэднія вякі — важны цэнтр караваннага гандлю ў Анатоліі. Каля горада адбылася Анкарская бітва 1402. Анкара — цэнтр нац.-вызв. руху 1918—22, рэзідэнцыя Прадстаўнічага к-та, з 23.4.1920 — Вял. нац. сходу Турцыі і створанага ім урада. З 1923 сталіца Турцыі.
У Старым горадзе з вузкімі вулачкамі — храм Аўгуста і Ромы (засн. ў 2 ст. да н.э.), тэрмы (канец 2 ст. — пач. 3 ст.), калона Юліяна (4 ст.), сцены цытадэлі (эпоха Аўгуста), мячэці Алааддзіна (1178), Арслан-хана (1210, перабудавана ў 1330), крыты рынак Махмудпашы (паміж 1464 і 1471). У Новым горадзе (развіваецца з 1920) рэгулярная планіроўка, шматпавярховыя дамы, катэджы, комплекс мін-ваў і новага меджліса, маўзалей Атацюрка (1953, арх. Э.Анат, А.Арда, скульпт. З.Мюрыдаглу і інш). Помнік Атацюрку (1971, скульпт. Х.Гезер). 3 ун-ты, кансерваторыя, 6 дзярж. тэатраў. Археал. і Этнагр. Музеі. Ф.С.Фешчанка (гаспадарка). с. 373
АНКА́РСКАЯ БІ́ТВА 1402 , адбылася паміж войскамі сярэднеазіяцкага эміра Цімура і тур. султана Баязіда І пад Анкарой 28 (або 20) ліпеня. Цімуру ўдалося зайсці ў тыл тур. войскам, якія займалі абарону ў гарах, і акружыць Анкару. Атакі ўдвая меншага тур. войска, якое падышло да горада, былі адбіты. Пераход на бок Цімура анаталійскіх беяў паскорыў паражэнне Баязіда. Зыход бітвы прывёў да часовага распаду Турцыі. с. 373
А́НКАРЫДЖ (Anchorage), горад у ЗША, на Пд штата Аляска. Засн. ў 1914. 226 тыс. ж. (1990). Найбольшы гандл.-фінансавы цэнтр штата. Порт на беразе заліва Аляска Ціхага ак. Міжнар. аэрапорт; чыг. станцыя на лініі Фэрбанкс — Сьюард. Лясная, дрэваапр., харч. (перапрацоўка рыбы), паліграф. прам-сць, вытв-сць буд. матэрыялаў. 2 ун-ты. У 1964 быў моцна разбураны землетрасеннем. с. 373
А́НКЕР (ням. Anker літар. якар), 1) дэталь гадзіннікавага механізма (вагальная вілка) — прамежкавае звяно паміж маятнікам ці балансірам (у залежнасці ад тыпу гадзінніка) і спускавым колам. Забяспечвае раўнамерны ход гадзіннікавага механізма. 2) Дэталь для змацавання частак збудаванняў або машын (напр., анкерная пліта, анкерны болт і інш.). с. 373
АНКЕРЫ́Т (ад прозвішча аўстр. мінералога М.Анкера), мінерал класа карбанатаў групы даламітаў Ca(Mg, Fe)[CO3]2. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі ромбаэдрычныя, агрэгаты зярністыя і шчыльныя. Колер белы, жаўтаваты, буры, ружовы, шэры і блакітны. Бляск шкляны. Цв. 3,5—4. Шчыльн. 3 г/см3. Тыповы мінерал у гідратэрмальных жылах поліметалічных радовішчаў, у жылах, звязаных з жал. рудамі, у асадкавых тоўшчах і інш. На Беларусі ёсць у адкладах валдайскай серыі дакембрыю. с. 373
АНКЕ́ТА (франц. enquête літар. расследаванне), апытальны ліст для атрымання якіх-н. звестак пра таго, хто яго запаўняе, або адказаў на пытанні, складзеныя па пэўнай праграме (напр., у сацыялагічных апытаннях). с. 374
АНКЕТАВА́ННЕ , метад збору пачатковага матэрыялу для сацыялагічных, эканамічных, псіхалагічных і інш. даследаванняў. Праводзіцца ананімна, у пісьмовай форме з выкарыстаннем апытальных лістоў (анкет), у прысутнасці даследчыка і без яго (па пошце). Пытанні анкетавання павінны быць аб’яднаны агульнай тэмай даследавання, сфармуляваны дакладна, адназначна, на даступнай рэспандэнтам мове. Адрозніваюць пытанні адкрытыя (свабода ў выбары адказу) і закрытыя (адказ выбіраецца з прапанаваных варыянтаў), аб’ектыўныя (пра ўзрост, адукацыю і інш.) і суб’ектыўныя (высвятляюць сац.-псіхал. ўстаноўкі або меркаванні рэспандэнтаў). Гл. таксама Апытанне. С.А.Яцкевіч. с. 374
АНКІЛАЗА́ЎРЫ , (Ankylosauria), панцырныя дыназаўры, падатрад выкапнёвых паўзуноў атр. птушкатазавых дыназаўраў. Рэшткі вядомы з адкладаў сярэдняй і верхняй юры Зах. Еўропы і мелу Паўн. Амерыкі, Зах. Еўропы і Аўстраліі. 2 сям., каля 25 родаў, 40 відаў.
Даўж. да 9 м. Мелі шырокае, сплюшчанае цела, зверху ўкрытае касцянымі шыпамі і панцырнымі пласцінкамі, злітымі ў суцэльны панцыр (адсюль другая назва). На канцы хваста, які служыў актыўным сродкам абароны ад драпежных дыназаўраў, былі вострыя шыпы. Карміліся расліннасцю. с. 374
АНКІЛАСТАМО́З , гельмінтозная хвароба чалавека і жывёл, пры якой пашкоджваецца тонкі кішэчнік. Узбуджальнік — нематоды з роду анкіластом (Ancylostoma). Сустракаецца пераважна ў раёнах з цёплым і вільготным кліматам, на Беларусі адзначаецца ўсюды. Прыкметы: ірвота, паносы з прымешкамі крыві ў фекаліях, схудненне. Яйцы паразіта з калам інвазіраваных чалавека і жывёл трапляюць у вонкавае асяроддзе, з іх развіваюцца рухомыя лічынкі, якія праз рот ці скуру пранікаюць у арганізм гаспадара і ператвараюцца ў кішэчніку ў палаваспелых анкіластом. Лячэнне тэрапеўтычнае. с. 374
АНКІЛО́З (ад грэч. ankylos крывы, сагнуты), поўная нерухомасць сустава пры паталагічных зменах яго тканак. Адрозніваюць анкілозы касцявыя (касцявое зрастанне сустаўных паверхняў паміж сабой), пазасустаўныя (утварэнне касцявой перамычкі за кошт акасцянення мяккіх тканак вакол сустава; сустаўная шчыліна пры гэтым захавана), фіброзныя (утварэнне рубцовых спаек паміж сустаўнымі паверхнямі). Пры касцявым і пазасустаўным анкілозе вобласць нерухомага сустава пры функцыян. нагрузцы (хадзе) бязбольная, пры фіброзным — узмоцненая нагрузка выклікае боль у суставе. Развіваецца ад раненняў, закрытых пераломаў касцей у суставе, ад запалення (туберкулёз, ганарэя і інш.), працяглай нерухомасці сустава. Лячэнне хірург. і фізіятэрапеўтычнае. с. 374
АНКІНО́ВІЧ Лявон Нічыпаравіч (1907, в. Кашына Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 27.9.1943), адзін з кіраўнікоў падполля і партыз. руху ў Віцебскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. З 1926 на сав. і адм. рабоце. З 1941 чл., потым кіраўнік Аршанскага парт. цэнтра, у 1942—43 камісар партыз. атрада, 2-і сакратар Аршанскага падп. РК КП(б)Б. Загінуў пры выкананні баявога задання. с. 374
АНКЛА́Ў , энклаў (франц. enclave ад лац. inclavare замыкаць на ключ), частка тэр. адной дзяржавы, з усіх бакоў акружаная тэр. іншай дзяржавы (напр., Сан-Марына на тэр. Італіі). Калі анклаў мае выхад да мора, яго наз. паўанклавам (напр., правінцыя Кабінда ў Анголе). с. 374
АНКО́ЛЬ , від кароткатэрміновага крэдыту, які выдаецца банкам на няпэўны тэрмін з прадастаўленнем пазычальніку права выкарыстоўваць гэты крэдыт паступова. Выдаецца па першым патрабаванні крэдытора. Выкарыстоўваецца банкамі для падтрымання неабходнага ўзроўню іх ліквіднасці. Анколь, як правіла, забяспечваецца залогам тавараў, вэксаляў і каштоўных папер. Ад звычайнай пазыкі адрозніваецца тым, што сума доўгу і сума забеспячэння маюць бягучы характар і па патрабаванні кожнага з бакоў у любы момант можа быць спынены. Пазычальнік плаціць банку працэнты толькі за фактычна ўзятыя сумы. У знешнім гандлі анколь прадугледжвае пастаўку тавару з фіксацыяй цаны, якая вызначаецца на аснове каціроўкі адпаведнай біржы ў выбраныя пакупніком дні. Г.І.Краўцова. с. 374
АНКО́НА (Ancona), горад і порт на У Цэнтр. Італіі, на Адрыятычным моры. Адм. ц. правінцыі Анкона і вобласці Марке. 104 тыс. ж. (1990). Машынабудаванне (у т.л. суднабудаванне), нафтаперапр., лёгкая, харч. прам-сць; вытв-сць муз. інструментаў, маёлікі, вырабаў са шкла. Рыбалоўства. Ун-т. Нац. музей вобласці Марке, карцінная галерэя. Помнікі ант. і сярэдневяковай архітэктуры: трыумфальная арка Траяна (пасля 115), раманскія і гатычная пабудовы 12—15 ст. Бальнеалагічны курорт. Ваенна-марская база. с. 374
АНО́Д (ад грэч. anodos узыходжанне), 1) дадатны полюс (клема) крыніцы эл. току (гальванічнага элемента, акумулятара, эл. машыны). Ад анода ў знешнім эл. ланцугу накіраваны эл. ток. 2) Дадатны электрод электравакуумных і іонных прылад, звычайна выраблены з тугаплаўкіх металаў (тантал, малібдэн, чэрнены нікель), калі ахаладжэнне прымусовае — з медзі; іонных прылад — з матэрыялаў з малой другаснай эмісіяй (графіт, жалеза). 3) Дадатны полюс электрычнай дугі, электралітычнай ванны (гл. ў арт. Электроліз). с. 374
АНО́Н , рака ў Манголіі і Чыцінскай вобл. Расійскай Федэрацыі. Пры зліцці з р. Інгада ўтварае р. Шылка. Даўж. 1032 км, пл. бас. 96,2 тыс. км2. Пачынаецца на нагор’і Хэнтэй, цячэ пераважна па ўзвышаных стэпавых раўнінах. Жыўленне ў асн. снегавое. Частыя летнія паводкі. Ледастаў з ліст., на перакатах перамярзае. Крыгалом у канцы крас. — пач. мая. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 191 м3/с. Выкарыстоўваецца для арашэння і прамысл. водазабеспячэння. с. 374
АНО́НС (франц. annonce), папярэдняя аб’ява пра будучыя аўкцыёны, выстаўкі-продажы, спектаклі, радыё- і тэлеперадачы і інш. с. 374
АНО́ПАЛЬ , вёска ў Беларусі, у Крупіцкім с/с Мінскага р-на. За 25 км на Пд ад Мінска, 17 км ад чыг. ст. Міханавічы. 498 ж., 162 двары (1995). Цэнтр эксперым. базы «Анопаль». Б-ка, клуб. Помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 18—19 ст. с. 374
АНО́САЎ Павел Пятровіч (1799, С.-Пецярбург — 25.5.1851), рускі металург. Скончыў Горны кадэцкі корпус (1817). Працаваў на златаустаўскіх і алтайскіх з-дах. Раскрыў страчаны ў сярэднія вякі сакрэт вырабу булатнай сталі (1837). Распрацаваў новыя спосабы атрымання высакаякаснай сталі праз навугляроджванне жалеза ў тыглі. Даследаваў уплыў легіравальных элементаў на ўласцівасці сталі. Адкрыў метады мікрааналізу структуры металаў з дапамогай мікраскопа.
Тв.: Собл. соч. М., 1954.
Літ.: Прокошкин Д.А П.П.Аносов, 1799—1851. М., 1971. с. 374
АНО́ФЕЛЕС , гл. Малярыйныя камары. с. 374
АНО́ХІН Пётр Кузьміч (26.1.1898, Валгаград — 6.3.1974), рускі сав. фізіёлаг. Акад. АН СССР (1966), акад. АМН СССР (1945). Ганаровы чл. Венгерскай АН (1973). Скончыў Ленінградскі ін-т мед. ведаў (1926). У 1921—30 працаваў у У.М.Бехцерава і І.П.Паўлава (Ленінград), пазней у біял. і мед. установах АМН СССР, з 1950 у Ін-це нармальнай і паталаг. фізіялогіі АМН СССР і інш. Адзін з заснавальнікаў нейракібернетыкі. Навук. працы па нейрафізіял. механізмах вышэйшай нерв. дзейнасці. Ленінская прэмія 1972. Залаты медаль імя І.П.Паўлава АН СССР 1968.
Тв.: Кибернетика и интегративная деятельность мозга // Вопр. психологии. 1966. № 3; Биология и нейрофизиология условного рефлекса. М., 1968.
Літ.: Квасов Д.Г., Федорова-Грот А.К. Физиологическая школа И.П.Павлова. Л., 1967. с. 374
АНО́ХІНА Таццяна Аляксандраўна (н. 25.4.1947, С.-Пецярбург), бел. генетык-селекцыянер. Д-р с.-г. н. (1990). Скончыла Ленінградскі с.-г. ін-т (1970). З 1973 у Бел. НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па генетыцы, селекцыі, насенняводстве і тэхналогіі вырошчвання грэчкі. Аўтар асн. раянаваных на Беларусі сартоў грэчкі: Чарнаплодная, Аніта, Беларуская, Жалейка, Жняярка, Зарэчная, Ілія і інш. с. 375
АНО́ШКА Валерый Станіслававіч (н. 9.8.1938, в. Гайдукова Слабада Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне фіз. геаграфіі. Д-р геагр. н. (1990), праф. (1991). Скончыў БДУ (1963). З 1964 выкладае ў БДУ. Навук. працы па геагр. прагназаванні, меліярацыйна-геагр. раянаванні тэр. Беларусі, маніторынгавых геагр. даследаваннях. Адзін з заснавальнікаў меліярац.-інжынернай геаграфіі. Распрацаваў канцэпцыю і склаў карту тэхнагеннай парушанасці прыродных комплексаў Беларусі. Аўтар падручніка па меліярац. геаграфіі. Прэзідэнт Бел. геагр. т-ва (з 1983).
Тв.: Географические основы мелиорации. Мн., 1974; Мелиоративная география Белоруссии. Мн., 1978; Основы географического прогнозирования. Мн., 1985 (разам з В.М.Шырокавым, А.М.Трафімавым); Рациональное природопользование Белорусского Поозерья. Мн., 1993 (у сааўт.). Г.П.Анціпаў. с. 375
АНО́ШКА (Onoszko) Ян (каля 1775, Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 1820 або 1827), польскі і бел. паэт. Дакладныя факты біяграфіі не захаваліся. Некаторыя аўтары атаясамліваюць яго з ксяндзом Янам Аношкам, рэктарам Варшаўскай духоўнай семінарыі (1823—31). Пісаў панегірыкі шляхце, сатыр. вершы. Аўтар паэмы «Бібеіда» (распаўсюджвалася ў рукапісах). У сваіх сентыментальных творах услаўляў жыццё ў вясковым зацішшы («Муза з вясковае далі», «Мае думкі», «На дажынкі»), прапаведаваў працавітасць і сумленнасць («Літасць»), высмейваў асобныя заганы («На п’янага ветрагона»). Некаторыя яго вершы маюць рэлігійна-містычнае адценне («Сон», «Да бога»), У 1828 Т.Урублеўская выдала ў Полацку яго «Паэтычныя творы». П.Мядэкша ўключыў вершы Аношкі ў зб. «Вянок з папараці» (Вільня, 1842). Пра Аношку як «беларускага паэта» пісалі Р.Падбярэскі, рус. бібліёграф Р.Генадзі. На бел. мову творы Аношкі перакладаў У.Дубоўка.
Тв.: У кн.: Беларуская літаратура XIX стагоддзя: Хрэстаматыя. Мн., 1988. С. 451—454.
А.В.Мальдзіс. с. 375
АНО́ШКАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Эса. За 21 км на Пд ад г. Лепель. Пл. 0,24 км2. Даўж. 0,7 км, найб. шыр. 0,5 км. Пл. вадазбору 6 км2. Схілы выш. 3—5 м, разараныя, на ПдЗ параслі хваёвым лесам, на ПнУ — хмызняком. Берагі забалочаныя. Востраў пл. 0,3 га. Зарастае. Выцякае ручай у р. Эса. с. 375
АНО́ШКІ , вёска ў Беларусі, у Казлоўскім с/с Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр акц. т-ва «Новае жыццё». За 15 км на ПдЗ ад Нясвіжа, 140 км ад Мінска, 11 км ад чыг. ст. Пагарэльцы, 2 км ад шашы Нясвіж—Баранавічы. 968 ж., 330 двароў (1995). Сярэдняя і музычная школы, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 375
АНО́ШКІН Іван Архіпавіч (н. 21.1.1928, в. Антонаўка Чавускага р-на Магілёўскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1964). Настаўнічаў, працаваў у друку. З 1981 сакратар Магілёўскага абл. аддзялення СП Беларусі. Аўтар кн. апавяданняў і гумарэсак «Лішні мінус» (1959), «Брантазаўр» (1973), «Херувім з чорнымі крыламі» (1984), «Курам не да смеху» (1985), зб. аповесцяў і апавяданняў «Землякі» (1978). Кн. для дзяцей: «Навічок» (1966), «Алёнчын сакрэт» (1969), «Антонаў ясень» (1981) і інш. Аповесць «Чырвоная каліна стаяла...» (1985) пра барацьбу зах.-бел. сялян супраць сац. і нац. прыгнёту. с. 375
АНО́Э , акцёрская дынастыя японскага т-ра кабукі.
Найб. вядомыя: А.Кікугора 1-ы (1717—83), заснавальнік дынастыі, выканаўца роляў юнакоў, жаночых і мужчынскіх; А.Кікугора 5-ы (4.6.1844 — 18.2.1903), выступаў у гіст. і быт. п’есах класічнага рэпертуару кабукі, а таксама ў новых рэалістычных. Зрабіў вял. ўплыў на акцёраў наступнага пакалення; А.Кікугора 6-ы (6.6.1885 — 10.8.1949), выканаўца жаночых і мужчынскіх роляў, заснавальнік і кіраўнік школы акцёраў т-ра кабукі (1931—37). З 1948 чл. яп. Акадэміі мастацтваў; А.Байко 6-ы (15.10.1870 — 8.11.1934), кіраўнік тэатр. трупы з 1911, выконваў жаночыя ролі; А.Байко 7-ы (н. ў 1915, Токіо), адзін з лепшых выканаўцаў жаночых роляў і маладых герояў. с. 375
АНРЫО́ (Hanriot) Франсуа (1761—28.7.1794), дзеяч франц. рэвалюцыі 18 ст., якабінец. Актыўны ўдзельнік паўстання 10.8.1792, якое скінула манархію. З мая 1793 начальнік Парыжскай нац. гвардыі, адзін з кіраўнікоў паўстання 31.5—2.6.1793, што прывяло да ўстанаўлення якабінскай дыктатуры. У час тэрмідарыянскага перавароту (27.7.1794) быў нерашучы ў арганізацыі супраціўлення. Пакараны смерцю тэрмідарыянцамі разам з М.Рабесп’ерам. с. 375
А́НСА (ANSA; Agenzia Nazionale Stampa Associata Нац. агенцтва аб’яднанага друку), італьянскае інфарм. агенцтва. Засн. ў 1945 у Рыме ўладальнікамі італьян. газетных і часопісных выд-ваў. Мае дагаворы на абмен інфармацыяй з найбуйнейшымі сусв. агенцтвамі, шырокую сетку карэспандэнцкіх пунктаў у краіне і за яе межамі. с. 375
АНСА́МБЛЬ (франц. ensemble літар. разам) у архітэктуры і горадабудаўніцтве, гарманічнае адзінства прасторавай кампазіцыі будынкаў, інж. збудаванняў (масты, набярэжныя і інш.), манум. жывапісу і скульптуры, зялёных насаджэнняў. Ствараецца за невял. адрэзак часу, паводле адзінай задумы і ў адным стылі (Скарыны праспект у Мінску, Гарадніца ў Гродне і інш.) або за працяглы час дапаўненнем першапач. кампазіцыі. Цэласнасць такога ансамбля дасягаецца толькі пры захаванні агульных прынцыпаў яго пабудовы, арган. спалучэнні новага са старым (А. Крамля Маскоўскага, П’яцца Сан-Марка ў Венецыі, Дварцовая плошча ў С.-Пецярбургу, Жыровіцкі Успенскі манастыр). Для больш глыбокага раскрыцця ідэйна-вобразнай сутнасці ансамбля і эмацыянальнага ўздзеяння на гледача ў яго кампазіцыю часам уключаюць творы розных відаў мастацтва (гл. Сінтэз мастацтваў): пл. Дзекабрыстаў у С.-Пецярбургу з помнікам Пятру І, палацава-паркавыя ансамблі 17—18 ст. (Версаль, Петрадварэц, Гомельскі палацава-паркавы ансамбль і інш.), плошчы Перамогі ў Мінску і Віцебску. Прынцыпы ансамблевасці забудовы закладваюцца ў генпланах.
У кампазіцыі ансамбля адрозніваюць: глыбінна-прасторавую будову перспектывы (уздоўж выцягнутай плошчы, праспекта, вуліцы, бульвара), замкнёную ці напаўзамкнёную прастору, абмежаваную забудовамі ці зялёнымі насаджэннямі (гар. і паркавыя плошчы, унутрыквартальныя прасторы і інш.), жывапісную (гал. чынам у пейзажных парках і зялёных зонах). Як твор мастацтва ансамбль падпарадкоўваецца агульным прынцыпам пабудовы маст. формы (гарманічныя суадносіны частак і цэлага, вылучэнне гал. элементаў кампазіцыі і інш.). Пры стварэнні ансамбля актыўна выкарыстоўваюць сіметрыю, асіметрыю, маштаб, прапорцыі, кантраст, нюанс і інш. сродкі арх. выразнасці.
Літ.: Иконников А.В. Эстетические проблемы архитектуры. М., 1970; Формирование архитектурных ансамблей в современном городе. М., 1974. Ю.Н.Кішык. с. 375
АНСА́МБЛЬ , 1) група музыкантаў-інструменталістаў або спевакоў, аб’яднаных для сумеснага выканання. Ансамблі падзяляюцца паводле складу (аднародныя і мяшаныя), колькасці ўдзельнікаў (дуэт, трыо, квартэт, квінтэт і інш.); пашыраны эстрадныя вак.-інстр. ансамблі, рок-групы. Ансамблем наз. таксама і вял. выканальніцкія калектывы, якія ўключаюць групы вакалістаў, інструменталістаў, танцораў (ансамбль песні і танца, ансамбль танца). Сярод вядомых бел. ансамбляў: Беларускі вакальны квартэт, Дзяржаўны смыковы квартэт БССР, вак. квартэт «Купалінка», вак.-інстр. ансамбль «Песняры», «Верасы», «Сябры», ансамбль нар. музыкі «Свята» і «Крупіцкія музыкі», ансамль салістаў «Класік-Авангард», ансамбль старадаўняй музыкі «Кантабіле», рок-група «Сузор’е», харэагр. Ансамбль «Харошкі». Устойлівыя тыпы ансамбляў склаліся і ў вясковым муз. побыце розных народаў, у т.л. беларусаў (гл. Гурт, Народныя інструментальныя ансамблі). 2) Муз. твор для ансамбля выканаўцаў (дуэт, трыо, квартэт і інш.) ці структурна завершаны фрагмент для групы салістаў у оперы, араторыі, кантаце. 3) Стройнасць, зладжанасць выканання.
4) У тэатральным мастацтве — зладжанае, узгодненае выкананне сцэнічнага твора ўсімі ўдзельнікамі спектакля. Садзейнічае найб. поўнаму раскрыццю маст. сутнасці драм. твора, гарманічнаму спалучэнню ў адзінае цэлае знешніх і ўнутр. кампанентаў тэатр. дзеяння, выяўляе стылявое адзінства спектакля. Выдатнымі ўзорамі ансамбля з’яўляюцца лепшыя спектаклі бел. т-раў імя Я.Купалы («Паўлінка» Я.Купалы, «Трыбунал» А.Макаёнка), імя Я.Коласа («Несцерка» В.Вольскага, «Раскіданае гняздо» Я. Купалы), юнага гледача («Папараць-кветка» І.Козела) і інш. І.Дз.Назіна (музыка). с. 375
АНСА́МБЛЬ БЕЛАРУ́СКАЙ НАРО́ДНАЙ ПЕ́СНІ І ТА́НЦА БЕЛАРУ́СКАЙ ФІЛАРМО́НІІ . Існаваў у 1937—41 у Мінску. Першы на Беларусі прафес. калектыў падобнага тыпу. Маст. кіраўнік І.Любан, хормайстар Н.Сакалоўскі, балетмайстар К.Алексютовіч. Рэпертуар уключаў апрацоўкі бел. нар. песень, арыгінальныя песні пераважна бел. кампазітараў, бел. і інш. нар. танцы, вак.-харэагр. карцінкі. Удзельнік Дэкады бел. мастацтва ў Маскве (1940). Адыграў вял. ролю ў прапагандзе традыц. і сучаснага песеннага і танц. бел. фальклору.
Літ.: Ансамбль Белорусской народной песни и пляски Государственной филармонии БССР. Мн., 1939. Л.К.Алексютовіч. с. 376
АНСА́МБЛЬ НАРО́ДНАГА ТА́НЦА РАСІ́І , адзін з буйнейшых харэагр. калектываў Расіі. Створаны ў 1937 у Маскве, да 1991 наз. Ансамбль нар. танца СССР, з 1965 акадэмічны. Арганізатар і маст. кіраўнік І.Майсееў.
У рэпертуары танцы народаў свету, у т.л. бел. («Лявоніха», «Бульба», «Юрачка», «Янка»), канцэртныя мініяцюры, харэагр. сюіты, фалькл. цыклы («Партызаны», «Руская сюіта», малд. сюіта «Жок», укр. сюіта «Вяснянкі», «Карцінкі мінулага», «Танцы славянскіх народаў», «Па краінах свету», праграма «Дарога да танца» і інш.), што сталі ўзорамі ў галіне мастацтва нар. танца і з’яўляюцца вынікам зліцця самабытнай нар. творчасці з акад. асновай танца. Выступае ў суправаджэнні малога сімф. аркестра, у складзе якога трупа нар. інструментаў. Пры ансамблі працуе школа-студыя. с. 376
АНСА́МБЛЬ ПЕ́СНІ І ТА́НЦА , вялікі выканальніцкі калектыў, які складаецца з вакальнай, харэаграфічнай і аркестравай груп і аб’ядноўвае ў выступленнях розныя віды і жанры муз. і харэагр. мастацтва. Група нумароў часта ўтварае тэматычную вак.-харэагр. кампазіцыю, звычайна з элементамі тэатралізацыі. Вядзе гісторыю ад Ансамбля песні і танца Расійскай Арміі імя А.В.Аляксандрава (з 1928), набыў папулярнасць у многіх краінах («Мазоўша» і «Шлёнск» у Польшчы; «Слук» у Чэхіі; «Кола» ў Югаславіі і інш.). На Беларусі вядомы: Ансамбль беларускай народнай песні і танца Беларускай філармоніі, Бел. ансамбль песні і танца пад кіраўніцтвам Р.Шырмы (гл. Дзяржаўны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь), Ансамбль песні і танца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, ансамбль «Белыя росы», шматлікія самадзейныя калектывы. с. 376
АНСА́МБЛЬ ПЕ́СНІ І ТА́НЦА РАСІ́ЙСКАЙ А́РМІІ імя А.В.Аляксандрава, вялікі армейскі мастацкі калектыў; даў пачатак развіццю новага віду масавага мастацтва — ансамбля песні і танца. Створаны ў 1928 пры Цэнтр. Доме Чырв. Арміі, з 1978 акадэмічны. Арганізатар і першы маст. кіраўнік А.В.Аляксандраў, у 1946—86 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Б.А.Аляксандраў.
У рэпертуары творы рас. кампазітараў пераважна ваен.-патрыят. тэматыкі, нар. песні і танцы, творы рус. і замежнай класікі. Найб. папулярнасць у выкананні ансамбля набылі песні «Свяшчэнная вайна» А.В.Аляксандрава і «Калінка» ў яго апрацоўцы. У складзе ансамбля мужчынскі хор, аркестр і танц. група. с. 377
АНСА́МБЛЬ ПЕ́СНІ І ТА́НЦА УЗБРО́ЕНЫХ СІЛ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ . Існуе з 1938, да 1992 наз. Ансамбль песні і танца Бел. ваен. акругі. Арганізатар і першы маст. кіраўнік А.Усачоў. З 1949 базіруецца ў Мінску. У складзе ансамбля мужчынскі хор, танц. група і эстрадна-сімф. аркестр. Маст. кіраўнік і гал. дырыжор У.Ермалаеў (з 1994), гал. хормайстар Б.Кір’янаў, сярод салістаў А.Кузняцоў, У.Яскевіч і інш.
У рэпертуары ваен.-патрыят. творы, рус. і зарубежная класіка, сучасная эстрадная музыка, бел., рус. і ўкр. нар. песні і танцы, творы бел. кампазітараў, вак.-харэагр. кампазіцыі. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі 1978. Гастраліраваў у Францыі, Германіі, Польшчы і інш. с. 377
АНСА́МБЛЬ ТА́НЦА , вялікі выканальніцкі калектыў, які складаецца з харэагр. і аркестравай груп і мае на мэце прапаганду харэагр. фальклору, развіццё нар.-сцэнічнага танца. У рэпертуары танцы, тэматычныя харэагр. кампазіцыі, сюжэтныя пастаноўкі з элементамі тэатралізацыі. Першы прафес. ансамбль танца — Ансамбль народнага танца Расіі (1937). На Беларусі найб. вядомыя калектывы падобнага тыпу: Ансамбль танца Мінскага клуба КІМ пад кіраўніцтвам К.Алексютовіча (1926—30), танц. калектыў пад кіраўніцтвам А.Рыбальчанкі (з 1936), Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь (з 1959), харэагр. ансамблі «Харошкі», «Чараўніцы» і інш., шматлікія самадз. калектывы. с. 377
АНСА́МБЛЬ ТА́НЦА Мінскага клуба КІМ, першы на Беларусі самадзейны маладзёжны харэаграфічны калектыў. Існаваў у 1926—30. Маст. кіраўнік К.Алексютовіч. У рэпертуары пастаўленыя ім нар. і сцэнічныя танцы (сцэн. варыянты традыц. бел. танцаў «Мікіта», «Лянок», «Казачок», «Лявоніха», «Крыжачок», «Мяцеліца», «Юрачка»), харэагр. карцінкі і сюжэтныя танцы сучаснай тэматыкі. Адыграў важную ролю ў справе далучэння прац. моладзі да маст. Культуры. Л.К.Алексютовіч. с. 377
АНСЕРМЭ́ (Ansermet) Эрнест (11.11.1883, г. Веве, Швейцарыя — 20.2.1969), швейцарскі дырыжор, кампазітар. У 1915—23 муз. кіраўнік трупы «Рускі балет С.Дзягілева». Арганізатар і кіраўнік (з 1918) аркестра Раманскай Швейцарыі. Адзін з лепшых інтэрпрэтатараў музыкі франц. імпрэсіяністаў, а таксама І.Стравінскага (кіраваў першай паст. «Гісторыі салдата», 1918, Лазана, і інш.). Аўтар муз. твораў, кніг «Гутаркі аб музыцы» (1963, рус. пер. 1976); «Артыкулы аб музыцы і ўспаміны» (1971, рус. пер. 1986). с. 377
АНСІ́МАЎ Георгій Паўлавіч (н. 3.6.1922, ст. Ладажская Краснадарскага краю), рускі рэжысёр, педагог. Нар. арт. СССР (1986). У 1953—64, 1980—90 і з 1995 рэжысёр Вял. т-ра Расіі. У 1964—75 маст. кіраўнік і гал. рэж. Маскоўскага т-ра аперэты. З 1972 праф. Рас. акадэміі тэатр. мастацтва. Сярод пастановак: «Утаймаванне свавольніцы» В.Шабаліна (1957), «Аповесць пра сапраўднага чалавека» С.Пракоф’ева (1960). Паставіў «Вайну і мір» Пракоф’ева ў Празе (1970). Дзярж. прэмія СССР 1971. с. 377
АНС-О-МЕ́ДАЎ (ĽAnse au Meadow), паселішча нарвежскіх вікінгаў на в-ве Ньюфаўндленд, адзінае вядомае ў Паўн. Амерыцы. Верагодна, пабудавана ў канцы 10 ст., калі, паводле скандынаўскіх сагаў, нарвежцы на чале з Лейвам Эрыксанам абследавалі ўзбярэжжа Амерыкі на З ад Грэнландыі. Раскопкамі выяўлены рэшткі дамоў, сцены якіх выкладзены з торфу, кузня з кавалкамі балотнай руды, жал. цвікі, прасліца. с. 377
АНСЭ́ЙСКІЯ ДАГАВО́РЫ , заключаны ў 1854—58 ЗША, Вялікабрытаніяй, Расіяй, Францыяй, Нідэрландамі з Японіяй у гады Ансэй [афіц. назва гадоў царавання (1854—60) імператара Камэй). Ансэйскія дагаворы паклалі канец больш як двухвяковай ізаляцыі Японіі ад знешняга свету; устанавілі свабоду гандлю замежных купцоў з Японіяй і ўключылі яе ў міжнар. рынак, далі іншаземцам права экстэрытарыяльнасці і консульскай юрысдыкцыі, пазбавілі Японію мытнай аўтаноміі, навязалі нізкія ўвазныя пошліны. Спробы ўрада Японіі скасаваць нераўнапраўныя для яе Ансэйскія дагаворы не мелі поспеху да 1894, калі былі заключаны новыя дагаворы з Вялікабрытаніяй і інш. дзяржавамі. У гандл. пагадненнях 1911 адменены апошнія абмежаванні мытнай аўтаноміі Японіі. с. 377
АНТА́БА (ад ням. Handhabe ручка, рукаятка), металічнае кольца, якое прымацоўвалася да варот сядзібаў, дзвярэй дамоў, дзверцаў шафаў, куфраў і служыла ручкай. На Беларусі шырока бытавала ў 16—18 ст. Некаторыя па-мастацку аздобленыя антабы (з металу, дрэва, каменю і тынку) маюць выгляд галавы льва з абручом у пашчы. с. 377
АНТАБЛЕМЕ́НТ (франц. entablement), верхняя частка збудавання, якая падтрымліваецца калонамі, пілястрамі або завяршае сцяну; элемент арх. ордэра. Падзяляецца на архітраў, фрыз, карніз. Узнік на аснове драўлянага бэлечнага перакрыцця, у сваіх формах адюстроўвае яго структуру. Сфарміраваўся ў класічных ордэрах манум. мураванай архітэктуры Стараж. Грэцыі і Рыма, дзе выпрацаваны яго прапорцыі. Антаблемент — адзін з важнейшых элементаў паяруснага члянення алтароў і іканастасаў. с. 378
АНТАГАНІ́ЗМ (ад грэч. antagōnisma спрэчка, барацьба), ідэйнае, паліт., маральнае і інш. процістаянне супрацьлеглых варожых сіл; адна з формаў супярэчнасцяў, што назіраюцца ў прыродзе і грамадстве. Адметная рыса антаганізму — непрымірымы канфлікт процістаячых сіл, з’яў, тэндэнцый развіцця. Катэгорыя «антаганізм» ужываецца ў біялогіі і матэматыцы, у грамадскіх навуках, у т.л. ў сац. філасофіі (творы класікаў і класавай барацьбы, грамадска-эканам. фармацый, цывілізацый, культур), паліталогіі (канфлікт паміж дэмакратыяй і таталітарызмам), гуманіст. і рэліг.-маральных філас. вучэннях (барацьба ліній дабра і зла, плоці і духу). У развіцці сучаснай цывілізацыі, калі супярэчнасці паміж ёю і прыродай усё большыя, адзначаецца антаганізм двух падыходаў да прыроды: спажывецкага (прымат непадзельнага панавання чалавека над наваколлем) і рэгенерацыйнага (прымат гарманічнага ўзаемадзеяння грамадства з прыродай). В.І.Боўш.
Антаганізм у біялогіі выяўляецца перш за ўсё ў барацьбе за існаванне. Найб. выразныя антаганіст. адносіны паміж драпежнікам і яго здабычай, гаспадаром і паразітам, а таксама канкурэнтныя ўзаемаадносіны (напр., за святло і мінер. жыўленне ў раслін, за кармы і месца пражывання ў жывёл). У фізіялогіі падобныя адносіны выяўляюцца ў разнастайнасці ўмоўна процілеглых функцый органаў або сістэм арганізма, якія ўдзельнічаюць у адначасовай спалучанай дзейнасці (актывацыя — інгібіраванне, узбуджэнне — тармажэнне, узмацненне — аслабленне, асіміляцыя — дысіміляцыя). Антаганізм рэчываў — від узаемадзеяння амінакіслот, вітамінаў, гармонаў, метабалітаў і антыметабалітаў у арганізме, які характарызуецца палярным дзеяннем: узмацненнем ці аслабленнем пэўных рэакцый. Антаганізм мікраарганізмаў выяўляецца ў тармажэнні або прыгнечанні жыццядзейнасці адных відаў мікраарганізмаў іншымі. Упершыню адзначыў франц. вучоны Л.Пастэр (1877). Найб. рэзкі антаганізм сярод акгынаміцэтаў, плесневых грыбоў, бактэрый; назіраецца таксама сярод дражджэй, водарасцяў і прасцейшых. Дзейнасць мікробаў-антаганістаў спрыяе ачышчэнню глебы ад патагенных мікраарганізмаў. с. 378
АНТАГАНІ́СТЫ , 1) у анатоміі і фізіялогіі — органы з процілеглымі функцыямі і дзеяннем. Прыклады антаганістаў: мышцы і іх групы, што дзейнічаюць адначасова (або па чарзе) у двух процілеглых напрамках (напр., згінальнікі і разгінальнікі канечнасцяў — біцэпс і трыцэпс рукі чалавека), пара нерваў, якія пры ўзбуджэнні аказваюць процілеглы ўплыў на орган, што інервуецца. Антаганісты наз. таксама зубы верхняй і ніжняй сківіц, якія процістаяць адзін аднаму пры змыканні. 2) У мікрабіялогіі — мікраарганізмы, якія прыгнечваюць рост, развіццё і інш. праяўленні жыццядзейнасці інш. мікробаў і арганізмаў (гл. ў арт. Антаганізм). с. 378
АНТАГЕНЕ́З [ад грэч. on (ontos) існае + ...генез], індывідуальнае развіццё арганізма ад яго зараджэння да смерці (у аднаклетачных арганізмах да дзялення клеткі і ўтварэння новых асобін). Уключае паслядоўныя марфал., біяхім., функцыян. пераўтварэнні, што ўзнікаюць на працягу існавання арганізма. З’яўляецца сціслым, кароткім паўторам (рэкапітуляцыяй) філагенезу (паводле Э.Гекеля, ням. заолага, які ўвёў тэрмін у 1866). Паводле сучасных уяўленняў, антагенез рэалізуецца па пэўнай праграме, закладзенай у кодзе спадчыннай інфармацыі. Усе новыя ў эвалюц. адносінах прыкметы ўзнікаюць у раннім антагенезе і могуць перадавацца наступным пакаленням. Найбольш распаўсюджаны 3 тыпы антагенезу жывёл: лічынкавы (развіццё з метамарфозай, непрамое), нелічынкавы (прамое развіццё, калі фарміраванне арганізма з зіготы адбываецца ў яйцы), унутрывантробнае развіццё (пры жыванараджэнні, калі фарміраванне дзіцяняці да нараджэння адбываецца ў яйцаводах і матцы мацярынскага арганізма). У кожным з тыпаў антагенезу вылучаюць перыяды, якія адрозніваюцца формамі жыццёвай дзейнасці. Пераход з аднаго перыяду ў другі — пераломны момант у жыцці асобін. У жывёл, што размнажаюцца палавым шляхам, і ў чалавека адрозніваюць асн. перыяды: перадзародкавы (утварэнне палавых клетак у працэсе гаметагенезу), эмбрыянальнае развіццё (драбленне, гаструляцыя, аргана- і гістагенез) і пасляэмбрыянальнае развіццё. У рэгуляцыі антагенезу ў шматклетачных жывёл і чалавека вял. роля належыць нерв. і эндакрыннай сістэмам. У раслін, якія размнажаюцца палавым шляхам, антагенез пачынаецца з развіцця аплодненай яйцаклеткі; характэрная яго асаблівасць — чаргаванне бясполага (спарафіт) і палавога (гаметафіт) пакаленняў. Пры вегетатыўным размнажэнні антагенез пачынаецца з дзялення саматычных клетак, у т.л. клетак спецыялізаваных органаў (клубняў, цыбулін, карэнішча і інш.). Цэласнасць раслін у антагенезе забяспечваюць фітагармоны і абмен метабалітамі паміж рознымі іх органамі. Залежна ад умоў навакольнага асяроддзя ў антагенезе раслін магчымы перыяды спакою, інтэнсіўнага росту і інш. с. 378
АНТАКО́ЛЬСКІ Марк Мацвеевіч (2.11.1843, Вільня — 9.7.1902), рускі скульптар. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1862—68). Зблізіўся з перасоўнікамі. Аўтар твораў на гіст. тэмы, у якіх выявіліся яго грамадз. погляды, імкненне да псіхалагізацыі вобраза, праўдзівасці дэталяў («Іван Грозны», 1871, «Пётр І», 1872, «Ярмак», 1891). У шэрагу работ філас.-этычную праблематыку трактаваў у духу пошукаў ідэалаў праўды і справядлівасці («Хрыстос перад судом народа», 1876), іншы раз з рысамі сентыментальнасці («Не гэтага свету», 1887). с. 378
АНТАКО́ЛЬСКІ Павел Рыгоравіч (1.7.1896, С.-Пецярбург — 9.10.1978), рускі паэт. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це. Быў рэжысёрам у тэатры імя Я.Вахтангава. Першая кніга вершаў выйшла ў 1922. Імкненне да гіст. абагульненняў вызначаюць зб-кі «Захад» (1926), «Трэццяя кніга» (1927), паэмы «Рабесп’ер і Гаргона» (1928), «Камуна 1871 года» (1933), «Франсуа Віён» (1934). Сав. рэчаіснасці прысвечаны паэмы «Чкалаў» (1942), «Сын» (1943, Дзярж. прэмія СССР, 1946), «У завулку за Арбатам» (1954). Аўтар зб-каў вершаў «Дзесяць гадоў» (1953), «Пра Пушкіна» (1960; вершы, пераклады, артыкулы), «Чацвёртае вымярэнне» (1964), «Аповесць мінулых гадоў» (1969). Пісаў літ.крытычныя артыкулы, нарысы.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—4. М., 1971—73. Бел. пер. — у кн.: Анталогія рускай савецкай паэзіі. Мн., 1936; Руская савецкая паэзія. Мн., 1953. с. 378
АНТАЛКІ́ДАЎ МІР , царскі мір, заключаны ў 387 (ці 386) да н.э. паміж Спартай і кааліцыяй грэч. полісаў на чале з Афінамі і Фівамі пасля Карынфскай вайны 395—387. Падпісаны спартанскім дыпламатам Анталкідам (адсюль і назва міру). Паводле Анталкідава міру ўсе грэч. гарады на малаазіяцкім узбярэжжы і Кіпры пераходзілі пад уладу персаў, забараняліся саюзы дзяржаў, акрамя Пелапанескага. Кантроль за выкананнем умоў Анталкідава міру ўскладаўся на Спарту, што забяспечвала яе гегемонію над Грэцыяй. с. 378
АНТАЛО́ГІЯ [ад грэч. on (ontos) існае + ...логія)], раздзел філасофіі, вучэнне аб быцці. Даследуе сутнасць быцця, яго універсальныя, усеагульныя асновы, заканамернасці і структуры. Тэрмін уведзены ням. філосафам Р.Гакленіусам (1613) у значэнні «космас», «прырода», «прадметны свет» (у аднозненне ад гнасеалогіі — вучэння аб пазнанні). Пазней сталі выкарыстоўваць і ў дачыненні да чалавека і яго свядомасці, вызначэнні анталагічнага зместу паняццяў, што набылі формы пазнання. На розных этапах развіцця філасофіі бытавала думка, што свет, які ўспрымаецца пачуццём, несапраўдны і трэба шукаць пастаянны свет існага быцця, які можна спасцігнуць толькі розумам. Быццё як саматоесную існасць Парменід уяўляў нязменным, адзіным і супрацьпастаўляў яго пачуццёваму, множнаму, рухомаму. Арыстоцель уключаў у анталогію станаўленне, рух, якія ён звязваў з пераходам магчымасці ў рэальнасць. Філосафы сярэднявечча вырашалі праблемы ўзроўняў быцця (актуальны, патэнцыяльны, субстанцыяльны і інш.). Матэрыялістычная анталогія новай філасофіі разглядае асвоеную чалавекам з дапамогай навукі і тэхнікі прыроду, матэрыяльна-прадметную рэальнасць па-за чалавекам. Паварот ад прыродна-натуралістычнай да суб’ектыўна-гнасеалагічнай трактоўкі быцця з улікам вопыту суб’екта зроблены ў філасофіі Р.Дэкарта, І.Канта, І.Фіхтэ, Г.Гегеля і інш. Паводле К.Маркса, адзінства прыроднага і чалавечага быцця дасягаецца ў працэсе сац. дзеяння, якое ахоплівае і матэрыяльную, і духоўную вытв-сць. М.Хайдэгер, спалучаючы сэнс быцця з быццём чалавека, асаблівае значэнне ў анталогіі надаваў часу, мове (як «дому быцця»), культуры. Сучасны стан анталогіі абумоўлены гіст. этапам развіцця грамадства з уласцівай яму на гэтым узроўні спецыфікай узаемасувязі быцця і свядомасці супярэчнасцямі паміж імі. Адна з гэтых супярэчнасцяў у тым, што прыроданавук. і сацыялагічным мадэлям не заўсёды можна знайсці адпаведнасці ў прыродзе і грамадстве. Другая супярэчнасць звязана з працэсамі інтэграцыі грамадскага быцця ў агульначалавечае з узвышэннем да яго ўзроўню нац., рэгіянальных інтарэсаў, ідэй і культуры. Гэта абвастрае праблематыку анталогіі, але павышае яе актуальнасць, асабліва ролю ўсеагульнасці, навук. спасціжэнне якой дазваляе чалавеку (яго свядомасці) правільна арыентавацца ў розных абставінах.
Літ.: Л о с е в А.Ф. Философия. Мифология. Культура. М., 1991; Хайдеггер М. Время в бытие: Статьи и выступления. Пер. с нем. М., 1993; Широканов Д.И. Основные этапы становления единства и развития как логических принципов // Принципы единства и развития в научном познании. Мн., 1988; Петрущик А.И. Перспективы единства мышления и бытия в современном мире // Научно-технический прогресс: взаимодействие факторов и тенденции развития. Мн., 1989; Алексеева Е.А. Разум и онтология сознания // Стереотипы и динамика мышления. Мн., 1993. А.І.Пятрушчык, Д.І. Шыраканаў. с. 379
АНТАЛО́ГІЯ (грэч. anthologia літар. букет кветак), зборнік літаратурных твораў (пераважна аднаго жанру) розных аўтараў пэўнай літаратуры, перыяду, літаратурнага кірунку і г.д. Вядомая са стараж. часоў на Усходзе і ў Грэцыі (складальнікам першай анталогіі лічаць грэч. паэта Мелеагра, 60 да н.э.). Бел. анталогіі бяруць пачатак ад стараж.-рускіх («Ізборнікі Святаслава» 1073, 1076). Адна з першых анталогій новага часу — «Дыяменты беларускага прыгожага пісьменства» (1919). У Беларусі выйшлі «Анталогія беларускай паэзіі» (т. 1—3, 1961; т.1—3, 1993), «Анталогія беларускага апавядання» (т. 1—2, 1967), анталогія бел. дзіцячай л-ры «Арлянятам» (т. 1—2, 1967), «Анталогія беларускай народнай песні» (1968; 2-е выд. 1975), анталогія «Беларуская балада» (1978). с. 379
АНТА́ЛЬЯ (Antalya), Адалія, горад на Пд Турцыі. Адм. ц. іля Анталья. 378 тыс. ж. (1990). Порт на Міжземным м. Металургічная, тэкст., харч., дрэваапр. прам-сць, суднабудаванне. Музеі. Турызм. с. 379
АНТАНАНАРЫ́ВУ (Antananarivo), Тананарыве, горад, сталіца, гал. эканам. і культ. цэнтр Мадагаскара. Адм. ц. правінцыі Антананарыву. 802 тыс. ж. (1990). Размешчаны на плато ў цэнтр. ч. в-ва Мадагаскар, на выш. 1200—1400 м над узр. мора. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт Івату. Харчасмакавая, гарбарная, абутковая, хім., дрэваапр., тэкст., паліграф. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў, аўтазборачны з-д і інш. Ун-т.
Засн. ў 1-й пал. 17 ст. каралём дзяржавы Імерына Андрыянзакам. У 17—19 ст. рэзідэнцыя каралёў Мадагаскара. У 1895 захоплены французамі, з 1896 адм. цэнтр франц. калоніі, з 1960 сталіца Мадагаскара. Музеі (у т.л. малагасійскага мастацтва). с. 379
АНТАНЕ́ВІЧ Анатоль Барысавіч (н. 9.1.1942, в. Мелаватка Валгаградскай вобл., Расія), бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1989), праф. (1991). Скончыў БДУ (1963), дзе працуе з 1967. Навук. працы па функцыян. аналізе і дыферэнцыяльных ураўненнях. Распрацаваў новы падыход у даследаванні функцыянальна-дыферэнцыяльных ураўненняў і нелакальных краявых задач, заснаваных на вывучэнні адпаведных аператарных алгебраў. Адзін з аўтараў «Руска-беларускага матэматычнага слоўніка» (1993).
Тв.: Функциональный анализ и интегральные уравнения. Мн., 1984 (разам з Я.В.Радынам); Линейные функциональные уравнения: Оператор. подход. Мн., 1988; Functional differential equations: I.C.-theory. New York, 1994 (разам з А.У.Лебедзевым). с. 379
АНТАНЕ́ВІЧ (Antoniewicz) Ежы (3.5.1919, Пётркаў-Трыбунальскі, Пётркаўскага ваяв., Польшча — 29.6.1970), польскі гісторык і археолаг. Д-р гіст. н. (1961). Скончыў Варшаўскі ун-т (1946). Працаваў у Дзярж. археал. музеі ў Варшаве. Арганізатар і кіраўнік Ятвяжскай і Ятвяжска-Сувалкаўскай археал. экспедыцый. Рэдактар штогодніка «Acta Baltico-Slavica» па агульных праблемах гісторыі польскага, літ. і бел. народаў.
Літ.: Cieslak T. Jerzy Antoniewicz (1919—1970) // Rocznik Białostocki. Warszawa, 1971. Т. 10.} с. 379
АНТАНЕ́ВІЧ (Antoniewicz) Уладзімеж (15.7.1893, г. Самбар Львоўскай вобл., Украіна — 1968), польскі археолаг. Праф. (1920), правадз. чл. Польскай АН (з 1952). У 1925—33 выкладаў у Віленскім ун-це, у 1936—39 рэктар Варшаўскага ун-та і кіраўнік кафедры археалогіі. Вывучаў помнікі мезаліту на тэр. Зах. Беларусі. У 1934 удзельнічаў у навук. канферэнцыі ў Мінску. Аўтар прац па археалогіі, нар. мастацтве, музейнай справе, у т.л. даследавання пра залатыя рымскія соліды З—4 ст. Браслаўскага скарбу. с. 379
АНТАНЕ́ЛА ДА МЕСІ́НА (Antonello da Messina; каля 1430, г. Месіна, Сіцылія — паміж 14 і 25.2.1479), італьянскі жывапісец ранняга Адраджэння. Прадстаўнік Венецыянскай школы жывапісу. Працаваў пераважна ў Месіне. Запазычыўшы ў нідэрл. мастакоў тэхніку алейнага жывапісу, дасягнуў надзвычайнай глыбіні колеру, выкарыстаў і асвятленне як маст.-выразны сродак. Створаныя ім вобразы адметныя велічным спакоем, класічнай раўнавагай. Значны ўклад яго ў станаўленне рэнесансавага рэаліст. партрэта. Асн. творы: т. зв. аўтапартрэт (каля 1473), «Распяцце» (1477), фрагменты алтара з царквы Сан-Касіяна ў Венецыі (1475 76), «Святы Себасцьян» (1475) і інш. Я.Ф.Шунейка. с. 380
АНТАНЕ́НКА-ДАВІДО́ВІЧ Барыс Дзмітрыевіч (5.8.1899, г. Рамны Сумскай вобл., Украіна — 9.5.1984), украінскі пісьменнік. Скончыў Кіеўскі ін-т нар. асветы (1923). Падзеі рэвалюцыі 1917, грамадз. вайны, аднаўленчы перыяд адлюстраваў у зб-ках апавяданняў, нарысаў і аповесцяў «Зацярушаныя сілуэты» (1925), «Сіняя валошка» (1927), «Смерць» (1928), «Сапраўдны муж» (1929), «Людзі і вугаль» (1932). Маральна-этычная тэматыка ў рамане «За шырмай» (1957), зб. апавяданняў і аповесцяў «Слова маці» (1960). Аўтар публіцыст., літ.- і мовазнаўчых артыкулаў (зб-кі «Аб чым і як», 1962; «У літаратуры і каля літаратуры», 1964; «Як мы гаворым», 1970). Рэпрэсіраваны ў 1935, рэабілітаваны ў 1956. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1992 (за зб-кі прозы розных гадоў «Смерць», «Сібірскія навелы», «Завышаныя ацэнкі», публ. 1991).
Тв.: Твори Т. 1—2. Киïв, 1991. В.А.Чабаненка. с. 380
АНТАНЕ́СКУ (Antonescu) Іон (14.6.1882, г. Пітэшты, Румынія — 1.6.1946), дзяржаўны і ваенны дзеяч Румыніі, маршал (1941). У 1933—34 нач. Ген. штаба, у 1937—38 міністр абароны. З вер. 1940 дыктатар Румыніі. У ліст. 1940 падпісаў пагадненне пра далучэнне Румыніі да восі Берлін— Рым—Токіо, у саюзе з фаш. Германіяй пачаў вайну супраць СССР. У час нар. паўстання 1944 арыштаваны. Як ваенны злачынец пакараны смерцю паводле прыгавору нар. трыбунала Бухарэста. с. 380
АНТАНІЁНІ (Antonioni) Мікеланджэла (н. 29.9.1912, г. Ферара, Італія), італьянскі кінарэжысёр. Скончыў Вышэйшую школу эканомікі і камерцыі ў Балонні. Асн. тэма творчасці — даследаванне ўнутр. свету чалавека, які адчувае сваю ізаляванасць, пакінутасць, адзіноту і боязь жыцця. У пасляваен. эпоху паказаў раз’яднанасць людзей, іх трагічную «некамунікабельнасць». Героі яго стужак пакутліва перажываюць сваю ўнутраную самоту: «Хроніка аднаго кахання» (1950), «Пераможаныя» (1952), «Дама без камелій» (1953), «Сяброўкі» (1955). Своеасаблівы цыкл складаюць фільмы 1960-х г., у якіх паказаны разрыў кантакту герояў з рэальнасцю, унутраны крызіс: «Крык» (у сав. пракаце «Адчай»), «Ноч», «Зацьменне», «Чырвоная пустыня». Майстэрскае выкарыстанне натуральных шумаў, паўз, сімвалічных дэталяў робіць фільмы Антаніёні гукапластычным відовішчам. У інш. краінах зняў фільмы: «Фотапавелічэнне» (Англія, 1967), «Забрыскі Пойнт» (ЗША, 1970), «Прафесія: рэпарцёр» (Алжыр, 1975).
Літ.: Антониони об Антониони: Статьи, эссе; Интервью; Тот кегельбан над Тибром.
Тв.: Рус. пер. — М., 1986. В.Ф.Нячай. с. 380
АНТАНІМІ́Я , тып семантычных адносін лексічных адзінак, якія маюць процілеглае значэнне (антонімаў). Антанімічныя пары належаць да адной часціны мовы: назоўнікаў («дабро — зло»), прыметнікаў («шырокі — вузкі»), дзеясловаў («браць — аддаваць»), прыслоўяў («далёка — блізка»). Паводле структуры падзяляюцца на аднакарэнныя («замкнуць — адамкнуць») і рознакарэнныя («сумны — вясёлы»). Вылучаюць поўную, няпоўную (частковую) і кантэкстуальную антанімію. Поўныя антонімы адрозніваюцца ўсімі сваімі значэннямі («будаваць — разбураць»); частковыя супрацьпастаўляюць па адным або некалькіх значэннях («радасць — смутак»); кантэкстуальныя ўспрымаюцца толькі ў пэўным кантэксце: «Ласка і гнеў, ціша і бура! Я вітаю вас, калі вы прыходзіце ў сваім часе, калі выконваеце вы адвечную волю жыцця» (Я.Колас). Мнагазначнае слова можа мець антонімы да кожнага ці некалькіх сваіх значэнняў («глыбокая рака — мелкая рака», «глыбокія веды — павярхоўныя веды»). Антанімія не ўласцівая словам з канкрэтным значэннем («шафа», «бяроза», «стадыён»), вузкаспец. тэрмінам, уласным імёнам, лічэбнікам, займеннікам і службовым словам. Г.К.Усціновіч. с. 380
АНТАНІ́НАЎ ВАЛ (англ. Antonine Wall), старажытнарымскае абарончае збудаванне паміж нізоўямі р. Клайд і залівам Ферт-оф-Форт у Шатландыі. Пабудаваны ў 145 н.э. Лоліем Урбікам у час праўлення імператара Антаніна Пія для абароны паўн. межаў Рымскай імперыі ад варвараў. Мае 19 асн. і шэраг дадатковых фортаў па-за межамі вала для абароны флангаў. Выш. 3 м, шыр. каля 4,5 м, з паўн. боку ўмацаваны ровам. У 155 Антанінаў вал часова пакінуты, у канцы 2 ст. закінуты канчаткова. с. 380
АНТАНІ́НЫ (Antonini), дынастыя рымскіх імператараў, якая правіла ў 96—192. Назва ад імя імператара Антаніна Пія. Заснавальнік дынастыі — Нерва [96—98].
Да Антанінаў належалі: Траян [98—117], Адрыян [117—138], Антанін Пій [138—161], Марк Аўрэлій [161—180] і яго суправіцель Луцый Вер [161—169], Камод [180—192]. Часы праўлення Антанінаў лічацца «залатым векам» імперыі. Для іх характэрны спалучэнне манархіі і свабоды, эканам. і культ. развіццё правінцый, буд-ва новых гарадоў, пераможныя войны, раздача рым. грамадзянства і інш. с. 380
АНТАНІ́ШЫН Мікалай Васілевіч (н. 29.5.1931, Мінск), бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Д-р тэхн. н. (1975), праф. (1983). Скончыў БПІ (1956). З 1958 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі, у 1968—71 нам. дырэктара гэтага ін-та. Навук. даследаванні па працэсах цеплаабмену ў дысперсных асяроддзях. Распрацаваў тэорыю цепла- і масапераносу на мяжы з дысперсным слоем, прапанаваў метады вымярэння цеплааддачы ад паверхні да псеўдазвадкаванага слоя.
Тв.: Heat transfer in dispersed media (разам з У.В.Лушчыкавым) // Transport in fluidized particle systems. Amsterdam etc., 1989.
Літ.: Профессор Н.В.Антонишин: (к 60-летию со дня рождения) // Энергетика. 1991. № 10. с. 380
АНТАНО́ВІЧ Антон Канстанцінавіч (6.6.1910, в. Казлы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. — 27.12.1980), бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1969). Скончыў Віленскі ун-т (1950), выкладаў у ім (1950—71). Даследаваў помнікі татара-мусульманскага пісьменства на бел. мове («Беларускія тэксты, пісаныя арабскім пісьмом, і іх графіка-арфаграфічная сістэма», 1968), фанетыку, графіку і арфаграфію судовай (актавай) кнігі Ковенскага земскага суда 1566— 67. Выявіў 24 рукапісныя кнігі 17 — пач. 20 ст. на бел. мове араб. пісьмом. Працы Антановича паказваюць суадносіны бел. літ. і жывой гутарковай мовы розных часоў, фанетычныя, граматычныя і лексічныя асаблівасці нар. бел. гаворак. І.У.Саламевіч. с. 381
АНТАНО́ВІЧ Іван Іванавіч (н. 3.4.1937, в. Дамашы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.), бел. філосаф. Д-р філас. н. (1973), праф. (1977). Скончыў Мінскі пед. ін-т замежных моў (1960). У 1959—60 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, Бел. Энцыклапедыі. Быў супрацоўнікам Сакратарыята ААН, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ЮНЕСКА. У 1977—87 на парт. рабоце, з 1987 прарэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС, у 1990—91 сакратар ЦК Кампартыі РСФСР. У 1993—95 дырэктар Бел. ін-та навук.-тэхн. інфармацыі і прагнозу. З 1995 нам. міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы гісторыі сац. філасофіі, сацыялогіі, тэорыі палітыкі. Аўтар прац «Сучасная «філасофская антрапалогія» (1970), «Сацыяльнае развіццё і праблема прагрэсу» (1977), «Буржуазная сацыялагічная тэорыя» (ч. 1—2, 1980—81), «Сучасны капіталізм: Сацыядынаміка ўлады» (1990), «Сацыядынаміка ідэалогій» (1995) і інш. с. 381
АНТАНО́ВІЧ Максім Аляксеевіч (9.5.1835, г. Белаполле Сумскай вобл., Украіна — 14.11.1918), расійскі філосаф, публіцыст, літ. крытык. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1859). З 1861 літ. крытык час. «Современник». Крытыкаваў агнастыцызм Канта і Шапенгаўэра, пазітывізм і гегельянства рус. філосафаў-ідэалістаў, славянафільскія ідэі нац. выключнасці, тэорыю «чыстага мастацтва». Яго светапогляд будаваўся на антрапал. прынцыпе, паводле якога чалавек — цэнтр сусвету, вянец прыроды, зыходны пункт вывучэння аб’ектыўнай рэальнасці; адсюль неабходнасць пашырэння ведаў, паляпшэння ўмоў жыцця людзей, правядзення сац. пераўтварэнняў.
Тв.: Избранные статьи. Л., 1938; Избранные философские сочинения. М., 1945; Литературно-критические статьи. М.; Л., 1961. с. 381
АНТАНО́ВІЧ Уладзімір Баніфатавіч (30.1.1834, с. Камсамольскае Вінніцкай вобл., Украіна — 21.3.1908), украінскі гісторык, археолаг, этнограф, археограф; адзін з заснавальнікаў укр. нац. гістарыяграфіі. Праф. Кіеўскага ун-та (з 1878). У 1863—80 гал. рэд. Часовай камісіі для разбору стараж. актаў у Кіеве, з 1881 старшыня гіст. т-ва Нестара-летапісца. Апублікаваў шэраг мемуарных і эпісталярных крыніц, у т.л. «Дыярыуш» Ф.Еўлашоўскага, «Гістарычныя песні маларускага народа» (т. 1 — 2, 1874—75, з М.П.Драгаманавым). Працы па гісторыі Украіны, Беларусі і Літвы склалі зб. «Манаграфіі па гісторыі Заходняй і Паўднёва-Заходняй Расіі» (т. 1, 1885). Аўтар прац па археалогіі Украіны. Падкрэсліваў бяскласавасць і дэмакратызм укр. народа, ідэалізаваў казацтва. Дз.У.Караў. с. 381
АНТА́НТА (франц. Entente літар. згода), ваенна-паліт. блок Вялікабрытаніі, Францыі, Расіі (Траістая згода), аформлены ў 1904—07; у 1-ю сусв. вайну аб’яднаў супраць герм. кааліцыі 25 дзяржаў. З узнікненнем Антанты фактычна закончыўся падзел дзяржаў Еўропы на 2 варожыя лагеры. Германія, значэнне якой у Еўропе вырасла пасля перамогі ў франка-прускай вайне 1870—71, падпісала ў 1879 саюз з Аўстра-Венгрыяй. У 1882 да яго далучылася Італія. Гэтым завяршылася стварэнне Траістага саюза 1879—82. У адказ Францыя і Расія заключылі франкарускі саюз 1891—93. Англія спрабавала застацца ў баку ад блокаў і быць міжнар. арбітрам, але ўзмацненне англа-герм. супярэчнасцяў прымусіла яе падпісаць англа-франц. (1904) і англа-рус. (1907) пагадненні, якія фактычна аформілі стварэнне Антанты. Расія і Францыя мелі ў гэтай групоўцы пэўныя ваен. абавязацельствы (Англія ад іх адмовілася). Рознагалоссі паміж удзельнікамі Антанты часткова былі згладжаны, але канчаткова не ліквідаваны. Іх спрабавала выкарыстаць Германія, каб вывесці з групоўкі Расію. Але гэтаму перашкаджала залежнасць Расіі ад франц. капіталу і ваен. пагроза з боку Германіі. У той жа час Антанта імкнулася ізаляваць ад Траістага саюза Італію (у маі 1915 апошняя перайшла на бок Антанты) і Аўстра-Венгрыю. На пач. 1-й сусв. вайны ўдзельнікі Антанты выступілі разам і ў вер. 1914 падпісалі пагадненне аб незаключэнні сепаратнага міру з Германіяй. У кастр. 1915 да пагаднення далучылася Японія і абвясціла вайну Германіі. У ходзе вайны да Антанты далучылася яшчэ 20 дзяржаў. Асноўны цяжар вайны неслі Расія і Францыя, на тэрыторыі якіх вяліся ваен. дзеянні. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917, калі Расія выйшла з Антанты, Англія і Францыя падпісалі пагадненне (23.12.1917) пра сумесную інтэрвенцыю ў Сав. Расію і падзел яе тэрыторыі. Антанта была ініцыятарам паходаў супраць Сав. дзяржавы (гл. Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя ў Расіі 1918—20). Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж дзяржавамі Антанты пасля заканчэння 1-й сусв. вайны прывяло да распаду гэтага блока. с. 381
АНТА́НТА БАЛКА́НСКАЯ , саюз Грэцыі, Румыніі, Турцыі і Югаславіі. Заключаны 9.2.1934 у Афінах пад эгідай Францыі з мэтай захавання суадносін сіл на Балканах, што склаліся пасля 1-й сусв. вайны. Першапачаткова адпавядаў інтарэсам Францыі як сродак узмацнення яе пазіцый у краінах Паўд.-Усх. Еўропы. Дагавор аб стварэнні Антанты Балканскай прадугледжваў узаемную гарантыю бяспекі балканскіх граніц краін-удзельніц, а таксама ўзаемную дапамогу ў выпадку нападу на адну з іх. Дзеянні Германіі і Італіі, якія абапіраліся на фаш. групоўкі ў Грэцыі, Румыніі, Турцыі і Югаславіі, падарвалі франц. ўплыў на краіны Антанты Балканскай, у 2-ю сусв. вайну яна распалася. с. 381
АНТА́НТА МАЛА́Я , палітычны блок Румыніі, Чэхаславакіі і Югаславіі ў 1920—38. Створана ў 1920—21 на аснове двухбаковых пагадненняў для захавання суадносін сіл, што склаліся ў Цэнтр. і Паўд.-Усх. Еўропе пасля 1-й сусв. вайны. Дзейнічала ў рэчышчы знешняй палітыкі Францыі, займала важнае месца ў яе сістэме ваенна-паліт. саюзаў. Даўэса план 1924, Лакарнскія перагаворы 1925, пазнейшае збліжэнне Румыніі з Англіяй, Венгрыяй і асабліва з Італіяй прывялі да аслаблення Антанты Малой і ролі ў ёй Францыі. Пагроза з боку фаш. Германіі прыпыніла распад Антанты Малой. У 1933 саюзнікі падпісалі Арганізац. пакт пра неабмежаваны тэрмін дзеяння ўсіх пакладзеных у аснову Антанты Малой дагавораў, стварылі савет Антанты Малой і эканам. савет. У 1934 Румынія і Югаславія са згоды Чэхаславакіі ўвайшлі ў Антанту Балканскую. Дагаворы 1937 Югаславіі з Балгарыяй і Італіяй сталі прычынай новага крызісу ў сістэме Антанты Малой. Мюнхенскае пагадненне 1938, якое прывяло да акупацыі Чэхаславакіі Германіяй, спыніла існаванне блока. с. 381
АНТА́НТА МІЖЗЕМНАМО́РСКАЯ , палітычная групоўка Вялікабрытаніі, Аўстра-Венгрыі і Італіі супраць Расіі і Францыі. Аформлена ў 1887 двума сакрэтнымі пагадненнямі: 1-м — паміж Вялікабрытаніяй і Італіяй (12 лют.), Аўстра-Венгрыяй і Вялікабрытаніяй (24 сак.); 2-м — паміж Аўстра-Венгрыяй і Вялікабрытаніяй (12 снеж.), Вялікабрытаніяй і Італіяй (16 снеж.). 1-е пагадненне фармальна захоўвала статус-кво ў басейнах Міжземнага, Адрыятычнага, Чорнага, Эгейскага мораў і на ўзбярэжжы Паўн. Афрыкі, 2-е мела на мэце захаваць становішча, якое існавала на той час у М.Азіі, чарнаморскіх пралівах і ў Балгарыі (Вялікабрытанія імкнулася ўмацаваць свае пазіцыі ў Егіпце, Італія — у Трыпалітаніі і Кірэнаіцы, Аўстра-Венгрыя — на Балканах). Стварэнню Антанты Міжземнаморскай садзейнічаў канцлер Германіі Бісмарк, які разлічваў умацаваць становішча Аўстра-Венгрыі адносна Расіі, далучыць да Траістага саюза 1882 Вялікабрытанію і перашкодзіць збліжэнню Францыі і Італіі. У выніку ўзмацнення ў канцы 19 ст. англа-герм. саперніцтва і аўстра-італьян. супярэчнасцяў Антанта Міжхемнаморская страціла сваю сілу. с. 381
АНТАНЮ́К Віталь Сцяпанавіч (н. 10.10.1939, г. Крамянчуг, Украіна), вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акад. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992), Акадэміі агр. навук Украіны (1992). Чл.-кар. УАСГНІЛ (1991). Д-р біял. н. (1985), праф. (1989). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1962). З 1974 дырэктар Бел. НДІ жывёлагадоўлі, ген. дырэктар НВА «Племэліта», з 1987 у Бел. ін-це механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. З 1991 старшыня Бел. аддзялення УАСГНІЛ, адначасова нам. міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. З 1992 прэзідэнт Акадэміі агр. навук Беларусі. Даследаванні па размнажэнні, развядзенні і біятэхналогіі с.-г. жывёл, тэхналогіях вытв-сці прадукцыі жывёлагадоўлі.
Тв.: Биотехнические способы повышения эффективности оплодотворения сельскохозяйственных животных Мн., 1988; Основы интенсивных технологий производства молока и мяса. Мн., 1990 (разам з В.І.Сапегам, П.П.Ракецкім). с. 382
АНТАНЮ́К Георгій Аляксандравіч (н. 13.11.1942, в. Мацы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. філосаф. Д-р філас. н. (1991), праф. (1993). Скончыў Ленінградскі ун-т (1970). З 1974 у Ін-це філасофіі і права, з 1980 на кафедры філасофіі АН Беларусі. Аўтар прац па праблемах сац. кіравання, сац. праектавання і міжэтнічных адносін: «Сацыяльнае праектаванне: (некаторыя метадалагічныя аспекты)» (1978), «Сацыяльнае праектаванне і кіраванне грамадскім развіццём: Тэарэтыка-метадалагічны аспект» (1986). Адзін з аўтараў кн. «Сацыяльна-філасофскія праблемы вытворчасці і выкарыстання навуковых ведаў» (1992) і інш. с. 382
АНТАНЮ́К Любоў Адамаўна (н. 28.4.1949, в. Ломыш Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.), бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1992). Скончыла Мазырскі пед. ін-т (1970). З 1974 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1991 у БДУ. Даследуе граматыку бел. мовы: «Станавыя значэнні сумеснасці і ўзаемнасці ў сучаснай беларускай літаратурнай мове» (1981), «Беларуская граматыка» (ч. 2, 1986; у сааўт.); станаўленне, развіццё і функцыянаванне бел. тэрміналогіі: «Беларуская навуковая тэрміналогія» (1987). Сааўтар «Руска-беларускага слоўніка лінгвістычных тэрмінаў» (1988), «Слоўніка лінгвістычных тэрмінаў» (1990). Вучоны сакратар Рэсп. тэрміналагічнай камісіі (з 1980), член Міжнар. арг-цыі па уніфікацыі тэрміналагічных неалагізмаў (МАУТН), віцэ-прэзідэнт Міжнар. федэрацыі тэрміналагічных банкаў (МФТБ). с. 382
АНТАНЮ́К Максім Антонавіч (1895, в. Мацы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 30.7.1961), ваенны дзеяч, ген.-лейт. (1940). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1927). З 1915 у арміі, прапаршчык. З кастр. 1917 у Чырв. гвардыі, у грамадз. вайну пам. камандзіра палка, камандзір батальёна, Паўд. групы войскаў 5-й арміі, дывізій. Пасля вайны камандзір стралк. дывізій, нам. ген.-інспектара пяхоты Чырв. Арміі. Чл. ЦВК Узбекістана (1925), ЦВК БССР (1927). У Вял. Айч. вайну камандуючы 2-й, 3-й рэзервовымі і 48-й арміямі, групамі войск Ленінградскага фронту, на інш. камандных пасадах. Пасля вайны да 1947 нам. камандуючага войскамі Львоўскай ваен. акругі. с. 382
АНТАПО́ЛЛЕ , вёска ў Беларусі, у Чашніцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Слідчаны». За 40 км на ПдУ ад Чашнікаў, 135 км ад Віцебска, 15 км ад чыг. ст. Вятны. 425 ж., 108 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. с. 382
АНТАРКТЫ́ДА , мацярык у Паўднёвым паўшар’і, у межах Паўд. палярнага круга, займае цэнтр. частку Антарктыкі. Пл. 13 975 тыс. км2 разам з астравамі і шэльфавымі ледавікамі (найб. Роса, Фільхнера, Роне і інш., агульнай пл. 1582 тыс. км2). Пастаяннага насельніцтва няма. Берагі Антарктыды (даўж. больш за 30 тыс. км) парэзаны слаба. Пераважаюць ледавіковыя абрывы выш. 20—100 м. З боку Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага ак. абмываюць Антарктыду моры Уэдэла, Лазарава, Рысер-Ларсена, Касманаўтаў, Садружнасці, Дэйвіса, Моўсана, Дзюрвіля, Роса, Амундсена, Белінсгаўзена. У напрамку да Паўд. Амерыкі цягнецца вузкі Антарктычны паўвостраў. У м. Роса ўзвышаецца дзеючы вулкан Эрэбус (3794 м).
Ледавіковае покрыва і рэльеф. Антарктыда ўкрыта магутным шчытом мацерыковага лёду, не занята ледавікамі 0,2—0,3% тэр. (асобныя горныя вяршыні, хрыбты, невял. ўчасткі сушы — антарктычныя аазісы). Агульная пл. зледзянення (пачалося 300 млн. г. назад) 2044 тыс. км2, аб’ём лёду 24 млн. км3. Сярэдняя тоўшча ледавіковага покрыва 1720 м, найб. — 4500 м. Антарктыда — самы высокі мацярык на Зямлі. Сярэдняя выш. з улікам ледавіковага покрыва 2040 м. Сярэдняя выш. карэннай падлёднай паверхні 410 м (значная ч. ляжыць ніжэй за ўзровень мора). Большая ч. Антарктыды — пласкагор’е. Трансантарктычныя горы ўздоўж разломаў ад м. Уэдэла да м. Роса перасякаюць амаль увесь мацярык і падзяляюць Антарктыду на Усх. і Заходнюю. Плато Савецкае займае цэнтр. ч. Усх. Антарктыды (выш. да 4000 м), на Пн паверхня зніжаецца і ўтварае нізіну Міжнар. геафіз. года. Уздоўж узбярэжжа горныя хрыбты Зямлі Вікторыі, Зямлі Каралевы Мод, горы Прынс-Чарлз і інш. Паверхня Зах. Антарктыды значна ніжэйшая, больш расчлянёная, хрыбты размешчаны ў глыбіні мацерыка і на ўзбярэжжы. Самы высокі горны масіў Вінсан (5140 м, у гарах Элсуэрт). Рэльеф карэннай скальнай паверхні Антарктыды — чаргаванне горных падняццяў (падлёдавыя горы Гамбурцава і Вярнадскага) і глыбокіх нізін.
Геалагічная будова. Большая ч. Антарктыды — Антарктычная платформа, астатняя належыць да антарктычнага складкавага пояса, які з’яўляецца працягласцю Андаў. Карысныя выкапні: каменны вугаль, жал., медныя і свінцовыя руды; знойдзены мінералы, у якіх ёсць бром, волава, марганец, малібдэн, радовішчы графіту, горнага хрусталю і інш.
Клімат Антарктыды кантынентальны антарктычны, халодны і суровы (гл. Антарктычны клімат). Пануюць антарктычныя паветраныя масы, фарміруецца антарктычны антыцыклон. Сярэднія т-ры зімой ад -20 да -30 °С на ўзбярэжжы і ад -60 да -70 °С ва ўнутр. раёнах; летам адпаведна ад -10 да -30 °С, -40 °С. Абсалютны мінімум т-ры -89,3 °С зафіксаваны ў цэнтр. ч. на ст. Усход (Полюс холаду Зямлі). Ападкі толькі ў выглядзе снегу: 30—50 мм у цэнтр. ч. Антарктыды, 700—1000 мм на ўзбярэжжы за год. Моцныя штармавыя цыкланічныя і сцёкавыя вятры ў прыбярэжных раёнах дасягаюць скорасці 50—60, часам 90 м/с.
Арганічны свет. Для аазісаў характэрны ўмовы тыповых палярных пустыняў. Ёсць разнастайныя азёры (прэсныя і горка-салёныя). Свабодныя ад лёду ўчасткі ўзбярэжжа і скалы ўкрыты лішайнікамі, імхамі, водарасцямі (на Антарктычным п-ве — папарацепадобныя, каля 10 відаў кветкавых раслін). Фауна своеасаблівая і бедная: з птушак — пінгвіны, знойдзена некалькі відаў членістаногіх (кляшчы, нагахвосткі, ціхаходы і інш.).
Адкрыта Антарктыда 28.1.1820 рус. экспедыцыяй Ф.Ф.Белінсгаўзена і М.П.Лазарава. У пач. 20 ст. тут пабывалі Р.Скот, Э.Шэклтан, Р.Амундсен, Д.Моўсан і інш. У 1911 экспедыцыя Амундсена і ў 1912 Скота дасягнулі Паўд. полюса. У сувязі з Міжнар. геафіз. годам (1957—58) на мацерыку і прыбярэжных астравах створаны і дзейнічаюць 40 (1988) палярных станцый 16 краін свету, якія вядуць навук. даследаванні. Прававое становішча Антарктыды рэгулюецца Міжнар. дагаворам 1959.
Літ.: Каменев В.М. Заповедная Антарктика. Л., 1986; Бардин В. В горах и на ледниках Антарктиды. М., 1989. В.Ю.Панасюк. с. 382
АНТА́РКТЫКА , паўднёвая палярная вобласць Зямлі, якая ўключае мацярык Антарктыду і прылеглыя да яго ўчасткі Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў з астравамі. Мяжа Антарктыкі — паўн. размяшчэнне антарктычнага палярнага фронту, які праходзіць паміж 48° і 60° паўд. шыраты. Пл. каля 52,5 млн. км2. Мацярык акружае шэльфавая паласа з глыбінямі да 500—600 м. Круты мацерыковы схіл на глыб. каля 3000 м зменьваецца шырокай паласой акіянскіх катлавін: Афрыканска-Антарктычнай, Аўстрала-Антарктычнай, Белінсгаўзена і Паўд.-Антыльскай з глыбінямі 5000—7000 м. Найглыбейшая частка — Паўд.-Сандвічаў жолаб (да 8428 м) з вял. сейсмічнасцю. На Пн ад катлавін Паўд.-Антыльскі і Афрыканска-Антарктычны хрыбты, Аўстрала-Антарктычнае і Паўд.-Ціхаакіянскае ўзвышша з тэктанічнымі разломамі і вулканічнымі масівамі. Антарктыка — найб. суровая вобласць Зямлі з нізкімі т-рамі паветра, снежнымі завірухамі, моцнымі вятрамі і туманамі. Мацярык — вобласць пастаяннага марозу. У субантарктычных раёнах сярэднія т-ры паветра самага цёплага месяца 10 °С, самага халоднага ад 0 да -10 °С. Ападкаў 300 — 500 мм каля ўзбярэжжа Усх. Антарктыды і да 1000 мм за год на паўн.-зах. узбярэжжы Антарктычнага п-ва і субантарктычных астравах. Т-ра антарктычных водаў ад -1,8 да 2 °С зімой і ад -1,2 да 3,5 °С летам. Салёнасць каля 34%о. На паўн. перыферыі Антарктыкі магутнае антарктычнае цыркумпалярнае цячэнне (пераносіць ваду на У), у 60-х шыротах сістэма стацыянарных цыкланічных кругаабаротаў антарктычнага цячэння (пераносіць ваду на З, уздоўж узбярэжжа Антарктыды). Плошча, занятая марскімі льдамі, у канцы зімы 18—19 млн. км2, летам 2—3 млн. км2. Характэрны сталовыя айсбергі. Арганічны свет антарктычнай сушы вельмі бедны, у акіянах — багаты. На астравах тундравая расліннасць (імхі, лішайнікі, парасонавыя, некаторыя злакі і інш.). Шмат марскіх птушак — пінгвіны, буравеснікі, паморнікі, альбатросы, белы сявец, конік антарктычны і інш. У марской фауне кіты (фінвал, гарбач, сіні кіт, сейвал), ластаногія (марскі слон, марскі леапард, цюлені Уэдэла, Роса, крабаед, маржы), донныя арганізмы (ігласкурыя губкі, імшанкі і інш.). Рыбы сям. нататэніевых, ёсць анчоўсы, камбала і інш.
Міжнародны дагавор 1959 устанаўлівае, што тэр. Антарктыкі — нейтральная і дэмілітарызаваная зона, якая выкарыстоўваецца ў мірных мэтах пры поўнай свабодзе навук. даследаванняў.
Літ.: Трешников А.Ф. Антарктика: исследования, открытия. Л., 1980; Слевич С.Б. Антарктика в современном мире. М., 1985. с. 383
АНТАРКТЫ́ЧНАЕ ПАВЕ́ТРА , антарктычныя паветраныя масы, палярныя паветраныя масы, якія фарміруюцца над Антарктыдай, водамі, што яе акружаюць, і льдамі акіяна. Падзяляецца на кантынентальнае антарктычнае паветра, якое доўга знаходзіцца над халодным мацерыком і набывае самыя нізкія на Зямлі т-ры, высокую празрыстаць і сухасць, характэрныя для Антарктычнага антыцыклону, і марское, што ўзнікае над акіянам, менш халоднае і нясе больш вільгаці. Уплывае на клімат паўд. частак Аўстраліі, Паўд. Амерыкі і Сусв. акіяна. с. 384
АНТАРКТЫ́ЧНАЯ ПЛАТФО́РМА , старажытная дакембрыйская тэктанічна стабільная структура зямной кары, якая займае ўсх. частку Антарктыды. Адносіцца да платформаў Гандванскай групы. На З абмежавана байкалідамі Трансантарктычных гор. Пл. каля 8 млн. км2. Магутнасць зямной кары каля 40 км. Крышталічны фундамент мае архейскі ўзрост і складзены з парод гранулітавай і амфібалітавай фацый метамарфізму (эндэрбіты, чарнакіты, гнейсы, крышт. сланцы), якія прарваны інтрузіямі магматычных парод. Пароды фундамента выходзяць на падледавіковую паверхню ўздоўж узбярэжжа, адкуль паступова апускаюцца ў бок Трансантарктычных гор. Платформавы чахол пашыраны ў зах. частцы (магутнасць 3000—4000 м). Пераважаюць рыфейска-ніжнепалеазойскія вулканагенна-асадкавыя пароды (магутнасць да 2000 м), якія ўтвараюць дэпрэсіі на З і аўлакагены на У. Верхнепалеазойскія пароды на антарктычнай платформе развіты спарадычна (кангламераты, пясчанікі, каменныя вугалі пермскага ўзросту, агульнай магутнасцю да 1300 м). Верхнюю частку чахла складаюць сярэдняюрскія базальты, магутнасць якіх дасягае 1500 м. М.А.Нагорны. с. 384
АНТАРКТЫ́ЧНЫ АНТЫЦЫКЛО́Н , вобласць высокага атм. ціску над Усх. Антарктыдай. Праяўляецца на працягу ўсяго года. Асабліва ўстойлівы зімой (чэрв.—жн.), калі ў час палярнай ночы мацярык моцна выхалоджваецца (т-ра ледавіковага покрыва апускаецца да -55 °С, паветра — да -89,3 °С). На перыферыі антарктычных антыцыклонаў слабыя ўсх. вятры, якія ў зоне ледавіковага схілу ператвараюцца ў сцёкавыя і ўраганныя. Найб. ціск у цэнтры антарктычнага антыцыклону на плато Савецкае (4000 м над узр. м.). Пераважае бязвоблачнае, вельмі халоднае і сухое надвор’е. Назіраецца асяданне паветра ў працэсе кампенсацыі сцёку яго з мацерыка. На вышыні антарктычны антыцыклон замяшчаецца каляпалярнай дэпрэсіяй — зонай нізкага ціску. с. 384
АНТАРКТЫ́ЧНЫ КЛІ́МАТ , клімат Антарктыды і прылеглых да яе акіянскіх прастораў (Антарктыкі). Над мацерыком надзвычай суровы. Т-ра паветра на працягу года адмоўная: летам у студз. да -13,6 °С, зімой у ліп. -60...-70 °С, на полюсе холаду (ст. Усход) самая нізкая на Зямлі — каля -90 °С. Ападкаў за год менш за 100 мм. Надвор’е вызначаецца Антарктычным антыцыклонам. Большая частка сонечнай радыяцыі адбіваецца снегавым покрывам (альбеда каля 85%), вял. страты цяпла даўгахвалевым выпрамяненнем з-за высокага становішча паверхні над узр. мора. На ўзбярэжжы т-ра паветра летам павышаецца да 0, +5 °С, гадавая сума ападкаў да 700—1000 мм, моцныя сцёкавыя і ўраганныя (40—60 м/с) вятры. Клімат акіянскіх прастораў Антарктыкі характарызуецца рэзкімі ваганнямі ціску, частымі цыклонамі, параўнальна аднароднымі т-рамі паветра. с. 384
АНТАРКТЫ́ЧНЫ ПАЎВО́СТРАЎ (да 1961 Зямля Грэяма), частка тэрыторыі Антарктыды, выцягнутая на Пн у напрамку Паўд. Амерыкі паміж морамі Уэдэла і Белінсгаўзена. Даўж. каля 1200 км, шыр. да 200 км. Выш. да 4191 м. Цэнтральная ч. — ледавіковае плато выш. 1500—2000 м; на ўзбярэжжах горныя масівы, месцамі свабодныя ад лёду. Клімат антарктычны (пад уплывам акіяна менш суровы, чым на мацерыку). На паўн.-зах. узбярэжжы зрэдку трапляюцца каля 10 відаў дробных травяністых кветкавых раслін. На Антарктычным паўвостраве антарктычныя навук. станцыі Вялікабрытаніі, Аргенціны, Чылі. с. 384
АНТАРКТЫ́ЧНЫ ПО́ЯС , самы паўднёвы геагр. пояс Зямлі. Уключае Антарктыду з прылеглымі астравамі і воды акіянаў, якія яе абмываюць. Займае 5% плошчы зямнога шара (амаль палавіна прыпадае на антарктычных пустыняў зону). Мяжу антарктычнага пояса звычайна праводзяць па ізатэрме 5 °С, самага цёплага месяца (студз. ці лютага). Характарызуецца адмоўнымі ці нізкімі дадатнымі значэннямі радыяцыйнага балансу, панаваннем антарктычных паветраных масаў, антарктычным кліматам, доўгай палярнай ноччу, халоднымі паверхневымі водамі, перавагай на сушы ландшафтаў зоны арктычных пустыняў, значнай ледавітасцю акіяна. Гл. Антарктыка. с. 384
АНТАРКТЫ́ЧНЫХ ПУСТЫ́НЯЎ ЗО́НА , самая паўднёвая зона сушы ў межах антарктычнага пояса. Ахоплівае Антарктыду і сумежныя а-вы. Ландшафты антарктычных пустыняў зоны фарміруюцца ва ўмовах пастаянна нізкіх т-р паветра і распаўсюджвання ледавіковага покрыва. Пераважаюць ледзяныя пустыні, у прыбярэжных раёнах у антарктычных аазісах і на астравах — камяністыя пустыні. с. 385
АНТАРКТЫ́ЧНЫЯ АА́ЗІСЫ , свабодныя ад ледавіковага покрыва ўчасткі краявой зоны Антарктыды. Плошча ад некалькіх дзесяткаў да соцень квадратных кіламетраў (аазіс Бангера 952 км2). Размешчаны ўнутры вобласці ледавіковай акумуляцыі, акаймаваны зонай абляцыі. Для антарктычных аазісаў характэрны спецыфічны прыродны комплекс (мясцовы менш суровы клімат, ландшафты халодных пустыняў, шмат азёраў, арганічнае жыццё прымітыўнае, крыягенна-структурныя глебы). Раслінны свет: імхі, лішайнікі, прэснаводныя водарасці; жывёльны свет: птушкі — буравеснікі, паморнікі, у асобных антарктычных аазісах — пінгвіны. У антарктычных аазісах — большасць палярных навук. станцый. с. 385
АНТА́РЫО (Ontario), возера ў ЗША і Канадзе, ніжняе ў сістэме Вялікіх азёраў Паўн. Амерыкі. Пл. 19,5 тыс. км2. Даўж. 311 км, шыр. да 90 км. Глыб. да 237 м. Пл. водазбору каля 90 тыс. км2. Праз р. Ніягара прымае сцёк азёраў, што ляжаць вышэй; з возера выцякае р. Св. Лаўрэнція. Антарыо — частка суднаходнага шляху, які злучае Атлантычны ак. з унутр. раёнамі ЗША і Канады. Суднаходныя каналы звязваюць Антарыо з воз. Эры (канал Уэленд) і р. Гудзон (каналы Асуіга і Эры). Ледастаў са снеж. да красавіка. Пасля збудавання плаціны на р. Св. Лаўрэнція (1958) Антарыо знаходзіцца ў падпоры. Буйныя парты: Таронта, Гамільтан, Кінгстан (Канада), Рочэстэр (ЗША). Г.Я.Рылюк. с. 385
АНТА́РЫО (Ontario), правінцыя на Пд Канады. Пл. 1068,6 тыс. км2, нас. 10,085 млн. чал. (1991), каля 35% насельніцтва краіны. Адм. цэнтр — г. Таронта [635,4 тыс. чал., у агламерацыі Вял. Таронта 3,9 млн. чал. (1991)]; на тэр. Антарыо знаходзіцца сталіца Канады г. Атава. Буйныя гарады: Гамільтан, Уінсар, Кітчэнер з Ватэрлоо, Лондан. Найб. урбанізаваная правінцыя, гар. насельніцтва каля 82%. На б. ч. тэр. Лаўрэнційскае ўзвышша (выш. да 646 м), на Пн — нізіны Гудзонава заліва, на Пд — ч. Цэнтральных раўнін. Клімат умераны, т-ра студз. ад -4 да -14 °С, ліп. 15—23 °С, ападкаў 370—1000 мм за год. Рачная сетка густая, на Пд Вял. азёры, на Пн Гудзонаў заліў. Антарыо дае каля 50% прадукцыі апрацоўчай прам-сці краіны і каля 25% горназдабыўной. Асн. галіны прам-сці: чорная і каляровая металургія, аўтамабілебудаванне, нафтахім. і нафтаперапр., электратэхн., цэлюлозна-папяровая, харч. і харчасмакавая; расшыраецца прам-сць высокіх тэхналогій. Здабываюць нікель (1-е месца ў краіне), уран, жал. руды, цынк, медзь, золата, серабро і інш. Антарыо — вядучая правінцыя па вытв-сці электраэнергіі: каля 35% даюць АЭС, 34% — ГЭС, 30% — ЦЭС. Інтэнсіўная сельская гаспадарка з малочнай жывёлагадоўляй, свінагадоўляй і агародніцтвам, вырошчваюць сою, кукурузу, тытунь, садавіну і вінаград. На Пд Антарыо — самая густая ў краіне трансп. сетка, міжнар. аэрапорты. З.М.Шуканава. с. 385
АНТА́РЭС , α-Скарпіёна, пераменная зорка 0,8—1,2 візуальнай зорнай велічыні. Самая яркая ў сузор’і Скарпіёна, свяцільнасць у сярэднім у 5 тыс. разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 125 пс. с. 385
АНТАСФЕ́РА (ад грэч. anthos кветка + сфера), сфера ўплыву пахучых залоз асобнай кветкі на дзейнасць насякомых — апыляльнікаў раслін (спажыўцоў яе нектару і пылку). Тэрмін увёў сав. вучоны Я.М.Лаўрэнка (1959). с. 385
АНТАФАГА́СТА (Antofagasta), горад на Пн Чылі, адм. ц. вобласці Антафагаста. Засн. ў 1870. 219 тыс. ж. (1990). Порт на Ціхім ак. Чыг. вузел. Харч., хім. прам-сць, каляровая металургія; суднабудаванне. Цэнтр медзездабыўнога раёна. Рыбалоўства. Ун-т. с. 385
АНТАФІЛІ́Т (ад грэч. anthos колер + phyllon ліст), мінерал з групы рамбічных амфіболаў (Mg, Fe)7[Si4O11]2(OH)2. Крышталі слупкаватыя, агрэгаты валакністыя. Колер шэры, зялёны, карычневы. Бляск шкляны. Цв. 5,5—6. Шчыльн. 2,85—3,2 г/см3. Трапляецца ў крышталічных сланцах, серпенцінітах. Багатая жалезам валакністая разнавіднасць выкарыстоўваецца як гатунак азбесту. с. 385
АНТАЦЫ́ДНЫЯ СРО́ДКІ , лекавыя рэчывы, здольныя звязваць і нейтралізаваць саляную к-ту, што знаходзіцца ў страўнікавым соку. Выкарыстоўваюцца пры гастрытах, язвавай хваробе з высокай кіслотнасцю. Антацыдныя сродкі могуць быць солі, вокіслы і гідравокіслы шчолачных і шчолачна-зямельных металаў, якія ў залежнасці ад усмоктвання ў страўніку падзяляюцца на 2 групы. Рэзарбцыйныя антацыдныя сродкі (натрыю гідракарбанат, калію і кальцыю карбанаты) знімаюць пякотку і боль, але пры ўзаемадзеянні з салянай к-той утвараюць вуглякіслы газ, што прыводзіць да расцягвання страўніка і адрыжкі. Нерэзарбцыйныя антацыдныя сродкі (магнію вокіс і карбанат, алюмінію гідравокіс і фасфат) утвараюць з салянай к-той хларыды, якія нейтралізуюць павышаную кіслотнасць і садзейнічаюць утварэнню геляў у водным асяроддзі страўніка. Выкарыстоўваюцца камбінаваныя антацыдныя сродкі, што ўключаюць вяжучыя, спазмалітычныя, жаўцягонныя, слабіцельныя і анестэзоўныя сродкі (вікаір, вікалін, альмагель). с. 385
АНТАЦЫЯ́НЫ (ад грэч. anthos колер + kyanos блакітны), фарбавальныя рэчывы (пігменты з групы флаваноідаў) клетачнага соку раслін. Паводле хім. саставу — гліказіды, у якіх рэшткі глюкозы або інш. цукру звязаны з афарбаваным нецукрыстым рэчывам. Колер антацыянаў залежыць ад хім. прыроды апошняга і рэакцыі асяроддзя (напр., чырвоны — у кіслым, сіні, фіялетавы — у шчолачным). Наяўнасцю антацыянаў абумоўлена фіялетавая, сіняя, карычневая, чырв., аранжавая і інш. афарбоўка пялёсткаў кветак, пладоў, лістоў, сцяблоў, чырв. колер вінаў і фруктовых сокаў. Мяркуюць, што антацыяны — ахоўны сродак ад шкоднага дзеяння ультрафіялетавых прамянёў і перагрэву тканак. с. 385
АНТАЦЭ́РАС (Anthoceros), род антацэротавых імхоў сям. антацэротавых. Каля 150 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках, некаторыя ва ўмераных шыротах. На Беларусі на аблогах, каля дарог, па канавах, берагах рэк трапляецца антацэрас кропкавы (А. punctatus).
Слаявіна цёмна-зялёная, разеткападобная, дыям. 2—5 см, шчыльна прылягае да субстрату, з рассечанымі лопасцепадобнымі вырастамі, унізе з слізевымі поласцямі, якія пазней запаўняюцца калоніямі водарасцяў з роду насток. Прымацоўваецца да субстрату аднаклетачнымі рызоідамі. Спарагон цыліндрычны, з калонкай і стэрыльнымі ніткамі (элатэрамі), якія служаць для разрыхлення спораў, прамастойны, даўж. 1—10 см, зялёны, потым бурэе і раскрываецца на 2 створкі. Споры тэтраэдрычныя, цёмныя, з шчытападобнымі вырастамі. Спараносіць летам і ўвосень. Г.Ф.Рыкоўскі. с. 385
АНТАЦЭРО́ТАВЫЯ ІМХІ́ , антацэратопсіды (Athocerotopsida), клас мохападобных. Уключае 2 сям. — антацэротавыя (4 роды) і натаціласавыя (1 род). Каля 300 відаў. Пашыраны ў трапічных і ва ўмерана цёплых краінах. Першапасяленцы вільготных аголеных глебаў; у тропіках растуць на галінках, лісці і адмерлых раслінах. На Беларусі адзінае сям. антацэротавых з 2 родамі — антацэрас і феацэрас.
Стараж. група імхоў, якія, магчыма, існуюць з верхняга палеазою. Спалучае асобныя прыкметы пячоначнікаў, імхоў, сасудзістых раслін і водарасцяў. Лічыцца прамежкавым звяном паміж астатнімі мохападобнымі і сасудзістымі раслінамі. Прыкметы: неабмежаваны рост спарафіта, наяўнасць пласціністых храматафораў з пірэноідам і тыповых для вышэйшых раслін вусцейкаў у гаметафіта.
Літ.: Жизнь растений. Т. 4. Мхи. Плауны. Хвощи. Папоротники. Голосеменные растения. М., 1978; Водоросли, лишайники и мохообразные СССР. М., 1978. Г.Ф.Рыкоўскі. с. 385
АНТАШКЕ́ВІЧ Фёдар Кузьміч (1922, в. Казігорка Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — 4.3.1945), Герой Сав. Саюза (1945). У Вял. Айч. вайну на фронце з кастр. 1941. Камандзір гарматы ст. сяржант Анташкевіч вызначыўся ў баях за г. Губен (Германія); разлік гарматы Анташкевіча адбіў 8 варожых контратак. Загінуў у баі. с. 386
АНТАШЭ́ЎСКІ Антон, бел. жывапісец 18 ст. Лічыцца аўтарам фрэсак у Мінскім кафедральным касцёле (канец 18 ст.; пазней адноўлены Валасевічам, у сярэдзіне 19 ст. — Таргонскім). с. 386
АНТВЕ́РПЕН , Анвер (флам. Antwerpen, франц. Anvers), горад у Бельгіі. Адм. ц. аднайменнай правінцыі. Другі па велічыні пасля Бруселя горад краіны; 467,8 тыс. ж. (з прыгарадамі больш за 700 тыс. ж., 1992). Размяшчаецца за 88 км ад Паўночнага м. на р. Шэльда, даступнай для марскіх суднаў, і Альберта-канале. Тунэлі пад ракой злучаюць часткі горада. Буйнейшы ў Еўропе гандл.-фінансавы цэнтр. Гал. кірункі эканомікі — знешнегандл. і фін. аперацыі, міжнар. транзітныя перавозкі. Антверпен — трэці пасля Ротэрдама і Марселя марскі порт Еўропы (грузаабарот за год больш за 90 млн. т). Вузел перасячэння чыгунак, аўтадарог, нафта- і прадуктаправодаў. Гал. прамысл. горад краіны. Прам-сць звязана з абслугоўваннем партовай гаспадаркі і апрацоўкай прывазной сыравіны, асабліва нафты (магутнасць нафтаперапр. з-даў да 36 млн. т за год). Развіты машынабудаванне, трактара- і аўтазборка, радыёэлектроніка і інш., каляровая металургія, хім., тэкст., вытв-сць алмазнага інструменту. АЭС. Антверпен — найбуйнейшы ў свеце цэнтр агранкі алмазаў і гандлю брыльянтамі. Антверпенская алмазная біржа мае ў абароце каля 70% апрацаваных алмазаў свету.
Упершыню ўпамінаецца ў 7 ст. З 1291 горад. З 1315 у Ганзейскім саюзе гарадоў. З 16 ст. буйны гандл. і фін. цэнтр Зах. Еўропы. У 1579 далучыўся да Утрэхцкай уніі. У 1585 захоплены іспанцамі, у 1794 — французамі. Паступова страціў эканам. значэнне. З 1814 у складзе Нідэрландаў, з 1830 — гандл. порт Бельгіі.
Гіст. ядро Антверпена на правым беразе р. Шэльда: познагатычныя збудаванні з багатым дэкорам (сабор Онзе-ліве-Враўэкерк, 1352—1616; замак Стэн, перабудаваны ў 1520—21, шматлікія дамы і цэрквы ў стылях готыкі і барока). На пл. Гротэ-маркт помнікі фламандскага рэнесансу: ратуша (1561—65, арх. К.Флорыс), дамы гільдый, Дом П.П.Рубенса (1611—18), каралеўскі палац (1743—45) — усе ў стылі барока. На месцы гар. сцен 16 ст. паўкальцо бульвараў, за іх мяжой — новыя жылыя раёны з эклектычнымі забудовамі ў стылях мадэрн і функцыяналізму.
Літ.: Герман М. Антверпен. Гент. Брюгге: Города старой Фландрии. Л., 1974.
Ф.С.Фешчанка (гаспадарка). с. 386
АНТВО́ЗЕРА , возера ў Беларусі, у Гродзенскім р-не, у бас. р. Пыранка. За 23 км на ПдУ ад г. Гродна. Пл. 0,55 км2. Даўж. 1,7 км, найб. шыр. 0,4 км. Даўж. берагавой лініі 3,9 км. Схілы выш. 5—12 м, парослыя лесам. Берагі зліваюцца са схіламі. Праз Антвозера цячэ р. Сламянка і злучае яго з воз. Зацкава. с. 386
АНТО́НАВА , вёска ў Беларусі, у Валынецкім с/с Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 25 км на У ад Верхнядзвінска, 156 км ад Віцебска, 1,5 км ад чыг. раз’езда Беніслаўскага. 458 ж., 167 двароў (1995). Дапаможная школа, б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі. с. 386
АНТО́НАВА Валянціна Васілеўна (н. 2.10.1932, Мінск), бел. спявачка. Засл. арт. Беларусі (1966). З 1952 салістка Дзярж. нар. хору БССР (падгалосачнае сапрана), створаных пры хоры актэта і квартэта «Купалінка». У 1975—80 у фальклорна-харэагр. ансамблі «Харошкі». с. 386
АНТО́НАВА ПАЎСТА́ННЕ , узброенае выступленне сялян Тамбоўскай і часткова Варонежскай губ. у Расіі ў 1920—21. Асн. прычына — незадаволенасць палітыкай «ваеннага камунізму», прымусовай працай, харчразвёрсткай. Кіраўнік паўстання — эсэр А.С.Антонаў, б. нач. міліцыі Кірсанаўскага пав. Тамбоўскай губ. Пасля прыходу да ўлады бальшавікоў стаў на шлях тэрору, хаваўся ў лясах, завочна прыгавораны да расстрэлу. 19.8.1920 у с. Каменка Кірсанаўскага пав. пачалося стыхійнае сял. выступленне, якое хутка пашырылася на тэр. суседніх паветаў. За некалькі месяцаў Антонаў сабраў рассеяныя сял. групы (каля 500 чал.) і сфарміраваў атрад. У 2-й пал. 1920 сфарміраваны кіруючыя органы руху — гал. аператыўны штаб партыз. арміі Тамбоўскага краю, складзены праграма і статут тамбоўскага «Саюза працоўнага сялянства» (СПС), арганізаваны к-ты СПС у паветах, валасцях і вёсках. СПС выступаў за «звяржэнне ўлады камуністаў-бальшавікоў», за ліквідацыю падзелу ўладамі грамадзян на класы, спыненне грамадз. вайны, скліканне Устаноўчага сходу, грамадз. Свабоды, правядзенне ў жыццё закону аб сацыялізацыі зямлі, частковую дэнацыяналізацыю фабрык і з-даў, развіццё кааперацыі, свабодны гандаль, устанаўленне рабочага кантролю над вытв-сцю і размеркаваннем прадукцыі і інш. Да канца 1921 2 арміі Антонава аб’ядноўвалі 14 тэр. палкоў, 5 асобных кав. палкоў, атрады самаабароны ў сёлах агульнай колькасцю некалькі дзесяткаў тысяч чалавек, з іх каля 8—10 тыс. узброеных. У студз. 1921 для ліквідацыі паўстання была створана спец. камісія на чале з У.А.Антонавым-Аўсеенкам. У лют. 1921 пасля няўдалых спробаў задушыць паўстанне сілай улады пайшлі на частковыя ўступкі, гал. з якіх была датэрміновая адмена харчразвёрсткі ў Тамбоўскай губ. Аднак к-ты СПС скіроўвалі паўстанцаў на працяг барацьбы са сваім паліт. праціўнікам. Больш як 50-тысячная армія пад камандаваннем М.М.Тухачэўскага, узмоцненая атрадамі спец. войскаў ВЧК, з артыл. гарматамі, браневікамі, самалётамі, да восені 1921 задушыла паўстанне. Антонаў загінуў у перастрэлцы летам 1922. Нягледзячы на паражэнне, Антонава паўстанне стала адным з фактараў, што прымусілі ўлады адмовіцца ад ваенна-камуніст. метадаў пабудовы сацыялізму і перайсці да новай эканамічнай палітыкі.
Літ.: Фельдман Д. Крестьянская война // Родина. 1989. № 10. В.І.Мянькоўскі. с. 386
АНТО́НАЎ Алег Канстанцінавіч (7.2.1906, с. Троіцкае Падольскага р-на Маскоўскай вобл. — 4.4.1984), савецкі авіяканструктар і вучоны ў галіне самалётабудавання. Акад. АН СССР (1981), АН Украіны (1968). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1930). Працаваў на Маскоўскім планёрным з-дзе, з 1938 у КБ А.С.Якаўлева, у 1946 узначаліў самалётабуд. КБ. Стварыў каля 40 канструкцый планёраў і самалётаў, у т.л. Ан-2 (1947), Ан-8 (1955), самалёты з турбавінтавымі рухавікамі: пасажырскія Ан-10, Ан-24, трансп. Ан-12, Ан-14 і інш. У 1964 створаны шырокафюзеляжны Ан-22 («Антэй»), у 1980-я г. — пасажырскі Ан-28, трансп. скарочанага ўзлёту і насадкі Ан-72, трансп. Ан-124 («Руслан»), Дзярж. прэмія СССР 1952, Ленінская прэмія 1962.
Тв.: На крыльях из дерева и полотна. М., 1962; Десять раз сначала: Рассказы. Киев, 1981.
Літ.: Казаков В. Сотвори себя. Саратов, 1986; Пономарев А.Н. Советские авиационные конструкторы. 3 изд. М., 1990. с. 387
АНТО́НАЎ Аляксей Інакенцьевіч (27.9.1896, г. Гродна — 18.6.1962), ваенны дзеяч. Ген. арміі (1943). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1931) і Генштаба (1937). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. З 1938 на выкладчыцкай рабоце. У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 нач. штаба Паўд., Паўн.-Каўказскага і Закаўказскага франтоў, Чарнаморскай групы войскаў. З 1942 1-ы нам. нач. Генштаба і нач. Аператыўнага ўпраўлення, удзельнік распрацоўкі плана Беларускай аперацыі 1944, інш. важных аперацый. З лют. 1945 нач. Генштаба, удзельнік Крымскай і Берлінскай (Патсдамскай) канферэнцый. У 1946—48 і з 1954 1-ы нам. нач. Генштаба, з 1955 адначасова нач. Штаба Аб’яднаных узбр. сіл дзяржаў — удзельніц Варшаўскага Дагавора. Дэп. ВС СССР з 1946. с. 387
АНТО́НАЎ Ігнат Пятровіч (н. 28.12.1922, в. Будніца Віцебскага р-на), бел. неўрапатолаг. Акад. АН Беларусі (1984), чл.-кар. АМН СССР (1974). Д-р мед. н. (1966), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1972). Нар. ўрач Беларусі (1992). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1950). З 1962 дырэктар Бел. НДІ неўралогіі і фізіятэрапіі. Працы па вывучэнні інфекц., сасудзістых і паразітарных хвароб нерв. сістэмы, фізіятэрапіі і курарталогіі.
Тв.: Ангиографическая диагностика сосудистых поражений и опухолей головного мозга. Мн., 1973 (у сааўт.); Гиперкинезы у детей. Мн., 1975 (разам з Г.Г.Шанько); Вертебрально-базилярные инсульты. Мн., 1977 (разам з Л.С.Гіткінай). с. 387
АНТО́НАЎ (Антонов) Нікалай Іарданаў (н. 23.5.1926, в. Эмен Велікатырнаўскай акр., Балгарыя), балгарскі пісьменнік, перакладчык. Скончыў Сафійскі вышэйшы мед. ін-т (1950). Вершы, паэмы, апавяданні, аповесці ў зб-ках «Былыя людзі» (1951), «Батальён» (1957), «У адкрытым моры» (1965), «Айчына» (1975) прысвечаны антыфаш. барацьбе і сучаснасці. У анталогіі «Паэзія перамогі» (1955), складзенай Антонавым, змешчаны яго пераклады твораў Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, П.Глебкі, М.Танка, А.Куляшова, П.Панчанкі, П.Пестрака, М.Засіма.
Тв.: Бел. пер. — Размова з чужаземцам наконт пуцевадзіцеля // Сто гадоў, сто паэтаў, сто песень, 1878—1978. Мн., 1978. с. 387
АНТО́НАЎ Міхаіл Майсеевіч (11.3.1923, г.п. Краснаполле Магілёўскай вобл. — 4.8.1943), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў танк. вучылішча (1941). У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на фронце. Камандзір танк. ўзвода ст. лейтэнант Антонаў вызначыўся ў ліп.—жн. 1943 пры вызваленні г. Арла: танкісты яго ўзвода 7 разоў атакавалі ворага на падыходзе да горада, першыя ўварваліся ў яго. Загінуў у баі. с. 387
АНТО́НАЎ Сяргей Пятровіч (н. 3.5.1915, С.-Пецярбург), рускі пісьменнік. Скончыў Ленінградскі аўтадарожны ін-т (1938). Аўтар зб-каў апавяданняў і нарысаў «Па дарогах ідуць машыны» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951),} «Мірныя людзі» (1950), аповесцяў «Зялёны дол» (1953—54), «Парожні рэйс» (1960), «Разарваны рубель» (1966), «Царская саракоўка» (1969), кніг «Лісты пра апавяданне» (1964), «Ад першай асобы. Апавяданні пра пісьменнікаў, кнігі і словы» (1973) і інш., прысвечаных сціплым людзям-працаўнікам, адметныя маральнай праблематыкай, лірызмам. Па аповесцях Антонава «Паддубенскія прыпеўкі» (1950), «Справа была ў Пянькове» (1956), «Алёнка» (1960) пастаўлены маст. фільмы.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1983—84. С.Н.Чубакоў. с. 387
АНТО́НАЎ Юрый Міхайлавіч (н. 19.2.1945, г. Ташкент), спявак і кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1994). Скончыў Маладзечанскае муз. вучылішча (1963, клас акардэона). Працаваў у калектывах эстраднага жанру, у т.л. ў ансамблі пад кіраўніцтвам В.Вуячыча, аркестры «Сучаснік», вак.-інстр. ансамблях «Пявучыя гітары», «Магістраль» (арганізатар), «Аракс» і інш. Аўтар і выканаўца папулярных песень (у т.л. «Залатая лесвіца», «Макі», «Снегіры», «Ля бяроз і сосен» і інш.). Дз.А.Падбярэзскі. с. 387
АНТО́НАЎ-АЎСЕ́ЕНКА Уладзімір Аляксандравіч (21.3.1883, г. Чарнігаў — 1938), савецкі ваенны, парт. і дзярж. дзеяч, дыпламат. Скончыў Пецярбургскае ваенна-інжынернае вучылішча (1904). За рэв. дзейнасць асуджаны на 20 гадоў катаргі. У 1910—17 у эміграцыі (Францыя). У кастр. 1917 сакратар Петраградскага ВРК, адзін з кіраўнікоў захопу Зімняга палаца і арышту Часовага ўрада. У грамадз. вайну галоўнакамандуючы Укр. фронтам. У 1922—24 нач. Палітупраўлення РВС рэспублікі. У 1924—33 паўпрэд СССР у Чэхаславакіі, Літве і Польшчы, з 1934 пракурор РСФСР, у 1936—37 ген. консул СССР у Барселоне (Іспанія), з 1937 нарком юстыцыі РСФСР. Рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна. с. 387
АНТО́НАЎКА звычайная, старадаўні рускі зімовы сорт яблыні нар. селекцыі. Пашыраны ў многіх абласцях Расіі, на Украіне, у Прыбалтыцы, Казахстане, Кыргызстане, а таксама ў Польшчы. На Беларусі раянаваны ва ўсіх зонах.
Дрэвы выш. 6—8 м, крона паўшарападобная. Плады масаю 80—140 г, розныя па форме, жаўтавата-зялёныя. Мякаць белая, сакаўная, вінна-салодкая з характэрным моцным пахам. Дрэвы зімаўстойлівыя, жывуць да 60—70 гадоў, непатрабавальныя да глебы. Пладаносяць на 6—7-ы год пасля пасадкі. Плады выспяваюць у канцы верасня. Антонаўка ўстойлівая да хвароб, у дажджлівыя гады пашкоджваецца паршой. У культуры вядомы таксама антонаўка камянічка, антонаўка шасцісотграмовая і інш. (адрозніваюцца асобнымі марфалагічнымі прыкметамі, лёжкасцю пладоў і смакам). с. 388
АНТО́НАЎКА , вёска ў Беларусі, у Чавускім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса «1 Мая». За 9 км на ПдЗ ад г. Чавусы, 50 км ад Магілёва, 5 км ад чыг. станцыі Чавусы. 520 ж., 152 двары (1995). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. с. 388
АНТО́НЕНКА Аляксей Касьянавіч (10.2.1911, в. Васькавічы Віцебскага р-на — 25.7.1941, пахаваны ў в. Хатка, Фінляндыя), Герой Сав. Саюза (1941). У Чырв. Арміі з 1929. Скончыў Ейскую школу марскіх лётчыкаў (1932). Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол у 1939, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Ленінградскім фронце. Лётчык-знішчальнік капітан Антоненка збіў 11 самалётаў ворага. Загінуў у баі. с. 388
АНТО́НІЙ Марк (Marcus Antonius; каля 82—30 да н.э.), рымскі паліт. дзеяч і палкаводзец, прыхільнік Цэзара. Нар. трыбун у 49, консул у 44. Пасля забойства Цэзара і паражэння ў грамадз. вайне ў 43 заключыў саюз з Актавіянам і Лепідам, т.зв. 2-і трыумвірат, для барацьбы супраць Брута і Касія — забойцаў Цэзара. У 42 кіраваў усх. правінцыямі. Шлюб з Клеапатрай і сварка з Актавіянам прывялі да аднаўлення грамадз. вайны. У баі каля Акцыя 2.9.31 аб’яднаны флот Антонія і Клеапатры разбіты. Антоній адступіў у Егіпет і скончыў самагубствам. с. 388
АНТО́НІМЫ (ад анты... + грэч. ...onyma імя), словы адной і той жа часціны мовы з процілеглым значэннем. Гл. ў арт. Антанімія. с. 388
АНТО́НІЧ Багдан-Ігар (5.10.1909, с. Навіца на Лемкаўшчыне, Польшча — 6.7.1937), украінскі паэт. Скончыў Львоўскі ун-т (1933). Лірыка Антоніча (зб-кі «Вітанне жыцця», 1931; «Тры пярсцёнкі», 1934; «Кніга Льва», 1936; «Зялёнае Евангелле» і «Ратацыі», 1938) адметная філасафічнасцю, своеасаблівым касмічна-планетарным светаўспрыманнем, манументальнай вобразнасцю, арыгінальнай метрыкай і метафарычнасцю. Узаемаадносіны чалавека і прыроды, сутнасць жыцця — лейтматыў яго паэзіі. Аўтар лібрэта оперы «Доўбуш», незакончанага рамана «На тым беразе», артыкулаў па эстэтыцы.
Тв.: Пісня про незнишенність материï. Киïв, 1967.
Літ.: Богдан-Ігор Антонич // Історія украïнськоï літератури ХХ століття. Киïв, 1994. Кн. 1. В.А.Чабаненка. с. 388
АНТО́ПАЛЬ , гарадскі пасёлак на Беларусі, цэнтр Антопальскага пасялковага Савета Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. За 28 км на З ад Драгічына. На аўтадарозе Кобрын—Драгічын, чыг. ст. Антопаль на лініі Брэст—Пінск. 2,4 тыс. ж. (1995).
Вядомы з 16 ст. ў складзе Берасцейскага ваяв. ВКЛ. 2.3.1731 кароль Аўгуст ІІІ надаў Антопалю прывілей на 3 штогадовыя кірмашы. З 1795 мястэчка Кобрынскага пав. Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губ. У 1897 было 3867 жыхароў, 1262 дамы, нар. вучылішча. Напярэдадні 1-й сусв. вайны працавалі сукнавальня, смалакурня, 2 маслабойні, 6 мукамольняў. У 1915 акупіраваны кайзераўскімі, у 1919 — польскімі войскамі. З 1921 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР, з 15.1.1940 гар. пасёлак. У 1940—59 цэнтр Антопальскага р-на. З 25.6.1941 да 16.7.1944 акупіраваны ням. фашыстамі. З 1959 у Драгічынскім р-не.
Ватнапрадзільная ф-ка, камбінат быт. абслугоўвання, сярэдняя і муз. школы, школа-інтэрнат, вучэбна-вытв. камбінат, Дом культуры, кінатэатр, 2 б-кі, бальніца, паліклініка, аптэка, аддз. сувязі, Васкрасенская царква і касцёл (помнікі архітэктуры 19 ст.). с. 388
АНТО́ПАЛЬСКІ РАЁН . Існаваў у 1940—59 у Брэсцкай вобл. Утвораны 15.1.1940. Цэнтр — г.п. Антопаль. Пл. 900 км2, 85 нас. пунктаў. Падзяляўся на 13 сельсаветаў. Скасаваны 8.8.1959. с. 388
АНТРАКНО́ЗЫ [ад грэч. anthrax (anthrakos) вугаль, карбункул + ...оз(ы)], хваробы раслін, якія выклікаюцца паразітнымі грыбамі з родаў глеяспорый, калетотрых і кабатыела. Найб. пашыраны ў зоне ўмеранага клімату, асабліва значна зніжаюць ураджай у вільготныя і цёплыя гады. Хварэюць на антракнозы гарбузовыя, бабовыя, цытрусавыя, вінаград, грэцкі арэх, жэньшэнь і інш. На Беларусі антракнозы найбольш шкодзіць лёну, бабовым культурам, агуркам, памідорам, чорным парэчкам і агрэсту.
На карэньчыках праросткаў і надземных ч. расліны ўтвараюцца язвачкі або плямы рознага колеру з цёмнымі, рэзка абмежаванымі краямі. Інфекцыя перадаецца з насеннем, праз глебу (з расліннымі рэшткамі), можа разносіцца вадой, насякомымі, ветрам. Меры барацьбы: дэзінфекцыя, апырскванне фунгіцыдамі, зяблевае ворыва, унясенне ўгнаенняў. с. 388
АНТРАКО́З лёгкіх, хранічная прафесійная хвароба пераважна шахцёраў, якая выклікаецца паступовым назапашваннем у лёгкіх каменнавугальнага пылу і суправаджаецца развіццём фібрознага працэсу; від пнеўмаканіёзу. с. 388
АНТРА́КТ (франц. entracte), 1) перапынак паміж актамі (дзеямі) спектакля ці аддзяленнямі канцэрта, цыркавога паказу. 2) Музычная п’еса, якая з’яўляецца ўступам да акта (акрамя 1-га) ці карціны опернага, балетнага або драм. спектакля. Выконваецца пасля перапынку, перад тым як падняць заслону. с. 388
АНТРАПА ... (ад грэч. anthrōpos чалавек), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: «які адносіцца да чалавека», напр. антрапалогія, антрапагенетыка. с. 388
АНТРАПАБІЯЦЭНО́З (ад антрапа... + біяцэноз), біяцэноз, які знаходзіцца пад пастаянным уплывам гасп. дзейнасці чалавека. с. 388
АНТРАПАГЕ́НАВАЯ СІСТЭ́МА (ПЕРЫ́ЯД) , антрапаген (ад антрапа... + грэч. genos нараджэнне), чацвярцічная сістэма (перыяд), апошняя сістэма кайназойскай эратэмы (групы) і апошні перыяд геал. гісторыі Зямлі, які доўжыцца і цяпер. Назву даў у 1922 рускі геолаг А.П.Паўлаў па найважнейшай падзеі — станаўленні чалавека. Ніжняя ўзроставая мяжа 1,65 млн. гадоў (некаторыя даследчыкі лічаць 2,4—3 млн. гадоў). Традыцыйна падзяляецца на галацэн (0—10 тыс. гадоў назад), плейстацэн (10—800 тыс. гадоў назад) і эаплейстацэн (800—1650 тыс. гадоў назад). Антрапаген вывучае чацвярцічная геалогія, адзін з цэнтраў развіцця якой на Беларусі.
Агульная характарыстыка. Адклады антрапагену ўтварыліся ў выніку дзеяння спецыфічных для канца кайназою прыродных працэсаў, сярод якіх найважнейшыя — глабальнае пахаладанне клімату, інтэнсіўныя тэктанічныя рухі і вулканізм, мацерыковыя зледзяненні і звязаныя з імі ваганні ўзроўню акіяна. Тэктанічныя рухі зямной кары ў поясе альпійскай складкавасці і пахаладанне клімату прывялі да павелічэння крыясферы і ўзнікнення зледзянення на мацерыках Паўн. паўшар’я. Ледавіковыя покрывы ахапілі да 45 млн. км2 сушы, што ў 3разы перавышала сучаснае зледзяненне. Паўд. мяжа макс. пашырэння лёду дасягала ў Еўропе 48°30’ паўн. ш., у Паўн. Амерыцы — 37°30’ паўн. ш. Даследчыкі вылучаюць ад 3 да 9 зледзяненняў, якія чаргаваліся з міжледавікоўямі. На тэр. Беларусі праходзяць межы большасці вял. ледавіковых покрываў. У час зледзяненняў вял. масы вады акумуляваліся ў ледавіковых шчытах, што выклікала зніжэнне ўзроўню акіяна на 100 м і больш і злучэнне мацерыкоў Паўн. паўшар’я па Берынгавым мосце. Узровень акіяна і клімат міжледавіковых часоў нагадваў сучасны. У субтрапічных шыротах зледзяненням адпавядалі вільготныя перыяды (плювіялы), міжледавікоўям — больш сухія.
Адклады антрапагену пераважна кантынентальныя, сярод іх найб. пашыраны ледавіковыя (марэнныя, канцова-марэнныя, водна-ледавіковыя і лёсавыя) і такія генетычныя тыпы, як алювій, перлювій, калювій, азёрныя, балотныя, эолавыя. На прыморскіх раўнінах і шэльфе намнажаліся ледавікова-марскія і марскія адклады. У тоўшчы антрапагену на Беларусі на ледавіковыя адклады прыпадае да 88%. Пяскі складаюць 39%, гліны — 4, буйнаабломкавыя пароды — 4, марэны — 8, лёсападобныя — 0,5, карбанатныя — 1, інш. — 3,5%. Магутнасць кантынентальных адкладаў да 300 м, сярэдняя на Беларусі — 80 м, макс. — 324,5 м (у Лагойскай астраблеме). На адкладах антрапагену ўтварыўся сучасны рэльеф раўнін і нізін Зямлі, яны з’яўляюцца субстратам для глебаў, аб’ектам горных, інж.-геал. работ і антрапагеннага ўздзеяння на прыроду.
Станаўленне чалавека супадае з антрапагенавым перыядам: пітэкантрап з’явіўся ва Усх. Афрыцы каля 1,6 млн. гадоў назад. У канцы плейстацэну людзі рассяляліся паблізу ледавіка, дзе жылі буйныя жывёлы (у прыватнасці, маманты), паляванне на якіх было асновай існавання познапалеалітычнага чалавека. Мяркуюць, што на тэр. Беларусі чалавек з’явіўся каля 100 тыс. гадоў назад (вядомыя стаянкі першабытных людзей Бердыж і Юравічы маюць узрост 26—24 тыс. гадоў).
Карысныя выкапні. У адкладах антрапагену вядомы радовішчы золата, алмазаў, баксітаў, нікелю, буд. матэрыялаў (гліна, суглінак, пясок, жвір, галечнік, валуны, вапняк), торфу, сапрапеляў, прыроднага газу, дыятамітаў, солі, лячэбных гразяў, серы, марганцу, прэснай пітной вады. На Беларусі з гэтых адкладаў здабываюць буд. матэрыялы, торф, сапрапелі, лячэбныя гразі, пітную ваду, россыпнае золата.
Стратыграфічны падзел. У пач. 20 ст. аўстрыйскія вучоныя А.Пенк і Э.Брыкнер распрацавалі ледавіковую стратыграфію для Альпаў, у якіх вылучылі 4 зледзяненні — гюнцкае, міндэльскае, рыскае і вюрмскае, пазней дунайскае (самае старажытнае). Найчасцей антрапагенавая сістэма (перыяд) падзяляюць на 4 звяны (адпавядаюць пададдзелу) — ніжняе, сярэдняе, верхняе і сучаснае. У рэгіянальных стратыграфічных шкалах асн. адзінка расчлянення — гарызонт, які адпавядае палавіне кліматычнага рытму — пахаладанню (зледзяненню) або пацяпленню (міжледавікоўю). У схеме чацвярцічных (антрапагенавых) адкладаў Беларусі вылучаны (1981) брэсцкі перадледавіковы, нараўскі, бярэзінскі, дняпроўскі, сожскі, паазерскі ледавіковыя і белавежскі, александрыйскі, шклоўскі, муравінскі і галацэнавы міжледавіковыя гарызонты. Многія бел. даследчыкі з белавежскага гарызонта вылучаюць карчоўскі міжледавіковы, атаясамліваюць белавежскі і шклоўскі міжледавіковыя гарызонты, аб’ядноўваюць дняпроўскі і сожскі ледавіковыя гарызонты і вылучаюць эаплейстацэн і інш. падраздзяленні. У Зах. Еўропе найб. пашырана школа, распрацаваная В.Загвійнам (1989) для Нідэрландаў, у Расіі — І.І.Красновым і А.П.Зарынай (1987), С.М.Шыкам (1992), на Беларусі — схемы Б.М.Гурскага з сааўтарамі (1981) і Л.М.Вазнечука (1981).
Літ.: Материалы по стратиграфии Белоруссии. Мн., 1981; Стратиграфия СССР: Четвертич. система. Полутома 1—2. М., 1982— 84; Zagwijn W.H. The Netherlands during the Tertiary and the Quaternary: A case history of Coastal Lowland evolution // Geologie en Mijnbouw. 1989. Vol. 68, Nr. 1. Э.А.Ляўкоў, М.Я.Зусь. с. 388
АНТРАПАГЕНЕ́З (ад антра́па... + ...генез), 1) станаўленне чалавека як біял. віду ў працэсе фарміравання супольнасці — сацыягенезу. 2) Раздзел антрапалогіі, які вывучае гэту з’яву. Тэорыя антрапагенезу дае адказы на пытанні, дзе і пры якіх абставінах з’явіўся чалавек на Зямлі. Тэорыя эвалюцыі грунтуецца на выніках біял. і грамадскіх навук. Іх узаемадзеянне па пытанні ўзнікнення чалавека і яго развіцця склала паняцце «сінтэтычная тэорыя эвалюцыі». Факты, якія пацвярджаюць роднасныя сувязі чалавека і жывёл, падзяляюцца на прамыя (касцявыя рэшткі выкапнёвага чалавека, яго бліжэйшых продкаў і блізкія да іх формаў) і ўскосныя (параўнальна-анатамічныя, фізіялагічныя, біяхімічныя, генетычныя і інш.).
Асн. прынцыпы навук. тэорыі антрапагенезу (роднаснасць продкаў чалавека з чалавекападобнымі малпамі шымпанзэ, гарылай, арангутангам) абгрунтавалі ў канцы 19 ст. Ч.Дарвін і Т.Гекслі. Вывучэнне выкапнёвых рэшткаў паказала, што ў чалавека і ў сучасных малпаў былі агульныя продкі, якія засялялі Афрыку, Азію, часткова Еўропу больш за 20 млн. г. назад. У біял. эвалюцыі чалавека вылучаюць паслядоўныя стадыі: пераходных істот, або аўстралапітэкаў, якія з’явіліся каля 5 млн. г. назад; архантрапаў (жылі каля 1,5 млн. — 200—150 тыс. г. назад); палеаантрапаў (жылі больш за 100—35 тыс. г. назад); сучаснага чалавека (Homo sapiens; з’явіўся больш за 50 тыс. г. назад). Найб. важныя фактары антрапагенезу — прыстасаванне (адаптацыя) да зменлівых умоў навакольнага асяроддзя праз працоўную дзейнасць і пераход ад расліннай ежы да мясной. Гэтыя змены ў паводзінах былі выкліканы пагаршэннем умоў існавання ў ледавіковую эпоху.
Вылучаецца біял. адаптацыя, у ходзе якой мяняюцца марфалагічныя асаблівасці (прамахаджэнне і звязаная з ім зменлівасць верхніх і ніжніх канечнасцяў, будова таза і інш.), і адаптацыя паводзін, звязаных са зменай спосабаў жыцця (гл. Адаптацыя сацыяльная). Развіццё грамадства (сацыягенез) адбывалася разам з біял. эвалюцыяй чалавека. Першыя прылады працы з’явіліся больш за 2 млн. г. назад. Мова як сродак зносін людзей сфарміравалася на стадыі архантрапаў. На стадыі палеаантрапаў пачалі фарміравацца ідэалагічныя ўяўленні, якія працягваюць развівацца ў людзей больш позніх відаў, а таксама выявіліся культ. адрозненні — аснова сучасных этнічных асаблівасцяў.
Літ.: Алексеев В.П. Становление человечества. М., 1984; Тегако Л.И., Саливон И.И. Основы современной антропологии. Мн., 1989; Фоули Р. Еще один неповторимый вид: Пер. с англ. М., 1990. Л.І.Цягака. с. 389
АНТРАПАГЕНЕ́ТЫКА (ад антрапа... + генетыка), раздзел генетыкі і антрапалогіі, які вывучае спадчыннасць і зменлівасць нармальных прыкмет чалавека, а таксама пэўных груп людзей (ад папуляцый да рас у працэсе іх індывідуальнага эвалюц. і сац. развіцця). Паталагічныя прыкметы і спадчынныя ненармальнасці вывучае генетыка медыцынская. Антрапагенетыка мае 2 асн. кірункі: даследаванне зменлівасці і генетычнага складу папуляцый з аналізам прычын фарміравання генафонду чалавека і даследаванне спадчыннай зменлівасці пад уплывам змен навакольнага асяроддзя, а таксама ў працэсе біял. эвалюцыі з абгрунтаваннем яе тэндэнцыі. Сучасныя метады вывучэння прыкмет людзей з розным тыпам спадчыннасці (у першую чаргу храмасомнага апарату, фактараў крыві, асаблівасцяў скурнага рэльефу далоняў, колеру вачэй, формы носа і інш.) грунтуюцца на дасягненнях і метадах біяхіміі, імуналогіі, папуляцыйнага аналізу і інш. раздзелаў біял. навукі.
Літ.: Алексеев В.П. Очерки экологии человека. М., 1993; Фогель Ф., Мотульски А. Генетика человека: Пробл. и подходы: Пер. с англ. Т. 1—3. М., 1989—90. Л.І.Цягака. с. 390
АНТРАПАГЕ́ННАЕ ЎЗДЗЕ́ЯННЕ на прыроду, прамы або апасродкаваны ўплыў чалавецтва на прыроду, што прыводзіць да кропкавых, лакальных, рэгіянальных ці генералізаваных (амаль да глабальных) яе змен. Пастаянна павялічваецца з развіццём прадукц. сіл і інтэнсіфікацыяй прыродакарыстання, з’яўляецца аб’ектыўнай рэаліяй, якая складае аснову пераўтварэння прыроды і абумовіла зараджэнне і развіццё тэорыі і практыкі аховы прыроды, а таксама сістэм рацыянальнага прыродакарыстання.
Літ.: Митрюшкин К.П., Шапошников Л.К. Прогресс и природа. М., 1978; Риклефс Р. Основы общей экологии: Пер. с англ. М., 1979. с. 390
АНТРАПАГЕ́ННАЯ НАГРУ́ЗКА , прамое або апасродкаванае антрапагеннае ўздзеянне на прыроднае асяроддзе ў цэлым або на асобныя прыродныя экасістэмы ці іх кампаненты. Дыферэнцыруецца па аб’ектах і відах уздзеяння (напр., антрапагенная нагрузка на лясныя, водныя экасістэмы, паветра, флору, фауну і інш.; фізічнае, мех., хімічнае ўздзеянне і г.д.). Ацэньваецца па якасных і колькасных паказчыках, праз сетку станцый і ўстаноў глабальнага, рэгіянальнага і інш. відаў маніторынгу, экалагічнага назірання і кантролю. На сучасным этапе развіцця прадукцыйных сіл антрапагенная нагрузка на асяроддзе ў цэлым падвойваецца кожныя 10—15 гадоў. с. 390
АНТРАПАГЕ́ННАЯ РЭДУ́КЦЫЯ БІЯСФЕ́РЫ , неабарачальны працэс памяншэння відавой разнастайнасці біясферы, абумоўлены пераўтваральнай дзейнасцю чалавека. Адбываецца пры урбанізацыі, забруджванні асяроддзя, знішчэнні лясоў, узорванні стэпаў, залішняй здабычы прамысл. жывёл, некантраляваным збіранні ядомых і лек. раслін, пры зарэгуляванні рэк, неарганізаваным турызме і г.д. Па падліках Міжнар. саюза аховы прыроды і прыродных рэсурсаў кожны год на Зямлі знікае па аднаму віду раслін або жывёл. У сувязі з гэтым распрацаваны і прыняты міжнар. канвенцыі і дагаворы па ахове генетычнага фонду жывёльнага і расліннага свету, пашыраюцца сеткі біясферных запаведнікаў, нац. паркаў і інш. с. 390
АНТРАПАГЕ́ННЫ ЛАНДША́ФТ , ландшафт, які ўзнік у працэсе пераўтваральнай дзейнасці чалавека, у т.л. яго ненаўмыснага ўздзеяння на прыроду. Займае каля палавіны тэрыторыі сушы. Вылучаюць антрапагенны ландшафт па ступені змененасці (слабазменены, зменены, моцназменены), па сацыяльна-эканам. функцыях (с.-г., індустрыяльны, урбанізаваны, рэкрэацыйны, запаведны, прыродаахоўны і інш.), па выніках антрапагенных уздзеянняў (акультураны, пераўтвораны, дэградзіраваны). На Беларусі антрапагенны ландшафт займае больш палавіны тэрыторыі. Распрацавана класіфікацыя антрапагеннага ландшафту, вылучаны тыпы, падтыпы, віды. с. 390
АНТРАПАГЕ́ННЫ РЭЛЬЕ́Ф , рэльеф, створаны ці зменены дзейнасцю чалавека; частка антрапагеннага ландшафту. Формы антрапагеннага рэльефу ўзніклі з пачаткам гасп. дзейнасці (паляўнічыя ямы, пячоры, эрозія глебаў на пашах і інш.). Свядомае пераўтварэнне рэльефу адбываецца пры меліярацыі зямель, буд-ве, рэкультывацыі парушаных ландшафтаў. Стыхійна ўзнікаюць формы антрапагеннага рэльефу ў выніку нерацыянальнага вядзення сельскай і лясной гаспадаркі, буд-ва горных вырабатак, пракладкі дарог, выпрабаванняў ядз. зброі: ямы, прасяданні глебы, конусы вынасу, водмелі, рухомыя пяскі, камяністыя россыпы, кар’еры, адвалы, тэрыконы і інш. с. 390
АНТРАПАГЕ́ННЫЯ ЗМЕ́НЫ КЛІ́МАТУ , змены кліматычных умоў пад уплывам гасп. дзейнасці чалавека, адзін з відаў і вынікаў антрапагеннага ўздзеяння на прыроду. Памяншэнне лясістасці і павелічэнне разаранасці, меліярацыя, гідратэхн. збудаванні, рост гарадоў і дарожнай сеткі адбіваюцца на мікраклімаце і мезаклімаце (мясц. клімаце). Глабальныя змены клімату звязваюць з праяўленнем парніковага эфекту ў атмасферы, які вядзе да пацяплення. Павелічэнне прамысл. выкідаў у атмасферу выклікае зніжэнне прытоку сонечнай радыяцыі да зямной паверхні і пахаладанне клімату, што ў значнай ступені зніжае магчымасць парніковага эфекту. Т-ра паветра Зямлі за апошняе стагоддзе павялічылася на 0,5—0,6 °С. Мяркуюць, што змены клімату найб. значныя ў зімовы перыяд; пацяпленне клімату да 2015 складзе 1 °С. На Беларусі антрапагенныя змены клімату выяўляюцца пераважна ў мясц. клімаце (за апошнія 30 гадоў сярэдняя т-ра зімовых месяцаў павялічылася на 0,4 °С) і мікраклімаце меліяраваных зямель і ў гарадах. На асушаных балотах мінім. т-ра паветра на 3—5 °С ніжэй, чым на сухадолах, што павялічвае інтэнсіўнасць замаразкаў, скарачае вегетац. перыяд. У Мінску сярэднямесячная т-ра паветра на працягу большай часткі года павышаецца з-за гасп. дзейнасці на 0,2—0,6 °С, утварэнне ўстойлівага снегавога покрыва затрымліваецца на 3—4 дні і на некалькі дзён раней яно сыходзіць, памяншаецца абсалютная вільготнасць і павялічваецца колькасць сухіх дзён і ападкаў і інш. У сувязі з ростам уздзеяння чалавека на прыроду антрапагенныя змены клімату набываюць глабальны характар. У.Ф.Логінаў. с. 390
АНТРАПАГЕ́ННЫЯ РЭ́ЧЫВЫ , хімічныя злучэнні, якія трапляюць у навакольнае асяроддзе ў выніку гасп. дзейнасці чалавека. Бываюць аналагамі прыродных злучэнняў, лёгка ўключаюцца ў натуральны кругаварот і утылізуюцца ў экасістэмах або чужароднымі для прыроднага асяроддзя і з цяжкасцю разбураюцца пад уплывам біятычных фактараў. Да чужародных належаць многія т.зв. ўстойлівыя забруджвальнікі навакольнага асяроддзя, якія нярэдка аказваюцца небяспечнымі для існавання жывых арганізмаў (напр., радыеактыўныя ізатопы з працяглым перыядам паўраспаду). Усяго вядома каля 100 тыс. відаў антрапагенных рэчываў, сярод іх шмат сінтэтычных, якія ніколі не існавалі ў прыродным асяроддзі. с. 391
АНТРАПАГЕ́ННЫЯ ФА́КТАРЫ , рухальныя сілы, якія ўплываюць на прыродныя працэсы і паходжаннем звязаны з існаваннем і дзейнасцю чалавека. Сукупны ўплыў антрапагенных фактараў фарміруе антрапагеннае ўздзеянне на прыроду, што адбываецца ў комплексе з абіятычнымі і біятычнымі фактарамі і характарызуецца цеснай сувяззю і ўзаемазалежнасцю паміж імі. Адмоўнае і станоўчае значэнне антрапагенных фактараў для існавання жывых арганізмаў і чалавека выяўляецца на ўзроўні асобных экасістэм (найб. яскрава) і біясферы ў цэлым, улічваецца пры планаванні і распрацоўцы мерапрыемстваў па ахове прыроды. с. 391
АНТРАПАГЕ́Я (ад антрапа... + грэч. gē Зямля), сукупнасць экасістэм, якія ствараюцца ў выніку творчай або разбуральнай дзейнасці чалавека. Гл. таксама Наасфера. с. 391
АНТРАПАЗААНО́ЗЫ [ад антрапа... + заа... + ...оз(ы)], зоаантрапанозы, інфекцыйныя і інвазійныя хваробы, агульныя для жывёл і чалавека. Крыніца інфекцыі хворыя жывёлы, з якімі чалавек кантактуе. Многія антрапазаанозы — трансмісіўныя хваробы, характарызуюцца прыроднай ачаговасцю. У мед. л-ры антрапазаанозы наз. заанозамі.
Антрапазаанозы выклікаюцца бактэрыямі (бруцэлёз, злаякасны ацёк, сап, слупняк, сібірская язва, туберкулёз, тулярэмія, чума вярблюдаў, меліяідоз, харч. таксікаінфекцыі і інш.), вірусамі (арнітоз, шаленства, яшчур, кляшчовы энцэфаліт, інфекцыйны энцэфаламіэліт коней і інш.), грыбкамі (актынамікоз, парша, стрыгучы лішай), спірахетамі і лептаспірамі (лептаспіроз, клешчавы зваротны тыф), рыкетсіямі (Ку-ліхаманка, пацуковы рыкетсіёз, паўночна-азіяцкі клешчавы сыпны тыф), прасцейшымі (таксаплазмоз, трыпаназамоз, лейшманіёз і інш ), членістаногімі (акароз), гельмінтамі (дыфілабатрыёзы, апістархоз, тэніідоз, трыхінелёз, эхінакакоз, тоніярынхоз). с. 391
АНТРАПАЛАГІ́ЗМ , метадалагічная канцэпцыя тлумачэння сусвету, прыроды, грамадства і мыслення праз паняцце «чалавек» як асн. светапоглядную катэгорыю. Пры гэтым чалавек уяўляецца пераважна як з’ява прыроды, г.зн. натуралістычна.
Мае псіхічныя і гнасеалагічныя высновы. У старажытнасці пры адсутнасці дастатковых ведаў у чалавека была псіхічная патрэба пераадолець сваю адчужанасць і залежнасць ад рэальнасці ачалавечваннем гэтай рэальнасці, «насяляючы» яе чалавекападобнымі фантомамі (багамі, духамі і інш.). З пашырэннем ведаў усталявалася сцвярджэнне, што чалавек як вышэйшая істота на лесвіцы эвалюцыі — «мера ўсіх рэчаў». Адсюль і навакольны свет, адлюстраваны ў думках чалавека, можа ўспрымацца як уласнае тварэнне (суб’ектыўны ідэалізм). Вытлумачэнне суб’ектам аб’екта па аналогіі з самім сабой — самы просты і даступны спосаб у пазнанні. Старажытным мадэльным вытокам антрапалагізму быў антрапамарфізм.
Сутнасць антрапаморфных фантомаў думкі адным з першых асэнсаваў стараж.-грэч. філосаф Ксенафан (вобразы багоў людзі лепяць з сябе). Найб. вядомыя прадстаўнікі матэрыяліст. антрапалагізму — К.Гельвецый, Л.Феербах, М.Г.Чарнышэўскі, ідэалістычнага — Ф.Ніцшэ, В.Дзільтэй, Г.Зімель, М.Шэлер. Як метадалаг. прынцып антрапалагізму пашыраны ў філасофіі, сацыялогіі (гл. Антрапасацыягенез), этыцы, эстэтыцы і інш. Марксізм адмаўляў навуковасць антрапалагізму, ажыццяўляў сацыяліст. канструяванне грамадства без усебаковага ўліку асаблівасцяў чалавека, што прывяло да краху яго сац.-паліт. дактрыны.
Літ.: Чернышевский Н.Г. Антропологический принцип в философии // Чернышевский Н.Г. Избр. филос. соч. М., 1951. Т. 3;Ницше Ф. По ту сторону добра и зла; К генеалогии морали: Пер. с нем. Мн., 1992. А.В.Ягораў. с. 391
АНТРАПАЛАГІ́ЧНАЯ РЭКАНСТРУ́КЦЫЯ , гл. Рэканструкцыя антрапалагічная. с. 391
АНТРАПАЛАГІ́ЧНЫЯ ТЫ́ПЫ , у расавай класіфікацыі — групы людзей з комплексам пэўных марфал. прыкмет (будова цела, шкілета, чэрапа, колер скуры, вачэй, валасоў і інш.); дробныя адзінкі адной расы. Антрапалагічныя тыпы фарміруюцца як спадчынныя асаблівасці, што склаліся пад уздзеяннем прыродных і сац. фактараў за многія пакаленні. Арэалы пашырэння антрапалагічных тыпаў звычайна не супадаюць з этнічнымі ці дзярж. межамі, бо не супадаюць час і заканамернасці фарміравання гэтых супольнасцяў. Да аднаго антрапалагічнага тыпу могуць належаць некалькі розных народаў (гэта сведчыць пра іх фарміраванне на генетычна роднаснай аснове) або адзін народ можа складацца з некалькіх антрапалагічных тыпаў з прычыны неаднароднасці яго паходжання. Адносная стабільнасць антрапалагічных тыпаў у часе і прасторы ўлічваецца пры вызначэнні генетычнай роднасці пэўных этнатэрытарыяльных груп або выяўленні напрамку і ступені іншароднай прымесі ў выніку гіст. перамяшчэнняў і скрыжаванняў розных плямёнаў і народаў. На тэр. Беларусі вылучаюць верхнедняпроўскі (паўн.) і палескі (паўд.) антрапалагічныя тыпы. Сярод першага тыпу часцей сустракаюцца людзі са светлымі адценнямі вачэй і валасоў, увагнутай спінкай носа, з больш высокім ростам. Акрамя таго, з ПдЗ на ПнУ Беларусі ў насельніцтва назіраецца невялікае паслабленне еўрапеоідных рыс: больш нізкая і шырокая пераносіца, змешаныя адценні колеру вачэй, менш густая барада. Асаблівасці будовы твару, цела, звязаныя з тэр. размеркаваннем, і інш. прыкметы дазваляюць аднесці беларусаў да ўсходнееўрап. варыянта (балтыйскага тыпу) еўрапеоіднай расы. І.І.Салівон. с. 391
АНТРАПАЛО́ГІЯ (ад антрапа... + ...логія), галіна прыродазнаўства, якая вывучае паходжанне, эвалюцыю і заканамернасці біял. асаблівасцяў чалавека і яго рас. Цесна звязана з прыродазнаўча-гіст. навукамі. Мае 3 асн. раздзелы: расазнаўства (вывучае ўмовы і прычыны ўтварэння, заканамернасці фарміравання і ўзаемадзеяння рас; часткай раздзела з’яўляецца і этнічная антрапалогія, якая даследуе праблемы этнагенезу), антрапагенез і марфалогія (вывучае заканамернасці зменлівасці будовы цела і органаў чалавека ў залежнасці ад спадчыннасці, умоў жыцця і працы). Апошні раздзел уключае таксама саматалогію (узроставыя варыяцыі будовы цела сучаснага чалавека), мералогію (варыяцыі яго асобных органаў), дэрматагліфіку, аданталогію, палеаантрапалогію. З 1960-х г. вылучаюць раздзелы: фізіялагічная антрапалогія (вывучае варыяцыі функцыянальных асаблівасцяў арганізма чалавека і працэсы яго адаптацыі), антрапагенетыка, генагеаграфія.
Першыя звесткі пра антрапалогію ёсць у працах Герадота (5 ст. да н.э.), Арыстоцеля (4 ст. да н.э., увёў тэрмін «антрапалогія» як вучэнне пра духоўную прыроду чалавека) і інш. Вял. геагр. адкрыцці 15—16 ст. далі магчымасць пазнаёміцца з народамі Амерыкі, Афрыкі, Акеаніі, Усх. Азіі і распачаць сістэматызацыю рас чалавека. Як навука антрапалогія сфарміравалася ў 19 ст., калі пачалі збірацца і сістэматызавацца звесткі пра розныя тыпы стараж. і сучаснага насельніцтва, распрацоўвацца методыкі даследаванняў. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж метраполіямі і калоніямі ў канцы 19 ст. спрыяла ўзнікненню антынавук. расісцкіх «тэорый» (гл. Расізм). Ідэі біял. роўнасці ўсіх рас закладзены ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. ў працах рус. вучоных К.М.Бэра, АП.Багданава, Дз.М.Анучына, М.М.Міклухі-Маклая і развіты В.В.Бунаком, Ф.Боасам, Г.Ф.Дэбецам, Ф.Лушанам, Л.Нідэрле, Я.Я.Рагінскім, Г.А.Бонч-Асмалоўскім, М.Р.Левіным, М.М.Чабаксаравым, В.П.Аляксеевым, А.А.Зубавым і інш.
Даследаванні антрапал. складу беларусаў пачаліся ў канцы 19 — пач. 20 ст. (Анучын, М.А.Янчук, К.М.Ікаў, А.Н.Раждзественскі, А.Л.Здраеўскі, А.А.Піянткоўскі, Я.Мыдлярскі, Ю.Д.Талька-Грынцэвіч). Вынікі іх даследаванняў абагульнялі А.А.Іваноўскі (1905), Я.М.Чапуркоўскі (1918). У 1920—30-я г. Бунак вывучаў фізічны тып і размеркаванне груп крыві ў беларусаў, даследаваў краніялагічныя калекцыі сярэдневяковага насельніцтва Беларусі. Па ініцыятыве А.К.Ленца ў 1926 пры Інбелкульце створана антрапал. камісія, пазней рэарганізаваная ў кафедру антрапалогіі БелАН. ІО.М.Верамецкая, А.Я.Вішнеўская, А.А.Смірноў, Д.Н.Эйнгорн пачалі планамерныя даследаванні насельніцтва Слуцкага, Мазырскага, Магілёўскага, Аршанскага р-наў. Рэарганізацыя кафедры антрапалогіі ў НДІ псіханеўралогіі перапыніла антрапал. даследаванні на Беларусі. У 1930— 40-я г. антрапал. склад насельніцтва пач. 2-га тыс. н.э. вывучалі супрацоўнікі Ін-та этнаграфіі АН СССР Дэбец, Т.А.Трафімава, потым В.В.Сядоў, Т.І.Аляксеева, М.С.Веліканава. Антрапалагічныя асаблівасці сучасных жыхароў Беларусі ў 1950-я г. вывучалі В.У.Вітоў, Р.Я.Дзянісава, Бунак, У.Дз.Дзячэнка. У 1965 пры Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР створана група антрапалогіі (у 1990 пераўтворана ў аддзел антрапалогіі і экалогіі). Пачаліся планамерныя комплексныя антрапал. даследаванні фізічнага тыпу старажытнага (І.І.Салівон, А.І.Кушнір) і сучаснага (Салівон) насельніцтва Беларусі, заканамернасцяў росту і развіцця вучняў у розных экалагічных рэгіёнах рэспублікі (Салівон, Н.І.Поліна), дэрматагліфічных і аданталагічных асаблівасцяў (Л.І.Цягака), размеркавання груп крыві і інш фенатыпаў, генетычна абумоўленых прыкмет у сельскага насельніцтва (А.І.Мікуліч), генадэмаграфічных — у гарадах рэспублікі (В.У.Марфіна). Пасля Чарнобыльскай катастрофы 1986 даследаванні накіраваны на вывучэнне заканамернасцяў адаптыўных працэсаў у экстрэмальных умовах.
Літ.: Тегако Л.И. Антропологические исследования в Белоруссии. Мн., 1979; Тегако Л.И., Саливон И.И. Основы современной антропологии. Мн., 1989. І.І.Салівон. с. 391
АНТРАПАМАРФІ́ЗМ (ад антрапа... + грэч. morphē форма, від), прыпадабненне да чалавека, надзяленне чалавечымі ўласцівасцямі прадметаў і з’яў нежывой прыроды, нябесных целаў, жывёлін, міфічных істот. Узнік як першапачатковая форма светапогляду чалавека на ранніх ступенях развіцця грамадства (гл. Анімізм). Антрапамарфізм уласцівы большасці рэліг. уяўленняў пра багоў і інш. звышнатуральных істот (багі т.зв. вышэйшых рэлігій, язычніцкія багі і інш.). Антрапаморфныя паняцці выкарыстоўваюць і ў сучаснай навук.-тэхн. л-ры (камп’ютэр «запамінае», «рашае задачу» і г.д.), для эмацыянальнай выразнасці ў выяўл. мастацтве, паэзіі, прозе («зямля спіць», «мора хвалюецца»). с. 392
АНТРАПАМЕ́ТРЫЯ (ад антрапа... + ...метрыя), адзін з прыёмаў антрапал. даследавання, які заключаецца ў вымярэнні чалавечага цела і яго частак для ўстанаўлення палавых, узроставых, расавых і інш. структурных асаблівасцяў. Вылучаюць вымярэнні: цела — саматаметрыю, касцей шкілета — астэаметрыю, чэрапа — краніяметрыю. Для дакладнага вымярэння і фіксацыі прыкмет існуюць спец. інструменты (цыркулі, антрапаметры, ганіёметры, стужкі і інш.). Для якаснай характарыстыкі прыкмет, якія нельга вымяраць (рысы твару, колер скуры, валасоў, вачэй і інш.), складзены спец. шкалы. с. 392
АНТРАПАНІ́МІКА (ад антрапа... + грэч. onyma імя), раздзел анамастыкі, які вывучае ўласныя імёны людзей. с. 392
АНТРАПАСАЦЫЯГЕНЕ́З , інтэгральнае паняцце, выпрацаванае тэарэтычным навук. мысленнем для цэласнага разумення чалавека ў яго гіст. і індывід, развіцці. Дае магчымасць: пазбегнуць аднабаковых тлумачэнняў паходжання чалавека (з пазіцый антрапа- і сацыягенезу, біялагізатарства, расізму, нацыяналізму); разглядаць пачатак чалавечай гісторыі ў дынаміцы эвалюцыйна-біял. перадумоў і матэрыяльна-дзейнасных фактараў гамінізацыі; зразумець прыроду як «неарганічнае цела» чалавека, што фарміруецца ў гіст. працэсе грамадства.
Выкарыстанне прынцыпу гістарызму да антрапалагічных праблем дае магчымасць раскрыць сац. сутнасць матэрыяльнага (фізічнага, біялагічнага) цела чалавека на ўзроўні яго філа- і антагенезу. Вял. мозг, рукі, здольнасць прама хадзіць, мысліць, гаварыць і інш. ўласцівыя чалавеку рысы — усё гэта жывая матэрыя, прырода. У той жа час гэта прырода чалавека фарміруецца самім соцыумам у працэсе яго гіст. развіцця. Дзіця пры нараджэнні атрымлівае ў спадчыну матэрыяльныя формы і задаткі чалавека, але самі па сабе яны яшчэ не робяць яго чалавекам. Ці стане мысліць і гаварыць дзіця, аб чым яно будзе мысліць і на якой мове размаўляць — усё залежыць ад сац. умоў жыцця. Антрапасацыягенез мае на мэце і даследаванне перспектыў змены матэрыяльных формаў і патэнцый чалавека ў працэсе натуральна-гіст. развіцця соцыуму, яго дэфармацыі і дэградацыі.
Літ.: Ефимов Ю.И. Философские проблемы теории антропосоциогенеза. Л., 1981; Проблемы современной антропологии. Мн., 1983; Поршнев Б.Ф. О начале человеческой истории. М., 1974. А.І.Пятрушчык. с. 392
АНТРАПАСАЦЫЯЛО́ГІЯ , 1) вучэнне, паводле якога развіццё грамадства зводзіцца да канкурэнцыі расавых тыпаў; адна з антыгуманных біялагізатарскіх канцэпцый у антрапалогіі. Створана ў канцы 19 ст. франц. вучоным Ж.В. дэ Лапужам і ням. О.Аманам, якія спрабавалі даказаць, што псіхічныя асаблівасці брахікефалаў (кароткагаловых) больш нізкія ў параўнанні з доліхакефаламі (доўгагаловымі). Прадстаўнікі антрапасацыялогіі лічаць, што вышэйшыя псіхічныя якасці ўласцівыя толькі т.зв. арыйскаму — доўгагаловаму светлавалосаму тыпу, пашыранаму ў Паўн. і Цэнтр. Еўропе. Адкрыты Ч.Дарвінам прынцып барацьбы за існаванне паміж біял. відамі яны пераносілі на гісторыю чалавецтва, якую разглядалі як барацьбу асобных рас. Сцвярджэнне, што гісторыя чалавецтва падпарадкоўваецца не сацыяльным, а біял. законам, паўтарае і амер. вучоны, стваральнік сацыябіялогіі Э.Уілсан, які лічыць, што гуманітарныя і сац. навукі можна разглядаць як спецыялізаваныя раздзелы біялогіі. 2) Адзін з кірункаў у сацыялогіі. Узнікла ў канцы 19 — пач. 20 ст. на аснове тэорыі аб арыйцах як вышэйшай расе. Найб. развіццё атрымала ў Германіі. Новыя сацыялагічныя факты разглядае з пункту погляду антрапал. вучэння пра чалавека, яго цялесную арганізацыю і абумоўленыя антрапаметрыяй псіхічны стан, пачуцці, мысленне, волю, памяць, іх змены пад уздзеяннем культуры, індустр. тэхналогіі і ўласнай культуратворнай дзейнасці чалавека. Агульнатэарэт. пачатак антрапасацыялогіі — гэта фіксацыя адрознення чалавека ад жывёл. Неразвітасць у чалавека прыродных сродкаў самазабеспячэння стала ў прадстаўнікоў антрапасацыялогіі вядучым метадалаг. прынцыпам аналізу грамадскага жыцця. Сваю «недастатковасць» чалавек кампенсуе культурай, а адсутнасць прыроджаных генет. праграм паводзін папаўняе праграмамі сац. наследавання. Культура, паводле антрапасацыялогіі, гэта біялагічна неабходны працэс ператварэння знешняй прыроды ў жыццёвае асяроддзе. «Акультураная» прырода ўключае прылады працы, тэхніку, тэхналогію, сродкі камунікацыі і «сац. парадкі» (грамадскія ін-ты). Праблемамі антрапасацыялогіі з’яўляюцца таксама антрапал. змены сучаснага чалавека, што прынеслі з сабой тэхнізацыя, індустр. грамадства, навук.-тэхн. прагрэс. Л.І.Цягака, С.А.Шавель. с. 392
АНТРАПАСІСТЭ́МА (ад антрапа... + сістэма), чалавецтва, якое развіваецца як адзінае цэлае і складаецца з чалавека як біял. віду, яго матэрыяльнай і духоўнай культуры, прадукц. сіл і вытв. адносін грамадства. Існуе ў непарыўным адзінстве з антрапасферай. с. 392
АНТРАПАСО́ФІЯ (ад антрапа... + грэч. sophia мудрасць), акультна-містычнае вучэнне пра чалавека як носьбіта таямнічых духоўных сіл; разнавіднасць тэасофіі. Заснавальнік антрапасофіі ням. філосаф-містык Р.Штайнер стварыў у 1913 антрапасофскую школу з мэтай выхаваць у юнацтва ўменне «духоўнага сузірання», якое ў стане самыя таямнічыя з’явы рабіць даступнымі для ўспрымання. Паводле гэтага вучэння, чалавек — трыадзінства цела, душы і духу, духам кіруе закон пераўвасаблення (рэінкарнацыя). У асобным жыцці чалавечы дух паўтарае сам сябе з улікам ранейшых уражанняў і перажыванняў. Чалавечае цела кіруецца законам наследавання, душа — створаным ёю самой лёсам (карма). Пасля смерці сувязь духу і душы захоўваецца, пакуль душа не вызваліцца ад цела. У сац.-паліт. жыцці антрапасофія зыходзіць з раздраблення сац. арганізма на самастойныя сферы: дзяржаву, правасуддзе, эканоміку. У 1-й трэці 20 ст. вучэнне антрапасофіі стала пашыраным у шэрагу краін Еўропы. Пэўны ўплыў яно зрабіла на дзеячаў культуры і мастацтва (А.Белы, В.Кандзінскі, М.Валошын, Б.Вальтэр і інш.). Цікавасць да антрапасофіі ажывілася і ў апошняй трэці 20 ст., асабліва ў ЗША, еўрап. краінах. У апошнія гады распаўсюдзілася на Беларусі, гал. чынам гэтаму садзейнічалі аднаўленне цікавасці да тэасофскіх ідэй А.Блавацкай і ўзнікненне суполак крышнаітаў.
Літ.: Белый А. Рудольф Штейнер и Гете в мировоззрении современности. М., 1917; Abendroth W.R. Steiner und die heutige Welt. München, 1969. Я.М.Бабосаў. с. 392
АНТРАПАФА́ГІЯ , людаедства; гл. Канібалізм. с. 393
АНТРАПАФІ́ТЫ (ад антрапа... + ...фіт(ы)], расліны, якія не звязаны з прыродным развіццём мясц. флоры (у адрозненне ад апафітаў) і ўвайшлі ў яе ў выніку гасп. дзейнасці чалавека. Падзяляюцца на археафіты (віды, якія трапілі ў флору да канца 15 ст.) і кенафіты (ад пач. 16 ст. і да цяперашняга часу). Да археафітаў належыць большасць пустазелля, да кенафітаў — адвентыўныя расліны і інтрадукаваныя расліны. У флоры Беларусі антрапафітаў больш за 400 відаў. с. 393
АНТРАПАФО́БЫ [ад антрапа... + ...фоб(ы)], расліны і жывёлы, якія не пераносяць змены ўмоў існавання пад уплывам дзейнасці чалавека, напр. адоніс, кавыль не церпяць узмоцненай пасьбы, касьбы. с. 393
АНТРАПАЦЭНАЛО́ГІЯ (ад антрапа... + цэна... + ..логія), раздзел экалогіі чалавека, які вывучае ўзаемаадносіны згуртавання людзей з навакольным асяроддзем (як правіла, у вузкарэгіянальных межах). с. 393
АНТРАПАЦЭНТРЫ́ЗМ (ад антрапа... + цэнтр), погляд, паводле якога чалавек ёсць цэнтр і вышэйшая мэта светабудовы. Цесна звязаны з тэлеалогіяй. У ант. філасофіі прынцып антрапацэнтрызму сфармуляваны Пратагорам («Мера ўсіх рэчаў — чалавек»), развіты ў этычным рацыяналізме Сакрата. Рысы антапацэнтрызму назіраюцца ў прадстаўнікоў сярэдневяковай філасофіі (патрыстыка, Аўгусцін, Бернар Клервоскі і інш.). Прынцыпова новы характар антрапацэнтрызму набыў у культуры Адраджэння, калі ўвага мысліцеля акцэнтавалася на прыгажосці і велічы чалавека, яго высокім прызначэнні. Элементы антрапацэнтрызму захоўваліся ў класічнай зах. філасофіі (К.Гельвецый, Л.Феербах), былі ўласцівы філосафам рэліг. і ірацыяналісцка-экзістэнцыяналісцкай арыентацыі (Г.Марсель, А.Камю і інш.). На Беларусі ідэі антрапацэнтрызму вядомы з 11 ст. — з пашырэннем твораў патрыстычнай л-ры. У грамадскай думцы і культуры Беларусі 15—17 ст. зацвярджаецца гуманістычны антрапацэнтрызм Адраджэння. Бел. мысліцелі-гуманісты (М.Гусоўскі, Ф.Скарына, Сімяон Полацкі) адстойвалі высокую годнасць чалавека, грамадскае прызначэнне яго дзейнасці, самакаштоўнасць зямнога жыцця. Г.У.Грушавы. с. 393
АНТРАХІНО́Н , арганічнае рэчыва, C14H8O2. Мал. м. 208,2. Светла-жоўтыя крышталі, tпл 286 °С, растваральны ў нітрабензоле, аніліне, гарачым талуоле, практычна не растваральны ў вадзе і спірце. Праяўляе ўласцівасці хінонаў. Атрымліваюць каталітычным акісленнем антрацэну ці з фталевага ангідрыду і бензолу. Выкарыстоўваюць у вытв-сці антрахінонавых фарбавальнікаў. Выклікае экзэмы і бранхіяльную астму (ГДК 5 мг/м3). с. 393
АНТРАХІНО́НАВЫЯ ФАРБАВА́ЛЬНІКІ , клас арганічных фарбавальнікаў, вытворных антрахінону. Адметныя хім. устойлівасцю, яркасцю колеру, устойлівасцю да святла і мокрай апрацоўкі. Неабходны колер і адценне Антрахінонавыя фарбавальнікі атрымліваюць дзякуючы ўвядзенню ў будову антрахінону розных замяшчальнікаў. Падзяляюцца на пратраўныя фарбавальнікі (напр., алізарын), якія ўтвараюць на валакне ўстойлівыя нерастваральныя комплексы з іонамі алюмінію, хрому, жалеза; водарастваральныя кіслотныя фарбавальнікі (напр., антрацэн сіні) для воўны і шоўку; асноўныя фарбавальнікі, растваральныя ў вадзе для капрону, нейлону і нерастваральныя для ацэтатнага шоўку і поліэфірных валокнаў; кубавыя фарбавальнікі (напр., 1,5-дыамінаантрахінон). Выкарыстоўваюцца таксама для фарбавання каўчуку, гумы, мінер. масла, у паліграф. і лакафарбавай вытв-сці. с. 393
АНТРАЦЫ́Т (ад грэч. anthrakitis від вугалю), выкапнёвы вугаль найвышэйшай ступені вуглефікацыі. Колер шараватачорны і чорна-шэры. Бляск металічны. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 1500—1700 кг/м3. Не спякаецца. Мае вугляроду 94—97%, вадароду 1—3%. Удзельная цеплыня згарання 33,8—35,2 МДж/кг. У гаручай масе да 9% лятучых рэчываў. Найб. колькасць антрацыту ўтварылася ў выніку рэгіянальнага метамарфізму пры апусканні вугляносных тоўшчаў у вобласць павышаных тэмператур (350—550 °С) і ціскаў. Высакаякаснае бяздымнае энергет. паліва, тэхнал. сыравіна ў горнай і каляровай металургіі, хім., электратэхн. прам-сці (вытв-сць карбідаў, электродаў і інш.). Гал. радовішчы антрацыту ў Расіі, на Украіне, у ЗША, Кітаі. с. 393
АНТРАЦЭ́Н , араматычны вуглевадарод С14Н10. Мал. м. 178,24. Жоўтыя крышталі з блакітнай флуарэсцэнцыяй, tпл 216 °С; растваральны ў спірце, эфіры, ацэтоне, нерастваральны ў вадзе. У высакачыстым стане — паўправаднік. Уступае ў рэакцыі далучэння з дыенафіламі, галагенамі, кіслародам, шчолачнымі металамі і інш. Атрымліваюць з каменнавугальнай смалы. Выкарыстоўваюць для вытв-сці антрахінонавых фарбавальнікаў, монакрышталі — для сцынтыляцыйных лічыльнікаў. Антрацэн раздражняе скуру і слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў і вачэй. с. 393
АНТРО́ПАЎ Аляксей Пятровіч (25.3.1716, С.-Пецярбург — 23.6.1795), рускі жывапісец-партрэтыст. Вучыўся ў «Канцылярыі ад будаўніцтва» ў Пецярбургу (з 1732) у А.М.Мацвеева, з 1739 працаваў там у «жывапіснай камандзе» ў І.Я.Вішнякова. Удзельнічаў у размалёўцы палацаў у Пецярбургу (1744— 50), яго прыгарадах і ў Маскве, Андрэеўскага сабора ў Кіеве (1752—55). Партрэты Антропава часткова звязаны з традыцыямі парсуны, жывапіснымі прыёмамі барока, адметныя праўдзівасцю характарыстык (А.Ізмайлавай, 1759, атамана Ф.І.Краснашчокава, 1761, Пятра ІІІ, 1762, і інш.). с. 393
АНТРЫ́Т (ад лац. antrum пячора, поласць + ...іm), запаленне слізістай абалонкі і касцявых сценак поласці соскападобнага адростка скроневай косці — антрума. Назіраецца ў дзяцей першых месяцаў жыцця. Узнікае як ускладненне вострага сярэдняга атыту, іншы раз ад агульнага знясілення арганізма (пры таксічнай дыспепсіі, пнеўманіі). Падстава на падазрэнне антрыту — цяжкі, зацяжны, востры атыт і завушны абсцэс пасля прарыву гною з антрума. Лячэнне хірургічнае. с. 393
АНТРЭ́ [ад франц. entree уваход, выхад (на сцэну)], 1) у цырку — першапачаткова з’яўленне клоуна на манежы. У сучасным цырку сюжэтная, размоўная ці пантамімічная сцэнка, якую выконвае клоун. Складаецца з рэпрызаў, эксцэнтрычных і буфанадных трукаў, элементаў пародыі і пантамімы. 2) У балеце — уступная частка разгорнутага па-дэ-дэ (па-дэ-труа), выхад аднаго ці некалькіх выканаўцаў. с. 393
АНТРЭМО́Н (Entremont), стараж. кельта-лігурыйскі абарончы і культавы цэнтр каля г. Экс-ан-Праванс (Францыя), сталіца плямёнаў соліяў. Пабудаваны ў 3 ст. да н.э., разбураны рымлянамі ў 124 да н.э. Гар. сцены з вежамі, складзеныя з каменных блокаў, захаваліся на выш. да 4 м. Раскопкамі выяўлены рэшткі чатырохвугольных каменных дамоў, каналізацыі. У найб. высокім месцы знаходзілася свяцілішча, дзе захаваліся каменныя слупы з выявамі мужчынскіх, жаночых і дзіцячых галоў, рэшткі шматлікіх скульптур — фігур воінаў і, верагодна, багоў. с. 393
АНТРЭПРЫ́ЗА (франц. entreprise), прыватнае відовішчнае прадпрыемства (тэатр, цырк і інш.), якое створана і ўзначальваецца антрэпрэнёрам. с. 394
АНТРЭПРЭНЁР (ад франц. entrepreneur прадпрымальнік), уладальнік, арандатар, гаспадар прыватнага відовішчнага прадпрыемства (т-ра, цырка і інш.) — антрэпрызы або арганізатар гастрольных турнэ труп і асобных акцёраў. У Зах. Еўропе вядомыя з сярэдзіны 16 ст., на Беларусі — з 1770-х г. Апрача камерцыйных існавалі антрэпрэнёры, звязаныя з т-рам творчымі адносінамі: антрэпрэнёр-акцёр (Р.Бёрбедж, Англія), антрэпрэнёр-рэжысёр (М.Райнгарт, Германія), антрэпрэнёр-драматург (Ж.Б.Мальер, Францыя) і інш. Першым бел. антрэпрэнёрам быў І.Буйніцкі. Функцыі антрэпрэнёра выконвалі Ф.Ждановіч і У.Галубок. с. 394
АНТРЭСО́ЛЬ (франц. entresol), 1) верхні паўпаверх, убудаваны ў аб’ём асн. паверха; характэрны для асабнякоў і сядзібных дамоў 18—19 ст. Выкарыстоўваюцца і ў інтэр’ерах сучасных грамадскіх збудаванняў, музеяў, выставачных залаў, тэатральных, клубных і інш. будынкаў. 2) Верхняя частка пакоя, падзеленая на 2 паўпаверхі. З) У сучасным жылым доме — паліца пад столлю кватэры. с. 394
АНТУА́Н (Antoine) Андрэ (31.1.1858, г. Лімож — 19.10.1943), французскі рэжысёр і акцёр, тэарэтык т-ра. Арганізатар і дырэктар свабоднага т-ра (1887—95) і Т-ра Антуана (1897—1906), дырэктар т-ра «Адэон» (1906—14). З 1914 працаваў у кіно, займаўся тэатр. крытыкай. Прыхільнік і прапагандыст эстэт. прынцыпаў Э.Заля, адстойваў рэалізм у тэатр. мастацтве. Выступаў супраць рамесніцкай «касавай» драматургіі, за ўключэнне ў рэпертуар парыжскіх т-раў прагрэс. франц. і замежнай драмы. Паставіў інсцэніроўкі паводле рамана бр. Ганкур, п’есы Ж.Рэнара, Л.Талстога («Улада цемры», 1888), Г.Ібсена («Здані», 1890), Г.Гаўптмана («Ткачы», 1893) і інш. Выступаў супраць штампаў у акцёрскім і рэжысёрскім мастацтве. Характарны акцёр, майстар мізансцэны. З лепшых роляў: Освальд («Здані»), Акім («Улада цемры») і інш.
Літ.: Антуан А. Дневники директора театра, 1887—1906: Пер. с фр. М.; Л., 1939. с. 394
АНТЫ ... (грэч. anti...), прыстаўка, якая абазначае процілегласць, варожасць у адносінах да чаго-н., накіраванасць супраць чаго-н., тое, што і «проці...», напр., антыбіётыкі, антыгены. с. 394
А́НТЫ (грэч. Antai), назва аб’яднання ўсх.-слав. плямёнаў у творах візант. і гоцкіх пісьменнікаў 6 — пач. 7 ст. Засялялі стэп і лесастэп паміж Днястром і Дняпром. Асн. занятак — земляробства; пераважала сельская абшчына. Працэс складвання дзяржавы, які пачаўся ў 3—4 ст., не быў завершаны. Вядомы правадыры («рэксы») антаў — Бож, Ардагаст, Пірагаст, Межамір і інш. Мелі моцную ваен. арг-цыю. У 4 ст. ваявалі з готамі, у 6 ст. — з Візантыяй і аварамі. На пач. 7 ст. аб’яднанне распалася. с. 394
А́НТЫ (лац. antae) у архітэктуры, выступы падоўжных сцен будынка, якія агароджваюць уваход. Найбольш часта сустракаюцца ў стараж.грэч. храмах, тып якіх атрымаў назву «храм у антах». с. 394
АНТЫАЗАНА́НТЫ , хімічныя рэчывы, якія павышаюць устойлівасць гумы да разбурэння (растрэсквання) пад уздзеяннем атм. азону. Падзяляюцца на хімічнаактыўныя (рэагуюць з азонам з большай скорасцю, чым макрамалекулы каўчуку) і інертныя (утвараюць на паверхні вырабу эластычную ахоўную плёнку, напр., парафін, воск і інш.). Уваходзяць у гумавую сумесь пры яе вытв-сці (1—3% ад масы каўчуку) ці іх наносяць на паверхню вырабу. с. 394
АНТЫАКСІДА́НТЫ , антыакісляльнікі, прыродныя ці сінтэтычныя рэчывы, якія затрымліваюць акісляльныя працэсы ў арган. рэчывах. Механізм дзеяння найб. пашыраных антыаксідантаў (амінаў араматычных, фенолаў, нафтолаў, сульфідаў, фасфітаў) заснаваны на іх уласцівасці абрываць ланцуговую хімічную рэакцыю акіслення ў выніку ўзаемадзеяння з актыўнымі радыкаламі і прамежкавымі прадуктамі. Прадухіляюць, напр., старэнне палімераў, асмаленне паліва, прагарканне тлушчаў і інш. Некаторым антыаксідантам уласцівы сінергізм. Прыродныя антыаксіданты — вітаміны Е, выкарыстоўваюцца ў харч. прам-сці. с. 394
АНТЫА́РХІ (Antiarchi), падклас вымерлых панцырных рыб кл. пласцінаскурых. Вядомы з сярэдняга і позняга дэвону ўсіх мацерыкоў. 2 атрады. Жылі ў прэсных і саленаватых вадаёмах. Тыповыя прадстаўнікі антыархаў — батрыялепісы (Bothriolepis). На Беларусі рэшткі антыархаў выяўлены ў Аршанскай і Прыпяцкай упадзінах у пясчана-гліністых і гліністакарбанатных пародах сярэдняга дэвону.
Даўж. да 1 м. Адрозніваюцца ад прадстаўнікоў падкл. артрадыраў размяшчэннем пласцінак панцыра. Частка тулава, галавы і грудных плаўнікоў укрыта касцявым панцырам, хваставая — луской. Збліжаныя ючы размяшчаліся ў агульнай арбіце на спінным баку галаўнога панцыра. Сківіцы слабыя, у выглядзе 2 пар тонкіх пласцінак, 1—2 спінныя плаўнікі, хваставы — гетэрацэркальны. Прыродныя бентафагі. с. 394
АНТЫ́Б (Antibes), кліматычны курорт у Францыі. На У ад Канаў, на ўзбярэжжы Міжземнага мора, каля падножжа Прыморскіх Альпаў. Развіваецца з пач. 20 ст. Субтрапічны клімат з гарачым сухім летам і мяккай вільготнай зімой, хваёвыя лясы, пясчаны пляж спрыяльныя для адпачынку і лячэння агульнасаматычных хвароб. Буйны цэнтр маст. керамікі, кветкаводства і міжнар. турызму. Музеі, бат. сад, цэнтр зімовага спорту. с. 394
АНТЫБА́КХІЙ (грэч. antibakcheios), у антычным вершаскладанні стапа з 3 складоў — 2 доўгіх і 1 кароткага. с. 394
АНТЫБІЁТЫКІ (ад анты... + грэч. bios жыцце), арганічныя рэчывы, што ўтвараюцца ў мікраарганізмах і ў невял. дозах прыгнечваюць жыццядзейнасць інш. мікраарганізмаў, вірусаў і клетак. Да антыбіётыкаў адносяць таксама раслінныя (фітанцыды) і жывёльнага паходжання рэчывы з антымікробным дзеяннем. Вядома каля 4 тыс. антыбіётыкаў, у мед. практыцы выкарыстоўваецца каля 60 (першы клінічна эфектыўны антыбіётык пеніцылін адкрыты англ. мікрабіёлагам А.Флемінгам у 1929).
Паводле хім. прыроды антыбіётыкі належаць да розных груп злучэнняў: вугляродзмяшчальныя (неаміцын, канаміцын, стрэптаміцын, амінагліказіды і інш., антыбіётыкі групы рыстаміцыну — ванкаміцын), макрацыклічныя лактоны (эрытраміцын, алеандаміцын, паліены), хіноны і блізкія да іх рэчывы (тэтрацыкліны, антрацыкліны), пептыды і пепталіды (пеніцыліны, інтэрферон, граміцыдзін С, актынаміцыны) і інш. Паводле механізма дзеяння адрозніваюць антыбіётыкі, якія парушаюць сінтэз клетачных абалонак бактэрый (пеніцыліны і інш ), бялкоў (тэтрацыкліны, хлорамфенікол і інш ), нуклеінавых кіслот (проціпухлінныя антыбіётыкі — аліваміцын, рубаміцын, кармінаміцын і інш.), разбураюць цэласнасць цытаплазматычных мембран (паліены) і біяэнергет. працэсаў (граміцыдзін С). Антыбіётыкі могуць мець шырокі спектр дзеяння (уплываюць на грамдадатныя і грамадмоўныя бактэрыі, напр. тэтрацыкліны) і вузкі (актыўныя пераважна да грамдадатных мікробаў, напр. пеніцылін, рыфампіцын).
На лек. і гасп. мэты антыбіётыкі атрымліваюць гал. чынам мікрабіял. сінтэзам на аснове бактэрый і мікраскапічных грыбкоў (пераважна актынаміцэтаў), частку — хім. сінтэзам або хім. мадыфікацыяй прыродных антыбіётыкаў. Выкарыстоўваюць на лячэнне інфекц. хвароб чалавека, жывёл і раслін, для паскарэння росту і развіцця маладняку, як кансерванты, пры вывучэнні тонкіх механізмаў біяхім. пераўтварэнняў, праблем анкалогіі і функцыянавання жывых клетак.
Літ.: Молекулярные основы действия антибиотиков: Пер. с англ. М., 1975; Handbook of Antibiotic Compounds. Vol. 1—7. Boca — Batorn, 1980—81. с. 394
АНТЫВАЕ́ННЫ РУХ , гл ў арт. Пацыфізм. с. 395
АНТЫВІТАМІ́НЫ (ад анты... + вітаміны), рэчывы з ліку антыметабалітаў, якім уласціва біял. дзеянне, процілеглае дзеянню вітамінаў. Хім. будовай звычайна блізкія да вітамінаў або з’яўляюцца іх вытворнымі (напр., антывітамін вітаміну В1 — пірытыямін), таму канкурэнтна лёгка замяшчаюць вітаміны ў біяхім. рэакцыях і парушаюць працэсы абмену рэчываў. Да антывітамінаў належаць таксама інш. рэчывы, што ў жывых клетках звязваюць вітаміны, пераводзяць у неактыўную форму або разбураюць іх (напр., тыяміназа, авідзін, некаторыя лекавыя сродкі — антыбіётыкі, сульфаніламіды). Вынікам насычэння арганізма антывітамінамі можа быць вітамінная недастатковасць, якая развіваецца нават пры дастатковым паступленні вітамінаў з ежай або ўтварэнні іх у арганізме. с. 395
АНТЫГАНІ́ДЫ , дынастыя цароў Македоніі ў 306—168 да н.э. Заснавальнік Антыгон І Аднавокі [306—301] — палкаводзец Аляксандра Македонскага; абвясціў царом сябе і свайго сына Дэметрыя І Паліяркета [306—286]. Найб. вядомыя прадстаўнікі: Антыгон ІІ Гонат [283—239], Дэметрый ІІ [239—229], Антыгон ІІІ Досан [229—221], Філіп V [221—179]. Апошні з Антыганідаў Персей скінуты рымлянамі і ўзяты ў палон у 168 да н.э. с. 395
АНТЫГАРМО́НЫ (ад анты... + гармоны), прыродныя ці штучна сінтэзаваныя рэчывы, здольныя замяшчаць і блакіраваць актыўнасць сапраўдных гармонаў у іх рэакцыях з рэцэптарамі жывых клетак. Структурна блізкія да адпаведных ім гармонаў і належаць да розных груп злучэнняў (пептыды, бялкі, стэроіды і інш.), але ў дачыненні да кожнага канкрэтнага гармону пераважае пэўны іх клас (напр., большасць антыгармонаў для антыандрагенаў з’яўляюцца стэроідамі, для бялковых гармонаў — бялкамі). Валодаюць высокай спецыфічнасцю: напр., антыэстрагены блакіруюць у матцы дзяленне толькі эстрагенаў і не змяняюць уплыў андрагенаў. Пры гэтым уласная гарманальная актыўнасць у антыгармонах адсутнічае або нязначная. Выкарыстоўваюцца ў эксперым. і клінічнай эндакрыналогіі для вывучэння функцый эндакрынных залоз у эмбрыягенезе, выключэння іх дзейнасці без хірург. выдалення адпаведнай залозы, блакіравання гарманальных эфектаў пры развіцці гарманальназалежных пухлін, паталагічных зменах палавых паводзін і інш. с. 395
АНТЫГЕЛЬМІ́НТЫКІ , антыгельмінтныя сродкі, проціглісныя сродкі, лекавыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца для лячэння гельмінтозаў. Бываюць прыроднага паходжання (цытвора, экстракт мужчынскай папараці) і сінтэтычныя (хлаксіл, дытразін і інш.). Вынішчаюць гельмінтаў, разбураючы покрывы іх цела (фенасал, гептылрэзарцын), або ўздзейнічаюць на нерв.-мышачную сістэму, прыгнечваюць рухальную актыўнасць паразітаў і забяспечваюць выдаленне іх з арганізма (сантанін, дытразін, піперазін, нафтамон і інш.). с. 395
АНТЫГЕ́НЫ [ад анты... + ген(ы)], складаныя арган. рэчывы, якія пры паступленні ў арганізм чалавека і цеплакроўных жывёл выклікаюць спецыфічную імунную рэакцыю — утварэнне антыцелаў. Уласцівасцямі антыгенаў валодаюць чужародныя для дадзенага арганізма бялкі і поліцукрыды, асабліва высокамалекулярныя. Як антыгены яны могуць быць агульныя для ўсіх асобін пэўнага віду арганізмаў (відавыя антыгены) або толькі для іх часткі (групавыя антыгены). Ступень імунагеннасці антыгенаў, форма і вынік імуннага адказу, які яны выклікаюць (утварэнне антыцелаў, клетачны імунітэт, алергія, талерантнасць), залежаць ад ступені іх чужароднасці (філагенетычнай аддаленасці), хім. прыроды і малекулярнай будовы, дозы і формы ўвядзення ў арганізм і інш. фактараў. Імунная сістэма млекакормячых здольная распазнаваць да 106 антыгенаў. Вызначэнне відавой і групавой прыналежнасці антыгенаў выкарыстоўваецца пры ўстанаўленні ступені роднасці арганізмаў, распрацоўцы вакцын і сываратак, пераліванні крыві, перасадках тканак, дыягностыцы хвароб, у суд. медыцыне і інш. с. 395
АНТЫГІ́ТЛЕРАЎСКАЯ КААЛІ́ЦЫЯ , саюз дзяржаў і народаў, якія змагаліся ў другой сусветнай вайне 1939—45 супраць агрэсіўнага блока гітлераўскай Германіі, Італіі, Японіі і іх сатэлітаў. Аснову кааліцыі складалі вял. дзяржавы — Савецкі Саюз (адыграў вырашальную ролю ў дасягненні перамогі), ЗША, Англія, Францыя, Кітай. У ваен. дзеяннях на баку антыгітлераўскай кааліцыі прымалі ўдзел Польшча, Чэхаславакія, Югаславія, Аўстралія, Бельгія, Бразілія, Індыя, Канада, Філіпіны, Эфіопія і інш. Асобныя дзяржавы дапамагалі антыгітлераўскай кааліцыі пастаўкамі ваен. сыравіны (напр., Мексіка). Былі і такія краіны, што аб’явілі вайну Германіі толькі напярэдадні яе разгрому і не зрабілі якога-небудзь укладу ў перамогу. На момант сканчэння 2-й сусв. вайны антыгітлераўская кааліцыя аб’ядноўвала больш за 50 дзяржаў, прычым вайну Германіі аб’явілі і яе былыя саюзнікі Балгарыя, Венгрыя, Італія і Румынія. Дапамогу антыгітлераўскай кааліцыі аказаў народны Рух Супраціўлення, які разгарнуўся ў многіх акупіраваных краінах. У ліку паўнапраўных дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі былі Беларусь і Украіна (будучыя члены — заснавальнікі ААН), а таксама іншыя былыя саюзныя рэспублікі СССР.
Пачатак утварэнню антыгітлераўскай кааліцыі пакладзены заявамі аб узаемнай падтрымцы ўрадаў СССР, ЗША і Англіі пасля нападу фаш. Германіі на СССР, англа-сав. і сав.-амер. перагаворамі летам 1941, падпісаннем 12.7.1941 сав.-англ. пагаднення аб сумесных дзеяннях у вайне супраць Германіі, Маскоўскай нарадай 1941 трох дзяржаў (гл. Маскоўскія нарады 1941, 1943, 1945), а таксама шэрагам інш. пагадненняў паміж саюзнікамі. 1.1.1942 у Вашынгтоне падпісана Дэкларацыя 26 дзяржаў (Дэкларацыя Аб’яднаных Нацый), якія знаходзіліся на той час у стане вайны з Германіяй, Італіяй, Японіяй і іх саюзнікамі. У Дэкларацыі гаварылася, што дзяржавы антыгітлераўскай кааліцыі абавязаны выкарыстоўваць свае ваен. і эканам. рэсурсы для барацьбы супраць фаш. дзяржаў і не заключаць з імі сепаратных дагавораў. Пазней дзяржавы антыгітлераўскай кааліцыі падпісалі шэраг дакументаў, сярод якіх найбольшае значэнне маюць пастановы Тэгеранскай (1943), Крымскай і Патсдамскай (абедзве 1945) канферэнцый (пра ўсе гл. асобныя арт.) кіраўнікоў урадаў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі. Антыгітлераўская кааліцыя ў цэлым вырашыла задачы, што стаялі перад ёю ў 2-й сусв. вайне, і стала асновай для ўтварэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. с. 395
АНТЫГО́НА , у грэчаскай міфалогіі дачка фіванскага цара Эдыпа. Не пакінула сляпога бацьку і ў выгнанні. Пасля яго смерці вярнулася ў Фівы і насуперак забароне дзядзькі — цара Крэонта, пахавала брата Палініка, які загінуў у барацьбе за ўладу ў Фівах. За гэта была жывая замуравана ў каменную пячору, дзе скончыла самагубствам. Міф пра Антыгону выкарысталі ў л-ры Сафокл, Ж.Расін, Б.Брэхт, у музыцы К.В.Глюк, Ф.Мендэльсон, К.Сен-Санс і інш. с. 395
АНТЫ́ГУА (Antigua), каралавы востраў у Вест-Індыі, у групе Наветраных а-воў (архіпелаг М.Антыльскія а-вы). Тэр. дзяржавы Антыгуа і Барбуда. Пл. 280 км2. Выш. да 402 м. Клімат трапічны, пасатны, гарачы. Ападкаў каля 1300 мм за год. Адкрыты Х.Калумбам (1493). с. 396
АНТЫ́ГУА І БАРБУ́ДА (Antigua and Barbuda), дзяржава ў Вест-Індыі, на а-вах Антыгуа, Барбуда і Рэдонда ў групе М.Антыльскіх а-воў у Карыбскім моры. Пл. 442,6 км2. Нас. 65 тыс. чал. (1993), у асн. негры. Афіц. мова — англійская. Большасць вернікаў — пратэстанты (англіканская царква). Сталіца — горад і порт Сент-Джонс (на в-ве Антыгуа). Падзяляецца на 7 раёнаў. Кіраўнік дзяржавы фармальна — брыт. манарх, прадстаўлены ген.-губернатарам. Двухпалатны парламент (палата прадстаўнікоў і сенат) ажыццяўляе заканад. ўладу. Урад узначальвае прэм’ер-міністр, якога прызначае ген.-губернатар.
Прырода. Астравы складзены пераважна з каралавых вапнякоў. Паверхня ўзгорыстая, выш. да 402 м (в-аў Антыгуа). Клімат трапічны пасатны, гарачы. Сярэднямесячная т-ра ад 15 да 33 °С. Ападкаў каля 1300 мм за год. Восенню характэрны ўраганы. Адносная раўніннасць, адсутнасць рачной сеткі і недастатковасць ападкаў выклікаюць перыяд. засухі. Вострай з’яўляецца праблема прэснай вады (атрымліваюць з артэзіянскіх калодзежаў).
Гісторыя. Старажытныя насельнікі Антыгуа і Барбуда — індзейцы. Пасля адкрыцця астравоў Х.Калумбам (1493) тут з’явіліся ісп. каланізатары. Потым Барбуда (у 1628) і Антыгуа (у 1632) каланізаваны англ. пасяленцамі. На кароткі час астравы трапілі пад уладу Францыі, з 1667 сталі брыт. калоніяй. Пасля вынішчэння карэннага насельніцтва на іх пасялілі нявольнікаў-неграў з Афрыкі, якіх прымушалі працаваць на плантацыях цукр. трыснягу. У 1834 рабства адменена. У 1871—1956 тэр. Антыгуа і Барбуда — частка брыт. калоніі «Федэрацыя Падветраных астравоў»; у 1958—62 уваходзіла ў Вест-Індскую федэрацыю. У 1967 Антыгуа і Барбуда атрымалі аўтаномію як «асацыіраваная з Вялікабрытаніяй дзяржава»; 1.11.1981 абвешчана іх незалежнасць. У 1981 краіна ўступіла ў ААН, Арг-цыю Амер. Дзяржаў, у 1982 — у Карыбскае супольніцтва, з 1983 мае статус наглядальніка ў Руху недалучэння. Дзейнічаюць Лейбарысцкая партыя Антыгуа (створана пасля 1940), Аб’яднаная прагрэсіўная партыя (з 1992).
Гаспадарка арыентавана на турызм, які забяспечвае 60% валавога ўнутр. прадукту (ВУП; 424 млн. дол., 1991), 70% занятасці насельніцтва і валютных паступленняў (1990). Сельская гаспадарка (вырошчванне цукр. трыснягу, бананаў, какосавых арэхаў, манга, цытрусавых і інш.) дае 4% ВУП, прам-сць (вытв-сць цукру, какосавага і бавоўнавага алею, зборка быт. электратэхнікі, нафтаперапрацоўка) — 5%, транспарт і сфера паслуг — 8%. Даўж. аўтадарог 548 км, вузкакалейнай чыгункі каля 80 км. Экспарт: нафтапрадукты, трансп. абсталяванне, цукар-сырэц, патака-мелес, бавоўна-сырэц, цытрусавыя. Імпарт: паліва, прадукты харчавання, тэкст. тавары, піламатэрыялы і інш. Гал. знешнегандл. партнёры — Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Японія, КНР, карыбскія і зах.-еўрап. краіны. Грашовая адзінка — усх.-карыбскі долар. Ф.С.Фешчанка (гаспадарка). с. 396
АНТЫДАРВІНІ́ЗМ , тэорыі, накіраваныя супраць дарвінізму. Антыдарвінізм або наогул адмаўляе развіццё ў прыродзе (крэацыянізм), або яго гал. фактары, у першую чаргу натуральны адбор як вядучы ў арган. эвалюцыі. Асн. цячэнні антыдарвінізму склаліся ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Да іх належаць розныя формы неаламаркізму, батмагенез, номагенез, трансфармізм і інш. Сучасныя антыдарвінісцкія канцэпцыі звычайна прэтэндуюць на вырашэнне праблемы макраэвалюцыі, недаступнай для прамой эксперым. праверкі. Шэраг канцэпцый антыдарвінізму ўключае ўяўленні аб наследаванні набытых прыкмет і інш. с. 396
АНТЫДО́ТЫ (грэч. antidoton літар. які даецца супраць), проціяддзе, лекавыя сродкі пры атручэнні ядамі, таксінамі, атрутнымі рэчывамі (АР); спецыфічныя прафілактычныя сродкі. Антыдоты дзейнічаюць па-рознаму: прадухіляюць паступленне АР, таксінаў, ядаў у кроў; абумоўліваюць дэтаксікацыю ядаў у арганізме; забяспечваюць папаўненне біягенных рэчываў, якія страчаны пры хранічных інтаксікацыях; спрыяюць вывядзенню ядаў ці таксінаў з арганізма. Раслінныя антыдоты надаюць устойлівасць раслінам да гербіцыдаў і павялічваюць выбіральнасць і эфектыўнасць апошніх. с. 396
АНТЫДЫУРЭТЫ́ЧНЫ ГАРМО́Н , гл. Вазапрэсін. с. 396
АНТЫДЭПРЭСА́НТЫ (ад анты... + лац. depressio прыгнечанасць), лекавыя псіхатропныя сродкі для папярэджання або нейтралізацыі псіхічных і фіз. расстройстваў, якія суправаджаюць стан дэпрэсіі. Паляпшаюць настрой, здымаюць трывогу і напружанасць, павышаюць псіхічную актыўнасць, нармалізуюць агульны тонус, сон, страваванне, рухомасць арганізма. Многія з іх несумяшчальныя з асобнымі відамі ежы, асабліва з ужываннем у час лячэння спіртных напіткаў (магчыма развіццё калапсу). Асобныя антыдэпрэсанты на пач. этапе выкарыстання запавольваюць скорасць рэакцыі і ўспрымання сітуацый, таму пры назначэнні выключаюць магчымасць кіравання трансп. сродкамі або выканання складаных тэхн. аперацый. с. 396
АНТЫДЭТАНА́ТАР , хімічнае злучэнне, якое дабаўляюць у маторнае паліва для прадухілення яго дэтанацыі ў цыліндрах рухавікоў. Найб. пашыраны тэтраэтылсвінец (ТЭС — «этылавая вадкасць»), яго канцэнтрацыя ў паліве менш за 1%. Маторнае паліва з ТЭС (этыліраванае) таксічнае, пры рабоце з ім патрэбны меры перасцярогі. с. 396
АНТЫЁХ ІІІ Вялікі (грэч. Anciochos Megas; 242—187 да н.э.), цар дзяржавы Селеўкідаў (223—187), праўнук Селеўка І. У 212—205 падпарадкаваў парфян і Бактрыю, у 203 адваяваў у Егіпта Палесціну. Пацярпеўшы паражэнне ад Рыма ў Сірыйскай вайне 192—188, заключыў мір, т.зв. Апамейскі дагавор 188, пасля якога Селеўкідскае царства стала другараднай дзяржавай. Забіты ў Элімаідзе ў час рабавання яго войскамі храма бога Бэла. с. 396
АНТЫІДЭА́Л , уяўленні аб чалавеку і яго дзейнасці, аб адносінах паміж людзьмі і арганізацыі грамадства, якія супрацьлеглыя поглядам на дасканалае; процілеглы ідэалу. Антыідэал мае элемент адноснасці. Тое, што разглядаецца як антыідэал аднымі людзьмі і сац. групамі, членамі пэўнага грамадства або людзьмі пэўнай эпохі, можа ўспрымацца як ідэал іншымі, і наадварот. Так, сталінізм і фашызм — антыідэал для людзей з дэмакр. мысленнем і ідэалы — для людзей з таталітарнымі ўстаноўкамі. Ёсць антыідэалы рэалістычныя (паддаюцца ажыццяўленню) і абсалютныя (не могуць быць дасягнуты ў рэчаіснасці — антыутопія). Антыідэал — неабходная форма мыслення. Разам з ідэалам антыідэал выконвае рэгулятыўную функцыю ў дзейнасці людзей, у т.л. і ў кіраванні грамадскімі працэсамі. Г.А.Антанюк. с. 397
АНТЫКААГУЛЯ́НТЫ [ад анты... + лац. coagulans (coagulantis) які вядзе да згусання] у медыцыне, лекавыя сродкі, якія памяншаюць скорасць згусання крыві і перашкаджаюць утварэнню тромбаў. Уплыў антыкаагулянтаў прамога дзеяння (гепарын, гірудзін і інш.) адбываецца праз зніжэнне актыўнасці трамбіну ў крыві, антыкаагулянты ўскоснага дзеяння (дыкумарын, пелентан, фенілін і інш.) — праз парушэнне працэсаў утварэння трамбіну ў печані. Выкарыстоўваюцца пры інфарктах, тромбафлебітах, трамбатычных і эмбалічных інсультах, пасля хірург. ўмяшання і інш. Проціпаказаны пры цяжарнасці, язвавай і нырачнакамянёвай хваробах, схільнасці да крывацёкаў. с. 397
АНТЫКАДО́Н (ад анты... + кадон), участак малекулы транспартнай рыбануклеінавай кіслаты (тРНК). Складаецца з трох нуклеатыдаў, якія маюць незамешчаныя вадародныя сувязі. Антыкадон камплементарны адпаведнаму кадону матрычнай рыбануклеінавай кіслаты (мРНК) і таму спецыфічна звязваецца з ім. Узаемадзеянне кадон — антыкадон, што адбываецца на рыбасомах у працэсе трансляцыі, забяспечвае правільнае размяшчэнне кожнай амінакіслаты ў поліпептыдным ланцугу пры біясінтэзе бялку. с. 397
«АНТЫКАМІНТЭ́РНАЎСКІ ПАКТ» , дагавор паміж Германіяй і Японіяй, заключаны 25.11.1936 у Берліне на 5 гадоў. Пад знакам барацьбы з Камінтэрнам аформіў блок 2 дзяржаў, якія імкнуліся да гегемоніі ў свеце. Сакрэтнае пагадненне да «Антыкамінтэрнаўскага пакту» прадугледжвала сумесную барацьбу супраць СССР. Да «Антыкамінтэрнаўскага пакту» далучыліся Італія (6.11.1937), Венгрыя і марыянетачная «дзяржава» Маньчжоў-Го (24.2.1939), Іспанія (27.3.1939). Пакт садзейнічаў развязванню 2-й сусв. вайны і ў 1939— 40 ператварыўся ў адкрыты ваен. саюз Германіі, Італіі і Японіі (гл. Берлінскі пакт 1940). Пасля пралангацыі пакта 25.11.1941 на 5 гадоў да яго далучыліся яшчэ некалькі краін. Перамога краін Антыгітлераўскай кааліцыі ў 2-й сусв. вайне спыніла існаванне «Антыкамінтэрнаўскага пакту». с. 397
АНТЫКАРАЗІ́ЙНЫЯ ПАКРЫ́ЦЦІ , пакрыцці для аховы паверхні металічных вырабаў ад карозіі. Найб. пашыраныя антыкаразійныя пакрыцці: з металаў (хрому, цынку, нікелю, высакародных металаў і інш.) і іх сплаваў; з хім. злучэнняў металаў (аксіды, карбіды, нітрыды, фтарыды і інш.); з палімерных (фторпластавыя, поліэтыленавыя, поліізабутыленавыя, полівінілхларыдныя) і лакафарбавых пакрыццяў, а таксама кансервацыйныя замазкі (напр., бітум). Эфектыўнасць антыкаразійных пакрыццяў вызначаецца хім. і фазавым саставам, дасканаласцю будовы, трываласцю счаплення пакрыцця з асновай матэрыялу.
Антыкаразійныя пакрыцці бываюць анодныя ці катодныя адносна матэрыялу, які ахоўваюць. Анодныя змяншаюць, прадухіляюць карозію, катодныя могуць павялічваць яе, але пры гэтым паляпшаюць фіз.-мех. якасці матэрыялаў. Антыкаразійныя пакрыцці наносяць фарбаваннем, гальванічным, плазмавым, вакуумным, іонна-плазмавым і электрафарэтычнымі метадамі, хім. асаджэннем з газавай фазы і раствораў, плакіраваннем. Выбар метаду залежыць ад патрэбнага спалучэння матэрыялаў пакрыцця і асновы, неабходнай таўшчыні пакрыцця, магчымасці і неабходнасці яго аднаўлення ў эксплуатацыі. На Беларусі стварэннем антыкаразійных пакрыццяў займаюцца Бел. навукова-вытв. аб’яднанне парашковай металургіі, Бел. політэхн. акадэмія, Ін-т механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі. А.У.Белы. с. 397
АНТЫКВА́Р (ад лац. antiquarius аматар, знаўца старажытнасцяў), збіральнік і прадавец стараж. прадметаў, твораў мастацтва, рэдкіх кніг і інш. рэчаў. с. 397
АНТЫКЛІНА́ЛЬ (ад анты... + грэч. klinō нахіляю), антыклінальная складка, складка пластоў горных парод, павернутая пукатасцю ўгару, з больш стараж. пародамі ў ядры. Найб. уласцівыя складкавым горным сістэмам Зямлі. Бывае прамая, нахіленая, ляжачая, перакуленая. Месца перагіну пластоў наз. замком антыкліналі (скляпеннем), бакі — крыламі. Антыкліналі, у якіх адносіны шырыні да даўжыні складаюць 1/3, наз. брахіантыкліналямі, круглаватыя ў плане антыкліналі — купаламі. На Беларусі пашыраны ў пародах крышт. фундамента (Ваўкавыская, Івацэвіцка-Вілейская, Пружана-Ашмянская) і платформавага чахла, пераважна ў дэвонскіх саляносных, подсцільных і перакрываючых іх адкладах Прыпяцкага прагіну (Васілевіцкая, Мышанская, Старобінская і інш.), дзе ўзніклі ў выніку разломных і галакінетычных рухаў у познім палеазоі і мезазоі. М.А.Нагорны. с. 397
АНТЫКЛІНО́РЫЙ (ад антыкліналь + грэч. oros гара), буйны комплекс складкавых структур зямной кары, які ўзнік у геасінкліналях. Характэрны агульны ўздым і заляганне найб. стараж. парод у цэнтр. частцы, форма выцягнутага скляпення. Восевыя плоскасці складак антыклінорыю часта размешчаны веерападобна і нахілены ад цэнтра да перыферыі. Мае сотні кіламетраў у даўжыню і дзесяткі ў шырыню (В.Каўказ, Уралтау і інш.). М.А.Нагорны. с. 397
АНТЫКО́СТЫ (Anticosti), востраў у заліве Св. Лаўрэнція, тэр. Канады. Пл. 7,9 тыс. км2. Раўнінны (выш. да 192 м), укрыты цемнахвойнай тайгой, балотамі. Порт — Пор-Менье. с. 397
АНТЫЛАГІ́ЗМ (ад анты... + грэч. logos розум), формула логікі, якая адлюстроўвае несумяшчальнасць пасылак катэгарычнага сілагізму з адмаўленнем яго заключэння. У аснове антылагізму ляжаць законы лагічнага вываду, паводле якіх вынік не можа быць памылковым, калі пасылкі праўдзівыя. Тэорыя антылагізму — адзін з варыянтаў сілагістыкі. с. 397
АНТЫЛІВА́Н , Джэбель-эш-Шаркі, платопадобны горны масіў у Сірыі і Ліване. Даўж. каля 100 км. Выш. да 2814 м (г. Эш-Шэйх). Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў. На стромкіх зах. схілах, павернутых да ўпадзіны Бекаа, пашыраны міжземнаморскія лясы і вечназялёныя хмызнякі, на ўсходніх — паўпустыні. Праз Антыліван праходзіць аўтамаб. шаша і чыгунка Дамаск—Бейрут. с. 397
АНТЫЛОПЫ , групы жывёл атр. парнакапытных сям. пустарогіх за выключэннем быкоў, буйвалаў, казлоў і бараноў. Пашыраны ў Афрыцы, Еўразіі, Паўн. Амерыцы. 30 родаў, каля 80 відаў. Да роду антылоп (Antilope) належыць толькі індыйская антылопа гарна. У стэпах і саваннах Афрыкі жывуць буйныя каровіны антылопы — гну і бубалы, горная антылопа (Hippotragus niger). Паўпустыні і пустыні Афрыкі насяляюць конскія антылопы (Hippotragus), орыксы, адакс (Addax nasomaculatus). У пустынях, стэпах і лесастэпах Афрыкі і Азіі жывуць газелі, да якіх належаць джэйран і дзерэн. Спосаб жыцця стадны. Многія занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Выш. ў карку ад 25 с (карлікавыя антылопы — Neotraginae) да 180 см (антылопа Кана — Taurotragus oryx), маса ад 8 кг да 1000 кг. Рогі прамыя і кароткія (ад 1,5 см) або доўгія (да 150 см) і выгнутыя ў выглядзе дугі або штопара. Афарбоўка ад светлай жоўта-пясчанай да шэра-блакітнай або амаль чорнай. Нараджаюць 1—3 цялят. Кормяцца травяністай расліннасцю, радзей лісцем дрэў. Аб’екты палявання; выкарыстоўваюцца мяса, скура, рогі. с. 397
АНТЫ́ЛЬСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ , цёплае паверхневае цячэнне Атлантычнага ак., на ПнУ ад В. Антыльскіх а-воў. Т-ра вады ў лютым 25, у жн. 28 °С. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Абмывае Антыльскія і Багамскія а-вы, ад в-ва Пуэрта-Рыка з’яўляецца працягам Паўночнага Пасатнага цячэння, на Пн злучаецца з цячэннем Гальфстрым. с. 397
АНТЫ́ЛЬСКІЯ АСТРАВЫ́ (ісп. Antillas), архіпелаг у Атлантычным ак. паміж Паўн. і Паўд. Амерыкай (Вест-Індыя). Падзяляецца на Вялікія Антыльскія астравы і Малыя Антыльскія астравы. Пл. 220 тыс. км2. Антыльскія астравы мацерыковага і вулканічнага паходжання, паверхня б.ч. гарыстая (найвыш. г. Дуартэ, 3175 м, на в-ве Гаіці), характэрна моцная сейсмічнасць (акрамя раўніннай ч. Кубы). Клімат трапічны вільготны. Расліннасць — саванна, захаваліся ўчасткі лістападных і вечназялёных лясоў і хмызнякоў. Жывёльны свет: грызуны, лятучыя мышы, з паўзуноў кракадзілы, яшчаркі, змеі. На Антыльскіх астравах дзяржавы Антыгуа і Барбуда, Барбадос, Гаіці, Грэнада, Дамініка, Дамініканская Рэспубліка, Куба, Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Сент-Кітс і Невіс, Сент-Люсія, Трынідат і Табага, Ямайка, а таксама ўладанні ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Нідэрландаў, ч. тэр. Венесуэлы. с. 398
АНТЫМАНІ́Т (ад позналац. antimonium сурма), сурмяны блішчак, стыбніт, мінерал класа сульфідаў Sb2S3. Мае 71,4—71,8% сурмы. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Утварае прызматычныя, ігольчастыя крышталі, суцэльныя, зярністыя, радыяльна-прамяністыя агрэгаты. Колер свінцова-шэры да чорнага. Бляск металічны. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 4,5—4,6 г/см3. Паходжанне гідратэрмальнае, радзей у свінцова-цынкавых радовішчах і інш. Галоўная руда сурмы. с. 398
АНТЫМЕТАБАЛІ́ТЫ , прыродныя або сінтэтычныя біялагічна актыўныя рэчывы, па хім. прыродзе блізкія да звычайных прадуктаў абмену рэчываў (метабалітаў) арганізма і здольныя ўступаць з імі ў канкурэнтныя, антаганістычныя адносіны. Да важнейшых антыметабалітаў належаць антывітаміны, антыгармоны, антыферменты. Структурныя аналагі адпаведных вітамінаў, гармонаў, ферментаў, медыятараў і інш., якія ў біяхім. рэакцыях займаюць іх месца або блакіруюць пэўныя рэцэптары і тым змяняюць цячэнне важных фізіял. працэсаў. Пры пэўных умовах антыметабаліты могуць не толькі парушаць, але і нармалізаваць біяхім. працэсы, таму выкарыстоўваюцца для лячэння некаторых хвароб (у першую чаргу выкліканых парушэннямі абмену рэчываў). с. 398
АНТЫМУТАГЕ́НЫ (ад анты... + мутагены), хімічныя і фізічныя фактары, здольныя паніжаць або прадухіляць дзеянне мутагенаў, у выніку чаго змяншаецца частата мутацый.
Адкрыты ў 1950-я г. Натуральныя антымутагены забяспечваюць захаванне пэўнага ўзроўню спантанных мутацый. Сярод іх важнейшымі з’яўляюцца некаторыя ферментныя сістэмы і метабаліты, якія «выпраўляюць» папсаваныя мутагенам участкі храмасом або перашкаджаюць іх узнікненню. Пры штучным мутагенезе мутацыйны эфект можа быць паніжаны або зняты радыепратэктарамі (сульфгідрыльныя злучэнні, моцныя аднаўляльнікі тыпу Na2S2O3, некаторыя спірты і вуглякіслыя солі) або ўздзеяннем некаторых фіз. фактараў (святло, т-ра, ультрафіялетавыя прамяні) рознай інтэнсіўнасці. с. 398
АНТЫНЕЙТРО́Н (<SIGN> або ñ), антычасціца нейтрона, якая адрозніваецца ад яго знакамі барыённага зараду і магнітнага моманту. Зарэгістраваны ў 1956 амер. вучонымі пры рассейванні пучка антыпратонаў у рэчыве. с. 398
АНТЫНЕЙТРЫ́НА (<SIGN> або <SIGN>), антычасціца нейтрына, якая адрозніваецца ад яго знакам лептоннага зараду і спіральнасцю. Мае спін 1/2 і масу такую ж, як і маса нейтрына. Існуюць 3 тыпы антынейтрына: электроннае, мюоннае і таўоннае, якія ўдзельнічаюць у працэсах слабага ўзаемадзеяння разам з электронам, мюонам і цяжкім лептонам адпаведна. с. 398
АНТЫНО́Й (лац. Antinous; каля 110, Віфінія — 130), грэчаскі юнак, любімец рым. імператара Адрыяна. Патануў у Ніле (магчыма, прынёс сябе ў ахвяру), пасля чаго быў абагатвораны. На месцы гібелі Антыноя засн. г. Антынопаль, пабудаваны храм, у яго гонар створаны шматлікія статуі і гемы, выпушчаны манеты. с. 398
АНТЫНО́МІЯ (ад грэч. antinomia супярэчнасць у законе), супярэчнасць паміж двума суджэннямі, кожнае з якіх аднолькава лагічна даказальнае. Паняцце «антыномія» ўзнікла ў антычнасці (Платон, Арыстоцель). Стараж.-грэч. філосафы ў сэнсе антыноміі часцей выкарыстоўвалі тэрмін «апарыя». Шмат увагі фармулёўцы і аналізу антыноміі аддавалі схаластычныя логікі. Кант выкарыстоўваў паняцце «антыномія», спрабуючы апраўдаць асн. тэзіс сваёй філасофіі, паводле якога розум не можа выйсці за межы пачуццёвага вопыту і пазнаць «рэч у сабе». Вучэнне Канта пра антыномію развіта ням. класічным ідэалізмам як фундаментальная перадумова дыялект. логікі. Гегель крытычна прааналізаваў кантаўскае вырашэнне пытання антыноміі і паказаў, што супярэчнасць — неад’емная аб’ектыўная характарыстыка духу, які знаходзіцца ў развіцці, гіст. быцця і мыслення. У дыялект. матэрыялізме антыномія разглядаецца ў рамках вучэння пра дыялект. супярэчнасці (адрознівае супярэчнасці ад парадоксаў). Пастаноўка навук. праблем у форме антыноміі і іх вырашэнне — важнае звяно ў тэарэт. адлюстраванні дыялект. супярэчнасці аб’ектыўнай рэальнасці.
Літ.: Манеев А.К. Философский анализ антиномии науки. Мн., 1974. с. 398
АНТЫПАСА́ТЫ (ад анты... + пасаты), заходні перанос паветра ў трапасферы трапічных шырот над слоем усх. вятроў — пасатаў. Развіты на выш. 2—3 км каля тропікаў, да 10 км і больш (бліжэй да экватара). З’яўляюцца перыферыйнай часткай зах. пераносу паветра, які пануе ў верхняй трапасферы і ніжняй стратасферы Паўн. і Паўд. паўшар’яў зямнога шара. с. 399
АНТЫПА́ТЫЯ (грэч. antipatheia), пачуццё непрыязнасці, непрыхільнасці да каго-н. або чаго-н.; процілеглае — сімпатыя. с. 399
АНТЫПЕДАГО́ГІКА , плынь у педагогіцы, якая грунтуецца на адмаўленні выхавання як мэтанакіраванага працэсу фарміравання асобы. Узнікла ў 1970-я г. ў ЗША і краінах Зах. Еўропы. Яе тэарэтыкі [К.Берэйтэр (ЗША), М.Манані (Францыя), А.Мілер (Швейцарыя), Р.Шэрэр, Э. фон Браўнмюль, К.Рутчкі (ФРГ) і інш.] зыходзяць з культ.-антрапал. уяўленняў пра глыбокую раз’яднанасць пакаленняў як непазбежны вынік развіцця сучаснай цывілізацыі, паколькі дарослыя з прычыны хуткіх сац.-культ. змен не могуць перадаць дзецям той тып культуры, які стаў для моладзі рэальнай апорай у жыцці. Прадстаўнікі антыпедагогікі лічаць выхаванне сістэмай траўміруючага кантролю (а то і прамога гвалтавання) над асобай, яно выклікае патагенныя для самасвядомасці асобы працэсы, разбурае псіхічнае здароўе маладога пакалення, якому патрабаванні цывілізацыі не пад сілу. На іх думку, толькі спантаннае фарміраванне чалавека вядзе да гуманізацыі грамадства. с. 399
АНТЫПЕРЫСТА́ЛЬТЫКА (ад анты... + перыстальтыка), хвалепадобнае скарачэнне сценак полых трубчастых органаў (стрававальнага тракту, страўніка, мачаточнікаў і інш.) чалавека і жывёл, пры якім іх змесціва перамяшчаецца ў напрамку, адваротным звычайнаму. Фізіял. ўласцівасць тоўстых кішак. У тонкіх кішках, страўніку ў норме адсутнічае, узнікае пры рвоце і некаторых паталаг. з’явах. с. 399
АНТЫПІРАГЕ́НЫ (ад анты... + грэч. pyr агонь + genos нараджэнне), рэчывы, якія прадухіляюць самазагаранне вугалю, рудаў, торфу і інш. Як антыпірагены выкарыстоўваюць ваду, сілікаты натрыю, плёнкаўтваральныя растворы, інгібітары акіслення і інш. Прызначаны для прадухілення пажараў у рудніках. с. 399
АНТЫПІРЭ́НЫ (ад анты... + грэч. pyr агонь), рэчывы або сумесі, якія зніжаюць гаручасць матэрыялаў арган. паходжання (драўніны, пластмасаў, тканін і інш.). Падзяляюцца на інертныя і актыўныя (уступаюць у хім. рэакцыю з матэрыяламі). Найб. пашыраны гідраксід алюмінію, злучэнні бору, фосфару (фасфаты), хлор- і бромвытворныя аліфатычных і араматычных вуглевадародаў. Выкарыстоўваюць як растворы для прамочвання матэрыялаў, у саставе фарбаў. с. 399
АНТЫПО́ДАЎ АСТРАВЫ́ (англ. Antipodes Islands), група скалістых астравоў у паўн. ч. Ціхага ак. Належаць Новай Зеландыі. Пл. 61 км2. Выш. да 400 м. Назва абумоўлена іх месцазнаходжаннем амаль процілеглым Грынвічу (49°4’ паўд. ш. і 178°43’ усх. д.), ад якога вядзецца адлік мерыдыянаў. с. 399
АНТЫПО́ДЫ [ад анты... + грэч. pus (podos) нага], 1) жыхары дыяметральна процілеглых пунктаў на паверхні зямнога шара. У пераносным сэнсе — людзі з процілеглымі поглядамі, густамі або рысамі характару. 2) Антыподы ў біялогіі — клеткі, размешчаныя ў процілеглым яйцаваму апарату (яйцаклеткі і сінергіды) краі зародкавага мяшка пакрытанасенных раслін. Колькасць іх ад 1 да 300 (часцей 3). Нярэдка антыподы моцна разрастаюцца і садзейнічаюць перадачы пажыўных рэчываў з тканак семязавязі зародку. с. 399
АНТЫПРАТО́Н (<SIGN> або <SIGN>), антычасціца, якая мае спін і масу, роўную спіну і масе пратона і адрозніваецца ад яго знакамі эл. зараду, барыённага зараду і магнітнага моманту. Адкрыты ў 1955 амер. вучонымі. Паводле закону захавання ліку барыёнаў, антыпратон можа нарадзіцца толькі ў пары з пратонамі (ці нейтронам, калі дазваляе закон захавання эл. зараду) і пры яго сутыкненні з пратонамі і нейтронамі (нуклонамі) ядраў рэчыва адбываецца анігіляцыя і ўтвараюцца 4—5 пі-мезонаў. с. 399
АНТЫРА́ДЫ , від стабілізатараў палімераў, якія павышаюць стойкасць палімераў да дзеяння іанізавальных выпрамяненняў. Найб. эфектыўныя антырады: нафталін, антрацэн, фенантрэн, тыяфенолы, тыянафтолы і інш. Прымаюць паглынутую палімерам энергію і рассейваюць яе ў выглядзе цяпла ці флуарэсцэнцыі. Антырады ўводзяць у палімер пры яго перапрацоўцы да 10% ад масы палімеру. с. 399
«АНТЫРАМА́Н» , гл. «Новы раман». с. 399
АНТЫРЫ́НУМ , род кветкавых раслін, гл. Ільвіны зеў. с. 399
АНТЫРЭ́ЧЫВА , рэчыва, якое складаецца з антычасціц. Ядры атамаў антырэчыва складаюцца з антыпратонаў і антынейтронаў, абалонкі атамаў — з пазітронаў. Сутыкненне аб’ектаў з рэчыва і антырэчыва павінна прыводзіць да анігіляцыі, у выніку якой утвараецца жорсткае γ-выпрамяненне з энергіяй ≥ 70 МэВ. У 1965 амер. вучоныя пад кіраўніцтвам Л.Ледэрмана зарэгістравалі ўтварэнне ядраў антыдэйтэрыю, у 1970 сав. вучоныя пад кіраўніцтвам Ю.Д.Пракошкіна — ядры антыгелію-3. Значных назапашванняў антырэчыва ў Сусвеце пакуль не выяўлена, але касмалагічныя мадэлі Сусвету і яго ўтварэння не здымаюць пытання аб існаванні антырэчыва. с. 399
АНТЫСЕЙСМІ́ЧНАЕ БУДАЎНІ́ЦТВА , гл. Сейсмаўстойлівае будаўніцтва. с. 399
АНТЫСЕМІТЫ́ЗМ , праяўленне варожых адносін да яўрэяў (семітаў); адна з формаў нац. нецярпімасці, расізму і шавінізму. Гіст. карані антысемітызму ідуць ад часоў вымушанага масавага перасялення яўрэяў з Палесціны ў інш. краіны Рымскай імперыі (1 ст. н.э.), іх шматвяковых блуканняў па краінах Еўропы, дзе яны ўспрымаліся мясц. насельніцтвам як «іншароднае цела». У эпоху феадалізму ў Германіі, Аўстра-Венгрыі, Рас. імперыі яўрэі былі непаўнапраўнымі, падвяргаліся рэліг. і нац. ганенням, часта іх сялілі ў асобных, ізаляваных кварталах (гета). У выніку бурж. рэвалюцый гэтыя прававыя абмежаванні ў большасці краін зняты, але міфы пра «сусветную змову яўрэяў», іх вінаватасць у розных супярэчнасцях і няўстойлівасці жыцця перыядычна адраджаліся. Напр., у Расіі для яўрэяў у канцы 18 ст. была ўведзена мяжа аселасці, дзейнічалі законы, якія забаранялі ім купляць зямлю, паступаць на дзярж. службу, займаць афіцэрскія пасады ў арміі, служыць у паліцыі, працаваць на чыгунцы, у паштовых установах і інш. У 1880-я г. і ў перыяд рэвалюцыі 1905—07 па Расіі пракаціліся хвалі пагромаў, арганізатарамі якіх найчасцей выступалі паліт. паліцыя, шавіністычныя арг-цыі, аддз. чарнасоценнага «Саюза рускага народа» і інш. Асабліва жахлівыя формы набыў антысемітызм у фаш. Германіі і акупіраваных ёю краінах, калі гітлераўцы знішчылі каля 6млн. яўрэяў, у т.л. 3 млн. грамадзян б. СССР. Палітыка дзярж. антысемітызму праводзілася пасля вайны і кіраўніцтвам СССР, сведчаннем чаго сталі кампаніі супраць т.зв. касмапалітаў (1949), «справа ўрачоў» (1953) і інш. У сучасных умовах праяўленні антысемітызму ёсць у ЗША (т.зв. «негрыцянскі антысемітызм»), Францыі (Ле Пен і яго аднадумцы), у асяроддзі арабскіх экстрэмістаў, у дзейнасці праварадыкальных нацыяналістычных арг-цый Расіі і інш. краін.
На Беларусі, дзе яўрэі пражывалі з 14—16 ст., антыяўрэйскія акцыі напачатку мелі эпізадычны характар, пазней праяўляліся ў выступленнях на соймах, у магістратах і цэхах з патрабаваннямі абмежавання яўрэяў у правах. Найбольш антысемітызм праявіўся напярэдадні і ў час рэвалюцыі 1905—07. У вер. 1903 яўр. пагром адбыўся ў Гомелі, у якім удзельнічала і частка паліт. несвядомых рабочых чыг. майстэрняў. У кастр. 1905 чарнасоценцам удалося арганізаваць яўр. пагромы ў Полацку, Оршы, Рэчыцы і інш. У 1920-я г. яўр. пагромы на тэр. Беларусі ўчынялі польскія акупац. ўлады, атрады С.Булак-Балаховіча, бандыцкія фарміраванні. У гады сталінскага тэрору былі ліквідаваны створаныя ў 1920-я г. яўр. культ.-асв. арг-цыі і школы, распачаты рэпрэсіі супраць дзеячаў яўр. культуры. На тэр. Беларусі ў час яе акупацыі ням. фашыстамі створана 70 лагераў смерці (гета) і знішчана больш за 300 тыс. яўрэяў. Пасля вайны ўлады Беларусі (як і інш. рэспублік б. СССР) праводзілі палітыку скрытага антысемітызму, а сёння ён пакладзены ў аснову дзейнасці розных груповак і аб’яднанняў, якія стаяць на пазіцыях вялікадзяржаўнага шавінізму.
Літ.: Бебель А. Социал-демократия и антисемитизм. Спб., 1407; Ларин Ю. Евреи и антисемитизм в СССР. М.; Л., 1929; Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861—1904 гг. Мн., 1983. У.А.Семянюк. с. 399
АНТЫСЕ́ПТЫКА (ад анты... + грэч. sēptikos гніласны), комплекс лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на знішчэнне патагенных мікробаў у пашкоджаных тканках або арганізме ў цэлым, на папярэджанне або ліквідацыю інфекц. запаленчага працэсу. Пры мясцовай антысептыцы антысептычныя сродкі ўплываюць непасрэдна на інфекцыю ў ране, пры агульнай лек. рэчывы дзейнічаюць праз кроў.
У практыцы выкарыстоўваюць мех. (хірург. апрацоўка раны), фіз. (гіграскапічная павязка, ультрагук, ультрафіялетавыя прамяні), хім. (хлорзамяшчальныя злучэнні, к-ты, шчолачы, спірты і інш. рэчывы, якія знішчаюць ці стрымліваюць развіццё мікробаў, актывізуюць ахоўныя сілы арганізма і фагацытоз), біял. (антыбіётыкі, бактэрыяфагі) і спалучаныя метады антысептыкі. У хірург. практыку антысептыку ўпершыню ўвёў англ. хірург Дж. Лістэр (1867). с. 400
АНТЫСЕПТЫ́ЧНЫЯ СРО́ДКІ , антысептыкі, хімічныя рэчывы з процімікробным дзеяннем. Адрозніваюць антысептычныя сродкі з бактэрыястатычным (затрымліваюць рост і развіццё мікраарганізмаў) і бактэрыцыдным (знішчаюць мікраарганізмы) дзеяннем. Як антысептычныя сродкі ў медыцыне выкарыстоўваюцца для абеззаражвання ран, скуры, пры гнойна-запаленчых працэсах, для дэзінфекцыі ёд, хлор, пераксід вадароду, марганцавакіслы калій, сулема, спірты, карболавая кіслата і інш.; для кансервавання прадуктаў — воцатная, бензойная, саліцылавая кіслоты; для захавання драўніны, скуры, пластмасы, тэкст. вырабаў — фторысты натрый, медны купарвас, антрацэнавае, сланцавае масла і інш. с. 400
АНТЫСТА́ТЫКІ , хімічныя злучэнні, якія зніжаюць статычную электрызацыю палімерных рэчываў. Дзеянне антыстатыкаў павышае электраправоднасць сінт. матэрыялаў і абумоўлівае ўцечку зараду з іх. Як антыстатыкі выкарыстоўваюцца высокадысперсныя электраправодныя рэчывы (напр., сажа, графіт, аксіды металаў), паверхнева-актыўныя рэчывы, плёнкаўтваральныя палімеры (напр., поліакрылавая кіслата, полістыролсульфакіслата). Антыстатыкі наносяць на паверхню сінт. валокнаў, пластмасаў, тэкст. вырабаў ці ўводзяць у састаў матэрыялу (да 50% ад масы). Статычная (наведзеная) электрычнасць дрэнна ўплывае на чалавека (выклікае стомленасць і дыскамфорт), на паказанні высокаадчувальнай электроннай апаратуры. Для бытавых патрэб пажаданы выпуск антыстатыкаў у выглядзе аэразоляў. с. 400
АНТЫСФЕ́Н (Antisthenēs; каля 444 — каля 365 да н.э.), старажытнагрэчаскі філосаф, заснавальнік школы кінікаў. Вучань сафіста Горгія, потым Сакрата, пасля смерці якога адкрыў уласную школу. Лічыў паняцці абстракцыямі рэчаў, якія адзіныя рэальна існуюць. Вышэйшым крытэрыем ісціннасці і мэтай жыцця лічыў дабрачыннасць. Аддаваў увагу праблемам этыкі, прапагандаваў вяртанне да «натуральнага стану», адмову ад багацця, раскошы, пачуццёвай асалоды, вёў аскетычны лад жыцця. У сферы палітыкі адмаўляў дзяржаву, паліт. дзейнасць, сац. роўнасць і інш. сац. «ўмоўнасці». с. 400
АНТЫТАКСІ́НЫ (ад анты... + таксіны), спецыфічныя бялкі (антыцелы), якія ў адрозненне ад антыдотаў утвараюцца самім арганізмам чалавека і жывёл пад уплывам таксінаў і здольныя нейтралізаваць іх адмоўнае ўздзеянне. Па хім. прыродзе пераважна імунаглабуліны класа G. Нейтралізуюць таксіны, якія яшчэ не звязаны з клеткамі арганізма. З’яўляюцца адным з фактараў імунітэту і выконваюць гал. ахоўную ролю ў выпадках інтаксікацый арганізма. Антытаксіны — дзеючы пачатак антытаксічных сываратак, якія атрымліваюць праз імунізацыю жывёл абясшкоджанымі таксінамі або малымі дозамі натыўных таксінаў. Прэпараты антытаксінаў выкарыстоўваюць для прафілактыкі і лячэння дыфтэрыі, слупняку, батулізму, газавай гангрэны, стрэптакокавых і стафілакокавых захворванняў, укусаў ядавітых жывёл. с. 400
АНТЫТА́ЎР (Anti-Taurus), горы на Пд Турцыі, у цэнтр. ч. Таўра. Даўж. каля 200 км. Утвораны 2 паралельнымі хрыбтамі — Тахталы (выш. да 3054 м, г. Бей) і Бінбога (выш. да 2830 м, г. Бінбога). Складзены пераважна з асадкавых парод. На Пн — сухі стэп, на Пд — участкі хваёвых субтрапічных лясоў і хмызнякоў (фрыгана). с. 400
АНТЫТРЫНІТА́РЫІ (ад анты... + лац. trinitas тройца), прыхільнікі хрысц. плыняў і абшчын, якія адмаўляюць догмат пра трыадзінства Бога (Тройцу). Рух і вучэнне антытрынітарыяў бяруць пачатак у 2—3 ст., калі ўсталёўваліся асн. догматы хрысціянства. Вучэнне асуджана Усяленскімі саборамі, але ў сярэднія вякі яго прытрымліваліся прыхільнікі наміналізму, асобныя ерэтычныя рухі. Нярэдка ідэі антытрынітарызму былі своеасаблівай праявай вальнадумства. У сваіх поглядах антытрынітарыі абапіраліся на вучэнне неаплатанізму, пантэізм, зыходзілі з таго, што першапачатковае хрысціянства не прадпісвала ніякіх догматаў. Веру ў Тройцу яны лічылі лагічным непаразуменнем, народжаным недасканаласцю схаластычнага мыслення. З адмаўленнем Тройцы антытрынітарыі спалучалі пераасэнсаванне боскай прыроды Хрыста, што падрывала хрысц. версію замагільнага жыцця. Многія антытрынітарыі лічылі смерць натуральным працэсам, Святы дух трактавалі не як самастойную субстанцыю, а як атрыбут Бога-айца. Яны патрабавалі ўзгаднення палажэнняў рэлігіі з розумам, адстойвалі права кожнага чалавека свабодна чытаць і інтэрпрэтаваць Біблію.
Распаўсюджанне ідэй антытрынітарызму на Беларусі ў 16 ст. звязана з рэфармацыйным рухам у Зах. Еўропе, прадстаўнікі якога (Г.Бляндрата, П.Альтыяці, В.Джэнтылі і інш.) наведвалі Беларусь. Умацаванню руху антытрынітарыяў на Беларусі садзейнічалі таксама творы ісп. мысліцеля М.Сервета «Сем кніг памылковых поглядаў на Тройцу», «Аднаўленне хрысціянства» і інш. На аснове рэліг. рацыяналізму антытрынітарыяў фарміравалася айч. атэістычная думка (К.Бекеш, С.Лован, Ф.Даманеўскі, Ян Ліцыній Намыслоўскі, К.Лышчынскі і інш.). У 16 ст. ў руху антытрынітарыяў на Беларусі ўтварыліся 2 кірункі: памяркоўны і радыкальны. Прадстаўнікі першага (С.Будны, В.Цяпінскі і інш.) для абгрунтавання сваіх поглядаў выкарыстоўвалі ант. спадчыну і абвяргалі апалагетыку схаластыкі, якая пры дапамозе сафістыкі імкнулася абараніць хрысц. догматы. Яны адзначалі непазбежнасць сац. расслаення грамадства, выступалі ў абарону дзярж. ладу, былі прыхільнікамі яго паступовага эвалюц. ўдасканалення. Ідэолагі радыкальнай плыні (Якуб з Калінаўкі, Пётр з Ганёндза, Павел з Візны, М.Чаховіц), якія адстойвалі інтарэсы і грамадскія ідэалы нар. масаў, імкнуліся не да часовых рэформаў, а да радыкальных сац.-паліт. пераўтварэнняў, выступалі супраць прыватнай уласнасці, саслоўных прывілеяў, сац. і маёмаснай няроўнасці, патрабавалі скасавання дзярж. ін-таў. Большасць з іх адмоўна ставілася да філас. і тэалагічнай спадчыны, прызнавала толькі аўтарытэт Свяшчэннага пісання і асабістай веры. Важную ролю ў рацыяналізацыі дактрыны антытрынітарыяў, ператварэнні яе з рэліг. у філас. адыграла распаўсюджанне на Беларусі сацыніянства. Антытрынітарыі зазналі ганенне каталіцкай царквы і артадаксальнага пратэстантызму. У 1647 друкарні і школы антытрынітарыяў зачынены, а ў 1658—60 іх паслядоўнікі выгнаны з Рэчы Паспалітай. Вучэнне антытрынітарыяў працягвае існаваць, яго прытрымліваюцца многія пратэстанцкія абшчыны.
Літ.: Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1490; Саверчанка І.В. Сымон Будны: Гуманіст і рэфарматар. Мн., 1993; Szczucki L. Antytrynitaryzm w Europie wschodniej // Odrodzenie i Reformacja w Polsce. 1979. Т. 24. С.А.Яцкевіч. с. 400
АНТЫТЭ́ЗА (ад грэч. antithesis процістаўленне) у літаратуры, стылістычная фігура, супастаўленне кантрастных або процілеглых з’яў і паняццяў, якое ўтварае адзінае структурна-лагічнае цэлае. Семантычны кантраст звычайна перадаецца пры дапамозе антонімаў з выкарыстаннем рытмічнага і сінтаксічнага паралелізму (напр., «лепей з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці»). На аснове антытэзы будуюцца і вял. эпічныя творы, што выяўляецца ў іх назвах — «Вайна і мір» Л.Талстога, «Агонь і снег» І.Шамякіна. с. 401
АНТЫУТО́ПІЯ , плынь грамадскай думкі, прадстаўнікі якой адмаўляюць магчымасць стварэння дасканалага грамадства і лічаць, што любыя намаганні пабудаваць адвольна спраектаваны грамадскі лад прыводзяць да катастрафічных наступстваў. Гіст. антыутопія паходзіць ад сатыр. традыцыі Дж.Свіфта, Вальтэра, У.Ірвінга, С.Батлера, М.Е.Салтыкова-ІІІчадрына, Г.К.Чэстэртана, Г.Уэлса і інш. У раманах і публіцыст. творах Я.Замяціна («Мы»), О.Хакслі («Гэты цудоўны новы свет», «Малпа і сутнасць»), Дж.Оруэла («Ферма жывёл», «1984 год»), А.Кёстлера («Цемра ў поўдзень»), Л.Мэмфарда («Міф аб машыне») і інш. утапічныя праекты ўяўляюцца як насілле над чалавечай прыродай, якое вядзе да таталітарызму. Да твораў-антыутопій можна далучыць і раманы-папярэджанні Дж.Лондана, К.Чапека, А.Франса, Р.Брэдберы, А.Азімава, І.Яфрэмава і інш. Асаблівае пашырэнне антыутопія набыла пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 у Расіі, якая практычна пацвердзіла немагчымасць ажыццяўлення сац. ідэалаў. Як і утопія, антыутопія гал. чынам канструюецца з дапамогай метаду ідэалізацыі, але з адваротным знакам. Пры гэтым у ёй могуць выкарыстоўвацца прадказанні, у т.л. і навук. прагнозы. Антыутопія заснавана на абсалютызацыі аб’ектыўных негатыўных тэндэнцый і ўяўляе сабой вобразатвор абсалютна недасканалага, дрэннага і суб’ектыўна непажаданага з пункту погляду безумоўных агульначалавечых каштоўнасцяў грамадскага ладу. Антыутопія ў пэўнай меры выконвае і функцыю рэгулятара дзейнасці і функцыю папярэджання, перасцярогі ад утопіі. Створаны ў ёй вобраз грамадскага будучага можа выкарыстоўвацца ў якасці ідэалізаванага аб’екта ў сац. пазнанні.
Літ.: Бердяев Н. ...Смысл истории. М., 1990; Утопия и утопическое мышление. Антол. зарубеж. лит.: Пер. с англ., нем., фр. и др. М., 1991. Г.А.Антанюк. с. 401
АНТЫФАШЫ́ЗМ , ідэйна-паліт. плынь і грамадскі рух прадстаўнікоў грамадства, паліт. сіл розных светапоглядаў і ідэалогій, а таксама палітыка дэмакр. урадаў, накіраваная супраць фашызму. Узнік у Еўропе на пач. 1920-х г., каб процідзейнічаць уплыву фаш. арг-цый і партый на паліт. жыццё і дзярж. ўладу. Значнага размаху дасягнуў з устанаўленнем у 1930-я г. адкрытых фашысцкіх дыктатур у Германіі, Італіі, Іспаніі, актывізацыяй фаш. сіл у шэрагу інш. еўрап. краін. У 2-ю сусв. вайну антыфашызм з’явіўся асновай антыгітлераўскай кааліцыі, вызв. барацьбы народаў свету супраць дзяржаў «восі» (Германія, Італія, Японія). Пасля вайны антыфашызм садзейнічаў пераадоленню рэшткаў фашызму ў грамадскім жыцці, нац. аднаўленню і адраджэнню. Захоўвае значэнне як сродак процідзеяння неафашызму. В.І.Боўш. с. 401
АНТЫФАШЫ́СЦКАЕ ВЕ́ЧА НАРО́ДНАГА ВЫЗВАЛЕ́ННЯ ЮГАСЛА́ВІІ Заснавана ў 1942 як вышэйшы палітычны прадстаўнічы орган, які аб’ядноўваў усе патрыят. сілы Югаславіі для барацьбы супраць фаш. акупантаў. У ліст. 1943 пераўтворана ў вярх. заканад. орган краіны; выбраны Прэзідыум веча і створаны Нац. к-т вызвалення Югаславіі — часовы рэв. ўрад на чале з І.Броз-Ціта. У жн. 1945 перайменавана ў Часовую нар. скупшчыну, якая дзейнічала да выбараў ва Устаноўчую скупшчыну ў ліст. 1945. с. 401
АНТЫФАШЫ́СЦКАЯ ЛІ́ГА НАРО́ДНАЙ СВАБО́ДЫ , палітычная арг-цыя ў Бірме (цяпер М’янма) у 1944—64. Створана ў жн. 1944 як арг-цыя нац. фронту супраць яп. акупацыі краіны. Заснавальнікі — Камуніст., Нац. рэв. (з 1945 Сацыяліст.) партыі, Нац. армія і інш. Ліга ўзначальвала антыяпонскае паўстанне 1945, барацьбу за дзярж. незалежнасць Бірмы пасля вяртання ў краіну англічан (1945—47). У 1948—62 была кіруючай. Праграма Лігі прадугледжвала пабудову марксісцкай мадэлі сацыялізму ў спалучэнні з будызмам. У канцы 2-й сусв. вайны Ліга налічвала больш за 200 тыс. чал. Яе старшынямі былі Аун Сан (1944—47), У Ну (1947— 62). У 1958 Ліга падзялілася на 2 фракцыі, адна з якіх у 1960 стала Саюзнай партыяй, а другая захавала старую назву; абедзве распушчаны ў 1964. Пераемніцай Лігі стала створаная ў 1988 Нац. ліга за дэмакратыю на чале з Су Чжы, дачкой Аун Сана. с. 401
АНТЫФАШЫ́СЦКІ КАНГРЭ́С ДЗЕ́ЯЧАЎ КУЛЬТУ́РЫ 1936 у Львове, кангрэс прадстаўнікоў інтэлігенцыі Польшчы, Зах. Украіны і Зах. Беларусі. Скліканы 16—17.5.1936 з мэтай умацавання адзінага антыфаш. фронту. У ім удзельнічалі вядомыя дзеячы л-ры, мастацтва, навукі. У сваёй рэзалюцыі кангрэс выказаў пратэст супраць нац. прыгнёту, паліт. бяспраўя працоўных супраць праследаванняў дзеячаў культуры, ліквідацыі рабоча-сял. друку, распальвання міжнац. варожасці, заклікаў інтэлігенцыю змагацца за развіццё навукі і культуры народаў, прыгнечаных Польшчай, актывізаваць барацьбу супраць наступлення фашызму, падрыхтоўкі новай сусв. вайны. с. 401
АНТЫФАШЫ́СЦКІ НАРО́ДНЫ ФРОНТ у Заходняй Беларусі, масавы дэмакр.-вызв., антыфаш. народны рух. Развіўся на глебе барацьбы супраць наступлення сіл рэакцыі ў Польшчы і пагрозы вайны ў 2-й пал. 1930-х г. Ініцыятарам руху выступіла КПЗБ, якая зыходзіла з распрацаванай КПП у вер. 1935 платформы дзеянняў, у аснове якой былі праграмныя ўстаноўкі VII Кангрэса Камінтэрна (1935). У канцы 1935—36 паміж партыямі і арг-цыямі рознай паліт. арыентацыі (КПЗБ, Бунд, Паалей Цыён, Стронніцтво людовэ) створаны адзінафрантавыя к-ты і камісіі ў Беластоку, Вільні, Гродне, Баранавічах, Брэсце, Лідзе, Бельску і інш. У 1936 дасягнута дамоўленасць паміж прадстаўнікамі КПЗБ і Бел. хрысціянскай дэмакратыі пра сумесную барацьбу за школу на роднай мове. На працягу 1936—37 адбыўся шэраг выступленняў працоўных Зах. Беларусі (гл. Баранавіцкі адзінафрантавы мітынг працоўных 1936, Гродзенскія адзінафрантавыя выступленні працоўных 1936 і інш.) у абарону дэмакр. і сац. заваёў, супраць нац. прыгнёту, пачаўся масавы збор дэкларацый за адкрыццё школ на роднай мове. На развіццё антыфашысцкага народнага фронту адмоўна паўплывалі ўзмоцненыя рэпрэсіі польскіх улад і паліт. рэпрэсіі ў СССР, непаслядоўнасць і ваганні розных паліт. сіл. Роспуск у жн. 1938 КПП і КПЗБ практычна спыніў працэс складвання антыфашысцкага народнага фронту ў Зах. Беларусі. У.Ф.Ладысеў. с. 401
АНТЫФАШЫ́СЦКІ РУХ , зарадзіўся на пач. 1920-х г. са з’яўленнем на паліт. арэне фашызму, актывізаваўся з усталяваннем фаш. рэжымаў у Германіі, Іспаніі і інш. краінах. Да пач. 2-й сусв. вайны прайшоў у сваім развіцці некалькі этапаў, узбагаціўся практыкай барацьбы супраць спроб фаш. пераваротаў у Аўстрыі і Францыі (1934), Іспаніі (1936—39). Тэарэт. асновы антыфашысцкага руху распрацаваны прадстаўнікамі камуністычных, сацыял-дэмакр., хрысц.-дэмакр. партый. Гэта дало магчымасць ужо ў канцы 1920-х г. прыпыніць пагрозу фашызму, арганізаваўшы адзіны пралет. фронт, які ў далейшым стаў апорай шырокага дэмакр. фронту з удзелам пэўных слаёў буржуазіі. VII Кангрэс Камінтэрна (1935) выпрацаваў тактыку адзінага Народнага фронту. Аднак сектанцтва, дагматычны падыход да развіцця антыфашысцкага руху кіраўніцтва СССР і КПСС, якое абвінаваціла с.-д. партыі ў т.зв. сацыял-фашызме, і іх рэакцыя ў адказ, курс СССР на супрацоўніцтва з фаш. Германіяй у 1939—41, рэпрэсіі ў адносінах да шэрагу кампартый (асабліва Польшчы і Германіі) перашкодзілі рэалізацыі ідэй Нар. фронту. Найб. развіцця антыфашысцкі рух дасягнуў у час 2-й сусв. вайны, калі асновай барацьбы супраць фашызму стала антыгітлераўская кааліцыя. Усюды разгарнуўся Рух Супраціўлення, які стаў працягам антыфашысцкага руху даваен. перыяду. Значны ўклад у антыфашысцкі рух зрабілі і патрыёты Беларусі, якія ва ўмовах жорсткага акупац. рэжыму стварылі разгалінаваную сетку патрыят. і антыфаш. падполля, прынялі актыўны ўдзел у арганізацыі і развіцці партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну (гл. таксама Антыфашысцкія арганізацыі на Беларусі, Патрыятычнае падполле на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну). Гэта дало магчымасць Беларусі стаць адной з членаў-заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Пасля ваен.-паліт. разгрому асн. ачагоў фашызму (Германія, Італія, Японія) праблемы антыфашысцкага руху не былі зняты з парадку дня. У заканадаўстве шэрагу краін свету распрацаваны спец. законы, накіраваныя на забарону фашызму і ўмоў для яго дзейнасці, паколькі эканам., паліт., этн. і сац. ўмовы для адраджэння фаш. пагрозы захаваліся. А.А.Чалядзінкі. с. 401
АНТЫФАШЫ́СЦКІЯ АРГАНІЗА́ЦЫІ на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, падпольныя патрыятычныя арг-цыі, якія дзейнічалі пераважна ў зах. абласцях акупіраванай Беларусі. Узнікалі найчасцей па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам б. членаў КПЗБ і КСМЗБ. Асновай антыфашысцкіх арганізацый на Беларусі была ячэйка (група) з З—5 чал. на чале з сакратаром; 5—7 ячэек аб’ядноўваліся ў падраёны, 3—4 падраёны — у падп. раённую арг-цыю, якой кіраваў камітэт. На тэр. Беларусі дзейнічалі 2 абласныя (Беластоцкая і Брэсцкая), 3 акруговыя (Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая), 4 гарадскія (Беластоцкая, Брэсцкая, Гродзенская, Слонімская), 27 раённых антыфашысцкіх арганізацый, якія аб’ядноўвалі сотні груп, больш за 12 тыс. чал. Вакол іх групаваліся «сімпатыкі» (спачувальнікі), якія дапамагалі арганізоўваць барацьбу насельніцтва з акупантамі. Антыфашысцкія арганізацыі ўзаемадзейнічалі з партызанамі, дастаўлялі ім зброю, боепрыпасы, адзенне, медыкаменты, прадукты, здабывалі для іх разведінфармацыю, накіроўвалі да партызанаў мясц. жыхароў, вызваленых ваеннапалонных. Пасля стварэння падп. парт. органаў дзейнасць антыфашысцкіх арганізацый на Беларусі ўскладнілася, парт. к-ты часам вымушалі арг-цыі да самароспуску. Кіраўнікамі антыфаш. падполля былі І.П.Урбановіч, А.С.Азончык, М.Е.Крыштафовіч, Д.К.Сукачоў, Я.М.Афанасьеў, Б.І.Гардзейчык, А.М.Дурэйка, І.І.Жышко, А.Ф.Манкевіч, Ф.З.Місько, М.А.Несцярук, М.І.Паўлоўскі, М.М.Уладыка, М.Ф.Трында, В.В.Янушка і інш. с. 402
АНТЫФЕАДА́ЛЬНАЯ ВАЙНА́ 1648—51 на Беларусі. Народны антыфеад. рух на Беларусі супраць пануючага класа феадалаў у сярэдзіне 17 ст. пад уплывам паўстання на Украіне пад кіраўніцтвам Б.Хмяльніцкага перарос у антыфеадальную вайну. У падтрымку гэтага руху Хмяльніцкі паслаў на Беларусь казацкія атрады (загоны, у іх было шмат беларусаў) на чале з Галавацкім, Гладкім, І.Галотай, А.Нябабай і інш. Найб. актыўныя ваен. дзеянні адбыліся на Пд і ПдУ Беларусі. Летам і восенню 1648 казакі і сяляне-паўстанцы авалодалі Бабруйскам, Брагінам, Гомелем, Кобрынам, Мазыром, Пінскам і інш. Восенню 1648 сфарміраваны шляхецкія апалчэнні, якімі камандаваў польны гетман ВКЛ Януш Радзівіл, павялічана колькасць наёмнікаў. Каб ізаляваць бел. землі ад пранікнення казакоў, Радзівіл, сабраўшы 12—14 тыс. войска, накіраваў яго часткамі на чале з Мірскім, Валовічам і Я.Пацам да Пінска, Чачэрска і інш. гарадоў, захопленых паўстанцамі. У баі за Пінск загінула больш за 3 тыс. жыхароў, горад быў спалены, больш за 1500 паўстанцаў загінула ў баі за Чэрыкаў. На пач. 1649 урадавыя войскі вызвалілі ад казакоў і паўстанцаў Давыд-Гарадок, Тураў, Петрыкаў, Бабруйск і жорстка расправіліся з імі. У 1-й пал. 1649 войскі ВКЛ задушылі паўстанне. Летам 1649 на Беларусь зноў прыйшлі казацкія атрады Р.Гаркушы, С.Падабайлы, М.Крычэўскага і інш., да якіх далучаліся мясц. сяляне і гараджане. У баях загінулі казацкія атаманы Галота, М.Нябаба, Крычэўскі, Міхненка і інш. У ліп. адбылася Лоеўская бітва 1649. Ваен. дзеянні працягваліся да восені 1651. Пасля паражэння Б.Хмяльніцкага пад Берасцечкам і заключэння Белацаркоўскага дагавора 1651 казацкія атрады выведзены з Беларусі і вайна скончылася.
Літ.: Похилевич Д.Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы в XVI—XVIII вв. Львов, 1957; Шуляковский Е.Г. Участие белорусского народа в освободительной войне 1648—1654 гг. // Вопр. истории. 1954. № 5. с. 402
АНТЫФЕДЭРАЛІ́СТЫ (англ. Antifederalists), палітычная партыя ў ЗША ў 1787—91. Створана пад кіраўніцтвам Т.Джэферсана ў перыяд распрацоўкі і прыняцця канстытуцыі 1787 у процівагу федэралістам. Сац. база — фермеры, сельскія прадпрымальнікі, гар. дробная буржуазія, плантатары. Антыфедэралісты кіравалі барацьбой за прыняцце «Біля аб правах», выступалі супраць моцнай улады федэральнага ўрада — за прыярытэт правоў асобных штатаў і грамадзян, дэмакратызацыю канстытуцыі; у знешняй палітыцы падтрымлівалі рэв. Францыю. Пасля 1791 на базе антыфедэралістаў створана Дэмакр.-рэсп. партыя. с. 402
АНТЫФЕРАМАГНЕТЫ́ЗМ (ад анты... + ферамагнетызм), магнітаўпарадкаваны стан рэчыва, якому ў адсутнасць знешняга магн. поля адпавядае антыпаралельная арыентацыя магн. момантаў суседніх атамаў (іонаў) і нулявая намагнічанасць рэчыва ў цэлым. Выяўлены ў канцы 1920-х г., тэарэтычна абгрунтаваны Л.Неелем (1932, Францыя) і Л.Д.Ландау (1933).
Антыферамагн. структура — сістэма ўстаўленых адна ў адну магн. падрашотак, у вузлах якіх знаходзяцца іоны аднаго віду з аднолькавымі па значэнні і напрамку магнітнымі момантамі. У знешнім магн. полі антыферамагнетыкі слаба намагнічваюцца. Пры т-рах вышэй за Нееля пункт (TN) антыферамагн. парадак разбураецца за кошт цеплавога руху атамаў (іонаў) і антыферамагнетык пераходзіць у парамагн. стан (фазавы пераход 2-га роду), таму пры T=TN тэмпературныя залежнасці магн. успрымальнасці, цеплаёмістасці і інш. маюць анамаліі. На частотах, блізкіх да ўласнай частаты прэцэсіі магн. момантаў падрашотак, назіраецца антыферамагнітны рэзананс.
Літ.: Преображенский А.А., Бишард Е.Г. Магнитные материалы и элементы. 3 изд. М., 1986. Р.М.Шахлевіч. с. 402
АНТЫФЕРАМАГНЕ́ТЫК , рэчыва, у якім усталяваўся антыферамагнітны парадак магнітных момантаў атамаў ці іонаў. Рэчыва становіцца антыферамагнетыкам ніжэй за пэўную т-ру (TN; гл. Нееля пункт) і застаецца ім звычайна да Т=0 К. Да антыферамагнетыкаў адносяцца: цвёрды кісларод (α-мадыфікацыя пры ТN<24 К), хром (ТN=310 К), шэраг рэдказямельных металаў, многія злучэнні, у састаў якіх уваходзяць пераходныя металы (аксіды, фтарыды, сульфіды, галагеніды, карбанаты і інш.). Антыферамагнетыкі перспектыўныя для выкарыстання ў прыладах запісу і апрацоўкі інфармацыі, стварэння акустычных ліній затрымкі, як магн. элементы ў магнітааптычных запамінальных прыладах. с. 402
АНТЫФЕРАМАГНІ́ТНЫ ПУНКТ НЕ́ЕЛЯ , тое, што Нееля пункт. с. 402
АНТЫФЕРАМАГНІ́ТНЫ РЭЗАНА́НС , рэзкае павелічэнне паглынання энергіі электрамагнітных хваляў, што праходзяць праз антыферамагнетык, пры пэўных (рэзанансных) значэннях частаты і напружанасці прыкладзенага магн. поля; разнавіднасць электроннага магнітнага рэзанансу.
Пры антыферамагнітным рэзанансе ўзбуджаюцца рэзанансныя ўзаемна звязаныя ваганні вектараў намагнічанасці магн. падрашотак антыферамагнетыка адносна ўзаемнага размяшчэння і адносна напрамку прыкладзенага поля. Частата гэтых ваганняў вызначаецца значэннем эфектыўных магн. палёў, што ўздзейнічаюць на магн. моманты падрашотак (поле абменнага ўзаемадзеяння падрашотак, поле магн. анізатрапіі, вонкавае статычнае магн. поле). Антыферамагнітны рэзананс дае магчымасць выявіць значэнні эфектыўных магн. палёў у антыферамагнетыках, іх структуру і інш. ўласцівасці. с. 402
АНТЫФЕРМЕ́НТЫ (ад анты... + ферменты), спецыфічныя бялкі з групы антыметабалітаў, якія затрымліваюць або блакіруюць дзеянне ферментаў праз утварэнне з імі неактыўных комплексаў. Наяўнасць антыферментаў у органах і тканках ахоўвае іх ад разбуральнага ўздзеяння пэўных ферментаў (напр., сценкі страўніка і кішэчніка ад уздзеяння стрававальных ферментаў). Штучна сінтэзаваны лек. прэпараты, якія маюць уласцівасці антыферментаў, напр. эзерын, празерын, факурыт (дыякарб), трасілол і інш. с. 403
АНТЫФІДА́НТЫ , гл. ў арт. Рэпеленты. с. 403
АНТЫФО́ННАЕ СПЯВА́ННЕ (ад грэч. antiphonos які гучыць у адказ), папераменнае выкананне песнапення 2 харамі ці салістам і хорам.
Вытокі антыфоннага спявання ў найстаражытнейшых нар.-песенных формах выканання, у стараж.-грэч. трагедыі, дзе хор часта падзялялі на 2 паўхары, у кульце народаў Усходу. У хрысц. богаслужэнне антыфоннае спяванне ўведзена ў 1 ст. н.э., у зах. Хрысц. царкве — у 4 ст. У праваслаўнай царкве, як правіла, чаргаваліся спевы 2 жаночых або мужчынскага і дзіцячага хароў, у каталіцкай царкве — спевы свяшчэнніка, цэлага хору і яго часткі.
Карані ўсходнеслав. антыфоннага спявання ў карагодных песнях, якія суправаджаліся сыходным і разыходным рухам процілеглых радоў (напр., у песні «Проса» з формай руху «сцяна на сцяну», пашыранай у розных меладычных варыянтах у беларусаў, рускіх і ўкраінцаў). На Беларусі падобныя формы да нашага часу сустракаюцца ў Паазер’і і зах. раёнах (напр., у абрадзе «бараны», зафіксаваным у 1981 у Докшыцкім р-не, 3 групы спявачак па чарзе выконваюць строфы песень розных каляндарных жанраў у тым парадку, як яны размешчаны ў гадавым крузе). Яны ўласцівыя вясельным і жніўным песням. Своеасаблівую трактоўку набывае антыфоннае спяванне ў купальскай абраднасці. Л.П.Касцюкавец. с. 403
АНТЫФРА́ЗІС (грэч. antiphrasis) у літаратуры, стылістычная фігура, ужыванне слова ў процілеглым, звычайна іранічным, значэнні. Часцей сустракаецца ў сатыр. творах, напр. у байцы К.Крапівы «Мандат» пра асла гаворыцца: «Ну й розум. Вось дык галава!». с. 403
АНТЫФРЫ́З (ад анты... + лац. freeze замярзаць), вадкасць з нізкай тэмпературай замярзання, прызначаная для ахаладжэння рухавікоў унутр. згарання, радыёэлектроннай апаратуры, прамысл. цеплаабменнікаў, якія працуюць пры нізкіх т-рах. Як антыфрыз выкарыстоўваюць водныя растворы этыленгліколю, гліцэрыны, спіртоў (метылавага, этылавага і ізапрапілавага), неарган. соляў (пераважна хлорыстага кальцыю); т-ра замярзання залежыць ад прыроды і канцэнтрацыі рэчываў і можа быць ад -10 да -75 °С. У тэхніцы выкарыстоўваюць 52,6 і 66%-ныя растворы этыленгліколю з т-рай замярзання -40 і -65 °С адпаведна. с. 403
АНТЫФРЫКЦЫ́ЙНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ (ад анты... + лац. frictio трэнне), матэрыялы для дэталяў машын, якія працуюць ва ўмовах трэння слізгання (падшыпнікі, укладышы, утулкі і інш.). Антыфрыкцыйныя матэрыялы маюць высокую ўстойлівасць да зносу і карозіі, добрую прыработку, мінім. каэфіцыент трэння, вытрымліваюць мех. нагрузкі без змены ўласцівасцяў. Антыфрыкцыйныя ўласцівасці антыфрыкцыйных матэрыялаў залежаць ад структурнага стану паверхневых слаёў, мікратапаграфіі кантактуючых паверхняў і ўмоў фрыкцыйнага ўзаемадзеяння.
Найб. пашыраныя антыфрыкцыйныя матэрыялы: сплавы на аснове каляровых металаў (бабіты, бронза, латунь і інш.), чыгун, пластычныя масы, драўніна (у т.л. мадыфікаваная), кампазітына аснове металаў, металакерамікі і палімераў. Асобная група антыфрыкцыйных матэрыялаў — самазмазвальныя матэрыялы; яны змяшчаюць кампаненты (напр., графіт), якія выконваюць пры трэнні ролю змазвальнага асяроддзя. Для надання матэрыялам антыфрыкцыйных уласцівасцяў іх паверхню мадыфікуюць хіміка-тэрмічнай, лазернай, іонна-прамянёвай апрацоўкай, нанясеннем зносаўстойлівых пакрыццяў, паверхнева-пластычным дэфармаваннем. Антыфрыкцыйныя матэрыялы выкарыстоўваюць ва ўмовах сухога трэння (у газах, паветры, вакууме); для работы з малавязкімі вадкасцямі без змазвальнага дзеяння (вада, арган. растваральнікі), з вадкімі ці пластычнымі змазкамі. На Беларусі вывучэннем і стварэннем антыфрыкцыйных матэрыялаў займаюцца ін-ты механікі металапалімерных сістэм і фізіка-тэхнічны АН Беларусі, Беларускае НВА парашковай металургіі. А.У.Белы. с. 403
АНТЫ́ХРЫСТ , у хрысціянскай міфалогіі і тэалогіі праціўнік Ісуса Хрыста, які павінен з’явіцца ў канцы гісторыі (гл. Эсхаталогія) і ўзначаліць скрытую татальную вайну супраць хрысціянства, але будзе пераможаны ў час 2-га прышэсця Хрыста на Зямлю. Прароцтвы антыхрыстаў ёсць у старазапаветных кнігах Бібліі, яго прыход сімвалічна апісаны і ў Новым Запавеце. Увасабляе даўнюю варожасць «анёлаў цемры» да хрысціянства, поўнае адмаўленне хрысц. веры і маралі. Антыхрыст уяўляецца магутным чалавекам, надзеленым дэманічнай сілай Д’ябла, які прыходзіць у зманлівым абліччы Хрыста. Паводле апостала Паўла, у царстве антыхрыста людзі будуць самалюбівыя, зламоўныя, абыякавыя да любові і дабра, нахабныя, больш палюбяць раскошу, чым Бога. Антыхрыст — увасабленне дэманічнага пачатку ў чалавеку і грамадстве, спроба ўсталяваць бязбожную ўладу над зямлёй і космасам. Міфу пра антыхрыста прысвечаны фрэскі Л.Сіньярэлі, гравюры Л.Кранаха Старэйшага; аблічча антыхрыста апісаў Сімяон Полацкі ў творы «Жазло праўлення» (1667) і інш. У.М.Конан. с. 403
АНТЫЦЕ́ЛЫ , складаныя бялкі — імунаглабуліны, якія сінтэзуюцца клеткамі лімфатычнай тканкі чалавека і цеплакроўных жывёл пад уплывам антыгенаў. Здольныя спецыфічна звязвацца з імі ў імунныя комплексы, што забяспечваецца прасторавай узаемадапаўняльнасцю (камплементарнасцю) паверхняў малекул антыцел і антыгена. Дзякуючы рэакцыям звязвання антыцел з антыгенамі адбываецца нейтралізацыя мікробных таксінаў, імабілізацыя і ўстараненне мікраарганізмаў, чужародных арганізму бялкоў і поліцукрыдаў, а таксама ўласных клетак са змененай паверхневай мембранай. Адначасова яна ляжыць у аснове патагенетычнага механізма анафілаксіі, сываратачнай хваробы і аўтаімунных захворванняў. У лабараторнай практыцы рэакцыя выкарыстоўваецца для дыягностыкі хвароб, ідэнтыфікацыі мікраарганізмаў і асобных рэчываў. с. 403
АНТЫЦЫКЛО́Н (ад анты... + цыклон), вобласць павышанага ціску ў атмасферы. Ціск з максімумам у цэнтры дасягае 1025—1070 мб на ўзр. м. У папярочніку ад соцень да 2—3 тыс. км; ахоплівае трапасферу. Вятры накіраваны ад цэнтра да перыферыі антыцыклону, пад уплывам вярчэння Зямлі адхіляюцца ў Паўн. паўшар’і па гадзіннікавай стрэлцы, у Паўд. паўшар’і — супраць. Перамяшчаюцца са скорасцю 30—40 км/гадз з З на У, адхіляючыся да нізкіх шырот; некаторыя антыцыклоны маларухомыя.
У антыцыклонах пераважаюць сыходныя токі паветра, пры якіх адбываецца адыябатычнае награванне, таму т-ра на некалькі градусаў вышэй, чым у цыклонах. Аднак у зімовых маларухомых антыцыклонах над кантынентамі ўмераных шырот адбываецца моцнае выстуджванне паветра. Для тэрыторый, занятых антыцыклонамі, характэрны яснае і сухое надвор’е, тэмпературныя інверсіі, слабыя вятры. Узнікаюць антыцыклоны штодзённа, найб. у субтропіках (Азорскі антыцыклон) і над кантынентамі (Антарктычны антыцыклон, Азіяцкі антыцыклон і інш.). Па тэр. Беларусі за год праходзіць 15—16 антыцыклонаў, якія вызначаюць надвор’е каля 150 дзён. І.Ю.Куляшова. с. 403
АНТЫЦЫПА́ЦЫЯ (лац. anticiparatio ад anticipo прадугадваю), 1) у псіхалогіі і філасофіі здольнасць у той ці іншай форме прадбачыць развіццё падзей, з’яў, выніку дзейнасці; прадугадванне, загадзя складзенае ўяўленне пра што-небудзь. У псіхалогіі мае 2 значэнні: чаканне арганізмам пэўнай сітуацыі, што выяўляецца ў нейкай позе ці руху; уяўленне чалавекам выніку сваёй дзейнасці да яе ажыццяўлення. У філасофіі ідэя антыцыпацыі сустракаецца ўжо ў вучэнні стоікаў і эпікурэйцаў аб пралепсісе — агульным паняцці, якое ўзнікае ў свядомасці яшчэ да ўспрымання канкрэтных адзінкавых рэчаў непасрэдна з логасу. Кант разумеў пад антыцыпацыяй апрыёрнае (незалежнае ад вопыту) пазнанне прадметаў успрымання яшчэ да самога ўспрымання. 2) У логіцы — часовае прыняцце ў якасці даказанай пасылкі, якую мяркуецца абгрунтаваць пазней. 3) У эканоміцы — выплата грошай па даўгавым абавязацельстве раней за агавораны тэрмін. с. 403
АНТЫЧАСЦІ́ЦА , адна з аднолькавых па масе, часе жыцця, значэннях спіна і цотнасці элементарных часціц, якія маюць роўныя па модулі, але процілеглыя па знаку квантавыя лікі (зарады). Напр., электрон (е-) і пазітрон (е+) адрозніваюцца знакам эл. і лептоннага зарадаў і спіральнасці (палярызацыі); нейтрон (n) і антынейтрон (<SIGN>) — барыённага зараду і магн. моманту. У адпаведнасці з квантава-рэлятывісцкай прыродай элементарных часціц кожнай з іх адпавядае свая антычасціца, акрамя сапраўды нейтральных (не маюць ніякіх зарадаў) фатона, π0 -мезона, ρ0 -мезона, η0-мезона і j/ψ-часціцы. Характэрная асаблівасць пары часціца — антычасціца — здольнасць да анігіляцыі. Кожнаму працэсу эл.-магн. і моцнага ўзаемадзеянняў адпавядае аналагічны працэс, у якім усе часціцы заменены антычасціцамі, і наадварот. Эксперыментальна даказана існаванне антычасціц для ўсіх вядомых часціц. Зарэгістраваны найпрасцейшыя пасля антыпратона антыядры (антыдэйтрон, антытытрытый, антргелій). Прынцыпова магчыма існаванне антыатамаў, антымалекул і наогул антырэчыва з антыпратонамі, антынейтронамі і пазітронамі. А.А.Богуш. с. 404
АНТЫ́ЧНАЕ ВЕРШАСКЛАДА́ННЕ , від метрычнага вершаскладання, заснаваны на раўнамерным чаргаванні доўгіх і кароткіх складоў у радках. Узнікла ў 8 ст. да н.э. ў Стараж. Грэцыі, у 3 ст. да н.э. перайшло ў Рым. Асн. рытмічная адзінка антычнага верша — стапа з пэўным чаргаваннем доўгіх (-) і кароткіх (<SIGN>) складоў. Адзінка часу, неабходная для вымаўлення аднаго кароткага склада, наз. морай (у доўгім складзе былі 2 моры). Раўнамернае чаргаванне пэўных стоп стварала выразны метрычны малюнак, або метр; паўтарэнне той ці іншай колькасці аднолькавых стоп утварала памер вершаваны. Часам у вершаваных радках у строгай паслядоўнасці чаргаваліся розныя стопы (такія вершы наз. лагаэдамі).
Найб. важныя стопы: 3-морныя — ямб (<SIGN> -), харэй (- <SIGN>), трыбрахій (<SIGN><SIGN><SIGN>); 4-морныя — дактыль (- <SIGN><SIGN>), амфібрахій (<SIGN>-<SIGN>), анапест (<SIGN><SIGN> -), спандэй (- -); 5-морныя — бакхій (<SIGN> - -), амфімакр (- <SIGN> -), антыбакхій (- - <SIGN>) і 4 пеоны (- <SIGN><SIGN><SIGN>, <SIGN> - <SIGN><SIGN>, <SIGN><SIGN> - <SIGN>, <SIGN><SIGN><SIGN> -), 6-морныя — молас (- - -), харыямб (- <SIGN><SIGN> -), антыспаст, або ямбахарэй (<SIGN> - - <SIGN>), і 2 іонікі (<SIGN><SIGN> - - і - - <SIGN><SIGN>); 7-морныя — 4 эпітрыты (<SIGN> - - -, - <SIGN> - -, - - <SIGN> -, - - - <SIGN>}.
Найб. пашыраныя вершаваныя памеры антычнага вершаскладання — гекзаметр і пентаметр. Антычныя аўтары не ведалі рыфмы, аднак строга вытрымлівалі ў радках чаргаванне аднатыпных клаўзул. Асобныя радкі ядналіся ў строфы (алкеева страфа, сапфічная страфа, элегічны двуверш). Антычнае вершаскладанне зрабіла вял. ўплыў на ўсю еўрап. паэзію. У сілаба-танічным вершаскладанні захаваліся асн. прынцыпы метрычнай арганізацыі стапы, радка і страфы (толькі замест доўгіх складоў — націскныя, а замест кароткіх — ненаціскныя). У бел. сярэдневяковай паэзіі на лац. мове сістэмай антычнага вершаскладання карысталіся Я.Вісліцкі, І.Іяўлевіч, антычным вершам напісана паэма М.Гусоўскага «Песня пра зубра». В.П.Рагойша. с. 404
АНТЫ́ЧНАЕ МАСТА́ЦТВА старажытнагрэчаскае і старажытнарымскае мастацтва (1-с тыс. да н.э. — 1-я пал. 1-га тыс. н.э.). Зарадзілася на Пд Балканскага п-ва, на астравах Эгейскага архіпелага і зах. узбярэжжы М.Азіі. Найвышэйшы росквіт перажыло ў Грэцыі Старажытнай. Падзяляецца на архаіку (7—6 ст. да н.э.), класіку (5—4 ст. да н.э.), элінізм (канец 4—1 ст. да н.э.), рымскае мастацтва (3 ст. да н.э. — 5 ст. н.э.). У эпоху элінізму яго ўплыў пашырыўся на тэрыторыі, што прылягалі да Міжземнага і Чорнага мораў, на Б. і Сярэдні Усход (амаль да Індыі), дзе склаліся мясц. школы эліністычнага мастацтва. Традыцыі стараж.-грэч. і эліністычнага мастацтва атрымалі новае развіццё ў мастацтве Рыма Старажытнага. Лепшыя творы антычнага мастацтва, якія ў класічна ясных, узнёслых формах увасобілі высокія гуманіст. ідэалы, да нашага часу звязаны з уяўленнем аб маст. дасканаласці і недасягальным узоры, гарманічным харастве па законах прастаты, раўнавагі, меры. Я.Ф.Шунейка. с. 404
АНТЫ́ЧНАСЦЬ (ад лац. antiquus старажытны), тэрмін, які абазначае старажытнасць, даўніну; пераважна ўжываецца ў дачыненні да грэка-рымскай даўніны і ўсёй сукупнасці яе праяў. Ахоплівае перыяд з 9 ст. да н.э. Да 476 н.э. (падзенне Зах. Рым. імперыі). Тэрмін «антычнасць» сфарміраваўся ў эпоху Адраджэння, калі разам з абуджэннем цікавасці да грэка-рымскай культуры ўзніклі паняцці антычнае мастацтва, ант. л-ра, антычная філасофія, ант. гісторыя і інш. У ант. грамадстве нарадзіліся агульначалавечыя каштоўнасці, якія пазней вызначаны як гуманізм, дэмакратыя, патрыятызм. Тыповай формай ант. дэмакратыі сталі дзяржава-поліс у грэкаў і цывітас (гарадская абшчына) у рымлян (адсюль паходжанне’ слоў «цывільны», «цывілізацыя»). У антычнасці расквітнелі розныя філас. сістэмы, развіваліся этыка, эстэтыка, гісторыя, тэатр, архітэктура і скульптура, асновай заканадаўства многіх краін стала антычнае права. Гуманіст. ідэі ант. культуры паўплывалі на развіццё культуры ўсіх еўрап. народаў, асаблівае месца ў навуцы заняла лац. мова. Больш падрабязныя і канкрэтныя звесткі пра антычнасць гл. ў арт. Грэцыя Старажытная, Рым Старажытны, Рабаўладальніцкі лад, Элінізм і інш.
Літ.: Античная цивилизация. М., 1973; Штаерман Е.М. Роль античного наследия в европейской культуре // История Европы. М., 1988. Т. 1. К.А.Равяка. с. 404
АНТЫ́ЧНАЯ ФІЛАСО́ФІЯ , сукупнасць філасофскіх вучэнняў старажытнагрэчаскага і старажытнарымскага грамадстваў у 7 ст. да н.э. — 6 ст. н.э. У сваім развіцці прайшла 4 перыяды: узнікненне і фарміраванне (канец 7—6 ст. да н.э.), росквіт (5—4 ст. да н.э.), пачатак заняпаду (3—1 ст. да н.э.), заняпад (1—5 ст. н.э.). Узнікла ў іанійскіх калоніях Стараж. Грэцыі ў выглядзе натурфіласофіі і адлюстроўвала светапогляд прамыслова-гандлёвага класа. Адной з першых філас. школ была мілецкая (Фалес, Анаксімандр, Анаксімен), для якой характэрны стыхійны матэрыялізм, наіўная дыялектыка, наяўнасць элементаў міфалогіі, антрапамарфізму і пантэізму. Са стараж.-грэч. філосафам Гераклітам звязваюць першыя спробы выявіць адзіную аб’ектыўна-лагічную заканамернасць (дыялектыку) у любым працэсе. У перыяд яе росквіту сфарміраваліся Акадэмія Платона, Лікей Арыстоцеля. Філасофія стала навукова арыентаванай дысцыплінай са строга акрэсленымі прадметамі, логіка-гнасеалагічнымі прынцыпамі, катэгарыяльным апаратам, мэтамі і задачамі. Усебакова распрацаваны найважнейшыя часткі філасофіі — анталогія, гнасеалогія, вучэнне пра грамадства і дзяржаву, логіка, этыка, эстэтыка, псіхалогія, а таксама касмалогія, матэматыка і інш. прыродазнаўчыя дысцыпліны. У філасофіі аформіліся 2 асн. кірункі — матэрыялістычная лінія Дэмакрыта і ідэалістычная лінія Платона, дыялектычны (Геракліт) і метафізічны (элеяты) падыходы ў трактоўцы быцця. Страта грэч. гарадамі самастойнасці негатыўна паўплывала на культуру і філасофію. У 3—1 ст. да н.э. ў філасофіі прасочваюцца 3 гал. плыні — скептыцызм, эпікурэізм і стаіцызм. З агульнатэарэт. пытанняў (праблем быцця, гнасеалогіі, дзярж. ладу) акцэнт у іх перамясціўся ў бок пошукаў канкрэтных прынцыпаў асабістых паводзін, якія дазволілі б дасягнуць шчасця асобнаму чалавеку. Сац.-эканам. і паліт. супярэчнасці Рымскай імперыі на пач. н.э. садзейнічалі пашырэнню рэліг. вучэнняў, пад уплыў якіх трапіла і філасофія. Рэліг. скіраванасцю характарызаваліся школы неапіфагарэізму і неаплатанізму, хоць у цэлым яны не прытрымліваліся афіц. ідэалогіі хрысціянства. У пач. 6 ст. н.э. дэкрэтам імператара Юсцініяна філас. школа платанізму ў Афінах закрыта. Антычная філасофія — адзін з важнейшых этапаў развіцця філасофіі і філас. культуры. Яе заслуга ва ўсеабдымным і сістэматычным абгрунтаванні філасофіі як навук. тэорыі, развіцці сістэмы паняццяў, у распрацоўцы ці пастаноўцы ўсіх асн. філас. праблем.
Літ.: Антология мировой философии. Т. 1, ч. 1. М., 1969; Асмус В.Ф. Античная философия. 2 изд. М., 1976; Вернан Ж.-П. Происхождение древнегреческой мысли: Пер. с фр. М., 1988. Т.І.Адула. с. 405
АНТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР , паняцце, якое аб’ядноўвае тэатр Грэцыі Старажытнай і краін Б. Усходу, што развіваўся пад яго ўплывам, і тэатр Рыма Старажытнага. У перыяд развіцця антычны тэатр (6 ст. да н.э. — 4—5 ст. н.э.) у Еўропе ўпершыню створана сапраўднае тэатр. мастацтва, узніклі першыя ўзоры пастаянных тэатр. збудаванняў (тэатр у Эпідаўры), тэатр. машын і дэкарацыйнага афармлення спектакляў. Вопыт і традыцыі антычнага тэатра маюць моцны ўплыў на тэорыю і практыку еўрап. т-ра новага часу. с. 405
АНТЫ́ЧНЫЯ ЛІТАРАТУ́РЫ , гл. раздзел Літаратура ў арт. Грэцыя Старажытная, Рым Старажытны. с. 405
АНТЭ́Й , у грэчаскай міфалогіі волат, уладар Лівіі, сын Пасейдона і Геі. Быў непераможны, пакуль дакранаўся да зямлі, якая давала яму новыя сілы. Загінуў у паядынку з Гераклам, які адарваў Антэя ад зямлі і задушыў. Гэты сюжэт адлюстраваны на франтоне храма Геракла ў Фівах, у шматлікіх жывапісных творах Л.Кранаха Старэйшага, Г.Бальдунга (Грына), Я.Тынтарэта, Дж. Цьепала і інш. с. 406
«АНТЭ́Й» , Ан - 22, транспартны (грузавы) самалёт. Створаны ў 1964 у КБ сав. авіяканструктара А.К.Антонава. Мае 4 турбавінтавыя рухавікі магутнасцю 11 МВт кожны. Узлётная маса 250 т, скорасць 740 км/гадз, далёкасць палётаў 5—11 тыс. км. Перавозіць груз да 80 т на адлегласць 5 тыс. км. На «Антэі» ўстаноўлена 15 сусв. рэкордаў. с. 406
АНТЭ́Й , позназімовы сорт яблыні селекцыі Бел. НДІ пладаводства. Раянаваны ў Беларусі.
Дрэва сярэднярослае, пладаносіць на 6—7-ы год пасля пасадкі. Крона круглавата-конусападобная, рэдкая. Лісце яйцападобнае, маршчыністае, даволі вялікае. Сорт скараплодны, ураджайны. Плады сярэднія і вялікія, круглавата-канічныя, крыху пляскатыя, часам шырокарабрыстыя, захоўваюцца да сярэдзіны красавіка. Скурка светла-зялёная з цёмна-бардовым адценнем. Мякаць белая з зеленаватым адценнем, сакаўная, кісла-салодкая. Сорт сярэднеўстойлівы да паршы, зімаўстойлівы. с. 406
АНТЭКЛІ́ЗА (ад анты... + грэч. klisis нахіл), вялікае скляпеннепадобнае падняцце паверхні крышт. фундамента ў межах платформаў (пліт); процілегласць сінеклізы.
Мае круглаваты або выцягнуты контур, памеры ў папярочніку да некалькіх соцень кіламетраў. Фарміруецца на працягу некалькіх геатэктанічных этапаў як зона павольнага падняцця зямной кары на фоне апускання сумежных структур. Таму на антэклізе магутнасць платформавага чахла памяншаецца ад перыферыі да цэнтра, месцамі на зямную паверхню выходзяць пароды фундамента. На Рускай пліце Усходне-Еўрапейскай платформы вядомы Беларуская антэкліза (у цэнтр. і паўд.-зах. частках тэр. рэспублікі) і Варонежская антэкліза (зах. крыло — на У Беларусі). М.Н.Нагорны. с. 406
АНТЭ́МІС , род кветкавых раслін, гл. Пупок. с. 406
АНТЭ́НА (ад лац. antenna рэя), прыстасаванне для выпрамянення і прыёму электрамагнітных хваляў, адзін з асн. элементаў ліній радыёсувязі. Перадавальная антэна пераўтварае энергію эл.-магн. ваганняў, засяроджаную ў выхадных вагальных ланцугах радыёперадатчыка, у энергію радыёхваляў. Прыёмная антэна выконвае адваротнае пераўтварэнне энергіі радыёхваляў у энергію ВЧ-ваганняў і аддзяляе карысны сігнал ад перашкод. У большасці перадавальных антэн інтэнсіўнасць выпрамянення залежыць ад напрамку (накіраванасць выпрамянення), што павышае напружанасць эл.-магн. хвалі ў бок найб. выпрамянення (раўназначная эфекту, выкліканаму павышэннем выпрамяняльнай магутнасці); вызначаецца каэфіцыентам накіраванага дзеяння (КНДз). Залежнасць напружанасці эл. поля ад напрамку назірання графічна адлюстроўваецца дыяграмай накіраванасці (ДН). Звычайна ДН мае многапялёсткавы характар (вынік інтэрферэнцыі выпрамянення ад асобных элементаў антэны); адрозніваюць гал. пялёстак і бакавыя. Чым большыя памеры антэны ў параўнанні з даўжынёй хвалі, тым вузейшы гал. пялёстак, большы яго КНДз і большая колькасць бакавых пялёсткаў. Асн. характарыстыкі антэны (ДН, КНДз і ўваходнае супраціўленне, што характарызуе ўзгадненне антэны з лініяй перадачы) аднолькавыя ў рэжымах перадачы і прыёму. Паводле канструкцыі і прынцыпу работы антэны бываюць: бягучай хвалі антэна, дыяпазонная антэна, рамачная антэна, хваляводна-рупарная антэна, люстраная антэна, вібратарная, шчылінная, лінзавая, антэнная рашотка і інш.
Вібратарная антэна — праваднік даўжынёй L = 0,5λ, дзе λ — даўж. хвалі; КНДз=1,64, для яго павелічэння звычайна выкарыстоўваюць многавібратарныя антэны (гл. Тэлевізійная антэна), выкарыстоўваюць ва ўсіх дыяпазонах радыёхваляў. Шчылінная антэна — метал. экран з прамавугольнымі адтулінамі; выкарыстоўваюць у дыяпазоне ЗВЧ. Лінзавая антэна складаецца з абпрамяняльніка (вібратарная, шчылінная або інш. антэны) і дыэлектрычнай лінзы, якая факусіруе хвалю ў вузкі прамень; КНДз да 104; выкарыстоўваецца ў радыёлакацыйных і вымяральных устаноўках. Антэнная рашотка — сістэма слабанакіраваных антэн, якія ў рэжыме перадачы далучаюцца да агульнага генератара праз сістэму размеркавання магутнасці, у рэжыме прыёму — да агульнага прыёмніка; КНДз прыблізна роўны здабытку КНДз асобнага выпрамяняльніка і іх колькасці. Асаблівасць — магчымасць павароту ДН адносна самой рашоткі (эл. сканіраванне), што дасягаецца зменай рознасці фазаў паміж суседнімі выпрамяняльнікамі з дапамогай спец. фазавярчальнікаў па камандах ЭВМ. А.А.Юрцаў. с. 406
АНТЭ́НУЛЫ , першая пара рухомых членістых прыдаткаў галавы ў ракападобных. Зыходна простыя, у некаторых вышэйшых другасна разгалінаваныя на 2—3. Звычайна з’яўляюцца органамі дотыку і хемарэцэпцыі; у некаторых ніжэйшых ракаў ператвораны ў прыстасаванні для плавання (весланогія) або прымацавання да субстрату (вусаногія). с. 406
АНТЭ́НЫ , сяжкі, вусікі, парныя шматчленістыя прыдаткі галавы членістаногіх (акрамя павукападобных). У насякомых антэны розныя па форме (жгуцікападобныя, грабеньчатыя, пласціністыя, булавападобныя) і памерах; у ракападобных антэны — другая за антэнуламі пара галаўных прыдаткаў. Антэны выконваюць функцыі органаў нюху, дотыку, смаку, слыху, успрымання т-ры, вільготнасці і нават святла (у тлі), зрэдку служаць для захопу здабычы, утрымлівання самкі (у самцоў весланогіх), пухіркоў паветра (у жукоў-серабранак), для руху (у галінаставусых) і інш. с. 406
АНТЭРЫ́ДЫЙ (ад грэч. anthēros квітнеючы), мужчынскі орган палавога размнажэння (мужчынскі гаметафіт) споравых раслін (моха- і папарацепадобных, некаторых водарасцяў) і грыбоў (ааміцэтаў і аскаміцэтаў). У вышэйшых раслін — невял. авальнае або шарападобнае цельца з покрывам з аднаго або некалькіх радоў бясплодных клетак. Унутры антэрыдыю ўтвараюцца сперматагенныя клеткі, з іх потым узнікаюць мужчынскія гаметы — сперматазоіды, або спермацыі. У грыбоў змесціва антэрыдыю не падзелена на асобныя гаметы. с. 406
АНТЭСТЭ́РЫІ , вясновае свята абуджэння прыроды ў Стараж. Афінах. Першы дзень наз. «днём адкрыцця бочак», другі дзень — «куфля», прысвячалі богу вінаробства Дыянісу. Трэці дзень свята («гаршкі») прысвячалі душам памерлых і выстаўлялі ім пачастункі. с. 406
АНТЭФІ́КС (лац. antefixum), від архітэктурнага аздаблення з мармуру ці тэракоты ў форме пальметы або шчыта з рэльефным арнаментам, з выявай фантаст. жывёліны. Звычайна размяшчаліся па краях дахавага накрыцца ўздоўж падоўжнай сцяны ант. храма. с. 407
АНУ́БІС , у егіпецкай міфалогіі першапачаткова бог смерці, пазней апякун памерлых, некропаля, пахавальных абрадаў і бальзаміравання. Уяўляўся ў вобразе ляжачага шакала чорнай масці або чалавека з галавой шакала. Стараж. грэкі атаясамлівалі Анубіса з Гермесам. с. 407
АНУ́Й , Ануйль (Anouilh) Жан (23.6.1910, г. Бардо, Францыя — 3.10.1987), французскі драматург. У цэнтры яго камерных п’ес «Гарнастай» (1934), «Падарожнік без багажу» (1937), «Дзікунка» (паст. 1938) трагічны канфлікт героя з жорсткасцю навакольнага свету. Аўтар лірыка-іранічных камедый «Вячэра ў Санлісе», «Леакадзія» (абедзве 1942), «мудрагелістых п’ес» «Падвал» (1961), «Арышт» (1975) і інш., паліт. фарса «Дзівак, ці Закаханы рэакцыянер» (паст. 1959). У антыфаш. трагедыі «Антыгона» (паст. 1943), гіст. драмах «Жаваранак» (1953), «Бекет, ці Гонар Божы» (1959) паказана гібель маральна бескампраміснага героя, які адстойвае сваю чалавечую годнасць. П’есы Ануя вызначаюцца разнастайнасцю і навізной сюжэтаў, натуральнасцю дыялога, эмацыянальнасцю і гумарам.
Тв.: Le rendez-vous de Senlis; Leocadia. Paris, 1973; Рус. пер. — Пьесы. Т. 1—2. М., 1969. с. 407
АНУЛЯ́ЦЫЯ , ануляванне (ад лац. annullo знішчаю), адмена, абвяшчэнне несапраўдным якога-н. акта, дагавора або правоў ці паўнамоцтваў. Гл. таксама Дэнансацыя. с. 407
АНУПРЫЕ́НКА Сяргей Пятровіч (н. 20.4.1954, г. Мінск), бел. філосаф. Канд. філас. н. (1985). Скончыў БДУ (1979). Працуе ў Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. Распрацаваў цэласную тэарэтыка-метадалагічную канцэпцыю фарміравання эколагакаштоўнасных поглядаў чалавека ў сучасных умовах, праграму практычных мер па псіхарэабілітацыі насельніцтва, якое жыве на тэр. Беларусі, забруджанай радыенуклідамі. Даследуе праблемы экалагічнай адукацыі, нетрадыцыйных падыходаў у галіне псіхасац. развіцця чалавека.
Тв.: Экология в системе образования и просвещения Белоруссии: проблемы и перспективы. Мн., 1990; Социально-культурные аспекты экологических проблем в Беларуси. Мн., 1994. с. 407
АНУ́РЫС , Анхур, Інхар, у егіпецкай міфалогіі бог палявання, вайны. Цэнтр культу Анурыса — г. Тыніс, дзе ён лічыўся тварцом сусвету. У міфах найчасцей выступаў як сонечны змеяборац. с. 407
АНУРЫ́Я (ад ан... + грэч. uron мача), поўнае спыненне выдалення мачы. Узнікае пры цяжкіх захворваннях нырак, закупорцы камянямі абодвух мачаточнікаў, сцісканні іх суседнімі пухлінамі, шоку і падзенні сардэчнай дзейнасці. Вядзе да урэміі. Патрабуе неадкладнага лячэння. с. 407
АНУ́ФРЫЕЎСКІ МАНАСТЫ́Р . Існаваў у канцы 14—19 ст. каля в. Сялец Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. Заснаваны як праваслаўны мсціслаўскім князем Лугвенам-Сімяонам, сынам вял. кн. ВКЛ Альгерда (паводле некат. звестак Юрыем, сынам Лугвена). У 1635 кароль Уладзіслаў IV перадаў манастыр грэка-каталіцкай царкве, яго настаяцелем быў архіепіскап смаленскі і северскі. Да 1809 манастыру належаў і фальварак. Усе манастырскія будынкі былі драўляныя, у апошняй трэці 18 ст. пабудаваны мураваныя царква св. Ануфрыя і жылы корпус. Б-ка Ануфрыеўскага манастыра мела 302 кнігі, у т.л. рукапісныя. Манастыр зачынены пасля скасавання Брэсцкай уніі (1839). Захавалася царква — помнік архітэктуры барока. Мураваны 1-нефавы храм з паўцыркульнай апсідай і высокай 5-яруснай чацверыковай вежай-званіцай. Цяпер прыходскі праваслаўны храм. А.А.Ярашэвіч. с. 407
АНУ́ФРЫЙ , полацкі князь у ВКЛ. У грамаце, выдадзенай ім каля 1399 манастыру Іаана Прадцечы на валоданне бортнымі землямі на азёрах Сомніца, Лісна і рэках Ула і Нача, назваў сябе вял. князем — адзіны выпадак, калі полацкі князь так тытулаваў сябе. Мяркуецца, што Ануфрый быў апошнім полацкім князем. М.І.Ермаловіч. с. 407
АНУ́ЧЫН Дзмітрый Мікалаевіч (27.8.1843, С.-Пецярбург — 4.6.1923), рускі антраполаг, географ, этнограф, археолаг. Акад. (1896), ганаровы чл. Расійскай АН (1898). Праф. (1884). У 1867 скончыў Маскоўскі ун-т і з 1885 узначальваў у ім кафедру геаграфіі. Па яго ініцыятыве ў 1879 пры ун-це створаны Музей антрапалогіі (з 1919 кафедра антрапалогіі, з 1922 НДІ антрапалогіі). Асн. кірунак даследаванняў Анучына — этнічная антрапалогія і антрапагенез, значная ч. прац прысвечана этнаграфіі, археалогіі, геамарфалогіі, гідралогіі і краязнаўству. Аўтар універсітэцкіх геагр. курсаў: «Гісторыя геаграфіі», «Агульная геаграфія» і інш. У 1890-я г. праводзіў геагр. экспедыцыі, вывучаў вытокі Зах. Дзвіны, Дняпра і інш. рэк. Удзельнічаў у рабоце Дзяржплана. Рэдагаваў часопісы «Этнографическое обозрение» (з 1889), «Землеведение» (засн. Анучыным у 1894), «Русский антропологический журнал» (з 1900). У гонар Анучына названы: ледавік на в-ве Новая Зямля, гара на Паўн. Урале, в-аў і праліў у Малой Курыльскай градзе.
Тв.: Рельеф поверхности Европейской России в последовательном развитии о нем представлений. М., 1895; Труды экспедиции для исследования источников главнейших рек Европейской России. Вып. 61. М., 1897; К вопросу о белорусской территории // Курс белорусоведения. М., 1918—20. с. 407
АНФА́С (франц. en face літар. у твар), тварам да таго, хто глядзіць; від твару, прадмета прама, спераду. с. 407
АНФІЛА́ДА (франц. enfilade) у архітэктуры, шэраг паслядоўна прылеглых адно да аднаго памяшканняў, дзвярныя праёмы якіх размешчаны на адной восі, што пры адчыненых дзвярах стварае скразную перспектыву ўсіх інтэр’ераў, звязаных у адзіную арх.-пластычную сістэму.
Анфіладная планіроўка ўзнікла ў Стараж. Егіпце. Пашырана ў архітэктуры стыляў рэнесансу, барока і класіцызму. У яе аснове — прынцып стварэння пышна аздобленых інтэр’ераў з эфектам бясконцасці, глыбокай перспектывы арх. прасторы (Гальшанскі палац, Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, Жыліцкі палац і інш.). У сучаснай архітэктуры выкарыстоўваецца ў буйных грамадзянскіх збудаваннях, пераважна музейных і выставачных (Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Палац мастацтваў у Мінску і інш.). Анфіладай называюць таксама шэраг прасторава раскрытых адна да адной плошчаў, якія ўтвараюць сістэму арх. ансамбляў (праспект Ф.Скарыны ў Мінску). А.М.Кулагін. с. 407
А́НФІНСЕН (Anfinsen) Крысціян Бемер (н. 26.3.1916, г. Манесен, шт. Пенсільванія, ЗША), амерыканскі біяхімік. Чл. Нац. АН ЗША (1963), Дацкага каралеўскага т-ва навук (1964). Скончыў Пенсільванскі ун-т (1939). У 1948—50 і 1962—63 выкладаў у Гарвардскім ун-це, у 1950—62 і з 1963 у Нац. ін-це здароўя ў Бетэсдзе (каля Вашынгтона). Навук. працы па біяхіміі бялкоў і ферментаў. Прапанаваў новую трактоўку працэсу біял. эвалюцыі (1959). Нобелеўская прэмія 1972 (з С.Мурам і У.Х.Стайнам).
Тв.: Молекулярные основы эволюции: Пер. с англ. М., 1962. с. 408
АНХАЦЭ́РКА (Onchocerca), род чарвей класа нематод. Выклікаюць акхацэркозы. Пашыраны ўсюды.
Цела нітка- ці воласападобнае, даўж. ў самцоў да 30 см, у самак да 1 м. Палаваспелыя паразітуюць у злучальных тканках, лічынкі (мікраанхацэркі) — у скуры. Для далейшага развіцця лічынкі павінны трапіць у мошак ці макрацоў. Праз 8—18 сутак мікраанхацэркі дасягаюць стадыі інвазійных лічынак. Развіццё паразіта адбываецца 7—8 мес. Жывёлы заражаюцца паблізу месцаў размнажэння. с. 408
АНХАЦЭРКО́ЗЫ , гельмінтозныя хваробы буйн. раг. жывёлы, коней, вярблюдаў, козаў, зрэдку чалавека, якія выклікаюцца нематодамі з роду анхацэрка. Пры анхацэркозах назіраюцца пухліны з гноем, намулы, дэрматыты, кульгавасць і інш. Заражэнне адбываецца на забалочанай пашы і каля вады. Лячэнне растворам Люголя, хірургічнае. с. 408
А́НХЕЛЬ (Ángel), Чурун-Мерун (Churún-Merún), вадаспад у Венесуэле, у вярхоўях р. Чурун (сістэма р. Карані), на Гвіянскім пласкагор’і. Самы высокі ў свеце: выш. падзення вады 1054 м (свабоднае падзенне 979 м). Адкрыты ў 1935 венесуэльскім лётчыкам Д.Анхелем. с. 408
АНХІМЮ́К Вячаслаў Лявонцьевіч (н. 9.3.1915, г. Самарканд), вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання. Д-р тэхн. н. (1975), праф. (1977). Скончыў Сярэднеазіяцкі індустр. ін-т (1939), з 1946 выкладаў у гэтым ін-це. З 1960 у БПІ. Навук. працы па аптымізаваных сістэмах элекграмеханікі, электрапрыводах робатаў на мікрапрацэсарнай аснове. Распрацаваў матэм. апарат (функцыі кіравання) для дыскрэтных электрамех. сістэм.
Тв.: Теория автоматического управления. М., 1979. с. 408
АНХУ́ЗА , род кветкавых раслін, гл. Пакрывец. с. 408
А́НЦАЎ Міхаіл Васілевіч (12.10.1865, Смаленск — 21.7.1945), бел. кампазітар, харавы дырыжор і педагог. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1894, клас кампазіцыі М.Рымскага-Корсакава). З 1896 жыў у Віцебску, выкладаў хар. спевы ў розных навуч. установах, рэдагаваў газ. «Витебские губернские ведомости» (1905—12). Адзін з арганізатараў нар. кансерваторыі (1918, чытаў у ёй лекцыі па гісторыі музыкі), кіраўнік Дзярж. хору. Майстар харавога пісьма, аўтар апрацовак бел. нар. песень («А ў полі вярба», «Кума мая, кумачка» і інш.), прасякнутых тонкім лірызмам рамансаў на вершы рус. паэтаў. З інш. твораў: кантата «Да стогадовага юбілею Пушкіна», гімн «У памяць стагоддзя Айчыннай вайны 1812 года», харавы «Рэквіем» («Не плачце над прахам забітых байцоў»). Напісаў шэраг вучэбных дапаможнікаў, метадычных работ, у т.л. «Нотная тэрміналогія. Даведачны слоўнік» (Віцебск, 1904). С.Г.Нісневіч. с. 408
АНЦІМО́НАЎ Леанід Сяргеевіч (н. 16.12.1934, в. Куляшы Сенненскага р-на Віцебскай вобл.), бел. графік, педагог. Скончыў Рыжскае вучылішча прыкладнога мастацтва (1955), мастацка-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1963); з 1964 выкладчык гэтага ін-та. Працуе ў розных графічных тэхніках, перавагу аддае манатыпіі, экслібрысу, гравюры. Кампазіцыі вылучаюцца складанай філас. трактоўкай вобраза, паэт. узнёсласцю, лірызмам, падкрэслена эксперым. характарам выяўленчай формы. Сярод работ: «Акно» (1974), «Кветка папараці» і «Мефістофель» (1978), «Дрэва жыцця» (1980), трыпціх «Зямля, Месяц, Сонца» (1986), «Ахвярапрынашэнне» (1991); цыклы работ «Успаміны пра вайну» (1976), «На купальскую ноч» (1978), «Твары і маскі» (1979), «Джаз» (1981), «Катастрофа» і «Людзі і птушкі» (1991). М.Л.Цыбульскі. с. 408
АНЦІ́ПАЎ Васіль Рыгоравіч (н. 15.2.1924, в. Бокачы Палкінскага р-на Пскоўскай вобл., Расія), дэндролаг. Д-р біял. н. (1981), праф. (1983). Скончыў Леніградскую лесатэхн. акадэмію (1952). Працаваў у бат. садах Латвійскай і Беларускай АН, у Чарнавіцкім ун-це. З 1977 праф. Бел. тэхнал. ун-та. Навук. працы па садова-паркавым і ландшафтным мастацтве, праблемах экалогіі.
Тв.: Парки Белоруссии. Мн., 1974; Устойчивость древесных растений к промышленным газам. Мн., 1979; Определитель древесных растений. Мн., 1994 (разам з І.В.Гуняжэнкам). с. 408
АНЦІ́П’ЕЎ Яфімка (Анціпін Яфрэмка), разьбяр па дрэве 2-й пал. 17 ст. Родам з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. Вучань Іпаліта, пад кіраўніцтвам якога ўпрыгожваў (разам з Л.Юр’евым і Д.Грыгор’евым) царскую карэту «разнымі вуглавымі слупкамі» і гербамі; рабіў іканастасы, куфры, рызніцы, цацкі для царэвічаў і інш. с. 409
«АНЦУЕ́ЛЯ» , бел. нар. танец, разнавіднасць кадрылі. Назва паходзіць, верагодна, ад адной з размоўных формаў жаночага імя Ганна — Анця, Анцінея. Бытаваў на Навагрудчыне (зафіксаваны на пач. 19 ст.). Танцавалі ў 2 або 4 пары па чарзе, потым усе разам. Асн. элемент руху — галоп. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Л.К.Алексютовіч. с. 409
АНЦЫ́ЛУС , чашачка, шароўка (Ancylus), род прэснаводных лёгачных малюскаў класа бруханогіх з сям. катушак. 3—4 віды. Найб. вядомы анцылусы рачны (А. fluviatilis). Пашыраны ў рэках Еўропы, Паўн. Афрыкі, Эфіопіі і Пярэдняй Азіі. На Беларусі трапляецца рэдка ў прыбярэжнай зоне рэк і некаторых азёраў (Нарач, Дрывяты) сярод зараснікаў водных раслін.
Цела ўкрыта шапачкападобнай з невысокай верхавінкай ракавінай (даўж. 5, выш. 4 мм). Мантыйная поласць рэдукаваная, ніжні край мантыі мае лопасцепадобны выраст, які функцыянуе як другасная шчэлепа (для анцылуса характэрна вяртанне ад лёгачнага паветр. дыхання да воднага). Орган зроку каля асновы шчупальцаў. Корміцца водарасцямі, зялёнымі часткамі водных раслін. Удзельнічае ў біял. ачышчэнні вадаёмаў. Да роду анцылуса адносілі і анцылуса азёрнага (А. lacustris), які зараз вылучаны ў асобны род Acroloxus. с. 409
А́НЦЫО (Ancio), кліматычны курорт у Італіі. Каля 55 км на Пд ад Рыма, на беразе Тырэнскага м. Вядомы з часоў Стараж. Рыма. Мяккі міжземнаморскі клімат, шырокі пляж, працяглы перыяд марскіх купанняў. Музей тэрмаў, рэшткі рымскіх пабудоў. с. 409
АНЦЫ́ПА (Анцыпа-Чыкунскі) Ільдафонс Дзяменцьевіч (1815 ?, в. Мілавань каля Гродна — 6.6.1863), удзельнік рэв. руху на Беларусі і ў Польшчы. Вучыўся ў Слонімскім павятовым вучылішчы. Удзельнік паўстання 1830—31. У эміграцыі (Францыя) чл. Польскага дэмакр. т-ва, выступаў у друку па пытаннях арганізацыі ўзбр. паўстання. У час паўстання 1848 камандаваў сял. атрадам на Пазнаншчыне. У 1859 вярнуўся ў Расію, жыў пад наглядам паліцыі ў маёнтку брата на Быхаўшчыне. У час паўстання 1863—64 узначаліў паўстанцкі атрад у Быхаўскім пав. 28.4.1863 яго атрад разбіты. Анцыпа расстраляны ў Магілёве. Г.В.Кісялёў. с. 409
АНЦЫРА́БЕ (Antsirabe), горад у цэнтральнай ч. Мадагаскара. 91 тыс. ж. (1982). Шашэйная і чыг. сувязь з г. Антананарыву. Тэкст., харчасмакавая прам-сць. Цэментны з-д. Ювелірная вытв-сць. Цэнтр с.-г. раёна (рыс, агародніна, малочная жывёлагадоўля). Рэгіянальны універсітэцкі цэнтр. Бальнеалагічны курорт. с. 409
АНЧА́Р (Antiaris), род кветкавых раслін сям. тутавых. 6 відаў. Растуць у тропіках Азіі, Афрыкі і на трапічных а-вах. Найб. вядомы анчар ядавіты (А. toxicaria), або упас-дрэва з в-ва Ява.
Аднадомныя шматгадовазялёныя дрэвы або кусты. Лісце чаргаванае простае. Кветкі непрыкметныя, аднаполыя, мужчынскія ў невялікіх плоскіх галоўчатых суквеццях, жаночыя — адзіночныя беспялёсткавыя, з маленькай чашачкай. Плод складаны або зборны (суплоддзе) з мноствам дробных плодзікаў, якія шчыльна сядзяць і абгорнуты сакавітым калякветнікам. Усе віды анчара ядавітыя. У млечным соку анчара ядавітага, які абарыгены выкарыстоўваюць для атручвання наканечнікаў стрэл, знаходзяцца ядавітыя гліказіды антыярын і антыязідзін. Анчар Бенета (А. bennettii) з в-ва Віты-Леву мае ў пладах кармінавую фарбу, у кары — лубяныя валокны; з валокнаў нчара мяшочнага (А. saccodora) і анчара цэйлонскага (А. ceylonica) вырабляюць мешкавіну. Сок і насенне розных відаў анчара ўжываюць як ірвотны і слабіцельны сродак. с. 409
АНЧО́УС , еўрапейскі анчоус (Engraulis eucrasicholus), хамса, рыба атр. селядцападобных. Жыве ў водах Атлантычнага ак. ад Паўночнага м. да Біскайскага заліва.
Даўж. да 20 см, маса да 19 г. Цела цыгарападобнае, спінны плаўнік невялікі. Трымаецца чародамі. Робіць сезонныя і вертыкальныя сутачныя міграцыі. Корміцца планктонам. Палавой спеласці дасягае на 2-м годзе жыцця. Жыве да 4 гадоў. Мае прамысл. значэнне. с. 409
А́НЧЫКАЎ Рыгор Аляксандравіч (н. 27.1.1914, с. Верхнія Цімярсяны Цыльнінскага р-на Ульянаўскай вобл.), бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1955). З 1939 у Сав. Арміі, з 1956 інструктар ЦК КПБ. У 1966—72 маст. кіраўнік Бел. філармоніі. Працуе пераважна ў галіне камернай і хар. музыкі. Аўтар санаты для скрыпкі і фп., прэлюдый і варыяцый для фп., хароў на словы бел. паэтаў (А.Русака, М.Алтухова), рамансаў, апрацовак чуваш. нар. песень. Дз.М.Жураўлёў. с. 409
АНШЛА́Г (ням. Anschlag), спецыяльная аб’ява, што ўсе білеты на спектакль (паказ, канцэрт) прададзены. Паняцце аншлаг тоеснае паняццю «поўны збор». с. 409
АНШЛІ́Ф (ням. Anschliff), непразрысты кавалак мінералу, горнай пароды, руды, акамянеласці, вугалю або металу з адшліфаванай і адпаліраванай адной або некалькімі паверхнямі. Выкарыстоўваецца для вызначэння мінералаў, вывучэння структуры рудаў і інш. у адлюстраваным святле палярызацыйнага мікраскопа. с. 409
А́НШЛЮС (ням. Anschluβ літар. далучэнне), патрабаванне аб’яднаць Аўстрыю з Германіяй у адзіную дзяржаву ў праграмах часткі аўстр. і герм. паліт. сіл пасля 1-й сусв. вайны. Рэалізаваны ў 1938—45. Спробы аншлюсу былі ў 1918, 1931 і 1934. 12.11.1918 Часовы нац. сход Аўстрыі па ініцыятыве дэпутатаў ад сацыял-дэмакратаў О.Баўэра, В.Адлера, К.Рэнера і інш. самавольна абвясціў краіну састаўной часткай Герм. рэспублікі. Распачатая Баўэрам і яго паплечнікамі прапаганда аншлюсу не была падтрымана большасцю насельніцтва Аўстрыі. Баючыся ўзмацнення Германіі за кошт Аўстрыі, дзяржавы-пераможцы ў 1-й сусв. вайне забаранілі аншлюс. У сак. 1931 Германія і Аўстрыя падпісалі пагадненне аб мытным саюзе («халодны аншлюс»). Пратэсты ўрадаў Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Чэхаславакіі і Міжнар. суд у Гаазе прымусілі Германію і Аўстрыю адмовіцца ад пагаднення. Пасля прыходу да ўлады ў Германіі нац.-сацыялістаў (1933) і актывізацыі з іх боку руху за аншлюс аўстр. Хрысціянска-сацыяльная і Сацыял-дэмакр. партыі выключылі патрабаванні аншлюса са сваіх праграм. У ліп. 1934 супраць намагання Гітлера прывесці да ўлады ў Вене мясц. нацыстаў і здзейсніць аншлюс выступіў фаш. дыктатар Італіі Мусаліні. У канцы 1937 — пач. 1938 Гітлер, дамогшыся згоды Мусаліні і не сустрэўшы пярэчанняў з боку Вялікабрытаніі і ЗША, забяспечыў знешнепаліт. падтрымку аншлюсу. У лют. 1938 ён прымусіў пайсці ў адстаўку аўстр. ўрад К.Шушніга. Прызначаны яшчэ гэтым урадам на 13 сак. плебісцыт праходзіў пад кантролем уведзеных у Аўстрыю 12.3.1938 герм. войскаў, што адбілася на яго выніках — 99% насельніцтва прагаласавалі за аншлюс. На пач. крас. 1938 Вялікабрытанія, Францыя, ЗША ліквідавалі свае дыпламат. місіі ў Вене, фактычна прызнаўшы аншлюс. У канцы 2-й сусв. вайны, пасля таго як тэр. Аўстрыі была занята войскамі краін антыгітлераўскай кааліцыі, прымусовы аншлюс ануляваны і адноўлена незалежная аўстр. дзяржава (1945). с. 409
А́НШУЦ (Anschütz) Генрых (8.2.1785— 29.12.1865), аўстрыйскі акцёр. Адзін з заснавальнікаў сцэнічнага рэалізму ў аўстр. т-ры. Працаваў у т-рах Германіі (Нюрнберг, Лейпцыг і інш.), з 1821 у «Бургтэатры» (Вена). Акцёр моцнага тэмпераменту, высокай культуры сцэнічнага слова. З аднолькавым поспехам выконваў камедыйныя і трагедыйныя ролі: Лір, Фальстаф («Кароль Лір», «Генрых IV» У.Шэкспіра), Антон («Марыя Магдаліна» К.Ф.Гебеля) і інш. с. 410
АНЬХО́Й , Аньхуэй, правінцыя на У Кітая, у нізоўях рэк Янцзы і Хуанхэ. Пл. каля 140 тыс. км2. Нас. 56 млн. чал. (1990). Адм. ц. — Хэфэй. Гал. парты: Уху, Юйцыкоў, Банбу. На Пн — нізінная тэр. Вял. Кітайскай раўніны. Зах. і паўд. часткі — сярэдневышынныя горы (макс. выш. больш за 1800 м). Клімат субтрапічны мусонны. Сярэднія т-ры студз. ад 0 да +4 °С, ліп. 24—28 °С, ападкаў 600—1500 мм за год з летнім максімумам. Лясы хваёвыя і шыракалістыя. Бязлесная раўніна з урадлівымі карбанатнымі алювіяльнымі глебамі амаль цалкам распрацавана. Густая гідраграфічная сетка, аснову якой складае р. Хуанхэ з прытокамі, мноства дробных азёраў. Разбуральныя паводкі р. Хуанхэ ліквідаваны пры дапамозе пабудаваных вадасховішчаў. Аньхой — адзін з асноўных с.-г. раёнаў краіны (рыс, чай, проса, тытунь, пшаніца, соя, батат, кукуруза, бавоўнік). Развіты свінагадоўля, развядзенне рыбы. Здабыча каменнага вугалю (Хуайнанскі бас.), жал. руды (у Данту), медзі (у Тунгуаньшані), серы, фасфарытаў. Прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. сыравіны. Металургічная, маш.-буд., хім., папяровая прамысловасць. с. 410
АНЬША́НЬ , горад на ПнУ Кітая, у даліне р.Ляахэ, у правінцыі Ляанін. Каля 1,4 млн. ж. (1990). Трансп. вузел. Цэнтр здабычы жал. руды і чорнай металургіі (найбольшы ў краіне металургічны камбінат). Цяжкае машынабудаванне, нафтаперапр., хім., цэментны з-ды. с. 410
АНЬЯ́ЛЬСКІ САЮ́З , палітычная групоўка афіцэраў шведскай арміі (113 афіцэраў-дваран), якая выступіла ў 1788 супраць абсалютызму караля Густава ІІІ. 12.8.1788 у мяст. Аньяла (Паўд. Фінляндыя) яны склалі «Дэкларацыю аньяльскіх канфедэратаў», або «Умову фінскай арміі», дзе патрабавалі ад караля спыніць распачатую ім без згоды парламента вайну з Расіяй, уступіць з ёю ў перагаворы аб міры, вярнуцца да канстытуцыйнага праўлення; ч. афіцэраў дамаглася дзярж. аддзялення Фінляндыі ад Швецыі. Удзельнікі саюза ўступілі ў кантакт з рас. урадам. Не атрымаўшы падтрымкі ў Швецыі і Пецярбургу, Аньяльскі саюз распаўся восенню 1788, яго ўдзельнікі арыштаваны і асуджаны. с. 410
АНЬЯ́Н , стараж. горад, рэшткі якога захаваліся недалёка ад сучаснага г. Аньян (правінцыя Хэнань, Кітай); апошняя сталіца дынастыі Шан-Інь. Заснаваны Пань Гэнам у 14 ст. да н.э., разбураны ў 1027 да н.э. плямёнамі чжоў. Памеры горада каля 292 х 143 м, вонкавых умацаванняў, верагодна, не было. Раскопкамі выяўлены рэшткі палацаў, храмаў, магільныя скляпы іньскіх правіцеляў і знаці, шматлікія жытлы. Найб. цікавыя знаходкі ў царскіх пахаваннях, куды разам з царом хавалі яго світу з конямі, клалі пахавальныя прынашэнні. с. 410
АНЭ́ЛІНА , вёска ў Беларусі, у Серкавіцкім с/с Талачынскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр каап. прадпрыемства «Радзіма». За 18 км на ПнУ ад г. Талачын, 122 км ад Віцебска, 23 км ад чыг. ст. Талачын. 270 ж., 114 двароў (1995). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. с. 410
АО́МАРЫ , горад у Японіі, на Пн в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Аомары. 288 тыс. ж. (1990). Порт у аднайм. бухце (праліў Цугару). Падводным тунэлем і чыг. паромам злучаны з в-вам Хакайда. Лесапрамысл. і гандл. цэнтр. Дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, рыбаперапр. прам-сць. Рамёствы (лакавыя і бамбукавыя вырабы). с. 410
АО́РТА (грэч. aortē), у чалавека галоўная артэрыя вялікага круга кровазвароту, што выносіць кроў з левага жалудачка сэрца. Каля выхаду з яго аорта наз. ўзыходнай (даўж. яе каля 6 см), потым утварае дугу аорты, пераходзіць у сыходную аорту, праходзіць уздоўж пазваночніка праз грудную і брушную поласці. У млекакормячых жывёл і чалавека існуе левая дуга аорты, у птушак — правая. У рыб ад брушной аорты адыходзяць шчэлепныя артэрыі. Яны падзяляюцца на капіляры, з якіх кроў цячэ ў 2 прадаўгаватыя ствалы — карані спінной аорты; абедзве зліваюцца ў няпарную спінную аорту. с. 410
АО́РЫСТ (грэч. aoristos), простая дзеяслоўная форма, уласцівая многім стараж. і некаторым сучасным індаеўрап. мовам. Абазначае адзінкавае мінулае дзеянне (стан) без паказу яго працягласці. У старабел. літ. мове аорыст ужываўся рэдка. Утвараўся ад асновы інфінітыву пры дапамозе суфіксаў -х-, -с-, -ш(«быхъ, бы, бы, быхомъ, бысте, быша» — «я, ты, ён быў; мы, вы, яны былі»). У сучаснай бел. мове не захаваўся, але форма 2-й і 3-й асобы адз. л. аорыста дзеяслова «быти» ператварылася ў нязменную часціцу «бы» («б») і служыць сродкам перадачы мадальнасці («меў бы», «калі б»). с. 410
АПА... (ад грэч. apo з, ад, без), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае адмаўленне, страту, адсутнасць чаго-н., паходжанне з чаго-н., выдаленне, напр., апагамія, апаміксіс. с. 411
А́ПА (Apo), дзеючы вулкан на в-ве Мінданао, у Азіі. Выш. 2954 м (самы высокі на Філіпінах). Складзены з андэзітаў, знаходзіцца ў сальфатарнай стадыі (гл. Сальфатары). Укрыты трапічнымі, мяшанымі лясамі, хмызнякамі; каньёны, вадаспады, тэрмальныя крыніцы. Нац. парк Маўнт-Апа (пл. 72,9 тыс. га, засн. ў 1936). с. 411
АПАБІЯСФЕ́РА (ад апа... + біясфера), слаі атмасферы (вышэй за 60—80 км), у якія ніколі, нават выпадкова, натуральным шляхам не падымаюцца жывыя арганізмы і куды біягенныя рэчывы заносяцца толькі ў вельмі невял. колькасці. Структурная частка мегабіясферы. с. 411
АПАВЯДА́ЛЬНЫ СКАЗ , камунікатыўна-сінтаксічная адзінка мовы, у якой рэчаіснасць адлюстроўваецца ў выглядзе паведамлення. Асн. прызначэнне апавядальнага сказа — несці інфармацыю (гэтым ён проціпастаўляецца пытальнаму сказу і пабуджальнаму сказу). Апавядальнаму сказу ўласціва складаная сістэма сродкаў перадачы паведамляльнага значэння: інтанацыя, фразавы (лагічны) націск, парадак слоў, марфал. катэгорыі (асабліва катэгорыі часу і абвеснага ладу дзеяслова), службовыя словы і інш. Структурныя схемы апавядальнага сказа разнастайныя: ад аднаслоўных сказаў да канструкцый самай складанай пабудовы. А.Я.Міхневіч. с. 411
АПАВЯДА́ННЕ , невялікі празаічны (часам вершаваны) твор; жанр эпічнай л-ры (гл. Эпас). Звычайна ў яго аснове адна жыццёвая сітуацыя, падзея, эпізод, творам гэтага жанру характэрны адна сюжэтная лінія, невял. колькасць дзейных асоб. Генетычна апавяданне звязана з жанрамі вуснай паэт. творчасці: казкай, анекдотам, паданнем і інш. Паводле характару адлюстравання рэчаіснасці і выяўлення асобы аўтара вылучаюць апавяданне бытавое, сатыр., псіхал., лірычнае і г.д.
Шырока вядомы апавяданні: Дж.Бакачыо ў італьянскай л-ры, М.Сервантэса ў іспанскай, Гі дэ Мапасана, П.Мерымэ, Стэндаля ў французскай, О.Генры, У.Фолкнера, Э.Хемінгуэя ў амерыканскай, С.Моэма ў англійскай, Р.Акутагавы ў японскай, А.Пушкіна, М.Гогаля, І.Тургенева, Л.Талстога, А.Чэхава, М.Горкага, І.Бабеля, М.Зошчанкі, М.Прышвіна, Ю.Нагібіна, В.Шукшына ў рускай. Першыя ўзоры бел. апавядання стварылі А.Плуг («Кручаная баба», нап. 1849), Ф.Багушэвіч («Тралялёначка», апубл. 1892). Напачатку апавяданне мела рысы жанравай замалёўкі, быт. жарту, анекдота (Ядвігін Ш.). Паступова яно пазбаўлялася бытавізму, набывала моцнае сац. гучанне («Прысяга над крывавымі разорамі» Цёткі). Я.Колас стварыў першыя ў бел. л-ры алегарычна-філас. апавяданне («Казкі жыцця»). У жанры апавядання паспяхова працавалі Ц.Гартны, М.Зарэцкі, К.Чорны, З.Бядуля, П.Галавач, Э.Самуйлёнак. Сучаснае апавяданне звязана з імёнамі М.Лынькова, Я.Брыля, В.Быкава, І.Мележа, Я.Скрыгана, У.Караткевіча, А.Кулакоўскага, І.Шамякіна, А.Чарнышэвіча, М.Стральцова, І.Пташнікава, В.Адамчыка, Б.Сачанкі, І.Чыгрынава і інш.
Літ.: Беларуская савецкая проза: Апавяданне і нарыс. Мн., 1971. С.А.Андраюк. с. 411
АПАГАМІ́Я (ад апа... + ...гамія), апагаметыя, адна з формаў бясполага размнажэння (апаміксісу) у вышэйшых раслін. Пры апагаміі зародак утвараецца з клетак зарастка (у папарацяў) або зародкавага мяшка (у кветкавых раслін). Трапляецца рэдка (напр., у трыпутніка ланцэталістага). с. 411
АПАГЕ́Й (ад апа... + грэч. gē Зямля), 1) пункт арбіты Месяца ці штучнага спадарожніка Зямлі, найб. аддалены ад цэнтра Зямлі; процілеглы перыгею). У астраноміі тэрмін «апагей» адносіцца толькі да целаў, што рухаюцца па замкнёных арбітах вакол Зямлі. 2) У пераносным сэнсе апагей — найвышэйшая ступень, найб. ўздым, росквіт дзейнасці, творчасці, славы. с. 411
АПАДКАМЕ́Р , прылада для вымярэння колькасці і інтэнсіўнасці ападкаў. Уяўляе сабой дажджамернае вядро прыёмнай плошчай 200 см2 з ахоўнай планкавай агароджай. Устанаўліваецца на выш. 2 м над зямлёй. Назіранні вядуцца 2 разы ў суткі і пасля ападкаў. Выкарыстоўваюцца таксама сумарны ападкамер — цыліндр, у якім вада пакрываецца плёнкай тэхн. масла, каб пазбегнуць выпарэння, і ападкамер з тэрмастатамі (цвёрдыя ападкі пераводзіць у вадкія). с. 411
АПА́ДКІ АТМАСФЕ́РНЫЯ . Выпадаюць з воблакаў (дождж, імжа, снег, крупы снежныя і ледзяныя, снежныя зерні, ледзяны дождж і град) або асядаюць на зямной паверхні ў выніку кандэнсацыі вадзяной пары ці замярзання пераахалоджаных кропляў вады (раса, шэрань, галалёд, іней). Адрозніваюць паводле характару выпадзення. Абложныя выпадаюць са слаіста-дажджавых і высокаслаістых воблакаў, звычайна звязаны з цёплым фронтам, працяглыя, ахопліваюць вял. плошчу. Ліўневыя выпадаюць з кучава-дажджавых воблакаў, прымеркаваны да халоднага фронту, непрацяглыя, з раптоўным пачаткам і канцом, зменлівай інтэнсіўнасці. Імжыстыя выпадаюць са слаістых і маламагутных слаіста-дажджавых воблакаў.
Ападкі атмасферныя — адно са звёнаў кругавароту вады ў атмасферы. Колькасць ападкаў вымяраецца вышынёй слоя вады ў міліметрах, які ўтварыўся на гарыз. паверхні пры адсутнасці выпарэння і інш. страт. Гадавая сума ападкаў атмасферных на Зямлі ў сярэднім 1130 мм (больш за 500 тыс. км3 вады). Размеркаванне ападкаў на Зямлі вельмі нераўнамернае, яно залежыць ад агульнай цыркуляцыі атмасферы і асаблівасцяў подсцільнай паверхні. Асаблівы ўплыў на размеркаванне ападкаў атмасферных мае рэльеф. Пэўная занальнасць размеркавання парушаецца мясц. фактарамі. Найбольш вільготная на Зямлі экватарыяльная зона, дзе выпадае ад 3000 мм на Амазонскай нізіне ў Паўд. Амерыцы да 9655 мм на наветраных схілах масіву Камерун у Афрыцы. У тропіках выпадае ў сярэднім 1000—2000 мм за год (на сушы больш, чым у моры). Максімальная колькасць ападкаў атмасферных назіраецца ў зоне трапічных мусонаў на плато Шылонг у Індыі, дзе на выш. 1300 м у Чэрапунджы выпадае 10 902 мм ападкаў атмасферных за год. Прыкладна столькі ж (у асобныя гады) на наветраных схілах гор у зоне пасатаў на Гавайскіх а-вах. Мінімум ападкаў атмасферных у пустынях, дзе выпадае 50—250 мм і менш (у некаторых пунктах на сярэднім Ніле і ў пустыні Атакама ў Чылі ападкаў атмасферных не бывае па некалькі гадоў).
На тэр. Беларусі ападкі атмасферныя прыносяць цыклоны з Атлантычнага ак. і Міжземнага м., частка іх фарміруецца як мясцовыя ў выніку канвекцыі. За год выпадае ад 540 мм і менш (на Палессі) да 769 мм (на Навагрудскім узвышшы). Максімальная колькасць 1115 мм назіралася ў 1906 (Васілевічы), мінімальная 299 мм — у 1963 (Брагін). У сярэднім за год бывае ад 145 дзён з ападкамі (на ПдУ) да 195 дзён (на З і ўзвышшах Беларускай грады). Працягласць ападкаў атмасферных за год у сярэднім складае ад 1000—1200 гадзін (на Пд і З) да 1300—1500 гадз (на ПнУ рэспублікі). Максімальная працягласць за год 2034 гадз адзначана ў 1980 у Мінску.
Літ.: Швер Ц.А. Закономерности распределения количества осадков на континентах. Л., 1984; Атмосфера: Справ. Л., 1991; Климатические характеристики земного шара. Л., 1977; Климат Минска. Мн., 1976. В.Р.Жумар. с. 411
АПАЗІ́ЦЫЯ (ад лац. oppositio проціпастаўленне, пярэчанне), 1 супраціўленне, нязгода, процідзеянне, проціпастаўленне адных поглядаў, палітыкі інш. поглядам, палітыцы. 2) Агульная назва партый, арг-цый, грамадскіх рухаў і аб’яднанняў, дзейнасць і погляды якіх проціпастаўлены поглядам большасці або пануючай думцы. Існуе ў парламентах, партыях. Парламенцкая апазіцыя складаецца з партый і паліт. груп, якія не маюць большасці месцаў у парламенце і не ўдзельнічаюць у фарміраванні ўрада. Па шэрагу пытанняў выступае супраць палітыкі ўрада, з крытыкай яго дзеянняў. Можа фарміраваць ценявы кабінет міністраў на выпадак прыходу да ўлады. Унутрыпартыйная апазіцыя — парт. групоўкі, якія па некаторых прынцыповых пытаннях палітыкі партыі выступаюць са сваім пунктам гледжання і праграмай дзеяння, супрацьстаяць прынятаму большасцю курсу партыі, яе кіраўніцтву. Можа разглядацца як аснова для ўтварэння новай партыі. Апазіцыя — неабходная ўмова мірнага, здаровага развіцця грамадства. У бел. парламенце ўпершыню пра стварэнне апазіцыі абвешчана ў 1990 на 1-й сесіі Вярх. Савета Беларусі, дзе ў апазіцыі да палітыкі ўрада выступілі Бел. нар. фронт «Адраджэньне», Аб’яднаная дэмакр. партыя Беларусі, Бел. сац.-дэмакр. грамада і інш. Прадстаўнікі апазіцыі прымаюць удзел у заканатворчым працэсе, прапануюць шляхі ўмацавання суверэнітэту, незалежнасці дзяржавы, паглыблення рыначных адносін, духоўнага адраджэння і кансалідацыі нацыі і інш. В.І.Семянкоў. с. 412
АПАЗІ́ЦЫЯ ў мовазнаўстве, фармальнае адрозненне моўных адзінак, якому адпавядае адрозненне ў семантыцы. Так, бел. словы «лес» і «лёс» адрозніваюцца гукамі [э] і [о], што сігналізуе пра розніцу ў значэнні. У граматыцы семантычнае адрозненне рэалізуецца ў супрацьпастаўленні формаў (напр.: ’цяперашні час’ і ’прошлы час’ — «будуе» і «будаваў»); наяўнасць апазіцыі — абавязковая ўмова існавання граматычнага значэння. У лексіцы апазіцыя семантычных кампанентаў рэалізуецца ў лексемах (напр.: «прыйсці» — ’пачаць знаходзіцца’ і «пайсці» — ’перастаць знаходзіцца’ ў пэўным месцы). Упершыню паняцце апазіцыі распрацавана М.С.Трубяцкім. А.А.Кожынава. с. 412
АПАЗНАВА́ЛЬНЫЯ ЗНА́КІ , адзнакі на транспартных сродках, ваен. тэхніцы і ўзбраенні. Вызначаюць іх дзярж. прыналежнасць, прызначэнне, дачыненне да аб’яднанняў, відаў і родаў войскаў і інш. Складаюцца з сімвалаў, літар, лічбаў, спец. знакаў і іх камбінацый.
Апазнавальныя знакі лятальных апаратаў (ЛА) вызначаюцца Міжнар. арг-цыяй грамадз. авіяцыі (ІКАО). Звычайна складаюцца з пач. літар назвы дзяржавы і лічбавага знака, які прысвойваецца ЛА пры занясенні ў рэестр грамадз. паветр. суднаў дзяржавы. Наносяцца на крылы, бакавыя паверхні фюзеляжа, кіль. Ваен. самалёты і верталёты маюць апазнавальныя знакі ў выглядзе геам. фігур (кругоў, квадратаў, палос, зорак, крыжоў і інш.). Напр., апазнавальныя знакі ЛА Германіі — чорны крыж і выява даярж. сцяга; Японіі — чырвоны круг; ЗША — белая пяціканцовая зорка. Апазнавальныя знакі караблёў і суднаў (у т.л. ваен.) — выява дзярж. сцяга і бартавы нумар (вялікія караблі маюць таксама ўласную назву). Апазнавальныя знакі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, іх прыналежнасці да віду ўзбр. сіл, роду войскаў (службы) маюць большасць дзяржаў. Апазнавальныя знакі прыналежнасці да аб’яднання, злучэння і інш. ўключаюць іх эмблемы і групу лічбаў, іншыя апазнавальныя знакі — спец. каляровыя знакі ў выглядзе палос, рысункаў, геам. фігур і г.д. На грамадз. трансп. сродках наносяцца міжнар. апазнавальныя знакі (гл. табл.).
Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь апазнавальныя знакі — круг, падзелены гарызантальнай лініяй. У верхняй палове круга літары МА, знізу — выява дзярж. сцяга. На аўтамабілі, матацыклы, прычэпы таксама наносяцца: чырвоны крыж — на санітарныя машыны; Т — на машыны трансп. групы; ВАІ — на аўтамабілі і матацыклы ваен. аўтаінспекцыі і інш. с. 412
АПАКА́ЛІПСІС (грэч. apokalypsis літар. адкрыццё), 1) адна з кніг Новага Запавета (Адкрыццё святога Іаана Багаслова). Напісана ў 68 — пач. 69 н.э. Іаанам Багасловам. У ёй у форме бачанняў, пасланых Богам, апісаны будучы лёс свету і чалавецтва. Гал. ідэя апакаліпсіса — чаканне страшнага Божага суда, калі на грэшнае чалавецтва абрынуцца сусв. катастрофы. Рэлігійна арыентаваныя тлумачальнікі разглядаюць апакаліпсіс як прарочую кнігу пра апошнія часы свету і здарэнні, што павінны адбыцца напярэдадні 2-га прышэсця Хрыста на зямлю. Праз увесь яго тэкст праходзіць сакральная лічба 7 (7 цэркваў, 7 зорак у руцэ Бога, 7 анёлаў, што выліваюць на грэшнікаў 7 чашаў Божага гневу, і г.д.). Сямікратнае памнажэнне бедстваў і катастрофаў прызначана выклікаць у чытача свяшчэнны жах перад непазбежным сканчэннем свету. Пасля Чарнобыльскай катастрофы шматлікія тлумачальнікі апакаліптычных прароцтваў, у т.л. на Беларусі, пачалі звязваць трубныя гукі трэцяга анёла, што апавяшчае аб падзенні на зямлю вялікай зоркі пад назвай «палын» (па-ўкраінску «чарнобыль»), з біблейскім прадказаннем гэтай самай згубнай у гісторыі чалавецтва катастрофы — нац. трагедыі бел. народа. Акрамя інтэрпрэтацыі апакаліпсіса як страшнага суда і канца свету яго яшчэ тлумачаць як абяцанне тысячагадовага шчасця пасля такога суда. 2) У шырокім сэнсе апакаліпсіс — буйнамаштабнае бедства, пагроза пагібелі чалавецтва, культуры, навакольнага асяроддзя. Апакаліпсіс часта асацыіруецца з крызісам або канцом цывілізацыі, эканам. катастрофамі, ядз. вайной.
Літ.: Бабосов Е.М. Катастрофы: социол. анализ. Мн., 1995. Я.М.Бабосаў. с. 413
АПАКРЫ́ННЫЯ ЗАЛО́ЗЫ (ад грэч. apokrinō аддзяляю), залозы, у якіх пры ўтварэнні і выдзяленні сакрэту адрываюцца верхавінкавыя часткі залозістых клетак. Утвараюцца з эпітэліяльных зачаткаў, з якіх узнікаюць тлушчавыя залозы і валасы. У большасці млекакормячых размешчаны ў абваласелай скуры і некаторых інш. месцах. У чалавека і вышэйшых лакалізаваны ў падпахавых упадзінах, вонкавым слыхавым канале, каля грудных саскоў, лабка, ануса, палавых органаў; разам з узбуйненымі тлушчавымі залозамі ўтвараюць пахучыя залозы. Спецыялізаваныя апакрынныя залозы — малочныя залозы. Канчатковае развіццё і пачатак сакраторнай дзейнасці апакрынных залоз у чалавека супадаюць з палавым выспяваннем. Існуе цесная сувязь паміж апакрыннымі залозамі і перыядамі палавога развіцця (менструацыя, цяжарнасць, клімактэрый); фізіялагічная дзейнасць згасае ў старэчы перыяд. Сакрэт апакрынных залоз мае рэчывы, што абумоўліваюць пах, спецыфічны роду, віду, індывідууму. У жывёл з’яўляецца сродкам абароны, пошуку, пазначэння тэрыторыі, прываблівання асобін процілеглага полу, а таксама ідэнтыфікацыі асобін. А.С.Леанцюк. с. 413
«АПАКРЫ́СІС» , Апокрысіс, «Апокрисис, албо отповедъ на книжкы о съборе Берестейском...», помнік стараж. бел. пісьменства; твор царкоўна-палемічнай літаратуры. Апубл. ў 1597 у Вільні на польск. мове, перавыд. у 1598 у Астрозе ў перакладзе на старабел. мову. Аўтар (мяркуюць — валынскі пратэстант Марцін Бранеўскі) па даручэнні кн. Канстанціна Астрожскага выступіў у абарону нац.-рэліг. незалежнасці праваслаўных Украіны і Беларусі пасля Брэсцкай уніі 1596 і ў адказ на кнігі яе апалагетаў П.Скаргі і І.Пацея, схаваўшыся пад псеўданімам Хрыстафор Філалет. Аўтар паказаў, што царк. саюз уніяцкіх і каталіцкіх епіскапаў абумоўлены не праблемамі багаслоўскай ісціны і маралі, а імкненнем да гарантаваных матэрыяльных выгод, высокіх дзярж. пасад, рэліг. прывілеяў і паліт. правоў. У «Апакрысісе» выкарыстаны шырокі арсенал літ. і фалькл. мастацкіх сродкаў: анекдатычныя гісторыі, байкі, сатыр. бытавыя замалёўкі, трапныя прыказкі і прымаўкі, каларытныя эпітэты і параўнанні. «Апакрысіс» — яркая старонка антыуніяцкай публіцыстыкі. Ён адыграў значную ролю ў кансалідацыі ўкр. і бел. народаў у іх барацьбе за нац.-культ. самабытнасць. Раскрыўшы вострую супярэчнасць паміж феад. вярхамі двух асн. веравызнанняў Рэчы Паспалітай, аўтар змагаўся за традыцыі і веру народа з пазіцый мясц. знаці, якая баялася, каб палітыка уніяцка-каталіцкага духавенства не прывяла дзяржаву да ўнутр. сац. і нац.-вызв. вайны. Таму ён заклікаў знаць да салідарнасці і сумесных дзеянняў.
Літ.: Яременко П.К. Украïнський письменник-полемист Христофор Філалет і його «Апокрисис». Львів, 1964. А.Ф.Коршунаў. с. 414
АПА́Л (лац. opalus), мінерал падкласа гідраксідаў, SiO2·nH2O. Мае 1—34% вады, 65—92% SiO2. Прымесі аксідаў Аl, Fe, Mn, Mg і інш. Разнавіднасці: каштоўны апал, паўапал, гейзерыт, гідрафан і інш. Аморфны. Утварае нацечныя агрэгаты — ааліты, скарынкі, ныркападобныя масы. Бясколерны, белы, жоўты, буры, чырвоны, зялёны. Для паўпразрыстых рознасцяў характэрна апалесцэнцыя. Бляск шкляны, радзей перламутравы, васковы. Цв. 5—6,5; вельмі крохкі. Шчыльн. 1,9—2,3 г/см3. Асадкавы, гідратэрмальны. На Беларусі трапляецца ў выглядзе цэменту, шкарлупін дыятамей у мелавых адкладах (сцяжэнні) і інш. Каляровыя (з ірызацыяй) апал — вырабныя камяні. Высакародны апал (вогненны) — каштоўны камень. З апалу складаюцца дыятаміт, трэпел і апока — сыравіна для цэменту, напаўняльнікі і інш. с. 414
АПАЛАГЕ́ТЫКА (ад грэч. apologētikos абараняльны), 1) раздзел хрысц. багаслоўя, які пры дапамозе аргументаў, звернутых да розуму і свядомасці чалавека, адстойвае веравучэнне; у вузкім сэнсе — гал. багаслоўе, грунтоўная тэалогія. Асновы апалагетыкі закладзены ў 2—3 ст. Юсцінам, Тацыянам, Арыгенам, Тэртуліянам і інш. для абароны хрысціянства ад іудзейства, «язычніцтва» (пад ім разумелася ант. філасофія), дзярж. улад, ерасяў. Пашырана гал. чынам у праваслаўі і каталіцызме. Змест апалагетыкі — інтэрпрэтацыя сутнасці рэлігіі, абвяржэнне накіраваных супраць яе абвінавачванняў, абгрунтаванне перавагі той ці інш. канфесіі. Апелюючы да розуму, апалагетыка ўсё ж лічыць, што нават лагічна абгрунтаваная сістэма догматаў павінна прымацца на веру, бо апошняя ў тэалогіі вышэйшая за розум. 2) У пераносным сэнсе апалагетыка — прадузятая абарона, тэндэнцыйнае ўсхваленне чаго-небудзь, каго-небудзь. А.А.Цітавец. с. 414
АПАЛАДО́Р (Apollodōros) з Дамаска, старажытнарымскі архітэктар і інжынер пач. 2 ст. Пабудаваў грандыёзны ансамбль форума Траяна ў Рыме (111—114), будынкі бібліятэк і знакамітую калону Траяна, абвітую стужкай рэльефаў на тэму паходу Траяна ў Дакію. Апаладор прыпісваюць аркі Траяна ў гарадах Анкона (пасля 115) і Беневента. Сярод работ, якія не захаваліся, — мост цераз Дунай каля г. Дробета (цяпер у Румыніі), адэон, цырк і тэрмы Траяна ў Рыме. с. 414
АПАЛА́ЧСКАЕ ПЛАТО́ , заходняе перадгорнае плато ў сістэме Паўд. Апалачаў, у ЗША (на Пд наз. плато Камберленд). Даўж. каля 1500 км. Выш. ад 500 м на З да 1500 м на ПнУ, дзе Апалачскае плато набывае характар гор (Алеганы). Складзена пераважна з вапнякоў. Глыбока расчлянёнае рэкамі сістэмы Агайо. Пашыраны карставыя формы рэльефу (славутая Мамантава пячора). Буйныя радовішчы каменнага вугалю. Шыракалістыя лясы. с. 414
АПАЛА́ЧСКАЯ СКЛА́ДКАВАЯ ВО́БЛАСЦЬ , зона палеазойскай складкавасці ўздоўж паўд.-ўсх. ускраіны Паўночна-Амерыканскай платформы. Сфарміравалася ў выніку праяўлення таконскай (сярэдні ардовік — сілур), акадскай (ранні — сярэдні дэвон) і алеганскай (карбон — ранняя перм) фазаў складкавасці. З канца палеазою і ў мезазоі падвяргалася моцнай эрозіі, у позняй юры перакрывалася морам, на працягу мелавога перыяду і кайназойскай эры паўторна спадзіста прыўзнята. Складзена з магутных тоўшчаў вапнякоў, кварцавых пяскоў, гліністых сланцаў, граўвакаў, з вулканічных і вывергнутых парод. Большая частка Апалачскай складкавай вобласці прымеркавана да Апалачаў, другая апушчана пад прыбярэжныя раўніны і шэльф Атлантычнага ак., трэцяя выходзіць на паверхню ў гарах Уошыта на тэр. Арканзаса і Аклахомы і на невял. участках у Тэхасе (Маратон) і ў Мексіцы. З ПнУ на ПдЗ падзяляецца на 3 сегменты з рознай арагенічнай гісторыяй: Ньюфаўндленд-Квебекскі, Пенсільванска-Тэнесійскі і Уошыта-Маратонскі. У межах сегментаў вылучаны правінцыі: Апалачскае плато, правінцыя Далін і Хрыбтоў, правінцыя Блакітнага хрыбта, Підмант і інш. Амаль усе структурныя элементы Апалачскай складкавай вобласці паралельна выцягнуты па дузе, павернутай выпукласцю да цэнтра мацерыка. Г.У.Зінавенка. с. 414
АПАЛА́ЧСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН , на У ЗША, уздоўж паўд. схілаў Апалачаў, у Перадапалачскім перадавым прагіне; адзін з буйнейшых у свеце. Працягласць больш за 1200 км. Пл. каля 180 тыс. км2. Вугляносныя адклады пермі і карбону. Агульныя запасы да глыб. 900 м — 1600 млрд. т. Каля 300 вуглездабыўных раёнаў.
Прамысл. распрацоўка з 1800. Вугалі ў асноўным бітумінозныя. Цеплыня згарання 28,9—35,4 МДж/кг. Здабыча адкрытым і падземным спосабамі. Каля 65% вугалю выкарыстоўваецца эл. станцыямі, значная ч. каксавальнага вугалю экспартуецца ў Канаду, Японію, Зах. Еўропу. с. 415
АПАЛА́ЧЫ (Appalachian Mountains), горы на У Паўн. Амерыкі, у ЗША і Канадзе. Працягнуліся з ПдЗ на ПнУ на 2600 км; асн. хрыбты: Блу-Рыдж, Уайт-Маўнтынс, масіў Адырондак, Грын-Маўнтынс. Сярэдневышынныя. Пераважаюць выш. 1300—1600 м, найб. 2037 м, г. Мітчэл (Блу-Рыдж). Падзяляюцца Апалачы на Паўночныя і Паўднёвыя (мяжа па рэках Мохак і Гудзон). Паўночныя Апалачы — хвалістае пласкагор’е выш. 400— 600 м, над якім узвышаюцца асобныя масівы і хрыбты, вяршыні згладжаны, ператвораны ледавіком у трогі. Паўднёвыя Апалачы складаюцца з восевай зоны хр. Блу-Рыдж, з У да якога прымыкае плато Підмант, з З — Апалачскае плато. Утварыліся Апалачы ў перыяд каледонскай складкавасці і герцынскага арагенезу, амалоджаны неатэктанічнымі падняццямі. Паўночная і паўд.-ўсх. ч. Апалачаў складзена з крышт. парод, зах. і паўд.-зах. — пераважна з асадкавых (пясчанікі, даламіты, вапнякі). Карысныя выкапні: каменны вугаль (гл. Апалачскі вугальны басейн), нафта, прыродны газ, жал. руда, тытан, азбест. Клімат на Пн умераны, на Пд субтрапічны, фарміруецца пад уплывам Атлантычнага ак. і асабліва Мексіканскага заліва. Сярэднія т-ры студз. вагаюцца ад -12 на Пн да 8 °С на Пд, ліп. адпаведна ад 18 да 26 °С. Ападкаў 1000—1300 мм за год. Рэкі цякуць у глыбокіх далінах, найбольшыя — Канектыкут, Гудзон, Саскуэхана і Тэнесі. Расліннасць паўн. ч. — хвойныя і мяшаныя лясы (елка, піхта, туя, гемлока, клён, вяз, гікоры), на Пд ад 41° паўд. ш. ў ніжнім поясе горныя шыракалістыя лясы (каштан, дуб, клён і эндэмікі — цюльпаннае дрэва, платан, магноліі), вышэй за 1000 м — мяшаныя і хвойныя лясы, затым субальпійскія лугі. Жывёльны свет — пераважна эндэмікі: віргінскі алень і віргінскі апосум, дрэвавы дзікабраз, мядзведзь барыбал, рысь, янот, скунс, выдра. Апалачы — раён турызму, лыжнага і воднага спорту, палявання. У Апалачах нац. паркі Грэйт-Смокі-Маўнтынс (Тэнесі), Шэнандоа (Віргінія), Алалачская дарога ўздоўж хрыбта Блу-Рыдж. М.В.Лаўрыновіч. с. 415
АПАЛЕСЦЭ́НЦЫЯ , 1) рассеянне святла калоіднай сістэмай. Інтэнсіўнасць рассеяння залежыць ад суадносін паміж памерамі часцінак і даўжынёй светлавой хвалі. Апалесцэнцыя назіраецца ў выглядзе конуса, які свеціцца на цёмным фоне, пры праходжанні святла праз калоідную сістэму, напр. табачны дым; крытычная апалесцэнцыя — у аптычна аднародных асяроддзях ва ўмовах фазавых пераходаў (памутненне раствораў палімераў каля крытычных т-р змешвання). 2) У мінералогіі аптычны эфект, найб. выразны ў паўпразрыстай разнавіднасці мінералу апал. Выяўляецца як малочна-белае ці перламутравае святло, якое адлюстроўваецца ад апалу, месяцовага каменю і некаторых інш. мінералаў. с. 415
АПАЛІ́НА-БА́СІНА , вёска ў Беларусі, у Вензавецкім с/с Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 3км на З ад Дзятлава, 168 км ад Гродна, 16 км ад чыг. ст. Наваельня. 240 ж., 82 двары (1995). Аддз. сувязі. с. 415
АПАЛІ́НЫ (Opalinatea), клас паразітычных прасцейшых жывёл атр. эўгленавых. Жывуць у кішэчніку земнаводных, радзей рыб і паўзуноў. Больш за 100 відаў. Найб. вядома А. ranarum.
Даўж. да 1 мм. Цела лістападобнае, плоскае, несіметрычнае, укрытае тысячамі кароткіх жгуцікаў. Стрававальнай сістэмы няма, жывяцца ўсёй паверхняй цела. Ядзер ад 2 да некалькіх соцень. Размнажаюцца бясполым спосабам (дзяленнем) і палавым — парным зліццём аднаядравых мікра- і макрагамет з утварэннем цысты, што трапляе ў ваду і праглынаецца апалонікамі. З цысты выходзіць маленькая апаліна, якая вырастае ў шмат’ядзерную. с. 415
АПАЛІНЭ́Р (Apollinaire) Гіём (сапр. Вільгельм Апалінарый Кастравіцкі; 26.8.1880, Рым —9.11.1918), французскі паэт. Кастравіцкія паходзілі з Беларусі (з гэтага роду К.Каганец). Іх маёнтак Дарашковічы (каля Навагрудка) канфіскаваны пасля паўстання 1863—64. Дзед Апалінэра эмігрыраваў у Італію, там прайшло дзяцінства і юнацтва паэта. З 1899 Апалінэр у Парыжы. Удзельнік 1-й сусв. вайны. Літ. дзейнасць пачаў у 1901. У многіх творах адчуваецца духоўная сувязь з Расіяй, Польшчай, інш. слав. краінамі (верш «Адказ запарожскіх казакоў канстанцінопальскаму султану», раман «Жанчына ў крэсле», апавяданне «Сустрэча ў Празе»). Большасць твораў апублікавана пасмяротна. Пры жыцці выйшлі цыкл афарыстычных чатырохрадкоўяў «Бестыярый, ці Картэж Арфея» (1911), зб-кі «Алкаголь. Вершы 1898—1913» (1913), «Каліграмы. Вершы Вайны і Міру» (1918). Творчасць Апалінэра не пазбаўлена фармаліст. эксперыментаў (паасобныя вершы; буфонная п’еса «Грудзі Тырэзія», 1918; раман «Жанчына», 1920), падхопленых дадаістамі і сюррэалістамі. На бел. мову творы Апалінэра перакладала ЭАгняцвет (зб. «Зямны акіян», 1973).
Тв.: Рус. пер. — Избранная лирика. М., 1985. с. 415
АПАЛО́Г (грэч. apologos літар. апавяданне), у старажытнагрэчаскай і ўсх. л-ры кароткі павучальны апавядальны твор, пабудаваны на алегарычным паказе жывёл і раслін. Блізкі да байкі, але вобразы ў апалогу менш канкрэтныя, большае месца займае дыдактычны элемент. Найб. вядомы збор апалога — у стараж.-інд. кнізе на санскрыце «Панчатантра» (3—4 ст.; у араб. і перс. перапрацоўках «Каліла і Дзімна», каля 750). Апалогі ўключаліся ў рэліг. і дыдактычныя аповесці («Гісторыя пра Варлаама і Іасафа»), Традыцыі гэтага жанру выкарыстаў Я.Колас у паэме «Сымон-музыка». с. 415
АПАЛО́Н , Феб, у грэчаскай міфалогіі бог сонца, святла, мудрасці, апякун мастацтваў. Сын Зеўса і Леты, брат-блізня Артэміды. У выяўл. мастацтве Апалон паказваўся прыгожым юнаком з лукам і стрэламі ці з кіфарай у руках. Валодаў дарам прадбачання і надзяляў ім людзей. У гонар перамогі Апалону над драконам-пачварай Піфонам каля Дэльфаў пабудаваны Дэльфійскі храм, дзе адбываліся святкаванні ў гонар Апалона (Піфійскія гульні). Былі шматлікія свяцілішчы Апалона, найб. вядомыя ў Дэльфах і на в-ве Дэлас. Міф аб Апалоне натхняў ант. скульптараў, жывапісцаў А. Мантэнья, Рафаэля, Джарджоне, кампазітараў І.С.Баха, В.А.Моцарта, І.Стравінскага і інш. с. 416
АПАЛО́Н , малая планета. Дыяметр каля 1 км. Абарачаецца вакол Сонца па эліптычнай арбіце з перыядам 1,81 г. Адлегласць ад Сонца ў перыгеліі 0,645, у афеліі 2,327 а.а. Найменшая адлегласць ад Зямлі 15 млн. км. Адкрыта К.Рэйнмутам (Германія, 1932). с. 416
«АПАЛО́Н» , амерыканская праграма падрыхтоўкі і ажыццяўлення пілатуемых палётаў на Месяц, а таксама серыя касм. караблёў для яе выканання. Асн. прызначэнне — дастаўка касманаўтаў на Месяц; здзейснены таксама беспілотныя палёты і палёты касманаўтаў вакол Зямлі. У 1968—75 запушчана 15 «Апалонаў» з экіпажамі, усяго 38 касманаўтаў. На «Апалоне-11» здзейснена першая ў свеце пасадка на Месяц (Н.Армстранг, Э.Олдрын, 1969). Па праграме «Апалон» даследавалі Месяц і калямесяцавую прастору, на Зямлю дастаўлены ўзоры месяцавага грунту.
Карабель «Апалон» мае асн. блок (для дастаўкі 3 касманаўтаў на селенацэнтрычную арбіту і вяртання іх на Зямлю) і месяцавую кабіну (для дастаўкі 2 касманаўтаў на паверхню Месяца, забеспячэння іх знаходжання на ім і вяртання на селенацэнтрычную арбіту). Маса «Апалона» да 47 т. Асн. блок уключае адсек экіпажа (спускальны апарат для пасадкі на ваду і на сушу) і рухальны адсек. Месяцавая кабіна мае пасадачную (застаецца на Месяцы) і ўзлётную ступені. «Апалон» забяспечаны стыковачным прыстасаваннем для пераходу касманаўтаў з адсека экіпажа ў месяцавую кабіну. Запуск і вывядзенне «Апалона» на арбіту ШСЗ ажыццяўляліся ракетамі-носьбітамі тыпу «Сатурн». Мадыфікацыі «Апалона» выкарыстоўваліся для дастаўкі экіпажаў на арбітальную станцыю «Скайлэб» і стыкоўкі з караблём «Саюз-19» па праграме ЭПАС. с. 416
АПАЛО́НІЙ (Apollōnios) з Афін, старажытнагрэчаскі скульптар 1 ст. да н.э. Паслядоўнік Лісіпа. Прадстаўнік натуралістычнага кірунку ў элінскім мастацтве. Аўтар скульптур «Бельведэрскі торс» і «Кулачны баец». с. 416
АПАЛО́НІКІ , лічынкі бясхвостых земнаводных. Развіваюцца з яйца. Жывуць у вадзе. У адрозненне ад дарослых асобін маюць прыкметы, уласцівыя рыбам (2—3 пары шчэлепаў, двухкамернае сэрца, доўгі хвост для перамяшчэння, органы прымацавання і бакавую лінію). Корм пераважна раслінны. Пасля 3—4 месяцаў развіцця гэтыя прыкметы знікаюць пры метамарфозе: сэрца робіцца трохкамерным, дыханне лёгачным, хвост знікае, вырастаюць заднія ногі і на сушу выходзіць маладое земнаводнае (напр., жабяня). Пажыва для рыб, птушак. с. 416
«АПАЛО́Н» — «САЮ́З» , эксперыментальны касм. палёт «Апалон» — «Саюз», гл. ЭПАС. с. 416
АПАЛО́НЫ (Parnassius), род дзённых матылёў сям. паруснікаў, або кавалераў, атр. лускакрылых. Сустракаюцца пераважна ў горных раёнах Еўразіі, лакальна на раўнінах. На Беларусі трапляюцца апалон чорны (Р. mnemosyne) і апалон (Р. apollo) — рэдкія віды, занесеныя ў Чырв. кнігу.
Размах белых крылаў да 9 см, пярэднія крылы з 2—5 чорнымі плямкамі, заднія з чырвонымі. Апалон чорны па памерах меншы і без чырвоных плямак на крылах. Лёт у чэрв.— жніўні. Вусені чорныя з 2 радамі чырвоных плямак, кормяцца ў крас.—маі лісцем чубаткі, скочак і заечай капусты. Жывуць групамі. Кукалкі на глебе. Зімуюць у абалонцы яйца. с. 416
АПА́ЛУБКА , часовая форма для ўкладкі бетоннай сумесі і арматуры пры вырабе бетонных і жалезабетонных маналітных канструкцый. Робіцца з дрэва, металу, фанеры, жалезабетону, пластмасаў і інш. матэрыялаў. Бывае разборна-перастаўная, аб’ёмна-блочная, слізгальнарухомая і інш. Выбар тыпу апалубкі вызначаецца характарам канструкцый (збудаванняў), геам. памерамі, тэхналогіяй выканання работ, кліматычнымі ўмовамі.
Найб. пашырана разборна-перастаўная апалубка — дробнашчытавая (са шчытоў масай да 70 кг), буйнашчытавая (да 500 кг) і блочная (са шчытоў, злучаных у прасторавыя блокі, часам з рабочай арматурай). Выкарыстоўваецца пры заліўцы фундаментаў, сцен, вырабе пакрыццяў і перакрыццяў, калон, бэлек і інш. Пры адмоўнай т-ры шчыты ўцяпляюць ці падаграваюць. Аб’ёмна-блочная апалубка — прасторавая канструкцыя са стальных шчытоў, каркаса, мацаванняў і прыстасаванняў для адрыву шчытоў ад бетону. Мантаж і дэмантаж блок-формаў вядуць падымальнымі механізмамі. Выкарыстоўваецца для бетанавання канструкцый, якія стаяць асобна. Слізгальна-рухомая апалубка ствараецца пры буд-ве высокіх аб’ектаў (элеватараў, рэзервуараў, вежаў і інш.). Робіцца са шчытоў, якія падымаюцца з дапамогай дамкратаў па паверхні збудаванняў, што бетануюцца. Ёсць таксама пад’ёмна-перастаўная апалубка — са шчытоў, крапежных і пад’ёмных прыстасаванняў (для буд-ва вежаў, градзірняў і інш. высокіх збудаванняў); гарызантальна перасоўная — са шчытоў і каркаса на цялежках ці палазах (для узвядзення скляпенняу-абалонак, калектараў, падпорных сценак і інш.); няздымная — пліты, абалонкі, метал. сеткі і інш., якія пасля бетанавання канструкцыі (напр., плаціны) застаюцца ў ёй як састаўная частка; горная апалубка — перасоўная, створкавая, секцыйная і інш., выкарыстоўваецца для мацавання горных выпрацовак; стацыянарная металічная апалубка — пры вырабе жалезабетонных канструкцый на з-дзе ці палігоне. Найб. эфектыўная апалубка шматразовага выкарыстання (інвентарная), збіраецца з уніфікаваных элементаў і ўзбуйненых блокаў. Каб паверхня канструкцыі была гладкая, апалубку змазваюць ці пакрываюць пастай. Работы, звязаныя з вырабам, устаноўкай і разборкай апалубкі, наз. апалубнымі работамі. с. 416
АПАЛУ́ШКІ , паланкі, невялікія начоўкі для ачысткі (правейвання) зерня ў хатніх умовах на Беларусі. с. 417
АПАЛЧЭ́ННЕ , 1) часовае ваеннае фарміраванне (пераважна добраахвотнае) з цывільнага насельніцтва для адпору ворагу ў надзвычайных умовах. Вядома са старажытнасці. Пры феадалізме універсальная сістэма агульнай мабілізацыі доўгі час масавае народнае апалчэнне было асн. спосабам разгортвання войска, ядро якога складала княжацкая (каралеўская, ханская) дружына. Апалчэннем наз. таксама сярэдневяковыя ваен. фарміраванні міліцыйнага тыпу (рыцарскае, дваранскае, гарадское апалчэнне). У Расіі вядомы масавыя апалчэнні ў 1611—12, 1812, 1855—56. Вял. ролю адыграла Народнае апалчэнне ў Вял. Айч. вайне 1941—45.
На тэр. Беларусі апалчэнне наз. пагоняй. У 13—14 ст. адыгрывала важнейшую ролю ў абароне краіны. У сталым сярэднявеччы масавую мабілізацыю сялян замяніла феад. апалчэнне (ахоплівала ўсіх землеўладальнікаў). Велічыня зямельнага надзелу вызначала памер вайсковай павіннасці (земскай службы). Ухвалу (пастанову) аб скліканні ўсеагульнага апалчэння мог прыняць толькі вальны сойм. Войскі апалчэння мелі ўласную вял. харугву. Кіраваў апалчэннем найвышэйшы, з 17 ст. вял. гетман літоўскі. Нярэдка камандаванне прымаў кароль і вял. князь ВКЛ. Апалчэнне з тэр. ўсёй дзяржавы склікалася ў 1528, 1567, 1654 і інш. гады. З 17 ст. эфектыўнасць такой формы арганізацыі войска знізілася, але інстытут апалчэння існаваў да канца 18 ст.
2) Дзярж. апалчэнне — частка ўзбр. сіл Расійскай імперыі ў 1874—1917 (прызначалася для папаўнення дзеючай арміі і дапаможнай службы ў ваен. час). Аналагічная катэгорыя ваеннаабавязаных у Венгрыі наз. гонвед, у Аўстра-Венгрыі і Германіі — ландвер і ландштурм. с. 417
АПАМІ́КСІС (ад апа... + грэч. mixis змяшэнне), спосаб бясполага размнажэння раслін і жывёл; утварэнне зародка без апладнення. Бывае пастаянны, спадчынны, або выпадковы, няспадчынны. Яго можна выклікаць эксперыментальна — фіз.-хім. ўздзеяннямі (індуцыраваны апаміксіс). Пры апаміксісе зародак можа ўтварацца з неаплодненай яйцаклеткі (партэнагенез), з клетак зарастка або зародкавага мяшка (апагамія), з клетак спарафіта (апаспарыя), з саматычных клетак семязавязі — нуцэлуса, інтэгументаў (адвентыўная эмбрыянія). Апаміксіс ў форме партэнагенезу вядомы ў чарвей, насякомых, рыб, паўзуноў. Розныя формы апаміксіса выяўлены амаль ва ўсіх групах расліннага свету. Выкарыстоўваюць у селекцыі, напр. для спадчыннага замацавання гетэрозісу. с. 417
АПАНАСЕ́ВІЧ Павел Андрэевіч (н. 14.7.1929, в. Стараселле Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.), бел. фізік. Акад. (1984, чл.-кар. 1980) АН Беларусі. Засл. дз. нав. Беларусі (1955). Д-р фіз.-матэм. н. (1974), праф. (1977). Скончыў БДУ (1954). З 1955 у Ін-це фізікі АН Беларусі (з 1987 дырэктар). Навук. працы па оптыцы і лазернай фізіцы. Развіў тэорыю ўздзеяння магутнага выпрамянення на спектральна-аптычныя характарыстыкі атамаў і малекул, устанавіў шэраг заканамернасцяў узаемадзеяння патокаў святла ў розных асяроддзях, генерацыі звышкароткіх светлавых імпульсаў, вымушанага камбінацыйнага рассеяння. Распрацаваў шэраг метадаў нелінейнай спектраскапіі і кіравання параметрамі лазерных патокаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978. Дзярж. прэмія СССР 1982.
Тв.: Таблицы распределения энергии и фотонов в спектре равновесного излучения. Мн., 1961 (разам з В.С.Айзенштатам); Основы теории взаимодействия света с веществами. Мн., 1977. с. 417
АПАНА́СЕНКА Аляксандр Рыгоравіч (н. 23.11.1911, Кіеў), украінскі і бел. балетмайстар. Засл. арт. Украіны (1951), засл. дз. маст. Беларусі (1961). Вучыўся ў балетных студыях у Кіеве. У 1928—59 і з 1971 працаваў на Украіне (саліст балета, балетмайстар). У 1959—71 маст. кіраўнік і гал. балетмайстар Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь. На аснове перапрацоўкі нац. харэаграфічных традыцый стварыў сцэнічныя варыянты бел. танцаў «Лянок», «Бычкі», «Лявоніха», «Мяцеліца». Найб. значныя пастаноўкі: аднаактовы харэаграфічны спектакль «Беларуская партызанская», «Беларуская сюіта», «Беларуская рапсодыя», «Маладзёжная сюіта» і інш.
Літ.: Чурко Ю.М. Белорусский сценический танец. Мн., 1969. С. 86—94. с. 417
АПАНА́СЕНКА Марыя Акімаўна (н. 16.3.1926, г. Днепрапятроўск), бел. танцоўшчыца. Засл. арт. Беларусі (1964). З 1945 працавала ў розных маст. калектывах Украіны, у 1959—68 салістка Дзярж. ансамбля танца БССР. Выконвала адказныя сола ў пастаноўках калектыву «Беларуская рапсодыя», «Беларуская сюіта», «Лявоніха», «Мяцеліца», «Чардаш» і інш. с. 417
АПАНЕ́НТ [ад лац. opponens (opponentis) які пярэчыць], 1) праціўнік у спрэчцы, дыскусіі. 2) Асоба, якой даручана публічная ацэнка дысертацыі, даклада, напр. афіц. апанент. с. 417
АПАНЕЎРО́З (ад апа... + неўроз), злучальнатканкавая пласціна са шчыльных, б.ч. размешчаных паралельна калагенавых і эластычных валокнаў, з дапамогай якой фіксуюцца мышцы. Прымацоўвае шырокія мышцы да касцей або да інш. тканак цела і абмяжоўвае іх. Напр., далонны апанеўроз абмяжоўвае рухомасць згінальнікаў пальцаў, апанеўроз вонкавай косай мышцы жывата — рухомасць сценкі брушной поласці і інш. с. 418
АПА́НСКІ Іосіф Казіміравіч (парт. псеўд. Краўчынскі, Міхайлаў; 18.7.1897, в. Сталярышкі Анікшчайскага р-на, Літва — 7.6.1927), савецкі дзярж. дзеяч. У 1919 чл. ЦВК Літ.-Бел. ССР, Віленскага гаркома КП(б)ЛіБ, рэўтрыбунала, старшыня Мазырскага пав. рэўкома. З 1920 нам. нач. асобага аддзела 16-й арміі. З 1922 у ЧК Петраградскай ваен. акругі і Самары. У 1923 нач. Вышэйшай паграншколы ў Маскве, ст. пам. гал. інспектара войскаў Аб’яднанага дзярж. паліт. ўпраўлення (АДПУ). З 1924 нам. паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Бел. ваен. акрузе і адначасова з 1926 нач. Бел. аддзялення Гал. таможнага ўпраўлення СССР. Удзельнічаў у ліквідацыі эсэраўскага падполля на Беларусі, у стварэнні сістэмы паліт. нагляду, падрыхтоўцы абвінавачванняў у «нацдэмаўшчыне» прадстаўнікоў бел. інтэлігенцыі. Канд. у чл. ЦК КП(б)Б і чл. ЦВК БССР у 1925—27. Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў. с. 418
АПАПЛЕКСІ́Я (ад грэч. apoplēssō разбіваць ударам), кровазліццё, што хутка развіваецца, у які-небудзь орган, напр. мозг (гл. Інсульт). с. 418
АПАРА́Т (ад лац. apparatus абсталяванне), 1) прылада, тэхн. ўстройства, прыстасаванне. 2) Сукупнасць дзярж. устаноў, арг-цый, якія абслугоўваюць якую-н. галіну кіраўніцтва, гаспадаркі і інш. 3) Наменклатурныя супрацоўнікі вышэйшых органаў кіравання. 4) Заўвагі, паказальнікі і інш. дапаможны матэрыял да навук. працы, выдання. 5) Сукупнасць органаў чалавека, жывёл або раслін, якія выконваюць якую-н. функцыю ў арганізме, напр. стрававальны апарат, дыхальны апарат. с. 418
АПАРО́ВІЧ Андрэй Фёдаравіч (н. 28.2.1922, в. Пліса Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Д-р тэхн. н. (1965), праф. (1966). Скончыў Ленінградскую ваенна-паветраную інж. акадэмію (1952). Працаваў у Харкаўскім вышэйшым ваен. вучылішчы (1956—1973), з 1975 — у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па статыстычнай тэорыі эл.-магн. сумяшчальнасці радыёсродкаў і канструяванні прылад для кантролю выбіральных уласцівасцяў радыёпрыёмнікаў.
Тв.: Статистическая теория электромагнитной совместимости радиоэлектронных средств. Мн., 1984; Проектирование радиотехнических систем. Мн., 1988. с. 418
АПАРТАМЕ́НТЫ (ад франц. appartement кватэра), група жылых і дапаможных пакояў, вылучаных у адзін комплекс для пражывання пэўнай асобы; уключалі прыхожую, спальню, гардэроб, кабінет або будуар, парадную залу і інш. Пашыраны з 16 ст. ў палацах Італіі і Францыі. На Беларусі апартаменты былі ў магнацкіх рэзідэнцыях 17—18 ст. У 19 — пач. 20 ст. апартаменты ствараліся ў дамах секцыйнага і блакіраванага тыпаў. У наш час апартаментамі называюць і вял. багатае памяшканне. с. 418
АПАРТУНІ́ЗМ (франц. opportunisme ад лац. opportunus зручны), 1) адносіны асобы з грамадствам і дзяржавай, характэрнымі асаблівасцямі якіх з’яўляюцца прыстасаванне і згода. У сав. гіст. навуцы тэрмінам «апартунізм» пазначалася ідэалогія «прыстасавальніцтва, згодніцтва», якая адлюстроўвала вузкакласавы дагматычны стыль мыслення. 2) У паліт. жыцці, рабочым і прафс. руху палітыка вырашэння праблем не праз антаганізмы, напружанасць і рэвалюцыю, а метадамі плаўнага пераходу грамадства з аднаго стану ў іншы. Такую канцэпцыю (заснавальнікі Э.Бернштэйн, К.Кауцкі, Л.Мартаў) крытыкавалі У.І.Ленін і наступныя пакаленні камуністаў. У 1950—80-я г. ўнутры камуніст. руху развіта ў працах М.Джыласа, М.Нара, О.Шыка, Р.Гародзі, С.Карыльё. Гэтай канцэпцыі ў пэўнай ступені прытрымлівалася частка кіраўніцтва б. СССР на чале з М.С.Гарбачовым. Яе прыхільнікамі ў краінах Зах. Еўропы з’яўляюцца с.-д. і сацыяліст. партыі, якія ўваходзяць у Сацыялістычны Інтэрнацыянал. Гіст. практыка развіцця краін пацвердзіла жыццяздольнасць палітыкі апартунізму і яе ролю ў трансфармацыі грамадска-эканам. Адносін. А.А.Чалядзінкі. с. 418
АПАРТЭІ́Д , апартхейд (на мове афрыкаанс apartheid раздзельнае пражыванне), грамадска-палітычная дактрына, якая абгрунтоўвала і заканадаўча замацоўвала палітыку расавай дыскрымінацыі і сегрэгацыі, што праводзілася расісцкімі ўладамі Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі (ПАР) у дачыненні да карэннага афр. насельніцтва і інш. этнічных груп нееўрапейскага ці мяшанага паходжання. Як афіц. дзярж. палітыка абвешчана ў 1948 урадам кіруючай Нацыяналіст. партыі. Абазначаў пазбаўленне чорнай і «каляровай» большасці насельніцтва ПАР паліт., сац.-эканам. і грамадзянскіх правоў, яе тэр. адасабленне і ізаляцыю (гл. Бантустаны). Як адна з крайніх формаў расізму апартэід у 1966 у шэрагу дакументаў ААН асуджаны і абвешчаны злачынствам супраць чалавецтва. У 1973 ААН прыняла Міжнар. канвенцыю аб спыненні апартэіду і пакаранні за яго (уступіла ў дзеянне ў 1976). Барацьба карэннага насельніцтва і міжнар. супольніцтва супраць апартэіду прымусіла ўлады ПАР з 1976 мадыфікаваць палітыку апартэіду, адмовіцца ад шэрагу яго асноватворных палажэнняў, расавай дыскрымінацыі і сегрэгацыі. Астатнія палажэнні апартэіду ліквідаваны на пач. 1990-х г. урадам Ф. дэ Клерка. с. 418
АПА́РЫН Аляксандр Іванавіч (2.3.1894, г. Угліч, Расія — 21.4.1980), савецкі вучоны-біяхімік, грамадскі дзеяч. Акад. АН СССР (1946, чл.-кар. 1939), ганаровы чл. акадэмій навук Балгарыі, ГДР, Кубы, Іспаніі, Італіі. Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1917). З 1929 праф. гэтага ун-та. У 1935 з А.М.Бахам арганізаваў Ін-т біяхіміі АН СССР, з 1946 яго дырэктар. Навук. працы па біяхіміі раслін, праблеме ўзнікнення жыцця на Зямлі. Заснавальнік эвалюцыйнай біяхіміі, вучэння пра хім. эвалюцыю дабіялагічнага перыяду развіцця жыцця. Ленінская прэмія 1974. Залатыя медалі імя І.І.Мечнікава (1960) і М.В.Ламаносава (1979).
Тв.: Возникновение жизни на Земле. 3 изд. М., 1957; Жизнь, ее природа, происхождение и развитие. 2 изд. М., 1968. с. 418
АПАРЫ́Я (грэч. aporia літар. бязвыхаднасць), тэрмін, які абазначае цяжкавырашальную праблему, звычайна звязаную з супярэчнасцю паміж данымі вопыту і мысленным аналізам. Упершыню апарыі выкарыстаны ў стараж.-грэч. філасофіі. Найб. вядомыя апарыі Зянона з Элеі (выяўлялі супярэчнасці ў паняццях неперарыўнасці руху, часу і прасторы), Сакрата, Платона, Арыстоцеля і скептыкаў. с. 418
АПАРЭ́ЛЬ (ад франц. appareil уезд), 1) пакаты спуск у акопах і ўкрыццях для ўезду (выезду) ваен. тэхнікі. У крэпасцях апарэль рабілі для ўсцягвання гармат на ўзвышшы. 2) Пакаты насып (часам рухомая платформа) для пагрузкі тэхнікі (жывёлы) на чыг. транспарт або пераправачныя сродкі. 3) Прыстасаванне ў насавой частцы карабля для сходу асабовага складу і ваен. тэхнікі на бераг. 4) Нахіленая пліта для ўезду (праезду) да ўзвышаных будынкаў і інш. (гл. таксама Пандус). с. 418
АПАСПАРЫ́Я (ад апа... + спора), развіццё гаметафіта ў некаторых вышэйшых раслін з вегетатыўнай клеткі спарафіта без утварэння спораў (гаплоіднай фазы развіцця). Напр., зарастка папараці з тканкі або ножкі спарангія; развіццё зародкавага мяшка ў пакрытанасенных з клетак семязавязі (нуцэлуса і інш.) без рэдукцыйнага дзялення (меёзу). Звычайна спалучаецца з рознымі формамі апаміксісу або з палавым працэсам. с. 418
АПАСРО́ДКАВАННЕ , вызначэнне рэчы (паняцця) праз яе адносіны да інш. рэчы (паняцця); адна з асн. катэгорый у філасофіі Гегеля. Уласцівасці рэчаў раскрываюцца ў іх узаемадзеяннях з інш. рэчамі; толькі праз гэтыя рэальныя ўзаемадзеянні рэч можа быць вызначана як дадзеная канкрэтная рэч. Катэгорыя апасродкавання ў адзінстве з катэгорыяй непасрэднага адлюстроўвае факт усеагульнай узаемасувязі з’яў, універсальнасці развіцця розных рэчаў і паняццяў, што іх адлюстроўваюць. с. 419
АПАСТА́ЗІЯ , гл. Адступніцтва. с. 419
АПАСТО́ЛІКІ , апостальскія браты, сялянска-плебейская ерэтычная секта 13 — пач. 15 ст. ў Паўн. Італіі. Засн. ў 1260 у г. Парма рамеснікам Сегарэлі. Прапаведавалі вяртанне да сац. і маёмаснай роўнасці паводле вучэння раннехрысц. апосталаў (адсюль назва), выступалі супраць феад. дзяржавы і каталіцкай царквы. Секта асуджана як ерэтычная і забаронена ІІ Усяленскім саборам (Ліён, 1274), Сегарэлі ў 1300 спалены. Яго пераемнік Дальчына ў 1304 узняў паўстанне, якое задушана ў 1307. Апастолікі прапаведавалі свае ідэі ў Паўн. Італіі, Паўд. Францыі, Іспаніі і Германіі да 15 ст. с. 419
АПАСТЭРЫЁРЫ І АПРЫЁРЫ (лац. a posteriori літар. з наступнага, a priori літар. з папярэдняга), апастэрыёры — веды, атрыманыя з вопыту, апрыёры — веды, якія папярэднічаюць вопыту і атрыманы да і незалежна ад яго, першапачаткова ўласцівыя свядомасці. Супрацьпастаўленне апастэрыёры і апрыёры найбольш адлюстравана ў рацыяналізме новага часу (Дэкарт, Лейбніц), паводле якога існуюць усеагульныя і неабходныя ісціны, якія ў аснове адрозніваюцца ад выпадковых ісцін, набытых апастэрыёрным (вопытным) спосабам. Такое супрацьпастаўленне характэрна і для філасофіі Канта, які прызнаваў наяўнасць усеагульных і неабходных ісцін, лічыў крыніцай іх безумоўнасці (ападыктычнасці) апрыёрнасць. Кант прызнаваў апрыёрнымі толькі спосаб арганізацыі ведаў, іх форму, якая напаўняецца апастэрыёрным зместам, робіць магчымым існаванне ўсеагульных і неабходных тэарэт. сцвярджэнняў.
Літ.: Кант И. Соч. Т. 3. М., 1964; Швырев В.С. Теоретическое и эмпирическое в научном познании. М., 1978. В.П.Оргіш. с. 419
АПАТРАПЕ́Й (ад грэч. apotropaios які адводзіць бяду), амулет, абярэг, прадмет, выява або дзеянне, якім прыпісвалі магічную здольнасць засцерагаць ад няшчасця і злога духу.
Апатрапеямі былі выявы жахлівых божастваў, звяроў і прадметаў (егіпецкага Беза, Гарпагоны, льва, грыфона, фаласа, складзеных пальцаў і г.д.), якія насілі як нацельныя амулеты; архітэктурныя рэльефы ў выглядзе звярыных мордаў і падобныя выявы на пасудзінах, зброі; нацельныя крыжыкі і ладанкі, што быццам аберагаюць вернікаў ад «нячыстай сілы».
Бел. нар. назва абярэ́г. З эпохі палеаліту як апатрапей выкарыстоўвалі амулеты з зубоў, кіпцюроў і касцей жывёл. Розныя амулеты-апатрапеі былі ў эпоху язычніцтва і ранняга хрысціянства: у курганных могільніках 9—13 ст. на Беларусі знойдзены амулеты-падвескі (лунніцы, крыжыкі), амулеты-змеевікі, змеегаловыя бранзалеты і інш. Апатрапейная сімволіка прысутнічала ў традыц. сямейнай і каляндарнай абраднасці. На Палессі апатрапеем было «завівала», якім накрывалі маладую ў найб. адказныя моманты вяселля; да вянца незалежна ад пары года надзявалі верхняе суконнае або футравае адзенне. Апатрапейная заклінальная магія — неад’емная частка вясенне-летніх абрадаў: сцябанне людзей і жывёлы асвячонай вярбой з традыц. прыгаворамі, асвячэнне вуглоў новай хаты свянцонай вадою; магічны круг вакол двара ў час падрыхтоўкі да веснавой сяўбы; трохразовы абход жывёлы з магічнымі прадметамі і заклінаннямі перад першым выганам у поле; юраўская раса, абрадавае печыва ў выглядзе крыжа і інш. Апатрапейны кірунак мелі такія формы калектыўнай абраднасці, як абворванне вёскі, хрэсны ход, тканне ручніка за дзень ці ноч, здабыванне «жывога» агню трэннем і інш. Адным з дзейсных апатрапеяў здаўна лічыўся чырвоны колер і арнаменг. Апатрапеем лічыліся хлеб, вада, агонь, раса, зямля, вострыя металічныя прадметы, чалавечыя валасы, бурштын, зерне, ільняное валакно і семя, мак, пахучыя расліны (цыбуля, часнок, мята, палын) і інш. с. 419
АПАТРЫ́ДЫ (ад грэч. apatris пазбаўлены бацькаўшчыны), асобы, якія не маюць грамадзянства ніводнай краіны. Іх прававое становішча ў асноўным рэгулюецца нац. законамі дзяржаў і міжнар. пагадненнямі (канвенцыі аб статусе апатрыдаў 1954, аб скарачэнні безграмадзянства 1961 і інш.), якія прадугледжваюць устанаўленне для апатрыдаў статуса іншаземцаў і льготных умоў для набыцця імі грамадзянства краіны, дзе яны жывуць. с. 419
АПАТЫ́Т (ад грэч. apatē падман), мінерал класа фасфатаў Ca5[PO4]3·(F,Cl, OH)2. Колькасць фосфарнага ангідрыту Р2О5 — 41—42,3%. Прымесі СО2, SO3, SiO2, Mn, рэдказямельных элементаў, U, Sr і інш. Крышталізуецца ў гексагацальнай сінганіі, утвараючы падоўжана-прызматычныя, ігольчастыя, радзей таблітчастыя крышталі. Агрэгаты зярністыя, зямлістыя і інш. Колер белы, блакітны, жоўты, фіялетавы, чорны. Бляск шкляны, тлусты. Цв. 5. Шчыльн. ад 2,95 да 3,8 г/см3. Паходжанне магматычнае, гідратэрмальнае, пнеўматалітавае. Сумесь апатыту з кальцытам, гіпсам і інш. у выглядзе зямлістых утварэнняў або канкрэцый наз. фасфарытам. Сыравіна для вытв-сці ўгнаенняў, фосфарнай кіслаты і яе соляў; выкарыстоўваецца ў металургіі, керамічнай і шкляной прам-сці. На Беларусі як акцэсорны мінерал трапляецца ва ўсіх адкладах. Сінтэтычны апатыт з прымессю рэдказямельных элементаў выкарыстоўваюць у оптыцы. с. 419
АПАТЫ́ТАВЫЯ РУ́ДЫ , прыродныя мінер. агрэгаты, у якіх ёсць апатыт у колькасцях і формах, што адпавядаюць умовам прамысл. перапрацоўкі. Па колькасці фосфарнага ангідрыту P2O5 апатытавыя руды падзяляюцца на багатыя (больш за 18%), бедныя (5—8%) і збедненыя (3—5%). Па ўмовах утварэння вылучаюць эндагенныя (у масівах шчолачных магматычных парод), экзагенныя (радовішчы выветрывання) і метамарфізаваныя (пераўтвораныя) радовішчы. Найбольшае прамысл. значэнне маюць магматычныя радовішчы, звязаныя з масівамі нефелінавых сіенітаў (Р2О5 16—19%). Апатытавыя руды выкарыстоўваюцца для вытв-сці мінер. угнаенняў, фосфарнай кіслаты, розных соляў, у металургіі, керамічнай, шкляной і хім. прам-сці. Найбольшыя запасы апатытавых руд у Рас. Федэрацыі. Бразіліі, ПАР, Фінляндыі, Угандзе, Нарвегіі, Зімбабве, Канадзе, Іспаніі, Індыі. с. 419
АПАТЫ́ТЫ , горад у Расіі, у Мурманскай вобл., за 185 км на Пд ад Мурманска. Размешчаны на Кольскім п-ве паміж воз. Імандра і Хібінамі. Засн. ў 1935. 82,1 тыс. ж. (1994). Чыг. станцыя. Горназдабыўная прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. Кіраўская ДРЭС. Кольскі філіял Рас. АН. с. 419
АПА́ТЫЯ (ад грэч. apatheia абыякавасць), стан поўнай абыякавасці, пасіўнасці, страты (поўнай або частковай) інтарэсу да навакольнага, унутраных памкненняў, эмац. рэакцый. Можа быць адзнакай некаторых псіх. хвароб (напр., шызафрэніі) або парушэння дзейнасці залозаў унутр. сакрэцыі. с. 419
АПАТЭ́ЦЫЙ (ад грэч. apothēkion сховішча), адкрытае пладовае цела некаторых сумчатых грыбоў (дыскаміцэтаў) і дыскаміцэтных лішайнікаў. Звычайна мае сподка-, чаша-, дыскападобную і інш. формы, зрэдку мае выгляд шапачкі на ножцы (напр., у смаржкоў). Верхні гіменіяльны слой (гіменій) афарбаваны ў розныя колеры і складаецца з парафізаў, сярод якіх знаходзяцца сумкі са спорамі. Гіменій звычайна падсцілае тонкі слой пераплеценых гіфаў (субгіменій, або гіпатэцый). У лішайнікаў у апатэцый часта ўключаецца ганідыяльны слой водарасцяў. Асаблівасці будовы і колеру апатэцыю — важная сістэматычная прыкмета для вызначэння таксонаў у мікалогіі. с. 419
АПАФЕГМА́ТЫ (ад грэч. apophthegma кароткае выказванне, выслоўе), старажытныя зборнікі свецкай апавядальнай літаратуры, у якіх змяшчаліся выказванні ці павучальныя гісторыі з жыцця пісьменнікаў, філосафаў і інш. вядомых людзей. Узніклі ў Стараж. Грэцыі (Плутарх). У эпоху Адраджэння пашырыліся ў Зах. Еўропе (Ф.Петрарка, Дж.Бакачыо), трапілі ў Польшчу (М.Рэй), а праз яе і на ўсх.-слав. землі. Далейшае развіццё апафегматаў прывяло да ўзнікнення зборнікаў фрашак, баек, эпіграм. На Беларусі вядомы з канца 16 — пач. 17 ст. Іх выкарыстоўвалі ў палемічных творах А.Мужылоўскі, І.Пацей, Хрыстафор Філалет. Найб. вядомыя і папулярныя былі «Апафегматы» (1599) Б.Буднага, пераклады якіх распаўсюджваліся ў рукапісах у Расіі і неаднаразова выдаваліся ў 18 ст. Кнігу дыдактычных двухрадкоўяў «Апафегматы» выдаў у 1854 І.Легатовіч. У.Г.Кароткі. с. 420
АПАФЕ́МА правільнага многавугольніка, адрэзак перпендыкуляра, апушчанага з цэнтра правільнага многавугольніка на любую з яго старон. Апафема правільнага n-вугольніка роўная радыусу rn упісанай у яго акружнасці і звязана з яго стараной an і плошчай Sn суадносінамі: an=2rntg<FORMULA> , Sn=nrn2tg<FORMULA>. Апафема правільнай піраміды — вышыня яе бакавой грані. с. 420
АПАФЕО́З (ад грэч. apotheōsis абагаўленне), 1) услаўленне, узвелічэнне падзеі, з’явы, асобы; урачыстае завяршэнне падзеі. У стараж. егіпцян, потым у грэкаў і рымлян — абагаўленне правіцеляў за іх асаблівыя заслугі. Апафеоз, які з цягам часу трансфармаваўся ў культ правіцеляў, браў пачатак у стараж. блізкаўсх. традыцыі прылічэння цароў да багоў або сыноў божых. Матывамі ўслаўлення духоўнай велічы народа, чалавека, выдатных гіст. ці грамадскіх падзей прасякнуты многія творы сусветнай л-ры і мастацтва, у т.л. бел. пісьменнікаў, паэтаў і дзеячаў культуры. 2) Заключная ўрачыстая масавая сцэна святочнай канцэртнай праграмы, спектакля, поўная асаблівага ўздыму, велічы. Напр., усхвалявана, урачыста гучыць заключная сцэна драмы Я.Купалы «Раскіданае гняздо», калі героі, ахопленыя духоўным парывам і высакароднай мэтай, ідуць на Вялікі сход, па Бацькаўшчыну. Апафеоз можа быць таксама самаст. часткай паказу свята, шэсця (звычайна без тэксту) з выкарыстаннем выразных вобразаў, сюжэтаў, дэкарацыйнага афармлення, касцюмаў, бутафорыі. с. 420
АПАФЕРМЕ́НТ (ад апа... + фермент), апаэнзім, бялковая частка складаных (двух- і шматкампанентных) ферментаў. Вызначае выбіральныя дзеянні ферменту ў адносінах да субстрату і магчымасць рэгулявання яго актыўнасці. Для выяўлення каталітычнай актыўнасці апаферменту неабходная наяўнасць небялковага кампанента — кафактару (каферменту). с. 420
АПАФІЛІ́Т (ад апа... + грэч. phyllon ліст), пародаўтваральны мінерал падкласа слаістых сілікатаў KCa4[Si4O10]2F·8H2O. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Таблітчастыя, прызматычныя крышталі або зярністыя, ліставатыя і інш. агрэгаты, шчыльныя масы. Бясколерны, белы, бледна-жоўты, ружовы ці зялёны. Празрысты. Бляск шкляны да перламутравага. Цв. 4,5—5. Шчыльн. 2,3—2,4 г/см3. Гідратэрмальны мінерал. Трапляецца ў міндалінах і друзах у базальтах, пустотах і трэшчынах у гранітах, вапняках, скарнах і інш. с. 420
АПАФІ́ТЫ [ад апа... + ..фіт(ы)], абарыгенныя расліны, якія з прыродных лясных, лугавых, балотных і інш. згуртаванняў перайшлі на тэрыторыі, звязаныя з гасп. дзейнасцю чалавека (палі, падвор’і, месцы здабычы карысных выкапняў і інш.). У новых месцах апафіты — пустазелле. На Беларусі да апафітаў належаць блюшчык плюшчападобны, крапіва двухдомная, купкоўка зборная, снітка звычайная, чальчак вербалісты і інш. с. 420
АПАХРАМА́Т [ад апа... + грэч. chrōma (chrōmatos) колер), складаны аб’ектыў са значна зменшанай храматычнай аберацыяй аптычнай сістэмы. Складаецца са спец. падабраных лінзаў і люстэркаў. Выкарыстоўваецца ў каляровай фатаграфіі, кінематаграфіі, паліграфіі і тэлебачанні. с. 420
АПА́ЧЫ , дэне, племя паўночнаамерыканскіх індзейцаў. Разам з племем наваха складаюць паўд. групу атапаскаў. У мінулым апачы — качавыя паляўнічыя. Жывуць у рэзервацыях штатаў Арызона, Новая Мексіка і Аклахома ў ЗША. Колькасць 21 тыс. чал. (без наваха, 1987). Паводле рэлігіі хрысціяне. с. 420
АПВЕ́ЛІНГ (ад англ. up наверх + well хлынуць), падыманне водаў з глыбіняў у верхнія слаі акіяна, мора. Выклікаецца ўстойлівымі вятрамі, што зганяюць паверхневыя воды ў адкрытае мора, на месца якіх падымаюцца воды слаёў, што ляжаць ніжэй, а таксама пасатнымі і ўсх. памежнымі цячэннямі ў Атлантычным, Ціхім і інш. акіянах. Асабліва актыўны ў прыбярэжных зонах, дзе вада падымаецца з глыбіняў 100—300 м. Агульная пл. пастаяннага апвелінгу складае 1млн. км2 пры сярэдняй вертыкальнай скорасці падняцця водаў 1 м/сут. З цыркуляцыяй акіянскіх водаў у працэсе апвелінгу звязваюць утварэнне некаторых радовішчаў карысных выкапняў (напр., фасфарытаў), размяшчэнне багатых прамысл. раёнаў акіяна. с. 420
А́ПДАЙК (Updike) Джон (н. 18.3.1932, Шылінгтан, штат Пенсільванія, ЗША), амерыканскі пісьменнік. Скончыў Гарвардскі ун-т (1954). На пачатку літ. дзейнасці пісаў фельетоны, апавяданні, вершы, эсэ, пародыі: зб-кі вершаў «Драўляная курыца і іншыя ручныя стварэнні» (1958), апавяданняў «Тыя ж дзверы» (1959), «Галубінае пер’е» (1962). Вядучая тэма творчасці — побыт, псіхалогія, маральныя каштоўнасці радавога амерыканца (аповесць «Ферма», 1965; раманы «Кірмаш у багадзельні», 1959; «Трус, уцякай», 1960; «Трус, які вылечыўся», 1979; «Трус разбагацеў», 1981, і інш.). У рамане Апдайка «Кентаўр» (1963) праблема смерці і бессмяротнасці пераплятаецца з пошукамі сэнсу жыцця, пераадоленнем адчужэння, са сцверджаннем дабрыні; у раманах «Месяц адпачынку» (1975), «Давай пажэнімся» (1976), «Іствікскія ведзьмы» (1984) і інш. імкненне перамагчы боязь смерці любоўю, сексуальным «адраджэннем»; раман-дыспут «Версія Роджарса» (1985) пра «навук. доказы быцця божага». Аўтар зб. апавяд. «Даверся мне» (1986).
Тв.: Рус. пер. — Кролик, беги; Кентавр; Ферма. Кишинев, 1984. с. 420
АПЕ́ЙКА Аляксандр Фёдаравіч (н. 13.2.1950, Мінск), бел. вучоны ў галіне механікі трансп. сродкаў. Д-р тэхн. н., праф. (1994). Сын Ф.А.Апейкі. Скончыў БПІ (1972). З 1978 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па камп’ютэрным мадэліраванні, сінтэзе сістэм кіравання і аптымізацыі трансп. сродкаў.
Тв.: Теория поворота гусеничных машин. М., 1984 (разам з В.У.Гуськовым); Методы моделирования систем с сосредоточенными параметрами // Применение математических методов и ЭВМ: Вычислительные методы проектирования оптимальных конструкций. Мн., 1989. с. 421
АПЕ́ЙКА Фёдар Аляксандравіч (21.2.1908, Мінск — 29.4.1970), бел. вучоны ў галіне механікі тарфяных машын. Чл.-кар. АН Беларусі (1950), Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1959—1961), д-р тэхн. н. (1949), праф. (1950). Скончыў Маскоўскі тарфяны ін-т (1932). Працаваў у Маскве, у 1938—41 і з 1949 у Ін-це торфу АН Беларусі, з 1949 адначасова ў БПІ. Навук. працы па прыкладной механіцы, разліку тарфяных машын і с.-г. тэхнікі, па тэорыі пластычнасці, кантактавай трываласці. Стварыў матэм. тэорыю трэння, спрошчаную тэорыю дакладнасці механізмаў.
Тв.: Колесный и гусеничный ход. Мн., 1960; Теория прочности. Мн., 1961; Торфяные машины. Мн., 1968; Математическая теория трения. Мн., 1971. с. 421
АПЕЙРО́Н (ад грэч. apeiron бязмежнае), тэрмін стараж.-грэч. філасофіі. Уведзены Анаксімандрам для абазначэння неакрэсленай, бязмежнай матэрыі, што знаходзіцца ў вечным руху. Усе рэчы і сусвет узніклі шляхам вылучэння з апейрону процілегласцяў (мокрае і сухое) і іх барацьбы. Важнае дасягненне ў параўнанні з уяўленнямі аб тоеснасці матэрыі з канкрэтным рэчывам (вадой, паветрам). У піфагарэізме апейрон — бясформенны, неабмежаваны пачатак, разам з процілегласцю — «канцом» — аснова існага. с. 421
АПЕ́КА , форма аховы асабістых і маёмасных правоў і інтарэсаў недзеяздольных асоб. У Рэспубліцы Беларусь устанаўліваецца над дзецьмі да 15 гадоў, якія не маюць бацькоў або бацькі не здольныя іх выхоўваць, над грамадзянамі, якія прызнаны судом недзеяздольнымі ў сувязі з іх псіхічнай хваробай ці разумовай непаўнацэннасцю. Парадак апекі вызначаецца заканадаўствам. Органамі апекі з’яўляюцца выканкомы мясц. Саветаў дэпутатаў, якія выконваюць гэтыя функцыі праз аддзелы нар. асветы, аховы здароўя, сац. забеспячэння. Непасрэднае ажыццяўленне апекай ўскладаецца на апекуна (прызначаецца з ліку сваякоў падапечнага ці інш. грамадзян), пры злоўжыванні правамі апошні нясе маёмасную, у некаторых выпадках і крымінальную адказнасць. с. 421
АПЕ́КА МІЖНАРО́ДНАЯ , сістэма кіравання былымі залежнымі тэрыторыямі, якая ажыццяўлялася ад імя і пад кіраўніцтвам ААН. Створана ў 1945. Апекавала тэрыторыі, на якія раней распаўсюджвалася мандатная сістэма Лігі Нацый, а пасля 2-й сусветнай вайны былі адарваны ад дзяржаў гітлераўскай кааліцыі і добраахвотна ўвайшлі ў сістэму апекі. Грунтавалася на праве нацый на самавызначэнне, была больш прагрэсіўная па сваіх мэтах і накіравана на ліквідацыю каланіяльнай залежнасці. У сістэму апекі міжнароднай было ўключана 11 тэрыторый. Кантрольныя функцыі за выкананнем дзяржавамі-апекунамі сваіх абавязкаў ускладаліся на Савет па апецы ААН і Савет Бяспекі ААН. Прыняцце Ген. Асамблеяй ААН у 1960 Дэкларацыі аб прадастаўленні незалежнасці каланіяльным краінам і народам садзейнічала таму, што ўсе падапечныя тэрыторыі да 1994 атрымалі незалежнасць. Такім чынам сістэма апекі міжнароднай вычарпала свае функцыі. Л.В.Паўлава. с. 421
А́ПЕКС (ад лац. арех вяршыня) у астраноміі, пункт нябеснай сферы, у напрамку да якога перамяшчаецца нябеснае цела ў сваім руху адносна навакольных зорак. Залежыць ад выбару зорак, адносна якіх вызначаецца рух. Апекс гадавога руху Зямлі вакол Сонца знаходзіцца ў плоскасці экліптыкі пад вуглом, роўным амаль 90° да напрамку Зямля—Сонца, і перамяшчаецца, замыкаючы за год круг. Апекс руху Сонечнай сістэмы адносна бліжэйшых зорак знаходзіцца ў сузор’і Геркулеса. Процілеглы апексу пункт — антыапекс. Апексам наз. таксама пункт арбіты ШСЗ, найб. аддалены на Пн ад плоскасці зямнога экватара. с. 421
АПЕ́ЛА , народны сход у стараж. Спарце. Фармальны вышэйшы орган улады, у якім удзельнічалі ўсе паўнапраўныя грамадзяне, якія дасягнулі 30-гадовага ўзросту. Апела склікалася штомесячна, выбірала назіральнікаў (эфораў) і членаў савета, прымала рашэнні аб абвяшчэнні вайны, заключэнні ці скасаванні міжнар. дагавораў; галасавалі крыкам. Рашэнні апелы адмяняліся, калі савет старэйшын герусія ці цар прызнавалі іх шкоднымі для дзяржавы. с. 421
А́ПЕЛДОРН (Apeldoorn), горад у цэнтр. ч. Нідэрландаў. 145 тыс. ж. (1985). Прыстань на Апелдорнскім канале. Чыг. вузел. Машынабудаванне, хім., папяровая, тэкст. прам-сць. Паблізу Апедлорна летняя каралеўская рэзідэнцыя; палацы 14 і 17 ст. с. 421
АПЕЛЕ́С (Apellēs; каля 380—300 да н.э.), старажытнагрэчаскі жывапісец. Працаваў у Эфесе, Косе, Александрыі, быў прыдворным мастаком македонскіх цароў. Пісаў на драўляных дошках тэмперай. Выкарыстоўваў белую, чорную, жоўтую і чырвоную фарбы, віртуозна валодаў святлаценем. Выканаў партрэты Філіпа ІІ і яго сына Аляксандра Македонскага, аўтапартрэт. Найб. вядомая карціна Апелеса «Афрадыта Анадыямена». Работы Апелеса не захаваліся. Я.Ф.Шунейка. с. 421
А́ПЕЛЬ (Appell) Карл Юльянавіч (16.12.1857, Парыж — 1930), польскі і рускі мовазнавец. Выкладаў у гімназіях Варшавы. Працы па вывучэнні слав. моў: «Да славянскага народнага словаўтварэння» (1880), «Нататкі пра старажытнапольскую мову» (1880) і інш. У нарысе «Аб беларускай мове» (1880) разглядаў асн. фанетыка-граматычныя рысы бел. мовы. Паводле агульнамовазнаўчых поглядаў належаў да псіхал. кірунку ў лінгвістыцы. М.Г.Булахаў. с. 421
АПЕЛЬБЕ́РГ Руф Эрнеставіч (псеўд. Аляксандраў, Дубровін, Карпаў, Хахракоў; 1860, г. Уладзімір, Расія — 1927 ?), нарадаволец. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це. Уваходзіў у нарадавольніцкую групу М.П.Андрэева ў Маскве. З 1881 у Вільні, удзельнічаў у заснаванні Віленскай цэнтр. групы, якая ўзначаліла Паўн.-Зах. арг-цыю «Народнай волі». Вёў прапаганду сярод сялян, наладжваў сувязі з рэв. арг-цыямі Польшчы і Прыбалтыкі. У 1882 арыштаваны і сасланы ва Усх. Сібір. У 1924 жыў у Казані. с. 421
АПЕЛЬСІ́Н (Citrus sinensis), вечназялёнае дрэва сям. рутавых. Здаўна культывуецца ў трапічных і субтрапічных краінах (у Кітаі больш за 2 тыс. гадоў, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа з 11 ст., на Пд Еўропы з 15 ст.). На Беларусі вырошчваюць у аранжарэях і як пакаёвую расліну.
Выш. 7—12 м. Лісце авальнае, кветкі адзіночныя або сабраныя ў суквецці, белыя, пахучыя. Плод — шматгняздовая ягада розных памераў, формы і афарбоўкі скуркі (ад светла-жоўтай да чырвона-аранжавай), сакаўны, салодкі ці кісла-салодкі, масай 100—500 г. Багаты цукрамі, лімоннай к-той, вітамінамі С, групы В, Р. У скурцы да 2% эфірнага алею, які выкарыстоўваецца ў парфюмернай і кандытарскай прам-сці. Меданос. Размнажаецца прышчэпкай на трыфаліяце, памяранцы, сеянцах мясц. сартоў. Цепла- і вільгацелюбівая расліна. с. 422
АПЕЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. appellatio зварот, скарга), у праве многіх краін абскарджанне прыгавораў ці інш. суд. рашэнняў па крымін. і цывільных справах, якія не набылі законнай сілы. Апеляцыйны суд нанава даследуе сабраныя доказы па справе і мае права або зацвердзіць раней прынятае рашэнне, або вынесці новае. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь не прадугледжвае апеляцыі, а перагляд суд. рашэнняў (прыгавораў), якія не набылі законнай сілы, адбываецца ў касацыйным парадку (гл. Касацыя). 2) У пераносным сэнсе — просьба падтрымаць у чым-н. с. 422
АПЕНДЫКУЛЯ́РЫІ (Appendicularia), клас марскіх хордавых жывёл тыпу абалоннікаў. Каля 100 відаў. Жывуць ва ўсіх морах і акіянах у паверхневых слаях вады.
Цела даўж. 0,3 мм — 2,5 см, з тулава і хваста, свеціцца. Маюць хорду, спінны нервовы цяж і мускульныя клеткі, сэрца. Знаходзяцца ў студзяністым празрыстым «доміку», які могуць скідваць. Рухамі хваста праганяюць ваду праз фільтрацыйны апарат. У глотцы пара шчэлепных адтулін (стыгмы). Жывяцца мікраарганізмамі. Гермафрадыты. Размнажэнне палавое. Яйцы трапляюць у ваду пасля разрыву сценкі цела, і апендыкулярыі гінуць. с. 422
АПЕНДЫЦЫ́Т , запаленне чэрвепадобнага адростка (апендыкса) сляпой кішкі ў чалавека. Хварэюць людзі ўсіх узростаў. Асноўнай прычынай апендыцыту лічаць пераход мікраарганізмаў, што пастаянна прысутнічаюць у адростку, у стан хваробатворных (напр., пры затрымцы ў сляпой кішцы і апендыксе калавых масаў), запаўненне апендыкса дробнымі глістамі, закупорка яго прасвету іншароднымі целамі ці камячкамі цвёрдага калу і парушэнне такім чынам яго апаражнення. Апендыцыт часам бывае пры парушэнні кровазвароту ў сценках апендыкса пры раздражненні нерв. сістэмы. Спрыяюць развіццю апендыцыту вяласць кішэчніка, сістэматычнае ўжыванне ў ежу вял. колькасці мясных прадуктаў, перагрузка стрававальна-кішачнага тракту бялкамі. Асн. прыкметы вострага апендыцыту — рэзкі або паступовы з хуткім нарастаннем боль унізе (справа) жывата, млявасць, ірвота, павышэнне т-ры (не заўсёды) да 37,5—38,5 °С. Небяспечны амярцвеннем адростка (гангрэнозны апендыцыт), расплаўленнем і прабадзеннем яго сценак (прабадны, або перфарацыйны, апендыцыт) з пераходам запалення на брушыну і развіццём цяжкага перытаніту. Неабходна неадкладнае хірург. выдаленне апендыкса. Хранічны апендыцыт можа праяўляцца пастаяннымі або перыядычнымі болямі ў вобласці сляпой кішкі, запорамі, млявасцю. Небяспечны пераходам у вострую форму. Рэкамендуецца хірург. лячэнне. с. 422
АПЕНІ́НСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура плямёнаў бронзавага веку (2-я пал. 2-га тыс. да н.э.), што жылі ў Італіі. Назва ад Апенінскага п-ва. Насельніцтва займалася пераважна жывёлагадоўляй на высакагорных пашах, жыло ў пячорах і на ўмацаваных паселішчах. Прылады вырабляліся з косці, рогу і каменю; бронзавыя рэчы трапляюцца адносна рэдка. Характэрны групавыя пахаванні паводле абраду трупапалажэння. Кераміка — цемнаглянцавая, упрыгожаная стужачным арнаментам з белай інкрустацыяй. с. 422
АПЕНІ́НСКІ ПАЎВО́СТРАЎ , паўвостраў на Пд Еўропы. Пл. 149 тыс. км2. Працягласць з ПнЗ на ПдУ 1100 км, шыр. 130—300 км. На Пн абмежаваны Паданскай нізінай, на У абмываецца Адрыятычным, на Пд — Іанічным, на З — Тырэнскім і Лігурыйскім морамі. Берагі парэзаны слаба, больш расчлянёныя ў паўд. ч. (п-вы Калабрыя, Саленціна, Гаргана). Большая ч. Апенінскага паўвострава занята сярэдневышыннымі маладымі складкавымі гарамі Апенінамі. Уздоўж усх. і зах. ўзбярэжжаў невял. палосы хвалістых раўнін. На ПдЗ раён стараж. і сучаснага вулканізму і землетрасенняў (Везувій, Флегрэйскія палі і інш.). Паўд. ч. Апенінскага паўвострава займаюць Калабрыйскія горы. Карысныя выкапні: буры вугаль, ртуць, пірыты, баксіты, мармур, тэрмальныя крыніцы. Клімат субтрапічны міжземнаморскі, з гарачым летам і дажджлівай зімой, у гарах — рысы ўмеранага і халоднага. Рэкі (асн. Тыбр, Арна) кароткія, летам моцна мялеюць. Для расліннасці гор характэрна вышынная пояснасць, лісцевыя лясы і міжземнаморскія вечназялёныя хмызнякі (маквіс, гарыга); }на нізінах — культ. ландшафты: палі пшаніцы, вінаграднікі, алейныя і фруктовыя плантацыі (апельсіны, лімоны, міндаль, масліны і інш.). Жывёльны свет: воўк, серна, казуля, куніца, ласка, вавёрка; шмат паўзуноў і птушак. На Апенінскім паўвостраве дзяржавы: большая ч. Італіі, Сан-Марына і Ватыкан. А.М.Баско. с. 422
АПЕНІ́НЫ , Апенінскія горы (Appennino), горная сістэма на Апенінскім п-ве ў Італіі. Працягласць каля 1200 км з ПнЗ на ПдУ ад Альпаў да Месінскага праліва. Сярэдневышынныя горы (пераважныя выш. 1200—1800 м), складаюцца з асобных, б.ч. паралельных хрыбтоў і ўзгорыстых перадгор’яў. Выш. да 2914 м (г. Корна). Адзіны невял. ледавік у масіве Гран-Саса-д’Італія. Паводле геал. будовы і рэльефу падзяляюцца на Паўн. Апеніны (Лігурыйскія і Таскана-Эміліянскія), Цэнтр. Апеніны (Умбра-Маркскія і Абруцкія) і Паўд. Апеніны (Неапалітанскія і Луканскія). Пераважаюць параўнальна спадзістыя схілы, сталовыя горы, купалападобныя гранітна-гнейсавыя масівы. У Цэнтр. Апенінах хрыбты скалістыя, са стромкімі схіламі, старажытналедавіковымі і карставымі формамі рэльефу. На У гал. ланцугі Апенінаў суправаджаюцца шырокай паласой узгорыстых перадгор’яў, за якой уздоўж берагоў Адрыятычнага м. ўзвышаюцца вапняковыя плато п-воў Гаргана і Саленціна. Зах. схіл Апенінаў больш стромкі, скідавы; на З ад Цэнтр. Апенінаў шырокая перадгорная паласа з асобнымі невысокімі хрыбтамі, вулканічнымі масівамі (у т.л. Везувій, Флегрэйскія палі), туфавымі плато. Апеніны ўтварыліся ў выніку альпійскага арагенезу. Тэктанічныя працэсы працягваюцца, аб чым сведчаць землетрасенні і вулканічная дзейнасць. Карысныя выкапні: буд. і вырабны камень, ртуць, буры вугаль і лігніт, бітумінозныя сланцы, баксіты, прыродны газ, нафта, тэрмальныя воды. Клімат субтрапічны міжземнаморскі, на ўсх. схілах і ў катлавінах з рысамі кантынентальнага. Ападкаў на зах. схілах 1000—2000 мм за год (у Лігурыйскіх Апенінах да 3000 мм), на ўсх. схілах і ў замкнутых катлавінах 600—800 мм. Сярэдняя т-ра студз. каля падножжа гор на Пн 0 °С, на Пд да 11 °С. Сярэдняя т-ра ліп. на Пн 24 °С, на Пд да 28 °С. У гарах вышэй за 2000 м 180—190 сут за год ляжыць снег. Рэкі мнагаводныя восенню і зімой, найб. Тыбр, Арна. Да выш. 300—500 м на Пн і 600—800 м на Пд на схілах гор палі, сады, вінаграднікі, аліўкавыя насаджэнні, месцамі гаі каменнага і коркавага дубу, алепскай хвоі, пініі, вечназялёныя хмызнякі (маквіс, гарыга); глебы пераважна карычневыя. Да выш. 900 м на Пн і 1000—1200 м на Пд — мяшаныя лясы з дубу, хвоі, каштану і інш., хмызнякі, пусткі; глебы горныя буразёмы і перагнойна-карбанатныя. Вышэй за 900 м на Пн, 1000—1200 м на Пд — букавыя і хвойныя (піхта, хвоя) лясы на горных буразёмах і горных падзолістых глебах. На найб. высокіх хрыбтах (вышэй за 2000—2500 м) участкі субальпійскіх і альпійскіх лугоў. Жывёльны свет збяднелы ў сувязі з дзейнасцю чалавека. Трапляюцца воўк, буры мядзведзь, сарна, лань, дзікабраз, шмат паўзуноў і птушак (беркут і інш.). Земляробства ў горных далінах і катлавінах, каля падножжа гор. Рэкі выкарыстоўваюцца для арашэння і выпрацоўкі электраэнергіі. Турызм. А.М.Баско. с. 422
АПЕ́НЬКА (Armillaria), род базідыяльных грыбоў парадку агарыкальных. Каля 12 відаў. Касмапаліты. На Беларусі трапляюцца апенька сапраўдная, або восеньская (А. mellea), апенька марнеючая (А. tabescens) і апенька скараспелая, або ранняя (А. praecox). Факультатыўныя паразіты (на старых або аслабленых дрэвах), часцей існуюць як сапратрофы. Растуць групамі на пнях, ствалах, каля дрэў у хвойных і лісцевых лясах. Ядомыя (спажываюцца смажаныя, вараныя, салёныя, сушаныя і марынаваныя).
Шапка ў маладых апенек выпуклая, пазней плоская, гладкая або лускаватая, сухая, зрэдку слізістая, дыям. да 12 см, жоўта-бурая або жаўтавата-карычневая. Пласцінкі жоўта-белыя, бураватыя. Ножка з добра выяўленым кольцам, рэдка без яго. Апенькай часта наз. грыбы інш. родаў, напр. ядомая апенька летняя (Kuehneromyces mutabilis), а таксама ядавітыя апенька несапраўдная серна-жоўтая (Nematoloma fasciculare) і апенька несапраўдная цагельна-чырвоная (N. sublateritium). В.С.Гапіенка. с. 423
АПЕРА́НД (англ. operand) у вылічальнай тэхніцы, частка машыннай каманды, што вызначае аб’ект, над якім выконваецца аперацыя ў працэсе выканання зададзенай праграмы; аргумент аперацыі. Напр., аперандам арыфм. аперацый звычайна з’яўляюцца лікі: пры складанні — складнікі, пры множанні — сумножнікі. с. 423
АПЕРА́ТАР (ад лац. operator які дзейнічае), 1) у матэматыцы — адпаведнасць паміж элементамі двух мностваў X і Y (кожнаму элементу х з Х адпавядае пэўны элемент y з Y). Раўназначныя паняцці: адлюстраванне, пераўтварэнне, функцыя, функцыянал. Важны клас аператара — лінейныя аператары ў лінейнай алгебры і функцыянальным аналізе. Дыферэнцыяльнымі і інтэгральнымі аператарамі карыстаюцца ў матэм. фізіцы, тэорыі дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненняў і інш. Напр., аператар дыферэнцавання A f (x) =<FORMULA>; інтэгральны A f (x) = ∫ba К (х, х') f (х') d х' ; зруху Af (x)=f(х+а). Да логікавых аператараў адносяцца кан’юнкцыя, дыз’юнкцыя, імплікацыя, адмаўленне, квантары агульнасці і існавання. 2) У вылічальнай тэхніцы — прадпісанне на мове праграмавання закончанага дзеяння ў праграме, напр. прысваенне лікавага значэння пераменнай велічыні, перадача кіравання, выклік падпраграмы, цыкл. 2) У тэхніцы — спецыяліст, які кіруе з пульта абсталяваннем, напр. ЭВМ, радыёлакацыйнай станцыяй. М.П.Савік. с. 423
АПЕРА́ТАРСКАЕ МАСТА́ЦТВА , від творчасці ў кінематаграфіі і на тэлебачанні, майстэрства сродкамі кіназдымкі рэалізаваць ідэі літаратурнага сцэнарыя і творчай задумы рэжысёра.
Узнікла і развілося са станаўленнем кінамастацтва. Першыя здымкі ажыццявілі ў Францыі ў 1895 браты Люм’ер. З развіццём кінематографа фарміраваліся і выяўл. сродкі аператарскага мастацтва: кампазіцыя кадра, прасторы, асвятленне, ракурс, прыёмы дынамічнай здымкі, аптычны малюнак кадра, святлотанальнае і колеравае вырашэнне эпізодаў. Значныя работы з’явіліся ў Італіі, ЗША, Германіі, Швецыі, Даніі. У 1920-я г. фарміравалася сав. школа аператарскага мастацтва (Э.Цісэ, А.Галаўня, А.Масквін, Д.Дэмуцкі і інш.). У 1920—30-я г. ў стварэнні цэласнага выяўл. вобраза фільма вызначыліся франц. аператары Ж.Перыналь, Р.Матэ, Б.Каўфман, амер. Дж.Арналд, Б.Рэйналдс, Х.Расан; у распрацоўцы і выкарыстанні колеру ў кіно — амер. аператар Р.Рэнахен, сав. аператар Ф.Правораў.
У 1930-я г. са з’яўленнем гуку кінааператары асвойвалі новыя маст.-творчыя тэхналогіі і формы выяўл. арганізацыі матэрыялу. Павялічылася ўвага да псіхал. партрэтных характарыстык персанажаў. У 1940—60-я г. стылістыка майстроў зах. кінематографа выявілася ў творчай практыцы неарэалізму. Аператары франц. «новай хвалі» выкарыстоўвалі здымкі рухомай камерай у натуральным асяроддзі, імправізаваную кампазіцыю кадра. На аснове новай тэхнікі, матэрыялаў і тэхналогій 1960—90-х г. пашырылася фарміраванне індывід. стыляў у аператарскім мастацтве. Сярод найб. вядомых майстроў: Г.Толанд, Х.Уэкслер, Л.Ковач, Дж.Тэйлар (ЗША), Ю.Стрындберг, С.Нюквіст (Швецыя), Э.Рышар, Н.Альмендрас, П.Глен (Францыя), В.Старара, Т.Дэлі Колі, Дж.Ратуна, П. дэ Сантыс, Л.Таволі (Італія), Дж.Олкат, Дж.Ансварт, Д.Слокам (Вялікабрытанія), Л.Ахвледзіяні, А.Булінскі, К.Кыдыраліеў, П.Лебешаў, Р.Масальскі, М.Мусаеў, В.Нікалаеў, Л.Пааташвілі, М.Піліхіна, Г.Рэрберг, Ю.Сіларт, С.Урусеўскі, Х.Файзіеў, В.Юсаў (СССР).
На Беларусі першыя маст. фільмы ў 1920—30-я г. здымалі аператары Д.Шлюглейт («Лясная быль»), М.Казлоўскі («Хвоі гамоняць»), Н.Навумаў-Страж («Жанчына»), А.Кальцаты («Першы ўзвод»), Б.Рабаў («Двойчы народжаны»). Сталым аператарскім мастацтвам вызначаюцца лепшыя фільмы канца 1940—50-х г., якія знялі А.Булінскі («Дзеці партызана»), А.Гінцбург («Канстанцін Заслонаў»), Г.Удавянкоў («Міколка-паравоз»), У.Акуліч («Гадзіннік спыніўся апоўначы»), А.Аўдзееў і І.Пікман («Дзяўчынка шукае бацьку»). Выкарыстанне з сярэдзіны 1950-х г. шырокіх і шырокафарматных экранаў павялічыла выяўл. магчымасці аператарскага мастацтва. У 1960—80-я г. аператарскае мастацтва бел. майстроў вызначалі паэт. светаадчуванне (А.Забалоцкі — «Праз могілкі», «Альпійская балада»), псіхалагізм і выразнасць кампазіцыі (Ю.Марухін — «Магіла льва», «Паводка»), тонкае адчуванне прыроды (Дз.Зайцаў — «Рудабельская рэспубліка», «Людзі на балоце»), дакладнае адчуванне колеру (Э.Садрыеў — «Жыццё і смерць двараніна Чартапханава», «Хлеб пахне порахам»), дынамізм і лірызм (Т.Логінава — «Вянок санетаў», «Дзікае паляванне караля Стаха»), завершанасць кампазіцыйных рашэнняў (Ю.Ялхоў — «Раскіданае гняздо», «Франка — жонка Хама»). Г.В.Ратнікаў. с. 423
АПЕРА́ТАРЫ ў квантавай механіцы, матэматычныя аперацыі, якія выконваюцца над хвалевай функцыяй, што апісвае стан сістэмы. Служаць для супастаўлення з зададзенай хвалевай функцыяй (вектарам стану) ψ інш. функцыі ψ' : ψ' = <SIGN> ψ, дзе <SIGN> — аператар, якому адпавядае фіз. велічыня L. Напр., аператар множання <SIGN>ψ = х , дзе <SIGN> — аператар каардынаты; дыферэнцавання <SIGN>x ψ = –ih <FORMULA>, дзе <SIGN>x — аператар праекцыі імпульсу на вось х. Над аператарам можна выконваць алг. дзеянні, напр., здабытак <SIGN> = <SIGN>1<SIGN>2 азначае, што <SIGN> = ψ", калі <SIGN>1ψ = ψ' і <SIGN>2tp' = ψ''. Яўны выгляд аператара вызначаецца ўласцівасцямі пераўтварэнняў той сіметрыі, з якой звязана матэм. фармулёўка адпаведнага закону захавання (гл. Нётэр тэарэма). Уласцівасці аператара <SIGN> вызначаюцца ўраўненнем <SIGN> ψ = Ln ψn; яго рашэнні ψn (уласныя функцыі) апісваюць квантавыя станы, у якіх фіз. велічыня Lпрымае значэнні Ln(уласныя значэнні аператара). Набор такіх значэнняў (спектр) выяўляе ўсе значэнні фіз. велічыні L, якія можна вызначыць эксперыментальна, бывае неперарыўным (напр., аператар каардынат, імпульсу), дыскрэтным (аператар праекцыі моманту імпульсу на каардынатную вось) і змешаным (аператар энергіі ў залежнасці ад характару сіл, што дзейнічаюць у сістэме; дыскрэтныя ўласныя значэнні аператара наз. ўзроўнямі энергіі). У квантавай механіцы карыстаюцца пераважна лінейнымі аператарамі і эрмітавымі аператарамі. А.А.Богуш. с. 423
АПЕРАТЫ́ЎНАЕ КІРАВА́ННЕ , сістэма кіравання вытворчымі, сацыяльнымі і інш. аб’ектамі для аператыўнага забеспячэння іх функцыянавання ў адпаведнасці з пастаўленай мэтай. Аб’екты аператыўнага кіравання — розныя бакі вытв. і сац. працэсаў: напр., работа зборачнага цэха, пастаўка сыравіны, збыт прадукцыі, вырашэнне жыллёва-бытавых праблем і інш. Яго сутнасць — мэтавае накіраванне працэсу прычынна-выніковых сувязяў і ўзаемадзеянне элементаў у аб’екце кіравання. Аператыўнае кіраванне ўключае: аператыўнае планаванне (распрацоўка аператыўных планаў, праграм, нормаў, нарматываў з давядзеннем заданняў да выканаўцаў), аператыўны ўлік (адлюстраванне вынікаў вытв. ці сац. працэсаў), аператыўны аналіз (своечасовае выяўленне і вымярэнне фактараў, якія выклікаюць адхіленні ад планавых заданняў, гл. Аналіз гаспадарчай дзейнасці), аператыўнае рэгуляванне (выпрацоўка кіраўніцкіх рашэнняў і арганізацыя іх выканання для ліквідацыі прычын адхілення працэсу ад запланавых параметраў). Практычна аператыўнае кіраванне пачынаецца з аператыўнага планавання, затым на працягу кароткага часу (дэкады, тыдня, сутак, змены і інш.) фіксуюцца вынікі вытв. працэсу, на аснове якіх выяўляюцца прычыны збояў і адхілення ад планавых заданняў і прымаецца рашэнне па рэгуляванні вытв. ці сац. працэсаў у адпаведнасці з планам. У сістэму аператыўнага кіравання ўваходзяць функцыі, якія выконваюць дапаможную ролю ці стымулююць дзейнасць спецыялістаў (арганізацыя, каардынацыя, кантроль, матывацыя і інш.).
Літ.: Стражев В.И. Оперативное управление предприятием, проблемы учета и анализа. Мн., 1973; Саламатин Н.А, Фель АВ., Шишкина Е.Л. Оперативное управление производством. М., 1993. В.І.Стражаў. с. 424
АПЕРАТЫ́ЎНАЕ МАЙСТЭ́РСТВА , састаўная частка ваеннага майстэрства, якая ахоплівае пытанні тэорыі і практыкі падрыхтоўкі і правядзення самастойных і сумесных аперацый і баявых дзеянняў аператыўных аб’яднанняў розных відаў узбр. сіл. Даследуе і распрацоўвае арганізацыю ўзаемадзеяння, усебаковага забеспячэння войскаў (сіл) і кіраванне імі і інш. Гл. ў арт. Ваеннае майстэрства. с. 424
АПЕРАТЫ́ЎНА-ЭКАНАМІ́ЧНЫ АНА́ЛІЗ , гл. Аператыўны аналіз. с. 424
АПЕРАТЫ́ЎНАЯ СУ́ВЯЗЬ у кіраванні, хуткая перадача і прыём дзелавой інфармацыі, звязанай з працоўнай дзейнасцю прадпрыемстваў, устаноў і інш. Забяспечваецца сродкамі аргтэхнікі. Бывае бездакументальная (тэлефонная, радыёсувязь і інш.) і дакументальная (тэлегр., фотатэлегр. сувязь, факс, пнеўмапошта і інш.). с. 424
АПЕРАТЫ́ЎНЫ АНА́ЛІЗ , сістэма хуткага даследавання кароткатэрміновых вынікаў вытв.-гасп. дзейнасці і сац. развіцця з мэтай іх рэгулявання ў аператыўным цыкле кіравання. Накіраваны на выяўленне і вымярэнне кароткатэрміновых прычынна-выніковых сувязяў, якія абумоўліваюць змены адпаведных аб’ектаў аператыўнага кіравання. Ажыццяўляецца на аснове звестак аператыўнага ўліку, як правіла, за дэкаду, тыдзень, суткі, змену і больш кароткія адрэзкі часу. У адрозненне ад інш. відаў сац.-эканам, аналізу аператыўны аналіз мае характэрныя рысы: выкарыстоўваецца толькі ў аператыўным кіраванні; дае інфармацыю для кіраўніцкіх рашэнняў па ўздзеянні на кароткатэрміновыя прычыны, што выклікаюць адхіленні ад зададзеных параметраў; выкарыстоўвае індуктыўны метад даследавання; даследуе адхіленні толькі ў пэўных (вузкіх) межах. Адрозніваюць: аператыўны тэхн. аналіз (даследуе кароткатэрміновыя прычынна-выніковыя сувязі, якія ўплываюць на фарміраванне і змену натуральных паказчыкаў гасп. дзейнасці: штомесячны аналіз уборкі збожжа, выпуску прадукцыі і г.д.), аператыўны эканам. аналіз (тыя ж сувязі, паказчыкі, але ў вартасным — грашовым выражэнні: штомесячны аналіз сабекошту прадукцыі і інш.); аператыўны аналіз асобных бакоў сац. сферы дзейнасці (напр., аналіз аварыйных сітуацый). В.І.Стражаў. с. 424
АПЕРА́ЦЫЙ ДАСЛЕ́ДАВАННЕ , метад распрацоўкі колькасна абгрунтаваных рэкамендацый па прыняцці аптымальных рашэнняў па арганізацыі і кіраванні дзеяннямі (аперацыямі). Навукова аформілася для рашэння тэхн., тэхніка-эканам. задач і задач кіравання ў канцы 1940-х г.
У кожнай задачы аперацый даследавання фармальна апісана мноства магчымых рашэнняў і вызначанай мэтавай функцыі, значэнні якой характарызуюць меру дасягнення мэты пры кожным магчымым рашэнні. Задачы аперацый даследавання бываюць статычныя і дынамічныя, дэтэрмінаваныя і стахастычныя. У статычных задачах мэтавая функцыя яўна не залежыць ад часу, у дынамічных — час мае істотнае значэнне, у дэтэрмінаваных — выбар канкрэтнага рашэння прыводзіць да пэўнага значэння мэтавай функцыі, у стахастычных — гал. ролю адыгрывае фактар выпадковасці. Пры рашэнні статычных дэтэрмінаваных задач карыстаюцца метадамі лінейнага і нелінейнага праграмавання, дынамічных дэтэрмінаваных — дынамічнага праграмавання, стахастычных — тэорыі імавернасцяў, матэм. статыстыкі, тэорыі масавага абслугоўвання, стат. тэорыі прыняцця рашэнняў. Задачы, у якіх сутыкаюцца інтарэсы двух і больш бакоў, рашаюцца метадамі тэорыі гульняў. Калі дакладнае рашэнне задачы немагчыма, карыстаюцца метадам стат. выпрабаванняў (гл. Монтэ-Карла метад). Для рашэння складаных задач распрацаваны пакеты праграм для ЭВМ. Гл. таксама Аптымізацыі задачы і метады. М.А.Лепяшынскі. с. 424
АПЕРАЦЫ́ЙНАЕ ЗЛІЧЭ́ННЕ , метад аналізу матэматычнага, які дае магчымасць зводзіць рашэнне складаных матэм. задач да больш простых. У аснову закладзена замена па пэўных правілах зададзеных функцый (арыгіналаў) f(t) інш. функцыямі (вобразамі) камплекснай пераменнай F(s); пры гэтым аперацыя дыферэнцавання пераходзіць у аперацыю множання на s, інтэгравання — дзялення на s, дыферэнцыяльныя і інтэгральныя ўраўненні — у алг. ўраўненні і інш.
Англ. вучоны О.Хевісайд прапанаваў у 1892 фармальныя правілы карыстання аператарам p=d/dt і некаторымі функцыямі гэтага аператара, з дапамогай чаго вырашыў шэраг задач электрадынамікі. Абгрунтаванне аперацыйнага злічэння праводзіцца на аснове інтэгральнага Лапласа пераўтварэння. Аперацыі знаходжання вобразаў па арыгіналах (і наадварот) забяспечаны спец. табліцамі. Найбольш агульныя вынікі аперацыйнага злічэння атрыманы на аснове тэорыі абагульненых функцый. Далейшае развіццё ідэі аперацыйнага злічэння атрымалі ў функцыянальным злічэнні аператараў, сімвалічным злічэнні псеўдадыферэнцыяльных аператараў. Распрацаваны абагульненні аперацыйнага злічэння на аснове пераўтварэнняў Фур’е і Меліна; для інш. дыферэнцыяльных аператараў.
Літ.: Диткин В.А., Прудников АП. Интегральные преобразования и операционное исчисление. 2 изд. М., 1974. А.В.Антаневіч. с. 424
АПЕРАЦЫ́ЙНАЯ СІСТЭ́МА , комплекс праграм на ЭВМ, якія забяспечваюць усе працэсы пры выкананні любой праграмы карыстальніка. Пастаянна знаходзіцца ў памяці машыны, звязвае ўсе яе вузлы ў адзінае цэлае, забяспечвае эфектыўнае выкарыстанне выліч. сістэмы і шырокі набор паслуг. Складанасць і структура аперацыйнай сістэмы залежаць ад функцый і характарыстык працэсараў, сістэмы камандаў, спосабу размяшчэння праграм у памяці, прыстасаванняў уводу-вываду інфармацыі, метадаў доступу да выліч. сістэмы і інш. Тэарэт. аснову распрацоўкі аперацыйнай сістэмы складаюць графаў тэорыя, масавага абслугоўвання тэорыя і інш. Апаратныя сродкі і матэм. забеспячэнне ствараюцца для пэўнай аперацыйнай сістэмы, якая складаецца са стартавай праграмы (запуск ЭВМ і яе самакантроль; кантролеры знешніх прыстасаванняў), дыспетчара (устанаўлівае чарговасць выканання праграм), рэдактара (работа са структурнымі аб’ектамі), адміністратара (улік часу работы працэсара і выкарыстанне памяці) і інш. М.П.Савік. с. 424
АПЕРА́ЦЫЯ (ад лац. operatio дзеянне), 1) закончанае дзеянне або шэраг дзеянняў, накіраваных на дасягненне пэўнай мэты (напр., аперацыя ваенная), асобная закончаная частка тэхнал. працэсу, якая выконваецца на адным рабочым месцы (напр., аперацыя вытворчая). 2) Асобнае дзеянне сярод многіх іншых; выкананне якой-н. фін., крэдытнай, прамысл., гандл., страхавой або інш. задач, напр., банкаўская аперацыя, паштовая аперацыя. 3) У выліч. тэхніцы выкананне лічбавай выліч. машынай якога-н. дзеяння з зыходнымі велічынямі, напр., арыфм. аперацыя. с. 425
АПЕРА́ЦЫЯ ВАЕ́ННАЯ , сукупнасць узгодненых і ўзаемазвязаных па мэце, месцы і часе баявых дзеянняў войскаў аднаго або розных відаў паводле адзінай задумы і плана. Паводле маштабу бываюць стратэгічныя, франтавыя (флоту, акругі ППА, групы армій), армейскія (флатыліі, корпуса, эскадры); у залежнасці ад сіл і сродкаў — агульнавайсковыя (агульнафлоцкія), паветраныя, проціпаветраныя, паветрана-дэсантныя, сумесныя і самастойныя; па характары баявых дзеянняў — наступальныя і абарончыя.
Першыя элементы аперацыі ваеннай як формы вядзення баявых дзеянняў выявіліся ў войнах канца 18 — пач. 19 ст., калі значна павялічылася рухомасць войскаў, баявыя дзеянні сталі весціся на шырокіх франтах адначасова на некалькіх напрамках, на вял. глыбіню і ўзнікла неабходнасць больш аператыўнай каардынацыі гэтых дзеянняў. На тэр. Беларусі прыкметы аперацыі ваеннай выявіліся, напр., у дзеяннях рус. войскаў супраць франц. у 1812, калі цэнтр., паўд. і паўн. групоўкам была пастаўлена задача аб’яднацца на р. Бярэзіна з мэтай акружэння і разгрому рэшткаў арміі Напалеона І. Буйнейшыя аперацыі ваенныя 2-й сусв. вайны: дзеянні войскаў гітлераўскай Германіі супраць Польшчы (1939) і Францыі (1940); сав. войскаў у аперацыі пад Масквой, Сталінградам і на Курскай дузе, Беларускай, Берлінскай і інш.; саюзнікаў — Нармандская дэсантная аперацыя (1944) і інш.
На сучасным этапе характар аперацыі ваеннай змяніўся; павялічыліся глыбіня і шырыня наступлення і абароны, пабольшалі задачы і тэмпы наступлення, больш сціслым стаў час вядзення баявых дзеянняў. с. 425
АПЕРА́ЦЫЯ ВЫТВО́РЧАЯ , адасобленая і закончаная частка (элемент) вытв. працэсу. Выконваецца адным ці групай рабочых на адным рабочым месцы пры нязменным прадмеце працы. Асн. разліковая адзінка для вызначэння прадукцыйнасці працы, тэхн. нарміравання, загрузкі і выкарыстання абсталявання. Змест аперацыі вытворчай залежыць ад прадукцыі, якая вырабляецца, матэрыялаў і тэхнал. метадаў вытворчасці. Адрозніваюць аперацыі ручныя, механізаваныя, машынныя, аўтаматызаваныя і інш. Падзяляюцца на тэхнал. (асноўныя), дапаможныя і абслуговыя.
Тэхналагічная аперацыя накіравана на змену якаснага стану, формы, памераў ці становішча ў прасторы прадмета працы з мэтай атрымання прадуктаў працы. Дапаможныя аперацыі — выраб на ўласныя патрэбы прадпрыемства аснасткі, інструменту, рамонт абсталявання, будынкаў і інш. Абслуговыя аперацыі забяспечваюць асн. і дапаможныя вытв. працэсы матэрыяламі, паўфабрыкатамі, энергіяй, транспартам, кантрольнымі, лабараторна-выпрабавальнымі і доследнымі работамі. Шырока выкарыстоўваецца метад сумяшчэння аперацыі вытворчай, што спрыяе росту прадукцыйнасці працы; з сукупнасці іх фарміруюцца тэхнал цыклы. Р.М.Шахлевіч. с. 425
АПЕРА́ЦЫЯ ХІРУРГІ́ЧНАЯ , асноўны метад лячэння хірургічных хвароб, пры якім паталагічныя ачагі ліквідуюцца, лакалізуюцца або даследуюцца з дапамогай спец. хірургічных інструментаў. Можа суправаджацца нанясеннем ран, значнымі аб’ёмамі рассячэння тканак з крывацёкам, які спыняюць штучна (пры рэзекцыі страўніка ці кішэчніка, аперацыях на лёгкіх, сэрцы і інш. унутраных органах), або ашчадным унутраным умяшаннем і нязначнымі кровастратамі (пры біяпсіі, мікрахірургіі, лазерным лячэнні, упраўленні вывіхаў суставаў, састаўленні касцявых абломкаў і інш.). Аперацыя хірургічная з нанясеннем раны і рассячэннем тканак бываюць: радыкальныя, калі паталаг. ачаг (язва, пухліна, орган) выдаляецца поўнасцю або часткова; паліятыўныя, якія аблягчаюць стан хворага; дыягнастычныя — для высвятлення прычыны захворвання, калі яе нельга ўстанавіць дакладна інш. метадамі. Памяншэнне страт крыві пры аперацыі хірургічнай дасягаецца перавязкай (лігіраваннем) рассечаных сасудаў або каагуляваннем з дапамогай электранажоў, лазерных, плазмавых скальпеляў і інш. Характар паталогіі вызначае мэту аперацыі хірургічнай: ускрыццё паталаг. ачага (гнайнікоў, абсцэсаў), частковае (рэзекцыя) або поўнае (экстырпацыя) выдаленне пухлін і пашкоджаных тканак, частковую або поўную ампутацыю органаў (напр., канечнасцяў), трансплантацыю органаў і тканак, аднаўленне іх функцый (пластычныя аперацыі, касметычныя аперацыі). Раны пры аперацыі хірургічнай, як правіла, зашываюць, склейваюць, радзей пакідаюць адкрытымі. Сучасная хірургія скіравана на распрацоўку найб. ашчаджальных для арганізма аперацый хірургічных на аснове выкарыстання найноўшых тэхн. дасягненняў. Да іх належаць аперацыі хірургічныя эндаскапічныя, тэлеэндаскапічныя, мікрахірургічныя.
Эндаскапічныя аперацыі робяць з выкарыстаннем спец. валаконнай тэхнікі (эндаскопаў), што дазваляе бачыць «на вока» структуры стрававальнага тракту, поласцевыя ўтварэнні. Некаторыя маюць прыстасаванні для выдалення паліпаў страўніка, кішэчніка, камянёў з мачавога пузыра і жоўцевывадных пратокаў, каб узяць кавалачак тканкі на мікраскапічнае даследаванне. Аперацыі тэлеэндаскапічныя базіруюцца на эндаскапічнай тэхніцы, дзе адлюстраванне выводзіцца на тэлеэкран, што дазваляе бачыць орган у 10—20 разоў павялічаны. Тэлевізійная камера праз праколы ў тканках уводзіцца ў орган. Пад яе кантролем уводзяць хірург. інструменты. Мікрахірургічныя аперацыі праводзяцца пад кантролем спец. двух-, трохакулярных аперацыйных мікраскопаў на дробных сасудах, пры рэплантацыі канечнасцяў, іх сегментаў, самых складаных аперацыях у хірургіі вока, перасадцы складаных скурна-падскурна-мышачных ласкутоў у пластычнай хірургіі пры лячэнні дэфектаў тканкі, астэаміэліту, пры стварэнні органаў (лячэнне транссексуалізму) і інш. Аперацыі пад кантролем тэлевізійных камп’ютэраў робяць на дробных структурах (жоўцевывадных шляхах, матачных трубах і інш. органах), якія ў павялічаным выглядзе перадаюцца на тэлевізійную ўстаноўку. На Беларусі такі метад выкарысталі І.М.Грышын і В.М.Стасевіч (1994). І.М.Грышын. с. 425
АПЕРО́Н (ад лац. operare працаваць, дзейнічаць), участак генетычнага матэрыялу з аднаго, двух і больш счэпленых структурных генаў, якія кадзіруюць бялкі (ферменты), што ажыццяўляюць паслядоўныя этапы біясінтэзу якога-н. метабаліту. У аперон эўкарыёт уваходзіць, як правіла, адзін структурны ген. Рэгулятарныя элементы аперона складаюць таксама праматар (участак малекулы ДНК, з якім спецыфічна звязваецца фермент РНК-палімераза, што ажыццяўляе транскрыпцыю аперона) і аператар (участак ДНК, які нясе функцыю «ўключэння» або «выключэння» структурных генаў і рэгулюе функцыянальную актыўнасць аперона). Канцэпцыя аперона распрацавана франц. вучонымі Ф.Жакобам і Ж.Мано (1961) для тлумачэння механізму рэгуляцыі сінтэзу бялку ў бактэрыяльных клетках.
Рэгулятарная функцыя аперона адбываецца на стадыі транскрыпцыі і забяспечвае каардынацыю сінт. працэсаў і адпаведныя рэакцыі клеткі на ўплыў навакольнага асяроддзя. Кантралюе дзейнасць аперона ген-рэгулятар, які можа знаходзіцца ў розных участках храмасомы. Яго прадукт — бялок-рэгулятар — пастаянна сінтэзуецца ў клетцы ў невял. колькасці і здольны ўзаемадзейнічаць з двума рознымі субстратамі, з аператарам і эфектарам (нізкамалекулярным рэчывам). У рэпрэсібельных сістэмах комплекс бялку-рэгулятара з эфектарам набывае роднасць з аператарам і далучаецца да яго, у выніку адбываецца выключэнне генаў, якія кіруюцца гэтым аператарам. У індуцыбельных сістэмах эфектар, які далучаецца да бялку-рэгулятара, вызваляе аператар ад гэтага бялку. Такім чынам, запускаюцца ў работу гены, падпарадкаваныя дадзенаму аператару. с. 425
АПЕРТУ́РА (ад лац. apertura адтуліна), дзейная адтуліна аптычнай сістэмы, якая вызначаецца памерамі лінзаў або дыяфрагмамі. Раздзяляльная здольнасць аптычнай прылады прапарцыянальная апертуры. Вуглавая апертура — вугал α паміж крайнімі прамянямі канічнага светлавога пучка, які ўваходзіць у аптычную сістэму. Лікавая апертура вызначаецца як п n sin(α/2), дзе n — паказчык пераламлення асяроддзя, у якім знаходзіцца прадмет. с. 426
АПЕРЦЭ́ПЦЫЯ (ад лац. ad да + perceptio успрыманне), залежнасць успрымання ад мінулага вопыту, псіхічнага стану і індывідуальных асаблівасцяў чалавека. Тэрмін уведзены ням. філосафам Г.Лейбніцам, які трактаваў аперцэпцыю як выразнае (усвядомленае) успрыманне душой пэўнага зместу. І.Кант разам з «эмпірычнай» аперцэпцыяй увёў паняцце «трансцэндэнтальнай» аперцэпцыі, якая дазваляе сінтэзаваць шматлікія ўспрыманні на аснове спрадвечнага, нязменнага «адзінства свядомасці» як умовы ўсялякага вопыту і пазнання. У заснаванай В.Вунтам псіхалогіі аперцэпцыя (канец 19 — пач. 20 ст.) — успрыманне, якое патрабуе напружання волі і ад якога залежаць усе формы псіхічнай дзейнасці чалавека. Сучасная псіхалогія трактуе аперцэпцыю як вынік жыццёвага вопыту індывіда, які адлюстроўваецца ў кожным псіхічным працэсе (ад прасцейшага ўспрымання да найскладанейшых відаў дзейнасці). Адрозніваюць устойлівую аперцэпцыю — залежнасць успрымання ад асаблівасцяў асобы (светапогляду, перакананняў, адукаванасці і інш.) і часовую аперцэпцыю, у якой звязваюцца сітуацыйна розныя формы псіхічнага стану (эмоцыі, устаноўкі і г.д.).
Літ.: Лейбниц Г.В. Новые опыты о человеческом разуме. М.; Л., 1936; Вундт В. Очерки психологии. М., 1912; Гримак Л.П. Резервы человеческой психики. 2 изд. М., 1989. с. 426
АПЕРЫТЫ́Ў (франц. apèritif), спіртны напітак, прызначаны для ўзбуджэння апетыту. Ужываецца перад ежай. Як аперытыў выкарыстоўваюць звычайна вермут, херас, моцныя спіртныя напіткі, разбаўленыя фруктовым сокам, тонікам, мінер. вадою і інш. с. 426
АПЕРЫЯДЫ́ЧНЫ ПРАЦЭ́С , працэс пераходу дынамічнай сістэмы ў стан устойлівай раўнавагі, пры якім выхадная велічыня, што характарызуе такі пераход, набліжаецца да ўстойлівага значэння (крывая 1) або мае адзін экстрэмум (крывая 2). Напр., да аперыядычнага працэсу набліжаюцца ваганні вагальнай сістэмы пры павелічэнні страт энергіі ў іх да крытычнага значэння (у эл. вагальнага контура крытычнае супраціўленне R = √L/C , дзе L і С — індуктыўнасць і ёмістасць контура адпаведна). с. 426
АПЕРЭ́ТА (італьян. operetta літар. маленькая опера), адзін з відаў муз. тэатра, у якім спалучаюцца вакальная і інструментальная музыка, танец, балет, элементы эстраднага мастацтва; твор для гэтага тэатра.
У 17 — 1-й пал. 19 ст. — невял., звычайна камічная опера з размоўнымі дыялогамі. На Беларусі гэта былі «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» Р.Вардоцкага на лібр. М.Цяцерскага (паст. 1789) і «Агатка, або Прыезд пана» Я.Д.Голанда на лібр. М.Радзівіла (паст. 1784), якія вызначаліся дэмакр. характарам, адлюстроўвалі перадавыя ідэі свайго часу. У сярэдзіне 19 ст. тэрмінам «аперэта» часта вызначаў свае п’есы В.І.Дунін-Марцінкевіч, задумваючы іх як лібрэта невял. опер. У супрацоўніцтве з ім С.Манюшка стварыў свае аперэты «Рэкруцкі набор» (1841), «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вада», «Ідылія» (1852). У 1861 паст. аперэта «Канкурэнты» Ф.Міладоўскага (лібр. М.Лапіцкага і У.Сыракомлі).
Сучасная аперэта — від тэатра, які займае прамежкавае становішча паміж операй і драмай. Аснову муз. драматургіі складаюць звычайна куплетная песня і танец, а таксама традыц. оперныя формы (арыя, ансамбль, хор, уверцюра), якія часцей маюць песенна-танц. характар і больш простыя, чым у оперы. У адрозненне ад вадэвіля і інш. відаў муз. камедыі з развітым драм. тэкстам, музыка ў аперэце нясе асн. сэнсавую нагрузку.
Як самаст. від муз. тэатра аперэта сфарміравалася ў 1850-я г. ў Францыі. Яе вытокі — камічная опера, франц. вадэвіль, аўстрыйскія і ням. зінгшпілі і інш. Вылучаюць некалькі нац.-гіст. разнавіднасцяў аперэты з устойлівымі жанрава-стылявымі прыкметамі: парыжская (1850— 70-я г., заснавальнік — Ж.Афенбах; Ф.Эрвэ, Ш.Лекок, Р.Планкет), венская (Ф.Зупэ, К.Мілёкер, І.Штраус-сын, К.Цэлер), неавенская (1900—1920-я г., Ф.Легар, І.Кальман). У пач. 1920-х г. у ЗША зацвердзіўся новы від муз. т-ра — мюзікл, які ў некат. сваіх разнавіднасцях набліжаецца да аперэты (творы Ф.Лоу, Дж.Гершвіна, Р.Роджэрса, Л.Бернстайна і інш.). У Расіі пачатак аперэты пакладзены ў 1920-я г. І.Дунаеўскім і М.Стрэльнікавым, сярод майстроў Ю.Мілюцін, Б.Аляксандраў, К.Лістоў, В.Салаўёў-Сядой, А.Фельцман, В.Баснер і інш.
На Беларусі з 1-й пал. 20 ст. развіваліся блізкія да аперэты формы муз.-камедыйнага тэатра («Каваль-ваявода» Е.Міровіча з муз. У.Тэраўскага і Л.Маркевіча, 1925; «Простыя сэрцы» С.Заяіцкага, С.Розанава і М.Міцкевіча з муз. В.Сакалова-Фядотава, 1929; «Кок-сагыз» М.Чуркіна, 1939; «Цудоўная дудка» В.Вольскага з муз. М.Шчаглова, 1939), а таксама «Кухня святасці» («Мільён Антоніяў») Я.Цікоцкага (1931) і «Зарэчны барок» С-.Палонскага і М.Іванова (1940), якія вызначаліся сучаснікамі як «першыя сав. аперэты». У 1970-я г. з’явіліся творы, найб. адпаведныя жанру аперэты: «Паўлінка» Ю.Семянякі са шматпланавай муз. драматургіяй, скразнымі муз. тэмамі, разгорнутымі сольнымі нумарамі, ансамблямі, харамі і «Несцерка» Р.Суруса, якія дзякуючы зместу, народнасці муз. мовы і ўдалым масавым сцэнам сталі сапраўднымі аперэтамі буйной формы. Шэраг бел. твораў, блізкіх да жанру аперэты, класіфікуюць як «гераічная муз. камедыя» («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані, 1985), «муз. камедыя» («Мільянерка» Я.Глебава, 1987), мюзікл («Джулія», 1991, і «Шклянка вады», 1994, У.Кандрусевіча).
Сярод артыстаў аперэты: Г.Шнайдэр (Францыя), А.Жырардзі (Аўстрыя), Г.Марышка і Х.Хонці (Венгрыя), Р.Ярон, Т.Шмыга (Расія), М.Вадзяной (Украіна); у бел. т-ры Н.Гайда, В.Мазур, Р.Харык, А.Ранцанц, З.Вяржбіцкая, Г.Казлоў і інш.
Літ.: Владимирская А Звездные часы оперетты. 2 изд. Л., 1991; Трауберг Л. Жак Оффенбах и другие. М., 1987; Музычны тэатр Беларусі, 1917—1959. Мн., 1993.
Б.С.Смольскі, Н.А.Юўчанка. с. 426
АПЕТЫ́Т (ад лац. appetitus жаданне), эмацыянальнае выяўленне і адчуванне патрэбы чалавека ў ежы ўвогуле або ў асобных яе відах. У адрозненне ад пачуцця голаду звязаны з прыемнымі эмоцыямі і ўяўленнямі. Адбітак на яго (стымулявальны ўплыў або прыгнечанне) могуць накладваць нац. традыцыі, індывід. прывычкі і прыхільнасці, выгляд, пах, кампаненты, смакавыя якасці і спосабы падачы ежы. Фізіял. аснову апетыту складае ўмеранае ўзбуджэнне пэўных аддзелаў ц.н.с., што суправаджаецца слінацячэннем, выдзяленнем «запаляльнага» стрававальнага соку, узмацненнем перыстальтыкі стрававальна-кішачнага тракту. У аснове расстройстваў апетыту могуць ляжаць парушэнні рэжыму і ўмоў харчавання, рэзкія змены яго звыклага рацыёну, а таксама ўкладу жыцця, фіз. і нерв. ператамленне, захворванні і інш. фактары. У асобных выпадках яны могуць выклікаць поўную адсутнасць апетыту (анарэксія) ці неадольнае жаданне есці (булімія), што сведчыць пра неабходнасць мед. абследавання. с. 427
АПЁК , пашкоджанне тканак арганізма, якое выклікаецца высокай т-рай (тэрмічны апёк), хім. сродкамі (хімічны апёк), электрычным токам (электрычны апёк), сонечнымі і рэнтгенаўскімі прамянямі (сонечны і радыяцыйны апёк). У чалавека і жывёл адрозніваюць 4 ступені апёку: 1-я — пачырваненне скуры, ацёк; 2-я — узнікненне пухіроў; 3-я — амярцвенне скуры на ўсю таўшчыню; 4-я — амярцвенне падскурнай тлушчавай клятчаткі, мышцаў і касцей (абвугліванне). Лячэнне залежыць ад памераў апечанай паверхні, агульнага стану арганізма і г.д., уключае барацьбу з шокам, хірург. апрацоўку апечаных месцаў, тэрапеўтычныя метады. У раслін бываюць апёкі кары (напр., сонечны апёк пладовых дрэў), лісця і пладоў пры няправільным карыстанні ядахімікатамі, пашкоджанні грыбковымі і бактэрыяльнымі хваробамі. с. 427
А́ПІЕВА ДАРО́ГА (лац. via Appia), першая брукаваная дарога (працягласць каля 350 км), пракладзеная ў 312 да н.э. паміж Рымам і Капуяй. Пабудавана ў стратэг. мэтах пры цэнзару Апію Клаўдзію (адсюль назва), у 244 да н.э. прадоўжана да Брундызія. Вымашчана квадратнымі камянямі, уздоўж дарогі (каля Рыма) захаваліся помнікі стараж. некропаля язычніцкіх і раннехрысц. часоў. с. 427
А́ПІС , у егіпецкай міфалогіі бог урадлівасці. Цэнтр культу Апіса — г. Мемфіс, дзе ён лічыўся душой бога Мемфіса Птаха і бога сонца Ра. Жывым увасабленнем Апіса быў чорны бык з белымі меткамі на лбе, якога трымалі ў асобным памяшканні, памерлага бальзаміравалі і хавалі ў спец. склепе Серапеўме. с. 427
АПІСТАРХІ́ДЫ (Opisthorchiadae), сямейства гельмінтаў класа смактуноў; паразіты рыб, паўзуноў, птушак, млекакормячых і чалавека. У сусв. фауне 29 родаў, больш за 100 відаў. На Беларусі 4 віды. Найб. пашыраны апістарх кашэчы (Opistorchis felineus) — узбуджальнік апістархозу.
Даўж. каля 1 см. Развіваюцца ў прамежкавых (малюскі), дадатковых (карпавыя рыбы) і канчатковых гаспадароў (рыбаедныя жывёлы і чалавек). с. 427
АПІСТАРХО́З , гельмінтозная прыроднаачаговая хвароба жывёл і чалавека; выклікаецца трэматодай апістархам кашэчым з сям. апістархідаў. Пашыраны ў Еўропе і Азіі. Ачагі апістархозу на Беларусі пераважна ў бас. рэк Дняпро, Прыпяць, Нёман, Зах. Буг, Браслаўскіх азёраў. Характарызуецца пашкоджаннем печані, жоўцевага пузыра, падстраўнікавай залозы, алергічнымі рэакцыямі. Заражэнне адбываецца пры спажыванні сырой, недастаткова праваранай і прасоленай рыбы. Развіццё ўзбуджальніка адбываецца з удзелам прамежкавага (малюск бітынія) і дадатковага (рыба) гаспадароў. Лячэнне тэрапеўтычнае. с. 427
АПІ́ТА , рака ў Беларусі, у Іўеўскім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток Гаўі (бас. Нёмана). Даўж. 23 км. Ад вытоку на працягу 5 км каналізаваная. На рацэ каля вёсак Кузьмічы і Ліпнішкі сажалкі. с. 427
А́ПІЯ (Apia), горад, сталіца Заходняга Самоа, на паўн. беразе в-ва Уполу. 42 тыс. ж. (1992). Порт на Ціхім ак. Экспарт копры, бананаў, какава-зярнят. Міжнар. аэрапорт. Ун-т. с. 427
АПІЯ́Н (Appianos; каля 100, Александрыя — каля 170 н.э.), гісторык Стараж. Рыма. Грэк па паходжанні. Пры Адрыяне рым. грамадзянін, адвакат фіску ў Рыме, пазней — імператарскі пракуратар у Егіпце. Напісаў на грэч. мове «Гісторыю Рыма» ў 24 кнігах (ад заснавання горада да пач. 2 ст.), дзе праслаўляў магутнасць Рым. дзяржавы і даказваў справядлівасць захопу ёю чужых тэрыторый. Унутр. гісторыю Рыма паказваў праз вял. войны, праз гісторыю асобных абласцей. Захаваліся 6—9-я і 11—17-я кнігі, 18—24-я невядомыя, інш. дайшлі ў фрагментах.
Тв.: Рус. пер. — Гражданские войны. Л., 1935. с. 427
АПІЯСАМО́З , глосаталёз, інвазійная хвароба моладзі рыб, якую выклікаюць умоўна-патагенныя інфузорыі з роду Apiosoma. Узбуджальнік — часцей А. piscicola, пашыраная ў штучных сажалках, у т.л. і на Беларусі. Інфузорыі выклікаюць на скуры і шчэлепах моладзі рыб некрозы і моцнае слізевыдзяленне. Шчэлепы бледныя. У зімавальных сажалках хворая моладзь худнее і гіне. Хвароба ўскладняецца паразітаваннем інш. інфузорый. Лечаць брыльянтавай зеленню. Прафілактыка: стварэнне нармальных гідрахім. умоў і падтрыманне чысціні вадаёмаў. с. 428
АПЛАДНЕ́ННЕ , сінгамія, працэс зліцця мужчынскай і жаночай палавых клетак (гамет); аснова палавога размнажэння ў раслін, жывёл і чалавека. У выніку апладнення ўтвараецца зігота, якая дае пачатак новаму арганізму. Пры гэтым аднаўляецца дыплоідны набор храмасом, характэрны для саматычных клетак арганізма, і забяспечваецца перадача спадчынных прыкмет ад бацькоў да нашчадкаў.
Адрозніваюць апладненне вонкавае, калі палавыя клеткі зліваюцца па-за арганізмам, і ўнутранае, якое адбываецца ўнутры палавых органаў індывіда (перакрыжаванае апладненне і самаапладненне). У жывёл і чалавека апладненню папярэднічае асемяненне. У жывёл з унутраным апладненнем (пераважна наземныя жывёлы) ёсць спец. прыдаткавыя палавыя органы для пераносу спермы з цела самцоў у цела самак. У большасці жывёл, што жывуць у вадзе (ігласкурыя, малюскі, некаторыя рыбы і земнаводныя), назіраецца вонкавае апладненне: у навакольным асяроддзі адкладаюцца яйцаклеткі і сперма, дзе і зліваюцца. У шэрагу раслін (бактэрыі, сіне-зялёныя водарасці) тыповы палавы працэс, у т.л. апладненне, адсутнічае. У ніжэйшых раслін назіраюцца розныя віды палавога працэсу: ізагамія, анізагамія, аагамія, кан’югацыя і інш. Вышэйшым раслінам уласціва аагамія. У голанасенных і пакрытанасенных раслін апладненню папярэднічае апыленне. У пакрытанасенных ажыццяўляецца т.зв. двайное апладненне. с. 428
АПЛАЗІ́Я , гл. ў арт. Заганы развіцця. с. 428
АПЛА́ТА ПРА́ЦЫ , узнагароджанне ў грашовай ці натуральнай форме, якое выплачваецца работніку за працу, выкананую ў справаздачны перыяд. Уключае: заработную плату, выплаты і дапамогі з фондаў сац. страхавання (пенсіённага, занятасці, сац. абароны насельніцтва і інш.); сац. дапамогі, што выплачваюцца непасрэдна прадпрыемствамі і арг-цыямі (даплаты да пенсій, выплаты ў сувязі з вытв. траўмай ці гібеллю на вытв-сці); дапамогі па беспрацоўі; пенсіі ваеннаслужачым. Узровень аплаты працы вызначаецца па суме ўсіх гэтых налічэнняў без выліку падаткаў і інш. утрыманняў у адпаведнасці з заканадаўствам. с. 428
АПЛІКАТУ́РА , спосаб размяшчэння і парадак чаргавання пальцаў пры ігры на муз. інструменце, а таксама яго абазначэнне ў нотах. Залежыць ад спецыфікі канструкцыі інструмента і прыёмаў ігры на ім, ад індывід. асаблівасцяў будовы рук выканаўцы. Зручная аплікатура — дзейсны сродак выразнасці выканання твора. І.Дз.Назіна. с. 428
АПЛІКА́ЦЫЯ (ад лац. applicatio прыкладванне), у мастацтве спосаб стварэння дэкору (арнаменту, малюнкаў) і тэатр. дэкарацый, аздаблення адзення, прадметаў побыту і інш. нашываннем ці наклейваннем рознакаляровых кавалачкаў матэрыялаў (тканіны, паперы, саломы, скуры) інш. колеру ці фактуры; твор, выкананы такім спосабам. Пашырана ў многіх народаў свету: украінцаў, чэхаў (аплікацыя саф’янам і сукном скураной вопраткі), палякаў (аплікацыя папяровых выцінанак), манголаў (аплікацыя сукном, лямцам і скураю юртаў, дываноў, сумак), народаў Д. Усходу (аплікацыя футрам і рыбінай скурай дываноў і адзення) і інш. Здаўна вядомая на Беларусі. Аплікацыямі аздаблялі побытавыя рэчы, адзенне; аднатоннымі ці паліхромнымі кавалачкамі саломы, наклеенымі ў выглядзе геам. і стылізаваных раслінных узораў, упрыгожвалі драўляныя куфэркі, сальніцы, рамкі; аплікацыі саломкай па чорным палатне аздаблялі насценныя дываны. З канца 19 ст. аплікацыямі з кавалачкаў фабрычных тканін аздаблялі адзенне (Брэстчына), часам канцы ручнікоў (Случчына). У наш час у тэхніцы аплікацый саломай аздабляюць сувенірныя куфэркі, каробкі, пано і інш.
У літаратуры аплікацыя — уплятанне ў вершаваны тэкст вядомага выслоўя (прымаўкі, радка з песні, верша і інш.). На выкарыстанні нар. прымавак заснаваны верш П.Панчанкі «Простыя ісціны», радкоў з нар. песні «Дробненькі дожджык дый накрапае» — аднайменны верш Р.Барадуліна. Своеасаблівы від аплікацыі — уключэнне ў вершаваны тэкст назваў твораў або кніг вядомага пісьменніка, мастака: «То не плач яго Бандароўны, // А зажынкавы спеў ля гаю, // Што калісьці было безназоўным, // і імя і спадчыну мае» (С.Ліхадзіеўскі. «Светлай памяці Янкі Купалы»).
Я.М.Сахута (мастацтва), В.П.Рагойша (літаратура). с. 428
АПЛІ́Т (ад грэч. haploos просты), жыльная магматычная горная парода. Раўнамерна- і дробназярністая, бедная слюдой і інш. каляровымі мінераламі. Адрозніваюць гранітныя (найб. пашыраныя), дыярытавыя, сіенітавыя і інш. Шчыльн. 2500—2700 кг/м3. Сярэдні хім. састаў (% па масе) гранітных аплітаў: SiO2 75, Al2О3 13,4, K2О 4,8, Na2O 3,54, СаО 1,13 і інш. Выкарыстоўваецца ў шкляной прам-сці, як сыравіна на друз. с. 428
АПЛО́МБ (франц. aplomb літар. раўнавага) у харэаграфіі, .упэўненая, свабодная манера выканання; уменне захоўваць у раўнавазе ўсе часткі цела. Тэрмін «апломб» ідзе ад прыёмаў віртуознай тэхнікі танца 18 ст. — «рабіць апломб» значыла заставацца ў раўнавазе на паўпальцах некалькі тактаў; у 1-й трэці 19 ст. — устойлівасць на кончыках пальцаў. с. 428
АПЛЫ́ВІНА , ссоўванне (аплыванне) уніз па схіле слоя глебы або рыхлых парод ад пераўвільгатнення. Паходжаннем аплывіны блізкія да апоўзняў, толькі меншых памераў (шыр. да некалькіх метраў, глыб. да 1 м). Фарміруюцца ва ўмовах празмернага ўвільгатнення пры насычэнні глебаў і грунтоў талымі, дажджавымі або грунтавымі водамі да гразепадобнага стану. Трапляюцца ў раёнах шматгадовай мерзлаты, на незадзернаваных насыпах. У Беларусі пашыраны на лёсападобных пародах схілаў Мінскага, Навагрудскага і Аршанскага ўзвышшаў. с. 428
АПНО́Э (ад а... + грэч. pnoē дыханне), часовае спыненне дыхальных рухаў у чалавека і жывёл. Настае пасля фарсіраванага дыхання пры недахопе ў крыві вуглякіслага газу, моцнага павышэння артэрыяльнага крывянога ціску або раздражненнямі скуры (напр., халоднай вадой), у нованароджаных — адразу пасля нараджэння ад лішку кіслароду ў крыві. Адрозніваецца ад асфіксіі, якая ўзнікае пры кіслародным галаданні і лішку вуглякіслага газу. с. 428
АПО́ВЕСЦЬ , празаічны (часам вершаваны) твор; жанр эпічнай л-ры (гл. Эпас), пераходны паміж апавяданнем і раманам. Ад апавядання адрозніваецца больш шырокім ахопам рэчаіснасці, больш складаным сюжэтам, шматгранным раскрыццём характараў. У цэнтры класічнай аповесці, як правіла, адна сюжэтная лінія, адзін герой. Сучасная аповесць ахопам і канцэнтрацыяй жыццёвага матэрыялу, па многіх фармальных рысах набліжаецца да рамана.
Як назва жанру л-ры бытуе з часоў Кіеўскай Русі. Тады аповесцю называлі самыя розныя па форме творы гіст., ваен. і рэліг. зместу (гл. Аповесць старажытнаруская), часта яна мела форму хронікі ці летапісу. З твораў стараж. бел. л-ры да жанру тагачаснай аповесці можна аднесці «Дыярыуш» А.Філіповіча (1646), Баркулабаўскі летапіс, перакладныя творы — «Аповесць пра Трышчана», «Аповесць пра Баву», «Трою», «Александрыю».
У сучасным разуменні аповесць пачала складвацца ў рус. л-ры ў 19 ст. Тыповая, «чыстая» форма аповесці — гэта пераважна твор біягр. характару, маст. хронікі: дылогія С.Аксакава, «Запіскі з Мёртвага дому» Ф.Дастаеўскага, «Стэп» А.Чэхава, трылогіі Л.Талстога, М.Горкага і інш.
Пачынальнікі сучаснай бел. аповесці (і рамана) — Ц.Гартны («Бацькава воля», 1-я ч. «Сокаў цаліны», 1916), М.Гарэцкі (драматызаваная аповесць «Антон», 1919; дакумент. аповесць «На імперыялістычнай вайне», 1926), Я.Колас («У палескай глушы», 1921—22). Пра сталасць жанру аповесці ў бел. л-ры сведчыць ахоп самых розных аспектаў жыцця, філас. асэнсаванне гісторыі і сучаснасці, пільная ўвага да чалавека, маст. вытлумачэнне яго псіхалогіі рэальнай складанасцю ўзаемаадносін характару і абставін, асобы і грамадства: «Апошняя сустрэча» Я.Брыля, «Агонь і снег», «Гандлярка і паэт» І.Шамякіна, «Тартак», «Найдорф» І.Пташнікава, «Сотнікаў», «Абеліск», «Знак бяды», «Сцюжа» В.Быкава, «Хатынская аповесць», «Карнікі» А.Адамовіча, «Суд у Слабадзе» В.Казько, «Зона маўчання» С.Грахоўскага, «Пад сузор’ем сярпа і молата» Б.Сачанкі, «Сны імператара» У.Арлова і інш.
Літ.: Беларуская савецкая проза: Раман і аповесць, Мн., 1971. П.К.Дзюбайла. с. 428
«АПО́ВЕСЦЬ МІНУ́ЛЫХ ГАДО́Ў» , «Повесть временных лет», помнік усх.-слав. летапісання, першы агульнарус. летапісны звод. Складзены на пач. 12 ст., відаць, манахам Кіева-Пячэрскага манастыра Нестарам на аснове больш ранніх крыніц. Збераглася ў розных летапісных зводах (Лаўрэнцьеўскі летапіс, Іпацьеўскі летапіс, Радзівілаўскі летапіс і інш.), у скарочанай рэдакцыі — у шматлікіх гіст. зборніках і хранаграфічных кампіляцыях. Асн. змест твора — паліт. гісторыя ўсх. славян, Кіеўскай дзяржавы, пададзеная на шырокім міжнар. фоне ў сувязі з гісторыяй суседніх краін і народаў. Ва ўступнай, недатаванай частцы, напісанай у форме гіст. аповесці пра далёкае мінулае. Расіі, гаворыцца пра паходжанне славян, рассяленне ўсх.-слав. плямёнаў, іх норавы і звычаі, пра ўзнікненне Кіева, першых кіеўскіх князёў. На аснове фальклорнай традыцыі апісваюцца падзеі 9—10 ст. (у т.л. паданне пра запрашэнне варагаў на Русь, якое лягло ў аснову т.зв. нарманскай тэорыі), намаляваны вобразы стараж.-рус. князёў Алега, Ігара, Святаслава, княгіні Вольгі. У датаванай частцы летапісу храналагічна ў пагадовай форме выкладзена гісторыя Русі ад першай звесткі, пазначанай 852, і да 1110 уключна, адлюстравана эпоха барацьбы ўсх. славян за сваю свабоду і незалежнасць. Значнае месца займаюць звесткі па гісторыі рус. царквы, пра хрышчэнне Русі. Крыніцамі для зводу паслужылі папярэднія кіеўскія і візант. летапісы, хронікі, жыціі і дакумент. матэрыялы, Біблія. Складальнік летапісу быў аўтарам шырокага кругагляду і вял. пісьменніцкага таленту. Багатая па змесце і арыгінальная па форме «Аповесць мінулых гадоў» — каштоўная крыніца пазнання жыцця продкаў рус., бел. і ўкр. народаў. Летапіс змяшчае унікальныя звесткі з гісторыі бел. зямель, асабліва Полацкага княства. Толькі ў «Аповесці...» расказваецца пра полацкага кн. 10 ст. Рагвалода і яго дачку Рагнеду. Выкладзена падрабязная гісторыя жыцця і дзейнасці кн. Усяслава Брачыславіча. У летапісе прыведзены самыя раннія звесткі пра Полацк, Віцебск, Мінск, Тураў, Пінск, Бярэсце, Друцк і інш. бел. гарады. У скарочаным выглядзе (запісы пра падзеі 854—1074) «Аповесць мінулых гадоў» увайшла ў Беларуска-літоўскі летапіс 1446.
Публ.: Полное собрание русских летописей. Т. 1—2. М., 1962.
Літ.: Шахматов А.А. Разыскания о древнейших русских летописных сводах. Спб., 1908; Яго ж. Повесть временных лет. Т. 1. Пг., 1916; Лихачев Д.С. Русские летописи и их культурно-историческое значение. М.; Л., 1947. В.А.Чамярыцкі. с. 429
«АПО́ВЕСЦЬ ПРА АТЫ́ЛУ — КАРАЛЯ́ УГО́РСКАГА» , гл. «Гісторыя пра Атылу». с. 429
«АПО́ВЕСЦЬ ПРА БАВУ́» , помнік бел. перакладной л-ры, сярэдневяковы рыцарскі раман. Узнік у Францыі. Бел. пераклад зроблены ў 2-й пал. 16 ст. з сербскага тэксту і паслужыў крыніцай шэрагу рус. спісаў. Збярогся ў т. зв. Пазнанскім зборніку. Мае займальны любоўна-авантурны сюжэт. Асн. змест — незвычайныя прыгоды сына цара Гвідона і царыцы Мілітрысы (у бел. рэд. — Мератрысы) у яго змаганні за бацькаўскую спадчыну і царэўну Дружнену. У імя кахання Бава праходзіць выпрабаванні, здзяйсняе волатаўскія подзвігі, пасля шчасліва вяртаецца на радзіму і карае смерцю падступную маці і яе палюбоўніка Дадона, забойцаў свайго бацькі. «Аповесць пра Баву» нагадвае твор нар. гераічнага эпасу, у якім выкарыстаны прыёмы гіпербалізацыі: Бава валодае надзвычайнай сілаю, героем выступае напаўчалавек-напаўсабака Палкан і інш. Драматычна напружаны сюжэт, багацце казачнага элемента спрыялі папулярнасці рамана, які бытаваў ва ўсх. славян да 20 ст., пранік у фальклор, стаўшы нар. казкаю. В.А.Чамярыцкі. с. 429
«АПО́ВЕСЦЬ ПРА ВАРЛАА́МА І ІАСА́ФА» , гл. «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа». с. 430
«АПО́ВЕСЦЬ ПРА ЖЫГІМО́НТА І БАРБА́РУ РАДЗІВІ́Л» , гісторыка-літаратурны твор, складзены ў сярэдзіне 16 ст., напэўна, у Вільні і змешчаны ў канцы «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» пад 1545—48 (Пазнанскі спіс). У аповесці апісана гісторыя кахання і шлюбу вял. князя ВКЛ і караля Польшчы Жыгімонта ІІ Аўгуста і прыгажуні Барбары Радзівіл, якія, ідучы насустрач сваім пачуццям, патаемна павянчаліся ў Вільні. Невядомы аўтар з сатырычным адценнем намаляваў усеагульнае грамадскае асуджэнне ў ВКЛ і Польшчы шлюбу караля з жанчынай-удавою некаралеўскага роду. Аднак каханне перамагло, Жыгімонт Аўгуст не адмовіўся ад Барбары і застаўся верны сваёй абранніцы. с. 430
«АПО́ВЕСЦЬ ПРА МЕРКУ́РЫЯ СМАЛЕ́НСКАГА» , гл. «Слова пра Меркурыя Смаленскага». с. 430
«АПО́ВЕСЦЬ ПРА ПАДО́ЛЛЕ» , помнік бел.-літ. летапісання 1-й пал. 15 ст. Узнікла каля 1432—35, найб. верагодна, у Вільні ў асяроддзі пануючых колаў ВКЛ. Змешчана ў Беларуска-літоўскім летапісе 1446 у канцы «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх»; у 16 ст. ўключана ў «Хроніку Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» і Хроніку Быхаўца. Асн. змест — гісторыя Падольскай зямлі 2-й пал. 14 — 1-й трэці 15 ст. і яе далучэння да ВКЛ. Створана як паліт. дакумент з мэтаю абгрунтаваць гіст. правы ВКЛ на Падолле і асудзіць палітыку польск. феадалаў, якія пасля смерці Вітаўта захапілі Зах. Падолле. Падзеі і факты, выкладзеныя ў творы, у асноўным адпавядаюць гіст. сапраўднасці. Напісана на старабел. мове дзелавым стылем без пазначэння дат, вылучаецца публіцыстычнасцю, свецкім характарам зместу. В.А.Чамярыцкі. с. 430
«АПО́ВЕСЦЬ ПРА СКАНДЭРБЕ́ГА» , помнік бел. перакладной л-ры пач. 17 ст. Матэрыялам для аповесці паслужыла нац.-вызв. барацьба алб. народа пад кіраўніцтвам Г.Кастрыёці, празванага Скандэрбегам, супраць тур. нашэсця ў 15 ст. Бел. пераклад зроблены з раздз. «Пра Скандэрбега Македона, албанскага князя» працы польск. гісторыка М.Бельскага «Хроніка ўсяго свету» (1551). У параўнанні з польск. крыніцай аповесць дэмакратызавана: Скандэрбег у барацьбе з туркамі апіраецца не на феадалаў, а на народ, гуманна ставіцца да мірнага тур. насельніцтва. У творы падкрэслена агульнаеўрап. значэнне барацьбы Скандэрбега.
Публ.: Повесть о Скандербеге. М.; Л., 1957. с. 430
«АПО́ВЕСЦЬ ПРА ТАЎДА́ЛА» , «Книга о Таудале-рыцеры», помнік бел. перакладной л-ры 16 ст., твор царк.-рэліг. характару. Арыгінал аповесці ўзнік у 12 ст. на лац. мове ў Ірландыі. Бел. пераклад з чэшскай крыніцы. У аповесці выкарыстаны папулярны матыў тагачаснай л-ры — дзівоснае перавыхаванне героя-грэшніка. У аснове сюжэта незвычайнае падарожжа па замагільным свеце душы рыцара Таўдала, які ад моцнага перапою часова страціў прытомнасць. Уражаны страшнымі пакутамі грэшнікаў у пекле, герой каецца ў грахах і вырашае жыць праведна, па хрысц. запаветах. Твор цікавы як сведчанне духоўных запатрабаванняў таго кола бел. чытачоў эпохі Адраджэння, у асяроддзі якіх былі яшчэ жывыя сярэдневяковыя ўяўленні і густы. В.А.Чамярыцкі. с. 430
«АПО́ВЕСЦЬ ПРА ТРОХ КАРАЛЁЎ» , помнік бел. перакладной л-ры апакрыфічнага характару. Арыгінал напісаны ў 14 ст. ням. манахам Іаганам з Гільдэсгейма на лац. мове. На бел. мову перакладзены ў 2-й пал. 15 ст. У аснове аповесці евангельскі эпізод пра пакланенне немаўляці Ісусу Хрысту трох усх. цароў-язычнікаў, якія пасля сталі шчырымі хрысціянамі. У творы апісваецца іх незвычайнае падарожжа ў «святую зямлю», прырода зямель Б. Усходу, побыт, звычаі, веравызнаўчыя і этнічныя асаблівасці розных народаў, у т.л. грэкаў, сірыйцаў, армянаў, грузінаў. У аповесці многа фантастычнага, авантурна-прыгодніцкага. Яна каштоўная як сведчанне духоўных запатрабаванняў пэўных слаёў бел. чытачоў 15—16 ст., адна з крыніц іх уяўленняў пра краіны Б.Усходу. Пераклад даволі прафесійны, мова без царкоўнаславянізмаў. В.А.Чамярыцкі. с. 430
«АПО́ВЕСЦЬ ПРА ТРО́Ю» , гл. «Троя». с. 430
«АПО́ВЕСЦЬ ПРА ТРЫШЧА́НА» , помнік бел. перакладной л-ры. Папулярны рыцарскі раман. Перакладзены на бел. мову ў 2-й пал. 16 ст. з сербскай крыніцы (апошняя з італьян. арыгінала). Бел. пераклад збярогся ў Пазнанскім рукапісным зборніку. У аснове твора — паэт. кельцкая легенда пра ўзнёслае каханне рыцара Трыстана і каралевы Ізольды (у бел. рэдакцыі — Трышчана і Іжоты), што ў шматлікіх літ. апрацоўках на працягу стагоддзяў бытавала сярод народаў Еўропы. «Аповесць пра Трышчана» — класічны ўзор жанру рыцарскага рамана, пабудаванага на авантурна-прыгодніцкай фабуле і любоўнай інтрызе. Гал. герой — ідэальны рыцар, які служыць прыгожай даме і праводзіць свой час у няспынных прыгодах і рыцарскіх турнірах. У барацьбе за прыгожую Іжоту, дачку ірландскага караля, якую герой здабывае ў паядынках з рознымі сапернікамі свайму дзядзьку, каралю Марку, Трышчан выходзіць пераможцам. Аднаго ён не можа пераадолець — сваіх пачуццяў да Іжоты. Каханне прыносіць героям вял. пакуты: Іжота належыць каралю Марку, сеньёру Трышчана, і становіцца яго жонкай. У зах.-еўрап. версіях легенды зроблена спроба знайсці выйсце: гал. герой жэніцца на другой Ізольдзе. Аднак такі ўчынак прыносіць новыя пакуты закаханым. Усёпаглынальная любоўная страсць паскарае заўчасную смерць гал. герояў. Фінал твора гучыць як гімн вял. каханню. У бел.-сербскай «Аповесці пра Трышчана» падзеі заключнай часткі выкладзены інакш: Трыстан не жэніцца з другой жанчынаю, а застаецца верны сваёй каханай да канца, дзеянне ў творы не даведзена да трагічнага фіналу. У бел. апрацоўцы асн. ўвага сканцэнтравана на апісанні незвычайных прыгод, паядынкаў і рыцарскага гераізму Трышчана; аптыміст. канец лепш стасуецца з агульнай ідэйна-маст. канцэпцыяй аповесці, у якой, насуперак аскетычным прынцыпам хрысціянства, апяваюцца пачуцці і перажыванні чалавека, яго зямныя радасці і страсці, паэтызуецца пераможная сіла кахання. «Аповесць пра Трышчана» — унікальны слав. варыянт літаратурнай апрацоўкі славутай легенды, каштоўны помнік бел. літ. мовы 16 ст. Перакладзена на сербскахарвацкую (Бялград, 1966), англ. (Лідс, 1977; Нью-Йорк, 1988), італьян. (Фларэнцыя, 1983) мовы.
Публ.: Легенда о Тристане и Изольде. М., 1976. В.А.Чамярыцкі. с. 430
АПО́ВЕСЦЬ СТАРАЖЫТНАРУ́СКАЯ , жанр старажытнарускай л-ры, які аб’ядноўвае апавядальныя творы розных відаў (воінская, жыційная, бытавая, сатырычная аповесці, сказанне, гісторыя, слова, павучанне).
Вядома з 11 ст. Напачатку гэта былі перакладныя (пераважна з грэч.) творы — «Гісторыя Іудзейскай вайны» Іосіфа Флавія, прыгодніцка-фантастычная «Александрыя» пра Аляксандра Македонскага, гераічнае «Дзяўгеніева дзяянне», павучальныя «Жыціе Аляксея, чалавека Божага», «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа», апакрыфічныя «Пра стварэнне Адама», «Хаджэнне Багародзіцы па пакутах». Амаль адначасова ўзніклі і арыгінальныя, пераважна гістарычныя, аповесці. Для кожнай жанравай разнавіднасці існавала свая літ.-эстэтычная рэгламентацыя. У 11—13 ст. пераважаў стыль манум. гістарызму, якому ўласцівыя значнасць тэм і праблем (веліч радзімы, сэнс чалавечага жыцця), ахоп падзей у буйных гіст. маштабах і вял. прасторах. На пач. 12 ст. ўзніклі агіяграфічныя аповесці «Сказанне аб Барысе і Глебе», «Жыціе Ефрасінні Полацкай» і інш. (гл. Жыціе). Асаблівую папулярнасць набылі воінскія аповесці пра гераічную барацьбу за незалежнасць роднай зямлі («Слова пра паход Ігараў»). Блізкія да іх і царк. біяграфіі вядомых гіст. асоб («Аповесць пра жыццё Аляксандра Неўскага»). Аповесць старажытнаруская перыяду Кіеўскай Русі належыць да культурнай спадчыны рус., бел. і ўкр. народаў. У далейшым яна развівалася ў межах рускай літаратуры.
Аповесці старажытнарускія шырока бытавалі на Беларусі, а многія з іх у 15—17 ст. перакладаліся на бел. мову, перапрацоўваліся, уваходзілі ў буйныя творы інш. жанраў. Так, у 15—16 ст. з’явіліся бел. апрацоўка апокрыфа «Хаджэнне Багародзіцы па пакутах» — «Аб дванаццаці пакутах», бел. рэдакцыя «Сказання пра Мамаева пабоішча» — «Мамаева пабоішча»; «Аповесць пра разбурэнне Батыем Разані» была ўключана ў Беларуска-літоўскі летапіс 1446.
Літ.: История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977; История русской литературы Х—XVII веков. М., 1980; Старинная русская повесть: Статьи и исслед. М.; Л., 1941. Л.Л.Кароткая. с. 431
АПО́КА , лёгкая, цвёрдая, танкапорыстая крамяністая асадкавая горная парода, складзеная з аморфнага крэменязёму (апалу да 98%) з прымесямі гліністых часцінак, шкілетных ч. арганізмаў (дыятамей, радыялярый і інш.) і пяску. Колер ад шэрагу розных адценняў да амаль чорнага. Трапляецца пераважна сярод мелавых і ніжнепалеагенавых адкладаў. Выкарыстоўваецца ў будаўніцтве (для цеплаізаляцыі). Чыстыя гатункі апокі — моцныя адсарбенты. с. 431
АПО́КА ў ліцейнай вытворчасці, прыстасаванне ў выглядзе жорсткай рамы (адкрытай скрынкі), якое запаўняецца фармовачнай сумессю для атрымання ліцейнай формы. Апокі бываюць: прамавугольныя, круглыя і фасонныя; суцэльналітыя і зварныя; ручныя, кранавыя і камбінаваныя (з ручным і кранавым пад’ёмам). Вырабляюцца са сталі, чыгуну, алюмініевых і інш. сплаваў. З апокі фармовачную сумесь выбіваюць на вібрацыйных машынах. с. 431
АПО́КАЎ Яўген Уладзіміравіч (1.2.1869, в. Шамраеўка Сквірскага р-на Кіеўскай вобл. — 1.9.1938), украінскі гідролаг, гідрагеолаг; адзін з заснавальнікаў гідралогіі. Акад. АН Украіны (1929). Правадз. чл. УАСГНІЛ (1935). Праф. (1917). Скончыў Пецярбургскі тэхнал. ін-т (1892). У канцы 19 — пач. 20 ст. працаваў на Беларусі ў складзе Заходняй экспедыцыі па асушэнні балотаў Палесся. З 1913 узначаліў работы па вывучэнні балотаў Палесся, інжынер-гідратэхнік Мінскай губ. Займаўся гідрагеал. вышуканнямі для водазабеспячэння Мінска. Выказаў меркаванне пра сувязь геал. структур Пд Беларусі з Дняпроўскай упадзінай на Украіне і інш. З 1926 дырэктар НДІ воднай гаспадаркі Украіны.
Тв.: Режим речного стока в бассейне Верхнего Дпепра [до г. Киева]... Ч. 1—2. Спб., 1904—13; Режим грунтовых вод в районе Полесья. Спб., 1914; Праблема Вялікага Дняпра і асушэнне Палесся. Мн., 1935. с. 431
АПО́КРЫФЫ (ад грэч. apokryphos таемны, запаветны), мастацкія аповесці ў сярэдневяковых л-рах, сюжэтна звязаныя з Бібліяй, жыціямі святых, легендамі пра рай, пекла, канец свету. Забараняліся царквой як некананічныя. У дахрысц. і раннехрысц. часы апокрыфы лічылі кнігамі вял. мудрасці, глыбокі і патаемны сэнс якіх быў даступны не кожнаму. З пашырэннем ерасяў апокрыфамі сталі называць творы з ерэтычным ухілам. Царк. цэнзура складала індэксы «фальшывых» кніг, якія падлягалі знішчэнню. У перыяд Кіеўскай Русі на ўсх.-слав. землях шырокую вядомасць набылі апокрыфы пра стварэнне Богам Адама, пра цара Саламона, «Хаджэнне Багародзіцы па пакутах» (у бел. апрацоўцы 15—16 ст. — «Аб дванаццаці пакутах»), «Страцім-птушка», апакрыфічныя евангеллі Іакава, Фамы, Нікадзіма. У апокрыфах адлюстраваліся нар. ўяўленні эпохі феадалізму пра светаўладкаванне, пошукі праўды і дабра. Апокрыфы паўплывалі на некаторыя жанры бел. фальклору (казкі, духоўныя вершы). Матывы апокрыфаў выкарыстоўваў М.Багдановіч («Апокрыф», «Страцім-лебедзь»). Л.Л.Кароткая. с. 431
АПО́ЛАК , піламатэрыял, атрыманы з бакавой часткі бервяна. Калі пукаты бок аполка не прапілаваны ці прапілаваны менш як на ½ даўжыні, аполак наз. гарбельным, прапілаваны больш як на ½ — дашчаным. Аполкі ідуць на выраб буд. рыштаванняў, апалубкі, мацавання горных выпрацовак і г.д. с. 431
АПО́ЛЕ (Opole), горад на Пд Польшчы. Адм. ц. Апольскага ваяводства. 130 тыс. ж. (1993). Маш.-буд., металаапр.. лёгкая (швейная, трыкат., мэблевая), харч., буд. матэрыялаў (шкляная, 2 цэментныя з-ды), паліграф. прам-сць. Порт на р. Одра, вузел чыгунак і аўтадарог. 2 ВНУ, 2 тэатры, музей, заапарк.
Упершыню згадваецца каля 1000 як слав. паселішча. З 1202 рэзідэнцыя Пястаў. Перад 1254 атрымаў гарадскія правы. З 1532 Аполе (ням. Опельн) у складзе Аўстрыі, з 1740 — Прусіі, пасля 1871 — Германіі. З 1945 зноў у Польшчы. Захаваліся кафедральны сабор 15 ст., францысканскі (засн. ў 1287) і дамініканскі (засн. ў 1295) кляштары, камяніцы 15—18 ст., вежа (1300) б. замка Пястаў і інш. с. 431
АПО́ЛЛІ , узвышаныя слабахвалістыя раўніны (звычайна зандравыя) з урадлівымі цемнаколернымі карбанатнымі і шэрымі ляснымі глебамі на Пд тайгі і ў зонах мяшаных і шыракалістых лясоў Усх.-Еўрапейскай раўніны. Амаль цалкам узараны і густа заселены (напр., Уладзімірскае аполлі ў Рас. Федэрацыі). На Прыкарпацкай Украіне аполлі — ландшафты лясістай пагорыстасці. с. 431
АПО́ЛЬСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Opolskie), на Пд Польшчы. Пл. 8,5 тыс. км2, нас. 1023 тыс. чал., гарадскога каля 52% (1987). Адм. ц. — г. Аполе. Найб. гарады: Кендзежын-Козля, Аполе, Бжэг, Ныса, Крапкавіцы і інш. Размешчана ў Ніжнім Шлёнску, на Апольскай раўніне, Глубчыцкім плато, на Пд заходзяць Судэты (выш. Да 889 м), на У — частка Шлёнскага ўзв. (выш. да 400 м). Клімат умераны кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. -1,5 °С, ліп. 18,6 °С, ападкаў 650 мм за год. Гал. рака — Одра з прытокамі. Прам-сць: горназдабыўная, электратэхн., хім., лёгкая, харчовая. Вырошчваюць ячмень, кармавыя культуры, цукр. буракі, бульбу, рапс. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней. Турызм. с. 431
АПО́РНАЕ СВІДРАВА́ННЕ , праходка глыбокіх свідравін з мэтай вывучэння геал. будовы пэўнай тэрыторыі і вызначэння напрамку пошукава-разведвальных работ. Выконваецца з адборам керну да глыб. ад некалькіх дзесяткаў метраў да некалькіх кіламетраў (у найб. спрыяльных структурных і стратыграфічных умовах). Адрозніваецца дэталёвым паслойным вывучэннем геал. разрэзу комплексам метадаў: геафіз., літолага-петраграфічных, геахім., гідрагеал., палеанталагічных, геахраналагічных і інш. Да апорнага свідравання таксама належыць свідраванне звышглыбокіх свідравін (да 10—15 км) для вывучэння будовы зямной кары і верхняй мантыі Зямлі. На Беларусі планамерна праводзіцца з 1960-х г. з мэтай вывучэння стрататыпаў геал. падраздзяленняў, тэктанічных структур і адкладаў, перспектыўных на карысныя выкапні (нафта, солі, жал. руды, алмазы і інш.). с. 432
АПО́РНАЯ ГЕАДЭЗІ́ЧНАЯ СЕ́ТКА , сістэма замацаваных на мясцовасці арыенціраў, якія служаць апорнымі пунктамі пры здымках і геад. вымярэннях. Вылучаюць апорную геадэзічную сістэму планавую і вышынную. Планавая складаецца пераважна метадамі трыянгуляцыі і паліганаметрыі, узаемнае размяшчэнне яе пунктаў вызначаецца прамавугольнымі каардынатамі (Х і У); вышынная — метадам геам. нівеліравання. Выкарыстоўваецца пры вывучэнні формы Зямлі, складанні тапаграфічных картаў, інж. пошуках, у буд-ве і г.д., дзе неабходны дакладныя разлікі на мясцовасці. А.В.Саломка. с. 432
АПО́РНЫ ГАРЫЗО́НТ , гл. Маркіроўны гарызонт. с. 432
АПО́РНЫ ПУНКТ , 1) у ваеннай справе — найбольш умацаваная і насычаная агнявымі сродкамі частка абарончага раёна (участка, пазіцыі), прыстасаваная для працяглай кругавой абароны ўзвода або роты. Ствараецца на ўчастках мясцовасці, зручных для назірання і вядзення эфектыўнага агню па праціўніку. Апорны пункт мае акопы, траншэі, укрыцці, загароды, хады зносін, пазіцыі для агнявых сродкаў штатных (узвода, роты) і прыдадзеных падраздзяленняў. Прамежкі паміж апорнымі пунктамі прыкрываюцца інж. збудаваннямі і агнём з усіх відаў зброі. 2) У геадэзіі і тапаграфіі — замацаваны на мясцовасці пункт у адзінай сістэме каардынат з планавым размяшчэннем і вышынёй, якая выкарыстоўваецца ў час правядзення геад. і тапагр. здымак (гл. Апорная геадэзічная сетка). с. 432
АПО́РТА (Oporto), горад у Партугаліі, гл. Порту. с. 432
АПО́РТЫ , маёмасць, што паступіла акцыянернаму таварыству ў лік аплаты акцый. Могуць быць тавары, гандл. і прамысл. прадпрыемствы на поўную суму грашовага капіталу. Часта заснавальнікі акц. т-ваў як апорты. перадаюць гэтым т-вам свае тавары і прадпрыемствы па завышанай цане, каб атрымаць акцый больш, чым каштуе здадзеная маёмасць. с. 432
АПО́РЫ 1) канструкцыі (часткі збудаванняў), якія прымаюць нагрузку ад адных элементаў (дэталяў) і перадаюць яе на інш. элементы ці асновы збудаванняў. У будынках апоры бэлек і фермаў служаць калоны, нясучыя сцены, верт. стойкі, арак і рам — пераважна фундаменты, мастоў — быкі і ўстоі (крайнія апоры). Спец. слупы і мачты, замацаваныя на фундаменце ці непасрэдна ў грунце, з’яўляюцца апорамі ліній электраперадачы і кантактавай сеткі.
На апоры кантактавай сеткі замацоўваюць правады і нясучыя тросы гарадскога электратранспарту, правады паветр. ліній электрыфікаваных чыгунак. Гэтыя апоры падзяляюцца на падтрымныя (прамежкавыя, пераходныя), анкерныя (прымаюць нацяжэнне правадоў), фіксавальныя (падтрымліваюць правады ў пэўным становішчы адносна токаздымальніка) і фідэрныя (сілкавальных ліній). Бываюць саманясучыя, з адцяжкамі, кансольныя і інш. Робяцца з жалезабетону, сталі, драўніны (часовыя).
2) У будаўнічай механіцы пры разліку канструкцый разглядаюцца не сапраўдныя апоры збудаванняў, а іх разліковыя схемы. У найб. пашыраных стрыжнёвых сістэмах адрозніваюць апоры шарнірныя, зашчэмленыя, рухомыя і нерухомыя. с. 432
АПО́РЫ ЛІ́НІЙ ЭЛЕКТРАПЕРАДА́ЧЫ , канструкцыі (збудаванні) для падвешвання правадоў і маланкаахоўных тросаў паветр. ліній электраперадачы. Бываюць прамежкавыя (пераважна на прамых участках трасы ЛЭП) і анкерныя (у пачатку і канцы прамых участкаў ЛЭП, на паваротах, пры пераходах праз водныя і інш. перашкоды). Анкерныя апоры ліній электраперадачы прымаюць нацяжэнне правадоў і тросаў, маюць больш жорсткую і трывалую канструкцыю. У залежнасці ад колькасці падвешаных правадоў (ланцугоў) апоры ліній электраперадачы падзяляюцца на адна- і многаланцуговыя; ад канструкцыі — на аднастоечныя, А-, П- і АП-падобныя, свабоднастаячыя, з адцяжкамі. Робяцца з жалезабетону і металу, пераважна са сталі (у асн. для ЛЭП напружаннем 220 кВ і болей), а таксама з дрэва (да 110 кВ у лясных мясцовасцях). с. 432
АПО́СТАЛ Даніла Паўлавіч (14.12.1654—28.1.1734), апошні выбарны гетман Левабярэжнай Украіны ў 1727—34. Ваенны дзеяч, удзельнік паходаў супраць Турцыі і Крыма, Паўн. вайны 1700—21. У 1708 прымкнуў да І.Мазепы, аднак у хуткім часе пакінуў яго. У 1722 удзельнічаў у Персідскім паходзе рус. войскаў. Садзейнічаў росту буйнога феад. землеўладання на Украіне, праводзіў палітыку запрыгоньвання левабярэжнага сялянства і часткі казацтва. Пасля смерці Апостала выбары гетмана на Украіне забаронены. с. 432
АПО́СТАЛЫ (грэч.apostolos пасланец), у часы ранняга хрысціянства вандроўныя прапаведнікі, арганізатары і духоўныя настаўнікі хрысц. абшчын. У Новым запавеце 12 апосталаў — першыя паслядоўнікі, вучні Хрыста. с. 432
АПО́СТРАФ (грэч. apostrophos), надрадковы значок у выглядзе коскі. Указвае на пропуск галосных пры скарачэнні слоў (англ. don’t замест do not), аддзяляе артыклі і часціцы ў іншамоўных словах (франц. d’Arc) і інш. У бел. графіку ўведзены ў 1920-я г. Выконвае раздзяляльную функцыю перад галоснымі «е», «ё», «ю», «я», «і» пасля прыставак, якія канчаюцца на зычны, і ў сярэдзіне слоў пасля губных «б», «в», «м», «п», «ф», заднеязычных «г», «к», «х», шыпячых «дж», «ж», «ч», «ш», зубных «д», «т» і альвеалярнага «р». У фанет. транскрыпцыі абазначае змякчэнне зычных. А.М.Булыка. с. 433
АПО́СУМЫ (Didelphidae), сямейства млекакормячых атр. сумчатых. 12 родаў, 84 віды. Пашыраны ў Амерыцы і на М. Антыльскіх а-вах. Самая стараж. група сумчатых. У Паўн. Амерыцы вядомы з ніжняга мелу, у Еўропе — з эацэну да міяцэну. Жывуць на зямлі і дрэвах у лясах, стэпах, пустынях, гарах да 4 тыс. м, зрэдку паўводныя — вадзяны апосум. Звычайныя апосумы — лабараторныя жывёлы. Паўночны апосум акліматызаваны ў Каліфорніі.
Даўж. цела 7—50 см. Хвост (4—55 см) звычайна хапальны, голы на канцы. Морда выцягнутая і завостраная. Канечнасці ўкарочаныя, пяціпальцыя; заднія крыху даўжэйшыя за пярэднія. Вялікі палец на задніх лапах вял. памераў, проціпастаўлены іншым. Ёсць сумка. Саскоў ад 5 да 27. За год 1—3 прыплоды па 4—11 (зрэдку да 25) дзіцянят. Усёедныя. Аб’екты промыслу. с. 433
АПО́ЎЗЕНЬ , адрыў і слізготнае зрушэнне масы горнай пароды ўніз па схіле пад дзеяннем сілы цяжару. Найчасцей узнікаюць на горных схілах рачных далін, высокіх берагах мораў, азёраў, вадасховішчаў, складзеных з нахільных пластоў водатрывалых (гліністых) парод, якія чаргуюцца з ваданоснымі пародамі. Утвараюцца ў рыхлых адкладах і шчыльных пародах у выніку павелічэння стромкасці або падмывання асновы схілу, пераўвільгатнення грунтоў талымі і дажджавымі водамі, сейсмічных штуршкоў, нерацыянальнай гасп. дзейнасці чалавека. Буйныя апоўзні маюць працягласць уздоўж схілу на дзесяткі і сотні метраў і захоўваюць ва ўнутр. ч. пэўную маналітнасць (пры таўшч. 10—20 м і больш); невялікія называюцца аплывінамі. Пры апоўзнях ўтвараюцца невял. формы рэльефу — тэрасы і ўзгоркі, а таксама спецыфічныя формы расліннасці (напр., «п’яны» лес). Апоўзні прычыняюць вял. шкоду нас. Пунктам, с.-г. угоддзям, прамысл. прадпрыемствам, гасп. інфраструктуры і інш. На Беларусі яны адзначаюцца каля стромкіх схілаў рачных далін, глыбокіх яроў. Каб прадухіліць апоўзні, умацоўваюць берагі, схілы, праводзяць дрэнажныя работы, лесапасадкі і інш. с. 433
АПРАБА́ЦЫЯ (лац. approbatio), 1) афіцыйнае ўхваленне, зацвярджэнне, вынесенае на падставе выпрабавання, праверкі, шырокага абмеркавання. 2) У сельскай гаспадарцы — абследаванне сартавых пасеваў і пладова-ягадных насаджэнняў для вызначэння сапраўднасці сорту, сартавых якасцяў і ўраджайнасці, праверкі выканання правілаў насенняводства. Апрабацыя палявых культур праводзіцца ў полі праз агляд, адбор і аналіз апрабацыйнага матэрыялу. Для кожнай культуры прадугледжана методыка апрабацыі, напр., фаза развіцця раслін у момант апрабацыі, плошча (у га) для адбору снапа, колькасць сцяблоў у снапе і г.д. Палявой апрабацыі падлягаюць усе сартавыя насенныя пасевы. Астатнія сартавыя пасевы рэгіструюць на аснове сартавых дакументаў. Вынікі аналізу запісваюць у акт апрабацыі. с. 433
АПРА́КСІН Фёдар Мацвеевіч (1661— 10.11.1728), расійскі ген.-адмірал (1708), адзін са стваральнікаў рас. флоту. З 1682 стольнік Пятра І, у 1693—96 дзвінскі ваявода і губернатар Архангельска. З 1700 гал. начальнік Адміралцейскага прыказа і азоўскі губернатар. У час Паўн. вайны 1700—21 атрымаў на моры шэраг перамог над шведамі. У 1712—23 кіраваў Эстляндыяй, Інгерманландыяй і Карэліяй. З 1718 прэзідэнт Адміралцействаў-калегіі. У час Перс. паходаў (1722—23) камандаваў Каспійскай флатыліяй, у 1723—26 — Балт. флотам. с. 433
АПРАМЯНЕ́ННЕ АРГАНІ́ЗМА , прыроднае або штучнае ўздзеянне выпрамяненняў на жывы арганізм. У натуральных умовах жывыя істоты апраменьваюцца інфрачырвоным (цеплавое апрамяненне), бачным і ультрафіялетавым сонечным святлом, а таксама касм. прамянямі і іанізоўным выпрамяненнем зямнога паходжання (гл. Фон радыеактыўны). Пры штучным апрамяненні арганізма часцей скарыстоўваюць іанізавальныя, ультрафіялетавыя, ультравысокачастотныя выпрамяненні. Адрозніваюць апрамяненне арганізма татальнае (усяго цела) і лакальнае (частковае), вострае (за кароткі прамежак часу) і хранічнае, або пралангаванае (працяглае), аднаразовае і фракцыянаванае (сумарная доза паступае часткамі, з рознымі прамежкамі часу), вонкавае і ўнутранае (ад радыеактыўных рэчываў, што трапілі ў арганізм). Па даных Навук. к-та ААН па дзеянні атамнай радыяцыі (НКДАР ААН; 1988) сярэднія дозавыя нагрузкі насельніцтва Зямлі ў пераліку на гадавыя эфектыўныя эквівалентныя дозы апрамянення складаюць у мілізівертах (мЗв): ад натуральных крыніц радыяцыі зямнога паходжання пры ўнутр. апрамяненні 1,325, пры вонкавым 0,35; касмічнага паходжання 0,3 і 0,015 адпаведна; ад крыніц, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне, 0,4; ад радыеактыўных ападкаў 0,02; ад атамнай энергетыкі 0,001. На тэр., што пацярпелі ад буйных радыяц. катастроф (напр., Кыштымская 1957, Расія; Чарнобыльская 1986, і інш.), пасляаварыйныя дозавыя нагрузкі на арганізм значна адрозніваюцца ад сярэдніх. Напр., праз 5 гадоў пасля Чарнобыльскай катастрофы на Гомельшчыне гадавая эфектыўная эквівалентная доза апрамянення складала (мЗв): у Брагіне 2,5, Ветцы 3,1, Буда-Кашалёве 1,3, Карме 2. У «Каталог дозаў апрамянення насельніцтва Рэспублікі Беларусь» (1992) занесена 3326 нас. пунктаў, дзе шчыльнасць забруджвання цэзіем-137 складала 15—40 Кі/км2 і сумарныя гадавыя эквівалентныя дозы да 2—3 мЗв. Гл. таксама Біялагічнае дзеянне іанізавальных выпрамяненняў. с. 433
АПРАСНЕ́ННЕ ВАДЫ́ , апрацоўка марской вады ці вады моцнамінералізаванай крыніцы з мэтай зніжэння канцэнтрацыі раствораных соляў да ступені (звычайна да 1г/л), пры якой вада становіцца прыдатнай на піццё ці гасп. мэты. Робіцца ў апрасняльніках.
Пры апрасненні вады выпарэннем салёную ваду награваюць, пару кандэнсуюць. Пры апрасненні вады вымарожваннем выкарыстоўваюць уласцівасць салёнай вады пры замярзанні ўтвараць крышталі прэснага лёду, паміж якімі знаходзяцца крышталі салёнага лёду. Пры раставанні ў вадкі стан спачатку пераходзяць крышталі салёнага лёду, што і дазваляе аддзяліць салёную ваду ад прэснай. Пры электролізным спосабе катыёны і аніёны раствораных у вадзе соляў пад дзеяннем пастаяннага эл. поля выдаляюцца праз спец. мембраны, якія не прапускаюць прэснай вады. Гіперфільтрацыйны метад заснаваны на ўласцівасці мембран, зробленых з ацэтылцэлюлозы ці паліамідных смолаў, пры ціску, вышэйшым за асматычны, прапускаць малекулы вады, але затрымліваць гідратызаваныя іоны раствораных у вадзе соляў. с. 434
АПРАСНЯ́ЛЬНІК , тэхнічная сістэма для апраснення вады. Дыстыляцыйныя апрасняльнікі — найб. пашыраныя, бываюць адна- і многаступеньчатыя. У апошніх награванне і выпарэнне вады ў 1-й ступені робіцца парай, якая паступае з парагенератара, а кожная наступная ступень абаграваецца «другаснай» парай, што ўтвараецца ў папярэдняй ступені. Кандэнсат пары, якая абагравае 1-ю ступень, вяртаецца ў кацёл, а кандэнсат, што ўтвараецца ў астатніх ступенях, падаецца спажыўцам. У многаступеньчатых апрасняльніках з імгненным закіпаннем салёная вада паслядоўна паступае ў камеры з паніжаным ціскам, дзе часткова выпараецца; кандэнсат збіраецца ў паддоне. Існуюць таксама апрасняльнікі, у якіх выкарыстоўваюць метады электролізу, гіперфільтрацыі, вымарожвання. с. 434
АПРАЎДА́ННЕ , прызнанне судом падсуднага невінаватым у прад’яўленым яму абвінавачанні. Апраўдальны прыгавор выносіцца ў выпадках, калі не ўстаноўлены факт злачынства, у дзеяннях падсуднага адсутнічае склад злачынства або не даказаны яго ўдзел у злачынстве. Пры апраўданні суд павінен неадкладна вызваліць падсуднага з-пад варты, калі ён быў да гэтага арыштаваны. І.І.Пацяружа. с. 434
АПРА́ЎКА , 1) прыстасаванне, якое выкарыстоўваецца для мацавання на ім пустацелых вырабаў ці інструментаў пры апрацоўцы на металарэзных станках; від аснасткі тэхналагічнай. Бывае суцэльная — у выглядзе метал. стрыжня канічнай, цыліндрычнай ці камбінаванай формы, і распускальная — у выглядзе пустацелага цыліндра з конусным стрыжнем унутры. Апраўка надае інструменту, дэталям і загатоўкам неабходнае становішча, папярэджвае магчымае працісканне сценак вырабаў, памяншэнне дыяметра адтулін і інш. 2) Інструмент (цыліндрычны стрыжань), які ўстаўляецца ў поласць вырабаў пры коўцы, раскачванні кальцавых паковак, пракатцы трубаў з патанчэннем сценак, выпраўленні змятых трубаў і інш. с. 434
АПРАЦО́ЎКА ў музыцы, у шырокім сэнсе — змяненне арыгінальнага нотнага тэксту муз. твора з пэўнай мэтай: прыстасаванне яго для выканання інш. складам выканаўцаў (аранжыроўка), прывядзенне ў адпаведнасць з тэхн. узроўнем пэўнага кантынгенту выканаўцаў (аблегчанае пералажэнне або, наадварот, віртуозная транскрыпцыя), стварэнне акордавага суправаджэння да аднагалосай мелодыі (гарманізацыя), мадэрнізацыя твора. Апрацоўкай называюць таксама далучэнне інстр. суправаджэння да нар. песні або яе харавое выкладанне.
Апрацоўкай нар. мелодый займаліся з канца 18 ст. многія вядомыя кампазітары (І.Гайдн, Л.Бетховен, І.Брамс, М.Балакіраў, М.Рымскі-Корсакаў, П.Чайкоўскі, А.Лядаў і інш.). Падобныя апрацоўкі паступова вылучыліся ў самаст. муз. жанр, які атрымаў вял. развіццё ў многіх нац. кампазітарскіх школах, у т.л. ў беларускай. С.Г.Нісневіч. с. 434
АПРАЦО́ЎКА ГЛЕ́БЫ , прыёмы мех. ўздзеяння на глебу, якія павышаюць яе ўрадлівасць і ствараюць лепшыя ўмовы для росту і развіцця раслін. Сукупнасць паслядоўных прыёмаў уздзеяння складаюць сістэму апрацоўкі глебы. Адрозніваюць сістэмы асн. і перадпасяўной апрацоўкі, а таксама зямель, схільных да эрозіі. Ва ўмовах Беларусі найб. выкарыстоўваюцца дыскаванне, ворыва, культывацыя, баранаванне, выраўноўванне, прыкочванне, міжрадковая апрацоўка. Пры апрацоўцы глебы ствараецца рыхлы дробнакамякаваты ворны слой, паляпшаюцца водны, паветраны і цеплавы рэжымы глебы, знішчаюцца пустазелле, шкоднікі, узбуджальнікі хвароб раслін, загортваюцца ў глебу ўгнаенні, дзярніна, іржышча і інш. раслінныя рэшткі, ствараюцца найлепшыя ўмовы для сяўбы і прарастання насення. Гл. таксама Агратэхніка. с. 434
АПРАЦО́ЎКА ДРАЎНІ́НЫ , сукупнасць тэхнал. працэсаў, звязаных з наданнем драўніне і вырабам формы, памераў і ўласцівасцяў. Для апрацоўкі драўніны выкарыстоўваюць лесапільныя рамы, круглапільныя станкі, дрэварэзальны інструмент, дрэваапрацоўчыя станкі і інш. Асн. спосабы апрацоўкі драўніны: рэзанне (дзяўбанне, лушчэнне, пілаванне, свідраванне, струганне, фрэзераванне, шліфаванне), гнуццё, прасаванне, расколванне (гл. Сталярныя работы, Цяслярныя работы).
Апрацоўка драўніны ўключае таксама сушку і вымочванне для выдалення раслінных сокаў, насычэнне драўніны сінт. смоламі, аміякам (мадыфікацыя драўніны), антыпірэнамі, антысептычнымі сродкамі (кансерваванне), аддзелку вырабаў, пры якой ствараюцца дэкаратыўна-ахоўныя пакрыцці з лакафарбавых ці плёначных матэрыялаў. Аддзелка ўключае падрыхтоўку паверхні (фарбаванне, грунтаванне, шпакляванне, шліфаванне), нанясенне тэкстурнага малюнка, лакафарбавых матэрыялаў (у распыляльных камерах, рэзервуарах, пры дапамозе лаканаліўных машын), высушванне пакрыццяў (у сушыльных ці апрамяняльных камерах), аздабленне (машынамі для выраўноўвання і паліравання), пакрыццё плёначнымі матэрыяламі (многааперацыйнымі агрэгатамі). Спец. віды апрацоўкі драўніны — разьба па дрэве, выпальванне, інкрустацыя. Гл. таксама Дрэваапрацоўчая прамысловасць.
Літ.: Прозоровский Н.И. Технология отделки столярных изделий. 5 изд. М., 1991; Амалицкий В.В., Любченко В.И. Справочник молодого станочника по деревообработке. 2 изд. М., 1978. с. 434
АПРАЦО́ЎКА МЕТА́ЛАЎ ЦІ́СКАМ , сукупнасць тэхнал. працэсаў, у выніку якіх адбываецца пластычная дэфармацыя загатовак без парушэння іх суцэльнасці пад уздзеяннем прыкладзеных вонкавых сіл. Асн. віды апрацоўкі металаў ціскам: пракатка, прасаванне, валачэнне, коўка, штампоўка, гібка; абсталяванне: пракатныя станы, прэсы, валачыльныя станы, молаты, гібачныя машыны.
Апрацоўваюць ціскам большасць металаў і сплаваў, за выключэннем крохкіх (напр., чыгуноў), пераважна ў гарачым стане (пры т-ры больш высокай, чым т-ра рэкрышталізацыі). Пасля халоднай апрацоўкі (робіцца звычайна пры пакаёвай т-ры) пластычныя ўласцівасці металаў узнаўляюць адпалам. Часам выкарыстоўваюць і цёплую апрацоўку (пры прамежкавых т-рах). Апрацоўка металаў ціскам дае магчымасць павысіць трываласць, зменшыць шурпатасць паверхні (напр., абкаткай ролікамі) вырабаў, паменшыць расход металу, лягчэй механізуецца і аўтаматызуецца.
Тэорыя апрацоўкі металаў ціскам займаецца вызначэннем намаганняў, што абумоўліваюць пластычнае дэфармаванне; разлікам памераў і формаў загатовак; вывучае заканамернасці пластычнага цячэння металаў, уплыў апрацоўкі металаў ціскам на мех. і фіз. ўласцівасці металаў. Звязана з дасягненнямі фізікі металаў і пластычнасці тэорыі. Заснавана рус. вучоным Дз.К.Чарновым, развіта і выкладзена ў працах рус. і бел. Вучоных С.І.Губкіна, А.І.Цэлікава, А.П.Чакмарова, Г.М.Паўлава, В.П.Севярдэнкі, В.С.Смірнова, В.М.Чачына, АВ.Сцепаненкі і інш. На Беларусі работы ў галіне апрацоўкі металаў ціскам вядуцца ў Фіз.-тэхн. ін-це АН, Бел. політэхн. акадэміі і інш. с. 435
АПРАЦО́ЎЧАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ , уключае галіны вытв-сці па перапрацоўцы прамысл. і с.-г. сыравіны. Да яе адносяцца прадпрыемствы па вытв-сці чорных і каляровых металаў, пракату, хім. і нафтахім. прадуктаў, машын і абсталявання, вырабаў дрэваапр. і цэлюлозна-папяровай прам-сці, цэменту і інш. буд. матэрыялаў, прадпрыемствы па рамонце прамысл. вырабаў, цеплаэлектрастанцыі, тэкстыльная, мясная, цукр. прам-сць і інш. Доля апрацоўчай прамысловасці ва ўсёй прамысл. прадукцыі адлюстроўвае ступень індустр. развіцця краін і прагрэсіўнасць галіновай структуры прам-сці. У структуры прам-сці Беларусі пераважае апрацоўчая прамысловасць. с. 435
АПРАЦО́ЎЧЫ ЦЭНТР , многааперацыйны станок з лікавым праграмным кіраваннем. Аснашчаны інструментальным магазінам вял. ёмістасці і прыстасаваннямі для аўтам. змены інструменту. Дае магчымасць весці комплексную мех. апрацоўку вял. колькасці паверхняў загатоўкі рознымі спосабамі — тачэннем, фрэзераваннем, свідраваннем і інш. Кіраванне працэсамі апрацоўкі загатовак ажыццяўляецца па зададзенай праграме. Высокая прадукцыйнасць спалучаецца з магчымасцю рознаварыянтнай і хуткай пераналадкі. с. 435
АПРО́ШЧАННЕ ў мовазнаўстве, марфалагічны працэс; знікненне межаў паміж марфемамі, у выніку чаго з дзялімай асновы атрымліваецца недзялімая. Напр., бел. «воблака» <́ob=vlakъ<́ob=volkъ. Апрошчанне — частая з’ява пры запазычанні: бел. «варштат» < польск. warsztat < ням. Werkstatt ням. Werk ‘праца’ + Stätte ‘месца’. З апрошчваннем звязаны працэс дээтымалагізацыі і страты сувязі паміж роднаснымі словамі (бел. «трава — атрута», рус. «нож — заноза») і фузійны тып далучэння марфем (гл. Фузія). Тэрмін прапанаваны В.А.Багародзіцкім. А.А.Кожынава. с. 435
АПРО́ШЫ (франц. approches), у ваеннай справе — глыбокія, вузкія зігзагападобныя равы, размешчаныя паміж траншэямі. Ствараліся пры атацы крэпасцяў і ўмацаваных пазіцый для збліжэння з праціўнікам, а таксама для сувязі паміж траншэямі. Упершыню выкарыстаны англічанамі пры аблозе Руана (1418), французамі пры аблозе Мялюна (1420). З пач. 20 ст. тэрмін не ўжываецца, у сучаснай фартыфікацыі заменены на хады зносін. с. 435
АПРЫЁРЫ , гл. Апастэрыёры і апрыёры. с. 435
АПРЫ́ЛАЎ Васіл Еўстаціеў (21.7.1789, г. Габрава — 2.10.1847), балгарскі грамадска-паліт. дзеяч, асветнік, педагог і пісьменнік. Адукацыю атрымаў у Расіі, Германіі і Венскім ун-це. У 1835 заснаваў у Габраве першую свецкую школу. Аўтар прац «Балгарскія кніжкі, ці Якому славянскаму племю ўласна належыць кірылаўская азбука» (1841), «Думкі пра цяперашняе балгарскае навучанне» (1847) і інш. Творчасць Апрылава спрыяла адраджэнню нац. свядомасці балгараў, іх самабытнай культуры і традыцый. с. 435
АПРЫ́ЧНІНА , апрышніна, 1) у 14—15 ст. асобнае ўдзельнае ўладанне жанчын з велікакняжацкай сям’і. 2) Назва ўласнага ўдзелу Івана IV у 1565— 72 з асобнай тэрыторыяй, войскам і дзярж. Апаратам. 3) Сістэма надзвычайных ваенна-адм., сац.-эканам. мерапрыемстваў Івана IV у 1565—72 для ўмацавання самадзярж. улады, ліквідацыі феад. раздробленасці, барацьбы з непакорнымі феадаламі. Мэтай апрычніны абвяшчалася выкараненне «крамолы». Ажыццяўлялася апрычнікамі, якія мелі неабмежаваныя правы і ўладу, былі непадсудныя органам улады і суда. Суправаджалася жорсткімі расправамі з баярска-княжацкай апазіцыяй, масавымі смяротнымі пакараннямі часта невінаватых людзей, зямельнымі канфіскацыямі і інш. Асабліва жорсткія рэпрэсіі чынілі А.Д.Басманаў, А.І.Вяземскі, Р.Л.Скуратаў-Бельскі і інш. У выніку апрычніны выкаранены феад. сепаратызм, умацаваны самадзярж. дэспатызм і яго сац. апора — служылыя людзі, дваране і сярэднія землеўладальнікі; узмоцнена прыгонніцтва, збяднела значная частка насельніцтва, асабліва пасадскія людзі. У 1572 апрычніна адменена, частка канфіскаваных земляў вернута іх б. уладальнікам.
Літ.: Кобрин В.Б. Власть и собственность в средневековой России (XV—XVI вв.). М., 1985. С. 136—160; Ключевский В.О. Русская история: Полн. курс лекций. М., 1993. Кн. 1. С. 483—495; Соловьев С.М. Соч. М., 1989. Кн. 3, т. 5—6. С. 506— 547. с. 435
АПРЫ́ШКІ , удзельнікі нар.-вызв. руху ў зах. раёнах Украіны (Галіччына, Букавіна, Закарпацце) у 16—1-й пал. 19 ст. Выступалі супраць феад. прыгнёту з боку польск. і ўкр. шляхты, аўстр., венг. і малд. памешчыкаў. Найб. вядомыя выступленні апрышкаў у 1730—40 пад кіраўніцтвам К.Доўбуша. с. 435
АПРЭТАВА́ННЕ (ад франц. apprêter апрацоўваць), апрацоўка тэкстыльных вырабаў з мэтай надання ім калянасці, незмінальнасці, гідрафобнасці, негаручасці і інш. Ажыццяўляецца прамочваннем ці паверхневай апрацоўкай вырабу спец. рэчывамі (апрэтамі). Для надання калянасці карыстаюцца водарастваральнымі эфірамі цэлюлозы (карбаксіметылцэлюлозай), крухмалам; незмінальнасці — аміна-фармальдэгіднымі смоламі; гідрафобнасці — крэмнійарган. вадкасцямі; пругкасці — сінт. латэксамі. Гл. таксама Тэкстыльна-дапаможныя рэчывы. с. 435
АПСІ́ДА , абсіда [ад грэч. hapsis (hapsidos) скляпенне], канструкцыйна самастойная частка культавага збудавання; выступ будынка (прамавугольны, шматвугольны, паўкруглы ў плане), які перакрыты паўкупалам ці самкнутым скляпеннем. Упершыню з’явілася ў стараж.-рымскіх базіліках, адкуль перайшла ў хрысціянскія храмы. У апсідзе размяшчаюцца алтар, клір, месца для вышэйшых духоўных і свецкіх асоб, культавыя рэліквіі і г.д. У каталіцкіх храмах дапаўнялася прэсбітэрыем. с. 435
АПТА́ЦЫЯ (ад лац. optatio жаданне), у міжнародным праве выбар асобай грамадзянства паводле закону або міжнар. дагавора. Адбываецца пры пераходзе тэрыторыі ад адной дзяржавы да другой, пры вырашэнні пытанняў пра асоб з двайным грамадзянствам (біпатрыдаў), пры абмене насельніцтвам. Дзеці пры аптацыі звычайна прымаюць грамадзянства бацькоў. Міжнар. права не мае адзінай агульнапрызнанай рэгламентацыі аптацыі. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь і яе пагадненняў з інш. краінамі аптацыя праводзіцца на добраахвотных пачатках з улікам інтарэсаў бакоў. Так адбывалася аптацыя на аснове бел.-польск. пагадненняў пасля вызвалення тэр. Беларусі і Польшчы ад ням. фашыстаў. с. 435
АПТО́ВЫ ГА́НДАЛЬ , аптовы продаж, 1) гандаль партыямі тавараў вытв. прызначэння і асабістага ўжытку паміж прадпрыемствамі і гандл. арг-цыямі. Адрозніваюць гандл. абарот па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні, закупках сельскагаспадарчых прадуктаў і рэалізацыі тавараў нар. ўжытку. 2) У рыначнай эканоміцы — продаж тавараў (паслуг) партыямі ці вял. колькасцю тым, хто набывае іх з мэтай перапродажу або на ўласныя патрэбы. с. 436
АПТРО́Н , прылада, якая складаецца з крыніцы святла (святловыпрамяняльны дыёд), аптычна спалучанай з прыёмнікам святла (фотарэзістар, фотадыёд, фотатранзістар і інш.). Элементы аптрона змешчаны ў агульным корпусе, алегарычна ізаляваны. У аптроне выконваецца прамое і адваротнае электронна-аптычнае пераўтварэнне. Выкарыстоўваецца для сувязі паміж асобнымі вузламі электронных прылад, напр. у выліч. і вымяральнай тэхніцы і аўтаматыцы. с. 436
АПТЫМА́ЛЬНАЕ КІРАВА́ННЕ , раздзел матэматыкі, які вывучае кіраванне сістэмамі, тэхн. аб’ектамі і інш., што забяспечвае найлепшае (аптымальнае) працяканне працэсаў у пэўным, папярэдне вызначаным кірунку. Дае магчымасць рэалізаваць мэту кіравання за найменшы магчымы час або з найбольшым эканам. эфектам.
Першыя задачы аптымальнага кіравання пастаўлены ў пач. 1950-х г. пры вывучэнні дынамікі лятальных апаратаў і працэсаў аўтам. рэгулявання. Пытанні аптымізацыі аб’ектаў кіравання разглядаюцца ў тэорыі аптымальнага кіравання, якая грунтуецца на некласічных варыяцыйных задачах (гл. Варыяцыйнае злічэнне) адшукання экстрэмумаў функцыяналаў па рашэннях ураўненняў, што апісваюць аб’екты кіравання, і кіраванняў, дзе рэалізуецца экстрэмум; пры гэтым абмежаванні параметраў кіравання выражаюцца нястрогімі няроўнасцямі (могуць прымаць і гранічныя значэнні). Задачы рашаюцца рознымі метадамі, найбольш агульныя — прынцып максімуму і метад дынамічнага праграмавання.
Асновы матэм. тэорыі аптымальнага кіравання закладзены работамі сав. матэматыка Л.С.Пантрагіна і амер. матэматыка Р.Белмана. На Беларусі даследаванні па праблемах аптымальнага кіравання пачаліся ў 1966 пад кіраўніцтвам Я.А.Барбашына і вядуцца ў БДУ і Ін-це матэматыкі АН Беларусі.
Літ.: Математическая теория оптимальных процессов. 4 изд. М., 1983; Габасов Р., Кириллова Ф.М. Качественная теория оптимальных процессов. М., 1971.
Р.Габасаў, Ф.М.Кірылава. с. 436
АПТЫМА́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА ў тэхніцы, сістэма, для якой пэўны крытэрый прымае найб. (ці найменшае) значэнне з мноства магчымых. Вынік працэсу аптымізацыі. Крытэрыем аптымальнасці можа быць хуткадзеянне, дакладнасць, затраты энергіі або матэрыялу і інш. Прыклады аптымальнай сістэмы — сістэмы аўтам. кіравання самалётаў і караблёў, аптымальныя канструкцыі ў буд-ве і машынабудаванні (аптымальны профіль крыла самалёта, аптымальная аэрадынамічная форма кузава аўтамабіля), аптымальныя тэхнал. працэсы (награванне металу ў печах з мінім. акалінаўтварэннем). с. 436
АПТЫМА́ТЫ (ад лац. optimates знатныя), ідэйна-палітычная плынь у Стараж. Рыме ў канцы 2—1 ст. да н. э. Абапіраючыся на сенат, аптыматы абаранялі інтарэсы арыстакратыі (набілітэта), выступалі за захаванне алігархічнай (арыстакратычнай) рэспублікі. Супрацьстаялі папулярам, якія адстойвалі інтарэсы плебеяў. с. 436
АПТЫМЕ́ТР (ад грэч. optos бачны + ...метр), оптыкамеханічная прылада для найб. дакладных вымярэнняў лінейных памераў дэталяў. З дапамогай аптыметра вызначаюць памер у межах шкалы (абс. метады вымярэння) ці параўноўваюць лінейны памер з канцавой мерай даўжыні або з эталонам (адносны метад). Пераўтваральны элемент аптыметра — рычажна-аптычнае прыстасаванне: рычажная перадача — рухомае люстэрка і пераўтваральнік — аўтакаліматар. Бываюць верт. і гарызантальныя; з акулярам або з праекцыйным экранам. Цана дзялення да 0,2 мкм, межы вымярэнняў да 500 мм. Аптыметр забяспечваецца зменнымі прыстасаваннямі для вымярэнняў сярэдняга дыяметра разьбы, даўжыняў канцавых мер, спец. галоўкай для вымярэнняў адтулін дыяметрам ад 1 да 13,5 мм, праекц. насадкай для акулярных трубак і інш. с. 436
АПТЫМІЗА́ЦЫІ ЗАДА́ЧЫ I МЕ́ТАДЫ , раздзел матэматыкі, у якім вывучаюцца ўласцівасці розных класаў задач, што грунтуюцца на выбары сярод некаторага мноства найлепшага з дазволеных рашэнняў (аптымізацыйныя задачы). Кожная задача ўключае фармальнае апісанне мноства рашэнняў і крытэрыяў аптымальнасці. У залежнасці ад інфармаванасці асобы, што прымае рашэнне, задачы бываюць дэтэрмінаваныя (адзіны інфарм. стан), нявызначаныя (мноства інфарм. станаў; звычайна разглядаюцца ў гульняў тэорыі) і стахастычныя (кожны з мноства інфарм. станаў мае пэўную імавернасць); у залежнасці ад уласцівасцяў мноства рашэнняў і крытэрыяў аптымальнасці выбару — аднакрытэрыяльныя (патрабаванні мінімізацыі або максімізацыі адной мэтавай функцыі) і многакрытэрыяльныя (некалькіх мэтавых функцый). Могуць быць зададзены і спецыфічныя суадносіны перавагі адных рашэнняў перад інш. магчымымі. Матэм. асновай распрацоўкі лікавых метадаў аптымізацыі з’яўляюцца матэм. аналіз, лінейная алгебра, тэорыя імавернасцяў і інш. Для рашэнняў аптымізацыйных задач распрацаваны шэраг пакетаў праграм.
Літ.: Габасов Р., Кириллова Ф.М. Методы оптимизации. 2 изд. Мн., 1981; Васильев Ф.П. Численные методы решения экстремальных задач. 2 изд. М., 1988; Карманов В.Г. Математическое программирование. 3 изд. М., 1986. В.С.Танаеў. с. 436
АПТЫМІЗА́ЦЫЯ (ад лац. optimus найлепшы), 1) працэс выбару найлепшага варыянта з некалькіх магчымых. 2) Прывядзенне пэўнай сістэмы ў найлепшы (аптымальны) стан. 3) У тэхніцы — працэс паляпшэння характарыстык тэхн. сістэмы, канструкцыі, тэхнал. працэсу праз пошук параметраў, пры якіх дасягаецца найб. (ці найменшае) значэнне крытэрыю аптымальнасці. Калі крытэрыяў некалькі, аптымізацыя будзе многакрытэрыяльнай.
У працэсе праектавання тыповай з’яўляецца сітуацыя нявызначанасці, калі ёсць мноства магчымых варыянтаў тэхн. рашэння. Аптымізацыя знімае гэтую нявызначанасць звужэннем дапушчальных рашэнняў і выбарам найлепшага (аптымальнага). Для ажыццяўлення аптымізацыі тэхн. задач з дапамогай метадаў аперацый даследаванняў фармулюецца як матэм. задача аптымізацыі, якая ўключае крытэрый аптымальнасці, матэм. мадэль аб’екта, а таксама абмежаванні на магчымыя значэнні параметраў. Аптымізацыя — неад’емная частка працэсу праектавання тэхн. сістэм, дасягаецца пры аўтаматызацыі праектавання на аснове камп’ютэрных сістэм і інфарм. тэхналогій. Вынік аптымізацыі — канкрэтная аптымальная сістэма.
Літ.: Батищев Д.И. Методы оптимального проектирования. М., 1984. А.Ф.Апейка. с. 436
АПТЫМІ́ЗМ І ПЕСІМІ́ЗМ , процілеглыя і адначасова ўзаемазвязаныя формы ўспрымання свету, тэндэнцый і заканамернасцяў яго развіцця. Залежаць ад перавагі спрыяльных, стваральных і жыццесцвярджальных, або, наадварот, неспрыяльных і разбуральных пачаткаў. Абазначаюць веру ці нявер’е ў будучае, у здольнасць чалавецтва арганізаваць сваё жыццё на аснове ідэалаў дабра, справядлівасці і г.д. Надаюць пэўную афарбоўку розным ідэйна-паліт. плыням, ідэалогіям, філас. вучэнням, праграмам практычнага дзеяння. Аптымізм становіцца пануючым настроем у эпоху грамадскага ўздыму і пераходу да новага, больш высокага ў параўнанні з ранейшым якаснага стану. Калі пераход заканчваецца і ў грамадстве ўзнікаюць новыя праблемы і цяжкасці, супярэчнасці абвастраюцца, уздым перарываецца спадамі і крызісамі, узмацненнем рэгрэсіўных тэндэнцый у грамадскім жыцці, аптымізм, як правіла, саступае месца песімізму. Крыніцай песімістычных настрояў і змрочных глабальных прагнозаў на будучыню служыць і заснаваная на драпежніцкіх адносінах да прыроды «цывілізацыя спажывання» (экалагічны песімізм). Аптымізм і песімізм здольныя адыгрываць актыўную канструктыўную ролю ў пошуках адказаў на пытанні, што ўзнікаюць перад грамадствам.
Літ.: Мечников И.И. Этюды оптимизма. М., 1988; Жибуль И.Я. Экологические потребности: сущность, динамика, перспективы. Мн., 1991. В.І.Боўш. с. 437
АПТЫМІСТЫ́ЧНАЯ ПЯЧО́РА , карставая гіпсавая пячора на Украіне, на З Падольскага ўзвышша, у міжрэччы рэк Серэт і Збруч. Гарызантальная, месцамі шматпавярховая, з буйнымі гротамі (Зялёны, Перакрыжаванне, Геолагаў і інш.). Па агульнай працягласці падземных хадоў і галерэй (157 км) займае 1-е месца ў Еўропе і 3-е ў свеце. У зах. ч. — азёры. Карнізы, друзы, гіпсавыя кветкі, сталактыты, нацёкі. Трапляецца пячорны жэмчуг. Адкрыта ў 1966. Помнік прыроды. Спелеатурызм. с. 437
АПТЫ́ЧНАГА СТАНКАБУДАВА́ННЯ І ВА́КУУМНАЙ ТЭ́ХНІКІ НДІ Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1987 у Мінску на базе Мінскага філіяла Усесаюзнага н.-д. тэхнал. ін-та аптычнага прыладабудавання (з 1972). Асн. кірунак даследаванняў — распрацоўка абсталявання і вакуумнай тэхнікі для вытв-сці аптычных дэталяў дыяметрам ад 1 да 1600 мм, мед. абсталявання, абсталявання для лікёра-гарэлачнай вытв-сці, апрацоўкі шкурак пушных звяроў. с. 437
АПТЫ́ЧНАЯ АКТЫ́ЎНАСЦЬ , здольнасць актыўнага асяроддзя выклікаць вярчэнне плоскасці палярызацыі святла, што праз яго праходзіць. Натуральная аптычная актыўнасць абумоўлена несіметрычнай будовай малекул рэчываў (цукар, камфора, вінная кіслата і інш.; гл. Аптычная ізамерыя) або выклікана спецыфічнай арыентацыяй малекул (іонаў) у элементарных ячэйках крышталёў (кварц, кінавар і інш.). Крышталі такіх рэчываў не маюць пунктаў, восяў і плоскасцяў сіметрыі, заўсёды існуюць у 2 люстраных формах — правай і левай (гл. Энантыямарфізм). Штучная аптычная актыўнасць выяўляецца ў выніку вонкавых уздзеянняў, напр., магн. поля (гл. Фарадэя эфект). Аптычная актыўнасць вымяраецца з дапамогай палярыметраў, цукрамераў, спектрапалярыметраў і інш. На аснове аптычнай актыўнасці ў малекулярнай фізіцы і хіміі распрацаваны метады даследавання прасторавай структуры малекул, палімераў, крышталёў, унутры- і міжмалекулярных узаемадзеянняў. с. 437
АПТЫ́ЧНАЯ ВОСЬ , 1) напрамак у аптычна анізатропных крышталях, уздоўж якога святло праходзіць без падвойнага праменепераламлення. 2) Прамая, на якой размешчаны цэнтры ўсіх пераламляльных і адбівальных паверхняў, што ўтвараюць аптычную сістэму (лінзавую, люстраную або люстрана-лінзавую). 3) Вось сіметрыі пераламляльных паверхняў лінзы або адбівальнай паверхні люстэрка; праходзіць праз цэнтры крывізны паверхняў перпендыкулярна да іх. с. 437
АПТЫ́ЧНАЯ ІЗАМЕРЫ́Я , энантыямерыя, з’ява, абумоўленая здольнасцю рэчыва вярцець у розныя бакі плоскасць палярызацыі святла, што праходзіць праз рэчыва; від прасторавай ізамерыі. Звязана з існаваннем рэчыва ў дзвюх формах (лева- і прававярчальнай), якія наз. аптычнымі ізамерамі або аптычнымі антыподамі і ўзнікаюць у выніку асіметрыі (хіральнасці) малекулы.
Аптычныя ізамеры адносяцца адзін да аднаго як несіметрычны прадмет і яго люстраны адбітак; маюць ідэнтычныя фіз. і хім. ўласцівасці, акрамя аптычнай актыўнасці. Адзін ізамер верціць плоскасць палярызацыі святла ўлева [l- ці (-)-форма], другі —управа [d- ці (+)-форма). Дзве формы аднаго і таго ж рэчыва маюць люстрана процілеглыя канфігурацыі. Для вызначэння генетычнай сувязі рэчываў выкарыстоўваюць знакі L і D, якія сведчаць аб роднасці канфігурацыі аптычна актыўнага рэчыва з L- ці D-гліцэрынавым альдэгідам або адпаведна з L- ці D-глюкозай. Аптычныя антыподы (ізамеры), узятыя ў эквімалекулярнай колькасці, утвараюць аптычна неактыўны рацэмат.
Аптычную ізамерыю маюць прыродныя амінакіслоты, вугляводы, алкалоіды. Фізіял. і біяхім. дзеянне аптычных ізамераў рознае: бялкі, сінтэзаваныя з прававярчальных кіслот (прыродныя бялкі — левавярчальныя) не засвойваюцца арганізмам; левы нікацін больш ядавіты, чым правы. У біял. працэсах існуе феномен перавагі левай формы аптычнай ізамерыі, які ўплывае на ўяўленні аб шляхах зараджэння і эвалюцыі жыцця на Зямлі. с. 437
АПТЫ́ЧНАЯ ЛАКА́ЦЫЯ , выяўленне аддаленых аб’ектаў, вызначэнне іх месцазнаходжання, геам. памераў і скорасці руху з дапамогай эл.-магн. хваляў аптычнага дыяпазону (1014—1015 Гц). Бывае пасіўная (пры ўласным выпрамяненні аб’екта) і актыўная (лазерная; пры адбіцці ад паверхні аб’екта выпрамянення лакацыйнай станцыі). Крыніца эл.-магн. выпрамянення для зандзіравання — лазер. Аптычная лакацыя адрозніваецца высокай раздзяляльнай здольнасцю (да доляў метра), высокай дакладнасцю ў вызначэнні вуглавых каардынатаў (да адзінак вуглавых секундаў) і скорасці аб’екта. Выкарыстоўваецца ў паветр. і касм. навігацыі, ваен. справе (навядзенне ракет, снарадаў), астраноміі (аптычная лакацыя планет), для даследавання стану атмасферы, дакладнага картаграфавання паверхні Зямлі, Месяца і інш.
Літ.: Лазерная локация. М., 1984. Я.В.Алішаў. с. 437
АПТЫ́ЧНАЯ ПРЫЛА́ДА вымяральная, прылада, прынцып дзеяння якой заснаваны на выкарыстанні эл.-магн. хваляў аптычнага дыяпазону. З дапамогай аптычнай прылады вымяраюць лінейныя і вуглавыя памеры, некаторыя фіз. велічыні, параўноўваюць форму вырабу ці стан апрацаваных паверхняў з эталонам. Адрозніваюць рабочыя (для практычных вымярэнняў) і ўзорныя, па якіх вывяраюць рабочыя аптычныя прылады.
Асноўная частка аптычнай прылады — аптычная сістэма з лінзаў, люстэркаў, прызмаў і інш., прызначаных для ўтварэння відарысаў прадметаў на сятчатцы вока, экране і інш. або перадачы светлавой энергіі. Для іх разліку карыстаюцца формуламі геам. оптыкі. Канструкцыя прылады абумоўлена метадам вымярэнняў. Паводле прынцыпу дзеяння аптычнай прылады бываюць з аптычным візіраваннем і мех. (электронным або інш. неаптычным) адлікам перамяшчэння пунктаў кантакту з аб’ектам вымярэння (праектары, інстр. мікраскопы, праекцыйныя насадкі), аптычным візіраваннем і аптычным адлікам перамяшчэння (вымяральныя мікраскопы, інтэрферэнцыйныя кампаратары), з мех. кантактам з аб’ектам вымярэння і аптычным адлікам перамяшчэння (аптыметры, кантактныя інтэрферометры, аптычныя даўжынямеры). Выкарыстоўваюцца ў машына- і прыладабудаванні, геадэзіі і інш. с. 438
АПТЫ́ЧНАЯ СІ́ЛА , фізічная велічыня, якая характарызуе пераламляльную здольнасць аптычнай сістэмы. Абазначаецца D. Аптычная сіла лінзы D = n/F, дзе n — паказчык пераламлення асяроддзя, у якім знаходзіцца лінза, F — фокусная адлегласць. Аптычная сіла збіральных аптычных сістэм дадатная, рассейвальных — адмоўная. Для сістэмы з дзвюх лінзаў D = D1 + D2 - dD1D2, дзе d — адлегласць паміж заднім гал. фокусам першай лінзы і пярэднім гал. фокусам другой. Адзінка аптычнай сістэмы дыяптрыя. с. 438
АПТЫ́ЧНАЯ СУ́ВЯЗЬ , перадача інфармацыі з дапамогай эл.-магн. хваляў аптычнага дыяпазону (1014—1015 Гц). Першая лінія аптычнага тэлеграфа пабудавана ў 1794 паміж Парыжам і Лілем (225 км). Стварэнне лазераў, святлодыёдаў, фотапрыёмнікаў, валаконна-аптычных кабеляў з надзвычай малымі стратамі дало магчымасць стварыць аптычную сувязь, якая мае перавагу над інш. відамі сувязі па колькасці каналаў (вял. Прапускная здольнасць), ахове ад перашкод, далёкасці і хуткасці перадачы, па эканоміі металу (металу (медзі, алюмінію), па рэальнасці стварэння інтэгральных і інтэлектуальных сетак сувязі.
Для мадуляцыі лазернага выпрамянення ўздзейнічаюць на працэс яго генерацыі або выкарыстоўваюць мадулятар святла. На выхадзе перадатчыка фарміруецца вузкі маларазбежны прамень святла; трапляючы на ўваход прыёмніка, ён накіроўваецца на фотадэтэктар, дзе аптычнае выпрамяненне пераўтвараецца ў эл. сігнал, які ўзмацняецца і апрацоўваецца звычайнымі радыётэхн. Метадамі. Адрозніваюць аптычную сувязь з адкрытымі лініямі (для перадачы сігналаў праз атмасферу Зямлі ці касм. прастору) і з закрытымі святлаводнымі каналамі (валаконна-аптычныя лініі сувязі; выкарыстоўваюцца ў наземных і падводных умовах).
Літ.: Алишев Я.В. Многоканальные системы передачи оптического диапазона. Мн., 1986; Волоконно-оптические системы передачи. М., 1992. Я.В.Алішаў. с. 438
АПТЫ́ЧНАЯ ШЧЫ́ЛЬНАСЦЬ , мера непразрыстасці слоя рэчыва для светлавых прамянёў. Характарызуе аслабленне аптычнага выпрамянення ў слаях рэчываў (фарбавальнікаў, святлафільтраў, раствораў і інш.). Для неадбівальнага слоя D = lg I0/I = kλL, дзе І0, І — інтэнсіўнасць святла, што ўпала на слой і выйшла з яго адпаведна, kλ — каэфіцыент паглынання асяроддзя для выпрамянення з даўж. хвалі λ, L — таўшчыня слоя рэчыва. Аптычная шчыльнасць звязана з каэфіцыентам прапускання τ: D = lg 1/τ. Вымяраецца з дапамогай дэнсітометраў, мікрафатометраў, спектрасенсітометраў і інш. Выкарыстоўваецца ў фатаграфіі, астрафотаметрыі, пры аптычным гуказапісе, пры спектральнай аэрафотаздымцы і інш. с. 438
АПТЫ́ЧНЫ ВІДАРЫ́С , гл. Відарыс аптычны. с. 438
АПТЫ́ЧНЫ ДАЛЬНАМЕ́Р , дальнамер з візуальнай наводкай. Дзеянне заснавана на законах геам. оптыкі. Бываюць з пастаянным і пераменным паралактычным вуглом. Канструкцыйна могуць вырабляцца ў выглядзе самаст. прылад і насадак на зрокавыя трубы тэадалітаў. с. 438
АПТЫ́ЧНЫ ДЫСК , носьбіт інфармацыі ў выглядзе дыска, прызначаны для высакаякаснага запісу і ўзнаўлення гуку, відарыса, тэксту і інш. з дапамогай лазернага выпрамянення. Аснова аптычнага дыска — празрысты матэрыял (шкло, пластмаса і інш.), на які наносіцца рабочы слой, дзе пры лічбавым аптычным запісе ўтвараюцца мікраскапічныя паглыбленні (піты), што ў сукупнасці складаюць кальцавыя або спіральныя дарожкі. У параўнанні з традыц. спосабамі запісу і ўзнаўлення інфармацыі (мех., магн.) аптычныя дыскі маюць больш высокую шчыльнасць запісу (да 108 9> біт/см2), большую даўгавечнасць носьбіта з-за адсутнасці мех. кантакту паміж ім і счытвальным прыстасаваннем, меншы час доступу да інфармацыі (да 0,1 с).
Рабочы слой аптычнага дыска для аднаразовага запісу і шматразовага ўзнаўлення — лёгкаплаўкая плёнка таўшч. да 0,03 мкм. Пад уздзеяннем лазернага выпрамянення ў працэсе запісу адбываецца лакальнае расплаўленне або выпарэнне рабочага слоя. З такіх дыскаў з больш тоўстай плёнкай (да 0,15 мкм) робяць метал. матрыцу для стварэння дыскаў-копій (уласна аптычны дыск) метадам прасавання або ліцця пад ціскам. Напр., на дыск дыяметрам 356 мм можна запісаць ТВ-праграму працягласцю да 2 гадз. або стварыць пастаянную вонкавую памяць для ЭВМ аб’ёмам да 4 Гбайт, лічбавыя аптычныя грампласцінкі дыяметрам 120 мм (кампакт-дыскі) маюць працягласць гучання да 1 гадз. Кампакт-дыскі для пастаяннай вонкавай памяці ЭВМ змяшчаюць да 500 Мбайт інфармацыі. У рэверсіўных аптычных дысках, дзе шматразова (да 107 цыклаў) ажыццяўляецца запіс — узнаўленне — сціранне інфармацыі, рабочы слой з паўправадніковых або магнітааптычных матэрыялаў. Маюць дыяметр да 305 мм, аб’ём памяці да 2 Гбайт. Могуць замяняць стацыянарныя накапляльнікі ЭВМ вінчэстэрскага тыпу. с. 438
АПТЫ́ЧНЫ ЗА́ПІС , сістэма запісу і ўзнаўлення інфармацыі, заснаваная на выкарыстанні аптычнага выпрамянення. Пры запісе аптычнае выпрамяненне, мадуляванае сігналамі інфармацыі, што запісваецца, уздзейнічае на аптычны носьбіт даных (фотаплёнку, аптычны дыск, фотахромны матэрыял, ферамагн. плёнку і інш.) і стварае ў ім устойлівыя лакальныя змены фіз. уласцівасцяў (каэф. адбіцця ці паглынання, колеру, намагнічанасці і г.д.), адпаведныя зыходнаму сігналу. Пры ўзнаўленні адбываецца адваротны працэс: счытвальны прамень пры ўзаемадзеянні з носьбітам мадулюецца па інтэнсіўнасці і потым з яго вылучаюцца сігналы інфармацыі. Па спосабе запісу адрозніваюць сістэмы фатаграфічнага запісу, галаграфічнага (гл. Галаграфія), сістэмы з запісам на аптычных дысках і інш. Існуюць аналагавы аптычны запіс, пры якім фіксуюць усе значэнні ўваходнага сігналу ў пэўным дыяпазоне частот, і лічбавы, пры якім уваходныя сігналы падлягаюць квантаванню (дыскрэтызацыі), а затым пераўтвараюцца ў двайковыя лічбы для запісу на носьбіце (у выглядзе кода). с. 439
АПТЫ́ЧНЫ КВА́НТАВЫ ГЕНЕРА́ТАР , тое, што лазер. с. 439
АПТЫ́ЧНЫ КВА́НТАВЫ ЎЗМАЦНЯ́ЛЬНІК , узмацняльнік электрамагнітных хваляў аптычнага дыяпазону спектра, дзеянне якога заснавана на вымушаным выпрамяненні ўзбуджаных атамаў, малекул або іонаў. Першасная эл.-магн. хваля пры распаўсюджванні ў актыўным асяроддзі стымулюе вымушанае выпрамяненне, тоеснае з ёй па частаце, фазе, напрамку распаўсюджвання і характары палярызацыі. Для павелічэння каэфіцыента ўзмацнення актыўнае асяроддзе змяшчаюць у аб’ёмны рэзанатар. Аптычны квантавы ўзмацняльнік мае малы ўзровень шумаў і высокую адчувальнасць. Выкарыстоўваецца ў выхадных каскадах магутных лазераў, сістэмах аптычнай і далёкай касм. сувязі, радыёастраноміі і інш. В.В.Валяўка. с. 439
АПТЫ́ЧНЫ РЭЗАНА́ТАР , сістэма люстраных адбівальных паверхняў, у якой узбуджаюцца і падтрымліваюцца стаячыя ці бягучыя электрамагнітныя хвалі аптычнага дыяпазону. У адрозненне ад аб’ёмнага рэзанатара аптычны з’яўляецца адкрытым (няма бакавых сценак). Аптычны рэзанатар — адзін з важнейшых элементаў лазера. Асн. характарыстыка аптычнага рэзанатара — дыхтоўнасць (вызначае страты светлавой энергіі і характарызуе рэзанансныя ўласцівасці).
Прасцейшы аптычны рэзанатар — інтэрферометр Фабры—Перо, які складаецца з 2 плоскіх строга паралельных люстэркаў, што знаходзяцца на адлегласці L, значна большай за даўжыню хвалі λ. Калі паміж люстэркамі ўздоўж восі рэзанатара распаўсюджваецца плоская светлавая хваля, то ў выніку адбіцця ад люстэркаў і інтэрферэнцыі адбітых хваляў утвараецца стаячая хваля. Умова рэзанансу: L = q∙λ/2. дзе q — падоўжны індэкс ваганняў (колькасць паўхваляў, што ўкладаюцца ўздоўж восі аптычнага рэзанатара). У лазернай тэхніцы выкарыстоўваюцца канфакальныя рэзанатары, утвораныя сферычнымі люстэркамі, якія разнесены на адлегласць, роўную радыусу іх крывізны, а таксама кальцавыя аптычныя рэзанатары, што складаюцца з 3 і болей плоскіх або сферычных люстэркаў. У аптычным рэзанатары са сферычнымі люстэркамі ўзбуджаюцца таксама незалежныя бягучыя насустрач адна адной хвалі.
Літ.: Ананьев Ю.А. Оптические резонаторы и проблема расходимости лазерного излучения. М., 1979. В.В.Валяўка. с. 439
АПТЫ́ЧНЫЯ З’Я́ВЫ Ў АТМАСФЕ́РЫ , светлавыя з’явы, звязаныя з праходжаннем у зямной атмасферы прамянёў Сонца і інш. свяціл або штучных крыніц святла. Выкліканы пераламленнем (міражы, мігаценне зорак і інш.), рассеяннем, адбіццём, інтэрферэнцыяй і дыфракцыяй святла на малекулах паветра і слаях рознай шчыльнасці (блакітны колер неба, золак, змярканне), аэразолях — кроплях вады, крышталях лёду (гала, вянцы, вясёлка, глорыя). Назіранні за аптычнымі з’явамі ў атмасферы вядуцца на метэастанцыях. Па гэтых з’явах можна меркаваць аб стане некаторых слаёў атмасферы і выкарыстоўваць іх як мясцовыя прыкметы надвор’я. М.А.Гольберг. с. 439
АПТЭ́КА (ад грэч. apothēkē склад, кладоўка), медыцынская ўстанова, дзе рыхтуюць, захоўваюць і адпускаюць лякарствы, прадметы санітарыі, гігіены і інш. тавары мед. прызначэння. Папярэднічалі аптэцы лабараторыі для прыгатавання лекаў у краінах стараж. свету (Кітай, Егіпет, Рым). Як установы з дзярж. рэгламентацыяй дзейнасці аптэкі ўзніклі ў Багдадзе ў 8 ст., у Расіі — у 16 ст. (падпарадкоўваліся Аптэкарскаму прыказу). На Беларусі першыя аптэкі з’явіліся ў Пінску (1561), Брэсце (1566). У 16—18 ст. іх было больш за 30, у 1-й пал. 19 ст. — каля 70 прыватных і 15 казённых, у 1913 — 297. На пач. 1994 дзейнічалі каля 1200 аптэк, пачала фарміравацца сетка аптэк недзярж. формаў уласнасці. Пераважная іх большасць — дзярж. гасп.-разліковыя аптэкі (у зах. краінах пераважаюць прыватна-прадпрымальніцкія); існуюць аптэкі самастойныя (у т.л. цэнтр., раённыя), пры лячэбна-прафілакт. установах, бальнічных стацыянарах і г.д.
Асн. функцыя аптэкі — забеспячэнне насельніцтва лек. сродкамі і мед. таварамі — спалучаецца з вытв. (выраб, прыгатаванне і расфасоўка лекаў непасрэдна ў аптэцы, арганізацыя нарыхтовак і закупак лек. сыравіны ў насельніцтва), інфарм.-асветнай (звесткі аб наяўнасці прэпаратаў і іх заменнікаў, пашырэнне ведаў па санітарыі, гігіене, фармацыі, умовах захоўвання лекаў і інш.), фін. і гасп. дзейнасцю. Усім аптэкам устанаўліваецца адзіны парадак захоўвання і рэалізацыі лек. сродкаў, даводзіцца пералік прэпаратаў, на атрыманне якіх патрэбны спец. дазвол (напр. наркатычныя сродкі). Заканадаўствам Беларусі прадугледжаны льготныя формы абслугоўвання некаторых катэгорый насельніцтва. Л.П.Ражкіна. с. 439
АПТЭ́КАРСКАЯ ВАГА́ , сістэма мер (адзінак) масы для ўзважвання лекаў. Асн. адзінка — аптэкарскі фунт, які падзяляўся на 12 унцый, унцыя — на 8 драхмаў, драхма — на 3 скрупулы, скрупул на 20 гранаў. У 19 і пач. 20 ст. на Беларусі карысталіся аптэкарскай вагой: 1 рус. аптэкарскі фунт = 358,323 г, 1 унцыя = 29,860 г, 1драхма = 3,732 г, 1 скрупул = 1,244 г, 1гран = 62,209 г. У англ. сістэме мер гэтыя адзінкі маюць інш. значэнні. с. 439
АПТЭРЫГО́ТЫ (Apterygota), гл. Бяскрылыя насякомыя. с. 439
АПТЭРЫЁЗ (ад а... + грэч. pteron пяро + ...оз), хвароба птушак, якая характарызуецца затрымкай або поўным прыпыненнем росту пер’я. Часцей сустракаецца ў маладняку вадаплаўнай птушкі пры антысанітарным утрыманні, адсутнасці водных выгулаў, недахопе ў рацыёне амінакіслот (цысціну, лізіну, метыяніну). Пры аптэрыёзе прыпыняецца функцыя хвастцовай залозы, намакае покрыўнае пер’е, зніжаецца імунна-біял. рэактыўнасць арганізма, у выніку ўзнікаюць дэрматозы скуры і прастудныя захворванні. с. 439
АПУ́КА , бел. нар. гульня. Гуляюць 2 каманды. Кожная выбірае вядучага. На пляцоўцы паміж камандамі праводзяць 2 лініі на адлегласці 30—40 м. Удзельнікі каманды «горада» па чарзе бітай кідаюць апуку (мяч памерам з тэнісны) у бок праціўніка (у «поле»). Калі гульцы «палявой» каманды зловяць мяч з лёту, каманды мяняюцца месцамі. Калі мяч не злоўлены, «палявыя» гульцы падхопліваюць яго і ад сваёй лініі кідаюць у гульца «гарадской» каманды, які ў гэты час павінен дабегчы да чужой лініі і вярнуцца да сваіх; калі мяч пападзе ў гульца, каманды таксама мяняюцца месцамі. Лакальныя назвы перагон, салавей, ілкі, лавец і інш. с. 440
АПУКО́ВА , возера ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Обаль. За 34 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,28 км2, даўж. 1 км, найб. шыр. 0,35 км. Пл. вадазбору 4,25 км2. Берагі нізкія, паўд.-ўсх. забалочаныя. Схілы катлавіны выш. да 25 м, зарослыя хмызняком. Востраў пл. 0,7 га. с. 440
АПУЛЕ́Й (Apuleius) Луцый (каля 125, г. Мадаўра, Паўн. Афрыка — каля 180), старажытнарымскі пісьменнік, аратар. Адукацыю атрымаў у Карфагене і Афінах. З яго літ. спадчыны дайшла невял. частка: авантурна-алегарычны раман «Метамарфозы» («Залаты асёл») у 11 кнігах з устаўнымі навеламі (у т.л. казка пра Амура і Псіхею, кн. 4—6), у якім рэаліст. і сатыр. малюнкі з жыцця рымскай правінцыі 2 ст. н.э. спалучаюцца з эротыкай, фантастыкай і містыкай, — адзін з першых псіхал. раманаў у еўрап. л-ры; «Апалогія, ці Слова ў абарону супраць абвінавачання ў магіі»; зб. урыўкаў з рытарычных прамоў Апулея «Фларыды»; навукова-філас. трактаты і інш. На бел. мову «Метамарфозы» пераклаў П.Бітэль.
Тв.: Бел. пер. — Метамарфозы, ці Залаты асёл // Лонг. Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою...: Раманы. Мн., 1991; Рус. пер. — «Метаморфозы» (и другие сочинения): Пер. с лат. М., 1988. с. 440
АПУЛЕ́Й САТУРНІ́Н Луцый (Lucius Apuleius Saturninus; ? — 100 да н.э.), рымскі паліт. дзеяч, папуляр. Нар. трыбун. У 104 — квестар, кіраваў у Остыі ўвозам хлеба. У 101 выступіў з выкрыццём сенатараў, падкупленых пасламі цара Пантыйскай дзяржавы Мітрыдата VI Еўпатара. Правёў праз нар. сход законы аб надзяленні зямлёй ветэранаў Марыя і вывядзенні калоній у правінцыі. Забіты прыхільнікамі аптыматаў. с. 440
АПУ́ЛІЯ (Puglia), вобласць на ПдУ Італіі. Пл. 19,4 тыс. км2, нас. 4,1 млн. чал. (1990). Уключае правінцыі: Бары, Брындызі, Лечэ, Таранта, Фоджа. Адм. ц. — г. Бары. Буйныя гарады: Брындызі, Таранта, Фоджа. Адгор’і Апенін на З (1151 м, г. Даўнія); масіў Гаргана (да 1056 м) і плато Ле-Мурджэ акаймаваны вузкай прыбярэжнай нізінай каля Адрыятычнага м., паўд. ч. п-ва Саленціна раўнінная. Клімат міжземнаморскі, ападкаў 400—500 мм за год. Аснова эканомікі — сельская гаспадарка. Вырошчваюць вінаград, масліны, садавіну, лён, тытунь, збожжа, бавоўнік, цукр. буракі, агародніну. Авечкагадоўля. Рыбалоўства. Перапрацоўка с.-г. прадукцыі — вінаробчая, мукамольная, тытунёвая прам-сць, выраб аліўкавага алею. Нафтаперапрацоўка, нафтахім., металургічная, с.-г. машынабудаванне, суднабудаванне, швейная, тэкст., гумавая прам-сць. Здабыча баксітаў, прыроднага газу, каменнай солі. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі. с. 440
АПУ́НЦЫЯ (Opuntia), род кветкавых раслін сям. кактусавых. Каля 300 відаў. Пашыраны ад стэпавай зоны Канады да Паўд. Аргенціны (за выключэннем вільготных трапічных абласцей). На Беларусі асобныя віды вырошчваюць у пакаёвай культуры і аранжарэях. Найб. дэкар. апунцыя белаватая (О. leucotricha) і дробнаваласістая (О. microdasys). У пакоях цвітуць рэдка. Размнажэнне чаранкамі.
Сукулентныя шматгадовыя расліны. Сцябло падзелена на членікі, з калючкамі або без іх, паводле формы членікаў бывае шарападобнае, цыліндрычнае і плоскае (найб. пашырана). Лісце невялікае, шылападобнае, сакаўное, рана ападае. Кветкі адзіночныя, двухполыя. Плады ягадападобныя, мякаць сцябла і лісця ў большасці відаў ядомыя; іх выкарыстоўваюць у харч. і спіртавой прам-сці, медыцыне, як корм, фарбавальны сродак, з валокнаў вырабляюць паперу. Расліны прыдатныя на жывыя агароджы, сідэрат і паліва. с. 440
АПУРЫ́МАК (Apurimac; у ніжнім цячэнні Эне, Тамба), рака ў Перу, левы прыток р. Укаялі (сістэма Амазонкі). Даўж. 1250 км, пл. бас. каля 125 тыс. км2. Пачынаецца на ўсх. схіле Зах. Кардыльеры (на ПнЗ ад воз. Тытыкака), цячэ на ПнЗ у глыбокіх і вузкіх далінах, якія расчляняюць Анды. Паўнаводная летам (снеж. — люты). Сярэдні расход вады 2,9 тыс. м3/с. Вельмі парожыстая. На Апурымку горад Пуэрта-Прада. с. 440
АПУ́РЭ (Apure), рака ў Венесуэле, левы прыток р. Арынока. Даўж. 1580 км, пл. бас. 147 тыс. км2. Пачынаецца з Кардыльеры-дэ-Мерыда, цячэ з З на У па раўнінах Льянас-Арынока, упадае ў Арынока некалькімі рукавамі. Паўнаводная ў перыяд дажджоў (з мая да лістапада). Бурныя паводкі. Сярэдні расход вады каля 2 тыс. м3/с. Суднаходная на 600 км, у перыяд дажджоў — на ўсім працягу. На Апурэ гарады Брусуаль, Сан-Фернанда-да-Апурэ. с. 440
АПУСКНЫ́ КАЛО́ДЗЕЖ , полая замкнёная звычайна жалезабетонная канструкцыя, якая апускаецца ў грунт ад уласнай вагі і агароджвае грунтавую выпрацоўку. Бывае круглай (дыяметрам да 80 м), эліптычнай ці прамавугольнай у плане формы. Грунт унутры апускнога калодзежа распрацоўваецца пераважна грэйферам, таксама экскаватарам, гідраэлеватарам. У малазвязных грунтах і пясках апусканне калодзежа паскараюць вібраўстаноўкамі, у гліністых — напампоўваннем паміж сценкамі калодзежа і грунтам гліністай суспензіі. Выкарыстоўваюцца апускныя калодзежы пры збудаванні глыбокіх масіўных фундаментаў (70 м і болей), падземных памяшканняў, рэзервуараў і інш. Калі апускны калодзеж прызначаецца пад фундамент, то запаўняецца бетонам ці замуроўваецца, калі пад памяшканне (напр., помпавую станцыю) — робіцца днішча. с. 440
АПУСТЫ́НЬВАННЕ , страта мясцовасцю суцэльнай расліннасці пры немагчымасці яе ўзнаўлення без удзелу чалавека. Адбываецца ў выніку прыродных змен, часцей у выніку антрапагеннага ўздзеяння на прыроду: высечка лясоў у сумежных з пустынямі рэгіёнах і празмерны выпас жывёлы. Назіраецца ў засушлівых (не абавязкова гарачых) абласцях.
Адрозніваюць 2 формы апустыньвання: дэзертыфікацыю — пашырэнне арэала пустыні — і дэзертызацыю — паглыбленне працэсаў апустыньвання на месцы. Агульная плошча пустыняў і паўпустыняў свету складае каля 43% усёй сушы, плошча антрапагенных — каля 6,7%. Мяркуюць, што працэс апустыньвання ідзе са скорасцю 7—24 км2 у гадзіну. Пад пагрозай апустыньвання знаходзіцца яшчэ 30 млн. км2 — 19% сушы. с. 441
АПУ́ХЦІН Аляксей Мікалаевіч (27.11.1840, г. Болхаў Арлоўскай вобл. — 29.7.1893), рускі паэт, празаік. Аўтар цыклаў вершаў «Вясковыя нарысы» (1859), «Вясеннія песні» (1860), паэмы «Год у манастыры» (1855), зб. вершаў (1886). Асн. матывы лірыкі — сум, расчараванне, незадаволенасць жыццём. Многія вершы пакладзены на музыку П.Чайкоўскім і інш. кампазітарамі. У празаічных творах, напісаных у форме лістоў, дзённікаў («Архіў графіні Д́», 1890; «Дзённік Паўліка Дольскага», 1891: усе апубл. пасмяротна), намаляваў побыт пецярбургскага грамадства 1880-х г.
Тв.: Соч.: Стихотворения; Проза. М., 1985. с. 441
АПЦЫЁН [ням. Option ад лац. optio (optionis) выбар], 1) у міжнародным праве выбар асобай грамадзянства (гл. Аптацыя). 2) У аўтарскім праве апцыён выкарыстоўваецца пры заключэнні дагавораў пра выданне твораў аўтара адной дзяржавы ў інш. дзяржаве. Выд-ва пасля пагаднення пра апцыён з замежным аўтарам вывучае твор і вырашае пытанне пра магчымасць яго выдання. Канчатковы адказ выд-ва дае ва ўстаноўлены тэрмін, да заканчэння якога аўтар не можа заключыць дагавор з інш. выд-вамі аб выданні твора на той жа мове. Ніякіх плацяжоў пагадненне пра апцыён не прадугледжвае. 3) Агаворка ў дагаворы марской перавозкі аб праве замены аднаго грузу або аднаго порта назначэння іншым. 4) Прывілей на біржах, які даецца пры выплаце пэўнай прэміі на атрыманне тавару па раней устаноўленай цане на працягу пэўнага тэрміну. с. 441
АПШЭРО́НСКАЕ МО́РА , саленаватаводны басейн, які існаваў на пачатку антрапагенавага перыяду (у апшэронскі век) на месцы Каспійскага м. і прылеглых нізін. Займала меншую плошчу, чым папярэдняе Акчагыльскае мора. Намнажаліся пяскі, гліны, мергелі, вапнякі. Адносяць да эаплейстацэну (каля 1,65—0,8 млн. г. назад). с. 441
АПШЭРО́НСКІ ПАЎВО́СТРАЎ , на зах. беразе Каспійскага м., у Азербайджане. Даўж. да 60 км, шыр. да 30 км. Усх. канцавая частка п-ва — Шахава каса. Хвалістая раўніна (выш. да 165 м) з гразевымі сопкамі і бяссцёкавымі катлавінамі, запоўненымі саланчакамі і салёнымі азёрамі, месцамі ўчасткі рухомых пяскоў. Радовішчы нафты і газу (гл. Бакінскі нафтагазаносны раён). Мінер. крыніцы. Пустынны клімат змякчаецца ўплывам мора. Расліннасць паўпустынная. Вінаграднікі і бахчавыя культуры на паліўных землях. Кліматычныя і бальнеалагічныя курорты. На паўд. ўзбярэжжы паўвострава г. Баку. с. 441
АПЫЛЕ́ННЕ , перанос пылку на рыльца песціка (у пакрытанасенных) або на семязавязь (у голанасенных) раслін. Папярэднічае апладненню. Адрозніваюць 2 біял. тыпы апылення: самаапыленне (перанос пылку ў межах адной кветкі — аўтагамія або з інш. кветак той жа расліны — гейтанагамія) і перакрыжаванае (перанос пылку з кветак інш. раслін). Самаапыленне менш пашырана, трапляецца ў некаторых дзікарослых (напр., дзьмухавец, ястрабок) і культурных (ячмень, пшаніца, гарох, фасоля) раслін; у некаторых відаў адбываецца ў нераскрытых кветках (клейстагамія). Перакрыжаванае апыленне больш прагрэсіўнае (аб’ядноўваюцца розныя геномы, у выніку ўтвараецца гетэразіготнае, больш жыццяздольнае патомства). Пылок можа пераносіцца ветрам (анемафілія), вадой (гідрафілія), насякомымі (энтамафілія), птушкамі (арнітафілія) і інш. У селекцыі і раслінаводстве шырока выкарыстоўваюць штучнае апыленне. с. 441
АПЫЛЕ́ННЕ НАСЯКО́МЫМІ , гл. Энтамафілія. с. 441
АПЫ́РСКВАЛЬНІК , машына для апырсквання раслін растворамі, суспензіямі ці эмульсіямі ядахімікатаў. Выкарыстоўваюць для барацьбы з пустазеллем, шкоднікамі і хваробамі, пры дэфаліяцыі і дэзінсекцыі памяшканняў. Бываюць самалётныя, трактарныя (прычапныя і навясныя) і ранцавыя; гідраўлічныя і вентылятарныя.
У гідраўлічных апырсквальніках рабочая вадкасць распыльваецца фарсункамі за кошт лішкавага ціску ў гідрасістэмах. У вентылятарных вадкасць распыльваецца, акрамя фарсунак, паветраным патокам ад вентылятара. На Беларусі асвойваецца вытв-сць гідраўлічных апырсквальнікаў (ОПШ-15М) з дадатковым абсталяваннем для прыгатавання раствораў пестыцыдаў непасрэдна ў апырсквальніках. Л.Я.Сцяпук. с. 441
АПЫТА́ННЕ , метад збору пачатковай інфармацыі для сацыялагічных, эканам., псіхал. і інш. даследаванняў ад пэўнай сукупнасці людзей (рэспандэнтаў). Мэта апытання — атрыманне інфармацыі пра аб’ектыўныя (падзеі, працэсы) або суб’ектыўныя (меркаванні, погляды, настроі) з’явы. Як метад сацыяльнага даследавання ўзнікла ў 19 ст. Упершыню праведзена ў 1824 у ЗША. Адрозніваюць апытанні пісьмовыя (анкетаванне) і вусныя (інтэрв’ю), экспертныя і масавыя, вочныя і завочныя (паштовыя, тэлефонныя), аднаразовыя і шматразовыя, выбарачныя і суцэльныя (рэферэндумы) і інш. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь прадугледжвае выкарыстанне апытання ў форме рэферэндумаў для вырашэння найважнейшых пытанняў дзярж. і грамадскага жыцця. Масавыя апытанні разам з пазнавальнай выконваюць функцыю дэмакратызацыі грамадства. Тэрмін «апытанне» абазначае таксама элементы збору любой інфармацыі, носьбітам якой з’яўляецца чалавек (апытанне пацыентаў у мед. установе, студэнтаў на экзамене і інш.). С.А.Яцкевіч. с. 442
АПЯКУ́Н , гл. ў арт. Апека. с. 442
АПЯРА́ЗВАЛЬНЫ ЛІША́Й апяразвальны герпес, вострая інфекцыйная хвароба з пашкоджаннем нерв. сістэмы і скуры; узнікае ад віруса ветраной воспы. Бывае ў выглядзе спарадычных адзінкавых выпадкаў пераважна вясной і восенню ў дарослых (дзеці да 10 гадоў хварэюць рэдка). Прыкметы захворвання: ліхаманка, боль, пачуццё паколвання, свербу ў вобласці адчувальных нерваў (пераважна міжрэберных і трайчастага на твары). Потым узнікаюць ружовыя плямы (3—5 см і болей), на якіх праз 1—2 сут з’яўляюцца дробныя шматлікія пухіры. Праз 6— 8 сут на месцы пухіроў утвараюцца скарыначкі, якія праз 3 тыдні адпадаюць, застаецца пігментацыя. Бываюць атыпічныя формы апяразвальнага лішаю: абартыўная (без высыпкі), генералізаваная (шматлікія пухіры на целе), булёзная (зліццё дробных пухіроў), гемарагічная (крывяністыя пухіры), гангрэнозная (найбольш цяжкая — на месцы пухіроў узнікае некроз тканкі, потым рубцы). У некаторых выпадках пры апяразвальным лішаі пашкоджваюцца нервы (напр., нервы твару), галаўны мозг і яго абалонкі — менінгаэнцэфаліт. Лячэнне: тэрапеўтычнае і фізіятэрапеўтычнае. с. 442
АПЯРЭ́ННЕ самалёта, аэрадынамічныя паверхні, прызначаныя для забеспячэння ўстойлівасці і кіроўнасці самалёта. Бывае вертыкальнае (нерухомы кіль з рухомым рулём напрамку) і гарызантальнае (нерухомы ці рухомы стабілізатар з рухомым рулём вышыні або рухомы стабілізатар без руля). Асн. тыпы апярэння: аднакілевае з ніжнім размяшчэннем гарыз. апярэння (звычайнае), Т- і V-падобнае, двухкілевае. Звычайна апярэнне размяшчаюць на хваставой частцы фюзеляжа. Ёсць таксама самалёты толькі з верт. апярэннем на канцах крыла, з гарыз. на пярэдняй частцы фюзеляжа і інш. с. 442
АР (ад лац. area плошча), пазасістэмная адзінка плошчы ў метрычнай сістэме мер. Роўны плошчы квадрата са стараной 10 м. Абазначаецца ар. 1 ар = 100 м2. На Беларусі наз. соткай. с. 442
А́РА , агульная назва 2 родаў (Ara і Anadorhynchus) клінахвостых папугаяў атр. папугаепадобных. 18 відаў. Жывуць у лясах Паўн. і Паўд. Амерыкі. Як дэкар. птушкі завезены ў многія краіны свету. Найб. вядомыя ара чырвоны (Ara macao), ара блакітны (Ara ararauna), ара гіяцынтавы (Anadorhynchus hiacinthinus).
Гіяцынтавы ара даўж. да 1 м. Ярка афарбаваныя птушкі з доўгім хвастом. Дзюба моцная. Чароды ара часам шкодзяць пладовым дрэвам. Лёгка прыручаюцца і могуць «гаварыць». Некаторыя ахоўваюцца. Трохкаляровы ара вымер на Кубе ў 1880-я г. с. 442
АРА́ , гл. Амерыканская адміністрацыя дапамогі. с. 442
АРА́ ГЕХЕЦЫ́К , Ара Прыгожы, у армянскім эпасе бог, які памірае і ўваскрасае, сын Арама, цар армянскай дзяржавы. Паводле міфаў, адмовіўся стаць мужам ці каханкам багіні кахання, царыцы Асірыі Шамірам, за што тая пайшла вайной на Арменію. Ара гехецык загінуў у баі, але па загадзе Шамірам аралезы (духі) ажывілі яго. Імем ара гехецык назв. Арарацкая раўніна, гара Цахкеванк (другая яе назва Ара). с. 442
АРА́БА-АФРЫКА́НСКІ МІЖНАРО́ДНЫ БАНК (Arab-African International Bank; ААМБ), міжнародная фінансавая акцыянерная камерцыйная ўстанова. Засн. ў 1964 як Араба-Афрыканскі банк. Акцыянеры ААМБ: Егіпет, Алжыр, Ірак, Іарданія, Кувейт, Катар, а таксама 2 камерцыйныя банкі — Саюз арабскіх і франц. банкаў (Францыя) і Араба-Афрыканскі банк (Маўрытанія). Месца знаходжання — Каір. ААМБ мае на мэце стаць магутным фін. ін-там на Б. Усходзе і ў Паўн. Афрыцы, здольным пацясніць пазіцыі банкаўскіх устаноў зах. краін. с. 442
АРА́БА-ІЗРА́ІЛЬСКАЯ ВАЙНА́ 1948—49 , Палесцінская вайна, вайна паміж араб. краінамі (Іарданія, Егіпет, Ірак, Сірыя, Ліван) і Ізраілем у маі — студз. 1949. Звязана з вырашэннем палесцінскага пытання. Рэзалюцыя Ген. Асамблеі ААН ад 29.11.1947 прадугледжвала стварэнне на тэр. Палесціны араб. (11,1 тыс. км2) і яўр. (14 тыс. км2) дзяржаў. Вялікабрытанія 14.5.1948 адмовілася ад мандата на Палесціну, а Ізраіль абвясціў сваю незалежнасць. 15.5.1948 сем араб. краін (у т.л. Саудаўская Аравія і Йемен, хоць яны не ваявалі) абвясцілі Ізраілю вайну. У ходзе баявых дзеянняў араб. часці (30 тыс. чал.) заваявалі шэраг населеных пунктаў Ізраіля і наблізіліся да Іерусаліма і Тэль-Авіва. Па рэкамендацыі Савета Бяспекі ААН 11 чэрв. падпісана перамір’е. Ізраіль пасля закупак зброі і баявой тэхнікі за мяжой, прыбыцця новых імігрантаў павялічыў армію з 67 да 120 тыс. чал. 15.10.1948 ён аднавіў ваен. дзеянні і на працягу 2 месяцаў перанёс баі на тэр. Егіпта і Лівана. Пад націскам Вялікабрытаніі кароль Егіпта Фарук пагадзіўся на перамір’е. 7.1.1949 баявыя дзеянні спынены, у лют.—ліп. 1949 заключана перамір’е. У выніку вайны Ізраіль заняў дадаткова 6,7 тыс. км2 араб. зямель і зах. ч. Іерусаліма. Гэтыя землі вымушаны былі пакінуць 900 тыс. арабаў. Зах. бераг р. Іардан і ўсх. ч. Іерусаліма засталіся пад уладай Іарданіі, а сектар Газа — Егіпта. с. 442
АРА́БА- ЛАЦІНААМЕРЫКА́НСКІ БАНК (Arab-Latin American Bank; АРЛАБАНК), міжнародная фін. арганізацыя. Створаны ў 1977. Члены — 25 банкаў, фін. кампаній і міжнар. фін. ін-таў. Штаб-кватэра ў Ліме (Перу). Мэта: пашырэнне і паглыбленне супрацоўніцтва арабскіх і лацінаамерыканскіх краін у галіне эканомікі і фінансаў; фінансаванне праектаў эканам. развіцця краін Лац. Амерыкі. с. 442
АРАБА́ЦКАЯ СТРЭ́ЛКА , вузкая і доўгая пясчаная каса ва ўсх. ч. Крымскага п-ва. Цягнецца амаль паралельна паўн.-ўсх. берагу і аддзяляе зал. Сіваш ад Азоўскага мора. Даўж. 113 км, шыр. ад 270 м да 8 км. На Пн аддзяляецца ад мацерыка вузкім Генічаскім пралівам. Назва паходзіць ад стараж. ўмацавання Арабат. с. 443
АРАБЕ́Й Лідзія Львоўна (н. 27.6.1925, в. Нізок Уздзенскага р-на Мінскай вобл.), бел. пісьменніца. Канд. філал. н. (1958). Скончыла БДУ (1951). Працавала ў рэдакцыях час. «Вожык», «Полымя», газ. «Чырвоная змена», выд-ве «Беларусь». Друкуецца з 1946. Аўтар манаграфій «Цётка (Алаіза Пашкевіч)» (1956) і «Хвядос Шынклер» (1959), твораў для дзяцей (зб. апавяданняў «Калібры», 1960, аповесць «Сіні бор», 1972; зб. апавяданняў і казак «Ісці ў разведку», 1989). Пра жыццё і творчасць Цёткі аповесці «На струнах буры» (1966) і «Стану песняй» (1977). Актуальныя праблемы сучаснасці ў аповесцях «Мера часу» (1962), «Экзамен» (1963), «Ваўчкі» (1972). Айч. вайна — гал. тэма аповесцяў «На другой зіме вайны» (1966) і «Сярод ночы» (1968), раманаў «Іскры ў папялішчы» (1969), «Сузор’е Вялікай Мядзведзіцы» (1980), зб. прозы «Мне трэба ехаць» (1974).
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1985; Халодны май. Мн., 1993. с. 443
АРАБЕ́ЙКА Іван Сяргеевіч (н. 26.3.1942, в. Хмелева Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. паэт. Скончыў БПІ (1964), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1983). З 1975 працуе ў Брэсцкім аддз. Гандлёва-прамысл. палаты Беларусі. Вершы Арабейкі (зб-кі «Услед за сонцам», 1972; «Асенні ранак», 1978) вызначаюцца навізной рабочай тэматыкі, адлюстроўваюць працоўныя будні. У паэме «Сцяна» (1975) уславіў подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці. с. 443
АРАБЕ́СК (франц. arabesque ад італьян. arabesco арабскі), адна з асноўных позаў класічнага танца. Цела абапіраецца на прамую нагу, другая паднята і выцягнута назад; адна рука выцягнута ўперад, другая адведзена ўбок ці назад, корпус нахілены ўперад. У сучасным балеце сустракаюцца шматлікія формы арабеска пры розных становішчах апорнай нагі, рук, галавы, корпуса. с. 443
АРАБЕ́СКА , жанр інструментальнай музыкі (гал. чынам для фп.); муз. п’еса звычайна вытанчанага характару, з багата арнаментаваным меладычным малюнкам і ўзорыстай фактурай. Арабеску пісалі Р.Шуман (першы ўзор), А.Лядаў, К.Дэбюсі і інш. с. 443
АРАБЕ́СКІ , складаны, насычаны арнамент, заснаваны на мудрагелістым перапляценні геам. і стылізаваных раслінных матываў; часам уключае і надпісы. Развіўся ў пластычных мастацтвах арабскіх краін. У эпоху Адраджэння ў Еўропе арабескі наз. любы арнамент, які складаўся з пераплеценых ліній, стужак ці галінак. У бел. мастацтве арабескі захаваліся ў аздобе драўляных царскіх варот Благавешчанскай царквы Супрасльскага манастыра (16 ст.), у гравіраваным дэкоры шклянога посуду мануфактур Урэчча і Налібакаў (18 ст.), каваных алтарных перагародак (Троіцкі касцёл у Ружанах Пружанскага р-на, 18 ст.), каваных дзвярах бернардзінскага касцёла ў Гродне (17 ст.) і інш. Арабескі былі ўпрыгожаны шпалеры, што аздаблялі сцены гар. палаца Радзівілаў у Нясвіжы ў 18 ст., дываны Гродзенскай ткацкай мануфактуры. М.М.Яніцкая. с. 443
АРАБІ́ЗМ , слова, запазычанае з дыялектаў арабскіх народаў і літаратурнай арабскай мовы. Невялікі пласт арабізму вядомы ў старабел. мове 16—17 ст., куды яны трапілі пераважна праз пасрэдніцтва цюркскіх моў у выніку ваен. і эканам. зносін славян з цюркамі: «атлас» (шаўковая тканіна), «мула» (у форме «молла»), «кайданы», «каран», «султан» і інш. Некаторыя арабізмы ўвайшлі ў мовы многіх народаў свету: «алкаголь», «іслам», «мумія», «халіф» і інш. У наш час арабізмы трапляюцца пераважна ў перакладах з арабскай мовы. А.І.Жураўскі. с. 443
АРА́БІ-ПАША́ , Урабі-паша Ахмед (1839—21.9.1911), адзін з кіраўнікоў нац.-вызв. руху ў Егіпце ў 1879—82. Палкоўнік. У вер. 1881 узначаліў паўстанне каірскага гарнізона, у выніку якога створаны егіп. нац. ўрад. Ваенны міністр. У час англа-егіпецкай вайны 1882 кіраваў егіп. арміяй супраць англ. інтэрвенцыі. Пасля паражэння (снеж. 1882) прыгавораны да пакарання смерцю (заменена пажыццёвай ссылкай на в-аў Цэйлон). У 1901 памілаваны. с. 443
АРАБІ́СТЫКА , комплекс гуманітарных навук, што вывучаюць гісторыю, мову, літаратуру і культуру араб. краін і народаў. Ва ўсх. краінах арабістыка зарадзілася ў 8 ст., у Зах. Еўропе ў 16 ст. ў перыяд актывізацыі гандл. і дыпламат. адносін з Усходам і пранікнення ў гэтыя рэгіёны місіянераў Ватыкана. У 17—18 ст. цэнтрамі арабістыкі сталі Рым, Парыж, Лейдэн.
Ням. арабіст 18 ст. І.Я.Рэйске выступаў за вывучэнне гісторыі і культуры Усходу не толькі з тэалагічнымі мэтамі, а і як часткі сусв. гісторыі і культуры. Праблемы грамадска-эканам. развіцця араб. краін сталі даследаваць у новы час (франц. вучоныя Ж.Саважэ, Э.Леві-Правансаль, К.Каэн, ням. К.Бекер, англ. Д.Дэнет, Б.Льюіс, Г.А.Р.Гіб, ізраільскія А.Поляк, Д.Айялон і інш.), а сац.-эканам. і паліт. гісторыю — у найноўшы час: К.А.Наліна, Э.Росі (Італія), Г.Кампфмеер (Германія), Ч.Адамс, Дж.Хейварт-Дэн, Ш.Ісаві (ЗША), А.Хаўрані, С.Лонгрыг (Вялікабрытанія), Ж.Берк (Францыя) і інш. У 1930-я г. працы па сярэдневяковай гісторыі арабаў апублікавалі Ф.Хіці (ЗША), К.Брокельман (Германія), араб. гісторыкі Рашыд аль Бараві, Абдарахман ар-Рафі, Мухамед Сабры, Джавад Ілі, Ібрахім Абдо, Р.Хуры, аш-Шафіі, Каміл Айлд і інш. Новыя тэндэнцыі ў арабістыцы адлюстраваны ў 2-м выд. «Энцыклапедыі ісламу» (т. 1—3. Лейдэн; Парыж, 1954—69).
У Расіі арабістыка зарадзілася ў 19 ст. У яе развіцці актыўны ўдзел прымалі і беларусы. Бел. вучоны М.К.Баброўскі пасля падарожжа ў Зах. Еўропу (1817—22) зрабіў даклад пра араб. мовы і л-ры (надрукаваны ў час. «Вестник Европы»). Выпускнік Віленскага ун-та В.І.Сянкоўскі, здзейсніўшы ў 1819—21 навук. падарожжа ў Турцыю, Сірыю, Егіпет, прывёз цікавыя знаходкі, потым 25 гадоў загадваў кафедрай арабістыкі ў Пецярбургскім ун-це. Сав. школу арабістыкі ўзначальваў акад. І.Ю.Крачкоўскі. На Украіне ўсходазнаўствам і арабістыкай займаўся акад. А.Я.Крымскі (па бацьку з роду бел. татараў, што аселі ў Мсціславе, па маці — з дробнай шляхты з-пад Мінска). Бел. праф. У.П.Дзямідчык быў з 1954 арганізатарам арабістыкі ў Душанбінскім ун-це (Таджыкістан), дзе да 1987 узначальваў кафедру араб. філалогіі. На Беларусі пытанні вывучэння арабскіх краін распрацоўвае У.С.Кошалеў. Праблемы арабістыкі даследуюць у ін-тах Расійскай АН, Ін-це ўсходазнаўства ў Маскве, Ін-це Афрыкі і інш. навук. і н.-д. установах Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, у т.л. ва ун-тах Лейдэна, Парыжа, Оксфарда, Кембрыджа, Прагі, Рыма, Каіра, Багдада і інш.
Літ.: Крачковский И.Ю. Очерки по истории русской арабистики. М.; Л., 1950; Каверин В.А О.И.Сенковский (Барон Брамбеус): Жизнь и деятельность // Собр. соч. М., 1966. Т. 6. А.Я.Супрун. с. 443
АРАБЛІ́НСКІ (сапр. Халафаў) Гусейн Мамед аглы (сакавік 1881, Баку — 20.3.1919), азербайджанскі акцёр, рэжысёр. Адзін з заснавальнікаў азерб. прафесійнага т-ра. Сцэн. дзейнасць пачаў у 1905 у першых азерб. прафесійных трупах. Акцёр трагічнага плана, моцнага тэмпераменту, высокай культуры. Сярод роляў: Гяве («Каваль Гяве» Ш.Салі), Франц Моор («Разбойнікі» Ф.Шылера), Атэла («Атэла» У.Шэкспіра). Ставіў п’есы класічнага і нац. рэпертуару. Першы азерб. акцёр кіно («У царстве нафты і мільёнаў», 1916). с. 444
АРА́БСКА-АМЕРЫКА́НСКАЯ НА́ФТАВАЯ КАМПА́НІЯ (англ. Arabian-American Oil Company; АРАМКА), заснавана ў 1933 у штаце Дэлавэр буйнейшымі нафтавымі манаполіямі ЗША для эксплуатацыі нафтавых радовішчаў Саудаўскай Аравіі (на ўмовах канцэсіі). У 1973 урад Саудаўскай Аравіі набыў 25%-ную долю ў здабычы нафты, у 1980 стаў адзіным уладальнікам АРАМКА. Здабывае каля 245 млн. т нафты за год (1983), а таксама прыродны газ. Нафта ў асноўным экспартуецца, пераважна ў краіны Зах. Еўропы, у ЗША, Японію. с. 444
АРА́БСКАЕ ПІСЬМО́ , алфавітная сістэма пісьма. Пашыраная ў арабамоўных краінах, а таксама сярод шэрагу інш. мусульманскіх (ісламскіх) народаў (Іран, Пакістан, Афганістан і інш.). Выпрацавана ў 4—6 ст. для арабскай мовы на базе арамейскага пісьма. Да канца 1920-х г. арабскае пісьмо выкарыстоўвалі носьбіты многіх цюркскіх моў (туркі, узбекі і інш.). Ім карысталіся бел. татары для напісання т. зв. кітабаў. З 7—8 ст. н. э., калі быў напісаны Каран, арабскае пісьмо мала змянілася. Мае кансананты характар. 28 літар перадаюць зычныя; 3 з іх ужываюць і для доўгіх галосных, кароткія галосныя перадаюцца дыякрытычнымі знакамі. Кожная літара арабскага пісьма мае 4 абрысы: на пачатку, у сярэдзіне, на канцы слова і пры ізаляваным ужыванні. Для прыстасавання арабскага пісьма ў асобных мовах выкарыстоўваліся дадатковыя знакі. Так, для перадачы бел. гукаў «дз’ (дзь)» і «ц’ (ць)» ужываліся звычайна літары «даль» і «сад» з трыма падрадковымі дыякрытычнымі кропкамі, для абазначэння гука «с» — розныя знакі: «сад» — для цвёрдага «с», а «са», «сін» або «шын» — для мяккага «с’ (сь)». Накірунак арабскага пісьма гарызантальны, справа налева. Развітая каліграфія дала высокамастацкія ўзоры арнаментальнага пісьма арабскай вяззю. А.Я.Супрун. с. 444
АРА́БСКАЯ КУЛЬТУ́РА , сярэдневяковая культура, якая склалася ў Арабскім халіфаце ў 7—10 ст. у працэсе культ. ўзаемадзеяння арабаў і заваяваных імі народаў. У навук. л-ры гэты тэрмін ужываецца і для абазначэння культуры ўласна араб. народаў і ў дачыненні да сярэдневяковай арабамоўнай культуры іншых народаў, што ўваходзілі ў Халіфат.
Фарміраванне ўласна арабскай культуры адносіцца да перыяду ўзнікнення ісламу (7 ст.) і стварэння Халіфата, які ў выніку арабскіх заваяванняў ператварыўся ў велізарную дзяржаву. Заснаваная арабамі дзярж.-паліт. супольнасць, дапоўненая рэліг., а ў большасці раёнаў і моўнай супольнасцю, стварыла ўмовы для ўзнікнення агульных формаў культ. жыцця. У 8—9 ст. на араб. мову перакладзена шмат навук. і літ. помнікаў старажытнасці (сірыйскіх, сярэднеперс., індыйскіх), якія ў перакладах і апрацоўках увайшлі ў араб. пісьменства і спрыялі пераймальнай сувязі з культурай эліністычнага свету, а праз яе — з ант. і стараж.-ўсх. цывілізацыямі. Гал. цэнтрамі фарміравання арабскай культуры ў канцы 7 — сярэдзіне 8 ст. адначасова з Дамаскам, сталіцай Амеядаў, былі Мекка і Медына ў Аравіі, Куфа і Басра ў Іраку. Адсюль арабская культура распаўсюдзілася і далей развіта ў правінцыях Амеядскага халіфата, на велізарнай тэр. ад Пірэнеяў да р. Інд. З утварэннем Абасідаў халіфата (750) цэнтр арабскай культуры з Сірыі перамясціўся ў Ірак, у заснаваны ў 762 г. Багдад. У 9—10 ст. арабская культура дасягнула найвышэйшага росквіту. Яе здабыткі ўзбагацілі сусв. культуру; найб. значнымі яны былі ў філасофіі, медыцыне, матэматыцы, астраноміі, геаграфіі, філалогіі, гісторыі, хіміі, мінералогіі, у сферы матэрыяльнай культуры і мастацтва (архітэктура, маст. рамёствы). Распад халіфата Абасідаў і ўтварэнне на яго тэр. самаст. дзяржаў прывялі да змяншэння ролі арабскай культуры ў свеце. Але ў мусульм. Іспаніі, якая аддзялілася ад Халіфата яшчэ ў 8 ст., пачала развівацца самастойная, т. зв. араба-ісп. культура. Ва ўсх. правінцыях Халіфата з канца 9 ст. фарміруецца асяроддзе іранскага культ. і нац., адраджэння. Перс. мова выцясняе арабскую, якая застаецца ў асн. мовай Карана, тэалогіі, філасофіі, некаторых прыродазнаўчых навук. Цэнтры арабскай культуры перамясціліся ў Егіпет, Іспанію. Да канца 10 ст. Багдад саступіў першынство Каіру. У Паўн. Афрыцы пры Фатымідах (10—2 ст.) і Айюбідах (12—13 ст.) працягвалася развіццё лепшых традыцый арабскай культуры. Значэнне арабскай культуры 8—10 ст. у гісторыі сусв. культуры абумоўлена адкрыццём яе стваральнікамі новых сродкаў навук., рэліг.-філас. і маст. пазнання свету і чалавека. Хоць навук. і эстэт. традыцыі арабскай культуры не перарываліся, у творчасці яе дзеячаў з 2-й пал. 13 ст. запанаваў эпігонскі кірунак, назіраецца яе адставанне ад тэмпаў культ. прагрэсу ў інш. краінах мусульм. Усходу і Еўропы. Бліскучы росквіт перажыла араба-ісп. цывілізацыя ў 10—15 ст. У яе цэнтрах (Кордава, Андалусія, Севілья, Малага, Гранада) найб. поспехі дасягнуты ў астраноміі, матэматыцы, хіміі, медыцыне, філасофіі. Літ. творы гэтага перыяду — лепшыя помнікі арабскай культуры. Сусв. вядомасць набылі ісп.-маўрытанскае дойлідства і прыкладное мастацтва (гл. Маўрытанскі стыль). У 16 ст., калі араб. краіны ператварыліся ў правінцыі Асманскай імперыі, арабская культура прыйшлі ў заняпад.
Дакладныя і прыродазнаўчыя навукі. Матэматычныя і астр. веды арабаў фарміраваліся пад уплывам стараж.-грэч. навукі і ў сувязі з развіццём яе ў народаў Сярэдняй Азіі, Закаўказзя, Індыі, Персіі і Егіпта. Навук. працы Эўкліда, Архімеда, Пталамея сталі вядомыя ў Зах. Еўропе дзякуючы арабскім перакладам. Уяўленне аб шарападобнасці Зямлі дало магчымасць арабскім вучоным правесці вымярэнні дугі зямнога мерыдыяна (827). Яны ўнеслі папраўкі і дапаўненні ў астр. табліцы, далі назвы многім зоркам (напр., Альдэбаран, Міцар, Працыён і інш.). Выкарыстоўваючы індыйскія лічбы (дзесяць матэм. знакаў), арабскія вучоныя пачалі праводзіць вылічэнні з вял. лікамі. У 10 ст. гэтыя лічбы сталі вядомыя ў Еўропе і атрымалі назву арабскіх. Арабскія матэматыкі ўвялі паняцце «алгебра» (М.Харэзмі), трыганаметрычныя функцыі, устанавілі залежнасці паміж імі, зрабілі шэраг адкрыццяў у геаметрыі і астраноміі. У Багдадзе, Самаркандзе і Дамаску існавалі астр. абсерваторыі. Значны ўклад арабаў і ў развіццё медыцыны. Ібн аль-Байтар апісаў больш за 2600 лекавых прэпаратаў, лекавых і інш. раслін. «Канон медыцыны» Ібн Сіны (Авіцэна) стаў настольнай кнігай зах.-еўрапейскіх медыкаў. Шэраг адкрыццяў у фармакалагічнай хіміі зрабіў алхімік Джабір Ібн Хайян (8 ст.).
Геаграфія. Араб. геагр. л-ра не мела сабе роўных па змястоўнасці і разнастайнасці жанраў. У ёй захавалася апісанне ўсяго мусульм. Усходу, краін Еўропы, Паўн. і Цэнтр. Афрыкі, узбярэжжа Усх. Афрыкі і Азіі (да Карэйскага п-ва), Малайскага архіпелага. Працы араб. географаў і падарожнікаў — найважнейшыя, часам унікальныя сведчанні аб народах сярэдніх вякоў. Геаграфічны светапогляд даісламскіх арабаў адлюстраваны ў стараж. паэзіі і Каране. Арабская навук. геаграфія ўзнікла на мяжы 8—9 ст., калі з’явіліся пераклады і апрацоўкі астранома-геагр. прац ант. аўтараў, асабліва Пталамея. Вучоныя (Батані, Харэзмі і асабліва Біруні) выкарыстоўвалі разліковыя правілы і табліцы сферычнай астраноміі. Іх карты паўтаралі карты Пталамея або нагадвалі стараж.-іранскія. У 9 ст. імі створана апісальная геаграфія (Ібн Хардадбех, Кудама ібн Джафара, аль-Якубі), якая развівалася і ў 10—14 ст. (запіскі Ібн Фадлана і Абу Дулафа, дыярыушы Абу Хаміда аль-Гарнаці, Ібн Джубайра і Ібн Батуты, апісанні падарожжа ў Расію Макарыя Антыяхійскага і інш.). Росквіт араб. геагр. л-ры прыпадае на 10 ст., калі ў працах вучоных класічнай школы (аль-Істахры, Ібн Хаукаля, аль-Мукадасі), прысвечаных апісанню гандл. шляхоў і мусульм. свету, змяшчаўся багаты геагр. і гіст.-культ. матэрыял. У 11—14 ст. узніклі жанры геагр. слоўнікаў (аль-Казвіні, Якута, аль-Бакры) і касмаграфіі (працы аль-Казвіні, аль-Дзімашкі, Абу-ль-Фіды). У Еўропе найб. вядомыя былі працы аль-Ідрысы (1100—65 ці 61), творы якога з 70 картамі (пазначана і р. Прыпяць) — лепшы геагр. трактат сярэднявечча. У далейшым развіццё геаграфіі ішло па шляху стварэння шматлікіх кампіляцый (творы аль-Макрызі). Геаграфічныя раздзелы ў творах ан-Нувайры, аль-Умары, аль-Калькашандзі, Ібн Маджыда (лоцман Васка-да-Гамы, 15 ст.) і аль-Мехры (16 ст.) абагульнілі тэорыю і практыку мараплавання.
Філасофія. Працяглы час араб. філасофія была звязана з тлумачэннем ісламу. На рубяжы 7—8 ст. у яе асяроддзі вяліся дыскусіі пра сутнасць і атрыбуты Бога, абсалютную прадвызначанасць свету, свабоду чалавека ў ім, паходжанне Карана і інш., што прывяло да ўзнікнення мусульм. рацыяналіст. тэалогіі — калама. У яе межах вылучылася школа мутазілітаў (засн. Васіль Ібн Ата, тэарэтыкі аль-Алаф, ан-Назан, аль-Джахіз), прадстаўнікі якой арыентаваліся на традыцыі Арыстоцеля і неаплатонікаў, сцвярджалі прыярытэт веры над розумам, спрадвечнасць Карана, праводзілі ідэі монатэізму. Рэакцыяй на мутазілізм стала ханбаліцкая школа (засн. Ахмад Ібн Ханбала) прыхільнікаў суніцкага традыцыяналізму, якія заклікалі арыентавацца на лад жыцця прарока Мухамеда і яго «праведных продкаў», выступалі супраць новаўвядзенняў у веравучэнні і праве. На пач. 10 ст. прадстаўнікі новага кірунку каламу — ашарызму (засн. Абу-Хасан, аль-Ашары) зрабілі спробу кампрамісу з вучэннем традыцыяналістаў-дагматыкаў. Жаданне навукова абгрунтаваць ісламскую тэалогію абумовіла зацікаўленасць да ант. філас. спадчыны. Асновай араб. філасофіі стаў «неаплатанізаваны» арыстоцелізм — усх. перыпатэтызм (гл. Перыпатэтычная школа). Ідэі ўсх. перыпатэтызму развіты ў творах Фарабі і Ібн Сіны. Тайнае рэліг.-філас. т-ва «Братоў чысціні і шчырасці» (2-я пал. 10 ст.) імкнулася спалучыць іслам з эліністычнай філасофіяй. Другой формай апазіцыі артадоксам і прыхільнікам рацыяналізму стаў містыка-аскетычны кірунак у ісламе — суфізм. Злучыць ісламскі традыцыяналізм з суфійскімі ідэаламі імкнуліся абу-Хамід аль-Газалі (1058—1111) і Ібн аль-Арабі (1163—1240). У гэты ж перыяд распрацоўвалася і рэліг.-філас. сістэма шыізму. У 12 ст. цэнтр араб. філасофіі перамясціўся ў мусульм. Іспанію і Паўн. Афрыку. Заснавальнік зах.-араб. філасофіі — сарагоскі філосаф Ібн Бадж (каля 1070— 1138). Яго рацыяналістычную лінію прадаўжаў Ібн Туфайль (1110—85). Вяршыні зах.-араб. філасофія дасягнула ў вучэнні Ібн Рушда, які лічыў, што бессмяротны толькі агульны чалавечы розум у яго гіст. развіцці. Заснавальнікам філасофіі гісторыі і арыгінальнай сацыялагічнай тэорыі быў Ібн Хальдун. Араб. філасофія паўплывала на еўрап. філасофію і сусв. духоўную культуру.
Гістарычная навука. Арабская гістарыяграфія як самаст. дысцыпліна вылучылася на мяжы 8—9 ст. Першыя запісы гіст. зместу адносяцца да канца 7 ст. Матэрыялам для ранніх помнікаў гіст. л-ры на араб. мове служылі гіст.-генеалагічныя паданні араб. плямёнаў, напаўлегендарныя паведамленні пра даісламскія дзяржавы ў Паўд. Аравіі і пра арабскія княствы ў Сірыі і Іраку, а таксама рэліг.-гіст. паданні пра ўзнікненне і пашырэнне ісламу. Значную ролю адыгралі астр. веды (устанаўленне храналогіі сусв. гісторыі), іранскія гіст.-эпічныя і іудзейска-хрысц. паданні. Ідэю дыдактычнай каштоўнасці гісторыі, прынятую большасцю мусульм. гісторыкаў, найб. дакладна сфармуляваў Ібн Міскавайх. Спробу выкладаць гіст. падзеі ў іх прычыннай сувязі зрабіў Ібн Хальдун, распрацаваўшы арыгінальнае вучэнне пра агульныя законы развіцця грамадства. Найбуйнейшы прадстаўнік ранняга перыяду араб. гістарыяграфіі — Мухамед-аз-Зухры (п. у 741 ці 742). Першы вялікі гіст. твор на араб. мове (гісторыя стараж. прарокаў і жыццяпіс Мухамеда) стварыў Ібн Ісхак (каля 704—768 ці 767). Значныя працы пакінулі аль-Вакідзі (747—823), Ібн Сад (п. 845) і інш. Гісторыкі 8—9 ст. прысвячалі свае творы араб. заваёвам, грамадз. войнам у Халіфаце 7 — пач. 8 ст. Цэнтрам араб. гістарыяграфіі доўгі час быў Ірак. Найб. значныя працы па ўсеагульнай гісторыі пакінулі аль-Белазуры (каля 820 — каля 892), Абу Ханіфы ад-Дынаверы (п. каля 895), аль-Якубі ат-Табары (832 ці 839—923, аўтар шматтомнай «Гісторыі прарокаў і цароў»), аль-Масудзі (п. у 956 ці 957), Хамзы аль-Ісфахані (п. у 2-й пал. 10 ст.) і інш. Гісторыкі 9—10 ст. вылучаліся энцыклапедычнасцю ведаў (Якубі і Масудзі). З 2-й пал. 10 ст. ў гістарыяграфіі пераважалі дынастыйныя і мясц. хронікі. У гіст. энцыклапедыі йеменскага гісторыка аль-Хамдані (п. у 2-й пал. 10 ст.) сабраны звесткі па генеалогіі, гісторыі, археалогіі, геаграфіі і л-ры Паўд. Аравіі. У 12—13 ст. дынастыйная гісторыя найб. развіта ў Сірыі, дзе створана ўсеаг. гісторыя Абу-ль-Фіда (1273— 1331). У 15—16 ст. вядучае месца занялі егіп. гісторыкі (працы па гісторыі мамлюкаў, гіст. энцыклапедыі і ўсеагульныя хронікі), асабліва плеяда гісторыкаў-палігістараў (аль-Макрыдзі, 1364—1442), якія пакінулі шматтомныя працы па паліт. сац.-эканам. і культ. гісторыі Егіпта. Значнае месца займала біягр. л-ра: біягр. слоўнікі Якута, Ібн Халікана, зборы біяграфій дзеячаў навукі і інш. Гіст. творы на араб. мове напісаны і ў інш. краінах мусульм. Усходу.
Літаратура. Вытокі араб. л-ры ў вуснай нар. паэзіі вандроўных араб. плямёнаў. У дакласавым грамадстве склаліся паэтычныя жанры: ганьбаванне ворага (хіджа), пахвальба (фахр), песня помсты (сар), жалобнае галашэнне ці элегія (рыса), элементы любоўнай і апісальнай лірыкі (насіб і васф). Росквіт даісламскай (бедуінскай) паэзіі — 5—7 ст. У запісах 8—10 ст. (анталогія «Кніга песень» Абу-ль-Фараджа аль-Ісфахані і інш.) дайшлі вершы каля 125 паэтаў, сярод якіх абаронцы інтарэсаў сваіх плямёнаў (Амр ібн Кульсум, аль-Харыс ібн Хіліза), выразнікі ідэалаў патрыярхальнай даўніны (Тарафа, Лабід ібн Рабія), песняры воінскай доблесці (Антара ібн Шадад) або ўцех (Імру-уль-Кайс — стваральнік класічнай касыды), богашукальнікі (Умейя ібн Абі-с-Сальт), прыдворныя панегірысты (Набіга, Зухайр, Аша). Першы помнік араб. пісьменства і прозы — Каран. Увядзенне ісламу прыпыніла развіццё паэзіі, але з канца 7 ст. яна адраджаецца ў Сірыі і Іраку. У арыстакратычным асяроддзі вял. гарадоў Халіфата ўзнікла любоўная лірыка (Амар ібн Абі Рабія). Сярод бедуінаў Аравіі вылучаліся песняры ідэальнай любові. Пазней складаюцца рамант. аповесці пра пары закаханых (Джаміл і Бусайна, Меджнун і Лейла і інш.). Пры Абасідах араб. л-ра зазнала моцны ўплыў культуры народаў Пярэдняй Азіі, асабліва персаў. Пачынальнік «новага стылю» — паэт Башар ібн Бурд, тэарэтык — Ібн аль-Мутаз. Вылучаюцца геданістычная і вальнадумная лірыка Абу Нуваса і аскетычныя вершы Абу-ль-Атахія. У 9 ст. ў творчасці іх пераемнікаў, багдадскіх паэтаў, на першы план выступіла паліт. сатыра; у 10 ст. — грамадз. і філас. лірыка панегірыста аль-Мутанабі і сірыйскага паэта аль-Маары. Касыдную традыцыю падтрымлівалі паэты 9 ст. Абу Тамам і аль-Бухтуры. У прозе 8—9 ст. вядучае месца займалі аль-Джахіз і Ібн Кутайба. Празаікі 10 ст. — ат-Таўхідзі і ат-Танухі, стваральнік жанру авантурнай навелы (макамы) — Бадзі аз-Заман аль-Хамадані. З 8 ст. развіваецца араб. л-ра Магрыба, якая дасягнула найвышэйшага росквіту ў 11—12 ст. у гарадах араба-мусульм. Іспаніі. У 11 ст. ў творчасці севільскіх паэтаў (Ібн Зайдун, аль-Мутамід ібн Абад, Ібн Хамдзіс і інш.) сцвердзіўся ідэал асвечанага рыцара; у андалузскай паэзіі пашырыліся новыя, страфічныя формы араб. верша — мувашах, заджал (Ібн Кузман). Пасля мангольскага нашэсця (13 ст.) цэнтр араб. л-ры перамяшчаецца ў Егіпет і Сірыю. У 13—15 ст. і пазней з’яўляюцца нар. творы ў жанры сіра — цыклы вусных апавяданняў на гераічныя і любоўныя тэмы, своеасаблівыя рыцарскія раманы. Кн. казак «Тысяча і адна ноч» канчаткова склалася ў Егіпце (14—15 ст.).
Мастацтва. Арабская архітэктура ўвабрала ў сябе традыцыі Рыма, Візантыі, сасанідскага Ірана. Араб. архітэктары стварылі новыя тыпы і комплексы будынкаў: мячэці з мінарэтамі, маўзалеі-«дзюрбэ», медрэсэ, караван-сараі, палацы правіцеляў і інш., пашырылі купальныя канструкцыі і арнаментыку. Сярод выдатных арх. помнікаў мячэці Амеядаў у Дамаску (гл. Амеядаў мячэць) і Кубат ас-Сахра ў Іерусаліме (687—691), палацавыя комплексы ў Мшаце, Кусейр-Амра (абодва 8 ст., Іарданія). У перыяд праўлення Абасідаў у Самары пабудавана мячэць Мутавакіля (9 ст.) з конусным спіральным мінарэтам аль-Мальвія. Сярод выдатных помнікаў араб. дойлідства ў Каіры мячэці Ібн Тулуна (876—879), аль-Азхар (969—972), ансамблі султанаў Калауна (1284—85) і Хасана (1356—63). Своеасаблівая, т. зв. маўрытанская, архітэктура склалася ў Іспаніі (Вял. мячэць у Кордаве, 8—9 ст.; палацавы комплекс Альгамбра ў Гранадзе, 13—14 ст.).
Выяўленчае мастацтва развівалася пераважна ў насценных размалёўках, арх. пластыцы, разьбе, мініяцюры (Егіпет 10—11 ст., багдадская школа мініяцюры 13—14 ст.). Дэкар.-прыкладное мастацтва вызначалася дэкаратыўнасцю. Складанымі арнаментальнымі кампазіцыямі ўпрыгожвалі кнігі («Макамем» аль-Харыры, 11 ст.). Арабы стварылі і распаўсюдзілі арабескі і эпіграфічны арнамент — каліграфічна выкананыя надпісы. Шырока вядомыя вырабы маст. рамёстваў: кераміка і шкло Сірыі, Ірака, Егіпта, дамаская зброя, маўрытанская кераміка, маст. бронза (ліццё і чаканка), разьба па дрэве і камені, дэкар. шаўковыя і парчовыя тканіны.
У музыцы развіваліся старадаўнія песенныя жанры хіда (караванныя песні), хіджа (сатыр. песня) і інш. Існавалі араб. прафес. спевакі-паэты (шаіры). Сярод традыц. інструментаў мізхар, кісара, барбат (тыпы лютні), джанк (арфа), касаба (тып флейты), кус (літаўра). З 7 ст. развівалася класічная араб. музыка (пераважна вакальная), муз. навука (трактаты аль-Кіндзі, аль-Фарабі, Ібн Сіны, Сафі ад-Дзіна, аль-Ісфахані).
Літ.: История философии. Т. 1. М., 1957. С. 222—236; История философии в кратком изложении: Пер. с чеш. М., 1991. С. 342—349; Основы религиоведения. М., 1994. С. 222—232; Веймарн Б., Каптерева Т., Подольский А. Искусство арабских народов. М., 1960; Еолян И. Очерки арабской музыки. М., 1977. С.Ф.Дубянецкі (філасофія). с. 444
АРА́БСКАЯ ЛІ́ГА , гл. Ліга арабскіх дзяржаў. с. 447
АРА́БСКАЯ МО́ВА , адна з семіцкіх моў. Афіц. мова ўсіх араб. краін. Адна з афіц. і рабочых моў ААН. Мае 5 груп дыялектаў (іракская, сірыйская, аравійская, егіпецкая, магрыбская). Фанетыка багатая сістэмай зычных (28 фанем). Носьбітамі лексічнага значэння ў слове з’яўляюцца 3 зычныя, з якіх складаецца корань. 3 галосныя ў розных камбінацыях афармляюць граматычную характарыстыку слова: час, лад, трыванне і інш. Назоўнік і прыметнік адрозніваюцца ў залежнасці ад іх пазіцыі ў сказе. Дзеяслоў багаты формамі. У ролі службовых слоў — назоўнікі. Літ. арабская мова пачала складвацца ў 4—6 ст. у даісламскай паэзіі і ў 7 ст. ў мове Карана. Росквіту дасягнула ў эпоху арабскага халіфата (9—11 ст.). З 6 ст. арабская мова карыстаецца арабскім пісьмом.
Літ.: Юшманов Н.В. Грамматика литературного арабского языка. 3 изд. М., 1985.
В.У.Мартынаў. с. 447
АРА́БСКАЯ ПАРО́ДА верхавых коней. Выведзена арабамі ў 4—8 ст. на Аравійскім п-ве шматвяковым адборам. Выкарыстоўвалася ў розных краінах свету пры стварэнні і ўдасканаленні арлоўскай рысістай, чыстакроўнай верхавой, тракененскай і інш. парод. Арабскую пароду гадуюць у Індыі, Пакістане, Егіпце, Турцыі, ЗША, Канадзе, краінах Еўропы. На Беларусі перспектыўная ў спорце, турызме.
Коні невялікія (выш. ў карку жарабцоў 151, кабыл 148 см), вельмі прыгожыя і грацыёзныя. Маюць высокую пладавітасць, непераборлівыя, трывалыя. Масць шэрая, гнядая, рыжая. Рэзвасць на 1000 м — 1 мін 8 с; 1600 м — 1 мін 48,8 с; 2700 м — 2 мін 41 с. с. 447
АРА́БСКАЯ РЭСПУ́БЛІКА ЕГІ́ПЕТ , гл. Егіпет. с. 447
АРА́БСКІ ВАЛЮ́ТНЫ ФОНД (Arab Monetary Fund; АВФ). Засн. ў 1976. Члены — 21 краіна араб. рэгіёна. Штаб-кватэра ў г. Абу-Дабі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты). Мэты: выраўноўванне плацежных балансаў краін-удзельніц; садзейнічанне стабілізацыі курсаў валют; развіццё эканам. інтэграцыі; стварэнне арабскага фін. рынку і ўкараненне арабскага дынара ва ўзаемаразліках араб. краін. Павінен таксама крэдытаваць краіны-ўдзельніцы. с. 447
АРА́БСКІ ФОНД ЭКАНАМІ́ЧНАГА І САЦЫЯ́ЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ́ (Arab Fund for Ekonomicand Social Development; АФЭСР), міжнародная фінансава-крэдытная арг-цыя. Засн. ў 1968. Члены — 21 краіна Блізкага Усходу і Паўн. Афрыкі. Штаб-кватэра ў Кувейце. Мэта: садзейнічаць эканам. і сац. прагрэсу арабскіх краін, даючы ім крэдыты. с. 447
АРА́БСКІ ХАЛІФА́Т , гл. ў арт. Халіфат. с. 447
АРА́БСКІЯ ЗАВАЯВА́ННІ , ваенныя паходы арабаў у 30-я г. 7 — пач. 9 ст., у ходзе якіх створана феад.-тэакратычная дзяржава — Арабскі халіфат. На працягу 7 ст. заваяваны Сірыя, Палесціна, Месапатамія, Егіпет, амаль уся Паўн. Афрыка, Іран; на пач. 8 ст. — Закаўказзе і міжрэчча Амудар’і і Сырдар’і ў Сярэдняй Азіі; у 712 — Сінд (тэр. ў ніжнім цячэнні Інда), у 711—714 — б. ч. Пірэнейскага п-ва, пазней — Сіцылія, Мальта, Крыт. На заваяваных тэрыторыях распаўсюджваўся іслам, адбывалася арабізацыя мясц. насельніцтва (акрамя Ірана і Сярэдняй Азіі). У выніку ўзаемадзеяння арабаў з заваяванымі народамі ўзнікла сярэдневяковая арабская культура. З 1-й чвэрці 9 ст. пачаўся паліт. распад халіфата на адасобленыя часткі. Барацьбу за вызваленне ад араб. экспансіі карэннае насельніцтва Пірэнейскага п-ва вяло некалькі стагоддзяў (гл. Рэканкіста). У.С.Кошалеў. с. 447
АРА́БСКІЯ ЛІ́ЧБЫ , назва дзесяці матэм. знакаў: 0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, з дапамогай якіх па дзесятковай сістэме лічэння запісваюцца любыя лікі. Узніклі ў Індыі (не пазней як у 5 ст.), у Еўропе вядомыя з 10—13 ст. з араб. крыніц (адкуль і назва). с. 447
АРА́БЫ (саманазва аль-араб), група народаў, асн. насельніцтва араб. краін Зах. Азіі і Паўн. Афрыкі. Жывуць таксама ў Іране, Турцыі, Ізраілі, Самалі, Эфіопіі і інш., значныя групы арабаў-эмігрантаў жывуць у Паўд. і Паўн. Амерыцы, Францыі і інш. Агульная колькасць больш за 175 млн. чал. (1987). Гавораць на арабскай мове. Большасць вернікаў — мусульмане-суніты, частка — шыіты, абадзіты, друзы, ёсць і хрысціяне. Гл. таксама Алжырскія арабы, Егіпецкія арабы, Іракскія арабы, Йеменскія арабы, Ліванскія арабы, Лівійскія арабы, Мараканскія арабы, Суданскія арабы.
Мяркуецца, што семіцкія плямёны, якія далі пачатак араб. народам, аўтахтонныя жыхары Аравійскага п-ва. У 1-м тыс. да н. э. ўзніклі першыя араб. дзяржавы Пальміра, Набатэя і Ліх’ян (на Пн Аравіі), у 5—6 ст. н. э. — Гасан і Лахм (на Пд Аравіі), Кінда (Цэнтр. Аравія). У гэты час пачаўся працэс фарміравання араб. народа. Тагачасныя арабы знаходзіліся на стадыі разлажэння племяннога ладу, хоць патрыярхальна-радавыя адносіны і племянныя сувязі захоўваліся яшчэ вельмі доўга. З 1-й пал. 7 ст. ўзмацнілася пранікненне арабаў у суседнія краіны. У выніку арабскіх заваяванняў утварыўся велізарны Арабскі халіфат (гл. Халіфат), які ахопліваў тэр. ад Індыі да Атлантычнага ак. і ад Сярэдняй Азіі да Цэнтр. Афрыкі. Заваяванае насельніцтва, асабліва ў Паўн. Афрыцы, прыняло мову, рэлігію (іслам), элементы матэр. і духоўнай культуры арабаў і было хутка арабізавана. Разам з тым і арабы многае ўзялі з культуры заваяваных народаў. У выніку склалася своеасаблівая арабская культура, якая зрабіла вял. ўплыў на сусв. культуру. Створаны сілай зброі Арабскі халіфат у 9—10 ст. распаўся на Багдадскі (гл. Абасідаў халіфат), Каірскі (гл. Фатымідаў халіфат), Кардоўскі халіфат, а пазней на больш дробныя халіфаты, эміраты, княствы. У 16 ст. араб. краіны Пярэдняй Азіі (акрамя значнай ч. Аравійскага п-ва) і Паўн. Афрыкі (за выключэннем Марока) увайшлі ў Асманскую імперыю. З 19 ст. араб. землі — арэна барацьбы паміж калан. дзяржавамі, а ч. тэр. Марока захоплена Партугаліяй яшчэ ў 15—16 ст. Вызваленчая барацьба арабаў, якая не спынялася і ў 19 — 20 ст., прынесла араб. краінам дзярж. незалежнасць. с. 447
АРАВА́ (раней Арэва), вёска на Беларусі, у Круглянскім пасялковым Савеце Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. За 11 км на Пн ад Круглага. 73 ж., 41 двор (1995).
Узнікла не пазней як у 1-й трэці 16 ст. на землях Друцкага княства як маёнтак князёў Друцкіх-Горскіх. Упершыню згадваецца ў дакументах Метрыкі ВКЛ у 1541 і 1544. У Лівонскую вайну 1558—83 спалена рус. войскамі (1566). Пасля 1772 у Шклоўскім пав. Магілёўскай губ. У 1835 заснавана вінакурня, у канцы 19 ст. — кардонная мануфактура, млын, у пач. 20 ст. паселішча ў Круглянскай вол. Магілёўскага пав., складалася з маёнткаў Вялікая Арава і Малая Арава. У складзе калгаса «Свабода». Пач. школа, клуб, магазін. Каля вёскі курганны могільнік. с. 448
АРАВА́КІ , група індзейскіх плямёнаў (гуахіра, кампа, мачычэнга, баніва, уласна аравакі і інш.) у Паўд. Амерыцы. 400 тыс. чал. (1987). Гавораць на аравакскіх мовах. с. 448
АРАВІ́ЙСКА-АФРЫКА́НСКАЯ ФАСФАРЫТАНО́СНАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ , на Аравійскім п-ве, на Пн Афрыкі, адна з найбуйнейшых у свеце. Пл. больш за 9 млн. км2. Вылучаюцца 8 бас. з запасамі фасфарытаў 75 млрд. т, найбольшыя запасы ў Марока, Зах. Сахары, Егіпце, Тунісе. Прамысл. распрацоўка з пач. 20 ст. Здабыча адкрытым і падземным спосабамі, абагачэнне. Экспарт пераважна ў краіны Зах. Еўропы. Буйнейшыя краіны-экспарцёры Марока, Іарданія, Туніс, Ізраіль, Сенегал, Сірыя, Алжыр. с. 448
АРАВІ́ЙСКАЕ МО́РА , паўзамкнёнае мора Індыйскага ак. паміж паўастравамі Індастан на У і Аравійскім на З. Абмывае берагі Самалі, Джыбуці, Йемена, Амана, ААЭ, Саудаўскай Аравіі, Кувейта, Ірака, Ірана, Пакістана, Індыі. Пл. 4832 тыс. км2. Сярэдняя глыб. 2734 м, найб. 5803 м. Берагі высокія, скалістыя, месцамі нізінныя дэльтавыя, парэзаныя залівамі і бухтамі. Найб. залівы: Адэнскі на З (злучаецца Ба-б-эль-Мандэбскім пралівам з Чырвоным м.), Аманскі на ПнЗ (злучаецца Армузскім пралівам з Персідскім залівам), Кач і Камбейскі на ПнУ. Найб. а-вы: Сакотра і Лакадыўскія. У Аравійскае мора ўпадае р. Інд. Рэльеф дна выраўнаваны, агульны нахіл з Пн на Пд; на З падводны хр. Мары. Клімат трапічны мусонны. Частыя тайфуны. Сярэдняя т-ра вады на паверхні зімой 22—27 °С летам 23—28 °С. Салёнасць 35,8—36,57 о/оо. Прылівы паўсутачныя (да 5,1 м). Фауна: дзюгонь, лятучыя рыбы, тунец, меч-рыба, паўд. селядзец, рыфавыя рыбы, паруснікі і інш. Гал. парты: Бамбей (Індыя), Карачы (Пакістан), Адэн (Йемен). З.А.Андрыеўская. с. 448
АРАВІ́ЙСКАЯ КАТЛАВІ́НА , падводная катлавіна на ПнЗ Індыйскага ак. паміж Аравійска-Індыйскім хрыбтом і паўн. часткай Цэнтр. Індыйскага хрыбта. Даўж. 2500 км, шыр. да 1500 км. Пераважная глыб. 4000 м, найб. — 5803 м (упадзіна на Пд). Значная частка Аравійскай катлавіны — конус вынасу р. Інд; у зах. частцы — падводная гара МДУ (глыб. над ёй — 2758 м). Грунт — фарамініферавы глей і чырв. гліна. с. 448
АРАВІ́ЙСКАЯ ПУСТЫ́НЯ , на ПнУ Афрыкі (частка Сахары), у Егіпце, паміж далінай р.Ніл і Чырвоным морам. На Пд (22° паўн. ш.) злучаецца з Нубійскай пустыняй. У рэльефе пераважаюць друзаватыя, пясчанікавыя і вапняковыя плато выш. да 500 м, якія паступова ўздымаюцца з З на У. Уздоўж Чырвонага м. цягнецца крышт. хр. Этбай (выш. да 2184 м, Шаіб-эль-Банат). Карысныя выкапні: нафта, волава, фасфарыты, буд. камень. Клімат трапічны пустынны, гарачы. Сярэдняя т-ра студз. 15 °С, ліп. 30 °С, ападкаў да 100 мм за год. Дажджы не выпадаюць многія гады. Характэрны сухія рэчышчы (вадзі). Падземны сцёк, які захоўваецца круглы год, падтрымлівае ў далінах разрэджаную ксерафітавую і злакава-хмызняковую расліннасць; трапляюцца асобныя дрэвы (акацыі, тамарыскі, фінікавая пальма і інш.). Жывёльны свет: шматлікія грызуны, антылопы, гіены, шакалы, паўзуны. Насельніцтва рэдкае. Качавая жывёлагадоўля (козы, авечкі, вярблюды). У аазісах — земляробства. М.В.Лаўрыновіч. с. 448
АРАВІ́ЙСКІ АРТЭЗІЯ́НСКІ БАСЕ́ЙН , размешчаны на аднайм. паўвостраве, займае б. ч. тэр. Саудаўскай Аравіі. Пл. каля 1500 тыс. км2. Прымеркаваны да Аравійскай пліты з дакембрыйскім фундаментам. Асн. ваданосныя комплексы звязаны з палеазойскімі, мезазойскімі, палеагенавымі і неагенавымі адкладамі. Дэбіты свідравін 0,1—79 л/с і больш (у аазісе Эль-Хаса 227 л/с), крыніц 0,5—528 л/с (некаторыя фантануюць). Мінералізацыя вады 1—5,5 г/л. Рэсурсы падземных водаў папаўняюцца пераважна ад інфільтрацыі атм. ападкаў і кандэнсацыі вільгаці. Воды басейна выкарыстоўваюць на забеспячэнне нас. пунктаў, прамысловасці, на арашэнне. с. 448
АРАВІ́ЙСКІ ПАЎВО́СТРАЎ , Аравія (ад стараж.-яўр. араба пустыня), на ПдЗ Азіі, самы вялікі на зямным шары. Пл. каля 2730 тыс. км2. Працягласць з ПнЗ на ПдУ 2700 км. Абмываецца на З Чырвоным м., на Пд Адэнскім залівам і Аравійскім м., на У Аманскім і Персідскім залівамі. Мяжу на Пн звычайна праводзяць па 30° паўн. шыраты. Паверхня Аравійскага паўвострава — плато з узвышанымі зах. і паўд. ўскраінамі (пераважныя выш. 1000—2000 м), размешчанае на Аравійскім шчыце. Найб. высокія горныя вобласці на ПдЗ — горы Хіджаз і Йеменскія (выш. 3600 м, г. Эн-Набі-Шаіб) і на ПдУ Асманскія горы (выш. 3353 м, г. Шаме). Уздоўж зах. берага нізіна Тыхама, уздоўж усх. — Эль-Хаса. На Пн пясчаныя пустыні Вял. Нефуд, М. Нефуд, на Пд пустыня Руб-Эль-Халі. Фундамент Аравійскага паўвострава складзены са стараж. крышт. парод (архейскія сланцы і граніты) і ўкрыты на Пн і У мезазойскімі, палеагенавымі і неагенавымі вапнякамі і пясчанікамі. Карысныя выкапні: буйныя радовішчы нафты (гл. Персідскага заліва нафтагазаносны басейн), золата, жал. і поліметалічныя руды, кухонная соль, буд. матэрыялы. Клімат на Пн субтрапічны, на Пд трапічны, сухі. Сярэднія т-ры студз. ад 7 °С на Пн да 24 °С на Пд, ліп. адпаведна 25 і 30 °С (самы цёплы — чэрв., максімум да 55 °С). Ападкаў на раўнінах каля 100 мм, у гарах Йемена 500 мм за год (індыйскі мусон). Малы сцёк, рэдкая сетка рэк і азёраў, сухія рэчышчы — вадзі. Вял. роля належыць падземным водам і карставым крыніцам. Пастаянныя вадасцёкі на Пд і ПдЗ — рэкі Масіла, Тыбан і інш. Большая ч. тэрыторыі — зона пустыняў і паўпустыняў. На прымітыўных шэразёмах жорсткая падушкападобная паўхмызняковая расліннасць (вярблюджая калючка, палын, салянкі, ахіла), шматгадовыя травы (арыстыда, астрагал), пашыраны перакаці-поле, іерыхонская ружа, лішайнік манна; па схілах гор лістападобныя лясы з дробным лісцем (акацыі, мімозы, друр-джуп, трапляюцца кактусападобныя малачаі); на ПдУ — саванны. У рэдкіх аазісах — фінікавая пальма, садавіна, бавоўнік. Жывёльны свет: антылопы, газелі, дзікі кот, шакалы, гіены, ліс фянёк, бабуіны, гамадрылы, сабакападобныя малпы; з птушак — арлы, ястрабы, сокалы, на ўзбярэжжах — фламінга, пеліканы, чаплі; паўзуны — рагатая гадзюка, гюрза, кобра, хамелеоны. На тэр. Аравійскага паўвострава дзяржавы Саудаўская Аравія, Йемен, Аман, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Кувейт, частка Ірака і Іарданіі. М.В.Лаўрыновіч. с. 448
АРАВІ́ЙСКІ ШЧЫТ , гл. Нубійска-Аравійскі шчыт. с. 449
АРАГАНІ́Т [ад назвы гіст. вобл. Арагон у Іспаніі), мінерал класа карбанатаў, Са[СО3]. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі ігольчастыя, агрэгаты валакністыя, слупкаватыя, каралападобныя («жалезныя кветкі») і інш. Бясколерны, белы, шэры, сіні, фіялетавы да чорнага. Празрысты да паўпразрыстага. Бляск шкляны. Цв. 3,5—4. Шчыльн. каля 3,0 г/см3. Разнавіднасць: канхіт — частка перламутравага слоя ракавін малюскаў і жэмчугу. Паходжанне гідратэрмальнае і гіпергеннае. Адкладваецца гарачымі крыніцамі і гейзерамі, у міндалінах базальтаў і інш. Афарбаваныя, прасвечвальныя разнавіднасці арганіту (мармуровы онікс) — вырабныя камяні. с. 449
АРАГА́Ц (арм.), Алагёз (цюрк.), найвышэйшая вяршыня Армянскага нагор’я, у Арменіі. Выш. 4090 м. Патухлы вулкан, кратэр якога стаў ледавіковым цыркам. Складзены з лаваў і туфаў. Ёсць невял. ледавікі. На схілах стэпы з нагорнымі ксерафітамі. Горныя пашы. Па паўд. схіле Бюраканская астрафіз. абсерваторыя; рэшткі сярэдневяковай крэпасці Анберд. с. 449
АРАГЕ́Н (ад грэч. oros гара + genos паходжанне), геалагічны тэрмін, уведзены аўстр. геолагам Л.Коберам (1921) для азначэння заключнай стадыі развіцця тэктанічна рухомых зон зямной кары — геасінкліналяў, складкавае горнае ўтварэнне, што ўзнікае на месцы геасінклінальнай сістэмы на позніх стадыях яе эвалюцыі. с. 449
АРАГЕНЕ́З у біялогіі, тое, што Арамарфоз. с. 449
АРАГЕНЕ́З (ад грэч. oros гара + ...генез) у геалогіі, тое, што Гораўтварэнне. с. 449
АРАГО́ (Arago) Дамінік Франсуа (26.2.1786—2.10.1853), французскі астраном, фізік і паліт. дзеяч. Чл. Парыжскай АН (1809). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы, дзе ў 1809—31 праф., з 1830 неадменны сакратар Парыжскай АН і дырэктар Парыжскай астр. абсерваторыі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1848 у складзе Часовага ўрада. Навук. працы па астраноміі, оптыцы, эл.-магнетызму, метэаралогіі, фіз. геаграфіі. Ініцыятар даследаванняў, якія прывялі да адкрыцця Нептуна, атрымання першых фатаграфій Сонца. с. 449
АРАГО́Н (Aragón), аўтаномная вобласць на ПнУ Іспаніі, на мяжы з Францыяй. Пл. 47,7 тыс. км2, нас. 1,2 млн. чал. (1991). Адм. ц. — г. Сарагоса. Буйныя гарады Уэска і Тэруэль. Уключае правінцыі Сарагоса, Тэруэль і Уэска. Займае Арагонскую раўніну ў бас. р. Эбра. Акаймавана Пірэнейскімі (пік Анета, 3404 м), Іберыйскімі, Кантабрыйскімі і Каталонскімі гарамі. Клімат міжземнаморскі, засушлівы. Сярэднія т-ры студз. 4—8 °С, ліп. 20—24 °С. Ападкаў 350 мм за год. Эканоміка агр.-прамысловая. Земляробства пераважна арашальнае ў даліне р. Эбра. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, кукурузу, цукр. буракі, шафран, садавіну, агародніну, вінаград, міндаль, масліны, на паліўных землях — рыс, тытунь, траву альфа. Гадуюць авечак, козаў. Здабыча бурага вугалю, жал. руды. На горных рэках некалькі ГЭС, працуюць ЦЭС на бурым вугалі. Прамысловасць: чорная і каляровая металургія, маш.-буд. (трансп. і с.-г. машыны), металаапр., электратэхн., хім., цэментная, шкляная, папяровая, тэкст., харч., гарбарна-абутковая. Чыг. і аўтамаб. транспарт, нафта- і газаправоды, у Сарагосе міжнар. аэрапорт.
У 9 ст. ў ходзе Рэканкісты засн. графства Арагон. На пач. 11 ст. тэр. Арагоны далучана да каралеўства Навара, у 1035 самастойнае каралеўства, якое на аснове асабістай уніі аб’ядналася ў 1137 з Барселонскім графствам. У 1164 графы Барселоны сталі каралямі і ўключылі ў Арагон усе землі Каталоніі. У 13—15 ст. Арагон адваяваў у маўраў Балеарскія а-вы, Валенсію, Сіцылію, Сардзінію, Неапалітанскае каралеўства. У 1479 каралеўства Арагон з Кастыліяй аб’ядналіся ў адзіную дзяржаву — Іспанію. У 1978 Арагон атрымаў аўтаномію. Ф.С.Фешчанка. с. 449
АРАГО́Н (Aragon) Луі (3.10.1897, Парыж — 24.12.1982), французскі пісьменнік, паліт. дзеяч. Чл. Ганкураўскай акадэміі. Ганаровы д-р Маскоўскага і Пражскага ун-таў (1966). З 1915 вучыўся на мед. ф-це ў Парыжы. Удзельнік 1-й сусв. вайны, грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—39, у 2-ю сусв. вайну — франц. Руху Супраціўлення. Раннія творы напісаны ў духу дадаізму (зб. вершаў «Феерверк», 1920; раман «Анісе, ці Панарама», 1921) і сюррэалізму (раман «Парыжскі селянін», 1926). На пачатку 1930-х г. перайшоў на пазіцыі рэалізму: зб-кі вершаў «Ура, Урал!» (1934), «Нож у сэрца» (1941), «Вочы Эльзы» (1942), цыкл раманаў «Рэальны свет» (1934—51), раман-эпапея «Камуністы» (т. 1—6, 1949—51, апошняя рэд. 1967—68), гіст. раман «Перадвелікодны тыдзень» (1958). Эпічны размах у спалучэнні з лірычнасцю і філас. роздумам характэрныя для раманаў «Пагібель усур’ёз» (1965), «Бланш, ці Забыццё» (1967), «Тэатр-раман» (1974). Апавяданні розных гадоў склалі зб. «Салгаць — праўду сказаць» (1980). У кн. «Савецкія літаратуры» (1955) Арагон уключыў раздзел пра бел. л-ру. Пераклаў на франц. мову вершы «А хто там ідзе?», «Я не паэта», урыўкі з паэмы «Над ракою Арэсай» Я.Купалы, верш П.Броўкі. Творы Арагона на бел. мову перакладалі Э.Агняцвет, Р.Барадулін, З.Колас, С.Ліхадзіеўскі, Н.Мацяш.
Тв.: Choix de poèmes. Moscou, 1959; Бел. пер. — Базельскія званы. Мн., 1937; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—11. М., 1957—61; Поэзия. М., 1980.
Літ.: Балашова Т.В. Творчество Арагона. М., 1964. с. 449
АРАГО́НСКАЯ РАЎНІ́НА , міжгорная раўніна на ПнУ Пірэнейскага п-ва, у Іспаніі, паміж Пірэнеямі, Іберыйскімі і Каталонскімі гарамі. Даўж. каля 300 км, шыр. да 120 км. Паверхня — узгорыстая раўніна выш. да 250 м, паблізу гор да 500—700 м. З ПнЗ на ПдУ па Аравійскай раўніне цячэ р. Эбра. Клімат субтрапічны кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. 8 °С, ліп. 24 °С. Ападкаў 300—500 мм за год. Пераважае сухі стэп (расліннасць тыпу гарыга), месцамі паўпустыня. Даліна р. Эбра шчыльна заселена. На Аравійскай раўніне — г. Сарагоса. с. 450
АРАГРА́ФІЯ (ад грэч. oros гара + ...графія), раздзел геамарфалогіі, які вывучае ўзаемнае размяшчэнне хрыбтоў, узвышшаў, рачных далін, катлавін і інш. формаў рэльефу, займаецца таксама іх класіфікацыяй па знешніх прыкметах (памеры, вышыня, напрамак) незалежна ад паходжання. с. 450
АРАГУА́Я (Araguaia, Araguaya), рака ў Бразіліі, левы прыток р. Такантынс (сістэма р. Амазонка). Даўж. 2630 км, пл. бас. каля 370 тыс. км2. Пачынаецца на паўд.-зах. ускраіне Бразільскага пласкагор’я, цячэ па ім з Пд на Пн, у сярэднім цячэнні разгаліноўваецца на 2 рукавы, утварае самы буйны рачны в-аў Бананал (даўж. больш за 300 км, шыр. 75 км). У нізоўі — парогі. Паўнаводная ў перыяд дажджоў (з ліст. да сакавіка). Сярэдні расход вады каля 8,5 тыс. м3/с. Суднаходная (у сярэднім цячэнні) на працягу 1300 км. с. 450
АРА́Д (Arad), горад на З Румыніі. Адм. ц. жудэца Арад. 191 тыс. ж. (1989). На р. Мурэш. Трансп. вузел. Машынабудаванне (вагона- і станкабудаванне), хім. (вытв-сць азотных угнаенняў), дрэваапр., тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, харч. прам-сць. У час рэвалюцыі 1848—49 у Арадзе часова знаходзіўся ўрад Л.Кошута. с. 450
АРА́ДЗЯ (Oradea), горад на ПнЗ Румыніі. Адм. ц. жудэца Біхар. На Сярэднедунайскай нізіне, у даліне р. Крышул-Рэпедэ, 214 тыс. ж. (1986). Чыг. вузел. Машынабудаванне (у т.л. станкабудаванне), хім.-фармацэўтычная, мэблевая, тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, харч., паліграф. прам-сць. Вытворчасць гліназёму, буд. матэрыялаў. с. 450
АРАДУ́Р-СЮР-ГЛАН (Oradour-sur-Glane), пасёлак у Францыі ў дэпартаменце Верхняя В’ена. У 2-ю сусв. вайну 10.6.1944 поўнасцю знішчаны гітлераўцамі разам з яго жыхарамі (каля 1 тыс. чал.). Руіны Арадур-сюр-Глана захаваны як гіст. сведчанне фаш. варварства, пасля вайны недалёка ад Арадур-сюр-Глана пабудаваны новы пасёлак. с. 450
АРАКАЖУ́ (Aracajú), горад на У Бразіліі. Адм. ц. штата Сержыпі. Засн. ў 1855. 418 тыс. ж. (1990). Міжнар. аэрапорт, чыг. станцыя. Цукр., тэкст., гарбарная прам-сць. Порт у вусці р. Сержыпі (вываз цукру, бавоўны, драўніны, сырых скур). Ун-т. с. 450
АРАКА́НСКІЯ ГОРЫ , Ракхайн, Аракан-Йома, горы на З п-ва Індакітай, у М’янме. Працягласць каля 800 км. Выш. да 3053 м (г. Вікторыя). Сярэдневышынныя складкава-глыбавыя горы, утвораныя ў альпійскую складкавасць. Паралельныя мерыдыянальныя хрыбты з вострымі і стромкімі схіламі, падзеленыя эразійна-тэктанічнымі далінамі на Пн, пераходзяць на Пд у нізкагорныя ланцугі пакатых узвышшаў выш. 150—200 м. Складзены са сланцаў, кварцытаў, пясчанікаў, па перыферыі — з асадкавых парод. Карысныя выкапні: волава, вальфрам, свінец, золата, серабро, каштоўныя камяні. Наветраныя зах. схілы ўкрыты вільготнымі трапічнымі вечназялёнымі лясамі, падветраныя ўсх. — мусоннымі лістападнымі, на выш. 1000 м і больш — вечназялёнымі дубовымі і хваёвымі лясамі. с. 450
АРА́КІ Садао (26.5.1877—2.11.1966), японскі дзярж. і паліт. дзеяч, генерал (1933). У 1931—34 ваен. міністр, у 1938—39 міністр асветы. Адзін з гал. кіраўнікоў і ідэолагаў яп. імперыял. агрэсіі і фашызацыі краіны ў 1920—40-я г. У 1948 прыгавораны Міжнар. ваен. трыбуналам у Токіо да пажыццёвага турэмнага зняволення. Вызвалены ў 1955. с. 450
АРАКІШВІ́ЛІ (Аракчыеў) Дзмітрый Ігнатавіч (23.2.1873, Уладзікаўказ — 13.8.1953), грузінскі кампазітар, музыказнавец. Нар. арт. Грузіі (1929). Акад. АН Грузіі (1950). Скончыў Маскоўскае муз.-драм. вучылішча (1901), археал. ін-т (1917). Адзін з арганізатараў нар. кансерваторыі ў Маскве (1906). Праф. і дырэктар Тбіліскай кансерваторыі (з 1921). Адзін з заснавальнікаў груз. нац. муз. школы і фалькларыстыкі, стваральнік жанру груз. класічнага раманса. Сярод твораў: адна з першых груз. опер «Паданне пра Шата Руставелі» (1919), 3 сімфоніі, хары і інш. Сабраў і апублікаваў больш за 500 груз. нар. песень і інстр. мелодый. Аўтар прац аб груз. музыцы. Дзярж. прэмія СССР 1950. с. 450
АРА́КС , рака ў Закаўказзі (вярхоўі ў Турцыі, ніжняе цячэнне ў Азербайджане); правы прыток Куры. На значным працягу па Араксе праходзіць мяжа Арменіі і Азербайджана з Турцыяй і Іранам. Даўж. 1072 км, пл. бас. 102 тыс. км2. Пачынаецца на схілах хрыбта Бінгёль, у вярхоўях цячэ ў вузкай глыбокай даліне, у сярэднім цячэнні (на Арарацкай раўніне) даліна расшыраецца, рака падзяляецца на рукавы, нізоўі на Кура-Араксінскай нізіне. Жыўленне мяшанае. Разводдзе з сак. да чэрв., дажджавыя паводкі ў ліст.— снежні. Сярэдні расход вады 285 м3/с. Штогод выносіць 16 млн. т наносаў. Выкарыстоўваецца на арашэнне. На Араксе азерб.іранскі гідратэхн. комплекс. с. 450
АРАКЧЭ́ЕЎ Аляксей Андрэевіч (4.10.1769—3.5.1834), расійскі дзярж. і ваенны дзеяч. Генерал (1807), граф, давераная асоба пры дварах Паўла І і Аляксандра І. З 1808 ваен. міністр, з 1810 старшыня ваен. дэпартамента Дзярж. савета. Ролю вышэйшай дзярж. установы набыла ўласная яго імператарскай вялікасці канцылярыя, якой у 1812—25 кіраваў Аракчэеў. З 1815 меў вызначальны ўплыў на Аляксандра І. Праводзіў рэакц. палітыку паліцэйскага дэспатызму і грубай ваен. сілы (гл. Аракчэеўшчына). с. 450
АРАКЧЭ́ЕЎ Барыс Уладзіміравіч (н. 19.4.1926, в. Турбанава Брэйтаўскага р-на Яраслаўскай вобл.), бел. жывапісец, педагог. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1959). З 1971 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе ў станковым жывапісе. Яго творчасці ўласцівы жыццесцвярджальнасць, экспрэсіўная жывапісна-пластычная мова, кампазіцыйная завершанасць. Асн. работы: «Этапы вялікага шляху» (1959), серыя «Брэсцкая крэпасць» (1961—70), «Хлеб» (1969), «Гродзенскія гусары каля Полацка» (1995) і інш. Аўтар пейзажных кампазіцый: «Сакавік» (1964), «На сплаве» (1973), «Стары млын у Манькавічах» (1981), «Народныя песні» (1982), «Зямля заслаўская» (1985), «Ф.Скарына» (1990), «З думкай аб родных нівах. М.Багдановіч» (1991), «Вечар у Жыровічах» (1993). Адзін з аўтараў дыярамы «Мінскі кацёл» (1971, Бел. дзярж. музей гісторыі Вял. Айч. Вайны). Г.А.Фатыхава. с. 451
АРАКЧЭ́ЕЎШЧЫНА , палітычны рэжым у Расіі ў 1815—25 (назва ад прозвішча А.А.Аракчэева). Устаноўлены для ўмацавання абсалютызму ва ўмовах пашырэння грамадскага руху пасля вайны 1812. У дзяржаве панавалі самавольства, паліцэйскі дэспатызм і дэспатычны парадак у арміі, жорстка каралася любая праява незадаволенасці. Для прадухілення рэв. руху ў гарадах размяшчаліся вайсковыя каманды. Узмацнілася памешчыцкая эксплуатацыя сялян, жорстка душыліся выступленні сялян, у т.л. ў Брэсцкім і Пружанскім пав., Мазырскім старостве. Узмацнілася рэакцыя ў галіне асветы і культуры: праследаваліся прагрэс, матэрыяліст. думка, прагрэс. навукоўцы, забаронена дзейнасць масонаў (1822), пачаліся ганенні на т-вы філаматаў і філарэтаў (1823). Метады аракчэеўшчыны захаваліся і ў перыяд царавання Мікалая І. Слова «аракчэеўшчына» стала сінонімам самавольства і паліцэйскіх метадаў кіравання. с. 451
АРА́ЛІЯ (Aralia), род кветкавых раслін сям. араліевых. 35 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі ў Цэнтр. бат. садзе АН інтрадукавана аралія маньчжурская, або чортава дрэва (А. mandshurica), разводзіцца ў садах і парках.
Невялікія дрэвы або кусты і высокія травы Сцябло густа ўкрытае вострымі калючкамі. Лісце няпарнаперыстае, на доўгіх чаранках. Кветкі дробныя, жоўта-белыя, сабраныя ў мяцёлчатыя суквецці. Плод — ягадападобная касцянка. Дэкар., харч. расліна. У каранях ёсць эфірны алей, смолы, сапаніны, вітаміны С, В, В1; настой з іх ужываецца як танізоўны сродак (сурагат жэньшэню). с. 451
АРА́Л-ПАЙГАМБА́Р , запаведнік ва Узбекістане. Размешчаны на аднайм. пясчаным востраве (даўж. каля 8 км, шыр. каля 5 км) у рэчышчы Амудар’і каля г. Тэрмез у Сурхандар’інскай вобл. Пл. больш за 3 тыс. га, у т.л. 964 га пад лесам, 6 га — вадаёмы. Засн. ў 1960 з мэтай аховы і вывучэння прыродных комплексаў тугайных лясоў (туранга, лох, тамарыск) і чарацяных зараснікаў, а таксама для аднаўлення папуляцыі бухарскага аленя. Пашыраны індыйскі пласціністазубы пацук, заяц-пясчанік, дзік, шакал, у паўд. пустыннай частцы в-ва — сярэднеазіяцкая чарапаха, шэры варан, туранская гюрза, стэпавая агама, з птушак — чаплі, крыжанка, шэрая гусь, змеяед, чорны грыф, валасянкі, звычайны ляляк і інш. с. 451
АРАЛСО́Р , бяссцёкавае горка-салёнае возера ў Казахстане, на Прыкаспійскай нізіне. Пл. 101 км2. Паклады саляноснай гразі — хакі. Здабыча солі. с. 451
АРА́ЛЬСКАЕ МО́РА , Арал (цюрк. арал — востраў), бяссцёкавае салёнае возера-мора ў Туранскай нізіне, на тэр. Казахстана і Узбекістана. Чацвёртае ў свеце возера па велічыні. Пл. 40 тыс. км2 (у т.л. т. зв. Вялікага м. 37 тыс. км2). Пераважныя глыб. 20—25 м, найб. 61 м. Паўн. бераг у асн. стромкі, зах. — высокі (да 250 м), абрывісты, паўд. і ўсх. берагі нізінныя. Больш як 300 а-воў (найб. Кокарал, Барсакельмес, Адраджэння). Упадаюць рэкі Амудар’я і Сырдар’я. Т-ра вады на паверхні летам 26—30 °С, зімой ад -2 да +2 °С. Ледастаў 4—5 мес, у суровыя зімы мора цалкам замярзае. З 1960-х г. узровень Аральскага мора інтэнсіўна паніжаецца з-за ўзмоцненага расходу водаў Амудар’і і Сырдар’і на ірыгацыю. У 1980-я г. рачны сцёк складаў некалькі кубічных кіламетраў у год (пры 65 км3/год да 1960-х г.), воды Сырдар’і, у асобныя гады і Амудар’і, не даходзяць да мора. Узровень Аральскага мора да 1987 панізіўся амаль на 13 м, акваторыя скарацілася на 1/3. Адбылося аддзяленне меншай паўн.-ўсх. часткі Аральскага мора (Малое м.) пл. 3 тыс. км2. Салёнасць павялічылася з 10 о/оо да 27— 30 о/оо, воды моцна забруджаны с.-г. хімікатамі. На сухіх абшарах б. марскога дна ўзнікла пустыня Аралкум пл. 2,6 млн. га. Уздоўж марскога ўзбярэжжа працягнуліся ўзгоркі соды і сульфату магнію, якія разносяцца вятрамі і забруджваюць вял. плошчы. Рыбны промысел і марскія трансп. перавозкі спынены. Адбываюцца разбурэнне сацыяльна-эканам. структуры гасп. комплексу Прыаралля, збядненне прыродных рэсурсаў, пагаршаюцца ўмовы жыцця і здароўя насельніцтва. Аральскае мора ператварылася ў зону экалагічнага бедства. В.П.Кісель. с. 451
АРА́М , у армянскім эпасе — герой, продак армян, які абараняў межы арм. зямель, уступаў у барацьбу з Мідыяй, Асірыяй і Кападокіяй. Іншыя народы яго імем называюць краіну армян: грэкі — Армен, іранцы і сірыйцы — Армені. с. 451
АРАМА́ЗД , у армянскай міфалогіі вярхоўнае бажаство, тварэц неба і зямлі, бог урадлівасці. Яго эпітэт — «ары» (мужны). Гал. свяцілішча Арамазд было ў культавым цэнтры стараж. Арменіі Ані (сучасны Камах на тэр. Турцыі). с. 451
АРАМАРФО́З (ад грэч. airō падымаю + morphōsis узор, форма), анагенез, арагенез, морфафізіялагічны прагрэс, эвалюцыйнае пераўтварэнне марфалагічнай структуры і функцый арганізма, у выніку якога ён падымаецца на прынцыпова новую, больш прагрэсіўную ступень развіцця; адзін з асн. кірункаў біял. прагрэсу. Тэрмін увёў рус. вучоны А.М.Северцаў (1920). Арамарфоз садзейнічае высокай жыццяздольнасці арганізма, павышэнню ўзроўню абмену рэчываў, развівае больш актыўныя спосабы барацьбы за існаванне і інш. Магчымасці арамарфозу рэалізуюцца ў працэсе развіцця ідыяадаптацый і інш. больш вузкіх прыстасаванняў, на базе якіх могуць фарміравацца новыя арамармозы. Напр., лёгкія для кісцяпёрых рыб (продкаў наземных пазваночных) былі ідыяадаптацыяй, што давала ім магчымасць існаваць у вадаёмах з паніжанай колькасцю растворанага кіслароду. Для іх патомкаў (наземных пазваночных) арамарфозам стала ўдасканаленне лёгачнага дыхання. Якасны скачок арамарфозу адбыўся пры пераходзе ад рэптыліяпадобных да млекакормячых: чатырохкамернае сэрца, унутрывантробны тып развіцця, узнікненне пёравага, валасянога покрыва і інш. с. 451
АРАМАТЫЗА́ЦЫЯ , 1) у нафтахіміі — перапрацоўка нафты, нафтапрадуктаў для павелічэння ў іх колькасці араматычных вуглевадародаў (бензолу і яго гамолагаў). Адбываецца за кошт ператварэння ацыклічных вуглевадародаў у цыклічныя, ізамерызацыі і дэгідрыравання нафтэнаў у розных працэсах перапрацоўкі нафты і яе фракцый (крэкінг, рыформінг, піроліз). Выкарыстоўваецца ў вытв-сці высокаактанавага паліва і чыстых араматычных вуглевадародаў. 2) У харчовай прамысловасці — увядзенне араматычных рэчываў у харч. прадукты і напіткі для павелічэння іх духмянасці і паляпшэння смаку. Праводзіцца з дапамогай натуральных (атрыманыя з эфіраалейных культур) і сінт. (духмяныя харч. эсенцыі) рэчываў. с. 451
АРАМАТЫ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ , цыклічныя арган. злучэнні, атамы якіх ствараюць адзіную спалучаную (араматычную) сістэму сувязяў. Назва ад прыемнага паху першых адкрытых такіх злучэнняў.
У вузкім сэнсе да араматычных злучэнняў адносяць толькі бензольныя злучэнні: араматычныя вуглевадароды (арэны), напр. бензол, талуол, стырол, бі-, тры- і поліцыклічныя злучэнні, пабудаваныя з бензольных ядраў, напр. нафталін, антрацэн, і іх вытворныя (галагензмяшчальныя, аміны, нітразлучэнні, фенолы і інш.). Фіз. і хім. асаблівасці араматычных злучэнняў звязаны з існаваннем у іх замкнёнай электроннай абалонкі з π-электронаў. У параўнанні з ненасычанымі злучэннямі яны больш устойлівыя, удзельнічаюць пераважна ў рэакцыях замяшчэння і захоўваюць араматычную сістэму сувязяў. У шырокім сэнсе да араматычных злучэнняў адносяць таксама гетэрацыклічныя электронныя аналагі бензолу (пірыдзін, пірол, фуран, тыяфен), небензоідныя злучэнні тыпу азуленаў, баразолу, ферацэну і інш. Асн. крыніца араматычных злучэнняў — прадукты каксавання каменнага вугалю, перапрацоўкі нафты (гл. Араматызацыя). Араматычныя злучэнні — прадукты прамысл. арган. сінтэзу (палімеры, фарбавальнікі, лекавыя сродкі, выбуховыя рэчывы). с. 452
АРАМЕ́І , арамейцы, качавыя семіцкія плямёны, выхадцы з Аравіі. Упершыню ўпамінаюцца ў сярэдзіне 3-га тыс. да н. э. У 14 ст. да н. э. трапілі ў Сірыйскую пустыню і на сярэдні Еўфрат, на мяжы 12—11 ст. да н. э. засялялі амаль усю Пярэднюю Азію. У асобных месцах (на У ад р. Іардан і інш.) арамеі сталі весці аселае жыццё. Арамейская мова да пач. н. э. стала асн. гутарковай мовай у Пярэдняй Азіі. Патомкі арамеяў — сучасныя асірыйцы. с. 452
АРАМЕ́ЙСКАЕ ПІСЬМО́ , складовае пісьмо кансанантнага тыпу. Узнікла на пач. 1-га тыс. да н. э. на аснове фінікійскага пісьма; фармальна — спрошчаная (курсіўная) яго форма. Алфавіт складаецца з 22 знакаў, кожны абазначае склад — «зычны + галосны (або нулявы галосны)», — да якога потым дадаюцца т. зв. matres lectionis (знакі для абазначэння доўгіх і канцавых галосных). Кірунак пісьма — справа налева. Першыя пісьмовыя помнікі армейскага пісьма датуюцца 9—8 ст. да н. э. У сярэдзіне 1-га тыс. да н. э. было пашырана ў Пярэдняй Азіі (дзелавое пісьмо Асірыі і Персіі), у 4 ст. н. э. знікла. Аснова большасці пісьмовых сістэм Пярэдняй і Цэнтр. Азіі. А.А.Кожынава. с. 452
АРАМЕ́ЙСКАЯ МО́ВА , адна з семіцкіх моў. У 14—11 ст. да н. э. арамеі сяліліся ў Сірыі і Месапатаміі, адкуль арамейская мова распаўсюдзілася на ўвесь Б. Усход. Стараж. пісьмовыя помнікі датуюцца 9—8 ст. да н. э. У 7—4 ст. да н. э. арамейская мова — міжнародная мова Б. і Сярэдняга Усходу. На ёй напісаны асобныя часткі Бібліі і Талмуда. Складалася са шматлікіх дыялектаў, у т.л. стараарамейскіх пальмірскага і набатэйскага, мандэйскага (мовы рэліг. кніг мандэйцаў 3—8 ст.), эдэскага, на аснове якога ўзнікла сірыйская, а пазней новасірыйская (асірыйская) мова. Пасля арабскіх заваяванняў паступова выцясняецца арабскай мовай. Некаторыя дыялекты арамейскай мовы ўжываюцца толькі ў асобных рэгіёнах Сірыі, Паўн. Месапатаміі, Ірака і Ірана. Л.М.Ляшчова. с. 452
АРА́МКА , гл. Арабска-Амерыканская нафтавая кампанія. с. 452
АРА́Н , арабская назва тэр. Албаніі Каўказскай. У пісьмовых крыніцах гэта назва сустракаецца з 6 ст., у 9—10 ст. так называлася пераважна стэпавая зона міжрэчча Куры і Аракса (сучасны Мільскі стэп) з гарадамі Барда, Ганджа і Байлакан. с. 452
АРА́Н , горад на ПнЗ Алжыра. Адм. ц. вілаі Аран. 590 тыс. ж. (1987). Буйны трансп. і гандл. цэнтр. Порт на Міжземным м. (гандаль віном, збожжам, воўнай, агароднінай, травой альфа). Харч., харчасмакавая (у т.л. тытунёвая), тэкст., абутковая, металаапр., хім., металургічная, цэментная прам-сць. Рамёствы. Ун-т. Музей ісламскага мастацтва. Крэпасць Санта-Крус (16 ст.), мячэць (18 ст.). Засн. каля 903. Месца высадкі саюзнага войска ў 2-ю сусв. вайну; былая франц. ваен.-марская база. с. 452
АРАНГУТА́Н (Pongo), род чалавекападобных малпаў сям. пангідаў атр. прыматаў. Адзіны від — арангутан звычайны (Р. pygmaeus). Жыве ў забалочаных трапічных лясах а-воў Суматра і Калімантан.
Рост самцоў да 1,5 м, маса да 200 кг, самкі значна меншыя. Склад цела масіўны. Заднія канечнасці кароткія, пярэднія доўгія з размахам да 2,25 м. Вельмі развітая мускулатура. Цела ўкрытае рэдкімі валасамі чырвонакарычневага колеру, на плячах даўж. валасоў да 40 см. Жывуць на дрэвах, дзе будуюць гнёзды. Кормяцца пладамі (найчасцей дурыяну), птушанятамі, яйкамі. Нараджаюць 1дзіцяня масай 1,5—2 кг, якое маці корміць малаком да 3—4 гадоў. Жывуць да 30 гадоў. Колькасць невялікая. Ахоўваецца. с. 452
АРА́НЖАВАЯ (Oranje, Orange), рака на Пд Афрыкі, у Лесота, ПАР і Намібіі. Даўж. 1860 км, пл. бас. 1020 тыс. км2. Пачынаецца ў масіве Монт-а-Сурс (Драконавы горы) у Лесота пад назвай Сінку на выш. больш за 3000 м. Перасякае засушлівую вобласць. Высокі Велд, плато Кап, дзе цячэ ў цясніне. У верхнім і сярэднім цячэнні парогі і вадаспады (Аўграбіс і інш.). Апошнія 100 км цячэ па раўніне, упадае ў Атлантычны ак., утварае бар (пясчаны падводны вал). Гал. прытокі — Каледан і Вааль. Паўнаводная з ліст. да сакавіка. У межах Высокага Велда часам амаль перасыхае. Сярэдні расход вады 800 м3/с. Гадавы сцёк каля 15 км3 (моцна мяняецца па гадах). Выкарыстоўваецца на водазабеспячэнне і арашэнне (пабудаваны арашальныя сістэмы). ГЭС. На Аранжавай буйныя гарады: Алівал-Норт, Прыска, Апінгтон (ПАР). З.Я.Андрыеўская. с. 452
АРА́НЖАВАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ , Аранжавая Рэспубліка (англ. Orange Free State), правінцыя ў цэнтр. ч. Паўд.-Афрыканскай Рэспублікі. Мяжуе з прав. Капская, Трансвааль і Наталь, на ПдУ — з Лесота. Пл. 129,2 тыс. км2, нас. 1,8 млн. чал. (1985). Насельніцтва — банту і сута. Адм. ц. — г. Блумфантэйн. Аранжавая правінцыя займае ч. ўнутраных плато — на З Плато Кап, якое на У пераходзіць у Высокі Велд і Драконавы горы (выш. да 2300 м). Клімат субтрапічны, ападкаў 250—900 мм за год. Бываюць замаразкі і засухі. Рака Аранжавая з прытокамі Вааль і Каледан упадае ў Атлантычны ак., на ёй ГЭС і вадасховішчы. Здабываюць золата, уранавыя руды і алмазы. Развіты маш.-буд., металаапр., металургічная (каляровыя металы), хім., гарбарна-абутковая, харч. прам-сць. У сельскай гаспадарцы пераважае пашавая жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла, авечкі). Земляробства на багатых глебах (кукуруза, пшаніца, агародніна, тытунь, цытрусавыя). Транспарт чыг. і аўтамабільны.
Першыя сем’і афрыканераў (бураў) на тэр. Аранжавай правінцыі з’явіліся ў 1830-я г. Пераадолеўшы супраціўленне карэнных жыхароў — плямёнаў басута, яны заснавалі ў 1837 самаст. дзяржаву. У 1854 буры абвясцілі стварэнне Аранжавай Свабоднай дзяржавы. У саюзе з Трансваалем яна ўдзельнічала ў англа-бурскай вайне 1899—1902. З 1900 — брыт. калонія, у 1907 атрымала самакіраванне. З 1910 разам з трыма інш. калоніямі ў складзе Паўд.-Афрыканскага Саюза (з 1961 ПАР). с. 453
АРА́НЖАВАЯ СВАБО́ДНАЯ ДЗЯРЖА́ВА , гл. ў арт. Аранжавая правінцыя. с. 453
АРАНЖАРЭ́Я (франц. orangerie), зашклёнае памяшканне для вырошчвання зімоўкі паўд. раслін (цытрусавых, кветкавых, вечназялёных, пладова-ягадных і інш.). Аранжарэі добра асвятляюцца, маюць неабходны рэжым тэмпературы, вільготнасці і ўмовы для догляду раслін. Бываюць 1- і 2-схільныя, блочныя, ангарныя. с. 453
АРАНЖЫРО́ЎКА (франц. arranger літар. прыводзіць у парадак), 1) пералажэнне муз. твора для інш. складу выканаўцаў або для выканання на іншым, чым прадугледжана арыгіналам, інструменце (інструментах). Існуюць пералажэнні опер, сімфоній, камерных ансамбляў для фартэпіяна, радзей вакальных і інстр. твораў для аркестра. 2) Палегчанае пералажэнне муз. твора для выканання на тым самым інструменце. 3) У джазавай музыцы аранжыроўка, як правіла, элемент імправізацыі. Пад аранжыроўку для аркестра разумеюць апрацоўку муз. тэматызму, зафіксаваную ў нотным тэксце. Для невял. ансамбляў характэрна «вусная» аранжыроўка, без нотнага запісу, заснаваная на імгненнай каардынацыі намаганняў асобных выканаўцаў. І.Дз.Назіна. с. 453
АРА́НСКАЯ КУЛЬТУ́РА , іберамаўрская культура, археалагічная культура плямёнаў канца верхняга палеаліту, якія 12—10 тыс. г. таму назад насялялі ўзбярэжныя раёны Марока, Алжыра і Туніса. Назва ад стаянкі каля г. Аран (Алжыр). Для аранскай культуры характэрны крамянёвыя пласціны з прытупленым краем і прылады з адшчэпаў, сустракаюцца касцяныя шылы, долаты, каменныя падвескі, прасвідраваныя ракавіны і інш. вырабы. с. 453
АРА́НЧЫЦЫ , вёска ў Беларусі, у Ліноўскім с/с Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. За 12 км на Пд ад Пружан, 75 км ад Брэста. Чыг. станцыя на лініі Мінск—Брэст. 939 ж., 369 двароў (1995). Птушкафабрыка, збожжапрыёмнае прадпрыемства, міжраённая гандл. база, Пружанскае райаграпрамзабеспячэнне, сярэдняя школа, б-ка, клуб. Помнік архітэктуры 20 ст. — Крыжаўзвіжанская царква. с. 453
АРАНШТА́М Лазар Навумавіч (21.6.1896, г. Рамны Сумскай вобл., Украіна — 1939), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. У грамадз. вайну камісар дывізіі, інспекцыі артылерыі Чырв. Арміі. З 1924 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар ЦК КПЗБ, чл. ЦК КПП. З 1928 у СССР. З 1929 чл. РВС і нач. Палітупраўлення БВА. З 1933 нач. Палітупраўлення і нам. камандуючага Асобай Далёкаўсх. арміяй. Чл. ЦК у 1929—33 і чл. Бюро ЦК КП(б)Б у 1930—33. Чл. Цэнтр. рэвіз. Камісіі ВКП(б) у 1930—37. Чл. ЦВК БССР у 1924, 1929—34, чл. ЦВК СССР у 1929—31. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956. с. 453
АРА́НЬЕСТАД , (Oranjenstad),} горад, адм. ц. Аруба (архіпелаг М.Антыльскіх а-воў). 20 тыс. ж. (1988). Гавань. Міжнар. аэрапорт Куін Беатрыкс. Ачыстка нафты. Суднарамонтнае прадпрыемства. Турызм. с. 453
АРАРА́Т [тур. (Büyük) Aĝri Daĝi, арм. Масіс], самы высокі вулкан Армянскага нагор’я на У Турцыі каля мяжы з Арменіяй і Іранам. Два злучаныя асновамі конусы — Вялікі Арарат (выш. 5165 м) і Малы Арарат (выш. 3925 м). Складзены з базальтаў. На схілах каля 30 ледавікоў. Лічыцца месцам прычальвання Ноевага каўчэга. с. 453
АРАРА́ЦКАЯ РАЎНІ́НА , на Каўказе, па сярэднім цячэнні р. Аракс, паміж гарамі Арарат на Пд і Арагац на Пн. Б. ч. раўніны знаходзіцца ў Арменіі, меншая — у Турцыі. Даўж. 90 км, выш. 850—1000 м. Раён паліўнога земляробства (вінаград і інш. культуры). Неўзараныя ўчасткі захавалі ландшафты пераважна салянкавай паўпустыні. На Пн раўніны гарады Ерэван, Актэмберан, Эчміядзін. с. 453
АРА́СКАЯ У́НІЯ 1579 , пагадненне пра аб’яднанне валонскіх правінцый на Пд Нідэрландаў (Эно, Артуа, Дуэ), заключанае па ініцыятыве рэакц. каталіцкага дваранства. У выніку на пэўных умовах аднаўлялася ісп. панаванне над правінцыямі. Накіравана фактычна супраць нац.-выз. вайны з Іспаніяй у ходзе Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. У адказ сем рэв. правінцый на Пн Нідэрландаў заключылі Утрэхцкую унію. Аформлена 6 студз. ў Арасе (прав. Артуа); пазней да Аранскай уніі далучыліся прав. Ліль, Аршы і інш. с. 453
АРА́Т з Сікіёна (Aratos Sikyōnios; 271—213 да н. э.), дзяржаўны дзеяч Стараж. Грэцыі. Прыйшоў да ўлады ў 251, скінуўшы тырана г. Сікіён. Дамогся ўключэння горада ў Ахейскі саюз. З 245 больш як 17 разоў выбіраўся стратэгам (кіраўніком) саюза, які пры ім дасягнуў росквіту і стаў незалежны ад Македоніі. У 224 уступіў у саюз з Антыгонам ІІІ Дасанам супраць Спарты. У 221 саюзнікі перамаглі спартанцаў, але Ахейскі саюз зноў трапіў у залежнасць ад Македоніі. Аўтар запісак (не захаваліся), якія былі выкарыстаны ў працах Палібія і Плутарха. с. 453
АРАТА́ЛТ , у старажытнаарабскай міфалогіі адно з галоўных божастваў. Герадот лічыць Араталта і багіню Алат адзінымі багамі, якіх шанавалі арабы, атаясамліваючы Араталта з Дыянісам. с. 454
АРА́ТАРСКАЯ ПРО́ЗА , помнікі красамоўства, а таксама літаратурныя творы, напісаныя ў прамоўніцкім стылі. Найб. росквіту дасягнула ў Грэцыі (5—4 ст. да н. э.) і Рыме (1 ст. да н. э.), дзе выпрацавана тэорыя аратарскага мастацтва — рыторыка. Узоры класічнага красамоўства — прамовы Цыцэрона, буйнейшага тэарэтыка і практыка аратарскай прозы. У перыяд сярэднявечча мела пераважна царкоўна-рэліг. характар. Эпоха Адраджэння садзейнічала развіццю свецкай аратарскай прозы. На Беларусі першыя выдатныя прадстаўнікі царк. красамоўства Іларыён і Кірыла Тураўскі. Жанравую сувязь з аратарскай прозай мае «Слова пра паход Ігараў». У 16—17 ст. у перыяд рэліг. палемікі бытавалі «слова», прамова, казанне, пропаведзь. Развіццю аратарскай прозы садзейнічалі і арацыі. Выдатным прамоўцам быў грамадска-паліт. дзеяч і дыпламат Л.Сапега (прамова на Варшаўскім сейме 1588). Сярод прадстаўнікоў бел. царк. красамоўства вылучаліся Л.Карповіч, М.Сматрыцкі і Сімяон Полацкі. У 17—18 ст. на Беларусі з’явіліся гумарыстычна-парадыйныя і сатыр. творы, складзеныя ў прамоўніцкім стылі («Прамова Мялешкі», «Прамова русіна», Жыровіцкія арацыі і інш.). У стылі прамоў напісаны публіцыст. маналогі, «словы» да чытачоў К.Каліноўскага ў газ. «Мужыцкая праўда». У аратарскай прозе 20 ст. пакінуў след сваімі палкімі прамовамі ў польскім сейме Б.Тарашкевіч, які выступаў у абарону нац. і сац. правоў працоўных Зах. Беларусі. Цесна звязаныя з надзённымі праблемамі грамадскага жыцця творы аратарскай прозы — каштоўная крыніца ведаў пра культ. і гіст. мінулае краіны. В.А.Чамярыцкі. с. 454
АРАТО́РЫЯ (італьян. oratorio ад лац. oro гавару, малю), буйная шматчасткавая кампазіцыя для спевакоў-салістаў (часам чытальніка), хору і сімф. аркестра пераважна эпіка-драм. характару, прызначаная для канцэртнага выканання. Мае агульныя рысы з операй (сюжэт, наяўнасць арый, рэчытатываў, ансамбляў, хароў), адрозніваецца ад яе адсутнасцю акцёрскай ігры, дэкарацый (як выключэнне бываюць сцэнічныя араторыі), перавагай апавядальнасці над драм. дзеяннем. У параўнанні з кантатай мае большыя памеры, ярка выражаную сюжэтную аснову.
Зарадзілася на мяжы 16—17 ст. ў Італіі. Напачатку араторыі пісалі на біблейскія, евангельскія або ант. сюжэты. Росквіт жанру ў 18 ст. звязаны з творчасцю Г.Ф.Гендэля, які стварыў класічны тып манум. героіка-эпічнай араторыі, і І.С.Баха, чые пасіёны (страсці) насычаны глыбокім філас. зместам. Пад уплывам асаблівасцяў розных нац. культур араторыя мадыфікавалася. Адбывалася яе сімфанізацыя (кампазітары венскай класічнай школы) або лірызацыя (кампазітары-рамантыкі). У 20 ст. адрадзілася цікавасць да араторыі, якая інтэнсіўна збліжаецца з операй, кантатай, сімфоніяй.
У бел. музыцы першыя араторыі створаны ў 1930-я г. (блізкая да араторыі вак.-сімф. паэма «Над ракою Арэсай» М.Аладава, незакончаная араторыя «Вызваленне» Я.Цікоцкага). У 1960-я г. напісаны араторыі «Песня пра Кубу» С.Картэса, «Званы» Я.Глебава, «Мы — беларусы» К.Цесакова, першая камерная араторыя «Песні Хірасімы» (для чытальніка, салістаў — барытона і сапрана і 2 фп.) Дз.Смольскага. З 1970-х г. бел. араторыі вылучаюцца разнастайнасцю тэматыкі і жанравымі разнавіднасцямі. Сярод найб. значных араторый «Мая Радзіма» Смольскага, «Свяці, зара» Глебава, «Зямля Беларусі» У.Дарохіна (сл. П.Броўкі), «Памяці паэта» Картэса і «Паэт» Смольскага на вершы Я.Купалы, «Памяць Хатыні» В.Войціка, «Хатынь» Цесакова, «Ванька-Устанька» (сл. Я.Еўтушэнкі) і «Вольнасць» паводле кн. А.Радзішчава «Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву» А.Мдывані. У 1980 — пач. 1990-х г. створаны араторыі «Бітва за Беларусь» А.Багатырова, «Думкі рускія» А.Бандарэнкі, «Лісткі з календара» (сл. М.Танка) А.Залётнева, «Сказ пра Ігара» і «Іканастас» Л.Шлег, «Куранты» В.Капыцько, «Зорка паэта» Э.Наско, «Беларускае вяселле» Цесакова, «Партызанскія песні» У.Алоўнікава і інш.
Большасць бел. араторый ярка публіцыстычныя, напоўненыя грамадз. пафасам. Для іх характэрны апора на бел. паэзію, прыёмы развіцця, інтанацыйныя і ладавыя асаблівасці бел. муз. фальклору, увядзенне нац. інструментаў. У шэрагу араторый выкарыстаны новыя сродкі выразнасці, у т.л. прыёмы моўнай дэкламацыі з фіксаванымі гукавышыннай лініяй і рытмам, санорныя эфекты, элементы алеаторыкі, серыйнай тэхнікі, падпарадкаваныя маст. мэтам.
Літ.: Розенов Э.К. Очерк истории оратории // Розенов Э.К. Статьи о музыке: Избр. М., 1982; Кулешова Г.Г. Белорусская кантата и оратория. Мн., 1987. А.У.Валадковіч. с. 454
АРАТРО́Н , электравакуумная прылада, у якой кінетычная энергія электронаў пераўтвараецца ў энергію звышвысокачастотнага поля адкрытага рэзанатара. Тэорыя распрацавана сав. фізікам Ф.С.Русіным (1966). Выкарыстоўваецца як высокастабільны генератар эл.-магн. ваганняў міліметровага і субміліметровага дыяпазонаў з нізкім узроўнем шумаў. Асн. параметры: даўж. хвалі 0,1—100 мм, выхадная магутнасць да 10 Вт, перастройка частаты да 30%. с. 454
АРА́ТЫ , жывёлаводы ў Манголіі і раёнах пасялення манголаў у Кітаі; працоўныя ўвогуле, народ. Аратымі наз. сяляне ў Рэспубліцы Тыва (Расійская Федэрацыя). с. 454
АРА́ЎХА (Araujo) Лойпа (н. 27.5.1941, Гавана), кубінская артыстка балета. Пасля заканчэння школы пры трупе «Балет Алісіі Алонса» (1956) артыстка трупы, з 1966 і 1978 вядучая салістка Нац. балета Кубы, у 1974—77 — Марсельскага балета пад кіраўніцтвам Р.Пці. Сярод партый: Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Вівета («Арлезіянка» на муз. Ж.Бізэ) і інш. Лаўрэат міжнар. конкурсаў балета ў Варне (1965), Маскве (1965), Парыжы (1970). с. 454
АРАЎКА́НЫ (саманазва мапуча ), індзейскі народ у Чылі (750 тыс. чал.; 1987) і на З Аргенціны (50 тыс. чал.). Гавораць на араўканскай мове. Прытрымліваюцца традыц. вераванняў. с. 454
АРАЎКА́РЫЯ (Araucaria), род голанасенных раслін сям. араўкарыевых. Каля 18 відаў. Пашыраны ў Паўд. Амерыцы, Аўстраліі, на астравах Ціхага ак. Найб. вядомыя араўкарыя высокая, чылійская і бразільская (культывуюцца як дэкар. на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа і Крыма). На Беларусі араўкарыю высокую вырошчваюць у пакоях і аранжарэях.
Хвойныя, пераважна двухдомныя дрэвы, звычайна з плоскай парасонападобнай кронай, выш. да 60—75 м і дыям. ствала да 2,5 м. Галінкі кальчакаватыя, гарызантальна распасцёртыя. Кара тоўстая, баразнаватая, смалістая. Лісце размешчана спіральна, плоскае, скурыстае, ад ланцэта- да шырокаяйцападобнага, часам іголкападобнае, даўж. 4—10 см. Мікрастробілы («мужчынскія шышкі») цыліндрычныя, буйныя — даўж. да 20—25 см і дыям. да 4—5 см. Жаночыя шышкі авальныя, дыям. 7—35 см. Насенне арэхападобнае, з крыльчатай лускавінкай, у некаторых відаў ядомае. Драўніна выкарыстоўваецца ў буд-ве, на выраб мэблі, муз. інструментаў, паперы і інш., смала — як лекавы сродак. с. 454
АРАФА́Т Ясір (н. 4.8.1929, г. Іерусалім), лідэр нац.-вызв. руху Палесціны, старшыня (з 1969) Выканкома Арганізацыі вызвалення Палесціны (АВП). Скончыў Каірскі ун-т (1955). Адзін з заснавальнікаў (1956) і кіраўнікоў (з 1965) палесцінскай арг-цыі аль Фатах, вярх. галоўнакаманд. ўзбр. сіламі Палесцінскага руху супраціўлення (з 1970). У сак. 1989 прызначаны Выканкомам АВП прэзідэнтам Дзяржавы Палесціна, абвешчанай на сесіі Нац. савета Палесціны (парламент у выгнанні) у ліст. 1988 у г. Алжыр. У 1993 падпісаў ізраільска-палесцінскае пагадненне аб узаемапрызнанні АВП і Ізраіля і аўтаноміі Палесціны. Нобелеўская прэмія міру (1994, з І.Рабінам і Ш.Перасам). с. 455
АРАФУ́РСКАЕ МО́РА (англ. Arafura Sea), у Індыйскім ак., паміж Аўстраліяй, Новай Гвінеяй і а-вамі Танімбар і Кай (Інданезія). Пл. 1017 тыс. км2. Сярэдняя глыб. каля 200 м, найб. 3680 м. Утварае вялікі зал. Карпентарыя. У паўн. частцы Арафурскага мора — а-вы Ару і інш. Клімат субэкватарыяльны. Сярэдняя т-ра вады ад 25 да 28 °С. Салёнасць 34—35°/оо. Прылівы паўсутачныя, выш. 2,5—7,5 м. Здабыча жэмчугу, лоўля крабаў. Порт Дарвін (Аўстралія). с. 455
АРАХІДО́НАВАЯ КІСЛАТА́ , вітамін FCH3(СН2)4 (СН=СНСН2)4 (СН2)2 CO-ОН, ненасычаная вышэйшая кіслата. Прысутнічае ў раслінных алеях, у складзе ліпідаў жывёльных тканак (у фосфаліпідах наднырачнікаў каля 20% ад тлустых к-т). Бясколерная, масляністая вадкасць; малекулярная маса 304,46; tпл 49,5 °С; лёгка акісляецца кіслародам паветра. Належыць да незаменных карбонавых тлустых к-т. Разам з гома-γ-ліналенавай к-той з’яўляецца першаснай крыніцай простагландзінаў. с. 455
АРА́ХІС (Arachis), род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 30 відаў у тропіках Паўд. Амерыкі. Як харч. і алейная расліна пашырана ў трапічным, субтрапічным і менш ва ўмераным паясах. Культывуецца арахіс культурны, або земляны (кітайскі) арэх (А. hypogaea). На Беларусі ёсць у калекцыі Цэнтр. бат. сада АН, вырошчваецца аматарамі.
Аднагадовая травяністая расліна выш. 25—75 см. Сцябло прамастойнае або распасцёртае па зямлі. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі жоўта-аранжавыя, верхнія бясплодныя, ніжнія пладаносныя, клейстагамныя. Пасля апладнення кветаножка з завяззю пачынае расці, апускаецца да зямлі і заглыбляецца ў глебу, дзе выспявае плод — цыліндрычны або коканападобны струк з сеткаватай паверхняй і 1—7 зярнятамі, багатымі бялком (да 22%), алеем (да 42%), вугляводамі (да 13%) і вітамінам В1; мае ў сабе алкалоід арахін. Зярняты выкарыстоўваюцца на алей, кандытарскія вырабы, спажываюцца свежыя і падсмажаныя. З макухі робяць халву. Надземная маса — корм для жывёлы і сідэрат. с. 455
АРА́ХІСАВЫ АЛЕ́Й , алей з землянога арэха (арахісу). Вадкасць бясколерная ці зеленавата-жоўтага колеру, t застывання ад 3 па -5 °С, шчыльн. 0,91 — 0,92 103 кг/м3, не раствараецца ў вадзе; невысыхальны. Мае 13—23% насычаных кіслот (C14—С24), 39—70% алеінавай і 13—38% лінолевай кіслот. Выкарыстоўваецца як самастойны харч. прадукт і ў вытв-сці маянэзаў, маргарыну, мыла, мед. мазяў. с. 455
АРА́ХНА , у грэчаскай міфалогіі лідыйская дзяўчына-рукадзельніца, мастацтвам якой захапляліся німфы р. Пактола. На спаборніцтва ў ткацтве яна выклікала Афіну, але тая ператварыла Арахну ў павука, які няспынна тчэ сваю павуціну. Гэты сюжэт выкарыстаны ў карцінах П.Рубенса, Я.Тынтарэта, П.Веранезе і інш. с. 455
АРАХНАІДЫ́Т (ад грэч. arachnē павук, павуціна + eidēs падобны + ...іm), запаленне мяккіх мазгавых абалонак (пераважна павуціннай) галаўнога або спіннога мозга чалавека. Узнікае як ускладненне інфекц. хвароб (грып, вострыя рэспіраторныя, пнеўманія, адзёр і інш.), ачагоў факальнай інфекцыі, пры інтаксікацыі, чэрапнамазгавых траўмах. Прыкметы арахнаідыту галаўнога мозга (цэрабральны арахнаідыт): галаўны боль з млоснасцю, ірвотай, галавакружэнне, сутаргі, зніжэнне памяці, хуткая стамляльнасць, вегетатыўныя расстройствы, аднабаковае зніжэнне слыху з парэзам мімічнай мускулатуры на тым жа баку, хутка прагрэсіруючае зніжэнне зроку (да слепаты); выяўляюцца лёгкія або сярэдне выражаныя ачаговыя прыкметы пашкоджання галаўнога мозга. Пры арахнаідыце спіннога мозга (спінальным арахнаідыце) пашкоджваюцца нерв. карэньчыкі, інш. раз рэчывы спіннога мозга. Узнікаюць апяразвальныя болі ў вобласці тулава, якія аддаюць у адну ці абедзве нагі, слабасць у нагах. Лячэнне ўключае санацыю ачагоў факальнай інфекцыі, процізапаленчыя, дэсенсібілізоўныя, рассысальныя, агульнаўмацавальныя, седатыўныя сродкі; пры паказаннях зніжаюць унутрычарапны ціск; у некаторых выпадках робяць хірург. аперацыі. Пры своечасовым лячэнні арахнаідыт праходзіць. Г.Г.Шанько. с. 455
АРАХНАЛО́ГІЯ (ад грэч. arachnē павук + ...логія), раздзел заалогіі, які вывучае павукападобных. Вылучылася ў самастойную дысцыпліну ў сувязі з вял. пашырэннем павукападобных у свеце, стратамі, якія яны наносяць сельскай гаспадарцы, а таксама з небяспечнасцю для здароўя чалавека і жывёл ядавітых павукападобных, розных відаў кляшчоў — узбуджальнікаў і пераносчыкаў хвароб. Распрацоўка тэарэт. асноў арахналогіі звязана з імёнамі рус. вучоных М.А.Халадкоўскага, Я.М.Паўлоўскага, А.А.Бялыніцкага-Бірулі, У.М.Беклямішава. На Беларусі развіваецца з 1920-х г.; найб. ўвага аддаецца вывучэнню кляшчоў (гл. Акаралогія). Навукова-даследчая работа вядзецца ў ін-тах АН Беларусі (заалогіі, лесу), НДІ эксперым. ветэрынарыі, эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, ВНУ. Вывучаюцца відавы склад, экалогія і ўплыў антрапагенных фактараў на згуртаванне павукападобных. Распрацоўваюцца практычныя мерапрыемствы па ахове чалавека, жывёл і раслін ад шкодных павукападобных і выкарыстанні карысных відаў. І.У.Рачкоўская. с. 455
АРАХНО́ЗЫ [ад грэч. arachnē павук + ...оз(ы)], хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца ядавітымі і паразітычнымі павукападобнымі (пераважна кляшчамі). З ядавітых павукоў асабліва небяспечныя тарантул, каракурт; сярод арахнозаў, якія выклікаюцца кляшчамі (акарозаў), шырока вядомы кароста, многія дэрматозы. Асабліва цяжка хварэюць маладыя і знясіленыя жывёлы. с. 455
АРАХО́ЎСКІ Мікола (Мікалай Аляксандравіч; н. 3.7.1950, в. Сялец Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. пісьменнік. Вучыўся ў Мінскім маст. вучылішчы (1966—68), Бел. тэатр.-маст. ін-це (1974—76). З 1977 паралізаваны. Друкуецца з 1979. Дэбютаваў п’есамі для лялечнага тэатра, адна з іх («Калі дракон прачнуўся», 1982) прысвечана праблемам экалогіі. У драме «Машэка» (1988) праз самабытнае раскрыццё характараў і псіхалогіі ўладара, раба і незалежнага чалавека паставіў актуальную праблему пра згубны ўплыў улады на асобу. Дзеянне твора афарбавана з’яўленнем фантаст. прывідаў, часам пераходзіць у сферу ірэальнага. У драме абсурду «Ку-ку» (1992, 1-я прэмія на Рэсп. конкурсе драматургіі 1992) пераплецена рэальнае і ўяўнае, звычайнае і свет фантазій. Аўтар апавяданняў, казак, артыкулаў. І.У.Саламевіч. с. 455
АРА́ЦЫІ (ад лац. oro гавару), празаічны жанр у літаратуры Беларусі 17—18 ст.; своеасаблівыя тэатралізаваныя паказы-прамовы ў школьным тэатры. З арацыямі выступалі шкаляры ў час розных святаў (Каляды, Вялікдзень), на т. зв. школьных сейміках, дзе парадзіраваліся шляхецкія павятовыя сеймікі, і ў сувязі з заканчэннем навуч. года, каб прадэманстраваць поспехі ў красамоўстве. Прамоўцы гаварылі на польск. і бел. мовах. Тэатралізаваныя арацыі наладжваліся ў Жыровіцкай базыльянскай школе (Слонімскі р-н Гродзенскай вобл.) і школьным т-ры пры ёй (1751—56 і 1761), Забельскім дамініканскім калегіуме (в. Валынцы, Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл.; 1780-я г.). Лепшыя арацыі распаўсюджваліся ў рукапісных зборніках, садзейнічалі развіццю аратарскай прозы на Беларусі.
Літ.: Мальдзіс А.І. Таямніцы старажытных сховішчаў. Мн., 1974. А.І.Мальдзіс. с. 456
АРАША́ЛЬНАЕ ЗЕМЛЯРО́БСТВА , вырошчванне с.-г. культур ва ўмовах штучнага арашэння; адзін з відаў інтэнсіўнага земляробства. Пашырана ў засушлівых зонах. Шырока выкарыстоўваецца таксама ў зоне дастатковага ўвільгатнення, дзе ёсць дэфіцыт вільгаці з-за нераўнамернага выпадання атм. ападкаў у асобныя перыяды вегетацыі. Пры арашальным земляробстве прадукцыйнасць зямлі ў 1,5— 3 разы вышэйшая, ураджаі найб. стабільныя. У арашальным земляробстве выкарыстоўваюць метады паверхневага арашэння (паліванне па барознах), дажджавання, падглебавага ўвільгатнення, кропельнага і імпульснага арашэння (у асн. для агароднінных культур). Ва ўмовах Беларусі выкарыстоўваюць пераважна пры вырошчванні агароднінных культур, а таксама на культурнай пашы і сенажацях. с. 456
АРАША́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА , зямельная тэрыторыя з комплексам размешчаных на ёй гідратэхн. збудаванняў, прызначаных для арашэння. Уключае крыніцу вады, водазабор, водаправодную і водаразмеркавальную сетку, прыстасаванні для пераводу вады з праточнага стану ў глебавыя вільгацезапасы, прылады і абсталяванне для кіравання арашэннем, дапаможныя збудаванні.
Адрозніваюць арашальную сістэму: самацёчныя (арашальныя землі ніжэй за ўзровень вады ў вадаёме) і з мех. водападыманнем (арашальны масіў вышэй за ўзровень вады); адкрытыя (каналы і латкі), закрытыя (напорныя і безнапорныя трубаправоды) і камбінаваныя; з паверхневым паліваннем (вада размяркоўваецца па паверхні поля напускам, па палосах, па барознах), з дажджаваннем (вада распырскваецца над полем у выглядзе дажджу) і ўнутрыглебавыя (вада падаецца па поласцях у падворыўным гарызонце). Выкарыстоўваюцца таксама сістэмы дробнадысперснага (аэразольнага) увільгатнення, якія дробна распыляюць ваду ў прыземным слоі паветра, і сістэмы падглебавага ўвільгатнення, якія рэгулююць узровень грунтавых водаў з мэтай увільгатнення кораненаселенага слоя капілярнай вільгаццю. На Беларусі найбольш пашыраны сістэмы падглебавага ўвільгатнення і сістэмы з дажджаваннем. А.П.Ліхацэвіч. с. 456
АРАШО́НКАВА Ганна Уладзіміраўна (н. 21.11.1928, б. маёнтак Альба, Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.), бел. мовазнавец. Канд. філал. н. (1959). Скончыла БДУ (1953). З 1956 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі. Даследуе сучасную бел. мову і культуру мовы, лексікаграфію, дыялекталогію. Сааўтар прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (кн. 1—2, 1968—69; Дзярж. прэмія СССР 1971), «Агульнаславянскі лінгвістычны атлас» (вып. 1, 1988); «Беларуская граматыка» (ч. 1, 1985); «Слоўнік беларускай мовы» (1987), «Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы» (1987) і «Кароткі слоўнік беларускай мовы» (1994, абодва з В.П.Лемцюговай); «Руска-беларускі слоўнік сельскагаспадарчай тэрміналогіі» (1994) і інш. с. 456
АРАШЭ́ННЕ , ірыгацыя, падвядзенне вады на палі пры недахопе вільгаці, павелічэнне яе запасаў у глебе; адзін з відаў меліярацыі. Ажыццяўляецца праз арашальныя сістэмы. Аснову арашэння складаюць гідратэхн. прыёмы нармаванага паступлення вады ў глебу. Рэгулюе таксама т-ру паверхневага слоя глебы, прыземнага слоя паветра, станоўча ўздзейнічае на мікрабіял. працэсы ў глебе, рост і развіццё раслін, ураджай, пажыўныя якасці харч. культур. Дае магчымасць далучыць да с.-г. абароту дадатковыя плошчы, больш прадукцыйна выкарыстоўваць угоддзі. У зоне пустыняў і паўпустыняў земляробства існуе толькі на арашальных землях у аазісах. Амаль усе пасевы пад бавоўнікам і большасць пасеваў рысу размешчаны на арашоных землях. Адрозніваюць арашэнне рэгулярнае (самацёчнае ці з мех. водападыманнем помпавымі станцыямі) і перыядычнае з падачай вады 1 раз у год ці толькі ў час моцнай засухі. Паводле спосабу падачы вады вылучаюць арашэнне паверхневае (затапленнем глебы), дажджаванне, унутрыглебавае (з дапамогаю падземных трубаў), аэразольнае (паляпшае мікраклімат у прыземным слоі паветра).
Арашэнне вядома з часоў неаліту. Да пач. 19 ст. сусветная плошча арашоных зямель складала 8 млн. га, да 20 ст. — 48 млн. та. У Расіі ў 1913 плошча арашэння каля 4 млн. га. Вял. плошчы (больш за 265 млн. га, 1990) арашоных зямель у Індыі, Пакістане, Кітаі, ЗША Мексіцы, Іране, Японіі, Егіпце, Іраку, Узбекістане, Італіі, Балгарыі, Францыі і інш.
На Беларусі арашаюць пераважна пасевы шматгадовых траў, культурную пашу і ўчасткі пад агародніннымі культурамі; прадугледжваецца арашэнне палёў у час засухі (пл. 67,8 тыс. га; 1994). Арашальныя сістэмы складаюць 6,3 тыс. км падземных трубаправодаў, каля 2,5 тыс. шт. дажджавальных машын і ўстановак, 545 электрыфікаваных помпавых станцый, больш за 300 вадасховішчаў і сажалак. Б.Я.Кухараў. с. 456
АРБА́ (цюрк.), павозка, 2-калёсная высокая ў Сярэдняй Азіі, 4-калёсная доўгая на Каўказе і Пд Украіны. с. 457
АРБАВІ́РУСЫ , група РНК-змяшчальных вірусаў пазваночных жывёл і чалавека, якія пераносяцца членістаногімі крывасмокамі (кляшчы, камары, маскіты, макрацы). Вядома больш за 300 арбавірусаў, з якіх патагенныя для чалавека каля 80. Выклікаюць арбавірусныя хваробы. На Беларусі вядомы зах. кляшчовы энцэфаліт, ліхаманка Зах. Ніла. с. 457
АРБАЛЕ́Т (франц. Arbalète), старажытная ручная зброя ў выглядзе стальнога або драўлянага лука з драўляным ложам-прыкладам і механізмам для нацягвання цецівы. Пушчаныя з арбалета драўляныя стрэлы з жал. наканечнікамі ляцелі на адлегласць 300—400 крокаў і прабівалі рыцарскія латы. У краінах Еўропы вядомы з 11 ст. (ёсць звесткі, што ў Еўропу арбалет прынеслі крыжаносцы, якія запазычылі яго ў сарацынаў). На Русі наз. самастрэлам. На Беларусі выкарыстоўваўся ў 12—16 ст. с. 457
АРБАЛІ́Т (ад лац. arbor дрэва + ..літ), лёгкі бетон, сумесь арган. запаўняльнікаў (драблёных адыходаў дрэваапрацоўкі, чароту, кастрыцы, канапель і інш.), вяжучага (звычайна партландцэменту) і вады. Сярэдняя (па аб’ёме) шчыльнасць 400—700 кг/м3. З арбаліту робяць сценавыя блокі, панэлі, пліты і да т.п. для малапавярховага будаўніцтва. с. 457
АРБАРЫЦЫ́ДЫ [ад лац. arbor дрэва + ...цыд(ы)], хімічныя рэчывы, якія знішчаюць дрэвавую расліннасць і хмызнякі. Арбацыдамі з’яўляюцца эфіры і солі паліхлорзмяшчальных фенаксівоцатнай і амінапікалінавай кіслот. Выкарыстоўваюць арбацыды для знішчэння дрэвавай расліннасці на пашах, сенажацях (апырскваюць парасткі, глебу, свежыя пні ці наносяць на кару дрэў), а таксама для хім. падсушвання дрэў на корані. Таксічныя для жывёл і чалавека рэчывы. с. 457
АРБЕ́ЛІ Іосіф Абгаравіч (20.3.1887, Кутаісі — 2.2.1961), сав. гісторык-усходазнавец. Акад. АН СССР (1935) і АН Арм. ССР (1943). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1911). У 1914—31 дацэнт, праф. Пецярбургскага ун-та. З 1920 хавальнік фондаў, у 1934—51 дырэктар Эрмітажа. Першы прэзідэнт АН Арм. ССР (1943—47). Асн. даследаванні па каўказазнаўстве, гісторыі сярэдневяковай культуры Б. Усходу. с. 457
АРБЕ́ЛІ Лявон Абгаравіч (7.7.1882, Ерэван — 9.12.1958), савецкі фізіёлаг. Акад. АН СССР (1935, чл.-кар. 1932). Акад. АН Арм. ССР (1943). Акад. АМН СССР (1944). Ген.-палкоўнік мед. службы. Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1904). Вучань і супрацоўнік І.П.Паўлава. Працаваў у н.-д. і вышэйшых навуч. установах Пецярбурга, Масквы, У 1936—50 дырэктар Ін-та фізіялогіі, з 1950 Ін-та эвалюц. фізіялогіі АН СССР. У 1942—46 віцэ-прэзідэнт АН СССР. Навук. працы па адаптацыйна-трафічнай ролі сімпатычнай нерв. сістэмы. Адзін са стваральнікаў сав. школы фізіёлагаў. Дзярж. прэмія СССР 1941. Прэмія імя І.П.Паўлава АН СССР (1937). Прысуджалася прэмія АН СССР яго імя.
Тв.: Избр. труды. Т. 1—5. М.; Л., 1961—68.
Літ.: Лейбсон Л.Г. Л.А.Орбели. Л., 1973. с. 457
АРБЕЛЯ́Н Канстанцін Агапаронавіч (н. 29.7.1928, г. Армавір Краснадарскага краю), армянскі кампазітар, дырыжор. Нар. арт. СССР (1979). Скончыў Ерэванскую кансерваторыю (1961). З 1956 маст. кіраўнік Дзярж. эстраднага аркестра Арменіі. Музыцы Арбеляна ўласцівыя яркая вобразнасць, экспрэсія, дынамічнасць, драматызм. Сярод твораў: балет «Бессмяротнасць» (1969), 2 сімфоніі (1961, 1967); сімф. паэма «Зангезур», «Святочная уверцюра» для сімф. аркестра; струнны квартэт; творы для эстр.-сімф. аркестра; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. У песнях Арбеляна нац. мелас арганічна спалучаецца са сродкамі джаза. с. 457
А́РБЕНС ГУСМА́Н (Arbenz Guzmán) Хакоба (14.9.1913—27.1.1971), дзярж. і паліт. дзеяч Гватэмалы. У 1945—50 міністр абароны, у 1951—54 прэзідэнт. Урад Арбенса Гусмана праводзіў палітыку абароны нац. інтарэсаў краіны, ажыццявіў шэраг прагрэс. сац.-эканам. рэформаў. Скінуты ў выніку ўзбр. інтэрвенцыі ЗША. У 1957 эмігрыраваў. с. 457
А́РБЕР (Arber) Агнес (1879—22.3.1960), англійскі батанік. Чл. Каралеўскага т-ва (з 1946). Скончыла Лонданскі і Кембрыджскі ун-ты. Навук. працы па гісторыі батанікі 15—17 ст., палеабатаніцы голанасенных і марфалогіі пакрытанасенных. Распрацавала тэорыю філома, паводле якой асн. органам вышэйшых раслін з’яўляецца парастак.
Тв.: Water plants. Cambrige, 1920; Monocotyledons. Cambrige, 1925; The Gramineae. Cambrige, 1934; Herbals. Cambrige, 1938; The natural philosophy of plant form. Cambrige, 1950. с. 457
А́РБЕР (Arber) Вернер (н. 3.6.1929, г. Грэнхен, Швейцарыя), швейцарскі генетык. Скончыў політэхн. школу ў Цюрыху. З 1953 у Жэнеўскім ун-це. Праф. Базельскага ун-та. Навук. працы па вывучэнні структуры і функцыянавання віруснага геному. Сфармуляваў прынцып штамаспецыфічнай рэстрыкцыі і мадыфікацыі ДНК. Адкрыў (1962) новы клас ферментаў, якія спецыфічна ўзаемадзейнічаюць з ДНК і дзеянне якіх накіравана супраць чужароднай ДНК. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1978 (разам з Д.Натансам і Г.Смітам).
Літ.: Лауреаты Нобелевской премии 1978 г. // Природа. 1979. № 1. с. 457
АРБІ́НІ (Orbini) Маўра (?—1614), далмацінскі гісторык, родапачынальнік паўднёваслав. гіст. навукі. У кн. «Славянскае царства» (1601, на італьян. мове) спрабаваў даць гісторыю ўсіх слав. народаў, паказаць іх адзінства; прапанаваў тэорыю скандынаўскага паходжання славян, памылкова далучаў да славян многія неслав. народы. У сваім творы змясціў пераклад сербскай хронікі 12 ст. с. 457
АРБІ́ТА ў астраноміі, траекторыя руху нябеснага цела ў касм. прасторы. У найпрасцейшым выпадку прыцягненне двух целаў, адно з іх рухаецца адносна другога паводле Кеплера законаў па кеплеравай (няўзбуранай) арбіце, што мае форму эліпса, у фокусе якога знаходзіцца цэнтр. цела S.
Арбіта цела ляжыць у нязменнай плоскасці, што праходзіць праз пачатак каардынат (цела S). Лінія SN перасячэння плоскасці арбіты з асн. каардынатнай плоскасцю (плоскасцю экліптыкі) наз. лініяй вузлоў. Няўзбураную арбіту вызначаюць элементы: і — нахіл арбіты да плоскасці экліптыкі і Ω — даўгата ўзыходнага вузла (становішча арбіты ў прасторы); a — вял. паўвось і е — эксцэнтрысітэт (памеры і форма арбіты); w — вуглавая адлегласць перыцэнтра П ад узыходнага вузла (становішча арбіты ў яе плоскасці); Т — момант праходжання цела праз перыцэнтр. Адхіленні рэальнай арбіты ад кеплеравай наз. ўзбурэннямі (гл. Узбурэнні нябесных целаў). Для вызначэння элементаў узбурэнняў арбіце неабходны сістэматычныя назіранні (астраметрыя, радыёлакацыя, аптычная лакацыя). с. 457
«АРБІ́ТА» , сістэма спадарожнікавай сувязі і яе наземных радыёстанцый, створаная ў былым СССР. Эксплуатуецца з 1965 на базе ШСЗ «Маланка», з 1980-х г. выкарыстоўваюцца таксама ШСЗ «Вясёлка» і «Гарызонт»; мае прыёмна-перадавальныя і прыёмныя радыёстанцыі. Ажыццяўляе рэтрансляцыю праграм тэлебачання, тэлеф., тэлеграф, і фотатэлеграф, сувязь.
Тыповая прыёмная станцыя мае антэну з парабалічным адбівальнікам дыяметрам 12 м, якая пры дапамозе паваротнай сістэмы суправаджае спадарожнік сувязі з высокай дакладнасцю (да некалькіх вуглавых мінут). Радыёсігналы выпрамяняюцца перадавальнай станцыяй у напрамку спадарожніка, прымаюцца ім, узмацняюцца і перадаюцца на Зямлю. Прынятыя і ўзмоцненыя (да 10 млн. разоў) прыёмнай станцыяй сігналы перадаюцца ў эфір. Працягласць сеансаў радыёсувязі праз адзін ШСЗ «Маланка» 6—10 гадз за суткі. Пры выкарыстанні 3 і болей ШСЗ, рух якіх сінхранізаваны, дасягаецца кругласутачная радыёсувязь. с. 458
АРБІТА́ЛЬНАЯ СТА́НЦЫЯ , касмічны апарат, які працяглы час функцыянуе на арбіце штучнага спадарожніка Зямлі або інш. планеты ці яе спадарожніка. Можа дзейнічаць у пілатуемым (з экіпажам касманаўтаў) і аўтам. рэжымах. Першая ў свеце эксперым. арбітальная станцыя створана 16.1.1969 на арбіце стыкоўкай караблёў «Саюз-4» і «Саюз-5»; доўгачасовая сав. арбітальная станцыя «Салют» выведзена на арбіту 19.4.1971; у ЗША арбітальная станцыя «Скайлэб» запушчана 14.5.1973; з 20.2.1986 дзейнічае арбітальная станцыя «Мір».
Арбітальная станцыя дастаўляецца на арбіту 2 спосабамі: цалкам збіраецца на Зямлі і выводзіцца на арбіту ракетай-носьбітам (маса і габарыты арбітальнай станцыі абмежаваны энергет. магчымасцямі ракеты); зборка ажыццяўляецца на арбіце з элементаў, якія дастаўляюцца ракетамі-носьбітамі ці транспартнымі караблямі, што дае магчымасць ствараць арбітальныя станцыі неабходнай масы, аб’ёму і канфігурацыі, у працэсе эксплуатацыі мяняць яе прызначэнне і спецыялізацыю. Найб. важная праблема пры стварэнні арбітальнай станцыі — стыкоўка на арбіце. Канструкцыі арбітальнай станцыі прадугледжваюць вырашэнне праблем пераадольвання працяглага ўздзеяння бязважкасці на арганізм чалавека, аховы ад радыяцыі і мікраметэарытаў, забеспячэння надзейнасці і дастатковага рэсурсу працы бартавых сістэм і інш.
Арбітальныя станцыі выкарыстоўваюцца для даследавання каляземнай (каляпланетнай) касм. прасторы і Зямлі (планеты) з арбіты штучнага спадарожніка; правядзення метэаралагічных і астр. назіранняў, медыка-біял. і тэхн. эксперыментаў, ваеннай разведкі і інш., могуць служыць базай для зборкі і запуску цяжкіх міжпланетных касм. караблёў. с. 458
АРБІТА́ЛЬНЫ МО́МАНТ , момант імпульсу мікрачасціцы пры яе руху ў сілавым сферычна сіметрычным полі. Паводле квантавай механікі арбітальны момант квантаваны: яго модуль L і праекцыя Lz на адвольную вось маюць дыскрэтныя значэнні — L2 = ћ21(1+1), Lz = mћ, дзе ћ = h/(2П), h — Планка пастаянная, 1 = 0,1,2, ... — арбітальны квантавы лік, m = 1, 1 - 1, ..., -1 — магнітны квантавы лік. Класіфікацыя станаў мікрачасціц па значэнні 1 адыгрывае важную ролю ў тэорыі атама і атамнага ядра, у тэорыі сутыкненняў. с. 458
АРБІ́ТР (лац. arbiter), 1) пасрэднік, член трацейскага суда, арбітража. 2) Спартыўны суддзя, які сочыць за выкананнем правілаў гульняў, спаборніцтваў, ацэньвае іх вынікі і прымае рашэнні ў спрэчных выпадках. с. 458
АРБІТРА́Ж (франц. arbitrage), спосаб разгляду спрэчных спраў, пры якім зацікаўленыя бакі звяртаюцца да арбітраў (гл. Трацейскі суд). У б. СССР існаваў у 1931—91. Вырашаў спрэчкі паміж дзярж., кааператыўнымі і грамадскімі арг-цыямі. На Беларусі функцыі арбітражу перайшлі да створаных у 1991 гаспадарчых судоў. Спрэчкі паміж дзяржавамі вырашае арбітраж міжнародны. с. 458
АРБІТРА́Ж МІЖНАРО́ДНЫ , міжнародны орган па мірным вырашэнні спрэчак паміж дзяржавамі. Прадугледжаны многімі міжнародна-прававымі актамі, у т.л. Статутам ААН. Парадак фарміравання арбітражу міжнароднага і яго працэдура рэгулююцца Гаагскай канвенцыяй аб мірным вырашэнні міжнар. сутыкненняў 1907 і Узорнымі правіламі арбітражнага працэсу 1958. Ствараецца для разгляду адной або некалькіх спраў ці на пастаяннай аснове. Арбітраў выбіраюць самі дзяржавы — удзельніцы спрэчкі ў складзе 1 прадстаўніка ад кожнай з іх і прадстаўнікоў ад трэціх дзяржаў. Пастаянны міжнар. арбітражны орган — Пастаянная палата трацейскага суда, заснаваная ў Гаазе ў 1899. Бакамі ў арбітражным працэсе звычайна выступаюць дзяржавы, але могуць быць міжнар. арг-цыі або прыватныя фірмы, карпарацыі. с. 458
АРБУ́ЗАЎ Аляксандр Ермінінгельдавіч (11.9.1877, с. Арбузава-Баран Казанскай губ. — 21.1.1968), савецкі хімік-арганік. Акад. АН СССР (1942, чл.-кар. 1932). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Казанскі ун-т (1900). У 1911—30 праф. гэтага ун-та, у 1930—63 — Казанскага хім.-тэхнал. ін-та. У 1946—65 старшыня прэзідыума Казанскага філіяла АН СССР. Заснавальнік хіміі фосфараарган. злучэнняў, універсальнага метаду сінтэзу гэтых злучэнняў (перагрупоўка Арбузава); адкрыў фізіял. актыўнасць фосфаразмяшчальных злучэнняў (сярод іх лекавыя сродкі і інсектыцыды), рэакцыі ўтварэння свабодных радыкалаў трыарылметылавага шэрагу, вынайшаў эталонны радыкал дывінілпікрылгідразіл. Вывучаў прыродныя крыніцы арган. злучэнняў, распрацаваў новы метад падсочкі хваёвых дрэў, тэорыю выцякання жывіцы і тэхніку яе збору, прапанаваў шэраг лабараторных прылад. Аўтар работ па гісторыіі хіміі.
Літ.: Академик А.Е. Арбузов: [Сб. воспоминаний]. 2 изд. Казань, 1985. с. 458
АРБУ́ЗАЎ Аляксей Мікалаевіч (26.5.1908, Масква — 20.4.1986), рускі драматург. Скончыў тэатр. школу ў Ленінградзе. Працаваў у тэатрах Ленінграда і Масквы. Аўтар п’ес «Далёкая дарога» (1935), «Таня» (1938), «Горад на світанні» (1941), «Іркуцкая гісторыя» (1959), «Казкі старога Арбата» (1970), «Старамодная камедыя» (1975), «Пераможніца» (1983) і інш. У творах тонка спалучае псіхалагізм з лірызмам, жыццёвую дакладнасць з рамантычнай узнёсласцю, вастрыню сюжэтных калізій з вольнай кампазіцыяй п’есы. Дзярж. прэмія СССР 1980. с. 459
АРВА́Д , стараж. стараж.} горад-дзяржава ў Паўн. Фінікіі. Упершыню ўпамінаецца ў егіп. крыніцах пач. 15 ст. да н.э. З 8 ст. да н. э. пад уладай Асірыі. На пач. 7 ст. да н. э. — Вавілоніі. Пры Ахеменідах меў аўтаномію. У 332 да н. э. перайшоў на бок Аляксандра Македонскага. З 5 ст. да н.э. ў Арвадзе чаканілі манету. с. 459
АРГА́ЗМ (ад грэч. orgaō гарэць страсцю), вышэйшая ступень сладастраснага пачуцця, якое ўзнікае ў момант завяршэння палавога акта або пры іншых формах палавой разрадкі (мастурбацыі, петынгу, эратычным фантазіраванні і да т.п.).
У аснове аргазму ляжыць безумоўны рэфлекс, які падмацоўвае сукупнасць сексуальных рэакцый, фарміруючы цэласны акт паводзін; у гэтым — біял. роля аргазму. У самак большасці відаў жывёл (акрамя некаторых млекакормячых) аргазм адсутнічае і не з’яўляецца абавязковым для апладнення. У сексалогіі аргазм разумеюць як вынік складанага ўзаемадзеяння шэрагу структурна-функцыянальных сістэм на розных узроўнях.
Жаночы аргазм (адрозніваюць клітарыяльны і клітарыяльна-вагінальны) больш разнастайны і працяглы ў параўнанні з мужчынскім, у пэўнай меры звязаны са стымуляцыяй эрагенных зон і характарам сексуальнай гульні. У адрозненне ад здаровых мужчын, у якіх заканчэнне палавога акта ў норме звычайна завяршаецца наступленнем аргазму, у многіх здаровых жанчын поўнае абуджэнне сексуальнасці настае праз некалькі месяцаў або гадоў пасля пачатку рэгулярнага палавога жыцця. У далейшым аргазм бывае не пры кожным палавым акце; значная частка жанчын пакутуе на анаргазмію, якая паддаецца карэкцыі, некаторыя — на фрыгіднасць.
Вонкавыя праяўленні аргазму ў абодвух палоў абумоўліваюцца тыпам палавой канстытуцыі, тэмпераменту, агульным і палавым выхаваннем. с. 459
АРГАЛІ́ , млекакормячая жывёла, гл. Архар. с. 459
АРГА́Н (ад грэч. organon прылада, інструмент), клавішна-духавы муз. інструмент.
Складаецца з мноства трубаў (металічных і драўляных, лабіяльных і язычковых, адкрытых і закрытых) розных памераў і формаў, кожная з якіх дае гук пэўнай вышыні і тэмбру, паветранагнятальнага механізма (мяхі, паветраправоды), апарата кіравання — кафедры, дзе размешчаны клавіятуры для рук (2—7 мануалаў) і ног (1—2 педалі), дапаможныя прыстасаванні (кнопкі, рычагі, рэгістравыя ручкі); сістэма перадачы (трактура) — электрамеханічная (пры ёй кафедра можа перамяшчацца на эстрадзе). Групы трубаў аднаго тэмбру, але рознай вышыні гучання ўтвараюць рэгістры. З-за вял. памераў, шырокага гукавога дыяпазону, багацця тэмбраў і іх спалучэнняў арган наз. «каралём інструментаў».
Вадзяны арган (гідраўлас) вядомы з 3 ст. да н. э. З 4 ст. ў Візантыі выкарыстоўваўся як свецкі інструмент, з 8 ст. паявіўся ў Зах. Еўропе, дзе ўведзены ў каталіцкія храмы. Росквіт арганнага мастацтва (16—18 ст.) звязаны з развіццём арганабудаўніцтва (сярод вядомых майстроў А.Шнітгер, сем’і Каспарыні, Зільберманаў), узнікненнем арганных школ у Італіі, Францыі, Іспаніі, Нідэрландах, Германіі, дзейнасцю кампазітараў і выканаўцаў (А. і Дж.Габрыелі, Дж.Фрэскабальдзі, Ф.Куперэн, І.Пахельбель, І.С.Бах). У 19—20 ст. для аргана пісалі Ф.Ліст, М.Рэгер, П.Хіндэміт, А.Месіян, у Расіі С.Танееў, Ф. і А.Гедыке, Р.Шчадрын і інш. На Беларусі паяўленне аргана, дакументальна засведчанае ў пач. 16 ст., абумоўлена распаўсюджаннем каталіцкага веравызнання, буд-вам касцёлаў, правядзеннем службаў. Захаваліся арганы, багата дэкарыраваныя ў барочным і класіцыстычным стылях у касцёлах езуітаў і францысканцаў у Гродне, у в. Новая Мыш Баранавіцкага р-на. Мясц. музыканты атрымлівалі адукацыю ў Варшаве, Вільні, Мінску (у 1871—97 існавала Мінскае вучылішча арганістаў). У 2-й пал. 20 ст. арган і выканальніцтва на ім сталі прыкметнай з’явай свецкай муз. культуры рэспублікі. Арган ўстаноўлены ў Бел. філармоніі (1963), у зале камернай музыкі Бел. філармоніі ў Троіцкім Залатагорскім касцёле (1983), у Полацкім Сафійскім саборы (1985). Сярод бел. арганістаў А.Янчанка, К.Шараў. Музыку для аргана пішуць бел. кампазітары А.Залётнеў, А.Навахрост, Л.Шлег і інш.
І.Дз.Назіма. с. 459
АРГА́Н (ваен.), шматствольная артыл. гармата 16—18 ст. ў Еўропе, у т.л. на Беларусі; прататып шматствольнай артылерыі. Меў ад 6 да 50 і больш ствалоў (ружжаў, марцірак, малакаліберных пушак), якія замацоўваліся ў некалькі радоў на асобным вале або рамах, звычайна на калёсным лафеце. Страляў адначасова з усіх ствалоў аднаго раду. Выраблялі арганы ў многіх гарадах Беларусі: Быхаве, Нясвіжы, Полацку, Слуцку і інш. У Расіі такія гарматы наз. сарокамі. с. 459
АРГАНАГЕНЕ́З (ад грэч. organon прылада, інструмент + ...генез), утварэнне зачаткаў органаў і іх дыферэнцыроўка ў анта- або філагенез шматклетачных арганізмаў. Амаль ва ўсіх жывёл зародак мае 3 зародкавыя лісткі: эктадэрму, мезадэрму і энтадэрму. У пазваночных з эктадэрмы ўзнікаюць зачаткі ц.н.с., органаў пачуццяў, покрываў, з мезадэрмы — шкілета, мускулатуры, крывяноснай сістэмы, палавых органаў і органаў выдзялення, з эктадэрмы — кішачная трубка, з якой потым утвараюцца зачаткі печані, падстраўнікавай залозы, органаў дыхання. Антагенетычны арганагенез да пэўнай ступені ўзнаўляе філагенетычны. У раслін арганагенез — гэта фарміраванне і развіццё асн. органаў (кораня, сцябла, лісця, кветак) у працэсе антагенезу з мерыстэмы. с. 459
АРГАНАГЕ́ННЫЯ ГО́РНЫЯ ПАРО́ДЫ , біягенныя пароды, біяліты, асадкавыя горныя пароды, складзеныя з рэшткаў жывёльных і раслінных арганізмаў або прадуктаў іх жыццядзейнасці. Паводле рэчыўнага саставу падзяляюцца на карбанатныя (вапнякі), крамяністыя (дыятаміт, радыялярыт і інш.), фасфатныя (ракушачнік, касцяныя брэкчыі, гуана), вугляродзістыя (выкапнёвыя вугалі, гаручыя сланцы, нафты, цвёрдыя бітумы) пароды (гл. таксама Арганагенныя пабудовы). На тэр. Беларусі да арганагенных горных парод належаць нафта, бурыя вугалі, гаручыя сланцы, торф, мелавыя пароды і інш.
Літ.:. Логвиненко Н.В. Петрография осадочных пород с основами методики исследования. 3 изд. М., 1984; Неотектоника и полезные ископаемые Белорусского Полесья. Мн., 1984. с. 460
АРГАНАГЕ́ННЫЯ ПАБУДО́ВЫ , адасобленыя масіўныя карбанатныя целы, утвораныя з рэшткаў шкілетаў марскіх арганізмаў і карбанатных адкладаў. Вылучаюць арганагенныя пабудовы простыя (біястромы, біягермы) і складаныя (біястромныя, біягермавыя і рыфавыя масівы). Узніклі на месцах пражывання каланіяльных і адзінкавых рыфастваральных арганізмаў. Іх рэшткі мацаваліся карбанатам кальцыю і ўтваралі каркас, у якім назапашваліся карбанатныя асадкі з рэшткаў рыфалюбаў. У адкладах Беларусі трапляюцца пераважна простыя арганагенныя пабудовы з рэшткаў водарасцяў, каралаў, страматапораў, імшанак, радзей чарвей. Вядомы ў адкладах Аршанскай упадзіны (верхні пратэразой, сярэдні дэвон), паўн. раёнаў Беларусі (ардовік), Брэсцкай упадзіны (сілур, ніжні дэвон), Прыпяцкага прагіну (верхні дэвон, карбон). Да верхнедэвонскіх арганагенных пабудоў Прыпяцкага прагіну прымеркаваны радовішчы нафты і газу. с. 460
АРГАНАГЕ́НЫ , хім. элементы, неабходныя для жыццядзейнасці жывых арганізмаў. Вядома каля 20 элементаў. Сав. вучоны Б.Б.Палынаў (1968) вылучыў арганагены абсалютныя (кісларод, вадарод, вуглярод, азот, марганец, калій, сера), без якіх немагчыма існаванне арганізмаў і з якіх пераважна пабудаваны арган. рэчывы — бялкі, тлушчы, вугляводы, ферменты, гармоны, вітаміны і прадукты іх пераўтварэнняў, і арганагены спецыяльныя (крэмній, натрый, кальцый, жалеза, фтор, магній, стронцый, бор, цынк, медзь, бром, ёд), неабходныя многім, але не ўсім арганізмам. с. 460
АРГАНАЛО́ГІЯ , навуковая дысцыпліна, якая вывучае муз. інструменты — іх канструкцыю, форму, матэрыял, спосабы вырабу і рэканструкцыі, акустычна-тэмбравыя якасці, выканальніцкія магчымасці, грамадскае і маст. выкарыстанне, адлюстраванне ў літ. і выяўл. помніках. Тэрмін «арганалогія» прапанаваны Н. Бесарабавым у 1941 для вылучэння навук. і тэхн. аспектаў даследавання муз. інструментаў з больш шырокага вывучэння музыкі. Сучасная арганалогія (паводле славацкага даследчыка О.Эльшака) уключае субдысцыпліны: сістэматычную (тэарэтычную) арганалогію, тэхнічную арганалогію (эргалогію і тэхналогію), арганаакустыку, арганасацыялогію і гісторыю інструментаў, палеаарганалогію (ацэнка археал. адкрыццяў і інш. доказаў існавання старадаўніх інструментаў), арганаіканаграфію (выяўл. крыніцы) і этнаарганалогію (вывучэнне традыц. муз. інструментаў розных народаў). З пач. 20 ст. ў арганалогіі выяўляецца тэндэнцыя да інтэграцыі і адзінства сістэматычнага, гіст. і антрапалагічнага аспектаў, пераважна ў працах К.Закса (Германія; 1910—30-я г.) і Э.М. фон Хорнбастэля (Аўстрыя), якія распрацавалі сучасную класіфікацыю муз. інструментаў. Развіццю арганалогіі садзейнічаюць міжнар. інструментазнаўчыя арганізацыі, спецыялізаваныя музеі (Брусель, Стакгольм, Парыж), арганалагічныя школы (у Германіі, Швецыі), даследаванні і публікацыі арганолагаў (Эльшак, Ю.Страйнар, І.Мачак, Я.Станшэўскі, І.Мацыеўскі). На Беларусі распрацоўкай праблем этнаартналогіі ў кантэксце нар. культуры і сувязі муз. інструмента і музыкі займаецца І.Назіна.
Літ.: Назина И.Д. Белорусские народные музыкальные инструменты: Самозвучащие, ударные, духовые. Мн., 1979; Яе ж. Белорусские народные музыкальные ннструменты: Струнные. Мн., 1982; Bessaraboff N. Ancient European musical instruments. Boston. 1941; Nettl B. Theory and method in ethnomusicology. New York, 1964; Elschek O. Instrumenty muzyczne jako przedmiot badań historycznych i antropologicznych (przyczynek do koncepcji instrumentologii) // Muzyka. 1974. № 1. І.Дз.Назіна. с. 460
АРГА́НА-МІНЕРА́ЛЬНЫЯ ЎГНАЕ́ННІ , гумінавыя ўгнаенні, угнаенні з арган. рэчываў і звязаных з імі хімічна ці адсарбцыйна мінер. злучэнняў. Атрымліваюць апрацоўкай гумінавых кіслот ці матэрыялаў, у якіх яны ёсць (торф, буры вугаль, сланец, глей, перагной), аміякам, аміячнай вадой, аміячнымі растворамі фасфатаў, фосфарнай к-той, калійнымі солямі. Маюць розны састаў і назву: гумафос, гумафоска, торфа-аміячныя ўгнаенні, гуматы натрыю, амонію і інш. Найб. пашыраны торфа-мінеральныя і торфа-аміячна-мінер. ўгнаенні. с. 460
АРГАНАТЭРАПІ́Я , лячэнне прэпаратамі, атрыманымі з залоз унутранай сакрэцыі або інш. органаў і тканак жывёл. Часцей мае замяшчальны характар — уводзяцца рэчывы, якіх не хапае ў арганізме хворага і якія выпрацоўваюцца або назапашваюцца ў адпаведных органах. Да арганатэрапіі належыць і перасадка органаў (касцявы мозг, ныркі, печань, сэрца), калі яны не выконваюць сваіх функцый (гл. Трансплантацыя). Да арганапрэпаратаў адносяцца прэпараты гіпофіза (пітуітрын, пралактын, АКТГ), шчытападобнай залозы (тырэаідзін), парашчытападобных залозаў (паратгармон), падстраўнікавай залозы (інсулін, ліпакаін), кары паднырачнікаў (картызон), вілачкавай залозы (тымазін), жаночых (фалікулін, сінестрол, прагестэрон) і мужчынскіх (метыландрастэндыёл) палавых органаў. Прэпараты ўводзяцца ўнутрымышачна або ўнутрывенна. Выцяжка з селязёнкі (спленін) стымулюе імунітэт. Пры нізкай страўнікавай сакрэцыі ў хворых на гастрыт, пры язвавай хваробе як замяшчальны выкарыстоўваюць страўнікавы сок сабак, свіней (натуральны сок, сугаст). У гематалагічнай практыцы выкарыстоўваецца натуральная кроў, плазма крыві, суспензія эрытрацытаў, трамбацытаў. Яны выконваюць замяшчальную функцыю і стымулююць імунітэт. Л.Р.Кажарская. с. 460
АРГАНА́ЎТЫ , у грэчаскай міфалогіі героі паходу па залатое руно, якое ахоўваў дракон. Больш за 50 арганаўты пад кіраўніцтвам Ясона накіраваліся на караблі «Арго» ў Калхіду. З дапамогай чараўніцы Медэі захапілі руно і прывезлі яго ў Грэцыю. Паход арганаўтаў — часты сюжэт у творах ант. і пасляант. мастацтва (рэльеф у Дэльфах, кратэр сярэдзіны 5 ст. да н.э.); ён выкарыстаны ў эпасах Апалонія Радоскага і В.Флака, драм. трылогіі Ф.Грыльпарцэра, оперы Л.Керубіні і інш. с. 460
АРГАНЕ́ЛЫ , спецыялізаваныя структуры цытаплазмы аднаклетачнай жывёлы, аналагічныя аднаму з органаў шматклетачнай, што выконваюць пэўныя функцыі: рухальныя, скарачальныя, рэцэпторныя, стрававальныя, сакраторныя і экстраторныя, нападу і абароны. с. 460
АРГАНІЗАВА́НАЯ ЗЛАЧЫ́ННАСЦЬ , форма злачыннай дзейнасці аб’яднанняў злачынцаў. Вызначаецца высокай самаарганізацыяй, прафесіяналізмам, іерархічнай сістэмай узаемаадносін, манапалізацыяй розных сфераў злачыннай дзейнасці з мэтай здабычы максімальных даходаў і выкарыстання легальных шляхоў для «адмывання» злачынна здабытых сродкаў, нейтралізацыяй і карумпіраваннем дзярж. органаў, пашырэннем злачынных сувязяў за межы краіны. Гл. таксама Мафія, Рэкет. с. 460
АРГАНІЗАВА́НЫ НАБО́Р РАБО́ЧЫХ , планавае міжгаліновае і тэрытарыяльнае пераразмеркаванне працоўных рэсурсаў у б. СССР і інш. краінах сацыяліст. арыентацыі для забеспячэння патрэб нар. гаспадаркі ў рабочай сіле і для працаўладкавання грамадзян. Ажыццяўляўся спец. дзярж. органам. Рабочыя арганізаванага набору мелі льготы, накіроўваліся пераважна на новабудоўлі. З Беларусі да 1941 па арганізаваным наборы рабочых накіравана 1 млн. 629 тыс. чал. (пераважна сельскага насельніцтва) на лесанарыхтоўкі, у рыбную прам-сць, у Данбас, на будоўлі Масквы, Ленінграда і інш. За 1944—76 арганізаваны набор рабочых склаў 588,4 тыс. чал., найб. інтэнсіўны ён быў у 1950—53. У 1956—66 з БССР на асваенне цалінных зямель накіравана больш за 48 тыс. сем’яў (каля 179 тыс. чал.). У 1961—71 штогодні набор зменшыўся больш як у 5 разоў. З фарміраваннем рыначнай эканомікі забеспячэнне нар. гаспадаркі рабочай сілай адбываецца праз рынак працы. с. 460
АРГАНІЗАЦЫ́ЙНАЯ СТРУКТУ́РА ў эканоміцы, сукупнасць устойлівых і лагічных суадносін узроўняў кіравання і функцыянальных сфераў суб’екта гаспадарання, прызначаных забяспечыць эфектыўнае дасягненне мэты. Аптымальная арганізацыйная структура — найважнейшая ўмова арганізацыі вытворчасці. с. 461
АРГАНІЗАЦЫ́ЙНАЯ ТЭ́ХНІКА , гл. Аргтэхніка. с. 461
АРГАНІЗА́ЦЫЯ (франц. organisation ад позналац. organizo надаю зграбны выгляд, упарадкоўваю), 1) ступень і характар упарадкаванасці элементаў сістэмы, яе адэкватнасць функцыям, што выконвае гэта сістэма. Паняцце «арганізацыя» азначае сістэмны аб’ект, упарадкаванасць, мэтанакіраваную дзейнасць кібернетычных сістэм, сац. сістэму як сродак дасягнення мэты. Сама канцэпцыя арганізацыі, такім чынам, уключае агульнафіласофскі, сістэмны, кібернетычны і сацыялагічны падыходы. Стварыць агульнае вучэнне аб арганізацыі спрабаваў А.А.Багданаў (1913), які выказаў ідэю ізамарфізму розных арганізацыйных структур, блізкую да агульнай тэорыі сістэмы, кібернетыкі, сінергетыкі, канцэпцыі глабальнага эвалюцыянізму і інш. Вызначальныя рысы арганізацыі — упарадкаванасць, функцыянальнасць, іерархічнасць. Упарадкаванасць уключае парадак (разнастайнасць устойлівых сувязяў у патоку змен), кампазіцыю элементаў (від ўладкаванасці) і функцыянальную залежнасць (змена элемента вядзе да змены інш. элементаў ці ўсёй сістэмы ў цэлым і, наадварот, змена сістэмы вядзе да змены яе структурных элементаў). Функцыянальнасць характарызуе адносіны сістэмы з навакольным асяроддзем, дасягненне за кошт арганізацыі прыстасавальнага (функцыянальнага) эфекту. Сутнасць іерархічнасці ў тым, што кожная арганізацыя мае розныя ўзроўні (сістэмы і падсістэмы, ступені, формы, структуры, тыпы і г.д.), разуменне якіх спрыяе выяўленню генетычнай сувязі паміж імі: у нежывой прыродзе — ад субклетачнага да Метагалактыкі, у жывой прыродзе — ад субклетачнага да біясфернага (і ноасфернага), у грамадстве — ад чалавека да соцыума. 2) Аб’яднанне людзей для сумеснай рэалізацыі пэўнай праграмы ці мэты на аснове вызначаных правілаў дзеяння. 3) Сукупнасць працэсаў ці дзеянняў, якія вядуць да ўтварэння і ўдасканальвання ўзаемасувязяў паміж часткамі цэлага.
Літ.: Богданов А.А. Текстология: Всеобщая организационная наука. Кн. 1—2. М., 1989; Пригожин И., Стенгерс И. Порядок из хаоса: Пер. с англ. М., 1986.
Г.І.Шчарбінкі. с. 461
АРГАНІЗА́ЦЫЯ АБ’ЯДНА́НЫХ НА́ЦЫЙ (United Nacions; ААН), міжнародная арганізацыя, створаная для падтрымання міру, бяспекі і развіцця супрацоўніцтва паміж усімі краінамі.
Арганізац. і структурныя асновы ААН закладваліся ў час 2-й сусв. вайны вядучымі дзяржавамі антыгітлераўскай кааліцыі. 1.1.1942 у Вашынгтоне 26 краін падпісалі Дэкларацыю Аб’яднаных Нацый (назву «Аб’яднаныя Нацыі» прапанаваў прэзідэнт ЗША Ф.Рузвельт). У Дэкларацыі, прынятай 30.10.1943 на Маскоўскай нарадзе міністраў замежных спраў, ад імя ўрадаў заяўлена пра неабходнасць «заснавання ў найкарацейшы тэрмін агульнай міжнароднай арганізацыі для падтрымання міру і бяспекі, заснаванай на прынцыпе суверэннай роўнасці ўсіх міралюбівых дзяржаў». На Думбартан-Окс канферэнцыі 1944 прадстаўнікі Вялікабрытаніі, ЗША, Кітая і СССР распрацавалі прапановы па статуце такой арг-цыі. На Крымскай канферэнцыі 1945 кіраўнікі Вялікабрытаніі, ЗША і СССР дамовіліся на ўстаноўчую канферэнцыю ў Сан-Францыска ў якасці першапачатковых дзяржаў — заснавальніц ААН запрасіць Беларускую ССР і Украінскую ССР, ацэньваючы ўклад народаў гэтых рэспублік у перамогу над фашызмам. Сан-Францыская канферэнцыя 1945 прыняла Статут ААН. Урачыстае яго падпісанне адбылося 26.6.1945 прадстаўнікамі 50 дзяржаў, у т.л. і БССР. Гэтыя краіны, а таксама не прадстаўленая на канферэнцыі Польшча (падпісала Статут некалькі пазней), сталі першапачатковымі дзяржавамі — членамі ААН. Афіц. датай утварэння ААН лічыцца 24.10.1945, калі яе Статут набыў сілу пасля здачы ратыфікацыйных грамат Вялікабрытаніяй, ЗША, Кітаем, СССР, Францыяй і большасцю інш. краін, якія яго падпісалі (БССР ратыфікавала Статут 30.8.1945). 24 кастр. адзначаецца штогод як Дзень ААН.
Паводле Статута мэты ААН: падтрымліваць міжнар. мір і бяспеку, выкарыстоўваючы эфектыўныя калект. захады супраць агрэсіі ці інш. парушэнняў міру; праводзіць мірнымі сродкамі адпаведна з прынцыпамі справядлівасці і міжнар. права ўрэгуляванне або вырашэнне міжнар. спрэчак ці сітуацый, што могуць прывесці да парушэння міру; развіваць дружалюбныя адносіны паміж нацыямі на аснове павагі прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў і рабіць адпаведныя захады на ўмацаванне ўсеагульнага міру; ажыццяўляць міжнар. супрацоўніцтва ў вырашэнні праблем эканам., сац., культ. характару, заахвочваць і ўмацоўваць павагу да правоў чалавека і асн. свабод для ўсіх, незалежна ад расы, полу, мовы і рэлігіі. У сваёй дзейнасці ААН кіруецца прынцыпамі суверэннай роўнасці ўсіх яе членаў, добрасумленнага выканання імі прынятых на сябе ў адпаведнасці са Статутам абавязацельстваў, вырашэння міжнар. спрэчак мірнымі сродкамі, неўмяшання ў справы, якія па сутнасці ўваходзяць ва ўнутр. кампетэнцыю любой дзяржавы. ААН забяспечвае ў апаведнасці з яе прынцыпамі дзейнасць дзяржаў, якія не з’яўляюцца членамі арг-цыі. Паводле Статута прыём у члены ААН адкрыты для ўсіх міралюбівых дзяржаў, якія бяруць на сябе абавязкі, абумоўленыя Статутам, могуць і жадаюць іх выконваць. Прыём праводзіцца Генеральнай Асамблеяй ААН па рэкамендацыі Савета Бяспекі ААН. Статут прадугледжвае прыпыненне ажыццяўлення правоў і прывілеяў дзяржавы — члена ААН або выключэнне з ААН за парушэнне прынцыпаў Статута. На 1.4.1995 членамі ААН з’яўляліся 185 дзяржаў свету.
Гал. органы арг-цыі: Генеральная Асамблея, Савет Бяспекі, Эканамічны і сацыяльны савет ААН (ЭКАСОС), Савет па апецы ААН, Міжнародны суд ААН і Сакратарыят ААН.
У Ген. Асамблеі прадстаўлены ўсе члены ААН. Яна можа абмяркоўваць любыя пытанні ў межах Статута або якія адносяцца да паўнамоцтваў і функцый любога з органаў ААН, даваць рэкамендацыі Савету Бяспекі і яго членам па любым з такіх пытанняў, за выключэннем тых, на якія распаўсюджваюцца паўнамоцтвы Савета Бяспекі; вызначае мэты і кіруе дзейнасцю ў галіне развіцця, склікае сусв. канферэнцыі, абвяшчае міжнар. гады і г.д. Паводле Статута ААН на Савет Бяспекі ўскладзена гал. адказнасць за падтрыманне міру і бяспекі. Ён складаецца з 5 пастаянных (Вялікабрытанія, ЗША, Кітай, Расія і Францыя) і 10 непастаянных (выбіраюцца Ген. Асамблеяй на 2 гады) членаў. Дзейнічае паводле прынцыпу аднагалосся. Рашэнні Савета Бяспекі абавязковыя для ўсіх членаў ААН. У выключную кампетэнцыю Савета Бяспекі ўваходзіць, вырашэнне пытанняў стварэння і функцыянавання ўзброеных сіл ААН. Эканам. і сац. савет каардынуе пад эгідай Ген. Асамблеі дзейнасць ААН у галіне эканам. і сац. супрацоўніцтва. Складаецца з 54 чал., якія выбіраюцца Ген. Асамблеяй. Задача Савета па апецы — назіранне за кіраўніцтвам падапечнымі тэрыторыямі, якія ўключаны ў сістэму апекі. Міжнар. суд — гал. суд. орган ААН. Яго члены выбіраюцца Ген. Асамблеяй і Саветам Бяспекі. Сакратарыят абслугоўвае інш. органы ААН, выконвае праграмы і ажыццяўляе прынятую імі палітыку. Узначальвае Сакратарыят Генеральны сакратар ААН (з 1.1.1993 Бутрас Бутрас-Галі).
Існуе вял. колькасць розных органаў ААН: спец. камітэты, камісіі, канферэнцыі і інш. Асобна вылучаюцца спецыялізаваныя ўстановы ААН, якія дзейнічаюць аўтаномна, маюць свае ўстановы і членства. Штаб-кватэра ААН размешчана ў Нью-Йорку. У шэрагу гарадоў свету дзейнічаюць інфарм. цэнтры і розныя службы арг-цыі. У Вене і Жэневе размешчаны Аддзяленні ААН. Афіц. мовы ААН — англ., ісп., кіт., рус., франц.; араб. мова дабаўлена як афіц. мова Ген. Асамблеі, Савета Бяспекі і ЭКАСОС. Мае сваю эмблему і сцяг. У Мінску дзейнічае Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь. В.М.Іваноў, Г.К. Кісялёў. с. 461
АРГАНІЗА́ЦЫЯ АБ’ЯДНА́НЫХ НА́ЦЫЙ ПА ПРАМЫСЛО́ВЫМ РАЗВІЦЦІ́ (United Nations Industrial Development Organization; ЮНІДО), міжурадавая арг-цыя ў сістэме ААН. Створана ў 1966. Паводле статута (прыняты ў 1979 у Вене) ЮНІДО аўтаномная спецыялізаваная ўстанова (з 1986). Чл. арганізацыі з’яўляюцца 147 дзяржаў (1990).
Асн. мэты і віды дзейнасці: дапамога краінам, што развіваюцца, у правядзенні і паскарэнні індустрыялізацыі, распрацоўка і каардынацыя з гэтай нагоды мерапрыемстваў ААН; садзейнічанне ва ўмацаванні супрацоўніцтва паміж індустрыяльна развітымі краінамі і тымі, што стаяць на шляху развіцця; правядзенне адпаведных кансультацый і перагавораў, падтрымка інвестыцыйных працэсаў, перадача тэхналогій і г.д. Аказвае тэхн. дапамогу, распрацоўвае праграмы падрыхтоўкі кадраў для прам-сці, выступае як цэнтр па зборы, сістэматызацыі і распаўсюджванні прамысл. інфармацыі.
Асн. органы — Ген. Канферэнцыя, Савет па прамысл. развіцці і К-т па праграме і бюджэце. Штаб-кватэра арг-цыі ў Вене. с. 464
АРГАНІЗА́ЦЫЯ АБ’ЯДНА́НЫХ НА́ЦЫЙ ПА ПЫТА́ННЯХ АДУКА́ЦЫІ, НАВУ́КІ І КУЛЬТУ́РЫ (United Nations Educational Scientific and Cultural Organization; ЮНЕСКА), спецыялізаваная міжурадавая ўстанова ААН, якая садзейнічае ўмацаванню міру і міжнар. бяспекі праз развіццё супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў галіне адукацыі, навукі і культуры. Створана на Лонданскай устаноўчай канферэнцыі ў ліст. 1945, афіцыйна дзейнічае з 4.11.1946 (з дня ўступлення ў сілу Статута ЮНЕСКА). На пач. 1995 членства ў ЮНЕСКА мела 171 дзяржава, у т.л. Рэспубліка Беларусь (з 1954, разам з СССР і Украінай). Кіруючыя органы ЮНЕСКА: Генеральная канферэнцыя, Выканаўчы савет і Сакратарыят, які ўзначальваецца Генеральным дырэктарам. Ген. канферэнцыя — вышэйшы орган, які вызначае стратэгію дзейнасці ЮНЕСКА, — склікаецца на чарговыя сесіі раз у 2 гады; у ёй прымаюць удзел прадстаўнікі ўсіх дзяржаў — членаў ЮНЕСКА. На канферэнцыі зацвярджаецца праграма і бюджэт арг-цыі, фарміруецца Выканаўчы савет, прызначаецца Ген. дырэктар (тэрмінам на 6 гадоў), прымаюцца канвенцыі і рэкамендацыі, новыя члены арг-цыі. Паміж сесіямі арг-цыяй кіруе Выканаўчы савет, які складаецца з 51 прадстаўніка. У склад Сакратарыята ўваходзяць сектары: адукацыі, прыродазнаўчых навук, грамадскіх навук, камунікацый, супрацоўніцтва, знешніх зносін. Сектары ўзначальваюць намеснікі Ген. дырэктара. Штаб-кватэра ЮНЕСКА ў Парыжы.
Дзейнасць ЮНЕСКА ажыццяўляецца паводле сярэднетэрміновых і кароткатэрміновых (2-гадовых) планаў, у якіх сфармуляваны агульныя кірункі дзейнасці, распрацаваныя на аснове аналізу актуальных праблем. Праграмныя галіны дзейнасці ЮНЕСКА ў 1994—95: адукацыя і будучыня; навука ў інтарэсах прагрэсу і навакольнае асяроддзе; культура — мінулае, сучаснае і будучае; камунікацыя — інфармацыя і інфарматыка на службе чалавецтва; сац. і гуманіт. развіццё навукі — уклад у развіццё міру, правоў чалавека і дэмакратыі. Праграмы ажыццяўляюцца ў форме канферэнцыі, нарады, сімпозіума, міжнар. кампаніі, збору, аналізу і распаўсюджвання стат. даных, садзейнічання дзяржавам у правядзенні рэстаўрацыйных работ, стварэння навуч. устаноў, іх абсталявання, накіравання экспертаў, кансультацый, дапамогі ў распрацоўцы навук. і навуч. праграм. Важная форма дзейнасці ЮНЕСКА па пашырэнні нац. і міжнар. супрацоўніцтва і ўзаемаразумення — распрацоўка міжнар. канвенцый, дэкларацый, рэкамендацый (напр., Усеагульная канвенцыя аб аўтарскім праве 1952, Канвенцыя аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 1972, Рэкамендацыя аб развіцці адукацыі дарослых 1978 і інш.). Для кіравання асобнымі праграмамі Ген. канферэнцыя можа ствараць дапаможныя к-ты і камісіі. Так, для кіравання праграмай «ЮНЕСКА — Чарнобыль» створаны спец. камітэт. У рэалізацыі праграм ЮНЕСКА удзельнічаюць нац. камісіі, якія выконваюць кансультатыўныя функцыі пры дэлегацыі сваёй краіны на Ген. канферэнцыі або пры сваім урадзе. У Рэспубліцы Беларусь нац. камісія па справах ЮНЕСКА створана ў 1956. Узначальвае яе, як правіла, міністр замежных спраў. ЮНЕСКА выпускае 26 перыяд. выданняў на розных мовах. Найб. папулярны сярод іх штомесячнік «Курьер ЮНЕСКО».
Літ.: Языкович Л.В. Деятельность Белорусской ССР в ЮНЕСКО. Мн., 1986.
Л.В.Паўлава. с. 464
АРГАНІЗА́ЦЫЯ АЗІЯ́ЦКА-ЦІХААКІЯ́НСКАГА ЭКАНАМІ́ЧНАГА СУПРАЦО́ЎНІЦТВА (Asia-Pacific Ekonomic Cooperation Conference; АЦЭС), аб’яднанне краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Створана ў 1989. Уваходзяць (1995): Аўстралія, Бруней, ЗША, Інданезія, Канада, Кітай, Малайзія, Мексіка, Новая Зеландыя, Папуа-Новая Гвінея, Паўд. Карэя, Сінгапур, Сянган (Ганконг), Тайвань, Тайланд, Філіпіны, Чылі, Японія. Асн. мэты: лібералізацыя гандлю, інвестыцый, руху капіталаў і тэхналогій. Вышэйшы орган — Канферэнцыя кіраўнікоў урадаў. Штаб-кватэра ў Сінгапуры. Дз.В.Панамароў. с. 464
АРГАНІЗА́ЦЫЯ АМЕРЫКА́НСКІХ ДЗЯРЖА́Ў (Organization of American States; ААД), рэгіянальная арг-цыя дзяржаў Паўн., Цэнтр. і Паўд. Амерыкі. Створана ў 1948 на 9-й Міжамер. канферэнцыі ў Багаце (Калумбія). Уваходзяць 35 дзяржаў (акрамя Кубы; 1991). Асн. мэты — падтрымка міру ў зах. паўшар’і, забеспячэнне калект. бяспекі і мірнага вырашэння праблем; спрыянне эканам., сац. і культ. супрацоўніцтву; каардынацыя дзейнасці розных міжамер. арг-цый. У 1959 створаны Міжамер. банк развіцця. Вышэйшыя органы ААД — міжамер. канферэнцыя (збіраецца кожныя 5 гадоў), ген. асамблея міністраў замежных спраў, пастаянны савет (кожная дзяржава прадстаўлена паслом), ген. сакратарыят (знаходзіцца ў Вашынгтоне). с. 464
АРГАНІЗА́ЦЫЯ АФРЫКА́НСКАГА АДЗІ́НСТВА (Organization of African Unity; ААА), рэгіянальная міжурадавая арг-цыя незалежных дзяржаў Афрыкі. Засн. ў 1963 у Адыс-Абебе (Эфіопія). Уваходзіць 51 дзяржава (1991). Мэты — барацьба супраць каланіялізму ва ўсіх яго формах і праявах, рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў кантынента, развіццё супрацоўніцтва і каардынацыя дзеянняў у палітыцы, эканоміцы, абароне, навуцы, культуры і інш. Створаны Афр. банк развіцця, Ін-т эканам. планавання. 2-я Асамблея ААА (Кіпр, чэрв. 1964) абвясціла Афрыку бязатамнай зонай. Вышэйшы орган — штогадовая Асамблея кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, выканаўчы орган — Савет Міністраў, пастаянны адм. орган — Сакратарыят, дзейнічаюць пастаянныя камісіі, сакратарыят афр. групы дзяржаў пры ААН. Штаб-кватэра ў Адыс-Абебе. с. 465
АРГАНІЗА́ЦЫЯ БЕЛАРУ́СКА-АМЕРЫКА́НСКАЙ МО́ЛАДЗІ ў ЗША (АБАМ). Створана 30.12.1951 аб’яднаннем арг-цый бел. моладзі ў Кліўлендзе і Нью-Йорку. Да 1967 наз. Згуртаванне бел. моладзі ў Амерыцы. Мае аддзяленні ў Дэтройце, Кліўлендзе, Лос-Анджэлесе, Нью-Брансвіку, Саўт-Рыверы. З 1960 член Еўрап. ін-та (ін-та выхавання моладзі еўрап. бежанцаў). Пры арг-цыі існуе (з 1977) фонд падтрымкі студэнтаў імя Любачкі. АБАМ займаецца культ.-асв., грамадска-арганізац. і інфарм.-выдавецкай дзейнасцю. Выдавала часопісы «Віці» (1952—57, разам з Бел.-амер. студэнцкім аб’яднаннем), «Беларуская моладзь» (1959—80, на бел. і англ. мовах), выйшаў «Беларускі песенны зборнік» М.Куліковіча (Кліўленд, 1960). Пры АБАМ у 1956—93 дзейнічаў танц. ансамбль «Васілёк». А.С.Ляднёва. с. 465
АРГАНІЗА́ЦЫЯ ВАРША́ЎСКАГА ДАГАВО́РУ , гл. ў арт. Варшаўскі дагавор 1955. с. 465
АРГАНІЗА́ЦЫЯ ВЫЗВАЛЕ́ННЯ ПАЛЕСЦІ́НЫ (АВП), галоўная арг-цыя палесцінскага нац.-выз. руху. Створана ў 1964. Уключае большасць арг-цый Палесцінскага руху супраціўлення і грамадска-паліт. аб’яднанняў, якія актыўна змагаюцца за правы араб. народа Палесціны. Мае ўзбр. сілы, прадстаўніцтвы больш як у 100 краінах, чл. Лігі араб. краін, Арг-цыі «Ісламская канферэнцыя», з 1974 — адзіны законны прадстаўнік араб. народа Палесціны ў ААН. Вышэйшы орган — Нац. савет Палесціны (НСП, склікаецца раз у год, лічыцца палесцінскім парламентам у выгнанні), які ў 1988 прыняў рашэнне пра стварэнне Дзяржавы Палесціна на тэр. зах. берага р. Іардан і сектара Газа. Паліт. і арганізац. кіраўніцтва АВП ажыццяўляе яе Выканком (надзелены НСП паўнамоцтвамі часовага палесцінскага ўрада); з 1969 старшыня Выканкома АВП Я.Арафат. Гал. інфарм. агенцтва АВП выдае штотыднёвік «Філастын ас-Саура» («Рэвалюцыйная Палесціна»).
Палітыка АВП доўгі час будавалася на ўзбр. барацьбе супраць Ізраіля за вызваленне акупіраваных ім тэрыторый і непрыняцці рэзалюцыі Ген. Асамблеі ААН ад 29.11.1947 пра стварэнне на тэр. Палесціны яўр. і араб. дзяржаў. З канца 1980 — пач. 1990-х г. стала на шлях перагавораў і пошуку мірнага ўрэгулявання палесцінскай праблемы: прызнала рэзалюцыі Ген. Асамблеі ААН ад 29.11.1947 і Савета Бяспекі ад 22.11.1967 і 22.10.1973; паводле Вашынгтонскай дэкларацыі 1993 прадугледжана часовае палесцінскае самакіраванне на тэр. зах. берага р. Іардан сектара Газа. АВП і Ізраіль заявілі пра ўзаемнае прызнанне. с. 465
АРГАНІЗА́ЦЫЯ ВЫТВО́РЧАСЦІ , аптымальнае спалучэнне рабочай сілы, сродкаў і прадметаў працы ў працэсе вытв-сці тавараў (паслуг) на аснове падзелу працы, абавязкаў і пэўнай іерархічнай структуры з мэтай дасягнення максімальнай сац.-эканам. эфектыўнасці. Ахоплівае асн., дапаможную і абслуговую вытв-сць, а таксама кіраванне вытворчасцю як гарманічна ўвязаныя звёны адзінага працэсу вырабу прадукцыі. Арганізацыя вытворчасці павінна забяспечыць: бесперапыннасць (выкарыстанне сродкаў працы з мінімальнымі стратамі часу, няспынны рух прадметаў працы праз усе стадыі вытв-сці), прапарцыянальнасць (узаемная адпаведнасць сумежных участкаў, што дазваляе больш поўна выкарыстаць іх вытв. магутнасці), рытмічнасць (раўнамерны выпуск прадукцыі і выкананне аднолькавага аб’ёму работ у роўныя адрэзкі часу). Найважнейшыя формы арганізацыі вытворчасці: камбінаванне, канцэнтрацыя, спецыялізацыя. Важнейшыя метады арганізацыі вытворчасці: непаточны, паточны, аўтаматызаваны; адзінкавы серыйны і масавы тыпы вытв-сці. Кожнае прадпрыемства канкрэтызуе арганізацыю вытворчасці з улікам асаблівасцяў сваёй галіны, віду прадукцыі (паслуг), ступені падзелу працы. Існуюць і агульныя, характэрныя для ўсіх прадпрыемстваў стадыі арганізацыі вытворчасці: тэхнічнай падрыхтоўкі вытворчасці (праектаванне, вытв-сць новых відаў прадукцыі і арганізацыя для гэтых мэтаў канструктарскай, тэхнал. і арганізацыйна-эканам. падрыхтоўкі вытв-сці); стварэнне рацыянальнай вытворчай структуры і арганізацыя асноўных вытворчых працэсаў (склад і структура вытв. падраздзяленняў, рэгламент іх работы, забеспячэнне бесперабойнасці вытв. працэсу); тэхнічнае абслугоўванне вытворчасці (кваліфікаванае абслугоўванне найперш асн. вытв-сці, каб забяспечыць рытмічны выпуск прадукцыі высокай якасці); функцыянальная дзейнасць прадпрыемства (аператыўная, кваліфікаваная і ўзаемазладжаная работа спецыялістаў усіх службаў); рацыянальная арганізацыя кіравання вытворчасцю. На ўсіх стадыях арганізацыі вытворчасці найважнейшае значэнне мае рацыянальная арганізацыя працы. Асн. патрабаванні да вытв. структуры: прастата, гнуткасць і эканамічнасць, якія дасягаюцца змяншэннем колькасці вытв. падраздзяленняў, іх узбуйненнем, пераходам на бясцэхавую структуру кіравання, укараненнем найноўшых тэхнікі і тэхналогій, спецыялізацыяй і канцэнтрацыяй вытворчасці. Эфектыўнасць арганізацыі вытворчасці заключаецца ў змяншэнні выдаткаў вытв-сці, павышэнні прадукцыйнасці працы. Абагульняльны паказчык эфектыўнасці арганізацыі вытворчасці — павелічэнне прыбытку ад рэалізаванай прадукцыі ў разліку на 1 руб. сродкаў, укладзеных у работу прадпрыемства. Г.Я.Кажэкін. с. 465
АРГАНІЗА́ЦЫЯ ДАГАВО́РУ ПАЎДНЁВА-УСХО́ДНЯЙ А́ЗІІ (South-East Asia Treaty Organization; СЕАТО), ваенна-паліт. рэгіянальная арганізацыя ў Паўд.-Усх. Азіі ў 1954—77. Створана ў вер. 1954 у Маніле паводле Паўд.-Азіяцкага дагавору аб калект. абароне. Уваходзілі Аўстралія, Вялікабрытанія, ЗША, Новая Зеландыя, Пакістан (выйшаў у 1973), Тайланд, Філіпіны, Францыя (з 1965 абмежавала, з 1974 спыніла ўдзел у арг-цыі). Штаб-кватэра знаходзілася ў Бангкоку. У 1975 Тайланд і Філіпіны выказаліся за роспуск блока. У чэрв. 1977 дзейнасць арг-цыі спынена. с. 465
АРГАНІЗА́ЦЫЯ ІСЛА́МСКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ , Арганізацыя Ісламскі кангрэс (АІК), міждзяржаўная паліт.-рэлігійная арг-цыя. Створана ў 1971 у Рабаце (Марока). Аб’ядноўвае 45 мусульм. краін (1991) на ідэі панісламізму. Мэты — умацаванне салідарнасці мусульм. краін, развіццё эканам., сац., культ. і навук. супрацоўніцтва паміж імі. Найвыш. орган — канферэнцыя кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін-удзельніц (збіраецца кожныя 3 гады). Штаб-кватэра ў Джыдзе (Саудаўская Аравія). с. 465
АРГАНІЗА́ЦЫЯ КРАІ́Н—ЭКСПАРЦЁРАЎ НА́ФТЫ (Organization of Petroleum Exporting countries; ОПЭК). Засн. ў 1960. Члены — 13 краін: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Алжыр, Венесуэла, Габон, Інданезія, Ірак, Іран, Катар, Кувейт, Лівія, Нігерыя, Саудаўская Аравія, Эквадор. Мэты: каардынацыя і уніфікацыя нафтавай палітыкі краін-удзельніц; забеспячэнне стабільнасці цэн на міжнар. нафтавых рынках для атрымання ўстойлівых даходаў краін — чл. АПЭК, эфектыўных і рэгулярных паставак нафты краінам-спажыўцам. Кантралюе каля 85% сусв. аб’ёму гандлю нафтай, устанаўлівае афіц. цану на сырую нафту, што ў многім вызначае Сусв. ўзровень цэнаў на нафту. Штабкватэра ў Вене. с. 465
АРГАНІЗА́ЦЫЯ МІЖНАРО́ДНАЙ ГРАМАДЗЯ́НСКАЙ АВІЯ́ЦЫІ (Internacional Civil Aviation Organization; ІКАО), спецыялізаваная ўстанова ААН па супрацоўніцтве дзяржаў у галіне грамадзянскай авіяцыі. Засн. ў 1944 на аснове Чыкагскай канвенцыі аб міжнар. грамадз. авіяцыі. Членамі яе з’яўляюцца каля 150 краін. Гал. мэты: распрацоўка і уніфікаванне тэхн. правілаў, якія рэгулююць міжнар. палёты і эксплуатацыю паветр. суднаў, аэрадромаў, аэранавігацыйных сродкаў; тэхн. дапамога ў арганізацыі грамадз. авіяцыі і кіраванні ёю. Штаб-кватэра ў Манрэалі. с. 465
АРГАНІЗА́ЦЫЯ ПА БЯСПЕ́ЦЫ І СУПРАЦО́ЎНІЦТВЕ Ў ЕЎРО́ПЕ (АБСЕ), міжнар. арг-цыя. Склалася да сярэдзіны 1990-х г. у выніку дзейнасці Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (НБСЕ). На пач. 1970-х г. СССР і яго партнёры па Арг-цыі Варшаўскага дагавору (гл. Варшаўскі дагавор 1955) ініцыіравалі скліканне нарады еўрап. дзяржаў для абмеркавання захадаў, якія забяспечылі б калект. бяспеку ў Еўропе. Ва ўмовах паляпшэння адносін паміж СССР, ЗША і краінамі Зах. Еўропы ў г. Хельсінкі адбыліся папярэднія шматбаковыя кансультацыі (ліст. 1972 — чэрв. 1973) і пасяджэнні міністраў замежных спраў 33 еўрап. дзяржаў (акрамя Албаніі), ЗША і Канады (ліп. 1973). 2-і этап перагавораў аб скліканні НБСЕ прайшоў у вер. 1973 — ліп. 1975 у Жэневе. 30.7.1975 у Хельсінкі на ўзроўні кіраўнікоў урадаў 35 дзяржаў пачалася нарада, 1.8.1975 падпісаны Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. У 1977—94 адбыўся шэраг сустрэч прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц НБСЕ. У 1991 удзельнікамі НБСЕ сталі Албанія, Эстонія, Латвія, Літва, у 1992 — Беларусь і інш. краіны. На сустрэчы ў Будапешце (5—6.12.1994) кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 52 краін (без Югаславіі), прынялі рашэнне аб пераўтварэнні НБСЕ у АБСЕ, падпісалі мемарандумы аб гарантыі бяспекі Украіны, Беларусі і Казахстана, прынялі паліт. дэкларацыю «Да сапраўднага партнёрства ў новую эпоху», якая вызначае ролю, месца і задачы АБСЕ ў пабудове будучай Еўропы. Органамі АБСЕ (з 1990) з’яўляюцца: сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў (адбываюцца кожныя 2 гады); Савет міністраў замежных спраў (засядае не менш як 1 раз на год); Сакратарыят з рэзідэнцыяй у Празе; Цэнтр па прадухіленні канфліктаў (Вена); бюро «За свабодныя выбары» (Варшава, ажыццяўляе назіранне за выбарамі); Парламенцкі сход АБСЕ; Камітэт вышэйшых дзярж. служачых (у ліку абавязкаў падрыхтоўка пасяджэнняў). с. 466
АРГАНІЗА́ЦЫЯ ПАЎНОЧНААТЛАНТЫ́ЧНАГА ДАГАВО́РУ (North Atlantic Treaty Organization; НАТО), ваенна-паліт. арганізацыя, створаная на аснове падпісанага 4.4.1949 у Вашынгтоне Паўн.-Атлантычнага дагавору. Першапачатковыя ўдзельнікі: Бельгія, Вялікабрытанія, Данія, ЗША, Ісландыя, Італія, Канада, Люксембург, Нарвегія, Нідэрланды, Партугалія, Францыя; пазней далучыліся Грэцыя і Турцыя (1952), ФРГ (1955), Іспанія (1982). Асн. мэты арг-цыі — гарантаванне бяспекі, свабоды і міру краінам-удзельніцам.
На пачатку існавання палітыка НАТО фарміравалася ў атмасферы «халоднай вайны» і гонкі ўзбраенняў, выкліканых узбр. і паліт. процістаяннем ЗША і СССР, НАТО і арг-цыі краін Варшаўскага дагавору 1955. Пасля распаду сацыяліст. сістэмы, СССР і спынення дзейнасці Варшаўскага дагавору (1991) палітыка НАТО істотна змянілася. У 1991 прынята Рымская дэкларацыя аб міры і супрацоўніцтве. Дзеля большай бяспекі ў Еўропе створаны Савет Паўн.-Атлантычнага супрацоўніцтва. У вер. 1994 На сесіі Савета НАТО прынята праграма «Партнёрства дзеля міру», адкрытая для далучэння ўсіх краін Усх. Еўропы (Беларусь далучылася ў 1994).
Вышэйшыя органы НАТО — сесія Савета НАТО і К-т ваеннага планавання, якія збіраюцца 2 разы на год. Паміж сесіямі Савет працуе як Пастаянны Савет НАТО ў складзе пастаянных прадстаўнікоў дзяржаў-удзельніц. Бягучую работу і падрыхтоўку сесій вядзе Міжнар. сакратарыят на чале з Ген. сакратаром НАТО. У ваен арганізацыі НАТО вышэйшы орган — К-т ваен. планавання, выканаўчы — Ваенны к-т, якому падначалены Вярх. штаб аб’яднаных узбр. сіл НАТО. Штаб-кватэра арг-цыі ў Бруселі (да 1967 была ў Парыжы) с. 466
АРГАНІЗА́ЦЫЯ ПРА́ЦЫ , стварэнне аптымальнай сістэмы працоўнай дзейнасці людзей. Сутнасць арганізацыі працы ў межах асобнага прац. калектыву — у рацыянальным выкарыстанні рабочай сілы. Уключае: падбор і прафес. падрыхтоўку кадраў; аптымальную расстаноўку работнікаў у адпаведнасці з падзелам і кааперацыяй працы і вытв. задачамі; арганізацыю рабочых месцаў; нарміраванне, дысцыпліну і стымуляванне працы. Для эфектыўнага выкарыстання рабочай сілы ў вытв. працэсе ўводзіцца навуковая арганізацыя працы. Грамадская арганізацыя працы звязана з многімі фактарамі ў краіне: умовамі занятасці насельніцтва, падзелам і кааперацыяй працы, размеркаваннем яе вынікаў паміж членамі грамадства і інш. с. 466
«АРГАНІЗА́ЦЫЯ ТО́ТА» , паўваенная спецыялізаваная арг-цыя ў фаш. Германіі ў 1938—45 (назва ад прозвішча яе заснавальніка — нацыста інжынера Ф.Тота). У 2-ю сусв. вайну займалася буд-вам і рамонтам шашэйных дарог, мастоў, аэрадромаў, умацаванняў і іншых ваен. аб’ектаў, у т.л. на акупіраванай Беларусі. Летам 1941 падраздзяленні «Арганізацыі Тота» рухаліся за наступаючымі ням. войскамі, аднаўлялі разбураныя камунікацыі, выкарыстоўваючы працу ваеннапалонных і цывільнага насельніцтва. У 1943—44 арг-цыя ўдзельнічала ў стварэнні герм. стратэгічнага абарончага рубяжа — «Усходняга вала» па лініі р. Нарва—Пскоў—Віцебск—Орша—сярэдняе цячэнне р. Дняпро — рэкі Сож і Малочная. Падраздзяленні «Арганізацыі Тота» існавалі ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Слуцку і ў інш. нас. пунктах. с. 466
АРГАНІЗА́ЦЫЯ ЎКРАІ́НСКІХ НАЦЫЯНАЛІ́СТАЎ (АУН), украінская паліт. арганізацыя. Створана ў 1929 Я.Канавальцам. У сваёй праграме абвяшчала непрымірымыя адносіны да камунізму. Паставіла сябе над інш. ўкр. партыямі і рухамі, пачаўшы з імі барацьбу. Імкнулася пры дапамозе ўсенар. паўстання аб’яднаць усе ўкр. землі ва Укр. Самастойную Саборную Дзяржаву (УССД). У 1940 з-за ўнутр. рознагалоссяў распалася на АУН (м) — мельнікаўцаў і АУН (б) — бандэраўцаў (паводле прозвішчаў кіраўнікоў — А.Мельніка і С.Бандэры). На пач. 2-й сусв. вайны выступіла супраць Польшчы, потым супраць СССР на баку Германіі. Пасля адмовы гітлераўскіх уладаў прызнаць Акт аднаўлення Украінскай Дзяржавы (30.6.1941) АУН (б) перайшла ў апазіцыю да акупац. рэжыму, разгарнула супраць яго прапаганду. На гэта фашысты адказалі арыштамі і расстрэламі бандэраўцаў. Мельнікаўцы стаялі на змоўніцкіх пазіцыях да фашыстаў. Вясной 1943 АУН (б) абвясціла стратэгію «двухфрантавой» барацьбы супраць Берліна і Масквы — «Украінская паўстанцкая армія» («УПА») пачала на Валыні і бел.-ўкр. Палессі дзеянні супраць гітлераўцаў і сав. партызанаў. З 1944 гал. сілы АУН разгарнулі антысав. барацьбу, якая ахапіла пераважна зах. вобласці Украіны і працягвалася да сярэдзіны 1950-х г. Пасля вайны асн. кадры абедзвюх частак АУН былі ў эміграцыі. З абвяшчэннем дзярж. суверэнітэту Украіны ў 1991 АУН перанесла сваю дзейнасць на радзіму і скіравала яе на пабудову дэмакр., паліт. і эканам. незалежнай укр. дзяржавы. А.В.Кенцій. с. 466
АРГАНІЗА́ЦЫЯ ЦЭНТРАЛЬНААМЕРЫКА́НСКІХ ДЗЯРЖА́Ў (Organization Central American States; АЦАД), рэгіянальная арг-цыя дзяржаў Цэнтр. Амерыкі. Створана ў 1951. Аб’ядноўвае Гандурас, Гватэмалу, Коста-Рыку, Нікарагуа, Сальвадор. Статут прадугледжвае магчымасць далучэння Панамы. Паводле Хартыі 1965 мэта арг-цыі — узаемадапамога, эканам., сац. і паліт. супрацоўніцтва ў Цэнтр. Амерыцы. Вышэйшыя органы — нарады кіраўнікоў краін-удзельніц і міністраў замежных спраў. Штаб-кватэра ў Сан-Сальвадоры. с. 466
АРГАНІЗА́ЦЫЯ ЦЭНТРА́ЛЬНАГА ДАГАВО́РУ (The Central Treaty Organization; СЕНТО), ваеннапалітычная арганізацыя на Б. і Сярэднім Усходзе ў 1955—79, да сак. 1959 наз. Арг-цыя Дагавору Блізкага Усходу. Дагавор аб яе стварэнні падпісаны ў 1955 у Багдадзе (Багдадскі пакт). Уваходзілі Ірак (выйшаў у 1958), Іран, Пакістан, Турцыя і Вялікабрытанія, у 1959 далучыліся ЗША. Пасля выхаду з СЕНТО Ірана і Пакістана (1979) па ініцыятыве Турцыі арг-цыя спыніла сваю дзейнасць. с. 466
АРГАНІЗА́ЦЫЯ ЭКАНАМІ́ЧНАГА СУПРАЦО́ЎНІЦТВА І РАЗВІЦЦЯ́ (Organization for Ekonomic Cooperation and Development; АЭСР), міждзяржаўная арг-цыя. Створана ў 1961 у Парыжы. Уваходзяць 18 еўрап. краін, а таксама ЗША, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя, Японія, Турцыя (1994). Асн. мэты арг-цыі — імкненне да эканам. росту, павышэння ўзроўню жыцця і занятасці насельніцтва, падтрыманне фін. стабільнасці праз лібералізацыю міжнар. гандлю і руху капіталу, праз каардынацыю эканам. дапамогі менш развітым краінам. Кожная краіна-ўдзельніца прадстаўлена пастаяннай дэлегацыяй у Савеце АЭСР. Штаб-кватэра ў Парыжы. с. 467
АРГАНІЦЫ́ЗМ , вучэнне, што растлумачвае прыродныя і сац. з’явы (працэсы) па аналогіі з біял. будовай арганізма. У яго аснову пакладзены прынцып біял. цэласнасці, які раскрывае найважнейшыя асаблівасці развіцця жывога (арганізм як цэласная сістэма, развіццё да ўсё больш складанай арганізацыі, іерархічная ўпарадкаванасць, адносная ўстойлівасць і самарэгуляцыя). Тэрмін «арганіцызм» уведзены ў 1918 англ. фізіёлагам Дж.С.Холдэйнам, які разам са сваімі паслядоўнікамі (Дж.Вуджэр, Г.Шаксель, Д.В.Харыс і інш.) гал. ўвагу канцэнтраваў на праблеме арган. цэласнасці. Пазней аўстр. біёлаг Л. фон Берталанфі ў сваёй тэорыі эквівалентных сістэм (1930-я г.) дапоўніў канцэпцыю арганіцызму палажэннем пра арганізмы як высокаарганізаваныя адкрытыя сістэмы, што знаходзяцца ў стане дынамічнай раўнавагі з асяроддзем. Ідэі арганіцызму атрымалі развіццё ў агульнай тэорыі сістэм, у кібернетыцы, тэорыі інфармацыі і інш. Г.І.Шчарбіцкі. с. 467
АРГАНІ́ЧНАЕ ВЫВЕ́ТРЫВАННЕ , гл. Біялагічнае выветрыванне. с. 467
АРГАНІ́ЧНАЕ ШКЛО , гл. Шкло арганічнае. с. 467
АРГАНІ́ЧНАЯ АРХІТЭКТУ́РА , творчы кірунак, у аснове якога ляжыць прынцып падпарадкавання формы архітэктурнага твора яго зместу. Узнікла ў 1-й пал. 20 ст. як рэакцыя супраць акадэмізму, рацыяналізму і эклектыкі. Ідэі арганічнай архітэктуры закладзены ў 1890-я г. амер. арх. Л.Салівенам, развіты ў тэорыі і практыцы буд-ва яго вучнем Ф.Л.Райтам. Канцэпцыі арганічнай архітэктуры зыходзяць з цеснай сувязі архітэктуры з прыродай, грунтуюцца на бесперапыннасці арх. прасторы, на праектаванні «з сярэдзіны — да навакольнага асяроддзя», рацыянальным выкарыстанні якасцяў буд. матэрыялаў, увядзенні элементаў нар. творчасці; сама функцыя будынка не абмяжоўвалася тэхнал. і фізіял. фактарамі, а ўключала і эстэтычны, таму арх. твор уяўляў сабой цэласны арганізм.
Пад уздзеяннем ідэй арганічнай архітэктуры склаліся рэгіянальныя арх. школы ў сканд. краінах (творчасць А.Аалта і інш.); у ЗША прынцыпы арганічнай архітэктуры выкарыстоўвала т. зв. каліфарнійская школа на чале з Р. Нейтрай. У 1940-я г. тэорыя падхоплена ў Італіі арх. Б.Дзэві; у 1945 у Рыме створана група АРАО (Associazione per Architettura Organica, Асацыяцыя арганічнай архітэктуры), якая падкрэслівала гуманіст. кірунак асн. палажэнняў арганічнай архітэктуры. Дыяпазон арганічнай архітэктуры быў абмежаваны гал. чынам буд-вам асабнякоў, вілаў, загарадных атэляў; у 1960-я г. арганічная архітэктура растварылася сярод рацыяналістычных кірункаў архітэктуры. Прынцыпы формаўтварэння, выпрацаваныя арганічнай архітэктурай, выкарыстоўваюцца ў бел. архітэктуры.
Літ.: Райт Ф.Л. Будущее архитектуры: Пер. з англ. М., 1960; Zevi B. Towards an organic architecture. London, 1950. с. 467
АРГАНІ́ЧНАЯ БУДО́ВА КАПІТА́ЛУ , адносіны паміж вартасцю пастаяннага капіталу і вартасцю пераменнага капіталу, катэгорыя марксісцкай палітэканоміі. Адлюстроўвае тэхн. склад капіталу: колькасныя адносіны сродкаў вытв-сці да рабочай сілы. Чым больш машын, абсталявання, матэрыялаў і інш. сродкаў вытв-сці прыпадае на аднаго рабочага, тым арганічная будова капіталу і яго тэхн. будова вышэйшыя. З развіццём вытворчасці, паскарэннем тэмпаў навуковатэхн. прагрэсу гэты паказчык павялічваецца. Гэта азначае, што доля жывой працы змяншаецца, а доля мінулай працы расце, у выніку прадукцыйнасць працы павышаецца. с. 467
АРГАНІ́ЧНАЯ ХІ́МІЯ , галіна хіміі, якая вывучае злучэнні вугляроду з інш. элементамі (арганічныя злучэнні) і іх ператварэнні. Займаецца сінтэзам і вызначэннем структуры арган. злучэнняў, вывучэннем сувязі хім. будовы рэчываў з рэакц. здольнасцю і фіз. ўласцівасцямі, практ. выкарыстаннем. Падзяляецца на стэрэахімію, хімію высокамалекулярных злучэнняў, прыродных рэчываў (антыбіётыкаў, вітамінаў, гармонаў і інш.), металаарган., фторарган., комплексных злучэнняў, фарбавальнікаў. Цесна звязана з біяхіміяй, медыцынай, біялогіяй, арган. геахіміяй, малекулярнай біялогіяй і інш. галінамі навук.
З’явілася ў пач. 19 ст. ў выніку абагульнення ведаў пра ўласцівасці рэчываў жывёльнага і расліннага паходжання і ўяўленняў таго часу аб жыццёвай сіле (vis vitalis), якая быццам бы стварае арган. рэчывы толькі ў жывых арганізмах. Тэрмін «арганічная хімія» ўведзены Ё. Берцэліусам (1827). Сінтэз мачавіны (Ф.Вёлер; 1828), аніліну (М.М.Зінін; 1842), воцатнай кіслаты (А.Кольбе; 1845), рэчываў тыпу тлушчаў (П.Бертло; 1854), цукрыстага рэчыва (АМ.Бутлераў; 1861) паказаў магчымасць штучнага атрымання арган. рэчываў. З 2-й чвэрці 19 ст. пачалі развівацца тэарэт. ўяўленні арганічнай хіміі, у т.л. тэорыя радыкалаў (Ю.Лібіх, Вёлер, Э.Франкленд, Р.Бунзен), тэорыя тыпаў (Ж.Дзюма, Ш.Жэрар і О.Ларан), паняцце пра валентнасць хім. элементаў, чатырохвалентнасць вугляроду і здольнасць яго атамаў ствараць складаныя малекулы. Абгрунтаваная ў 1861 Бутлеравым хімічнай будовы тэорыя прапанавала існаванне сувязі паміж будовай і ўласцівасцямі арган. злучэнняў, растлумачыла з’яву прасторавай ізамерыі арган. злучэнняў. А.Кекуле ў 1865 створана тэорыя будовы араматычных злучэнняў (на прыкладзе бензолу); у 1874 Я.Вант-Гоф і Ж.Ле Бель заклалі асновы стэрэахіміі, вылучылі аптычную ізамерыю і геаметрычную ізамерыю арган. рэчываў. Развіццё арганічнай хіміі ў пач. 20 ст. звязана з дасягненнямі квантавай фізікі і электронных тэорый хім. сувязі. Вызначаны тыпы хім. сувязі; Г.Льюіс, В.Косель, К.Інгалд, Л.Полінг распрацавалі і дапоўнілі ўяўленнямі квантавай хіміі і квантава-хімічнымі разлікамі электронную тэорыю будовы арган. злучэнняў, прадказалі і растлумачылі арганічнай хіміі рэакцыйную здольнасць. У 2-й пал. 20 ст. пачалося станаўленне фізічнай арганічнай хіміі, у якой абагульнены ўяўленні па механізмах рэакцый і сувязі паміж структурай арган. злучэнняў і іх рэакц. здольнасцю; шырокае выкарыстанне ў даследаваннях храматаграфіі, рэнтгенаскапіі, масспектраскапіі, метадаў ЭПР, ЯМР, ІЧ- і УФ-спектраскапіі. Сінтэзаваны новыя класы крэмнійарган. злучэнняў (полісілаксаны), поліаміды (нейлон), фторпалімеры (тэфлон), цэнавыя злучэнні пераходных металаў (ферацэн), фізіялагічна актыўныя злучэнні, лекавыя прэпараты, атрутныя рэчывы, сродкі аховы раслін, антыпірэны. Метады арганічнай хіміі разам з фіз. метадамі даследавання выкарыстоўваюцца ў вызначэнні будовы нуклеінавых кіслотаў, бялкоў, складаных прыродных злучэнняў, з дапамогай матэм. мадэлявання ажыццяўляецца мэтанакіраваны сінтэз арган. рэчываў з зададзенымі ўласцівасцямі. Магчымасці арганічнай хіміі дазволілі сінтэзаваць хларафіл, вітамін В12 (Р.Вудварт), полінуклеатыды (А.Тод), распрацаваць аўтаматызаваны сінтэз ферментаў. Сучаснае дасягненне арганічнай хіміі ў геннай інжынерыі — сінтэз актыўнага гена (Х.Каран; 1976). Выкарыстанне дасягненняў арганічнай хіміі прывяло да стварэння тэхналогій вытв-сці сінт. каўчукаў, пластычных масаў, сінт. валокнаў, фарбавальнікаў, кінафотаматэрыялаў, атрутных рэчываў, сродкаў аховы раслін, духмяных рэчываў, лек. прэпаратаў.
На Беларусі даследаванні па арганічнай хіміі пачаліся ў 1924 у БДУ і вядуцца ў ін-тах фізіка-арган. і біяарган. хіміі АН, БДУ, Бел. тэхнал. ун-це, с.-г., мед. і інш. НДІ. Сінтэзаваны і вывучаны ператварэнні металаарган., поліхлорарган., пераксідных злучэнняў, ацыклічных і гетэрацыклічных злучэнняў, стэроідаў, гетэрастэроідаў, простагландзінаў, нуклеатыдаў, тэрпеноідаў. Буйнейшыя прадпрыемствы: ВА «Палімір» (г. Наваполацк), ВА «Азот» (г. Гродна), Магілёўскі камбінат сінт. валокнаў.
Літ.: Несмеянов А.Н., Несмеянов Н.А. Начала органической химии. Кн. 1—2. 2 изд. М., 1974; Нейланд О.Я. Органическая химия. М., 1990. К.Л.Майсяйчук. с. 467
АРГАНІ́ЧНАЯ ШКО́ЛА ў сацыялогіі, кірунак у зах. сацыялогіі ў канцы 19 — пач. 20 ст., звязаны са спробамі тэарэт. абгрунтаваць сутнасць і развіццё грамадства на аснове аналогіі з прыродай жывога арганізма. Абапіраючыся на дасягненні біялогіі (клетачнай будовы арганізмаў і эвалюцыйнай тэорыі Дарвіна), імкнулася, каб сацыялогія заняла прамежкавае месца паміж прыродай чалавека і чалавечым грамадствам. Асобныя прынцыпы такой тэорыі вядомы яшчэ ў сац.-філас. канцэпцыях Платона, Арыстоцеля, Гобса, Мантэск’е і інш. У поглядах Кона і Спенсера ідэя біял. рэдукцыянізму набыла больш выразны сацыялагічны характар. Класічныя прадстаўнікі школы А.Шэфле (Германія), Р.Вормс і А.Эспінас (Францыя), П.Ліліенфельд (Расія) сцвярджалі, што грамадства і ёсць арганізм, атаясамліваючы чалавека з клеткай, сац. інстытуты з яго органамі (напр., урад з галаўным мозгам, трансп. зносіны з кровазваротам, сувязь з нерв. сістэмай і г.д.). Сац. канфлікты яны зводзілі да хвароб, а іх прафілактыку і лячэнне звязвалі з «сацыяльнай гігіенай». Падобныя аналогіі стваралі бачнасць тэарэт. вырашэння сац. праблем, але не давалі адказаў на шматлікія пытанні, з якімі сутыкаліся і навукоўцы, і практыкі (палітыкі, эканамісты, кіраўнікі і г.д.). Таму да пач. 20 ст. ідэі арганічнай школы саступілі месца больш строгім тэарэт. канцэпцыям, якія арыентуюцца на вывучэнне грамадства як больш складанай і самаст. сістэмы.
Літ.: Вормс Р. Биологические принципы в социальной эволюции: Пер. с фр. Киев, 1912; История социологии. Мн., 1993. Е.М.Елсукоў. с. 468
АРГАНІ́ЧНЫ СТАТУ́Т КАРАЛЕ́ЎСТВА ПО́ЛЬСКАГА 1832 («Органический статут» 1832), прававы акт, уведзены рас. ўладамі пасля задушэння паўстання 1830—31 у Каралеўстве Польскім замест скасаванай канстытуцыі 1815. Выдадзены 26.2.1832 у Пецярбургу царом Мікалаем І. Паводле статута тэр. Каралеўства ўключалася ў склад Рас. імперыі, скасоўваліся асобны акт каранацыі цара ў Варшаве, сейм і частка ўрадавых камісій, польск. армія, але захоўваліся аўтаномныя польскія ўстановы (намесніцтва, адм. і дзярж. саветы і інш.), польск. мова ва ўстановах і ў школах і інш. Дэклараваныя статутам элементы польск. аўтаноміі па меры ўвядзення ў Каралеўстве адм. нормаў Рас. імерыі былі ліквідаваны (напр., Дзярж. савет у 1841). с. 468
АРГАНІ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ , вуглевадародныя злучэнні і іх вытворныя. Падзяляюцца на ацыклічныя злучэнні, карбацыклічныя (гл. Ацыклічныя злучэнні, Араматычныя злучэнні) і гетэрацыклічныя злучэнні. Уласцівасці арганічных злучэнняў вызначаюцца прыродай замяшчальнікаў у вугляродным ланцугу ці цыкле, функцыянальных груп і наяўнасцю кратных сувязяў.
Арганічныя злучэнні, якія адрозніваюцца колькасцю СН2-груп, утвараюць гамалагічныя шэрагі, напр. метан (CH4), этан (C2H4), прапан (C3H8) і інш.; злучэнні з аднолькавым лікам атамаў вугляроду, але з рознымі функцыян. групамі — генетычныя шэрагі, напр. этан (C2H6), этылхларыд (С2Н5Cl), этанол (С2Н5ОН), ацэтальдэгід (СН3СНО), воцатная к-та (СН3СООН) і інш. Паводле характару элементаў, якія ўтвараюць сувязь з атамам вугляроду, адрозніваюць галаген-, кісларод-, сера- і азотзмяшчальныя вытворныя вуглевадародаў, шэраг элементаарганічных злучэнняў, у т.л. металаарганічных злучэнняў. Арганічныя злучэнні даследуюцца арганічнай хіміяй. с. 468
АРГАНІ́ЧНЫЯ ЎГНАЕ́ННІ , угнаенні, у якіх ёсць пажыўныя для раслін хім. элементы пераважна ў форме арган. злучэнняў расліннага ці жывёльнага паходжання. Да арганічных угнаенняў адносяцца гной, гнойная жыжка і птушыны памёт, таксама кампосты (сумесі на аснове гною з торфам, фасфатнай мукой), торф, глей (сапрапель), зялёныя ўгнаенні, сцёкавыя воды і інш. адходы прам-сці і камунальнай гаспадаркі. Забяспечваюць расліны азотам, фосфарам, каліем, неабходнымі мікраэлементамі, паляпшаюць фіз. і фіз.-хім. ўласцівасці глебы, яе водны і паветраны рэжым, змяншаюць шкоднае ўздзеянне кіслотнасці на расліны, актывуюць жыццядзейнасць азотфіксавальных бактэрый. Перапрэлы гной (пры вільготнасці 75%) мае (у %): азоту (N) 0,5, фосфару (Р2О5) 0,25, калію (К2О) 0,6, кальцыю (СаО) 0,7; курыны памёт (пры вільготнасці 56%) 2,2; 1,8; 1,1; 2,4 адпаведна. Калій і натрый у арганічных угнаеннях больш засваяльныя, чым у мінеральных угнаеннях. Праз арганічныя ўгнаенні ажыццяўляецца кругаварот пажыўных рэчываў: глеба — расліны — жывёла — расліны — глеба. с. 468
АРГАНО́ІДЫ (ад грэч. organon прылада, інструмент + eidos від), пастаянныя спецыялізаваныя цытаплазматычныя структуры жывёльнай ці расліннай клеткі, што выконваюць пэўную функцыю. Да іх адносяцца мітахондрыі, комплекс Гольджы, рыбасомы, эндаплазматычная сетка, клетачны цэнтр, мікратрубачкі, філаменты, лізасомы і інш., у раслінных клетках — пластыды. Спецыяльныя арганоіды — цытаплазматычныя структуры, што выконваюць спецыфічную функцыю пэўнага тыпу клетак (міяфібрылы, тонафібрылы, базафільнае рэчыва нейрона). Іх часта наз. арганеламі. с. 468
А́РГАС , Аргус, у грэчаскай міфалогіі велікан, сын Геі. Цела Аргаса пакрыта мноствам вачэй (паводле інш. міфаў, 100 ці 4 вокі), прычым спалі адначасова толькі 2. Гера даручыла Аргасу пільнаваць каханку Зеўса Іо, якую ператварыла ў карову. Паводле загаду Зеўса Аргас быў забіты Гермесам. с. 468
А́РГАС (Argos), горад у Грэцыі на п-ве Пелапанес. Засн. ў пач. 2-га тыс. да н.э. У 15—14 ст. да н.э. адзін з цэнтраў ахейскага аб’яднання. Пасля захопу яго ў 12—11 ст. да н.э. дарыйцамі гал. сапернік Спарты. Дасягнуў росквіту ў час праўлення тырана Федона (7 ст. да н.э.), які першы ў Грэцыі пачаў чаканіць сярэбраную манету. У час грэка-персідскіх войнаў 500—449 да н.э. захоўваў нейтралітэт. У 4 ст. да н.э. трапіў у залежнасць ад Македоніі. У 229 да н.э. ўвайшоў у Ахейскі саюз. З 146 да н.э. пад уладай Рыма. У 297 і 395 н.э. разбураны готамі. У ант. часы з мастацкай школы Аргаса выйшлі грэч. скульптары Агелад, Паліклет, Палімед. Археал. раскопкі вядуцца з 1902. с. 468
АРГАТЫ́ЗМ (франц. argotisma), умоўнае або штучнае слова, якое выкарыстоўваецца ў мове замест агульнавядомага. Аргатызмы маюць вузкаспец. характар і знаходзяцца па-за межамі літ. мовы: напр., «філон» — гультай, «стукач» — даносчык, «хіляць» — ісці, «хвост» — акадэмічная запазычанасць і інш. Эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка, выразнае адценне зніжанасці або грубаватасці, уласцівае аргатызму, дазваляе карыстацца імі ў маст. творах для стварэння каларыту адпаведнага сац. асяроддзя, вобраза ці своеасаблівага камічнага эфекту. І.Л.Бурак. с. 468
АРГЕ́ДАС (Arguedas) Хасе Марыя (18.1.1911, г. Андаўайлас, Перу — 2.12.1969), перуанскі пісьменнік, прадстаўнік т. зв. індыянісцкага кірунку ў л-ры Лац. Амерыкі. Аўтар зб. апавяданняў «Вада» (1935), аповесці «Свята Явар» (1941), раманаў «Брыльянты і крамяні» (1954), «Глыбокія рэкі» (1958), «Кроў усіх расаў» (1964), «Ліса ўнізе, ліса ўверсе» (1971), у якіх адлюстраваў жыццё індзейцаў і метысаў. Імкнуўся вырашыць праблему пераадолення іспана-індзейскага культурнага дуалізму ў працэсе фарміравання нац. культуры, карані якой бачыў у стараж. традыцыях карэннага насельніцтва.
Тв.: Los rios profundos. La Habana, 1965. с. 469
АРГЕ́ЗІ [Arghezi; сапр. Іон Тэадарэску (Teodorescu)] Тудор (21.5.1880, г. Бухарэст — 14.7.1967), румынскі пісьменнік. Акадэмік Румынскай АН (з 1955). За антыўрадавыя памфлеты ў 1930-я г. зняволены, за выступленні супраць фашызму ў 1943 кінуты ў канцлагер. Аўтар зб-каў лірыкі «Патрэбныя словы» (1927), «Сем песень з закрытым ротам» (1939), «Новыя вершы» (1963), «Ноч» (1967), раманаў «Вочы Божай маці» (1934), «Могілкі Дабравешчання» (1936) і інш. Пісаў таксама сатыр. прозу, нарысы, эсэ, апавяданні для дзяцей. Паэт-гуманіст, схільны да філас. абагульненняў. Рэфарматар рум. верша. На бел. мову вершы Аргезі перакладалі А.Бачыла і П.Прыходзька.
Тв.: Рус. пер. — Избранное. М., 1984. с. 469
АРГЕНТЫ́Т (ад лац. argentum серабро), сярэбраны бляск, мінерал класа сульфідаў, кубічная паліморфная мадыфікацыя Ag2S. Прымесі медзі, свінцу, жалеза і інш. Утварае масіўныя агрэгаты, плёнкі, пражылкі, украпанні. Колер свінцова-шэры да чорнага. Бляск металічны. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 7,3 г/см3. Трапляецца ў нізкатэмпературных гідратэрмальных радовішчах сярэбраных рудаў. У прыродзе рэдкі, назва «аргентыт» часта выкарыстоўваецца да псеўдамарфозаў акантыту па аргентыце. с. 469
АРГЕНЦІ́НА (Argentina), Аргенцінская Рэспубліка (República Argentina), дзяржава ў Паўд. Амерыцы. Абмываецца водамі Атлантычнага ак. Займае паўд.-ўсх. ч. Мацерыка, усх. палову в-ва Вогненная Зямля і суседнія з ёй астравы. Мяжуе на З з Чылі, на Пн з Балівіяй і Парагваем, на ПнУ з Бразіліяй і Уругваем. Падзяляецца на 22 правінцыі, адну федэральную (сталічную) акругу і нац. тэрыторыю Вогненная Зямля; Фалклендскія, або Мальвінскія, а-вы — спрэчная з Вялікабрытаніяй тэрыторыя. Пл. 2,8 млн. км2 (8-я па велічыні краіна свету), нас. 33,9 млн. чал. (1994). Сталіца — г. Буэнас-Айрэс. Афіц. мова іспанская, пашыраны італьян., ням., французская, англ. Нац. святы — гадавіна Майскай рэвалюцыі (25 мая), Дзень незалежнасці (9 ліп.).
Дзяржаўны лад. Аргенціна — федэратыўная рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1853 (са зменамі). Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца на 6 гадоў. Вышэйшы заканадаўчы орган — Нац. кангрэс, які складаецца з сената (46 чал.) і палаты дэпутатаў (254 чл.).
Прырода. Тэр. Аргенціны выцягнута з Пн на Пд на 3700 км (ад 22° да 55° паўд. ш.), з З на У да 1577 км. Берагі слаба парэзаны залівамі Ла-Плата, Эль-Рынкон, Сан-Матыяс, Сан-Хорхе, Баія-Грандэ і інш. У рэльефе вылучаюцца раўніны і нізіны: на Пн і У Гран-Чака, Пампа, Аргенцінскае Міжрэчча; у цэнтр. ч. Лаплацкая нізіна; на Пд Патагонскае пласкагор’е (да 2000 м) з плоскімі столападобнымі паверхнямі — мясетамі; на З Анды з найвыш. пунктам Паўд. Амерыкі гарой Аканкагуа (6960 м), на ПнЗ заходзіць ч. высакагорнага плато Пуна з шматлікімі вулканамі, на ПнУ — Бразільскае пласкагор’е. Клімат раўніннай ч. трапічны і субтрапічны, на Пд — умераны. Сярэднія т-ры самага цёплага месяца (студз.) на Пн 28 °С, на Пд 10 °С, самага халоднага (ліп.) адпаведна 18 °С і 1 °С. У гарах клімат умерана халодны. Ападкаў за год ад 100—300 мм у Патагоніі да 1400—1600 мм на ПнУ, на ўсх. схілах Андаў да 5000 мм. Рачная сетка найб. развітая ў нізіннай і вільготнай паўн.-ўсх. ч. краіны. Буйныя паўнаводныя і суднаходныя ў нізоўях рэкі Парана (з прытокам Парагвай) і Уругвай зліваюцца ў агульнае вусце — эстуарый Ла-Плата. Да іх басейна належаць рэкі Пількамайо, Рыо-Бермеха, Рыо-Салада. Рэкі Патагоніі (Рыо-Каларада, Рыо-Негра, Чубут з Рыо-Чыко і інш.) багатыя гідраэнергарэсурсамі. Каля падножжа Андаў шматлікія, пераважна ледавіковыя, азёры Наўэль-Уапі, Буэнас-Айрэс, В’едма, Лага-Архенціна, Фаньена (на Вогненнай Зямлі). Каля 20% тэр. Аргенціны пад вечназялёнымі і лістападнымі лясамі, пераважна ў гарах. На Гран-Чака сухое рэдкалессе на чырвоных глебах, ва Усх. Пампе лугавыя стэпы на чарназёмах (разараныя), у Патагоніі паўпустыні. У фауне шмат відаў, якія невядомы ў краінах Старога Свету: браняносцы, скунсы, магеланаў сабака, пампаскі кот і інш. Шмат птушак і паўзуноў. Найб. нац. паркі: Ігуасу, Лос-Гласьярэс, Ланін, Лос-Алерсес, Наўэль-Уапі і інш.
Насельніцтва. Больш за 90% насельніцтва — аргенцінцы, нашчадкі эмігрантаў з Іспаніі, Італіі, Францыі і інш. краін Еўропы. Жывуць таксама італьянцы, украінцы, беларусы, іспанцы, палякі, немцы, яўрэі і інш. Карэнных жыхароў — індзейцаў — засталося каля 100 тыс. чал.; кечуа, тупі-гуарані і інш. Жывуць каля мяжы з Балівіяй і Парагваем, араўканы, тэхуэльча (патагонцы) — у Патагоніі. Метысаў, што гавораць на мове кечуа, каля 200 тыс. чал. Большасць вернікаў — католікі. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 12,1 чал. на 1 км2 (1994). Большасць сканцэнтравана ў Пампе, менш населеная тэр. на Пд Аргенціны. Гар. насельніцтва 86%, трэцяя частка яго ў Вял. Буэнас-Айрэсе. Іншыя вял. гарады: Кордава, Мендоса, Расарыо, Ла-Плата, Марон, Мар-дэль-Плата, Тукуман, Санта-Фэ.
Ахова здароўя. Сярэдняя працягласць жыцця ў мужчын 66, у жанчын 73 гады. Узровень нараджальнасці 21 на 1 тыс. чал. Дзіцячая смяротнасць 25,6 дзяцей на 1 тыс. нованароджаных (1994).
Гісторыя. Тэр. Аргенціны заселена чалавекам у 8—7-м тыс. да н.э. Напярэдадні еўрап. заваявання яе насялялі шматлікія індзейскія плямёны, якія знаходзіліся на розных ступенях першабытнага ладу. На ПнЗ жылі дыягіты (кальчакі), што вялі аселы лад жыцця, займаліся земляробствам, будавалі ірыгацыйныя сістэмы, ведалі ткацтва, апрацоўвалі золата і серабро. На ПнУ і ў цэнтры Аргенціны жылі паляўнічыя плямёны. Пазней сюды прыйшлі гуарані, чыёй мовай да гэтага часу карыстаецца сельскае насельніцтва Аргенціны. На тэр. сучасных правінцый Буэнас-Айрэс і Мендоса жылі плямёны пампа; з Паўн. Патагоніі сюды прыходзілі для менавага гандлю качавыя плямёны араўканаў. У 16 ст. тэр. Аргенціны каланізавалі іспанцы. Новыя землі яны назвалі Ла-Плата і ўключылі іх у віцэ-каралеўства Перу. У 1536 канкістадор Педра Мендоса заснаваў пасёлак Пуэрта Санта Марыя дэ Буэнас-Айрэс — будучую сталіцу краіны. У 1617 на тэр. Аргонціны і Уругвая ўтворана губернатарства Ла-Плата. У 1776 б.ч. Аргенціны, Парагвая і Верхняга Перу аб’яднаны ў віцэ-каралеўства Рыа-дэ-ла-Плата. Аселыя на гэтых землях ісп. каланісты (пераважна андалузцы і баскі) асімілявалі мясц. індзейскае насельніцтва, утварыўшы паўд.-амер. тып метысаў. Нашчадкаў ісп. каланістаў і дзяцей ад змешаных шлюбаў са светлай скурай сталі называць крэоламі. Ісп. заваяванне перапыніла самаст. развіццё індзейскіх плямёнаў. Жорсткая іх эксплуатацыя ў рудніках, адцясненне ў больш халодныя раёны і перадгор’і Андаў рэзка зменшылі колькасць мясц. насельніцтва. У абарону яго выступіла каталіцкая царква. У 1610 ордэн езуітаў стварыў для індзейцаў Аргенціны, Парагвая і Уругвая 30 пасяленняў-рэдукцый, дзе яны займаліся земляробствам, знаёміліся з еўрап. культурай. У 17 ст. ў сувязі з недахопам рабочых рук іспанцы пачалі завозіць неграў-рабоў з Афрыкі. Палітыка каланізатараў неаднойчы выклікала нар. хваляванні (1580, 1630, 1657, 1712, 1720, 1770). Шматлікія абмежаванні, якімі метраполія тармазіла сац.-эканам. развіццё Ла-Платы, выклікалі супраціўленне крэолаў. Вайна паўн.-амер. калоній за незалежнасць, франц. рэвалюцыя канца 18 ст., буйныя паўстанні індзейцаў Перу і Чылі стымулявалі вызв. барацьбу і ў Аргенціне. Крызіс ісп. калан. сістэмы спрабавала выкарыстаць Вялікабрытанія. Аднак 2 яе інтэрвенцыі ў 1806—07 пацярпелі паражэнне. У выніку антыісп. паўстання 1810 у Буэнас-Айрэсе скінуты віцэ-кароль і ўлада перайшла да Патрыят. т-ва, якое сфарміравала часовы ўрад Ла-Платы. Гэта паўстанне стала састаўной ч. Вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—26. 9.7.1816 Нац. кангрэс у Тукумане абвясціў незалежнасць Аб’яднаных правінцый Ла-Платы, у 1826 яны пераўтвораны ў Федэратыўную Рэспубліку Аргенціна. Першым прэзідэнтам Аргенціны стаў Б.Рывадавія. У 1829 у Аргенціне ўстаноўлены дыктатарскі рэжым Х.М.Росаса, які ў выніку нар. руху ў 1858 быў скінуты. Канстытуцыя 1853 паскорыла працэс аб’яднання краіны. Прагрэсіўна-ліберальныя ўрады Д.Сарам’ента (1868—74), Н.Авельянеды (1874—80) правялі шэраг рэформаў. Паступова Аргенціна стала буйным экспарцёрам збожжа. Да пач. 20 ст. ў асн. склалася аргенцінская нацыя. Выразнікам патрабаванняў далейшых пераўтварэнняў стала партыя Грамадз. радыкальны саюз (ГРС), створаная ў 1891. У 1916 яна перамагла на прэзідэнцкіх выбарах і яе ўрады, што кіравалі краінай да 1930, ажыццявілі шэраг рэформаў, нацыяналізавалі нафтавую прам-сць, умацавалі дзярж. сектар, увялі 8-гадзінны рабочы дзень. З 1930 да 1946 краінай правілі ваен. рэжымы. На прэзідэнцкіх выбарах 1946 перамог лідэр хустысіялісцкага руху (гл. Хустысіялізм) Х.Д.Перон, які правёў новыя рэформы. У выніку ваен. перавароту ў вер. 1955 Перон скінуты, і да 1983 Аргенцінай правілі пераважна ўрады ваенных. Гады праўлення апошняга ваен. рэжыму пазначаны абвастрэннем унутр. і знешняга становішча, што найб. выявілася ў англа-аргенцінскім канфлікце 1982 за Фалклендскія (Мальвінскія) а-вы. У выніку выбараў 1983 прэзідэнтам Аргенціны стаў Р.Альфансін ад партыі ГРС. Пагаршэнне эканам. сітуацыі ў краіне вылілася ў сац. хваляванні. На выбарах 1989 перамог кандыдат ад Хустысіялісцкай партыі К.Менем. Ён аднавіў дыпламат. адносіны з Вялікабрытаніяй, умацаваў сувязі з дзяржавамі ЕЭС; Аргенціна выйшла з Руху недалучэння і арыентуецца на пазіцыю ЗША і інш. развітых краін. У 1991 падпісана пагадненне з Бразіліяй, Парагваем і Уругваем пра ўтварэнне паўд.-амер. агульнага рынку. На выбарах у 1995 прэзідэнтам краіны зноў выбраны К.Менем. Аргенціна — адна з краін-заснавальніц ААН, чл. Арг-цыі амер. дзяржаў, Лацінаамерыканскай асацыяцыі інтэграцыі і інш. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 6.11.1992.
Палітычныя партыі і прафсаюзы. Хустысіялісцкая партыя, Грамадз. радыкальны саюз, Саюз дэмакр. цэнтра, Хрысц.-дэмакр. партыя. Адзіны праф. цэнтр краіны — Усеагульная канфедэрацыя працы.
Гаспадарка. Аргенціна — адна з найб. развітых у эканам. адносінах краін Лац. Амерыкі. Валодае разнастайнымі прыродна-эканам. рэсурсамі, урадлівымі землямі, энерганосьбітамі (нафта, газ, гідраэнергія, найб. ў Лац. Амерыцы запасы уранавых рудаў) і інш. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) складае 112 млрд. дол. (1992), 3,4 тыс. дол. на душу насельніцтва, што прыкладна ўдвая перавышае сярэдні ўзровень па рэгіёне. Прамысловасць. Аснова эканомікі — высокаразвітая апрацоўчая прам-сць, дае каля 24% ВУП і амаль цалкам забяспечвае патрэбы краіны. Каля 50% кошту прамысл. прадукцыі дае чорная металургія (выплаўка чыгуну і сталі, пераважна на прывазной сыравіне), каляровая металургія (выплаўка свінцу, цынку, алюмінію), маш.-буд. (аўта-, трактара-, судна- і станкабудаванне, с.-г. машыны), нафтаперапр., нафтахім. і хім. прам-сць. Развіта вытворчасць трубаў, электратэхн., цэлюлозна-папяровая, цэментная прам-сць. У Аргенціне раней, чым у інш. краінах Лац. Амерыкі, узніклі галіны, звязаныя з высокімі тэхналогіямі (электронная, атамная). Удзельная вага традыц. галін прам-сці — харчасмакавай (тытунёвая, вытв-сць парагвайскага чаю матэ) і тэкстыльнай — знізілася. Вельмі развіта харч. прам-сць (мясная, цукровая, маслабойная, кансервавая, мукамольная, вінаробчая і інш.). Значная гарбарна-абутковая прам-сць. У горназдабыўной прам-сці вылучаецца здабыча нафты і прыроднага газу, поліметалічных, уранавых, жалезных, марганцавых, медных, берыліевых і вальфрамавых рудаў, а таксама вугалю. У 1992 выпрацавана 51,4 млрд. кВт.гадз электраэнергіі (каля 48% на ЦЭС, 46% на ГЭС, 5% на АЭС). Буйныя прамысл. цэнтры: Буэнас-Айрэс (каля паловы прамысл. прадукцыі), Кордава, Ла-Плата, Расарыо, Санта-Фэ, Мендоса, Баія-Бланка, Саратэ і інш.
Сельская гаспадарка. Разам з рыбалоўствам дае 15% ВУП і забяспечвае краіну харч. прадуктамі і большай ч. сыравіны. Спецыялізацыя — таварная вытв-сць мяса і збожжа. Каля 75% зямельнага фонду належыць буйным латыфундыям (больш за 1000 га). Плошча с.-г. угоддзяў каля 180 млн. га, з іх 20% — ворныя землі. Асн. галіна — жывёлагадоўля: буйн. раг. жывёла мяснога кірунку і мяса-воўнавая авечкагадоўля. Развіта птушкагадоўля. Земляробства канцэнтруецца ў Пампе. Асн. с.-г. культуры: пшаніца, кукуруза, ячмень, авёс, сланечнік. Вырошчваюць лён, жыта, цукр. трыснёг, цукр. буракі, сою, рыс, чай, бавоўнік, люцэрну, бульбу, тытунь, арахіс, вінаград, аліўкавыя і тунгавыя дрэвы, цытрусавыя. Вакол вял. гарадоў — агародніцтва, садаводства, малочная жывёлагадоўля і свінагадоўля.
Транспарт. У знешніх перавозках гал. роля належыць марскому транспарту, ва ўнутраных — аўтамабільнаму. Найб. марскія парты: Буэнас-Айрэс, Ла-Плата, Расарыо, Баія-Бланка, Сан-Нікалас, Камадора-Рывадавія, Санта-Фэ, Мар-Дэль-Плата. Даўж. аўтадарог 575 тыс. км, 55 тыс. км асфальтаваныя, чыгунак 37 тыс. км. У Аргенціне 10 міжнар. аэрапортаў, найбольшы ў Буэнас-Айрэсе. Каля 80% экспарту складае с.-г. прадукцыя: мяса, мясапрадукты, воўна, скуры, збожжа, маслічныя, малочныя прадукты, дубільны экстракт з кебрача, чай. Экспартуюць таксама абсталяванне, вальфрам. Імпарт: машыны, прамысл. абсталяванне, сыравіна, нафтапрадукты, паліва. Гандл. партнёры: ЗША, Бразілія, Балівія, Германія, Італія, Японія, Нідэрланды і інш. Беларусь у 1993 экспартавала ў Аргенціну грузавыя аўтамабілі, трактары, з Аргенціны прывозіла с.-г. прадукты. Грашовая адзінка — песа.
Узброеныя сілы Аргенціны ўключаюць рэгулярныя ўзбр. сілы і ваенізаваныя фарміраванні. Рэгулярныя ўзбр. сілы налічваюць 83 тыс. чал. (1991) і складаюцца з сухап. войскаў, ВПС і ВМС. Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Сухап. войскі (45 тыс. чал.) зведзены ў 4 армейскія корпусы, маюць на ўзбраенні танкі і інш. бранятэхніку, артылерыю, ракеты і інш. У складзе ВПС (13 тыс. чал.) 10 авіяц. брыгад (143 баявыя, 164 дапаможныя самалёты, 45 верталётаў). ВМС (25 тыс. чал.) уключаюць флот, авіяцыю ВМС і падраздзяленне марской пяхоты (3 тыс. чал.); 36 баявых караблёў (1 авіяносец, 6 эсмінцаў, 7 фрэгатаў, 4 падводныя лодкі, 12 патрульных караблёў і 6 тральшчыкаў), 67 катэраў, 38 дапаможных суднаў, 33 самалёты і 24 верталёты марской авіяцыі. Камплектуюцца ўзбр. сілы паводле закону аб усеагульнай воінскай павіннасці, прызыўны ўзрост — 18 гадоў, тэрмін абавязковай ваен. службы ў сухапутных войсках і ВПС — 1 год, у ВМС — 14 месяцаў. Афіцэрскія кадры рыхтуюць у акадэміях, ваен. вучылішчах, а таксама за мяжой. Ваенізаваныя фарміраванні складаюцца з жандармерыі (ваен. паліцыя, 13 тыс. чал.) і берагавой аховы (9 тыс. чал.). Агульная колькасць рэзерву — 377 тыс. чал. (1987).
Асвета, навуковыя ўстановы. Паводле закону аб адукацыі 1976 сістэма адукацыі ў Аргенціне ўключае ўстановы дашкольнага выхавання для дзяцей 3—5 гадоў, абавязковую (пачатковую) школу (7 гадоў навучання) для дзяцей 6—12 гадоў, сярэднюю (5—7 гадоў навучання) з двума цыкламі: 3-гадовым базавым (8—10 кл.) і 2—4-гадовым агульнаадук. або спец. навучаннем (у залежнасці ад тыпу сярэдняй навуч. установы ці ВНУ). У 1989/90 навуч. г. дашкольныя дзіцячыя ўстановы (існуюць пры пач. школах) наведвала 720 тыс. дзяцей, у пач. школах займаліся 4,9 млн. вучняў, працавалі 252 тыс. настаўнікаў, у сярэдніх — каля 2 млн. вучняў і 262 тыс. выкладчыкаў. Вышэйшую адукацыю ў Аргенціне даюць у асноўным ун-ты (больш за 50), а таксама ін-ты і вышэйшыя каледжы. Каля паловы прыватных ВНУ кантралюе каталіцкая царква. У 1989/90 навуч. г. ў ВНУ займалася каля 903 тыс. студэнтаў, працавала каля 70 тыс. выкладчыкаў. Найбольшыя ун-ты: у Буэнас-Айрэсе (з 1821), Кордаве (з 1613), Ла-Плаце (з 1884), Санта-Фэ (з 1919), Мароне (з 1960) і інш. Найбольшыя б-кі: Нац. б-ка (з 1810), б-ка ун-та ў Буэнас-Айрэсе, Нац. кангрэса (з 1859). Музеі: прыродазнаўчых навук (з 1823), Нац. гістарычны (з 1889), Нац. музей прыгожых мастацтваў (з 1895), школьны імя Сарм’ента (з 1910, усе ў Буэнас-Айрэсе), прыродазнаўча-гістарычны ў Мендосе (з 1911) і інш. Навуковыя даследаванні вядуцца ў галіновых акадэміях навук, НДІ пры ун-тах і ін-тах, у навук. т-вах.
Друк, радыё, тэлебачанне. У Аргенціне выходзіць 227 перыяд. выданняў агульным тыражом 2,75 млн. экз. (1990). Найбуйнейшыя газетныя выданні: «Clarin» («Гарніст», з 1945), «Cronica» («Хроніка», з 1963). Агенцтвы друку: Тэленатысіёса Амерыкана (з 1945), Дзыстрыбуідора Аргенціна дэ Натыскас (прыватнае інфарм. агенцтва, з 1964), Дыярыас і Натысіяс (з 1982). Дзейнічаюць 37 дзярж., 3 прыватныя і 72 мясц. радыёстанцыі. Галоўныя: Радыё Эль Мунда, Радыё дэль Плата, Радыё Насьёналь. 14 дзярж. тэлестанцый, 28 прыватных тэлеканалаў.
Літаратура. Літ. помнікі карэннага індзейскага насельніцтва Аргенціны не захаваліся. Творы калан. перыяду (пач. 16 — пач. 19 ст.) — гіст. хронікі Р. Дыяса дэ Гусмана, М. дэль Барка Сентынеры (л-ры Ла-Платы). У гады нац.-вызв. руху (1810—16) панаваў рэв.-патрыят. класіцызм (Х.Крус Варэла, Б. дэ Мантэагуда). Пасля абвяшчэння незалежнасці Аргенціны ідэйна-маст. кірункам у л-ры стаў рамантызм (Х.М. Гуцьерэс, Э.Эчыверыя, Х.Мармаль). Маст.-філас. твор «Факунда» (1845) Д.Ф.Сарм’ента лічыцца шэдэўрам арг. рамант. школы. Гіст. раман «Амалія» (1855) Х.Мармаля — першы нац. раман. Да канца 18 ст. склаліся традыцыі фальклору гауча (жыхароў Пампы). На іх аснове развіваецца ўласнаарг. «л-ра гауча» (І.Аскасубі, Э. дэль Кампа, Р. Аблігада). Яе вяршыня — эпічная паэма Х. Эрнандаса «Марцін Ф’ера» (ч. 1—2, 1872—79), адметная рысамі кастумбрызму (апісанне побыту і нораваў). Імкненне да рэаліст. адлюстравання рэчаіснасці характэрна для твораў прадстаўнікоў кастумбрысцкай л-ры (2-я пал. 19 ст.) Л.В.Лопеса, Л.Кане, Э.Вільдэ, К.Гіда-і-Спана. З пач. 20 ст. ўзмацніліся пазіцыі рэалізму [Х.Мартэль, Э.Камбасерас, Ф.Моча (Х.С.Альварэс), Р.Х.Пайра, Ф.Санчэс, Б.Лінч, М.Гальвес], мадэрнізму і постмадэрнізму (Л.Лугонес, Э.Лаэрта, Б.Фернандэс Марэна, Э.Карыега, А.Сторні, Э.Банчс, Р.А.Арыета, Э.Марцінес Эстрада і інш.). Вялікі ўплыў на развіццё літ. жыцця 1920-х г. зрабілі літ. аб’яднанні «Фларыда» (адстойвала «чыстае» мастацтва: Х.Л.Борхес, Э.Мальеа, Л.Марычаль) і «Баэда» (выступала за «мастацтва для жыцця»: А.Юнке, Р.Арльт, Р.Гансалес Туньён). У апошнія дзесяцігоддзі ўклад у развіццё арг. і сусв. л-ры зрабілі Х.Картасар, Х.Л.Борхес, Э.Сабата і інш.
Архітэктура. У калан. перыяд архітэктура развівалася ў гарадах, што ўзніклі на шляхах пранікнення ў краіну іспанцаў. Выраслі гарады Буэнас-Айрэс, Кордава, Санта-Фэ і інш. з прамавугольнай сеткай вуліц, на гал. плошчы якіх узводзіліся сабор, ратуша, палац губернатара, арсенал. Архітэктура 17 ст. вызначалася прастатой і манументальнасцю (арх. Х.Краус, А.Бланкі, Х.Б.Прымалі). Найб. характэрны помнік гэтага перыяду царква Кампанья ў Кордаве (праект інж. Ф.Лемера, 1649— 90). З 18 ст. панавалі барока і класіцызм (царква Сан-Ігнасіо ў правінцыі Місьёнес), у канцы 19 — пач. 20 ст. — эклектызм і стылізацыя. У 1920-я г. склаліся рацыяналістычныя тэндэнцыі (арх. А.Вірасора, В.Акоста, Х.Віванка, А.Банет, А.Вільямс). З 1940—50-х г. архітэктары звяртаюцца да арган. архітэктуры, развітых прасторавых і структурных кампазіцый, выкарыстання новых канструкцый і матэрыялаў (А.Агасціні, Х.Сальсон, К.Тэст, А.Гайда, Э.Лестан, Э.Амбаш і інш.).
Выяўленчае мастацтва. Да каланізацыі Аргенціны ў 16 ст. было развіта мастацтва карэннага насельніцтва — індзейцаў (ткацтва, кераміка, культавая скульптура з каменю, дрэва і гліны, ювелірныя вырабы). У каланіяльны перыяд выяўл. мастацтва ў асн. было рэлігійнае (разнымі дэкар. скульптурамі ўпрыгожвалі алтары-рэтабла, кафедры); развіваўся і свецкі жывапіс (гал. чынам партрэт). Пасля вызвалення Аргенціны ад ісп. панавання (1816) пад уздзеяннем заходнееўрап. мастацтва сталі развівацца жывапіс, скульптура, графіка (літограф-жанрыст К.Марэль, пейзажыст П.Пуэйрэдон, скульптар Л.Карэа Маралес, жывапісец-рэаліст Э.Сіворы). На пач. 20 ст. распаўсюдзіўся імпрэсіянізм (жывапісцы Х.Бутлер, П.Куіда, М.Мальяра, П.Сонса Брыяна, Ф.Фадэр, скульптары Р.Іруртыя і інш.). У 1929 Р.Сольдзі стварыў «авангардысцкую школу» (Э.Петаруці, Р.Форнер), якая садзейнічала развіццю авангардных плыняў (Х.Ле Парк, А.Берні, М.Мінухін, Э.Майк-Інтайр, Р.Максіо). Вострыя сац. праблемы, жыццё народа адлюстроўваюць жывапісцы Х.К.Кастаньіна, Л.Э.Спілімберга, Б.Кінкуэла Марцін, графікі А.Р.Віга, А.Брыес, разьбяры А.Сібеліна, С.Фітула.
Музыка. У нар. музыцы Аргенціны пераважае крэольскі фальклор. Музыка індзейцаў-абарыгенаў захавалася толькі на ПдЗ краіны. Сярод песень і танцаў індзейцаў — араві, уайна, карнаваліта; муз. інструменты — кена, пінкілья, сіку і інш. Крэольскі муз. фальклор (песні — яраві, трыстэ, тона, эсціла, танцы — самакуэка, байлесіта, куанда і інш., мастацтва нар. паэтаў-спевакоў — паядораў) дасягнуў росквіту ў 19 ст. Прафес. муз. школа складваецца з канца 19 ст. пад уплывам еўрапейскіх, пераважна італьянскіх, жанраў і стыляў. Яе заснавальнік К.Вільямс. У канцы 19 ст. з’явіўся жанр оперы (А.Беруці). У 1929 арганізавана «Група музычнага абнаўлення». Працуюць кампазітары браты Х.М. і Х.З. Кастра, Х.Фішэр, Х.Пас, А.Хінастэра, Ф.Кропфль і інш. Муз. Цэнтр Аргенціны — Буэнас-Айрэс, дзе дзейнічаюць: оперны т-р «Калон» (1908); аркестры філарманічны, Нац. сімфанічны, Нац. радыё; Нац. і Муніцыпальная кансерваторыі; Лац.-амер. цэнтр муз. даследаванняў «Тарквата ды Тэлья» і інш.
Тэатр. Першы т-р у Буэнас-Айрэсе адкрыты ў 1783. У 1880-я г. ўзнік жанр рамант. меладрамы, т.зв. «тэатр гауча», гал. герой якога — селянін-пастух (гауча), ахвяра сац. несправядлівасці. На пач. 20 ст. вял. значэнне для развіцця нац. т-ра мела рэаліст. творчасць драматурга Ф.Санчаса. У 1920-я г. ў процівагу камерцыйным узніклі «незалежныя» т-ры, якія вывучалі вопыт еўрап. т-ра, ставілі п’есы нац. драматургаў А.Кусані, А.Драгуна, К.Гарастыса, творы класічнай і тагачаснай драматургіі. Цэнтр тэатр. жыцця Аргенціны — Буэнас-Айрэс, дзе працуюць незалежныя («Эль-Пуэбла», «Новы тэатр», «Ла Маскара») і камерцыйныя т-ры (Нац. т-р камедыі, «Архенціна» і інш.), Нац. ін-т вывучэння т-ра. Сярод рэжысёраў і акцёраў: А.Баэра, П.Аскіні, М.Села, Л.Сандрыні, Ф.Петроне.
Кіно. Упершыню кіназдымкі ў Аргенціне адбыліся ў 1897. У 1908 зняты першы маст. фільм «Расстрэл у Дарэга» (рэж. М.Гальа). Фільм «Танга смерці» (1917, рэж. Х.А.Ферэйра) паклаў пачатак серыі карцін, сюжэтна звязаных з папулярным у краіне танцам танга. У 1940— 50-я г. найб. поспех мелі муз. камедыі з удзелам Л.Торэс, лепшая з якіх — «Узрост кахання» (1953, рэж. Х.Сарасэні). У 1950-я г. ў кіно прыйшло новае пакаленне рэжысёраў: Р.Куін, Л.Муруа, Л.Фавіа, Х.Марцінес Суарэс, творчасць якіх атрымала назву «новае аргенцінскае кіно». У 1956 заснавана Школа дакумент. кіно пад кіраўніцтвам Ф.Біры. Вядомыя рэжысёры: Л.Нільсен, Ф.Э.Саланас, Д.Ліпшыц, Л.Пуэнца.
Беларусы ў Аргенціне. Бел. дыяспара ў Аргенціне склалася з некалькіх значных эміграц. хваляў з Беларусі. Гэтаму спрыялі і адпаведныя законы Аргенціны: яе ўрад даваў усім эмігрантам роўныя правы, вызваляў іх ад падаткаў і г.д. Прадстаўнікамі 1-й эміграц. хвалі з Беларусі (канец 19 ст. — 1914, каля 300—400 тыс. чал.) былі сяляне пераважна з Гродзенскай і Віленскай, з 1905 — Мінскай і інш. усх. губерняў (асн. іх ч. пазней вярнулася на Бацькаўшчыну). У час 2-й хвалі эміграцыі ў 1921—39 з Зах. Беларусі каля 40 тыс. чал. перасяліліся ў правінцыі Масіёнес, Мэндэра, Сан-Жуан, каля 60 тыс. — у Буэнас-Айрэс і яго ваколіцы. У 1934 у Буэнас-Айрэсе склалася першае бел. культ.-асв. т-ва «Грамада», у 1935 — «Культура», у 1937 — «Т-ва бібліятэкі імя Івана Луцэвіча», у 1938 — Беларускае культурнае таварыства «Белавежа», у 1939 — «Док Суд», Бел. культ. т-ва ў г. Берысо. У 1939 яны аб’ядналіся ў Федэрацыю бел. арг-цый у Аргенціне, дзейнасцю якой кіравала ўправа на чале з М.Мярэчкам, У.Гайлевічам і Я.Пятрушакам; выдавала газ. «Эхо», з 1940 — «Белорусский иллюстрированный календарь». У пач. 2-й сусв. вайны пры Федэрацыі створаны Бел. дэмакр. к-т, які праводзіў збор дабрачынных ахвяраванняў; у 1943 з аналагічнымі мэтамі ўтвораны Славянскі саюз Аргенціны. У час 3-й хвалі ваен.-паліт. эміграцыі ў 1946—53 бел. дыяспара павялічылася прыкладна на 1—1,5 тыс. чал. Яе прадстаўнікі заснавалі альтэрнатыўнае даваен. т-ва Згуртаванне беларусаў Аргенціны (ЗБА; 1948—57, старшыня К.Мярляк), якое ў 1948 увайшло ў Антыкамуніст. славянскую лігу. ЗБА актыўна выступала супраць намаганняў пасольства СССР у Аргенціне прадстаўляць інтарэсы Беларусі. У 1949—54 у Аргенціне працавала прадстаўніцтва ўрада БНР на чале з Мерляком. З 1960-х г. арг-цыі бел. эміграцыі паступова страчваюць сваю нац. адметнасць: Федэрацыя бел. арг-цый далучылася да Славянскага саюза Аргенціны, замест ранейшых бел. т-ваў склаўся шэраг клубаў. У сувязі з рэпатрыяцыяй прыхільнікаў бел. нац. ідэі з ліку прац. эміграцыі (каля 15 тыс. чал.), выездам прадстаўнікоў ваенна-паліт. эміграцыі ў ЗША бел. нац. змястоўнасць ў грамадска-культ. жыцці суайчыннікаў амаль знікае. Паступова ліквідуецца і адна з найбуйнейшых арг-цый «Белорусский очаг» (з 1951, налічвала 15—18 тыс. пераважна сав. грамадзян). З 1984 дзейнічае «Федэрацыя сав. грамадзян Аргенціны» (больш за 2 тыс. чал.), куды ўвайшлі прадстаўнікі бел. дыяспары. У сучаснай бел. дыяспары Аргенціны каля 150 тыс. прадстаўнікоў бел. эміграцыі розных пакаленняў.
Літ.: Пименова Р.А. Аргентина. М., 1987; Культура Аргентины. М., 1977; Arte argentino contemporaneo: [Catalogo]. Madrid, 1976. П.І.Рогач (прырода, гаспадарка),
Н.Р.Кошалева (гісторыя), Х.-К.Папок (літаратура),
А.А.Гарахавік (музыка), Л.М.Зайцава (кіно),
Т.А.Папоўская (беларусы ў Аргенціне). с. 469
АРГЕНЦІ́НСКАЯ КАТЛАВІ́НА , падводная катлавіна на ПдЗ Атлантычнага ак., паміж мацерыковым схілам Паўд. Амерыкі, Сярэдзінна-Атлантычным хрыбтом і паўн. часткай Паўд.-Антыльскага хрыбта. Пераважная глыб. 5000— 5500 м, найб. — 6681 м (у вузкім жолабе на Пд). Грунт — глабігерынавы глей і чырвоная гліна. с. 473
АРГЕНЦІ́НЦЫ , нацыя, асн. насельніцтва Аргенціны (26,64 млн. чал.). Нашчадкі іспанцаў і перасяленцаў з інш. краін Еўропы. Агульная колькасць 26,91 млн. чал. (1987). Гавораць на аргенцінскім дыялекце іспанскай мовы. Вернікі пераважна католікі. с. 473
АРГІЛІ́Т (ад грэч. argillos гліна + ..літ), асадкавая горная парода, што ўтварылася ў выніку ўшчыльнення, абязводжвання і цэментацыі глінаў, ад якіх адрозніваецца каменепадобнасцю і няздольнасцю размакаць у вадзе. Цемнаколерная (да чорнага) парода, у асн. гідраслюдзістага ці мяшанага саставу. Утварае масіўныя пласты, мікраслаістыя разнавіднасці. Аргіліт характэрны для складкавых абласцей і старажытных адкладаў платформаў. На Беларусі вядомы ў адкладах верхняга пратэразою, дэвону і інш. Выкарыстоўваецца як сыравіна для вытв-сці цэменту, керамзіту, радзей буд. керамікі і вогнетрывалых матэрыялаў. с. 473
АРГІНІ́Н , L-аміна-δ-гуанідзінаваляр’янавая кіслата, С6Н14О2N4, арганічнае рэчыва з групы амінакіслот. У арганізме прысутнічае ў свабодным стане і ў складзе бялкоў, асабліва пратамінаў (да 85%) і гістонаў. У значнай колькасці ёсць у раслінах (асабліва ў рэзервовых і зародкавых органах). Мае ўласцівасці шчолачаў, утварае бясколерныя крышталі, растваральныя ў вадзе. Садзейнічае назапашванню і пераносу азоту. Для дарослых млекакормячых не з’яўляецца незаменнай, а ў маладых яе біясінтэз недастатковы. Удзельнічае ва ўтварэнні мачавіны і арніціну (арніцінавы цыкл), крэаціну, аргінінфасфату і інш. с. 473
АРГІ́ШЦІ I (1-я пал. 8 ст. да н.э.), цар Урарту. У час яго праўлення Урарту ператварылася ў магутную дзяржаву Б. Усходу. Пакінуў некалькі дзесяткаў клінапісных надпісаў пра перамогі над Асірыяй і будаўніцтва гарадоў Аргішціхінілі і інш. с. 473
АРГІШЦІХІНІ́ЛІ , горад, пабудаваны каля 776 да н.э. ў час праўлення цара Урарту Аргішці І. У 4 ст. да н.э. на яго месцы пабудаваны г. Армавір — сталіца Стараж. Арменіі. с. 473
АРГО́ (франц. argot), разнавіднасць маўлення, якая выкарыстоўваецца вузкай сацыяльнай групай людзей з мэтай моўнага адасаблення, адна з формаў існавання мовы. У шырокім сэнсе арго — любыя разнавіднасці прафесійнага нелітаратурнага маўлення (арго лётчыкаў, паляўнічых і інш.). Нярэдка пад арго разумеюць маўленне дэкласаваных і крымінальных элементаў. Да арго адносяць тайныя мовы. Тэрмін «жаргон» таксама абазначае сац. разнавіднасць маўлення. Аднак у адрозненне ад арго жаргоны выкарыстоўваюцца больш шырокімі сац. і ўзроставымі групамі насельніцтва.
Літ.: Жирмунский В. Национальный язык и социальные диалекты. Л., 1936.
П.Б.Мячкоўская. с. 473
АРГО́Н (лац. Argon), Ar, хімічны элемент VIII групы перыяд. сістэмы элементаў, ат. н. 18, ат. м. 39,948; інертны газ. Атмасферны аргон складаецца з трох стабільных ізатопаў: 36Ar (0,337%), 38Ar (0,063%), і 40Ar (99,6%). У атмасферы 16·1012 т аргону, у зямной кары 0,165·1012 т, у вадзе 0,75·1012 т. Адкрыты ў 1894. Газ без колеру і паху, малекула аднаатамная, пры звычайных умовах хімічна інертны, tкіп -185,9 °С. Атрымліваюць раздзяленнем газаў пры глыбокім ахаладжэнні паветра. Выкарыстоўваецца ў металургічных (аргонадугавая зварка алюмініевых і алюмамагніевых сплаваў) і хім. працэсах (пры атрыманні звышчыстых рэчываў), для запаўнення эл. лямпаў і газаразрадных трубак, вызначэння ўзросту мінералаў. с. 473
АРГСУ́ВЯЗЬ , пашыраная назва сукупнасці сродкаў аператыўнай сувязі, якія павышаюць эфектыўнасць адм.-кіраўнічай працы. Шэраг сродкаў аргсувязі належаць да аргтэхнікі. с. 473
АРГТЭ́ХНІКА , арганізацыйная тэхніка, тэхн. сродкі для аўтаматызацыі і механізацыі інжынерна-тэхн., навук.-даследчай, кіраўнічай і прадпрымальніцкай працы. Развіццё і ўдасканаленне архтэхнікі абумоўлена навук.-тэхн. прагрэсам, ускладненнем працэсаў кіравання і сістэм дыспетчарызацыі, павелічэннем аб’ёму апрацоўваемай інфармацыі. Эфектыўнасць сродкаў аргтэхнікі і зручнасць іх выкарыстання вызначаюцца комплексным падыходам да іх стварэння, рацыяналізацыяй (у т.л. спецыялізаваным абсталяваннем) рабочага месца і службовага памяшкання, выкананнем патрабаванняў эрганомікі.
Да аргтэхнікі адносяць вылічальныя машыны (у т.л. мікракалькулятары, персанальныя ЭВМ), капіравальна-размнажальную тэхніку (пішучыя машынкі і апараты аператыўнай паліграфіі і рэпраграфіі, мікрафільмавання), сродкі захоўвання і аўтам. пошуку дакументаў (картатэкі, спец. шафы, інфармацыйна-пошукавыя сістэмы і прыстасаванні), чарцёжна-канструктарскую тэхніку, сродкі апрацоўкі дакументаў (нумаратары, штэмпелявальныя і адрасавальныя машыны і інш.), сродкі запісу і ўзнаўлення мовы, прагляду слайдаў і мікрафільмаў (дыктафоны, магнітафоны, дыяскопы), апаратуру адм.-вытв. сувязі (гл. Аператыўная сувязь, Дыспетчарская сувязь). Да сродкаў малой аргтэхнікі адносяць таксама канц. прыналежнасці. с. 473
АРГУЛЁЗ , інвазійная хвароба рыб, якую выклікаюць крывасосныя рачкі-аргулюсы (з роду Argulus). Пашкоджваюцца скура, плаўнікі, шчэлепы моладзі карпа, сазана, стронгі, амураў, судакоў, ляшчоў і інш. Дарослыя рыбы хварэюць рэдка. Лічынкі рачкоў праколваюць хабатком скуру і сасуды цела рыб, сакрэты іх ядавітых залоз таксічна ўздзейнічаюць на арганізм рыб. Прычыняе значныя страты рыбагадоўлі. с. 474
АРГУМЕ́НТ (лац. argumentum), 1) суджэнне (або іх сукупнасць), што прыводзіцца ў пацвярджэнне праўдзівасці інш. суджэння, канцэпцыі, тэорыі. 2) У логіцы — пасылка доказу (інакш — падстава або довад доказу); часам аргументам называюць увесь доказ цалкам. Лагічныя довады для абгрунтавання якога-н. палажэння называюць аргументацыяй. Азначае таксама працэс лагічнага доказу ісціннасці якога-н. палажэння (суджэння) пры дапамозе аргумента (аксіём, азначэнняў і выказванняў аб фактах). Аргументацыя ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі пабудовы доказаў (правілы катэгарычнага сілагізму, умоўна-раздзяляльнага, умоўнага сілагізму і інш.). У ёй можа быць выкарыстана адвольная, але канечная колькасць аргумента. Спосаб сувязі аргумента паміж сабой ці з тэзісам (палажэннем, якое аргументуецца) наз. дэманстрацыяй, формай доказу або формай аргументацыі. У.К.Лукашэвіч. с. 474
АРГУМЕ́НТ у матэматыцы, 1) незалежная пераменная, што стаіць пад знакам функцыі і абумоўлівае яе значэнне. Аргумент функцыі f (х) ёсць х. Аргумент функцыі можа быць якой-н. функцыяй іншай пераменнай, напр. аргумент трыганаметрычнай функцыі cos (ах + b) ёсць ax+b. 2) Аргументам комплекснага ліку z = х + iy — вугал φ паміж дадатным напрамкам восі абсцыс і радыус-вектарам пункта з кардынатамі х і у, які з’яўляецца выявай камплекснага ліку на плоскасці XOУ. Вызначаецца з дакладнасцю да 2π і звязаны з каардынатамі х і у формулай tg φ = y/х. с. 474
«АРГУМЕНТЫ И ФАКТЫ» , штотыднёвы інф. бюлетэнь. Выдаецца з 1978 у Маскве на рус. мове. Асвятляе пытанні грамадска-паліт., эканам., культ. і міжнар. жыцця Расіі. Выдае дадаткі, у т.л. з 1993 інфармацыйна-рэкламны дадатак «АіФ на Беларусі». с. 474
АРГУНО́ВЫ , рускія жывапісцы-партрэтысты. Прыгонныя графаў Шарамецевых. Іван Пятровіч Аргуноў (1729—1802), адзін з пачынальнікаў камернага партрэта ў Расіі. Аўтар парадных партрэтаў, у якіх шырока выкарыстаны прыёмы барока (графіні Талстой, Б.П. і А.П. Шарамецевых, усе 1768; невядомай сялянкі, 1784). Яго вучнямі былі А.Ласенка, К.Галавачэўскі, І.Саблуноў. Мікалай Іванавіч Аргуноў (1771 — пасля 1829), сын і вучань І.П.Аргунова. У 1816 атрымаў вольную. З 1818 акад. Пецярбургскай АМ. Напісаў шэраг партрэтаў, у т.л. прыгоннай актрысы П.І.Кавалёвай-Жамчуговай (1802).
Літ.: Шарандак Н.П. Иван Аргунов: [Альбом]. Л., 1977. с. 474
АРГУНО́ВЫ , рускія архітэктары. Прыгонныя графаў Шарамецевых. Фёдар Сямёнавіч Аргуноў (каля 1732 — каля 1768). Прадстаўнік рус. барока. Дваюрадны брат жывапісца І.П.Аргунова. Удзельнічаў у буд-ве палаца Шарамецева ў Пецярбургу (1750—55). Па яго праектах пабудаваны кухонны флігель (1775), павільён «Грот» (1755—75), магчыма, аранжарэя (1761—64) у Кускове (Масква). Павел Іванавіч (каля 1768—1806). Прадстаўнік класіцызму. Сын жывапісца І.П.Аргунова. Удзельнічаў у буд-ве драўлянага палаца-тэатра Шарамецевых у Астанкіне (цяпер у межах Масквы, 1791—98); па яго праектах створаны інтэр’еры. с. 474
АРГУ́НЬ , рака ў Расійскай Федэрацыі і Кітаі, правая састаўляючая р. Амур. Па Аргуні праходзіць ч. граніцы Расіі з Кітаем. Даўж. 1620 км, пл. бас. 164 тыс. км2 Пачынаецца ў гарах В.Хінгана, у Кітаі, пад назвай Хайлар. Цячэ пераважна ў шырокай даліне, бліжэй да вусця даліна звужаецца. Жыўленне пераважна дажджавое. Сярэдні расход вады 340 м3/сек. Ледастаў з канца ліст. да пач. мая. У бас. Аргуні 1,8 тыс. азёраў агульнай пл. 50,9 км2. Нерэгулярнае суднаходства ад с. Алочы (428 км). З 2-й пал. 17 ст. па Аргуні ішлі гандл. шляхі з Сібіры ў гарады Усх. Кітая. с. 474
А́РГУСЫ , агульная назва 2 блізкіх родаў птушак сям. фазанавых атр. курападобных. 2 віды: аргус чубаты (Rheinartia ocellata) жыве ў горных лясах Лаоса, В’етнама і Малакі, занесены ў Чырв. кнігу МСАП; аргус вялікі (Argusianus argus) насяляе сухія лясы паўд. ч. Бірмы, Малакі, Суматры і Калімантана, скрытныя птушкі.
Даўж. самца аргуса вялікага 1,7—2 м (з іх 1,2 м сярэднія рулявыя пёры хваста), самкі — 0,75 м. Афарбоўка рыжавата-шэрая, у самца падоўжаныя другарадныя пёры з буйнымі плямамі ў вочкі. Самка нясе 2 яйцы, наседжвае 25 сут. Добра пераносіць няволю, размнажаецца. с. 474
АРДА́ , 1) у цюркскіх і мангольскіх народаў першапачатковая ваенна-адм. арг-цыя або аб’яднанне некалькіх плямёнаў, лагер качэўнікаў; у сярэдневяковых цюрка-манг. феад. дзяржавах сталіца, стаўка хана. Адсюль назва дзяржаў, а таксама саюзаў качавых плямёнаў (напр., Залатая Арда, Крымская Арда). 2) Устарэлы тэрмін, які абазначае першапачатковую форму грамадскай арганізацыі чалавецтва — першабытны статак. 3) У пераносным сэнсе арда — шматлікае неарганізаванае зборышча людзей, натоўп. с. 474
АРДА́ШАЎ Павел Мікалаевіч (4.12.1865 — пасля 1923), расійскі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1889). Праф. Юр’еўскага (з 1901), Кіеўскага (з 1903) і Сімферопальскага (з 1921) ун-таў. З 1923 выкладаў у Віцебскім пед. ін-це. Гал. праца «Правінцыяльная адміністрацыя ў Францыі ў апошнюю пару старога парадку 1774—89. Правінцыяльныя інтэнданты» (т. 1—3, 1900—06) }змяшчае нявыдадзеную адм. перапіску, якая асвятляе парадкі ў Францыі напярэдадні рэвалюцыі канца 18 ст. с. 474
АРДА́ШНЯ , на Беларусі ў 18 — 1-й пал. 19 ст. прадпрыемства па вытв-сці ардашу (вышэйшага гатунку паташу), які выкарыстоўвалі ў вырабе шкла, мыла, сукна, фарбаў, фарфору, пры апрацоўцы скур, адбельванні тканін і інш. На ардашні было 6—9 медных і жал. катлоў, кадкі для драўнянага попелу, з якога выраблялі ардаш; працавалі 9—10 чал. У 1740—80 ардашні найб. пашыраны ў Крычаўскім, Прапойскім, Чачэрскім староствах, Быхаўскім, Копыскім, Любавіцкім графствах, Гродзенскай эканоміі. с. 474
АРДАШЫ́ , вёска ў Беларусі, у Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на Пд ад Смаргоні, 224 ад Гродна, 14 км ад чыг. ст. Багданаў. 263 ж., 99 двароў (1994). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. с. 475
АРДАШЫ́Р I , Арташыр Папакам (каля 180 — 22.9.239 або 241), заснавальнік і першы цар [224—241] дынастыі Сасанідаў у Іране. Служыў у правіцеля парфянскай крэпасці ў Фарсе. Каля 200 стаў правіцелем гэтай крэпасці, падпарадкаваў гарады Фарс, Керман і Гей (сучасны г. Ісфахан). 28.5.224 пры падтрымцы знаці і жрацоў разбіў войскі парфянскага цара Артабана V, пасля чаго Парфянскае царства перастала існаваць. Стварыў Сасанідаў дзяржаву. У выніку барацьбы Ардашыра з Рымам за Месапатамію і Арменію, войнаў на Усходзе значна пашырыў тэр. дзяржавы. с. 475
АРДЖАНІКІ́ДЗЕ Рыгор Канстанцінавіч (Сярго; 24.10.1886, с. Гарэша, Грузія — 18.2.1937), партыйны і дзяржаўны дзеяч СССР. За рэв. дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны царскім урадам. У 1917 член выканкома Петраградскага Савета і Петраградскага к-та РСДРП(б), адзін з кіраўнікоў Кастр. ўзбр. паўстання. Наведваў Беларусь як прадстаўнік ЦК РСДРП(б) у 1917 і як чл. Рэўваенсавета 16-й арміі Зах. фронту ў 1919. З 1920 старшыня Каўказскага бюро ЦК і сакратар Закаўказскага крайкома РКП(б). З 1926 старшыня ЦК ВКП(б), нарком Рабоча-сялянскай інспекцыі, нам. старшыні СНК і Савета Працы і Абароны СССР. З 1930 старшыня ВСНГ, з 1932 нарком цяжкай прам-сці СССР. З 1930 чл. Палітбюро ЦК ВКП(б). Скончыў жыццё самагубствам. с. 475
А́РДЖУНА , герой стараж.-індыйскага эпасу «Махабхарата», ідэальны воін, у якога сіла і мужнасць спалучаліся з высакароднасцю і велікадушнасцю. Некалькі гадоў выгнання Арджуна праводзіць на небе і дапамагае багам у бітве з нябеснымі дэманамі. с. 475
АРДО́ВІКСКАЯ СІСТЭ́МА (ПЕРЫ́ЯД) , ардовік, другая сістэма палеазойскай эратэмы (групы), якая адпавядае другому перыяду палеазойскай эры геал. гісторыі Зямлі. Падсцілаецца кембрыйскай, перакрываецца сілурыйскай сістэмамі. Пачалася каля 500 млн. гадоў назад, доўжылася каля 65 млн. гадоў. Тэрмін ардовікская сістэма (перыяд) уведзены англ. Геолагам Ч.Лапуарсам у 1879. Адклады ардовікскай сістэмы (перыяду) вядомы на ўсіх кантынентах, удзельнічаюць у будове платформавага чахла большасці платформаў Паўн. паўшар’я, выходзяць на паверхню на ўсіх мацерыках Паўн. паўшар’я (на ўскраінах стараж. платформы Гандвана), пашыраны ў складкавых сістэмах Апалачаў, Урала, Алтая, Саянаў і інш. У сярэдзіне ардовіку адбылося максімальнае пашырэнне мора на ўскраіны платформаў, дзе намнажаліся асадкі магутнасцю да 500 м (вапнякі, гліны, пяскі). Ва ўнутр. частках геасінклінальных паясоў, занятых глыбакаводнымі морамі, на тэр. Паўн. Амерыкі, на З Паўд. Амерыкі, у Еўразіі і на ПдУ Аўстраліі ўтварыліся адклады магутнасцю да 10 км (абломкавыя, вулканічныя, крамяністыя, карбанатныя). У канцы ардовіку пачалася каледонская складкавасць. Клімат на тэр. сучасных Паўн. Амерыкі, Грэнландыі, Паўн. Еўропы, б. ч. Азіі і Аўстраліі быў гарачы і сухі, астатняя ч. сучаснай сушы адпавядала прыпалярным абласцям, дзе знойдзены сляды ардовікскага мацерыковага зледзянення. Тэр. Беларусі ў ардовіку была сушай, якую абмывала мора на крайнім ПдЗ у Брэсцкай упадзіне (дзе намножылася да 40 м асадкаў) і на ПнЗ у межах Прыбалтыйскай монакліналі (магутнасць асадкаў да 150 м). Намнажаліся карбанатныя і гліністыя пароды — вапнякі з праслоямі мергелю, аалітамі і глаўканітам, гліны і гліністыя вапнякі. У арганічным свеце ардовікскай сістэмай (перыядам) прадстаўлены амаль усе тыпы і большасць класаў марскіх беспазваночных жывёл, сярод раслін пашыраны бактэрыі і водарасці. З’явіліся першыя прымітыўныя пазваночныя; беспазваночныя і расліны выйшлі на сушу. Найб. важныя для расчлянення адкладаў групы ардовікскай фауны: грапталіты, канадонты, трылабіты, брахіяподы і каланіяльныя каралы. Карысныя выкапні: нафта і газ (у Паўн. Амерыцы), гаручыя сланцы (Прыбалтыка), фасфарыты, руды жалеза, марганцу, медзі, свінцу, цынку, кобальту, ёсць золата, рэдказямельныя металы, хрызатыл-азбест, графіт. Стратыграфічны падзел ардовікскай сістэмы (перыяду) у кожным рэгіёне асобны. Найб. пашыраны — на 3 аддзелы і 6 ярусаў. Да ніжняга аддзела адносяць трэмадокскі і арэнігскі ярусы, да сярэдняга — ланвірнскі, ландэйльскі і карадокскі, верхні ўключае ашгільскі ярус. Гэты падзел пакладзены ў аснову рэгіянальнай стратыграфічнай схемы ардовікскіх адкладаў Беларусі (1981), у якой на падставе характэрных комплексаў брахіяподаў і імшанак вылучаны больш дробныя адзінкі — рэгіянальныя гарызонты.
Літ.: Ропот В.Ф., Пушкин В.И. Ордовик Белоруссии. Мн., 1987; Никитин И.Ф. Ордовик // Стратиграфия и палеонтология древнейшего фанерозоя. М., 1984.
А.С.Махнач, У.І.Пушкін. с. 475
АРДУБАДЫ́ Мамед Саід (24.3.1872, г. Ардубад, Азербайджан — 1.5.1950), азербайджанскі пісьменнік. Засл. дз. маст. Азербайджана (1938). Друкаваўся з 1903. У зб-ках вершаў «Бесклапотнасць» (1906), «Бацькаўшчына і воля» (1907) заклік да свабоды, крытыка невуцтва і фанатызму, ідэалізацыя гіст. мінулага, ісламу спалучаецца з асветніцкімі ідэямі. Заснавальнік гіст. рамана ў азерб. л-ры: «Таўрыз Туманны» (1933—48), «Горад-змагар» (1938), «Падпольны Баку» (1940). Раман «Меч і пяро» (ч. 1—2, 1946—48) прысвечаны азерб. паэту 12 ст. Нізамі. Аўтар лібрэта опер. с. 475
АРДУЭ́Н-МАНСА́Р (Hardouin-Mansart; уласнае Ардуэн) Жуль (16.4.1646, Парыж — 11.5.1708), французскі архітэктар. Вучань Ф.Мансара. Кіраваў перабудовай каралеўскага палаца ў Версалі (1678—89), стварыў (з Ш.Лебрэнам) шэраг інтэр’ераў, у т.л. Люстраную галерэю з заламі Міру і Вайны (1678— 86), пабудаваў замак Кланьі (1676—83), палац Вялікі Трыанон (1687). Аўтар планіроўкі і забудовы Вандамскай пл. (1685—1701), пл. Перамогі (1685—86), Сабора інвалідаў (1680—1706, усе ў Парыжы). У творчасці Ардуэна-Мансара архітэктура франц. класіцызму дасягнула вышэйшага росквіту. с. 475
АРДЫНА́РАЦ (ад ням. Ordonnanz веставы), у рускай арміі — ваеннаслужачы афіцэр, унтэр-афіцэр, радавы, прызначаны ў распараджэнне камандуючага (камандзіра) або штаба для выканання іх даручэнняў. Ардынарцы вылучаліся таксама ў распараджэнне ганаровых асоб, якія прыбылі ў войскі, і ў ганаровыя варты. У канцы 19 ст. пры пяхотных палках былі каманды конных ардынарцаў. У Сав. Арміі ардынарцы (звычайна з радавых) вылучаліся ў распараджэнне страявых камандзіраў толькі ў ваен. час. с. 475
АРДЫНА́ЦКІ СУД , прыватнаўласніцкі суд у ардынацыях Рэчы Паспалітай у 16—18 ст. Склад суда вызначаў уладальнік ардынацыі (ардынат), звычайна ў яго ўваходзілі староста (намеснік) ардынацыі, падстароста, пісар. Ардынацкі суд мог наз. замкавым або гродскім судом. Аб’ядноўваў функцыі дзярж. гродскага суда і земскага суда, разглядаў маёмасныя, крымінальныя і грамадзянскія справы. Падсуднымі ардынацкага суда былі залежныя ад уладальніка ардынацыі шляхта, мяшчане, ваеннаслужачыя, татарскае і яўрэйскае насельніцтва і інш. Суд вёўся паводле нормаў агульнадзярж. права, мог выносіць і смяротныя прысуды. На Беларусі ардынацкія суды дзейнічалі ў Нясвіжы (сесіі таксама ў Міры), Клецку, Давыд-Гарадку. с. 475
АРДЫНА́ЦЫЯ (польск. ordynacja ад лац. ordinatio упарадкаванне), 1) у сярэдневяковай Польшчы збор прававых нормаў, якімі кіраваліся ўстановы, арг-цыі, суды. 2) Збор прававых нормаў, якія рэгулявалі спадчыннае права на нерухомую маёмасць пэўных магнацкіх родаў у Рэчы Паспалітай, а таксама адпаведнае зямельнае ўладанне. Асн. прынцыпы ардынацыі — непадзельнасць і неадчужальнасць зямельнага ўладання, якое пасля смерці ўладальніка (ардыната) пераходзіла да старэйшага нашчадка старэйшай мужчынскай лініі (жанчыны за нашчадкаў не лічыліся). Першыя ардынацыі (Нясвіжская і Клецкая на Беларусі, Алыцкая на Украіне) заснаваны Радзівіламі ў 1586, зацверджаны соймам у 1589. Уласныя ардынацыі стварылі магнаты Замойскія (зацверджана ў 1589), Мышкоўскія (1601), Астрожскія (1609), Сулкоўскія (18 ст.). Ардынацыі працягвалі існаваць у Рас. імперыі і Польск. рэспубліцы; скасаваны сеймам у 1939. с. 476
АРДЫНА́ЦЫЯ ў экалогіі, метад аналізу эка- і геасістэм. Заключаецца ў размеркаванні відаў або згуртаванняў жывых арганізмаў па меры змены аднаго або некалькіх карэлявальных фактараў (напр., змена відавога складу расліннасці і мноства асобін кожнага з відаў з павелічэннем засалення глебаў са зменай мясц. балансу цяпла і вільгаці і да т.п.). с. 476
«АРДЫНА́ЦЫЯ» 1638 , «Ардынацыя войска Запарожскага рэестравага», пастанова сойма Рэчы Паспалітай пра абмежаванне правоў казацтва пасля сялянска-казацкага паўстання 1637—38 на Украіне. «Ардынацыя» абмяжоўвала прывілеі рэестравых казакоў, скасоўвала пасаду гетмана, адмяняла выбарнасць есаулаў і палкоўнікаў; замест гетмана соймам назначаўся камісар, які ажыццяўляў вайсковую і судовую ўладу. У рэестры (на дзярж. службе) было пакінута 6 палкоў па 1 тыс. чал., астатнія пераводзіліся ў паспалітых казакоў (сялян). «Ардынацыя» страціла значэнне пасля вызв. вайны на Украіне 1648—54. с. 476
«АРДЫНА́ЦЫЯ КАРАЛЕ́ЎСКІХ ПУ́ШЧАЎ У ЛЯСНІ́ЦТВАХ БЫЛО́ГА ВЯЛІ́КАГА КНЯ́СТВА ЛІТО́ЎСКАГА» , «Ординация королевских пущ в лесничествах бывшего Великого княжества Литовского», вопіс каралеўскіх лясных масіваў ВКЛ 1636—40. Выдадзены Віленскай археагр. камісіяй паралельна на польскай і рус. мовах (Вільня, 1871). Ардынацыя (упарадкаванне) мела на мэце ўстанаўленне межаў каралеўскіх пушчаў, вызначэнне правоў шляхты і мясц. насельніцтва на карыстанне імі, арганізацыю кіравання лясной гаспадаркай і вызначэнне статуса асоб, якія выконвалі спец. абавязкі ў створаных лясніцтвах. Адзначаны населеныя пункты на тэр. лясніцтваў, пералічаны сяляне, іх павіннасці, колькасць зямлі ў гаспадарках; часам дакументы шляхты на права валодання і карыстання лясамі; апісаны азёры, рэчкі, лугі. В.Ф.Голубеў. с. 476
АРДЫ́Н-НАШЧО́КІН Афанасій Лаўрэнцьевіч (каля 1605, Пскоў — 1680), расійскі дзярж. і ваенны дзеяч, дыпламат. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 удзельнічаў у штурме Віцебска (1654), кіраваў штурмам Дрысы (1655). Ваявода Друі (1654), Кокнеса (1656—61). Заснаваў на Зах. Дзвіне суднаверф. У 1658 у Валіесары заключыў на 3 гады перамір’е са Швецыяй, паводле якога за Расіяй заставаліся заваяваныя ў Лівоніі землі. Прыхільнік саюзу з Рэччу Паспалітай для барацьбы супраць Швецыі. Падпісаў Андросаўскае перамір’е 1667. У 1671 пастрыгся ў манахі. У 1679 вёў перагаворы з Рэччу Паспалітай, каб прадоўжыць Андросаўскае перамір’е. Ініцыятар стварэння паштовай сувязі паміж Масквою, Рыгай і Вільняй.
Літ.: «Око всей великой России»: Об истории рус. дипломатич. службы XVI—XVII веков. М., 1989. С. 108—146. с. 476
АРДЫ́НСКІ ВЫ́ХАД , даніна з рус. земляў Залатой Ардзе ў час мангола-татарскага панавання 13—15 ст. Збіраўся з усяго насельніцтва, акрамя духавенства. Велічыня пабораў была не пастаянная, а залежала ад «запросаў» хана. Напачатку ардынскі выхад збіралі баскакі, адкупшчыкі-мусульмане. Нар. паўстанні ў рус. княствах (1257, 1259, 1262, 1289) супраць баскакаў прымусілі ханаў перадаць збор даніны рус. князям. Даніна ішла ў Залатую Арду праз вял. князя уладзімірскага. Пасля Кулікоўскай бітвы 1380 ардынскі выхад плацілі нерэгулярна, з 1470-х г. перасталі плаціць зусім. с. 476
АРДЫ́НШЧЫНА , дзярж. падатак у ВКЛ у 15—16 ст., які ішоў на выплату даніны крымскаму хану. Накладвалася на воласць, горад ці мястэчка, спаганялася з мяшчан і сялян. У гады спагнання ардыншчыны з падаткаплацельшчыкаў, як правіла, не збіраўся дзярж. падатак на патрэбы войска — сярэбшчына. У адрозненне ад грашовай сярэбшчыны ардыншчына пераважна сплачвалася пушнінай. П.А.Лойка. с. 476
АРДЫШЭ́ВА , возера ў Беларусі, у Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Лучоса. За 46 км на У ад г. Сянно. Пл. 0,52 км2. Даўж. 1,22 км, найб. шыр. 0,74 км, найб. глыб. 2,4 м. Пл. вадазбору каля 6 км2. Даўж. берагавой лініі 3,2 км. Берагі нізкія, сплавінныя. Дно выслана сапрапелем, каля берагоў пясчанае. Схілы катлавіны да 3 м пад лесам. Зарастае да глыб. 1 м. Упадае ручай, выцякаюць рэкі Зелянуха і Ардышэўка, ручай у воз. Дзевінскае. с. 476
АРДЭ́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944—45 , контрнаступленне ням. армій у раёне Ардэнаў (Бельгія) 16.12.1944—28.1.1945 з мэтай разграміць амер.-англ. войскі і дасягнуць пералому ў 2-й сусв. вайне на карысць Германіі. 16 снеж. ням. 6-я танк. армія СС і 5-я танк. армія, аб’яднаныя ў групу армій «Б» (фельдмаршал В.Модэль) пачалі наступленне ў раёне «Зігфрыда лініі». 4 амер. дывізіі, якія абараняліся на фронце працягласцю ў 115 км, панеслі вял. страты і адступілі. Да канца снеж. ням. войскі пашырылі прарыў да 90 км і прасунуліся да 100 км углыб. Саюзнае камандаванне перакінула да месца прарыву буйныя сілы войскаў і авіяцыі. У выніку паспяховага контрудару 3-й амер. арміі наступленне герм. войскаў было прыпынена, аднак становішча саюзнікаў заставалася напружаным. 12 студз. па іх просьбе сав. войскі пачалі (на 8 дзён раней запланаванага тэрміну) Вісла-Одэрскую аперацыю 1945. Ням. камандаванне вымушана было адмовіцца ад наступлення на захадзе і перакінуць 7 дывізій на сав.-герм. фронт. Да канца студз. саюзнікі аднавілі становішча на Зах. фронце. Іх страты ў гэтай аперацыі склалі каля 77 тыс. чал., страты ням. войскаў — каля 93 тыс. чал. с. 476
АРДЭ́НЫ (Ardennes), узвышша, зах. працяг Рэйнскіх Сланцавых гор на Пд Бельгіі, часткова ў Францыі і Люксембургу. Працягласць 160 км. Выш. каля 400 м, найб. — 694 м (г. Батрандж). Платопадобная паверхня, расчлянёная на асобныя масівы глыбокімі далінамі рэк сістэмы Мааса. Складзены з крышт. і гліністых сланцаў, пясчанікаў і вапнякоў, скамечаных у складкі ў герцынскі арагенез. Радовішчы каменнага вугалю, жал. руды, мінер. крыніцы. Клімат умераны марскі. Шмат тарфяных балотаў. Букавыя і дубова-бярозавыя лясы, пасадкі елкі. с. 477
АР’ЕРГА́РД (ад франц. arrière задні, тылавы + garde варта), мотастралковая (танкавая) часць (падраздзяленне), прызначана для прыкрыцця войскаў у час іх адыходу або маршу ад фронту ў тыл. Ідзе следам за гал. сіламі. Задача ар’ергарду затрымаць наступаючыя сілы праціўніка, выйграць час, неабходны для адрыву гал. сіл, і забяспечыць ім планамерны адыход на новыя рубяжы. Склад. задачы і аддаленасць ар’ергарду ад гал. сіл залежыць ад памеру калоны і баявых абставін. Звычайна асн. сілы ар’ергарду ўзмацняюцца ці падтрымліваюцца інш. спец. падраздзяленнямі і авіяцыяй. с. 477
АРЖА́НІЦА , рака ў Беларусі, у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Бярозаўка (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 130 км2. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Крулеўшчына, цячэ ў межах Свянцянскіх град. Даліна трапецападобная, шыр. 0,4—1 км, ніжэй воз. Чачалёўскае (праз якое працякае) 2—2,5 км. Рэчышча шыр. 12—16 м, на працягу 19 км каналізаванае. с. 477
АРЖА́ННІКАВА Таццяна Пятроўна (н. 20.11.1964, Віцебск), бел. спартсменка (спарт. гімнастыка). Чэмпіёнка свету 1978 у камандным першынстве ў складзе каманды СССР, неаднаразовы пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў. с. 477
АРЖАНСО́Н (d’Argenson) Рэне Луі (18.10.1694—26.1.1757), французскі вучоны-эканаміст. Быў міністрам замежных спраў пры Людовіку XV. Пасля выхаду ў адстаўку крытыкаваў урад, патрабаваў абмежавання яго ўлады, ліквідацыі саслоўных прывілеяў і неўмяшання дзяржавы ў гасп. дзейнасць. Выступаў супраць меркантылізму, за свабоду гандлю. Навук. погляды Аржансона блізкія да ідэй фізіякратаў. Гал. твор «Роздум аб мінулым і цяперашнім кіраванні Францыі» (каля 1737, выд. 1764). с. 477
АРЖАХО́ЎСКІ Ігар Вацлававіч (н. 11.5.1933, Мінск), бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1976), праф. (1980). Скончыў Горкаўскі ун-т (1961). З 1963 працаваў у гэтым ун-це. З 1976 заг. кафедры рас. і слав. гісторыі БДУ. Даследуе ўнутр. палітыку і развіццё грамадска-паліт. думкі ў Расіі 19 ст. Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў для вучняў 7, 8, 10-х класаў па сусв. гісторыі. с. 477
АРЗАМА́С , горад у Расіі, раённы цэнтр у Ніжагародскай вобл., на р.Цёша (прыток Акі). Узнік у 1578 як горад-крэпасць. 111,3 тыс. ж. (1994). Вузел чыг. ліній і аўтадарог. Машынабудаванне (вытв-сць рухавікоў, запчастак да аўтамабіляў, прылад, абсталявання для камунальнай гаспадаркі і інш.), лёгкая, харч. прам-сць. У Арзамасе была першая ў Расіі правінцыяльная школа жывапісу (1802—62). с. 477
«АРЗАМА́С» , літаратурны гурток у Пецярбургу ў 1815—18. Удзельнікі В.Жукоўскі, К.Бацюшкаў, П.Вяземскі, В.Пушкін, А.Пушкін, А.Тургенеў і інш. «Арзамасцы» былі прыхільнікамі моўнай рэформы М.Карамзіна (выступалі за набліжэнне паэт. мовы да народнай), імкнуліся да стварэння новых маст. формаў у л-ры, адмаўлялі састарэлыя каноны класіцызму. Выступалі з крытыкай дзейнасці прыхільнікаў «Гуртка аматараў рускага слова». с. 477
АРЗАМА́САЎ Іван Цімафеевіч (8.8.1922, с. В. Кулікі Ракшынскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія — 23.12.1990), бел. вучоны ў галіне паразіталогіі. Д-р біял. н. (1972). Скончыў Казанскі ун-т (1952). У 1952—54 навук. супрацоўнік заказніка «Белавежская Пушча», з 1958 у Ін-це заалогіі АН Беларусі (у 1981—85 нам. дырэктара). Навук. працы па комплексным даследаванні паразіталагічнай сітуацыі ў прыродных ландшафтах, біялогіі і экалогіі эктапаразітаў — пераносчыкаў трансмісіўных інфекцый, небяспечных для чалавека і с.-г. жывёл.
Тв.: Иксодовые клещи. Мн., 1961; Гамазовые клещи фауны Белоруссии. Мн., 1968; Структура паразитоценозов грызунов геоботанических подзон Белоруссии. Мн., 1983 (разам з І.В.Меркушавай, І.В.Чыкілеўскай). с. 477
АРЗНІ́ , кліматабальнеалагічны курорт у Арменіі. У цясніне р. Раздан на выш 1300 м, паблізу Ерэвана. Засн. ў 1925. Клімат умерана цёплы з гарачым летам і цёплай восенню. Субтэрмальныя мінер. воды, прыдатныя на ванны, арашэнні, кішэчныя прамыванні, піццё. Санаторыі спецылізаваныя на лячэнні хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы, а таксама спадарожных хвароб страўніка, кішэчніка, печані, жоўцевага пузыра, гінекалагічнай сферы. Завод па разліву мінер. вады «Арзні». Паблізу арх. комплексы Эчміядзіна, Гегарда, крэпасці Гарні, воз. Севан. с. 477
А́РКА (ад лац. arcus дуга, выгін), у архітэктуры крывалінейнае перакрыцце праёма ў сцяне ці прасторы паміж 2 апорамі (слупамі, калонамі, пілонамі і г. д.).
Каменныя аркі ўпершыню з’явіліся ў архітэктуры Стараж. Усходу. Пашыраны ў ант. Рыме, важны арх.-канструкцыйны і дэкар. элемент у архітэктуры рэнесансу, барока, класіцызму. Робяць аркі з каменю, жалезабетону, металу, цэглы, дрэва. Паводле формы крывой адрозніваюць аркі: паўкруглыя, ці паўцыркульныя (найб. пашыраны від), спічастыя (характэрны для стылю готыкі), падковападобныя (пашыраны ў архітэктуры араб. краін), кілепадобныя (у выглядзе какошніка), шматлопасцевыя, паўзучыя (з апорамі рознай вышыні) і інш. У сучасным буд-ве аркі выкарыстоўваюць як нясучыя элементы пралётных збудаванняў, мастоў, пуцеправодаў. Гл. таксама Аркада, Аркатура, Аркбутан. с. 477
А́РКА ТРЫУМФА́ЛЬНАЯ , трыумфальная брама, пастаяннае або часовае манументальнае афармленне праезду (звычайна арачнае) або збудаванне ў гонар ваеннай перамогі, гістарычнай падзеі ці асобы. Брамы з адным ці трыма арачнымі пралётамі звычайна маюць насычаны арх.-пластычны дэкор: аздоблены скульптурай, памятнымі надпісамі. Узніклі ў Стараж. Рыме, дзе прызначаліся для цырымоніі ўезду пераможцы: аркі Ціта (81), Септымія Севера (203), Канстанціна (315). Накшталт іх пабудаваны аркі ў Парыжы на пл. Карузель (1806, арх. Ш.Персье і П.Фантэн) і пл. Шарля дэ Голя (1837, арх. Ж.Ф.Шальгрэн). У Расіі аркі трыумфальныя будавалі ў гонар ваен. перамог (Трыумфальныя вароты ў Маскве, 1834, В.Бавэ; Неўскія трыумфальныя вароты ў С.-Пецярбургу, 1833, арх. В.Стасаў). с. 477
АРКА́ДА (франц. arcade), шэраг аднолькавых па велічыні і абрысах арак, якія апіраюцца на слупы або калоны і ствараюць разам з імі рытмічны паслядоўны рад. Бываюць канструкцыйныя (успрымаюць нагрузку верхніх частак будынкаў) і дэкар. (стаяць асобна або ўтвараюць «сляпыя» аркады). Аркады з’явіліся ў архітэктуры Стараж. Рыма. На Беларусі пашырыліся з 16 ст. ў архітэктуры рэнесансу, барока, класіцызму ў адкрытых галерэях гандл. радоў (у Пінску, Нясвіжы), палацаў (у г.п. Ружаны Пружанскага р-на), гасп. будынкаў (лямус брыгіцкага кляштара ў Гродне), а таксама як дэкар. элемент — аркатура. с. 478
АРКА́ДЗІЯ , клімата-бальнеагразевы курорт на ўзбярэжжы Чорнага м., у межах г. Адэса. Засн. ў 1921. Клімат тыповы для прыморскай стэпавай зоны, спрыяльны для паветраных і сонечных ваннаў, начнога сну на беразе мора, аэраіонатэрапіі. Дадатковыя лек. фактары — ліманная гразь, марскія купанні з чэрвеня да жніўня, штучныя мінер. ванны на аснове марской вады. Пераважная спецыялізацыя санаторных устаноў (больш за 20) — лячэнне органаў дыхання, нерв., сардэчна-сасудзістых і гінекалагічных хвароб. Пансіянаты, дамы адпачынку, турбазы, паркі. с. 478
АРКА́ДЗЬЕЎ (сапр. Цівунчык) Аркадзь Станіслававіч (13.11.1897, в. Журбілавічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 27.2.1969), бел. акцёр, рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў тэатр. студыю ў Омску (1921). Арганізатар, гал. рэжысёр і вядучы акцёр Бабруйскага вандроўнага беларускага драматычнага тэатра (з 1956), рэжысёр Бабруйскага муз.-драм. т-ра і Магілёўскага абл. т-ра муз. камедыі (1963—66). Найб. значныя пастаноўкі: «Раскіданае гняздо» Я.Купалы (1957, выканаў таксама ролю Лявона Зябліка), «Вясёлка» М.Заруднага (1958), «Апошні прыпынак» Э.М.Рэмарка (1961), «Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава (1962).
Літ.: Вавула Г. Аркадзь Аркадзьеў // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1978. Кн. 3. с. 478
АРКА́ДЫЯ (Arkadia), гіст. вобласць у цэнтральнай гарыстай ч. Пелапанеса ў Грэцыі. У канцы 2-га тыс. да н.э. насельніцтва Аркадыі — ахейцы, якіх выцеснілі сюды дарыйцы. З 550-х г. да н.э. пад гегемоніяй Спарты. У 371 да н.э. фіванскі палкаводзец Эпамінонд пасля перамогі над спартанцамі заснаваў у Аркадыі г. Мегалопаліс і стварыў саюз гарадоў, у які ўвайшлі таксама Мантынея, Тэгея, Архамен (з 250 да н.э. належалі Ахейскаму саюзу). У 146 да н.э. Аркадыя адышла да Рыма. У ант. л-ры і пастаралях 16—18 ст. Аркадыя апісвалася як шчаслівая райская краіна пастухоў. с. 478
АРКА́ДЫЯ , вёска ў Беларусі, у Гершонскім с/с Брэсцкага р-на. Цэнтр калгаса «Прыбужжа». За 6 км на Пд ад Брэста, 7 км ад чыг. ст. Гершоны, каля аўтадарогі Брэст—Ковель. 665 ж., 224 двары (1995). Афанасьеўская капліца — помнік архітэктуры 19—20 ст. с. 478
АРКАНА́ДА (Arconada) Сесар Муньёс (5.12.1898, Астудыльё — 10.3.1964), іспанскі пісьменнік. Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—39. З 1939 жыў у СССР. Выдаў зб-кі сюррэалістычных вершаў «Смага» (1921), «Горад» (1928). У раманах «Турбіна» (1930), «Беднякі супраць багацеяў» (1933), «Падзел зямлі» (1934) карціны жыцця іспанскай вёскі 1920—30-х г. Тэме грамадз. вайны ў Іспаніі прысвяціў раман «Рака Таха» (1938). Аўтар паэмы «Далорэс» (1949), трагедыі «Мануэла Санчэс» (1949).
Тв.: Рус. пер. — Река Тахо. М., 1941; Испания непобедима: Сб. рассказов. М., 1943. с. 478
АРКА́НЗАС (Arkansas), рака ў ЗША, правы прыток Місісіпі. Даўж. 2410 км, пл. бас. 416 тыс. км2. Пачынаецца ў Скалістых гарах, цячэ па вузкіх глыбокіх цяснінах (Ройял-Гордж, Гранд-Каньён і інш.), затым з З на У па Вялікіх і на ПдУ па Цэнтр. раўнінах. Мае няўстойлівае рэчышча ў перыяды паводак. Паўнаводная вясною ад раставання снягоў і летам ад дажджоў; характэрны летнія ліўневыя паводкі. Ваганні ўзроўню дасягаюць 8—10 м (каля г. Літл-Рок). Сярэднегадавы расход вады каля 1,8 тыс. м3/с. Суднаходная на 1 тыс. км ад вусця. У сістэме Арканзаса буйныя вадасховішчы. Выкарыстоўваецца на арашэнне. На Арканзасе гарады Уічыта, Талса, Літл-Рок. с. 478
АРКА́НЗАС (Arcansas), штат на Пд ЗША. Уваходзіць у групу штатаў Паўд.-Зах. Цэнтра. Пл. 137,8 тыс. км2, нас. 2424 тыс. чал. (1993). Адм. ц. — г. Літл-Рок. Буйныя гарады: Форт-Сміт, Блайтвіл, Феетвіл. Гар. насельніцтва каля 50%. На ПнЗ плато Азарк (823 м), на ПдЗ горы Уашыта, на У і ПдУ урадлівая даліна Місісіпі і Берагавыя Раўніны. Клімат субтрапічны, вільготны. Сярэдняя т-ра (у г. Літл-Рок) студз. 6 °С, ліп. 28 °С, ападкаў 1250 мм за год. Гал. рэкі Місісіпі з прытокамі Арканзас і Уайт-Рывер. Больш як палавіна тэрыторыі пад лесам (хвоя, белы дуб, кіпарыс, каменнае дрэва). Аснова эканомікі — апрацоўчая прам-сць, земляробства, турызм, лясная гаспадарка. Прамысловасць: хім., лесаапр., папяровая, электратэхн., маш.-буд., нафтаперапр., металургічная (выплаўка алюмінію і сталі), швейная і інш. Здабыча буд. пяскоў і каменю, баксітаў, нафты і газу. Вырошчваюць сою, рыс, бавоўнік, пшаніцу, кукурузу, агародніну, вінаград, садавіну. Гадуюць свіней і птушак. Адкорм буйн. раг. жывёлы, вырошчванне бройлераў. Транспарт: рачны (на Місісіпі і Арканзасе), чыг., аўтамаб., ёсць газа- і нафтаправоды. Турызм. Курорты на плато Азарк. М.С.Вайтовіч. с. 478
АРКА́Р , млекакормячая жывёла, гл. Архар. с. 478
АРКАТА́Г , Пржавальскага хрыбет, на З Кітая, у цэнтр. ч. Куньлуня. Даўж. каля 650 км. Выш. да 7723 м (г. Улугмузтаг). Складзены пераважна з гранітаў, гнейсаў, пясчанікаў. Выраўнаваныя вяршыні, каменныя восыпы, галечнікава-друзавыя пустыні, азёрныя ўпадзіны, рачныя даліны. Невял. ледавікі. Адкрыты рускім падарожнікам М.М.Пржавальскім (1884). с. 478
АРКАТУ́РА (ням. Arkatur), рытмічны рад дэкаратыўных несапраўдных арак на фасадах будынкаў або на сценах унутры памяшканняў. Выконвае ролю фрыза, зрэдку дапоўненага кансолямі, паўкалонкамі, лапаткамі. Узнікла ў раманскай архітэктуры 10—13 ст. Пашырылася ў збудаваннях стыляў готыкі і рэнесансу, у якіх выкарыстоўваліся спічастыя і круглыя аркі ў аздабленні сцен, вежаў, франтонаў, у несапраўднай готыцы і псеўдарускім стылі. с. 478
АРКАШО́Н (Arcachon), кліматычны курорт на беразе Біскайскага заліва ў Францыі. На ПдЗ ад г. Бардо. Узнік у 19 ст. Мяккі марскі клімат без рэзкіх ваганняў т-ры, пляж даўж. каля 6 км, дзюны, хвойнікі. Шматлікія санаторыі і гасцініцы. Буйнейшы ў Еўропе цэнтр па здабычы вустрыц. с. 479
АРКБУТА́Н (франц. arcboutant), вонкавая паўарка. Перадае гарыз. распор сцяны гал. нефа базілікальнага храма на апорныя слупы — контрфорсы, што дае магчымасць аблегчыць канструкцыю сцен, павялічыць пралёт гал. нефа і паменшыць сячэнне слупоў, робіць інтэр’ер больш прасторным. Аркбутаны ўзніклі ў архітэктуры готыкі. с. 479
АРКЕБУ́ЗА (франц. arquebuse), адзін з першапачатковых узораў зах.-еўрап. ручной агнястрэльнай зброі. З’явілася ў 1-й трэці 15 ст. Зараджалася з дула каменнымі і свінцовымі кулямі. Парахавы зарад падпальваўся ад рукі праз запальную адтуліну ў ствале, пазней — пры дапамозе кнотавага замка. У 16 ст. аркебуза заменена мушкетам. с. 479
АРКЕ́СТР (ад грэч. orchēstra пляцоўка перад сцэнай у стараж.-грэч. тэатры), калектыў інструменталістаў для сумеснага выканання створанай для яго музыкі. Аркестры бываюць мяшаныя, якія ўключаюць інструменты розных груп (сімфанічны, эстрадны) і аднародныя (струнны, духавы, ударных інструментаў). Паводле функцыі вылучаюць аркестры оперныя, ваенныя, эстрадныя і інш. Вышэйшы тып — сімфанічны аркестр — малы і вялікі. Рухомасцю складу адрозніваецца камерны аркестр, які не заўсёды можна дакладна адмежаваць ад камернага ансамбля. Асаблівы тып — аркестр народных інструментаў.
Вял. інстр. ансамблі вядомы ў антычнасці, сярэднявеччы, у эпоху Адраджэння (літ. крыніцы 16 ст. сведчаць, што падобныя ансамблі існавалі і на Беларусі), аднак іх вызначалі спарадычнасць дзеяння і нестабільнасць складу. Рэгулярныя аркестры паявіліся на мяжы 16—17 ст. з узнікненнем оперы, араторыі, кантаты, у якіх на аркестры ўскладалася функцыя суправаджэння вак. партый. Тыпы аркестраў, іх прызначэнне гістарычна мяняліся ў залежнасці ад развіцця муз. інструментаў і выканальніцтва, эвалюцыі арк. мыслення кампазітараў, ідэйна-стыліст. тэндэнцый.
Звесткі пра аркестры на Беларусі сягаюць у 16 ст. («літоўская капэла»), У 18 ст. вядомы розныя тыпы аркестраў: т. зв. «янычарская музыка» (Шклоў, Нясвіж, Гродна), рагавая музыка (Нясвіж, Шклоў), «хатняя музыка» (Горы-Горкі, Гродна, Нясвіж), духавыя, а таксама малыя сімф. аркестры раннекласічнага складу — капэлы (гл. Прыгонныя аркестры і капэлы). Вядома пра існаванне «касцельнай музыкі» ў 18 — 1-й пал. 19 ст. ў Гродне, Слоніме, Мінску, Пінску, Нясвіжы, Будславе і інш. У канцы 19 — пач. 20 ст. прыкметную ролю ў грамадска-культ. жыцці адыгрывалі сімф. і духавыя аркестры, у т.л. ў Мінску (гл. Мінскі гарадскі аркестр), Віцебску, Слуцку, Гродне. У 1919—21 створаны сімф. аркестры ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве на базе нар. кансерваторый, муз. школ, пазней муз. тэхнікумаў і драм. т-раў. Прафесійныя аркестры ў Беларусі (1995): Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Сімфанічны аркестр Беларускага тэлебачання і радыё, сімфанічныя аркестры Дзярж. т-ра оперы і балета Дзярж. т-ра муз. камедыі, Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь, Ваенны аркестр Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, мінскі духавы аркестр «Няміга» і інш.
Літ.: Барсова И.А. Книга об оркестре. 2 изд. М., 1978. І.Дз.Назіна. с. 479
АРКЕ́СТР НАРО́ДНЫХ ІНСТРУМЕ́НТАЎ , тып аркестра, нацыянальна спецыфічны паводле складу муз. інструментаў, характару гучання і спалучэння традыцый нар. інструменталізму і сімф. культуры. Першы аркестр народных інструментаў створаны ў 1896 В.Андрэевым (Велікарускі аркестр). У 1930-я г. на яго ўзор арганізаваны аркестры ў Арменіі, Казахстане, Узбекістане і інш. У 1930 пачаў сваю дзейнасць Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча. Прафесіяналізацыя аркестра народных інструментаў абумовіла ўдасканаленне і ўтварэнне сем’яў тых інструментаў, якія склалі аснову іх пэўных нац. разнавіднасцяў (напр., бел. цымбалаў), пабудову аркестраў на ўзор сімфанічнага (падзел інструментаў на групы). І.Дз.Назіна. с. 479
АРКЕСТРО́ЎКА , гл. ў арт. Інструментоўка. с. 479
АРКНЕ́ЙСКІЯ АСТРАВЫ́ (Orkney Islands, архіпелаг у Атлантычным ак. каля паўн. ўзбярэжжа Шатландыі; тэр. Вялікабрытаніі. Каля 70 а-воў, самы вялікі — в-аў Мэйнлэнд. Пл. каля 1000 км2. Выш. да 477 м. Фіёрды, азёры. Лугі, верасоўнікі. Авечкагадоўля. Рыбалоўства. Ткацтва. Нафтавы тэрмінал Паўночнага мора. Гал. парты Керкуол, Ф лота. с. 479
АРКО́ЗЫ (франц. arcose), аркозавыя пясчанікі, абломкавыя грубазярністыя горныя пароды пераважна з палявых шпатаў, кварцу, слюды і цэментавальнага (гліністага, карбанатнага) рэчыва. Колер ружовы ці чырвоны. Утвараюцца на перыферыі шчытоў і выступаў крышт. фундамента ў выніку разбурэння гранітаў, гнейсаў і блізкіх да іх па складзе горных парод. Сыравіна для атрымання друзу. с. 479
АРКО́НА (Arkona), рэлігійны цэнтр балтыйскіх славян 10—12 ст. на паўн. мысе в-ва Руген (слав. Руяна) у паўд. частцы Балтыйскага м. (Германія). З З была ўмацавана валам вышынёй 10—13 м. Арконай кіраваў вярх. жрэц бога Святавіта. У 1169 дацкі кароль Вальдэмар І разбурыў аркону і вывез яе скарбы ў Данію. Раскопкамі ўскрыты рэшткі квадратнага ў плане храма (20 х 20 м), апісанага сярэдневяковым дацкім аўтарам Саксонам Граматыкам, плошча сходаў, шэраг жытлаў уздоўж вала. Унутры храма выяўлены фундаменты 4 драўляных слупоў свяцілішча і каменны падмурак драўлянай статуі чатырохгадовага бога. с. 479
АРКТАГЕ́Я , фауністычнае царства сушы; займае Паўн. Амерыку, Паўн. Афрыку і Еўразію (за выключэннем Індастана і Індакітая). Уключае адзіную вобласць — Галарктычную, якую часам падзяляюць на Палеаркгыку і Неарктыку. с. 479
АРКТАТРАЦІ́ЧНАЯ ФЛО́РА , існавала ад пач. палеагену да сярэдзіны неагену на сушы ў межах сучасных арктычных ускраін і ўмераных шыротаў Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Вылучана О.Геерам па знаходках у Грэнландыі, на Шпіцбергене і інш. У Еўропе існавала да сярэдзіны міяцэну.
Склалася на аснове трапічнай флоры мелавога перыяду ва ўмовах масавага пашырэння пакрытанасенных, развіцця лістападнай расліннасці. У арктатрацічнай флоры былі пальмы сабаль, хлебнае дрэва, эўкаліпт, фікус, камфарны лаўр, пазней гінкга, магнолія, платан, каштан, грэцкі арэх, бук, дуб, вяз, вярба, таполя, арэшнік і інш. Па меры пахаладання адбывалася замяшчэнне раслін менш цеплалюбнымі, фарміравалася сучасная занальная расліннасць. Арктатрацічная флора паслужыла асновай для фарміравання сучаснай флоры Еўразіі і Паўн. Амерыкі. с. 480
АРКТУ́Р , α Валапаса, зорка нулявой зорнай велічыні (-0,1 візуальнай зорнай велічыні). Самая яркая зорка Паўночнага паўшар’я неба. Свяцільнасць у 80 разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 10 пс. Мае вялікі ўласны рух (2,3" за год). с. 480
А́РКТЫКА , паўночная палярная вобласць Зямлі, якая ўключае паўн. ўскраіны Еўразіі і Паўн. Амерыкі (акрамя паўд. часткі Грэнландыі і п-ва Лабрадор), амаль увесь Паўн. Ледавіты акіян з астравамі (акрамя Усх. і Паўд. Нарвежскага мора) і прылеглыя часткі Атлантычнага і Ціхага акіянаў. Паўд. мяжа на сушы суадносіцца з паўд. мяжой зоны тундры (ізатэрма 10 °С самага цёплага месяца — ліп. ці жніўня). Пл. 27 млн. км2 (часам мяжой Арктыкі лічаць лінію Паўн. палярнага круга, тады пл. Арктыкі 21 млн. км2). У Паўн. Амерыцы найб. плошчы займаюць невысокія (выш. 400—700 м) узгоркавыя пласкагор’і (Арктычнае плато і інш.). Самыя высокія горы на У Грэнландыі (3700 м, г. Гунб’ёрн), Бафінавай Зямлі і в-ве Элсміра. У рэльефе сушы Еўразіі пераважаюць раўніны. Месцамі ўчасткі гор (горы Быранга на п-ве Таймыр). Многія астравы ўкрыты ледавікамі; пл. ледавікоў Арктыкі 2 млн. км2. Карысныя выкапні: каменны і буры вугаль, лігніт, каменная соль, руды каляровых металаў. У мацерыковай ч. многа рэк, якія замярзаюць на 8—10 месяцаў, невял. азёры (воз. Таймыр). У Паўн. Ледавітым ак. вылучаюць шэльф (глыб. 200— 300 м), заняты ўскраіннымі морамі (Бафіна, Бофарта, Чукоцкім, Усх.-Сібірскім, Лапцевых, Карскім, Баранцавым, Грэнландскім) і а-вамі мацерыковага паходжання (Канадскі Арктычны Архіпелаг, Новасібірскія а-вы, Паўн. Зямля, Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа, архіпелаг Шпіцберген і інш.), і дно — глыбакаводную частку, абмежаваную з Пд краем шэльфа Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Пл. каля 5,3 млн. км2, найб. глыб. 5527 м (упадзіна Літке). Падводныя хр. Ламаносава, Гакеля і Мендзялеева падзяляюць дно на падводныя катлавіны Канадскую, Макарава, Амундсена, Нансена і інш. Працяглая палярная ноч, нізкія значэнні радыяц. балансу (пры адмоўных сярэдніх т-рах студз. ад -30 да -34 °С, ліп. каля 0 °С), фарміраванне Арктычнага антыцыклону, інтэнсіўная цыкланічная дзейнасць спрыяюць існаванню дрэйфуючага ледавіковага покрыва шматгадовых (пакавых) ільдоў. Ледавітасць марскіх акваторый Арктыкі каля 11 млн. км2 зімой і каля 8 млн. км2 летам. Цыркуляцыя водаў і льдоў вызначаецца водаабменам з Атлантычным і Ціхім акіянамі. Салёнасць 30—32%о. Скорасць дрэйфу лёду і пастаянных цячэнняў 2—4 км за суткі. Панаванне арктычных паветраных масаў, арктычнага клімату, наяўнасць шматгадовай мерзлаты абумовілі існаванне ландшафтаў ледзяных пустыняў, хмызняковай тундры (карлікавая бяроза, вярба, багун) і арктычных пустыняў зоны на прымітыўных арктычных глебах. Жывёльны свет: белы мядзведзь, пясец, паўн. алень, аўцабык; з птушак — белая сава, тундравая курапатка, рагаты жаваранак, «птушыныя кірмашы» (гагі, гусі, казаркі, тундравы лебедзь). У водах Арктыкі 70 відаў фітапланктону і каля 80 розных формаў зоапланктону. У морах — маржы і цюлені. Прамысловыя рыбы: селядзец, траска, пікша, марскі акунь і інш.
У 1937 у раёне полюса была арганізавана першая сав. дрэйфуючая ст. «Паўночны полюс» пад кіраўніцтвам І.Дз.Папаніна. Вялікая роля ў асваенні Арктыкі належыць Паўн. марскому шляху. У сучасным міжнар. праве замацаваны падзел Арктыкі на 5 сектараў у адпаведнасці з паўн. граніцамі Расіі, ЗША (Аляска), Канады, Даніі (Грэнландыя) і Нарвегіі, бакавыя межы — мерыдыяны, вяршыня — Паўн. полюс. Усе землі і астравы ў межах кожнага сектара ўваходзяць у склад тэр. прылеглых дзяржаў.
Літ.: Арикайнен Л.И. Сквозь льды Арктики. М., 1982; Яго ж. Во льдах Североамериканской Арктики. Л., 1989. В.Ю.Панасюк. с. 480
АРКТЫ́ЧНАЕ ПАВЕ́ТРА , паветраныя масы, якія фарміруюцца над Арктыкай. Характарызуюцца нізкімі т-рамі (да -55 ... -60 °С), малой колькасцю вільгаці і значнай празрыстасцю. Пранікае далёка на Пд (да Сярэдняй Азіі, Міжземнамор’я і паўд. раёнаў ЗША) і прыносіць рэзкія пахаладанні ў любую пару года. Адрозніваюць марское арктычнае паветра , што ў Еўропу прыходзіць праз незамярзаючыя Нарвежскае і ч. Баранцава м., і кантынентальнае, якое праходзіць над Карскім і ўсх. ч. Баранцавага мора. Арктычнае паветра ў атмасферы над Беларуссю бывае ў сярэднім 40—70 сут за год, з ім звязаны веснавыя і асеннія замаразкі. с. 481
АРКТЫ́ЧНАЯ НІЗІ́НА , на Пн Аляскі, у ЗША. Даўж. каля 1000 км, шыр. да 150 км. Выш. каля 200 м. Складзена з марскіх алювіяльных адкладаў. Паверхня плоская, слаба расчлянёная далінамі. Характэрны поліганальныя грунты, маразабойнатрэшчынаватая шматгадовая мерзлата, гідралакаліты (узгоркі-пінга). Шматлікія лагунныя і тэрмакарставыя азёры і непраходныя балоты. Клімат субарктычны. Расліннасць мохава-лішайнікавая, па далінах рэк вярбовыя хмызнякі і асакова-разнатраўныя лугі. Радовішчы нафты і прыроднага газу (зал. Прадха). Рэдкія паселішчы эскімосаў. с. 481
АРКТЫ́ЧНЫ АНТЫЦЫКЛО́Н , вобласць павышанага атм. ціску над Арктыкай. У цэнтры арктычнага антыцыклону ціск перавышае 1020 мб. Больш выразны зімой, калі ў час палярнай ночы халоднае паветра ўшчыльняецца над укрытай лёдам і снегам паверхняй. Пераважае ўстойлівае бязвоблачнае сухое надвор’е. Пад уплывам цыкланічнай дзейнасці ў Атлантычным сектары Арктыкі арктычны антыцыклон перамяшчаецца ў бок Аляскі. Летнія ўмовы аслабляюць антыцыклон. На выш. 3—4 км саступае месца каляпалярнай дэпрэсіі (вобласці нізкага ціску). Вятры з Арктычнага антыцыклону накіраваны ў нізкія шыроты, дзе пад уплывам вярчэння Зямлі набываюць ПнЗ напрамак. с. 481
АРКТЫ́ЧНЫ КЛІ́МАТ , клімат палярных раёнаў Паўн. паўшар’я (Арктыкі). Адметны доўгай марознай зімой (сярэдняя т-ра студз. ад -2 °С да -25 °С) з палярнай ноччу, кароткім халодным летам (сярэднямесячная т-ра ліп. ад -1 °С да 3—10 °С), 100—400 мм ападкаў за год. Надвор’е вызначаецца Арктычным антыцыклонам у цэнтр. частцы Арктыкі і цыклонамі Арктычнага фронту на перыферыі. Характарызуецца адмоўным радыяц. балансам зімой і вял. прытокам сонечнай радыяцыі летам. Паўд. мяжа зоны Арктычнага клімату прыкладна супадае з ізатэрмай самага цёплага месяца 10 °С. с. 481
АРКТЫ́ЧНЫ ПО́ЯС , самы паўночны геаграфічны пояс Зямлі, які ўключае большую частку Арктыкі. Мяжу Арктычнага пояса звычайна праводзяць па ізатэрме 5 °С самага цёплага месяца (ліп. ці жніўня). Характарызуецца працяглай палярнай ноччу (145 сутак), малым радыяцыйным балансам, фарміраваннем ва ўнутр. раёнах арктычнага антыцыклону, панаваннем арктычнага паветра, арктычным кліматам. Пераважаюць ландшафты ледзяных пустыняў і арктычных пустыняў зоны (на сушы) з разрэджанай травяністай расліннасцю на прымітыўных арктычных глебах. З.Я.Андрыеўская. с. 481
АРКТЫ́ЧНЫ ФРОНТ , лінія падзелу паміж арктычным паветрам і паветрам умераных шырот (палярным паветрам), паўд. мяжа арктычнай паветранай масы. Фарміруецца ў Арктыцы на Пн ад Еўропы і Паўн. Амерыкі паміж 60° і 75° паўн. ш. У залежнасці ад напрамку руху арктычнага фронту на адным з участкаў можа быць цёплым, на другім халодным, з ім звязана інтэнсіўная цыкланічная дзейнасць. На тэр. Беларусі прыходзіць з ПнЗ (з Атлантычнага сектара Арктыкі), радзей — з Пн і ПнУ. На клімат Беларусі найб. уплываюць халодныя ўчасткі арктычнага фронту, якія выклікаюць ападкі, паўн. вятры, паніжэнне т-ры паветра, зімой — мяцеліцы. За год пад уплывам халоднага арктычнага фронту ў сярэднім бывае 21—24 дні. с. 482
АРКТЫ́ЧНЫХ ПУСТЫ́НЯЎ ЗО́НА , самая паўночная прыродная зона сушы ў межах арктычнага пояса. Ахоплівае б.ч. Грэнландыі і а-воў Паўн. Ледавітага ак. Клімат арктычны. Пераважаюць ландшафты ледзяных і халодных камяністых пустыняў з вельмі разрэджанай лішайнікавай і нізкарослай травяністай расліннасцю (каменяломнік, снежны казялец, палярны мак і інш.). Жывёльны свет: белы мядзведзь, пясцы, лемінгі, мускусны бык. На прыбярэжных скалах птушыныя кірмашы (кайры, чысцікі, гагары і інш.). З.Я.Андрыеўская. с. 482
А́РКУШ (польскае arkusz), 1) стандартны кавалак паперы, кардону, фанеры і інш. 2) Адзінка вымярэння ў паліграфіі і выдавецкай справе. Адрозніваюць аркуш аўтарскі, улікова-выдавецкі, папяровы друкаваны і ўмоўна-друкаваны.
Аўтарскім аркушам вымяраюць аб’ём літ. твора (рукапіснага і надрукаванага). У бел. паліграфіі роўны 40 тыс. друкаваных знакаў (з прагаламі паміж словамі), ці 700 вершаваным радкам, ці 3 тыс. см2 надрукаванага ілюстрацыйнага матэрыялу. Улікова-выдавецкі аркуш — аб’ём друкаванага твора, колькасцю знакаў роўны аўтарскаму, але акрамя аўтарскага тэксту ўключае тытул, рэдакцыйную прадмову, змест, рэкламу, калонтытулы і інш. тэкставы і графічны матэрыял. Служыць для выдавецкага планавання, вызначэння кошту выдання і інш. Папяровым аркушам вызначаюць колькасць выкарыстанай на выданне паперы. Друкаваны аркуш паказвае аб’ём (плошчу) выдання і раўняецца палове папяровага пры стандартных фарматах. Умоўны друкаваны аркуш — адзінка ўліку выдавецкай прадукцыі: папяровы аркуш фармату 60 х 90 см, надрукаваны з аднаго боку. Аб’ём выданняў, надрукаваных на паперы інш. фарматаў, для параўнання паказчыкаў пералічваюць ва ўмоўныя друкаваныя аркушы. с. 482
А́РКУШ Алесь (сапр. Козік Аляксандр Барысавіч; н. 28.5.1960, г. Жодзіна Мінскай вобл.), бел. пісьменнік, выдавец. Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1987). Уваходзіў у літ. аб’яднанне «Тутэйшыя». Стваральнік Т-ва вольных літаратараў (1993). Заснаваў выдавецкую суполку «Полацкае ляда», выдае літ. альманах «Ксэракс беларускі», серыю «Паэзія новай генерацыі». У яго вершах (зб-кі «Вяртанне», 1988; «Тайніца», 1991, з П.Бурдыкам; «Крылы ператворацца ў карэнні», 1993; «Развітанне з Танталам», 1994) інтэлектуальная заглыбленасць, псіхалагізм, матывы міфалогіі. с. 482
АРЛА́Н-БЕЛАХВО́СТ (Haliaeetus albicilla), птушка сямейства ястрабіных атр. сокалападобных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы. На Беларусі надзвычай рэдкі гнездавальны від, вядома каля 20 пар, якія гняздуюцца, з іх палова ў Віцебскай вобл. Трапляецца спарадычна. Жыве каля вял. азёраў, у далінах рэк, на вял. балотах. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. цела 0,8—1 м, маса да 6,5 кг, размах крылаў да 2,5 м. Апярэнне цёмна-бурае. Хвост у дарослых белы (адсюль назва), кароткі, клінападобны. Дзюба і лапы жоўтыя. Прылягае ў сак.—красавіку. Гнёзды масіўныя, на верхавінах высокіх (15—25 м) дрэў. Утварае пастаянныя пары. Нясе звычайна 2 (радзей 1, 3) белыя яйцы. Птушаняты вылятаюць у канцы чэрв. — пач. жніўня. Здабыча на Беларусі забаронена з 1978. Ахоўваецца ў шэрагу краін. с. 482
АРЛЕА́Н (Orléans), горад у цэнтр. частцы Францыі, на р. Луара. Адм. ц. дэпартамента Луара і гал. горад гіст. вобласці Арлеанэ. 105,5 тыс. ж. (1982). Буйны трансп. вузел. С.-г., эл.-тэхн. машынабудаванне. Харч. цэнтр гароднінна-садавіннага рэгіёна, харчасмакавая (вытв-сць вінаў), тэкст., фармацэўтычная прам-сць. Ун-т. Музеі (у т.л. Жанны д’Арк).
У старажытнасці быў гал. горадам (наз. Цэнабум) кельцкага племя карнутаў. У 1 ст. да н.э. разбураны Цэзарам, адноўлены ў 3 ст. рым. імператарам Аўрэліянам (адсюль назва Аўрэліянум, Арлеан). У 6—7 ст. цэнтр Арлеанскага каралеўства. У 12 ст. буйны гандл. цэнтр з частковым самакіраваннем. У 1309 засн. ун-т. У Стогадовую вайну 1337—1453 Арлеан пасля 7-месячнай аблогі англічан у маі 1429 вызвалены франц. войскамі на чале з Жаннай д’Арк. У перыяд рэлігійных войнаў 16 ст. адзін з цэнтраў гугенотаў. У 1560 у Арлеане скліканы Ген. штаты. У 1870 яго двойчы займалі прускія войскі. Горад захаваў аблічча 18 ст., ёсць помнікі архітэктуры 10—18 ст. (гатычны сабор Сент-Круа, з 13 ст.; царква Сент-Эверт; рэнесансавая царква Нотр-Дамдэ-Рэкуўранс, 1513—19; класіцыстычныя, барочныя збудаванні і інш.). с. 482
АРЛЕАНВІ́ЛЬ (Orléansville), былая назва алжырскага г. Эш-Шэліф. с. 482
АРЛЕАНІ́СТЫ , манархічная групоўка ў Францыі ў 19 ст. Узвяла на трон у 1830 Луі Філіпа Арлеанскага. У перыяд яго праўлення [1830—48] панавалі ў Францыі, у перыяд Другой рэспублікі [1848— 52] уваходзілі ў «партыю парадку», палітыка якой садзейнічала ўстанаўленню Другой імперыі. Пасля ўдзелу ў падрыхтоўцы няўдалага манарх. перавароту ў 1870-я г., а затым у буланжызме (канец 1880-х г.) сышлі з паліт. арэны. с. 482
АРЛЕА́НСКАЯ ДЗЕ́ВА , гл. Жанна д’Арк. с. 482
АРЛЕА́НСКІ ДОМ , гл. ў арт. Бурбоны. с. 482
АРЛЕАНЭ́ (Orléanais), гістарычная правінцыя ў Францыі. Уключае дэпартамент Луара, часткова Луар і Шэр, Эр і Луар, Йёна, Эсон. Пл. 17,7 тыс. км2. Нас. каля 1,1 млн. чал. (1982). Гал. горад Арлеан. с. 482
АРЛЕ́ЙКА , возера ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Лужасянка. За 24 км на У ад г. Гарадок. Пл. 0,41 км2, даўж. 1,01 км, найб. шыр. 0,75 км, найб. глыб. 2,9 м. Пл. вадазбору каля 24 км2. Даўж. берагавой лініі 4 км. Берагі пясчаныя, зараслі хмызняком. Дно выслана сапрапелем, уздоўж берагоў пяском. Схілы катлавіны выш. 2—4 м, разараныя. Упадае ручай з воз. Плаў, сцёк у воз. Вымна. Гнездаванне рэдкай птушкі — гогаля звычайнага. с. 482
АРЛЕКІ́Н (італьян. Arlecchino). традыцыйны персанаж італьянскай камедыі дэль артэ; слуга-прастак, нязграбны цяльпук, які сваімі недарэчнымі паводзінамі заблытваў інтрыгу камедыі. У сярэдзіне 17 ст. ў Францыі — вобраз хітрага, дасціпнага плеткара, які актыўна ўдзельнічаў у развіцці дзеяння. Далейшая змена маскі арлекіна адбывалася па-за камедыяй дэль артэ. У 18 — пач. 19 ст. ў Францыі арлекін — вытанчаны любоўнік, шчаслівы сапернік персанажа нар. т-ра П’еро. с. 482
АРЛЕ́НЕЎ (сапр. Арлоў) Павел Мікалаевіч (6.3.1869, Масква — 31.8.1932), рускі акцёр. Нар. арт. Рэспублікі (1926). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1886. Выступаў як акцёр-гастралёр у розных гарадах Расіі, Беларусі і інш. У творчасці дамінаваў герой, душэўна неўладкаваны, сумленны, які імкнецца, але не можа спалучыць свае ідэалы з рэальнымі ўмовамі быцця. Лепшыя ролі: цар Фёдар Іаанавіч (аднайм. п’еса А.К.Талстога), Раскольнікаў і Дзмітрый Карамазаў («Злачынства і кара», «Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага), Освальд («Здані» Г.Ібсена). с. 483
АРЛЕ́Я , возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Сосніца. За 43 км на ПнУ ад Полацка. Пл. 0,65 км2, даўж. 2,33 км, найб. шыр. 0,43 км, найб. глыб. 2,7 м. Пл. вадазбору 12,3 км2. Даўж. берагавой лініі 6,2 км. Берагі нізкія, на З сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, каля ўсх. берага — апясчаненым глеем. Схілы катлавіны выш. 2 м, на ПнЗ — да 15 м, парослыя хмызняком і разараныя. Упадаюць 3 ручаі, выцякае р. Дражбітка. с. 483
АРЛІ́ , Арліт (Arlit), буйны уранаварудны раён на Пд Сахары ў Нігеры. Радовішчы уранзмяшчальных пясчанікаў, якія залягаюць на глыб. 40—50 м у каменнавугальных, юрскіх і мелавых кантынентальных адкладах чахла Афрыканскай платформы. Агульныя запасы урану ацэньваюцца ў 250 тыс. т (1978). Сярэдняя колькасць металу ў рудзе 0,2—0,4%. Радовішчы распрацоўваюцца з 1970 адкрытым і падземным спосабамі. Цэнтр — г. Арліт. с. 483
АРЛО́ВА Галіна Аляксандраўна (н. 30.11.1928, Віцебск), бел. актрыса. Нар. арт. Беларусі (1991). У 1948 скончыла студыю пры т-ры імя Я.Коласа, у якім і працавала. З 1959 у т-ры імя Я.Купалы. Выканаўца характарных і драм. роляў: Маланка («Машэка» В.Вольскага), Ягадка («Амністыя» М.Матукоўскага), Кудрыцкая («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М.Чарота), Зуйчыха («Страсці па Аўдзею» І.Бутрамеева), Алена («Жаніцьба Бялугіна» А.Астроўскага), Нэлі («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф.Дастаеўскага). Дзярж. прэмія Беларусі 1989 (за ролі ў радыёспектаклях «Хамуціус» паводле А. Куляшова і «Рыбакова хата» паводле Я.Коласа). с. 483
АРЛО́ВА Любоў Пятроўна (11.2.1902, г. Звянігарад — 26.1.1975), руская актрыса. Нар. арт. СССР (1950). Вучылася ў кансерваторыі (1919—22), тэатр. тэхнікуме (1922—25) у Маскве. У 1926—33 артыстка муз. т-ра імя У.І.Неміровіча-Данчанкі. З 1955 у т-ры імя Массавета. Здымалася ў кіно: Анюта («Вясёлыя хлопцы»), Марыён Дыксан («Цырк»), Дуня («Волга-Волга»), прафесар Нікіціна і актрыса Шатрова («Вясна»); сярод роляў у тэатры: Нора («Нора» Г.Ібсена), Патрык Кэмпбэл («Мілы лгун» Дж.Кілці). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1950. с. 483
АРЛО́ВА Таццяна Дзмітрыеўна (н. 28.7.1935, Масква), бел. тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1969). Скончыла БДУ (1959). Выкладчык БДУ (з 1972). Даследуе пытанні сучаснага бел. тэатр. мастацтва. Аўтар манаграфіі «Ты і я» (1969) пра надзённыя праблемы т-ра, эцюдаў пра акцёраў «Купалаўцы» (1985), праблемных артыкулаў, творчых партрэтаў майстроў бел. тэатра, радыёцыкла пра гісторыю і сённяшні дзень бел. тэатра. с. 483
АРЛО́ВІЧ Валянцін Антонавіч (н. 2.1.1947, в. Краснае Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.), бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1990), праф. (1992). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Распрацаваў новыя метады кагерэнтнай спектраскапіі камбінацыйнага рассеяння святла, даследаваў уплыў квантавых шумаў на нелінейна-аптычныя працэсы, стварыў высокаэфектыўныя цвердацельныя і газавыя лазеры. с. 483
АРЛО́ВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Дубровенскім р-не Віцебскай вобл., на р. Дняпро. Цэнтр Валяўкоўскага с/с і саўгаса «Арловічы». За 36 км ад Дуброўна, 143 км ад Віцебска, 44 км ад чыг. ст. Асінаўка. 352 ж., 128 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат. быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Парк пейзажнага тыпу 19—20 ст. — помнік садова-паркавага мастацтва. с. 483
АРЛО́Ў Алег Рыгоравіч (18.7.1934, в. Старасакольнікі Новасакольніцкага р-на Пскоўскай вобл. — 22.4.1995), бел. жывапісец, педагог. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1966). З 1966 выкладаў у Віцебскім пед. ін-це. Працаваў у жанры тэматычнай карціны, пейзажа, партрэта. Творам уласцівы эмацыянальная выразнасць, экспрэсіўнасць, імпрэсіяністычная сакавітасць фарбаў: «Разбураны горад» (1960), «Пейзаж у Лескавічах», «Лучоса», «Каток у Віцебску», аўтапартрэт (усе 1970), «Раніца ў Дуброўне», «Стары замак», партрэты мастакоў А.Салаўёва і А.Мемуса (усе 1980), «Зіма ў Здраўнёве» (1985), «Плошча Перамогі» (1990), «Рыга», «Стары Полацк», «Старая Беліца» (усе 1993). М.Л.Цыбульскі. с. 483
АРЛО́Ў Аляксандр Іванавіч (30.8.1873, С.-Пецярбург — 10.10.1948), рус. і ўкр. дырыжор. Нар. арт. Расіі (1945). Праф. (1927). З 1912 сімф. і оперны дырыжор, у т.л. аркестра С.Кусявіцкага, Кіеўскай укр. оперы (1925—29). З 1930 дырыжор Вял. сімф. аркестра Усесаюзнага радыё. Муз. кіраўнік пастановак многіх опер, у т.л. «Турандот» Дж. Пучыні і «Каралі Мадонны» Э.Вольфа-Ферары. с. 483
АРЛО́Ў Аляксандр Мікалаевіч (1908, Віцебск — 1942), бел. скульптар. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1929). Чл. Віцебскага філіяла Аб’яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі (1928— 30). Удзельнічаў у скульпт. афармленні Дома ўрада (1933), Акруговага Дома афіцэраў (1935), Палаца піянераў (1936; усе ў Мінску), бел. павільёна на Усесаюзнай с.-г. выстаўцы ў Маскве (1939). Загінуў у фаш. канцлагеры. с. 483
АРЛО́Ў Аляксей Рыгоравіч (5.10.1737, с. Любліна Цвярской вобл. — 5.1.1808), расійскі дзярж. і ваенны дзеяч. Ген.-аншэф (1769), граф (1762). Брат Р.Р.Арлова. Адзін з гал. удзельнікаў дварцовага перавароту 1762, у выніку якога прастол заняла Кацярына ІІ. У званні сяржанта атрымаў чын ген.-маёра (1762), аказваў вял. ўплыў на дзярж. справы. З 1769 камандаваў рас. эскадрай у Міжземным моры. За перамогі над турэцкім флотам каля Наварына і ў Чэсменскім баі 1770 атрымаў тытул Чэсменскага. З 1775 у адстаўцы. У маёнтках Арлова выведзена арлоўская рысістая парода верхавых коней. с. 483
АРЛО́Ў Георгій Міхайлавіч (8.4.1901, Курск — 16.4.1985), рускі архітэктар. Нар. арх. СССР (1970), правадз. член АМ СССР (з 1979). Вучыўся ў Маскоўскім вышэйшым тэхн. вучылішчы (1921—26). Праф. Маскоўскага арх. ін-та (з 1969); 1-ы сакратар праўлення Саюза архітэктараў СССР (1963—81). Адзін з аўтараў праекта Днепрагэса (1927—32) і яго аднаўлення ў 1944—50, гал. архітэктар Кахоўскай (1951—55), Крамянчугскай (1955) і Брацкай (1960—67) ГЭС. Дзярж. прэмія СССР 1951, Дзярж. прэмія Расіі 1969. с. 483
АРЛО́Ў Дзмітрый Аляксеевіч (26.9.1903, Масква — 18.6.1969), акцёр, рэжысёр. Нар. арт. Беларусі (1940). Праф. (1961). Скончыў Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1925). У 1936—51 акцёр і рэжысёр Дзярж. рус. драм. т-ра Беларусі. У 1948—69 выкладаў у Бел. тэатр.-маст. ін-це. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, дасканалага прафес. майстэрства: Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), цар Фёдар Іаанавіч (аднайм. п’еса А.К.Талстога), Мальволіо («Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Чайка («Што пасееш, тое і пажнеш» В.Палескага). Пастаноўкі Арлова вызначаліся тэатр. культурай, раскрыццём аўтарскай задумы твора: «Дзядзя Ваня» А.Чэхава (1949), «Шалёныя грошы» А.Астроўскага (1961) і інш. Здымаўся ў кіно («Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Веснавыя навальніцы» і інш.).
Літ.: Вішкароў Б. Акцёр, рэжысёр, педагог (Дз.А.Арлоў) // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960; Бурьян Б., Лисневский И. На театральных перекрёстках. Мн., 1967. с. 484
АРЛО́Ў Дзмітрый Мікалаевіч (20.5.1892, г. Спаск-Разанскі, Расія — 19.12.1955), рускі акцёр. Нар. арт. Расіі (1943). Скончыў тэатр. школу П.І.Ільіна (1918, Харкаў). У 1922—44 у Маскоўскім т-ры Рэвалюцыі, з 1944 у МХАТ. Вострахарактарны акцёр. Яго мастацтва адметнае шчырасцю, мяккім гумарам і гратэскавай сатырычнасцю. Сярод роляў: Юсаў («Даходнае месца» А.Астроўскага), Глоба («Рускія людзі» К.Сіманава), Трыстан («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі). Дзярж. прэмія СССР 1947. с. 484
АРЛО́Ў Іван Аляксеевіч (10.11.1902, г. Віцебск — 2.9.1980), ваен. дзеяч, ген.-лейтэнант (1944). У Чырв. Арміі з 1922. Скончыў Ваенна-паліт. акадэмію (1936), быў нач. палітаддзела акадэміі, Нач. аддзела Палітупраўлення РСЧА, нач. Вышэйшых курсаў палітсаставу. У Вял. Айч. вайну з 1941 ваенком знішчальнага авіякорпуса, чл. Ваен. савета ППА краіны, Зах., Паўн., Цэнтр, франтоў ППА. Удзельнік абароны Масквы, Сталінграда, Ленінграда. Да 1953 у цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР. с. 484
АРЛО́Ў Леў Мікалаевіч (н. 2.1.1940, Варонеж), бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1987), праф. (1989). Скончыў БДУ (1961). З 1965 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Навук. працы па фіз. электроніцы, лазернай фізіцы і лазерным прыладабудаванні. Правёў даследаванні механізмаў і цеплавых рэжымаў генерацыі розных тыпаў лазераў, эфекту палярызацыйна-частотнай неўзаемнасці ў кальцавых лазерах.
Тв.: Тепловые эфекты в газовых лазерах. Т. 1. Активные среды газоразрядных лазеров. Мн., 1992. с. 484
АРЛО́Ў Рыгор Рыгоравіч (17.10.1734 — 24.4.1783), расійскі дзярж. і ваен. дзеяч. Граф (1762). Брат А.Р.Арлова. Удзельнік Сямігадовай вайны 1756—63, дварцовага перавароту 1762, у выніку якога прастол заняла Кацярына ІІ. У 1763—75 ген.-фельдцэйхмайстар рус. арміі. У 1771 кіраваў задушэннем «чумнага бунту» ў Маскве. У 1772 узначальваў рус. дэлегацыю на перагаворах з Турцыяй. Ініцыятар заснавання Вольнага эканам. т-ва (1765) і яго першы прэзідэнт. З 1775 у адстаўцы. с. 484
АРЛО́Ў Сяргей Міхайлавіч (14.9.1911, С.-Пецярбург — 18.11.1971), рускі скульптар. Нар. мастак РСФСР (1968). Чл.-кар. АМ СССР (1954). Скончыў Валагодскі маст. тэхнікум (1925). Аўтар кампазіцый з фарфору на героіка-эпічныя тэмы, матывы рас. гісторыі і нар. казак. Асн. творы ў галіне манум. скульптуры: «Маці» (1943), «Аляксандр Неўскі» (1943—44), «Казка пра рыбака і рыбку» (1944; усе тры Дзярж. прэмія СССР 1946), помнік Юрыю Далгарукаму ў Маскве (1954, разам з А.Антропавым і інш.), Афанасію Нікіціну ў г. Цвер (1955). с. 484
АРЛО́Ў Сяргей Сяргеевіч (22.8.1921, в. Мегра Валагодскай вобл. — 7.10.1977), рускі паэт. Скончыў Літ. ін-т імя Горкага (1954). У 1941—44 ваяваў на фронце. Першыя кнігі вершаў «Трэцяя хуткасць» (1946) і «Паход працягваецца» (1948) прысвяціў Айч. вайне. У зб-ках вершаў «Памяць сэрца» (1960), «Адданасць» (1973), «Кастры» (1978), паэмах «Песня Ленінграду» (1957), «Слова пра Цыялкоўскага» (1962), «На вастрыі стралы барвовай» (1980) і інш. філас. і лірычныя разважанні пра час, лёс пакалення, будучыню роднай зямлі. Своеасаблівасць яго вершаў у непасрэднасці, пранікнёнасці паэт. інтанацый.
Тв.: Собр. Соч. Т. 1—3. М., 1979—80. С.Н.Чубакоў. с. 484
АРЛО́Ў Уладзімір Аляксеевіч (н. 25.8.1953, г. Полацк), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1975). З 1988 у выд-ве «Мастацкая літаратура». З 1989 віцэ-прэзідэнт Бел. ПЭН-клуба. Друкуецца з 1976. Дэбютаваў вершамі. У прозе распрацоўвае гіст. тэматыку: «Добры дзень, мая Шыпшына» (1986, Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986), «Дзень, калі ўпала страла» (1988), «Асветніца з роду Усяслава: Ефрасіння Полацкая» (1989), «Рандэву на манеўрах», «Ефрасіння Полацкая», «Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі» (усе 1992), «Міласць князя Гераніма» (1993), «Пяць мужчын у леснічоўцы», «Таямніцы полацкай гісторыі» (абедзве 1994). Героі яго твораў — патрыёты роднай зямлі, славутыя людзі Беларусі, якія памнажалі яе славу і гонар, не шкадавалі свайго жыцця дзеля шчасця Бацькаўшчыны. Аўтар зб. вершаў у прозе «Там, за дзвярыма» (1991), кн. літ.-публіцыст. артыкулаў і эсэ «Совершенно секретно», або Адзін у трох іпастасях» (1992), «Мой радавод да пятага калена» (1993). Перакладае з рус., укр., фінскай моў. І.У.Саламевіч. с. 484
АРЛО́Ў Юрый Аляксандравіч (12.6.1893, с.Тамышава Наваспаскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 2.10.1966), сав. палеантолаг і гістолаг. Акад. АН СССР (1960; чл.-кар. 1953). Скончыў Петраградскі ун-т (1917). Праф. Ленінградскага (1933—41), Маскоўскага (з 1939) ун-таў; адначасова з 1932 у Палеанталагічным ін-це АН СССР (з 1945 дырэктар). Навук. працы па параўнальнай марфалогіі і палеанеўралогіі выкапнёвых пазваночных, нейрагісталогіі сучасных беспазваночных. Рэдактар «Палеонтологического журнала» (1959—66) і гал. рэдактар 15-томнай працы «Асновы палеанталогіі». Ленінская прэмія 1967. с. 484
АРЛО́ЎСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ , у складзе Расіі. Утворана 27.9.1937. Пл. 24,7 тыс. км2. Нас. 911,6 тыс. чал. (1994), гарадскога 62%. Цэнтр — г.Арол. Найб. гарады: Болхаў, Ліўны, Мцэнск.
Прырода. Вобласць размешчана ў цэнтр. частцы Усх.-Еўрапейскай раўніны, у межах Сярэднярускага ўзвышша. Паверхня — узгоркавая раўніна (пераважныя выш. 220—250 м, найб. 278 м), парэзаная далінамі рэк, ярамі і лагчынамі. Карысныя выкапні: жал. руда, буд. матэрыялы (вапнякі, гліны, пяскі, мергелі, мел), буры вугаль, фасфарыты. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. -9°С, ліп. 18 °С, ападкаў 570—580 мм за год. Рэкі: Ака (з прытокамі Зуша, Неруч, Цон і інш.), на ПдУ р. Сасна (з прытокамі Цім, Кшэнь), на ПдЗ — Наўля і Няруса (прытокі Дзясны). Пераважаюць вышчалачаныя чарназёмы, на ПнЗ шэрыя лясныя і дзярнова-падзолістыя глебы. Мяшаныя лясы (бяроза, дуб, асіна, клён, ясень, хвоя і елка) з хмызнякамі займаюць каля 8% плошчы. Стэп узараны, захаваліся невял. ўчасткі. Па далінах рэк заліўныя лугі.
Гаспадарка. Асноўныя галіны вытв-сці: машынабудаванне (тэхнал. абсталяванне для тэкст., гарбарна-абутковай, шкляной, харч. прам-сці, аўтагрэйдэры, аўтапагрузчыкі, цэнтрабежныя помпы, прылады, выліч. машыны, гадзіннікі, радыёдэталі і інш.), металургія (вытв-сць стальнога пракату), хім. (пластмасы, гумаватэхн. вырабы), мікрабіял., лёгкая (абутковая, швейная і трыкат.), харч. (цукровая, мясная, масла- і сыраробная, крухмала-патачная, спіртава-гарэлачная і інш.) прам-сць. Вытв-сць буд. матэрыялаў (цэгла, шкло і інш.). Пасевы збожжавых: пшаніцы, жыта, аўса і ячменю. Вырошчваюць грэчку, цукр. буракі, каноплі, зернебабовыя і кармавыя культуры. Развіты бульбаводства, агародніцтва, садоўніцтва. Малочна-мясная жывёлагадоўля, мяса-сальнае свінаводства, мяса-воўнавая авечкагадоўля, птушкагадоўля. Племянная конегадоўля (арлоўскія рысакі). Па тэр. вобласці праходзяць чыгункі Масква—Курск, Бранск—Арол—Ліпецк, аўтадарогі Масква—Арол—Сімферопаль, Арол— Бранск—Смаленск; нафтаправод «Дружба». П.Г.Рогач. с. 485
АРЛО́ЎСКАЯ РЫСІ́СТАЯ ПАРО́ДА лёгказапражных коней. Выведзена ў канцы 18 — пач. 20 ст. А.Р.Арловым і В.К.Шышкіным на Хрэнаўскім конным з-дзе Варонежскай губ. скрыжаваннем верхавой арабскай з запражнымі пародамі (туркменскай, дацкай, галандскай і інш.). Стымулявала развіццё конегадоўлі ў Расіі. Выкарыстоўваюць для паляпшэння пароднасці мясц. коней, у спорце, турызме. На Беларусі перспектыўная ў вывядзенні прыгожых прагулачных коней.
Коні буйныя (выш. ў карку 160—162 см), гарманічнага целаскладу, трывалыя. Масць шэрая, вараная, гнядая. Маюць высокую рысістасць: рэкорд у конных забегах на 1600 м — 1мін 59,7 сек. М.А.Гарбукоў. с. 485
АРЛО́ЎСКІ (Orłowski) Аляксандр Восіпавіч (9.3.1777, Варшава — 13.3.1832), польскі і рускі жывапісец і графік. Прадстаўнік рамантызму. Акад. Пецярбургскай АМ (з 1809). Каля 1793—1802 вучыўся і працаваў у Варшаве ў Я.П.Норбліна. З 1802 у Пецярбургу. Аўтар жанравых («Сцэна ў карчме», 1795—96) і батальных («Бітва пад Рацлавіцамі», 1798 або каля 1801) твораў, партрэтаў герояў вайны 1812 (М.І.Платава, Д.Давыдава), «Аўтапартрэта», пейзажаў, малюнкаў. Арлоўскі — адзін з заснавальнікаў шаржа («Ш.Л.Дзідро», каля 1810) і паліт. карыкатуры («Французскі эмігрант Дзю-Селон», 1806) у рус. графіцы. Адзін з першых пачаў працаваць у тэхніцы літаграфіі («Рамізніцкая біржа», 1820).
Літ.: Ацаркина Э.Н. А.О.Орловский, 1777—1832. М., 1971. с. 485
АРЛО́ЎСКІ (сапр. Смірноў) Барыс Іванавіч (1796, с. Сталбецкае Пакроўскага р-на Арлоўскай вобл. — 28.12.1837), рускі скульптар. Прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў скульпт. майстэрнях С.Кампіёні ў Маскве (з 1809) і П.Трыскорні ў Пецярбургу (з 1816), у Пецярбургскай АМ (1822), з 1836 яе прафесар. Пенсіянер АМ у Рыме (1823—28). У творах Арлоўскага («Парыс», 1824, помнікі М.І.Кутузаву і М.Б.Барклаю-дэ-Толі ў Пецярбургу, 1828—37) велічная строгасць класіцыстычных формаў, часам не пазбаўленая рысаў патэтыкі, спалучаецца з рамант. прыўзнятасцю. с. 485
АРЛО́ЎСКІ Восіп Данілавіч (?, Віцебшчына — 1926), бел. пісьменнік. Выдаў зб. вершаваных апавяданняў і вершаваных драм. абразкоў «Беларускія народныя апавяданні» (Полацк, 1908). Сюжэты іх заснаваны пераважна на мясц. паданнях, былічках, незвычайных гісторыях, розных здарэннях. Асуджаў бытавыя і маральныя заганы ў жыцці сялян, сац. несправядлівасць, грамадскія пераўтварэнні і тэхн. прагрэс, ідэалізаваў прыгонныя парадкі, веру ў бога і цара.
Літ.: Вашко П. Загады Восіпа Арлоўскага // Першацвет. 1995. № 10. с. 485
АРЛО́ЎСКІ Канстанцін Іванавіч (15.12.1913, г. Быхаў — 22.7.1944), Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1934. Скончыў Бабруйскае танк. вучылішча (1939). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Вызначыўся ў ліп. 1944 пры вызваленні Латвіі: танк. батальён пад яго камандаваннем двойчы прарываў умацаванні ворага, за 8 дзён наступлення прайшоў каля 300 км, знішчыў 12 танкаў, 8 танкетак, каля 50 гармат. Загінуў у баі. с. 486
АРЛО́ЎСКІ Кірыла Пракопавіч (30.1.1895, в. Мышкавічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 13.1.1968), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, гасп. дзеяч. Герой Сав. Саюза (1943), Герой Сац. Працы (1958). Скончыў Камуніст. ун-т меншасцяў Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве (1930). З 1915 у арміі, з 1918 у Аршанскай і Бабруйскай надзвычайнай камісіях (ЧК), камандзір атрада на Бабруйшчыне, на падп. рабоце ў Коўне. У 1922—25 камандзір партыз. атрада ў Зах. Беларусі. У 1930— 36 у органах ДПУ—НКУС Беларусі. Удзельнік нац.-вызв. вайны ў Іспаніі 1936—39. У 1940—42 у Кітаі. У 1942— 43 камандзір спец. атрада НКДБ СССР «Сокалы». З 1944 старшыня калгаса «Рассвет» на радзіме. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1947—51, Вярх. Савета СССР з 1950. Імя Арлоўскага прысвоена калгасу «Рассвет», у в. Мышкавічы ўстаноўлены бюст Арлоўскаму.
Літ.: Ражкоў І. Чалавек з легенды. Мн., 1976. с. 486
АРЛО́ЎСКІ Уладзімір Данатавіч (1.2.1842, Кіеў — 19.2.1914), украінскі жывапісец-пейзажыст. У 1861—68 вучыўся ў Пецярбургскай АМ, з 1874 яе акадэмік, з 1878 прафесар. Удасканальваў майстэрства ў Францыі, Германіі, Швейцарыі, Італіі. Пісаў рамант. пейзажы з эфектамі асвятлення: «Крымскі пейзаж» (1868), «У стэпе» (1874), «Сенакос», «На моры перад навальніцай» (абедзве 1878), «Зацішша» (1890) і інш. с. 486
АРЛО́ЎСКІ Яўстафій Філарэтавіч (26.4.1863, в. Славенск Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 15.12.1913), гісторык, краязнавец і педагог. Скончыў Пецярбургскі гісторыка-філал. ін-т (1885), выкладаў гісторыю ў Гродзенскай гімназіі. Аўтар прац па гісторыі нас. пунктаў Гродзеншчыны, нар. адукацыі, правасл. царквы. Вывучаў ролю беларусаў у гісторыі ВКЛ. У дакладзе на 9-м археал. з’ездзе (Вільня, 1893) даказаў тоеснасць летапіснага Городенъ і сучаснага Гродна. Рабіў захады для археал. даследавання на Замкавай гары. У кн. «Гродзенская даўніна» (ч. 1, 1910) даследаваў гісторыю Гродна ад часоў заснавання да пач. 20 ст. А.П.Госцеў. с. 486
АРЛЫ́ (Aquila), род птушак атр. сокалападобных. 9 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы і Паўн. Амерыцы. Насяляюць гарыстыя, стэпавыя, пустынныя і лясныя мясцовасці. Ёсць рэдкія арлы, напр. стэпавы (арол чарах) і вельмі рэдкія, напр. іспанскі падвід арла-магільніка (А. heliaca adalberti), які ўключаны ў Чырв. кнігу МСАП. На Беларусі 5 відаў: падворлікі (вялікі і малы), беркут, арол-карлік, арол-магільнік. Найб. пашыраны малы падворлік. Іншыя трапляюцца абмежавана і ў невял. колькасці. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. цела да 1 м, размах крылаў да 2,4 м. Апярэнне звычайна бурае. Хвост даволі кароткі. Ногі апераны да пальцаў. Гняздуюцца на зямлі, скалах ці дрэвах. Нясуць 1—3 яйцы. Кормяцца звярамі малой і сярэдняй велічыні, птушкамі, рэптыліямі, амфібіямі, зрэдку мярцвячынай. Здабычу высочваюць у палёце або падпільноўваюць, седзячы на ўзвышаным месцы. Знішчаюць шкоднікаў лясной і сельскай гаспадаркі. Арламі часам наз. і прадстаўнікоў інш. родаў драпежных птушак. с. 486
АРЛЯ́К (Pteridium), род папарацяў сям. гіпалепісавых. 8 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных абласцях, з іх арляк звычайны (Р. aquilinum) расце амаль па ўсім свеце, арляк крымскі (Р. tauricum) — у горным поясе Крыма і Каўказа. На Беларусі ўсюды ў хвойных і мяшаных лясах, на ўзлесках, высечках і гарах расце арляк звычайны.
Шматгадовая споравая расліна выш. да 2 м з доўгім паўзучым разгалінаваным карэнішчам. Лісце адзіночнае, двойчы-, тройчы непарнаперыстае, скурыстае, размешчана на доўгім моцным чаранку ў адной плоскасці. Сорусы ўкрыты індузіем, пад загорнутым краем ліста. Споры тэтраэдрычныя, шарападобныя. Маладое лісце ядомае. Багатыя крухмалам (да 45%) карэнішчы маюць у сабе арлякадубільную і сінільную к-ты, выкарыстоўваюцца на корм свінням (для буйн. раг. жывёлы і коней атрутныя); лек сродак ад глістоў, кашлю, залатухі, рахіту ў дзяцей і інш. с. 486
АРЛЯ́НКА , рака ў Беларусі, у Магілёўскім р-не, левы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору каля 106 км2. Пачынаецца каля в. Бярозаўка, вусце за 1,5 км на ПдЗ ад в. Малое Запаточча. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Рэчышча каналізаванае (17,4 км) ад в. Стары Сінін амаль да вусця. с. 486
АРМАВІ́Р , сталіца і рэліг. цэнтр стараж.-арм. Айрарацкага царства ў 4—2 ст. да н.э. Заснаваны на месцы г. Аргішціхінілі. Пасля перанясення сталіцы ў г. Арташат прыйшоў у заняпад, але існаваў да 5 ст. н.э. Яго руіны каля с. Армавір у Арменіі. с. 486
АРМАВІ́Р , горад у Расіі, у Краснадарскім краі, на р. Кубань. Засн. ў 1839 пад назвай Армянскі аул. 178,7 тыс. ж. (1994). Вузел чыг. ліній і аўтадарог. Машынабудаванне і металаапрацоўка (эл.-тэхн., нафтавае машынабудаванне, прыладабудаванне і інш.), харч. (мясакансервавая, малочная, алейна-тлушчавая), хім., дрэваапр., лёгкая прам-сць. Вытв-сць буд. матэрыялаў. с. 487
АРМАГЕДО́Н (грэч. Armagedōn), паводле Бібліі месца збору сіл Сатаны для вырашальнай бітвы з Богам; у шырокім сэнсе — сімвал спрадвечнага процістаяння і апошняй бітвы Дабра са Злом. Такая ідэя выказана ў Старым запавеце, але тэрмін армагедон і канкрэтызаваны сюжэт належыць Адкрыццю св. Іаана Багаслова (Апакаліпсіс), паводле якога гэты паядынак павінен скончыцца перамогай Хрыста і Страшным судом, на якім канчаткова будзе вызначаны лёс усіх уваскрэслых: выратаваныя пойдуць у «нябесны Іерусалім», а недараваныя — у пекла. Ідэя армагедону ў рознай інтэрпрэтацыі падаецца некаторымі пратэстанцкімі канфесіямі (адвентыстамі, сведкамі Іеговы, Царквой уніфікацыі і інш.). Яна цесна звязана з хрысц, вучэннямі эсхаталогіі, прадвызначэння, хіліязму, а таксама з’яўляецца падставай для апалогіі ці абвяржэння канцэпцыі новай сусв. вайны, катастрофы і г.д. А.А.Цітавец. с. 487
АРМА́ДА (ад ісп. armada флот, эскадра), устарэлая назва вялікай колькасці сабраных у адным раёне караблёў, самалётаў або танкаў, якія дзейнічаюць адначасова і ўзгоднена. Гл., напр., «Непераможная армада». с. 487
АРМАКАМЕ́ННЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ , часткі будынкаў ці збудаванняў (сцены, калоны, слупы, прасценкі, перамычкі і інш.), мураваныя з каменю або цэглы і ўзмоцненыя арматурай. Для арміравання выкарыстоўваюць стальныя сеткі, якія ўкладваюцца ў гарыз. швы для павелічэння нясучай здольнасці армакаменных канструкцый пры сцісканні; стрыжні і дрот — укладваюцца ўнутры каменных элементаў і супрацьстаяць у асн. расцягванню. Выкарыстоўваюць таксама ўзмацненне каменнай муроўкі ж.-б. элементамі (комплексныя канструкцыі). с. 487
АРМА́ТА , 1) старажытная назва артыл. гарматы, якая з’явілася на Русі ў 2-й пал. 14 ст. 2) Назва на Беларусі, Украіне, у Літве і Польшчы ў 15—17 ст. разнастайнай зброі і засцерагальнага ўзбраення. 3) Назва артылерыі бел. гарадоў і замкаў у 15—17 ст. с. 487
АРМАТУ́РА (ад лац. armatura узбраенне, амуніцыя), дапаможныя, звычайна стандартныя прылады, прыстасаванні і дэталі, неабходныя для забеспячэння нармальнай работы абсталявання і трываласці канструкцый. Арматура жалезабетонных канструкцый успрымае пераважна расцягвальныя намаганні і стварае папярэдняе напружанне. Падзяляецца на рабочую (разліковую), мантажную і размеркавальную (канструкцыйную). Арматура павінна быць трывалая, пластычная, вязкая, добра зварвацца.
Найб. пашырана арматура стальная стрыжнёвая (гарачакачаная, умацаваная тэрмічна і выцягваннем) і драцяная (арматурны дрот, пасмы, канаты, тканыя і зварныя сеткі). Дыям. стрыжнёвай арматуры 6—90 мм, драцяной 3—8 мм. Для паляпшэння счаплення арматуры з бетонам ёй надаюць перыядычны профіль. У якасці арматуры жалезабетонных канструкцый выкарыстоўваюць таксама шкловалакно і вырабы з яго, шклапластыкі і інш. Арматура трубаправодная рэгулюе цячэнне вадкасці, паліва, газу, пары па трубах. Падзяляецца на запорную, рэгулявальную, вадазборную і засцерагальную (вентылі, краны, засаўкі, клапаны, рэгулятары ціску, кандэнсатаадводчыкі і інш.). Арматура электратэхнічная — шчыткі, патроны, выключальнікі, штэпсельныя разеткі і вілкі, некаторыя дэталі эл. машын, дэталі і прыстасаванні для мацавання ізалятараў і правадоў і інш. Арматура святлотэхнічная — часткі асвятляльных прыстасаванняў, прызначаныя для размеркавання светлавога патоку і аховы вачэй ад яркіх прамянёў, для падводу эл. току, прымацавання і аховы лямпаў ад пашкоджанняў і інш. Арматура пячная (металургічных пячэй) — сукупнасць метал. частак, якія павялічваюць трываласць печы і ахалоджваюць яе вонкавую паверхню. с. 487
АРМАТУ́РНЫЯ РАБО́ТЫ , комплекс работ па вырабе, укладцы ў форму ці ўстаноўцы на месца бетанавання (мантаж) арматурных элементаў жалезабетонных канструкцый. Уключаюць нарыхтоўку арматурных стрыжняў, выраб арматурных сетак ці каркасаў, іх зборку і ўстаноўку ў форму ці апалубку.
Стрыжні робяць з арматурнай сталі на спец. станках, сеткі і каркасы — на станках з гібачнай бэлькай. Плоскія сеткі і каркасы шыр. да 1 м вырабляюць кантактнай зваркай на зварачных машынах і аўтаматызаваных паточных лініях, прасторавыя каркасы збіраюць у асн. на гарыз. і верт. кандуктарах-маніпулятарах. Арматуру для папярэдне напружаных канструкцый да ўкладкі ў форму расцягваюць гідраўл. дамкратамі ці падаўжаюць награваннем да 300—450 °С. Арматуру для маналітных канструкцый (напр., плацін) зварваюць з сетак, каркасаў і інш. элементаў, устаўляюць у формы або апалубку кранамі, маніпулятарамі і да т.п. с. 487
АРМАЦЭМЕ́НТАВЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ , танкасценныя будаўнічыя канструкцыі з дробназярністага бетону, арміраванага частымі тканымі ці зварнымі сеткамі з тонкага дроту. Армацэментавыя канструкцыі лёгкія, трывалыя, воданепранікальныя, адрозніваюцца дысперсным размеркаваннем трэшчын і замаруджаным іх раскрыццём. Выкарыстоўваюцца як апорныя і агараджальныя канструкцыі будынкаў і збудаванняў, пры буд-ве рэзервуараў, вадаводаў, невял. суднаў, водаахоўных элементаў метрапалітэна і г.д.
Адрозніваюць армацэментавыя канструкцыі з дысперсным арміраваннем (да 4 тонкіх сетак з дроту дыям. 0,7— 1 мм на 1 см таўшчыні канструкцыі) і камбінаваным (2 тонкія сеткі і 1 каркасная з дроту дыям. 3—4 мм). Іх робяць пераважна ў выглядзе тонкіх (10—30 мм) прасторавых канструкцый складкаватага і хвалепадобнага профіляў пралётам да 75 м. Канструкцыі пралётам да 18 м складаюцца з аднаго элемента, больш за 18 м — з некалькіх. Армацэментавыя канструкцыі вырабляюцца ў спец. матрыцах ці напырскваннем бетоннай сумесі. с. 488
АРМЕ́ЙСКІЯ КАМІТЭ́ТЫ , гл. Салдацкія камітэты. с. 488
АРМЕ́НІЯ , Рэспубліка Арменія. Размешчана ў паўд. частцы Закаўказзя. Мяжуе на Пн з Грузіяй, на У і ПдЗ з Азербайджанам, на Пд з Іранам, на З з Турцыяй. Пл. 29,3 тыс. км2. Нас. 3677 тыс. чал. (1992). Дзярж. мова — армянская. Сталіца — г. Ерэван. Нац. свята — Дзень незалежнасці (28 мая).
Дзяржаўны лад. Арменія — дэмакр. рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1978. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт. Вышэйшы заканадаўчы орган — Вярх. Савет, вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган — Савет Міністраў, які ўзначальвае прэм’ер-міністр.
Прырода. Арменія займае паўн.-ўсх. ч. Армянскага нагор’я, акаймаванага паўн. і ўсх. хрыбтамі М.Каўказа. На Пн па мяжы з Грузіяй цягнецца Самхецкі хр. (2548 м, г. Лалвар), на Пд ад яго — Ларыйскае плато (выш. да 1400 м), уздоўж паўд. мяжы якога праходзіць Базумскі хр. Паміж Базумскім і паралельным яму Памбакскім хр. ляжыць Памбакская катлавіна, на ПнЗ — Джавахецкі хрыбет. На З узвышаецца вулканічны масіў Арагац (выш. да 4090 м). Хрыбты Гегамскі на З, Вардэнскі на Пд і Шахдагскі на ПнУ і У акружаюць тэктанічную ўпадзіну, у якой знаходзіцца высакагорнае воз. Севан. На ПдУ Арменіі самы высокі ў Закаўказзі Зангезурскі хр. (выш. 3904 м, г. Капутджух), на ПнУ ад яго вулканічнае Карабахскае нагор’е (выш. 2000—3000 м). У паўд.-зах. частцы Арменіі акумулятыўная Арарацкая раўніна (выш. 800—1000 м). Каля ⅓ плошчы Арменіі ўкрыта андэзітабазальтамі, туфамі, пемзамі, перлітамі і інш. прадуктамі вывяржэння вулканаў. Для асобных раёнаў Арменіі характэрна сейсмічнасць. Працягваюцца гораўтваральныя працэсы, адбываюцца землетрасенні (апошняе катастрафічнае ў снеж. 1988). Карысныя выканні: радовішчы медна-малібдэнавых, меднакалчаданавых, залатых, жал. і поліметалічных рудаў, нефелінавых сіенітаў, каменнай солі, буд. матэрыялаў (туфы розных адценняў і якасцяў, базальты, граніты, мармур, пемза, вапнякі, вогнетрывалыя гліны). Выяўлены прамысл. паклады паўкаштоўных і вырабных камянёў (агат, біруза, яшма, абсідыян). Шмат мінер. крыніц. Клімат субтрапічны кантынентальны, сухі; асаблівасці абумоўлены горным рэльефам, блізкасцю Чорнага і Каспійскага мораў, уплывам засушлівага Іранскага і Малаазіяцкага нагор’яў. На раўнінах сярэдняя т-ра студз. -5 °С, ліп. 25 °С, ападкаў каля 400 мм за год. На горных плато і схілах гор (да 1400 м) сярэдняя т-ра студз. ад -4 °С да -6 °С, ліп. ад 18 °С да 20 °С, ападкаў каля 500 мм за год. У сярэднягор’і клімат умераны, сярэдняя т-ра студз. ад -2 °С да -8°С, ліп. 18 °С, ападкаў 600—800 мм за год. У высакагор’ях сярэдняя т-ра студз. ад -9 °С да -14 °С, ліп. ад 10 °С да 15 °С, магутнае снежнае покрыва. Рэкі Арменіі бурныя, парожыстыя, багатыя гідраэнергарэсурсамі, буйнейшая пагранічная р. Аракс. Па тэр. Арменіі цякуць прытокі рэк Аракс (Раздан, Арла, Варатан і інш.) і Куры (Дэбед з Памбакам і Дзарагетам). Каля 100 горных азёраў, самае вялікае — Севан, для папаўнення якога прабіты горны 48-кіламетровы тунэль р. Арпа — Севан. Глебы Арарацкай раўніны і прылеглых перадгор’яў (да 1200 м) шэразёмныя і светла-бурыя, у паніжэннях саланчакі і сланцы. У паўд. раёнах да выш. 1800 і ў паўн. да 800 м — каштанавыя глебы, вышэй — горныя лугавыя, лясныя, лугава-тарфяныя; на вулканічных плато — горныя чарназёмы. У перадгор’ях калючыя хмызнякі, падушкападобныя астрагалы і аканталімоны, ксерафільныя зараснікі. На паўн.-ўсх. (да выш. 2000 м) і паўд.-ўсх. (да выш. 2400 м) схілах лісцевыя лясы (усх. бук, дуб, граб). У стэпавым поясе (да 2100—2200 м) пераважае кавыльная і ціпчаковая расліннасць, вышэй — ксерафітнае рэдкалессе, субальпійскія і альпійскі лугі. На вяршынях (Арагац, Капутджух) фірнавыя палі і ледавікі. Жывёльны свет у перадгор’ях: паўзуны (гюрза, каўказская гадзюка), грызуны, скарпіёны, у трысняговых зарасніках — дзік, чаротавы кот, шакал; у гарах — безааравы казёл, сірыйскі мядзведзь, рысь, вавёрка і інш. Акліматызаваны янотападобны сабака, нутрыя, плямісты усурыйскі алень. Запаведнікі: Дыліжанскі, Карагельскі-Сіўліцкі (на мяжы з Азербайджанам), Хасроўскі, Эрэнійскі, Шыкахохскі. Нац. парк Севан.
Насельніцтва. Асноўнае насельніцтва — армяне (93,3%; 1992); жывуць таксама рускія, курды, украінцы, беларусы, грузіны, грэкі, асірыйцы і інш. У сувязі з арм.-азерб. канфліктам большасць азербайджанцаў выехала, а ў Арменію перасялілася значная колькасць армян з Азербайджана. Большасць вернікаў належыць да Армянскай апостальскай царквы. Сярэдняя шчыльнасць 115 чал. на 1 км2. Натуральны прырост — 15 чал. на 1000 жыхароў. Гар. насельніцтва складае 68% (1989). 50% сельскага насельніцтва жыве ў горным поясе 1500—2000 м. Найб. гарады (1995): Ерэван (1248 тыс. ж.), Гюмры (211 тыс. ж.), Ванадзор (173 тыс. ж.), Эчміядзін (65 тыс. ж.), Раздан (64 тыс. ж.), Абавян (62 тыс.ж.).
Гаспадарка. Прамысловасць. Асноўныя галіны: машынабудаванне і металаапрацоўка, каляровая металургія, хім., нафтахім., лёгкая, харчасмакавая прам-сць, вытв-сць буд. матэрыялаў. Энергетычная база — ГЭС Севана-Разданскага каскада, ГРЭС у Раздане, ТЭЦ у Ерэване, АЭС у Мецаморы і інш. У машынабудаванні развіты эл.-тэхн., электронная, радыётэхн. прам-сць, прылада- і станкабудаванне, вытв-сць быт. тэхнікі (Ерэван, Гюмры, Ванадзор і інш.). Каляровая металургія ўключае вытв-сць медзі, алюмінію, канцэнтратаў малібдэну, свінцу, цынку. Выпуск пракату. Прадпрыемствы хім. і нафтахім. прам-сці вырабляюць сінт. каўчук, аўтамаб. шыны, сінтэтычныя смолы, пластмасы, серную кіслату, хім. валокны і інш. (Ерэван, Ванадзор, Алаверды). З галін лёгкай прам-сці вылучаюцца тэкст. і гарбарна-абутковая. Важнейшыя галіны харчасмакавай прам-сці — плодакансервавая, эфіраалейная, віна-каньячная, тытунёвая, разліў мінер. водаў. У прам-сці буд. матэрыялаў гал. роля належыць вытв-сці сценавых блокаў з натуральнага каменю, у т.л. на базе распрацоўкі радовішчаў каляровых туфаў, перлітаў, вапнякоў, граніту і мармуру, вытв-сць цэменту, шыферу, зборных жалезабетонных канструкцый і вырабаў.
Сельская гаспадарка. Плошча с.-г. угоддзяў складае 1,3 млн. га, з іх ворыва 0,5 млн. га, пашы 1,6 млн. га. Земляробства сканцэнтравана пераважна на Арарацкай раўніне, Шыракскім плато і ў раёне воз. Севан. 305 тыс. га с.-г. угоддзяў арашаецца. Гал. галіны раслінаводства — вінаградарства і пладаводства. Вырошчаваюць збожжавыя (пшаніца, ячмень), тэхн. тытунь, цукр. буракі і гароднінна-бахчавыя культуры. Жывёлагадоўля малочна-мяснога і мяса-воўнавага кірунку (буйн. раг. жывёла, коза- і авечкагадоўля). Птушкагадоўля. Асноўныя віды транспарту — чыгуначны (эксплуатацыйная даўж. 870 км) і аўтамабільны (даўж. 7,6 тыс. км, у т.л. 7,3 з цвёрдым пакрыццём). Ёсць газаправодны транспарт, развіты авіяцыйны. Увозіць Арменія энерганосьбіты (прыродны газ), машыны, прадукты харчавання. Экспартуе трансп. абсталяванне, каляровыя металы, быт. тэхніку, вырабы харчасмакавай прам-сці. Каля 80% знешнегандлёвага абароту прыпадае на Расію і Беларусь. Грашовая адзінка — драм.
Гісторыя. Тэр. Арменіі належыць да найб. стараж. цэнтраў сусв. цывілізацыі. Археал. знаходкі сведчаць пра засяленне Армянскага нагор’я першабытным чалавекам у 1-й пал. чацвярцічнага перыяду (Сатані-Дар). У неаліце тут пачалося земляробства. Культура бронзавага веку (3—2-е тыс. да н.э.) прадстаўлена паселішчамі Шэнгавіт, Шрэшблур, Элар, Лчашэн, Тагавараніст. У канцы 2 — пач. 1-га тыс. да н.э. на Армянскім нагор’і ўзнікаюць племянныя саюзы, пачынаецца працэс утварэння дзяржавы. На аснове буйных саюзаў уруатры, наіры, дайані ў 9 ст. да н.э. склалася рабаўладальніцкая дзяржава Урарту. Найб. значныя помнікі гэтага перыяду на тэр. Арменіі: Ван (Тушпа), Эрэбуні, Тайшэбаіні, Армавір. Аслабленая ўнутр. супярэчнасцямі і націскам скіфаў у 6 ст. да н.э. Урарту распалася, яе тэр. ўключана ў стараж. персідскую Ахеменідаў дзяржаву. Арм. народнасць у асн. склалася ў 2-й пал. 1-га тыс. да н.э. ў выніку змяшання абарыгенных плямёнаў Армянскага нагор’я (хаі, армены), якія атрымалі ў спадчыну высокую культуру Ураргу. Пасля разгрому дзяржавы Ахеменідаў Аляксандр Македонскі ўключыў арм. землі ў сваю імперыю. У канцы 4 ст. да н.э. ад яе аддзяліліся самастойныя арм. царствы ў Арменіі Малой і Айрарацкай даліне. У канцы 3 ст. да н.э. Паўн.-Зах. Арменія (Сафена) і Паўд. Арменія трапілі пад панаванне Селеўкідаў. Каля 220 да н.э. Айрарацкае царства і Паўд. Арменія аб’ядналіся ў незалежную дзяржаву — Арменію Вялікую. У 189 да н.э. правіцелі Вял. Арменіі і Сафеты абвясцілі незалежнасць. З гэтага часу тут усталявалася дынастыя Арташэсідаў [189 да н.э. — 1 ст. н.э.], найб. вядомым прадстаўніком якой быў Тыгран ІІ. У гады яго праўлення завяршылася аб’яднанне асн. арм. зямель. Арменія стала вял. дзяржавай эліністычнага свету. У яе гарадах Армавір, Арташат, Тыгранакерт, Аршамашат, Ервандашат, Вагаршапат былі развіты рамёствы і гандаль. З 1 ст. да н.э Арменія стала арэнай барацьбы паміж Рымам і Парфянскім царствам і прыйшла ў заняпад. У 387 Вял. Арменія падзелена паміж Іранам і Візантыйскай імперыяй; б.ч. яе апынулася ў васальнай залежнасці ад Сасанідскага Ірана, але захавала самакіраванне на чале з намеснікам (марзпанам). У 301 Арменія прыняла хрысціянства. Пачалі складвацца феад. адносіны. Арм. народ вёў упартую барацьбу супраць іранскага панавання за аднаўленне незалежнасці. Буйныя паўстанні адбыліся ў 450—451 (пад кіраўніцтвам Вардана Маміканяна, закончылася Аварайрскай бітвай 451), 481—484, 571—572 і інш. У 2-й пал. 7 ст. Арменія заваявана Арабскім халіфатам. Сац. рух у 9— 11 ст. праходзіў пад рэліг. сцягам (гл. Паўлікіяне, Пандракійцы). У ходзе працяглай барацьбы арм. народа з арабамі (паўстанні 703, 748—750, 774—775, 850—855) у канцы 9 ст. Утварылася арм. царства Багратыдаў, у якое ўвайшлі Анійскае царства і залежныя ад яго Ванандскае, Васпураканскае, Сюнікскае і Ташыр-Дзарагецкае царствы. Пачаўся ўздым эканомікі і культуры; цэнтрамі рамяства і гандлю сталі гарады Ані, Карс, Дзвін, Хлат, Маназкерт і інш. У 11 ст. Арменія заваявана Візантыяй, потым сельджукамі, а ў 13 ст. татара-манголамі. У выніку ліквідацыі дзяржаўнасці гарады Арменіі прыйшлі ў заняпад, многія разбураны, значная частка насельніцтва знішчана. Вял. спусташэнні прынеслі Арменіі паходы Тахтамыша і Цімура. Узмацнілася эміграцыя армян у інш. краіны. На ПдУ М. Азіі ўтварылася арм. Кілікійскае царства (1080—1375). На пач. 15 ст. Арменія захоплена вандроўнымі туркм. плямёнамі. У 16—18 ст. яна стала арэнай барацьбы паміж Турцыяй і Іранам, гаспадарка краіны руйнавалася, яе жыхары знішчаліся і высяляліся. У 1639 краіна падзелена; Усх. Арменія адышла Ірану, Зах. — Турцыі. Сац. і нац.-рэліг. прыгнёт выклікаў паўстанні армян (найбуйнейшае ў 1722—28 у Карабаху і Сюніку). З цягам часу ў паліт. плынях стала выспяваць арыентацыя на Расію. У выніку рус.-іран. вайны 1826—28 паводле Туркманчайскага дагавора 1828 Усх. Арменія далучана да Рас. імперыі. Больш за 40 тыс. армян перасяліліся з Ірана ў Закаўказзе. Пасля рус.-тур. вайны 1828—29 з падпарадкаваных Турцыі арм. зямель ва Усх. Арменію перасялілася 90 тыс. армян. Зах. армяне, што заставаліся пад уладай Турцыі, неаднаразова паўставалі (Зейтунскае паўстанне 1862, вызв. рух 1870—80-х г.). Тур. ўлады арганізоўвалі (1895, 1896, 1908) масавую разню арм. мірнага насельніцтва. У 1-ю сусв. вайну тур. ўрад правёў генацыд арм. насельніцтва — знішчыў каля 1,5 млн. армян і каля 2 млн. выселіў у пустыні Месапатаміі, дзе большасць іх загінула. У памяць аб гэтай трагедыі 24 крас. лічыцца днём нац. жалобы. Выселеныя з Турцыі армяне аселі пераважна ў краінах Б. Усходу, Еўропы і Амерыкі. У ходзе барацьбы супраць рус. царызму і султанскага дэспатызму ў Арменіі ўзніклі розныя грамадска-паліт. плыні і партыі, найб. уплывовай была партыя «Дашнакцуцюн» (гл. «Дашнакі»). У час рэвалюцыі 1905—07 у Расіі ў Арменіі пракацілася хваля забастовак. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 Часовы ўрад стварыў у Закаўказзі Асобы Закаўказскі камітэт. У вострай паліт. барацьбе з бальшавікамі ў ліст. 1917 да ўлады прыйшлі дашнакі. 28.5.1918 урад дашнакаў аб’явіў незалежнасць Арменіі. У вер. 1918 Турцыя акупіравала значную ч. тэр. Арменіі. Паводле Батумскага дагавора 1918 паміж Турцыяй і Грузіяй тэр., падуладная ўраду дашнакаў, абмяжоўвалася толькі Эрыванскім і Эчміядзінскім паветамі. Пасля паражэння герм. блоку ў 1-й сусв. вайне (ліст. 1918) у Закаўказзе ўступілі англа-амер. войскі. У вер. 1920 паміж Турцыяй і Арменіяй пачалася вайна, якая прынесла новыя пакуты арм. народу (у акупіраваных туркамі раёнах загінула каля 198 тыс. чал.). У ліст. 1920 у Арменіі адбылося ўзбр. паўстанне, падтрыманае Чырв. Арміяй. 29.11.1920 у Каравансараі ўтвораны Рэўком сав. Арменіі, які абвясціў Арменію сав. сацыяліст. рэспублікай. 2.12.1920 урад дашнакаў капітуляваў. 30.12.1922 Арменія разам з Азербайджанам і Грузіяй у складзе Закаўказскай Федэрацыі (ЗСФСР) увайшла ў СССР, з 5.12.1936 — як саюзная рэспубліка (Армянская ССР). У 1922 прынята першая Канстытуцыя Арм. ССР. Цяжар нявырашаных нац. праблем прывёў да абвастрэння адносін з суседзямі — у 1988 з-за тэр. прыналежнасці Нагорнага Карабаха паміж Арменіяй і Азейрбайджанам узнік канфлікт, які пазней набыў узбр. характар. Сац.-эканам. становішча абвастрылася пасля землетрасення ў снеж. 1988. На дапамогу арм. народу прыйшлі многія краіны, у т.л. Беларусь. На рэферэндуме ў вер. 1991 за незалежнасць Арменіі выказалася 99% яе насельніцтва. 25.9.1991 Вярх. Савет Арменіі прыняў «Дэкларацыю аб незалежнасці Арменіі». У кастр. 1991 прэзідэнтам краіны выбраны Л.Тэр-Петрасян. З 1991 Арменія — член СНД. У процівагу рашэнню Вярх. Савета Азербайджана аб скасаванні статуса Нагорна-Карабахскай аўт. вобласці Арменія прызнала акт абвяшчэння незалежнасці Нагорнага Карабаха. Паміж краінамі пачалася неаб’яўленая вайна. З 1992 вядуцца перагаворы па ўрэгуляванні азерб.-арм. канфлікту. Пасрэднікамі ў гэтым працэсе выступаюць Балтыйскі Савет, Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ), дзейнічае Мінская група АБСЕ па Нагорным Карабаху.
Арменія — член буйных міжнар. арг-цый: ААН, АБСЕ і інш. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў 1993.
Палітычныя партыі. Арм. агульнанац. рух, Ліберальна-дэмакр. партыя, Рэсп. партыя, Хрысціянска-дэмакр. партыя, «Дашнакцуцюн», Партыя нац. адраджэння, Саюз канстытуцыйнага права, Нацыяналістычная партыя Арменіі, Камуніст. партыя Арменіі і інш.
Ахова здароўя. У пач. 1992 на 10 тыс. ж. было 87 бальнічных ложкаў, 136 амбулаторна-паліклінічных устаноў, 40 урачоў. Узровень нараджальнасці 21 на 1 тыс. чал. Дзіцячая смяротнасць 18 дзяцей на 1 тыс. нованароджаных (1994).
Асвета, навуковыя ўстановы. У Арменіі ажыццяўляецца ўсеагульнае абавязковае сярэдняе навучанне. Створана сістэма вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі. У 1991 у Арменіі былі 1283 дашкольныя дзіцячыя ўстановы (143 тыс. дзяцей). У 1991/92 навуч. г. працавалі 1374 дзённыя агульнаадук. школы (592 тыс. вучняў, 54 тыс. настаўнікаў), 69 сярэдніх спец. навуч. устаноў (40,6 тыс. навучэнцаў), 14 ВНУ (66,1 тыс. студэнтаў, больш за 5,3 тыс. выкладчыкаў). Найбольшыя ВНУ: Ерэванскі ун-т (з 1920); ін-ты — політэхн., пед., мед., с.-г., нар. гаспадаркі, маст.-тэатральны, кансерваторыя і інш. На 1.1.1990 у Арменіі 1,4 тыс. масавых б-к (21,8 млн. адзінак захавання), самыя вялікія б-кі: Дзяржаўная імя Мяснікяна, навук. б-ка АН Арменіі; 50 музеяў, у т.л. гісторыі Арменіі, прыродазнаўства, геалагічны, карцінная галерэя; 1,3 тыс. клубных устаноў. Навук. даследаванні вядуцца ў навук. установах, н.-д. ін-тах Акадэміі навук Арменіі (у яе складзе 43 акад., 59 чл.-кар., 1989), праблемных лабараторыях і канструктарскіх бюро пры мін-вах і ВНУ.
Друк, радыё, тэлебачанне. Найбуйнейшыя газеты: «Екір» («Краіна»), «Азг» («Нацыя»), «Голос Армении», «Республика Армения», «Эпоха». Нац. інфарм. агенцтва Армянпрэс (з 1920). Радыёвяшчанне з 1926 на арм., рус., азерб. і курдскай мовах. Ерэванскі радыёцэнтр перадае спец. праграму для армян, што жывуць за межамі краіны. З 1956 працуе Ерэванскі тэлецэнтр.
Літаратура. Найстаражытныя помнікі арм. культуры захоўваюць звесткі пра жыццё і барацьбу арм. плямёнаў дагіст. перыяду. Паданні і легенды («Нараджэнне Ваагна», «Гайк і Бел», «Ара Цудоўны і Шамірам», «Тыгран і Аждаан» і інш.) расказваюць пра барацьбу армян за незалежнасць і дзяржаўнасць, паказваюць зараджэнне этнічнай самасвядомасці, пошукі ў філас. асэнсаванні жыцця прыроды і Сусвету. Помнікам сусв. культуры з’яўляецца гераічны эпас 9 ст. «Сасунцы Давід».
Арм. пісьменства пачыналася з клінапісных надпісаў (1-е тыс. да н.э.). У перыяд росквіту ў А эліністычнай культуры існавалі летапісы, кнігі малітваў, паэт. і драматург. творы. Помнікі язычніцкай л-ры не захаваліся, яны знішчаны пасля прыняцця хрысціянства. Развіццю арыгінальнай і перакладной л-ры (жыційнай, царк., гіст., філас.) садзейнічалі вучоны-асветнік Месроп Маштоц, гісторыкі Агатангелос, Карун, Паўстас Бузанд, Егішэ, Маўсес Харэнацы і інш. У часы арабскага нашэсця і візант. экспансіі (7—9 ст.) пераважала царк. л-ра, асабліва духоўныя песні (шараканы), царк.-паліт. публіцыстыка, развіваліся гістарыяграфія (Маўсес Каланкатаўцы, Себеос, Іаан Маміканян і інш), паэзія (Камітас, Даўтак Кертох). Аднаўленне дзяржаўнасці Арменіі (886) спрыяла адраджэнню л-ры. У паэзію пранікаюць свецкія матывы (Грыгор Нарэкацы). З пісьменнікаў 12 ст. вылучаюцца Нерсес Шнаралі і Мхітар Гош, з прадстаўнікоў гуманіст. паэзіі — Фрык, Канстанцін Ерзнкацы (13 ст.), Наапет Кучак, Вардан Айгекцы і інш. Пасля нашэсця мангола-татараў (14 ст.) і падзелу Арменіі паміж Турцыяй і Персіяй настаў змрочны перыяд у культуры краіны. Некаторы яе ўздым адбыўся толькі на пач. 17 ст. Адраджэнне стараж. арм. цывілізацыі, традыцый мовы і л-ры былі гал. мэтай літ. руху «абнаўлення». Важную ролю ў ім адыгрывалі культ. цэнтры арм. калоній у Венецыі, Мадрыдзе, Калькуце, Канстанцінопалі і інш. Развіваюцца публіцыстыка (Аўсеп Эмін, Шаамір Шааміран, Маўсес Баграмян), паэзія (Нагаш Аўнатан, Петрас Капанцы, Багдасар Дпір, Саят-Нава і інш.). У 18 ст. ў арм. л-ры зараджаецца класіцызм (А.Ванандэці, П.Мінасян, А.Багратуні, Э.Гюрмюзян), у 1830—40-я г. адбываўся пераход да рамантызму. Уздым асветніцтва стварыў перадумовы для абнаўлення формы і зместу л-ры. Стараж. арм. мова (грабар) саступае месца нар. літ. мове (ашхарабару). Прадстаўнікі новага літ. руху — А.Аламдаран, М.Тагіядзян, Х.Абавян, Г.Алішан і інш. У 2-й пал. 19 ст. развіваюцца грамадская думка і л-ра. У фарміраванні нац. ідэалогіі важная роля належала перыяд. выданням «Юсісапайл» («Паўночнае ззянне»), «Мегу» («Пчала»), «Мегу Айастані» («Пчала Арменіі»), «Мшак» («Працаўнік»), «Мурч» («Молат») і інш. Л-ра вызначаецца жанравай і стылёвай разнастайнасцю, шматграннасцю ахопу сац.-бытавых і нац. праблем. У паэзіі вядучае месца займае грамадз. лірыка (М.Пешыкташлян, Р.Патканян, М.Налбандзян, П.Дуран), развіваюцца гіст.-рамант. драма (Дуран, Пешыкташлян), сац.-бытавая камедыя (Г. Сундукян). Вядучы жанр л-ры 1870—90-х г. проза. На змену сінкрэтычнаму тыпу «нацыянальнага рамана» прыходзіць маналагічны раман: гістарычны (Цэрэнц, Г.Мурацан, Рафі), сацыяльны (П.Прашан, Г.Агаян, Ц.Камсаракан, А.Шырванзадэ), палітычны (Рафі), псіхалагічны (Мурацан, Нар-Дос) і інш. Дасягненнем маст. прозы сталі сатыра (А.Паранян), навелістыка (Р.Захраб). У 1880—90-я г. вядучым кірункам становіцца крытычны рэалізм, выступае «другое пакаленне» новай арм. паэзіі (І.Іаанісян, А.Туманян, К.Ісаакян). На пач. 20 ст. побач з рэалізмам існуе мадэрнісцкі кірунак з элементамі натуралізму, сімвалізму, неарамантызму. Эстэт. і філас. канцэпцыя адлюстравання рэчаіснасці выявілася ў гіст.-філас. драмах (Л.Шант), прозе (Э.Ацян, Ерухан, В.Папазян), паэзіі (Сіяманта, В.Тэр’ян, Д.Варужан). У 1920-я г. узнік шэраг літ. груповак і арг-цый. У 1927 створаны Саюз пралетарскіх пісьменнікаў, у 1934 — СП Арменіі. Сац. і ідэалаг. перамены ў жыцці, паказ новага і старога грамадства — галоўныя тэмы творчасці Е.Чарэнца, Д.Дэмірчана, С.Зарана, Н.Зарана, Г.Маары і інш. У л-ры 1950-х г. (А.Шыраз, А.Сагіян, Г.Эмін, С.Капуцікян, Р.Аванесян, Х.Даштэнц, С.Хандзадзян і інш.) падзеі 2-й сусв. вайны, змены ў грамадскім і сац. жыцці.
У 1960—70-я г. пашыраецца тэматычны і жанравы дыяпазон л-ры, скіраванай на абнаўленне выяўл. сродкаў, паглыбленне сац.-псіхал. аналізу з’яў і працэсаў, расце цікавасць да гіст. лёсу арм. народа і яго этнічнай самабытнасці (Г.Матэвасян, А.Айвазян, В.Петрасян, Р.Даваян, А.Грыгаран і інш.). У 1980-я г. ў л-ру прыйшлі В.Мугнецян, Л.Хечаян, В.Акапян і інш. Асобнае месца ў сучаснай арм. л-ры займае л-ра т.зв. спюрка, створаная армянамі, што жывуць у іншых краінах свету (А.Ашакян, Амстэг, Г.Шахнур, М.Ішхан, Захрат, А.Карапенц).
Архітэктура. Найб. старажытныя паселішчы на тэр. Арменіі адносяцца да энеаліту. Высокай культурай адметныя збудаванні дзяржавы Урарту (9—6 ст. да н.э.). З перыяду элінізму (канец 1-га тыс. да н.э.) захаваліся рэшткі гарадоў Арташата, Тыгранакерта, крэпасць Гарні. У раннефеад. перыяд узніклі невял. замкі-крэпасці (Ані, 5 ст; Амберд, 7—13 ст.), палацы (у Дзвіне, 4—5 ст.; Звартноцы, 7 ст.), хрысціянскія храмы (Эчміядзінскі сабор, 4—19 ст.; Ерэруйская, Тэкорская базілікі, 5 ст.; цэрквы ў Мастары, Рыпсімэ, Аручы, 7 ст.). Збудаванням 5—7 ст. характэрны кампактная кампазіцыя, гармонія прапорцый, лаканічнасць дэкору. У часы новага ўздыму дойлідства (пачынаючы з 9 ст.) пабудаваны крэпасці і замкі (Тыгніс, Бджні, Ахтамар (дойлід Мануэл), буйныя манастырскія комплексы (Татэў, Санаін, Ахпат, Гегард), гасцініцы, трапезныя, кнігасховішчы, караван-сараі, масты. Вялікі размах набыло горадабудаўніцтва ў г. Ані (кафедральны сабор, 989—1001, і храм Гагіка, дойлід Трдат), у 11—14 ст. — у Кілікійскім царстве (крэпасці, парты, палацы, манастыры, храмы, школы, шпіталі). З часу мангола-татарскага нашэсця буд-ва заняпала і толькі пад сярэдзіну 17 ст. аднавілася (манастырскія комплексы Мунгі, Хор-Вірак і інш.). Нар. жыллё — глхатун (прамавугольнае ў плане са ступеньчатым драўляным шатром) — будавалася да 20 ст. Пасля далучэння да Рас. імперыі, асабліва ў канцы 19 — пач. 20 ст., у гарадах будавалі 2—3-павярховыя шматкватэрныя дамы часцей галерэйнага тыпу, будынкі грамадскага прызначэння. З 1930-х г. пачалася комплексная забудова жылых кварталаў, распрацоўваліся аб’ёмна-планіровачныя кампазіцыі паўд. тыпу жылля (арх. К.Алабян, Г.Кочар, М.Мазманян і інш.). У творчасці А.Таманяна спалучаліся сучасныя і традыц. арх. формы (Дом урада, 1926—41; тэатр оперы і балета, 1926—53; абодва ў Ерэване). Выкарыстанне ў буд-ве ружовага і белага туфу надае своеасаблівы каларыт гарадам і пасёлкам Арменіі. У 1960—80-я г. пошукі архітэктараў накіраваны на стварэнне новых арх. формаў і сродкаў маст. выразнасці на аснове сучасных канструкцый, буд. і аддзелачных матэрыялаў. У Ерэване пабудаваны драмтэатр імя Г.Сундукяна (1966, арх. Р.Алавердзян), стадыён «Раздан» (1967—72, арх. К.Акапян, Г.Мушэгян), Дом моладзі (1979, арх. С.Хачыкян, А.Тарханян, Г.Пагасян, М.Закаран), музей сучаснага мастацтва Арменіі (1985, арх. Д.Тарасян, Г.Адамян), спарт.-канцэртны комплекс (1987, арх. Акапян, Мушэгян, Пагасян, Хачыкян; Дзярж. прэмія СССР 1987), аэрапорт «Звартноц» (каля Ерэвана, 1982, арх. Тарханян, Хачыкян, Л.Чаркезян, Ж.Шэхлян); мемарыял у памяць ахвяр генацыду армян 1915 (1965, арх. С.Калашан, Тарханян), манумент «Давід Сасунскі» (1959, скульптар Е.Качар), помнікі Е.Чарэнцу (1985, арх. Тарасян, скульптар М.Нікагасян), М.Сар’яну (1986, арх. Тарханян, скульптар Л.Такмаджан); Ерэванскі метрапалітэн (1981). Арх.-праектныя ін-ты распрацоўваюць планы забудовы нас. месцаў, што пацярпелі ад землетрасення ў снеж. 1988. Архітэктараў у Арменіі рыхтуе буд. ф-т Ерэванскага політэхн. ін-та. У 1933 засн. Саюз архітэктараў Арменіі.
Выяўленчае мастацтва. На тэр. Арменіі знойдзены наскальныя выявы 6-га тыс. да н.э., энеалітычная чарнаглянцавая кераміка з геам. узорам, маст. вырабы з металу і чырвонагліняная кераміка з чорнай размалёўкай (2-е тыс. да н.э.), вялізныя каменныя рыбы (вішапы). Рэшткі насценных размалёвак, ювелірныя вырабы адкрыты ва урарцкіх крэпасцях Эрэбуні і Тэйшэбаіні. Ад эпохі элінізму захаваліся сярэбраныя чашы і рытоны. Мазаікай і размалёўкай упрыгожаны сярэдневяковыя храмы ў Арусы, Таліне, Лмбаце (7 ст.), Татаеве на Ахтамары (10 ст.), Ахтале і Ані (12—13 ст.). Ранняя сярэдневяковая скульптура прадстаўлена стэламі 4—5 ст. з разнымі выявамі. З 9 ст. вядомы стэлы з выявамі крыжа ў арнаментальным абрамленні. З 10 ст. асн. відам выяўл. мастацтва стала кніжная мініяцюра (Т.Рослін, С.Піцак). У сярэдзіне 17 ст. з’явіўся станковы партрэт (А.Мркуз, М.Заграбян, Б.Салтанаў, сем’і Богушаў, Манасе), адзначаны ўплывам прыёмаў зах.-еўрап. рэаліст. жывапісу. Асобнае месца займаюць 6 пакаленняў мастакоў Аўнатанянаў (канец 17—19 ст.), у творчасці якіх фарміраваўся свецкі рэаліст. кірунак. У 19 ст. арм. жывапіс узбагаціўся гіст. і быт. жанрамі (А.Аўнатанян, С.Нерсісян, Г.Башынджагян, В.Сурэнянц). За межамі Арменіі працавалі скульптары А.Тэр-Мерукян, А.Гюрджан, графік Э.Шаін. У фарміраванні арм. маст. школы ў 1920-я г. вял. ролю адыграла творчасць М.Сар’яна, С.Агаджаняна, Е.Татэвасяна, Г.Гюрджана, Ф.Тэрлемезяна і інш. Тэматычныя карціны стваралі С.Аракелян, А.Каджан, А.Бажбеук-Мелікян, нацюрморты — Г. Грыгаран. Развівалася манум. і станковая скульптура (А.Сарксян, С.Сцепанян, А.Урарту), станковая і кніжная графіка (Каджаан, Т.Хачванкян), тэатр.-дэкарац. мастацтва (Г.Якулаў, М.Арутчан, Сар’ян і інш.). У 1940—50-я г. наглядалася развіццё сюжэтнай карціны, пейзажа, нацюрморта (М.Абегян, М.Асламазян, М.Зардаран, Л.Бажбеук-Мелікян, С.Мурудзян, Г.Ханджан, В.Айвазян), скульптуры (Е.Качар, Н.Нікагасян, С.Багдасаран, Г.Чубаран і інш.). Сучасныя жывапісцы і графікі імкнуцца да аналіт. вывучэння аб’екта, асэнсавання гісторыі і нар. паданняў (А.Акапян, Р.Адалян, М.Петрасян, А.Укапян, А.Хачыкян, Р.Хачатран, Г. і Р.Элебікяны і інш.). У галіне тэатр. жывапісу працуюць А.Мірзаян, С.Арутчан; у дэкар.-прыкладным мастацтве — керамісты П.Сіманян, Р.Швердзян, А.Бдзеян і інш. Мастакоў у Арменіі рыхтуюць Мастацка-тэатр. ін-т і маст. вучылішча імя Ф.Тэрмелезяна ў Ерэване. У 1932 засн. Саюз мастакоў Арменіі.
Музыка. У 2-м тыс. да н.э. на тэр. Арменіі ва ўзаемадзеянні з муз. культурамі Пярэдняй і М.Азіі фарміравалася своеасаблівая муз.-паэт. традыцыя, у аснове якой строгая манадыйнасць (з элементамі поліфаніі) і складаная сістэма метрарытму. Сярод жанраў сял. фальклору стараж. абрадавыя, працоўныя, гульнёвыя, лірычныя, эпічныя, каляндарныя і пахавальныя песні, песні вандроўнікаў (пандухтаў). Фарміраванне арм. эпасу (6—4 ст. да н.э.) звязана з творчасцю спевакоў-казачнікаў (віпасанаў) і прафес. паэтаў, спевакоў і акцёраў (гусанаў); гэтая традыцыя прадоўжана ў творчасці ашугаў (Саят-Нава, 18 ст.; Шырын, Джывані, 19—20 ст.). Сярод муз. інструментаў: струнна-смычковыя — кемані, кеманча; струнна-плектарныя — саз, тар, уд; струнна-шчыпковыя — кнар, тавіг, канон, пандырн; духавыя — срынг, дудук, зурна; ударныя — даол тмбук, нагара; струнна-ўдарныя — сантур (разнавіднасць цымбалаў) і інш. Прафес. муз. культура Арменіі напачатку была звязана з царк. пеўчай традыцыяй; з 4 ст. н.э. пашыраны псалмы, духоўныя гімны і шараканы, пазней — стэгі, зартугі, з 10 ст. — гандзы, духоўныя і свецкія тагі — разгорнутыя вакальна-інстр. лірыка-эпічныя кампазіцыі (Грыгор Нарэкацы, 10 ст.; Нерш Шнаралі, 12 ст.; Хачатур Кечарэцы, 14 ст.). Значны ўклад у арм. музыку сярэднявечча зрабілі музыканты і тэарэтыкі Саак Партэў, Давід Керакан (5—6 ст.), Камітас, Ананій Шыракацы, Барыг Чон (7 ст.), Сцепанос Сюнецы 2-і (8 ст.), Акоп Хрымецы (15 ст.). Да 15 ст. асновай натацыі арм. прафес. музыкі былі своеасаблівыя неўмы (хазы), якія ў 19 ст. заменены новай натацыяй. У 19 ст. пачалося актыўнае развіццё муз. адукацыі, збіранне і апрацоўка нар. песень (Х.Кара-Мурза, Н.Тыгранян), стварэнне муз. нар. і прафес. калектываў, асваенне жанраў оперы, аперэты, камерна-інстр. музыкі, раманса (Т.Чухаджан, Г.Еранян, Г.Карганаў). Асновы арм. нац. муз. стылю залажыў Камітас. На пач. 20 ст. напісаны творы, якія сталі нац. муз. класікай — сімф. карціна «Тры пальмы» (1905), сюіты «Крымскія эскізы» (1903, 1912) А.Спендыярава, опера «Ануш» (1912) А.Тыграняна, камерна-інстр. творы А.Тэр-Гевандзяна, С.Бархударана, вак. творы Р.Малікяна і інш. У 1933 створаны Саюз кампазітараў Арменіі. Кампазітарскую школу ўзначаліў А.Хачатуран. Сімф. музыка прадстаўлена творамі Хачатурана, А.Сцепаняна, Г.Егіязарана, у оперным і балетным жанрах працавалі Спендыяраў (опера «Алмаст», 1928), Хачатуран (балеты «Гаянэ», 1942; «Спартак», 1956), Б.Баласанян, Егіязаран, Сцепанян, у жанры аперэты — А.Айвазян, А.Далуханян, В.Катаян і інш. У 1960—80-я г. вылучыліся С.Агаджанян, А.Аруцюнян, С.Бабаджанян, З.Аганесян, Р.Саркісян і інш. Сярод выканаўцаў: дырыжоры М.Таўрызіян, К.Арбелян; спевакі Т.Гаспаран, Н.Аванісян, П.Лісіцыян, З.Далуханава; піяністы Ю.Айрапецян, С.Навасардзян; скрыпачы І.Налбандзян, Р.Агаранян, А.Габрыэлян, Э.Тэтэвасян; віяланчэлісты М.Абрамян, С.Асламазян, Г.Адамян, Г.Таталян і інш. У Арменіі працуюць (1995): Т-р оперы і балета імя Спендыярава, Т-р муз. камедыі, Дзіцячы муз. т-р, Хар. капэла, Дзярж. сімф. аркестр, сімф. аркестр. Дзяржтэлерадыё, Ансамбль нар. інструментаў, Ерэванскі камерны аркестр, струнны квартэт імя Камітаса; эстрадны аркестр, хор Харавога т-ва Арменіі, Ансамбль нар. песні і танца, Ансамбль нар. танца, Камерны хор Дзяржтэлерадыё; кансерваторыя (1923), Цэнтр. муз. школа, 5 муз. вучылішчаў, больш за 100 муз. школ і інш.
Тэатр. Зараджэнне тэатр. мастацтва ў Арменіі звязана з нар. святамі, стараж. культамі, рытуальнымі абрадамі. Пачаткам прафес. т-ра лічыцца 53 да н.э., калі ў сталіцы Арменіі Арташаце была паказана трагедыя Еўрыпіда «Вакханкі» (т-р створаны царом Артаваздам ІІ). У стараж. т-рах Арменіі ставілі трагедыі грэч. і арм. драматургаў (выконвалі акцёры дзайнарку-гусаны і вохбергу-гусаны), камедыі і бытавыя драмы (катака-гусаны і катакергані), была пашырана пантаміма (актрысы-пантамімісткі вардзакі). У сярэднія вякі спектаклі паказвалі ў амфітэатрах (на ўзор антычных). Існаваў і сатыр. вулічны т-р гусанаў-мімосаў, цахрацу. На аснове літургічнай драмы створаны хрысц. містэрыяльны т-р. З 1668 да сярэдзіны 19 ст. існаваў школьны т-р (царкоўны і свецкі). У 18 ст. у арм. калоніях узнік новы арм. т-р. У 1836 Г.Шэрмазанян стварыў у Тыфлісе «Шэрмазанян тэатр». У 1810 у Канстанцінопалі (культ. цэнтры зах. армян) адбыліся першыя арм. спектаклі. У 1846—66 тут існаваў прафес. т-р «Армян татрон», у 1850-я г. дзейнічалі аматарскія арм. трупы. У 1856 М.Пешыкташлян заснаваў арм. нац. т-р. Пастаянныя прафес. т-ры існавалі ў Канстанцінопалі (1861), Тыфлісе (1863, пад кіраўніцтвам Г.Чмшкяна), Эрывані (1873). Сцвярджэнне рэалізму ў арм. т-ры звязана з драматургіяй Г.Сундукяна і А.Параняна, пазней — А.Шырванзадэ, дзейнасцю акцёра і рэжысёра Чмшкяна, трагіка П.Адамяна. На пач. 20 ст. арм. нар. т-ры існавалі ў Тыфлісе, Баку, Эрывані. У 1921 створаны 1-ы Дзярж. т-р Арменіі ў Ерэване (з 1937 імя Сундукяна). У 1920—30-я г. ўзніклі дзярж. арм. т-ры ў інш. гарадах. У іх рэпертуары творы арм. драматургіі, рус. і зах.-еўрап. класікі; асаблівае месца займалі п’есы У.Шэкспіра. Вядомыя дзеячы тэатр. мастацтва Арменіі: акцёры А.Авецісян, Г.Джанібекян, В.Гулазян, Д.Малян, Р.Нерсесян, В.Папазян, В.Вагаршан, Т.Сар’ян; рэжысёры В.Аджэмян, А.Бурджалян. У арм. т-рах пастаўлены бел. п’есы: «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона, «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча, «Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка.
Кіно. Першыя хранікальныя кіназдымкі ў Арменіі зроблены ў 1907. У 1923 створана кінастудыя «Дзяржкіно» (з 1957 «Арменфільм» імя А.Бек-Назарава). Першы дакумент. фільм — «Савецкая Арменія» (1924). Станаўленне маст. кіно звязана з дзейнасцю рэж. Бек-Назарава, які паставіў першы арм. маст. фільм «Намус» (1925). Найб. значныя фільмы нямога кіно: «Зарэ», «Злы дух», «Дом на вулкане», «Кікос», «Гікор». У 1930-я г. зняты фільмы «Пэпо», «Каро», «Зангезаур», «Храбры Назар», «Давід-Бек», першыя мультыплікацыйныя фільмы. Вытворчасць фільмаў павялічылася ў 1950-я г. У 1959 у Ерэване створана студыя хранікальных, дакумент. і навук.-папулярных фільмаў. У развіцці кінамастацтва Арменіі значную ролю адыгралі рэжысёры Бек-Назараў, П.Бархударан, А.Марцірасян, А.Ай-Арцян, С.Кеворкаў, Э.Карамян, С.Параджанаў, акцёры Х.Абрамян, А.Джыгарханян, Г.Тонунц, М.Мкртчан і інш. У 1958 заснаваны Саюз кінематаграфістаў Арменіі.
Літ.: Абегян М. История древнеармянской литературы. Ереван, 1975; Налбандян В., Саринян С., Агабабян С. Армянская литература. М., 1976; Токарский Н.М. По страницам истории армянской архитектуры. Ереван, 1973; Мнацакян С.Х, Оганесян К.Л., Саинян А.А. Очерки по истории архитектуры Древней и Средневековой Армении. Ереван, 1978; Григорян А. Современная архитектура Армении. Ереван, 1983; Дурново Л.А. Очерки изобразительного искусства Средневековой Армении. М., 1979; Очерки по истории армянского изобразительного искусства. Ереван, 1979; Музыка советской Армении: Сб. ст. [М., 1960]; Музыкальная культура Армянской ССР: Сб. ст. М., 1985. В.К.Міхеева (прырода, гаспадарка), І.Ф.Раманоўскі (гісторыя з 1918),
С.Сарынян (літаратура),
А.М.Гарахавік (музыка). с. 488
АРМЕ́НІЯ (Armenia), горад у Калумбіі. Адм. ц. дэпартамента Кіндыо, на зах. схілах Цэнтр. Кардыльеры (на выш. больш за 1500 м). Засн. ў 1889. 187 тыс. ж. (1985). Канцавы пункт Ціхаакіянскай чыгункі. Цэнтр раёна па вырошчванні і перапрацоўцы кавы. Ун-т. с. 494
АРМЕ́НІЯ ВЯЛІ́КАЯ , старажытная дзяржава армян, якая займала большую частку Армянскага нагор’я. Пачала складвацца ў 6 ст. да н.э., пазней— сатрапія Ахеменідаў. У канцы 4—3 ст. да н.э. самастойнае царства. У 3—2 ст. да н.э. заваявана Арташэсам І і абвешчана незалежнай дзяржавай. Пры Тыгране ІІ [95—56 да н.э.] самая вял. дзяржава эліністычнага Усходу. У вайне з Рымам страціла амаль усе заваяванні, у 114 абвешчана рымскай правінцыяй. Пазней царская ўлада ў Арменіі Вялікай адноўлена. На пач. 4 ст. н.э. пры Аршакідах уведзена хрысціянства як афіц. рэлігія. Феад. раздробленасць, барацьба паміж Іранам і Рымам за панаванне на Усходзе аслабілі Арменію Вялікую. У 387 падзелена паміж іранскімі Сасанідамі і Візантыяй. с. 494
АРМЕ́НІЯ МАЛА́Я , гістарычная вобласць у вярхоўях рэк Еўфрат, Лікус, Галіс. З яе тэр. звязана фарміраванне арм. народа і стараж.-арм. мовы. Уваходзіла ў дзяржаву Ахеменідаў. Пры Аляксандру Македонскім пад уладай македанян, з 322 да н.э. самаст. царства са сталіцай у г. Ані-Камах. З канца 2 ст. да н.э. належала Пантыйскай дзяржаве, пазней Рымскай імперыі. с. 494
АРМЕНО́ПУЛ (Armenopulos) Канстанцін (1310 — 80 ці 1383), візантыйскі юрыст, складальнік практычнага дапаможніка па рымскім праве «Настаўленне да законаў, або Шасцікніжжа» (5 кніг пра розныя пытанні цывільнага права і адна пра злачынствы і пакаранні). Некаторыя палажэнні «Шасцікніжжа» мелі сілу закону (у Грэцыі) або былі крыніцай мясцовага права (у Бесарабіі). с. 494
АРМЕ́РЫЯ (Armeria), род кветкавых раслін сям. свінчаткавых. Каля 50 відаў. Пашырана ў арктычнай і ўмеранай зонах Паўн. паўшар’я. На Беларусі пераважна ў зах. раёнах трапляецца армерыя звычайная, або прадаўгаватая (А. vulgaris). Расце на заліўных і сухадольных лугах, схілах і ўзгорках на пясчанай глебе.
Шматгадовая травяністая расліна з прамастойнай бязлістай кветкавай стрэлкай выш. 15—50 см. Лісце вузкалінейнае, у разетцы. Кветкі ружовыя або белыя ў шарападобнай галоўцы. Плод — сухі аднанасенны мяшочак. Мае антыбактэрыяльныя ўласцівасці, дыурэтычны сродак; шэраг відаў вырошчваюць як дэкар. (напр., армерыя прыморская, бліскучая, альпійская, дзірваністая, японская, сібірская і інш.). с. 494
АРМІЛЯ́РНАЯ СФЕ́РА (ад лац. armilla бранзалет, кольца), старадаўні астранамічны інструмент для вызначэння экватарыяльных або экліптычных каардынатаў нябесных свяціл. Вядомы з 3 ст. да н.э., выкарыстоўваўся да канца 16 ст. Складаецца з некалькіх метал. кольцаў з дзяленнямі, якія маюць дыёптры і могуць паварочвацца вакол свайго цэнтр. пункта. З’яўляецца мадэллю нябеснай сферы з яе найважнейшымі пунктамі і кругамі: полюсамі і воссю свету, мерыдыянам, гарызонтам, нябесным экватарам і экліптыкай. с. 494
АРМІ́НІЙ , Армін (Arminius; каля 16 да н.э. — каля 21 н.э.), правадыр германскага племя херускаў. У маладосці камандаваў герм. атрадам у рым. войску, атрымаў рым. грамадзянства і званне конніка. У 7 н.э. вярнуўся на радзіму і ўзначаліў паўстанне герм. плямёнаў супраць рымлян, у 9 н.э. разбіў рым. армію Вара ў Тэўтабургскім лесе (тэр. на ПнЗ Германіі паміж далінамі рэк Везер і Эмс). Імкнуўся стварыць саюз герм. плямёнаў, але забіты ў выніку змовы радавой знаці херускаў. с. 495
АРМІ́РАВАНАЕ ШКЛО , ліставое сілікатнае шкло, у якое пры фармаванні запрасавана зварная метал. сетка. Выкарыстоўваецца для шклення светлавых праёмаў і пакрыццяў будынкаў і збудаванняў, святлопрапускальных перагародак, агароджы лесвічных клетак, шахтаў ліфтаў і г.д. Вырабляецца неперарыўным пракатам. Ад удару ці ўздзеяння высокай т-ры не рассыпаецца на асколкі. Дапускае разрэзку і адломку без растрэсквання. Сетка робіцца з дроту дыяметрам 0,35—0,45 мм. Святлопрапусканне 65% і болей. с. 495
АРМІ́РАВАННЕ (ад лац. armare умацоўваць, забяспечваць), умацаванне матэрыялу ці канструкцыі інш. матэрыялам. Выкарыстоўваецца пры вырабе жалезабетонных і каменных канструкцый (гл. Армакаменныя канструкцыі, Армацэментавыя канструкцыі, Жалезабетонныя канструкцыі), вырабаў са шкла (гл. Арміраванае шкло), пластмасаў, керамікі, гіпсу і г.д. (гл. Арміраваныя матэрыялы). Пашыраны кампазіцыйныя матэрыялы, арміраваныя высокатрывалымі валокнамі. с. 495
АРМІ́РАВАНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ , матэрыялы, узмоцненыя іншымі, больш трывалымі матэрыяламі. Найб. пашыраныя арміраваныя матэрыялы: жалезабетон (узмоцнены арматурай), матэрыялы на аснове металаў, керамікі, пластычных масаў, шкла (гл. Арміраванае шкло), арміраваныя ніткі, валакністыя кампазіцыйныя матэрыялы. З буд. матэрыялаў арміраваннем атрымліваюць арміраваныя буд. канструкцыі (гл. Армакаменныя канструкцыі, Армацэментавыя канструкцыі, Жалезабетонныя канструкцыі).
Металічныя арміраваныя матэрыялы бываюць: гарачатрывалыя (напр., нікель, хром, кобальт і іх сплавы, арміраваныя тугаплаўкімі валокнамі вальфраму, малібдэну, карбідаў, аксідаў і нітрыдаў); нізкатэмпературныя канструкцыйныя (алюміній, магній, тытан і іх сплавы, арміраваныя высокатрывалымі валокнамі сталі, бору, берылію, карбіду і двухаксіду крэмнію); са спец. фіз. ўласцівасцямі (электракантактныя матэрыялы на аснове серабра і медзі, арміраваныя валокнамі вальфраму). З метал. арміраваных матэрыялаў робяць пасудзіны ціску, абалонкі, элементы самалётаў і суднаў, дэталі машын і прылад. Керамічныя арміраваныя матэрыялы — матэрыялы на аснове аксідаў, нітрыдаў, барыдаў і інш. тугаплаўкіх злучэнняў, арміраваныя валокнамі вальфраму, малібдэну, сталі і ніобію, а таксама ніткападобнымі крышталямі аксідаў і карбідаў. Выкарыстоўваюцца як вогнетрывалыя і канструкцыйныя матэрыялы. Арміраваныя пластыкі (шклапластыкі, тэксталіт, вуглепласты, азбапластыкі, гетынакс, метала- і борапластыкі і інш.) маюць у сабе ў якасці ўмацавальнага напаўняльніка валакністыя матэрыялы — сечаныя валокны, жгуты, тканіны, паперу, драўляную шпону. Арміраваныя ніткі складаюцца з асяродкавых (каркасных) нітак (надаюць трываласць), абвітых інш. матэрыяламі (для вонкавага эфекту, гіграскапічнасці, паветрапранікальнасці і інш.). с. 495
А́РМІЯ (франц. armée ад лац. armare узбройваць), 1) ваенны орган дзяржавы, прызначаны праводзіць яе палітыку сродкамі ўзбр. насілля.
Узнікла разам з дзяржавай. Кожная сац.-эканам. фармацыя мела адпаведныя формы арганізацыі. Вядомы арміі: масавая, наёмная, міліцыйная, пастаянная, рэгулярная. Пастаянныя ўзбр. атрады разам з апалчэннем складалі аснову будаўніцтва першых рабаўладальніцкіх дзяржаў. Тады з’явіліся амаль усе формы арганізацыі арміі, якая складалася з лёгкай, сярэдняй і цяжкай пяхоты, конніцы, калясніц баявых і інш. У феад. эпоху фарміраваліся і выкарыстоўваліся таксама вярбовачныя і наёмныя войскі, у ВКЛ у 14— 18 ст. аснову арміі складала апалчэнне — т.зв. паспалітае рушэнне, ядром якога была княжацкая дружына, вярбовачныя і наёмныя атрады і інш. Пазней узнікла кадравая армія сучаснага тыпу.
2) Сукупнасць узброеных сіл дзяржавы. 3) Аператыўнае аб’яднанне пэўнага віду ўзбр. сіл. Складаецца з некалькіх злучэнняў і часцей розных родаў войскаў, у т.л. спец. войскаў. Выконвае аператыўныя задачы ў ходзе баявых дзеянняў. Бываюць арміі агульнавайсковыя, танкавыя і інш. Кожная армія мае свой нумар або найменне. Звычайна армія ў час вайны ўваходзіць у склад фронту (групы арміі, армейскай групы), але можа дзейнічаць і самастойна. 4) Від узбр. сіл (побач з ракетнымі войскамі, войскамі ППА, ВПС, ВМФ). Гл. Сухапутныя войскі. 5) Частка ўзбр. сіл дзяржавы, спец. падрыхтаваная для раптоўнага нападу на тэрыторыю якой-н. краіны ў пачатку або ў ходзе вайны (армія нападу) або першаснай абароны граніцы дзяржавы ад раптоўнага нападу агрэсара, каб забяспечыць ваенную мабілізацыю і разгортванне гал. сіл (армія прыкрыцця). 6) У пераносным сэнсе — вял. колькасць людзей, аб’яднаных якой-н. агульнай справай, прыкметай (напр., працоўная армія і інш.). с. 495
«А́РМІЯ ВЫРАТАВА́ННЯ» (англ. Salvation Army), міжнародная рэлігійна-філантрапічная арг-цыя. Засн. ў 1865 у Лондане англ. прапаведнікам-метадыстам У.Бутсам, да 1878 наз. Хрысціянская місія. Дзейнасць арг-цыі пабудавана паводле ваен. прынцыпу (кіраўнік мае званне генерала). У рабоце спалучае пропаведзь Евангелля і практычную сац. службу, накіраваную на аблягчэнне становішча тых, хто церпіць нястачу і мае патрэбу ў дапамозе (арганізацыя грамадскіх сталовак, начлежак, бальніц, школ і г.д.). Дзейнічае ў 96 краінах, налічвае больш за 14 тыс. карпусоў-прыходаў (1994). Штаб-кватэра ў Лондане. с. 495
А́РМІЯ КРАЁВА (АК; Armia Krajowa літар. армія краіны), падпольная ваен. арганізацыя, якая дзейнічала ў 1942—45 на акупіраванай фаш. Германіяй тэр. Польшчы і частцы тэр. б. СССР (Украіна, Беларусь, Літва). Падпарадкоўвалася польск. эмігранцкаму ўраду ў Лондане. Камандуючыя АК: генералы С.Равецкі, Т.Камароўскі, Л.Акуліцкі. Налічвала 250—300 тыс. чал. У паліт. адносінах будавалася на аснове «надпартыйнасці», тэорыі «двух ворагаў» — Германіі і СССР. Зыходзячы з гэтага абмяжоўвалася арганізатарскай работай, фарміраваннем шырокай сеткі падп. арг-цый, стварэннем штабоў і інш. органаў, якія пасля краху акупац. рэжыму павінны былі забяспечыць прыход да ўлады эмігранцкага ўрада, аднаўленне граніц даваен. Польшчы. Пасля разрыву адносін паміж СССР і польск. эмігранцкім урадам (крас. 1943) узмацніліся тэндэнцыі канфрантацыі АК з сав. партыз. атрадамі. На тэр. Беларусі існавалі Навагрудская, Палеская і Віленская акругі АК. З 1942 арганізоўваліся партыз. атрады. У 1944 дзейнічалі злучэнні «Наднёманскае», «Поўнач», «Усход», «Захад» («Шчучынскае»), «Стоўбцы». Ажыццяўляючы аперацыю «Бура» (распрацавана ў кастр. 1943; прадугледжвала захоп тэр. Зах. Украіны, Зах. Беларусі і Віленшчыны ў момант адступлення ням.-фаш. войскаў), спрабавала авалодаць Вільнюсам і перашкодзіць аднаўленню сав. улады ў Вільнюсе, Львове, інш. гарадах. Адначасова асобныя падраздзяленні АК узаемадзейнічалі з сав. партызанамі, часцямі Чырв. Арміі, Гвардыі Людовай, уступалі ў Войска Польскае. Эмігранцкі ўрад і кіраўніцтва АК узнялі 1 жн. Варшаўскае паўстанне 1944, якое было жорстка задушана гітлераўцамі. АК распушчана 9.1.1945 эмігранцкім урадам. А.МЛітвін. с. 495
А́РМІЯ ЛЮДО́ВА (АЛ; Armia Ludowa літар. народная армія), узброеныя партыз. і падп. фарміраванні Польскай рабочай партыі (ППР) у 2-ю сусв. вайну. Створана дэкрэтам Краёвай Рады Нарадовай (КРН) ад 1.1.1944 замест Гвардыі Людовай. У гал. камандаванне АЛ уваходзілі галаўком ген. М.Жымерскі («Роля»), нач. штаба, чл. ЦК ППР Ф.Юзвяк, прадстаўнік КРН Я.Чахоўскі. Мела 6 тэр. акруг (аб’ядноўвалі 23 раёны). Армія складалася з 16 партыз. брыгад (у т.л. некалькі фарміраванняў з Беларусі і Украіны) і 20 асобных батальёнаў і атрадаў (летам 1944 налічвала каля 60 тыс. чал.). Гал. задачы — барацьба супраць ням. акупантаў і падрыхтоўка да захопу ўлады ў пасляваен. Польшчы. Праводзіла дыверсіі на прамысл. аб’ектах і чыгунцы, тэрарыст. акты супраць ням. акупац. адміністрацыі і жандармерыі. Вясной і летам 1944 атрады АЛ разам з сав. дыверсійна-разведвальнымі групамі вялі жорсткія баі з намнога большымі сіламі гітлераўцаў у Парчэўскіх і Яноўскіх лясах, Сольскай пушчы. На польска-бел. паграніччы супрацоўнічала з сав. партызанамі, якія дзейнічалі на Беларусі. Вясной 1944 для каардынацыі дзеянняў АЛ з войскамі Чырв. Арміі сав. камандаванне стварыла пры Ваен. савеце 1-га Бел. фронту Польскі партыз. штаб (адзін з кіраўнікоў С.В.Прытыцкі). Атрады АЛ дапамагалі наступаючым сав. войскам, вызвалілі некалькі польск. гарадоў. Камандаванне Чырв. Арміі перадавала АЛ кантроль над вызваленымі польск. тэрыторыямі. 21.7.1944 дэкрэтам КРН АЛ аб’яднана з Польскай арміяй у СССР у адзінае Войска Польскае. Л.В.Лойка. с. 496
А́РМКА-ЖАЛЕ́ЗА (ARMCO — скарочаная назва амер. фірмы American Rolling Mill Corporation ), назва тэхнічна чыстага (каля 99,85%) жалеза. Мае высокую пластычнасць, магн. пранікальнасць, павышаную электраправоднасць і ўстойлівасць да карозіі. Выкарыстоўваецца ў электрамашынабудаванні і лабараторнай тэхніцы, а таксама як шыхта пры вытв-сці некаторых легіраваных сталяў і сплаваў. с. 496
АРМРЭ́СЛІНГ (англ. arm-wrestling ад arm рука + wrestling барацьба), від спорту, спаборніцтва ў сіле рук двух спартсменаў. Рукаборац, абапёршыся локцем на стол і абхапіўшы кісць вертыкальна пастаўленай рукі праціўніка, імкнецца паваліць яе. Вольнай рукой ён трымаецца за спец. выступ стала. Як від спорту армрэслінг аформіўся ў пач. 1960-х г. у ЗША. Развіваецца больш як у 70 краінах свету. На Беларусі з 1990, першы чэмпіянат адбыўся ў 1991, праводзіцца міжнар. турнір па армрэслінгу «Белавежскі зубр». Існуе федэрацыя армрэслінгу. Бел. спартсменка А.Кандратава — чэмпіёнка свету па армрэслінгу. (1995). с. 496
А́РМСТРАНГ (Armstrong) Генры Эдуард (6.5.1848, Лондан — 13.7.1937), англійскі хімік-арганік. Скончыў Лейпцыгскі ун-т (1870). З 1871 праф. Лонданскага ун-та, у 1884—1913 — Цэнтральнага тэхн. каледжа. У 1893—95 прэзідэнт Лонданскага хім. т-ва. Распрацаваў (1888) хіноідную тэорыю колернасці, прапанаваў першую рацыянальную наменклатуру арган. злучэнняў (прынята ў Жэневе; 1892), даследаваў ферменты, тэрпены, камфару, займаўся крышталяграфіяй. с. 496
А́РМСТРАНГ (Armstrong) Луі Даніэл (4.7.1900, г. Новы Арлеан — 6.7.1971), амерыканскі трубач і спявак. Арганізатар і ўдзельнік першых негрыцянскіх джаз-бандаў у Новым Арлеане. У 1947 засн. секстэт «Усе зоркі Луі Армстранга», гастраліраваў з ім і як саліст-трубач у краінах Амерыкі, Еўропы, Афрыкі. Стварыў уласны стыль выканання, для якога характэрны імправізацыйная свабода, разнастайнасць тэмбравых фарбаў і рытмаформул. Аўтар блюзаў і джазавых песень.
Літ.: Коллиер Дж.Л. Луи Армстронг: Америк. гений: Пер. с англ. М., 1987. с. 496
А́РМСТРАНГ (Armstrong) Ніл (н. 5.8.1930, г. Уапаканета, штат Агайо, ЗША), касманаўт ЗША. Першы чалавек, які ступіў на паверхню Месяца. Скончыў ваенна-марское вучылішча лётчыкаў (1949), ун-т Перд’ю ў г. Лафеет (1955). З 1962 у групе касманаўтаў НАСА. Як камандзір карабля здзейсніў касм. палёты: 16.3.1966 з Д.Скотам на караблі «Джэміні-8», 16—24.7.1969 з М.Колінзам і Э.Оддрынам на Месяц на караблі «Апалон-11». На паверхні Месяца (21.7.1969) правёў 21 гадз 36 мін 21 с, у космасе 8,6 сут. Імем Армстранга названы кратэр на Месяцы. с. 496
АРМУ́ЗСКІ ПРАЛІ́Ў , Хармузскі праліў, паміж Аравійскім п-вам і мацерыковай часткай Азіі. Злучае Персідскі і Аманскі залівы. Даўж. 150 км, найменшая шыр. 55,6 км. Глыб. ад 71 м да 219 м, на фарватэры 27,5 м. Шмат невял. скал і астравоў (Кешм, Армуз, Ларак і інш.). Транспартная магістраль па перавозе нафты. Порт — Бэндэр-Абас (Іран). с. 496
АРМЯ́НА-ГРЫГАРЫЯ́НСКАЯ ЦАРКВА́ , гл. Армянская апостальская царква. с. 496
АРМЯ́НЕ (саманазва хай), нацыя, асн. насельніцтва Арменіі (2,7 млн. чал.). Усяго ў краінах СНД 4,1 млн. чал. (1979). Жывуць таксама ў ЗША, Францыі, Іране і інш. Агульная колькасць 54 млн. чал. (1987). Гавораць на армянскай мове. Сярод вернікаў пераважаюць хрысціяне-манафісіты. с. 496
АРМЯ́НСКАЕ НАГО́Р’Е , у Турцыі (пераважна), Іране, Арменіі, займае паўд. частку Грузіі і зах. частку Азербайджана. Пл. 400 тыс. км2. Сярэдняя выш. 1700 м, найб. 5165 м (г. Вял. Арарат). Паверхня — спалучэнне лававатуфавых пласкагор’яў і плато выш. 1500—3000 м з міжгорнымі ўпадзінамі і далінамі. Шэраг хрыбтоў (Арсіянскі, Агрыдаг, Джавахецкі, Вардэнінскі) утвораны ланцугамі вулканаў. Найб. ўпадзіны: Арарацкая, Эрзурумская, Мушская і інш.; дно некаторых упадзін занята азёрамі Ван, Севан, Урмія (Рэзайе). Вулканічныя конусы (Сюпхан — 4434 м, Арагац — 4090 м і інш.) і лававае покрыва ўтварыліся ў неагене і антрапагене. Невулканічныя хрыбты: Зангезурскі, Паландзёкен, Бінгёль, Аладаг, Карадаг, Машудаг, Карабахскі і інш. Карысныя выкапні: нафта, мыш’як, медзь, храміты, жал. руда, поліметалічныя руды, каменны вугаль, каменная соль; мінеральныя і тэрмальныя крыніцы. Клімат субтрапічны кантынентальны. Сярэднія т-ры студз. ад -3 да -15 °С, ліп. ад 15 да 20 °С (у катлавінах 25 °С). Гадавая колькасць ападкаў на зах. схілах 1000 мм і больш, у катлавінах 500—700 мм, на У 300—500 мм. З Армянскага нагор’я пачынаюцца рэкі Еўфрат, Тыгр, Кура, Аракс. Расліннасць стэпавая і паўпустынная на шэразёмах, светла-каштанавых, бурых і шэра-карычневых глебах. Па схілах гор — хмызнякі з маквісу, лясы з хвоі і дубу, фісташкавыя і арчовыя рэдкалессі. На менш увільготненых схілах зараснікі калючых падушкападобных хмызнякоў. На выш. 4000 м горны стэп, вышэй — альпійскія лугі, на вяршынях вечныя снягі і ледавікі. Жывёльны свет: шмат грызуноў, паўзуны, трапляюцца казуля, безааравы казёл, муфлон, мядзведзь, барс, паласатая гіена. Аазіснае земляробства. с. 496
АРМЯ́НСКАЕ ПІСЬМО́ , алфавітная сістэма, створаная каля 406 арм. епіскапам Месропам Маштоцам. Узнікненне армянскага пісьма было выклікана распаўсюджаннем хрысціянства (прынята армянамі ў 301) і неабходнасцю мець богаслужэбную л-ру на арм. мове. Армянскае пісьмо мае фанематычны характар. Першапачаткова алфавіт складаўся з 36 знакаў (кожны абазначаў асобную фанему), у 12 ст. дапоўнена 2 новымі літарамі. У такім складзе выкарыстоўваецца для перадачы сучаснай арм. мовы. Да пераходу на арабскія лічбы літары мелі і лічбавае значэнне. Кірунак пісьма злева направа, літарныя знакі запісваліся асобна. У якасці вытокаў армянскага пісьма разглядаецца грэч.-візантыйскае, сірыйскае і арамейскае пісьмо, аднак адназначнага рашэння гэтае спрэчнае пытанне не знайшло. А.А.Кожынава. с. 497
АРМЯ́НСКАЯ АПО́СТАЛЬСКАЯ ЦАРКВА́ , Армяна-грыгарыянская царква, адна са старадаўніх хрысц. цэркваў. Хрысціянства ў Арменіі пачало распаўсюджвацца ў першыя стагоддзі н.э., у 301 набыло статус дзярж. рэлігіі. Ад імя першага каталікоса Грыгора Пантэва Армянская апостальская царква часам наз. грыгарыянскай. Да 6 ст. царк. іерархі Арменіі падпарадкоўваліся візантыйскай царкве, што абумовіла падабенства Армянскай апостальскай царквы з праваслаўем у дагматыцы і культавай абраднасці. Але Армянская апостальская царква прытрымліваецца монафізіцтва (вучэння аб выключна божай, а не падвойнай, богачалавечай сутнасці Хрыста), якое яшчэ на халкідонскім сусв. саборы (451) было прызнана ерэтычным. У 506 на Дзвінскім царк. саборы Армянская апостальская царква канчаткова адмежавалася ад візантыйскай і стала аўтакефальнай. Царкву ўзначальвае «вярхоўны патрыярх-каталікос усіх армян», які пажыццёва выбіраецца саборам епіскапаў у Эчміядзіне (гіст. цэнтр Армянскай апостальскай царквы каля Ерэвана). Армянская апостальская царква мае замежныя іерархічныя прастолы: патрыяршыя ў Іерусаліме і Стамбуле і каталікоскі ў Кілікіі, якія прызнаюць сваю залежнасць ад Эчміядзіна; епархіяльныя ўпраўленні ў ЗША, Паўд. Амерыцы, Зах. Еўропе, Б. і Сярэднім Усходзе, на Д.Усходзе. А.А.Цітавец. с. 497
АРМЯ́НСКАЯ МО́ВА , самастойнае адгалінаванне індаеўрапейскіх моў. Мова армян; дзярж. мова Арменіі. Пашырана таксама сярод армян Азербайджана, Грузіі, Сірыі, Ірана, Лівана, Турцыі, ЗША, некат. краін Зах. Еўропы, Амерыкі. У лексіцы і фанетыцы ёсць агульныя рысы з мовамі Каўказа. У ёй больш за 50 дыялектаў. Фанетыка багатая зычнымі — 30 фанем; 6 галосных. Самая развітая і багатая граматычная катэгорыя — дзеяслоў.
Гісторыя літ. мовы падзяляецца на 3 перыяды: стараж.-арм. мова вядома з часу стварэння армянскага пісьма (5 ст.), вусны яе варыянт выйшаў з ужытку ў 11 ст., пісьмова-літ. (грабар) існавала да канца 19 ст.; сярэдні перыяд — 12—16 ст.; з 17 ст. фарміруецца новая літ. армянская мова. Сучасная літ. мова мае 2 варыянты: усх. (дзярж. мова) і зах. мова (сродак зносін армян за мяжой). с. 497
АРМЯ́НСКІ ТАЎР , Усходні Таўр, усходняя частка гор Таўр, у Турцыі. Працягласць каля 600 км. Выш. да 3090 м (г. Нурухак). Уключае хрыбты Ахыр, Энгізек, Малацця, Эргані, Нурхак, Хачрэш. Складзены з метамарфічных вывергнутых і асадкавых парод (вапнякі, пясчанікі). Развіты карст. Горы прарэзаны цяснінамі р. Джэйхан, Еўфрат, Тыгр. На паўн. сухіх схілах і ў ніжнім поясе — паўпустыні, вышэй — горны стэп. На паўд., больш вільготных схілах — зараснікі тыпу маквісу, вышэй — дубовыя паркавыя лясы, рэдкалессе з фісташніку і ядлоўцу, горны стэп і альпійскія лугі. Па Бітліскім і Пазарджыкскім праходах пракладзены чыгункі і шаша. с. 497
А́РНА (Arno), рака ў Італіі. Даўж. 248 км, пл. бас. 8,5 тыс. км2. Пачынаецца ў Таскана-Эміліянскіх Апенінах, да г. Фларэнцыя цячэ па вузкай даліне, потым на ўзгоркавай раўніне, упадае ў Лігурыйскае м. Веснавыя і асенне-зімовыя паводкі. Моцныя навадненні. Сярэдні расход вады 138 м3/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. На Арне — гарады Фларэнцыя, Піза. с. 497
А́РНАЛЬДСАН (Arnoldson) Клас (27.10.1844, г. Гётэбарг — 20.2.1916), грамадскі дзеяч Швецыі, публіцыст. У 1881—87 дэпутат швед. парламента. Выступаў за нейтралітэт Швецыі і аб’яднанне сканд. краін. Адзін з заснавальнікаў Швед. саюза міру і арбітражу (1883). Удзельнічаў у вырашэнні нарв. канфлікту (1895—1905) як прыхільнік аддзялення Нарвегіі ад Швецыі. Нобелеўская прэмія міру (1908, разам з Ф.Баерам). с. 497
АРНА́МЕНТ (ад лац. ornamentum упрыгожанне), узор з рытмічна ўпарадкаваных элементаў для аздаблення твораў выяўл. і дэкар.-прыкладнога мастацтва, прадметаў побыту, арх. збудаванняў і інш. У залежнасці ад твора, яго формы, матэрыялаў, спосабу выканання можа быць маляваны, разьбяны, вышываны, тканы, плецены, інкруставаны, набіваны, гравіраваны і інш. Паводле характару бывае геаметрычны, раслінны (пальмета, акант), тэраталагічны (стылізаваныя малюнкі звяроў, птушак), камбінацыі геам. і раслінных матываў (арабескі). У якасці матываў арнамету выкарыстоўваюць розныя знакі і эмблемы (гербы). Вядомы ўсім народам свету, вобразна адлюстроўвае іх нац. асаблівасці, характар пануючага маст. стылю. На Беларусі арнамент вядомы з часоў палеаліту, асабліва разнастайны ў эпоху неаліту. Тагачаснаму арнаменту на вырабах з косці, дрэва, гліны надавалася сэнсавае і магічнае значэнне. Спецыфічныя рысы набыў у працэсе фарміравання бел. народнасці ў 13—16 ст., развіваўся ва ўзаемадзеянні з культурай інш. народаў. Адметнасцю вызначаюцца разьбяныя па ляўкасе арнаментальныя фоны бел. абразоў 16—18 ст. Шырокую вядомасць набыла беларуская рэзь, арнамент на слуцкіх паясах, кафлі, вырабах урэцка-налібоцкага шкла і інш. Нац. рысы арнаменту найб. ярка ўвасобіліся ў нар. дэкар.-прыкладным мастацтве. У вышыўцы і ткацтве пераважае геам. (пераважна рамбічны) чырвона-чорны арнамент на белым фоне палатна; у разьбяным дэкоры на прадметах побыту — зубчыкі, крыжыкі, шматпраменныя разеткі; у аздабленні нар. жылля — геам. салярны, стылізаваны раслінны і зааморфны. У цяперашні час арнамент. страціў сваё сімвалічнае значэнне і выконвае чыста дэкар. ролю. Лепшыя ўзоры бел. арнаменту, узбагачаныя сучаснай рэчаіснасцю, выкарыстоўваюцца ў лёгкай і маст. прам-сці, архітэктуры, дэкар.-прыкладным мастацтве, маст. творчасці.
Літ.: Соколова Т. Орнамент — почерк эпохи: [Альбом]. Л., (1972); Беларускі народны арнамент: [Альбом]. Мн., 1955; Peesch R. Ornamentik der Volkskunst in Europa. Leipzig, 1981 Я.М.Сахута. с. 497
АРНАМЕ́НТЫКА , спосабы ўпрыгожвання вакальнай і інструментальнай мелодыі; сукупнасць гукаў, якія аплятаюць асн. лінію мелодыі. Вытокамі звязана з мастацтвам імправізацыі, пашырана ў аўтэнтычным фальклоры. Адрозніваюць мелізмы і свабодную арнаментыку — апяванне гукаў асн. мелодыі рознымі фігурацыямі, фіярытурамі, пасажамі. Маст. функцыі і выразныя магчымасці арнаментыкі ў значнай ступені залежаць ад асаблівасцяў муз. Інструментаў, вышыні і рухомасці пеўчых галасоў і інш. Багаццем арнаментыкі вызначаюцца дзямесцвенныя спевы ў старарус. пеўчым мастацтве, франц. клавесінная музыка 17—18 ст. («галантны стыль»), італьян. оперы 18 ст. Для сучаснай прафес. музыкі мала характэрная, за выключэннем твораў, заснаваных на стылізацыі. Вылучаюць суразмерную арнаментыку (перыяд. паўтор меладычных груп, пераважае ў інстр. музыцы) і несуразмерную ў характары rubato (акцэнтаванне асобных гукаў мелодыі, павышэнне экспрэсіі; пераважае ў вак. музыцы). З.Я.Мажэйка. с. 497
АРНА́Т (лац. ornatus), верхняе літургічнае адзенне рымска-каталіцкага духавенства. Складаецца з 2 палотнішчаў, закругленых унізе і змацаваных плечавымі швамі. Апранаецца паверх інш. адзення. Да эпохі барока арнаты мелі выгляд палярыны; яе перад аздабляўся вертыкальна нашытым пасам, тыльны бок — нашытым крыжам. Барочны арнат меў фігурныя краі пярэдняга палотнішча, якое набыло абрыс віяланчэлі. На Беларусі захаваліся арнаты 17—19 ст., пашытыя з парчовых і шаўковых тканін, атласу, аксаміту адпаведнага канкрэтнай літургіі колеру (зялёнага, фіялетавага, белага, чырвонага, сіняга) і аздобленыя аплікацыяй або гафтам, тасьмой і карункамі з залатымі ці сярэбранымі ніткамі, часта жэмчугам і каштоўнымі камянямі. Выяўлены арнаты, зробленыя са слуцкіх паясоў (у касцёлах вёсак Чарнаўчыцы Брэсцкага і Новая Мыш Баранавіцкага, г.п. Ружаны Пружанскага, г. Косава Івацэвіцкага р-наў). Калекцыі арнатаў 17—18 ст. зберагаюцца ў Нац. музеі Беларусі і Нац. маст. музеі Беларусі; значная калекцыя арнатаў 18—19 ст. — у Музеі стараж.-бел. культуры ІМЭФ АН Беларусі. М.М.Яніцкая. с. 499
А́РНЕМ (Arnhem), горад на У Нідэрландаў. Адм. ц. правінцыі Гелдэрланд. Засн. на месцы рым. паселішча. 128 тыс. ж.; з прыгарадамі 293 тыс. (1985). Порт на правым беразе Рэйна. Машынабудаванне, хім., фармацэўтычная, саляная, скураная прам-сць, вытв-сць штучных тканін. Нідэрландскі музей пад адкрытым небам (нар. архітэктура, дэкар. мастацтва), сафары-парк. Паблізу Арнема, у Атэрло — музей Кролер-Мюлер з калекцыяй карцін В. ван Гога. Арх. помнікі 14—18 ст. с. 499
А́РНЕМ-ЛЕНД (Arnhem Land), паўвостраў на Пн Аўстраліі. Абмываецца Тыморскім і Арафурскім морамі, зал. Карпентарыя. Даўж. каля 320 км. Шыр. да 460 км. Паверхня — паката-ўзгорыстае плато (выш. ад 180 м на Пн да 400 м на Пд), складзенае з пясчанікаў і расчлянёнае рэкамі на астанцовыя масівы. На Пн акаймаваны шырокай раўнінай, якая крута абрываецца да мора. Берагі моцна парэзаныя. Радовішча уранарадыевых (Рам-Джанглі), жал. рудаў, баксітаў. Клімат субэкватарыяльны. Сярэдняя т-ра паветра на працягу года каля 25°С, ападкаў ад 500 мм (зімой) да 2000 мм (летам) за год. У далінах рэк вільготныя субэкватарыяльныя лясы (пальмы, фікусы), на наветраных схілах гор і на вяршынях масіваў эўкаліптавыя лясы і саванны. Жывёльны свет: мядзведзь каала, кенгуру, вамбаты, кусты; з птушак — казуары, папугаі, лірахвосты. На ПнЗ — порт Дарвін. с. 499
А́РНІКА , род кветкавых раслін, гл. Купальнік. с. 500
АРНІТА ... [ад грэч. ornis (ornithos) птушка], першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: «які адносіцца да птушак», напр., арніталогія, арнітафауна. с. 500
АРНІТАЛАГІ́ЧНЫ ЗАКА́ЗНІК , біялагічны заказнік, асн. мэтай утварэння якога з’яўляецца ахова, захаванне і аднаўленне асобных відаў птушак, іх унікальных згуртаванняў і асяроддзя пражывання. На Беларусі 2 арніталагічныя заказнікі мясц. значэння: Дымаўшчына ў Віцебскім і Езярышчанскі ў Гарадоцкім р-нах Віцебскай вобл. с. 500
АРНІТАЛО́ГІЯ (ад арніта... + ...логія), раздзел заалогіі, які вывучае птушак, іх біялогію, геагр. пашырэнне, шляхі міграцыі, экалогію і гасп. значэнне. Даныя арніталогіі ляжаць у аснове развіцця сістэматыкі, біягеаграфіі, папуляцыйнай біялогіі, выкарыстоўваюцца ў біёніцы, паразіталогіі, эпідэміялогіі.
Першы твор з апісаннем птушак вядомы з 4 ст. да н.э. («Гісторыя жывёл» Арыстоцеля). У 2-й пал. 16 — пач. 17 ст. з’явіліся працы натуралістаў франц. П.Белона, швейц. К.Геснера і італьян. У.Альдравандзі, якія абагульнілі звесткі па арніталогіі таго часу. У 1713 апублікавана класіфікацыя птушак, распрацаваная англ. біёлагам Дж. Рэем, у 1735 — навук. наменклатура птушак швед. Вучонага К.Лінея. Даследаванні вучоных англ. Т.Гекслі, рус. М.А.Мензбіра і ням. М.Фюрбрынгера, Г.Гадова і Э.Зеленкі ў канцы 19 ст. паслужылі асновай сучаснай класіфікацыі птушак і вызначылі іх важнейшыя філагенетычныя сувязі.
На тэр. Беларусі першыя арніталагічныя звесткі належаць да сярэдзіны 18 — пач. 19 ст. (Г.Ржанчынскі, Э.Эйхвальд), у 2-й пал. 19 ст. звязаны з працамі К.Тызенгаўза, В.Тачаноўскага. Пэўным укладам у развіццё арніталогіі з’яўляюцца даследаванні ням. арнітолагаў А.Рэйханава, О.Цэдлітца, Х.Захтлебена і інш. у час 1-й сусв. вайны. Асновай сістэматычнага развіцця арніталогіі сталі даследаванні У.М.Шнітнікава і яго першая грунтоўная зводка «Птушкі Мінскай губерні» (1913). Далейшае развіццё арніталогіі звязана з дзейнасцю А.Штама, У.В.Стачынскага, С.В.Кірыкава, Я.Даманеўскага, І.М.Сяржаніна, А.У.Фядзюшына, М.С.Долбіка і інш. Н.-д. работа вядзецца ў Ін-це заалогіі АН Беларусі, у запаведніках, ВНУ. Праведзена біяцэналагічнае вывучэнне найб. важных у гасп. адносінах птушак (курыных, драпежных, галянастых, вадаплаўных); удакладнены склад фауны, стан і дынаміка насельніцтва птушак розных біятопаў у залежнасці ад уздзеяння на іх асн. антрапагенных фактараў, высветлена відавая разнастайнасць, эколага-фізіял. асаблівасці, феналогія размнажэння і інш. пытанні біялогіі найб. пашыраных відаў. Даследуюцца рэдкія віды птушак, абгрунтавана ўключэнне ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь відаў, якія патрабуюць асаблівай аховы, многія даныя арніталогіі выкарыстоўваюцца для распрацоўкі нац. сістэмы ахоўных тэрыторый.
Літ.: Федюшин А.В., Долбик М.С. Птицы Белоруссии. Мн., 1967; Никифоров М.Е., Яминский Б.В., Шкляров Л.П. Птицы Белоруссии: Справ.-определитель гнезд и яиц. Мн., 1989; Ильичев В.Д., Карташев Н.Н., Шилов И.А. Общая орнитология. М., 1982.
М.Я.Нікіфараў. с. 500
АРНІТАФА́УНА (ад арніта... + фауна), авіфауна, гістарычна сфарміраваная сукупнасць відаў птушак пэўнай мясцовасці, краіны або геал. перыяду. Сусветная арнітафауна аб’ядноўвае каля 8,6 тыс. відаў. На Беларусі 18 атр., каля 300 відаў і падвідаў. Найб. пашыраны вераб’інападобныя — 92 віды. Сучасныя рысы набыла ў пасляледавіковы перыяд. Эндэмікі адсутнічаюць. Мяшаная, паходзіць ад еўрапейскага (птушкі шыракалістых лясоў), сібірскага (птушкі цемнахвойных лясоў) і міжземнаморскага (птушкі хмызнякоў і адкрытых прастораў) тыпаў фаун. Найб. колькасць відаў (81) гняздуецца ў лясах, 52 віды — прыбярэжна-водныя. 224 віды гняздуюцца, 66 — мігранты або выпадкова залётныя, 9 трапляюцца толькі зімой. Паляўнічыя віды: цецярук, слонка, бакас, дупель, глушэц, рабчык, крыжанка, чыркі, шэрая курапатка і інш. У Чырв. кнізе Беларусі 75 відаў. с. 500
АРНІТАХАРЫ́Я (ад арніта... + chōreō іду, пашыраюся), распаўсюджванне насення і пладоў раслін, спораў грыбоў з дапамогай птушак; прыватны выпадак зоахарыі. Птушкі разносяць насенне і плады ў лапках, дзюбах або зашчочных мяшках (напр., жалуды і арэхі разносяць сойкі, кедроўкі і інш.) — сінарнітахарыя. Назапашваючы корм, птушкі хаваюць яго каля пнёў, пад мох і ў інш. месцы. Часам насенне не траціць усходжасці, калі праходзіць праз стрававальны тракт птушак (напр., аўсянкі, малінаўкі, дразды, амялушкі і інш. так пераносяць насенне рабіны, вішні, малін, каліны, чарніц, чаромхі і інш. раслін) — эндаарнітахарыя. Арнітахарыя адбываецца таксама пры выпадковым пераносе птушкамі пладоў, насення і спораў, якія прыліпаюць да пер’я, дзюбы і лапак — эпізоахарыя. с. 500
АРНІТО́З (ад арніта... + ...оз), псітакоз, вострая інфекцыйная хвароба дзікіх і свойскіх птушак, млекакормячых жывёл і чалавека. Узбуджальнік — хламідыя Chlamidia psittaci. У птушак суправаджаецца пашкоджаннем парэнхіматозных органаў, кішэчніка, паветраносных мяшкоў, ц.н.с. Крыніца інфекцыі — хворыя і перахварэлыя птушкі, асабліва ўспрымальны да яе маладняк. У мэтах прафілактыкі ўводзяць каранцін на птушкафермах, робяць дэзінфекцыю. Жывёлы і чалавек заражаюцца ад птушак і праз інфіцыраваныя яйцы. Характэрныя прыкметы: слабасць, санлівасць, панос, адсутнасць апетыту, дрыжыкі, выдзяленні з носа, цяжкае дыханне, кан’юнктывіт, паралічы, запаленне лёгкіх. Лячэнне тэрапеўтычнае. с. 500
АРНІЦІ́Н , α—γ-дыамінаваляр’янавая кіслата, С5Н12O2N2, арганічнае рэчыва з групы амінакіслот. Белыя крышталі, добра раствараюцца ў вадзе і спірце, дрэнна — у эфіры. Атрымліваецца пры гніенні бялкоў і гідролізе аргініну. У свабодным стане ёсць у тканках млекакормячых і ў раслінах, уваходзіць у некаторыя антыбіётыкі (граміцыдзін С і інш.). Арцінін — каталізатар пры сінтэзе мачавіны ў арганізме праз арніцінавы цыкл, прымае ўдзел ва ўтварэнні поліамінаў, здольны ператварацца ў пралін. с. 500
АРНІЦІ́НАВЫ ЦЫКЛ , цыкл мачавіны, цыкл Крэбса-Хензелейта, цыклічны ферментатыўны працэс утварэння мачавіны з вуглякіслага газу, аміяку і аспарагінавай к-ты ў арганізме чалавека, некаторых пазваночных жывёл, раслін і мікраарганізмаў. Асн. рэакцыі арніцінавага цыкла ў млекакормячых вывучаны англ. біяхімікамі Х. Крэбсам і К.Хензелейтам (1932 і інш.), адсюль другая назва. Спачатку да арніціну далучаецца карбамілфасфат (макраэргічны прадукт кандэнсацыі аміяку і вуглякіслага газу) з утварэннем цытруліну, да якога затым далучаецца амінагрупа аспарагінавай к-ты, з утварэннем аргініну. Апошні гідралітычна распадаецца на мачавіну і арніцін, які зноў уключаецца ў цыкл ператварэнняў. На біясінтэз адной малекулы мачавіны ў цыкле расходуюцца 2 малекулы АТФ. Біял. значэнне арніцінавага цыкла заключаецца ў вывядзенні з арганізма таксічнага для тканак аміяку. с. 501
АРНО́ЛЬД Фёдар Карлавіч (17.12.1819, С.-Пецярбург — 7.3.1902), рускі лесавод. Скончыў Лясны ін-т у Пецярбургу. Праф. Ляснога (з 1857) і Земляробчага (з 1866) ін-таў у Пецярбургу. У 1876—83 дырэктар Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі. Навук. працы па гісторыі лесаводства, лясной таксацыі, аўтар падручніка лесаводства, спец. курсаў па лесаводстве.
Тв.: Русский лес. Т. 1—3. 2 изд. Спб., 1893—99. с. 501
АРНО́ЛЬД БРЭШЫЯ́НСКІ , Арнальда Брэшыянскі (лац. Arnoldus de Brixia , італьян. Arnaldo da Brescia; каля 1100, г. Брэша, Італія — 18.6.1155), італьянскі паліт. і царкоўны рэфарматар. Вучань П.Абеляра. У 1137 узначаліў барацьбу жыхароў Брэшы супраць епіскапа — сеньёра горада. Рашэннем Усяленскага сабора 1139 выдвараны з Італіі. За крытыку духавенства выгнаны з Францыі, Цюрыха. Вярнуўшыся ў Рым (1145), удзельнічаў у кіраванні Рымскай рэспублікай (1143—55), створанай у выніку антыпапскага паўстання, выступіў як ідэолаг барацьбы рымлян за захаванне рэспублікі, пазбаўленне духавенства ўласнасці і свецкай улады. Паводле распараджэння папы пакараны смерцю. с. 501
АРНО́ЛЬФА ДЫ КА́МБІО (Arnolfo di Cambio, каля 1245 — да 1310), італьянскі скульптар і архітэктар. Прадстаўнік Протарэнесансу. У скульптуры (грабніца кардынала дэ Брэй у царкве Сан-Даменіка ў Арвіета, каля 1282) звярнуўся да ант. спадчыны, дабіўся манумент. пластычнасці вобразаў; у архітэктуры (пачатыя ў канцы 13 ст. цэрквы Санта-Крочэ і Палаца Векэё ў Фларэнцыі) выступіў як прадстаўнік італьян. готыкі.
Літ.: Romanini A.M. Arnolfo di Cambio e lo «stil novo» del gotico italiano. 2 ed. Firenze, 1980. Я.Ф.Шунейка. с. 501
«АР НУВО́» (франц. art nóuveau літар. новае мастацтва), пашыраная ў некаторых еўрап. краінах і ЗША назва стылю мадэрн. с. 501
АРО́Л (лац. Aquila), экватарыяльнае сузор’е. Найб. яркія зоркі 0,8 (Альтаір), 2,7 і 3,0 візуальнай зорнай велічыні. На тэр. Беларусі бачны вясной, летам і ўвосень. с. 501
АРО́Л , горад у Расіі, цэнтр Арлоўскай вобл., на р. Ака. Засн. ў 1566. 342,6 тыс. ж. (1994). Чыг. вузел. Машынабудаванне (дарожныя машыны, пагрузчыкі, тэкст. машыны, станкабудаванне, прыладабудаванне; вытв-сць выліч. тэхнікі і інш.), металургія (вытв-сць сталі), лёгкая (трыкат., абутковая, швейная), харч. прам-сць. Вытв-сць буд. матэрыялаў (шкло, цэгла). П.І.Рогач. с. 501
«АРО́Л» («Adler»), кодавая назва карнай аперацыі, праведзенай ням. фашыстамі на акупіраванай Беларусі ў Вял. Айч. вайну 20.7.—10.8.1942 супраць партызанаў і цывільнага насельніцтва Клічаўскай партыз. зоны. Праводзілася сіламі баявой групы групенфюрэра СС Бах-Зелеўскі, часцей ахоўных дывізій, артдывізіёнаў, камандаў тайнай палявой паліцыі і СД, зондэркамандаў пад агульным камандаваннем ген.-м. Рыхерта. Ім процістаялі 11 партыз. атрадаў, больш за 2 тыс. партызанаў, падпарадкаваных 208-му партыз. атраду імя Сталіна (У.І.Нічыпаровіч), у зоне знаходзілася некалькі тысяч жанчын, старых, дзяцей. У выніку аперацыі было загублена больш за 1,5 тыс. чал., спалена 31 вёска, захоплены больш за 3 тыс. галоў жывёлы і інш. маёмасць. с. 501
АРО́Л М. (сапр. Пятэльскі Сцяпан Язэпавіч; каля 1890, мяст. Гарадок Беластоцкага пав. — канец 1917 ці пач. 1918), бел. паэт, перакладчык, публіцыст, фалькларыст. Скончыў царк. настаўніцкае вучылішча ў Ялоўцы (1909, Беласточчына). Настаўнічаў на Беласточчыне, Гродзеншчыне, Ковеншчыне. З 1914 на фронце. Узнаг. Георгіеўскім крыжам. З 1909 друкаваўся ў «Нашай ніве». У паэзіі Арла — матывы паняволення роднага краю і народа, роздум над рэнегацтвам часткі бел. інтэлігенцыі. Вершы адметныя лірызмам, паяднаннем рэальнага і абагульнена-сімвалічнага, філасафічнасцю. У іх прыкметны ўплыў вобразаў, матываў, паэтыкі Я.Купалы і Я.Коласа. Даследчык і прапагандыст бел. нар. песні. Лічыў яе крытэрыем высокага паэт. майстэрства. Перакладаў на бел. мову В.Бялінскага, дастасоўваючы думкі рус. крытыка да патрэб самасцвярджэння нацыі, гал. праблем маладой бел. л-ры. З укр. л-ры пераклаў байкі Л.Глібава.
Тв.: Лірнік. Мн., 1991.
Літ.: Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастр. перыяд. 2 выд. Мн., 1989. Ч. 2. С. 459—561; Саламевіч Я.М. Арол — нашаніўскі паэт, перакладчык, публіцыст // Бел. мова і літаратура ў школе. 1988. № 6. І.У.Саламевіч. с. 501
АРО́Л-КА́РЛІК (Hieraaetus pennatus), птушка сямейства ястрабіных атр. сокалападобных. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Пярэдняй і Сярэдняй Азіі, Паўн.-Зах. Афрыцы. На Беларусі сустракаецца рэдка ў паўд. раёнах, занесены ў Чырв. кнігу.
Невялікі даўгахвосты арол, даўж. 46—60 см, масай 500—900 г. Размах крылаў каля 1,2 м. Апярэнне зверху бурае, знізу белаватае з вузкімі цёмнымі стракацінамі Прылятае ў красавіку. Гнёзды на галінах дубоў і елак на выш. 8—22 м. Нясе 1—3 яйцы. Корміцца дробнымі птушкамі і грызунамі. Здабычу высочвае ў палёце або падпільноўвае ў засадзе. с. 501
АРО́Л-МАГІ́ЛЬНІК (Aquila heliaca), птушка сямейства ястрабіных атр. сокалападобных. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Азіі, Паўн.-Зах. Афрыцы. На Беларусі вельмі рэдкі выпадкова залётны від. Жыве ў старых лісцевых і мяшаных лясах, якія чаргуюцца з адкрытымі мясцінамі. Занесены ў Чырв. кнігу СССР.
Вял. арол, даўж. цела 72—84 см, размах крылаў каля 2 м, маса 2,5—3 кг. Самкі большыя за самцоў. Дарослыя птушкі цёмна-бурай афарбоўкі, галава вохрыстая або белаватая, на плячах белыя плямы. Дзюба масіўная, моцная. Гнёзды з тоўстых галін на верхавінах высокіх дрэў. Нясе 2 (радзей 3) белыя яйцы. Корміцца пераважна дробнымі млекакормячымі, птушкамі, мярцвячынай. Карысны для сельскай і лясной гаспадаркі (знішчае шкодных грызуноў). с. 501
АРО́Н (Aron) Рэймон (14.3.1905, Парыж — 17.10.1983), французскі філосаф, сацыёлаг. Праф. Кёльнскага (з 1930), у 1956—68 праф. у Сарбоне, з 1970 — у Калеж дэ Франс, потым Берлінскага ун-таў. Паліт. аглядальнік газет «Le Figaro» («Фігаро», з 1947), «L’Express» («Экспрэс», з 1977). Адзін з аўтараў тэорый «адзінага індустрыяльнага грамадства» і «дэідэалагізацыі». Распрацоўваў т.зв. крытычную філасофію гісторыі. Лічыў, што прагрэс навукі і тэхнікі ў 20 ст. параджае пэўныя ідэалы і адначасова робіць немагчымым іх здзяйсненне, што вядзе да масавага песімізму. Драма цывілізацыі, паводле Арона, складаецца з супярэчнасці спосабаў існавання і ідэалаў дэмакр. і індустр. грамадства; дысгармонія гэтых 2 тэндэнцый сучаснай цывілізацыі робіць яе нестабільнай. Асн. працы: «Уводзіны ў філасофію гісторыі» (1938), «Этапы сацыялагічнай думкі» (1967), «Расчараванне ў прагрэсе» (1969), «Прамова ў абарону Еўропы, што дэградзіруе» і інш. Аўтар «Мемуараў» (1983). с. 502
АРО́ННІК , аройнік, арум (Arum), род кветкавых раслін сям. ароідных. Каля 15 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Малой і Пярэдняй Азіі. 6 відаў трапляюцца ў лясах на Пд Еўрап. ч. б. СССР, на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. На Беларусі асобныя віды ў калекцыі Цэнтр. бат. сада АН.
Шматгадовыя аднадомныя травяністыя расліны выш. 25—30 см з шара- або яйцападобным клубнем. Лісце суцэльнае, сэрца- або коп’епадобнае, бліскучае, на доўгіх чаранках. Аднаполыя кветкі ў катахах, укрытых пакрывалам белага, зеленаватага або цёмна-фіялетавага колеру. Плод — ярка-чырвоная ягада. Дэкар. і лекавыя расліны. Свежыя расліны атрутныя (ёсць рэчывы сапаніна-глюказіднага характару). Высушаныя клубні аронніку плямістага (А. maculatum) і інш. відаў маюць да 25% крухмалу, прыдатныя ў ежу. с. 502
АРО́НЧЫК Юдзіф Самойлаўна (19.12.1908, Мінск — 3.6.1993), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1938). Скончыла Бел. драм. студыю ў Маскве (1926, яўр. секцыя). Працавала ў Дзярж. яўр. т-ры БССР (да 1949). У 1950—56 у Т-ры драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе. У 1970—90 маст. кіраўнік Мінскага нар. т-ра мімікі і жэсту Бел. рэсп. т-ва глухіх. Мастацтва Арончыка вызначалася разнастайнасцю фарбаў у абмалёўцы характараў, глыбокім пранікненнем у псіхалогію персанажаў. З лепшых роляў: Вера Паўлаўна («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Антаніна Цімафееўна («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Голда («Тэўе-малочнік» паводле Шолам-Алейхема), Лаўрэнсія («Фуэнтэ Авехуна» Лопэ дэ Вэгі), Мірандаліна («Карчмарка» К.Гальдоні). с. 502
АРО́СКА (Orozco) Хасе Клементэ (23.11.1883, г. Сапатлан, Мексіка — 7.9.1949), мексіканскі жывапісец. Адзін з заснавальнікаў нац. школы манум. жывапісу. У 1908—14 вучыўся ў АМ у Мехіка. Удзельнік мексіканскай рэвалюцыі 1910—17. У 1917—19 і 1927—34 жыў у ЗША. Аўтар серыі акварэляў «Мексіка ў рэвалюцыі» (1913—17), карцін, кніжных ілюстрацый, манум. размалёвак: фрэскі ў Нац. падрыхтоўчай школе ў Мехіка (1922—27), «Праметэй» у Памона-коледжы ў Клермонце ў Каліфорніі, ЗША (1930), капэлы ў Піядалаяры, шпіталі Каваньяса ў Гвадалахары (абодва 1938—39) і інш.
Літ.: Костеневич А. Х.К.Ороско. Л., 1969. с. 502
АРО́ТАВАЯ КІСЛАТА́ (ад грэч. oros малодзіва), вітамін B13, 2,4 - дыоксіпірамідзін-6-карбонавая кіслата. Прысутнічае ў тканках жывёл, раслін і мікраарганізмах; стымулюе рост. Папярэднік пірымідзінавых асноў, неабходных для біясінтэзу нуклеінавых кіслот, сінтэзуецца з аспарагінавай кіслаты і карбамілфасфату. Вылучана ў 1905 з каровінага малака, выяўлена ў малацэ інш. жывёл і жаночым, шмат у дражджах і печані. Каліевую соль аротавай кіслаты выкарыстоўваюць у медыцыне. с. 502
АРО́ЧКА Мікола (Мікалай Мікалаевіч; н. 10.12.1930, в. Вецявічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. паэт, літ.-знавец, крытык, празаік, перакладчык. Д-р філал. н. (1981). Скончыў БДУ (1956). З 1966 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкуецца з 1949. Першы зб. паэзіі «Не ўсе лугі пакошаны...» (1958). У паэзіі Арочкі спалучаюцца лірызм, задушэўнасць інтанацый, роздум пра мінулае Бацькаўшчыны, трагізм вайны, што апаліла маленства паэта, складаныя праблемы сучаснасці (зб. «Ветраломная паласа», 1962; «Крылатае семя», 1967; «Кветкі бяссмертніка», 1972; «Матчына жыта», 1978; «Падземныя замкі», 1986). Адрадзіў ў сучаснай бел. л-ры жанр драм. паэмы («Курганне», 1980; «Крэва», 1982; «Шляхі і краты», 1984; «Судны дзень Скарыны», 1991). Аўтар аповесці «Хай расце маладая таполя» (1963), зб. вершаў для дзяцей «У птушынай вёсцы» (1964). Даследуе сучасную бел. паэзію, жанр паэмы, літ. ўзаемасувязі (кн. «Валянцін Таўлай», 1969; «Сучасная беларуская паэзія», 1976; «Беларуская савецкая паэма», 1979; «Максім Танк», 1984; «Пад высокай зоркай: Паэзія М.Ю.Лермантава ў творчым лёсе Аркадзя Куляшова», 1990).
Тв.: Колас на ржышчы: Выбр. Мн., 1980; Памяць зярнятаў: Выбр. Мн., 1991. І.У.Саламевіч. с. 502
АРПА́ , Усходні Арпачай, рака ў Арменіі і Нахічэванскай Рэспубліцы, левы прыток Аракса. Даўж. 128 км, пл. бас. 2630 км2. Пачынаецца на схілах Зангезурскага хрыбта, у сярэдняй ч. цячэ па міжгорнай катлавіне. Сярэдні расход вады 11,5 м3/с (каля г.п. Ехенадзор, Арменія). Выкарыстоўваецца на арашэнне, таму летам воды Арпы не даходзяць да р. Аракс. Для перакіду водаў Арпы ў воз. Севан пабудаваны тунэль (48,6 км). У вярхоўях Арпы курорт Джэрмук. с. 503
АРПА́ДЫ , Арпадавічы, княжацка-каралеўская дынастыя ў Венгрыі [889—1301]. Правілі ў перыяд фарміравання феад. адносін і пачатку феад. раздробленасці. Заснавальнік дынастыі Арпад (Arpad) [889—907]. Найб. вядомыя прадстаўнікі: Іштван [997—1038, з 1000 першы кароль Венг. каралеўства Іштван І Святы], каралі Ласла I Святы [1077— 95], Бела IV [1235—70]. с. 503
АРС НО́ВА (лац. ars nova літар. новае мастацтва), прагрэсіўны кірунак у французскай і італьянскай музыцы 14 ст.; процілеглы тэрміну арс антыква (лац. ars antiqua старое мастацтва), які мае на ўвазе муз. мастацтва да пач. 14 ст. Тэрмін узнік каля 1320 у выніку дыскусіі паміж прадстаўнікамі новага мастацтва (Іаан дэ Мурыс, Філіп дэ Вітры) і старога (Якаб Льежскі) і адлюстраваў пералом, што адбыўся ў франц. музыцы таго часу. У сучасным музыказнаўстве тэрмін «арс нова» часта выкарыстоўваюць у значэнні шырокай гісторыка-стылявой катэгорыі, якая характарызуе зах.-еўрап. музыку 14 ст. як новы этап у развіцці муз. мастацтва на шляху ад сярэднявечча да Адраджэння. Гал. рысы: адмаўленне ад выкарыстання выключна жанраў царк. музыкі і зварот да свецкіх вак.-інстр. камерных жанраў (ронда, балада, вірэле ў Францыі, балаты, мадрыгалы, качы ў Італіі), збліжэнне з бытавой песеннасцю, выкарыстанне розных муз. інструментаў. с. 503
АРСЕ́Н , Арсен Адзелашвілі (? — 1843), удзельнік сялянскага руху ў Грузіі ў 1-й пал. 19 ст. Адабраныя ў багацеяў каштоўнасці і маёмасць ён раздаваў беднякам, за што набыў павагу прыгнечанага народа. Яму прысвечана груз. нар. паэма «Песня пра Арсена» (створана ў 1840-я г., апубл. ў 1872). Яго вобраз як нар. героя ўвасоблены ў творчасці многіх пісьменнікаў, адлюстраваны ў драматургіі і кіно. с. 503
АРСЕНА́Л (франц. arsenal), установа для захоўвання ваеннай зброі і боепрыпасаў. Узніклі ў 16 ст. Да канца 19 ст. займаліся таксама вырабам, рамонтам і зборкай узбраення і боепрыпасаў. У Расіі гал. арасеналы былі ў Маскве, Пецярбургу, у Англіі — у Вуліджы, у Францыі — у Ліёне, у Германіі — у Мюнхене, у Італіі — у Турыне, у ЗША — у Спрынгфілдзе. У 20 ст., калі вытв-сць зброі была вылучана ў самастойную галіну прам-сці, арсеналы сталі выконваць функцыі базаў і складоў рознага прызначэння. У Францыі і ЗША арсеналамі наз. некаторыя суднабуд. заводы.
На Беларусі арсеналы (цэйхгаузы) будавалі ў вял. замках, абарончых вузлах гарадоў, сядзібна-палацавых комплексах. У мураваных або драўляных 1- або 2-павярховых будынках вылучаліся памяшканні, дзе захоўваліся гарматы, ручныя стрэльбы, халодная зброя, запасы пораху, ядраў, куль і інш. У 17—18 ст. арсеналы існавалі ў Слуцку, Крычаве, Бабруйску і інш. гарадах, у 19 ст. — у Бабруйскай і Брэсцкай крэпасцях. с. 503
АРСЕНАПІРЫ́Т (ад лац. arsenicum + пірыт), мыш’яковы калчадан, мінерал класа сульфідаў FeAsS. Прымесі кобальту, нікелю, золата і інш. Крышталізуецца ў манакліннай або трыкліннай сінганіі. Утварае прызматычныя крышталі, зросткі, зярністыя і інш. агрэгаты. Колер алавяна-белы. Бляск металічны. Цв, 5,6—6 г/см3. Шчыльн. 5,9—6,3 г/см3. Тыповы мінерал гідратэрмальных (у т.л. часта залатаносных), радзей пегматытавых і кантактава-метасаматычных радовішчаў. Руда мыш’яку, іншы раз кобальту і золата. с. 503
АРСЕНА́ТЫ , солі ортамыш’яковай кіслаты H3AsO4. Арсенаты шчолачных металаў і аміяку раствараюцца ў вадзе. Атрымліваюць растварэннем аксіду мыш’яку (As2О5) у шчолачах. Арсенаты цяжкіх металаў атрымліваюць узаемадзеяннем расвораў іх соляў з арсенатаў шчолачных металаў. Выкарыстоўваюць як інсектыцыды, антысептыкі для прамочвання драўніны, кампаненты люмінафораў, п’еза- і сегнетаэлектрыкі. Водарастваральныя арсенаты — моцныя яды. с. 503
АРСЕНІ́ДЫ , хімічныя злучэнні металаў з мыш’яком. Вядомыя для ўсіх металаў (і паўметалаў), акрамя сурмы, вісмуту, свінцу і талію. Крышт. рэчывы з метал. бляскам, маюць высокія т-ры плаўлення (напр., для арсенідаў серабра tпл 1740 °С). Арсеніды галію (GaAs) і індыю (InAs) — паўправадніковыя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца ў лазерах, выпрамніках і інш. Гл. таксама Мыш’яку злучэнні. с. 503
АРСЕ́НІЙ (Старац;?— 1681), разьбяр па дрэве; майстар беларускай рэзі. Манах Куцеінскага Богаяўленскага манастыра (пад Оршай). Пасля 1655 працаваў у майстэрні Іверскага манастыра на Валдаі; магчыма, удзельнічаў у стварэнні разных дзвярэй сабора гэтага манастыра. Пазней выконваў работы для Васкрасенскага сабора Новаіерусалімскага манастыра (г. Істра Маскоўскай вобл.). У 1667 узначальваў майстэрню разьбяроў у Аружэйнай палаце Крамля. Кіраваў работай па аздабленні драўлянай разьбой палаца ў Каломенскім (зараз у межах Масквы). Стварыў «іарданскую сень» на 4 калонах для Суздаля (1668, цяпер — у саборы Раства Багародзіцы ў Суздалі).
Літ.: Абецедарский Л.С. Белорусы в Москве XVII в.: Из истории рус.-бел. связей. Мн., 1957. с. 503
АРСЕ́НІК , тое, што мыш’як. с. 503
АРСЕНІ́ТЫ , солі мыш’яковістых кіслот HAsO2 і H3AsO3. Арсеніты шчолачных металаў і амонію раствараюцца ў вадзе, астатнія — у к-тах. Выкарыстоўваюць як інсектыцыды напр. парыжскую зелень Cu(CH3COO)2·3Cu(AsO2)2, кампаненты неабрастальных фарбаў для суднаў, пігменты для маст. фарбаў. Водарастваральныя арсеніты — моцныя яды. с. 503
АРСЕ́НКА Арсен Дзіянісавіч (15.3.1903, г.п. Новая Вадалага Харкаўскай вобл. — 30.8.1945), бел. і ўкр. спявак (барытон). Нар. арт. Беларусі (1944). Скончыў Харкаўскі муз.-драм. тэхнікум (1928). З 1928 у оперных т-рах Украіны, з 1936 у Вял. т-ры СССР. З 1937 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Творчасць Арсенкі вылучалася высокай вак. культурай, арыгінальнасцю ў муз. і сцэн. трактоўцы вобразаў. Першы выканаў гал. партыі ў операх «У пушчах Палесся» А.Багатырова (Кузьміч), «Кветка шчасця» А.Туранкова (Андрэй). Найб. значная работа — вобраз Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні). Інш. партыі: Змітрок, Апанас («Міхась Падгорны» і «Алеся» Я.Цікоцкага), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), Рыгалета, Жэрмон («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Ялецкі, Анегін («Пікавая дама» і «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага). Выступаў як камерны спявак.
Літ.: Смольскі Б. Арсен Арсенка // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967. с. 503
АРСЕ́ННЕВА Наталля Аляксееўна (н. 20.9.1903, г. Баку), бел. паэтэса. З роду Арсенневых, па генеалогіі звязаных з М.Лермантавым. Дзяцінства і юнацтва правяла ў Вільні. Скончыла Віленскую Першую бел. гімназію (1921). Вучылася ў Віленскім ун-це (1921—22). Жыла з сям’ёй у Слоніме, затым у Польшчы. У 1939—40 супрацоўніца газ. «Вілейская праўда» (з 1940 «Сялянская газета»). Як жонка інтэрніраванага польск. афіцэра Ф.Кушаля адбывала з дзецьмі ссылку ў Казахстане (1940—41). У час Айч. вайны працавала ў «Беларускай газэце», якая выдавалася ў акупіраваным нямецка-фашысцкімі захопнікамі Мінску пад кантролем герм. акупац. улад. З 1944 у Германіі. З 1949 жыве ў ЗША. Друкуецца з 1920. У творчасці Арсенневай пераважае пейзажная лірыка. Ёй уласцівы лірызм, эмац. выразнасць, сінтэз жывапісных і муз. слоўна-выяўл. сродкаў. Праблематыка творчасці паглыбляецца асэнсаваннем драмы беларусаў-эмігрантаў. У лірыцы амер. перыяду дамінуюць матывы настальгіі па Беларусі. У 1940-я г. напісала лібрэта да опер М.Шчаглова «Лясное возера», «Усяслаў Чарадзей». Пераклала на бел. мову драму Г.Гаўптмана «Патанулы звон», камедыю Г.Клейста «Разбіты збан», урыўкі з трагедыі У.Шэкспіра «Рамэо і Джульета» і паэмы А.Міцкевіча «Дзяды», вершы Міцкевіча і Гётэ, лібрэта опер В.А.Моцарта «Вяселле Фігера», «Чарадзейная флейта», К.М.Вебера «Вольны стралок», Ж.Бізэ «Кармэн», часткова оперы П.Чайкоўскага «Яўген Анегін», аперэты І.Штрауса «Цыганскі барон».
Тв.: Пад сінім небам: Вершы (1921—1925 г.). Вільня, 1927 (факс. выд. Мн., 1991); Сягоння: Вершы, 1941—1943. Мн., 1944; Між берагамі: Выбар паэзіі, 1920—1970. Нью-Йорк; Таронта, 1979; У кн.: Туга па Радзіме: Паэзія бел. эміграцыі. Мн., 1992.
Літ.: Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі... Мн., 1990. С. 43—48; Мішчанчук М. «Між берагамі» // Культура беларускага замежжа. Мн., 1993. Ч. І; Тарасюк Л. Праз акіян забыцця // ЛІМ. 1993. лют.; Яго ж. Пад небам паэзіі // Полымя. 1995. №6; Сямёнава А. Лёс — і над лёсам // Голас Радзімы. 1993. 30 верас.; Калеснік У. Наталля Арсеннева // ЛІМ. 1994. 9 снеж. Л.К.Тарасюк. с. 504
АРСЕ́НЬЕЎ Віктар Васілевіч (н. 26.12.1950, Брэст), бел. архітэктар. Скончыў Брэсцкі інж.-буд. ін-т (1972). Працаваў у ін-це «Брэстграмадзянпраект» (1972—86), з 1986 гал. архітэктар Пецярбургскага праектнага ін-та №3. Асн. работы ў Брэсце: будынак рэдакцыі і выдавецтва газ. «Заря» (1980), забудова мікрараёна Усход 3 (1986), аэравакзал (1986; Дзярж. прэмія Беларусі 1988) і інш. с. 504
АРСЕ́НЬЕЎ Канстанцін Іванавіч (23.10.1789, в. Міроханава Кастрамской губ. — 11.12.1865), рускі географ, статыстык. Акад. Пецярбургскай АН (1836). Праф. Пецярбургскага ун-та (1819—21). У 1828—35 выкладаў гісторыю і статыстыку будучаму рас. імператару Аляксандру ІІ. Адзін з заснавальнікаў Рус. геагр. т-ва. Навук. працы па статыстыцы, эканам. раянаванні Расіі і геаграфіі.
Тв.: Начертание статистики Российского государства. Ч. І. О состоянии народа Спб., 1818. Ч. 2. О состоянии правительства. Спб., 1819; Краткая всеобщая география. Спб., 1818; Сгатистические очерки России. Спб., 1848. с. 504
АРСЕ́НЬЕЎ Уладзімір Клаўдзіевіч (10.9.1872, С.-Пецярбург — 4.9.1930), пісьменнік, даследчык Д. Усходу, этнограф. У 1902—03 і 1906—12 як афіцэр-тапограф ажыццявіў шэраг экспедыцый па Пд Прымор’я і Сіхатэ-Аліні. Падарожнічаў па Камчатцы (1913), правабярэжжы Амура (1926), па маршруце Сав. Гавань — Хабараўск (1927). Працаваў у ВНУ Д. Усходу. Апісаў прыроду і побыт жыхароў даследаваных ім мясцін.
Тв.: Бел. пер. — У нетрах Усурыйскага краю. Мн., 1929; Дэрсу Узала. Мн., 1935; Па Усурыйскаму краю: (Падарожжа ў горную вобласць Сіхатэ-Алінь у 1902—1906 гг.). Мн., 1952. с. 504
АРСЛАНКУ́ЛАЎ Ташпулат (1882—10.5.1962), узбекскі майстар разьбы па ганчы. Нар. мастак Узбекістана (1944). Удзельнічаў у афармленні будынкаў у Ташкенце (адзін з афарміцеляў інтэр’ераў Вял. т-ра оперы і балета імя А.Наваі, 1947—48; Дзярж. прэмія СССР, 1948). с. 504
АРСУКІ́СДЗЕ (Арсакісдзе), грузінскі дойлід 10 — пач. 11 ст. Будаўнік аднаго з самых вялікіх груз. сярэдневяковых храмаў — Светы-Цхавелі ў Мцхета (1010—29). с. 504
АРТА ... (ад грэч. orthos прамы, правільны), першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «прамы», «правільны», напр., артаклаз, артадантыя. с. 504
АРТАБАЛЕ́ЎСКІ Іван Іванавіч (9.10.1905, Масква — 21.9.1977), савецкі вучоны ў галіне тэорыі машын і механізмаў. Акад. АН СССР (1946). Герой Сац. Працы (1969). Засл. дз. нав. і тэхн. РСФСР (1945). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1926). З 1927 выкладаў у ВНУ Масквы, у 1932—49 праф. Маскоўскага ун-та, з 1937 у Ін-це машыназнаўства АН СССР. Распрацаваў класіфікацыю прасторавых механізмаў і вызначыў метады іх кінематычнага аналізу. Вывучаў праблемы тэарэт. і эксперым. метадаў даследавання дынамікі рабочых машын, стварыў новыя метады выпрабавання машын-аўтаматаў. Прэмія імя П.П.Чабышова АН СССР (1946), сярэбраны медаль Чэхаславацкай АН (1966), міжнар. залаты медаль імя Дж.Уата Ін-та інжынераў-механікаў (Англія, 1967).
Літ.: И.И.Артоболевский: [Биобиблиогр.]. 2 изд. М., 1975. с. 504
АРТАВА́ЗД ІІ (? — 31 да н.э.), цар Арменіі Вялікай у 56—34 да н.э., сын Тыграна ІІ. Пашырыў тэр. краіны, далучыў да яе Сафену і Арменію Малую. Вёў барацьбу з Рымам за незалежнасць. Аднак пазней быў вымушаны зноў падпарадкавацца Рыму. У 37 да н.э. адмовіўся ўдзельнічаць у паходзе рымлян супраць Парфіі. Захоплены рымлянамі і пакараны смерцю. Вядомы як драматург і гісторык. с. 504
АРТАГАНА́ЛЬНАЕ ПЕРАЎТВАРЭ́ННЕ , лінейнае пераўтварэнне эўклідавай прасторы, якое захоўвае нязменным скалярны здабытак адвольных вектараў гэтай прасторы; (Ах, Ау) = (х, у). Захоўвае даўжыні вектараў і вуглы паміж імі, пераводзіць артанармоўны базіс у артанармоўны (гл. Артаганальная сістэма), у якім артаганальнаму пераўтварэнню адпавядае артаганальная матрыца з дэтэрмінантам роўным +1 (уласнае артаганальнае пераўтварэнне) або -1 (няўласнае артаганальнае пераўтварэнне). Напр., паварот вакол восі ў трохмернай эўклідавай прасторы — уласнае артаганальнае пераўтварэнне , здабытак павароту вакол восі і адбіцця ў перпендыкулярнай плоскасці — няўласнае. В.А.Ліпніцкі. с. 504
АРТАГАНА́ЛЬНАСЦЬ (ад арта... + грэч. gonia вугал), абагульненне паняцця перпендыкулярнасці на розныя аб’екты матэматыкі. Так, перпендыкулярнасць дзвюх прамых абагульняецца на артаганальнасці ліній (вугал паміж крывымі роўны вуглу паміж датычнымі ў пункце перасячэння), артаганальнасць траекторый (перасячэнне імі пад прамым вуглом зададзенай сям’і ліній, напр., сям’я радыяльных прамых перасякае пад прамым вуглом акружнасць) і артаганальнасць вектараў (роўнасць нулю іх скалярнага здабытку) — на любую вектарную прастору, дзе вызначана паняцце скалярнага здабытку са звычайнымі ўласцівасцямі і інш. Гл. таксама Артаганальная сістэма. В.А.Ліпніцкі. с. 504
АРТАГАНА́ЛЬНАЯ ПРАЕ́КЦЫЯ , гл. ў арт. Праекцыя. с. 504
АРТАГАНА́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА , 1) мноства {xn} ненулявых вектараў у эўклідавай (гільбертавай) прасторы, для якіх скалярны здабытак (xn, xm) = 0 пры n ≠ m. Калі модуль кожнага вектара роўны 1, то сістэма {xn} наз. артанармоўнай. Поўную артаганальную сістэму наз. артаганальным базісам. Адпаведна вызначаецца і артанармоўны базіс. 2) Сістэма каардынатаў, у якой каардынатныя лініі (або паверхні) перасякаюцца пад прамым вуглом. Звычайна карыстаюцца дэкартавымі, палярнымі, эліптычнымі, сферычнымі, цыліндрычнымі артаганальнай сістэмай каардынатаў. 3) Сістэма мнагаскладаўn(х)}, n = 0, 1, 2, .... якія на адрэзку [a, b] з вагой g(x) задавальняюць умовам артаганальнасці ∫ba Pn(х)Pm(х)g(х)dx = 0 /n≠m/, пры гэтым ступень кожнага мнагасклада Рn(х) супадае з яго індэксам n. Выкарыстоўваюцца ў задачах матэм. фізікі, тэорыі выяўленняў груп, вылічальнай матэматыкі і інш. 4) Сістэма функцый , n = 1, 2..., якія на адрэзку [а, b] з вагой р(х) задавальняюць умовам артаганальнасці: ∫ba φn(x)φ*m(х)р(х)dz = 0 пры n≠m, дзе * — знак камплекснай спалучанасці. Напр., сістэма трыганаметр. функцый ½, cos nπх, sin nπx (n = 1, 2, ...) — артаганальная сістэма на адрэзку [-1,1] з вагой 1. Выкарыстоўваецца для рашэння задач, напр., спектральнага аналізу ў тэорыі ваганняў, акустыкі, радыёфізікі, оптыкі В.А.Ліпніцкі. с. 504
АРТАДАНТЫ́Я [ад арта... + грэч. odus (odontos) зуб], раздзел стаматалогіі, які вывучае дыягностыку, лячэнне, прафілактыку анамалій развіцця і дэфармацый зубоў, зубных радоў і сківіц у дзяцей і дарослых. Функцыянальныя расстройствы зубна-сківічнай сістэмы парушаюць дзейнасць і выклікаюць захворванні органаў стрававання і дыхання. Касметычныя недахопы і дэфекты мовы фарміруюць у дзяцей маўклівасць, замкнёнасць, што можа прывесці да адставання ў развіцці псіхікі. Лячэнне пачынаюць з ранняга ўзросту; адвучаюць дзіця ад шкодных звычак (ссанне пальца, языка, цацкі). Пры выражаных анамаліях зубна-сківічнай сістэмы выкарыстоўваюць артадантычныя апараты. Лячэнне ад некалькіх месяцаў да года і больш. А.С.Арцюшкевіч. с. 505
АРТАДО́КСІЯ (ад грэч. orthodoxia правільная думка), цвёрдая паслядоўнасць, прыхільнасць да традыцый, асноў якога-небудзь вучэння, светапогляду, якая цалкам выключае нават нязначныя адхіленні. Артадоксія ў рэлігіі — прававер’е, няўхільнае прытрымліванне традыцыйнага вучэння царквы. с. 505
АРТАЗІ́ДЫ (Ortheziidae), чарвяцы, група найб. прымітыўных хобатных насякомых атр. раўнакрылых. Больш за 1,6 тыс. відаў. Жывуць пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі кашаніль польская занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. ад некалькіх мм да 1 см. На целе ў маладых і дарослых спінны шчыт з воска- і смолападобных рэчываў сакрэту скурных залоз. Галава звычайна з добра развітымі вусікамі і вачамі. Ногі адна- або двухчленікавыя з кіпцюром на канцы. Лічынкі («бадзяжкі»), выходзячы з-пад матчынага шчытка або яйцавага мяшка распаўзаюцца ў розных напрамках ці пераносяцца ветрам. Жывуць на раслінах, кормяцца іх сокам. Рэзка выяўлены палавы дымарфізм. Самка бяскрылая, лічынкападобная, самцы крылатыя. Многія з мучністых артазідаў — шкоднікі раслін, асабліва субтрапічных (напр., цытрусавых). Ёсць каштоўныя: артазіды лакавыя даюць ізаляцыйны матэрыял шэлак, кермесы — чырв. фарбу кармін. Некаторыя ахоўваюцца. с. 505
АРТАКЛА́З (ад арта... + грэч. klasis трэшчына), мінерал з групы палявых шпатаў, К[AlSi3O8]. Прымесі натрыю, радзей барыю, жалеза, кальцыю і інш. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі прызматычныя (характэрны двайнікі), агрэгаты зярністыя. Бясколерны, белы, шэры, ружовы, чырванаваты і інш. Бляск шкляны. Цв. 5—6,5. Шчыльн. каля 2,6 г/см3. Празрыстыя крышталі артаклазу, найб. чыстыя паводле саставу, наз. адулярам. Паходжанне магматычнае, часткова метамарфічнае; пародаўтваральны мінерал гранітаў, сіенітаў, гнейсаў і інш. На Беларусі пашыраны ў антрапагенных адкладах розных генетычных тыпаў. Выкарыстоўваецца ў шкляной і керамічнай прам-сці. с. 505
АРТАКСЕ́РКС I Даўгарукі, персідскі цар [465—424 да н.э.]. З дынастыі Ахеменідаў. Уступіў на трон пасля забойства ў выніку прыдворнай змовы яго бацькі — Ксеркса І. На пач. царавання задушыў паўстанне егіпцян, якое падтрымлівалі Афіны. У 454 да н.э. персы знішчылі флот афінян у дэльце Ніла. У 449 да н.э. заключыў Каліеў мір, якім завершаны грэка-персідскія войны і зафіксаваны разгром персаў. с. 505
АРТАКСЕ́РКС II Мнемон, персідскі цар [404—358 да н.э.]. З дынастыі Ахеменідаў. На пач. праўлення вёў барацьбу за трон з малодшым братам Кірам, правіцелем М.Азіі. Нягледзячы на поспехі ў знешняй палітыцы (разграміў спартанскі флот каля Кніда ў 394 да н.э., заключыў Анталкідаў мір 387 да н.э.), праўленне Артаксеркса ІІ — перыяд аслаблення Ахеменідаў дзяржавы. с. 505
АРТАКСЕ́РКС III Ох, персідскі цар [358—338 да н.э.]. З дынастыі Ахеменідаў, сын Артаксеркса ІІ. Стаў царом пасля знішчэння старэйшых братоў. Імкнуўся аднавіць цэласнасць і магутнасць Ахеменідаў дзяржавы, жорстка душыў паўстанні ў М.Азіі, Фінікіі, на Кіпры. У 341 да н.э. зноў далучыў да сваёй дзяржавы Егіпет. Забіты сваім прыбліжаным еўнухам Багоем. с. 505
АРТАМО́НАВА (Вароніна) Інга Рыгораўна (29.8.1936, Масква — 4.1.1966), расійская спартсменка (канькабежны спорт). Засл. майстар спорту СССР (1962). Чатырохразовая чэмпіёнка свету (1957—58, 1962, 1965), сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (1963, 1964), неаднаразовая рэкардсменка свету, чэмпіёнка СССР у мнагаборстве (1956, 1958, 1962—64), шматразовая чэмпіёнка СССР (1956—59, 1961—65) на розных дыстанцыях. с. 505
АРТА́НІЯ , Арсанія, Арта, адзін з трох раннефеадальных цэнтраў Стараж. Русі 8—9 ст. Упамінаецца разам з Куявіяй (Кіеўская зямля) і Славіяй (наўгародскія, ці ільменскія, славяне) араб. і перс. географамі. Адны з даследчыкаў атаясамліваюць Артанію з тэр. антаў, другія — з Тмутараканню, трэція — з гарадамі Разань ці Чарнігаў. Ёсць меркаванне, што Артанія мае дачыненне да тэр. Беларусі і, магчыма, знаходзілася недзе на рацэ Рша (сучасная Аршыца, прыток Дняпра), на скрыжаванні падняпроўскіх гандл. шляхоў; арабскае напісанне Арсанія атаясамлівалі з Аршаніяй (ад Орша, Рша). с. 505
АРТАПЕДЫ́Я [ад арта... + грэч. pais (paidos) дзіця], галіна медыцыны, якая вывучае прадухіленне, распазнаванне і лячэнне захворванняў, дэфармацый і вынікаў пашкоджанняў апорна-рухальнай сістэмы. Разам з траўматалогіяй складае адзіную ўрачэбную спецыяльнасць.
Заснавальнік навук. артапедыі — франц. ўрач Н.Андры (N.André), які ў 1741 увёў гэты тэрмін. Класічныя апісанні пашкоджанняў і захворванняў органаў апоры і руху і рэкамендацыі па іх лячэнні трапляліся яшчэ ў працах Гіпакрата і Ібн-Сіны. У пач. 16 ст. франц. ўрач А.Парэ распрацаваў метады ампутацыі канечнасцяў і прапанаваў апараты для выкарыстання іх пры артапедычных захворваннях. Прагрэсу артапедыі ў Расіі садзейнічалі працы Я.В.Мухіна (1806) пра асновы лячэння пераломаў і вывіхаў, М.І.Пірагова (1840), які распрацаваў вучэнне аб працэсах рэгенерацыі пасля аперацыі ахілавага сухажылля, увёў нерухомую гіпсавую павязку і інш. Працы М.П.Нікольскага (1870), М.Ф.Руднева (1880) садзейнічалі прагрэсу касцёва-пластычнай хірургіі, працы В.І.Разумоўскага, М.І.Студэнцкага, В.М.Шаўкуненкі (канец 19 — пач. 20 ст.) — развіццю артапедычных аперацый пры артрадэзіі, астэаміі, касалапасці. Пад кіраўніцтвам заснавальніка сістэмы артапедычнай дапамогі ў краінах б. СССР М.М.Прыёрава створаны Лячэбна-пратэзны ін-т (1921), метадычны цэнтр па артапедыі і траўматалогіі.
На Беларусі асобныя пытанні артапедыі пачалі вывучаць у 19 — пач. 20 ст. У ліку першых у Еўропе К.І.Гібенталь выкарыстаў гіпс для фіксацыі зламанай канечнасці (1812). Сістэматычныя даследаванні па артапедыі вядуцца з 1930-х г. у Бел. НДІ траўматалогіі і артапедыі, Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, на адпаведных кафедрах мед. ін-таў. Развіццю артапедыі садзейнічалі працы М.Н.Шапіры, Б.Н.Цыпкіна, В.А.Маркса, Р.Х.Мінінай, І.Р.Варановіча, А.С.Крука, А.У.Руцкага, С.С.Навумовіча, А.А.Губко, А.М.Сакалоўскага і інш. Асн. кірункі даследаванняў: прафілактыка і лячэнне артапедычных захворванняў і траўмаў, распрацоўка метадаў і сродкаў мед. рэабілітацыі хворых і інвалідаў з прычыны ўскладненых пашкоджанняў касцей і суставаў, хірургічнага лячэння пухлін, ліквідацыі вынікаў дэгенератыўна-дыстрафічных працэсаў у касцях і суставах, эндапратэзаванне, удакладненне пытанняў дыягностыкі.
Літ.: Маркс В.О. Ортопедическая диагностика. 2 изд. Мн., 1978; Травматология и ортопедия. 3 изд. М., 1990; Волков М.В. Болезни костей у детей. 2 изд. М., 1985. с. 505
АРТАША́Т , горад, у 2 ст. да н.э. — сярэдзіне 5 ст. н.э. сталіца стараж. Арменіі Вялікай. Заснаваны каля 176 да н.э. Арташэсам I, які сталіцу дзяржавы з Армавіра перанёс у пабудаваны ім Арташат. У 58 і 163 н.э. разбураны рымлянамі, у 364—68 — іранцамі. Прыйшоў у заняпад у сувязі з пераносам сталіцы Арменіі ў Дзвін. Знаходзіўся паблізу сучаснага арм. г. Арташат. с. 506
АРТАШЭ́С I , Артаксій (? — 160 да н.э.), цар Арменіі Вялікай [189—160 да н.э.]. У 190 узначаліў паўстанне армян супраць Селеўкідаў, абвясціў незалежнасць дзяржавы і стаў заснавальнікам дынастыі Арташэсідаў. Умацаваў і пашырыў свае ўладанні, сталіцу з Армавіра перанёс ў пабудаваны ім г. Арташат. Правёў рэформу, якая ўмацавала прыватную ўласнасць на зямлю. с. 506
А́РТМАНЕ (Artmane) Вія (сапр. Аліда Фрыцаўна; н. 21.8.1929, г. Тукулес, Латвія), латышская актрыса. Нар. арт. СССР (1969). Скончыла студыю пры Латышскім маст. т-ры імя Я.Райніса (Рыга), працуе ў гэтым т-ры. З 1956 здымаецца ў кіно. Драматычная актрыса. Мастацтва Артмане адметнае лірызмам, шчырасцю, стрыманасцю, якія спалучаюцца з унутр. напоўненасцю і эмацыянальнасцю. Сярод тэатр. роляў: Афелія, Джульета («Гамлет», «Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Лаймдота («Агонь і ноч» Райніса). З лепшых работ у кіно: Соня («Родная кроў»), Она («Ніхто не хацеў паміраць»), Крысціна («Эдгар і Крысціна»), Джулія Ламбэрт («Тэатр» паводле С.Моэма, тэлевіз.). Пра Артмане зняты дакументальны фільм «Размовы з каралевай». Дзярж. прэмія Латвіі 1980. с. 506
АРТО́ (Artôt) Маргерыт Жазефін Дэзірэ (21.7.1835, Парыж — 3.4.1907), французская спявачка (мецца-сапрана і сапрана). Выконвала партыі драм. і каларатурнага сапрана, у іх ліку Віялета («Травіята» Дж.Вердзі), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Фідэс («Прарок» Дж.Меербера). Выступала ў многіх краінах, у т.л. ў Расіі. П.І.Чайкоўскі прысвяціў Арто «Раманс» f-moll для фп. і 6 рамансаў для голасу і фп. с. 506
АРТО́ТРЫХУМ (Orthotrichum), род брыевых імхоў сям. артотрыхавых. Каля 200 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных шыротах. На Беларусі 15 відаў, з іх артотрыхум прыгожы (О. speciosum) трапляецца часта, артотрыхум Лаеля (О. layelii) занесены ў Чырв. кнігу. Растуць на кары дрэў, камянях, мураваных і бетонных збудаваннях. Ксераморфныя расліны, вытрымліваюць працяглае высыханне.
Падушачкі ад цёмна-зялёных да карычневых. Сцябло 0,5—7 см даўж., прамастойнае або прыўзнятае, разгалінаванае, густа ўкрытае лісцем. Лісце яйцападобна- або лінейна-ланцэтнае, з простай жылкай. Каробачка на кароткай ножцы, з 8—16 прадаўгаватымі палоскамі, радзей без іх. Вечка конусападобнае з дзюбкай. Перыстом двайны. с. 506
АРТРАДЫ́РЫ , членісташыйныя (Arthrodira, або Coccostei), падклас вымерлых марскіх і прэснаводных храстковых рыб кл. пласцінаскурых. 11 атрадаў. Выяўлены ў адкладах позняга сілуру — позняга дэвону ўсіх мацерыкоў, на Беларусі — у Аршанскай упадзіне ў лагунна-марскіх адкладах сярэдняга дэвону. Тыповыя прадстаўнікі артрадыраў — плаурдастэусы.
Даўж. да 6 м. Форма цела і памеры разнастайныя. Шкілет храстковы. Галава і пярэдняя ч. тулава ўкрытыя касцявым панцырам, які ўтвораны касцямі вонкавага плечавога пояса. Сківіцы ў выглядзе касцявых пласцін з рэжучымі краямі і біўнепадобнымі выступамі. Грудныя плаўнікі пад касцявымі шыпамі. Хвост звычайна голы. Прыдонныя драпежнікі. с. 506
АРТРАПЛА́СТЫКА (ад грэч. arthron сустаў + пластыка), аперацыі па аднаўленні функцый сустава пры анкілозах, артрозах, няправільным зрастанні ўнутрысустаўных пераломаў. Асн. этапы: раз’яднанне сустаўных канцоў, мадэляванне новых сустаўных паверхняў і размяшчэнне паміж імі пракладак са скуры або фасцый хворага. Выкарыстоўваюць таксама каўпачкі з храсткоў або плодных абалонак, кансерваваныя канцы касцявых суставаў, штучныя метал. або пластмасавыя суставы ці галоўкі суставаў. Пасля артпластыкі патрабуецца працяглае функцыянальнае лячэнне, фізіятэрапія, масаж. с. 506
АРТРАСПО́РЫ , дыяспоры вегетатыўнага размнажэння грыбоў, тое, што аідыі. с. 506
АРТРО́З (ад грэч. arthron сустаў + ...оз), хранічная дыстрафічна-дэгенератыўная хвароба суставаў чалавека. Абумоўлена парушэннем жыўлення эпіфізарных канцоў касцей. Прычыны ўзнікнення артрозу — хваробы абмену рэчываў, інтаксікацыі, інфекцыі, траўмы, трафанеўрозы. Прыкметы: боль, хруст, абмежаваная гнуткасць, дэфармацыя, змены ў сучлененых паверхнях суставаў. Лячэнне медыкаментознае, фізіятэрапеўтычнае, у цяжкіх выпадках хірургічнае. с. 506
АРТРЫ́Т (ад грэч. arthron сустаў + ...іт), зборная назва запаленчых і запаленча-дыстрафічных, а ў шырокім сэнсе і інш. хвароб суставаў. Адрозніваюць артрыты першасныя (напр., спандылаартрыт) і другасныя або спадарожныя (пасля рэўматызму), вострыя і хранічныя, лакалізаваныя ў адным суставе і множныя (поліартрыт). Выклікаюцца інфекцыяй пры туберкулёзе, бруцэлёзе, парушэннямі абмену рэчываў і жыўлення суставаў, траўмамі і інш. Прыкметы: боль у суставах, пачырваненне скуры над імі, абмежаваная гнуткасць, змена формы суставаў, прыпухласць. Лячэнне медыкаментознае, санаторна-курортнае, пры цяжкіх ускладненнях хірургічнае. с. 506
«АРТ-СЕ́СІЯ» , мастацкая акцыя, якая ўключае правядзенне конкурсу-выставы візуальных мастацтваў творчай моладзі і фестывальную харэаграфічную праграму. Праводзіцца з 1992 штогод у Віцебску. У выстаўцы ўдзельнічаюць студэнты маст. спецыяльнасцяў ВНУ Віцебска (факультэты мастацка-графічны, педагогікі і методыкі пач. навучання, музыкі і выяўл. мастацтва пед. ін-та, маст. канструявання вырабаў лёгкай прам-сці тэхнал. ін-та) і вучні маст. аддзяленняў вучылішчаў. Экспазіцыя выстаўкі ўключае раздзелы: жывапіс, графіка, дызайн, скульптура, дэкар.-прыкладное мастацтва, мадэлі адзення. М.Л.Цыбульскі. с. 507
АРТУА́ (Artois), гістарычная вобласць на Пн Францыі, асн. частка дэпартамента Па-дэ-Кале. Пл. каля 4 тыс. км2. Нас. 1 млн. чал. (1982). З 2-й пал. 9 ст. да 1180 тэр. Артуа належала Фландрыі; у сярэднія вякі частка аўстр. і ісп. Нідэрландаў. Адышла да Францыі ў 1659. Гал. горад — Арас. с. 507
АРТУКІ́ , вёска ў Беларусі, у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на Пд ад Рэчыцы, 77 км ад Гомеля, 25 км ад чыг. ст. Рэчыца. 2007 ж., 789 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. с. 507
АРТЫ́ГАС (Artigas) Хасе Хервасіо (19.6.1764, Мантэвідэо — 23.9.1850), уругвайскі ваенны і паліт. дзеяч, нац. герой Уругвая. Служыў у ісп. калан. войсках. У 1811—14 узначальваў нар. паўстанне Усх. берага (сучасны Уругвай) супраць ісп. панавання. Выступаў за незалежнасць Уругвая, супраць далучэння яго да Аргенціны. У 1816—20 вёў барацьбу супраць браз. агрэсіі. У 1820 пацярпеў паражэнне ад партуг.-браз. войскаў і інтэрніраваны ў Парагваі. с. 507
АРТЫ́КЛЬ (франц. article), службовае слова, якое выкарыстоўваецца ў германскіх, раманскіх і інш. мовах як адзнака назоўніка. Выконвае розныя функцыі: вызначае катэгорыю пэўнасці (у англ. the, the city) і няпэўнасці (у англ. а; а village), катэгорыі роду (у ням. м.р. der, ж.р. die, н.р. das), ліку [у франц. адз.л. le, la (un, une) — мн. les, (des)], склону (у ням. у назоўнікаў мужчынскага роду Н.скл. der, Р.скл. des, Д.скл. dem, М.скл. den). Бываюць прэпазіцыйныя (перад словамі, да якіх адносяцца; у герм. і раманскіх мовах) і постпазіцыйныя (пасля гэтых слоў; у некаторых слав. мовах). с. 507
АРТЫКО́Н (ад грэч. orthos прамы + eikōn выява),, перадавальная тэлевізійная трубка з назапашваннем зараду і счытваннем відарыса павольнымі (каэфіцыент другаснай эмісіі < 1) электронамі. Распрацаваны амер. інжынерамі А.Розам і Х.Ямсам (1939). Прыкладна ў 20 разоў больш адчувальны за іканаскоп; характарыстыка «святло—сігнал» лінейная ва ўсім дыяпазоне ўстойлівай работы. Выкарыстоўваецца ў тэлевізійных перадавальных камерах. Гл. таксама Суперартыкон. с. 507
АРТЫ́КУЛ (ад лац. articulus артыкул, раздзел), 1) невялікі (бывае і значны памерам) навуковы, публіцыстычны або літ.-крытычны твор у газеце, часопісе, зборніку, кнізе. 2) У праве — асобная самаст. частка нарматыўнага акта, у якой найчасцей змешчана адна юрыд. норма, адно абавязковае правіла. На Беларусі падзел нарматыўных актаў на паасобныя артыкулы практыкаваўся са старажытнасці, але тэрмін «артыкул» стаў ужывацца ва «Уставе на валокі» 1557, а потым і ў Статутах 1566 і 1588. З часам і асобныя законы пачалі называць артыкуламі. 3) У бухгалтарскім уліку і фін. планах — раздзел, які змяшчае назвы крыніц прыбытку і мэтавага прызначэння фінансавых затрат. с. 507
АРТЫ́КУЛ ВО́ІНСКІ , першы вайскова-крымінальны і вайскова-працэсуальны кодэкс Расіі. Распрацаваны ў перыяд стварэння Пятром І рэгулярнай арміі. Выдадзены ў 1715. Нормы артыкула воінскага выкарыстоўваліся ў агульнацывільных судах. Дзейнічаў да выдання ў 1839 вайскова-крымінальнага статута.
Паводле артыкула воінскага найб. цяжкімі злачынствамі лічыліся здрада, замах на воінскіх начальнікаў, невыкананне загаду, дзеянні супраць дзяржавы, арміі і інш. Артыкул воінскі прадугледжваў меры пакарання: біццё бізунамі, шпіцрутэнамі, клеймаванне жалезам, высылку на катаргу, пакаранне смерцю і інш. Артыкул воінскі змяшчаў таксама артыкулы аб вартаўнічай ахове, у яго была ўнесена воінская прысяга і інш. У 18—19 ст. артыкулам называлі, акрамя таго, параграф статута, а таксама ружэйныя прыёмы. с. 507
АРТЫ́КУЛЫ ВАЙСКО́ВЫЯ (гетманскія), вайсковыя законы, пастановы і распараджэнні, якія дзейнічалі ў ВКЛ у 16—18 ст. Зацвярджаліся соймам або асабіста гетманамі. Былі першымі дысцыплінарнымі і баявымі статутамі арміі, а таксама зборнікамі вайскова-крымінальнага права. У артыкулах і інш. юрыд. актах пра вайск. службу вызначаўся парадак камплектавання, размяшчэння, забеспячэння і падпарадкавання арміі. Першая спроба кадыфікаваць нормы вайск. права Беларусі зроблена пры складанні Статута Вялікага княства Літоўскага 1529. У 1754 у Нясвіжы зроблена першае сістэматызаванае выданне актаў па вайск. праве Беларусі. с. 507
АРТЫ́КУЛЫ КАНФЕДЭРА́ЦЫІ (The articles of Confederation), першая канстытуцыя ЗША. Прынята ў ліст. 1777, дзейнічала ў 1781—89. Замацавала заваяванні, дасягнутыя ў час Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83, і вызначыла рэсп. форму дзярж. ўпарадкавання б. англ. калоній у Паўн. Амерыцы, абвясціўшы ўтварэнне канфедэрацыі і вечны саюз штатаў. с. 507
АРТЫКУЛЯЦЫ́ЙНАЯ БА́ЗА МО́ВЫ , гл. ў арт. Артыкуляцыя. с. 507
АРТЫКУЛЯ́ЦЫЯ (ад лад. articulo расчляняю), 1) у мовазнаўстве — работа органаў мовы (губ, языка, мяккага паднябення, галасавых звязак), з дапамогай якіх утвараюцца гукі мовы. Сукупнасць артыкуляцыі складае артыкуляцыйную базу мовы. Правільнае (без акцэнту) вымаўленне слоў чужой мовы патрабуе засваення яе артыкуляцыйнай базы. Паводле ступені выразнасці маўлення ацэньваюць якасць вымаўлення асобных людзей (пры адборы дыктараў, чытальнікаў, акцёраў і інш.) і каналаў сувязі.
У бел. артыкуляцыйнай базе пераважаюць артыкуляцыі з высокім становішчам языка, апусканнем да ніжніх зубоў кончыка языка пры вымаўленні мяккіх зычных «дз’», «ц’» (дзеканне-цеканне), а таксама «з’», «с’», «н’», «л’», ад чаго яны робяцца мякчэйшыя за, напр., адпаведныя рус. гукі. Спецыфічна бел. асаблівасці: губна-губная артыкуляцыя пры вымаўленні «в» пасля галосных і перад «у», «о»; працяжнае вымаўленне «г»; наяўнасць значнай колькасці змычна-шчыліннай артыкуляцыі («дж», «дз», «ч», «ц», «ц’», «дз’»). Артыкуляцыя суседніх гукаў накладваюцца і прыстасоўваюцца адна да адной (акамадацыя).
2) У музыцы — спосаб выканання паслядоўнасці гукаў голасам або на муз. інструменце. Вызначаецца злітнасцю або расчлянёнасцю. Асн. віды артыкуляцыі — легата і стаката. Іх разнавіднасці адрозніваюцца ступенню выразнасці і характарам выканання. Існуюць блізкія паміж сабою партамента і глісанда (лёгкае слізганне ад аднаго гуку да другога) і інш. Тэхнічна артыкуляцыя звязана з рознымі прыёмамі руху рукі, націску пальцаў, вядзення смычка або плектра, у спевах — са спосабам карыстання галасавым апаратам. А.І.Падлужны (мовазнаўства). с. 507
АРТЫЛЕ́РЫЯ (франц. artillerie), 1) род войскаў, прызначаны для абслугоўвання і баявога выкарыстання артыл. ўзбраення. Ва ўсіх арміях свету выконвае баявыя задачы ў інтарэсах інш. родаў войскаў.
У сучасных сухапутных войсках падзяляецца на артылерыю вайсковую (палявую) — армейскую, карпусную, палкавую і да т.п. і рэзерву Гал. камандавання, на наземную (бывае пушачная, гаўбічная, рэактыўная, процітанкавая, горная і мінамёты) і зенітную. Залежна ад спосабу арганізацыі ўзаемадзеяння з інш. родамі войскаў адрозніваюць артылерыю прыдадзеную (на час выканання баявой задачы перадаецца ў распараджэнне камандзіра злучэння, часці) і артылерыю падтрымкі (застаецца ў падначаленні ст. артыл. камандзіра, але выконвае агнявыя задачы, пастаўленыя агульнавайск. камандзірам). Артылерыя ў ВПС — авіяц. пушкі на самалётах і верталётах. У ВМФ падзяляецца на карабельную (у т.л. зенітную) і берагавую.
Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь артылерыя складаецца са злучэнняў, часцей і падраздзяленняў уласнаствольных артыл. сістэм, процітанкавых кіроўных ракет, а таксама падраздзяленняў артыл. разведкі і спец. падраздзяленняў, што ўваходзяць у склад артыл. злучэнняў і часцей. Артыл. злучэнні і часці, што не належаць да вайсковай артылерыі, з’яўляюцца рэзервам Гал. камандавання і прызначаны для ўзмацнення дзеянняў агульнавайск. падраздзяленняў, а таксама для стварэння артыл. рэзерваў. 2) Від зброі або сукупнасць прадметаў артыл. ўзбраення, уключаючы сродкі наземнай і паветр. разведкі, сувязі, назірання, кіравання агнём, цягі, транспарту і інш. 3) Навука, якая вывучае асновы будовы матэрыяльнай часткі агнястрэльнай зброі, яе ўласцівасці і спосабы выкарыстання ў баі. Асн. раздзелы: унутраная і знешняя балістыка, асновы будовы матэрыяльнай часткі боепрыпасаў, выбуховыя сродкі і порахі, тэхналогія артыл. вытв-сці, тактыка, тэорыя стральбы, гісторыя артылерыі.
Самы ранні этап развіцця артылерыі — сценабітная і кідальная зброя краін Стараж. Усходу (Егіпет, Індыя, Кітай і інш ), Грэцыі і Рыму. З вынаходствам пораху ўзнікла агнястрэльная зброя: у Кітаі ў 11 ст., у Еўропе першыя ўзоры яе з’явіліся ў Італіі, Францыі. Германіі, Англіі, на Беларусі — у 14 ст. Войскі ВКЛ упершыню сутыкнуліся з новай зброяй у 1341, калі ў час аблогі крыжацкага замка Баербург «вогненнай стралой» быў забіты вял. князь Гедзімін. У 1382 войскі ВКЛ ужо мелі ўласныя бамбарды, пры дапамозе якіх штурмавалі ордэнскі замак Георгенбург. Першыя гарматы рабілі з дрэва (Кітай, Галандыя), потым з жалеза ў выглядзе каванай метал. трубы, якая мацавалася да масіўнай драўлянай калодкі. Ядры напачатку былі драўляныя і каменныя, пазней алавяныя і бронзавыя. У 14 ст. з’явіліся гарматы з бронзы (на Беларусі іх выраблялі майстэрні ў Полацку, Віцебску, Навагрудку і інш.). У 1384 кідальныя балісты, зробленыя на Беларусі, выкарыстоўваліся супраць войскаў Лівонскага ордэна. Каля 1540 у Вільні заснаваны гарматны ліцейны двор — людвісарня, у 1597 — майстэрня па вытв-сці куль і ядраў Бараньская кульня. У 16—17 ст. гарматы ставілі на колы, у іх з’явіўся перадок з зараднай скрыняй. Ядры былі жалезныя, чыгунныя і нават шкляныя. Напачатку артылерыю на Беларусі абслугоўвалі наёмныя пушкары з Германіі, Чэхіі, Галандыі (у іх вучыліся бел. майстры), з сярэдзіны 16 ст. абыходзіліся без іх. Вядомы імёны майстроў Сцяпана і Пятра з Нясвіжа (канец 16 — пач. 17 ст.), К.Ганусава з Быхава (2-я пал. 16 ст.) і інш. У 1-й пал. 17 ст. выпушчаны падручнікі па артыл. справе на лац. і польскай мовах: італьянца Андрэя дэль’-Аква, іспанца Дыега Уфана, ураджэнца Беларусі К.Семяновіча. У 18 ст. артыл. гарматы выраблялі ў Слуцку, Быхаве, Нясвіжы, Гродне, Жлобіне, Вішневе. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі выраб гармат спынены, эпізадычна для асобных магнатаў рабіліся невял. гарматы-салютоўкі. З сярэдзіны 19 ст. ў большасці краін пачаўся пераход да наразной артылерыі. У пач. 20 ст. артылерысты ўпершыню вялі стральбу з закрытых агнявых пазіцый, быў створаны і выкарыстаны мінамёт (1904—05). У перыяд 1-й сусв. вайны з’явілася артылерыя суправаджэння, зенітная, процітанкавая, былі ўдасканалены мінамёты. 2-я сусв. вайна выклікала ўсебаковае развіццё зенітнай, процітанкавай, рэактыўнай і самаходнай артылерыі, выкарыстоўвалася артылерыя вялікай і асаблівай магутнасці. Узніклі новыя формы баявых дзеянняў артылерыі, павялічылася яе шчыльнасць на ўчастках прарыву (да 200—300 гармат на 1 км фронту). Вопыт баявога выкарыстання артылерыі даў багаты матэрыял для развіцця артыл. навукі. Удасканаленне артылерыі працягваецца.
Літ.: Передельский Г.Е., Токмаков А.И., Хорошилов Г.Т. Артиллерия в бою и операции. М., 1980; Отечественная артиллерия, 600 лет. М., 1986; Nowak T. Polska technika wojenna XVI — XVIII w. Warszawa, 1970. М.Р.Плахотны, В.А.Юшкевіч. с. 507
АРТЫМО́ВІЧ Надзея Еўдакімаўна (н. 18.2.1946, в. Аўгустова Беластоцкага ваяв., Польшча), бел. паэтэса. Скончыла Варшаўскі ун-т (1982). З 1970 друкуецца ў беластоцкай газ. «Ніва». Першы зб. вершаў «У сне, у болю слова» (Беласток, 1979) выйшаў у пер. на польскую мову. У паэзіі пераважаюць інтымная лірыка, грамадска-патрыят. матывы, праблемы адаптацыі селяніна ў горадзе. Ёй характэрна ўскладненасць формы, метафарычнасць (зб. «Роздумы», Беласток, 1981; «Сезон у белых пейзажах», Беласток, 1990; «З неспакойных дарог», Мн., 1993; «Дзверы», Беласток, 1994, з А.Разанавым).
Літ.: Надзея Артымовіч // Крыніца. 1994. № 12. І.У.Саламевіч. с. 510
АРТЫ́Т (ад грэч. orthos прамы, правільны), аланіт, рэдказямельны мінерал класа сілікатаў, аналаг эпідоту, Се22AlO(ОН)[SiO4] [Si2O7]. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі прызматычныя, таблітчастыя, агрэгаты зярністыя. Колер чорны, буры. Бляск смалісты. Цв. 5—6,5. Шчыльн. 3,3—4,2 г/см3. Радыеактыўны. У прыродзе трапляецца рэдка. Акцэсорны мінерал гранітаў, гнейсаў, гранітных пегматытаў. Часта метаміктны. На Беларусі як акцэсорны мінерал выяўлены ў пародах крышт. фундамента. Сыравіна для атрымання рэдказямельных элементаў (цэзію, ітрыю і інш.). Выкарыстоўваецца для вызначэння абсалютнага ўзросту парод свінцовым метадам. с. 510
АРТЫШО́К (Cynara), род кветкавых раслін сям. астравых. Каля 12 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і і на Канарскіх а-вах. У культуры 2 блізкія віды — артышок кардон, або іспанскі (С. cardunculus), і сапраўдны, або калючы (С. scolymus). Як харч., кармавыя і дэкар. расліны вырошчваюць у Паўд. Еўропе, на Пд Расіі, на Украіне. На Беларусі артышок сапраўдны ёсць у калекцыі Цэнтр. бат. сада АН. Размнажаюць насеннем і атожылкамі. У сярэдняй паласе вырошчваюць як аднагадовую культуру расадным метадам.
Шматгадовыя травяністыя расліны. Сцябло галінастае, прамое, выш. 0,5—1 м. Лісце буйное, лопасцевае або перыстарассечанае. Трубчастыя фіялетавыя, сінія або белыя кветкі сабраны ў буйны кошык дыям. да 10 см. Сакавітыя нераскрытыя кошыкі з мясістым кветаложам (маюць да 3% бялку, 7— 15% вугляводаў, 3—11 мг% вітаміну С, 0,4 мг% караціну, вітаміны В1 і В2, правітамін артышок, цукар, інулін), ачышчаныя чаранкі, галоўныя жылкі лісця і карані спажываюць вараныя і кансерваваныя (далікатэсная страва). У насенні каля 30% тлушчу, прыдатнае на корм птушкам. Стымулявальны і дыўрэтычны лек. сродак; ужываюць пры дыябеце, атэрасклерозе, хваробах печані; плады — проціяддзе опіуму. с. 510
АРТЭ́ГА СААВЕ́ДРА (Ortega Saavedra) Даніэль (н. 11.11.1945, г. Ла-Лібертад, Нікарагуа), дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеяч Нікарагуа. Прэзідэнт Рэспублікі Нікарагуа ў 1985—90. З 1962 удзельнік барацьбы супраць дыктатуры Самосы, з 1965 чл. Нац. Кіраўніцтва Сандзінісцкага фронту нац. вызвалення (СФНВ), у 1966—67 камандуючы Цэнтр. фронтам партыз. атрадаў. У 1975—79 адзін з кіраўнікоў узбр. сіл СФНВ. У 1981—85 каардынатар Кіруючага савета ўрада Нац. адраджэння. с. 511
АРТЭЗІЯ́НСКІ БАСЕ́ЙН (ад Artesium — лац. назвы франц. правінцыі Артуа), басейн напорных падземных водаў (гл. Артэзіянскія воды), прымеркаваны да адмоўных геал. структур. Адрозніваюць платформавыя артэзіянскія басейны (у сінеклізах, мульдах і інш.) і міжгорныя артэзіянскія басейны (у міжгорных прагінах). Утвараюцца пластавымі водамі платформавага чахла і трэшчынава-жыльнымі водамі крышт. фундамента. У артэзіянскім басейне вылучаюць вобласці жыўлення, напору і разгрузкі падземных водаў. Пл. ад дзесяткаў да мільёнаў квадратных кіламетраў. Самыя вял. артэзіянскія басейны: Заходне-Сібірскі, Маскоўскі (зах. ч. на тэр. Беларусі), Прыбалтыйскі, В. Аўстралійскі, Парыжскі і інш. с. 513
АРТЭЗІЯ́НСКІ КАЛО́ДЗЕЖ , калодзеж або свідравіна, з якіх атрымліваюць артэзіянскія воды. Артэзіянскі калодзеж звычайна замацоўваюць трубамі, выкарыстоўваюць помпы, у зоне ваданоснага пласта абсталёўваюць фільтрамі. Многія нас. пункты Беларусі бяруць ваду з артэзіянскага калодзежа. Водазабеспячэнне Мінска часткова грунтуецца на сістэмах артэзіянскіх свідравін глыб. у некалькі дзесяткаў метраў, часам больш за 100 м (дэбіт 50—100 м3/гадз). с. 513
АРТЭЗІЯ́НСКІЯ ВО́ДЫ , напорныя пластавыя падземныя воды, якія залягаюць паміж водатрывалымі слаямі. Прымеркаваны да адмоўных геаструктур — сінкліналяў, мульдаў, прагінаў, упадзін. Напор узнікае пры гідраўлічнай ізаляванасці ваданосных гарызонтаў ад перавышэння вобласці жыўлення над вобласцю разгрузкі. Пры залішнім гідрастатычным ціску выліваюцца на паверхню зямлі або фантануюць пры ўскрыцці. Ва ўмовах актыўнага водаабмену артэзіянскія воды прэсныя, застойных — салёныя ці расолы (гл. Мінеральныя воды). Артэзіянскія воды звычайна звязаны з артэзіянскімі басейнамі. На Беларусі ўскрыты амаль на ўсёй тэр. на глыб. ад некалькіх дзесяткаў метраў да некалькіх кіламетраў, належаць да Аршанскага гідрагеалагічнага басейна, Брэсцкага гідрагеалагічнага басейна, Прыпяцкага гідрагеалагічнага басейна і Беларускага гідрагеалагічнага масіву. Артэзіянскія воды з’яўляюцца асн. крыніцай пітнога водазабеспячэння. А.В.Кудзельскі. с. 513
АРТЭ́ЛІЙ (Ortelius, Oertel) Абрахам (4.4.1527, Антверпен — 28.6.1598), фламандскі картограф і выдавец, адзін з заснавальнікаў картаграфічнай навукі. Каля 1547 заснаваў уласную фірму. Выдаў зб. «Агляд шара зямнога» («Theatrum orbis terrarum». Антверпен, 1570), які фактычна стаў першым геагр. атласам, змяшчаў 53 карты асобных краін з дэталёвымі апісаннямі (у т.л. бел. зямель), бібліягр. даведкі на 87 картографаў. «Агляд...» неаднаразова дапаўняўся і перавыдаваўся ў 17 — пач. 18 ст. У 1592 адкрыў у сваім антверпенскім доме музей, да канца жыцця займаўся гісторыка-геагр. даследаваннямі. Л.Р.Казлоў. с. 513
АРТЭМІ́ДА , у грэчаскай міфалогіі багіня, дачка Зеўса і Леты, сястра-блізніца Апалона. Спачатку Артэміда — апякунка жывёл і палявання, багіня месяца, пазней — заступніца шлюбу і дзетанараджэння. Яе ўяўлялі прыгажуняй у доўгім адзенні з паўмесяцам на галаве, з факелам ці з лукам і стрэламі ў руках. Лічылі, што нарадзілася Артэміда на в-ве Дэлас. Найб. вядомыя свяцілішчы Артэміды на п-ве Атыка і ў г. Эфес. У Эфесе быў храм Артэміды, прылічаны грэкамі да аднаго з 7 дзівосаў свету (спалены ў 356 да н.э. Герастратам). У рым. міфалогіі вядома як Дыяна. Міф пра Артэміду натхніў ант. скульптараў Праксіцеля, Леахара, грэч. вазапісцаў, пазней — Тыцыяна, П.П.Рубенса, Рэмбранта, пісьменнікаў Дж.Бакачыо, Г.Гейнэ і інш. с. 513
АРТЭ́МІЯ (Artemia salina), ракападобнае атрада шчэлепаногіх. Пашырана ў салёных азёрах і лужынах паўпустыняў, пустыняў і марскіх ліманаў, здольная жыць пры салёнасці вады ад 40 да 230%0 і болей.
Даўж. 0,8—1 см. У залежнасці ад салёнасці вады зменьваецца даўж. галінак вілачкі на канцы брушка (павялічваецца пры апрасненні). Жывіцца мікраскапічнымі водарасцямі і бактэрыямі. Размнажаецца 3 разы за сезон, плоднасць да 70 яец або наўплісаў. Разводзяць і выкарыстоўваюць на корм рыбам. с. 514
АРТЭ́РЫІ (грэч. artēria), крывяносныя сасуды, па якіх кроў рухаецца ад сэрца ва ўсе органы і часткі цела. Да артэрый належыць аорта і ўсе яе разгалінаванні, у т.л. самыя дробныя — артэрыёлы. Артэрыі нясуць кроў, багатую кіслародам (толькі лёгачныя накіроўваюць вянозную кроў ад сэрца ў лёгкія).
Сценкі артэрый маюць 3 абалонкі. Вонкавая злучальнатканкавая абалонка надае артэрыям трываласць і эластычнасць, што дае магчымасць ім вытрымліваць унутраны ціск, расшырацца і звужацца; багатая сасудамі і нервамі. Сярэдняя абалонка складаецца з эластычных валокнаў і гладкіх мышачных клетак, скарачэнне або расслабленне якіх рэгулюе дыяметр прасвету артэрый і, адпаведна, колькасць крыві, што падаецца да органа. Унутраная абалонка ўтворана эндатэліем і злучальнай тканкай, мае ўнутраную эластычную мембрану, што робіць сценкі больш трывалымі. Асобныя ствалы адной або некалькіх суседніх артэрый часта злучаюцца паміж сабой і ўтвараюць анастамозы (больш дробныя артэрыі). Артэрыі, што не маюць анастамозаў, наз. канцавымі. Ю.Г.Шанько. с. 514
АРТЭРЫІ́Т , запаленне сценкі артэрыі. Па характары запаленчага працэсу адрозніваюць спецыфічныя і неспецыфічныя артэрыіты, па яго лакалізацыі на сценцы артэрый — энда-, меза- і перыартэрыіты; пашкоджанне ўсёй сценкі — панартэрыіт. Можа быць самастойным захворваннем (калі пашкоджанне артэрый вядучае ў паталагічным працэсе, мае сістэмны, генералізаваны характар) і другасным (развіваецца на фоне інш. хвароб; паталагічны працэс у сасудах ізаляваны, пашкоджаны асобныя групы артэрый). Другасныя артэрыіты могуць быць пры дыфузных хваробах злучальнай тканкі, сепсісе, інфекц. эндакардыце, інш. інфекц. захворваннях, некаторых злаякасных пухлінах, ужыванні лекавых сродкаў. Ускладненні пры артэрыіце: анеўрызмы (пры язвава-некратычных працэсах у сценках артэрый), трамбозы і эмбаліі, склеразаванне і аблітэрацыя сасудаў. М.Ф.Сарока. с. 514
АРТЭРЫЯ́ЛЬНЫ ЦІСК , ціск крыві ўнутры аорты і буйных артэрый. Узнікае ад нагнятальнай дзейнасці сэрца, супраціўлення сасудаў і абумоўлены гідрастатычнымі сіламі. Найб. супраціўленне цёку крыві ў аорце і артэрыях. Артэрыяльны ціск у перыяд скарачэння (сісталы) жалудачкаў сэрца наз. сісталічным, у час расслаблення (дыясталы) — дыясталічным. Вымяраецца ў мм рт. сл. Макс. ўзроўню (верхні) дасягае ў перыяд скарачэння (сісталы), мінім. (ніжні) — у час расслаблення (дыясталы). Велічыня артэрыяльнага ціску залежыць ад віду жывёл, стану сэрца і сасудаў, колькасці крыві, узросту, індывід. асаблівасцяў арганізма і інш. У буйных артэрыях чалавека сісталічны ціск у норме складае 110—130, а дыясталічны — 60—80 мм рт. сл. З узростам артэрыяльны ціск крыху павышаецца. Існуюць 2 метады вымярэння артэрыяльнага ціску: прамы (крывавы) і ўскосны (бяскроўны) з дапамогай спец. прыладаў. с. 514
АРТЭФА́КТ (ад лац. artefactum штучна зробленае), стараж. рэч, якая зроблена ці мае сляды карыстання чалавекам. Элемент археалагічнай культуры, частка матэрыяльнай культуры пэўнага этапу, бо адлюстроўвае гісторыю яе развіцця. Сярод артэфакта вылучаюць культурнавызначальныя, этнавызначальныя («кіравальныя») і «датавальныя» рэчы, імпартныя, выпадковыя, запазычаныя і інш. с. 514
АРУ́БА (Aruba), уладанне Нідэрландаў на аднайм. востраве ў архіпелагу М. Антыльскіх а-воў у паўд. частцы Карыбскага м. Пл. 193 км2, нас. 65 тыс. чал. (1993). Адм. ц. — г. Араньестад. У складзе насельніцтва пераважаюць негры і мулаты, жывуць таксама іспанцы, галандцы, кітайцы і інш. Афіц. мова нідэрландская, пашыраны мовы мясц. крэолаў (пап’ямента), ісп. і англійская. Пануючая рэлігія — каталіцызм. Нац. свята — Дзень сцяга Арубы (18 сак.).
Вулканічны востраў выш. 188 м, акружаны рыфамі, рэльеф узгорысты. Клімат субэкватарыяльны, сярэднямесячныя т-ры 26— 28 °С, ападкаў 500—600 м за год. Працуюць прадпрыемствы па ачыстцы нафты, вырабе цыгарэт, спіртных (ром) і безалкагольных напіткаў, суднаверф. Сельская гаспадарка развіта слаба з-за малой урадлівасці глебаў і недахопу прэснай вады. Вырошчваюць алоэ, якое выкарыстоўваюць у касметычных і фармацэўтычных вырабах. Нязначная жывёлагадоўля. Развіта рыбалоўства. Турызм. Асн. частка прадуктаў харчавання імпартуецца. Даўж. аўтадарог каля 380 км. Гал. порт — Араньестад, побач міжнар. аэрапорт. Гандлёвыя партнёры — Венесуэла, ЗША Нідэрланды, Вялікабрытанія. Цесныя эканам. сувязі з федэрацыяй Нідэрландскіх Антыльскіх а-воў. Грашовая адзінка — арубскі гульдэн (фларын).
Задоўга да адкрыцця еўрапейцамі в-аў Аруба насялялі індзейцы, якія ўпрыгожылі пячоры малюнкамі, што па старажытнасці не саступаюць дагістарычным малюнкам у пячорах Альтаміры (Іспанія) і Ласко (Францыя). У 1499 Іспанія аб’явіла востраў сваім уладаннем. У 1634 захоплены галандцамі. Да пач. 19 ст. востраў неаднаразова мяняў дзярж. прыналежнасць, з 1816 уладанне Нідэрландаў. Да 1863 быў буйным цэнтрам гандлю рабамі ў Вест-Індыі. Да 1986 Аруба ўваходзіла ў склад федэрацыі Нідэрландскіх Антыльскіх а-воў. З 1.1.1986 мае статус тэр. Нідэрландаў з унутр. самакіраваннем. Асн. паліт. партыі — Выбарчы рух народа і Народная партыя Арубы; Федэрацыя прафсаюзаў в-ва Арубы і інш. с. 514
АРУВІ́МІ (Aruwimi), рака ў Афрыцы, у Заіры, правы прыток р. Конга. Даўж. каля 1300 км, пл. бас. 116 тыс. км2. Пачынаецца ў Сініх гарах пад назвай Ітуры (на З ад воз. Мабуту-Сесе-Сека), цячэ на плато, потым спускаецца ва ўпадзіну Конга. У верхнім і сярэднім цячэнні парогі і вадаспады. Паводкі (сак.—кастр.). Сярэдні расход вады 2 тыс. м3/с. Суднаходная на працягу 60 км ад вусця. с. 515
АРУЖЭ́ЙНАЯ ПАЛА́ТА ў Маскве, 1) дзярж. ўстанова на тэр. Маскоўскага Крамля ў будынку, пабудаваным у 1851 арх. К.А.Тонам. Упершыню ўпамінаецца ў 1547 як сховішча зброі, у 1640 пры ёй створана іканапісная, у 1683 — жывапісная майстэрні, уваходзіла палата разьбяных і сталярскіх спраў; у 1700 у Аружэйную палату ўліліся Залатая і Сярэбраная палаты. У ёй праводзіліся заняткі па маст. рамястве, іканапісе і жывапісе, працавалі жывапісцы І.А.Безмін, С.Ф.Ушакоў, І.Уладзіміраў, гравёр А.Ф.Зубаў і інш. У 2-й пал. 17 ст. сярод майстроў палаты былі выхадцы з Беларусі: Хрыстафор Абросімаў, Пётр Абросімаў, Восіп Андрэеў, Іван Андрэеў, Арсеній, Сцяпан Іванаў (Палубес), Фёдар Мікулаеў, Максім Сямёнаў, Восіп Якаўлеў і інш. Бел. майстры выраблялі кафлю, зброю, аздаблялі яе арнаментальнымі ўзорамі, працавалі па серабры, рабілі па-мастацку аформленыя сталы, шафы, троны, крэслы, вырэзвалі іканастасы, чаканілі рэльефы на раках, упрыгожвалі разьбой карэты і інш. Бел. майстры ўпершыню прынеслі ў Рус. дзяржаву ажурна-аб’ёмную т.зв. флемскую разьбу, узбагацілі тэхніку вырабу шматкаляровай паліванай кафлі, наладзілі выраб буйных маёлікавых арх. дэталяў, стваралі рэльефныя выявы, блізкія да рэальных памераў чалавека. Бел. майстры ўпрыгожвалі арх. помнікі Масквы, Каломенскага, Ізмайлава, Разані і інш. У 1711 жывапісная школа закрыта, а майстры пераведзены ў Пецярбург. У 1720 Аружэйная палата аб’яднана з інш. царскімі майстэрнямі Крамля, з 1726 стала сховішчам каштоўных прадметаў. 2) Старэйшы рас. музей, створаны ў 1806. З 1960 у складзе Дзярж. музея Маскоўскага Крамля ў б. патрыяршых палатах на вул. Разіна. У Аружэйнай палаце прадстаўлена дэкар.-прыкладное мастацтва Расіі, Візантыі, Зах. Еўропы і шэрагу краін Пярэдняй Азіі 5 — пач. 20 ст., захоўваюцца рэдкія калекцыі старадаўняй маст. зброі (13—18 ст.), калекцыі залатога і сярэбранага посуду, тканін і адзення (14—19 ст.), дары паслоў, рэчы царскага і княжацкага ўжытку, ювелірныя вырабы і інш.
Літ.: Писарская Л., Мартынова М. Оружейная палата. 6 изд. М., 1987. с. 515
А́РУМ , род кветкавых раслін, гл. Ароннік. с. 515
АРУНА́ , у ведыйскай і індуісцкай міфалогіі бажаство світання. Уяўлялася ў выглядзе Сонца на Усходзе. Паводле эпасу «Махабхарата» яго маці Вініта разбівае ў нецярплівасці знесенае ёю яйка у якім знаходзіўся напаўразвіты Аруна. Ён праклінае маці за сваю выродлівасць і прадракае ёй рабства. с. 515
А́РУНТА ПУСТЫ́НЯ (Arunta), гл. Сімпсана пустыня. с. 515
АРУ́РА (Oruro), горад у Балівіі, у Андах. Адм. ц. дэпартамента Арура. Засн. ў пач. 17 ст. 184 тыс. ж. (1986). Трансп. вузел. Адзін з цэнтраў горназдабыўной (волава, вальфрам, медзь, сурма) прам-сці. Каляровая металургія. Харч., тэкст., абутковая прам-сці. Ун-т. с. 515
АРУТЧА́Н Міхаіл (Мікаэл) Аветавіч (29.7.1897, г. Шуша, Нагорны Карабах — 20.6.1961), армянскі тэатральны мастак і графік. Нар. мастак Арменіі (1958). Вучыўся ў Саратаве (1920—23), у Парыжы (у акадэміі Каларосі, 1924— 25). Адзін з заснавальнікаў арм. тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва. Аформіў больш як 100 спектакляў, у т.л. «Жаніцьба Фігара» П.А.Бамаршэ (1933), «Атэла» У.Шэкспіра (1940), «Пікавая дама» П.І.Чайкоўскага (1956) і інш. с. 515
АРУЦЮНЯ́Н Аляксандр Рыгоравіч (н. 23.9.1920, Ерэван), армянскі кампазітар. Нар. арт. СССР (1970). Скончыў Ерэванскую кансерваторыю (1941), з 1962 выкладае ў ёй (з 1977 праф.). З 1954 кіраўнік Армянскай філармоніі. Сярод твораў: опера «Саят-Нава» (1969); «Кантата аб Радзіме» (1948), «Паданне аб армянскім народзе» (1961); сімфонія (1957); 5 канцэртаў з аркестрам для розных інструментаў; камерна-інстр. і вак. творы (у т.л. для хору а капэла); музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Дзярж. прэмія СССР 1949, Дзярж. прэмія Арменіі 1970, 1986.
Літ.: Еолян И. Александр Арутюнян. М., 1962. с. 515
АРФА (ням. Harfe), струнна-шчыпковы музычны інструмент.
Мае выгляд высокага трохвугольніка, бакамі якога з’яўляюцца рэзанансная расшыраная ўнізе скрынка, калонка з рычагамі механізма перастройкі і дугападобная рама ўверсе з калкамі і дыскамі педальнага механізма. Унутры трохвугольніка вертыкальна нацягнуты 44—47 струнаў рознай даўжыні і настройкі (дыяпазон C1—g4). Асн. строй арфы дыятанічны (Ces-dur). З дапамогай 7 педаляў (вынайдзены ў 1801 С.Эрарам) яна механічна перастройваецца ва ўсе танальнасці. Гучанне мяккае, пяшчотнае, камернае. Арфа — стараж. струнны інструмент, вядомы многім народам свету (найб. раннія выявы датуюцца 5-м тыс. да н.э.). З 17 ст. выкарыстоўваецца як аркестравы, з 18 ст. — як ансамблевы і сольны інструмент. На Беларусі рфа і яе выявы сустракаюцца ў літ. помніках і размалёўках каталіцкіх храмаў 16—19 ст. У Бел. акадэміі музыкі існуе клас арфы. І.Дз.Назіна. с. 515
АРФАГРАФІ́ЧНЫ СЛО́ЎНІК , алфавітны даведнік, які падае правільнае напісанне рэестравых слоў і іх формаў у адпаведнасці з існуючымі правапіснымі нормамі. Яго лічаць «слоўнікам слоўнікаў», паколькі ўсе інш. даведнікі арыентуюцца на яго і толькі ў ім поруч з рэестравай лексікай падаецца ў сістэматызаваным выглядзе афіцыйна ўзаконены звод арфаграфічных правілаў. Арфаграфічныя слоўнікі любой мовы падзяляюць на агульныя (напр., «Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне», 1987) і аспектныя слоўнікі. Сярод аспектных вылучаюць: спецыяльныя (напр., рус. «Арфаграфічны марскі слоўнік» Р.Э.Парэцкай, 1974); школьныя (бел. «Арфаграфічны слоўнік: Для пачатковых класаў», 5-е выд., 1987; «Арфаграфічны слоўнік: Для сярэдняй школы» М.П.Лобана і М.Р.Судніка, 6-е выд., 1990); вузкааспектныя, якія засяроджваюць увагу на правільным напісанні слоў пэўных разрадаў (бел. «Асобна, разам, праз дэфіс» М.Р.Прыгодзіча, 1994; рус. «Вялікая ці малая?» Д.Э.Разенталя, 3-е выд., 1987, і інш.). В.К.Шчэрбін. с. 515
АРФАГРА́ФІЯ (ад грэч. orthos правільны + ...графія), правапіс, сістэма правілаў, якія вызначаюць аднолькавыя спосабы перадачы маўлення на пісьме. Асн. задачы бел. арфаграфіі — рэгламентацыя графічнага ўзнаўлення гукавога складу слова; злітнага, паўзлітнага (дэфіснага) і раздзельнага напісання; пераносу слоў, а таксама правілы афармлення абрэвіятур, умоўных скарачэнняў. У перадачы гукавога складу слова адрозніваюць 2 асн. прынцыпы: фанетычны (захаванне асаблівасцяў вымаўлення) і марфалагічны (захаванне нязменнымі асобных марфал. частак слова); сустракаюцца таксама правапісныя нормы, замацаваныя традыцыяй. Сучасная бел. арфаграфія рацыянальна спалучае фанет. і марфал. прынцыпы.
Бел. арфаграфія фарміравалася на працягу доўгага часу. Ужо ў ранніх помніках бел. Пісьменства 14—15 ст. адлюстраваны найб. характэрныя асаблівасці бел. фанетыкі. З 19 ст., калі жывая нар. гаворка стала асновай бел. літ. мовы, складваюцца і замацоўваюцца найважнейшыя рысы бел. арфаграфіі (напр., перавага аддаецца фанет. прынцыпу). Станаўленню арфаграфічных нормаў садзейнічала навук. распрацоўка бел. мовы на пач. 20 ст. (працы Я.Ф.Карскага). Першая спроба нармалізаваць арфаграфію зроблена ў «Граматыцы для беларускіх школ» Б.А.Тарашкевіча (1918). Пастановай СНК БССР ад 23.8.1933 «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу» праведзена ўдакладненне бел. арфаграфіі, значная роля была адведзена марфалаг. прынцыпу. Пасля шырокай дыскусіі ў 1929—57 СМ БССР зацвердзіў праект Арфаграфічнай камісіі «Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу» (11.5.1957). На яго аснове выдадзены «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (1959). Аднак і яны не ахопліваюць усіх спрэчных і няясных выпадкаў, таму праца па ўдасканаленні правілаў бел. арфаграфіі працягваецца.
Літ.: Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія. Фразеаграфія. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. 2 выд. Мн., 1984; Беларуская мова: Цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі. Мн., 1987; Камароўскі Я.М. Сучасная беларуская арфаграфія. Мн., 1985. П.П.Шуба. с. 516
АРФАЭ́ПІЯ (ад грэч. orthos правільны + epos маўленне), сукупнасць вымаўленчых нормаў, уласцівых літаратурнай мове, якія забяспечваюць аднастайнасць гукавога афармлення вуснай мовы. 2) Раздзел мовазнаўства, які вывучае нормы вымаўлення. Непарыўна звязана з фанетычнай сістэмай мовы, бо ўключае і характарыстыку вымаўлення асобных гукаў (арфафанію, напр. дзеканне, цеканне, неаглушэнне «й» і г.д.) і іх вымаўленне ў залежнасці ад пазіцыі ў слове. Такія, напр., выразныя асаблівасці бел. фанетыкі, як недысімілятыўнае аканне («вада», «маладзік», «чалавек»), прыстаўныя галосныя («ільняны», «аўторак», «імгла») і зычныя («вока», «завочнік»), мяккія свісцячыя «з» і «с» перад наступнымі мяккімі («бязлесіца», «з зімы», «песня»), мяккія афрыкаты «дз» і «ц» («Дзвіна», «дзверы», «цвёрды»), губнагубны «в(ў)» («траўка», «жоўты»), падоўжаныя зычныя («збожжа», «галлё», «насенне») замацаваліся як арфаэпічныя нормы. Да арфаграфіі часта адносяць таксама правілы пастаноўкі націску і інтанацыйныя правілы.
Літ.: Янкоўскі Ф.М. Беларускае літаратурнае вымаўленне. 4 выд. Мн., 1976; Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985; Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1989. с. 516
АРФВЕДСАНІ́Т (ад прозвішча швед. хіміка Арфведсана), мінерал, манаклінны шчолачны амфібол NaNa2Fe24+Fe3+Si8O22(ОН)2. Натрый можа замяшчацца кальцыем. Утварае прызматычныя крышталі, прамянёва-шаставатыя агрэгаты, зерні. Колер цёмна-зялёны да чорнага. Паўпразрысты. Бляск шкляны. Цв. 5,5—6. Шчыльн. 3,4—3,5 г/см3. Пародаўтваральны мінерал. Пашыраны ў масівах нефелінавых сіенітаў і іх пегматытах, некаторых шчолачных гранітах, метасаматытах і карбанатытах. с. 516
АРФЕ́Й , у грэчаскай міфалогіі фракійскі спявак, сын музы Каліопы. Цудоўнымі спевамі і ігрой на кіфары ён зачароўваў багоў і людзей, утаймоўваў дзікія сілы прыроды. Паводле міфаў, Арфей удзельнічаў у паходзе арганаўтаў, лічыўся заснавальнікам арфічных культаў. Калі раптоўна памерла яго жонка Эўрыдыка, Арфей адправіўся за ёю ў царства мёртвых. Міф пра Арфея — часты сюжэт у выяўл. мастацтве (ант. вазы, фрэскі, карціны П.Рубенса, Я.Тынтарэта), л-ры (Авідзій, Вергілій), музыцы (К.Глюк, Ф.Ліст, І.Стравінскі) і інш. с. 516
АРХАЗА́ЎРЫ (Archosauria), самы вялікі падклас выкапнёвых паўзуноў. 5 атр.: тэкадонты (зыходная група архазаўраў), кракадзілы, дыназаўры яшчара- і птушкатазавыя, птэразаўры (лятучыя яшчары). Знойдзены ў адкладах верхняй пярмі на ўсіх кантынентах. Насялялі сушу, прэсныя і марскія воды, паветра.
Даўж. да 35 м, маса да 50 т. Пярэднія канечнасці карацейшыя і слабейшыя за заднія. Чэрап з дзвюма скроневымі ўпадзінамі. У многіх скурны панцыр. Драпежнікі і раслінаедныя. У сучаснай фауне прадстаўлены толькі кракадзіламі. Ад архазаўраў паходзяць птушкі. с. 516
АРХА́ІЗМ (ад грэч. archaios старадаўні, старажытны), устарэлая назва сучаснай рэаліі, што абазначаецца новым словам: напр., «раць» — войска, «рамёны» — плечы. Архаічнымі могуць быць і формы слоў. Адрозніваюцца архаізмы: уласна-лексічныя («каморнік» — землямер), лексіка-семантычныя («жывот» — жыццё), лексіка-фанетычныя («кроніка» — хроніка), лексіка-акцэнталагічныя («рапо́рт» — ра́парт), лексікасловаўтваральныя («лгар» — лгун), лексіка-марфалагічныя («паэта» — паэт). Выкарыстоўваюцца ў мове як стылістычны сродак. І.Л.Бурак. с. 516
АРХА́ІКА (ад грэч. archaïkos старадаўні, старажытны), ранні этап у гіст. развіцці якой-небудзь з’явы. У мастацтвазнаўстве тэрмін выкарыстоўваецца гал. чынам для вызначэння ранняга перыяду развіцця архітэктуры і выяўл. мастацтва Старажытнай Грэцыі (7—6 ст. да н.э.), калі выпрацоўваліся найважнейшыя арх.-маст. прыёмы, традыцыйныя для грэч. класікі.
Архітэктура развівалася на аснове стоечна-бэлечнай канструкцыйнай сістэмы, выяўл. мастацтва — вобразаў ант. міфалогіі. Найважнейшымі дасягненнямі мастацтва перыяду архаікі была выпрацоўка прапарцыянальных канонаў і дэкар. формаў арх. ордэра (у т.л. дарычнага і іанічнага), асн. тыпажу манум. скульптуры, чорна- і чырвонафігурнага стыляў вазапісу; з’явіліся і новыя тыпы манум. скульптуры — статуі юнакоў-атлетаў (курас) і дзяўчат (кора). У больш шырокім значэнні архаіка — мастацтва стараж. гіст. эпох, якое вызначаецца прымітывізмам формаў. У мастацтвазнаўстве тэрмін «архаіка» выкарыстоўваецца ў дачыненні да твораў, у якіх ёсць рэтраспектыўныя формы старажытнасці (пераважна антычнасці).
На Беларусі зварот да формаў архаікі найб. выявіўся ў познім класіцызме ў інтэр’еры палацаў (Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль) і пры трактоўцы малых арх. формаў у палацава-паркавым мастацтве (сфінксы на варотах Новага замка ў Гродне, фантан Нараўлянскага сядзібна-паркавага ансамбля і мемарыяльнай архітэктуры (капліца-пахавальня сядзібы ў в. Маліноўшчына Маладзечанскага р-на). А.М.Кулагін. с. 516
АРХАЛА́КСІС (ад грэч. archē пачатак + allaxis змена), адзін са спосабаў эвалюцыі, пры якім змена першапачатковай закладкі органа адбываецца на ранняй стадыі эмбрыягенезу і мяняе ўвесь далейшы ход яго развіцця. Тэрмін увёў рус. вучоны А.М.Северцаў (1910) у сваёй тэорыі філэмбрыягенезу. Пры архалаксісе адбываецца адносна буйная скачкападобная змена будовы органаў і ўзнікаюць новыя органы, якіх не было ў продкаў. Па тыпе архалаксісу, напр., развіваецца закладка валасоў у зародкаў млекакормячых (інакш, чым плакоідная луска ў рыб або рагавая ў паўзуноў). с. 517
АРХА́НГЕЛЫ (грэч. archangelos), паводле хрысціянскіх вераванняў — старшыя анёлы. Артадаксальная хрысц. традыцыя называе 3 архангелаў: Міхаіла — нябеснага архістратыга (военачальніка), анёла-апекуна ўсіх хрысціян; Гаўрыіла — божага пасланніка, які прынёс добрую вестку Марыі (гл. Благавешчанне); Рафаіла — анёла-лекара. с. 517
АРХА́НГЕЛЬСК , горад у Расіі, цэнтр Архангельскай вобл., у вусці р. Паўн. Дзвіна. 415,7 тыс. ж. (1994). Марскі і рачны порт. Чыг. вузел. Аэрапорт. Буйны цэнтр лесаапр., лесахім. (цэлюлозна-папяровая, гідролізная) прам-сці. Машынабудаванне (абсталяванне для лясной і дрэваапр. прам-сці, суднабудаванне і суднарамонт), харч. (мяса-малочная, перапрацоўка марскіх водарасцяў) прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. Мастацкія промыслы (разьба па дрэве і косці). Пачатковы пункт многіх палярных экспедыцый, адна з асн. баз Паўн. марскога шляху.
Засн. ў 1584 паводле загаду Івана IV. Наз. Новахалмагоры, з 1613 Архангельскі (ад назвы Міхайла-Архангельскага манастыра), пасля — Архангельск. Першы марскі порт Расіі. У 1693 Пётр І заклаў на в-ве Саламбал верф і засн. адміралцейства. У 1701—05 у Карабельным вусці пабудавана Навадзвінская крэпасць. З 1708 цэнтр Архангелагародскай губ. У 1771 засн. мараходнае вучылішча. З канца 19 ст. буйны лесапрамысл. і лесаэкспартны пункт Расіі. З 1898 звязаны чыгункай з Масквой. З 1929 цэнтр Паўн. краю, з 1936 — Паўночнай, з 1937 — Архангельскай вобл. У царскія і сав. часы месца паліт. ссылкі. с. 517
АРХА́НГЕЛЬСКАЕ , сядзібны ансамбль 18—19 ст. за 20 км ад Масквы, з 1918 музей-сядзіба. З 1703 належала князям Галіцыным, у 1810—1917 — князям Юсупавым. Пабудавана ў стылі класіцызму. На тэр. Архангельскага палац (1780-я г., арх. дэ Герн, перабудаваны ў 1811—28), у якім захаваліся аддзелка, мэбля, кераміка і інш. вырабы прыгонных майстроў, а таксама карціны (А.Ван Дэйка, Дж.Б.Цьепала, Ф.Бушэ, П.Ратары) і скульптура (Э.М.Фальканэ, І.П.Віталі), парк (18 ст.) з тэрасамі, шматлікімі бюстамі, статуямі і паркавымі збудаваннямі (у т.л. тэатр., 1817—18, з дэкарацыямі П.Ганзага). с. 517
АРХА́НГЕЛЬСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ , у складзе Расіі. Утворана 23.9.1937. Пл. 587,4 тыс. км2. Насельніцтва 1547,4 тыс. чал. (1994), гар. 76%. Цэнтр — г. Архангельск. Уключае Ненецкую аўтаномную акругу і астравы Паўн. Ледавітага ак. (Калгуеў, Вайгач, Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа, Салавецкія і інш.). Найб. гарады: Котлас, Северадзвінск, Навадзвінск, Анега.
Прырода. Размешчана на Пн Усх.-Еўрапейскай раўніны. У паўн.-зах. частцы тэр. цягнецца горны краж Ветраны Пояс (выш. да 344 м), на ПнУ — Ціманскі краж (выш. да 303 м), Канін Камень (да 242 м) і хр. Пай-Хой (выш. да 467 м). Цэнтральная ч. парэзана далінамі рэк, асобныя платопадобныя ўчасткі выш. 150—270 м (Каношскае і Няндомскае ўзвышшы, Беламорска-Кулойскае плато і інш.). На У ад Ціманскага кража — вялізная забалочаная Пячорская нізіна б.ч. якой занята Вяліказямельскай і Малазямельскай тундрамі з шэрагам марэнных градаў выш. да 250—275 м. Карысныя выкапні: медзь, баксіты, алмазы, свінцова-цынкавыя руды, вапнякі, даламіты, гліны, кварцавыя пяскі, нафта, прыродны газ, вял. запасы торфу. Клімат на Пн субарктычны, на Пд умерана кантынентальны. Сярэднія т-ры студз. ад -12 да -18 °С, ліп. ад 8 да 16 °С. Ападкаў 300—500 мм за год. На Пн шматгадовая мерзлата. Гал. рэкі: Паўн. Дзвіна (з прытокамі Вычэгда, Пінега і Вага), Пячора, Анега, Мязень. Густая сетка азёраў (каля 2,5 тыс.), найб. Лана, Кенвозера, Кожвозера. Рэзка выяўлена шыротная занальнасць глебава-расліннага покрыва. На ПнУ зона тундры (арктычная, мохава-лішайнікавая і хмызняковая) на тундрава-глеевых і тундрава-балотных глебах. Зона лесатундры занята рэдкалессем на тарфянаглеевых і слабападзолістых глебах. Лясы займаюць ½ тэр. Архангельскай вобласці, пераважае тайга з елкі і хвоі, на У трапляюцца піхта і лістоўніца. У Архангельскай вобласці Пінежскі запаведнік.
Гаспадарка. Архангельская вобласць — буйны раён лесанарыхтоўкі, лесапілавання, лесаэкспарту, цэлюлозна-папяровай вытв-сці. Развіты машынабудаванне (суднабудаванне, суднарамонт, дарожныя машыны, абсталяванне для лясной прам-сці), лёгкая, харч. прам-сць. Вытв-сць буд. матэрыялаў. Гал. галіны сельскай гаспадаркі — малочная жывёлагадоўля (высокапрадукцыйная халмагорская буйн. раг. жывёла). На Пн — аленегадоўля, зверагадоўля, пушны і марскі промысел. Пасевы жыта, бульбы, агародніны. Марскі і рачны транспарт (водная трансп. сістэма — Паўн. Дзвіна з прытокамі), суднаходныя таксама Вычагда, Пячора, Мязень. Парты: Архангельск, Анега, Мязень, Нар’ян-Мар. Чыг. лініі Волагда-Архангельск, Канаш—Котлас—Мікуль. Касмадром Плясецк. Цэнтры нар. промыслаў: Каргапаль, Сольвычагодск, Халмагоры. Курорты: Сольвычагодск, Саланіха, Беламор’е і інш. На Салавецкіх а-вах гіст.-арх. і прыродны музей-запаведнік з Салавецкім манастыром. П.І.Рогач. с. 517
АРХА́НГЕЛЬСКІ Аляксандр Андрэевіч (23.10.1846, с. Старое Тэзікава Пензенскай вобл. — 16.11.1924), рускі харавы дырыжор. Засл. арт. Рэспублікі (1921). Працаваў рэгентам хароў у Пензе і Пецярбургу. Упершыню ўвёў у царк. спевы жаночыя галасы (замест галасоў хлопчыкаў). У 1880 арганізаваў мяшаны хор, з якім канцэртаваў па Расіі. Аўтар хар. твораў, у т.л. духоўных, апрацовак нар. песень. Выдаў серыю «Рэпертуар канцэртаў А.А.Архангельскага» (1893—94). с. 518
АРХА́НГЕЛЬСКІ Аляксандр Сямёнавіч (24.7.1854, г. Пенза — 24.4.1926), рускі літаратуразнавец. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1904). Скончыў Казанскі ун-т (1876), праф. гэтага ун-та (1882— 1908). Асн. працы па стараж.-рус. л-ры, л-ры 19 ст. і тэатры 17—18 ст. У кн. «Нарысы з гісторыі заходнярускай літаратуры XVI—XVII стст.» (1888) пісаў пра бел. л-ру. Даследаваў барацьбу з каталіцызмам на бел. і ўкр. землях, гісторыю царк. брацтваў на Беларусі (у Вільні, Гродне, Магілёве, Брэсце, Мінску, Оршы, Пінску і інш.), славянскае кнігадрукаванне (ад Ш.Фіёля і Ф.Скарыны, са спісам бел. кніг 14—16 ст.), творы палемічнай л-ры («Апокрысіс» Хрыстафора Філалета, «Трэнас» М.Сматрыцкага і інш.), зах.-рус. прапаведнікаў І.Галятоўскага, Л.Барановіча і інш., «Лексіс» Л.Зізанія, «Лексікон» П.Бярынды, «Граматыку» М.Сматрыцкага і інш. І.У.Саламевіч. с. 518
АРХА́НГЕЛЬСКІ Андрэй Дзмітрыевіч (8.12.1879, г. Разань — 16.6.1940), рускі геолаг. Акад. АН СССР (1929, чл.-кар. 1925). Праф. (1918). Скончыў Маскоўскі ун-т (1904). Выкладаў у Маскоўскім ун-це, Горнай акадэміі, Межавым і Геолагаразведачным ін-тах. Даследчык геал. будовы Еўрап. часткі СССР, Казахстана, Сярэдняй Азіі і інш. Кіраваў вывучэннем Курскай магнітнай анамаліі. Навук. працы па рэгіянальнай геалогіі, стратыграфіі, тэктоніцы, петраграфіі асадкавых пародаў, палеагеаграфіі і інш. Прэмія імя У.І.Леніна (1928).
Тв.: Избр. труды. Т. 1—2. М., 1952—54.
Літ.: Гордеев Д.И. А.Д.Архангельский, 1879—1940. М., 1981. с. 518
АРХА́НГЕЛЬСКІ ЦЭЛЮЛО́ЗНА-ПАПЯРО́ВЫ КАМБІНА́Т , у г. Навадзвінск Архангельскай вобл. Расійскай Федэрацыі, адзін з найбольшых у Еўропе. Першая чарга (сульфіт-цэлюлозны з-д і папяровая ф-ка) пачала дзейнічаць у 1940, другая (сульфат-цэлюлозны з-д і кардонная ф-ка) — у 1972, трэцяя (з-д беленай сульфатнай цэлюлозы) — у 1975. З 1994 холдынг. Асн. прадукцыя (1995): цэлюлоза, тарны кардон, папера. Выпускае таксама этылавы спірт, кармавыя дрожджы, драўняна-валакністыя пліты, сшыткі, папярова-белавыя тавары. Занята больш за 10 тыс. працаўнікоў (1990). Магутнасці разлічаны на перапрацоўку 4,5 млн. м3 драўніны за год. Частка прадукцыі экспартуецца ў Беларусь. Я.М.Селіцкая. с. 518
АРХА́НТРАПЫ (ад грэч. archaios старажытны + anthrōpos чалавек), адна са стадый эвалюцыі чалавека; выкапнёвыя людзі, якія ў раннім плейстацэне прыйшлі на змену чалавеку ўмеламу (Homo habilis). Усіх архантрапаў аб’ядноўваюць у адзін від — чалавек прамахадзячы (Homo erectus). Шматлікія знаходкі яго рэшткаў даюць магчымасць датаваць перыяд існавання гэтага віду тэрмінам ад 1,6 млн. да 360 тыс. гадоў назад, калі архантрапы былі адзінымі прадстаўнікамі роду чалавечага, якія ў часе адносна мала мяняліся. У параўнанні са сваім папярэднікам (чалавекам умелым) архантрапы характарызуюцца павелічэннем памераў цела, буйным абліччам і зубамі. Ад сучасных людзей адрозніваліся больш прымітыўнай будовай чэрапа (нізкае скляпенне са сплюшчваннем патылічнага аддзела, выступанне сківіц), адсутнасцю падбародачнага выступу ніжняй сківіцы, моцна развітымі надброўямі. Найб. стараж. касцявыя рэшткі (1,6 млн. гадоў) архантрапы знойдзены ў Афрыцы (Кенія). Шматлікія, але менш старажытныя (ад 900 да 500—400 тыс. гадоў назад) рэшткі архантрапаў выяўлены на Б. Усходзе і ў Кітаі (сінантрапы), на в-ве Ява (яванскі пітэкантрап, маджакерскі чалавек; гл. Пітэкантрапы), на тэр. Еўропы стаянкі архантрапаў у Германіі (гейдэльбергскі чалавек), Венгрыі (паселішча Верцешсёлёш), Чэхіі (Пржэзлеціцэ), Грэцыі (Петралона) і інш. Больш за 100 стаянак архантрапаў без касцявых рэшткаў адкрыта на тэр. Сярэдняй Азіі, Каўказа, Прыазоўя, Закарпацця, Алтая, Малдовы і інш. Па меры асваення новых жыццёвых арэалаў у выніку прыстасавання да новых умоў асяроддзя адбываліся змены морфатыпаў архантрапаў (узнікненне расавых адрозненняў). Архантрапы выраблялі каменныя прылады ашэльскага тыпу. Далейшая эвалюцыя архантрапаў прывяла да ўзнікнення палеантрапаў і чалавека разумнага (Homo sapiens). Л.І.Цягака. с. 518
АРХА́Р , горны баран, аргалі, аркар, качкар (Ovis ammon), млекакормячая жывёла роду горных бараноў атр. парнакапытных. Каля 25 падвідаў. Пашыраны на а-вах Міжземнага м., у Пярэдняй, Сярэдняй, Цэнтр., Паўн.-Усх. і часткова Паўн. Азіі. Жыве статкамі на спадзістых схілах і высокіх горных плато.
Даўж. цела 1,1—2 м, выш. ў карку 0,65— 1,25 м, маса ад 25 да 230 кг. Рогі масіўныя, выгнутыя, даўж. да 1,9 м, масай да 30 кг. Корміцца травой. Ягняты (1—2) нараджаюцца вясной. Каштоўная прамысл. жывёла, здабываецца дзеля мяса і скуры. Выкарыстоўваецца для гібрыдызацыі са свойскімі пародамі авечак (выведзены танкарунныя пароды — горны мерынос і архарамерынос). Ахоўваецца. с. 519
АРХА́РАЎЦЫ , 1) мянушка рас. паліцэйскіх, ад прозвішча маскоўскага обер-паліцмайстра М.П.Архарава (1742—1814). 2) У пераносным сэнсе — адчайныя, вёрткія, валацугі, буяны. с. 519
АРХА́Т , у будыйскай міфалогіі хінаяны чалавек, які дасягнуў найвышэйшага ўзроўню духоўнага развіцця, т.зв. нірваны. У міфалогіі махаяны стан архата лічыцца не канчатковай мяжой у развіцці асобы, і таму архаты павінны працягваць шлях удасканалення як бадхісатвы (той, хто вырашыў стаць будай). с. 519
АРХЕ́ АФІ́НСКАЯ , афінская марская дзяржава, саюз старажытнагрэчаскіх полісаў, гл. Дэлоскі саюз. с. 519
АРХЕА ... (ад грэч. archaios старажытны, старадаўні), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «старажытны», «які адносіцца да старажытнасці», напр., археалогія, археаптэрыкс. с. 519
АРХЕАГРАФІ́ЧНАЯ КАМІ́СІЯ , навуковая ўстанова, створаная ў 1834 у Пецярбургу пры Мін-ве нар. асветы для выдання матэрыялаў археаграфічных экспедыцый. Створана як часовая, з 1837 пастаянная ўстанова для збору, апісання і выдання гіст. дакументаў. Выдавала зборнікі дакументаў па гісторыі Расіі, Беларусі, Літвы, Украіны, Каўказа 14— 18 ст., у т.л. Поўны збор рускіх летапісаў, Акты гістарычныя, Акты Заходняй Расіі, Акты Паўднёвай і Заходняй Расіі. З 1872 выходзіла «Руская гістарычная бібліятэка», у 1862—1929 — «Летапіс заняткаў Археаграфічнай камісіі». У рабоце археаграфічнай камісіі ўдзельнічалі І.С.Анацэвіч, І.І.Грыгаровіч, М.І.Кастамараў, П.М.Строеў, М.І.Сямеўскі, А.А.Шахматаў і інш. З 1922 археаграфічная камісія ў складзе Акадэміі навук, у 1926 аб’яднана з Пастаяннай гіст. камісіяй АН СССР у Пастаянную гіст.-археаграфічную камісію, якая ў 1931 рэарганізавана ў Гіст.-археаграфічны ін-т. У 1956 пры аддзяленні гіст. навук АН СССР створана археаграфічная камісія, якая каардынавала археаграфічную дзейнасць ва ўстановах АН, выдавала «Археографический ежегодник». У 1864—1915 існавала Віленская археаграфічная камісія. с. 519
АРХЕАГРАФІ́ЧНАЯ ЭКСПЕДЫ́ЦЫЯ , экспедыцыя, якая накіроўваецца для выяўлення і збору гіст. крыніц. Адну з першых экспедыцый у 1809 арганізавала Рас. АН у гарады паўн. Расіі і на Украіну. У час экспедыцый 1817—18 (М.П.Румянцаў) і 1820 (П.М.Строеў) абследаваны архівы Масквы, б-кі манастыроў Маскоўскай, Наўгародскай і Разанскай губ. (выяўлены Ізборнік Святаслава 1073, Судзебнік 1497 і інш.). У 1829—34 археаграфічная экспедыцыя на чале са Строевым даследавала каля 200 архіваў і б-к Паўн. Расіі, сабрала каля 3 тыс. актаў, летапісаў і інш. дакументаў 14—17 ст. (многія з іх выдала Археаграфічная камісія). Шэраг крыніц, у т.л. 14 ст., выявіла ў 1852—54 археаграфічная экспедыцыя М.В.Калачова, якая працавала ў Цэнтр. Расіі. На Беларусі ў 19 — пач. 20 ст. экспедыцыі арганізоўвалі Віленскія археал. і археаграфічная камісіі, навуч. акруга. Іх праводзілі М.К.Баброўскі, І.І.Грыгаровіч, А.І.Мілавідаў і інш. Матэрыялы, сабраныя на Беларусі, захоўваюцца таксама ў рас. б-ках (АН, Маскоўскага ун-та і інш.). У 1970—80-я г. гіст. крыніцы збіралі Нац. б-ка Беларусі, Цэнтр. навук. б-ка імя Я.Коласа АН Беларусі, Рэсп. музей гісторыі рэлігіі, Веткаўскі музей нар. творчасці і інш. с. 519
АРХЕАГРАФІЧ́НЫ ЗБО́РНІК ДАКУМЕ́НТАЎ («Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси, издаваемый при Управлении Виленского учебного округа»), серыйнае выданне дакументаў па гісторыі Беларусі і Літвы 15—19 ст. Выйшла 14 т. (Вільня, 1867—1904). Матэрыялы выяўлены ў архівах, бібліятэках, манастырскіх і прыватных зборах. Асн. групы дакументаў зборніка: сац.-эканам. (інвентары, прывілеі, фундушы, цэхавыя статуты, судовыя справы), матэрыялы, у якіх асвятляюцца паліт. і культ. адносіны, войны (дыпламатычная перапіска, пасольскія дыярыушы), гісторыя правасл. царквы, брацтваў, манастыроў. Складальнікі зборніка імкнуліся даказаць прыналежнасць бел. і ўкр. народаў да адзінай рускай народнасці. Г.Я.Галенчанка. с. 519
АРХЕАГРА́ФІЯ (ад археа... + ...графія), навука, якая распрацоўвае тэорыю і методыку публікацыі дакументаў; у больш шырокім сэнсе — навук. дысцыпліна, якая займаецца пытаннямі, звязанымі з увядзеннем у навук. ўжытак пісьмовых крыніц на стадыі іх пошуку і збору (палявая археаграфія), уліку і апісання (камеральная археаграфія), публікацыі (эдыцыйная, або выдавецкая, археаграфія). Цесна звязана з крыніцазнаўствам, палеаграфіяй, дыпламатыкай, архівазнаўствам і інш.
У Еўропе ўзнікла ў 16 ст. (крытычнае выданне «Жалобнай кнігі аб пагібелі Брытаніі» храніста 6 ст. Гільдаса, «Вялікіх французскіх хронік» і інш. у Францыі). У Германіі ў сярэдзіне 16 ст. Мацей Власіч падрыхтаваў класічную працу па царк. гісторыі — «Магдэбургскія цэнтурыі». У 17 ст. маўрысты далі пачатак дыпламатыцы, палеаграфіі, выданню крыніц па гісторыі царквы сярэдневяковай Францыі. З 1630 разгарнулася археагр. дзейнасць баландыстаў. У 1819 у Германіі створана Т-ва па вывучэнні ранняй ням. гісторыі, якое заснавала серыйнае выданне «Monumenta germaniae historica». Распачаты серыйныя выданні ў Францыі, Італіі, Англіі, Венгрыі і інш. У Польшчы археаграфія пачалася публікацыяй Пісторыюса «Polonicae historiae corpus» (Базель, 1582. Т. 1—3). Археаграфіяй займаліся бібліятэкі Дзялынскіх, ардынацыя Красінскіх, заклад Асалінскіх, Кракаўская АМ і інш. У Расіі арганізаваныя пошукі і публікацыі крыніц вядуцца з 18 ст. М.Навікоў распрацаваў правілы публікацыі дакументаў. Расійская АН у 1760-я г. выдала Радзівілаўскі летапіс (І.Баркоў) і 1-ю частку Ніканаўскага, «Русскую правду» (1767). У 19 ст. створаны Т-ва гісторыі і старажытнасцяў Расійскіх пры Маскоўскім ун-це (1804), Камісія друкавання дзярж. грамат і дагавораў (1811), Археагр. экспедыцыя АН (1829—34), Археагр. камісія (1834), Рускае гіст. таварыства. Значны ўклад у абагульненне вопыту выдання дакументаў зрабіў А.С.Лапа-Данілеўскі. У СССР археаграфіяй займаліся гісторыка-археагр. камісія (пазней Гіст.-археагр. ін-т, які ў 1936 уліўся ў Ін-т гісторыі АН СССР), археагр. камісія пры Аддзяленні гіст. навук АН СССР. Значная работа вялася ў рэспубліках. Ажыўленне археагр. дзейнасці ў 20 ст. ў краінах Еўропы і ЗША звязана з удасканаленнем публікацыйнай тэхнікі. Высокім тэхн. узроўнем вызначаюцца серыйныя выданні «Класікі гісторыі сярэдневяковай Францыі» («Les classiques de l’histoire de France en moyen age», з 1923), «Збор арыгінальных крыніц па старажытнай гісторыі Германіі» («Corpus der altdeutschen Originalurkunden», з 1929), «Сярэдневяковыя класікі» («Medieval Classics», з 1950) у Англіі і інш. Гіст. крыніцы публікуюць гіст. Т-вы, нац. архівы, АН, мін-вы замежных спраў, ун-ты і інш. ўстановы розных краін.
На Беларусі камеральная археаграфія пачалася са складання вопісаў манастырскіх бібліятэк і архіваў (Слуцкага Троіцкага ў 1494, Пінскага Ляшчынскага ў 1588, Супрасльскага, Жыровіцкага і інш.). Яна ўдасканальвалася пры вопісах у 16—19 ст. дакументаў Метрыкі Вялікага княства Літоўскага, інш. дзярж., царкоўных і прыватных архіваў. Выданне зб-ка «Suada Latina» («Пераканальная лаціна, альбо Збор рыторыкі, лістоў, статыстыкі, палітыкі, надпісаў, панегірыкаў, паэтыкі і гісторыі»), складзенага сакратаром пінскага дыстрыкта ордэна марыянаў Я.Д.Астроўскім (т. 1—2, Люблін, 1745—47), стала пачаткам эдыцыйнай археаграфіі. У 19—20 ст. выдаваліся шматтомныя зб-кі дакументаў: Акты Заходняй Расіі, Археаграфічны зборнік дакументаў, Акты Віленскай камісіі, «Гісторыка-юрыдычныя матэрыялы»; асобныя выданні гіст. крыніц. Бел. летапісы выдаваліся ў Поўным зборы рускіх летапісаў і асобна. Са стварэннем Ін-та бел. культуры бел. археаграфія стала на шлях самаст. развіцця. Арганізаваная ў 1925 Археагр. камісія Інбелкульта (старшыня М.Доўнар-Запольскі) падрыхтавала да выдання «Беларускі архіў». Археагр. работу праводзяць К-т па архівах і справаводстве, ін-ты гісторыі і л-ры АН Беларусі, Беларуская Энцыклапедыя і інш. М.В.Нікалаеў (археаграфія Беларусі) с. 519
АРХЕАЛАГІ́ЧНАЕ ДАТАВА́ННЕ , устанаўленне ўзросту археалагічнага помніка. Выкарыстоўваюць 2 сістэмы археалагічнага датавання — адносную і абсалютную храналогію. Пры адноснай храналогіі вызначаецца, якая з 2 рэчаў, культур або які з 2 культурных гарызонтаў, пластоў больш старажытны. Стратыграфічныя назіранні за шэрагам помнікаў даюць магчымасць стварыць храналагічную шкалу для старажытнасцяў — вызначыць парадак іх змянення з цягам часу. Абсалютная храналогія — устанаўленне ўзросту помніка ў звычайных вымярэннях нашага летазлічэння. Яна магчымая пры наяўнасці рэчаў з надпісамі, датамі, прозвішчамі асоб, упамінаннем вядомых гіст. падзей і інш. Датаванне помнікаў дапісьмовых эпох праводзіцца з дапамогай метадаў прыродазнаўчых навук. Археалагічны помнік можа датавацца: па геал. пласце; па гадавых пластах драўніны, знойдзенай на помніку (дэндрахраналагічны метад); па ступені назапашвання фтору або знікнення бялку-калагену ў выкапнёвых касцях стараж. жывёл. Шырока выкарыстоўваюць радыевугляродны, палеа- і геамагнітны, тэрмалюмінесцэнтны і інш. аналізы. с. 520
АРХЕАЛАГІ́ЧНАЯ КУЛЬТУ́РА , гіст. агульнасць археалагічных помнікаў, што існавалі на акрэсленай тэрыторыі, прыкладна ў адзін час, аднастайныя па сваёй матэрыяльнай культуры, але істотна адрозніваюцца ад адначасовых помнікаў суседніх абласцей. Археалагічная культура — аб’ектыўна існуючая рэальнасць, якая адлюстроўвае ў рэштках матэрыяльнай культуры генезіс развіцця і гіст. лёс этнасу, якому яна належала. Звычайна археалагічнай культуры даюць назву па найб. характэрнай прыкмеце (штрыхаванай керамікі культура, шарападобных амфар культура), абрадзе пахавання (адзінкавых пахаванняў культуры), ад найб. значнага ці найб. даследаванага помніка (банцараўская культура, калочынская культура, мілаградская культура) або мясцовасці, дзе пашыраны старажытнасці гэтай культуры (верхнедняпроўская культура, нёманская культура і інш.). Адрозненні археалагічнай культуры павінны існаваць у такіх памерах і разнастайнасцях, якія немагчыма растлумачыць ні падабенствам умоў існавання, экалогіі і гасп.-культурнага тыпу, ні аднолькавым узроўнем грамадска-эканам. развіцця. У раннім жалезным веку адпаведнасць археалагічнай культуры пэўнаму этнасу парушаецца. Пад уплывам прыродных працэсаў і чалавечай дзейнасці яна можа ўзбагачацца або збядняцца. Разам з тым археалагічная культура — навук. паняцце, з дапамогай якога даследуецца гіст. працэс.
Літ.: Клейн Л.С. Археологическая типология. Л., 1991; Загорульский Э.М. Археология Белоруссии. Мн., 1965; Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл. Мн., 1993. У.Ф.Ісаенка. с. 520
АРХЕАЛАГІ́ЧНАЯ РАЗВЕ́ДКА , від і метад навукова-даследчай дзейнасці па вывучэнні археалагічных помнікаў на аснове выяўленых знаходак. Праводзіцца паводле дазволу (адкрытага ліста). Пры археалагічнай разведцы на Беларусі асаблівая ўвага звяртаецца на абследаванне берагоў старыц і тарфяных масіваў, якія ў мінулым былі вадаёмамі. Асаблівы плён дае абследаванне зямель, якія разворваюцца, дзе лёгка прасочваюцца стараж. могільнікі і жытлы. Выкарыстоўваюць таксама авіяразведку, якая дае магчымасць выявіць малапрыкметныя з зямлі помнікі, з дапамогай электрапошуку атрымліваюць даныя пра рэшткі стараж. збудаванняў пад зямлёй. Знойдзеныя археал. помнікі наносяць на карту, апісваюць, робяць чарцяжы, фотаздымкі. Па сабраных знаходках вызначаюць папярэдняе датаванне помніка, яго прыналежнасць да пэўнай археалагічнай культуры. с. 520
АРХЕАЛАГІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й «БЯРЭ́СЦЕ» . Заснаваны ў 1972, адкрыты 2.3.1982 на тэр. Валынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці як філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея ў спецыяльна пабудаваным будынку. 14 экспазіцыйных залаў, пл. экспазіцыі 2400 м2, больш за 40 тыс. экспанатаў (1995). Знаёміць з паліт., эканам. і культ. развіццём Бярэсця ў 11—14 ст. Аснову экспазіцыі складаюць больш за 30 драўляных жылых і гасп. пабудоў, рэшткі маставых, частаколы і інш. збудаванні, выяўленыя ў выніку археал. раскопак Берасцейскага гарадзішча, якія дзякуючы кансервавальным якасцям магутнага культ. пласта добра захаваліся на выш. да 12 вянкоў. Сярод экспанатаў прылады працы, прадметы побыту, упрыгожанні, а таксама рэдкія знаходкі — самшытавы грэбень з выразанымі кірылічнымі літарамі, касцяныя мастыхін, пісала, шахматная фігурка і інш. с. 521
АРХЕАЛАГІ́ЧНЫЯ ПО́МНІКІ , стараж. прадметы, збудаванні, пахаванні, што захаваліся на зямной паверхні, пад зямлёй або пад вадой і з’яўляюцца аб’ектам археал. даследаванняў. Да археалагічных помнікаў адносяцца: выкапнёвыя прылады працы, зброя, упрыгожанні, паселішчы (стаянкі, селішчы, гарадзішчы), рэшткі жытлаў, гідратэхн. збудаванняў, майстэрні, горныя выпрацоўкі, пячоры, стараж. ўмацаваныя лініі (абарончыя валы, равы), дарогі, пабудовы на па́лях, малюнкі і надпісы, высечаныя на асобных камянях і скалах, стараж. арх. помнікі, пахаванні, надмагільныя і культавыя збудаванні (каменныя бабы, следавікі, ідалы, свяцілішчы і інш.). Археалагічныя помнікі — рэчавыя гіст. крыніцы, па якіх можна аднавіць мінулае чалавечага грамадства. На Беларусі выяўлена каля 900 стаянак каменнага і бронзавага вякоў, каля 1500 гарадзішчаў і селішчаў ранняга жал. веку і інш. с. 521
АРХЕАЛАГІ́ЧНЫЯ РАСКО́ПКІ , даследаванне археалагічных помнікаў пры дапамозе раскопвання культурнага пласта ў адпаведнасці з прынятай методыкай; раздзел палявой археалогіі. Праводзяцца толькі з дазволу адпаведных дзярж. устаноў спецыялістамі-археолагамі дзеля далейшага даследавання і гіст. вывадаў. Ажыццяўляюцца пасля археалагічнай разведкі. Культурны пласт помнікаў выбіраецца гарыз. пластамі таўшчынёй ад 5 да 20 см і перабіраецца рукамі (або прамываецца вадой), каб выявіць усе, нават дробныя рэчы. Пасля даследаванняў раскоп закопваецца, участак рэкультывуецца, некат. тыпы помнікаў (гарадзішчы, курганы) звычайна ўзнаўляюцца. с. 521
АРХЕАЛО́ГІЯ (ад археа... + ..логія), галіна гістарычнай навукі, якая вывучае станаўленне чалавека і гісторыю чалавечага грамадства па матэрыяльных рэштках жыцця і дзейнасці людзей — рэчавых (археал.) помніках. Даследуе ў комплексе стараж. помнікі (стаянкі, паселішчы, могільнікі, свяцілішчы, майстэрні і інш.), рэчы і іх катэгорыі (прылады працы, прадметы побыту, матэрыялы духоўнай культуры), выяўленыя ў час археалагічных раскопак; узнаўляе сац.-эканам. гісторыю эпох, што недастаткова або зусім не адлюстраваны ў пісьмовых крыніцах, даследуе шэраг пытанняў, якія вывучаюцца і сумежнымі навукамі — этнаграфіяй, антрапалогіяй, палеанталогіяй і інш.; цесна звязаны з дапаможнымі гіст. дысцыплінамі — нумізматыкай, сфрагістыкай, эпіграфікай. Археалогія падзяляецца па эпохах (каменны век, бронзавы век, жалезны век, сярэднявечча), часам па крыніцах, культурна-гіст. абласцях, этнічных прыкметах (скіфскі перыяд, антычныя дзяржавы, славянская археалогія). Паводле храналаг. і тэр. падзелу своеасаблівых рыс помнікаў вылучаюцца т.зв. археалагічныя культуры. Важным пытаннем з’яўляецца класіфікацыя і датаванне здабытых пры раскопках рэчаў. У археалогіі выкарыстоўваюць спецыфічныя метады даследавання: параўнальна-тыпалагічны метад (вызначэнне культ. прыналежнасці і храналогіі рэчаў шляхам параўнання з аналагічнымі, але ўжо вядомымі), стратыграфія (умовы залягання культ. пласта археал. помнікаў адносна геал. напластаванняў і інш. пластоў), статыстычны (улік масавых знаходак аднолькавага прызначэння), а таксама розныя метады археалагічнага датавання. Важны метад даследавання археал. помнікаў — картаграфаванне. Асобная галіна археалогіі — падводная археалогія — вывучае стараж. і сярэдневяковыя помнікі, што апынуліся пад вадой (у азёрах, рэках, морах). Археал. матэрыялы дапаўняюцца пісьмовымі крыніцамі.
Як навука археалогія аформілася ў 19 — пач. 20 ст. (да гэтага яна вывучала антычнасць і мела мастацтвазнаўчы кірунак). У краінах Зах. Еўропы цікавасць да нац. гісторыі, у т.л. да археалогіі, асабліва ўзмацнілася пасля Вял. франц. рэвалюцыі 1789—93, якая спрыяла абуджэнню нац. самасвядомасці. З павелічэннем колькасці археал. матэрыялаў пачаліся спробы іх класіфікацыі. У 1836 дацкі археолаг К.Ю.Томсен падзяліў помнікі першабытнай эпохі на каменны, бронзавы, жал. вякі, Дж.Лебак падзяліў каменны век на палеаліт і неаліт. Гэту класіфікацыю паглыбіў Е.Я.Ворса, які вызначыў храналогію бронзавага веку паводле абрадаў пахавання. З гэтага часу археалогія становіцца навук. дысцыплінай. З 2-й пал. 19 ст. ва ўсіх краінах свету праводзіліся археал. даследаванні; распрацаваны храналагічная і перыядычная сістэмы, навук. метады раскопак; адбываліся археал. з’езды і кангрэсы. У 1869—83 франц. археолаг Г. дэ Мартылье падзяліў палеаліт на перыяды: шэльскі, ашэльскі, мусцьерскі, салютрэйскі, мадленскі. У Еўропе адкрыты эгейскія цывілізацыі дагамераўскай Грэцыі (Г.Шліман, А.Эванс), на Усходзе — шумерская і вавілонская культуры. Шведскі археолаг А.Мантэліус размеркаваў стараж. рэчы па тыпах, якія пазней звязаў у эвалюц. рады, і, такім чынам, стаў заснавальнікам параўнальна-тыпалагічнага метаду. У пач. 20 ст. чэшскі археолаг Л.Нідэрле надрукаваў збор славянскіх старажытнасцяў і даказаў агульныя рысы культуры славян. Дзякуючы даследаванням А.С.Уварава, Д.Я.Самаквасава, Л.К.Іваноўскага, У.І.Сізова, А.А.Спіцына ўзнікла славяна-руская археалогія.
На Беларусі археал. раскопкі пачаліся ў канцы 18 — пач. 19 ст., археал. помнікі даследавалі Т.Нарбут, З.Я.Даленга-Хадакоўскі, К.П. і Я.П.Тышкевічы, А.Г.К.Кіркор, Е.Р.Раманаў, У.З.Завітневіч, В.А.Шукевіч, М.Ф.Кусцінскі, М.М.Турбін, Г.Х.Татур, Л.Ю.Лазарэвіч-Шапялевіч, З.Глогер, М.В.Фурсаў, С.Ю.Чалоўскі і інш. На актывізацыю археал. даследаванняў паўплываў 9-ы археал. з’езд у Вільні (1893). У 1925 пры Інбелкульце створана гісторыка-археал. камісія, у 1927 адкрыта кафедра археалогіі (з 1929 археал. камісія ў Ін-це гісторыі Бел. АН, з 1932 секцыя археалогіі). У даваенны час археал. даследаванні праводзілі А.М.Ляўданскі, К.М.Палікарповіч, С.А.Дубінскі, А.Дз.Каваленя, І.А.Сербаў, С.С.Шутаў і інш. У 1930-я г. многія археолагі рэпрэсіраваны і загінулі (Ляўданскі, Дубінскі, Каваленя і інш.). У Зах. Беларусі археал. раскопкі праводзілі У.Галубовіч, Г.Цэгак-Галубовіч, З.Шмід, З.Дурчэўскі і інш. У 1944 у Ін-це гісторыі АН Беларусі створаны сектар археалогіі, з 1980 — аддзел археалогіі з сектарамі, у 1986 сектары пераўтвораны ў аддзелы. У 1973 створана кафедра археалогіі, этнаграфіі і дапаможных гіст. дысцыплін у БДУ. Бел. археолагі выявілі каля 1300 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў, вызначылі іх прыналежнасць да археал. культур (У.Дз.Будзько, У.Ф.Ісаенка, М.М.Чарняўскі, У.П.Ксяндзоў, А.Г.Калечыц, Э.М.Зайкоўскі, В.Ф.Капыцін і інш.), праводзілі мэтанакіраванае вывучэнне помнікаў, культур і этнічных утварэнняў жал. веку (А.Р.Мітрафанаў, Л.Д.Побаль, К.П.Шут, В.І.Шадыра, В.С.Вяргей, М.І.Лашанкоў і інш.). Даследаванні бел. археолагаў дапамаглі ўзнавіць працэс фарміравання ўсх.-слав. племянных аб’яднанняў (дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў), гісторыю стараж. гарадоў (В.Р.Тарасенка, Г.В.Штыхаў, Э.М.Загарульскі, П.Ф.Лысенка, Я.Г.Звяруга, М.А.Ткачоў, З.С.Пазняк, Т.С.Бубенька, В.М.Ляўко, Л.У.Калядзінскі, В.Е.Собаль, Ю.А.Заяц і інш.), матэрыяльную культуру сельскага насельніцтва (Л.У.Дучыц, Я.Р.Рыер, У.У.Багамольнікаў, Т.М.Каробушкіна і інш.). У апошняе дзесяцігоддзе актыўна вывучаліся познасярэдневяковыя помнікі 14—18 ст. (А.А.Трусаў, А.К.Краўцэвіч, В.У.Шаблюк, І.М.Чарняўскі і інш.). Археал. даследаванні на Беларусі праводзілі супрацоўнікі Ін-таў археалогіі і гісторыі матэрыяльнай культуры Расійскай АН (Л.В.Аляксееў, І.І.Арцёменка, Ф.Д.Гурэвіч, Н.М.Гурына, Ю.У.Кухарэнка, В.М.Мельнікоўская, П.А.Рапапорт, Г.Ф.Салаўёва, Э.А.Сымановіч, В.В.Сядоў, П.М.Траццякоў).
Літ.: Очерки по археологии Белоруссии. Ч. 1—2. Мн., 1970—72; Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984; Белорусская археология: Достижения археологов за годы Советской власти. Мн., 1987; Вяргей В.С. Археалагічная навука ў БССР, 1919—1941 гг. Мн., 1992; Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл. Мн., 1993. Г.В.Штыхаў. с. 521
«АРХЕАЛО́ГІЯ І НУМІЗМА́ТЫКА БЕЛАРУ́СІ» , аднатомная галіновая энцыклапедыя. Падрыхтавана і выдадзена выд-вам «Беларуская Энцыклапедыя» ў 1993. У сістэматызаваным выглядзе і алфавітным парадку ў ёй падаюцца звесткі па гісторыі бел. археал. і нумізматычнай навукі. Аб’екты апісання — выяўленыя на працягу апошніх 250 гадоў археолагамі розных краін помнікі матэрыяльнай культуры далёкіх продкаў беларусаў, усе манеты і боны, што хадзілі на тэр. Беларусі. Уключае аглядныя нарысы па бел. археалогіі і нумізматыцы і больш за 2,3 тыс. энцыклапедычных артыкулаў; спіс л-ры (1756 назваў) на бел., рус., англ., польскай, ням., італьян., літ., чэшскай, швед. і інш. мовах. Артыкулы ілюстраваны здымкамі, картамі, планамі, схемамі. В.К.Шчэрбін. с. 523
АРХЕАЛО́ГІЯ МУЗЫ́ЧНАЯ , галіна музычна-гістарычнай навукі, якая распрацоўвае праблемы музычнай культуры старажытнага свету на аснове археал. матэрыялаў; частка агульнай археалогіі. Сярод археал. матэрыялаў муз. інструменты (або іх фрагменты) з каменю, косці, гліны, металу, помнікі стараж. выяўл. мастацтва з муз. сюжэтамі (наскальныя малюнкі, фрэскі, каменная і гліняная скульптура). Пачынальнік археалогіі музычнай — ням. музыказнавец і этнограф К.Закс (1930—40-я г.). Наконт зместу, межаў і магчымасцяў археалогіі музычнай існуюць розныя погляды. Адны даследчыкі (Я.Браўда, Расія) абмяжоўваюць яе вывучэннем аб’ектаў муз. Матэрыяльнай культуры (муз. інструментаў), іншыя (Закс, рус. музыказнавец М.Фіндэйзен) пашыраюць яе і на даследаванні рэліктавых узораў нар. музыкі, помнікаў нотнага пісьма стараж. эпох. На Беларусі даследаванні па археалогіі музычнай вядуцца ў межах агульнай археалогіі.
Літ.: Садоков Р. Археологические источники в изучении музыкальной культуры древнего мира // Народные музыкальные инструменты и инструментальная музыка: Сб. статей и материалов. М., 1987. Ч. 1; Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл. Мн., 1993. С. 93—94, 446. І.Дз.Назіна. с. 523
АРХЕАЛО́ГІЯ ПО́МНІКАЎ АРХІТЭКТУ́РЫ , галіна археалогіі, якая вызначае месцазнаходжанне рэшткаў загінулых або значна пераробленых помнікаў архітэктуры, вывучае іх, аднаўляе планы і, па магчымасці, рэканструюе фасады і асн. аб’ёмы помнікаў у цэлым.
Да 19 ст. манум. архітэктуру вывучалі гісторыкі архітэктуры і мастацтвазнаўцы, археал. даследаванні мелі дапаможны характар. У 1820—40-я г. ў Зах. Еўропе, у канцы 19 — пач. 20 ст. ў Расіі пачаліся навук. даследаванні арх. помнікаў. У 1930—40-я г. вылучылася ў асобную галіну археалогіі. У пасляваен. гады распрацавана методыка археал. вывучэння арх. аб’ектаў, праводзіцца сумеснае іх даследаванне аб’яднанымі экспедыцыямі археолагаў, архітэктараў-рэстаўратараў, гісторыкаў архітэктуры і мастацтвазнаўцаў.
На Беларусі першыя археал. даследаванні арх. помніка зроблены невяд. археолагам у 1790-я г. ў Полацку, у выніку якіх раскапаны падмуркі храматрыконха Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра 12 ст. У 1-й пал. 19 ст. праводзілася візуальнае мастацтвазнаўчае і гіст. архіўнае вывучэнне помнікаў архітэктуры. Рус. і польск. даследчыкі абследавалі шмат помнікаў, зрабілі іх пач. абмеры, вывучалі буд. матэрыялы і сістэмы муровак, сабралі вял. факталагічны матэрыял па гісторыі бел. архітэктуры і спрабавалі яго крытычна асэнсаваць. Часам даследаванні спалучаліся з рамонтна-рэстаўрацыйнымі работамі. Археалогія помнікаў архітэктуры актывізавалася ў канцы 1920—1-й пал. 1930-х г. (працы І.Хозерава, М.Шчакаціхіна). На высокім навук. узроўні праведзены раскопкі полацкіх арх. помнікаў 12 ст., што дазволіла вылучыць іх у самастойную Полацкую школу дойлідства. У пасляваенны перыяд раскопкі М.Вароніна, М.Каргера, П.Рапапорта, В.Булкіна далі магчымасць па-новаму ўбачыць і растлумачыць складаныя працэсы станаўлення і развіцця архітэктуры зах. зямель Стараж. Русі. З канца 1960-х г. пачаліся раскопкі помнікаў 13—18 ст., вынікі іх надрукаваны ў працах М.Ткачова і М.Малеўскай. У апошні час шырока вывучаецца культавая і грамадзянская архітэктура эпохі Адраджэння і барока (раскопкі І.Чарняўскага, З.Пазняка, А.Кушнярэвіча і інш.).
Літ.: Михайловский Е.В. Реставрация памятников архитектуры. М., 1971; Раппопорт П.А. О методике археологических раскопок памятников древнерусского зодчества // Краткие сообщения Ин-та археологии АН СССР. М., 1973. Вып. 135; Трусов О.А. Памятники монументального зодчества Белоруссии ХІ—XVII вв.: Архит.-археол. Анализ. Мн., 1988. А.А.Трусаў. с. 523
АРХЕАЛО́ГІЯ ЦАРКО́ЎНАЯ , багаслоўская дысцыпліна, якая займаецца пошукам і вывучэннем рэчаў і помнікаў, звязаных з гісторыяй хрысціянскай царквы. Прадметам археалогіі царкоўнай з’яўляецца таксама аднаўленне і апісанне геагр., побытавага і інш. фону, на якім адбываліся біблейскія падзеі. Выкладаецца ў духоўных навуч. установах пад назвай «Царкоўная археалогія ў сувязі з гісторыяй хрысціянскага мастацтва». Трэба адрозніваць археалогію царкоўную ад т.зв. «Археалогіі біблейскай», мэта якой на аснове археал. раскопак на тэр. стараж. Палесціны, Месапатаміі, Егіпта, Міжземнамор’я даказаць міфалагічны характар біблейскіх сказанняў, асобных тэкстаў і сюжэтаў Старога і Новага Запаветаў. с. 523
АРХЕАМАГНЕТЫ́ЗМ , гл. Палеамагнетызм. с. 523
АРХЕАПТЭ́РЫКС , археорніс, першаптушка (Archaeopteryx), самы стараж. вымерлы род птушак падкл. яшчарахвостых птушак. 1 від — А. lithographica. Назва дадзена па адбітку пяра, знойдзеным у 1860 у верхняюрскіх (цітонскіх) літаграфічных сланцах Золенгофена (Баварыя, Германія). У 1861 там знайшлі і першы няпоўны яго шкілет з адбіткамі пер’я. Вядома 5 шкілетаў; 1экз. (берлінскі) апісаны пад назвай археорніс, але ён ідэнтычны з археаптэрыксам.
Памерамі з голуба, меў дзюбу з канічнымі зубамі, 3 свабодныя пальцы на крылах, доўгі хвост з 20 пазванкамі. Мяркуюць, што археаптэрыкс пералятаў з дрэва на дрэва, пры гэтым выкарыстоўваў пальцы крылаў, або бегаў па зямлі і зрэдку пералятаў на невял. адлегласці. Марфалогія археаптэрыкса пацвярджае філагенетычныя сувязі паўзуноў і птушак. Мяркуюць, што археаптэрыкс — прамы продак птушак, які паходзіць ад тэраподных дыназаўраў ці ад псеўдазухій. с. 523
АРХЕАПТЭ́РЫКСАВАЯ ФЛО́РА , існавала ў познім дэвоне. Змяніла ксілафітавую флору. Вылучана па знаходках у Еўразіі, Паўн. Амерыцы, Аўстраліі. На Беларусі прадстаўнікі археаптэрыксавай флоры выяўлены на ПдУ, у Прыпяцкай упадзіне ў адкладах позняга фамену (азёрска-хаванскія слаі). Складалася з папарацепадобных, дзеразовых і членістасцябловых, у канцы дэвону з’явіліся прымітыўныя голанасенныя (птэрыдаспермы) расліны. Развіваліся сумчатыя грыбы і нематафіты. Складам і разнастайнасцю відаў археаптэрыксавай флоры блізкая да раннекаменнавугальнай. с. 523
АРХЕАЦЫЯ́ТЫ (Archaeocyatha), тып вымерлых прымітыўных беспазваночных жывёл. Больш за 1 тыс. відаў. Жылі ва ўсіх морах ранняга кембрыю на глыб. да 100 м.
Даўж. 1—10 см (рэдка 40—150 cм), дыям. 1—10 см (рэдка 40—80 cм). Вапнавы порысты шкілет меў форму кубка або рога (грэч. kýathos кубак, адсюль назва). Адзіночныя, радзей каланіяльныя формы. Вялі прымацаваны спосаб жыцця, зрэдку стваралі першыя стараж. рыфы. Рэшткі археацытаў з’яўляюцца вызначальнымі выкапнямі для кембрыйскіх адкладаў. с. 524
АРХЕБАКТЭ́РЫІ , мікраарганізмы пракарыётнага тыпу. Адкрыты ў 1970-я г. Ад іншых пракарыётаў адрозніваюцца хім. будовай макрамалекул, напр. нуклеатыднымі паслядоўнасцямі 16S рыбасамальнай РНК, саставам мембранных ліпідаў, клетачных сценак і інш., і здольнасцю ажыццяўляць унікальныя біяхім. працэсы. Поруч з эўкарыётамі і эўбактэрыямі (сапраўдныя бактэрыі) складаюць адзін з кірункаў клетачнай эвалюцыі. Уключаюць бактэрыі, якія існуюць у экстрэмальных умовах: метанаўтваральныя архебактэрыі, экстрэмальныя галафілы (існуюць пры высокіх канцэнтрацыях хларыду натрыю), архебактэрыі без клетачнай сценкі, архебактэрыі, што аднаўляюць сульфаты, і экстрэмальныя тэрмафілы, якія метабалізуюць малекулярную серу. Хемалітатрофныя віды архебактэрый перспектыўныя для выкарыстання ў біягідраметалургіі, а таксама для абяссервання некандыцыйнага каменнага вугалю; метанаўтваральныя архебактэрыі могуць быць карысныя як прадуцэнты вітаміну В12 і метану. А.М.Капіч. с. 524
АРХЕГО́НІЙ (ад грэч. archē пачатак + gonē нараджэнне), жаночы орган палавога размнажэння ў моха- і папарацепадобных, некаторых голанасенных раслін, водарасцяў і грыбоў. Па наяўнасці архегонія яны вылучаюцца ў асобную групу раслін — археганіятаў. У імхоў мае выгляд колбы: у пашыранай брушной частцы знаходзіцца яйцаклетка, над ёй брушная канальцавая клетка, у вузкай — шэраг дробных шыйных канальцавых клетак, якія расплываюцца ў слізь, раскрываюць шыйку архегонія і садзейнічаюць пранікненню да яйцаклеткі сперматазоідаў. с. 524
АРХЕ́Й (ад грэч. archaios старажытны), архейская эра і група, самая стараж. эра ў геал. гісторыі Зямлі і адпаведная група парод дакембрыю. Пачалася пасля завяршэння фарміравання Зямлі і доўжылася да 2,5 млрд. гадоў назад (працягласць каля 2 млрд. гадоў). Назву ўвёў амер. геолаг Дж. Дана ў 1872. У археі ўтварылася складана пабудаваная і перапрацаваная магматычнымі і метамарфічнымі працэсамі тоўшча горных парод, сабраная ў складкі і перарваная інтрузіямі. Пароды архея ўваходзяць у склад крышт. фундамента старадаўніх платформаў, выходзяць на паверхню Зямлі на іх шчытах (Балтыйскі шчыт, Украінскі шчыт, Канадскі, Бразільскі і інш.) і ў сярэдзінных масівах геасінклінальных паясоў. Сярод метамарфічных парод архея пашыраны гнейсы, крышт. сланцы, амфібаліты, кварцыты, у т.л. жалезістыя, мармуры і слабаметамарфізаваньія зялёнасланцавыя пароды; сярод магматычных — граніты, гранадыярыты, дыярыты, габра, таматыіты і інш. У пародах архея трапляюцца рэшткі аднаклетачных водарасцяў (узрост каля 3 млрд. гадоў). Тыповымі рэгіянальнымі стратыграфічнымі падраздзяленнямі архея для Усходне-Еўрапейскай платформы прыняты саамскі (беламорскі) і лопскі комплексы. На Беларусі вылучаюць шчучынскую і кулажынскую серыі. Пароды архея залягаюць на рознай глыбіні: 80—160 м на Беларускай антэклізе, да 6000 м у Прыпяцкім прагіне. З археем звязаны радовішчы храмітаў і жалеза, медна-нікелевых і медна-калчаданавых рудаў, марганцу, золата, карунду, графіту і інш., на Беларусі — ільменіт-магнетытавыя руды Навасёлкаўскага радовішча. І.В.Найдзенкаў. с. 524
АРХЕО́РНІС , вымерлая птушка, тое, што археаптэрыкс. с. 524
АРХЕТЫ́П (ад грэч. archē пачатак + typos вобраз), агульначалавечы першавобраз, персанаж, што паслядоўна паўтараецца ў міфах, літаратуры і індывідуальным мысленні; спосаб сувязі вобразаў, што пераходзяць з пакалення ў пакаленне; цэнтр. паняцце аналітычнай псіхалогіі. Ідэю архетыпа ў аб’ектыўна-ідэаліст. форме можна знайсці ў творах Платона, Аўгусціна, схаластаў. Як навук. тэрмін «архетып» уведзены швейц. псіхолагам К.Г.Юнгам і адаптаваны філасофіяй, літаратура- і мастацтвазнаўствам, тэорыяй міфалогіі, фалькларыстыкай і інш. Паводле тэорыі Юнга пра калект. неўсвядомленае, мадэлі чалавечага вопыту пэўным чынам генетычна закадзіраваны і пераходзяць да наступных пакаленняў. Тоесныя архетыпныя матывы і вобразы (сімвал сусветнага дрэва ці міф пра патоп) сустракаюцца ў няроднасных культурах і сферах мастацтва, што тлумачыцца іх універсальным і пастаянным пачаткам у чалавечай прыродзе. Маючы выток у далагічным мысленні, архетып выклікае аналагічныя пачуцці і асацыяцыі і ў аўтара твора, і ў спажыўца незалежна ад разбежкі ў часе. Архетып ляжыць у аснове сімволікі творчасці, розных рытуалаў, сноў і інш. І.М.Дубянецкая. с. 524
АРХІ... (ад грэч. archi... старшы, галоўны), прыстаўка, якая абазначае найвышэйшую ступень чаго-н., напр., архіепіскап, архіпастыр. с. 524
АРХІВАЗНА́ЎСТВА , комплексная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю, арганізацыю, тэорыю і практыку работы архіваў у галіне ўліку, апісання, выкарыстання, забеспячэння захаванасці дакументаў, навук. арганізацыі працы і эканомікі архіўнай справы. Практычнае архівазнаўства як набор правілаў па захаванні, уліку і выкарыстанні дакументаў існуе з глыбокай старажытнасці.
У 16—18 ст. у краінах Зах. Еўропы склалася «навука пра архівы», якая вызначала іх месца ў дзярж. апараце, класіфікацыю дакументаў, іх апісанне і выкарыстанне для практ. мэтаў; з канца 18 ст. распрацоўваліся пытанні камплектавання, захаванасці з мэтаю навук выкарыстання дакументаў і экспертызы. Да канца 19 ст. архівазнаўства аформілася ў самаст. навук дысцыпліну, з’явіліся нац. школы архівазнаўства. З пач. 20 ст. ў архівазнаўства ўвайшлі паняцці фондавага прынцыпу класіфікацыі дакументаў, камплектавання архіваў кінафотафонадакументаў і інш.; з сярэдзіны 20 ст. выкарыстоўваюцца аўтаматызаваныя сістэмы пошуку дакумент. інфармацыі. У б. СССР вынікі распрацовак друкавалі ў час. «Советские архивы», «Трудах Всесоюзного научно-исследовательского института документоведения и архивного дела» і інш.
На Беларусі распрацоўка пытанняў архівазнаўства вядзецца ў Бел. н.-д. цэнтры дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы, дзярж. архівах. Як спец. гіст. дысцыпліна архівазнаўства выкладаецца на гіст. ф-тах універсітэтаў.
Літ.: Вопросы архивоведения и источниковедения в БССР. Мн., 1971. с. 524
АРХІВА́РЫУС , супрацоўнік архіва, хавальнік архіўных дакументаў. с. 524
«АРХИ́ВНОЕ ДЕ́ЛО» , часопіс цэнтральных архіўных устаноў СССР і РСФСР. Выдаваўся ў 1923—41 (акрамя 1934) у Маскве на рус. мове. У ім друкаваліся пастановы і інструкцыі па архіўнай справе, дакумент. матэрыялы, водгукі на сав. і замежныя кнігі па архіўнай справе, інфармацыя пра выданні цэнтр. архіваў, стан замежных архіваў, абмяркоўваліся метадычныя пытанні. Выйшла 58 нумароў. с. 524
АРХІВО́ЛЬТ (італьян. archivolto), архітэктурна-дэкаратыўная дэталь абрамлення арачнага праёма; вылучае дугу аркі з плоскасці сцяны. Архівольты з’явіліся з развіццём арачных канструкцый у Стараж. Рыме і Візантыі; на Беларусі пашыраны ў архітэктуры стыляў готыкі, рэнесансу, барока, класіцызму. Выконваюць архівольты з клінавых камянёў, тынку, стука. Мае прафіляваную паверхню з выкарыстаннем розных па малюнку абломаў архітэктурных або арнаментаваную разьбой, рустам, лепкай. Архівольт, які самастойна выступае на плоскасці сцяны і не звязаны з праёмам, называецца «сляпой» аркай. с. 525
АРХІДА́М ІІ (Archidamos; ? — 427 ці 426 да н.э.), цар Спарты [469 ці 476 — 426 да н.э.]. На чале спартанскага войска задушыў паўстанне ілотаў 464—458 ці 455 (гл. Месенскія войны). На пач. Пелапанескай вайны кіраваў паходамі ў Атыку (у 431, 430 і 428) і Платэі (429). Па яго імю гэты перыяд вайны наз. Архідамавай вайной. с. 525
АРХІЕПІ́СКАП (ад архі... + епіскап), духоўная асоба вышэйшай ступені хрысціянскай царк. іерархіі. Тытул уведзены ў Рымскай імперыі ў 4 ст. З заснаваннем патрыярхатаў прысвойваўся патрыярхам і мітрапалітам аўтакефальных епархій. Першы на Русі тытул архіепіскапа атрымаў епіскап наўгародскі ў 1165. На Беларусі першым архіепіскапам стаў у пач. 16 ст. епіскап Полацкай епархіі. У 1994 на Беларусі 2 архіепіскапы (праваслаўнай і рымска-каталіцкай царквы). с. 525
АРХІКА́РП (ад архі... + грэч. karpos плод), жаночы палавы орган у многіх сумчатых грыбоў (аскаміцэтаў). Складаецца з 2 частак: ніжняй, акругла-ўспушанай (аскагон), у якой адна ці некалькі буйных, часта мнагаядзерных клетак, і верхняй больш-менш выцягнутай цыліндрычнай (трыхагіна), праз якую мужчынскія палавыя клеткі пранікаюць у аскагон. Пасля гэтага з архікарпа вырастаюць гіфы, на канцах якіх утвараюцца сумкі (аскі) са спорамі. с. 525
АРХІЛО́Х (Archilochos), старажытнагрэчаскі паэт-лірык 2-й пал. 7 ст. да н.э. Нарадзіўся на в-ве Парос. Вёў вандроўніцкае жыццё, быў воінам-наёмнікам. Браў за ўзор паэзію Гамера, але супрацьпастаўляў эпічнаму ідэалу вобраз індывідуалізаванага чалавека. У яго сатыр. ямбах, элегіях, эпіграмах, гімнах (захаваліся ва ўрыўках) — роздум пра зменлівасць лёсу, гонар, доблесць, пасмяротную славу. Творчасць Архілоха адметная разнастайнасцю жанраў і рытмаў (упершыню выкарыстаў ямб). На радзіме ў гонар Архілоха было пабудавана свяцілішча (уцалелі рэшткі з надпісамі — біяграфічныя звесткі пра Архілоха і ўрыўкі з яго вершаў).
Тв.: Рус. пер. — у кн.: Эллинские поэты. М., 1963. с. 525
АРХІМАНДРЫ́Т (ад грэч. archimandritēs), вышэйшы духоўны сан у манахаў правасл. царквы. У архімандрыты пасвячаюць настаяцеляў вял. мужчынскіх манастыроў, рэктараў духоўных семінарый, кіраўнікоў духоўных місій. с. 525
АРХІМЕ́Д (Archimēdēs; каля 287, Сіракузы — 212 да н.э.), старажытнагрэчаскі вучоны; адзін з заснавальнікаў матэматыкі і механікі. Распрацаваў матэм. метады вызначэння плошчаў паверхняў і аб’ёмаў розных фігур і целаў, на аснове якіх створаны дыферэнцыяльнае і інтэгральнае злічэнні. Вызначыў суму бесканечнай геам. прагрэсіі з назоўнікам ¼ (першы прыклад бесканечнага шэрагу ў матэматыцы); даследаваў уласцівасці архімедавай спіралі, стварыў тэорыю паўправільных выпуклых мнагаграннікаў (целы Архімеда); пабудаваў злічэнне, якое дазваляла запісваць і называць даволі вял. лікі; з вял. дакладнасцю вызначыў лік π і межы яго памылкі: 3<SIGN> < π < 3<SIGN>; даў вызначэнне цэнтра цяжару цела; сфармуляваў Архімеда аксіёму. Архімед заклаў асновы гідрастатыкі і сфармуляваў яе асн. палажэнні (гл. Архімеда закон). Вынайшаў сістэму рычагоў, блокаў, паліспастаў і вінтоў для падымання цяжкіх прадметаў, машыну для абваднення палёў (архімедаў вінт), ваенную кідальную машыну, прыладу для вызначэння бачнага (вуглавога) дыяметра Сонца, мех. мадэль нябеснай сферы, якая дазваляла назіраць рух планет, фазы Месяца, зацьменні Сонца і Месяца, і інш. Архімед быў блізкі да сіракузскага цара Гіерона ІІ, у час вайны супраць Рыма кіраваў абаронай Сіракузаў і быў забіты рымлянамі.
Літ.: Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки (с древнейших времен до начала XX в.). М., 1989. с. 525
АРХІМЕ́ДА АКСІЁМА , зводзіцца да таго, што пры паўтарэнні дастатковай колькасці разоў меншага з двух зададзеных адрэзкаў можна атрымаць адрэзак, большы за большы з іх (сфармулявана Архімедам). Адносіцца таксама да плошчаў, аб’ёмаў, лікаў і інш. У агульным выпадку, калі А і В — два значэнні адной і той жа велічыні і А < В, можна заўсёды знайсці такі цэлы лік т, што Ат > В; на гэтым заснаваны працэс паслядоўнага дзялення ў арыфметыцы і геаметрыі. У 19 ст. выявілася існаванне т.зв. неархімедавых велічынь, у дачыненні да якіх Архімедава аксіёма не выконваецца (напр., вектары, для якіх паняцце няроўнасці страчвае сэнс). с. 525
АРХІМЕ́ДА ЗАКО́Н , асноўны закон гідрастатыкі і аэрастатыкі, паводле якога на кожнае цела, апушчанае ў вадкасць (газ), дзейнічае выштурхная сіла, накіраваная ўверх, роўная па модулі вазе выціснутай гэтым целам вадкасці (газу) і прыкладзеная да цэнтра цяжару апушчанай у вадкасць (газ) часткі цела. Адкрыты ў 3 ст. да н.э. Архімедам. Архімеда закон — аснова тэорыі і практыкі плавання целаў. З яго ўлікам будуюцца аэрастаты, дырыжаблі, падводныя лодкі і інш. с. 525
АРХІМЕ́ДА ЦЕ́ЛЫ , тое, што паўправільныя мнагаграннікі. с. 525
АРХІМЕ́ДАВА СПІРА́ЛЬ , крывая, якую апісвае пункт пры руху з пастаяннай скорасцю па прамой, што раўнамерна паварочваецца ў плоскасці вакол аднаго са сваіх пунктаў. Названа ў гонар Архімеда. Калі пункт О лічыць полюсам, а прамую з выбраным на ёй напрамкам за палярную вось, то ўраўненне Архімедава спіраль ў палярных каардынатах: ρ=αφ, дзе α = V/ω (V — лінейная, ω — вуглавая скорасці). Архімедава спіраль мае 2 галіны: суцэльную (φ> 0 ) і штрыхавую (φ < 0 ). с. 525
АРХІМЕ́ДАЎ ВІНТ , водападымальная машына, вынайдзеная Архімедам у 3 ст. да н.э. Уяўляе сабой вал з вінтавой паверхняй, устаноўлены ў нахіленай трубе, ніжні канец якой апушчаны ў ваду. Пры вярчэнні (напр., ад ветравога кола ці інш. рухавіка) вінтавая паверхня вала перамяшчае ваду ўверх па трубе (на вышыню да 3—4 м). с. 526
АРХІ́ПАВА Ірына Канстанцінаўна (н. 2.12.1925, Масква), руская спявачка (мецца-сапрана). Нар. арт. СССР (1966). Герой Сац. Працы (1984). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1953), з 1976 выкладае ў ёй (з 1982 праф.). З 1954 салістка Свярдлоўскага т-ра оперы і балета, у 1956—88 — Вял. т-ра Расіі. Вядомая прадстаўніца рус. школы бельканта. Сярод партый: Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ, спявала з М. дэль Монака), Амнерыс («Аіда» Дж.Вердзі), Марфа («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава). Спявала ў Міланскім т-ры «Ла Скала» і інш. Старшыня цэнтр. праўлення Усерас. муз. т-ва (з 1986). Ленінская прэмія 1978.
Літ.: Попов И. Е. И.Архипова: Творческий портрет. М., 1981. с. 526
АРХІПА́СТЫР , агульная назва для свяшчэннаслужыцеляў вышэйшай (трэцяй) ступені хрысціянскай царк. іерархіі: епіскапаў, архіепіскапаў, мітрапалітаў, экзархаў, патрыярхаў. Выкарыстоўваецца нароўні з назвамі «архірэй», «іерарх». с. 526
АРХІ́ПАЎ Абрам Яфімавіч (другое прозвішча Спірыкаў; 27.8.1862, в. Ягорава Разанскай вобл. — 25.9.1930), рускі жывапісец. Правадз. чл. Пецярбургскай АМ (1916). Нар. мастак Рэспублікі (1927). У 1884—86 вучыўся ў Пецярбургскай АМ. Перасоўнік (з 1891), чл. Саюза рус. мастакоў (з 1904), Асацыяцыі мастакоў Расіі (з 1924). З 1894 выкладаў у навуч. установах Масквы. Аўтар карцін: «Па этапах» (1893), «Прачка» (1890-я г.), партрэтаў (пераважна сялян; «Маладая сялянка ў чырвоным», 1925), пейзажаў «Па рацэ Ацэ» (1890), «Лёд прайшоў» (1895) і інш. с. 526
АРХІПЕЛА́Г (італьян. arcipelago), значная група астравоў, якія размешчаны паблізу адзін ад аднаго і звычайна разглядаюцца як адно цэлае. Астравы аднаго архіпелага найчасцей маюць аднолькавае паходжанне (мацерыковае, вулканічнае, каралавае) і падобную геал. будову (гл., напр., Канадскі Арктычны архіпелаг, Гавайскія а-вы, Маршалавы а-вы). с. 526
АРХІПЕЛА́ГСКІЯ ЭКСПЕДЫ́ЦЫІ РУ́СКАГА ФЛО́ТУ , тры паходы рас. Балт. флоту ў Міжземнае мора і яго баявыя дзеянні ў раёне Грэчаскага архіпелага ў 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. 1-я экспедыцыя (1769—74) праведзена ў час рус.-тур. вайны 1768—74 для нанясення ўдару па прыморскіх пунктах і адцягнення часткі тур. сіл з дунайскага і крымскага напрамкаў. 2 рас. эскадры на чале з адм. Р.А.Спірыдавым і контр-адм. Эльфінстонам прыбылі ў Эгейскае м., у баях у Хіяскім праліве (24.6.1770) і Чэсменскай бухце (26.6.1770) разграмілі тур. флот адм. Хасан-бея і блакіравалі праліў Дарданелы (да 1773). 2-я экспедыцыя (1806—07) адбылася ў час рус.-тур. вайны 1806—12. Рас. эскадра і грэч. флатылія пад агульным камандаваннем віцэ-адм. Дз.М.Сянявіна блакіравалі Дарданелы і ў бітвах каля іх, в-ва Лемнас і Афонскага п-ва (1807) разграмілі тур. флот. У ходзе 3-й экспедыцыі (1827) аб’яднаныя брыт., рас. і франц. эскадры пад агульным камандаваннем брытанскага віцэ-адм. Кодрынгтана перамаглі тур.-егіп. флот у Наварынскай бухце (8.10.1827). Экспедыцыі паскорылі заканчэнне рус.-тур. войнаў, садзейнічалі нац.-вызв. барацьбе грэч. народа супраць тур. панавання. с. 526
АРХІ́ПЕНКА (Archipenko) Аляксандр Парфір’евіч (30.5.1887, Кіеў — 25.2.1964), скульптар. Вучыўся ў Кіеўскім маст. вучылішчы (1902—05). Жыў у Парыжы, Берліне, з 1923 — у ЗША. Выкладаў у студыях, ун-тах і ін-тах мастацтваў ЗША. Знаходзіўся пад уплывам кубізму («Медрана», 1914), канструктывізму, абстрактнага мастацтва. Першы выкарыстаў камбінацыі разнародных матэрыялаў (шкло, метал, дрэва, цэлулоід і інш.). У 1915—20 распрацаваў стыль, заснаваны на трохмернай скульптуры і рэльефе з рамай, фонам і інш. элементамі жывапісу («Эспаньёла», 1916, і інш.); стварыў шэраг «торсаў» з металу і каменю («Торс», 1914). У 1920—30 стварыў рэаліст. скульптуры («Дыяна», «Маладая жанчына», партрэты Т.Шаўчэнкі, І.Франко, Т.Уайлдэра і інш.). У 1924—27 распрацаваў і запатэнтаваў механізм для стварэння ілюзіі руху намаляваных аб’ектаў, якія назваў «архіпентура»; у 1940-я г. пачаў серыю т.зв. «святломадулятараў» — плексігласавых паўпразрыстых скульптур, асветленых знутры; эксперыментаваў у галіне «гукавой скульптуры». У 1960-я г. стварыў бронзавыя скульптуры «Царыца Саўская», «Цар Саламон», серыю літаграфій «Жывыя формы».
Літ.: Северюхин Д.Я., Лейкинд О.Л. Художники русской эмиграции (1917— 1941): Биогр. словарь. Спб., 1994. С. 41—44. с. 526
АРХІ́ПЕНКА Валерый Іванавіч (н. 29.1.1942, пас. Фершампенуаз Чэлябінскай вобл., Расія), фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1993). Скончыў БДУ (1964). З 1965 у Ін-це фізікі, з 1993 у Ін-це малекулярнай і ат. фізікі АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы газавага разраду і ўзаемадзеяння эл.-магн. хваляў з плазмай, аптычным прыладабудаванні.
Тв.: Экспериментальное исследование механизма абсолютной параметрической неустойчивости неоднородной плазмы (у сааўт.) // Журн. эксперим. и теор. физики. 1987. Т. 93, вып. 10. с. 526
АРХІ́ПЕНКА Фёдар Фёдаравіч (н. 30.10.1921, в. Аўсімавічы Бабруйскага р-на), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Адэскую ваен. школу пілотаў (1939), Ваен.-паветр. акадэмію (1951), Маскоўскі інж.-эканам. ін-т (1967). У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., Зах., Бранскім, Сталінградскім, Варонежскім, 2-м і 1-м Укр. франтах, лётчык-знішчальнік. Удзельнік баёў пад Сталінградам, на Курскай дузе, вызвалення Украіны, Малдовы, Польшчы, Прагі, штурму Берліна. Зрабіў 467 баявых вылетаў, правёў 102 паветр. баі, збіў 44 варожыя самалёты. Да 1959 у Сав. Арміі. с. 526
АРХІРЭ́Й (ад архі... + грэч. hiereus святар), агульная назва духоўных асоб вышэйшай ступені правасл. царк. іерархіі (епіскап, архіепіскап, мітрапаліт, патрыярх). Могуць быць епархіяльнымі (якія правяць) і вікарнымі (іх памочнікамі). Сінонім тэрміна «архірэй» — архіпастыр. с. 527
АРХІРЭ́ЙСКІЯ ШКО́ЛЫ , епархіяльныя школы, ніжэйшыя агульнаадукацыйныя саслоўныя (пераважна для дзяцей святароў) навуч. ўстановы. Існавалі ў Расіі ў 1721—37. Выкладаліся: чытанне, граматыка, рэлігія, у некаторых школах — таксама арыфметыка, лац., грэч., славянская, стараж.-яўрэйская мовы. З 1737 паступова пераўтвораны ў духоўныя семінарыі. Г.В.Сегянюк. с. 527
АРХІ́Т (ад грэч. orchis яечка), запаленне яечка. Адзначаецца ў чалавека і млекакормячых, часта спалучаецца з эпідыдымітамі. Неспецыфічныя архіты выклікаюцца бактэрыямі, вірусамі, часцей маюць другаснае паходжанне, спецыфічныя — узбуджальнікі туберкулёзу, бруцэлёзу, сіфілісу, актынамікозу. Ганарэйныя, трыхаманозныя, хламідыёзныя, мікаплазмавыя архіты перадаюцца палавым шляхам. Прычынай архіта могуць быць перакруты яечка і гідатыдаў, яго траўматычныя пашкоджанні. Пры вострых архітах павышаная балючасць пры хадзе, дотыку адзення, змена паходкі. Архіты могуць прывесці да атрафіі аднаго або абодвух яечак, што тоіць у сабе бясплоддзе і зніжэнне патэнцыі. Лечаць востры архіт ў стацыянары, хірург. ускрыццём гнайнікоў або выдаленнем яечка. Хранічныя архіты трэба дыферэнцыраваць ад злаякасных пухлін. Палавыя здольнасці, як правіла, захоўваюцца. с. 527
«АРХИТЕКТУ́РА И СТРОИ́ТЕЛЬСТВО БЕЛАРУ́СИ» , навукова-тэхнічны часопіс. Выходзіць з 1970 у Мінску на рус. мове раз у 2 месяцы; да 1991 наз. «Строительство и архитектура Белоруссии». Публікуе матэрыялы па архітэктуры, праектаванні, эканоміцы, арг-цыі і тэхналогіі буд-ва, буд. матэрыялах, арх. спадчыне. с. 527
АРХІТРА́Ў (ад архі... + лац. trabs бэлька), бэлька, якая абапіраецца на капітэлі калон і пілястраў, слупы, інш. апоры і нясе фрыз і карніз; ніжняя частка антаблемента.
Узнік з фарміраваннем стоечна-бэлечнай канструкцыі ў архітэктуры Стараж. Грэцыі; выконваў ролю канструкцыйнага нясучага элемента, на які клалі бэлькі перакрыцця. З развіццём ант. ордэрнай сістэмы з’явіліся варыянты архітрава: у выглядзе гладкай бэлькі ў дарычным і тасканскім, з 3 невял. гарыз. ўступамі (фасцыямі) у іанічным і карынфскім ордэрах. Найб. пашыраны ў архітэктуры класіцызму. с. 527
АРХІТЭКТО́НІКА (ад грэч. architektonikē будаўнічае мастацтва), мастацкае выяўленне заканамернасцяў будовы, уласцівых канструкцыйнай сістэме будынка, круглай скульптуры, аб’ёмным творам дэкар. мастацтва; у шырокім сэнсе — будова маст. твора (карціны, сімфоніі, кінафільма, рамана і г.д.), якая абумоўлівае суадносіны яго гал. і другарадных элементаў.
У архітэктуры выяўляецца ў суразмернасці, супадпарадкаванасці, прапарцыянальнасці, маштабнасці, рытмічнасці ўсіх элементаў будынкаў і збудаванняў. Садзейнічае цэласнаму эстэт. ўспрыманню арх. твора, у якім арганічна спалучаюцца яго лагічная функцыян. -канструкцыйная аснова, кампазіцыя, дэкор і інш. Кожны арх. стыль надае своеасаблівасць архітэктоніцы пэўнай эпохі. У ант. архітэктуры Стараж. Грэцыі і Рыма найб. дасканалая і гарманічная была архітэктоніка класічнага арх. ордэра, заснаванага на маст. перапрацоўцы стоечна-бэлечнай сістэмы. У готыцы і ў эпоху Адраджэння маст. выразнасць будынкаў грунтавалася на архітэктоніцы арачных канструкцый. У архітэктуры барока архітэктоніка найчасцей грунтавалася на апасродкаваным выяўленні з дапамогай ордэрных элементаў дэкору дынамікі канструкцый. У эпоху класіцызму архітэктоніка базіравалася на выразных гарманічных прапорцыях, сіметрыі, ураўнаважанасці аб’ёмаў, выкарыстанні класічных ордэрных кампазіцый. Дасканаласць архітэктонікі нар. драўлянага дойлідства ў непарушным адзінстве шматвяковага развіцця яе арх. формы і функцыян.-канструкцыйнага зместу.
У літаратуры — агульная будова літ. твора, якая выяўляецца ў спалучэнні яго частак і элементаў, у сродках гарманічнага афармлення і структурнай арганізацыі твора як адзінага маст. цэлага. Своеасаблівасць архітэктонікі залежыць ад ідэйнай задумы твора, жанравых законаў, індывід. аўтарскага стылю. Падзел твора на часткі і раздзелы мае творчы, змястоўны характар, а паслядоўнасць іх чаргавання, узаемасувязі вызначаюцца яго ўнутр. будовай — кампазіцыяй. Некаторыя вял. эпічныя творы складаюцца з «кніг» («Сустрэнемся на барыкадах» П.Пестрака — з 2, «Мінскі напрамак» І.Мележа — з 3). Твор з некалькіх самастойных кніг, аб’яднаных сюжэтнай пераемнасцю, набывае форму дылогіі, трылогіі і г.д. У паэзіі архітэктоніка выяўляецца ў сістэме строф, якія ў буйным творы злучаюцца ў раздзелы ці часткі. Цвёрдая страфа (санет, трыялет, рандо і інш.) складае закончаны твор. У драматургіі змест падзяляецца на дзеі (акты), апошнія — на карціны (з’явы). А.М.Кулагін, А.М.Пяткевіч. с. 527
АРХІТЭКТУ́РА (лац. architectura ад грэч. architektōn будаўнік), дойлідства, мастацтва праектавання і будаўніцтва будынкаў, збудаванняў і іх комплексаў, а таксама сістэма будынкаў і збудаванняў, якія фарміруюць прасторавае асяроддзе для жыцця і дзейнасці людзей. Архітэктура адначасова з’яўляецца і галіной матэрыяльнай культуры і маст. творчасці. Ствараецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі і магчымасцямі грамадства, якое вызначае функцыян. прызначэнне і маст. лад архітэктуры. Паводле функцыян. прызначэння падзяляецца на жылую архітэктуру (гл. Жыллё), прамысловую архітэктуру, архітэктуру грамадскіх будынкаў і збудаванняў (гл. Грамадскія будынкі), садова-паркавую (гл. Садова-паркавае мастацтва). У асобныя галіны вылучаюць планіроўку і забудову гар. і сельскіх населеных месцаў (гл. Горадабудаўніцтва, Сельская архітэктура). Пры стварэнні матэрыяльнага асяроддзя жыцця і дзейнасці людзей архітэктура зыходзіць з патрабаванняў карыснасці, трываласці і прыгажосці. Адзін з асн. яе крытэрыяў — мэтазгоднасць. Архітэктура мае спецыфічныя сродкі выяўлення ідэйна-маст. зместу, гал. з іх — фарміраванне прасторы і архітэктоніка. Для гарманізацыі прасторавых формаў выкарыстоўваюць кампазіцыйна-вобразныя прыёмы і сродкі: сіметрыю і асіметрыю, кантраст і нюанс, рытм, прапорцыі, маштабнасць, вылучэнне гал. ў кампазіцыі, суразмернасць частак і цэлага і г.д. Маст. выразнасць твораў архітэктуры павышаецца падборам фактуры, колеру, дэкар. элементаў, выяўленнем формы з дапамогай святлаценю і інш. Асобны будынак, нават дасканалай маст. формы, успрымаецца сам па сабе, а разам з інш. аб’ектамі і ландшафтам стварае пэўную арх.-прасторавую сістэму, вышэйшай ступенню якой з’яўляецца арх. ансамбль. Найбольшы маст. эфект дасягаецца ў выніку сінтэзу архітэктуры з інш. відамі мастацтва (жывапіс, скульптура, дэкар.-прыкладное мастацтва, маст. канструяванне; гл. Сінтэз мастацтваў). Сукупнасць функцыян., канструкцыйных і маст. рысаў, уласцівых архітэктуры пэўнага народа ў вызначаны гіст. перыяд, складае яе стыль. Нац. характар архітэктуры выяўляецца ў яе асаблівасцях пэўнага народа або рэгіёна і звязаны з іх гіст. развіццём, эканомікай, культурай, этнічнымі і маст. традыцыямі. Найб. яскравы нац. характар маюць помнікі народнага дойлідства. Мясц. традыцыі архітэктуры часцей сінтэзуюцца з традыцыямі, агульнымі для многіх краін і народаў. У гэтым выяўляецца ўзаемаўплыў і ўзаемадзеянне мастацтва розных народаў, кожны з якіх робіць свой уклад ў сусветную архітэктуру.
Архітэктура зарадзілася, калі чалавек пачаў сам будаваць жыллё. Найб. раннія жылыя збудаванні на тэр. Беларусі адносяцца да часоў палеаліту (стаянкі каля вёсак Бердыж Чачэрскага і Юравічы Калінкавіцкага р-наў Гомельскай вобл.). Пазней з’явіліся селішчы з наземнымі жытламі. Ад часоў бронз. і жал. вякоў у Англіі, Францыі, Арменіі і інш. краінах захаваліся культавыя мегалітычныя збудаванні — дальмены, менгіры, кромлехі (сусветна вядомы кромлех у Стоўнхенджы, Вялікабрытанія) і абарончыя збудаванні. У рабаўладальніцкіх дзяржавах, дзе ў руках маёмных класаў канцэнтраваліся сродкі і бясплатная рабочая сіла, былі дасягненні навукі і тэхнікі, ствараліся буйныя ірыгацыйныя сістэмы, абарончыя і культавыя забудаванні, манум. палацы і храмы (піраміды ў Гізе, храмы ў Луксоры і Карнаку ў Егіпце, зікураты Асірыі і Вавілоніі, Вялікая Кітайская сцяна, пячорныя храмы і ступы ў Індыі, храмы і палацы інкаў і ацтэкаў). У эпоху росквіту эгейскага мастацтва і гарадоў-дзяржаў (полісаў) Стараж. Грэцыі развівалася сістэма рэгулярнай планіроўкі гарадоў, узніклі разнастайныя тыпы жылых, культавых і грамадскіх будынкаў, грамадска-рэліг. цэнтры — акропалі (Афінскі акропаль), склалася сістэма арх. ордэра. Прасякнутая гуманіст. духам архітэктуры Стараж. Грэцыі значна паўплывала на далейшае развіццё сусветнага дойлідства. У Стараж. Рыме вял. значэнне набылі збудаванні, якія сведчылі аб магутнасці дзяржавы (форумы, амфітэатры, тэрмы, базілікі, палацы, аркі трыумфальныя), з’явіліся скляпеністыя перакрыцці, новыя буд. матэрыялы (Рымскі Калізей, Рымскі Пантэон). У эпоху сярэднявечча асн. тыпамі былі культавыя збудаванні (хрысц. цэрквы і манастыры ў Еўропе, мячэці і медрэсэ, маўзалеі ва ўсх. краінах), а таксама крапасныя і абарончыя замкі, крамлі. У Візантыі створаны буйныя купальныя збудаванні (Канстанцінопальскі Сафійскі сабор). Візантыйская архітэктура зрабіла вял. ўплыў на дойлідства Балгарыі, Сербіі, Македоніі, Грузіі, Арменіі і Стараж. Русі. На землях Кіеўскай Русі ў 10—12 ст. будаваліся гарады, абарончыя ўмацаванні з магутнымі валамі і вежамі (Залатыя вароты ў Кіеве), храмы (Кіеўскі Сафійскі сабор, Наўгародскі Сафійскі сабор Уладзімірскі Дзмітрыеўскі сабор), на бел. землях — Полацкі Сафійскі сабор, Полацкая Спаса-Ефрасіннеўская царква, Віцебская Благавешчанская царква), княжацкія палацы. У 12—14 ст. на землях б. Стараж. Русі склаліся школы дойлідства: кіеўская, чарнігаўская, уладзіміра-суздальская, пскоўская, наўгародская, гродзенская, полацкая (гл. асобныя арт.). У 14—16 ст. фарміруецца руская, украінская, беларуская архітэктура. У 17—18 ст. высокага ўзроўню дасягнула рус., бел. і ўкр. драўлянае дойлідства (Кіжы, Новамаскоўскі Троіцкі сабор, Рубельская Міхайлаўская царква). Значны ўклад у развіццё архітэктуры сярэднявечча зрабілі народы араб. Усходу і Сярэдняй Азіі (гл. ў арт. Арабская культура), Паўд.-Усх. Азіі (храмавы комплекс Ангкор у Камбоджы, маўзалей Тадж-Махал у Агры, Індыя). У Зах. і Цэнтр. Еўропе ў канцы 10 ст. склаўся раманскі стыль — манастырскія комплексы з замкнутымі дварамі-клуатрамі, масіўныя храмы базілікальнага тыпу з некалькімі манументальнымі вежамі (саборы ў Мілане, Вормсе, Ілі і інш.). У 12 ст. ў Францыі, а потым у краінах Зах. і Цэнтр. Еўропы пашырылася архітэктура готыкі са своеасаблівай канструкцыйнай сістэмай — нервюрнымі скляпеннямі, стральчатымі аркамі, аркбутанамі і т.д. (саборы ў Парыжы, Рэймсе, Ам’ене, Шартры ў Францыі, Кёльне, Марбургу ў Германіі, у Празе, Кракаве і інш.).
Важны этап гісторыі архітэктуры ў краінах Зах. і Цэнтр. Еўропы звязаны з эпохай Адраджэння, калі пашырылася буд-ва свецкіх будынкаў, ансамбляў, гарадскіх цэнтраў. На змену ананімнаму рамесніку-дойліду прыйшоў адукаваны спецыяліст-архітэктар, які ў сваіх праектах звяртаецца да ант. спадчыны і абапіраецца на дасягненні сучаснай яму культуры (Ф.Брунелескі, Д.Брамантэ, Мікелоца; тэорыю архітэктуры развівалі Л.Б.Альберці, Віньёла, А.Паладыо і інш ). На Беларусі стыль эпохі Адраджэння выявіўся ў культавых (Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква) і замкава-палацавых (Мірскі замкава-паркавы комплекс, ратуша і замкавая брама ў Нясвіжы) пабудовах. У канцы 16 ст. ўзнік стыль барока са складанай сістэмай аб’ёму і прасторы, пластычнасцю і сакавітай дэкаратыўнасцю. Ён стаў пануючым у Італіі (арх. Л.Берніні, Ф.Бараміні), Германіі, Аўстрыі, Чэхіі, Іспаніі, Партугаліі, пашырыўся ў Расіі, а ў краінах Лацінскай Амерыкі набыў нац. маст. ўвасабленне. Першы помнік барока на Беларусі — Нясвіжскі касцёл езуітаў. Маст. сістэма позняга бел. барока мае назву віленскае барока. У 2-й пал. 17 ст. ў Францыі пачала складвацца архітэктура класіцызму, якая была гал. кірункам і ў 18 ст. пасля кароткачасовай успышкі дэкар. і вычварнага стылю ракако. Сярод франц. архітэктараў класіцызму вылучаліся Л.Лево, Ж.Ардуэн-Мансар, А.Ленотр, К.Перо, Ж.А.Габрыэль, К.Н.Леду. У Францыі класіцызм перыяду напалеонаўскай імперыі прыйшоў да халоднай параднасці ампіру. У Расіі ён адцясніў барока і праз абавязковыя «ўзорныя праекты» пашырыўся на звычайную забудову гарадоў. Росквіт рус. класіцызму на пач. 19 ст. адзначаны стварэннем манум. ансамбляў у Пецярбургу, Маскве і правінцыяльных гарадах. Яго прадстаўнікі — В.Бажэнаў, М.Казакоў, І.Староў, Дж.Кварэнгі, А.Захараў, А.Вараніхін, Ж.Тама дэ Тамон, К.Росі, В.Бавэ, Дж.Жылярдзі, А.Грыгор’еў. На Беларусі канца 18 — 1-й пал. 19 ст. ў ліку помнікаў сталага класіцызму ў жыллёвай грамадз. і культавай архітэктуры Гомельскі, Сноўскі (Нясвіжскі р-н), Жыліцкі (Кіраўскі р-н), Радзівілімонтаўскі (в. Чырвоная Зорка Клецкага р-на) палацы, Магілёўскі Іосіфаўскі сабор, Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор, Слаўгарадская царква Раства Багародзіцы. У сярэдзіне 19 ст. класіцызм прыйшоў у заняпад. Пачалі ўзнікаць новыя тыпы збудаванняў, заводскія цэхі, шматпавярховыя фабрычныя будынкі, вакзалы, універсальныя магазіны, выставачныя павільёны, даходныя дамы; будынкі з металу і шкла («Хрустальны палац» у Лондане), вышынныя інж.-тэхн. збудаванні з метал. каркасам (Эйфелева вежа ў Парыжы). Група архітэктараў т.зв. чыкагскай школы ў ЗША стварыла спецыфічную форму вышыннага канторскага будынка — небаскроб. Аднак наватарскія канструкцыі часта губляліся ў дэкар. формах, якія ўзнаўлялі стылі розных эпох (гл. Эклектызм). У архітэктуры Беларусі канца 19 — пач. 20 ст. ўпор рабіўся на вонкавую дэкаратыўнасць фасадаў, развіваліся рэтраспектыўныя плыні: неакласіцызм (будынкі духоўнага ведамства і т-ва с.-г. страхавання ў Мінску, рэальнага вучылішча ў Гродне); неараманскі стыль (касцёл Сымона і Алены ў Мінску, касцёл у в. Воўчкавічы Мінскага р-на); несапраўдная готыка; неарускі стыль (Пазямельна-сялянскі банк у Віцебску, капліца ў в. Лясная Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл.). Супярэчнасць паміж традыц. архітэктурай і новай тэхнікай спрабавалі вырашыць архітэктары стылю мадэрн, які ўзнік у 1890-я г. Выкарыстоўваючы новыя буд. і маст. магчымасці, яны аддавалі перавагу пластычнай форме, якая набывала жывапісна-дэкар. трактоўку (А.Гаўдзі ў Іспаніі, У.Макінтош у Вялікабрытаніі, В.Арта ў Бельгіі, Й.Ольбрых, Й.Гофман у Аўстрыі, Ф.Шэхтэль у Расіі). На пач. 20 ст. шэраг архітэктараў спалучалі тэхн. дасягненні з нац. традыцыямі і класічнымі прынцыпамі кампазіцыі (А.Перэ ў Францыі, О.Вагнер і А.Лоз у Аўстрыі, П.Берэнс у Германіі, Х.П.Берлаге ў Нідэрландах). У архітэктуры складваецца рацыяналізм, гал. прынцып якога — максімальная мэтазгоднасць і дакладная адпаведнасць будынка яго прызначэнню. Рацыяналісты (Ле Карбюзье ў Францыі, прадстаўнікі арх. аб’яднання «Баўгаўз» у Германіі) шукалі выразнасці ў лаканізме формаў і іх кантрастах. У 1930-я г. рацыяналізм, пашыраны ў архітэктуры ўсіх развітых краінах, атрымаў назву функцыяналізм. Імкненню функцыяналістаў да універсальнасці формаў проціпастаўлялася т.зв. арганічная архітэктура, заснавальнікам якой быў Ф.Л.Райт. У пасляваенны час своеасаблівасцю нац. школ вылучаліся Фінляндыя (А.Аалта), Японія (К.Танге), Бразілія (О.Німеер). У ЗША арх. Л.Міс ван дэр Роэ стварыў канцэпцыю «універсальнай» архітэктуры, заснаванай на рытмічнай яснасці, прастаце геам. формаў і вял. унутраных прастораў. У процілегласць ёй развіўся кірунак бруталізму, які спалучаў функцыянальнасць пабудоў з наўмыснай масіўнасцю і грубай фактурай аголеных паверхняў (Л.Кан і інш. ў ЗША). Усё большыя магчымасці буд. тэхнікі, якія дазваляюць ствараць складаныя прасторавыя формы зборных жалезабетонных абалонак і вантавых пакрыццяў, набылі маст. асэнсаванне ў збудаваннях П.Л.Нерві ў Італіі, Ф.Кандэлы ў Мексіцы і інш. У 1970—80-я г. ў ЗША і Зах. Еўропе пашырыўся постмадэрнізм, які абвясціў вяртанне да рознастылёвых гіст. арх. формаў мінулых эпох (П’яцца д’Італія ў Ныо-Арлеане).
У архітэктуры былога СССР таксама прасочваюцца пэўныя стылявыя змены. Рысы архітэктуры 1920 — пач. 30-х г. выявіліся ў пошуках новых формаў маст. выразнасці і рацыянальнага выкарыстання збудаванняў — лаканічнасць і прастата арх.-маст. вырашэння фасадаў (будынак Дзяржпрома ў Харкаве, Дом урада Рэспублікі Беларусь і інш ). Узніклі новыя тыпы грамадскіх будынкаў — палацы культуры, рабочыя клубы, фабрыкі-кухні, т.зв. дамы-камуны, у праектаванні якіх удзельнічалі групоўкі «канструктывістаў» (браты Весніны, М.Гінзбург, І.Леанідаў), «функцыяналістаў» (К.Мельнікаў, М.Ладоўскі) і інш. Дойліды старэйшага пакалення імкнуліся захаваць класічныя арх. традыцыі (А.Шчусеў, І.Жалтоўскі, І.Фамін). З пачаткам пяцігодак сав. архітэктура перайшла да масавага стварэння буйных прамысл. комплексаў, жылых масіваў і цэлых гарадоў. З 2-й пал. 1930-х г. у архітэктуры грамадскіх будынкаў узніклі тэндэнцыі да захаплення параднасцю, заснаваныя на выкарыстанні класічнай спадчыны, што прывяло да часовага адыходу ад наватарскіх прыёмаў. Дасягненнем гэтага перыяду была рэалізацыя шырокіх горадабудаўнічых ідэй (ген. планы рэканструкцыі Масквы, Ленінграда, Мінска, Гомеля, Віцебска і інш.). У пасляваенны час паралельна з вырашэннем грандыёзных задач па аднаўленні і рэканструкцыі разбураных гарадоў, ствараліся новыя ансамблі гарадскіх цэнтраў. Удасканальваліся віды і тыпы збудаванняў, шырока ўкараняўся метад тыпавога праектавання. Разам з тым назіраўся і зварот да класічнай арх. спадчыны, імкненне да трыумфальнасці, што адбівалася на вырашэнні функцыян., тэхн. і эканам. аспектаў і тэмпе буд-ва. З укараненнем індустр. метадаў буд-ва пашыралася колькасць тыпавых праектаў жылых дамоў з павялічаным наборам тыпаў кватэр. Імкненне да утылітарнасці і эканоміі прывяло да манатоннай аднастайнасці архітэктуры. З 1970-х г. пачынаюць стварацца новыя жылыя раёны, дзе ў буд-ве выкарыстаны больш эстэтычна выразныя формы і планіровачныя прынцыпы, у т.л. Зялёны Луг і Усход у Мінску. Перадавыя тэхн. прыёмы давалі магчымасць стварыць грамадскія збудаванні са свабодным аб’ёмна-планіровачным вырашэннем (Палац з’ездаў у Маскве, палацы мастацтваў і культуры ў Алматы, Ташкенце, Ерэване, Кіеве, Рэсп. інфармацыйна-культурны цэнтр, павільён міжнародных выставак і Палац спорту ў Мінску, аэравакзал ў Брэсце і інш.). Важную ролю ў фарміраванні горадабуд. структур адыгрываюць мемарыяльныя збудаванні і комплексы, якія арганічна ўваходзяць у ансамблі населеных пунктаў і ландшафтаў. Гл. таксама раздзелы «Архітэктура» ў арт. пра Беларусь і інш. краіны і вял. гарады.
Літ.: Всеобщая история архитектуры. Т. 1—12. 2 изд. М., 1970—75; Витрувий. Десять книг об архитектуре: Пер. с лат. М., 1936; Буров А.К. Об архитектуре. М., 1960; Виолле ле Дюк. Беседы Об архитектуре: Пер. с фр. Т. 1—2. М., 1937—38; Гропиус В. Границы архитектуры: Пер. с англ. М., 1971; Мастера архитектуры об архитектуре. М., 1972; Бэнэм Р. Взгляд на современную архитектуру: Эпоха мастеров: Пер. с англ. М., 1980; Гидион З. Пространство, время, архитектура: Пер. с нем. 3 изд. М., 1984; Ле Корбюзье. Архитектура ХХ в.: Пер. с фр. 2 изд. М., 1977; Нимейер О. Архитектура и общество: Пер. с португ., англ. и фр. М., 1975; Райт Ф.Л. Будущее архитектуры: Пер. с англ. М., 1960; Архітэктура Беларусі: Энцыкл. давед. Мн., 1993; Encyclopeadia of modern architecture. London, 1963; History of world architekture. Vol. 1—14. New York, 1972—80; Kraiewski K. Mala encyklopedia architektury I wnetrz. Wrocław etc., 1974; Broniewski T. Historia architektury dła wszystkich. 2 wyd. Wrocław etc., 1980; Benevolo L. Histoire de l’architecture moderne. [Vol.] 1—2. Paris, 1979—80; Pevsner N., Fleming J., Honour H., Encyklopedia architektury. Warszawa, 1992. А.А.Воінаў. с. 528
«АРХІТЭ́КТУРА БЕЛАРУ́СІ» , аднатомны энцыклапедычны даведнік. Падрыхтаваны і выдадзены выд-вам «Беларуская Энцыклапедыя» ў 1993. Уключае больш за 1200 артыкулаў пра помнікі стараж. і сучаснага дойлідства, мемарыяльныя збудаванні, адметныя дасягненні горадабудаўнічага мастацтва, архітэктуру жылых і грамадскіх будынкаў, прамысл. і сельскую, палацавую і сядзібна-паркавую, замкавае і абарончае буд-ва, культавае дойлідства, населеныя пункты Беларусі; біягр. артыкулы; слоўнік арх. тэрмінаў. Артыкулы ілюстраваны здымкамі, чарцяжамі, малюнкамі, картамі. В.К.Шчэрбін. с. 531
АРХІТЭКТУ́РА МАЛЫ́Х ФО́РМАЎ , малыя архітэктурныя формы, розныя па характары і прызначэнні тыпы збудаванняў ці інш. аб’ектаў, якія дапаўняюць і дэталізуюць арх.-будаўнічую ці садова-паркавую кампазіцыю і з’яўляюцца элементам афармлення і добраўпарадкавання (мемарыяльныя стэлы, абеліскі, надмагіллі, фантаны, каскады, басейны, паркавыя павільёны, пандусы, балюстрады, агароджы, пергалы, вазы, дэкар. і прыдарожная скульптура і інш.). Ім належыць важная роля ў фарміраванні аблічча населеных пунктаў, трансп. магістраляў, зон адпачынку.
У адрозненне ад частак будынкаў і арх. дэталяў творы архітэктуры малых формаў адносна самастойныя. Ім належыць важнае месца ў кампазіцыі садова-паркавых ансамбляў, добраўпарадкаванні жылых груп, тэр. школьных і дашкольных устаноў, дзіцячых пляцовак і гарадкоў; яны — неад’емная частка сучасных населеных месцаў (электрасвяцільні, кіёскі, павільёны, гандл. аўтаматы, тэлефонныя будкі, стэнды для афіш і рэклама). с. 531
АРХІТЭКТУ́РНАЯ АКУ́СТЫКА , гл. Акустыка архітэктурная. с. 532
АРХІТЭКТУ́РНЫЯ МУЗЕ́І . Вывучаюць, збіраюць, экспануюць, прапагандуюць і папулярызуюць помнікі нар. дойлідства, прадметы побыту, творы дэкар.-прыкладнога мастацтва і інш., якія характарызуюць матэрыяльную і духоўную культуру народаў і краін.
Архітэктурныя музеі часта маюць форму т.зв. паркаў-музеяў або музеяў пад адкрытым небам, дзе сабраны звезеныя з розных рэгіёнаў помнікі нар. драўлянага дойлідства [навукова-даследчы архітэктурны музей імя А.В.Шчусева ў Маскве (1964), «Скансен» у Стакгольме, Латвійскі этнагр. музей пад адкрытым небам, Музей нар. побыту Літвы, Дзярж. музей нар. архітэктуры Украіны, Львоўскі музей нар. дойлідства і побыту, Музей нар. дойлідства і побыту Грузіі і інш.]. На Беларусі з 1970 дзейнічае Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. с. 532
АРХІТЭКТУ́РНЫЯ ЧАСО́ПІСЫ . Змяшчаюць матэрыялы па архітэктуры, будаўніцтве, абсталяванні будынкаў, добраўпарадкаванні населенай тэрыторыі. На Беларусі з 1970 выдаецца час. «Архитектура и строительство Беларуси» (4 нумары ў год). Матэрыялы па архітэктуры публікуюцца ў час. «Весці АН Беларусі» (серыя гуманітарных навук), «Мастацтва» і інш. У Расіі першы архітэктурны часопіс «Архитектурный вестник» выдаваўся ў 1859—61 у Пецярбургу, у 1872—1917 — час. «Зодчий» Пецярб. т-ва архітэктараў з дадаткам «Неделя строителя». У СССР выдавалася больш як 20 архітэктурных часопісаў, у т.л. «Современная архитектура» (1926— 30), «Архитектура СССР» (1933—91), «Архитектура и строительство Москвы» і інш.
Найб. вядомыя замежныя архітэктурныя часопісы, якія шырока асвятляюць пытанні сучаснай архітэктуры, «Joournal of the Royal institute of British architects» («Часопіс Каралеўскага ін-та Брыт. архітэктараў», Лондан, з 1893); «Baumeister» («Будаўнік», Мюнхен, з 1902); «Werk» («Праца», Цюрых, Швейцарыя, з 1914); «L’architecture d’aujourd’hui» («Сучасная архітэктура», Парыж, з 1930), «L’architecture francaise» («Французская архітэктура», Парыж, з 1940) і інш. с. 532
АРХІТЭУ́ЦЫС (Architeuthis), род гіганцкіх кальмараў атр. дзесяціногіх галаваногіх малюскаў. Каля 10 відаў. Узніклі прыкладна ў познім мезазоі, росквіту дасягнулі ў неагене. Самыя вял. беспазваночныя жывёлы. Найб. вядомы архітэуцыс — «даўгарукі спрут».
Даўж. са шчупальцамі дасягае 19 м, маса да 1 т і болей. Жывуць пераважна ў трапічных морах і акіянах. Цела верацёнападобнае. На галаве 8 «рук» і 2 шчупальцы. Яйцы адкладваюць на дно ці ў тоўшчу вады. Драпежнікі. Аб’екты промыслу. Мяса смачнае. Выкарыстоўваюцца таксама ў фармацэўтычнай прам-сці. с. 532
АРХІ́Ў (лац. archivum), 1) установа або яе аддзел, што захоўвае дакументы і арганізуе іх выкарыстанне. 2) Сукупнасць дакументаў, якія з’явіліся ў выніку дзейнасці ўстаноў, прадпрыемстваў і прыватных асоб. Як збор крыніц архіў служыць для навук. даследаванняў, пракг. патрэб гаспадаркі і дзярж. кіравання.
Існуюць з глыбокай старажытнасці, іх з’яўленне падрыхтавана вынаходствам пісьменства. У Месапатаміі і М.Азіі археолагі раскапалі ў палацах правіцеляў, іх намеснікаў, дамах прыватных асоб і храмах архівасховішчы адм.-гасп. дакументаў, напісаных на гліняных таблічках. Знойдзены дыпламат. сховішчы стараж.-егіп. фараонаў. Уласна архівы, прыстасаваныя для захоўвання актаў, былі ў Стараж. Грэцыі і Рыме. У 12—13 ст. у Францыі, Іспаніі, Англіі і інш. краінах узніклі т.зв. каронныя архівы пры дварах правіцеляў. Значную ч. гіст. крыніц у гэты час захоўвалі царк. ўстановы. З 16 ст. многія дзярж. ўстановы імкнуліся мець уласныя архівы. У выніку каланізацыі еўрапейцамі зямель і інш. Кантынентаў узніклі буйныя каланіяльныя архівы (напр., Гал. архіў Індый у Іспаніі). З 19 ст. матэрыялы многіх архіваў сталі даступныя даследчыкам, пачало складвацца міжнар. архіўнае супрацоўніцтва. У 1950 на 1-м Міжнар. кангрэсе архіваў зацверджаны статут Міжнар. савета архіваў. З ім супрацоўнічаюць архівісты амаль 120 краін (1994), выдаецца міжнар. час. «Archivum». Найб. архіўныя ўстановы свету: франц. Нац. архіў (Archives Nationales; у Парыжы, з 1794), у Англіі Дзярж. публічны архіў (Public Record Office; у Лондане, з 1838), у ЗША Нац. архіў (Nationales Archives; у Вашынгтоне, з 1934); у ФРГ Федэральны архіў (Bundesarchiv; у г. Кобленц, з 1952); у Польшчы архіў новых актаў (Archiwum Akt Nowych; з 1930) і Гал. архіў стараж. актаў (Archiwum Glówne Akt Dawnych; з 1867; абодва ў Варшаве), Дзярж. архіў Расійскай Федэрацыі (б. Цэнтр. дзярж. А. Кастр. рэвалюцыі, вышэйшых органаў дзярж. улады і органаў дзярж кіравання СССР, Масква), Рас. дзярж гіст. архіў (б. Цэнтр. дзярж. гіст. А СССР, С.-Пецярбург) і інш.
На Беларусі першыя архівы ўтвараліся ў княжацкіх замках, манастырах, цэрквах. Пры канцылярыі вял. князёў ВКЛ існаваў архіў — Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Свае архівы мелі гаспадарскія і гарадскія адміністрацыі, магнаты (Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы), шляхта, некаторыя заможныя мяшчане. З 2-й пал. 19 ст. дакументы ВКЛ зберагаліся ў Віленскім цэнтральным архіве старажытных актаў і Віцебскім цэнтральным архіве старажытных актаў. У Мінску з 1872 існаваў архіў скасаваных судовых месцаў Мінскай губ. 4.8.1922 створаны Цэнтр. архіў Беларусі (заг. З.Х.Жылуновіч), які кіраваў архіўнай справай у БССР. Праведзены Усебеларускія канферэнцыі архіўных работнікаў (Мінск, 1924, 1927), 1-ы з’езд даследчыкаў бел. археалогіі і археаграфіі (Мінск, 1926). У 1938—60 архіўныя ўстановы ўваходзілі ў сістэму НКУС (МУС) БССР. Навуковае і арганізац.-метадычнае кіраўніцтва архівам ажыццяўляла Гал. архіўнае ўпраўленне пры СМ БССР, пераўтворанае ў 1992 у Камітэт па архівах і справаводстве. У 1994 прыняты закон «Аб нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспубліцы Беларусь». На Беларусі 6 цэнтр. дзярж. Архіваў (1995): Нац. архіў Рэспублікі Беларусь, Нац. гіст. архівы Рэспублікі Беларусь у Мінску і Гродне, Бел. дзярж. архіў кінафотафонадакументаў, Бел. дзярж. архіў-музей л-ры і мастацтва, Бел. дзярж. архіў навукова-тэхн. дакументацыі. Абласныя архівы і іх філіялы захоўваюць дакументы мясц. устаноў, арг-цый, прадпрыемстваў, калгасаў і інш. (гл. адпаведныя арт., напр., Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці). Існуюць таксама архівы АН Беларусі, КДБ Рэспублікі Беларусь. Рукапісы і гіст. дакументы захоўваюцца таксама ў бібліятэках, музеях і навук. установах. Буйныя комплексы дакументаў па гісторыі Беларусі знаходзяцца ў архівах Польшчы, Расіі, Літвы, Украіны, Германіі, Швецыі, ЗША і інш.
Літ.: Архивное дело в БССР (1918—1968): Сб. законодательных и руководящих документов. Мн., 1972; Дакументы па гісторыі Беларусі, якія зберагаюцца ў цэнтральных дзяржаўных архівах СССР. Мн., 1990. А.М.Міхальчанка (архівы Беларусі). с. 532
«АРХІ́Ў ГІСТАРЫ́ЧНАЙ КАМІ́СІІ» («Archiwum Komisyi Historycznej»), серыйнае выданне дакументальных матэрыялаў 15—19 ст. Выходзіла ў 1878— 1949 у Кракаве пад апекаю Гіст. камісіі Польскай АН. Выдадзена 16 тамоў. Пераважаюць матэрыялы крыніцазнаўчага характару, першакрыніцы па гісторыі права, царквы, грамадска-паліт., дыпламат. адносін, агляды бібліятэк і архіваў. Сярод найб. значных публікацый — матэрыялы па гісторыі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, дакументы Пастаяннай Рады, інвентары зямельных уладанняў, апісанні рукапісаў і дакументаў у архівах і бібліятэках Рыма, Пецярбурга, Будапешта, «Рэвізія Полацкага ваяводства 1552», матэрыялы па гісторыі праектаў царк. уніі канца 15 — пач. 16 ст. і інш. Дакументы ў асн. на польск. і лац. мовах. Г.Я.Галенчанка. с. 533
«АРХІ́Ў ДО́МУ РАДЗІВІ́ЛАЎ» («Archiwum domu Radziwiłłów»), зборнік гістарычных дакументаў, што захоўваліся ў канцы 19 ст. ў нясвіжскім архіве Радзівілаў. Выдадзены ў 1885 у Кракаве. Складаецца з 3 комплексаў перапіскі за 1571—1633 на лац. і польскай мовах: сямейная і прыватная карэспандэнцыя М.К.Радзівіла Сіроткі; перапіска канцлера ВКЛ, гетмана вял. кароннага Я.Замойскага і канцлера ВКЛ, гетмана вял. літ. Л.Сапегі з Радзівіламі. Зборнік асвятляе ўнутр. і знешнюю палітыку кіруючых колаў ВКЛ, дае звесткі пра Люблінскую унію 1569, Інфлянцкую вайну 1558—82, рокаш Зебжыдоўскага, Брэсцкую унію 1596, рэфармацыю на Беларусі і ў Літве, падрыхтоўку Статута ВКЛ 1588, паўстанне С.Налівайкі 1595—96. Змешчаны «Адманіторыум» (1603) — маральна-павучальнае і гасп.-дзелавое настаўленне спадкаемцам Радзівіла Сіроткі. Г.Я.Галенчанка. с. 533
«АРХІ́Ў ДО́МУ САПЕ́ГАЎ» («Archiwum domu Sapiehów»), зборнік дакументаў з радавога архіва Сапегаў у Красічыне (каля Перамышля) за 1575—1606. Выдадзены ў 1892 у Львове. Змешчана 625 лістоў (на польск. мове), з іх 279 належалі канцлеру ВКЛ Л.Сапегу. Уключаны таксама эпісталярныя помнікі з нясвіжскага архіва Радзівілаў, бібліятэк Варшавы, Кракава, Пецярбурга. Лісты прысвечаны дзярж.-паліт., адм., гасп. і сямейна-бытавым справам. Ёсць звесткі пра адносіны ВКЛ з Маск. дзяржавай, крымскімі татарамі, запарожскімі казакамі, Польшчай, Англіяй, рымскімі папамі, пра Брэсцкую унію 1596, правасл. брацтвы, палемічнае кнігадрукаванне, паўстанне С.Налівайкі 1595—96 і інш. Г.Я.Галенчанка. с. 533
«АРХІ́Ў КНЯЗЁЎ ЛЮБАРТО́ВІЧАЎ-САНГУ́ШКАЎ У СЛАВУ́ЦЕ» («Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie»), зборнік дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы 13—16 ст. Выдадзены ў 1887—1910 у Львове ў 7 тамах. Дакументы ўзяты з архіва Сангушкаў у мяст. Славута (цяпер Хмяльніцкая вобл. Украіны), а таксама з кніг Метрыкі ВКЛ, архіваў Львова, Пецярбурга, Нясвіжа. У зборніку змешчаны дакументы вярх. улады Польшчы і ВКЛ (каралеўскія і велікакняжацкія лісты, інструкцыі, прывілеі, у т.л. на бел. маёнткі, мястэчкі, гарады, замкі, на падатковыя льготы, заснаванне таргоў і кірмашоў, магдэбургскія прывілеі), дакументы пра асобныя соймавыя справы, пасольствы, прыватнаправавыя акты пра сац.-эканам. і сямейна-бытавыя адносіны Сангушкаў, Хадкевічаў, Заслаўскіх, Радзівілаў і інш. Большасць дакументаў на бел. і ўкр. мовах. с. 533
«АРХІ́Ў ПА ГІСТО́РЫІ ЛІТАРАТУ́РЫ І АСВЕ́ТЫ Ў ПО́ЛЬШЧЫ» («Archiwum do dziejów literatury i oświaty w Polsce»), серыйнае гісторыка-літаратурнае і крыніцазнаўчае выданне. Выходзіла ў Кракаве з 1878 да пач. 2-й сусв. вайны. Сярод матэрыялаў (пераважна на польск. мове) дакументы па гісторыі філас. ф-та Кракаўскага ун-та 16 ст., дзе вучылася шмат выхадцаў з Беларусі, бібліягр. агляд І.Кажанеўскага дакументаў па гісторыі Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны (т. 11, 1910), крыніцы па гісторыі Беларусі, у т.л. карэспандэнцыі Сапегаў, Радзівілаў, Хадкевічаў, Пацаў, Тышкевічаў, падарожныя нататкі М.Радзівіла Сіроткі «Падарожжа ў Святую зямлю» (т. 15, 1925). Асвятляецца гісторыя культ. сувязяў Беларусі і Літвы з Польшчай, Італіяй, Рускай і інш. дзяржавамі. Г.Я.Галенчанка. с. 533
«АРХІ́Ў ПАЎДНЁВА-ЗАХО́ДНЯЙ РАСІ́І» («Архив Юго-Западной России, издаваемый временной Комиссией для разбора древних актов...»), зборнік дакументаў і літ. помнікаў Правабярэжнай і Зах. Украіны 14—18 ст. Выдадзены ў Кіеве на рус. мове ў 35 т. (ч. 1—8, 1859—1914). Асн. крыніца выдання — Кіеўскі цэнтр. архіў, дакументы, што паступалі ў Кіеўскую камісію ад прыватных асоб, манастыроў і розных устаноў. Уключаны матэрыялы па гісторыі правасл. царквы 14—18 ст., пратаколы і пастановы шляхецкіх соймікаў за 1569—1726, звесткі пра барацьбу ўкр. казацтва з польск. шляхтай у 1500—1768, акты аб паходжанні шляхецкіх родаў, пра гарады, дакументы аб эканам. і юрыд. становішчы ўкр. сялян 1498—1799, перапісы яўр. насельніцтва і інш. с. 533
«АРХІ́Ў РУ́СКАЙ РЭВАЛЮ́ЦЫІ» («Архив русской революции»), зборнік дакументаў па гісторыі рэв. падзей 1917 і грамадз. вайны 1918—22 у Расіі. Выдадзены ў 1922—37 у Берліне ў 22 тамах адным з былых кіраўнікоў рас. канстытуцыйна-дэмакр. партыі І.У.Гесенам. У зборніку надрукаваны ўспаміны, дзённікі (у т.л. старшыні Дзярж. думы М.У.Радзянкі, кіраўніка справамі Часовага ўрада У.Дз.Набокава, данскога атамана ген. П.М.Краснова, вайск. атамана Кубанскага казацкага войска ген.-лейт. А.П.Філімонава), якія асвятлялі гал. чынам «парадкі і падзеі ўнутры сав. Расіі; арганізацыю, прасоўванне і паражэнне добраахвотніцкіх армій, адносіны да замежных атрадаў і місій, парадкі ў часова аднятых у бальшавікоў абласцях; ролю і побыт рус. эміграцыі ў Еўропе і інш. частках свету; замежнае ўмяшанне, адносіны прадстаўнікоў грамадскай думкі Еўропы і інш. частак свету, адносіны дзярж. дзеячаў». У пач. 1990-х г. «Архіў...» перавыдадзены ў Расіі.
Публ.: Архив русской революции. Т. 1—22. М., 1991—93. с. 533
«АРХІ́Ў ФЮР СЛА́ВІШЭ ФІЛАЛАГІ́» («Archiw für slavische Philologie», «Архіў славянскай філалогіі»), адзін з першых славістычных часопісаў. Выдаваўся ў 1876—1929 у Берліне на ням. мове. Выйшлі 42 тамы. Заснавальнік і першы рэдактар В.Ягіч. Узняў славістыку да ўзроўню міжнар. навукі. Знаёміў вучоных Зах. Еўропы са слав. культурамі, ў т.л. беларускай. Змясціў больш за 20 публікацый па беларусістыцы, у т.л. «Беларускі Codex miscellaneus з бібліятэкі графа Рачынскага ў Познані» (т. 9), «Сляды кувады на Беларусі» Ягіча (т. 9), «Польска-рускія інтэрмедыі XVII ст.» А.Брукнера (т. 13), «Новыя славянскія зборнікі казак» І.Паліўкі (т. 19). На старонках часопіса рэцэнзаваліся амаль усе значныя выданні па бел. фальклоры канца 19 — пач. 20 ст., многія даследаванні па бел. мове. Публікацыі абуджалі цікавасць да культуры бел. народа, спрыялі развіццю даследаванняў па бел. праблематыцы. У.Л.Сакалоўскі. с. 533
«АРХІ́Ў Я́НА ЗАМО́ЙСКАГА» («Archiwum Jana Zamoyskiego kanclerza i hetmana wielkiego koronnego»), зборнік дакументаў за 1553—84 канцлера Польшчы і вял. кароннага гетмана Я.Замойскага. Выдадзены ў 1904—13 у Варшаве ў 3 тамах. Пісьмовыя крыніцы выяўлены выдаўцом В.Сабескім у б-цы ардынацыі Замойскіх. Змешчана перапіска Я.Замойскага з Радзівіламі, Алелькавічамі, Валовічамі, Кішкамі і інш. магнатамі, уплывовымі паліт. і дзярж. дзеячамі ВКЛ. Адлюстраваны ваенна-паліт. і царк.-рэліг. адносіны Польшчы з ВКЛ, Расіяй, Турцыяй, Валахіяй і інш, дзяржавамі, сямейна-бытавыя справы магнатаў. Г.Я.Галенчанка. с. 533
АРХІ́ЎНЫЯ КАМІ́СІІ , Губернскія вучоныя архіўныя камісіі, губернскія ўстановы па зборы гіст. крыніц у Расіі ў 1884—1918. Створаны па ініцыятыве дырэктара імператарскага Археал. ін-та М.В.Калачова. Дзейнічалі ў 41 губ. Рас. імперыі, на Беларусі — Віцебская вучоная архіўная камісія. Паводле «Палажэння» ад 13.4.1884 іх задачай было захаванне дакументаў і стварэнне з іх калекцый для гіст. архіваў. У рабоце камісій удзельнічалі вучоныя (у т.л. У.І.Пічэта), пісьменнікі (М.Горкі, У.Г.Караленка). Камісіі арганізоўвалі б-кі, музеі, збіралі этнагр. матэрыял, праводзілі археал. раскопкі, выдавалі зборнікі «Труды», «Известия», «Действия»; усяго выйшла каля 900 выданняў. Да 1912 архіўныя камісіі падпарадкоўваліся Археал. ін-ту, пасля — Рускаму гіст. т-ву.
Літ.: Самошенко В.Н. История архивного дела в дореволюционной России. М., 1989. С. 135—138; Макарихин В.П. Губернские учёные архивные комиссии России. Нижний Новгород, 1991. У.Я.Калаткоў. с. 534
...АРХІЯ (ад грэч. archē улада, вяршэнства), частка складаных слоў, якая абазначае форму ўлады, кіравання, напр., алігархія, манархія. с. 534
АРХО́НА-ЕНІСЕ́ЙСКІЯ НА́ДПІСЫ , пісьмовыя помнікі цюркамоўных народаў 7—11 ст. Адкрыты ў канцы 17 — пач. 18 ст. ў вярхоўях Енісея і на р. Архон (Манголія). Дэшыфраваны і прачытаны ў канцы 19 ст. Зроблены т.зв. рунічным пісьмом на скалах, камянях, збудаваннях, асобных рэчах (эпітафіі, гіст.-біягр. тэксты, памятныя надпісы), захаваліся тэксты на паперы (юрыд. дакументы, рэліг. тэксты). Вядомы 7 груп архона-енісейскіх надпісаў: ленска-прыбайкальская (плямёны курыкан), енісейская (Кыргызскі каганат), мангольская (Усх.-цюркскі каганат), алтайская (Зах.-цюркскі каганат), усх.-туркестанская (Уйгурскі каганат у Манголіі), сярэднеазіяцкая (Уйгурская дзяржава ва Усх. Туркестане) і ўсх.-еўрап. (хазары і печанегі). с. 534
АРХО́НТ , архант (грэч. archōn), вышэйшая службовая асоба ў стараж.-грэч. полісах. У Афінах гэтая пасада з’явілася ў 11 ст. да н.э., калі замест басілея (цара) тут пачалі правіць пажыццёвыя архонты. З 8 ст. да н.э. іх улада скарацілася да 10 гадоў, з 7 ст. да н.э. — да 1 года. Кандыдатаў у архонты вызначаў арэапаг. З 487—486 да н.э. архонта выбіралі па жэрабю. З 7 ст. да н.э. ўлада належала 9 архонтам: эпанім кіраваў выканаўчай уладай, басілей выконваў рэліг. функцыі, палемарх быў военачальнікам, 6 фесмафетаў займаліся суд. справамі. Усе разам складалі калегію архонта. У 5 ст. да н.э. пасада архонта страціла паліт. значэнне. с. 534
АРЦЕ́М’ЕЎ Аляксандр Сяргеевіч (н. 5.7.1928, в. Залацькова Вярэйскага р-на Маскоўскай вобл.), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1979), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі ін-т нар. гаспадаркі (1953). У 1953—58 у мін-вах гандлю і дзярж. кантролю БССР. З 1961 у Ін-це эканомікі АН Беларусі, з 1962 у Бел. дзярж. эканам. ун-це. Навук. працы па сац.-эканам. праблемах грамадскага харчавання. с. 534
АРЦЕ́М’ЕЎ Эдуард Мікалаевіч (н. 30.11.1937, г. Новасібірск), рускі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1985). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1960). У творчасці шырока выкарыстоўвае серыйную тэхніку, алеаторыку, электронную музыку. Сярод твораў: араторыя «Я забіты пад Ржэвам» на сл. А.Твардоўскага (1963), кантата «Рытуал» (1980), сімфонія «Пілігрымы» (1985); электронная музыка — «Мазаіка Венецыі», «Варыяцыі на адзін тэмбр», «Сем варот у свет Саторый»; вак.-інстр. Цыкл «Цяпло зямлі»; музыка да кінафільмаў (больш за 80). Дзярж. прэмія Расіі імя братоў Васільевых 1988. с. 534
АРЦЕ́МІЙ , Троіцкі (? — пач. 1570-х г.), рускі царк. дзеяч і публіцыст, адзін з ідэолагаў несцяжацеляў. Прыняўшы манаства, жыў у Пскоўскім Пячэрскім манастыры, потым у заволжскай пустыні, быў ігуменам Троіцкага манастыра. Асуджаў царк. землеўладанне, абраднасць, прывілеі духавенства, прапаведаваў маральнае самаўдасканаленне. За свае погляды адлучаны ад царквы і сасланы ў Салавецкі манастыр (1553). Каля 1554—55 уцёк на Беларусь, жыў у Віцебску, потым у князя Юрыя Алелькі. Перакладаў рэліг. кнігі на царкоўнаслав. мову, выкладаў багаслоўе пры двары князя. Захавалася 14 яго пасланняў. Быў знаёмы і вёў палеміку з С.Будным, сярод яго карэспандэнтаў Іван IV, Андрэй Курбскі. с. 534
АРЦЁМ (сапр. Арцем’еў Аляксандр Радзівонавіч; 1842, с. Столпава Разанскай вобл. — 29.5.1914), рускі акцёр. Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (1878). Працаваў настаўнікам малявання і чыстапісання. З 1880-х г. іграў у аматарскіх спектаклях, з 1888 — у Т-ве мастацтва і л-ры, з 1898 — у Маскоўскім маст. т-ры (МХТ). Найб. поўна талент Арцём раскрыўся ў п’есах А.Чэхава. Сярод інш. роляў: Пярчыхін («Мяшчане» М.Горкага), Кузаўкін («Нахлебнік» І.Тургенева). с. 534
АРЦЁМАЎ Павел Якаўлевіч (20.10.1907, С.-Пецярбург — 25.3.1994), бел. вучоны ў галіне механікі. Канд. тэхн. н. (1949), праф. (1971). Скончыў Архангельскі лесатэхн. ін-т (1932), дзе і працаваў. З 1945 у Бел. лесатэхн. ін-це. У 1961—83 у Бел. тэхнал. ін-це. Навук. працы па супраціўленні матэрыялаў, тэорыі трываласці матэрыялаў і канструкцый.
Тв.: Таблицы для расчёта на прочность и жёсткость балок и стержней. Мн., 1959; Справочное пособие по сопротивлению материалов. 3 изд. Мн., 1970 (разам з М.М.Рудзіцыным, М.І.Любошыцам). с. 534
АРЦЁМАЎ Пётр Сяргеевіч (н. 4.7.1941, в. Воткіна Хвастовіцкага р-на Калужскай вобл.), бел. мастак дэтаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1969). Працуе гал. мастаком Барысаўскага хрусталёвага з-да. У галіне маст. шкла распрацаваў асартымент масавых вырабаў з бясколернага хрусталю, каляровага і бясколернага шкла (пітны прыбор «Дзьмухавец», сталовыя сервізы, вазы «Кольцы» і інш.).
Літ.: Беларускае мастацкае шкло: [Альбом]. Мн., 1978. М.М.Яніцкая. с. 534
АРЦЁМЕНКА Іван Іванавіч (15.9.1924, с. Гаўрылаўка Новаваранцоўскага р-на Херсонскай вобл. — 27.4.1989), украінскі археолаг. Чл.-кар. АН УССР (1982), д-р гіст. н. (1978). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1948). З 1948 навук. супрацоўнік Гіст. музея ў Днепрапятроўску. У 1958—72 у Ін-це археалогіі АН СССР, з 1973 дырэктар. З 1978 у Ін-це археалогіі АН Украіны. Вывучаў гісторыю насельніцтва Усх. Еўропы эпохі неаліту, меднага і бронзавага вякоў. Даследаваў на Беларусі (у Верхнім Падняпроўі) помнікі сярэднедняпроўскай культуры. Дзярж. прэмія Украіны 1980.
Тв.: Племена Верхнего и Среднего Поднепровья в эпоху бронзы. М., 1967. с. 534
АРЦЁМЕНКА Кацярына Гаўрылаўна (н. 10.10.1925, с. Пяскі-Радзькаўскія Бароўскага р-на Харкаўскай вобл.), бел. майстар пляцення мастацкіх вырабаў з саломы. Засл. работнік культуры Беларусі (1980). Заснавальніца промыслу саломапляцення на Магілёўскай ф-цы маст. вырабаў. У творчасці этнагр. і быт. сюжэты («Вяселле», «Беларускія дзяўчаты», «Хлеб-соль Магілёўшчыны», «Тройка», «Конь-агонь»), анімалістычная тэматыка (цукерніцы, каўшы, хлебніцы і інш. ў выглядзе жывёл і птушак). Лепшыя работы захоўваюцца ў Нац. маст. музеі Беларусі, Нац. музеі гісторыі і культуры Беларусі і інш. Я.М.Сахута. с. 535
АРЦЁМЕНКА Сцяпан Елізаравіч (14.8.1913, с. Малінаўка Іванаўскага р-на Адэскай вобл. — 5.5.1977), удзельнік баёў на Беларусі ў Айч. вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (люты, май 1945). На фронце са жн. 1941. Камандзір батальёна маёр Арцёменка вызначыўся ў 1944 пры вызваленні Укр. і Бел. Палесся, у 1945 у час прарыву абароны ворага на зах. беразе Віслы і пры фарсіраванні р. Одэр. с. 535
АРЦЁМ’ЕЎ Валянцін Міхайлавіч (н. 15.5.1934, г. Масква), вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Чл.-кар. АН Беларусі (1989), д-р тэхн. н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1977). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча (1956), дзе і працаваў. З 1987 дырэктар, з 1993 заг. лабараторыі Ін-та прыкладной фізікі АН Беларусі. Навук. працы ў галіне аўтам. кіравання. Распрацаваў тэорыю дынамічных сістэм з выпадкова зменнай структурай.
Тв.: Оптиамизация динамических систем случайной структуры. М., 1980 (разам з Г.Я.Казаковым); Основы автоматического управления. М., 1986; Локационные системы роботов: Справ. пособие. Мн., 1988; Анализ систем случайной структуры. Мн., 1993. с. 535
АРЦЁМ’ЕЎ Савін, ювелір 17 ст. з Полацка. Працаваў у Сярэбранай палаце Маскоўскага Крамля. З 1661 разам з інш. майстрамі рабіў «усялякія суды і царкоўныя кадзілы». с. 535
АРЦІМО́ВІЧ Анатоль Яфімавіч (н. 26.9.1940, в. Куранец Вілейскага р-на Мінскай вобл.), бел. скульптар. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1966). Выкладчык АМ Беларусі (з 1966). Асн. творы ў галіне манум. скульптуры: мемарыяльны комплекс «Слава» ў г. Алматы (1975, у сааўт.), рэльеф «Салідарнасць» на фасадзе Бел. цэнтра моды ў Мінску (1979), манум. кампазіцыя «Рагнеда» (1992) у Заслаўі, Дзярж. герб Беларусі на Доме ўрада (1994). Станковыя работы: «Трубач» (1969), «Араты», «Змена» (абедзве 1980). Распрацоўвае гіст. вобразы Ефрасінні Полацкай, Ф.Скарыны, К.Каліноўскага, княгіні Вольгі. Адзін з аўтараў Кургана славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі і мемарыяльнага комплексу (уваход) Брэсцкай крэпасці-героя. с. 535
АРЦІШЭ́ЎСКАЯ Нэлі Іванаўна (н. 13.9.1934, Гомель), бел. кардыёлаг і рэўматолаг. Д-р мед. н. (1983), праф. (1985). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1958), з 1963 у гэтым ін-це. Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні рэўматызму, парокаў сэрца ў цяжарных жанчын, рэабілітацыі хворых на розныя формы ішэмічнай хваробы сэрца.
Тв.: Практические навыки терапевта: Практич. пособие. Мн., 1993 (у сааўт.); Даведнік напісання дыягназаў асноўных захворванняў унутраных органаў на беларускай, расійскай і лацінскай мовах. Мн., 1994 (у сааўт.). с. 535
АРЦІШЭ́ЎСКІ Аляксандр Аляксандравіч (н. 30.11.1933, г. Горкі Магілёўскай вобл.), бел. гістолаг і эмбрыёлаг. Д-р мед. н. (1986), праф. (1988). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1958). З 1960 у гэтым ін-це. Навук. працы па эмбрыялогіі, станаўленні эндакрыннай сістэмы ва ўмовах нормы і пры стрэсавых сітуацыях. Увёў у практыку даследавання эмбрыялагічных эндакрынных залоз чалавека гістахім. метады, электронную мікраскапію, колькасны аналіз.
Тв.: Надпочечные железы. Мн., 1977; Гистофизиология органов кроветворения и иммунитета: Учеб. пособие. Мн., 1988 (разам з Н.А.Жарыкавай, В.Л.Жарыкавай); Даведнік напісання дыягназаў асноўных захворванняў унутраных органаў на беларускай, рускай і лацінскай мовах. Мн., 1994 (у сааўт.). с. 535
АРЦЫБА́ШАЎ Міхаіл Пятровіч (5.11.1878, Ахтырскі р-н Сумскай вобл., Украіна — 3.3.1927), рускі пісьменнік. Раннія творы («Бунт», «Канакрад», «Смех»; усе 1901) прасякнуты духам лібералізму. У творах перыяду рэвалюцыі 1905—07 спроба развянчаць ідэю сац. і маральнай адказнасці мастацтва (апавяданні «Крывавая пляма», «На белым снезе», аповесці «Чалавечая хваля» і інш.). Рэчаіснасць у іх спалучалася з натуралістычным апісаннем жахаў і самазабойстваў. У гады рэакцыі прымкнуў да ўпадніцкага кірунку ў л-ры. У аповесцях «Мільёны» (1908), «Рабочы Шавыроў» (1909), раманах «Санін» (1907), «Ля апошняй рысы» (1910—11) амаралізм, сексуальная разбэшчанасць, сац. песімізм, адмаўленне грамадскіх ідэалаў. Пасля Кастр. рэвалюцыі эмігрыраваў за мяжу. с. 535
АРЦЫМО́ВІЧ Леў Андрэевіч (25.2.1909, Масква — 1.3.1973), сав. фізік. Акад. АН СССР (1953, чл.-кар. з 1946), праф. (1947). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў БДУ (1928). З 1930 у фізіка-тэхн. ін-це, з 1944 у Ін-це атамнай энергіі, з 1957 акад.-сакратар Аддз. агульнай фізікі і астраноміі АН СССР. Навук. працы ў галіне атамнай і ядз. фізікі, электроннай оптыкі, фізікі плазмы. Даказаў выкананне закону захавання імпульсу пры анігіляцыі электрона і пазітрона, распрацаваў эл.-магн. метад раздзялення ізатопаў, упершыню атрымаў тэрмаядз. рэакцыю ва ўстойлівай квазістацыянарнай плазме (у сааўт.). Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэміі СССР 1953, 1971.
Тв.: Избр. труды. М., 1978.
Літ.: Академик Л.А.Арцимович: (Сб. статей). М., 1975. с. 535
АРЦЫХО́ЎСКІ Уладзімір Мартынавіч (8.7.1876, Жытомір, Украіна — 13.6.1931), батанік. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1900). Праф. Данскога політэхн. ін-та (1907—22). З 1922 у Лясным НДІ драўніны ў Маскве. Навук. працы па стэрылізоўным дзеянні ядаў на насенне, экалогіі пустынных раслін, марфалогіі і біялогіі ніжэйшых арганізмаў, пігментах, пошуку хларафілу на інш. планетах, заснавальнік фізіялогіі драўнінных парод. Распрацаваў метад аэрапонікі (1910). с. 535
АРЧАКО́ВА Людміла Іванаўна (н. 8.9.1936, Мінск), бел. эмбрыёлаг і гістолаг. Д-р біял. н. (1993). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1959). З 1959 у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па структуры і хім. прыродзе цэнтр. і перыферычных кампанентаў вегетатыўнай нерв. сістэмы, рэцэпторных апаратах сімпатычных гангліяў. с. 536
АРЧЫ́Л ІІ (1647 — 27.2.1713), цар Імерэтыі і Кахетыі, пісьменнік і гісторык. Пасля працяглай і беспаспяховай барацьбы супраць Персіі і Турцыі і з феад. міжусобіцамі ў 1699 пакінуў сваю краіну і перабраўся ў Расію, дзе заснаваў груз. калонію (у с. Усіхсвяцкім, пад Масквою). Стваральнік першай груз. друкарні. Аўтар паэт. зб. «Арчыліяні», гіст. паэмы «Спрэчка Тэймураза з Руставелі». с. 536
АРЧЫМБО́ЛЬДА (Arcimboldo) Джузепе (1527, Мілан — 11.7.1593), італьянскі мастак. Жыў у Вене, Празе, Мілане. Майстар фрэсак, жывапісец, тэатр. дэкаратар, графік. У маньерыстычным кірунку вынайшаў свой алегарычны стыль адлюстравання, звязаны з парадаксальнай фантазіяй. Выканаў серыі партрэтаў, складзеных з раслін, прадметаў, сімвалаў і г.д. Сярод вядомых работ: «Лета», «Зіма» (1569), «Флора» (1589), «Партрэт Рудольфа II» (1590) і інш. Творчасць мастака — унікальны прыклад позняга маньерызму. Я.Ф.Шунейка. с. 536
АРШАКІ́ДЫ (Аршакуні) армянскія, царская дынастыя ў Арменіі ў 62—428. Роднасная Аршакідам парфянскім. Заснавальнік Тырыдат І (з 62, афіцыйна ў 66—80). Пры Хасрове І Вялікім [217—238] улада Аршакідаў стала спадчынная. З часу царавання Тырыдата ІІІ Вялікага [287—332] хрысціянства стала (каля 301) дзярж. рэлігіяй Арменіі. Аршакіды змагаліся за незалежнасць дзяржавы, але беспаспяхова. Пасля падзелу Арменіі Вялікай у 387 паміж Іранам і Рымам Аршакіды трапілі да іх у залежнасць. У 428 дынастыя Аршакідаў спынілася. с. 536
АРША́НСКАЕ ЕВА́НГЕЛЛЕ , бел. рукапісны помнік канца 12 — пач. 13 ст. Выяўлена ў Оршы ў 1812. Верагодна, створана на Полаччыне. Зберагліся 142 аркушы (без пачатку і канца), пісаныя ўставам на высакаякасным пергаменце. У Аршанскім евангеллі змешчаны 2 мініяцюры з выявамі евангелістаў Лукі і Мацвея (найб. раннія ва ўсх.-слав. рукапісах), 2 застаўкі і 310 ініцыялаў з варыяцыямі старавізантыйскіх і першапачатковых тэраталагічных формаў (у асобных ініцыялах — выявы чалавека). За рэліг. абалонкай праглядаецца жывая нар. аснова, што збліжае іх з размалёўкамі Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку. Зберагаецца ў Цэнтр. навук. бібліятэцы АН Украіны. с. 536
АРША́НСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з ліп. 1941 да чэрв. 1944 у г. Орша і Аршанскім р-не Віцебскай вобл. Аб’ядноўвала больш за 800 падпольшчыкаў. Мела каля 80 груп, у т.л. на чыг. вузле (К.У.Грачыха, М.П.Кузьмін, Е.М.Шамшурава), ільнокамбінаце (І.К.Петрачэнка), у друкарні (А.П.Нікалаеў), лагеры ваеннапалонных (В.А.Марчак), вёсках Вял. Сяло, Высокае, Дзевіна, Шыбекі, пас. Юрцава і інш. З ліст. 1941 на чыг. вузле пачала дзейнічаць група К.С.Заслонава. Патрыёты груп Дз.М.Бохана, братоў А., Б., І. і К.І.Бяляўскіх, Ф.Я.Коўтуна, З.М.Шэвень узрывалі эшалоны ворага з жывой сілай, тэхнікай, боепрыпасамі і гаручым; на ст. Самалюбаўка на 7 дзён спынілі рух паяздоў. Падпольшчыкі вялі растлумачальную работу сярод варожых фарміраванняў; у час падрыхтоўкі Бел. аперацыі 1944 перадалі сав. камандаванню больш за 200 картаў, схем і інш. звестак аб умацаваннях праціўніка. Л.В.Аржаева. с. 536
АРША́НСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1918 . Адбылося 5—6 жн., найбуйнейшае ў ланцугу леваэсэраўскіх мяцяжоў 1918. Повадам паслужыла адпраўка чырвонаармейцаў на Усх. фронт. Кіраўнікі паўстання — мясц. эсэры Буевіч, Петражыцкі, Іваноў. Большасць чырвонаармейцаў Невельскага, Аршанскага пяхотнага, 1-га Бел. коннага палкоў, артдывізіёна былі з мясц. сялян, якія лічылі найпершай задачай барацьбу з ням. акупантамі. Да іх далучыліся чырвонаармейцы Стайкаўскага і Сенненскага палкоў. Паўстанцы выступілі супраць улады Саветаў, Брэсцкага міру 1918. Аршанскі Савет рабочых, чырвонаармейскіх і сял. дэпутатаў быў ліквідаваны, як орган улады створаны рэўком. Паўстанне задушылі чырвонаармейскія часці з Віцебска пад кіраўніцтвам С.Крылова і Смаленска пад камандаваннем Я.Адамовіча, конніца, 2 браневікі, атрад чэкістаў на чале з нам. старшыні ЧК Зах. вобл. Я.Кромбергам.
Н.І.Стужынская. с. 536
АРША́НСКАЕ ПРА́ВА , своеасаблівы юрыдычны статут гар. саслоўя, які ў адпаведнасці з нормамі магдэбургскага права сфарміраваўся ў г. Орша на працягу 14—17 ст. Органы самакіравання Оршы зацверджаны вял. князем у 16 ст. У 1620 горад атрымаў прывілей на поўнае магдэбургскае права, на падставе якога аршанцы ў сак. 1621 склалі ўласны статут з 23 раздзелаў. Статут рэгуляваў дзейнасць гар. рады, яе судовыя функцыі, маёмасныя і асабістыя адносіны жыхароў горада. Аршанскае права аспрэчвала юрыд. аўтарытэт магдэбургскага права, адхіляла тыя яго нормы, якія не адпавядалі ўмовам жыцця бел. горада 17 ст., а таксама ўстарэлыя нормы вечавога права. Патрэбныя нормы былі ўзяты са Статута ВКЛ 1588, статутаў Вільні і Кракава, пастаноў соймаў і вопыту тагачаснага гар. жыцця. З.Ю.Капыскі. с. 536
АРША́НСКАЕ ЎЗВЫ́ШША , фізіка-геаграфічны раён ва ўсх. ч. Беларускай грады на ПдУ Віцебскай і ПнУ Мінскай абласцей. Уваходзіць у Беларуска-Валдайскую правінцыю. Мяжуе з Чашніцкай раўнінай і Лучоскай нізінай на Пн, Верхнебярэзінскай ніз. на ПнЗ, Мінскім узв. на З, Цэнтральнабярэзінскай, Аршанска-Магілёўскай і Горацка-Мсціслаўскай раўнінамі на Пд і ПдУ. Выцягнута з З на У на 110 км, з Пн на Пд на 10—60 км. Абс. вышыні ад 150 м над узр. м. (урэз вады ў р. Дняпро) да 265 м (каля в. Янова Сенненскага р-на), пераважаюць 200—250 м. Над суседнімі раўнінамі і нізінамі ўзнімаецца на 100—127 м. Пл. каля 2,5 тыс. км2. Аршанскае ўзвышша — краявое акумулятыўнае ўзвышша лёдападзельнага тыпу сожскага ледавіка, да якога на Пн прымыкаюць невял. краявыя грады паазерскага зледзянення
У геаструктурных адносінах прымеркавана да Аршанскай упадзіны. У будове ўзвышша пераважаюць ледавіковыя адклады трох-чатырох зледзяненняў, міжледавіковыя адклады менш развіты. Магутнасць тоўшчы антрапагенавай сістэмы 60—80 м, на лакальных падняццях ложа яна памяншаецца да 18 м, у ледавіковых лагчынах павялічваецца да 200 м. Карысныя выкапні: дэвонскія даламіты і даламітызаваныя вапнякі, антрапагенавыя цагляна-чарапічныя і керамічныя гліны, пясчана-жвіровы матэрыял, торф. Вялікія запасы прэсных і мінер. водаў у Аршанскім гідрагеалагічным басейне, які ахоплівае ўсе гарызонты асадкавага чахла і частку крышт. фундамента.
У рэльефе Аршанскага ўзвышша вылучаюцца 2 няроўныя часткі. Меншая, паўн.-ўсх., характарызуецца градава-ўзгорыстым канцова-марэнным і камавым рэльефам Аршанскага стадыяла паазерскага зледзянення. Утварае выгнутую на Пд дугу, вышыня асобных узгоркаў 10—12 м, паміж імі шматлікія лагчыны сцёку талых ледавіковых водаў, тэрмакарставыя западзіны. Рэльеф асн. часткі Аршанскага ўзвышша (лёдападзельнага масіву Ашмянскага стадыяла перадапошняга зледзянення) узгорыста-ўвалісты і спадзіста-хвалісты, перапрацаваны дэнудацыяй, з перарывістым покрывам лёсападобных парод магутнасцю 0,5—7 м. Месцамі да схілаў прымыкаюць флювіякамы, камавыя масівы і озы. На водападзелах суфазійныя западзіны (да 2 м), у прырэчных частках, асабліва на правабярэжжы Дняпра, глыбокія лагчыны і разгалінаваныя яры да 15—20 м глыбіні. У Мацвеевым Рове (каля г.п. Копысь) агаленне адкладаў александрыйскага міжледавікоўя. Адметная рыса Аршанскага ўзвышша — скразныя даліны, найб. выразная паміж вярхоўямі рэк Друць і Усвейка. Т-ра студз. -7,8 °С, ліп. 18 °С, ападкаў 630 мм за год. Па Аршанскім узвышшы праходзіць частка водападзелу паміж бас. Балтыйскага і Чорнага мораў, тут пачынаюцца рэкі Усвейка і Абалянка (бас. Зах. Дзвіны), Бобр, Друць і Адроў (бас. Дняпра). Ёсць невял. зарослыя азёры ў западзінах. Глебы дзярнова-падзолістыя сугліністыя, радзей супясчаныя на лёсападобных пародах, у паніжэннях — тарфяна-балотныя нізінныя, у далінах — поймавыя дзярнова-балотныя. Лясы мяшана-шыракалістыя, захаваліся на ўзгорыстых і забалочаных участках (каля 20% тэрыторыі). Пераважаюць ельнікі, субары, драбналістыя лясы. Лугі б.ч. сухадольныя. Месцамі нізінныя балоты. Пад ворывам каля 50% тэрыторыі. М.Я.Камароўскі. с. 536
АРША́НСКА-МАГІЛЁЎСКАЯ РАЎНІ́НА , фізіка-геаграфічны раён Усходне-Беларускай правінцыі. Займае тэрыторыю на ПнЗ Магілёўскай і невял. ч. на Пд Віцебскай абл. Мяжуе з Цэнтральна-бярэзінскай раўнінай на З, Аршанскім узв. на Пн, Горацка-Мсціслаўскай раўнінай на ПнУ і Чачэрскай раўнінай на Пд. Працягнулася з ПнЗ на ПдУ больш як на 200 км, з З на У ад 50 да 120 км. Вышыні 150—200 м, найвыш. пункт 224 м над узр. м. каля в. Палыкавічы Шклоўскага р-на, найніжэйшы — 131 м у даліне р. Сож у Чэрыкаўскім р-не (абодва ў Магілёўскай вобл.). Адносныя перавышэнні над суседнімі раўнінамі на З і Пд 40— 50 м. Пл. каля 11,5 тыс. км2.
У тэктанічных адносінах раўніна прымеркавана да Аршанскай упадзіны. Магутнасць антрапагенавых адкладаў у сярэднім 50—80 м, у лагчынах ледавіковага выворвання і размыву да 200 м. У будове антрапагенавага покрыва ўдзельнічаюць пераважна адклады бярэзінскага, дняпроўскага з сожскім зледзяненняў, александрыйскага і муравінскага міжледавікоўяў, галацэну. Адметная роля ў фарміраванні сучаснай паверхні належыць лёсападобным адкладам магутнасцю да 10—12 м, якія намножыліся ў час адступання апошняга, паазерскага зледзянення. Яны перакрываюць больш старажытныя марэнныя і флювіягляцыяльныя адклады. Карысныя выкапні: легкаплаўкія гліны, сілікатныя буд. пяскі, пясчана-жвіровы матэрыял, цэментныя мел і мергель, фасфарыты, торф, падземныя воды.
Асн. рысы сучаснага рэльефу сфарміраваліся ў перыяд адступання сожскага ледавіка. Пераважае флювіягляцыяльная раўніна з хвалістай і спадзіста-хвалістай паверхняй, а таксама спадзіста-хвалістая і дробнаўвалістая марэнная раўніна. Водападзельныя ўчасткі ў познім плейстацэне і ў галацэне набылі платопадобны выгляд, прыдалінныя схілы былі парэзаны эрозіяй, якой садзейнічалі лёсападобныя пароды. Часта трапляюцца суфазійныя западзіны, калдобіны, прамывіны. Найдаўжэйшыя і найглыбейшыя маладыя яры і старыя спадзістыя яры і лагчыны прымеркаваны да схілаў рачных далін і дасягаюць даўж. 2—3 км, глыб. 20—30 м. Рачная сетка належыць да бас. Дняпра. Найб. рэкі Дняпро (ад Оршы да Магілёва), Проня з Басяй і Растой, Сож з Волчасам, Лабжанкай і Сянной. На Пд цякуць правыя прытокі Беседзі — Жадунька з Крупняй, Дзяражня. Т-ры студз. ад -7,5 да -8,2 °С, ліп. 17,8—18,5 °С. Ападкаў 600—645 мм за год. Глебы дзярнова-падзолістыя (найб. урадлівыя дзярнова-палева-падзолістыя). Глебаўтваральныя пароды — лёсападобныя супынкі і супескі, радзей трапляюцца марэнныя суглінкі, супескі і пяскі. Пад лесам 20—30% тэр., пераважаюць хвоя і бяроза, значная доля елкі і дуба (раўніна ў падзоне дубова-цемнахвойных лясоў). Пад с.-г. ўгоддзямі 50—70% тэр. (пад ворнымі землямі 35—45%). У межах Аршанска-Магілёўскай раўніны Чэрыкаўскі паляўнічы заказнік. Н.К.Кліцунова, І.Э.Паўлоўская. с. 537
АРША́НСКАЯ АКРУ́ГА , адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1924—30. Утворана 17.7.1924. Цэнтр — г. Орша. Пл. акругі 7,9, у 1927 11,7 тыс. км2; нас. 423,3 у 1924, 572,3 тыс. чал. у 1927. Уключала: 10 раёнаў — Аршанскі, Багушэўскі, Горацкі, Дрыбінскі, Дубровенскі, Копыскі, Коханаўскі, Круглянскі, Ляднянскі, Талачынскі; 3 гарады — Горкі, Дуброўна, Орша; 5 мястэчак — Копысь, Коханава, Ляды, Смаляны, Талачын; 108 сельсаветаў. У 1927 у склад акругі ўвайшлі са скасаваных Барысаўскай акругі Крупскі і Чарэйскі, з Калінінскай — Мсціслаўскі і Расненскі р-ны. Акруговая газ. «Камуністычны шлях». Скасавана 26.7.1930. с. 537
АРША́НСКАЯ БІ́ТВА 1514 , адбылася пад Оршай (Віцебская вобл.) паміж войскамі ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы.
Неўзабаве пасля капітуляцыі Смаленска перад рус. войскамі (жн. 1514) вял. кн. маскоўскі Васіль ІІІ паслаў 80-тысячнае войска з коннікаў, дваран і «дзяцей баярскіх» на чале з кн. М.І.Булгакавым-Голіцам і І.А.Чалядніным у напрамку Оршы і Друцка. Паводле польскіх гісторыкаў, кароль польскі і вял. князь ВКЛ Жыгімонт І Стары сабраў апалчэнне ВКЛ пад камандаваннем вял. гетмана ВКЛ кн. К.І.Астрожскага (16 тыс. коннікаў), 14 тыс. польскіх коннікаў, 3 тыс. наёмнай пяхоты, атрады паноў з Малой Польшчы і шляхціцаў-добраахвотнікаў з Вял. Польшчы (2500 коннікаў). Паводле звестак рускага гісторыка М.К.Любаўскага, польскіх коннікаў было 4 тыс., а частка польскіх салдатаў засталася ў Бярэсці і Барысаве. Жыгімонт застаўся ў Барысаве з 4-тысячным войскам, а асн. сілы (больш за 30 тыс. чал.) на чале з Астрожскім пайшлі пад Оршу. Атрадамі войска камандавалі Ю.Радзівіл, Я.Свярчоўскі і інш. Папярэднія баі адбыліся 27.8.1514 на р. Бярэзіна, пазней на р. Друць. Перад бітвай рус. войска пераправілася на левы бераг Дняпра і стала паміж Оршай і Дуброўнам на р. Крапіўна. Частка конніцы князя Астрожскага без страт пераправілася цераз Дняпро. Вышэй па цячэнні па наплаўным мосце раку перайшлі пяхота, конніца і артылерыя. Астрожскі павёў войска ў атаку на палкі Булгакава-Голіцы. Чаляднін у бой не ўступіў, а калі ўдар абрынуўся на яго палкі, то ад бою ўхіліўся Булгакаў-Голіца. Пад выглядам адступлення Астрожскі ўцягнуў праціўніка ў пагоню і вывеў яго пад агонь сваіх замаскіраваных гармат. Пасля гэтага ён зноў нанёс удар па палках Булгакава-Голіцы, якія былі разбіты і часткова трапілі ў палон. Былі разгромлены і палкі Чалядніна. У рус. войску пачалася паніка. Многія з уцекачоў загінулі ў Дняпры і Крапіўне. Паводле летапісаў і звестак рускіх гісторыкаў, рус. войска страціла 40 тыс. чал. У палон трапілі Булгакаў-Голіца, Чаляднін і яшчэ 8 ваявод, 17 інш. военачальнікаў, 2 тыс. «дзяцей баярскіх» і больш за 2 тыс. воінаў. Пераможцам раздалі 20 тыс. трафейных коней і палавіну абозу. Аршанская бітва — адна з буйнейшых бітваў на тэр. Еўропы ў пач. 16 ст. Перамога ў ёй дала магчымасць вярнуць Дуброўну, Мсціслаў і Крычаў. Смаленск узяць не ўдалося, аднак пасля бітвы да 1518 не адбывалася ўварванняў маск. войскаў на Беларусь. Пра бітву была складзена бел. песня, якая праслаўляла кн. Астрожскага, на тэму Аршанскай бітвы ў 1520—30-я г. напісана батальная карціна (аўтар невядомы, зберагаецца ў Нац. музеі ў Варшаве) — першая ва Усх. Еўропе.
Літ.: Грыцкевіч А., Трусаў А. Бітва пад Оршай // Мастацтва Беларусі. 1990. № 8; Военная энциклопедия. Пг., 1914. Т. 17. С. 186—187; Грыцкевіч А. Бітва пад Оршай 8 верасня 1514 г. // Спадчына. 1992. № 6; Зимин А.А. Россия на пороге нового времени. М., 1972. С. 166—167; Zarys dziejów wojskowosci polskiej do roku 1864. Warszawa, 1965 Т. 1. S. 333—336. Stryjkowski M. Kronika Polska, Litewska, Żmódzka i wszystkiej Rusi. Warszawa, 1846. Т. 2. S. 378—384. А.П.Грыцкевіч. с. 537
АРША́НСКАЯ БІ́ТВА 1564 , адбылася пад Оршай у канцы студз. ці пач. лют. паміж авангардам войска Маск. дзяржавы на чале з ваяводам П.Сярэбраным і атрадам войска ВКЛ на чале з Ф.Кмітам-Чарнабыльскім і Ю.Осцікавічам у ходзе Інфлянцкай вайны 1558—82. Групоўка рус. войска (паводле М.Стрыйкоўскага, 50 тыс. чал.) паспешна адступіла: яе камандаванне палічыла, што ў бой уступілі асн. сілы ВКЛ, якія нанеслі паражэнне другой групоўцы рус. войск у Ульскай бітве 1564. У выніку гэтай бітвы і бітвы на Уле на 1-м этапе вайны была адноўлена ваен. раўнавага паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. с. 538
АРША́НСКАЯ ЖАНО́ЧАЯ ГІМНА́ЗІЯ . Існавала ў Оршы ў 1903—18. Тэрмін навучання 7 гадоў; мела падрыхтоўчы клас. У 1911 было 439 выхаванак. Выкладаліся рус. мова і л-ра, матэматыка, прыродазнаўства, маляванне, чыстапісанне, гісторыя, геаграфія, рукадзелле, ням. і франц. мовы. У 1918 рэарганізавана ў школы 1-й (1—3-і класы) і 2-й (4—7-ы класы) ступені з навучаннем асоб абодвух полаў. А.Ф.Самусік. с. 538
АРША́НСКАЯ ЖАНО́ЧАЯ НАСТА́ЎНІЦКАЯ СЕМІНА́РЫЯ . Існавала ў Оршы ў 1911—19. Рыхтавала настаўніц пач. нар. вучылішчаў. Тэрмін навучання 4 гады. Мела падрыхтоўчы клас і ўзорнае пач. вучылішча, у якім семінарысткі праходзілі практыку. Навучалася 113 выхаванак (1914). Выкладаліся: Закон Божы, рус. мова і л-ра, царк.-слав. мова, педагогіка, псіхалогія, матэматыка, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, фізіка, графічныя мастацтвы (чыстапісанне, маляванне, чарчэнне), методыка навуч. прадметаў, ручная праца, рукадзелле, спевы, музыка, сельская гаспадарка, фізічныя практыкаванні і інш. У ліп. 1917 семінарыя рэарганізавана ў сярэднюю пед. навуч. ўстанову для асоб абодвух полаў. З 1918 рыхтавала выкладчыкаў для 1-й ступені адзінай прац. школы. У 1919 пераўтворана ў 3-гадовыя пед. курсы. с. 539
АРША́НСКАЯ ІЛЬІ́НСКАЯ ЦАРКВА́ , помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Пабудавана ў 1880 у Оршы на месцы царквы 1460 на левым беразе Дняпра.
Храм крыжова-купальнай кампазіцыі з 5-граннай апсідай і шатровай званіцай. Фасады дэкарыраваны філёнгамі, раскрапоўкамі, карнізамі, какошнікамі. Цэнтр. частка асн. аб’ёму завершана купалам. Тэр. царквы абнесена каменнай агароджай з брамай, вуглавымі вежамі і контрфорсамі. с. 539
АРША́НСКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ СЯЛЯ́Н 1906 . Адбылася ў снеж. 1906 у адной з вёсак Аршанскага пав. Склікана Магілёўскім акр. к-там РСДРП сумесна з аршанскімі арг-цыямі РСДРП і эсэраў дзеля згуртавання сялян на антыўрадавай і антыпамешчыцкай платформе напярэдадні выбараў у ІІ Дзярж. думу. Канферэнцыя з рэв.-дэмакр. пазіцый ацаніла значэнне Дзярж. думы як органа, які дапаможа народу згуртавацца на далейшую барацьбу, падтрымала план сумесных дзеянняў левых сіл на валасных, павятовых і губернскіх выбарчых сходах. Сведчыла пра свядомыя адносіны перадавога сялянства да паліт. жыцця. З.В.Шыбека. с. 539
АРША́НСКАЯ ПЕНЬКАТРАПА́ЛЬНАЯ МАНУФАКТУ́РА . Дзейнічала ў 1880— 81 у г. Орша. Працавала 75 чал., апрацавана 15 тыс. пудоў (240 т) пянькі на 16,5 тыс. руб. с. 539
АРША́НСКАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ , адм.-тэр адзінка ў 1772—77 у Магілёўскай губ. Цэнтр — г. Орша. Узначальвалася ваяводам. Пл. 954 690 дзес., падатковага насельніцтва 205 530 чал. (1774). У 1773 падзялялася на Аршанскі, Дубровенскі і Сенненскі пав., уключала 6 старостваў. с. 539
АРША́НСКАЯ ЎПА́ДЗІНА , адмоўная геаструктура Усх.-Еўрапейскай платформы на ПнУ Беларусі і сумежнай тэр. Расійскай Федэрацыі. Выцягнута з ПдЗ на ПнУ на 250 км, у шырыню на 120—210 км. Абмежавана на З Беларускай, на У Варонежскай антэклізамі, на Пд Жлобінскай, на Пн і ПнЗ Веліжскай і Латвійскай седлавінамі. Фарміраванне пачалося ў сярэднім рыфеі, скончылася ў раннім вендзе. Адасоблена толькі па паверхні фундамента і адкладах рыфею і ніжняга венду. Паверхня фундамента найб. апушчана ў цэнтры Аршанскай упадзіны — да -1,6 км у Віцебскай, да -1,4 км у Магілёўскай мульдах, якія падзелены Цэнтральна-Аршанскім горстам; на ПдЗ вылучаецца Чэрвеньскі структурны заліў. Платформавы чахол уключае адклады сярэднерыфейскага (да 450 м магутнасцю), верхнерыфейска-ніжнявендскага (да 900 м), верхнявендскага (да 280 м), сярэднедэвонсканіжнекаменнавугальнага (да 200 м) і юрска-антрапагенавага (да 190 м) комплексаў. Разломы расчляняюць у асн. рыфейскія і ніжнявендскія адклады. З Аршанскай упадзінай звязаны Аршанскі гідрагеалагічны басейн.
Літ.: Айзберг Р.Е., Гарецкий Р.Г., Климович И.В. Тектоника Оршанской впадины. Мн., 1985. Р.Я.Айзберг. с. 539
АРША́НСКІ Эдуард Львовіч (25.8.1899, г. Невель Пскоўскай вобл. — 6.7.1974), бел. кінарэжысёр. Скончыў Дзярж. ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1931). У 1931—41 рэжысёр кінастудыі «Савецкая Беларусь», дзе паставіў маст. фільмы «Баям насустрач» (1932), «Двойчы народжаны» (1934), «Новая Радзіма» (1935), «Салавей» (1937). З 1950 на Ленінградскай студыі кінахронікі. с. 539
АРША́НСКІ ГІДРАГЕАЛАГІ́ЧНЫ БАСЕ́ЙН , на ПнУ Беларусі, прымеркаваны да Аршанскай упадзіны. Зах. частка Маскоўскага гідрагеалагічнага мегабасейна. Зона актыўнага водаабмену (150—300 м) ахоплівае ваданосныя комплексы ў адкладах антрапагену, мелу, юры і верхняга дэвону. Воды прэсныя, гідракарбанатныя, мінералізацыя 0,1—0,4 г/л, напорныя, за выключэннем верхніх гарызонтаў. Рэсурсы складаюць 16,6 млн. м3/сут. Дэбіт свідравін 0,5—20,0 л/с, максімальны больш за 50 л/с. У зону запаволенага водаабмену ўваходзяць сярэднедэвонскі (пярнуска-нараўскі) і верхнепратэразойскі ваданосныя комплексы. Пярнуска-нараўскі мае мінер. воды (мінералізацыя 2—20 г/л) сульфатнага, сульфатна-хларыднага і хларыднага саставу. Глыбей у верхнепратэразойскіх адкладах (верхнепратэразойскі ваданосны комплекс) воды расольныя і расолы хларыдна-натрыевага саставу з макс. канцэнтрацыяй соляў 100—175 г/л. У гэтых водах значная колькасць брому, ёду, фтору і інш. Дэбіт свідравін у межах 0,2—20 л/с. Прэсныя воды выкарыстоўваюцца на гасп. водазабеспячэнне, мінер. і расолы — як бальнеалагічныя ў санаторыях («Лётцы», «Прыдняпроўскі»). М.Г.Ясавееў. с. 539
АРША́НСКІ ЕЗУІ́ЦКІ КАЛЕ́ГІУМ . Дзейнічаў у 1612—1820 у Оршы. Заснаваны па фундацыі караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III Вазы, які разам з канцлерам ВКЛ Л.Сапегам і ксяндзом Лаўрэнціем у 1609 распрацаваў план яго стварэння, а ў 1610—11 падараваў аршанскім езуітам 210 валок зямлі з прыгоннымі сялянамі в. Князі, Крыніцы, Цянкі, Чабаданы, Чално, Чэрніца; у 1616 — маёнтак Фашчаўка (больш за 2 тыс. сялян). Кароль надзяліў езуітаў манаполіяй на адукацыю шляхетнай моладзі ў горадзе і Аршанскім пав. У калегіуме выкладаліся рыторыка, логіка, філасофія. У 1634 адкрыты 2 бурсы: музычная і для шляхетнай моладзі са збяднелых сем’яў. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—67) калегіум на 9 гадоў прыпыніў дзейнасць. Пажар 1680 знішчыў усе пабудовы, праз 3 гады адбудаваны. У калегіуме быў створаны «Аршанскі кодэкс».
Літ.: Демьянович А. Иезуиты в Западной России в 1569—1772 гг. Спб., 1872; Митрошенко Н.Я. Иезуиты в восточной части Белоруссии с 1579 по 1772 год // Полоцко-Витебская старина. Витебск, 1912. Вып. 2. Т.Б.Блінова. с. 539
АРША́НСКІ ЗА́МАК . Існаваў у 14—17 ст. у сутоках Дняпра і Аршыцы на месцы гарадзішча 11 ст. (сучасны г. Орша). Мураваны 5-вежавы замак будаваўся з 1398 па 1407, не закончаны, у 15 ст. дабудаваны з дрэва. Меў патаемны ход да Дняпра. Пасля 1620 замак цалкам дабудаваны з каменю. На яго ўзбраенні былі гарматы, у цэйхгаузе захоўваліся 33 гакаўніцы, 20 аркебузаў, 3 невял. жалезныя гарматы, інш. ваен. рыштунак. Замак неаднаразова зведаў аблогі і захопы рус. войскамі (1500, 1507, 1519, 1562—64, 1654). У снеж. 1654 войска Радзівіла авалодала замкам і ўтрымлівала яго да 11.5.1655. Пазней рус. войскі занялі яго і ўтрымлівалі да канца вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У канцы 17 ст. замак заняпаў і страціў свае абарончыя функцыі. с. 539
АРША́НСКІ ІНСТРУМЕНТА́ЛЬНЫ ЗАВО́Д . Уведзены ў дзеянне ў 1973—75 у Оршы як з-д па вытв-сці нармалізаванага інструменту для аўтам. ліній. З 1974 інструментальны з-д. Асн. прадукцыя (1995): металарэзны інструмент (разцы, зенкеры, раскруткі, метчыкі, свярдзёлкі, пілы), тавары шырокага ўжытку. Пры з-дзе ПТВ металістаў. с. 540
АРША́НСКІ КАМБІНА́Т ЗБО́РНЫХ ЖАЛЕЗАБЕТО́ННЫХ ВЫ́РАБАЎ І КАНСТРУ́КЦЫЙ . Пабудаваны ў 1968—69. Асн. прадукцыя (1995): зборны жалезабетон (пустотны насціл, палі, рыгелі, пліты дарожныя, аэрадромныя, перакрыцці, апорныя асвятляльныя і цэнтрыфугаваныя калоны). Вытв. магутнасць 184 м3 жалезабетонных вырабаў за год (1994). с. 540
АРША́НСКІ КЛЯ́ШТАР БЕРНАРДЗІ́НЦАЎ . Існаваў у 1636—32 у Оршы. Засн. Андрэем і Крысцінай Млоцкімі, якія выдзелілі пад кляштар пляц і 6 маргоў зямлі. Мураваныя будынкі касцёла і 2-павярховага жылога корпуса пастаўлены ў 2-й пал. 18 ст. на ахвяраванні жыхароў. Касцёл, пашкоджаны паводкай 1760, пазней заняты пад ваенны склад, у 1817—19 адрамантаваны і вернуты духавенству. Пасля закрыцця кляштара жылы корпус заняты пад шпіталь. Касцёл не ўцалеў.
А.А.Ярашэвіч. с. 540
АРША́НСКІ КЛЯ́ШТАР ДАМІНІКА́НЦАЎ . Існаваў у 1653—1832 у Оршы. Заснаваў кн. Геранім Друцкі-Сакалінскі і аддаў кляштару фальварак Воскава. У 1816—19 пабудаваны касцёл св. Іосіфа. Пры кляштары быў шпіталь на 10 хворых. Пасля закрыцця кляштара касцёл стаў парафіяльным, пасля Вял. Айч. вайны ў ім размяшчаўся Дом культуры, з 1990 дзейнічае. А.А.Ярашэвіч. с. 540
АРША́НСКІ КЛЯ́ШТАР ТРЫНІТА́РЫЯЎ . Існаваў у 1714—1832 у Оршы. Засн. Адамам і Уладзіславам Саковічамі. Мураваныя будынкі касцёла і 2-павярховага жылога корпуса пастаўлены ў 18 ст. У 1836 касцёл пераабсталяваны ў праваслаўны Васкрасенскі сабор, у 1920-я г. Закрыты, у 1950-я г. знесены. Захаваўся жылы корпус. А.А.Ярашэвіч. с. 540
АРША́НСКІ КЛЯ́ШТАР ФРАНЦЫСКА́НЦАЎ . Існаваў у 1680—1832 у Оршы. Засн. рэчыцкім стольнікам Войцехам Станіславам Катоўскім. Мураваны касцёл з бакавой вежай-званіцай асвячоны 10.8.1768. Тады ж пабудаваны жылы корпус, у якім пасля закрыцця кляштара размяшчаліся інвалідная каманда, потым арыштанцкі дом, у 1920—30-я г. рамеснае вучылішча. Касцёл знесены ў 1970-я г. А.А.Ярашэвіч. с. 540
«АРША́НСКІ КО́ДЭКС» , рукапісны зборнік, створаны ў Аршанскім езуіцкім калегіуме ў канцы 17 ст. (да 1693). Уключае 4 польскія барочныя драмы з бел. інтэрмедыямі, якія ставіліся ў школьных тэатрах у Полацку («Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба»), Оршы («Слаўная дапамога для Раміравай перамогі, учыненая анёльскімі палкамі»), Навагрудку («Містычнае прычасце ў жалю нявінных Караля і Фрыдэрыка»), Віцебску («Містычнае вяселле прычасця Генсерыка і Трызімунда»). У інтэрмедыях адна або дзве асобы гавораць на бел. мове. Захоўваецца ў бібліятэцы імя Асалінскіх у Вроцлаве (Польшча). с. 540
АРША́НСКІ КУЦЕ́ІНСКІ БОГАЯЎЛЕ́НСКІ МАНАСТЫ́Р , помнік архітэктуры барока. Заснаваны ў 1623 як праваслаўны мужчынскі манастыр. Размешчаны на паўн.-зах. ускраіне Оршы ў сутоках Дняпра і Куцеінкі. Складаўся з галоўнага Богаяўленскага сабора, Святадухаўскай царквы, званіцы, манастырскіх і гасп. пабудоў. Быў абнесены агароджай з бутавага каменю і цэглы. Драўляны Богаяўленскі сабор пабудаваны ў 1623—35; згарэў у 1888. У 1630 бел. асветнік і кнігадрукар Спірыдон Собаль заснаваў пры манастыры Куцеінскую друкарню. Захаваліся Святадухаўская царква (узведзена ў 1-й пал. 17 ст.), манастырскі будынак, частка сцяны. Т.В.Габрусь. с. 540
АРША́НСКІ КУЦЕ́ІНСКІ УСПЕ́НСКІ МАНАСТЫ́Р . Існаваў у 17—20 ст. Заснаваны як жаночы манастыр у 1631 Багданам Сцянкевічам на паўд.-зах. ускраіне Оршы. У комплекс уваходзіла некалькі драўляных цэркваў, жылыя і гасп. пабудовы. Гал. драўляны сабор згарэў у 1635. Пабудаваны мураваны Успенскі сабор (1655) меў рысы стылю барока. Крыжова-купальны 3-апсідны храм. Асн. неф і крылы трансепта былі накрыты ўзаемна перпендыкулярнымі 2-схільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. Сяродкрыжжа ўвенчана 8-гранным глухім барабанам і масіўным грушападобным купалам з галоўкай. Сцены ўпрыгожаны прафіляванымі карнізамі, пілястрамі на вуглах. Высокія вокны з паўцыркульнымі арачнымі завяршэннямі. Франтоны завершаны галоўкамі і аздоблены патройнымі плоскімі арачнымі нішамі. У 1658 куцеінскія манахіні пераведзены ў новаадчынены Уваскрасенскі манастыр у Смаленску. Ёсць звесткі, што з Куцейна былі і першыя насельніцы Новадзявочага манастыра ў Маскве. У 1842 манастыр прылічаны да 1-га класа. Зачынены ў 1918, будынкі не захаваліся. Т.В.Габрусь, А.А.Ярашэвіч. с. 540
АРША́НСКІ ЛЬНОКАМБІНА́Т . Пабудаваны ў 1928—37 (1-я чарга) у Оршы. У 1963 уведзена 2-я, у 1972 — 3-я чарга. У 1973 у склад камбіната ўвайшла Аршанская льнопрадзільная ф-ка «Дняпро» (пастаўляе пражу дывановым прадпрыемствам Беларусі). З 1975 — ВА «Аршанскі льнокамбінат», з 1990 — арэнднае вытворча-гандл. прадпрыемства. Асн. прадукцыя (1995): бытавыя (дэкаратыўныя, бялізнавыя, сукеначна-касцюмныя, кашульныя, на сурвэткі, абрусы, пакрывалы, ручнікі), тэхн. і тарныя тканіны. У 1994 выраблена 41 тыс. м2 ільняных тканін (макс. выпуск 215 тыс. м2 быў у 1989). Пры камбінаце тэхнікум і ПТВ тэкстыльшчыкаў. с. 540
«АРША́НСКІ МАЛАДНЯ́К» , літаратурна-мастацкі часопіс, які ў 1925—28 выдавала Аршанская філія «Маладняка». Выйшла 7 нумароў. Змяшчаў вершы, лірычныя абразкі і апавяданні А.Вечара, М.Ганчарыка (вершы падпісваў псеўд. Я.Сявец), Ю.Гаўрука, В.Каваля, Т.Кляшторнага, М.Нікановіча, В.Сташэўскага, У.Прыбыткоўскага і інш. маладых пісьменнікаў, хроніку літ. жыцця Аршанскай акругі і маладнякоўскіх арг-цый рэспублікі. с. 541
АРША́НСКІ МАНАСТЫ́Р БАЗЫЛЬЯ́Н , помнік архітэктуры позняга барока. Пабудаваны ў 2-й пал. 18 ст. з цэглы ў цэнтры Оршы на правым беразе р. Аршыца. У 1842 пераўтвораны ў правасл. мужчынскі Пакроўскі манастыр і духоўнае вучылішча. Складаўся з аб’яднаных у адзіны асіметрычны арх. комплекс касцёла Апекі Маці Божай (3-нефавая крыжова-купальная 2-вежавая базіліка; знішчаны ў 1967) і жылога корпуса. Жылы корпус — 2-павярховы Г-падобны ў плане будынак з вальмавым дахам. Фасады падзелены прамавугольнымі вокнамі і плоскімі нішамі, вязкамі пілястраў у прасценках, руставанымі лапаткамі, міжпаверхавымі цягамі. Абодва паверхі маюць галерэйную сістэму планіроўкі. А.М.Кулагін. с. 541
АРША́НСКІ МЯСАКАНСЕ́РВАВЫ КАМБІНА́Т . Пабудаваны ў 1928—30. У 1935 уведзены ў дзеянне кансервавы цэх. У Вял. Айч. вайну разбураны, пасля вайны адноўлены і рэканструяваны. Асн. прадукцыя (1995): мяса, каўбасныя вырабы, кансервы мясныя, тлушч харч. і тэхн., мясныя паўфабрыкаты, сухія кармы, субпрадукты. с. 541
АРША́НСКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Т імя Янкі Купалы. Існаваў у 1936—55 у Оршы. Імя Я.Купалы прысвоена ў 1941. Рыхтаваў настаўнікаў 5—7-х класаў для 7-гадовых і сярэдніх агульнаадук. школ. Тэрмін навучання 2 гады. Меў аддзяленні: фіз.-матэм., гіст. (да 1951), бел. і рус. мовы і л-ры, з 1944 падрыхтоўчае і завочнае. Працавалі кафедры: бел. і рус. мовы, бел. і рус. л-ры, педагогікі і псіхалогіі, фізікі і матэматыкі, марксізму-ленінізму. У Айч. вайну знішчаны навуч. корпус, інтэрнат, абсталяванне, бібліятэка. Аднавіў работу ў 1944. Закрыты ў сувязі з узбуйненнем пед. ВНУ. с. 542
АРША́НСКІ ПАВЕ́Т , адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 16—20 ст. Папярэднікам павета было Аршанскае (Рошскае) намесніцтва, утворанае ў 1392 вял. князем ВКЛ Вітаўтам. Верагодна, яно ўваходзіла ў Віцебскую зямлю і падзялялася на шэраг валасцей. У 15 — пач. 16 ст. значная іх частка падаравана буйным феадалам (Друцкім-Пуцяцічам, Друцкім-Бабічам, Адзінцэвічам, Гальшанскім і інш.). Назва Аршанскі павет (ці Аршанскае староства) ужывалася з 16 ст. Пасля ўключэння Смаленскай зямлі ў Маскоўскую дзяржаву Аршанскі павет стаў пагранічным і неаднойчы быў тэатрам ваен. дзеянняў. Паводле адм. рэформы ВКЛ 1565—66 у Аршанскі павет увайшлі Лукомскае і Друцкае княствы, Барысаўскае і Магілёўскае староствы, частка Аболецкага пав., Любашанская і ўсх. Частка Свіслацкай валасцей і інш. Аршанскі павет уваходзіў у Віцебскае ваяводства. Сцягам Аршанскага павета была харугва зялёнага колеру з выявай «Пагоні». У канцы 16 — 1-й пал. 17 ст. на тэр. павета сфарміравалася латыфундыя Сапегаў (частка Лукомскага і Друцкага княстваў, Аршанскае і Магілёўскае староствы і інш.). Буйнымі землеўладальнікамі былі кн. Галоўчынскія, Друцкія, Лукомскія, Сангушкі, Радзівілы, Хадкевічы і інш. Самыя вял. гарады ў 16—17 ст. Магілёў, Орша, Барысаў. У выніку 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) б.ч. павета (да р. Друць) адышла да Рас. імперыі, дзе была ўтворана Аршанская правінцыя, астатняя частка (з цэнтрам у Халопенічах) праіснавала да 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793). У складзе Рас. імперыі Аршанскі павет з 1773 — адзін з трох паветаў Аршанскай правінцыі, з 1777 непасрэдна ў Магілёўскай губ., павялічаны за кошт скасаванага Дубровенскага пав. У 1796—1802 у Беларускай губ., павялічаны за кошт паўд. часткі скасаванага Бабінавіцкага пав., потым зноў у Магілёўскай губ. з аднаўленнем межаў 1777. У 1840 да Аршанскага павета далучаны паўторна скасаваны Бабінавіцкі пав., у 1861 — частка скасаванага Капыскага пав., частка Аршанскага павета на левым беразе Дняпра ўключана ў новаўтвораны Горацкі пав. З крас. 1919 у Гомельскай, з ліст. 1920 у Віцебскай губ. РСФСР. У сак. 1924 усх. частка Аршанскага павета ўключана ў Смаленскую губ., рэшта перададзена БССР, дзе 17.7.1924 Аршанскі павет скасаваны і замест яго ўтворана Аршанская акруга. В.Л.Пасевіч. с. 542
АРША́НСКІ РАЁН , на ПдУ Віцебскай вобл. Беларусі. Утвораны 17.7.1924. Пл. 1,7 тыс. км. Нас. 44,8 тыс. чал. (1995), сярэдняя шчыльн. 26,4 чал./км2, гарадскога 12%. Цэнтр — г. Орша; г. Барань, г.п. Арэхаўка і Копысь. 261 сельскі нас. пункт. 18 сельсаветаў: Браздзетчынскі, Веравайшанскі, Высокаўскі, Дубраўскі, Задроўеўскі, Зубаўскі, Клюкаўскі, Крапівенскі, Кудаеўскі, Ліпкаўскі, Малатынскі, Межаўскі, Панізоўскі, Першамайскі, Пішчалаўскі, Смалянскі, Стайкаўскі, Якаўлевіцкі.
Размешчаны ў межах Аршанскага ўзвышша і Аршанска-Магілёўскай раўніны. Паўночная ч. занята Лучоскай нізінай. Паверхня пераважна ўзгорыстая і платопадобная. Пераважаюць выш. 180—220 м, найвыш. пункт 237,5 м (на ПнЗ ад в. Стайкі). Карысныя выкапні: торф, даламіт, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі, легкаплаўкія гліны. Сярэдняя т-ра студз. -7,8 °С, ліп. 18 °С. Ападкаў 627 мм за год. Вегетацыйны перыяд 184 дні. Рэкі: Дняпро з прытокамі Аршыца і Адроў (справа), Крапівенка і Лешча (злева). Гушчыня натуральнай рачной сеткі 0,43 км/км2. Азёры: Вял. Арэхаўскае, Дзевінскае, Перавалачна, Кузьміно, Карэсіна. Пад лясамі 23% тэр. раёна, пераважаюць хваёвыя і яловыя, трапляюцца бярозавыя, асінавыя і альховыя. Агульная пл. балотаў 4,2 тыс. га. Глебы с.-г. угоддзяў: дзярнова-падзолістыя (67,7%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (23,3%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (3%), тарфяна-балотныя (3%), поймавыя (2,5%); паводле мех. складу — сугліністыя (84,9%), супясчаныя (11,4%), тарфяныя (3%), пясчаныя (0,7%).
Пад с.-г. ўгоддзямі 107 тыс. га, з іх асушаных 11,7 тыс. га. На 1.1.1995 у Аршанскім раёне 23 калгасы і 10 саўгасаў. Развіты льнаводства, малочна-мясная жывёлагадоўля, свінаводства і птушкагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, агародніну. Прадпрыемствы па вытв-сці буд. матэрыялаў (кафля, цэгла, жалезабетонныя вырабы), металаапрацоўцы (лёгкае машынабудаванне, станкабудаванне), лёгкай (тэкст., швейная), харч. прам-сці. БелДРЭС. Здабыча торфу. Па тэр. раёна праходзяць чыгункі ад Оршы на Мінск, Магілёў, Крычаў, Віцебск, Лепель. Найб. значныя аўтадарогі Брэст—Масква і Магілёў—Віцебск. Магістральны газаправод Таржок—Мінск—Івацэвічы і нафтаправод на Наваполацк (адгалінаванне ад нафтаправода «Дружба»). У раёне Смалянскі саўгас-тэхнікум, Высокаўскае СПТУ, 26 сярэднеагульнаадук., 7 базавых, 11 пач. школ, 2 муз. школы, дзіцяча-юнацкая спарт. школа, 4 клубныя і 58 бібліятэчных устаноў, 6 бальніц, 28 фельч.-ак. пунктаў. Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Ляўкі». Архітэктурныя помнікі ў в. Смаляны: касцёл дамініканцаў (18 ст.), руіны замка (17 ст.), Спаса-Праабражэнская і Аляксееўская цэрквы (18 ст.). Помнікі прыроды — Высокаўскі і Межаўскі паркі. Выдаецца «Аршанская газета». С.І.Сідор. с. 542
АРША́НСКІ СТАДЫЯ́Л (ад г. Орша), максімальны стадыял апошняга паазерскага зледзянення на Беларусі. Адбыўся 17,7—17 тыс. г. назад у час найб. развіцця ледавіковага покрыва, граніцы якога супадалі з паўд. мяжой Беларускага Паазер’я. Кліматычныя ўмовы былі самыя суровыя за ўсё зледзяненне. У краявой зоне сфарміраваліся марэнныя, водна-ледавіковыя, лёсападобныя і інш. адклады. Канцавыя марэнныя ўзвышшы (складзены пераважна з пясчана-жвіровага матэрыялу) цягнуцца ад Оршы на З да воз. Сялява, гарадоў Лепель, Докшыцы і воз. Нарач. На рэках бас. Дняпра і Нёмана ўтварыліся другія надпоймавыя тэрасы. Сфарміраваліся асн. рысы сучаснага рэльефу паўд. Паазер’я. На Пд ад мяжы Аршанскага стадыяла намнажаліся покрыўныя лёсападобныя адклады (на Аршанска-Магілёўскай раўніне, Навагрудскім узв. і Мазырскай градзе). М.Я.Камароўскі. с. 543
АРША́НСКІ СТАНКАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д . Засн. ў 1900 у Оршы як слясарныя майстэрні. З 1915 мех. і жалезаліцейныя майстэрні, з 1928 чыгуна- і медналіцейны з-д (выпускаў вентылятары і запчасткі да с.-г. машын). З 1960 спецыялізуецца на выпуску плоскашліфавальных станкоў. Асвоіў вытв-сць высокапрадукцыйных плоскашліфавальных станкоў высокай дакладнасці для хуткага шліфавання і станкоў для эл.-хім. шліфавання. Прадукцыя адзначана залатымі медалямі на міжнар. выстаўках. с. 543
АРШЫ́Н (цюрк.), старажытная мера (адзінка) даўжыні. Карысталіся ў Афганістане, Балгарыі, Іране, Расіі (з 16 ст.), Турцыі («аршым»). Значэнне аршына ў 16—18 ст. мянялася. На Беларусі ў 19 — пач. 20 ст. карысталіся рускім аршынам = 28 цалям = 16 вяршкам = 0,7112 м. с. 543
АРШЫ́ЦА , рака ў Беларусі, у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток Дняпра. Даўжыня 33 км. Выцякае з возера Арэхаўскае. Асноўныя прытокі: Пачаліца, Міронаўка (справа), Выдрыца (злева). Плошча вадазбору ў межах Аршанскага ўзвышша 519 км2. Даліна добра выражана, у верхнім цячэнні трапецападобная, у ніжнім — карытападобная. На беразе дом адпачынку «Орша». Пры ўпадзенні Аршыцы ў Дняпро горад Орша. с. 5
АРЫБАТЫ́ДЫ , глядзі ў артыкуле Панцырныя кляшчы. с. 5
АРЫГІНА́Л (ад лац. originalis першапачатковы), 1) сапраўдны, аўтэнтычны твор у адрозненне ад копіі або падробкі, фальсіфікацыі; першапачатковы экзэмпляр дакумента. 2) У выдавецкай справе машынапісны экзэмпляр, рукапіс і графічны матэрыял, з якіх робіцца набор; дакументальная аснова друкаванага твора, напрыклад арыгінал кнігі, артыкула. 3) Не падобны на іншых, самабытны, своеасаблівы чалавек, дзівак. с. 5
АРЫ́ДНАЯ ЗО́НА (ад лац. aridus сухі), агульная назва геаграфічных зонаў з нізкім увільгатненнем, дзе земляробства магчыма толькі пры штучным арашэнні (глядзі Паўпустынныя зоны і Пустынныя зоны, Арыдны клімат). с. 5
АРЫ́ДНЫ КЛІ́МАТ , сухі клімат, клімат абласцей з недастатковым атмасферным увільгатненнем і высокімі тэмпературамі паветра. Характарызуецца вялікімі сутачнымі ваганнямі тэмпературы; велічыня магчымага выпарэння значна перавышае гадавую суму ападкаў. У абласцях з арыдным кліматам пераважаюць ландшафты пустыняў і паўпустыняў, актыўна ідзе фізічнае выветрыванне, пашыраны эолавыя формы рэльефу (глядзі Арыдны рэльеф). с. 5
АРЫ́ДНЫ РЭЛЬЕ́Ф , тып рэльефу пустыняў, паўпустыняў, сухіх стэпаў. Фарміруецца пад уплывам арыднага клімату, дзейнасці ветру (дэфляцыя, эолавая акумуляцыя), пустыннага выветрывання, эрозіі часовых вадацёкаў. Для ўзвышаных плато, перадгор’яў характэрны формы арыднай дэнудацыі і эрозіі (педыменты, бедленды і інш.), для нізін і раўнін — розныя тыпы камяністых і пясчаных пустыняў з эолавымі формамі рэльефу (барханы, градавыя пяскі і інш.), засоленымі азёрнымі ўпадзінамі, такырамі. с. 5
АРЫДЫЗА́ЦЫЯ , працэс эвалюцыі ландшафту ў бок павелічэння сухасці клімату (перавышэння патэнцыяльнага выпарэння над колькасцю ападкаў). Можа прыводзіць да апустыньвання, дэградацыі і разбурэння біялагічнага жыцця ландшафту і страты яго прыродна-эканамічнага патэнцыялу, што звычайна назіраецца ў раёнах, прылеглых да пустыняў (напрыклад, пустыня Сахара штогод пашырае свае межы на Поўдзень у сярэднім на 5 км). Фактары, што выклікаюць арыдызацыю, — змены клімату і антрапагенныя ўздзеянні. Умовы мэтанакіраванага змяншэння арыдызацыі — павышэнне культуры землекарыстання ў арыдных раёнах, арашэнне, аднаўленне страчанага расліннага покрыва і інш. с. 5
АРЫЕНТАВА́ННЕ , 1) вызначэнне свайго месца знаходжання адносна напрамкаў свету, арыенціраў, элементаў рэльефу, а таксама напрамкаў руху. Праводзіцца з дапамогай компаса, карты, аэраздымка. Прыблізнае арыентаванне магчыма па мясцовых арыенцірах (натуральных і штучных), па Сонцы, Месяцы, зорках, а таксама радыё-, светлавых і гукавых сігналах. 2) Арыентаванне спартыўнае — спаборніцтвы па арыентаванні і хуткім перамяшчэнні на мясцовасці з выкарыстаннем буйнамаштабнай карты і компаса. Праводзяцца ў зададзеным кірунку (неабходна як мага хутчэй прайсці дыстанцыю паводле дакладна вызначанага і пазначанага на карце парадку), на маркіраванай мясцовасці (зімой на лыжах спартсмен рухаецца па адзначанай сцяжкамі трасе і наносіць на карту кантрольныя пункты), па выбранай трасе (зададзеную колькасць кантрольных пунктаў спартсмен знаходзіць на мясцовасці ў любой паслядоўнасці, выбіраючы свабодна па азімуце шлях да кожнага з іх). На Беларусі развіваецца з 1964. Чэмпіянаты свету з 1966. с. 5
АРЫЕНТАЛІ́СТЫКА , глядзі Усходазнаўства. с. 5
АРЫЕНТА́ЦЫЯ [французскае orientation ад лацінскага oriens (orientis) усход] у матэматыцы, абагульненне паняцця напрамку на прамой на геаметрычныя аб’екты больш складанай структуры. Арыентацыя на прамой задаецца выбарам аднаго з двух магчымых напрамкаў. Замкнутую крывую можна арыентаваць па гадзіннікавай стрэлцы ці супраць яе. На плоскасці можна выбраць пэўную арыентацыю для ўсіх замкнутых крывых, якія ёй належаць і самі не перасякаюцца. Калі ўсе такія крывыя арыентаваць супраць або па гадзіннікавай стрэлцы, то ўся плоскасць будзе арыентаваная супраць або па гадзіннікавай стрэлцы. Аналагічна вызначаюць арыентацыю паверхні, якая мае 2 бакі. Аднабаковыя паверхні, напрыклад Мёбіуса ліст, не арыентуюцца. Паверхні, якія абмяжоўваюць частку прасторы, заўсёды належаць да арыентаваных. Арыентацыя прасторы задаецца выбарам Арыентацыі ўсіх замкнутых паверхняў, якія абмяжоўваюць вызначаныя часткі прасторы. Арыентацыя прасторы (плоскасці) задаюць таксама выбарам дэкартавай сістэмы каардынат (правай ці левай). Паняцце Арыентацыі пашыраецца і на мнагамерныя прасторы. с. 5
АРЫЕНТА́ЦЫЯ касмічнага апарата, 1) зададзенае вуглавое становішча касмічнага апарата (КА) адносна нябесных целаў, сілавых ліній магнітнага і гравітацыйнага палёў або іншых напрамкаў у прасторы. 2) Кіраванне вуглавым рухам КА на ўчастку свабоднага палёту — наданне яго восям пэўнага становішча адносна зададзеных напрамкаў. Бывае аўтаматычная і ручная. Арыентацыя залежыць ад прызначэння КА: пры даследаваннях нябесных целаў з борта КА неабходна яго арыентаваць на адпаведны аб’ект; ШСЗ, які выкарыстоўваецца для сувязі і мае накіраваныя антэны, арыентуюць на зямныя пункты сувязі; КА з сонечнымі батарэямі арыентуюць рабочай паверхняй батарэй на Сонца; збліжэнне некалькіх КА патрабуе іх узаемнай арыентацыі. с. 5
АРЫЕНЦІ́Р , 1) добра бачны на мясцовасці нерухомы прадмет або элемент рэльефу, па якім можна арыентавацца на мясцовасці. 2) У пераносным значэнні — кірунак дзейнасці, мэта, устаноўка. с. 6
АРЫЁЗА (італьянскае arioso), 1) невялікая напеўная арыя, часта лірычнага характару, у оперы або кантаце. Займае прамежкавае становішча паміж арыяй і рэчытатывам. Ад арыі адрозніваецца меншымі памерамі, адсутнасцю пэўнай структуры, ад рэчытатыву — прастатой і напеўнасцю мелодыі. Сустракаюцца арыёзы ў стылі меладызаванага рэчытатыву. 2) У інструментальнай музыцы тэрмін «арыёза» выкарыстоўваецца для абазначэння жанру і пявучага характару выканання. с. 6
АРЫЁН (лацінскае Orion), экватарыяльнае сузор’е з найбольш яркімі зоркамі Рыгель, Бетэльгейзе, Белатрыкс. Тры блізка размешчаныя зоркі 2-й зорнай велічыні ўтвараюць «пояс Арыёна», ніжэй за які знаходзіцца Арыёна вялікая туманнасць. На тэрыторыі Беларусі сузор’е бачна ўвосень і зімою (глядзі Зорнае неба). с. 6
АРЫЁНА ВЯЛІ́КАЯ ТУМА́ННАСЦЬ , адно з найбольшых газава-пылавых воблакаў, бліжэйшае да Сонечнай сістэмы ў Галактыцы. Адлегласць да Арыёна вялікай туманнасці каля 300 пс. Мае выгляд мігатлівай бледнай плямы ў сузор’і Арыёна пад трыма яркімі зоркамі «пояса Арыёна». Папярочнік туманнасці больш за 5 пс. Належыць да эмісійных туманнасцяў. Сярэдняя шчыльнасць у 1017 разоў меншая за шчыльнасць паветра. Эмісійныя газава-пылавыя туманнасці могуць з’яўляцца раёнамі актыўнага зоркаўтварэння. Глядзі таксама Туманнасці галактычныя. с. 6
АРЫЁСТА (Ariosto) Лудовіка (8.9.1474, горад Рэджа-нель-Эмілія, Італія —7.1533), італьянскі паэт і драматург эпохі Адраджэння. Пісаў на лацінскай і італьянскай мовах. Асноўны твор — героіка-рамантычная паэма ў актавах «Неўтаймаваны Раланд» (1516), у якой перапляліся матывы сярэдневяковага эпасу і куртуазнага рыцарскага рамана; працяг паэмы «Закаханы Раланд» М.Баярда. Твор Арыёста з гуманістычным зместам і дасканалай мастацкай формай — узор культуры позняга італьянскага Адраджэння. Паэт па-язычніцку паўнакроўна адлюстраваў прыгажосць і радасці зямнога жыцця. Вытанчаная іронія надае паэме жартаўлівы характар. Стваральнік італьянскай «вучонай камедыі» («Шкатулка», 1508; «Зводніца», 1529, і іншыя).
Тв.: Рус. пер. — Неистовый Роланд: Песни І—XXV. М.,1993.
А.С.Шаўчэнка. с. 6
АРЫ́ЖНЯ , Пастовіцкі канал, рака ў Беларусі, у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці і на мяжы Асіповіцкага з Глускім раёнам Магілёўскай вобласці, правы прыток Пцічы (басейн Прыпяці). Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 176 км. Пачынаецца за 1,8 км на Паўднёвы Захад ад вёскі Дубное Старадарожскага раёна, цячэ па паўночнай частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. с. 6
АРЫЗО́НА (Arizona), штат на Паўднёвым Захадзе ЗША. Мяжуе з Мексікай. Плошча 295,3 тысяч км2, насельніцтва 3936 тысяч чалавек (1993). Адміністрацыйны цэнтр — горад Фінікс. Буйныя гарады Тусон, Меса. Заняты гарамі ў цэнтральнай частцы, пустыннымі плато Каларада (з каньёнамі) на Паўночным Усходзе (гара Хамфрыс-Пік 3851 метраў) і Хіла на Паўднёвым Захадзе.
Клімат субтрапічны, кантынентальны, сухі (самыя гарачыя ў ЗША пустыні). Сярэдняя тэмпература студзеня каля 0— 4 °С, ліпеня 21—30 °С, ападкаў 75—380 мм за год. Рэкі Каларада, Літл-Каларада, Хіла і іншыя. У аснове эканомікі апрацоўчая і здабыўная прамысловасць, земляробства, турызм. Прамысловасць: электронная, авіякасмічная, каляровая металургія (выплаўка медзі і вытворчасць алюмінію), паліграфічная, харчовая, швейная і іншыя. Найбольшая ў ЗША здабыча медных Рудаў, значная — малібдэнавых, поліметалічных, золата. На рацэ Каларада ГЭС Боўлдэр-Дам. Земляробства на арашальных землях. Вырошчваюць бавоўнік, цукровыя буракі, ячмень, кукурузу, пшаніцу, гародніну, цытрусавыя. Гадуюць буйную рагатую жывёлу, свіней, авечак, свойскую птушку. Турызм. Транспарт аўтамабільны, чыгуначны, авіяцыйны, трубаправодны. Міжнародныя авіяпарты Фінікс, Тусон, Юма. У Арызоне нацыянальны парк Вялікі Каньён.
М.С.Вайтовіч. с. 6
А́РЫІ , глядзі Арыйцы. с. 6
АРЫ́ЙСКАЯ РА́СА , тэрмін у заходне-еўрапейскай антрапалогіі і расазнаўстве, уведзены ў 19 стагоддзі. Абгрунтоўваў перавагу белай расы, у тым ліку існаванне «вышэйшага» расавага тыпу — бялявых арыйцаў, заснавальнікаў вялікай цывілізацыі. Памылковасць тэрміна вынікала з блытаніны паняццяў моўнай і расавай класіфікацыі. У мовазнаўстве арыйскімі называюць індаіранскія мовы, але іх носьбіты не маюць агульных фізічных уласцівасцяў і не ўтвараюць адзінай расы. Тэорыя расавай перавагі, неабходнасці захавання чысціні крыві і пануючага становішча нямецкай нацыі стала асновай ідэалогіі германскіх фашыстаў, выкарыстоўвалася імі для абгрунтавання палітыкі захопу і заняволення іншых народаў. с. 6
АРЫ́ЙЦЫ , арыі, індаеўрапейскія плямёны, што ў 4—3-м тысячагоддзях да нашай эры насялялі стэпавую зону паўднёва-ўсходняй Еўропы (паводле іншых звестак — Поўдзень Сярэдняй Азіі і прылеглую да яго тэрыторыю Іранскага плато). Размаўлялі на мове, якая была ранняй формай санскрыту. У канцы 2-га тысячагоддзя да нашай эры. Арыйцы праніклі ў Іран і Індыю, што паводле адной з версій, прывяло да гібелі Інда даліны цывілізацыі і распаўсюджання культуры шэрай размаляванай керамікі. Арыйцы эпохі «Рыгведы» (канец 2-га — пачатак 1-га тысячагоддзя данашай эры) яшчэ не ведалі жалеза і карысталіся меднымі прыладамі працы, посуд выраблялі ўручную. У іх існавалі культы каня, птушак і агню. Разглядаюцца як непасрэдныя продкі сучасных індаіранскіх і большасці еўрапейскіх народаў. Ад слова «арыйцы» паходзіць шэраг геаграфічных і этнічных назваў (Іран, даліна Ганга Ар’яварта і іншыя). Глядзі таксама Арыйская раса.
Ж.А.Коршун. с. 6
АРЫ́К (цюркскае), назва штучнага самацёчнага арашальнага або абвадняльнага канала ў Сярэдняй Азіі, Казахстане, Закаўказзі, арабских краінах, Турцыі, Афганістане і інш. с. 6
АРЫ́К (Auric) Жорж (15.2.1899, горад Ладэў, Францыя — 23.7.1983), французскі кампазітар, музычны дзеяч. Член Інстытута Францыі (1962). У 1920-я гады ўваходзіў у «Шасцёрку». У супрацоўніцтве з С. Дзягілевым стварыў для яго трупы шэраг балетаў, у тым ліку «Матросы» (1924). З 1935 член праўлення Народнай музычнай федэрацыі. У 1962—68 генеральны дырэктар Нацыянальных оперных тэатраў. Аўтар 9 балетаў, у тым ліку «харэаграфічнай трагедыі» «Федра» (1949), твораў для аркестраў, камерна-інструментальных ансамбляў, п’ес для фартэпіяна, рамансаў, песень, музыкі для драматычнага тэатра і да кінафільмаў, у тым ліку «Свабоду нам!» (1932), «Арфей» (1950).
Літ.: Пуленк Ф. Я и мои друзья: Пер. с фр. Л., 1977. с. 6
АРЫ́КА (Аrіса), горад на Поўначы Чылі, на Панамерыканскай шашы. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Арыка. 206,6 тысяч жыхароў (1993). Гандлёвы порт на Ціхім акіяне. Аэрапорт, чыгунка. Харчовая, хімічная прамысловасць, машынабудаванне (зборка аўтамабіляў, веласіпедаў). Нафтаправод з Балівіі. Рыбалоўства. Марскі курорт. Турызм. Музей. с. 6
АРЫКТАЦЭНО́З (ад грэчаскага oryktos выкапнёвы + koinos агульны), сукупнасць акамянелых рэшткаў выкапнёвых арганізмаў у пэўнай мясцовасці. Уключае аўтахтонныя і алахтонныя арганізмы. У арыктацэнозе захоўваецца толькі невялікая частка былых біяцэнозаў. На тэрыторыі Беларусі найбольш вывучаны Арыктацэноз ардовікскіх, сілурыйскіх, дэвонскіх, мелавых, палеагенавых, неагенавых і антрапагенавых адкладаў. Даследуе арыктацэноз палеаэкалогія. с. 7
АРЫ́Л , абагульненая назва аднавалентных радыкалаў араматычных вуглевадародаў. Арыльную групу абазначаюць Аr. Да арылаў адносяцца феніл C6H5, таліл CH3C6H4, нафтыл C10H7 і інш. с. 7
АРЫЛІ́РАВАННЕ , хімічная рэакцыя ўвядзення арылу (арыльнай групы) у малекулу арганічнага або неарганічнага злучэння. Рэагентамі арыліравання з’яўляюцца галагенвытворныя араматычных злучэнняў, араматычныя дыазазлучэнні і іншыя. Выкарыстоўваецца ў лабараторным і прамысловым арганічным сінтэзе, у вытврчасці фарбавальнікаў. с. 7
АРЫ́Н-БЕРД , узгорак на ўскраіне горада Ерэван, дзе захаваліся рэшткі старажытнага горада Эрэбуні, пабудаванага каля 782 да нашай эры царом дзяржавы Урарту Аргішці І. Лічыцца пачаткам горада Ерэван. Эрэбуні быў апорным пунктам прасоўвання урартаў да возера Севан. Раскопкамі выяўлены крэпасць (захаваліся сцены з сырцовай цэглы вышынёй да 5 м), палацы і храмы з насценнымі размалёўкамі, гаспадарчыя пабудовы, шмат вырабаў з бронзы, больш за 20 клінападобных надпісаў і інш. с. 7
АРЫНО́КА (Оrіnосо), рака на Поўначы Паўднёвай Амерыкі, у Венесуэле і Калумбіі. Даўжыня 2730 км, плошча басейна больш за 1 млн. км2. Пачынаецца ў паўднёва-заходняй частцы Гвіянскага пласкагор’я, цячэ на Паўночны Усход сярод астанцовых гор Гвіянскага шчыта, утварае шматлікія парогі, вадаспады да 17 м, месцамі цясніны; ніжняе цячэнне Арынока — на Гвіянскай нізіне; упадае ў Атлантычны акіян. Асноўныя прытокі: Каўра, Карані (справа); Гуаўярэ, Мета, Араўка, Апурэ (злева). У вярхоўях ад Арынока аддзяляецца рака Касік’ярэ, па рэчышчы якой каля 1/3 сцёку паступае ў басейн ракі Амазонка (з’ява біфуркацыі рэк). За 200 км ад акіяна — шырокая дэльта (плошча каля 20 тысяч км2), дзе рака падзяляецца на 36 рукавоў (найбольшыя Манама, Макарэа — суднаходны, Бока-Грандэ і іншыя. Марскія прылівы на 400 кіламетраў ад вусця.
Сярэдні расход вады каля 29 тысяч м3/с, гадавы сцёк каля 915 км3. Дажджавыя паводкі з красавіка да кастрычніка. Цвёрды сцёк да 45 млн. т за год. Марское суднаходства — да горада Сьюдад-Балівар, рачное — да горада Пуэрта-Аякуча (Венесуэла), у перыяд дажджоў — да вусця ракі Гуаўярэ (з перарывамі каля парогаў). Каскад ГЭС (найбольшыя — Гуры, на рацэ Карані). На Арынока гарады Санта-Барбара, Пуэрта-Аякуча, Сьюдад-Балівар, Пуэрта-Ардас (Венесуэла), Пуэрта-Карэньё (Калумбія).
М.В. Лаўрыновіч. с. 7
АРЫНО́КСКІ НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН , у межах Усходняй Венесуэлы, дзяржавы Трынідад і Табага (востраў Трынідад і яго атлантычны шэльф), акваторыі заліва Парыя. Плошча 223 тысяч км2. Пошук нафты з 1866, распрацоўка з 1909.
Пачатковыя прамысловыя запасы 3049,3 млн. т нафты і 1675,2 млрд. м3 газу. Прадукцыйныя гарызонты на глыбіні ад 85 да 5100 м. Шчыльнасць нафтаў 766—1044 кг/м3. У паўночнай частцы басейна — газавыя і газакандэнсатныя радовішчы. Асноўныя цэнтры перапрацоўкі: Пуэрта-ла-Крус, Эль-Паліта (Венесуэла), Пуэнт-а-П’ер (Трынідад і Табага). с. 7
АРЫ́НЧЫН Мікалай Іванавіч (нарадзіўся 28.2.1914, горад Зямлянск Варонежскай вобласці, Расія), беларускі фізіёлаг. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1966). Доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1960). Скончыў Белацаркоўскі сельска-гаспадарчы інстытут (1937). З 1948 у медыцынскіх установах Расіі. З 1959 у Гродзенскім медыцынскім інстытуце (з 1969 прарэктар). У 1966—69 і з 1975 у Інстытуце фізіялогіі АН Беларусі. Навуковыя працы ў галіне фізіялогіі і паталогіі кровазвароту, параўнальнай і эвалюцыйнай геранталогіі. Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (1994).
Тв.: Периферические «сердца» человека. Мн., 1980. с. 7
АРЫНЬЯ́К (французскае Аurignac), археалагічная культура верхняга палеаліту на тэрыторыі шэрагу краін Еўропы, у Палесціне, Іране і Афганістане. Назва ад пячоры Арыньяк (дэпартамент Верхняя Гарона, Францыя), дзе ў 19 стагоддзі даследавана стаянка першабытнага чалавека. Асноўныя помнікі датуюцца ў межах 35—25 тысяч год да нашай эры, найбольш ранняя дата, вызначаная радыевугляродным метадам, — 42 350±1900 да нашай эры (пячора Ішталошкё, Венгрыя). Для Арыньяка характэрны касцяныя наканечнікі з раздвоенай асновай (так званыя арыньякскія). Вырабляліся крамянёвыя пласціны з рэтушшу па краях, востраканечнікі, разцы і іншыя прылады. У перыяд Арыньяка на яго заходнім арэале з’явіліся першыя творы наскальнага мастацтва. с. 7
АРЫНЯ́НСКІ Юрый Андрэевіч (нарадзіўся 27.11.1906, Баку), беларускі акцёр і рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1961). Скончыў Цэнтральны тэхнікум тэатральнага мастацтва ў Маскве (1928). З 1939 акцёр і рэжысёр Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР, рэжысёр Гродзенскага, абласнога драматычнаг тэатра, з 1958 галоўны рэжысёр абласнога Брэсцкага (да 1962) і Гомельскага (да 1966) драматычанга тэатраў. Лепшыя пастаноўкі Арынянскага вызначаліся ансамблевасцю, дакладнасцю і канкрэтнасцю характарыстык вобразаў: «Від з моста» А.Мілера (1959), «Тры сястры» А.Чэхава (1960), «Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна (Арынянскі і аўтар інсцэніроўкі, 1965), «Выклік багам» А.Дзялендзіка (1966) і іншыя. Сярод роляў: Мілер («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Прозараў («Тры сястры»), Ермашоў («Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча), Лабыш («Папараць-кветка» І.Козела). с. 7
АРЫ́СА , штат Індыі, на Паўночным Усходзе паўвострава Індастан, каля Бенгальскага заліва. Плошча 155,8 тысяч км2. Насельніцтва 30,06 млн. чалавек. (1988), гарадскога больш за 8,0%. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бхубанешвар. Найбольшыя гарады Катака, Рауркела, Берхампур. Размешчаны ў далінах рэк Маханады, Брахмані, Байтарані. На рацэ Маханады з найбуйнейшай у свеце земляной дамбай вадасховішча Хіракуд (1957). Горная частка штата — плато Чхота-Нагпур, адгор’і Усходніх Гатаў.
Клімат субэкватарыяльны, мусонны (ападкаў 1500 мм за год). Галоўныя сельска-гаспадарчыя культуры: рыс, пшаніца, проса, кукуруза, джут, батат, цукровы трыснёг. Лесаводства. Рыбалоўства. Развіты горназдабыўная (храміты, графіт, марганцавыя руды, кварцыты, даламіты, жалезныя руды і іншыя), металургічная і металаапрацоўчая (чорныя металы, ферасплавы, алюміній), хімічная (мінеральныя ўгнаенні), папяровая, лесахімічная і тэкстыльная прамысловасць, вытворчасць шкла, цэменту. Рамёствы. Турызм у Залатым Трохвугольніку (Канарак, Пуры, Бхубанешвар).
З.М.Шуканава. с. 7
АРЫСА́БА (Orizaba), Сітлальтэпетль, дзеючы вулкан у Мексіцы. На паўднёва-ўсходняй ускраіне Мексіканскага нагор’я, у Папярочнай Вулканічнай Сьеры Кардыльераў. Правільны конус Арысабы вышынёй каля 5700 м (самы высокі пункт краіны), складзены з андэзітаў і базальтаў. На схілах да 4000 м лясы, вышэй — альпійскія лугі, з 4500 м — вечныя снягі. Арысаба — частка нацыянальнаг парку Піка-дэ-Арысаба (плошча 19,7 тысяч га, заснаваны ў 1936). с. 7
АРЫСТАГЕНЕ́З (ад грэчаскага aristos найлепшы + ... генез), эвалюцыйная канцэпцыя аўтагенетычнага характару (глядзі Аўтагенез), паводле якой прагрэсіўная эвалюцыя ажыццяўляецца ў выніку ўзнікнення і назапашвання асобных «генаў паляпшэння» — арыстагенаў; разнавіднасць неаламаркізму. На думку амерыканскага біёлага Г.Осбарна (1931, аўтара арыстагенезу), змены, абумоўленыя арыстагенамі, пры ўзнікненні нязначныя і непатрэбныя, але паступова, на працягу многіх пакаленняў, пад уплывам розных фактараў яны назапашваюцца, узмацняюцца і пад уздзеяннем натуральнага адбору вядуць да ўзнікнення новага прыстасавання. с. 7
АРЫСТАКРА́ТЫЯ (грэчаскае aristokratia літаральна ўлада найлепшых), 1) форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада належыць вышэйшым прывілеяваным класам; процістаіць манархіі і дэмакратыі. У антычнай палітычнай тэорыі праўленне арыстакратыі лічылася найбольш кампетэнтным і бескарыслівым (у адрозненне ад тымакратыі, праўлення карыслівых людзей), блізкім да ідэальнага. Гэтая канцэпцыя развіта ў працах Піфагора і прадстаўнікоў яго школы, Платона, Арыстоцеля і іншых. У старажытнасці арыстакратычнымі рэспублікамі былі Спарта, Рым (6—1 стагоддзі данашай эры), Карфаген; у сярэдневяковай Еўропе — Венецыя, Пскоўская і Наўгародская феадальныя рэспублікі і іншыя. 2) Замкнутая грамадская група, якая займае вышэйшае становішча ў грамадстве; прыналежнасць да яе вызначаецца паходжаннем і спадчыннасцю (радавая арыстакратыя). Існуе таксама паняцце пра арыстакратыю духоўную або інтэлектуальную.
А.А.Шымбалёў. с. 7
АРЫСТА́РХ САМО́СКІ (Aristarchos Samios; каля 320 — каля 250 да нашай эры), старажытнагрэчаскі астраном. Першы выказаў ідэю геліяцэнтрызму (глядзі Геліяцэнтрычная сістэма свету). Вучыў, што Зямля рухаецца вакол Сонца і верціцца вакол сваёй восі, а Сонца і зоркі нерухомыя. Быў абвінавачаны ў бязбожнасці і выгнаны з Афінаў. Аўтар трактата «Пра памеры і адлегласці Сонца і Месяца». с. 8
АРЫСТАФА́Н (Aristophanes; каля 445— 385 да нашай эры), старажытнагрэчаскі драматург, «бацька камедыі». З 45 яго п’ес захавалася 11, у тым ліку «Восы» (422), «Птушкі» (414), «Жанчыны на свяце Фесмафорыяў» (411), «Жанчыны на народным сходзе» (392), «Плутас (388). У іх асуджэнне палітыкі вайны («Ахарняне», 425; «Коннікі», 424; «Мір», 421; «Лісістрата», 411), развенчванне філасофіі сафістаў («Воблакі», 423). Адстойваў эсхілаўскі шлях развіцця грэчаскай трагедыі («Жабы», 405). Побач з гістарычнымі фактамі выкарыстоўваў міфалагічныя вобразы; нагляднасць, канкрэтнасць ідэі дасягалася праз вонкавыя камедыйныя прыёмы — карыкатуру, гіпербалу, буфанаду. Вялікую ролю ў яго камедыях адыгрываюць хор і «агон» — спрэчка паміж 2 персанажамі, якія адстойваюць процілеглыя погляды.
Тв.: Рус. пер. — Комедии. Т. 1—2. М., 1983.
Літ.: Соболевский С.М. Аристофан и его время. М., 1957.
А.С.Шаўчэнка. с. 8
АРЫСТО́НІК (Aristonikos, ? — 129 да нашай эры), кіраўнік антырымскага паўстання 133 (або 132) — 129 данашай эры ў Пергаме. Пазашлюбны сын пергамскага цара Яўмена ІІ У паўстанні (пачалося пасля смерці зводнага брата Арыстоніка цара Атала III, які завяшчаў сваё царства Рыму) удзельнічалі частка насельніцтва Пергама, грэчаскія гарады Малой Азіі, наёмныя войскі, рабы. Паўстанцы марылі стварыць «сонечную дзяржаву», дзе б усе людзі былі роўнымі. У 130 данашай эры яны разбілі каля Леўкі консульскую армію П.Ліцынія Краса, але ў 129 пацярпелі паражэнне пры Стратанікеі. Арыстонік трапіў у палон і пакараны смерцю. Пергам стаў рымскай правінцыяй пад назвай Азія. с. 8
АРЫСТО́ЦЕЛЬ (Aristotelĕs; 384, грэчаская калонія Стагір, Фракія — кастрычнік 322 да нашай эры), старажытнагрэчаскі філосаф і вучоны-энцыкдапедыст. Вучань Платона. У 367—347 удзельнік Акадэміі платонаўскай. З 343 пры двары македонскага цара Філіпа, выхавальнік Аляксандра Македонскага. У 335 стварыў у Афінах філасофскую школу Лікей. У 323 быў абвінавачаны ў злачынстве супраць рэлігіі, пакінуў Афіны. У сваёй навуковай дзейнасці Арыстоцель ахапіў і сістэматызаваў практычна ўсе існуючыя ў антычнасці галіны ведаў. Галоўныя творы Арыстоцеля: «Катэгорыі», «Аналітыкі» 1-я і 2-я, «Метафізіка», «Фізіка», «Гісторыя жывёл», «Пра душу», «Нікамахава этыка», «Палітыка», «Рыторыка», «Паэтыка». У сваёй філасофіі крытыкаваў вучэнне Платона пра ідэі. У аснове быцця бачыў 4 пачаткі: форму, матэрыю, крыніцу руху і мэту. Паводле Арыстоцеля, форма як прынцып рэчы ператварае матэрыю як чыстую магчымасць рэчы ў рэальны, канкрэтны прадмет. Першарухавіком свету і вышэйшай мэтай яго развіцця лічыў Бога. Погляды Арыстоцеля мелі аб’ектыўна-ідэалістычны характар. Працэс пазнання разумеў як рух адчуванняў да універсалій, паколькі «ўсякія навуковыя веды ёсць веды пра агульнае». У касмалогіі стаяў на пазіцыях геацэнтрызму, прызнаваў мэтазгоднасць у жывой прыродзе, апісаў шматлікія віды жывёл. Як палітык быў выразнікам поліснай ідэалогіі: мэта дзяржавы — забеспячэнне шчаслівага жыцця грамадзян, выхаванне ў іх дабрачыннасці. «Добрымі» формамі ўлады лічыў арыстакратыю, манархію, «палітыю» (памяркоўная дэмакратыя), найгоршымі — тыранію, алігархію, ахлакратыю (панаванне натоўпу). У эстэтычных трактатах развіў тэорыю мастацтва, якая збліжаецца з рэалізмам. Вучэнне Арыстоцеля моцна паўплывала на пазнейшае развіццё філасофскай думкі.
Ідэі Арыстоцеля пачалі пранікаць на ўсходне-славянскія землі ў часы Кіеўскай Русі разам з элементамі грэка-візантыйскай і балгарскай пісьменнасці. У 14—15 стагоддзях на Беларусі распаўсюджваліся зборнікі, якія ўключалі ўрыўкі твораў Арыстоцеля. У эпоху Адраджэння ў беларускай грамадскай думцы рэзка ўзмацнілася цікавасць да яго твораў. Гэтаму садзейнічала навучанне беларускай моладзі ў еўрапейскіх універсітэтах (Кракава, Прагі, Падуі, Вітэнберга і інш.), дзе вучэнне Арыстоцеля складала аснову вышэйшай адукацыі. Ф.Скарына пісаў пра неабходнасць злучэння «Саламонавай і Арыстоцелевай мудрасці». Ва ўмовах рэфармацыйнага руху, пашырэння гуманістычнай ідэалогіі, узмацнення класавага і нацыянальнага проціборства прадстаўнікі прагрэсіўнай грамадскай думкі Беларусі асаблівае значэнне надавалі сацыяльна-палітычным і этычным дактрынам Арыстоцеля (С.Будны, Л.Зізаній, А.Волан і інш.). Элементы філасофіі Арыстоцеля ў гэты перыяд сталі вывучаць у пратэстанцкіх і праваслаўных брацкіх школах на Беларусі. У 1586 Ян Ліцыній Намыслоўскі выдаў «Дапаможнік для авалодання вучэннем Арыстоцеля». У 17—18 стагоддзях, у перыяд панавання ў навучальных установах Беларусі «другой схаластыкі», вучэнне Арыстоцеля тлумачылася ў духу рэлігійна-каталіцкай артадоксіі, але значна вырасла цікавасць да яго прыродазнаўчанавуковых канцэпцый; эклектыкі імкнуліся злучыць ідэі Арыстоцеля з новай навукай. У канцы 18 стагодззя навуковая думка Беларусі канчаткова адышла ад схаластызаванага арыстоцелізму (А.Скарульскі, С.Шадурскі, Б.Дабшэвіч, К. Нарбут).
Тв.: Рус. пер. — Соч. Т. 1—4. М., 1976— 83; Риторика. Кн. 1—3 // Античные риторики. М., 1978; Поэтика // Аристотель и античная литература. М., 1978.
Літ.: Лосев А.Ф. История античной эстетики. Т. 4. Аристотель и поздняя классика. М., 1975; Чанышев А.Н. Аристотель. 2 изд. М., 1987; Бирало А.А. Философская и обшественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине XVIII в. Мн., 1971.
Г.У.Грушавы. с. 8
АРЫСТЫ́Д (Aristeidĕs; каля 540 — каля 467 да нашай эры), палітычны і ваенны дзеяч Афінаў перыяду грэка-персідскіх войнаў 500—449 да нашай эры. Удзельнік Марафонскай бітвы. У 489 выбраны архонтам-эпанімам. Прыхільнік умацавання сухапутных ваенных сіл, праціўнік Фемістокла, ініцыятара стварэння марскога флоту. У 483—482 да нашай эры пасля перамогі Фемістокла Арыстыд выгнаны з Афінаў. Пасля амністыі (480 да нашай эры) удзельнічаў у Саламінскім баі, у 479 да нашай эры камандаваў афінянамі ў бітве пры Платэях. Як кіраўнік алігархічнай групоўкі меў вялікі палітычны ўплыў. Адзін з арганізатараў Дэлоскага саюза. с. 8
АРЫСТЫ́П (Aristipos) з Кірэны (каля 435 — каля 366 да нашай эры), старажытнагрэчаскі філосаф. Вучань Сакрата. Заснавальнік кірэнскай школы, адзін з пачынальнікаў геданізму ў этыцы. Паводле Арыстыпа, чалавечаму пазнанню даступныя толькі пачуцці, уласныя станы, прыемныя ці прыкрыя, а не існуючыя аб’ектыўна знешнія рэчы; успрыманні іншых людзей для чалавека недасягальныя, ён можа абапірацца толькі на іх выказванні. Таму Арыстып аддаваў перавагу практычнаму, а не тэарэтычнаму пазнанню. Найвышэйшую мэту жыцця бачыў у асабістым здавальненні, але, паводле Арыстыпа, чалавек не павінен падпарадкоўвацца яму, а імкнуцца да разумнай асалоды. Здавальненне і пакуты лічыў мерай дабра і зла, ісціны і хлусні. Сцвярджаў, што не трэба шкадаваць аб мінулым ці баяцца будучыні, у мысленні, як і ў дзеяннях, трэба надаваць значэнне толькі сучаснаму, якім можна вольна распараджацца.
В.В.Краснова. с. 9
АРЫТМІ́Я (ад а... + грэчаскае rhythmos рытм) сардэчная, парушэнне рытму, паслядоўнасці і сілы сардэчных скарачэнняў. Узнікае ад парушэнняў аўтаматызму, узбуджальнасці, праводнасці і скарачальнасці сэрца, пры хваробах сэрца, парушэннях яго нервовай рэгуляцыі і гэтак далей. Адрозніваюць пачашчэнне (тахікардыя) і запаволенне (брадыкардыя) біцця сэрца, няправільны рытм сардэчных скарачэнняў (экстрасісталія, мігальная арытмія), прыступы частага біцця сэрца (параксізмальная тахікардыя) і інш. Лячэнне асноўнай хваробы сэрца ліквідуе арытмію. с. 9
АРЫФМЕ́ТЫКА (ад грэчаскага arithmos лік), навука, галоўны аб’ект якой цэлыя, рацыянальныя лікі і дзеянні над імі. Узнікла ў старажытныя часы з практычных патрэб чалавека лічыць і вымяраць. Для падліку вялікай колькасці аб’ектаў створаны сістэмы лічэння. Найбольш зручная дзесятковая сістэма лічэння; існуюць таксама сістэмы лічэння з асновамі 5, 12, 20, 40, 60 і нават 11 (Новая Зеландыя). З пашырэннем вылічальнай тэхнікі выкарыстоўваецца двайковая сістэма лічэння.
Да пачатку нашай эры былі атрыманы дастаткова глыбокія вынікі: даказана бесканечнасць мноства простых лікаў, несувымернасць стараны квадрата і яго дыяганалі (па сутнасці доказ ірацыянальнасці ліку <SIGN>), створаны алгарытм выяўлення агульнай меры двух адрэзкаў і найбольшага агульнага дзельніка, Піфагорам знойдзены агульны выгляд цэлалікавых катэтаў і гіпатэнузы прамавугольных трохвугольнікаў, значны ўплыў на развіццё арыфметыкі зрабіў Архімед. Фундаментальнае значэнне арыфметыкі як навукі стала зразумелым у канцы 17 стагоддзя ў сувязі з далучэннем да яе паняцця ірацыянальнага ліку. Развіццё апарату сувязяў паміж гэтымі лікамі і іх рацыянальнымі набліжэннямі (у прыватнасці, дзесятковымі), а таксама вынаходства і дастасаванне лагарыфмаў (шатландскі матэматык Дж. Непер) значна пашырылі тэматыку даследаванняў. Шматлікія пытанні знайшлі вырашэнне ў лікаў тэорыі. Спроба Г.Грасмана аксіяматычнай пабудовы арыфметыкі (сярэдзіна 19 стагоддзя) завершана італьянскім матэматыкам Дж.Пеана ў выглядзе 5 аксіём: 1) адзінка ёсць натуральны лік; 2) наступны за натуральным лікам ёсць таксама натуральны лік; 3) у адзінкі няма папярэдняга натуральнага ліку; 4) калі натуральны лік a стаіць за натуральным лікам b і за натуральным лікам c, то b і с тоесныя; 5) калі якое-небудзь сцвярджэнне даказана для адзінкі і калі з дапушчэння, што яно праўдзівае для натуральнага ліку n, вынікае, што яно выконваецца і для наступнага за n натуральнага ліку, то гэта сцвярджэнне справядліва для адвольнага натуральнага ліку (аксіёма поўнай матэматычнай індукцыі). Па-за прапанаванай сістэмай аксіём застаюцца многія пытанні, у якіх вывучаецца ўся бесканечная сукупнасць натуральных лікаў, што патрабуе даследавання несупярэчлівасці адпаведнай сістэмы аксіём і больш дэталёвага аналізу сэнсу сцвярджэнняў, якія вынікаюць з яе. Як навука арыфметыка часам атаясамліваецца з тэорыяй лікаў.
Літ.: История математики с древнейших времен до начала XIX столетия. Т. 1—3. М., 1970—72. Депман И.Я. История арифметики. 2 изд. М., 1965.
В.І.Бернік. с. 9
АРЫФМЕТЫ́ЧНАЕ ПРЫСТАСАВА́ННЕ ЭВМ , асноўная частка працэсара ЭВМ, якая выконвае аперацыі па апрацоўцы інфармацыі. с. 9
АРЫФМЕТЫ́ЧНАЯ ПРАГРЭ́СІЯ , паслядоўнасць лікаў (a1, a2, ..., an, ...), кожны наступны з якіх атрымліваецца з папярэдняга дадаваннем пастаяннага ліку d (рознасць арыфметычнай прагрэсіі). Напрыклад, 2, 5, 8, 11, ..., d = 3. Калі d>0 (d<0), то арыфметычная прагрэсия нарастальная (спадальная). Любы член арыфметычнай прагрэсіі вылічваецца па формуле an = a1 + d(n – 1) ; сума Sn першых n членаў — Sn = n ( a1 + an) / 2. с. 9
А́РЫШТ (нямецкае Arrest ад лацінскага arrestum судовая пастанова), 1) у крымінальным працэсе мера стрымання; часовае пазбаўленне волі, узяцце пад варту абвінавачанага (падсуднага) паводле санкцыі пракурора або рашэння суда. 2) Арышт дысцыплінарны — мера дысцыплінарнага спагнання, якая ўжываецца да ваеннаслужачых і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў за наўмыснае парушэнне службовай дысцыпліны і інш. 3) Арышт адміністрацыйны — мера адміністрацыйнага спагнання, якое назначае раённы суд або суддзя за асобныя віды адміністрацыйных правапарушэнняў. 4) Арышт маёмасці — забарона распараджацца маёмасцю; прымусовая мера, якую выкарыстоўваюць органы следства і суда для забеспячэння цывільнага іску або канфіскацыі. с. 9
АРЫЭ́ЛЬ , спадарожнік планеты Уран. Дыяметр ≈ 1300 км, адлегласць ад Урана 191 тысяч км. с. 9
А́РЫЯ (італьянскае aria), сольная вакальная кампазіцыя з інструментальным суправаджэннем у оперы, араторыі, кантаце, з сярэдзіны 19 стагоддзя і ў аперэце; радзей самастойны твор. Часам арыяй называюць інструментальную п’есу пявучага характару. Тэрмін вядомы з 15 стагоддзя. Да сярэдзіны 17 стагоддзя акрэсліліся характэрныя для італьянскай опернай Арыі тыпы мелодыкі (бельканта, каларатура), форма, віды, вызначылася драматургічная функцыя арыі як лірычнага цэнтра. Найбольшай жанравай разнастайнасці дасягнула ў сярэдзіне 19 стагоддзя. У сувязі з імкненнем да драматургічнай цэласнасці оперы з канца 19 стагоддзя арыя траціць вядучае значэнне, часам ператвараецца ў сцэну ці маналог. Разнавіднасці арыі — арыета, арыёза, каваціна і інш. с. 9
АРЫЯБХА́ТА (476, Кусумапур, паблізу сучаснага горада Пата, Індыя — каля 550), індыйскі астраном і матэматык. У творы «Арыябхатыям» выклаў некаторыя матэматычныя звесткі, неабходныя для астранамічных вылічэнняў: здабыванне квадратнага і кубічнага каранёў, найпрасцейшыя задачы на складанне і рашэнне ўраўненняў, правілы падсумавання радоў, табліцу сінусаў, прыбліжанае значэнне ліку π = 3,1416 і інш. Увёў запіс лікаў пры дапамозе літар санскрыту.
Літ.: Володарский А.И. Ариабхата. М., 1977. с. 9
«АРЫЯБХАТА» , назва 1-га індыйскага штучнага спадарожніка Зямлі. Выведзены 19.4.1975 савецкай ракетай-носьбітам з савецкага касмадрома на арбіту з апагеем 619 км і перыгеем 563 км; перыяд абарачэння 96,3 мін. Маса «Арыябхаты» 358 кг. Названы ў гонар індыйскага астранома і матэматыка Арыябхаты. Прызначаны для даследавання ў галіне рэнтгенаўскай астраноміі, рэгістрацыі нейтроннага і гама-выпрамянення Сонца, вымярэння патокаў часціц і радыяцыі ў іанасферы. с. 9
АРЫЯВІ́СТ (Ariovistus; 1 стагоддзе да нашай эры), правадыр германскага племя свеваў. Каля 71 да нашай эры перайшоў з атрадам раку Рэйн і каля 61 да нашай эры перамог гальскае племя эдуяў. Пасяліўшыся на тэрыторыі Галіі, сабраў вакол сябе каля 120 тысяч германцаў. Незадаволеныя гальскія плямёны папрасілі дапамогі ў Ю.Цэзара, які каля 58 да нашай эры пры Везонцыо разграміў армію Арыявіста. Паранены Арыявіст з рэшткамі войска вярнуўся ў Германію, дзе неўзабаве памёр. с. 9
АРЫЯ́ДНА , у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка крыцкага цара Мінаса і Пасіфаі, унучка бога сонца Геліяса. Дапамагла афінскаму герою Тэсею, які забіў Мінатаўра, выбрацца з лабірынта пры дапамозе клубка нітак («нітка Арыядны»). Пакінутая Тэсеем, стала жонкай Дыяніса; вянок, падораны Дыянісам, пасля смерці Арыядны трапіў на неба і прыняў форму сузор’я (сузор’е Паўночная Карона). Міф пра Арыядну — часты сюжэт у выяўленчым мастацтве (антычныя вазы, фрэскі, рэльефы рымских саркафагаў, карціны Тыцыяна, Я.Тынтарэта, А.Каўфман), літаратуры (Лопэ дэ Вэга, І.Гундуліч), музыцы (Г.Ф.Гендэль, І.Гайдн, І.К.Бах) і інш. с. 10
«АРЫЯ́Н» (французскае Ariane), серыя 3-ступеньчатых ракет-носьбітаў на вадкім паліве для запуску штучных спадарожнікаў Зямлі. Створаны Еўрапейскім касмічным агенцтвам пры вядучай ролі Францыі і ФРГ. У эксплуатацыі з 1979. Карысны груз больш за 1700 кг пры вывадзе на пераходную арбіту з вышынёй у апагеі 36 тысяч км. Стартавая маса каля 200 т, даўжыня 50 м (з карысным грузам), дыяметр 3,8 м. с. 10
АРЫЯ́Н (Arrianos) Флавій (каля 95, Нікамедыя, Малая Азія — 175), старажытнагрэчаскі гісторык і пісьменнік. Вучыўся ў Грэцыі ў філосафа-стоіка Эпіктэта. У 121—124 консул у Рыме, каля 131—137 намеснік Кападокіі. Арыяну належаць творы на філасофскую, гістарычнуб, ваенную, геаграфічную і іншыя тэмы. Захаваліся «Анабасіс Аляксандра» ў 7 кнігах (гісторыя паходаў Аляксандра Македонскага), «Індыя», «Аб’езд Эўксінскага Понта», «Успаміны пра Эпіктэта», «Настаўленне», у якіх выкладзена вучэнне Эпіктэта, змешчаны трактаты пра ваенную справу і паляванне. Іншыя працы вядомыя па фрагментах або назвах. с. 10
АРЫЯНІ́ДЫ , метэорны паток з радыянтам у сузор’і Арыёна. Звязаны з Галея каметай. Назіраюцца штогод у 2-й палове кастрычніка. с. 10
АРЫЯ́НСКІЯ ШКО́ЛЫ , навучальныя ўстановы арыянаў — прадстаўнікоў радыкальнага рэфармацыйнага руху (глядзі Арыянства). У 2-й палове 16 — пачатку 17 стагоддзя існавалі ў краінах Заходняй Еўропы. На Беларусі былі ў Іўі, Клецку, Любчы, Лоску, Нясвіжы, Навагрудку і інш. Мелі 3—5 класаў. На чале школы стаяў рэктар, які выкладаў у старшым класе. Апрача багаслоўя вучні вывучалі творы старажытных філосафаў, гісторыкаў, паэтаў, польскую, беларускую, грэчаскую, лацінскую, старажытна-яўрэйскую мовы, цывільнае права і кодэкс Юсцініяна, логіку, рыторыку, этыку, медыцыну, арыфметыку, фізіку. Тут вучыліся дзеці не толькі арыянаў, але і праваслаўных і католікаў. У вучняў выхоўвалі павагу да чалавека і яго розуму, вучылі самастойна мысліць. У 1585—93 рэктарам арыянскай школы ў Іўі быў Я.Л.Намыслоўскі. с. 10
АРЫЯ́НСТВА , адна з буйнейшых хрысціянскіх плыняў (артадаксальнай царквой трактуецца як ерась). Узнікла ў 4 стагоддзі ва Усходняй Рымскай імперыі. Заснавальнік — александрыйскі прэсвітэр Арый (каля 256—336). Паводле яго вучэння, 2-я асоба Тройцы, Хрыстос, не роўны Богу-бацьку, ён Сын Божы не па сутнасці, а па ласцы Божай. Арый абвяргаў, што Сын адзінасутны (адзінапрыродны) з Айцом. У веры ў боскасць Хрыста ён бачыў пагрозу двухбожжа. Нікейскі сабор 325 асудзіў арыянства і пацвердзіў артадаксальны сімвал веры, падкрэсліўшы, што Сын ёсць адзінасутны з Айцом. Арыянства распалася на некалькі кірункаў, працягвала пашырацца на Усходзе пры падтрымцы імператараў. У 381 арыянства зноў асуджана на саборы ў Канстанцінопалі. На арыянаў пачаліся жорсткія ганенні, і да канца 4 стагоддзя іх амаль не засталося сярод грэка-рымскага насельніцтва імперыі. Да 6—7 стагоддзя арыянства затрымалася сярод готаў і іншых тэўтонскіх плямёнаў, якія прынялі хрысціянства ад арыянскіх місіянераў. У 16 стагоддзі ідэі арыянства адрадзіліся ў асяроддзі радыкальных рэфармацыйных плыняў. Розныя кірункі арыянства (сацыніянства, антытрынітарызм) існавалі і на Беларусі (С.Будны, В.Цяпінскі). Цяпер арыянства існуе на Захадзе ў невялікіх рэлігійных суполках (унітарыі і інш.).
І.М.Дубянецкая. с. 10
А́РЫЯС СА́НЧЭС (Arias Sanchez) Оскар (нарадзіўся 1941, горад Эрэдыя, Коста-Рыка), костарыканкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст. Атрымаў адукацыю ва універсітэтах Бостана (ЗША), Коста-Рыкі і Эсекса (Вялікабрытанія). З 1984 лідэр партыі нацыянальнага вызвалення. У 1986—90 прэзідэнт Коста-Рыкі. Аўтар палітычнай праграмы міру для Цэнтральнай Амерыкі (план Арыяса Санчэса). Нобелеўская прэмія міру 1987. с. 10
АРЭА́Л (ад лацінскага area плошча, прастора), вобласць пашырэння на зямной паверхні якой-небудзь з’явы, відаў жывёл, раслін, карысных выкапняў і інш., а таксама рассялення людзей у выніку міграцыі. На геаграфічных картах арэал перадаецца абмежаваннем яго лініямі рознага колеру і рысунка, афарбоўкай, штрыхоўкай і інш. У біягеаграфіі арэал — вобласць пашырэння групы жывых арганізмаў, у эканамічнай геаграфіі — сельскагаспадарчых культур або галін прамысловасці, у геаграфіі насельніцтва — канцэнтрацыі насельніцтва і інш.
Межы арэала залежаць ад клімату, глебы, рэльефу, біялагічных фактараў, часцей за ўсё ад іх сумарнага ўплыву. Арэал бывае адносна ўстойлівы, расшыраецца або скарачаецца. Арэал касмапалітычны займае значную частку тэрыторыі зямнога шара, эндэмічны — невялікую вобласць. Адрозніваюць арэалы суцэльныя (віды пастаянна сустракаюцца ў адпаведных ім біятопах), разарваныя (складаюцца з некалькіх адасобленых частак), стужкавыя (вузкія палосы, напрыклад, уздоўж рэк).
На тэрыторыі Беларусі праходзяць граніцы арэалаў многіх відаў раслін, птушак, некаторых відаў млекакормячых. Вывучэнне арэалаў памагае рэгуляваць пашырэнне жывёл і раслін, правільна выкарыстоўваць іх, весці барацьбу са шкоднікамі. с. 10
АРЭАЛО́ГІЯ , раздзел біягеаграфіі, навука аб арэалах асобных таксонаў жывых арганізмаў. Глядзі Харалогія. с. 10
АРЭА́ЛЬНАЯ ЛІНГВІСТЫ́КА , раздзел мовазнаўства, які даследуе арэалы моўных з’яў, іх тыпы і ўзаемадзеянне. Асноўныя прынцыпы арэальнай лінгвістыкі распрацаваў у 1925 італьянскі лінгвіст М.Барталі, які паказаў, што ўзаемадзеянне арэалаў блізкіх ці функцыянальна тоесных з’яў можа разглядацца з пункту погляду дыяхраніі (гэта значыць часавых адносін): адны арэалы ўяўляюць інавацыі (новыя з’явы, якія распаўсюджваюцца), іншыя — архаізмы (старыя з’явы, што звужаюць сваю тэрыторыю). Ад іх узаемнага размяшчэння залежаць так званыя нормы арэалаў. Складаныя выпадкі прасторавага ўзаемадзеяння арэалаў моўных з’яў (адна з якіх была прычынай узнікнення другой) даследаваў бел. лінгвіст П.А.Бузук.
Сучасная арэальная лінгвістыка займаецца інтэрпрэтацыяй моўных фактаў, здабытых лінгвістычнай геаграфіяй і пададзеных графічна ў выглядзе большых або меншых масіваў, размешчаных асобна ці ў кантакце паміж сабой. Налажэнне арэалаў розных інавацыйных з’яў, якія характарызуюць асобную мову ці моўную супольнасць, утварае так званую арэальную структуру гэтай мовы ці супольнасці.
Літ.: Бузук П. Лінгвістычная геаграфія як дапаможны метад пры вывучэнні гісторыі мовы // Sbornik praci І. Sjezdu slovanskych filologů v Praze, 1929. Praha, 1932. Т. 2; Цыхун Г.А. Арэальная тыпалогія славянскіх моў. Мн., 1988; Вartoli М. Introduzione alla neolinguistica. Genève, 1925.
Г.А.Цыхун. с. 10
АРЭАПА́Г (грэчаскае Areios pagos літаральна ўзгорак Арэса), 1) орган улады ў Старажытных Афінах (назва ад месца яго пасяджэнняў на ўзгорку Арэса каля Акропаля). Узнік у эпоху родаплемяннога ладу як савет старэйшын. Складаўся з пажыццёвых членаў, з 8 стагоддзя да нашай эры папаўняўся з ліку былых архонтаў. Валодаў шырокай палітычнай, судовай і рэлігійнай уладай. Рэформа Эфіяльта (462 да нашай эры) ліквідавала палітычную ўладу і ўплыў арэапага. 2) У пераносным сэнсе — сход аўтарытэтных асоб. с. 10
«АРЭАПАГІ́ТЫКІ» , рэлігійна-філасофскія творы, якія ўзніклі не пазней як у 2-й палове 5 стагоддзя і падпісаны імем першага афінскага епіскапа Дыянісія Арэапагіта (1 стагоддзе, адсюль назва). У «Арэапагітыках» прасочваецца ўплыў неаплатанізму, асабліва вучэння Прокла. Вучэнне «Арэапагітыкаў» пра Бога як звышразумную тоеснасць быцця і небыцця, трыадзіную будову свету і царквы зрабіла вялікі ўплыў на рэлігійна-філасофскую думку Візантыі і Заходняй Еўропы (Іаан Скот Эрыўгена, Мікалай Кузанскі). Неаплатанічныя ідэі «Арэапагітыкаў» паслужылі крыніцай некаторых сярэдневяковых ерасяў. с. 11
АРЭГО́Н (Oregon), штат на Захадзе ЗША. Плошча 248, 6 тыяч км , насельніцтва 3,08 млн. чалавек, у тым ліку гарадскога каля 68% (1993). Адміністрацыйны цэнтр — г. Сейлем. Найбольшыя гарады: Портленд, Юджын з Спрынгфілдам, Олбані. На Захадзе Берагавыя хрыбты і Каскадныя горы (вулкан Худ, 3427 м), паміж імі Уіламецкая даліна, на Паўночым Усходзе Калумбійскае плато, на Паўднёвым Усходзе нагор’е Вялікі Басейн.
Клімат на ўзбярэжжы ўмераны, вільготны, ва ўнутраных раёнах кантынентальны, засушлівы. Сярэдняя тэмпература студзеня ад -4 °С да 4 °С, ліпеня 14—20 °С, ападкаў 300—2000 мм за год. Галоўная рака Калумбія з прытокамі Снейк і Уіламет. Каля палавіны тэрыторыі пад лесам (секвоя, дугласава піхта і інш.). Аснова эканомікі — лясная і сельская гаспадарка. Прамысловасць: дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, алюмініевая, выплаўка нікелю, вытворчасць электроннага і высокатэхналагічнага абсталявання, металаапрацоўчая, хімічная, харчовая. Асноўны сельскагаспадарчы раён — урадлівая Уіламецкая даліна. Вырошчваюць пшаніцу, сеяныя травы, бульбу, садавіну, агародніну. Гадуюць буйную рагатую жывёлу, птушак. Развіта рыбалоўства. Здабываюць ртуць, нікель. На рацэ Калумбія буйныя ГЭС. Транспарт: марскі (галоўны порт — Портленд), чыгуначны, аўтамабільны, трубаправодны; міжнародныя аэрапорты (Портленд, Асторыя). Развіты турызм. Нацыянальны парк КратэрЛейк.
М.С.Вайтовіч. с. 11
АРЭКІ́ПА (Arequipa), горад на Поўдні Перу, у даліне каля падножжа вулкана Місты. Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Арэкіпа. Заснаваны ў 1540. 634 тысяч жыхароў (1990). Транспартны вузел. Гандлёвы цэнтр Паўднёвага Перу. Шарсцяная, гарбарная, харч. прамысловасць. Універсітэт. Архітэктурныя помнікі 16—18 стагодзяў. с. 11
АРЭ́ЛІ , качэлі, гушкалка, прыстасаванне, на якім гушкаюцца для забавы. Звычайна рабілі ў месцах, дзе збіралася моладзь у час адпачынку і святаў (абавязковыя на масленіцу). На ўкапаных у зямлю слупах мацавалі папярочку, да якой на жэрдках, металічных кольцах, скураных рамянях ці вяроўках падвешвалі шырокую дошку, на яе станавіліся ці садзіліся і гушкаліся. У наш час робяць невялікія арэлі для дзяцей. с. 11
АРЭЛЬЯ́НА (Orellana) Франсіска дэ (1505 або 1511, горад Трухільё, Іспанія — 1546 або 1550), іспанскі канкістадор; першы еўрапеец, які перасек Паўднёвую Амерыку ў самай шырокай частцы мацерыка і прасачыў сярэдняе і ніжняе цячэнне Амазонкі. Прымаў удзел у заваяванні Перу (1532—34) пад кіраўніцтвам Ф Пісара. 26.12.1541 выйшаў з форта Гуаякіль, перабраўся цераз Анды, спусціўся да вусця ракі Напа і выплыў у Амазонку. 26.8.1542 дасягнуў Атлантычнага акіяна. с. 11
АРЭ́НА (лацінскае arena літаральна пясок), 1) у Старажытным Рыме круглая або авальная пасыпаная пяском пляцоўка ў цэнтры амфітэатра. Выкарыстоўвалася для паказу баёў гладыятараў і дзікіх звяроў, конных спаборніцтваў і інш. Ад гледачоў аддзялялася вадзяным ровам ці спецыяльнай агароджай. 2) У цыркавых будынках арэна (манеж) — месца паказу, ігравая пляцоўка, на якой дэманструюцца цыркавыя нумары. Зрэдку выкарыстоўвалася для эксперыментальных тэатральных паказаў. 3) Адкрытае або закрытае збудаванне для правядзення спартыўных спаборніцтваў, музычных і эстрадных фестываляў і іншых масавых мерапрыемстваў. с. 11
АРЭНБУ́РГ , горад у Расіі, цэнтр Арэнбургскай вобласці, на рацэ Урал. 573,3 тысяч жыхароў (1994). Чыгуначны вузел. Аэрапорт. Машынабудаванне і металаапрацоўка (свідравальнае і газаперапрацоўчае абсталяванне, станка- і прыладабудаванне, гідрапрэсы і інш.), хімічная (гумава-тэхнічныя вырабы), лёгкая (тэкстыльная, вытворчасць пуховых хустак), харчовая (мукамольная, камбікормавая, мясная) прамысловасць; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. 5 ВНУ. Музеі. с. 11
АРЭНБУ́РГСКАЕ РАДО́ВІШЧА газакандэнсатнае, у Расіі, на паўднёвай ускраіне горада Арэнбург. У межах Волга-Уральскага нафтагазаноснага басейна. Адкрыта ў 1966, распрацоўваецца з 1971. Пачатковыя запасы метанавага газу 1780 млрд. м3. Выяўлены 3 паклады (1987) на глыбіні 1,5—2,3 км. Колькасць кандэнсату 76 г/м3. Цэнтр здабычы — горад Арэнбург. с. 11
АРЭНБУ́РГСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ , у Расійскай Федэрацыі. Утворана 7.12.1934. Плошча 124 тысяч км2. Насельніцтва 2230,9 тысяч чалавек (1994), гарадскога 65%. Цэнтр — горад Арэнбург, найбольшыя гарады Бугуруслан, Бузулук, Меднагорск, Наватроіцк, Орск.
Прырода. Размешчана ў перадгор’ях Паўднёвага Урала. Паверхня раўнінная. На 3 увалы Агульнага Сырта і Арэнбургскі стэп, у цэнтральнай частцы грады Губерлінскіх гор (вышыня да 667 м), на Усходзе Заўральская раўніна і заходняя ўскраіна Тургайскага плато. Карысныя выкапні: нафта і прыродны газ, буры вугаль, жалеза, медныя і нікелевыя руды, кухонная соль, азбест, мармур і інш. Клімат рэзка кантынентальны, засушлівы. Сярэдняя тэмпература студзеня ад -14 да -18 °С, ліпеня ад 19 да 22 °С; ападкаў 300—450 мм за год. Асноўныя рэкі Урал, Сакмара і Самара. На Паўднёвым Усхолзе бяссцёкавыя азёры. Ірыклінскае вадасховішча. Глебы пераважна чарназёмныя, на Поўдні і Паўднёвым Усходзе каштанавыя. Пашырана разнатраўна-ціпчаковая стэпавая расліннасць, лясы займаюць 4% тэрыторыі, трапляюцца бярозавыя гаі і дубровы, астраўныя хваёвыя лясы (у тым ліку Вялікі Бузулукскі бор). Арэнбургскі запаведнік.
Гаспадарка. Асноўныя галіны прамысловасці: чорная і каляровая (вытворчасць нікелю, медзі і хромавых злучэнняў) металургія, машынабудаванне і металаапрацоўка (горнае, металургічнае, халадзільнае абсталяванне, станка- і прыладабудаванне, гідраўлічныя прэсы, электрарухавікі, трактарныя прычэпы, вузлы і дэталі, сельскагаспадарчыя машыны і інш.), газа- і нафтаперапрацоўчая, хімічная і нафтахімічная (азотныя ўгнаенні, сера, гумава-тэхнічныя вырабы і інш.); лёгкая (трыкатажная, швейная, гарбарна-абутковая прамысловасць; вытворчасць пуховых хустак і інш.), харчовая (мукамольна-крупяная, мяса-малочная і інш.); вытворчасць будаўнічых матэрыялаў (у тым ліку цэменту). Здабыча газу (глядзі Арэнбургскае радовішча), нафты, бурага вугалю, жалезных і нікелевых руд, азбесту, кухоннай солі і інш. Ірыклінская ДРЭС. Пасевы збожжавых (пшаніца, жыта, ячмень) і кармавых культур. Вырошчваюць грэчку, сланечнік, бульбу, агародніну, садавіну. Мяса-малочная жывёлагадоўля, авечкагадоўля; пуховая козагадоўля. Праходзяць чыгункі Самара—Арэнбург—Ташкент (з адгалінаваннем на Уфу), Арэнбург—Орск—Чэлябінск; аўтамабільныя дарогі Уфа—Арэнбург, Самара—Уральск і інш.; нафтаправоды Эмба—Орск, Ішымбай—Орск, участак газаправода Бухара—Урал, пачынаецца газаправод «Саюз».
П.І.Рагач. с. 11
АРЭНБУ́РГСКАЯ ПАРО́ДА козаў, пуховага кірунку. Выведзена ў Арэнбургскай вобласці працяглым адборам мясцовых козаў па пуховай прадукцыйнасці. Гадуюць у Арэнбургскай, Чэлябінскай абласцях, Башкортастане і Казахстане.
Жывёлы буйныя, рухомыя, моцнай канстытуцыі, з добра развітымі рагамі. Маса казлоў 55—65, матак 44—45 кг. Воўна складаецца з цёмна-шэрага тонкага пуху даўжынёй 5—6 см і грубай восці чорнага колеру даўжынёй 7—9 см, радзей пух і восць белыя. Начос пуху з дарослай жывёліны 180—400 г; выкарыстоўваюць на выраб пуховых хустак і шаляў. Выхад чыстай воўны 96%. Удой за лактацыю 90—120 кг, тлустасць малака 4,8— 5%. Пладавітасць 130—140%.
У.І.Баброў. с. 12
АРЭНБУ́РГСКІ ГУРТО́К БЕЛАРУ́САЎ , грамадская культурна-асветная арганізацыя беларускіх бежанцаў 1-й сусветнай вайны ў 1918. Аб’ядноўваў беларусаў Арэнбурга і ваколіц. Старшыня камітэта гуртка Б.І.Лагутка, таварыш старшыні У.Путчэўскі, сакратар В.Кот. Гурток меў на мэце аб’яднаць беларускія культурныя сілы для пашырэння сярод беларусаў друкаванага роднага слова, праўдзівых ведаў па яе гісторыі і этнаграфіі. Пры ім была бібліятэкака-чытальня, праводзіліся лекцыі, канцэрты, спектаклі. Выступаў за палітычнае і культурна-нацыянальнае самавызначэнне Беларусі, падтрымліваў Беларускую раду ў Мінску. Летам 1918 наладзіў сувязь з Беларускім нацыянальным камісарыятам.
Ю.Р.Васілеўскі. с. 12
АРЭНГЕ́ЙМ Леан Тэадоравіч (падпольны псеўданім Ота Немчыц; 1861, Рыга — 1911?), дзеяч рэвалюцыйнага руху на Беларусі і ў Польшчы. Вучыўся ў Нова-Александрыйскім інстытуце сельскай гаспадаркі (горад Пулавы, Польшча), у 1883 выключаны. Выехаў у Пецярбург, потым у Варшаву, дзе ўступіў у партыю «Пралетарыят», браў удзел у стварэнні яе падпольнай друкарні. Падтрымліваў сувязі з рэвалюцыянерамі Гродна і Віцебска. У 1883 выехаў на радзіму, аказваў фінансавую і іншую дапамогу беларускім і польскім рэвалюцыянерам. 14.11.1884 арыштаваны ў сваім маёнтку Марыянполь (Віцебская губерня), у ліпені 1885 зняволены на 8 месяцаў у турму. Пасля жыў у Віцебскай губерні пад наглядам паліцыі. с. 12
АРЭ́НДА (польскае arenda ад лацінскага arrendare аддаваць у наймы), маёмасны наём (дагавор), паводле якога ўласнік маёмасці (арэндадавец) здае арандатару сваю маёмасць на часовае карыстанне за пэўную плату. Арандатарамі могуць выступаць юрыдычныя асобы (прадпрыемствы, установы і арганізацыі) і асобныя грамадзяне, арэндадаўцамі — любы ўласнік маёмасці ці органы, арганізацыі, упаўнаважаныя ўласнікам. Адносіны арандатара і арэндадаўца рэгламентуе заключаны паміж імі дагавор, які прадугледжвае склад і кошт маёмасці, што перадаецца ў арэнду, парадак яе перадачы, памер арэнднай платы, тэрмін арэнды, абавязкі і правы арандатара і інш. Здаючы маёмасць у арэнду, арэндадавец застаецца яе ўласнікам. Арандатар з’яўляецца ўласнікам атрыманых прадукцыі і даходаў, якімі ён, заплаціўшы прадугледжаную дагаворам арэндную плату, можа самастойна распараджацца. Арандатар са згоды арэндадаўца можа поўнасцю ці часткова выкупіць арандаваную маёмасць на ўмовах, прадугледжаных дагаворам.
Узнікла арэнда ў рабаўладальніцкім грамадстве як арэнда зямлі: землеўладальнікі (латыфундысты) перадавалі яе для апрацоўкі рабам і беззямельным сялянам, што павышала зацікаўленасць апошніх у лепшых выніках працы і спрыяла ўмацаванню новага спосабу спалучэння эканамічных інтарэсаў уласнікаў зямлі і землекарыстальнікаў. Пазней арэнда пашыралася на іншыя сродкі вытворчасці, набыла новыя формы — арэнднае прадпрыемства, арэндны падрад, лізінг.
На Беларусі ў дасавецкі час пераважала арэнда зямлі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 з ліквідацыяй прыватнай уласнасці на зямлю і іншыя сродкі вытворчасці арэндная форма гаспадарання была спынена. Адноўлена на пачатку 1920-х гадоў у час ажыццяўлення новай эканамічнай палітыкі з мэтай паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця. За 1921—26 у арэнду здадзена 620 прамысловых прадпрыемстваў, з іх 536 дробных і 90 буйных (пераважна харчасмакавай, гарбарнай, лесапільнай, смалакурна-шкіпінарнай і цагельнай прамысловасці). З перамогай сацыялістычнага ўкладу ў эканоміцы арэндная форма гаспадарання была зноў спынена. З канца 1980-х гадоў арэнда развіваецца як адзін з кірункаў раздзяржаўлення ўласнасці. Прыняты Вярхоўным Саветам Беларусі закон аб арэндзе (1990) дазваляе арандаваць зямлю, іншыя прыродныя рэсурсы, асноўныя сродкі вытворчасці, а таксама прадпрыемствы і арганізацыі ці іх асобныя падраздзяленні. Для аховы інтарэсаў арандатараў створаны Беларускі саюз прадпрымальнікаў і арандатараў.
Л.А.Лобан. с. 12
АРЭ́НДА ЗЯМЛІ́ , форма землекарыстання, пры якой уласнік зямлі перадае за плату на пэўны тэрмін зямельны ўчастак іншай асобе (арандатару) для вядзення гаспадаркі. Узнікла ў рабаўладальніцкім грамадстве і дала пачатак развіццю арэнды. У часы рабаўладальніцтва і феадалізму пераважала прадуктовая (дзеля атрымання прадуктаў), пры капіталізме набыла прадпрымальніцкі характар: арандатар укладвае ў зямлю ўласны капітал, вядзе гаспадарку з дапамогай наёмнай рабочай сілы і атрымлівае прыбытак. Пераходнымі формамі ад прадуктовай да прадпрымальніцкай арэнды зямлі былі здольшчына і адработкі. Капіталістычная арэнда зямлі найбольш пашырана ў развітых краінах (ЗША, Вялікабрытанія, Бельгія, Нідэрланды, Францыя). На развіццё арэндных адносін у аграрным сектары істотна ўплывае дзяржаўнае рэгуляванне — фінансавая дапамога для тэхнічнага аснашчэння сельскай гаспадаркі, падтрымка ў збыце прадукцыі і інш. З улікам гэтага асобныя землеўладальнікі самі становяцца і прадпрымальнікамі. Зямлю для прадпрымальніцкай дзейнасці і здачы ў арэнду набываюць таксама буйныя карпарацыі.
На Беларусі да 1861 пераважала дакапіталістычная арэнда зямлі. Пасля адмены прыгону сяляне атрымалі права заключаць арэндныя здзелкі, што спрыяла развіццю арэндных адносін. Патрэбу ў гэтым мелі не толькі беззямельныя сяляне, а і памешчыкі, якія не маглі ўласнымі сіламі апрацаваць сваю зямлю. Аграрны крызіс канца 19 стагоддзя паскорыў гэты працэс. У 1887 арэндны фонд складаў каля 2,5 млн. дзесяцін, а ў 2-й палове 1890-х гадоў каля 3,5 млн. дзесяцін. Пераважала сялянская арэнда зямлі. Але ў канцы 19 стагоддзя больш за 1,5 млн. дзесяцін зямлі арандавалі дваране, купцы, мяшчане, якія вялі буйныя прадпрымальніцкія гаспадаркі з выкарыстаннем вольнанаёмнай працы. Да 1917 арэндны фонд на Беларусі, паводле ацэнак спецыялістаў, дасягнуў прыкладна 5 млн. дзесяцін, у тым ліку не менш як 3,3 млн. дзесяцін прыпадала на сялянскую арэнду. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 зямля была нацыяналізавана, а яе арэнда забаронена. З некаторымі абмежаваннямі адноўлена ў часы нэпа і існавала да калектывізацыі. Права на арэнду зямлі грамадзяне і арганізацыі зноў атрымалі на аснове прынятых Вярхоўным Саветам Беларусі «Кодэкса Беларускай ССР аб зямлі» і «Закона Беларускай ССР аб арэндзе» (1990). Здаваць у арэнду зямлю і іншыя прыродныя рэсурсы могуць толькі мясцовыя Саветы дэпутатаў.
У.А.Салановіч. с. 12
АРЭ́НДНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА , дзяржаўнае прадпрыемства, перададзенае ў арэнду на аснове арэнднага дагавору паміж дзяржаўнымі органамі і арганізацыяй арандатараў, якая фарміруецца паводле рашэння працоўнага калектыву. Арганізацыя арандатараў з’яўляецца ўласнікам атрыманых прадукцыі і даходу, што збліжае работніка са сродкамі вытворчасці, павышае зацікаўленасць у росце эфектыўнасці прадпрыемства. Важным стымулам з’яўляецца таксама стварэнне на арэндным прадпрыемстве ўласнасці, якая належыць работнікам прадпрыемства на долевай аснове. Арэнда прадпрыемства выгадная і дзяржаве: павялічваюцца яе даходы ў выглядзе арэнднай платы, пашыраецца выпуск прадукцыі, умацоўваецца эканоміка. Арэнднае прадпрыемства з’яўляецца правапераемнікам маёмасных правоў і абавязкаў дзяржаўнага прадпрыемства: пэўны час яно павінна захоўваць вытворчы профіль, выконваць дзяржаўны заказ, заказы на рэалізацыю прадукцыі і інш. У астатнім арэнднаму прадпрыемству даецца самастойнасць: у адпаведнасці са сваім статутам самому выбіраць спосаб кіравання, размяркоўваць (пасля выплаты абавязковых плацяжоў) прыбытак, вызначаць формы і сістэмы аплаты працы, распарадак рабочага дня, парадак прадастаўлення выхадных дзён і адпачынкаў. На пачатку 1995 у розных галінах эканомікі Беларусі каля 3 тысяч арэндных прадпрыемстваў, на якіх працавала 378 тысяч чалавек. У аўтамабільным і рачным транспарце арэндныя прадпрыемствы давалі амаль палавіну, у будаўніцтве і бытавым абслугоўванні — каля 40% прадукцыі. У пераходны да рыначнай эканомікі перыяд арэндныя прадпрыемствы ствараюць умовы для прыватызацыі пераўтварэннем іх у прадпрыемствы калектыўнай ці прыватнай уласнасці.
А.П.Дубіна. с. 13
АРЭ́НДНЫ ПАДРА́Д , форма арэндных узаемаадносін унутры прадпрыемства (унутрывытворчая арэнда). Выкарыстоўваецца для павышэння эфектыўнасці вытворчасці на аснове матэрыяльнага стымулявання арэнднага калектыву. Аб’ектам арэнды з’яўляецца падраднае заданне — выпуск прадукцыі пэўнай наменклатуры, адпаведнай якасці і ў вызначаны тэрмін на аснове выкарыстання асноўных сродкаў вытворчасці, якія бяруцца ў арэнду. Дагавор на арэндны падрад заключаецца паміж адміністрацыяй прадпрыемства, з аднаго боку, і калектывамі яго вытворых падраздзяленняў (брыгад, цэхаў і інш.), з другога. Узаемаадносіны паміж імі будуюцца на прававой і эканамічнай аснове. Арэнднаму вытворчаму падраздзяленню перадаецца частка правоў прадпрыемства, напрыклад размеркаванне даходу, арганізацыя працы і яе аплата, вызначэнне колькасці работнікаў, выкарыстанне абсталявання і працоўнага часу, выкананне знешніх паслуг і заказаў і гэтак далей. Такое расшырэнне правоў і гаспадарчай самастойнасці арэнднага калектыву спалучаецца з яго матэрыяльнай адказнасцю за выкананне вытворчых заданняў. Арэндны падрад грунтуецца на дакладным вызначэнні складу і памеру арэнднай платы, парадку размеркавання выручкі ад продажу прадукцыі паміж адміністрацыяй і арэндным калектывам, магчымасцяў ствараць у арэндным вытворчым падраздзяленні фонд развіцця вытворчасці, фонд спажывання і гэтак далей. Пры гэтым асноўныя функцыі прадпрымальніка застаюцца за адміністрацыяй прадпрыемства.
А.П.Дубіна. с. 13
АРЭ́НІУС (Arrheńius) Свантэ Аўгуст (19.2.1859, маёнтак Вейк, каля Упсалы, Швецыя — 2.10.1927), шведскі фізікахімік, адзін з заснавальнікаў фізічнай хіміі. Член Каралеўскай Шведскай АН (1901), замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1903), ганаровы акадэмік АН многіх краін, у тым ліку СССР (1926). Скончыў Упсальскі універсітэт (1878). З 1905 дырэктар Нобелеўскага інстытута. Навуковыя працы па тэорыі раствораў электралітычнай дысацыяцыі, даследаванняў па хімічнай кінетыцы (ураўненне Арэніуса), а таксама па астраноміі, астрафізіцы, біялогіі (дастасаванне фізіка-хімічных законаў да біялагічных працэсаў), тэорыі касмічнага паходжання жыцця на Зямлі. Нобелеўская прэмія 1903.
Літ.: Соловьев Ю.И. Сванте Аррениус, 1859—1927. М., 1990. с. 13
АРЭ́Н-КАЛА́ , гарадзішча старажытнага горада Байлакана (за 15 км ад горада Байлаган) у Азербайджане. Горад пабудаваны на мяжы 5—6 стагоддзяў недалёка ад сутокаў Куры і Аракса як апорны пункт дзяржавы Сасанідаў на гандл. шляху з Закаўказзя на Блізкі Усход. Раскопкамі выяўлены рэшткі першапачатковай прамавугольнай крэпасці. Яе сцены даўжынёй 2,5 км змураваны з буйной сырцовай цэглы (пазней абкладзены абпаленай цэглай), у 11—13 стагоддзях захаваліся толькі ў паўднёва-ўсходняй частцы крэпасці (даўжынёй 1,5 км). Раскапаны рэшткі больш як 30 крапасных вежаў, багатых гарадскіх жытлаў, жылыя і рамесніцкія кварталы. У 1221 крэпасць разбурана мангольскім войскам. с. 13
АРЭНСБУ́РГСКАЯ КУЛЬТУ́РА (Ahrensburgian), археалагічная культура познапалеалітычных плямёнаў, якія ў 10—9 тысячагоддзях да нашай эры насялялі Поўнач сучаснай тэрыторыі Германіі і Нідэрланды. Назва ад мясцовасці Арэнсбург (ФРГ), дзе выяўлены рэшткі познапалеалітычных і мезалітычных стаянак. Асобныя групы носьбітаў Арэнсбургскай культуры праніклі на тэрыторыю Усходняй Еўропы і, як мяркуюць, далі пачатак грэнскай культуры. Насельніцтва жыло на кароткачасовых стаянках з наземнымі жытламі круглаватай, авальнай ці трохвугольнай формы, займалася паляваннем на паўночнага аленя. Большасць прылад працы вырабляла з крамянёвых адшчэпаў. с. 13
АРЭ́НСЕ (Orense), горад на Паўночным Захадзе Іспаніі, у аўтаномнай вобласці Галісія, на рацэ Міньё. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Арэнсе. 99,1 тысячы жыхароў (1986). Транспартны вузел. Гандлёвы цэнтр раёна вінаградарства і садаводства. Перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі. Лесапільныя, металаапрацоўчыя прадпрыемствы; аўтамабілебудаванне. Цёплыя серныя крыніцы. с. 13
АРЭ́НСКІ Антон (Антоній) Сцяпанавіч (12.7.1861, Ноўгарад —25.2.1906), рускі кампазітар, піяніст, дырыжор, педагог. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1882, клас кампазіцыі М.Рымскага-Корсакава). У 1882—95 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1889 прафесар). Сярод вучняў С. Рахманінаў. З 1888 кіраўнік канцэртаў Рускага харавога таварыства, з 1895 — пецярбургскай Прыдворнай пеўчай капэлы. З 1901 канцэртаваў як піяніст і дырыжор. Кампазітар-лірык, працаваў пераважна ў камерных вакальных і інструментальных жанрах. Аўтар тэарэтычных прац.
Тв.: Оперы «Сон на Волзе» (1891), «Рафаэль» (1894); балет «Ноч у Егіпце» («Егіпецкія ночы», 1900); кантаты; 2 сімфоніі (1883, 1889); сюіта для арк.; канцэрты; камерна-інстр. ансамблі; творы для фп.; хары; балады для голасу з арк.; меладэкламацыі; рамансы і інш. с. 13
АРЭО́Л (французскае auréole ад лацінскага corona aureola залаты вянок), 1) у фатаграфіі неаднастайнае пачарненне на негатыве вакол відарысу блішчастых або надзвычай кантрастных дэталяў аб’ектаў. Утвараецца прамянямі святла, рассеянага на мікракрышталях галоіднага серабра ў фотаслоі, а таксама прамянямі, якія прайшлі праз фотаслой і адбіліся ад глянцавай асновы фотаматэрыялу. Для змяншэння арэолу на які-небудзь бок гэтай асновы наносяць проціарэольны слой святлопаглынальнага рэчыва. 2) У оптыцы — светлавы фон вакол відарысу крыніцы аптычнага выпрамянення пры назіранні вокам або рэгістрацыі прыёмнікам святла. Выяўляецца пры рассеянні святла на малыя вуглы часціцамі асяроддзя, праз якое праходзіць святло. Істотна ўплывае на раздзяляльную здольнасць фатаграфічных матэрыялаў і люмінесцэнтных экранаў. с. 14
АРЭО́МЕТР (ад грэчаскага araios няшчыльны, вадкі + ...метр), прылада для вымярэння шчыльнасці вадкасцяў і цвёрдых целаў. Прынцып работы арэометра заснаваны на Архімеда законе. Бываюць шкляныя (найбольш пашыраныя) і металічныя (для вымярэння шчыльнасці вадкасці пры высокіх тэмпературах). Паводле прызначэння адрозніваюць дэнсіметры і арэометры для вымярэння канцэнтрацыі раствораў (лактадэнсіметры, спіртамеры, цукрамеры). Шчыльнасць цвёрдых целаў вымяраюць арэометры пастаяннага аб’ёму (глядзі Гідрастатычнае ўзважванне). с. 14
АРЭ́ПІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Сцяпанкаўскім сельскім савеце Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр калгаса. За 20 км на Поўнач ад горада і чыгуначнай станцыі Жабінка, 50 км ад Брэста. 316 жыхароў, 113 двароў (1995). Пачатковая школа, бібліятэка, клуб, аддзяленне сувязі. Помнік драўлянага дойлідства — Пакроўская царква (1761). с. 14
АРЭ́С , Арэй, у старажытнагрэчаскай міфалогіі каварны, вераломны бог вайны дзеля вайны, які нясе гібель і разбурэнне. Сын Зеўса і Геры. Арэса ўяўлялі ў вобразе маладога дужага мужчыны, часам у баявым шлеме. Міф пра Арэса — часты сюжэт у выяўленчым мастацтве (антычныя вазы, фрэскі, статуі Баргезійскага Арэса і Людавізійскага Арэса, карціны С.Батычэлі, Я.Тынтарэта, П.Рубенса, Ж.Давіда) і інш. У старажытна-рымскай міфалогіі яму адпавядае Марс. с. 14
АРЭ́СА , Раса, рака на Поўдні Беларусі, у Старадарожскім і Любанскім раёнах Мінскай вобласці і Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці, правы прыток Пцічы (басейн Прыпяці). Даўжыня 128 км. Плошча вадазбору 3,6 тысяч км2. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне, Прыпяцкім Палессі. Асноўныя прытокі: Таліца (справа), Солан, Нешчанка, магістральныя асушальныя каналы Слаўкавіцка-Ямінскі і Чавускі (злева).
Даліна на вялікім працягу невыразная, месцамі шырынёй 0,3—1 км. Пойма пераважна двухбаковая, ніжэй вёскі Падарэссе ў Старадарожскім раёне яе шырыня 0,1—1км. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае, шырыня ў вярхоўі 5—10 м, у ніжнім цячэнні 30—35 м. Берагі на натуральных участках нізкія. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 54%, летне-асенняй межані — 30% гадавога сцёку. Летне-асеннія паводкі кожны год, зімовыя радзей. Замярзае ў 2-й палове снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 16,7 м3/с. Пасля пабудовы Арэскай меліярацыйнай сістэмы і Любанскага вадасховишча сцёк Арэсы значна зарэгуляваны. Крыніца водазабеспячэння сажалак рыбакамбіната «Любань». На рацэ горад Любань. с. 14
АРЭ́СТ , у грэчаскай міфалогіі сын Агамемнана і Клітэмнестры. Помсцячы за вераломнае забойства бацькі, Арэст забіў маці і яе каханка Эгісфа. За гэта багіні помсты Эрыніі наслалі на Арэста вар’яцтва і праследавалі яго, але ён атрымаў ад Апалона ачышчэнне ад пралітай крыві. Міф пра Арэста адлюстроўвае ўспаміны пра матрыярхат і кроўную помсту, ён стаў сюжэтам трагедый Эсхіла, Сафокла, Эўрыпіда і інш. с. 14
АРЭ́СТ (свецкае Костка Ануфрый Стафанавіч; ? — 1850 або 1854), беларускі летапісец. З сям’і святара. З 1791 вучыўся ў Магілёўскай семінарыі, у езуіцкіх навучальных установах. Валодаў грэчаскай, лацінскай, польскай, рускай, беларускай мовамі. У 1801—04 настаўнік Невельскай духоўнай гімназіі. У 1802 пастрыжаны ў манахі, з 1803 святар. Быў скарбнікам, аканомам магілёўскага архірэйскага дома. У 1812 разам з архіепіскапам Варлаамам Шышацкім прысягаў Напалеону. У 1820—24 выкладаў у Полацку. З 1827 ігумен Магілёўскага брацкага манастыра. Аўтар «Запісак ігумена Арэста», якія з’яўляюцца апошняй па часе спробай стварэння беларускага летапісу.
Літ.: Горючко П.С. К биографии игумена Ореста // Могилевская старина. 1903. Вып. 3; Улащик Н.Н. Введение в изученне белорусско-литовского летописания. М., 1985. С. 203—217.
І.А.Марзалюк. с. 14
АРЭ́СТАЎ Іван Георгіевіч (нарадзіўся 18.3.1928, вёска Каралеўшчына Заходнядзвінскага раёна Цвярской вобласці, Расія), беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук (1979), прафесар (1981). Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1952). З 1962 працуе ў ім. Працы па фармакалогіі і таксікалогіі фосфарарганічных злучэнняў, ферментных прэпаратах і іх выкарыстанні для прафілактыкі хвароб і павышэння прадукцыйнасці жывёл, па паразіталогіі свіней, вывучэнні фармакалагічных сродкаў для лячэння і прафілактыкі хвароб страўнікава-кішачнага тракту. с. 14
АРЭ́Х (Juglans), род кветкавых раслін сямейства арэхавых. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Паўднёвай Еўропе, Азіі, Амерыцы. У некаторых месцах утвараюць так званыя арэхавыя лясы. Шэраг відаў вырошчваюць з прамысловымі мэтамі. На Беларусі ў паўднёвых і заходніх раёнах, у садах і парках вырошчваюць як інтрадукаваныя дэкаратыўныя і арэхаплодныя культуры арэх грэцкі (J. regia), маньчжурскі (J. mandshurica), шэры (J. cinerea), чорны (J. nigra) і інш.
Лістападныя аднадомныя дрэвы вышынёй да 50 м з разгалістай кронай. Лісце буйное, складанае няпарнаперыстае. Кветкі раздзельнаполыя: мужчынскія ў доўгіх каташках, жаночыя адзіночныя або па некалькі ў гронках. Плод касцянкападобны з вонкавай мясістай зялёнай абалонкай і цвёрдай дравяністай унутранай; мае гаспадарчую назву «арэх». Ядры арэхаў (насенне) смачныя, багатыя алеем (да 68%), бялкамі (да 18%), вугляводамі. Выкарыстоўваецца ў харчовай і кандытарскай прамысловасці. Лісце і абалонкі пладоў маюць вітамін С і дубільныя рэчывы. Драўніна арэха прыгожая, цвёрдая, з малюнкам; з яе робяць мэблю, музычныя інструменты і інш. с. 14
АРЭ́ХАВА , вёска ў Беларусі, у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, на беразе возера Арэхаўскае. Цэнтр сельсавета. За 22 км на Поўдзень ад горада і чыгуначнай станцыі Маларыта, 74 км ад Брэста. 794 жыхароў, 257 двароў (1994). Сярэдняя школа, бібліятэка, Дом культуры, аддзяленне сувязі. Царква. Магіла ахвяраў фашызму. Стаянкі каменнага веку. с. 15
АРЭ́ХАВАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Усыса (працякае праз яго), за 1 км на Паўднёвы Захад ад горада Гарадок. Плошча 0,3 км2, даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Катлавіна выцягнутая з Захаду на Усход, акаймаваная лесам. Берагі нізкія, паўднёвыя забалочаны. Злучана Усысай з азёрамі Лугавое і Шчарбакоўскае. с. 15
АРЭ́ХАВАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Сэрвач, за 27 км на Усход ад гарадскога пасёлка Мядзел. Плошча 0,22 км2, даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,4 км, найбольшая глыбіня 23 м. Плошча вадазбору 21,5 км2. Берагі забалочаныя, дно глеістае, у заходнй частцы пясчанае. Злучана меліярацыйным каналам з ракой Патачанка. с. 15
АРЭ́ХАВА-ЗУ́ЕВА , горад у Расіі, цэнтр раёна ў Маскоўскай вобласці. На рацэ Клязьма. Вядомы з канца 17 стагоддзя. 133,7 тысяч жыхароў (1994). Чыгуначны вузел. Цэнтр тэкстыльнай прамысловасці. Машынабудаванне і металаапрацоўка (вагоны, прыладабудаванне і інш.), хімічная (пластмасы) прамысловасць; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. с. 15
АРЭХАПЛО́ДНЫЯ КУЛЬТУ́РЫ , дрэвавыя расліны, якія даюць плады пад агульнай назвай арэхі — ядомыя і пажыўныя ядры ў сухой дравяністай абалонцы. Да іх належаць: арэхі (грэцкі, маньчжурскі, пекан і інш.), ляшчына, фундук, міндаль, каштан, бук, дуб, кедравая хвоя сібірская (кедр сібірскі), фісташка, макадамія (аўстралійскі арэх), берталецыя (бразільскі, ці амерыканскі, арэх) і інш. Арэхаплодныя культуры вырошчваюць для атрымання пладоў (ядры арэхаў маюць да 77% тлушчу, да 22% бялкоў) і драўніны (ідзе на сталярныя і такарныя вырабы), як дэкаратыўныя (для зялёнага будаўніцтва). Жалуды дубоў нарыхтоўваюць для вырабу сурагату кавы. Амаль усе арэхаплодныя культуры ў дзікарослым стане растуць на вялікіх плошчах. На Беларусі пашыраны ляшчына звычайная, дубы звычайны і скальны, некаторыя віды арэхаплодных культур інтрадукаваны.
Г.У.Вынаеў. с. 15
АРЭХАТВО́РКІ (Cynipoidea), надсямейства насякомых атрада перапончатакрылых. Каля 1,9 тысяч відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. На Беларусі найбольш вядомыя арэхатворка дубовая звычайная (Cynips quercus folii), каранёвая (Biorrhiza pallida) і ружовая (Rhodites rosae).
Даўжыня цела 1—5 мм, зрэдку да 25 мм. Лічынкі паразітуюць у тканках раслін (часцей на дубах і ружавых), утвараюць нарасты (галы) накшталт арэшкаў (адсюль назва), характэрныя для кожнага віду. Унутры іх развіваюцца лічынкі. Некаторыя паразітуюць у лічынках насякомых. Лічынкі бязногія, белыя, дарослыя — чорныя або бурыя. Дубовыя галы («чарнільныя арэшкі») раней выкарыстоўвалі на дубленне скуры і прыгатаванне чарніла. с. 15
АРЭ́ХАЎ Вадзім Іванавіч (27.12.1902, Віцебск — 27.3.1957), генерал-лейтэнант інжынерна-тэхнічнай службы (1948). У Чырвонай Арміі з 1924. Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію РСЧА імя Жукоўскага (1938). У Вялікую Айчынную вайну з 1941 начальнік упраўлення кадраў ВПС СССР. У 1949—53 намеснік начальніка Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя Жукоўскага. с. 15
АРЭ́ХАЎКА , кедраўка (Nucifraga caryocatactes), птушка сямейства крумкачовых атрада вераб’інападобных. Пашырана ў цемнахвойных лясах Еўразіі. На Беларусі рэдкая; гняздуецца пераважна ў паўночным і цэнтральным раёнах, у паўднёвых раёнах трапляецца спарадычна; жыве падвід арэхаўка еўрапейская, часам залятае арэхаўка сібірская.
Даўжыня цела да 36 см, маса да 200 г. Дзюба тоўстая, прамая, чорная. Ногі чорныя. Апярэнне буравата-карычневае з белымі плямкамі. На канцы хваста белая паласа. Гнёзды на хвойных дрэвах на вышыні 4—12 м. Яйцы 3—4, радзей 2—6, нясе ў красавіку. Корміцца насеннем кедра, елкі, хвоі, дуба, насякомымі і іх лічынкамі. Разносіць і хавае ў глебе насенне дрэў. с. 15
АРЭ́ХАЎКА , вадасховішча ў Беларусі, у Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці, у пойме ракі Нясета. За 10 км на Захад ад гарадскога пасёлка Клічаў, каля вёскі Арэхаўка. Створана ў 1983 для рыбагадоўлі, арашэння і рэкрэацыі. Плошча 1,02 км2, даўжыня 1,6 км, найбольшая шыыня 0,86 км, найбольшая глыбіня 5,5 м. Наліўное. Напаўняецца вадой з ракі Нясета. с. 15
АРЭ́ХАЎНА , возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Нача, за 26 км на Паўднёвы Захад ад Полацка. Плошча 0,47 км2, даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,66 км, найбольшая глыбіня 0,8 м, даўжыня берагавой лініі 3,16 км. Плошча вадазбору 179 км2.
Пойма забалочаная, парослая хмызняком, схілы катлавіны вышынёй 5—10 м, разараныя, на Поўдні абразійны ўступ вышынёй 3—4 м. Берагі сплавінныя, нізкія. Востраў плошчай 0,5 га. Уздоўж берагоў і вострава дно пясчанае, глыбей — сапрапелістае. Зарастае. Выцякае рака Нача. Злучана пратокай з возерам Забеліна. с. 15
АРЭ́ХАЎНА , вёска ў Беларусі, у Бабыніцкім сельскім савеце Полацкага раёна Віцебскай вобласці. За 30 км ад Полацка, 129 км ад Віцебска, 5 км ад чыгуначнай станцыі Ветрына. 18 жыхароў, 10 двароў (1995).
Узнікла пасля 1521 на землях І.Р.Корсака, гараднічага полацкага, пазней мястэчка ў складзе Полацкага ваяводства. З 1552 дваром Арэхаўна, дзе было 50 сем’яў, валодаў сын Корсака Баркулаб. с. 15
АРЭ́ХАЎСК , гарадскі пасёлак у Беларусі, у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, на беразе Арэхаўскага возера пры вытоку з яго ракі Аршыца. За 27 км ад горада Орша, 120 км ад Віцебска, 10 км ад чыгуначнай станцыі Хлюсціна на лініі Орша—Смаленск. Аўтадарогамі злучаны з Оршай і Віцебскам. 3,5 тысяч жыхароў (1995). БелДРЭС, прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці. Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнік архітэктуры 19 стагоддзя — Спаская царква.
Узнік у пачатку 20 стагоддзя як заводскі пасёлак Выдрыца каля вёскі Арэхі Аршанскага раёна ў сувязі з будаўніцтвам завода сухой перагонкі драўніны. Пасля закрыцця завода (1917) пасёлак сельскага тыпу. З 1924 у Аршанскім раёне. З пачаткам будаўніцтва 11.7.1927 БелДРЭС зліўся з вёскай Выдрыца і 25.7.1929 пераўтвораны ў рабочы пасёлак пад назвай Арэхі-Выдрыца. У 1939 было 3,7 тысяч жыхароў. З ліпеня 1941 да 24.6.1944 акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, амаль цалкам знішчаны. 11.7.1946 пераўтвораны ў гарадскі пасёлак Арэхаўск. У 1946—54 цэнтр Арэхаўскага раёна. У 1969 у Арэхаўску 5,3 тысячы жыхароў. с. 15
АРЭ́ХАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, у басейне ракі Маларыта, за 17 км на Паўднёвы Захад ад горада Маларыта. Плошча 4,6 км2, даўжыня 5,2 км, найбольшая шырыня 2,1 км, найбольшая глыбіня 2,1 м. Плошча вадазбору 291 км2.
Катлавіна плоская, сподкападобная, выцягнутая з Паўднёвага Захаду на Паўночны Усход. Берагі нізкія, забалочаныя, на Поўнач і Паўночны Захад сплавінныя. На Усходзе марэнныя ўзгоркі вышынёй 3—4 м. Прыбярэжныя ўчасткі дна высланы пяском, глыбей — сапрапелем. Моцна зарастае. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй 150—200 м, каля заходняяга і паўночна-заходнягя берагоў развіваецца сплавіна. Каналамі злучана з ракой Маларыта і возерам Олтушскае. У выніку меліярацыі ўзровень возера знізіўся на 1,5 м. с. 16
АРЭ́ХАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА , Вялікае Арэхаўскае, у Беларусі, у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Аршыца, за 20 км на Поўнач ад Оршы. Плошча 2,11 км2, даўжыня 3,93 км, найбольшая шырыня 1,08 км, найбольшая глыбіня 3,4 м, даўжыня берагавой лініі 10,8 км. Плошча вадазбору 33,4 км2.
Схілы вышынёй 2—5 м, пад лесам, на Паўночным Захадзе вышынёй да 10—15 м. Берагі нізкія, параслі хмызняком, на Усходзе і Паўночным Усходзе высокія, стромкія. Востраў плошчай 2,4 га. Берагавая водмель пясчаная, дно выслана глеем і сапрапелем. Зарастае слаба. Упадае рака Чорная, выцякае рака Аршыца. Возера — вадаём-ахаладжальнік БелДРЭС. с. 16
АРЭ́ХАЎСКІ КАНА́Л , меліярацыйны канал у Беларусі, у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Левы прыток Дняпроўска-Бугскага канала. Пабудаваны ў 1905—10, рэканструяваны ў 1973. Даўжыня 34 км. Пачынаецца з возера Арэхавец на тэрыторыі Валынскай вобласці, вусце на Паўночным Захадзе ад вёскі Выгода. Прытокі: каналы Лелікаўскі, Церабовіцкі, Дзівінскі (злева), Павіцценскі і Травінскі (справа). с. 16
АРЭ́ХАЎСКІ МОХ , балота ў Беларусі, у Пухавіцкім і Уздзенскім р-нах Мінскай вобласці. У вадазборы рэк Шаць і Асачанка (прытокі Пцічы). Пераважна нізіннага (49%) і вярховага (46%) тыпаў. Пл. 7,7 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 6 тыс. га. Магутнасць торфу да 10,5 м, сярэдняя 3,1 м. Першапачатковыя запасы 32,1 млн. т. На балоце ёсць невял. азёры, на У прымыкае Сяргееўскае воз. Торф ускраінных участкаў прыдатны на подсціл с.-г. жывёле. На пл. 1,5 тыс. га у торфе павышаная колькасць бітуму. Участкі, на якіх торф выпрацаваны, выкарыстоўваюцца як сенажаці. Трапляюцца сухадольныя лугі агульнай пл. 0,6 тыс. га, хваёвы лес. с. 16
АРЭ́ХАЎСКІ РАЁН. Існаваў у 1946—56 у Віцебскай вобласці. Утвораны 9.9.1946. Цэнтр — г.п. Арэхаўск. Пл. 0,8 тыс. км , 92 нас. пункты, у тым ліку рабочы пасёлак Асінторф. Падзяляўся на 8 сельсаветаў. Скасаваны 17.12.1956. с. 16
АРЭ́ХВА Мікалай Сямёнавіч (24.11.1902, в. Баруны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобласці— 16.7.1990), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, гісторык. Засл. работнік культуры Беларусі (1981). З 1923 у апараце ЦК ВЛКСМ. У 1924 старшыня Часовага Бел. Бюро ЦК РКСМ, 1-ы сакратар ЦК КСМБ, чл. ЦВК БССР. З 1925 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар Віленскага акр. к-та, чл. ЦК КПЗБ. У 1926 арыштаваны і на 5 гадоў зняволены ў турмах Польшчы. У 1934—35 узначальваў Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ. З 1935 чл. Бюро, з 1936 прадстаўнік ЦК КПЗБ пры арганізац. апараце ЦК КПП у Празе. З 1939 у СССР. У Вял. Айч. вайну ў 1944 у Войску Польскім. З 1945 у апараце Мін-ва грамадскай бяспекі ПНР. У 1956—84 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Складальнік зборнікаў дакументаў, аўтар успамінаў і даследаванняў па гісторыі рэв. руху ў Зах. Беларусі, у тым ліку калектыўнай манаграфіі «Рэвалюцыйны шлях Кампартыі Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)» (1966).
Тв.: Дела и люди КПЗБ: Воспоминания. Мн., 1983.
І.П.Хаўратовіч. с. 16
АРЭЦІ́НА (Aretino) П’етра (19.4.1492, г. Арэца, Італія — 21.10.1556), італьянскі пісьменнік і публіцыст эпохі Адраджэння. У памфлетах-«прадказаннях», сатырах, пасквілях выступаў супраць манархаў і Ватыкана, за што быў празваны «бічом уладыкаў». Еўрап. вядомасць набылі 5 «Дыялогаў» Арэціна, тры з якіх наз. «Разважанні» (1534, 1536, 1539). Разам з Н. Макіявелі заснаваў італьян. камедыю нораваў («Прыдворнае жыццё», 1534; «Крывадушнік», 1542, і інш.). Шырокую карціну грамадскага і культ. Жыцця Італіі 1-й пал. 16 ст. дае яго эпісталярная спадчына (больш за 3 тыс. лістоў). Творчая манера Арэціна адметная рэзкасцю выказванняў, дасціпнасцю і сарказмам. У 1558 царква ўнесла яго творы ў спіс забароненых. с. 16
АРЭ́ШАК (nucula), аднанасенны плод з цвёрдым сухім каляплоднікам, які не зрастаецца з насеннем і не раскрываецца. Развіваецца з аднаго пладалісціка. Можа быць часткай складанага плода (напр., асобны плодзік шматарэшка казяльцу). Часам арэшкам называюць і інш. дробныя арэшкападобныя плады, напрыклад плады дымніцы, грэчкі, агурочнікавых, ясноткавых, малачаевых (гл. Плод). с. 16
АРЭ́ШКАВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Дзмітравіцкім с/с Бярэзінскага р-на Мінскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 37 км на ПнУ ад Беразіна, 140 км ад Мінска, 55 км ад чыг. ст. Барысаў. 425 ж., 199 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, клуб, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Каля вёскі курганны могільнік стараж.-слав. Часу. с. 16
АРЭ́ШКАВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Талькаўскім с/с Пухавіцкага р-на Мінскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 26 км на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 84 км ад Мінска, 4 км ад чыг. ст. Талька. 247 ж., 96 двароў (1995). Б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. Сувязі. с. 16
АРЭ́ШНІК , род кветкавых раслін, глядзі Ляшчына. с. 16
АРЭ́ШНІКАЎ Віктар Міхайлавіч (20.1.1904, г. Перм — 15.3.1987), рускі жывапісец. Нар. мастак СССР (1969), акадэмік АМ СССР (1954). Вучыўся ў Вышэйшым дзярж. маст.-тэхн. ін-це (1924—27, Ленінград). З 1948 праф., у 79 рэктар Ленінградскага ін-та жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна. Аўтар карцін на гіст.-рэв. тэмы («У штабе абароны Петраграда», 1949, і інш.), партрэтаў С.С.Гейчанкі (1964), Б.Б.Піятроўскага (1971), «Пскавіцянка» і інш. Дзярж. прэміі СССР 1948, 1950. с. 16
АРЭ́ШНІКІ , вёска ў Беларусі, у Забалоцкім с/с Смалявіцкага р-на Мінскай вобласці. Цэнтр калектыўна-долевага с.-г. прадпрыемства «Арэшнікі». За 11 км на ПдЗ ад Смалявіч, 30 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Гарадзішча. 492 ж., 163 двары (1995). Базавая школа, б-ка, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. с. 16
АРЭ́ШНІЦА , вёска ў Беларусі, у Заастравецкім с/с Клецкага р-на Мінскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 30 км на Пд ад Клецка, 170 км ад Мінска, 31 км ад чыг. ст. Клецк. 379 ж., 167 двароў (1995). Б-ка, Дом культуры, аддз. Сувязі. с. 16
А́СА , дзеючы вулкан у Японіі, у цэнтр. частцы в-ва Кюсю. Выш. 1592 м. Пакаты лававы конус зрэзаны радыяльнымі трэшчынамі; складзены пераважна з андэзітаў. Тэрмальныя крыніцы. Нац. парк Аса (пл. 73 тыс. га, засн. Ў 1934). с. 16
АСААВІЯХІ́М , Таварыства садзейнічання абароне, авіяцыйнаму і хімічнаму будаўніцтву, масавая добраахвотная грамадская арг-цыя ў СССР у 1927—48. Асн. задача — распаўсюджванне ваен. ведаў сярод насельніцтва. У 1948 замест АСААВІЯХІМа створаны 3 самастойныя т-вы, якія ў 1951 аб’яднаны ў ДТСААФ. с. 17
АСАБІ́СТАЯ ДАПАМО́ЖНАЯ ГАСПАДА́РКА , гаспадарка грамадзян на прысядзібных участках. У СССР пасля калектывізацыі лічылася неперспектыўнай і цярпела істотныя абмежаванні (вял. падаткі, забарона на набыццё коней і тэхнікі на ўласныя патрэбы, абмежаванне на ўтрыманне жыўнасці і гэтак далей). З ажыццяўленнем зямельнай рэформы ў час пераходу да рыначных адносін ствараюцца больш спрыяльныя ўмовы для яе развіцця: участкі зямлі для асабістай дапаможнай гаспадаркі павялічаны да 1 га (з правам іх прыватызацыі), дазволена трымаць коней, набываць с.-г. машыны, наймаць сезонных работнікаў, наладжаны выпуск малагабарытнай тэхнікі і гэтак далей. У 1994 на Беларусі было 1 млн. 905,6 тыс. асабістых дапаможных гаспадарак. Займаючы 15,1% усіх с.-г. угоддзяў, яны далі 85,3% бульбы, 22,1% мяса (у забойнай вазе), 35,8% малака, 42,6% яек, 67,1% воўны ад агульнарэсп. іх вытворчасці. З павелічэннем зямельнага надзелу, павышэннем узроўню тэхн. аснашчанасці і таварнасці асабістыя дапамодныя гаспадаркі фактычна набліжаюцца да сял. гаспадарак. У міжнар. стандартах статыстыкі і аналізу прыняты больш шырокі тэрмін — дамашняя гаспадарка.
У.Ф.Тарасевіч. с. 17
АСАБІ́СТАЯ ЗБРО́Я (ваен.), індывідуальная агнястрэльная (пісталеты, рэвальверы і інш.) або халодная (корцікі, шашкі і інш.) зброя, якая належыць пэўнай асобе (напр., імянная зброя) або замацавана за ёю (напр., асабістая зброя афіцэра, служачага МУС і гэтак далей). с. 17
АСАБІ́СТАЯ У́НІЯ , персанальная унія , у перыяд феадалізму форма канфедэрацыі на чале з адзіным манархам, але пры захаванні кожнай дзяржавай-удзельніцай самастойнасці ў вырашэнні ўнутр. пытанняў і значнай самастойнасці ў знешнепаліт. дзейнасці. Спрыяла павышэнню ваенна-паліт. магутнасці дзяржаў-удзельніц. Існавалі асабістыя уніі Англіі і Гановера (1714—1837), Нідэрландаў і Люксембурга (1815—90) і інш. Крэўская унія 1385 дала пачатак канфедэратыўным адносінам ВКЛ і Польшчы на прынцыпах асабістай уніі. Віленска-Радамская унія 1401 і Гарадзельская унія 1413 пацвердзілі такія адносіны. Люблінская унія 1569 прывяла да стварэння новай федэратыўнай дзяржавы — Рэчы Паспалітай. с. 17
АСАБІ́СТЫ НУ́МАР (ваен.), умоўны нумар (знак), які надаецца афіцэрам Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь адначасова з прысваеннем 1-га афіцэрскага звання для іх персанальнага ўліку.
Асабісты нумар — металічны жэтон устаноўленага ўзору, на якім нанесена вял. літара кірылічнага алфавіту і шасцізначная лічба (напр., А-100105). Захоўваецца за афіцэрамі на ўвесь час службы ва ўзбр. сілах і занатоўваецца ў дакументах персанальнага ўліку. Ва ўзбр. сілах інш. дзяржаў таксама ёсць адпаведныя знакі персанальнага ўліку. с. 17
АСАБІ́СТЫЯ НЕМАЁМАСНЫЯ ПРАВЫ́ , суб’ектыўныя правы грамадзян, якія не маюць матэрыяльнага зместу і неаддзельныя ад асобы чалавека. Адрозніваюць 2 іх разнавіднасці: звязаныя з маёмаснымі правамі (напр., прадукцыя інтэлектуальнай творчасці, якая пры пэўных абставінах можа пераходзіць да іншых асоб па дагаворы з аўтарам, у парадку атрымання ў спадчыну; глядзі Аўтарскае права, Спадчыннае права) і не звязаныя (іх адчужэнне ад асобы немагчымае, напрыклад, права на імя, гонар, годнасць). с. 17
АСАБЛІ́ВА АХО́ЎНЫЯ ПРЫРО́ДНЫЯ ТЭРЫТО́РЫІ І АБ’Е́КТЫ , тэрыторыі, акваторыі і аб’екты, цалкам або часткова, пастаянна або часова выключаныя з інтэнсіўнага гасп. выкарыстання (таксама тыя, што знаходзяцца ў карыстанні і валоданні), для якіх заканадаўствам і нарматыўнымі актамі ўстанаўліваецца асаблівы рэжым аховы і выкарыстання.
Тэрыторыі ўтвараюцца з мэтай захавання своеасаблівых эталонаў прыроды, забеспячэння экалагічнай раўнавагі і падтрымкі асяроддзя, прыдатнага для чалавека, жывёл і раслін, вывучэння натуральных і антрапагенных працэсаў у біясферы і кантролю за іх зменамі, аховы прыродных рэсурсаў, каштоўных натуральных і штучных прыродных комплексаў, аб’ектаў і з’яў, генафонду расліннага і жывёльнага свету і інш. Маюць экалагічнае, рэсурса- і аб’ектаахоўнае, навуковае, асветнае, выхаваўчае, культурнае, эстэтычнае, рэкрэацыйнае або гістарычнае (у асобных выпадках) і інш. значэнне. Да іх адносяцца тэр. запаведнікаў, нацыянальных паркаў, заказнікаў, некаторых помнікаў прыроды. У сусв. практыцы асн. формай з’яўляюцца нац. і прыродныя паркі, запаведнікі (рэзерваты).
На Беларусі (1995) 79 такіх тэрыторый (у тым ліку Бярэзінскі біясферны запаведнік, Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік, Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік, нац. паркі Белавежская пушча і Браслаўскія азёры), 76 заказнікаў і 187 помнікаў прыроды рэсп. значэння. Агульная пл. 794,2 тыс. га (3,8% пл. рэспублікі).
Да аб’ектаў належаць некаторыя помнікі прыроды рэсп. значэння: асобныя рэдкія і векавыя дрэвы і іх групы, валуны, валунна-галечныя кангламераты і іх групы, геал. агаленні, унікальныя формы рэльефу, крыніцы і інш.
На Беларусі гэтыя тэр. і аб’екты маюць міжнар., рэсп. або мясц. значэнне. У адпаведнасці з «Законам Рэспублікі Беларусь аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях і аб’ектах» (1994) ім надаецца статус дзяржаўных. Кіраванне ў галіне арганізацыі, выкарыстання і аховы гэтых тэрыторый і аб’ектаў ажыццяўляецца Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь, выканкомамі мясц. Саветаў дэпутатаў, Мін-вам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і яго органамі на месцах; кантроль — мясцовымі Саветамі дэпутатаў, органамі Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і інш.
З.Ф.Мураўёў, Г.У.Вынаеў. с. 17
АСАБЛІ́ВАЕ , філасофская катэгорыя, якая адлюстроўвае адрозненне адзінкавых рэчаў і з’яў, што маюць агульныя ўласцівасці; мера і спосаб аб’яднання агульнага і адзінкавага ў адной з’яве. Напрыклад, паняцце «беларус» выступае як агульнае ў адносінах да кожнага чалавека бел. нацыянальнасці і як асаблівае да паняцця «славянін»; апошняе выступае як агульнае ў адносінах да паняцця «беларус» і як асаблівае да паняцця «чалавек». Аналагічна ў адносінах да асобнага чалавека бел. нацыянальнасці асаблівае (напр., беларус) з’яўляецца агульным, а ў адносінах да яшчэ большай агульнасці (чалавек) яно можа быць адзінкавым. Узаемасувязь адзінкавага, асаблівага і агульнага мае важнае метадалагічнае значэнне. У працэсе пазнання яна можа рэалізоўвацца ў 2 кірунках: шляхам узыходжання ад адзінкавага да асаблівага і ад яго да ўсеагульнага, а таксама ад усеагульнага і агульнага да асаблівага і ад яго да адзінкавага.
А.А.Лазарэвіч. с. 17
АСАБЛІ́ВЫ ПУНКТ у матэматыцы, 1) Асаблівы пункт крывой, зададзенай ураўненнем F (х, у) = 0, пункт М0 (х0, y0),} у якім роўныя нулю абедзве першыя частковыя вытворныя функцыі F (х, у) (напр., пачатак каардынат пункт 0). Асаблівы пункт бывае: двайны пры ўмове, што не ўсе другія частковыя вытворныя роўныя нулю; трайны, калі разам з першымі вытворнымі ператвараюцца ў нуль у пункце М0 і ўсе другія вытворныя, але не ўсе трэція вытворныя роўныя нулю; і гэтак далей. 2) Асаблівы пункт дыферэнцыяльнага ўраўнення — пункт, у якім адначасова роўныя нулю лічнік і назоўнік правай часткі ўраўнення <FORMULA>, дзе Р і Q — неперарыўна дыферэнцавальныя функцыі (гл. Дыферэнцыяльныя ўраўненні). У залежнасці ад паводзін інтэгральных крывых у наваколлі Асаблівага пункта адрозніваюць: вузел, сядло, фокус, цэнтр і інш. 3) Асаблівы пункт. адназначнай аналітычнай функцыі — пункт, у якім парушаецца аналітычнасць функцыі (гл. Аналітычныя функцыі). Адрозніваюць асаблівы пункт ізаляваны (у наваколлі асаблівага пункта няма іншых асаблівых пунктаў), папраўны (ізаляваны асаблівы пункт з канечным лімітам <FORMULA>, полюс або неістотна асаблівы пункт (ізаляваны асаблівы пункт і <FORMULA>, істотна асаблівы пункт (ліміт не існуе). Для мнагазначных аналітычных функцый паняцце асаблівага пункта больш складанае. Кожны асаблівы пункт з’яўляецца перашкодай пры аналітычным прадаўжэнні ўздоўж крывой, якая праходзіць праз яго.
В.І.Громак. с. 18
АСАБНЯ́К , добраўпарадкаваны гарадскі ці загарадны дом. Асабнякі пашырыліся ў 18— 19 ст. у краінах Зах. Еўропы, Беларусі, Расіі. На Беларусі паводле арх.-планіровачнай структуры блізкія да сядзібных дамоў (Брэст, Ваўкавыск, Гомель, Пружаны, Слонім). Вызначаліся лаканізмам у вырашэнні планаў і фасадаў. Паводле планіровачнай кампазіцыі — пераважна 6-часткавыя з вылучанай у цэнтры залай і анфіладай меншых памяшканняў. У асабняках 1-й пал. 19 ст. з’явілася калідорная сістэма (Мазыр). Фасады аздаблялі 4-калонным порцікам. Выкарыстанне цэглы і дрэва ў буд-ве асабнякоў абумовіла спалучэнне стылявых дэталяў класічнай архітэктуры з элементамі нар. дойлідства (дом Агінскага ў Гродне). Асабнякі адыгрывалі важную ролю ў гар. асяроддзі і стваралі арх. акцэнты забудовы (Ашмяны, Пінск, Слонім і інш.). Сучасныя буд. матэрыялы і канструкцыі значна ўзбагацілі архітэктуру асабнякоў новымі выразнымі сродкамі і прыёмамі. У прыгарадзе і сельскай мясцовасці па індывідуальных праектах будуюцца добраўпарадкаваныя катэджы. с. 18
АСАВЕ́Ц , 5 стаянак эпохі неаліту і бронзавага веку каля в. Асавец Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобласці. Даследаваны ў 1934, 1960—80-я г. Выяўлены рэшткі жытлаў слупавой канструкцыі, агнішчы, апрацаваныя косці, гліняны посуд мясц. варыянта нарвенскай культуры і паўночнабеларускай культуры, крамянёвыя і касцяныя наканечнікі коп’яў і стрэл, крамянёвыя прылады працы, рэшткі драўляных чаўноў і вёслаў, упрыгожанні, а таксама самыя стараж. на тэр. Беларусі драўляныя і касцяныя мініяцюрныя фігуркі людзей, жывёл, птушак і інш. с. 18
АСАВЕ́Ц , вёска ў Беларусі, у Бацвінаўскім с/с Крычаўскага р-на Магілёўскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 30 км на Пд ад Крычава, 90 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Асавец. 257 ж., 90 двароў (1995). Базавая школа, б-ка, клуб, аддз. Сувязі. с. 18
АСАВЕ́Ц , вёска ў Беларусі, у Любанскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПнУ ад г. Любань, 169 км ад Мінска, 42 км ад чыг. ст. Урэчча. 1197 ж., 369 двароў (1994). Цагельня. Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, і помнік партызанам. с. 18
АСАВЕ́Ц , вёска ў Беларусі, у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса «Асавец». За 45 км на З ад Мазыра, 178 км ад Гомеля, 34 км ад чыг. ст. Муляраўка. 712 ж., 248 двароў (1994). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. Воінаў. с. 18
АСАВЕ́ЦКІ КАНА́Л , Крываль, меліярацыйны канал у Беларусі, у Салігорскім і Любанскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток Чырвонапалянскага канала (бас. Прыпяці). Даўж. 40,4 км. Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Цясова Салігорскага р-на, вусце за 2 км на Пд ад в. Камуна Любанскага р-на. с. 18
А́САД Хафез аль (н. 7.8.1930, правінцыя Латакія, Сірыя), сірыйскі дзярж., паліт. і ваенны дзеяч. Ген. арміі (1968). Мае вышэйшую ваен. адукацыю. Камандуючы ВПС (1964—70), адначасова з 1966 міністр абароны. У 1970—71 прэм’ер-міністр. З 1971 прэзідэнт Сірыйскай Арабскай Рэспублікі. Ген. сакратар Партыі араб. сацыяліст, адраджэння (БААС, з 1971). с. 18
АСА́ДА , від феад. зямельнай рэнты ў грашовай форме, асн. павіннасць асадных сялян ВКЛ у 16 ст. Узнікла з развіццём таварна-грашовых адносін. Паводле «Уставы на валокі» 1557 у велікакняжацкіх (гаспадарскіх) уладаннях складала 30 грошаў з валокі. У маёнтках інш. феадалаў памеры асады перавышалі гэту норму. У канцы 16 ст. асада паступова злілася з чыншам. с. 18
АСАДЖЭ́ННЕ , выдзяленне цвёрдай фазы з газаў ці суспензій; выдзяленне аднаго ці некалькіх кампанентаў з раствораў у выглядзе асадку. Можа працякаць адвольна пад дзеяннем сілы цяжару (адстойванне), цэнтрабежнай сілы (цэнтрыфугаванне) ці сіл электрастатычнага поля. Асаджэнне з раствораў робіцца з дапамогай хім. рэакцый (комплексаўтварэння, акіслення-аднаўлення і інш.) пры дабаўленні рэагентаў. Выкарыстоўваецца ў хім. аналізе і прам-сці пры атрыманні чыстых рэчываў, ачыстцы газаў. Мае месца ў геал. працэсах утварэння платформавага чахла і асобных геахім. комплексаў (у тым ліку радовішчаў многіх карысных выкапняў; глядзі таксама Асадканамнажэнне). с. 18
АСА́ДКА , 1) у металаапрацоўцы працэс апрацоўкі ціскам, у выніку якога змяншаецца вышыня і павялічваюцца папярочныя памеры загатовак ці дэталяў. Праводзіцца на прэсах і молатах. 2) У металургіі — скачкападобнае зрушэнне ўніз (абвальванне) шыхтавых матэрыялаў, пераважна ў металург. печах, пры няроўным цячэнні плавільнага працэсу. 3) У будаўніцтве — вертыкальнае зрушэнне масы грунту (асновы збудавання), выкліканае павялічанай нагрузкай. Залежыць ад канструкцыйных асаблівасцяў збудавання і ўмоў яго эксплуатацыі, адбываецца нераўнамерна і павінна быць меншая за гранічна дапушчальную. 4) Асадка судна — адлегласць ад ватэрлініі да ніжняга пункта корпуса судна ў сярэдняй яго частцы; лінейная велічыня, якая характарызуе апусканне судна ніжэй за ўзровень вады пры рознай яго загрузцы. с. 19
АСА́ДКАВЫ ЧАХО́Л , глядзі Платформавы чахол. с. 19
АСА́ДКАВЫЯ ГО́РНЫЯ ПАРО́ДЫ , горныя пароды, якія ўтвараюцца асаджэннем рэчыва ў водным асяроддзі, радзей з паветра і ў выніку дзейнасці ледавікоў. У залежнасці ад характару асаджэння падзяляюцца на абломкавыя, хім. і арганагенныя (біягенныя). Утвараюць пласты, слаі, лінзы і інш. геал. целы рознай формы і памераў, якія залягаюць у зямной кары гарызантальна, нахільна або ў выглядзе складаных складак. Адрозніваюць больш як 10 груп асадкавых горных парод: абломкавыя, гліністыя, глаўканітавыя, гліназёмістыя, жалезістыя, фасфатныя, марганцавыя, карбанатныя, солі, каўстабіяліты і інш., а таксама мяшаныя вулканагенна-асадкавыя пароды. Сярод асадкавых горных парод пераважаюць гліністыя (гліны, аргіліты, гліністыя сланцы — каля 50%), пясчаныя (пяскі і пясчанікі) і карбанатныя (вапнякі, даламіты і інш.; разам каля 45%), астатнія тыпы (солі і інш.) складаюць менш за 5%. Утварэнне і размяшчэнне на зямной паверхні асадкавых горных парод (асадканамнажэнне) вызначаецца пераважна кліматычнымі і тэктанічнымі ўмовамі, мае перыядычны характар і падобныя ўмовы ў мінулыя геал. эпохі і ў сучаснасці. Асадкавыя горныя пароды складаюць каля 10% масы зямной кары, укрываюць 75% паверхні Зямлі. Асн. іх маса сканцэнтравана на мацерыках (752 млн. км3), шэльфах і кантынентальных схілах (158 млн. км3), менш на дне акіянаў (190 млн. км3). Многія асадкавыя горныя пароды — карысныя выкапні (нафта, прыродны газ, вугаль, фасфарыты, баксіты, вапнякі, нярудныя буд. матэрыялы). Пашыраны на ўсёй тэр. Беларусі, асабліва гліны, алеўраліты, пяскі, каменная і калійная солі, ангідрыт, вапнякі, даламіты, мергелі, мел.
Літ.: Материалы по стратиграфии Белоруссии: (к Межведомств. стратигр. Совещанию, Минск, октябрь, 1981 г.). Мн., 1981; Логвиненко Н.В. Петрографяя осадочных пород с основами методики исследования. 3 изд. М., 1984. с. 19
АСА́ДКАВЫЯ РАДО́ВІШЧЫ , паклады карысных выкапняў, якія сфарміраваліся ў працэсе асадканамнажэння. Паводле месца ўтварэння падзяляюцца на рачныя, балотныя, азёрныя, марскія і акіянскія (адрозніваюць платформавыя і геасінклінальныя), па характары намнажэння — мех. (гравій, пяскі, гліны, россыпы мінералаў), хім. (солі, руды жалеза, марганцу і інш.), біяхім. (гаручыя газы, нафта, вугаль, фасфарыты, карбанатныя і крамяністыя пароды), вулканагенныя (калчаданавыя радовішчы рудаў каляровых металаў, аксідныя радовішчы рудаў жалеза, марганцу і інш.). Маюць важнае прамысл. значэнне. У асадкавых радовішчах сканцэнтравана асн. частка мінеральна-сыравінных рэсурсаў Беларусі. с. 19
АСАДКАНАМНАЖЭ́ННЕ , седыментацыя, прыродны працэс утварэння ўсіх відаў адкладаў у выніку пераходу матэрыялу, які асаджваецца, з рухомага завіслага або растворанага стану (у водным або паветраным асяроддзі) у нерухомы — асадак. Адбываецца на дне рэк, азёраў, мораў і акіянаў, на паверхні сушы за кошт абломкавага матэрыялу, вулканічнага і касм. рэчыва, біягенных і хемагенных кампанентаў. На тэр. Беларусі ў геал. мінулым (ад рыфею да палеагену ўключна) асадканамнажэнне адбывалася пераважна ў марскіх умовах; з позняга палеагену і да цяперашняга часу — у кантынентальных умовах. Асадкі — пяскі, алеўрыты, торф і інш. Стараж. асадкі ператварыліся ў асадкавыя горныя пароды, найб. магутныя ў Прыпяцкім прагіне, Аршанскай і Брэсцкай упадзінах. с. 19
АСА́ДНІКІ , ваенныя і цывільныя каланісты, якіх польскі ўрад перасяляў з раёнаў карэннай Польшчы ў Зах. Беларусь і Зах. Украіну для ўмацавання сваіх інтарэсаў. Асаднікі атрымлівалі на льготных умовах або дарма ўчасткі (асады — адсюль назва). Да 1930 у Зах. Беларусь пераселена 4434 вайсковыя Асаднікі, у 1920— 30-я г. — некалькі тысяч цывільных. Яны былі аб’яднаны ў Польскі саюз ускраін, падтрымлівалі палітыку паланізацыі бел. і ўкр. народаў, былі ўзброены і нярэдка выконвалі паліцэйскія функцыі, выкарыстоўваліся ўладамі для барацьбы з рэв. і нац.-вызв. рухам. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР Асаднікі былі дэпартаваны ва ўсх. раёны СССР. У Вял. Айч. вайну б. ч. іх уступіла ў Польскую армію пад камандаваннем ген. У.Андэрса, якая была сфарміравана на тэр. СССР. Пасля 2-й сусв. вайны паводле пагадненняў паміж сав. і польск. ўрадамі сем’і Асаднікаў вярнуліся ў Польшчу.
У.А.Палуян. с. 19
АСА́ДНЫЯ СЯЛЯ́НЕ , катэгорыя феад.-залежных сялян ВКЛ у 16 ст., гал. павіннасцю якіх была асада. Паводле «Уставы на валокі» 1557 яны, як і цяглыя сяляне, плацілі чынш, давалі дзякла і стацыю натурай або грашамі, адбывалі талокі і згоны. Кошт усіх асн. павіннасцяў складаў 106 грошаў з валокі добрай зямлі і 66 грошаў з валокі дрэннай зямлі. Асадныя сяляне пераважалі ў дзярж. уладаннях і складалі значную колькасць у маёнтках буйных феадалаў. З развіццём фальварка доля Асадных сялян змяншалася. На У Беларусі большасць сялян былі асадныя. с. 19
АСАЕ́Д ЗВЫЧА́ЙНЫ , пчалаед (Pernis apivorus), драпежная птушка сям. ястрабіных атр. сокалападобных. Пашырана ў Еўразіі. Трапляецца на ўсёй тэр. Беларусі, нешматлікі пералётны від.
Даўж. цела каля 60 см, маса да 0,85 кг. Апярэнне спіны шэра-бурае, брушка белае з шаравата-жоўтым адценнем у самцоў і бурае з цёмнымі плямкамі або стракацінамі ў самак. На хвасце 3 шырокія белыя паласы. Прылятае ў крас.—маі. Гнёзды на дрэвах на выш. 5—15 м у лісцевых і мяшаных лясах паблізу палян. Нясе 2—3 яйцы. Корміцца насякомымі. Зімуе ў Афрыцы. с. 19
АСАКА́ (Carex), род кветкавых раслін сям. асаковых. Каля 1500 відаў (паводле інш. даных — да 2500). Пашырана на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Большасць відаў трапляецца ў Паўн. паўшар’і, пераважна ва ўмераным і халодным паясах. На Беларусі 68 відаў. Большасць з іх расце ў лясных (каля 18 відаў), балотных і прыбярэжна-водных (43 віды) фітацэнозах, некаторыя — дамінанты ў раслінных згуртаваннях: асака вострая ( Carex фсгеф), вастраватая (Carex acutiformis), дрыжнікавая (Carex brizoides), валасістая (Carex pilosa), бутэлечная (Carex rostrata), пузыраватая (Carex vesicaria) }і інш. Каля дарог трапляюцца асака касматая (Carex hirta), заечая (Carex leporina), суседняя (Carex contigua) і чорная (Carex nigra).
Шматгадовыя травяністыя адна-, радзей двухдомныя расліны з падоўжанымі ці ўкарочанымі карэнішчамі, утвараюць рыхлыя або шчыльныя дзернавіны і купіны. Сцябло суцэльнае, трохграннае, зрэдку амаль цыліндрычнае з вузламі каля асновы, часцей бязлістае. Лісце лінейнае з вострашурпатымі краямі, ніжняе лускападобнае, рознай афарбоўкі. Кветкі аднаполыя, дробныя, адзінкавыя ці ў коласападобных суквеццях. Плод — арэшкападобны, трохгранны або пукаты, у мяшочку рознай формы (важная сістэматычная прыкмета). Асака — асноўны торфаўтваральнік на нізінных і пераходных балотах. Большасць яе відаў кармавыя расліны, некаторыя — лек., дэкар., тэхнічныя. 11 відаў асакі занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь.
А.М.Скуратовіч. с. 19
АСАКО́ВЫЯ (Cyperaceae), сямейства аднадольных раслін з парадку асакакветных. Каля 90 родаў, больш за 3,5 тыс. відаў. Касмапаліты, пашыраны пераважна ва ўмераным і халодным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 15 родаў (найб. вядомыя асака, балотніца, чарот), 92 віды.
Шмат-, радзей аднагадовыя травяністыя расліны, вельмі рэдкія (у тропіках) дрэвападобныя формы. Сцябло трохграннае або круглаватае. Лісце лінейнае, плоскае ці згорнутае, утварае замкнёную вакол сцябла похву. Кветкі дробныя, двух- або аднаполыя, адзінкавыя ці ў каласках, сабраных у рознага тыпу суквецці. Плод — арэшкападобны, трохгранны ці пляскаты. Асаковыя — асноўныя ўтваральнікі торфу, кармавыя, харч., лек., тэхн. і дэкар. расліны.
Літ.: Тахтаджян А.Л. Система и филогения цветковых растений. М.; Л., 1966; Яго ж . Система магнолиофитов. Л., 1987.
А.М.Скуратовіч. с. 20
АСА́М , буйнейшы штат на ПнУ Індыі, каля падножжа Усх. Гімалаяў, амаль цалкам аддзелены ад Індыі краінай Бангладэш. Пл. 78,5 тыс. км2. Нас. 22,4 млн. ч. (1991), гарадскога 8,4%. Адм. цэнтр — г. Дыспур. Найб. гарады Гувахаты, Дыбругарх, Тынсукія, Дыгбой. Займае акаймаваныя падножжам Усх. Гімалаяў плато Шылонг і Асама-Бірманскімі гарамі даліну р. Брахмапутра, на якой знаходзіцца буйнейшы ў свеце рачны в-аў Маджулі — цэнтр рэлігійнага паломніцтва.
Клімат трапічны, мусонны, з вельмі вільготным летам. Ападкаў больш за 2000 мм за год (у Асамскіх гарах больш за 10 000 мм за год). Трапічныя вечназялёныя і мяшаныя лясы займаюць больш за ⅓ плошчы Асама. Вядучыя галіны гаспадаркі — вытворчасць чаю і джуту, а таксама рысу, бавоўны, алейных культур. Нафтаздабыча (амаль 50% сырой нафты Індыі) і нафтаперапрацоўка; прадпрыемствы па вытв-сці фанеры, паперы, тары, запалак, мінер. угнаенняў. На ўсх. беразе р. Брахмапутра — нац. парк Казіранга.
З.М.Шуканава. с. 20
АСАМБЛЕ́Я (ад франц. assemblée сход), 1) сход, нарада. 2) Назва дзярж. органа (парламента — Нац. асамблея ў некаторых краінах) або вышэйшага органа міжнар. арганізацыі (напр., Генеральная асамблея ААН). с. 20
АСА́МСКІЯ ГО́РЫ , плато Шылонг, Мегалая, нагор’е на ПнУ Індыі. Даўж. каля 350 км, выш. да 1961 м. Зах. частка Асамскіх гор расчлянёна на групы невысокіх купалападобных узвышшаў і гор са спусцістымі вяршынямі і глыбока ўрэзанымі рачнымі далінамі. Усх. частка — пласкагор’е са стромкімі паўд. схіламі. Складзены пераважна з гнейсаў, крышталічных сланцаў, гранітаў; схілы моцна эрадзіраваны. Радовішчы каменнага вугалю. Асамскія горы — адно з самых вільготных месцаў на зямным шары (да 12 тыс. мм ападкаў за год у Чэрапунджы). Вільготныя трапічныя лясы, хмызняковыя зараснікі. Чайныя і цытрусавыя плантацыі. с. 20
АСА́МЦЫ (саманазва ахамія, асамія), народ, асн. насельніцтва штата Асам (Індыя). Каля 13 млн. чал. (1987). Гавораць на асамскай мове. Паводле рэлігіі індуісты. с. 20
АСАНАЛІ́ЕЎ Джумаш (10.5.1923, с. Атуз-Уул Ак-Суйскага р-на Ісык-Кульскай вобл., Кыргызстан — 25.6.1944), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Наводчык кулямёта яфрэйтар Асаналіеў 24.6.1944 адзін з першых пераправіўся цераз Зах. Дзвіну каля в. Лабейкі Сіроцінскага р-на (цяпер у Шумілінскім раёне); калі загінуў разлік кулямёта, адзін адбіваў атакі ворага; акружаны фашыстамі, апошняй гранатай падарваў іх і загінуў сам. с. 20
АСАНА́НС (ад франц. assonance сугучнасць), паўтарэнне аднолькавых або падобных галосных гукаў; від гукапісу. Паэт. твору, як і алітэрацыя, з якой ён звычайна спалучаецца, надае мілагучнасць і сэнсава-эмац. выразнасць. У вершы Я.Купалы «Летам» асананс стварае радасны, бадзёры настрой: «Звоніць поле доляй, воляй, // Звоніць поле ў каласкі...». У сучаснай паэзіі часта ўжываецца асанансная (недакладная) рыфма, у якой супадаюць толькі галосныя гукі. с. 20
АСАНСО́Л , горад у Індыі, у штаце Зах. Бенгалія. 262 тыс. ж. (1991). Трансп. вузел. Прамысл. цэнтр у індустр. раёне Чхота-Нагпур (машынабудаванне). Каля Асансола — здабыча вугалю; чорная металургія, выплаўка алюмінію. с. 20
АСА́НЬЯ (Azana) Мануэль (10.1.1880, г. Алькала-дэ-Энарэс, Іспанія — 4.11.1940), іспанскі дзярж. і паліт. дзеяч, пісьменнік. Заснаваў партыю Рэсп. дзеяння (1930). Ваенны міністр (1931), кіраўнік урада (1931—33). Лідэр Леварэсп. партыі (з 1934), адзін з заснавальнікаў Нар. фронту (1935). Пасля перамогі Нар. фронту (1936) лідэр яго правага крыла, кіраўнік урада, з мая 1936 да 1.3.1939 — прэзідэнт рэспублікі. Пасля перамогі франкістаў у 1939 эмігрыраваў у Францыю. Аўтар літ. эсэ, аповесцяў. с. 20
АСАРГІ́Н (сапр. Ільін) Міхаіл Андрэевіч (19.9.1878, г. Перм, Расія — 27.11.1942), рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1902). У 1905 арыштаваны за ўдзел у Маскоўскім паўстанні. У 1906 эмігрыраваў у Італію, друкаваўся ў газ. «Русские ведомости». У 1916 вярнуўся на радзіму. Узначальваў Маскоўскі саюз пісьменнікаў, удзельнічаў у Грамадскім к-це дапамогі галадаючым Паволжа. Непрыняцце Кастр. рэвалюцыі, тэрору, грамадз. вайны стала прычынай яго арыштаў у 1919, 1921 і высылкі за мяжу ў 1922. Вядомасць яму прынёс выдадзены ў Парыжы раман «Сіўцаў Ярок» (1926—28), у якім паказаны нар. трагедыя часоў рэвалюцыі і грамадз. вайны, пакутлівы пошук праўды. Сярод найб. значных твораў дылогія «Сведка гісторыі» (1932) і «Кніга аб канцах» (1935) пра жорсткі тэрор супраць рус. народа, як прысуд тым, хто развязаў гэтую крывавую драму, раман «Вольны муляр» (1938), аўтабіягр. творы «Рэчы чалавека» (1929) і «Часы» (выд. 1955).
Тв.: Времена: Романы и автобиогр. повествование. Екатеринбург, 1992. П.П.Вашко. с. 21
АСАРТЫМЕ́НТ (франц. assortiment), аднародная прадукцыя (паслугі) па відах, гатунках, марках. Адрозніваюць асартымент групавы, відавы і ўнутрывідавы, ці разгорнуты. Групавы асартымент — пералік узбуйненых таварных груп, на якія падзяляецца ўся наменклатура тавараў нар. спажывання, што рэалізуюцца ў рознічным гандлі (напр., мяса і мясапрадукты, кандытарскія вырабы, тканіны, швейныя вырабы і гэтак далей). Відавы асартымент — падзел групавога асартыменту на віды (напр., групы тканін — на баваўняныя, шарсцяныя, шаўковыя, ільняныя і інш.). Унутрывідавы, ці разгорнуты, асартымент — разнавіднасць унутры асобнага віду тавараў (паводле мадэлі, колеру, фасону і інш. прыкмет). с. 21
АСАРХАДО́Н (асір. Ашурахіддзін), цар Асірыі ў 680—669 да нашай эры. Уступіў на трон у выніку перамогі ў грамадз. вайне. Аднавіў разбураны яго бацькам Сінахерыбам г. Вавілон, вярнуў шэрагу гарадоў прывілеі, увёў падаткі на карысць храмаў, вёў войны ў Аравіі, Фінікіі і Егіпце. Пасля заваявання г. Мемфіс прыняў егіп. царскія тытулы. У 673—672 да нашай эры рабіў паходы ў Шубрыю (на граніцы з Урарту). с. 21
А́САРЫС (Asaris) Гунар Канстанцінавіч (н. 23.6.1934, Рыга), латвійскі архітэктар. Скончыў Рыжскі політэхн. Ін-т (1959). Асн. работы: эксперым. цэх Рыжскага шклозавода (1959), індывід. жылыя дамы ў Рызе і Юрмале (1959— 69), мемар. ансамбль Памяці ахвяраў фаш. тэрору ў Саласпілсе (1963—67, у сааўт.; Ленінская прэмія 1970), помнік у Рызе пісьменніку А.М.Упіту (1982). с. 21
АСАРЭ́ВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Брагінскім раёне Гомельскай вобл., на р. Дняпро. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 38 км на ПдУ ад Брагіна, 168 км ад Гомеля, 14 км ад чыг. ст. Ёлча. 462 ж., 199 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Каля вёскі гарадзішча і бескурганны могільнік мілаградскай і зарубінецкай культур. с. 21
АСА́ТКІН-УЛАДЗІ́МІРСКІ Аляксандр Мікалаевіч (15.10.1885, с. Вазнясенскае, Кастрамскі р-н — вер. 1937), савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Маскоўскі камерцыйны ін-т. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. У 1918—21 чл. Прэзідыума ВЦСПС. У 1921 на дзярж. рабоце ў Туркестанскай АССР. З 1922 інструктар ЦК РКП(б). У маі 1923 узначаліў партыйна-ўрадавую камісію па ўзбуйненні БССР. З лют. 1924 сакратар Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б). У маі—вер. 1924 1-ы сакратар ЦК КП(б)Б. У 1924—29 старшыня праўлення Усесаюзнага с.-г. банка. З 1930 на сав., парт., дзярж. і навук. рабоце. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957. с. 21
АСАЎЦЫ́ , вёска ў Беларусі, у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на ПдУ ад г. Драгічын, 124 км ад Брэста, 21 км ад чыг. ст. Драгічын. 2432 ж., 964 двары (1994). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, бальніца, аддз. сувязі. Курган Памяці. Помнік драўлянага дойлідства — Міхайлаўская царква (1780). с. 21
АСАЎЦЫ́ , вёска ў Беларусі, у Відзіборскім с/с Столінскага р-на Брэсцкай вобласці. Цэнтр калгаса. За 20 км на ПнЗ ад Століна, 262 км ад Брэста, 7 км ад чыг. ст. Відзібор. 271 ж., 102 двары (1995). Аддз. Сувязі. с. 21
АСА́Ф’ЕЎ Барыс Уладзіміравіч (псеўд. Ігар Глебаў; 29.7.1884, С.-Пецярбург — 27.1.1949), рускі музыказнавец, кампазітар, педагог. Нар. арт. СССР (1946). Акад. АН СССР (1943). Скончыў у Пецярбургу ун-т (1908) і кансерваторыю (1910, класы А.Лядава і М.Рымскага-Корсакава). У 1919—30 працаваў у Ленінградскім ін-це гісторыі мастацтваў, у 1925—43 праф. Ленінградскай кансерваторыі. З 1943 у Ін-це гісторыі мастацтваў у Маскве. Распрацаваў тэорыю інтанацыі, абгрунтаваў паняцце сімфанізму як метаду муз. мыслення, зрабіў значны ўклад у эстэтыку, тэорыю і гісторыю музыкі, вучэнне аб муз. форме. Аўтар 10 опер, 27 балетаў, 4 сімфоній і інш. Найб. значныя балеты «Полымя Парыжа» (1932) і «Бахчысарайскі фантан» (1934). Дзярж. прэміі СССР 1943, 1948.
Тв.: Избр. труды. Т. 1—5. М., 1952—57; Симфонические этюды. [2 изд.]. Л., 1970; Музыкальная форма как процесс. Кн. 1—2. 2 изд. Л., 1971; Русская музыка. XIX и начало XX века. 2 изд. Л., 1979.
Літ.: Орлова Е., Крюков А. Академик Б.В.Асафьев. Л., 1984. с. 21
«АСА́ХІ СІМБУ́Н» («Ранішняе сонца»), адна з самых буйных японскіх газет. Выдаецца з 1879 штодзённа канцэрнам Асахі сімбунся ў Осака, Токіо (з 1888), Сапара і інш. Мае ранішні і вячэрні выпускі. с. 21
АСА́ХІ СІМБУ́НСЯ , японскі газетны канцэрн. Засн. ў 1879 у Осака. Мае аддзяленні ў Токіо (з 1888), Кітакюсю і Нагоя (з 1935), Сапара (з 1959). Кіраўніцтва ў Токіо. Выдае штодзённыя газеты «Асахі сімбун» і «Asahi Evening» («Вячэрнія навіны»), штотыднёвікі, штомесячнікі, штогоднік, кнігі, брашуры. с. 21
АСАХІКА́ВА , горад у Японіі, у цэнтр. частцы в-ва Хакайда. 364 тыс. ж. (1985). Цэнтр развітога с.-г. раёна. Лясная, цэлюлозна-папяровая, хім., дрэваапр., харч. прам-сць; с.-г. машынабудаванне. Нац. парк Дайсецудзан («Вялікая снежная гара»). с. 21
АСАЦЫЯНІ́ЗМ , асацыяцыянізм, асацыятыўная псіхалогія, тэорыя ў псіхалогіі, паводле якой уся сукупнасць псіхічнага жыцця чалавека заснавана на асацыяцыях, гэта значыць сувязях паміж псіхічнымі ўтварэннямі — адчуваннямі, успрыманнямі, ідэямі.
На існаванне асацыяцый звярнуў увагу яшчэ Арыстоцель. Як тэарэт. сістэма асацыянізм сфарміраваўся гал. чынам у англ. эмпірычнай і сенсуалістычнай філасофіі 17—18 ст. (Т.Гобс, Дж.Лок, Д.Юм, Д.Гартлі, А.Бэн). У 2-й пал. 19 ст. тэорыя развіта ў выніку эмпірычных даследаванняў псіхолагаў (Г.Эбінгаўз, Т.Зіен, Г.Мюлер), сацыёлагаў (Г.Спенсер), педагогаў (І.Гербарт).
Асацыянізм — асноўная тэорыя ў класічнай псіхалогіі свядомасці. У новы час асацыянізм — псіхал. і гнасеалагічная тэорыя новага навук. прыродазнаўства, дзе чалавек і яго розум усведамляюцца як частка прыроды, якая праз розум і навуку авалодала законамі свету і самога розуму. На пач. 20 ст. ў крыху мадыфікаваным выглядзе асацыянізм пераняты прадстаўнікамі класічнага біхевіярызму. Даследаванні працэсаў мыслення з канца 19 ст. выявілі абмежаванасць асацыянізму, крытыкавалі яго і прадстаўнікі гештальтпсіхалогіі, якія сцвярджалі, што свядомасць і паводзіны чалавека падпарадкаваны законам структуры, а не асацыяцый.
Літ.: Ивановский В.Н. Ассоцианизм психологический и гносеологический. Казань, 1909; Рубинштейн С.Л. Бытие и сознание. М., 1957; Ярошевский М.Г. История психологии. 3 изд. М., 1985.
Э.К.Дарашэвіч. с. 21
АСАЦЫЯТЫ́ЎНАСЦЬ (ад лац. associare далучаць), спалучальнасць, спалучальны закон (матэм.), уласцівасць складання і множання лікаў, якая выражана тоеснасцю (а + b) + + с = а + (b + с) і (а b) с = а (bс) адпаведна (спачатку выконваецца аперацыя, узятая ў дужкі). Уласцівасць асацыятыўнасці мае множанне матрыц, падстановак, пераўтварэнняў. Аперацыі дзялення і аднімання не асацыятыўныя. с. 21
АСАЦЫЯТЫ́ЎНАЯ ПА́МЯЦЬ ЭВМ , гл. ў арт. Памяць ЭВМ. с. 22
АСАЦЫЯТЫ́ЎНЫ СЛО́ЎНІК , лінгвістычны даведнік, у якім фіксуюцца семантычныя сувязі паміж словамі (з указаннем іх частаты), выяўленыя ў выніку прамога псіхалінгвістычнага апытання носьбітаў мовы (інфармантаў).
Інфармантам даецца слова-стымул і прапануецца адказаць на яго першым словам-рэакцыяй (свабодны асацыятыўны эксперымент) альбо сінанімічнымі, антанімічнымі, тэматычна звязанымі і інш. словамі-рэакцыямі (накіраваны асацыятыўны эксперымент). Вынікі такіх эксперыментаў афармляюцца ў выглядзе розных тыпаў асацыятыўных слоўнікаў. Прамы асацыятыўны слоўнік складаецца з рэестравых слоў-стымулаў і ўсіх выяўленых на іх слоў-рэакцый ці толькі тых, што сустрэліся ў адказах 10 і больш інфармантаў, т. зв. ўстойлівыя асацыяцыі. Адваротны асацыятыўны слоўнік складаецца з рэестравых слоў-рэакцый і ўсіх слоў-стымулаў, што выклікалі іх, ці толькі тых, якія з’яўляюцца ўстойлівай асацыяцыяй. Слоўнік асацыятыўных нормаў сумяшчае рысы прамога і адваротнага асацыятыўных слоўнікаў. Асацыятыўны тэзаўрус на падставе выяўленых сувязяў паміж словамі пэўнай мовы групуе іх у семантычныя палі, вызначае ўзаемаадносіны паміж імі і гэтак далей
На Беларусі выдадзены толькі прамы «Асацыятыўны слоўнік беларускай мовы» А.І.Цітовай (1981). В.К.Шчэрбін. с. 22
АСАЦЫЯ́ЦЫЯ у псіхалогіі, сувязь паміж псіхічнымі з’явамі, калі актуалізацыя (успрыманне або ўяўленне) адной з іх выклікае з’яўленне другой. Найб. вядомыя асацыяцыі па сумежжы (у прасторы або часе), падабенстве або кантрасце. У іх могуць спалучацца думкі, адчуванні, успрыманні, рухі або вобразы, якія ўзнікаюць у свядомасці без бачнай знешняй прычыны.
Упершыню пра наяўнасць такіх сувязяў пісаў Арыстоцель. У навук. ўжытак тэрмін «асацыяцыя» ўвёў у 1698 Дж.Лок, які лічыў, што асацыяцыі ствараюць штучныя, неадэкватныя спалучэнні. У 18—19 ст. у трактоўцы асацыяцыі існавалі розныя падыходы і кірункі. Дж.Берклі і Д.Юм разглядалі асацыяцыю як праяву суб’ектыўнай дзейнасці свядомасці. Д.Гартлі лічыў яе вынікам мінулага вопыту чалавека, які адлюстроўваўся ў яго нервовай сістэме. Дж.Міль сцвярджаў, што псіхіка — гэта сістэма асацыятыўных адчуванняў. А.Бэн і Дж.С.Міль прызнавалі магчымасць узнікнення якасна новых псіхічных з’яў з адчування. З паняцця асацыяцыі пры тлумачэнні дынамікі псіхічных працэсаў зыходзілі прадстаўнікі ўсіх асн. кірункаў асацыятыўнай псіхалогіі (гл. Асацыянізм). На пач. 20 ст. К.Г.Юнг прапанаваў асацыятыўны эксперымент для выяўлення неўсвядомленых, схаваных афектных утварэнняў (комплексаў). Падобныя эксперыменты выкарыстоўваў Ч.Дарвін для вывучэння эмоцый і Т.Эбінгаўз для даследавання памяці.
У сучаснай псіхалогіі вывучэнне асацыяцыі праводзіцца з мэтай выяўлення спецыфікі розных псіхічных працэсаў і з’яў.
Літ.: Ярошевский М.Г. История психологии. 3 изд. М., 1985; Яго ж. Краткий курс истории психологии. М., 1995; Общая психология. 2 изд. М., 1986. Т.У.Васілец. с. 22
АСАЦЫЯ́ЦЫЯ прадпрыемстваў, добраахвотнае аб’яднанне самастойных прадпрыемстваў дзеля сумеснага ажыццяўлення некаторых функцый гасп. дзейнасці і сац. развіцця на аснове аб’яднання сваіх сродкаў. Членамі асацыяцыі могуць быць прадпрыемствы розных формаў уласнасці. Яны захоўваюць гасп. самастойнасць, права юрыд. асобы і не мяняюць формы ўласнасці. Для кіравання асацыяцыяй ствараюцца выканаўчыя органы і апарат. Звычайна асацыяцыя не з’яўляецца вышэйстаячым органам да прадпрыемстваў-членаў, а выконвае тыя функцыі і паўнамоцтвы, якія ёй перадаюць гэтыя прадпрыемствы. с. 22
АСАЦЫЯ́ЦЫЯ ў хіміі, аб’яднанне ў растворах аднолькавых ці блізкіх па прыродзе малекул або іонаў у групы (асацыяты) міжмалекулярнымі сіламі ўзаемадзеяння. Уплывае на фіз.-хім. ўласцівасці раствораў. Асацыяцыя малекул вады абумоўлівае захаванне ў вадзе фрагментаў структуры лёду і вызначае некат. яе анамальныя ўласцівасці (высокую т-ру кіпення, залежнасць шчыльнасці ад т-ры і інш.). У растворах электралітаў існуюць асацыяты з соцень і тысяч іонаў, вынікам гэтага з’яўляецца іх анамальная электраправоднасць. с. 22
АСАЦЫЯ́ЦЫЯ БЕЛАРУ́СКІХ СТУДЭ́НТАЎ ВНУ у Петраградзе, грамадская культ.-асв. арг-цыя ў 1923— 25. Засн. па ініцыятыве Бел. асацыяцыі пры Петраградскім с.-г. ін-це для вывучэння гісторыі, эканомікі, культуры і рэв. руху Беларусі. Падтрымлівала сувязі з бел. вучоным А.Сержпутоўскім. Значны ўплыў на актыў асацыяцыі меў дзеяч бел. рэв. руху З.Жылуновіч. Рэарганізавана ў Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Ленінградзе. Ю.Р.Васілеўскі. с. 22
АСАЦЫЯ́ЦЫЯ ДЗЯРЖА́Ў ПАЎДНЁВА-УСХО́ДНЯЙ А́ЗІІ (Association of South Asian Nations; АСЕАН), рэгіянальная палітычна-эканамічная арг-цыя. Засн. ў 1967. Удзельнікі: Інданезія, Малайзія, Сінгапур, Тайланд, Філіпіны, Бруней (з 1984). Мэта: эканам., сац., культ. і паліт. супрацоўніцтва. Вышэйшы орган — нарада міністраў замежных спраў, дзейнічае пастаянны сакратарыят у Джакарце (Інданезія). с. 22
АСАЦЫЯ́ЦЫЯ МАСТАКО́Ў РЭВАЛЮЦЫ́ЙНАЙ РАСІ́І (АМРР) , творчае аб’яднанне сав. мастакоў у 1922—32 (з 1928 наз. Асацыяцыя мастакоў рэвалюцыі). Мастакі асацыяцыі (І. Бродскі, А.Герасімаў, М.Грэкаў, Б.Іагансон, Г.Ражскі і інш.) выступілі за стварэнне тэматычных карцін, якія б праўдзіва адлюстроўвалі рэчаіснасць на аснове традыцый рус. Рэаліст. жывапісу. Падобныя арг-цыі мастакоў існавалі і ў інш. рэспубліках, у тым ліку на Беларусі — аб’яднанне моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі ў Віцебску (арганізатары
А.Арлоў, П.Гаўрыленка, А.Глебаў і інш).
Літ.: Золотой век художественных объединений в России и СССР: (1820—1932): Справ. Спб., 1992. с. 22
АСАЦЫЯ́ЦЫЯ НО́ВЫХ АРХІТЭ́КТАРАЎ (АСНОВА), аб’яднанне рус. архітэктараў і мастакоў у 1923—30. Засн. ў Маскве выкладчыкамі Вхутэмаса, якія прапанавалі ідэю стварэння архітэктуры на базе сінтэзу пластычных мастацтваў (уключэнне ў архітэктуру рэв. эмблематыкі і лозунгаў, выкананых сродкамі скульптуры, жывапісу і дэкар. мастацтва). Увайшла ў Маскоўскае аддз. Усесаюзнага арх. навук. Т-ва. с. 22
АСАЦЫЯ́ЦЫЯ РАСЛІ́ННАЯ , асноўная адзінка класіфікацыі раслінных згуртаванняў (фітацэнозаў). Характарызуюцца аднароднымі структурай і відавым складам, сезоннасцю развіцця, прадукцыйнасцю расліннай масы, узаемаадносінамі паміж раслінамі і паміж імі і асяроддзем. Залежыць ад умоў асяроддзя — біятычных фактараў, клімату, глебы. Называюць асацыяцыі раслінныя па раслінах, якія пераважаюць у згуртаванні або вызначаюць яго асаблівасці. Асацыяцыі раслінныя (напр., дубняк ляшчынава-кіслічны) аб’ядноўваюць у фармацыі раслінныя. Класіфікацыя асацыяцый раслінных выкарыстоўваецца пры даследаваннях расліннага покрыва, складанні геабат. картаў, распрацоўцы гасп. мерапрыемстваў для павышэння прадукцыйнасці лугоў, лясоў, балотаў. с. 22
АСАШЫЭ́ЙТЭД ПРЭС (Associated Press; АП), адно з самых вялікіх інфарм. агенцтваў у ЗША, кааператыўнае аб’яднанне газетных выдаўцоў. Засн. ў 1848 у Нью-Йорку. Мае 143 філіялы ў ЗША і 86 у інш. краінах; інфармацыю Асашыэйтэд прэс на 6 мовах прымаюць 110 дзяржаў (1993). с. 22
«АСВА́» , часопіс гумару і сатыры. Выдавалася з 25.3 да 25.8.1934 у Вільні на бел. мове студэнтам Віленскага ун-та П.Радзюком па заданні ЦК КПЗБ. Працягвала традыцыі забароненых польскімі ўладамі час. «Маланка», газет «Беларуская газета» і «Літаратурная старонка». Выражала інтарэсы дэмакр. пластоў насельніцтва Зах. Беларусі. Апрача сатыр. малюнкаў змяшчала публіцыст. вершы, дэкларацыі, лісты працоўных. Закранала балючыя праблемы крызісу, паўперызацыі вёскі, выступала супраць фашызму ў Германіі, польскага шавінізму і інш. На 6-м нумары забаронена ўладамі, рэдактар-выдавец зняволены на 6 гадоў. с. 22
АСВЕ́ЙСКАЕ БАЛО́ТА , у Беларусі, на Пн Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл., у вадазборы Асвейскага возера. Нізіннага (37%), вярховага (35%), мяшанага (25%) тыпаў. Пл. 5,1 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 4,6 тыс. га. Глыб. торфу да 6,3 м, сярэдняя 2,8 м. Першапачатковыя запасы торфу 20,6 млн. т. На ПдЗ балота паклад сапрапелю магутнасцю да 3,5 м, агульныя запасы 7,4 млн. м3. Неасвоеная ч. балота ў складзе біял. заказніка Асвейскі, часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць. Растуць бяроза, хвоя, вольха, месцамі травяное покрыва з асакі, касача, падвею. с. 22
АСВЕ́ЙСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Дрыса, за 28 км на Пн ад г. Верхнядзвінск. Пры ўзроўні возера 129,8 м пл. 52,8 км2, даўж. 11,4 км, найб. шыр. 7,8 км, найб. глыб. 7,5 м.
Схілы — узгоркі і грады выш. да 30 м, пад лесам, часткова разараныя. На З да возера прымыкае Асвейскае балота. Берагі пераважна нізкія, тарфяніста-пясчаныя, параслі балотным разнатраўем і рэдкім хмызняком, на Пд амаль зліваюцца са схіламі, занятыя сухадольнымі травамі. Берагавая лінія слабазвілістая, даўж. 33,4 км. Рэльеф дна складаны, невялікія разрозненыя водмелі чаргуюцца з паніжэннямі, каля 80% пл. выслана гліністымі глеямі, крэменязёмістымі і тонкадэтрытавымі сапрапелямі. Уздоўж паўд.-ўсх. берагоў дно выслана заглееным пяском. У возера ўпадае р. Выдрынка, больш за 40 ручаёў, канал без назвы. Сцёк праз канал Дзегцяроўка. У зах. частцы высокі (да 30 м) востраў пл. каля 5 км2, вакол яго паласа надводнай расліннасці шыр. да 100 м і невял. ўчасткі пяску каля паўд. берага. Характэрны ўстойлівая летняя і зімовая межань, павышаны ўзровень вады ўвосень. Устойлівы ледастаў у пач. снежня. Растае лёд звычайна ў красавіку. Т-ра вады на глыб. 0,5 м у летнюю межань 15,8 °С, у зімовую — 0,6 °С. Вада мяккая, слабамінералізаваная, гідракарбанатная. Каля 40% пл. дна возера зарастае трыснягом і аерам. Гняздуюцца лебедзь-шыпун, малая чайка, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі, у трысняговых зарасніках на ПдУ водзяцца андатра, бабёр. Рыбапрамысловасць (лешч, шчупак, язь, судак, мянтуз, карась, сазан, ёсць вугор). У складзе біял. заказніка Асвейскі. На паўд. беразе возера г.п. Асвея. с. 23
АСВЕ́ЙСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з жн. 1941 да ліп. 1942 у г.п. Асвея і Асвейскім раёне Віцебскай вобласці. Арганізатары і кіраўнікі: У.У.Сімацкі (да 18.11.1941) і І.К.Захараў. Аб’ядноўвала 9 падп. груп (каля 100 чал ). Падпольшчыкі распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, вялі разведку, арганізоўвалі ўцёкі ваеннапалонных з лагера, здабывалі зброю і боепрыпасы, знішчалі гітлераўцаў, вывелі са строю 14 аўтамашын, 6 танкаў, разбурылі 10 мастоў, сапсавалі тэлеграфную сувязь, спалілі льнозавод, харч. склад і інш. У крас. арганізавалі партыз. атрад, які ў жн. 1942 увайшоў у Асвейскую партыз. Брыгаду. с. 23
АСВЕ́ЙСКАЯ ГРАДА́ , на крайняй Пн Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Усх. адгалінаванне Латгальскага ўзвышша. Працягнулася ўздоўж паўд. берага Асвейскага воз. на 35 км ад даліны р. Сар’янка на З да воз. Белае на У. Шырыня грады 5—10 км. З Пд прымыкае Полацкая нізіна. Асвейская града сфарміравалася ў час Браслаўскага стадыялу паазерскага зледзянення як канцовамарэнная града, якая служыла падпрудай стараж. прыледавіковага возера. Мае форму асіметрычнага вала выш. 30—35 м. Абс. вышыні вагаюцца ад 130 м над узр. м. на Асвейскім воз. да 192 м каля в. Гарадзілавічы. Да Асвейскага воз. абрываецца стромкім схілам з тэрасамі, якія ўзніклі пры спуску прыледавіковага вадаёма. Складаецца з марэнных супескаў і суглінкаў. Гал. рэкі: Сар’янка і Ужыца — прытокі Зах. Дзвіны, Свольна — прыток Дрысы. Глебы дзярнова-падзолістыя; захаваліся ўчасткі хваёвых лясоў, хмызнякоў, сухадольных лугоў. В.П.Якушка. с. 23
АСВЕ́ЙСКАЯ СЯДЗІ́БА , помнік палацава-паркавай архітэктуры класіцызму. Пабудавана ў 1782 у г.п. Асвея (Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл.) на паўд. беразе воз. Асвейскае ў б. маёнтку мінскага ваяводы Я.Гільзена (з 1786 належала Шадурскім). Ансамбль уключаў палац (зруйнаваны ў 1-ю сусв. вайну), капліцу, пейзажны парк (пл. 15 га) з аранжарэямі, ставамі, брамай. Цэнтр. частка кампазіцыі — 2-павярховы мураваны палац з паўкруглымі бакавымі крыламі, злучанымі з гал. аб’ёмам аркадамі, якія ўтваралі авальны партэр перад гал. зах. фасадам (вядомы па акварэлі Н.Орды). Аснову кампазіцыі парку складалі курціны на адкрытых палянах, якія пераходзілі ў натуральны лясны масіў з мясц. пародамі дрэў. А.М.Кулагін. с. 23
АСВЕ́ЙСКІ , біялагічны заказнік на Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Засн. ў 1977 як паляўнічы заказнік для зберажэння месцаў масавага гнездавання вадаплаўных птушак і стварэння ўмоў для іх размнажэння. Уключае Асвейскае возера, частку Асвейскага балота і тэрыторыю на Пд ад мяжы з Латвіяй і Пскоўскай вобласці Пл. 22,6 тыс. га (1995).
У заказніку наладжана ахова мясц. і пралётных вадаплаўных (лебедзь, гусь, качка) і інш. птушак. Вял колькасць звычайнай чайкі, гогаля, паганак, лысухі, трапляюцца шыраканоска, шылахвостка, даўгадзюбы крахаль і інш. Жывуць шэры журавель, белая курапатка, вял. кулон, вял. вераценнік, чорны бусел, арлан-белахвост, сапсан, дзербнік. Гняздуюцца рэдкія чырвонагаловы нырэц, малая чайка, чубатая чэрнець, белакрылая крачка. Ёсць каштоўныя млекакормячыя — андатра, бабёр. Лясы багатыя баравой дзічынай. Водзяцца лось, дзік, казуля, заяц, ліс, воўк, у вадаёмах — акунь, шчупак, сазан, лешч, язь, мянтуз, плотка і інш. Праводзяць кальцаванні птушак, арніталагічныя даследаванні, заказнік — база для вывучэння біял. асноў вядзення паляўнічай гаспадаркі.
Г.У.Вынаеў. с. 23
АСВЕ́ЙСКІ МАНАСТЫ́РСКІ ШПІТА́ЛЬ , помнік архітэктуры 18 ст. Пабудаваны ў 1759 у г.п. Асвея (Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл.) пры манастыры міласэрных сясцёр. П-падобны ў плане 1-павярховы мураваны будынак накрыты 2-схільным дахам. Планіроўка ў цэнтр. частцы калідорная, у крылах галерэйная. Першапачатковая планіроўка зменена ў 1928—29, часткова збераглася ў левым крыле з паўпадвальным паверхам. Калідор перакрыты цыліндрычным скляпеннем на распалубках, паўпадвал — цыліндрычнымі скляпеннямі, у астатніх памяшканнях столь плоская. с. 23
АСВЕ́ЙСКІ РАЁН. Існаваў у БССР у 1924—59. Утвораны 17.7.1924. Цэнтр — г.п. Асвея. Пл. 603 км2, 412 нас. пунктаў (1925). Падзяляўся на 9 сельсаветаў. Скасаваны 8.8.1959, тэр. ўвайшла ў Дрысенскі р-н. с. 24
АСВЕ́НЦІМ (Oświęcim), горад на Пд Польшчы, на р. Сола, паблізу яе ўпадзення ў р. Вісла. 45,5 тыс. ж. (1987). Прам-сць: хімічная (камбінат арган. сінтэзу), харч., гарбарная, машынабудаванне. З 1272 горад. У 1317—1564 — цэнтр Асвенцімскага княства. У 1940— 45 у прадмесці Асвенціма існаваў ням.-фаш. канцэнтрацыйны лагер. с. 24
АСВЕ́НЦІМ , ням. Аўшвіц, найбуйнейшы ням.-фаш. канцэнтрацыйны лагер і лагер смерці ў 2-ю сусв. вайну. Створаны ў 1940 каля г. Асвенцім (Польшча), у 1941—42 пашыраны. Пл. 500 га. Складаўся з трох лагерных комплексаў: асн. лагера, лагера смерці Біркенаў (польск. Бжазінка; існаваў у студз. 1942—ліст. 1944 на месцы пабудаванага ў кастр. 1941 лагера для ваеннапалонных) і лагера, што выкарыстоўваў працу вязняў на ваен. патрэбы Германіі. У ліст. 1942 — маі 1944 у Асвенцім былі вывезены каля 5700 вязняў з Гродна, Мінска і Віцебска. За гады вайны нацысты загубілі ў газавых камерах і спалілі ў 4 крэматорыях Асвенціма каля 1,5 млн. чал. амаль з усіх краін Еўропы і акупіраванай тэр. СССР. У Асвенціме дзейнічала падп. арг-цыя Супраціўлення, у кастр. 1944 адбылося няўдалае ўзбр. выступленне вязняў. Уцалелых 7500 зняволеных вызваліла Чырв. Армія 27.1.1945. На тэр. б. лагера створаны дзярж. музей Асвенцім-Бжазінка, у 1967 адкрыты Міжнар. помнік пакутніцтва. с. 24
АСВЕ́ТА , распаўсюджванне ведаў, адукацыя; сістэма адукацыйна-выхаваўчых і культ.-асв. мерапрыемстваў і спец. устаноў краіны. Мэты, задачы і структура асветы маюць канкрэтна-гіст. характар і залежаць ад узроўню эканам., паліт. і культ. развіцця грамадства.
На Беларусі да з’яўлення пісьменства першасныя элементы асветы грунтаваліся на канонах і ведах нар. педагогікі і найб. выяўляліся ў працоўным навучанні, у авалоданні навыкамі земляробства, будаўніцтва і разнастайных рамёстваў. Са з’яўленнем пісьменства і кніжнасці асвета стала пашырацца і дасягнула дастаткова высокага ўзроўню ў 10—13 ст. Цэнтрамі тагачаснай асветы былі цэрквы і манастыры, дзе ствараліся школы, б-кі, вялося летапісанне. У 11 ст. ў Полацкім Сафійскім саборы створаны цэнтр летапісання Полацкай зямлі і самая стараж. на Беларусі б-ка (гл. Полацкага Сафійскага сабора бібліятэка), дзе захоўваліся і перапісваліся кнігі на стараслав. і грэч. мовах, існавала школа. Вядомыя помнікі асветы і пісьменства — крыж Лазара Богшы (1161) для Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку, Барысавы камяні, берасцяныя граматы (знойдзены ў Віцебску і Мсціславе), найстаражытнейшае на землях усх. славян Тураўскае евангелле (11 ст.). Буйнейшыя асветнікі стараж. Беларусі — Ефрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі. У б-ках («кніжніцах») пры цэрквах і манастырах пераважала рэлігійна-дыдактычная, гісторыка-асветніцкая л-ра, павучанні, жыціі. Афіцыйнай мовай на ўсёй тэр. ВКЛ была старабеларуская. На ёй вялося справаводства і судаводства, пісаліся статуты, граматы, соймавыя пастановы, летапісы, хронікі, маст. творы. Адбылася пэўная культурна-духоўная пераарыентацыя бел. зямель ад Візантыі да суседніх краін Прыбалтыкі, Цэнтр. і Зах. Еўропы, склалася бел.-літоўскае летапісанне. З развіццём феад. адносін і ростам гарадоў у 14—16 ст. пашыраліся асвета, пісьменства і кніжная культура ў розным сац.-этнічным і прафес. асяроддзі. Цэнтры кніжнага пісьменства, скрыпторыі (рукапісныя майстэрні) дзейнічалі пры вял. манастырах і цэрквах Навагрудка, Полацка, Вільні, Віцебска і інш. Раслі і багацелі шматлікія б-кі манастыроў (Супрасльскага Благавешчанскага, Святатраецкага ў Вільні, Траецкага ў Слуцку і інш.). У 16—17 ст. б-кі ствараліся пры навуч. установах: Віленскай акадэміі, Полацкім езуіцкім калегіуме. Многія буйныя магнаты (Хадкевічы, Слуцкія, Сапегі, Агінскія, Радзівілы, Храптовічы) і адукаваная шляхта стваралі ўласныя б-кі. У эпоху Адраджэння (на Беларусі пачалося з канца 15 ст.) развіццё асветы было звязана з пашырэннем гуманіст. і рэфармац. руху, барацьбой паміж праваслаўем, каталіцызмам і рэфармац. рухамі. З уздымам руху пратэстантаў звязана станаўленне на Беларусі кнігадрукавання. Вялікі ўклад у асвету і культуру бел. народа зрабілі Ф.Скарына, С.Будны, браты Л.Зізаній і С.Зізаній, В.Цяпінскі, М.Гусоўскі, І.Фёдараў, П.Мсціславец, С.Собаль, Л.Сапега і інш. Школьная адукацыя мела саслоўна-канфесійны характар. Існавалі каталіцкія (езуіцкія), праваслаўныя (гл. Брацкія школы), уніяцкія, пратэстанцкія, іудзейскія, мусульманскія школы. Складваліся ўмовы і для свецкага школьнага навучання дзяцей сялян і рамеснікаў. Пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай (1569) і перамогі Контррэфармацыі на тэр. ВКЛ пачалі пашырацца сярэднія каталіцкія навуч. ўстановы еўрапейскага ўзроўню — калегіумы. Першай навуч. установай такога тыпу быў Віленскі езуіцкі калегіум, засн. ў 1570, у 1579 пераўтвораны ў Віленскую езуіцкую акадэмію — першую ВНУ у ВКЛ. Існавалі езуіцкія калегіумы ў Брэсце, Гродне, Нясвіжы, Полацку, Оршы, Віцебску, Мінску і інш. Распаўсюджанне на Беларусі з 2-й пал. 18 ст. Асветніцтва выклікала неабходнасць рэарганізацыі школьнай справы. У выніку рэформы піярскіх школ пашырылася вывучэнне прыродазнаўчых і гуманіт. навук, эстэт. і фізічнае выхаванне. У канцы 18 — пач. 19 ст. школьная адукацыя на Беларусі апынулася ў сферы дзеяння рэформаў Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай і Камісіі па стварэнні нар. вучылішчаў Рас. імперыі. У выніку іх дзейнасці колькасць пач. і сярэдніх школ павялічылася, навучанне ўсё больш стала набываць свецкі характар. Паводле школьнай рэформы 1802 бел. губерні ўвайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі, вучэбна-метадычным цэнтрам якой быў Віленскі універсітэт. Павялічылася колькасць свецкіх агульнаадук. школ і навучэнцаў у іх, скарацілася колькасць манастырскіх вучылішчаў, заваёўвала правы жаночая адукацыя. Разам са шляхтай доступ да сярэдняй адукацыі атрымалі мяшчане, купцы, разначынная інтэлігенцыя. Пасля паўстання 1830—31 сістэма асветы была рэарганізавана ў кірунку ўзмацнення прынцыпаў «праваслаўя, самадзяржаўя, народнасці», у 1832 быў закрыты Віленскі ун-т. На пач. 1860-х г. на тэр. сучаснай Беларусі існавала 576 навуч. устаноў, у тым ліку 1 вышэйшая — Горы-Горацкі земляробчы ін-т, 12 сярэдніх, 45 няпоўных сярэдніх, 45 дзярж. і прыватных жаночых вучылішчаў і больш за 400 дзярж., ведамасных і прыватных пачатковых школ, у якіх навучалася каля 16,5 тыс. чал. (0,5% насельніцтва). Істотныя змены адбыліся ў адукацыі настаўнікаў: 80% настаўнікаў гімназій і павятовых вучылішчаў мелі свецкую адукацыю, больш за 50% скончылі вышэйшыя і спец. пед. ўстановы. У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. на развіццё асветы і культуры Беларусі негатыўна ўздзейнічала вялікадзяржаўная палітыка царызму. Вынікі школьнай рэформы 1860—70-х г. на Беларусі былі менш значныя, чым у цэнтр. губернях Расіі. Пасля задушэння паўстання 1863—64 былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы ін-т, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі, ліквідаваны польскія школы і амаль усе прыватныя вучылішчы. Пач. школы аддадзены пад кантроль праваслаўнага духавенства, чыноўнікаў і паліцыі. Паводле палажэння аб царкоўнапрыходскіх школах 1884 закрыты многія народныя вучылішчы, а на іх базе ўтвораны царкоўнапрыходскія школы і школы граматы, падпарадкаваныя правасл. духавенству. У 2-й пал. 19 ст. адкрыты настаўніцкія семінарыі (Маладзечна, Полацк, Нясвіж, Свіслач), жаночыя епархіяльныя вучылішчы і царкоўна-настаўніцкія школы. Аднак узровень нар. асветы і колькасць пісьменнага насельніцтва заставаліся нізкія. У 1897 на Беларусі пісьменных налічвалася 25,7% (дзеці да 10 гадоў у разлік не браліся). На пач. 20 ст. пад націскам рэв. руху і патрэб сац.-эканам. развіцця царскія ўлады пайшлі на пашырэнне нар. адукацыі. На працягу 1900—14 колькасць пач. і сярэдніх школ павялічылася, адкрыты земскія школы, 5 настаўніцкіх семінарый і 3 ін-ты: Віцебскі, Магілёўскі, Мінскі. Пачаўся грамадска-пед. рух за рэформу нар. адукацыі, адкрываліся нелегальныя бел. школы, стваралася дзіцячая навуч. л-ра на бел. мове (кніжкі В.Іваноўскага, К.Каганца, Цёткі, Я.Коласа, В.Ластоўскага), ствараліся пед. т-вы, развівалася пед. думка (працы Ф.А.Кудрынскага, Дз.А.Сцяпуры, Е.Р.Раманава, К.І.Ціхамірава і інш.).
Пасля Лютаўскай і Кастр. рэвалюцый, абвяшчэння БНР і стварэння БССР пачалася карэнная перабудова сістэмы асветы. Ліквідаваны саслоўныя, рэліг., нац. і інш. прывілеі. У студз. 1919 створаны Народны камісарыят асветы БССР, у крас. 1919 адноўлены Горы-Горацкі земляробчы ін-т, у 1921 адкрыты Беларускі дзяржаўны універсітэт. У 1920-я г. дасягнуты значны прагрэс у ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці. У рамках палітыкі беларусізацыі большасць школ, частка тэхнікумаў і ВНУ перайшлі на бел. мову навучання. У 1930-я г. БССР адна з першых у СССР перайшла да ўсеагульнага абавязковага пач. навучання і да ўсеагульнай абавязковай 7-гадовай адукацыі ў гарадах. Але ў сярэдзіне 1930-х г. беларусізацыя нар. асветы ў БССР была згорнута. У Зах. Беларусі барацьбу за бел. школы і дэмакратызацыю нар. адукацыі ўзначальвала Таварыства Беларускай школы (ТБШ). За пасляваеннае дзесяцігоддзе на Беларусі ажыццёўлена абавязковае пач. навучанне і пераход да ўсеагульнай 7-гадовай адукацыі, умацавана матэр. база школ. Уведзеная на Беларусі ў 1950-я г. практыка выбару бацькамі мовы навучання дзяцей вяла да паступовага звужэння бел. мовы ў агульнаадук. школах. У канцы 1980-х г. у школах з рус. мовай навучання займалася ў 4 разы больш вучняў, чым у школах з бел. мовай. Да канца 1970-х г. завершаны пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі. У адпаведнасці са школьнай рэформай 1984 уводзілася 11-гадовая (4 + 5 + 2) усеагульная сярэдняя адукацыя, аднак на практыцы праблема поўнага ўсенавуча вырашалася з вялікімі цяжкасцямі.
Паводле закону «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» (1991) адзінства і бесперапыннасць сістэмы адукацыі забяспечваюцца ўзгодненасцю навуч. планаў і праграм, пераемнасцю ступеняў і формаў навучання, стварэннем навуч. устаноў, якія аб’ядноўваюць розныя віды асветы. Закон устанавіў абавязковае базавае 9-гадовае навучанне. Глядзі таксама Адукацыя, Адукацыя агульная, Базавая адукацыя, Педагогіка, а таксама раздзелы «асвета» ў арт. пра дзяржавы.
Літ.: Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968; Народное образование в Белорусской ССР. 2 изд. Мн., 1961; О реформе обшеобразовательной профессиональной школы: Сб. документов и материалов. М., 1984; Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажыт. часоў да 1917 г. Мн., 1985; Ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці ў Беларускай ССР (20—30-я гады). Мн., 1990; Народная адукацыя і педагагічная навука ў Беларусі (1917— 1945). Мн., 1993. С.В.Снапкоўская. с. 24
«АСВЕ́ТА» , назва час. «Народная асвета» ў 1924—29. с. 25
АСВЕ́ТЛЕНАСЦЬ , 1) фізічная велічыня, роўная адносінам светлавога патоку да элемента плошчы паверхні, на якую ён падае. Вызначаецца формулай <FORMULA>, дзе dФ — светлавы паток, dS — элемент плошчы. Для засяроджанай (кропкавай) крыніцы святла Е = = (І cos α)/r2, дзе І — сіла святла, α — вугал падзення святла, r — адлегласць ад крыніцы святла да паверхні, якая асвятляецца. Адзінка асветленасці ў СІ — люкс. 2) Асветленасць энергетычная — фіз. велічыня, роўная адносінам патоку выпрамянення да элемента плошчы паверхні, на якую ён падае. Адзінка асветленасці энергетычнай у СІ — ват на квадратны метр (Вт/м2). с. 25
АСВЕ́ТНАЕ ТАВАРЫ́СТВА БЕЛАРУ́САЎ (АТБ) у Варшаве. Існавала ў 1936—39 (да афіц. рэгістрацыі ў 1937 дзейнічала пад назвай «Арганізацыйны камітэт беларускага т-ва ў Варшаве»). Т-ва мела на мэце правядзенне культ.-асв. і выдавецкай дзейнасці, арганізацыю б-к, клубаў, аказанне матэрыяльнай дапамогі і маральнай падтрымкі беларусам, якія жылі ў Варшаве. У яго ўваходзілі прадстаўнікі бел. інтэлігенцыі, работнікі, студэнты варшаўскіх ВНУ (каля 1 тыс. чал.). Сярод актывістаў А.Бычкоўскі, С.Казура, Б.Руткоўскі, А.ІІІыдлоўскі, М.Забэйда-Суміцкі, Л.Панько, В.Чарняўская і інш. Пры АТБ працавалі курсы бел. мовы, гурткі маст. самадзейнасці. Дзейнасць спынена ў першыя дні нападу фаш. Германіі на Польшчу. Ю.Р.Васілеўскі. с. 25
АСВЕ́ТНІЦТВА , грамадска-палітычная плынь, прадстаўнікі якой прапаведавалі прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы. Пашырана ў эпоху бурж. рэвалюцый і адлюстроўвала прагрэс. ступень развіцця сусв. грамадскай думкі. У аснове сац. філасофіі Асветніцтва ляжалі ідэаліст. ўяўленні пра вызначальную ролю свядомасці ў развіцці грамадства, вучэнне аб чалавеку і дэізм Дж .Лока, рацыяналізм і механіст, фізіка Р.Дэкарта, механіка і дэізм І.Ньютана, антысхаластычныя вучэнні ў Францыі пач. 18 ст. Догмам пра боскае паходжанне манархічнай улады ідэолагі Асветніцтва супрацьпаставілі рацыяналіст. тэорыі грамадства і дзяржавы, маралі і нават самой рэлігіі (дэізм, ідэя «натуральнай» рэлігіі і рэлігіі розуму). Зыходзячы з канцэпцый «натуральнага права», асветнікі абгрунтоўвалі патрабаванні дэмакр. свабод, грамадзянскай роўнасці. Некаторыя з іх адстойвалі ідэі нар. суверэнітэту і дэмакр. рэспублікі, лічылі нармальным спаборніцтва прыватных інтарэсаў. У кожнай краіне Асветніцтва мела пэўныя асаблівасці, адпаведныя ўзроўню развіцця грамадства і сац.-эканам. адносін. Найраней яно выявілася ў Галандыі, дзе ў 16 ст. перамагла 1-я ў свеце бурж. рэвалюцыя. Філосафы У.Акоста, Г.Гроцый, Б.Спіноза патрабавалі вызваліць навуку ад кантролю царквы. У Англіі пасля перамогі бурж. рэвалюцыі Асветніцтва набыло больш вальнадумны характар (Дж.А.Колінз, Д.Гартлі, Дж .Прыстлі). Дж. Лок, які быў добра вядомы і на Беларусі, даказваў неабходнасць прыватнай уласнасці, выступаў за свабоду асобы, ахову правоў чалавека. Ф.Бэкан і Т.Гобс выступалі за развіццё ведаў; Д.Дэфо вобразам Рабінзона Круза пацвердзіў, што разумная воля чалавека здольная перамагчы любыя цяжкасці. У Францыі Асветніцтва найб. пашырэнне набыло ў перыяд паміж 1715 (год смерці Людовіка XIV) і 1789 (штурм Бастыліі), які называюць «векам Асветніцтва» ці «стагоддзем філасофіі»: П.Бейль выступаў супраць феад.-царк. ідэалогіі; Вальтэр, які стаў сімвалам Асветніцтва («эпоха Вальтэра»), патрабаваў адмены саслоўных прывілеяў, хоць спадзяваўся на адукаванага манарха; Ж.Ж.Русо абгрунтаваў права нар. мас на паўстанне; П.Гольбах, Ж.Ламетры, Д.Дзідро, К.Гельвецый проціпаставілі рэлігіі атэізм, ідэалізму — матэрыялізм. У Германіі Асветніцтва стала пашырацца з 2-й пал. 18 ст. ва ўмовах эканам. і паліт. адсталасці краіны; Г.Э.Лесінг, Ф.Шылер, І.В.Гётэ выступалі за нац. адзінства Германіі, сцвярджалі, што з дапамогай мастацтва можна перавыхаваць чалавека. У ЗША Асветніцтва стала ідэалогіяй барацьбы з англ. абсалютызмам (Б.Франклін, Т.Джэферсан). У слав. краінах яно найб. яскрава выявілася ў Польшчы (Г.Калонтай, С.Сташыц) і было накіравана супраць феад.-арыстакратычнай і каталіцкай рэакцыі, усеўладдзя магнатаў. У Чэхіі Асветніцтва развівалася ва ўмовах нац.-вызв. барацьбы супраць аўстр. абсалютызму. У Сербіі і Балгарыі ідэалогія Асветніцтва садзейнічала аб’яднанню суайчыннікаў у барацьбе супраць тур. панавання. У Расіі Асветніцтва, замацаванае М.Ламаносавым, А.Радзішчавым, Дз.Фанвізіным і М.Навіковым, мела антыпрыгонніцкі кірунак; у 19 ст. М.Чарнышэўскі і М.Дабралюбаў дапоўнілі яго ідэямі рэв. дэмакратызму і утапічнага камунізму. На Украіне Асветніцтва звязана з дзейнасцю Р.Скаварады, у Літве — К.Данелайціса. Пад уплывам ідэй еўрап. Адраджэння і Асветніцтва фарміраваўся светапогляд і ў краінах Усходу. У Кітаі ў 17—18 ст. з’явілася плеяда вучоных, філосафаў і пісьменнікаў, якія прапагандавалі адукацыю, заснаваную на рэальных ведах, а не схаласт. «экзаменацыйных сачыненнях» і каментарыях да канфуцыянскіх класікаў, развівалі тэорыю грамадскай роўнасці і натуральных правоў чалавека, выступалі супраць палітыкі «зачыненых дзвярэй». У Японіі перадавыя мысліцелі 18 ст. проціпастаўлялі канфуцыянскай схаластыцы набытыя вопытам веды, развівалі матэрыялістычныя ідэі. У Індыі пасля нац. паўстання 1857—59 узніклі асветніцка-рэфарматарскія т-вы і групы, якія перакладалі на інд. мовы еўрап. л-ру, патрабавалі свабоды слова і друку, вялі барацьбу за адкрыццё навуч. устаноў зах. тыпу. У Турцыі, Іране, Сірыі, Егіпце, Іраку асветнікаў аб’ядноўвала вера ў сілу адукацыі і асветы як сродкаў пераўтварэння грамадства, вызвалення народаў і дасягнення нац. адзінства.
Ідэалогія Асветніцтва знаходзіла сваё адлюстраванне ў розных кірунках л-ры і выяўл. мастацтва: асветніцкіх класіцызме і рэалізме, у сентыменталізме, у пафасе сцвярджэння станоўчага героя. Яскравыя ўзоры асветніцкай л-ры далі Вальтэр, Русо, Дзідро, П.Бамаршэ (Францыя); Лесінг, маладыя Гётэ і Шылер (Германія); С.Рычардсан, Дж.Свіфт, Г.Філдынг, Т.Дж.Смолет, Р.Б.Шэрыдан (Англія); А.М.Радзішчаў, А.С.Пушкін, А.І.Герцэн, М.Я.Салтыкоў-Шчадрын, І.С.Тургенеў (Расія) і інш. Выразнае адценне Асветніцтва набыла творчасць арх. К.Н.Леду, жывапісцаў Ж.Л.Давіда і Ж.Б.Гроз (Францыя), У.Хогарта (Англія), Д.Н.Хадавецкага (Германія) і інш. Ідэі Асветніцтва істотна паўплывалі і на музыку Францыі, Германіі, Аўстрыі. Грамадска-паліт., этычная і эстэт. ідэі Асветніцтва сталі духоўнай асновай фарміравання венскай класічнай школы, І.Гайдна, В.А.Моцарта, Л.Бетховена.
На Беларусі Асветніцтва з’явілася ў 1-й пал. 18 ст. (ранняе Асветніцтва), актыўна пашырылася ў 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. Яго вытокі ў творчасці і дзейнасці бел. мысліцеляў канца 17 — пач. 18 ст. К.Лышчынскага, Сімяона Полацкага, І.Капіевіча. Пашырэнню Асветніцтва спрыялі выхаванцы Кіева-Магілянскай духоўнай акадэміі сярэдзіны 18 ст. (Л.Барановіч, Г.Каніскі, Ф.Пракаповіч і інш ). Асветніцтва знайшло адлюстраванне ў філасофіі, сацыялогіі, л-ры і выяўл. мастацтве; вызначалася паказам быт. і этнічных умоў жыцця класаў і сац. груп, духоўнай спадчыны мінулага, праблем аўтаномнасці Беларусі і адносін з Рэччу Паспалітай і Расіяй. Прадстаўнікі ранняга Асветніцтва на Беларусі Б.Дабшэвіч, К.Нарбут, М.Пачобут-Адляніцкі звязвалі навук. задачы з гуманістычнымі, свабоду думкі лічылі абавязковай умовай для развіцця навукі. У пач. 19 ст. з’явіліся першыя даследаванні бел. фальклору, этнаграфіі і мовы. Пераход да асветніцкіх канцэпцый у гісторыі заўважаецца ў творах Капіевіча, Ф.Папроцкага. А.Нарушэвіч у гіст. працэсе гал. ролю адводзіў розуму, прадметам гіст. даследаванняў лічыў жыццё народа як паказчык яго палітыкі, эканомікі і культуры, значную ўвагу звяртаў на асвятленне нац. гісторыі. Т.Млоцкі ў сваёй працы «Сведчанне з вытокаў натуральнага права» (1779) выклаў асн. палажэнні тэорыі «натуральнага права», а ў трактоўцы гіст. працэсу набліжаўся да «грамадзянскага дагавору» Русо. І.Страйноўскі, зыходзячы з канцэпцыі «натуральнага права», абараняў прынцыпы роўнасці людзей, выказваў думкі пра натуральную абумоўленасць грамадскіх парадкаў. Спецыфічнай рысай Асветніцтва на Беларусі была яго арыентацыя на вырашэнне сял. праблемы. У працах Ю.Паўлікоўскага, Д.Пільхоўскага, І.Яленскага, Я.Ясінскага і інш. абгрунтоўвалася неабходнасць забеспячэння паліт. гарантый асобе селяніна, выказваліся ідэі скасавання прыгону, стварэння сістэмы навучання сялянскіх дзяцей, прапаноўваліся камуніст.-утапічныя праекты абшчыннай роўнасці ў карыстанні зямлёй і атрыманні прадукту вытворчасці. Утапічна-камуністычныя ідэі на тэалагічнай аснове выказваў біскуп П.Бжастоўскі, які правёў у сваіх маёнтках значныя рэформы (адмяніў прыгон, адкрыў школы, шпіталі, увёў сял. самакіраванне і інш.). Непасрэднае дачыненне да Асветніцтва мелі даследчыкі прыроды — ураджэнцы Беларусі В.Карчэўскі, А.Маркевіч, М.Ачапоўскі, П.Славінскі, С.Юндзіл. Так, Маркевіч стварыў антрапал. канцэпцыю, у якой узнікненне і развіццё чалавека лічыў вынікам паступовага развіцця прыроды. Прадаўжальнікамі традыцый Асветніцтва на Беларусі былі філаматы і філарэты. Для пашырэння ідэй Асветніцтва на Беларусі шмат зрабіла Адукацыйная камісія, ідэйнымі натхняльнікамі якой былі Сташыц, Г.Калонтай, Я.Снядэцкі, выкладчыкі Віленскага ун-та Ж.Жылібер, Г.Форстэр, Пачобут-Адляніцкі, А.Снядэцкі, І.Страйноўскі і інш., значны ўдзел у яе стварэнні і дзейнасці прыняў І.Храптовіч. Прапагандыстамі Асветніцтва выступалі выкладчыкі нар. вучылішчаў І.Сакольскі, А.Зміеў, С.Цвяткоўскі і інш., якія лічылі неабходным зрабіць навучанне здабыткам усіх дзяцей, нават з бедных сем’яў.
Прагрэсіўныя тэндэнцыі Асветніцтва знайшлі адлюстраванне ў л-ры і выяўл. мастацтве Беларусі. У эпісталярных, лірычных, драм. (інтэрмедыі) творах, у творах Ф.Карпінскага, маладога А.Міцкевіча выявіліся антыпрыгонніцкія і антыклерыкальныя настроі. У «Одзе» Сакольскага, прысвечанай адкрыццю нар. вучылішча ў Полацку, выказана асветніцкая канцэпцыя «без ведаў мы — дзеці цемры». Сац.-сатыр. плынь узмацнілася ў розных формах творчасці, асабліва ў паэзіі. Гратэскавы рэалізм спалучыўся з дыдактыкай і сентыменталізмам. Пануючы ў мастацтве 18 ст. класіцызм пад уплывам Асветніцтва пачаў трансфармавацца ў сентыменталізм (І.Быкоўскі, Ф.Карпінскі і інш.), узніклі элементы рамантызму і рэалізму. У рэчышчы класіцызму заставаліся паэтыка і рыторыка (Ф.Галянскі, І.Фалькоўскі), але ад яго канонаў адступілі і наблізіліся да рамантызму Я.Снядэцкі, А.Доўгірд, Е.Славацкі, Л.Бароўскі. Адначасова з перайманнем еўрап. маст. стыляў (барока, класіцызм, сентыменталізм, ракако і інш.) у выяўл. мастацтве пашыраліся мясц. стылі і школы (Магілёўская, Віцебская і інш.).
Літ.: Баскин М.П. Философия немецкого просвещения. М., 1954; Осипова Е.В. Философия польского просвещения. М., 1961; Дорошевич Э.К. Философия эпохи просвещения в Белоруссии. Мн., 1971; Яго ж. Гуманизм просветителей // Идеи гуманизма в обшественно-политической и философской мысли Белоруссии. Мн., 1977; Волгин В.П. Развитие обшественной мысли во Франции в XVIII веке. 2 изд. М., 1977; Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. Э.К.Дарашэвіч. с. 25
АСВЕ́ТНЫ АБСАЛЮТЫ́ЗМ , палітыка шэрагу еўрапейскіх абсалютысцкіх дзяржаў у 2-й пал. 18 ст., якая падтрымлівала ідэі Асветніцтва. Выяўляўся ў правядзенні рэформаў, накіраваных на знішчэнне некаторых устарэлых феад. ін-таў. Манархі Іосіф ІІ у Аўстрыі, Фрыдрых ІІ у Прусіі, Кацярына ІІ у Расіі, Густаў ІІІ у Швецыі і інш., спрабуючы выкарыстаць папулярнасць ідэй франц. асветнікаў, выстаўлялі сваю дзейнасць як саюз «філосафаў і гасудароў». Асветны абсалютызм быў накіраваны на ўмацаванне панавання дваранства, хоць некаторыя рэформы садзейнічалі развіццю капіталіст. ўкладу. с. 26
АСВЕ́Я , гарадскі пасёлак у Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобл., на паўд. беразе Асвейскага воз. За 40 км ад Верхнядзвінска, 37 км ад чыг. ст. Верхнядзвінск на лініі Полацк—Даўгаўпілс. 2 тыс. ж. (1995).
Вядома з 15 ст., цэнтр воласці ў складзе Полацкай зямлі. З 1505 уласнасць Глебавічаў, з 1600 Л.Сапегі, з 1749 мінскага ваяводы Я.Гільзена, які пабудаваў тут палац, касцёл, заснаваў кляштар месіянарыяў, з 1786 да канца 19 ст. ўласнасць шляхціцаў Шадурскіх. З 16 ст. цэнтр воласці Полацкага ваяв. У 1616 і 1633 занята рус. войскамі. З 1695 горад, праводзіліся 2 кірмашы на год. З 1772 у складзе Рас. імперыі, мястэчка. У 1897 — 2830 ж., у 1905 — 3700 ж., нар. вучылішча. У 1924—59 цэнтр раёна, з 27.9.1938 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія спалілі Асвею і 158 навакольных вёсак, загубілі 4,4 тыс. мірных жыхароў; дзейнічала Асвейскае патрыятычнае падполле. З 1959 у Верхнядзвінскім раёне.
Прадпрыемствы: буд. Матэрыялаў, лёгкай і харч. прам-сці, торфабрыкетны завод. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў, магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры 18 ст. — Асвейскі манастырскі шпіталь, помнік палацава-паркавай архітэктуры 18 ст. — Асвейская сядзіба. с. 26
АСВЯ́ТА , возера ў Беларусі, у Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Дзісна, за 15 км на ПдЗ ад г.п. Шаркаўшчына, сярод балота Мох. Пл. 0,5 км2, даўж. 1,5 км, найб. шыр. 0,4 км. Берагі нізкія, тарфяністыя, з балотнай расліннасцю. Зарастае. На Пд з возера выцякае ручай у р. Дзісна. с. 26
АСВЯТЛЯ́ЛЬНЫЯ ПРЫЛА́ДЫ , прылады для штучнага асвятлення розных аб’ектаў. Канструкцыйна складаюцца з асвятляльнай арматуры і крыніцы штучнага святла. Некаторыя тыпы ўключаюць аптычныя сістэмы (напр., люстэркі, кандэнсары).
Адрозніваюць асвятляльныя прылады далёкага (пражэктар) і блізкага (свяцільня, праекцыйны апарат) дзеяння. Пражэктары або свяцільні некаторых тыпаў аб’ядноўваюць у асвятляльныя ўстаноўкі, якія ўключаюць размеркавальныя шчыты, пуска-рэгулявальную і інш. апаратуру. Асвятляльныя прылады выкарыстоўваюцца для асвятлення памяшканняў, трансп. сродкаў, адкрытых пляцовак і інш. с. 26
АСВЯТЛЯ́ЛЬНЫЯ САСТА́ВЫ , піратэхнічныя саставы, якія выкарыстоўваюць у асвятляльных ракетах, артыл. снарадах, авіябомбах для асвятлення вял. участкаў мясцовасці, для начных аэрафотаздымак. Пераважна сумесі парашкоў магнію і алюмінію (ці іх сплаваў) з акісляльнікамі (нітраты натрыю і барыю) і невялікай колькасцю арган. сувязных рэчываў (смолы, парафін, стэарын). Цеплата згарання ~6 МДж/кг, т-ра гарэння 2500—3000 °С, працягласць гарэння ад 8 с да 8 мін. с. 26
АСВЯЦІ́МСКІ Марк Аляксандравіч (24.4.1886, г. Слуцк — 10.11.1938), бел. паліт. дзеяч. Да 1918 у Рас. партыі эсэраў. У 1919—20 чл. ЦК Бел. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС- Р), у 1919—24 старшыня яе Слуцкага к-та, чл. культ.-асв. т-ва «Папараць-кветка» ў Слуцку. У 1920 чл. Бел. рады Случчыны, узначальваў вярбовачны пункт Бел. Вайск. камісіі ў Слуцку. У 1919 і 1921 быў арыштаваны ВЧК. У 1924 адышоў ад паліт. дзейнасці. У 1930-я г. працаваў эканамістам Гомельскага тлушчакамбіната. 11.2.1938 арыштаваны, 1.11.1938 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 13.7.1960.
У.М.Міхнюк. с. 26
АСВЯЧЭ́ННЕ , рытуальнае дзеянне служыцеляў культу над рознымі прадметамі для надання ім містычных уласцівасцяў, пасля чаго становіцца магчымым выкарыстанне іх у рэліг. мэтах духавенствам і недухоўнымі асобамі.
Асвячэнню падлягае кожны новы ці адрамантаваны храм, царк. адзенне, культавыя рэчы, што выкарыстоўваюцца пры богаслужэнні; асвячаюцца «святыя дары» (для прычашчэння), вада. Могуць асвячацца таксама новапабудаванае жыллё, грамадскія будынкі і інш. с. 26
АСЕА́Н , глядзі Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі. с. 27
АСЕ́ЕЎ Мікалай Мікалаевіч (9.7.1889, г. Льгоў Курскай вобласці — 16.7.1963), рускі паэт. Вучыўся ў Маскоўскім камерцыйным ін-це (1909—12), Маскоўскім і Харкаўскім ун-тах. Ранняя творчасць звязана з футурызмам (зб-кі «Зор», «Начная флейта», абодва 1914; «Летарэй», 1915). Пад уплывам падзей і творчага сяброўства з У.Маякоўскім яго паэзія набыла грамадз. гучанне (зб-кі «Бомба», 1921; «Стальны салавей», 1922; «Рада вятроў», 1923). З 1923 у літ. групе «Леф». У 1920—30-я г. выступаў як публіцыст (зб-кі «Час лепшых», «Маладыя вершы», «Масква-песня», «Высакагорныя вершы»). Паэмы «Будзённы» (1922), «Дваццаць шэсць» (1925), «Сямён Праскакаў» (1928) пра грамадз. вайну. У паэме «Маякоўскі пачынаецца» (1940, Дзярж. прэмія СССР 1941) спалучаны дзённікава-мемуарная і лірыка-публіцыст. плыні. Падзеі Вял. Айч. вайны — у зб-ках «Першы ўзвод» (1941), «Полымя перамогі» (1946); лірыка-філас. асэнсаванне гіст. лёсу 20 ст. — у кн. вершаў «Роздумы» (1955) і «Лад» (1961). с. 27
АСЕКСУА́ЛЬНАСЦЬ (ад а... + лац. sexualis палавы), поўная адсутнасць палавой зацікаўленасці ў дарослых людзей. Характарызуецца алібідэміяй і анаргазміяй. Прычынамі асексуальнасці могуць быць нейраэндакрынныя парушэнні, інтаксікацыя наркотыкамі, снатворнымі, нейралептыкамі і транквілізатарамі, солямі цяжкіх металаў, арган. захворванні галаўнога або спіннога мозга, гіпаплазіі палавога апарата, дэпрэсіўны стан; зрэдку неўсвядомленая гомасексуальная ўстаноўка, садысцкія або мазахісцкія тэндэнцыі і інш. Існуе прыроджаная канстытуцыйная асексуальнасць (у 0,5% жанчын). с. 27
АСЕ́ЛАСЦЬ , 1) лад жыцця, пры якім чалавек або людзі жывуць на адным месцы. Абумоўлена пэўнымі формамі гаспадаркі. З’явілася з узнікненнем рыбалоўства і матычнага земляробства ў пач. неаліту. 2) Цэнз аселасць — заканадаўча ўстаноўлены ў некаторых краінах перыяд, на працягу якога грамадзянін павінен жыць на адным месцы, каб атрымаць права ўдзелу ў выбарах прадстаўнічых органаў дзяржавы. 3) У некаторых краінах тэрыторыя, па-за якой не маюць права жыць пэўныя слаі насельніцтва (напр., нац. меншасці). У Рас. імперыі ў 1791 была вызначана тэр., па-за якой забаранялася пастаянна жыць яўрэям. Глядзі Мяжа аселасці. с. 27
АСЕ́МБЛЕР (англ. Assembler), сістэма праграмавання, што дазваляе складаць праграмы ЭВМ у тэрмінах камандаў машыннай мовы, але з выкарыстаннем больш зручнай сістэмы абазначэнняў. Пры запісе праграмы дазваляецца карыстацца сімвалічнымі абазначэннямі камандаў, адрасоў ячэек памяці, спасылак і інш. Праграма можа складацца з асобна напісаных кавалкаў, у тым ліку бібліятэчных падпраграм. Асемблер робіць размеркаванне памяці, пераўтварае сімвалічныя абазначэнні ў адпаведныя машынныя коды, у выніку чаго праграма набывае выгляд, прыдатны да выканання на ЭВМ. с. 27
АСЕМЯНЕ́ННЕ , працэс, які забяспечвае ў жывёл сустрэчу палавых клетак — яец і сперматазоідаў; папярэднічае апладненню. Поспех асемянення забяспечваецца адначасовым выспяваннем гамет абодвух палоў. Вонкавае асемяненне ўласціва большасці жывёл, якія жывуць або размнажаюцца ў вадзе (кольчатыя чэрві, двухстворкавыя малюскі, ігласкурыя, кішачнаполасцевыя, бясчэрапныя, кругларотыя, большасць рыб, бясхвостыя земнаводныя). Унутранае асемяненне ўласціва некаторым водным і пераважнай большасці наземных жывёл (плоскія і круглыя чэрві, многія членістаногія і малюскі, большасць пазваночных — акулападобныя, хімеравыя і некаторыя касцістыя рыбы, вышэйшыя пазваночныя). Прамежкавы тып асемянення — вонкава-ўнутранае, пры якім самец выдаляе сперму (у выглядзе кропелек семявай вадкасці ці сперматафораў) у знешняе асяроддзе, на субстрат, пасля чаго яе захоплівае самка; характэрны для многіх ніжэйшых членістаногіх, што жывуць у вадзе, і хвастатых земнаводных. Штучнае асемяненне шырока выкарыстоўваюць пры развядзенні рыб і с.-г. жывёл. с. 27
АСЕ́НАЎГРАД , горад на Пд Балгарыі, у Радопах. 61 тыс. ж. (1990). Цэнтр вінаробства і тытуняводства. Машынабудаванне, хім. прам-сць. Каля Асенаўграда свінцо-вацынкавы з-д і ГЭС. Да 1934 наз. Станімака. Каля горада руіны Асенавай крэпасці (11—13 ст.) з царквой 12 ст., Бачкоўскі манастыр (11—19 ст., з размалёўкай 12—19 ст.), царква (14 ст.). с. 27
АСЕ́НІ , дынастыя балг. цароў у перыяд Другога Балг. царства (1187—1280). Засн. балярамі (баярамі) Асенем і Пятром, якія кіравалі паўстаннем 1185—87 супраць візант. панавання ў Балгарыі.
Прадстаўнікі Асеняў: Асень І [1187—96], яго брат, цар-суправіцель, Пётр І [1187—97], Калаян [1197—1207], Борыл [1207—18], Іван Асень ІІ [1218—41], Каліман І [1241—46], Міхаіл І Асень [1246—56], Каліман ІІ [1256— 57], Канстанцін Асень Ціх [1257—77], Міхаіл ІІ Асень [1277—79], Іван Асень ІІІ (1279—80; уцёк у Візантыю, пасля гэтага дынастыя Асеняў перастала існаваць). с. 27
АСЕНІЗА́ЦЫЯ (ад франц. assainissement), спосаб ачысткі неканалізаваных населеных месцаў ад нечыстотаў і адкідаў. Уключае іх збор, часовае захоўванне, вываз у вызначаныя месцы, абясшкоджванне ці утылізацыю. с. 27
А́СЕНКАВА Варвара Мікалаеўна (22.4.1817, С.-Пецярбург — 1.5.1841), руская актрыса. З 1835 у Александрынскім т-ры. Выканаўца роляў у вадэвілях і травесці: юнкер Лелеў («Гусарская стаянка, або Плата той жа манетай» В.Арлова), Габрыэль («Дзяўчына-гусар» Ф.Коні), а таксама ў драм. рэпертуары: Эсмеральда (паводле рамана В.Гюго «Сабор Парыжскай Божай маці»), Афелія («Гамлет» У.Шэкспіра). Першая выканаўца роляў Мар’і Антонаўны («Рэвізор» М.Гогаля) і Соф’і («Гора ад розуму» А.Грыбаедава). с. 27
АСЕ́ННІ ПАЛАСА́ТЫ , штрэйфлінг, штрыфель, старадаўні асенні сорт яблыні. Належыць да зах.-еўрап. групы сартоў. Паходжанне невядома. Упершыню апісаны ў пач. 17 ст. Вельмі пашырыўся ў сярэдняй паласе Расіі, Прыбалтыцы, на Украіне. На Беларусі раянаваны ва ўсіх садовых зонах.
Дрэва моцнарослае, утварае высокашарападобную крону. Зімаўстойлівасць высокая. Сорт сярэднеўстойлівы да паршы. Плоданашэнне пачынае на 9—13-ы год. Высокаўраджайны. Плады буйныя (100—120 г), злёгку рабрыстыя, тупаканічныя, крыху сціснутыя з трох бакоў, зеленавата-жаўтаватыя з кармінавым румянцам у выглядзе палос і штрыхоў, выспяваюць у 2-й пал. верасня і могуць захоўвацца да лістапада. Мякаць кісла-салодкая, духмяная. Плады спажываюць пераважна свежыя, гатуюць варэнне. с. 28
А́СЕР (Аsser) Тобіяс (28.4.1838— 29.7.1913), галандскі дзярж. дзеяч, юрыст. Скончыў Амстэрдамскі ун-т (1860). Праф. міжнар. і камерцыйнага права. Адзін з заснавальнікаў Ін-та міжнар. права ў Генце (1871, Бельгія). Распрацаваў законы аб грамадзянскіх правах, выдачы злачынцаў і інш. Аўтар прыкладных прац па міжнар. праве, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў канферэнцый у Гаазе 1899 і 1907 па міжнар. праве. Нобелеўская прэмія міру (1911, сумесна з А. Фрыдам). с. 28
АСЕТРАПАДО́БНЫЯ (Acipenseriformes), атрад храстковых рыб. Вядомы з ніжняй юры, сучасныя прадстаўнікі — з верхняга мелу. 2 сям.: асятровыя (Acipenseridae) і весланосыя (Роlycdontidea). 25 відаў у Паўн. паўшар’і. У рэках Беларусі вельмі рэдка трапляецца сцерлядзь, раней на нераст заходзілі асетр балтыйскі і асетр рускі, рабіліся спробы вырошчвання гібрыда сцерлядзі і бялугі — бесцера.
Даўж. ад 27 см да 9 м, маса да 2 т (бялуга). На целе 5 радоў рамбічных касцяных пласцінак (жучак) або скура голая. Хваставы плаўнік неаднолькава лопасцевы (гетэрацэркальны), аснова верхняй лопасці ўкрыта ганоіднай рамбічнай луской. Рыла выцягнутае, з вусікамі. Рот высоўны, ніжні, без зубоў. Аснова восевага шкілета — пруткая хорда (целаў у пазванкоў няма). Унутраны шкілет храстковы, на галаве скураныя косці. Прамяні шчэлепнай перапонкі адсутнічаюць. У сэрцы ёсць артэрыяльны конус, у кішэчніку — спіральны клапан. Каштоўныя прамысл. рыбы. У нізоўях вял. рэк, дзе жывуць асетрападобныя, дзейнічаюць рыбагадавальнікі, якія штогод выпускаюць у вадаёмы малявак рыб. Некаторыя віды занесены ў Чырв. кнігі МСАП, інш. краін, сцерлядзь — у Чырв. кнігу Беларусі. с. 28
АСЕЦІ́НСКАЯ МО́ВА , адна з іранскіх моў (усх. група); мова асецінаў. Пашырана ў Асеціі, на тэр. Цэнтр. Каўказа, у некаторых раёнах Грузіі і Паўд. Каўказа. Паходзіць ад моў качэўнікаў Паўн. Прычарнамор’я (скіфаў, сарматаў, аланаў і інш.). На асецінскую мову моцны ўплыў (асабліва ў фанетыцы і лексіцы) зрабілі каўказскія мовы. Мае 2 асн. дыялекты: іронскі (аснова літ. мовы) і дыгорскі.
Фаналагічная сістэма характарызуецца 7 галоснымі (моцнымі і слабымі) і 28 зычнымі, у тым ліку змычна-гартаннымі гукамі. Граматычны лад аглюцінатыўны (у скланенні) і флектыўны (у спражэнні). Граматычнага роду няма. Першы пісьмовы помнік (грэч. Літары) — Зелянчукскі надпіс (941). У 1844 А.М.Шагрэн стварыў алфавіт на аснове кірыліцы, з 1923 пісьменства на аснове лац., з 1938 — рус. графікі. с. 28
АСЕЦІ́НЫ (саманазва ірон, дыгарон), нацыя, асн. насельніцтва Рэспублікі Паўн. Асеція (каля 300 тыс. чал.). Жывуць таксама ў Грузіі і інш. Усяго ў краінах СНД каля 542 тыс. чал. (1979). Гавораць на асецінскай мове. Вернікі пераважна праваслаўныя, ёсць мусульмане-суніты. с. 28
АСЕ́ЦКІ (Ossietzky) Карл фон (3.10.1889, Гамбург — 4.5.1938), нямецкі публіцыст, сатырык. Удзельнік 1-й сусв. вайны, ініцыятар пацыфісцкага руху. З 1919 сакратар берлінскага «Нямецкага таварыства міру», супрацоўнік левай прэсы. З 1927 гал. рэдактар час. «Die Weltbühne» («Сусветная трыбуна»). У вострасатыр. артыкулах і надзённых памфлетах выкрываў палітыку веймарскага ўрада, ням. мілітарызм і фашызм, за што не раз прыцягнуты да суд. адказнасці. Яго стылю ўласціва з’едлівая іронія. У 1933 кінуты ў канцлагер, творы Асецкага забаронены, кнігі спалены. Памёр у турэмнай бальніцы. Нобелеўская прэмія 1936.
Тв.: Schrijfen. Bd. 1—2. Berlin; Weimar, 1966. У.Л.Сакалоўскі. с. 28
АСЕ́ЦКІ Людвіг Пятровіч (н. 9.5.1929, в. Продвіна Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. графік. Засл. дз. маст. Беларусі (1981). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1960). Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі, манум. жывапісу. Творы прысвечаны сучаснасці і гісторыі: «Горад будуецца» (1963), «Падполле Мінска» (1968), «Па матывах трылогіі Я. Коласа «На ростанях» (1973), «Жодзіна» (1976), «Прыпяцкія мелодыі» (1981), «Балада аб Лаўскім баі» (1982), «Памяць» (1984), «Мір на планеце» (1986—87), серыя «Замкнёнасць круга» (1993—94) і інш. Для станковых работ характэрны арыгінальныя кампазіцыйныя вырашэнні, абвостраная, амаль гратэскавая выразнасць малюнка, святлоценявыя кантрасты. Л.Ф.Салавей. с. 28
АСЕ́ЦЬ , старадаўняя гасп. пабудова для сушкі збажыны; тып сушні. Была пашырана ў паўн.-ўсх. раёнах Беларусі да сярэдзіны 20 ст. Квадратны або прамавугольны ў плане будынак вянковай канструкцыі, накрыты саломай, драніцай. Унутраная прастора перакрыццем з жэрдак падзялялася на 2 ярусы. Цёплае паветра ад курнай печы ў ніжнім ярусе праз шчыліны перакрыцця ішло ў верхні ярус, дзе сушылі снапы. У сял. гаспадарках 19 —пач. 20 ст. Асеці будавалі паблізу гумна, стадолы, тока. Нярэдка мела «перадасець» каркаснай канструкцыі, дзе абмалочвалі высушанае збожжа. У фальварках існавалі больш складаныя структуры, дзе 2 асеці злучаліся крытым токам.
Літ.: Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973. с. 28
АСЁ́Л (Equus asinus), млекакормячае роду коней атр. няпарнакапытных. Сустракаецца ва Усх. Афрыцы (Самалі, Эфіопія). Жыве ў пустынях і стэпах. 2 падвіды: асёл самалійскі ( Equus asinus somalicus) і асёл нубійскі (Equus asinus africanus).
Выш. ў карку 1,1—1,4 м. Афарбоўка пясчана-шэрая з 2 цёмнымі палосамі, адна з якіх праходзіць уздоўж хрыбта і перасякаецца з другой на лапатках. Грыва невялікая, даходзіць толькі да вушэй. Хвост тонкі з кутасом доўгіх валасоў. Вушы 25—35 см. Трымаецца невял. табунамі. Корм раслінны. Прыручаны 5—6 тыс. г. назад у Егіпце і Эфіопіі. Ад дзікага асла паходзяць многія свойскія пароды, якія выкарыстоўваюцца як цяглавая сіла. Пад пагрозай знікнення, у Чырв. кнізе МСАП. с. 28
АСІГНА́ЦЫІ (польск. asygnacja ад лац. assignatio прызначэнне), расійскія папяровыя грошы, заменнікі медных і сярэбраных манет. Упершыню выпушчаны ў 1769 пры Кацярыне ІІ на суму 1 млн. руб. Эмісію ажыццяўлялі спец. банкі ў Пецярбургу і Маскве (у 1786 яны аб’яднаны ў адзіны банк). Білеты асігнацыі свабодна абменьваліся на медныя і сярэбраныя манеты. Аднак з-за празмернага выпуску асігнацый для пакрыцця ваенных расходаў (войны з Турцыяй, Францыяй, Крымская) яны абясцэніліся і з усталяваннем сярэбранага монаметалізму пасля грашовай рэформы з 1.1.1849 ануляваны. с. 29
АСІЕ́ЎСКІ Эрнст Уладзіміравіч (н. 19.7.1939, Мінск), бел. трэнер па фехтаванні на рапірах. Засл. трэнер Беларусі (1971), засл. трэнер СССР (1973), засл. дз. фізічнай культуры Беларусі (1979). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1961). З 1965 на трэнерскай рабоце. Сярод выхаванцаў А.Раманькоў, У.Лапіцкі і інш. с. 29
АСІКА́ГА , 2-я дынастыя ваенна-феад. правіцеляў (сёгунаў) Японіі ў 1335 (1338)—1573. Улада Асікага была нетрывалая з-за ўзмацнення мясц. князёў (даймё). Міжусобныя войны, якія пачаліся з сярэдзіны 15 ст., прывялі краіну да распаду на асобныя незалежныя княствы. Апошні прадстаўнік дынастыі скінуты яп. палкаводцам Ода Набунага ў 1573. с. 29
АСІ́ЛАК , герой многіх традыц. чарадзейных бел. казак, легендаў, паданняў. Валодае незвычайнай сілай: вырывае з каранямі дрэвы, кідае каменныя глыбы. Асілак выступае нар. заступнікам. Вобраз асілка сустракаецца, напрыклад, у казках пра Кацігарошка, Медзведзюка, Іллю Мурамца.
Бел. казкі пра асілкаў зазналі ўплыў мясц. легендаў і паданняў пра магутных волатаў. Казачны асілак блізкі да эпічнага волата (напр., Іван Падвей у аднайм. казцы «Беларускага зборніка» Е.Раманава, вып. 6). Казкі пра Асілкаў маюць некат. матывы стараж. былін.
Літ.: Бараг Л.Г. «Асілкі» белорусских сказок и преданий // Русский фольклор. М.; Л., 1963. Вып. 8; Яго ж. Беларуская казка. Мн., 1969. Л.Р.Бараг. с. 29
«АСІ́ЛАК» , «Вялікі камень», помнік прыроды Беларусі. За 200 м на У ад в. Белая Смаргонскага р-на Гродзенскай вобласці. Ледавіковы валун ружовага граніту з авоідамі палявога шпату (выбаргіт). Даўж. 3,7 м, шыр. 3,5 м, выш. 2,7 м, у абводзе 12,5 м, аб’ём 35 м3, вага каля 90 т. Прынесены ледавіком з паўд. часткі Балтыйскага шчыта (ваколіц г. Выбарг Ленінградскай вобл.) каля 300 тыс. г. назад. У язычніцкія часы — культавы валун. В.Ф.Вінакураў. с. 29
АСІМЕ́ТРЫ́Я , адсутнасць ці парушэнне сіметрыі. с. 29
АСІМІЛЯЦЫ́ЙНАЯ ЁМІСТАСЦЬ экалагічнай сістэмы, колькасць шкодных рэчываў, якую экасістэма здольная за адзінку часу назапасіць, разбурыць (перапрацаваць) і вывесці за свае межы без парушэння нармальнага яе функцыянавання. На велічыню паказчыка асіміляцыйнай ёмістасці ўплываюць мноства прыродных і антрапагенных фактараў, фіз. і хім. ўласцівасці рэчываў, але вызначальная роля належыць біял. працэсам. напрыклад, пры практычнай ацэнцы асіміляцыйнай ёмістасці акіяна найперш улічваюць працэсы акіслення арган. забруджвальнікаў і біял. асаджэння. с. 29
АСІМІЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. assimilatio прыпадабненне), зліццё, засваенне. 1) У этналогіі засваенне адным народам мовы, культуры і інш. этнічных прыкмет іншага народа (які сацыяльна больш развіты ці дэмаграфічна пераважае) да поўнага зліцця з ім. У выніку асіміляцыі мяняецца этнічная самасвядомасць асіміляванага народа. Натуральная асіміляцыя адбываецца пры непасрэдных кантактах этнічных груп, абумоўленых агульнасцю іх паліт., сацыяльнага, гасп. і культурнага жыцця, пашырэннем міжэтнічных шлюбаў. Прымусовая асіміляцыя звычайна ажыццяўляецца з дапамогай дыскрымінацыі. 2) У мовазнаўстве прыпадабненне аднатыпных (галосных ці зычных) гукаў у межах слова ці спалучэння слоў. Бывае поўная (адзін гук цалкам прыпадабняецца да другога: «насенне» — з «насеньйе», «шшытак» — пры напісанні «сшытак») і няпоўная [(гукі прыпадабняюцца толькі па якой-н. адной або некалькіх прыкметах, але не ўсіх, напрыклад, «каска» — пры напісанні «казка» (па глухасці-звонкасці), «сьмецце» — пры напісанні «смецце» (па цвёрдасці-мяккасці), «бяссільны» — пры пісьме «бяссільны» (па глухасці-звонкасці і цвёрдасці-мяккасці)]. Асіміляцыя наз. прагрэсіўнай, калі наступны гук прыпадабняецца да папярэдняга, і рэгрэсіўнай, калі папярэдні гук прыпадабняецца да наступнага (больш уласціва бел. мове). У выніку асіміляцыі ў бел. мове ўзніклі падоўжаныя зычныя. Частковае прыпадабненне галосных і зычных наз. акамадацыяй. 3) У біялогіі тое, што анабалізм. 4) У геалогіі працэс паглынання і перапрацоўкі (расплаўленне або растварэнне) магмай асадкавых або метамарфічных парод. Адбываецца каля кантактаў інтрузіўных целаў у бакавых (умяшчальных) пародах або на глыбіні пры абрушэнні ў расплаўленую магму цвёрдых парод скляпення. Асіміляцыя абумоўлівае разнастайнасць магматычных парод, можа быць прычынай дыферэнцыяцыі магмы, важным фактарам металагеніі. Асіміляцыі спрыяе кантрастнасць саставу магмы і ўмяшчальных парод, пераграванне магмы і наяўнасць у ёй лятучых кампанентаў. Значна пашырана пры ўтварэнні габра і дыярытаў у краявых частках гранітных інтрузій на кантакце з вапнякамі і асн. горнымі пародамі. с. 29
АСІМПТАТЫ́ЧНЫ ВЫ́РАЗ у матэматыцы, параўнальна простая элементарная функцыя, набліжана роўная (з любой папярэдне зададзенай дакладнасцю) больш складанай функцыі пры імкненні яе аргумента да пэўнага значэння (напр., пры вял. значэннях аргумента). Напрыклад, пры х→0 ln (1 + х) ~ х, sin х ~ х, калі ўраўненне у = kx — асімптатычны выраз функцыі у = f(х) пры малых значэннях х, то такую функцыю можна вызначыць як f(х) = kx + а(х), дзе а(х)→0 пры х→0. У самым агульным выпадку асімптатычны выраз — гал. член больш складаных (і дакладных) набліжаных выразаў, якія наз. асімптатычнымі шэрагамі або раскладаннямі. Выкарыстоўваецца ў лікавых задачах у матэматыцы, механіцы, фізіцы. с. 30
АСІМПТО́ТА (ад грэч. asymptōtos які не супадае) крывой з бесканечнай галінай, прамая, да якой гэта галіна неабмежавана набліжаецца. напрыклад, асімптота гіпербалы у = 1/х — восі каардынат Ох і Оу. Крывая можа перасякаць сваю асімптоту (напр., графік затухальных ваганняў) або зусім не мець асімптоты (напр., парабала). Калі графік функцыі у = f(х) пры вялікіх х мае асімптоту, што вызначана ўраўненнем у = kx + b, то гэту функцыю можна вызначыць як f(х) = kx + + b + а(х), дзе а(х)→0 пры х→∞. Выкарыстоўваецца ў матэм. аналізе. с. 30
АСІ́НА , таполя дрыжачая (Populus tremula), лістападнае дрэва з роду таполя сям. вярбовых. Пашырана ў Еўропе і Азіі, трапляецца ў Паўн. Афрыцы. Утварае асінавыя лясы. На Беларусі расце па ўсёй тэрыторыі.
Двухдомнае ветраапыляльнае дрэва выш. да 35 м. Ствол дыяметрам да 60—100 см. Крона невялікая, рыхлая. Лісце чаргаванае, простае, круглаватае або круглавата-рамбічнае. Кветкі дробныя, сабраны ў адвіслыя цыліндрычныя каташкі. Плод — зеленавата-бурая каробачка. Насенне з пушыстым чубком, прыстасаванае, каб разносіцца ветрам. Хуткарослая і вельмі прадукцыйная на драўніну піянерная расліна. Жыве да 100 і больш гадоў. Драўніна лёгкая, мяккая. Выкарыстоўваюць у запалкавай і цэлюлозна-папяровай прам-сці, буд-ве і тарнай вытв-сці, кару, лісце і пупышкі — у медыцыне. Асн. корм для ласёў, зуброў і аленяў. Утварае мікарызу з падасінавікамі. с. 30
АСІ́НАВЫЯ ЛЯСЫ́ , асіннікі, драбналістыя лясы, аснову дрэвастою ў якіх складае асіна. Пашыраны ва ўмеранай зоне Паўн. паўшар’я, гал. чынам у Еўропе і Азіі. На Беларусі сустракаюцца часцей на ПнУ, радзей на ПдЗ; агульная пл. 151,7 тыс. га (1,96% лесапакрытай плошчы, 1994). Тут яны з’яўляюцца вытворнымі лясамі, якія растуць на месцы высечак дубовых, радзей ялова-хваёвых і хваёвых лясоў. Займаюць пераважна багатыя супясчаныя і сугліністыя глебы нармальнага ўвільгатнення. Вылучаюць асіннікі: бруснічны, імшысты, арляковы, кіслічны, сніткавы, крапіўны, папарацевы, прыручайна-травяны, чарнічны, даўгамошны. Асінавыя лясы спрыяюць павышэнню ўрадлівасці глебы. Пасля высечак асінавыя лясы выкарыстоўваюць для аднаўлення хваёвых, яловых і дубовых лясоў. Асіннікі — кармавыя ўгоддзі для лася, аленя, зубра. с. 30
АСІНАГАРАДО́К , вёска ў Беларусі, у Казлоўшчынскім с/с Пастаўскага р-на Віцебскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 50 км на У ад Паставаў, 200 км ад Віцебска, 2 км ад чыг. ст. Навадруцк. 224 ж. , 93 двары (1995). Пакроўская царква. с. 30
АСІ́НАЎКА , возера ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Мёрыца, за 1 км на ПдЗ ад г. Мёры. Пл. 1,16 км2, даўж. 3,85 км, найб. шыр. 0,52 км, найб. глыб. 7,5 м, даўж. берагавой лініі 9,7 км. Пл. вадазбору 31,1 км2.
Схілы спадзістыя, на ПдУ і ПдЗ стромкія. Берагі нізкія, парослыя хмызняком, на ПнУ сплавінныя. Дно карытападобнае з упадзінамі і падняццямі. У паўн. частцы возера востраў пл. 0,8 га. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей — глей і сапрапель. Расліннасць утварае паласу шыр. да 25 м. Злучана пратокамі з азёрамі Ворань і Мёрскае. с. 30
АСІ́НАЎКА , вёска ў Беларусі, у Пуцькаўскім с/с Чавускага р-на Магілёўскай вобласці. Цэнтр саўгаса «Асінаўскі». За 20 км на У ад Чавусаў, 65 км ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Верамейкі. 305 ж., 123 двары (1995). Сярэдняя школа, б-ка, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. Воінаў. с. 30
АСІ́НАЎСКАЕ БАЛО́ТА , у Беларусі, у Дубровенскім і часткова Аршанскім р-нах Віцебскай вобласці. Пераважна вярховага (64%) і нізіннага (34%) тыпаў, на водападзеле Дняпра і Зах. Дзвіны. Пл. 5,4 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 3,2 тыс. га. Глыб. торфу да 6,8 м, сярэдняя 2,2 м. Першапачатковыя запасы 12,8 млн. т. На 1,4 тыс. га выяўлены адклады сапрапелю. Асушаныя ўчасткі часткова пад сенажаццю і ворывам, месцамі пад лесам. 2 пясчаныя астравы, на адным — р.п. Асінторф. с. 30
АСІ́НАЎСКАЯ ШКЛЯНА́Я МАНУФАКТУ́РА. Дзейнічала ў 1881—1905 ва ўрочышчы Асінаўка, непадалёку ад в. Дамамерычы Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобласці. У 1884 мела шклаварную печ, у 1895 — 2 конныя рухавікі. У 1890 працавалі 40 рабочых, выпушчана 240 тыс. лістоў аконнага шкла. У 1905 працавалі 125 рабочых. с. 30
АСІ́ННІКІ , глядзі Асінавыя лясы. с. 31
АСІНТО́РФ , рабочы пасёлак у Беларусі, у Дубровенскім р-не Віцебскай вобласці. За 16 км ад г. Дуброўна, 7 км ад чыг. ст. Асінаўка на лініі Орша—Смаленск. 1,7 тыс. ж. (1995). Прадпрыемствы па здабычы торфу. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.
Узнік у 1927 у сувязі з буд-вам торфапрадпрыемства па нарыхтоўцы паліва для БелДРЭС. З 27.9.1938 рабочы пасёлак. У Вял. Айч. вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі; дзейнічала Асінторфскае камсамольска-маладзёжнае падполле. З 1946 у Арэхаўскім, з 1956 у Аршанскім, з 1965 у Дубровенскім р-нах. с. 31
АСІНТО́РФСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала са жн. 1941 да кастр. 1943 у раёне прадпрыемства «Асінторф», чыг. ст. Асінаўка Дубровенскага р-на, гідрастанцыі БелДРЭС. Аб’ядноўвала каля 50 чал. Кіруючы састаў: Г.Г.Амельчанка, С.П.Шмуглеўскі, Я.У.Вільсоўскі, Л.К.Букацік, В.Ф.Агурцоў. Баявыя групы былі ў г. Дуброўна, рабочых пасёлках Цэнтральны, № 1, 2, 3, 5, 6, 8, 11, в. Азёры, Замоські, Заполле, Судзілавічы, у Асінторфскім лагеры ваеннапалонных. Падпольшчыкі здабывалі для партызанаў зброю, боепрыпасы, дакументы, медыкаменты, пропускі, звесткі пра дыслакацыю войскаў праціўніка, арганізоўвалі ўцёкі ваеннапалонных, ратавалі людзей ад вывазу ў Германію, перапраўлялі іх да партызанаў і за лінію фронту. Патрыёты ўзарвалі чыг. мост, спалілі плаціну помпавай станцыі, вывелі са строю сістэму гідраторфу, знішчылі 3 склады боепрыпасаў, ваен. маёмасці і гаручага, спалілі дом адпачынку ням. афіцэраў, псавалі тэлеф. сувязь, машыны і абсталяванне. У кастр. 1943 уліліся ў 16-ю Смаленскую партыз. брыгаду. с. 31
АСІНХРО́ННАЯ МАШЫ́НА , электрычная машына пераменнага току, у якой частата вярчэння ротара не супадае з частатой вярчэння магнітнага поля, што ствараецца пераменным (звычайна 3-фазным) токам у абмотках статара. Прынцып дзеяння заснаваны на ўзаемадзеянні паміж магнітным полем, што адварочваецца, і пераменным токам, які наводзіць гэта поле ў абмотках ротара. У залежнасці ад спосабу выканання ротарнай абмоткі асінхронныя машыны падзяляюцца на каротказамкнутыя і з фазным ротарам. Могуць служыць асінхронным электрарухавіком, асінхронным генератарам, электрамагнітным тормазам, індукцыйным рэгулятарам. с. 31
АСІНХРО́ННЫ ГЕНЕРА́ТАР , асінхронная машына, якая працуе ў генератарным рэжыме (першасны рухавік круціць ротар у адным напрамку з магнітным полем, але з большай частатой). Асінхронныя генератары выкарыстоўваюцца ў асноўным як дапаможныя крыніцы эл. току невял. магутнасці і як тармазныя прыстасаванні ў электрапрыводзе. с. 31
АСІНХРО́ННЫ ЭЛЕКТРАРУХАВІ́К , асінхронная машына, якая працуе ў рухальным рэжыме. Частата вярчэння Асінхроннага электрарухавіка рэгулюецца зменай ліку пар полюсаў, частаты сілкавальнага току, супраціўлення ў ланцугу ротара, а таксама каскадным уключэннем некалькіх машын. Напрамак вярчэння асінхроннага электрарухавіка мяняюць пераключэннем любых дзвюх фазаў абмоткі статара. Асінхронныя электрарухавікі выкарыстоўваюцца як асн. рухавікі ў электрапрыводзе. Магутнасць ад некалькіх ват да дзесяткаў мегават. с. 31
АСІ́ПАВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на ПдЗ ад г. Вілейка, 100 км ад Мінска, 3,5 км ад чыг. ст. Чырвоны Беражок. 424 ж., 168 двароў (1994). Сярэдняя школа, б-ка, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. Сувязі. с. 31
АСІ́ПАВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Галоўчыцкім с/с Драгічынскага р-на Брэсцкай вобласці. Цэнтр калгаса. За 28 км ад Драгічына, 106 км ад Брэста, 10 км ад чыг. ст. Вулька-Антопальская. 509 ж., 205 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, клуб, аддз. Сувязі. с. 31
АСІПЕ́НКА Алесь (Аляксандр Харытонавіч; 7.9.1919, в. Пушкары Віцебскага р-на —6.8.1994), бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры БССР (1979). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1955). У Айч. вайну партызан. З 1966 гал. рэдактар час. «Маладосць», з 1972 гал. рэдактар сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм», у 1976—80 гал. рэдактар газ. «Літаратура і мастацтва». Першы зб. апавяданняў «Лёд растае» (1958). Асн. тэмы твораў — гераізм народа ў барацьбе з фашызмам, партыз. рух, пасляваен. аднаўленне (раман «Вогненны азімут», 1965; аповесці «Жыта», 1966; «Два дні і дзве ночы», 1976; апавяданні), жыццё вёскі і горада, сац. і маральна-этычныя праблемы (раманы «Непрыкаяны маладзік», 1971—80, Літ. прэмія імя І.Мележа 1981; «Лабірынты страху», 1992; аповесці «Дысертацыя», «Няроўнай дарогай», абедзве 1957; «Паплавы», 1958; «Абжыты кут», 1963; апавяданні). Па сцэнарыях Асіпенкі пастаўлены маст. фільмы «Пяцёра адважных» (1971), «Надзейны чалавек» (1975), «Кожны трэці» (1980, з Н.Сафаравым), тэлефільм «Ясь і Яніна» (1974, з С.Паляковым), дакумент. фільм «Трывогі першых птушак» (1986) і інш.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1979; Зб. твораў. Т. 1—3. Мн., 1989—90.
Літ.: Быкаў В. Таленавітая аповесць // Полымя. 1964. №7; Кухараў С. Акрыленасць душы // Полымя. 1979. № 9; Савік Л. Падзеі, час, людзі // Полымя. 1981. № 1; Грамадчанка Т. З увагай да звычайнага // Полымя. 1983. № 6. І.У.Саламевіч. с. 31
АСІПЕ́НКА Паліна Дзянісаўна (8.10.1907, с. Асіпенка Бярдзянскага р-на Запарожскай вобл., Украіна — 11.5.1939), савецкая ваен. лётчыца. Маёр (1939), Герой Сав. Саюза (1938). Устанавіла 5 міжнар. авіяц. рэкордаў для жанчын. Разам з М.Расковай і Грызадубавай на самалёце «Радзіма» здзейсніла беспасадачны пералёт Масква — Д. Усход (1938). Загінула пры выкананні службовых абавязкаў. с. 32
АСІПЕ́НКА Раіса Васілеўна (н. 8.12.1926 Гомель), бел. спявачка (мецца-сапрана). Засл. арт. Беларусі (1954). Скончыла Бел. кансерваторыю (1951, клас. Я.Віцінга). У 1951—82 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Вылучалася драм. тэмпераментам, добрай вак. школай. Сярод партый: у нац. рэпертуары Алеся («Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага), Саўка («Марынка» Р.Пукста), Надзея Дурава (у аднайм. оперы А.Багатырова), Мальвіна («Калючая ружа» Ю.Семянякі), Васілеўна і Маці («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера); у класічным — Ядвіга («Страшны двор» Манюшкі), Ваня («Іван Сусанін» М.Глінкі), Вольга («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Канчакоўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Клітэмнестра («Арэстэя» С.Танеева), Зібель («Фауст» Ш.Гуно). с. 32
АСІПО́ВІЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА , у Беларусі, у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобл., на р. Свіслач (за 43,6 км ад вусця) у бас. Дняпра. Створана ў 1953. Пл. 11,9 км2, даўж. 23,7 км, найб. Шыр. 1,2 км, найб. глыб. 8,5 м. Чаша — затопленыя рэчышча і пойма Свіслачы, ложа са шматлікімі мелкаводдзямі, ёсць невял. астравы агульнай пл. 15 га. Дно выслана глеем (60% пл.), каля берагоў — пяском. Катлавіна выцягнутая па даліне ракі, са стромкімі, радзей спадзістымі схіламі, укрытымі лесам (часткова пад ворывам). Берагі пераважна высокія, месцамі да 6—8 м.
Замярзае ў пач. снеж., лёд трымаецца да пач. красавіка. Летам вада праграваецца да 21 °С (у паверхневым слоі). Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню 81 см. Праточнасць вялікая, аб’ём воднай масы аднаўляецца за 7—8 сутак. Сярэднегадавы сцёк у створы плаціны 790 млн. м3. Каля 35% плошчы зарастае. Выкарыстоўваецца ў энергет. мэтах (Асіповіцкая ГЭС), на водазабеспячэнне сажалак рыбгаса «Свіслач» і Асіповіцкага кардонна-руберойдавага з-да. Зона адпачынку «Асіповічы», санаторый «Вяззе». Курганны могільнік, каля в. Лапічы — гарадзішча жал. веку. с. 32
АСІПО́ВІЦКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з ліп. 1941 да чэрв. 1944 у г. Асіповічы і Асіповіцкім раёне. Аб’ядноўвала 33 падп. групы, больш за 120 чал. У ліп.—снеж. 1941 створаны групы на ст. Асіповічы і ў паравозным дэпо (кіраўнікі М.С.Шведаў, В.П.Сянюк, У.М.Бандарэнка, А.А.Пазняк), з рамонтнікаў паравознага дэпо (А.Ф.Чайкоўскі), у «Заготзбожжы» і прадуктовым складзе (М.Ф.Лемеш, В.К.Малевіч, Ф.У.Верхаводка), на радыёвузле (Ф.А.Крыловіч, Г.Б.Сакалоўскі), у чыг. і гар. бальніцах (П.С.Казак, Е.П.Шамко, В.А.Працко), у в. Брыцалавічы, Ліпень, пас. Градзянка, 2 групы ў горадзе. У Крас.—жн. 1943 у Асіповічах створана яшчэ 20 падп. маладзёжных груп. Патрыёты распаўсюджвалі лістоўкі, вялі разведку, здабывалі зброю і боепрыпасы, медыкаменты, рабілі дыверсіі на чыгунцы, вывезлі з друкарні шрыфт, паперу, фарбу. У ноч на 30.7.1943 здзейснілі адну з буйнейшых дыверсій Вял. Айч. вайны: падпольшчык Крыловіч дзвюма магнітнымі мінамі замініраваў эшалон з палівам; ад іх выбуху пачаўся пажар, ад якога на працягу 10 гадзін згарэлі 3 эшалоны з авіябомбамі і снарадамі, 1 эшалон з новымі танкамі «Тыгр», які накіроўваўся ў раён Курскай бітвы. Усяго падпольшчыкі на чыг. ст. Асіповічы ўзарвалі 30 воінскіх эшалонаў, вывелі са строю больш за 70 паравозаў. с. 32
АСІПО́ВІЦКІ КАРДО́ННА-РУБЕРО́ЙДАВЫ ЗАВО́Д , «Дах». Пабудаваны ў 1972—73 у г. Асіповічы. З 1994 акц. т-ва «Дах». Асн. прадукцыя (1995): дахавы кардон, руберойд розных марак, пергамін, пясчана-цэментавая чарапіца, сценавыя блокі, тратуарныя пліты. Магутнасці разлічаны на выпуск 55 тыс. т кардону і 127 млн. м2 дахавага пакрыцця за год. с. 32
АСІПО́ВІЦКІ РАЁ́Н , у Беларусі, на ПдЗ Магілёўскай вобласці. Утвораны 17.7.1924. Пл. 1,9 тыс. км2. Нас. 25,5 тыс. чал. (1995), гарадскога 21%. Сярэдняя шчыльн. 14 чал./км2. Цэнтр — г. Асіповічы; рабочыя пасёлкі Градзянка, Татарка, Ялізава, 153 сельскія нас. пункты. 12 сельсаветаў: Асіповіцкі, Вяззеўскі, Дараганаўскі, Дрычынскі, Камяніцкі, Карытненскі, Лапіцкі, Ліпеньскі, Пагарэльскі, Пратасевіцкі, Свіслацкі, Ясенскі.
Раён знаходзіцца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пераважаюць выш. 150— 170 м, найвыш. пункт 206,5 м (за 4 км на З ад в. Пратасевічы). Карысныя выкапні: торф, буд. пяскі, гліны. Сярэдняя т-ра студз. -6,7 °С, ліп. 18,7 °С. Ападкаў 640 мм за год. Вегетацыйны перыяд 192 сут. Рэкі Бярэзіна з прытокам Свіслач і Пціч. Асіповіцкае вадасховішча (на Свіслачы). Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя і тарфяна-балотныя. Пад лясамі 57% тэр. раёна.
Пад с.-г. ўгоддзямі 61,7 тыс. га, з іх асушана 22,1 тыс. га. На 1.1.1995 у Асіповіцкім раёне 18 калгасаў і 1 саўгас. Развіты малочна-мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя (жыта, ячмень, авёс, пшаніца, грэчка), кармавыя культуры, бульбу, агародніну. Прадпрыемствы па вытв-сці буд. матэрыялаў (шкло), дрэваапр. (штакет, піламатэрыялы, садовыя домікі), харч. (спірт, рыба, масла, кансервы) прам-сці. Торфапрадпрыемствы. Асіповіцкая ГЭС. Раён перасякаюць чыгункі Мінск—Бабруйск (з адгалінаваннем на Градзянку) і Магілёў—Баранавічы, шаша Мінск—Гомель. У раёне 19 сярэдніх, 4 базавыя і 2 пач. школы, дзіцяча-юнацкая старт. школа, 21 дашкольная ўстанова, 35 бібліятэк, 12 бальнічных устаноў, 21 фельчарска-акушэрскі пункт. Дзіцячыя санаторыі «Вяззе» і «Лапічы». Помнік прыроды — парк у в. Дуброва (закладзены ў 1909). Выдаецца раённая газ. «Запаветы Леніна». К.Р.Кірыенка. с. 32
АСІПО́ВІЧЫ , горад абл. падпарадкавання ў Беларусі, цэнтр Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл., на р. Сіняя (прыток Свіслачы). За 136 км на ПдЗ ад Магілёва, 3 км на Пн ад шашы Мінск—Гомель. Чыг. вузел (лініі на Мінск, Гомель, Магілёў, Баранавічы). 35,2 тыс. ж. (1995).
Вядомы з 18 ст. як вёска. У 1872 за 2 км ад Асіповічаў заснавана станцыя Лібава-Роменскай чыгункі з той жа назвай (40 ж., 5 дамоў). Паводле перапісу 1897, на месцы сучаснага горада існавалі 3 паселішчы з назвай Асіповічы: вёска (526 ж., 78 гаспадарак), станцыя (каля 100 ж., 11 гаспадарак), пасёлак (каля 200 ж., 38 гаспадарак), якія пазней зліліся. На пач. 20 ст. каля 1500 ж., больш за 300 двароў. У 1917 каля 4,2 тыс. ж. З лют. да мая 1918 Асіповічы заняты польскім корпусам Доўбар-Мусніцкага, з мая да 4.12.1918 — германскімі, з 20.8.1919 да 10.7.1920 —польскімі войскамі. З 1922 цэнтр воласці, з 17.7.1924 мястэчка, цэнтр Асіповіцкага р-на Бабруйскай акр. (да 1930), з 15.7.1935 горад, у 1938—44 у Магілёўскай вобласці. У 1939 — 13,7 тыс. ж. 30.6.1941 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. Дзейнічала Асіповіцкае патрыятычнае падполле. Вызвалены 28.6.1944 войскамі 1-га Бел. фронту ў ходзе Бабруйскай аперацыі 1944. З 1944 у Бабруйскай, з 1954 Магілёўскай абласцях (у 1962—65 у Бабруйскім раёне). У 1959 — 15,8 тыс. ж.
Прам-сць: маш.-буд. (завод аўтаагрэгатаў), буд. матэрыялаў (Асіповіцкі кардонна-руберойдавы завод, з-д жалезабетонных канструкцый), харч. (камбінаты хлебапрадуктаў, кансервава-харч., масларобчы); з-д «Каммаш», прадпрыемствы лёгкай і дрэваапр. прам-сці і інш. Працуюць камбінат быт. абслугоўвання, лясгас, лясная доследная станцыя. Брацкія магілы сав. воінаў і партызанаў, магілы ахвяр фашызму. Каля горада на р. Свіслач пабудаваны Асіповіцкае вадасховішча і ГЭС.
Літ.: Зорин В., Ершова Г. Осиповичи: Историко-экон. очерк. Мн., 1972. с. 32
АСІПО́ЎКА , рака ў Беларусі, у Маларыцкім і Жабінкаўскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўж. 38 км. Пл. вадазбору 534 км2. Пачынаецца ў Маларыцкім раёне з канала, вада падаецца з Лукаўскага вадасх. праз калектар. Даліна невыразная, рэчышча каналізаванае. Ніжэй в. Чарняны Маларыцкага р-на выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм. с. 33
АСІПО́ЎСКАЯ ШКЛЯНА́Я МАНУФАКТУ́РА . Дзейнічала ў 1879—81 ва ўрочышчы Асіпоўка Рагачоўскага пав. У 1879 выпушчана 2550, у 1880 — 2500 скрынак аконнага шкла. Працавала больш за 50 рабочых. с. 33
АСІРЫ́ЙЦЫ , айсоры (саманазва атураі), народ у краінах Б.Усходу, ЗША, краінах СНД і інш. 345 тыс. чал. (1983), у краінах СНД 25 тыс. чал. (1979). Гавораць на асірыйскай мове. Вернікі пераважна нестарыяне. с. 33
АСІ́РЫС , у старажытнаегіпецкай міфалогіі бог расліннасці, вады, уладар замагільнага свету. Лічыўся сынам бога зямлі Геба і багіні неба Нут, яго сястрой і жонкай была Ісіда. Асірыса ўяўлялі ў вобразе чалавека з муміфікаваным целам і знакамі царскай улады; лічылі, што ён адвучыў людзей ад дзікага ладу жыцця, навучыў сеяць злакі, пячы хлеб, здабываць руды, будаваць гарады і інш. Брат Асірыса, бог пустыні Сет, забіў яго, але Ісіда знайшла цела мужа, здабыла ўтоеную ў ім жыццёвую сілу і зачала ад мёртвага Асірыса сына Гора. Грэкі атаясамлівалі Асірыса з Дыянісам. Міф пра смерць і ўваскрэсенне Асірыса паўплываў на ўзнікненне міфа пра Хрыста. с. 33
АСІ́РЫЯ , старажытная рабаўладальніцкая дзяржава на тэр. сучаснага Ірака. Існавала з 2-га тыс. да нашай эры да 7 ст. да нашай эры. З даўніх часоў тут жылі субарэйцы, ці хурыты, якія каля 2-га тыс. да нашай эры змяшаліся з селіцкімі плямёнамі Паўд. Месапатаміі. Цэнтрам Асірыі ў сярэдзіне 2-га тыс. да нашай эры стаў г. Ашур (Асур) і яго калоніі. Асн. занятак насельніцтва — жывёлагадоўля, земляробства. Запасы лесу, каменю, метал. руды спрыялі развіццю рамёстваў. Выгаднае геагр. размяшчэнне зрабіла Ашур цэнтрам транзітнага гандлю паміж Паўд. Двухрэччам і М. Азіяй.
У сярэдзіне 18 ст. да нашай эры Асірыя трапіла пад уладу Вавілоніі, у 16—15 ст. да нашай эры — Мітані. У канцы 15 — пач. 14 ст. да нашай эры Асірыя зноў стала незалежная і падпарадкавала Вавілонію. Асірыйскія законы 14 ст. да нашай эры сведчаць пра панаванне патрыярхальнай сям’і, пра маёмаснае расслаенне абшчыны. Заваёўніцкія войны, якія Асірыя вяла ў 14—13 ст. да нашай эры, павялічылі прыток рабоў-ваеннапалонных. Пасля часовага заняпаду (12 ст.) у канцы 12 — пач. 11 ст. да нашай эры Асірыя вяла паспяховыя войны ў Вавілоніі, Паўн. Сірыі, Фінікіі, рабіла набегі на Армянскае нагор’е. Аднак рух плямёнаў арамеяў аслабіў і расчляніў Асірыю. У 10—9 ст. да нашай эры асірыйскія цары зноў вялі заваёўніцкія войны з Вавілоніяй, Урарту, Мідыяй, Сірыяй. Разарэнне с.-г. раёнаў у выніку бясконцых войнаў выклікала сац.-паліт. крызіс. Пасля грамадз. вайны царом стаў Тыглатпаласар III (745—727 да нашай эры), які правёў дзярж. рэформы: умацаваў войска, увёў сістэму масавага перасялення заваяваных плямёнаў, надзяліў зямлёй вольных земляробаў і абавязаў іх выконваць вайск. павіннасць. Пры ім зноў пачаліся заваёўніцкія войны. За 100 гадоў Асірыя заваявала амаль усю Пярэднюю (Зах.) Азію і ператварылася ў магутную ваен. дзяржаву. Унутрыпаліт. барацьба, класавыя супярэчнасці, вызв. барацьба заваяваных народаў аслабілі Асірыю. Пры цару Ашурбаніпале (669 — каля 633 да нашай эры) войны супраць кааліцыі дзяржаў на чале з Вавілонам падарвалі сілы Асірыі, у 605 да н.э. яна была пераможана і перастала існаваць. Яе насельніцтва змяшалася з арамеямі Месапатаміі.
Пра выяўл. мастацтва Асірыі глядзі ў арт. Вавілона-Асірыйская культура. с. 33
АСІРЫЯЛО́ГІЯ , галіна ўсходазнаўства, якая вывучае мову, гісторыю і культуру стараж. народаў Двухрэчча (шумераў, вавіланян, асірыйцаў, хетаў і інш.) і суседніх краін, што карысталіся клінапісам. Часам узнікнення асірыялогіі як навукі лічаць 1857, калі быў расшыфраваны першы клінапісны тэкст. База для развіцця асірыялогіі закладзена даследаваннямі Г.Роўлінсана, які адкрыў у Іране клінапісныя надпісы цара Дарыя І, працамі Г.Ф.Гротэфенда па расшыфроўцы стараж.-перс. клінапісаў, археал. раскопкамі на тэр. Ірака, дзе ў 1-й пал. 19 ст. выяўлены рэшткі асірыйскіх гарадоў (Ніневіі, Дур-Шарукіна і інш.), знойдзены каштоўныя дакументы (б-ка асірыйскага цара Ашурбаніпала, архіў Тэль-эль-Амарна, законы вавілонскага цара Хамурапі і інш.). Поспехаў у галіне асірыялогіі дасягнулі Ф.Цюро-Данжэн (Францыя), Г.Цымерн і Б.Мейснер (Германія), С.Н.Крамер (ЗША), Б.Грозны (Чэхія) і інш. У Рас. імперыі асірыялогіяй займаліся У.С.Галянішчаў, М.В.Нікольскі, беларус К.А.Касовіч, які ў 1871 выдаў стараж.-перс. клінапісныя надпісы. У сав. час пытанні Асірыялогіі распрацоўвалі І.М.Дзьяканаў, М.М.Нікольскі, В.В.Струвэ, Б.А.Тураеў, А.І.Цюменеў, У.К.Шылейка і інш. На Беларусі праблемамі асірыялогіі (хеталогія) займаецца Г.І.Даўгяла. Важнейшымі цэнтрамі асірыялогіі з’яўляюцца Усходні ін-т у Чыкага (ЗША), Багдадскі музей, Луўр (Парыж), Брытанскі музей (Лондан), Папскі біблейскі ін-т (Рым), ун-ты Прагі, Берліна, Лейдэна, С.-Пецярбурга, Тбілісі, Ерэвана і інш.
Літ.: Фридрих И. Дешифровка забытых письменностей и языков: Пер. с нем. М., 1961; Дьяконов И.М. Языки древней Передней Азии. М., 1967.
Г.І.Даўгяла. с. 34
АСК (ад грэч. askos мяшок, сумка), умяшчальня спораў у ніжэйшых раслін і грыбоў, глядзі Сумка. с. 34
АСК , глядзі Аўтаматызаваная сістэма кіравання. с. 34
АСКАКА́РП (ад аск + грэч. karpos плод), пладовае цела грыбоў падкласа сапраўдных сумчатых грыбоў (эўаскаміцэтаў). Аснову аскакарпа складаюць шчыльна сплеценыя вегетатыўныя гаплоідныя гіфы міцэлію, сярод якіх з зіготы аскагенных гіфаў утвараюцца сумкі з аскаспорамі. У залежнасці ад формы і будовы аскакарпа вылучаюць клейстатэцыі, перытэцыі і апатэцыі. Паводле тыпу аскакарпа і сумак вылучаюць групы парадкаў: плектаміцэты, пірэнаміцэты і дыскаміцэты. с. 34
АСКАЛАКУЛЯ́РНЫЯ , локулааскаміцэты (Loculoascomycetidae), падклас сумчатых грыбоў. Уключае 5 парадкаў, каля 5 тыс. відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляюцца прадстаўнікі 4 парадкаў: капнадыяльныя, датыяральныя, датыдэяльныя, гістэрыяльныя, каля 100 відаў. Большасць аскалакулярных — сапратрофы. Жывуць на розных раслінных субстратах. Ёсць паразіты вышэйшых раслін і грыбоў. Віды з родаў афіябол, вентурыя, лептасферыя, плеяспора, стыгматэя і інш. — узбуджальнікі хвароб с.-г. культур (парша яблыні і грушы, плямістасці бабовых, гнілі каранёў злакаў і інш.).
Аскалакулярныя ўтвараюць сумкі ў стромападобных утварэннях — аскастромах, або псеўдатэцыях, рознай формы і будовы (сістэматычная прыкмета). Сумкі фарміруюцца сярод тканак пладовых целаў у поласцях — локулах (адсюль назва). Па форме локула падобная да перытэцыю, але без уласнай абалонкі (перыдыю), якую замяняе тканка стромы. У кожнай локуле ўтвараецца 1 або некалькі сумак. с. 34
АСКАМІЦЭ́ТЫ (Ascomycetes), глядзі Сумчатыя грыбы. с. 34
АСКАНІ́ЙСКАЯ ПАРО́ДА авечак, танкарунная, воўнава-мяснога кірунку. Выведзена ў запаведніку Асканія-Нова (1925—35) на аснове адбору і падбору мясц. мерыносавых авечак і скрыжаваннем іх з баранамі амер. рамбулье. Гадуюць у стэпавых раёнах Украіны і Расіі, Казахстана, краінах Паўн. Каўказа і інш. З удзелам асканійскай пароды выведзены азербайджанскі горны мерынос, савецкі мерынос.
Авечкі дужай канстытуцыі, добрага целаскладу, маюць высокую воўнавую і мясную прадукцыйнасць. Жывая маса бараноў 110—120 (да 183) кг, матак 55—65 кг. Воўна 64— 60-й якасці, даўж. 7,5—9 см. Гадавы настрыг воўны з бараноў 12—15 кг, з матак 6—6,6 кг. Выхад чыстай воўны 42—45%. Пладавітасць 125—130 ягнят на 100 матак. А.Л.Козыр. с. 34
АСКА́НІЯ-НО́ВА , запаведнік на Украіне, у Херсонскай вобласці. Засн. ў 1921 на базе прыватнага запаведніка «Чаплі» (з 1874). Пл. больш за 11 тыс. га. Ахоўваецца прыродны комплекс унікальнага цаліннага ціпчакова-палыновага і кавыльнага стэпу (адзіны масіў у Еўропе). У дэндрапарку (пл. каля 200 га) больш за 150 дзікіх і культ. відаў дрэў і кустоў — акацыя белая, вяз, дуб, туя, ясень і інш. Акліматызаваны рэдкія віды жывёл: антылопы, байбак, бізон, зебра, конь Пржавальскага. З экзатычных птушак — афрыканскі страус, нанду, эму; некалькі відаў паўлінаў і фазанаў; вадаплаўныя птушкі — гусь, качка, лебедзь. На базе запаведніка з 1932 існуе Украінскі НДІ жывёлаводства стэпавых раёнаў імя М.Ф.Іванова. с. 34
АСКАРБІ́НАВАЯ КІСЛАТА́ , вітамін С, C6H8O6, вытворнае L-гулонавай к-ты; водарастваральны вітамін. Мал. м. 176,3. Сінтэзуецца раслінамі і жывёламі (за выключэннем прыматаў і інш. жывёл, якія атрымліваюць яе з кормам). Асноўная крыніца сінтэзу аскарбінавай кіслаты ў раслін — галактоза, у жывёл — глюкоза. У арганізме ўдзельнічае ў акісляльна-аднаўленчых працэсах, стымулюе ўнутр. сакрэцыю, нармальнае развіццё і супраціўляльнасць арганізма, садзейнічае рэгенерацыі тканак. Адсутнасць або недахоп аскарбінавай кіслаты ў ежы чалавека выклікае цынгу, зніжае супраціўляльнасць да захворванняў. Сутачная патрэба дарослага чалавека ў аскарбінавай кіслаце — 50—100 мг, дзяцей — 30—70 мг. Найб. аскарбінавай кіслаты ў свежай садавіне і гародніне: пладах шыпшыны, чырвонага перцу, цытрусаў, чорных парэчак, у цыбулі, ліставой гародніне. Выкарыстоўваецца ў медыцыне. с. 34
АСКАРЫДО́З , інвазійная хвароба свіней і чалавека, якая выклікаецца аскарыдамі. Пашкоджваецца тонкі кішэчнік (дарослыя паразіты) і парэнхіматозныя органы (лічынкі). Лічынкі ў кішэчніку выходзяць з яец аскарыдаў, якія заглынаюцца з вонкавага асяроддзя, з крывёй заносяцца ў печань, потым у лёгкія, ротавую поласць і зноў у кішэчнік. Праз 1,5—2 мес яны развіваюцца ў дарослых паразітаў.
У жывёл часцей хварэе маладняк да 6—7 месячнага ўзросту. Павышаецца т-ра цела, пагаршаецца апетыт, пачашчаецца дыханне, паяўляюцца кашаль, ірвота, панос, часам — сутаргі, на скуры можа быць высыпка. У чалавека адрозніваюць 2 стадыі: раннюю — міграцыйную і познюю — кішачную. Першая часцей праходзіць бессімптомна. Пры другой (кішачнай) адзначаюцца моташнасць, недамаганне, болі ў страўніку, слінацячэнне, пагаршэнне апетыту, галаўны боль, галавакружэнне, павышаная стамляльнасць. Пры множнай інвазіі дзеці ў сне скрыгочуць зубамі; у іх можа ўзнікаць бранхіт, астматычнае ўдушша, малакроўе, нервовасць, рассеянасць. Магчымы ўскладненні: гнойны халецыстыт, абсцэс печані, перытаніт, сепсіс, панкрэатыт, апендыцыт; закупорка клубком аскарыдаў прасвету кішэчніка можа выклікаць непраходнасць кішэчніка. Лячэнне праводзіць урач. с. 35
АСКАРЫ́ДЫ (Ascaridae), сямейства круглых чарвей. Паразітуюць у кішэчніку чалавека і пазваночных жывёл. Найб. пашыраны свіная аскарыда — Ascaris suum і чалавечая аскарыда — Аscaris lumbricoides (даўж. самкі 25—40 см, самца 15—25 см).
Задні канец цела ў самак роўны, у самцоў закручаны. Самка за суткі адкладвае да 200 тыс. яец, якія выдаляюцца з калам у вонкавае асяроддзе, дзе праз 9—13 сут з іх развіваецца лічынка. Пры т-ры ніжэй за 12 °С або вышэй за 36 °С развіццё спыняецца, але жыццяздольнасць не траціцца. Інвазійныя яйцы з ежай і вадой трапляюць у арганізм гаспадара, з іх выходзяць лічынкі, прасвідроўваюць слізістую абалонку кішак і з токам крыві пераносяцца ў лёгкія, затым трапляюць у глотку і зноў у кішэчнік. Праз 2—2,5 мес дасягаюць палавой спеласці і пачынаюць адкладваць яйцы. Жывуць да 1,5 года. Выклікаюць аскарыдоз. с. 35
АСКАСПО́РА (ад аск + спора), спора ў ніжэйшых раслін і грыбоў, глядзі Сумкаспора. с. 35
АСКАХІ́ТА (Ascochyta), род недасканалых грыбоў сям. шаравідкавых. Больш за 1,1 тыс. відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары, асабліва ў Еўропе і Паўн. Амерыцы. На Беларусі больш за 20 відаў. Узбуджальнікі аскахітозаў. Найб. вядомы аскахіта гарохавая, недасканалая, канюшынавая, вікавая, лёнавая, агурковая.
Міцэлій добра развіты, галінасты, шматклетачны, бясколерны. Пладовыя целы (пікніды) шарападобныя або пляскатыя, цёмныя, урослыя ў тканкі раслін. Канідыі пераважна двухклетачныя, ад цыліндрычных да верацёнападобных, разносяцца кроплямі дажджу, расы, насякомымі, паветрам. Цыкл развіцця грыба 3—17 сутак. Зімуюць міцэліем і пікнідамі на раслінных рэштках, у заражаным насенні. с. 35
АСКАХІТО́ЗЫ , хваробы раслін, якія выклікаюцца грыбамі з роду аскахіта. Прычыняюць вял. шкоду лёну, зернебабовым і пладова-ягадным культурам. На надземных органах раслін паяўляюцца плямы рознай формы, памеру і колеру, часцей круглыя, шаравата-бурыя, у цэнтры больш светлыя, з цёмным краем. На плямах развіваюцца жаўтавата-бурыя або чорныя кропкападобныя пладовыя целы грыба — пікніды. Пасля выспявання з іх выходзяць бясколерныя споры. Хворае лісце засыхае, сцёблы робяцца крохкімі (у бобу), у лёну размачальваюцца, насенне не выспявае. Інфекцыя перадаецца з насеннем, праз хворыя расліны, пасляўборачныя рэшткі. На Беларусі найб. пашырэнне аскахітозаў адзначана ў вільготныя гады. Меры барацьбы: правільныя севазвароты, падбор устойлівых супраць аскахітозаў скараспелых сартоў, пратручванне насення, своечасовая ўборка ўраджаю, знішчэнне пажніўных рэшткаў, глыбокае зяблевае ворыва, дэзінфекцыйныя мерапрыемствы. с. 35
А́СКВІТ (Asquith), лорд Оскфард і Асквіт Герберт Генры (12.9.1852, Морлі, графства Ланкашыр, Англія — 15.2.1928), англійскі дзярж. дзеяч. Адукацыю атрымаў у Оксфардскім ун-це, адвакат. Член парламента з 1886, у 1892—95 міністр унутр. спраў, у 1906— 08 канцлер казначэйства. Кіраўнік Ліберальнай партыі (1908—26). У 1908—16 прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. Урад Асквіта ўвёў пенсіі па старасці, спрыяў абмежаванню правоў палаты лордаў (1911), прызнанню аўтаноміі Ірландыі (1914), 4.8.1914 абвясціў вайну Германіі. с. 35
АСКЕ́РКА Аляксандр Уладзіслававіч (1830, б. маёнтак Рудакова Хойніцкага р-на Гомельскай вобласці— 24.1.1911), грамадскі дзеяч ліберальнага кірунку, удзельнік паўстання 1863—64. Скончыў Пецярбургскі ун-т. Чл. Мінскага губ. к-та па ўладкаванні побыту сялян. Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў сял. рэформы 1861, у рабоце Віленскай археал. камісіі. У 1862 арганізаваў у Варшаве выданне бел. буквара-катэхізіса («Элементаж для добрых дзетак каталікоў»). Адзін з кіраўнікоў партыі «белых», уваходзіў у склад паўстанцкага Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы (загадваў вайсковымі справамі, начальнік г. Вільні). 12.6.1863 арыштаваны, сасланы на катаргу ў Сібір. З 1872 жыў у Варшаве, рэдагаваў час. «Аteneum». У 1885—1904 у Вільні. Памёр у Відзах Лаўчынскіх (Браслаўскі р-н). Г.В.Кісялёў. с. 35
АСКЕ́РКА Міхаіл Андрэевіч (1836, Мінск — 10.5.1864), удзельнік паўстання 1863—64. Скончыў Слуцкую гімназію, мед. ф-т Маскоўскага ун-та (1860). Працаваў урачом у Магілёве. У 1862 пакінуў дзярж. службу, удзельнічаў у стварэнні рэв. арг-цый у Магілёўскай губ. Належаў да партыі «чырвоных», трымаў сувязь з віленскім паўстанцкім цэнтрам, з К.Каліноўскім. Як камісар Магілёўскага ваяводства (губерні) разам з Л.Звяждоўскім узначаліў там узбр. паўстанне. Улетку 1863 прызначаны камісарам Мінскага ваяв. (губерні). Па заданні Каліноўскага ў кастр. разам з І.Ямантам рэарганізаваў паўстанцкую адміністрацыю на Міншчыне. Ратуючыся ад рэпрэсій, выехаў у Пецярбург, 3.11.1863 арыштаваны на ст. Востраў Пскоўскай губ. Расстраляны ў Магілёве паводле прыгавору ваен. суда.
Г.В.Кісялёў. с. 35
АСКЕ́РКА Сцяпан Міхаіл (12.9.1712, Навагрудчына — ?), эканаміст, юрыст. Вучыўся ў Слуцкай гімназіі. Працягваў адукацыю ў Кёнігсбергу і Берліне, але з-за ганенняў езуітаў на яго бацькоў вымушаны вярнуцца на радзіму і прыняць каталіцкую веру. З 1733 зноў у Прусіі, саветнік юстыцыі караля Фрыдрыха ІІ. У 1760 напісаў эканам. трактат «Неабавязковы план хутчэйшага асваення абложных зямель Брандэнбургскай маркі» (захоўваецца ў Рас. нац. б-цы ў С.-Пецярбургу, у бел. перакладзе выдадзены ў 1995). Аскерка ўпершыню ўвёў у навук. ўжытак слова «план», выказаў ідэі, якія адыгралі важную ролю ў фарміраванні т.зв. «прускага» шляху развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы.
Літ.: Янченко С. Не все могут короли: Прусский монарх прислушивался к советнику-белорусу // Дело. 1993. № 4.
С.Я.Янчанка. с. 36
АСКЕ́РКІ , шляхецкі род герба «Мурдэлія», прадстаўнікі якога займалі дзярж.-адм. пасады ў ВКЛ. Мелі зямельныя ўладанні ў Мінскім і Полацкім ваяводствах, у Мазырскім, Наваградскім, Ашмянскім пав. У крыніцах згадваюцца з 16 ст. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду:
Рыгор, удзельнік Ульскай бітвы 1564. Самуэль (1600 ? — 1675 ?), палкоўнік войска ВКЛ, войт мазырскі (1633), пасол соймавы, дэпутат трыбунала ВКЛ (1666), удзельнік вайны 1654—67. Антоні (1670 ?—1734), пасол соймавы, кашталян наваградскі (1726). Рафал Алоіз (1708—67), сын Антонія, маршалак мазырскі, пасол соймавы. Гервазы Людвік (1700 ?—71), сын Антонія, пасол соймавы, кашталян наваградскі (1724), войт мазырскі. Ян Мікалай (1735—96), сын Рафала, пасол соймавы, дэпутат трыбунала ВКЛ (1781), удзельнік Сямігадовай вайны 1756—63, з’езда шляхты 1793 у Хойніках па падрыхтоўцы паўстання 1794. Баляслаў (1822—96), маршалак павятовы (1860), удзельнік паўстання 1863—64. Аляксандр, глядзі Аскерка А.У. Міхаіл, глядзі Аскерка М.А. с. 36
АСКЕТЫ́ЗМ (ад грэч. askētes які практыкуецца ў чым-н.; падзвіжнік), маральны прынцып, які прадугледжвае строгі лад жыцця, добраахвотнае адмаўленне ад матэрыяльных дабротаў, абмежаванне і прыглушэнне пачуццёвых жаданняў дзеля маральнага самаўдасканалення ці здзяйснення якіх-небудзь сац. ідэалаў. Паводле значэння проціпастаўляецца геданізму, эўдэманізму, эпікурэізму. Доўгі час тэарэт. абгрунтаванне і практычнае ўвасабленне аскетызму звязвалі з рэліг. светапоглядам (напр., у хрысціянстве — манаства). Аскетызм уласцівы і розным сац. формам пратэсту; часам разглядаўся як найважнейшая ўмова для мабілізацыі фізічных і духоўных сіл асобы ў барацьбе за ідэі роўнасці і справядлівасці. В.А.Паўлоўская. с. 36
АСКІ́ЗСКАЯ КУЛЬТУРА , археалагічная культура сярэдневяковых хакасаў (10—17 ст.), якія насялялі значную тэр. Пд Сібіры. Назва ад могільнікаў у даліне р. Аскіз у Хакасіі. Межы Аскізскай культуры супадаюць з межамі стараж.-хакаскай дзяржавы 10—12 ст. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй і земляробствам, жыло ў гарадах (вядома 5) і селішчах, будавала горныя каменныя крэпасці-сховішчы. Пахавальны абрад — трупаспаленне. У 10 — пач. 11 ст. каля курганоў узводзіліся каменныя стэлы з эпітафіямі. Аскізская культура вызначаецца вял. колькасцю якасных вырабаў з жалеза. с. 36
АСКЛЕ́ПІЙ , у грэчаскай міфалогіі бог лячэння, сын Апалона і німфы Караніды. Уменню лячыць навучыўся ў кентаўра Хірона. Калі Асклепій наважыўся ўваскрашаць памерлых, Зеўс забіў яго маланкай. Асклепія ўяўлялі ў вобразе барадатага мужчыны ў доўгім плашчы, які абапіраўся на абвіты змяёй кій. Асклепій быў асабліва папулярны ў г. Эпідаўр; найб. вядомыя свяцілішчы Асклепія на в-ве Кос, у г. Пергам, пры іх існавалі мед. школы. Яму прысвячалі рэльефы на свяцілішчах, яго выявы былі на гемах і манетах. У рым. міфалогіі Асклепію адпавядае Эскулап. с. 36
АСКЛЕПІЯ́ДАЎ ВЕРШ , памер у метрычным вершаскладанні, вынайдзены стараж.-грэч. паэтам Асклепіядам Самоскім (3 ст. да нашай эры). Своеасаблівая мадыфікацыя пентаметра, у якім першая і перадапошняя дактылічныя стопы ўсечаны на адзін кароткі склад. У сілабатанічным вершаскладанні імітацыі Асклепіядава верша выключна рэдкія. У бел. паэзіі ўжыты толькі ў перакладзеным М. Багдановічам «Помніку» Гарацыя. с. 36
АСКНА́ЗІЙ Ісак Львовіч (Лейбавіч; 16.1.1856, г. Верхнядзвінск Віцебскай вобласці— 1903), бел. жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1874—79). У 1880—84 у Італіі, Германіі, Польшчы. Вярнуўшыся на радзіму, жыў у Віцебску. Аўтар жанравых сцэн з жыцця гарадоў і мястэчак Беларусі: «Яўрэйскае вяселле», «Прыход суботы», «Выпрабаванне жаніха» (усе 1890), «Па пазыку» (1892), «Вандроўныя шаўцы». Пісаў карціны на біблейскія сюжэты («Майсей у пустыні», 1885, «Саламон за працай над «Эклезіястам», «Кат з галавой Іаана Хрысціцеля» і інш.).
Літ.: Булгаков Ф.И. Наши художники. Т. 1. СПб., 1889.
Л.Н.Дробаў. с. 36
АСКО́ЛЬД І ДЗІР , кіеўскія князі ў 2-й пал. 9 ст. Паводле летапісных звестак былі баярамі Рурыка. У 860 узначальвалі першы паход на Канстанцінопаль, вялі барацьбу з печанегамі, улічамі, дунайскімі балгарамі. Учынілі паходы на драўлян, полацкіх крывічоў. Забіты ў 882 наўгародскім князем Алегам. с. 36
АСЛАМАЗЯ́Н Марыям Аршакаўна (20.10.1907, с. Баш-Шырак, каля г. Кумайры, Арменія — ?), жывапісец і графік. Нар. мастак Арменіі (1965). Вучылася ў маскоўскім Вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (1928—30), у Ленінградскім ін-це пралетарскіх выяўл. мастацтваў (1930—32). Прадстаўнік арм. школы дэкар. нацюрморта («Армянскі нацюрморт», 1955; «Горная сімфонія Арменіі», 1976); аўтар пейзажаў, партрэтаў, тэматычных карцін, дэкар. вырабаў з керамікі.
Літ.: Сарабьянов А. Мариам Асламазян: [Альбом]. М., 1979. с. 36
АСЛІ́К , Асліўка, Ослік, рака ў Беларусі, у Круглянскім і Бялыніцкім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўж. 66 км. Пл. вадазбору 413 км . Пачынаецца за 2,5 км на ПдЗ ад в. Саннікі Круглянскага р-на. Паўн. частка на Аршанска-Магілёўскай, паўд. — на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, у вярхоўі невыразная, шыр. 500—800 м. Рэчышча звілістае, шыр. 10—20 м, ад вытоку на працягу 8 км каналізаванае. с. 36
АСЛІКО́ЎСКІ Мікалай Сяргеевіч (12.9.1900, г.п. Ляцічаў Хмяльніцкай вобл., Украіна — 8.10.1971), сав. ваенны дзеяч, ген.-лейт. (1943), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Вышэйшую школу каманднага саставу ў Харкаве (1921), Ваен. акадэмію Генштаба (1942). У Чырв. Арміі з 1919. У грамадз. вайну камандзір партыз. атрада, кав. эскадрона, палка, дывізіі. З чэрв. 1941 на франтах Вял. Айч. вайны. Удзельнік бітвы пад Масквой, Бел. аперацыі 1944. Кавалерысты корпуса пад яго камандаваннем вызначыліся ў баях за вызваленне гарадоў Ліда і Гродна. Удзельнік вызвалення Польшчы і Усх. Германіі. Да 1953 у Сав. Арміі. с. 36
АСЛІ́ННІК , энатэра, начная свечка (Oenothera), род кветкавых раслін сям. скрыпнёвых. Больш за 200 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Амерыкі, многія занесены на інш. кантыненты. На Беларусі 2 віды: асліннік двухгадовы (Oenothera biennis) і чырвонасцябловы (Oenothera rubricaulis). Трапляюцца каля дарог, на пясчаных мясцінах і берагах рэк.
Пераважна двухгадовыя травяністыя расліны выш. да 1,5 м. Лісце суцэльнае, ланцэтападобнае, чаргаванае, зубчастае; прыкаранёвае авальнае, у разетцы. Кветкі жоўтыя, духмяныя, у гронках. Плод — каробачка. Многія віды і іх гібрыды дэкаратыўныя расліны. Корань мае шмат цукру і пратэіну, прыдатны ў ежу. У насенні да 25% алею. Выкарыстоўваюць у нар. медыцыне пры туберкулёзе, запаленні нырак. Добры меданос. с. 37
«АСЛІ́НЫ ХВОСТ» , групоўка расійскіх мастакоў на чале з М.Ларыёнавым, якія арганізавалі ў 1912 дзве аднайм. выстаўкі ў Маскве і Пецярбургу. Назва ад выстаўленай у 1910 у парыжскім Салоне Незалежных карціны, напісанай хвастом асла. Выступаючы супраць класічных нормаў у маст. творчасці, члены групоўкі (Н.Ганчарова, К.Малевіч, А.Маргуноў, В.Татлін, А.Фанвізін, М Шагал, А.Шаўчэнка і інш.) звярнуліся да прымітывізму, традыцый рус. іканапісу і лубка. Цэнтр. месца на іх выстаўцы займалі творы на сял. тэму Ганчаровай, «салдацкія карціны» Ларыёнава, жанравыя палотны Малевіча. У 1913 яны правялі выстаўку «Мішэнь», якая стала этапам на шляху да абстрактнага мастацтва.
Літ.: «Ослиный хвост» и «М шпень». М., 1913; Золотой век художественных обьединений в России и СССР (1820—1932): Справ. Спб., 1992. М.Л. Цыбульскі. с. 37
АСЛІ́ЎКА , рака ў Беларусі, глядзі Аслік. с. 37
АСМАГЛА́ССЕ , сістэма знаменнага распеву ў стараж.-правасл. пеўчым мастацтве. Складалася з 8 самаст. частак — гласаў, якія ўяўлялі сабой арганізацыю песнапенняў, засн. на пэўным меладычным папевачным складзе і суаднясенні папевак, падпарадкаваных ладавай апорнасці.
Песнапенні аднаго гласа спяваліся на працягу тыдня, пасля іх змянялі песнапенні наступнага па парадкавым нумары гласа. 8-тыднёвы цыкл з 1-га да 8-га гласа ўтвараў т. зв. стоўп (песнапенні святаў маглі не супадаць з тыднёвымі). Парадак чаргавання гласаў канчаткова ўсталяваўся ў 15 ст. Сістэме асмагласся падпарадкаваны знаменны распеў, пуцявы, грэчаскі, балгарскі, кіеўска-літоўскі і інш., у тым ліку мясц. распевы на Беларусі — супрасльскі, слуцкі, жыровіцкі і інш. Унутраная муз. арганізацыя гласаў і сістэмы асмагласся магла будавацца на аснове 2 прынцыпаў — ладава-гукараднага (суаднясенне пануючага і канечнага тонаў) і ладава-меладычнага (сума меладычных формул — папевак; фіксаваліся строга замацаванымі за імі графічнымі знакамі). З развіццём мелодыкі песнапенняў сістэма асмагласся часткова парушылася, гласы часткова страцілі ладава-меладычную характэрнасць. Асн. рысы асмагласся — дыятанізм, у меладычнай аснове — лады-інтанацыі, лады-папеўкі, унутрыладавая шматустойнасць. Звод асмагласся змешчаны ў «Асмагласніку», або «Актоіху». Найб. вядомыя асмаглассі: «Сімвал веры», «Свеце ціхі», трапар «Уваскрэсенне Хрыстова». Л.П.Касцюкавец. с. 37
АСМАЛО́ЎСКАЯ Галіна Віктараўна (н. 15.12.1936 г. Горкі Магілёўскай вобл.), бел. дамрыстка і педагог. Засл. арт. Беларусі (1983). Скончыла Бел. кансерваторыю (1962, клас Г.Жыхарава), з 1963 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Адначасова ў 1960—70 была ў складзе секстэта домраў Бел. тэлебачання і радыё. с. 37
АСМАЛО́ЎСКАЯ Зоя Васілеўна (н. 1.3.1923 г. Орша), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1982). Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1952). З 1954 у Дзярж. рус. драм. т-ры Беларусі. Створаныя ёю вобразы вылучаюцца вострым адчуваннем характарнай адметнасці і эмац. стану, арганічным жыццём у вобразе. Сярод роляў: Зорына («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Ульяна («Трывога» А.Петрашкевіча), Валянціна («Зоркі на ранішнім небе» А.Галіна), Понсія («Дом Бернарды Альбы» Ф.Гарсія Лоркі), Селія («Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі). с. 37
АСМАЛО́ЎСКІ Валянцін Васілевіч (н. 15.2.1924 в. Гослеў Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1968). Праф. (1969). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1990). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1951). З 1954 прарэктар Крыварожскага гарнаруднага ін-та. З 1972 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі (да 1987 прарэктар). Навук. працы па арганізацыі і кіраванні вытворчасцю. Адзін з аўтараў дапаможнікаў для ВНУ «Арганізацыя, планаванне і кіраванне дзейнасцю прамысловага аб’яднання (прадпрыемства)» (1984), «Эканоміка прамысловасці СССР» (1984), «Тэорыя аналізу гаспадарчай дзейнасці» (1989). с. 37
АСМАЛО́ЎСКІ Юрый Міхайлавіч (н. 5.7.1942, в. Шастакова Камянецкага р-на Брэсцкай вобл ), бел. трэнер па веславанні на байдарках і каноэ. Засл. трэнер Беларусі (1968), засл. трэнер СССР (1970). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1963). З 1964 трэнер старт. т-ва «Працоўныя рэзервы», з 1993 трэнер-выкладчык Рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства Цэнтра фіз. выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Мін-ва абароны Рэспублікі Беларусь. Сярод выхаванцаў чэмпіёны свету, Еўропы Т.Папова, М.Хахол, Л.Кабакова і інш. с. 37
АСМА́Н Ібн Афан (?—656), трэці праведны халіф (з 644) у Араб. халіфаце; адзін з паплечнікаў і зяць Мухамеда. З роду Амеядаў. Па яго даручэнні складзена афіц. рэдакцыя Карана. Пры Асману тэр. халіфата значна пашырылася. Аддаваў перавагу меканскай, пераважна амеядскай, знаці. Яго палітыка выклікала незадаволенасць у войску і сярод часткі араб. знаці. Забіты ў час паўстання ў Медыне. с. 37
АСМАНІ́ЗМ , атаманізм, ідэйна-паліт. дактрына, высунутая «новымі асманамі» і младатуркамі ў Асманскай імперыі ў канцы 19 ст. Напачатку дэкларавала «роўнасць усіх асманаў», г. зн. усіх падданых Асманскай імперыі без нац. і рэліг. адрознення. Потым, асабліва пасля прыходу младатуркаў да ўлады ў 1908, ператварылася ў сродак барацьбы супраць нац. патрабаванняў нетурэцкіх народаў і ў ідэалаг. абгрунтаванне неабходнасці іх атурэчвання дзеля стварэння «адзінай асманскай нацыі». с. 37
АСМА́НСКАЯ ІМПЕ́РЫЯ , Атаманская імперыя, афіцыйная назва султанскай Турцыі да 1922 — ад імя заснавальніка дынастыі султана Асмана І [1299 ці 1300 — 1324]. Склалася ў 15— 16 ст. Аб’ядноўвала Пярэднюю Азію, Балканскі п-аў, Егіпет і інш. краіны Паўн. Афрыкі. Фактычна распалася пасля паражэння ў 1-й сусв. вайне (1918), юрыдычна — у 1922, калі быў ліквідаваны султанат. с. 37
АСМА́НЫ , 1) дынастыя турэцкіх султанаў [1299 ці 1300—1922]. Заснавальнік Асман І [1299 ці 1300 — 1324]. Найб. вядомыя прадстаўнікі: Баязід І, Мехмед ІІ, Селім І Явуз [1512—20], Сулейман І Кануні, Селім ІІІ, Махмуд ІІ, Абдул-Хамід ІІ. Апошні асманскі султан Мехмед VI Вахідэдзін [1918—22] уцёк з Турцыі пасля ліквідацыі султаната (1.11.1922). З ліквідацыяй халіфата (3.3.1924) усе члены дынастыі выгнаныз краіны. 2) Турэцкае насельніцтва Асманскай імперыі. с. 37
АСМА́РА , глядзі Асмэра. с. 38
АСМАТЫ́ЧНЫ ЦІСК , дыфузны ціск, лішкавы гідрастатычны ціск раствору, які перашкаджае дыфузіі растваральніку праз паўпранікальную перагародку; тэрмадынамічны параметр. Характарызуе імкненне раствору да зніжэння канцэнтрацыі пры сутыкненні з чыстым растваральнікам пры сустрэчнай дыфузіі малекул растворанага рэчыва і растваральніку. Абумоўлены змяншэннем хімічнага патэнцыялу растваральніку ў прысутнасці растворанага рэчыва. Роўны лішкаваму вонкаваму ціску, які неабходна прыкласці з боку раствору, каб спыніць осмас. Вымяраецца ў паскалях.
Вымярэнні асматычнага ціску пачаў у 1877 ням. батанік В.Пфефер у растворы трысняговага цукру. Па яго даных галандскі хімік Я.Х.Вант-Гоф устанавіў у 1887, што залежнасць асматычнага ціску ад канцэнтрацыі цукру па форме супадае з Бойля-Марыёта законам для ідэальных газаў. Асматычны ціск вымяраюць з дапамогай асмометраў. Статычны метад вымярэння асматычнага ціску заснаваны на вызначэнні лішкавага гідрастатычнага ціску па вышыні слупка вадкасці Н пасля ўстанаўлення стану раўнавагі пры роўнасці вонкавых ціскаў PA  і PБ; дынамічны метад зводзіцца да вымярэння скорасці V усмоктвання і выціскання растваральніку з асматычнай ячэйкі пры розных значэннях лішкавага ціску Р = PA  – PБ з наступнай інтэрпаляцыяй атрыманых даных да V=0 пры лішкавым ціску <SIGN>р, роўным асматычнаму ціску. Па велічыні асматычнага ціску распазнаюць: ізатанічныя, або ізаасматычныя, растворы, якія маюць аднолькавы асматычны ціск (незалежна ад саставу), гіпертанічныя з больш высокім Асматычным ціскам і гіпатанічныя растворы з больш нізкім асматычным ціскам.
Асматычны ціск адыгрывае важную ролю ў жыццядзейнасці жывых клетак і арганізмаў. У клетках і біял. вадкасцях ён залежыць ад канцэнтрацыі раствораных у іх рэчываў. Па велічыні асматычнага ціску вадкасцяў унутр. асяроддзя арганізма (кроў, гемалімфа і інш.) водныя арганізмы падзяляюцца на гіпер-, гіпа- і ізаасматычныя. Сярэдняя велічыня і дыяпазон асматычнага ціску ў розных арганізмаў розныя і залежаць ад віду і ўзросту арганізма, тыпу клетак і асматычнага ціску навакольнага асяроддзя (напр., асматычны ціск клетачнага соку наземных органаў балотных раслін 0,2—1,6 МПа, у стэпавых 0,8—0,4, у дажджавых чарвякоў 0,36—0,48, у прэснаводных рыб 0,6—0,66, у акіянічных касцістых рыб 0,78—0,85, акулавых 2,2—2,3, млекакормячых 0,66—0,8 МПа). У гіперасматычных арганізмаў (прэснаводныя жывёлы, некаторыя марскія храстковыя рыбы — акулы, скаты; усе расліны) унутр. Асматычны ціск перавышае асматычны ціск навакольнага асяроддзя, таму іоны могуць актыўна паглынацца арганізмам і ўтрымлівацца ў ім, а вада паступае праз біял. мембраны пасіўна, у адпаведнасці з асматычным градыентам. У гіпаасматычных жывёл (касцістыя рыбы, некаторыя марскія паўзуны, птушкі) асматычны ціск крыві меншы за асматычны ціск навакольнага асяроддзя. Адноснае пастаянства Асматычнага ціску забяспечваецца воднасалявым абменам праз осмарэгулявальныя органы (гл. ў арт. Осмарэгуляцыя).
Літ.: Курс физической химии. Т.1—2. 2 изд. М., 1970—73; Пасынский А.Г. Коллоидная химия. 3 изд. М., 1968; Гриффин Д., Новик Эл. Живой организм: Пер. с англ. М., 1973. с. 38
АСМІ́К (сапр. Акапян Тагуш; 21.3.1879, Нахічэвань — 23.8.1947), армянская актрыса. Нар. арт. Арменіі (1935). Герой Працы (1936). Сцэн. дзейнасць пачала ў 1906. З 1921 у Армян. драм. т-ры імя Г.Сундукяна. Стварала вобразы, адметныя жыццёвай праўдай, унутр. драматызмам, нар. мудрасцю, разнастайнасцю і яркасцю фарбаў: Шушан («Пэпа» Сундукяна), Васа Жалязнова (аднайм. п’еса М.Горкага), Хамперы («Хатабала» Сундукяна), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля) і інш. с. 38
АСМО́ЛАВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Лазовіцкім с/с Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобласці. Цэнтр саўгаса. Чыг. раз’езд. За 130 км ад Магілёва, 10 км на ПдУ ад Клімавіч. 494 ж., 212 двароў (1995). Базавая школа, б-ка, Дом культуры, аддз. Сувязі. с. 38
АСМЫКО́ВІЧ Мікалай Захаравіч (3.5.1916, в. Чырвоная Слабада Акцябрскага р-на Гомельскай вобласці — 14.12.1976), поўны кавалер ордэна Славы. З 1941 на Зах., Бел., 1-м Бел. франтах. Удзельнік абарончых баёў на тэр. Беларусі, Украіны, Курскай бітвы. Камандзір гарматы ст. сяржант Асмыковіч вызначыўся ў баях на Беларусі, Украіне і ў Германіі. с. 38
АСМЭ́РА , Асмара, горад, сталіца Эрытрэі. На Эфіопскім нагор’і, на выш. 2340 м. 350 тыс. ж. (1993). Чыг. і аўтамаб. шляхамі злучана з портам Масаўа на Чырвоным м. Міжнар. аэрапорт. Буйны гандл. і культ. цэнтр. Харчовая, тэкст., металаапр. прам-сць, вытв-сць буд. матэрыялаў. Ун-т. Археал. музей. Сабор св. Іосіфа, копцкая царква св. Марыі, вял. мячэць. с. 38
АСНА́СТКА ТЭХНАЛАГІ́ЧНАЯ ў машына- і прыладабудаванні, інструменты, прыстасаванні і інш. сродкі для механізацыі і аўтаматызацыі тэхнал. працэсаў.
Аснастка тэхналагічная ўключае ўстановачныя, заціскныя і накіравальныя элементы, дзялільныя і паваротныя прыстасаванні, механізаваныя прыводы (электрычны, мех., гідраўл., пнеўматычны і інш.). Паводле ступені спецыялізацыі бывае універсальная, спецыялізаваная і спецыяльная, па прызначэнні — станочная, зборачная, кантрольная і інш. Універсальная аснастка тэхналагічная выкарыстоўваецца ў адзінкавай і дробнасерыйнай вытв-сці розных па форме, памерах і матэрыяле дэталяў. Спецыялізаваная ўжываецца ў серыйнай вытв-сці для апрацоўкі дэталяў падобных формаў з пераналадкай. Спецыяльнай аснасткай выконваюць адну канкрэтную аперацыю ў масавай вытв-сці вырабаў аднаго памеру і формы (напр., штампы для ліставой і аб’ёмнай штампоўкі, прэсформы для вырабу керамічных і пластмасавых дэталяў, прыстасаванні для вырабу і зборкі інтэгральных схем і інш.). На Беларусі па аснастцы тэхналагічнай спецыялізуюцца Гомельскі з-д радыётэхн. аснасткі, з-д спец. інструментаў і тэхнал. аснасткі ВА «Мінскі трактарны завод» і інш. Р.М.Шахлевіч. с. 38
АСНЕ́ЖЫЦЫ , вёска ў Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на Пн ад Пінска, 173 км ад Брэста, на аўтатрасе Гомель—Брэст. 1197 ж., 367 двароў (1995). Забудоўваюцца паводле праекта планіроўкі 1968 (БеЛНДІдзіпрасельбуд; карэкціроўка 1980, аўтар забудовы арх. Н.Нядзелька, інж. В.Хандогін). Гал. вось кампазіцыі — шырокі бульвар, які звязвае асн. ўезд у вёску з боку Пінска з цэнтр. плошчай, дзе знаходзяцца адм. будынак, гандл. цэнтр, Дом культуры з залай на 600 месцаў. Цэнтр вёскі забудоўваецца 2—3-павярховымі 8-12-кватэрнымі секцыйнымі і 2—4-кватэрнымі жылымі дамамі з кватэрамі ў 2 узроўнях. Унутрыквартальная прастора азялененая і добраўпарадкаваная, мае малыя арх. формы — пляцоўкі для адпачынку і інш. У паўн. частцы вёскі сканцэнтравана індывід. забудова сядзібнага тыпу, на ПнЗ — вытв. зона. На У ад цэнтр. плошчы створаны парк з зонамі адпачынку і спорту. Сярэдняя школа, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. Сувязі. с. 38
АСНО́ВА ў мовазнаўстве, частка слова, носьбіт яго лексічнага значэння. У склад асновы ўваходзяць корань і афіксы словаўтварэння («сад — пера-сад-к-а — сад-ов-ы»). Адрозніваюць 2 тыпы асновы: невытворную (простую), фармальна роўную кораню («горад», «кніг-а»), і вытворную (складаную), у якой ёсць корань і афіксы словаўтварэння («стал-іц-а», «за-столь-н-ы»),
Асновы лічыцца вытворнай, калі існуе простая з тым самым коранем («стал-ов-ы — стол») ці складаная з інш. афіксацыяй («ёл-к-а — ель-нік — ял-ов-ы»). Суадносная складаная аснова наз. звязанай. Страта сувязі з простай або звязанай асновай вядзе да апрошчання («заўтра» з «за-утра», «рубель» з «руб-ель»). У вытворнай аснове выдзяляюць утваральную. Простая ўтваральная аснова з’яўляецца першаснай, утвораная ад першаснай — другасная, наступная — аснова трэцяй ступені і гэтак далей («дарог-а — дарожн-ы— падарожн-ы — падарожніча-ць — спадарожнічаць»). с. 39
АСНО́ВА ў ткацтве, сукупнасць паралельных нітак, накіраваных уздоўж тканіны. Тканіна на ткацкім станку ўтвараецца ўзаемным (пераважна перпендыкулярным) перапляценнем нітак
Аснова і ўтку. Ніткі асновы пры тканні церпяць большае мех. ўздзеянне, чым ніткі ўтку, таму на аснову выкарыстоўваюць больш трывалую і якасную пражу. Трываласць нітак асновы павялічваюць апрацоўкай клеявымі растворамі (шліхтай). с. 39
АСНО́ВА ЗБУДАВА́ННЯ , масіў грунту, які праз фундамент успрымае нагрузку ад збудавання. Бывае натуральная (выкарыстоўваецца грунт без змянення прыродных уласцівасцяў) і штучная (грунт замацоўваецца, ушчыльняецца, змяняецца). Аснова збудавання павінна забяспечваць агульную ўстойлівасць да геал. працэсаў і сейсмічных уздзеянняў (адсутнасць апоўзняў, зрушэнняў, выветранасці грунтоў і інш.). с. 39
АСНО́ВІЧ Сямён (Самуіл) Пятровіч (н. 5.11.1920, г. Бабруйск), бел. скрыпач. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў Бел. кансерваторыю (1947, клас А.Амітона).
У 1937—41 саліст, у 1945—85 канцэртмайстар Дзярж. акадэмічнага сімф. аркестра БССР. У 1948—69 адначасова педагог Сярэдняй спец. муз. школы пры Бел. кансерваторыі. У складзе струннага квартэта Бел. філармоніі (1945—55) прапагандаваў творы бел. кампазітараў. Выступаў і як саліст.
І.І.Зубрыч. с. 39
АСНО́ВЫ , клас хім. злучэнняў, здольных дысацыіраваць у водных растворах з утварэннем гідраксільных іонаў OHˉ. Асновы, растваральныя ў вадзе, наз. шчолачамі, з кіслотамі ўтвараюць солі. Па ступені дысацыяцыі падзяляюцца на слабыя (напр., гідраксіды магнію, амонію) і моцныя (напр., гідраксіды натрыю, кальцыю). Паводле сучаснай тэорыі Асновамі лічацца і злучэнні, у якіх няма іонаў OHˉ, напрыклад, аміяк, гідразін, пірыдзін. Глядзі таксама Кіслоты. с. 39
АСНО́ЎНАЯ ТКА́НКА ў анатоміі раслін, глядзі Парэнхіма. с. 39
АСНО́ЎНЫ АБМЕ́Н , колькасць энергіі, затрачанай арганізмам чалавека ці жывёлы пры магчыма поўным мышачным спакоі для забеспячэння мінім. ўзроўню абмену рэчываў і функцыян. актыўнасці, неабходных для падтрымання жыцця. Мінім. энергет. затраты арганізма чалавека вызначаюцца ў стане мышачнага спакою ў ляжачым становішчы, нашча, праз 12—16 гадз пасля прыняцця ежы, пры т-ры камфорту (18—20 °С). Вымяраецца ў кіладжоўлях, кілакалорыях на адзінку масы або паверхні цела, за 1 гадз або 1 суткі; залежыць ад масы цела, росту, узросту, полу, віду, характару харчавання, умоў месцажыхарства і інш. Больш высокі ў маладых людзей, у мужчын (у параўнанні з жанчынамі), у людзей, якія займаюцца фіз. працай, у спартсменаў. У людзей, што галадаюць або доўга хварэюць, асноўны абмен паніжаны Паказанні асноўнага абмену выкарыстоўваюць для дыягностыкі некаторых захворванняў (напр., эндакрынных залоз). У жывёлагадоўлі па Асноўным абмене вызначаюць нормы кармлення. с. 39
АСНО́ЎНЫ КАПІТА́Л , галоўны элемент пастаяннага прадукцыйнага капіталу, які па меры паступовага зношвання ў вытв. працэсе часткамі пераносіць сваю вартасць на новы прадукт і часткамі вяртаецца са сферы абарачэння да прадпрымальніка, што авансаваў гэты капітал. У асноўны капітал уваходзіць вартасць вытв. будынкаў, збудаванняў, машын, абсталявання, унутрызаводскага транспарту і інш. Найважнейшы элемент матэрыяльна-тэхн. базы капіталізму, паказчык узроўню яго эканам. развіцця. У працэсе вытв-сці ён узаемадзейнічае з абаротным капіталам, з’яўляецца матэрыяльнай асновай эканам. цыкла.
Зах. эканамісты-тэарэтыкі суб’ектывісцкага кірунку адносяць асноўны капітал да доўгачасовых «ускосных даброт», якія маюць здольнасць узнаўляцца і паступова выкарыстоўвацца ў якасці сродку шматразовага задавальнення адной і той жа патрэбы — вырабу «прамых даброт». Для прадпрымальніка-прамыслоўца асноўны капітал — грашовая вартасць, укладзеная ім у сродкі працы і адлюстраваная ў бухгалтарскім рахунку фірмы. Яна існуе ў 2 частках: адна (асноўная) — у сродках працы («ускосныя даброты»), другая — у вырабленых таварах («прамыя даброты»). Прайшоўшы сферу абарачэння, таварная форма вартасці змяняецца на грашовую, частка якой ідзе ў амартызацыйны фонд. Гэта паўтараецца кожны вытв. цыкл, пакуль не зносяцца ўсе матэрыяльныя элементы асноўнага капіталу.
У сацыяліст. эканоміцы асноўны капітал — асноўныя вытворчыя фонды.
Т.І.Адамовіч. с. 39
АСНО́ЎНЫ ТОН у акустыцы, 1) гукавыя ваганні, што выпрамяняюцца акустычнай сістэмай, якая вагаецца з найменшай магчымай частатой. Частата асноўнага тону вызначаецца ўласцівасцямі гэтай сістэмы. 2) Простая (сінусаідальная) састаўная складанага вагання з найменшай частатой пры раскладанні яго ў паслядоўнасць па абертонах. с. 39
АСНО́ЎНЫЯ ВЫТВО́РЧЫЯ ФО́НДЫ , сукупнасць сродкаў сацыяліст. вытворчасці, якія ўдзельнічаюць у вытв. цыклах і паступова, часткамі, па меры зношвання, пераносяць сваю вартасць на створаны прадукт; аснова матэрыяльна-тэхн. базы краіны. Уключаюць будынкі, збудаванні, абсталяванне, машыны, інструмент, вытв., гасп. інвентар, рабочую і прадукцыйную жывёлу, шматгадовыя пасадкі і інш. асн. фонды. У залежнасці ад ролі ў вытв. працэсе падзяляюцца на актыўныя (рабочыя машыны і абсталяванне, прылады, інструменты і інш.) і пасіўныя (будынкі, збудаванні, перадатачныя механізмы і гэтак далей). Суадносіны актыўных і пасіўных элементаў з агульнай вартасці асноўных вытворчых фондаў характарызуюць іх відавую (тэхнал.) структуру. Асноўныя вытворчыя фонды ўлічваюць у натуральным і вартасным (грашовым) выражэнні; ацэньваюць па першапачатковай, адноўленай і рэшткавай вартасці. У рыначнай эканоміцы Асноўныя вытворчыя фонды — асноўны капітал.
М.І.Платніцкі. с. 39
АСНО́ЎНЫЯ ГО́РНЫЯ ПАРО́ДЫ , магматычныя горныя пароды, адносна бедныя крэменязёмам (44—53% SіO2) і багатыя магніем і кальцыем. Важнейшыя мінералы аcноўных горных парод — асноўныя плагіяклазы (лабрадор, бітаўніт, анартыт), піраксены, алівін. Могуць быць інтрузіўныя (габра, нарыты, анартазіты і інш.) і эфузіўныя (базальты і інш.). Пашыраны найб. у літасферы Зямлі, Месяца, Венеры, Марса. Пераважаюць у акіянскай кары Зямлі, на кантынентах больш чым у 5 разоў перавышаюць па аб’ёме іншыя вылітыя магматычныя горныя пароды. Пашыраны ва ўсіх складкавых паясах (Урал, Каўказ і інш.) і кратонах (Еўрапейская, Сібірская і інш. платформы). З кожнай серыяй асноўных горных парод звязаны спецыфічныя карысныя выкапні (руды медзі, нікелю, плаціны, рэдкіх элементаў і гэтак далей). Выкарыстоўваюцца ў многіх галінах буд. індустрыі. с. 39
АСНО́ЎНЫЯ ФАРБАВА́ЛЬНІКІ , сінтэтычныя арганічныя фарбавальнікі, якія маюць у сабе асн. групы (амінагрупы). З кіслотамі ўтвараюць водарастваральныя солі, з гетэраполікіслотамі — святлоўстойлівыя нерастваральныя лакі. Выпускаюцца ў выглядзе соляў пераважна салянай, сернай, шчаўевай кіслот. Афарбоўваюць валокны з кіслотнымі групамі (шэрсць, натуральны шоўк, поліамідныя валокны), трымаюцца на іх дзякуючы іонным сувязям; цэлюлозныя валокны афарбоўваюцца толькі пасля пратраўлення. Асноўныя фарбавальнікі надаюць матэрыялам яркі колер, малаўстойлівы да дзеяння святла і шчолачных раствораў. Выкарыстоўваюцца ў паліграф., тэкст. і гарбарнай прам-сці. с. 39
А́СНЫК (Asnyk) Адам (11.9.1838, г. Каліш, Польшча — 2.8.1897), польскі паэт і драматург. Удзельнік паўстання 1863—64, чл. «вераснёўскага ўрада». У час эміграцыі (г. Гейдэльберг, Германія) атрымаў ступень д-ра філасофіі (1866). Выдаў 4 кн. «Паэзіі» (1869, 1872, 1880, 1894). У ранніх творах спалучэнне традыцый рамантызму з праблематыкай польскага пазітывізму, матывы журбы, песімізму, супрацьпастаўленне мінулага сучаснасці (цыклы вершаў «Кветкі», «Мазаіка», паэма «Сон магіл», 1865— 67). Пазнейшая лірыка адметная філас. зместам, медытатыўнай скіраванасцю, жанравай разнастайнасцю, ускладненнем паэт. формы (цыкл санетаў «Над глыбінямі», 1883—94, і інш.). Аўтар бытавых камедый «Сябры Іова» (1879), «Камедыя для конкурсу» (1888), гіст. драм «Кола Рыенцы» (1873), «Жыд» (1875), «Кейстут» (1878).
Тв.: Poezje. Warszawa, 1974. М.М.Хмяльніцкі. с. 40
АСО́БА , чалавек як суб’ект сацыяльных адносін і свядомай дзейнасці. Паняцце асоба не супадае па змесце з паняццямі «індывід» і «індывідуальнасць». Індывід — чалавек як прадстаўнік якой-н. сац. супольнасці (асаблівасці жыццядзейнасці канкрэтнага чалавека ў змест гэтага паняцця не ўваходзяць). Асоба ж ёсць канкрэтнае выяўленне ў індывідзе сацыяльна значных рысаў і сац. адносін пэўнага грамадства, якія чалавек засвойвае ў дзейнасці і ў ёй жа выпрацоўвае сваё асаблівае стаўленне да свету. У выніку сац. адносіны выяўляюцца як яго адносіны да навакольнай рэчаіснасці. Праз паняцце «індывідуальнасць» выяўляецца адзінкавасць і своеасаблівасць канкрэтнага чалавека. Асоба індывідуалізуецца праз працэсы сацыялізацыі ў рамках гістарычна вызначаных сац. умоў. Шматпланавасць і складанасць асобы робіць яе аб’ектам даследавання многіх навук, кожная з якіх выпрацоўвае свой погляд на дадзенае паняцце. Гэта, аднак, спараджае небяспеку абсалютызацыі пункту гледжання на асобу якой-н. адной навукі. У выніку чалавечыя паводзіны аказваюцца дэтэрмінаванымі толькі адной групай фактараў, таму паяўляюцца розныя абстрактныя мадэлі чалавека (псіхалагічны чалавек, эканамічны чалавек і гэтак далей). Абсалютызацыя, напрыклад, сацыялагічнага падыходу зводзіць асобу да сукупнасці роляў, якія выконваюцца ёю, або да безасабовага ўвасаблення групавой зацікаўленасці, нягледзячы на рэальную разнастайнасць тых, хто выконвае ў грамадстве адны і тыя ж ролі. Псіхалагічны чалавек у адрозненне ад сацыялагічнага характарызуецца тым, што яго паводзіны вызначаюцца ў асноўным унутранымі намерамі. У эканоміцы карыстаюцца абстракцыяй эканам. чалавека, функцыі якога зведзены толькі да спажывання. Розным відам рэдукцыянізму супрацьстаіць філас. падыход, які імкнецца сінтэзаваць падыходы розных навук, супярэчлівае адзінства грамадскага і індывідуальнага ў чалавечым жыцці. Як грамадская істота чалавек не можа не аб’ядноўвацца з падобнымі да сябе ў супольнасці рознага ўзроўню, але як індывідуальнасць ён не можа не выходзіць пастаянна за межы гэтых супольнасцяў.
Літ.: Леонтьев А.Н. Деятельность, сознание, личность. 2 изд. М., 1977; Кон И.С. В поисках себя: Личность и ее самосознание. М., 1984; Тейяр дэ Шарден П. Феномен человека: Пер. с фр. М., 1987; Майхрович А.С. Поиск истинного бытия и человека: Из истории философии и культуры Беларуси. Мн., 1992. С.П.Макараў. с. 40
АСО́БА ў мовазнаўстве, катэгорыя дзеяслова, якая паказвае адносіны вытворцы дзеяння да таго, хто гаворыць. Вызначаюць 3 асобы і адпаведна ім 3 асабовыя дзеяслоўныя формы адзіночнага і множнага ліку. Формамі 1-й асобы абазначаюць дзеянне (стан) таго, хто гаворыць («чытаю, чытаем»); формамі 2-й асобы — дзеянне (стан) таго, да каго звяртаюцца ў гаворцы («чытаеш, чытаеце»); формамі 3-й асобы —дзеянне (стан) таго, пра каго (пра што) гавораць («чытае, чытаюць»).
Сродкі афармлення катэгорыі асобы ў розных мовах розныя: у германскіх і раманскіх — адначасова асабовыя займеннікі і канчаткі, у семіцкіх — асабовыя канчаткі, займеннікі і прыстаўкі. У слав. мовах, у тым ліку і беларускай, асабовыя формы дзеяслова перадаюцца праз канчаткі (у цяперашнім і будучым часе: «чыта-ю, прачыта-ю; чыта-ем, прачыта-ем; чыта-еш, прачыта-еш, чыта-еце, прачыта-еце; чыта-е, прачыта-е; чыта-юць, прачыта-юць»), асабовымі займеннікамі разам з асабовымі канчаткамі («я чыта-ю, я прачыта-ю; ты чыта-еш, ты прачыта-еш» і гэтак далей) ці асабовымі займеннікамі і назоўнікамі (у прошлым часе: «ён чытаў, вучань чытаў»). с. 40
АСО́БА БЕЗ ГРАМАДЗЯ́НСТВА , гл. ў арт. Апатрыды. с. 40
АСО́БАЕ СТАНО́ВІШЧА , глядзі Выключнае становішча. с. 40
АСО́БАЯ ДУ́МКА ў судаводстве, у бел. праве выкладзенае пісьмова і далучанае да справы меркаванне суддзі або засядацеля, не згодных з рашэннем ці прыгаворам суда, прынятым большасцю галасоў. Пры абвяшчэнні рашэння (прыгавору) у зале судовага пасяджэння не аб’яўляецца, але далучаецца да справы. Калі па справе, дзе адзін з суддзяў застаўся пры асобай думцы, не паступіць касацыйнай скаргі або пратэсту, суд пасля набыцця рашэннем (прыгаворам) законнай сілы накіроўвае справу старшыні вышэйстаячай суд. інстанцыі для вырашэння пытання аб апратэставанні вынікаў суд. разгляду ў парадку нагляду.
І.І.Пацяружа. с. 40
АСО́БІНА , індывід, найменшая непадзельная адзінка біял. віду, якая знаходзіцца пад уздзеяннем фактараў эвалюцыі. Паняцце «асобіны » дастасуецца толькі да вышэйшых арганізмаў; для каланіяльных, сімбіятычных і арганізмаў з вегетат. размнажэннем яно ўмоўнае. У панміктычных відаў (якія свабодна скрыжоўваюцца) кожная асобіна — унікальная істота з уласнай генетычнай структурай, элементарная адзінка існавання ў біяцэнозе. У агамных відаў (з бясполым размнажэннем) кожная асобіна — самавытворная адзінка. У генет. сэнсе асобіна — часовы (ад нараджэння да смерці) носьбіт толькі часцінкі агульнага генафонду папуляцыі (віду), аднак яна актыўна ўдзельнічае ў эвалюцыйным працэсе. с. 40
АСО́БЫ БЕЛАРУ́СКІ ЗБОР , спецыяльныя курсы для падрыхтоўкі арганізатараў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Дзейнічалі ў крас.—ліст. 1942 каля г. Мурам Уладзімірскай вобласці. Створаны паводле рашэння ЦК КП(б)Б. З 1-га выпуску ў чэрв. 1942 сфарміраваны 12 партыз. атрадаў, якія ў пач. ліп. праз Віцебскія «вароты» перапраўлены на тэр. акупіраванай Беларусі. За час існавання Асобага беларускага збору падрыхтавана 2865 чал. З іх сфарміраваны і накіраваны ў тыл ворага 15 атрадаў і 100 арганізатарскіх груп, 60 інструктараў мінна-падрыўной справы і 2318 падрыўнікоў. Многія атрады выраслі ў партыз. брыгады, групы — у атрады. с. 40
«АСО́БЫЯ НАРА́ДЫ» , дзяржаўныя ўстановы ў Расіі, створаныя для кіравання эканам. жыццём у гады 1-й сусв. вайны 1914—18. «Асобых нарадаў» было 5: па абароне, перавозках, харчаванні, уладкаванні бежанцаў, забеспячэнні палівам шляхоў зносін. Паводле Палажэння, зацверджанага царом 17.8.1915, «Асобыя нарады» з’яўляліся вышэйшымі дзярж. ўстановамі, мелі права патрабаваць садзейнічання ўсіх грамадскіх і ўрадавых арг-цый, устанаўліваць цэны, накладваць секвестр і інш. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 улікова-рэгістрацыйны апарат і тэхн. кадры «Асобых нарадаў» выкарыстаны сав. уладай пры стварэнні Вышэйшага савета нар. гаспадаркі і інш. Органаў. с. 41
АСО́Т (Sonchus), род кветкавых раслін сям. астравых. Каля 70 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўропе, Азіі і Афрыцы (некалькі відаў расце як пустазелле па ўсім свеце). На Беларусі 4 віды: палявы, або жоўты (Sonchus arvensis), агародны (Sonchus oleraceus), шурпаты (Sonchus asper), балотны (Sonchus palustris).
Адна-, двух- або шматгадовыя травяністыя расліны, рэдка паўкусты, звычайна з млечным сокам. Лісце суцэльнае або перыстарассечанае. Кветкі язычковыя, жоўтыя, у кошыках, сабраных у агульнае суквецце. Плод — сямянка з чубком. Большасць відаў — пустазелле (найб. вядомы асот палявы — засмечвае пераважна яравыя збожжавыя і прапашныя культуры), а таксама харч., кармавыя, лек. і меданосныя расліны. Асотам часам наз. віды роду бадзяк. с. 41
АСО́ТНА , возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Чарнец, за 38 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,23 км2, даўж. 1,32 км, найб. шыр. 0,25 км, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Пл. вадазбору 1,75 км2. Схілы катлавіны выш. да 25 м, на Пд — да 10 м. Злучана ручаём з воз. Вял. Таболы. с. 41
АСО́ЎСКІ (Ossowski) Лешак (1.4.1905, Варшава — 10.2.1996), польскі мовазнавец, славіст, даследчык бел. мовы. Д-р усходнеслав. філалогіі (1945), праф. (1964). Вышэйшую адукацыю атрымаў у Пазнанскім і Ягелонскім ун-тах. Заг. кафедры рус. мовы Вроцлаўскага (з 1946) і рус. філалогіі Пазнанскага (1964—75) ун-таў. Аўтар навук. прац па слав. дыялекталогіі, анамастыцы, гісторыі бел. мовы, у тым ліку «Моўныя праблемы Палесся» (1936), «З беларускай фанетыкі...» (1938), «Пераход «ы» ў «у» пасля губных у некаторых паўднёва-беларускіх гаворках» (1934) і інш. Даследаваў храналогію дзекання і цекання, гісторыю асобных марфал. формаў слоў, прасочваў сувязі Палесся з Валынню, спрабаваў вызначыць укр.-бел. моўную мяжу, бел.-польскія моўныя кантакты.
Тв.: Studia slawistyczne. Wrocław etc., 1992.
Літ.: Колесаў У.В., Пазухін Р.В. Беларусістыка і славістыка ў працах прафесара Лешка Асоўскага // Бел. лінгвістыка. Мн., 1977. Вып. 11. с. 41
АСО́ЦЫЯ , згуртаванне расліннасці (напр., лясныя барэальныя балоты), якое знаходзіцца на стадыі змены (сукцэсіі), але яшчэ не дасягнула фінальнай, адносна ўстойлівай фазы развіцця (клімаксу). с. 41
АСО́ЧНІКІ , сяляне-слугі ў ВКЛ 14—18 ст., гал. абавязкам якіх была ахова пушчаў вял. князя ці буйных феадалаў, падрыхтоўка палявання і ўдзел у ім. Жылі ў асобных вёсках ці на хутарах каля пушчаў, вызваляліся ад паншчыны і грашовых падаткаў, удзельнічалі ў ваен. паходах. Паводле «Уставы на валокі» 1557 за службу атрымлівалі 2 валокі зямлі, якія не абкладаліся падаткамі. З развіццём фальваркаў эканам. становішча асочнікаў пагоршала, іх зямельныя надзелы паменшалі да 1—0,5 валокі. У 18 ст. асочнікаў пераводзілі на чынш, а за зямельны надзел яны павінны былі выплачваць дзякло, ахоўваць лясы, рамантаваць дарогі і масты ў пушчах, перавозіць пошту і інш. С.Ф.Цярохін. с. 41
АСПА́ЗІЯ (Aspazija; сапр. Розенберг Эльза; 16.3.1868, хутар Даўквас, воласць Заленіекі, Латвія — 5.11.1943), латышская паэтэса і драматург. Жонка Я.Райніса. У п’есах «Жрыца» (1894), «Страчаныя правы» (паст. 1894), «Недасягнугая мэта» (1895) і публіцыст. артыкулах выступала за эмансіпацыю жанчыны, выкрывала мараль мяшчанства. Першы зб. вершаў «Чырвоныя кветкі» (1897) прасякнуты дэмакр. ідэямі і рамант. пафасам. Пасля разгрому т. зв. «Новай плыні» ў творах Аспазіі (зб. «Сутонне душы», 1901) з’явіліся матывы песімізму, душэўнай стомленасці, якія пазней змяніліся матывамі грамадз. барацьбы (п’еса «Сярэбранае пакрывала», (1905). У 1905—20 жыла ў эміграцыі (Швейцарыя). Творчасць гэтых гадоў вызначалася адыходам ад сац. тэматыкі (зб-кі «Сонечны куточак», 1910, «Бярэмя кветак», 1912). На бел. мову асобныя творы Аспазіі пераклаў В.Лукша (у кн. «Песня Даўгавы», 1986). с. 41
АСПАРАГІ́Н , H2NОСООH2СНNH2СООН, монаамід аспарагінавай кіслаты; заменная амінакіслата. Мал. м. 132,12. Бясколерныя крышталі, раствараюцца ў вадзе. Упершыню атрыманы са спаржы (Asparagus), адсюль назва. Уваходзіць у састаў бялкоў (багатыя аспарагінам бялкі ў вял. колькасці ўтвараюцца пры прарошчванні насення бабовых) і знаходзіцца ў свабодным стане ў вадкасцях і тканках раслін і жывёл. Разам з глутамінам аспарагін — растваральнае аміназмяшчальнае рэзервовае злучэнне для біясінтэзу бялкоў у многіх раслін. Пры ўтварэнні аспарагіну з аспарагінавай к-ты ў арганізме звязваецца таксічны аміяк. с. 41
АСПАРАГІ́НАВАЯ КІСЛАТА́ , α-амінаянтарная кіслата, монаамінадыкарбонавая кіслата, НООССH2СH(NH2)СООН, заменная амінакіслата. Мал. м. 133,1. Слаба раствараецца ў вадзе, не раствараецца ў спірце і эфіры. У арганізме знаходзіцца ў свабодным стане, уваходзіць у састаў бялкоў (акрамя пратамінаў). Удзельнічае ў рэакцыях цыкла мачавіны і пераамінавання, біясінтэзе пурынаў і пірамідзінаў, папярэднік у біясінтэзе незаменных амінакіслот — метыяніну, трэаніну і лізіну ў раслін, жывёл і мікраарганізмаў. Дэкарбаксіліраваннем аспарагінавай кіслаты могуць утварацца α- і β-аланіны. У абмене рэчываў аспарагінавая кіслата папярэднік і першая ступень распаду аспарагіну. с. 41
АСПАРА́ГУС , тое, што спаржа. с. 41
АСПАРУ́Х , Ісперых, Іспор (? — каля 701), хан протабалгараў [каля 643 — каля 701], першы хан славянабалг. дзяржавы [681 — каля 701]. У сярэдзіне 7 ст. пад націскам хазараў перайшоў з часткай плямёнаў протабалгараў з Прыазоўя ў Паўд. Бесарабію і на землі ўздоўж правага берага Дуная (належалі Візантыі). Рассяліўшыся ў Дабруджы і прылеглых раёнах, протабалгары Аспаруха падпарадкавалі саюз сямі слав. плямёнаў і стварылі аб’яднаную дзяржаву, вядомую як Першае Балгарскае царства; з 680 Аспарух яе хан (у 681 дзяржава прызнана Візантыяй). с. 41
АСПА́СІЯ , Аспазія (Aspasia; каля 470 да нашай эры, г. Мілет — ?), адна з выдатных жанчын Стараж. Грэцыі. Не мела афін. грамадзянства, таму яе шлюб з Перыклам лічыўся незаконным. Вызначалася розумам, адукаванасцю і прыгажосцю. Вакол яе гуртаваліся мастакі, паэты, філосафы. Паліт. праціўнікі Перыкла абвінавацілі Аспасію ў амаральнасці і непавазе да багоў, але з дапамогай мужа суд апраўдаў яе. Пасля Перыкла (429) стала жонкай яго сябра Лісікла.
Літ.: Кравчук А. Перикл и Аспазия: Историко-худож. хроника: Пер. с польск. М., 1991. с. 41
АСПЕ́КТ (ад лац. aspectus погляд, выгляд), 1) пункт погляду, з якога разглядаюцца прадметы, паняцці, з’явы; разуменне чаго-н. у пэўнай плоскасці. 2) У экалогіі — знешні выгляд расліннага згуртавання (фітацэнозу) у залежнасці ад пары года і відавога складу раслін. Ствараецца з агульнага фону расліннасці. Адрозніваюць аспект сезонны (па сезонным стане расліннасці) і аспект прыватны (паводле віду пераважных раслін, якія цвітуць або пладаносяць). Аспект наз. звычайна па афарбоўцы раслін, якія пераважаюць (напр., блакітны Аспект незабудкі, залаціста-жоўты аспект адонісу, буры аспект лісця высахлай асакі). Звычайна аспекты фітацэнозаў пастаянныя на працягу шэрагу гадоў і парушаюцца толькі ў гады масавага цвіцення або плоданашэння асобных відаў. Змена аспектаў рэгіструецца метадам каляровай фатаграфіі з зямлі або з космасу. с. 41
АСПЕРГІ́Л (Aspergillus), род недасканалых грыбоў класа гіфаміцэтаў. Каля 100 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. Упершыню апісаны італьян. міколагам П. Мікелі ў 1729. На Беларусі найб. практычнае значэнне маюць аспергілы: чорны (Aspergillus niger), жоўта-рысавы (Aspergillus flavus-oryzae), гнездавы (Aspergillus nidulans), дымучы (Aspergillus fumigatus), рознакаляровы (Aspergillus versicolor). Большасць іх сапратрофы. Развіваюцца ў глебе, асабліва на раслінных субстратах. Некаторыя — паразіты чалавека, жывёл і раслін, узбуджальнікі аспергілёзу.
Калоніі аспергілаў — напылы плесні рознага колеру, часцей блакітна-зялёнага і чорнага. Вегетатыўнае цела — шматклетачны, галінасты, бясколерны або бледна-карычневы міцэлій унутры субстрату. Канідыяносцы аднаклетачныя ці з папярочнымі перагародкамі. Канідыі розных колеру, формы і памераў. Пладовыя целы (клейстатэцыі) шарападобныя, светлыя. Сумкі акруглыя або эліптычныя. Разбураюць тканіну, скуру, пластмасы. Выкарыстоўваюцца ў мікрабіял. прам-сці як прадуцэнты антыбіётыкаў, ферментаў, арган. к-т, вітамінаў, спірту, алкалоідаў, а таксама пры ацэнцы ўстойлівасці паперы да плеснення, пры вызначэнні эфектыўнасці фумігацыі, у лабараторных даследаваннях. Некаторыя віды выкарыстоўваюць для біял. барацьбы з фітапатагенпымі мікраарганізмамі. с. 42
АСПЕРГІЛЁ́З , аспергіламікоз, хранічная інфекцыйная хвароба жывёл і чалавека. Выклікаецца плесневымі грыбамі з роду аспергіл. Пашыраны па ўсім свеце. На Беларусі трапляецца спарадычна. Заражэнне адбываецца праз дыхальныя шляхі і стрававальна-кішачны тракт. Да аспергілёзу асабліва ўспрыімлівыя птушкі (качкі, гусі, галубы і інш), буйн. раг. жывёла, коні, авечкі, сабакі, каты, пчолы. Бывае і ў людзей, занятых перапрацоўкай с.-г. сыравіны, заражанай спорамі грыба. Праяўляецца ў запаленні скуры, слізістых абалонак, органаў дыхання і стрававання. с. 42
АСПЕРМІ́Я (ад а... + грэч. sperma семя), адсутнасць у семі сперматазоідаў і клетак сперматагенезу. Пры гэтым у час палавога акта захоўваецца выдзяленне невял. колькасці вадкасці (складаецца з сакрэту прастаты і семявых пузыркоў) і аргазм. Прычыны асперміі — прыроджаная адсутнасць або недаразвіццё семявыносных пратокаў або іх закупорка пры захаванні нармальнай генератыўнай функцыі яечак (абтурацыйная аспермія), а таксама няздольнасць яечак выпрацоўваць сперматазоіды (тэстыкулярная аспермія). Аспермія — адна з прычын мужчынскага бясплоддзя. с. 42
А́СПІДЫ , аспідавыя (Elapidae), сямейства ядавітых змей атр. лускаватых. 43 роды, 181 від. Пашыраны ў Аўстраліі, Афрыцы, Паўд. Азіі, Паўд. і Цэнтр. Амерыцы ў тропіках і субтропіках. Найб. вядомыя кобры, крайты (Bungarus), мамбы (Dendroaspis), каралавыя (Micrurus). Некат. ахоўваюцца. Сярэднеазіяцкая кобра (Naja naja oxiana) водзіцца на Пд Сярэдняй Азіі.
Цела стройнае, даўж. да 5,5 м. Афарбоўка разнастайная, стракатая. Галава ў большасці не адмежавана ад тулава, укрытая буйнымі сіметрычнымі шчыткамі. Наперадзе верхнясківічных касцей буйныя парныя ядаправодныя зубы. Яд нервова-паралітычнага дзеяння, небяспечны для жывёл і чалавека. Кормяцца грызунамі, жабамі, яшчаркамі і інш. змеямі. Большасць жывародныя. Жывуць на зямлі і дрэвах. с. 42
АСПІРАНТУ́РА [ад лац. aspirans (aspirantis) які імкнецца да чаго-н.], асноўная форма падрыхтоўкі навук. і навук.-пед. кадраў у некаторых краінах і на Беларусі. Арганізуецца пры ВНУ і н.-д. установах. У аспірантуру прымаюцца асобы з вышэйшай адукацыяй, якія выявілі здольнасць да навук.-пед. і н.-д. працы і вытрымалі ўступныя экзамены. На Беларусі існуе вочная (3 гады навучання) і завочная (4 гады). Асобы, якія праходзяць курс аспірантуры (аспіранты), здаюць кандыдацкія экзамены, рыхтуюць да абароны дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук.
І.А.Мельнічук. с. 42
АСПІРА́ТАР , 1) у медыцыне апарат для адсмоктвання ці нагнятання вадкасцяў. Выкарыстоўваецца таксама пры хірург. аперацыях, для выдалення слізі з бронхаў, вадкасці з плеўральнай поласці, у гінекалогіі, уралогіі, пры пульверызацыі, анестэзіі і інш. 2) У тэхніцы — прыстасаванне для адбору пробаў паветра, каб зрабіць аналіз яго саставу і запыленасці асяроддзя. Выкарыстоўваецца ў горнай, металург. і харч. прам-сці. с. 42
АСПІРА́ЦЫЯ (ад лац. aspiratio удыханне) у медыцыне, 1) пранікненне ў дыхальныя шляхі іншародных целаў пры ўдыханні. Можа прывесці да запалення дыхальных шляхоў (ускладняецца нагнаеннем і гангрэнай), да смерці ад удушша. 2) Адсмоктванне шпрыцам або іншай прыладай вадкасці ці паветра з поласці цела, сустава, нацёкавага гнайніка. с. 42
АСПІРЫ́Н , тое, што ацэтылсаліцылавая кіслата. с. 42
АСПІТАЛЕ́Т (Hospitalet), Аспіталет дэ Льёбрэгат, горад у Іспаніі, у аўт. вобласці Каталонія, у даліне р. Льёбрэгат; прамысл. прыгарад Барселоны. 273 тыс. ж. (1991). Машынабудаванне (эл.-тэхн. вытв-сць, аўтамаб. абсталяванне), тэкст., хім. Прамысловасць. с. 42
А́СПЛУНД (Asplund) Эрык Гунар (22.9.1885, Стакгольм — 20.10.1940), шведскі архітэктар. Вучыўся ў Каралеўскім тэхнал. ін-це і ў АМ у Стакгольме (да 1909). Збудаванні Асплунда 1920-х г. (Гар. б-ка ў Стакгольме, 1924—27) — узоры неакласіцызму. У 1930-я г. пачынальнік функцыяналізму ў Швецыі (Бактэрыялагічны ін-т у Стакгольме, 1933—37). Асплунд спалучаў класічную раўнавагу кампазіц. вырашэнняў будынкаў і ансамбляў з выкарыстаннем сучасных канструкцый і буд. Матэрыялаў. с. 42
АСРАЦЯ́Н Эзрас Асратавіч (31.5.1903, с. Мецык, Турцыя — 24.4.1981), савецкі фізіёлаг. Чл.-кар. АН СССР (1939), акад. АН Арм. ССР (1947). Скончыў Ерэванскі ун-т (1930). З 1930 у навук. установах мед. профілю. У 1950—52 і з 1960 дырэктар Ін-та вышэйшай нерв. дзейнасці і нейрафізіялогіі АН СССР. Навук. працы па вышэйшай нерв. дзейнасці. Прапанаваў процішокавую вадкасць (1942). Развіў эвалюцыйную тэорыю пластычнасці нерв. сістэмы, стварыў канцэпцыю аб дынамічнай спецыялізацыі і лакалізацыі функцый у кары галаўнога мозга, вызначыў ролю двухбаковых умоўных сувязяў для элементарных умоўных рэфлексаў і складаных паводзінскіх актаў.
Тв.: Очерки по физиологии условных рефлексов. М., 1970.
Літ.: Эзрас Асратович Асратян: [Биобиблиография] с. 42
АСТА́ДЭ (van Ostade), галандскія жывапісцы. Браты. Адрыян ван Астадэ (хрышчаны 10.12.1610, г. Харлем, Нідэрланды — 2.5.1685), майстар быт. жанру. Вучыўся, відаць, у Ф.Халса. Спачатку ствараў грубавата-гратэскавыя сцэны гулянак і боек у духу А.Браўэра («Бойка», 1637). Пазней пад уплывам Рэмбранта пісаў у мяккай, карычнявата-залацістай танальнасці, выкарыстоўваючы эфекты святлаценяў. Творы гэтага перыяду са сцэнамі сял. жыцця («Школьны настаўнік», 1662; «У вясковай карчме», 1660) адметныя дабрадушным гумарам і рысамі сузіральнасці. Ісаак ван Астадэ (хрышчаны 2.7.1621, г. Харлем — 16.10.1649). Вучань свайго брата. Пісаў вясковыя пейзажы, вытрыманыя ў сярэбраным каларыце, які тонка перадае асаблівасці асвятлення, уключаў жанравыя сцэны («Зіма», 1640; «Замерзлае возера», 1642). Я.Ф.Шунейка. с. 42
АСТА́Н (перс. вобласць, правінцыя), адм.-тэр. адзінка ў Іране з 1937. На чале Астана стаіць астандар (ген.-губернатар), які падначальваецца міністру ўнутр. спраў. Астан падзяляецца на некалькі шахрастанаў (раёнаў). с. 43
А́СТАН (Aston) Фрэнсіс Уільям (1.9.1877, г. Харбарн, Вялікабрытанія — 20.11.1945), англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1921), замежны чл.-кар. АН СССР (1924). Скончыў Бірмінгемскі ун-т (1898). Выкладаў у Бірмінгемскім і Кембрыджскім ун-тах. Навук. працы па атамнай і ядз. фізіцы, радыехіміі. Сканструяваў першы масспектрометр і з яго дапамогай адкрыў 213 устойлівых ізатопаў хім. элементаў, вызначыў іх адносную пашыранасць. У 1925 стварыў новы мас-спектрометр, на якім дакладна вызначыў масу і выявіў дэфект масаў шэрагу ізатопаў; упершыню пабудаваў крывую ўпаковачных каэфіцыентаў, што характарызуе энергію сувязі атамных ядраў. Нобелеўская прэмія 1922. с. 43
«А́СТАН МА́РЦІН» (Aston Martin), легкавыя аўтамабілі вышэйшага класа аднайм. фірмы (Вялікабрытанія). Выпускаюцца з 1921. У 1994 вырабляліся
мадыфікацыі з магутнасцю рухавіка 137—342 кВт; найб. скорасць руху 260—280 км/гадз. с. 43
АСТА́НГАЎ (сапр. Ружнікаў) Міхаіл Фёдаравіч (3.11.1900, Варшава — 20.4.1965), рускі акцёр. Нар. арт. СССР (1955). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1920. Працаваў у Маскоўскім т-ры Рэвалюцыі (1925—27 і 1930—41), з 1945 у т-ры імя Я. Вахтангава. Яго выканальніцкай манеры ўласцівыя філас. глыбіня, псіхал. тонкасць, эмацыянальнасць. З лепшых роляў: Гай («Мой сябар» М.Пагодзіна), Маціяс Клаўзен («Перад захадам сонца» Г.Гаўптмана), Гамлет (аднайм. п’еса У.Шэкспіра). З 1933 здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1948, 1950, 1951. с. 43
АСТА́НІН Аляксандр Несцеравіч (н. 23.3.1938, г. Шапятоўка Хмяльніцкай вобл., Украіна), бел. і польскі вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання і вылічальнай тэхнікі. Д-р тэхн.н. (1982), праф. (1984). Скончыў Мінскае Вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча (1961). З 1973 у БПІ, з 1989 заг. кафедры ў Беластоцкім політэхн. ін-це (Польшча). Навук. працы па мадэліраванні, ідэнтыфікацыі, адаптыўным кіраванні складанымі дынамічнымі аб’ектамі.
Тв.: Микро-ЭВМ в динамических системах. Мн., 1982 (разам з Р.І.Фурунжыевым і Г.І.Залужным); Управление колебаниями многоопорных машин. М., 1984 (разам з Р.І.Фурунжыевым). с. 43
АСТА́НКІНА , архітэктурна-мастацкі ансамбль канца 18 ст. ў Маскве. Былая падмаскоўная сядзіба графаў Шарамецевых, з 1918 палац-музей творчасці прыгонных. Аснову арх. ансамбля складае комплекс у стылі позняга класіцызму (1791—98, арх. Ф.Кампарэзі, П.Аргуноў і інш.; ляпныя рэльефы Ф.Гардзеева і Г.Замараева). Цэнтр комплексу — палац-тэатр, злучаны невысокімі галерэямі з канцэртнай залай у «Егіпецкім» і з банкетнай — у «Італьянскім» павільёнах. У інтэр’ерах — калекцыі жывапісу, гравюры, скульптура, мэбля, фарфор і інш. Часткова захаваўся пейзажны парк, Троіцкая царква (1678—92) са званіцай у псеўдарускім стылі. У раёне Астанкіна ў 1967 пабудавана унікальная вежа (537 м) Маскоўскага тэлецэнтра (арх. Дз.Бурдзін, Л.Батанаў, В.Мілашэўскі, інж. М.Нікіцін, Б.Злобін). с. 43
АСТАНЦЫ́ , ізаляваныя (астраўныя) узвышаныя элементы рэльефу (асобныя масівы), уцалелыя ад разбурэння. Адрозніваюць астанцы: выветрывання (скалістыя масівы вычварнай формы са стромкімі схіламі, у пустынных і паўпустынных абласцях); абцякання (складзеныя з рыхлага алювіяльнага матэрыялу, у далінах рэк); масівы з больш цвёрдых парод у працэсе эрозіі платопадобных тэрыторый утвараюць своеасаблівыя астанцы — сталовыя горы. с. 44
АСТА́ПЕНКА Алесь (Аляксандр Кірылавіч; 14.7.1920, в. Сырская Буда Добрушскага р-на Гомельскай вобласці — 20.7.1970), бел. паэт, перакладчык. Вучыўся ў Мінскім пед. ін-це (1938— 41). Удзельнік Айч. вайны. Быў цяжка паранены. Працаваў на Бел. радыё, у прэсе. Друкаваўся з 1940. Услаўляў ваенны подзвіг чалавека, яго стваральную працу (зб-кі «Выпрабаванне», 1974; «Дзень маёй Радзімы», 1952; «Сэрца спявае», 1960). Пераклаў на бел. мову паасобныя творы М.Ісакоўскага, П.Тычыны, Я.Райніса. Вершы Астапенкі паклалі на музыку бел. кампазітары Г.Вагнер, І.Кузняцоў, Дз.Лукас, С.Палонскі, Р.Пукст, Н.Сакалоўскі.
Тв.: Выпрабаванне. Мн., 1980. с. 44
АСТА́ПЕНКА Вадзім Рыгоравіч (17.8.1924, в. Шамава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобласці— 20.12.1989), бел. хірург. Д-р мед.н. (1972), праф. (1973). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1953), дзе і працаваў да 1975 і ў 1978— 87. Адначасова гал. хірург Мін-ва аховы здароўя Беларусі (1978—87). У 1975—78 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па хірург. лячэнні шчытападобнай залозы, язвавай хваробы страўніка і 12-перснай кішкі, паталогіі гепатабіліярнай сістэмы, праблемах партальнай гіпертэнзіі і сарбцыйнай дэтаксікацыі ў хірургіі.
Тв.: Хирургическое лечение тиреотоксикозов. Мн., 1961; Практическое пособие по частной хирургии. Мн., 1968. с. 44
АСТА́ПЕНКА Змітрок (Дзмітрый Емяльянавіч; 23.11.1910, в. Калеснікі Хіславіцкага р-на Смаленскай вобласці — кастр. 1944), бел. паэт. Скончыў Мсціслаўскі пед. тэхнікум (1929). Працаваў у рэсп. Прэсе. 5.12.1936 арыштаваны, асуджаны на 8 гадоў. З лагера ўцёк. Жыў у Маскве. Удзельнік Айч. вайны. Загінуў у баі ў Карпатах. Друкаваўся з 1926. Пісаў пераважна апавядальна-сюжэтныя творы (зб-кі «На ўсход сонца», «Краіне», абодва 1931, «Абураныя», 1932; цыкл вершаў «Ноч на станцыі Негарэлае», нап. 1930; паэма «Два таварышы», нап. 1931). У паэме «Эдэм» (нап. 1944) уславіў мужнасць і самаахвярнасць народа ў змаганні з ворагам. Аўтар вершаванай кн. для дзяцей «Трактар» (1933). Стаяў ля вытокаў бел. навук.-фантаст. л-ры (раман «Вызваленне сіл», 1932). Пераклаў на бел. мову раманы «Маці» М.Горкага (1932), «Ваколіцы» Л.Первамайскага (1931), аповесць «Ударны атрад» А.Дончанкі (1932), «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» К.Ванака (1932) і інш.
Тв.: Вершы і паэмы. Мн., 1968.
Літ.: Бярозкін Р. Выпрабаванне гісторыяй // Бярозкін Р. Кніга пра паэзію. Мн., 1974; Шушкевіч С. Лёс паэта // Шушкевіч С. Выбр. тв. Мн., 1978. Т. 2; Арочка М. Беларуская савецкая паэма. Мн., 1979. С. 139—140, 186—191; Скрыган Я. Рэквіем // Скрыган Я. Некалькі хвілін чужога жыцця. 2 выд. Мн., 1990. с. 44
АСТАПЕ́НЯ Аляксандр Паўлавіч (н. 29.1.1939, Мінск), бел. гідрабіёлаг. Д-р біял.н. (1989). Скончыў БДУ (1961), працуе ў ім. Навук. працы па прадукцыйнай гідрабіялогіі, фарміраванні якасці водаў, самаачышчэнні водных сістэм і паводзінах радыенуклідаў у вадаёмах, біятычным кругавароце пры функцыянаванні водных экасістэм.
Тв.: Общие основы изучения водных экосистем. Л., 1979 (у сааўт.); Экологическая система Нарочанских озер. Мн., 1985 (у сааўг ); Химический состав и энергетическая ценность перифитона в мезотрофном озере (разам з Т.А.Макарэвіч, Т.В.Жукавай) // Гидробнологический журнал. 1992. Т. 28. № 1. с. 44
АСТАПЕ́НЯ Павел Васілевіч (27.12.1901, в. Маглысоўшчына Слуцкага р-на Мінскай вобласці — 13.11.1981), бел. гігіеніст. Д-р мед.н. (1958), праф. (1967). Засл. дз. навукі Беларусі (1971). Скончыў БДУ (1927). З 1937 дырэктар Бел. санітарнага ін-та. У 1946—63 дырэктар Бел. сан.-гігіенічнага НДІ; у 1968—73 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па вывучэнні гідрахім. асаблівасцяў крыніц водазабеспячэння для складання воднага кадастру, ген. схемы рацыянальнага выкарыстання і аховы водных рэсурсаў Беларусі.
Тв.: Биологические пруды в практике очистки сточных вод. Мн., 1966 (у сааўт.). с. 45
АСТАПКО́ВІЧ Ігар Вячаслававіч (н. 4.1.1963, г. Наваполацк), бел. спартсмен (лёгкая атлетыка — кіданне молата), засл. майстар спорту СССР (1991), Беларусі (1995). Скончыў Наваполацкі політэхн. ін-т (1986). Чэмпіён Еўропы (1990), пераможца гульняў Добрай волі (1990), сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў (1992), чэмпіянатаў свету (1991, 1993, 1995), Кубка Еўропы (1994). с. 45
АСТАПКО́ВІЧ Мікалай Іванавіч (н. 25.1.1954, г. Жодзіна Мінскай вобл.), бел. спартсмен і трэнер (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту (1975), засл. трэнер Беларусі (1993). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1975). Чэмпіён свету 1975 (байдарка-двойка, 500 м), 1981 (байдарка-двойка, 10 000 м) і 1983 (байдарка-чацвёрка, 10 000 м), сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету ў 1974, 1977, 1979, 1982. Неаднаразовы чэмпіён СССР. с. 45
АСТАПО́ВІЧ Аркадзь Антонавіч (30.9.1896, Мінск — 21.9.1941), бел. графік. Вучыўся ў Рысавальнай школе Т-ва заахвочвання мастацтваў у Петраградзе (1914—16) у І.Білібіна, А.Зберлінга, П.Навумава. У 1921—22 наведваў рысавальныя класы ў Харкаве. З 1929 у Мінску. Працаваў як станкавіст у жанры лірычнага пейзажа ў тэхніках акварэлі і тушы: «Зімовы надвячорак» і «Дворык» (1921), «Сакавік» (1923). Аўтар цыкла лінарытаў: «Зіма», «Вясковая вуліца», «Млын», «Царква» (усе 1920-я г). Афармляў кнігі і часопісы.
Н.М.Усава. с. 45
АСТАПО́ВІЧ Наталля Іванаўна (н. 14.4.1940, г. Орша), бел. мікрабіёлаг. Д-р біял.н. (1989). Скончыла БДУ (1962). З 1962 у Ін-це мікрабіялогіі АН Беларусі, з 1989 нам. дырэктара. Навук. працы па сакрэцыі і мадыфікацыі экспартных ферментных бялкоў у мікраміцэтах, стварэнні мікробных прэпаратаў на аснове біфіда- і малочнакіслых бактэрый. Сфармулявала канцэпцыю наяўнасці рэгулятарнага механізма, які дзейнічае на постсакраторным узроўні і звязаны з неабарачальнай дэградацыяй пазаклетачнага бялку.
Тв.: Нуклеотидный фонд и метаболизм микробной клетки Мн., 1979; Секреция ферментов у микроорганизмов. М., 1984 (разам з А.М.Безбародавым); Биотехнология микробных ферментов. Мн., 1989 (у сааўт.). с. 45
АСТА́ПЧЫК Станіслаў Аляксандравіч (н. 7.9.1935, г. Мар’іна Горка Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізікі металаў. Акад. АН Беларусі (1986), чл.-кар. (1984). Д-р тэхн. н. (1980), праф. (1984). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі: з 1982 нам. дырэктара, з 1983 дырэктар; адначасова з 1987 акадэмік-сакратар Аддзялення фіз.-тэхн. праблем машынабудавання і энергетыкі АН. Навук. працы па тэорыі і практыцы скарасной тэрмічнай апрацоўкі канструкцыйных сталяў і сплаваў, тэхналогіях атрымання і апрацоўкі кампазіцыйных матэрыялаў, лазерным тэрмаўмацаванні матэрыялаў, лазернай мадыфікацыі паверхні, узаемадзеянні выпрамянення з рэчывам, лазерным сінтэзе. З 1987 гал. рэдактар час. «Весці АН Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук». Дзярж. прэмія СССР 1986.
Тв.: Электротермообработка сплавов с особыми свойствами. Мн., 1977 (разам з М.М.Бадзякам). с. 45
АСТА́РТА , Аштарт, у заходне-семіцкай міфалогіі багіня ўрадлівасці, мацярынства і кахання; астральнае бажаство, увасабленне планеты Венера. Вядомы выявы Астарты ў выглядзе аголенай жанчыны на кані, якая страляе з лука. с. 45
АСТА́Т (лац. Astatium), At, радыеактыўны хім. элемент VII групы перыяд. сістэмы, ат. н. 85, адносіцца да галагенаў. Найб. устойлівы штучны ізатоп 210At (перыяд паўраспаду 8,3 гадз). Упершыню атрыманы ў 1940 (ізатоп 211At). У паверхневым пласце зямной кары таўшчынёй 1,6 км знаходзіцца каля 70 мг At. Па адных хім. уласцівасцях падобны да неметалу ёду, па другіх — да металаў палонію і вісмуту. Атрымліваюць апрамяненнем вісмуту і торыю α-часціцамі высокіх энергій. с. 45
АСТА́ТКАВАЯ ДЭФАРМА́ЦЫЯ , частка дэфармацыі, што застаецца пасля ліквідацыі ўздзеянняў, якія яе выклікаюць. с. 45
АСТАУ́РАЎ Барыс Львовіч (27.10.1904, Масква — 21.6.1974), савецкі біёлаг. Акад. АН СССР (1966; чл.-кар. 1958). Скончыў Маскоўскі ун-т (1927). З 1927 у навук. установах біял. профілю. З 1967 дырэктар Ін-та біялогіі развіцця АН СССР. Навук. працы па пытаннях развіцця і спадчыннасці дразафілы і тутавага шаўкапрада, метадах атрымання поўнага штучнага (тэрмічнага) партэнагенезу і поўнага міжвідавога андрагенезу, стварэнні ядзерна-цытаплазматычных гібрыдаў. Даказаў вырашальную ролю клетачнага ядра ў морфагенезе і стварэнні міжвідавых адрозненняў, што паспрыяла вырашэнню праблемы рэгуляцыі пола ў жывёл і стварэнню паліплоідных ліній тутавага шаўкапрада.
Тв.: Партеногенез, андрогенез и полиплоидия. М., 1977. с. 45
АСТА́Ф’ЕЎ Віктар Пятровіч (н.1.5.1924, г.п. Аўсянка Краснаярскага краю, Расія), рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1989). Друкуецца з 1951. У псіхал. аповесцях пра вайну і сучасную сібірскую вёску «Крадзеж» (1966), «Пастух і пастушка» (1971), у цыкле аўтабіягр. апавяданняў і аповесцяў «Недзе грыміць вайна» (1967), «Апошні паклон» (кн. 1—2, 1968—78), узнімае тэму процістаяння духоўнаму і маральнаму распаду. Раман «Цар-рыба» (1976, Дзярж. прэмія СССР 1978) пра пагрозу знішчэння рус. прыроды. У рамане «Сумны дэтэктыў» (1986) аналізуе духоўны і сацыяльны стан сучаснага грамадства.
Тв.: Собр. соч.: В 6 т. Т. 1—3. М., 1991— 92; Прокляты и убиты: Роман. Кн. 1—2. М., 1994—95. с. 45
АСТА́Ф’ЕЎ Рыгор, бел. збройнік 17 ст. Родам з Оршы. Быў (у 1658) вучнем у быхаўскага збройніка-пішчальніка Васіля. Разам з ім у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 вывезены ў Маскву. Жыў у Броннай слабадзе сярод бел. пасяленцаў-рамеснікаў. У 1677 Астаф'еў з Амелькам Сяргеевым зрабіў 4, у 1678 — 10 пішчаляў. с. 45
АСТА́Ф’ЕЎ Сценька, бел. ювелір 17 ст., «майстар сярэбранай справы». Жыў у Полацку. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 разам з вучнем Антошкам Шчасным, пляменнікам Івашкам і інш. полацкімі рамеснікамі вывезены ў Маскву. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. с. 46
АСТА́ХАВА Ганна Міхайлаўна (4.7.1886, г. Кранштат Ленінградскай вобласці — 30.4.1971), руская фалькларыстка. Д-р філал.н. (1944). Скончыла жаночы пед. ін-т (Пецярбург, 1908). За час экспедыцый у Карэліі, на Пінезе, Мязені і Пячоры, у Памор’і і Сібіры, Маскоўскай і Ленінградскай абл. сабрала больш за 10 тыс. фалькл. твораў. Даследавала быліны, замовы, галашэнні, частушкі, рабочы фальклор. Пры вывучэнні паходжання і гісторыі гераічнага эпасу звярталася да бел. фальклору. Даследавала бел. казачны эпас, паходжанне казак на былінныя сюжэты ў беларусаў і ўкраінцаў (кн. «Народныя казкі пра асілкаў рускага эпасу», 1962).
Літ.: А.М.Астахова: (К 70-летию со дня рождения) // Русский фольклор. М.; Л., 1956. [Вып.] 1; Путилов Б.Н. Печатные работы А.М.Астаховой с 1957 г. // Тамсама. 1968. [Вып.] 11; Мельц М/Я., Митрофанова В.В. Памяти А.М.Астаховой (1886— 1971) // Тамсама. 1972. [Вып.] 13. с. 46
АСТА́ШКАВІЦКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ , у Беларусі, каля в. Асташкавічы Светлагорскага р-на Гомельскай вобласці. Адкрыта ў 1965. Распрацоўваецца з 1966. Паклады нафты пл. каля 33 км2 прымеркаваны да міжсалявых і падсалявых адкладаў верхняга дэвону на Пн Прыпяцкага прагіну ў межах Рэчыцка-Вішанскай тэктанічнай зоны. Шматпластавае, нафтаносныя гарызонты залягаюць на глыб. 2625—3438 м. Пароды-калектары — кавернозна-поравыя і трэшчынаватыя вапнякі і даламіты. Нафта высакаякасная, адносіцца да метанава-нафтэнавага тыпу, высокапарафінавая, высокасмалістая, маласярністая. с. 46
АСТА́ШКАВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 36 км на Пд ад Светлагорска, 148 км ад Гомеля, 6 км ад чыг. ст. Асташкавічы. 1629 ж., 798 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Каля вёскі Асташкавіцкае радовішча нафты. с. 46
АСТАШО́НАК Алесь (Аляксандр Мікалаевіч; нарадзіўся 1.6.1954, Мінск), бел. пісьменнік. Скончыў Мінскі пед. ін-т замежных моў (1976). Працаваў перакладчыкам у Алжыры, рэдактарам у БелЭн, штотыднёвіку «ЛІМ», у час. «Крыніца». Аўтар кніг прозы «Фарбы душы» (1989) і «П’яная кніга, або Жоўты колер белага снегу» (1996), п’ес «Іскры ўначы» (паст. 1982, апубл. 1986) і «Камедыянт, ці Узнёсласць сумнай надзеі» (паст. 1984, апубл. 1985), «Рэпетыцыя», «Спагада», «Ахвяра» (усе 1994). Творы Асташонка адметныя псіхалагізмам, філасафічнасцю, шырынёй жанрава-тэматычнага дыяпазону. Паводле сцэнарыяў Асташонка пастаўлены маст. тэлефільмы «Камедыянт» (1987) і «Сон» (1989, 1-я прэмія Міжнар. тыдня кіно ў Тэруэлі, Іспанія, 1989). Пераклаў на бел. мову з англ. раманы Б.Стокера «Дракула», Г.Макай «Бывай, жыццё, бывай, каханне!» (абодва 1992—93), Р.Стывенсана «Востраў скарбаў» (1993) і інш., п’есу Ю.О’Ніла «Поўня для пасынкаў лёсу» (паст. 1994), з франц. раман П.Буля «Планета малпаў» (1990), кн. Ж.Сіменона «Пад страхам смерці» (1992) і інш. І.У.Саламевіч. с. 46
АСТА́ШЫН , вёска ў Беларусі, у Луцкім с/с Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл., на р. Сэрвач. За 15 км на Пд ад Карэлічаў, 210 км ад Гродна, 4 км ад чыг. ст. Гарадзея. 206 ж., 108 двароў (1995). Пач. школа, клуб, б-ка.
Упершыню згадваецца ў 1428 у складзе Навагрудскага княства ВКЛ. У 15—19 ст. належала Ягелонам, Астрожскім, Чартарыйскім, Бакам, Швыкоўскім, Грабоўскім. У 2-й пал. 16 ст. збудаваны Асташынскі кальвінскі збор (не збярогся). У сядзібным доме і зборы захоўваліся радавыя архівы і б-ка. У 1880-я г. ў Асташыне 57 двароў. У час 1-й сусв. вайны акупіравана герм. войскамі. З 1921 у складзе Польшчы. З вер. 1939 у БССР. У 1940—54 цэнтр сельсавета Валеўскага, потым Карэліцкага р-наў. с. 46
АСТА́ШЫНА , вёска ў Беларусі, у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 23 км на ПнУ ад Навагрудка, 185 км ад Гродна, 46 км ад чыг. ст. Наваельня. 299 ж., 168 двароў (1994). Базавая школа, б-ка, клуб, камбінат быт. абслугоўвання.
Да 1401 двор Новагародскай зямлі, дзярж. ўласнасць. У 1428 Вітаўт падараваў Асташына сваёй жонцы Юльяне Іванаўне Гальшанскай у якасці вена. З канца 15 ст. ўласнасць Чартарыйскіх, потым Саламярэцкіх, Радзівілаў, Чачотаў. У 1897 — 929 ж., 150 двароў, царква, царкоўнапрыходская школа, хлебазапасны магазін, піцейны дом. У 1921—39 у складзе Польшчы, вёска Любчанскай гміны Навагрудскага пав. У Асташына і навакольных вёсках адбылося Асташынскае выступленне сялян 1932. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета ў Любчанскім раёне, з 1956 у Навагрудскім раёне. У 1969 —730 ж., 248 двароў.
М.Ф.Спірыдонаў (гісторыя). с. 46
АСТА́ШЫНСКАЕ ВЫСТУПЛЕ́ННЕ СЯЛЯ́Н 1932 , узброенае выступленне сялян у Зах. Беларусі (в. Асташына і навакольныя вёскі Навагрудскага пав.) 19—20.3.1932 супраць падатковага прыгнёту. Адбылося пад кіраўніцтвам сялянскага к-та. Сяляне спалілі маёнтак абшарніка, сядзібы асадніка і гандляра, узброіўшыся паляўнічымі стрэльбамі, уступілі ў перастрэлку з паліцыяй, разграмілі паліцэйскі ўчастак, вызвалілі вязняў, захапілі зброю, спалілі двор каменданта паліцыі. Польскія ўлады жорстка расправіліся з удзельнікамі выступлення: паводле прыгавору надзвычайнага суда 5.7.1932 у Навагрудку 4 паўстанцы павешаны, 49 прыгавораны да турэмнага зняволення, з іх 5 да пажыццёвага зняволення. с. 46
АСТА́ШЫНСКІ КАЛЬВІ́НСКІ ЗБОР . Існаваў у 16—1-й пал. 20 ст. ў в. Асташын Карэліцкага р-на Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў гатычна-рэнесансавым стылі на сродкі Яна Швыкоўскага. Мураванае 1-нефавае збудаванне, прамавугольнае ў плане заканчвалася гранёнай апсідай; сцены былі прарэзаны 7 вокнамі. Да гал. фасада прымыкала шмат’ярусная вежа, завершаная 4-схільным шатром. 1-ы ярус па шырыні адпавядаў памерам асн. аб’ёму. З кожным ярусам памеры памяншаліся, што надавала кампазіцыі дынамізм. Унутраную прастору перакрывала паўцыркульнае скляпенне з распалубкамі. Знішчаны ў 1940-я г.
А.М.Кушнярэвіч. с. 46
АСТАШЭ́НКА Фёдар Апанасавіч (19.6.1896, в. Вял. Любшчына Віцебскага р-на — 27.10.1976), савецкі ваен. дзеяч, ген.-лейт. (1945), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Смаленскія пях. курсы чырв. камандзіраў (1920), Маскоўскія курсы сярэдняга камсаставу (1927), Ваен. акадэмію Генштаба (1951). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. З 1938 служыў у БВА. З чэрв. 1941 на Зах., Бранскім, Сталінградскім, Карэльскім, Паўд.-Зах., 3-м і 2-м Укр. франтах. Удзельнік абароны Беларусі, вызвалення Украіны, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі. Да 1956 выкладчык Ваен. акадэміі Генштаба. Ганаровы грамадзянін г. Браціслава (Славакія). с. 46
А́СТМА (ад грэч. asthma удушша), 1) бранхіяльная астма — звычайна хранічная алергічная хвароба, якая характарызуецца паўторнымі прыступамі ўдушша з прычыны спазмаў бронхаў і ацёку іх слізістай абалонкі пад уплывам алергенаў. Узнікненню астмы садзейнічае спадчынная схільнасць да алергічных рэакцый. Частата прыступаў удушша ад 1—2 за тыдзень (мяккая форма) да некалькіх за суткі (цяжкая форма), пры зацяжной форме астматычны стан доўжыцца некалькі дзён. Прыступы суправаджаюцца цяжкім са свістам дыханнем, сінюшнасцю твару, набуханнем вен на шыі, пад канец пакашліваннем і выдзяленнем невял. колькасці шклопадобных макрот. Акрамя імуналагічнай астма можа мець неімуналагічную аснову, калі яе прыступы развіваюцца пры зменах надвор’я, ахаладжэнні, фіз. напружанні, вегетатыўна-рэфлекторным дысбалансе, ужыванні нестэроідных процізапаленчых лек. сродкаў (напр., аспірыну). Ускладненні: эмфізема лёгкіх, разрастанне злучальнай тканкі вакол бронхаў, змены мышцаў правага жалудачка сэрца і як вынік сардэчная недастатковасць. Лячэнне медыкаментознае, інгаляцыямі аэразоляў. 2) Сардэчная астма — прыступы рэзкай задышкі (удушша), абумоўленыя вострай недастатковасцю функцыі левага жалудачка сэрца. Развіваецца пры гіпертанічнай хваробе, інфаркце міякарда, пароках сэрца, хранічных нефрытах і інш. Доўжыцца ад некалькіх мінут да некалькіх гадзін (магчымы ацёк лёгкіх). Лячэнне тэрапеўтычнае.
М.А.Скеп’ян. с. 46
АСТО́РЫНА Аляксандра Паўлаўна (28.11.1900, г. Чэлябінск — 15.7.1982), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1957). Скончыла муз. вучылішча Рус. муз. Т-ва (1917). Працавала ў т-рах Расіі. У 1949—73 у Брэсцкім абл. драм. т-ры імя ЛКСМБ. Характарная актрыса, майстар пераўвасаблення, сцэн. дэталі, эпізоду. Сярод роляў: Альжбета («Папараць-кветка» І.Козела), Маці («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Гурмыжская, Кабаніха («Лес», «Навальніца» А.Астроўскага). Рэжысёр спектакляў «Тры жарты». А.Чэхава (1956) і «Позняе каханне» Астроўскага (1963). Адна з арганізатараў Брэсцкага абл. т-ра лялек. с. 47
«АСТО́Я» , прыватнаўласніцкі герб у ВКЛ: на чырвоным полі 2 залатыя месяцы рагамі ў розныя бакі, паміж месяцамі меч без похвы, рукаяткай уверх; клейнод — на прылбіцы 5 страусавых пёраў. Паводле паданняў, узнік на пач. 11—12 ст. На тэр. ВКЛ пашыраны пасля прыняцця Гарадзельскага прывілея 1413. Гербам «Астоя» карысталіся больш за 200 шляхецкіх родаў на Беларусі, Украіне, у Літве і Польшчы. с. 47
АСТРА... (ад грэч. astron зорка), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае словам «зорка», «зорны», напрыклад, астраметрыя, астранавігацыя. с. 47
А́СТРА (Aster), род кветкавых раслін сям. астравых. Каля 200 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўн. Амерыцы, таксама ў Паўд. Амерыцы, Афрыцы, Азіі і Еўропе. На Беларусі 1 дзікарослы від — астра стэпавая, або рамонкавая (Aster amellus), занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. Культывуюцца і зрэдку трапляюцца як здзічэлыя астра ланцэтная (Aster lanceolatus), новаанглійская, або амерыканская (Aster novae-angliae), новабельгійская, або вяргінская (Aster novae-belgii), вербалістая (Aster salignus), альпійская (Aster alpinus), куставая (Aster dumosus), птарміковая (Aster ptarmicoides) і інш. Кітайская астра — кветкава-дэкар. аднагадовая расліна з буйнымі, часцей адзінкавымі, рознакаляровымі кошыкамі адносіцца да роду Callistephus.
Шматгадовыя карэнішчавыя травяністыя расліны. Лісце суцэльнае, чаргаванае. Кветкавыя кошыкі звычайна шматлікія, у шчыткападобных, мяцёлчатых або гронкападобных суквеццях. Язычковыя кветкі пераважна сінія, чырвоныя, ружовыя, фіялетавыя, белыя. Плод — валасістая сямянка з чубком. Дэкар., лек. і меданосныя расліны. с. 47
АСТРАБІЯЛО́ГІЯ , глядзі ў арт. Касмічная біялогія. с. 47
АСТРАБЛЕ́МА (ад астра... + грэч. blēma рана), замкнёнае кольцападобнае ўтварэнне на паверхні Зямлі або інш. нябеснага цела, што ўзнікла ў выніку падзення вял. метэарыта ці астэроіда. На Зямлі вядома каля 100 астраблемаў, у Еўропе больш за 30. Найб. даступныя для назірання астраблемы — Арызонскі кратэр (ЗША) дыяметрам 1200 м, глыб. 175 м і выш. 40 м (адносна гарызантальнай паверхні). На тэр. Беларусі знаходзіцца Лагойская астраблема. с. 47
АСТРАВЕ́Ц , гарадскі пасёлак на Беларусі, у Гродзенскай вобл., на р. Лоша. Цэнтр Астравецкага р-на. За 250 км ад Гродна, 4 км ад чыг. ст. Гудагай на лініі Маладзечна—Вільнюс. Аўтадарогай злучаны з Ашмянамі. 8,9 тыс. ж. (1995).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з 1468 у складзе Віленскага ваяв. Належаў Гаштольдам, Карыцкім, Корсакам, у 19 ст. Кастравіцкім, Сыцянкам. З 1795 у складзе Рас. імперыі, у Віленскім, потым Ашмянскім пав. У 1886 мястэчка, 176 ж., 22 двары, млын, цагельня, бровар, тартак, майстэрня дрэнажных трубаў. У 1915—18 акупіраваны герм. войскамі. У 1921—39 у складзе Польшчы, у Ашмянскім пав. Віленскага ваяв. З 1939 у складзе БССР. З 1940 цэнтр раёна. У Вял. Айч. вайну акупіраваны ням. фашыстамі. З 25.4.1958 гар. пасёлак.
Прадпрыемствы харч., дрэваапр. і буд. матэрыялаў прам-сці. Помнік сав. воінам і партызанам. Помнікі архітэктуры: Казьмадзям’янаўскі (1787) і Георгіеўскі (1911) касцёлы. с. 47
АСТРАВЕ́ЦКІ РАЁ́Н , у Беларусі, на ПнУ Гродзенскай вобласці. Утвораны 15.1.1940. Пл. 1,6 тыс. км2. Нас. 31,0 тыс. чал. (1995); сярэдняя шчыльн. 19 чал./км2, гарадскога 29%. Цэнтр — г.п. Астравец, 402 сельскія нас. пункты. 9 сельсаветаў: Астравецкі, Варнянскі, Гервяцкі, Гудагайскі, Кемелішкаўскі, Міхалішкаўскі, Падольскі, Спондаўскі, Трокеніцкі.
Большая частка раёна ў межах Нарачана-Вілейскай нізіны і паўд.-зах. ч. Ашмянскага ўзвышша. Пераважаюць выш. 140—180 м, найвыш. пункт 301 м (за 6 км на З ад в. Трокенікі). Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіровы матэрыял, гліны. Сярэдняя т-ра студз. -5,9 °С, ліп. 17,9 °С. Ападкаў 600 мм за год. Вегетацыйны перыяд 189 дзён. Рэкі: Вілія з прытокамі Ашмянка, Страча, Сарачанка, Газоўка, Балошынка. На Пн Сарачанская група азёраў, найб. Тумскае, Вераб’і, Каймін, Туравейскае. Вадасховішчы Альхоўскае і Янаўскае. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя. Пад лясамі 46,6% тэр. раёна, найб. масівы на З і Пн; пераважаюць хвойныя пароды, трапляюцца драбналістыя (бяроза, асіна, вольха).
Агульная пасяўная пл. 64,8 тыс. га, з іх асушана 13,8 тыс. га. На 1.1.1995 у раёне 15 калгасаў і 1 саўгас. Развіты малочна-мясная жывёлагадоўля, свінагадоўля, ільнаводства. Вырошчваюць збожжавыя (жыта, ячмень, авёс, пшаніца), кармавыя культуры, бульбу; з тэхнічных — лён-даўгунец і цукр. буракі. Агародніцтва. Пчалярства. Прадпрыемствы харч. (вытв-сць сухога абястлушчанага малака, масла), дрэваапр. (кардон, піламатэрыялы) прам-сці; вытв-сць буд. матэрыялаў (кафля, цэгла). Торфапрадпрыемствы. Янаўская ГЭС. Раён перасякаюць чыгункі Маладзечна—Вільнюс, аўтадарога Полацк— Вільнюс. У раёне 12 сярэдніх, 12 базавых і 16 пачатковых школ, муз. школа, 22 дашкольныя ўстановы, 39 бібліятэк, 5 бальнічных устаноў, 24 фельчарска-акушэрскія пункты. Помнікі прыроды — геал. агаленне Камарышкі, Варнянскі парк. Помнікі архітэктуры: Міхайлаўскі касцёл (1663) у в. Міхалішкі, Георгіеўскі касцёл (19 ст.) у в. Варона, арх. ансамбль (18—19 ст.) у в. Варняны. Выдаецца раённая газ. «Астравецкая праўда».
К.Р.Кірыенка. с. 47
АСТРАВІ́ТА , возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Чарнуйка, за 30 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,48 км2, даўж. 0,65 км, найб. шыр. 0,25 км. Пл. вадазбору 18,1 км2. Дно выслана гліністымі глеямі. Зарастае. с. 48
АСТРАВІ́ТА , возера ў Беларусі, у Віцебскім раёне, у бас. р. Віцьба, за 10 км на У ад Віцебска. Пл. 0,38 км2, даўж. 0,84 км, найб. шыр. 0,79 км, найб. глыб. 8,8 м, даўж. берагавой лініі 28 км. Пл. вадазбору 1,4 км2.
Схілы катлавіны выш. 7—8 м, на У да 20 м, стромкія, пад лесам. На З невял. ўчастак сплавінных берагоў і забалочаная пойма. Дно плоскае, прыбярэжная частка пясчаная, глыбей за 1,5 м выслана глеямі. Каля паўд. берага 2 астравы агульнай пл. 0,3 га. с. 48
АСТРАВІ́ТА , возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 25 км на ПнУ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,35 км2, даўж. 1,22 км, найб. шыр. 0,5 км, найб. глыб. 7,7 м. Пл. вадазбору 6,85 км2. Схілы катлавіны выш. 10—15 м, разараныя. Берагі пясчаныя, на Пн і З сплавінныя. 3 астравы агульнай пл. 2 га. Злучана ручаямі з азёрамі Плацішна і Плесна. с. 48
АСТРАВІ́ТЫ , возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка, за 16 км на Пн ад г. Браслаў. Пл. 0,41 км, даўж. 1,15 км, найб. шыр. 0,64 км, найб. глыб. 2,7 м, даўж. берагавой лініі 3,8 км. Пл. вадазбору 2,5 км2.
Схілы катлавіны выш. 5—10 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, і тарфяністыя, на У зліваюцца са схіламі, параслі хмызняком. Дно плоскае, амаль усё выслана сапрапелямі, каля ўсх. і паўд.-ўсх. берагоў вузкая пясчаная паласа. Зарастае. с. 48
АСТРАВІ́ЦЯНАЎ Канстанцін Васілевіч (30.5.1892, с. Бычкі Тамбоўскай губ., Расія — 9.2.1969), савецкі вучоны-эканаміст і грамадскі дзеяч. Акад. АН СССР (1953), правадз. чл. Чэхаславацкай АН (1957). Скончыў Маскоўскі камерцыйны ін-т (1917). З 1922 на выкладчыцкай і н.-д. рабоце у Камакадэміі, ВПШ і Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1947—53 дырэктар Ін-та эканомікі АН СССР. У 1948—54 гал. рэдактар час. «Вопросы экономики». У 1953—62 віцэ-прэзідэнт АН СССР. Працы па палітэканоміі капіталізму і сацыялізму.
Тв.: Избр. произв. Т. 1—2. М., 1972—73. с. 48
АСТРАВО́Й Сяргей Рыгоравіч (н. 6.9.1911, г. Новасібірск), рускі паэт. Друкуецца з 1934. У зб-ках «Я ў Расіі народжаны» (1956), «Я люблю» (1962), «Вера, Надзея, Любоў» (1971), «Гады... Новая лірыка» (1981), «...А песня ходзіць на вайну» (1984), «Пра цябе...» (1991) і інш. вершы пра Радзіму, прыроду, ваен. гады, складаны цяперашні час. Аўтар паэм «Сын Расіі» (1942), «Маці» (1961), «Балада пра каханне» (1962) }і інш., кніг для дзяцей, тэкстаў песень. Для лірыкі Астравога ўласцівыя публіцыстычнасць і грамадзянскасць.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1985—86. с. 48
АСТРАВУ́МАВА-ЛЕ́БЕДЗЕВА Ганна Пятроўна (17.5.1871, С.-Пецярбург — 5.5.1955), рускі гравёр і жывапісец. Нар. мастак Расіі (1946), правадз. чл. АМ СССР (1949). Вучылася ў Цэнтр. вучылішчы тэхн. малявання Штыгліца, у Пецярбургскай АМ (1892—1900) у І.Рэпіна і В.Матэ. Уваходзіла ў аб’яднанне «Свет мастацтва». Адрадзіла рус. арыгінальную чорна-белую і каляровую гравюру па дрэве, працавала ў галіне кніжнай ілюстрацыі, стварыла серыю паэтычных гравюр-пейзажаў: «Пецярбург» (1908), «Крукаў канал» (1910), «Марсава поле» (1922), «Паўлаўск» (1922—23), «Смольны» (1924), партрэты і інш.
Тв.: Автобиографические записки. Т. 1—3. М., 1974.
Літ.: Синицын Н. Гравюры Остроумовой-Лебедевой. М., 1964.
М.М.Паграноўскі. с. 48
АСТРАВЫ́ ЗЯЛЁ́НАГА МЫ́СА , назва дзяржавы Каба-Вердэ да 1986. с. 48
АСТРАВЫ́ -ДУЛЕ́БЫ , Залазы, балота ў Беларусі, у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці і ў Бялыніцкім і Клічаўскім р-нах Магілёўскай вобл., у вадазборы рэк Дулебка і Даўжанка. Пераважна вярховага (80%) тыпу. Пл. 5 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 3,7 тыс. га. Глыб. торфу да 6,8 м. Балота ў натуральным стане, пераважна пад хваёвым лесам, часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць. с. 48
АСТРАГА́Л (Astragalus), род кветкавых раслін, глядзі Куравай. с. 48
АСТРАГО́РСКІ Майсей Якаўлевіч (1854, Гродзенская губ. — 1921), вучоны-юрыст, публіцыст, грамадскі дзеяч. Скончыў юрыд. ф-т Пецярбургскага ун-та (1875), Палітычную школу ў Парыжы са ступенню д-ра права (1885). З 1875 служыў у мін-ве юстыцыі Расіі. Выкладаў у пецярбургскіх навуч. установах. Дэпутат 1-й Дзярж. думы (1906) ад Гродзенскай губ. Аўтар кніг «Дэмакратыя і палітычныя партыі» (Парыж, 1898; Лондан, 1903), «Канстытуцыйная эвалюцыя Англіі» (1913), падручніка для нар. школ «Гісторыя Расіі» (32-е выд., 1913). Э.А.Карніловіч. с. 49
АСТРАГРА́ДСКАГА ФО́РМУЛА , звязвае інтэграл па некаторым аб’ёме з інтэгралам па замкнёнай паверхні, што абмяжоўвае гэты аб’ём. У вектарнай форме мае выгляд: <FORMULA> — вектарнае поле, зададзенае ў кожным пункце М аб’ёму V, div <SIGN> — дывергенцыя <SIGN>, <FORMULA>— паток <SIGN> праз замкнёную паверхню S. Прапанавана М.В.Астраградскім (1828—31) і пашырана на n-мерную прастору (1834—38). с. 49
АСТРАГРА́ДСКІ Міхаіл Васілевіч (24.9.1801, в Пашэнаўка Казельшчынскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 1.1.1862), рускі матэматык і механік, адзін з заснавальнікаў Пецярбургскай матэм. школы. Акад. Пецярбургскай АН (1830). Вучыўся ў Харкаўскім ун-це (1817—20), у Парыжы (1822—27). З 1828 праф. ВНУ Пецярбурга. Навук. працы па матэм. аналізе, матэм. фізіцы і тэарэт. механіцы. Сфармуляваў агульны варыяцыйны прынцып для некансерватыўных сістэм, адкрыў найменшага дзеяння прынцып (незалежна ад У.Гамільтана), даказаў тэарэму аб пераўтварэнні інтэгралаў (гл. Астраградскага формула).
Тв.: Полн. собр. трудов. Т. 1—3. Киев. 1959—61. с. 49
АСТРАДЫНА́МІКА (ад астра... + дынаміка), раздзел нябеснай механікі, які вывучае рух штучных нябесных целаў. Фундаментальныя законы астрадынамікі адкрыў І.Ньютан (гл. Ньютана законы механікі, Касмічныя скорасці). Значны ўклад у развіццё астрадынамікі зрабілі К.Э.Цыялкоўскі, Ф.А.Цандэр, Ю.В.Кандрацюк, В.Гоман, А А.Штэрнфельд і інш. Ураўненні астрадынамікі, у адрозненне ад ураўненняў нябеснай механікі, улічваюць супраціўленне зямной атмасферы, магнітнае поле Зямлі, ціск сонечнага выпрамянення і інш. Асноўныя задачы астрадынамікі: вызначэнне арбіт касм. апаратаў; адпрацоўка спосабаў вызначэння, удакладнення і карэкцыі іх арбіт па выніках траекторных вымярэнняў; распрацоўка аптымальных траекторый міжарбітальных пералётаў; спосабаў знішчэння касм. апаратаў, якія адслужылі, і інш.
Літ.: Бахшиян Б.Ц., Назиров Р.Р., Эльясберг П.Е. Определение и коррекция движения. М., 1980; Охоцимский Д.Е., Сихарулидзе Ю.Г. Основы механики космического полета. М., 1990.
К.У.Халшэўнікаў. с. 49
АСТРАЖА́НКА , вёска ў Беларусі, у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобл., за 5 км ад р. Убарць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 37 км на ПнУ ад Лельчыц, 244 км ад Гомеля, 60 км ад чыг. ст. Ельск. 536 ж., 217 двароў (1994). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. Сувязі. с. 49
АСТРАКАДЭ́РМЫ (Ostracodermi), вымерлыя ніжэйшыя пазваночныя жывёлы групы бяссківічных. Існавалі ў ардовіку, верхнім сілуры, дэвоне. 2 класы, 4 падкласы: тэладонты (Thelodontia або Coelolepida), рознашчытковыя (Heterostraci), касцёвашчытковыя (Osteostraci), бесшчытковыя (Anaspida). На Беларусі выяўлены ў адкладах ніжняга дэвону Брэсцкай упадзіны (тэладонты і рознашчытковыя) і сярэдняга дэвону Аршанскай упадзіны (розна- і касцёвашчытковыя).
Цела рыбападобнай формы даўж. да 2 м, укрытае цвёрдым панцырам з асобных пласцінак або дробнай лускі. Жылі ў прэсных і саланаватых вадаёмах каля дна. Разам з глеем і пяском усмоктвалі дробныя арганізмы. Захаваліся адбіткі фрагментаў цела, рэшткі панцыра, зубоў. с. 49
АСТРАКІ́ЗМ (грэч. ostrakismos ад ostrakon чарапок), у Стараж. Афінах у 6—5 ст. да нашай эры выгнанне з горада асобных грамадзян паводле рашэння нар. сходу (звычайна на 10 гадоў). Уведзены Клісфенам як мера супраць аднаўлення тыраніі і ўпершыню выкарыстаны ў 488/487 да нашай эры, пазней служыў мерай паліт. барацьбы. Пытанне аб астракізму штогод ставілася перад нар. сходам. Кожны, хто меў права голасу, пісаў на чарапку імя таго, каго лічыў небяспечным для народа. Падобнае да астракізму выгнанне грамадзян існавала ў Аргасе, Сіракузах і інш. гарадах. Пераноснае — выгнанне, ганенне. с. 49
АСТРАКО́ДЫ (Ostracoda), ракападобныя, глядзі Ракушкавыя. с. 49
АСТРАЛО́ГІЯ (ад астра... + ...логія), вучэнне, якое сімвалічнай мовай апісвае суперпазіцыю ўплыву планет і зорак на жыццё прыроды зямлі і яе жыхароў. Зарадзілася ў глыбокай старажытнасці. Была развіта ў Стараж. Егіпце, Міжрэччы, звязана з астральнымі культамі, з яе дапамогай рабіліся прадказанні. У сярэднявеччы ўваходзіла ў лік сямі вольных навук, выкладалася ва ун-тах. У Рэчы Паспалітай кафедра астралогіі была ў Кракаўскім ун-це. Сучасная астралогія мае раздзелы: генетліялогія (вывучае ўплыў планет і інш. астралагічных аб’ектаў на характар і лёс чалавека, на дзяржавы, рэгіёны, гарады), метэаралагічная (разглядае ўплыў астралагічных аб’ектаў на надвор’е), паўсядзённая (у залежнасці ад размяшчэння астралагічных аб’ектаў вызначае найб. зручныя моманты для здзяйснення штодзённых спраў чалавека). У рамках касмабіялогіі вывучаецца сувязь Зямлі і Космасу, уплыў касмічных цыклаў на здароўе чалавека, яго біярытмічную актыўнасць.
Літ.: Саплин А.Ю. Астрологический энциклопедический словарь. М., 1994.
А.А.Шымбалёў. с. 49
АСТРА́ЛЬНАЕ ЦЕ́ЛА , паводле акультных уяўленняў, тонкая энергетычная абалонка чалавечага цела, у якой матэрыялізуюцца пачуцці, жаданні і захапленні чалавека. Глядзі таксама Астралогія, Астральныя культы. с. 49
АСТРА́ЛЬНЫЯ КУ́ЛЬТЫ , пакланенне нябесным свяцілам і з’явам. Вядомыя ў рознай ступені ўсім народам. Былі найб. распаўсюджаны ў Стараж. Двухрэччы, Егіпце і Стараж. Індыі, дзе храмы адначасова служылі і абсерваторыямі. У вавілонскай рэлігіі Месяц і 5 бачных няўзброеным вокам планет былі абвешчаны багамі і атрымалі ўласныя назвы (Сім — Месяц, Шамаш — Сонца, Мадрук — Юпітэр, Іштар — Венера, Нергал — Марс, Набу — Меркурый, Нінургу — Сатурн; пра Уран і Нептун народы стараж. свету не ведалі. На аснове астральных культаў у вавілонскай рэлігіі ўзніклі астралогія, варажба і рэліг. прароцтвы. Адлюстраваннем астральных культаў у хрысціянстве з’яўляюцца легенды пра віфлеемскую зорку і сем зорак у Апакаліпсісе. с. 49
АСТРАЛЭ́НКА (Ostrołęka), горад у цэнтры Польшчы, адм. ц. Астралэнцкага ваяводства. На р. Нараў. Вядомы з 1373. 51,8 тыс. ж. (1991). Чыг. вузел. Цэлюлозна-папяровая, металаапр., цэментная, шкляная, дрэваапр. прам-сць. ЦЭЦ. Касцёл у стылі барока і кляштар 17—18 ст. с. 49
АСТРАЛЭ́НЦКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Wojewόdztwo Ostrołęckie), у цэнтральнай частцы Польшчы. Пл. 6498 км2, нас. 389,5 тыс. чал. (1987). Адм. ц. — г. Астралэнка. Займае Паўночна-мазавецкую нізіну, Курпёўскую раўніну (выш. да 235 м), Ломжынскае міжрэчча і паўд. ўскраіну Сярэднемазавецкай нізіны. Клімат умераны. Сярэдняя т-ра студз. -3,5 °С, ліп. 17,5—18 °С, ападкаў 550— 600 мм за год. Гал. рэкі — Нараў з прытокам Амулеў і Буг. 30,6% тэр. пад лесам, уздоўж Нарава — Курпёўская пушча. Аснова гаспадаркі — земляробства (62% тэр. пад с.-г. ўгоддзямі). Вырошчваюць жыта, бульбу, сеяныя травы, авёс. Гадуюць свіней і буйн. раг. жывёлу. Прам-сць: электратэхн., дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, харч., буд. матэрыялаў. ЦЭЦ. Найб. гарады: Астралэнка, Вышкаў, Остраў-Мазавецка, Пшасныш. с. 49
АСТРАМЕ́ТРЫЯ (ад астра... + ...метрыя), раздзел астраноміі, які вывучае ўзаемнае размяшчэнне нябесных целаў у прасторы і змену яго з цягам часу, а таксама памеры і форму планет і іх спадарожнікаў. Уключае фундаментальную астраметрыю (вызначае найб. дакладную сістэму сферычных каардынат), сферычную астраномію (распрацоўвае матэм. метады рашэння задач, звязаных з бачным размяшчэннем і рухам свяціл на нябеснай сферы), практычную астраномію (распрацоўвае астранамічныя інструменты і прылады). Да астраметрыі належыць таксама вызначэнне момантаў сонечных і месяцавых зацьменняў, вырашэнне праблем календара. На падставе астраметрычных назіранняў вызначаны шкала дакладнага часу, даныя пра становішча восі вярчэння Зямлі ў прасторы і ў целе Зямлі, сістэма астранамічных пастаянных, каталогі зорак, пунктаў зямной паверхні з астр. каардынатамі і пунктаў з планетаграфічнымі каардынатамі на паверхні Месяца, Марса, Меркурыя і інш. планет. Еўрапейскае касмічнае агенцтва ў 1989 запусціла астраметрычны спадарожнік «Гіпаркос», які вызначыў каардынаты, уласныя рухі і трыганаметрычныя паралаксы 118 тыс. зорак з дакладнасцю да 2-тысячных доляў вуглавой секунды і амаль для мільёна зорак з меншай дакладнасцю. Выкарыстанне ў астраметрыі сродкаў радыё-, электроннай і выліч. тэхнікі дазваляе выконваць арыентацыю касм. апаратаў у час працяглых міжпланетных палётаў, назіраць ШСЗ і інш. Метадамі астраметрыі карыстаюцца ў геадэзіі, картаграфіі і навігацыі.
Літ.: Подобед В.В., Нестеров В.В. Обшая астрометрия. 2 изд. М., 1982; Бакулин П.Н. Фундаментальные каталоги звезд. 2 изд. М., 1980; Бакулин П.И., Блинов Н.С. Служба точного времени. 2 изд. М., 1977; Положенцев Д.Д. Радио- и космическая астрометрия. Л., 1982.
Дз.Дз.Палажэнцаў. с. 50
АСТРАМЕ́ЦКІ Аркадзь (Абрам) Абрамавіч (н. 21.1.1923, Мінск), бел. цымбаліст, педагог. Нар. арт. Беларусі (1970). Вучыўся ў Бел. кансерваторыі (1939—41, 1946—47). З 1937 у аркестры нар. інструментаў Бел. філармоніі, з 1946 канцэртмайстар Дзярж. нар. аркестра БССР, у 1958—88 саліст Бел. філармоніі. У 1947—57 педагог Сярэдняй спец. муз. школы пры Бел. кансерваторыі. Рэпертуар Астрамецкага — цымбальныя творы бел. аўтараў, пералажэнні інстр. п’ес кампазітараў-класікаў. Выкананне вылучалася артыстызмам, яркай вобразнасцю. У 1979 даў першы ў гісторыі цымбалаў сольны канцэрт. Лаўрэат 1-га Усесаюзнага агляду выканаўцаў на нар. інструментах (1939). І.І.Зубрыч. с. 50
АСТРАМЕ́ЧАВА , вёска ў Беларусі, у Лышчыцкім с/с Брэсцкага р-на. Цэнтр сумеснай калектыўнай гаспадаркі. За 22 км на Пн ад Брэста, 7 км ад чыг. ст. Лышчыцы. 1868 ж., 507 двароў (1995). Сярэдняя школа, Палац культуры, Астрамечаўская бібліятэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, Міхайлаўская царква. Брацкая магіла сав. воінаў. с. 50
АСТРАМЕ́ЧАЎСКАЯ БІБЛІЯТЭ́КА імя Ф.Ф.Паўленкава, адна з першых на Беларусі бясплатных нар. бібліятэк. Засн. ў 1905 у в. Астрамечава (Брэсцкі р-н) на сродкі фонду кнігавыдаўца Ф.Ф.Паўленкава. Камплектавалася бел., рус. і замежнай л-рай. У 1908 мела больш за 1000 кніг, абслугоўвала 240 чытачоў. У час 1-й сусв. вайны спыніла дзейнасць. Адноўлена ў канцы 1920-х г.; у 1934 закрыта польск. ўладамі. З 1946 сельская б-ка імя Паўленкава. Кніжны фонд больш за 11 тыс. адзінак захавання (1.1.1996). с. 50
АСТРАМІ́РАВА ЕВА́НГЕЛЛЕ , самы старажытны датаваны помнік стараслав. кірылічнага пісьменства; кніга евангельскіх чытанняў па тыднях. Перапісана ў 1056—57 з балг. арыгінала дыяканам Грыгорыем для наўгародскага ваяводы і пасадніка Астраміра (адсюль назва). Напісана на пергаменце (30x35 см) у 2 слупкі на 294 аркушах. Аздоблена выявамі евангелістаў, ініцыяламі і застаўкамі, стылізаванымі пад інкрустацыю на эмалі і размаляванымі фарбамі і золатам. Зберагаецца ў Рас. нац. б-цы ў С.-Пецярбургу.
Публ.: Остромирово Евангелие 1056—1057. Л., 1988. с. 50
АСТРАМО́ВІЧ Аляксандр Сцяпанавіч, глядзі Зязюля А. с. 50
АСТРАНАМІ́ЧНАЯ АДЗІ́НКА (а.а,), пазасістэмная адзінка даўжыні, роўная сярэдняй адлегласці ад Зямлі да Сонца. 1 а.а. = 149,6 млн. км. Карыстаюцца ў астраноміі для вымярэння адлегласцяў паміж целамі Сонечнай сістэмы і кампанентамі падвойных зорак. с. 50
АСТРАНАМІ́ЧНАЯ ГЕАДЭ́ЗІЯ , раздзел геадэзіі, які вывучае тэорыю і метады пабудовы астранома-геадэзічных сетак і вызначэння формы, памераў і гравітацыйнага поля Зямлі. Займаецца навуковымі праблемамі геадэзіі Зямлі як планеты ў цэлым на падставе вынікаў астранамічных, геадэзічных і гравіметрычных вымярэнняў на зямной паверхні і ў каляземнай прасторы. с. 50
АСТРАНАМІ́ЧНАЯ НАВІГА́ЦЫЯ , астранавігацыя, кіраванне рухам лятальных апаратаў на падставе аптычных вымярэнняў, візуальных назіранняў; разнавіднасць касмічнай навігацыі і паветранай навігацыі. Метады астранамічнай навігацыі: вугламерны (вымяраюцца вуглавыя адлегласці паміж навігацыйнымі арыенцірамі, напрыклад паміж зоркай і краем планеты, паміж двума краямі планеты); зацьменняў (фіксуюцца моманты ўсходу і захаду зорак або Сонца за бачны гарызонт планеты); візіравання планетных арыенціраў (вымяраюцца моманты часу праходжання над якім-небудзь арыенцірам) і інш. Тэхн. аснову астранамічнай навігацыі складаюць секстанты, датчыкі зорак і Сонца, бартавыя вылічальныя машыны і інш. с. 50
АСТРАНАМІ́ЧНЫ КЛІ́МАТ , сукупнасць кліматычных фактараў, якія вызначаюць ступень прыдатнасці пэўнай мясцовасці да астранамічных назіранняў. Характарызуецца колькасцю ясных дзён і начэй з макс. празрыстасцю паветра, устойлівасцю аптычных характарыстык атмасферы, яркасцю фону начнога неба, частатой расы і туманаў, інтэнсіўнасцю атмасфернай турбулентнасці і інш. Астранамічны клімат улічваецца пры вызначэнні месца буд-ва астр. Абсерваторый. с. 51
АСТРАНАМІ́ЧНЫЯ АБСЕРВАТО́РЫІ , навукова-даследчыя ўстановы па вывучэнні нябесных аб’ектаў і з’яў. Абсталёўваюцца астранамічнымі інструментамі і прыладамі, спец. лабараторыямі і сродкамі выліч. тэхнікі, могуць спецыялізавацца на пэўных кірунках даследаванняў у залежнасці ад віду ўстаноўленага тэлескопа (напр., сонечныя тэлескопы, спектрагеліёграфы, сонечныя магнітографы і інш.). Навук. даследаванні каардынуюцца Міжнародным астранамічным саюзам.
Астранамічныя абсерваторыі ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. Рэшткі стараж. астр. збудаванняў знаходзяцца ў Англіі, Арменіі, Мексіцы, Узбекістане і інш. Найстарэйшыя дзеючыя астранамічныя абсерваторыі — Парыжская (1667), Грынвічская (1675, Англія), Пулкаўская (1839, Расія), у 1753—1876 дзейнічала Віленская астранамічная абсерваторыя. Самыя вялікія астранамічныя абсерваторыі: на Гавайскіх а-вах (буйнейшы ў свеце тэлескоп, дыяметр люстра 10 м), Спец. астрафізічная абсерваторыя Расійскай АН (Паўн. Каўказ, станіца Зелянчукская; тэлескоп з дыяметрам люстра 6 м і самы вял. ў свеце радыётэлескоп), Маўнт-Паламарская астранамічная абсерваторыя (штат Каліфорнія, ЗША; тэлескоп з дыяметрам люстра 5 м), Нац. абсерваторыя Кіт-Пік (ЗША; дыяметр люстра тэлескопа 4 м), Паўднёвая астранамічная абсерваторыя ЗША (у Чылі; дыяметр люстра тэлескопа 4 м), Гал. астранамічная абсерваторыя Расійскай АН (Пулкава, пад г. Санкт-Пецярбург), Крымская, Бюраканская (Арменія), Абастуманская (Грузія) астрафізічныя абсерваторыі, Радыёастрафізічная абсерваторыя АН Латвіі і інш. З развіццём касманаўтыкі ствараюцца арбітальныя Астранамічныя абсерваторыі на ШСЗ і касм. станцыях. Г.П.Макеева. с. 51
АСТРАНАМІ́ЧНЫЯ ІНСТРУМЕ́НТЫ І ПРЫЛА́ДЫ , оптыка-механічная і электронная апаратура для астранамічных назіранняў і апрацоўкі іх даных. Дапамагаюць вызначаць становішча касм. целаў на нябеснай сферы, іх памеры, скорасць, напрамак руху ў прасторы, хім. састаў і фіз. стан. Складаюць асн. тэхнічную базу астранамічных абсерваторый, выкарыстоўваюцца ў навуч. і пазнавальных мэтах. Падзяляюцца на назіральныя прылады (тэлескопы), святлопрыёмную і аналізоўную апаратуру, прылады для рэгістрацыі часу, спектраў і гэтак далей Каб пазбегнуць шкодных і скажальных уздзеянняў атмасферы Зямлі, астр. інструменты падымаюць на розныя вышыні з дапамогай аэрастатаў, самалётаў, геафіз. ракет, штучных спадарожнікаў Зямлі і аўтам. міжпланетных станцый.
Найбольш стараж. астр. інструменты — вугламерныя, складаюцца з адліковага круга (або яго часткі) і візірнага прыстасавання без аптычнай сістэмы (гноман, армілярная сфера і інш.). Для большай дакладнасці вымярэнняў павялічваліся памеры адліковых кругоў, напрыклад, у пач. 15 ст. Улугбек пабудаваў пад Самаркандам секстант з радыусам круга 40 м. З 17 ст. ў вугламерных інструментах пры візіраванні карыстаюцца зрокавымі трубамі, вуглы павароту якіх вызначаюцца па дакладна падзеленых кругах (універсальны інструмент, вертыкальны круг, мерыдыянальны круг і інш.). Пачатак тэлескапічнай астраноміі звязаны з імем Г.Галілея, які з дапамогай падзорнай трубы зрабіў важныя астр. адкрыцці і растлумачыў іх. Выпрамяненне касм. целаў у радыёдыяпазоне даследуецца радыётэлескопамі. Захаванне дакладнага часу і выдача неабходных сігналаў часу ажыццяўляюцца з дапамогай астр. гадзіннікаў, хранометраў і хранографаў. Для апрацоўкі вынікаў назірання выкарыстоўваюцца ЭВМ. Да дэманстрацыйных прылад адносяць тэлурыі (мадэлі Сонечнай сістэмы) і планетарыі, якія даюць магчымасць на ўнутр. паверхні сферычнага купала наглядна дэманстраваць астр. з’явы.
Літ.: Курс астрофизики и звездной астрономии. Т. 1. М., 1973; Мартынов Д.Я. Курс практической астрофизики. М., 1967.
М.М.Міхельсон. с. 52
АСТРАНАМІ́ЧНЫЯ КААРДЫНА́ТЫ , гл. Нябесныя каардынаты. с. 52
АСТРАНАМІ́ЧНЫЯ ПАСТАЯ́ННЫЯ , універсальныя параметры, якія характарызуюць арбіты, масы, памеры, форму, арыентацыю і рух касмічных целаў. Вызначаюцца са шматлікіх астр. назіранняў, некаторыя — тэарэтычна.
Сістэма астранамічных пастаянных уключае: 2 вызначальныя (гаўсава гравітацыйная пастаянная k = = 0,017202009895, скорасць святла ў вакууме с = 299792458 м/с), 9 асноўных (напр., гравітацыйная пастаянная Ньютана-Кавендыша G = 6,6720·1011 м3/кг·с, экватарыяльны радыус Зямлі ае = 6378140 м і інш.), шэраг вытворных пастаянных (напр., астранамічная адзінка А = 1,49597870·1011 м, пастаянная аберацыі х = 20,49552 і інш.), а таксама масы і экватарыяльныя радыусы вял. планет і Сонца. Астранамічныя пастаянныя выкарыстоўваюцца пры рашэнні задач дынамікі Сонечнай сістэмы, дастасавальных задач геадэзіі, картаграфіі, касманаўтыкі, навігацыі, вылічэнні эфемерыд, апрацоўцы астр. назіранняў у адзінай сістэме каардынат.
В.К.Абалакін. с. 52
АСТРАНА́ЎТ , тое, што касманаўт. Тэрмін пашыраны ў ЗША і некаторых інш. краінах. с. 52
АСТРАНА́ЎТЫКА , тое, што касманаўтыка. с. 52
АСТРАНІ́М (ад астра... + грэч. onyma імя), псеўданім у выглядзе якіх-небудзь друкарскіх знакаў (напр., «ххх», «...»). Напачатку ў якасці астраніма выкарыстоўвалі ўмоўныя знакі нябесных свяціл (адсюль і назва). с. 52
АСТРА́НІН Якаў (?—6.5.1641), адзін з кіраўнікоў сялянска-казацкага паўстання 1638 на Украіне. З 1633 палкоўнік рэестравых казакоў, з 1638 гетман. Пасля задушэння паўстання 1637—38 (узначальваў Бут) казакі вясной 1638 зноў выступілі супраць польскай і ўкр. шляхты, стварылі на Палтаўшчыне ўмацаваны лагер. Аднак гетман С.Патоцкі нанёс раз’яднаным казацкім атрадам шэраг паражэнняў. З часткай войскаў перайшоў у Расію, дзе забіты казакамі. с. 52
АСТРАНО́МІЯ (ад астра... + грэч. nomos закон), навука пра рух, будову, паходжанне і развіццё касм. целаў, іх сістэм і Сусвету ў цэлым. Вывучае розныя аб’екты: планеты і іх спадарожнікі, каметы і метэорнае рэчыва, зоркі, зорныя сістэмы (галактыкі), міжзорны газ і дыфузнае рэчыва, рассеянае ў касм. прасторы, эл.-магн. выпрамяненне нябесных целаў. Асн. раздзелы астраноміі: астраметрыя, астрафізіка, зорная астраномія, касмагонія, касмалогія, нябесная механіка, пазагалактычная астраномія, радыёастраномія.
Астраномія ўзнікла ў глыбокай старажытнасці з практычных патрэб чалавецтва. Рух Месяца, планет і сузор’яў дапамагаў вызначаць прамежкі часу і змены пораў года, весці каляндар, арыентавацца на мясцовасці. Практычны характар астр. ведаў адлюстраваўся ў нар. назвах касм. аб’ектаў (напр., Млечны Шлях — «Птушыны Шлях», планета Венера — «Вечарніца» і інш.) і ў стварэнні найпрасцейшых аграрна-астр. «абсерваторый». Адно з такіх збудаванняў дахрысціянскіх часоў з арыентаваных валуноў выяўлена і на Беларусі каля воз. Янова ў Полацкім раёне. Астраномія паспяхова развівалася ў Вавілоне, Егіпце, Стараж. Грэцыі, Індыі і Кітаі. Стараж.-грэч. вучоны Пталамей распрацаваў у 2 ст. геацэнтрычную сістэму свету, якая была агульнапрынятай амаль 1,5 тыс. гадоў. У сярэднія вякі астраномія дасягнула значнага развіцця ў дзяржавах Усходу. У 15 ст. Улугбек пабудаваў паблізу Самарканда астр. абсерваторыю з дастаткова дакладнымі на той час вугламернымі інструментамі. Узнікненне сучаснай астраноміі звязана са стварэннем геліяцэнтрычнай сістэмы свету (М.Капернік, 16 ст.), вынаходствам тэлескопа (Г.Галілей, пач. 17 ст.), адкрыццём законаў руху планет (І.Кеплер, пач. 17 ст.) і сусветнага прыцягнення закону (І.Ньютан, канец 17 ст.).
У 18 — пач. 20 ст. назіральная астраномія атрымала шматлікія звесткі пра Сонечную сістэму, фіз. прыроду зорак і інш. касм. аб’ектаў, што спрыяла стварэнню навук. карціны свету. Выкарыстанне ў астр. даследаваннях метадаў спектраскапіі, фатаграфіі і фотаметрыі прывяло да ўзнікнення астрафізікі. Вялікае значэнне мела заснаванне многіх астранамічных абсерваторый, удасканаленне астранамічных інструментаў і прылад, складанне зорных каталогаў з указаннем дакладных каардынат зорак. Гэтыя дасягненні астраноміі звязаны з працамі У.Гершэля (Вялікабрытанія), Ж.Лагранжа, П.Лапласа, У.Левер’е (Францыя), М.В.Ламаносава, В.Я.Струве, Ф.А.Брадзіхіна (Расія), К.Доплера (Аўстрыя) і інш. Значны ўклад у назіральную астраномію і астрафіз. метады даследавання зрабілі астраномы Віленскай астранамічнай абсерваторыі і астраномы — выхадцы з Беларусі: С.М.Блажко, Дз.І.Дубяга, Г.А.Ціхаў, В.К.Цэраскі. Астр. даследаванні ў б. СССР звязаны з працамі В.А.Амбарцумяна, А.А.Белапольскага, С.У.Арлова, Я.К.Харадзе і інш. Даследаванні спектраў галактык дазволілі Э.Хаблу (ЗША) выявіць у 1929 агульнае расшырэнне Сусвету, прадказанае рас. вучоным А.А.Фрыдманам (1922) на падставе тэорыі гравітацыі А.Эйнштэйна (1915—16). Сярэдзіна 20 ст. характарызавалася з’яўленнем новых сродкаў назірання і выкарыстаннем касм. тэхнікі, што значна расшырыла магчымасці астр. даследаванняў. Стварэнне аптычных і радыётэлескопаў з высокай раздзяляльнай здольнасцю, выкарыстанне штучных спадарожнікаў Зямлі, ракет, а таксама аптычных і электронных сістэм, у стварэнні якіх бралі ўдзел вучоныя Беларусі, дало магчымасць у1960—80 выявіць і даследаваць новыя касм. аб’екты: радыёгалактыкі, квазары, пульсары, крыніцы рэнтгенаўскага і нейтрыннага выпрамяненняў. Астраномія стала эксперыментальнай навукай, здольнай непасрэдна даследаваць касм. прастору, вывучаць Месяц і бліжэйшыя планеты. З дапамогай касм. апаратаў (напр., «Венера», «Марс», «Меркурый», «Рэйнджэр» і інш.) атрыманы фотаздымкі Месяца і амаль усіх планет Сонечнай сістэмы (акрамя Плутона), адкрыты новыя спадарожнікі планет, кольцы вакол планет-гігантаў, сфатаграфавана ядро каметы Галея.
Літ.: Бакулин П.М., Кононович Э.В., Мороз В.И. Курс обшей астрономии. 5 изд. М., 1983; Мартынов Д.Я. Курс обшей астрофизики. 4 изд. М., 1988; Климишин И.А. Астрономия наших дней. 3 изд. М., 1986; Паннекук А. История астрономии: Пер. с англ. М., 1966.
А.А.Навіцкі. с. 52
АСТРА́НЦЫЯ (Astrantia), род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўропе, на Каўказе і ў М. Азіі. На Беларусі 1 дзікарослы — астранцыя вялікая (Astrantia major), трапляецца ў Белавежскай пушчы і ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці (занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь) і 4 інтрадукаваныя віды — астранцыя найвялікшая (Astrantia maxima), трохнадрэзаная (Astrantia trifida), Біберштэйна (Astrantia biebersteinii), калхідская (Astrantia colchida), вырошчваюцца ў Цэнтр. бат. садзе АН.
Шматгадовыя карэнішчавыя травяністыя расліны. Лісце пальчата-раздзельнае (прыкаранёвае доўгачаранковае, сцябловае амаль сядзячае). Кветкі тычынкавыя і двухполыя, у простых парасоніках з буйнымі афарбаванымі звонку лісцікамі абгорткі. Плод — падоўжана-цыліндрычны віслаплоднік. Дакар., лек. і меданосныя расліны; некаторыя ядавітыя. с. 52
АСТРАСПЕКТРО́ГРАФ , прылада для рэгістравання спектраў выпрамянення нябесных целаў. Устанаўліваецца ў фокусе тэлескопа. Канструкцыя сістэмы тэлескоп — астраспектрограф робіцца жорсткай, каб пазбегнуць зрушэння відарыса. Спектральнае раскладанне святла атрымліваюць пры дапамозе прызмы аптычнай, дыфракцыйнай рашоткі. Спектр фатаграфуюць або рэгіструюць фотаэлектрычнымі прыёмнікамі святла. Астраспектрограф дае магчымасць вызначаць хім. састаў нябесных целаў, скорасць іх руху ўздоўж праменя зроку, наяўнасць магн. поля і інш. с. 53
АСТРАЎКІ́ , возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 30 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,54 км2, даўж. 1,74 км, найб. шыр. 0,92 км, найб. глыб. 12,7 м, даўж. берагавой лініі 5,6 км. Пл. вадазбору 102 км2.
Схілы катлавіны выш. 4—6 м, на З да 15 м. Берагі невысокія, на ПнУ і ПнЗ зліваюцца са схіламі. 2 астравы агульнай пл. 0,1 га. Дно глыб. да 1,5—2 м (каля зах. і ўсх. берагоў да 3—4 м) пясчанае, глыбей глеістае. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шыр. да 25 м. Упадае ручай з воз. Рагоўскае. Злучана пратокай з воз. Цеменіца. с. 53
АСТРАЎЛЯ́НЫ , вёска ў Беларусі, у Вайханскім с/с Гарадоцкага р-на Віцебскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 16 км на ПдЗ ад Гарадка, 50 км ад Віцебска, 18 км ад чыг. ст. Гарадок. 287 ж., 112 двароў (1995). Б-ка, Дом культуры, аддз. Сувязі. с. 53
АСТРАЎНЫ́Я ДУ́ГІ , дугападобныя горныя збудаванні, якія аддзяляюць катлавіны ўскраінных мораў ад глыбакаводных жалабоў. Асновай астраўным дугам служаць падводныя хрыбты (шыр. 40—400 км, даўж. да 1000 км і больш), пераважна вулканічныя, са шматлікімі вяршынямі, што выступаюць над узр. м. ў выглядзе град або «гірлянды» а-воў (напр., Алеуцкія, Курыльскія, Японскія а-вы). Звычайна арыентаваны паралельна глыбакаводным жалабам. Для астраўных дуг уласцівы рэзка дыферэнцыраваныя гравітацыйныя і магнітныя палі, павышаныя значэнні цеплавога патоку, інтэнсіўны вулканізм і сейсмічнасць. Паміж астраўнымі дугамі і глыбакаводным жолабам размешчана зона канцэнтрацыі землетрасенняў — зона Беньёфа — Заварыцкага, якая сыходзіць пад астраўныя дугі. с. 53
АСТРАЎНЫ́Я Е́ЛЬНІКІ , абмежаваныя месцы росту елкі еўрапейскай за межамі яе арэала. Вядомы на Пд Беларусі (Палессе). Вызначаюцца своеасаблівымі мікракліматычнымі і глебава-гідралагічнымі ўмовамі і фітацэнатычнай структурай. У складзе іх дрэвастою пераважае карпацкая раса елкі еўрапейскай (Picea abies subsp. acuminata), для якой характэрны хуткі рост. Выяўлены 31 Астраўныя ельнікі агульнай пл. Каля 10 тыс. га. Гарбавіцкія і Добрушскія (Гомельская вобл.), Маларыцкія, Мяднянскія і Пажэжынскія (Брэсцкая вобл.) Астраўныя ельнікі абвешчаны помнікамі прыроды рэсп. значэння. с. 53
АСТРАЎЦЫ́ , возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Дрыса, за 36 км на У ад г.п. Расоны. Пл. 0,92 км2, даўж. 2,58 км, найб. шыр. 0,3 км. Зарастае. Праз возера цячэ р. Дрыса (злучае яго з азёрамі Дрыса і Сіньша). с. 53
АСТРАФІ́ЗІКА , раздзел астраноміі, які вывучае фізічную будову, хімічны састаў і развіццё нябесных целаў. Узнікла ў сярэдзіне 19 ст. ў выніку выкарыстання ў астраноміі спектральнага аналізу, фатаграфіі і фотаметрыі, што дало магчымасць вызначаць т-ру атмасфер Сонца і зорак, іх магнітныя палі, скорасць руху ўздоўж праменя зроку, характар вярчэння зорак і інш. Асн. раздзелы астрафізікі: фізіка Сонца, фізіка зорных атмасфер і газавых туманнасцяў, тэорыя ўнутранай будовы і эвалюцыі зорак, фізіка планет і інш. Тэарэтычная астрафізіка вывучае асобныя нябесныя аб’екты (планеты, зоркі, пульсары, квазары, галактыкі, скопішчы галактык і інш.) і агульныя фіз. прынцыпы астрафіз. працэсаў з мэтай устанаўлення агульных законаў развіцця матэрыі ў Сусвеце. Практычная астрафізіка распрацоўвае інструменты, прылады і метады даследаванняў. Крыніцы атрымання інфармацыі пра нябесныя целы: эл.-магн. выпрамяненне (гама-, рэнтгенаўскае, ультрафіялетавае, бачнае, інфрачырвонае і радыёвыпрамяненне); касм. прамяні, якія дасягаюць атмасферы Зямлі і ўзаемадзейнічаюць з ёю; нейтрына і антынейтрына; гравітацыйныя хвалі, што ўзнікаюць пры выбухах масіўных зорак. Значны ўклад у развіццё Астрафізікі зрабілі А.А.Белапольскі, М.М.Гусеў, Ф.А.Брадзіхін, В.Я.Струвэ, Г.А.Ціхаў (Расія), Г.Фогель, К.Шварцшыльд (Германія), У.Кэмпбел, Э.Пікерынг, Э.Хабл (ЗША), А.Эдынгтан (Англія), В.А.Амбарцумян (СССР) і інш. Найб. значныя дасягненні сучаснай Астрафізікі — адкрыццё нябесных аб’ектаў з незвычайнымі фіз. ўласцівасцямі (нейтронныя зоркі, чорныя дзіркі, квазары).
Літ.: Мартынов Д.Я. Курс обшей астрофизики. 4 изд. М., 1988; Шкловский И.С. Звезды: их рождение, жизнь и смерть. 3 изд. М., 1984.
Ю.М.Гнедзін. с. 53
АСТРАФІЛІ́Т (ад астра... + грэч. phyllon ліст), пародаўтваральны мінерал, тытанацырконасілікат (К, Na)3(Мn, Fе)7 Тi2 (О, ОН, F)7 [Si4O12]2. Састаў зменлівы. Прымесі барыю, магнію і інш. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Крышталі пласціністыя, ігольчастыя, агрэгаты зблытанавалакністыя. Колер залаціста-буры, бронзава-жоўты. Бляск бронзавы. Цв. 2—3. Шчыльн. 3,3—3,4 г/см3. Крохкі. Характэрны мінерал нефелінавых сіенітаў і іх пегматытаў. с. 53
АСТРАФІ́ЧНЫ ВЕРШ , вершаваная форма, у якой не захоўваецца падзел на строфы, а звязанасць радкоў дасягаецца сінтаксічнымі спалучэннямі, перыядамі, пераносамі і інш. У астрафічным вершы вылучаюцца аб’яднаныя рыфмамі радковыя пары ці шматрадковыя часткі тэксту. Аднак яны не маюць інтанацыйна-сінтаксічнай і сэнсавай закончанасці і вольна спалучаюцца з інш. радкамі. Астрафічным вершам найчасцей пішуцца творы вял. аб’ёму — паэмы, вершаваныя аповесці («Новая зямля» Я.Коласа, «Янук Сяліба» М.Танка, «Нянавісць» П.Панчанкі). В.П.Рагойша. с. 53
АСТРАХА́НСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1705—06 , выступленне стральцоў, пасадскіх і работных людзей у г. Астрахань супраць цяжкіх падаткаў, самавольства і насілля мясц. улад. Пачалося з пратэсту стральцоў супраць указа цара Пятра І пра забарону насіць рус. адзенне і бараду. Паўстанцы захапілі крэмль, знішчылі «начальных людзей» і афіцэраў-іншаземцаў, выбралі савет старшыняў, які адмяніў усе новыя падаткі, выплаціў і павысіў стральцам жалаванне і інш. Супраць паўстанцаў накіраваны войскі на чале з Б.П.Шарамецевым, якія штурмам узялі Астрахань. Паўстанне было жорстка задушана. с. 54
АСТРАХА́НСКАЕ РАДО́ВІШЧА газакандэнсатнае, у Расіі, у Астраханскай вобл., за 60 км на ПнУ ад г. Астрахань. Уваходзіць у Прыкаспійскую нафтагазаносную правінцыю. Адкрыта ў 1976. Паклады на глыб. 220 м. Мае кандэнсату ад 240 да 560 см3/м3. На базе радовішча фарміруецца магутны прамысл. комплекс па здабычы і перапрацоўцы газу і кандэнсату, вытв-сці серы. с. 54
АСТРАХА́НСКАЕ ХА́НСТВА , татарская феад. дзяржава са сталіцай у Астрахані. Узнікла ў выніку распаду Залатой Арды, адасобілася ў 1459—60. Асн. занятак насельніцтва — качавая жывёлагадоўля, паляванне, рыбалоўства. Уладу хана абмяжоўвалі феадалы. Падданае насельніцтва плаціла хану ясак. Барацьба за Астраханскае ханства паміж Крымскім ханствам і Нагайскай Ардой прывяла ханства да збліжэння з Расіяй і падпісання ў 1533 саюзнага дагавора. У 1554 рас. ўрад, зацікаўлены ў выхадзе да Каспійскага м., з дапамогай войска паставіў на чале Астраханскага ханства свайго васала Дэрвіш-Алі. Намаганне апошняга выйсці з-пад залежнасці ад Масквы выклікала новы паход рас. войскаў. У 1556 Астраханскае ханства далучана да Рас. Дзяржавы. с. 54
АСТРАХА́НСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ , на Пд Еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі. На ПнУ і У мяжуе з Казахстанам, на Пд абмываецца Каспійскім морам. Утворана 27.12.1943. Пл. 44,1 тыс. км2. Нас. 1008,8 тыс. чал. (1994), гарадскога 70%. Цэнтр — г. Астрахань. Найб. гарады: Ахтубінск, Харабалі, Алтанжар.
Прырода. Вобласць у межах Прыкаспійскай нізіны з Волга-Ахтубінскай поймай і дэльтай Волгі. Паверхня раўнінная (б.ч. тэрыторыі ніжэй за ўзр. м., ад -2,7 м на Пн да -27,5 м на Пд). Характэрны ўзгоркавыя падняцці (саляныя купалы выш. да 150 м) і Бэраўскія бугры ў дэльце Волгі. Карысныя выкапні: кухонная соль, гіпс, нафта, газ, бішафіт. Клімат рэзка кантынентальны, засушлівы. Сярэдняя т-ра студз. ад -10°С на Пн да -6 °С на Пд, ліп. каля 25 °С. Ападкаў каля 200 мм за год. Гал. рака Волга (з Ахтубай), падзяляецца на мноства рукавоў (больш за 800, найб. Бахтэмір, Болда, Бузан), якія ўтвараюць яе складаную дэльту. Шматлікія прэсныя (ільмені) і мінер. азёры; самае вял. салёнае возера — Баскунчак. У раслінным покрыве пераважаюць злакі (кавыль, ціпчак, жытнік), палын і салянкі паўпустыняў на светла-каштанавых саланцаватых і бурых глебах. У Волга-Ахтубінскай пойме і дэльце Волгі — пойменныя лясы, лугавая расліннасць на алювіяльных глебах; трапляюцца лотас, чылім (вадзяны арэх), зараснікі трыснягу. У водах больш за 50 відаў рыб, каля 30 — прамысловыя. У Астраханскай вобласці — Астраханскі запаведнік.
Гаспадарка. Асн. галіны прам-сці: лёгкая (трыкат., швейная, гарбарна-абутковая, футравая), харч. (рыбная, агароднінакансервавая, мясная, саляная), машынабудаванне і металаапрацоўка (суднабудаванне, суднарамонт). Развіты дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, нафтагазаздабыўная (гл. Астраханскае радовішча), хім. і інш. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. Пасевы збожжавых, вырошчванне агародніны, садавіны, бахчавых; асн. культуры — рыс, памідоры, кавуны (на арашальных землях). Мяса-воўнавая авечкагадоўля і мяса-малочная жывёлагадоўля. Развіты рачны і марскі транспарт. Порт — Астрахань. Чыг. лініі Астрахань—Саратаў, Астрахань—Верхні Баскунчак—Валгаград, Астрахань—Гур’еў; аўтадарогі Астрахань— Валгаград, Астрахань—Эліста і Астрахань— Кізляр. с. 54
АСТРАХА́НСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК , у Расіі, у Астраханскай вобл., на Прыкаспійскай нізіне. Засн. ў 1919 з мэтай аховы унікальнага прыроднага комплексу дэльты Волгі, месцаў масавых гняздоўяў птушак, лінькі вадаплаўных птушак, нерасцілішчаў і зімавальных ям прамысл. рыб. Пл. больш за 64 тыс. га. Падзяляецца на 3 участкі: Абжораўскі, Дамчыкскі і Трохізбінскі. З 1975 уся тэр. запаведніка належыць да водна-балотных угоддзяў «Дэльта Волгі». Расліннасць інтразанальная, тыповага дэльтавага характару; трапляюцца зараснікі каспійскага лотасу, чыліму, рдзесту, рагозу, трыснягу і інш.; рэліктавыя і эндэмічныя расліны. У фауне мноства птушак, часцей водна-балотных: лебедзь-шыпун, шэрая гусь, лысуха, чырвананосы нырэц, вялікі і малы бугаі, мышалоў, чаплі і інш. У дэльце акліматызаваныя рачны бабёр, андатра і янотападобны сабака; рэдкі эндэмічны від — хахуля. с. 54
А́СТРАХАНЬ , горад у Расіі, цэнтр Астраханскай вобл., у дэльце р. Волга. 508,0 тыс. ж. (1994). Рачны і марскі порт, чыг. вузел, аэрапорт. Цэнтр рыбалоўства і рыбаапрацоўкі. Асн. галіны прам-сці: лёгкая (трыкатажная, абутковая, футравая), харч. (рыбная, агароднінакансервавая, мясная, саляная), машынабудаванне і металаапрацоўка (суднабудаванне і суднарамонт, вытв-сць кавальска-прэсавага, халадзільнага абсталявання і інш.). Развіта дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, хім. прам-сць, 4 ВНУ. НДІ рыбнай гаспадаркі і акіянаграфіі.
Першыя звесткі пра Астрахань як татарскую вёску Аштархан (на правым беразе Волгі за 12 км ад сучаснай Астрахані) адносяцца да 13 ст. У 1395 спалена войскам Тамерлана. У 1459—1556 гал. горад Астраханскага ханства. У 1557 далучана да Расіі. У 1558 у Астрахані пабудавана рус. крэпасць. У 1605—06 захоплена і разрабавана данскімі і церскімі казакамі, у 1670 — войскамі С.Разіна. З 1717 губ. горад, з 1785 абл. горад Каўказскага намесніцтва. У 1-й чвэрці 18 ст. тут створаны ваен. флот, адміралцейства, верфі, порт. З 1943 цэнтр Астраханскай вобласці. Захаваўся крэмль (1580—1620) з Успенскім (1698—1710) і Траецкім (канец 16—18 ст.) саборамі і інш. помнікі архітэктуры. Карцінная галерэя, музей. с. 54
АСТРАШЫ́ЦКА-ГАРАДО́ЦКІ РАЁ́Н . Існаваў у БССР у 1924—31. Утвораны 17.7.1924 у складзе Мінскай акругі. Цэнтр — мяст. Астрашыцкі Гарадок. Пл. 0,76 тыс. км2, 374 нас. пункты (1925). Падзяляўся на 8 сельсаветаў. Скасаваны 18.1.1931, сельсаветы перададзены Мінскаму гарсавету, Заслаўскаму, Лагойскаму і Смалявіцкаму р-нам. с. 55
АСТРАШЫ́ЦКА-ГАРАДО́ЦКІЯ ЗА́МКАВА-ПАЛА́ЦАВЫЯ КО́МПЛЕКСЫ . Існавалі ў 17—19 ст. у в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага р-на. 1) У інвентары 1650 апісаны драўляны замак з абарончымі сценамі і 4 вуглавымі вежамі, абкружаны штучным ровам і сажалкамі. На замкавым двары стаялі 1-павярховы драўляны палац, дом «прускага муру», розныя гасп. пабудовы, стайня, вадзяны млын, тартак. 2) У інвентары 1745 апісана сядзіба (драўляны палац, фальварак, гасп. пабудовы, ставы з млынамі, рыбныя сажалкі). 3) У пач. 19 ст. за 1 км ад вёскі пабудаваны мураваны 2-павярховы палац у стылі несапраўднай готыкі. У ім знаходзілася каштоўная калекцыя твораў выяўл. і дэкар.-прыкладнога мастацтва, сабраная М.Тышкевічам. Згарэў у 1860. Да 1876 побач пастаўлены новы мураваны атынкаваны палац. У вял. парку, што абкружаў палацы, быў звярынец. с. 55
АСТРАШЫ́ЦКІ ГАРАДО́К , вёска ў Беларусі, у Мінскім раёне, на р. Усяжа. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на Пн ад Мінска, 15 км ад чыг. ст. Калодзішчы. 2390 ж., 938 двароў (1995).
Стараж. назва паселішча Гарадок, з 19 ст. наз. Астрашыцкім ад в. Астрошыцы, б. цэнтра ўладання. У 1650 мястэчка. У 17—19 ст. існавалі Астрашыцка-Гарадоцкія замкава-палацавыя комплексы. У 1745 — 30 двароў, фальварак, пякарня, бровар, млыны і інш. У 1886 цэнтр воласці Мінскага пав., 2 царквы, капліца, школа, рудня, майстэрня. 11 крам, 4 млыны; у 1897 — 1115 ж. У 1924—31 цэнтр Астрашыцка-Гарадоцкага р-на, потым вёска ў падпарадкаванні Мінскага гарсавета, з 1935 у Мінскім раёне.
Мэблевая ф-ка, доследна-мех. з-д, рамонтна-буд. ўпраўленне. Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, бальніца, аддз. сувязі. Царква і капліца — помнікі архітэктуры канца 19 ст. Брацкая магіла сав. Воінаў. с. 55
АСТРАШЫ́ЦКІ ГАРАДО́К , вадасховішча ў Беларусі, у Мінскім раёне, на р. Усяжа (за 52 км ад вусця), правым прытоку р. Гайна (бас. Дняпра). За 18 км на Пн ад Мінска, каля в. Астрашыцкі Гарадок. Створана ў 1946, рэканструявана ў 1970. Пл. 0,6 км2, даўж. 2,2 км, найб. шырыня 0,65 км, найб. глыб. 6,5 м, аб’ём вады 1,2 млн. м3. Пл. вадазбору 114 км2. Берагі слаба парэзаныя, складзеныя з пяскоў і супескаў, правы ўзгорысты, левы спадзісты. Сярэдні шматгадовы аб’ём сцёку ў створы плаціны 24,6 млн. м3. Зарастае. Месца адпачынку, на беразе дзіцячы санаторый. с. 55
АСТРО́ВЕНСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Чарнагосніца, за 16 км на У ад г.п. Бешанковічы. Пл. 1,33 км2, даўж. 2,9 км, найб. шыр. 0,93 км, найб. глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі 8,5 км. Пл. вадазбору 174 км2.
Катлавіна выцягнутая з Пн на Пд, схілы выш. 10—18 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, у залівах забалочаныя. У цэнтры возера востраў пл. 13 га, які падзяляе яго на 2 плёсы. Дно пясчанае, глыбей за 1,5 м выслана сапрапелем. Зарастае да глыб. 1,5 м, шыр. паласы расліннасці 5—20 м. Упадаюць 5 ручаёў, у т.л. 2 з азёраў Белае і Саро. Выцякае р. Чарнагосніца. с. 55
АСТРО́Г , 1) комплекс дрэваземляных умацаванняў нас. пунктаў сталага (жылы астрог) ці часовага (стаялы астрог) характару ва ўсх. славян у 13—18 ст. Звычайна будаваўся на мяжы княства ці дзяржавы. 2) Ахоўная агароджа з вертыкальна (прамы астрог) ці коса (касы астрог) укапаных бярвёнаў, што засцерагала месца стаянкі войска. 3) Рухомая штурмавая вежа (астрожак), якой карысталіся ў час аблогі гарадоў. 4) Турма, абнесеная сцяной. с. 55
АСТРО́ГРАФ (ад астра... + ...граф), астранамічная прылада для фатаграфавання нябесных аб’ектаў. Працуе па схеме рэфрактара, рэфлектара ці люстрана-лінзавага тэлескопа. Відарыс нябеснага свяціла або часткі неба з дапамогай аб’ектыва фіксуецца на фотапласцінцы. Святласіла астрографа і маштаб відарысаў залежаць ад дыяметра і фокуснай адлегласці аб’ектыва. Вял. ўчасткі неба фатаграфуюць караткафокуснымі астрографами з фокуснай адлегласцю менш за 1 м. Для вызначэння зорных паралаксаў, даследавання падвойных зорак, уласнага руху зорак і інш. выкарыстоўваюць астрографы з фокуснай адлегласцю да 10—15 м. Зрушэнне трубы астрографа ўслед за сутачным вярчэннем нябеснай сферы пры фатаграфаванні забяспечваецца гадзіннікавым механізмам і кантралюецца назіральнікам або аўтам. сістэмай. с. 55
АСТРО́ЖСКАЯ ШКО́ЛА , Грэка-славяна-лацінская калегія, першая школа вышэйшага ўзроўню на Украіне. Засн. каля 1576 К.В.Астрожскім у мяст. Астрог (цяпер горад у Ровенскай вобл.), вядомая пад назвай «акадэмія». Была асв. цэнтрам антыкаталіцкага кірунку. Выкладалі слав., грэч., лац. мовы, граматыку, арыфметыку, рыторыку, логіку, музыку, харавыя спевы. Першы рэктар — Г.Сматрыцкі. Пры школе дзейнічалі Астрожская друкарня і навук.-літ. гурток, члены якога выдавалі навуч. дапаможнікі, помнікі грэка-візант. пісьменства, палемічныя творы. Астрожская школа садзейнічала пашырэнню асветы сярод насельніцтва і арганізацыі школ, зрабіла ўплыў на адкрытыя пазней брацкія школы ў Львове, Кіеве, Вільні, Брэсце і інш. Спыніла дзейнасць у 1636. с. 56
АСТРО́ЖСКІ Канстанцін Васіль (1527, г. Тураў — 21.3.1608), палітычны і культ. дзеяч ВКЛ. Сын Канстанціна і Аляксандры з роду Слуцкіх. З 1550 — староста ўладзімірскі, маршалак валынскі, з 1533 да канца жыцця — кіеўскі ваявода. Буйны землеўладальнік, адзін з найб. уплывовых магнатаў у ВКЛ. На Беларусі валодаў Туравам, Дзятлавам і інш. Выступаў супраць пашырэння каталіцтва на Беларусі і Украіне. Быў цесна звязаны са збеглым рус. князем А.Курбскім. Адзін з ініцыятараў стварэння Віленскай канфедэрацыі 1599. Падтрымліваў правасл. брацтвы, заснаваў школы ў Слуцку, Тураве (1572), Астрожскую школу і Астрожскую друкарню. Удзельнічаў у задушэнні сялянска-казацкіх паўстанняў К.Касінскага, С.Налівайкі.
Літ.: Костомаров Н.И. К.К.Острожский. // Костомаров Н.И. Русская история в жизнеописаниях ее главнейшых деятелей. М., 1990. Кн. 1. с. 56
АСТРО́ЖСКІ Канстанцін Іванавіч (1460 ? — 1530), военачальнік, дзярж. дзеяч ВКЛ. Гетман найвышэйшы ВКЛ (з 1497), кашталян віленскі (з 1511), ваявода трокскі (з 1522), член Рады ВКЛ. З роду Астрожскіх. Кіраваў паходамі на крымскіх татараў, перамог больш як у 60 бітвах. У бітве на Вядрошы 1500 быў разбіты маскоўскімі войскамі, трапіў у палон, з якога ўцёк у 1507. У Аршанскай бітве 1514 перамог маскоўскія войскі, актыўны абаронца праваслаўя. Меў вял. маёнткі на Валыні, у Літве, на Беларусі, у тым ліку Дзятлава, Тураў, Копысь з Раманавым, Гальшаны, Глуск, Смалявічы, Жыцін, Шашолы, Свіраны, Смаляны, Суша. У 1528 быў другім па колькасці падданых землеўладальнікам у ВКЛ (пасля віленскага ваяводы А.Гаштольда). З усіх маёнткаў ставіў у войска 426 конных воінаў.
Літ.: Сагановіч Г.М. Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі. Мн., 1992. с. 56
АСТРО́ЖСКІЯ , княжацкі род герба «Астрог», прадстаўнікі якога займалі высокія дзярж. пасады ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, мелі буйныя землеўладанні на Беларусі і Украіне. Паходзілі з пінскіх і тураўскіх князёў. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду:
Даніла (?—?), удзельнік барацьбы феадалаў ВКЛ супраць польскага караля Казіміра III у 1341. Дашка Фёдаравіч (?— 1428?), унук Данілы, падтрымліваў Свідрыгайлу ў барацьбе супраць Вітаўта, у 1422 удзельнічаў у паходзе кн. Фёдара Карыбутавіча ў Чэхію на падтрымку гусітаў. Канстанцін, глядзі Астрожскі К.І. Ілья (Эліяш; 1510.—39), сын Канстанціна і Таццяны з роду Гальшанскіх. На Беларусі меў маёнткі Копысь, Глуск, Гальшаны, Сушу, Палонну з Лемніцай і Смаляны. Канстанцін Васіль, глядзі Астрожскі К.В. Януш (1554—1620), сын Канстанціна Васіля, ваявода валынскі з 1585, апошні з роду Астрожскіх па мужчынскай лініі. Пасля яго смерці маёнткі перайшлі да Заслаўскіх.
В.Л.Насевіч. с. 56
АСТРО́ІДА (ад астра... + грэч. eidos від), плоская алг. крывая 6-га парадку. Апісваецца пунктам М акружнасці радыуса r, якая коціцца па ўнутр. боку акружнасці радыуса R=4r. Ураўненне астроіды ў дэкартавых каардынатах: <FORMULA>, параметрычныя ўраўненні: х = = R соs3 t/4, у = sin3 t/4. Мае 4 пункты вяртання. Астроіда — агінальная сям’і адрэзкаў пастаяннай даўжыні з канцамі на дзвюх узаемна перпендыкулярных прамых. Косая астроіда — агінальная сям’і адрэзкаў пастаяннай даўжыні з канцамі на дзвюх прамых, што перасякаюцца пад адвольным вуглом. с. 56
АСТРО́МІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 11 км на ПнУ ад Кобрына, 57 км ад Брэста, на шашы Брэст—Мінск. 799 ж., 276 двароў (1994). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў. с. 56
«АСТРО́Н» , савецкая аўтаматычная касмічная станцыя для астрафізічных даследаванняў галактычных і пазагалактычных крыніц касм. выпрамянення. Выведзены на арбіту 23.3.1983. Створаны на базе міжпланетнай аўтам. станцыі «Венера», частка навук. апаратуры — сумесна са спецыялістамі Францыі. Арбіта «Астрона» (выш. ў перыгеі 2 тыс. км, у апагеі 200 тыс. км; нахіленне 51,5°; перыяд абарачэння 98 гадз) дае магчымасць больш за 90% часу весці вымярэнні па-за ценем Зямлі і радыяцыйных паясоў. Вывучаліся нестацыянарныя з’явы ў зорках, анамаліі іх хім. саставу, уласцівасці ультрафіялетавага выпрамянення галактык, квазараў і інш. с. 56
АСТРО́НАМА-ГЕАДЭЗІ́ЧНАЯ СЕ́ТКА , сістэма звязаных паміж сабою астронама-геадэзічных пунктаў, якія размешчаны адзін ад аднаго на адлегласці 70—100 км. Утворана з радоў і сетак трыянгуляцыі і паліганаметрыі. Служыць для вызначэння фігуры і памераў Зямлі, складання тапаграфічных картаў. Глядзі Апорная геадэзічная сетка. с. 57
АСТРО́ЎКІ , тып азярода з вертыкальна ці нахілена пастаўленых адна да адной жэрдак з абрубкамі сукоў. Пашыраны ў цэнтр. раёнах Беларусі. Служаць для дасушвання збажыны, сена, бульбоўніку і інш. с. 57
АСТРО́ЎКІ , вёска ў Беларусі, у Нясвіжскім раёне Мінскай вобл., за 1 км ад р. Уша. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на ПнЗ ад Нясвіжа, 114 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Гарадзея. 493 ж., 192 двары (1994). Сярэдняя школа, б-ка, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік драўлянага дойлідства — царква Раства Багародзіцы (1844). с. 57
АСТРО́ЎНА , возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 22 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 1,92 км2, даўж. 3,41 км, найб. шыр. 0,92 км, найб. глыб. 9,2 м, даўж. берагавой лініі 9,8 км. Пл. вадазбору 57,9 км2.
Схілы катлавіны выш. да 4 м, на Пн 8—10 м, пераважна разараныя. Дно пясчанае, глыбей за 2 м выслана глеем; ёсць мелі і ўпадзіны. 5 астравоў агульнай пл. 15 га. Зарастае 30% возера. Злучана ручаём з воз. Чаросава. Выкарыстоўваецца як рыбагадавальнік. с. 57
АСТРО́ЎНА , возера ў Беларусі, у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Астроўніца, за 27 км на ПнУ ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,42 км2, даўж. 1,54 км, найб. шыр. 0,54 км, найб. глыб. 18,1 м, даўж. берагавой лініі 4,5 км. Пл. вадазбору 10,2 км2.
Схілы катлавіны выш. да 15 м. Берагі высокія, на ПдЗ зліваюцца са схіламі. Дно пясчанае, глыбей за 3—3,5 м глеістае. 3 астравы агульнай пл. 1,8 га. Зарастае да глыб. 3,5 м, шыр. паласы расліннасці да 35 м. Выцякае ручай у воз. Доўгае. с. 57
АСТРО́ЎНА , возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці. У бас. р. Ушача, за 22 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 0,31 км2, даўж. 1,1 км, найб. шыр. 0,5 км, найб. глыб. 3 м. Пл. вадазбору 15,2 км2. Берагі нізкія, забалочаныя, параслі хмызняком. 3 астравы агульнай пл. 3,6 га. Упадае ручай з воз. Блізніца. Выцякае ручай у воз. Расна. с. 57
АСТРО́ЎНА , вёска ў Беларусі, у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Астроўна». За 33 км на ПнУ ад г.п. Бешанковічы, 25 км ад Віцебска, 28 км ад чыг. ст. Віцебск. 1173 ж., 554 двары (1994).
У 1520-я г. ў Астроўне заснаваны замак, у 1622 — манастыр дамініканцаў. Уласнасць Сапегаў. З 1772 у складзе Рас. імперыі, цэнтр воласці Сенненскага пав. У канцы 18 ст. ў Астроўне 97 ж., 19 двароў, штогадовы кірмаш. У час вайны 1812 у ваколіцах Астроўны адбыўся бой паміж франц. авангардам Ж.Мюрата і часткай сіл Зах. арміі М.Б.Барклая дэ Толі, у выніку якога мястэчка было разбурана. У 1888 у Астроўне 569 ж., 70 дамоў. У 1969 — 851 ж., 264 двары.
Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў, магіла ахвяр фашызму. с. 57
АСТРО́ЎСКІ Алесь Аляксандравіч (н. 19.3.1957, г. Гродна), бел. марфолаг. Д-р мед.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1980), працуе ў ім. Навук. працы па марфалагічным аналізе рэгенератарнага патэнцыялу эпідэрмісу, развіцці вытворных эпідэрмісу ў розных відах скурных трансплантатаў і выяўленні іх рэпаратыўных уласцівасцяў у млекакормячых, распрацоўцы мінімальна траўматычных спосабаў атрымання скурных трансплантатаў. с. 57
АСТРО́ЎСКІ Аляксандр Мікалаевіч (12.4.1823, Масква — 14.6.1886), рускі драматург і тэатр. дзеяч. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1863). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1840—43). Служыў у маск. судах (1843—50). Літ. дзейнасць пачаў у 1847. Першая камедыя «Свае людзі — паладзім» (1850) пра побыт і норавы купецтва. Супрацоўнічаў у час. «Москвитянин», «Современник», «Отечественные записки». На пач. 1850-х г. зблізіўся са славянафіламі. Пад іх уплывам стварыў сямейна-бытавыя п’есы «Не ў свае сані не садзіся» (1853), «Беднасць не загана» (1854), «Не так жыві, як хочацца» (1855), у якіх ідэалізаваў купецкі побыт і патрыярхальную старасветчыну. Новы этап у яго творчасці звязаны з грамадскім уздымам 1850— 60-х г., калі талент Астроўскага ідэйна і эстэтычна пачаў фарміравацца на асновах рэв.-дэмакр. крытыкі і «натуральнай школы». У п’есах «З чужога шалу галава кружыцца» (1856), «Даходнае месца» (1857),} «Выхаванка» (1859) паказаў «цёмнае царства» рус. жыцця. У трагедыі «Навальніца» (паст. 1859, выд. 1860) выкрывае грамадскія адносіны, заснаваныя на дзікунскім самавольстве і дэспатызме. У гіст. хроніках «Казьма Захаравіч Мінін-Сухарук» (1862), «Дзмітрый Самазванец і Васіль Шуйскі» (1867) паказаў патрыятызм рус. народа. Сац.-крыт. кірунак у яго творчасці мацнее з канца 1860-х г. У цыкле камедый «На ўсякага мудраца хапае прастаты» (1868), «Гарачае сэрца» (1869), «Лес» (1870), «Ваўкі і авечкі» (1875) сатырычна намаляваў прадстаўнікоў пануючых класаў дваранска-бурж. Расіі. Пра інтэлігенцыю, пошукі шчасця і сэнсу жыцця п’есы «Зароблены хлеб» (1874), «Таленты і паклоннікі» (1882), «Без віны вінаватыя» (1884), казка-утопія «Снягурачка» (1873). Драматургіі Астроўскага характэрны глыбіня і шырыня праблематыкі, народнасць, смелае выкрыццё сац. зла, дынамізм дзеяння, разнастайнасць характараў, выразнасць мовы. Астроўскі творча ўспрыняў і развіў лепшыя традыцыі рус. і сусв. драматургіі, стварыў рус. нац. рэпертуар. З яго імем звязаны росквіт Малога т-ра, які наз. «Домам Астроўскага».
Бел. глядач упершыню пазнаёміўся з творамі Астроўскага ў 1865, калі на сцэне Мінскага т-ра была пастаўлена «Навальніца». У папулярызацыі яго творчасці на Беларусі важную ролю адыгралі рус. акцёры М.Савіна, В.Далматаў, Г.Фядотава, А.Яблачкіна. Яго п’есы ставілі і бел. аматарскія тэатр. калектывы, у тым ліку Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў («Свае людзі — паладзім», «Вір», «Лес» і інш ). З 1936 п’есы Астроўскага трывала ўвайшлі ў рэпертуар бел. тэатраў. Тэатр імя Я.Купалы ставіў «Ваўкі і авечкі» (1936), «Позняе каханне» (1944), «Таленты і паклоннікі» (1950), «Даходнае месца» (1953), «На ўсякага мудраца хапае прастаты» (1962), «Лес» (1994); тэатр імя Я.Коласа — «Беспасажніца» (1936), «Лес» (1940), «Праўда добра, а шчасце лепш» (1950); т-р юнага гледача — «Даходнае месца» (1936), «Не ўсё кату масленіца» (1956). У п’есах Астроўскага выступалі лепшыя майстры бел. сцэны: У.Уладамірскі, Б.Платонаў, І.Ждановіч, А.Ільінскі, Л.Ржэцкая, Л.Рахленка, М.Захарэвіч, В.Тарасаў і інш. На бел. мову п’есы Астроўскага перакладалі К.Чорны, К.Крапіва, У.Ягоўдзік.
Тв.: Полн. собр. соч. Т. 1—16. М., 1949— 53; Бел. пер. — Гарачае сэрца. Мн., І937; Не ўсё кату масленіца. Мн., 1937; П’есы. Мн., 1939.
Літ.: Няфёд У. Беларускі тэатр. Мн., 1959; Лабовіч А. А.М.Астроўскі ў тэатральным жыцці Беларусі дакастрычніцкага перыяду // Бел. мастацтва. Мн., 1962. Вып. 3. с. 57
АСТРО́ЎСКІ Арсен Георгіевіч (21.5.1897, г. Шаўляй, Літва — 5.9.1989), рускі перакладчык, літ.-знавец. Засл. работнік культуры Беларусі (1973). Скончыў Вышэйшыя курсы пры Дзярж. ін-це гісторыі мастацтваў у Ленінградзе (1927). Друкаваўся з 1927. Пераклаў на рус. мову паэму П.Труса «Дзесяты падмурак» (1947), аповесці Я.Брыля «У Забалоцці днее» (1951), «На Быстранцы» (1956), «Сірочы хлеб» (1957), «У сям’і» (1958), раман «Птушкі і гнёзды» (1964), раманы І. Шамякіна «У добры час» (1953), «Крыніцы» (1959), «Сэрца на далоні» (1964), «Снежныя зімы» (1970), «Атланты і карыятыды» (1974) і цыкл аповесцяў «Трывожнае шчасце» (1960—70, з П. Кабзарэўскім), апавяданні Я.Коласа, Ц.Гартнага, п’есы К.Крапівы, творы інш. бел.пісьменнікаў.
Літ.: Лиокумович Т. Переводчик с белорусского // Неман. 1977. № 5. с. 57
АСТРО́ЎСКІ Марцін, бел. жывапісец 16 ст. Прыдворны мастак караля і вял. князя ВКЛ Жыгімонта II Аўгуста. Разам з мастакамі па майстэрні В.Хелмінскім, С.Радкам і Я.Гадэ ў 1554 накіраваны для выканання жывапісных работ у Віленскім Ніжнім замку. с. 58
АСТРО́ЎСКІ Мікалай Аляксеевіч (29.4.1904, с. Вілія Астрожскага р-на Ровенскай вобл., Украіна — 22.12.1936), рускі пісьменнік. У 1919 пайшоў добраахвотнікам на фронт, ваяваў у брыгадзе Р.І.Катоўскага і 1-й Коннай арміі. У 1920 цяжка паранены. Прыкаваны да ложка невылечнай хваробай, сляпы, Астроўскі напісаў раман «Як гартавалася сталь» (ч. 1—2, 1932—34), у якім стварыў у многім аўтабіягр. вобраз адданага камуніст. ідэі героя. Аўтар незакончанага рамана «Народжаныя бурай» (ч. 1, 1935—36) пра падзеі ў Зах. Украіне.
Тв.: Собр. Соч. Т. 1—3. М., 1974—75. с. 58
АСТРО́ЎСКІ Радаслаў Казіміравіч (6.11.1887, в. Заполле Слуцкага р-на Мінскай вобласці— 17.10.1976), бел. паліт. дзеяч. Скончыў Юр’еўскі (Тартускі) ун-т (1913). У грамадскім і рэв. руху з 1905. З 1914 працаваў выкладчыкам у Мінску. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 камісар Слуцкага пав., арганізатар і дырэктар Слуцкай бел. гімназіі. З чэрв. 1917 чл. ЦК Бел. сацыяліст. грамады. Выступаў супраць Кастр. рэвалюцыі 1917. Дэлегат Усебел. з’езда 1917 (Мінск). Удзельнік Слуцкага паўстання 1920. З 1921 у Зах. Беларусі. У 1924—36 дырэктар Віленскай бел. гімназіі. Супрацоўнічаў з ЦК КП(б)Б і КПЗБ, віцэ-старшыня ЦК Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Пасля судовага працэсу над Грамадой у 1927 змяніў паліт. арыентацыю, у 1928—36 прапагандаваў ідэі супрацоўніцтва з польск. ўладамі. У Вял. Айч. вайну актыўна супрацоўнічаў з ням. акупац. ўладамі, быў бургамістрам у Смаленску, Бранску, Магілёве, прэзідэнтам Беларускай цэнтральнай рады. Адзін з арганізатараў Беларускай краёвай абароны, Другога Усебеларускага кангрэса 1944. Пасля вайны жыў у Зах. Германіі, з 1956 у ЗША. Быў кіраўніком і ідэолагам т.зв. «бэцээраўскай» плыні бел. паліт. эміграцыі. с. 58
АСТРО́ЎСКІ Юрый Міхайлавіч (29.6.1925, Мінск — 31.12.1992), бел. біяхімік. Акад. АН Беларусі (1986, чл.-кар. з 1977), д-р мед.н. (1965), праф. (1966). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1950). З 1956 у Віцебскім, з 1959 у Гродзенскім мед. ін-тах. З 1970 заг. Аддзела рэгуляцыі абмену рэчываў АН Беларусі, з 1985 дырэктар Ін-та біяхіміі АН Беларусі. Навук. працы па праблемах малекулярнай вітаміналогіі і біяхіміі алкагалізму, механізмах дзеяння тыяміну, стварэнні новых вітамінных і антывітамінных прэпаратаў, экалагічна выгадных азоцістых угнаенняў, ферментатыўным метадзе лячэння аміячных апёкаў вачэй, атрыманні кансервантаў для сіласавання кармоў, безадходнай тэхналогіі перапрацоўкі малочнай сыроваткі. Чл. міжнар. саюза па біямед. вывучэнні алкагалізму.
Тв.: Биологический компонент в генезисе алкоголизма. Мн., 1986 (разам з В.І.Сатаноўскай, М.М.Садоўнік); Метаболические предпосылки и последствия потребления алкоголя. Мн., 1988 (у сааўт.). с. 58
АСТРО́ЎСКІ Ян (1811, г. Сянно Віцебскай вобласці— 1872), бел. скульптар. Прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Вільні пад кіраўніцтвам Р.Слізеня, К.Ельскага. Ствараў пераважна медальёны, бюсты гіст. асоб і дзеячаў культуры Беларусі, Польшчы, Літвы: М.Рэя (1856), К.Ельскага (1853), М.Балінскага (1857), У.Сыракомлі (1856), Ю.Корсака (1853), Т.Нарбута (1856), Б.Панятоўскага (1850), Ю.Нямцэвіча (1850), Я.Каханоўскага (1855), Я.Тышкевіча (1856) і інш. (Нац. музей у Варшаве). Кампазіцыі бюстаў тыпу ант. гермы, элементы ўмоўнасці спалучаюцца з перадачай рэаліст. рысаў мадэлі.
А.К.Лявонава. с. 58
АСТРО́ЎШЧЫНА , вёска ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобл., на р. Нача. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на З ад Полацка, 130 км ад Віцебска, 15 км ад чыг. ст. Ветрына. 388 ж., 148 двароў (1994). Сярэдняя школа, 2 б-кі, Дом культуры, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. с. 58
АСТРО́ШЫЦЫ , вёска ў Беларусі, у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдЗ ад Лагойска, 28 км ад Мінска. 689 ж., 218 двароў (1994). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі.
Упершыню ўпамінаецца ў 1449 як маёнтак пад назвай Острожчычы. Належаў Судзімонтавічам, Кежгайлам, Шамётам, з 1590 Крыштофу Радзівілу, потым Тышкевічам (да пач. 20 ст.). У 1747 тут пабудавана уніяцкая царква. У 1870 вёска Астрашыцка-Гарадоцкай вол. На пач. 20 ст. паселішча Астрошыцы складалася з панскага двара (55 ж.) і вёскі (150 ж., 21 двор). З 1924 цэнтр сельсавета Астрашыцка-Гарадоцкага, з 1931 Лагойскага р-наў. с. 58
АСТРЫНА́ , гарадскі пасёлак у Беларусі, у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. За 22 км ад Шчучына, 29 км ад чыг. ст. Ражанка на лініі Масты—Ліда, на скрыжаванні аўтадарог Гродна—Ліда і Масты—Шчучын—Радунь—Вільнюс. 2,8 тыс. ж. (1995).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 1450. У 15 — пач. 16 ст. каралеўскае ўладанне, цэнтр воласці Трокскага пав. З 1487 мястэчка. У 16—18 ст. цэнтр староства ў Лідскім пав. У 1641 атрымала магдэбургскае права. З 1793 цэнтр воласці. З 1795 у складзе Рас. імперыі. У 1859 у мястэчку 970 ж., 170 дамоў, царква, капліца, праводзіліся штотыднёвыя кірмашы. У 1897 — 2410 ж. У 1921—39 у складзе Польшчы, з 1926 цэнтр гміны Шчучынскага пав. З 1939 у БССР, з 1940 гар. пасёлак Васілішкаўскага р-на. У Вял. Айч. вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1954—60 цэнтр Васілішкаўскага р-на, у 1960—62 у Скідзельскім, з 1962 у Шчучынскім р-нах.
Дрэваапр., буд. матэрыялаў, харч. прам-сць. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Помнік Цётцы (А. Пашкевіч). Царква 19 ст. с. 58
АСТРЫ́НСКІЯ , род татарскіх царэвічаў у ВКЛ, адгалінаванне крымскай дынастыі Гірэяў. Паходзілі ад царэвіча Дэўлеш-салтана, які ў 1491 трапіў на службу да вял. князя ВКЛ і караля польск. Казіміра IV. Род Астрынскіх некаторы час быў найб. уплывовым тат. родам у ВКЛ. Да сярэдзіны 16 ст. Астрынскія не ўваходзілі ў склад тат. харугваў, не падпарадкоўваліся тат. харунжым, мелі права (як князі і паны) з’яўляцца са сваім атрадам непасрэдна да гетмана.
Сын Дэўлеш-салтана Азубек-салтан (Азюбек, Узубек, ? — пасля 1540) упершыню ўпомнены ў 1507. З 1514 ён і яго нашчадкі ў актах ВКЛ называюцца царэвічамі Астрынскімі (ад маёнтка Астрына, цяпер Гродзенская вобл.). Азубек-салтан удзельнічаў у цырымоніі абвяшчэння Жыгімонта ІІ Аўгуста вял. князем ВКЛ (1529), на Берасцейскім сойме 1533, выступаў арбітрам у спрэчках літ. служылых татараў. Меў сыноў Багатыр-салтана, Джаная іЧынгіса. У 2-й пал. 16 ст. царэвічы Астрынскія паступова страцілі свае землеўладанні. Іх род згас на дзецях Чынгіса.
С.У.Думін. с. 58
АСТРЭ́ЙКА Анатоль (Акім Пятровіч; 24.7.1911, в. Пясочнае Капыльскага р-на Мінскай вобласці— 23.8.1978), бел. паэт. Скончыў курсы пры Мінскім пед. тэхнікуме (1930), вучыўся ў Мінскім пед. ін-це (1932—34). Працаваў у прэсе. Друкаваўся з 1928. Першы зб. «Слава жыццю» (1940). У 1942 і 1943 па заданні БШПР быў у варожым тыле. У 1943 у друкарні падп. слуцкай газ. «Народны мсцівец» надрукаваны яго зб. вершаў «Слуцкі пояс» (перавыд. 1964). Аўтар зб-каў вершаў «Крамлёўскія зоры» (1945), «Зямля мая» (1952), «Песня дружбы» (1956), «Сэрца насцеж» (1965), «Цвіціце, верасы» (1975), «Ураджай цяпла» (1978) і інш. Яго творам уласцівыя задушэўнасць, спавядальная адкрытасць, сувязь з фальклорам. На словы Астрэйкі напісаны песні «Ой бацька мой, Нёман», «Песня пра Заслонава», «Шоўкавыя травы» і інш. Аўтар твораў для дзяцей («Прыгоды дзеда Міхеда», 1956, дап. выд. 1959). Перакладаў на бел. мову вершы А.Пушкіна, У.Маякоўскага, А.Пракоф’ева, А.Твардоўскага, М.Рыльскага і інш.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1970; Творы. Т. 1—2. Мн., 1981.
І.У.Саламевіч. с. 59
АСТРЭ́ЙКА Сяргей Адамавіч (9.7.1912, в. Каласоўшчына Капыльскага р-на Мінскай вобл., паводле інш. звестак мяст. Усць-Дзвінск каля Рыгі — 14.9.1937), бел. паэт. Скончыў Мінскі пед. тэхнікум (1930). Працаваў літ. рэдактарам у Бел. НДІ прамысловасці, з 1932 у Камісіі па складанні слоўнікаў Ін-та мовы, л-ры і мастацтва АН Беларусі. У 1933 арыштаваны і высланы ў г. Ірбіт Свярдлоўскай вобласці. Там у 1937 арыштаваны зноў і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1928. Рамантычная паэма «Смарагды кроз» (апубл. 1990) — роздум пра шляхі развіцця роднага краю.
Тв.: [Вершы] // Полымя. 1965. № 8; у кн.: Дзень паэзіі. Мн., 1965; Шляхам гадоў. Мн., 1990. с. 59
АСТРЭ́Я , старажытны горад на Беларусі, які ўпамінаецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец 14 — пач. 15 ст.). Археолаг В.В.Сядоў атаясамлівае Астрэю з г.п. Астрына Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл., за 1,5 км на ПдУ ад якога ёсць гарадзішча Кульбачына 11—14 ст. с. 59
АСТУ́ЖАЎ (сапр. Пажараў) Аляксандр Аляксеевіч (28.4.1874, Варонеж — 1.3.1953), рускі акцёр. Нар. арт. СССР (1937). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1895. З 1898 у Малым т-ры. Прадстаўнік героіка-рамант. школы, трагік. У 1910, страціўшы слых, распрацаваў сістэму прыёмаў, якія далі магчымасць выступаць на сцэне. У мастацтве Астужава гуманістычны пафас і тэмперамент спалучаліся са шчырасцю і ўзнёсласцю выканання. Вяршыня творчасці — вобразы Атэла і Урыэля Акосты (аднайм. п’есы У.Шэкспіра і К.Гуцкава). Сярод інш. роляў: Рамэо («Рамэо і Джульета» Шэкспіра), Нязнамаў («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Освальд («Здані» Г.Ібсена). Дзярж. прэмія СССР 1943. с. 59
АСТУРЫ́ЙСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН , найбуйнейшы ў Іспаніі, на Пд і ў цэнтры правінцыі Аўеда. Пл. каля 3 тыс. км2. Адклады вугляноснага карбону. Запасы каменнага вугалю 1215 млн. т. Гал. радовішчы: Цэнтральнае, Тэверга, Хіхон. Прамысл. распрацоўка з сярэдзіны 19 ст. Вуглі ўсіх марак — ад антрацытаў да блізкіх да бурых. Цеплыня згарання 28—34,7 МДж/кг. Вуглі выкарыстоўваюцца ў металургіі як энергет. Сыравіна. с. 59
АСТУ́РЫЯ (Asturias), аўтаномная вобласць на Пн Іспаніі ўздоўж Біскайскага заліва, у Кантабрыйскіх гарах. Пл. 10,6 тыс. км2 . Нас. 1,1 млн. чал. (1981). Адм. ц. — г. Аўеда. На тэр. Астурыі — сучасная правінцыя Аўеда. Вырошчваюць кукурузу, садавіну; жывёлагадоўля. Здабыча вугалю (50% ад патрэб Іспаніі), цынку, жалеза.
У старажытнасці — вобласць рассялення астураў. У 1 ст. да нашай эры заваявана рымлянамі, у 216 разам з ч. Галісіі вылучана ў асобную правінцыю. У Астурыі пачалася Рэканкіста. Пасля перамогі над арабамі ў бітве 718 Астурыя — незалежнае каралеўства, з 924 наз. Леон, у 1230 далучана да Кастыліі. З 15 ст. ў складзе Іспаніі. У 1808—13 Астурыя — цэнтр узбр. супраціўлення франц. агрэсіі. З 19 ст. адзін з гал. прамысл. раёнаў Іспаніі. У 1934 адбылося паўстанне рабочых у абарону рэспублікі. У час грамадз. вайны 1936—39 захоплена франкістамі, адзін з асн. цэнтраў партыз. барацьбы. З 1981 мае статус аўт. Абшчыны. с. 59
АСТУ́РЫЯС (Asturias) Мігель Анхель (19.10.1899, г. Гватэмала — 9.6.1974), гватэмальскі пісьменнік. У 1925—33 і з 1954 у эміграцыі. У 1945—70 на дыпламат. рабоце. Аўтар кн. «Легенды Гватэмалы» (1930), раманаў «Сеньёр Прэзідэнт» (1946, пра лац.-амер. дыктатуру), «Маісавыя людзі» (1949, сутыкненне гарманічнага свету індзейцаў з чужым светам паўн.-амер. цывілізацыі). У трылогіі «Моцны вецер» (1950), «Зялёны Тата» (1954), «Вочы пахаваных» (1960) панарама жыцця Гватэмалы 20 ст. Аўтар раманаў «Мулатка як мулатка» (1968), «Перадвелікодная пятніца» (1972), зб. апавяд. «Уік-энд у Гватэмале» (1956), кн. легендаў «Люстэрка Ліды Саль» (1967) і інш. Нобелеўская прэмія 1967.
Тв.: El espejo de Zida sal y otros relatos. La Habana, 1988; Рус. пер. — Избр. произв. Т. 1—2. М., 1988; Маисовые люди; Ураган. М., 1985. с. 59
АСТЫГМАТЫ́ЗМ (ад а... + грэч. stigmē пункт), 1) у оптыцы — адна з геаметрычных аберацый аптычных сістэм, пры якой відарысы прадметаў размываюцца; вынік асіметрыі аптычнай сістэмы або падзення пучка святла пад вял. вуглом да гал. аптычнай восі. Пры астыгматызме пучок прамянёў, што выходзіць са святлівага пункта, пасля праходжання праз аптычную сістэму збіраецца на 2 узаемна перпендыкулярныя адрэзкі прамой, якія размешчаны на некаторай адлегласці адзін ад аднаго. Прамежкавыя відарысы пункта маюць выгляд эліпсаў. У складаных аб’ектывах астыгматызм выпраўляецца падборам лінзаў. 2) Астыгматызм вока — недахоп зроку, абумоўлены нераўнамернасцю крывізны рагавіцы, радзей хрусталіка. Пры астыгматызме прамяні не збіраюцца ў асобную кропку на сеткавай абалонцы вока, а адлюстроўваюцца ў выглядзе кружка, авала ці лініі. Прыроджаны астыгматызм вока амаль не змяняецца на працягу жыцця; бывае спадчынны. Набыты астыгматызм узнікае пасля аперацый на вочным яблыку, запаленняў, траўмаў і інш. Пры астыгматызме карыстаюцца акулярамі з цыліндрычнымі лінзамі. с. 59
АСТЭА... (ад грэч. osteon косць), частка складаных слоў, якая паказвае на іх адносіны да касцей, касцявой тканкі, напрыклад, астэаміэліт, астэалогія. с. 59
АСТЭАБЛА́СТЫ (ад астэа... + грэч. blastos зародак), клеткі пазваночных жывёл і чалавека, якія ўдзельнічаюць ва ўтварэнні касцявой тканкі. Сінтэзуюць матэрыял яе валокнаў і асн. рэчыва. Са спыненнем росту касцей ператвараюцца ў астэацыты; у сфарміраванай тканцы сустракаюцца толькі ў месцах яе разбурэння, аднаўлення або функцыян.перабудовы. с. 59
АСТЭАЛО́ГІЯ (ад астэа... + ...логія), 1) раздзел анатоміі, які вывучае будову, развіццё і змены касцявога шкілета. Вылучаюць астэалогію агульную, прыватную (пра развіццё і будову асобных касцей), параўнальную, узроставую. Агульная астэалогія вывучае фіз.-хім. якасці косці, тканкавы, клетачны і субклетачны ўзроўні структурнай арганізацыі, уплыў розных фактараў на працэсы росту і перабудовы косці. Сучасныя даследаванні ў галіне астэалогіі звязаны з пошукамі спосабаў уплыву на працэсы рэгенерацыі, вызначэннем прычын эктапічнага росту, ацэнкай характару марфалагічных змяненняў пры трансплантацыі касцей. Прыватная астэалогія грунтуецца на вывучэнні анат. прэпаратаў і выкарыстанні метадаў даследавання шкілета жывога чалавека (рэнтгенаграфія, камп’ютэрная тамаграфія, ядзерна-магнітны рэзананс). 2) Астэалогія ў антрапалогіі вывучае варыяцыі памераў і формы чалавечага шкілета ў цэлым, а таксама асобных яго касцей. Даныя астэалогіі выкарыстоўваюць таксама ў палеанталогіі, расазнаўстве і інш. С.Л.Кабак. с. 60
АСТЭАМАЛЯ́ЦЫЯ (ад астэа... + грэч. malakia мяккасць), размякчэнне і дэфармацыя касцей з прычыны парушэння мінер. абмену пераважна ў касцявой тканцы. Найчасцей бывае ў жанчын, асабліва ў 2-й пал. цяжарнасці. Пры парушэннях фосфарна-кальцыевага абмену найперш пашкоджвае косці таза і ніжніх канечнасцяў. Прыкмета астэамаляцыі: вельмі празрысты малюнак касцей. Лячэнне: паўнацэннае харчаванне, багатае на вітаміны А, D, С, солі кальцыю, фосфару і бялок; лячэнне асн. захворвання. Астэамаляцыя ў жывёл клінічна праяўляецца зніжэннем апетыту, кульгавасцю, псаваннем зубоў, скрыўленнем або прагінаннем пазваночніка, пераломамі касцей. с. 60
АСТЭАМІЭЛІ́Т (ад астэа... + грэч. myelos мозг), інфекцыйнае запаленне касцявога мозгу і ўсіх слаёў косці. Неспецыфічны астэаміэліт выклікаецца гнаяроднымі мікробамі, спецыфічны туберкулёзнай, бруцэлёзнай, сіфілітычнай і інш. палачкамі. Узбуджальнікі астэаміэліту трапляюць у косць праз кроў (гематагенным шляхам) з аддаленага гнойнага ачага (фурункула, абсцэсу і інш.), праз пашкоджаныя тканкі (адкрытыя пераломы, раненні), з інфіцыраваных тканак (гнойнае запаленне суседняга сустава). Захворванню садзейнічаюць траўмы, пераахаладжэнні, ператамленні, авітамінозы і інш. Пры астэаміэліце ў косці парушаецца кровазварот, закупорваюцца сасуды (трамбоз); косць, пазбаўленая жыўлення, мярцвее. Участкі амярцвелай тканкі паступова адрываюцца і выдаляюцца праз свішчы з гноем. Адрозніваюць астэаміэліт востры гематагенны і хранічны. Востры астэаміэліт пачынаецца раптоўна: высокая тэмпература, дрыжыкі, ірвота, часты пульс, зацямненне свядомасці. Там, дзе пашкоджана косць, узнікае прыпухласць, чырванее скура. Калі гной прарываецца, тэмпература спадае, агульны стан хворага паляпшаецца. Ускладненні: гнойныя запаленні суставаў (артрыты), пераломы касцей, вывіхі, сепсіс, пашкоджанні ўнутр. органаў. Востры астэаміэліт можа пераходзіць у хранічны з перыядычнымі абвастрэннямі. Лячэнне вострага астэаміэліту — тэрапеўтычнае, хранічнага — хірургічнае, фізіятэрапеўтычнае. А.У.Руцкі. с. 60
АСТЭАЦЫ́ТЫ [ад астэа... + ...цыт(ы)], спелыя клеткі глыбінных слаёў касцявой тканкі, якія знаходзяцца ў поласцях яе асн. рэчыва (адросткі — у канальцах, што адыходзяць ад такіх поласцяў) паблізу крывяносных сасудаў. Удзельнічаюць у фарміраванні гідроксіапатыту і астэону. с. 60
АСТЭНАСФЕ́РА (ад грэч. asthenēs слабы + сфера), Гутэнберга слой, слой паніжанай вязкасці ў верхняй мантыі Зямлі, які падсцілае літасферу. Вылучаюць па паменшанай скорасці праходжання сейсмічных хваляў і павышанай электраправоднасці адносна літасферы і астатняй мантыі. Астэнасфера складзена з перыдатытаў, рэчыва якіх знаходзіцца ў пластычным і вязкім стане, можа цячы і ствараць гідрастатычную раўнавагу (ізастазію). Пад акіянамі пашырана ўсюды з глыб. 50—70 км, пад кантынентамі адзначана з глыб. 80—100 км, найб. выразная — у тэктанічна актыўных зонах стараж. платформаў і пад маладымі платформамі. Пад астраўнымі дугамі астэнасфера шматслойная (поліастэнасфера). Рэчыва астэнасферы ў такіх структурах часткова расплаўлена (на 1—10%). Пад стабільнымі ўчасткамі стараж. шчытоў і дакембрыйскіх пліт выяўлена не ўсюды. Ніжняя мяжа астэнасферы знаходзіцца на глыб. 250—300 км (да 400 км). На тэр. Беларусі астэнасфера вылучаецца пад Беларускай антэклізай на глыб. 200—210 км (магутнасць 20—30 км) і пад Прыпяцкім прагінам на глыб. 90—100 км (магутнасць да 140 км). Рэчыва астэнасферы ўдзельнічае ў фарміраванні пакладаў карысных выкапняў, з ёй звязаны працэсы магматызму і метамарфізму.
Астэнасфера адкрыта ў 1914 Дж.Барэлам. Першае пацвярджэнне яе існавання атрымаў у 1926 Б.Гутэнберг (адсюль другая назва). Ён паказаў, што ў астэнасферы адбываюцца працэсы, якія выклікаюць гарызантальныя і вертыкальныя рухі блокаў літасферы. Г.І.Каратаеў. с. 60
АСТЭ́НДЭ (Ostende), горад на ПнЗ Бельгіі, у правінцыі Зах. Фландрыя. 69 тыс. ж. (1993). Трансп. вузел — канцавы пункт трансеўрапейскіх аўтадарог і чыг. магістраляў; важны порт на Паўночным м. (паромам звязаны з г. Дуўр, Вялікабрытанія). База рыбалавецкага флоту. Суднабудаванне і суднарамонт, хім., харч. прам-сць. Вытв-сць сетак і канатаў. Развядзенне вустрыц. Музеі. Буйны прыморскі кліматычны і бальнеалагічны курорт краіны. с. 60
АСТЭНІ́Я (грэч. astheneia), стан, які характарызуецца павышанай стамляльнасцю, частай зменай настрою, раздражняльнасцю, слабасцю, гіперэстазіяй, плаксівасцю, вегетатыўнымі парушэннямі, дрэнным сном. Узнікае ў выніку разумовага ператамлення або псіхічнай траўмы. Блізкі да астэніі астэнічны стан, які з’яўляецца сімптомам шэрагу хваробаў. Прафілактыка: правільная арганізацыя рэжыму працы і адпачынку. с. 60
АСТЭО́МА (ад астэа... + ...ома), дабраякасная пухліна з касцявой тканкі. Адрозніваюць астэому зубчастую, астэому з коркавага пласта і губчатага рэчыва (пераважна на сцегнавой і плечавой касцях) і астэому з суцэльнага кампактнага касцявога рэчыва (пашкоджваюцца пераважна плоскія косці чэрапа). Захворванне можа быць працяглым, але бессімптомным, іншы раз выяўляюць астэому выпадкова пры рэнтгеналагічным даследаванні хворага. Лячэнне хірург. (акрамя маленькіх астэом). с. 60
АСТЭО́Н (ад грэч. osteon косць), гаверсава сістэма, структурная адзінка кампактнага губкаватага рэчыва касцей пазваночных жывёл і чалавека. Утвараецца пры замяшчэнні храсткоў касцявой тканкай, што суправаджаецца іх разбурэннем, урастаннем у іх крывяносных сасудаў і адкладаннем вакол іх астэабластамі міжклетачнага рэчыва, якое пасля мінералізуецца. У выніку фарміруецца сістэма з 5—20 касцявых пласцінак, складзеных з калагенавых валокнаў, рознанакіраваных (пад вуглом) у кожнай з сумежных пласцінак, што надае косці высокую мех. трываласць. Пласцінкі канцэнтрычна акружаюць цэнтральны (гаверсаў) канал, праз які праходзяць крывяносны сасуд і нерв. валокны. У поласці паміж пласцінкамі месцяцца астэацыты. Сістэма рацыянальных трафічных канальцаў у астэоне забяспечвае жыўленне косці і сувязь (апастамоз) цэнтр. крывяносных сасудаў астэона з сасудамі надкосніцы і касцявога мозга. Паміж суседнімі астэонамі ёсць т.зв. ўставачныя, або прамежкавыя, касцявыя пласцінкі. с. 60
АСТЭРАКАЛАМІ́Т (Asterocalamites), дрэвападобная расліна, якая адносіцца да членістасцябловых з позняга дэвону, ранняга карбону. Вонкавая паверхня сцябла мае падоўжныя рэбры, якія прадаўжаюцца ў сумежных міжвузеллях. Лісце ў кальчаках, якія паўторна разгаліноўваюцца, генератыўныя органы ў выглядзе рыхлых шмат’ярусных стробілаў. с. 60
АСТЭ́РВА (Osterwa, сапр. Малюшак) Юльюш (23.6.1885, Кракаў — 10.5.1947), польскі акцёр, рэжысёр, тэатр. дзеяч. Сцэн. дзейнасць пачаў у 1904 у Кракаве. У 1916—18 працаваў у польскіх тэатрах у Маскве і Кіеве. У 1919—39 кіраўнік т-ра «Рэдута» (Варшава, у 1925—29 тэатр знаходзіўся ў Вільні і Гродне). З 1946 кіраваў аб’яднаннем Гар. т-раў Кракава, стварыў драм. школу і быў яе дырэктарам. Ставіў гал. чынам нац. паэтычныя драмы, у якіх стварыў псіхалагічна глыбокія вобразы («Кардыян», «Ліла Венеда», «Князь Нязломны» Ю.Славацкага, «Сулкоўскі» С.Жаромскага, «Вызваленне» С.Выспянскага і інш.). с. 60
АСТЭ́РМАНСКАЯ ЦУКРО́ВАЯ МАНУФАКТУ́РА Дзейнічала на тэр. Беларусі ў 1855—61 у фальварку Астэрманск Рагачоўскага пав. Мела цёрачную машыну, 6 гідраўлічных прэсаў, 2 стужачныя прэсы для адціскання соку, 7 катлоў. Працавалі 172 рабочыя. Прадукцыю збывалі ў Маскву. с. 61
АСТЭРО́ІДЫ , глядзі Малыя планеты. с. 61
АСУА́Н (стараж. назва Сіене, Сіена), горад на ПдУ Егіпта. Адм. ц. мухафазы Асуан. Порт на р. Ніл. Трансп.Трансп.} вузел. 192 тыс. ж. (1986). Хім. (азотныя ўгнаенні), тэкст., харч. прам-сць, здабыча жал. руды, буд. каменю. Каля горада гідраэнергет. комплексы Асуанскіх плацін. Цэнтр турызму і месца паломніцтва мусульманаў — ісмаілітаў, філіял Каірскага музея старажытнасцяў. Помнікі архітэктуры: скальная грабніца намарха Сарэнпута ІІ (20 ст. да нашай эры), Абу-Сімбел, хрысц. манастыр св. Сімяона (8—13 ст.), мінарэт і маўзалеі (10— 11 ст.). Батанічны сад. Курорт. Сухі трапічны клімат з умовамі для лячэння хвароб нырак. с. 61
АСУА́Н , вадасховішча ў Егіпце, з 1970 наз. Насэр. с. 61
АСУА́НСКІЯ ПЛАЦІ́НЫ , самыя вялікія комплексныя гідратэхн. збудаванні ў Егіпце, на р. Ніл каля г. Асуан. Старая Асуанская плаціна (пабудавана ў 1898— 1902) каля першага нільскага парога. Даўж. каля 2 км, выш. каля 54 м, шыр. па грэбені каля 8 м. Аб’ём вадасховішча 5,5 млрд. м3. Паблізу — ГЭС магутнасцю больш за 350 МВт. Новая Вышынная каменнанакідная плаціна (1960—70; пры садзейнічанні СССР) за 6—7 км на Пд ад Старой плаціны. Даўж. каля 4 км, выш. 110 м, шыр. каля асновы 980 м. Аб’ём створанага каля Вышыннай плаціны вадасх. Насэр 160 млрд. м3. Магутнасць Асуанскага гідратэхн. комплексу 21 ГВт. Стварэнне Асуанскага гідратэхнічнага комплекса дало магчымасць павялічыць пасяўныя плошчы ў Егіпце амаль на 1/3, ліквідаваць пагрозу паводак, палепшыць рачную навігацыю, садзейнічала развіццю энергаёмістых галін гаспадаркі. с. 61
АСУА́РЫЙ [лац. ossuarium ад os (ossis) косць], умяшчальня для касцей нябожчыка. Да асуарыяў належаць невял. аб’екты для адзіночнага пахавання (ларнак, піфас, урна), а таксама пячоры ці збудаванні для некалькіх пахаванняў (камерная грабніца, толас і інш.). с. 61
АСУ́ДЖАНЫ , асоба, у адносінах да якой судом вынесены прыгавор аб прызнанні яе вінаватай у злачынстве і назначана мера пакарання. У адпаведнасці з заканадаўствам асуджаны нясе абавязкі і карыстаецца правамі грамадзяніна з некаторымі абмежаваннямі, ступень якіх вызначаецца прыгаворам і залежыць ад рэжыму і ўмоў адбывання пакарання. с. 61
АСУНСЬЁ́Н (Asunción), горад, сталіца Парагвая, на ўсх. беразе р. Парагвай. 502,4 тыс. ж. (1992). Гандл. порт, транспартны і камерцыйны цэнтр (75% экспарту і 90% імпарту) краіны. Міжнар. аэрапорт, чыг. станцыя. Асн. прамысл. цэнтр краіны: тэкст., гарбарна-абутковая, харчовая (мясахаладабойні, кансервавая, цукр. і інш.), дрэваапр. прам-сць. Цэнтр вытв-сці экстракту кебрача. Суднаверф. Паблізу Асунсьёна — нафтаперапр. З-д. 2 ун-ты, 3 акадэміі, у тым ліку мовы і культуры гуарані.
Засн. 15.8.1537 ісп. канкістадорамі ў дзень Прачыстай, адсюль назва (ісп. Asunción Прачыстая). Да пач. 17 ст. цэнтр ісп. калоній у раёне Ла-Платы. У маі 1811 у Асунсьёне абвешчана незалежнасць Парагвая. У час Парагвайскай вайны 1864—70 у студз. 1869 акупіраваны браз. войскамі, у выніку загінула каля 2/3 жыхароў горада. с. 61
АСУША́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА , меліярацыйная сістэма для асушэння балот і пераўвільготненых тэрыторый. У склад асушальнай сістэмы ўваходзяць асушаныя землі, водапрыёмнікі, асушальная сетка (праводная, агараджальная, рэгулявальная), гідратэхнічныя збудаванні, эксплуатацыйныя і прыродаахоўныя збудаванні і інш.
Паводле спосабу адвядзення вады асушальныя сістэмы падзяляюць на самацёчныя (вада з асушальнай сеткі паступае ў водапрыёмнік самацёкам, найб. пашыраны на Беларусі), з мех. водапад’ёмам (ваду адводзяць з дапамогай помпавых станцый) і змешаныя. Паводле віду рэгулявальнай сеткі асушальныя сістэмы падзяляюцца на адкрытыя (каналы) і закрытыя (дрэны). Каб забяспечыць асушэнне ці ўвільгатненне зямель, будуюць асушальна-ўвільгатняльныя сістэмы. с. 61
АСУШНО́Е , возера ў Беларусі, у Жлобінскім раёне Гомельскай вобл., на пойме Дняпра, ніжэй за вусце р. Добасна, за 7 км на ПдУ ад г. Жлобін. Пл. 0,3 км2, даўж. 3,05 км, найб. шыр. 0,11 км. Пл. вадазбору 3км2. Злучана ручаём з Дняпром. с. 61
АСУШЭ́ННЕ , адвод лішніх паверхневых і грунтавых водаў з пераўвільготненых зямель, адзін з відаў меліярацыі. Ажыццяўляецца з дапамогай асушальнай сістэмы. Дазваляе асвоіць новыя землі, павысіць іх урадлівасць, рацыянальна выкарыстоўваць сродкі механізацыі і хімізацыі. Аб’екты с.-г. асушэння — балоты і забалочаныя або залішне ўвільготненыя (часова ці пастаянна) землі. Праводзіцца таксама пры буд-ве, торфаздабычы, асваенні радовішчаў карысных выкапняў, ахове ад падтаплення населеных пунктаў і прамысл. аб’ектаў, у лясной гаспадарцы, з санітарна-аздараўленчымі мэтамі. Асн. спосабы асушэння: стварэнне адкрытай (каналы) і закрытай сетак (трубчасты, кратовы, шчылінны дрэнаж) з вертыкальным дрэнажом. Дадаткова робяць штучныя лагчыны, нагорныя каналы, закрытыя збіральнікі, самацёчныя свідравіны, абвалаванне, польдэры, пасадкі дрэў і інш.
Асушэнне рабілі за 3 тыс. г. да нашай эры ў Егіпце (Фаюмскі аазіс), ганчарны (Месапатамія) і мураваны (Рым) дрэнаж — за 2 тыс. г. да нашай эры. У 16 ст. нашай эры з’явіліся першыя дрэны з керамічных трубаў (Англія), з канца 18 ст. асушэнне праводзілі адкрытымі каналамі. У 19 ст. ў Еўропе і ЗША пашырыўся керамічны дрэнаж. Найб. асушаных зямель у ЗША, Канадзе, Японіі, Індыі, Нідэрландах, Вялікабрытаніі, Польшчы, Венгрыі, Швецыі, Германіі і інш.
У Беларусі асушэнне праводзіцца з канца 18 ст., найперш на Палессі. Асушальная сетка пабудавана на 3,8 млн. га (1994), з іх 2,8 млн. га с.-г. ўгоддзі (40% ворыва, 28 — сенажаць, 27 — паша, 5% інш.).
Найб. асушаных зямель у Брэсцкай (25,3%) і Мінскай (23,6%) абласцях.
Літ.: Маслов Б.С., Станкевич В.С., Черненок В.Я. Осуштительно-увлажнительные системы. М., 1981; Аношко В.С. Мелиоративная географияБелоруссии. Мн., 1978. Б.Я.Кухараў. с. 61
АСУЭ́ЛА (Azuela) Марыяна (1.1.1873, г. Лагас дэ Марэна, Мексіка — 1.3,1952), мексіканскі пісьменнік. Раманы «Няўдачнікі» (1908), «Пустазелле» (1909) пра грамадскае жыццё Мексікі ў часы дыктатуры П.Дыяса. Удзельнік Мексіканскай рэвалюцыі 1910—17, падзеі якой адлюстраваў у рамане «Тыя, хто ўнізе» (1916). У раманах «Касіки» (1917), «Муха», «Хваляванні добрапрыстойнай сям’і» (абодва 1918), «Таварыш Пантоха» (1937), «Новая буржуазія» (1941), «Праклён» (1955) і інш. расчараванне вынікамі рэвалюцыі, непрыняцце паслярэв. рэчаіснасці. Раманы «Ліхадзейка» (1923), «Адплата» (1925), «Светлячок» (1931) пазначаны рысамі сюррэалізму, псіхааналізам з ухілам у паталогію.
Тв.: Рус. пер. — Те, кто внизу: Роман о мексик. революции // Асуэла М. Те, хто внизу; Гальегос Р. Донья Барбара; Астуриас М.А. Сеньор Президент. М., 1970.
Літ.: Винниченко И.В. Мариано Асуэла. М., 1972. с. 62
АСФА́ЛЬТ (ад грэч. asphaltos горная смала), будаўнічы су́вязны матэрыял. Прыродны асфальт утвараецца пры акісленні нафты пасля выпарэння лёгкіх фракцый. Пашыраны ў раёнах неглыбокага залягання і выхаду на паверхню нафтаноснай пароды. Штучны асфальт — сумесь бітумаў (13—60%) з тонказдробненым вапняком, пясчанікам і інш., адрозніваецца ад прыроднага наяўнасцю парафіну і нафтавага масла. Асфальт выкарыстоўваюць як дахавы гідраізаляцыйны матэрыял, у вытв-сці асфальтабетону, замазак, клею. с. 62
АСФАЛЬТАБЕТО́Н , асфальтавы бетон, будаўнічы матэрыял, які атрымліваюць ушчыльненнем спецыяльна прыгатаванай у нагрэтым стане сумесі друзу, пяску, мінер. парашку і бітуму. Для надання асфальтабетону аднароднасці і паляпшэння яго якасці ў сумесь дабаўляюць таксама паверхнева-актыўныя рэчывы.
Адрозніваюць асфальтабетон гарачы — мае ў сабе вязкі бітум і ўкладваецца пры т-ры не ніжэй за 120 °С; цёплы — малавязкі, з т-рай укладкі 40—85 °С, халодны — з вадкім бітумам, які ўкладваецца пры т-ры навакольнага асяроддзя, але не ніжэй за 10 °С. Асфальтабетон бывае буйна-, дробназярністы і пясчаны (памеры зерня 40, 20 і 5 мм адпаведна). Выкарыстоўваецца для буд-ва пакрыццяў і асновы аўтамабільных дарог, аэрадромаў, гарадскіх вуліц і плошчаў. с. 62
АСФАЛЬТАБЕТОНАЎКЛА́ДЧЫК , машына для ўкладкі асфальтабетону і інш. бітумна-мінеральных сумесяў на аснову пры буд-ве і рамонце дарожных і аэрадромных пакрыццяў. Бываюць асфальтаўкладчыкі гусенічныя, калёсныя, камбінаваныя; цяжкія (прадукцыйнасць да 100 т/гадз) і лёгкія (25—50 т/гадз). Сумесь з бункера асфальтаўкладчыка падаецца да шнэкаў, якія размяркоўваюць яе па шырыні паласы ўкладкі. Разраўноўванне і прафіляванне пакрыцця робяцца з папярэднім яго ўшчыльненнем. Сучасныя асфальтаўкладчыкі аснашчаюцца аўтам. сістэмамі кіравання. Буйнейшыя вытворцы асфальтаўкладчыкаў у ЗША, Германіі, Расіі. с. 62
АСФАЛЬТАВА́ННЕ , размеркаванне на цвёрдай трывалай аснове асфальту і асфальтабетону. Асн. сферы прымянення — буд-ва дарог, аэрадромаў, гідраізаляцыйныя работы і інш. Робіцца асфальтабетонаўкладчыкам у 1—2 (3— 4) слоі таўшчынёй ад 3—4 да 7—9 см. Асфальтабетонная сумесь утрамбоўваецца лёгкімі, потым цяжкімі каткамі. На Беларусі асфальтаванне вуліц пачалося ў 2-й пал. 19 ст. літым асфальтабетонам. На пач. 1995 працягласць заасфальтаваных дарог складала 77 тыс. км. с. 62
АСФА́ЛЬТАВЫЯ ПАРО́ДЫ , прыродныя ўтварэнні, пераважна пясчанікі, вапнякі, даламіты, якія маюць у порах, трэшчынах, кавернах асфальт. Утвараюцца ў выніку выветрывання нафты адначасовым абагачэннем астатку смоламі і асфальтэнамі. Колькасць асфальту вагаецца ад некалькіх да 20%. Пашыраны на многіх нафтагазаносных тэрыторыях. с. 62
АСФІ́КСІЯ (грэч. asphyxia літар. адсутнасць пульсу), паталагічны стан, што ўзнікае ў арганізме ад рэзкага недахопу кіслароду і лішку вуглекіслаты. Асфіксія механічная ўзнікае ад спынення доступу паветра ў лёгкія, асфіксія таксічная — ад дзеяння розных хім. рэчываў. Пры асфіксіі ўзнікаюць задышка і галавакружэнне, пачашчаецца пульс, павышаецца крывяны ціск, зацямняецца свядомасць, трацяцца адчувальнасць і рэфлексы, спыняюцца дыханне і сардэчная дзейнасць. Неадкладныя меры: штучнае дыханне, лякарствы, якія ўзбуджаюць дыхальны і сасудзісты цэнтры. с. 63
АСЦЁ́Р , рака ў Расіі (Смаленская вобл.) і Беларусі, у Клімавіцкім і Крычаўскім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 274 км, у межах Беларусі каля 50 км. Пл. вадазбору 3,37 тыс. км2. Пачынаецца на схілах Смаленскага ўзвышша, у Рослаўскім раёне Смаленскай вобласці. Вусце за 2 км на У ад в. Бель 1-я Крычаўскага р-на. Асн. прытокі: Вострык, Стомець, Немка (справа); В.Наўля, Шумячка, Сасноўка (злева).
Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй трапецападобная, шыр. 1,5—2 км. Схілы спадзістыя, радзей умерана стромкія, выш. 10—25 м. Пойма двухбаковая, шыр. 0,2—0,3 км, у ніжнім цячэнні 0,3—0,5 км, у разводдзе затапляецца ў сярэднім і ніжнім цячэнні. Рэчышча звілістае, шыр. ракі ў межань на Беларусі 20—30 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя. Вызначаецца інтэнсіўным разводдзем, на якое прыпадае 59% гадавога сцёку. Замярзае ў 1-й пал. снежня, крыгалом у канцы сак. — пач. красавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 21,6 м3/с. с. 63
АСЦЫ́ДЫІ (Ascidiae), клас марскіх хордавых жывёл, тыпу абалоннікаў. Пашыраны ва ўсіх морах. Некалькі атрадаў, каля 2 тыс. відаў.
Даўж. ад 0,1 мм да 50 см. Цела мяшэчкападобнае, пакрытае моцнай тунікай, ніжнім канцом прымацаванае да субстрату. На верхнім канцы знаходзяцца ротавы і клаакальны сіфоны. Унутраны шкілет адсутнічае. Гермафрадыты. Размнажэнне палавое і бясполае. Кормяцца дробнымі арганізмамі і дэтрытам. Есць асцыдыі простыя, або адзіночныя (монасцыдыі), і складаныя, або каланіяльныя (сінасцыдыі). Лічынкі вольнаплаваючыя, маюць хорду. с. 63
АСЦЫЛО́ГРАФ (ад лац. oscillum ваганне + ...граф), вымяральная прылада для графічнага назірання і запісу функцыянальных сувязяў паміж эл. велічынямі, што характарызуюць які-н. фізічны працэс. З дапамогай асцылографа вызначаюць змены сілы току і напружання ў часе, вымяраюць частату, зрух фазаў, характарыстыкі электравакуумных і паўправадніковых прылад, а з дапамогай спец. датчыкаў (напр., тэрмапары) неэл. велічыні: т-ру, ціск, паскарэнне і інш. Асцылографы бываюць нізка- (да 1 МГц) і высокачастотныя (да 100 МГц і вышэй), адна- і многапрамянёвыя, імпульсныя, запамінальныя, спец. тэлевізійныя і інш.
Святлопрамянёвы асцылограф складаецца з люстранага гальванометра (шлейфа), святлоаптычнай сістэмы і прыстасаванняў для працягвання святлоадчувальнага носьбіта запісу (напр., фотапаперы) і непасрэднага назірання, вызначальніка часу. Бывае з фатаграфічным, электраграфічным, ультрафіялетавым і камбінаваным запісам адхілення светлавога праменя, адбітага ад шлейфа, скорасць працягвання носьбіта запісу да 5000 мм/с. Можна адначасова даследаваць да 64 розных працэсаў, напрыклад пры вывучэнні вібрацый і дэфармацый у самалётах, турбінах. Электроннапрамянёвы асцылограф прызначаны для непасрэднага назірання і фатаграфавання эл. працэсаў на экране электроннапрамянёвай трубкі (ЭПТ). Сігнал падаецца на вертыкальна адхіляльныя пласціны (шпулі) ЭПТ, напружанне разгорткі пры назіранні часавай залежнасці — на гарызантальна адхіляльныя.
Літ.: Аршвила С.В., Борисевич Е.С., Жилевич И.И. Электрографические светолучевые осциллографы. М., 1978; Линт Г.Э. Автоматические осциллографы при измерениях. М., 1972. П.С.Габец. с. 63
АСЦЫЛЯ́ТАР (ад лац. oscillare вагацца) гарманічны, сістэма, што выконвае механічныя (матэм. маятнік), электрамагнітныя (вагальны контур) або інш. ваганні, пры якіх патэнцыяльная энергія прапарцыянальная квадрату адхілення ад стану раўнавагі. Па ліку ступеняў свабоды адрозніваюць лінейныя, 2-, 3-мерныя і інш. Класічны асцылятар — часціца масай m, што вагаецца каля стану ўстойлівай раўнавагі, дзе яе патэнцыяльная энергія u мае мінімум. Пры гэтым пераменная сіла, што дзейнічае на часціцу, <FORMULA>, дзе k — пастаянная, х — зрушэнне ад стану раўнавагі. Пры малых зрушэннях х рух часціцы апісваецца лінейным ураўненнем гарманічнага вагання, калі зрушэнні х не малыя — нелінейным ураўненнем і асцылятар наз. ангарманічны. Квантавы асцылятар апісваецца Шродынгера ўраўненнем, у якім патэнцыяльная энергія <FORMULA>. Адрозненні квантавага асцылятара ад класічнага: дыскрэтны набор значэнняў энергіі і найменшая магчымая энергія не роўная нулю (гл. Нулявая энергія). Паняцце асцылятара шырока выкарыстоўваюць у тэарэт. фізіцы, у тым ліку для апісання працэсаў эл.-магн. выпрамянення. с. 63
АСЦЫЛЯТО́РЫЯ (Oscillatoria), род ніткаватых сіне-зялёных водарасцяў сям. асцыляторыевых. Больш за 100 відаў. Касмапаліты. Жывуць у прэсных і салёных вадаёмах, морах, гарачых крыніцах, у сырой глебе. На Беларусі 35 відаў і 8 разнавіднасцяў. Найб. пашыраны ў планктоне сажалак і азёраў асцыляторыя азёрная (Oscillatoria limnetica), азярковая (Oscillatoria lacustris), глеістая (Oscillatoria limosa), тонкая (Oscillatoria tenuis), планктонная (Oscillatoria planctonica), Агарда (Oscillatoria aghardii), чырванаватая (Oscillatoria rubescens).
Трыхомы прамыя або сагнутыя, блакітна- ці жоўта-зялёнага, чырванаватага або фіялетавага колеру, без гетэрацыстаў, адзіночныя або ў дзернавінках, пераважна без слізістага чахла. Размнажаюцца дзяленнем клетак, гармагоніямі і планакокамі. Большасць відаў рухомыя. Могуць выклікаць «цвіценне» вады. с. 63
АСЦЫЛЯ́ЦЫІ , флуктуацыі, ваганне колькасці і прадукцыйнасці папуляцыі. Графічна паказваюцца ў выглядзе хвалепадобнай крывой. Падзяляюцца на рэлаксацыйныя (трыгерныя), спалучаныя, цыклічныя, асцыляцыі колькасці. Асцыляцыі рэлаксацыйныя (трыгерныя) — ваганні росту шчыльнасці папуляцый, пры якіх адбываецца поўны абмен энергіяй (павольнае падняцце і рэзкае апусканне крывой). Надыходзяць пасля экспаненцыяльнага росту шчыльнасці папуляцый да верхняй асімптоты пры раптоўным спыненні росту і зніжэнні шчыльнасці папуляцый, напрыклад, папуляцый аднаклетачных водарасцяў, аднагадовых раслін, некаторых насякомых і, магчыма, лемінгаў у тундры. Асцыляцыі спалучаныя — ваганне колькасці папуляцый, пры якіх цыклічныя змены шчыльнасці папуляцый абодвух відаў, што ўзаемадзейнічаюць, звязаны паміж сабой; напрыклад папуляцыі драпежніка і ахвяры; прадукцыя насення ў хваёвых лясах і колькасць птушак і інш. жывёл, якія імі кормяцца. Асцыляцыі цыклічныя — рэгулярныя ваганні колькасці папуляцый, напрыклад колькасць зайца-беляка, рысі, каўнерыкавага рабчыка, цецерука і інш. Асцыляцыі колькасці — ваганне колькасці папуляцый адносна сярэдняй велічыні з пакалення ў пакаленне. Для прыродных папуляцый характэрныя асцыляцыі сезонныя — змены колькасці папуляцый у залежнасці ад фактараў асяроддзя, і асцыляцыі гадавыя, абумоўленыя знешнімі фіз. фактарамі асяроддзя і звязаныя са зменай унутраных фактараў самой папуляцыі. с. 63
АСЦЫ́Т (грэч. askitēs літар. ацёчны), намнажэнне вадкасці ў брушной поласці. Прычынамі асцыту з’яўляюцца цыроз печані, застойная сардэчная недастатковасць, трамбоз або сцісканне ствала ці галін варотнай вены, а таксама агульны ацёчны сіндром пры хваробе нырак, аліментарная дыстрафія, пашкоджанне брушыны або грудной лімфатычнай пратокі. Глядзі таксама Ацёк. с. 64
АСЦЮКО́ВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Ільянскім с/с Вілейскага р-на Мінскай вобласці. За 35 км на ПдУ ад Вілейкі, 91 км ад Мінска, 30 км ад чыг. ст. Уша. 122 ж., 50 двароў (1995). Помнік садова-паркавага мастацтва — парк 18 ст. с. 64
А́СЫ , у скандынаўскай міфалогіі асноўная група багоў, якую ўзначальваў Одзін; азначэнне багоў увогуле. Паводле міфалогіі, жывуць у нябесным пасяленні Асгардзе (крэпасць багоў). Часам Асы супрацьпастаўлялі ніжэйшым духам — альвам (адсюль выраз «асы і альвы»). с. 64
АСЫ́ПАК , намнажэнне несартаваных абломкаў скальных горных парод, якое ўтвараецца ў выніку скочвання або саслізгвання разбуранага выветрываннем абломкавага матэрыялу на стромкіх схілах (ухіл звычайна больш за 30%). Звычайна маюць форму конуса даўжынёй дзесяткі і сотні метраў з расшыранай асновай, каля падножжа схілаў іншы раз утвараюць шлейфы. Магутнасць намнажэння да дзесяткаў метраў. Развіццё асыпку улічваецца пры буд-ве горных дарог, ліній электраперадач і інш. с. 64
АСЬЕ́НДА (ісп. hacienda), буйное памесце ў большасці лац.-амер. краін. Пачалі стварацца пасля захопу ісп. каланізатарамі зямель карэннага насельніцтва. У канцы 16 — пач. 17 ст. ператварыліся ў спадчынныя феад. памесці, да якіх былі прымацаваны індзейцы, абавязаныя працаваць на памешчыкаў. У цяперашні час асьенды — асн. тып буйнога зямельнага ўладання. с. 64
АСЬМІ́НА , даўняя мера сыпкіх рэчываў. На Беларусі ў 16—18 ст. 1 асьміна = <SIGN> бочкі віленскай = 18 малых гарцаў = = 50,84 л. У Расіі да ўвядзення метрычнай сістэмы мераў 1 асьміна = <SIGN> кадзі (кадзь — вялікая бочка) = ½ чвэрці = = 104,95 л. с. 64
АСЬЮ́Т , горад у Егіпце, порт на р. Ніл. Адм. ц. мухафазы Асьют. 291 тыс. ж. (1986). Аэрапорт. Гандл.-трасп. цэнтр. Бавоўна-ткацкая, цэментавая, хім., гарбарна-абутковая прам-сць; дывановая ф-ка. Ун-т. Вышэйшая мусульманская школа (з 1415). с. 64
АСЭ́КА (італьян. а secco па сухім), разнавіднасць тэхнікі насценнай размалёўкі, заснаваная на выкананні жывапісу па цвёрдым, ужо высахлым вапнавым тынку фарбамі, расцёртымі на раслінным клеі, яйках або (радзей) змешанымі з вапнай. с. 64
АСЭ́САР (лац. assessor), службовая або судовая пасада (засядацель, прысудак лаўнік). У Стараж. Рыме асэсарам называлі засядацеля. Пазней у некаторых краінах Еўропы асэсарамі былі асобы, якія займалі суд. і адм. пасады. У ВКЛ і Польшчы з сярэдзіны 15 да 18 ст. Асэсары з’яўляліся засядацелямі земскага, вечавога, асэсарскага і інш. судоў. Асэсарскі суд, напрыклад, разглядаў апеляцыі мясц. судоў. Асэсар займаўся і справамі адм. кіравання. с. 64
АСЯРО́ДАК , намнажэнне алювіяльных наносаў у рэчышчы ракі ў выглядзе невысокіх затопленых або часткова аголеных астравоў. Звычайна без расліннасці. Форма асяродку падоўжаная, выцягнутая па цячэнні, пл. да некалькіх дзесяткаў, радзей соцень квадратных метраў. Падзяляюць рэчышча на рукавы, паступова рухаюцца ўніз па цячэнні ракі (ніжняя ч. намываецца, верхняя размываецца). Замацаванне асяродку расліннасцю прыводзіць да ператварэння яго ва ўстойлівы востраў. Трапляюцца пераважна на рэках паўд. ч. Беларусі (на Прыпяці, Дняпры, Сажы, Іпуці і інш.). Месца гнездавання птушак. с. 64
АСЯРО́ДДЗЕ ў біялогіі, сукупнасць абіятычных (нежывых) і біятычных (жывых) умоў існавання жывёл, раслін і мікраарганізмаў. Адрозніваюць асяроддзі: знешняе — сукупнасць сіл і з’яў прыроды, якія не абавязкова кантактуюць з жывымі арганізмамі; навакольнае — маецца на ўвазе непасрэдны кантакт з арганізмамі; прыроднае — уключае абіятычныя, біятычныя і антрапагенныя фактары, што ўздзейнічаюць на арганізм. с. 64
АСЯТРЫ́ (Acipenser), род прахадных, паўпрахадных і прэснаводных рыб сям. асятровых. 17 відаў, водзяцца ў морах і рэках басейнаў Атлантычнага, Паўн. Ледавітага і Ціхага акіянаў. Да роду асятроў адносяцца сцерлядзь, сяўруга, шып, асётр рускі (Acipenser güldenstädti), якія жывуць у басейнах Азоўскага, Каспійскага і Чорнага мораў, асётр сібірскі (Acipenser baeri) — у рэках Сібіры, азёрах Байкал і Зайсан, асётр амурскі (Acipenser schrencki) — у бас. Амура, рэдкі від асётр атлантычны, або асётр балтыйскі (Acipenser sturio), — у басейнах Балтыйскага, Міжземнага і Чорнага мораў. Іншыя віды асётра жывуць у прыбярэжных водах Атлантычнага і Ціхага акіянаў Паўн. Амерыкі, у Вялікіх азёрах, Кітаі (р. Янцзы), у водах паўд. ч. Японскага м., у Адрыятычным м. У рэкі Беларусі раней заходзілі асётр атлантычны і асётр рускі. З пабудовай плацін на рэках міграцыі іх спыніліся.
Даўж. да 3 м, маса да 200 кг. Асятры — вельмі каштоўныя прамысл. рыбы, маюць чорную ікру (далікатэсны прадукт). Найб. колькасць асятроў вылоўліваецца ў Каспійскім м. Асётр рускі і сяўруга — аб’екты штучнага развядзення. 3 паўночнаамерыканскія віды асятра занесены ў Чырв. кнігу МСАП, сцерлядзь — у Чырв. кнігу Беларусі (раней у ёй былі таксама асётр атлантычны і асётр рускі, выключаныя з кнігі з прычыны поўнага знікнення з іхтыяфауны Беларусі). с. 64
АТАБА́СКА (Athabaska), рака на З Канады, у сістэме р. Макензі. Даўж. 1231 км, пл. басейна 153 тыс. км2. Пачынаецца ў Скалістых гарах, цячэ па Вялікіх раўнінах, упадае ў воз. Атабаска, утварае дэльту. Ледастаў з кастр. да красавіка. Разводдзе вясной. Сярэднегадавы расход вады 651 м3/с. Суднаходная ад г. Мак-Мары, размешчанага пры ўпадзенні р. Кліруатэр. На Атабасцы — порт Уотэруэйс. с. 64
АТАБА́СКА (Athabaska), возера на З Канады, у сістэме р. Макензі. Пл. 7,9 тыс. км2, даўж. 370 км, шыр. 60 км, глыб. да 60 м. Выцягнута ў форме паўмесяца з У на З. Паўн. берагі высокія, скалістыя, паўд. — нізінныя. Замярзае з кастр. да чэрвеня. Упадае р. Атабаска, выцякае р. Нявольніцкая. Рыбалоўства. Суднаходства. с. 64
АТАБА́СКА (Athabaska), радовішча бітумінозных пяскоў у Канадзе, у правінцыі Альберта, у вярхоўях р. Атабаска. Адкрыта ў 1778. Распрацоўка радовішча праводзілася ў 1936—47, адноўлена з 1967. Пл. 25,6 тыс. км2. Прымеркавана да зоны выкліньвання кварцавых пяскоў ніжнемелавога ўзросту на схіле Канадскага шчыта. Глыб. залягання прадукцыйнай тоўшчы да 610 м. Бітуманасычанасць ад 2 да 18%. Запасы бітумаў 101—128 млрд. т. Атрымліваюць нафту, серу, кокс, паліўны газ, бітумы і інш. с. 64
АТА́ВА , трава, якая вырасла ў той жа год на кармавых сенажацях пасля скошвання ці страўлення. На пашы пасля страўлення атава адрастае некалькі разоў у залежнасці ад атаўнасці (біял. здольнасці раслін адрастаць за кошт утварэння бакавых парасткаў), надвор’я і прыёмаў догляду пашы. Высокую атаўнасць на пашы маюць райграс пашавы, мятліца лугавая, аўсяніца чырвоная, канюшына белая. Ураджайнасць атавы вышэйшая ў раёнах з вільготным кліматам і на ўрадлівых глебах. Яе можна павялічыць у 2—3 разы ўнясеннем пасля скошвання (страўлення) азотных угнаенняў, асабліва разам з паліваннем. с. 64
АТА́ВА (Ottawa), горад, сталіца Канады, у правінцыі Антарыо, на р. Атава. 920,8 тыс. ж. (1994), у тым ліку <SIGN> англамоўных, ⅓ франкамоўных. Трансп. вузел. Порт. Міжнар. аэрапорт Аплендс. Радыёэлектроннае машынабудаванне (у тым ліку вытв-сць ЭВМ), прыладабудаванне; паліграф., цэлюлозна-папяровая, лёгкая, дрэваапр. і хім. прам-сць, вытв-сць алюмінію, сталі, бронзы, гадзіннікаў, шкла. Англ. і франц. ун-ты.
Засн. ў 1827 як пас. Байтаўн у сувязі з будаўніцтвам канала р. Атава — воз. Антарыо. З 1850 горад, з 1854 наз. Атава, з 1857 сталіца англ. калоніі, з 1867 — дамініёна Канада. З 1899 развіваецца паводле генплана (арх: Ф.Тод і інш., у 1937—59 — Дж.Грэбер). Шахматная сетка вуліц. У горадзе шмат вадаёмаў і паркаў з развітой сістэмай паркавых дарог. Арх. помнікі: неагатычны парламенцкі комплекс (1860; пасля пажару адбудаваны ў 1919—27, арх. Дж.Пірсан, О.Маршан), атэль «Шато-Лар’е» (1910, арх. Д.Х.Мак-Фарлін). Сярод інш. збудаванняў: Нац. б-ка (1956), Карлтанскі ун-т (1959), аэрапорт Аплендс (1960), Нац. цэнтр мастацтваў (1970), Нац. галерэя (1980) і інш. Помнікі: Ж.Карцье (1885), Дж.Макдональду (1895), каралеве Вікторыі, тым, хто загінуў у англа-бурскай вайне (абодва 1901), Р.Болдуіну і Л.Лафантэну (1908—14) і інш. У 1842 засн. Нац. музей (калекцыі мастацтва індзейцаў і эскімосаў). с. 65
АТАВІ́ЗМ (ад лац. atavus аддалены продак), рэверсія, з’яўленне ў арганізмаў прыкмет, уласцівых іх далёкім продкам. Прыклады атавізму ў чалавека — хвастападобны прыдатак, суцэльнае валасяное покрыва на целе, дадатковыя пары малочных залоз і гэтак далей; у жывёл — трохпальцавасць у коней, рагатае патомства ў камолых парод авечак і інш. Асобныя прыкметы атавізму (напр., незарастанне перадсэрдзевай перагародкі сэрца і інш.) могуць стаць асновай для паталагічных змен або перашкаджаць нармальнаму функцыянаванню арганізма. с. 65
АТА́ЕЎ Сяргей Сяргеевіч (н. 18.5.1916, г. Камянец-Падольскі Хмяльніцкай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне будаўніцтва. Д-р тэхн. н., праф. (1963). Засл. будаўнік Беларусі (1962), засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1980). Скончыў Маскоўскі інж.-буд. ін-т (1941). З 1957 дырэктар Ін-та буд-ва і архітэктуры, з 1971 у БПІ, з 1979 дырэктар Бел. НДІ арганізацыі і кіравання буд-вам. З 1991 рэктар Камерцыйнага ін-та прадпрымальніцкай дзейнасці (Мінск). Навук. працы па пытаннях механізацыі буд-ва.
Тв.: Механизация транспортно-монтажных работ в крупноэлементном жилищном строительстве. М., 1963; Технология и экономика объемноблочного домостроения. Мн., 1967 (разам з М.П.Блешчыкам); Технология индустриального строительства из монолитного бетона. М., 1989. с. 65
АТА́КА (франц. attaque), найбольш адказны перыяд наступальнага бою сухапутных войскаў, авіяцыі і ВМФ. Бывае пяхотная, конная, танкавая, паветраная, тарпедная (у марскім баі), ракетная і інш.; па часе правядзення — дзённая і начная, па напрамках — франтальная, флангавая, з тылу. Сухап. войскі звычайна атакуюць праціўніка пасля агнявых удараў усімі сродкамі зброі па яго пазіцыях і аб’ектах. Мотастралковыя падраздзяленні могуць атакаваць і на бронетранспарцёрах, не спешваючыся з машын. Паветраная атака — імклівы налёт самалётаў для абстрэлу і бамбардзіроўкі пазіцый і аб’ектаў праціўніка. У марскім баі атака ажыццяўляецца ўсімі родамі ВМФ, у тым ліку авіяцыяй, падводнымі лодкамі і скораснымі надводнымі караблямі. с. 65
АТАКА́МА (Atacama), пустыня ў Паўд. Амерыцы, на Пн Чылі, уздоўж Ціхаакіянскага ўзбярэжжа. Даўж. каля 1000 км. Уключае Берагавую Кардыльеру (выш. да 3200 м), зах. схілы Кардыльеры-Дамейкі (да 4325 м) і паміж імі Падоўжаную даліну (выш. каля 500 м). Пераважаюць камяністыя і друзавата-галечнікавыя абшары, месцамі рухомыя пяскі. Радовішчы салетры, буры, ёду, кухоннай солі, медных рудаў.
Клімат трапічны, пасатны, адносна халаднаваты пад уздзеяннем халоднага Перуанскага цячэння. На ўзбярэжжы сярэдняя т-ра студз. 19—20 °С, ліп. 13—14 °С, у Падоўжанай даліне адпаведна 22—23 °С і 11—12 °С. Ападкаў менш за 50 мм за год (полюс сухасці мацерыка). Для ўзбярэжжа Атакамы зімой і вясной характэрны высокая адносная вільготнасць, якая дасягае 82%, частыя туманы і імжа. Вадацёкаў мала, у Ціхі ак. упадае р. Лоа. Укрыта пяскамі і саланчакамі; рэдкія ксерафітныя хмызнякі, кактусы. Жывёльны свет: агуарачай, браняносец, чарапахі, змеі, яшчаркі; з птушак — грыф, трусіная сава, мухалоўка, калібры. М.В.Лаўрыновіч. с. 65
АТАКАМІ́Т (ад назвы прав. Атакама ў Чылі), мінерал, гідраксілхларыд медзі 4[Сu2С1(ОН)3]. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Звычайна ў выглядзе агрэгатаў тонкіх крышталёў, валакністых або зярністых агрэгатаў. Колер травяніста-зялёны. Празрысты да паўпразрыстага. Бляск алмазны да шклянога. Цв. 3—3,5. Шчыльн. 3,75— 3,77 г/см3. Мінерал зоны акіслення медных радовішчаў у арыдных абласцях. Другарадная руда медзі. с. 65
АТАКА́МСКАЯ ЎПА́ДЗІНА , глядзі Перуанскі жолаб. с. 65
АТАКСІ́Я (ад грэч. ataxia беспарадак), расстройства каардынацыі адвольнага руху (тэмпу, хуткасці, дакладнасці, суразмернасці) пры нармальнай сіле адпаведных мышцаў. Адрозніваюць атаксію статычную (парушэнне раўнавагі, калі чалавек стаіць або сядзіць), дынамічную (немагчымасць выконваць адвольныя рухі рукамі, нагамі) і статычна-дынамічную (хістанне пры хадзе, немагчымасць захаваць цэнтр цяжару пры раптоўным спыненні). У залежнасці ад лакалізацыі пашкоджання нерв. сістэмы атаксія бывае мазжачковая, вестыбулярная, коркавая, сенсітыўная. Атаксія можа ўзнікаць і пры істэрыі. Лячэнне залежыць ад прычыны ўзнікнення і ступені неўралгічнага расстройства. с. 65
АТА́ЛЕЗЬ , вёска ў Беларусі, у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Стоўбцы, 82 км ад Мінска, 655 ж., 258 двароў (1994). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі. с. 66
А́ТАМ (ад грэч. atomos непадзельны), часціца рэчыва, найменшая частка хім. элемента, якая з’яўляецца носьбітам яго ўласцівасцяў. Кожнаму элементу адпавядае пэўны род атама, якія абазначаюцца сімвалам хім. элемента і існуюць у свабодным стане або ў злучэнні з інш. атамамі, у складзе малекул. Разнастайнасць хім. злучэнняў абумоўлена рознымі спалучэннямі атамаў у малекулах. Фіз. і хім. ўласцівасці свабоднага атама вызначаюцца яго будовай. Атам мае дадатна зараджанае цэнтр. атамнае ядро і адмоўна зараджаныя электроны і падпарадкоўваецца законам квантавай механікі.
Асн. характарыстыка атама, што абумоўлівае яго прыналежнасць да пэўнага элемента, — зарад ядра, роўны +Zе, дзе Z = 1, 2, 3, ... — атамны нумар элемента, е — элементарны эл. зарад. Ядро з зарадам +Zе утрымлівае вакол сябе Z электронаў з агульным зарадам -Zе. У цэлым атам электранейтральны. Пры страце электронаў ён ператвараецца ў дадатна зараджаны іон. Маса атама ў асноўным вызначаецца масай ядра і прапарцыянальная яго атамнай масе, якая прыблізна роўная масаваму ліку. Пры яго павелічэнні ад 1 (для атама вадароду, Z = 1) да 250 (для атама трансуранавых элементаў, Z>92) маса атама мяняецца ад 1,67·10-27 да 4·10-25 кг. Памеры ядра (парадку 10-14— 10-15 м) вельмі малыя ў параўнанні з памерамі ўсяго атама (10-10 м). Паводле квантавай тэорыі, для электронаў у атаме магчымы толькі пэўныя (дыскрэтныя) значэнні энергіі, якія для атама вадароду і вадародападобных іонаў вызначаюцца формулай <FORMULA> , дзе h — Планка пастаянная, с — скорасць святла, R — Рыдберга пастаянная, n = 1, 2, 3 ... цэлы лік, які вызначае магчымае значэнне энергіі і наз. галоўным квантавым лікам. Велічыня hcR=13,60 эВ ёсць энергія іанізацыі атама вадароду, г. зн. энергія, неабходная на тое, каб перавесці электрон з асн. ўзроўню (n=1) на ўзровень n=∞, што адпавядае адрыву электрона ад ядра. Электроны ў атаме пераходзяць з аднаго ўзроўню энергіі на другі паводле квантавага закону Еі-Еk=hv. Кожнаму значэнню энергіі адпавядае 2n2 розных квантавых станаў, што адрозніваюцца значэннямі трох дыскрэтных фізічных велічыняў: арбітальнага моманту імпульсу Ме, яго праекцыі Меz на некаторы напрамак z і праекцыі (на той жа напрамак) спінавага моманту імпульсу Мsz. Ме вызначаецца азімутальным квантавым лікам 1, які прымае n значэнняў (1=0, 1, 2 ...., n-1); Меz — арбітальным магнітным квантавым лікам mе, які прымае 21+1 значэнняў (m1 =1, 1-1, ..., -1); Мsz спінавым магнітным квантавым лікам ms, які мае значэнні ½ (гл. Спін, Квантавыя лікі). Агульны лік станаў з аднолькавай энергіяй (зададзена n) наз. ступенню выраджэння ці статыстычнай вагой. Для атама вадароду і вадародападобных іонаў ступень выраджэння ўзроўняў энергіі gn = 2n2. Зададзенаму набору квантавых лікаў n, 1, mе адпавядае пэўнае размеркаванне электроннай шчыльнасці (імавернасці знаходжання электрона ў розных месцах атама). Паводле Паўлі прынцыпу, у атаме не можа быць двух (або больш) электронаў у аднолькавым стане, таму максімальны лік электронаў у атаме з зададзенымі n і 1 роўны 2 (21 + 1). Электроны ўтвараюць электронную абалонку атама і цалкам яе запаўняюць. На аснове ўяўлення пра паступовае запаўненне, з павелічэннем Z, усё больш аддаленых ад ядра электронных абалонак можна растлумачыць перыядычнасць хім. і фіз. уласцівасцяў элементаў. Глядзі таксама Перыядычная сістэма элементаў Мендзялеева.
Літ.: Шпольский Э.В. Атомная физика. Т. 1—2. М., 1984; Борн М. Атомная физика. М., 1970; Гольдин Л.Л., Новикова Г.И. Введение в квантовую физику. М., 1988; Ландау Л.Д., Лифшиц Е.М. Теоретическая физика. Т. 3. Квантовая механика; Нерелятивистская теория. 4 изд. М., 1989. М.А.Ельяшэвіч. с. 66
АТАМА́Н , 1) кіраўнік нерэгулярнага, незалежнага ад дзярж. улады вайск. атрада (часам шайкі разбойнікаў). 2) Вышэйшы начальнік казацкага войска — камандзір (вайсковы, наказны, паходны, кашавы атаман), начальнік казацкай адм.-тэр. адзінкі (аддзела, акружны, станічны, хутарскі атаман) або камандзір падраздзялення (куранны атаман). У Запарожскім казацкім войску існавалі кашавыя і куранныя атаманы, у Данскім — вайсковыя. На пач. 18 ст. атаман у Данскім войску назначаўся ўрадам, з 1723 ён наз. вайсковым наказным атаманам, з 1866 меў правы ген.-губернатара і камандуючага вайсковай акругай. Званне атамана адменена пасля Кастр. рэв. 1917. Адноўлена ў Расіі на пач. 1990-х г. у сувязі з адраджэннем казацкага руху. 3) У грамадз. вайну 1918—20 камандзір у часцях белай гвардыі. с. 66
АТАМА́НІ (Otomani), археалагічная культура плямёнаў бронзавага веку, якія ў 18—12 ст. да нашай эры насялялі Закарпацце, Усх. Славакію, ПнУ Венгрыі і ПнЗ Румыніі. Назва ад паселішча Атамані ў Румыніі. Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, жыло на гарадзішчах і селішчах у наземных невял. (8—16 м2) і вял. (да 200 м2) дамах каркасна-слупавой канструкцыі. Пахавальны абрад — трупаспаленне ў урнах і трупапалажэнне ў скурчаным становішчы. Кераміка ўпрыгожана разным арнаментам, наляпнымі бугаркамі. Пашыраны каменныя і касцяныя прылады, бронзавая зброя, бронзавыя і залатыя ўпрыгожанні. с. 66
АТАМАНІ́ЗМ ,глядзі Асманізм. с. 66
АТАМА́НСКАЯ ІМПЕ́РЫЯ , глядзі Асманская імперыя. с. 66
АТАМАХО́Д , судна з ядзернай энергетычнай устаноўкай. Першы атамаход — ледакол «Ленін», пабудаваны ў б. СССР у 1959, у ЗША — грузапасажырскае судна «Саванна» (1962). с. 67
АТА́МІ , бальнеакліматычны курорт у Японіі. На ПдЗ ад Токіо, на ўзбярэжжы Ціхага ак., на дне аднайм. вулканічнага кратэра. Развіваецца з 1930-х г. Крыніцы тэрмальных мінер. водаў (каля 90 °С) вядомы з 6 ст. Лечаць хваробы скуры, органаў руху і апоры, перыферычнай нерв. сістэмы. Цэнтр турызму. Музей яп. жывапісу і скульптуры, славутыя сады з мноствам трапічных раслін і рыбай, паблізу запаведнік камелій. Штогоднія маст. фестывалі ў «Абрыкосавым садзе». с. 67
АТАМІЗА́ЦЫЯ САЦЫЯ́ЛЬНАЯ , адасабленне індывідуумаў у выніку распаду асобасных сувязяў паміж імі. Найчасцей адбываецца ў пераходныя перыяды гіст. развіцця, у часы крызісаў і катастроф, калі ў грамадстве нарастае недавер да дзярж. улады, імкненне людзей ва ўсім разлічваць толькі на ўласныя сілы. Характарызуецца парушэннем і нават разбурэннем шляхоў і спосабаў уключэння чалавека ў прафес., тэр., субкульт. і інш. супольніцтвы, адасабленнем яго ад інш. людзей, набыткаў культуры, маралі, палітыкі, суседства і гэтак далей. Гэты працэс суправаджаецца парушэннямі законнасці, ростам злачыннасці, антыграмадскімі паводзінамі, наркаманіяй, хабарніцтвам і інш. негатыўнымі сац. з’явамі. На Беларусі і ў інш. краінах СНД працэс атамізацыі сацыяльнай пашырыўся ў перыяд крызісу ў сувязі з пераходам ад таталітарна-адм. да дэмакр. сістэмы.
Прыкладам філас. асэнсавання атамізацыі сацыяльнай з’яўляецца канцэпцыя Т.Гобса, што прырода вельмі раз’ядноўвае людзей, і для іх натуральнай магла б стаць «вайна ўсіх супраць усіх». Гэта ідэя развіта у працах Дж.Лока і А.Сміта. Супраць яе выступаў Г.Гегель, які лічыў атамізацыю сацыяльную толькі адным з многіх момантаў грамадскага існавання індывідуумаў у грамадскай супольнасці, адарванай ад сям’і і дзяржавы. К. Маркс трансфармаваў гэтую думку ў канцэпцыю адчужэння асобы ад чалавечых умоў існавання ў эксплуататарскім грамадстве. У 20 ст. праблемы атамізацыі сацыяльнай вывучалі сацыёлагі і філосафы зах. краін Ф.Цэніс, Г.Фраер, Г.Маркузе, Э.Фром, М.Хоркхаймер і інш.
Літ.: Бабосов Е.М. Катастрофы: социол. анализ. Мн., 1995.
Я.М.Бабосаў. с. 67
АТАМІ́СТЫКА , атамізм, вучэнне пра дыскрэтную (перарыўную) будову матэрыі. Узнікла ў антычнай філасофіі. Адзін з яе стваральнікаў Дэмакрыт сцвярджаў, што першапачаткам усяго існага з’яўляюцца атамы (быццё) і пустата (небыццё). Атам — самая малая, непадзельная, непранікальная, неўспрымальная органамі пачуццяў частка рэчыва. Існуе бясконцая колькасць атамаў, якія адрозніваюцца сваёй формай, парадкам і размяшчэннем, чым і тлумачыцца разнастайнасць з’яў у свеце. Атамістыка Дэмакрыта была натурфіласофскай гіпотэзай. З развіццём прыродазнаўчых навук, фізікі і хіміі атамістыка становіцца вучэннем, калі ў канцы 19 ст. была выяўлена складаная структура атама, а вучэнне пра атам дапоўнена вучэннем пра малекулу. З развіццём у 20 ст. квантавай тэорыі ўяўленне пра атам, яго структуру і ўласцівасці яго элементаў істотна змянілася. Т.І.Адула. с. 67
А́ТАМНА-АБСАРБЦЫ́ЙНЫ АНА́ЛІЗ , метад элементнага аналізу і даследавання ўласцівасцяў рэчываў па атамных спектрах паглынання. Заснаваны на прапусканні праз атамізаванае рэчыва бачнага або УФ-выпрамянення і рэгістрацыі спектраў. Выкарыстоўваецца для вызначэння каля 70 хім. элементаў у вадзе, глебе, прадуктах жыццядзейнасці арганізма, нафце, мінералах, сплавах і інш. аб’ектах, для вымярэння некаторых фіз. і фіз.-хім. велічыняў.
Літ.: Брицке М.Э. Атомно-абсорбционный спектрохимический анализ. М., 1982. с. 67
А́ТАМНАЯ АДЗІ́НКА МА́СЫ (а.а.м.), адзінка масы атамаў, малекул і элементарных часціц. Вызначаецца як <SIGN> масы атама ізатопа вугляроду 12С. 1 а.а.м. = (1,66053±0,00031)·10-27 кг. с. 67
А́ТАМНАЯ АДЗІ́НКА ЭНЕ́РГІІ (а.а.э.), пазасістэмная адзінка энергіі, роўная энергіі, што адпавядае адной атамнай адзінцы масы (а.а.м.); 1 а.а.э. = 1 а.а.м.·c2, дзе с — скорасць святла ў вакууме. 1 а.а.э. = 1,491451·10-10 Дж = = 931,5016 МэВ. Выкарыстоўваецца ў ядзернай фізіцы. с. 67
А́ТАМНАЯ БÓМБА , глядзі Ядзерная бомба. с. 67
А́ТАМНАЯ ЗБРО́Я , глядзі Ядзерная зброя. с. 67
А́ТАМНАЯ МА́СА , маса атама хімічнага элемента, выражаная ў атамных адзінках масы. Як асн. характарыстыка элементаў выкарыстана ў перыядычнай сістэме элементаў Мендзялеева. Прыродныя элементы ўтвараюцца з сумесі ізатопаў, таму за атамную масу элемента прымаецца сярэдняе значэнне атамных мас яго ізатопаў, а атамная маса з’яўляецца дробавай велічынёй. Адзін з метадаў вызначэння атамнай масы — мас-спектраметрыя. с. 67
А́ТАМНАЯ ПАДВО́ДНАЯ ЛО́ДКА , гл. ў арт. Падводная лодка. с. 67
А́ТАМНАЯ ФІ́ЗІКА , раздзел фізікі, прысвечаны вывучэнню будовы і ўласцівасцяў атамаў, а таксама элементарных працэсаў, у якіх яны ўдзельнічаюць. У шырокім сэнсе атамная фізіка (субатамная фізіка) — фізіка мікраскапічных з’яў, якім характэрна перарыўнасць рэчыва і электрамагнітнага выпрамянення і якія падпарадкоўваюцца квантавым законам (гл. Элементарныя часціцы, Атам, Малекула, Фатон).
Гіпотэза, што матэрыя складаецца з атамаў як найменшых непадзельных і нязменных часціц, узнікла ў Стараж. Грэцыі ў 5—33 ст. да нашай эры. Дасканалыя ўяўленні пра атамістычную будову рэчыва склаліся значна пазней. У сярэдзіне 19 ст. дакладна вызначаны паняцці малекулы і атама. У канцы 19 ст. адкрыты электрон, рэнтгенаўскія прамяні і радыеактыўнасць, што дало магчымасць устанавіць складаную будову атама. Сучасную ядз. мадэль атама прапанаваў Э.Рэзерфард у 1911. Гэта мадэль і квантавыя ўяўленні М.Планка, А.Эйнштэйна і інш. далі магчымасць Н.Бору ў 1913 стварыць першую квантавую тэорыю атама і яго спектраў (гл. Бора тэорыя). У 1923 Л. дэ Бройль выказаў ідэю пра хвалевыя ўласцівасці часціц рэчыва, што было пацверджана эксперыментальна ў доследах па дыфракцыі электронаў у 1927 (гл. Дыфракцыя часціц).
Тэарэтычныя асновы атамнай фізікі закладзены ў 1925—28 працамі В.Гайзенберга, Э.Шродынгера, М.Борна, П.Дзірака і інш., у выніку чаго ўзніклі квантавая механіка і квантавая электрадынаміка. На гэтай аснове дадзена тлумачэнне вял. колькасці мікраскапічных з’яў і прадказаны шэраг эфектаў на атамна-малекулярным узроўні (гл. Атамныя спектры, Вымушанае выпрамяненне, Зонная тэорыя, Фотаэфект). Для апісання ўласцівасцяў элементарных часціц і іх узаемадзеянняў створана квантавая тэорыя поля. Развіццё атамнай фізікі прывяло да карэннага перагляду асн. уяўленняў і паняццяў фізікі мікраскапічных з’яў і ўзнікнення новых галін ведаў і тэхн. дастасаванняў, напрыклад квантавай электронікі, мікраэлектронікі, фізікі цвёрдага цела. На Беларусі даследаванні па атамнай фізіцы і сумежных навуках праводзяцца з канца 1950-х г. у ін-тах фіз. і фізіка-тэхн. профілю АН, БДУ, Бел. політэхн. акадэміі і інш.
Літ.: Зубов В.П. Развитие атомистических представлений до начала XIX века. М. 1965; Хунд Ф. История квантовой физики Киев, 1980; Джеммер М. Эволюция понятий квантовой механики: Пер. с англ. М. 1985; Ельяшевич М.А. Развитие Нильсом Бором квантовой теории атома и принципа соответствия // Успехи физ. наук. 1985. Т. 147, вып. 2. М.А.Ельяшэвіч. с. 67
А́ТАМНАЯ ЭЛЕКТРАСТА́НЦЫЯ (АЭС), электрастанцыя, дзе атамная (ядзерная) энергія ператвараецца ў электрычную. Першая ў свеце АЭС магутнасцю 5 МВт пачала дзейнічаць у 1954 у б. СССР (г. Обнінск). На АЭС цеплата, якая вылучаецца ў ядз. рэактары ў выніку ланцуговай рэакцыі дзялення ядраў некаторых цяжкіх хім. элементаў (напр., уран-233, уран-235, плутоній-239 і інш.), ператвараецца ў электрычную, як і на цеплавых электрастанцыях. АЭС складаюць аснову ядзернай энергетыкі. У склад АЭС уваходзяць ядзерны рэактар, цеплаабменнікі, помпы і агрэгаты для ператварэння цеплавой энергіі ў электрычную, электратэхн. абсталяванне. На АЭС выкарыстоўваюць рэактары пераважна на цеплавых і хуткіх нейтронах. У залежнасці ад тыпу і агрэгатнага стану цепланосьбіта выбіраецца тэрмадынамічны цыкл АЭС. Вышэйшая т-ра цыкла вызначаецца найбольшай т-рай цеплавыдзяляльных элементаў і ўласцівасцямі цепланосьбітаў. Для выключэння перагрэву прадугледжана хуткае (на працягу некалькіх секунд) глушэнне ланцуговай ядз. рэакцыі аварыйнай сістэмай расхалоджвання.
Пры дзяленні 1 г ізатопаў урану або плутонію вызваляецца каля 22,5 МВт·гадз энергіі, што эквівалентна спальванню 2,8 т умоўнага паліва. Гэта з’яўляецца асн. аргументам эканамічнасці АЭС. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986), пашырэння інфармацыі аб радыеактыўным забруджванні навакольнага асяроддзя і стане бяспекі на АЭС энергет. праграмы ў б. СССР пачалі згортваць. Аднак паглыбленне энергет. крызісу зноў ставіць пытанне пра будаўніцтва новых АЭС. Найбліжэйшыя да Беларусі дзеючыя АЭС (у дужках адлегласць у кіламетрах ад яе да дзярж. мяжы і да Мінска): Ігналінская ў Літве (5; 185), Смаленская ў Расіі (80; 355), Чарнобыльская (7; 310) і Ровенская на Украіне (60; 285). А.М.Люцко. с. 67
А́ТАМНАЯ ЭНЕРГЕ́ТЫКА , глядзі Ядзерная энергетыка. с. 68
А́ТАМНАЯ ЭНЕ́РГІЯ , гл. Ядзерная энергія. с. 68
А́ТАМНЫ ГАДЗІ́ННІК , глядзі Квантавы гадзіннік. с. 68
А́ТАМНЫ ЛЕДАКО́Л , судна з ядзернай энергетычнай устаноўкай, прызначанае для плавання сярод ільдоў і падтрымкі навігацыі ў замярзальных басейнах.
Першы атамны ледакол «Ленін» пабудаваны ў СССР (1959), водазмяшчэнне 16 тыс. т, магутнасць 32,4 МВт, скорасць ходу па чыстай вадзе 33 км/гадз, у лёдзе таўшчынёй 2,5 м —3,7 км/гадз. Ядзерная энергет. ўстаноўка з 3 вода-вадзянымі рэактарамі на уране. Водажалезная біял. ахова засцерагае ад радыеактыўнага выпрамянення. Кіраванне дыстанцыйнае. Атамны ледакол «Арктыка» (водазмяшчэнне 23 тыс. т, магутнасць 55 МВт) у 1977 дасягнуў Паўн. полюса. Аднатыпныя Атамныя ледаколы «Сібір» (1978) і «Расія» (1985). с. 68
А́ТАМНЫ НУ́МАР , парадкавы нумар, нумар хімічнага элемента ў перыядычнай сістэме элементаў Мендзялеева. Роўны ліку пратонаў у атамным ядры. Вызначае фіз. і хім. ўласцівасці атама. с. 68
А́ТАМНЫ РА́ДЫУС , характарыстыка атама, якая дазваляе ацэньваць міжатамную адлегласць у малекулах і крышталях. Паводле квантавай механікі атаму прыблізна прыпісваюць некаторы памер — атамны радыус (каля 0,1 нм); адлегласць паміж 2 атамамі вызначаюць як велічыню, блізкую да сумы іх радыусаў (т.зв. адытыўнасць атамнага радыуса). с. 68
А́ТАМНЫ РАКЕ́ТНЫ РУХАВІ́К , гл. Ядзерны ракетны рухавік. с. 68
А́ТАМНЫ РЭА́КТАР , глядзі Ядзерны рэактар. с. 68
А́ТАМНЫ ФЛОТ (ваен.), сукупная назва караблёў і суднаў рознага класа з ядзернымі энергет. ўстаноўкамі. Уключаюць атамныя падводныя лодкі і надводныя караблі. Развіваецца з 1950-х г. (першая атамная падводная лодка ў ЗША здадзена ў эксплуатацыю ў 1954). Атамныя падводныя лодкі ёсць у ЗША, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі, КНР. Надводныя караблі (авіяносцы, крэйсеры і інш.) уваходзяць у склад ВМС ЗША і ВМФ Расіі. Атамны флот валодае значна большым энергетычным і баявым патэнцыялам у параўнанні з караблямі такога класа са звычайнымі энергет. ўстаноўкамі. с. 68
А́ТАМНЫЯ БОЕПРЫПА́СЫ , гл. Ядзерныя боепрыпасы. с. 68
А́ТАМНЫЯ СПЕ́КТРЫ , спектры, якія ўзнікаюць пры выпрамяненні і паглынанні фатонаў свабоднымі ці слаба ўзаемадзейнымі атамамі (атамнымі газамі, парай невял. шчыльнасці). Лінейчастыя, складаюцца з асобных спектральных ліній, кожная з якіх адпавядае пераходу электрона паміж двума адпаведнымі ўзроўнямі энергіі атама.
Спектральныя лініі характарызуюцца пэўнымі значэннямі частаты ваганняў святла v, хвалевага ліку v/с і даўжыні хвалі λ =с/v, дзе с — скорасць святла ў вакууме. Для найбольш простых Атамных спектращ, якімі з’яўляюцца спектры атама вадароду і вадародападобных іонаў, месцазнаходжанне спектральных ліній вызначаецца па формуле: <FORMULA>, дзе Еn — энергія ўзроўню, h — Планка пастаянная, R — Рыдберга пастаянная, Z — атамны нумар, n — галоўны квантавы лік. Спектральныя лініі аб’ядноўваюцца ў спектральныя серыі, адна з якіх (пры nk =2, ni= 3, 4, 5) наз. серыяй Бальмера; адкрыццё яе ў 1885 дало пачатак выяўленню заканамернасцяў у атамных спектрах. Спектры атамаў шчолачных металаў, якія маюць адзін знешні электрон, падобны да спектра атама вадароду, але зрушаны ў бок меншых частот, колькасць спектральных серый павялічана, заканамернасці ў спектрах апісваюцца больш складанымі формуламі. Атамы, у якіх дабудоўваюцца dw- і f-абалонкі (гл. ў арт. Перыядычная сістэма элементаў Мендзялеева), маюць найб. складаныя спектры (многа соцень і тысяч ліній).
Тэорыя атамных спектраў заснавана на характарыстыцы электронаў у атаме квантавымі лікамі n і 1 і дазваляе вызначыць магчымыя ўзроўні энергіі. Вывучаны спектры вял. колькасці нейтральных і іанізаваных атамаў, расшчапленне спектральных ліній атамаў у магнітным (Зеемана з’ява) і ў электрычным (Штарка з’ява) палях. З дапамогай атамных спектраў вызначаецца састаў рэчыва (спектральны аналіз).
Літ.: Ельяшевич М.А. Атомная и молекулярная спектроскоп я. М., 1962; Фриш С.Э. Оптические спектры атомов М.; Л., 1963; Собельман И.И. Введение в теорию атомных спектров. М., 1977.
М.А.Ельяшэвіч. с. 68
А́ТАМНЫЯ СУТЫКНЕ́ННІ ,глядзі Сутыкненні атамныя. с. 69
АТАНА́ЛЬНАСЦЬ (ад а... + танальнасць), адсутнасць класічнай танальнасці ў музыцы. Тэрмін узнік на пач. 20 ст. для абазначэння новай дысанантнай, заснаванай на 12-тонавасці музыкі, пазбаўленай класічнай мажора-мінорнай цэнтралізацыі.
Новая сістэма кампазіцыі, якая кампенсуе адсутнасць класічных танальных сувязяў і засцерагае музыку ад гукавой анархіі, распрацавана аўстр. муз. тэарэтыкам А.Шонбергам (гл. таксама Дадэкафонія, Серыйная тэхніка). Над абгрунтаваннем прынцыпаў дысанантнай музыкі з 1950-х г. працавалі І.Руфер (Германія), Ю.Халопаў, М.Тараканаў (Расія) і інш. У 1980-я г. разам з Атанальнасцю ўзнікла паняцце атанікальнасці як асаблівай танальнай структуры без рэальна выяўленай тонікі, але з відавочнымі танальнымі сувязямі. Атанікальнасць вылучае 4 тыпы (станы) танальнасці: лунаючую, пераменную, шматзначную і знятую.
На 12-тонавасці засн. многія творы бел. кампазітараў Дз.Смольскага, С.Картэса, В.Войціка, Р.Суруса, В.Кузняцова, А.Літвіноўскага і інш., дзе кантраст танальных і атанальных эпізодаў служыць для рэалізацыі асаблівай маст. задумы. Т.Г.Мдывані. с. 69
АТАНА́САЎ (Atanassoff) Сірыл (н.30.6.1941, Пюто, каля Парыжа), французскі артыст балета. Вучыўся ў балетнай школе пры Парыжскай оперы, з 1957 у трупе гэтага т-ра. Танцоўшчык героіка-рамант. плана. Яго выкананню ўласцівы эмацыянальнасць і элегантнасць. Сярод партый: Альберт («Жызэль» А.Адана), Шчаўкунок, Зігфрыд («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Франц («Капелія» Л.Дэліба), Цар Іван («Іван Грозны» на муз. С.Пракоф’ева), у балеце «Агон» І.Стравінскага. Прэмія В.Ф.Ніжынскага (Парыж, 1975). с. 69
АТАНІ́Я (ад грэч. atonia расслабленасць, вяласць), адсутнасць фізіял. тонусу ў мышцах шкілета і ўнутраных органаў. Узнікае пры захворванні нерв. сістэмы, унутр. органаў, пры эндакрынных і інфекц. хваробах, недастатковым харчаванні і парушэнні абмену рэчываў. Можа быць прыроджаная і набытая. Ва ўнутр. органах трапляецца атанія страўніка (парушэнне стрававання), кішак (запоры), маткі пры родах (цяжкія роды) і пасля родаў (крывацёк). Лячэнне залежыць ад прычыны ўзнікнення, лакалізацыі і ступені пашкоджання. с. 69
АТА́Н-ЛАРА́ (Autant-Lara) Клод (н. 5.8.1903, г. Люзарш, Францыя), французскі кінарэжысёр. Дэбютаваў у кіно ў 1919 як мастак. У 1930 зняў адну з першых шырокафарматных стужак «Раскладанне агню». У 1933 дэбютаваў у гукавым кіно (камедыя «Цыбулька»). З 1939 ставіў фільмы-экранізацыі: «Шлюб Шыфон», «Любоўныя лісты», «Пяшчотная»; сярод лепшых — паводле рамана Стэндаля «Чырвонае і чорнае» (1954). У фільмах 1950—70-х г. адчуваюцца сац. накіраванасць, антываен. пратэст: «Д’ябал у цялесным вобразе», «Праз Парыж», «Не забі», «Бульба», «Дзённік жанчыны ў белым», «Новы дзённік жанчыны ў белым», «Глорыя». с. 69
АТАПА́СКІ , атабаскі (саманазва дэнэ, на - дэнэ), група роднасных па мове індзейскіх плямёнаў (апачы, навахі, чайпеваі, кучыны, кенайцы і інш.). Патомкі перадапошняй міграцыйнай хвалі з Азіі ў Паўн. Амерыку (12 ст.). Жывуць на Алясцы, на Пн Канады, на ўзбярэжжы Ціхага ак. ад штата Вашынгтон да паўд.-ўсх. Каліфорніі, у штатах Арызона, Нью-Мексіка, Аклахома. Частка асімілявана амер. культурай, але большасць жыве з паляўніцтва, гандлю футрам, рыбалоўства. с. 69
АТА́РА , статак авечак, які фарміруецца для сумеснай пасьбы і ўтрымання. У атару адбіраюць жывёл адной пароды, аднародных паводле полу, узросту, племянной каштоўнасці, а матак — з улікам тэрмінаў іх асемянення. Памер атары 200— 1000 галоў. На племянных фермах атары на 20% меншыя, чым на прамысловых. с. 69
АТАРА́КСІЯ (ад грэч. ataraxia спакойнасць), паняцце стараж.-грэч. этыкі пра ціхамірнасць і душэўны спакой як мэту і форму паводзін. Ант. мысліцелі лічылі, што атараксія садзейнічае непрадузятаму роздуму. Калі матэрыялісты (Дэмакрыт, Эпікур, Лукрэцый) бачылі гэты шлях у пазнанні свету, пераадоленні страху і трывог, у дасягненні душэўнага спакою і ўнутранай гармоніі, то ў этыцы прыхільнікаў скептыцызму (Пірон) атараксія дасягаецца ўстрыманнем ад суджэнняў пра дабро і зло, ісціннае і памылковае, прымірэннем з рэальнасцю (гл. таксама Апатыя). Атараксія, узведзеная ў этычны прынцып, супярэчыць актыўнай, сацыяльна-дзейснай жыццёвай пазіцыі. с. 69
АТАРГА́ТЫС , Дэркато, Атара Атаратэ, у заходнесеміцкай міфалогіі багіня ўрадлівасці і дабрабыту, адца з найб. шанаваных у арамейскім пантэоне, апякунка г. Пальміра. Атаясамлівалася з Афрадытай. Грэч. пісьменнік-сатырык Лукіян прысвяціў Атаргатыс трактат «Аб Сірыйскай багіні». с. 69
АТАРЭ́Я [ад грэч. us (otos) вуха + rhоіа цячэнне, выцяканне], гноецячэнне з вуха, сімптом сярэдняга і вонкавага атытаў. с. 69
АТА́ САЛІ́Х (1.6.1908, с. Шардэн, каля г. Мары, Туркменістан — 26.12.1964), туркменскі паэт. Народны паэт Туркменістана (1939). Заснавальнік жанру байкі ў туркм. л-ры («Леў і лісіца», 1945; «Смех гарбуза», «Шакал і певень», абедзве 1955). Аўтар зб-каў вершаў «Натхненне» (1947), «Лірыка і сатыра» (1957). Асн. тэмы творчасці — калгаснае будаўніцтва, абарона краіны, дружба народаў і інш. с. 69
АТАСЕ́ЛЬСКІ Канстанты (каля 1739, г. Львоў — 24.12.1809), бел. тэатральны мастак і майстар дэкаратыўнага жывапісу. Каля 1780 запрошаны ў прыдворны тэатр К. Радзівіла (Пане Каханку) у Нясвіжы. Стварыў шэраг дэкарацый, у тым ліку ў 1784 для аперэты «Агатка, ці Прыезд пана». З Нясвіжа пераехаў у Дзярэчын (Зэльвенскі р-н), дзе для прыдворнага тэатра кн. Сапегаў напісаў гал. заслону. З 1793 працаваў у Вільні, у 1796—1802 стварыў шэраг дэкарацый для Віленскага тэатра (оперы «Аберон, кароль эльфаў» П.Враніцкага, «Ладаіска» Л.Керубіні, «Уяўны цуд, ці Кракаўцы і горцы» Я.Стэфані). Г.І.Барышаў. с. 69
АТАЦЮ́РК (Ataturk) Мустафа Кемаль (12.3.1881, г. Салонікі, Грэцыя — 10.11.1938), дзяржаўны, паліт. і ваенны дзеяч, заснавальнік і 1-ы прэзідэнт (1923—38) Турэцкай рэспублікі. Скончыў Акадэмію Генштаба ў Стамбуле (1905). Да 1908 удзельнічаў у младатурэцкім руху. Прымаў удзел у італа-турэцкай (1911—12), 2-й Балканскай (1913) і 1-й сусветнай (1914—18) войнах (з 1916 генерал, паша). У 1919 узначальваў нац.-вызв. рух за стварэнне незалежнай Тур. рэспублікі. З 1920 старшыня Вял. нац. сходу Турцыі, сфарміраванага пад яго кіраўніцтвам. З 1921 вярх. галоўнакамандуючы. За перамогу над англа-грэч. інтэрвентамі ў баях пры р. Сакар’я (1921) атрымаў званне маршала і ганаровы тытул газі. Правёў прагрэс. рэформы бурж.-нац. характару ў галіне дзярж.-адм. ладу, культуры і быту: скасаваў султанат (1922) і халіфат (1924), абвясціў рэспубліку (1923), рэфармаваў заканадаўства, увёў грыгарыянскі каляндар, лац. алфавіт і інш. с. 70
АТАШЭ́ (франц. attache літар. прымацаваны), 1) дыпламатычны ранг, які прысвойваецца супрацоўнікам міністэрстваў замежных спраў. 2) Штатная пасада ў пасольствах і місіях. У міжнар. дыпламат. практыцы існуюць спец. аташэ: гандлёвы, фін., ваенны, па пытаннях культуры, друку (прэс-аташэ) і інш. Усе аташэ ўключаюцца ў склад дыпламат. прадстаўніцтва і карыстаюцца дыпламат. прывілеямі. с. 70
А́ТБАРА , Бахр-эль-Асуад, рака ў Эфіопіі і Судане, правы прыток Ніла. Даўж. 1120 км. Пачынаецца з Эфіопскага нагор’я, на Пн ад воз. Тана, цячэ пераважна па Суданскім плато. Гал. прыток Тэкэзэ (справа). У сухі перыяд года ў ніжнім цячэнні перасыхае. У перыяд летніх дажджоў (ліп.—ліст.) дасягае Ніла. Сярэднегадавы расход вады 32 м3/с. ГЭС. Каля вусця Атбары — г. Атбара. с. 70
АТВЕ́РЖЫЧЫ , бескурганны могільнік і 2 селішчы зарубінецкай культуры, курганны могільнік 10—11 ст. каля в. Атвержычы Столінскага р-на Брэсцкай вобласці. Даследавалі ў 1950—60-я г. Ю.У.Кухарэнка і К.В.Каспарава. На бескурганным могільніку ўскрыта 97 пахаванняў з трупаспаленнем у авальных або круглых ямах (1 ст. да нашай эры — 1 ст. нашай эры). Знойдзена шмат ляпнога посуду, металічныя фібулы, буйныя шпількі, трапецападобныя падвескі, бранзалеты, скураны пояс, упрыгожаны бронзавымі пласцінамі і бляшкамі, і інш. На адным з селішчаў раскапана паўзямлянка памерам 4,8x3 м, заглыбленая ў зямлю на 0,7 м, з рэшткамі глінабітнай печы дыям. 0,65 м. с. 70
АТЛА́НТ , 1) у старажытнагрэчаскай міфалогіі — асілак (тытан), які трымаў на сваіх плячах небасхіл. Атлант — бацька сямі плеяд і німфы Каліпсо. Паводле міфаў Персей ператварыў Атланта ў скалу. 2) У архітэктуры атлант — апора ў выглядзе мужчынскай статуі, што падтрымлівае перакрыцці будынка, балкона, порціка і інш. Такія атланты вядомы з антычнасці (храм Зеўса Алімпійскага ў г. Агрыджэнта, Італія, 5 ст. да нашай эры), пашыраны ў архітэктуры 17 — пач. 20 ст. (атланты ратушы ў Тулоне, Францыя, 1656—57; атланты порціка Новага Эрмітажа ў С.-Пецярбургу, 1844—49) і інш. с. 70
«АТЛА́НТ» , акцыянернае таварыства ў Беларусі. Створана ў 1993 у складзе Мінскага завода халадзільнікаў і Баранавіцкага станкабуд. з-да. Асн. прадукцыя (1995): халадзільнікі і маразільнікі бытавыя, запасныя часткі да іх, кампрэсары і абсталяванне. с. 70
АТЛА́НТА (Atlanta), горад на ПдУ ЗША, каля падножжа Апалачаў. Адм. ц. штата Джорджыя. Засн. ў 1837 як чыг. станцыя. 395 тыс. ж. (1993). Трансп. вузел на ПдУ ЗША: міжнар. аэрапорт Хартсфілд, 2 чыг. лініі. Гандл.-фінансавы, прамысл. і культ. цэнтр ПдУ краіны. Аўтамаб., авіяц., ракетна-касм., прыладабуд., металаапр. прам-сць. Вытв-сць прамысл. абсталявання, сталі, мэблі; хім., паліграф., лёгкая (тэкстыль), харчасмакавая прам-сць. 4 ун-ты. Музей мастацтваў. Магіла М.Л.Кінга. Месца правядзення летніх Алімпійскіх гульняў 1996. с. 70
АТЛА́НТАЎ Уладзімір Андрэевіч (н. 19.2.1939, С.-Пецярбург), рускі спявак (лірыка-драм. тэнар). Нар. арт. СССР (1976). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1963). У 1967—88 саліст Вял. т-ра ў Маскве. Спявае ў буйнейшых т-рах свету. Партыі: Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Атэла («Атэла» Дж.Вердзі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Каварадосі («Тоска» Дж.Пучыні). Лаўрэат міжнар. конкурсаў імя П.І.Чайкоўскага (1966) і маладых оперных спевакоў (Сафія, 1967), Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.І.Глінкі (1962). Дзярж. прэмія Расіі 1978. Ганаровае званне камерзінгера Венскай дзярж. оперы (1987).
Літ.: Нестьева М.И. Владимир Атлантов. М., 1987. с. 70
АТЛАНТЫ́ДА (грэч. Atlantis), паводле старажытнагрэчаскага падання астраўны кантынент, які існаваў 10—12 тыс. гадоў назад і быў заселены культ. і магутным племенем атлантаў. Першае ўпамінанне пра Атлантыду захавалася ў творах Платона (дыялогі «Тымей» і «Крытай»), Факт існавання, месца знаходжання і прычыны знікнення Атлантыды не высветлены. Найб. верагодна, што востраў знаходзіўся ў Атлантычным ак. на З ад Іспаніі, у выніку землетрасення апусціўся на дно акіяна. Праблемай Атлантыды займаецца спец. галіна навукі — атланталогія. с. 70
АТЛАНТЫ́ЗМ , ідэалогія і палітыка цеснага супрацоўніцтва і саюзу краін Зах. Еўропы, ЗША і Канады (што прымыкаюць да Атлантычнага акіяна). Найб. поўнае адлюстраванне знайшла ў дзейнасці Арганізацыі паўночна-атлантычнага дагавору (НАТО). с. 71
«АТЛА́НТЫК РЫ́ЧФІЛД КО́МПАНІ» (Atlantic Richfield Company), нафтавая кампанія ЗША. Засн. ў 1870 як «Атлантычная нафтаперагонная кампанія», з 1960 (пасля аб’яднання з карпарацыяй «Рычфілд нафта») сучасная назва. З 1976 уключае кампанію «Анаконда», разам з якой валодае Трансаляскінскім нафтаправодам. Асн. прадукцыя: нафта, прыродны газ, нафтапрадукты, нафтахімікаты, каляровыя металы (медзь), вугаль. с. 71
АТЛА́НТЫК-СІ́ЦІ (Atlantic City), горад і курорт на ПнУ ЗША, у штаце Нью-Джэрсі, на беразе Атлантычнага ак. 38 тыс. ж. (1990). Сілікатна-керамічная, швейная, харч. прам-сць. Вытв-сць хім.-фармацэўтычных прэпаратаў. Шматлікія казіно.
Як прыморскі кліматычны курорт развіваецца з 19 ст. Субтрапічны клімат з мяккай зімой і цёплым летам, пясчаны пляж даўж. каля 13 км — спрыяльныя ўмовы для адпачынку і лячэння неспецыфічных захворванняў органаў дыхання, нерв. сістэмы, парушэнняў абмену рэчываў. Цэнтр міжнар. турызму, паруснага спорту, фестываляў, конкурсаў, спаборніцтваў. У Атлантык-Сіці адзін з найб. у свеце крытых залаў (41 тыс. месцаў) з арганам, 5 молаў, на адным з іх назіральная вышка (100 м). с. 71
«АТЛАНТЫ́ЧНАЯ МАГІСТРА́ЛЬ» , 1) мерыдыянальная двухпутная чыг. магістраль Бостан—Філадэльфія—Вашынгтон—Савана—Маямі, якая злучае ПнУ ЗША з узбярэжжам Мексіканскага зал. Агульная працягласць больш за 2,2 тыс. км. 2) Мерыдыянальная двухпутная чыг. магістраль Мантэвідэо (Уругвай) — Курытыба — Сан-Паўлу — Рыо-дэ-Жанейра — Салвадор — Рэсіфі (Бразілія), якая злучае Уругвай з паўд. і ўсх. штатамі Бразіліі. Агульная працягласць 3,6 тыс. км. с. 71
АТЛАНТЫ́ЧНАЯ ХА́РТЫЯ , міжнародная прававая дэкларацыя. Падпісана брыт. прэм’ер-міністрам У.Чэрчылем і прэзідэнтам ЗША Ф.Рузвельтам на борце ваен. карабля ў Паўн. Атлантыцы. Абвясціла прынцыпы пасляваен. ўладкавання свету: адмова ад тэр. захопаў і выкарыстання ваен. сілы, права кожнага народа выбіраць форму кіравання, развіццё ўсебаковага супрацоўніцтва паміж краінамі, падтрыманне агульнай бяспекі і інш. Садзейнічала ўтварэнню антыгітлераўскай кааліцыі. 24.9.1941 да Атлантычнай хартыі далучылася 10 краін, у тым ліку СССР. Прынцыпы Атлантычнай хартыі паступова ўведзены ў дэкларацыю 26 дзяржаў, падпісаную 1.1.1942 у Вашынгтоне. с. 71
АТЛАНТЫ́ЧНЫ АКІЯ́Н (лац. Mare Atlanticum, грэч. Atlantis), частка Сусветнага ак. паміж Еўропай, Афрыкай, Антарктыдай, Паўд. і Паўн. Амерыкай. Другі па велічыні і глыбіні (пасля Ціхага акіяна) на Зямлі. Працягласць Атлантычнага акіяна з Пн на Пд каля 15 тыс. км. Пл. 91,6 млн. км2, аб’ём вады 329,7 млн. м3. Сярэдняя глыб. каля 3600 м, найб. — 8742 м (жолаб Пуэрта-Рыка).
Берагі. Берагавая лінія моцна расчлянёная ў Паўн. паўшар’і, дзе размешчаны амаль усе моры і вял. залівы Атлантычнага акіяна (Балтыйскае, Паўночнае, Міжземнае, Карыбскае моры і інш. і буйн. залівы Біскайскі і Гвінейскі), і слаба парэзана ў Паўднёвым (мора Уэдэла, Скота, Лазарава — каля Антарктыды). Важная асаблівасць Атлантычнага акіяна — наяўнасць міжземных мораў (Мексіканскі заліў і Карыбскае м. на З і Сярэднеземнаморскі бас. на У).
Астравы. Агульная пл. астравоў 1070 тыс. км2. Асн. група мацерыковага паходжання: Брытанскія, Канарскія, Зялёнага Мыса, Фалклендскія (Мальвінскія), В. Антыльскія, Ньюфаўндленд і часткова М. Антыльскія. Ёсць вулканічныя (Азорскія, Св. Алены, Трыстан-да-Кунья і інш.) і каралавыя (Багамскія і інш.).
Рэльеф дна і тэктанічная будова. У будове дна вылучаюцца падводная ўскраіна мацерыкоў (шэльф), мацерыковы схіл і ложа акіяна. Шэльф займае каля 10,3% пл. дна, мае слабы нахіл у бок адкрытага акіяна. Каля берагоў в-ва Грэнландыя, п-ва Лабрадор шырыня шэльфа дасягае 300—400 км. Параўнальна вузкая шэльфавая зона акаймоўвае Зах. Еўропу і берагі Зах. Афрыкі. Уздоўж аргенцінскага берага шырыня шэльфа 400 км і глыб. 140—150 м; каля вусця Амазонкі 300 км; уздоўж гвіянскага ўзбярэжжа 90 км. Шэльфавая зона ў паўд. ч. Карыбскага м. і ў раёне Антыльскіх а-воў развіта слаба. Мацерыковы схіл стромкі, парэзаны падводнымі каньёнамі, самы вял. з іх — Гудзон. Рэльеф ложа — спалучэнне падводных хрыбтоў, падняццяў і катлавін. У цэнтр. ч. акіяна ад в-ва Ісландыя да в-ва Буве на 18 тыс. км цягнецца S-падобны мерыдыянальны Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет, які падзяляе Атлантычны акіян на ўсх. і зах. часткі (з глыбінёй над ім каля 3000 м; на У і З ад яго — 5000— 6000 м). На Пн (каля Ісландыі) хрыбет мае назву Рэйк’янес, на Пд каля в-ва Буве хрыбет паварочвае на У і пераходзіць у Афрыканска-Антарктычны хрыбет. Там, дзе хрыбет уздымаецца на ўзр. мора, — астравы вулканічнага паходжання (Ісландыя, Азорскія, Сан-Паўлу і інш.). Важнейшая рыса будовы Сярэдзінна-Атлантычнага хр. — папярочныя разломы (Чарлі Гібса, Атлантыс, Кейн, Віма, Романш, Сан-Паўлу, Св. Алены і інш.), якія разбіваюць асн. хрыбет на асобныя блокі з шыротным зрушэннем іх адносна восі. На З і У ад Сярэдзінна-Атлантычнага хр. размешчаны падводныя ўзвышшы (Рыу-Гранды, Бермудскае), плато (Хатан, Зялёнага Мыса), хрыбты (Кітовы хрыбет, Паўднёва-Антыльскі хрыбет) і ўзвышшы, якія раздзяляюць катлавіны Паўночна-Амерыканскую, Бразільскую, Аргенцінскую, Заходне-Еўрапейскую, Канарскую, Ангольскую, Капскую і інш. з глыб. больш за 3000 м.
Донныя адклады. Найб. пашыраны арганагенныя адклады (фарамініферавыя ці глабігерынавыя глеі), якія займаюць 67,5% плошчы дна ад Ісландыі да 57—58° паўд. шыраты. Чырвоныя гліны (каля 25% плошчы) высцілаюць днішчы амаль усіх глыбакаводных катлавін. Тэрыгенныя адклады (жвірова-галечны матэрыял, гліны) пашыраны на шэльфе, мацерыковым схіле і шырокай паласой акаймоўваюць ложа акіяна каля ўзбярэжжаў ЗША, Бразіліі, Аргенціны, Антарктыды. Карысныя выкапні: золата і алмазы (у рачных вынасах паўд.-ўсх. часткі), фасфарыты (на шэльфе), нафта і газ (Венесуэльскі зал., Мексіканскі зал., Паўночнае м.), жал. руда (каля Ньюфаўндленда і інш.), алавяныя руды (каля берагоў Вялікабрытаніі), жалеза-марганцавыя канкрэцыі (каля Фларыды, Паўд. Афрыкі) і інш.
Клімат. Атлантычны акіян размешчаны з Пн на Пд амаль ва ўсіх кліматычных паясах — ад экватарыяльнага да субарктычнага на Пн і антарктычнага на Пд. Над ім развіваюцца 4 асн. цэнтры дзеяння атмасферы — Ісландскі і Антарктычны мінімумы, Паўн.-Атлантычны (Азорскі) і Паўд.-Атлантычны максімумы, якія ў раёне экватара падзелены зонай паніжанага ціску. Гэтыя цэнтры пры ўзаемадзеянні з іншымі абласцямі атм. ціску абумоўліваюць панаванне моцных зах. вятроў ва ўмераных шыротах і паўн.-ўсх. і паўд.-ўсх. вятроў (пасатаў) у субтрапічных і трапічных шыротах, адпаведна Паўн. і Паўд. паўшар’яў. Найб. моцныя вятры ва ўмераных шыротах Паўд. паўшар’я («равучыя саракавыя»). Для паўн. трапічных шырот характэрны т.зв. вест-індскія ураганы, якія пануюць з чэрв. да ліст. і перасякаюць акіян з У на З.
Гідралагічны рэжым. Паверхневыя цячэнні пад уплывам цыркуляцыі атмасферы ўтвараюць у субтрапічных і трапічных шыротах антыцыкланальны, а ў паўн. умераных і паўд. высокіх — цыкланальны кругаварот. Характэрная рыса Атлантычнага акіяна — магутная сістэма Гальфстрыма. Гальфстрым і яго працяг — Паўночна-Атлантычнае цячэнне — утвараюць адпаведна зах. і паўн. перыферыі паўн. антыцыкланальнага кругавароту, у якім усх. перыферыя — халоднае Канарскае цячэнне, паўд. — цёплае Паўночнае Пасатнае цячэнне. Паўночны цыкланальны кругаварот складаецца цячэннямі — цёплымі Паўн.-Атлантычным і Ірмінгера і халодным Лабрадорскім, якое паступае з м. Бафіна. У паўд. частцы атлантычны антыцыкланальны кругаварот утвараецца на Пн з З цёплымі Паўд. Пасатным і Бразільскім. Цыкланальны кругаварот развіваецца каля 50° паўд. ш. з цэнтрам у м. Уэдэла. Атлантычныя цыркуляцыі паўн. і паўд. частак Атлантычнага акіяна падзяляюцца летам на Пн ад экватара Міжпасатным (Экватарыяльным) проціцячэннем, якое зімой зменьваецца агульным зах. пераносам паверхневых водаў. Больш пастаяннай мяжой з’яўляецца на экватары падпаверхневае проціцячэнне Ламаносава. Т-ра вады на паверхні Атлантычнага акіяна зімой (у лютым у паўн., у жніўні ў паўд. частцы) ад 28 °С на экватары да 6 °С на 60° паўн. ш. І -1 °С на 60° паўд. ш., летам (у жніўні ў паўн., у лют. у паўд. частцы) адпаведна ад 26 °С да 10 °С і каля О °С. Салёнасць 34—37,3<SIGN>.Самая вял. шчыльнасць вады больш за 1027 кг/м3 на ПнУ і Пд; да экватара змяншаецца да 1022,5 кг/м3. Прылівы пераважаюць паўсутачныя (да 18 м у зал. Фанды). У асобных раёнах прылівы мяшаныя і суткавыя (ад 0,5 да 2,2 м). Ільды ў паўн. частцы Атлантычнага акіяна ўтвараюцца толькі ва ўнутр. морах умераных шырот (Балтыйскім, Паўночным, Азоўскім і інш.). Вялікая колькасць ільдоў і айсбергаў выносіцца ў адкрыты акіян з Паўн. Ледавітага ак. (да 30° паўн. ш.), утвараецца каля Антарктыды і ў м. Уэдэла, дасягаючы 35° паўд. ш.
Флора і фауна. Атлантычны акіян насяляюць каля 2000 тыс. відаў раслін і жывёл. Да глыб. 100—200 м донная расліннасць (ламінарыі, зялёныя і чырв. водарасці). У трапічным поясе сіне-зялёныя, у палярным — дыятомавыя водарасці, у Саргасавым м. вял. колькасць саргасавых. Значную масу планктону складаюць ракападобныя — амфіподы і эраўзііды, крыль Кітоў і ластаногіх каля 100 відаў. Агульная колькасць відаў рыб перавышае 15 тысяч. Фауна трапічных шырот — радыялярыі, сіфанафоры, медузы, крабы, лятучыя рыбы, акулы, марскія чарапахі і кашалоты; умераных і палярных — весланогія ракападобныя і крыланогія малюскі, селядзец, трасковыя і камбалавыя рыбы, кіты, ластаногія і інш. Глыбакаводная фауна — ігласкурыя рыбы, губкі, гідроіды. Марскіх птушак мала; у Антарктыцы — фрэгаты, альбатросы, пінгвіны і інш.
Гаспадарчае выкарыстанне. Атлантычны акіян дае 35% сусв. ўлову рыбы. Гал. прамысловыя віды: траска, мойва, селядзец, стаўрыда, марскі акунь, скумбрыя, тунец; значнае месца належыць беспазваночным (крэветкі, вустрыцы, мідыі, кальмары). Прамысловыя раёны: паўн.-ўсх., цэнтр.-ўсх. і паўд.-заходні. Вядзецца здабыча нафты і газу (Венесуэльскі, Мексіканскі, Гвінейскі залівы, Паўн. і Міжземнае моры), серы (Мексіканскі зал.), жал. руды (каля п-ва Ньюфаўндленд, Фінляндыі і інш.), каменнага вугалю (прыбярэжныя раёны Канады і Вялікабрытаніі) і інш. Прыліўная электрастанцыя ў вусці р. Ранс (Францыя). На долю Атлантычнага акіяна прыпадае прыблізна 2/3 аб’ёму сусв. марскога гандлю. Самая шчыльная сетка акіянскіх шляхоў паміж 35—40 і 55—60° паўн. ш. (маршруты паміж партамі Еўропы і Паўн. Амерыкі). Над паўн. часткай Атлантычнага акіяна пралягаюць асн. трансатлантычныя авіялініі, па дне пракладзены тэлеграфныя кабелі (агульная даўж. каля 200 тыс. км). Развіты прыморская рэкрэацыя і марскі турызм. Важнейшыя парты: Ротэрдам (Нідэрланды), Антверпен (Бельгія), Марсель, Гаўр (Францыя), Гамбург (Германія), Лондан (Вялікабрытанія), Генуя (Італія), Новарасійск, Санкт-Пецярбург (Расія), Ільічоўск, Адэса (Украіна), Рыга (Латвія), Дакар (Сенегал), Кейптаун (ПАР), Буэнас-Айрэс (Аргенціна), Нью-Йорк, Х’юстан, Новы Арлеан, Філадэльфія (ЗША).
Літ.: Леонтьев О.К. Физическая география Мирового океана. М., 1982; Слевич С.Б. Океан: ресурсы и хозяйство Л., 1988; Богданов Д.В. Океаны и моря накануне XXI века. М., 1991. А.М.Вітчанка. с. 71
«АТЛАНТЫ́ЧНЫ ВАЛ» , сістэма доўгатэрміновых ваенных умацаванняў, створаных Германіяй у 1940—44 уздоўж еўрап. ўзбярэжжа ад Даніі да Іспаніі (даўж. больш за 4 тыс. км, буд-ва не было завершана). Уяўляў сабой лінейную (без эшаланіравання ўглыб) сістэму абарончых збудаванняў са слаба ўмацаванымі ўчасткамі. Быў прарваны англа-амер. войскамі ў чэрв. 1944 пры высадцы ў Нармандыі. с. 73
АТЛАНТЫ́ЧНЫ ПАКТ , глядзі Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавору. с. 73
АТЛАНТЫ́ЧНЫ ПАРО́Г , падняцце дна Атлантычнага ак. паміж Грэнландыяй, Ісландыяй, Фарэрскімі і ІІІэтлендскімі а-вамі. Глыб. над Атлантычным парогам каля 600 м. Перашкаджае глыбіннаму водаабмену паміж Атлантычным і Паўн. Ледавітым акіянамі. На глыб. 700—800 м на паўд. схіле парога т-ра атлантычнай глыбіннай вады 3—5 °С, на паўн. схіле — ніжэй за 0 °С с. 73
АТЛА́С (грэч. Atlas), Атласкія горы, горная сістэма на ПнЗ Афрыкі, у Марока, Алжыры і Тунісе. Даўж. каля 2000 км. Сярэдняя выш. 2000—2500 м, найб. 4165 м (г. Тубкаль). Паўночны хрыбет Эр-Рыф і Тэль-Атлас утвораны альпійскай складкавасцю. Паралельныя складкава-глыбавыя хрыбты найб. высокай цэнтр. часткі (Сярэдні Атлас, Высокі Атлас, Антыатлас і інш.) узніклі ў перыяд герцынскага арагенезу, ім характэрны альпійскія формы рэльефу. На З ад Сярэдняга Атласа ступенямі спускаецца плато Мараканская Месета. Паміж хрыбтамі Тэль-Атлас і Сахарскі Атлас ляжаць Высокае плато і раўніны Алжырскай Месеты, далей на У — Туніскі хрыбет.
Складзены Атлас пераважна з вапнякоў, мергеляў, стракатых глін; трапляюцца стараж. вулканічныя пароды. Частыя землетрасенні. Карысныя выкапні: жал., поліметал. руды, нафта, фасфарыты, каменная соль. Клімат субтрапічны міжземнаморскі на Пн і паўпустынны ў астатніх раёнах. У ніжнім поясе гор сярэдняя т-ра студз. 10—12 °С на Пн, ва ўнутр. раёнах 4—6 °С. Сярэдняя т-ра ліп. каля 25 °С (максімум 40 °С на ўнутр. раўнінах). Ападкаў на б.ч. тэр. 400—600 мм за год, найб. колькасць на паўн. і зах. схілах Высокага Атласа — 2000—2500 мм, на Пд менш за 300 мм. З гор пачынаюцца рэкі Дра і Шэліф. Шматлікія сухія рэчышчы (уэды, вадзі). У міжгорных упадзінах салёныя азёры — себхі (Шот-эш-Шэргі, Шот-эль-Ходна, Захрэз-Гарбі і інш.). На ўзбярэжжы на карычневых глебах зараснікі вечназялёных цвердалістых хмызнякоў тыпу маквісу (мірт, сунічнае дрэва, дрок, алеандр, аліва і інш ). У сухіх унутр. раёнах на Пд і ў зоне субтрапічных паўпустыняў — разрэджаная злакавая расліннасць (кавыль, трава альфа), зараснікі палыну, спарты на шэра-карычневых, моцна друзаватых глебах. У Атласе рэзка выяўлена вышынная пояснасць. Паўн. і зах. схілы да выш 800—1200 м укрыты вечназялёнымі хмызнякамі і дрэвамі (каменны і коркавы дуб), да выш. 1700 м — мяшаныя лясы з вечназялёнымі, летнезялёнымі шыракалістымі (дуб, клён) і хваёвымі дрэвамі, да 2200 м — хвойныя лясы (атласкі кедр) на горна-лясных бурых глебах, вышэй — ядлоўцы. На вяршынях — плямы горна-лугавой і горна-стэпавай расліннасці. Жывёльны свет: малпы, антылопы, шакалы, гіены, дробныя грызуны; паўзуны (змеі, яшчаркі і вараны, чарапахі); скарпіёны, фалангі, скалапендры. Шмат пералётных птушак, з драпежных — арлы і ястрабы. Ландшафты паўн. раёнаў моцна зменены чалавекам. М.В.Лаўрыновіч. с. 73
АТЛА́С (араб. літар. гладкі), шаўковая, паўшаўковая або баваўняная мяккая тканіна з гладкім бліскучым правым бокам. с. 74
А́ТЛАС ГЕАГРАФІ́ЧНЫ , сістэматызаваны збор геаграфічных картаў. Аб’яднаны агульнай назвай, выкананы па адзінай праграме сродкамі картаграфічнага адлюстравання ў форме цэласнага картаграфічнага твора. Назва дадзена фламандскім картографам Г.Меркатарам (збор картаў; 1595) у гонар Атласа, міфічнага караля Лівіі. Класіфікуюць атласы па тэр. ахопе — атласы геаграфічныя свету, асобных кантынентаў ці буйных частак, краін, асобных абласцей, правінцый і раёнаў, атласы гарадоў; па змесце — агульнагеаграфічныя, тэматычныя (геал., кліматычныя, сельскай гаспадаркі, прам-сці і г.д.); па прызначэнні — навукова-даведачныя, краязнаўчыя, вучэбныя, ваенныя, турысцкія, дарожныя і інш.; па фармаце — настольныя (сумарная пл. больш за 15 м2), сярэднефарматныя (пл. ад 6 да 14 м2), кішэнныя (пл. не больш за 5 м2). Атласы геаграфічныя могуць уключаць тэксты, табліцы, даведачна-статыстычныя звесткі. Першы сістэматызаваны збор картаў склаў стараж.-грэч. географ К.Пталамей (2 ст. нашай эры). Атлас «Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка» выдадзены ў 1958, вучэбны атлас — у 1990 (атлас «Беларуская ССР»). А.В.Саломка. с. 74
АТЛА́САЎ Уладзімір Васілевіч (каля 1661—64—1711), рускі землепраходзец. Сібірскі казак. У 1697—99 здзейсніў паходы на Камчатку, заснаваў астрог Верхнекамчацкі, абклаў данінай мясц народы. У 1701 за далучэнне Камчаткі да Расіі атрымаў чын казацкага галавы. Упершыню рознабакова апісаў прыроду і насельніцтва Камчаткі, даў звесткі пра астравы і землі паблізу ад Камчаткі і Чукоцкага п-ва, пра Курыльскія а-вы і Японію. Забіты ў час бунту служылых людзей. Імем Атласава названы бухта і вулкан на Курыльскіх а-вах. с. 74
АТЛЕ́Т (ад грэч. athlētēs барэц), 1) спартсмен, які займаецца атлетыкай. 2) Чалавек моцнага складу і вялікай фіз. сілы. с. 74
АТЛЕТЫ́ЗМ , разнастайныя фіз. практыкаванні, накіраваныя на ўмацаванне здароўя, гарманічнае развіццё сілавых якасцяў і паляпшэнне целаскладу чалавека. Умоўна атлетызм падзяляюць на 2 віды: спарт., да якога належаць культурызм (бодыбілдынг), армрэстлінг, паўэрліфтынг, гіравы спорт, цяжкая атлетыка, і ўласна атлетызм, ці атлетычную гімнастыку (сістэму рознабаковых сілавых практыкаванняў са штангай, гірамі, гантэлямі, эспандэрам, гумавым жгутом, на універсальных станках, трэнажорах, блочных прыстасаваннях, з уласнай вагой, без снарадаў і інш.). Разнавіднасцю атлетычнай гімнастыкі жанчын з’яўляецца шэйпінг (ад англ. shape форма) — заняткі па карэкцыі жаночай фігуры.
Атлетызм узнік у Стараж. Грэцыі, дзе існаваў культ прыгожага цела, фіз. дасканаласці. Сучасны атлетызм зарадзіўся ў канцы 19 ст. ў Вялікабрытаніі (паводле інш. звестак на амер. кантыненце). У Расіі першы «Гурток аматараў атлетыкі» стварыў у 1885 ураджэнец Беларусі ўрач У.Ф.Краеўскі. Беларуская федэрацыя атлетызму ўзнікла ў 1987. с. 74
АТЛЕ́ТЫКА , у шырокім сэнсе — фізічныя практыкаванні, якія развіваюць сілу, вынослівасць, спрыт і інш. якасці (гл. Атлетызм). З 19 ст. адрозніваюць цяжкую атлетыку (бокс, барацьбу, гіравы спорт) і лёгкую атлетыку (бег, кіданне, скачкі). З 1946 цяжкай атлетыкай наз. спорт, у аснове якога толькі падыманне цяжару (штангі, гіры). с. 74
АТЛУСЦЕ́ННЕ , лішняе адкладанне тлушчу ў падскурнай клятчатцы і інш. тканках арганізма. Галоўны фактар атлусцення — парушэнне механізмаў рэгуляцыі тлушчавага абмену. Адрозніваюць атлусценне як самастойную хваробу і як сімптом пры хваробах нерв. і эндакрыннай сістэм. Развіццю спрыяюць празмернае харчаванне, абмежаванасць фіз. нагрузкі, спадчынная схільнасць і інш. Існуюць 4 ступені атлусцення ў залежнасці ад масы хворага: 1-я — маса перавышае нармальную масу на 30%; 2-я — на 30—50%; 3-я — на 50—100%; 4-я — болей за 100%. Пры 1-й і 2-й ступенях працаздольнасць і жыццёвая актыўнасць хворых не парушаны. Потым узнікаюць хваробы: лёгачная і сардэчная недастатковасць, атэрасклероз, дыябет і інш. Лечаць атлусценне дыетай, лячэбнай фізкультурай, воднымі працэдурамі, лякарствамі. с. 74
АТМАСФЕ́РА (ад грэч. atmos пара + сфера) Зямлі, газавая абалонка вакол Зямлі, якая ўтрымліваецца яе прыцяжэннем, верціцца разам з ёю і забяспечвае жыццядзейнасць расліннага і жывёльнага свету. Маса атмасферы каля 5,15x1015 т (адна мільённая доля масы Зямлі). Палавіна яе заключана ў слоі да 5 км, 90% — да 16 км, вышэй за 100 км — толькі мільённая частка. Выразнай верхняй мяжы не існуе, атмасфера паступова пераходзіць у касм. прастору (гл. Космас). За фіз. мяжу прымаюць выш. 1000—1200 км, тэарэтычная мяжа — 42 тыс. км, дзе цэнтрабежная сіла вярчэння Зямлі ўраўнаважваецца яе прыцяжэннем. З вышынёй мяняюцца фіз. ўласцівасці атмасферы: ціск, шчыльнасць, т-ра. Ціск атмасферы на ўзр. м. на 1 см2 1013,25 гПа, на выш. 5 км ён змяншаецца на ½ . Залежнасць ціску ад вышыні выражаецца бараметрычнай формулай. Шчыльнасць паветра на ўзр. м. 1,27—1,30 кг/м3, на паверхні Зямлі ў Еўропе ў сярэднім 1,25 кг/м3, на выш. 20 км 0,087 кг/м3, на выш. 750 км менш за 10-13 кг/м3. Т-ра характарызуецца больш складанай залежнасцю ад вышыні.
Будова. Атмасфера мае выразную слаістую структуру. У аснову падзелу пакладзена вертыкальнае размеркаванне т-ры, паводле якога вылучаюць сферы і слаі-паўзы паміж імі. Ніжняя частка атмасферы — трапасфера, знаходзіцца над паверхняй Зямлі да выш. 8—10 км у палярных, 16—18 км у экватарыяльных шыротах. Характарызуецца паніжэннем т-ры з вышынёй каля 6,5 °С на 1 км. Пераходнаму слою (таўшчынёй ад соцень метраў да 2 км) паміж трапасферай і стратасферайтрапапаўзе — уласціва ізатэрмія. Стратасфера распасціраецца да 50 км, у ніжняй частцы яе т-ра пастаянная, з выш. 25—30 км павышаецца ў сярэднім на 0,3 °С на 100 м (у азанасферы). Паміж стратасферай і мезасферай размяшчаецца стратапаўза, у якой т-ра блізкая да 0 °С. У мезасферы (да выш. 80 км) т-ра зніжаецца на 0,35 °С на 100 м вышыні (да -90 °С), развіваецца канвекцыя (вертыкальнае перамешванне), утвараюцца серабрыстыя воблакі. У мезасферы адзначаецца іанізацыя часцінак газу. Мезапаўза знаходзіцца на выш. 80—85 км, ёй уласціва ізатэрмія ці слабае зніжэнне т-ры. Вышэй размешчана тэрмасфера (да 800— 1000 м), дзе т-ра зноў рэзка павышаецца за кошт паглынання прамога сонечнага выпрамянення і дасягае 1500— 2000 °С. Тэрмасфера адпавядае іанасферы, дзе паветра моцна іанізаванае ў выніку дысацыяцыі малекул газаў пад уздзеяннем ультрафіялетавай, рэнтгенаўскай і карпускулярнай радыяцыі, што з’яўляецца прычынай высокай т-ры, палярных ззянняў, свячэння атмасферы. Знешняя атмасфера — экзасфера, дзе адбываецца дысіпацыя газаў, іх часцінкі (пераважна атамы вадароду) рассейваюцца ў касм. прасторы і ўтвараюць карону Зямлі.
Састаў. Атмасфера паветра — сумесь газаў з дамешкам завіслых цвёрдых і вадкіх часцінак. Паводле хім. саставу вылучаюць гамасферу (да 90—100 км) з нязменнымі суадносінамі асн. газаў і гетэрасферу, дзе стан газаў і іх суадносіны вельмі зменлівыя. У сухім паветры гамасферы азот складае 78%, кісларод — 21, аргон — 0,9, вуглякіслы газ — 0,03%, астатняе — крыптон, ксенон, неон, гелій, вадарод, азон, ёд, радон, метан, аміяк і інш. Сучасны састаў атмасферы спрыяльны для жыцця на Зямлі: кісларод служыць для дыхання жывых арганізмаў, вуглякіслы газ — для стварэння арган. рэчываў раслін у працэсе фотасінтэзу. У фіз. працэсах, якія адбываюцца ў атмасферы, найб. актыўныя вадзяная пара, азон, вуглякіслы газ і атм. аэразолі. Вадзяная пара канцэнтруецца ў ніжніх слаях трапасферы (ад 0,1—0,2% у палярных шыротах да 3% у экватарыяльных), з вышынёй яе колькасць памяншаецца (на выш. 1,5—2 км на 50%), у нязначнай колькасці ёсць да выш. 15—20 км. Азон затрымлівае асн. частку ультрафіялетавага выпрамянення Сонца, гібельнага для ўсяго жывога на Зямлі. Канцэнтруецца ў азанасферы. Вуглякіслы газ здольны паглынаць даўгахвалевае выпрамяненне Зямлі і ствараць парніковы эфект атмасферы. Колькасць вуглякіслага газу павялічваецца ў сувязі з узмацненнем антрапагеннага ўздзеяння на атмасферу (мяркуюць, што да 2000 г. яго будзе 0,0375%). Атмасферныя аэразолі (завіслыя ў паветры цвёрдыя і вадкія часцінкі) таксама затрымліваюць цеплавое выпрамяненне паверхні Зямлі і ўплываюць на бачнасць у атмасферы. Прымеркаваныя да прыземных слаёў, частка іх пранікае ў стратасферу, дзе на выш. 15—20 км утвараецца аэразольны слой Юнге.
У гетэрасферы павялічваецца колькасць лёгкіх газаў, адбываецца дысацыяцыя малекул паветра і значная іанізацыя. Выразная змена стану газаў атмасферы адбываецца на выш. 100—210 км, дзе пераважае атамарны кісларод над малекулярнымі азотам і кіслародам. На выш. 500 км малекулярнага кіслароду практычна няма, вышэй за 600 км пераважае гелій, на выш. ад 2 да 20 тыс. км пашырана вадародная карона Зямлі. З верхняй часткай атмасферы звязаны радыяцыйныя паясы Зямлі: унутраны на выш. 500—1600 км і вонкавы, утвораныя электронамі з высокай энергіяй.
Паветраныя плыні. Вынікам неаднароднасці т-ры атмасферы па вертыкалі і нераўнамернага награвання палярных і экватарыяльных шырот, сухазем’я і мора з’яўляецца сістэма буйнамаштабных працэсаў — агульная цыркуляцыя атмасферы. Да яе належаць плыні ніжняй часткі трапасферы: пастаянныя — пасаты і сезонныя — мусоны, заходні перанос паветраных мас, канвекцыя, цыклоны і антыцыклоны і інш. Паблізу трапапаўзы, дзе існуе кантрастнасць т-ры, а таксама ў азонавым слоі на выш. 20—25 км утвараюцца магутныя струменныя плыні. Скорасць ветру ў верхняй стратасферы дасягае 100—150 м/сек. У тэрмасферы яна павялічваецца, тут адбываюцца прыліўныя рухі пад уздзеяннем Месяца і Сонца. Рухомасць атмасферы надае ёй ролю рэгулятара цеплаабмену Зямлі з космасам, радыяцыйнага і воднага балансу. Працэсы ўзаемадзеяння атмасферы і акіяна істотна ўплываюць на клімат Зямлі. Атмасфера мае электрычнае поле, якое фарміруецца пад уздзеяннем адмоўнага электрычнага поля Зямлі.
Паходжанне. Сучасная зямная атмасфера мае другаснае паходжанне, яна ўтварылася пасля ўзнікнення Зямлі ў выніку ўзаемадзеяння працэсу дэгазацыі з пародамі літасферы. Састаў атмасферы зменьваўся на працягу ўсёй гісторыі Зямлі, у тым ліку і пад уплывам дзейнасці чалавека. Вылучаюць 2 асн. этапы — бескіслародны (2 млрд. гадоў назад) і кіслародны; маса кіслароду значна павялічылася ў фанеразоі пасля з’яўлення расліннасці на сушы.
Вывучэнне атмасферы пачалося ў антычны час. Навука пра атмасферу — метэаралогія сфарміравалася ў 19 ст. Для назіранняў за атмасферай створана сетка метэаралагічных станцый і пастоў, выкарыстоўваюцца метады вертыкальнага зандзіравання атмасферы, радыёлакацыя, пеленгацыя, самалёты, аўтам. аэрастаты, спец. судны, ракеты і метэаралагічныя спадарожнікі. У Беларусі назіранне за атмасферай праводзіцца на метэастанцыях гідраметэаралагічнай службы, у прамысл. цэнтрах вывучаюць і прагназіруюць ступені тэхнагеннага забруджвання; праводзяцца даследаванні радыенукліднага забруджвання атмасферы пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Літ.: Атмосфера: Справ. Л., 1991; Будыко М.И., Ронов А.Б., Яншин А.Л. История атмосферы. Л., 1985; Бримблкумб П. Состав и химия атмосферы: Пер. с англ. М., 1988. Г.В.Валабуева. с. 74
АТМАСФЕ́РА ЗО́РАК , паверхневы слой зорак, у якім фарміруецца лінейчасты спектр выпрамянення зорак. У атмасферы зорак вылучаюцца 3 слоі: фотасфера — самы глыбокі і тонкі, які дае асн. частку бачнага выпрамянення, над ёй размяшчаюцца больш празрыстыя слаі — храмасфера і працяглая карона. Веды пра зоркі атрыманы пры вывучэнні спектра выпрамянення атмасферы зорак. Характар зоркавага спектра вызначаецца хім. і фіз. ўласцівасцямі атмасферы зорак, іх т-рай, ціскам, шчыльнасцю, хім. саставам і інш. Больш вывучана фотасфера зорак, храмасфера і карона — у Сонца. с. 76
АТМАСФЕ́РА ПЛАНЕ́Т , знешняя газавая абалонка планет Сонечнай сістэмы. Фарміраванне атмасферы планет звязана з эвалюцыяй планеты; структура, дынаміка і хім. састаў вызначаюцца месцазнаходжаннем планеты, яе масай і параметрамі руху. Сярод зямной групы планет атмасферу маюць Зямля, Венера, Марс; практычна пазбаўлены газавай абалонкі Меркурый, а таксама Месяц.
У атмасферы Зямлі асн. кампанентамі з’яўляюцца азот і кісларод, у атмасферах Венеры і Марса — вуглякіслы газ (95%). Планеты-гіганты маюць магутныя вадародна-геліевыя атмасферы з метанам і аміякам. Даследаванне структуры, саставу і дынамікі атмасферы планет праводзяць з дапамогай касм. апаратаў «Месяц», «Венера», «Марс», «Марынер», «Вікінг», «Вояджэр» і інш. с. 76
АТМАСФЕ́РНАЕ ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ , атмасферная радыяцыя, цеплавое электрамагнітнае выпрамяненне атмасферы (інфрачырвоныя прамяні з даўж. хваляў 4—120 мкм); частка радыяцыйнага балансу атмасферы. Каля 70% яго падае на зямную паверхню (процівыпрамяненне атмасферы), каля 30% ідзе ў космас. Інтэнсіўнасць атмасфернага выпрамянення павялічваецца з павышэннем т-ры паветра, воблачнасці і забруджанасці атмасферы. Сярэднія значэнні процівыпрамянення атмасферы ў Мінску ад 627 ў лютым да 971 Мдж на 1м2 у ліп., інтэнсіўнасць — адпаведна ад 0,26 да 0,34 кВт на 1м2. с. 76
АТМАСФЕ́РНАЯ РАДЫЯ́ЦЫЯ , гл. Атмасфернае выпрамяненне. с. 76
АТМАСФЕ́РНАЯ ТУРБУЛЕ́НТНАСЦЬ , асаблівасць рухаў паветраных патокаў, што маюць неўпарадкаваны характар на фоне агульнай цыркуляцыі атмасферы; адна з асн. уласцівасцяў атмасферы. Прычыны атмасфернай турбулентнасці — узнікненне паветраных вихращ рознага памеру. У выніку адбываецца хуткае перамешванне паветра, асабліва вертыкальнае, абіен цяплом, вільгаццю, аэразольнымі часцінкамі паміж асобнымі яго слаямі. Ад атмасфернай турбулентнасці залежыць сутачны ход ветру, формы воблакаў, асаблівасці ападкаў. с. 76
АТМАСФЕ́РНАЯ ЭЛЕКТРЫ́ЧНАСЦЬ , 1) сукупнасць электрычных з’яў і працэсаў у атмасферы Зямлі (эл. поле атмасферы, іанізацыя паветра, эл. зарады воблакаў і ападкаў, эл. токі і разрады ў атмасферы і інш.). Каля зямной паверхні існуе стацыянарнае эл. поле; Зямля мае адмоўны зарад, атмасфера ў цэлым зараджана дадатна. У трапасферы ўсе воблакі і ападкі, пыл і інш. завіслыя часцінкі электрычна зараджаны. Атмасферная электрычнасць — прычына ўтварэння маланак, агнёў святога Эльма (свячэнне на вастрыях званіц, мачтаў і інш.), з ёй звязаны палярныя ззянні. 2) Раздзел фізікі атмасферы, які вывучае гэтыя з’явы. с. 76
АТМАСФЕ́РНЫ ФРОНТ , глядзі Фронт атмасферны. с. 76
АТМАСФЕ́РНЫ ЦІСК , ціск паветра на паверхню Зямлі і на ўсе прадметы ў атмасферы. Вымяраецца барометрам, фіксуецца барографам. Сярэдняя велічыня на ўзроўні мора 1013,25 мілібар (мб), што адпавядае 760 мм ртутнага слупа, ці 1013,25 гектапаскалям (гПа). З вышынёй атмасферны ціск змяншаецца (у прыземным слоі паветра прыблізна на 1 гПа на кожныя 8 м). Ваганні атмасфернага ціску бываюць перыядычныя — сутачныя, гадавыя (выклікаюцца нераўнамернасцю награвання і ахаладжэння зямной паверхні), неперыядычныя (найчасцей звязаны з цыклонамі і антыцыклонамі). Розніца ў атмасферным ціску з’яўляецца прычынай ветру. Рэзкія змены ціску неспрыяльныя для здароўя людзей. На Беларусі за апошнія 100 гадоў самы высокі паказчык ціску ў 1037,1 гПа адзначаны ў Гомелі (люты 1972), самы нізкі — 942,9 гПа — у Мінску (снеж. 1957). А.У.Камароўская. с. 76
АТМАСФЕ́РЫКІ , электрычныя сігналы, створаныя радыёхвалямі, што выпрамяняюцца пры разрадах маланкі. Пры радыёпрыёме ўспрымаюцца як шоргаты ці посвісты. Даследаванні атмасферыкаў дазваляюць выявіць механізм распаўсюджвання звышдоўгіх эл.-магн. хваляў, а таксама ўласцівасці самых ніжніх і надзвычай высокіх слаёў іанасферы, дзе атмасферыкі распаўсюджваюцца. с. 76
АТМАФІ́ЛЬНЫЯ ЭЛЕМЕ́НТЫ , некаторыя хімічныя элементы атмасферы Зямлі. Паводле геахім. класіфікацыі элементаў да атмафільных элементаў адносяцца вадарод, азот і інертныя газы (гелій, неон, аргон, крыптон, ксенон і радон), якія ў атмасферы знаходзяцца ў стане свабодных атамаў або малекул. Кісларод належыць да літафільных элементаў (складае 47% літасферы). с. 76
АТО́ЖЫЛАК , малады парастак расліны, глядзі ў арт. Парастак. с. 76
АТО́Л (англ. Atoll ад мальдыўскага), каралавы востраў, які мае форму суцэльнага або разарванага кальца, што акружае лагуну невял. глыбіні (да 100 м). Утвараюцца ў выніку росту каралавых рыфаў па перыферыі а-воў пераважна вулканічнага паходжання, якія павольна апускаюцца. Звычайна невял., іншы раз дасягаюць 50 км і больш у дыяметры. Пашыраны паасобку і архіпелагамі ў трапічных шыротах Ціхага і Індыйскага акіянаў. с. 76
АТО́ЛАВА , возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 16 км на У ад г.п. Ушачы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёраў. Пл. 8,2 км2, даўж. 9,4 км, найб. шыр. 2,2 км, найб. глыб. 16,4 м. Пл. вадазбору 325 км2. Даўж. берагавой лініі 38,8 км.
Катлавіна складаная, выцягнутая з У на З, мае некалькі шырокіх плёсаў. Схілы пераважна высокія, месцамі тэрасаваныя, на ПдУ нізкія, забалочаныя. Берагі высокія, на Пн і ПнЗ зліваюцца са схіламі, там жа озавая града выш. да 30—35 м. Дно з упадзінамі і мелямі, уздоўж берагоў пясчанае, у паўн.-зах. плёсе камяністае і пясчана-галечнае, глыбей сапрапелевае. 7 астравоў агульнай пл. 0,3 км2. Расліннасць у паўн.-зах. і паўд. плёсах утварае паласу шыр. да 200 м. Злучана пратокамі з азёрамі Ліпна і Чорная Урада, праз воз. цячэ р. Дзіва. с. 77
АТО́Н , у старажытнаегіпецкай міфалогіі бог сонца; звычайна ўяўляўся ў выглядзе сонечнага дыска. Фараон Аменхатэп IV (Эхнатон) абвясціў Атона адзіным егіпецкім богам. У яго гонар у г. Ахетатон быў пабудаваны вял. храм; руіны храма выяўлены пры археал. раскопках каля сучаснага сяла Тэль-эль-Амарна. с. 77
АТО́Н I (Otto; 23.11.912 —7.5.973), германскі кароль з 936, імператар «Свяшчэннай Рымскай імперыі» з 962. З Саксонскай дынастыі. У 951 падпарадкаваў Ламбардыю і прыняў тытул італьян. караля. У 955 перамог венграў на р. Лех, прыпыніўшы іх наступленне на захад. У 961 пад выглядам дапамогі выгнанаму жыхарамі папу Іаану XII ажыццявіў паход на Рым. Атрыманая з рук папы імператарская карона (2.2.962) дала пачатак «Свяшчэннай Рымскай імперыі». с. 77
АТО́Н II (Otto; 955—7.12.983), кароль і імператар «Свяшчэннай Рымскай імперыі» з 973. Сын Атона І. У Германіі ўмацоўваў створаную бацькам епіскапальную сістэму, задушыў сепаратысцкі мяцеж герцага Баварскага (976). Імкнучыся захапіць паўд. Італію, пацярпеў паражэнне ад Візантыі і арабаў (982). Пры ім б.ч. палабскіх славян у выніку паўстання 983 надоўга вызвалілася ад герм. Панавання. с. 77
АТО́Н III (Otto; 980 — 23.1.1002), кароль з 983, імператар з 996 «Свяшчэннай Рымскай імперыі». Сын Атона ІІ. Імкнуўся ажыццявіць утапічны план узнаўлення «сусветнай імперыі» з цэнтрам у Рыме. с. 77
АТО́Н IV (Otto) Браўншвейгскі (каля 1176 або 1182 — 19.5.1218), кароль з 1198, імператар з 1209 «Свяшчэннай Рымскай імперыі». Пляменнік англ. караля Рычарда І Львінае Сэрца. Пры ім вялася барацьба Вельфаў, да якіх належаў Атон IV, і Штаўфенаў за герм. прастол. Пасля паражэння пры Бувіне (1214) фактычна страціў уладу. с. 77
АТО́Н ФРА́ЙЗІНГЕНСКІ (Otto von Freising; пасля 1111 — 22.9.1158), нямецкі гісторык-храніст. Епіскап Фрайзінгенскага манастыра ў Баварыі (з 1138), удзельнік 2-га крыжовага паходу (1147—49). Паміж 1143 і 1146 напісаў «Хроніку», у якой падзеі сусв. гісторыі (да 1146) разглядаў у духу яе тэалагічнага тлумачэння як ажыццяўленне задумы Бога. У «Дзеяннях імператара Фрыдрыха І» (1157—58) падаў гісторыю Германіі з часоў Генрыха IV (1050— 1106) да 1156. с. 77
АТРА́Д у біялогіі, таксанамічная катэгорыя ў сістэматыцы жывёл, прамежкавая паміж сямействам і класам. Іншы раз у сувязі з павелічэннем драбнення сістэмы вылучаюць таксама пад-, інфра- і надатрады. Тэрмін уведзены ў 18 ст. шведскім вучоным К. Лінеем для абазначэння групы жывёл, якая аб’ядноўвае блізкароднасныя сямействы. Напрыклад, сям. сабачыя, янотавыя, куніцавыя, кашэчыя і інш. ўтвараюць атрад драпежных звяроў. Блізкія атрады складаюць клас, часам спачатку надатрад. Напрыклад, атрад бязногіх, хвастатых і бясхвостых земнаводных складаюць клас земнаводных, або амфібій. У сістэматыцы раслін атраду адпавядае парадак. с. 77
АТРА́Д (ваен.), 1) ва ўзбр. сілах пастаяннае ці часовае вайсковае фарміраванне, якое ствараецца для выканання баявых або спец. задач. Бываюць разведвальныя, перадавыя, спецыяльныя, ваенна-будаўнічыя і інш. У час Вял. Айч. вайны — асн. арганізац. адзінка партыз. фарміраванняў (гл. Партызанскі атрад). 2) У ВМФ адрозніваюць атрад караблёў рознага прызначэння (дэсантныя, прыкрыцця і інш.); у ВПС — штатнае падраздзяленне, якое ўваходзіць у склад эскадрыллі. 3) У пагранічных войсках — асобная вайсковая часць. с. 77
АТРА́ДНАЕ (да 1969 Бычкі), вёска ў Беларусі, у Рачэнскім с/с Любанскага р-на Мінскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 20 км на ПдЗ ад Любані, 45 км ад чыг. ст. Урэчча, 163 км ад Мінска. 586 ж., 195 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. Сувязі. с. 77
АТРАКТА́НТЫ (ад лац. attrahere прывабліваць, прыцягваць), прыродныя і сінтэтычныя рэчывы, што прывабліваюць жывыя арганізмы. Асабліва рэагуюць на прысутнасць атрактантаў насякомыя, што выкарыстоўваецца ў с.-г. практыцы ў мэтах знішчэння шкоднікаў раслін і паразітаў жывёл. Атрактанты палавыя прывабліваюць як асобіны процілеглага полу, харчовыя — як ежа, некаторыя — як субстрат для адкладкі яец. Палавыя атрактанты насякомых — біялагічна актыўныя рэчывы: асобіна выдзяляе некалькі міліграмаў атрактантаў, а рэцэптары антэн другой асобіны ўспрымаюць некалькі малекул атрактантаў на адлегласці ў сотні метраў. с. 77
АТРАКТЫ́ЎНАСЦЬ АСЯРО́ДДЗЯ , выбіральнасць асяроддзя, сукупнасць уласцівасцяў і адзнак навакольнага асяроддзя, дзякуючы якім жывыя арганізмы аддаюць перавагу пэўнаму біятопу пры пошуку ежы, месцаў размнажэння, сховішчаў і інш. Складаецца з комплекснага ўздзеяння на арганізмы (напр., на жывёл) візуальных, хім. і тактыльных раздражняльнікаў; яны могуць дзейнічаць адначасова або паслядоўна па меры прыбліжэння жывёлы да аб’екта. Для энтамафагаў атрактыўнасць асяроддзя могуць складаць раслінныя згуртаванні, багатыя іх ахвярамі. с. 77
АТРАКЦЫЁ́Н (франц. attraction літар. прыцягненне), 1) эфектны цыркавы ці эстрадны нумар. Праграма, у якой нумары аб’яднаны паводле тэматычнага або сюжэтнага прынцыпу. 2) Прылада для забавы ў месцах грамадскага адпачынку (карусель, кола агляду і інш.). с. 77
АТРА́КЦЫЯ , паняцце, якое абазначае пачуццё прыхільнасці аднаго чалавека да другога. Фарміруецца ў суб’екта як вынік яго спецыфічных эмацыянальных адносін, ацэнка якіх параджае разнастайную гаму пачуццяў (ад непрыязнасці да сімпатыі і нават любові) і праяўляецца ў выглядзе асаблівай сац. устаноўкі на другога чалавека. У эксперыментальных даследаваннях вывучаюцца механізмы фарміравання прыхільнасцяў і сяброўскіх пачуццяў (гл. Дружба, Любоў) пры ўспрыманні інш. чалавека, прычыны з’яўлення станоўчых эмацыянальных адносін, у прыватнасці, роля падабенства характарыстык суб’екта і аб’екта ўспрымання, а таксама той сітуацыі, у якой яны знаходзяцца (напр., блізкасць партнёраў па адносінах, частата іх сустрэч, сумесная дзейнасць і гэтак далей). с. 77
АТРАПАТЭ́НА (Atropatēnē), старажытнагрэчаская назва вобласці Паўд. Азербайджана, якая ўключала зону Талышскіх гор, р. Аракс і воз. Урмія. Паводле ант. аўтараў, Атрапатэна — раннерабаўладальніцкая дзяржава са сталіцай у г. Газака, адзін з асн. цэнтраў зараастрыйскай рэлігіі. У 3 ст. да нашай эры Атрапатэна актыўна ўдзельнічала ў барацьбе супраць захопніцкай палітыкі Селеўкідаў, а ў апошнія стагоддзі да нашай эры — супраць рым. экспансіі. У 7 ст. Атрапатэна заваявана Араб. Халіфатам. с. 77
АТРАПІ́Н , арганічнае рэчыва з групы алкалоідаў. Ёсць у некат. раслінах сям. паслёнавых (беладонна, блёкат, дурнап’ян і інш.). Лекавы (гал. чынам халіналітычны) сродак пры язвавай хваробе страўніка і дванаццаціперснай кішкі, пілараспазме, жоўце- і нырачнакамянёвай хваробах, бранхіяльнай астме, ірытах, атручванні марфінам, ацэтылхалінам, карбахалінам і інш. Дзейнічае як антаганіст ацэтылхаліну: паслабляе гладкую мускулатуру (здымае спазмы бронхаў і інш.), зніжае сакрэцыю залоз, паскарае біццё сэрца, павышае ўзбуджальнасць дыхальнага цэнтра, расшырае зрэнкі. У медыцыне і эксперым. нейрафізіялогіі звычайна выкарыстоўваюць сульфат атрапіну. с. 78
АТРА́ТА (Atrato), рака на ПнЗ Паўд. Амерыкі, у Калумбіі. Даўж. 644 км, пл. бас. 16 тыс. км2. Пачынаецца на Зах. Кардыльеры, цячэ з Пд на Пн па шырокай (каля 80 км) забалочанай даліне паміж хрыбтамі Серанія-дэ-Баўдо і Зах. Кардыльерай, упадае ў зал. Ураба Дар’енскага зал. Карыбскага м., утварае дэльту. Мнагаводная на працягу года. Сярэдні расход вады 2500 м3/с. Суднаходная ад г. Кібдо (560 км). Па даліне Атраты пралягае тэктанічная мяжа паміж Паўн. і Паўд. Амерыкай. с. 78
АТРАФІ́Я (ад грэч. atrophia завяданне), памяншэнне памераў органа ці тканкі, якое суправаджаецца паніжэннем або спыненнем іх функцыі. Адрозніваюць атрафію фізіялагічную (узроставая інвалюцыя вілачкавай залозы ў юнацтве, палавых залоз, касцей, мышцаў, скуры, унутраных органаў у старасці) і атрафію паталагічную, што бывае пры хваробах.
Атрафія ўзнікае ад памяншэння прытоку крыві да тканкі ці органа, пашкоджання нерваў пры траўмах ці запаленнях, ад працяглага бяздзеяння тканкі, парушэння дзейнасці залоз унутранай сакрэцыі, дзеяння мех. Фактараў. с. 78
АТРАХО́ВІЧ Кандрат Кандратавіч, глядзі Крапіва Кандрат. с. 78
АТРАШКЕ́ВІЧ Валерый Іосіфавіч (22.4.1939, в. Красная Горка Ушацкага р-на Віцебскай вобласці — 26.1.1990), бел. літаратуразнавец. Канд. філал. н. (1979). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1962), дзе і працаваў. Дэбютаваў вершамі ў 1958. У манаграфіі «Ад прататыпа да вобраза» (1984) даследаваў праблемы аўтабіяграфізму ў бел. прозе 1920-х г. (Ц.Гартны, М.Гарэцкі, Я.Колас). Аўтар прац па гісторыі бел. л-ры, тэксталогіі, тэатры. с. 78
АТРО́ШЧАНКА Алег Аляксандравіч (н. 19.7.1940, г. Рэчыца Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне лесазнаўства. Д-р с.-г. н.(1987), праф. (1989). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1962), працуе ў ім. Навук. працы па лясной таксацыі, імітацыйным мадэляванні і геаінфармацыйных сістэмах у лясной гаспадарцы. Распрацаваў кірункі камп’ютэрызацыі, праграмнае забеспячэнне па стварэнні аўтаматызаванай сістэмы ўліку лясной гаспадаркі Беларусі.
Тв.: Научно-технические достижения в лесоустройстве за рубежом и их использование в Белоруссии. Мн., 1989. с. 78
АТРО́ШЧАНКА Яўген Станіслававіч (н. 25.11.1948, Мінск), бел. кардыёлаг. Д-р мед.н. (1992). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1973). З 1978 у Бел. НДІ кардыялогіі. Навук. працы па праблемах патагенезу ішэмічнай хваробы сэрца, атэрасклерозу і сардэчнай недастатковасці ў сардэчна-сасудзістых хворых і шляхах дыферэнцыраванай і індывідуалізаванай тэрапіі хворых ішэмічнай хваробай сэрца і сардэчнай недастатковасцю. Чл. Нью-Йоркскай АН (1995).
Тв.: Инструментальные методы исследования в кардиологии: Руководство. Мн., 1994 (у сааўт). с. 78
АТРУ́ТА , глядзі ў арт. Яд. с. 78
АТРУ́ТНЫЯ РЭ́ЧЫВЫ , таксічныя хімічныя злучэнні, прызначаныя для пашкоджання жывога арганізма; аснова хімічнай зброі. Пранікаючы ў арганізм праз дыхальныя шляхі, слізістыя абалонкі вачэй і насаглоткі, скуру і стрававальны тракт, парушаюць механізм дзеяння ферментных сістэм. Паводле характару дзеяння падзяляюцца на нервова-паралітычныя (зарын, заман, табун), агульнаатрутныя (сінільная кіслата, хлорцыян, арсін, фасфін), скуранарыўныя (іпрыт, азоцісты іпрыт, люізіт), удушальныя (хлор, фасген, дыфасген), слёзацечныя (лакрыматары) і раздражняльныя (адамсіт, хлорацэтафенон і інш.), псіхахімічныя (ВZ — бізэт, В7 — бісем). Бываюць смяротныя і несмяротныя (часова выводзяць са строю); нястойкія, стойкія і ядавіта-дымныя. Выяўляюць і дэгазуюць атрутныя рэчывы спец. прыладамі і метадамі. Ахова ад атрутных рэчываў: процівагаз, рэспіратар, спец. ахоўная і звычайная прагумаваная вопратка, антыдотная тэрапія і спец. абсталяваныя сховішчы. Як хім. зброя атрутныя рэчывы забаронены Жэнеўскім пратаколам 1925. с. 78
АТРУЧЭ́ННЕ , захворванне, абумоўленае паступленнем у арганізм таксічных рэчываў (ядаў), якія парушаюць яго фізіялагічныя функцыі і ствараюць небяспеку для жыцця. Атрутным дзеяннем валодаюць многія хім. рэчывы сінт. і прыроднага паходжання (напр., пестыцыды, прамысл. яды, таксіны мікраарганізмаў, атрутныя рэчывы ядавітых раслін і жывёл). Трапляюць яды ў арганізм праз рот, дыхальныя шляхі, скуру, пры ўкусах змей ці членістаногіх (восы, пчолы, шэршні, скарпіёны, ядавітыя павукі і інш.), пры падскурных і ўнутрымышачных ін’екцыях. Адрозніваюць атручэнні бытавыя (напр., рэчывамі быт. хіміі, харчовыя, алкагольныя, чадным газам і інш.), прафесійныя (пры парушэнні правілаў гігіены і тэхнікі бяспекі), медыкаментозныя (ад перадазіроўкі лякарстваў). У асобную групу вылучаюць кармавыя атручэнні жывёл, што ўзнікаюць ад корму, забруджанага ядахімікатамі (пестыцыдамі, гербіцыдамі, фунгіцыдамі), плесневымі і інш. грыбкамі (напр., спарыннёй), травяной тлёй, вусенямі капусніцы, ядавітымі раслінамі (цыкутай, дурнап’янам, белакрыльнікам, казяльцом і інш.).
Вострыя атручэнні ўзнікаюць адразу або неўзабаве пасля паступлення вял. дозы яду ў арганізм, пры працяглым яго ўздзеянні ў невял. дозах. Клінічныя прыкметы атручэння залежаць ад прыроды і колькасці яду, што трапіў у арганізм, выбіральнасці яго ўплыву на дзейнасць органаў і тканак, адчувальнасці арганізма і стану здароўя. Могуць пераважаць пашкоджанні нервовай (сутаргі, галюцынацыі, псіхозы), сардэчна-сасудзістай (пачашчэнне пульсу, сінюшнасць, падзенне ціску), дыхальнай сістэм, печані і нырак. Горш пераносяць атручэнне дзеці, цяжарныя жанчыны, старыя і хворыя людзі. Лячэнне атручэння павінна пачынацца неадкладна. Меры першай дапамогі пры атручэнні: штучна выклікаць ірвоту, многа піць вады, малака, слабы раствор марганцоўкі, суспензіі актываванага вугалю; пры неабходнасці робяць штучнае дыханне і непрамы масаж сэрца; пры газавых атручэннях пацярпелага выносяць на свежае паветра. У бальнічных умовах выкарыстоўваюць антыдоты (проціяддзі), пры неабходнасці робяць гемадыяліз, гемасорбцыю, заменнае пераліванне крыві
Г.Г.Шанько. с. 79
АТРЫБУ́Т (ад лац. attributum дадзенае, надзеленае) у філасофіі, неабходная, істотная ўласцівасць прадмета ці з’явы. Тэрмін вядомы з часоў Арыстоцеля, які адрозніваў пастаянны атрыбут ад выпадковых станаў (акцыдэнцый). Дэкарт разглядаў атрыбут як асн. ўласцівасць субстанцыі. Таму атрыбут цялеснай субстанцыі ў яго выступаў як працягласць, а атрыбут духоўнай субстанцыі — як мысленне. Спіноза лічыў працягласць і мысленне атрыбутам адзінай субстанцыі. Франц. матэрыялісты 18 ст. атрыбутам матэрыі лічылі працягласць і рух, а некаторыя (Дзідро, Рабінэ) — мысленне. Тэрмін выкарыстоўваецца і ў сучаснай філасофіі. с. 79
АТРЫБУ́Т , 1) у выяўленчым мастацтве прадметы, якія вызначаюць і характарызуюць адпаведна замацаваным правілам (канонам) пэўнага героя, персанажа. Цесна звязаны з алегорыяй, сімвалам, аксесуарам. Часта з’яўляецца асн. сродкам пры вызначэнні сюжэта карціны, герояў і персанажаў маст. твора. Пашыраны ў абразах, партрэтах, карцінах на міфал. і біблейскія тэмы, станковай і манументальна-дэкаратыўнай пластыцы (дэкор інтэр’ераў, убранне алтароў, надмагіллі), манументальных размалёўках і інш. 2) У мовазнаўстве тое, што Азначэнне. Б.Г.Лазука. с. 79
АТРЫБУ́ЦЫЯ , 1) устанаўленне аўтарства непадпісанага або псеўданімнага літ., навук., маст. твора, вызначэнне яго прыналежнасці да пэўнага гіст. часу, нац. школы; адна з важных праблем тэксталогіі і мастацтвазнаўства. У літаратуразнаўстве вял. роля адводзіцца атрыбуцыі помнікаў стараж. пісьменства, якія распаўсюджваліся пераважна ананімна, і атрыбуцыі твораў бесцэнзурнай л-ры. Для бел. літ.-знаўства атрыбуцыя мае асаблівае значэнне ў сувязі са спецыфічнымі ўмовамі развіцця л-ры ў дасав. перыяд (афіцыйная забарона друкавання кніг на бел. мове, малалікасць нац. перыёдыкі, рукапіснае і вуснае бытаванне многіх твораў ці ананімнасць выданняў). Асн. кірункі навук. атрыбуцыі: аналіз дакумент. матэрыялаў (аўтографаў, перапіскі, дзённікаў, мемуараў аўтара і яго сучаснікаў); супастаўленне ідэйна-вобразнага зместу твора з ідэйнай пазіцыяй магчымага аўтара; аналіз мовы і стылю тэксту. Побач з тэрмінам «атрыбуцыя» ў навуцы карыстаюцца таксама тэрмінам эўрыстыка. М.І.Мушынскі.
У археалогіі атрыбуцыя — выяўленне асноўных, істотных, вызначальных уласцівасцяў, прыкмет аб’екта даследавання, без якіх ён траціць сэнсавую нагрузку. Пры археал. і гіст. даследаваннях атрыбуцыю праводзяць з дапамогай параўнальна-гістарычнага, параўнальна-тыпалагічнага і інш. метадаў. Высвятленне атрыбутыўных рысаў патрабуе гіст. падыходу. У археалогіі выкарыстоўваецца атрыбуцыя стараж. рэчаў, археал. помнікаў, комплексаў, культур. Найвышэйшай ступені дасягае атрыбуцыя этнічнай прыналежнасці гіст. помнікаў, калі археал. крыніцы ператвараюцца ў гіст. факты і з’яўляецца магчымасць вывучаць гісторыю пэўнага этнасу (племянной групы, народнасці, нацыі). с. 79
АТРЫГА́НЬЕЎ Мікалай Аляксеевіч (1823, Чарнігаўская вобласць — 14.6.1892), рускі жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскім ін-це інжынераў шляхоў зносін. У 1845—48 служыў на Каўказе. Удзельнік «Т-ва выставак маст. твораў». З 1860-х г. наведваў Беларусь, з пач. 1880-х г. да канца жыцця жыў у Магілёўскай губ., там і памёр. Пісаў пейзажы: «Краявід у Магілёўскай губерні» (Пецярбургская АМ за гэты пейзаж прысвоіла Атрыганьеву званне «Ганаровы вольны супольнік»), «Восень», «Вечар» (усе ў 1886), «Перад заходам сонца» (1889), «Дубовы гай» і «Пасля дажджу» (1890) і інш. У Нац. маст. музеі Беларусі карціны «Вечар у Мінскай губерні (Пейзаж з капліцай)» (1854), «Расшчэплены дуб» (1889). с. 79
А́ТРЫЙ (лац. atrium), закрыты ўнутраны двор у стараж.-рым. жыллі, куды меліся выхады з астатніх памяшканняў. У цэнтры атрыума быў басейн (імплювій); над ім — адтуліна (камплювій) для сцёку дажджавой вады. с. 79
АТРЭЗІ́Я (ад а... + грэч. trēsis адтуліна), 1) поўная адсутнасць прасвету або адтуліны ў трубчастым органе. Прыроджаная атрэзія (аорты, стрававода, заднепраходнай адтуліны, похвы, маткі і інш.) развіваецца пры парушэнні эмбрыянальнага фарміравання органа. Пры некаторых прыроджаных атрэзіях нованароджаныя нежыццяздольныя. Набытая атрэзія ўзнікае з прычыны запалення або рубцовага працэсу (напр., атрэзія стрававода пры апёку кіслатой). Лячэнне хірургічнае. 2) Зваротнае развіццё фалікула ў яечніку млекакормячых. Інтэнсіўнае ў перыяд палавога выспявання і цяжарнасці. с. 79
АТРЭ́К , Селяха, Суляха, рака ў Іране і Туркменіі. Даўж. 669 км, пл. горнай часткі басейна 27,3 тыс. км2. Пачынаецца з Туркмена-Харасанскіх гор, цячэ ў межах Ірана па вузкай даліне, у нізоўях — па нізіне. Упадае ў Каспійскае м., утвараючы забалочаную дэльту. Гал. Прыток — Сумбар (справа). Вада даходзіць да Каспійскага м. толькі ў паводку, у астатні час разбіраецца на арашэнне. Сярэдні расход вады 9,2 м3/с (каля г.п. Кізіл-Атрэк у Туркменіі). с. 80
АТРЭ́МБСКІ (Otrębski) Ян Шчэпан (8.12.1889, г. Піліца Катавіцкага ваяв., Польшча — 25.4.1971), польскі мовазнавец. Акад. Польскай акадэміі ведаў у Кракаве (1934). Д-р філасофіі. Скончыў Варшаўскі ун-т. У 1921—45 праф. Віленскага, у 1945—60 Пазнанскага ун-таў. Даследаваў пытанні індаеўрап. мовазнаўства. Сярод прац «Славяна-літоўскія паралелі» (1930—35), «Індаеўрапейскія даследаванні» (1939), «Славяне» (1947), «Славянабалтыйская моўная роднасць» (1954). Аўтар арт. «Этнічная праблема Палесся», «Славізацыя літоўскіх водных і мясцовых назваў», «Нарыс (народных беларускіх) гаворак Віленскай губерні», пра геагр. назвы («Гродна», «Вільня», «Вілія», «Русь»), па этымалогіі паасобных бел. слоў.
I.І.Лучыц-Федарэц. с. 80
АТС , глядзі Аўтаматычная тэлефонная станцыя. с. 80
АТФ , глядзі Адэназінтрыфосфарная кіслата. с. 80
АТЧА́НА (Atchana), Тэль-Атчана, узгорак (тэль) на Амукскай раўніне каля р. Аронт (Паўн. Сірыя), рэшткі стараж. г. Алалах. Раскопкамі выяўлена 17 буд. перыядаў з 3400 да 1200 да нашай эры. Знойдзены рэшткі храма канца 4 — пач. 3-га тыс. да нашай эры, будынак з каланадаю 28—24 ст. да нашай эры (палац правіцеля), клінапісныя таблічкі з царскага архіва 18 ст. да нашай эры, вял. клінапісны надпіс цара Ідрымі (15 ст. да нашай эры), багаты побытавы інвентар. с. 80
А́ТЫК (ад грэч. attikos атычны), сценка над карнізам, якая завяршае будынак і мае дэкар. значэнне. Часам адпавядае невысокаму паверху (т. зв. атыкавы паверх). Узнік у архітэктуры Стараж. Грэцыі, пашыраны ў Стараж. Рыме ў выглядзе высокай сценкі, якая завяршала трыумфальную арку і афармлялася рэльефамі або надпісамі. Выкарыстоўваўся ў архітэктуры готыкі, найб. шырока — у архітэктуры Адраджэння, барока, класіцызму. Асн. разнавіднасці атыка: суцэльны, балюстрадны і аркадны, грабеньчаты, шчытавы. На Беларусі вядомы з 16 ст. ў рэнесансавых палацах, грамадскіх будынках, храмах. Пашыраны ў 1950-я г. ў архітэктуры жылых і грамадскіх пабудоў. с. 80
А́ТЫКА (Attikē), Старажытная, вобласць у сярэдняй Грэцыі. Першыя жыхары прыйшлі ў Атыку каля 1900 да нашай эры. Займаліся земляробствам, вырошчвалі вінаград і аліўкі, на горных пашах гадавалі авечак і козаў. Значныя запасы жалеза, серабра, мармуру, солі, гліны спрыялі развіццю рамёстваў. Геагр. размяшчэнне на ўзбярэжжы мора, зручныя гавані, патрэба прывозіць збожжа садзейнічалі развіццю марскога гандлю, засяленню берагавой паласы. Да 5 ст. да нашай эры Атыка ператварылася ў самую развітую вобласць Грэцыі (гл. Афіны Старажытныя). У сучаснай Грэцыі Атыка — адм.-тэр. адзінка (ном) з цэнтрам у Афінах. с. 80
АТЫ́ЛА (Attila; ? — 453), правадыр гунаў у 434—453. Да 445 кіраваў разам з братам Бледам, якога забіў. Узначальваў спусташальныя паходы на Усх. Рым. імперыю (443, 447—448), Галію (451) і Паўн. Італію (452); у 451 пацярпеў паражэнне на Каталаунскіх палях. Пры Атылу (яго рэзідэнцыя знаходзілася на тэр. сучаснай Венгрыі) саюз гунскіх плямёнаў дасягнуў найб. магутнасці і пашырыў сваю ўладу ад Волгі да Рэйна, ад дацкіх астравоў да Дуная. Памёр у Паноніі ў ноч пасля вяселля з германкай Ільдыкай. Створаная ім імперыя распалася адразу пасля яго смерці. Вобраз Атылы адлюстраваны ў сярэдневяковым гераічным эпасе (ісландскія песні «Старэйшая Эда», герм. «Песня пра Нібелунгаў»), гіст. аповесці венгра М.Олаха (перакладзена на старабел. мову ў канцы 16 ст. пад назвай «Гісторыя пра Атылу») і інш. с. 80
А́ТЫС , у грэчаскай міфалогіі бог фрыгійскага паходжання, любімец Вялікай маці багоў Кібелы. Сімвалам Атыса была хвоя. Паводле адной з легендаў, ён вылегчаў сябе ў рэліг. экстазе і стаў вярх. жрацом культу Кібелы. У гонар Атыса ў Рыме з 15 да 27 сак. праходзілі святкаванні, якія суправаджаліся нястрымнымі оргіямі. Жахі самакатаванняў Атыса апісаў рым. лірык Катул у паэме «Атыс». с. 80
АТЫ́Т [ад грэч. us(ōtos) вуха + ...іт], запаленне вуха. Адрозніваюць атыт вонкавы, сярэдні і ўнутраны. Вонкавы — запаленне вушной ракавіны і вонкавага слыхавога праходу ў выніку траўматызму і пранікнення інфекцыі. Суправаджаецца болем у вуху, гноепадобнымі выдзяленнямі, зніжэннем слыху, ацёчнасцю вушной ракавіны. Сярэдні востры (запаленне барабаннай поласці, еўстахіевай трубы) узнікае пры пранікненні ў поласць сярэдняга вуха мікробаў. Прыкметы: колючы боль у вуху, паніжэнне слыху, павышэнне тэмпературы цела. Сярэдні хранічны цягнецца гадамі, у барабаннай перапонцы ўтвараецца ўстойлівая адтуліна, з вуха цячэ гной, паніжаецца слых. Унутраны (запаленне ўнутр. вуха — вушнога лабірынта), лабірынт гнойны, калі гінуць канцы слыхавога нерва ў лабірынце вуха, што прыводзіць да страты слыхавой і вестыбулярнай функцый, і лабірынтыт серозны — ацёк тканкі; пасля завяршэння працэсу вестыбулярная функцыя аднаўляецца, слыхавая — часткова. Сімптомы: галавакружэнне, расстройства раўнавагі, млоснасць, ірвота, зніжэнне або поўная страта слыху. Лячэнне тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычнае, у цяжкіх выпадках — хірургічнае. Атыты могуць прыводзіць да глухаты, менінгітаў, абсцэсаў мозгу, сепсісу.
В.А.Быстрэнін. с. 80
АТЫЯТРЫ́Я , глядзі ў арт. Атарыналарынгалогія. с. 80
АТЭІ́ЗМ (франц. athéisme ад грэч. atheon бязбожжа), сістэма поглядаў, якая адмаўляе існаванне Бога, звышнатуральных сутнасцяў. Існуюць некалькі формаў атэізму. Агнастычны атэізм аспрэчвае сцвярджэнне, паводле якога Бог, нават калі ён і існуе, не можа быць пазнаны ў якой-н. ступені людзьмі. Быў пашыраны ўжо сярод філосафаў стараж. Грэцыі і Рыма: Дэмакрыт, Крытый, Эпікур і інш., сафісты (Пратагор, Горгій), раннія кінікі і скептыкі, а таксама Лукрэцый. У 20 ст. падобныя праявы ў працах пазітывістаў (Б.Расел, Л.Вітгенштэйн і інш.). Радыкальны атэізм у прынцыпе адмаўляе існаванне Бога. Характэрны для паслядоўнікаў матэрыялізму (Д.Дзідро, К.Гельвецый, П.Гольбах, Ж.Ламетры, а таксама Л.Феербах). Найб. рэльефна яго рысы выяўлены ў поглядах К.Маркса, У.І.Леніна і іх паслядоўнікаў, у ідэалогіі камуністаў. Пастулатыўны атэізм лічыць веру ў боскага заканадаўцу несумяшчальнай з этыкай каштоўнасцяў. Яго гал. прадстаўнік ням. Філосаф Н.Гартман — заснавальнік г.зв. крытычнай (новай) анталогіі. Ён лічыў, што мэтавы дэтэрмінізм боскага наканавання адмаўляе этычную свабоду, разам з тым і ўсялякія перадумовы этычнага выбару і маральных паводзін. У адрозненне ад тэарэтычнага атэізму існуе г. зв. стыхійны атэізм, уласцівы многім людзям, занятым у матэрыяльнай вытв-сці і ў розных галінах духоўнай дзейнасці (у навуцы, асабліва ў прыродазнаўстве, палітыцы, мастацтве). Ён зыходзіць з прызнання самадастатковасці прыроды і чалавека без звышнатуральных з’яў. Яго праявы вельмі разнастайныя: ад інтуітыўных уяўленняў да цвёрдых перакананняў, падстава для якіх — вопыт жыцця і веды ў розных сферах рэчаіснасці.
На Беларусі ідэі атэізму пачалі пашырацца ў 16—17 ст. (К.Бекеш, С.Лован, К.Лышчынскі і інш.). Крыніцай атэізму служылі вальнадумства і ерасі; моцны штуршок для яго развіцця даў рэфармацыйны і гуманіст. рух і звязаны з імі рэліг. скептыцызм (С.Будны, В.Цяпінскі, Я.Ліцыній Намыслоўскі). Атэістычныя тэндэнцыі рэльефна праяўляліся ў творчасці К.Каліноўскага, Ф.Багушэвіча, А.Гурыновіча, Я.Лучыны і інш. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 пачалося глабальнае разбурэнне рэлігійнасці і ператварэнне атэізму ў дзярж. ідэалогію. Але пасля таго, як Беларусь набыла сваю дзярж. незалежнасць (1991), пачалася светапоглядная трансфармацыя, сфера распаўсюджання атэізму рэзка звузілася. Калі ў 1989 веруючымі дэкларавалі сябе 22% насельніцтва Беларусі, то ў 1994 — 43,4%. У 1995 дэкларавалі сваю прыналежнасць да няверуючых 35% апытаных.
Літ.: Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. Мн., 1978; Свободомыслие и атеизм в древности, средние века и в эпоху Возрождения. М., 1986; Основы религиоведения. М., 1994; Тhrower J. A short history оf western atheism. London, 1971. Я.М.Бабосаў. с. 80
АТЭКТАНІ́ЧНАЯ СКЛА́ДКАВАСЦЬ , утварэнне складак горных парод пад уздзеяннем экзагенных працэсаў. Атэктанічная складкавасць узнікае ад напору покрыўных ледавікоў, апоўзневых працэсаў, выпірання гліністых парод у бартах рачных далін, абвалу парод у карставыя пустоты, разбухання ангідрыту пры пераходзе ў гіпс, перакрывання асадкамі рыфтавых пабудоў і выступаў рэльефу і інш. У Беларусі найб. шырока праявілася як гляцыятэктанічныя парушэнні ў адкладах плейстацэну. М.А.Нагорны. с. 81
АТЭ́ЛЬ (франц. hôtel), 1) гасцініца — дом з мэбляванымі пакоямі для часовага пражывання прыезджых грамадзян, турыстаў. Паводле катэгорыі абслугоўвання і сервісу атэлі падзяляюцца на 1-, 2-, 3-, 4- і 5-зоркавыя. Упершыню з’явіліся ў краінах Зах. Еўропы ў 14 ст. Пашырыліся ў краінах Еўропы, Амерыкі, Азіі пасля 2-й сусв. вайны. Развіццю сеткі атэляў садзейнічае міжнар. турызм. 2) У франц. архітэктуры 16—17 ст. — гарадскі асабняк у стылі барока з параднымі і службовымі дварамі для пражывання асоб дваранскага паходжання. с. 81
АТЭЛЬЕ́ (франц. atelier), 1) прадпрыемства па аказанні насельніцтву пэўных відаў быт. паслуг. 2) Павільён кінастудыі. 3) Майстэрня жывапісца, скульптара, фатографа. с. 81
«АТЭНЭ́УМ» (“Athenaeum”), часопіс на польск. мове, які ў 1841—51 выдаваў у Вільні пісьменнік Ю.Крашэўскі. Асвятляў праблемы гісторыі, культуры, грамадска-паліт. жыцця пераважна зямель ВКЛ — Беларусі, Літвы, а таксама Украіны і Польшчы. Найб. грамадскі рэзананс меў у 1842—48, калі змяшчаў матэрыялы супраць феад. парадкаў, за вызваленне сялян ад прыгону і інш. У часопісе дамінавала гіст. тэматыка: арт. Крашэўскага, Я.Тышкевіча, У.Сыракомлі, В.Краеўскага і інш., гіст. дакументы, а таксама краязнаўчыя, этнагр. і фалькл. матэрыялы, маст. творы пераважна мясц. пісьменнікаў (Крашэўскага, Е.Фялінскай, Сыракомлі Р.Падбярэскага, Т.Лады-Заблоцкага, Плуга і інш.), пераклады іншамоўных твораў. с. 81
«АТЭНЭ́УМ ВІЛЕ́НЬСКЕ» (“Ateneum Wileńskie”), гістарычны часопіс. Выдаваўся ў 1923—39 у Вільні на польск. мове Т-вам аматараў навук. Перыядычнасць — ад 4 нумароў у год да аднаго ў 2 гады. Асвятляў гісторыю зямель ВКЛ, змяшчаў дакументы, падрабязную, часта анатаваную бібліяграфію даследаванняў па гісторыі ВКЛ. Друкаваў артыкулы і дакументы па гісторыі асобных зямель і гарадоў Беларусі, магнацкіх родаў Радзівілаў і Гаштольдаў, гісторыі культуры, асветы, рэлігіі на Беларусі. Змяшчаў таксама дакументы часоў вайны 1812, паўстанняў 1830—31 і 1863—64, матэрыялы па археалогіі. с. 81
АТЭНЮА́ТАР (ад франц. atténuer змякчаць, памяншаць), прыстасаванне ў электра-, радыётэхніцы і вымяральнай апаратуры, якое памяншае напружанне, сілу току і магутнасць эл.-магн. ваганняў. Адрозніваюць атэнюатары паглынальны (прынцып дзеяння заснаваны на паглынанні эл.-магн. энергіі ў правадніках і дыэлектрыках) і гранічны (выкарыстанне з’явы згасання эл.-магн. хваляў у радыёхваляводзе). Найпрасцейшы атэнюатар — дзялільнік напружання з пераменным рэзістарам (гл. Рэастат). с. 81
АТЭ́Р (Aterian), археалагічная культура сярэдняга палеаліту ў Паўн. Афрыцы (каля 30—19 тыс. г. назад). Назва ад стаянкі каля г. Бір-эль-Атэр (Алжыр). Сярод помнікаў — гроты і стаянкі на адкрытай мясцовасці. Насельніцтва займалася паляваннем на насарогаў, газеляў, сланоў і інш. Найб. характэрныя прылады — крамянёвыя тронкавыя і лістападобныя наканечнікі стрэл з двухбаковай апрацоўкай. Некат. прылады (бакавыя скрабкі, адшчэпы) нагадваюць мусцьерскія. с. 81
АТЭ́РА СІ́ЛЬВА (Otero Silva) Мігель (26.10.1908, г. Барселона, Венесуэла — 28.8.1985), венесуэльскі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч. Чл. Венесуэльскай акадэміі (з 1972). У 1958—64 і 1974—80 сенатар. У 1928—29 удзельнічаў у барацьбе супраць дыктатуры Х.В.Гомеса, за што арыштоўваўся. У 1930—41 у эміграцыі. Заснавальнік і рэдактар газ. «Еl Nacional» («Нацыянальнай газеты») і інш. выданняў. У зб-ках вершаў «Вада і рэчышча» (1937), «25 вершаў» (1942), паэмах «Харальная элегія Андрэсу Элою Бланка» (1958), «Мора — гэта смерць» (1965) спалучэнне лірызму і грамадз.-філас. разважанняў. Праблемы бунтарства моладзі, прагрэсу і экалогіі, выбару ідэалаў і сродкаў барацьбы за іх, аднаўлення гіст. справядлівасці і інш. у раманах «Ліхаманка» (1939), «Мёртвыя дамы́» (1955), «Кантора № 1» (1961), «Смерць Анорыо» (1963), «Калі хочацца плакаць — не плачу» (1970), «Лопэ дэ Агірэ: князь Свабоды» (1979), «І стаў той камень Хрыстом» (1989). Аўтар літ. і паліт. эсэ.
Тв.: Рус. пер. — Избранное. М., 1982; И стал тот камень Христом // Иностранная л-ра. 1989. № 3. І.Л.Лапін. с. 81
АТЭРАСКЛЕРО́З (ад грэч. athēra кашка + склероз), хранічная хвароба крывяносных сасудаў, пры якой на ўнутраных сценках артэрый утвараюцца атэрасклератычныя бляшкі — ачаговыя назапашванні ліпідаў (тлушчападобных рэчываў), складаных вугляводаў, фібрознай тканкі, кампанентаў крыві і кальцыю. У выніку артэрыі трацяць эластычнасць і дэфармуюцца, іх прасвет звужаецца, ламінарны цёк крыві ператвараецца ў турбулентны; пашкоджанне крывяных пласцінак, актывацыя згусальнай і прыгнечанне антызгусальнай сістэм крыві садзейнічаюць узнікненню ў сасудах трамбатычных мас; парушаюцца кровазабеспячэнне, функцыі розных органаў і тканак. Напрыклад, моцны атэрасклероз сасудаў сэрца праяўляецца каранарнай недастатковасцю або інфарктам міякарда, мозга — парушэннямі разумовай дзейнасці, інсультам і паралічам, нырак — стойкай гіпертаніяй, ног — эндартэрыітам аблітэральным і інш. Найчасцей хварэюць на атэрасклероз у сталым і старэчым узросце (мужчыны часцей за жанчын), развіццё атэрасклератычных змен магчыма і з дзяцінства, асабліва пры спадчыннай да яго схільнасці.
Да фактараў рызыкі, што ўплываюць на ўзнікненне атэрасклерозу, адносяць незбалансаванае харчаванне, захворванне на цукр. дыябет, жоўцекамянёвую хваробу, хранічную нырачную недастатковасць, атлусценне арганізма, малую фіз. актыўнасць (гіпакінезія), гіпертэнзію, ужыванне алкаголю, курэнне, змяненні гарманальнага фону ў выніку пастаяннага псіхаэмацыянальнага перанапружання, уплыў некаторых спецыфічных умоў працы і інш. Паводле халестэрынавай гіпотэзы патагенезу атэрасклерозу, якая існуе каля 80 гадоў, цэнтр. месца ў развіцці хваробы адводзіцца парушэнням абмену халестэрыну. У прафілактыцы атэрасклерозу гал. роля належыць здароваму спосабу жыцця, абмежаванню ў ежы прадуктаў з вял. колькасцю халестэрыну і спажыванню большай колькасці прадуктаў, у якіх шмат алею і клятчаткі, выключэнню фактараў рызыкі. М.А.Скеп’ян. с. 82
АТЭРО́МА (ад грэч. athēra кашка + ...ома), кіста сальнай залозы, якая ўзнікае пры закупорцы вывадной пратокі. Бывае ў вобласці валасянога покрыва галавы, твару, шыі, машонкі ў выглядзе цвёрдай круглаватай бязбольнай пухліны. Мае цвёрдую капсулу з кашкападобнай белай масай. Магчыма нагнаенне. Лячэнне хірургічнае. с. 82
АТЭРЫ́НЫ (Atherina), род марскіх рыб атр. атэрынападобных. 5 відаў і 1 падвід. Жывуць у Чорным, Азоўскім, Каспійскім, Міжземным м. Вядомы з эацэну. Лайб. пашыраны атэрына паўднёваеўрапейская (Atherina boyeri) і яе падвід — атэрына каспійская (Atherina var caspia).
Даўж. да 15 см. Трымаюцца ў пелагіялі. Заходзяць у прэсныя і салёныя (да 45°/оо) воды. Палавой спеласці дасягаюць на 2-м годзе жыцця. Нерастуюць з }сак. да верасня. Кормяцца зоапланктонам. Маюць прамысл. значэнне. с. 82
АТЭСТА́Т (ад лац. attestari сведчыць), 1) дакумент аб заканчэнні сярэдняй навуч. установы. 2) Ва ўзброеных сілах краін СНД дакумент, які выдаецца вайскоўцу пры пераводах па службе, у час камандзіровак для атрымання розных відаў забеспячэння, а таксама члену яго сям’і на права атрымання часткі яго забеспячэння. с. 82
АТЭСТА́ЦЫЯ , 1) службовая — вызначаны заканадаўствам парадак праверкі кваліфікацыі і дзелавых якасцяў работнікаў праз перыядычную ацэнку іх ведаў, вопыту, навыкаў і здольнасцяў да выканання канкрэтных абавязкаў па дадзенай спецыяльнасці ці пасадзе. Праводзіцца не радзей як 1 раз у 3—5 гадоў атэстацыйнай камісіяй, прызначанай вышэйстаячымі органамі ці адміністрацыяй, узгодненай з прафсаюзамі. Па выніках атэстацыі камісія можа прапанаваць адміністрацыі заахвоціць работніка, змяніць службовы аклад, уключыць у рэзерв на больш высокую пасаду, панізіць на пасадзе ці звольніць. Канчатковае рашэнне прымае кіраўнік адміністрацыі не пазней як праз 2 месяцы пасля атэстацыі. 2) атэстацыя рабочых месцаў — праверка рабочых месцаў на адпаведнасць нарматыўным параметрам. 3) атэстацыя прадукцыі — афіцыйнае вызначэнне якасці прадукцыі з выдачай спец. дакумента. 4) У бухгалтэрыі — аўдытарскае заключэнне, якое пацвярджае дакладнасць фін. справаздач (гл. Аўдыт). Н.А.Карповіч. с. 82
АУ́Л (цюрк.), пасёлак у народаў Сярэдняй Азіі (казахаў, туркменаў), а таксама горны пасёлак на Каўказе. с. 82
АУ́Н САН (13.2.1915, г. Намаў, М’янма — 19.7.1947), палітычны дзеяч, нац. герой М’янмы (б. Бірмы). Генерал. Скончыў Рангунскі ун-т. З 1938 адзін з кіраўнікоў антыкаланіяльнай паліт. арг-цыі «Наша Бірма». У 2-ю сусв. вайну гал. арганізатар Арміі незалежнасці Бірмы (1942), міністр абароны ва ўрадзе, створаным яп. акупац. ўладамі (з 1943). Нелегальна наладзіў кантакты з антыяп. Рухам Супраціўлення і ўзначаліў Антыфашысцкую лігу народнай свабоды. Кіраваў антыяп. паўстаннем у 1945, барацьбой за вызваленне краіны ад брыт. панавання (1945—47). У 1946—47 віцэ-старшыня Выканаўчага савета пры брыт. губернатару. Заключыў з брыт. урадам дагавор аб незалежнасці Бірмы (1947). Забіты тэрарыстамі. с. 82
АУ́Н САН СУ ЧЖЫ (н. 19.6.1945, г. Янгон, М’янма), палітычны дзеяч М’янмы (б. Бірмы). Дачка Аун Сана. Вучылася ў Дэлійскім і Оксфардскім ун-тах. Працавала ў Лонданскім ун-це (1968), сакратаром ААН (1969—71), Мін-ва замежных спраў Непала (1970-я г.) і інш. З 1988 на радзіме. Заснавальніца і ген. сакратар ЦВК партыі Нац. ліга за дэмакратыю, якая перамагла на парламенцкіх выбарах 1990. За выступленні супраць ваен. рэжыму краіны арыштавана ў 1989. Нобелеўская прэмія міру 1991. с. 82
А́ЎГІЕВЫ СТА́ЙНІ , у старажытнагрэчаскай міфалогіі вялікія і вельмі забруджаныя стайні цара Эліды Аўгія. Геракл ачысціў Аўгіевы стайні за адзін дзень, пусціўшы ў іх ваду рэк Алфея і Пенея, і гэтым здзейсніў адзін з 12 сваіх подзвігаў. У пераносным сэнсе Аўгіевы стайні — вельмі бруднае месца ці запушчаная работа. с. 82
АЎГІ́Т (ад грэч. augē бляск), мінерал падкласа ланцужковых сілікатаў, самы пашыраны з групы піраксенаў (Са, Nа) (Мg, Fe2+, Fe3+, Аl, Lі) [(Si, Al)2O6]. Састаў вельмі зменлівы. Звычайна з прымесямі хрому, марганцу і інш.
Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі кароткапрызматычныя, характэрны двайнікі, агрэгаты пласціністыя, зярністыя. Колер цёмна-зялёны да чорнага. Паўпразрысты. Бляск шкляны. Цв. 5—6. Шчыльн. 3,2— 3,6 г/см3. Вельмі пашыраны пародаўтваральны мінерал, пераважна ў магматычных асноўных (габра, базальты) і ультраасноўных (пірыты, перыдатыты) вывергнутых пародах. с. 82
АЎГРА́БІС (Aughrabies), вадаспад у ПАР, на р. Аранжавая, за 500 км ад вусця. Вышыня свабоднага падзення вады 146 м, агульная — 190 м. с. 82
А́ЎГСБУРГ (Augsburg), горад у ФРГ, у зямлі Баварыя, у перадгор’ях Альпаў, у сутоках рэк Лех і Вертах (бас. Дуная). 264,8 тыс. ж. (1994). Трансп. вузел на шляхах да альпійскіх перавалаў. Старажытны цэнтр тэкст., пераважна баваўнянай, прам-сці. Машынабудаванне (авіяцыйныя з-ды Месершміта, выпуск аўтамабіляў, рухавікоў, друкарскіх і канторскіх машын, рэактарнага абсталявання), металаапрацоўка, чыгуна- і сталеліцейная вытв-сць. У ваколіцах ГЭС, прадпрыемствы штучнага валакна, атамнага паліва і інш. Ун-т. Музеі. Абсерваторыя.
Аўгсбург узнік на месцы рым. ваен. лагера (лац. Аugusta Vindelicorum, засн. ў 15 да нашай эры), цэнтр рым. правінцыі Рэцыя. Каля 6 ст. засн. Аўгсбургскае епіскапства. У 9—10 ст. набыў статус горада, у 1276 — правы вольнага імперскага горада. У 15—16 ст. адзін з гандл. і фін. цэнтраў Еўропы, важны цэнтр герм. Адраджэння. У Аўгсбургу заключаны Аўгсбургскі рэлігійны мір 1555. Арх. помнікі: раманска-гатычны сабор (11—15 ст), ратуша (пач. 17 ст ), пасёлак рамеснікаў «Фугерай» (16 ст.) і інш. с. 82
А́ЎГСБУРГСКІ РЭЛІГІ́ЙНЫ МІР 1555 , паміж германскімі пратэстанцкімі князямі і імператарам Карлам V. Абвешчаны 25 вер. на рэйхстагу ў Аўгсбургу (адсюль назва). Завяршыў шэраг войнаў паміж каталікамі і пратэстантамі. Прызнаў раўнапраўе каталікоў і лютэран (не распаўсюджваўся на цвінгліянцаў, кальвіністаў, анабаптыстаў), устанавіў права князёў вызначаць веравызнанне сваіх падданых («чыя краіна, таго і вера»), санкцыянаваў усе царк. пераўтварэнні ў пратэстанцкіх княствах, у тым ліку праведзеную там секулярызацыю царк. уласнасці і інш. Завяршыў распад Германіі на аўт. землі, умацаваў уладу князёў, прывёў да адрачэння ад прастола Карла V, пахаваўшы яго ідэю пра стварэнне сусв. імперыі Габсбургаў. с. 83
А́ЎГУСТ (Augustus) Гай Актавій (з 44 да нашай эры Гай Юлій Цэзар Актавіян; Gaius Julius Caesar Octavianus; 23.9.63 да нашай эры, Рым — 19.8.14 нашай эры), рымскі імператар [27 да нашай эры — 14 нашай эры]. Сваяк і прыёмны сын Юлія Цэзара. Пасля забойства Цэзара па яго завяшчанні стаў наследнікам і пачаў барацьбу за ўладу. У 43 да нашай эры заключыў саюз з Маркам Антоніем і Лепідам (2-і трыумвірат). У 42 да нашай эры трыумвіры разбілі войскі Брута і Касія, забойцаў Цэзара. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж Актавіянам і Антоніем (абодва імкнуліся да адзінаўладдзя) прывяло да грамадз. вайны. У 31 да нашай эры ў бітве каля мыса Акцый Аўгуст разбіў войскі Антонія і Клеапатры VII і стаў фактычна неабмежаваным правіцелем Рыма. У 27 да нашай эры атрымаў тытул «Аўгуст» (вялікі, свяшчэнны). У часы яго праўлення закладзены асновы прынцыпату. Аўгуст меў вышэйшую ваен. ўладу, пажыццёвую трыбунскую ўладу, быў вялікім пантыфікам (першым жрацом), 11 разоў выбіраўся консулам. У адносінах да народа праводзіў палітыку «хлеба і відовішчаў». Пры ім пашыраны межы дзяржавы. Праўленне Аўгуста супала з т.зв. «залатым векам» рым. л-ры і мастацтва. Месяц смерці Аўгуста быў назв. «аўгустам». Аўгуст і яго час услаўлялі Гарацый, Праперцый, Вергілій і інш. с. 83
А́ЎГУСТ ІІ (August) Моцны (12.5.1670, Дрэздэн — 1.2.1733), курфюрст саксонскі (Фрыдрых Аўгуст І; 1694—1733), кароль Рэчы Паспалітай [1697—1706, 1709—33]. Сын саксонскага курфюрста Іагана Георга III. Стаў курфюрстам у Саксоніі пасля смерці брата Іагана Георга IV. У 1697 перайшоў у каталіцтва і пасля смерці караля Яна ІІІ Сабескага выбраны на трон Рэчы Паспалітай. У 1699 завяршыў польска-тур. войны (гл. Карлавіцкі кангрэс 1698—99). Меў намер ператварыць ВКЛ у незалежную дзяржаву са спадчыннай манархіяй. Удзельнічаў на баку Расіі ў Паўночнай вайне 1700—21. Шведскі кароль Карл XII на тэр. Беларусі і Літвы разбіў яго войскі і паводле Альтранштацкага міру 1706 прымусіў Аўгуста II адрачыся ад кароны Рэчы Паспалітай на карысць Станіслава Ляшчынскага. Пасля паражэння швед. арміі каля Палтавы (1709) вярнуўся на трон Рэчы Паспалітай. У 1716 спрабаваў усталяваць тут абсалютызм. У змаганні з самавольствам шляхты абапіраўся на падтрымку Прусіі і Расіі, што прывяло да ўмяшання апошняй ва ўнутр. справы Рэчы Паспалітай. Празваны Моцным за фіз. сілу і любоўныя прыгоды. с. 83
А́ЎГУСТ III (17.10.1696, Дрэздэн — 5.10.1763), кароль Рэчы Паспалітай [1733—63], курфюрст саксонскі (Фрыдрых Аўгуст ІІ; 1733—63). Сын Аўгуста ІІ. Выхаваны пратэстантам, у 1712 перайшоў у каталіцтва. Узброеная інтэрвенцыя рас. і саксонскіх войскаў у час вайны за польскую спадчыну (1733—35) дапамагла яму перамагчы свайго канкурэнта Станіслава Ляшчынскага і замацавацца на польск. троне. Быў пасіўны ў міжнар. справах, не справіўся з безуладдзем унутры Рэчы Паспалітай (пры ім паспяхова завяршыў работу толькі сейм 1736, астатнія 13 былі сарваны). Армія скарацілася да 12 тыс. чал. На Беларусі ўзмацніўся ўціск праваслаўных і пратэстантаў і інш. Жыў болей у Саксоніі, чым у Варшаве; на палітыку Аўгуста моцна ўплываў яго фаварыт граф Г. фон Бруль.
Літ.: Staszewski J. August III Sas. Wrocław etc., 1989. с. 83
АЎГУСТДО́Р , залатая манета Рэчы Паспалітай, якая чаканілася пры Аўгусце ІІІ у 1753—56, 1758. Адпавядала 5 талерам (каратная проба 23,5, лігатурная маса 5,96 г). Прататыпамі аўгустдора былі пістоль Іспаніі, луідор Францыі, фрыдрыхсдор Прусіі. У 1753—56 чаканіліся таксама фракцыі ў ½ і 2 аўгустдора. с. 83
АЎГУСТО́ВА , вёска ў Беларусі, у Знаменкаўскім с/с Лагойскага р-на Мінскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 5 км ад г.п. Лагойск, 55 км ад Мінска, 24 км ад чыг. ст. Смалявічы. 477 ж., 156 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. Абслугоўвання. с. 83
АЎГУСТО́ЎСКІ КАНА́Л , у Гродзенскім раёне Беларусі і Сувалкаўскім ваяв. Польшчы. Злучае Нёман з р. Бебжа (бас. Віслы). Даўж. 102 км, на тэр. Беларусі 22 км. Сярэдняя глыбіня 1,8 м. Утвораны з сістэмы каналаў, азёраў (Нецка, Белае і інш. на тэр. Польшчы), сажалак, каналізаваных участкаў рэк і пратокаў паміж азёрамі. На Беларусі ўключае частку р. Чорная Ганча (даўж. 9 км) паміж в. Лясная і в. Сонічы і асобнае рэчышча (даўж. 6 км), якое злучае гэтую рэчку з Нёманам (каля в. Нямнова). Мае 18 шлюзаў, з іх 4 на тэр. Беларусі. Пабудаваны ў 1824—39 як водны шлях для перавозкі грузаў з бас. Віслы і Нёмана да Балтыйскага м. На б.ч. быў даступны для суднаў водазмяшчэннем да 100 т, часткова выкарыстоўваўся для сплаву лесу. Страціў ролю транспартнага шляху. Помнік гідратэхн. буд-ва. Аб’ект турызму. с. 83
АЎГУСТО́ЎСКІ ПАВЕ́Т , адм.-тэр. адзінка ў Польшчы, Рас імперыі і БССР у 19—20 ст. Цэнтр — г. Аўгустаў. Утвораны ў 1807 з Дамброўскага і Бебжанскага пав. у складзе Варшаўскага герцагства. Пл. 1779 кв. вёрст, нас. 81,7 тыс. чал. (1897), з якіх 42,3% палякаў, 32,5% беларусаў, 5,3% рускіх. Падзяляўся на 12 валасцей, меў 1 горад і 3 пасады. У 1815 павет далучаны да Рас. імперыі. У 1837—66 у складзе Аўгустоўскай, з 1866 — Сувалкаўскай губ. У 1915—18 акупіраваны герм. войскамі, затым у складзе Беластоцкага ваяв. Польшчы. З 1939 у складзе БССР, у Беластоцкай вобласці. У студз. 1940 павет скасаваны і ўтвораны раёны; у 1945 яго тэр. перададзена Польшчы. с. 84
АЎГУСЦІ́Н Блажэнны (Augustinus Sanctus) Аўрэлій (13.11.354, г. Тагаст, Паўн. Афрыка — 28.8.430), хрысціянскі багаслоў, філосаф, буйнейшы прадстаўнік зах. (лац.) патрыстыкі. Епіскап г. Гіпон (395). Асн. творы «Споведзь» (400), «Пра тройцу» (400—416), «Пра горад божы» (413—426). Яго вучэнне — філас.-тэалагічнае абгрунтаванне хрысціянства ў духу неаплатанізму. Распрацаваў сац.-паліт. канцэпцыю, якая падзяляе чалавечае грамадства на 2 процілеглыя царствы — «горад зямны» і «горад божы». Не адмаўляючы свецкай улады, аддаваў перавагу ўладзе духоўнай. Ідэі Аўгусціна моцна паўплывалі на развіццё сярэдневяковай тэалогіі і філасофіі (гл. Аўгусцініянства). На Беларусі яго творы вядомыя з 11 ст., цікавасць да іх пабольшала ў 16—17 ст., калі тут былі выдадзены яго зб-кі павучанняў, творы «Пра горад божы», «Богападобная любоў», «Пра бачанне Хрыста».
Літ.: Бычков В.В. Эстетика Аврелия Августина. М., 1984. Г.У.Грушавы. с. 84
АЎГУСЦІНІЯ́НСТВА , кірунак у сярэдневяковай схаластыцы, які ўзнік пад уплывам ідэй Аўгусціна Блажэннага. У тэалогіі прыхільнікі аўгусцініянства аддавалі перавагу т. зв. анталагічным доказам існавання Бога, напрыклад, праводзілі аналогію паміж трыма здольнасцямі душы (памяць, розум і воля) і трыма абліччамі тройцы. У гнасеалогіі яны лічылі веру перадумовай усякіх ведаў. Да 12 ст. аўгусцініянства было пануючым кірункам (яму процістаялі толькі пантэізм Іаана Скота Эрыўгены, наміналізм І.Расцэліна і П.Абеляра і крайнія ерэтычныя пазіцыі). У 13—14 ст. у барацьбе супраць тамізму ідэі аўгусцініязма адстойвалі Банавентура, Іаан Пека, Дунс Скот. У эпоху рэфармацыі і контррэфармацыі іх развівалі М.Лютэр, Дж.Серынада, Г.Норыс, Л.Берці і інш. Водгаласы крытыкі тамізму з пазіцый аўгусцініянства сустракаліся і пазней у каталіцкай рэліг. філасофіі і ў інш. філас. вучэннях і плынях. с. 84
АЎГУСЦІНО́ВІЧ Тамаш (Фама) Мацвеевіч (1809, Віленская губ. — 1891), лекар, батанік, падарожнік. Скончыў Свіслацкую гімназію, вучыўся на мед. ф-це Віленскага ун-та, пасля яго закрыцця — у Кіеўскай медыка-хірург. акадэміі (1830—35). Працаваў вайск. лекарам, штаб-лекарам у Бранску (1835—43), лекарам і інспектарам на Украіне і ў Палтаўскай губ. (1845—53). Удзельнічаў у навук. экспедыцыях Рас. геагр. т-ва на Урал (1870), у Забайкалле, Прыморскі край і на Сахалін (1871 — 72), у Табольскую губ. на р. Об і Іркуцкую губ. на р. Лена (1874), на Чукотку (1875—76). Навук. даследаванні прысвечаны флоры Беларусі, Украіны, Паўн.-Усх. Сібіры і Д.Усходу. Аўтар альбома хірург. інструментаў (1835). У гонар Аўгусціновіча названы від асакі Саrex augustinoviczii Meinsh.
Тв.: О дикорастущих врачебных растениях Полтавской губернии. Киев, 1853; Три года в Северо-Восточной Сибири за Полярным кругом // Древняя и новая Россия. 1880. Т. 18, № 12. В.А.Гапоненка. с. 84
АЎГУСЦІ́НЧЫЧ (Augustinčić) Антун (4.5.1900, с. Кланец, Харватыя — 10.5.1979), харвацкі скульптар. Ганаровы чл. АМ СССР (1975). Праф. Заграбскай АМ. Вучыўся ў Заграбскай АМ (1922—24), парыжскіх школах прыгожых мастацтваў і дэкар. мастацтваў (1924—26). Аўтар манумента Сав. Арміі ў с. Баціна-Скела (1945—47), помніка Міру перад будынкам ААН у Нью-Йорку (1952—54, паст. ў 1955), станковых кампазіцый, партрэтаў, жаночых статуй і торсаў, якім уласцівыя дынаміка, жывапіснасць, абагульненасць манумент. формаў. с. 84
АЎД (Oud) Якабус Іаганес Пітэр (9.2.1890, г. Пюрмерэнд, Паўн. Галандыя — 5.4.1963), галандскі архітэктар. Вучыўся ў Вышэйшай тэхн. школе ў Дэлфце і Мюнхене. Лідэр галанд. функцыяналізму і групы «Стыль». Аўтар праектаў комплекснай планіроўкі і забудовы жылых раёнаў у Ротэрдаме (1922—30). Сярод збудаванняў Аўда: дамы ў пас. Вайсенгоф (Штутгарт, 1928), будынкі фірмы «Шэл-Недэрланд» (1940) і Кангрэса (1963) у Гаазе, санаторый каля Арнема (1960) і інш. с. 84
АЎДЗЕ́ЕНКА Ганна Васілеўна (н. 23.2.1927, в. Валокі Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.), бел. спявачка. Засл. арт. Беларусі (1966). У 1952—82 салістка (нізкі альт) Дзярж. нар. хору БССР. Тонка адчувала і перадавала стылявыя асаблівасці палескіх нар. песень. Выступала ў складзе вак. актэта, у дуэце з М.Адамейка. с. 84
АЎДЗЕ́ЕЎ Алег Ціханавіч (н. 15.6.1926, С.-Пецярбург), бел. кінааператар. Засл. работнік культуры Беларусі (1976). Скончыў Усесаюзны ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1955). У 1956—92 на кінастудыі «Беларусьфільм». Яго творчасці ўласцівы строгі рэаліст. стыль, графічнасць, лірызм. Сярод фільмаў: дакументальныя «Генерал Даватар» (1967), «Балада пра чорную бярозу» (1977); мастацкія «Дзяўчынка шукае бацьку» (з І.Пікманам, 1959), «Каханнем трэба даражыць» (1960), «Крыніцы» (1965), «Ствары бой» (1969), «Нечаканае каханне» (1971), «Воўчая зграя» (1975), «Маленькі сяржант» (1976), «Канец бабінага лета» (1983), «Трывогі першых птушак» (1985), «Хочаце — кахайце, хочаце — не...» (1987); тэлевізійныя «Парашуты на дрэвах» (1973), «Лёгка быць добрым» (2-серыйны, 1976), «Крыж міласэрнасці» (шматсерыйны, 1989—91), «Раман імператара» (шматсерыйны, 1993) і інш. с. 84
АЎДЗЕ́ЕЎ Валянцін Мікалаевіч (16.5.1915, г. Кацельніч Кіраўскай вобл., Расія — 11.10.1972), савецкі вучоны ў галіне электронікі. Чл.-кар. АН СССР (1958). З 1959 заг. лабараторыі Сібірскага аддз. АН СССР, з 1961 заг. Лабараторыі электронікі АН Беларусі. Навук. працы па канструяванні і тэхналогіі вытв-сці электронных прылад. с. 84
АЎДЗЕ́ЕЎ Міхаіл Васілевіч (22.11.1913, в. Гарадзецк Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобласці — 22.6.1979), Герой Сав. Саюза (1942), ген.-маёр авіяцыі (1957). У Чырв. Арміі з 1932. Скончыў школу ваен. пілотаў (1934), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, удзельнік абароны Перакопа, вызвалення Каўказа, Новарасійска, Румыніі і Балгарыі. Вызначыўся пры абароне Севастопаля, дзе ў паветр. баях збіў 6 самалётаў праціўніка. За час вайны зрабіў 498 баявых вылетаў, правёў 141 паветр. бой, збіў 17 самалётаў праціўніка. с. 84
АЎДЗЕ́ЕЎСКАЯ СТАЯ́НКА , познапалеалітычная стаянка каля в. Аўдзеева Курскай вобл.; адзін з эпонімных помнікаў касцёнкаўска-аўдзееўскай культуры. Найб. ранняя радыевугляродная дата — 27 700 ± 700 г. Раскопкамі выяўлены рэшткі доўгага касцёва-землянога наземнага жытла з ачагамі ў цэнтры, абкружанага невялікімі зямлянкамі і ямамі-кладоўкамі; каменныя і касцяныя прылады (разцы, скрабкі, цёслы і інш.), жаночыя статуэткі і фігурка маманта з косці. с. 85
АЎДЗЕ́Й Леанід Вікенцьевіч (7.4.1929, г. Вілейка Мінскай вобл — 5.7.1977), бел. хірург. Д-р мед.н. (1968), праф. (1970). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1953). З 1959 працаваў у ім і адначасова з 1968 гал. хірург Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па хірург. метадах лячэння хвароб гепатабіліярнай сістэмы і падстраўнікавай залозы, партальнай гіпертэнзіі і гастраэнтэралогіі, па экстракарпаральных метадах дэтаксікацыі ў хірургіі.
Тв.: Клиника и хирургическое лечение холецистита. Мн., 1963. с. 85
«А́ЎДЗІ» (Audi), легкавыя аўтамабілі аднайменнай фірмы (ФРГ). Выпускаліся ў 1909—40, з 1966 вытворчасць адноўлена. Вырабляюцца аўтамабілі малога і сярэдняга класаў 35 мадыфікацый (рабочая ёмістасць рухавіка 1,6—2,2 л, магутнасць 66—206 кВт, максімальная скорасць 177—250 км/гадз; 1994). Асаблівасць некаторых мадыфікацый — вядучыя ўсе колы. с. 85
АЎДЗІЕ́ЎСКІ Анатоль Цімафеевіч (н. 16.8.1933, г. Знаменка Кіраваградскай вобл., Украіна), украінскі харавы дырыжор. Нар. арт. СССР (1983). Праф. Кіеўскага пед. ін-та (1986). Скончыў Адэскую кансерваторыю (1958). У 1958—63 арганізатар і маст. кіраўнік Палескага нар. хору «Лянок» (Жытомір). З 1966 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Украінскага народнага хору імя Р.Г.Вяроўкі. Аўтар харавых твораў, апрацовак укр. нар. песень. Дзярж. прэміі Украіны 1968 і СССР 1978. с. 85
АЎДО́ТКА (Burhinus oedicnemus), птушка сям. аўдоткавых атр. сеўцападобных. Пашырана ў Еўропе, Сярэдняй і Паўд. Азіі, Паўн. Афрыцы. Рэлікт чацвярцічнага перыяду. На Беларусі вельмі рэдкі пералётны від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення, занесены ў Чырвоную кнігу. Трапляецца пераважна ў паўд.-ўсх. частцы Палесся.
Птушка даўж. 40—45 см, маса да 440 г. Жыве на бязлесных пясчаных землях. Апярэнне шэра-пясочнае з чорнымі падоўжнымі стракацінамі, на бруху — белаватае. Ногі трохпальцыя. Прылятае ў сярэдзіне красавіка. Актыўная ноччу. Трымаецца парамі, восенню чародамі. Хутка бегае, выцягнуўшы шыю. Гнёзды на пяску. Нясе 2 жаўтавата-пясочнага колеру яйцы. Корміцца насякомымі, дробнымі яшчаркамі, грызунамі. Адлятае ў вер.—кастрычніку. Зімуе ў Афрыцы і на Пд Аравійскага п-ва. с. 85
АЎДЫЕ́НЦЫЯ (ад лац. audientia слуханне), афіцыйны прыём у высокапастаўленай асобы. с. 85
АЎДЫЁВІЗУА́ЛЬНАЯ ТЭ́ХНІКА , аўдыёвідэатэхніка, сукупнасць тэхн. сродкаў, прызначаных для запісу, захоўвання, перадачы і ўзнаўлення інфармацыі, якая адначасова можа ўспрымацца органамі слыху і зроку чалавека.
Да аўдыёвізуальнай тэхнікі адносяць кіназдымачныя апараты, тэлевізійныя перадавальныя камеры, кінапраекцыйныя апараты, тэлевізары, магнітафоны (у тым ліку відэамагнітафоны), відэатэлефоны, некаторыя персанальныя камп’ютэры і інш. Носьбіты аўдыёвізуальнай інфармацыі: дыяфільмы, кінафільмы, галаграмы, магн. стужкі і касеты, дыскі (у тым ліку аптычныя дыскі) гука- і відэазапісу. с. 85
АЎДЫ́Т (ад англ. audit праверка, рэвізія), праверка аўдытарскай службай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці і інш. дакументаў фінансава-гасп. дзейнасці кампаній, прадпрыемстваў, устаноў, каб пацвердзіць іх дакладнасць. Праводзіцца спец. аўдытарскімі карпарацыямі ці аўдытарамі-прадпрымальнікамі. Задача аўдыту — абарона інтарэсаў уласніка, дапамога суб’ектам гаспадарання ў разліку падаткаў, павышэнні эфектыўнасці вытв.-гасп. дзейнасці. Аўдыт бывае знешні (незалежны), унутраны (ведамасны) для ацэнкі работы па маркетынгу, эфектыўнасці структуры кампаніі, праверкі дзейнасці фірмы па выкананні законаў і рашэнняў вышэйстаячых органаў і інш., а таксама абавязковы (вызначаны заканадаўствам) і ініцыятыўны (паводле рашэння суб’екта гаспадарання ці ўласніка). Г.І.Краўцова. с. 85
АЎДЫТО́РЫЯ (лац. auditorium). 1) памяшканне, прызначанае для чытання лекцый, дакладаў і інш. 2) Слухачы лекцыі, даклада; кантынгент спажыўцоў друку, радыё і тэлевізійнай інфармацыі, рэкламы. с. 85
АЎДЫЯМЕ́ТРЫЯ (ад лац. audire чуць + ...метрыя), акуметрыя, вызначэнне вастрыні слыху. Найб. просты метад аўдыяметрыі — даследаванне слыху шэптам, гутарковай мовай (вызначаецца адлегласць, на якой паддоследны здольны пачуць словы) і камертонам (вызначаецца час, на працягу якога хворы чуе паступова затухальнае гучанне камертона). Пры даследаванні аўдыяметрам па змене вышыні (ад 100да 10 000 герц) і сілы гуку вызначаюць іх мінім. інтэнсіўнасць, пры якой гук ледзьве чутны (парог успрымання). Вынікі аўдыяметрыі запісваюцца ў выглядзе аўдыяграмы. Найб. дакладны спосаб — даследаванне з рэгістрацыяй слыхавых выкліканых патэнцыялаў (СВП) — біятокаў, што ўзбуджаюцца ў галаўным мозгу пры раздражненні вуха гукавымі сігналамі. СВП выяўляюцца пры камп’ютэрнай апрацоўцы даных, атрыманых шматразовым паўторам гукавых стымулаў.
В.А.Быстрэнін. с. 85
АЎЕ́ДА (Oviedo), горад на Пн Іспаніі, у Кантабрыйскіх гарах. Адм. цэнтр аўт. вобласці Астурыя і правінцыі Аўеда. Засн. пры кляштары, пабудаваным каля 780. 196,1 тыс. ж. (1991). Трансп. вузел. Аванпорт на Біскайскім зал. — Хіхон. Цэнтр найбуйнейшага ў краіне вугальнага басейна, металургія, машынабудаванне (пераважна цяжкае), харч., тэкст., цэментная, керамічная, фармацэўтычная прам-сць. Арх. помнікі 8—18 ст. Ун-т. Археал. Музей. с. 86
АЎЕ́СКІ ХВАРО́БА , несапраўднае шаленства, інфекцыйны бульбарны параліч, шалёная кароста, свербавая чума, вострая інфекцыйная вірусная хвароба жывёл. Выклікаецца фільтроўным вірусам. Характарызуецца пашкоджаннем ц.н.с., органаў дыхання, моцным свербам у месцы пранікнення ўзбуджальніка. Да аўескі хваробы ўспрыімлівыя свінні (пераважна парасяты-сысуны), буйн. раг. жывёла, козы, авечкі, сабакі, каты, лісы, пясцы, норкі і інш. Крыніца інфекцыі — хворая жывёла і вірусаносьбіты (найчасцей грызуны). На Беларусі аўескі хвароба здараецца ўсюды, пераважна ўвосень і ў пач. Зімы. с. 86
АЎКСАТРО́ФЫ [ад грэч. auxō вырошчваю, павялічваю + ...троф( ы)], арганізмы (часцей мікраарганізмы), якія ў выніку мутацыі страцілі здольнасць сінтэзаваць адно з рэчываў, неабходных для іх росту (амінакіслату, вітамін, азоцістую аснову і інш.). Могуць жыць толькі на тым пажыўным асяроддзі, куды гэтае рэчыва прыўнесена. Аўксатрофы шырока выкарыстоўваюць у генет. і іншых біял. даследаваннях. Глядзі таксама Прататрофы. с. 86
АЎКСІ́НЫ , прыродныя і сінтэтычныя рэчывы, рэгулятары росту раслін з групы фітагармонаў. Уздзейнічаюць на рост, дзяленне і дыферэнцыяцыю клетак. З прыродных (у асн. вытворныя індолу, фенілвоцатнай кіслаты) найб. пашыраны гетэрааўксін, які сінтэзуецца раслінамі з трыптафану бактэрыямі і грыбамі. Сінт. аналагі аўксінаў стымулююць утварэнне каранёў і чаранкоў, з іх дапамогай атрымліваюць плады без насення, прадухіляюць ападанне лісця.
У малых канцэнтрацыях дзейнічаюць як стымулятары (роставыя рэчывы), у вялікіх — як гербіцыды, дзеянне якіх заснавана на парушэнні абмену рэчываў з наступнай гібеллю раслін. Выкарыстоўваюцца ў раслінаводстве, навук. практыцы. с. 86
АЎКЦЫЁ́Н [лац. auctio (auctionis)], пачарговы публічны продаж тавараў, уладальнікам якіх становіцца пакупнік, што прапанаваў за іх самую высокую цану. Праводзяцца ў вызначаных месцах, па ўстаноўленых правілах спец. фірмамі, што працуюць на камісійных пачатках. Адрозніваюць аўкцыёны прымусовыя (паводле рашэння суд. органаў, каб спагнаць даўгі з неплацельшчыка) і добраахвотныя (арганізуюць уладальнікі тавараў для іх продажу). Традыцыйная форма міжнар. гандлю — міжнар. аўкцыён, дзе рэалізуюцца тавары пэўнай наменклатуры (воўна, футра, чай, тытунь, кветкі, коні, прадметы раскошы, антыкварыят, творы мастацтва і інш ). На аўкцыёнах прадаюць таксама канфіскаваную і безгаспадарную маёмасць, якая паводле права на спадчыну пераходзіць ва ўласнасць дзяржавы. На валютных аўкцыёнах ажыццяўляецца купля-продаж валюты праз упаўнаважаныя на гэта банкі. с. 86
АЎКШТА́ЙТЫ , група балцкіх плямёнаў, якая вылучылася ў 1-м тыс. нашай эры на тэр. Літвы. Упершыню згадваюцца ў Дузбургскай хроніцы ў сувязі з падзеямі 1294—1300. У сярэднявеччы аўкштайтамі наз. паўд.-ўсх. плямёны літоўцаў у адрозненне ад заходніх — жэмайтаў. Цяпер аўкштайты — этнагр. група літоўцаў, якія жывуць пераважна ў паўд.-ўсх. ч. Літоўскай Рэспублікі, гавораць на аўкштайцкім дыялекце літоўскай мовы. Глядзі таксама Аўкштайція. с. 86
АЎКШТА́ЙЦІЯ , гістарычная вобласць у ВКЛ. Упамінаецца ў хроніках Тэўтонскага і Лівонскага ордэнаў, у лацінамоўных дакументах ВКЛ з 14 ст. Адрознівалася ад інш. гіст. вобласці Літвы — Жамойці. Аўкштайцію (Аўкштоту) у 1420 упамінае вял. кн. Вітаўт у лісце да герм. імператара. Стараж.-рус. летапісы і дакументы ВКЛ на старабел. мове тэрмін Аўкштайція не ўжывалі, хоць звычайна адрознівалі Жамойць і Літ. зямлю. У Літве 19—20 ст. пад Аўкштайціяй разумелі цэнтр і ўсх. частку сучаснай Літ. рэспублікі, заселеную адной з дзвюх асн. этнагр. груп літоўцаў — аўкштайтамі. Паходжанне назвы звязваюць з літ. словам aukštas (высокі), якое, напэўна, абазначала верхнюю (адносна цячэння Нёмана) усх. групу літ. плямёнаў. Археалагічна Аўкштайція, найб. верагодна, суадносіцца з культурай усходнеліт. курганоў. Частка археолагаў, пачынаючы з А.Таўтавічуса (1968), звязвае Аўкштайцію з групай грунтавых могільнікаў у сярэднім цячэнні Нёмана і вадазборы р. Нявежыс і лічыць аўкштайтаў племем, асобным і ад жамойтаў, і ад літоўцаў у вузкім сэнсе. Падставай для гэтага служыць паведамленне хронікі П.Дузбурга (каля 1294—1300) пра падуладную Літве зямлю Аўстэхія (Austechia), аднак яе атаясамліванне з Аўкштайціяй небясспрэчнае.
В.Л.Насевіч. с. 86
АЎЛАКАГЕ́Н (ад грэч. aulax баразна + ...ген), адмоўная лінейная структура зямной кары, якая пачынаецца ад краю і цягнецца ў глыб платформы. Адзін канец адкрываецца ў акіян, геасінклінальны пояс ці прагін на месцы б. акіяна, другі выкліньваецца ў межах платформы. Паходжанне аўлакагену звязваюць з раскрыццём акіяна і рыфтагенезам. Усе аўлакагены адносяцца да стараж. рыфтаў. Асадкавая тоўшча ў іх прыкладна ў 3 разы больш магутная, чым на прылеглай частцы платформы. Найб. стараж. аўлакаген (каля 3 млрд. гадоў) — структура Пангола ў Паўд.-Усх. Афрыцы. У Беларусі вядомы аўлакагены: рыфейска-раннявендскі Валына-Аршанскі і палеазойскі Прыпяцка-Данецкі. Да аўлакагенаў прымеркаваны нафтаносныя, галагенныя і вугляносныя адклады. с. 86
АЎЛАКО́МНІУМ (Aulacomnium), род брыевых імхоў сям. аўлакомніевых. Вядома 9 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 2 віды. На балотах, забалочаных лугах і лясах расце аўлакомніум балотны (Aulacomnium palustre). Пагаршае якасць лугоў. Торфаўтваральнік. Радзей, пераважна на гнілой драўніне ў вільготных лясах, трапляецца аўлакомніум двухполы (Aulacomnium androgynum).
Аўлакомніум балотны — двухдомная расліна. Утварае зялёныя або жоўта-зялёныя густалямцаватыя дзярнінкі. Сцёблы выш. Да 10—15 см, простыя або галінастыя. Лісце даўж. да 3 мм, падоўжана-ланцэтнае. Каробачка падоўжана-яйцападобная, гарбатая, нахіленая, на жоўта-чырвонай ножцы. Спараносіць летам. Вегетатыўнае размнажэнне лістападобнымі вывадкавымі цельцамі, сабранымі ў шарападобныя галоўкі на доўгіх ножках. У аўлакомніума двухполага вывадкавыя цельцы верацёнападобныя. Г.Ф.Рыкоўскі. с. 86
АЎЛАСЕ́ВІЧ Міхаіл Аляксандравіч (н. 20.6.1938, в. Станіславова Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.), бел. мовазнавец. Канд. філал.н. (1970), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1989). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1962) і працуе ў ім, з 1994 рэктар. Даследуе праблемы сучасных бел. і рус. літ. моў: «Пабочныя кампаненты сказа ў беларускай літаратурнай мове» (1970), «Марфемны склад слова і словаўтварэнне» (2-е выд., 1991) і інш с. 86
А́ЎРА (ад грэч. aura веянне, подых ветрыку), 1) стан, які папярэднічае прыступам эпілепсіі, істэрыі і да т.п. 2) Паводле акультных, парапсіхалагічных уяўленняў сукупнасць энергетычных выпрамяненняў, якія ўтвараюць біяполе чалавека. У пераносным сэнсе — настрой, клімат, атмасфера, што пануюць у якім-н. Асяроддзі. с. 87
АЎРА́Л (ад англ. over all наверх усе), 1) работа на караблі (судне), якая выконваецца адначасова ўсім асабовым складам або большай яго часткай. Асабовы склад выклікаецца спец. сігналам і камандай «усе наверх». 2) У пераносным значэнні — празмерна спешная работа ўсяго калектыву, выкліканая адсутнасцю планамернай працы. с. 87
АЎРА́МЕНКА Павел Самуілавіч (н. 1.5.1929, в. Барысаўка Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-р с.-г. н. (1979), праф. (1981). Скончыў Бел. с.-г. акадэмію (1961). У 1967—89 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі (у 1969—89 нам. дырэктара). У 1990—94 у Бел. НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па фізіялогіі, кармленні с.-г. жывёлы і тэхналогіі кармоў.
Тв.: Производство силосованных кормов. Мн., 1984 (разам з Л.М.Паставалавай); Перспективные технологии заготовки травянистых кормов. Мн., 1990 (у сааўт.); Справочник по приготовлению, хранению и использованию кормов 2 изд. Мн., 1993 (у сааўт.). с. 87
АЎРА́МКАЎ Пракоп Іванавіч (16.10.1923, в. Пакроўка Родзінскага р-на Алтайскага краю, Расія — 23.1.1944, Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. На пач. Вял. Айч. вайны добраахвотнікам пайшоў у армію. На фронце з ліст. 1941, удзельнік абароны Масквы, ваяваў на Паўн.-Зах. фронце. 22.1.1944 камандзір стралк. аддзялення сяржант Аўрамкаў у баі каля в. Амшары Новасакольніцкага р-на Пскоўскай вобласці закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота. На яго радзіме пастаўлены бюст. с. 87
АЎРА́МКІ ЛЕ́ТАПІС , летапісны звод, складзены ў апошняй чвэрці 15 ст. ў Пскове або ў Ноўгарадзе на аснове больш стараж. рус. летапісных крыніц. Ахоплівае падзеі да 1469. У ім адлюстравана гісторыя Кіеўскай і Маскоўскай Русі, Ноўгарада, часткова ВКЛ. Найб. каштоўныя і цікавыя матэрыялы за 14—15 ст. У 1495 гэты летапісны звод перапісаны ў Смаленску Аўрамкам. Быў распаўсюджаны на Беларусі. На аснове Аўрамкі летапісу ўзнік Віленскі спіс, у канцы якога змешчаны тэкст «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх». Звесткамі Аўрамкі летапісу часткова карыстаўся складальнік Супрасльскага летапісу 1-й пал. 16 ст. Надрукаваны Аўрамкі летапіс у Поўным зборы рус. летапісаў (т. 16, 1889).
Літ.: Шахматов А.А. Обозрение русских летописных сводов XIV—XVI вв. М.; Л., 1938. В.А.Чамярыцкі. с. 87
АЎРА́МЧЫК Мікола (Мікалай Якаўлевіч; нарадзіўся 14.1.1920, в. Плёсы Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. паэт, празаік, перакладчык. Засл. работнік культ. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1949). У 1942—45 у палоне, на кам.-вуг. шахтах у Руры. Пасля вайны — на аднаўленні Данбаса. У 1953—80 рэдактар аддзела паэзіі час. «Маладосць». Друкуецца з 1937. Першы зб. вершаў «Пярэдні край» (1949). У яго паэзіі шчырасць, добразычлівасць, любоў да радзімы, драматычны ваен. лёс (зб-кі «Шляхамі дружбы», 1952; «Ключы жураўліныя», 1960; «Сустрэча былых канагонаў», 1963, Літ. прэмія імя Я.Купалы 1964; «Універсітэцкі гарадок», 1967; «Радовішча», 1976, і інш.). Раман «Падзямелле» (1983) і аповесць «Палон» (1989) пра жорсткія баі, палон, маральнае супрацьстаянне ворагу, змаганне за чалавечую годнасць. Пераклаў на бел. мову творы Дж.Байрана, А.Міцкевіча, Л.Украінкі, М.Джаліля, Г.Эміна, паэму М.Нагнібеды «Васілёк» (1961) і інш.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1980; Агледзіны. Мн., 1969; Анкета. Мн., 1990.
Літ.: Арочка М. Галоўная служба паэзіі. Мн., 1974. С. 113—118; Бугаёў Д. Адкрытая душа паэта // Бугаёў Д. Талент і праца. Мн., 1979; Лойка А. Сустрэча з чалавекам // Лойка А. Сустрэчы з днём сённяшнім. Мн., 1968; Лецка Я. Балючыя старонкі жыцця // Вобраз—85. Мн., 1985.
І.У. Саламевіч. с. 87
АЎРА́Н (Gratiola), род кветкавых раслін сям. залознікавых. Каля 20 відаў. Пашыраны ва ўмераных і халодных паясах абодвух паўшар’яў, у горных сістэмах тропікаў. На Беларусі, пераважна ў паўд.-ўсх. раёнах, па заліўных лугах, забалочаных месцах, берагах рэк і вадаёмаў расце аўран лекавы (Gratiola officinalis). Культывуецца ў Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі.
Шматгадовая карэнішчавая травяністая расліна. Сцябло прыўзнятае або прамастойнае, выш. 10—40 см. Лісце сядзячае, процілеглае, лінейна-ланцэтнае, зубчастае. Кветкі двухполыя, белыя, адзіночныя, на доўгіх кветаножках у пазухах лісця. Плод — 2-гнездавая шматнасенная каробачка. Ядавітая і лек. расліна (слабіцельны, ірвотны, мачагонны сродак), мае гліказіды, сапаніны, алкалоіды. с. 87
АЎРАНГЗЕ́Б (1618—1707), апошні сапраўдны правіцель Мангольскай імперыі [1658—1707]. Сын Вял. Магола Шах-Джахана. У 1636—44 і 1652—57 быў намеснікам Дэкана. У барацьбе за трон 1658—59 забіў сваіх братоў-сапернікаў, арыштаваў бацьку. Завяршыў заваяванне Дэкана і Паўд. Індыі. Адзнака палітыкі Аўрангзеба — мусульм. нецярпімасць. Прыгнятаў індусаў. У часы яго праўлення ў Індыі ўмацаваліся еўрап. гандл. Кампаніі. с. 87
АЎРА́ТЫ, солі золата, глядзі ў арт. Золата. с. 87
АЎРО́РА , у рымскай міфалогіі багіня світання, якая прыносіла дзённае святло багам і людзям. Яе ўяўлялі юнай крылатай жанчынай, якая ўзнімалася з акіяна на калясніцы, запрэжанай светлымі коньмі. У вобразнай і паэт. мове Аўрора — сінонім ранішняй зары, золаку. Адпавядае грэч. багіні Эас. с. 87
«АЎРО́РА» , крэйсер рас. Балтыйскага флоту. У страі з 1903; удзельнічаў у марскіх баях пры Цусіме (май 1905), на Балтыйскім м. ў 1-ю сусв. вайну. 25.10(7.11).1917 «Аўрора» зрабіла халасты стрэл — сігнал да штурму Зімняга палаца. З 1923 вучэбны карабель. У Вял. Айч. вайну гарматы «Аўроры» выкарыстоўваліся пры абароне Ленінграда. З 1948 крэйсер стаіць на Няве як помнік Кастр. рэвалюцыі ў Петраградзе; у 1957 на ім створаны музей. с. 88
АЎРУ́ЦІН Анатоль Юр’евіч (н. 3.7.1948, Мінск), паэт, крытык, перакладчык. Скончыў БДУ (1972). Друкуецца з 1973. Аўтар зб-каў вершаў «Снегапад у ліпені» (1979), «Паваротны круг» (1983), «... З гэтага свету» (1991), кн. «Любоўнае зелле» (1992), нарысаў аб прафесіях. Перакладае на рус. мову творы М.Багдановіча, М.Танка, П.Панчанкі, Р.Барадуліна, А.Грачанікава, Г.Апалінэра, Ш.Бадлера, Г.Гейнэ, П.Элюара і інш. с. 88
АЎРЫ́ЛЬ (Avril) Філіп (21.7.1654, г. Ангулем, Францыя —студз. 1698), французскі падарожнік. Як манах-езуіт пасланы для місіянерства ў Кітай. Праз Турцыю і Іран дабраўся да Астрахані (1685—86), адтуль да Масквы. Не атрымаўшы дазволу на выезд у Кітай, высланы праз Беларусь у Польшчу. Зноў вярнуўся ў Расію і зноў не атрымаў дазволу на праезд у Кітай. Вярнуўся ў Францыю, у 1692 выдаў кнігу пра свае падарожжы, у якой апісаў жывёльны свет Беларусі, пасяленні палонных з Рэчы Паспалітай, у т. л. з Беларусі, «паміж Волгай і Масквой».
Літ.: Пирлинг П. Французский иезуит в Москве в XVII столетии // Рус. старина. 1902. № 9. В.П.Грыцкевіч. с. 88
АЎРЫПІГМЕ́НТ [ад лац. aurum (auri) золата + пігмент(ы)], мінерал класа сульфідаў Аs2S3. Мае 60,9% мыш’яку і 39,1% серы.
Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Звычайна ў выглядзе ліставатых, слупкаватых або валакністых масіўных агрэгатаў. Колер ад лімонна- і залаціста-жоўтага да аранжава-жоўтага. Паўпразрысты. Бляск тлусты да алмазнага. Цв. 1,5—2. Шчыльн. 3,4—3,5 г/см3. Тыповы мінерал сярэдне- і нізкатэмпературных мыш’яковых і сурмяна-ртутных радовішчаў, а таксама ў адкладах гарачых мінер. крыніц. Выкарыстоўваецца ў лакафарбавай і гарбарнай прам-сці, як мыш'яковая руда. с. 88
АЎРЭ́ЛІЙ Марк (Marcus Aurelius; 26.4.121, Рым — 17.3.180), рымскі імператар з 161, філосаф, адзін з прадстаўнікоў позняга стаіцызму. Пры ім Рым захапіў Месапатамію, устанавіў пратэктарат над Арменіяй, вёў Маркаманскую вайну 166—180 з германцамі і сарматамі. Яго твор «Адзін на адзін з сабою» даследуе пераважна этычныя праблемы. Аўрэлій лічыў, што ў свеце ўсё адбываецца паводле пэўнага парадку і справядлівасці, прасякнута божым прадбачаннем. Лёс чалавеку наканаваны, і прымаць яго трэба з радасцю; трэба радавацца таму, што маеш, кожны дзень праводзіць як апошні; людзі створаны, каб любіць сабе падобных; прызначэнне чалавека — захоўваць разумнасць і павагу да грамадскасці і дапамагаць у гэтым сваім блізкім. Адмаўляў ухваленне натоўпу, улады, багацця; жыцця, поўнай асалоды. Клопат пра пасмяротную славу лічыў марным, бо зямля — пясчынка, жыццё — бясконцы паўтор.
А.В.Рубанаў. с. 88
АЎРЭ́ЛІЙ ВІ́КТАР Секст (Sextus Aurelius Victor), рымскі гісторык 4 ст. Нарадзіўся ў Афрыцы. У 361 быў намеснікам Ніжняй Паноніі, у 389 — гар. прэфектам Рыма. Каля 360 напісаў кароткую гісторыю імператараў ад Аўгуста да Канстанцыя ІІ «Пра цэзараў» («De Caesaribus»). Пазней гэты твор уключаны ў «Кароткую вытрымку пра цэзараў», дзе звесткі даведзены да 395, аўтарам якой памылкова лічылі Аўрэлія. с. 88
АЎРЭЛІЯ́Н Луцый Даміцый (Lucius Domitius Aurelianus; 9.9.214—275), рымскі імператар з 270. Ілірыец з Паноніі. Служыў у рым. арміі, пры імператару Клаўдзію ІІ начальнік конніцы, пасля яго смерці абвешчаны імператарам. Аўрэліян вярнуў амаль усе страчаныя раней правінцыі і аднавіў межы Рым. імперыі: адкінуў готаў за Дунай, выцесніў алеманаў з Рэцыі і Італіі (але страціў Дакію). Правёў грашовую рэформу; у 273 задушыў у Рыме рух манетарыяў (работнікаў манетнага двара). Імкнуўся да неабмежаванай улады. Забіты змоўшчыкамі ў час падрыхтоўкі да парфянскага паходу. с. 88
АЎРЭ́УС (ад лац. aureus залаты), залатая старажытнарымская манета, якую пачаў выпускаць Юлій Цэзар пасля Гальскіх паходаў (58—51 да нашай эры). Сістэматычна чаканілася з часу праўлення Аўгуста (30 да нашай эры — 14 нашай эры) да праўлення Канстанціна І (306—337), які замяніў аўрэус солідам. За гэты час маса манеты зменшылася з 8,18—8,19 да 5,45—5,46 г. с. 88
АЎСЕ́КЛІС (Auseklis; сапр. Крогземіс Мікеліс Якабавіч; 18.9.1850, г.п. Алоя, воласць Унгурпілс, Латвія — 6.2.1879), латышскі паэт. Прадстаўнік рамантызму ў лат. літаратуры. Праследаваўся за вальнадумства. Аўтар зб. «Вершы» (1873). Выступаў супраць ням. баронаў і лат. духавенства, услаўляў свабодалюбства лат. народа, па-майстэрску выкарыстоўваў фальклорныя сюжэты, вобразы.
М.Абала. с. 88
АЎСЕ́Ц (Helictotrichon), род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 60 відаў. Пашыраны ў Еўропе і Азіі, Паўн. і Паўд. Афрыцы, Паўн. Амерыцы. На Беларусі 2 дзікарослыя віды: аўсец пушысты (Helictotrichon pubescens; нар. назва заечы авёс), трапляецца па ўсёй тэрыторыі, расце на сухіх лугах, лясных палянах і ўзлесках, на адхонах, асабліва ўздоўж дарог; аўсец лугавы (Helictotrichon pratense; рэдкі від, вядомы толькі па звестках навук. літаратуры). Лугавыя кармавыя травы.
Шматгадовыя травяністыя расліны звычайна з паўзучымі падземнымі парасткамі або пазбаўлены іх і тады ўтвараюць шчыльныя дзернавінкі. Сцябло круглаватае, прамастойнае, выш. да 120 см. Лісце лінейнае, часам уздоўж складзенае. Каласкі 2—5-кветныя. Ніжняя кветкавая лускавінка з доўгім асцюком. Мяцёлка сціснутая або раскідзістая, нярэдка гронкападобная. с. 88
АЎСКУЛЬТА́ЦЫЯ (ад лац. auscultatio слуханне, выслухванне), метад даследавання ўнутраных органаў выслухваннем. Робіцца вухам ці спец. апаратамі — стэтаскопам або фанендаскопам. Пры аўскультацыі лёгкіх выслухваюць дыхальныя шумы, хрыпы, характэрныя для запаленчых працэсаў у бронхах або лёгачнай тканцы. Па змене тону, шумах у сэрцы мяркуюць пра стан сардэчнай дзейнасці. Артэрыі выслухваюць для вызначэння артэрыяльнага ціску. Аўскультацыя жывата выяўляе наяўнасць перыстальтыкі страўніка і кішэчніка, у цяжарных — сэрцабіцце плода. Аўскультацыяй карыстаюцца і ў ветэрынарыі. с. 89
АЎСТРААЗІЯ́ЦКІЯ МО́ВЫ , сям’я моў, на якіх гаворыць частка насельніцтва Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі, шэрагу астравоў у Індыйскім акіяне. Уключае 8 груп моў: семанг-сакай (асліянская) — распаўсюджаны на п-ве Малака (Малайзія) і ў Паўд. Тайландзе; в’етнамская-мыонг — гал. чынам у В’етнаме (у тым ліку сучасная в’етнамская мова) і часткова ў Лаосе; мон-кхмер — на тэр. Камбоджы, М’янмы (б. Бірма), В’етнама, Лаоса і Тайланда; палаунг-ва — уздоўж граніц Кітая, Тыбета, Бутана, на тэр. В’етнама, Лаоса, Тайланда і М’янмы; нікабарскай мовы — на Нікабарскіх а-вах; мовы кхасі — у Індыі і Бангладэш; моў мунда — карыстаецца ч. насельніцтва Індыі; мовы нагалі — штат Мадх’я-Прадэш (Індыя). Кхмерская, монская і в’етнамская мовы — старапісьменныя, астатнія — бяспісьменныя або маладапісьменныя (кхасі, санталі). с. 89
А́ЎСТРА-ВЕ́НГРЫЯ , Аўстра-Венгерская манархія, Дунайская манархія, дуалістычная (двухадзіная) дзяржава ў 1867—1918. Пл. 676,615 тыс. км2, нас. 52,8 млн. чал. (1914). Гал. адм. цэнтры — Вена і Будапешт. Створана ў выніку рэарганізацыі Аўстрыйскай імперыі Габсбургаў на аснове пагаднення (чэрвень 1867) паміж Аўстрыяй і Венгрыяй. Падзялялася (па р. Лейта) на 2 часткі: Аўстрыйскую імперыю («Каралеўствы і землі, прадстаўленыя ў рэйхсраце»), ці Цыслейтанію (тэр. на З ад Лейты: Ніжняя і Верхняя Аўстрыя, Ціроль, Штырыя, Карынтыя, Зальцбург, Форарльберг, Багемія, Маравія, Сілезія, Крайна, Далмацыя, Герц і Градзішка, Істрыя, Трыест з вобласцю, Галіцыя, Букавіна), і Каралеўства венграў («землі свяшчэннай венгерскай кароны»), ці Транслейтанію [тэр. на У ад Лейты: Венгрыя, Харватыя, Славенія, Славакія, Трансільванія, Закарпацкая Украіна, Ваяводзіна, порт Рыека (Фіуме)]. Венгрыя і Аўстрыя прызнаваліся суверэннымі часткамі дзяржавы. Узначальвалася аўстр. імператарам (ён жа венг. кароль), улада якога фармальна абмяжоўвалася ў Аўстрыі рэйхсратам, у Венгрыі — сеймам. Імператарамі Аўстра-Венгрыі былі Франц Іосіф І і Карл І. Разам з самаст. аўстр. і венг. мін-вамі дзейнічалі 3 агульныя мін-вы (замежных спраў, ваен.-марское, фінансавае), падпарадкаваныя імператару. Агульнадзярж. канстытуцыі не было. Выдаткі на агульныя справы вызначаліся для абедзвюх частак манархіі ў пэўнай прапорцыі, рэгуляваліся пагадненнем рэйхсрата і сейма. Заканадаўчая ўлада ажыццяўлялася т.зв. дэлегацыямі, якія склікаліся штогод (па 60 чал. ад рэйхсрата і сейма). Пасля эканам. спаду 1873—95 гаспадарка Аўстра-Венгрыі ажывілася і набыла аграрна-індустрыяльны кірунак (да 1900 65—85% прамысл. прадукцыі давала Цыслейтанія, гал. чынам яе чэшскія землі), значныя капіталы ў яе ўкладалі інвестары (пераважна Германія). У сельскай гаспадарцы панавала буйн. памешчыцкае землеўладанне. У знешняй палітыцы Аўстра-Венгрыя арыентавалася на Германію, была чл. Траістага саюза 1882. У 1878 акупіравала, у 1908 анексіравала Боснію і Герцагавіну (гл. Баснійскі крызіс 1908—09), што прывяло да пагаршэння адносін з Расіяй. Як саюзнік Германіі ўдзельнічала ў 1-й сусв. вайне. Распалася ў кастр.—ліст. 1918 у выніку паражэння ў 1-й сусв. вайне, уздыму нац.-вызв. і рэв. руху ў краіне. На яе тэр. ўтварыліся самаст. дзяржавы Аўстрыя, Венгрыя, Чэхаславакія, частка зямель увайшла ў склад Каралеўства Сербаў, Харватаў, Славенцаў, Румыніі, Польшчы. Глядзі таксама гіст. нарыс у арт. Аўстрыя.
Літ.: Австро-Венгрия и славяно-германские отношения. М., 1965; Полтавский М.А. История Австрии: Пути гос. и нац. развития. Ч. 2. От революции 1948 г. до революции 1918—1919 гг. М., 1992. С. 86—303. с. 89
А́ЎСТРА-ГЕРМА́НСКІ ДАГАВО́Р 1879 , дагавор аб саюзе паміж Аўстра-Венгрыяй і Германіяй, падпісаны 7 кастр. ў Вене. Быў накіраваны пераважна супраць Расіі і Францыі. На яго аснове склаўся Траісты саюз 1882. с. 90
А́ЎСТРА-ІТА́ЛА-ФРАНЦУ́ЗСКАЯ ВАЙНА́ 1859 , вайна Сардзінскага (П’емонцкага) каралеўства і Францыі супраць Аўстрыі, якая ўтрымлівала пад сваёй уладай Ламбарда-Венецыянскую вобласць і перашкаджала стварэнню адзінай італьян. дзяржавы. Асн. бітвы пад Мантэбела, Маджэнта і Сальферына (май—чэрв. 1859) закончыліся паражэннем аўстр. войскаў. Паводле Цюрыхскіх мірных дагавораў 1859 Сардзінія атрымала ад Аўстрыі Ламбардыю, паводле Турынскага дагавору 1860 Францыя атрымала ад Сардзініі (за дапамогу ў вайне) Савою і Ніццу, да Сардзінскага каралеўства далучаны Парма, Таскана, Мадэна. с. 90
А́ЎСТРА-ІТАЛЬЯ́НСКАЯ ВАЙНА́1848—49 , вайна за вызваленне Італіі ад аўстрыйскага панавання. Пачалася ў час рэвалюцыі 1848—49 у Італіі. У выніку нар. паўстання з Ламбардыі і Венецыі былі выгнаны аўстр. войскі. Кароль Сардзініі Карл Альберт аб’явіў вайну Аўстрыі. У баях удзельнічалі добраахвотныя атрады Дж.Гарыбальдзі. Здрадніцкая палітыка кіруючых колаў Італіі прывяла да паражэння італьян. Арміі пры Кустоце. Аўстр. войскі захапілі Мілан. Пасля пагаднення Карла Альберта з аўстрыйцамі Ламбардыя зноў адышла да Аўстрыі. 20.3.1849 Карл Альберт аднавіў ваен. дзеянні, аднак пацярпеў паражэнне, адрокся ад трона і ўцёк з Італіі. Яго сын Віктар Эмануіл 26.3.1849 заключыў з аўстрыйцамі перамір’е. Паводле Міланскага міру (6.8.1849) Ламбардыя і Венецыя засталіся пад уладай Аўстрыі. с. 90
АЎСТРА́ЛА-АЗІЯ́ЦКАЕ МІЖЗЕ́МНАЕ МО́РА , агульная назва марскіх басейнаў, якія ляжаць паміж Азіяй і Аўстраліяй у зах. частцы Ціхага ак. Агульная пл. каля 8 млн. км2. Найбольшыя моры: Паўднёва-Кітайскае мора, Яванскае мора, Сулавесі, Сулу, Малукскае мора, Банда, Флорэс і інш. Буйныя парты: Гуанчжоу, Чжаньцзян, Гаасюн (Кітай), Сянган (Сянган), Маніла (Філіпіны), Самарында, Банджармасін, Семаранг, Сурабая, Танджунгпрыёк (Інданезія), Сінгапур (Сінгапур), Бангкок (Тайланд), Хашымін, Хайфон (В’етнам). с. 90
АЎСТРА́ЛА-АНТАРКТЫ́ЧНАЕ ПАДНЯ́ЦЦЕ , падводнае падняцце ў паўд.-ўсх. частцы Індыйскага акіяна. Злучае паўд. ч. Цэнтральнаіндыйскага хр. з Паўднёва-Ціхаакіянскім падняццем. Даўж. каля 6000 км, шыр. да 800 км, найменшая глыбіня над грэбенем 1145 м. Восевая зона падняцця мае горны рэльеф, месцамі выяўлены «рыфтавыя даліны». Паверхня ўкрыта пераважна вапняковымі алеўрыта-гліністымі глеямі. с. 90
АЎСТРА́ЛА-АНТАРКТЫ́ЧНАЯ КАТЛАВІ́НА , падводная катлавіна на ПдУ Індыйскага ак., каля Антарктыды. На Пн і У абмежавана Аўстрала-Антарктычным падняццем, на Пд — мацерыковым схілам Антарктыды, на З падводным хр. Кергелен. Даўж. 4500 км, шыр. 1500 км; пераважная глыб. 4000—5000 м, найб. — 6089 м (каля хр. Кергелен). Грунт — дыятомавыя, глініста-дыятомавыя і алеўрыта-гліністыя глеі. с. 90
АЎСТРАЛАПІТЭ́К (ад лац. australis паўднёвы + грэч. pithēkos малпа), найбольш прымітыўны від чалавека, першы прадстаўнік сям. гамінідаў. З’явіўся ў Афрыцы каля 5—4 млн. г. назад. Аўстралапітэкі мелі невял. рост (120—130 см), вагу (да 40 кг) і аб’ём галаўнога мозга (435—600 см3), масіўныя сківіцы, моцна выражаныя надброўныя дугі, пакаты лоб, падбародак адсутнічаў. Хадзілі на дзвюх нагах, былі здольныя вырабляць найпрасцейшыя каменныя прылады. Унутры віду аўстралапітэкаў вылучаюць падвіды: аўстралапітэк з Афара (australis afarensis), аўстралапітэк афрыканскі (australis afrikanus), аўстралапітэк масіўны (australis robustus, іншая назва парантрап), аўстралапітэк Бойса (australis boisei, іншая назва зінджантрап). Некаторыя вучоныя адносяць да аўстралапітэкаў і чалавека ўмелага (Ноmо habilis) — першага прадстаўніка роду Ноmо, які, верагодна, паходзіў ад аўстралапітэка з Афара ці афрыканскага. Л.І.Цягака. с. 90
АЎСТРАЛІ́ЙСКАЯ БІЯГЕАГРАФІ́ЧНАЯ ВО́БЛАСЦЬ . Займае Аўстралію і прылеглыя а-вы (Тасманія, Кенгуру і інш.). Размешчана ў трапічным і ўмераным паясах Паўд. паўшар’я. Мае своеасаблівы склад флоры і фауны, абумоўлены аддзяленнем у мезазойскую эру ад стараж. мацерыка Гандвана. Сувязь з Антарктыдай і Паўд. Амерыкай перарвалася значна пазней, адсюль некаторае падабенства флоры і фауны.
У флоры 12 эндэмічных сям і больш за 80% эндэмічных відаў: з іх папараці 115 родаў (у тым ліку дрэвападобныя), аднадольныя 320 родаў і двухдольныя 1000 родаў, на Тасманіі — хваёвыя 11 родаў. Шэраг агульных сям. з флорай Паўд. Амерыкі і Палеатропікі. Характэрныя прадстаўнікі — эўкаліпты (каля 400 відаў), акацыі, «травяное дрэва» і інш. Эндэмізм фауны на відавым узроўні блізкі да 100%. Адметная асаблівасць — наяўнасць эндэмічнага падкласа млекакормячых — аднапраходных (качканос і яхідна) і субэндэмічнага атр. сумчатых [каля 200 відаў: кенгуру, каала (сумчаты мядзведзь), сумчаты д’ябал, сумчаты крот, вамбат і інш.) Сярод птушак эндэмічныя сям. аўстралійскіх страусаў (эму) і лірахвостаў. Шмат папугаяў (какаду, лоры, хвалісты папугайчык і інш.), зімародкі, медасмокі, рэптыліі (змяінагаловыя чарапахі, молах, тайпан) і амфібіі (свістуны, аўстралійскія рапухі). Ёсць дваякадыхаючыя рыбы (рагазуб); з беспазваночных найб. адметныя дажджавыя чэрві даўж. да 2,5 м. Сукупнасць арганізмаў (біёта) вобласці вельмі змянілася ў выніку каланізацыі Аўстраліі еўрапейцамі: завезена і акліматызавана шмат еўрап. відаў (дзікі трус, пацукі, рудэральныя расліны), знішчаны многія мясц. віды (напр., сумчаты воўк). с. 90
АЎСТРАЛІ́ЙСКАЯ ПЛАТФО́РМА , Аўстралійскі кратон, старажытная дакембрыйская платформа Гандванскай групы, якая займае цэнтр. і зах. часткі Аўстралійскага мацерыка і паўд. частку в-ва Новая Гвінея. На У абмежавана Усх.-Аўстралійскай вобласцю палеазойскай складкавасці. Аддзяленне аўстралійскай платформы ад Гандваны пачалося ў юры і завяршылася ў палеагене.
Крышталічны фундамент складзены з блокаў архейскіх метамарфізаваных парод, якія падзяляюцца зонамі пратэразойскай складкавасці і перапрацоўкі. Пароды фундамента выходзяць на паверхню ў шчытах на З і выступах у цэнтры і на Пд. Платформавы чахол залягае ва ўпадзінах (сінеклізах), аўлакагенах і перыакіянскіх прагінах (Перт і Кінг Леапольд маюць макс. магутнасць яго 7—10 км). Аўлакагены запоўнены пераважна пародамі позняга пратэразою і палеазою, сінеклізы — палеазою, прагіны — мезазою і кайназою. Аўстралійская платформа мае багатыя радовішчы золата, жалезных, марганцавых, медных і поліметал. рудаў, урану, баксітаў і інш. М.А.Нагорны. с. 90
АЎСТРАЛІ́ЙСКІЯ А́ЛЬПЫ (Australian Alps), горы на ПдУ Аўстраліі, найб. высокая і расчлянёная частка Вял. Водападзельнага хрыбта. Даўж. каля 450 км, шыр. да 150 км. Пераважная выш. 1700—2000 м, найб. — 2230 м, г. Касцюшкі (самая вял. вяршыня Аўстраліі). Аўстралійскія альпы — высока ўзняты горставы масіў, разбіты разломамі на асобныя хрыбты-блокі (Гурак, Манара, Муніёнг, Бары і інш.) са слядамі чацвярцічнага зледзянення (марэны, кары, цыркі і невял. лядовыя азёры). Складзены з палеазойскіх кварцытаў, сланцаў і вапнякоў, пранізаных гранітнымі інтрузіямі. Радовішчы бурага і каменнага вугалю. З паўн.-зах. схілаў пачынаецца гал. рака Аўстраліі Мурэй і яе прыток Дарлінг. Да выш. 1200 м — эўкаліптавыя лясы, вышэй — зараснікі верасоў, участкі злакавых лугоў і камяністых россыпаў.
З.Я.Андрыеўская. с. 90
АЎСТРАЛІ́ЙСКІЯ МО́ВЫ , сям’я моў, на якіх гаворыць карэннае насельніцтва Аўстраліі (акрамя папуаскай мовы мірыям і тасманскіх моў). Агульная колькасць моў ад 200 да 600 (у сувязі з істотнымі адрозненнямі паміж дыялектамі), значная частка знікла або знікае. Аўстралійскія мовы ўключаюць 12 асобных моў і 16 сем’яў (найбольш моў у сям’і паманюнга — каля 180).
Фанетычная сістэма большасці аўстралійскіх моў мае тры галосныя (i, a, u), сярод зычных няма свісцячых і шыпячых, не адрозніваюцца глухія і звонкія. Націск, як правіла, на першым складзе. Граматычны лад усіх аўстралійскіх моў аглюцінатыўны. Парадак слоў у сказе — свабодны. Усе аўстралійскія мовы — бяспісьменныя. с. 91
АЎСТРАЛІ́ЙЦЫ , 1) карэннае насельніцтва (абарыгены) Аўстраліі. У канцы 18 ст. былі расселены па ўсім мацерыку (250—300 тыс. чал.); больш за 500 плямёнаў. У аснове рэлігіі татэмізм і розныя формы магіі, мова — аўстралійская. Еўрап. каланізацыя з канца 18 ст. суправаджалася масавым вынішчэннем і выцясненнем аўстралійцаў у неўрадлівыя раёны ўнутр. Аўстраліі. У 1966 іх захавалася каля 40 тыс. чал. 2) Нацыя (англа-аўстралійцы), асн. насельніцтва Аўстраліі (12,15 млн. чал., 1987). Амаль выключна нашчадкі перасяленцаў з Англіі, Шатландыі і Ірландыі. Гавораць на аўстрал. варыянце англійскай мовы. Паводле рэлігіі хрысціяне (англікане, католікі, прэсвітэрыяне, метадысты, баптысты і інш.). с. 91
АЎСТРА́ЛІЯ (Australia), мацярык у Паўд. паўшар’і, частка свету. Пл. 7631,5 тыс. км2 (найменшы сярод мацерыкоў). Нас. 18 млн. чал. (1994). Працягласць з Пн на Пд ад мыса Йорк (10°14' паўд. ш.) да мыса Паўд.-Усходні (39°11' паўд. ш.) 3200 км; з З на У ад мыса Стып-Пойнт (113°51' усх. д.) да мыса Байран (153°34' усх. д.) 4100 км. На Пн Аўстралія абмываецца Тыморскім і Арафурскім, на У — Каралавым і Тасманавым морамі, на Пд і З — Індыйскім ак. Аўстраліі як частцы свету належыць шэраг а-воў: Тасманія, Кінг, Кенгуру, Мелвіл, Грут-Айленд і інш. (пл. з а-вамі 7704,5 тыс. км2). Уздоўж паўн.-ўсх. ўзбярэжжа на 2,3 тыс. км цягнецца Вялікі Бар’ерны рыф. Берагавая лінія парэзана слаба: на Пн зал. Карпентарыя, на Пд Аўстралійскі зал., вял. п-авы — Кейп-Йорк і Арнем-Ленд на Пн.
Адкрыў Ащстралію галандзец В.Янсзан у 1606. Усходні бераг ў 1770 наведаў Дж.Кук. Яго суайчыннік М.Фліндэрс назваў мацярык Аўстраліяй.
Рэльеф. У рэльефе Аўстраліі пераважаюць раўніны, каля 87% паверхні не перавышае 500 м над узр. м. Аўстралія — самы нізкі мацярык свету, сярэдняя выш. 215 м, найб. 2230 м — г. Касцюшкі ў Аўстралійскіх Альпах. Заходнюю ч. Аўстраліі займае Заходне-Аўстралійскае пласкагоре (выш. 400—500 м) з хрыбтамі і шматлікімі сталовымі гарамі: на паўн.-зах. ускраіне масіў Кімберлі (выш. да 936 м), па ўсходняй — горы Мак-Донел (1510 м, г. Зіл), Масгрэйв (1140 м, г. Вудраф), на ПдЗ хр. Дарлінг (выш. да 582 м), на З хр. Хамерслі (выш. да 1226 м). Сярэдняя ч. Аўстраліі нізінная (пераважная выш. да 100 м над узр. м.). На ПдУ алювіяльныя раўніны рэк Мурэяі Дарлінга, у паўд. частцы хрыбты Фліндэрс і Маўнт-Лофты. Характэрны пенеплены — вял. ўраўнаваныя раўніны з астраўнымі гарамі. Усходнюю ч. Аўстраліі займае Вялікі Водападзельны хрыбет, які складаецца з шэрагу ізаляваных плоскавяршынных горных хрыбтоў з моцна расчлянёнымі стромкімі ўсх. і спадзістымі зах. схіламі.
Геалагічная будова. У аснове цэнтр. і зах. частак мацерыка — стараж. Аўстралійская платформа з дакембрыйскіх крышт. і метамарфічных парод, якія агаляюцца ў раёне Зах.-Аўстралійскага пласкагор’я і часткова на п-аве Арнем-Ленд. Цэнтральная ч. платформы перакрыта чахлом асадкавых парод ад познапратэразойскага да кайназойскага ўзросту. Усходняя ч. ўтворана Усх.-Аўстралійскім складкавым геасінклінальным поясам, уключае разам з палеазойскімі вулканічныя і інтрузіўныя пароды ўсіх узростаў. Карысныя выкапні: алмазы (1-е месца ў свеце па здабычы), золата, жал. руды (хр. Хамерслі), медзь (Маўнт-Айза, Квінсленд), марганец (в-аў Грут-Айленд), уран (п-аў Арнем-Ленд), баксіты (п-авы Кейп-Йорк, Арнем-Ленд, хр. Дарлінг), каменны і буры вуглі (Вял. Водападзельны хрыбет), нафта і газ на ўзбярэжжы і ў шэльфавай зоне мацерыка (Баса праліў, ПдУ Аўстраліі), поліметалічныя і тытанавыя руды, фасфарыты.
Клімат. Паўн. частка Аўстраліі (да 20° паўд. ш.) знаходзіцца ў экватарыяльным, цэнтр. ч. (20—30° паўд. ш.) — у трапічным, паўд. ўскраіны — у субтрапічным кліматычных паясах. На б. ч. в-ва Тасманія клімат умераны. Высокія тэмпературы і вял. сухасць клімату (38% плошчы атрымлівае менш за 250 мм ападкаў) абумоўлены геагр. становішчам, працягласцю мацерыка з З на У, размяшчэннем на У Вял. Водападзельнага хр., на Пд хр. Дарлінг, якія затрымліваюць вільгаць з акіянаў. Сярэднія т-ры студз. ад 20 да 30 °С і больш, ліп. ад 12 да 20 °С. Колькасць ападкаў памяншаецца з У на З ад 1500 мм да 300—250 мм за год і менш. Аўстралія — самая гарачая ч. сушы Паўд. паўшар’я: на 2/3 тэр. трапічны пустынны і паўпустынны клімат (ва ўнутр. раёнах кантынентальны, сярэдняя т-ра студз. 34 °С, ліп. 10 °С). На б. ч. ўсх. ўзбярэжжа клімат трапічны марскі, гарачы. Самы гарачы раён з т-рай студз. больш за 40 °С на ПнЗ (Марбл-Бар), самы засушлівы — катлавіна воз. Эйр (менш за 120 мм ападкаў за год). Найб. колькасць ападкаў на паўн.-ўсх. узбярэжжы — больш за 2000 мм за год.
Унутраныя воды. Натуральная рачная сетка развіта слаба. Амаль 60% тэрыторыі — бяссцёкавыя вобласці. Рэкі кароткія, жыўленне дажджавое, рэжым нераўнамерны. Пустыні перасякаюць часовыя вадацёкі (крыкі) Купер-Крык, Джарджына і інш. Найб. мнагаводная рака Мурэй (даўж. 2570 км) з гал. прытокам Дарлінг (2740 км; самая доўгая рака Аўстраліі), рэкі Фіцрой, Ропер, Фліндэрс, Вікторыя, Мерчысан. Найб. азёры: Эйр, Торэнс, Амадыес, Гэрднер; вял. колькасць дробных (да 400) на ПдУ — на раўніне Салёных азёраў. Шмат стараж. азёрных катлавін, якія запаўняюцца вадой толькі пасля дажджоў. Аўстралія — багатая падземнымі водамі — 33 артэзіянскія басейны агульнай пл. каля 4800 тыс. км2 (глыб. залягання вады 20—1800 м). Найбольш значныя басейны: Вялікі Артэзіянскі басейн, Мурэйскі, Морэтан-Кларэнс, Юкла, Джарджына.
Глебы і расліннасць. Глебавае покрыва падпарадкавана шыротнай занальнасці, парушаецца толькі ў гарах. На Пд і ПнУ развіты месцамі забалочаныя чырвона-жоўтыя латэрытныя глебы, якія змяняюцца чорна-бурымі глебамі саваннаў. Ва ўнутр. раёнах пераважаюць шэразёмы трапічных і субтрапічных пустыняў і бурыя пустынна-стэпавыя глебы з саланчакамі і масівамі пяскоў. На Пд Аўстраліі прыбярэжная паласа каштанавых глебаў, на ПдЗ мацерыка чырваназёмы і жаўтазёмы субтрапічных саваннаў, па схілах гор горныя жоўта-бурыя лясныя, на вяршынях гор і ў Аўстралійскіх Альпах горна-лугавыя глебы. Расліннасць Аўстраліі развівалася ва ўмовах доўгай ізаляцыі, адрозніваецца своеасаблівым складам — каля 75% эндэмікі. Найб. тыповыя эўкаліпты (больш за 600 відаў), акацыі (490 відаў) і казуарыны (каля 25 відаў). Цэнтр. ч. мацерыка занята пясчанымі пустынямі (Вялікая Пясчаная пустыня, Вялікая пустыня Вікторыя, Гібсана пустыня) з рэдкімі дзярнінамі ксерафітных злакаў. Пустыні акаймаваны поясам паўпустыняў з зараснікамі калючых хмызнякоў (скрэбы). На Пн, У, ПдУ і ПдЗ паўпустыні пераходзяць у саванны (злакавае покрыва, асобна трапляюцца акацыі, «травяное дрэва», бутэлечнае дрэва). У далінах рэк паўн. і паўн.-ўсх. ўзбярэжжа ўчасткі гілеяў, у вусцях — балоты і мангравыя зараснікі. 3% пл. займаюць лясы. Наветраныя схілы Вял. Водападзельнага хр. на Пн укрыты субэкватарыяльнымі вільготнымі лясамі з пальмамі, фікусамі, лаўровым дрэвам, араўкарыяй і бамбукам, далей на Пд — трапічнымі лясамі з эўкаліптаў. На зах. падветраных схілах — рэдкалессе і саванны. У гарах найб. рэзка выяўлена вышынная пояснасць ландшафтаў. Каля верхняй мяжы лесу растуць бук, «снегавы» эўкаліпт, дрэвападобныя папараці. Мацярык Аўстралія з прылеглымі а-вамі Тасманія і інш. вылучаюцца ў асобную фларыстычную вобласць, глядзі Аўстралійская біягеаграфічная вобласць.
Жывёльны свет. Фауна Аўстраліі адрозніваецца багаццем эндэмічных (да 90 відаў) і рэліктавых жывёл. На мацерыку вял. колькасць сумчатых зямнога шара: кенгуру, барсук, мядзведзь (каала). Толькі ў Аўстраліі яйцародныя млекакоркячыя (качканос і яхідна), дваякадыхаючая рыба рагазуб, адсутнасць эндэмічных капытных, прыматаў і драпежнікаў (акрамя дзікага сабакі дынга). З птушак ёсць страус эму, казуары, чорны лебедзь, лірахвост, папугаі, райскія птушкі і інш. Шмат ядавітых змей, яшчарак, скарпіёнаў, ядавітых павукоў; у вадаёмах — аўстралійскія кракадзілы і чарапахі. Флора і фауна ахоўваецца ў нац. парках і запаведніках, найб. вядомыя: Маўнт-Бафала, Касцюшкі, Саўт-Уэст (в-аў Тасманія), Уілсанс-Проматары і інш.
Насельніцтва. Глядзі ў арт. пра дзяржаву Аўстралія.
На тэр. Аўстраліі размешчана дзяржава Аўстралія.
Літ.: Галай И.П., Жучкевич В.А, Рылюк Г.Я. Физическая география материков и океанов. Мн., 1988; Страны и народы: Австралия и Океания. Антарктида. М., 1981; Петров М.П. Пустыни земного шара. Л., 1973; Кист А. Австралия и острова Тихого океана: Пер. с англ. М., 1980.
Г.Я.Рылюк. с. 91
АЎСТРА́ЛІЯ (Australia), Аўстралійскі Саюз (Commonwealth of Australia), дзяржава ў Паўд. паўшар’і. Займае кантынент Аўстралія, в-аў Тасманія і прылеглыя дробныя астравы. Пл. 7,68 млн. км2. Нас. 18 млн. чал. (1994). Афіцыйная мова — англійская. Сталіца — г. Канбера. Адміністрацыйна падзяляецца на 6 штатаў (Новы Паўд. Уэльс, Квінсленд, Вікторыя, Паўд. Аўстралія, Зах. Аўстралія, Тасманія) і 2 тэрыторыі (Паўночная і Сталічная). Пад кіраваннем Аўстраліі а-вы Норфалк, Какосавыя, Каляд. Нац. свята — Дзень Аўстраліі (26 студз.).
Дзяржаўны лад. Аўстралія — федэральная дзяржава ў складзе Садружнасці, што ўзначальвае Вялікабрытанія. На чале дзяржавы брыт. манарх, якога прадстаўляе ген.-губернатар, прызначаны па рэкамендацыі аўстрал. ўрада. Вышэйшы заканад. орган — федэральны парламент, які складаецца з сената і палаты прадстаўнікоў. Гал. ролю ў ажыццяўленні заканад. функцыі адыгрывае палата прадстаўнікоў са 148 дэпутатаў, выбраных усеагульным тайным галасаваннем тэрмінам на 3 гады. Верхняя палата — сенат з 76 сенатараў (па 12 сенатараў ад штатаў і па 2 сенатары ад тэрыторый), выбіраецца тэрмінам на 6 гадоў (палавіна з іх перавыбіраецца кожныя 3 гады). Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад на чале з прэм’ерміністрам. Асн. ўрадавыя рашэнні прымае кабінет міністраў, але юрыд. сілу яны набываюць пасля праходжання праз Выканаўчы к-т — фармальны орган, які ўзначальвае ген.-губернатар.
Прырода. Глядзі ў арт. Аўстралія і Тасманія.
Насельніцтва. Пераважная большасць — англа-аўстралійцы, нашчадкі перасяленцаў з Вялікабрытаніі і інш. краін Зах. Еўропы. Захоўваюцца некаторыя культ. і рэліг. адрозненні паміж групамі рознага паходжання. Нядаўнія імігранты жывуць пераважна ў буйных гарадах. Карэнныя аўстралійцы і метысы (каля 250 тыс. чал.) жывуць пераважна ў пустынных малаасвоеных раёнах, часткова на ўскраінах гарадоў і ў сельскай мясцовасці. Карэннае насельніцтва Тасманіі цалкам знішчана, захавалася невял. група англа-тасманскіх метысаў. Паводле веравызнання 76% насельніцтва хрысціяне: англікане і католікі (па 26%), прэсвітэрыяне, метадысты і інш.; ёсць невял. групы мусульман, будыстаў і прадстаўнікоў інш. рэлігій. Гар. насельніцтва 85,2% (1990). Самыя вял. гарады (млн. чал., 1993): Сідней (3,7), Мельбурн (3,2), Брысбен (1,4), Перт (1,2), Адэлаіда (1,1). Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 2,3 чал. на 1 км2. Больш шчыльна заселены ПдУ, У і ПдЗ краіны (каля 90% насельніцтва). Найбольшая шчыльнасць у штаце Вікторыя — 18 чал. на 1 км2.
Гісторыя. Продкі карэнных жыхароў Аўстраліі прыйшлі з Паўд. Азіі і засялілі кантынент, верагодна, у перыяд позняга палеаліту. Цяжкія прыродныя ўмовы і аддаленасць ад інш. народаў свету ўскладнілі развіццё аўстрал. плямёнаў. У канцы 18 ст. яны займаліся паляваннем і збіральніцтвам, не ведалі земляробства і жывёлагадоўлі.
Першыя еўрапейцы ступілі на зямлю Аўстраліі ў пач. 17 ст.: галандцы В.Янсзан (1606) і А.Тасман (1642). У 17 ст. Аўстралію даследавалі партугальцы, у 18 ст. — англічане (Дж.Кук). У 1788 сюды прыбыла англ. эскадра (11суднаў, узначальваў капітан А.Філіп) з асуджанымі. Яны заснавалі першае паселішча — будучы г. Сідней. З гэтага часу Аўстралія служыла месцам ссылкі асуджаных злачынцаў з Вялікабрытаніі. Пасля адкрыцця ў 1813—15 пераходаў праз Блакітныя горы і хр. Ліверпул да багатых выпасаў прыток еўрапейцаў павялічыўся. З 1830-х г. англ. ўрад перайшоў да т.зв. сістэматычнай каланізацыі. Гаспадаркі, якія гадавалі мерыносавых авечак, паступова аб’ядналіся ў буйныя манаполіі. Адкрыццё запасаў золата (штат Вікторыя) выклікала «залатую ліхаманку» (1851—61) і ўзмацніла прыток імігрантаў з Еўропы. За 10 гадоў насельніцтва павялічылася амаль у 3разы і дасягнула 1,2 млн. чал., да 1900 — 3,8 млн. Паўстанне ў 1854 на залатых капальнях стала пачаткам аб’яднання рабочых. Да 1870-х г. прафсаюзы Аўстраліі (упершыню ў свеце) дамагліся 8-гадзіннага рабочага дня. У 1891 створана Лейбарысцкая партыя. У канцы 19 ст. англ. ўрад аб’яднаў асобныя калоніі Аўстраліі ў адну дзяржаву і ў 1901 стварыў Аўстралійскі Саюз са статусам дамініёна (6 калоній, у 1906 далучылася Папуа). Пасля 1-й сусв. вайны Аўстралія — малая дзяржава. На Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20 Аўстралія запатрабавала перадаць ёй усе б. ўладанні Германіі ў Ціхім ак. Паводле Версальскага мірнага дагавору 1919 яна атрымала (1920) ад Лігі нацый мандаты на кіраванне тэр. Новая Гвінея і, сумесна з Вялікабрытаніяй і Новай Зеландыяй, на в-аў Науру (з 1968 самаст. дзяржава). Паводле Вестмінстэрскага статута 1931 Аўстралія, як і інш. дамініёны, атрымала права на самастойнасць у знешняй і ўнутр. палітыцы, але да 1939 у знешнепаліт. дзейнасці фактычна залежала ад Англіі. У час 2-й сусв. вайны Аўстралія — чл. Антыгітлераўскай кааліцыі. Яе тэр. выкарыстоўвалі ЗША для ваен. аперацый супраць Японіі. Пасля 2-й сусв. вайны ў эканоміку Аўстраліі інтэнсіўна пранікае амер. капітал, і ў знешняй палітыцы Аўстралія пачала арыентавацца на ЗША.
Пасля перамогі на парламенцкіх выбарах (1983, 1993) лейбарысцкі ўрад Аўстраліі ўзяў курс на развіццё інтэграцыйных працэсаў сярод краін азіяцка-ціхаакіянскага рэгіёна. Аўстралія — адзін з ініцыятараў Дагавору аб бяз’ядзернай зоне ў паўд. ч. Ціхага ак., займае актыўную пазіцыю па раззбраенні, у тым ліку абмежаванні ядз. узбраенняў, забароне ядз. выпрабаванняў, разблакіраванні рэгіянальных канфліктаў, удзельнічае ў міратворчых аперацыях ААН. Аўстралія — адна з краін-заснавальніц ААН, чл. Арг-цыі Азіяцка-Ціхаакіянскага эканам. супрацоўніцтва (АЦЭС), Савета па ціхаакіянскім эканам. супрацоўніцтве (СЦЭС), інш. міжнар. дагавораў і пагадненняў. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь з 1992.
Палітычныя партыі і прафсаюзы.
Найб. значныя паліт. партыі: Аўстрал. лейбарысцкая партыя, Ліберальная партыя Аўстраліі, Нац. партыя Аўстраліі (б. Аграрная), Партыя аўстрал. дэмакратаў. Буйнейшае прафс. аб’яднанне — Аўстрал. савет прафсаюзаў.
Гаспадарка. Аўстралія — высокаразвітая індустрыяльна-аграрная дзяржава. У эканоміцы вядучая роля належыць буйным кампаніям, у тым ліку кампаніям ЗША, Японіі, Зах. Еўропы. Прамысловасць дае 25% валавога ўнутр. прадукту, у тым ліку апрацоўчая 17% (1989). У горназдабыўной прам-сці вылучаецца здабыча каменнага вугалю і метал. рудаў. Запасы каменнага вугалю 48 млрд. т (раёны Ньюкасла, Порт-Кембла і інш.), бурага 35 млрд. т (штат Вікторыя), нафты 279 млн. т, газу 1,3 трыльёна м3 (на шэльфе і ў нетрах мацерыка), урану 526 тыс. т (Паўн. Аўстралія), жал. руды 15,2 млрд. т (Зах. Аўстралія), баксітаў 4,4 млрд. т (Пн і ПдЗ), медзі 16,8 млн. т, нікелю 2,1 млн. т, свінцу 15,9 млн. т, цынку 26,3 млн. т. Буйнейшыя поліметал. радовішчы Маўнт-Айза (Квінсленд) і Брокен-Хіл (Новы Паўд. Уэльс). Значныя запасы алмазаў (на ПнЗ Аўстраліі), волава, марганцу, вальфраму, золата, рэдказямельных металаў. Здабыча (млн. т): вугалю 210 (1990), нафты 24 (1993), жал. руды 117 (1992), баксітаў 39,3; прыроднага газу 22 млрд. м3 (1992). У значных колькасцях здабываюць алмазы, поліметал. руды, волава, марганец, вальфрам, цырконій, ільменіт, рутыл, фасфатную сыравіну і інш. Устаноўленая магутнасць электрастанцый 34,1 млн. кВт, выпрацоўка 150 млрд. кВт·гадз. Адна з вядучых галін — каляровая металургія. Выплаўка (тыс. т, 1990): алюмінію 1268 (з-ды ў Гладстане, Портлендзе, Ньюкасле), медзі 245 (Маўнт-Айза, Таўнсвіл), свінцу 214, цынку 299 (Порт-Піры, Рысдан, Ньюкасл), волава 381, серабра 1,27; золата 242 т. Вытворчасць сталі 6,7 млн. т (камбінат у Порт-Кембла, значныя цэнтры Ньюкасл, Уаяла, Куінана). Машынабудаванне: вытв-сць аўтамабіляў (386 тыс., 1990, гал. цэнтры Адэлаіда і Мельбурн), с.-г. машын (усе штаты). Развіты электратэхн., прыладабуд., суднабуд. прам-сць, нафтаперапрацоўка і нафтахімія. Вытворчасць угнаенняў (тыс. т, 1990): азотных 224 (Порт-Кембла, Брысбен), фосфарных 270 (ва ўсіх штатах); сернай кіслаты, сінт. каўчуку. Цэлюлозна-папяровая прам-сць працуе на мясц. і прывазной сыравіне. Вытв-сць паперы і кардону 2,06 млн. т. Харч. прам-сць: перапрацоўка мяса, малака, цукр. трыснягу (1991; вытв-сць масла 104 тыс. т, сыру 176 тыс. т, цукру 3,6 млн. т), вінаробства і піваварэнне. Тэкст. і швейная прам-сць працуе на ўнутраны рынак. Сельская гаспадарка высокатаварная і механізаваная. Пад пашай і лугамі 55,8% тэрыторыі, пад апрацаванымі землямі 6,2%. Характэрна буйное землеўладанне, сярэднія памеры фермы 2300 га. Вядучая галіна — пашавая жывёлагадоўля. Пагалоўе (1991; млн. гал.): авечак 162,8 (1-е месца ў свеце), буйн. раг. жывёлы 23,4, свіней 2,5, коней 0,3. Мясная і малочная жывёлагадоўля на ПдУ і ў Тасманіі, мясная ў трапічнай зоне, авечкагадоўля ўздоўж зах. схілаў Усх.-Аўстралійскіх гор і на ПдЗ. Настрыг воўны 1110 тыс. т (1991; каля 30% сусв. вытворчасці; 1-е месца ў свеце). Птушкагадоўля развіта каля вял. гарадоў. Галоўная збожжавая культура — пшаніца (каля 60% пасяўных плошчаў). Зборы вагаюцца па гадах — 15,4 млн. т у 1990, 9,6 млн. т у 1991.}Значныя зборы ячменю, аўса, сорга, рысу. У тропіках (на ПнУ) цукр. трыснёг, ананасы, бананы, манга, на Пд і ПдУ — цытрусавыя, персікі, абрыкосы, яблыкі, вінаград. Агародніцтва ў густанаселеных раёнах. Вытв-сць бавоўны 433 тыс. т (1991; Квінсленд, Новы Паўд. Уэльс), тытуню 14 тыс. т. Улоў рыбы 227,3 тыс. т (1991). Транспарт. Даўж. чыгунак 40 тыс. км. Да 80% унутр. грузаў і пасажыраў перавозяць аўтатранспартам. Даўж. аўтадарог каля 900 тыс. км. Экспартныя і імпартныя грузы перавозяць пераважна марскім транспартам замежных краін. Буйнейшыя парты: Дампір, Порт-Хедленд, Сідней, Ньюкасл, Мельбурн, Порт-Кембла, Перт, Брысбен. Асн. аэрапорты каля Сіднея, Мельбурна, Дарвіна. Па сетцы трубаправодаў транспартуюць ваду, нафту, газ. Экспарт склаў (1991—92) 55 млрд. Аўстрал. долараў: мінер. сыравіна і паліва (40%), с.-г. прадукты (30%), вырабы апрацоўчай прам-сці (каля 20%). З пач. 1960-х г. Аўстралія — буйны экспарцёр каменнага вугалю, жал. руды, баксітаў, алмазаў, рэдказямельных металаў. Яна займае 1-е месца ў свеце па экспарце воўны, значны вываз мяса і збожжа. Імпарт склаў (1991—92) 51 млрд. Аўстрал. долараў: машыны, абсталяванне і трансп. сродкі, спажывецкія і хім. тавары, нафта і інш. Гал. гандлёвыя партнёры: Японія, ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, краіны Паўд.-Усх. Азіі, Новая Зеландыя.
Гаспадарка Аўстраліі характарызуецца нераўнамернасцю ў размяшчэнні прадукц. сіл. Найб. асвоены ўскраіны кантынента, дзе выпадае дастатковая колькасць ападкаў, што спрыяе вырошчванню с.-г. культур і водазабеспячэнню вял. гарадоў (штаты Вікторыя і Тасманія, усх. часткі Новага Паўд. Уэльса і Квінсленда, невял. раёны вакол Адэлаіды, Перта). На гэтых тэрыторыях, якія займаюць каля 15% пл. краіны, сканцэнтравана больш за 90% насельніцтва, усе вял. і значныя гарады з іх разнастайнай прам-сцю, пасевы ўсіх с.-г. культур, сады і вінаграднікі. Па-за межамі гэтых раёнаў пашырана пашавая жывёлагадоўля, каля радовішчаў карысных выкапняў знаходзіцца некалькі горнапрамысл. цэнтраў. Вял. прасторы ў Цэнтр. Аўстраліі заняты пустынямі і амаль не асвоены. Грашовая адзінка — аўстралійскі долар.
Узброеныя сілы Аўстраліі складаюцца з сухапутных войскаў, ВПС, ВМС. Агульная колькасць 68,3 тыс. чал. (1991). Сухапутных войскаў 30,3 тыс. чал. (6 вайсковых акруг, 1 пях. дывізія, 20 палкоў); на ўзбраенні каля 690 ракетных снарадаў (процітанкавыя і тыпу «зямля—паветра»), танкі, бронетранспарцёры, артылерыя, самалёты і верталёты, стралк. ўзбраенне і інш. У ВПС 22,3 тыс. чал.; на ўзбраенні баявыя самалёты, самалёты і верталёты дапаможнай авіяцыі. У ВМС 15,7 тыс. чал.; на ўзбраенні падводныя лодкі, баявыя караблі рознага прызначэння, марская авіяцыя. Узбр. сілы камплектуюцца па найме з працягласцю кантракта ад 3 да 6 гадоў з наступным прадаўжэннем на 3 гады. Афіцэрскія кадры рыхтуюць у акадэміях, ваен. і камандна-штабных каледжах, вышэйшых спецыялізаваных афіцэрскіх вучылішчах і лётных школах, радавы і малодшы камандны склад — у навуч. цэнтрах і непасрэдна ў часцях. Больш за 30 тыс. чал. рэзерву. Аўстралія — член блока АНЗЮС.
Ахова здароўя. Сістэма аховы здароўя дзяржаўная, бясплатная. Існуюць таксама прыватная ўрачэбная практыка і прыватныя клінікі. Узровень нараджальнасці — 15 на 1 тыс. чал. насельніцтва. Дзіцячая смяротнасць — 6,6 дзяцей на 1 тыс. нованароджаных. Сярэдняя працягласць жыцця ў мужчын 75, у жанчын 80 гадоў (1994).
Асвета, навуковыя ўстановы. Сучасная сістэма адукацыі Аўстраліі ўключае дашкольныя ўстановы, абавязковыя 10-гадовыя агульнаадук. школы для дзяцей з 5—6-гадовага ўзросту, поўныя сярэднія школы (2 гады навучання), прафес. навуч. ўстановы, ВНУ. Існуюць дзярж. і недзярж. навуч. ўстановы. З-за нізкай шчыльнасці насельніцтва ў Аўстраліі існуюць і аднакамплектныя школы (у асноўным пачатковыя). Развіта сістэма завочнага навучання (з 1914), навучання па радыё, з 1958 — з выкарыстаннем тэлебачання. У дашкольных дзіцячых установах у 1985 налічвалася каля 162 тыс. дзяцей. У 1989 агульная колькасць школ складала больш За 10 тыс., у тым ліку каля 7,6 тыс. дзяржаўных; у сістэме прафес.-тэхн. адукацыі (каледжы, школы, навуч. цэнтры, курсы з 2—3-гадовым навучаннем) — больш за 937 тыс. чал. У 89 ВНУ Аўстраліі (19 ун-таў, 46 каледжаў павышанага ўзроўню, 16 каледжаў тэхн. і далейшага навучання) навучалася каля 394 тыс. студэнтаў, у тым ліку каля 2 тыс. абарыгенаў. Буйнейшыя ун-ты: Сіднейскі (з 1850), Мельбурнскі (з 1853), ун-ты ў Перце (з 1811), Адэлаідзе (з 1874), Тасманіі (з 1890), Клінслендзе (з 1910). Б-кі: публічная ў Мельбурне (з 1853), нац. ў Канберы (з 1902) і інш. Музеі: Нац. галерэі ў Сіднеі і Мельбурне. Аўстрал. музей прыкладных мастацтваў у Сіднеі, бат. музей і гербарый у Брысбене і інш. Навук. даследаванні вядуцца ў Аўстралійскай АН, ва ун-тах, НДІ, лабараторыях.
Друк, радыё, тэлебачанне. У Аўстраліі больш за 3 тыс. перыяд. выданняў. Найбуйнейшыя газеты «Sun News-Pictorial» («Дзённыя ілюстраваныя навіны», з 1922) і «Тhe Sydney Morning Herald» («Ранішні веснік Сіднея», з 1831). Агенцтва друку Астрэліян Асашыэйтэд Прэс (ААП, з 1935). Радыё дзейнічае з 1923, тэлебачанне з 1956. Сістэма грамадскага радыё і тэлебачання прадстаўлена карпарацыяй Астрэліян бродкастынг карпарэйшэн (АБС, фінансуе дзяржава), якая трансліруе 1 агульнанац. тэлепраграму (з 1974 у колеры), 4 агульнанац. радыёпраграмы, праграмы для моладзі і замежжа. У камерцыйным сектары дзейнічае каля 50 тэле- і каля 140 радыёстанцый. Існуюць таксама сістэмы тэле- і відэатэксту, функцыянуе сістэма спадарожнікавай тэлекамунікацыі АУССАТ (3 спадарожнікі). Аўстралія належыць да ІНТЭЛЬСАТ.
Літаратура. Да пач. 19 ст. развівалася на мовах і дыялектах плямёнаў аўстрал. абарыгенаў, потым — на англ. мове. Л-ра дакаланіяльнага перыяду прадстаўлена рытуальнымі песнямі, магічнымі рытмізаванымі тэкстамі (замовы, заклікі да татэмаў і інш ), казкамі, легендамі, міфамі, зафіксаванымі ў запісах 19—20 ст. Найб. цікавыя сярод іх — міфы: татэмныя («Людзі-каты», «Людзі-сабакі», «Людзі-сокалы» і інш.), пра культурных герояў («Катукан-кара», «Мура-мура» і інш.), касмаганічныя («Кунапіп», «Нурундэрэ», «Джункгова», «Змей-вясёлка» і інш ). Л-ра каланіяльнага перыяду (да канца 19 ст.) развівалася як частка англ. л-ры. Доўгі час пануючым літ. кірункам быў рамантызм, прадстаўнікі якога (Ч.Харпур, Г.Кендал, А.Л.Гордан) распрацоўвалі паэт. жанры. Значная з’ява ў прозе — раман М.Э.Кларка «Пажыццёвае зняволенне» (1870—72). У паслякаланіяльны перыяд л-ра набывае выразна нац. характар. Адбываецца станаўленне і развіццё рэалізму (проза і драматургія — Т.Колінз, М.С.Франклін, К.С.Прычард, В.Э.Палмер, Б.К.Пентан, Ф.Харды, Э.Д.К’юзек, А.Маршал, М.Брэнд, Р.Лоўлер і інш.; паэзія — Б.О’Даўд, М.Гілмар, «універсітэцкія паэты» Дж.А.Райт, Д.А.Сцюарт, «хрысціяналірык» Дж.Маколей і інш.) і мадэрнізму (паэзія — К.Брэнан, «рэлігійны неарамантык» Дж. Шоу Нілсан, члены аб’яднання «Джындыуорабак клаб» І.М’юды, Р.Робінсан і інш.; проза і драматургія — П.Уайт і інш.). У 1960—70-я г. ўзнікла англамоўная л-ра абарыгенаў (паэты К.Уокер, Дж.Дэйвіс, празаік К.Джонсан і інш.).
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. У разьбе, гравіроўцы і размалёўках аўстралійцы-абарыгены спалучалі выявы з умоўнымі магічнымі сімваламі і геам. арнаментам. У асобных раёнах захаваліся пячорныя (плато Кімберлі) і наскальныя (п-аў Арнем-Ленд) размалёўкі (выявы людзей і жывёл у т.зв. «рэнтгенаўскім стылі» — з іх унутр. органамі), скульптура. З 18 і асабліва з сярэдзіны 19 ст. развіваюцца гарады з прамавугольнай сеткай вуліц, мураванымі дамамі ў духу англ. класіцызму і неаготыкі (арх. Ф.Х.Грынуэй і інш.), невял. «каланіяльнымі» дамамі. У 1913—27 па адзіным плане (амер. арх. У.Б.Грыфін) забудавана сталіца Канбера. Прынцыпы сучаснага дойлідства пашыраны з 1950-х г. (арх. Г.Зайдлер і інш ). З пабудоў вылучаюцца крыты плавальны басейн Алімпійскага стадыёна ў Мельбурне (1956), оперны тэатр у Сіднеі (1966, арх. І.Утзан). У выяўл. мастацтве канца 18 — пач. 19 ст. пашыраны «тапаграфічныя» замалёўкі мясц. прыроды. У 19 ст. рамантычныя акварэльныя пейзажы пісаў К.Мартэнс, лірычныя пейзажы — А.Л.Бювелат, жанравыя і сатыр. — С.Т.Гіл. На рубяжы 19—20 ст. разам з акадэмізмам (Дж.У.Ламберт) і салонным мастацтвам развівалася нац. школа рэаліст. мастацтва (Т.У.Робертс, А.Стрытан, Ф.Мак-Кабін), пашырыўся імпрэсіянізм (Ч.Кондэр); з 1930-х г. — кубізм, сюррэалізм. На сучасным этапе ў Аўстраліі рэаліст. мастацтва жывапісу і графікі (У.Добела, Дж.Р.Драйсдэйла, Н.Куніхана, скульптара Л.Дадсуэла) суіснуе з мадэрнісцкімі плынямі. З 1940-х г. развіваецца мастацтва абарыгенаў: у Хермансбергу сем’ямі А.Наматжыра і Парэрулцыя створана школа акварэльнага пейзажа.
Музыка Аўстраліі ўключае элементы муз. культуры абарыгенаў, англа-аўстралійцаў і эмігрантаў брытанскага паходжання.
Найб. архаічнымі з’явамі муз. культуры абарыгенаў з’яўляюцца каробары — абрадавыя сінкрэтычныя дзействы з элементамі спеваў і танцаў, іх абрадавыя, бытавыя і эпічныя песні. Сярод муз. інструментаў «магічныя» чурынгі (драўляныя або каменныя гудзелкі) і пустое бервяно убар, па якім стукалі палкамі, бумерангі, папуаскія барабаны, з духавых — дыджэрыду (труба са згорнутай кары ці з бамбуку), насавая флейта і інш. З 1830-х г. актывізуецца канцэртнае жыццё, створаны Сіднейскае (1833) і Аўстралійскае (1844) філарманічныя т-вы. У канцы 19 ст. ўзніклі тэатр. манаполіі, оперныя кампаніі, на пач. 20 ст. — аўстралійскі балет. Фарміруецца нац. кампазітарская школа (заснавальнікі А.Хіл, Э.Хатчэсан, Э.Трумэн і інш). Уклад у развіццё муз. культуры Аўстраліі зрабіў кампазітар, піяніст і фалькларыст П.Грэйнджэр. Муз. традыцыі абарыгенаў выкарыстоўвалі Дж. Антыл (балет «Каробары», 1946), К.Дуглас, Э.Л.Бейнтан. Сярод сучасных кампазітараў Ф.Вердэр, М.Уільямсан, Р.Міл, Л.Сіцкі, А.Бенджамін, Р.Эдвардс, Д.Уільямс, А.Болт, М.Уэслі-Сміт; дырыжораў — Б.Хейнцэ, піяністаў — Э.Хатчэсан, Р.Вудвард; спевакоў — Дж.Сазерленд, з абарыгенаў — Х.Блэер. У Аўстраліі працуюць (1986): Т-р оперы і балета ў Сіднеі, Нац. мемар. т-р у Мельбурне; 10 сімф. аркестраў (у тым ліку Сіднейскі), камерныя аркестры, хары, інстр. ансамблі; Саюз кампазітараў (з 1935), Аўстралійскі муз. цэнтр (з 1976); кансерваторыі ў Сіднеі, Брысбене, Канберы, Хобарце, Мельбурне і інш.
Тэатр. Першыя тэатр. відовішчы каланістаў і катаржан адносяцца да 1780-х г. У 1830—40-я г. ў Сіднеі, Хобарце, Адэлаідзе, Мельбурне пачалі стварацца пастаянныя т-ры. У 2-й пал. 19 ст. яны аб’ядналіся ў трэсты, якія ўзначальвалі тэатр. дзеячы Дж.С.Копін, Д.Бусіка (малодшы) і інш. Рэпертуар складаўся з п’ес еўрап. і амер. класікі, аўстрал. аўтараў. У 1910—30-я г. актывізавалася дзейнасць літ.-тэатр. аб’яднанняў, якія ставілі п’есы нац. і еўрап. аўтараў, што спрыяла фарміраванню нац. т-ра. Шматлікія аматарскія калектывы ў 1936 аб’ядналіся ў «Лігу новага т-ра». У 1954 створаны «Аўстрал. елізавецінскі тэатральны трэст», які меў на мэце развіццё прафес. аўстрал. тэатра, у тым ліку балетнага і опернага. Большасць т-раў у Аўстраліі — камерцыйныя. З 1960-х г. ствараюцца эксперым. калектывы т.зв. альтэрнатыўнага тэатра; арганізоўваюцца невял. тэатры ў кафэ, стайнях, старых складах. Працуюць рэжысёры Д.Хіберт, Дж.К.Уільямсан, А.Бура, Б.Хемфрыс і інш. Гал. тэатр. цэнтры — Сідней, Мельбурн, Брысбен, Канбера, Хобарт, Перт. У Адэлаідзе з 1973 адбываюцца міжнар. тэатр. фестывалі. Тэатр. дзеячаў рыхтуе нац. ін-т драм. мастацтваў (Мельбурн).
Кіно. Вытворчасць ігравых фільмаў у Аўстраліі пачалася ў 1900. Першы гукавы фільм «Са свету ценяў» (рэж. А.Р.Харвуд) зняты ў 1930. Дакумент. кінематаграфія развіваецца з 1930-х г.; у 1937 заснаваны Аўстрал. нац. савет па кіно, у 1970 — Аўстрал. карпарацыя па развіцці кіно (з 1975 Аўстрал. кінематаграфічная камісія). Пастаноўкі фільмаў фінансуюць прыватныя і замежныя фірмы ў супрацоўніцтве з дзярж. цэнтрамі. Найбольшыя кінематаграфічныя арг-цыі: Аўстрал. ін-т, Аўстрал. школа кіно і тэлебачання, Нац. кінабібліятэка. Вядомыя кінарэжысёры: Б.Борэсфард, Т.Берстэл, К.Хенем, М.Тэрнхал, П.Бенет, акцёры С.Таўл, Х.Гібсан, Л.Хант і інш.
Беларусы ў Аўстраліі. Пасля 2-й сусв. вайны Аўстралія стала новым цэнтрам пасялення бел. эмігрантаў. Тут пражывае 9—10 тыс. беларусаў. Найб. іх канцэнтрацыя ў штатах Вікторыя (г. Мельбурн), Новы Паўд. Уэльс (Сідней), Зах. Аўстралія (Перт), Паўд. Аўстралія (Адэлаіда). Больш як 10 бел. нац. арг-цый ажыццяўляюць культ.-асв. і грамадска-арганізац. дзейнасць, рэпрэзентуюць Беларусь у замежжы. Найб. значныя з іх — Бел. цэнтр. к-т у Вікторыі, Бел. аб’яднанне Аўстраліі, Бел. аб’яднанне ў Зах. Аўстраліі, Бел. культ.-грамадскі клуб у Феерфілдзе; тут размешчана і Беларуская цэнтральная рада. Правасл. бел. прыходы ў Адэлаідзе, Мельбурне, Перце і інш. Дзейнасць бел. арг-цыі каардынуе Федэральная рада бел. арг-цый у Аўстраліі. Праз свае арг-цыі беларусы ўдзельнічаюць у рабоце міжнар. і агульнааўстрал. арг-цый: Асацыяцыі па справах Аб’яднаных Нацый, Сусв. антыкамуніст. лігі, К-та Тыдня заняволеных народаў, Аўстралійскай нац. этнічнай рады і інш. З 1976 штогод, потым кожныя 2 гады праходзяць сустрэчы беларусаў Аўстраліі Бел. эміграцыя ўдзельнічае ў бел. і агульнааўстрал. святах, фестывалях, выстаўках, культ. праграмах. У Мельбурне і Адэлаідзе існуюць бел. хары і танц. гурткі. З 1990 пры Федэральнай радзе бел. арг-цый у Аўстраліі дзейнічае к-т дапамогі ахвярам Чарнобыля. Рэгулярныя бел. радыёперадачы арганізаваны ў Сіднеі, Перце і інш. З 1950-х г. выходзілі час. «Новае жыццё», «Наша царква», «Праваслаўным шляхам», «Лучнік».
Літ.: Петриковская А.С. Государство и развитие национальной культуры в Австралии (1945—1980) // Австралия и Океания в современном мире: Сб. статей. М., 1982; Австралийская литература: Сб. статей. М., 1978; МсСоnnеl U. Myths of the Munkan. Melbourne, 1957; Strehlow T.G.A. Aranda traditions. Ch. 1. Melbourne, 1947; Small A. Art and artists of Australia. Melbourne, 1981; Hughes R. The art of Australia. Ringwood, 1981.
М.С.Вайтовіч (гаспадарка),
В.В.Халіпаў (літаратура),
А.М.Гарахавік (музыка),
А.С.Ляднёва (беларусы ў Аўстраліі). с. 93
АЎСТРАЛО́ІДНАЯ РА́СА , група антрапалагічных тыпаў карэннага насельніцтва Аўстраліі, Паўд. Азіі і Акіяніі, якія маюць агульнае паходжанне і пэўнае марфалагічнае падабенства. У прадстаўнікоў расы буры колер скуры, цёмныя хвалістыя валасы, развітое трацічнае валасяное покрыва, цёмныя вочы, шырокі нос, тоўстыя губы, чэрап прадаўгаваты, вузкі, памеры твару сярэднія з добра развітымі надброўнымі дугамі, рост высокі. Блізка да іх стаяць веды Цэйлона і негроіды Паўд.-Усх. Азіі.
Літ.: Алексеев В.П. География человеческихирас. М., 1974. А.І.Мікуліч. с. 97
АЎСТРАНЕЗІ́ЙСКІЯ МО́ВЫ , сям’я моў, пашыраных на Малайскім архіпелагу (Інданезія, Філіпіны), п-ве Малака, у некаторых паўд. раёнах Індакітая, у Акіяніі, на а-вах Мадагаскар і Тайвань. Уключае 4 групы моў: інданезійскую, палінезійскую, меланезійскую, мікранезійскую (апошнія 3 часам аб’ядноўваюць пад назвай «акіянійскія мовы»).
Ядро сям’і аўстранезійскіх моў — малайска-палінезійскія мовы. У шэрагу моў мацерыковай і астраўной Паўд.-Усх. Азіі (чамскай, малайскай, яванскай і інш.) у 1-м — пач. 2-га тыс. нашай эры былі распрацаваны сістэмы пісьма на інд. аснове. З пранікненнем ісламу ў некаторых мовах стала выкарыстоўвацца арабскае пісьмо. Практычна ўсе літ. аўстранезійскія мовы карыстаюцца пісьменствам на лац. аснове (створаны ў 19— 20 ст., у філіпінскай мове — з 16 ст.). с. 97
А́ЎСТРА-ПРУ́СКАЯ ВАЙНА́ 1866 , вайна Прусіі супраць Аўстрыі за аб’яднанне палітычна раздробленай Германіі і панаванне ў ёй прускага юнкерства. Зачэпкай да вайны стала спрэчка з-за зямлі Шлезвіг-Гольштэйн, заваяванай Аўстрыяй і Прусіяй у вайне супраць Даніі. Прусія заручылася нейтралітэтам Францыі і Расіі, заключыла ваен. саюз з Італіяй, і 16 чэрв. яе войскі ўварваліся ў Гесен, Гановер і Саксонію. Пасля паражэння Аўстрыі каля Садавы 23 жн. ў Празе падпісаны мірны дагавор, паводле якога зямля Шлезвіг-Гольштэйн адышла да Прусіі. Прусія, атрымаўшы права стварыць саюз герм. дзяржаў на Пн ад р. Майн, у вер. 1866 захапіла Гановер, Гесен-Касель, Насаў і Франкфурт-на-Майне. У 1867 яна арганізавала Паўн.-герм. саюз (19 ням. дзяржаў і вольныя гарады Брэмен, Гамбург і Любек). Герм. дзяржавы, размешчаныя на Пд ад Майна, падпісалі з Прусіяй сакрэтныя ваен. Пагадненні. с. 98
АЎСТРАСЛАВІ́ЗМ , палітычная праграма перабудовы Аўстрыйскай імперыі (з 1867 Аўстра-Венгрыі), прапанаваная чэш. лібераламі ў 1840-я г. Прадугледжваў пераўтварэнне імперыі Габсбургаў у федэратыўную канстытуцыйную манархію, у межах якой чэхі і іншыя падуладныя аўстр. кароне слав. народы атрымалі б аўтаномію і роўныя нац. правы. Аўстраславізм узнік як рэакцыя на ням. нацыяналізм і спробы ўключыць слав. землі ў Германскі саюз. Абгрунтаванне, асн. прынцыпы і ідэі аўстраславізму распрацавалі публіцыст К.Гаўлічак-Бораўскі (1846) і гісторык Ф.Палацкі (1848). Як паліт. канцэпцыя большасці чэш. паліт. партый аўстраславізм існаваў да пач. 1-й сусв. вайны. с. 98
А́ЎСТРА-ТУРЭ́ЦКІЯ ВО́ЙНЫ 16—18 ст. , войны паміж аўстрыйскімі Габсбургамі і Асманскай імперыяй гал. ч. за паўн. частку Балканскага п-ва і тэр. Венгерскага каралеўства. Паводле мірнага дагавору 1533, якім завяршылася вайна 1532 —33, да Аўстрыі адышлі землі на З і ПнЗ Венг. каралеўства. У выніку вайны 1540 —47 Венг. каралеўства было расчлянёна на некалькі частак: зах. і паўн. — пад уладай Габсбургаў, цэнтр. — пад кіраўніцтвам намеснікаў султана і ўсх., дзе правіцелямі былі тур. васалы. Войны 1551 —62 і 1566 —68 з-за Трансільваніі не прывялі да істотных тэр. змен. Вайна 1592 —1606 вызваліла Аўстрыю ад штогадовай даніны тур. султану. Пасля вайны 1660 —64 тур. войскі выведзены з Трансільваніі, але ўлада султана захавалася. У войнах 1683 —99 і 1716 —18 Асманская імперыя пацярпела паражэнне ад антытурэцкай кааліцыі (Аўстрыя, Польшча, Венецыя, з 1686 і Расія), панесла буйныя тэр. страты (гл. ў арт. Карлавіцкі кангрэс 1698—99, Пажаравацкія мірныя дагаворы 1718). У выніку вайны 1737 —39 Аўстрыя вярнула Турцыі землі ў Сербіі і Валахіі (Бялградскі мір 1.9.1739), пасля вайны 1788 —90 (сепаратны Сістаўскі дагавор 1791) усе занятыя Аўстрыяй тэрыторыі, за выключэннем крэпасці Хоцін з акругай, вернуты Турцыі. с. 98
А́ЎСТРА-ФРАНЦУ́ЗСКАЯ ВАЙНА́ 1809 , вайна Аўстрыі за вызваленне ад франц. панавання. Рыхтуючыся да вайны, Аўстрыя ўступіла ў саюз з Англіяй (т. зв. 5-я антыфранц. Кааліцыя). 10 крас. яе армія нанесла ў Баварыі ўдар па групоўцы франц. войскаў. Напалеон перакінуў у раён баявых дзеянняў буйныя сілы, і ў баях 19—23 крас. аўстр. армія панесла значныя страты (каля 45 тыс. чал.). Гонячы праціўніка, французы 13 мая занялі Вену, аўстрыйцы нанеслі 21—22 мая каля Асперна і Эслінга паражэнне французам. У рашаючай бітве 5—6 ліп. пры Ваграме перамаглі франц. войскі. Аўстрыя прызнала сваё паражэнне і 14 кастр. 1809 падпісала Шонбрунскі мір, які замацоўваў яе залежнасць ад Францыі. с. 98
АЎСТРЫ́ЙСКАЯ СПА́ДЧЫНА , вайна за Аўстрыйскую спадчыну, вялася паміж еўрап. дзяржавамі ў 1740—48. Паводле Прагматычнай санкцыі 1713 (закон, які выдаў Карл VI) вял. валоданні аўстр. Габсбургаў павінны былі заставацца непадзельныя і перайсці да яго дачкі Марыі Тэрэзіі. Аднак пасля смерці Карла VI (1740) Прусія, Баварыя, Саксонія, Іспанія, падтрыманыя Францыяй, пачалі аспрэчваць спадчыннае права Марыі Тэрэзіі. У распачатай вайне Аўстрыю падтрымлівалі Англія, а з 1746 і Расія. Паводле Ахенскага міру 1748 Марыя Тэрэзія захавала б.ч. сваіх уладанняў, аднак амаль уся Сілезія перайшла да Прусіі. с. 98
АЎСТРЫ́ЙСКАЯ ШКО́ЛА , Венская школа, суб’ектыўна-псіхалагічны кірунак у палітэканоміі. Сфарміравалася ў Аўстрыі ў 1870—80-х г. Заснавальнікі — К.Менгер, Э.Бём-Баверк, Ф.Візэр. Ідэі аўстрыйскай школы падзялялі У.Джэванс (Вялікабрытанія), Л.Вальрас (Швейцарыя), М.Туган-Бараноўскі і П.Струве (Расія), у 20 ст. развівалі Ф.Хаек і інш. Задачу палітэканоміі прадстаўнікі школы бачылі ў вывучэнні свядомасці суб’екта, які гаспадарыць ва ўсёй разнастайнасці яго вопыту. Паводле Бём-Баверка, карані эканам. з’яў — у адчуваннях суб’екта, у псіхал. матывах, што рэгулююць яго паводзіны. У якасці аб’екта даследавання выбіралася адна асобная гаспадарка як тыповы элемент рыначнай эканомікі. Ідэальным лічыўся ізаляваны ад грамадства індывід (гаспадарка Рабінзона; адсюль назва метаду даследавання — метад рабінзанад Аўстрыйская школа заклала асновы маржыналізму, увяла прынцып гранічнасці, які стаў універсальным і адкрыў шлях шырокаму выкарыстанню матэм. метадаў у эканам. навуцы. Цэнтр. месца ў канцэпцыях аўстрыйскай школы заняла тэорыя вартасці, названая гранічнай тэорыяй карыснасці. Прадстаўнікі аўстрыйскай школы распрацавалі таксама тэорыі прыбытку і працэнта. М.В.Навучыцель. с. 98
АЎСТРЫ́ЙЦЫ , нацыя, асн. насельніцтва Аўстрыі (каля 7 млн. чал ). Жывуць таксама ў ЗША, Італіі і інш. краінах. Агульная колькасць 8,53 млн. чал. (1987). Гавораць на нямецкай мове. Сярод вернікаў пераважаюць католікі. с. 98
А́ЎСТРЫЯ (Österreich), Аўстрыйская Рэспубліка (Republic Österreich), дзяржава ў Цэнтр. Еўропе. Мяжуе на Пн з ФРГ і Чэхіяй, на У з Славакіяй і Венгрыяй, на Пд з Славеніяй і Італіяй, на З з Швейцарыяй і Ліхтэнштэйнам. Пл. 83,8 тыс. км2, нас. 8 млн. чал. (1994). Афіц. Мова — нямецкая. Сталіца — г. Вена. Складаецца з 9 федэратыўных адзінак — зямель: Бургенланд, Карынтыя, Ніжняя Аўстрыя, Верхняя Аўстрыя, Зальцбург, Штырыя, Ціроль, Форарльберг, да зямлі прыраўнаваны г. Вена. Нац. свята — гадавіна прыняцця закону аб нейтралітэце (26 кастр.).
Дзяржаўны лад. Паводле федэральнага канстытуцыйнага закону 1920 у рэдакцыі 1929 Аўстрыя — дэмакр. парламентарная і федэратыўная рэспубліка. На чале дзяржавы — федэральны прэзідэнт, які выбіраецца насельніцтвам тэрмінам на 6 гадоў. Вышэйшы орган заканад. улады — парламент, які складаецца з 2 палат: Нац. савета (183 дэпутаты, выбіраюцца на 4 гады) і Федэральнага савета (63, прызначаюцца ландтагамі — парламентамі зямель). Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад на чале з федэральным канцлерам, якога прызначае прэзідэнт. Кожная зямля мае сваю канстытуцыю.
Прырода. Аўстрыя — пераважна горная краіна. 70% тэрыторыі займаюць Усх. Альпы, 10% — ускраінныя ўзвышшы Чэшскага масіву (на Пн ад Дуная), 20% — узгорыстыя і раўнінныя мясцовасці (на ПнУ і У). Найб. вышынёй і расчлянёнасцю вылучаюцца Альпы на З краіны, дзе ў масіве Высокі Таўэрн найвыш. пункт г. Гросглокнер (3797 м). Снегавая лінія на выш. 2500—2800 м, ёсць ледавікі. З перавалаў найважнейшы Брэнер (1371 м) на З краіны, праз які (у тунэлях) праходзяць чыгунка і шаша з ФРГ у Італію. Карысныя выкапні: магнезіт, графіт, вальфрамавая руда, невял. запасы нафты, прыроднага газу, бурага вугалю, жал., свінцова-цынкавай і меднай рудаў і інш. Мінеральныя крыніцы. Клімат раўнін і перадгор’яў умераны (сярэдняя т-ра студз. ад -1 да -5 °С, ліп. 17—19 °С). Ападкаў 600—1000 мм, у гарах да 1500—2000 мм за год. Амаль усе рэкі Аўстрыі (Ін, Зальцах, Энс, Драва, Марава і інш.) належаць бас. Дуная (даўж. ў межах Аўстрыі 350 км). Вял. азёры Бодэнскае, Нойзідлер-Зе. Пад лясамі каля 40% краіны. На схілах гор да ўзроўню 600 м сады і вінаграднікі, да 2000—2200 м лясы (дуб, бук, елка, піхта, лістоўніца), вышэй субальпійскія і альпійскія лугі.
Насельніцтва. Каля 97% — аўстрыйцы. Ёсць славенцы, харваты, чэхі, венгры, яўрэі. Паводле веравызнання больш за 90% католікаў. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 95 чал. на 1 км2, ва ўсх. ч. — каля 200 чал. на 1 км2, у горных раёнах — каля 15—20 чал. на 1 км2. З агульнай колькасці насельніцтва, занятага ў нар. гаспадарцы (каля 3,4 млн. чал. у 1990), у прам-сці і на буд-ве 37%, у сельскай і лясной гаспадарках 8%, у гандлі і на транспарце 24%; астатнія пераважна ў сферы абслугоўвання. У гарадах жыве больш за 2/3 насельніцтва. Буйнейшыя гарады (тыс. ж., 1991): Вена (1600), Грац (232,2), Лінц (203), Зальцбург (144), Інсбрук (115).
Гісторыя. Чалавек на тэр. Аўстрыі жыве з эпохі палеаліту. У апошнія стагоддзі да нашай эры тут пераважалі кельцкія плямёны. З канца 1 ст. да нашай эры да 5 ст. нашай эры тэр. Аўстрыі ў складзе Рымскай імперыі. З пач. 6 ст. ў прыдунайскай і прыальпійскай абласцях (сучасныя Ніжняя і Верхняя Аўстрыя, Зальцбург, Паўн. і Паўд. Ціроль) пасяляліся бавары, на У краіны ў час існавання там Аварскага каганата (гл. Авары) — славяне (славенцы). Пасля ўключэння баварскіх уладанняў у склад Франкскай дзяржавы і разгрому авараў Карл Вялікі стварыў на тэр. сучаснай Ніжняй Аўстрыі пагранічную вобласць (марку) і назваў яе Аварскай. У 9 ст. яна трапіла пад уладу венграў. Пасля іх паражэння ў 955 на р. Лех (каля сучаснага г. Аўгсбург у ФРГ) ад войска герм. караля Атона І была адноўлена як Усходняя марка. У 996 яна ўпершыню названа Аўстрыяй (Ostarrîchi — Усходняя імперыя). У 976 створана герцагства Карынтыя, ад яго ў 1180 аддзялілася герцагства Штырыя, у 13 ст. ўтварылася графства Ціроль. Годам заснавання Аўстр. дзяржавы лічыцца 1156, калі баварская Усх. марка (Ніжняя Аўстрыя) стала самаст. герцагствам. Першымі правіцелямі Аўстрыі былі Бабенбергі (976—1246), якія далучылі тэр. сучаснай Верхняй Аўстрыі (12—13 ст.) і Штырыі (1192). Пасля спынення дынастыі Бабенбергаў іх уладанні трапілі да чэш. караля Атакара ІІ Пшэмысла, у 1278 іх заваяваў Рудольф І Габсбург (з 1273 герм. кароль). З 1282 герцагствы Аўстрыя і Штырыя сталі леннымі ўладаннямі сыноў Рудольфа. Пазней Габсбургі (правілі ў Аўстрыі да 1918) набылі Карынтыю і Крайну (1335), Ціроль (1363), Унутр. Істрыю (1374), Трыест (1382), Герц (1500). З 1453 Аўстрыя — эрцгерцагства. У 1438—1806 землі Аўстрыі былі цэнтрам «Свяшчэннай Рымскай імперыі» на чале з Габсбургамі. У выніку дынастычных шлюбаў Максіміляна І і яго сына Філіпа Прыгожага Габсбургі набылі ўладу над Нідэрландамі і Іспаніяй разам з яе калоніямі, у 1526 атрымалі ў спадчыну землі венг. і чэш. карон. Унук Максіміляна Карл V (з 1519 імператар) зрабіў наследнікам аўстр. уладанняў свайго малодшага брата Фердынанда (з 1556 імператар), які стаў заснавальнікам аўстр. лініі Габсбургаў. У 16—18 ст. цэнтр. праблема знешняй палітыкі Аўстрыі — барацьба з Асманскай імперыяй (гл. Аўстра-турэцкія войны 16—18 ст.). Шырокі водгук у Аўстрыі мела Рэфармацыя: імператар Максімілян ІІ (1564—76) даў аўстр. дваранам свабоду веравызнання. Аднак пры Рудольфе ІІ (1576—1612) краіна стала апорай каталіцызму і Контррэфармацыі ў Цэнтр. Еўропе. Антыпратэстанцкая палітыка Габсбургаў у Чэхіі прывяла да Трыццацігадовай вайны 1618—48 і паслаблення пратэстантызму. Вестфальскі мір 1648 захаваў пазіцыі Габсбургаў у Аўстрыі, якая стала пераважна каталіцкай дзяржавай. У 1687 аўстр. Габсбургі атрымалі ў спадчыну венг. карону і стварылі аўстра-венг. «падвойную манархію». У выніку вайны за іспанскую спадчыну 1701—14 імператар Карл VI далучыў да Аўстрыі ісп. ўладанні ў Нідэрландах і Італіі. Пасля яго смерці (1740) актуальнасць набыло пытанне пра аўстрыйскую спадчыну, паколькі не засталося нашчадкаў па мужчынскай лініі, а супраць перадачы кароны дачцэ Карла VI Марыі Тэрэзіі выступілі Прусія, Баварыя, Саксонія, Францыя і Іспанія. У выніку вайны 1740—48 Аўстрыя страціла Сілезію і землі ў Італіі (Парма, П’ячэнца). На троне Аўстрыі замацавалася Марыя Тэрэзія, якая рэфармавала дзярж. кіраванне ў чэш. і аўстр. спадчынных землях. Яе сын Іосіф ІІ (1780—90) скасаваў прыгон, секулярызаваў уласнасць царквы. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай да Аўстрыі адышлі Галіцыя (1772) і Букавіна (1795). У канцы 18 — пач. 19 ст. Аўстрыя (з 1804 Аўстр. імперыя) удзельнічала ў войнах з рэвалюцыйнай, потым напалеонаўскай Францыяй, у стварэнні Свяшчэннага Саюза 1815. Нявырашаныя сац. і нац. праблемы ўнутры краіны выклікалі рэвалюцыю 1848—49 у Аўстрыі. Пасля яе паражэння аўстр. ўлады правялі ў 1850-я г. шэраг рэформаў, у тым ліку аграрную. Саперніцтва з Прусіяй за гегемонію ў Германіі скончылася паражэннем Аўстрыі ў аўстра-прускай вайне 1866. У 1867 Аўстр. імперыя пераўтворана ў двухадзіную манархію Аўстра-Венгрыю. З распадам Аўстра-Венгрыі і адрачэннем ад трона імператара Карла І дэпутаты ад ням. партый Аўстрыі 21.10.1918 канстытуіраваліся ў Часовы Нац. сход краіны і 12.11.1918 абвясцілі «Нямецкую Аўстрыю» часткай Герм. рэспублікі. З гэтага часу да сак. 1938 існавала Першая Аўстрыйская Рэспубліка. Пад націскам дзяржаў — пераможцаў у 1-й сусв. вайне аўстр. дэлегацыя на чале з канцлерам К.Рэнерам вымушана была прыняць цяжкія ўмовы Сен-Жэрменскага мірнага дагавора 1919: адмовіцца ад Паўд. Ціроля і зямель у Судэцкай вобл., прызнаць новыя дзяржавы (Чэхаславакію, Польшчу, Венгрыю і Каралеўства Сербаў, Харватаў, Славенцаў), адмовіцца ад аншлюса, выплаціць высокія рэпарацыі за развязванне вайны і прычыненыя страты. У пасляваен. час Аўстрыя эканамічна аслабла. Пры канцлеры І.Сейпелу (з 1921) эканам. заняпад спынены. Пад гарантыі Лігі нацый Аўстрыя атрымала ад Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і Чэхаславакіі вялізныя пазыкі. Дзякуючы знешняй палітыцы канцлера І.Шобера (1929—30) Аўстрыя дамаглася адмены ўсіх рэпарацыйных абавязацельстваў, палепшыла адносіны з Італіяй і Венгрыяй. Але беспрацоўе, працяглыя парламенцкія крызісы, правал у 1931 мытнага саюзу з Германіяй і інш. сталі прычынай уступлення часткі грамадзян Аўстрыі ў Саюз франтавікоў і Хаймвер. У процівагу ім левыя сілы ўзмацнілі «Шуцбунд». Канцлер Э.Дольфус забараніў дзейнасць у Аўстрыі нацыянал-сацыялістаў і іх паўваен. арг-цый. У лют. 1934 «Шуцбунд» (таксама забаронены) падняў паўстанне, якое задушылі Хаймвер і ўрадавыя войскі. У ліп. 1934 адбыўся няўдалы путч аўстр. фашыстаў, у час якога забіты Дольфус. Новы канцлер К.Шушніг пад націскам Гітлера і яго прыхільнікаў у Аўстрыі вымушаны быў перадаць уладу А.Зейс-Інкварту, які даў згоду на аншлюс. 12.3.1938 герм. войскі акупіравалі Аўстрыю, і яна абвешчана адной з зямель Германіі пад назвай «Усходняя марка». У 1939—45 у складзе ням.-фаш. войскаў знаходзілася больш за 1,5 млн. аўстрыйцаў, на тэр. Аўстрыі дзейнічала больш за 600 ваен. прадпрыемстваў, існаваў канцлагер Маўтгаўзен. 13.4.1945 сав. Войскі вызвалілі Вену (святкуецца як дзень незалежнасці Аўстрыі), да пач. мая 1945 уся тэр. Аўстрыі занята войскамі антыгітлераўскай кааліцыі. Пытанне пра аднаўленне незалежнай Аўстрыі вырашана на падставе Маскоўскай дэкларацыі саюзнікаў ад 1.11.1943. Новаўтвораны ўсепартыйны ўрад К.Рэнера 27.4.1945 абвясціў незалежнасць Другой Аўстрыйскай Рэспублікі. У 1946 і 1953 саюзныя дзяржавы (СССР, ЗША, Вялікабрытанія і Францыя) добраахвотна змякчылі акупац. рэжым у Аўстрыі.
На першых пасляваен. выбарах у Нац. савет краіны (восень 1945) перамаглі Аўстр. нар. партыя (АНП) і сацыял-дэмакраты. З 1951 прэзідэнт Аўстрыі выбіраецца ўсенародна. Унутр. палітыка пасляваен. Аўстрыі была скіравана на аднаўленне эканомікі. Нацыяналізаваны энергетыка і горная прамысловасць. Дапамога паводле Маршала плана, паспяховая барацьба з інфляцыяй, дзярж. інвестыцыі і інш. спрыялі эканам. росту краіны. Поўны дзярж. суверэнітэт Аўстрыі замацаваны Дзярж. дагаворам ад 15.5.1955 паміж СССР, ЗША, Францыяй, Вялікабрытаніяй і Аўстрыяй. Нейтралітэт краіны зафіксаваны законам ад 26.10.1955. Да 1966 аўстр. ўрады фарміраваліся з кааліцыі АНП і сацыял-дэмакратаў, пасля — папераменна. На пач. 1980-х г. у Аўстрыі назіраўся эканам. спад. У 1986 створаны ўрад вял. кааліцыі на чале з Ф.Враніцкім, які пасля выбараў 1990 захаваў і пасаду федэральнага канцлера. У маі 1992 федэральным прэзідэнтам Аўстрыі выбраны Т.Клесціль. Аўстрыя — член ААН (з 1955) і інш. міжнар. арг-цый. Дыпламатычныя адносіны з Беларуссю ўстаноўлены ў 1992.
Палітычныя партыі і прафсаюзы: Сацыял-дэмакр. партыя Аўстрыі (засн. ў 1991), Аўстр. нар. партыя (засн. ў 1945), Аўстр. партыя свабоды (засн. ў 1955), партыя «Зялёная альтэрнатыва» (засн. ў 1987), Аўстр. аб’яднанне прафсаюзаў (створана ў 1945).
Гаспадарка. Аўстрыя належыць да найб. развітых краін Еўропы. У апошнія гады яе эканоміка развіваецца параўнальна хуткімі тэмпамі. У структуры валавога ўнутр. прадукту на долю прамысловасці прыпадае каля 30%, буд-ва — каля 7, сельскай і лясной гаспадарак — каля 3, транспарту і сувязі — каля 6, гандлю — каля 16, сферы паслуг — 38%. Горназдабыўная прамысловасць базіруецца на невялікіх, але разнастайных рэсурсах карысных выкапняў. Здабыча жал. руды, магнезіту, бурага вугалю, графіту, свінцова-цынкавай і вальфрамавай рудаў, каменнай солі. Здабыча нафты складае 1,2 млн. т (1991). Дзейнічае нафтаперапр. з-д (Швехат), дзе перапрацоўваюць айч. і імпартную (з краін Б.Усходу) нафту, якая паступае па нафтаправодзе з Трыеста (Італія). Аўстрыя ўвозіць каменны і буры вугаль, прыродны газ. Вытв-сць электраэнергіі складае 49,5 млрд. кВт·гадз (1992), большую палавіну яе даюць ГЭС у горных раёнах (найб. на рэках Ін, Зальцах, Дунай). Каля Вены працуе АЭС. Частка электраэнергіі экспартуецца ў ФРГ, Італію, Швейцарыю. Вытв-сць чыгуну 3,5 млн. т, сталі 4,3 млн. т, пракату 3,7 млн. т (1991; асн. цэнтры Лінц і Леобен). Значная ч. чорных металаў ідзе на экспарт, легіравальныя металы і кокс імпартуюцца. Важнае значэнне мае вытв-сць алюмінію (Рансгофен). У невял. аб’ёмах выплаўляюць медзь і свінец. Машынабудаванне сканцэнтравана пераважна ў Вене, Грацы, Лінцы, Штайры. Вырабляецца абсталяванне для лёгкай і харч. прамысловасці, электраэнергетыкі, хатняй гаспадаркі. Развіты трансп. машынабудаванне і галіны ляснога комплексу (нарыхтоўка драўніны, вытв-сць цэлюлозы, паперы і кардону). Хім. прам-сць прадстаўлена вытв-сцю мінер. угнаенняў (0,3 млн. т у 1991), хім. валокнаў і нітак (200 тыс. т), сінт. смолаў і пластмасаў (920 тыс. т); буйнейшыя цэнтры — Лінц (азотныя ўгнаенні), Ленцынг (штучныя валокны, віскозны шоўк). На Пд ад Вены і на З краіны прадпрыемствы тэкст. (170 млн. м2 тканін у 1990), гарбарна-абутковай (17,2 млн. пар абутку ў 1991), швейнай шкляной прам-сці. Сельская гаспадарка. Аўстрыя амаль цалкам забяспечвае патрэбы насельніцтва ў большасці відаў с.-г. прадукцыі, па асобных відах мае значныя экспартныя лішкі. С.-г. землі займаюць каля палавіны тэр. Аўстрыі, з іх каля 40% ворыва, 38 лугі і пашы, 22% альпійскія лугі. Асноўныя вытворцы таварнай прадукцыі — фермы памерам больш як па 100 га, пераважна ў даліне Дуная і на У. Больш за 2/3 прадукцыі дае жывёлагадоўля. Пагалоўе (млн. гал., 1991): буйн. раг. жывёлы 2,5, свіней 3,6. Развіта птушкагадоўля. Земляробства характарызуецца спалучэннем паляводства, агародніцтва, садоўніцтва, вінаградарства. У пасевах пераважаюць збожжавыя (пшаніца, жыта, кукуруза), кармавыя, бульба і тэхн. культуры, у тым ліку цукр. буракі. Збор (млн. т, 1990): пшаніцы 1,4, бульбы 0,9, цукр. буракоў 2,8. Большая ч. пасяўных плошчаў, садоў і вінаграднікаў ва ўсх. ч. краіны, асн. ч. лугоў і пашы ў зах. горных раёнах. Транспарт. У агульным грузаабароце асн. роля належыць чыг. транспарту. Даўж. чыг. сеткі 6350 км (1990), з іх большая палавіна электрыфікавана. Гал. чыг. вузлы — Вена, Лінц, Інсбрук. Даўж. аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 107 тыс. км (1989). У Аўстрыі больш за 3 млн. легкавых і 250 тыс. грузавых аўтамашын. Суднаходства па Дунаі і ніжніх участках яго прытокаў. Агульная даўж. суднаходных водных шляхоў каля 1,7 тыс. км. Аўстрыя — вузел паветр. шляхоў паміж У і З, Пн і Пд Еўропы. Буйнейшы з 9 міжнар. аэрапортаў — Швехат каля Вены. Замежны турызм (зімовы і летні, каля 15 млн. чал. штогод) — адна з найб. прыбытковых галін эканомікі (штогадовыя паступленні больш за 160 млрд. шылінгаў). Аўстрыя гандлюе больш як са 150 краінамі свету. Каля 65% экспарту і 68% імпарту прыпадае на краіны — члены Еўрап. супольніцтва, каля 10% экспарту і 7% імпарту — на Еўрап. аб’яднанне свабоднага гандлю. Асн. гандл. партнёры — ФРГ (каля 40%), Італія і Швейцарыя; доля краін СНД — каля 2%. Беларусь экспартуе ў Аўстрыю нафтапрадукты, азотныя ўгнаенні, халадзільнікі, трактары; імпартуе з Аўстрыі цукар, збожжа, гербіцыды, легкавыя аўтамабілі і аўтобусы, вылічальныя машыны, мед. прылады і інструменты, абутак і інш. На Беларусі заснавана 36 сумесных бел.-аўстр. прадпрыемстваў (1993). Грашовая адзінка Аўстрыі — аўстрыйскі шылінг.
Узброеныя сілы. Складаюцца з сухапутных войскаў і ВПС. Узначальвае ген. інспектар (прафесійны вайсковец), які падпарадкоўваецца міністру нац. абароны (цывільная асоба, прадстаўнік кіруючай партыі). У ваен. час вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Ва ўзбр. сілах 44 тыс. чал. (1991). Сухапутных войскаў 38 тыс. чал., у т.л. сіл пастаяннай баявой гатоўнасці 15 тыс. чал. На ўзбраенні танкі, артылерыя, стралк. зброя і інш. У ВПС 6 тыс. чал.; на ўзбраенні баявыя і трансп. самалёты, верталёты. Камплектуюцца ўзбр. сілы на аснове воінскай павіннасці (прызыўны ўзрост 18 гадоў) і па найме (узрост 17 гадоў). Тэрмін вайск. службы для прызыўнікоў 6 месяцаў, для рэзервістаў 60 дзён. Афіцэрскія кадры рыхтуюць у акадэміі і шэрагу ваен. школ; радавы і малодшы камандны склад — у навуч. цэнтрах і непасрэдна ў часцях і падраздзяленнях.
Ахова здароўя. Сістэма аховы здароўя падпарадкавана мін-ву аховы здароўя і навакольнага асяроддзя, у якое ўваходзяць 14 ведамстваў, адказных за сан.-эпідэміял. стан краіны і кантроль за лек. прэпаратамі. Страхавы фонд, што ствараецца з адлічэнняў работадаўцаў, аплачвае выдаткі па мед. дапамозе насельніцтву і знаходжанне ў шпіталі. Узровень нараджальнасці — 12 на 1 тыс. чал. Дзіцячая смяротнасць — 6,7 дзяцей на 1 тыс. нованароджаных. Сярэдняя працягласць жыцця ў мужчын 70, у жанчын 77 гадоў (1994).
Асвета, навуковыя ўстановы. Сучасная сістэма адукацыі Аўстрыі ўключае: дашкольныя ўстановы для дзяцей 3—6 гадоў, 8-гадовыя нар. агульнаадук. школы абавязковага навучання 1-й і старэйшай (гал. школы) ступеняў, сярэднія агульнаадук. павышаныя школы 3 тыпаў (гімназіі, рэальныя гімназіі, жаночыя эканам. рэальныя гімназіі), прафес. навуч. ўстановы, ВНУ. Навучанне ў нар. школах сумеснае, у гімназіях — раздзельнае. Існуюць прыватныя школы, пераважна канфесійныя (каталіцкія). У 1985/86 навуч. г. ў Аўстрыі: 3,6 тыс. дашкольных дзіцячых устаноў (175 тыс. дзяцей); 4,9 тыс. школ, у тым ліку 3,4 тыс. 1-й ступені (341,9 тыс. вучняў), 1218 гал. школ (285, 5 тыс. вучняў), 316 павышаных школ (170 тыс. навучэнцаў); 30 ВНУ (160,9 тыс. студэнтаў). Буйнейшыя ун-ты ў Вене (з 1365), Грацы (з 1585), Зальцбургу (з 1622, адноўлены ў 1962), Інсбруку (з 1669), вет.-мед. ун-т у Вене (з 1767), тэхн. ун-ты ў Грацы (з 1811) і Вене (з 1815) і інш. Акадэмія выяўл. мастацтваў у Вене (з 1692), ін-ты сусв. гандлю, с.-г. ў Вене, сац.-эканам. навук у Лінцы. Найбольшыя б-кі: Нацыянальная ў Вене, універсітэцкія ў Вене, Грацы, Інсбруку. Музеі: Аўстр. галерэя; збор карцін Акадэміі выяўл. мастацтваў; Мастацка-гістарычны; Гістарычны ў Вене; музеі Л.Бетховена, І.Гайдна, В.А.Моцарта, Ф.Шуберта і інш. Навук. даследаванні вядуцца ў Аўстрыйскай АН (з 1847), ва ун-тах, даследчых цэнтрах, навук. т-вах.
Друк, радыё, тэлебачанне. У Аўстрыі каля 2500 перыяд. выданняў. Найбуйнейшыя газеты: «Neue Kronen Zeitung» («Новая каралеўская газета», з 1900), «Kurier» («Кур’ер», з 1954), «Die Presse» («Прэса», з 1848). Агенцтвы друку: Аўстрыя Прэсэ Агентур (АПА, з 1946), Католішэ Прэсэ Агентур (КАТПРЭС, з 1946). Радыё дзейнічае з 1924, тэлебачанне — з 1954. У 1960 створана Эстэррайхішэр Рундфунк унд Фэрнзэер (ОРФ), якая з 1974 мае статус грамадскага радыё і тэлебачання. ОРФ мае федэральную структуру. Яе дзейнасцю кіруе савет, куды ўваходзяць прадстаўнікі гал. Паліт. партый, урада, грамадскасці і Цэнтр. рады супрацоўнікаў ОРФ. Радыё ОРФ трансліруе 3 агульнанац., 9 мясц. праграм, праграму для іншаземцаў (на англ. і франц. мовах) і для замежжа (на англ., ням., ісп. і эсперанта мовах). Тэлебачанне ОРФ (з 1969 каляровае) вядзе перадачы па 2 агульнанац. праграмах; з 1959 дзейнічае кабельнае тэлебачанне. Аўстрыя належыць да тэлекамунікацыйнай спадарожнікавай сістэмы ІНТЭЛЬСАТ, супрацоўнічае з міжнар. арг-цыяй ІНТЭРСПАДАРОЖНІК, удзельнічае ў стварэнні праграмы спадарожнікавага тэлебачання 3САТ.
Літаратура. У 11—12 ст. у манастырах развівалася духоўная л-ра на лац. мове. У 12—13 ст. у Аўстрыі створаны агульнагерм. помнікі гераічнага эпасу («Песня пра Нібелунгаў», «Плач пра Нібелунгаў», «Дзітрых Бернскі», «Кудрун»), развіваліся мінезанг (гл. Мінезінгеры) і прыдворная рыцарская паэзія (У. фон Ліхтэнштайн). Рэакцыяй на рыцарскую л-ру стала «прыдворная вясковая паэзія» (Н. фон Роенталь). Уздым гарадоў у 13 ст. выклікаў з’яўленне бюргерскай л-ры, скіраванай супраць феадалаў, рыцараў, духавенства (Штрыкер, Вернер-Садоўнік, Г.Тэйхнер і інш.). Выразнікам ідэй Адраджэння ў аўстр. л-ры стаў паэт, драматург і гісторык К.Цэльтыс. З 16 ст. л-ра пад уплывам рэакц. палітыкі Габсбургаў і каталіцкай царквы. У канцы 16 — пач. 17 ст. яна стала вылучацца з агульнагерм. рэчышча, набываць нац. рысы. Адметную афарбоўку мела ў Аўстрыі культура барока, якая прадвызначыла развіццё л-ры па шляху сінтэзу каталіцызму і асветніцкага рацыяналізму: «Запіскі аб маскоўскіх справах» З.Герберштэйна, пропаведзі і духоўна-дыдактычныя творы Абрахама а Санкта-Клара, містэрыі і міраклі «тэатра езуітаў», камедыі І.А.Страніцкага і інш. У творах 2-й пал. 18 ст. адчуваецца ўплыў ідэй франц. і ням. Асветніцтва (журналісты І.Рыхтэр і І.Пецль, паэт А.Блумаўэр). Буйнейшыя прадстаўнікі рамантызму ў л-ры 1-й пал. 19 ст. — Ф.Грыльпарцэр (пачынальнік самабытнай аўстр. л-ры), Н.Ленаў з яго цягай да бідэрмеера («камернага» рэалізму). Бідэрмеер расквітнеў у венскім нар. т-ры (драматургія Ф.Раймунда і І.Н.Нестрая). У 2-й пал. 19 ст. ўзмацніліся тэндэнцыі крытычнага рэалізму (творы Нестрая, А.Штыфтэра, Л.Анцэнгрубера). У творчасці Ф. фон Заара, П. Розегера, М. фон Эбнер-Эшэнбах, Л. Захер-Мазаха і інш. проціборствуюць рэаліст. і натуралістычныя тэндэнцыі. На мяжы 19—20 ст. узніклі разнастайныя літ.-эстэт. канцэпцыі і кірункі. На развіццё л-ры уплывалі махізм, фрэйдызм, неапазітывізм, фенаменалогія Э.Гусерля, «дыялектычная фізіягноміка» Р.Каснера, «містычны іудаізм» М.Бубера, ідэалогія сіянізму Т.Херцля. Тэарэтыкам мадэрнісцкіх плыняў стаў пісьменнік і крытык Г.Бар. У канцы 19 ст. на літ. арэну выйшаў імпрэсіянізм (П.Альтэнберг). Пераадольваючы неарамант. дэкаданс і эстэтызм, у рэаліст. кірунку развівалася творчасць прадстаўнікоў венскай школы мадэрну (Г. фон Гофмансталь, А.Шніцлер, Альтэнберг). Вяршыня нямецкамоўнай і еўрап. лірыкі пач. 20 ст. — паэзія Р.М.Рыльке. У рэчышчы экспрэсіянізму працавалі Г.Тракль, Ф.Верфель. З пазіцый класічна-нарматыўнага рэалізму палеміку з экспрэсіяністамі вёў сатырык К.Краўс, выдавец апазіцыйнага час. «Die Fackel» («Факел», 1899—1936). У перыяд паміж сусв. войнамі развівалася творчасць Ф.Кафкі, С.Цвэйга, Верфеля, Р.Музіля, Г.Броха, І.Рота, Х. фон Додэрэра, Э. фон Хорвата і інш. Распад Аўстра-Венгрыі, успрыняты імі як трагедыя, спрыяў пошуку новых маст. сродкаў у адлюстраванні рэчаіснасці, глыбокаму пранікненню ў сутнасць грамадскіх адносін. У перыяд далучэння Аўстрыі да гітлераўскай Германіі многія пісьменнікі эмігрыравалі (Цвэйг, Рот, Музіль, Брох). У пасляваен. час найб. значныя дасягненні звязаны з творчасцю паэтаў філас. складу П.Цэлана і І.Бахман. Пасля «Новай хвалі» і ўспышкі неаавангардызму ў 1970-я г. аўстр. літаратары вярнуліся да рэаліст. прыёмаў (Т.Бернхард, П.Хандке, Б.Фрышмут). З гуманіст. пазіцый выступілі Г.Айзенрайх, Ф.Каін, К.Буста.
На бел. мове выйшлі асобнымі выданнямі: «Санеты Арфею» (1982) Рыльке, «Зірні ў паток» (1991) Ленаў, «Пякучая таямніца» (1994) Цвэйга. У бел. перыёдыцы друкаваліся паасобныя творы В. фон дэр Фогельвайдэ, Рыльке, Ленаў, Тракля, В.Томана, Верфеля, Т.Крамера, Ф.Хабека, Кафкі, Цвэйга і інш. На бел. мову іх перакладалі В.Сёмуха, М.Навіцкі, А.Зарыцкі, М.Танк, Л.Баршчэўскі, У.Чапега.
Архітэктура. У ант. перыяд тут будавалі крэпасці рым. гарнізонаў з форумам у цэнтры, акведукамі, тэатрамі, храмамі, тэрмамі. У сярэднявеччы напачатку панаваў раманскі стыль (базілікі ў Гурку і Зекаў, 11—13 ст.), потым гатычны (сабор св. Стэфана, 1340— 1435, царква Санкт-Марыя-ам-Гештадэ ў Вене і замак Рабенштайн у Ціролі, 12 ст.). У эпоху Адраджэння вызначальнымі тыпамі пабудоў былі бюргерскія дамы і муніцыпальныя будынкі, упрыгожаныя рэнесансавым дэкорам і кампазіцыямі ў тэхніцы сграфіта. У гарадах ствараліся рыначныя плошчы з ратушай, вежай з гадзіннікам і званамі. У эпоху барока (17—18 ст.) вакол Вены будаваліся палацы, якія разам з рэгулярнымі садамі стваралі адкрытыя ансамблі; асабліва вылучаюцца Бельведэр (арх. І.Л.Гільдэбрант) і пабудовы І.Б.Фішэра фон Эрлаха. Велічныя палацы, манастыры і цэрквы пабудаваны ў правінцыяльных гарадах (Зальцбург, Мельк і інш.). У 2-й пал. 18 ст. архітэктары Аўстрыі пераймалі прынцыпы франц. класіцызму (паркавыя збудаванні «Гларыета» ў Шонбруне). У 1850—80-я г. ў Вене на месцы крапасных валоў і ўздоўж іх пабудавана шырокая кальцавая магістраль Рынгштрасэ са шматкватэрнымі жылымі дамамі, дамамі палацавага тыпу, грамадскімі будынкамі. Параднасць т. зв. «стылю Рынгштрасэ» паўплывала на ўсталяванне эклектызму ў еўрап. архітэктуры. З канца 19 ст. супраць засілля эклектызму выступілі прадстаўнікі венскага мадэрну, якія ўваходзілі ў аб’яднанне «Венскі Сецэсіён» (І.Ольбрых, О.Вагнер, І.Гофман) і стварылі свой варыянт стылю мадэрн. Адмаўленне ад дэкар. празмернасці мадэрну, імкненне да геам. прастаты і яснасці аб’ёмаў найб. выявілася ў творчасці арх. А.Лоза. Для архітэктуры 1920—30-х г. характэрны рацыянальная планіроўка жылых масіваў, рабочых пасёлкаў, грамадскіх будынкаў (Ф.Шустэр, І.Франк), нац. рамантыка (К.Гольцмайстэр). У сучаснай архітэктуры выкарыстоўваюць дасягненні «Сецэсіёна», прыёмы і метады функцыяналізму, што вядзе да стварэння унікальных арх. аб’ектаў (гар. зала універсальнага прызначэння Штатгале ў Вене і інш.).
Выяўленчае мастацтва. На тэр. Аўстрыі выяўлены шматлікія помнікі мастацтва палеаліту і неаліту (у тым ліку «Венера з Вілендорфа»), керамічныя і бронзавыя вырабы часоў гальштацкай культуры, узоры мастацтва кельтаў, рымскай эпохі (1 ст. да нашай эры — 5 ст. нашай эры). Вядомы фрэскавыя цыклы ў Зальцбургу, рукапісы, упрыгожаныя мініяцюрамі («Евангелле Бертольда», каля 1050). У скульптуры доўга захоўвалася арнаментальна-плоскасная трактоўка фігур. У гатычнай скульптуры і станковым жывапісе ўзмацніліся рэаліст. тэндэнцыі. У статуях сабора св. Стэфана ў Вене (каля 1375—90) прыкметнае ўздзеянне мастацтва кола П.Парлера. З 15 ст. выяўляюцца рысы Адраджэння (творы скульпт. Я.Кашаўэра, жывапісца Р.Фруаўфа Старэйшага, асабліва М.Пахера). У 16 ст. пабольшала цікавасць да быт. сюжэта, партрэта, пейзажа, вылучаліся работы майстроў дунайскай школы. Міжнар. прызнанне атрымала мастацтва эпохі барока (17—18 ст.), яго вяршыня — творчасць жывапісца Ф.А.Маўльберча, скульптараў Б.Пермазера, Г.Р.Донера, Ф.К.Месершміта. Для рамантызму 19 ст. характэрна цікавасць да дэталяў побыту, імкненне да непасрэднасці і лірычнасці (І.А.Кох). Гэтыя рысы развіты прадстаўнікамі бідэрмеера (М. фон Швінд, Ф.Вальдмюлер і інш.). З канца 19 ст. цэнтрам новых плыняў у выяўл. мастацтве стаў «Сецэсіён». Яго вядучы прадстаўнік Г.Клімт стварыў поўны вытанчанай фантазіі венскі варыянт стылю мадэрн. На пач. 20 ст. сфарміравалася прасякнутая фантастыкай і містыкай творчасць А.Кубіна. Гал. прадстаўнік экспрэсіянізму — О.Какошка. У 2-й пал. 20 ст. побач з абстракцыянізмам (скульпт. Ф.Вотруба), т. зв. венскім неасюррэалізмам (жывапісец Э.Фукс) і інш. мадэрнісцкімі плынямі развіваюцца традыцыі рэалізму (творы І.Добраўскі, кола О.Файля і інш.).
Музыка. Да пач. нашай эры на тэр. Аўстрыі асноўнай была культура кельтаў. У 1 ст. да нашай эры — 5 ст. нашай эры пашырыўся эліністычны ўплыў. Да канца 19 ст. аўстр. музыка развівалася па шляху аб’яднання многіх нац. традыцый (аўстр., славенскай, харвацкай, сербскай, мараўскай, чэш., венг., цыганскай, рум., укр., ням., італьян. і інш.). Найб. стараж. формамі аўстр. фальклору з’яўляюцца імітацыйныя песні-іодлі горцаў-пастухоў, рэчытатыўныя песні-прытчы (т. зв. шпрухі). У 19 ст. пашыраны нар. песні і танцы, харавое і інстр. музіцыраванне.
У 8—12 ст. цэнтрамі прафес., у асноўным царк., муз. культуры былі манастыры і храмы, дзе існавалі школы пеўчых і арганістаў. У 12—14 ст. са свецкай муз.-паэт. культуры шпільманаў і вагантаў сфарміраваліся прыдворная капэла і цэх гар. музыкантаў, узнікла прыдворнае мастацтва мінезінгераў. Муз. мастацтва эпохі Адраджэння (14— 16 ст.) развівалася пераважна ў прыдворным асяроддзі: засн. Венская прыдворная капэла (1498), муз. капэлы ў Зальцбургу, Інсбруку, Грацы; актывізавалася нотадрукаванне (Вена, Зальцбург, Грац); склаўся і пласт гар. быт. музыкі. У 17 ст. пачалося станаўленне аўстр. т-ра. У 1620 адкрыты т-р у Венскім калегіуме езуітаў, муз.-драм. пастаноўкі якога папярэднічалі оперным спектаклям у Гельбруне і т-ры бенедыкцінскага ун-та ў Зальцбургу. Пад уплывам італьян. музыкі ў сярэдзіне 17 ст. ў Вене створана італьян. прыдворная трупа. У 1708 адкрыты прыдворны т-р, у якім разам з італьян. выступалі і аўстр. спевакі, ставіліся аўстр. оперы. У творчасці аўстр. кампазітараў барока (Г.І.Ф.Бібер і Г.Муфат) упершыню выявілася нац. спецыфіка. У сярэдзіне 18 ст. пашыранымі сталі арыстакратычныя хатнія т-ры і капэлы, канцэртныя аб’яднанні. Муз. цэнтрам Вены стаў «Бургтэатр» (1741). З 1712 у «Кернтнертортэатры» (засн. ў 1709) ставіліся спектаклі венскай муз. камедыі і нац. камічнай оперы — аўстр. зінгшпіля, вяршыня якога — «Чароўная флейта» (1791) В.А.Моцарта. У сярэдзіне 18 — пач. 19 ст. ў Вене працавалі прадстаўнікі ранняй венскай (Муфат, Г.К.Вагензайль, М.Мон) і венскай класічнай школы (І.Гайдн, Моцарт, Л.Бетховен, блізкі да іх К.В.Глюк), якія зацвердзілі класічныя формы сімфоніі, уверцюры, санаты, канцэрта, квартэта і інш. Вял. значэнне для рэфармавання опернага жанру мелі оперы Моцарта («Вяселле Фігера», 1786; «Дон Жуан», 1787), Глюка і Гайдна. «Рэквіем» і меса с-moll Моцарта — кульмінацыя развіцця традыцый аўстр. духоўнай музыкі. У 19 ст. традыцыі венскай класічнай школы прадаўжалі кампазітары-рамантыкі, у тым ліку Ф.Шуберт, І.Брамс, А.Брукнер, Г.Малер. У творчасці сям’і Штраусаў і І.Ланера зацвердзілася танцавальная музыка, пераважна венскі вальс, і інш. быт. жанры. У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. склалася венская аперэта. Яе класічныя ўзоры — «Цудоўная Галатэя» (1865) Ф.Зупе, «Лятучая мыш» (1874) І.Штрауса-сына, «Сільва» (1915) І.Кальмана. Другім муз. цэнтрам Аўстрыі ў сярэдзіне 19 ст. стаў Зальцбург, дзе ў 1841 адкрыты міжнар. цэнтр моцартазнаўства Моцартэум. Вял. ўклад у развіццё муз. культуры Аўстрыі зрабілі Малер і Р.Штраус, пад кіраўніцтвам якіх у Венскай прыдворнай оперы (з 1918 Венская дзярж. опера) адбыліся прэм’еры многіх значных сучасных опер. У 1922 у Зальцбургу засн. Міжнар. т-ва сучаснай музыкі. Новая венская школа зрабіла моцны ўплыў на развіццё сусв. муз. мастацтва. Яе прадстаўнікі А.Шонберг, А.Берг, А.Веберн распрацоўвалі новыя маст.-эстэт. і тэхніка-кампазіцыйныя прынцыпы (дадэкафонія, серыяльнасць і інш ). Музыка Аўстрыі 20 ст. ўключае розныя кірункі, у тым ліку неакласіцызм (Э.Тытэль, А.Уль), неафалькларызм (В.Келер), авангардызм (Э.Кшэнек), творчасць паслядоўнікаў новай венскай школы (Э.Велес, Г.Э.Апостэль, Г.Елінек), аўтараў аперэт (Р.Штольц, Н Досталь), опер (Г.Айнем). Сярод выканаўцаў: дырыжоры К.Бём, Г.Караян; піяністы П.Бадура-Скода, Ф.Гульда, І.Дэмус; спевакі Х.Гюдэн, А.Дэрмота, І.Зефрыд, К.Людвіг, Э.Шварцкопф. У Вене працуюць Венская дзярж. опера (з 1918), т-р «Фольксопер» (з 1898), Венскі філарманічны аркестр (з 1842), муз. выд-вы, т-вы, Саюз кампазітараў (з 1913), Акадэміі музыкі і сцэнічнага мастацтва ў Вене (з 1817), Грацы (з 1963), Зальцбургу (з 1914), кансерваторыі ў Клагенфурце (з 1931) і Вене (з 1938). У буйных гарадах праводзяцца міжнар. муз. конкурсы і фестывалі.
Тэатр. Станаўленне нац. т-ра ў Аўстрыі пачалося ў 16 ст., калі вандроўныя трупы акцёраў-імправізатараў паказвалі сцэнкі з нар. жыцця, гал. герой якіх — камічны персанаж Гансвурст. У 17—18 ст. у Вене існавалі прыдворны т-р і школьны т-р езуітаў. У 1628 пабудаваны т-р у Інсбруку, пазней — у Грацы, Лінцы, Зальцбургу, Бадэне. У 1712 акцёр і драматург І.А.Страніцкі стварыў у Вене пастаянны нар. т-р, у 1741 адкрыты «Бургтэатр», дзейнасць акцёраў і рэжысёраў якога грунтавалася на рэаліст. традыцыях нац. тэатр. мастацтва (у 19 ст. — С.Шродэр, М.Корн, Г.Аншуц, К.Фіхтнер, І.Шрэйфогель, Г.Лаўбе, А.Зоненталь, І.Левінскі, Ш.Вольтэр, Ф.Дзінгельштэт, у 20 ст. — І.Кайнц, Р.Аслан, Э.Бальзер, К.Дорш і інш.). У канцы 18 — пач. 20 ст. ў прадмесцях Вены працавалі дэмакр. т-ры, якія працягвалі традыцыі нар. т-ра, а іх акцёры-драматургі Ф.Раймунд і І.Н.Нестрай стварылі своеасаблівы жанр нац. камедыі. У рэпертуары т-раў 19 — пач. 20 ст. пераважалі п’есы аўстр. драматургаў Ф.Грыльпарцэра, Л.Анцэнгрубера, Г.Гофмансталя, А.Шніцлера, ставіліся і класічныя замежныя творы. У 1920— 30-я г. асаблівую вядомасць набыў «Іозефштаттэатр» (засн. ў 1778), якім у 1924—38 кіраваў М.Райнгарт. Пасля 2-й сусв. вайны аднавілі дзейнасць нац. т-ры, у тым ліку «Бургтэатр» і «Фольксопер». У 1948 створаны т-р «Скала». З канца 1940-х г. папулярнымі сталі паўпрафесійныя калектывы, т.зв. «келертэатры» («падвальныя тэатры»). Цэнтр тэатр. мастацтва краіны — Вена, дзе знаходзяцца «Бургтэатр», «Штатсопер», «Фольксопер», прыватныя т-ры, Ін-т тэатразнаўства. У Зальцбургу штогод адбываюцца міжнар. тэатр. фестывалі (з 1920).
Кіно. З 1896 у Вене дэманстраваліся фільмы вынаходнікаў кінематографа братоў Люм’ер. Першыя айч. кінастужкі знялі каля 1908 Ф.Дорман, І.Якабсан і Г.Ганус. З 1912 кінавытворчасцю займаліся фірмы «Саша-фільм» і «Вінер Кунстфільм» (рэж. Г.Марышка і К.Зоскі). Пасля 1-й сусв. вайны ствараліся пераважна відовішчныя карціны (рэж. А.Корда, М.Кертыц). Уклад у экспрэсіянізм зрабілі фільмы Г.В.Пабста, Э.Куна, В.Краўса, Р.Віне. З’яўленне гукавога кіно на некалькі гадоў зрабіла Вену сталіцай сентыментальных камедый і муз. фільмаў (рэж. В.Форст, Г.Якобі, Марышка, Г. фон Больвары, Э.В.Эма; акцёры і спевакі М.Іорыц, І.Новатна, З.Ліндэр, П.Веселі, В.Чэхава, М.Шнайдэр, В.Альбах-Рэці). Пасля 2-й сусв. вайны ў кіно Аўстрыі працавалі рэжысёры Г.Койтнер («Апошні мост»), Пабст («Працэс», «Апошняя дзея»); значнае месца па-ранейшаму займалі муз. фільмы («Гераічная сімфонія», «Франц Шуберт», «Улюбёнец Вены») і фільмы-рэвю («Дзіця Дуная», «Залатая сімфонія», «Чароўнае рэвю»). Дэбютавалі рэжысёры К.Штайнвендэр, Э.Збоўска, П.Кубелка. Многія акцёры Аўстрыі выехалі за мяжу (Максімілян і Марыя Шэл,Н.Тылер, К.М.Брандаўэр, Р.Шнайдэр). З 1966 у Вене кожныя 2 гады адбываецца міжнар. кінафестываль Венале.
Беларусы ў Аўстрыі з’явіліся ў 2-ю сусв. вайну, якая выклікала 3-ю хвалю эміграцыйнага руху. Найб. бел. асяродкі былі ў г. Зальцбург і ў акрузе Рыд. Некаторы час у 1944 на ваен. фабрыцы ў Швадорфе намаганнямі А.Змагара працавала школа для дзяцей. Тут выкладалі паэт А.Салавей, мастак П.Мірановіч. Група бел. літаратараў на чале з Салаўём выдавала ў Зальцбургу часопісы «Пагоня» (№ 1—4, 1946), «З беларускага жыцця» (№ 1—38, 1946—47). У Верхняй Аўстрыі працавалі 2 бел. школы: у Кірхсгайме (1945) і ў лагеры для перамешчаных асоб ДП 701—А Рыд (1948), дзе настаўнікам быў А.Яцэвіч. З пач. 1950-х г. у Вене дзейнічае т-ва «Родина», якое займаецца культ.-асв. работай сярод выхадцаў з Беларусі, Расіі, Украіны. Узначальвае т-ва А.Э.Кухар; яго аддзелы працуюць у Зальцбургу (старшыня Т.Н.Гаўрылюк), Інсбруку (старшыня А.П.Радл).
Літ.: Сакалоўскі У.Л. Нямецкая і аўстрыйская літаратура ў Беларусі // Сакалоўскі У.Л. Пара станаўлення. Мн., 1986; Schmidt A. Dichtung und Dichter Österreich im. 19. und 20. Jahrhundert. Bd. 1—2.Salzburg; Stuttgart, 1964; Feuchtmuller R. Kunst in Österreich. Bd. 1—2. Wiena, 1972—73; Die Kunst der 70-er Jahre in Österreich. Wiena, 1980; Беккер П. Симфония от Бетховена до Малера: Пер. с нем. Л., 1926; Черная Е. Моцарт и австрийский музыкальный театр. М., 1963; Яе ж. Австрийский музыкальный театр до Моцарта. М., 1965.
Ю.В.Ляшковіч (прырода, гаспадарка),
У.Л.Сакалоўскі (літаратура), А.М.Гарахавік
(музыка), А.С.Ляднёва (беларусы ў Аўстрыі). с. 98
А́ЎСТЭРЛІЦКАЯ БІ́ТВА , адбылася 2.12.1805 паміж руска-аўстр. і франц. арміямі каля г. Аўстэрліц (цяпер г. Слаўкаў, Чэхія) у час руска-аўстра-франц. вайны 1805. Рус.-аўстр. армія (галоўнакаманд. М.І.Кутузаў, за прапанову пачакаць падмацавання фактычна адхілены ад камандавання) налічвала 86 тыс. чал., франц. — 73 тыс. План бітвы выпрацаваў ген.-кватэрмайстар аўстр. штаба Ф.Вейратэр без папярэдняй разведкі сіл праціўніка. Памылкі саюзнага камандавання ўмела выкарыстаў Напалеон і нанёс паражэнне рус.-аўстр. арміі, якая адступіла, страціўшы забітымі і палоннымі 27 тыс. чал., французы страцілі 12 тыс. чал. Вынікам Аўстэрліцкай бітвы быў распад 3-й антыфранц. кааліцыі. Аўстрыя выйшла з вайны і 26 снеж. заключыла з Францыяй мір. У выніку перастала існаваць т.зв. «Свяшчэнная Рымская імперыя». с. 105
АЎСТЭ́РЫЯ (італьян. osteria), заезны дом; тып карчмы. Вядома ў Польшчы і на Беларусі з 16 ст., найб. пашырана з 18 ст. Размяшчаліся аўстэрыі звычайна на гандл. плошчах або гал. вуліцах гарадоў і мястэчак. Будавалі іх з дрэва, цэглы, у тэхніцы «прускага муру». У плане пераважала форма прамавугольніка. Уключалі стайні, вазоўні, гасціныя пакоі, каморы. Гасціныя пакоі абсталёўваліся лавамі, сталамі, мелі кафляную грубку для ацяплення памяшкання і мураваную печ для гатавання ежы. Некаторыя аўстэрыі былі складанымі комплексамі, якія ўключалі жылыя, гасп., гандлёвыя і інш. будынкі, згрупаваныя вакол агульнага двара. Аўстэрыі сталі прататыпам для гасцініц і паштовых станцый. с. 106
АЎСЮ́К , авёс пусты, жывы авёс (Аvena fatua), кветкавая расліна з роду авёс сям. метлюжковых. Пашыраны ва ўсіх нетрапічных паясах Зямлі, акрамя Крайняй Поўначы. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі, на палях, каля дарог. Пустазелле пасеваў аўса пасяўнога і інш. яравых культур.
Аднагадовая травяністая расліна з валасніковым коранем. Сцябло круглаватае, прамастойнае, выш. да 120 см. Лісце лінейнае, пляскатае, шурпатае. Каласкі 2—3-кветныя. Ніжняя кветкавая лускавінка з доўгім каленчата-сагнутым асцюком. Мяцёлка буйная, раскідзістая, даўж. да 30 см. Плод — плевачная верацёнападобная зярняўка. Аўсюк лёгка скрыжоўваецца з аўсом пасяўным і пагаршае яго селекцыйныя якасці. с. 106
АЎСЯ́НІК Антон (1888, в. Кастрычніцкая Вілейскага р-на Мінскай вобласці — 1933?), бел. паліт. дзеяч. Скончыў тэхнал. ін-т у Харкаве, вучыўся ў Пецярбургскім політэхн. ін-це. Чл. Бел. сацыяліст. грамады. У 1918—19 старшыня Бел. рады ў Бабруйску, чл. Нар. сакратарыята Беларусі. У 1919—20 чл. Бел. вайсковай камісіі. У 1922 абраны паслом (дэпутатам) у сейм Польскай Рэспублікі ад Зах. Беларусі, уваходзіў у Бел. пасольскі клуб. На пач. 1930-х г. эмігрыраваў у БССР. Далейшы лёс невядомы.
А.С.Ліс. с. 106
АЎСЯ́НІКАЎ Сцяпан Рыгоравіч (27.7.1922, в. Акцябр Жлобінскага р-на Гомельскай вобласці — 10.5.1983), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1973), праф. (1974). Засл. эканаміст Беларусі (1972). Скончыў Усесаюзны завочны ін-т сав. гандлю (1955). З 1951 у Мін-ве сельскай гаспадаркі БССР, з 1955 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Працы па бухгалтарскім уліку, рэвізіі і эканам. аналізе ў сельскай гаспадарцы: «Асновы бухгалтарскага ўліку» (2-е выд., 1970, разам з М.У.Дэмбінскім), «Аналіз прыбытку і ўзроўню рэнтабельнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў» (1979) і інш. с. 106
АЎСЯ́НІКІ (Ephemeroptera), атрад насякомых падкл. адкрытасківічных. Вядомыя з карбону. Найб. прымітыўныя з крылатых насякомых. Пашыраны ўсюды. У сусв. фауне 17 сям., больш за 2 тыс. відаў. На Беларусі адзначана каля 20 відаў, найб. вядомыя — аўсянік звычайны (Ephemera vulgata), аўсянік дацкі (Ephemera danica) і аўсянік двухкрылы (Cloëon dipterum).
Даўж. ад 1 мм да 6 см. Пярэднія крылы даўжэйшыя за заднія. На канцы брушка 2—3 членістыя ніткападобныя вырасты. У дарослых ротавага апарата няма. Развіццё з няпоўным пераўтварэннем. Ад інш. насякомых адрозніваюцца наяўнасцю 2 крылатых фаз — субімага і імага. Лічынкі развіваюцца ў вадзе 1—4 гады, кормяцца дэтрытам, глеем, водарасцямі. Жывуць ад некалькіх гадзін да 10 сутак. Корм для рыб. с. 106
АЎСЯ́НІЦА , мурожніца (Festuca), род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 500 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных і халодных паясах Зямлі, у субтропіках і горных сістэмах тропікаў. На Беларусі 12 дзікарослых і 8 інтрадукаваных відаў. Дзікарослыя — аўсяніца авечая (Festuca ovina), валіская (Festuca valesiaca), высокая (Festuca altissima), гіганцкая (Festuca gigantea), дзюнная (Festuca sabulosa), лугавая (Festuca pratensis), несапраўдная авечая (Festuca pseudovina), палеская (Festuca polesica), Рэгеля (Festuca regeliana), танкалістая (Festuca tenuifolia), чырвоная (Festuca rubra), шурпаталістая (Festuca trachyphylla); інтрадукаваныя — аўсяніца альпійская (Festuca alpina), аметыставая (Festuca amethystina), баразнаватая (Festuca sulcata), блакітная (Festuca pallens), прысадзістая (Festuca supina), разналістая (Festuca heterophylla), стракатая (Festuca varia), трысняговая (Festuca arundinacea). Па ўсёй тэрыторыі ў сухіх хвойніках, на сухадольных лугах, палянах, узлесках, травяных схілах і каля дарог трапляюцца аўсяніца авечая, лугавая, чырвоная, шурпаталістая; у цяністых лясах расце аўсяніца гіганцкая; пераважна на Пд на сухіх лугах, у разрэджаных лясах, на пясчаных грывах у поймах рэк трапляецца аўсяніца несапраўдная авечая, на пясчаных агаленнях і дзюнах — аўсяніца палеская, на саланцаватых лугах — аўсяніца Рэгеля. Рэдкія віды аўсяніцы — валіская, высокая, дзюнная і танкалістая — занесены ў Чырв. кнігу.
Шматгадовыя травяністыя расліны, утвараюць шчыльныя дзярніны або маюць паўзучыя падземныя парасткі. Сцяблы прамастойныя, выш. 10—150 см, з замкнёнымі ці расшчэпленымі похвамі, ланцэтападобнымі вушкамі або без іх, з пераважна кароткімі язычкамі. Лісце лінейнае, пляскатае, складзенае ўдоўж ці згорнутае ў вузкія трубачкі, звычайна шурпатае або валасістае, рэдка голае і гладкае. Суквецці — слабараскідзістыя, сціснутыя і гронкападобныя шматкаласковыя мяцёлкі. Каласкі 2—15-кветныя. Ніжняя кветкавая лускавінка звычайна з кароткім асцюком. Плод — зярняўка. Амаль усе віды аўсяніцы — кармавыя расліны, выкарыстоўваюцца для пашы, газонаў і інш. Выведзены шматлікія сарты розных відаў аўсяніцы. Некат. віды замацавальнікі рухомых пяскоў і пясчаных схілаў, дэкар. Расліны. с. 106
АЎСЯ́НКА , вярхоўка (Leucaspius delineatus), рыба атр. карпападобных. Пашырана ў басейнах Чорнага, Каспійскага мораў. У рэках паўд. ч. Балтыйскага м., на Беларусі ў рэках басейнаў Дняпра, Прыпяці, Нёмана, Зах. Дзвіны, Зах. Буга, у поймавых старыцах і азёрах Палесся. Чародная, жыве ў паверхневых слаях вады.
Даўж. 4—5, часам да 9 см. Палавая спеласць на 2-м годзе жыцця. Нераст парцыённы, пачынаецца ў 2-й пал. мая—чэрвені. Корміцца зоапланктонам, насякомымі, ікрой рыб. Жыве да 4 гадоў. Выкарыстоўваецца як прынада пры лоўлі драпежных відаў рыб. с. 106
АЎСЯ́НКА , рака ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці і Расіі (Пскоўская вобл.), правы прыток р. Усвяча (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 90 км, у межах Беларусі каля 87 км. Пл. вадазбору 598 км2. Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Сіціна Гарадоцкага р-на, цячэ праз 7 азёраў (у тым ліку Нёгра, Вышадскае, Мядзесна, Цёста), вярхоўе і сярэдняе цячэнне ў межах Гарадоцкага ўзв., нізоўе на Суражскай нізіне. Асн. прытокі: Асеча (справа), Іардынка і Салонаўка (злева). Упадае ва Усвячу каля в. Любань Усвяцкага р-на Пскоўскай вобл.
Даліна да в. Смолаўка скрынка- або трапецападобная, шыр. 300—400 м, ніжэй па цячэнні невыразная. Схілы спадзістыя або сярэдне стромкія, выш. 4—8 м, месцамі да 20 м. Пойма двухбаковая, нярэдка забалочаная, шыр. 100—300 м. Рэчышча ўмерана звілістае, шыр. ракі ў межань 4—6 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні месцамі да 50 м. Берагі часцей спадзістыя, месцамі стромкія. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м3/с, на веснавы перыяд прыпадае 68% гадавога сцёку. У рацэ трапляецца вадзяны арэх — ахоўны рэліктавы від у флоры Беларусі (месца яго росту ніжэй за воз. Ведрынскае аб’яўлена помнікам прыроды). с. 107
АЎСЯ́НКА , вёска ў Беларусі, у Горацкім раёне Магілёўскай вобл., на р. Галубіна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПдЗ ад г. Горкі, 64 км ад Магілёва, 19 км ад чыг. ст. Пагодзіна. 822 ж., 243 двары (1994). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. Сувязі. с. 107
АЎСЯ́НКІ (Emberiza), род птушак атр. вераб’інападобных. 39 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Афрыцы. На Беларусі гняздуюцца 4 віды: прасянка (Emberiza calandra), аўсянка садовая (Emberiza hortulana), аўсянка звычайная (Emberiza citrinella), аўсянка чаротавая (Emberiza schoeniclus). Прасянка і аўсянка садовая занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. цела да 22 см, маса да 64 г. Апярэнне бураватае і карычняватае. Дзюба кароткая, канічная, верхняя палавіна якой няшчыльна прылягае да ніжняй. Жывуць на лугах, у хмызняках, чаротавых зарасніках і ў лесе. Гнёзды адкрытыя, на зямлі або на высокіх кустах. Нясуць 2—6 яец. За год 1—2 патомствы. Кормяцца насякомымі і насеннем. с. 107
АЎСЯ́НКІН Вадзім Аўдзеевіч (8.4.1939, г. Палтава, Украіна — 15.6.1968), бел. спартсмен (самалётны спорт). Засл. майстар спорту СССР (1967). Чэмпіён свету ў камандным і асабістым заліках (1964, Більбао, Іспанія) і сярэбраны прызёр у асабістым заліку (1966, Масква). Чэмпіён СССР (1963) па вышэйшым пілатажы, абсалютны чэмпіён СССР і Усесаюзнай спартакіяды па тэхн. відах спорту (1965). Загінуў у час паказальнага парнага палёту. с. 107
АЎСЯ́НІКАЎ Генадзь Сцяпанавіч (н. 19.2.1935, г. Магілёў), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1974), нар. арт. СССР (1991). Скончыў Бел. тэатр.-маст. Ін-т (1957). Працуе ў Нац. акад. драм. т-ры імя Я.Купалы. Самабытны талент Аўсяннікава, сакавіты нар. гумар, імправізацыйнасць ігры, арганічнасць, дакладнасць псіхал. і пластычнага малюнку ролі найб. ярка выявіліся ў нац. рэпертуары: Цярэшка (сярэбраны медаль імя А.Папова 1973), дзед Цыбулька, Стары, Антон Бусько («Трыбунал», «Таблетку пад язык», «Святая прастата», «Пагарэльцы» А.Макаёнка), Мурашка («Мудрамер» М.Матукоўскага, Дзярж. прэмія Беларусі (1988), Аўдзей («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Брава-Жыватоўскі («Плач перапёлкі» паводле І.Чыгрынава), Доўбік («Выклік багам» А.Дзялендзіка). Стварыў каларытныя камедыйныя характары: Бобчынскі («Рэвізор» М.Гогаля), Янка («Там і тут» Д.Кавачэвіча), Пісана («Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі). З інш. Роляў: Юсаў («Даходнае месца» А.Астроўскага), Чабутыкін («Тры сястры» А.Чэхава), Старшыня («Паехалі!» паводле М.Крапіўніцкага), Казулін («Характары» паводле В.Шукшына), Турэмшчык («...Забыць Герастрата!» Р.Горына), Блазан («Канец — справе вянец» У.Шэкспіра). Здымаўся ў кіно («Доўгія вёрсты вайны», «Апошняе лета дзяцінства», «Полымя», «Эпілог»), тэлевіз. пастаноўках («Тэатр купца Япішкіна», «Плач перапёлкі» і інш.).
Літ.: Сохар Ю. Генадзь Аўсяннікаў // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1986. с. 107
АЎСЯ́НЫ КІСЕ́ЛЬ , старадаўняя бел. мучная страва. Варылі з аўсянай мукі грубага памолу, часам з вотруб’я. Муку залівалі вадой і ставілі на ноч у цёплае месца. Раніцай выціскалі на рэшаце (сітку) і цэд варылі. Пасля разлівалі ў посуд і ставілі ў халоднае месца, каб кісель застыў. Елі з алеем, малаком, маслам, сытою. На посную куццю аўсяны кісель быў адной з абрадавых страў. Сыры цэд давалі дзецям ад глістоў. Вадкі аўсяны кісель наз. журам. с. 108
АЎТА... (ад грэч. autos сам), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае: 1) словам «свой», «уласны» ці аснове «сама...»; 2) слову «аўтаматычны»; 3) словам «аўтамабільны», «аўтамабіль»; 4) словам «самаходны», «самарушны», напрыклад, аўтабіяграфія, аўтаблакіроўка, аўтадрызіна. с. 108
АЎТААДКА́ЗЧЫК , прыстасаванне для аўтаматычнай перадачы па каналах тэлеф. або тэлегр. сувязі па ўстаноўленым сігнале папярэдне закладзенай інфармацыі. Можа перадаваць, напрыклад, умоўную назву або нумар выкліканага абанента, паведамленне пра адсутнасць абанента і інш. Уваходзіць у склад тэлеф. установак, тэлегр. апаратаў, факсаў і інш. с. 108
АЎТААЛЕРГІ́Я (ад аўта... + алергія), павышаная адчувальнасць арганізма да ўласных бялкоў і клетак тканак, якія набылі ўласцівасці алергенаў (эндаалергенаў). Пры пэўных умовах аўтаалергічны працэс можа перарасці ў аўтаімунную хваробу. Да хвароб аўтаалергічнай этыялогіі належаць некаторыя віды гемалітычных анемій, міястэнія, рэўматоідны артрыт і інш. с. 108
АЎТАБІЯГРА́ФІЯ (ад аўта... + біяграфія), 1) афіцыйны дакумент з кароткімі звесткамі пра падзеі свайго жыцця. 2) Апісанне аўтарам уласнага жыцця; літаратурны жанр. Ад інш. літ. жанраў адрозніваецца большай прывязанасцю адлюстраваных падзей да рэальных фактаў асабістага жыцця. Сярод вядомых твораў сусв. л-ры «Споведзь» Ж.Ж.Русо, «Былое і думы» А.Герцэна, «Споведзь сына стагоддзя» А.Мюсэ і інш. У бел. л-ры пашыраны аўтабіягр. аповесць, раман, паэма, хроніка. Узоры аўтабіягр. твораў — аповесці «У дрымучых лясах» З.Бядулі, «Шлях з цемры» Я.Маўра, «Свая аповесць» Я.Скрыгана, «Сцежкі» А.Пальчэўскага, «Споведзь» Л.Геніюш і інш. Многія творы бел. л-ры грунтуюцца на адборы і тыпізацыі аўтабіягр. матэрыялу ў спалучэнні з маст. вымыслам. Аўтабіягр. аснову мае паэма Я.Коласа «Новая зямля», у якой аўтар, апіраючыся на жыццёвыя рэаліі сваёй сям’і, стварыў яркую энцыклапедыю бел. жыцця канца 19 — пач. 20 ст. «Чыстыя» аўтабіяграфіі бел. пісьменнікаў сабраны ў кнігах «Пяцьдзесят чатыры дарогі» (1963), «Пра час і пра сябе» (1966), «Вытокі песні» (1973). Да аўтабіягр. жанру адносяць таксама мемуары, дзённік, споведзь, успаміны, падарожныя нататкі; у стараж. бел. л-ры — дыярыуш. с. 108
АЎТАБЛАКІРО́ЎКА (ад аўта... + блакіроўка) чыгуначная, аўтаматычная сістэма рэгулявання руху паяздоў на перагонах. Дзейнічае ад сігналаў аўтам. святлафораў, якія працуюць пад уздзеяннем саміх паяздоў. Міжстанцыйныя перагоны падзяляюцца святлафорамі на блок-участкі; рух паяздоў арганізоўваецца з найменшымі (па ўмовах бяспекі) інтэрваламі. Пры праездзе поезда на блок-участку дазваляльны сігнал уваходнага святлафора пераключаецца на забараняльны. Аўтаблакіроўка забяспечваецца 2, 3, 4-знакавай сістэмай сігналізацыі, сродкамі аўтам. лакаматыўнай сігналізацыі і аўтастопамі. с. 108
«АЎТАБ’Я́НКІ» (Аutobianchi), легкавыя аўтамабілі аднайм. фірмы (Італія). Выпускаюцца з 1955 (з 1967 у складзе канцэрна «ФІАТ»), з 1994 — аўтамабілі асабліва малога класа (рабочая ёмістасць рухавіка 0,9—1 л, магутнасць 34—54 кВт, максімальная скорасць 145—170 км/ гадз). с. 108
АЎТАВАГА́ННІ (ад аўта... + ваганні), незатухальныя ваганні ў нелінейнай вагальнай сістэме пры адсутнасці пераменнага вонкавага ўздзеяння. Форма і ўласцівасці аўтаваганняў вызначаюцца самой сістэмай і не залежаць ад пачатковых умоў (напр., пач. энергіі), што адрознівае іх ад вымушаных ваганняў.
Сістэма, дзе адбываюцца аўтаваганні, наз. аўтавагальнай (або аўтагенератарам) і ў найб. простых выпадках мае вагальную сістэму, крыніцу сілкавання і прыстасаванне, якое рэгулюе паступленне энергіі ад крыніцы сілкавання, напрыклад анкер у мех. гадзінніку. У аўтавагальных сістэмах з 1 ступенню свабоды магчымы толькі простыя перыядычныя аўтаваганні, у больш складаных — складаныя перыядычныя, выпадковыя, імавернасныя (стахастычныя). Пры малых стратах энергіі форма і перыяд аўтаваганняў блізкія да формы і перыяду свабодных ваганняў. Аўтаваганні пераўтвараюцца ў рэлаксацыйныя ваганні, калі за перыяд страчваецца ўся назапашаная энергія.
А.П.Вайтовіч. с. 108
АЎТАВАКЗА́Л (ад аўта... + вакзал), комплекс збудаванняў для абслугоўвання пасажыраў міжгародніх і прыгарадных аўтобусных ліній. Размяшчаюць аўтавакзалы ў гарадах з развітой сеткай міжгародніх аўтобусных маршрутаў (на Беларусі найбуйнейшыя ў Мінску і абл. цэнтрах).
У залежнасці ад прапускной здольнасці і ўмяшчальнасці тыпавыя аўтавакзалы будуюць на 100, 200, 300 і 500 пасажыраў (большыя — па індывід. праектах). У склад аўтавакзала, акрамя асн. будынка з памяшканнямі службовымі і для абслугі, уваходзяць трансп. тэрыторыя з перонам пасадкі і высадкі пасажыраў, пляцоўкі для стаянкі аўтобусаў і інш. Буйныя аўтавакзалы аснашчаюць апаратурай для кіравання рухам аўтобусаў і інфармацыі пасажыраў. Часта аўтавакзалы аб’ядноўваюць з вакзаламі інш. відаў транспарту (чыгуначным, паветраным, рачным), пры іх узводзяцца атэлі, канцэнтруюцца гандлёвыя і інш. Ўстановы. с. 108
АЎТАГА́МІЯ (ад аўта... + ... гамія), 1) самаапыленне і самаапладненне ў вышэйшых раслін, напрыклад у пшаніцы, ячменю. 2) Самаапладненне ў некаторых аднаклетачных арганізмаў (зліццё 2 ядраў), напрыклад у некаторых відаў амёб, дыятомавых водарасцяў і інш. с. 108
АЎТАГАСПАДА́РКА , прадпрыемства, якое самастойна распараджаецца сваімі фін. сродкамі, рухомым саставам (грузавымі і легкавымі аўтамабілямі, аўтобусамі і інш.), рамонтна-абслуговай базай (майстэрні, склады, адм.-быт. памяшканні і інш.), тэрыторыяй, абсталяванай для захоўвання тэхнікі (гаражы, павеці, участкі для падагрэву рухавікоў і інш.). Бываюць ведамасныя (абслугоўваюць тэхнал. працэс пэўнага прадпрыемства ці перавозяць сваіх работнікаў) і агульнага (перавозяць людзей на вызначаных маршрутах ці грузы па заяўках заказчыкаў) карыстання. с. 108
АЎТАГЕМАТЭРАПІ́Я (ад аўта... + гема... + тэрапія), метад лячэння хворага ўласнай крывёю, якая ўзята з яго вены і ўведзена ўнутрымышачна або падскурна. Выкарыстоўваецца пры фурункулёзе, хранічных гнойна-запаленчых працэсах, анеміі, трафічных язвах, насавых і некаторых унутраных крывацёках (напр., пры кроватачывых язвах страўніка і дванаццаціперснай кішкі), пры інш. захворваннях, якія патрабуюць агульнастымулявальнага ўздзеяння. Стымулюе кроваўтварэнне, павышае неспецыфічны імунітэт. с. 108
АЎТАГЕНЕ́З (ад аўта... + ...генез), у эвалюцыйным вучэнні адна з канцэпцый, у аснове якой ляжыць перадумова аб незалежнай ад знешніх умоў эвалюцыі жывой прыроды, што накіроўваецца і рэгулюецца ўнутр. нематэрыяльнымі фактарамі. Аўтагенез блізкі да віталізму. Аўтагенетычны характар маюць вучэнні аб градацыі Ж.Б.Ламарка, арыстагенез Г.Осбарна, батмагенез Э.Копа, номагенез Л.С.Берга і інш. Прыхільнікі аўтагенезу бачаць доказы аўтагенетычных тэндэнцый эвалюцыі ў з’явах эвалюцыйнага паралелізму і канвергенцыі ў біялогіі. с. 109
АЎТАГЕ́ННАЯ ЗВА́РКА , глядзі Газавая зварка. с. 109
АЎТАГЕ́ННАЯ РЭ́ЗКА , глядзі Кіслародная рэзка. с. 109
АЎТАГЕ́ННАЯ ТРЭНІРО́ЎКА , метад лячэння, які прадугледжвае навучанне пацыентаў мышачнай рэлаксацыі (расслабленасці), самаўнушэнню, уменню кантраляваць міжвольную разумовую актыўнасць з мэтай памяншэння эмацыянальнай напружанасці, павышэння эфектыўнасці значнай для суб’екта дзейнасці. Вылучаюць 2 ступені аўтагеннай трэніроўкі: навучанне рэлаксацыі, стварэнне адчуванняў цяжкасці, цяпла, холаду, якія сведчаць аб кіраванні вегетатыўнымі функцыямі і стварэнне гіпнатычных станаў рознага ўзроўню. Выкарыстоўваецца ў медыцыне, спорце, педагогіцы, на вытворчасці, у самавыхаванні. с. 109
АЎТАГІПНО́З (ад аўта... + гіпноз), гіпнатычны стан (гл. Гіпноз), выкліканы самаўнушэннем, у процілегласць гетэрагіпнозу, выкліканаму ўздзеяннем інш. чалавека; адзін з прыёмаў у аўтагеннай трэніроўцы. Мэтанакіраванае ўвядзенне самога сябе ў гіпнатычны стан дасягаецца пэўнымі прыёмамі. Схільнасць да аўтагіпнозу залежыць ад фіз. і эмацыянальнага стану, асобасных асаблівасцяў, здольнасці да самакіравання фізіял. і псіхічнымі функцыямі. с. 109
АЎТАДАФЭ́ (партуг. auto-de-fé літар. акт веры), абвяшчэнне і выкананне прыгавору інквізіцыі — публічнае спаленне на вогнішчы асуджаных за ерась або грахі. Першыя аўтадафэ праведзены ў 13 ст. ў Іспаніі, Партугаліі і іх калоніях. У канцы 15 ст. набылі характар масавага тэатралізаванага рытуальнага відовішча. У Іспаніі на працягу 1481—1808 спалена каля 35 тыс. чал. Апошняе аўтадафэ адбылося ў 1826 у Валенсіі. с. 109
АЎТАДРО́М (ад аўта... + грэч. dromos месца для бегу), тэрыторыя з комплексам дарог і збудаванняў для выпрабавання аўтамабіляў і правядзення аўтаспаборніцтваў. Тэр. для спарт. спаборніцтваў і выпрабаванняў аўтамабіляў і матацыклаў наз. аўтамотадромам. Адзін з першых аўтадромаў (трэкаў) пабудаваны ў Англіі — Бруклінскі (1906).
Аўтадром складаецца з замкнёнай (асноўнай) дарогі і дапаможных дарог. Замкнёная дарога (трэк) мае бетоннае пакрыццё і нахіл на віражах, што дае магчымасць развіваць макс. скорасць. Дапаможныя дарогі маюць розныя тыпы пакрыццяў: асфальтабетонныя, гравійныя, грунтавыя, на асобных участках з калдобінамі, крутымі пад’ёмамі і з’ездамі, рабрыстымі бетоннымі пакрыццямі і інш. перашкодамі для выпрабавання аўтамабіляў на трываласць, надзейнасць, устойлівасць. У склад аўтадрома ўваходзяць таксама трыбуны для гледачоў, пляцоўкі для спаборніцтваў, гаражы, памяшканні для тэхн. абслугоўвання машын, метэаралагічная станцыя і інш. с. 109
АЎТАДРЫЗІ́НА (ад аўта... + дрызіна), самаходны сродак рэйкавага транспарту для перавозкі службовага персаналу, механізмаў і матэрыялаў на невял. адлегласць. Мае рухавік унутранага згарання магутнасцю 180 кВт, скорасць 50—90 км/гадз. Падзяляюцца на пасажырскія, грузавыя (з пад’ёмным кранам грузападымальнасцю да 3,5 т), мантажныя (з вышкай для мантажных работ); бываюць няздымныя і здымныя, адкрытыя і закрытыя. Да аўтадрызіны пры неабходнасці прычапляюць 1—2 платформы або вагоны. Аўтадрызіна выцесніла дрызіну. с. 109
АЎТАДЫСПЕ́ТЧАР (ад аўта... + англ. dispatcher адпраўшчык), комплексная сістэма (клас сістэм «Чалавек—машына»), якая аўтаматычна (поўнасцю або часткова) выконвае функцыі дыспетчара. У склад аўтадыспетчара ўваходзяць кіравальная выліч. машына і сродкі сувязі дыспетчара з машынай і кіроўным аб’ектам. Задача аўтадыспетчара: збор і апрацоўка інфармацыі пра ход тэхнал. працэсу; выбар аптымальнага рэжыму працэсу з магчымых варыянтаў; выдача камандаў, каб рэалізаваць аптымальны рэжым. Найпрасцейшы аўтадыспетчар збірае і рэгіструе інфармацыю, неабходную ў аператыўнай рабоце дыспетчара. Выкарыстоўваюць у энергетыцы, сістэмах сувязі, на транспарце, металургічных і хім. прадпрыемствах і інш. с. 109
АЎТАЖЫ́Р (франц. autogyre ад грэч. autos сам + gyros круг), вінтакрылы лятальны апарат, цяжэйшы за паветра, папярэднік верталёта. Выкарыстоўвалі аўтажыр для сувязі, разведкі, карэкціроўкі артыл. агню і інш. Вынаходнік аўтажыра — іспанскі інж. Хуан дэ ла Сіерва (1922). У б. СССР будаваліся ў 1929—40.
Пад’ёмная сіла аўтажыра стваралася нясучым вінтом-ротарам, што знаходзіўся на верт. восі і свабодна круціўся ў гарыз. плоскасці пад дзеяннем патоку паветра. Цягу для гарыз. палёту забяспечваў самалётны вінт, аўтажыр не меў патрэбы ў вял. узлётнай (пасадачнай) скорасці і даўжыні разбегу, не зрываўся ў штопар. Выцеснены верталётамі. с. 109
АЎТАЗАПРА́ВАЧНАЯ СТА́НЦЫЯ (АЭС), комплекс збудаванняў для запраўкі аўтамабіляў, матацыклаў і інш. самаходных машын гаруча-змазачнымі матэрыяламі, вадой і паветрам. АЭС уключае: тэхн. абслугоўванне машын, заправачныя ўчасткі, участкі з падземнымі рэзервуарамі, кампрэсарнае і проціпажарнае абсталяванне, тэрыторыю для тэхн. абслугоўвання машын і інш. службовыя памяшканні. Размяшчаюць пераважна на аўтадарогах з інтэнсіўным рухам транспарту, у населеных пунктах. с. 109
АЎТАІМУ́ННЫЯ ХВАРО́БЫ , захворванні, абумоўленыя рэакцыямі імунітэту, што накіраваны супраць уласных тканак і органаў арганізма. Да аўтаімунных хвароб належаць калагеноз, нефрыт, панкрэатыт, сістэмная склерадэрмія, набытая гемалітычная анемія; адна з найб. цяжкіх аўтаімунных хвароб — сіндром набытага імунадэфіцыту (СНІД). Механізм многіх аўтаімунных хвароб вывучаны недастаткова. с. 109
АЎТАІНТАКСІКА́ЦЫЯ (ад аўта... + інтаксікацыя), самаатручэнне, эндагенная інтаксікацыя, пашкоджанне арганізма ядамі, што ўтварыліся ў арганізме (у адрозненне ад атручэння, калі яны паступаюць звонку). Асн. групы эндагенных таксінаў складаюць рэчывы, якія ўзнікаюць або назапашваюцца ў арганізме ў празмернай колькасці пры цяжкіх захворваннях печані, нырак (дыябет, урэмія), парушэннях абмену рэчываў і дзейнасці залоз унутр. сакрэцыі (тырэатаксікоз), пры шэрагу ўнутр. інфекцый (напр., дыфтэрыі), пры некрозе тканак пад уплывам злаякасных новаўтварэнняў і вял. апёкаў, пры парушэннях цячэння цяжарнасці і інш. Дзеянне эндатаксінаў рэалізуецца непасрэдна ў месцы іх утварэння або праз адмоўны ўплыў на функцыі органаў сардэчна-сасудзістай, нерв., крывяноснай і інш. сістэм. У найб. цяжкіх выпадках для ачышчэння арганізма ад іх выкарыстоўваюць складаныя тэхн. сістэмы (апараты «штучная нырка», «штучнае лёгкае», дыялізатары і інш.). с. 109
АЎТАКА́Р (ад аўта... + англ. car цялежка), самаходная цялежка з рухавіком унутранага згарання і грузавой платформай. На іх могуць устанаўліваць пад’ёмныя платформы, грузапад’ёмныя краны і інш. Прызначаны для ўнутрызаводскай перавозкі грузаў, механізацыі пагрузачна-разгрузачных работ на чыг. станцыях, складах, у портах і інш. с. 110
АЎТАКАТА́ЛІЗ , глядзі ў арт. Каталіз. с. 110
АЎТАКЕФА́ЛІЯ (ад аўта... + грэч. kephale галава), аўтакефальная царква, у праваслаўі самастойная, арганізацыйна незалежная ад канстанцінопальскага патрыярха царква. Першыя аўтакефальныя цэрквы ўзніклі ў 4 ст. ў працэсе адасаблення патрыярхій і мітраполій у правінцыях Візантыі (Александрыі, Антыёхіі, Палесціне). Сёння ў свеце існуе 15 аўтакефальных правасл. цэркваў: Канстанцінопальская, Александрыйская, Антыяхійская, Іерусалімская, Руская, Грузінская, Сербская, Румынская, Балгарская, Кіпрская, Эладская, Албанская, Чэхаславацкая, Польская, Амерыканская (пералічаны паводле часу атрымання аўтакефаліі). Аўтакефальныя цэрквы не маюць адзінага цэнтра і кіраўніка. Ні адзін з патрыярхаў не мае якіх-н. адм. пераваг у параўнанні з іншымі кіраўнікамі аўтакефаліі. Глядзі таксама Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, Епархія. В.П.Оргіш. с. 110
АЎТАКЛА́Ў (ад аўта... + лац. clavis ключ), герметычны апарат для правядзення розных працэсаў пад ціскам (большым за атмасферны) і пры награванні. Выкарыстоўваецца ў хім. прам-сці, гідраметалургіі, вытв-сці буд матэрыялаў, харч. прам-сці, медыцыне. с. 110
АЎТАКРА́Н , аўтамабільны кран, самаходная пагрузачна-разгрузачная машына, зманціраваная на аўтамаб. шасі. Бываюць поўнапаваротныя і непаваротныя (з абмежаваным вуглом павароту стралы). Для ўстойлівасці мае вынасныя апоры. Прывод кранавага абсталявання электрычны, гідраўлічны або механічны. Працуе ад аўтамаб. або ад спец. рухавіка на паваротнай платформе. З навясным абсталяваннем можа выконваць лёгкія земляныя работы і грузіць сыпкія матэрыялы. Грузападымальнасць 2,5—16 т. с. 110
АЎТАКРА́ТЫЯ (ад грэч. autokrateia самаўладдзе, самадзяржаўе), сістэма дзярж. кіравання, пры якой адной асобе належыць неабмежаваная вярхоўная ўлада, што не кантралюецца прадстаўнічымі органамі. Аўтакратычнымі былі дэспатычныя манархіі Стараж. Усходу, тыранічнае праўленне ў некаторых стараж.-грэч. дзяржавах, Рымская і Візантыйская імперыі, абсалютныя манархіі новага часу, паліт. рэжымы, вярх. ўлады «лідэраў» тыпу фюрэра, дучэ, каўдзільё. Паняцце «аўтакратыі» выкарыстоўваецца таксама для вызначэння неабмежаваных паўнамоцтваў у якой-н. сферы дзярж. Дзейнасці. с. 110
АЎТАЛІТАГРА́ФІЯ (ад аўта... + літаграфія), від літаграфіі, пры якой выяву на камень наносіць мастак-аўтар, у адрозненне ад рэпрадукцыйнай літаграфіі, дзе арыгінал перамалёўвае на камень майстар-літограф. У бел. мастацтве аўталітаграфію выкарыстоўваюць з пач. 19 ст. ў літаграфскіх майстэрнях пры Віленскім ун-це. У 1920—30-я г. ў тэхніцы аўталітаграфіі працавалі Я.Горыд, А.Малярэвіч, Н.Сасноўская, Ф.Фогт. У сучасным бел. мастацтве амаль усе творы ў гэтай тэхніцы выконваюцца пры ўдзеле аўтараў (У.Басалыга, А.Паслядовіч, А.Кашкурэвіч, С.Герус, В.Шаранговіч, В.Александровіч, І.Немагай, С.Раманаў). В.Ф.Шматаў. с. 110
АЎТАМАБІ́ЛЬ (франц. automobile ад грэч. autos сам + лац. mobilis рухомы), самаходная бязрэйкавая машына, якая прыводзіцца ў рух уласным рухавіком. Бываюць аўтамабілі: пасажырскія (легкавыя аўтамабілі, аўтобусы); грузавыя аўтамабілі (у тым ліку аўтапаязды), грузапасажырскія (для адначасовай перавозкі пасажыраў і грузаў); спецыяльныя (аўтакраны, пажарныя машыны, санітарныя аўтамабілі, аўтамабілі для ачысткі і палівання вуліц, перасоўныя рамонтныя майстэрні і інш.); спецыялізаваныя (самазвалы, седлавыя цягачы, бензавозы, бетанавозы, аўтапагрузчыкі, кантэйнеравозы, рэфрыжэратары, аўтамабілі-цыстэрны, фургоны, леса-, панэля- і фермавозы і інш.); спартыўныя аўтамабілі (у тым ліку гоначныя аўтамабілі). Усе віды аўтамабіляў аснашчаюцца бензінавымі ці дызельнымі аўтамабільнымі рухавікамі. Пэўны час выкарыстоўваліся газагенератарныя аўтамабілі, набываюць пашырэнне газабалонныя аўтамабілі, распрацоўваюцца розныя варыянты электрамабіляў. Для цяжкіх дарожных умоў існуюць усюдыходы, «амфібіі», для перавозкі асабліва каштоўных грузаў, вайсковых патрэб — бронеаўтамабілі. Тэндэнцыяй у легкавым аўтамабілебудаванні з’яўляецца пераход на выпуск тэхнічна і экалагічна бяспечных аўтамабіляў.
Асн. элементы аўтамабіля — рухавік, шасі і кузаў. Шасі ўключае хадавую частку (рама, масты, падвескі, колы), трансмісію (счапленне, каробка перадач, карданная перадача, галоўная перадача, дыферэнцыял, паўвосі) і сістэмы кіравання (рулявое кіраванне, тармазная сістэма). Кузаў грузавога аўтамабіля складаецца з кабіны, капота і платформы для размяшчэння грузу; у легкавых да кузава мацуюцца агрэгаты аўтамабіля. Усе аўтамабілі па агульнай колькасці колаў і колькасці вядучых колаў маюць адну з колавых формул: 4x2, 4x4, 6x2, 6x4, 6x6, 8x8.
Першы аўтамабіль з паравым рухавіком пабудаваны Н.Ж.Кюньё (1769—70, Францыя). Датай нараджэння аўтамабіля лічыцца 1886, калі К.Бенц (Германія) запатэнтаваў трохколавы аўтамабіль з рухавіком унутранага згарання. У Расіі аўтамабілебудаванне пачалося перад 1-й сусв. вайной на Руска-Балтыйскім з-дзе ў Рызе, у СССР — у 1924, калі на з-дзе АМО (Масква) выпусцілі першыя грузавікі АМО-Ф15.
Вытворчасць аўтамабіляў на Беларусі пачалася ў 1947 на Мінскім аўтазаводзе (самазвал МАЗ-205 грузападымальнасцю 6 т). У 1995 МАЗ выпускаў аўтамабілі 5-га пакалення: велікагрузныя аўтамабілі і аўтапаязды поўнай масай да 40 т (МАЗ-54323), да 44 т (МАЗ-54321, -54326, -64229), да 50 т (МАЗ-64221, -64226, -63031), грузавыя аўтамабілі высокай праходнасці (МАЗ-6317, -63171), самазвалы (МАЗ-5551), лесавозы (МАЗ-5434), аўтобусы гарадскія (МАЗ-101) і турысцкія (МАЗ-151). Беларускі аўтазавод (г. Жодзіна) працуе з 1958, у 1995 асн. прадукцыю яго складалі кар’ерныя самазвалы грузападымальнасцю 30, 42, 80, 120, 180 і 200 т (адпаведна БелАЗ-7540, -7548, -7549, -7512, -75215 і -7530), шлакавозы (БелАЗ-7920) і аэрадромныя цягачы (БелАЗ-74211). Магілёўскі аўтазавод у 1959 пачаў выпускаць аднавосевыя цягачы, у 1995 вырабляў самазвалы грузападымальнасцю 23 т (МаАЗ-75051), самазвальныя аўтапаязды (МаАЗ-7405-9586) для работ у шахтах і тунэлях, аўтабетоназмяшальнікі (СМБ-49). У 1992 на базе вытв-сці спец. колавых цягачоў МАЗа абсталяваны Мінскі з-д колавых цягачоў, які ў 1995 выпускаў сям’ю пазадарожных аўтамабіляў «Волат» (7909) з колавай формулай 8x8, што працуюць у складзе аўтапаяздоў для перавозкі розных грузаў, лесавозы, трубавозы (для трубаў да 36 м, агульнай масай да 40 т), цягачы грузападымальнасцю да 50 і 65 т, чатырохвосевыя шасі (69232) пад кранавае абсталяванне з вылетам стралы да 50 м і шасцівосевыя (79191) пад абсталяванне для бурэння нафтагазавых свідравін. У 1994 пачаты выпуск аўтобусаў «Амкадор-Ікарус-28033» акц. т-вам «Амкадор-Пінск», аўтобусаў ЛіАЗ-5256 на доследным з-дзе «Нёман» у г. Ліда і зборка мікралітражных аўтамабіляў ВАЗ-1111 «Ака» на Гродзенскім з-дзе карданных валоў. Глядзі таксама Аўтамабільная прамысловасць, Аўтамабільны транспарт, Аўтамабільны спорт.
Літ.: Автомобиль: Основы конструкции. 2 изд. М., 1986; Боровских Ю.И., Буралев Ю.В., Морозов К.А. Устройство автомобилей: [Практ. пособие]. М., 1988; Анохин В.И. Отечественные автомобили. 4 изд. М., 1977. А.С.Рукцешэль. с. 110
АЎТАМАБІ́ЛЬНАЯ ДАРО́ГА , дарога для руху аўтамабільнага транспарту. Асн. эементы: земляное палатно (у насыпе ці ў выемцы, з вышкамі і водаадводнымі канавамі), шматслойнае дарожнае адзенне (з трывалым верхнім слоем —дарожным пакрыццём), штучныя збудаванні (масты, тунэлі, пуцеправоды, дрэнажныя сістэмы, падпорныя сценкі, ахоўныя галерэі і інш.). Высокакатэгарыйныя аўтамабільныя дарогі абсталёўваюцца знакамі дарожнымі, святлафорамі, інфарм. табло, сродкамі тэхнал. і аварыйнай сувязі, асвятляльнымі сістэмамі, будынкамі і збудаваннямі аўтасэрвісу (аўтазаправачныя станцыі, аўтавакзалы, матэлі, станцыі тэхн. абслугоўвання і інш.), а таксама будынкамі дарожна-эксплуатацыйных і аўтатрансп. службаў. Аўтамабільныя дарогі маюць таксама развязкі, падземныя пераходы, жывёлапрагоны, з’езды і ўезды, пераходна-скорасныя палосы, веласіпедныя дарожкі, снегаахоўныя палосы, дэкар. насаджэнні і інш.
Праезная частка можа мець 1—4 і болей палос руху. Па баках праезнай часткі робяць абочыны, паміж сустрэчнымі напрамкамі — раздзяляльную паласу. У залежнасці ад разліковай інтэнсіўнасці руху аўтамабільныя дарогі падзяляюцца на 5 катэгорый. Шырыня праезнай часткі дарогі 1-й катэгорыі 2x7,5 м і больш, 5-й катэгорыі 4,5 м, разліковая скорасць руху адпаведна 150 і 60 км/гадз. Дарогі 1—3-й катэгорый маюць асфальта- ці цэментабетоннае пакрыццё, 3—4-й — пакрыццё з каменных матэрыялаў, умацаваных арган. ці мінер. вяжучымі. Дарогі 4—5-й катэгорыі пераважна з пясчана-жвіровых сумесяў ці грунтоў, стабілізаваных вяжучымі або грануламетрычнымі дабаўкамі. Аўтамабільныя дарогі бываюць агульнага карыстання (рэспубліканскія і мясцовыя) і ведамаснага (с.-г., прамысл. прадпрыемстваў, лясныя, рэкрэацыйныя, гар. і інш.). Аўтамабільныя дарогі для скораснага руху аўтатранспарту без перасячэнняў на адным узроўні наз. аўтамагістралямі. Аўтамабільная дарога Брэст—Мінск — граніца Расійскай Федэрацыі мае статус міжнароднай (Е-30). Усяго ў Беларусі больш за 50 тыс. км дарог агульнага карыстання і каля 200 тыс. км ведамасных, у тым ліку 10 тыс. км у гарадах і населеных пунктах.
Літ.: Бабков В.Ф., Андреев О.В., Замахов М.С. Проектирование автомобильных дорог Ч. 1—2. 3 изд. М., 1970; Морозов И.В. Планета дорог. Мн., 1992.
І.І.Леановіч. с. 111
АЎТАМАБІ́ЛЬНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ , галіна машынабудавання. Асн. прадукцыя: аўтамабілі, вузлы, агрэгаты, цягачы, прычэпы, паўпрычэпы, матацыклы, веласіпеды, мапеды і запасныя часткі да іх. Характарызуецца высокім узроўнем спецыялізацыі, шырокім каапераваннем, перадавой тэхналогіяй, цеснымі сувязямі з металургічнай, металаапр., электратэхн., прыладабуд., хім., нафтахім. і інш. галінамі прам-сці.
Аўтамабільная прамысловасць узнікла ў канцы 19 ст. (Германія, Францыя, Вялікабрытанія, ЗША), з пач. 20 ст. развіваецца ў Расіі. Першыя легкавыя аўтамабілі выпушчаны ў Рызе ў 1908—15 (з-д «Руса-Балт»), грузавыя — у 1924 [з-д АМО («Аўтамабільнае Маскоўскае таварыства») у Маскве] і ў 1925 (Яраслаўскі аўтамаб. з-д). У 1931—32 закончана рэканструкцыя АМО (цяпер ЗІЛ, аўтамаб. з-д імя Ліхачова) і пабудаваны Горкаўскі аўтамаб. з-д (Ніжні Ноўгарад), з 1940 выпускаюцца малалітражныя аўтамабілі на Маскоўскім аўтазборачным з-дзе (цяперашні АЗЛК). У час Вял. Айч. вайны створаны Уральскі (г. Міяс) і Ульянаўскі з-ды, пасля вайны прадпрыемствы аўтамабільнай прамысловасці пабудаваны ў розных рэгіёнах б. СССР [у гарадах Мінск, Крамянчуг, Кутаісі, Жодзіна, Саранск, Запарожжа, Бішкек (б. Фрунзе)], створаны заводы па выпуску аўтобусаў [Львоў, Паўлава (на р. Ака), Лікіна ў Маскоўскай вобл.], мікрааўтобусаў у Рызе і інш. У 1970 даў прадукцыю Волжскі аўтамаб. з-д (ВАЗ), у 1976 — комплекс заводаў у г. Набярэжныя Чаўны (КамАЗ).
У 1991 на прадпрыемствах б. СССР выпушчана 1657 тыс. аўтамабіляў, у тым ліку легкавых 1059 тыс., грузавых 524 тыс., аўтобусаў 74 тыс. Найб. ўзровень вытворчасці быў дасягнуты ў 1980 (выпушчана 2199 тыс. аўтамабіляў). Сусв. аўтамабільная прамысловасць вызначаецца высокай канцэнтрацыяй вытв-сці і збыту ў адносна невял. колькасці канцэрнаў-манапалістаў. У ЗША 90% аўтамабіляў выпускаюць з-ды «вялікай тройкі» — «Джэнерал мотарс», «Форд мотар» і «Крайслер». Японскія фірмы «Таёта мотар» і «Нісан мотар» выпускаюць больш за 60% аўтамабіляў краіны, «вялікая чацвёрка» Германіі — «Фольксвагенверк», «Мерседэс-Бенц», «А. Опель» і «Форд» — 75%, італьянскія фірмы «ФІАТ», «Альфа Рамео» і «Лянчыя» — 80% аўтамабіляў, у Францыі вядучыя фірмы «Рэно» і «Пежо». Штогод у свеце вырабляецца 45—50 млн. аўтамабіляў, з іх каля 25% грузавых і аўтобусаў, 50% ідзе на замену старых і зношаных машын. Дынаміку вытворчасці аўтамабіляў у свеце глядзі ў табліцы.
На Беларусі аўтамабільная прамысловасць развіваецца з 1944, калі пад Мінскам пачалася зборка грузавых аўтамабіляў з прывазных вузлоў і дэталяў. У 1945—47 на гэтым месцы пабудаваны Мінскі аўтамабільны завод (МАЗ), у 1958 у г. Жодзіна — Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ). У 1975 створана ВА «БелаўтаМАЗ», цэнтры аўтамабільнай прамысловасці: Мінск, Жодзіна, Магілёў, Пінск, Ліда, Гродна, Бабруйск, Баранавічы і Асіповічы. Асн. прадукцыя: велікагрузныя аўтамабілі і аўтапаязды поўнай масай да 40 і 50 т, грузавыя аўтамабілі высокай праходнасці, самазвалы, лесавозы, гар. турысцкія аўтобусы (МАЗ), кар’ерныя самазвалы грузападымальнасцю ад 30 да 200 т, шлакавозы, аэрадромныя цягачы (БелАЗ), пазадарожныя аўтамабілі «Волат», трубавозы, колавыя цягачы грузападымальнасцю да 50 і 65 т (Мінскі завод колавых цягачоў), самазвалы грузападымальнасцю 23 т, самазвальныя паязды для шахтаў, аўтабетонамяшалкі, дарожна-будаўнічыя машыны (Магілёўскі аўтамабільны завод), дарожныя веласіпеды і матацыклы (Мінскі матацыклетны і веласіпедны завод) і інш. За год вырабляецца 21,3 тыс. грузавых аўтамабіляў (1994, макс. вытворчасць была дасягнуга ў 1985 — 42,5 тыс.), 128 тыс. матацыклаў і 603 тыс. веласіпедаў (1991). У 1994 наладжаны выпуск аўтобусаў «Амкадор-Ікарус» (зборка) акцыянерным т-вам «Амкадор-Пінск», аўтобусаў ЛіАЗ-5256 на доследным з-дзе «Нёман» у г. Ліда, эксперым. зборка малалітражных аўтамабіляў «Ака» на Гродзенскім заводзе карданных валоў. Прадпрыемствы аўтамабільнай прамысловасці Беларусі кааперуюцца і супрацоўнічаюць з заводамі Расіі, Германіі, Чэхіі і інш. краін. А.С.Рукцешэль. с. 111
АЎТАМАБІ́ЛЬНЫ ПАРК , аўтапарк, 1) сукупнасць аўтатранспартных сродкаў (легкавых, грузавых і спец. аўтамабіляў, аўтобусаў, аўтацягачоў і прычэпаў), якія знаходзяцца на балансе прадпрыемства, установы, вайсковай часці. 2) Месца, спецыяльна адведзенае і абсталяванае для захоўвання (стаянкі), абслугоўвання і рамонту аўтатэхнікі. с. 112
АЎТАМАБІ́ЛЬНЫ ПО́ЕЗД , глядзі Аўтапоезд. с. 112
АЎТАМАБІ́ЛЬНЫ РУХАВІ́К , цеплавы або электрычны рухавік для аўтамабіляў. Найб. пашыраныя поршневыя рухавікі ўнутранага згарання складаюцца з корпуса (картэр з паддонам і блок цыліндраў з галоўкай), крывашыпнашатуннага і газаразмеркавальнага механізма, сістэм сілкавання палівам, выпуску адпрацаваных газаў, ахаладжэння і інш. Маюць 2- ці 4-тактавы рабочы працэс, ад 2 да 12 цылінадраў, размешчаных вертыкальна, V-падобна ці гарызантальна. Працуюць на вадкім і газавым паліве, маюць знешняе ці ўнутранае сумесеўтварэнне, іскравое запальванне ці ўзгаранне ад сціскання (дызелі). Выкарыстоўваюцца таксама ротарна-поршневыя, газатурбінныя рухавікі, электрарухавікі. Развіццё аўтамабільных рухавікоў ідзе ў кірунку павышэння эканамічнасці і рэсурсу работы, выкарыстання новых трывалых матэрыялаў (кераміка, кампазіты і інш.), электронных сістэм кантролю і кіравання рабочым працэсам, зніжэння шкодных выкідаў, памяншэння масы і габарытаў. На Беларусі вытворчасць аўтамабільных рухавікоў пачата ў 1992 на Мінскім маторным з-дзе, дзе зроблены дызельны аўтамабільны рухавік Д-265 з гарыз. размяшчэннем цыліндраў магутнасцю 155 кВт (210 к.с.) пры 2100 абаротах за мінуту. Прызначаны для гарадскіх аўтобусаў.
Літ.: Двигатели внутреннего сгорання: Устройстве и работа поршневых и комбинированных двигателей. 4 изд. М., 1990; Автомобильные двигатели. 2 изд. М., 1977.
В.А.Сяргеенка. с. 112
АЎТАМАБІ́ЛЬНЫ СПОРТ , спаборніцтвы на гоначных, спарт. і серыйных аўтамабілях. Асн. віды: шашэйна-кальцавыя і лінейныя гонкі, гонкі на аўтадроме, стадыёне, кросы па перасечанай мясцовасці, ралі, заезды на ўстанаўленне рэкордаў, аўтамаб. мнагабор’е (звычайна ўключае эканам. кіраванне, скораснае манеўраванне і інш.). Асн. крытэрыі класіфікацыі аўтамабіляў для аўтамабільнага спорта — тып аўтамабіля і рабочы аб’ём рухавіка.
Першыя спаборніцтвы па аўтамабільным спорце праведзены ў 1894 у Францыі. З 1904 дзейнічае Міжнар. аўтамабільная Федэрацыя (ФІА). Чэмпіянаты свету з 1925, Еўропы з 1935. Найб. вядомыя і прэстыжныя спаборніцтвы па аўтамабільным спорце — чэмпіянат свету па шашэйна-кальцавых гонках для гоначных аўтамабіляў (т. зв. «Формула-1»). На Беларусі аўтамабільны спорт развіваецца з 1960. В.Анкуда — чэмпіён СССР па шашэйна-кальцавых гонках (1973, 1976). У розныя гады ў зборную каманду СССР уваходзілі бел. аўтагоншчыкі А.Альхімовіч, В.Лукашэвіч, В. Рускіх, А.Шымакоўскі. У 1994 упершыню бел. аўтагоншчыкі С.Пракаповіч і Шымакоўскі ўдзельнічалі ў спаборніцтвах на Кубак Еўропы і ў чэмпіянаце Еўропы. У 1962 адкрыта Мінскае спартыўна-гоначнае кальцо, дзе праводзяцца рэсп. і міжнар. спаборніцтвы па аўтамабільным спорце. с. 112
АЎТАМАБІ́ЛЬНЫ ТРА́НСПАРТ , від транспарту па перавозцы грузаў і пасажыраў аўтамабілямі. Уключае аўтатранспартныя сродкі, аўтамабільныя дарогі і рамонтна-эксплуатацыйную службу ў аўтагаспадарках і на аўтадарогах. Паводле прызначэння бывае грузавы, пасажырскі (аўтобусы, легкавыя аўтамабілі, у тым ліку таксаматоры), спецыяльны (аўтацыстэрны, аўтакраны, аўтапагрузчыкі, сан., пажарныя машыны і інш.); паводле формаў уласнасці — дзярж., ведамасны, муніцыпальны (гарадскі), прыватны. Адрозніваюць унутрыгар. (мясцовыя), міжгароднія і міжнар. перавозкі грузаў і пасажыраў. Для забеспячэння парадку і бяспекі работы аўтамабільнага транспарту ўведзены правілы дарожнага руху, нумарныя і знакі дарожныя, створана сістэма дзярж. аўтаінспекцыі (ДАІ).
Аўтамабільны транспарт пачаў фарміравацца з канца 19 ст. з развіццём аўтамабільнай прамысловасці і буд-вам аўтамаб. дарог. У 1900 у краінах свету было 11 тыс. аўтамабіляў, у 1940 — 46 млн., у 1950 — 70,4 млн., у 1990 — 430 млн., у 1994 — 472 млн. У 1993 аб’ём перавозак грузаў у краінах свету дасягнуў 50,6 млрд. т, а грузаабарот 3564,6 млрд. т·км, агульны пасажыраабарот склаў 10,1 млрд. пасажыра-км. Найб. колькасць легкавых і грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў у ЗША — адпаведна 141, 42,2, 0,6 млн.; у ФРГ — 26,2, 4,7, 0,07 млн. (1988). У ЗША найб. і працягласць шашэйных дарог (6235 тыс. км), з іх 5637 тыс. км з цвёрдым пакрыццём; у ФРГ адпаведна 2003 тыс. км і 1803 тыс. км (1987). У Расіі ў 1913 было 8,8 тыс. аўтамабіляў, пераважна легкавых, у 1994 — 2,92 млн. грузавых і 11,5 млн легкавых аўтамабіляў, 1,29 млн. аўтобусаў; працягласць шашэйных дарог 925 тыс. км, у тым ліку 726 тыс. км з цвёрдым пакрыццём.
На Беларусі ў 1910 было 65 аўтамабіляў, крыху больш за 1 тыс. км дарог з цвёрдым пакрыццём (8 км дарогі на 1000 км2 плошчы). У час ваен. дзеянняў 1914—20 большасць дарог з цвёрдым пакрыццём разбурана. Развіццё аўтамабільнага транспарту пачалося ў сав. час (гл. табліцу). У 1994 тут было 230 тыс. грузавых, 708 тыс. легкавых аўтамабіляў, 33 тыс. аўтобусаў. Унутрыгасп. і прыгарадны аўтатранспарт функцыянаваў у 111 гарадах, дзейнічала 3450 унутрырэсп. аўтобусных ліній і 80 ліній за межы Беларусі, 105 аўтастанцый, 37 аўтавакзалаў. На тэр. Беларусі дзейнічае разгалінаваная сетка аўтамабільных дарог (гл. карту-схему), у складзе якой і аўтамагістралі міжнар. значэння. З 1990-х г. ажыццяўляецца структурная перабудова аўтамабільнага транспарту: побач з дзярж. груза- і пасажыраперавозкамі інтэнсіўна развіваюцца міжнар. грузавыя перавозкі камерц. структурамі, павялічваецца доля арэнднага і прыватнага аўтапарка.
В.С.Міленькі. с. 112
АЎТАМАГІСТРА́ЛЬ , аўтамабільная дарога для высокаінтэнсіўнага і скораснага руху аўтамаб. транспарту без перасячэння трансп. патокаў на адным узроўні. Мае 2 праезныя часткі, кожная з якіх размяшчаецца на агульным або асобным земляным палатне. Шырыня раздзяляльнай паласы паміж праезнымі часткамі не менш за 5 м. Аўтамагістралі звычайна пракладваюць у абход гарадоў і прамысл. цэнтраў, сувязь з якімі ажыццяўляецца па спец. пад’язных дарогах. Аўтамагістралі могуць абсталёўвацца спец. ахоўнымі агароджамі, мець пад палатном папярочныя праходы для перамяшчэння наземных дзікіх жывёл. На Беларусі пабудаваны ўчасткі аўтамагістраляў Масква—Мінск—Брэст, Санкт-Пецярбург—Віцебск—Гомель—Адэса, Мінск—Вільнюс, Бранск—Гомель—Брэст, Брэст—Ковель. Высокаразвітую сетку аўтамагістраляў маюць краіны Зах. Еўропы, Канады, ЗША (асобныя з іх утвараюць панамерыканскую і трансеўрапейскія аўтамагістралі). с. 112
АЎТАМАДЭЛІ́ЗМ , аўтамадэльны спорт, уключае канструяванне і стварэнне мадэляў аўтамабіляў для спаборніцтваў; тэхнічны від спорту. Адрозніваюць 2 тыпы мадэляў: кордавыя і радыёкіроўныя. Кордавыя маюць рухавікі ўнутр. згарання аб’ёмам да 1,5; 2,5; 5 і 10 см3; спаборніцтвы праводзяць на кардадроме — круглай пляцоўцы з бетоннай дарожкай. Радыёкіроўныя паводле тыпу рухавікоў падзяляюцца на мадэлі з рухавікамі ўнутр. згарання і электрычнымі; спаборніцтвы праводзяць на спец. трасах для групавых гонак. На Беларусі спаборніцтвы па аўтамабілізме праводзяць з 1959. Федэрацыя аўтамадэльнага спорту Рэспублікі Беларусь створана ў 1992 (з 1993 член Еўрапейскай федэрацыі). Чэмпіёны б. СССР па аўтамадэлізме (майстры спорту міжнар. класа) — В.Кротчанкаў (1975, 1987), В.Дрозд (1991), чэмпіён і рэкардсмен Рэспублікі Беларусь Кротчанкаў (1992). с. 113
АЎТАМА́Т (ад грэч. automatos самадзеючы), 1) у тэхніцы — прыстасаванне (або сукупнасць прыстасаванняў), якое без непасрэднага ўдзелу чалавека выконвае ў адпаведнасці з закладзенай праграмай усе аперацыі ў працэсах атрымання, перапрацоўкі і перадачы энергіі, матэрыялаў або інфармацыі. Напрыклад, аўтамат для продажу чаго-н., станок-аўтамат, выліч. машына, аўтам. прыстасаванне для касм. даследаванняў, завод-аўтамат і інш. Аўтамат павышае прадукцыйнасць працы; выкарыстоўваецца таксама для работы ва ўмовах, небяспечных для чалавека. 2) У матэматыцы — адно з асн. паняццяў кібернетыкі, матэм. мадэль рэальна існуючых або прынцыпова магчымых прыстасаванняў, якія перарабляюць у дыскрэтныя (перапынныя) адрэзкі часу дыскрэтную інфармацыю (гл. Аўтаматаў тэорыя). с. 113
АЎТАМА́Т (ваен.), ручная аўтаматычная агнястрэльная зброя для стральбы чэргамі або адзіночнымі стрэламі. Мае здымны (аддымны) магазін ёмістасцю 20 патронаў і больш, высокую скарастрэльнасць, невял. габарыты і масу, аснашчаецца штыком-нажом для вядзення рукапашнага бою і рэзання дроту.
Першы аўтамат створаны ў Расіі У.Р.Фёдаравым і выкарыстаны ў 1916. У Вял. Айч. вайну аўтаматам звычайна называліся пісталеты-кулямёты (напр., ППШ, ППС і інш.). У арміях краін СНД пераважаюць аўтаматы канструкцыі М. Ц.Калашнікава (АК, АКМ, АК74), якія маюць калібр 5,45—7,62 мм, масу 3,3—4,3 кг, тэмп стральбы 600 выстралаў за мін, баявую скарастрэльнасць кароткімі чэргамі да 100, адзіночнымі стрэламі да 40 выстралаў за мін, далёкасць агню 400 м, прыцэльную далёкасць да 1000 м. Для знішчэння групавых цэляў аўтамат аснашчаецца падствольным гранатамётам, які дае магчымасць весці стральбу асколачнымі гранатамі калібру 30—40 мм на адлегласці да 300—400 м. Такую стралк. зброю маюць на ўзбраенні Узбр. Сілы Рэспублікі Беларусь.
Аўтамат ёсць на ўзбраенні армій многіх краін свету пад назвай універсальная або штурмавая вінтоўка, аблегчаная аўтам. вінтоўка з пакарочаным ствалом, напрыклад у ЗША аўтам. вінтоўка, у Англіі і ФРГ — пісталет-кулямёт і інш. с. 114
АЎТАМА́ТАЎ ТЭО́РЫЯ , раздзел тэарэтычнай кібернетыкі, які даследуе пераўтваральнікі дыскрэтнай інфармацыі. Узнікла ў сярэдзіне 20 ст. ў сувязі з развіццём тэорыі выліч. выліч.} машын, тэорыі алгарытмаў. Асн. паняцці — абстрактны аўтамат і кампазіцыя аўтаматаў. Першае характарызуе алгарытм функцыянавання прыстасавання (алгарытм перапрацоўкі інфармацыі, які яно рэалізуе), складаецца з 3 непустых мностваў (станаў, уваходных і выхадных сігналаў) і 2 функцый (выхаду і пераходу). Другое характарызуе структуру прыстасавання, прынцыпы яго пабудовы з больш простых элементаў. Аўтаматаў тэорыя складаецца з абстрактна-алг., структурнай тэорыі і тэорыі імавернасных аўтаматаў і самаарганізоўных сістэм.
У абстрактна-алг. аўтаматаў тэорыі даследуюцца ўласцівасці абстрактнага аўтамата і спосабы яго задання. У структурнай аўтаматаў тэорыі аўтамат выяўляецца ў выглядзе сеткі, элементы якой выбраны з папярэдне зададзенай сукупнасці элементарных аўтаматаў. Яны злучаны паміж сабой і ажыццяўляюць запамінанне і пераўтварэнне элементарных сігналаў. Тэорыя імавернасных аўтаматаў і самаарганізоўных сістэм выкарыстоўваецца пры праектаванні і аўтаматызацыі праектавання дыскрэтных канструкцый і выліч. машын. Мае важнае значэнне для тэорыі алгарытмаў, тэорыі фармальных машын сістэм, тэорыі праграмавання і інш.
На Беларусі даследаванні па аўтаматаў тэорыі праводзяцца з 1956 у Мінскім пед. ун-це, ін-тах матэматыкі і тэхн. кібернетыкі АН.
Літ.: Лазарев В.Г., Пийль Е.И. Синтез управляющих автоматов. 3 изд. М., 1989; Закревский А.Д. Алгоритмы синтеза дискретных автоматов. М., 1971.
А.Дз. Закрэўскі. с. 114
АЎТАМАТРЫ́СА (франц. automotrice), самаходны чыгуначны вагон з рухавіком унутранага згарання. Мае эл., мех. або гідрамеханічны прывод. Выкарыстоўваецца для перавозкі пасажыраў і перамяшчэння вагонаў; спец. аўтаматрыса — для мантажных і аварыйна-аднаўленчых работ на электрыфікаваных чыгунках. с. 114
АЎТАМАТЫЗАВА́НАЯ СІСТЭ́МА КІРАВА́ННЯ (АСК), сістэма, заснаваная на комплексным выкарыстанні тэхнічных, матэматычных, інфармацыйных і арганізацыйных сродкаў кіравання складанымі тэхн. і эканам. аб’ектамі (напр., прадпрыемствамі), частку функцый кіравання ў якой выконвае чалавек; адзін з кірункаў аўтаматызацыі вытворчасці. Распрацоўка і ўкараненне АСК абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення сістэмы кіравання і планавання нар. гаспадаркі і павышэннем эканам. эфектыўнасці вытв-сці. У залежнасці ад аб’екта кіравання бываюць АСК тэхнал. працэсамі (АСКТП) і аўтаматызаваныя сістэмы арганізацыйнага кіравання (АСАК) розных класаў: кіравання прадпрыемствамі, галіновыя, тэрытарыяльныя, спецыялізаваныя і інш.
Асн. функцыі АСАК: планаванне вытворча-эканам. дзейнасці, аператыўнае кіраванне вытв-сцю, арганізацыя матэрыяльна-тэхн. забеспячэння і збыту прадукцыі, кантроль якасці і інш. АСКТП вырашаюць задачы выканання тэхналогіі вытв-сці вырабаў, тэхнал. рэжымаў, правілаў эксплуатацыі абсталявання, правілаў бяспекі і інш.; забяспечваюць прынцып спецыялізацыі вытв-сці. АСКТП уздзейнічае на кіроўныя аб’екты ў тым жа тэмпе, што і тэхнал. працэсы, якія ў іх працякаюць, і кіруе сістэмай як адзіным цэлым (яе тэхн. і праграмныя сродкі ўдзельнічаюць у распрацоўцы кіроўных рашэнняў). Аб’яднаныя АСКТП і АСАК утвараюць інтэграваныя АСК. Пры стварэнні і выкарыстанні АСК выкарыстоўваюцца экстрэмальныя мадэлі, матэматычнае праграмаванне, дынамічнае праграмаванне, сеткавае планаванне, статыстычныя мадэлі і інш.
На Беларусі першая АСК укаранёна на Мінскім трактарным з-дзе (1966). Работы па тэарэт. праблемах АСК праводзяцца ў БДУ, Бел. політэхн. акадэміі, Бел. дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі; па стварэнні і ўкараненні ў вытворчасць — навукова-вытв. аб’яднанні «Цэнтрасістэма».
Літ.: Автоматизация управления. М., 1984; Технические средства управления в АСУ. М., 1985; АСУ сегодня и завтра. Мн., 1988; АСУ на промышленном предприятии: Методы создания: Справ. 2 изд. М., 1989.
Г.В.Рымскі, Р.С.Сядзегаў. с. 114
АЎТАМАТЫЗАВА́НЫХ ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫХ ЛІ́НІЙ І АБСТАЛЯВА́ННЯ ПА ВЫТВО́РЧАСЦІ БУДМАТЭРЫЯ́ЛАЎ НДІ Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1989 у Магілёве як Усесаюзны НДІ аўтаматызаваных тэхнал. ліній і абсталявання па вытв-сці будматэрыялаў на базе філіяла Усесаюзнага НДІ «Строммаш» (г. Гатчына). Асн. кірункі даследаванняў: распрацоўка дакументацыі тэхнал. абсталявання аўтаматызаваных ліній, праектаў участкаў, цэхаў, заводаў па вытв-сці будматэрыялаў; арганізацыя вытв-сці, шэф-мантаж, наладка і пуск у эксплуатацыю абсталявання і тэхнал. ліній па вытв-сці будматэрыялаў. с. 114
АЎТАМАТЫЗА́ЦЫЯ , выкарыстанне тэхнічных сродкаў, эканоміка-матэм. метадаў і сістэм кіравання, якія часткова ці цалкам вызваляюць чалавека ад непасрэднага ўдзелу ў працэсах атрымання, пераўтварэння, перадачы і спажывання энергіі, матэрыялаў або інфармацыі; адзін з асн. кірункаў навукова-тэхнічнага прагрэсу. Мэта аўтаматызацыі — павышэнне прадукцыйнасці і эфектыўнасці фіз. і разумовай працы, аптымізацыя планавання і кіравання ў розных галінах дзейнасці, вызваленне чалавека ад працы ва ўмовах, небяспечных для здароўя. Глядзі таксама Аўтаматызацыя вытворчасці, Аўтаматызацыя праграмавання, Аўтаматызацыя праектавання. с. 114
АЎТАМАТЫЗА́ЦЫЯ ВЫТВО́РЧАСЦІ , ажыццяўленне вытв. працэсу з дапамогай аўтам. сродкаў без непасрэднага ўдзелу ў ім чалавека, а толькі пад яго кантролем. Засн. на выкарыстанні камп’ютэрных сістэм, прылад і аўтаматаў, якія дапоўнілі 3-звенную сістэму машын (рухавік, перадатачны механізм, рабочая машына) 4-м звяном — блокам аўтам. кіравання і кантролю. З’яўляецца асновай развіцця сучаснай эканомікі і гал. кірункам навукова-тэхнічнага прагрэсу. Ажыццяўляецца з мэтай павышэння эфектыўнасці вытв-сці, якасці прадукцыі і аптымальнага выкарыстання рэсурсаў. Бывае частковая (аўтаматызаваны ўчастак, цэх, прадпрыемства) і поўная (аўтаматызаваны ўсе працэсы, у тым ліку падрыхтоўка і рэгуляванне вытв-сці). Комплексныя і поўная аўтаматызацыя вытворчасці — гэта пераход да т. зв. бязлюдных тэхналогій. Неабходнасць аўтаматызацыі вытворчасці абумоўлена тэхнічна (калі пры выкананні аперацый выкарыстанне чалавечай працы на пэўным участку немагчыма), эканамічна (апраўдана толькі пры зніжэнні выдаткаў вытв-сці), сацыяльна (дыктуецца ростам прафес. гуманітарнага і культ. ўзроўню работніка, гарманічнага развіцця яго як асобы).
Аўтаматызацыя вытворчасці ажыццяўляецца ў 3 кірунках, якія адлюстроўваюць асн. этапы развіцця навукі і тэхнікі ў галіне механікі, электратэхнікі і электронікі. 1-ы кірунак ажыццяўляецца з перыяду прамысловага перавароту — вынаходства рабочых машын, здольных выконваць вытв. аперацыі без удзелу рабочага (ткацкія станкі, станкі апрацоўкі дэталяў па капіры і інш ). Дзеянне такіх машын-аўтаматаў грунтуецца на выкарыстанні дасягненняў класічнай механікі з дапамогай адпаведных канструкцыйных рашэнняў. Роля чалавека тут зводзіцца да назірання за работай машын ці да падачы матэрыялаў для іх перапрацоўкі і ўборкі гатовай прадукцыі. 2-і кірунак ажыццяўляецца з пач 20 ст. на базе выкарыстання электраэнергіі ў якасці рухальнай сілы. Вынаходства прылад, заснаваных на выкарыстанні электрычнасці і электрамагнетызму (рэле, кантактараў, прылад кантролю, рэгулявання і інш.) зрабіла магчымым звязаць у адзіную сістэму сукупнасць машын і механізмаў, якія вырашаюць пэўную тэхнал. задачу. На гэтым этапе пачаліся распрацоўка і шырокае выкарыстанне аўтам. ліній і вытв-сцяў, здольных без удзелу чалавека выконваць тэхнал. аперацыі па апрацоўцы дэталяў і нават зборку нескладаных вырабаў. Роля чалавека на такіх лініях — у падачы матэрыялаў, падборы і наладцы патрэбнага інструменту, кіраванні, кантролі, загрузцы і выгрузцы дэталяў. 3-і кірунак пачаўся з 2-й пал. 20 ст. на базе развіцця электронікі і выкарыстання ЭВМ (камп’ютэраў). Рэвалюцыйны скачок у вытв. працэсе адбыўся з выкарыстаннем аўтам. маніпулятараў (робатаў) і станкоў з лікавым праграмным кіраваннем, якія з дапамогай уманціраваных у іх камп’ютэраў здольныя самастойна запамінаць і абагульняць вопыт сваёй работы, выконваць і каардынаваць складаныя фіз. дзеянні ў прасторы. Гэта істотна мяняе характар і змест працы: аўтам. сістэма машын сама ўздзейнічае на прадмет працы, выконвае не толькі фіз., а і шэраг інтэлектуальных функцый рабочага.
Найб. пашырана аўтаматызацыя вытворчасці ў касманаўтыцы, металургіі, ядз. энергетыцы, радыёэлектроннай прам-сці, сувязі і інш. галінах эканомікі, у т.л. і нематэрыяльнай сферы. Дзейнічаюць аўтаматызаваныя прадпрыемствы, аўтаматычныя лініі, аўтаматычныя маніпулятары, аўтаматызаваныя сістэмы кіравання, класы аўтаматызаванага навучання, сістэмы па аўтаматызацыі вымярэнняў, аўтаматызацыі праграмавання, аўтаматызацыі праектавання і інш. На Беларусі наладжаны выпуск ЭВМ, аўтам. ліній і маніпулятараў, станкоў з лікавым праграмным кіраваннем і інш. сучасных сродкаў аўтаматызацыі, якія шырока выкарыстоўваюцца ў вытв-сці і пастаўляюцца на экспарт.
Літ.: Автоматизация производственных процессов на основе промышленных роботов нового поколения: Сб. науч. тр. М., 1991.
М.С.Сачко. с. 114
АЎТАМАТЫЗА́ЦЫЯ ПРАГРАМАВА́ННЯ , раздзел прыкладнога праграмавання, які распрацоўвае метады аўтам. складання праграм і рашэння задач на ЭВМ.
Аснову аўтаматызацыі праграмавання складаюць мовы праграмавання. Сістэмы аўтаматызацыі праграмавання ў выніку стварэння адпаведнага матэм. забеспячэння ЭВМ спрашчаюць метады падрыхтоўкі заданняў для выканання на ЭВМ, павялічваюць эфектыўнасць іх выкарыстання, садзейнічаюць стварэнню сродкаў праграмавання, наладцы і захоўванню праграм і інш. с. 115
АЎТАМАТЫЗА́ЦЫЯ ПРАЕКТАВА́ННЯ , выкарыстанне ЭВМ і інш. сродкаў аўтаматызацыі, аб’яднаных у сістэму класа «чалавек—машына» для праектавання машын, абсталявання, збудаванняў і інш. аб’ектаў.
Аўтаматызацыя праектавання дае магчымасць павялічыць дакладнасць разлікаў і канструктарскай дакументацыі, выбіраць варыянты для рэалізацыі на аснове матэм. аналізу ўсіх або большасці з іх, скараціць тэрміны праектавання і інш. Метады і сродкі аўтаматызацыі праектавання залежаць ад характару і прызначэння аб’екта праектавання. Найб. істотныя вынікі атрымліваюцца пры аўтаматызацыі праектавання складаных тэхн. сістэм і збудаванняў, пры падрыхтоўцы праграмна-кіравальнага выканаўчага абсталявання. З дапамогай графапабудавальнікаў, друкавальных прыстасаванняў і інш. сродкаў вываду інфармацыі вынікі аўтаматызацыі пректавання аўтаматычна выдаюцца ў выглядзе схем, чарцяжоў ці графікаў (табліц) на аркушах паперы чарцёжных фарматаў, магнітнай стужцы, мікрафільмах і інш. або на спец. экране. Пры аўтаматызацыі пректавання машын і механізмаў па зыходных даных вызначаюць найлепшы варыянт кампаноўкі вырабу, выбіраюць і разлічваюць канструкцыю і яе асобныя вузлы, аптымізуюць допускі і пасадкі, вызначаюць форму спалучаных паверхняў, чысціню іх апрацоўкі і інш.
Навукова-тэхн. распрацоўкі сістэм аўтаматызацыі праектавання вядуцца ў Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі з 1960-х г.: сфармуляваны асновы аўтаматызацыі праектавання ў машынабудаванні; створаны першыя алгарытмы, праграмы і тэхн. сродкі канструявання і тэхнал. падрыхтоўкі вытв-сці машын і абсталявання; распрацаваны «аўтаматычны чарцёжнік» дае магчымасць з вял. дакладнасцю рабіць чарцяжы вырабаў складанай канфігурацыі (карабельных вінтоў, крыла самалёта, лапатак рабочых колаў турбін і інш.).
Літ.: Системы автоматизированного проектирования технологических процессов, приспособлений и режущих инструментов. М., 1988; Ракович А.Г. Основы автоматизации проектирования технологических приспособлений. Мн., 1985. А.Г.Раковіч. с. 115
АЎТАМАТЫ́ЗМ (ад грэч. automatos самадзеючы, самаадвольны), 1) у фізіялогіі — здольнасць клетак, органаў або ўсяго арганізма да рытмічнай дзейнасці без уздзеяння знешніх пабуджальных фактараў. Аснова аўтаматызму — цыклічнасць метабалічных працэсаў у клетках або дзейнасць сістэм узбудлівых клетак (нерв., мышачных). Аўтаматызм актаў паводзін чалавека і жывёл спалучаны з выпрацаваннем дынамічнага стэрэатыпу ўмоўных рэфлексаў, што з’яўляецца асновай прыстасавання арганізма да пастаянных фактараў знешняга асяроддзя. У высокаразвітых жывёл аўтаматызм праяўляецца і ў выглядзе стэрэатыпных дзеянняў (напр., рухі канечнасцяў, шыі, тулава пры хадзе), паслядоўнасць якіх вызначаецца работай адпаведных аддзелаў цэнтральнай нервовай сістэмы.
2) У псіхалогіі — міжвольныя або бессвядомныя дзеянні. Адрозніваюць аўтаматызм «першасны» (міжвольныя дзеянні, што ўзнікаюць у філагенезе, функцыянаванне прыродных, безумоўна-рэфлекторных праграм) і «другасны» (бессвядомыя дзеянні, якія фарміруюцца ў выніку навучання ці індывід. вопыту). Агульныя іх рысы — адсутнасць кантролю свядомасці за спосабам выканання дзеяння. Разузгадненне мэты і выніку дзеяння выклікае пераход кантролю свядомасці з мэты на спосаб выканання дзеяння, але магчымыя памылкі пры паўторным разгортванні свядомай арыенціроўкі звычайна парушаюць аўтаматызм і могуць прывесці да т.зв. «дэзаўтаматызацыі». У норме аўтаматызм з’яўляецца састаўной часткай свядома рэгулюемага дзеяння, самастойнае існаванне аўтаматызму сведчыць аб паталогіі. Вылучаюцца таксама аўтаматызм маторны, моўны і інтэлектуальны. Аўтаматызм, які стаў патрэбнасцю індывіда, наз. прывычкай. Сістэма такіх прывычак вызначае характар, а сістэма аўтаматызму мыслення — стыль мыслення чалавека.
Літ.: Обшая психология. 2 изд. М., 1986; Рубинштейн С.Л. Основы обшей психологии. Т. 1—2. М., 1989.
Т.У.Васілец (А. у псіхалогіі). с. 115
АЎТАМАТЫ́ЧНАГА КІРАВА́ННЯ ТЭО́РЫЯ , раздзел кібернетыкі тэхнічнай, які вывучае прынцыпы пабудовы сістэм аўтам. кіравання (САК) і заканамернасці працэсаў, што ў іх працякаюць. Даследаванні праводзяцца на дынамічных (фіз. і матэм.) мадэлях рэальных сістэм з улікам умоў работы, прызначэння і канструкцыйных асаблівасцяў аб’ектаў і аўтам. прыстасаванняў.
Спачатку аўтаматычнага кіравання тэорыя развівалася як тэорыя аўтам. рэгулявання. На аснове вывучэння ўзаемадзеяння кіроўных прыстасаванняў і тэхн. аб’ектаў рознай прыроды выяўлена агульнасць працэсаў кіравання. Асн. задача аўтаматычнага кіравання тэорыі — распрацоўка метадаў аналізу і сінтэзу САК, з дапамогай якой руху (паводзінам) пэўнага аб’екта можна надаваць папярэдне зададзеныя ўласцівасці. Пры фіз. мадэляванні неабходна геам. (макеты збудаванняў, размеркаванне абсталявання і інш.) і фіз. (тоеснасць законаў руху, функцыянавання і інш.) падабенства. Пры матэм. мадэляванні абавязкова аднолькавасць матэм. фармалізму, вынікаў матэм. суадносін (разлікаў па формулах, алгарытмах і інш.) і рэальных працэсаў. Матэм. мадэль дынамікі аб’екта, у якой працэсы кіравання апісваюцца сістэмай звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў або ўраўненняў у частковых вытворных, пры пераходзе ад ураўненняў да перадатачных функцый увасабляецца ў структурную схему з тыповых звенняў. Пры пабудове складаных сістэм кіравання акрамя тэарэт. метадаў выкарыстоўваецца мадэляванне на базе ЭВМ (у т.л. аналогавых), на якіх узнаўляюцца ўраўненні, што апісваюць сістэму кіравання ў цэлым, і па выніках разлікаў высвятляецца структура кіроўнага прыстасавання.
На Беларусі з канца 1950-х г. у АН, БДУ, Бел. політэхн. акадэміі, Бел. дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі развіваецца тэорыя аўтам. рэгулявання электрапрыводаў, самапрыстасавальных аптымальных сістэм, сістэм з пераменнай структурай і інш.
Літ.: Теория автоматического регулирования. Кн. 1—3. М., 1967—69; Римский Г.В. Основы общей теории корневых траекторий систем автоматического управления. Мн., 1972; Панасюк А.И, Панасюк В.И., Асимптотическая магистральная оптимизация управляемых систем. Мн., 1986.
Г.В.Рымскі. с. 115
АЎТАМАТЫ́ЧНАЯ ЗБРО́Я , агнястрэльная зброя, у якой перазараджанне і чарговы выстрал выконваюцца аўтаматычна за кошт энергіі парахавых газаў або энергіі інш. крыніц. Адзін з асн. і масавых відаў сучаснага ўзбраення, якім аснашчаюцца амаль усе віды войскаў. Паводле канструкцыі бывае самазарадная (аўтам. перазараджаецца і робіць толькі адзіночныя стрэлы) і самастрэльная (стрэлы чэргамі і бесперапынна). Падзяляецца на стралковую (калібр да 20 мм), да якой адносяцца аўтам. пісталеты, пісталеты-кулямёты, аўтаматы, самазарадныя і аўтам. вінтоўкі і карабіны, ручныя, станковыя, буйнакаліберныя кулямёты, і артылерыйскую — аўтам. пушкі (калібр больш за 20 мм). Падача патронаў магазінная (са спец. скрынак-магазінаў) і стужачная (з гнуткіх металічных стужак). Гал. асаблівасць аўтаматычнай зброі — высокая скарастрэльнасць і вял. шчыльнасць агню.
Першыя праекты аўтаматычнай зброі з'явіліся ў 1863 у ЗША, у 1889 у Расіі. Паводле прынцыпу дзеяння аўтаматыкі аўтаматычная зброя падзяляецца на 4 тыпы: сістэмы зброі, у якіх дзеянне аўтаматыкі заснавана на выкарыстанні энергіі аддачы рухомага ствала, затвор у час стрэлу трывала счэплены, аўтаматыка такіх сістэм бывае з доўгім або кароткім ходам ствала (пісталет ТТ, кулямёт Максіма); сістэмы зброі, якія выкарыстоўваюць аддачу затвора пры нерухомым ствале, затвор у час стрэлу не счэплены са ствалом або счэплены напаўсвабодна, адваротны рух затвора і зараджанне робіцца сілай зваротнай спружыны (пісталеты-кулямёты ППШ-41, ППС-43 і інш); сістэмы зброі, у якіх дзеянне аўтаматыкі заснавана на выкарыстанні энергіі адводу парахавых газаў з канала ствала ў газавую камеру праз адводную адтуліну ў ствале (аўтамат, кулямёт М.Ц.Калашнікава, кулямёт В.А.Дзегцярова і інш.); сістэмы зброі, у якіх дзеянне аўтаматыкі заснавана на выкарыстанні энергіі інш. крыніц, у прыватнасці рознага роду рухавікоў (напр., амер. 20-мм авіяц. пушка «Вулкан»). с. 116
АЎТАМАТЫ́ЧНАЯ ЛІ́НІЯ , сукупнасць тэхнал. абсталявання, устаноўленага ў паслядоўнасці тэхнал. працэсу, злучанага аўтам. транспартам і аснашчанага аўтам. загрузачна-разгрузачнымі прыстасаваннямі і адной агульнай ці некалькімі ўзаемазвязанымі сістэмамі кіравання. Аўтаматычныя лініі выконваюць увесь працэс вырабу ці перапрацоўкі прадукту вытв-сці або яго часткі. Аўтаматычныя лініі — аснова комплекснай аўтаматызацыі вытворчасці, іх выкарыстанне скарачае вытв. цыкл, павышае прадукцыйнасць працы, зніжае сабекошт прадукцыі.
Аўтаматычныя лініі бываюць зблакіраванымі (работа тэхнал. абсталявання аб’яднана агульным цыклам) і незблакіраванымі, пераналаджвальнымі, аднапрадметнымі і шматпрадметнымі. Некалькі аўтаматычных ліній, аб’яднаных у адну сістэму, утвараюць аўтам. ўчасткі і цэхі. Аўтам. сістэмы кіравання аўтаматычнымі лініямі забяспечваюць выкананне пэўным агрэгатам ці механізмам асн. і дапаможных аперацый тэхнал. працэсу, а таксама ўзгодненае дзеянне розных участкаў лініі. На аўтаматычных лініях выкарыстоўваюцца сістэмы рэлейнага і лікавага праграмнага кіравання.
Аўтаматычныя лініі выкарыстоўваюцца пераважна ў машынабудаванні, у электра- і радыётэхн., хім. і харч. прам-сці. На Беларусі распрацоўка, праектаў аўтаматычных ліній пачалася ў Мінскім СКБ аўтам. ліній у 1956, першыя аўтаматычныя лініі выпушчаны ў 1959 Мінскім з-дам аўтам. ліній. Аўтаматычныя лініі выпускаюць таксама Баранавіцкі з-д аўтам. ліній і Мінскі станкабуд. з-д. Глядзі таксама Гібкая аўтаматызаваная вытворчасць.
А.І.Качаргін. с. 116
АЎТАМАТЫ́ЧНАЯ МЕТЭАРАЛАГІ́ЧНАЯ СТА́НЦЫЯ (АМС), комплекс абсталявання для аўтам. правядзення метэаралагічных назіранняў, апрацоўкі і перадачы даных. Асн. паказчыкі (т-ра і вільготнасць паветра, напрамак і скорасць ветру, атм. ціск, ападкі і інш.) рэгіструюцца з дапамогай датчыкаў. Адрозніваюць аўтаномныя і АМС з абслуговым персаналам. Аўтаномныя размяшчаюць у цяжкадаступных раёнах сушы, на буях у моры, дрэйфуючых ільдзінах. Атрыманая інфармацыя кадзіруецца і перадаецца па радыё. Другі тып АМС выкарыстоўваюць на звычайных метэаралагічных станцыях, дзе даныя апрацоўваюць на ЭВМ і перадаюць ў Гідраметэацэнтр. На Беларусі такая АМС працуе ў міжнар. аэрапорце «Мінск-2». В.М.Жукоўскі. с. 116
АЎТАМАТЫ́ЧНАЯ МІЖПЛАНЕ́ТНАЯ СТА́НЦЫЯ , непілатуемы касмічны апарат для дастаўкі навук. апаратуры да нябесных целаў і вывучэння міжпланетнай касмічнай прасторы. На іх борце размяшчаецца апаратура для навук. даследаванняў, тэлеметрычная для перадачы інфармацыі, тэлевізійная для атрымання відарысаў. Аснашчаецца ракетнымі рухавікамі для карэкцыі траекторыі палёту, сістэмамі астраарыентацыі, мяккай пасадкі, парашутнымі сістэмамі і інш. Энергасілкаванне бартавой апаратуры забяспечваецца сонечнымі батарэямі. Некаторыя аўтаматычныя міжпланетныя станцыі маюць апараты для спуску на інш. планеты; кіраванне спускам ажыццяўляецца бартавой навігацыйнай выліч. машынай. У шэрагу выпадкаў навук. даследаванні праводзяць пры дапамозе штучных спадарожнікаў планет. Да аўтаматычных міжпланетных станцый адносяцца: сав. станцыі серый «Месяц», «Венера», «Марс», «Зонд» і інш.; амер. «Марынер», «Рэйнджэр», «Сервеер», «Піянер», «Вояджэр» і інш.; заходнееўрапейская «Джота»; японская «Планета-А». Першыя ў свеце аўтаматычныя міжпланетныя станцыі: «Піянер» (1958, ЗША), «Месяц» (запуск 2.1.1959, СССР). с. 116
АЎТАМАТЫ́ЧНАЯ ТЭЛЕФО́ННАЯ СТА́НЦЫЯ (АТС), комплекс тэхнічных сродкаў для аўтам. камутацыі каналаў сувязі тэлефоннай сеткі. У залежнасці ад ролі і месца АТС адрозніваюць мясцовыя (устаноўча-вытворчыя, гар. і сельскія), міжгароднія і міжнар. АТС, а таксама тэлефонныя вузлы. Паводле тыпу камутацыйных прылад бываюць: дэкадна-крокавыя (пабудаваныя ў канцы 19 ст.), каардынатныя (1920-я г.), квазіэлектронныя (1960-я г.), электронныя (1970-я г.), з 1980-х г. — лічбавыя АТС (электронныя АТС з перадачай лічбавых сігналаў).
М.А.Баркун. с. 116
АЎТАМАТЫ́ЧНЫ ПЕРАКЛА́ Д , глядзі Машынны пераклад. с. 117
АЎТАМАШЫНІ́СТ , сістэма аўтаматычнага кіравання рухам паяздоў. Грунтуецца на параўнанні сапраўднага часу перамяшчэння поезда з праграмным, які абмежаваны дапушчальнымі скарасцямі, інтэнсіўнасцю тармажэння і інш. Асн. частка аўтамашыніста — ЭВМ, якая па паказаннях датчыкаў скорасці поезда і шляху, што ён прайшоў, выбірае аптымальны рэжым руху. Выкарыстоўваецца пераважна на чыгунках з невял. інтэрваламі часу паміж паяздамі і на метрапалітэне. с. 117
АЎТАМЕТАМАРФІ́ЗМ (ад аўта... + метамарфізм), метамарфізм, звязаны са зменай мінер. саставу горнай пароды пад уздзеяннем раствораў і флюідаў парод, што фарміруюцца. с. 117
АЎТАМІ́КСІС (ад аўта... + грэч. mixis змяшэнне), глядзі Самаапладненне. с. 117
АЎТАМО́РФНЫЯ ГЛЕ́БЫ (ад аўта... + грэч. morphē форма), глебы, якія фарміруюцца ва ўмовах «аўтаномнага» балансу вільгаці (толькі атм. ўвільгатненне) і рэчыва (адсутнасць прыносу). Такімі глебамі з’яўляюцца чарназёмы, шэразёмы, падзолістыя. Марфалагічны профіль аўтаморфных глебаў не мае каляровых прыкметаў агляення, часам у ім трапляюцца жалезістыя канкрэцыі і пунктацыі марганцу, што сведчыць аб кароткатэрміновым лішкавым увільгатненні. С.-г. расліны на такіх глебах не пашкоджваюцца вымаканнем. На Беларусі да аўтаморфных глебаў належаць дзярнова-карбанатныя глебы, бурыя лясныя глебы, падзолістыя глебы і дзярнова-падзолістыя глебы. с. 117
АЎТАНІ́М (ад аўта... + грэч. onym імя), сапраўднае імя аўтара, які піша пад псеўданімам. Напрыклад, аўтанім Якуба Коласа — Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, Янкі Купалы — Іван Дамінікавіч Луцэвіч. с. 117
АЎТАНО́МІЯ (ад аўта... + грэч. nomos закон), 1) права на самастойнае ажыццяўленне пэўных функцый дзярж. улады ці на кіраванне якой-небудзь часткай дзяржавы, дадзенае агульнадзярж. канстытуцыяй. Аўтаномія звычайна будуецца паводле адм.-тэр. прынцыпу і можа мець розную арганізацыю — рэспубліка, акруга, вобласць, асобная нац., рэліг. супольнасць. Адрозніваюць палітычную, адміністрацыйную аўтаномію. У б. СССР палітычная аўтаномія была дадзена аўт. рэспублікам, якія з’яўляліся нац. дзяржавамі, мелі свае канстытуцыі, вышэйшыя органы дзярж. улады і кіравання, уласнае грамадзянства; адміністрацыйную аўтаномію мелі аўтаномныя вобласці і аўтаномныя акругі, якія лічыліся нац.-тэр. ўтварэннямі, а не дзяржавамі; яны не мелі сваёй канстытуцыі, грамадзянства, самакіраванне пашыралася толькі на галіну адм. кіравання. Усяго ў СССР існавала 38 аўтаномных адзінак: 20 аўт. рэспублік, 8 аўт. абласцей і 10 аўт. акруг. Паводле Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі 1993, існуюць 1 аўтаномная вобласць — Яўрэйская і 10 аўт. акруг. Тэр. Іспаніі падзелена на 17 аўт. абласцей, якія аб’ядноўваюць 50 правінцый. У Кітаі існуе 5 аўт. раёнаў; у Партугаліі такі статус маюць Азорскія а-вы і а-вы Мадэйра. У розных формах аўтаномія ажыццяўляецца і ў інш. краінах свету (напр., у Бельгіі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Грузіі, Таджыкістане і інш.). Даецца, як правіла, тэрыторыям, кампактна заселеным нац. супольнасцямі, што вызначаюцца асаблівасцямі мовы, ментальнасці, эканам., паліт. і культ. развіцця. 2) Аўтаномія нацыянальна-культурная — свабоднае, самаст. функцыянаванне і развіццё нац. культур асобных этн. супольнасцяў, што грунтуецца на канстытуцыі ці інш. заканадаўчых актах краіны. Можа існаваць у форме нац. саветаў, школ, культ.-асв. устаноў і інш. На Беларусі ў 1920—30-я г. ў месцах кампактнага пражывання нац. меншасцяў былі нац. сельскія і местачковыя саветы з правамі аўтаноміі: 23 яўр., 23 польск., 16 рус., 5 лат., 2 укр. і 2 ням. нац. Саветы, а таксама Койданаўскі польскі нац. раён; дзейнічалі нац. школы, нар. дамы, хаты-чытальні, тэатры, маст. студыі, літ. аб’яднанні, выдаваліся кнігі, часопісы, газеты на мовах нац. меншасцяў. У канцы 1930-х — 40-я г. ўсе формы нац.-культ. аўтаноміі ў БССР ліквідаваны. Іх адраджэнне пачалося ў 1980—90-я г. Створаны шэраг нац. грамадскіх арганізацый, у тым ліку Саюз палякаў Беларусі, Асацыяцыя ўкраінцаў Беларусі «Ватра», Бел. аб’яднанні яўр. арг-цый і суполак, Бел. згуртаванне татараў-мусульман «Аль-кітаб» і інш. Пачалі дзейнічаць рэлігійныя абшчыны, культ.-асв. ўстановы, выходзяць перыяд. выданні на мовах асобных нац. супольнасцяў краіны. 3) Аўтаномія царкоўная — самастойнасць, незалежнасць царквы ў пытаннях унутр. кіравання (гл. Аўтакефалія).
Э.С.Дубянецкі. с. 117
АЎТАНО́МНАЯ АКРУ́ГА , адм.-тэр. адзінка ў б. СССР, з 1992 у Расіі; адна з формаў аўтаноміі (да кастр. 1977 — нацыянальная акруга). Уваходзіць у склад краю ці вобласці. На 1995 у Расіі 10 аўтаномных акруг: Агінская Бурацкая, Карацкая, Комі-Пярмяцкая, Ненецкая, Таймырская (Даўгана-Ненецкая), Усць-Ардынская Бурацкая, Ханты-Мансійская, Чукоцкая, Эвенкійская, Ямала-Ненецкая (пра кожную глядзі асобны арт.). Некаторыя аўтаномныя акругі абвясцілі сябе рэспублікамі, але паводле Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі іх статус застаецца нязменным. с. 117
АЎТАНО́МНАЯ ВО́БЛАСЦЬ , у б. СССР вобласць, якая вызначалася асаблівасцямі нац. складу і быту і ўваходзіла ў склад саюзнай рэспублікі ці краю на правах адм. аўтаноміі. У 1990 было 8 аўт. абласцей, з іх 5 у РСФСР: Адыгейская, Горна-Алтайская, Карачаева-Чэркеская, Хакаская і Яўрэйская; 1 у складзе Груз. ССР — Паўд.-Асецінская; 1у Азерб. ССР — Нагорна-Карабахская і 1 у Тадж. ССР — Горна-Бадахшанская. Пасля распаду СССР у Рас. Федэрацыі існуе Яўрэйская аўтаномная вобласць. с. 117
АЎТАНО́МНАЯ І ГЕТЭРАНО́МНАЯ Э́ТЫКА , глядзі ў арт. Этыка. с. 117
АЎТАНО́МНАЯ РЭСПУ́БЛІКА , Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (АССР), у б. СССР нацыянальная дзяржаўная адзінка, якая ўваходзіла ў склад саюзнай рэспублікі і ажыццяўляла дзярж. ўладу па-за межамі кампетэнцыі саюзнай рэспублікі на аўт. пачатках (гл. Аўтаномія). У 1990 было 20 АССР, з іх 16 у РСФСР. Пасля распаду СССР аўтаномныя рэспублікі захаваліся ў некаторых краінах СНД (у Азербайджане, Грузіі). с. 117
АЎТАПАГРУ́ЗЧЫК , самаходная пад’ёмна-транспартная машына на пнеўмакалёсным ходзе для пагрузкі, разгрузкі, укладкі і перамяшчэння грузаў. Бываюць з рухавіком унутр. згарання (грузападымальнасць 3—5 т, выш. пад’ёму да 4,2 м) і акумулятарныя (грузападымальнасць 0,5—1,5 т, выш. пад’ёму грузу 1,6—2,8 м). Абсталёўваюцца вілачным падымальнікам штучных грузаў, стралой з кантам і круком, каўшом на сыпкія грузы. Аўтапагрузчыкі з рухавіком унутр. згарання выкарыстоўваюць на тэрыторыі партоў, з-даў і інш.; акумулятарныя — у памяшканнях (напр., у цэху, вагоне, на складзе). На Беларусі каўшовыя аўтапагрузчыкі выпускаюцца на прадпрыемствах канцэрна «Амкадор». с. 117
АЎТАПАРТРЭ́Т (ад аўта... + партрэт), выява (вобраз) мастака, выкананая ім самім; разнавіднасць партрэта. Выконваецца звычайна з дапамогай люстэрка, фотаздымка, па ўяўленні. Адлюстроўвае не толькі вонкавае падабенства, але і раскрывае ўнутраны свет мастака, яго схільнасці, погляды.
Вядомы з антычнасці (Фідый) і сярэднявечча. Пашыраны ў творчасці мастакоў Адраджэння (Рафаэль, А.Дзюрэр). Аўтапартрэт маньерызму (16 ст.) характарызуецца ўскладненасцю вобразнай структуры. Аўтапартрэт 17 ст. мае спавядальны характар, у ім раскрываецца сац. аблічча мастака (Н.Пусэн, П.П.Рубенс, Рэмбрант). У аўтапартрэце 18 ст. падкрэсліваліся і рысы прыватнага жыцця мастака (Ж.Б.Шардэн, Дж. Рэйналдс). Істотнае месца займаў аўтапартрэт у мастацтве рамантызму, прадстаўнікі якога сцвярджалі каштоўнасць творчай асобы і яе багатага духоўнага жыцця. На мяжы 19—20 ст. жанр аўтапартрэта часта выбіраецца для адлюстравання ўласнага светаўспрымання і жывапіснай канцэпцыі мастака (П.Сезан, В. ван Гог, М.Урубель). У 20 ст. вобразна-кампазіцыйны кірунак аўтапартрэта значна ўскладніўся.
У бел. выяўл. мастацтве першыя спробы аўтапартрэта, верагодна, звязаны з Ф.Скарынам і яго малюнкамі для гравюр у шэрагу выданняў. Жывапісныя аўтапартрэты з’явіліся ў 2-й пал. 18 ст. У 19 ст. выдатныя аўпартрэты стварылі К.Альхімовіч, В.Ваньковіч, Я.Дамель, Я.Кругер, Ю.Пешка, А.Ромер, К. і Б.Русецкія, Н.Сілівановіч, Ф.Смуглевіч, Я.Сухадольскі; на пач. 20 ст. — Ю.Пэн, Ф.Рушчыц, М.Шагал. Аўтапартрэты 1920—30-х г. адметныя імкненнем спасцігнуць самога сябе (П.Гаўрыленка, П.Сергіевіч, М.Тарасікаў). У 1940—60-я г. ствараліся традыцыйныя аўтапартрэты, у якіх асн. ўвага аддавалася вонкаваму абліччу (І.Ахрэмчык, В.Грамыка, Н.Воранаў, Р.Кудрэвіч, Л.Лейтман, М.Манасзон, Ф.Мадораў, П.Раманоўскі, М.Тарасікаў, У.Кухараў). У 1970-я г. да аўтапартрэта звярталіся Г.Вашчанка, В.Варламаў, Н.Варвановіч, В.Грамыка, Л.Дударанка, Г.Лойка і інш. У 1980-я г. ў жанры аўтапартрэта з’яўляюцца творы са складаным прадметна-прасторавым асяроддзем, інтэлектуальныя, «маскарадныя», калі мастак выступае ў пэўным амплуа (Ф.Янушкевіч, Г.Ціхановіч). Часам тэматычнай асновай аўтапартрэтаў становяцца ўспаміны мастака, роздум над жыццём, уласныя думкі і ідэі (М.Савіцкі «Вязень № 32815», Г.Вашчанка «Роздум», В.Сумараў «Мой свет», М.Селяшчук «Датычнасць») або аўтапартрэт уводзіцца ў сюжэтныя кампазіцыі, тэматычныя ці групавыя партрэты (Л.Шчамялёў «Нядзеля», Э.Белагураў «Сямейны партрэт», І.Бархаткоў «Бацька і сын»). Сучасны перыяд развіцця аўтапартрэта адметны імкненнем да шматмернасці вобраза, узмацнення псіхал. асновы, філас. падтэксту.
Літ.: Зингер Л.С. Автопортрет в системе жанров // Зингер Л.С. Очерки теории и истории портрета. М., 1986; Яго ж . Автопортрет в советской живописи. М., 1986.
М.І.Цыбульскі. с. 118
АЎТАПІЛО́Т (ад аўта... + франц. pilote кіраўнік, важак), прыстасаванне для аўтам. кіравання палётам і стабілізацыі лятальнага апарата ў паветранай прасторы; частка аўтаматызаванай бартавой сістэмы кіравання палётам. Забяспечвае аўтам. ўзлёт і пасадку, падтрыманне зададзенага курсу, скорасці, вышыні палёту, стабілізацыю цэнтра масы лятальнага апарата па зададзенай траекторыі, выконвае закладзеныя ў праграму пілатажныя эвалюцыі. Прынцып дзеяння аўтапілота: сігналы з адчувальных элементаў (датчыкаў рэжыму палёту і выканаўчых механізмаў) параўноўваюцца ў вылічальным прыстасаванні ці ЭВМ, пасля чаго адпаведныя каманды паступаюць на выканаўчыя механізмы кіравання рулямі і рухавікамі. Аўтапілот у комплексе з аўташтурманам і інш. аэранавігацыйнымі прыладамі дае магчымасць палётаў без экіпажа і кіраванне лятальнымі апаратамі на адлегласці. Упершыню схема аўтапілота прапанавана К.Э.Цыялкоўскім у 1898. с. 118
АЎТАПО́ЕЗД , аўтамабільны поезд, аўтамабіль з паўпрычэпам або некалькімі прычэпамі цягава-счэпнымі ці апорна-седлавымі прыстасаваннямі. Маюць агульныя з аўтамабілем тармазную сістэму і электраабсталяванне; бываюць грузавыя, пасажырскія і спецыяльныя. На Беларусі аўтамабільныя паязды выпускае ВА «БелаўтаМАЗ». с. 118
АЎТАПСІ́Я , глядзі ў арт. Секцыя. с. 119
АЎТАРАДЫЯГРА́ФІЯ (ад аўта... + радыяграфія), метад рэгістрацыі і вывучэння размеркавання радыеактыўных рэчываў у аб’ектах, якія даследуюцца; разнавіднасць радыяграфіі. Выяўляецца пры накладанні на аб’ект адчувальнага да радыеактыўнага выпрамянення фотаматэрыялу. Выкарыстоўваецца ў эксперым. фізіцы, тэхніцы, біялогіі, медыцыне і інш. с. 119
«АЎТАРАМПРАМПРАЕ́КТ» , Дзяржаўнае прадпрыемства «Аўтарампрампраект» Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1974 у Мінску на базе праектнай канторы трэста «Аўтарамбудмантаж» (да 1991 праектны ін-т Мін-ва аўтамаб. прам-сці СССР).
Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка комплекснай праектнакаштарыснай дакументацыі на рэканструкцыю, буд-ва, тэхн. пераўзбраенне і капітальны рамонт прамысл. прадпрыемстваў з правядзеннем тапографагеадэзічных і інж.-геал. пошукаў, абследаваннем стану канструкцый будынкаў і збудаванняў, інж. абсталявання, камунікацый; распрацоўка ген. планаў прадпрыемстваў, сістэм газазабеспячэння, мерапрыемстваў і сістэм па экалогіі. с. 119
АЎТАРКІ́Я (ад грэч. autarkeia самазадавальненне), 1) палітыка гасп.-эканамічнага адасаблення краіны, стварэнне замкнутай, самазабяспечвальнай эканомікі. Выяўляецца ў абмежаванні імпарту, павелічэнні экспарту тавараў і капіталаў, у захопе чужых тэрыторый, багатых сыравінай. У 2-ю сусв. вайну кіруючыя колы Германіі, Італіі, Японіі выкарыстоўвалі аўтаркію як спосаб барацьбы за перадзел свету, практыкавалі забаронныя пошліны, абмяжоўвалі ўвоз тавараў пры высокіх цэнах на іх унутраным рынку. 2) У філасофіі стоікаў — самазадавальненне як ідэал дабрачыннасці чалавека. с. 119
А́ЎТАРСКАЕ ПАСВЕ́ДЧАННЕ , глядзі ў арт. Патэнт. с. 119
А́ЎТАРСКАЕ ПРА́ВА , раздзел заканадаўства, нормы якога рэгулююць адносіны, што ўзнікаюць у сувязі са стварэннем і выкарыстаннем твораў навукі, літаратуры і мастацтва. Аўтару належаць правы на апублікаванне твора, узнаўленне і распаўсюджванне яго дазволенымі законам спосабамі, на недатыкальнасць твора, атрыманне ганарару за яго выкарыстанне. Нормы аўтарскага права, якія дзейнічаюць на тэр. Рэспублікі Беларусь, змешчаны ў Цывільным кодэксе і законе «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» ад 16.5.1996. Аўтарскае права дзейнічае на працягу ўсяго жыцця аўтара і 50 гадоў пасля яго смерці, пераходзіць у спадчыну (за выключэннем права аўтара на імя і на недатыкальнасць твора). Парушэнні аўтарскага права (плагіят, незаконнае ўзнаўленне або распаўсюджванне твора, прымус да сааўтарства) цягнуць за сабой адм. або крымін. адказнасць. Апрача таго аўтар і яго правапераемнікі маюць права патрабаваць аднаўлення парушанага аўтарскага права і пакрыцця матэрыяльных стратаў. Міжнар. ахову аўтарскага права забяспечваюць Бернская 1886 (рэд. 1971) і Жэнеўская 1952 (рэд. 1971) міжнар. канвенцыі па ахове аўтарскага права. Г.А.Маслыка. с. 119
А́ЎТАРСКАЯ ПЕ́СНЯ , від музычна-паэтычнага мастацтва, дзе паэт, кампазітар і выканаўца аб’яднаны ў адной асобе. Аўтарскую песню наз. таксама бардаўскай ці паэтычнай (літаратурнай) песняй, а яе выканаўцаў — бардамі (ад назвы прафес. паэтаў сярэднявечча ў Ірландыі, Уэльсе і Шатландыі).
Бярэ пачатак у творчасці стараж. нар. спевакоў (скальдаў, бардаў, лірнікаў, гусляроў). Сінкрэтычны від мастацтва, дзе сродкі слова, музыкі і артыстычнага майстэрства ствараюць адзін непадзельны маст. вобраз і служаць перш за ўсё выяўленню сэнсу. Крытэрый паэтычнасці дазваляе далучаць да аўтарскай песні і творчасць выканаўцаў.
Як асобны від мастацтва аўтарская песня сфарміравалася на пач. 20 ст. Яе тыповая рыса — паліт. накіраванасць, вызначальная прыкмета — акампанемент гітары. Сярод вядомых выканаўцаў аўтарскай песні ў Францыі — Ж.Брэль, Ж.Беко, Ш.Азнавур. Палітычныя матывы распрацоўвалі ў сваёй творчасці Дж.Хіл, П.Сігер, В.Гатры, Дж.Баэз, Дз.Рыд (ЗША), В.Хара (Чылі). У б. СССР узнікла ў 1950-я г., пераважна сярод інтэлігенцыі, студэнтаў і турыстаў, і выконвала ролю «ціхай» апазіцыі існуючаму рэжыму. Найб. вядомы рас. барды Б.Акуджава і М.Анчараў (пачынальнікі), А.Галіч і У.Высоцкі, творчасць якіх адметная асаблівай публіцыстычнасцю, а таксама А.Гарадніцкі, Н.Матвеева, Ю.Візбар, Ю.Кім, Я.Клячкін, Ю.Кукін, В.Доліна, А.Дольскі, С.Нікіцін і інш. Сярод рускамоўных бардаў Беларусі А.Круп (пачынальнік, старшыня першага буйнога клуба самадз. песні «Свіцязь», 1966), М.Валодзін, Б.Вайханскі, У.Бобрыкаў, А.Казанцава і інш. З прадстаўнікоў беларускамоўнай аўтарскай песні, якая ўзнікла на хвалі нац. адраджэння на пач. 1980-х г., А.Камоцкі і С.Сокалаў-Воюш (пачынальнікі), А.Атаманаў, А.Мельнікаў, В.Цярэшчанка, В.Шалкевіч і інш. З 1960-х г. праводзяцца фестывалі аўтарскай песні (найб. значны — памяці В.Грушына, 1968, г. Самара), на Беларусі з 1971. Н.У.Кудрэйка. с. 119
А́ЎТАРСКІ ДАГАВО́Р , пісьмовае пагадненне аўтара (або яго спадкаемцаў) з выдавецтвам, тэатрам, кінастудыяй і да т.п. аб выкарыстанні твора літаратуры, навукі, мастацтва (выдавецкі, пастановачны, сцэнарны і інш. аўтарскі дагавор). Умовы аўтарскага дагавора ў Рэспубліцы Беларусь вызначаюцца цывільным заканадаўствам і інш. нарматыўнымі актамі (гл. таксама арт. Аўтарскае права). с. 119
АЎТАРУЛЯВЫ́ , гірарулявы, электранавігацыйная прылада для аўтам. ўтрымання карабля на зададзеным курсе, а таксама для змены курсу. Асн. часткі — курсапаказальнік (звычайна гіракомпас) і звязаная з ім сістэма сачэння. Дзеянне аўтарулявога заснавана на аўтам. уключэнні рулявога прыстасавання пры адхіленні карабля ад курсу. с. 120
АЎТАРЫЗАВА́НЫ ПЕРАКЛА́Д , пераклад твора на інш. мову, прагледжаны і ўхвалены аўтарам. Аўтарызацыя дапамагае лепш перадаць змест, нац. і індывідуальныя асаблівасці стылю арыгінала, дае магчымасць аўтару, які валодае мовай перакладу, павысіць маст. ўзровень перакладзенага твора. с. 120
АЎТАРЫТА́РНАЕ ВЫХАВА́ННЕ , выхаваўчая канцэпцыя, заснаваная на сляпым прызнанні аўтарытэтаў, падаўленні ініцыятывы выхаванцаў і падпарадкаванні выхавальніку. Прынцып аўтарытарызму ў выхаванні найб. выразны ў рэліг. сістэме выхавання (езуіцкія калегіумы), у пед. канцэпцыі ням. вучонага І.Ф.Гербарта, у фаш. педагогіцы. З эпохі Адраджэння прагрэсіўныя педагогі супрацьпастаўлялі аўтарытарнаму выхаванню прыродаўзгодненае выхаванне, заснаванае на ідэі поўнай свабоды дзіцяці (Ж.Ж. Русо, рус. педагог К.М.Вентцэль) ці разумнай апекі і творчага супрацоўніцтва выхавальніка і выхаванца (Л.М.Талстой, А.С.Макаранка, В.А.Сухамлінскі і інш.). Г.В.Сегянюк. с. 120
АЎТАРЫТА́РНАЙ АСО́БЫ КАНЦЭ́ПЦЫЯ , сукупнасць тэарэтычных уяўленняў пра тып асобы, уласцівы таталітарным рэжымам. Яму характэрныя агрэсіўнасць і прага ўлады, нянавісць да інтэлігенцыі і прадстаўнікоў інш. этнічных груп, кансерватыўнасць і стэрэатыпнасць мыслення, канфармізм; сляпое падпарадкаванне аўтарытэту групы, дзяржавы, харызматычнага лідэра, асабліва заснаванаму на сіле і насіллі, спалучаецца ў ім з нянавісцю да ўсіх апанентаў і аўтсайдэраў. Паняцце ўведзена Э.Фромам, які даследаваў псіхал. падставы для распаўсюджвання нацысцкай ідэалогіі. Паглыбленне чалавека ў аўтарытарызм Фром разглядаў як адзін з асн. механізмаў «уцёкаў ад свабоды». Імкнучыся пераадолець пачуццё бяссілля, аўтарытарная асоба адмаўляецца ад незалежнасці, імкнецца зліцца з чым-небудзь больш моцным, здольным кампенсаваць недахоп упэўненасці ў сабе. Такі чалавек захапляецца ўладай і хоча падпарадкоўвацца, і ў той жа час сам імкнецца быць уладай, каб іншыя падпарадкоўваліся яму. Гэтая супярэчлівасць вядзе яго да супраціўлення ўладзе, нават той, якая дзейнічае ў яго інтарэсах, але ўяўляецца яму недастаткова моцнай. Барацьбу аўтарытарнай асобы супраць улады Фром лічыў бравадай бунтаўшчыка. У калект. працы Т.Адорна, Э.Фрэнкель-Бруксвік, Д.Левінсана і Р.Санфарда «Аўтарытарная асоба» (1950) зроблена спроба эмпірычнага абгрунтавання аўтарытарнай асобы канцэпцыі, распрацавана ф-шкала (шкала фашызму) для вымярэння аўтарытарнай асобы. Ідэі гэтай канцэпцыі далей развіты ў працах тэарэтыкаў франкфурцкай школы М.Хоркхаймера, Г.Маркузе, у аднамернага чалавека канцэпцыі.
Літ.: Адорно Т. Типы и синдромы: Методол. подход: Пер. с англ. // Социол. исслед. 1993. № 3; Фромм Э. Бегство от свободы: Пер. с англ. М., 1990. А.В.Рубанаў. с. 120
АЎТАРЫТАРЫ́ЗМ (франц. autoritarisme ад лац. auctoritas улада, уплыў), устаноўлены або навязаны палітычны рэжым з такой формай улады, якая сканцэнтравана ў руках аднаго чалавека або ў адным яе органе; форма паліт. свядомасці, сфарміраваная на аснове адносін да аўтарытэту наогул і да аўтарытэту ўлады ў прыватнасці.
Паняцце «аўтарытарызм» распрацавана прадстаўнікамі франкфурцкай школы на аснове сац.-псіхал. аналізу адпаведнага тыпу асобы — чалавека «натоўпу», які атаясамлівае сябе з аўтарытэтам групы, дзяржавы, з харызматычным лідэрам і праз іх навязвае грамадству свае густы і норавы. Паводле даследаванняў ісп. філосафа Х.Артэгі-і-Гасета, аўтарытарызм спараджае псіхалогія «аўтарытарнай асобы», яе нястомнае жаданне кіраваць грамадствам «пры поўнай да таго няздольнасці». Да гіст. формаў аўтарытарызму адносяцца антычныя і азіяцкія дэспатыі і тыраніі (Персія, Спарта і інш.), абсалютысцкія рэжымы сярэднявечча і Новага часу. Ідэя абсалютысцкага аўтарытарызму, манархічнага «парадку» набыла тэарэт. абгрунтаванне ў творах ультракансерватыўных ідэолагаў пач. 19 ст. Ж. дэ Местра і Л.Банальда як рэакцыя на франц. рэвалюцыю і сацыяліст. Рухі. У ням. паліт. думцы 19 ст. аўтарытарызм разглядаўся як моцны сродак нац. і сац. мабілізацыі і кіравання зверху працэсамі дзярж. будаўніцтва. У шматлікіх канцэпцыях 1-й пал. 20 ст. аўтарытарызм усё больш набываў нацыяналіст. і антыдэмакр. характар і звязваўся з месіянскай ідэалогіяй выключнасці адной нацыі або дзяржавы, усталявання «новага парадку», дыктатуры пралетарыяту і да т.п. Пры ваенна-паліцэйскіх і фаш. рэжымах, розных варыянтах «казарменнага сацыялізму» тэорыя і практыка аўрытарызму была даведзена да яго крайняй формы — таталітарызму, дзе панаваў усеабдымны, татальны кантроль адной партыі, групы, ідэалогіі за жыццём усяго грамадства і не існавала ніякага інш. аўтарытэту, акрамя аўтарытэту правадыра, фюрэра, дучэ і гэтак далей
Тыповыя прыкметы і асаблівасці аўтарытарызму: празмерны цэнтралізм улады, беспярэчнае паслушэнства, безапеляцыйныя метады кіравання, паліт. бяспраўнасць асобы, прамая апора на ваенна-рэпрэсіўны апарат. Рэальная ўлада пры аўтарытарызме канцэнтруецца ў руках кіруючай эліты, якая складае аснову іерархічнай верт. структуры кіравання і падбіраецца ў адпаведнасці са спец. працэдурай. Для дасягнення сваіх паліт. мэтаў наменклатура насаджае ў масах фанатызм і рабалепныя адносіны да ўлады, абмяжоўвае свабоду слова і інфармацыі, шырока выкарыстоўвае пазаправавыя, гвалтоўныя метады расправы з апазіцыяй, перакладае віну за правалы ў сваёй палітыцы на міфічных унутр. і знешніх ворагаў. Аўтарытарныя метады кіраўніцтва праяўляюцца ў тых постсацыяліст. краінах Усх. Еўропы і б. СССР, дзе неэфектыўна дзейнічаюць дэмакр. механізмы дзярж. улады, дзе пашыраны сац. дэмагогія, масавая апеляцыя да «моцнай» улады і «моцнага» лідэра. Тут назіраецца тэндэнцыя да ўстанаўлення трох разнавіднасцяў аўтарытарызму: рэжыму рэстаўрацыі, які маюць намер аднаўляць ці ствараць блокі левых сіл і неакамуністаў; рэжыму т. зв. «нацыянал-патрыётаў», якія арыентуюцца на вялікадзярж. ідэі «саборнасці» і абмежавання нац. суверэнітэту; рэжыму, які манеўруе паміж рознымі паліт. сіламі і ствараецца прадстаўнікамі выканаўчай улады.
Літ.: Ортега-и-Гассет Х. Эстетика; Философия культуры: Пер. с исп. М., 1991; Фромм М.Э. Душа человека: Пер. с нем. М., 1992; Восточная Европа: политический и социокультурный выбор: Материалы междунар. науч.-практ. конф. Мн., 1994; The autoritarian personality. New York, 1950.
С.Ф.Дубянецкі. с. 120
АЎТАРЫТЭ́Т (ням. Autorität ад лац. auctoritas улада, уплыў), ідэйнае і сац.-псіхал. ўздзеянне адной асобы або групы (арг-цыі, партыі) на інш. асобу або групу, нават народ; адна з формаў ажыццяўлення ўлады. Аўтарытэт праяўляецца ў здольнасці яго носьбітаў (асоб, груп) уплываць, не прыбягаючы да прымусу, на паводзіны і погляды інш. людзей у якой-н. галіне дзейнасці або грамадскага жыцця ў цэлым. Уздзеянне носьбітаў аўтарытэту абумоўлена іх высокай кампетэнтнасцю, ведамі, вопытам, маральнымі якасцямі. У залежнасці ад сферы і спосабу ўплыву адрозніваюць аўтарытэт палітычны, маральны, рэліг. і інш. формы, у якіх аўтарытэт рэалізуецца, і сіла яго ўздзеяння залежаць ад узроўню развіцця культуры грамадства. В.М.Пешкаў. с. 120
АЎТАРЭГУЛЯ́ЦЫЯ ў прыродзе, прыродныя механізмы, якія забяспечваюць падтрыманне дынамічнай раўнавагі ў экалагічных сістэмах рознага ўзроўню — ад біягеацэнозаў да біясферы ў цэлым. Грунтуецца на прамых і зваротных функцыянальных сувязях паміж асобнымі кампанентамі экасістэм і накіравана на нейтралізацыю ўзрушэнняў, што ўзнікаюць пад уплывам вонкавых абіятычных, біятычных і антрапагенных фактараў, спрыяе самаразвіццю экасістэмы. Пры перавышэнні неспрыяльных для экасістэмы магчымасцяў аўтарэгуляцыя можа пераходзіць у стан дэградацыі і разбурэння. Вывучэнне механізмаў аўтарэгуляцыі дае магчымасць планаваць гасп. дзейнасць чалавека і вызначаць кірункі прыродаахоўных мерапрыемстваў. Аўтарэгуляцыя ўласціва асобным арганізмам і іх папуляцыям (самарэгуляцыя), спрыяе іх адаптацыі да змененых умоў існавання, а таксама біял. сістэмам даарганізмавага ўзроўню (напр., пэўным біяхім. цыклам і працэсам). с. 120
АЎТАРЭФЕРА́Т (ад аўта... + лац. referre паведамляць), кароткі пераказ зместу сваёй навук. працы, напрыклад аўтарэферат дысертацыі. с. 120
АЎТАСІ́Н , тое, што сельсін. с. 120
АЎТАСО́МЫ (ад аўта... + грэч. sōma цела), усе храмасомы ў клетках раздзельнаполых жывёл і раслін, за выключэннем палавых храмасом. с. 120
АЎТАСТО́П (ад аўта... + англ. stop спыненне), 1) прыстасаванне на лакаматыве і чыг. пуці для аўтам. спынення чыг. поезда. Адрозніваюць аўтастопы механічныя (на чыгунках метрапалітэнаў) і эл.-магнітныя (на магістральных чыгунках). Сістэма аўтастопа на лакаматыве злучана з паветраным тормазам, на чыг. пуці — з пастаяннымі пуцявымі сігналамі. Паводле прынцыпу ўздзеяння на лакаматыўныя тармазныя сістэмы аўтастопы бываюць кропкавыя (індуктыўнарэзанансныя; уздзеянне аўтастопаў на лакаматывы перадаецца ў вызначаных пунктах) і безупынныя (на працягу ўсяго блок-участка). 2) У самадзейным турызме — метад падарожжа па краіне з дапамогай безаплатнага спадарожнага аўтатранспарту. с. 121
АЎТАСТРА́ДА , тое, што аўтамагістраль. с. 121
АЎТАСЧЭ́ПКА , 1) прыстасаванне для аўтам. счаплення вагонаў і лакаматываў. Адрозніваюць аўтасчэпку жорсткую (у метрапалітэне) і няжорсткую (на чыг. транспарце). Складаецца з механізма счаплення расчэпнага прывода і цэнтравальнай прылады. Пры счэпцы вагонаў аўтасчэпкі цэнтруюцца, малы зуб і замок адной уваходзіць у паз другой, замкі зашчэпліваюцца. Удары і рыўкі памяншае вупражнае прыстасаванне з паглынальнай прыладай. Раз’ядноўваюць аўтасчэпку ўручную. 2) Прыстасаванне для аўтам. злучэння навяснога с.-г. абсталявання або машыны з механізмам навескі трактара. Складаецца з замка, што мацуюць на раме абсталявання ці машыны, рамкі, якую спалучаюць з цягамі навескі трактара. с. 121
АЎТАТАМІ́Я (ад аўта... + грэч. tomē адсячэнне), самакалечанне, здольнасць некаторых жывёл самаадвольна аддзяляць часткі свайго цела пры рэзкім раздражненні. Звязана з уласцівасцю ўзнаўляць страчаныя часткі цела: у яшчаркі вырастае новы хвост замест адламанага, у рака — клюшні, у актынідыі — шчупальцы. Аўтатамія — ахоўнае прыстасаванне, якое выпрацавана ў працэсе эвалюцыі як спосаб пасіўнай абароны. Часам звязана з размнажэннем: адламаныя прамяні марскіх зорак могуць аднавіцца ў цэлую жывёліну. Уласціва многім прадстаўнікам фауны Беларусі: гідрам (адкідваюць шчупальцы), кольчатым чарвям (канец цела), павукам, матылям, конікам і ракам (канечнасці), яшчаркам порсткай і жывароднай, вераценніцы ломкай, некаторым птушкам (глушцы, цецерукі), здольным пры небяспецы скідаць покрыўнае пер’е і інш. с. 121
АЎТАТРАНСФАРМА́ТАР , электрычны трансфарматар, у якога першасная і другасная абмоткі маюць агульную частку. Найчасцей карыстаюцца аўтатрансфарматарам з плаўным рэгуляваннем выхаднога напружання, дзе нагрузку падключаюць да кантактаў, што рухаюцца па вітках абмоткі. Такія даюць магчымасць пры зменным першасным напружанні захоўваць пастаянным другаснае. Аўтатрансфарматары выкарыстоўваюць ў ланцугах энергасістэм, рэлейнай ахове, у прыстасаваннях аўтаматыкі і радыёэлектронікі для пуску магутных электрарухавікоў і інш. с. 121
АЎТАТРАПІ́ЗМ [ад аўта... + трапізмы(ы)], здольнасць раслін самаадвольна выраўноўваць восевыя органы ад залішняга выгіну, выкліканага якім-н. вонкавым уздзеяннем. Напрыклад, выраўноўванне сцяблоў злакаў, якія палеглі ад дажджу, ветру, або галін раслін ад снегу. с. 121
АЎТАТРО́ФНАСЦЬ ЧАЛАВЕ́ЦТВА , атрыманне чалавецтвам ежы і энергіі штучным шляхам, без удзелу прадуцэнтаў. Напрыклад, атрыманне раслінападобнай ежы метадамі штучнага фотасінтэзу. Прапанаванае У.І.Вярнадскім паняцце аўтатрофнасці чалавецтва (1937) сучасная навука рэкамендуе пашыраць на безадходныя і малаадходныя тэхналогіі, надаўшы яму стратэгічнае прыродаахоўнае адценне: аўтатрофнасць чалавецтва павышае незалежнасць чалавецтва ад прыродных крыніц забеспячэння яго ежай і энергіяй, спрыяе захаванню прыродных рэсурсаў і гарманізацыі суадносін чалавецтва з прыродай. с. 121
АЎТАТРО́ФЫ [ад аўта... + ...троф(ы)], аўтатрофныя арганізмы, арганізмы, якія сінтэзуюць неабходныя для жыццядзейнасці складаныя арган. злучэнні з неарган. рэчываў (пераважна вады, вуглекіслаты, неарган. злучэнняў азоту). Выкарыстоўваюць энергію Сонца (фотасінтэз) або энергію, што вызваляецца пры хім. рэакцыях (хемасінтэз). Да аўтатрофаў належыць большасць вышэйшых раслін, водарасці і некаторыя бактэрыі. Фотасінтэзавальныя аўтатрофы (фотатрофы — усе зялёныя расліны, водарасці) маюць хларафіл і здольныя выкарыстоўваць энергію святла. Хемасінтэзавальныя аўтатрофы (хематрофы, напрыклад, нітрыфікавальныя бактэрыі) сінтэзуюць арган. рэчывы за кошт энергіі акіслення мінер. злучэнняў. Аўтатрофы — асн. прадуцэнты арган. рэчыва ў біясферы, забяспечваюць існаванне ўсіх іншых арганізмаў. Глядзі таксама Гетэратрофы. с. 121
АЎТАТРЭ́НІНГ (ад аўта... + англ. training трэніроўка), псіхатэрапеўтычны метад уздзеяння чалавека на свой фіз. і псіхічны стан пры дапамозе самаўнушэння (гл. таксама Аўтагенная трэніроўка). с. 121
АЎТАТЫ́ПІЯ (ад аўта... + грэч. typos адбітак), спосаб паліграфічнага ўзнаўлення паўтонавых і шматколерных відарысаў (фотаздымкаў, твораў жывапісу) сродкамі высокага друку. Арыгінал, што трэба ўзнавіць, фатаграфуюць праз растр, лініі якога ствараюць на фатаграфічнай пласціне цені і паўцені. За празрыстай адтулінай растра праектуецца адлюстраванне дыяфрагмы ў выглядзе светлай кропкі. Колькасць святла, адбітага ад арыгінала, уплывае на памеры кропак: найб. светлым месцам адпавядае найменшы дыяметр кропак. Пасля капіравання растравага негатыва на цынкавую пласціну з нанесеным святлоадчувальным слоем атрымліваюць аўтатыпнае (растравае) клішэ — рэльефнае пазітыўнае адлюстраванне (гл. Цынкаграфія). Шматколернае адлюстраванне аднаўляецца на аснове фатагр. колерападзелу: прамяні святла, адбітыя ад арыгінала, паслядоўна прапускаюць праз рознакаляровыя святлафільтры. Пасля 3- ці 4-разовага фатаграфавання атрымліваюць колерападзельныя растравыя негатывы, з якіх вырабляюць аўтатыпныя клішэ. З іх паслядоўна асн. фарбамі друкуюць шматкаляровую рэпрадукцыю. с. 121
АЎТАФАЗІРО́ЎКА (ад аўта... + фаза), з’ява, якая забяспечвае аўтаматычнае падтрыманне сінхранізму (рэзанансу) паміж рухам зараджанай часціцы і зменай паскаральнага электрычнага поля. Абумоўлена залежнасцю прамежку часу паміж паслядоўнымі момантамі паскарэння часціцы ад яе поўнай энергіі. Адкрыта У.І.Векслерам (СССР, 1944) і незалежна Э.М.Макміланам (ЗША, 1945). Выкарыстоўваецца ў асн. тыпах паскаральнікаў: сінхратронах, сінхрафазатронах, фазатронах. На аснове аўтафазіроўкі спраектаваны цыклічныя паскаральнікі зараджаных часціц на вял. энергіі (100 МэВ і вышэй). с. 121
АЎТАХАРЫ́Я , аўтахорыя (ад аўта... + ...харыя), распаўсюджванне насення і спораў раслін з дапамогай прыстасаванняў самой расліны, без удзелу паветра, жывёл і інш. знешніх агентаў. Ажыццяўляецца ў 2 асн. формах: самаадвольнае ападанне пладоў і насення пад дзеяннем сілы цяжару (барахорыя) і актыўнае раскіданне насення (у радыусе ад 1 да 15 м) з плода, які лопаецца. Гэта форма аўтахарыі ўласціва пераважна сухім пладам (бабовыя, гераніевыя, віды фіялкі і інш.), а таксама некаторым сакавітым (гарбузовыя, бальзамінавыя). с. 122
АЎТАХТО́Н (ад грэч. autochthōn мясцовы, карэнны) у геалогіі, участак зямной кары, які не зведаў значных гарыз. перамяшчэнняў і залягае пад насунутым на яго тэктанічным покрывам (алахтонам). Подсцільныя пароды звычайна рэзка адрозніваюцца ад покрыўных, зона размежавання іх запоўнена міланітамі. Можа мець складкавыя ці разрыўныя парушэнні незалежна ад покрыва або сумесна з ім. Пашыраны ў складкавых абласцях. М.А.Нагорны. с. 122
АЎТАХТО́ННЫЯ АДКЛА́ДЫ , горныя пароды, якія залягаюць на месцы ўтварэння. Пераважна асадкавыя пароды (марскія, азёрныя, гідратэрмальныя і інш.). Найб. пашыраны ў платформавым чахле кантынентаў і ў ложы акіяна. Вывучэнне складу аўтахтонных адкладаў і пахаваных у іх рэшткаў арганізмаў дае магчымасць узнавіць прыроднае асяроддзе былых геал. эпох (напр., на Беларусі — гісторыю міжледавіковых эпох плейстацэну). с. 122
АЎТАХТО́ННЫЯ КУ́ЛЬТЫ , спрадвечныя рэліг.-магічныя культы карэннага насельніцтва краіны. Вызначэнне ўзнікла ў сувязі з неабходнасцю адрозніваць мясц. самабытныя культы ад іх сінкрэтызаваных з сусветнымі рэлігіямі мадыфікацый. Аўтахтонныя культы ўключаюць татэмістычныя, фетышысцкія, анімістычныя вераванні (гл. Татэмізм, Фетышызм, Анімізм), сістэму племянных ініцыяцый, культ продкаў, культы правадыроў і абагаўлёных цароў, політэізм і інш. раннія формы рэлігіі на розных стадыях іх развіцця. Асаблівасці гіст. развіцця народаў, умоў прыроднага асяроддзя вызначаюць падабенства і розніцу, агульнае і асаблівае ў аўтахтонных культах. с. 122
АЎТАХТО́НЫ , абарыгены, арганізмы, якія ў працэсе эвалюцыі ўзніклі ў пэўнай мясцовасці і жывуць у ёй і цяпер. Звычайна складаюць стараж. ядро якой-н. флоры ці фауны, напрыклад качканос і эўкаліпт — аўтахтоны Аўстраліі, мурашкаеды, ляніўцы, дзікая бульба — аўтахтоны Паўд. Амерыкі. Выкапнёвыя аўтахтоны ўваходзяць у склад арыктацэнозаў. На Беларусі да аўтахтонаў належаць б.ч. выкапнёвых раслін і беспазваночных з адкладаў фанеразою; у сучаснай фауне і флоры не адзначаны. с. 122
АЎТАШТУ́РМАН , аўтаномная аэранавігацыйная прылада, якая аўтаматычна рэгіструе каардынаты і шлях лятальнага апарата (ЛА) на карце ці на экране. Падзяляюцца на вымяральнікі каардынат і праграмныя аўтаматы, што накіроўваюць палёт ЛА па зададзенай трасе ці да зададзенага пункта. Складаюцца з датчыкаў курсу і паветр. скорасці, каардынатных механізмаў і размнажальных прыстасаванняў. Адрозніваюць аўташтурманы простай інстр. навігацыі (каардынаты ЛА вызначаюцца без уліку дзеяння ветру), аўташтурманы з частковай аўтаматызацыяй (вымераныя паказчыкі скорасці і напрамку ветру ўводзяць уручную) і аўтаматызаваныя (на базе ЭВМ). Пры падключэнні аўтапілота ЛА можна накіроўваць без удзелу лётчыка. Выкарыстоўваецца ў комплексе з інш. аэранавігацыйнымі прыладамі (астранамічнымі, радыётэхнічнымі і інш.). с. 122
АЎТАЭЛЕКТРО́ННАЯ ЭМІ́СІЯ , выхад электронаў з металу (або паўправадніка) пад уздзеяннем моцнага эл. поля. Адбываецца з паверхні цела, якая адыгрывае ролю катода. Тлумачыцца на аснове тунэльнага эфекту і зоннай тэорыі цвёрдага цела. Пры павелічэнні вонкавага эл. поля змяншаецца патэнцыяльны бар’ер, большае імавернасць тунэльнага выхаду электронаў з цела, г. зн. павялічваецца колькасць выпрамененых электронаў. Шчыльнасць току аўтаэлектроннай эмісіі j=с1Е2ехр(-c2/Е), дзе Е — напружанасць эл. поля, с1 і c2 — канстанты,якія залежаць ад матэрыялу катода. На аўтаэлектроннай эмісіі заснавана дзеянне розных прылад і прыстасаванняў (халодных катодаў, тунэльных дыёдаў і інш.). с. 122
АЎТБРЫ́ДЗІНГ (англ. outbreeding), скрыжаванне асобін аднаго віду, якія не знаходзяцца ў непасрэднай роднасці (няма агульных продкаў у 4—6 пакаленнях); метад селекцыі, з дапамогай якога камбінуюць розныя каштоўныя якасці, каб стварыць новую пароду або сорт. Выкарыстоўваюць у жывёлагадоўлі і раслінаводстве для прадухілення шкодных вынікаў блізкароднаснага скрыжавання (інбрыдзінгу). Аўтбрыдзінг вядзе да павышэння жыццяздольнасці і прадукцыйнасці патомкаў. с. 122
АЎТО́БУС (ням. Autobus), аўтамабіль агульнага карыстання, разлічаны на 9 і больш пасажыраў. Паводле прызначэння бываюць гарадскія, прыгарадныя, міжгароднія, міжнародных зносін і інш.; паводле змяшчальнасці і габарытаў — асабліва малыя (даўж. да 5 м), малыя (да 7,5 м), сярэднія (да 9,5 м), вялікія (да 12 м) і асабліва вялікія, спалучаныя (16,5 м і больш). Канструкцыя бывае рамная і апорная, кузаў — капотнага або вагоннага тыпу. Рухавік устанаўліваюць спераду, ззаду або пад падлогай пасажырскага салона (пры гарызантальным размеркаванні цыліндраў). На Беларусі вытв-сць аўтобусаў распачата ў 1994—95 на Мінскім аўтазаводзе (МАЗ-101), Лідскім з-дзе «Нёман» (ЛіАЗ-5256) і Мінскім канцэрне «Амкадор» («Амкадор-Ікарус»).
В.А.Сяргеенка. с. 123
АЎТО́ГРАФ (ад аўта... + ...граф), 1) уласнаручны надпіс, подпіс. 2) Аўтарскі рукапісны тэкст маст. твора, навук. працы, дзённікаў, лістоў і інш. Важная крыніца ўстанаўлення кананічнага тэксту твора, вывучэння творчага працэсу аўтара (гл. Тэксталогія). Аўтарызаваны (пісьмова ўхвалены аўтарам) машынапісны тэкст прыраўноўваецца да аўтографа. Збіраюць і захоўваюць аўтографы архівы, музеі, бібліятэкі. с. 123
АЎТО́ЛІЗ (ад аўта... + ...ліз), распад бялкоў у тканках арганізма пад уздзеяннем уласных ферментаў. Пры жыцці арганізма ў адсутнасць паталогіі распад бялкоў цалкам кампенсуецца сінтэзам. Пасля смерці арганізма аўтоліз рэзка ўзмацняецца. Аўтоліз адбываецца і пры выспяванні мяса, цеста, ферментацыі чаю, тытуню, сіласаванні кармоў і інш. с. 123
АЎТО́ЛЫ , глядзі Маторнае масла. с. 123
АЎТРА́ЙТ , простая тэрміновая валютная здзелка, якая прадугледжвае плацяжы па форвардным курсе ў строга вызначаны тэрмін. с. 123
АЎТСА́ЙДЭР (ад англ. outsider пабочны), 1) катэгорыя дробных і сярэдніх прадпрымальнікаў, якія займаюць нязначнае месца на рынку і не ўваходзяць у манапалістычныя аб’яднанні. 2) Суднаходнае прадпрыемства, якое не з’яўляецца членам лінейных канферэнцый і працуе паралельна (канкурыруе) з лінейнымі суднаходнымі кампаніямі. 3) Спартыўны калектыў, спартсмен, які займае апошняе месца ў спаборніцтвах. с. 123
АЎТУ́НІЧЫ , селішча і курганны могільнік канца 10 — пач. 13 ст. каля в. Аўтунічы Гараднянскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна. У 1987—92 даследавана каля паловы плошчы селішча (больш за 15 тыс. м2) і ўвесь некропаль (64 насыпы). Асн. кірунак гасп. дзейнасці насельніцтва — здабыванне гліны і падрыхтоўка яе да ганчарнай вытв-сці, выраб і абпальванне посуду, лясны промысел, с.-г. работы. Выяўлены рэшткі 662 наземных і паглыбленых у зямлю пабудоў, у тым ліку ганчарныя майстэрні, смалакурні, дзягцярні, шмат ганчарных горнаў, кар’еры для здабычы гліны і месцы захоўвання сыравіны. У большасці курганоў пахавальны абрад — трупапалажэнне ў падкурганных ямах, у 11 — на гарызонце, у 9 — кенатафы; інвентар традыцыйны для ўсх. славян: кераміка, скроневыя кольцы, бранзалеты і інш. с. 123
АЎТЫГЕ́ННЫЯ МІНЕРА́ЛЫ (ад грэч. authigenës мясцовага паходжання), мінералы асадкавых горных парод, якія ўтварыліся ў працэсе седыментацыі і літагенезу. Аўтыгеннымі мінераламі з’яўляюцца розныя карбанаты,растваральныя солі, рудныя мінералы, барыт, цэлесцін, палявы шпат, цэаліты, некаторыя гліністыя мінералы. На Беларусі пашыраны ў пародах асадкавага чахла, складаюць саляныя і сульфатныя пароды дэвону Прыпяцкага прагіну (галіт, сільвін, карналіт, ангідрыт, гіпс і інш.). с. 123
АЎТЫ́ЗМ (ад грэч. autos сам), крайняя форма псіхал. адчужэння, якая праяўляецца ў адыходзе чалавека ад кантакту з навакольным светам і паглыбленні ва ўласныя перажыванні. Тэрмін уведзены швейц. псіхолагам і псіхіятрам Э.Блейлерам (1857—1939) для абазначэння псіхічных парушэнняў, звязаных з паніжанай магчымасцю хворага чалавека кіраваць сваім мысленнем, адключацца ад пакутлівых думак, якія праяўляюцца ў пазбяганні ад любых кантактаў з людзьмі. Абазначае таксама пераважную арыентацыю індывіда на сваю ўнутраную карціну і ўнутраныя крытэрыі ў ацэнцы з’яў (гл. Эгацэнтрызм), гэтаму спадарожнічае страта інтуітыўнага разумення людзей, неадэкватнае эмацыянальнае рэагаванне на іх паводзіны. Аўтызм праяўляецца ў псіхічных хваробах, асабліва шызафрэніі. У некаторых псіхічна здаровых людзей мысленне можа мець пэўныя рысы аўтызму. с. 123
АЎТЭКАЛО́ГІЯ (ад аўта... + экалогія), раздзел экалогіі, які вывучае дзеянне розных фактараў знешняга асяроддзя (пераважна абіятычных фактараў) на асобныя папуляцыі і віды. Гал. задача аўтэкалогіі — вывучэнне фактараў дынамікі колькасці і біямасы папуляцый, жыццёвых цыклаў і паводзін. с. 123
АЎТЭНТЫ́ЧНЫ ТЭКСТ (ад грэч. authentikos сапраўдны), дакладны, заснаваны на першакрыніцы тэкст якога-небудзь дакумента, твора (складзены, як правіла, на інш. мове). У міжнар. праве — тэкст міжнар. дагавора, які дзяржавы — удзельніцы дагавору разглядаюць як асноўны, дакладны тэкст арыгінала. Калі дагавор складаецца на некалькіх мовах, то ўсе тэксты на гэтых мовах абвяшчаюцца аўтэнтычнымі. с. 123
АЎХАЧО́Ў Фядосій Міхайлавіч (17.9.1909, в. Машавое Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобласці — 14.12.1993), Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Вышэйшую школу бранятанк. Войскаў (1947). У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. У сак. 1945 пры вызваленні г. Гдыня (Польшча) танкавы батальён пад камандаваннем маёра Аўхачова першы ўварваўся ў горад і знішчыў вялікую колькасць тэхнікі ворага. с. 123
АЎХІМО́ВІЧ Мікалай Яфрэмавіч (н. 1.1.1907, г. Барысаў), партыйны і дзярж. дзеяч БССР. Скончыў Камуніст. ун-т імя Леніна ў Мінску (1933), ВПШ пры ЦК ВКП(б) (1948). З 1926 на камсамольскай і парт. рабоце. У 1940—47 сакратар ЦК КП(б)Б. У Вял. Айч. вайну на Калінінскім, Прыбалт., Цэнтр., 1-м Бел. франтах; адзін з арганізатараў партыз. руху і патр. падполля ў Мінскай і Палескай абл. З 1948 1-ы сакратар Гомельскага, потым Гродзенскага абкомаў КПБ, з 1953 2-і сакратар ЦК КПБ, з 1956 Старшыня Савета Міністраў БССР. У 1959—73 міністр хлебапрадуктаў, сац. забеспячэння БССР. У 1975— 85 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Чл. ЦК КПБ (1940—73), ЦК КПСС (1956—61). Дэп. ВС БССР у 1940—76, ВС СССР у 1946—62. с. 123
АЎЦАБЫ́К , мускусны бык (Ovibos moschatus), жывёла сям. пустарогіх атр. парнакапытных. Трапляецца ў Грэнландыі і на некаторых а-вах Канадскага арктычнага архіпелага. Колькасць невялікая, ахоўваецца. У ледавіковы перыяд жыў на Беларусі.
Даўж. цела да 2,5 м, выш. ў карку да 1,45 м, маса да 300 кг. Поўсць цёмна-бурая, доўгая (да 0,9 м) і густая. Рогі ў самцоў і ў самак, даўж. да 0,73 м. Корміцца лішайнікамі, мохам, травой. Цяжарнасць каля 9 месяцаў. Нараджае 1 цяля раз у 2 гады. Акліматызаваны ў Нарвегіі і на в-ве Шпіцберген, распачата акліматызацыя на в-ве Урангеля і на п-ве Таймыр. У шэрагу краін аўцабыкоў трымаюць на фермах. с. 123
АЎЦЮКІ́ , вадасховішча ў Беларусі, у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. За 12 км на У ад г. Калінкавічы, каля в. Малыя Аўцюкі. Створана ў 1980 для патрэб сельскай гаспадаркі. Пл. 0,62 км2, даўж. каля 1,5 км, найб. шыр. 400 м, найб. глыб. 4,3 м, аб’ём вады каля 1,9 млн. м3. Дно пясчанае. Наліўное, напаўняецца за кошт сцёку р. Закованка і меліярацыйных каналаў. Ваганні ўзроўню на працягу года да 2,7 м. с. 124
АЎЧА́РКІ , група парод службовых сабак. Пашыраны ва ўсім свеце. Гадуюць для пастухоўскай, каравульнай, вышуковай і інш. службы. Вызначаюцца моцнай канстытуцыяй, прапарцыянальным складам цела, багатым шэрсным покрывам. Смелыя, вынослівыя сабакі, якія лёгка дрэсіруюцца. Вядомыя пароды: каўказская, сярэднеазіяцкая, паўднёваруская, шатландская (колі) і інш. Найб. пашыраная — нямецкая аўчарка, на аснове якой створаны ўсх.-еўрап. тып.
Нямецкая аўчарка — адна з лепшых вартавых сабак, моцная, з добра развітой мускулатурай, выш. ў карку ў сярэднім каля 60 см. Вызначаецца развітым інстынктам аховы гаспадара, яго рэчаў, двара, жывёлы і інш. Усходнееўрапейская аўчарка буйнейшая за ням., з больш сухім і моцным складам цела, выш. ў карку 62—70 см; галава клінападобная, вушы стаячыя, хвост шаблепадобны; масць цёмна- і светла-шэрая, чорная з падпалінамі, рыжая розных адценняў. Каўказская, сярэднеазіяцкая і паўднёваруская аўчаркі — пастухоўскія пароды стараж. паходжання, з масіўнай шырокай галавой, грубым касцяком, магутнымі лапамі; вушы вісячыя, хвост серпападобны. Выш. ў карку 60—65 см. Гадуюць іх пераважна ва ўсходнееўрап. і сярэднеазіяцкіх краінах. У многіх краінах свету пашыраны даўгашэрсны і барадаты колі, у прыдунайскіх краінах — чорныя кудлатыя пулі і пумі, белыя кувасы, камандоры і інш. с. 124
АЎЧА́РНЯ , кашара, пабудова для ўтрымання авечак, асноўны вытворчы будынак авечкагадоўчых фермаў і комплексаў. Звычайна маюць аддзяленні для розных груп авечак: бараноў-вытворнікаў, матак з ягнятамі, рамонтнага, адкормачнага пагалоўя; памяшканні для ягнення, штучнага кармлення ягнят і інш. с. 124
АЎЧАРЭ́НКА Аляксандр Іванавіч (28.1.1922, с. Грыгор’еўка Ісык-Кульскай вобл., Кыргызстан — 20.7.1988), рускі літаратуразнавец. Д-р філал. н. (1958), праф. (1965). Скончыў Маскоўскі абл. пед. ін-т (1942). Даследаваў творчасць М.Горкага, сацыяліст. рэалізм, суадносіны нацыянальнага і інтэрнацыянальнага ў мастацтве. Аўтар артыкулаў пра творчасць рус., бел. і ўкр. пісьменнікаў. У кн. «Сучасны беларускі раман» (1971, 2-е выд. 1978) разглядаў творы І.Мележа, А.Адамовіча, Я.Брыля, В.Быкава, А.Кулакоўскага, І.Навуменкі, І.Шамякіна, І.Чыгрынава і інш. У 1969—88 старшыня савета па бел. л-ры Саюза пісьменнікаў СССР. с. 124
АЎЧЫ́НА , шкура, знятая з авечкі. У залежнасці ад якасці аўчыну выкарыстоўваюць на кажухі, паўкажушкі (аўчына грубашэрсных і паўгрубашэрсных авечак; найлепшая кажуховая аўчына з раманаўскай пароды авечак), на футра (з авечак танкарунных і паўтанкарунных парод). Аўчыну можна імітаваць пад дарагое футра — выдры, нутрыі, коціка. З астатняй аўчыны вырабляюць скуру для абутку, адзення, галантарэі. с. 124
АЎЧЫ́ННІКАЎ Вячаслаў Аляксандравіч (н. 29.5.1936, г. Варонеж), рускі кампазітар і дырыжор. Нар. арт. Расіі (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1962, клас Ц.Хрэннікава). З 1962 дырыжор розных аркестраў, у тым ліку Усесаюзнага радыё і тэлебачання. Сярод твораў: 2 оперы; балеты; араторыі «Гімны Айчыне» і «Сергій Раданежскі»; кантата, 4 сімфоніі, 6 сіют і інш. для сімф. арк.; камерна-інстр. творы; хары; рамансы; музыка да кінафільмаў «Вайна і мір», «Андрэй Рублёў», «Яны змагаліся за Радзіму», «Іванава дзяцінства», «Барыс Гадуноў» і інш. с. 124
АЎЧЫ́ННІКАЎ Юрый Анатолевіч (2.8.1934, Масква — 17.2.1988), савецкі хімік і біяхімік. Акад. АН СССР (1970), віцэ-прэзідэнт АН СССР (1974). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Маскоўскі ун-т (1957). З 1960 у Ін-це біяарган. хіміі АН СССР (з 1970 дырэктар). Навук. працы па сінтэзе і будове розных тыпаў фізіялагічна актыўных злучэнняў, вывучэнні малекулярных механізмаў іх дзеяння. Распрацаваў мас-спектраметрычны метад вызначэння паслядоўнасці амінакіслотных рэшткаў у пептыдах і метад сінтэзу пептыдаў на палімерным носьбіце. Вызначыў будову шэрагу бялкоў — рыбасамальных, нейратаксінаў і інш.; адкрыў новы тып мембранаактыўных камплексонаў.
Тв.: Мембрано-активные комплексоны. М., 1974 (разам з В.Ц.Івановым, А.М.Шкробам). с. 124
АЎЭ́ЗАЎ Мухтар Амарханавіч (28.9.1897, урочышча Чынгістаў Сяміпалацінскай вобл., Казахстан — 27.6.1961), казахскі пісьменнік і вучоны. Акад. АН Казахстана (1946). Засл. дз. нав. Казахстана (1957). Скончыў Ленінградскі ун-т (1928). У трагедыі «Енлік-Кебек» (1917, новая рэд. 1957) паказаны звычаі і норавы феад.-радавога грамадства. У яго апавяданнях, аповесцях, п’есах, нарысах адлюстравана жыццё і побыт каз. аула. Стваральнік першага нац. гіст. рамана-эпапеі «Шлях Абая», які складаецца з 2 кн.: «Абай» (т. 1—2, 1942—47; Дзярж. прэмія СССР 1949) і «Шлях Абая» (т. 1—2,1952—56; Ленінская прэмія 1959). Аўтар рамана «Племя маладое» (незавершаны; апубл. 1962). Даследаваў гісторыю каз. і кірг. л-ры, фальклор.
Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—5. М., 1973—75.
Літ.: Каратаев М. Мухтар Ауэзов: Заметки о творчестве. Алма-Ата, 1967
Ж.Сахіеў. с. 124
А́ЎЭР Леапольд Сямёнавіч (7.6.1845, г. Веспрэм, Венгрыя — 15.4.1930), скрыпач, педагог, дырыжор. У 1868—1917 жыў у Расіі, праф. Пецярбургскай кансерваторыі. З 1918 у ЗША: праф. Ін-та муз. мастацтва ў Нью-Йорку і Муз. ін-та Кёртыс у Філадэльфіі. Шмат канцэртаваў. Аўтар п’ес і транскрыпцый для скрыпкі з арк., рэдакцый шматлікіх скрыпічных твораў, тэарэт. прац. Сярод вучняў Я.Хейфец, Я.Цымбаліст, В.Гольдфельд.
Тв.: Рус. пер. — Моя школа игры на скрипке; Интерпретация произведений скрипичной классики. М., 1965.
Літ.: Раабен Л. Л.С.Ауэр: Очерк жизни и деятельности. Л., 1962. с. 125
АФА́ЗІЯ (ад а... + грэч. phasis выказванне), парушэнне мовы з поўнай або частковай стратай здольнасці карыстацца словамі ці фразамі для выказвання думак або разумець чужую мову пры пашкоджванні пэўных участкаў кары галаўнога мозга, але захаванні функцыі артыкуляцыйнага апарата і слыху. Часта камбінуецца з парушэннем чытання (алексія), пісьма (аграфія), ліку (акалькулія). Узнікае пры інсультах, пухлінах і абсцэсах мозга, чэрапна-мазгавых траўмах і інш. Адрозніваюць афазію маторную (цяжка або немагчыма вымавіць слова, выказаць думку пры захаванні здольнасці вымаўляць асобныя гукі і разумець мову), сенсорную (неразуменне мовы пры нармальным слыху), семантычную (парушэнне разумення сэнсу фраз пры захаванні разумення асобных слоў), амнестычную (хворыя забываюць назвы прадметаў, але даюць ім характарыстыку), татальную (страта хворымі здольнасці гаварыць, разумець, чытаць і пісаць). Пры ўсіх формах афазіі лечаць асн. захворванне, праводзяць заняткі з лагапедам. с. 125
АФАЛІ́НА (Tursiops truncatus), марское млекакормячае падсям. дэльфінаў атр. кітападобных. Пашыраны ва ўмераных і цёплых водах Сусветнага ак. (акрамя палярных водаў). Жыве асела або качуе невял. чародамі.
Даўж. цела да 3,9 м, маса да 400 кг. Афарбоўка зверху цёмна-бурая, знізу светлая. Цяжарнасць каля года. Даўж. нованароджанага 1—1,2 м, маса 14—16 кг. Корміцца рыбай. Звычайны аб’ект утрымання ў акіянарыумах. Лёгка дрэсіруецца. Даследуюцца паводзіны афаліны, рэхалакацыя і інш. ўласцівасці. с. 125
АФАНА́СІЙ АЛЕКСАНДРЫ́ЙСКІ (Athanasios; каля 295—2.5.373), царкоўны дзеяч і багаслоў, прадстаўнік патрыстыкі. Епіскап г. Александрыя з 328. У барацьбе з арыянствам распрацаваў містычнае вучэнне пра «адзінасутнасць» Бога-айца і Бога-сына, дагматызаванае на 1-м (325) і 2-м (381) Усяленскіх саборах. Ідэалам рэліг. жыцця лічыў аскетызм. Адстойваў незалежнасць Александрыйскай царквы, за што ў 335—65 імператары 5 разоў яго звяргалі і ссылалі. Аўтар «Жыція Антонія», прысвечанага заснавальніку манаства ў Егіпце Антонію Вялікаму. с. 125
АФАНА́СІЙ БРЭ́СЦКІ (Афанасій Філіповіч; каля 1595, Брэстчына — 15.9.1648), святы бел. правасл. царквы, пісьменнік-публіцыст, паліт. і царк. дзеяч. З сям’і незаможнага шляхціца. Меў даволі добрую адукацыю. У 1622 канцлер ВКЛ Леў Сапега прызначыў яго выхавацелем Я.Лубы, якога польскія прыдворныя выдавалі за рус. царэвіча, прэтэндэнта на маскоўскі трон. У 1627 пастрыгся ў манахі пры віленскім Святадухаўскім манастыры. Жыў у манастырах Куцеінскім (пад Оршай), Міжгорскім (пад Кіевам), Дубайскім, Купяціцкім (каля Пінска); у 1640—41 ігумен Сімяонаўскага манастыра ў Брэсце. У 1637—38 ездзіў да рус. цара, у спец. рэляцыі «Гісторыя падарожжа ў Маскву» расказаў пра цяжкае становішча правасл. насельніцтва Беларусі і Украіны ў складзе Рэчы Паспалітай. За супрацьдзеянне Брэсцкай уніі 1596, рэзкія выпады ў адрас караля ў 1643 сасланы ў Кіеў, у 1644 арыштаваны як «дзяржаўны злачынца» па справе Я.Лубы. З варшаўскай турмы накіраваў каралю шэраг артыкулаў з крытыкай палітыкі Рэчы Паспалітай, царк. іерархаў і свецкіх магнатаў. Выступаў за адраджэнне правасл. царквы і саюз з Рус. дзяржавай. Праз год пасля выхаду на волю (1648) зноў арыштаваны і абвінавачаны ў аказанні дапамогі казакам Б.Хмяльніцкага. Пасля здзекаў і жорсткіх катаванняў па прыгаворы суда быў расстраляны. Аўтар «Дыярыуша» (1646), які змяшчае ўсю яго публіцыстыку і напеў (запісаны кіеўскай 5-лінейнай натацыяй) гімнападобнага канта — аднаго з найб. ранніх нотных запісаў у бел. музыцы. Кананізаваны царквой паміж 1658 і 1666. Мошчы Афанасія Брэсцкага знаходзяцца ў Брэсце. У яго памяць пабудаваны капліца ў в. Гершоны Брэсцкага р-на, а ў Гродзенскім Барысаглебскім манастыры — царква (не захавалася).
Літ.: Коршунов А.Ф. Афанасий Филипович: Жизнь и творчество. Мн., 1965; Мельников А.А. Путь непечален: Ист. свидетельства о святости Белой Руси. Мн., 1992. А.А.Цітавец. с. 125
АФАНА́СІК Рыгор Іванавіч (н. 5.1.1935, в. Іванкавічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Д-р тэхн. н. (1984), праф. (1989). Засл. меліяратар Беларусі (1980). Скончыў Бел. с.-г. акадэмію (1958). З 1960 у Бел. НДІ меліярацыі і лугаводства, з 1992 заг. аддзела. Навук. працы па тэорыі комплекснага рэгулявання водна-паветранага, цеплавога і пажыўнага рэжыму меліяраваных зямель, распрацоўцы прыёмаў іх аднаўлення пасля забруджвання радыенуклідамі.
Тв.: Комплексное регулирование условий жизни растений на торфяных почвах. Мн., 1980 (у сааўт.). с. 125
АФАНА́СЬЕЎ Аляксандр Мікалаевіч (23.7.1826, г. Багучар Варонежскай вобл., Расія — 5.10.1871), рускі фалькларыст, этнограф, гісторык, літаратуразнавец. Скончыў Маскоўскі ун-т (1848). Служыў у Гал. архіве Мін-ва замежных спраў (1849—62). Выключнае значэнне мае яго зб. «Народныя рускія казкі» (вып. 1—8, 1855—63; т. 1—3, 7-е поўнае выд. 1985—86). У ім змешчаны таксама бел. (11) }і ўкр. тэксты. Бел. тэксты надрукаваны і ў яго зб. «Народныя рускія легенды» (М., 1859; Лондан, 1860), канфіскаваным па даносе духавенства. Ананімна ім выдадзены ў Швейцарыі зб. «Рускія запаветныя казкі» (1872 і 1878), накіраваны супраць духавенства і памешчыкаў. У рукапісе зб. Афанасьева «Народныя рускія казкі не для друку. 1857—1862» (Ін-т рус. л-ры, Спб.) таксама ёсць бел. і ўкр. тэксты. Праца Афанасьева «Паэтычныя погляды славян на прыроду» (т. 1—3, 1865—69) упершыню на матэрыяле фальклору і этнаграфіі раскрыла некаторыя асаблівасці стараж. светапогляду славян, спрыяла станаўленню міфалагічнай школы ў рус. фалькларыстыцы, мела ўплыў на працы некат. бел. фалькларыстаў.
Літ.: Азадовский М.К. История русской фольклористики. Т. 2. М., 1963; Савченко С.В. Русская народная сказка. Киев, 1914. І.У.Саламевіч. с. 125
АФАНА́СЬЕЎ Анатоль Аляксандравіч (н. 14.1.1942, в. Малы Узень Піцерскага р-на Саратаўскай вобл., Расія), бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1987), праф. (1991). Скончыў Саратаўскі дзярж. ун-т (1967). З 1967 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Навук. працы па нелінейнай оптыцы і лазернай фізіцы. Распрацаваў тэорыю самаабарачэння хвалевага фронту на падставе чатыроххвалевага змяшэння і нестацыянарную тэорыю лазера з дынамічнай размеркаванай адваротнай сувяззю.
Тв.: Резонансное четырёхволновое взаимодействие в поле волн накачки произвольной интенсивности (разам з С.П.Жвавым) // Квантовая электроника. 1985. Т. 12, № 6. с. 126
АФАНА́СЬЕЎ Барыс Ігнатавіч (13.1.1920, г. Мціслаў Магілёўскай вобл. — 28.9.1992), бел. Скрыпач, дырыжор. Нар. арт. Расіі (1971). Скончыў Бел. кансерваторыю (1947, клас А.Амітона). З 1944 у Дзярж. сімф. аркестры Беларусі (у 1953—60 маст. кіраўнік і гал. дырыжор). Інтэрпрэтаваў сімфоніі Р.Пукста, Я.Глебава, Я.Цікоцкага, сімф. паэмы У.Алоўнікава. Як скрыпач-ансамбліст удзельнічаў у выкананні бел. квартэтаў 1940—50-х г. З 1960 гал. дырыжор Пермскага, з 1976 — Адэскага, з 1984 — Днепрапятроўскага т-раў оперы і балета. Пад яго кіраўніцтвам паст. оперы «Арлеанская дзева» П.Чайкоўскага, «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага, «Турандот» Дж.Пучыні, «Не толькі любоў» Р.Шчадрына і інш. с. 126
АФАНА́СЬЕЎ Ларывон, ювелір 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў ў Сярэбранай палаце Маскоўскага Крамля. У 1676 разам з бел. ювелірамі Іванам Андрэевым, Іванам Пракоф’евым, Васілём Іванавым зрабіў сярэбраныя пазалочаныя рукамыйнікі для рус. царэвічаў Івана і Пятра. с. 126
АФАНА́СЬЕЎ Мікалай Ігнатавіч (н. 22.12.1925, с. Тоцкае Арэнбургскай вобл., Расія), бел. вучоны-аграфізік. Д-р біял. н. (1985). Скончыў Чкалаўскі с.-г. ін-т (1952). З 1955 у НДІ Малдовы, з 1959 у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі. Навук. працы па арашэнні с.-г. культур, аграфіз. уласцівасцях, водна-паветраным рэжыме і водным балансе глебаў, вільгацезабяспечанасці с.-г. культур, пазбаўленні глебы ад зацвярдзення і яе апрацоўцы.
Тв.: Почвы БССР. Мн., 1974 (у сааўт.); Оптимальные параметры плодородия почв. М., 1984 (у сааўт.); Переуплотнение пахотных почв: Причины, следствия, пути уменьшения. М., 1987 (у сааўт.). с. 126
АФАНА́СЬЕЎ Пётра, жывапісец 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У крас. 1680 накіраваны ў Аляксандраву Слабаду для выканання спраў па асабістых загадах цара. с. 126
АФАНА́СЬЕЎ Сава, ювелір-пераплётчык 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Кнігадрукарскім прыказе ў Маскве. У 1680 зрабіў багатыя абклады для кніг П.Скаргі на польскай мове і кнігі Ж.Кальвіна на лац. мове. с. 126
АФАНА́СЬЕЎ Якаў Мікітавіч (21.10.1877, г. Балашоў Саратаўскай вобл., Расія — 20.12.1937), бел. глебазнавец. Акад. АН БССР (1928). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1901). З 1921 праф., заг. кафедры глебазнаўства Горацкай с.-г. акадэміі, з 1931 дырэктар Ін-та аграглебазнаўства АН БССР. Навук. працы па генезісе глебаў і глебаўтваральных парод Беларусі, устанаўленні заканамернасці іх фарміравання; па класіфікацыі і раянаванні глебаў, іх агранамічнай характарыстыцы і павышэнні прадукцыйнасці. Кіраваў складаннем першай карты глебаў Беларусі і адной з першых глебазнаўчых картаў свету. Прапанаваў новую класіфікацыю глебаў; дапоўніў вучэнне В.В.Дакучаева пра гарызантальную і вертыкальную занальнасці глебаў палажэннем аб мікразанальнасці. Арыштаваны ў жніўні 1937 і прыгавораны 19.12.1937 да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957.
Тв.: Глебавыя раёны БССР. Мн., 1931; Як павысіць ураджайнасць на глебах БССР. Мн., 1933. с. 126
АФАНА́СЬЕЎСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Дубровенскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Лучоса, за 1 км на ПдУ ад в. Азёры. Пл. 0,28 км2, даўж. 1,55 км, найб. шыр. 400 м. Пл. вадазбору 80,7 км2. Схілы катлавіны выш. да 8 м, пад хмызняком. Берагі высокія. Праз возера цячэ р. Вярхіта. с. 126
АФАНА́СЬЕЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура эпохі энеаліту (3-е — пач. 2-га тыс. да нашай эры) у вярхоўях Енісея і на Алтаі. Назва ад могільніка каля гары Афанасьеўская недалёка ад в. Бацяні (Хакасія). Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй, жыло на паселішчах у драўляных паўзямлянках і наземных зрубных жытлах. Была развіта апрацоўка медзі. Нябожчыкаў хавалі ў скурчаным стане, у спушчаных у яму зрубах пад землянымі насыпамі ці каменнымі вымасткамі. Для афанасьеўскай культуры характэрны вастрадонны ці кругладонны яйцападобны посуд, упрыгожаны па ўсёй паверхні разным ці штампаваным арнаментам. Носьбіты афанасьеўскай культуры ў антрапал. і культ. дачыненні былі крайняй усх. галіной еўрапеоідных плямёнаў Еўразіі. с. 126
АФА́Р , Данакіль, тэктанічная ўпадзіна ў Афрыцы, у Эфіопіі, Эрытрэі і Джыбуці. На Пн апушчана да 116 м ніжэй узр. м., на У, у катлавіне воз. Асаль, да 153 м ніжэй узр. м. (самае нізкае месца ў Афрыцы). Паверхня раўнінная, укрытая пясчанымі дзюнамі. У паўд. частцы пераважаюць лававыя і пясчанікавыя плато выш. да 500 м. Па краях узвышаюцца вулканы (Алу, Габулі, Умуна і інш.). Адно з самых гарачых месцаў на Зямлі: сярэдняя мінім. т-ра 25 °С, сярэдняя макс. 35 °С, ападкаў менш за 200 м за год. Рэкі Афара (Аваш і інш.) перасыхаюць, некаторыя заканчваюцца салёнымі азёрамі (воз. Абе). Пераважаюць глініста-саланчаковыя і пясчаныя пустыні. с. 126
АФАРМЛЕ́НЧАЕ МАСТА́ЦТВА , від творчай дзейнасці па функцыянальным комплексным аб’яднанні навакольнай прасторы ў адзінае мастацкае цэлае. Раней пад афармленчым мастацтвам разумелі святочнае (часовае) афармленне вуліц, плошчаў, дэманстрацый, гулянняў, экспазіцый, стэндаў нагляднай агітацыі і гэтак далей. З 1970-х г. дыяпазон афармленчага мастацтва значна пашырыўся. Яно ўключае дызайн (часткова), прамысл. графіку, афармленне інтэр’ераў грамадскіх будынкаў, вырашэнне экспазіцыйных выставак, музеяў і інш. На Беларусі развіваецца з 1920-х г., калі група «Сцвярджальнікаў новага мастацтва» ў Віцебску на чале з К.Малевічам выпрацавала праграму мастака-афарміцеля. Сярод сучасных мастакоў у афармленчым мастацтве працуюць Э.Агуновіч, Я.Ждан, А.Зайцаў, М.Кірылаў, А.Кроль, І.Харламаў і інш.
Літ.: Искусство и быт: [Сб. статей]. Вып. 2. М., 1964; Бродский Б. Художник и город. М., 1965. Э.К.Агуновіч. с. 127
АФАРЫ́ЗМ (грэч. aphorismos), трапнае выслоўе, якое ва ўстойлівай і лаканічнай форме перадае змястоўную і арыгінальную думку — жыццёвае назіранне, маральную сентэнцыю, разважанне і інш.: «Воля сонейку раўня» (Я.Купала), «Лес не сякуць языкамі» (К.Крапіва), «Чакаць тады спакойна можна, калі няма чаго чакаць» (А.Звонак). Афарызмы маюць канкрэтнага стваральніка (пісьменніка, вучонага і інш.), ужываюцца ў вуснай і пісьмовай мове для вобразнай характарыстыкі з’яў і падзей. І.Л.Бурак. с. 127
АФГА́НЕЦ , мясцовы паўд.-зах. або паўд. вецер, які дзьме з Афганістана ў раёны зах. Паміра і вярхоўі Амудар’і. Сухі, моцны (скорасць 17—25 м/с), вельмі пыльны. Узнікае пры ўварванні халодных паветраных масаў у паўд. раёны Сярэдняй Азіі. У г. Тэрмез (Узбекістан) бывае да 70 дзён за год. Прыгнечвае расліннасць, наносіць шкоду сельскай гаспадарцы. с. 127
АФГАНІСТА́Н , Ісламская дзяржава Афганістан, краіна ў Паўд.Зах. Азіі. Мяжуе на Пн з Туркменіяй, Узбекістанам, Таджыкістанам, на У з Кітаем, на ПдУ і Пд з Пакістанам, на З з Іранам. Пл. 652,9 тыс. км2. Нас. 17,8 млн. чал. (1994). Сталіца — г. Кабул. Падзяляецца на 29 правінцый (вілаятаў) і 2 акругі. Дзярж. мовы — пушту (афганская) і дары (або фарсі-кабулі). Дзярж. рэлігія — іслам (мусульмане-суніты і шыіты). Нац. свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці (19 жн.).
Дзяржаўны лад. Афганістан — ісламская рэспубліка. Асн. закон дзяржавы не распрацаваны. На сучасным этапе дзяржаву ўзначальвае прэзідэнт. Сфарміраваны парламент (205 чал.). Прызначаны прэм’ер-міністр.
Прырода. Афганістан — пераважна горная краіна. Высакагорныя хрыбты чаргуюцца з плато і міжгорнымі катлавінамі. З ПнУ на ПдЗ праз усю тэрыторыю праходзяць хрыбты сістэмы Гіндукуш (найвыш. пункт у межах Афганістана — г. Тыргаран, 6729 м), якія веерападобна разыходзяцца і пераходзяць у ніжэйшыя хрыбты горнай сістэмы Парапаміз. Вяршыні на У укрыты ледавікамі. Раўніны і пласкагор’і размешчаны на паўн.-зах. і паўд. ускраінах. Найб. з іх — пустыні Рэгістан і Дашты-Марго. Карысныя выкапні: прыродны газ, жал. руда, каменны вугаль, берыл, лазурыт, барый, каменная соль, сера, азбест і інш. Клімат субтрапічны, кантынентальны, сухі, з рэзкімі сутачнымі ваганнямі т-ры. У гарах суровыя зімы (да -20 °С у студз.), снег трымаецца 7—8 месяцаў. На раўнінах сярэдняя т-ра студз. 0—5 °С, ліп. 25—30 °С. Ападкаў да 350 мм за год, на ПдУ у гарах пад уплывам мусонаў каля 800 мм, у пустынях месцамі менш за 100 мм. Найб. рэкі: Амудар’я (у верхнім цячэнні Пяндж), Мургаб, Герыруд, Гільменд, Кабул. На раўнінах многія рэкі перасыхаюць. Пераважае пустынная і паўпустынная расліннасць. У гарах да выш. 1500—1800 м палын, салянкі, саксаул, вясной эфемеры, да 2200—2500 м стэпы. На У краіны, дзе больш ападкаў, да выш. 2400—2700 м дубовыя, арэхавыя і ясянёвыя, да 4300 м хваёвыя лясы, вышэй — альпійскія лугі і ледавікі. У пустынях ёсць аазісы. Жывёльны свет: гіены, дзікія аслы, горныя казлы і інш.
Насельніцтва. У Афганістане жыве больш за 20 народаў іранскай (каля 90%), цюркскай і дардскай моўных груп. Каля 52,4% насельніцтва — пуштуны (на Пд і У краіны). На Пн і З жывуць таджыкі (20,4%), узбекі (8,8%) і туркмены (1,9%), у цэнтр. ч. краіны —хазарэйцы (8,8%); ёсць таксама чаар-аймакі, нурыстанцы, белуджы, брагуі, пашаі, кіргізы, казахі, каракалпакі, арабы і інш. Сярэдняя шчыльнасць 27,2 чал. на 1 км2. Больш шчыльна заселены перадгорная паласа на Пн, аазісы і рачныя аліны (да 200 чал. на 1 км2). Высакагорныя і пустынныя раёны амаль бязлюдныя. Каля 2 млн. чал. — качэўнікі і паўкачэўнікі. Каля 5 млн. чал. у сувязі з ваен. падзеямі жывуць у Пакістане і Іране як бежанцы. Гар. насельніцтва 20%. Найб. гарады (тыс. ж., 1988): Кабул (1424,4), Кандагар (225,5), Герат (177,3).
Гісторыя. Тэр. Афганістана заселена чалавекам каля 40—30 тыс. гадоў назад. У 4-м тыс. да нашай эры тут вядома земляробчая аселая культура на штучным арашэнні. М.І. Вавілаў лічыў Афганістан адной з мясцін, адкуль паходзіць культурнае раслінаводства (мяккая пшаніца). З 4 ст. да нашай эры Афганістан у складзе дзяржаў Аляксандра Македонскага, Селеўкідаў, грэка-бактрыйцаў, Вялікіх Кушан, Сасанідаў, качавых плямёнаў эфталітаў. Яго стараж. гісторыя (да 7 ст. нашай эры) звязана з Бактрыяй, Арэяй, Маргіянай, Арахасіяй, Гандхарай, Мідыяй, Ахеменідамі. У час арабскіх заваяванняў 7—9 ст. Афганістан далучаны да Халіфата і ісламізаваны (з 9 ст.). У канцы 10—12 ст. — цэнтр дзяржавы Газневідаў, пры двары якіх працавалі астраном і гісторык Біруні, паэты Унсуры і Фарухі. На У існавала дзяржава Гурыдаў, частку Афганістана захапілі сельджукі. У 13—14 ст. у Афганістане панавалі цюрка-манголы, потым частка краіны ўваходзіла ў дзяржаву дынастыі Куртаў. У канцы 14 ст. Афганістан захапіў Цімур і да 16 ст. тут уладарылі Цімурыды. У пісьмовых крыніцах этнагеагр. назва «Афганістан» («краіна афганцаў», або пуштунаў) ужываецца з 14 ст. У 16—17 ст. Афганістанам валодалі Вялікія Маголы і Сефевідскія шахі Ірана. Адначасова на яго тэр. рассяліліся афг. плямёны, частка якіх перайшла да аселасці; буйныя афг. плямёны хатакаў, а ў 18 ст. гільзаеў і абдалі стварылі самаст. феад. княствы. У 1747 Ахмад-шах Дурані стварыў афг. дзяржаву (сталіца — Кандагар), якая ахоплівала тэрыторыю, населеную пуштунамі (афганцамі), а таксама таджыкамі, узбекамі, хазарэйцамі, чараймакамі і туркменамі. На пач. 19 ст. яна распалася на Герацкае, Кабульскае, Кандагарскае і Пешаварскае ханствы. Іх дзярж. кансалідацыя адбылася пры эмірах Дост Мухамедзе і ІІІэр Алі. Вялікабрытанія, імкнучыся захапіць Афганістан і пашырыць сваю ўладу на Сярэднюю Азію, развязала англа-афганскія войны, прымусіла Афганістан падпісаць дагавор 1879, паводле якога ён страціў самастойнасць і ч. паўд. зямель. У 1893 Вялікабрытанія навязала Афганістану новую ўсх. мяжу («лінія Дзюранда») — уключыла землі ўсх. пуштунаў у склад сваіх індыйскіх каланіяльных тэрыторый. У канцы 19 — пач. 20 ст. завяршыўся працэс цэнтралізацыі Афганістана.
У лют. 1919 да ўлады ў Афганістане прайшоў Аманула-хан. Падзяляючы погляды младаафганцаў, ён 28.2.1919 абвясціў незалежнасць краіны, якую прызналі Сав. Расія (сак. 1919), а пасля апошняй англа-афг. вайны і Вялікабрытанія (жн. 1919; канчаткова ў 1921). Да 1928 у Афганістане праведзены антыфеад. Рэформы. Аднак у выніку мяцяжу Бачаі Сакао (правіў пад імем Хабібула ў студз.— кастр. 1929) рэформы адменены. Супраць Хабібулы выступіў ваен. міністр Аманулы Мухамед Надзір, які заняў Кабул (кастр. 1929) і абвясціў сябе каралём. Заснаваная ім дынастыя правіла краінай да 1973. Абвешчаная ў 1931 канстытуцыя ўмацавала пазіцыі духавенства і племянной знаці. Пасля 2-й сусв. вайны сац.-эканам. развіццё краіны паскорылася, узнік дзярж. сектар эканомікі, ажыццяўляліся пяцігодкі, узрос уплыў замежнага капіталу; эканам. дапамогу Афганістану аказваў і СССР. Аднак краіна заставалася адной з самых бедных і слабаразвітых у свеце. Канстытуцыйная рэформа 1963—65 была скіравана на паступовае прыстасаванне Афганістана да сучаснага свету. Пасля 1965 у краіне выявіліся 2 кірункі вырашэння праблем: леварадыкальны на чале з Народна-дэмакратычнай партыяй Афганістана (НДПА) і ісламска-фундаменталісцкі. Знешняя палітыка Афганістана вызначалася нейтралітэтам і недалучэннем. У ліп. 1973 антыманархісты з ліку ваенных ажыццявілі дзярж. пераварот і абвясцілі Афганістан рэспублікай (прэзідэнтам стаў стрыечны брат караля М.Дауд). Абвешчаныя новымі ўладамі абмежаваныя рэформы фактычна не ажыццяўляліся. 27.4.1978 пад кіраўніцтвам НДПА адбылося ўзбр. выступленне арміі, якое прывяло да стварэння Рэв. савета (РС, узначаліў генсек НДПА Н.М. Таракі) і абвяшчэння Дэмакр. Рэспублікі Афганістан (ДРА). 16.9.1979 да ўлады прыйшоў Х.Амін, паводле загаду якога быў забіты Таракі. Грамадзянская вайна ў Афганістане, пачатая ў 1978 фундаменталістамі і былымі кіруючымі коламі, знайшла шырокую падтрымку знешніх сіл. Маджахеды набіраліся з афг. бежанцаў у Пакістане і Іране. Урад Афганістана папрасіў дапамогі ў СССР. 27.12.1979 сав. войскі ўвайшлі ў краіну. Амін быў забіты, РС узначаліў Б.Кармаль. Грамадз. вайна набывала характар супраціўлення іншаземцам. Лінія на нац. прымірэнне праводзілася і пасля змены ў 1986 Кармаля на пасадах старшыні РС і генсека НДПА Наджыбулой. Нац. прымірэння не адбылося і пасля прыняцця новай канстытуцыі. 14.4.1988 у Жэневе прадстаўнікі ўрадаў Афганістана, Пакістана, СССР і ЗША падпісалі пагадненні аб урэгуляванні становішча ў Афганістане. 15.2.1989 апошнія сав. войскі пакінулі Афганістан. За 10 гадоў сав. войскі страцілі ў Афганістане 15 тыс. чал., у тым ліку больш за 750 чал. з Беларусі. 16.4.1992 Наджыбула пакінуў пасаду прэзідэнта. 28.4.1992 уладу ў Кабуле захапіла ўзбр. апазіцыя; часовым прэзідэнтам Ісламскай дзяржавы Афганістан стаў лідэр Ісламскага таварыства Афганістана таджык Б.Рабані, прэм’ер-міністрам — лідэр Ісламскай партыі Афганістана пуштун Г.Хекмаціяр. Аднак грамадз. вайна не спынілася. Акрамя барацьбы за ўладу паміж Хекмаціярам і Рабані, г. зн. барацьбы за пераўтварэнне Афганістана ва унітарную ісламскую рэспубліку пры перавазе пуштунаў або ў этнафедэрацыю, вайна набыла этнанац. характар. Яна ўскладняецца наяўнасцю знешняй дапамогі. Восенню 1994 узнік рух «Талібан» (ад талібы — выхаванцы рэліг. ісламскіх навуч. устаноў). Да вясны 1995 талібы кантралявалі ⅓ тэр. Афганістана.
Палітычныя партыі і рухі: Партыя айчыны, Ісламская партыя Афганістана, Ісламскае т-ва Афганістана, Нац. фронт выратавання Афганістана, Нац. ісламскі фронт Афганістана, Рух ісламскай рэвалюцыі Афганістана, Нац. ісламскі рух, рух «Талібан».
Гаспадарка. Афганістан — аграрная краіна са слаба развітой прам-сцю і адсталай сельскай гаспадаркай. Нац. даход на душу насельніцтва адзін з самых нізкіх у свеце і складае каля 100 долараў ЗША за год. Аснова гаспадаркі — арашальнае земляробства і пашавая жывёлагадоўля. У сельскай гаспадарцы занята каля 85% насельніцтва і ствараецца 2/3 валавога ўнутр. прадукту. Агульная пл. зямель, што апрацоўваюцца, 4,5 млн. га (каля 7% тэр. краіны), з іх 2,6 млн. га — арашальныя землі. Пасяўная пл. 3,8 млн. га. Асн. плошчы арашальнага земляробства на Пд у далінах рэк Кабул, Гільменд і іх прытокаў, на Пн па рэках Герыруд, Кундуз, Балх, на Бактрыйскай раўніне. Багарныя землі сканцэнтраваны ў перадгорнай паласе на Пн краіны і асобнымі ўчасткамі ў гарах. Аснова земляробства — збожжавая гаспадарка. Важнейшая культура — пшаніца (збор 2,38 млн. т; 1988—89), дае больш за палавіну кошту ўсёй прадукцыі раслінаводства, вырошчваецца ў асн. на Пн краіны. Пасевы ячменю (0,35 млн. т) пераважна ў горных раёнах, рысу (0,34 млн. т) у межах Джэлалабадскага аазіса і ў раёне Герата. У асобных раёнах развіта садоўніцтва, вырошчванне агародніны і бахчавых культур, вінаграду, бульбы, з тэхн. — бавоўны, алейных культур, цукр. буракоў і трыснягу. Сеюць таксама лён, кунжут, тытунь. Афганістан — адзін з найбуйнейшых вытворцаў опіуму і гашышу і цэнтр кантрабанднага гандлю імі. У жывёлагадоўлі пераважае адгонна-пашавая гадоўля авечак, асабліва каракулевых. Пагалоўе (млн. галоў; 1988): буйн. раг. жывёлы 3,6, авечак 17, коз 2,8, коней, аслоў і мулаў 1,7. У невял. колькасці гадуюць вярблюдаў (на З) і якаў (на У). У 1988—89 вытв-сць жывёлагадоўчай прадукцыі: каракульскіх шкурак 1млн. шт., воўны 13 тыс. т, мяса 252 тыс. т, малака 610 тыс. т. Сельская гаспадарка не забяспечвае насельніцтва прадуктамі харчавання. Прам-сць развіта слаба. У краіне каля 460 фабр.-зав. прадпрыемстваў. Здабываюць каменны вугаль (140 тыс. т), прыродны газ (1 млрд. м3), нафту, каменную соль, лазурыт, керамічную і буд. сыравіну. Вытв-сць электраэнергіі 1132 млн. кВт·гадз (1988— 89). ГЭС на р. Кабул—Наглу (магутнасць 100 тыс. кВт), Махіпар (66 тыс. кВт), Сурабай (22 тыс. кВт). ЦЭЦ на прыродным газе ў Мазары-Шарыфе. Развіваецца тэкст., харч., буд. матэрыялаў прам-сць. Працуюць металаапр. (Кабул) і хім. (Мазары-Шарыф) з-ды. Асн. від транспарту — аўтамабільны. Працягласць аўтадарог 19,2 тыс. км, у тым ліку з цвёрдым пакрыццём 9 тыс. км. Аснова сеткі дарог — кальцавая аўтадарога Кабул—Кандагар—Герат—Мазары-Шарыф—Кабул. У 1991 у краіне было 31,8 тыс. легкавых і 30,9 тыс. грузавых аўтамабіляў. Адзіная чыгунка Кушка—Тарагундзі (5,5 км). Працягласць газаправодаў 340 км (1989). Міжнар. аэрапорты ў Кабуле і Кандагары, рачны порт Шэрхан на Амудар’і.
Краіна моцна пацярпела ад амаль бесперапынных ваен. дзеянняў у 1978— 95: страты складаюць каля 75% усіх укладанняў у развіццё краіны за 50 папярэдніх гадоў; разбураны гарады, знішчаны сотні кішлакоў. З-за недахопу сыравіны, кадраў, перабояў з электраэнергіяй парушана дзейнасць амаль усіх прадпрыемстваў (асабліва па вытв-сці цукру і тэкстылю). Значна пацярпела і сельская гаспадарка. Экспарт (236 млн. долараў ЗША; 1991): каракуль і каракульча, сухафрукты, бавоўна, газ, дываны, воўна, арэхі, вінаград і інш. Імпарт (874 млн. долараў ЗША; 1991): машыны, абсталяванне, нафтапрадукты, трансп. сродкі, буд. матэрыялы, тэкст. вырабы, харч. тавары. Гал. знешнегандл. партнёры: краіны СНД, Японія, Кітай, Індыя, Пакістан, Вялікабрытанія, ФРГ. Беларусь экспартуе ў Афганістан у невял. колькасці трактары, радыёпрыёмнікі, матацыклы, імпартуе пераважна дываны. Грашовая адзінка— афгані.
Ахова здароўя. Узровень нараджальнасці — 49 на 1 тыс. чал. Дзіцячая смяротнасць — 168 на 1 тыс. чал. (1994). Сярэдняя працягласць жыцця ў мужчын 43, у жанчын 41 год (1986).
Асвета, навуковыя ўстановы. У сярэдзіне 1980-х г. праведзена школьная рэформа, якая прадугледжвае пераход да адзінай 11-гадовай агульнаадук. школы з сумесным навучаннем: пач. навучанне (1—5-ы кл.), няпоўнае сярэдняе (6— 8-ы кл ), поўнае сярэдняе (9—11-ы кл ). У 1988/89 навуч. г. працавала 1350 школ (857 тыс. вучняў), у тым ліку 344 сярэднія; у 28 прафес.-тэхн. навуч. установах навучалася 10,1 тыс. чал. (усе на дзярж. забеспячэнні, у тым ліку школы па падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых); у ВНУ — 17,4 тыс., за мяжой — больш за 43 тыс. студэнтаў. Буйнейшыя ВНУ: у Кабуле ун-т (з 1946), політэхн. ін-т (з 1967), мед. і пед. ін-ты (з 1985), Нангархарскі ун-т у Джалалабадзе (засн. ў 1962, працуе з 1978). У канцы 1980 — пач. 90-х г. нар. адукацыя была фактычна паралізавана. Пераход улады да ісламскага ўрада (1992) даў пачатак новаму этапу рэформаў адукац. сістэмы краіны. Буйнейшыя б-кі: публічная ў Кабуле пры Мін-ве асветы, універсітэцкія. Найб. вядомы музей археалогіі і этнаграфіі ў Кабуле; ёсць музеі ў Кандагары, Гераце, Мазары-Шарыфе, Газні. Навук. даследаванні вядуцца ва ун-тах, навук. установах і т-вах.
Друк, радыё, тэлебачанне. Выдаецца некалькі газет, функцыянуюць нац. інфарм. агенцтва, дзярж. тэлерадыёкампанія.
Літаратура. Л-ра Афганістана развівалася на мовах пушту і дары, носьбіты якіх пуштуны і таджыкі. Л-ра на пушту абапіралася на фальклор. Вытокі літ. традыцыі на мове дары бяруць пачатак у класічнай перс.-тадж. паэзіі 10—14 ст., якая стала адзіным скарбам сучасных л-р Ірана, Таджыкістана і Афнаністана. Перс. л-ра развівалася гал. ч. у Гераце і Кабуле. У паэзіі, якая пераважала над прозай, дамінавалі традыц. формы, тэматыка і сімволіка. Класічны ўзор перс. прозы — Хроніка Байхані 11 ст. Складальнік анталогіі «Невядомы скарб» на мове пушту Мухамед Хатак (18 ст.) паасобныя вершы датаваў 8 ст., частку твораў — 13 ст. Першы твор з дакладным аўтарствам на пушту — «Добрая вестка» Баязіда Ансары (1525—85). Росквіт паэт. жанраў адносіцца да 17—18 ст. (Абдулхамід Моманд, Абдурахман Моманд, Ахмад-шах Дурані); найб. слынны прадстаўнік свецкай паэзіі — Хушхальхан Хатак; выдатны лірык Рахман Баба. Вызваленчая барацьба афг. народа ў 2-й пал. 19 ст. адлюстравана ў нар. паэзіі. З’явіліся цыклы гіст. паэм, песень, вершаў патрыят. зместу (Нур Сахіб, Нуруддзін). Тады ж узнікла проза на пушту (Мулаві Ахмад, Мір Ахмад Рызвані — стваральнік першай граматыкі пушту, Муншы Ахмад Джан). Аднак з канца 18 да пач. 20 ст. назіраецца заняпад л-ры, выкліканы агульным застоем эканам. і культ. жыцця краіны; мова пушту ўсё больш выцясняецца фарсі, якая стала літ. і дзярж. мовай. Прызнанне ў 1936 мовы пушту дзяржаўнай паскорыла развіццё на ёй л-ры. Асновы сучаснай л-ры закладзены на пач. 20 ст. младаафганцамі, прадстаўнікамі бурж.-рэфармісцкіх асв. колаў (Махмуд Тарзі). Пасля ўстанаўлення незалежнасці Афганістана (1919) л-ра паступова набыла грамадскае значэнне. Ідэі патрыятызму, служэння народу сталі лейтматывам творчасці Гуляма Мухіддзіна Афгана, Саліха Мухамеда. У паэзіі і прозе загучалі грамадз. матывы: барацьба з непісьменнасцю, за нац. годнасць, за волю народаў Усходу. Абнаўляецца і пашыраецца тэматыка, літ. мова збліжаецца з народнай; змяняюцца жанравы дыяпазон і творчы метад. Пісьменнікі і паэты 20 ст. (Абдурауф Бенава, Сулейман Лаік, Абдурахман Пажвак, Абдулхак Бетаб, Халілула Халілі і інш.) працуюць у жанрах сац. аповесці, быт. навелы, лірыка-філас. эсэ, рыфмаванай прозы. З 1978 афг. л-ра развіваецца ў Афганістане (пераважна ідэалагічны, рэв. кірунак) і ў эміграцыі.
Архітэктура, выяўленчае мастацтва. Збудаванні з гліны-сырцу (паселішча Мундыгак), наскальныя выявы (у Бадахшане), размаляваная кераміка вядомы тут у 4-м тыс. да нашай эры. Мастацтва перыяду Грэка-Бактрыйскага царства (250— 140 да нашай эры) склалася пад уплывам элінізму (Ай-Ханум). Да эпохі Кушанскага царства (1—4 ст., калі ў Афганістане быў пашыраны будызм), адносяцца творы скульптуры і дэкар.-прыкладнога мастацтва з раскопак Хады, Баграма, Фундукістана і інш. Захаваліся помнікі будыйскага дойлідства 1—8 ст. (манастыры каля Балха, Кундуза, у Хадзе; пячорны манастыр у даліне р. Баміян, у размалёўках і стукавым дэкоры якога прыкметны ўплыў мастацтва Індыі і Ірана). Пасля араб. заваявання (7—9 ст.) і пашырэння ісламу мастацтва Афганістана развівалася ў рэчышчы культуры мусульм. краін. Сярэдневяковае мастацтва звязана з традыцыямі Сярэдняй Азіі, Ірана, Індыі (мячэць Ну-Гумбед у Балху, 10 ст.; палацавы комплекс Лашкары-Базар у Бусце, 11—12 ст.; мемарыяльныя вежы Масула ІІІ і Бахрамшаха ў Газні, 12 ст.; мінарэт каля с. Джам, 1153—1202; Саборная мячэць, 14—15 ст.; маўзалей Гаўхаршад і мінарэты Мусала ў Гераце, 1417—38). Найб. значная маст. школа склалася ў Гераце (гл. Герацкая школа), з якой звязана творчасць К.Бехзада, яго вучня Касім Алі (15—16 ст.) і інш. З 15 ст. развіты мініяцюрны жывапіс (іл. да «Шахнаме» Фірдаўсі, «Хамсе» Нізамі, «Бустан» Саадзі). На пач. 16 ст. вядучая роля ў маст. жыцці Афганістана перайшла да Кабула. З сярэдзіны 18 ст. значнае буд-ва вялося ў Кандагары (маўзалей Ахмад-шаха Дурані). Нар. архітэктура 18—20 ст. блізкая да сярэднеазіяцкай: вакол адкрытага двара размяшчаюцца будынкі з плоскім земляным дахам, упрыгожаныя разьбой па дрэве і размалёўкай. Існуе і купальны тып будынкаў (маўзалей Мухамед Надзіршаха каля Кабула). У сучаснай архітэктуры спалучаюцца шкло, бетон і традыц. матэрыялы (калона Абідаі Майванд у Кабуле з дэкорам з блакітнай кафлі і чорнага мармуру, арх. І.Серадж). У выяўл. мастацтве важную ролю адыгралі Школа выяўл. і прыкладнога мастацтва і рамёстваў (1921), творчасць жывапісцаў (Гулям Мухамедхан, А.Брэшна, Гаўсуддзін, Х.Ітымадзі), скульптараў (М.Хайдар, М.Рэза Кандагары), графікаў. Маст. рамёствы (ткацтва дываноў, кераміка, апрацоўка металу) захавалі традыцыі стараж. дэкар.-прыкладнога мастацтва.
Музыка Афганістана развівалася ва ўзаемадзеянні з нар. муз. культурай Індыі, Ірана і краін Сярэдняй Азіі. Пераважаюць 2 узаемазвязаныя традыцыі — народаў дары і пушту, засн. на тэорыі і практыцы макама. У песенным фальклоры пуштунаў вылучаюцца жанры ландый (часцей лірычнага характару), німакый, багатый, нара. Развіта танц. мастацтва, у тым ліку пуштунскі атан (карагод) і інш. Сярод песенных жанраў пераважаюць лірычныя, засн. на тэкстах паэтаў-класікаў, — газель, чарбайта, кісэ, дастаны. Сярод інструментаў пуштунаў: струнна-шчыпковыя — рубаб афганскі, сарод, сітара (разнавіднасць танбура); духавы — сурнай; ударныя — дол, зірбагалі. З інструментаў інш. народаў Афганістана: струнна-шчыпковыя — танбур, дутар; струнна-смычковы — гіджак; ударны — дойра і інш. Развіццё сучаснай музыкі звязана з імёнамі Касіма Афгана, Гулама Хусейна, Абдулгафура Брэшна, Мухамеда Хусейна Сараханга і інш.
Тэатр. З даўніх часоў у Афганістане вял. папулярнасцю карысталіся вандроўныя камедыянты. Прафес. т-р створаны ў 1919 (у канцы 1920-х г. закрыты). У 1930-я г. ў гарадах узніклі перасоўныя тэатр. трупы, на аснове якіх у канцы 1940-х г. створаны пастаянныя драм. калектывы «Пахыні нындарэ» (кіраўнік Р.Латыфі), «Ды Кабул нындарэ» (кіраўнік М.А.Раунак). Каб падтрымаць нац. т-р і паспрыяць развіццю драматургіі, у 1941 створана Упраўленне нар. відовішчаў. У рэпертуары т-раў п’есы нац. і замежных аўтараў. У 1956 у Кабуле заснавана тэатр. школа.
Кіно. Нац. кінавытворчасць зарадзілася ў 1960-я г., калі афг. дзеячы кіно з удзелам інд. кінематаграфістаў стварылі фільм «Падобна арлу» (1963, рэж. Ф.М.Хаерзадэ). У 1968 засн. кінастудыя «Афганфільм», дзе напачатку здымаліся дакумент. фільмы. У 1970 пастаўлены маст. фільм «Фаварыт» — пра барацьбу паліцыі з гандлярамі наркотыкамі. У 1970-я — пач. 80-х г. здымаліся хроніка, дакумент. і маст. фільмы. У 1981 створаны Саюз кінематаграфістаў Афганістана.
З.М.Шуканава (прырода, гаспадарка),
М.Г.Елісееў (гісторыя),
А.М.Гарахавік (музыка). с. 127
АФГА́НСКАЯ МО́ВА , пушту, адна з іранскіх моў (усх.-іранская група). Адна з дзвюх (разам з дары́) афіц. моў Афганістана, пашырана таксама на ПнЗ і З Пакістана. Шматлікія яе дыялекты падзяляюць на ўсх. і зах. групы.
Паводле грамат. грамат.} ладу афганская мова флектыўная з элементамі аналітызму. Фанет. сістэма характарызуецца багаццем зычных (30 фанем); націск свабодны, рухомы. Два склоны: прамы і ўскосны ці спалучэнне ўскоснага склону з прыназоўнікам і паслялогам. Катэгорыя роду ўласцівая іменным і дзеяслоўным формам. Марфалогія дзеяслова складаная. Адносна пэўны парадак слоў у сказе: дзейнік — на пачатку, выказнік — у канцы. Пісьмовая традыцыя існуе з 16 ст. Пісьменства на аснове араб. Графікі. с. 131
АФГА́НЦЫ (саманазва пуштун, пухтун), нацыя, асн. насельніцтва Афганістана (больш за 10 млн. чал., 1987). Больш за 16 млн. чал. (пераважна качэўнікі і напаўкачэўнікі) жывуць на ПнЗ Пакістана. Захоўваюць племянныя аб’яднанні (афрыдыі, вазіры, гільзаі, дураны і інш.). Гавораць на пушту мове. Сярод вернікаў пераважаюць мусульмане-суніты. с. 131
АФЕ́КТ (ад лац. affectus душэўнае хваляванне, страсць), моцны кароткачасовы эмацыянальны стан, звязаны з раптоўнай зменай важных для суб’екта жыццёвых абставін. Адрозніваюць фізіял. афект і паталагічны, які ўзнікае ў адказ на цяжкую раптоўную псіхалагічную траўму і праяўляецца кароткачасовым псіхічным расстройствам. Афект суправаджаецца рэзкімі рухамі і зменамі ў функцыях унутр. органаў і праяўляецца моцнымі эмоцыямі — адмоўнымі (гнеў, абурэнне, злосць, жах) або станоўчымі (радасць, захапленне). У аснове афекту — стан унутр. канфлікту чалавека ад супярэчнасці паміж яго ўласнымі схільнасцямі, імкненнямі, жаданнямі і немагчымасцю іх выканання. Крымін. адказнасць за злачынства, учыненае ў стане фізіял. афекту, не выключаецца, але пры пэўных абставінах можа быць змякчана. За злачынства, учыненае ў стане паталаг. афекту, асоба крымін. адказнасці не падлягае. с. 131
АФЕ́КТАЎ ТЭО́РЫЯ , музычна-тэарэтычная канцэпцыя, заснаваная на ўяўленні аб музыцы як мастацтве, гал. змест якога адлюстраванне афектаў — пачуццяў, страсцей і эмоцый чалавека. Узнікла на аснове ант. тэорыі муз. этасу. Пашырана ў 17—18 ст. Асн. прынцыпы тэорыі сфармуляваў у 1744 І.Матэзан; станаўленне звязана з працамі Р.Дэкарта, Ж.Ж.Русо, Ж.Д’Аламбера, Д.Дзідро, М.Мерсена і інш., якія сцвярджалі сувязь акордаў, мелодыкі, рытму, тэмпу, а таксама дысанансу, танальнасці і інш. са светам пачуццяў, разглядалі канкрэтныя спосабы адлюстравання душэўных настрояў сродкамі муз. мовы, пытанні аб пастаянстве і зменах, градацыях і адценнях афектаў. Класіфікацыю афектаў зрабілі А.Кірхер (8 відаў) і Ф.В.Марпург (27 відаў). Афектаў тэорыя была своеасаблівай апазіцыяй музыцы рацыяналістычных тэндэнцый і царк. музыцы. Нягледзячы на пэўны схематызм, яна выявіла новыя эстэт. погляды і часткова прадвызначыла рысы сентыменталізму ў музыцы.
Літ.: Шестаков В.П. От этоса к аффекту. М., 1975; Золтаи Д. Этос и аффект: Пер. с нем. М., 1977. Т.Г.Мдывані. с. 131
АФЕ́ЛІЙ (ад апа... + грэч. hēlios Сонца), найбольш аддалены ад Сонца пункт арбіты планеты або інш. цела, што абарачаецца вакол Сонца. Адлегласць Зямлі ад Сонца ў афеліі 152 млн. км (у пач. ліпеня). Процілеглы пункт арбіты — перыгелій. Глядзі таксама Апагей, Перыгей. с. 131
АФЕЛІ́НУСЫ (Aphelinus), род паразітычных насякомых атр. перапончатакрылых. 40 відаў, на Беларусі 16—17. Найб. вядомыя Aphelinus asychis, Aphelinus chaonia, Aphelinus varipes.
Даўж. 0,5—1,5 мм. Цела чорнае або з жоўтым малюнкам. Брушка сцябліністае, рухома злучанае з грудзьмі. Размнажэнне пераважна палавое. Дарослыя кормяцца нектарам кветак. Некаторыя — эфектыўныя паразіты тлёў. Aphelinus mali завезены ў 1926—30 з Паўн. Амерыкі, выкарыстоўваецца ў біял. барацьбе з небяспечным шкоднікам яблыняў — крывяной тлёй. Самкі афелінусаў адкладваюць яйцы ў цела тлі, лічынкі, што з іх выходзяць, знішчаюць тлю. с. 131
АФЕНБА́Х (Оffenbach; сапр. Эбершт; Eberscht) Жак (20.6.1819, Кёльн — 4.10.1880), кампазітар, дырыжор, віяланчэліст. Заснавальнік франц. класічнай аперэты. З 1833 у Парыжы. Вучыўся ў Ф.Галеві (кампазіцыя). Іграў у тэатр. аркестрах, выступаў як віяланчэліст і дырыжор. У 1855—62 кіраваў створаным ім т-рам «Буф-Парызьен». Аўтар сусветна вядомых аперэт: «Арфей у пекле» (1858), «Прыгожая Алена» (1864), «Парыжскае жыццё» (1866), «Перыкола» (1868), «Дачка тамбурмажора» (1879) і інш. У цэнтры большасці аперэт Афенбаха — з’едлівая сатыра, пародыя на бурж.-арыстакратычнае грамадства. Музыка Афенбаха адметная вытанчанасцю, палкай танц. рытмікай. З твораў лірычнага плана вылучаецца рамант. опера «Казкі Гофмана» (1881; паст. ў Мінску ў 1941, 1983).
Літ: Соллертинский И. Оффенбах. М, 1962; Трауберг Л. Жак Оффенбах и другие. М., 1987. с. 131
АФЕРЭ́НТНЫЯ НЕРВО́ВЫЯ ВАЛО́КНЫ , гл. Цэнтраімклівыя нервовыя валокны. с. 132
АФІКАЛЬЦЫ́Т , дробназярністая метамарфізаваная горная парода, якая складаецца з кальцыту і хрызатылу і звычайна мае гнёзды, плямы і жылы высакароднага серпенціну (гл. Змеявік). Колер жоўты, зеленаваты, блакітны і інш. са шматлікімі жылкамі і ўзорамі. Утвараецца пераважна ў выніку кантактавага метамарфізму даламітавых парод. У паліраваным выглядзе выкарыстоўваецца для ўнутранага аздаблення будынкаў і розных вырабаў. с. 132
А́ФІКС (ад лац. affixus прымацаваны), службовая марфема, якая перадае дадатковае лексічнае і граматычнае значэнне слова або вызначае адносіны слова да інш. слоў у сказе. Да афіксаў адносяцца: флексія, або канчатак, — вызначае граматычную форму слова і служыць для сувязі з інш. словамі ў сказе; прэфікс, або прыстаўка (перад коранем), суфікс (пасля кораня), конфікс (з абодвух бакоў кораня), постфікс (пасля суфікса ці флексіі) — служаць для ўтварэння новых слоў або формаў слова; інтэрфікс — выкарыстоўваецца для злучэння пэўных марфем у слове.
Л.І.Бурак. с. 132
АФІЛАФАРА́ЛЬНЫЯ , непласціністыя (Aphyllophorales), парадак базідыяльных грыбоў з групы парадкаў гіменаміцэты. Уключае 20 сям., каля 300 родаў і 3 тыс. відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары, пераважна ў лясных зонах. На Беларусі каля 300 відаў з 87 родаў і 16 сям.: балетопсідных, ганадэрмавых, гіменахетавых, каніяфоравых, картыцыевых, лахнакладыевых, лісічкавых, паліпоравых, порыевых, рагацікавых, скутыгеравых, стэрэумавых, тэлефоравых, фістулінавых, шызафілавых, вожыкавікавых. Большасць афілафаральных — сапратрофы. Жывуць на раслінных субстратах (адмерлай драўніне, лясным подсціле, на глебавым гумусе). Ёсць паразіты травяністых і дрэўных раслін, мікарызаўтваральнікі. Многія афілафаральныя (губавыя грыбы, дамавыя грыбы) разбураюць драўніну. Некат. віды (напр., флебія гіганцкая) выкарыстоўваюцца як біял. антаганісты шкодных разбуральнікаў драўніны — каранёвай губкі. Ёсць лек. (чага, лісічкі і інш.), ядомыя (бяляк, грыбная капуста, грыбная локшына, лось, пеўнік, стракач і інш.). Як рэдуцэнты (дэструктары) адмерлай драўніны і ападу афілафаральныя адыгрываюць вял. ролю ў кругавароце рэчываў.
Міцэлій развіваецца ў субстраце. Гіфы шматлікія, бясколерныя або злёгку афарбаваныя, у некаторых відаў утвараюць грыбныя шнурочкі і плеўкі. Пладовыя целы разнастайнай формы (распасцёртыя, прамастойныя. булавападобныя, цыліндрычныя, разгалінаваныя, шапкападобныя з цэнтр. або эксцэнтрычнай ножкай, сядзячыя, паўкруглыя, капыта-, кансолепадобныя, прымацаваныя бокам ці зачаткавай бакавой ножкай), памераў (ад некалькіх мм да 1 м), колеру і кансістэнцыі (мяккамясістыя, рыхла- або шчыльналямцавыя, плеўкавыя, валакністыя, скурыстыя, коркавыя, дзеравяністыя). Гіменафор гладкі, складкаваты, сеткаваты, шыпаваты, трубчасты, бародаўчаты, лабірынтападобны, зубчастарассечаны. Гіменіяльны слой складаецца з базідый, шматлікіх базідыёл, гіфід, нярэдка са спец. стэрыльных клетак — цыстыдаў, глеяцыстыдаў, шчацінак. Базідыі з 4, радзей 2, 6 або 8 спорамі. Базідыяспоры бясколерныя ці афарбаваныя, з гладкай або шыпаватай, бародаўчатай абалонкай.
А.М.Капіч. с. 132
АФІЛІ́Я (ад а... + грэч. phyllon ліст), бязлістасць, адсутнасць лісця ў раслін, звычайна з прычыны рэдукцыі, напрыклад у псамафітаў (кактусаў, чорнага саксаула, джузгуна). с. 132
АФІЛІЯ́ЦЫЯ (ад англ. affiliate далучаць, звязваць), 1) імкненне чалавека да аб’яднання, знаходжання ў супольнасці з інш. людзьмі. Тэндэнцыя да афіліяцыі ўзрастае ў выпадку ўцягнення суб’екта ў патэнцыяльна небяспечную, стрэсавую (гл. Стрэс) сітуацыю. Блізкасць да інш. людзей зніжае трывогу, змякчае фізіял. і псіхал. стрэсы. Блакіраванне афіліяцыі выклікае пачуццё адзіноты, адчужанасці, параджае фрустрацыю. 2) Прыём у члены; далучэнне ў якасці аддзялення, філіяла і да т.п. с. 132
АФІ́НА , Афіна Палада, у стараж.-грэч. міфалогіі багіня вайны і перамогі, мудрасці, ведаў, мастацтваў і рамёстваў. Паводле міфа, Афіна ў шлеме і панцыры выйшла з галавы Зеўса. Культ Афіны быў распаўсюджаны па ўсёй Грэцыі, асабліва яе шанавалі ў Афінах. З Афінай грэкі звязвалі назву горада, лічылі багіню яго апякункай. У гонар Афіны штогод спраўлялі свята Панафінеі. Храм Афіны Парфенон — выдатны помнік стараж.грэч. мастацтва. У рым. міфалогіі ёй адпавядае Мінерва. с. 132
АФІНАГЕ́НАЎ Аляксандр Мікалаевіч (4.4.1904, г. Скопін Разанскай вобл., Расія — 29.10.1941), рускі драматург. Скончыў Маскоўскі ін-т журналістыкі (1924). Для ранніх твораў характэрны меладраматызм, спрошчанасць і схематызм вобразаў. Вастрынёй праблематыкі, глыбінёй псіхал. аналізу вызначаюцца п’есы, створаныя ў 1920—30-я г. («Дзівак», «Страх», «Далёкае», «Салют, Іспанія!» і інш.). Развіваў жанр сац.-псіхал. драмы і лірычнай камедыі. Яго стыль адметны спалучэннем публіцыстычнасці і лірызму. У п’есах «Маці сваіх дзяцей» (паст. 1939), «Машачка» і «Напярэдадні» (паст. 1941) сац.-філас. і маральна-этычныя праблемы. с. 132
АФІНА́Ж (ад франц. affinage ачыстка), працэс атрымання высакародных металаў высокай чысціні шляхам ачысткі ад дамешкаў; адзін з відаў рафінавання металаў. Золата і серабро ачышчаюць электролізам (чысты метал асядае на катодзе); атрыманае золата мае пробу не ніжэй за 999,9. Плаціну і металы плацінавай групы ачышчаюць т.зв. «мокрым» спосабам: раствараюць у мінер. кіслотах і асаджаюць спец. рэагентамі (хлорысты амоній, аміяк, цукар). Афінаж золата робяць і «сухім» спосабам: расплаўляюць, насычаюць хлорам, хларыды невысакародных металаў выпарваюць, хларыды серабра ўсплываюць на паверхню. Проба золата 996,5, серабра, адноўленага з хларыдаў, 999. с. 132
АФІ́ННАЯ ХРАМАТАГРА́ФІЯ , метад раздзялення і ачысткі біялагічна актыўных рэчываў. Заснаваны на іх спецыфічным (адпаведна біял. функцыі) узаемадзеянні з лігандамі, якія звязаны з носьбітам кавалентнай сувяззю. Выкарыстоўваецца ў навук. даследаваннях для вылучэння ферментаў, антыцелаў, антыгенаў, гармонаў, вірусаў, клетак і вывучэння механізму іх дзеяння, а таксама ў медыцыне пры біяхім. аналізе. Глядзі таксама Храматаграфія.
Літ.: Туркова Я. Аффинная хроматография: Пер. с англ. М., 1980. с. 133
АФІ́НСКАЕ ВЫХАВА́ННЕ , сістэма выхавання хлопчыкаў і юнакоў (дзяцей свабодных грамадзян) у Стараж. Афінах у 7—5 ст. да нашай эры. Мэта афінскага выхавання — дасягненне «гармоніі душы і цела» (інтэлектуальнага, маральнага, эстэт. і фіз. развіцця). Прадугледжвала выхаванне да 7 гадоў у сям’і пад кіраўніцтвам маці або мамкі, пазней — педагога; з 7 да 16 гадоў — навучанне ў прыватных мусічных школах чытанню, пісьму, лічэнню (школа граматыста), музыцы, спевам, дэкламацыі (школа кіфарыста), з 12 гадоў дадаткова — гімнастыцы (палестра); з 16 да 18 юнакі са знатных сем’яў вывучалі філасофію, л-ру, палітыку, фіз. ўдасканаленне праходзіла ў дзярж. гімназіі; з 18 да 20 праводзілася ваеннае навучанне і набывалася паліт. адукацыя ў эфебіі. Фізічная праца выключалася. Г.В.Сегянюк. с. 133
АФІ́НСКІ АКРО́ПАЛЬ , архітэктурны ансамбль Стараж. Грэцыі; гіст. ядро і культавы цэнтр Афін Старажытных. Створаны пераважна ў эпоху Перыкла (444/443—429 да нашай эры) пад агульным кіраўніцтвам Фідыя. Акропаль — адно з найб. велічных дасягненняў ант. дойлідства, гарманічны па маштабе збудаванняў, прасторавай арганізацыі, арганічна звязаны з натуральным асяроддзем. Ансамбль акропаля складаюць: парадны ўваход Прапілеі (437—432 да нашай эры, арх. Мнесікл), храм Ніке Аптэрас на выступе крапасной сцяны (449—420 да нашай эры, арх. Калікрат), гал. храм — Парфенон (447—438 да нашай эры), храм Афіны і Пасейдона-Эрэхтэя — Эрэхтэён (421—406 да нашай эры). Т.зв. доўгія сцены (каля 455—445) злучалі Афінскі акропаль з портам Пірэй і Фалерскай гаванню. З Пд да акропаля прымыкаюць тэатр Дыяніса (6 ст. — 326 да нашай эры), адэон Перыкла (5 ст. да нашай эры) і інш. Афінскі акропальуваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны. с. 133
АФІ́НЫ (Athēnai) Старажытныя, горад-дзяржава (поліс) у Паўд. ч. Атыкі, адзін з важнейшых эканам., паліт. і культ. цэнтраў Стараж. Грэцыі. Поліс утварыўся ў выніку аб’яднання радавых абшчын Атыкі вакол Афінскага акропаля. Унутры абшчын існаваў падзел на аўпатрыдаў, геамораў і дэміургаў. Савет знаці, арэапаг, меў вышэйшую суд., адм. і рэліг. ўладу. У 621 да нашай эры правіцель Драконт запісаў законы, якія прызнавалі прыватную ўласнасць на рухомую маёмасць. Да канца 6 ст. да нашай эры зямля лічылася абшчыннай уласнасцю, але паступова апынулася ў руках радавой знаці, а частка абшчыннікаў — у даўгавым рабстве. У 594 да нашай эры правіцель Салон Правёў рэформы, якія адмянялі даўгавое рабства, уводзілі савет 400; грамадзян падзялялі на 4 разрады ў адпаведнасці з маёмасным цэнзам; вышэйшыя пасады ў дзярж. органах маглі займаць толькі самыя багатыя людзі. Народны сход і Гелія (суд прысяжных) складаўся з усіх грамадзян. Узнікла дэмакратыя. Каля 560 да нашай эры адбыўся паліт. пераварот, у выніку якога ўстанавілася тыранія Пісістрата. Пры Пісістратыдах (560—510 да нашай эры) разгарнулася храмавае і свецкае буд-ва, праведзены водаправод; Афіны кантралявалі марскі шлях у Прычарнамор’е, пашырылі свой уплыў на шэраг а-воў Эгейскага м. Пасля падзення тыраніі і грамадз. вайны 508 да нашай эры праведзены новыя рэформы, у выніку якіх знішчаны перажыткі радавога ладу; закон аб астракізме ахоўваў дэмакратыю. Афіны сталі самай вял. дзяржавай Стараж. Грэцыі. У перыяд грэка-персідскіх войнаў 500—449 да нашай эры Афіны дасягнулі найб. росквіту: некалькі разоў перамагалі персаў, узначальвалі антыперс. Дэлоскі саюз, які пазней ператварыў Афіны ў марскую дзяржаву (гл. Архе Афінская). Гады праўлення Перыкла атрымалі назву «залатога веку Перыкла». З увядзеннем аплаты дзярж. пасад дэмасу забяспечаны ўдзел у кіраванні дзяржавай. Праца свабодных земляробаў і рамеснікаў спалучалася з працай рабоў, Афіны ператварыліся ў буйны гандлёва-рамесніцкі поліс. Расквітнелі філасофія, рэлігія, тэатр, л-ра, архітэктура і скульптура. Аднак шматлікія супярэчнасці ўнутры Афінскай дзяржавы з яе полісамі-саюзнікамі прывялі да Пелапанескай вайны 431—404 да нашай эры і паражэння Афін. У ходзе Карынфскай вайны 395—387 да нашай эры Афіны часткова аднавілі сваё становішча, але былой магутнасці ўжо не дасягнулі. У 338 да нашай эры Македонія ўключыла Афіны ў Элінскі саюз пад сваёй гегемоніяй. У 86 да нашай эры Афіны заваяваны Рымам. У 3 ст. нашай эры Афіны перажылі нашэсце варвараў і прыйшлі ў заняпад.
Літ.: Колобова К.М. Древний город Афины и его памятники. Л., 1961; Корзун М.С. Социально-политическая борьба в Афинах в 444—425 гг. до нашей эры. Мн., 1975; Фролов Э.Д. Социально-политическая борьба в Афинах в конце V в. до нашей эры: (Материалы и документы). Л., 1964. М.С.Корзун. с. 133
АФІ́НЫ (Athēnai), горад, сталіца, паліт., эканам. і культ. цэнтр Грэцыі. Адм. ц. нома Атыка. Размешчаны на п-ве Атыка, непадалёку ад Эгейскага м., на раўніне, якую арашаюць Кіфісос і яе прыток Ілісос. Раўніну перасякае ланцуг вапняковых узгоркаў, асн. вяршыні якіх — Акропаль (каля 125 м) і Лікавіт (каля 275 м) — пануюць над горадам; з трох бакоў раўніна абмежавана гарамі, з чацвёртага — заліў Саранікос. Разам з прыгарадамі і г. Пірэй (аванпорт Афін на Эгейскім м.) утварае агламерацыю Вял. Афіны. 748 тыс. ж., у агламерацыі (пл. 433 км2) больш за 3,5 млн. ж. (1991). Важны трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт Элінікон. У Вял. Афінах сканцэнтравана каля 2/3 прамысл. вытв-сці краіны. Асн. галіны: металургія, машынабудаванне (у тым ліку суднабудаванне, аўтамабільнае), нафтаперапр., хім., цэлюлозна-папяровая, тэкст., гарбарна-абутковая, швейная, харч. прам-сць, турызм. Праз Аыіны праходзіць каля 70% імпарту і 40% экспарту Грэцыі. Метрапалітэн. Ун-т. Акадэмія навук. Нац. б-ка. Музеі.
Афіны — стараж. горад Грэцыі; горад-дзяржава (гл. Афіны Старажытныя). Паводле паданняў, першыя паселішчы на месцы сучасных Афін з’явіліся ў 16—13 ст. да нашай эры. З 146 (паводле інш. звестак 86) да нашай эры Афіны знаходзіліся пад уладай Рыма. З 4 ст. ўваходзілі ў склад Візант. імперыі. З 1204 сталіца Афінскага герцагства. У 1458 захоплены туркамі. З 1834 сталіца Грэцыі.
Спалучэнне выдатных помнікаў антычнасці (гал. ч. на Афінскім акропалі) з помнікамі візант. дойлідства і буйнымі раёнамі новабудоўляў надае Афінам непаўторную своеасаблівасць. Стыхійная планіроўка ант. Горада склалася да 7 ст. да нашай эры. Гіст. ядро Афін — скала Акропаля. Сярод інш. помнікаў стараж.-грэч. і рым. дойлідства: плошча Агары з храмам Гефеста, Дыпілон — гал. гарадскія вароты стараж. Афін, Дыпілонскі некропаль са скульпт. надмагіллямі 5—4 ст. да н.э, храм Зеўса Алімпійскага, тэатр Дыяніса, б-ка і арка Адрыяна, стадыён, т.зв. «Вежа вятроў», помнік Лісікрата. Да візант. эпохі належаць цэрквы 11—12 ст. Малая Мітраполія, св. Апосталаў на Агары, Капнікарэя і інш. Найб. значныя грамадскія будынкі 19 ст. ўзведзены ў стылі неакласіцызму: парламент, Нац. б-ка, ун-т, Акадэмія навук, Нац. музей і інш. Сучасныя Афіны будуюцца паводле рэгулярнага плана ва ўсіх напрамках ад цэнтр. вуліц. Сярод збудавання 20 ст.: тэатр «Алімпія», Хілтан-атэль і інш. Музеі: Нац. археалагічны, Акропаля, Агары, Візантыйскі, Нац. галерэя жывапісу, керамікі.
Літ.: Сидорова Н.А. Афины. 2 изд. М., 1984. с. 133
АФІУ́РЫ , змеяхвосткі (Ophiuroidea), клас ігласкурых. 2 атрады: афіуры скураныя (Euryalae) і афіуры сучасныя (Ophiurae). Каля 2 тыс. відаў. Вядомы з ардовіку. Жывуць усюды на дне акіянаў і мораў ад літаралі да глыб. 8000 м. Найб. вядомыя афіура Сарса (Ophiura sarsi), афіура галава гаргоны (Gorgonocephalus caryi), афіура калючая змеяхвостка (Ophiopholis aculeata).
Даўж. з прамянямі ад некалькіх мм да 0,5 м. Цела дыскападобнае, дыяметрам да 10 см з 5 (радзей 10) гнуткімі доўгімі прамянямі. Большасць раздзельнаполыя. У некаторых афіур маляўкі выношваюцца ў вывадкавых сумках — бурсах. Усёедныя. Зрэдку ўтвараюць вял. Скопішчы. с. 134
АФІЦЫЁ́З (ад лац. officiosus паслужлівы), 1) друкаваны орган, які фармальна не звязаны з урадам, але на справе праводзіць яго палітыку. 2) Тэрмін, які выкарыстоўваецца пры вызначэнні людзей афіц. Колаў. с. 134
АФІЦЫ́ЙНА-ДЗЕЛАВЫ́ СТЫЛЬ , адзін з функцыянальных стыляў літаратурнай мовы, які абслугоўвае сферу афіц.-дзелавых пісьмовых зносін. Вылучаюцца 3 падстылі: канцылярска-дзелавы, дыпламатычны і юрыдычны, на аснове якіх ствараюцца заканад. акты, дакументы міжнар. права і дыпламатыі, пастановы, загады, інструкцыі, статуты, вядзецца службовая перапіска і інш.
Асн. рысы стылю: жанравая, кампазіцыйная і моўная стандартызаванасць; лагічнасць, акрэсленасць і дакладнасць; разгорнутасць зместу і багацце сродкаў перадачы інфармацыі; ускладненасць сінтаксісу, пашыранасць залежных канструкцый, рубрыкацый і пераліку; высокая частотнасць аддзеяслоўных назоўнікаў, вытворных прыназоўнікаў і злучнікаў; насычанасць спец. і абстрактнай лексікай і фразеалогіяй; адсутнасць суб’ектыўнай эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі і вобразнага (пераноснага) ужывання слоў.
Літ.: Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы. 3 выд. Мн., 1992.
Н.Б.Мячкоўская. с. 134
АФІЦЫ́ЙНАЯ МО́ВА , мова, што выкарыстоўваецца для ўрадавых і інш. дзелавых патрэб. У сацыялінгвістыцы паняцце «афіцыйная мова» ўжываецца ў проціпастаўленні паняццю нацыянальная мова. І калі апошняя скіравана на ідэнтыфікацыю нацыі, згуртаванне народа ў адзіную нацыю, прызначэнне афіцыйнай мовы хутчэй утылітарнае, чым сімвалічнае. Неабходнасць выкарыстання абодвух тэрмінаў выклікана гіст., паліт., этнічнымі і інш. фактарамі, што вызначаюць моўную сітуацыю ў пэўнай краіне.
На практыцы абодва тэрміны ўжываюцца не строга, а ў адпаведнасці з паліт. мэтамі ўрада. Так, у Парагваі гуарані і ісп. мовы аб’яўлены нацыянальнымі, але іспанская — афіцыйная мова. У Танзаніі наадварот: нац. мова — суахілі, а суахілі і англ. — афіцыйныя мовы. У краінах, што лічаць сябе моналінгвальнымі (аднамоўнымі), — адна і тая ж мова служыць для абедзвюх мэтаў. У полілінгвальных (шматмоўных) дзяржавах адна з моў можа быць аб’яўлена нац. па паліт. меркаваннях — для замацавання нацыянальнасці (напр., іўрыт у Ізраілі, інданезійская ў Інданезіі). Але калі такая мова не ў стане задавальняць усе камунікатыўныя патрэбы краіны (урада) у знешніх і ўнутр. зносінах, пэўная мова прымаецца ў якасці афіцыйнай мовы (напр., арабская ў Ізраілі, французская ў Заіры, Чадзе). Афіцыйную мову выкарыстоўваюць у выпадку, калі выбар нац. мовы праблематычны (напр., у Індыі 14 нац. рэгіянальных моў прызнаны афіцыйнымі мовамі побач з англ. і хіндзі).
Значымасць нац. або афіцыйнай мовы можа быць замацавана ў юрыд. актах і дакументах (канстытуцыі, спец. законе аб мовах і інш.), ёй можа быць нададзены статус дзяржаўнай мовы. А.Я.Міхневіч. с. 135
АФІЦЫ́РАВАННЕ (ад лац. afficio прычыняю, уздзейнічаю), здольнасць прадмета ўздзейнічаць на органы пачуццяў. Тэрмін уведзены ням. філосафам I.Кантам, які лічыў, што пачуццёвыя ўяўленні ўзнікаюць у выніку ўздзеяння «рэчаў у сабе» на органы пачуццяў, а кожны прадмет павінен пэўным чынам «афіцыраваць» душу, каб здзейснілася пазнанне. с. 135
АФІЦЭ́Р (ням. Offizier), асоба каманднага і начальніцкага складу ва ўзбр. сілах, міліцыі, паліцыі. Першапачаткова афіцэрамі называліся асобы, якія займалі некаторыя дзярж. пасады. З узнікненнем пастаянных наёмных армій і ВМФ (16 ст.) у Францыі, а потым і ў інш. еўрап. краінах (у тым ліку ў ВКЛ) афіцэрамі пачалі называць вайсковых камандзіраў. Афіцэры маюць прысвоеныя ім званні воінскія ці спецыяльныя. с. 135
АФІЦЭ́РСКІ СКЛАД , адміністрацыйна-прававая катэгорыя асоб, якія маюць ваен. або ваен.-спец. падрыхтоўку (адукацыю) і асабіста прысвоеныя афіцэрскія званні; асн. частка ваен. кадраў дзяржавы. Асобы афіцэрскага складу могуць знаходзіцца непасрэдна на ваен. службе, лічыцца ў запасе або быць у адстаўцы. Ва Узбр. сілах Рэспублікі Беларусь афіцэрскі склад падзяляецца на малодшы, старшы і вышэйшы (гл. ў арт. Званні воінскія). с. 135
АФІ́ША (франц. affiche), від рэкламы, паведамлення пра спектакль, канцэрт, лекцыю, кінафільм ці інш. культ.-масавае, відовішчнае, спарт. мерапрыемства. Размнажаюць паліграф. або трафарэтным спосабам. Можа быць шрыфтавая, маляваная, з выкарыстаннем фатаграфіі.
Як выдавецкая, відовішчна-тэатр. і гандл. аб’ява вядома ў Еўропе з 16 ст. Масавае пашырэнне атрымала ў 19 ст. На Беларусі пашырана з сярэдзіны 19 ст. Друкаваная афіша папярэднічала пастаноўцы першай бел. оперы «Ідылія» С.Манюшкі (1852). У галіне афішы працуюць бел. плакатысты У.Васюк, У.Жук, У.Крукоўскі, І.Радунскі, В.Смаляк, М.Стома, І.Уладычык і інш. с. 135
АФІЯЛІ́ТЫ [ад грэч. ophis змяя + ..літ(ы)], асноўныя і ультраасноўныя інтрузіўныя (дуніты, перыдатыты, піраксеніты, габра), эфузіўныя (пераважна базальты і іх туфы) і асадкавыя (глыбакаводныя асадкі акіянскага тыпу) горныя пароды, якія трапляюцца разам. Афіяліты разглядаюць як рэлікты акіянскай кары геал. мінулага, перамешчаныя на ўскраіны мацерыкоў. Важна даследаваць афіяліты, каб выяўляць радовішчы рудаў, генетычна звязаныя з пародамі афіялітавага комплексу (хрому, нікелю, плаціны, золата, ртуці і інш.), а таксама вывучаць развіццё зямной кары. с. 135
АФЛАТАКСІ́НЫ , група атрутных для жывёл і чалавека рэчываў, якія выпрацоўваюцца плесневымі грыбамі, пераважна з роду Aspergillus. Парушаюць работу печані і сінтэз бялкоў, прыгнечваюць актыўнасць ферментаў у млекакормячых, птушак, рыб; патэнцыяльныя канцэрагены, у тым ліку для чалавека. Харч. прадукты і кармы могуць быць забруджаны афлатаксінамі на розных стадыях іх прыгатавання і захоўвання. Пры звычайных спосабах апрацоўкі ежы і корму афлатаксіны разбураюцца часткова. Больш дзейснымі з’яўляюцца стэрылізацыя ў аўтаклаве ў прысутнасці амонію або апрацоўка гіпахларытам. Гранічна дапушчальная доза афлатаксінаў у ежы чалавека 30 мкг на 1 кг прадукту. с. 135
АФО́Н (Athōs), Аян-Орас (грэч. Святая гара), манастырскі комплекс у Грэцыі, на п-ве Халкідыкі. Склаўся ў 10—11 ст. на месцы стараж.-грэч. калоніі. Засн. ў 962 грэкам Афанасіем (лаўра). У наступныя стагоддзі — буйны цэнтр правасл. царквы. З 1430 да 1913 анклаў у Турцыі, потым у складзе Грэцыі. Уключае 20 манастыроў, размешчаных у скалах. У цэнтры Афона — манастыр Прататон (засн. ў 10 ст.) з базілікай (фрэскі М.Панселіна, 14 ст.). Манастырам характэрныя купальныя трыконхавыя цэрквы з вял. прытворам, часам упрыгожаныя фрэскамі і мазаікамі (неаднаразова перабудоўваліся і абнаўляліся): Лаўра (962—963), Моні-Івірон (980), Філатэос (12 ст.), Аяс-Паўлас (11—14 ст.). У комплекс уваходзяць таксама манастыры сербскі Хіландар, рус. св. Панцеляймона (абодва 12 ст.), балг. Заграфа (11—13 ст.) і інш. У манастырах багатыя калекцыі візант. рукапісаў, абразоў, прадметаў дэкар.-прыкладнога мастацтва.
Літ.: Chreston P. Athos: History, monuments, life. Thessaloniki, 1970. с. 135
АФО́НІН Міхаіл Іванавіч (11.11.1908, Масква — 7.11.1990), бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Д-р с.-г. н.(1970), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1973). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1932). З 1945 дырэктар Усесаюзнага НДІ лёну, з 1952 у Бел. НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па біялогіі, селекцыі і агратэхніцы лёну-даўгунцу (пад яго кіраўніцтвам выведзена 11 сартоў). Распрацаваў новыя спосабы вырошчвання лёну, тэхналогію яго камбайнавай уборкі. с. 136
АФО́НТАЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура плямёнаў верхняга палеаліту, якія жылі ў даліне Енісея 20—12 тыс. г. назад. Назва ад стаянак на Афонтавай Гары на ўскраіне г. Краснаярска. Насельніцтва займалася паляваннем на паўн. аленя, маманта, пясца і інш. Для афонтаўскай культуры характэрны крамянёвыя скрэблы, скрабкі, адшчэпы з рэтушаванымі краямі, касцяныя наканечнікі коп’яў, іголкі. Выўялены рэдкія для Сібіры рэшткі палеалітычнага чалавека (зуб, косці рукі, фрагмент чэрапа з выразнымі мангалоіднымі рысамі). с. 136
АФО́РТ (франц. eau-forte літар. азотная кіслата), від гравюры на метале, у якой паглыбленыя элементы друкарскай формы ствараюцца траўленнем металу кіслотамі.
Металічную пласціну («дошку») пакрываюць кіслотаўстойлівым лакам, потым гравіравальнай іголкай, якая знімае лак і агаляе метал, наносяць малюнак. Змясціўшы «дошку» ў кіслату, пратраўліваюць метал, што паглыбляе след ад іголкі. Малюнак запаўняюць фарбай. Адбіткі з дапамогай спец. станка пераносяць на вільготную паперу. У шырокім сэнсе афорт уключае і інш. віды гравюры з траўленнем: акватынту, лавіс, мяккі лак; можа спалучацца з «сухой іголкай» і гравюрай разцом. Афорт узнік у Зах. Еўропе на пач. 16 ст. (Д.Хопфер, А.Дзюрэр у Германіі, У.Граф у Швейцарыі). Развіццё атрымаў у творчасці мастакоў 17—19 ст.: Ж.Кало (Францыя), Рэмбранта, Дж.Піранезі (Італія), Ф.Гоі (Іспанія). Да афорта звяртаюцца ў 20 ст. Ф.Брэнгвін (Вялікабрытанія), К.Кольвіц (Германія) і інш.
На Беларусі першыя афортныя творы (медзярыт) з’явіліся ў 16 ст. (Карта Полацкай зямлі і План Полацка, абодва 1579). У 1980—90-я г. ў тэхніцы афорта выконваюцца асобныя творы і цыклы, прысвечаныя гісторыі і сучаснасці (Л.Ран, А.Кашкурэвіч, Л.Асецкі, А.Паслядовіч, Г.Паплаўскі, М.Басалыга, М.Барздыка, В.Баранаў, С.Герус, С.Балянок, Ю.Падолін і інш.).
М.М.Паграноўскі. с. 136
АФОТАБІЯСФЕ́РА , частка біясферы, куды не трапляюць сонечныя прамяні (у межах гідрасферы і літасферы). с. 136
АФРАДЫЗІЯ́КА , рэчывы, якія стымулююць палавую цягу і актыўнасць. Традыцыйна гэта сродкі расліннага і жывёльнага паходжання. Сродкі нар. медыцыны: цыбуля, яйкі, сельдэрэй, мёд, шакалад, амбра, гарчыца, крабы, вустрыцы, жэньшэнь, бабровы струмень, залаты корань; фармакалагічныя сродкі: палавыя гармоны, псіхастымулятары, адаптагены. Радзей да афрадызіякаў адносяць эратычныя фатаграфіі, відарысы, кнігі, кіна- і відэафільмы і інш. с. 136
АФРАДЫ́ТА , у стараж.-грэч. міфалогіі багіня кахання і хараства. Дачка Зеўса і акіяніды Дыёны (паводле інш. міфаў, Афрадыта ўзнікла з марской пены). Культ Афрадыты быў пашыраны акрамя Грэцыі на ўзбярэжжы М. Азіі, Эгейскага м. і ў грэч. калоніях Прычарнамор’я. У творах мастацтва ўвасабляла ідэал жаночага хараства. З ант. скульптур найб. вядомыя: Афрадыта Кнідская Праксіцеля, Афрадыта Медычы, Афрадыта Таўрыйская, Афрадыта (Венера) Мілоская і інш. Грэч. пісьменнік Лукіян прысвяціў Афрадыце трактат «Пра Сірыйскую багіню». У рымскай міфалогіі Афрадыце адпавядае Венера. с. 137
АФРАСІЯ́Б , гарадзішча стараж. Самарканда (Мараканда; Узбекістан) на ўскраіне сучаснага горада. Першыя ўмацаванні (гліняны вал) пабудаваны ў канцы 8—7 ст. да нашай эры; у 6—4 ст. да нашай эры Афрасіяб — буйнейшы горад пл. 219 га. Раскопкамі выяўлены рэшткі жылых і рамесніцкіх кварталаў, мячэць і палац 7— 8 ст. з насценнымі размалёўкамі. Сярод шматлікіх знаходак — асуарыі ў форме статуй, тэракотавыя статуэткі і пліткі, паліваная кераміка і інш. У 1220 Афрасіяб разбураны манголамі. с. 137
АФРЫГІ́ДСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура Харэзма ў 4—8 ст. Назва ад харэзмскай дынастыі Афрыгідаў. Склалася пад уплывам навакольных стэпавых плямёнаў у перыяд крызісу рабаўладальніцкага ладу і станаўлення феадалізму. Для афрыгідскай культуры характэрны заняпад старых антычных гарадоў і ўтварэнне новага тыпу сельскіх паселішчаў — феад. сядзібаў-замкаў і абшчынных дамоў. Пераважаў керамічны посуд, зроблены на ганчарным крузе. На апошнім этапе афрыгідскай культуры пачалі ўзнікаць новыя гарады. с. 137
А́ФРЫКА , другі па велічыні пасля Еўразіі мацярык, частка свету. Пл. 29,2 млн. км2, з астравамі 30,3 млн. км2. Размешчана ва Усх. паўшар’і, амаль пасярэдзіне перасякаецца экватарам. Крайнія пункты: на Пн мыс Эль-Аб’яд, 37°20' паўн. ш.; на Пд мыс Ігольны (Агульяс), 34°52' паўд. ш.; на З мыс Альмады, 17°32' зах. д.; на У мыс Хафун, 51°23' усх. д. Афрыка працягнулася з Пн на Пд амаль на 8000 км, з З на У на 3100 км у паўд. і да 7500 км у паўн. частках. Злучана з Азіяй вузкім (112 км) Суэцкім перашыйкам, ад Еўропы аддзяляецца Міжземным морам і Гібралтарскім пралівам. На З абмываецца Атлантычным ак., на У — Індыйскім ак. і Чырвоным морам. Берагі пераважна прамалінейныя, абразійныя, стромкія, з вузкай палоскай прыбярэжных нізін, у трапічных шыротах месцамі з каралавымі рыфамі. Зручных бухтаў мала, вял. залівы Гвінейскі на З і Сідра (Вял. Сірт) на Пн, у Міжземным моры. Найб. п-аў Самалі (Афрыканскі Рог). Да Афрыкі як часткі свету належаць астравы (агульная пл. 1,1 млн. км2): на У Мадагаскар, Каморскія, Маскарэнскія, Аміранцкія, Сейшэльскія, Альдабра, Пемба, Мафія, Занзібар, Сакотра; на З Мадэйра, Канарскія, Зялёнага Мыса, Анабон, Сан-Таме, Прынсіпі, Біёка (б. Фернанда-По), аддаленыя ў Атлантычным ак. а-вы Ушэсця, Св. Алены, Трыстан-да-Кунья і інш.
Рэльеф. У рэльефе Афрыкі спалучаюцца ступеньчатыя раўніны, плато, пласкагор’і і нагор’і са шматлікімі астанцовымі вяршынямі, лававым покрывам і вулканамі. Паводле вышыні паверхні над узр. м. (сярэдняя 750 м) Афрыка падзяляецца на паўн.-зах. Нізкую Афрыку і паўд.-ўсх. Высокую Афрыку. На б. ч. Нізкай Афрыкі размешчаны раўніны і плато Сахары, сярод якіх узвышаюцца нагор’і Ахагар (г. Тахат, 3003 м) і Тыбесты (вулкан Эмі-Кусі, 3415 м), і Судана — плато і пласкагор’і Аір (2022 м), Энеды (1450), Дарфур (3088 м) і інш. На ПнЗ Атласкія горы (г. Тубкаль, 4165 м). Над берагам Гвінейскага зал. ўзнімаецца Паўн.-Гвінейскае ўзв. (г. Бінтымані, 1948 м). На Пд Нізкая Афрыка — упадзіна Конга, што аддзяляецца ад Атлантычнага ак. Паўд.-Гвінейскім узв. (1500— 2000 м). Да Высокай Афрыкі належыць Эфіопскае нагор’е (г. Рас-Дашэн, 4623 м), якое на У абрываецца да самай нізкай у Афрыцы ўпадзіны Афар (-153 м), і Усх.-Афрыканскае пласкагор’е з вулканічнымі конусамі (Кіліманджара, 5895 м — найвышэйшы пункт Афрыкі). На Пд Афрыкі знаходзіцца раўніна Калахары (выш. 900—1000 м). Яе акружаюць на У і ПнУ плато і нагор’і Матабеле і Велд, на Пд Верхняе Кару (горы Сніўберге, 2505 м), на З Намакваленд, Дамараленд, Каока. На У павышаны рэльеф вакол Калахары стромка абрываецца да Індыйскага ак., дзе Драконавы горы і нагор’е Басута з найвышэйшым пунктам на Пд Афрыкі г. Тхабана-Нтленьяна (3482 м) утвараюць Вял. Уступ, на Пд — да ўпадзіны Вял. Кару, на З — да Атлантычнага ак. (хр. Сера-да-Шэла). На крайнім Пд мацерыка ўзвышаюцца Капскія горы (2326 м). Рэльеф, падобны да Паўд. Афрыкі, мае в-аў Мадагаскар. Усходнюю ч. Афрыкі з Пн на Пд перасякае Усходне-Афрыканская рыфтавая сістэма з глыбокімі вузкімі ўпадзінамі, занятымі азёрамі, глыбавымі гарамі і вулканічнымі масівамі з патухлымі і дзеючымі вулканамі.
Геалагічная будова. Амаль усю тэр. Афрыкі займае стараж. Афрыканская платформа (Афрыкана-Аравійская).
Дакембрыйскія метамарфічныя тоўшчы і граніты, што складаюць фундамент платформы, залягаюць на глыб. 8—10 км у вялізных тэктанічных упадзінах і прагінах, якія запоўнены асадкавымі пародамі платформавага чахла (да гэтых структур часта прымеркаваны раўніны і плато). У шчытах і масівах крышт. фундамент выходзіць на паверхню (нагор’і Ахагар і Тыбесты, Паўн.-Гвінейскае ўзв., хрыбет Этбай на беразе Чырвонага м., плато Дарфур і інш ). У палеазоі на Пд Афрыкі развівалася мацерыковае зледзяненне (на фоне тэктанічнага падняцця), у мезазоі — базальтавы вулканізм з утварэннем лававых покрываў (трапаў). У сярэдзіне кайназою зноў пачалося падняцце паверхні, асабліва інтэнсіўнае на У Афрыкі, што прывяло да расколу платформы і ўтварэння ў міяцэне Усх.-Афрыканскай рыфтавай сістэмы, якая працягнулася больш чым на 6000 км ад паўн. ускраіны Чырвонага м да р. Замбезі. Рыфтагенез суправаджаўся базальтавым і шчолачным вулканізмам, у пліяцэне ўзніклі вулканы Кіліманджара, Кенія (5199 м), Меру (4567 м) і інш. На Пд да платформы прылягаюць складкава-глыбавыя структуры Капскіх гор (герцынскай складкавасці), на ПнЗ — складкавая сістэма Атласкіх гор (герцынскай і альпійскай складкавасці). У антрапагене Афрыка аддзялілася ад Еўропы. Мацерыковае зледзяненне плейстацэну выявілася эпохамі ўвільгатнення ў Сахары і інш. пустынях (плювіяльныя эпохі, ад якіх засталіся уэды, высахлыя азёры і інш.).
Карысныя выкапні. У Афрыцы вядомы радовішчы амаль усіх відаў карысных выкапняў. Яна займае 1-е месца сярод іншых мацерыкоў па запасах марганцавых рудаў, храмітаў, баксітаў, золата, плаціноідаў, кобальту, ванадыю, алмазаў, фасфарытаў, флюарыту, 2-е — па запасах медных рудаў, урану, сурмы, берылію, азбесту, графіту, 3-е — па запасах нафты, прыроднага газу, ртуці, жал. руды; ёсць значныя запасы рудаў тытану, нікелю, вісмуту, літыю, танталу, ніобію, волава, вальфраму, а таксама каменнага вугалю, каштоўных камянёў і інш.
Клімат. Афрыка — самы гарачы мацярык (сумарная сонечная радыяцыя 180—200 ккал/см2 за год) з пераважна кантынентальным кліматам (рэзкія ваганні сутачных тэмператур і сухасці). Асн. працэс агульнай цыркуляцыі атмасферы над Афрыкай — перанос да экватара трапічнага паветра пасатамі. Т-ры паветра ў Паўн. і Паўд. паўшар’ях мала адрозніваюцца, а характар і велічыня ападкаў на працягу года вельмі зменлівыя, на б.ч. тэрыторыі адзначаецца недахоп вільгаці, вылучаюцца сухі і вільготны сезоны.
У поясе экватарыяльнага клімату паміж 2° паўд. і 8° паўн. ш. сума ападкаў за год перавышае 1000 мм, у самым вільготным месцы Афрыкі на зах. схілах масіву Камерун, у Дэбунджы, дасягае больш за 9000 мм. Тэмпературы на працягу года 25—28 °С (удзень блізкія да 30 °С, уначы каля 20 °С). Паясы субэкватарыяльнага клімату (экватарыяльных мусонаў) распрасціраюцца да 19° паўн. і 16° паўд. ш. Выпадае ад 250—300 да 500—1800 мм ападкаў (2 сезоны дажджоў). Тэмпература на працягу года вагаецца ад 26—31 °С да 14—18 °С на Пн ад экватара, на Пд складае 20—27 °С. Далей, да 30° паўн. і 30° паўд. ш., размяшчаюцца паясы трапічнага клімату, дзе выпадае менш за 100 мм, ва Усх. Сахары 10—20 мм ападкаў за год (у г. Асуан дажджы выпадаюць не кожны год). У тропіках Паўн. паўшар’я самыя высокія т-ры ў Афрыцы — у ліп. месцамі да 38 °С, макс. 57,8 °С адзначана ў Эль-Азізіі (Лівія). Назіраюцца значныя месячныя і сутачныя ваганні т-ры (да 20 °С). Паўн. і паўд. ўскраіны мацерыка знаходзяцца ў паясах субтрапічнага клімату, дзе ападкі (ад 100—250 мм на У да 500—1000 мм за год на З) выпадаюць зімой, т-ры летніх месяцаў 20—25 °С, зімовых 10—15 °С, у гарах Атлас выпадае снег, т-ры могуць зніжацца да -6, -8 °С.
Унутраныя воды. Гідраэнергетычны патэнцыял Афрыкі складае больш за 20% ад сусветнага, па запасах гідраэнергіі яна займае 2-е месца пасля Азіі. У Афрыцы цячэ самая доўгая рака свету — Ніл (6671 км), самая паўнаводная рака Усх. паўшар’я — Конга, тут знаходзяцца 2-е па глыбіні (пасля Байкала) возера Зямлі — Танганьіка (1470 м) і 2-е па плошчы (пасля воз. Верхняе ў Паўн. Амерыцы) воз. Вікторыя (68 тыс. км2).
Найб. густая рачная сетка ў цэнтр. і зах. ч. прыэкватарыяльнай Афрыкі, у пустынях рэкі з пастаянным цячэннем адсутнічаюць (акрамя транзітных, як Ніл). У Атлантычны ак., басейн якога ахоплівае 50% тэр. мацерыка, упадаюць Конга (4320 км), Нігер, Сенегал, Гамбія, Аранжавая і інш., у Міжземнае мора — Ніл. Да бас. Індыйскага ак. (18,5% тэр.) належыць Замбезі (2660 км), Лімпопа, Рувума, Руфіджы, Джуба, Тугела і рэкі Мадагаскара. Ступеньчаты рэльеф спрыяе ўтварэнню парогаў і вадаспадаў. Самы вялікі вадаспад Вікторыя на р. Замбезі (выш. 120 м, шыр. 1800 м), самы высокі каскад вадаспадаў Тугела (933 м) на р. Тугела ў Драконавых гарах. Жыўленне рэк пераважна дажджавое, у пустынях і паўпустынях — грунтавое. Шматгадовы снег на некаторых вяршынях Усх. Афрыкі і сезонны на ПнЗ Атласкіх гор істотнага ўплыву на водны рэжым рэк не мае. У Афрыцы шмат азёраў, многія ў катлавінах тэктанічнага паходжання (у рыфтах Усх. Афрыкі): Танганьіка, Мабуту-Сесе-Сека (б. Альберт), Іды-Амін-Дада (б. Эдуард), Ківу, Туркана (б. Рудольф), Малаві (Ньяса) і інш. Воз. Вікторыя займае спадзістае тэктанічнае паніжэнне за межамі зоны разломаў. Ва ўнутр. бяссцёкавых абласцях азёры найчасцей салёныя, са зменлівымі ўзроўнем і плошчай, некаторыя перасыхаюць у сухі сезон, найб. сярод іх воз. Чад (пл. 10—26 тыс. км2, глыб. 2 м). У Афрыцы створана шмат вадасховішчаў для арашэння і энергет. забеспячэння, найб. Вольта, Насэр і інш.
Глебы і расліннасць. У Афрыцы лясы і рэдкалессі займаюць каля 27%, саванны — 33%, пустыні і паўпустыні — 40% тэрыторыі. На мацерыку добра выяўляецца занальнасць глебавага і расліннага покрыва. Экватарыяльныя і трапічныя пастаянна вільготныя вечназялёныя і мяшаныя лясы (гілея) займаюць узбярэжжа Гвінейскага зал. і ўпадзіну Конга паміж 7° паўн. і 5° паўд. ш., дзе пашыраны чырвона-жоўтыя фералітавыя глебы. Лясы густыя, шмат’ярусныя, з ліянамі і эпіфітамі, багатыя на віды: 3000 відаў дрэў (40 з іх маюць каштоўную драўніну — эбенавае, сандалавае, чырвонае і інш.). Далей на Пн і Пд, дзе 2—3 месяцы засушлівы перыяд, распасціраюцца пераменна-вільготныя мяшаныя, часткова лістападныя трапічныя лясы (капалавае дрэва, хларафора высокая і інш.). Да гэтых лясоў прымыкае велізарная зона саваннаў, якая цягнецца да 18—19° паўн. ш., у паўд. Афрыцы — на Пд ад тропіка, на У — да Індыйскага ак. Вільготная высакатраўная саванна (гвінейская) — з участкамі трапічных лясоў, рэдкастойнымі масівамі акацый, баўгіній, баабабамі і слановымі травамі (4—5 м вышынёй) і інш. Нізкатраўная (тыповая, суданская) саванна развіта на чырв. і чырв.-карычневых фералітавых глебах, мае суцэльнае покрыва злакавых траў (барадач, тэмеда, гіпарэнія), паасобныя баабабы і дрэвы з парасонападобнай кронай (акацыі, паркія, пальма дум). Сухая, апустыненая саванна (сахельская) развітая ў сахелі і паўпустыні Калахары. Травяное покрыва з геафітаў (пераважна лілейных) і дзярністых злакаў. Рэдкія акацыі. Глебы чырв. і чырв.-бурыя, на значных плошчах пашкоджаны пры выпасе свойскай жывёлы і ператварыліся ў рухомыя пяскі. Найб. урадлівыя і асвоеныя ў саваннах цёмна-чырв. фералітавыя глебы на выхадах на паверхню базальтаў ва Усх. Афрыцы. За саваннамі, далей ад экватара, цягнецца зона пустыняў і паўпустыняў: у Паўн. паўшар’і Сахара — найбольшая трапічная пустыня свету, у Паўд. паўшар’і Наміб і Кару. У Сахары рэдкая ксерафільная расліннасць, глебы пустынныя слабаразвітыя: камяністыя (адпавядаюць тыпу пустыняў хамады), пяскі і пясчаныя (эргі), жвірова-галечнікавыя (рэгі), на якіх трапляюцца саланчакі (себхі). У пустыні Наміб пераважна сукулентная расліннасць, у тым ліку вельвічыя, лілейныя і інш., пясчаныя і камяністыя пустынныя глебы. Паўпустыні Афрыкі злакава-хмызняковыя, з характэрным кавылём альфа. У Атласкіх гарах і на нізінным паўн. узбярэжжы пашырана міжземнаморская расліннасць з субтрапічных вечназялёных цвердалістых і лістападных лясоў (кіпарысы, алівы, міндаль, ліванскі кедр, коркавы дуб, розныя хвоі). Развіты таксама другасныя хмызняковыя і палынна-злакавыя асацыяцыі (тыпу фрыгана, маквіс, гарыга). Пераважаюць шэра-карычневыя, карычневыя, чырвона-бурыя апустыненыя і бурыя лясныя глебы; высокай урадлівасцю вылучаюцца алювіяльныя глебы ў даліне Ніла. На крайнім Пд Афрыкі субтрапічная расліннасць сфарміравана з больш старажытных, чым на Пн, фларыстычных элементаў (нагаплоднік, дрэвападобная папараць і інш.) на жаўтазёмах, карычневых і горных бурых лясных глебах. На большай частцы Афрыкі глебы малаўрадлівыя, выкарыстоўваецца толькі 1/5 зямель, прыдатных для ворыва.
Жывёльны свет Афрыкі багаты і разнастайны. Захаваліся прадстаўнікі стараж. мацерыковых фаун з канца мезазою, якія з’яўляюцца эндэмікамі або агульнымі з фаунамі Паўд. Амерыкі, Паўд. Азіі, Аўстраліі. Афрыка ўваходзіць у Галарктычную фауністычную вобласць Арктагеі (Пн мацерыка з Сахарай), Эфіопскую і Мадагаскарскую вобласці Палеагеі. У афр. частцы Галарктычнай вобласці характэрныя лань, дзік, падвіды высакароднага аленя, бурага мядзведзя і ліса, леапард, звычайная генета, егіпецкі мангуст, грабеньчаты дзікабраз і інш. У Сахары і паўпустынях жывуць антылопа лірарогі бувал, газелі, леў, гепард, каракал, аксамітны і дзікі каты, ліс фенек, паласатая і плямістая гіены, мноства тушканчыкаў, пясчанак і інш. Сярод птушак пустынны жаваранак, дрофы, рабкі і інш. У Паўн. Афрыцы зімуюць шматлікія пералётныя птушкі, сярод іх каля 17 відаў з Беларусі (гл. ў арт. Вырай). Шматлікія паўзуны (гадзюкі Авіцэны і рагатая, гюрза і інш.), з беспазваночных — павукападобныя, саранча. У Эфіопскай вобласці жывуць своеасаблівыя статкавыя капытныя — блакітны гну, зебры, газелі Томпсана і Гранта; шматлікія даманы (блізкія да сланоў малыя жывёлы), бегемот, трубказубы, афрыканскі слон, малпы гамадрыл і бабуін; з драпежных — леў, леапард, гепард, гіенавы сабака, каракал, шакал; сярод птушак — афрыканскі страус, цацаркі, птушка сакратар і інш. У экватарыяльных і трапічных лясах водзяцца кутасавухая свіння, вадзяны алянёк, акапі, гарыла, шымпанзе, дзікабразы, дрэвавыя даманы, з птушак — турака, птушкі-насарогі, папугаі, з паўзуноў — геконы, хамелеоны, дрэвавыя змеі, кракадзілы, з беспазваночных — тэрміты (каля 500 відаў), тараканы і інш. Астраўная фауна Мадагаскарскай вобласці адметная — гэта лясная фауна, у якой пануюць лемуры, ёсць тэнрэкі, вівера фоса, мадагаскарскія пастушкі, чырванадзюбыя попаўзні, чарапахі. Для аховы жывёльнага свету ў Афрыцы арганізавана больш за 150 заказнікаў і нац. паркаў.
Прыроднае раянаванне Афрыкі адлюстроўвае геагр. занальнасць. Вылучаюцца: экватарыяльны пояс (без падзелу на прыродныя краіны); субэкватарыяльны пояс з краінамі Судан, Паўн.-Гвінейскае ўзв., Эфіопскае нагор’е і п-аў Самалі, Усх. Афрыка, упадзіна Конга; трапічны пояс з краінай Сахара і часткай краіны Паўд. Афрыкі; субтрапічны пояс з краінай Атлас на Пн і часткай краіны Паўд. Афрыка (Капскія горы і паўд.-ўсх. ўскраіна мацерыка). Афрыку таксама падзяляюць на прыродныя вобласці: Паўн. Афлрыка, Зах. Афрыка, Цэнтр. Афрыка, Усх. Афрыка і Паўд. Афрыка.
Насельніцтва. У Афрыцы жыве больш за 700 млн. чал. (1994) — больш за 12% насельніцтва Зямлі. Шчыльн. ад 0,3 да 200, у даліне Ніла больш за 1000 чал. На 1 км2. Этнічны склад вельмі стракаты. Афрыку насяляюць некалькі соцень вялікіх і малых этнасаў, 107 з іх налічваюць больш за 1 млн. чал. кожны, а 24 — больш за 5 млн. (самыя шматлікія: егіпецкія арабы, хаўса, йоруба, алжырскія і мараканскія арабы, фульбе, ігба, амхара, арома, суданскія арабы). Найб. пашырана арабская мова, на Пд ад Сахары — мовы банту. Народы Афрыкі належаць да некалькіх рас: інда-міжземнаморскай, негра-аўстралійскай (уключае негрскую, негрыльскую і бушменскую малыя расы), эфіопскай і інш. Па веравызнанні ў многіх краінах на Пн ад экватара (Алжыр, Марока, Егіпет, Судан, Лівія, Сенегал, Самалі, Нігер, Чад і інш.) пераважаюць прыхільнікі ісламу суніцкага кірунку. Хрысціяне (католікі і пратэстанты) складаюць ½ насельніцтва ПАР, Намібіі, Лесота, Бурундзі, Габона. Найб. старажытная канфесія ў Афрыцы — манафісіцкая царква (пераважна народа амхара ў Эфіопіі). Ёсць прыхільнікі хрысціянска-афрыканскіх цэркваў, індуізму і іудаізму. У некаторых краінах Пд ад Сахары захаваліся мясцовыя традыц. вераванні. Глядзі таксама Народы Афрыкі.
Палітычны падзел. У межах Афрыкі размешчаны дзяржавы: Алжыр, Ангола, Батсвана, Бенін, Буркіна-Фасо, Бурундзі, Габон, Гамбія, Гана, Гвінея, Гвінея-Бісау, Джыбуці, Егіпет, Заір, Замбія, Зах. Сахара, Зімбабве, Кабо-Вердэ, Камерун, Каморскія Астравы, Кенія, Конга, Кот-д’Івуар, Лесота, Ліберыя, Лівія, Мадагаскар, Мазамбік, Малаві, Малі, Марока, Маўрыкій, Маўрытанія, Намібія, Нігер, Нігерыя, Паўд.-Афрыканская Рэспубліка (ПАР), Руанда, Самалі, Сан-Таме і Прынсіпі, Свазіленд, Сейшэльскія Астравы, Сенегал, Судан, Сьера-Леоне, Танзанія, Тога, Туніс, Уганда, Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка (ЦАР), Чад, Экватарыяльная Гвінея, Эрытрэя, Эфіопія (пра кожную краіну глядзі асобны артыкул). Некаторыя астравы належаць краінам Еўропы: Канарскія Іспаніі; Мадэйра Партугаліі; а-вы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья ўладанне Вялікабрытаніі; в-аў Рэюньён у групе Маскарэнскіх а-воў — замежны дэпартамент Францыі. Гарады Сеута і Мелілья на Міжземнаморскім узбярэжжы Марока знаходзяцца пад кіраваннем Іспаніі.
Літ.: Африка: Энцикл. справ Т. 1—2. М., 1986—87; Галай Н.П., Жучкевич В.А., Рылюк Г.Я. Физическая география материков и океанов. Мн., 1988; Страны и народы: Африка. [Кн. 1—3]. М., 1979—82.
Г.Я.Рылюк. с. 138
«А́ФРЫКА» («Африка»), энцыклапедычны 2-томны даведнік, выдадзены ў 1986—87 выд-вам «Савецкая Энцыклапедыя» (Масква). Адлюстроўвае сац.-эканам. і паліт. жыццё народаў і краін Афрыканскага кантынента, іх геаграфію, гісторыю і культуру. Складаецца з агульнага агляду, алфавітнай слоўнікавай часткі (больш за 3,5 тыс. артыкулаў), дадаткаў і паказальнікаў (імяннога, прадметнага, этнонімаў, аўтараў); каля 2 тыс. ілюстрацый, больш за 200 картаў і схем. с. 141
АФРЫКА́НЕРЫ , буры, народнасць у Паўд. Афрыцы, пераважна нашчадкі галанд. перасяленцаў (17 ст.), а пазней франц. і ням. каланістаў, змешаныя з афр. насельніцтвам. Тэрмін «афрыканеры» ўсталяваўся на пач. 18 ст. Афрыканеры жывуць у правінцыях Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (Трансвааль, Капская і Аранжавая), у Намібіі і Зімбабве. Агульная колькасць больш за 3 млн. чал. (1987). Мова — афрыкаанс. Пераважаюць прыхільнікі галанд. рэфарматарскай царквы. Селяцца асобнымі хутарамі, займаюцца земляробствам, жывёлагадоўляй. с. 141
АФРЫКА́НСКА- АНТАРКТЫ́ЧНАЯ КАТЛАВІ́НА , падводная катлавіна ў паўд. ч. Атлантычнага і Індыйскага ак., паміж мацерыковым схілам Антарктыды, Афрыканска-Антарктычным хр. і хр. Кергелен. Даўж. 6200 км, шыр. 1500 км, пераважная глыб. 4000—5000 м, найб. 6787 м (на З). Грунт — чырвоныя глыбакаводныя гліны і дыятомавы глей. с. 141
АФРЫКА́НСКАЕ ПРО́СА , негрыцянскае проса, перыстамяшэй амерыканскі (Pennisetum americanum), гібрыдная кветкавая расліна сям. метлюжковых з роду перыстамяшэй. Радзіма — Афрыка. Культывуецца ў засушлівых раёнах Афрыкі і Азіі, менш на Пд Еўропы, Амерыкі і Аўстраліі.
Аднагадовая травяністая расліна са шматлікімі высокімі (да 3 м і больш) сцёбламі і доўгім шырокім лісцем. Суквецце — густая цыліндрычная або эліпсападобная, коласападобная мяцёлка. Зярняўкі авальна-яйцападобныя або грушападобныя; белыя або шэрыя, багатыя бялком (12—13%), крухмалам (да 60%) і алеем (да 7%). Збожжавая і кармавая святло- і цяплолюбівая, засухаўстойлівая расліна, непатрабавальная да глебавых умоў. Размнажаюць насеннем. Апрацоўваецца, як прапашная культура. Г.У.Вынаеў. с. 141
АФРЫКА́НСКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ІНТЭЛЕКТУА́ЛЬНАЙ УЛА́СНАСЦІ (African Intelectual Property Organization). Створана ў 1962 як Афрыканскае ведамства прамысл. уласнасці. Уваходзяць 12 краін. Штаб-кватэра ў г. Яўндэ (Камерун). Мэта дзейнасці — спрыяць ахове літ. і мастацкіх твораў, прызнанню культ. і сац. каштоўнасці мастацкай і літ. уласнасці; дапамагаць у стварэнні нац. асацыяцый аўтараў. с. 141
АФРЫКА́НСКАЯ ПЛАТФО́РМА , Афрыканскі кратон, Афрыкана-Аравійская платформа, старажытная дакембрыйская платформа Гандванскай групы, якая займае амаль увесь Афрыканскі мацярык (за выключэннем Атласкіх і Капскіх гор), Аравійскі п-аў (без гор Амана) і в-аў Мадагаскар з Сейшэльскімі а-вамі. Крышталічны фундамент складзены з блокаў глыбока метамарфізаваных парод ранняга дакембрыю, якія акаймаваны познадакембрыйскімі складкавымі паясамі. На значнай тэрыторыі пароды фундамента выходзяць на паверхню ў шчытах і масівах. Платформавы чахол залягае ў сінеклізах, якія запоўнены пародамі позняга пратэразою і палеазою, аўлакагенах і перыакіянскіх прагінах (запоўнены пародамі мезазою і кайназою). Максімальная магутнасць платформавага чахла (8—10 км) назіраецца на перыферыі афрыканскай платформы (у сінеклізах Кару і Усх.-Лівійскай, аўлакагене Бенуа, перыакіянскіх прагінах). Кансалідацыя фундамента афрыканскай платформы завяршылася ў познім пратэразоі — раннім палеазоі. На працягу палеазою — ранняга мезазою платформа ўваходзіла ў склад суперкантынента Гандвана. Сучасныя рысы набыла ў мелавым перыядзе пасля расколу Гандваны. У выніку інтэнсіўнага падняцця, асабліва на У, у міяцэне ўзнікла Усходне-Афрыканская рыфтавая сістэма і рыфты Чырвонага м. і Адэнскага заліва, што суправаджалася вулканізмам. Афрыканская платформа мае буйныя радовішчы золата, алмазаў, плаціны, хрому, нікелю, урану, рэдказямельных элементаў, поліметалаў і інш. М.А.Нагорны. с. 141
АФРЫКА́НСКІ БАНК РАЗВІЦЦЯ́ (African Development Bank; АБР). Створаны ў 1963 пры садзейнічанні Эканам. камісіі ААН для Афрыкі. Уваходзяць 50 краін. Месца знаходжання — Абіджан (Кот-д’Івуар). Мэта дзейнасці — спрыяць эканам. і сац. прагрэсу краін-удзельніц праз фінансаванне праграм рэгіянальнага развіцця, заахвочванне дзярж. і прыватных інвестыцый, аказанне тэхн. Дапамогі. с. 142
АФРЫКА́НСКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ КАНГРЭ́С (African National Congress; АНК), палітычная арг-цыя афрыканскага насельніцтва Паўд.-Афр. Рэспублікі. Засн. ў 1912 з мэтай ліквідацыі рэжыму апартэіду і ўсіх праяў расізму, дэмакр. перабудовы грамадства. У 1961—90 на нелегальным становішчы. У крас. 1994 АНК перамог на парламенцкіх выбарах, а яго лідэр (з 1991) Н.Мандэла стаў прэзідэнтам ПАР. с. 142
АФРЫКА́НСКІ ФОНД РАЗВІЦЦЯ́ (African Development Fond; АФР). Створаны ў 1972. Уваходзяць 20 краін, у тым ліку Вялікабрытанія, ЗША, Італія, Канада, Францыя, ФРГ. Месца знаходжання — Абіджан (Кот-д’Івуар). Мэта дзейнасці — мабілізаваць дадатковыя сродкі і рэсурсы для эканам. і сац. развіцця краін Афрыкі і крэдытавання іх на льготных умовах. с. 142
АФРЫКА́НСКІЯ ГУ́ЛЬНІ , комплексныя спарт. спаборніцтвы краін Афрыкі. Праводзяцца з 1965 Вышэйшым саветам спорту Афрыкі (уваходзяць каля 50 краін кантынента, 1987) пад апекай Міжнар. алімпійскага к-та. У праграме спаборніцтвы па баскетболе, барацьбе, боксе, валейболе, веласпорце, гандболе, дзюдо, лёгкай атлетыцы, плаванні, футболе і інш. с. 142
АФРЫКА́ТЫ , глядзі ў арт. Зычныя гукі. с. 142
АФСЕ́ТНЫ ДРУК , афсет (англ. offset), спосаб друкавання, пры якім фарба з друкарскай формы перадаецца пад ціскам на паверхню гумаватканіннага палатна, а з яго на паперу ці інш. матэрыялы. Бывае плоскі (друкарская форма плоская), высокі (друкавальныя элементы формы ўзвышаюцца) і глыбокі (друкавальныя элементы формы паглыбленыя).
Прынцып афсетнага друку прапанаваны ў ЗША (1905) пры стварэнні афсетнай друкарскай машыны. Засн. на выбіральнасці змочвання друкарскай формы фарбамі і вадой, што дасягаецца спец. фізіка-хім. апрацоўкай паверхні формы. У працэсе афсетнага друку форму па чарзе змочваюць вадой і накатваюць фарбы, пасля чаго пад ціскам уводзяць у кантакт з паверхняй гумаватканіннай пласціны, а апошнюю — з паперай ці інш. матэрыялам. Адбываецца двухразовая перадача адлюстравання, папера не ўваходзіць у непасрэдны кантакт з формай, што памяншае знос формы, павялічвае скорасць і паляпшае якасць друкавання. Для афсетнага друку выкарыстоўваюць ратацыйныя (гл. Ратапрынт) і афсетныя друкарскія машыны. З дапамогай афсетнага друку вырабляюць чорна-белую і шматколерную друкарскую прадукцыю. Атрымліваюць пашырэнне заснаваныя на электронных і камп’ютэрных сістэмах спосабы афсетнага друку, якія дазваляюць выключаць шэраг прамежкавых тэхнал. працэсаў у ім з паляпшэннем якасці гатовай прадукцыі і скарачэннем затрат часу на яе выраб. с. 142
АФТАЛЬЁ́Н (Aftalion) Альбер (21.10.1874, г. Русе, Балгарыя — снеж. 1956), французскі вучоны-эканаміст, праф. Лільскага ун-та. Гал. яго праца — «Перыядычныя крызісы перавытворчасці» (1909), у якой паказаў залежнасць цыклічнай дынамікі выпуску элементаў асн. капіталу ад вытв-сці прадметаў спажывання, узроўню цэн, заработнай платы, працэнта прыбытку, беспрацоўя і інш. Абгрунтаваў прынцып акселерацыі ў эканоміцы (гл. Акселератар). Прычыну эканам. крызісаў бачыў у псіхалагічнай прыродзе чалавека і выкарыстанні машыннай тэхнікі. Прыхільнік прыватнай уласнасці, распрацаваў план яе заканадаўчага рэфармавання. с. 142
АФТАЛЬМАЛО́ГІЯ (ад грэч. ophthalmos вока + ...логія), галіна медыцыны, якая вывучае анатомію і фізіялогію органа зроку, хваробы вачэй, распрацоўвае метады іх дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі.
Першыя звесткі пра хваробы вачэй ёсць у стараж.-егіп. пісьмовых помніках, у працах Гіпакрата, індыйскіх і кітайскіх медыкаў. Як самаст. навука афтальмалогія пачала фарміравацца ў 17 ст. з развіццём оптыкі. Яе развіццю спрыяла вынаходства ням. вучоным Г.Гельмгольцам вочнага люстэрка (афтальмаскопа, 1851). Да сярэдзіны 19 ст. належаць і даследаванні ў галіне фізіял. оптыкі, стварэнне вучэнняў пра рэфракцыю і акамадацыю вока. У Расіі першая кафедра вочных хвароб заснавана ў 1818, вочныя лячэбніцы ў Пецярбургу і Маскве — у 1824—26. Уклад у афтальмалогію зрабілі рас. вучоныя А.У.Іваноў, А.А.Крукаў, А.М.Маклакоў, Л.Г.Белярмінаў, М.І.Авербах, В.П.Адзінцоў, У.П.Філатаў (першы ў свеце распрацаваў хірург. метад перасадкі рагавіцы). У наш час у практыку ўвайшлі лазерная хірургія, вочныя аперацыі пад мікраскопам (укаранёны М.Л.Красновым, А.П.Несцеравым і інш., распрацоўваюцца ў Міжгаліновым навук.-тэхн. комплексе «Мікрахірургія вока» пад кіраўніцтвам С.М.Фёдарава). Сярод работ замежных афтальмолагаў найбольш вядомы працы па пытаннях патагенезу, клініцы і лячэнні глаўкомы (С.Дзьюк-Элдэр, Вялікабрытанія; Б.Бекер, ЗША; Р.Эцьен, Францыя), праблемах захворванняў сятчаткі вока (М.Газ, ЗША), выкарыстанні крыяхірургіі ў афтальмалогіі (Т.Крвавіч, Польшча).
На Беларусі даследаванні па афтальмалогіі пачаліся з 2-й пал. 19 ст. Сучасны этап развіцця афтальмалогіі звязаны з працамі Т.В.Бірыч і яе вучняў: Т.А.Бірыч, Г.Р.Васільева, Д.В.Кантар і інш. (распрацоўкі ў галіне крыяхірургіі вочных захворванняў, глаўкомы, апёкаў вачэй і інш.). Н.-д. работа вядзецца ў Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, Бел. НДІ экспертызы працы інвалідаў, на кафедрах вочных хвароб мед. ін-таў. Распрацоўваюцца пытанні лячэння і прафілактыкі траўмаў органа зроку, дыягностыкі і лячэння вочных хвароб (М.С.Завадская, М.М.Залатарова, А.У.Васілевіч, І.І.Катлярова, К.І.Клюцавая, І.В.Морхат, У.Т.Парамей, К.І.Чвялёва, Л.К.Яхніцкая). Асн. сучасныя кірункі даследаванняў: распрацоўка і ўкараненне мікрахірург. тэхнікі лячэння хвароб і траўмаў органа зроку, лазерная хірургія, дыягностыка і лячэнне вірусных захворванняў вачэй, пытанні прафілактыкі і лячэння блізарукасці, уздзеяння малых дозаў радыяцыі на орган зроку.
Літ:. Бирич Т.В. Применение низких температур в офтальмологии. Мн., 1984; Золотарева М.М. Избранные разделы клинической офтальмологии. Мн., 1973; Клюцевая Е.И. Хирургическое лечение прогрессирующей близорукости. Мн., 1984.
Л.К.Яхніцкая. с. 142
АФТАНА́ЗЫ (Aftanazy) Раман (н. 2.4.1914, г.п. Моршын Львоўскай вобл., Украіна), польскі гісторык культуры. Скончыў Вроцлаўскі ун-т (1946). У 1944—81 працаваў у Бібліятэцы Нац. цэнтра імя Асалінскіх у Львове і Вроцлаве. Даследуе гісторыю магнацкіх і шляхецкіх сядзібаў на б. усх. землях Рэчы Паспалітай (Беларусь, Украіна, Літва, Латвія), архітэктуру маёнткаў, паркавае мастацтва, гісторыю маст. збораў і бібліятэк, генеалогію ўладальнікаў сядзібаў. Увёў у навук. ўжытак шматлікія дакументы з дзярж. і прыватных архіваў, багатыя іканаграфічныя матэрыялы.
Тв.: Materiały do dziejόw rezydencji. T. 1—11. Warszawa, 1986—93; Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. T. 1—6. 2 wyd. Wrocław etc., 1991—95. с. 142
А́ФТЫ (грэч. apthai), невялікія ўчасткі паверхневага некрозу на слізістых абалонках рота (радзей на слізістых носа, вока, палавых органаў). Узнікненню спрыяюць хваробы органаў стрававання, алергія і інш. Афты маюць круглую або авальную форму, дыяметрам ад 2 да 5—7 мм, пакрытыя жоўта-белым налётам. Пашкоджаныя ўчасткі балючыя. Лячэнне накіравана на асн. захворванне. Мясцова — апрацоўка слізістай абалонкі абязбольваючымі, процівіруснымі сродкамі (алей шыпшыны, абляпіхі, караталін). с. 143
АФ-ШОР (англ. off shore літар. ўдалечыні ад берага, г. зн. не на тэрыторыі краіны), від кампаніі, якая створана або зарэгістравана на тэр. замежнай, гал. чынам невялікай дзяржавы і карыстаецца падатковымі льготамі, тое, што падатковая гавань. с. 143
АХА́ , горад у Расіі, цэнтр раёна Сахалінскай вобл., у паўн.-ўсх. частцы в-ва Сахалін. Вядомы з 1880. 35,6 тыс. ж. (1994). Звязаны чыг. лініяй з портам Маскальво. Цэнтр нафтавай і газавай прам-сці Сахаліна. Металаапр., дрэваапр., харч. прам-сць; вытв-сць буд. Матэрыялаў. с. 143
А́ХА (Aho; сапр. Бруфельт; Brofeldt) Юхані (11.9.1861, г. Лапінлахты, Фінляндыя — 8.8.1921), фінскі пісьменнік, журналіст. Аўтар рэаліст. аповесцяў «На заезным двары», «Чалавек з кірмашу», «Чыгунка» (усе 1884), «Адзінокі» (1890), «Раздушаны светам» (1894) і інш., зб. навел «Стружкі» (т. 1—8, 1891—1921). Падзеі стараж. гісторыі фінскага народа ў рамане «Пану» (1897) апісаны ў духу т. зв. нац. рамантызму. У творах апошніх гадоў пераважае абстрактны псіхалагізм (раманы «Юха», 1911; «Сумленне», 1914, і інш.). У 1918—19 напісаў кн.-дзённік «Паасобныя разважанні за тыдні паўстання».
Тв.: Рус. пер. — Совесть: Роман, повести, рассказы. Л., 1969. с. 143
АХАВА́НЫ ГРУНТ , зямельныя ўчасткі, якія маюць збудаванні для вырошчвання агароднінных, дэкар. і пладовых культур, іх расады і саджанцаў (цяпліцы, парнікі, уцеплены грунт). У іх ствараецца спрыяльны для раслін мікраклімат, магчыма штучнае абаграванне. Цяпліцы эксплуатуюць увесь год, парнікі — з ранняй вясны да позняй восені. Для стварэння ўцепленага грунту выкарыстоўваюць прыродную ахову (узгоркі, паўд. схілы, дрэвавыя насаджэнні і інш.), плёначныя ўкрыцці, біял. абаграванне і інш. сродкі аслаблення замаразкаў. Ахаваны грунт дае магчымасць атрымліваць ураджай агародніны на 7— 25 сут раней, чым у полі. с. 143
АХА́ГАР (Ahaggar), Хогар, пустыннае нагор’е ў Цэнтральнай Сахары, у Алжыры. Складзена з плоскавяршынных ступеньчатых хрыбтоў (сярэдняя выш. да 800 м), выцягнутых з Пн на Пд, і базальтавых плато (сярэдняя выш. 2000 м), над якімі ўздымаюцца вулканічныя конусы, найбольшы выш. 3003 м (г. Тахат). З Пн і Пд нагор’е акаймавана пясчанікавымі градамі (куэстамі) палеазойскага ўзросту. Складзена з крышт. сланцаў, гнейсаў і гранітаў. Радовішчы плаціны, алмазаў, урану, нікелю, медзі і інш. Клімат трапічны горна-пустынны. Сярэдняя т-ра студз. 10 °С, ліп. 35 °С, ападкаў менш як 100 мм за год. Пастаянны паверхневы сцёк толькі ў вярхоўях сухіх далін (уэдаў), дзе шчыльнае травяное покрыва. Трапляюцца асобныя дрэвы і гаі (кіпарысы, мірт, пальмы, акацыі). Жывёльны свет: муфлоны, гепарды, ільвы; у аазісах шмат птушак. с. 143
АХАЛАДЖЭ́ННЕ , працэс адвядзення цеплаты ад рэчыва ці аб’екта з мэтай паніжэння яго тэмпературы. Адрозніваюць ахаладжэнне ўмеранае (вышэй за 120 К) і крыягеннае (ніжэй за 120 К). Для ўмеранага выкарыстоўваюць сумесі цвёрдых ці вадкіх рэчываў: ваду, лёд, іх сумесі з солямі, напрыклад з хлорыстымі натрыем і амоніем; прыстасаванні (напр., халадзільнікі) з вадкімі холадаагентамі (пераважна аміяк, прапан-прапіленавыя сумесі, хладоны). Крыягеннае ахаладжэнне адбываецца пры выпарэнні звадкаваных газаў (паветра, азот, вадарод, гелій) з дапамогай халадзільных установак. с. 143
АХАЛТЭКІ́НСКАЯ ПАРО́ДА коней, старажытная верхавая парода. Выведзена нар. селекцыяй на тэр. сучаснага Туркменістана. Зрабіла вял. ўплыў на сусв. конегадоўлю. Разводзяць у Расіі, Казахстане, Туркменістане, Германіі, ЗША. З удзелам ахалтэкінскай пароды выведзены арабская, чыстакроўная верхавая, тракененская і інш. пароды коней. На Беларусі выкарыстоўваецца ў селекцыі і конным спорце.
Зграбныя прыгожыя коні гнядой, буланай, вараной, рыжай і інш. масцей. Выш. ў холцы 156—158 см. Трывалыя на доўгіх дыстанцыях, рэзультатыўныя ў спаборніцтвах па выездцы. Рэкордная рэзвасць у гладкіх скачках на 1600 м — 1 мін 43,6 с. с. 143
АХА́РЫУС (Acharius) Эрык (10.10.1757, г. Еўле, Швецыя — 14.8.1819), шведскі батанік і медык. Праф. у Вадстэне. Распрацаваў першую класіфікацыю, у якой улічыў дыягнастычную прыкмету грыбоў — пладовыя целы. Увёў шэраг тэрмінаў, што ўжываюцца пры марфалагічных апісаннях лішайнікаў. с. 143
АХАЎНІ́ (сапр. Грыгаран Ахаўні Аршакаўна; нарадзілася 15.7.1911, г. Карс, Турцыя), армянская пісьменніца. Засл. дз. культуры Арменіі (1967). Аўтар зб-каў вершаў «Лірыка» (1930), «Манташ» (1934), «Баявыя песні» (1942), «Мой песеннік» (1944). Раманы «Шырак» (кн. 1—2, 1954—63), «Добрай раніцы, Арэг» (1980) пра жыццё дарэв. і сучаснай арм. вёскі. Пераклала на арм. мову паасобныя творы Я.Купалы. с. 143
АХА́Я , Ахея (грэч. Achaia), вобласць у Стараж. Грэцыі, населеная ахейцамі на Пн Пелапанеса. Пасля 146 да нашай эры назва Ахая пашырана на Сярэднюю і Паўд. Грэцыю. На пачатку нашай эры Ахаяй наз. рым. правінцыя з тэр. усёй заваяванай рымлянамі Грэцыі (акрамя Фесаліі, Акарнаніі і Этоліі). У перыяд элінізму на Пелапанесе існаваў Ахейскі саюз. с. 143
АХВА́З , горад на ПдЗ Ірана. Адм. ц. астана Хузістан. 580 тыс. ж. (1986). Чыг. вузел. Аэрапорт. Порт на р. Карун. Цэнтр нафтаздабычы. Пачатковы пункт нафтаправодаў у Тэгеран і Абадан. Пракат сталі, тэкст., харч. прам-сць, вытворчасць будматэрыялаў, выраб ювелірных упрыгожанняў. Ун-т. с. 143
АХВА́З , вялікае газакандэнсатна-нафтавае радовішча ў Іране. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта і распрацоўваецца з 1958. Пачатковыя прамысл. запасы нафты 1215 млн. т, газу 311 млрд. м3. Прадукцыйныя паклады на глыб. 2,6—4 км. Шчыльн. нафты 863 кг/м3. Нафтаправоды да гарадоў Абадан і Тэгеран. с. 143
АХВЕ́РДАЎ Абдурагім Асадбекаглы (28.5.1870, г. Шуша, Нагорны Карабах — 12.12.1933), азербайджанскі пісьменнік, драматург. Засл. дз. мастацтваў Азербайджана (1928). Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. Аўтар камедый і трагедый, у якіх высмейваў патрыярхальна-феад. парадкі («Няшчасны юнак», 1900), паказваў дэспатызм («Ага Мухамед шах Каджар», 1907), сквапнасць памешчыкаў і святароў («Лісты з пекла», «Бомба», «Падарожжа Мазалнбека»), ставіў актуальныя праблемы часу («Старое пакаленне», «У цяні дрэва», «Свята жанчыны»). Пісаў апавяданні, фельетоны, нарысы. с. 143
АХВЕ́РДАЎ Іосіф Мікалаевіч (н. 28.6.1916, Тбілісі), бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Чл.-кар. АН Беларусі (1960). Д-р тэхн. н. (1958), праф. (1959). Засл. дз. нав. Беларусі (1989). Скончыў Тбіліскі ін-т інжынераў чыг. Транспарту (1939). З 1958 у Ін-це буд-ва і архітэктуры АН Беларусі, з 1971 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па праблемах фізіка-хім. механікі і рэалогіі бетонных сумесяў, тэорыі структураўтварэння і цвярдзення бетону, тэхналогіі вырабу жалезабетонных трубаў і інш.
Тв.: Основы физики бетона. М., 1981; Технология железобетонных изделий специального назначения. Мн., 1993. с. 144
АХВЛЕДЫЯ́НІ Алена Дзмітрыеўна (5.4.1901, г. Тэлаві, Грузія — 1975), жывапісец, графік, тэатр. мастак. Нар. мастак Грузіі (1960). Вучылася ў Тбіліскай АМ (1922), у Італіі, Парыжы (1922— 27). Майстар пейзажа: панарамныя віды груз. гарадоў, у тым ліку серыя «Стары і новы Тбілісі» (1961—67). Ілюстравала творы Э.Нінашвілі, І.Чаўчавадзе, Г.Лангфела, Важа Пшавелы. Аформіла шэраг фільмаў і больш за 60 спектакляў. с. 144
АХВЯРАПРЫНАШЭ́ННЕ , абрад прынясення дароў Богу (багам), духам, святым і інш.; абавязковая частка рэліг. культу. Ахвярапрынашэнне звязваюць з традыцыяй задабрэння і ўміласціўлення духаў, з верай у чарадзейную сілу ахвярнай жывёлы і інш. У гісторыі ўсіх рэлігій вядомы розныя формы ахвярапрынашэння — ад простых («пырсканне», «узліванне» ў гонар духаў і багоў перад ежай і піццём, кармленне фетышаў) да крывавых і жорсткіх чалавечых ахвярапрынашэнняў у некаторых стараж. народаў. Паводле хрысц. вучэння, Ісус Хрыстос, які прыняў смерць на крыжы, прынёс сябе ў ахвяру за ўсіх людзей і гэтым пазбавіў іх ад неабходнасці ахвярапрынашэння. Тым не менш ахвярапрынашэнне ў хрысціянстве захавалася ў форме прычашчэння святых дароў, прынашэнняў у храмы, каджэння фіміямам і гэтак далей. Разнавіднасцю ахвярапрынашэння можна лічыць манаства, рэліг. аскетызм, царк. пасты і інш.
В.В.Краснова. с. 144
АХВЯ́РНІК (лац. Аrа), сузор’е ў Паўд. паўшар’і неба; дзве найб. яркія зоркі 2,8 і 3 візуальнай зорнай велічыні. Іл. глядзі пры арт. Зорнае неба. с. 144
АХЕ́ДА (Ojeda, Hojeda) Алонса дэ (каля 1470, г. Куэнка, .Іспанія — каля 1515), іспанскі мараплавец, канкістадор. Удзельнік 2-й экспедыцыі (1493—96) Х.Калумба. У пошуках золата першы з еўрапейцаў трапіў ва ўнутр. раёны Гаіці. У 1499—1500 узначаліў экспедыцыю (з удзелам А.Веспучы), якая адкрыла бераг Гвіяны і шэраг астравоў, у тым ліку Кюрасао. У 1502 зноў абследаваў карыбскі бераг Венесуэлы, у 1508—10 — паўн. бераг Калумбіі і заснаваў там крэпасць, паклаўшы пачатак іспанскай каланізацыі Паўд. Амерыкі. с. 144
АХЕ́ЙСКІ САЮ́З , палітычнае аб’яднанне стараж.-грэч. полісаў Пелапанеса. Створаны каля 280 да нашай эры для барацьбы з Македоніяй і Эталійскім саюзам за гегемонію ў Грэцыі. У 2-й пал. 3 ст. да нашай эры ў саюз уваходзіла каля 60 полісаў. У Ахейскім аюзе было агульнасаюзнае грамадзянства, ён чаканіў сваю манету, меў адзіную сістэму мер і вагі. Вышэйшым органам улады быў сход саюзных грамадзян, які збіраўся 2 разы на год у Эгіёне. Выканаўчую ўладу ўзначальваў стратэг. У 221 да нашай эры саюз трапіў пад уплыў Македоніі. Пасля вайны Рыма з Македоніяй (200—197 да нашай эры) алігархі Ахейскага саюза сталі арыентавацца на Рым. Ахейскі саюз распаўся пасля задушэння антырым. паўстання 146 да нашай эры Яго тэрыторыя ўвайшла ў рым. правінцыю Ахая. с. 144
АХЕ́ЙЦЫ , адно з асноўных стараж.грэч. плямёнаў, якое жыло ў Фесаліі. З пач. 2-га тыс. да нашай эры засялялі Пелапанес і некаторыя а-вы Эгейскага м. Яны захавалі заснаваны іанійцамі саюз 12 гарадоў. У 17—16 ст. да нашай эры ўтварыліся дзяржавы ахейцаў Мікены, Пілас і інш., якія ў 15—13 ст. да нашай эры дасягнулі высокага эканам. і паліт. росквіту. Удзельнічалі ў Траянскай вайне. У 12 ст. да нашай эры выцеснены дарыйцамі ў М.Азію, на Кіпр і інш. астравы, на Пн Пелапанеса, дзе ўтварылі вобласць Ахая. Значэнне ахейцаў вырасла пасля 280 да нашай эры, калі полісы Ахаі арганізавалі Ахейскі саюз. У паэмах Гамера ахейцамі наз. ўсе грэкі. с. 144
АХЕМЕНІ́ДАЎ ДЗЯРЖА́ВА , старажытнаперсідская дзяржава ў 550—330 да нашай эры. Назва ад царскай дынастыі Ахеменідаў. Створана ў выніку ваен. паходаў Кіра ІІ, пашырана пры Камбісе ІІ і Дарыю І. Адна з найбуйнейшых стараж. імперый, у склад якой уваходзілі Мідыя (з 550), Элам, Лідыя, амаль уся М. Азія (заваяваны да 546), значная ч. Сярэдняй Азіі (з 545—539), Вавілонія (з 539), Егіпет (з 525), а-вы Эгейскага м., Фракія, Македонія і паўн.-зах. ч. Індыі (з 519—512). Сталіцамі яе былі Персепаль, Вавілон, Сузы і Экбатана. Прывілеяванае становішча ў дзяржаве займалі персы (камандавалі ў арміі і на флоце, кіравалі адм. апаратам). Ваен.-паліт. і сац.-эканам. рэформы Дарыя І садзейнічалі росквіту краіны (уздым рамяства, гандлю, будаўніцтва). Асн. ч. зямельнага фонду належала абшчыннікам, якія плацілі падаткі непасрэдна ў казну і выконвалі ўсе павіннасці. Рабоў у імперыі было няшмат (гал. Чынам працавалі ў рудніках, каменяломнях, хатнімі слугамі). Грэка-перс. войны 500—449 да нашай эры і антыперс. паўстанні (у Егіпце, Сірыі, Лідыі) аслабілі магутнасць Ахеменідаў дзяржавы. Заваявана Аляксандрам Македонскім.
Літ.: Дандамаев М.А., Луконин В.Г. Культура и экономика Древнего Ирана. М., 1980; Дандамаев М.А. Политическая история Ахеменидской державы. М., 1985. с. 144
АХЕМЕНІ́ДЫ , дынастыя правадыроў стараж.-перс. плямёнаў (каля 700—550 да нашай эры) і цароў у Ахеменідаў дзяржаве (550—330 да нашай эры). Назва ад яе родапачынальніка Ахемена, які жыў у 8—7 ст. да н.э. Даследчыкі адрозніваюць 2 іх лініі: старэйшую [Ахемен, Тэісп, Кір І, Камбіс І (2-я пал. 6 ст.), Кір ІІ (558—530), Камбіс ІІ (530—522)] і малодшую [Дарый І (522—486), Ксеркс І (486—465), Артаксеркс І (465—424), Ксеркс ІІ (424), Сагдыян (424—423), Дарый ІІ (423—404), Артаксеркс ІІ (404—358), Артаксеркс ІІІ (358—338), Арсес (338—336), Дарый ІІІ (336— 330)]. Дынастыя Ахеменідаў спыніла сваё існаванне ў выніку заваявання перс. дзяржавы Аляксандрам Македонскім. с. 144
А́ХЕН (Aachen), горад у ФРГ, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія. Вядомы з 1-га ст. нашай эры як рымскае пасяленне Акве-Грані (пазней Аквісгранум) каля мінер. лячэбных крыніц. У канцы 8 — пач. 9 ст. — адна з рэзідэнцый Карла Вялікага. 239 тыс. ж. (1990). Трансп. вузел. Цэнтр кам.-вуг. басейна. Машынабудаванне (у тым ліку цяжкае, электратэхн., радыёэлектроннае), тэкст.тэкст.} (шарсцяная), хім., шкляная, харч. прам-сць. Бальнеалагічны курорт. Гарачыя тэрмальныя крыніцы (да 75 °С) мінер. водаў вядомы яшчэ з дарымскіх часоў. Адраджэнне і росквіт курорта прыпадаюць на 17—19 ст. Мінер. воды эфектыўныя для лячэння хвароб сардэчна-сасудзістай і перыферычнай нерв. сістэм, суставаў, скуры. Арх.-гіст. помнікі 8—16 ст. Тэхн. ун-т. Музеі. Цэнтр міжнар. турызму. с. 144
АХЕТАТО́Н (егіп. «Гарызонт Атона»), горад у Стараж. Егіпце, рэзідэнцыя фараона Аменхатэпа IV (Эхнатона), цэнтр культу бога Атона. Знаходзіўся каля Тэль-эль-Амарны. Пабудаваны ў 1-й пал. 14 ст. да нашай эры на краі пустыні. Пакінуты яго жыхарамі пры фараоне Тутанхамоне. Пры фараоне Харэмхебу, які канчаткова знішчыў культ Атона, горад разбураны. с. 145
АХІЕ́ЗЕР Аляксандр Ільіч (н. 31.10.1911, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл ), украінскі фізік, стваральнік навук. школы па тэарэт. фізіцы. АкаД. АН Украіны (1964). Д-р фіз.-матэм. н., праф. (1940). Скончыў Кіеўскі політэхн. ін-т (1934). З 1934 у Фізіка-тэхн. ін-це Украіны (Харкаў), адначасова (1940—75) у Харкаўскім ун-це. Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц, фізіцы плазмы і інш. кірунках фізікі.
Тв.: Квантовая электродинамика. 3 изд. М., 1969 (разам з У.Б.Берасцецкім); Методы статистической физики. М., 1977 (разам з С.У.Пелятмінскім); Электродинамика адронов. Киев, 1977 (разам з М.П.Рэкалам). с. 145
АХІ́Л , Ахілес, у грэчаскай міфалогіі герой Траянскай вайны, адзін з гал. персанажаў «Іліяды». Паводле падання, маці Ахіла, марская багіня Фетыда, каб зрабіць сына бессмяротным, пакупала яго ў свяшчэнных водах р. Стыкс. Толькі пятка, за якую яна трымала дзіця, засталася паражальная. Загінуў Ахіл ад стралы Парыса, што трапіла ў пятку (адсюль выраз «ахілесава пята»). Ахіл — улюбёны герой стараж.-грэч. мастакоў і паэтаў, яму прысвечаны шматлікія малюнкі на ант. вазах, пампейскія фрэскі, рэльефы рым. саркафагаў. Міф пра Ахіла стаў сюжэтам твораў жывапісцаў А.ванДэйка, П.П.Рубенса, Дж.Б.Цьепала, Н.Пусэна, А.Іванава. с. 145
АХІ́ЛАВА СУХАЖЫ́ЛЛЕ , пятачнае сухажылле, адно з самых моцных і тоўстых сухажылляў цела чалавека. Забяспечвае перадачу мышачнага намагання трохгаловай мышцы галёнкі на бугор пятачнай косці і ўдзельнічае ў падэшвенным згінанні ступні ў галёнкаступнёвым суставе. Назва ад грэч. міфа пра Ахіла. с. 145
АХІЛІ́Я (ад а... + грэч. chylos сок), адсутнасць салянай кіслаты і ферментаў у страўнікавым соку (ахілія страўнікавая) ці ферментаў у панкрэатычным соку (ахілія панкрэатычная). Абумоўлена прыгнечаннем дзейнасці залоз страўніка або недастатковасцю знешняй сакрэцыі падстраўнікавай залозы ў выніку іх першаснага пашкоджання або ўскоснага (пры інш. хваробах) парушэння функцый. Лечаць прэпаратамі падстраўнікавай залозы, ужываннем страўнікавага соку ў час яды, ліквідуюць першапрычыны ахіліі. с. 145
АХІ́МСА , ахінса (санскр., літар. ўстрыманне ад насілля, ненасілле), непрычыненне шкоды жывым істотам у будызме, джайнізме і індуізме, асноватворная дактрына, адзін з вышэйшых зарокаў і правілаў паводзін у гэтых і шэрагу інш. рэлігійных вучэнняў. с. 145
АХІЧХА́ТРА , старажытна-індыйскі горад у даліне р. Ганг (штат Утар-Прадэш, Паўн. Індыя). Паводле эпасу «Махабхарата», быў сталіцай Паўдн. Панчалаў. Даўжыня гар. валоў, пабудаваных каля 500 да нашай эры, каля 5,6 км. Раскопкамі выяўлена 9 буд. гарызонтаў, верхні датуецца канцом 11 — пач. 12 ст. У ніжніх гарызонтах выяўлены збудаванні з сырцовай цэглы, некалькі храмаў эпохі Гупта (4—6 ст.). У 9—11 ст. Ахічхатра заняпала. с. 145
АХЛАКРА́ТЫЯ (ад грэч. ochlos натоўп + kratos улада), 1) у старажытнагрэчаскіх вучэннях пра дзяржаву (Платон, Арыстоцель) — панаванне натоўпу; сітуацыя мяцяжоў, пагромаў, вулічных бунтаў, адметных праяўленнем ганебных намераў і дзеянняў. 2) Улада грамадска-паліт. груповак, якія апелююць да папулісцкіх настрояў у найб. прымітыўных варыянтах. Для ахлакратыі характэрны зменлівы паліт. курс, які адлюстроўвае дынамічны настрой «чалавека з народа», незадаволенага сваім статусам і гатовага да неадкладнага вырашэння складаных грамадскіх праблем спрошчаным метадам. Недахоп паліт. кампетэнцыі, цяга да даброт, што прыносіць улада, унутрыпаліт. і знешнепаліт. авантур робяць ахлакратыю адной з небяспечных паліт. з’яў, здольных прывесці грамадства да агульнанар. Катастрофы. с. 145
АХЛО́ПКАЎ Мікалай Пятровіч (15.5.1900, г. Іркуцк — 8.1.1967), рускі рэжысёр, акцёр. Нар. арт. СССР (1948). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1918. З 1923 акцёр Т-ра імя У.Меерхольда. З 1930 узначальваў Рэалістычны т-р, з 1938 рэж. і акцёр т-ра імя Я.Вахтангава. У 1943—66 гал. рэжысёр Маскоўскага т-ра драмы (з 1954 т-р імя У.Маякоўскага). Яго спектаклі вызначаліся яскравай тэатральнасцю, публіцыстычнасцю, манументальнасцю, шырокім выкарыстаннем умоўнасці і сінт. сродкаў выразнасці, пошукамі новых тэатр. формаў. Сярод пастановак: «Арыстакраты» М.Пагодзіна (1935), «Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева (1947), «Гамлет» У.Шэкспіра (1954), «Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава (1960), «Медэя» Эўрыпіда (1961). Акцёрскае мастацтва Ахлопкава адметнае спалучэннем арганічнасці пачуццяў з экспрэсіўнай выразнасцю вобраза. Здымаўся ў кіно: Васіль Буслаеў («Аляксандр Неўскі»), камісар Вараб’ёў («Аповесць пра сапраўднага чалавека»), Батманаў («Далёка ад Масквы») і інш. Дзярж. прэмія СССР 1941, 1947, 1949 (двойчы), 1951 (двойчы). с. 145
АХМАДАБА́Д , Ахмедабад, горад у Індыі, на р. Сабарматы, штат Гуджарат. Засн. ў 1411. 4775,7 тыс. ж. (1992, з прыгарадамі). Адзін з найважнейшых прамысл. і гандл.-фін. цэнтраў Зах. Індыі. Трансп. вузел. Аэрапорт. Буйны цэнтр тэкст. прам-сці (баваўняныя пража і тканіны, шарсцяныя тканіны, штучны шоўк). Металаапр., маш.-буд., папяровая, хім., гарбарная, запалкавая, харч. прам-сць. Саматужная вытв-сць парчы, шоўку, ювелірных і лакавых вырабаў, мастацкае разьбярства. Арх. помнікі 15—17 ст. 3 ун-ты, у тым ліку Гуджарацкі. Музей. с. 145
АХМАДНА́ГАР , феадальная дзяржава ў канцы 15—17 ст. ў Індыі. Заснавана намеснікам бахманідскага султана ў Джунары Малікам Ахмадам, які ў 1490 абвясціў сябе незалежным кіраўніком з тытулам нізамшаха. Назва дзяржавы ад сваёй сталіцы — г. Ахмаднагар (засн. Ў 1494). У канцы 16 —пач. 17 ст. Ахмаднагар вяла доўгія войны з Вялікімі Маголамі і ў 1636 падпарадкавана Шах-Джаханам. с. 146
АХМАДУ́ЛІНА Бэла (Ізабэла) Ахатаўна (н. 10.4.1937, г. Масква), руская паэтэса. Вучылася ў Літ. ін-це імя М.Горкага (выключана за подпіс ліста ў абарону Б.Пастарнака). Друкуецца з 1955. Аўтар зб. вершаў «Струна» (1962), «Урокі музыкі» (1969), «Свечка» (1977), «Сад» (1987; Дзярж. прэмія СССР 1989), «Таямніца» (1983), «Выбранае» (1988); паэм «Мая радаслоўная» (1964), нарысаў, кінасцэнарыяў. Перакладае з груз. і інш. моў: у 1959 выйшаў зб. вершаў груз. паэтэсы Г.Каландадзе «Ляціце, лісты», у 1977 — кн. арыгінальных перакладаў і вершаў «Сны пра Грузію». с. 146
АХМА́Д-ШАХ ДУРАНІ́ (каля 1721—1773), заснавальнік незалежнай афганскай дзяржавы (Дуранійскай дзяржавы). Служыў у іран. шаха Надзір-шаха, пасля смерці якога (1747) на чале афг. Атрадаў пайшоў у Афганістан, дзе аб’яднаў усе афг. плямёны. З 1747 шах Афганістана. У 1748—57 заваяваў Пенджаб, Кашмір, Сірхінд, Сінд, Харасан, Балх, Белуджыстан, у 1761 у бітве пры Паніпаце нанёс паражэнне маратхам. с. 146
АХМАДЫ́ , Эль-Ахмады, горад у Кувейце. 27 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 100 тыс. ж. (1989). Цэнтр нафтаздабыўнога раёна. Вузел нафта- і газаправодаў. З-ды па перапрацоўцы нафты, звадкаванні газу і апрасненні марской вады. Экспарт нафты праз порт Міна-эль-Ахмады (уваходзіць у склад Ахмады) на ўзбярэжжы Персідскага зал. с. 146
АХМА́НСКІ (Ochmański) Ежы (н. 4.12.1933, г. Руднік Тарнабжэгскага ваяв., Польшча), польскі гісторык. Скончыў Пазнанскі ун-т (1955). Д-р гіст. н. (1960), праф. Пазнанскага ун-та. Аўтар прац па гісторыі ВКЛ, каталіцкай царквы на Беларусі і ў Літве ў 15—16 ст., крыніцазнаўстве, гіст. геаграфіі, культуры Усх. Еўропы. Аўтар даследаванняў пра Хроніку Быхаўца, пра жыццёвы шлях Міхалона Літвіна, Міколы Гусоўскага і інш., крыніцазнаўчай працы «Вітаўдзіяна. Кодэкс прывілеяў вялікага князя літоўскага Вітаўта 1386— 1430» (1986).
Тв.: Organizacja obrony w Wielkim Księstwie Litewskim przed napadami tatarόw krymskich w XV—XVI wieku. Warszawa, 1960; Biskupstwo wileńskie w średniowieczu. Poznań, 1972. с. 146
АХМА́РАЎ Чынгіз Габдурахманавіч (н. 18.8.1912, в. Троіцк Чэлябінскай вобл., Расія), жывапісец-манументаліст. Нар. мастак Узбекістана (1964). Вучыўся ў Маскоўскім маст. ін-це (1935—42). Творча выкарыстаў традыцыі сярэдневяковага сярэднеазіяцкага жывапісу ў стварэнні тонкай па колеры і малюнку насценнай размалёўкі: у фае Вял. т-ра оперы і балета імя А.Наваі (1944—47; Дзярж. прэмія СССР 1948), у Ін-це ўсходазнаўства імя А.Біруні (1968—70) у Ташкенце, «Сагдыйскае вяселле» (1975—76) і інш. Аўтар станковых работ («Тамара Ханум», 1978, і інш.). Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1968. с. 146
АХМА́Т , Ахмут, Ахмед (? — студз. 1481), хан Вялікай Арды [1459— 81]. У 1460 спрабаваў захапіць рускі г. Пераяслаў-Разанскі. У пач. 1470-х г. вёў перагаворы з кіраўніцтвам Венецыянскай рэспублікі аб заключэнні саюзу супраць Асманскай імперыі. Заключыў з польск. каралём Казімірам IV пагадненне пра сумесную барацьбу супраць Рус. дзяржавы, на чале свайго войска дайшоў да р. Ака (1472). У час паходу ў Крым замяніў мясц. хана Менглі-Гірэя сваім стаўленікам Джанібекам (1476). У канцы 1470-х г. перамог узб. хана Шэйх-Хайдэра і ўстанавіў пратэктарат над Астраханскім ханствам. Адмова маскоўскага вял. кн. Івана ІІІ прызнаць васальную залежнасць ад Арды і заплаціць ёй даніну (1476) выклікала ў 1480 няўдалы апошні паход Ахмата на Русь (гл. «Стаянне на Угры»), які паклаў канец намаганням манг.-тат. ханаў аднавіць сваё паліт. панаванне над Рус. дзяржавай. Забіты цюменскім ханам Ібакам (Івакам). с. 146
АХМА́ТАВА Ганна Андрэеўна (сапр. Гарэнка; 23.6.1889, Адэса — 5.3.1966), руская паэтэса. Жонка М.Гумілёва. Паэтычны дэбют звязаны з акмеізмам. Першы зб. «Вечар» (1912). У кн. «Ружанец» (1914), «Белая чарада» (1917) замкнёны свет вытанчаных эстэт. і любоўных перажыванняў. У 1921 выйшлі зб-кі «Трыпутнік» і «Аnno Domini MCM XXI» (на вокл. 1922). Нягледзячы на ломку ў 1917 звыклых для асяроддзя Ахматавай уяўленняў пра жыццё і прызначэнне паэта, яна не пакінула радзіму. Афіц. крытыка наз. яе «ўнутранай эмігранткай», творы паэтэсы не друкавалі. Аўтабіягр. цыкл «Рэквіем, 1935—1940» (апубл. 1987) пра ахвяры сталінскіх рэпрэсій. Зб. «З шасці кніг» (1940) — спроба пераадолець адзіноту. У 1940-я г. з’яўляюцца ліра-эпічныя творы на гіст. тэмы (цыкл «У саракавым годзе», паэма «Шляхам усёй зямлі», «1913 год» — 1-я ч. «Паэмы без героя»). У лірыцы 1941—45 прагучала патрыят. тэма. У 1950—60-я г. ў яе творчасці паглыбляюцца гіст.-філас. і інтымна-лірычная тэмы. У «Паэме без героя» (нап. 1940—62, поўнасцю апубл. 1976), прасякнутай літ.-гіст. і асабістымі асацыяцыямі, адлюстравала эпоху «сярэбранага стагоддзя». Гісторыя, час, лёс — асн. тэмы зб. «Бег часу: Вершы, 1909—1965» (1965). Творам Ахматавай уласцівы напружаны псіхалагізм, выразнасць і дакладнасць слова, класічная прастата і яснасць стылю. Пераклады з усходняй, зах.-еўрап. класічнай паэзіі, з бел. — вершы У.Дубоўкі, М.Лужаніна; літ.-знаўчыя працы («Апошняя казка Пушкіна», «Гібель Пушкіна» і інш.), успаміны. На бел. мову творы Ахматавай перакладалі Э.Агняцвет, В.Аколава, Р.Баравікова, П.Макаль, В.Макарэвіч, Я.Міклашэўскі, В.Рабкевіч і інш.
Тв.: Сочиненя. Т. 1—2. М., 1990; Дыхание песни: Кн. переводов. М., 1988.
Літ.: Жирмунский В.М. Творчество Анны Ахматовой. Л., 1973; Павловский А.И. Анна Ахматова: Жизнь и творчество. М., 1991. с. 146
АХМА́ТАВА Раіса Салтамурадаўна (н. 30.12.1928, г. Грозны), чэчэнская паэтэса. Нар. паэтэса Чэчні (1977). Старшыня Вярх. Савета Чэчэна-Інгушскай АССР (1963—85). Піша на чэч. і рус. мовах. У зб. вершаў «Рэспубліка родная» (1958), «Бі мне, вецер, у твар» (1959), «Іду да цябе» (1960), «Ля крыніцы» (1969), «Дабрыня» (1973), «Чынара, якая спявае» (1976), «Сустрэча» (1978) і інш. піша пра Радзіму, апявае каханне, сям’ю, дружбу; стварыла вобраз сучаснай жанчыны-гаранкі. с. 146
АХМАТО́ВІЧ Мустафа (?—1794), удзельнік паўстання 1794. Сын Дамініка з маёнтка Бергалішкі Ашмянскага пав. (цяпер тэр. Літвы). З літоўскіх татараў. У час Сямігадовай вайны 1756—63 удзельнічаў у баях супраць прускіх войскаў у Саксоніі, у 1768—72 на баку Барскай канфедэрацыі супраць рас. арміі. У складзе корпуса М.Агінскага вылучыўся ў бітве каля Бездзежа (1771). З 1785 уваходзіў у Вайсковую камісію абодвух народаў. У 1792 удзельнічаў у баях каля Свержаня, Міра, Зэльвы, Ізабеліна, Мсцібава, Бярэсця з войскамі таргавіцкіх канфедэратаў. У час паўстання 1794 на чале палка Пярэдняй Стражы ВКЛ удзельнічаў у бітвах каля Карытніцы і Мацяёвіц; у апошняй цяжка паранены і памёр. с. 147
АХМЕДАБА́Д , горад у Індыі, глядзі Ахмадабад. с. 147
АХМЕТЭ́ЛІ Сандро (Аляксандр Васілевіч; 25.4.1886, с. Анага, Грузія — 29.6.1937), грузінскі рэжысёр. Нар. арт. Грузіі (1933). Адзін з заснавальнікаў груз. т-ра. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1916). У 1926—35 маст. кіраўнік т-ра імя Ш.Руставелі (Тбілісі). Яго пастаноўкі вызначаліся яркай тэатральнасцю, нац. каларытам, зладжанасцю акцёрскага ансамбля. Сярод лепшых «Загмук» А.Глебава (1926), «Разлом» Б.Лаўранёва і «Анзор» С.Шаншыяшвілі (1928), «Ламара» паводле твораў Важа Пшавелы (1930), «Разбойнікі» Ф.Шылера (1933). с. 147
А́ХМІСТР , ахмістрыня, адміністрацыйная пасада ў гаспадарках магнатаў і шляхты ў сярэдневяковай Польшчы і ВКЛ; кіраўнік панскага двара. Кіраваў гаспадаркай маёнтка: вёў кантроль за сяўбой, зборам і захаваннем ураджаю, доглядам жывёлы, аховай панскага лесу, межаў маёнтка, спагнаннем павіннасцяў. З сярэдзіны 15 ст. назва паступова выцеснена тэрмінам аканом. с. 147
АХО́ВА , вёска ў Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПнЗ ад Пінска, 185 км ад Брэста, 10 км ад чыг. ст. Малоткавічы. 651 ж., 300 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Крыжаўзвіжанская царква (1758, перабудавана ў 1864) — помнік архітэктуры з элементамі барока. с. 147
АХО́ВА АД РАДЫЕАКТЫ́ЎНЫХ ВЫПРАМЯНЕ́ННЯЎ , сукупнасць фіз. і хім. сродкаў аховы арганізма, накіраваных на стварэнне бяспечных умоў працы персаналу і пражывання насельніцтва пры магчымым уздзеянні радыеактыўнага выпрамянення. Уключае: ахову ад вонкавага выпрамянення «закрытых» крыніц (радыеактыўныя прэпараты, ядз. рэактары, рэнтгенаўскія і паскаральныя ўстаноўкі і інш.); ахову біясферы ад забруджвання радыеактыўнымі рэчывамі «адкрытых» радыеактыўных крыніц (адходы ядз. прам-сці, прадукты выпрабаванняў ядз. зброі і выкідаў прадпрыемствамі атамнай прам-сці, работа з «адкрытымі» радыеактыўнымі прэпаратамі і інш.).
Ахова ад вонкавага выпрамянення мае на мэце аслабленне выпрамянення пры яго ўзаемадзеянні з рэчывам асяроддзя: для паглынання альфа- і бэта-часціц дастаткова аркуша паперы, гумавых пальчатак, адзення ці слоя паветра таўшч. 8—9 см; для паглынання электронаў — некалькіх мм алюмінію, плексігласу або шкла; для паглынання гама-квантаў — матэрыялы, якія ўключаюць элементы з вял. атамнымі нумарамі (вальфрам, свінец, жалеза і інш.), для нейтронаў — водазмяшчальныя рэчывы (парафін, гідрыды металаў, бетон і інш.). Каб знізіць пранікальную здольнасць другаснага выпрамянення (напр., жорсткага зыходнага гама-выпрамянення, тармазнога выпрамянення пры паглынанні бэта-часціц), дадаткова ўжываюць літый або бор. Ахова ад вонкавага апрамянення праводзіцца з улікам спектральнага складу іанізавальнага выпрамянення, магутнасці яго крыніц, адлегласці, на якой знаходзіцца абслуговы персанал, і працягласці знаходжання ў сферы ўздзеяння выпрамянення. Ахоўныя прыстасаванні падзяляюцца на суцэльныя, частковыя, ценявыя і паасобныя (ахоўныя сцены, перакрыцці падлогі і столі, дзверы, назіральныя вокны, кантэйнеры і інш.). Ахова біясферы прадугледжвае спец. захады па зніжэнні канцэнтрацыі радыеактыўных рэчываў у вадзе і паветры да гранічна дапушчальных канцэнтрацый (пастаянна ўдакладняюцца і пераглядаюцца; глядзі Дозы выпрамянення). Уздзеянне радыеактыўных рэчываў, што трапляюць у арганізм чалавека і жывёлы, зніжаюць пры дапамозе радыеахоўных рэчываў, якія ўводзяць у арганізм перад ці на працягу ўздзеяння іанізавальнай радыяцыі. Іх умоўна падзяляюць на сродкі агульнабіял. дзеяння, якія павышаюць натуральную радыерэзістэнтнасць — агульную супраціўляльнасць арганізма (вадкія экстракты і настойкі элеўтэракоку калючага, жэньшэню, лімонніку кітайскага, лагахілусу, вітаміны, гармоны, каферменты, вітамінна-амінакіслотныя комплексы, некат. мікраэлементы і антыбіётыкі, біястымулятары) і спецыфічныя радыеахоўныя рэчывы — радыепратэктары, якія ствараюць умовы штучнай радыерэзістэнтнасці. Да іх належаць пераважна рэчывы сінт. паходжання, увядзенне якіх за некалькі мінут ці гадзін перад апрамяненнем у арганізм чалавека і жывёлы паніжае ўздзеянне іанізавальнага выпрамянення. Найбольш эфектыўныя індалілалкіламіны і серазмяшчальныя злучэнні (напр., амінаалкілтыяфасфаты, пептыды і адпаведныя ім дысульфіды, серазмяшчальныя амінакіслоты, дытыякарбаматы, вытворныя тыязалідзіну). Яны выкарыстоўваюцца ў асноўным для індывід. засцярогі арганізма ад вонкавага апрамянення ў надзвычайных абставінах (аварыйныя, ваен. ўмовы) і для пераважнай аховы нармальных тканак пры прамянёвай тэрапіі злаякасных пухлін. Найбольш эфектыўныя сумесі з радыепратэктараў, якія валодаюць рознымі механізмамі ахоўнага дзеяння.
Ва ўстановах, дзе праводзяцца работы з крыніцамі іанізавальных выпрамяненняў, ажыццяўляецца дазіметрычны і радыеметрычны кантроль. Пры рабоце з «закрытымі» крыніцамі робяць замеры індывід. дозаў для ўсіх відаў апрамянення, перыядычны кантроль магутнасцяў дозаў на рабочых месцах і ў сумежных памяшканнях. Пры правядзенні работ з вял. крыніцамі ўстанаўліваюць прылады з аўтам. сігналізацыяй. Пры наяўнасці «адкрытых» крыніц дадаткова кантралююць колькасць радыеактыўных рэчываў у паветры рабочых памяшканняў, забруджанне рабочых паверхняў, абсталявання, рук і адзення працуючых, радыеактыўнасць сцёкавых водаў і паветра, што выдаляецца ў атмасферу. У выпадках буйнамаштабных аварый на АЭС (накшталт Чарнобыльскай) прадугледжваюцца паэтапныя мерапрыемствы: першачарговыя — укрыццё, эвакуацыя і ўвядзенне стабільнага ёду насельніцтву ў першыя дні пасля аварыі; перасяленне, абмежаванні на ўжыванне харч. прадуктаў з забруджаных тэрыторый, дэзактывацыйныя работы і рэкультывацыя с.-г. угоддзяў і інш.
Літ.: Владимиров В.Г., Красильников И.И., Арапов О.В. Радиопротекторы: структура и функция. Киев, 1989; Beir V. Health effects of exposure to low levels of ionizing radiation. Washington, 1990. с. 147
АХО́ВА АТМАСФЕ́РЫ , ахова атмасфернага паветра, комплекс міжнар., дзярж., рэгіянальных гасп.-адм. і грамадскіх мерапрыемстваў па захаванні і ўзнаўленні аптымальных уласцівасцяў атмасферы, прадухіленні яе забруджвання і рацыянальным выкарыстанні; састаўная частка аховы прыроды. Уключае: сан. ахову паветра, ахову і ўзнаўленне біял. рэсурсаў, удасканальванне вытв. працэсаў і трансп. сродкаў, выкарыстанне газа- і пылаўлоўных прыстасаванняў, распрацоўку безадходных тэхналогій, стымуляванне выканання ахоўных мерапрыемстваў, рацыянальную планіроўку і забудову, азеляненне нас. месцаў, кантроль за станам і рацыянальным выкарыстаннем паветр. басейна, эколага-выхаваўчую работу, экалаг. падрыхтоўку кадраў і інш.
На Беларусі ахова атмасферы рэгулюецца Законамі аб ахове атм. паветра, аб ахове прыроды, шэрагам урадавых пастаноў і ўказаў, якія прадугледжваюць мінімізацыю прамысл., трансп. і камунальна-быт. выкідаў у паветра, устанаўліваюць нормы гранічна дапушчальных канцэнтрацыйдамешкаў і гранічна дапушчальных выкідаў у атмасферу. Дзейнічаюць стацыянарныя пасты назірання за ўзроўнем забруджвання атм. паветра ва ўсіх абласных і многіх прамысл. цэнтрах (Мазыр, Наваполацк, Орша і інш.), ствараецца аўтаматыз. сістэма назірання і кантролю за станам навакольнага асяроддзя (гл. Паветра). За парушэнне правілаў аховы атмасферы ўстаноўлена адм., крымінальная і дысцыплінарная адказнасць. Беларусь удзельнічае ў міжнар. сістэме маніторынгу па кантролі за станам атмасферы: на яе тэр. размешчаны аўтаматыз. станцыя фонавага маніторынгу і пункт назірання за трансгранічным пераносам. Мерапрыемствы па ахове атмасферы кантралююць Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Галоўгідрамет і інш. дзярж. ўстановы з залучэннем грамадскасці (гл. Беларускае таварыства аховы прыроды і інш.). с. 147
АХО́ВА ВО́ДАЎ , комплекс міжнар., дзярж., рэгіянальных гасп.-адм. і грамадскіх мерапрыемстваў па захаванні, узнаўленні і рацыянальным выкарыстанні водных рэсурсаў; састаўная частка аховы прыроды. Накіравана на ліквідацыю і папярэджанне адмоўнага ўплыву гасп. дзейнасці на стан паверхневых і падземных водаў, на захаванне воднага балансу тэрыторый, а таксама ў мэтах чалавека і як жыццёвага асяроддзя для мноства жывых арганізмаў. Уключае мерапрыемствы па вывучэнні рэсурсаў водаў і ўстанаўленні навукова абгрунтаваных прававых патрабаванняў да ўсіх водакарыстальнікаў, дзярж. і грамадскі кантроль за станам і рацыянальным выкарыстаннем водных рэсурсаў.
На Беларусі ахова водаў рэгулюецца нормамі і палажэннямі воднага заканадаўства, а таксама шэрагу інш. яго раздзелаў, міжнар. пагадненнямі, канвенцыямі і інш. Арганізац.-тэхн. мерапрыемствы па ахове водаў прадугледжваюцца ў планах эканам. і сац. развіцця: выяўленне крыніц забруджвання паверхневых і падземных водаў і яго прадухіленне, арганізацыя даследаванняў і ўкараненне новых метадаў ачысткі сцёкавых водаў, буд-ва ачышчальных збудаванняў, зваротных сістэм водакарыстання, укараненне безадходных тэхналогій, размяшчэнне гасп. аб’ектаў з улікам водаахоўных патрабаванняў і інш., а таксама стварэнне запаведнікаў, спецыялізаваных гідралаг. заказнікаў (гл. Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі і аб’екты), выдзяленне спец. водаахоўных зон, тэр., лясоў і гэтак далей. Кантроль за мерапрыемствамі па ахове водаў ажыццяўляюць Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Галоўгідрамет і інш. дзярж. ўстановы з залучэннем грамадскасці. Праблемы аховы водаў даследуюцца ў Комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў Цэнтральным НДІ, Меліярацыі і лугаводства Беларускім НДІ, Бел. дзярж. ін-це па праектаванні водагасп. і меліярац. будаўніцтва і інш. с. 148
АХО́ВА ГЕНАФО́НДУ , комплекс мерапрыемстваў па захаванні, узнаўленні і рацыянальным выкарыстанні ўсёй сукупнасці відаў жывых арганізмаў з іх выяўленымі і патэнцыяльнымі спадчыннымі задаткамі. Кожны жывы арганізм на Зямлі — унікальны і непаўторны феномен эвалюцыі, у якім ёсць генет. інфармацыя (генет. рэсурс) навук. і прыкладнога значэння. Ахова генафонду — адна з формаў аховы прыроды і пашыраецца на ўсе віды жывых арганізмаў, акрамя асабліва небяспечных хваробатворных. Уключае мерапрыемствы па ахове раслін і жывёл, прапаганду унікальнасці ўсяго жывога і неабходнасці зберажэння ўсёй генет. разнастайнасці арганізмаў. Ахова генафонду неабходная для гасп., навук., экалагічных, этычных і эстэт. мэтаў. Значную ролю ў ахове генафонду адыгрываюць асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі і аб’екты, генет. рэзерваты і генет. калекцыі (бат. сады, дэндрарыі, гадавальнікі, заапаркі, калекцыі насення, спораў, пылку, спермы, зародкаў і тканак арганізмаў, калекцыі мікраарганізмаў, спец. сховішча разнастайнага генет. матэрыялу і гэтак далей). Глядзі таксама Ахоўныя расліны і Ахоўныя жывёлы. с. 148
АХО́ВА ГІСТО́РЫКА-КУЛЬТУ́РНАЙ СПА́ДЧЫНЫ , сістэма дзярж. і грамадскіх мерапрыемстваў арганізац., прававога і эканам. характару, накіраваных на зберажэнне, утрыманне і рацыянальнае выкарыстанне культ. спадчыны. Ахове падлягаюць найб. адметныя матэрыяльныя аб’екты і нематэрыяльныя праявы чалавечай творчасці, што маюць выдатныя духоўныя, эстэт. і дакумент. вартасці і ўзяты пад ахову дзяржавы ў парадку, вызначаным заканадаўствам. Дзейнасць па ахове ўключае: н.-д. работу (вывучэнне, класіфікацыя, каталагізацыя і публікацыя), падрыхтоўку і выданне заканад. актаў (прызнанне пэўнага аб’екта помнікам гісторыі і культуры; прыняцце законаў, якія рэгламентуюць дзеянні ў адносінах да гіст.-культ. спадчыны; распрацоўка нарматыўных актаў пра парадак уліку, захавання і рэстаўрацыі маст. і гіст. каштоўнасцяў, кансервацыю і рэстаўрацыю помнікаў, папулярызацыю каштоўнасцяў як гіст. спадчыны і набытку).
У 1969 Вярх. Савет Беларусі прыняў закон «Аб ахове помнікаў культуры», у 1978 — закон «Аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры», у 1992 — закон «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны», паводле якога дзярж. палітыка Беларусі ў галіне ўліку і аховы гіст.-культ. спадчыны вызначаецца Вярх. Саветам і ажыццяўляецца Кабінетам Міністраў праз спецыялізаваны дзярж. орган аховы спадчыны — Дзярж. інспекцыю па ахове гіст.-культ. спадчыны (ДзінАС). Выпрацоўку навук.-метадычнай палітыкі ў галіне ўліку, аховы, зберажэння, выкарыстання і аднаўлення гэтай спадчыны ажыццяўляе Бел. рэсп. навук.-метадычная рада ла пытаннях гіст.-культ. спадчыны. Законам забараняецца дзейнасць, што стварае пагрозу пагаршэння стану або знікнення нерухомых матэрыяльных каштоўнасцяў, абмяжоўваецца або забараняецца дзейнасць, у выніку якой ствараецца пагроза існаванню ці тэхн. стану каштоўнасцяў. Усе віды работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных каштоўнасцяў могуць праводзіцца толькі з пісьмовага дазволу ДзінАСа. Асн. правы ўласнікаў каштоўнасцяў рэгулююцца законам «Аб уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь». Фінансаванне аховы і зберажэнне гіст.-культ. спадчыны ажыццяўляецца за кошт дзярж. выдаткаў, сродкаў уласнікаў ці карыстальнікаў каштоўнасцяў, а таксама сродкаў, што спаганяюцца з парушальнікаў рэжыму ўтрымання каштоўнасцяў і патрабаванняў закону, і інш. сродкаў, якія паступаюць на законных падставах. Вінаватыя ў наўмысным разбурэнні і пашкоджанні помніка прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці. На Беларусі больш за 16,3 тыс. помнікаў гісторыі і культуры (1996), у тым ліку 11 601 помнік гісторыі, 3048 помнікаў археалогіі, 1613 помнікаў архітэктуры, 247 помнікаў мастацтва рэсп. і мясц. значэння. Для асобнага аб’екта, групы ці комплексу помнікаў, гіст. цэнтра горада ўстанаўліваецца ахоўная зона. Кансервацыю і рэстаўрацыю помнікаў архітэктуры, выяўл. і дэкар.-прыкладнога мастацтва праводзіць любая юрыдычная або фізічная асоба, якая мае адпаведны дазвол. З мэтай папулярызацыі помнікаў, іх сістэматызацыі і вывучэння ў 1984—88 выд-ва «Беларуская Энцыклапедыя» імя П.Броўкі выпусціла «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» ў 7 тамах (8 кнігах), які стаў афіцыйным дакументам уліку помнікаў, што ўзяты ці павінны быць узяты пад дзярж. ахову. У 1991 створана рэсп. спецыялізаваная навук. арганізацыя — Дзярж. гіст.-культ. экспедыцыя па выратаванні помнікаў гісторыі і культуры Беларусі ў раёнах, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З грамадскіх арганізацый дзейнічаюць Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Беларускае краязнаўчае таварыства і інш. І.М.Чарняўскі. с. 148
АХО́ВА ГЛЕ́БАЎ , комплекс дзярж. і рэгіянальных гасп.-адм. і грамадскіх мерапрыемстваў па захаванні, паляпшэнні і рацыянальным выкарыстанні глебаў як найважнейшага кампанента зямельных рэсурсаў; састаўная ч. аховы прыроды.
Прадугледжвае вывучэнне працэсаў спусташэння, разбурэння і забруджвання глебаў, прагназаванне іх вынікаў, устанаўленне параметраў і пашырэнне, распрацоўку мер барацьбы і мерапрыемстваў па прадухіленні эрозіі глебаў, кірункаў і сродкаў павышэння ўрадлівасці і акультурвання глебаў, рэкультывацыі зямель, уключэнне малапрадукцыйных зямель і няўдобіц у с.-г. абарот, дае навук. абгрунтаванне размяшчэнню розных тыпаў зямель, утварэнню сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, распрацоўку спец. глебаахоўных інж. збудаванняў і проціэразійных сістэм земляробства, кантроль за выкарыстаннем угнаенняў і ядахімікатаў і інш.
На Беларусі ахова глебаў рэгулюецца нормамі і палажэннямі зямельнага заканадаўства, інш. спец. пастановамі і нарматыўнымі актамі. Уведзены забаронныя, папераджальныя, рэгулятыўныя, аднаўленчыя і інш. абавязкі дзярж. і грамадскіх арг-цый, гаспадарак і грамадзян. Функцыю кантролю мерапрыемстваў па ахове глебаў выконвае Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з залучэннем грамадскасці.
Т.А.Раманава. с. 149
АХО́ВА ЖЫВЁ́Л , комплекс міжнародных, дзярж., рэгіянальных гасп.-адм. і грамадскіх мерапрыемстваў па захаванні, узнаўленні і рацыянальным выкарыстанні асобных відаў і ўсёй сукупнасці відаў дзікіх жывёл (генафонду) і інш. рэсурсаў жывёльнага свету; састаўная частка аховы прыроды і праблемы захавання біял. разнастайнасці Зямлі.
На Беларусі ахова жывёл рэгулюецца законамі Рэспублікі Беларусь «Аб ахове і выкарыстанні жывёльнага свету» (1981), «Аб ахове навакольнага асяроддзя» (1992), Парадкам выдачы дазволаў на здабычу жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (1993), адпаведнымі палажэннямі зямельнага, воднага і ляснога заканадаўства, міжнар. пагадненнямі, канвенцыямі і інш. Заканадаўствам устаноўлены забаронныя, папераджальныя, рэгулятыўныя, аднаўленчыя і інш. абавязкі дзярж. і грамадскіх арг-цый, гаспадарак і грамадзян па захаванні аптымальнай колькасці жывёл і іх генафонду (гл. Ахова генафонду). Асаблівай аховы патрабуюць рэдкія і тыя, што знікаюць, рэліктавыя, асяроддзеўтваральныя і асяроддзефарміравальныя, гаспадарча карысныя, прамыслова- і спартыўна-паляўнічыя віды жывёл. Ахова рэдкіх і тых, што знікаюць, відаў жывёл ажыццяўляецца ў адпаведнасці са спісам, прапанаваным Міжнар. саюзам аховы прыроды і прыродных рэсурсаў (МСАП), Еўрапейскім Чырвоным спісам рэдкіх і тых, што знікаюць, відаў жывёл, рэгіянальнымі і нац. Чырвонымі кнігамі (гл. Ахоўныя жывёлы). У адпаведнасці з міжнар. канвенцыяй аб гандлі відамі дзікай фауны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, на Беларусі забаронены здабыча, продаж і купля хахулі, гіганцкай вячэрніцы, сярэднееўрап. ляснога ката, зубра, скапы, змеяеда, арлана-белахвоста, беркута, сапсана, дзербніка, шулячка, звычайнай пустальгі, чорнага бусла, драфы. Ахова прамыслова- і спартыўна-паляўнічых відаў жывёл ажыццяўляецца праз ліцэнзаванне паляўнічага промыслу, правядзенне біятэхн. мерапрыемстваў, увядзенне часовых забаронаў на здабыванне (адлоў ці адстрэл) асобных відаў, арганізацыю месцаў спакою дзікіх жывёл. Колькасць прамысл. жывёл рэгулюецца Палажэннем аб паляванні і вядзенні паляўнічай гаспадаркі і Правіламі рыбалоўства ў вадаёмах Рэспублікі Беларусь (гл. Паляўніцтва, Рыбалоўства). Функцыю кантролю мерапрыемстваў па ахове жывёл выконваюць Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Мін-ва лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь з далучэннем грамадскасці (гл. Беларускае таварыства аховы прыроды, Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў і інш.). Адной з формаў аховы жывёл з’яўляецца таксама ўтрыманне і развядзенне рэдкіх і гаспадарча карысных відаў у заапарках, заасадах, спецыялізаваных гадавальніках і інш.
Т.А.Філюкова. с. 149
АХО́ВА ЗДАРО́ЎЯ , сістэма дзярж. і грамадскіх мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне здароўя кожнага грамадзяніна і насельніцтва ў цэлым. Арыентуецца на забеспячэнне належнага стану асяроддзя, у якім жыве чалавек, стварэнне спрыяльных умоў працы, быту і адпачынку для яго актыўнага даўгалецця, своечасовае аказанне паўнацэннай мед. дапамогі хворым, папярэджанне ўзнікнення і пашырэння хвароб сярод насельніцтва. Аб’ядноўвае меры заканад., паліт., сац.-эканам., культ.-асветнага, навук., мед., сан.-гігіенічнага, прафілакт.-нарматыўнага, кадравага і інш. характару. Робіць уплыў на сац. і эканам. дабрабыт насельніцтва, на вынікі вытв. дзейнасці, дэмаграфічную сітуацыю і якасць народанасельніцтва. Узровень развіцця аховы здароўя залежыць ад сац.-эканам. працэсаў у грамадстве, яго дзярж. будовы і палітыкі.
Сістэма аховы здароўя ў эканам. развітых краінах уключае 3 асн. блокі: дзярж. мед. забеспячэнне, кантроль і дапамога; грамадскія формы забеспячэння аховы здароўя; мед. страхаванне. Адпаведна фарміруюцца і крыніцы фінансавання аховы здароўя: з дзярж. бюджэту, адлічэнняў ад даходаў прадпрымальнікаў, страхавых узносаў насельніцтва, дабрачынных ахвяраванняў. Арганізацыйную структуру аховы здароўя складаюць службы: кіравання, падрыхтоўкі кадраў (гл. Медыцынская адукацыя) і навук. забеспячэння (гл. Медыцына), аказання лячэбна-прафілакт. дапамогі насельніцтву, сан.-эпідэміял. абслугоўвання, фармацэўтычнай вытв-сці і забеспячэння насельніцтва лек. прэпаратамі, прафілакт. і дапаможнымі вырабамі мед. прызначэння (гл. Аптэка), буд-ва і аснашчэння мед. устаноў матэрыяламі, абсталяваннем, тэхн. сродкамі і інш.
На Беларусі заканад. базу аховы здароўя складаюць палажэнні Канстытуцыі і законы (гл. Заканадаўства аб ахове здароўя). Асн. прынцыпы дзярж. палітыкі ў дачыненні да аховы здароўя: даступнасць кваліфікаванай мед. дапамогі і фармацэўтычнага забеспячэння насельніцтва; прафілактычная накіраванасць; прыярытэтнае і льготнае мед. абслугоўванне і лекавае забеспячэнне дзяцей, маці інвалідаў, сац. маламаёмных грамадзян; падкантрольнасць дзейнасці ўсіх мед. работнікаў і ўстаноў органам аховы здароўя; адказнасць, эканам. зацікаўленасць і роўныя магчымасці ў забеспячэнні належнага стану здароўя грамадзян; удзел грамадскасці і кожнага грамадзяніна ў ахове здароўя. Да функцый аховы здароўя адносяцца таксама: аказанне хуткай медыцынскай дапамогі і неадкладнай медыцынскай дапамогі, мед.-сан. абслугоўванне і рэабілітацыя сацыяльна небяспечных хворых, донарства і трансплантацыя органаў і тканак, санітарна-курортнае лячэнне, мед. экспертыза, кансультаванне і інш. На пач. 1994 на Беларусі 5,8 тыс. амбулаторна-паліклінічных устаноў, больш за 200 станцый хуткай і неадкладнай мед. дапамогі, каля 840 бальнічных устаноў, больш за 230 зубапратэзных майстэрняў, 4 мед. ін-ты, 18 мед. вучылішчаў, ін-т удасканалення ўрачоў, ін-т павышэння кваліфікацыі фармацэўтычных і мед. работнікаў сярэдняга звяна, каля 150 цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі, 1200 аптэк, 60 санаторыяў, больш за 40 тыс. урачоў і каля 110 тыс. мед. работнікаў сярэдняга звяна. Асобны кірунак у ахове здароўя — Ахова здароўя дзяцей і падлеткаў. Э.А.Вальчук. с. 150
АХО́ВА ЗДАРО́ЎЯ ДЗЯЦЕ́Й І ПАДЛЕ́ТКАЎ , састаўная частка сістэмы аховы здароўя, галоўная задача якой — захаванне і ўмацаванне здароўя падрастаючага пакалення. Агульныя для гэтай сістэмы прынцыпы і кірункі дзейнасці спалучаюцца са спецыфікай, абумоўленай асаблівасцямі фіз., псіхічнага, разумовага, сац. развіцця дзяцей і падлеткаў, падыходам да іх здароўя як да найважнейшай каштоўнасці і абавязковай перадумовы здароўя будучых пакаленняў. У развітых краінах заканадаўства аб ахове здароўя, як правіла, уключае спец. палажэнні па ахове здароўя дзчяцей і падлеткаў, забяспечвае кваліфікаваны мед. нагляд ад нараджэння дзіцяці да завяршэння падлеткавага ўзросту, узаемасувязь і пераймальнасць у дзейнасці асн. звёнаў прафілакт. і лячэбнай дапамогі.
На Беларусі аснову аховы здароўя дзяцей і падлеткаў складае разгалінаваная сетка дзярж. устаноў — спец. дзіцячых ці ў складзе ўстаноў для дарослых. На пач. 1994 яна ўключала: 380 дзіцячых паліклінік, 185 кабінетаў і 13 паліклінічных аддз. для падлеткаў; больш за 300 пунктаў аховы здароўя ў ПТВ і сярэдніх спец. навуч. установах; 13 дамоў дзіцяці, шэраг дзіцячых і для бацькоў з дзецьмі санаторыяў, кансультацыйна-дыягнастычных цэнтраў для дзяцей. У стацыянарах, паліклініках і інш. мед. установах для дарослых функцыянуюць аддз. для бальнічнай і лячэбна-прафілакт. дапамогі дзецям, мед.-сан. абслугоўвання школ, дзіцячых садоў і ясляў, летніх лагераў і гэтак далей. Незалежна ад стану здароўя прадугледжаны 16-разовы паліклінічны агляд дзяцей 1-га года жыцця, 4-разовы агляд урачамі трох спецыяльнасцяў дзяцей дашкольных устаноў, першакласнікаў — урачамі сямі, астатніх школьнікаў — урачамі пяці спецыяльнасцяў; паглыблены мед. агляд падлеткаў пры пераводзе іх з дзіцячых паліклінік у дарослыя камісіямі з сямі спецыялістаў. Работнікі сістэмы аховы здароўя дзяцей і падлеткаў удзельнічаюць у прафесійнай арыентацыі моладзі з улікам мед. проціпаказанняў, у кантролі за арганізацыяй і якасцю харчавання, узроўнем фізкультурна-аздараўленчай работы, у выкананні патрабаванняў агульнай і школьнай гігіены, выяўленні ранніх адхіленняў у фіз. развіцці, дыспансерызацыі дзяцей і падлеткаў, накіраванні іх на абследаванне і лячэнне (у тым ліку санаторна-курортнае), прапагандзе здаровага ладу жыцця. Прадугледжана льготная падтрымка дзяцей і падлеткаў: бясплатнае забеспячэнне медыкаментамі дзяцей да 3-гадовага, а тых, што жывуць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, дзяцей-інвалідаў і з асабліва цяжкімі захворваннямі — да 15-гадовага ўзросту, бясплатнае харчаванне да 2-гадовага ўзросту для дзяцей з мнагадзетных і маламаёмных сем’яў, сац. пенсіі дзецям-інвалідам да 16-гадовага ўзросту, ільготныя ўмовы адпачынку і аздараўлення, шэраг абмежаванняў на працу. Э.А.Вальчук. с. 150
АХО́ВА ЗЯМЕ́ЛЬ , комплекс дзярж., гасп.-адм. і грамадскіх мерапрыемстваў па захаванні, паляпшэнні, мэтанакіраванай змене і рацыянальным выкарыстанні зямельных рэсурсаў як нац. здабытку і найважнейшага кампанента навакольнага асяроддзя; састаўная частка аховы прыроды.
Прадугледжвае вывучэнне прыродных і выкліканых вытв. дзейнасцю чалавека працэсаў трансфармацыі зямель, прагназавання іх вынікаў, вызначэнне кірункаў і мер па ахове глебаў як вядучай праблеме аховы зямель, планаванне экалагічна бяспечнага гасп. выкарыстання зямельных рэсурсаў у мэтах прамысл. і с.-г. вытв-сці, навуковае абгрунтаванне сістэм земляробства, утварэнне сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый і аб’ектаў, спец. землеахоўнае інж. буд-ва, кантроль за забруджваннем зямель, выкарыстаннем угнаенняў і ядахімікатаў і інш. Ажыццяўляецца праз уключэнне адпаведных палажэнняў у праекты леса- і землеўпарадкавання, горадабудаўніцтва і інш.
На Беларусі ахова зямель — канстытуцыйны абавязак землекарыстальнікаў, канкрэтызаваны і ўвасоблены ў адпаведных нормах і палажэннях зямельнага заканадаўства, а таксама ляснога, воднага і інш. Па асобных пытаннях аховы зямель дзейнічаюць спец. пастановы і нарматыўныя акты. Кантроль за мерапрыемствамі па ахове зямель ажыццяўляе Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з залучэннем грамадскасці. Праблемы аховы зямель даследуюцца ў Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі, Бел. рэсп. праектным ін-це па землеўпарадкаванні і інш. Па выніках навук. распрацовак складзена ген. схема выкарыстання зямельных рэсурсаў рэспублікі на бліжэйшую і далёкую перспектыву. с. 150
АХО́ВА ЛЯСО́Ў , комплекс дзярж., гасп.-адм. і грамадскіх мерапрыемстваў па захаванні, аднаўленні і рацыянальным выкарыстанні лясоў; састаўная ч. аховы прыроды. Прадугледжвае заканадаўча абумоўлены рэгламент высечак лясоў розных катэгорый, аднаўленне лясоў, іх ахову ад пажараў, хвароб і шкоднікаў шляхам уключэння адпаведных палажэнняў у праекты леса- і землеўпарадкавання. На Беларусі ахова лясоў рэгулюецца нормамі ляснога заканадаўства, а таксама адпаведнымі палажэннямі агульнага прыродаахоўнага зямельнага, воднага і інш. раздзелаў заканадаўства. Дзярж. Ахову лясоў і агульны кантроль за ёю ажыццяўляюць Мін-ва лясной гаспадаркі і Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь з залучэннем грамадскасці. Ахова і абарона лясной расліннасці, якая не ўваходзіць у дзярж. лясны фонд, ускладаецца на землекарыстальнікаў. У мэтах аховы і рацыянальнага выкарыстання лясных рэсурсаў лясны фонд рэспублікі падзелены на 2 групы, для кожнай з якіх устаноўлены адпаведны рэжым карыстання. У адпаведнасці з пастановамі ўрада на тэр. Беларусі ў лясах 1-й і 2-й груп могуць быць вылучаны асобныя ўчасткі з гранічна абмежаваным рэжымам лесакарыстання. Ахова лясоў як экасістэмы ажыццяўляецца таксама ў запаведніках, нацыянальных парках, комплексных ландшафтных, спецыялізаваных біялагічных лясных і інш. заказніках, таксама як помнікаў прыроды рэсп. значэння (гл. Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі і аб’екты).
Літ.: Основы природопользования. Мн., 1980; Юркевич И.Д., Голод Д.С., Адерихо В.С. Растительность Белоруссии, ее картографирование, охрана и использование. Мн., 1979. Т.А.Філюкова. с. 151
АХО́ВА МАЦЯРЫ́НСТВА , гл ў арт. Мацярынства. с. 151
АХО́ВА НЕ́ТРАЎ , комплекс арганізацыйных, тэхнічных, эканам., прававых і інш. мерапрыемстваў, накіраваных на рацыянальнае выкарыстанне зямных глыбінь; састаўная частка аховы прыроды. Уключае: выкананне ўстаноўленага заканадаўствам парадку давання нетраў у карыстанне і недапушчэнне самавольнага карыстання імі, паўнату геал. вывучэння, бяспечнае вядзенне работ па выкарыстанні нетраў (ахова атмасферы, водаў, зямной паверхні і інш. аб’ектаў ад шкоднага ўплыву работ); прывядзенне парушаных зямельных участкаў у стан, прыдатны для далейшага выкарыстання; найб. поўнае і рацыянальнае выкарыстанне запасаў карысных выкапняў і спадарожных ім кампанентаў; прадухіленне забруджвання нетраў пры падземным захоўванні, пахаванні адходаў і скіданні сцёкавых водаў; бяспечнае карыстанне нетрамі для насельніцтва і навакольнага асяроддзя. На Беларусі ахова нетраў знаходзіцца на стадыі арганізацыі і юрыд. афармлення. Дзярж. кантроль за аховай нетраў і іх рацыянальным выкарыстаннем ажыццяўляюць органы дзярж. горнага нагляду і інш. Парадак карыстання і аховы нетраў суб’ектамі гаспадарання незалежна ад формаў уласнасці, падпарадкавання і прыналежнасці замацаваны ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб нетрах (праект; 1995). с. 151
АХО́ВА ПРА́ЦЫ , сістэма арганізацыйна-прававых, эканам., тэхн. і сан.-гігіенічных мер, якія садзейнічаюць нейтралізацыі шкоднага ўздзеяння на арганізм работніка, прафілактыцы траўматызму і прафес. захворванняў і абавязковыя для выканання ўсімі прадпрыемствамі, установамі, арг-цыямі і службовымі асобамі. Права на ахову працы замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і рэгламентавана Кодэксам законаў аб працы. Спец. нормы права рэгламентуюць ахову працы жанчын, моладзі, інвалідаў. Абавязкі па ахове працы заканадаўствам ускладзены на наймальніка. Для аховы працы выдзяляюць сродкі і матэрыялы, парадак выкарыстання якіх вызначаецца ў калектыўных дагаворах або пагадненнях.
Нагляд і кантроль за выкананнем правілаў і нормаў аховы працы ажыццяўляюць спец. ўпаўнаважаныя органы, прафсаюзы, Саветы дэпутатаў, іх выканаўчыя і распарадчыя органы, мін-вы і ведамствы, пракуратура. За парушэнне заканадаўства па ахове працы ўстаноўлена дысцыплінарная, адм. і крымін. адказнасць. В.І.Семянкоў. с. 152
«АХО́ВА ПРА́ЦЫ» , навуковы, грамадска-вытворчы ілюстраваны часопіс. Выходзіць з 1993 у Мінску на бел. і рус. мовах. Адлюстроўвае стан і ўзровень аховы працы на Беларусі і за яе межамі. Аналізуе вопыт пошукаў эфектыўных шляхоў прафілактыкі траўматызму і аварый на вытворчасці. Дае практычныя арганізац., тэхн., эканам. і юрыд. парады. Мае пастаянныя рубрыкі «Юрыдычныя старонкі», «Экалогія», «А як за мяжой?», «Увага — небяспека», «Чарнобыль — агульны боль» і інш. с. 152
АХО́ВА ПРЫРО́ДЫ , сістэма міжнар., дзярж., рэгіянальных і лакальных (мясцовых) гасп.-адм., тэхнал., паліт., юрыд. і грамадскіх мерапрыемстваў па захаванні, узнаўленні і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, прыроды Зямлі і навакольнай касм. прасторы ў інтарэсах сучаснага і будучага іх выкарыстання чалавецтвам; глабальная праблема сучаснасці, што патрабуе сумесных намаганняў усіх дзяржаў і людзей па яе вырашэнні. Мае важнае гіст. і сац. значэнне, накіраванае на ўсталяванне сістэмы рацыянальнага прыродакарыстання; комплексная міжгаліновая дысцыпліна. Яе састаўныя часткі: ахова атмасферы, ахова водаў, ахова генафонду, ахова глебаў, ахова жывёл, ахова зямель, ахова лясоў, ахова нетраў, ахова раслін і інш. кампанентаў навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў. Уключае папераджальныя мерапрыемствы і актыўныя дзеянні грамадства па падтрыманні аптымальных узаемаадносін паміж дзейнасцю чалавека і навакольным прыродным асяроддзем, прадухілення шкоднага ўплыву гасп. дзейнасці на прыроду і здароўе чалавека, падтрыманне прадукцыйнасці прыроды і прыродных умоў, неабходных для забеспячэння паўнацэннага існавання чалавецтва. Асн. задачы: узгадненне развіцця навук.-тэхн. прагрэсу і нар. гаспадаркі з мерапрыемствамі па ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, аздараўленне жыццёвага асяроддзя чалавека, захаванне біял. і ўсёй прыроднай разнастайнасці, рэгуляванне грамадскіх адносін у сферы ўзаемадзеяння грамадства і прыроды, узгадненне адзіных для ўсіх краін знешнепаліт. прынцыпаў аховы планетарнага асяроддзя і інш. У адпаведнасці з гэтым створаны Міжнародны саюз аховы прыроды і прыродных рэсурсаў (МСАП, 1948), распрацавана «Сусветная стратэгія аховы прыроды» (1978, 1992), сфарміраваўся шэраг міжнар. грамадскіх арг-цый і рухаў за ахову прыроды («Грынпіс», рух і партыі «зялёных» і інш.). Рашэннем ААН штогод адзначаецца Міжнар. дзень аховы навакольнага асяроддзя (5 чэрвеня).
Ахова прыроды прадугледжвае сістэму практычных мерапрыемстваў: прыродазнаўча-навук. (вывучэнне і навук. абгрунтаванне асн. кірункаў аховы прыроды, экалагічная экспертыза праектаў), матэрыяльна-тэхн. (матэрыяльнае забеспячэнне прыродаахоўных мерапрыемстваў, укараненне дасягненняў навукі і тэхнікі, удасканаленне тэхнал. працэсаў; стварэнне безадходных і малаадходных тэхналогій), эканамічных (забеспячэнне эканам. эфектыўнасці экалагічных мер), вытворчых (гасп. рэалізацыя праектаў аховы прыроды), сан.-гігіенічных (папераджальныя аздараўленчыя меры), ідэалаг. (выхаванне экалагічнага светапогляду), прававых (распрацоўка і экалагізацыя заканадаўства), арганізацыйных (наладжванне дзейнасці органаў кіравання прыродакарыстаннем, прыродаахоўнага кантролю) і інш.
На Беларусі пад дзярж. аховай знаходзяцца ўсе прыродныя багацці незалежна ад ступені іх пераўтворанасці пад уплывам прыродных і штучных фактараў: зямля, воды, глебы, нетры, лясы, тыповыя ландшафты, рэдкія і каштоўныя прыродныя тэрыторыі і аб’екты, курортныя і памятныя мясціны, раслінны і жывёльны свет, паветра і інш. Асаблівасці аховы прыроды на Беларусі звязаны з вял. маштабамі гідратэхн.-меліярац. работ, лесаахоўных мерапрыемстваў, празмерным развіццём хім., перапрацоўчай і інш. галін прам-сці з вял. уплывам на прыроднае асяроддзе, шырокім выкарыстаннем у сельскай гаспадарцы мінер. угнаенняў і ядахімікатаў, радыеактыўным забруджваннем тэрыторыі ў выніку Чарнобыльскай катастрофы і інш. У сувязі з гэтым ажыццяўляюцца шырокамаштабныя работы па ўдасканаленні прыродаахоўнага заканадаўства, меліярацыі зямель і рэкультывацыі ландшафтаў, аднаўленні лясоў, ачыстцы сцёкавых водаў, распрацоўцы і ўкараненні зваротных і паўторных сістэм водакарыстання, газаачышчальных і пылаўлоўных збудаванняў, ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, уключэнні малапрадукцыйных зямель і няўдобіц у с.-г. вытв-сць, навук. абгрунтаванні аховы і выкарыстання розных тыпаў зямель, распрацоўцы спец. рэсурса- і прыродаахоўных інж. збудаванняў і проціэразійных сістэм земляробства, кантролі за выкарыстаннем хім. рэчываў, вядзецца азеляненне населеных месцаў, развіваецца сетка асабліва ахоўных прыродных тэрыторый і аб’ектаў, распрацоўваюцца комплексныя і рэгіянальныя схемы аховы прыроды, адпаведныя яе палажэнні ўключаюцца ў праекты леса- і землеўпарадкавання, горадабудаўніцтва, бяруцца пад ахову радовішчы лек. мінер. водаў і тарфянікі, унікальныя прыродныя аб’екты абвешчаны помнікамі прыроды, ахоўваецца шэраг відаў каштоўных, рэдкіх і рэліктавых жывёл і раслін (гл. Ахоўныя жывёлы, Ахоўныя расліны), вядзецца Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь (выд. ў 1981 і 1993); прыродна-кліматычныя фактары шырока выкарыстоўваюцца для ўмацавання здароўя чалавека (турызм, зоны адпачынку, санаторыі, курорты і інш.). Як член ААН Беларусь удзельнічае ў ажыццяўленні Міжнароднай праграмы ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП), праграмы «Чалавек і біясфера» (ЧІБ), у агульнаеўрапейскай нарадзе па супрацоўніцтве ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Заканадаўчыя, выканаўчыя і кантрольныя функцыі ў галіне аховы прыроды выконваюць Камісія Вярхоўнага Савета па пытаннях экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя, Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Дзяржэканамплан, мін-вы прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, сельскай гаспадаркі і харчавання, лясной гаспадаркі, аховы здароўя, па надзвычайных сітуацыях і абароне насельніцтва ад вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і інш. Навук. асновай аховы жывой прыроды з’яўляецца экалогія, прыкладнымі пытаннямі займаецца інжынерная экалогія. Важная састаўная частка прыродаахоўнай дзейнасці — залучэнне да аховы прыроды грамадскасці. Дзейнічаюць Беларускае таварыства аховы прыроды і шэраг інш. грамадскіх арг-цый і фарміраванняў прыродаахоўнага профілю, Рэсп. экалагічны цэнтр навучэнцаў. Работу па ўзнаўленні колькасці дзікіх прамысл. жывёл і барацьбу з браканьерствам вядзе Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Прапагандай аховы прыроды займаюцца т-ва «Веды», нар. ун-ты, клубы аматараў прыроды, радыё і тэлебачанне. Развіваецца прыродаахоўная і экалагічная адукацыя. У большасці вышэйшых і сярэдніх навуч. устаноў уведзены курсы аховы прыроды. Спецыялістаў па ахове прыроды рыхтуюць БДУ і Бел. тэхнал. ун-т. Пры Мін-ве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя створаны Бел. н.-д. цэнтр «Экалогія». Навук. даследаванні па ахове прыроды каардынуе Навук. савет па праблемах біясферы і Экалагічная камісія АН Беларусі. Кантроль за станам навакольнага асяроддзя ажыццяўляюць станцыя фонавага маніторынгу (Бярэзінскі біясферны запаведнік), пункт кантролю трансгранічнага пераносу паветра (г. Высокае Брэсцкай вобл.), Рэсп. навук.-тэхн. цэнтр дыстанцыйнай дыягностыкі прыроднага асяроддзя «Экамір» і інш. Выдаецца экалагічны бюлетэнь «Стан прыроднага асяроддзя Беларусі», час. «Родная прырода», газеты «Экологический вестник», «Беларуская лясная газета», «Экология Минска» і інш.
На Беларусі ахова прыроды — канстытуцыйны абавязак кожнага чалавека і ўсяго грамадства. Заканадаўчай асновай аховы прыроды з’яўляюцца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, законы «Аб ахове навакольнага асяроддзя» (1992), «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе» (1993), «Аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях і аб’ектах» (1995), «Аб ахове атмасфернага паветра» (1982), «Аб ахове і выкарыстанні жывёльнага свету» (1982), «Аб ахове здароўя» (1970); кодэксы Беларусі: водны (1972), лясны (1979), аб нетрах (1976), аб зямлі (1990) і інш. палажэнні прыродаахоўнага заканадаўства, якія ўстанаўліваюць забаронныя, папераджальныя, рэгулятыўныя, аднаўленчыя і інш. абавязкі дзярж. і грамадскіх арг-цый, гаспадарак і грамадзян. Па асобных пытаннях аховы прыроды прыняты спец. пастановы і нарматыўныя акты, вызначана адм. і крымін. адказнасць за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства.
Літ.: Лукашев В.К., Лукашев К.И. Научные основы охраны окружающей среды. Мн., 1980; Марцинкевич Г.И. Использование природных ресурсов и охрана природы. Мн., 1977; Основы природопользования. Мн., 1980; Охрана природы: Природные ресурсы Белоруссии и их рациональное использование. 2 изд. Мн., 1972; Развитие производительных сил и охрана природы. Мн., 1981; Реймерс Н.Ф., Штильмарк Ф.Р. Особо охраняемые природные территории. М., 1978; Реймерс Н.Ф , Яблоков А.В. Словарь терминов и понятий, связанных с охраной живой природы. М., 1982; Справочник по охране природы. М., 1980; Рамад Ф. Основы прикладной экологии: Воздействие человека на биосферу: Пер. с фр. Л., 1981. Н.М.Крукава, Т.А.Філюкова. с. 152
АХО́ВА РАСЛІ́Н , 1) комплекс дзярж., гасп.-адм. і грамадскіх мерапрыемстваў па захаванні, узнаўленні і рацыянальным выкарыстанні асобных відаў і ўсёй сукупнасці дзікарослых раслін, уключае ахову генафонду, фітацэнозаў, біягеацэнозаў у цэлым і інш. рэсурсаў расліннага свету, састаўная частка аховы прыроды і праблемы захавання біял. разнастайнасці Зямлі. Уключае ахову лясоў, ахову расліннага покрыва, зялёных насаджэнняў, балотнай і лугавой расліннасці, лек., асабліва ахоўных раслін і інш. Ахова рэдкіх і тых, што знікаюць, відаў раслін ажыццяўляецца ў адпаведнасці са спісам, прапанаваным Міжнар. саюзам аховы прыроды і прыродных рэсурсаў (МСАП), Еўрапейскім Чырвоным спісам рэдкіх і тых, што знікаюць, відаў раслін, рэгіянальнымі і нац. Чырвонымі кнігамі праз увядзенне забароны на іх збіранне, праз аднаўленне колькасці, утварэнне асабліва ахоўных прыродных тэрыторый ў месцах іх росту, абвяшчэнне помнікамі прыроды асобных месцаў іх росту, штучнае развядзенне некат. відаў, уключэнне адпаведных палажэнняў у праекты леса- і землеўпарадкавання.
На Беларусі ахова раслін рэгулюецца законам Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя» (1992), парадкам выдачы дазволаў на збіранне раслін з відаў, занесеных у Чырвоную кнігу, адпаведнымі палажэннямі зямельнага, воднага і ляснога заканадаўства, міжнар. пагадненнямі, канвенцыямі і інш. У адпаведнасці з канвенцыяй аб міжнар. гандлі відамі дзікай фауны і флоры, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, забаронены збіранне, продаж і купля ўсіх відаў сям. ятрышнікавых, лабеліі Дортмана і воўчніка баравога. Ахова некат. гаспадарча карысных відаў раслін і грыбоў ажыццяўляецца ліцэнзаваннем, правядзеннем біятэхн. мерапрыемстваў, увядзеннем часовых забарон на збіранне асобных відаў. Кантроль за мерапрыемствамі па ахове раслін ажыццяўляюць Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Мін-ва лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь з залучэннем грамадскасці. Адной з формаў аховы раслін з’яўляецца вырошчванне і развядзенне рэдкіх і гаспадарча карысных відаў на спец. участках, у гадавальніках, бат. садах і гэтак далей.
2) Галіна с.-г. навукі, якая распрацоўвае метады і спосабы барацьбы з хваробамі і шкоднікамі с.-г. культур і лясных парод, з пустазеллем. Прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў у сельскай і лясной гаспадарцы, накіраваных на павелічэнне ўраджаю і зберажэнне якасці прадукцыі за кошт ліквідацыі страт ад шкодных арганізмаў, а таксама на прадухіленне біял. забруджвання навакольнага асяроддзя. Асн. задача — знішчэнне шкодных для сельскай і лясной гаспадаркі арганізмаў або абмежаванне іх дзейнасці (гл. Каранцін). Ахову тэр. Беларусі ад пранікнення каранцінных шкоднікаў, хвароб і пустазелля, каранцінныя мерапрыемствы ажыццяўляе Бел. дзярж. каранцінная інспекцыя. Дзярж. служба аховы раслін праводзіць практычныя мерапрыемствы па ахове ў калгасах, саўгасах, арг-цыях, установах, на прадпрыемствах, а таксама на прысядзібных участках, у калект. садах і агародах. Распрацоўку сістэм мерапрыемстваў па барацьбе са шкоднікамі, хваробамі і пустазеллем, метадычнае кіраўніцтва вытв. службай па ахове раслін ажыццяўляе Аховы раслін Беларускі НДІ.
Г.У. Вынаеў. с. 153
АХО́ВЫ МАЦЯРЫ́НСТВА І ДЗЯЦІ́НСТВА БЕЛАРУ́СКІ НДІ Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1931 у Мінску на базе Дома груднога дзіцяці, дзіцячых ясляў і дзіцячай кансультацыі № 3. Асн. кірункі навук. даследаванняў: вывучэнне асаблівасцяў адаптацыі нованароджаных дзяцей і выпрацоўка метадаў яе рэгуляцыі; распрацоўка і ўкараненне ў практыку лячэбна-прафілакт. устаноў арганізацыйна-метадычных мерапрыемстваў, накіраваных на змяншэнне захворванняў і дзіцячай смяротнасці. Галаўная ўстанова па рэалізацыі дзярж. н.-д. праграмы «Ахова мацярынства і дзяцінства ва ўмовах ліквідацыі наступстваў уздзеяння катастрофы на Чарнобыльскай АЭС». с. 153
АХО́ВЫ РАСЛІ́Н БЕЛАРУ́СКІ НДІ Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1971 у пас. Прылукі Мінскага р-на на базе Мінскай н.-д. станцыі па каларадскім жуку, нематодах і раку бульбы, Усесаюзнага НДІ аховы раслін УАСГНІЛ, аддзела аховы раслін Бел. НДІ земляробства і лабараторыі біяметаду Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка экалагічна бясшкодных прыёмаў, метадаў і сістэм аховы раслін ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля ў розных глебава-кліматычных зонах Беларусі, удасканаленне метадаў фітасан. дыягностыкі і выкарыстанне камп’ютэрнай тэхнікі для аховы раслін, прагназаванне развіцця шкодных арганізмаў; імуналагічныя даследаванні і распрацоўка метадаў ацэнкі селекцыйнага матэрыялу на ўстойлівасць іх да патагенаў і шкоднікаў. с. 153
АХО́ЛА-ВАЛО́ Алексантэры (Аляксандр Пятровіч; нарадзіўся 27.1.1900, С.-Пецярбург), мастак. У 1919—30 жыў на Беларусі. Працаваў у газ. «Беларуская вёска», час. «Беларускі піянер», «Беларуская работніца і сялянка», «Плуг» і інш.; сатыр. малюнкі змяшчаў у час. «Дубінка» (1927). Аформіў кнігі Я.Коласа «Новая зямля», А.Александровіча «Угрум», П.Труса «Ветры буйныя», А.Вольнага «Табе», М.Нікановіча «Вясновы прамень», К.Чорнага «Хвоі гавораць» і інш. Аўтар станковых лінарытаў «Ахвяра віна» (1921), «Кастрычнік у космасе» (1925), «Атэлье» (1927). Мастак-канструктар павільёна Міжнар. арг-цыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (МОПР) для 1-й Усебел. выстаўкі сельскай гаспадаркі і прам-сці (1930, Мінск). Жыве ў Фінляндыі.
Л.Дз.Налівайка. с. 153
АХО́П , манеўр войскаў у баі (аперацыі), які дае магчымасць нанесці ўдар па адным ці абодвух флангах групоўкі праціўніка. Выкарыстоўваецца ў сустрэчным баі, пры наступленні на праціўніка, які абараняецца ці адыходзіць, а таксама пры контратаках у абароне. Ажыццяўляецца ў цесным тактычным і агнявым узаемадзеянні з войскамі, што наступаюць з фронту, авіяцыяй і дэсантна-штурмавымі падраздзяленнямі; найчасцей пасля прарыву абароны праціўніка, калі ўтвараюцца адкрытыя флангі ці ёсць прамежкі ў баявых парадках. с. 153
АХО́РСКІ МУЖЧЫ́НСКІ ПРААБРАЖЭ́НСКІ МАНАСТЫ́Р . Існаваў у 17 — пач. 20 ст. каля в. Ахора (цяпер Чэрыкаўскі р-н Магілёўскай вобл.) на беразе р. Сож. Паводле падання, заснаваны як праваслаўны пустэльнікам ці будаўніком Аркадзем. Першы ігумен вядомы з 1669. У 1708 у час Паўн. вайны 1700—21 знішчаны шведамі, пазней адбудаваны. Прывілеем караля Аўгуста ІІ 1720 пацверджана прыналежнасць манастыра да правасл. царквы і захавана яго зямельная ўласнасць. У 1842 прыпісаны да Магілёўскага Богаяўленскага манастыра, з 1870 самастойны. Меў 2 драўляныя храмы: Праабражэння (1711) з разьбяным 3-ярусным іканастасам і шанаваным абразом Маці Божай і Успення (1843). У 1918 манастыр закрыты. Будынкі не захаваліся.
А.А.Ярашэвіч. с. 154
АХО́ТНІКАЎ Мікалай Пятровіч (н. 5.7.1937, пас. Глыбокае Усх.-Казахстанскай вобл.), рускі спявак (бас). Нар. арт. СССР (1983). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1964). З 1971 саліст Марыінскага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Сусанін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Кутузаў («Вайна і мір» С.Пракоф’ева). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.І.Глінкі (1960), Міжнар. конкурсу імя П.І.Чайкоўскага (Масква, 1966), Міжнар. конкурсу вакалістаў імя Ф.Віньяса (Гран-пры; Барселона, 1972). Дзярж. прэмія СССР 1985. с. 154
АХО́ЎНАЯ ЗО́НА матэрыяльна нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцяў, тэрыторыя, якая непасрэдна прылягае да помнікаў гісторыі, археалогіі, горадабудаўніцтва і архітэктуры і прызначана для захавання і выяўлення іх гісторыка-мастацкіх вартасцяў і мэтазгоднага выкарыстання.
Мяжу ахоўнай зоны вызначаюць, зыходзячы з патрэб забеспячэння найлепшага рэжыму зберажэння і выкарыстання каштоўнасці, найб. поўнага выяўлення яе вартасцяў і ўмоў агляду, з яе тыпу, сістэмы планіроўкі, даступнасці для навук. даследаванняў і наведванняў. Распрацоўваюць ахоўныя зоны на падставе вывучэння літ. і архіўных крыніц, натурных даследаванняў. З устанаўленнем ахоўнай зоны робяць пад’езды і пешаходныя падыходы да каштоўнасці, відавыя пляцоўкі, тэрыторыю азеляняюць і добраўпарадкоўваюць. У межах ахоўных зон горада новае буд-ва дапускаецца пры ўмове яго кампазіцыйнага падпарадкавання гіст. аб’ектам.
Найважнейшыя ахоўныя зоны на Беларусі: тэрыторыі Верхняга і Ніжняга замкаў у Полацку, Замкавая гара ў Гродне, гіст. цэнтр Мінска, Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква і інш.
І.М.Чарняўскі. с. 154
АХО́ЎНЫ КАНТЭ́ЙНЕР , прыстасаванне для часовага захоўвання ці транспарціроўкі радыеактыўных рэчываў. Ахоўвае абслуговы перасанал ад шкоднага ўздзеяння іанізавальнага выпрамянення. с. 154
АХО́ЎНЫЯ АДДЗЯЛЕ́ННІ (да 1903 аддзяленні па ахове грамадскай бяспекі і парадку), ахранка, мясцовыя органы паліт. вышуку ў Расіі ў 1866—1917, падпарадкаваныя дэпартаменту паліцыі. Першыя ахоўныя аддзяленні створаны ў Пецярбургу (1866), Маскве і Варшаве (1880). У 1902—03 заснаваны ва ўсіх буйных цэнтрах рэв. руху. Да 1907 дзейнічалі ў 27 прамысл. і культ. цэнтрах Рас. імперыі, у тым ліку на Беларусі. Асн. задачы: вышук рэв. арг-цый і рэвалюцыянераў. Мелі спец. агентуру «вонкавага нагляду» (філёры) і сакрэтных агентаў (тайныя паведамляльнікі і правакатары, якіх актыўна выкарыстоўваў нач. Маскоўскага ахоўнага аддзялення С.В.Зубатаў (гл. Зубатаўшчына). У рэвалюцыю 1905—07 і ў наступныя гады сетка ахоўных аддзяленняў пашырана (у 1914 іх было 26). З 1906 рыхтавалі агентуру і для ўкаранення ў рэв. сял. арг-цыі. Пры буйных паштамтах існаваў нагляд за прыватнай карэспандэнцыяй (зняцце копій, фатаграфаванне, дэшыфроўка). На Беларусі ў 1898 Маскоўскае ахоўнае аддзяленне з мэтай ліквідацыі арг-цый Бунда правяло вобыскі і арышты, выкрыла падп. друкарні ў Мінску і Бабруйску, высачыла дэлегатаў 1-га з’езда РСДРП (Мінск); па даносах агентаў выкрыты с.-д. к-ты ў Вільні, Гомелі, Магілёве, Мінску і інш. Ахоўныя аддзяленні скасаваны ў ходзе Лют. рэвалюцыі 1917.
М.М.Забаўскі, А.Я.Сукала. с. 154
АХО́ЎНЫЯ ЖЫВЁ́ЛЫ , віды жывёл, адносна якіх паводле мясц., дзярж. ці міжнар. нарматыўных актаў, пагадненняў ці канвенцый дзейнічаюць спец. меры аховы. Звычайна гэта рэдкія для дадзенага рэгіёна, асабліва карысныя ці каштоўныя па пэўных якасцях віды дзікіх жывёл, якім пад уплывам негатыўных прыродных ці антрапагенных уздзеянняў пагражае рэзкае скарачэнне колькасці або знікненне з фауны. Асн. частка іх занесена ў міжнар., рэгіянальныя ці нац. Чырвоныя кнігі. У Чырвонай кнізе Беларусі 182 віды ахоўных жывёл, у т.л. 14 млекакормячых (арэшнікавая соня, барсук, белавежскі зубр, буры мядзведзь, рысь і інш.), 75 птушак (аўдотка, беркут, змеяед, сапсан, філін і інш.), 2 паўзуноў (балотная чарапаха, мядзянка), 1 земнаводных (чаротавая рапуха), 5 рыб (сцерлядзь, стронга, звычайны харыус, рыбец, вусач), 79 насякомых (апалон, жужаль цудоўны, жук-алень, махаон, падалірый, пустэльнік, чмель Шрэнка і інш.), 1 двухстворкавых малюскаў (жамчужніца звычайная), 5 ракападобных (бакаплаў Паласа, лімнакалянус, мізіда рэліктавая, понтапарэя, шыракапальцы рак). Т.А.Філюкова. с. 154
АХО́ЎНЫЯ ЗБУДАВА́ННІ грамадзянскай абароны, інжынерныя збудаванні для аховы і жыццезабеспячэння насельніцтва ад зброі масавага знішчэння і звычайных сродкаў нападу. Падзяляюцца на сховішчы, супрацьрадыяцыйныя і найпрасцейшыя ўкрыцці. Сховішчы грамадз. абароны (асобныя збудаванні павышанай умяшчальнасці) забяспечваюць ахову насельніцтва ад ядз. зброі, атрутных рэчываў, бактэрыяльных сродкаў і інш. Пад іх прыстасоўваюць таксама падвальныя памяшканні будынкаў, абсталёўваюць метрапалітэны, тунэлі, падземныя пераходы. Супрацьрадыяцыйныя ўкрыцці забяспечваюць ахову насельніцтва пераважна ад радыеактыўнага і светлавога выпрамянення. Пад іх абсталёўваюць падвальныя і наземныя памяшканні будынкаў, горныя вырабаткі, пячоры і інш. Выкарыстоўваюцца таксама спецыяльна пабудаваныя і хуткаўзведзеныя ўкрыцці, укрыцці катлавіннага тыпу і інш. Найпрасцейшыя сховішчы — шчыліны і траншэі. с. 154
АХО́ЎНЫЯ ЛАНДША́ФТЫ , прыродна-тэрытарыяльныя комплексы, у межах якіх забаронены або рэгламентаваны ўсе ці некат. віды гасп. дзейнасці. Вылучаюцца для зберажэння тыповых і унікальных натуральных (прыродных) і пераўтвораных (антрапагенных) ландшафтаў, што маюць асаблівую навук., культ.-эстэт., рэкрэацыйную і інш. каштоўнасць і не могуць захоўвацца без дапамогі чалавека. На тэрыторыях, занятых ахоўнымі ландшафтамі, устанаўліваецца адпаведны рэжым аховы і карыстання прыроднымі рэсурсамі. У некат. краінах ахоўныя ландшафты з’яўляюцца самастойнай катэгорыяй асабліва ахоўных прыродных тэрыторый і аб’ектаў. На Беларусі ахоўныя ландшафты размяшчаюцца на тэр. запаведнікаў, нацыянальных паркаў, ландшафтных і інш. заказнікаў. с. 155
АХО́ЎНЫЯ ПАКРЫ́ЦЦІ , штучныя паверхневыя слаі, якія ахоўваюць вырабы і збудаванні ад разбуральнага ўздзеяння асяроддзя, павышаюць трываласць, надаюць ім прывабны выгляд. Бываюць металічныя (з алюмінію, бронзы, жалеза, цынку і інш.) і неметалічныя (лакі, эмалі, фарбы, пластмасы, гума, цэмент, эбаніт і інш.).
Металічныя пакрыцці наносяць гальванічным (гл. Гальванатэхніка), плазмавым (распыленне расплаўленых металаў), кантактным (выдзяляюць металы з раствораў без эл. току) спосабамі, гарачай пракаткай (плакіроўка); практыкуюць алітаванне, залачэнне, цэментаванне. З неметалічных самыя пашыраныя лакафарбавыя пакрыцці. Пластмасавыя пакрыцці (поліэтылен, фтарапласты, вінілавыя пласты, матэрыялы на аснове бакелітавых і эпаксідных смолаў) наносяць на паверхні віхравым ці газаполымным напыленнем або абліцоўкай ліставымі матэрыяламі. Ахоўныя пакрыцці з пластмасаў і гумы засцерагаюць вырабы, пераважна хім. апаратуру, ад дзеяння вады, кіслот і інш. хім. рэагентаў. Керамічныя ахоўныя пакрыцці наносяць плазмавым напыленнем ці эмаліраваннем (ахоўваюць вырабы ад высокіх тэмператур і агрэсіўных асяроддзяў). с. 156
АХО́ЎНЫЯ ПРЫРО́ДНЫЯ ТЭРЫТО́РЫІ І АКВАТО́РЫІ , участкі сушы і воднай прасторы, для якіх ва ўстаноўленым парадку адпаведным заканадаўствам або міжнар. пагадненнямі вызначаны спец. рэжым выкарыстання — забаронены або рэгламентаваны ўсе ці некат. віды гасп. дзейнасці. Вылучаюцца, каб захаваць экалагічную раўнавагу, зберагчы прыродныя рэсурсы (зямельныя, жывёльныя, раслінныя ці інш.), тыповыя, унікальныя і цікавыя прыродныя ці штучна створаныя аб’екты, што маюць асаблівую навук., культ.-эстэт., гіст., рэкрэацыйную і інш. каштоўнасць. На Беларусі да іх адносяцца асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі і аб’екты, таксама ахоўныя палосы запаведнікаў і некат. заказнікаў, лясы (водаахоўныя, асабліваахоўныя, курортныя, сан.-гігіенічныя і інш.). Паводле прызначэння падзяляюцца на запаведнаэталонныя, аб’ектаахоўныя, рэсурсаахоўныя, асяроддзеўтваральныя (асяроддзеахоўныя), рэкрэацыйныя. с. 157
АХО́ЎНЫЯ ПРЫСТАСАВА́ННІ жывёл, марфалагічныя, фізіялагічныя або эталагічныя асаблівасці, якія забяспечваюць захаванне жывёл і іх патомства ад ворагаў і неспрыяльных умоў навакольнага асяроддзя. Утварыліся эвалюцыйна ў барацьбе за існаванне.
Марфалагічныя прыстасаванні ўключаюць ахоўную афарбоўку і форму жывёл, органы актыўнай і пасіўнай абароны (рогі, клюшні, ядавітыя органы змей, жукоў, пчолаў, восаў, скарпіёнаў, рыб, іголкі, калючкі, ракавіны, панцыры, мімікрыю). Ад неспрыяльных умоў жывёл ахоўваюць луска, валасяное покрыва, пер’е, тлушчавая праслойка скуры, шкарлупіна яец і інш. Да фізіялагічных ахоўных прыстасаванняў належаць ядавітасць лімфы, крыві, унутр. органаў і скуры жывёл, выдзяленне пахучых рэчываў, назапашванне харч. рэчываў у арганізме, анабіёз, спячка ў жывёл і інш. Эталагічныя (звязаныя з паводзінамі) ахоўныя прыстасаванні — аўтатамія (самакалечанне), сімуляцыя смерці, адпужванне гукамі, позамі і рухамі, міміка, рухі хваста, міграцыі, назапашванне корму; барацьба з паразітамі, групавая абарона, інстынкты пабудовы жылля, клопаты пра патомства і інш. с. 157
АХО́ЎНЫЯ РАСЛІ́НЫ , віды раслін, адносна якіх мясцовымі, дзярж. ці міжнар. актамі, пагадненнямі і канвенцыямі агавораны і дзейнічаюць спец. меры аховы. Звычайна гэта рэдкія для пэўнага рэгіёна і тыя, што знікаюць, асабліва карысныя ці каштоўныя па пэўных якасцях віды дзікарослых раслін, якім пад уплывам негатыўных прыродных ці антрапагенных уздзеянняў пагражае скарачэнне колькасці або знікненне з флоры. Асн. частка іх занесена ў міжнар., рэгіянальныя ці нац. Чырвоныя кнігі. У Чырв. кнізе Беларусі 180 відаў ахоўных раслін, у тым ліку 156 сасудзістых (бяроза карлікавая, венерын чаравічак сапраўдны, кадзіла сармацкае, купальнік горны, цыбуля мядзведжая, гарлачык белы, піхта белая, пазнацвет асенні, пярэсна еўрапейская, хвошч вялікі і інш.), 15 мохападобных (андрэя скальная, меркія ірландская, сфагнум мяккі, цынклідотус дунайскі і інш.), 9 водарасцяў (гільдэнбрантыя рачная, нітэла грацыёзная, хара грубая і інш.), 17 відаў грыбоў (пархавік вялізны, спарасіс кучаравы, труфля летняя і інш.) і 17 лішайнікаў (лабарыя ямістая і лёгачная, уснея квітучая і інш.). Г.У.Вынаеў. с. 157
АХО́ЦКАЕ МО́РА , паўзамкнёнае мора Ціхага акіяна, каля ўсх. берагоў Азіі. Пл. 1603 тыс. км2, найб. глыб. 3521 м. Узбярэжжа належыць Расіі і Японіі. Ад Ціхага акіяна аддзелена п-вам Камчатка, градой Курыльскіх а-воў і в-вам Хакайда; а-вамі Сахалін і Хакайда аддзелена ад Японскага м., з якім на З і ПдЗ злучана пралівамі Невяльскога і Лаперуза. Берагі пераважна скалістыя. Залівы Шэліхава, Аніва, Цярпення, Сахалінскі і інш. Самыя вял. астравы — Шантарскія. Упадаюць найб. рэкі Амур, Уда, Ахота, Гіжыга, Пенжына. Клімат мусонны, умераных шырот. Зімой пануюць моцныя халодныя вятры, якія дзьмуць з мацерыка, летам — слабыя, цёплыя, паўд.-ўсх. вятры. Т-ра вады летам 1,5—15 °С, зімой -1,8—2 °С. З кастр. да чэрв. амаль усё мора ўкрыта лёдам. Салёнасць 32,8—33,8°/оо. Прылівы пераважна няправільныя, сутачныя (да 12.9 м). Для Ахоцкага мора характэрна з’ява свячэння вады і лёду. Рыбалоўства (ласосевыя, селядзец, мінтай, камбала, траска, навага, мойва), лоўля крабаў. Па моры праходзяць важныя марскія шляхі, якія злучаюць Уладзівасток з паўн. раёнамі Д. Усходу і Курыльскімі а-вамі. Гал. парты: на мацерыку Магадан, Ахоцк, на в-ве Сахалін Карсакаў, на Курыльскіх а-вах Паўночна-Курыльск. с. 157
АХРАМА́Т (ад грэч. achromatos бясколерны), аб’ектыў, у якім выпраўлена сферычная і часткова храматычная аберацыя. У залежнасці ад прызначэння ахрамата храматычную аберацыю выпраўляюць толькі для 2 пэўных даўжыняў хваляў, напрыклад у візуальных прыладах — для жоўтага і зялёнага прамянёў, у фатаграфічных — для блакітнага і фіялетавага. Ахрамат выкарыстоўваюць у дальнамерах, біноклях, фотаапаратах, мікраскопах і інш. Глядзі таксама Аберацыі аптычных сістэм. с. 158
АХРАМАЦІ́НАВАЕ ВЕРАЦЯНО́ , тое, што верацяно дзялення. с. 159
АХРАМЕ́ЕЎ Сяргей Фёдаравіч (5.5.1923, с. Віндрэй Тарбееўскага р-на, Мардовія — 24.8.1991), сав. ваенны дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1983), Герой Сав. Саюза (1982). Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1967). У Сав. Арміі з 1940. Удзельнік Вял. Айч. вайны. У пасляваенны час на камандных пасадах, у 1960—64 камандаваў танк. дывізіяй у Бабруйску. У 1984—88 нач. Генштаба Узбр. Сіл СССР. З сак. 1990 саветнік прэзідэнта СССР. Нар. дэпутат СССР і чл. Вярх. Савета СССР у 1989—91. Ленінская прэмія 1980. с. 159
АХРЫ́ДСКАЕ ВО́ЗЕРА (Ohrid), возера ў Македоніі і Албаніі. Размешчана ў міжгорнай катлавіне на выш. 695 м. Пл. 348 км2. Глыб. да 285 м. Падземнымі карставымі поласцямі злучана, магчыма, з воз. Прэспа. З Ахрыдскага возера выцякае р. Чорны Дрын (сцёк у Адрыятычнае м.). Суднаходства. Рыбалоўства. Да Ахрыдскага возера прымыкае нац. парк Галічыца (Македонія). Узбярэжжа Ахрыдскага возера. — курортная зона, на берагах — гарады Охрыд (Македонія), Паградэц (Албанія). с. 160
АХРЫМЕ́НКА Аляксандр Яўгенавіч (н. 22.4.1938, г. Новарасійск, Расія), бел. вучоны ў галіне радыёлакацыі. Д-р тэхн. н. (1973), праф. (1976). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1982). Скончыў Мінскае Вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча ПВА (1959), дзе працаваў у 1966. З 1990 у Бел. ун-це радыёэлектронікі і інфарматыкі. Навук. працы па адаптыўнай прасторава-часавай апрацоўцы сігналаў, радыёлакацыйным распазнаванні, адаптыўнай факусіроўцы звышчастотнай энергіі.
Тв.: Основы радиолокации и радиоэлектронная борьба. Ч. 1. М., 1983; Основы обработки и передачи информации. Мн., 1990. с. 160
АХРЫ́МЕНКА Павел Паўлавіч (н. 16.7.1919, с. Саланіца Лубенскага р-на Палтаўскай вобл.), бел. і ўкр. крытык, літ.-знавец, фалькларыст. Д-р філал. н. (1958), праф. (1959). Працаваў у Гомельскім ун-це (1950—72), з 1972 у Сумскім пед. ін-це. Даследчык бел. і ўкр. фальклору і л-ры, бел.-ўкр. фалькл. і літ. узаемасувязяў. Сааўтар падручнікаў і дапаможнікаў для студэнтаў («Беларуская вуснапаэтычная творчасць», 1966; «Старажытная беларуская літаратура», 1968; «Гісторыя ўкраінскай літаратуры», 1970, і інш.).
Тв.: Тарас Шаўчэнка і Беларусь. Мн., 1969; Летапіс братэрства. Мн., 1973; Бібліяграфічны ўказальнік прац аб беларуска-ўкраінскіх літаратурных і фальклорных сувязях (1865—1965). Гомель, 1967. с. 160
АХРЭ́М Апанас Андрэевіч (н. 8.2.1914, в. Урэчча Вілейскага р-на Мінскай вобл.), бел. хімік-біяарганік. Акад. АН Беларусі (1970). Д-р хім. н. (1960), праф. (1970). Засл. дз. нав. Беларусі (1983). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1934). З 1963 у Ін-це арган.. хіміі АН СССР, з 1972 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі, у 1974—88 дырэктар Ін-та біяарган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па біяарган. хіміі стэроідаў, бялкоў, пептыдаў, нуклеатыдаў. Адкрыў з’яву рухомасці двайных сувязяў у спалучаных дыенавых злучэннях. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.: Конформационный анализ и установление пространственной структуры белковых молекул. Мн., 1989 (разам з С.А.Шэрманам, А.М.Андрыянавым); Стероиды: Экол. функции. Мн., 1990 (разам з М.У.Каўганка). с. 160
АХРЭ́МАВІЦКІ ПАРК «БЯЛЬМО́НТЫ» , помнік садова-паркавага мастацтва Беларусі. Закладзены ў 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. ў в. Ахрэмаўцы (Браслаўскі р-н Віцебскай вобл.), на паўн.-ўсх. беразе воз. Дрывяты. Быў часткай палацава-паркавага ансамбля маёнтка графа Патоцкага (мураваны палац знішчаны ў 1914). Пл. 65 га, вакол парку 300-метровая паласа лесу. Размешчаны на 2 раўнінных участках са значным перападам рэльефу паміж імі, які аформлены 3 вузкімі тэрасамі з сістэмай усходаў (не зберагліся).
Кампазіцыя верхняй тэрасы мае рысы рэгулярнага стылю. Па восі палаца размешчаны шырокі партэр з газонамі і 2 штучныя вадаёмы авальнай формы. Ніжняя ч. парку з маляўнічымі сажалкамі, пратокамі і астравамі мае рамантычны пейзажны характар.
А.М.Кулагін. с. 160
АХРЭ́МАЎЦЫ , вёска ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на ПдУ ад Браслава, 229 км ад Віцебска, 39 км ад чыг. ст. Друя. 1549 ж., 495 двароў (1995). У 1976 да Ахрэмаўцаў далучана в. Бяльмонты. Торфабрыкетны з-д «Браслаўскі». Аграпрамтэхніка. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. За 0,5 км на Пд — курганны могільнік 8—10 ст. Мураваная капліца Збавіцеля (1858). Помнік садова-паркавага мастацтва Ахрэмавіцкі парк «Бяльмонты». с. 160
АХРЭ́МЧЫК Іван Восіпавіч (16.12.1903, Мінск — 9.3.1971), бел. жывапісец. Нар. мастак Беларусі (1949). Праф. (1964). Скончыў Вышэйшы маст.-тэхн. ін-т у Маскве (1930). Вучыўся ў А.Архіпава, К.Істоміна, А.Шаўчэнкі. З 1931 на пед. рабоце, з 1963 у Бел. тэатр.-маст. ін-це. Працаваў у галіне партрэта, тэматычнай карціны, пейзажа, манум. жывапісу. Карціны: «Падпісанне маніфеста пра ўтварэнне БССР» (1929), «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск» (1935), «Гідраторф Асінбуд» (1937), «Твар ворага» (1942), «Пасяджэнне ЦК КП(б) Беларусі 3 ліпеня 1941 г.» (1944). Адна з лепшых яго работ «Абаронцы Брэсцкай крэпасці» (1958). Стварыў шэраг партрэтаў сучаснікаў: У.І.Уладамірскага (1948), Е.А.Міровіча (1952), П.С.Пестрака (1968), С.Б.Баткоўскага (1971) і інш.; пейзажы «Сонечны дзень» (1952), «Бэз цвіце» (1958), «Квітнеючая вясна» (1963), «З акна майстэрні» (1971) і інш. Творы манум. жывапісу: 2 пано для Усебел. выстаўкі сельскай гаспадаркі і прам-сці (1930), дэкар. фрыз «Свята беларускага народа» для бел. павільёна Усесаюзнай с.-г. выстаўкі ў Маскве (1939), плафон «Дружба народаў» у Тэатры юнага гледача ў Мінску (1955), пано «Беларускія народныя майстры» ў канферэнц-зале Бел. т-ва дружбы з замежнымі краінамі (1956, з І.Давідовічам). Імя Ахрэмчыка прысвоена Бел. ліцэю мастацтва.
Літ.: Аладова Е.В. И.О.Ахремчик. М., 1960. с. 160
АХТУ́БА , левы рукаў ніжняй Волгі, які аддзяляецца ад яе за 21 км вышэй Валгаграда. Даўж. 537 км. Сярэдні расход вады 143 м3/с. Паміж Волгай і Ахтубай —Волга-Ахтубінская пойма — раён агародніцтва і бахчаводства. На Ахтубе — г. Волжскі, Ахтубінск і інш. с. 160
АХУ́НДАЎ Мірза Фаталі (12.7.1812, г. Шэкі, Азербайджан — 10.3.1878), азербайджанскі пісьменнік, філосаф, грамадскі дзеяч, заснавальнік азерб. драматургіі і маст. прозы. Атрымаў духоўную адукацыю ў г. Гянджа, вучыўся ў руска-азерб. вучылішчы ў г. Шэкі. Служыў перакладчыкам (1834—61), выкладаў перс. і цюрк. мовы ў Тыфліскім пав. вучылішчы. Літ. дзейнасць пачаў як паэт (паэма «На смерць Пушкіна», 1837). У камедыях «Мала Ібрагім Халіл, алхімік...», «Мусье Жардан, батанік...», «Прыгоды скнары», «Везір Ленкаранскага ханства», «Правазаступнікі ў горадзе Таўрызе», сатыр. аповесці «Падманутыя зоркі» (усе 1850-я г.) рэалістычна адлюстраваў сучаснае яму грамадства. У артыкулах адстойваў рэаліст. мастацтва. У 1873 на аснове лацінскага і рускага склаў алфавіт, прыстасаваны да гукавой сістэмы азерб. мовы. Яго светапогляд фарміраваўся пад уплывам філасофіі Б.Усходу, ідэй франц. матэрыялістаў 18 ст. Не падзяляючы ідэі пра Бога як першакрыніцу свету, выступаў за «прагрэс і цывілізацыю», супраць усх. дэспатызму і тыраніі. У 1860-я г. падтрымліваў ідэю абмежавання ўлады манарха прадстаўнічым органам, дапускаў магчымасць прымусовай ліквідацыі ўлады прыгнятальнікаў. Пазней наблізіўся да разумення ролі эканам. дамінанты ў развіцці грамадства. Аўтар філас.-паліт. трактата «Тры пісьмы...» (пераклаў яго на рус. і перс. мовы), філас. арт. «Крытыка «Ёк кельме», «Адказ філосафу Юму» і інш.
Тв.: Избранные философские произведения. Баку, 1982; Рус. пер — Избранное. Баку, 1988. Н.Р.Гуранаў. с. 160
АХУРАМА́ЗДА , Ахура Мазда, Аўрамазда, Армазд, у іранскай міфалогіі вярхоўнае бажаство зораастрыйскага і ахеменідскага пантэонаў; літаральна — «бог прамудры». З развіццём дуалістычных уяўленняў пра барацьбу спрадвечных пачаткаў дабра і зла Ахурамазда, у адрозненне ад бога Анхра-Майнью, асацыіраваўся з добрым пачаткам. с. 161
АХУ́РЫ , у іранскай міфалогіі клас боскіх істот, якія змагаліся за ўпарадкаванне космасу і соцыуму, супраць хаосу, цемры і зла. Супрацьпастаўляліся сваім малодшым братам, злым духам дэвам. Свяшчэнная кніга зораастрызму «Авеста» называе ахурамі Ахурамазду, Мітру і духа вады Апам-Напата. с. 161
АЦВЯРДЖА́ЛЬНІКІ , хімічныя рэчывы, якія садзейнічаюць ацвярдзенню рэакцыйназдольных алігамераў. Да іх належаць: поліфункцыянальныя злучэнні (ды- і поліаміны, гліколі, ангідрыды арган. кіслот) — рэагуюць з алігамерамі і ўваходзяць у структуру сеткаватага палімеру; ініцыятары (арган. пераксіды, аза- і дыазазлучэнні) — ацвярджаюць алігамеры з ненасычанымі групамі (напр., алігаэфіракрылаты); каталізатары (трацічныя аміны, сульфакіслоты, асновы і інш.) — паскараюць узаемадзеянне функцыянальных груп алігамераў ці поліфункцыянальных ацвярджальнікаў; комплексныя злучэнні — актыўнае рэчыва ўтвараецца пры т-рах, блізкіх да т-р ацвярдзення. с. 161
АЦВЯРДЗЕ́ННЕ ПАЛІМЕ́РАЎ , неабарачальны працэс пераходу рэакцыйназдольных алігамераў і манамераў у нерастваральныя і няплаўкія сеткаватыя палімеры. Адбываецца ў выніку ўзаемадзеяння функцыянальных груп ацвярджальных рэчываў паміж сабой ці з групамі ацвярджальнікаў пры дзеянні цяпла, выпрамяненняў высокіх энергій і інш.; суправаджаецца ўсадкай, таму ў кампазіцыю дадаюць напаўняльнікі. Тэмпература ацвярдзення палімераў павінна быць вышэйшая за т-ру шклавання ўтваральнага палімеру (пры ніжэйшай працэс не адбываецца). Ацвярдзенне палімераў адбываецца пры фармоўцы некаторых вырабаў з пластмасаў, высыханні клеяў і лакаў, зацвярдзенні герметыкаў і кампаўдаў і інш. с. 161
АЦЁ́К , агульныя ці мясцовыя праявы парушэння воднага абмену арганізма, калі вада, бялкі і электраліты намнажаюцца па-за клеткамі ці ў серозных поласцях цела. Бывае пры затрымцы натрыю ў арганізме, парушэнні анкатычнага ціску, застоі крыві, запаленні, інтаксікацыі, алергіі і інш. Лячэнне: ліквідацыя асн. хваробы, дыета з абмежаваннем вадкасці і солі (ці без солі), мачагонныя сродкі. с. 161
АЦЁ́Л , роды ў кароў, буйваліц, аленіх. Наступаюць звычайна ў кароў на 283— 285-я сут цельнасці, у буйваліц на 306—307-я, у аленіх на 225-я сут. За 7—10 сут да ацёлу цельных кароў пераводзяць у спец. стойла з добрым подсцілам. У апошнія дні цельнасці вонкавыя палавыя органы жывёлы і тканкі вакол іх ацякаюць, рэзка павялічваецца вымя. За 1—3 сут да ацёлу з похвы выдзяляецца слізь. Плод выганяецца ў выніку моцных скарачэнняў гладкай мускулатуры маткі (схваткі) і мышцаў брушнога прэса (патугі). Выгнанне плода доўжыцца 0,5—1 гадз (бывае да 5—6 гадз). Паследавая стадыя ў норме працягваецца да 6 гадз. Пупавіну, якая не абарвалася сама, абрываюць і змазваюць растворам ёду або апускаюць у раствор крэаліну ці лізолу. Народжанае цяля абціраюць, ачышчаюць ад слізі. Карове даюць цёплую, падсоленую ваду. с. 161
АЦЁ́ЧНАЯ ХВАРО́БА , глядзі Колібактэрыёз. с. 161
АЦМІ́НАВА , вёска ў Беларусі, у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на Пн ад Навагрудка, 200 км ад Гродна, 50 км ад чыг. ст. Наваельня. 530 ж., 191 двор (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. Сувязі. с. 162
АЦТЭ́КІ (саманазва астэка), самая вялікая індзейская народнасць Мексікі. 1,07 млн. чал. (1987). Мова — наўатль. У 13 ст. прыйшлі з Пн і пасяліліся ў даліне Мехіка. У 14 ст. стварылі ўласную паліт. структуру, т.зв. горад-дзяржаву Тэначтытлан (сучасны г. Мехіка). У 1428—30 у саюзе з гарадамі-дзяржавамі Тэскока і Тлакапан падпарадкавалі насельніцтва даліны Мехіка, што стала пачаткам стварэння імперыі ацтэкащ, якая ў канцы 15 ст. ўключала цэнтр., усх. і паўд. Мексіку (больш за 500 гарадоў-дзяржаў з нас. 5—6 млн. чал.). У ацтэкаў былі развіты сельская гаспадарка, рамёствы, медыцына, манум. мастацтва і архітэктура, распрацаваны варыянт іерогліфнага пісьменства, складаная сістэма календара. Найб. вядомы правіцель — кароль Мантэсума ІІ. У 1519— 21 ацтэкі заваяваны іспанцамі на чале з Э.Картэсам.
Росквіт мастацтва ацтэкаў прыпадае на 14 — пач. 16 ст. Асн. манум. збудаванні — чатырохгранныя каменныя піраміды з храмам ці палацам на вяршыні. Сцены культавых будынкаў упрыгожвалі рэльефам, размалёўкай, узорыстай муроўкай. Культавая скульптура вызначалася грандыёзнасцю (статуя багіні Каатлікуэ, выш. 2,5 м). Захаваліся помнікі скульптуры 15 ст.: «Камень сонца», т.зв. каляндар ацтэкаў (базальтавы дыск дыяметрам 3,66 м і масай 24 т); выкананыя ў рэаліст. манеры каменныя галовы воінаў («Воін-арол», «Галава мерцвяка», «Смутны індзеец»), невял. каменныя і керамічныя фігуркі рабоў, дзяцей, жывёл. Па-майстэрску рабілі ацтэкі ўпрыгожанні з пер’я, паліхромную кераміку, мазаіку, вазы з абсідыяну, ювелірныя вырабы. с. 162
АЦЫДАФІЛІ́Я (ад лац. acidus кіслы + ...філія), схільнасць клетачных структур афарбоўвацца кіслымі фарбавальнікамі (эазінам, кіслым фуксінам, пікрынавай кіслатой і інш.). Выбіральная адсорбцыя кіслых фарбавальнікаў вызначаецца шчолачнымі ўласцівасцямі тканкавых структур. Ацыдафілія разам з базафіліяй выкарыстоўваецца ў гісталагічнай практыцы, паталагічнай анатоміі, гематалогіі, анкалогіі і цыталогіі для адрознівання клетачных структур (напр., пры аналізе клетак крыві). с. 162
АЦЫДАФІ́ЛЬНЫЯ АРГАНІ́ЗМЫ , арганізмы, для развіцця якіх неабходна значная кіслотнасць асяроддзя. Да іх належаць воцатнакіслыя і малочнакіслыя бактэрыі, што пашыраны ў кішэчніку пазваночных, у глебе, на раслінах (сфагнум, верас, хвошч, лубін), у малочных прадуктах і інш. Ацыдафільныя бактэрыі маюць практычнае значэнне ў некат. галінах харч. прам-сці (вытв-сць воцату, малочная прам-сць), у кормавытворчасці (сіласаванне кармоў) і інш. с. 162
АЦЫДАФО́БНЫЯ АРГАНІ́ЗМЫ (ад лац. acidus кіслы + грэч. phobos страх), арганізмы, якія развіваюцца толькі ў нейтральным і шчолачным асяроддзях. Да іх належаць, напрыклад, урабактэрыі, якія разбураюць мачавіну (добра растуць у шчолачным асяроддзі пры рН 8—9 і зусім не развіваюцца ў асяроддзі з рН ніжэй за 6), і вышэйшыя расліны — буракі, люцэрна, фасоля і інш. с. 162
АЦЫДО́З (ад лац. acidus кіслы), парушэнне кіслотна-шчолачнай раўнавагі ў арганізме, якое характарызуецца абсалютным або адносным лішкам кіслот. Часцей узнікае абменны, або нягазавы, ацыдоз пры вял. колькасці ў арганізме нелятучых кіслот (пры некаторых захворваннях печані, нырак, дыябеце) ці пры страце шчолачных злучэнняў (пры працяглай ірвоце, паносе). Дыхальны, або газавы, ацыдоз узнікае пры затрымцы вуглякіслага газу лёгкімі (прыступ астмы, цяжкая задышка). Адрозніваюць кампенсаваны ацыдоз, калі назіраецца зніжэнне шчолачнай рэакцыі крыві і тканак без значнага павышэння іх кіслотнасці, і некампенсаваны, пры якім кіслотнасць значна павышаецца. Лячэнне: ліквідацыя прычыны ўзнікнення ацыдозу, а таксама выкарыстанне соды і шчолачнай мінер. Вады. с. 162
АЦЫКЛІ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ , аліфатычныя злучэнні, арганічныя злучэнні, у якіх атамы вугляроду звязаны паміж сабой у адкрытыя лінейныя ці разгалінаваныя ланцугі. Ацыклічныя злучэнні з простымі сувязямі паміж атамамі вугляроду адносяцца да насычаных злучэнняў, з адной ці некалькімі двайнымі або трайнымі вуглярод-вугляроднымі сувязямі — да ненасычаных злучэнняў. Пад уздзеяннем каталізатараў і высокіх т-р адбываюцца хім. ператварэнні паміж насычанымі і ненасычанымі ацыклічнымі злучэннямі, а таксама паміж ацыклічнымі злучэннямі і аліцыклічнымі злучэннямі. Практычнае значэнне мае ператварэнне ацыклічных злучэнняў у араматычныя (гл. Араматызацыя). Да ацыклічных злучэнняў належаць вуглевадароды і іх вытворныя (спірты, кіслоты, эфіры, аміны і інш.), тлушчы і вугляроды (цукры, крухмал, клятчатка і інш). Асн. крыніца ацыклічных злучэнняў — нафта, прыродны газ, прадукты расліннага паходжання. с. 163
АЦЫЛІ́РАВАННЕ , хімічная рэакцыя ўвядзення ў малекулу арганічных рэчываў ацыльнай групы (RСО). У залежнасці ад тыпу ацыльнай групы адрозніваюць ацэтыліраванне (ацыл воцатнай кіслаты), бензаіліраванне (ацыл бензойнай кіслаты), фарміліраванне (астатак мурашынай кіслаты НСО) і інш. Выкарыстоўваецца ў лабараторным і прамысл. сінтэзе для «захоўвання» рэакцыйназдольных гідраксільных і амінных груп, таксама ў вытв-сці лекаў. с. 163
АЦЭ́НКА ЗЯМЕ́ЛЬ , устанаўленне параўнальнай вытворчай здольнасці зямель па асн. прыродных фактарах іх урадлівасці (гл. Баніціроўка), а таксама па паказчыках эканам. эфектыўнасці іх выкарыстання, адноснай прыбытковасці; адзін з этапаў зямельна-кадастравых работ. Ацэнцы падлягаюць ворная зямля, шматгадовыя насаджэнні, сенажаці і пашы. У працэсе ацэнкі зямель распрацоўваюцца ацэначныя шкалы па групах глебаў з блізкімі вытв. ўласцівасцямі. На іх аснове разлічваюцца паказчыкі ацэнкі па гаспадарках і адм. адзінках. Ва ўмовах рыначнай эканомікі ацэнка зямель праводзіцца пераважна з мэтай дыферэнцыяцыі зямельных падаткаў; мае вырашальны ўплыў на цану зямлі і арэндную плату. Падлягае перыядычнаму ўдакладненню і абнаўленню. с. 163
АЦЭТАВО́ЦАТНЫ ЭФІ́Р , арганічнае злучэнне, этылавы эфір ацэтавоцатнай кіслаты. Мал. м. 118,14. Існуе ў выглядзе сумесі двух таўтамерных формаў: кетоннай СН3С(O)СН2СOOС2Н5 і енольнай CH2C(OH)=CHCOOC2H5. Вадкасць, tкіп 180,8 °С, растваральны ў вадзе, спірце, эфіры. Вельмі рэакцыйназдольны. Раздражняе скуру. Атрымліваюць дзеяннем алкагаляту натрыю на этылацэтат. Выкарыстоўваюць у вытв-сці лекаў (амідапірыну, акрыхіну і інш.), вітаміну В, азафарбавальнікаў, для араматызацыі харч. Прадуктаў. с. 163
АЦЭТА́ЛІ , арганічныя злучэнні, вытворныя гідратаваных альдэгідаў, RСН (OR1)2. Бясколерныя вадкасці з прыемным пахам, растваральныя ў арган. растваральніках, нерастваральныя ў вадзе. Устойлівыя да шчолачаў, у прысутнасці кіслот гідралізуюцца да альдэгідаў. Уступаюць у рэакцыі далучэння і замяшчэння. Атрымліваюць ацэталізацыяй — узаемадзеяннем альдэгідаў са спіртам ці ортаэфірамі. Выкарыстоўваюць як растваральнікі, пестыцыды (напр., ацэталь акралеіну), духмяныя рэчывы ў парфумерыі, пластыфікатары. У невял. колькасці ёсць у моцных вытрыманых вінах, паляпшаюць іх букет. с. 163
АЦЭТАЛЬДЭГІ́Д , альдэгід воцатнай кіслаты, СН3СНО. Мал. м. 44,05. Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам, tкіп 20,2 °С, шчыльн. 0,78·103 кг/м3, змешваецца з вадой і арган. растваральнікамі. У прысутнасці мінер. кіслот утварае цыклічны трымер—паральдэгід і тэтрамер—метальдэгід. Атрымліваюць каталітычным акісленнем ацэтылену ці прапілену. Выкарыстоўваюць у вытв-сці воцатнай кіслаты, воцатнага ангідрыду, этылацэтату, хларалю, поліацэталяў і інш. с. 163
АЦЭТА́ТНЫЯ ВАЛО́КНЫ , штучныя валокны, якія атрымліваюць з ацэтатаў цэлюлозы. Адрозніваюць трыацэтатнае валакно (з трыацэтату цэлюлозы) і валакно з часткова амыленага (другаснага) ацэтату цэлюлозы. Ацэтатныя валокны фармуюць з раствораў ацэтатаў цэлюлозы ў сумесі метыленхларыду і спірту ці ў ацэтоне (звычайна сухім метадам) і атрымліваюць філаментныя ніткі (ацэтатны шоўк). Штапельнае ацэтатнае валакно фармуюць сухім і мокрым спосабамі (гл. ў арт. Валокны хімічныя). Эластычныя, мяккія, прапускаюць УФ выпрамяненне, афарбоўваюцца спец. фарбавальнікамі, аднак маюць малую трываласць, нізкую тэрма- і зносаўстойлівасць, электрызуюцца. Выкарыстоўваюць для вырабу вопраткі, сукенак, жаночай бялізны, тканін на падкладкі; штапельнае ацэтатнае валакно замяняе бавоўну ў тканінах і трыкатажы. с. 163
АЦЭТА́ТЫ , вытворныя воцатнай кіслаты, солі СН3СООМ (М-метал) і эфіры СН3СООR (R-алкіл). Солі — крышталічныя рэчывы, растваральныя ў вадзе, выкарыстоўваюцца як каталізатары ў арган. сінтэзе. Эфіры — лятучыя вадкасці з фруктовым ці кветкавым пахам. Выкарыстоўваюць як растваральнікі нітрацэлюлозных лакаў, поліэфірных і гліфталевых смолаў, у вытв-сці цэлулоіду, кінаплёнак, у парфумернай і харч. прам-сці. Глядзі таксама Амілацэтаты, Вінілацэтат, Этылацэтат. с. 163
АЦЭТА́ТЫ ЦЭЛЮЛО́ЗЫ , ацэтылцэлюлоза, вытворныя цэлюлозы (воцатнакіслыя эфіры) формулы <FORMULA> n; тэрмапластычныя палімеры. Мал. м. 25—115 тыс., 52—61,5% звязанай воцатнай кіслаты, т-ра размякчэння 190—210 °С, шчыльн. (1,29—1,33)·103 кг/м3, нерастваральныя ў вадзе, спірце. Ацэтат цэлюлозы, які мае 60—61,5% воцатнай кіслаты (трыацэтат), у тэхніцы наз. першасным, пры яго частковым гідролізе ўтвараецца другасны ацэтат цэлюлозы з колькасцю воцатнай кіслаты 52—58%. Ацэтаты цэлюлозы няўстойлівыя да разбаўленых кіслот і шчолачаў, маюць добрыя валокна- і плёнкаўтваральныя ўласцівасці. Трыацэтат атрымліваюць апрацоўкай бавоўнавай ці драўніннай цэлюлозы воцатным ангідрыдам, другасны — амыленнем трыацэтату водным растворам воцатнай кіслаты. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці ацэтатнага валакна, электраізаляцыйных плёнак і кінаплёнак, пластмасаў (напр., этролы). с. 163
АЦЭТО́Н , найпрасцейшы кетон, СН3СОСН3. Бясколерная вадкасць з характэрным пахам, мал. м. 58,08, tкіп 56,1 °С, шчыльн. 0,79·103 кг/м3, змешваецца з вадой і арган. растваральнікамі. Атрымліваюць гідратацыяй прапілену з наступным акісленнем прамежкавага ізапрапілавага спірту: <FORMULA>. Растваральнік для перхлорвінілавых, поліакрылавых лакаў, ацэтатаў цэлюлозы, зыходнае рэчыва ў вытв-сці акрылавых манамераў, стабілізатараў палімераў, лекаў і інш. с. 163
АЦЭТО́НАВЫЯ ЦЕ́ЛЫ , кетонавыя целы, група арганічных злучэнняў, якія ўключаюць -оксімасляную, ацэтавоцатную кіслоты і ацэтон.
β-оксімасляная і ацэтавоцатная к-ты — прамежкавыя прадукты нармальнага абмену рэчываў у чалавека і жывёл. Утвараюцца ў печані пры няпоўным акісленні тлустых к-т, лёгка акісляюцца ў шкілетных мышцах і нырках. Інтэнсіўнасць іх утварэння залежыць ад стану вугляводнага абмену. Пры канчатковым акісленні іх у здаровым арганізме ўтвараецца вада і вуглякіслы газ. Калі паніжана здольнасць арганізма акісляць рэчывы да канчатковых прадуктаў абмену (пры цукровым дыябеце, недахопе вугляводаў, голадзе, ірвоце, некат. парушэннях нерв. і эндакрыннай сістэм і інш.), к-ты назапашваюцца ў крыві і мачы хворых у таксічных дозах (да 500 мг% супраць нормы — 1 мг%) і часткова ператвараюцца ў ацэтон, які выдзяляецца нават праз лёгкія, што прыводзіць да павышэння кіслотнасці крыві (ацыдозу) і атручэння арганізма. Ад увядзення ў арганізм інсуліну ці дадатковай колькасці вугляводаў утварэнне ацэтонавых целаў памяншаецца. с. 163
АЦЭТЫЛЕ́Н , ненасычаны вуглевадарод, СН≡СН Мал. м. 26,04. Бясколерны газ, tпл -80,8 °С, у цвёрды стан пераходзіць мінаючы вадкі, мала растваральны ў вадзе, растваральны ў ацэтоне. Сумесі з паветрам (2,3—80,7% аб’ёмных) выбухова небяспечныя. Атрымліваюць узаемадзеяннем карбіду кальцыю з вадой: СаС2 +Н2О → С2Н2+Са(ОН)2 ці тэрмаакісляльным крэкінгам прыродных газаў. Зыходнае рэчыва для прамысл. вытв-сці полівінілхларыду, полівінілацэтату, полівінілавага спірту, поліакрыланітрыльных валокнаў і сінт. каўчукаў. Сумесі ацэтылену з кіслародам выкарыстоўваюць для зваркі і рэзкі металаў. Аказвае слабанаркатычнае дзеянне (ГДК у паветры 0,3 мг/м3). с. 164
АЦЭТЫЛЕ́НАВЫ ГЕНЕРА́ТАР , апарат для атрымання ацэтылену пры раскладанні карбіду кальцыю вадой. Нізкага (да 10 кПа) і сярэдняга (да 150 кПа) лішкавага ціску, звычайна перасоўны; выкарыстоўваецца ў асноўным пры газавай зварцы. Ацэтыленавы генератар высокага ціску (больш за 150 кПа) стацыянарны, выкарыстоўваецца для атрымання вял. аб’ёму ацэтылену ў хім., фармацэўтычнай, харч. Прам-сці. с. 164
АЦЭТЫЛСАЛІЦЫ́ЛАВАЯ КІСЛАТА́ , аспірын, вытворнае саліцылавай кіслаты, мал. м. 180,2. Бясколерныя крышталі, tпл 141—144 °С, мала раствараецца ў вадзе (1:300), лепш у этылавым спірце (1:7). Атрымліваюць ацыліраваннем саліцылавай кіслаты воцатным ангідрыдам.
Процізапаленчы сродак з анальгетычнымі і гарачкапаніжальнымі ўласцівасцямі, выкарыстоўваецца пры рэўматызме, неўралгіях, ліхаманкавых захворваннях і інш. Хутка ўсмоктваецца са страўніка, звязваецца бялком сывараткі крыві (97%), выводзіцца ў асноўным праз ныркі. Уваходзіць у састаў камбінаваных лекаў (асфен, аскафен, цытрамон). с. 164
АЦЭТЫЛХАЛІ́Н , воцатнакіслы эфір халіну, СН3СОО (СН2)2NOH(CH3)3, арганічнае рэчыва, рэгулятар фізіял. функцый у арганізме чалавека і жывёл. Бясколерныя крышталі, раствараюцца ў вадзе, спірце і інш. растваральніках. Ёсць у тканках чалавека, пазваночных і многіх беспазваночных жывёл, знойдзены ў некат. раслінных ядах.
Фізіял. значэнне ацэтылхаліну высветлена аўстр. вучоным О.Лёві (1921). Ацэтылхалін — хім. перадатчык нерв. імпульсаў у месцах кантактаў нерв. валокнаў з нерв. клеткамі (сінапсах) парасімпатычнай нерв. сістэмы і ў гангліях вегетатыўнай нерв. сістэмы. Бесперапынна сінтэзуецца пры ацэтыліраванні халіну з дапамогай ферменту ацэтылхалінтрансферазы, разбураецца з дапамогай ацэтылхалінэстэразы. Уведзены ў арганізм ацэтылхалін паслабляе сардэчную дзейнасць, запавольвае пульс, узмацняе дзейнасць гладкай мускулатуры бронхаў, страўніка, маткі і інш. с. 164
АЦЭТЫЛЦЭЛЮЛО́ЗА , тое, што ацэтаты цэлюлозы. с. 164
АЦЯПЛЕ́ННЕ , сістэма для абагравання памяшканняў у халодны перыяд года з мэтай кампенсацыі страт цяпла і падтрымання т-ры на пэўным зададзеным узроўні. Складаецца з крыніцы цяпла, цеплаправодаў і ацяпляльных прылад. Бывае мясцовае (пячное ацяпленне, электрычнае ацяпленне, газавае ацяпленне і інш.) і цэнтральнае (вадзяное ацяпленне, паравое ацяпленне, паветранае ацяпленне, панэльнае ацяпленне, прамянёвае ацяпленне і інш.). Пры мясцовым ауцяпленні крыніцы цяпла знаходзяцца ў памяшканнях, якія ацяпляюць; пры цэнтральным у памяшканні размяшчаюць ацяпляльныя прылады, а цепланосьбіты падаюцца з цэнтр. крыніцы (напр., цеплаэлектрацэнтралі). Цэнтральнае ацяпленне бывае і ў аднакватэрным доме (вадагрэйны кацёл размяшчаюць у дапаможным памяшканні або на кухні). Цеплавая магутнасць установак разлічваецца залежна ад прызначэння памяшкання і сярэдняй вонкавай т-ры самай халоднай пяцідзёнкі ў пэўнай мясцовасці (для Мінска -22 °С). Жылыя памяшканні павінны мець т-ру 18 °С, глядзельныя залы — 16 °С і інш. У вытв. памяшканнях прамысл. прадпрыемстваў пры пастаянным цеплавыдзяленні ад тэхнал. абсталявання магутнасць ацяпляльнай устаноўкі адпаведна зменшана. Глядзі таксама Цеплазабеспячэнне. В.Р.Баштавы. с. 164
АЦЯПЛЯ́ЛЬНЫЯ ПРЫЛА́ДЫ , прылады для абагравання памяшканняў (ацяплення), разнавіднасць награвальных прылад. Найбольш пашыраны ацяпляльныя прылады, да якіх падаецца цепланосьбіт — вада (вадзяное ацяпленне), пара (паравое ацяпленне) або паветра (паветранае ацяпленне). Да іх адносяць радыятары, канвектары, каларыферы, прылады панэльнага або плінтуснага тыпу і інш. Ёсць ацяпляльныя прылады, дзе спальваюць газ (газавае ацяпленне) або эл. энергія пераўтвараецца ў цеплавую (электрычнае ацяпленне; звычайна выкарыстоўваецца як дадатковае). У сістэмах прамянёвага ацяплення функцыі ацяпляльлых прылад выконваюць сцены, столь, падлога або спец. панэлі (паверхні награвання ствараюцца пры размяшчэнні ў гэтых канструкцыях тонкіх трубаў, эл. кабелю, паветраводаў і каналаў). с. 164
АЧА́Г ЗЕМЛЕТРАСЕ́ННЯ , вобласць у нетрах Зямлі, дзе адбываецца хуткае перамяшчэнне (удар) масаў уздоўж тэктанічнага разрыву і вызваленне назапашанай энергіі. Памеры ачагоў землетрасення ад дзесяткаў метраў да сотняў кіламетраў (пры магнітудзе 8,5), глыб. да некалькіх сотняў кіламетраў. Вялікія ачагі землетрасення звязаны з зонамі актыўных глыбінных разломаў у тоўшчы зямной кары або верхняй мантыі. Глядзі таксама Эпіцэнтр. с. 164
А́ЧАДЗІ (Acsády) Ігнац (9.9.1845, г. Надзькарай, Венгрыя — 17.12.1906), венгерскі гісторык. Чл.-кар. Венгерскай АН (1888). Аўтар прац па сац.-эканам. гісторыі феад. Венгрыі, у тым ліку «Землеўладанне ў Венгрыі 1494—1598» (1894), «Гісторыя венгерскага прыгоннага сялянства» (1906). Працы Ачадзі змяшчаюць вялікі фактычны матэрыял. с. 164
АЧА́КАЎ , горад на Украіне, цэнтр раёна ў Мікалаеўскай вобл., на беразе Дняпроўскага лімана Чорнага м. 19 тыс. ж. (1992). Марскі порт. Харч. прам-сць. Кліматычны курорт. 4 музеі. Паблізу Ачакава — рэшткі антычнага горада-дзяржавы Ольвія.
У 7—6 ст. да нашай эры ў раёне сучаснага Ачакава існавалі грэч. калоніі з г. Алектар. У канцы 14 — пач. 15 ст. вял князь ВКЛ Вітаўт заснаваў тут форт Дашаў, а крымскі хан Менглі-Гірэй у 1492 пабудаваў крэпасць Кара-Кермен, якая адышла Турцыі і названа Ачы-Кале (адсюль назва Ачакаў). У рус.-тур. вайну 1787—91 крэпасць 6.12.1788 штурмам узята рус. войскамі на чале з Р.А.Пацёмкіным і паводле Яскага мірнага дагавору 1791 далучана да Расіі. У 1792 на месцы крэпасці закладзены горад. У Ачакаве ў 1906 адбыўся суд над удзельнікамі паўстання на крэйсеры «Ачакаў» на чале з П.П.Шмітам. с. 164
«АЧА́КАЎ» , крэйсер расійскага Чарнаморскага флоту, каманда якога ўдзельнічала ў Севастопальскім паўстанні 1905. Спушчаны на ваду ў 1902, дабудаваны ў 1907. Пасля задушэння паўстання 41 чл. яго экіпажа і камандуючы рэв. флотам лейтэнант П.П.Шміт асуджаны. У 1907—17 крэйсер наз. «Кагул». З 1918 у складзе флоту войскаў белых. У 1920 разам з інш. караблямі Урангеля эвакуіраваны ў порт Бізерта (Туніс). Знаходзіўся ў страі да 1924. с. 164
АЧА́Х , ачэ, ачынцы, народ у Інданезіі, на Пн в-ва Суматра. Каля 2,63 млн. чал. Жывуць таксама ў Малайзіі. Агульная колькасць 2,64 млн. чал. (1987). Мова інданезійскай галіны. Вернікі — мусульмане-суніты. с. 164
АЧО́С , верхняе мохавае і травяное покрыва на тарфяных балотах, якое лёгка аддзяляецца ад торфу. Слой звязаны каранямі жывой травяністай расліннасці, рызоідамі, сцёбламі і галінкамі імхоў. У Беларусі таўшчыня ачосу звычайна 10—15 см, найб. 50 см. У ім канцэнтруецца макс. колькасць мікраарганізмаў (і пажыўных рэчываў для іх), адбываюцца асн. працэсы торфаўтварэння. Пры здабычы торфу ачос нарыхтоўваюць асобна або заворваюць. Прыдатны для вырабу кармавых дражджэй, спірту і інш. с. 164
АЧО́СА , рака ў Беларусі, у Веткаўскім і Добрушскім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток Іпуці (бас. Дняпра). Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 232 км2 . Пачынаецца за 1,2 км на ПдУ ад пас. Уютны Веткаўскага р-на. Цячэ па мяжы Беларусі і Бранскай вобласці Расіі, упадае ў Іпуць за 4 км на У ад в. Дзям’янкі Добрушскага р-на. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. с. 164
А́ЧЫНСК , горад у Расіі, цэнтр раёна ў Краснаярскім краі. Засн. ў 1641. 123,2 тыс. ж. (1994). Чыг. вузел. Прыстань на р. Чулым. Нафтаперапр., нефелінаперапр., дрэваапр., лёгкая (абутковая, швейная, футравая), харч. прам-сць. Паблізу Ачынска здабыча вугалю. с. 164
АЧЫ́СТКА АСЯРО́ДДЗЯ , комплекс мерапрыемстваў па прадухіленні наступстваў забруджвання навакольнага асяроддзя ад антрапагеннага ўздзеяння. Падзяляецца на ачыстку паветра, ачыстку паверхневых і падземных водаў, глебы, біясферы і мерапрыемствы па зніжэнні антрапагеннага, шумавога і тэмпературнага забруджвання. Ачыстка паверхневых водаў прадугледжвае стварэнне сістэмы фільтрацыі, аэрацыі, абясшкоджання вады ў паверхневых крыніцах, ачыстку сцёкавых водаў, стварэнне замкнёных сістэм водазабеспячэння прадпрыемстваў, укараненне сістэм біял. ачысткі, рэканструкцыю сетак і збудаванняў сістэм водазабеспячэння. Ачыстка падземных водаў неабходная ў выпадках забруджвання гэтых водаў нітратамі, радыенуклідамі і інш. шкоднымі для здароўя чалавека рэчывамі. Пры значным перавышэнні забруджвання падземных водаў прадугледжваецца забарона іх ужывання. Ачыстка глебы патрабуецца ў выпадках перанасычэння яе мінер. ўгнаеннямі і ядахімікатамі, назапашваннем адходаў прам-сці ці жыццядзейнасці чалавека (звалкі). Выкарыстоўваюць прыёмы агратэхнікі і севазвароту, утылізацыі адходаў і інш.; у выпадках катастрафічнага яе забруджвання (напр., радыенуклідамі) неабходна радыкальная ачыстка з выдаленнем і пахаваннем паверхневых пластоў глебы і забаронай іх выкарыстання. Ачыстка біясферы прадугледжвае паніжэнне ў ёй узроўню шкодных рэчываў: новых хім. злучэнняў (ксенабіётыкі, некаторыя пестыцыды, поліхлорбіфенілы і інш.), часцінак і чужародных прадметаў (попел, сажа, пыл і інш.), а таксама шуму, радыеактыўнасці (ад ядз. выпрабаванняў, назапашванне радыеактыўных адходаў ад АЭС, пры аварыях на атамных прадпрыемствах і інш ). У выпадках забруджвання біясферы радыенуклідамі неабходна спец. пахаванне заражаных жывёльных і раслінных аб’ектаў ці абмежаванае іх выкарыстанне.
Т.А.Філюкова. с. 164
АЧЫ́СТКА ПАВЕ́ТРА , выдаленне з паветра пылу, вадкіх і газападобных шкодных дамешкаў. Адрозніваюць: ачыстку забруджанага паветра, якое выдаляецца з вытв. памяшканняў і ад прамысл. абсталявання (гл. Газаачыстка); паветра, якое падаецца ў памяшканні і інш. аб’екты сістэмамі вентыляцыі і кандыцыяніравання, а таксама паветра, што выкарыстоўваецца ў тэхнал. працэсах (напр., вытв-сць кіслароду, інертных газаў, у доменнай і мартэнаўскай вытв-сці).
Ачыстка паветра — адно з найважнейшых мерапрыемстваў па ачыстцы асяроддзя, у т.л. атмасферы ў гарадах і прамысл. цэнтрах. Ачыстка паветра таксама забяспечвае неабходныя сан.-гігіенічныя ўмовы ў памяшканнях і інш. аб’ектах, папярэджвае забруджванне і пашкоджанне прамысл. абсталявання, парушэнне тэхнал. працэсаў. Сродкі ачысткі паветра выбіраюцца ў залежнасці ад віду дамешкаў і ступені забруджанасці паветра. Канцэнтрацыя пылу рознага паходжання ў сярэднім за суткі можа дасягаць 0,5 мг/м3 (у жылых раёнах прамысл. гарадоў), 1 мг/м3 (у індустр. раёнах) і 3 мг/м3 і больш (на тэрыторыі прамысл. прадпрыемстваў). У асобных выпадках вылучаныя з паветра дамешкі выкарыстоўваюцца (напр., сажа, злучэнні серы і інш.) у прам-сці і інш. галінах практычнай дзейнасці.
На Беларусі прыняты Закон аб ахове атм. паветра (1994), які прадугледжвае кантроль за сан. станам паветра і яго ачысткай. Нагляд за ачысткай паветра ажыццяўляецца Спецыялізаванай інспекцыяй па ахове і выкарыстанні атм. паветра Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі і сан.-эпідэміял. службай. В.І.Корбут. с. 165
АЧЫ́СТКА СЦЁ́КАВЫХ ВО́ДАЎ , выдаленне забруджвальных рэчываў, якія ёсць у сцёкавых водах і могуць неспрыяльна паўплываць на здароўе чалавека і навакольнае асяроддзе. Праводзіцца ў спец. ачышчальных збудаваннях пры падрыхтоўцы сцёкавых водаў да скідвання ў прыродныя вадаёмы або для паўторнага выкарыстання ў паўторнапаслядоўных сістэмах водакарыстання ці сістэмах зваротнага водакарыстання. Існуюць метады механічнай, фіз.-хім., біялагічнай ачысткі сцёкавых водаў.
Пры механічнай ачыстцы нерастваральныя дамешкі выдаляюцца працэджваннем, адстойваннем, фільтраваннем, флатацыяй з дапамогай тлустых спіртоў, сернакіслага алюмінію або хлорнага жалеза, цэнтрабежнай сепарацыяй і інш. Пры фізіка-хімічнай ачыстцы выкарыстоўваюць: рэагентную каагуляцыю і працэс адгезіі (прыліпанне дамешкаў да паверхні інертных матэрыялаў); нейтралізацыю кіслот і шчолачаў вапнай; экстракцыю арган. растваральнікамі (бензол, бутылацэтат і інш.); перагонку з сухой парай (для выдалення фенолаў); сорбцыю праз актываваны вугаль; фільтрацыю праз іонаабменныя матэрыялы; апрацоўку хлорам (эл.-хім. акісленне); мокрае спальванне (для выдалення арган. рэчываў). Выдаленыя са сцёкавых водаў забруджвальныя рэчывы ў шэрагу выпадкаў — каштоўныя для нар. гаспадаркі прадукты, якія здабываюць з дапамогай спец. тэхнал. установак (гл. Утылізацыя забруджвальнікаў).
Літ.: Технические записки по проблемам воды: Пер. с англ. Т. 1—2. М., 1983; Очистка производственных сточных вод. 2 изд М., 1985. с. 165
АЧЫШЧА́ЛЬНЫЯ ЗБУДАВА́ННІ , комплекс інж. збудаванняў для ачысткі сцёкавых водаў і апрацоўкі асадкаў. Падзяляюцца на збудаванні механічнай, біялагічнай і фізіка-хімічнай ачысткі. Выбар схемы ачысткі залежыць ад складу і колькасці сцёкавых водаў, характарыстыкі вадаёма, куды яны адводзяцца, ці тэхнал. патрабаванняў да вады ў выпадку іх паўторнага выкарыстання.
Да збудаванняў мех. ачысткі адносяцца: прыстасаванні для працэджвання (рашоткі, драбілкі, сіты) і сепарацыі (пескаўлоўнікі, тлушчаўлоўнікі, маслааддзяляльнікі, нафтапасткі, адстойнікі, гідрацыклоны, цэнтрыфугі). Збудаванні біял. ачысткі ў прыродных умовах — палі фільтрацыі і арашэння, біял. сажалкі (бываюць з сістэмамі прымусовай аэрацыі). Біял. ачыстка ў штучных умовах ажыццяўляецца на біяфільтрах і ў аэратэнках. Збудаванні фіз.-хім. ачысткі: флататары, сарбцыйныя, экстракцыйныя і інш. калоны, нейтралізатары, іонаабменныя фільтры, гіперфільтрацыйныя ўстаноўкі, збудаванні эл.-хім. ачысткі і інш. Вузел апрацоўкі асадку ўключае збудаванні па стабілізацыі, кандыцыянаванні, абязводжванні асадку. На невялікіх ачышчальных збудаваннях асадак затрымліваюць і зброджваюць у септыках і адстойніках. На буйных станцыях стабілізацыя асадку робіцца ў анаэробных (метатэнкі) ці аэробных стабілізатарах. Пры выкарыстанні метатэнкаў для утылізацыі газу, што выдзяляецца, прадугледжваюцца газгольдэры. Для абязводжвання стабілізаваных асадкаў у прыродных умовах служаць глеістыя пляцоўкі. Механічнае абязводжванне робяць вакуум-фільтрамі, фільтрпрэсамі, цэнтрыфугамі. Абеззаражваюць ачышчаную ваду ў кантактных рэзервуарах з дапамогай хлору ці азону. Устаноўкі па абеззаражванні бактэрыцыднымі прамянямі ўключаюць выпрамяняльную лямпу, уманціраваную ў трубаправод, які транспартуе ваду, што апрацоўваецца. Лакальныя ачышчальныя збудаванні прадпрыемстваў камплектуюцца вузламі мех. і фіз.-хім. ачысткі. Гарадскія ачышчальныя збудаванні, якія прымаюць сумесь бытавых і вытв. сцёкаў, уключаюць мех. і біял. ачыстку, абеззаражванне ачышчаных сцёкавых водаў і апрацоўку асадку. Збудаванні ачысткі атм. сцёку складаюцца з адстойнікаў і фільтраў (біял. сажалак). Да ачышчальных збудаванняў адносяцца таксама збудаванні для ачысткі паветра. В.Г.Аўсянікаў. с. 165
АША́НІН Леў Іванавіч (н. 30.5.1912, г. Рыбінск Яраслаўскай вобл.), рускі паэт. Вучыўся ў Літ. ін-це імя М.Горкага (1936—39). Аўтар зб-каў вершаў «Дзеці розных народаў» (1950), «Вершы пра каханне» (1957), «Проста я працую чараўніком» (1966), «Ішоў я праз завіруху...» (1970), «Здалёк — доўга» (1977), «Самалёты і салаўі» (1982), «Пакуль я дыхаць умею...» (1985), «Таму што мне васемнаццаць» (1987) і інш., рамана ў вершах «Мой сябра Барыс» (1944), рамана ў баладах «Вада бяссмерця» (1975), аповесці ў вершах «Гаспадар агню» (1977). Асн. тэматыка твораў — рамантыка стваральнай працы, маладосць, каханне. Многія яго вершы, пакладзеныя на музыку («Песня пра трывожную маладосць», «Цячэ Волга», «Хай заўсёды будзе сонца»), сталі вядомымі песнямі.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1980—81. с. 165
АША́НЦІ , Канфедэрацыя Ашанці, дзяржава ашанці ў Зах. Афрыцы ў канцы 17—19 ст. Сталіца — г. Кумасі. Узначальвалася асантэхене (царом), першым з якіх і заснавальнікам канфедэрацыі быў Асей Туту (п. у 1731). Каля 1800 Ашанці ахоплівала тэрыторыі сучасных Цэнтр. Ганы, часткова Кот-д’Івуар і Буркіна-Фасо. Асновай эканам. магутнасці Ашанці быў гандаль рабамі, золатам і інш. з еўрап. фартамі на Залатым Беразе. У выніку англа-ашанційскіх войнаў (1806, 1811, 1814— 15, 1823—26, 1863, 1873—74, 1895—96) Ашанці страціла незалежнасць і стала брыт. пратэктаратам, хоць захавала свой унутрыпаліт. лад. Пасля няўдалага паўстання 1900 супраць англічан у складзе іх калоніі Залаты Бераг (1902—60). Першы прэзідэнт Ганы К.Нкрума пазбавіў улады апазіцыйнага яму асантэхене.
Літ.: Попов В.А. Ашантийцы в XIX в.: Опыт этносоциол. исслед М., 1982. С. 14— 25. с. 165
АША́НЦІ , народ групы акан у Гане. 3,7 млн. чал. (1987). Захоўваюць традыц. вераванні. Ёсць хрысціяне і мусульмане-суніты. с. 166
АШАРЫ́ , аль-Ашары Абу-ль-Хасан Алі Ібн Ісмаіл (873, Басра — 935), арабскі багаслоў, адзін з заснавальнікаў каламу—мусульм. артадаксальнай схаласт. тэалогіі. Яго вучэнне — спроба кансалідаваць суніцкае веравучэнне на аснове сінтэзу мутазілізму і ханбазілізму (гл. ў арт. Іслам). Асн. творы — «Вучэнне мусульман» і «Тлумачэнне асноў веры». Сцвярджаў абсалютны характар божай усёмагутнасці, рэальнае існаванне божых атрыбутаў, багатворнасць Карана. Адказнасць чалавека за свае дзеянні імкнуўся абгрунтаваць з дапамогай тэорыі, паводле якой чалавечыя ўчынкі робяцца непасрэдна Богам, а чалавек вольны быццам бы прыпісваць іх сабе. с. 166
АШАРЫ́Т (ад назвы месца знаходкі каля г. Ашэрслебен у Германіі), сайбелііт, мінерал класа баратаў, Мg2(ОН)[В2O4(ОН)]. Мае прымесі жалеза, марганцу. Вядомы дзве манаклінныя і адна рамбічная мадыфікацыі. Крышталі рэдкія, часцей тонкавалакністыя агрэгаты, шчыльныя і зямлістыя масы, канкрэцыі. Колер белы, шараваты, жаўтаваты. Цв. 3—3,5. Шчыльн. 2,69 г/см3. Пашыраны мінерал эндагенных радовішчаў борных рудаў і саляносных асадкавых тоўшчаў. Борная руда. с. 166
АШВІ́НЫ , у ведыйскай і індуісцкай міфалогіі багі-блізняты, якія ўвасаблялі ранішні і вячэрні змрок. Лічыліся божымі лекарамі-выратавальнікамі. с. 166
АШГАБА́Д , горад, сталіца Туркменістана. Размешчаны на перадгорнай раўніне хрыбта Капетдаг. 500 тыс. ж. (1993). Чыг. станцыя. Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Машынабудаванне і металаапрацоўка (с.-г. машыны, абсталяванне для нафтавай і хім. прам-сці, газавыя пліты, эл.-тэхн. вырабы, рамонт цеплавозаў і аўтамабіляў), хім.-фармацэўтычная, шкляная, лёгкая (баваўняная, трыкат., шаўковая, абутковая, вытв-сць дываноў), харчасмакавая (мясная, вінаробная, тытунёвая і інш.) прам-сць; вытв-сць буд. Матэрыялаў. 11 ВНУ (у т.л. ун-т), АН Туркменістана. 8 тэатраў (у т.л. оперы і балета), філармонія. 3 музеі (у т.л. Нац. музей выяўл. мастацтваў Туркменістана). У 1949 да горада падведзены Каракумскі канал.
Засн. ў 1881 як ваен. ўмацаванне пад назвай Асхабад (ад аднайм. суседняга аула). Быў цэнтрам Закаспійскай вобласці. Яго росту спрыяла буд-ва чыгунак Ашгабад — Каспій (1885) і Ашгабад — Ташкент (1899). З 1919 наз. Палтарацк, да 1924 абл. цэнтр. З 1924 сталіца Туркменістана, з 1927 наз. Ашхабад, з 1991 — Ашгабат.
Першапачаткова меў прамавугольную і радыяльную сетку вуліц пераважна з 1-павярховай сырцовай забудовай. У 1948 разбураны землетрасеннем. Адбудаваны па ген. планах 1949—50 (адкарэкціраваныя ў 1960-я г.) з захаваннем традыц. планіроўкі. Арх. аблічча вызначаюць будынкі ун-та (1961), «Каракумбуда», гасцініцы «Ашгабад» }(абодва 1967), Акадэміі навук, Нац. б-кі (1969— 74). Каля Ашгабада археал. комплекс Анаў (рэшткі паселішчаў 5—1-га тыс. да нашай эры) і гарадзішча з руінамі мячэці (1456). с. 166
А́ШКЕРЦ (Aškerc) Антон (9.1.1856, в. Глабока, Славенія — 10.6.1912), славенскі паэт, драматург. У 1881—98 святар. Друкаваўся з 1880. Аўтар зб-каў «Балады і рамансы» (1890), «Лірычныя і эпічныя вершы» (1896) і інш., п’ес («Ізмайлаў», 1906, і інш.). Перавагу аддаваў баладам, паэмам, сатырам. Стварыў рэаліст. карціны сял. жыцця (балады «Вяселле ў Логах», 1887; «Камень на мяжы», 1888), увёў у славенскую паэзію вобраз рабочага. Нізка балад «Старая праўда» (1888) прысвечана сярэдневяковым сял. паўстанням. Адстойваў ідэю адзінства славян, асуджаў манархічны дэспатызм і захопніцкія войны («Новыя вершы», 1900). Папулярнасць набылі яго творы на гіст. тэмы (вершы «Прымаж Трубар», «Пакутнікі» і інш.). На бел. мову яго творы перакладаў Н.Гілевіч.
М.М.Трус. с. 166
АШМЯ́НКА , рака ў Беларусі, у Ашмянскім, Смаргонскім і Астравецкім р-нах Гродзенскай вобл., левы прыток Віліі. Даўж. 105 км. Пл. вадазбору 1490 км2. Пачынаецца каля в. Мураваная Ашмянка Ашмянскага р-на, у вярхоўі цячэ па цэнтр. частцы Ашмянскага ўзв., у сярэднім і ніжнім цячэнні па Нарачанка-Вілейскай нізіне. Асн. прытокі: Гаружанка, Панарка, Сікуня, Сікунка (справа), Лоша, Кернава (злева).
Даліна выразная, трапецападобная, шыр. 1—1,5 км. Схілы стромкія і абрывістыя, слабапарэзаныя, выш. 14—18 м. Пойма роўная, перасечаная, шыр. 200—300 м. Рэчышча звілістае, месцамі моцназвілістае. Берагі стромкія, абрывістыя, у ніжнім цячэнні зараслі хмызняком. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 13,4 м3/с. Замярзае ў сярэдзіне снеж., крыгалом у канцы сакавіка. На рацэ Рачунскае вадасх., каля в. Харанжышкі сажалка. У пойме меліярац. Каналы. с. 166
АШМЯ́НКА , Лебяжода, рака ў Беларусі, у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці і Навагрудскім раёне Гродзенскай вобл., правы прыток Кроманкі (бас. Нёмана). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 37 км2. Пачынаецца каля в. Налібакі Стаўбцоўскага р-на, упадае ў Кроманку за 4 км на ПнУ ад в. Купіск Навагрудскага р-на. с. 166
АШМЯ́НСКАЕ ЎЗВЫ́ШША , Ашмянскія грады, фізіка-геагр. раён Беларускай грады. На ПнУ Гродзенскайі З Мінскай абласцей. Мяжуе з Нарачана-Вілейскай нізінай на Пн, Мінскім узв. на У, Верхнянёманскай ніз. на Пд, Лідскай раўнінай на ПдЗ. Выцягнута з ПнЗ на ПдУ да 110 км (заходзіць у Літву як Мядзінінкскае ўзв.), шыр. да 40—50 км. Далінай Зах. Бярэзіны аддзяляецца ад Мінскага ўзв., з якім генетычна звязана. Над суседнімі нізінамі ўзнімаецца на 75—150 м. Найб. выш. 320 м над узр. м. — г. Мілідаўская (за 2 км на ПнУ ад в. Крэва Смаргонскага р-на). Пл. каля 4 тыс. км2. Ашмянскае ўзвышша — франтальныя ледавіковыя грады і вуглавы масіў, якія ўзніклі пры шматразовым насоўванні краю ледавіка вілейскай і мяркінскай лопасцяў у час Ашмянскага стадыяла перадапошняга зледзянення; зах. галіна адзінага амфітэатра канцавых марэнных утварэнняў, якія прадаўжаюцца на Пн па зах. перыферыі Мінскага ўзв. (да Докшыц). Прымеркавана да Валожынскага грабена і паўтарае яго арыенціроўку.
У будове ўзвышша пераважаюць адклады ніжняга і сярэдняга (1/2 магутнасці) антрапагену. З паверхні складзена з пяскоў, супескаў і суглінкаў з уключэннямі жвіру, галькі і валуноў (трапляюцца вельмі буйныя, глядзі «Асілак») дняпроўскага зледзянення, з лёсападобных і зандравых адкладаў паазерскага зледзянення, азёрных, алювіяльных і балотных утварэнняў паазерскага і галацэнавага часу. Карысныя выкапні: цагельна-чарапічныя гліны, буд. пяскі і пясчана-жвіровы матэрыял, торф.
У рэльефе вылучаецца не менш як 5 кулісападобных градаў шыр. ад 1—1,5 да 5—7 км, якія складзены з гляцыядыслакаваных пародаў са шматлікімі адорвенямі і маюць скібава-складкавую структуру. Градава-ўзгоркавы і ўзгоркава-ўвалісты рэльеф са стромкімі (пераважна паўд.-зах.) схіламі мае адносныя вышыні ад 15—20 да 50—60 м (найб. выразны на ПнУ ад г. Ашмяны). Міжградавыя паніжэнні заняты даліннымі зандрамі і азёрна-алювіяльным рэльефам паазерскага зледзянення. Трапляюцца асобныя камы і лімнакамы, озавыя грады (найчасцей у паніжэннях). На стромкіх схілах развіты яры глыб. 3 м, даўж. 0,5 км. Узвышша пераразаюць скразныя даліны Бярэзіны паміж в. Гародзькі і Сакаўшчына Валожынскага р-на Мінскай вобл., Ашмянкі на ўчастку ад г. Ашмяны да в. Солы Смаргонскага р-на Гродзенскай вобласці і інш. Вярхоўі рэк Ашмянка і Альшанка звязаны затарфаванай далінай прарыву шыр. 11 км. Рэкі адносяцца да бас. Нёмана. Прытокі Віліі дрэніруюць паўн.-ўсх. (Ашмянка і Уша) і зах. (Мяркіс) схілы, на паўд.-зах. схіле пачынаюцца р. Гаўя з прытокамі Жыжма і Клява, Альшанка і інш. прытокі Зах. Бярэзіны. Т-ра студз. -6,6 °С, ліп. 17,1 °С, ападкаў 650—700 мм за год. Глебы найб. урадлівыя ва ўсх. ч. — дзярнова-палева-падзолістыя на лёсападобных суглінках, на астатняй тэр. дзярнова-падзолістыя на марэнных супесках і водна-ледавіковых пясках, у поймах алювіяльныя, у міжградавых паніжэннях і на месцы былых азёраў тарфяна-балотныя. Лясы (36% тэр.) захаваліся на невял. участках, найб. на З у вярхоўях Мяркіса і Альшанкі, — субары, яловыя, бярозава-асінавыя і алешнікі. Лугавая расліннасць (каля 25% тэр.) злакава-разнатраўная, разнатраўная і асаковая. Разарана каля 32% тэрыторыі. Ашмянскае ўзвышша мае адметныя краявіды, асабліва каля в. Кушляны Смаргонскага р-на і в. Жупраны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл.
М.Я.Камароўскі. с. 166
АШМЯ́НСКІ КЛЯ́ШТАР ФРАНЦЫСКА́НЦАЎ . Засн. ў 1505 у Ашмянах вял. кн. ВКЛ і каралём польскім Аляксандрам. Будынкі амаль на працягу ўсяго часу існавання былі драўляныя. У інвентары касцёла 1585 сярод кніг упамінаецца вельмі рэдкі антыфанар (літургічная кніга для спеваў антыфонам) на пергаменце. У 1659 збудаванні кляштара разбураны. У 1822 пабудаваны мураваны зальны касцёл. У 1832 кляштар закрыты. А.А.Ярашэвіч. с. 167
АШМЯ́НСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й імя Ф.К.Багушэвіча. Засн. ў 1952, адкрыты ў 1955 у г.п. Ашмяны Гродзенскай вобласці. Імя Ф.Багушэвіча прысвоена ў 1953. Пл. экспазіцыі 236 м2, больш за 6 тыс. адзінак асн. фонду (1995). Сярод экспанатаў стараж. прылады працы, фрагменты шклянога і керамічнага посуду 11—16 ст., манеты 18—19 ст., нар. адзенне, прадметы побыту, творы дэкар.-прыкладнога мастацтва, вырабы нар. майстроў, дакументы і фотаздымкі з гісторыі Ашмяншчыны. Экспанаты расказваюць пра ўдзельнікаў гіст. і рэв. падзей М.С.Арэхву, Г.Дэмбінскага, А. Снядэцкага і інш. Асобная зала прысвечана жыццю і літ. дзейнасці Ф.Багушэвіча (асабістыя рэчы, выданні яго твораў, фотаздымкі родных і блізкіх, макет дома ў Кушлянах і інш.). У музейнай б-цы (каля 1,5 тыс. экз. кніг) рэдкія і каштоўныя выданні. с. 167
АШМЯ́НСКІ ПАВЕ́Т , адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 16—20 ст. Цэнтр — г. Ашмяны. У часы ВКЛ у складзе Віленскага ваяводства. У 16—17 ст. неаднаразова быў тэатрам ваен. дзеянняў. Земскія і гродскія суды Ашмянскага павета знаходзіліся ў Ашмянах і Мядзеле, з 1775 — у Ашмянах і Паставах. У 1791 падзелены на Ашмянски павет (з цэнтрам у Ашмянах) і Завілейскі пав. (з цэнтрам у Паставах). У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 усх. частка павета адышла да Рас. імперыі. З 1795 Ашмянскі павет у Віленскай губ. Складаўся з 7 валасцей (праўленні ў Ашмянах, Бакштах, Дзевянішках, Крэве, Лошы, Смаргоні, Трабах), у канцы 19 — пач. 20 ст. з 23 валасцей, тэр. 6196,5 кв. вёрст, нас. 233 559 чал. З кастр. 1920 Ашмянскі павет у складзе Сярэдняй Літвы, з сак. 1922 да вер. 1939 у Віленскім ваяв. Польшчы. У 1931 тэр. 2352 км2, нас. 101 542 чал. У 1940 на яго тэр. ўтвораны Ашмянскі, Астравецкі і Смаргонскі р-ны БССР.
А.Р.Каранеўскі. с. 167
АШМЯ́НСКІ РАЁ́Н , на ПнУ Гродзенскай вобл. Беларусі. Утвораны 15.1.1940. Пл. 1,2 тыс. км2 . Нас. 38,5 тыс. чал. (1995), гарадскога 41,3%. Сярэдняя шчыльн. 32 чал/км2. Цэнтр — г. Ашмяны; 375 сельскіх населеных пунктаў. 11 сельсаветаў: Барунскі, Гальшанскі, Граўжышкаўскі, Гродзінскі, Жупранскі, Кальчунскі, Каменналогскі, Крайванцаўскі, Муравана-Ашмянкаўскі, Навасёлкаўскі, Семярніцкі.
Раён размешчаны ў межах Ашмянскага узвышша. Пераважаюць выш. 220—250 м над узр. м., найвыш. пункт 311 м (каля в. Цюпішкі). Карысныя выкапні: торф, гліна, пясчана-жвіровы матэрыял. Сярэдняя т-ра студз. -6,6 °С, ліп. 17,1 °С. Ападкаў 605 мм за год. Вегетац. перыяд 190 сут. Рэкі: Ашмянка, Альшанка, Клява. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя. Пад лясамі 34,5% тэрыторыі, пераважаюць хвойныя пароды, растуць бяроза, асіна, вольха, дуб. Агульная пл. балотаў 7,3 тыс. га (часткова асушаны).
На 1.1.1996 агульная пл. с.-г. Угоддзяў 65,7 тыс. га, з іх асушана 8,4 тыс. га. У раёне 11 калгасаў і 1 саўгас. Асн. галіны сельскай гаспадаркі — ільнаводства, малочна-мясная жывёлагадоўля, свінагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, рапс, гародніну. Развіта харч. (сыраробная, крухмальная, мясная, малочная — сухое абястлушчанае малако) прам-сць, металаапрацоўка (дакладнае ліццё і інструментальная вытв-сць), прыладабудаванне (радыётэхніка), лёгкая (тэкст. — ільновалакно, абутковая), камбікормавая і дражджавая прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў (цэгла, жвіра-пясчаная сумесь), торфабрыкету. Па тэр. раёна праходзяць чыгунка Мінск—Вільнюс, аўтадарогі Мінск—Вільнюс і Астравец—Гродна. У раёне сельгастэхнікум, ПТВ, 14 сярэдніх, 13 базавых, 11 пач. і 1 спец., дзіцячая спарт. школы, 19 дашкольных устаноў, 6 бальнічных устаноў. Санаторый «Ашмяны», дзіцячы аздараўленчы лагер «Дружба». Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.Багушэвіча і філіял Нац. мастацкага музея Беларусі ў в. Гальшаны. Помнікі архітэктуры: манастыр базыльянаў (18 ст.) у в. Баруны, кляштар францысканцаў (17 ст.) і руіны замка (канец 16 — пач. 17 ст.) у в. Гальшаны, царква (19 ст.) у в. Гароднікі, Георгіеўскі касцёл (канец 18 — пач. 19 ст.) у в. Граўжышкі, Петрапаўлаўскі касцёл (19 ст.) у в. Жупраны, сядзіба (19 ст.) у в. Мікалаеўшчына, будынак друкарні (канец 18 — пач. 19 ст.) і касцёл Дзевы Марыі (канец 16 ст.) у в. Мураваная Ашмянка. Выдаецца газ. «Ашмянскі веснік».
С.І.Сідор. с. 167
АШМЯ́НСКІ СТАДЫЯ́Л , апошні на тэр. Беларусі стадыял дняпроўскага зледзянення. Адбыўся 140—230 тыс. г. назад у час распаду ледавіковага покрыва. Ледавіковы фронт займаў паўн. частку Беларускай грады, яму былі ўласцівы актыўныя асцыляцыі, што стварылі разнастайныя гляцыядыслакацыі. У час Ашмянскага стадыялу ўзніклі ледавікова-акумулятыўныя ўзвышшы паўн. галіны Беларускай грады (Ашмянскае, Докшыцкая галіна Мінскага ўзв. і інш.) і марэнна-водналедавіковы рэльеф каля яе падножжа. Некаторыя даследчыкі антрапагену Беларусі лічаць, што Ашмянскі стадыял адбыўся ў час сожскага зледзянення. М.Я.Камароўскі. с. 169
АШМЯ́НСКІЯ ГАРБА́РНЫЯ МАНУФАКТУ́РЫ . Дзейнічалі ў 1835—1914 у г. Ашмяны. Было 6 прадпрыемстваў, якімі валодалі купцы і мяшчане. Выкарыстоўваліся конныя рухавікі і вадзяное кола. Выраблялі скуры рознага гатунку: для простага абутку, шчыгрын (мяккая, шурпатая авечая ці казіная скура, аздобленая адмысловым узорам), гамбургскі тавар з конскіх скур, а таксама шавецкія загатоўкі. На кожным прадпрыемстве працавала ад некалькіх да 95 чалавек. За год выраблялі 2—7 тыс. пудоў скур (1885). с. 169
АШМЯ́НСКІЯ ГРА́ДЫ , глядзі Ашмянскае ўзвышша. с. 169
АШМЯ́НЫ , горад у Беларусі, цэнтр Ашмянскага р-на Гродзенскай вобласці. За 220 км ад Гродна, 17 км ад чыг. ст. Ашмяны, на лініі Маладзечна—Вільнюс (Літва), на аўтадарозе Маладзечна—Вільнюс. 16 тыс. ж. (1995). Вядомыя з 1341 як замак вял. князёў ВКЛ. У 1384—85 вытрымалі аблогу крыжакоў. Статут горада Ашмяны атрымалі, верагодна, ад Вітаўта ў канцы 14 ст., магдэбургскае права — на пач. 16 ст. З 16 ст. цэнтр павета, уладанне Я.Юндзіловіча, В.Насілоўскай, Я.Забярэзінскага і інш. Пабудаваны дамініканскі кляштар і Ашмянскі кляштар францысканцаў, кальвінскі збор. Пад час войнаў Ашмяны двойчы займалі рус. войскі (1519 і 1655), шведы ў Паўн. вайну 1700—21. У 1794 у Ашмянах размяшчаўся штаб паўстанцкай арміі Я.Ясінскага. З 1795 у складзе Рас. імперыі, цэнтр павета. Пацярпелі ў час вайны 1812. Жыхары Ашмянаў прымалі ўдзел у паўстаннях 1830—31 і 1863—64. У 1897 — 7124 ж., 10 прадпрыемстваў, у т.л. Ашмянскія гарбарныя мануфактуры. У 1-ю сусв. вайну ў 1915 акупіраваны герм. войскам, у 1919—20 заняты польскім войскам, Чырв. Арміяй. З 1920 уваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр раёна. З 25.6.1941 да 7.7.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Ашмянах і раёне 1784 чал. У 1970 у Ашмянах 9621 ж. Прадпрыемствы харч. і лёгкай прам-сці. Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.Багушэвіча. Помнікі архітэктуры 19 ст. — царква і карчма. Брацкія магілы сав. воінаў і партызанаў. с. 169
АШО́ГБА (Oshogbo), горад на ПдЗ Нігерыі, на р. Ашун. Засн. ў 17 ст. 442 тыс. ж. (1992). Трансп. вузел. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (какава-зярняты і алейная пальма). Апрацоўка какава-зярнят. Вытв-сць пракату, бавоўнаачышчальны з-д, тытунёвая ф-ка. с. 169
АШО́КА , старажытнаіндыйскі цар, правіцель Магадхі [268—232 да нашай эры]. З дынастыі Маур’я. Праводзіў палітыку ўмацавання аб’яднанай інд. дзяржавы, якая ахоплівала амаль усю Індыю, вобласці Афганістана і Пакістана. Захаваліся яго ўказы, высечаныя на скалах, калонах, у пячорах. Садзейнічаў пашырэнню будызму ў Індыі і за яе межамі. Эпоха кіравання Ашокі адзначана развіццём інд. культуры, архітэктуры, пісьменства. с. 170
АШО́Т I Багратуні (?—890), армянскі цар [885—890], заснавальнік дынастыі Багратыдаў. Узначаліў барацьбу за незалежнасць і аб’яднанне Арменіі. Разбіў араб. войска (880-я г.). У 886 араб. халіф і візант. імператар, якія сапернічалі паміж сабой, паслалі Ашоту І кожны па кароне, г. зн. прызналі незалежнасць Арменіі. с. 170
АШО́Т II Жалезны (7—928), армянскі цар [914—928]. З дынастыі Багратыдаў. Вёў упартую барацьбу супраць арабаў, якія спрабавалі ліквідаваць незалежнасць Арменіі, за што і празваны Жалезным. У 921 разбіў араб. армію на беразе воз. Севан і вызваліў ад арабаў б.ч. Арменіі. У 922 халіф вымушаны быў прызнаць Ашота ІІ уладаром Арменіі. с. 170
АШО́Т III Літасцівы, армянскі цар [953—977]. З дынастыі Багратыдаў. Праводзіў палітыку ўмацавання цэнтралізаванай улады і аб’яднання краіны. У 961 перанёс сваю рэзідэнцыю з Карса ў Ані, які стаў сталіцай усёй Арменіі і адыграў важную ролю ў яе аб’яднанні (гл. Анійскае царства). Пры Ашоце ІІІ вяліся буйныя буд. Работы. с. 170
АШПЕ́РГЕРЫ , польскія акцёры.
Войцех (Aszperger; 1790, Вільня — 1847). Вучыўся ў Віленскай гімназіі. Пасля вайск. службы стаў акцёрам. Выступаў пераважна ў камедыях А.Фрэдры. Гастраляваў на Беларусі: у Віцебску (1810), Мінску (1836, 1837, 1839).
Анеля (Aszpergerowa; дзявочае Камінская; 29.11.1816, Варшава — 27.1.1902). Жонка Войцеха. Скончыла драм. школу ў Варшаве, дэбютавала ў т-ры «Размаітосьці» (1835). Выступала ў Вільні, Мінску. З 1841 актрыса «Тэатра Львоўскага». Выконвала ролі субрэтак, гераінь, потым — трагедыйныя і ролі маці. Сярод лепшых: лэдзі Макбет, місіс Пэйдж («Макбет», «Віндзорскія свавольніцы» У.Шэкспіра), Марыя Сцюарт, Ідалія («Марыя Сцюарт», «Фантазіі» Ю.Славацкага). с. 170
АШРАФІ́ Мухтар Ашрафавіч (11.6.1912, г. Бухара — 19.12.1975), узбекскі кампазітар, дырыжор, педагог. Нар. арт. СССР (1951). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1948). З 1930 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Узб. т-ра оперы і балета. З 1944 выкладаў у Ташкенцкай кансерваторыі (з 1953 праф., у 1947—62 дырэктар, з 1971 яе рэктар; з 1976 носіць яго імя). Аўтар опер «Буран» (з С.Васіленкам, 1939), «Дыларом» (1958), балета «Амулет кахання» (1969), 2 кантат, 2 сімфоній (у т.л. «Гераічнай», 1942), музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў і інш. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1952. Дзярж. прэмія Узбекістана 1970. Міжнар. прэмія імя Дж. Нэру 1973. с. 170
АШУ́Г , ашык (цюрк. Літар. закаханы), нар. пясняр-паэт у каўказскіх і суседніх з імі народаў. Акрамя ўласных песень у рэпертуар ашуга ўваходзяць эпічныя сказанні, нар. Песні. с. 170
АШУ́Р , у акадскай міфалогіі вярхоўнае бажаство асірыйскага пантэона. Першапачаткова бог-апякун асірыйскіх цароў і горада Ашур. Эмблема Ашура — крылаты сонечны дыск. с. 170
АШУ́Р , Асур, старажытнасеміцкі горад. Засн. ў 4-м тыс. да нашай эры на зах. беразе р. Тыгр, за 100 км на Пд ад сучаснага г. Масул (Ірак). У 1-й пал. 18 ст. да нашай эры трапіў пад уладу вавілонскага цара Хамурапі, у 15 ст. да нашай эры — імперыі Мітані. Паклаў пачатак і даў назву дзяржаве Асірыя, у 14—9 ст. да нашай эры быў яе сталіцай. У 614 да нашай эры разбураны мідыйцамі і халдзеямі. На месцы руін Ашура (пагорак Кал’ят-Шаргат) у 1903—14 раскапаны гар. ўмацаванні, 34 храмы (у тым ліку бога Ашура і багіні Іштар), некалькі палацаў, знойдзена б-ка клінапісных тэкстаў асірыйскага цара Тыглатпаласара І [1115—1078 да нашай эры] і інш.
Ашур уключаў «Унутраны горад» (рэшткі палацаў, храмаў, культавай вежы — зікурата) і «Новы горад», умацаваныя 2 лініямі абарончых сцен з бастыёнамі і брамамі; храмы Іштар (1-я пал. 3-га тыс. да нашай эры), Ашура, Ану-Адада. Захаваліся рэшткі парфянскіх будынкаў: палаца, «Парфянскага акропаля» з храмамі, цытадэлі, «перыптэра Ашура».
Літ.: Andrae W. Das wiedererstandene Assur. 2 Aufl. Munchen, 1977. с. 170
АШУРБАНІПА́Л , Ашурбанапал, цар Асірыі ў 669 — каля 633 да нашай эры. Сын Асархадона. Пры ім імперыя дасягнула найб. магутнасці, але страціла Егіпет (655). Перамог свайго брата Шамашумукіна (з 652 паўстаў супраць Ашурбаніпала) і заняў яго рэзідэнцыю Вавілон (648), пакарыў Элам (639) і інш. Увайшоў у гісторыю і як збіральнік стараж. пісьмовых помнікаў; яго б-ка мела больш за 20 тыс. клінапісных гліняных таблічак (знойдзена ў 1849—54 на месцы апошняй асірыйскай сталіцы Ніневіі). с. 170
АШУРНАСІРПА́Л ІІ , цар Асірыі ў 883—859 да нашай эры. Пакарыўшы з асаблівай жорсткасцю Паўн. Месапатамію, Паўн. Сірыю і Фінікію, умацаваў магутнасць Новаасірыйскай імперыі. Вядомы барэльефы з палаца Ашурнасірпала ў Калаху (цяпер гарадзішча Німруд каля аднайм. горада ў Іраку). с. 170
АШЧА́ДНЫ БА́НК , крэдытная ўстанова, якая акумулюе зберажэнні і свабодныя грашовыя сродкі насельніцтва, выдае спажывецкі і іпатэчны крэдыты, банкаўскія пазыкі, купляе каштоўныя паперы. Звычайна знаходзіцца пад кантролем дзяржавы ці належыць ёй. У СССР функцыі ашчаднага банка выконвалі ашчадныя касы. У Рэспубліцы Беларусь ашчадны банк з’яўляецца дзярж. камерцыйным банкам (з 1995 акцыянерны ашчадны банк «Беларусбанк»). с. 170
АШЧУ́ПНІКІ (Pselaphidae), сямейства жукоў падатр. разнаедных. У сусв. фауне больш за 4 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі найб. вядомы жоўты бязвочка (Claviger testaceus), які жыве ў гнёздах жоўтых мурашак.
Даўж. 0,8—6 мм. Звычайна бурай або рыжай, радзей чорнай афарбоўкі. Надкрылы вельмі ўкарочаныя, 5—8 нерухомых членікаў брушка голыя. Жывуць у лясным подсціле, пад карой дрэў, камянямі, у пнях, пячорах, многія ў мурашніках. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі. Выдзяленні асобных залоз прывабліваюць мурашак, якія кормяць ашчупнікаў. с. 171
АШЫ́РАЎ Чары (н. 10.12.1910, с. Кешы, каля Ашгабата), туркменскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Туркменістана (1970). Вучыўся ў Ін-це навук. педагогікі. Друкавацца пачаў у 1928. У вершаванай аповесці «Канец крывавага водападзелу» (1948, новы варыянт 1953) адлюстраваў сац. пераўтварэнні ў туркм. ауле ў 1920—30-я г. Паэмы «Крывавае супраціўленне», «Разлука» (абедзве 1939), «У тыле ворага» (1941), «Памылка маладога млынара» (1957), «Сын Ялкаба» (1962), «Джыгіты Гак’яйлы» (1965), раманы «Следапыт» (1970), «Блізняты» (1973— 74), «Стары правадыр» (1979) пра мірнае жыццё і дружбу народаў. Пераклаў на туркм. мову паасобныя творы Я.Купалы. с. 171
АШЭ́ЛЬ (Acheul), археалагічная культура ніжняга палеаліту ў Еўропе, Афрыцы і Азіі. Назва ад мясцовасці Сент-Ашэль каля г. Ам’ен (Пн Францыі), дзе знойдзены прылады часу рыскага зледзянення. У Еўропе вылучаюцца 3 эпохі Ашэля — стараж.-ашэльская (абэвіль, шэль), каля 900—400 тыс. г. назад, сярэдне- і познаашэльская (каля 400—100 тыс. г. назад). Людзі Ашэля (пітэкантрапы, сінантрапы і інш.) жылі ў пячорах, пад адкрытым небам, карысталіся агнём, займаліся паляваннем і збіральніцтвам. У прац. дзейнасці выкарыстоўвалі ручныя рубілы, масіўныя адшчэпы і інш. каменныя прылады. с. 171
«АШЭ́Т» (Hachette), «Лібрэры Ашэт» (La Librairie Hachette), французскае акцыянернае т-ва па выданні і распаўсюджванні кніг і перыяд. друку. Створана ў 1919 у Парыжы на базе кнігавыдавецкай і гандл. фірмы Л.Ашэта (засн. ў 1826). Выдае штодзённыя газеты «Franсе' soir» («Вячэрняя Францыя»), «Раris-Presse-L’Intransigeant» («Незалежная парыжская прэса») і інш. Мае філіялы ў краінах Зах. Еўропы і Афрыкі. с. 171
АЭРА... (ад грэч. aer паветра), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае словам «авіяцыйны», «паветраны», напрыклад, аэрадром, аэрадынаміка. с. 171
АЭРАБІЁ́НТЫ [ад аэра... + біёнт(ы)], сукупнасць арганізмаў, якія ўвесь час жывуць і размнажаюцца на паверхні сушы ва ўмовах атм. Асяроддзя. с. 171
АЭРАВАКЗА́Л , комплекс збудаванняў у складзе аэрапорта для абслугоўвання пасажыраў і правядзення багажных аперацый. Адрозніваюць аэравакзалы па відах зносін (міжнар. і ўнутр. ліній), а таксама па прапускной здольнасці (ад 50—400 да 2500 пасажыраў за гадзіну). Аэравакзал уключае: прывакзальную плошчу, перон са стаянкамі самалётаў, гасцініцу і інш. У вял. гарадах з мэтай разгрузкі будуюць гарадскія аэравакзалы, якія звязаны з аэрапортам грамадскім або службовым транспартам. На Беларусі аэравакзалы ёсць ва ўсіх абл. цэнтрах. Самы вялікі — у міжнар. аэрапорце «Мінск-2». с. 171
АЭРАГЕАФІЗІ́ЧНАЯ РАЗВЕ́ДКА , аэрагеафізічная здымка, сукупнасць метадаў вымярэння натуральных ці штучных фіз. палёў Зямлі апаратурай, устаноўленай на лятальных апаратах. Уключае аэрагамаздымку, аэрамагнітную здымку, аэраэлектраразведку і інш. Выкарыстоўваецца пры пошуках карысных выкапняў (нафты, газу, рудаў металаў, радыеактыўных рудаў), для тэктанічнага раянавання і геал. картаграфавання. Інтэнсіўнасць фіз. палёў, асабліва рудных целаў, затухае пры аддаленні ад зямной паверхні, таму аэрагеафізічная разведка найчасцей выконваецца з невял. вышыні (да 300 м) у маштабе 1:10 000 — 1:200 000. Ад наземных метадаў разведкі адрозніваецца аператыўнасцю і магчымасцю праводзіць яе ў цяжкадаступных раёнах. с. 171
АЭРАДРО́М (ад аэра... + грэч. dromos месца для бегу, бег), тэрыторыя з паветранай прасторай, комплексам збудаванняў і абсталявання, якія прызначаны для ўзлёту, пасадкі, размяшчэння і абслугоўвання самалётаў, верталётаў і планёраў. Асн. элементы аэрадрома: лётная зона, лётнае поле, лётная паласа, канцавыя і бакавыя палосы бяспекі, паветр. падыходы, рулёжныя дарожкі, навігацыйнае абсталяванне (радыёмаякі, радыёлакацыйныя станцыі і інш.), святлосігнальныя сістэмы і інш.
Бываюць аэрадромы грамадзянскія, ваенныя і сумеснага базіравання, трасавыя —для эксплуатацыі самалётаў і верталётаў, якія перавозяць па авіялініях пасажыраў, грузы, пошту (да іх належаць усе аэрадромы аэрапортаў) і спец. прызначэння (напр., с.-г., лясной і санітарнай авіяцыі), заводскія, вучэбныя, клубна-спартыўныя. Адрозніваюць аэрадромы з адной або некалькімі ўзлётна-пасадачнымі палосамі (УПП) са штучным пакрыццём і аэрадромы з грунтавымі УПП. У залежнасці ад памераў УПП і трываласці штучных пакрыццяў грамадзянскія аэрадромы падзяляюцца на класы. Ваен. аэрадромы паводле прызначэння бываюць вайсковыя (флоцкія), вучэбныя і спецыяльныя (для выпрабавання лятальных апаратаў і інш. мэтаў); паводле характару выкарыстання — асноўныя, запасныя, несапраўдныя (для падману праціўніка) і аэрадромы манеўра. Паводле геагр. (прыродных) умоў адрозніваюць аэрадромы палярныя, пустынныя (тундравыя), горныя, водныя (гідрааэрадромы), лядовыя; па ступені абсталявання — пастаянныя і палявыя (часовыя). У залежнасці ад даўжыні і шырыні УПП і трываласці пакрыцця, абсталявання сродкамі тэхн. забеспячэння палётаў ваен. аэрадромы падзяляюцца на пазакласныя, 1, 2, 3, 4-га класаў і пасадачныя пляцоўкі. Пры вял. грамадзянскіх аэрадромах узводзяцца аэрапарты. с. 171
АЭРАДЫНА́МІКА (ад аэра... + дынаміка), раздзел аэрамеханікі, у якім вывучаюцца законы руху газападобнага асяроддзя і яго ўзаемадзеяння з цвёрдымі целамі; тэарэт. аснова авіяцыі, ракетнай тэхнікі, метэаралогіі, турбабудавання і інш. Разглядае рух целаў з дагукавымі скорасцямі (да 1200 км/гадз); рух целаў са скорасцю, большай за скорасць гуку, вывучае газавая дынаміка. Аэрадынаміка ўзнікла ў 20 ст. ў сувязі з развіццём авіяцыі. Тэарэтычнае рашэнне задач аэрадынамікі заснавана на ўраўненнях гідрааэрамеханікі. Пры вырашэнні найбольш простых пытанняў (размеркаванне ціску і скорасцяў вакол абцякальнага цела і інш.) выкарыстоўваецца набліжэнне ідэальнай вадкасці, несціскальнай пры малых і сціскальнай пры вял. скорасцях. Наяўнасць вязкасці ў рэальных вадкасцях прыводзіць да ўзнікнення супраціўлення і ўлічваецца пры вывучэнні цеплаабмену целаў з патокам газу.
Спец. прыкладныя часткі аэрадынамікі: аэрадынаміка самалёта (вывучае рух самалётаў цалкам), знешняя балістыка (даследуе палёт снарадаў), аэрадынаміка турбамашын і рэактыўных рухавікоў, прамысловая аэрадынаміка (разлік паветранадзімальных установак, ветравых рухавікоў, струменных апаратаў, вентыляцыйнай тэхнікі, аэрадынамічных сіл, якія ўзнікаюць пры руху аўтамабіляў, цягнікоў і інш.). Эксперыментальная аэрадынаміка з дапамогай аэрадынамічных трубаў вызначае лікавыя каэфіцыенты сіл і момантаў, што дзейнічаюць на цела з боку газавага патоку. У аэрадынаміцы шырока выкарыстоўваецца матэм. мадэляванне з дапамогай ЭВМ.
Літ.: Струминский В.В. Аэродинамика и молекулярная газовая динамика. М., 1985; ЭВМ в аэродинамике: Пер. с англ. М., 1985; Киреев В.И., Войновский А.С. Численное моделирование газодинамических течений. М., 1991.
Ю.В.Хадыка. с. 172
АЭРАДЫНАМІ́ЧНАЯ СІ́ЛА , сіла, з якой газападобнае асяроддзе (напр., паветра) дзейнічае на паверхню цвёрдага цела, што рухаецца ў гэтым асяроддзі. Адрозніваюць тры кампаненты аэрадынамічнай сілы <FORMULA> — сіла аэрадынамічнага (лабавога) супраціўлення, накіраваная супраць скорасці цела <SIGN>, <SIGN> — пад’ёмная сіла, <SIGN> — бакавая сіла, перпендыкулярная да дзвюх першых. Вызначэнне аэрадынамічнай сілы для целаў рознай формы і розных рэжымаў палёту — адна з асн. задач аэрадынамікі. с. 172
АЭРАДЫНАМІ́ЧНАЯ ТРУБА́ , устаноўка, у якой ствараецца паток паветра або іншага газу для эксперым. вывучэння з’яў, што ўзнікаюць пры абцяканні газам цвёрдых целаў (лятальных апаратаў, іх частак і інш.). Адну з першых аэрадынамічных труб сканструяваў К.Э.Цыялкоўскі (1897).
Аэрадынамічная труба мае: сапло, праз якое праходзіць паветра; кіравальныя лапаткі, што надаюць паветр. патоку патрэбны напрамак; рабочую частку, дзе знаходзяцца доследны аб’ект і датчыкі фіз. велічыняў для вымярэння; вентылятар або кампрэсар, якія ўтвараюць паток газу; дыфузар для выдалення газу. У аэрадынамічнай трубе вывучаюць мадэлі або рэальныя аб’екты, вымяраюць сілы, што дзейнічаюць пры палёце самалётаў, ракет, пры руху цягнікоў і інш. трансп. сродкаў; праводзяць даследаванні і вызначаюць аптымальную форму гэтых аб’ектаў. с. 172
АЭРАДЫНАМІ́ЧНЫ НАГРЭ́Ў , павышэнне тэмпературы цела, якое рухаецца з вял. скорасцю ў паветры або газе. Узнікненне аэрадынамічнага нагрэву — вынік тармажэння малекул газу паблізу паверхні цела і ўтварэння ўдарнай хвалі. Эрадынамічны нагрэў адбываецца пры ўваходзе касм. апарата ці метэарыта ў атмасферу Зямлі з 1-й касм. скорасцю (8,1 км/с), т-ра можа дасягаць больш за 8000 К, таму паверхня касм. караблёў, ракет і звышгукавых самалётаў мае спец. тэрмічную ахову. с. 172
АЭРАЗДЫ́МКА , здымка зямной паверхні з лятальных апаратаў. Робіцца ў шырокім дыяпазоне спектра эл.-магн. хваляў з дапамогай розных здымачных сістэм. Бывае фатаграфічная, тэлевізійная, цеплавая, радыёлакацыйная і інш. с. 173
АЭРАЗО́ЛІ (ад аэра... + золі), дысперсныя сістэмы з цвёрдымі ці вадкімі часцінкамі, завіслымі ў газавым асяроддзі (пераважна ў паветры). Да аэразоляў адносяцца туман, воблакі, дым (памер часцінак 0,1—5 мкм), пыл (10—100 мкм) і інш. Аэразолі ўтвараюцца ў прыродных працэсах (воблачнасць, вывяржэнні вулканаў, лясныя пажары, пылавыя буры, метэарытны і касм. пыл і інш.) або ў выніку дзейнасці чалавека (прамысл. і трансп. выкіды, пэўныя тэхналогіі, гарэнне паліва, пораху, арган. рэчываў, тытуню, радыяц. забруджванне). Аэразолі з прыроднага туману і выкідаў прам-сці наз. смогам.
Аэазолі ўплываюць на эл. і хім. характарыстыкі атмасферы, рассейванне і паглынанне ў ёй сонечнай радыяцыі, бачнасць, фарміраванне воблакаў і ападкаў. Штучныя аэразолі выкарыстоўваюцца ў аэразольтэрапіі (інгаляцыя, дэзінфекцыя), прам-сці (нанясенне металічных і лакафарбавых пакрыццяў, распыленне паліва), сельскай гаспадарцы (распыленне пестыцыдаў, інсектыцыдаў). Узнікненне аэразоляў часта непажаданае з-за страт каштоўных рэчываў, забруджвання паветра, шкоднага ўздзеяння на людзей і навакольнае асяроддзе, тэхн. канструкцыі і інш. (гл. таксама Аэразольная катастрофа). с. 173
АЭРАЗО́ЛЬНАЯ КАТАСТРО́ФА , рэзкае павелічэнне колькасці аэразоляў у атмасферы, якое можа адбыцца ў выніку прыродных (напр., пры вывяржэнні вулканаў) або штучных (напр., пры буйных ядз. катастрофах) з’яў і суправаджаецца выключнымі па маштабах і адмоўных наступствах парушэннямі экалагічнай раўнавагі ў прыродных сістэмах. Паняцце «аэразольная катастрофа» ўведзена сав. вучоным-геафізікам М.І.Будыкам (1969). Утварэнне ў атмасферы вял. аэразольных зонаў вядзе да рэзкага зніжэння празрыстасці атмасферы і колькасці сонечнай радыяцыі, якая паступае на паверхню Зямлі. Гэта выклікае моцнае пахаладанне і вымярзанне расліннасці на вял. тэрыторыях, масавую гібель жывёл, людзей. Мяркуюць, што аэразольныя катастрофы ўзнікалі на працягу многіх мінулых геал. перыядаў, лічаць, што яны патэнцыяльна магчымыя і ў выпадку ядз. вайны (гл. «Ядзерная зіма»). с. 173
АЭРАЗОЛЬТЭРАПІ́Я , метад клімататэрапіі, заснаваны на выкарыстанні прыродных і штучных аэразоляў, у склад якіх уваходзяць рэчывы з лек. ўласцівасцямі. Выкарыстоўваюцца пераважна пры лячэнні органаў дыхання, мясцова — пры захворваннях скуры, поласці рота, гінекалагічных і інш. хваробах. Прыродныя аэразолі эфектыўныя на прыморскіх курортах, дзе ў паветры павялічаная колькасць ёду, брому, марскіх соляў; у мясцовасцях, дзе паветра насычана фітанцыдамі, прыроднымі араматычнымі злучэннямі і інш. выдзяленнямі хвойных, эўкаліптавых і інш. раслін, а таксама ў падземных салявых выпрацоўках. У штучных умовах аснову аэразольтэрапіі складае ўдыханне распыленых у паветры настояў (гл. Інгаляцыя) або інш. спосаб выкарыстання траў, антыбіётыкаў, гармонаў і інш. лек. рэчываў. с. 173
АЭРАКАСМІ́ЧНЫЯ МЕ́ТАДЫ , дыстанцыйныя метады, метады вывучэння наземных аб’ектаў і касм. целаў на значнай адлегласці (з ніжняй атмасферы ці космасу). Уключаюць здымку зямной паверхні і касм. аб’ектаў, фотаграмметрычную (гл. Фотаграмметрыя) апрацоўку здымкаў, агульнае і спец. дэшыфраванне аэрафотаздымкаў. Залежна ад тыпу носьбіта апаратуры адрозніваюць аэракасмічныя метады самалётныя, верталётныя, аэрастатныя, ракетныя, спадарожнікавыя, паводле тыпу прыёмніка выпрамянення — візуальныя, фатаграфічныя, радыеметрычныя і радыёлакацыйныя. У геолага-геафіз. даследаваннях выкарыстоўваюцца аэрафотаздымка, аэрафізічная разведка (здымка), касмічная здымка. Аэракасмічныя метады бываюць актыўныя (вывучаецца адбітае аб’ектамі выпрамяненне пасля іх штучнага апрамянення) і пасіўныя (выкарыстоўваецца ўласнае выпрамяненне целаў або адбітае сонечнае). Па спектральных характарыстыках розных дыяпазонаў эл.-магн. спектра распазнаюцца аб’екты, вызначаецца іх памер, шчыльнасць, хім. састаў, фіз. ўласцівасці і стан. Найб. поўныя і дакладныя звесткі дае адначасовае выкарыстанне некалькіх дыяпазонаў спектра. с. 173
АЭРАЛО́ГІЯ (ад аэра... + ...логія), раздзел метэаралогіі, які вывучае фіз. працэсы і з’явы ў свабоднай атмасферы (вышэй за прыземны слой) і распрацоўвае метады іх даследавання. Даследуе састаў і будову атмасферы Зямлі, утварэнне воблакаў і ападкаў, цеплаабмен у свабоднай атмасферы, паветр. плыні, узаемадзеянне паветр. масаў і інш. Выкарыстоўвае метады зандзіравання атмасферы, электронную апаратуру, радыёлакацыю, авіяцыйную, ракетную і метэаралагічную спадарожнікавую тэхніку. Назіранні праводзяцца на аэралагічных станцыях і ў абсерваторыях. с. 173
АЭРАЛО́ЦЫЯ (ад аэра... + лоцыя), падрабязнае апісанне авіялініі або раёна дзеяння авіяцыі; дапаўняе палётную карту. Уключае аэраграфічную характарыстыку мясцовасці, апісанне арыенціраў, інфармацыю пра аэрадромы са схемамі заходу на пасадку, пра метэастанцыі, умовы надвор’я і інш. с. 173
АЭРАМАГНІ́ТНАЯ ЗДЫ́МКА , метад вывучэння магн. поля Зямлі з лятальных апаратаў з дапамогай аэрамагнітометраў.
Прапанавана ў 1936 рус. вучоным А.А.Лагачовым для пошуку жал. руды па магн. анамаліях над радовішчамі. Вынікі аэрамагнітнай здымкі выкарыстоўваюцца пры складанні геал. картаў, выяўленні тэктанічных парушэнняў, пошуках радовішчаў жал. руды, баксітаў і інш. Для ўзгаднення картаў магн. поля асобных тэрыторый ствараецца адзіная апорная сетка ў абс. значэннях геамагн. Поля. с. 173
АЭРАМАГНІТО́МЕТР , прылада для вымярэння магн. поля Зямлі з лятальнага апарата (ЛА). Датчык (адчувальны элемент) аэрамагнітометра размяшчаецца на крыле або хвасце ЛА і ахоўваецца ад яго ўласнага магн. поля аўтам. кампенсатарамі, пры больш дакладных вымярэннях буксіруецца ў гандоле на кабель-тросе на адлегласці да 50 м ад ЛА. Найб. дакладныя ядз. (пратонныя) і квантавыя аэрамагнітометры маюць адносную хібнасць вымярэнняў да 10 -5 і да 10 -7 адпаведна. с. 173
АЭРАМАНО́З , краснуха карпаў, інфекцыйная вадзянка, веснавая вірэмія карпаў, інфекцыйная хвароба карпавых рыб, радзей судака і вугра, якая выклікаецца бактэрыямі з роду Aeromonas. Суправаджаецца гемарагічным запаленнем скуры, унутр. органаў, асцытам і агульнай вадзянкай. Вострая форма хваробы адзначаецца вясной і характарызуецца парушэннем функцыі выдзялення. У хворых лускаватых рыб луска тапырыцца, у голых утвараюцца скурныя пухіры, вочы лупатыя. Хранічная форма адзначаецца летам і восенню, суправаджаецца ўтварэннем паверхневых язваў цёмна-чырвонага колеру з блакітна-шэрым абадком на хвасце і баках. с. 173
АЭРАМЕХА́НІКА (ад аэра... + механіка), раздзел механікі, які вывучае раўнавагу і рух газападобных асяродцзяў і іх мех. ўзаемадзеянне з цвёрдымі целамі; частка гідрааэрамеханікі. Падзяляецца на аэрадынаміку і аэрастатыку. с. 173
АЭРАНАВІГА́ЦЫЯ , глядзі Навігацыя паветраная. с. 173
АЭРАНА́ЎТЫКА , глядзі Паветраплаванне. с. 173
АЭРАНО́МІЯ (ад аэра... + грэч. nomos закон), раздзел фізікі атмасферы, які вывучае верхнія слаі атмасферы (вышэй за 30 км), дзе адбываюцца значная дысацыяцыя і іанізацыя атм. газаў. Узнікла ў 1950-я г. ў Англіі і Францыі (працы Д.Р.Бейтса і М.Нікале). Развіццё аэраноміі звязана з ракетнымі і спадарожнікавымі даследаваннямі фіз.-хім. працэсаў у верхняй атмасферы. Даследуе размеркаванне т-ры, шчыльнасці і нейтральных часцінак паветра на вышыні, канцэнтрацыю электронаў у іанасферы, серабрыстыя воблакі, свячэнне начнога неба, палярныя ззянні, радыяцыйныя паясы Зямлі і інш. с. 173
АЭРАПЛА́Н , устарэлая назва самалёта. с. 173
АЭРАПО́НІКА (ад аэра... + грэч. ponos работа), паветраная культура, спосаб вырошчвання раслін у вільготным паветры без глебы або яе заменнікаў. Прапанаваны ў 1910 рус. вучоным У.М.Арцыхоўскім. Пры аэрапоніцы карані раслін перыядычна апырскваюць растворам пажыўных рэчываў, што значна зніжае матэр.-тэхн. затраты на іх вырошчванне. Выкарыстоўваецца ў прамысл. кветкаводстве і агародніцтве, у аранжарэях, цяпліцах, касм. караблях і інш. с. 173
АЭРАПО́РТ , прадпрыемства, якое забяспечвае рэгулярныя перавозкі грузаў, пошты, пасажыраў сродкамі паветранага транспарту. Бывае міжнар., дзяржаўнага (нацыянальнага) і мясц. значэння. Уключае комплекс інж. збудаванняў і тэхн. сродкаў: аэрадром, аэравакзал, ангары, сістэмы кіравання паветр. рухам, радыёнавігацыі і пасадкі лятальных апаратаў (прыводныя радыёстанцыі, радыёлакацыйныя станцыі), метэаралагічнага забеспячэння і інш. Увесь комплекс часам займае тэрыторыю ў некалькі тысяч гектараў (напр., аэрапорт Унукава і Шарамецьева ў Маскве, Арлі ў Парыжы, Кенэдзі ў Нью-Йорку).
Пры буд-ве аэрапорта ўлічваюць зручнасць трансп. сувязяў паміж горадам і аэравакзалам, бяспеку адначасовых палётаў з суседніх аэрадромаў, дазволены ўзровень шумоў на заселеных тэрыторыях і інш. На Беларусі дзейнічаюць міжнар. аэрапорты Мінск-1 і Мінск-2, у Брэсце, Гомелі, Гродне; нацыянальныя і мясцовыя — у абласных цэнтрах, а таксама ў Полацку, Пінску, Мазыры, Салігорску і інш. с. 174
АЭРАСА́НІ , самаходныя сані, што рухаюцца па снезе, лёдзе і вадзе з дапамогай сілы цягі паветранага вінта. Бываюць суцэльнаметалічныя і аэрасані-«амфібіі».
Суцэльнаметалічныя аэрасані маюць 3 або 4 лыжы і кіруюцца пярэднімі паваротнымі лыжамі; рухавік з паветр. вінтом размешчаны на карме. Аэрасані«амфібія» маюць 1 лодку-лыжу, што дазваляе рухацца па рыхлым снезе, вадзе, забалочанай мясцовасці і інш. Грузападымальнасць аэрасаней да 600 кг, далёкасць ходу да 500 км, скорасць да 100 км/гадз па снезе, да 80 км/гадз па вадзе. Выкарыстоўваюцца ва ўмовах бездарожжа Крайняй Поўначы для перавозкі грузаў, пошты, людзей. с. 174
АЭРАСТА́Т (ад аэра... + грэч. statos стаячы, нерухомы), лятальны апарат, лягчэйшы за паветра. Пад’ёмная сіла аэрастата ствараецца змешчаным у абалонку газам (вадарод, гелій, цёплае паветра і інш.), шчыльнасць якога меншая за шчыльнасць паветра. Адрозніваюць аэрастаты кіроўныя (дырыжаблі, матарызаваныя аэрастаты з рухавікамі і паветранымі вінтамі), некіроўныя (паветраныя шары, радыёзонды, стратастаты і інш.) і прывязныя (для назірання ці загароды). Кіроўныя і некіроўныя аэрастаты выкарыстоўваюць для даследавання атмасферы Зямлі і ў спорце, прывязныя — у метэаралогіі, ваен. справе і інш. Глядзі таксама Паветраплаванне. с. 174
АЭРАСТА́ТЫКА , раздзел аэрамеханікі, які вывучае раўнавагу газападобных асяроддзяў. Асн. задача аэрастатыкі — даследаванне залежнасці ціску атмасферы ад вышыні, а таксама сілы, якая дзейнічае на целы, што плаваюць у паветры. с. 174
АЭРАСФЕ́РА (ад аэра... + сфера), сукупнасць наземнай атмасферы, глебавага і падглебавага паветра (падземнай трапасферы); адна з абалонак Зямлі. с. 174
АЭРАТАКСА́ЦЫЯ (ад аэра... + лац. taxatio ацэнка), колькасная або якасная ацэнка раслінных рэсурсаў (пераважна лясных) з лятальных апаратаў. Робіцца вакамерным іх вызначэннем або аэрафотаздымкай з наступнай апрацоўкай і аналізам. с. 174
АЭРАТО́П (ад аэра... + грэч. topos месца), частка прыземнага слоя паветра, састаў і рэжым якога знаходзяцца пад уздзеяннем унутр. кампанентаў экасістэмы і знешніх атмасферных працэсаў. Для колькаснага апісання выкарыстоўваюць паказчыкі інтэнсіўнасці сонечнай радыяцыі, скорасці ветру, т-ры і вільготнасці паветра, наяўнасці вуглякіслага газу і інш. с. 174
АЭРАТЭ́НК (ад аэра... + англ. tank рэзервуар, бак), збудаванне для біялагічнай ачысткі сцёкавых водаў. Уяўляе сабой праточныя басейны з бетону ці жалезабетону, у якіх забруджаная вада ачышчаецца актыўным глеем (бактэрыі-мінералізатары і ніжэйшыя арганізмы) пры бесперапыннай яе аэрацыі. Сумесь адстойнай сцёкавай вадкасці і актыўнага глею працякае па аэратэнку і прадзімаецца паветрам, кісларод якога падтрымлівае жыццядзейнасць бактэрый і акісленне арган. забруджвальнікаў, якія за 6—12 гадз мінералізуюцца. Ступень ачысткі 40—98%. с. 174
АЭРАТЭРАПІ́Я (ад аэра... + тэрапія), метад клімататэрапіі, заснаваны на выкарыстанні лек.-прафілактычных уласцівасцяў атм. паветра. Асн. працэдуры аэратэрапіі — паветраныя ванны (кароткатэрміновае ўздзеянне паветра на аголенае цела); «веранднае лячэнне» (працяглае знаходжанне на адкрытых верандах, балконах, у аэрасалярыях, спец. кліматапавільёнах), дзённы і начны сон на адкрытым паветры і інш. Як сродак загартоўвання арганізма аэратэрапія асабліва карысная дзецям. Хворым і людзям старэй за 60 гадоў назначаюць з асцярожнасцю. Аэратэрапія павышае ўстойлівасць арганізма да неспрыяльных умоў у хворых з расстройствамі сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, пры малакроўі і функцыянальных парушэннях нерв. дзейнасці. Спецыфічны кірунак аэратэрапіі — аэраіонатэрапія, асабліва эфектыўная там, дзе паветра насычана лёгкімі аэраіонамі (у гарах, паблізу вадаспадаў, каля месцаў марскога прыбою, пад кронамі дрэў). Яна выкарыстоўваецца як метад агульнага ўздзеяння (аэраінгаляцыі), а таксама як мясц. працэдура (аэраіонны масаж), у штучна створаных умовах — як метад фізіятэрапіі. с. 174
АЭРАФІ́ТЫ [ад аэра... + ...фіт(ы)], «паветраныя» расліны, якія атрымліваюць усе неабходныя пажыўныя рэчывы з атмасферы. Да іх належаць эпіфіты, некаторыя імхі, што пасяляюцца на ствалах і галінках дрэў (у тропіках — нават на лісці), нешматлікія водарасці, якія жывуць на кары дрэў, і некаторыя лішайнікі (напр., т.зв. лішайнікавая манна). Аэрафітамі называюць таксама расліны, якія нармальна развіваюцца толькі на добра аэраваных глебах (у флоры Беларусі, напрыклад, розныя віды псамафітаў — аўсяніца палеская, смалёўка армерыяпадобная, ціпчак і інш.). с. 175
АЭРАФОТААПАРА́Т , оптыка-механічная прылада з элементамі аўтаматыкі і электронікі для чорна-белай і каляровай аэрафотаздымкі. Адрозніваюць аэрафотаапараты тапаграфічныя і разведвальныя; адна- і шматаб’ектыўныя; для планавай, перспектыўнай і панарамнай здымкі і інш. с. 175
АЭРАФОТАГРАММЕТРЫ́Я , раздзел фотаграмметрыі, які займаецца вымярэннем відарыса аб’екта або ўчастка мясцовасці на аэрафотаздымках. с. 175
АЭРАФОТАЗДЫ́МКА , здымка мясцовасці ва ўсіх дыяпазонах аптычнага спектра з лятальных апаратаў. Ажыццяўляецца спец. аэрафотаапаратамі пры вертыкальным (планавая аэрафотаздымка) або нахільным (перспектыўная аэрафотаздымка) становішчы аптычнай восі. Уключае лётна-здымачны і фоталабараторны перыяды, фотаграмметрычную работу. Выконваецца з падоўжаным на маршруце (да 60%) і папярочным паміж суседнімі маршрутамі (на 30—40%) перакрыццем. У залежнасці ад фотаматэрыялаў бывае чорна-белая, каляровая і спектразанальная. На аснове аэрафотаздымкі ствараюцца тапаграфічныя і спец. планы і карты, якія выкарыстоўваюцца пры інж. разведцы пад буд-ва, пры геал. і гідралагічным, глебава-геабат. і метэаралагічных даследаваннях, леса- і землеўпарадкаванні, вывучэнні прыродных рэсурсаў, для арыентавання на мясцовасці і інш.
Р.А.Жмойдзяк. с. 175
АЭРАФОТАТАПАГРА́ФІЯ , раздзел тапаграфіі, які вывучае метады стварэння тапаграфічных картаў па матэрыялах аэрафотаздымкі. Вылучаюць камбінаваны метад аэрафотатапаграфіі (контурная частка карты складаецца на падставе аэрафотаздымкаў, рэльеф мясцовасці адлюстроўваецца гарызанталямі па выніках мензульнай здымкі) і стэрэатапаграфічны метад (контуры і гарызанталі наносяцца універсальнымі стэрэафотаграмметрычнымі прыладамі). Пры пабудове контурнай часткі карты карыстаюцца вынікамі палявога і камеральнага дэшыфравання аэрафотаздымкаў.
Р.А.Жмойдзяк. с. 175
АЭРА́ЦЫЯ (франц. aération ад грэч. аеr паветра), 1) натуральнае (абмен з атмасферай) або штучнае насычэнне вады атм. паветрам пры дапамозе тэхн. сродкаў у спец. збудаваннях (аэратэнках) або праз устараненне перашкод (лёд, масляная плёнка і да т.п.) натуральнаму доступу паветра да паверхні вады. Ажыццяўляецца распырскваннем вады ў паветры або прадзіманнем яе паветрам з мэтай насычэння атм. кіслародам. Выкарыстоўваецца пры апрацоўцы пітной і тэхн. вады, біялагічнай ачыстцы сцёкавых водаў у мэтах прадухілення замораў рыб і інш. жывых арганізмаў у прыродных і штучных вадаёмах, паляпшэння ўмоў існавання жывых арганізмаў у штучных збудаваннях і асяроддзях. 2) Газаабмен глебавага паветра з атмасферным. Адбываецца прыродным шляхам. Залежыць ад паветрапранікальнасці глебы і яе вільготнасці. Пры аэрацыі кісларод трапляе з атмасферы ў глебу і часткова прадуцыруецца рознымі глебавымі арганізмамі, што забяспечвае дыханне каранёў раслін, глебавых жывёл і аэробных мікраарганізмаў, спрыяе мінералізацыі і засваенню арган. рэчываў. Неабходная для паспяховага росту і развіцця раслін і глебавых жывёл. Паляпшаецца рознымі спосабамі апрацоўкі і меліярацыі глебы (дрэнаж, рыхленне і інш.). 3) Аэрацыя збудаванняў — арганізаваная натуральная вентыляцыя памяшканняў. Забяспечваецца за кошт рознасці шчыльнасцяў вонкавага і ўнутранага паветра, а таксама ўздзеяння ветру на сцены і пакрыцці збудаванняў. Вонкавае паветра паступае ў памяшканне праз вокны (праёмы) у яго ніжняй частцы і выцясняе цёплае і забруджанае паветра праз праёмы і аэрацыйныя ліхтары ў верхняй частцы. Аэрацыя выкарыстоўваецца гал. чынам у вытв. памяшканнях са значным выдзяленнем цеплыні. с. 175
АЭРАЭЛЕКТРАРАЗВЕ́ДКА , адзін з кірункаў аэрагеафізічнай разведкі, заснаваны на даследаванні прыродных або штучна створаных электрамагнітных палёў пры дапамозе апаратуры, устаноўленай на самалёце або верталёце. Выкарыстоўваецца пры пошуках рудных целаў, лінзаў прэсных водаў, карціраванні карэнных адкладаў на глыб. да некалькіх дзесяткаў метраў. Дае магчымасць хутка абследаваць вял. плошчы, часта ў цяжкадаступных для наземнай разведкі раёнах. Упершыню выкарыстана для пошукаў карысных выкапняў у пач. 1950-х г. у Швецыі. с. 175
АЭРО́БІКА , праграма фіз. аздараўлення на аснове фіз. практыкаванняў пераважна цыклічнага характару (хадзьба, бег, плаванне і інш.). Распрацавана ў 1960-я г. амер. урачом К.Куперам. Выкананне гэтых практыкаванняў на працягу пэўнага часу спрыяе разгортванню і павелічэнню дыхальных (аэробных) магчымасцяў арганізма. Уздзеянне аэробікі на арганізм рэгулюецца працягласцю і інтэнсіўнасцю практыкаванняў. Існуюць спец. тэсты, табліцы нагрузак з улікам полу чалавека і яго ўзросту, падрыхтаванасці і гэтак далей Часам аэробіку атаясамліваюць з рытмічнай гімнастыкай.
Літ.: Купер К. Аэробика для хорошего самочувствия: Пер. с англ. 2 изд. М., 1989. с. 176
АЭРО́БНЫЯ АРГАНІ́ЗМЫ , аэробы (ад аэра... + грэч. bios жыццё), арганізмы, здольныя жыць толькі ў прысутнасці малекулярнага кіслароду. Да іх належаць амаль усе жывёлы і расліны, а таксама многія грыбы і мікраарганізмы. Неабходную для жыццядзейнасці энергію яны атрымліваюць за кошт акісляльных працэсаў з удзелам кіслароду. Аблігатныя (строгія) аэробныя арганізмы развіваюцца толькі ў прысутнасці кіслароду (напр., воцатна-кіслыя бактэрыі), факультатыўныя (умоўныя) — пры паніжанай яго колькасці ці без кіслароду (дрожджы). Асобнае месца сярод аэробных арганізмаў займаюць арганізмы, здольныя да фотасінтэзу, — цыянабактэрыі, водарасці, сасудзістыя расліны. Кісларод, які вылучаецца гэтымі арганізмамі, забяспечвае ўсіх астатніх аэробаў. Арганізмы, здольныя развівацца пры нізкай канцэнтрацыі кіслароду (≤ 1 мг/л), наз. мікрааэрафіламі. Глядзі таксама Анаэробныя арганізмы. с. 176
АЭРО́БУС , шырокафюзеляжны самалёт для перавозкі вял. колькасці пасажыраў на далёкія адлегласці. Адрозніваецца высокім узроўнем камфорту, а таксама магчымасцю спрошчаных аперацый з багажом (напр., пасажыр можа здаваць багаж або ўзяць яго з сабой і паставіць у спец. адведзеным месцы). Выкарыстанне аэробусаў павялічвае аб’ём пасаж. перавозак (напр., Іл-86 да 350 пасажыраў) пры змяншэнні колькасці рэйсаў і павышэнні бяспекі паветр. руху. Найб. вядомыя на міжнар. лініях аэробусы вытв-сці ЗША, зах.-герм. фірмаў («Боінг», А-310 і інш.). с. 176
АЭРЭНХІ́МА (ад аэра... + грэч. enchyma налітае, тут — тканка), паветраносная тканка, тканка розных органаў раслін, якая выконвае вентыляцыйную і часткова дыхальную функцыі. Аэрэнхіма — рыхлая мадыфікаваная парэнхіма з клетак рознай формы і міжклетнікаў, запоўненых паветрам. Характэрна для многіх балотных і водных раслін (гарлачыкаў, рдзестаў, чароту і інш.), памяншае іх удз. вагу, памагае трымацца на вадзе, назапашвае кісларод і вуглякіслы газ. с. 176
АЭС , глядзі Атамная электрастанцыя. с. 176
АЭ́ТА , негрыта, група плямёнаў, карэннае насельніцтва Філіпінаў. Каля 40 тыс. чал. (1987). Антрапалаг. тып негрытоскі. Гавораць на мове інданезійскага адгалінавання. Захоўваюць традыц. Вераванні. с. 176
АЭ́ЦЫЙ Флавій (Flavius Aëtius; каля 390, г. Сілістра, Балгарыя — 21.9.454), палкаводзец Зах. Рымскай імперыі. З 425 патрыцый, неаднаразова выбіраўся консулам. Пад яго камандаваннем у 451 у бітве пры Каталаунскіх палях рым. войскі і іх саюзнікі разграмілі гунаў пад кіраўніцтвам Атылы. Забіты імператарам Валенцініянам ІІІ, які баяўся ўмацавання ўлады і аўтарытэту Аэцыя. с. 176
АЮ́Б ХАН Мухамед (14.5.1907, г. Хазара, Зах. Пакістан — 19.4.1974), дзяржаўны, паліт. і ваен. дзеяч Пакістана. Фельдмаршал (1959). З 1928 на ваен. службе. Галоўнакамандуючы ўзбр. сіламі (1951—54 і 1956—58). Пасля дзярж. перавароту 1958 прэзідэнт Пакістана да 1969. Прыхільнік захавання цэласнасці краіны, заснаваў т.зв. пачатковую дэмакратыю. У 1962 па яго ініцыятыве адменена ваен. становішча, уведзена новая канстытуцыя, абраны парламент, адноўлена дзейнасць паліт. партый, пачаліся агр. рэформы. Лідэр правячай партыі Мусульманская ліга ў 1963—69. У 1969 адышоў ад паліт. Дзейнасці. с. 176
АЮДА́Г (цюрк. Мядзведзь-гара), гара-лакаліт і мыс на Паўд. беразе Крыма на Украіне. Замыкае з У Гурзуфскую бухту. Даўж. каля 3 км, выш. да 572 м. На стромкіх схілах разрэджаная ксерафітная дрэвава-хмызняковая расліннасць. Каля паўд.-зах. падножжа размешчаны міжнар. дзіцяча-юнацкі аздараўленчы лагер Артэк. с. 176
АЮ́Н , горад у Зах. Сахары, глядзі Эль-Аюн. с. 176
АЮТХА́Я , Аютыя (афіц. Пра-Накхон-Сі-Аютхая), горад у Тайландзе, у дэльце р. Менам-Чао-Прая, на востраве, перасечаным каналамі. Адм. ц. правінцыі Аютхая. Засн. ў 1350. 59 тыс. ж. (1985). Гандл.-трансп. цэнтр с.-г. раёна (рыс, кукуруза, тытунь). Харч. прам-сць. Шынны з-д. Цэнтр маст. рамёстваў: вырабы з серабра, разьба па дрэве і інш. Турызм. Да 1767 сталіца тайскай дзяржавы Аютыя. Музей. Руіны палацаў, будыйскіх храмаў 14—18 ст. с. 176
АЮ́ЦАВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Мірскім пас. Савеце Карэліцкага р-на Гродзенскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 30 км на ПдУ ад Карэлічаў, 234 км ад Гродна, 13 км ад чыг. ст. Гарадзея. 756 ж., 328 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. Сувязі. с. 176
А́ЯВА (İowa), штат у цэнтральнай частцы ЗША. Пл. 145,75 тыс. км2. Нас. 2814 тыс. чал. (1993), гарадскога каля 60%. Адм. цэнтр — Дэ-Мойн. Буйныя гарады Сідар-Рапідс і Давенпарт. Паверхня — узгорыстая раўніна сярэдняй выш. 400—500 м са слядамі зледзянення. Клімат цёплы, умерана кантынентальны. Сярэднія т-ры студз. ад -10 да -6 °С, ліп. 23 °С, ападкаў 700—890 мм за год. Гал. рэкі Місісіпі з прытокамі Сідар, Аява, Дэ-Мойн і Місуры. Пераважаюць прэрыі з урадлівымі глебамі, пад лесам каля 7% тэрыторыі. Вядучы сектар эканомікі — апрацоўчая прам-сць: вытв-сць с.-г. Машын, халадзільнага абсталявання, электроннай тэхнікі, быт. электрапрылад, аўтапрылад, мінер. угнаенняў, хім. і дрэваапр. прадпрыемствы і інш. Здабыча буд. каменю, цэментнай сыравіны, пяску і жвіру. Аява — адзін з гал. штатаў па вытв-сці с.-г. прадукцыі. Вырошчваюць кукурузу на зерне і сілас, сою, авёс, сеяныя травы. Гадуюць свіней, авечак, хатнюю птушку. Адкорм буйн. раг. жывёлы. Развітая сетка шляхоў зносін. Суднаходства па рэках Місісіпі і Місуры. Турызм.
М.С.Вайтовіч. с. 176
АЯТАЛА́ (перс. Літар. знак Алаха), вышэйшы тытул шыіцкага мусульм. духавенства. Аўтарытэт аяталы сярод шыіцкіх лідэраў бясспрэчны, а яго прадпісанні абавязковыя для шыіцкай абшчыны і абмеркаванню не падлягаюць. У Іране аятала з’яўляецца духоўным лідэрам і фактычным кіраўніком дзяржавы. с. 176
АЯ́ЧА (Ajaccio), горад і порт на в-ве Корсіка (Францыя). Адм. ц. дэпартамента Паўд. Корсіка. Засн. ў 1492. 54 тыс. ж. (1990). Аэрапорт, вузел мясцовых чыгунак. Паромная сувязь з Марселем, Ніццай і Тулонам. Рыбная лоўля. Прыморскі курорт і цэнтр турызму. с. 176
Б , другая літара беларускага і некаторых інш. слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай Б («букі»), утворанай графічным відазмяненнем візантыйскай літары В. Рознае напісанне лац. В і слав. Б абумоўлена тым, што лац. алфавіт узнік на асн. грэчаскага (праз пасрэдніцтва этрускага) у 7—6 ст. да нашай эры, калі β перадавала гук «б», у перыяд станаўлення слав. алфавіта ў 9 ст. β вымаўлялася грэкамі як «в» і замацавалася ў кірыліцы для перадачы гэтага гуку. Не мела лікавага значэння. У сучаснай бел. мове абазначае выбухныя звонкія губна-губныя фанемы («б») і («б’»), што рэалізуюцца па-рознаму ў залежнасці ад якасці суседніх гукаў ці пазіцыі ў слове.
А.М.Булыка. с. 177
БА , у старажытнаегіпецкай міфалогіі адзін з элементаў, што складаюць чалавечую сутнасць. Ім быццам бы валодалі толькі багі і фараоны, пазней Ба ўвасаблялі жыццёвую сілу ўсіх людзей. Ба ўяўлялі ў выглядзе птушкі з галавой, зрэдку і рукамі чалавека. Ба мелі не толькі людзі, але і гарады. с. 177
БАА́ , удаў звычайны (Constrictor constrictor), змяя падсямейства ўдаваў. 6 падвідаў. Пашыраны ў Амерыцы, пераважна ў трапічных лясах; падвід імператарскі ўдаў (Constrictor constrictor imperator) — у гарах; аргенцінскі ўдаў (Constrictor constrictor occidentalis) — у засушлівых стэпах. Жыве на глебе, па берагах рэк і ручаёў, на дрэвах.
Даўж. 2—5,5 м. Афарбоўка яркая, стракатая, з метал. бляскам. Малюнак цела вельмі разнастайны. Нараджае 3—64 дзіцяці даўж. па 0,5 м кожнае. Корміцца грызунамі, яшчаркамі, птушкамі. Маладыя асобіны добра прыручаюцца, у няволі жывуць да 10 і болей гадоў. Скура вельмі цэніцца за прыгожы ўзор. с. 177
БААБА́Б (Adansonia digitata), від кветкавых раслін сям. бамбаксавых, або баабабавых. Пашыраны ў афр. саваннах. Інтрадукаваны на Мадагаскар і ў засушлівыя трапічныя раёны Азіі. Жыве да 4—5,5 тыс. гадоў.
Дрэвы выш. да 25 м з тоўстым (дыям. да 4—10 м) ствалом і разгалістай кронай. Драўніна рыхлая, з вял. запасам вады, часта загнівае, таму ствол баабаба звычайна пусты. Лісце пальчата-складанае, у засушлівы перыяд ападае. Кветкі адзіночныя, 12—20 см .у дыяметры, белыя, духмяныя. Плод — прадаўгаватая яйцападобная каробачка даўж. да 40 см. З кары баабаба атрымліваюць грубае валакно на выраб вяровак, рыбалоўных сетак, тканін для адзення; з мякаці пладоў гатуюць прахаладжальныя напіткі. Лісце і плады ядомыя. с. 177
БА́АДЭР (Baader) Франц Ксавер фон (27.3.1765, Мюнхен — 23.5.1841), нямецкі філосаф, урач, прыродазнавец, прадстаўнік філас. рамантызму і неартадаксальнага каталіцызму. У аснове яго вучэння — уяўленне пра быццё як арганічнае цэлае. Містыку трактаваў як даследаванне розумам таінстваў рэлігіі; прырода для яго не процілеглая духу, як цела не процілеглае душы. Непрыняцце рэвалюцыі (лічыў яе парушэннем арган. эвалюцыі грамадства) і франц. утапічнага сацыялізму спалучалася ў Баадэра з крытыкай з пункту гледжання хрысц. сацыялізму панавання грашовых адносін, «памылковых адносін маёмнага і немаёмнага класаў». Вырашэнне класавых супярэчнасцяў Баадэр (як і Гегель) бачыў у саслоўнай дзяржаве, якая адпавядала б прынцыпу справядлівасці.
Тв.: Sämtliche Werke. Bd. 1—16. Leipzig, 1851—60; Schriften zur Gesellschaftsphilosophie. Jena, 1925. с. 177
БАА́Л , Балу, Ваал, у заходнесеміцкай міфалогіі бог урадлівасці, водаў, вайны і інш. Ушаноўваўся ў Фінікіі, Палесціне і Сірыі, пасля яго культ быў пашыраны ў Егіпце, Грэцыі, Іспаніі і інш. с. 177
БААЛЬБЕ́К (стараж. Геліопаль), горад у Ліване, у даліне Бекаа. Упершыню ўпамінаецца ў 14 ст. да нашай эры
Захаваліся руіны грандыёзнага храмавага ансамбля рым. часу (1—3 ст.). Велічныя прапілеі з 12-калонным порцікам і 2-павярховымі квадратнымі вежамі па баках вялі ў шасцівугольны двор, за якім размяшчаўся вял. прамавугольны двор (раскопкамі адкрыты рэшткі вял. будынка алтара). Манументальныя ўсходы вялі ў Вял. храм, ці т.зв. храм Юпітэра, каля яго добра захаваны Малы храм, ці т.зв. храм Вакха або Меркурыя; каля прапілеяў стаяў т.зв. храм Венеры. У 13 ст. тэр. ансамбля была ператворана ў крэпасць (рэшткі сцен, вежаў). На У ад прапілеяў — руіны Вял. мячэці і мінарэта.
Літ.: Jidejian N. Baalbek: Heliopolis, city of the sun. Beirut, 1975. с. 177
БА́АС , глядзі Партыя арабскага сацыялістычнага адраджэння. с. 178
БААТО́У , горад на Пн Кітая, у аўт. раёне Унутраная Манголія, на суднаходным участку р. Хуанхэ. 1,2 млн. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Адзін з асн. металургічных цэнтраў краіны. Машынабудаванне, кам.-вуг., эл.-энергет., ваенная, буд., тэкст. прам-сць. У раёне Баатоу — здабыча жал. руды і каменнага вугалю. с. 178
БАБ (сапр. Сеід Алі Махамед; 20.10.1819, г. Шыраз, Іран — 9.7.1850), заснавальнік шыіцкай секты бабідаў, якая ўзначаліла бабідскія паўстанні 1848—52 у Іране. Спачатку належаў да секты шэйхітаў, што прапаведавала хуткае прышэсце 12-га імама Махдзі (шыіцкага месіі). У 1844 абвясціў сябе Бабам («варотамі», праз якія Махдзі перадае сваю волю людзям). У 1847 арыштаваны і зняволены. У зняволенні напісаў твор «Беян» («Адкрыццё»), у якім абвясціў сябе Махдзі і выклаў асн. палажэнні свайго вучэння (неадпаведнасць законаў і парадкаў Карана патрэбам часу, роўнасць усіх людзей, усталяванне свяшчэннага царства бабідаў, выгнанне з краіны небабідаў, іншаземцаў, канфіскацыя і падзел іх маёмасці сярод бабідаў, абарона правоў асобы і ўласнасці і інш.). Расстраляны шахскімі ўладамі ў г. Тэбрыз. с. 178
БАБА́ (Baba), мыс на п-ве М. Азія, на З Турцыі; самы зах. пункт Азіі (39°29' паўн. ш. і 26°10' усх. д.). с. 178
БА́БА (тэхн.), ударная частка молатаў, капроў і інш. машын, якія выконваюць карысную работу за кошт энергіі ўдару. Выкарыстоўваецца пры забіванні паляў, коўцы і штампоўцы розных дэталяў. Падыманне бабы выконваецца ручным або эл. прыводам, а таксама парам ці сціснутым паветрам. Маса бабы можа дасягаць 30 т. с. 178
БА́БА (Baba) Карнеліу (н. 18.11.1906, г. Краёва, Румынія), румынскі жывапісец і графік. Нар. мастак Румыніі (1962). Ганаровы член АМ СССР (1958). Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Ясах (1934—38). Аўтар абагульненых кампазіцый на тэмы сял. жыцця («Адпачынак у полі», 1954, «Сяляне», 1958), вострых па характарыстыцы партрэтаў («М.Садавяну», 1953, «Партрэт дзяўчыны», 1957, «Суайчыннікі», 1974), пейзажаў, іл. да твораў рум. пісьменнікаў. Дзярж. прэміі Румыніі.
Літ.: Кузьмина М. Корнелиу Баба. М., 1960. с. 178
БАБАДЖА́Н Рамз (сапр. Бабаджанаў Рамз Насыравіч; нарадзіўся 1921), узбекскі паэт. Нар. паэт Узбекістана (1981). Аўтар зб-каў вершаў «Падарунак» (1940), «Уздоўж даліны» (1949), «Таямніцы кахання» (1963), «Новыя рубаі» (1966), «Паклон каханню» (1980), паэм «Гутарка з дзедам» (1967), «Жывая вада» (1969, Дзярж. прэмія СССР 1972), «Хаям-намэ» (1978), «Юсуф і Зулейха» (1981). Яго лірыка адметная высокім грамадз. пафасам, тонкім майстэрствам. с. 178
БАБАДЖАНЯ́Н Арно Аруцюнавіч (22.1.1921, г. Ерэван — 11.11.1983), армянскі кампазітар, піяніст. Нар. арт. Арменіі (1962). Нар. арт. СССР (1971). Скончыў Ерэванскую (1947) і Маскоўскую (1948) кансерваторыі. Аўтар «Гераічнай балады» для фп. з арк. (1950), фп. трыо (1952), санаты для скрыпкі і фп. (1959), канцэрта для віяланчэлі (1962), 2 струнных квартэтаў, твораў для фп., у т.л. «6 карцін» (1965), эстрадных песень (найб. папулярныя «Песня першага кахання», «Не спяшайся», «Загадай жаданне», «Лепшы горад зямлі»), музыкі да спектакляў і кінафільмаў і інш. Дзярж. прэмія СССР 1951. Дзярж. прэміі Арменіі 1967, 1983.
Літ.: Григорян А. Арно Бабаджанян. М., 1961; Аматуни С.Б. Арно Бабаджанян: Инструм. творчество. Ереван, 1985. с. 178
БАБАКУ́ЛАЎ Ахмад (н. 17.1.1931, г. Душанбе), таджыкскі спявак (драм. тэнар). Нар. арт. СССР (1971). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1954). У 1954—56 і з 1966 саліст Таджыкскага т-ра оперы і балета, адначасова з 1966 заг. кафедры ф-та мастацтваў Таджыкскага пед. ін-та (праф. з 1977). Сярод партый: Садык («Вяртанне» Я.Сабзанава), Мадан («Камдэ і Мадан» З.Шахідзі), Каварадосі («Тоска» Дж.Пучыні), Каніо («Паяцы» Р.Леанкавала). Дзярж. прэмія Таджыкістана 1966. с. 178
БАБА́НАВА Марыя Іванаўна (11.11.1900, Масква — 4.4.1983), руская актрыса. Нар. арт. СССР (1954). Сцэн. дзейнасць пачала ў 1920 у Т-ры РСФСР 1-м (пазней Т-р імя У.Меерхольда). У 1927—80 у Маскоўскім т-ры імя У.Маякоўскага. Лірычная актрыса, майстар тонкага псіхал. малюнка ролі: Паліна («Даходнае месца» А.Астроўскага), Гога («Чалавек з партфелем» А.Файко), Джульета («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Дзіяна («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), Таня («Таня» А.Арбузава). Дзярж. прэмія СССР 1941. с. 178
БАБАРЫ́КІН Пётр Дзмітрыевіч (27.8.1836, г. Ніжні Ноўгарад — 12.8.1921), рускі пісьменнік. Ганаровы акадэмік Пецярб. АН (1900). Вучыўся ў Казанскім і Дэрпцкім ун-тах. У 1863— 65 рэдактар-выдавец час. «Библиотека для чтения». З пач. 1890-х г. за мяжою. Аўтар больш як 100 раманаў, аповесцяў, п’ес, у якіх моцны ўплыў натуралізму. У раманах «Дзялкі» (1872—73), «Кітай-горад» (1882), «Васіль Цёркін» (1892), аповесці «Паразумнеў» (1890) і інш. адлюстраваў жыццё рус. грамадства ў 2-й пал. 19 ст. Аўтар даследавання «Еўрапейскі раман у XIX стагоддзі» (т. 1, 1900), мемуараў «За паўвеку».
Тв.: Собрание романов, повестей и рассказов. Т. 1—12. СПб., 1897; Воспоминания. Т. 1—2. М., 1965. с. 178
БАБАРЭ́КА Адам Антонавіч (14.10.1899, в. Слабада-Кучынка Капыльскага р-на Мінскай вобласці— 10.10.1938), бел. пісьменнік і крытык. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1918), БДУ (1927). Настаўнічаў на Случчыне. У 1921—22 палітработнік у Чырв. Арміі. У 1926—29 выкладчык бел. мовы і л-ры ў Камуніст. ун-це Беларусі, з 1928 на кафедры бел. л-ры БДУ. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літ. аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша». У 1930 беспадстаўна арыштаваны. 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў высылкі. Адбываў у г.п. Слабадской (Вятчына), у Вятцы (цяпер г. Кіраў). У 1937 зноў рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957. Друкаваўся з 1919. Вершы і апавяданні падпісваў псеўд. Янка Кужаль, Адам Чырвоны, Якім Каліна і інш. Як крытык распрацоўваў метадалагічныя пытанні літ.-знаўства і эстэтыкі, прынцыпы народнасці, сац. і эстэт. каштоўнасці л-ры, даследаваў гісторыю бел. л-ры, творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, У.Дубоўкі, К.Чорнага і інш. Аналіз літ. творчасці спалучаў з гістарызмам і філасафічнасцю.
Тв.: Апавяданні. Мн., 1925.
Літ.: Конан У. Адам Бабарэка. Мн., 1976. У.М.Конан. с. 179
БАВАЎНЯ́НСКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФА́КТУРА . Дзейнічала на Беларусі ў 1769—1806 у мяст. Бабоўня Слуцкага пав. (цяпер вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобл.). У 1797 працавалі 110 рабочых, выпушчана 4,6 тыс. аршынаў сукна (каля 3,3 тыс. м). У 1800 вырабляла сукны, байку, вігонь. с. 179
БАБАЎНЯ́НСКІ ПА́РК , помнік садова-паркавага мастацтва. Створаны ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў в. Бабоўня Капыльскага р-на Мінскай вобласці. Пл. каля 9 га. Парк амаль квадратнай формы з роўным рэльефам. З трох бакоў акружаны ровам і суцэльнымі пасадкамі, з захаду — сістэмай вадаёмаў. Планіроўка рэгулярная. У цэнтры стаяў сядзібны дом (не захаваўся). З Пн да яго прымыкаў пладовы сад, з Пд — партэр з сажалкай і пладовымі садамі вакол яе (збярогся часткова).
У парку растуць лістоўніца еўрапейская, дуб звычайны пірамідальны, каштан конскі васьмітычынкавы, явар і яго пурпуралістая форма, вярба ломкая шарападобная. Парк значна пашкоджаны. с. 179
БА́БАЧКІН Барыс Андрэевіч (18.1.1904, г. Саратаў — 17.7.1975), рускі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1963). Герой Сац. Працы (1974). Праф. (1966). Вучыўся ў маскоўскай студыі «Маладыя майстры» (1920—21). У 1948—75 (з перапынкам) у Малым т-ры ў Маскве. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Яго творчасць вызначалі разнастайнасць фарбаў, тонкі, лірычны настрой. Сярод роляў: Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Самазванец («Барыс Гадуноў» А.Пушкіна), Улас («Дачнікі» М.Горкага) і Іванаў (аднайм. п’еса А.Чэхава, рэжысёр абодвух). Здымаўся ў кіно: Чапаеў (аднайм. фільм), Андрэй («Сяброўкі»), у т.л. на кінастудыі «Савецкая Беларусь»: Мікуліч («Вяртанне Нейтана Бекера»), Дубовік («Двойчы народжаны»), Макар Бобрык («Першы ўзвод»). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1951, 1977. с. 179
БАБАШЫ́НСКІ Аляксандр Іосіфавіч (18.2.1905, г. Віцебск — 3.6.1970), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1945), праф. (1946). Скончыў Данскі вет. ін-т (1933). У 1949—50 і з 1962 у Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па патагенезе пры паратуберкулёзным энтэрыце буйн. раг. жывёлы, пытаннях прафілактыкі атручэння с.-г. жывёл ядавітымі раслінамі, барацьбы з піраплазмозам буйн. раг. Жывёлы. с. 179
БА́БА-ЯГА́ , Баба-Юга, персанаж чарадзейных усх.-слав. казак. Падобна на Ендзі-бабу польскіх, Ежы-бабу чэшскіх, Гіндзі-бабу славацкіх казак, мае агульныя рысы з героямі казак інш. народаў. Каларытны вобраз Бабы-Ягі на касцяной назе: яна лётае на ступе, паганяючы памялом, жыве ў лясной хатцы на курынай ножцы, якая паварочваецца, калі сказаць магічныя словы. Ён складваўся на працягу эпох і ўвабраў у сябе ўяўленні аб пачынальніцы мацярынскага роду, царстве мёртвых, абрадзе ініцыяцый. Паступова зліўся з вобразам злой варажбіткі, ведзьмы і стаў служыць яго заменай. У некат. казках Баба-Яга выступае як дарадчыца героя, якому памагае. Аднак часцей яна — пярэварацень, злая варажбітка, выкрадальніца-людаедка. Л.Р.Бараг. с. 179
БАБЕЗІЁ́ЗЫ , бабезіелёзы, інвазійныя хваробы буйн. раг. жывёлы, авечак і козаў, якія выклікаюць паразіты эрытрацытаў — аднаклетачныя прасцейшыя з роду Ваbesia. Пашыраны ў некаторых краінах Еўропы, Афрыкі і Азіі. Узбуджальнік бабезіёзаў буйн. раг. жывёлы (паўн. піраплазмоз) — Ваbesia bovis, авечак і козаў — Ваbesia ovis. Крыніца інвазіі — кроў хворых і часткова перахварэлых жывёл, у эрытрацытах якіх знаходзяцца гэтыя паразіты. Пераносчыкі бабезіёзаў — пашавыя кляшчы. Пры развіцці хваробы разбураюцца эрытрацыты і пачынаецца анемія; парушаецца работа сэрца, лёгкіх, нырак, селязёнкі і інш. органаў. Гемаглабін разбураных эрытрацытаў трапляе ў мачу, афарбоўвае яе ў чырв. колер, адсюль нар. назва бабезіёзаў на Беларусі — крывямочка. Глядзі таксама Піраплазмідозы. с. 179
БАБЕ́КА ПАЎСТА́ННЕ , антыарабскае і антыфеадальнае паўстанне ў Азербайджане і Зах. Іране каля 816—837 на чале з Бабекам. Гал. сіла паўстання — сяляне і рамеснікі — паслядоўнікі вучэння хурамітаў. Пасля выгнання араб. гарнізонаў у руках паўстанцаў апынуўся амаль увесь Азербайджан і зах. вобласці Ірана; паўстанне ахапіла і Усх. Арменію. У 833 паўстанцы пацярпелі цяжкае паражэнне каля г. Хамадан. У 837 узята іх апошняя апора — крэпасць Бадз. Бабека паўстанне аслабіла Халіфат і паскорыла яго распад. с. 179
БА́БЕЛЬ Ісак Эмануілавіч (13.7.1894, Адэса — 17.3.1941), рускі пісьменнік. Майстар кароткіх апавяданняў, якія публікаваў з 1916. Яго творам уласцівы лаканізм, спалучэнне ў вобразах, сюжэтных калізіях і апісаннях тэмпераменту са знешняй бясстраснасцю. Вострапсіхалагічныя навелы пра грамадз,. вайну (зб-кі «Конармія», 1926; «Адэскія апавяданні», 1931) падкрэсліваюць самабытнасць яго творчай манеры. Аўтар п’ес «Захад» (1928), «Марыя» (1935), кінасцэнарыяў (фільм «Блукаючыя зоркі», 1926), нарысаў. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны. с. 179
БАБЕ́Ш (Babeş) Віктор (1854, прав. Банат, Румынія — 10.10.1926), румынскі мікрабіёлаг і гістапатолаг. Праф. Будапешцкага (1877) і Бухарэсцкага ун-таў. Мед. адукацыю атрымаў у Будапешце і Вене, стажыраваўся ў Пастэраўскім ін-це ў Парыжы (1866). З 1886 кіраваў Ін-там бактэрыялогіі і паталогіі ў Бухарэсце. Навук. працы па вывучэнні патагенных мікраарганізмаў і інфекц. хвароб. Распрацаваў метад серапрафілактыкі шаленства (1887), прапанаваў антырабічную сываратку (1889). Адкрыў гранулы ў туберкулёзных бацылах і метахраматычныя зерні ў дыфтэрыйных палачках (зерні Бабеша—Эрнста, 1887—88), цельцы Бабеша—Негры (1893). Прапанаваў класіфікацыю туберкулёзных бактэрый, апісаў узбуджальніка курынай халеры. Вывучаў чуму, сіфіліс і інш. інфекцыйныя хваробы чалавека. с. 180
БАБЁ́Р (Castor fiber), млекакормячая жывёла атр. грызуноў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы, дзе жыве другі від — бабёр канадскі. На Беларусі трапляецца амаль усюды. Ахоўваецца. Трымаецца старыцаў, рэк з павольным цячэннем, азёраў з багатай прыбярэжнай расліннасцю.
Даўж. цела каля 100 см, хваста да 34 см, маса да 30 кг. Тулава тоўстае, масіўнае, ногі кароткія, пяціпальцыя, заднія з плавальнымі перапонкамі. Хвост пляскаты (шыр. да 15 см), укрыты буйнымі рагавымі шчыткамі. Поўсць густая, шаўкавістая, з доўгімі восцевымі валасамі і густым пухам. Жыве сем’ямі. Добра плавае і нырае. Рые норы, будуе хаткі, запруды. Корміцца карэнішчамі травяністых раслін, карой і маладымі галінкамі лазы, асіны і інш. Нараджае 1—5 бабранят. Каштоўны: выкарыстоўваецца футра і бабровы струмень.
У мінулым важны аб’ект палявання, абмену і гандлю на Беларусі. Косці бабра выяўлены пры раскопках гарадзішчаў 6—12 ст. на тэр. рэспублікі і сумежных раёнаў Смаленшчыны. Вядомы граматы 14—16 ст., выдадзеныя манастырам і прыватным асобам на ўгоддзі з бабровымі гонамі (месцы адлову бабра) каля Полацка, Маладзечна, в. Трасцянец (Мінскі р-н), Слуцка і інш. За карыстанне гонамі насельніцтва плаціла падаткі. Статут ВКЛ 1588 забараніў лавіць баброў у чужых уладаннях, трывожыць у месцах пасялення, весці ворыва, высечку кустоў, сенакос паблізу бабровых гнёздаў. Наглядам за бабровымі гонамі і іх аховай займалася спец. катэгорыя сялян-слуг (гл. Баброўнікі). У 18 ст. бабёр — звычайны звер толькі на Бярэзіне, Прыпяці, Піне, Ясельдзе, Свіслачы. На пач. 20 ст. бабёр амаль знік, невял. паселішчы засталіся толькі ў маладаступных для чалавека мясцінах на Бярэзіне, Сажы і Нёмане. Для аднаўлення і павелічэння запасаў у 1925 створаны Бярэзінскі запаведнік. с. 180
БАБЁ́Р-ТРАГАНТЭ́РЫЙ (Trogontherium cuvieri), вымерлая млекакормячая жывёла сям. бабровых атр. грызуноў. 5 відаў. Жылі ў Еўразіі ў канцы пліяцэну, раннім і сярэднім плейстацэне. Вядома 20 месцазнаходжанняў яго рэшткаў, у т.л. на Беларусі ў Баранавіцкім раёне ў адкладах ранняга плейстацэну.
Вонкава нагадваў сучаснага бабра, але амаль удвая большы за яго. Будова і пастаноўка разцоў сведчаць, што гэта рыючы грызун. Верагодна, жыццё яго не было цесна звязана з каляводнымі біятопамі, мог жыць і ў засушлівых раёнах. Рэшткі маюць палеагеагр. і стратыграфічнае значэнне. с. 180
БАБЁ́Ф (Babeuf, Baboeuf) Франсуа Наэль, празваны Гракх (23.11.1760, г. Сен-Кантэн, Францыя — 27.5.1797), французскі камуніст-утапіст, рэвалюцыянер. У 1785 распрацаваў план стварэння «калектыўных фермаў» замест буйных зямельных уладанняў. Падрыхтаваў агр. праграму і закон, сфармуляваны ў яго кнізе «Пастаянны кадастр» (1789). У час франц. рэвалюцыі 1789—94 удзельнічаў у сял. руху, быў прыхільнікам рэспублікі. У заснаванай ім газеце «Le Tribune du peuple» («Трыбуна народа») крытыкаваў палітыку контррэв. тэрмідарыянскага Канвента, за што ў 1795 зняволены. У 1796 заснаваў тайную арг-цыю «Саюз роўных», члены якой падтрымлівалі франц. Канстытуцыю 1793, рыхтавалі ўзбр. выступленне. Дзейнасць арг-цыі была раскрыта, Бабёф гільяцінаваны. Паліт. погляды Бабёфа звязаны з канцэпцыямі перадрэв. эгалітарызму і утапічнага камунізму, які ён аб’ядноўваў з класавай барацьбой. Бабёф сцвярджаў, што сутнасць сац. парадку дэтэрмінавана не паліт. формамі, а адносінамі паміж класамі. Зыходзячы з гэтага аналізаваў бурж. ўласнасць, шукаў у ёй асновы ўсёй эканам. сістэмы і інструмент панавання ў грамадстве маёмных над немаёмнымі. У выніку прыйшоў да высновы, што пасля рэвалюцыі, перш чым ажыццявіць «чыстую дэмакратыю», адразу неабходна ўстанавіць часовую дыктатуру на перыяд пераходу ад старога да камуніст. грамадства. Дактрына Бабёфа і яго прыхільнікаў, выказаная ў «плебейскім маніфесце», мела шмат паслядоўнікаў — бабувістаў. Ідэі Бабёфа сцвярджаліся аж да 1848 і мелі значны ўплыў на падп. рух у Францыі і Бельгіі ў 1830—40 (Саюз Справядлівых, Саюз Камуністаў). с. 180
БАБІ́ДСКІЯ ПАЎСТА́ННІ 1848—52 , антышахскія і антыкаланіяльныя нар. паўстанні ў Іране пад кіраўніцтвам бабідаў (прыхільнікаў Баба). Былі рэакцыяй на адсутнасць наспелых у краіне сац.-эканам. рэформаў і ўмяшанне Англіі, Расіі і інш. дзяржаў ва ўнутр. справы Ірана. 1-е паўстанне адбылося ў вер. 1848 — маі 1849 у Мазендэране. Каля 2 тыс. паўстанцаў, гал. чынам сялян і рамеснікаў, пабудавалі на беразе р. Талар (на ПдУ ад г. Барфаруш) крэпасць. На чале з муламі Махамедам Алі Барфарушскім і Хасейнам Башруе яны спрабавалі адмяніць прыватную ўласнасць, абвясціць усю маёмасць агульным набыткам, ажыццявіць роўнасць людзей (харчаваліся з агульнага катла). Задушана шахскімі ўладамі. 2-е паўстанне праходзіла ў г. Зенджан (май—снеж. 1850) пад аналагічнымі лозунгамі. Паўстанцы абвясцілі пра заснаванне новага вечнага царства са справядлівымі парадкамі. Вераломна задушана ўладамі.3-е паўстанне ў чэрв. 1850 у г. Нейрыз пратрымалася ўсяго некалькі дзён. Пасля яго задушэння бабідскі рух страціў масавы характар. У жн. 1852 бабіды здзейснілі няўдалы замах на жыццё шаха Наср-эд-дзіна. Уцалелыя ад шахскіх рэпрэсій бабіды ўцяклі ў Ірак і інш. краіны. с. 180
БАБІ́Й Зіновій Іосіфавіч (27.1.1935, в. Падсадкі Пустамытаўскага р-на Львоўскай вобласці — 28.7.1984), бел. спявак (лірыка-драм. тэнар). Нар. арт. Беларусі (1964). Вучыўся ў Кіеўскай (1957—59), скончыў Бел. кансерваторыю (1981). З 1954 саліст ансамбля Прыкарпацкай ваен. акругі, з 1957 у Кіеўскім, з 1960 у Львоўскім т-рах оперы і балета. У 1963—77 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Яго творчай індывідуальнасці найб. адпавядалі партыі героіка-драм. і трагедыйнага плана. Лепшая роля — Атэла ў аднайм. оперы Дж.Вердзі. Сярод інш. партый: Сяргей («Алеся» Я.Цікоцкага), Манрыка, Радамес, Герцаг («Трубадур», «Аіда», «Рыгалета» Вердзі), Каніо («Паяцы» Р.Леанкавала), Каварадосі («Тоска» Дж.Пучыні), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Арэст («Арэстэя» С.Танеева). Канцэртны рэпертуар спевака ўключаў 18 сольных праграм з твораў розных эпох і стыляў, у т.л. творы бел. кампазітараў, неапалітанскія песні.
Літ.: Жураўлёў Дз.М. Зіновій Бабій // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1978. с. 180
БА́БІН ЯР , урочышча на паўн.-зах. ускраіне Кіева, месца масавай загубы ў 1941—43 ням. фашыстамі мірнага насельніцтва і сав. ваеннапалонных. На працягу 1941—43 у Бабіным яры забіта каля 100 тыс. чал., пераважна яўр. нацыянальнасці. Толькі паводле афіц. ням. звестак 29—30.9.1941 у Яры расстраляны 33 771 яўрэй. У 1976 у раёне Бабінага яра ўзведзены манумент ахвярам фашызму. Да тэмы Бабінага яра звярталіся многія дзеячы мастацтва, у т.л. І.Эрэнбург, Я.Еўтушэнка, А.Кузняцоў, Дз.Шастаковіч. с. 181
БАБІ́НА , 1) у тэкстыльнай прамысловасці від пакоўкі нітак (ніткі намотваюцца на шпулю без фланцаў). 2) У электратэхніцы — прылада ў рухавіках унутр. згарання з батарэйнай сістэмай запальвання (іншая назва — індукцыйная шпуля, шпуля запальвання). 3) У выліч. тэхніцы, гука- і кінатэхніцы шпуля для намотвання магн. стужкі або кінаплёнкі. с. 181
БА́БІНА КА́ША , у беларусаў абрадавая страва на радзінах. Каша з прасяных, ячных або грэцкіх круп на малацэ, з яйкамі, мёдам, цукрам, маслам, якую варыла бабка-павітуха. Бабіну кашу падавалі пад канец святочнага абеду, калі пачынаўся «торг» за яе. Пасля «торгу» гаршчок з бабінай кашай заставаўся ў самага шчодрага (звычайна гэта быў кум) госця. Ён разбіваў гаршчок на шчасце нованароджанаму і частаваў усіх кашай на чарапку. У наш час на радзінах замест бабінай кашы па традыцыі ў гаршку падаюць цукеркі, пячэнне і інш.
Т.І.Кухаронак. с. 181
«БА́БІНА ЛЕ́ТА» , пара сухога, цёплага (днём) надвор’я ў 2-й пал. верасня — кастрычніку ў Паўн. паўшар’і. У Паўн. Амерыцы наз. індзейскім летам. Прадаўжаецца 2— 3 тыдні. На Беларусі бывае амаль штогод пры ўстойлівым антыцыклоне, з якім паступае цёплае паветра з Пд. Пераважае малавоблачнае надвор’е, слабы паўд. вецер. У найб. працяглыя перыяды вяртання цяпла могуць паўторна цвісці яблыні, вішні, чаромха і інш. Доўгае «Бабіна лета» было, напрыклад, у Мінску ў 1975 (цягнулася месяц), калі дзённыя т-ры дасягалі 29 °С. с. 181
БАБІ́НАВІЦКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, глядзі Зелянское возера. с. 181
БАБІ́НАВІЦКАЯ КЕРА́МІКА , ганчарныя вырабы з в. Бабінавічы Лёзненскага р-на Віцебскай вобласці. Промысел узнік у старажытнасці, найб. развіцця дасягнуў у 19 — 1-й пал. 20 ст. Выраблялі чырвонагліняную непаліваную, чорназадымленую і гартаваную кераміку. З пач. 20 ст. набылі пашырэнне вырабы, аздобленыя размалёўкай светла-жоўтым ангобам у выглядзе завіткоў, кропак, парасткаў, паліваныя ўсярэдзіне і звонку бясколернай палівай. Акрамя гасп. посуду (збанкі, гаршкі, спарышы, міскі, слоікі) майстры А.Траяноўскі, М.Шчадзінскі, А.Рыжкоў і інш. выраблялі утылітарна-дэкаратыўны (цукарніцы, цукерачніцы, маслёнкі) і фігурны посуд у выглядзе жывёл, а таксама цацкі, скарбонкі, попельніцы з лепкай. У наш час выраб традыц. асартыменту посуду і цацак працягваецца.
Я.М.Сахута. с. 181
БАБІ́НАВІЦКІ ПАВЕ́Т , адм.-тэр. адзінка ў 1777—96 і 1802—40 у Магілёўскай губ. Цэнтр — г. Бабінавічы. Утвораны 21.6.1777 з Дубровенскага пав. Пл. 301,6 тыс. дзесяцін, нас. 55,1 тыс. чал. (1782). 12.12.1796 пры стварэнні Беларускай губ. павет скасаваны, яго тэр. ўключана ў Аршанскі і Віцебскі пав., 27.2.1802 адноўлены. У 1831 у павеце жылі 50,7 тыс. чал. Канчаткова Бабінавіцкі павет скасаваны 23.2.1840, тэр. ўвайшла ў Аршанскі пав. Я.К.Анішчанка. с. 181
БАБІ́НАВІЧЫ , два паселішчы эпохі неаліту (4—3-е тыс. да нашай эры) каля в. Бабінавічы Лёзненскага р-на Віцебскай вобласці. Раскопкамі выяўлены рэшткі посуду, блізкага да керамікі верхня-волжскай культуры, кераміка нёманскай культуры, крамянёвыя прылады (наканечнікі стрэл, разцы, нажы і інш.). Стаянкі неаліту на У Бел. Падзвіння і ў прылеглых раёнах Верхняга Падняпроўя з-за іх гіст. агульнасці атрымалі назву «помнікі бабінавіцкага тыпу». с. 181
БАБІ́НАВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці. Цэнтр сельсавета. За 30 км на ПдЗ ад Лёзна, 52 км ад Віцебска. 754 ж., 317 двароў (1995).
Заснавана не пазней як у 16 ст. У канцы 16—17 ст. мястэчка, дзярж. маёмасць, цэнтр Бабінавіцкага староства ў Віцебскім ваяв. У 1777—96 і 1802—40 цэнтр Бабінавіцкага павета, Бабінавічы мелі статус павятовага горада. У 1781 горад атрымаў герб. У 1897 у Бабінавічах 1157 ж., царкоўнапрыходская школа, пошта, тэлеграф, прыходская царква, касцёл св. Тройцы. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 страцілі статус горада і сталі вёскай. З 1924 цэнтр сельсавета ў Высачанскім, з 1931 — у Лёзненскім р-нах.
Птушкафабрыка. Сярэдняя школа, Дом культуры, 2 б-кі, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Вайсковыя могілкі сав. воінаў і партызанаў. Каля вёскі археал. помнік Бабінавічы. с. 181
БАБІНЕ́Ц , біялагічны заказнік на Беларусі, у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Засн. ў 1979 для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін на тарфяным балоце вярховага тыпу Парослішча і прылеглай тэрыторыі. Пл. 850 га. Асн. ч. балотнага масіву ўкрыта хваёва-сфагнавымі і хваёва-кусцікава-сфагнавымі фітацэнозамі. с. 181
БАБІ́НЕЦ , пярэдняя частка праваслаўнага ці каталіцкага храма. На Беларусі вядомы з 11—12 ст. (Сафійскі сабор і Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку). Пашыраны ў архітэктуры культ. пабудоў 15—18 ст. як частка аб’ёму над хорамі (цэрквы ў в. Мураванка Шчучынскага, Сынковічы Зэльвенскага р-наў Гродзенскай вобл., касцёлы ў в. Дзераўная Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл., Ішкалдзь Баранавіцкага р-на) або самастойны аб’ём, злучаны прамавугольным ці арачным праёмам з асноўным (цэрквы ў в. Яглевічы Івацэвіцкага, Здзітава Жабінкаўскага р-наў Брэсцкай вобл.). У кампазіцыі бабінец часам вылучаюць асобным верхам ці вежай-званіцай (цэрквы ў в. Вяжное Пружанскага, Рубель Столінскага р-наў Брэсцкай вобл.). с. 182
БА́БІНІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Віцебскім раёне, за 1,5 км ад р. Віцьба. Цэнтр сельсавета і вучгаса «Падбярэззе». За 11 км на ПнУ ад Віцебска, на шашы Віцебск—Сураж. 734 ж., 294 двары (1995). Міні-мясакамбінат. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. с. 182
БАБІРУ́СА (Babyrousa babyrussa), парнакапытнае млекакормячае сям. свіных. Адзіны від у родзе. Сустракаецца на в-ве Сулавесі і бліжэйшых астравах (Малайскі архіпелаг). Трымаецца забалочаных лясоў і прыбярэжных зараснікаў.
Даўж. цела да 1 м. Мае адносна маленькую галаву, кароткія вушы, высокія і тонкія ногі. Верхнія іклы ў самцоў да 30 см, загінаюцца назад. Скура маршчыністая з рэдкім шчаціннем. Нараджае двое аднаполых парасят. Актыўная ўначы. Корміцца лісцем травяністых раслін. Аб’ект палявання (мяса, скура, іклы). Занесена ў Чырв. кнігу МСАП. с. 182
БАБІ́Т , антыфрыкцыйны сплаў на аснове волава ці свінцу. Некаторыя маркі бабиту маюць у сабе сурму, медзь, нікель, мыш’як, кадмій, тэлур, магній і інш. элементы. Адкрыты амер. вынаходнікам І.Бабітам (1839). Уласцівасці сплаву абумоўлены яго гетэрагеннай структурай: наяўнасцю цвёрдых часціц у мяккай пластычнай аснове. Асн. з іх: параўнальна нізкая т-ра плаўлення (320—430 °С), высокая пластычнасць, нізкі каэф. трэння. Выкарыстоўваецца бабіт для заліўкі падшыпнікаў, якія працуюць са змазкай пры вял. нагрузках і скарасцях слізгання (у аўтамабільных і трактарных рухавіках, пасажырскіх і таварных вагонах, тэндарах). с. 182
БАБІ́ЦКАЯ Валянціна Рыгораўна (н. 24.1.1943, в. Рыбцы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны-мікрабіёлаг. Д-р біял. н.(1991). Скончыла БДУ (1965). З 1968 у Ін-це мікрабіялогіі АН Беларусі. Навуковыя працы па даследаванні фізіялагічна актыўных злучэнняў грыбоў, біятэхналогіі.
Тв.: Микробный синтез на основе целлюлозы: Белок и др. ценные продукты. Мн., 1988 (разам з А.Г.Лабанком, Ж.М.Багданоўскай). с. 182
БА́БІЧЫ , вёска ў Беларусі, ва Узрэцкім с/с Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл., на р. Дабрылаўка (прыток Бярозаўкі). Цэнтр калгаса. За 25 км на Пн ад Глыбокага, 205 км ад Віцебска, 27 км ад чыг. ст. Глыбокае. 243 ж., 80 двароў (1995). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. Сувязі. с. 182
БА́БІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Тучанскім с/с Клецкага р-на Мінскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 17 км на Пд ад Клецка, 157 км ад Мінска, 19 км ад чыг. ст. Клецк. 266 ж., 98 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка. с. 182
БА́БІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 39 км на ПдЗ ад Рэчыцы, 89 км ад Гомеля, на чыгунцы Рэчыца—Калінкавічы. 1321 ж., 522 двары (1995). Дрэваапр. цэх Мазырскага мэблевага аб’яднання. Сярэдняя школа, школа-інтэрнат, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі, царква. Брацкая магіла сав. Воінаў. с. 182
БА́БКА , бабка-павітуха, у беларусаў пажылая, спрактыкаваная і паважаная жанчына, якая валодала прыёмамі нар. медыцыны і выконвала акушэрскія функцыі ў час родаў, а таксама шматлікія абрады, звязаныя з адразаннем пупавіны, першым купаннем і спавіваннем дзіцяці. Бабка мела права даць дзіцяці імя («ахрысціць дзіця з вады»), яна самы шаноўны госць і распарадчык на радзінах, да якіх гатавала спец. абрадавую страву — бабіну кашу. У наш час ролю бабкі звычайна выконвае старэйшая сваячка парадзіхі. Т.І.Кухаронак. с. 182
БА́БКА , традыцыйная беларуская нар. страва. Драную бульбу заскварваюць салам, мясам з цыбуляю і інш. спецыямі і запякаюць. Гатовую бабку падаюць з малаком або смятанай. Вядома ўсюды ў наш час. с. 182
БА́БКА , тое, што падбярозавік. с. 182
«БА́БКІ» , бел. нар. гульня. Некалькі пар бабак (падкапытныя косці жывёл) ставяць на роўным месцы ў рад («кон»), і з абумоўленага месца кожны гулец па чарзе збівае іх біткай (вялікая бабка, набітая свінцом). Збітыя бабкі лічацца выйгранымі. Разнавіднасць гульні — біток, дзе замест бабак выкладаюць піраміду з арэхаў, вакол якой праводзіцца круг — «горад». Гульцы з абумоўленага месца кідаюць найбольшы арэх-біток у піраміду. Арэхі, выбітыя за мяжу круга, лічацца выйгранымі. Той, хто прамахнуўся, дабаўляе ў піраміду арэх. Гульня скончана, калі ўсе арэхі выбіты з «горада». с. 182
БАБКО́ (Bobko) Карал (н. 1937), касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС. Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію (1959), Паўднёва-Каліфарнійскі ун-т (1970). З 1969 у групе касманаўтаў НАСА. Быў членам экіпажа падтрымкі па праграме ЭПАС (1975). З П.Вейцам, С.Масгрэйвам, Д.Петэрсанам здзейсніў 4—9.4.1983 палёт на касм. караблі «Спейс Шатл» («Чэленджэр») працягласцю 5 сут. 23 мін. с. 182
БАБКО́ВА Нінэль Міронаўна (н. 16.10.1930, г. Смаленск), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі сілікатаў. Д-р тэхн. н. (1970), праф. (1973). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1980). Скончыла БПІ (1953).} З 1957 у БПІ, з 1976 у Бел. тэхнал. ун-це. Навук. працы па фізікахіміі шклопадобнага стану рэчываў, сіталаў, кампазіц. матэрыялаў.
Тв.: Физическая химия силикатов и тугоплавких соединений. Мн., 1984; Бесщелочные ситаллы и стеклокристаллические материалы. Мн., 1992 (разам з Л.М.Сіліч). с. 182
БАБКО́Ў Уладзімір Андрэевіч (н. 22.2.1939, ст. Салтанаўка Жлобінскага р-на), бел. гісторык і палітолаг. Чл.-кар. АН Беларусі (1989). Д-р гіст. н. (1978), праф. (1983). Скончыў БДУ (1963). З 1956 працаваў у рэсп. друку, на Бел. радыё. У 1969—90 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦК КПБ. З 1992 заг. кафедры паліталогіі Бел. дзярж. эканам. ун-та, адначасова з 1993 дырэктар Мінскага НДІ сац.-эканам. і паліт. праблем. Даследуе праблемы развіцця паліт. працэсу, дзейнасці паліт. партый, грамадскіх рухаў, узаемадзеяння органаў заканадаўчай і выканаўчай улады. Аўтар манаграфій «Навуковы падыход у партыйнай рабоце» (1985), «Адраджэнне духу ленінізму» (1989). Навуковы кіраўнік і адзін з аўтараў калектыўных прац «Куды ідзе Беларусь?» (ч.1, 1994), «Паліталогія» (1995), «Тэхналогія палітыкі» (1995). Прэзідэнт Бел. асацыяцыі паліт. Навук. с. 183
БАБКО́Ў Уладзімір Васілевіч (н. 31.10.1936, в. Папаратнае Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне вылічальнай матэматыкі. Д-р фізіка-матэм. н. (1996), праф. (1989). Скончыў БДУ (1959), дзе і працуе. Навук. даследаванні па выліч. метадах рашэння звычайных дыферэнц. ураўненняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.: Вычислительные методы. Т. 1—2. М., 1976—77 (разам з У.І.Крыловым, П.І.Манастырным); Избранные численные методы решения на ЭВМ инженерных и научных задач. Мн., 1985 (разам з Л.М.Гарадзецкім). с. 183
БАБО́ВАЯ РУДА́ , руда асадкавага і элювіяльнага паходжання з дробных акруглай або бобападобнай формы ўтварэнняў, часта канцэнтрычна-шкарлупінаватай будовы. У выглядзе бабовай руды бываюць жалезныя руды, марганцавыя руды, алюмініевыя руды і інш. с. 183
БАБО́ВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Гомельскім раёне, на р. Уза. Цэнтр сельсавета і калектыўнай долевай гаспадаркі «Бабовіцкая». За 31 км на Пд ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Прыбар. 1510 ж., 582 двары (1995). Перапамповачная станцыя нафтаправода «Дружба». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. Сувязі. с. 183
БАБО́ВЫЯ , матыльковыя (Fabaceae, Leguminosae), сямейства двухдольных раслін з парадку бабовакветных. Каля 650 родаў, больш за 18 тыс. відаў. Пашыраны па ўсёй сушы зямнога шара. На Беларусі 20 родаў (найб. вядомыя баркун, вязель, гарох, гарошак, жаўтазель, зяновец, канюшына, куравай, лубін, люцэрна, пералёт, рабінія, рутвіца, чына, эспарцэт) і больш за 80 дзікарослых відаў. Рэдкія віды бабовых занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Адна- і шматгадовыя травы, паўкусты і кусты, ліяны і дрэвы. Лісце пераважна чаргаванае, складанае, з прылісткамі. Кветкі найчасцей у гронка-, коласападобных і галоўчатых суквеццях, звычайна зігаморфныя. Плод — боб. На каранях бабовых утвараюцца клубеньчыкі, у якіх знаходзяцца бактэрыі, здольныя фіксаваць атм. азот. Тэхн., лек., харч., кармавыя, дэкар. і сідэратныя расліны; ёсць ядавітыя, якія маюць алкалоіды і выкарыстоўваюцца як лек. і інсектыцыдныя.
Літ.: Флора СССР. Т. 11. М.; Л., 1945; Тахтаджян А.Л. Система и филогения цветковых растений. М.; Л., 1966; Яго ж. Система магнолиофитов. Л., 1987; Флора Европейской части СССР. Т. 6. Л., 1987. с. 183
БАБО́К , бабоўнік, трыфоль, трыліснік (Menyanthes), род кветкавых раслін сям. бабковых. Уключае 1 від — бабок трохлісты ((Menyanthes trifoliata). Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі трапляецца на нізінных і сфагнавых балотах, па забалочаных берагах рэк, азёраў, канаў, утварае зараснікі.
Шматгадовая травяністая расліна выш. 20—35 см з тоўстым, доўгім, паўзучым карэнішчам. Лісце трайчастае, суцэльнакрайняе, чаргаванае, прыкаранёвае, на доўгіх чаранках. Кветаноснае сцябло бязлістае, бакавое. Кветкі двухполыя, бледна-ружовыя або белыя, духмяныя, з нектарнікамі, у густых прамастойных гронках. Плод — акруглая каробачка. Лек. (жаўцягонны сродак і ўзбуджальнік апетыту), фарбавальная, меданосная і дэкар. расліна, мае гліказіды меніянцін, меліянцін, алкалоід генцыянін, вітамін С, дубільныя рэчывы і інш. с. 183
БАБО́САЎ Яўген Міхайлавіч (н. 23.2.1931, г. Разань), бел. філосаф і сацыёлаг. Акад. АН Беларусі (1994), чл.-кар. АН Беларусі (1977), д-р філас. н. (1972), праф. (1973). Скончыў БДУ (1955). З 1957 на выкладчыцкай рабоце. У 1977—89 дырэктар Ін-та філасофіі і права, з 1989 — Ін-та сацыялогіі АН Беларусі. Даследуе праблемы тэорыі і метадалогіі навук. пазнання, сацыялогіі экстрэмальных сітуацый і катастроф, асаблівасцяў пераходнага перыяду ў развіцці бел. грамадства. Распрацаваў новыя канцэптуальныя падыходы да вывучэння сац. аспектаў навук.-тэхн. прагрэсу, станаўлення і развіцця духоўнага свету чалавека. Прэзідэнт Беларускай сацыялагічнай асацыяцыі. Дзярж. Прэмія Беларусі 1984 за ўдзел у напісанні цыкла прац па гісторыі філас. і грамадскай думкі Беларусі (апубл. ў 1973—80).
Тв.: Социальные аспекты научно-технической революции. Мн., 1976; Истина и богословие. Мн., 1988; Человек на пороге рынка: Социальные ожидания населения. Мн., 1992; Катастрофы: социол. анализ. Мн., 1995. с. 183
БАБО́ЎНІК , тое, што бабок. с. 183
БАБО́ЎНЯ , вёска ў Беларусі, у Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на ПнЗ ад г. Капыль, 120 км ад Мінска, 25 км ад чыг. ст. Цімкавічы, на скрыжаванні аўтадарог Капыль—Узда і Асіповічы—Баранавічы. 491 ж., 173 двары (1995). Пачатковая школа, бальніца, аддз. сувязі.
Вядома з 17 ст., калі вёсцы нададзены правы мястэчка і штотыднёвых кірмашоў. У 1769—1806 працавала Бабаўнянская суконная мануфактура. На пач. 20 ст. ў Цялядавіцкай вол. Слуцкага пав., 196 ж, у аднайменным маёнтку 407 ж, вінакурны з-д. З 1924 цэнтр сельсавета Капыльскага р-на. с. 183
БАБРО́ВА , вёска ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Баброва». За 28 км на ПнУ ад Лепеля, 87 км ад Віцебска, на шашы Лепель—Віцебск. 423 ж., 143 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. с. 183
БАБРО́ВА Марыя Аляксандраўна (сапр. Броніна; 1897, в. Локшы, Віцебская вобласць — 28.4.1920), адзін з кіраўнікоў камуніст. падполля ў Бабруйску і Бабруйскім пав. ў гады грамадз. вайны і ваен. замежнай інтэрвенцыі. Чл. Бабруйскага падп. к-та КП(б)ЛіБ. Стварыла Ясеньскі раённы падп. к-т, які аб’ядноўваў 15 парт. ячэек у вёсках Бабруйскага пав. 25.4.1920 арыштавана польскімі акупантамі ў час павятовай падп. парт. канферэнцыі, што адбывалася на яе кватэры. Пасля катаванняў расстраляла разам з П.П.Фёдаравым. Яе імем названа вуліца ў Бабруйску. с. 183
БАБРО́ВА ВО́ЗЕРА , Бабровае возера, у Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Шоша, за 24 км на У ад г. Глыбокае. Пл. 0,28 км2, даўж. 1,18 км. найб. шыр. 1,2 км. Пл. вадазбору 1 км2.
Схілы катлавіны выш. да 10 м. Берагі пясчаныя, паўд. супадаюць са схіламі. Злучана пратокай з воз. Крывое. с. 183
БАБРО́ВІЦКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас. р. Грыўда, за 30 км на ПдУ ад г. Івацэвічы. У межах гідралагічнага заказніка Выганашчанскі. Пл. 9,47 км2, даўж. 4,9 км, найб. шыр. 3,3 км, найб. глыб. 8 м, даўж. берагавой лініі 14,4 км. Пл. вадазбору 79,2 км2.
Катлавіна рэшткавага тыпу, злёгку выцягнутая з Пн на Пд. Схілы катлавіны выш. да 2 м, затарфаваныя і забалочаныя. Берагі нізкія, тарфяністыя, параслі хмызняком. На ПдЗ, З і ПнЗ пясчаны вал выш. да 4 м. Дно плоскае, сапрапелістае, мелкаводдзе пясчана-глеістае. Моцна зарастае чаротам, трыснягом, рагозам і інш. Мінералізацыя вады да 160 г/л, празрыстасць да 1 м. Эўтрофнае, праточнае, упадаюць 2 канавы, выцякае канал Дзевяты (прыток Галоўнага канала, бас. Ясельды). Месца гнездавання і адпачынку ў час асенне-веснавых пералётаў вадаплаўных птушак. На паўн.-ўсх. беразе археал. Помнік — мезалітычная стаянка. с. 184
БАБРО́ВІЧ Ян (Іван) Станіслававіч (парт. псеўд. Борскі, Сымон, Казік; 15.6.1902, в. Параф’янава Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці — 8.1.1943), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. Вучыўся ў Пражскім ун-це (1922—25). Чл. Кампартыі Чэхаславакіі з 1923, чл. КПЗБ з 1926. З 1926 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі. Кааптаваны ў ЦК КПЗБ, яго прадстаўнік пры ЦК Беларускай сялянска-работніцкай грамады і палітрэдактар газет БСРГ «Жыццё беларуса», «Беларуская ніва», «Беларуская справа», «Народная справа», «Наша справа» і інш. Канд. у чл. ЦК Кампартыі Польшчы. 23.12.1928 арыштаваны, прыгавораны да 15 гадоў турмы. У выніку абмену палітвязнямі з вер. 1932 у СССР. Працаваў у Камісіі па вывучэнні Зах. Беларусі пры АН БССР. У 1933 беспадстаўна рэпрэсіраваны. Памёр у Северадзвінскім лагеры (Архангельская вобл.). Рэабілітаваны ў 1956. У.І.Адамушка. с. 184
БАБРО́ВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 4 км на ПдУ ад Валожына, 71 км ад Мінска, 22 км ад чыг. ст. Валожын. 388 ж., 136 двароў (1995). Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. Сувязі. с. 184
БАБРО́ВЫ СТРУМЕ́НЬ , сакрэт мускусных залоз рачнога бабра. Духмяная жаўтаватая вадкасць, што ўтвараецца ў скурыстых мяшэчках, размешчаных каля выхаду анальнай адтуліны. Выкарыстоўваецца ў парфумернай прам-сці на гатункі духоў для надання ім устойлівасці. с. 184
БАБРО́К-ВАЛЫ́НСКІ Дзмітрый Міхайлавіч (да 1356 — каля 1389), князь, адзін з бліжэйшых баяр вял. кн. Дзмітрыя Іванавіча Данскога, быў жанаты з яго сястрой Ганнай. Сын літоўскага кн. Карыята Міхала Гедзімінавіча. Выехаў з Валыні ў Маскву (верагодна, паміж 1366—68). Удзельнічаў у паходах на Разань (1371), супраць волжскіх булгар (1376) і ВКл (1379). У Кулікоўскай бітве 1380 разам з кн. Уладзімірам Андрэевічам Храбрым камандаваў засадным палком, які дзякуючы вытрымцы і ваен. майстэрству Баброва-Валынскага своечасовым ударам змяніў ход бітвы на карысць рус. Войска. с. 184
БАБРО́Ў Іван Іванавіч (5.3.1905, в. Малыгіна Кашынскага р-на Цвярской вобл., Расія — 1.11.1943), адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. З 1930 на парт. рабоце ў Ленінградзе. З сак. 1941 сакратар Брэсцкага абкома КП(б)Б. У пач. Вял. Айч. вайны ў палітупраўленні Зах., Цэнтр. франтоў. Са жн. 1942 у ЦШПР, з ліст. 1942 у распараджэнні БШПР. З сак. 1943 пам. упаўнаважанага БШПР па Брэсцкай вобл., з крас. 1943 сакратар Брэсцкага падп. абкома КП(б)Б, адначасова чл. штаба і нам. камандзіра Брэсцкага партыз. злучэння. Загінуў у баі каля в. Бялавічы Івацэвіцкага р-на, ратуючы моладзь ад вывазу ў Германію. с. 184
БАБРО́Ў Усевалад Міхайлавіч (1.12.1922, г. Маршанск Тамбоўскай вобл., Расія — 1.7.1979), расійскі спартсмен (футбол, хакей з шайбай). Засл. майстар спорту СССР (1948), засл. трэнер СССР (1967). Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Жукоўскага (1956) і Ваенны ін-т фіз. культуры і спорту (1960). Алімп. чэмпіён (1956, Карціна-д’Ампецца, Італія), чэмпіён свету (1954, 1956) і Еўропы (1954—56) па хакеі з шайбай. У 1946—56 чэмпіён СССР па футболе і хакеі з шайбай. Аўтар кніг «Самы цікавы матч» (1963), «Рыцары спорту» (1971). с. 184
БАБРО́ЎКА , рака ў Беларусі, у Слаўгарадскім і Быхаўскім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток Дняпра. Даўж. 27 км. Пл. вадазбору 158 км2. Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Жарэлы Слаўгарадскага р-на. Рэчышча каналізаванае. с. 184
БАБРО́ЎНІКІ , катэгорыя сялян-слуг у ВКЛ у 15—18 ст. Займаліся паляваннем на баброў, наглядалі за бабровымі гонамі і іх аховай. Сачылі за выкананнем звычаёвых і кадыфікаваных нормаў паляўнічага права. Мелі выязнога каня, паляўнічых сабак і лоўчыя сеткі. Падпарадкоўваліся баброўнічаму, службоўцу са шляхты. За работу мелі плату ў залежнасці ад выслугі, месца службы і жыхарства, атрымлівалі кожнага 5-га бабра або падчарэўе кожнага здабытага звера, або 1—3 грошы; прыцягваліся да выканання інш. павіннасцяў, у т.л. талок. Маглі мець гаспадарку (беспадатковы зямельны надзел 0,5—1 валока). У сувязі з драпежніцкім вынішчэннем баброў у 18 ст. баброўнікі зліліся з інш. катэгорыямі насельніцтва. С.Ф.Цярохін. с. 184
БАБРО́ЎСКІ (Bobrowski) Іаганес (9.4.1917, г. Тыльзіт, цяпер Савецк Калінінградскай вобл., Расія — 2.9.1965), нямецкі пісьменнік. Вучыўся ў Кёнігсбергскай класічнай гімназіі. У 1941 мабілізаваны на Усх. фронт. У 1945—49 у палоне ў СССР. Аўтар зб-каў вершаў «Сармацкі час» (1961), «Зямля ценяў і рэк» (1962), «Прыкметы надвор’я» (1966), «У зарасніках ветру» (1970), раманаў «Млын Левіна» (1964), «Літоўскія клавіры» (1966), кн. навел «Бёлендорф і мышынае свята» (1965), «Прарок» (1967). Асн. тэма творчасці — асэнсаванне гіст. віны немцаў перад інш. народамі. З яго твораў паўстае вобраз Сарматыі — краю паміж Віслай і Нёманам, паэт уваскрашае абліччы і галасы ахвяр — ад знішчаных тэўтонцамі ў 12 ст. прусаў (праграмная «Элегія памяці прусаў», 1952) да яўрэяў, цыганоў і славян, што загінулі ад рук фашыстаў. Вершы «Радзіма мастака Шагала», «Заходняя Дзвіна», «Вільня», «Мемель» і інш. перадаюць непаўторную прыгажосць бел.-літоўскага краю, насычаны матывамі бел. і літоўскага фальклору. Асобныя яго творы на бел. мову перакладалі Ю.Гаўрук, М.Навіцкі, Я.Семяжон, В. Сёмуха.
Тв.: Рус. пер. — Избранное. М., 1971.
Г.В.Сініла. с. 184
БАБРО́ЎСКІ Міхаіл Кірылавіч (19.11.1784 ці 1785, в. Вулька Бельска-падляскага ваяв., Польшча — 3.10.1848), бел. славіст і арыенталіст. Д-р тэалогіі (1823). З сям’і уніяцкага святара. Скончыў Гал. духоўную семінарыю пры Віленскім ун-це (1812). У 1822—24, 1826—33 праф. Віленскага ун-та, у 1824—26 у ссылцы ў Жыровіцкім базыльянскім манастыры. З 1833 жыў у мяст. Шарашова Пружанскага пав., дзе атрымаў прыход. Даследаваў гісторыю слав. кнігадрукавання, збіраў матэрыялы пра дзейнасць Ш.Фіёля, І.Фёдарава, П.Мсціслаўца. Зрабіў навук. апісанне стараж. кірылічных і глагалічных кніг Ватыканскай б-кі, увёў у навук. ўжытак 1-ю глагалічную друкаваную кнігу «Місал па законе Рымскага двара» (Служэбнік, 1483). Нанава адкрыў для бел. і еўрап. навукі імя і справу Ф.Скарыны, звесткі пра яго ўвайшлі ў ненадрукаваную «Гісторыю славянскіх друкарняў у Літве». Разам з І.М.Даніловічам быў адным з пачынальнікаў бел. нац. адраджэння. З яго багатай творчай спадчыны захаваліся толькі асобныя рукапісы. с. 184
БАБРО́ЎСКІ Павел Восіпавіч (2.4.1832, б. маёнтак Вака каля Вільні — 16.2.1905), ваенны дзеяч, гісторык і этнограф. Генерал ад інфантэрыі. Пляменнік М.К.Баброўскага. Скончыў Канстанцінаўскае ваен. вучылішча (Дваранскі полк, 1851) і Мікалаеўскую акадэмію Генштаба (1857). У 1875—97 нач. Ваенна-юрыд. акадэміі. З 1859 кіраваў групай афіцэраў Генштаба, якая падрыхтавала і выдала «Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі Генеральнага штаба. Гродзенская губерня» (ч. 1—2 і дадаткі ў 2 т., 1863). У працы прыведзены звесткі па гаспадарцы, этнаграфіі, асвеце, пра гарады і найб. значныя мястэчкі губерні. Вывучаў гісторыю летапісаў, уніяцкай царквы, жыццё і навук. дзейнасць М.К.Баброўскага. с. 185
БАБРО́ЎСКІ Уладзімір Сяргеевіч (н. 1.4.1936, Мінск), бел. філосаф, палітолаг. Д-р філас. н. (1987), праф. (1995). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1959). Працаваў у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1989 у Мінскім радыётэхн. ін-це, з 1993 у Мінскім лінгвістычным ун-це. Даследуе праблемы сучаснай зах. філасофіі, паліталогіі, тэорыі міжнар. адносін, сац. прагназавання і фарміравання асобы.
Тв.: Проблемы «массовой культуры» и массовых коммуникаций. Мн., 1972 (разам з Г.П.Давідзюком); Личность и социальное прогнозирование. Мн., 1977; Проблемы внешнеполитической доктрины Республики Беларусь как самостоятельного независимого государства // Восточная Европа: политический и социокультурный выбор. Мн., 1994. с. 185
БАБРУ́ЙКАЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА , у Беларусі, на р. Мытва, у бас. Прыпяці, у Ельскім раёне Гомельскай вобласці. За 7 км на У ад Ельска, каля в. Бабруйкі. Створана ў 1972 як зона адпачынку і для гадоўлі рыбы. Пл. 1,22 км2, даўж. 3,3 км, найб. шырыня 0,8 км, глыб. 3 м, пл. вадазбору 162 км2. Моцнапраточнае, сярэднегадавы сцёк 19,3 млн. м3. Правы бераг (выш. 5—6 м) зарос хваёвым лесам, на левым (да 10 м) — мяшаны лес, ворная зямля і сенажаць. с. 185
БАБРУ́ЙСК , горад абл. падпарадкавання Беларусі, цэнтр Бабруйскага р-на. За 110 км ад абл. цэнтра — г. Магілёў. Вузел чыгунак на Асіповічы, Жлобін, Акцябрскі і аўтадарог на Мінск, Гомель, Магілёў, Калінкавічы, Слуцк, Рагачоў. Порт на р. Бярэзіна. 227,1 тыс. ж. (1995).
Паселішча чалавека на месцы горада існавала ўжо ў канцы 3-га — 2-м тыс. да нашай эры; на рубяжы нашай эры дзейнічаў водны шлях па Бярэзіне. У 6—7 ст. тут існавала слав. паселішча, з 11 ст. — дрыгавічоў. Першае пісьмовае ўпамінанне Бабруйска (летапісны Бобровск, Бобруеск, Бобрусек) адносіцца да 1387. Цэнтр воласці ў ВКЛ, меў магдэбургскае права. У 14 ст. пабудаваны Бабруйскі замак. У 1503—05 спустошаны крымскімі татарамі, у 1506 вытрымліваў аблогі кн. М.Глінскага. З 1565 у Рэчыцкім пав.; уладанне вял. князя, потым Радзівілаў, Гаштольдаў, Трызнаў. Хутка рос у 16—17 ст. У 1620 меў 15 вуліц, 409 двароў, 75 крам, млын, царкву, касцёл, з 1630 тут дзейнічала Бабруйская езуіцкая гімназія. У антыфеад. вайну 1648—51 значна пацярпеў у час аблогі і штурму войскамі гетмана Я.Радзівіла (гл. Бабруйска абарона 1649). Разбурэнні ў час войнаў сярэдзіны 17 — пач. 18 ст. прывялі горад у заняпад. З 1793 у складзе Рас. імперыі, з 1795 цэнтр Бабруйскага павета. У 1796 Бабруйску нададзены герб: у сярэбраным полі карабельная мачта і 2 перакрыжаваныя бервяны. У вайну 1812 значныя сілы франц. войскаў адцягнула Бабруйскай крэпасці абарона 1812. З Бабруйскам звязаны падзеі дзекабрысцкага руху (гл. Бабруйскі план дзекабрыстаў 1823). Развіццю горада спрыяла пракладка шашы Масква— Варшава (1848) і Лібава-Роменскай чыгункі (1873). У 1897 у горадзе 34,3 тыс. ж, 19 фабрык і з-даў. Тут адбылося Бабруйскае выступленне салдатаў 1905. У 1916—19 працавала Бабруйская жаночая настаўніцкая семінарыя. У студз. 1918 заняты войскамі Ю.Доўбар-Мусніцкага, у маі—ліст. германскімі, у жн. 1919 — ліп. 1920 польск. войскамі. У 1924 створаны Бабруйскі краязнаўчы музей. З 1924 цэнтр Бабруйскай акругі, з 1927 — Бабруйскага раёна. З 1938 горад абл. падпарадкавання. У перадваенныя гады адзін з буйных прамысл. і культ. цэнтраў БССР. З 28.6.1941 да 29.6.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія стварылі тут Бабруйскі лагер смерці, загубілі ў Бабруйску і наваколлі каля 100 тыс. грамадзян. Дзейнічала Бабруйскае патрыятычнае падполле. Вызвалены ў ходзе Бабруйскай аперацыі 1944. У 1944 — 28 тыс. ж. У 1944—54 цэнтр Бабруйскай вобласці. У 1959 каля 97,5 тыс. ж.
Хім. прам-сць: вытв. аб’яднанні: «Бабруйскгідролізпрам», Беларускі шынны камбінат, завод «Беларусьгуматэхніка»; маш.-буд. і металаапр. прам-сць; Бабруйскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання, Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў, Бабруйскі доследна-механічны завод, з-ды вагавымяральных прылад, аўтатрактарных дэталяў і інш. Лёгкая прам-сць: Бабруйская футравая фабрыка, Бабруйская фабрыка мастацкіх вырабаў, Бабруйскі гарбарны камбінат і камбінат нятканых матэрыялаў; ф-кі швейная, валюшна-лямцавая, трыкатажная, абутковая, люстраная. Харч. прам-сць: мясакамбінат, камбінат хлебапрадуктаў; Бабруйская кандытарская фабрыка «Чырвоны харчавік», з-ды малочны, маслабойны, кансервавы і інш. Самае вялікае на Беларусі вытв. дрэваапр. аб’яднанне; вытв-сць буд. матэрыялаў: Бабруйскі фанерна-дрэваапрацоўчы камбінат, Бабруйскі камбінат будаўнічых матэрыялаў, з-ды буйнапанэльнага домабудавання, зборнага жалезабетону. ЦЭЦ. Тэхнікумы: аўтатрансп., лесатэхн., механіка-тэхнал., сельскагаспадарчы (пра кожны глядзі асобны артыкул); мед. вучылішча і Бабруйскае вучылішча алімпійскага рэзерву. Бальнеагразевы курорт Бабруйск.
Паводле інвентара 1638, Бабруйск меў плошчу 6,75 га на правабярэжжы Бярэзіны. На ўзвышшы размяшчаўся замак, каля ракі — касцёл Пятра і Паўла і царква Мікалая, на вул. Падольнай — Бабруйскі «каралеўскі двор», на вул. Свіслацкай — дом езуітаў, каралеўскі сад, паміж вул. Прудовай і Кісялёўскай — царква Прачыстай Багародзіцы, на вул. Ільінскай — царква Ільі Прарока, на вул. Капыльнічавай — замкавы гасціны дом. Першы праектны план Бабруйска складзены ў 1800, паводле яго горад забудоўваўся да 1810. Развіццё арх.-планіровачнай структуры звязана з буд-вам у Бабруйску (1807—36) на месцы гіст. цэнтра адной з самых моцных у Расіі Бабруйскай крэпасці. У канцы 19 — пач. 20 ст. цэнтр горада забудаваны мураванымі будынкамі (жаночая гімназія, банкі, асабнякі, жылыя дамы), у якіх выявіліся рысы стыляў несапраўднай готыкі, псеўдарускага, неабарока, неакласіцызму, мадэрн. У 1920—30-я г. Бабруйск развіваўся па традыцыйнай радыяльна-паўкальцавой схеме на тэр. б. фарштатаў вакол крэпасці і ўздоўж асн. магістраляў — вуліц Мінскай, Рагачоўскай. Пабудаваны дом-камуна, «Дом калектыву», адм. будынкі, у якіх выявіліся рысы канструктывізму, выкарыстаны элементы класічнай спадчыны. У 1960—70-я г. забудоўваўся паводле генплана 1966. Кампазіцыйным ядром застаецца крэпасць, на перакрыжаванні вуліц Савецкай і Горкага — адм. цэнтр горада з Домам Саветаў. Паводле генплана 1978 кампазіцыйная вось горада — р. Бярэзіна, галоўная — вул. Горкага з новым грамадскім цэнтрам. Вызначаны планіровачныя раёны Цэнтр., Паўн., Паўд. і новы Усходні (в. Цітаўка на левым беразе р. Бярэзіна); прадугледжана інтэнсіўнае жыллёвае буд-ва ў Паўн. раёне, стварэнне паркаў і сквераў уздоўж р. Бярэзіна.
Першыя звесткі пра тэатр. жыццё ў Бабруйску адносяцца да 18 ст. і звязаны з дзейнасцю Бабруйскага школьнага тэатра. У 1852 мінскія аматары паказвалі ў Бабруйску п’есу «Сялянка» В.Дуніна-Марцінкевіча, пазней гастраліравалі польск., яўр., рус. тэатр. трупы. У Бабруйску пачыналі творчую дзейнасць рус. акцёры М.Савіна і В.Далматаў. У 1918 арганізаваны Рус. нар. т-р пад кіраўніцтвам А.Пакрасава. У 1920 сфарміраваны Другі паказальны тэатр. У 1932 тут створаны Дзярж. рус. драм. т-р БССР (гл. Дзяржаўны акадэмічны рускі драматычны тэатр Беларусі), у 1935 — Т-р рабочай моладзі, у 1938 — калгасна-саўгасны т-р, у 1944 — Бабруйскі абласны драматычны тэатр, у 1956 — Бабруйскі вандроўны беларускі драматычны тэатр. З 1970 у Бабруйску дзейнічае Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча. У 1892 у Бабруйску засн. муз.-драм. гурток, з 1921 працавала нар. кансерваторыя, у 1927 створана муз. школа, пачатак дзейнасці якой звязаны з імем Я.Цікоцкага (цяпер носіць яго імя). У 1944—49 працаваў т-р муз. камедыі, з 1962 Бабруйскі музычна-драматычны тэатр, рэарганізаваны ў Магілёўскі абласны тэатр музычнай камедыі. На 1995 г. ў Бабруйску 2 муз. школы, шматлікія самадз. калектывы. У горадзе Музей народнай творчасці Беларусі, краязнаўчы музей, выставачная зала. Здаўна вядомы традыцыйныя ганчарныя вырабы майстроў з Бабруйску (гл. Бабруйская кераміка). Помнікі: С.М.Халтурыну, В.З.Харужай, воінам 1-га Бел. фронту — вызваліцелям Бабруйска ад ням. фашыстаў. Брацкія магілы падпольшчыкаў і воінаў грамадз. вайны, ваен. інтэрвенцый, сав. воінаў і партызанаў, магілы ахвяраў фашызму Вял. Айч. Вайны. с. 185
БАБРУ́ЙСК , бальнеагразевы курорт на Беларусі, у межах г. Бабруйск. Засн. ў 1920. У санаторыі водагразелячэбніцы, на аснове дзвюх крыніц лекавых мінер. водаў, мясц. тарфяных і сапрапелевых гразяў з азёраў Усох і Вехава. Лечаць хворых з парушэннямі функцый страўніка, кішэчніка, печані і жоўцевых шляхоў, органаў руху і апоры, перыферычнай нерв. Сістэмы. с. 186
БАБРУ́ЙСКА АБАРО́НА 1649 , абарона Бабруйска казакамі і гараджанамі ад урадавых войскаў ВКЛ у час антыфеадальнай вайны 1648—51. У кастр. 1648 паўстаўшыя жыхары Бабруйска разам з казацкім атрадам Паддубскага перабілі заможную шляхту, утапілі ў Бярэзіне гар. старасту. Каля сцен горада быў разбіты пасланы на задушэнне паўстання атрад харужага Паца. У пач. студз. 1649 да Бабруйска падышлі 1,5 тыс. шляхты і наёмнікаў на чале з польным пісарам ВКЛ У.Валовічам. 4 тыдні паўстанцы адбівалі атакі. На дапамогу Валовічу падышоў атрад польнага гетмана ВКЛ Я.Радзівіла. Скарыстаўшы рознагалоссі сярод паўстанцаў, Радзівіл схіліў на свой бок багатых мяшчан, гандляроў, рамеснікаў, духавенства. Ноччу 21.2.1649 яны адчынілі гар. вароты. Войскі Радзівіла ўчынілі расправу над паўстанцамі, забіта некалькі тысяч гараджан і казакоў, Паддубскі быў пасаджаны на кол. с. 186
БАБРУ́ЙСКАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА АЛІМПІ́ЙСКАГА РЭЗЕ́РВУ , сярэдняя спец. навуч. ўстанова ў г. Бабруйск для падрыхтоўкі трэнераў па розных відах спорту. Створана ў 1989 у Бабруйску на базе школы-інтэрната спартыўнага профілю. Прымае асоб, пачынаючы з 7-га класа агульнаадук. школы. Тэрмін навучання да 7 гадоў. Навучанне дзённае. с. 186
БАБРУ́ЙСКАЕ ВЫСТУПЛЕ́ННЕ САЛДА́ТАЎ 1905 , рэвалюцыйнае выступленне салдатаў дысцыплінарнага батальёна ў Бабруйскай крэпасці, дзе за рэв. дзейнасць трымалі на суровым рэжыме 900 салдатаў (4 роты), у т.л. 300 матросаў Балтыйскага флоту. 5 снеж. салдаты 3 рот адмовіліся ісці на страявыя заняткі, захапілі зброю і запатрабавалі ў 5-дзённы тэрмін вырашыць пытанне аб іх вызваленні. На мітынгу выпрацаваны дадатковыя патрабаванні: неадкладная мабілізацыя прызваных у армію з запасу, скарачэнне тэрміну службы, адмена цялесных пакаранняў, ліквідацыя дысцыплінарных батальёнаў і штрафных рот, вызваленне паліт. зняволеных, перадача зямлі сялянам, 8-гадзінны рабочы дзень і інш. Віленскі ген.-губернатар накіраваў у Бабруйск карную экспедыцыю на чале з ген. Арловым, якая прымусіла паўстанцаў здацца. Па справе аб паўстанні было адсуджана 28 чалавек. с. 186
БАБРУ́ЙСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з ліп. 1941 да чэрв. 1944 у Бабруйску і Бабруйскім раёне; налічвала 29 груп, больш за 500 чал. Групы ўзначальвалі М.Р.Баглай, П.С.Вашукевіч, А.К.Калеснікаў і Я.І.Савацееў, В.С.Калеснікаў, Д.М.Лемяшонак, П.Ф.Маслёнак і В.І.Бутараў, П.М.Сцяржанаў, І.В.Стомаў (з крас. 1942 Я.Е.Царык) і С.Г.Акуліч, А.Ф.Фальковіч і інш., а таксама б. ваеннаслужачыя (групы С.З.Крамнёва, В.І.Лівенцава, А.Н.Сумбаева, І.А.Хімічова, К.М.Якаўлева). Апрача Бабруйска, падп. групы дзейнічалі на ст. Мошны, у р.п. Глуша, у вёсках Брожа, Варатынь, Васілеўка, Восава, Гарбацэвічы, Казакова, Каралёва Слабада, Кругланіва, Фартуны, Цялуша, Чыкілі, Шчаткава, Панюшкавічы і інш. Падпольшчыкі выводзілі са строю абсталяванне на лесакамбінаце, хлебазаводзе, электрастанцыі, здабывалі і выраблялі дакументы, пячаткі, мелі радыёпрыёмнікі, фоталабараторыю; учынялі дыверсіі на суднарамонтным і шпаларэзным з-дах, на радыёзаводзе; вялі прапаганду ў варожых фарміраваннях (70 ням. салдатаў у 1943 са зброяй перайшлі на бок партызанаў); перадавалі партызанам зброю, боепрыпасы, узрыўчатку, прадукты, медыкаменты, звесткі разведкі; арганізоўвалі ўцёкі ваеннапалонных з лагера смерці, ратавалі насельніцтва ад вывазу ў Германію. У друкарні акупантаў яны друкавалі лістоўкі, бланкі пропускаў, прадуктовыя карткі, пазней вынеслі з яе шрыфт і інш. абсталяванне, з якога ў студз. 1942 партызаны наладзілі выпуск лістовак і адозваў да насельніцтва. У снеж. 1941 акупанты раскрылі некалькі падп. груп, у студз. 1942 частка падпольшчыкаў пад пагрозай правалу пайшла да партызанаў. Некат. падп. групы, звязаныя са штабамі часцей Чырв. Арміі, рэгулярна забяспечвалі іх інфармацыяй пра колькасць, дыслакацыю і ўзбраенне часцей праціўніка. У 2-й пал. 1943 баявая дзейнасць падпольшчыкаў узмацнілася, створаны новыя падп. групы (на чыг. вузле, электра- і тэлефоннай станцыях). Восенню 1943 патрыёты ўзарвалі воінскі эшалон з жывой сілай і баявой тэхнікай праціўніка, цэментны з-д, падпалілі казармы. У Бабруйску помнік на брацкай магіле падпольшчыкаў. с. 187
БАБРУ́ЙСКАЕ СТАРО́СТВА , глядзі ў арт. Бабруйская воласць. с. 187
БАБРУ́ЙСКАЯ АБАРО́НА 1812 , дзеянні рус. войскаў па абароне і прыкрыцці Бабруйскай крэпасці ў час вайны 1812. Крэпасць была важным апорным пунктам рус. арміі на шляху паўд. фланга напалеонаўскага войска. Франц. 17-я пях. дывізія Я.Г.Дамброўскага і інш. часці (усяго каля 12 тыс. чал.) 4 вер. блакіравалі Бабруйск, перакрыўшы дарогі ў крэпасць, гарнізон якой налічваў каля 5 тыс. чал. Спроба рус. атрадаў Баранава і Дрэева прарвацца ў крэпасць з боку Жлобіна не мела поспеху. Але гал. сілы рус. корпуса Ф.Ф.Эртэля (каля 5 тыс. чал.) выбілі 14 вер. з Глуска слабы польскі гарнізон і рушылі на Бабруйск. У баі каля в. Гарбацэвічы 15 вер. рус. часці перамаглі, але Эртэль не развіваў наступлення, а, знішчыўшы франц. склады ў Глуску і ваколіцах, вярнуўся ў Мазыр. Дамброўскі, які быў вымушаны прыкрываць мінскі напрамак, 12 кастр. фактычна зняў блакаду і адышоў на Ігумен (сучасны Чэрвень). За час блакады крэпасць выконвала функцыю ўмацаванага фарпоста рус. арміі. с. 187
БАБРУ́ЙСКАЯ АКРУ́ГА , адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—30. Утворана 17.7.1924. Цэнтр — г. Бабруйск. Пл. 14,5 тыс. км2, нас. 499,8 тыс. чал. (1924). У 1924—27 уключала 12 раёнаў (Асіповіцкі, Бабруйскі 1-ы і 2-і, Буда-Кашалёўскі, Гарадзецкі, Глускі, Жлобінскі, Клічаўскі, Парыцкі, Рагачоўскі, Свіслацкі, Стрэшынскі), 3 гарады (Бабруйск, Жлобін, Рагачоў), 4 мястэчкі (Асіповічы, Глуск, Парычы, Стрэшын), 145 сельсаветаў. На працягу 1927 у складзе Бабруйскай акругі са скасаванай Слуцкай акругі перададзены Любанскі, Слуцкі, Старадарожскі, Старобінскі, Чырвонаслабодскі р-ны; Бабруйскія 1-ы і 2-і р-ны аб’яднаны ў адзіны Бабруйскі р-н, Гарадзецкі і Стрэшынскі скасаваны, Буда-Кашалёўскі р-н перададзены ў склад Гомельскай акругі. Акр. газ. «Камуніст». 26.7.1930 Бабруйская акруга скасавана. с. 187
БАБРУ́ЙСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944 , наступальная аперацыя войскаў правага крыла 1-га Бел. фронту (ген. арміі К.К.Ракасоўскі) 24—29 чэрв.; састаўная частка Беларускай аперацыі 1944 у Вял. Айч. вайну. Удзельнічалі 3-я, 28, 48, 65-я арміі, конна-механізаваная група, 16-я паветр. армія, Дняпроўская ваен. флатылія, злучэнні авіяцыі і бел. партызаны. Ім процістаяла 9-я і частка 4-й ням. арміі, якія мелі ўмацаваную глыбокаэшаланіраваную абарону. Задача аперацыі — акружыць і разграміць бабруйскую групоўку праціўніка. У ходзе аперацыі разбіты гал. сілы ням. 9-й арміі, на ПдУ ад Бабруйска акружана і ліквідавана 40-тысячная групоўка ворага (гл. Бабруйскі «кацёл»). Войскі Чырв. Арміі прасунуліся на 100—110 км, былі створаны спрыяльныя ўмовы для наступлення на Мінск і Баранавічы. с. 187
БАБРУ́ЙСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ , адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1944—54. Утворана 20.9.1944 з раёнаў Магілёўскай, Мінскай і Палескай вабл. Цэнтр — г. Бабруйск. Пл. 19,7 тыс. км2, нас. 654,9 тыс. чал. (1953). Уключала 14 раёнаў (Акцябрскі, Асіповіцкі, Бабруйскі, Глускі, Грэскі, Капыльскі, Кіраўскі, Клічаўскі, Любанскі, Парыцкі, Слуцкі, Старадарожскі, Старобінскі, Чырвонаслабодскі), 4 гарады (Асіповічы, Бабруйск, Слуцк, Старыя Дарогі), 8 гар. пасёлкаў (Глуск, Капыль, Клічаў, Любань, Старобін, Парычы, Урэчча, Чырвоная Слабада), 4 рабочыя пасёлкі (Глуша, Градзянка, Ялізава, Ясень). Абл. газ. «Савецкая Радзіма». 8.1.1954 Бабруйская вобласць скасавана: Акцябрскі і Парыцкі р-ны перададзены ў Гомельскую, Асіповіцкі, Бабруйскі, Кіраўскі і Клічаўскі р-ны — у Магілёўскую, астатнія — у Мінскую вобл. с. 187
БАБРУ́ЙСКАЯ ВО́ЛАСЦЬ , Бабруйскае староства, дзяржаўнае ўладанне ў ВКЛ. Займала большасць тэр. сучасных Бабруйскага, Кіраўскага і прылеглыя да іх ч. Жлобінскага і Светлагорскага р-наў. Напачатку ўваходзіла, відаць, у Свіслацкае княства. 3 15 ст. воласцю кіраваў намеснік, якога прызначаў вял. князь. У 1560 тут праведзена адм. рэформа — замест стараж. адзінак падаткаабкладання (дымоў) уведзены службы. На працягу 15—16 ст. некалькі сёл воласці былі падараваны вял. князем розным феадалам. У 1565 тэр. Бабруйскай воласці ўключана ў Рэчыцкі пав. Менскага ваяв. Валочная памера ў воласці праведзена ў 1611—39, замест службаў намерана 475 аселых валок, на якіх месцілася каля 1 тыс. сял. двароў. Акрамя таго, у Бабруйску было 409 мяшчанскіх дамоў і ў прадмесцях 286 гаспадарак агароднікаў. У 17—18 ст. намеснікі (дзяржаўцы) зваліся старостамі, а сама воласць — староствам. У 2-й пал. 16 — 1-й пал. 17 ст. на пасаду бабруйскага старосты прызначаліся прадстаўнікі шляхецкага роду Трызнаў, потым інш. буйныя феадалы, у т.л. Радзівілы. Пасля далучэння да Рас. імперыі (1793) са староства ў якасці павятовага цэнтра вылучаны г. Бабруйск, а само яно паступова падзялілася на некалькі асобных маёнткаў. В.Л.Насевіч. с. 188
БАБРУ́ЙСКАЯ ДРО́ЖДЖА-ВІНАКУ́РНАЯ І АЛЕ́ЙНАЯ ФА́БРЫКА . Дзейнічала на Беларусі ў 1870—1910 у г. Бабруйск. Вырабляла спірт, прасаваныя дрожджы, ільняны і канапляны алей, макуху. У 1908 мела 2 паравыя машыны. У 1910 працаваў 51 рабочы, выраблена прадукцыі на 120 тыс. руб. с. 188
БАБРУ́ЙСКАЯ ЕЗУІ́ЦКАЯ РЭЗІДЭ́НЦЫЯ , установа ордэна езуітаў у 17—18 ст. У пач. 17 ст. місіянерскую дзейнасць па прапагандзе каталіцызму ў Бабруйску пачалі манахі Нясвіжскага езуіцкага калегіума. У 1618 яны замацаваліся тут, у 1630 узнікла іх рэзідэнцыя. Гар. староста П.Трызна перадаў езуітам маёнткі Гарбацэвічы, Рыня, Устайла, пабудаваў для іх дом у Бабруйску і перадаў 7500 фларэнаў, атрыманых пад заклад маёнтка Кісялевічы. У 1638 нашчадкі Трызны аддалі езуітам в. Дваранавічы з ўніяцкай царквой, пабудавалі касцёлы ў вёсках Гарбацэвічы і Шацілкі, якія ў 1643 падараваў ордэну шляхціц П.Суляціцкі. Гэта дало магчымасць езуітам адкрыць тут місіянерскія пункты. У час антыфеад. вайны 1648—51 рэзідэнцыя прыйшла ў заняпад. У 1681 адноўлена дзейнасць іх школ. У час Паўн. вайны 1700—21 яна неаднаразова спыняла сваю дзейнасць. З 1720 пры рэзідэнцыі быў прытулак для збяднелай шляхты. Закрыта ў 1773 у сувязі са скасаваннем ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай.
Т.Б.Блінова. с. 188
БАБРУ́ЙСКАЯ ЖАНО́ЧАЯ НАСТА́ЎНІЦКАЯ СЕМІНА́РЫЯ . Існавала ў 1916—19 у Бабруйску. Рыхтавала настаўніц пач. нар. вучылішчаў. Тэрмін навучання 4 гады. У 1916 навучаліся 34 выхаванкі. Выкладаліся прадметы: рус. мова і л-ра, царк.-слав. мова, матэматыка, фізіка, прыродазнаўства, мінералогія, геалогія, хімія, гісторыя і геаграфія, псіхалогія і педагогіка, дзіцячае чытанне, методыка выкладання прадметаў, графічныя мастацтвы (чыстапісанне, маляванне, чарчэнне), спевы, музыка, рукадзелле, Закон Божы і інш. У 1918/19 навуч. г. ўведзена беларусазнаўства, польск. мова, гігіена. Пры семінарыі было ўзорнае пач. вучылішча, дзе выхаванкі праходзілі практыку. З кастр. 1918 — пяцікласная, рыхтавала выкладчыкаў для адзінай прац. школы 1-й ступені. Пераўтворана ў 3-гадовыя пед. Курсы. с. 188
БАБРУ́ЙСКАЯ КАНДЫ́ТАРСКАЯ ФА́БРЫКА «ЧЫРВО́НЫ ХАРЧАВІ́К» . Засн. ў 1870 у г. Бабруйск як дражджавы з-д. З 1931 спецыялізуецца на вырабе пасцілы, павідла, мармеладу. У Вял. Айч. вайну разбурана, адноўлена ў 1944. У 1951 пабудаваны літаграфскі ўчастак, у 1959 — халвічны, у 1973 — мармеладны. У 1987 рэканструявана, пушчаны гал. вытв. і падрыхтоўчы цэхі. З 1994 адкрытае акц. т-ва «Чырвоны харчавік». Асн. прадукцыя (1995): мармелад, зефір, ірыс, дражэ, халва. с. 188
БАБРУ́ЙСКАЯ КЕРАМІ́КА , традыцыйныя ганчарныя вырабы майстроў з Бабруйска. Промысел вядомы з даўніх часоў. У канцы 19 — пач. 20 ст. ў Бабруйску працавала каля 60 майстроў. Выраблялі дымленыя (т. зв. сінія), з 1930-х г. паліваныя рэчы. Акрамя сталовага, кухоннага, тарнага посуду выраблялі дэкар. дробную пластыку, цацкі. Своеасаблівасць маст. аблічча бабруйскай керамікі вызначалі мясц. сыравіна, майстэрства рамеснікаў, тэхнал. ўзровень вытворчасці. Бабруйскую кераміку вылучаюць прапарцыянальны строй і прыёмы фармоўкі, спалучэнне бясколерных празрыстых глазураў з багатым каларытам светла-чырвоных глін, сціплае дэкарыраванне адводкамі і штампікамі, асаблівасці ў канструкцыі накрывак і ручак. У Бабруйску працуе цэх маст. керамікі, дзе акрамя ганчарнага спосабу фармоўкі існуе адліўка і прасаванне, наладжаны выпуск рэчаў з ангобнай размалёўкай. У.В.Угрыновіч. с. 189
БАБРУ́ЙСКАЯ КРЭ́ПАСЦЬ , комплекс абарончых збудаванняў у Бабруйску 1-й пал. 19 ст. Пабудавана ў 1807—36 у гіст. цэнтры горада на месцы Бабруйскага замка ў сутоках рэк Бярэзіна і Бабруйка. Будаўніцтва вялося ў 2 этапы. 1-ы (1807—12) ажыццяўляўся ва ўмовах набліжэння вайны 1812. Крэпасць будавалася паводле праекта ўпраўляючага інж. экспедыцыяй Ваеннага мін-ва ген. К.І.Опермана, яе ўзводзілі тысячы салдатаў і прыгонных сялян Магілёўскай, Мінскай і Чарнігаўскай губ. Да пач. вайны пабудаваны 5 асн. бастыёнаў, частка ўнутр. збудаванняў, насыпаны валы, выкапаны глыбокія равы. У вайну 1812 крэпасць вытрымала 4-месячную аблогу (гл. Бабруйская абарона 1812). На 2-м этапе буд-ва (1812—36) тэр. крэпасці павялічана, узведзены 17 дадатковых бастыёнаў (да 1820), вежы, форт «Фрыдрых Вільгельм» (1822). У арх. аздабленні будынкаў крэпасці выкарыстаны элементы стылю класіцызм (арх. А.Штаўберт). У Бабруйскай крэпасці распрацаваны Бабруйскі план дзекабрыстаў 1823. У лют. 1826 прапаршчык С.І.Трусаў спрабаваў узняць паўстанне раскватараванага тут Палтаўскага палка. Пасля задушэння дзекабрысцкага руху крэпасць ператворана ў катаржную турму. Пасля паражэння нац.-вызв. паўстання 1863—64 тут было зняволена каля 2 тыс. яго ўдзельнікаў. У рэв. 1905—07 у крэпасці размяшчаўся дысцыплінарны батальён, адбылося Бабруйскае выступленне салдатаў 1905. У час акупацыі Бабруйска польскімі войскамі (жн. 1919 — ліп. 1920) на тэр. крэпасці знаходзіўся лагер ваеннапалонных. У Вял. Айч. вайну ням. фашысты ператварылі крэпасць у Бабруйскі лагер смерці. У чэрв. 1944 сав. войскі акружылі і знішчылі тут варожы гарнізон (гл. Бабруйская аперацыя 1944).
Літ.: Ненадавец А.М. Крэпасць на Бярэзіне. Мн., 1993. с. 189
БАБРУ́ЙСКАЯ МЭ́БЛЕВАЯ ФА́БРЫКА , «Бабруйскмэбля». Створана ў г. Бабруйск у 1922 як сталярная майстэрня. У 1926 рэарганізавана ў мэблевую ф-ку імя С.М.Халтурына. У Вял. Айч. вайну разбурана, адноўлена ў 1944. У 1973 пабудаваны новы мэблевы цэх. У 1971—90 у ВА «Бабруйскдрэў». З 1992 нар. аб’яднанне «Бабруйскмэбля». Асн. прадукцыя (1995): мяккая мэбля, гасціныя і спальныя гарнітуры, мэбля для прыхожых і інш. с. 189
БАБРУ́ЙСКАЯ ФА́БРЫКА МАСТА́ЦКІХ ВЫ́РАБАЎ . Створана ў 1937 у г. Бабруйск як арцель «8 Сакавіка», з 1960 ф-ка маст. вырабаў. Спецыялізуецца на выпуску строчана-вышытых вырабаў верхняга жаночага адзення, сталовай і пасцельнай бялізны, вырабаў макрамэ і трыкатажных, дзіцячага, жаночага і мужчынскага асартыменту. Створаны ўчасткі ручной вышыўкі, ткацтва і вязання. Жаночыя і дзіцячыя жакеты, джэмперы, камізэлькі ўпрыгожваюцца разнастайным па форме і маст. вырашэнні бел. арнаментам. Вырабы ф-кі экспанаваліся ў Англіі, Германіі, Даніі, Італіі, ЗША. с. 189
БАБРУ́ЙСКАЯ ФУ́ТРАВАЯ ФА́БРЫКА . Засн. ў 1960 у г. Бабруйск, у 1963—75 рэканструявана і расшырана. Дзейнічаюць цэхі швейных вырабаў, галаўных убораў, вырабаў з пушніны. Асн. прадукцыя (1995): вырабы з футра (пласціны, галаўныя ўборы, каўняры) і верхняе адзенне (паліто, паўпаліто, курткі). с. 189
БАБРУ́ЙСКІ АБЛАСНЫ́ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР . Існаваў у 1941, 1944—47 у Бабруйску. Маст. кіраўнікі: К.Стэцкі, М.Кавязін (з 1945). У рэпертуары былі: «Надзвычайны закон» бр. Тур і Л.Шэйніна, «Жыццё вучыць» В.Галаўчынера, «Лодачніца» М.Пагодзіна, «Праўда добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага, «Дама-невідзімка» П.Кальдэрона, «Лісічкі» Л.Хелман, «Каварства і каханне» Ф.Шылера, «Рускае пытанне» К.Сіманава і інш. У 1947 пераведзены ў Гродна (гл. Гродзенскі абласны драматычны тэатр).
Літ.: Нефед В.И. Николай Ковязин: Жизнь и творчество: Исслед. Свидетельства. Воспоминания. Мн., 1990. С. 36—54. с. 190
БАБРУ́ЙСКІ АЎТАТРА́НСПАРТНЫ ТЭ́ХНІКУМ . Засн. ў 1930 у Мінску, з 1945 у Бабруйску. Спецыяльнасці (1995/96 навуч. г.): эксплуатацыя і рамонт транспартных сродкаў; арганізацыя перавозак і кіраванне рухам на транспарце; бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт; эканоміка і кіраванне прадпрыемствам. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. с. 190
БАБРУ́ЙСКІ ВАНДРО́ЎНЫ БЕЛАРУ́СКІ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР . Існаваў у 1956—62 у Бабруйску. Створаны як Бабруйскі бел. вандроўны калгасна-саўгасны т-р. Адкрыўся 1.1.1957 спектаклем «Раскіданае гняздо» Я.Купалы. Трупа складалася з акцёраў Тэатра драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе, выпускнікоў Бел. тэатр.-маст. ін-та і ўдзельнікаў маст. самадзейнасці. Гал. рэжысёр А.Аркадзьеў. Тэатр ставіў класічныя творы, п’есы бел., рус., укр. драматургаў. Найб. поспехам карысталіся спектаклі з жыцця бел. калгаснай вёскі з камедыйным гучаннем: «Цені знікаюць» С.Свірыдава, «Нячыстая сіла» Г.Стафанскага, «Чалавек вярнуўся» і «Дзіўны дом» П.Васілеўскага, «Вясёлка» і «Антэй» М.Заруднага, «Кухарка» і «Кухарка замужам» А.Сафронава і інш. З пач. 1960-х г. пераважалі муз.-драм. спектаклі («Небяспечны ўзрост» С.Нарыньяні, «Курортнае знаёмства» М.Віннікава, «Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава). 17.12.1962 рэарганізаваны ў Бабруйскі музычна-драматычны тэатр. с. 190
БАБРУ́ЙСКІ ГАРБА́РНЫ КАМБІНА́Т . Засн. ў 1965 у г. Бабруйск, у 1971 пушчана 2-я чарга. Цэхі: гарбарна-сыравінны, адмочвальна-попельны, аддзелачны, па выпуску тавараў нар. ўжытку, парасілавы, клею мяздровага. Асн. прадукцыя (1995): хромавыя скуртавары з мяздровага спілку для верху абутку, адзення і мэблі, паўфабрыкат «вет-блу», скура «Краст». Выпускае таксама спілак для каўбаснай абалонкі, клей мяздровы, паўфабрыкат для вырабу жэлаціну, адзенне і галантарэю са скуры. с. 190
БАБРУ́ЙСКІ ГІДРО́ЛІЗНЫ ЗАВО́Д . Пабудаваны ў 1936 у г. Бабруйск для перапрацоўкі адходаў Бабруйскага дрэваапр. камбіната. У час Вял. Айч. вайны разбураны, адноўлены ў 1944—47. У 1960 пушчаны цэх па вытв-сці вуглекіслаты, у 1967 — па вытв-сці кармавых дражджэй, у 1994 — цэх рэктыфікацыі этылавага спірту. З 1985 выпускае штучны заменнік жэньшэню. Асн. прадукцыя (1995): дрожджы кармавыя, фурфурол, тэхн. этылавы рэктыфікаваны спірт, вуглякіслы газ.
С.А.Казак-Антаневіч. с. 190
БАБРУ́ЙСКІ ДО́СЛЕДНА-МЕХАНІ́ЧНЫ ЗАВО́Д . Створаны ў 1946 у г. Бабруйск як аўтарамонтная майстэрня. З 1960 з-д нестандартнага абсталявання для тэхн. абслугоўвання аўтамабіляў і па вытв-сці спецыялізаванага рухомага саставу для перавозкі грузаў. З 1967 мае сучасную назву. З 1972 у складзе вытв.-тэхн. аб’яднання «Аўтатранстэхніка». Асн. прадукцыя (1995): самазвальныя і бартавыя прычэпы і паўпрычэпы да аўтамабіляў грузападымальнасцю 5,5—12,5 т, абсталяванне гаражнае, для рамонту і абслугоўвання аўтамабіляў, выпускае таксама метал. кіёскі, гаражы і інш. Ю.Я.Барсукоў. с. 190
БАБРУ́ЙСКІ ЗАВО́Д ГУ́МАВЫХ ТЭХНІ́ЧНЫХ ВЫ́РАБАЎ , глядзі «Беларусьгуматэхніка». с. 190
БАБРУ́ЙСКІ ЗАВО́Д ПА ВЫ́ПУСКУ МАШЫ́Н ДЛЯ АГРАКО́МПЛЕКСУ , «Бабруйскаграмаш». Засн. ў 1971 у г. Бабруйск як з-д раскідвальнікаў угнаенняў. У вытв. аб’яднаннях «Бабруйсксельмаш» (з 1974), «Бабруйскферммаш» (з 1977), «Бабруйскаграмаш» (1993—95, галаўное прадпрыемства). З 1995 самастойны з-д з сучаснай назвай. Асн. прадукцыя (1995): машыны для перавозкі і ўнясення арган. і мінер. угнаенняў, для механізаванай нарыхтоўкі, перавозкі і раздачы кармоў. с. 190
БАБРУ́ЙСКІ ЗАВО́Д СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАГА МАШЫНАБУДАВА́ННЯ , «Бабруйсксельмаш». Створаны ў 1960 у г. Бабруйск на базе рамонтна-мех. завода, выпускаў прычэпы, раскідвальнікі ўгнаенняў і касілкі. З 1977 у ВА «Бабруйскферммаш». З 1990 самастойны з-д «Бабруйсксельмаш». Асн. прадукцыя (1995): касілкі розных тыпаў, у тым ліку для міні-трактароў. с. 190
БАБРУ́ЙСКІ ЗАВО́Д «ТАРМАЗНЫ́Я АПАРА́ТЫ І МЕХАНІ́ЗМЫ» «ТАіМ». Створаны ў 1961 у г. Бабруйск на базе гарпрамкамбіната як рамонтна-мех. завод, з 1963 мех. завод, з 1969 «Сельгасагрэгат» (вырабляў катлы-пераўтваральнікі). У 1977—87 у ВА «Бабруйскферммаш» (выпускаў транспарцёры для коранеклубняплодаў). З 1994 акц. т-ва «ТАіМ». Асн. прадукцыя (1995): пнеўматычныя тармазы і сістэмы для с.-г. машын, камплектуючыя дэталі для аўтамабіляў МАЗ. с. 190
БАБРУ́ЙСКІ ЗАВО́Д ТРА́КТАРНЫХ ДЭТА́ЛЯЎ І АГРЭГА́ТАЎ . Створаны ў 1959 у г. Бабруйск на базе рамонтных майстэрняў. З 1977 у ВА «Мінскі трактарны завод», значна расшыраны. Вырабляе і пастаўляе трактарнаму з-ду вузлы і дэталі для трактароў. Асн. прадукцыя (1995): дыскі счаплення, раздатачныя каробкі, гідраўзмацняльнікі рулявога кіравання, шлангі (высокага ціску і полівінілхларыдныя) і інш. с. 190
БАБРУ́ЙСКІ ЗА́МАК . Існаваў у 14—18 ст. у Бабруйску, на правым беразе р. Бярэзіна. З боку ракі быў ахаваны высокім стромкім схілам і 2 драўляна-землянымі збудаваннямі бастыённага тыпу, з інш. бакоў — ровам шыр. да 15 м, земляным валам, на якім стаялі драўляныя вежы і сцены. Да ўмацаванай уязной брамы (падвойныя вароты, сістэма жал. запораў) быў перакінуты драўляны мост. За час існавання замак перажыў шмат аблог і разбурэнняў: у 1502 і 1503 яго спусташалі крымскія татары, у 1506 неаднаразова асаджаў мяцежны кн. М.Глінскі, у студз. 1649 згарэў у час аблогі войскамі гетмана Я.Радзівіла, у сак. 1655 замак спалілі казакі гетмана І.Залатарэнкі, у 1665 згарэў у час казацкай аблогі. Насельніцтва горада аднаўляла замак. Інвентар 1692 сведчыць пра паступовы заняпад і разбурэнне ўмацаванняў замка. На плане г. Бабруйска 1794 сляды замка яшчэ выразна захаваліся. с. 190
БАБРУ́ЙСКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ . Створаны ў 1978 у г. Бабруйск на базе цагельнага з-да (засн. ў 1873, у час Вял. Айч. вайны разбураны, у 1949 адноўлены), цэха дрэнажных трубаў (працаваў у 1930—94, выпускаў таксама чарапіцу) і цэха сілікатнай цэглы (пушчаны ў 1977). У 1990 створаны цэх па вырабе дробных блокаў з ячэістага бетону. З 1994 адкрытае акц. т-ва «Сілікат». Асн. прадукцыя (1995): камяні сілікатныя пустацелыя, дробныя сценавыя блокі, цэгла керамічная. с. 191
БАБРУ́ЙСКІ «КАРАЛЕ́ЎСКІ ДВОР» . Існаваў у Бабруйску з 2-й пал. 16 ст. да 1649 як рэзідэнцыя Бабруйскага староства. Размяшчаўся непадалёку ад Бабруйскага замка на беразе р. Бярэзіна. Цэнтр кампазіцыі — вял. драўляны дом на 7 падклецях (у іх размяшчаліся службовыя памяшканні). Жылая частка ўключала прыхожую, сталовую, 6 камор і 4 жылыя пакоі з камінамі і печамі з рознакаляровай паліванай кафлі. На галерэю жылой часткі вяла 2-маршавая вонкавая лесвіца. Двор быў абнесены астрогам. За дваром над Бярэзінай размяшчаліся стайня з вазоўняй і бровар, на р. Бабруйка — млын. с. 191
БАБРУ́ЙСКІ «КАЦЁ́Л» , акружэнне пад Бабруйскам войскамі правага крыла 1-га Бел. фронту ў ходзе Бабруйскай аперацыі 1944 6 дывізій 9-й ням. арміі ў Вял. Айч. вайну. Сав. 3-я і 48-я арміі, якія наступалі з раёна Рагачова, і 65-я армія, што наступала з раёна на Пд ад Парычаў, 27.6.1944 злучыліся на Пн ад Бабруйска, замкнулі акружэнне 40-тысячнай групоўкі ворага і пачалі яе ліквідацыю. 526 самалётаў 16-й паветр. арміі на працягу 1,5 гадзіны наносілі ўдары па праціўніку, які рыхтаваў прарыў. 28 чэрв. сав. войскі закончылі ліквідацыю акружанага праціўніка. 5-тысячнай групоўцы ворага ўдалося прарвацца з раёна Бабруйска ў напрамку Асіповіч, але і яна была ўзята ў палон. 29 чэрв. быў вызвалены Бабруйск. с. 191
БАБРУ́ЙСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й . Засн. ў 1924 у Бабруйску краязнаўцам Ц.Я.Славіным. 6 экспазіцыйных залаў (пл. экспазіцыі 255 м2), каля 11,8 тыс. экспанатаў асн. фонду (1995). Раздзелы экспазіцыі: прырода краю, гісторыя Бабруйшчыны. Сярод экспанатаў карысныя выкапні, археал. знаходкі, этнагр. матэрыялы, калекцыі зброі і рыштунку рус. і франц. армій канца 18 — пач. 19 ст., дакументы пра дзейнасць у Бабруйску дзекабрыстаў С.І.Мураўёва-Апостала, М.П.Бястужава-Руміна, В.С.Норава, М.І.Пушчына, матэрыялы пра В.І.Дуніна-Марцінкевіча, пра партыз. рух і яго ўдзельнікаў на Бабруйшчыне ў грамадз. і Вял. Айч. войны; асобныя стэнды прысвечаны В.З.Харужай, Бабруйскай аперацыі 1944.
Н.П.Арцёмчык. с. 191
БАБРУ́ЙСКІ ЛА́ГЕР СМЕ́РЦІ (№131). Створаны ў Вял. Айч. вайну ням.-фаш. захопнікамі летам 1941 у акупіраваным Бабруйску на тэр. Бабруйскай крэпасці для масавай загубы сав. ваеннапалонных і цывільных грамадзян. Пад канец года ў ім было каля 60 тыс. чал., з іх больш за 20 тыс. трымалі пад адкрытым небам. З-за голаду, холаду, антысанітарных умоў пачалася эпідэмія сыпнога тыфу. У кастр.—ліст. 1941 за суткі памірала 600—800, зімой — да 1 тыс. чал. Цяжкахворых фашысты закопвалі разам з мёртвымі. 7.11.1941 гітлераўцы падпалілі адзін з баракаў. Вязняў, якія выбягалі з падпаленага будынка, расстрэльвалі з кулямётаў. У выніку згарэла і расстраляна больш за 4 тыс. чал. У снеж. 1941 пад выглядам адпраўкі ў Мінск 3200 паўраспранутых вязняў пагрузілі ў таварныя вагоны і на адкрытыя платформы. Усе яны па дарозе замерзлі. Да жн. 1942 загублена каля 40 тыс. чал., да студз. 1944 — усе ваеннапалонныя. Лагер увесь час папаўняўся цывільнымі вязнямі, 5 тыс. з іх вызваліла Чырв. Армія. На магіле ахвяраў фаш. тэрору пастаўлены помнік. с. 191
БАБРУ́ЙСКІ ЛЕСАТЭХНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ . Засн. ў 1930 у г. Бабруйск. Спецыяльнасці (1995/96 навуч. г.): мэблевая вытворчасць, машыны і абсталяванне прадпрыемстваў дрэваапр. прам-сці, тэхналогія дрэваапрацоўкі, эканоміка дрэваапр. вытв-сці. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. с. 191
БАБРУ́ЙСКІ МАШЫНАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д . Засн. ў 1898 у г. Бабруйск як механічны, кацельны і чыгуналіцейны з-д (вырабляў абсталяванне для бровараў і інш.). З 1932 маш.-буд. з-д. У Вял. Айч. вайну разбураны, адноўлены ў 1945. У 1961 пушчаны сталеліцейны цэх, у 1966—71 — чыгуналіцейны і электрацэх, рамонтна-мех. ўчастак, у 1981 — машыназборачны цэх. Асн. прадукцыя (1995): цэнтрабежныя помпы для гарнаруднай, металургічнай, нафтавай, хім., энергет. і інш. галін прам-сці і для камунальнай гаспадаркі. с. 191
БАБРУ́ЙСКІ МЕХА́НІКА-ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ . Засн. ў 1966 у г. Бабруйск. Спецыяльнасці (1995/96 навуч. г.): электратэхніка, тэхналогія абсталявання і аўтаматызацыя машынабудавання, хім. тэхналогія вытворчасці і перапрацоўкі арган. матэрыялаў, аналітычны кантроль якасці хім. злучэнняў, машыны і апараты хім. вытворчасцяў і прадпрыемстваў буд. матэрыялаў. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і вячэрняе. с. 191
БАБРУ́ЙСКІ МУЗЫ́ЧНА-ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭАТР . Існаваў у Бабруйску ў 1963—65. Да снеж. 1962 Бабруйскі вандроўны беларускі драматычны тэатр, з 1965 Магілёўскі абласны тэатр музычнай камедыі. Гал. рэжысёр А.Аркадзьеў (1963), заг. муз. часткі дырыжор В.Віткоўскі, мастак І.Чумакоў. У рэпертуары класічныя аперэты, муз. камедыі бел. і рус. аўтараў, у т.л. Ю.Семянякі, Б.Аляксандрава, Ю.Мілюціна і інш., п’есы рус. і замежнай класікі, сучасных драматургаў. У трупу ўваходзілі засл. артысты Беларусі Дз.Іванова, Н.Калаптур, Г.Лаўроў, П.Масцераў, В.Шаўкалюк, Л.Федчанка і інш. Г.І.Вавула. с. 191
БАБРУ́ЙСКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Т . Існаваў у 1949—54 у Бабруйску. Адкрыты на базе пед. вучылішча. Рыхтаваў настаўнікаў 5—7-х кл. агульнаадук. школы. Тэрмін навучання 2 гады. Меў аддзяленні бел. і рус. мовы, бел. і рус. л-ры, фіз.-матэм., з 1950 завочнае. Працавалі кафедры педагогікі і псіхалогіі, бел. і рус. мовы, бел. і рус. л-ры, фізікі і матэматыкі, марксізму-ленінізму. с. 192
БАБРУ́ЙСКІ ПАВЕ́Т , адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1795—1924. Цэнтр — г. Бабруйск. Утвораны 5.5.1795 у складзе Мінскай (да 1919) губ. Пл. 12,2 тыс. км2, нас. 318,8 тыс. чал. (1897). Падзяляўся на 22 воласці [Азарыцкую, Асавецкую, Бацэвіцкую, Бортніцкую, Брожскую, Гарадоцкую, Гарбацэвіцкую, Глускую, Горкаўскую, Жыцінскую, Забалоцкую (Любанскую), Замошскую, Качэрыцкую, Любоніцкую, Лясковіцкую, Новадарожскую, Парыцкую, Рудабельскую (з 1920 Акцябрская), Свіслацкую, Стэпскую, Тураўскую, Чэрнінскую]. З жн. 1919 да жн. 1920 павет (акрамя Замошскай вол., акупіраванай польск. войскамі) уваходзіў у Гомельскую губ. У 1921 Забалоцкая вол. перададзена Слуцкаму пав. 17.7.1924 павет скасаваны: Горкаўская, часткі Асавецкай, Жыцінскай і Новадарожскай валасцей перададзены Слуцкай, Азарыцкая, Лясковіцкая, частка Акцябрскай валасцей — Мазырскай акр., астатняя тэр. — Бабруйскай акрузе. Л.Р.Казлоў. с. 192
БАБРУ́ЙСКІ ПЛАН ДЗЕКАБРЫ́СТАЎ 1823 , першая ў гісторыі дзекабрысцкага руху спроба ўзняць узбр. паўстанне з мэтай зрабіць дзярж. пераварот. Распрацаваны ў маі 1823 кіраўнікамі Васількаўскай управы Паўд. т-ва падпалк. Чарнігаўскага пях. палка С.І.Мураўёвым-Апосталам, прапаршчыкам Палтаўскага пях. палка М.П. Бястужавым-Руміным, палк. Аляксопальскага пях. палка І.С.Павала-Швяйкоўскім і капітанам 18-га егерскага палка В.С.Норавым. Паўстанне меркавалася пачаць у Бабруйску, дзе была раскватаравана 9-я пях. дывізія (Чарнігаўскі і Палтаўскі палкі) 3-га пях. корпуса 1-й арміі, скарыстаўшы прыезд у горад для агляду войскаў імператара Аляксандра І (прымусіць яго падпісаць адрачэнне і прыняць канстытуцыю). Выступленне ў Бабруйску павінна было стаць сігналам для паўстанняў у Маскве, Пецярбургу, 2-й арміі. Арганізатары спрабавалі заручыцца згодай і падтрымкай Паўд. і Паўн. т-ваў дзекабрыстаў, але атрымалі адмову. У вер. 1823 Бястужаў-Румін вёў перагаворы ў Вільні аб узгадненні дзеянняў з прадстаўніком Літ. правінцыяльнага савета польскага Патрыятычнага т-ва К.Радзівілам і віленскай рэв. моладдзю (у тым ліку, магчыма, з А.Міцкевічам), але дамоўленасці не былі рэалізаваны з-за праведзеных у Вільні арыштаў. Без падтрымкі інш. рэв. арг-цый выступленне ў Бабруйску не мела сэнсу. Няўдача з ажыццяўленнем гэтага плана прымусіла ўсвядоміць неабходнасць сувязі паўстання на перыферыі з цэнтрам, аб’яднання сіл Паўн. і Паўд. т-ваў, выпрацоўкі агульнага плана дзеянняў.
Літ.: Глядзі пры арт. Дзекабрысты.
В.В.Швед с. 192
БАБРУ́ЙСКІ РАЁ́Н , у Беларусі, на ПнЗ Магілёўскай вобл. Утвораны 4.8.1927. Пл. 1,6 тыс. км2. Нас. 29,2 тыс. чал. (1995), гарадскога 7%. Сярэдняя шчыльн. 18 чал./км2. Цэнтр — г. Бабруйск; р.п. Глуша, 225 сельскіх нас. пунктаў. 12 сельсаветаў: Бортнікаўскі, Брожскі, Варатынскі, Вішнёўскі, Восаўскі, Гарбацэвіцкі, Гарохаўскі, Кавалёўскі, Слабодкаўскі, Сычкаўскі, Хімоўскі, Цялушскі.
Размешчана б.ч. раёна ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пераважаюць выш. 150—170 м, самы высокі пункт 183,5 м (каля р.п. Глуша). Карысныя выкапні: торф, гліна, буд. і сілікатныя пяскі; ёсць мінер. крыніцы. Сярэдняя т-ра студз. -6,7 °С, ліп. 18,2 °С. Ападкаў 586 мм за год. Вегетацыйны перыяд 193 дні. Рэкі: Бярэзіна, Ала, Бабруйка, Беліца, Брожа, Ваўчанка, Вір і інш., воз. Вяхава. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя глебы. Лясы займаюць 38%, пераважна хваёвыя і бярозавыя, трапляюцца асіна, дуб, граб і інш. Агульная пл. балотаў 19,2 тыс. га (часткова асушаныя), з іх 17,8 тыс. га нізінныя (балотныя масівы Рэдкі Рог, Ваўчанскае балота, Юрзаўка).
На 1.1.1996 у раёне пад с.-г. Ўгоддзямі 72,2 тыс. га. 9 саўгасаў і 13 калгасаў. Асн. галіны: малочна-мясная жывёлагадоўля, ільнаводства, бульбаводства. Птушкагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя культуры, кармавыя, агародніну. Прадпрыемствы па вытв-сці буд. матэрыялаў, дрэваапр., шкляной і харч. прам-сці. На тэр. раёна Бабруйскі доследны лясгас, часткова — Бабруйская паляўнічая гаспадарка. Праходзяць чыгункі Мінск—Бабруйск—Гомель, Бабруйск—г.п. Акцябрскі, аўтадарогі Мінск—Бабруйск—Гомель, Слуцк— Бабруйск—Рагачоў, Магілёў—Бабруйск—Мазыр. Суднаходства па р. Бярэзіна, рачны порт — Бабруйск. У раёне 18 сярэдніх, 4 базавыя, 7 пач. школ, 21 дашкольная ўстанова, 34 клубы, 38 б-к, 6 бальніц, 24 фельч.-ак. пункты. Помнікі архітэктуры: драўляная царква (пач. 20 ст.) у в. Туркоўская Слабада, мураваная царква (канец 19 — пач. 20 ст.) у в. Цялуша, паштовая станцыя сярэдзіны 19 ст. ў в. Барок. Мемарыяльны комплекс у гонар воінаў 1-га Бел. фронту і партызанаў у в. Сычкава. Вылаецца газ. «Трыбуна працы». С.І.Сідор. с. 192
БАБРУ́ЙСКІ РАЁ́Н ДРУГІ́ , адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—27. Утвораны 17.7.1924 у складзе Бабруйскай акругі. Цэнтр — г. Бабруйск. Пл. 1072 км2, нас. 42,3 тыс. чал. (без г. Бабруйск), 311 нас. пунктаў (1925). Падзяляўся на 14 сельсаветаў. У сувязі з узбуйненнем раёнаў 4.8.1927 аб’яднаны з Бабруйскім раёнам першым у адзіны Бабруйскі раён. с. 193
БАБРУ́ЙСКІ РАЁ́Н ПЕ́РШЫ , адм.-тэр адзінка ў БССР у 1924—27. Утвораны 17.7.1924 у складзе Бабруйскай акругі. Цэнтр — г. Бабруйск. Пл. 1453 км2, нас. 46,9 тыс. чал. (без г. Бабруйск), 196 нас. пунктаў (1925). Падзяляўся на 13 (пазней на 14) сельсаветаў. У сувязі з узбуйненнем раёнаў 4.8.1927 аб’яднаны з Бабруйскім раёнам другім у адзіны Бабруйскі раён. с. 193
БАБРУ́ЙСКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ТЭ́ХНІКУМ . Засн. ў 1949 у г. Бабруйск як школа дзесятнікаў-будаўнікоў, з 1953 школа бухгалтараў калгасаў, пераўтвораная ў 1957 у тэхнікум. Спецыяльнасці (1995/96 навуч. г.): бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт; прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва, правазнаўства. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае. с. 193
БАБРУ́ЙСКІ ФАНЕ́РНА-ДРЭВААПРАЦО́ЎЧЫ КАМБІНА́Т , «Фандак». Засн. ў г. Бабруйск у 1926, у 1929 пушчаны лесапільны цэх і электрастанцыя, у 1930 — беладрэўны і фанерны цэхі, у 1931 — цэх стандартных дамоў. Быў адзін з буйнейшых у Еўропе. У Вял. Айч. вайну разбураны, адноўлены ў 1944. У 1950—80-я г. пабудаваны цэхі: па вырабе тары, упаковачнай стружкі, п’езатэрмапластыкаў, драўнінна-валакністых плітаў №1 і №2, паркетнай дошкі. Створаны: ф-ка кухоннай мэблі (1991), ф-ка экспартнай мэблі (1992), з-д сталярных і мэблевых плітаў (1995). У 1971—91 у ВА «Бабруйскдрэў» (з 1976 галаўное прадпрыемства). У 1991—94 нар. аб’яднанне «Бабруйскдрэў», з 1994 адкрытае акц. т-ва «Фандак». Асн. прадукцыя (1995): фанера, шпон, піламатэрыялы, паркет штучны, сталярная і мэблевая пліта, наборы мэблі для кухні, гасцінай, мяккая, дзіцячая, спец. і інш. мэбля.
У.Д.Таранаў. с. 193
БАБРУ́ЙСКІ ШКО́ЛЬНЫ ТЭА́ТР . Існаваў у 1760—68 у Бабруйску пры езуіцкім калегіуме. Паводле інш. звестак, т-р існаваў значна раней; захавалася друкаваная праграма 1725 пастаноўкі драмы «Акадэмія мудрасці караля Аляксандра». Пасля 1-га і 2-га актаў выконваліся інтэрмедыі і алегарычныя балеты. У 1768 вучні паказалі трагедыю свайго настаўніка рыторыкі, ураджэнца Беларусі Я.Віхерта «Любоў да айчыны, або Фемістокл» (на польск. Мове). с. 193
БАБРУ́ЙСКІ ШЫ́ННЫ КАМБІНА́Т , гл. Беларускі шынны камбінат. с. 193
БАБРУ́ЙСКІЯ ГІМНА́ЗІІ . Існавалі ў Бабруйску ў 1902—20.
Мужчынская гімназія засн. ў 1823 як 3-класнае пав. вучылішча, пераўтворанае ў 1865 у 4-класную прагімназію, з 1902 — 8-класная гімназія з падрыхтоўчым класам. У 1908/09 навуч. г. 365 навучэнцаў. Выкладаліся: Закон Божы, рус., польск., франц., ням., старажытныя мовы, матэматыка, фізіка, гісторыя, заканазнаўства, прыродазнаўства, маляванне, чыстапісанне, спевы, музыка.
Жаночая Аляксееўская гімназія адкрыта ў 1906 як 7-класная, у 1907/08 навуч. г. ўведзены 8-ы пед. і падрыхтоўчы класы. У 1908/09 навуч. г. 393 выхаванкі. Выкладаліся: Закон Божы, рус. мова, матэматыка, фізіка, прыродазнаўства, геаграфія, чыстапісанне, маляванне, рукадзелле.
Мужчынская прыватная гімназія адкрыта ў 1907 у складзе 1—5-га і падрыхтоўчага класаў. 264 навучэнцы. Выкладаліся: Закон Божы, рус., франц., ням., лац. мовы, матэматыка, астраномія, чыстапісанне, маляванне, гімнастыка, музыка.
Жаночая прыватная гімназія рэарганізавана ў 1910 з прыватнай прагімназіі М.М.Ільінскай. У 1912/13 навуч. г. 294 навучэнкі. Выкладаліся: Закон Божы, рус., франц., ням. мовы, гісторыя, славеснасць, прыродазнаўства, фізіка, арыфметыка, алгебра, геаметрыя, маляванне, чыстапісанне.
У 1919—20 гімназіі і прагімназіі рэарганізаваны ў адзіныя працоўныя школы 1-й і 2-й ступеняў. Г.Р.Сянькевіч. с. 193
БАБРУ́ЙСКІЯ КАФЛЯ́НЫЯ МАНУФАКТУ́РЫ . Дзейнічалі ў г. Бабруйск Магілёўскай вобласці (2 мануфактуры). У 1900 выраблена кафлі на 65,6 тыс. руб. Працавалі 62 і 94 рабочыя. с. 193
БАБРУ́ЙСКІЯ ЛЕСАПІ́ЛЬНЫЯ ЗАВО́ДЫ . Дзейнічалі ў 1892—1914 у г. Бабруйск Магілёўскай вобласці (усяго 10 з-даў і мануфактур). Выкарыстоўваліся лакамабілі, паравыя катлы і рухавікі. Выраблялі струганы лес, дошкі, гонты, драніцу, мэблю і інш. Працавалі па 12—59 і больш рабочых (да 194 у 1913). с. 193
БАБРУ́ЙСКІЯ ЦАГЕ́ЛЬНЫЯ МАНУФАКТУ́РЫ . Дзейнічалі ў 1833—1914 у межах сучаснага г. Бабруйск Магілёўскай вобласці (4 цагельні). Выраблялі цэглу ад 745 да 7000 тыс. штук за год на 11—92 тыс. руб. У розныя гады працавалі ад 33 да 156 рабочых. с. 193
«БАБРУЙСКМЭ́БЛЯ» , глядзі Бабруйская мэблевая фабрыка. с. 193
БАБРУ́К Сяргей Антонавіч (15.2.1901, в. Шубічы Пружанскага р-на Брэсцкай вобласці — 18.3.1962), генерал-лейтэнант (1955), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1940), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1947). У Чырв. Арміі з 1920. У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, з 1944 камандзір стралк. дывізіі ў складзе 3-га Укр. фронту. Вызначыўся пры ліквідацыі нікапальскай групоўкі праціўніка (Украіна). Дывізія пад яго камандаваннем у лютым 1944 знішчыла шмат жывой сілы, баявой тэхнікі ворага. Да 1960 у Сав. Арміі. с. 193
БАБУГА́Н-ЯЙЛА́ , найвышэйшы масіў у Гал. градзе Крымскіх гор на Украіне. Выш. да 1545 м (г. Раман-Кош). Платопадобная паверхня, складзеная з вапнякоў. Паўд. схілы ўкрыты хваёва-дубовымі, паўн. — букавымі лясамі. Каля падножжа Бабуган-Яйлы прыморскія курорты Гурзуф і Алушта. с. 194
БАБУІ́Н , жоўты павіян (Papio cynocephalus), вузканосая малпа сям. мартышкападобных. Пашыраны ў Цэнтр. і Усх. Афрыцы. Жыве ў стэпавых і гарыстых мясцовасцях.
Даўж. цела да 75 см, хваста 60 см. Афарбоўка поўсці жаўтаватая (адсюль другая назва). Склад цела моцны. Морда падоўжаная, галава падобная на сабачую. Валасяное покрыва шорсткае, доўгае. Вядзе наземны спосаб жыцця. Жыве вял. (да некалькіх сотняў) статкамі. Корм раслінны і жывёльны. с. 194
БАБУ́К Уладзімір Вікенцьевіч (26.6.1897, в. Навасёлкі Пухавіцкага р-на Мінскай вобласці — 20.9.1977), бел. хірург. Д-р мед. н. (1937), праф. (1938). Засл. дз. нав. Беларусі (1948). Скончыў Казанскі ун-т (1923). З 1937 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па эксперым. і клінічным лячэнні траўматычнага шоку і крывацёку, хірург. лячэнні астэаміэліту, спантаннай гангрэны. Распрацаваў метады лячэння вострай прамянёвай хваробы, апендыкулятарньіх інфільтратаў, апёкаў, сепсісу.
Тв.: Травматический шок и острые кровопотери. Мн., 1953; Оперативная хирургия. Мн., 1962. с. 194
БАБУ́НІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 20 км на Пн ад г. Петрыкаў, 190 км ад Гомеля, 14 км ад чыг. ст. Муляраўка. 713 ж., 245 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. За 2 км ад Бабунічаў магіла ахвяраў фашызму. с. 194
БАБУ́Р Захірэддзін Мухамед (15.2.1483, г. Фергана, Узбекістан — 26.12.1530), узбекскі і індыйскі правіцель, палкаводзец, заснавальнік дзяржавы Вялікіх Маголаў (1526) у Індыі. Нашчадак Цімура па мужчынскай і Чынгісхана па жаночай лініі. У 1494 атрымаў у спадчыну ад бацькі прастол Ферганы. У 1504 узбекі-качэўнікі выгналі яго з Сярэдняй Азіі. У тым жа годзе ён заваяваў Кабул і Кандагар. У 1526 пад Паніпатам разбіў армію дэлійскага правіцеля Ібрагіма Лодзі і захапіў Дэлі і Агру. У 1527—29 авалодаў далінай Інда. Уладанні Бабура ўключалі Усх. Афганістан, Пенджаб і даліну Ганга да граніц Бенгаліі. Захаваліся вершы Бабура на чагатайскай (цюркскай) мове і мове фарсі, а таксама аўтабіягр. нататкі «Бабурнамэ». у якіх апісаны звычаі народаў Сярэдняй Азіі, Афганістана і Індыі. с. 194
БАБУ́ХІН Аляксандр Іванавіч (28.3.1827 або 17.8.1835, с. Семяндзяева Арлоўскай вобл., Расія — 4.6.1891), рускі гістолаг і фізіёлаг, адзін з заснавальнікаў рус. школы гістолагаў і бактэрыёлагаў. Праф. (1865). Скончыў Маскоўскі ун-т (1859). З 1865 працаваў там жа, у 1888 арганізаваў першую ў Маскве бактэрыял. лабараторыю. Навук. працы па нармальнай анатоміі і гісталогіі нерв. сістэмы. Даказаў клетачную будову сятчаткі вока і вызначыў паходжанне палачак і колбачак; апісаў нейрафібрылы ў перыферычных нерв. валокнах, паказаў прыналежнасць восевых цыліндраў нерв. валокнаў да адросткаў нерв. клетак, развіццё органаў рыб з эмбрыянальных папярочна-паласатых мышачных валокнаў, двухбаковую праводнасць узбуджэння ў нерв. валокнах.
Тв.: Об отношении блуждающих нервов к сердцу. М., 1862. с. 194
БА́БЧА , возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 16 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,2 км2, даўж. 0,87 км, найб. шыр. 0,35 км, найб. глыб. 13 м, даўж. берагавой лініі 2,07 км. Пл. вадазбору 1,95 км2.
Схілы катлавіны выш. 10—15 м, на У 20— 22 м. Берагі нізкія, на Пн і У тарфяністыя. Дно глеістае, мелкаводдзе пясчанае. Выцякае ручай у воз. Кабак. с. 194
БАБЫЛІ́ , кутнікі, каморнікі, катэгорыя беззямельных сялян на Беларусі ў 16—19 ст. Займаліся рамёствамі, дробнымі промысламі, наймаліся на розныя работы да феадалаў, заможных сялян і гараджан. Некат. мелі сваю хату, жывёлу, агарод, сенажаць; іншыя жылі ў чужых хатах, займаючы кут ці камору, або нават жабравалі. Асн. павіннасцю бабылёў была бабыльшчына — грашовы чынш, памер якога залежаў ад заможнасці; тыя, хто меў сваю хату, плацілі падымнае. Бабылёў у зах. раёнах Беларусі часцей называлі кутнікамі ці каморнікамі. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі (канец 18 ст.) бабылёў абкладалі падушным падаткам, надзялялі зямлёю, яны выконвалі павіннасці; да сярэдзіны 19 ст. зліліся з асн. масай сялян. Бабылямі сталі называць адзінокіх, бедных, бяздомных людзей. В.І.Мялешка. с. 194
БАБЫ́НА , возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Нача, за 15 км на ПдЗ ад Полацка. Пл. 0,49 км2, даўж. 1,33 км, найб. шыр. 0,56 км, найб. глыб. 32,3 м, даўж. берагавой лініі 3,6 км. Пл. вадазбору 6,3 км2.
Схілы катлавіны выш. да 40 м, пад пашай або лесам. Ніжняя частка схілаў амаль ўсюды ўтварае стромкі абразійны ўступ выш. да 9 м. Берагі нізкія, пясчаныя і гліністыя. Мелкаводдзе вузкае. Дно пясчанае, глыбей за 8—10 м глеістае. Злучана пратокай з воз. Бабынічы. с. 194
БАБЫ́НІЧЫ , возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Нача, за 15 км на ПдЗ ад Полацка. Пл. 0,6 км2, даўж. 1,87 км, найб. шыр. 0,43 км, найб. глыб. 5 м, даўж. берагавой лініі 4,5 км. Пл. вадазбору 67,5 км2.
Схілы катлавіны выш. да 40 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на ПнЗ і З сплавінныя. Дно плоскае, мелкаводдзе пясчанае, глыбей сапрапелістае. Моцна зарастае да глыб. 2,5 м. Праз возера цячэ р. Быстрыца. Злучана пратокай з воз. Бабына. с. 194
БАБЫ́НІЧЫ , вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобл., паміж азёрамі Бабынічы, Бабына і Нясета. Цэнтр сельсавета і калектыўнага с.-г. прадпрыемства. За 45 км на ПдЗ ад Полацка, 150 км ад Віцебска, 17 км ад чыг. ст. Загацце. 271 ж., 98 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Вядомы з 2-й пал. 15 ст. Належалі Корсакам. У 17—18 ст. прыватнаўласніцкае мястэчка. На пач. 20 ст. комплекс паселішчаў у Бабынічах складаўся з мястэчка (70 дамоў, 326 ж.), фальварка Бабынічы-Вовель, маёнткаў Бабынічы-Юраўшчына і Вуглы-Бабынічы. З 1922 у Полацкім пав. У 1924—31, 1935—60 Бабынічы — цэнтр сельсавета Ветрынскага, з 1960 — Полацкага р-наў. с. 194
БАБ-ЭЛЬ-МАНДЭ́БСКІ ПРАЛІ́Ў , паміж Аравійскім п-вам і Афрыкай. Злучае Чырвонае м. з Аравійскім. Шыр. да 26,5 км. Глыб. на фарватэры 182 м. Востраў Перым падзяляе праліў на Вялікі і Малы рукавы. Праз праліў і Суэцкі канал пралягае самы кароткі водны шлях з Еўропы ва Усх. і Паўд. Азію і Аўстралію. с. 194
БАВА́ КАРАЛЕ́ВІЧ , герой стараж. аповесці і нар. казак. Твор пра Баву Каралевіча ўзнік у 12 ст. ў Францыі як рыцарскі раман. Праз Італію і Сербію трапіў на Беларусь, дзе ў 16 ст. перакладзены на бел. мову. На ўсх.-слав. землях «Аповесць пра Баву» шырока бытавала ў вуснай перадачы і набыла рысы нар. казкі. Вядомыя рус., укр., бел. варыянты казкі «Бава Каралевіч». Бел. варыянты запісаны ў Чачэрскім, Бярэзінскім і інш. р-нах. с. 194
БАВА́РСКІ ЛЕС (Bayrischer Wald), складкава-глыбавы крышт. хрыбет на ПдУ Германіі. Даўж. каля 90 км, выш. да 1121 м (г. Эйнёдрыгель). Паверхня згладжаная, з асобнымі завостранымі вяршынямі. Паўн.-ўсх. схілы адносна пакатыя, паўд.-заходнія стромка спадаюць да даліны р. Дунай. Да выш. 800 м укрыты ялова-букавымі, вышэй — ялова-піхтавымі лясамі. с. 194
БАВА́РСКІЯ ДЗЯРЖА́ЎНЫЯ ЗБО́РЫ КАРЦІ́Н , калекцыі ням. і сусв. выяўленчага мастацтва, сканцэнтраваныя гал. чынам у Мюнхене. Уключаюць Старую пінакатэку (засн. ў 1836; збор стараж.-ням. і зах.-еўрап. жывапісу, у тым ліку унікальную калекцыю твораў П.П.Рубенса, «Чатыры апосталы» А.Дзюрэра, «Каранаванне цярновым вянком» Тыцыяна), Новую пінакатэку (ням. скульптура і жывапіс 19—20 ст.), Галерэю Шака (мастацтва позняга ням. рамантызму), Новы палац у прадмесці Шлайсгайм. Філіялы дзейнічаюць і ў інш. гарадах Германіі. с. 194
БАВА́РЫ , германскае племя. Упершыню ўпамінаецца ў пач. 6 ст. Магчыма, паходзіць ад маркаманаў. У сярэдзіне 6 ст. бавары занялі частку тэр. былых рым. правінцый Норык і Рэцыя (засялілі тэр. сучасных Верхняй Аўстрыі, Зальцбурга, Верхняй і Ніжняй Баварыі, часткова Ціроля). З 6 ст. вядома племянное герцагства (гл. Баварыя). На тэр. іх рассялення ў 7—8 ст. дзейнічала звычаёвае права — Баварская праўда (гл. ў арт. Варварскія праўды). Разам з інш. герм. плямёнамі бавары заклалі аснову ням. і аўстр. Народаў. с. 195
БАВА́РЫЯ (Bayern), зямля (адм. адзінка) на Пд ФРГ. Пл. 70,6 тыс. км2. 11,9 млн. чал.(1994). Адм. ц. — г. Мюнхен; найбуйнейшыя гарады: Нюрнберг, Аўгсбург, Рэгенсбург, Вюрцбург, Пасаў. Амаль уся тэр. Баварыі размяшчаецца на Баварскім пласкагор’і і Франконскім Альбе. На У невысокія горы Чэшскага і Баварскага Лесу, Шумавы; на Пд адгор’і Цірольскіх Альпаў (г. Цугшпітцэ, 2963 м). Больш за 30% тэрыторыі пад лесам. Густая сетка рэк (Дунай з прытокамі, Майн), на Пд шмат азёраў.
Клімат умераны. Сярэдняя т-ра ліп. 17 °С, студз. каля 2 °С, ападкаў 935 мм за год Невял. радовішчы жал. руды, бурага вугалю, солі, графіту, нафты. Большасць насельніцтва занята ў прам-сці. Каля 50% электраэнергіі даюць ГЭС. Ёсць АЭС. Вядучая галіна — машынабудаванне: электратэхнічнае, агульнае (у тым ліку вытв-сць падшыпнікаў), транспартнае (аўта- і самалётабудаванне), дакладная механіка. Развіты нафтаперапрацоўка і нафтахімія, вытв-сць алюмінію. Важнае значэнне маюць тэкст. і швейная, шклокерамічная, харч. (вытв-сць сыроў, піва, масла, цукру), дрэваапр. прам-сць. Вырошчваюць збожжавыя, бульбу, цукр. буракі, хмель, агародніну, вінаград. Жывёлагадоўля. Густая сетка чыгунах (амаль усе электрыфікаваны) і аўтадарог. Суднаходства па Дунаі і Майне. Курорты. Турызм.
Гісторыя. Баварскае герцагства з цэнтрам у г. Рэгенсбург узнікла ў 6 ст. (утворана герм. племем бавараў). Правіла ў ім дынастыя Агілальфінгаў. З 591 герцагства, залежнае ад Франкскай дзяржавы, з 788 частка імперыі Каралінгаў. У 903—437 яно адноўлена, у 938—947 далучана да «Свяшчэннай Рымскай імперыі». У 976 ад Баварыі аддзялілася Карынтыя, у 1156 — Усходняя марка (Аўстрыя), у 1180 — Штырыя. З 1180 Бавары. наз. герцагствам Вітэльсбахаў. У 1255 яно падзялілася на Ніжнюю і Верхнюю (з рэйнскім графствам Пфальц, далучаным у 1214) Баварыю. Пры Людвігу Баварскім (з 1314 герм. кароль Людвіг IV) уладаннямі Баварыі сталі Брандэнбург, Ціроль, Нідэрланды. Пасля перыяду раздробленасці герцагства зноў аб’ядналася ў 1505. У 16 ст. яно было цэнтрам Контррэфармацыі ў Германіі. З 1623 Баварыя — курфюрства. Яе першы курфюрст Максімілян І далучыў у 1628 да Баварыі Верхні Пфальц. Са смерцю Максіміляна ІІ Іосіфа (1777) баварская лінія Вітэльсбахаў спынілася, і ў Баварыі правілі пфальцскія курфюрсты. З 1806 Баварыя — каралеўства. Паміж 1803 і 1815, дзякуючы саюзу з напалеонаўскай Францыяй, тэр. Баварыі значна павялічылася. З 1815 яна чл. Герм. саюза, з 1834 у герм. мытным саюзе. У 1818 Баварыя атрымала канстытуцыю. Пры Людвігу І [1825—48] культ. і навук. цэнтрам Баварыі стаў Мюнхен. Ліберальным і сац. рэформам у каралеўстве спрыяў Максімілян II [1848—64]. У час аўстра-прускай вайны 1866 Баварыя на баку Аўстрыі, з 1871 у складзе Герм. імперыі. У ліст. 1918 Людвіг ІІІ Вітэльсбах адрокся ад прастола. З 1919 Баварыя — «вольная дзяржава» ў складзе Веймарскай рэспублікі. У крас. 1919 у Мюнхене левыя абвясцілі Баварскую Сав. рэспубліку, якая ў маі ліквідавана ўрадавымі войскамі. У 1920-я г. Баварыя — цэнтр правай герм. апазіцыі супраць Веймарскай рэспублікі.
Пры нацыстах імперскім намеснікам Баварыі стаў у 1933 ген. фон Эп. Пасля 2-й сусв. вайны акупіравана войскамі ЗША, якія стварылі тут зямлю (без Пфальца).У 1949 баварскі ландтаг ухваліў рашэнне аб утварэнні ФРГ з Баварыяй у яе складзе.
У.Я.Калаткоў (гісторыя). с. 195
БАВАЎНАВО́ДСТВА , галіна раслінаводства па вырошчванні бавоўніку і вытв-сці бавоўны-сырцу. Асн. пояс вырошчвання бавоўніку знаходзіцца ў межах сухіх субтропікаў і тропікаў паміж 20° і 40° паўн. шыраты. Найлепшы ўраджай атрымліваюць на арашальных землях. Па аб'ёме валавой прадукцыі і памерах пасяўной плошчы важнейшыя баваўнаводчыя краіны — Кітай, ЗША, Індыя, Пакістан, Узбекістан, Турцыя, Бразілія, Туркменістан, Аўстралія, Грэцыя, Егіпет (гал. вытворца тонкавалакністай бавоўны), Мексіка, якім належыць больш за 85% сусв. збору бавоўны. Баваўнаводствам займаюцца таксама яшчэ прыкладна ў 70 краінах свету (большасць краін Лацінскай Амерыкі, Афрыкі, Паўд. і Зах. Азіі, Паўд. Еўропы). Прыкладна ⅓ сусв. экспарту бавоўны паступае з ЗША. Беларусь атрымлівае неабходную для тэкст. прам-сці бавоўну пераважна з Узбекістана і Туркменістана (у 1993 адпаведна 18,1 і 6,7 тыс. т пры агульным імпарце 31,1 тыс. т). с. 195
БАВАЎНЯ́НАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ , вядучая падгаліна тэкстыльнай прамысловасці, якая вырабляе з бавоўны тканіны, ніткі, корд, нятканыя матэрыялы і інш. Уключае прадзільную, ткацкую, фарбавальна-аддзелачную (на прадпрыемствах закончанага цыкла) і круцільна-нітачную вытворчасці. Прадукцыя ідзе на выраб адзення, абутку, мэблі, тары, тэхн. дэталяў.
Ручны выраб баваўняных нітак і тканін вядомы з глыбокай старажытнасці ў Індыі, Егіпце і Кітаі. Баваўняная прамысловасць у Еўропе ўзнікла ў 2-й пал. 18 ст. і адна з першых перайшла на машынную вытв-сць. У Расіі значныя прадпрыемствы ўзніклі ў канцы 18 — пач. 19 ст. У дарэвалюцыйны час 50% бавоўны-сырцу завозілася з ЗША і Егіпта. У 1920-я г. пачалося буд-ва новых прадпрыемстваў, да 1940 пабудавана 13, у тым ліку «Чырвоная Талка» ў Іванаве, першыя чэргі Ташкенцкага і Барнаульскага баваўняных камбінатаў. Баваўняная прамысловасць была створана ў асн. раёнах баваўнаводства (Узбекістан, Таджыкістан, Кыргызстан, Казахстан, Азербайджан). Пасля Вял. Айч. вайны адноўлены разбураныя прадпрыемствы, у тым ліку на Беларусі і Украіне; пабудаваны новыя ў Чымкенце, Чэбаксарах, Бішкеку, Барнауле, Душанбе і інш. Былы СССР займаў 2-е месца ў свеце па выпуску баваўняных тканін.
Першае прадпрыемства на Беларусі працавала з пач. 19 ст. ў мяст. Зялёны Прудок Магілёўскай губ. (выпускала хусткі і папяровую тканіну). У 1900 створана бавоўнапрадзільная ф-ка «Дняпроўская мануфактура» паблізу Дуброўна (Дубровенская тэкстыльная фабрыка). Усяго да 1-й сусв. вайны на прадпрыемствах баваўнянай прамысловасці было 327 ткацкіх станкоў, з іх 198 механічных. Сучасная баваўняная прамысловасць Беларусі фарміравалася з 1960-х г. У 1960—69 створаны Баранавіцкі баваўняны камбінат, у 1963—67 — Гродзенскае вытв. прадзільна-нітачнае аб’яднанне, у Ветцы на базе арцелі «Чырвоны тэкстыльшчык» (засн. ў 1949) — Веткаўская баваўняная ф-ка, у 1976 — Віцебскае тэкстыльнае вытв. аб’яднанне (з 1991 «Віцтэкс»), Баваўняную прадукцыю выпускалі (1992) каля 20 прадпрыемстваў Беларусі, сярод іх, акрамя названых, Дзяржынская, Слуцкая і Талачынская тэкст. ф-кі, Рэчыцкае ткацкае вытв. аб’яднанне, Бабруйскі камбінат нятканых матэрыялаў і інш. Асн. прадукцыя баваўнянай прамысловасці Беларусі: паркаль, бязь, сацін, тканіны на бялізну і плацце, мэблева-дэкар., хустачныя, ручніковыя, махровыя, тэхн., тарныя, паковачныя, з устойлівым аздабленнем, з водаўстойлівым і супраць гніення насычэннем, баваўняныя мяшаныя тканіны, марля, вата, ніткі, нятканыя матэрыялы. У 1993 выраблена 35,2 тыс. т баваўнянай пражы (найб. у 1990—91 — 50,5 тыс. т); 102 млн. м2 тканіны (найб. у 1991 — 142 млн. м2).
У свеце выпускаецца каля 46 млрд. м2 баваўняных тканін (1985). Прадукцыя баваўнянай прамысловасці ў розных краінах складае 66—95% ад прадукцыі тэкст. прам-сці. Найб. вытворцы бавоўны-сырцу (1994) — Кітай, ЗША, Індыя і Пакістан, баваўняных тканін (у пач. 1990-х г.) — Кітай, краіны СНД (найб. у Расіі), Індыя, ЗША, Японія, Тайвань, Італія, Егіпет і інш.
В.М.Логвінка. с. 195
БАВАЎНЯ́НАЯ ТКАНІ́НА , тканіна, якая вырабляецца з пражы, атрыманай з бавоўны. Разнастайная па структуры і характары аддзелкі (напр., суравая, набіўная, меланжавая тканіна). Паводле прызначэння бывае бытавая і тэхнічная. Выкарыстоўваецца пераважна ў вытв-сці бялізны, адзення, падкладачных, мэблева-дэкаратыўных і інш. матэрыялаў. Найчасцей вырабляюць бязь, сацін, міткаль (пасля набіўкі і фарбавання — паркаль). с. 196
БАВАЎНЯ́НЫ АЛЕ́Й , раслінны алей з насення бавоўніку. Вадкасць ад светла-жоўтага (рафінаваны баваўняны алей) да карычневага колеру, тэмпература застывання ад 5 да -6 °С, шчыльн. 0,918—0,932 · 103 кг/м3. Нерастваральны ў вадзе, растваральны ў арган. растваральніках (акрамя метылавага і этылавага спіртоў). Мае 22—25% тлустых насычаных кіслот (C10 —C20), 23—35% алеінавай, 34—57% лінолевай кіслот. Атрымліваюць прасаваннем насення ці яго экстрагаваннем арган. растваральнікамі. Баваўняны алей — сыравіна ў вытв-сці тлустых кіслот, гліцэрыны, мыла, кампанент змазачных матэрыялаў, пакостаў, алкідных смолаў; рафінаваны — харч. прадуктаў (напр., маргарыну). с. 196
БАВО́ЎНІК (Gossypium), род шматгадовых травяністых раслін і кустоў сям. мальвавых. 35 відаў у Амерыцы, Азіі, Афрыцы, Аўстраліі. Адна з асн. тэхн. культур (прадзільная культура). Вырошчваюць у аднагадовай культуры ў тропіках, субтропіках, паўд. раёнах умеранага пояса бавоўнік мексіканскі (звычайны, або упланд; Gossypium hirsutum; больш за 70% сусв. вытв-сці бавоўнавага валакна), бавоўнік індакітайскі (дрэвападобны; Gossypium arboreum), бавоўнік перуанскі, барбадоскі (Gossypium peruvianum, Gossypium barbadense) і інш.
Кусты і травы з моцнай стрыжнёвай каранёвай сістэмай. Кветкі вял., белыя, крэмавыя, жоўтыя, двухполыя; звычайна самаапыляльнікі. Плод — каробачка. Насенне ўкрыта доўгімі, пераважна белымі, валаскамі, што выкарыстоўваюцца як валакно — бавоўна. Цеплалюбівая расліна, патрабавальная да ўмоў увільгатнення, жыўлення і асвятлення. Вегетац. перыяд 110—145 сут Лепшыя глебы — лёгкія сугліністыя шэразёмы. Засоленыя глебы папярэдне меліяруюць. З насення бавоўніка атрымліваюць баваўняны алей (22— 29%), з пладоў — бавоўну. Добры меданос (мёдавытворчасць 300 кг/га). глядзі таксама Баваўнаводства. с. 196
БАВЭ́ Восіп Іванавіч (4.11.1784, СанктПецярбург — 28.6.1834), рускі архітэктар, прадстаўнік ампіру. Вучыўся ў Маскве, у арх. школе пры Экспедыцыі крамлёўскага будаўніцтва (1802—07).
Гал. архітэктар камісіі па аднаўленні Масквы пасля пажару 1812. Удзельнічаў у рэканструкцыі Краснай пл. (1814— 17), стварэнні Тэатральнай пл. і Вял. тэатра (1820—24), Аляксандраўскага саду, Манежа і інш. Па яго праектах пабудаваны Трыумфальныя вароты (1827—34, разабраны ў 1932, адноўлены ў 1968 на Кутузаўскім праспекце), 1-я Градская бальніца, цэрквы Усіх Самотных Радасці ў Маскве (1828—33) і ў с. Архангельскае Маскоўскай вобласці (1822). с. 196
БАГАВІЦІ́НАВІЧЫ , Багавіціны, шляхецкі род герба «Корчак» у ВКЛ. Найб. вядомыя:
Багавіцін (?—?), заснавальнік роду. Упершыню згадваецца ў 1431 сярод прыхільнікаў вял. князя ВКЛ Свідрыгайлы, магчыма, служыў яму і ў 1440-я г. Меў сыноў Льва, Богуша і Пятра.
Леў (?—?), сын Багавіціна, пісар каралеўскі (1481), ключнік берасцейскі (1487), чашнік літоўскі (1501), намеснік крамянецкі (1502). Галіна Льва скончылася на яго сынах Івану, Багдану і Багавіціну ў 1520-я г.
Богуш (?—?), сын Багавіціна, пісар каралеўскі (1500). Меў сыноў Богуша, Міхала, Воіна, Яна.
Богуш Міхал (?—1503), сын Богуша, пісар літоўскі (1508), намеснік жыжморскі, слонімскі і крамянецкі, маршалак літоўскі (1511), падскарбі земскі (1520).
Я н (?—1551), сын Богуша, староста карнялаўскі (1527), драгіцкі (1542), крамянецкі (1548), маршалак каралеўскі (1546). У дакументах 16 ст. згадваецца каля 20 прадстаўнікоў роду Багавіцінавічаў, якія займалі розныя павятовыя пасады ў Берасцейскім і Валынскім ваяводствах, у тым ліку Вацлаў, пасол соймавы (1589), Андрэй, стольнік валынскі (1596), Міхаіл, маршалак берасцейскі і інш. с. 196
БАГАГЛА́СНІКІ , уніяцкія і праваслаўныя зборнікі песнапенняў, пашыраныя ў 16—19 ст. на Беларусі і Украіне ў рукапісным і друкаваным выглядзе. Прызначаліся для спявання ў час богаслужэнняў, хрэснага ходу і дома на святы. Уключалі бел. і ўкр. духоўныя псальмы і канты, лац. гімны, польскія кантычкі, календы, гейналы, пастаралькі і інш. Большасць багагласнікаў мела аднолькавую структуру: 1-я частка ўключала песні, прысвечаныя асн. царк. святам, пакутам Ісуса, некаторым тыдням царк. календара, «цудатворным» абразам; 2-я — святам, што звязаны з Багародзіцай; 3-я — апосталам і пакутнікам; 4-я змяшчала пакаянныя і замілавальныя песнапенні. Паэтычная і муз. аснова ідзе ад жыцій святых, грэч. духоўных песень, усх.-слав. нар. песень, каталіцкіх і правасл. гімнаў і харалаў. Большасць кантаў і псальмаў узята з бел. і ўкр. узораў кантавай культуры 16—17 ст. Выкладаліся яны 1-, 2-, 3-, 4- і 5-галосна. Ёсць звесткі пра існаванне вял. колькасці рукапісных багагласнікаў, сярод іх багагласнік, што зберагаўся ў Богаяўленскім манастыры, жыровіцкі багагласнік 17 ст., супрасльскія багагласнгікі 18 ст. (адзін з іх зберагаецца ў бібліятэцы АН Літвы). Найб. ранні друкаваны багагласнік, што дайшоў да нашага часу, выдадзены ў 1790 у Пачаеве (цяпер Крамянецкі р-н Цярнопальскай вобл., Украіна) на царк.-слав., лац. і польск. мовах са значнай колькасцю беларусізмаў і ўкраінізмаў, стаў асновай багагласніка 19 — пач. 20 ст., што друкаваліся ў Пецярбургу, Кіеве, Львове, Вільні, Гродне. Багагласнікі — каштоўныя помнікі самабытнай, інтэрнац. па сваіх вытоках, народнай у аснове кантавай культуры.
Л.П.Касцюкавец. с. 196
БАГАЗКЁ́Й (Boğazköy), рэшткі стараж. сталіцы Хецкай дзяржавы г. Хатусас на тэр. сучаснага г. Багазкёй (Цэнтр. Анатолія, Турцыя). Заснаваны на паселішчы эпохі энеаліту каля 1500 да нашай эры. Агульная пл. больш за 121 га. Быў абкружаны сцяной з каменю і сырцовай цэглы, меў 3 брамы, упрыгожаныя рэльефнымі выявамі воінаў, ільвоў і сфінксаў. Раскопкі выявілі рэшткі 4 храмаў, некалькіх свецкіх будынкаў, сховішча гліняных таблічак з надпісам (больш за 10 тыс.). За сценамі горада размяшчаліся скальнае свяцілішча Язылыкая з выявамі хурыцкіх багоў, іх служак і іерагліфічнымі надпісамі, могільнік з вял. колькасцю трупаспаленняў. Разбураны каля 1200 да нашай эры. с. 197
БАГАЛЕ́Й Дзмітрый Іванавіч (7.11.1857, Кіеў — 9.2.1932), украінскі гісторык. Акад. АН Украіны (1919). Скончыў Кіеўскі і Харкаўскі ун-ты. З 1887 праф., у 1906—10 рэктар Харкаўскага ун-та. Чл. Дзярж. савета (1906, 1910—14). Аўтар прац па гісторыі Расіі, Украіны, Беларусі, Літвы.
Тв.: История Северской земли до половины XIV ст. Киев, 1882; К истории о быте древних славян. Киев, 1892; Русская история. Т. 1—2 (ч. 1—2). М., 1909—14; Нарис украïнськоï істориографіï. Т. 1 (вып. 1—2). Киïв, 1923—25; Декабристи на Украïні. Харків, 1926. с. 197
БАГАЛЮ́БАВА , гарадскі пасёлак у Расіі, ва Уладзімірскай вобл., каля вусця р. Нерль. Былая рэзідэнцыя Андрэя Багалюбскага. Пабудавана ў 1158—65. У 1177 рэзідэнцыя разрабавана разанскім князем Глебам, у 1230-я г. разбурана татарамі. Часткова захаваліся земляныя валы, равы, ніжнія часткі сцен і слупоў белакаменных умацаванняў, рэшткі замка, цокальная частка храма Раства Багародзіцы (1158—65), на якой пастаўлена барочная ярусная царква (1751). Гал. сабор, надбрамная званіца і келлі пабудаваны ў 19 ст. Цяпер Багалюбава ў складзе Уладзіміра-Суздальскага гіст.-маст. і арх. музея-запаведніка. За 1,5 км ад Багалюбава — Пакроваў на Нерлі царква.
Літ.: Воронин Н. Владимир. Боголюбово. Суздаль. Юрьев-Польской. 5 изд. М., 1983. с. 197
БАГАЛЮ́БАЎ Аляксандр Мікалаевіч (29.5.1900, г. Чэбаксары, Чувашыя — 28.2.1956), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Ген.-палк. (1945), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў акадэміі Ваен. імя Фрунзе (1931) і Генштаба (1938). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, з мая 1944 нач. штаба 2-га Бел. фронту. Прадуманы Багалюбавым план дзеянняў і ўмелае кіраванне штабамі злучэнняў войскаў фронту ў Беларускай аперацыі 1944 спрыялі поспеху ў разгроме праціўніка на магілёўскім напрамку. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі. с. 197
БАГАЛЮ́БАЎ Аляксей Пятровіч (28.3.1824, с. Памяранне Ленінградскай вобласці — 7.11.1896), рускі жывапісец-марыніст. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1850—53), у 1854—60 працаваў у Парыжы, Дзюсельдорфе. З 1873 жыў у Францыі. На пачатку творчага шляху зазнаў уплыў І.Айвазоўскага. Аўтар рамантычных пленэрных пейзажаў і панарамных марскіх баталій: «Грэнгамская бітва» (1866), «Лес у Вёле. Нармандыя» (1871), «Вусце Нявы» (1872) і інш. Заснаваў Мастацкі музей імя А.М.Радзішчава (1885) і Рысавальнае вучылішча ў Саратаве (1897). с. 197
БАГАЛЮ́БАЎ Мікалай Мікалаевіч (21.8.1909, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 13.2.1992), рускі матэматык і фізік-тэарэтык, заснавальнік навук. школы па нелінейнай механіцы і тэарэт. фізіцы. Акад. АН СССР (1953), АН УССР (1948). Двойчы Герой Сац. Працы (1969, 1979). З 1963 акад.-сакратар Аддз. матэматыкі АН СССР, з 1965 дырэктар Аб’яднанага ін-та ядз. даследаванняў. Навук. працы па нелінейнай механіцы, статыстычнай фізіцы і квантавай тэорыі поля. Распрацаваў тэорыі звышцякучасці (1947) і звышправоднасці (1958). Ленінская прэмія 1958, Дзярж. прэміі СССР 1947, 1953, 1984. Залаты медаль імя Ламаносава АН СССР (1985).
Тв.: Избр. труды. Т. 1—3. Киев, 1969—71; Избр. труды по статистической физике. М., 1979. с. 197
БАГАМІ́ЛЫ , багумілы, адна з буйнейшых ерэтычных сектаў еўрап. сярэднявечча (назва, верагодна, ад спалучэнняў слоў «Бог» + «мілы», магчыма, ад імя заснавальніка секты балг. святара Багаміла). Узніклі ў 10 ст. на Балканах пад уплывам паўлікіянства. У 11 ст. рух багамілаў (багамільства) пашырыўся ў М. Азіі, Італіі, Францыі, дзе на гэтай глебе ўзніклі секты катараў і альбігойцаў. У 13 ст. было 16 цэркваў багамілаў, у т.л. 3 у Францыі, 7 у Італіі; на Балканах — 3 дыяцэзіі (Балгарская, Драгавіцкая, Баснійская); у Малаазійскай Філадэльфіі — біскупства. У 14 ст. існавалі і на Афоне. Паводле веравучэння, багамілы — нашчадкі маніхейскага дуалізму. Згодна з іх дагматыкай, у свеце існуюць 2 апазіцыйныя сілы — Дабро і Зло (часам прадстаўленыя Белабогам і Чарнабогам). Вярхоўны Бог стварыў нябачны духоўны свет і анёлаў; матэрыяльны свет (зямлю, чалавека) — яго першародны сын Сатанаіл (шатан), які за бунт супраць бацькі быў скінуты з неба. Свет заставаўся ва ўладзе шатана, пакуль Бог не паслаў на зямлю другога свайго сына — Хрыста, які адабраў у шатана рэшткі боскай сілы і вярнуўся на неба. Багамілы адмаўлялі Стары Запавет, хрысц. царкву і яе таямніцы (сакраманты), асуджалі багацце, выступалі супраць эксплуатацыі. Падзяляліся на 2 катэгорыі: вышэйшую — дасканалыя і ніжэйшую — вернікі. Лад жыцця дасканалых быў сурова аскетычны, накіраваны на адыход ад свету зла — матэрыяльнасці. Барацьба з багамільствам пачалася з 10 ст. У 11 ст. ў Канстанцінопалі спалены лідэр іх абшчыны Базыль, у 1180 у Сербіі спалены лідэры багамілаў і іх кнігі. У 1237 папа рымскі Ганоры ІІІ склікаў крыжовы паход супраць баснійскіх багамілаў, але пасля нашэсця татараў на Венгрыю багамільства ў Босніі на 2 стагоддзі ператварылася ў нац. рэлігію. У 1450 кароль Томас загадаў падданым вярнуцца да каталіцкай веры, якую пасля захопу туркамі Босніі (1463) і Герцагавіны (1482) многія змянілі на іслам. Пазней багамільства складалася з асобных сектаў, якія праіснавалі да 18 ст.
Літ.: obolensky D. The Bogomils: A study in Balkan neomanichaeism. Cambridge, 1948; Runciman S. The medieval Manichee: A study of the Christian Dualist Heresy. Cambridge, 1947. І.М.Дубянецкая. с. 197
БАГАМО́ЛАЎ Герасім Васілевіч (17.3.1905, в. Слізнёва Сыноўскага р-на Смаленскай вобласці — 8.4.1981), бел. геолаг. Акад. АН Беларусі (1960; чл.-кар. з 1947). Д-р геолага-мінералагічных н. (1940), праф. (1937). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1968). Скончыў Маскоўскую горную акадэмію (1929), працаваў у Маскве. З 1960 дырэктар Ін-та геал. навук АН Беларусі, з 1964 у Ін-це геахіміі і геафізікі АН Беларусі. Навук. працы па гідрагеалогіі (хім. метад замацавання плывуноў), прыкладной геалогіі (разведка і адкрыццё радовішчаў калійных соляў і нафты на Беларусі), геатэрміі і інш. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1952. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.: Геотермическая зональность территории БССР. Мн., 1972 (разам з Л.АЦыбулем і П.П.Атрошчанкам); Гидродинамика и геотермия нефтяных структур. Мн., 1975 (у сааўт.); Гидрогеология с основами инженерной геологии. М., 1975.
Літ.: Научные чтения: Тез. докл. Мн., 1995. с. 197
БАГАМО́ЛАЎ Уладзімір Восіпавіч (н. 3.7.1926, в. Кірылаўка Маскоўскай вобл.), рускі пісьменнік. Удзельнік Вял. Айч. вайны. Першая аповесць «Іван» (1958; фільм «Іванава дзяцінства», 1962). Аўтар кароткіх апавяданняў-прытчаў «Першае каханне», «Сэрца майго боль», «Могілкі пад Беластокам» і інш., аповесці «Зося» (1965, аднайм. фільм 1967). У рамане «У жніўні сорак чацвёртага...» (другая назва — «Момант ісціны», 1974) паказаў работу сав. ваен. контрразведчыкаў, будзённы прафесіяналізм якіх узняты да ўзроўню гераічнага подзвігу. Простая і лаканічная мова Багамолава ўзмацняе псіхал. напружанасць і амаль дакумент. дакладнасць падзей, што апісваюцца. На бел. мову яго творы перакладалі А.Жук, У.Паўлаў.
Тв.: Роман; Повести; Рассказы. М., 1986; Бел. пер. — Зося // Далягляды. Мн., 1981; Момант ісціны (У жніўні сорак чацвёртага...). Мн., 1984. с. 197
БАГАМО́ЛЕЦ Аляксандр Аляксандравіч (24.5.1881, Кіеў — 19.7.1946), савецкі патафізіёлаг. Акад. АН СССР (1932). Акад. АМН СССР (1944), АН УССР (1929), АН БССР (1939). Ганаровы чл. АН Груз. ССР (1944). Герой Сац. Працы (1944). Скончыў Новарасійскі ун-т (1906, Адэса). З 1930 прэзідэнт АН УССР, з 1942 віцэ-прэзідэнт АН СССР. У розныя гады ўзначальваў ін-ты гематалогіі і пералівання крыві (Масква), эксперым. біялогіі і паталогіі, клінічнай фізіялогіі (Кіеў). Навук. працы па паталагічнай фізіялогіі, эндакрыналогіі, вегетатыўнай нерв. сістэме, анкалогіі, праблемах даўгалецця. Даследаванні ў галіне імунітэту, алергіі, паталогіі кровазвароту, патагенезу шоку і інш. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.: Избр. труды. Т. 1—3. Киев, 1956—58. с. 198
БАГАМО́ЛЕЦ (Bohomolec) Францішак (29.1.1720, Віцебшчына — 24.4.1784), польскі драматург, публіцыст. Па паходжанні лічыў сябе «русаком». Вучыўся ў Віленскай акадэміі. У 1760—70-я г. рэдагаваў у Варшаве шэраг перыяд. выданняў, дзе змяшчаў матэрыялы з Беларусі. Аўтар больш як 20 камедый для школьнага тэатра («Хітры гаспадар», «Модныя кавалеры», «Польскі парыжанін» і інш.), у якіх з пазіцый памяркоўнага Асветніцтва крытыкаваў норавы Рэчы Паспалітай, заганы сталічнай і правінцыяльнай шляхты. У камедыях шмат беларусізмаў. Збіраў бел. прыказкі і прымаўкі, якімі хацеў папоўніць зборнік С.Рысінскага. Сваімі пераробкамі Мальера аказаў уплыў на бел. і польск. драматурга М.Цяцерскага.
А.В.Мальдзіс. с. 198
БАГАМО́ЛЬНІКАЎ Уладзімір Уладзіміравіч (23.4.1941, г. Гомель — 6.9.1992), бел. археолаг. Канд. гіст. н. (1989). Скончыў Гомельскі ун-т (1974). З 1977 выкладчык у ім. У выніку раскопак і аналізу летапісаў даследаваў межы рассялення радзімічаў і іх суседзяў, храналогію радзіміцкіх старажытнасцяў, распрацаваў тыпалагічную класіфікацыю радзіміцкага пахавальнага абраду, выявіў асаблівасці іх адзення. Вывучаў гісторыю і грамадскі лад усх.-слав. летапісных плямёнаў на тэр. Беларусі.
Тв.: Археологические памятники Гомельщины. Мн., 1988 (разам з А.А Макушнікавым). с. 198
БАГАМО́ЛЫ (Mantoptera, Mantodea), атрад драпежных насякомых. Больш за 2000 відаў, пашыраны ў тропіках і субтропіках абодвух паўшар’яў. Найчасцей трапляецца багамол звычайны (Mantis religiosa). Вядомы таксама багамол дрэвавы (Hierodula tenuidentata), рывеціны (Rivetima), багамолы-малышкі (Armene), эмпузы (Еmpusidae).
Даўж. да 11 см. Цела падоўжанае, галава рухомая трохвугольная, ногі добра развітыя, на пярэдняй пары шыпы, якія ўтвараюць пры складванні моцны хапальны апарат. Ротавыя органы грызучыя. Пярэднія крылы вузкія, заднія складаюцца веерападобна (ёсць бяскрылыя). Яйцы адкладваюць на расліны, камяні; звычайна зімуюць. Драпежнікі, сядзяць у малітоўнай позе (адсюль назва), кормяцца насякомымі, некат. трапічныя віды нападаюць на дробных яшчарак, птушак. Некат. віды занесены ў Чырв. кнігу СССР. с. 198
БАГА́МСКІЯ АСТРАВЫ́ (Bahama Islands), Садружнасць Багамскіх Астравоў (The Commonwealth of the Bahamas), дзяржава ў Вест-Індыі. Займае б. ч. аднайменных астравоў. На ПдУ іх — уладанне Вялікабрытаніі Цёркс і Кайкас. Пл. 13,9 тыс. км2. Нас. 300 тыс. чал. (1994). Афіцыйная мова англійская. Сталіца і гал. порт — г. Насаў на в-ве Провідэнс. Краіна падзяляецца на 21 адм. Раён. Нац. свята — Дзень незалежнасці (10 ліп.).
Прырода. Астравы (каля 700, заселены 30) распасціраюцца на 1500 км з ПнЗ на ПдУ, ад п-ва Фларыда да а-воў Куба і Гаіці. Ад Фларыды аддзелены Фларыдскім пралівам, ад Кубы — Старым Багамскім пралівам. Астравы складзены пераважна з каралавых вапнякоў, больш за 2300 каралавых рыфаў і скал. Найб. астравы: Андрас (4,1 тыс. км2), В. Абака (2 тыс. км2), В. Багама (1,1 тыс. км2). Паверхня раўнінная, выш. да 60 м над узр. мора. Развіты карст. Карысныя выкапні: каменная соль (в-аў В. Інагуа) і араганіт (найбольшыя ў свеце радовішчы на шэльфе Багамскіх астравоў, цэнтр здабычы — а-вы Біміні). Клімат трапічны, пасатны. Сярэднямесячныя т-ры паветра ад 21—24 °С да 32 °С. Ападкаў 1000—1600 мм за год. Дажджавы перыяд з мая да кастрычніка. Шмат салёных азёраў, якія злучаюцца з морам. Частыя ўраганы. Недахоп прэснай вады. Зараснікі калючых хмызнякоў, участкі хваёвых і лістападных лясоў, на ўзбярэжжы гаі какосавых пальмаў.
Насельніцтва. Каля 85% — негры і мулаты, 15% —англічане, амерыканцы, канадцы, грэкі і інш. Сярод вернікаў пераважаюць хрысціяне. Сярэдняя шчыльнасць 21,6 чал. на 1 км2. У гарадах жыве 64% насельніцтва. Больш як палавіна насельніцтва сканцэнтравана на в-ве Нью-Провідэнс (пл. 207 км2). Самыя вял. гарады (1994): Насаў (172 тыс. ж.), Фрыпарт (26 тыс. ж., на в-ве В. Багама). Каля 40% працаздольных занята ў гандлі, банкаўскай справе і прам-сці, 25% — у абслугоўванні турыстаў.
Гісторыя. У першых стагоддзях н. э. астравы былі заселены індзейскімі плямёнамі аравакаў. У 1492 адкрыты Х.Калумбам. На працягу 16 ст. значная частка індзейскага насельніцтва знішчана ісп. каланізатарамі ці пераселена на в-аў Гаіці. У 1629 тут узнікла першае англ. паселішча (в-аў Нью-Провідэнс). У канцы 17 ст. — прытулак піратаў. Паводле Версальскага дагавору 1783 — англ. калонія. Пасля вайны за незалежнасць англ. калоній у Паўн. Амерыцы (1755—83) сюды перасяляліся амер. лаялісты, у 18—19 ст. завезена вял. колькасць неграў з Афрыкі.
У 1964 Багамскія астравы атрымалі ўнутраную аўтаномію, з 1973 — незалежная дзяржава. Чл. ААН (з 1973). Фармальна канстытуцыйная манархія. Чл. брыт. Садружнасці. Паводле канстытуцыі 1973 кіраўнік дзяржавы брыт. манарх у асобе прызначанага ім ген.-губернатара. Заканад. ўлада належыць двухпалатнаму парламенту: палата сходу выбіраецца на ўсеагульных выбарах, сенат прызначаецца ген.-губернатарам. Выканаўчая ўлада належыць ураду на чале з прэм’ерам — лідэрам партыі, якая атрымала большасць галасоў на выбарах.
Гаспадарка. Аснова эканомікі — замежны турызм (60% дзярж. даходаў), фін. і гандл. дзейнасць. Доля ў валавым ўнутр. прадукце сферы абслугоўвання (з турызмам) складае 70%, прам-сці — 10%. Багамскія астравы — цэнтр турызму і зімовы курорт для жыхароў ЗША, а таксама Канады і Еўропы (каля 2,5 млн. чал. штогод). Буйны фін. цэнтр: дзейнічаюць аддз. больш як 400 банкаў і інш. крэдытна-фін. устаноў (падатковыя паступленні ад іх даюць да 20% дзярж. даходу). Вытв-сць электраэнергіі 929 млн. кВт. · гадз (1992). Нафтаперапр. з-ды буйных міжнац. кампаній (цэнтр — Фрыпарт). Прадпрыемствы цэм., фармацэўтычнай, металург. (вытв-сць стальных трубаў), харч. (у т.л. цукровай, вытв-сць рому і лікёру, таматнага соку, кансерваваных ананасаў і лангустаў) прам-сці. Традыцыйныя рамёствы, звязаныя з турызмам (вытв-сць вырабаў з сізалю, ракавін, чарапахавых панцыраў). Сельская гаспадарка развіта слаба, каля 80% харч. прадуктаў імпартуецца. Плошча с.-г. угоддзяў каля 16 тыс. га, апрацоўваецца каля 9 тыс. га. Вырошчваюць ананасы, цытрусавыя, бананы, памідоры, сізаль, цукр. трыснёг, манга, дыні і інш. Пагалоўе (тыс. гал.): буйн. раг. жывёлы каля 4, авечак каля 37, козаў каля 18, свіней каля 50, птушкі каля 810. Рыбная лоўля і марскія промыслы (тунец, лангусты, марскія чарапахі, вустрыцы). Нарыхтоўка драўніны. Даўж. аўтадарог 3,3 тыс. км. Аўтапарк (1994): 70 тыс. легкавых і 15 тыс. грузавых аўтамабіляў. Экспарт: нафта і нафтапрадукты (90% кошту), медыкаменты, араганіт, цэмент, соль, ром і лікёр, агародніна, лангусты, драўніна. 80% імпарту — сырая нафта, 20% — харч. і прамысл. тавары. Асн. знешнегандл. партнёры: ЗША (90% экспарту і 10% імпарту), краіны ЕС, Нігерыя, Саудаўская Аравія, Канада, Нарвегія. Грашовая адзінка — багамскі долар.
Р.А.Жмойдзяк (прырода, гаспадарка). с. 198
БАГАРА́ , непаліўныя землі і пасевы на іх у раёнах арашальнага земляробства. На багары вырошчваюць найб. засухаўстойлівыя с.-г. культуры — збожжавыя, тэхнічныя і кармавыя. Ураджайнасць іх залежыць пераважна ад колькасці і перыяду выпадання ападкаў, т-ры і інш. умоў. Багарнае земляробства дае магчымасць выкарыстоўваць участкі, непрыдатныя для арашэння. Пашырана ў краінах Сярэдняй Азіі, на Пд Казахстана, у Закаўказзі, Афганістане, Іране, Кітаі, Індыі, Пакістане, Судане, Турцыі і інш. с. 199
БАГАРА́Д Самуіл Нахманавіч (н. 17.8.1907, г. Віцебск), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ленінградскі марскі тэхнікум (1935). Вызначыўся зімой 1944—45 у баях за Прыбалтыку: падводная лодка на чале з ім за 2 паходы затапіла 7 варожых караблёў. Усяго экіпаж затапіў 10 суднаў праціўніка і транспарт. Да 1961 у ВМФ, капітан 1-га рангу. с. 199
БАГАРА́З Уладзімір Германавіч (27.4.1865, г. Оўруч Жытомірскай вобл., Украіна — 10.5.1936), этнограф, пісьменнік, грамадскі дзеяч. Адзін з пачынальнікаў сістэм. вывучэння гісторыі, этнаграфіі, культуры і быту народаў Поўначы. За прыналежнасць да партыі «Народная воля» сасланы на Калыму (1890—98). З 1921 праф. Пецярбургскага ун-та, з 1932 дырэктар Музея гісторыі рэлігіі і атэізму АН СССР. Адзін са стваральнікаў пісьменнасці, фундаментальных прац па этнаграфіі і фальклоры народаў Поўначы; аўтар першых падручнікаў, слоўнікаў, граматыкі чукоцкай мовы, манаграфіі «Чукчы» (ч. 1—2, 1934—39). Пісаў вершаваныя і празаічныя творы пад псеўданімам Тан (кн. «Чукоцкія апавяданні», 1899; «Калымскія апавяданні», 1931; аповесці «Восем плямёнаў», 1902; «Дні волі», 1906; «Ахвяра дракона», 1909; раман «Уваскрэслае племя», 1935, і інш.). Творы Багараза вызначаюцца маст. дакладнасцю, жывой нар. мовай, сувяззю з фальклорам.
Літ.: Кулешова Н.Ф. В.Г.Тан-Богораз. Мн., 1975. с. 199
БАГАРО́ДЗІЦА , Божая Маці, у хрысціянскай міфалогіі найсвяцейшая Дзева Марыя, Мадонна, маці бязгрэшна зачатага Ісуса Хрыста. У 4 ст. абвешчана «прачыстай», на Усяленскім саборы 431 у Эфесе афіцыйна прызнана Багародзіцай і Царыцай Нябеснай. У каталіцызме, дзе культ Мадонны асабліва папулярны, абвешчаны шэраг догматаў, якіх не было ў стараж. царк. традыцыі. З 12 ст. на Захадзе распаўсюджваецца легенда пра бязгрэшнае зачацце Марыі яе маці Ганнай. У 1854 гэтая версія афіцыйна замацавана ў форме догмату. У 1950 прыняты догмат аб цялесным узнясенні Багародзіцы пасля смерці на неба, а ў 1964 папам Паўлам VI найсвяцейшая Дзева Марыя абвешчана «маці царквы». Тэма Багародзіцы з дзіцем шырока выкарыстоўваецца ў сусв. выяўленчым мастацтве і л-ры. с. 199
БАГАРО́ДЗІЦКІ Васіль Аляксеевіч (19.4.1857, Йашкар-Ала, Марый-Эл — 23.12.1941), рускі мовазнавец. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1915), праф. Казанскага ун-та (1893). Вучань І.А.Бадуэна дэ Куртэнэ, прадстаўнік казанскай лінгвістычнай школы. Працаваў у галіне агульнага, рус. і цюрк. мовазнаўства, фанетыкі і параўн.-гіст. граматыкі. Аўтар прац: «Нарысы па мовазнаўстве і рускай мове» (1901; 4-е выд. 1939), «Агульны курс рускай граматыкі» (1904; 5-е выд. 1935), «Уводзіны ў вывучэнне сучасных раманскіх і германскіх моў» (1953) і інш. У працах па рус. мове звяртаў увагу на некаторыя асаблівасці бел. мовы. У 1884 стварыў першую ў Расіі эксперыментальна-фанетычную лабараторыю. с. 200
БАГАРО́ДСКАЯ РАЗЬБА́ , рускі нар. промысел разьбяных цацак і скульптуры з драўніны. Існуе з 16—17 ст. у в. Багародскае (Загорскі р-н Маскоўскай вобл.). Да канца 19 ст. захоўвалася традыц. тэхніка неглыбокіх парэзак з фігуркамі людзей, жывёл і рухомых цацак з характэрнымі персанажамі. У канцы 19 — пач. 20 ст. тэхніка парэзак змянілася больш дэтальнай распрацоўкай фігур, аб’яднаных у кампазіцыі і быт. сцэны на сюжэты баек, казак, вершаў, а таксама на тэмы сучасных падзей і гісторыі. На пач. 20 ст. майстры аб’ядналіся ў арцель (з 1923 — «Багародскі разьбяр», з 1960 Багародская ф-ка маст. разьбы).
Літ.: Розова Л. Богородская игрушка и скульптура: [Альбом]. М., [1970].
А.К.Лявонава. с. 200
БАГАСЛО́ЎЕ , глядзі ў арт. Тэалогія. с. 200
БАГАСЛО́ЎСКІ Мікіта Уладзіміравіч (н. 22.5.1913, С.-Пецярбург), рускі кампазітар. Нар. арт. СССР (1983). Багаслоўскі — майстар песеннага жанру (больш за 300 песень), найб. папулярныя «Спяць курганы», «Цёмная ноч», «Любімы горад» і інш. Сярод інш. твораў: опера «Соль» паводле І.Бабеля (1981); муз.-лірычныя драмы «Балаганчык» і «Незнаёмка» паводле А.Блока (1982); муз. Камедыі; 8 сімфоній; сімф. аповесць «Васіль Цёркін» (1950); музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў (каля 120). Аўтар кн. «Тысяча дробязяў» (1973), «Відавочнае, але верагоднае» (1981) і інш. с. 200
БАГАСЛО́ЎСКІ Міхаіл Міхайлавіч (25.3.1867, Масква — 20.4.1929), расійскі гісторык. Акад. АН СССР (1921). Скончыў Маскоўскі ун-т (1891). З 1911 праф. гэтага ун-та. Вучань В.В.Ключэўскага. Даследаваў гісторыю Расіі 18 ст. ў працах «Быт і норавы рускага дваранства ў першай палавіне XVIII ст.» (1906), «Пётр Вялікі і яго рэформа» (1920), «Пётр І. Матэрыялы для біяграфіі» (т. 1—5, 1940—48) і інш. Быў сакратаром Маскоўскага т-ва гісторыі і старажытнасцяў расійскіх, старшынёй Рус. гіст. Т-ва. с. 200
БАГАТА́ (Bogotá), Санта-Фе-дэ-Багата, горад, сталіца Калумбіі. Размешчана ў горнай катлавіне, на зах. схіле Усх. Кардыльераў, на выш. больш за 2500 м. Адм. ц. дэпартамента Кундынамарка; утварае самастойную адм. адзінку — сталічную акругу. 5026 тыс. ж. (1993). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт Эльдарада. Гал. эканам., навук. і культ. цэнтр краіны. Тэкст., харч., гарбарна-абутковая, паліграф., эл.-тэхн., аўтазборачная, фармацэўтычная прам-сць. Каля Багаты здабыча ізумрудаў. 14 дзярж. і прыватных ун-таў і ін-таў, у т.л. Нац. ун-т Калумбіі. Калумбійская акадэмія. Музеі: Нац.; Нац. археал. і этнаграфіі; калан. мастацтва; золата (стараж.-індзейскіх вырабаў).
Засн. ў 1538 ісп. канкістадорамі ў раёне, які быў цэнтрам стараж. цывілізацыі індзейцаў чыбча. З 1598 сталіца ісп. генерал-капітанства, з 1739 — віцэ-каралеўства Новая Гранада. У 1819 вызвалена ад іспанцаў С.Баліварам, які зрабіў Багату сталіцай рэспублікі Вялікая Калумбія. Пасля яе распаду з 1831 сталіца Новай Гранады (з 1863 — Калумбіі).
Сетка вузкіх вуліц Багаты цягнецца ўздоўж гор. На гал. плошчы Пласа Балівар — помнік С.Балівару (1842), сабор (засн. ў 17 ст., перабудаваны ў стылі класіцызму ў 1807—23). Цэрквы калан. перыяду з інтэр’ерамі, багата ўпрыгожанымі разьбой і размалёўкамі (Санта-Дамінга, пачата ў 1577; Сан-Франсіска, 1569—1622; Сан-Ігнасіо, 1625—35); палац Сан-Карлас (канец 16 — пач. 17 ст.). У 19—20 ст. узведзены буйныя грамадскія, дзелавыя, прамысл. будынкі (Нац. капітолій, 1847—1926; атэль «Тэкендама», 1950—53; ф-ка «Кларк», 1953), новыя раёны («Антоніо Нарыньё», «Крысціяна», 1967). с. 200
БАГА́ТАЎ Барыс Аляксандравіч (н. 1.4.1938, г. Арэхава-Зуева, Расія), бел. вучоны ў галіне тарфяной вытв-сці. Д- тэхн. н. (1974), праф. (1979). Скончыў Маскоўскі тарфяны ін-т (1960). З 1977 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па праблемах мадэлявання, мадэм. апісання і аптымізацыі тэхнал. працэсаў распрацоўкі радовішчаў торфу з улікам рэсурсазберажэння і аховы навакольнага асяроддзя. Аўтар падручніка «Тэхналогія і комплексная механізацыя тарфяной вытворчасці» (1988, з В.А.Нікіфаравым) і інш. вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.: Моделирование и оптимизация процессов брикетного производства. М., 1976; Математические методы в торфяном производстве. М., 1991 (разам з У.Дз.Капёнкіным). с. 201
БАГА́ТАЯ КУЦЦЯ́ , глядзі ў арт. Куцця. с. 201
БАГАТЫРО́Ў Анатоль Васілевіч (н. 13.8.1913, г. Віцебск), бел. кампазітар, педагог. Нар. арт. Беларусі (1968). Праф. (1960). Скончыў Бел. кансерваторыю (1937, клас В.Залатарова). З 1948 выкладчык Бел. акадэміі музыкі (у 1948—62 рэктар). Сярод яго вучняў Г.Вагнер, В.Войцік, Я. Глебаў, С.Картэс, І.Лучанок, Ю.Семяняка, Дз. Смольскі, У.Солтан. Адзін з заснавальнікаў нац. оперы. У музыцы Багатырова гуманіст. ідэі перадаюцца яснай, пераканаўчай муз. мовай, заснаванай пераважна на інтанацыях бел. нар. песні. Узбагаціў многія жанры бел. музыкі. Сярод асн. твораў: оперы «У пушчах Палесся» (лібр. Я.Рамановіча паводле аповесці Я.Коласа «Дрыгва», паст. 1939, Дзярж. прэмія СССР 1941; у 1982 здзейснена тэлеэкранізацыя 2-й рэд.), «Надзея Дурава» (лібр. І.Келера, 1946, паст. 1956), кантаты «Сказ пра Мядзведзіху» (1937, сл. А.Пушкіна), «Ленінградцы» (1942, вершы Джамбула), «Беларускім партызанам» (1942, вершы Я.Купалы), «Беларусь» (1949, вершы Я.Купалы, П.Броўкі, П.Труса), «Беларускія песні» (1967, сл. народныя і Н.Гілевіча, Дзярж. прэмія Беларусі 1969), «Юбілейная» (1973); араторыя «Бітва за Беларусь» (1984, вершы Гілевіча); 2 сімфоніі (1946, 1947); «Святочная уверцюра» (1961); канцэрты для віяланчэлі (1962) і кантрабаса (1964) з арк.; фп. трыо; санаты для скрыпкі і фп., віяланчэлі і фп., трамбона і фп., кантрабаса і фп.; хары (у т.л. «Шумелі бярозы», «Калісьці бура на Карпатах»); вак. цыклы на вершы М.Багдановіча, Я.Купалы, Броўкі, А.Куляшова, Пушкіна, М.Лермантава, У.Шэкспіра, Г.Ахматавай; апрацоўкі нар. песень; музыка да драм. спектакляў (у т.л. да драмы Лермантава «Маскарад»), кінафільмаў.
Літ.: Дубкова Т.А. Анатоль Багатыроў. Мн., 1972; Яе ж. Беларуская сімфонія. Мн., 1974. С. 150—162; Ляшчэня Т. А.В.Багатыроў // Бел. музыка. Мн., 1977. Вып. 2. Т.А.Дубкова. с. 201
БАГАУ́ДЫ (лац. Ваgaudae), удзельнікі антырым. руху ў Галіі і паўн. Іспаніі ў 3—5 ст. Асн. масу багаудаў складалі збяднелыя сяляне, дробныя рамеснікі, калоны, збеглыя рабы. Выступленні багаудаў пачаліся ў 283—285 (або 269—270). Атрады багаудаў нападалі на вілы буйных землеўладальнікаў і слаба абароненыя гарады. Правадыры багаудаў Аманд і Эліян былі абвешчаны імператарамі. Рух багаудаў падаўляўся рым., потым вестгоцкімі палкаводцамі. с. 201
БАГА́ЦІКАЎ Юрый Іосіфавіч (н. 28.2.1932, г. Янакіева Данецкай вобл., Украіна), украінскі эстрадны спявак. Нар. арт. Украіны (1973), нар. арт. СССР (1985). Скончыў Харкаўскае муз. вучылішча (1959). З 1964 саліст Варашылаўградскай, з 1974 — Крымскай філармоній. Лаўрэат міжнар. конкурсу эстраднай песні «Залаты Арфей» (1969, Балгарыя). Прэмія Ленінскага камсамола 1983. с. 201
БАГА́ЦЬКАЎКА , вёска ў Беларусі, у Раздзельскім с/с Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл., на р. Рамясцвянка. За 23 км на ПнЗ ад Мсціслава, 104 км ад Магілёва, 27 км ад чыг. ст. Ходасы. 100 ж., 66 двароў (1993).
У 1834 — 116 ж., 28 двароў, уласнасць памешчыка. У пач. 20 ст. існавалі 2 вёскі: Вял. Багацькаўка (172 ж., 30 двароў) і Малая Багацькаўка (160 ж., 21 двор) у складзе Шамаўскай вобласці Мсціслаўскага пав. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 да 29.9.1943 вёскі акупіраваны ням. фашыстамі. У 1976 аб’яднаны ў адну вёску. Малая Багацькаўка — радзіма бел. пісьменніка Максіма Гарэцкага і бел. вучонага, акад. АН Беларусі Г.І.Гарэцкага. Музей М.Гарэцкага. с. 201
БАГА́Ч , 1) старадаўняе земляробчае свята беларусаў, што спраўлялася пасля заканчэння жніва. З пашырэннем хрысціянства багач быў прымеркаваны да свята нараджэння Божай Маці (8 верасня с. ст.), якая лічылася заступніцай ураджаю. 2) Сімвал свята багач — сявенька з жытам ці пшаніцай і васковай свечкай (збожжа вымалочвалі з 1-га зажыначнага снапа і зносілі па жменьцы з кожнага двара). З багачом абходзілі ўсе двары ў вёсцы, а потым ставілі ў хаце пэўнага гаспадара і пакідалі да наступнага жніва. Паводле нар. павер’яў, багач забяспечваў дому багацце і шчасце.
М.Ф.Піпіпенка. с. 201
БАГАЧО́ВА Ірына Пятроўна (н. 2.3.1939, С.-Пецярбург), руская спявачка (мецца-сапрана). Нар. арт. СССР (1976). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1965), з 1978 выкладае ў ёй (праф. з 1982). З 1965 салістка Марыінскага т-ра. Сярод партый: Азучэна, Амнерыс, Эбалі («Трубадур», «Аіда», «Дон Карлас» Дж.Вердзі), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Шарлота («Вертэр» Ж.Маснэ). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу імя М.І.Глінкі (Масква, 1962), Міжнар. конкурсу вакалістаў у Рыо-дэ-Жанейра (1967). Дзярж. прэмія Расіі 1973, Дзярж. прэмія СССР 1984. с. 201
БАГДА́Д , горад, сталіца Ірака. Адм. ц. мухафазы Багдад. Размешчаны на берагах р. Тыгр. 3,9 млн. ж. (1990). Трансп. вузел на перакрыжаванні шляхоў, якія звязваюць краіны Міжземнамор’я, Сярэдняга Усходу і Паўд. Азіі. Рачны порт. Міжнар. аэрапорт. Багдад — эканам. і культ. цэнтр краіны. У горадзе каля чвэрці прамысл. прадпрыемстваў краіны: тэкст., гарбарныя, швейныя, цэм., хім., харчовыя, электратэхн. і фармацэўтычныя; у прыгарадзе — буйны нафтаперапр. з-д. Саматужная вытв-сць абутку, ювелірных вырабаў, харч. прадуктаў. 3 ун-ты. Акадэмія навук, Акадэмія прыгожых мастацтваў. Музеі: Іракскі; сучаснага мастацтва; этнаграфічны.
Засн. ў 762 халіфам Мансурам пад назвай Мадзінат ас-Салам (горад міру) і стаў сталіцай Абасідаў халіфата. У 9 ст. значны цэнтр араб. культуры, рамяства і транзітнага гандлю. У 10 ст. паступова страціў паліт. значэнне, але доўгі час заставаўся навук. цэнтрам; на пач. 13 ст. ў Багдадзе было больш за 30 бібліятэк. З 945 пад уладай Буідаў дзяржавы, з 1055 — Сельджукскай дзяржавы, у 1258 заваяваны манголамі, якія разбурылі і разрабавалі горад. У канцы 14 — пач. 15 ст. двойчы ўзяты Цімурам і разбураны. У 16—17 ст. Багдадам валодалі туркі, персы, зноў туркі. У 1638— 1917 у складзе Асманскай імперыі. У 1917 заняты англ. войскамі, з 1920 адм. ц. брытанскай падмандатнай тэрыторыі. З 1921 сталіца Ірака.
Зберагліся помнікі архітэктуры: т.зв. палац Абасідаў (канец 12 — пач. 13 ст., рэстаўраваны ў 20 ст., з 1923 музей), маўзалей Зубайды (13 ст.), ансамбль медрэсэ Мустансірыя (1227—33, перабудаваны ў 1823, рэстаўраваны ў 20 ст.), мінарэт Сук аль-Газаль (1279), караван-сарай хан Марджан (1358—59, з 1937 Музей араб. старажытнасцяў), брама Баб аль-Вастані (1221, цяпер Музей зброі), маўзалей Мусы аль-Кадзіма (т.зв. «Залатая мячэць», 1515). Сучасны Багдад рэканструяваны. Гал. магістраль — вул. ар-Рашыд з сучаснымі будынкамі банкаў, магазінаў, атэляў; цэнтр. плошча — ат-Тахрыр з манументам «Рэвалюцыя 14 ліпеня» (1962). На праспекце Саадун — помнік Невядомаму салдату (1959), на Пд — Універсітэцкі гарадок, на зах. беразе Тыгра — парламент, палац ар-Рыхаб, будынкі ўрадавых устаноў, аэрапорт. с. 201
БАГДА́ДСКІ ПАКТ , глядзі ў арт. Арганізацыя цэнтральнага дагавора. с. 202
БАГДА́ДСКІ ХАЛІФА́Т , глядзі Абасідаў халіфат. с. 202
БАГДА́Н I (?—1365), першы гаспадар (князь) незалежнай Малдаўскай дзяржавы (з 1359). У 1359 узначаліў паўстанне валахаў (продкі румынаў і малдаванаў), падтрыманае насельніцтвам Усх. Прыкарпацця, супраць намаганняў венг. караля скасаваць аўтаномію краю. Перасяліўшыся з часткай валахаў у даліну р. Малдова, Багдан аб’яднаў большасць зямель Усх. Прыкарпацця ў адзінае Малдаўскае княства (сталіца г. Бая) і ў 1365 дамогся прызнання яго незалежнасці ад Венгрыі. с. 202
БАГДА́НАВА , вёска ў Беларусі, у Багданаўскім с/с Валожынскага р-на Мінскай вобласці. За 34 км на ПнЗ ад Валожына, 107 км ад Мінска, 2 км ад чыг. ст. Багданаў. 192 ж., 76 двароў (1995).
Вядома з 2-й пал. 16 ст. як маёнтак Багдана Сапегі. З 1653 уладанне Пацаў, Данілевічаў, Чаховічаў, Рушчыцаў. З 1795 у Рас. імперыі ў Ашмянскім пав. Віленскай губ. Чаховічы залажылі ў вёсцы бат. сад з гадавальнікам баброў. У Багданаве нарадзіўся, пэўны час жыў і працаваў мастак Ф.Рушчыц. У канцы 19 ст. ў Багданаве касцёл, вадзяны млын, сукнавальня, піцейны дом. У пач. 20 ст. ў маёнтку 22 ж., у вёсцы 197. У 1905 за 3 км ад Багданава пачалося будва чыг. станцыі і пасёлка (цяпер пас. Багданаў). У 1921—39 у Польшчы, потым у БССР. У 1960—62 у Ашмянскім, у 1962—65 у Іўеўскім р-нах. Помнік архітэктуры — касцёл (1844). с. 202
БАГДА́НАВА Галіна Барысаўна (н. 31.1.1961, г. Крычаў Магілёўскай вобл.), бел. пісьменніца. Дачка Б.І.Сачанкі. Скончыла БДУ (1983). З 1982 у час. «Мастацтва». Друкуецца з 1978. У кн. прозы «Папяровыя замкі» (1990), «Чалавек без адраса» (1991), «Дом іхняе мары» (1994) распрацоўвае праблемы горада, маст. інтэлігенцыі. Псіхалагізм, увага да духоўнага жыцця чалавека, стрыманасць — асн. рысы яе творчай манеры. Выступае як драматург (містычная феерыя «Рамантычнае падарожжа на той свет», 1994; радыёп’еса «Майстэрня Жучка-Баравічка», паст. 1994), аўтар вершаў для дзяцей, эсэ пра мастакоў. І.У.Саламевіч. с. 202
БАГДА́НАЎ , пасёлак на Беларусі, у Валожынскім раёне Мінскай вобл., за 2 км ад р. Альшанка. Цэнтр сельсавета і калгаса, чыг. станцыя на лініі Маладзечна—Ліда. За 30 км на ПнЗ ад Валожына, 105 км ад Мінска. 504 ж., 187 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. Воінаў. с. 202
БАГДА́НАЎ (сапр. Маліноўскі) Аляксандр Аляксандравіч (22.8.1873, г. Саколка Беластоцкага ваяв., Польшча — 7.4.1928), расійскі філосаф, сацыёлаг, эканаміст, паліт. дзеяч. Скончыў мед. ф-т Харкаўскага ун-та (1899). Чл. РСДРП у 1896—1909. Адзін з лідэраў адзавістаў. З 1917 выкладаў эканоміку ў Маскоўскім ун-це, з 1918 ідэолаг Пралеткульта. Дырэктар (з 1926) заснаванага ім першага ў свеце Ін-та пералівання крыві. Стварыў суб’ектыўна-ідэалаг. філас. сістэму эмпірыяманізму. Распрацоўваў навуку аб агульных прынцыпах арганізацыі — тэкталогію, у якой выказаў шэраг ідэй, што пазней развіты ў агульнай тэорыі сістэм, кібернетыцы і канцэпцыях навук. арганізацыі працы. Аўтар утапічных раманаў «Чырвоная зорка» (1908) і «Інжынер Мэні» (1912). Памёр у выніку пастаўленага на сабе доследу.
Тв.: Эмпириомонизм. Кн. 1—3. М.; СПб., 1904—06; Революция и философия. СПб., 1905; Философия живого опыта. СПб., 1913; Всеобшая организационная наука: (Тектология). Ч. 1—2. М., 1913—17; Ч.З. Берлин; Пг.; М., 1922; Введентие в политическую экономию. М., 1917; Борьба за жизнеспособность. М., 1927. с. 202
БАГДА́НАЎ Аляксандр Фёдаравіч (26.8.1926, в. Баркова Пашскага р-на Ленінградскай вобласці — 8.7.1993), бел. філосаф. Д-р філас. н. (1984), праф. (1986). Скончыў БДУ (1961). З 1961 на парт. рабоце. У 1967—93 выкладаў, загадваў кафедрай паліталогіі і сацыялогіі ў Бел. палітэхн. акадэміі. Даследаваў тэарэтыка-метадалагічныя праблемы сац. палітыкі і выхавання асобы. Аўтар манаграфій па пытаннях фарміравання работніка матэрыяльнай вытв-сці, станаўлення сац. аднароднасці працы, артыкулаў па паліталогіі, эстэтыцы і эстэт. выхаванні працоўных. с. 202
БАГДА́НАЎ Анатоль Пятровіч (13.10.1834, Ніжнедзявіцкі пав. Варонежскай губ. — 28.3.1896), рускі антраполаг, заолаг, грамадскі дзеяч. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1890), праф. Маскоўскага ун-та (1867). Па яго ініцыятыве заснаваны Т-ва аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім ун-це (1864), Т-ва акліматызацыі жывёл і раслін, арганізаваны этнаграфічная (1867), політэхнічная (1872) і антрапалагічная (1879) выстаўкі, на базе якіх заснаваны політэхнічны і антрапалагічны музеі. Першы ў гісторыі навукі адзначыў, што з цягам часу прыкметы антрапал. тыпаў чалавека мяняюцца. с. 202
БАГДА́НАЎ Леанід Якаўлевіч (н. 9.12.1927, г. Ашгабад), бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Львоўскі ін-т дэкар.-прыкладнога мастацтва (1962). Мастак Мінскага фарфоравага з-да (з 1962). Працуе ў галіне маст. і прамысл. фарфору. Яго работы адметныя выразнасцю і навізной формаў, стылізацыяй арнаментальных матываў, насычанасцю каляровай гамы. Сярод твораў: наборы дэкар. чайнікаў «Народны» (1978), «Рэльеф» (1994), набор для спецый і камплект штофаў «Белавежская» (абодва 1965), скульптуры «Зубр» (1975), «Францік» і «Конік» (1995) і інш. Л.Д.Фінкельштэйн. с. 202
БАГДА́НАЎ Мікалай Аляксандравіч (н. 6.8.1944, в. Малюшына Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1991). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1970). З 1970 у Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі, з 1972 саліст Бел. філармоніі. У т-ры муз. камедыі выканаў партыі Эдвіна («Сільва» І.Кальмана), Арыфа («Каўказская пляменніца» Р.Гаджыева), Мікіты («Халопка» М.Стрэльнікава). У канцэртным рэпертуары Багданава арыі з опер Дж.Вердзі, аперэт І.Кальмана, рамансы П.Чайкоўскага, С.Рахманінава, Г.Свірыдава, бел., рус., укр. і неапалітанскія нар. песні. Лаўрэат Рэсп. конкурсу маладых выканаўцаў (1976), Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне сав. песні (Масква, 1977, 1-я прэмія). с. 203
БАГДА́НАЎ Рыгор Багданавіч (4.2.1910, в. Марцюшы Гарадоцкага р-на Віцебскай вобласці — 1.10.1943), Герой Сав. Саюза (1943). У Вял. Айч. вайну са снеж. 1941 на Зах., Цэнтр., Варонежскім франтах. Камандзір батальёна ст. лейт. Багданаў вызначыўся ў вер. 1943 у баях на Пн ад Кіева: батальён з ходу фарсіраваў Дзясну, выйшаў да Дняпра, фарсіраваў яго, захапіў плацдарм, адбіў 10 контратак, заняў 2 нас. пункты і ўтрымліваў іх да падыходу падмацавання. Памёр ад ран. с. 203
БАГДА́НАЎ Самойла, майстар касцяной справы 17 ст. Паходзіў з Беларусі. У 2-й пал. 17 ст. вывезены ў Маскву, працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля ў арцелі па маст. апрацоўцы косці. У 1661 вырабіў (з Кірушкам Сцяпанавым, Івашкам Мікіціным, Івашкам і Данілам Грыгор’евымі) з слановай косці шахматы. У 1680 асабіста вытачыў 2 камплекты шахматаў са слановай косці для цара: у адным фігуркі людзей з бердышамі і ружжамі выкананы ў тэхніцы разьбы, у другім — фігуркі гладкія точаныя. с. 203
БАГДА́НАЎ Сямён Ільіч (10.9.1894, С.-Пецярбург — 12.13.1960), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Маршал бранятанк. войскаў (1945), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Вышэйшую ваенна-пед. школу (1923), курсы ўдасканалення пры Ваен. акадэміі механізацыі і матарызацыі (1936). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. У Вял. Айч. вайну камандзір танк. дывізіі, нам. камандуючага арміяй па танк. войсках, камандзір танк. і механізаванага карпусоў, камандуючы танк. арміяй. Удзельнік бітвы пад Масквой, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Беларускай, Вісла-Одэрскай, Усх.-Памеранскай і Берлінскай аперацый. З 1947 на кіруючых пасадах у Сав. Арміі. с. 203
БАГДА́НАЎ Юрый Станіслававіч (8.12.1920, г. Вял. Лукі, Расія — 7.12.1987), бел. матэматык. Д-р фізіка-матэм. н. (1967), праф. (1968). Скончыў Ленінградскі ун-т (1956). З 1956 у Ленінградскім аддзяленні Матэм. ін-та АН СССР. З 1958 у БДУ. Навук. працы па тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Адзін з заснавальнікаў сучаснай асімптатычнай тэорыі звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў.
Тв.: Лекции по математическому анализу. Ч. 1—2. Мн., 1974—78; Дифференциальные уравнения. Мн., 1983 (разам з Ю.Б.Сыраідам). с. 203
БАГДА́НАЎ-БЕ́ЛЬСКІ Мікалай Пятровіч (26.11.1868, в. Шапатова Бельскага р-на Цвярской вобласці — 19.2.1945), рускі жывапісец, майстар бытавога жанру. Акадэмік жывапісу (1903), правадз. чл. Пецярбургскай АМ (1914). Чл. Т-ва перасоўных маст. Выставак (1895—1918). Да 1883 вучыўся ў нар. школе С.Рачынскага ў в. Тацева Смаленскай губ., у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1884—89) у В.Паленава, У.Макоўскага, І.Пранішнікава і ў Пецярбургскай АМ (1890-я г.) у І.Рэпіна. Атрымаў залаты медаль за работу «Будучы манах» (1889). Творы Багданава-Бельскага вызначаюцца вял. назіральнасцю і цеплынёю ў адлюстраванні жыцця сельскай школы, рус. і бел. сялян (нейкі час жыў на Віцебшчыне): «Вуснае лічэнне» (1895), «Спроба галасоў», «У хворага настаўніка», «Каля дзвярэй школы» (усе 1897) і інш. У 1911—17 выкладаў у Пецярбургскай АМ. З 1921 жыў у Латвіі. У Нац. маст. музеі Беларусі карціна Багданава-Бельскага «Дзеці ў хаце» (1891).
М.М.Паграноўскі. с. 203
БАГДА́НАЎКА , вёска ў Беларусі, у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПнЗ ад Лунінца, 240 км ад Брэста, 17 км ад чыг. ст. Лоўча. 2255 ж., 672 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, царква, аддз. Сувязі. с. 204
БАГДА́НАЎКА , меліярацыйны канал у Беларусі, у Лунінецкім і Пінскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Бобрык 1-ы (бас. Прыпяці). Даўж. 30 км. Пачынаецца за 12 км на ПнУ ад в. Багданаўка Лунінецкага р-на, вусце каля в. Бакінічы Пінскага р-на. с. 204
БАГДА́НАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Сенненскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Крывінка (выцякае з возера), за 5 км на ПдЗ ад г. Сянно. Пл. 1,19 км2, даўж. 3,37 км, найб. шыр. 0,45 км, найб. глыб. 16,2 м, даўж. берагавой лініі каля 8 км. Пл. вадазбору 89,4 км2.
Схілы катлавіны выш. 4—5 м, месцамі да 10 м, у верхняй частцы разараныя, у ніжняй пад лесам. Прыбярэжная частка дна пясчаная, глыбакаводная — глеістая. Амаль чвэрць плошчы дна пад расліннасцю. Упадаюць 2 ручаі, злучана пратокай з воз. Сянно. На ўсх. беразе археал. помнік — курганны могільнік. с. 204
БАГДА́НАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Янка, за 16 км на Пд ад г. Браслаў. Пл. 1,04 км2, даўж. 2,42 км, найб. шыр. 0,63 км, найб. глыб. 3,9 м, даўж. берагавой лініі 7 км. Пл. вадазбору 11,8 км2.
Схілы катлавіны выш. да 5 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на Пн сплавінныя. Дно плоскае сапрапелістае, мелкаводдзе пясчанае, зарастае падводнай расліннасцю да глыб. 3 м. Упадаюць 2 ручаі, на Пд выцякае р. Янка. с. 204
БАГДАНКЕ́ВІЧ Станіслаў Антонавіч (1.1.1937, в. Шапавалы Валожынскага р-на Мінскай вобл.), дзяржаўны і паліт. дзеяч Беларусі, вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1991), праф. (1991). Акад. і віцэ-прэзідэнт Міжнар. АН Еўразіі (1994). Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (1995). Скончыў Усесаюзны завочны фінансава-эканам. ін-т (1964). У 1956—81 працаваў ва ўстановах Дзяржбанка СССР на Беларусі. З 1981 заг. кафедры ў Бел. ін-це нар. гаспадаркі. У 1991—95 старшыня праўлення Нац. банка Рэспублікі Беларусь. З 1995 дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах грашова-крэдытнай сістэмы.
Літ.: Совершенствование системы финансирования жилищного строительства. Мн., 1985; Кредит в колхозах в условиях агропромышленной интеграции. Мн., 1986; Финансирование, кредитование и расчеты в АПК. Мн., 1989; Кредиты кооперативам и арендаторам. Мн., 1991. с. 204
БАГДАНО́ВІЧ Адам Ягоравіч (1 ці 6.4.1862, г.п. Халопенічы Крупскага р-на Мінскай вобласці — 16.4.1940), бел. этнограф, гісторык культуры, фалькларыст, мовазнавец. Бацька М.Багдановіча. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1882). Настаўнічаў, удзельнічаў у рэв. руху мінскіх нарадавольцаў. З 1885 заг. гарадскога пач. вучылішча ў Мінску. З 1892 у сял. зямельным банку ў Гродне. З 1896 у Ніжнім Ноўгарадзе, з 1907 у Яраслаўлі. Збіраў фалькл.-этнагр. матэрыялы, дасылаў іх П.Шэйну. Апублікаваў гіст. нарыс «Пра паншчыну» (1894), даследаванне «Перажыткі старажытнага светасузірання ў беларусаў» (1895), у якім аналізаваў перажыткі анімізму, фетышызму, культу сонца, нячыстай сілы і інш. У 1923 перадаў у Інбелкульт рукапісы М.Багдановіча. Аўтар успамінаў пра сына. Рукапісы прац Бадановіча «Мова зямлі. Утварэнне водарачных імёнаў і што ад іх паходзяць», «Этнічны склад народаў славянскіх і рускіх», «Этнічны склад беларускага народа», «Рэвалюцыйны рух у г. Мінску і губерні ў 80 і пачатку 90-х гг.», «Да гісторыі партыі «Народнай волі» ў Мінску і Беларусі, 1880—1892 г.» у Ін-це л-ры АН Беларусі.
Тв.: Страницы из жизни Максима Горького. Мн., 1965; Язык земли. Ярославль, 1966.
Літ.: Пширков Ю.С. А.Е.Богданович. Мн., 1966. с. 204
БАГДАНО́ВІЧ Анатоль Васілевіч (28.8.1888, в. Луначарскае Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобласці — 2.8.1969), бел. і рус. мовазнавец. Скончыў Варшаўскі ун-т (1913). Настаўнічаў, з 1926 выкладаў бел. мову ў БДУ. Удзельнічаў у распрацоўцы бел. арфаграфіі (сакратар Арфаграфічнай камісіі, потым Камісіі бел. літ. мовы ў Інбелкульце). На пач. 1930-х г. звольнены з працы і пад пагрозай арышту ў 1934 пакінуў Беларусь. Працаваў у пед. ін-тах Расіі і Украіны. Аўтар падручніка «Беларуская мова» (1927), «Самавучыцеля па беларускай мове» (у рукапісе), артыкулаў па пытаннях бел. і рус. моў. с. 204
БАГДАНО́ВІЧ Ангел Іванавіч (2.10.1860, г. Гарадок Віцебскай вобласці — 24.3.1907), расійскі паліт. дзеяч, публіцыст і літ. крытык. У час вучобы ў Кіеўскім ун-це (1880—82) стаў удзельнікам нарадавольскага руху. Жыў у Ніжнім Ноўгарадзе, Казані, Пецярбургу. Адзін са стваральнікаў паліт. аргцыі «Народнае права» (1893). Працаваў у рэдакцыях часопісаў «Русское богатство» (1893—94), «Мир Божий» (1894—1906). Пасля 1895 «легальны марксіст». Як крытык выступаў супраць «народніцкіх трафарэтаў» у літаратуры (ідэалізацыя вёскі, «мужыка») і інш. З 1906 рэдагаваў час. «Современный мир».
Тв.: Годы перелома. Спб., 1908. с. 204
БАГДАНО́ВІЧ Віктар Францавіч (29.2.1904, г. Жыткавічы Гомельскай вобласці — 16.10.1978), генерал-лейтэнант (1949). Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1943). У Чырв. Арміі з 1922. З 1938 нач. штаба, нам. камандзіра дывізіі. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939— 40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Волхаўскім, Ленінградскім, Сцяпным, Паўд.-Зах. і 3-м Укр. Франтах: нач. штаба корпуса, арміі. З крас. 1944 нам. камандуючага войскамі Паўд.-Уральскай, Туркестанскай ваен. акруг. У 1956—61 у апараце Мін-ва абароны СССР. с. 204
БАГДАНО́ВІЧ Вячаслаў Васілевіч (1878, Віцебская губ. — 1941 ?), бел. царкоўны і грамадска-паліт. дзеяч. Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію. З 1907 інспектар Віленскай духоўнай семінарыі, потым яе рэктар. У 1917 дэлегат на Вял. царк. сабор у Маскве. У Віленскай бел. гімназіі выкладаў Закон Божы. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў «Беларускага праваслаўнага аб’яднання». У 1922 абраны ў сенат Польскай Рэспублікі, уваходзіў у Бел. пасольскі клуб. У 1920—30-я г. член Бел. нац. к-та ў Вільні. Выступаў супраць аўтакефаліі бел. праваслаўнай царквы. Самадзейны кампазітар, аўтар бел. рамансаў. Зняволены польск. ўладамі ў Бяроза-Картузскі канцлагер. У вер. 1939 вызвалены Чырв. Арміяй, друкаваўся ў «Віленскай праўдзе». У кастр. 1939 арыштаваны органамі НКУС БССР. Далейшы лёс невядомы. А.С.Ліс. с. 204
БАГДАНО́ВІЧ Генадзь Васілевіч (1885, в. Луначарскае Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобласці — 1937 ?), бел. грамадскі дзеяч, педагог. Скончыў Віленскі настаўніцкі ін-т. З 1911 настаўнічаў. У 1916—19 справавод Мін-ва (з кастр. 1917 Нар. камісарыят) поштаў і тэлеграфаў. У 1917 увайшоў ад Бел. сацыяліст. грамады ў Асобую нараду па падрыхтоўцы праекта закону аб выбарах ва Устаноўчы сход Расіі. На пач. 1918 заг. юрыд. аддзела Бел. нац. камісарыята ў Петраградзе. З 1919 настаўнічаў у Дрысе, выкладаў геаграфію ў Віленскай бел. гімназіі, рэдагаваў газ. «Незалежная думка». У 1924 эмігрыраваў у СССР. Працаваў выкладчыкам віцебскіх пед. тэхнікума і ветэрынарнага ін-та. У 1930 арыштаваны, прыгавораны да 5 гадоў высылкі ў г. Слабадскі Кіраўскай вобласці. Рэабілітаваны ў 1957. А.С.Ліс. с. 204
БАГДАНО́ВІЧ Іпаліт Фёдаравіч (3.1.1744, мяст. Перавалочная Палтаўскай вобл., Украіна — 18.1.1803), рускі паэт. Скончыў Маскоўскі ун-т (1761). Рэд. газ. «Санкт-Петербургские ведомости» (1775—82) і інш. Аўтар зб. вершаў «Ліра» (1773), паэмы «Асаблівае шчасце» (1765), зб. «Рускія прыказкі» (1785), лірычнай камедыі «Радасць Душачкі» (1786), драмы «Славяне» (1788) і інш. Лепшы твор — паэма «Душачка» (1773, поўнае выд. 1783) — вольны пераклад рамана Ж.Лафантэна «Каханне Псіхеі і Купідона». Перакладаў Вальтэра, Ж.Ж.Русо, Д.Дзідро і інш. с. 204
БАГДАНО́ВІЧ Ірына Эрнстаўна (н. 30.4.1956, г. Ліда Гродзенскай вобл.), бел. паэтэса, літ.-знавец, крытык. Канд. філал. н. (1985). Скончыла Гомельскі ун-т (1978). З 1983 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкуецца з 1973. У зб. «Чаравікі маленства» (1985), «Фрэскі» (1989), «Вялікдзень» (1993) паэтычны роздум пра родны край, яго гісторыю і культуру, няпростыя клопаты і турботы сучаснікаў. Даследуе бел. паэзію (манаграфія «Янка Купала і рамантызм», 1989).
І.У.Саламевіч. с. 205
БАГДАНО́ВІЧ Леанід Іванавіч (н. 18.2.1923, Мінск), бел. дэрматавенеролаг. Д-р мед. н., праф. (1960). Засл. дз. нав. Беларусі (1976). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1949), працуе ў ім. Навук. працы па ультрагукавой тэрапіі хвароб скуры.
Тв.: Ультразвук при лечении кожных болезней. Мн., 1967; Ультразвук и реактивность организма. Мн., 1977 (разам з А.А.Чыркіным, У.С.Улашчыкам). с. 205
БАГДАНО́ВІЧ Максім Адамавіч (9.12.1891, Мінск — 25.5.1917), бел. паэт, перакладчык, літ.-знавец, празаік. Раннія дзіцячыя гады правёў у Гродне (1892—96), жыў і вучыўся ў Ніжнім Ноўгарадзе (1896—1908) і Яраслаўлі (1908—16). Скончыў Дзямідаўскі юрыд. ліцэй у Яраслаўлі (1916) і восенню прыехаў у Мінск. Працаваў сакратаром губ. харчовай камісіі. У лют. 1917 цяжка хворы выехаў на лячэнне ў Ялту. Там памёр і пахаваны. Першы друкаваны твор — алегарычная казка-прытча «Музыка» («Наша ніва», 1907, №24). Адзіны прыжыццёвы зб. вершаў «Вянок» (Вільня, 1913). Яго паэзія развівалася ва ўмовах рэакцыі, у атмасферы вострых сац.-паліт. канфліктаў. Асн. кірунак творчасці — патрыят. служэнне сац. і нац. вызваленню бел. народа, сцвярджэнне ідэй роўнасці і братэрства, барацьба за гуманіст. ідэалы. Не прымаючы тагачаснай рэчаіснасці, уціску чалавека-працаўніка, Багдановіч проціпастаўляў ім агульначалавечыя духоўныя пачаткі прыгожага і добрага (вобразы мадоннаў у «Вянку»). Дэмакратызм паэта эвалюцыянаваў да сцвярджэння ідэй гераічнага, самаахвярнага змагання за інтарэсы народа. У паэзіі Багдановіча моцна гучалі ідэі нац.-вызв. барацьбы супраць царскай імперыі як турмы народаў, супраць вялікадзярж. шавінізму. Багдановіч-мастак асн. сваёй задачай лічыў узбагачэнне роднай л-ры новымі тэмамі і формамі. Яго вершы — шматгранны паказ жыцця чалавека ў разнастайных сувязях з грамадствам і прыродай. Галоўнае ў іх — жыццялюбства («Прывет табе, жыццё на волі!», «Выйшаў з хаты»), актыўнае стаўленне да рэчаіснасці («Рушымся, брацця, хутчэй», «Кінь вечны плач свой аб старонцы!»), захапленне красой жыцця («Па-над белым пухам вішняў», «Зімой»), маладосцю («Маладыя гады»), мудрасцю, працавітасцю, таленавітасцю народа («Летапісец», «Слуцкія ткачыхі»). Але ў абставінах тагачаснай рэчаіснасці на першы план вылучаліся тэма паднявольнага жыцця прац. народа, роднага краю («Краю мой родны! Як выкляты богам», «Народ, Беларускі Народ!», «Беларусь, твой народ дачакаецца»), вобраз селяніна-працаўніка («Гнусь, працую, пакуль не парвецца», «Пан і мужык»), грамадзянскі сум («Мяжы», «Ой, чаму я стаў паэтам», «Вы, панове, пазіраеце далёка», «Эмігранцкая песня», «Пагоня»). Матывы смутку паглыбляліся асабістай драмай паэта, з 18 гадоў хворага на сухоты. У Багдановіча-лірыка моцная схільнасць да роздуму, развагі. Адсюль філас. заглыбленасць яго вершаў («Зразаюць галіны таполі адну за адной», «Калі зваліў дужы Геракл у пыл Антэя», «Жывеш не вечна, чалавек», санет «На цёмнай гладзі сонных луж балота», рандо «Узор прыгожы пекных зор», «Перад паводкай»). Багдановіч з Я.Купалам — заснавальнікі пейзажнай і інтымнай любоўнай лірыкі ў бел. паэзіі («Я бальны, бесскрыдлаты паэт», трыялет «Мне доўгае расстанне з Вамі», «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы»). Вялікая заслуга паэта ў распрацоўцы гіст. тэмы («Летапісец», «Безнадзейнасць», «Перапісчык», «Агата», цыкл «Места», «Песня пра князя Ізяслава Полацкага») і урбаністычных матываў («Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць», «На глухіх вулках — ноч глухая»). Шырока развіваў у бел. лірыцы т.зв. вечныя тэмы жыцця, смерці, кахання, дружбы (нізка «Каханне і смерць», рандэль «На могілках», трыялет «С.Палуяну»). Творчасць Багдановіча мела першаступеннае значэнне ў гіст. самапазнанні народа і сцвярджэнні яго месца ў гісторыі чалавецтва. Яго вершы вызначаюцца майстэрскім выкарыстаннем вобразна-выяўленчых сродкаў класічнай і песенна-нар. паэтыкі. Выхаваны на паэзіі А.Пушкіна, А.Фета, Ф.Цютчава, добра знаёмы з сучаснай яму рус. паэзіяй, узбагаціў родную л-ру перадавымі ідэямі і багатым эстэтычным вопытам. Зб. «Вянок» стаў у бел. паэзіі ўзорам творчага засваення класічнай паэтыкі на нац. глебе. Школай высокага майстэрства з’яўляюцца змешчаныя тут санеты, трыялеты, рандо, актавы, тэрцыны, пентаметры. Класічную культуру нёс роднаму слову Багдановіч і як перакладчык Гарацыя, Авідзія, Ф.Шылера, Г.Гейнэ, А.Ф.Арвера, П.Верлена, Э.Верхарна, Ю.Святагора, А.Пушкіна, А.Майкава, А.Крымскага, М.Розенгейма, А.Алеся. Перакладаў на рус. мову творы Я.Купалы, Т.Шаўчэнкі, І.Франко, В.Стафаніка, У.Самійленкі. Вялікае месца ў творчасці Багдановіча займаў фальклор: выкарыстанне бел. міфалогіі («Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун», «Вадзянік», «Змяіны цар»), вобразаў, матываў, рытміка-інтанац. складу бел. нар. песні («Не кувай ты, шэрая зязюля», нізка «На сінім Дунаі»). Вершы т. зв. беларускага складу — узор лірыкі, стылізаванай пад песенна-нар. паэтыку («Бяседная», «Лявоніха», «Скірпуся»). Паэмы Багдановіча — пошук нац. эпасу: гераічнага — «Максім і Магдалена», «Страцім-лебедзь», сац.-бытавога — «Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык». Пісаў у класічных і песенна-нар. формах іншых паэзій (песні «Руская», «Украінская», «Сербская», «Скандынаўская», «Іспанская», у форме рубаі — «Персідскія», у форме танкі — «Японскія»). Праца Багдановіча-крытыка накіравана на абарону рэалізму і народнасці — эстэт. асноў перадавой бел. л-ры пач. 20 ст. («Глыбы і слаі», 1911; «За тры гады», 1913; «Забыты шлях», 1915). Адзін з заснавальнікаў навук. гісторыі бел. л-ры («Кароткая гісторыя бел. пісьменнасці да XVI сталецця», «Новы перыяд у гісторыі бел. літаратуры»). Лепшыя апавяданні Багдановіча стаяць каля вытокаў бел. нац. прозы («Апокрыф», 1913; «Апавяданне аб іконніку і залатару...», 1914). Даследаваў л-ру і гісторыю слав. народаў (арт. пра Шаўчэнку, М.Ламаносава, Пушкіна, М.Лермантава, гіст.-этнагр. нарысы «Украінскае казацтва», «Галіцкая Русь», «Угорская Русь», «Браты-чэхі» і інш.). Яго публіцыстыка звязана з супрацоўніцтвам (1913—16) у яраслаўскай газ. «Голос». Прозу, літ.-знаўчыя і публіцыстычныя артыкулы часткова пісаў на рус. і ўкр. мовах. Паэзія Багдановіча ўвайшла ў духоўную скарбніцу бел. народа. Яна ўплывае на развіццё бел. паэзіі і сёння, асабліва сваім глыбокім пранікненнем у духоўны свет чалавека і высокай культурай паэт. слова. Некаторыя вершы сталі нар. песнямі («Зорка Венера», «Слуцкія ткачыхі»), многія пакладзены на музыку кампазітарамі. На лібрэта А.Бачылы кампазітар Ю.Семяняка напісаў оперу «Зорка Венера» (паст. 1970). У Мінску працуе Багдановіча М. літаратурны музей. Помнікі паэту ў Мінску і Місхоры.
Тв.: Творы. Т. 1—2. Мн., 1927—28; Збор тв. Т. 1—2. Мн., 1968; Поўны зб. тв. Т. 1—3. Мн., 1991—95.
Літ.: Замоцін І. М.А.Багдановіч: Крытыч.-біягр. нарыс // Узвышша. І927. № 2, 3, 5; Грынчык М. Максім Багдановіч і народная паэзія. Мн., 1963; Яго ж. Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі. Мн., 1969. С. 189—199, 269—286; Яго ж. Шляхі беларускага вершаскладання. Мн., 1973. С. 240—255; Богданович А. Материалы к биографии Максима Богдановича // Богданович А. Страницы из жизни Максима Горького... Мн., 1965; Лойка А. Максім Багдановіч. Мн., 1966; Валасовіч-Гразнова Г. Успаміны пра брата // Полымя. 1966. № 10; Стральцоў М. Загадка Багдановіча. Мн., 1969; Ралько І.Д. Вершаскладанне. Мн., 1977. С. 69—140; Кабаковіч А.К. Паэзія Максіма Багдановіча: Дыялектыка рацыянальнага і эмацыянальнага. Мн., 1978; Бачыла А. Дарогамі Максіма Багдановіча. 2 выд. Мн., 1983; Бярозкін Р. Чалавек напрадвесні: Расказ пра М.Багдановіча. Мн., 1986; Каханоўскі Г. А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю... Мн., 1991; Конан У.М. Святло паэзіі і цені жыцця: Лірыка Максіма Багдановіча. Мн., 1991; Шлях паэта: Зб. успамінаў і біягр. матэрыялаў пра М.Багдановіча. Мн., 1975; Ватацы Н.Б. Максім Багдановіч: Паказ. твораў, аўтографаў і крытыч. літ. Мн., 1977. А.А.Лойка. с. 205
БАГДАНО́ВІЧ Янка (Іван Антонавіч; 17.11.1906, в. Гібінята Валожынскага р-на Мінскай вобласці — 13.7.1990), бел. пісьменнік, мемуарыст. Скончыў Віленскую бел. гімназію (1927). Працаваў у друкарні імя Ф.Скарыны (Вільня, 1927—41). Настаўнічаў. У 1952 рэпрэсіраваны, высланы ў Варкуту. З 1956 настаўнічаў у Вільнюсе. Друкаваўся з 1930 пад псеўд. Янка Ваўштолскі (вершы, байкі, апавяданні, артыкулы). Аўтар кн. успамінаў «На жыццёвым шляху» (1992).
І.У.Саламевіч. с. 206
БАГДАНО́ВІЧА М. ЛІТАРАТУ́РНЫ МУЗЕ́Й . Заснаваны ў 1981 у Мінску, адкрыты ў 1991 у будынку паблізу месца, дзе нарадзіўся паэт. Пл. экспазіцыі 244 м2. У экспазіцыйных залах і фондах каля 15 тыс. адзінак захавання, у т.л. каля 8 тыс. асн. фонду (1996). Зберагае прадметы духоўнай і матэрыяльнай культуры, звязаныя з жыццём і дзейнасцю М.Багдановіча. Аўтар арх.-маст. афармлення экспазіцыі Э.К.Агуновіч (Дзярж. прэмія Беларусі 1993). Філіялы — музей «Беларуская хатка» ў Мінску, «Фальварак Ракуцёўшчына» ў Маладзечанскім раёне. Матэрыялы музея выкарыстаны пры стварэнні экспазіцыі «Беларускі паэт з берагоў Волгі» ў Яраслаўлі (1992). с. 206
БАГДАНЧУ́К Аляксандр Іванавіч (парт. псеўд. Волкаў, Віктар, Стах ; 15.6.1905, г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці — 26.11.1976), удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Мінскую нелегальную партшколу КПЗБ (1934). У 1926—35 сакратар Слонімскага райкома КСМЗБ, чл. Баранавіцкага, сакратар Слонімскага, Навагрудскага акр. к-таў КПЗБ, інструктар ЦК КПЗБ. Адзін з кіраўнікоў Нарачанскіх рыбакоў выступлення 1935. Няраз быў арыштаваны, каля 7 гадоў правёў у турмах. У 1937 незаконна рэпрэсіраваны ў СССР і засуджаны на 10 гадоў. Рэабілітаваны ў 1953. В.П.Ласковіч. с. 206
БАГДАНЧУ́К Сяргей Яўхімавіч (парт. псеўд. Жэнька, Стары; 4.4.1911, в. Касцяні Слонімскага р-на Гродзенскай вобласці — 4.4.1933), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Камуніст. ун-т нац. меншасцяў Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве (1932). У 1927 сакратар Слонімскага акр. к-та КСМЗБ. Няраз быў арыштаваны. У 1928 эмігрыраваў у СССР. З 1932 зноў на падп. рабоце ў Зах. Беларусі, сакратар Брэсцкага акр. к-та КПЗБ. Узначальваў забастоўку лесарубаў і возчыкаў лесу на Пружаншчыне (9.12.1932 — лют. 1933). Схоплены і закатаваны паліцыяй. У пас. Мухавец Брэсцкага р-на яму пастаўлены помнік. с. 206
БАГДАШЭ́ВІЧ Іван, арганізатар і кіраўнік аднаго з найбольш буйных на Беларусі Давыд-Гарадоцкага паўстання 1648—50 у час антыфеадальнай вайны 1648—51. Быў войтам Давыд-Гарадка. У час паўстання выбраны палкоўнікам войска, якое складалася з некалькіх тысяч чалавек. Пад яго кіраўніцтвам паўстанцы больш як 2 гады кантралявалі ўсю тэр. Давыд-Гарадоцкай вол. с. 206
БАГДАШЭ́ЎСКІ (Bogdaszewski) Ігнат (1809 — каля 1870), польскі паэт. Скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся ў Віленскім ун-це. Потым жыў у фальварку Антосін (цяпер в. Антосіна Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.). Выбіраўся маршалкам шляхты Мінскай губ. (1841). Аўтар паэт. зб-ка «Некалькі балад і аповесцяў» (Вільня, 1826), у якім выкарыстаў матывы бел. фальклору. Першы перакладчык на польск. мову «Гістарычных дум» К.Рылеева (Вільня, 1829). Паводле сведчання маці Ю.Славацкага, Багдашэўскі пісаў «рускія» (г. зн. беларускія) песенькі, музыку да якіх падбірала яго сястра Антаніна.
А.В.Мальдзіс. с. 206
БАГДЗЕ́ВІЧ Іосіф Міхайлавіч (н. 28.8.1937, в. Васілішкі Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. вучоны-аграхімік. Акад. АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1992). Д-р с.-г. н., праф. (1992). Скончыў Гродзенскі с.-г. ін-т (1960). З 1966 у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі, з 1980 дырэктар. Навук. працы па павышэнні ўрадлівасці глебаў і прадукцыйнасці аграцэнозаў, рацыянальным выкарыстанні ўгнаенняў і меліярантаў, прадухіленні негатыўных вынікаў хімізацыі і радыеактыўнага забруджвання глебаў. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны аптымальныя параметры аграхім. якасцяў глебаў, інтэграваныя мадэлі іх урадлівасці з зададзеным узроўнем прадукцыйнасці севазваротаў і экалагічнымі абмежаваннямі на выкарыстанне сродкаў хімізацыі, нарматыўна-метадычная аснова аўтаматызаванага кіравання ўрадлівасцю глебаў.
Тв.: Оценка плодородия почв Белоруссии. Мн., 1989 (у сааўт.); Калийные удобрения. Базель, 1994 (разам з У.В.Пракошавым). с. 206
БАГДЫХА́Н (манг.), тэрмін, якім у рус. граматах 16—17 ст. называлі імператараў Кітая. У гэтым значэнні ўжываецца таксама ў інш. л-ры. с. 206
БАГДЭ́СКА (Bogdesko) Ілья Трафімавіч (20.4.1923, с. Батушаны, Малдова), малдаўскі графік і жывапісец. Нар. мастак СССР (1963), правадз. чл. АМ СССР (1988). Вучыўся ў АМ у Ленінградзе (1945—51). Стварыў серыі ілюстрацый да твораў М.В.Гогаля, А.С.Пушкіна, І.Крангэ, Эразма Ратэрдамскага, да нар. балады «Міярыца», станковую серыю «Мая Радзіма», каліграфічныя кампазіцыі ў розных відах прыкладной графікі. с. 206
БА́ГЕЛЬ Галіна Яўгенаўна (н. 7.1.1937, г. Клінцы Бранскай вобл., Расія), бел. вучоны-фізіятэрапеўт. Д-р мед. н. (1983), праф. (1985). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1960). З 1962 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, з 1988 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па электрадыягностыцы і электратэрапіі, рэабілітацыі хворых на парэзы і паралічы.
Тв.: Физиотерапия и курортология нервных болезней. Мн., 1984 (разам з А.М.Гурленем). с. 207
БАГЕ́МА (франц. boheme літар. цыганшчына), асяроддзе мастацкай інтэлігенцыі (акцёраў, музыкантаў, мастакоў), якое бесклапотным, эксцэнтрычным ладам жыцця выяўляе сваю абыякавасць да агульнапрынятых нормаў. Назва паходзіць ад Багеміі — часткі Чэхіі, якая раней лічылася радзімай цыганоў. З’явы, падобныя да багемы, вядомы з даўніх часоў, аднак назва «багема» ўзнікла ў Францыі ў 19 ст. (першая багемная групоўка, куды ўваходзілі В.Гюго, Т.Гацье і інш., створана каля 1830). с. 207
БАГЕМІ́ЛЕ Карл Вільгельмавіч, архітэктар 1-й пал. 19 ст. Скончыў акадэмію ў Рыме. У 1811—26 Гродзенскі губернскі архітэктар. Распрацаваў праекты павятовых казначэйстваў для Брэста і Кобрына (1820), Ліды (1824). Выканаў фіксацыйныя чарцяжы стараж. пабудоў Гродна. с. 207
БАГЕ́МІЯ (лац. Bohemia), 1) першапачаткова назва тэр., на якой утварылася Чэхія. Ужывалася ант. гісторыкамі Тацытам, Пталамеем і інш. На пач. 1 ст. край заваяваны герм. плямёнамі маркаманаў. У 6 ст. тут пасяліліся слав. плямёны (продкі чэхаў). 2) У 1526— 1918 афіц. назва Чэхіі, якая ўваходзіла ў склад Габсбургскай імперыі. с. 207
БА́ГІ (англ. buggy), найпрасцейшая аўтамашына. Складаецца з рамы на чатырох колах, рухавіка, рулявой калонкі і тармазной сістэмы. Збіраецца аматарамі ў аўтаклубах, выкарыстоўваецца для кальцавых гонак на трасах даўж. да 1 км з моцна перасечаным рэльефам. с. 207
БА́ГІНГ (ад англ. bug клоп, жук, насякомае), 1) падслухоўванне пры дапамозе сучасных электронных прыстасаванняў (т. зв. «клапоў», «жучкоў» і інш.). 2) Выраб падобных мініяцюрных прыстасаванняў, якія патаемна размяшчаюцца для падслухоўвання ў жылых памяшканнях, машынах, адзенні і інш. с. 207
БАГІ́НСКАЯ Святлана Леанідаўна (н. 9.2.1973, Мінск), бел. спартсменка (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1989). Трохразовая алімп. чэмпіёнка (1988, Сеул, у камандным заліку і апорным скачку; 1992, Барселона, у камандным заліку), сярэбраны і бронзавы прызёр Алімп. гульняў 1988. Чэмпіёнка свету ў мнагабор’і (1989—90) і ў камандным першынстве (1989, 1991), чэмпіёнка Еўропы ў мнагабор’і (1986—87), у практыкаваннях на бервяне (1992), неаднаразовая чэмпіёнка СССР. с. 207
БАГІ́НСКІ Уладзімір Феліксавіч (н. 2.2.1938, Масква), бел. вучоны ў галіне лесаводства. Д-р с.-г. н. (1986). Скончыў Бел. лесатэхнічны ін-т (1960). З 1967 у Ін-це лесу АН Беларусі. Навук. працы па лесаўпарадкаванні, лясной таксацыі, колькаснай экалогіі раслін, арганізацыі лясной гаспадаркі.
Тв.: Повышение продуктивности лесов. Мн., 1984; Нормативные материалы для таксации леса Белорусской ССР. М., 1984 (у сааўт.); Принципы организации и ведения лесного хозяйства на загрязненных радионуклидами территориях // Лес и Чернобыль: Лесные экосистемы после аварии на Чернобыльской АЭС, 1986—1994. Мн., 1994. с. 207
БАГІ́НСКІЯ , род бел. патомных гутнікаў 17—20 ст. У 17—18 ст. заснавалі шмат гутаў на Чарнігаўшчыне. Канстанцін у 1866 валодаў гутай у в. Яцкуны (да 1866 маёнтак Яшуны) Астравецкага р-на. Рамуальд Іпалітавіч (1934—80) — бел. майстар шкляной скульптуры. Працаваў на шклозаводзе «Нёман» (1957—70), на шклозаводах Расіі, Украіны, Грузіі. Яго работы пераважна анімалістычнага жанру: «Конь-агонь» (1966), «Мядзведзь з бочачкай» (1967), «Ой, вы, коні, мае коні» (1969) і інш.; браты Рамуальда (у т.л. Віктар) — на шклозаводах Украіны. Іван Рамуальдавіч працуе на шклозаводзе «Нёман». М.М.Яніцкая. с. 207
БА́ГІО (Baquio), горнакліматычны курорт на Філіпінах. За 240 км ад г. Маніла, на в-ве Лусон, у гарах, абкружаны хваёвымі лясамі. Засн. ў 1904. Умераны горны клімат. Летам у Багіо функцыянуе рэзідэнцыя ўрада Філіпін. с. 207
БАГІ́РАЎ Націк Надзір-аглы (н. 7.9.1964, г. Баку), бел. спартсмен (барацьба дзюдо і самба). Зас. майстар спорту Беларусі (1995). Скончыў азерб. ун-т нафты і хіміі (1986). З 1987 у Мінску. Чэмпіён свету (1991, 1992) і Еўропы (1989, 1992, 1994, 1995) па самба, прызёр Кубка Еўропы (1994, 2-е месца) і чэмпіянатаў свету і Еўропы (1995, 3-е месца) па дзюдо. с. 207
БАГЛА́НАВА Роза Тажыбаеўна (н. 1.1.1922, г. Казалінск Кзыл-Ардзінскай вобл., Казахстан), казахская спявачка (сапрана). Нар. арт. СССР (1967). З 1949 салістка Казах, філармоніі, з 1960 — Казахканцэрта. Выканальніца нар. (казах., рус., узб., тат., манг., карэйскіх і інш.) і эстрадных песень. с. 207
БА́ГМУТ Ала Іосіфаўна (н. 12.5.1929, г. Харкаў), украінскі мовазнавец. Д-р філал. н. (1980). Працуе ў галіне ўсх.-слав. і эксперыментальнай фанетыкі, культуры мовы; даследуе інтанацыю спантаннага маўлення, пытанні інтанацыйнай і групавой выразнасці мовы сродкаў масавай інфармацыі. Пад яе кіраўніцтвам зроблена параўнальнае даследаванне інтанацыі бел., рус. і ўкр. моў — «Тыпалогія інтанацыі маўлення» (у сааўт., 1977), апісала бел. прасодыю, разгледзела асаблівасці пабуджальнай інтанацыі і інтанацыі паведамлення ў бел. мове. Л.Ц.Выгонная. с. 207
БА́ГНА , дрыгва, зыбкае, грузкае балота. Утвараецца пры зарастанні возера чаротам, рагозам, бабком трохлістым, капытнікам балотным, брыевымі і сфагнавымі імхамі і інш. раслінамі (з паверхні) і ператварэнні яго ў нізіннае балота. Пад слоем нетрывалай травяна-імшыстай дзярніны (сплавіны) знаходзіцца слой вады або глею. Узровень вады блізкі да паверхні, перыядычна мяняецца. Небяспечная для людзей і свойскай жывёлы; замярзае толькі ў самыя суровыя зімы. З развіццём меліярацыі і асушэннем нізінных балотаў вял. багнавыя масівы на Беларусі амаль зніклі. Захаваліся на тэрыторыі некаторых запаведнікаў (Бярэзінскі біясферны, Прыпяцкі гідралагічны) і заказнікаў. с. 207
БА́ГНА-СХЕ́ДА , балота ў Беларусі, на Пд Мастоўскага і Пн Зэльвенскага р-наў Гродзенскай вобл., у пойме р. Зальвянка. Нізіннага тыпу. Пл. 11,3 тыс. га (у тым ліку ў Мастоўскім раёне 5,8 тыс. га), у межах прамысл. пакладу 7 тыс. га. Глыб. торфу да 4 м, сярэдняя 1,5 м. Пач. запасы торфу 22,6 млн. т. Ёсць паклады мергелю магутнасцю да 1,5 м. На балоце пясчаныя ўзвышаныя астравы. Асушаецца з 1962, меліяраваныя землі выкарыстоўваюцца пад сенажаць. На астатняй частцы асокі, драбналессе і хмызнякі з бярозы, вярбы, чорнай вольхі. с. 208
БАГНО́ЎКА , вадзяніка, вараніка, шыкша (Еmpetrum), род кветкавых раслін сям. багноўкавых. Каля 20 відаў. Пашыраны ў халодных абласцях Паўн. паўшар’я, у паўд. раёнах Паўд. Амерыкі і на некаторых прылеглых астравах, ва ўсх. частцы Паўн. Амерыкі і ў паўд.-зах. Еўропе. На Беларусі пераважна ў паўн. раёнах трапляецца багноўка чорная (Еmpetrum nigrum). Расце на вярховых балотах, у забалочаных хваёвых і яловых лясах, утварае зараснікі.
Шматгадовазялёны кусцік выш. 10—20 см з доўгім паўзучым разгалінаваным сцяблом, сцелецца па зямлі, даўж. да 1 м. Лісце дробнае, вузкаэліптычнае. Кветкі дробныя, адзінкавыя, зрэдку па 2—3 у пазухах лісця, ружовыя або цёмна-чырвоныя. Плод — шарападобная шыза-чорная ягадападобная касцянка. Плады ядомыя, кіславатыя, з пурпуровым сокам, маюць вітамін С, андрамедатаксін, фарбавальныя і дубільныя рэчывы. Настой з травы ўжываецца ў нар. медыцыне. с. 208
«БАГО́РЫЯ» , прыватнаўласніцкі герб, якім на Беларусі, Украіне, у Літве і Польшчы карысталася больш за 30 родаў, у т.л. Багорыі, Валовічы, Кужанецкія, Макраноўскія, Скатніцкія. На чырв. полі выява 2 сярэбраных наканечнікаў стралы: адзін вастрыём уверх, другі — уніз; клейнод — над прылбіцай паўлін з распушчаным хвастом, у яго дзюбе, павернутай убок, зламаная страла вастрыём уверх. Існуюць варыянты герба з зялёным полем і злучанымі наканечнікамі стрэл, клейнод — 3 страусавыя пёры і інш. На Беларусі меў пашырэнне з 15 ст. с. 208
БАГРАМЯ́Н Іван Хрыстафоравіч (20.11.1897, г. Гянджа, Азербайджан — 21.9.1982), савецкі военачальнік. Маршал Сав. Саюза (1955), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1977). У арміі з 1915. Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1934), Генштаба (1938). У Вял. Айч. вайну з крас. 1942 нач. штаба Паўд.-Зах. фронту, з ліп. 1942 камандуючы 16-й (11-й гв.) арміяй Зах. фронту, якая ўдзельнічала ў Курскай бітве 1943. З ліст. 1943 камандуючы войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту, якія правялі Гарадоцкую аперацыю 1943, удзельнічалі ў Беларускай аперацыі 1944 (у ходзе яе здзейснілі Віцебска-Аршанскую аперацыю 1944, Полацкую аперацыю 1944), Усходне-Прускай аперацыі 1945. З крас. 1945 камандуючы войскамі 3-га Бел. фронту. У 1945—54 камандуючы войскамі Прыбалтыйскай ваен. акругі. У 1958—68 нам. міністра абароны — нач. тылу Узбр. Сіл СССР. Яго імем названы вуліцы ў Гарадку і Полацку. с. 208
БАГРАМЯ́Н Маўсес, дзеяч армянскага вызв. руху 18 ст. Нарадзіўся ў Карабаху, жыў у Расіі. У 1763 прыняў удзел у спробе І.Эміна арганізаваць паўстанне ў Арменіі супраць ірана-тур. няволі. З 1768 жыў у Індыі. Аўтар «Новай кнігі, названай павучаннем» (1773), у якой заклікаў армян змагацца за вызваленне радзімы. Удзельнічаў у складанні праекта канстытуцыі незалежнай арм. бурж. дзяржавы з рэсп. Ладам. с. 208
БАГРА́НА Елісавета (сапр. Белчава; 29.4.1893, Сафія — 23.3.1991), балгарская паэтэса. Скончыла Сафійскі ун-т (1915). Першы зб. вершаў «Вечная і святая» (1927) напісаны пад уплывам нар.-песеннай паэзіі. У зб-ках «Зорка марака» (1932), «Сэрца чалавечае» (1936) уражанні ад вандраванняў па роднай краіне, Францыі, Італіі, Славеніі, вобраз горада з яго сац. кантрастамі, узмацненне трагічных і песімістычных нот. Аўтар лірычных зб-каў «Ад берага да берага» (1963), «Святлацені» (1977), «На беразе часу» (1983) і інш., кн. для дзяцей. Дзімітраўская прэмія 1950. На бел. мову яе вершы перакладаў Н.Гілевіч.
Тв.: Бел. пер. — У кн.: Ад стром балканскіх. Мн., 1965; Рус. пер. — Сердце человеческое. М., 1959; Стихи. М., 1979. с. 208
БАГРА́НЫ Іван (сапр. Лазавяга Іван Паўлавіч; 2.10.1907, г. Ахтырка Сумскай вобл., Украіна — 25.8.1963), украінскі пісьменнік. Вучыўся ў Кіеўскім маст. ін-це (1926—28). У 1932 рэпрэсіраваны і да 1940 у турмах і лагерах. У 1945 эмігрыраваў у ФРГ. Аўтар паэм «Манголія» (1927), «Аvе Маriа» (1929), рамана ў вершах «Скелька» (1930), зб. вершаў «Залаты бумеранг» (1946). Дыяпазон яго паэзіі ад элегічнай лірыкі да вострай сатыры. Раманы «Звераловы» (1944, «Тыграловы», 1946—47), «Сад Гефсіманскі» (1950), «Вогненнае кола» (1953), п’есы «Марытуры», «Генерал» (1947), «Разгром» (1948) пра цяжкі лёс укр. народа ў перыяд сталінскага таталітарызму, пакутнікаў ГУЛАГа, барацьбітоў за незалежнасць Украіны. Аўтар памфлета «Чаму я не хачу вяртацца ў СССР?» (1946).
Тв.: Тигролови: Роман та аповідання. Киïв,1991. В.А.Чабаненка. с. 208
БАГРА́Т ІІІ , грузінскі цар [975—1014]. Аб’яднаў пад сваёй уладай Зах. і значную ч. Усх. Грузіі (Картлі, Кахеты, Эрэты). Абапіраючыся на дваран, упарта змагаўся з араб. заваёўнікамі, а таксама з буйнымі феадаламі, якія выступалі супраць аб’яднання краіны. с. 209
БАГРАТЫ́ДЫ , Багратуні, царская дынастыя ў Арменіі ў 885—1045. Паходзілі з аднайм. княжацкага роду (вядомы з 1 ст. да нашай эры), уладаннем якога з 4 ст. нашай эры была вобласць Кагавіт. У 8—9 ст. Багратыды ўзначальвалі барацьбу за незалежнасць краіны, аднавілі яе ў 861 і дамагліся прызнання ад Арабскага халіфата і Візантыі (гл. Анійскае царства). Буйнымі прадстаўнікамі дынастыі былі Ашот I, Ашот ІІ, Ашот ІІІ, Гагік I [990—1020]. Дынастыя спыніла існаванне пасля заваявання краіны Візантыяй (1045). с. 209
БАГРАТЫЁ́НІ Вахушты (1696—1751), грузінскі гісторык і географ. Пабочны сын картлійскага цара Вахтанга VI. Дзед П.І.Баграціёна. Вучыўся ў місіянераў. У 1717—24 удзельнічаў у паліт. жыцці Картлійскага царства: у жн.-ліст. 1722 правіў краінай, у 1724 камандаваў войскамі Ніжняга Картлі, правёў там перапіс; разам з царом Вахтангам, сям’ёй і світай выехаў у Расію. Аўтар «Гісторыі царства Грузінскага» (1745; ахоплівае падзеі 15—18 ст.) і 2 геагр. атласаў (1-ы складзены ў 1735, меў 8 картаў Грузіі; 2-і ў 1742—43, 19 картаў і генеалагічныя схемы царскай дынастыі Багратыёнаў).
Тв.: Рус. пер. — История царства Грузинского. Тбилиси, 1976. с. 209
БАГРАТЫЁ́НІ , дынастыя, якая царавала ў Грузіі ў 9—19 ст. У 1-й пал. 9 ст. картлійскі цар Ашот Багратыёні стварыў княства Тао-Кларджэты, якое стала паліт. і культ. цэнтрам Грузіі. У 10 ст. Баграту ІІІ удалося аб’яднаць груз. землі. Найб. выдатныя прадстаўнікі Багратыёні: Давід IV Будаўнік, Георгій III [1156—84], Тамара. Яны пашырылі паліт. ўплыў на ўсё Закаўказзе, Паўн. Каўказ і паўн.-ўсх. ўзбярэжжа Чорнага м. Пасля распаду адзінай груз. дзяржавы ў канцы 15 ст. Багратыёні правілі ў Картлійскім, Кахецінскім, Імерэцінскім царствах. У 1762 Усх. Грузія пад уладай Багратыёні аб’ядналася ў адну дзяржаву. У 1801 Грузія далучана да Рас. імперыі і царская ўлада Багратыёні скончылася. Адна з 4 галін роду Багратыёні была запісана ў рас. княжацкі род. З роду Багратыёні выйшлі многія вядомыя дзеячы, у тым ліку рас. палкаводзец П.І.Баграціён. с. 209
«БАГРАЦІЁ́Н» , кодавая назва стратэгічнай наступальнай аперацыі Чырв. Арміі па вызваленні Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял. Айч. вайну. Глядзі Беларуская аперацыя 1944. с. 209
БАГРАЦІЁ́Н Пётр Іванавіч (1765, г. Кізляр, Дагестан — 24.9.1812), расійскі палкаводзец, герой вайны 1812. Нашчадак груз. царскай дынастыі Багратыёнаў. На ваен. службе з 1782. Служыў на Каўказе. Удзельнік рус.-тур. вайны 1787—91, задушэння паўстання 1794 Т.Касцюшкі і штурму Варшавы. Вызначыўся ў італьян. і швейц. Паходах А.В.Суворава (1799). У час вайны 1805—07 з Францыяй узначальваў ар’ергард рус. арміі. Удзельнік войнаў Расіі са Швецыяй (1808—09) і Турцыяй (1806—12). З сак. 1812 камандаваў 2-й Зах. арміяй, якая размяшчалася на тэр. Беларусі і Украіны (чэрв. 1812 штаб-кватэра арміі ў Ваўкавыску). На пач. вайны 1812 удалым манеўрам вывеў армію з-пад удару намнога большых сіл напалеонаўскай арміі і праз Слонім—Навагрудак—Нясвіж— Слуцк—Бабруйск—Магілёў вывеў яе на злучэнне з 1-й Зах. арміяй пад Смаленскам. У аперацыях пад Нясвіжам і Нова-Быхавам выратаваў рус. армію ад разгрому. У Барадзінскай бітве 1812 камандаваў левым крылом рус. арміі, быў цяжка паранены і памёр. У 1839 яго прах перапахаваны на Барадзінскім полі. Шматлікія матэрыялы пра дзейнасць Баграціёна, асабліва на тэр. Беларусі, знаходзяцца ў Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі яго імя. с. 209
БАГРЫ́М Паўлюк (Павел Восіпавіч; 14.11.1812, в. Крошын Баранавіцкага р-на — 1891 ?), бел. паэт. Сын каваля. Вучыўся ў Крошынскай парафіяльнай школе. За распаўсюджанне антыпрыгонніцкіх вершаў, у т.л. «Рабункі мужыкоў» Я.Баршчэўскага, здадзены ў рэкруты (дакументальна не пацверджана). Працаваў кавалём у Крошыне. У мясц. касцёле зберагаецца металічная люстра работы Багрыма — узор маст. коўкі. Захаваўся адзін верш Багрыма — «Зайграй, зайграй, хлопча малы...», апубл. навагрудскім юрыстам І.Яцкоўскім («Аповесць з майго часу», Лондан, 1854). Верш — шэдэўр бел. лірыкі 19 ст., які кранае сілай пратэсту супраць прыгону, глыбінёй пачуцця, арганічнасцю формы і зместу. У 1985 у Крошыне адкрыты музей нар. мастацтва і рамёстваў імя Багрыма.
Літ.: Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 1. 2 выд. Мн., 1989; Паўлюк Багрым. Мн., 1994. с. 209
БАГРЫ́НАВА , вёска на Беларусі, у Воўкавіцкім с/с Талачынскага р-на Віцебскай вобласці. За 13 км ад Талачына. 108 ж., 53 двары (1995). Узнікла на мяжы 15—16 ст. на тэр. Друцкага княства. У розны час належала Друцкім, Багрынаўскім, Адзінцэвічам, Сангушкам. У выніку адм. рэформы ВКЛ 1565—66 Багрынава ўвайшло ў Аршанскі пав. У пач. 20 ст. ў Багрынаве 192 ж., 25 двароў. Побач з вёскай група археал. помнікаў: гарадзішча, замчышча, курганны могільнік крывічоў (11 ст.). с. 209
БАГРЫ́ЦКІ (сапр. Дзюбін) Эдуард Георгіевіч (3.11.1895, Адэса — 16.2.1934), рускі паэт. Першыя вершы (1915—16) — стылізаваныя, умоўна-рамантычныя. У лірычных вершах і паэмах перыяду грамадз. вайны («Птушкалоў», «Тыль Уленшпігель», «Карчма», «Кавун» і інш.) рамант. вобразы свабодалюбных, мужных людзей. Першы зб. «Паўднёвы захад» (1928). Аўтар паэм «Дума пра Апанаса» (1926), «Люты» (1934, апубл. 1936), паэт. трылогіі «Апошняя ноч», «Чалавек прадмесця» і «Смерць піянеркі», зб. вершаў «Пераможцы» (усе 1932) пра падзеі грамадз. вайны і сацыяліст. рэчаіснасці. Перакладаў на рус. мову вершы Я.Купалы. На бел. мову яго творы перакладалі М.Багун, С.Дзяргай, М.Хведаровіч. с. 209
БАГУ́Н (Ledum), род кветкавых раслін сям. верасовых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў халодных і ўмераных паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі ўсюды трапляецца багун балотны (Ledum зфдгыеку). Расце на сфагнавых балотах і ў забалочаных хваёвых лясах, утварае зараснікі.
Шматгадовазялёны куст выш. 30—120 cм з прамастойным галінастым сцяблом. Верхавінкі маладых галінак, кветаножкі і лісце знізу ўкрытыя ржава-бурым лямцам. Лісце чаргаванае, лінейна-падоўжанае, на кароткіх чаранках, шчыльнае, скурыстае. Кветкі дробныя, белыя, адурманьвальна-духмяныя, у верхавінкавых парасонападобных шчытках. Плод — сухая шматнасенная каробачка. Лек. (адхарквальны сродак), інсектыцыдная і меданосная расліна. Мае ў сабе дубільныя і фарбавальныя рэчывы, ядавіты — гліказіды арбуцін і андрамедатаксін, да 7,5% эфірнага алею з рэзкім пахам і горкім смакам, які валодае раздражняльным і наркатычным дзеяннем, у значных дозах паралізуе нерв. Сістэму. с. 209
БАГУ́Н Іван (? — 17.2.1664), украінскі дзеяч, вінніцкі і брацлаўскі палкоўнік, наказны гетман (1651). У час антыфеад. вайны 1648—51 паплечнік Б.Хмяльніцкага. Прыхільнік незалежнасці Украіны, выступаў супраць саюзу з Расіяй і з Польшчай. Вызначыўся перамогамі над польскімі войскамі на Брацлаўшчыне (1648), пад Вінніцай (1651), Жванцам (1653), Уманню (1654). У 1659 узначаліў паўстанне супраць укр. гетмана І.Выгоўскага, які перайшоў на бок польскай шляхты. У 1663—64 удзельнічаў у ваен. дзеяннях Польшчы супраць Расіі, абвінавачаны ў здрадзе і расстраляны польскімі ўладамі. с. 209
БАГУ́Н Міхась (сапр. Блошкін Міхаіл Фёдаравіч; 8.11.1908, Мінск — 17.2.1938), бел. пісьменнік. Скончыў курсы пры Мінскім бел. пед. тэхнікуме (1928). З 1929 настаўнічаў. Працаваў у газ. «Чырвоная Полаччына», у Дзярж. выд-ве БССР і газ. «Літаратура і мастацтва». У 1936 рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў у Сібіры. Рэабілітаваны ў 1954. Друкаваўся з 1925. Яго лірыка рамантычна-акрыленая, жыццесцвярджальная (зб-кі «Рэха бур», 1931, «Рэвалюцыі», 1932). Паэма «Крокі ў вяках» (1930) і некат. вершы напісаны пад уплывам У.Маякоўскага. Паэма «Канчыта з-пад Таледа» (1936) пра нац.-рэв. вайну ў Іспаніі. Пісаў апавяданні для дзяцей («Жэнька», 1934). Пераклаў на бел. мову раманы М.Астроўскага «Як гартавалася сталь» (1936), Л.Первамайскага «Ваколіцы» (1931, з З.Астапенкам), Ф.Панфёрава «Брускі» (1932, з Т.Кляшторным), вершы А.Пушкіна, Маякоўскага, Э.Багрыцкага і інш.
Тв.: Выбранае. Мн., 1961. І.У.Саламевіч. с. 210
БАГУСЛА́ЎСКАЯ Нінэль Захараўна (н. 21.6.1935, г. Крывы Рог, Украіна), бел. эстрадная спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1975). Скончыла муз. вучылішча ў Душанбе (1958). У 1962—87 салістка Бел. філармоніі. Яе выканальніцкая манера вылучаецца мяккасцю, шчырасцю, натуральнасцю. Сярод лепшых інтэрпрэтацый песні «Белая Русь» Ю.Семянякі, «Спадчына» І.Лучанка. Дыпламант 1-га Усесаюзнага конкурсу сав. песні (Масква, 1966).
І.І.Зубрыч. с. 210
БАГУСЛА́ЎСКІ (Bogusławski) Войцех (9.4.1757, б. маёнтак Глінна каля Познані, Польшча — 23.7.1829), польскі рэжысёр, акцёр драмы і оперы (бас), драматург, педагог, тэатр. дзеяч. Заснавальнік прафес. нац. драм. і муз. т-ра. У 1783, 1790—94, 1799—1814 дырэктар трупы «Нацыянальныя акцёры» (цяпер Тэатр Нарадовы) у Варшаве, дзе ставіў творы замежных (У.Шэкспір, Мальер, П.Бамаршэ) і польск. драматургаў («Вяртанне дэпутата» Ю.Нямцэвіча, 1791), а таксама свае п’есы («Генрых VI на паляванні», 1792, і інш.). У 1785 арганізаваў т-р у Вільні, з якім гастраляваў па Польшчы, Галіцыі, зах. правінцыях Расіі. З 1811 выкладаў у арганізаванай ім драматычнай школе (Варшава). Аўтар лібрэта і пастаноўшчык першай нац. камічнай оперы «Уяўны цуд, або Кракаўцы і горцы» Я.Стэфані (1794). Выступаў у драм. (Кароль Лір, Гамлет у аднайм. п’есах Шэкспіра) і оперных (Аксур у аднайм. оперы А.Сальеры, Бардас у «Уяўны цуд...») спектаклях.
Літ.: Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 250; Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1983. Т. 1. С. 226, 235. с. 210
БАГУСЛО́ЎСКІ Юзаф Канстанцін (9.12.1754, Брэстчына — 14.3.1819), вучоны-багаслоў. Адукацыю атрымаў у рэліг. установах Польшчы. З 1788 д-р тэалогіі, з 1789 праф. Гал. школы ВКЛ (Віленскі ун-т). Памёр у Вільні.
Тв.: Życie sławnych Polakόw krόtko zebrane. Т. 1—2. Wilno, 1788—1814.
В.А.Гапоненка. с. 210
БАГУ́ЦКІ Вацлаў Антонавіч (парт. псеўд. Шпак, Аляксандр; 1884, мяст. Буракаў каля Варшавы — 19.12.1937), рэвалюцыянер, парт. і дзярж. дзеяч. Дэлегат V з’езда (1906) СДКПіЛ ад арг-цый Беласточчыны. За рэв. дзейнасць 9 разоў арыштаваны, 4 гады правёў у турмах. У 1910—12 у эміграцыі ў ЗША. У 1-ю сусв. вайну вёў рэв. агітацыю сярод салдатаў. У 1917 адзін з кіраўнікоў Тыфліскай арг-цыі бальшавікоў. У 1918 кіраўнік к-та СДКПіЛ, удзельнік стварэння арг-цый Кампартыі Польшчы ў Беластоку і Гродне, старшыня Гродзенскіх падп. к-та РКП(б) і Савета рабочых дэпутатаў. У 1919—20 старшыня Надзвычайнай камісіі ў Мінску, чл. ЦК і Бюро па нелегальнай рабоце пры ЦК КП(б)ЛіБ. У 1921 аднаўляў падп. камуніст. арг-цыі ў Зах. Беларусі. У 1922—24 сакратар Цэнтр. Бюро КП(б)Б і нам. старшыні СНК БССР. У 1924—25 прадстаўнік ЦК Кампартыі Польшчы ў Выканкоме Камінтэрна. З 1929 працаваў у ВЦСПС, Прафінтэрне. Чл. ЦВК БССР (1921— 24) і СССР (1922—24). У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1936. с. 210
БАГУШЭ́ВІЧ Дзмітрый Георгіевіч (н. 22.9.1940, Мінск), бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1993), праф. (1993). Скончыў Мінскі пед. ін-т замежных моў (1965; у 1961 выключаны за т. зв. антысавецкую дзейнасць, аднавіў навучанне ў 1964). З 1969 у Мінскім дзярж. лінгвістычным ун-це. Адзін з заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі камунікатыўнай лінгвістыкі (з 1991 яе прэзідэнт). Распрацоўвае пытанні тэорыі моўных узроўняў («Адзінка, функцыя, узровень. Да праблемы класіфікацыі адзінак мовы», 1985), семантычнага сінтаксісу, прагмалінгвістыкі. Адзін з аўтараў «Практыкуму па параўнальнай тыпалогіі англійскай і рускай моў» (1988). с. 210
БАГУШЭ́ВІЧ Іван Міхайлавіч (25.9.1906, Мінск — 14.8.1962), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў артыл. курсы ўдасканалення камсаставу (1936), Вышэйшыя акад. артыл. курсы (1947), Вышэйшую афіцэрскую артыл. школу (1952). У Чырв. Арміі з 1935. Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол (1939). У Вял. Айч. вайну на фронце з ліп. 1942. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Малдавіі, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Аўстрыі. Да 1952 у Сав. Арміі. с. 210
БАГУШЭ́ВІЧ Марыя Уладзіміраўна (парт. псеўд. Рэгіна, Ванда, Вянеда; 4.1.1865, в. Цаперка Клецкага р-на Мінскай вобласці — 1887), дзяячка рэв. руху ў Польшчы і на Беларусі. Па маці з роду Касцюшкаў. З 1874 жыла ў Варшаве. У 1881 здала экзамен на званне настаўніцы. У 1884 уступіла ў партыю «Пралетарыят». З ліп. 1884 на чале ЦК партыі. Вяла рэв. прапаганду, наладзіла выданне парт. газ. «Рroletariat» («Пралетарыят»). Устанавіла кантакты з польскай сацыяліст. эміграцыяй ў Жэневе і Парыжы, з рэвалюцыянерамі Вільні, Беластока, Гродна, Мінска. 30.9.1885 арыштавана. У 1887 выслана ў Сібір. Памерла ў краснаярскай перасыльнай турме.
Тв.: Pamiętnik. Wrocław, 1955. с. 210
БАГУШЭ́ВІЧ Францішак Бенядзікт Казіміравіч (21.3.1840, б. фальварак Свіраны, Вільнюскі р-н, Літва — 28.4.1900), бел. паэт, празаік, публіцыст, перакладчык. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. У 1861 паступіў на фіз.-матэм. ф-т Пецярб. ун-та; выключаны з 1-га курса за адмаўленне прыняць новыя універсітэцкія правілы. Працаваў настаўнікам у Доцішках (Воранаўскі р-н). Удзельнік паўстання 1863—64, у баях у Аўгустоўскіх лясах паранены. З-за пагрозы рэпрэсій тайна жыў пад Беластокам, у Вільні, пасля перабраўся на Украіну. Пры дапамозе Я.Карловіча паступіў у Нежынскі юрыд. ліцэй, які скончыў у 1868. Працаваў судовым следчым на Украіне і ў Расіі. З 1884 у Вільні, адвакат судовай палаты; вёў пераважна справы сялян і гарадской беднаты. З 1898 жыў у Кушлянах (Смаргонскі р-н), пахаваны ў Жупранах (Ашмянскі р-н). Багушэвіч — рэв. дэмакрат, пачынальнік крытычнага рэалізму ў бел. л-ры. Вытокі яго творчасці ў грамадскім жыцці Беларусі, цесна звязаны з фальклорам, а таксама з лепшымі эстэт. традыцыямі слав. паэзіі. У зб-ках «Дудка беларуская» (пад псеўд. Мацей Бурачок; Кракаў, 1891) і «Смык беларускі» (пад псеўд. Сымон Рэўка з-пад Барысава; Познань?, 1894) паказаў селяніна, якога абдзялілі пры скасаванні прыгону, абдзірае казна, крыўдзяць суд і царскія чыноўнікі. У ім Багушэвіч бачыў не проста пагарджанага доляй, прыгнечанага мужыка, а чалавека, які крытычна ўспрымае свет, не баіцца «з’ехаць урадніку тройчы меж вушоў». Жывымі і яркімі паўсталі ў яго творах вобразы сялян Аліндаркі («Кепска будзе!»), Петрука Пантурка («У судзе»), Ануфрыя Скірдзеля («Балада»), Мацея («Хрэсьбіны Мацюка») і інш. Сац. пытанні востра ставяцца ў вершах «Бог не роўна дзеле», «Не цурайся», «Ахвяра». Цыкл «Песні» (зб. «Смык беларускі») — узор выкарыстання бел. нар. песні і насычэння яе сац. і філас. зместам. З болем чуючы, як «звякаюць ланцугі на людцах», са смуткам гледзячы «на зямельку, слязьмі залітую», паэт верыў у часіну, калі «перастанем плакаць мы над сваёй доляй». У яго творчасці на ўвесь голас загучалі і матывы нац. адраджэння. У прадмове да зб. «Дудка беларуская» ён абгрунтоўваў права бел. народа на развіццё сваёй мовы і заклікаў: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі». Шмат рабіў Багушэвіч для фарміравання бел. літ. мовы, узбагачэння і ўдасканалення бел. паэтыкі. Ён узнімаў некранутыя моўныя пласты, карыстаўся сілабікай, каб надаць вершу гутарковае гучанне, смела ўводзіў сілаба-танічны памер, народна-песенныя прыёмы. Багатая і разнастайная яго спадчына ў жанравых адносінах: паэма («Кепска будзе!»), вершаванае апавяданне, блізкае формай да гутарак («У астрозе», «Быў у чысцы», «Свая зямля»), публіцыст. маналог («Мая дудка», «Дурны мужык, як варона»), філас. роздум («Праўда», «Думка»), верш-прысвячэнне («Яснавяльможнай пані Арэшчысе»), байка («Воўк і авечка»), сатыра («Праўдзівая гісторыя аб замучаным дукаце»), апрацоўка нар. казкі («Хцівец і скарб на святога Яна») і інш. Багушэвічу належаць і першыя ў бел. л-ры празаічныя творы. Апавяданні «Сведка», «Палясоўшчык», «Дзядзіна» (усе апубл. 1907) зместам і формай цесна звязаны з нар. гумарэскай, быт. анекдотам. Апавяданне «Тралялёначка» (Кракаў, 1892) бліжэй да літ. традыцыі; у ім яскрава ўвасоблены расслаенне бел. вёскі, вясковыя багацеі, што прыйшлі на змену радавітым панам. У 1886—91 пад псеўд. Demos, В.Huszicz, Теn і інш. друкаваў у польскім пецярбургскім час. «Кraj» («Край») допісы і артыкулы, у якіх пісаў пра цяжкае жыццё працоўнага люду, крызіс сельскай гаспадаркі, нізкія ўраджаі, цемнату і непісьменнасць народа. Лісты Багушэвіча да Я.Карловіча і Э.Ажэшкі (датуюцца 1868—97) — важныя дакумент. сведчанні светапогляду паэта, гісторыі напісання паасобных твораў і выдання «Дудкі беларускай», матэрыяльных умоў і абставін яго жыцця. Не ўсе творы Багушэвіча дайшлі да нас. Няма пэўных звестак пра змест зб. «Скрыпка беларуская», які меўся выйсці пасля смерці аўтара, не знойдзены ў архівах зб. «Беларускія апавяданні Бурачка», падрыхтаваны ў 1899 і не прапушчаны цэнзурай, не збярогся слоўнік бел. мовы, які Багушэвіч складаў па прапанове Карловіча. Яму прыпісваецца пракламацыя без назвы (пачынаецца словамі «Гаспадары, для вас пішу гэта апавяданне»), выдадзеная па-беларуску ў Кракаве і прысвечаная падзеям у літоўскім мястэчку Крожы ў 1894. Імя Багушэвіча прысвоена Ашмянскаму краязнаўчаму музею, у Кушлянах створаны Багушэвіча Ф.К. літаратурна-мемарыяльны музей-сядзіба. Помнікі паэту ў в. Жупраны і на яго магіле.
Тв.: Творы. Мн., 1967; Вершы. Мн., 1976; Творы. Мн., 1991.
Літ.: Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1992; Барысенка В. Францішак Багушэвіч і праблема рэалізму ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Мн., 1957; Александровіч С. Старонкі братняй дружбы. Мн., 1969; Яго ж. Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968; Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963; Яго ж. З думай пра Беларусь. Мн., 1966; Яго ж. Ад Чачота да Багушэвіча. Мн., 1993; Навуменка І. Пісьменнікі-дэмакраты. Мн., 1967; Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии. М., 1972; Майхрович А. Белорусские революционные демократы. Мн., 1977; Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 1. 2 выд. Мн., 1989; Янушкевіч Я. «Чалавек, які нарадзіўся не ў сваю эпоху...»: Новае з перапіскі Францішка Багушэвіча з Янам Карловічам // Шляхам гадоў. Мн., 1990.
С.Х.Александровіч. с. 210
БАГУШЭ́ВІЧ Юрый (Георгій Канстанцінавіч; 5.5.1917, г. Орша — 18.3.1983), рус. пісьменнік. Скончыў Мінскі пед. ін-т (1941). Друкаваўся з 1938. Аўтар аповесцяў пра падзеі Айч. вайны «Пабрацімы» (1955), «Дрэва дружбы» (1959), «У гарадку над Нёманам» (1973), «Дырэктар «зялёнай школы» (1975), п’есы «Сябры» (з В.Зубам, паст. 1958, выд. 1960), сцэнарыяў дакумент. фільмаў. Удзельнічаў у напісанні гісторыі мінскіх з-даў.
Тв.: Юность пришла: Повести. Мн., 1977. с. 211
БАГУШЭ́ВІЧА Ф.К. ЛІТАРАТУ́РНА-МЕМАРЫЯ́ЛЬНЫ МУЗЕ́Й-СЯДЗІ́БА . Адкрыты ў 1990 у Кушлянах (Смаргонскі р-н) на тэр. б. сядзібы, дзе з 1898 жыў Ф.Багушэвіч. Філіял Дзярж. музея гісторыі бел. л-ры. Плошча экспазіцыі 195 м2, каля 300 экспанатаў (1995). Экспазіцыя складаецца з 2 частак: мемарыяльнай (мэбля, рэчы, якія належалі Ф.Багушэвічу, стужкі з пахавальных вянкоў і гэтак далей) і гісторыка-літаратурнай (матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях паэта). Сярод экспанатаў творы мастакоў і скульптараў, прысвечаныя Ф.Багушэвічу і паўстанню 1863—64.
А.П.Жамойцін. с. 211
БАГУШЭ́ВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Бярэзінскім раёне Мінскай вобл., на р. Уса. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на ПдЗ ад г. Беразіно, 98 км ад Мінска, 30 км ад чыг. ст. Градзянка. 500 ж., 190 двароў (1995).
Упершыню ўпамінаюцца ў 1501 як маёнтак. У 1568 на Багушэвічы напалі ўзбр. сяляне Свіслацкай вол., што збеглі ад пана. Пазней Багушэвічы — рамесніцка-гандл. мястэчка з прыстанню, вадзяным млыном, 2 разы на год праводзіліся кірмашы. Належалі Завішам, Ваньковічам, Свентаржэцкім. У 18 ст. цэнтр графства. У 1862 адкрыта школа, працавалі пошта, касцёл, царква, 4 сінагогі. Пасля эміграцыі Б.Свентаржэцкага, які ўдзельнічаў ў паўстанні 1863—64, Аляксандр І падараваў мястэчка Шалгунову. У 1897 былі 524 ж. Да 1917 цэнтр воласці Ігуменскага пав., 785 ж. ў 1927. У 1929 арганізаваны калгас.
Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аддз. сувязі, касцёл (помнік архітэктуры 19 ст.). Гарадзішча 1 ст. да нашай эры — 2 ст. нашай эры. с. 211
БАГУШЭ́ЎСК , гарадскі пасёлак у Беларусі, у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. За 37 км ад Сянна, 42 км ад Віцебска. Чыг. ст. Багушэўская на лініі Віцебск— Орша, аўтадарогамі злучаны з Сянном, Віцебскам, Оршай. 4,5 тыс. ж. (1995).
У 19 ст. вядомы як фальварак Багушэўка, дзе ў 1854—84 працаваў бровар. З пабудовай чыгункі Віцебск—Жлобін (1903) — чыг. ст. Багушэўская, вакол якой вырасла мяст. Багушэўск (Серакаротненская вол. Аршанскага пав.). З 1924 мястэчка Аршанскай акр. У 1926 у Багушэўску 1176 ж., у 1939 дзейнічалі арцель гнутай мэблі «Праца» (44 рабочыя) і вінзавод (34 рабочыя). З 27.9.1938 гар. пасёлак у Віцебскай вобл., у 1939 было 3,3 тыс. ж. З ліп. 1941 да 25.6.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія ў сувязі з блізкасцю да лініі фронту ператварылі Багушэўск у 1943 у апорны вузел абароны; тут адбыўся Багушэўскі бой 1941. У 1924—31, 1935—60 цэнтр Багушэўскага раёна, з 1960 у Сенненскім раёне.
Прадпрыемствы дрэваапр., харч. прам-сці і па сац.-быт. абслугоўванні. Брацкія магілы сав. воінаў і партызанаў. Помнік у гонар войскаў 20-й арміі. с. 211
БАГУШЭ́ЎСКІ Стафан (26.12.1876, маёнтак Ізабелава Мінскай губ. — 16.4.1938), удзельнік рэв. руху на Беларусі, дзеяч антываен. і антыфаш. руху ў Польшчы. Вучыўся ў Ін-це сельскай гаспадаркі і лясніцтва ў Пулавах, Ягелонскім ун-це ў Кракаве. У 1905 удзельнічаў у рабоце Бел. сацыяліст. грамады, у снеж. 1905 арыштаваны разам з К.Каганцом і інш. грамадаўцамі. У 1-ю сусв. вайну служыў у польскіх легіёнах у складзе войскаў Аўстра-Венгрыі. У 1918—28 працаваў выкладчыкам, займаўся навук.-агранамічнай дзейнасцю. У 1928 і 1930 выбраны ў польскі сенат. Падтрымліваў кантакты з Кампартыяй Польшчы. У 1933 заснаваў Польскі антыфаш. і антываен. к-т, быў дэлегатам Еўрапейскага антыфаш. рабочага кангрэса ў Парыжы (1933). с. 211
БАГУШЭ́ЎСКІ Ян (1881 — ?), бел. скульптар. Вучыўся ў Кракаўскай АМ у К.Ляшчкі, 5 гадоў жыў у Швейцарыі, дзе на яго творчасць паўплываў аўстр. сецэсіён (мадэрн). Багушэўскі — адзін з актыўных членаў культ. аб’яднання «Агніска» (Мінск, 1907), удзельнік маст. выставак, дзе экспанаваліся яго работы «Мінулыя часы», «Галава Буды» і інш., створаныя пад уплывам сімвалізму. У праграмным дакладзе на абмеркаванні маст. выстаўкі (Мінск, 1911) сцвярджаў вял. грамадска-выхаваўчыя магчымасці скульптуры. А.К.Лявонава. с. 212
БАГУШЭ́ЎСКІ БОЙ 1941 , бой партыз. атрадаў Багушэўскага (камандзір А.К.Стэльмах), І.Ф.Бяляева і групы сав. ваеннаслужачых, якія трапілі ў акружэнне (камандзір П.С.Гапонцаў), з ням.-фаш. захопнікамі ў г.п. Багушэўск Віцебскай вобласці ў вер. 1941. У ноч на 4 вер. асн. група партызанаў закідала гранатамі памяшканне камендатуры варожага гарнізона ў пасёлку, разграміла раённую ўправу, знішчыла аўтамашыны, пам. ваеннага каменданта Віцебска, што прыехаў на нараду, захапіла трафеі і дакументы і вярнулася на базу. Група прыкрыцця з боку шашы Віцебск—Орша перашкодзіла прыбыццю дапамогі фаш. гарнізону. Акупац. газета «Витебский вестник» паведамляла, што на Багушэўск напаў атрад колькасцю 1000 чал., узброены танкамі, артылерыяй, мінамётамі і кулямётамі. с. 212
БАГУШЭ́ЎСКІ РАЁ́Н , адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1924—31, 1935—60. Утвораны 17.7.1924 у Аршанскай акр. Цэнтр — г.п. Багушэўск. Пл. 895 км2, нас. (на 1.1.1925) 33 889 чал., 334 нас. пункты. З 20.2.1938 у складзе Віцебскай вобласці. Скасаваны 20.1.1960, тэр. ўвайшла ў Аршанскі, Віцебскі і Сенненскі р-ны. с. 212
БАДА́К Алесь (Аляксандр Мікалаевіч; нарадзіўся 28.2.1966, в. Туркі Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.), бел. паэт. Скончыў БДУ (1990). З 1991 у час. «Бярозка». Друкуецца з 1979. У зб-ках вершаў «Будзень» (1989), «За ценем самотнага сонца» (1995) — лірычныя перажыванні, трывожны роздум над жыццём сучасніка, экалагічнымі праблемамі, фалькл. матывы. У кн. для бацькоў і выхавацеляў «Маленькі чалавек у вялікім свеце» (1995) праз вершы, казкі, апавяданні вядзе з малымі даходлівую гаворку пра агульначалавечыя каштоўнасці — любоў да Радзімы, дабрыню, пашану да ўсяго жывога. Выдаў зб. вершаў для дашкольнікаў «Мы купілі кракадзіла» (1995, з В.Шніпам). На многія яго вершы напісалі песні кампазітары Э.Ханок, Э.Зарыцкі, Л.Захлеўны, В.Іваноў і інш. І.У.Саламевіч. с. 212
БАДАКО́Ў Аляксандр Васілевіч (н. 23.2.1923, в. Бахараўка Рослаўльскага р-на Смаленскай вобл.), бел. філосаф. Канд. філас. н. (1959), праф. (1978). Скончыў БДУ (1950). Выкладаў у БПІ, Мінскім пед. ін-це. З 1973 у Гродзенскім ун-це (да 1994 рэктар). Аўтар навук. прац «Свядомасць, яе паходжанне і сутнасць» (1976), «Што вывучае філасофія» (1981), «Фарміраванне ўсебакова развітой асобы» (1987), вучэбнага дапаможніка, «Дыялектычны матэрыялізм» (1972). с. 212
БАДА́Н (Bergenia), род кветкавых раслін сям. каменяломнікавых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў Цэнтр. і Усх. Азіі. На Беларусі 1 інтрадукаваны від — бадан таўсталісты (Bergenia crassifolia). Радзіма Сібір, Алтай, Д.Усход. Выкарыстоўваецца як дэкар. расліна — для рабатак, камяністых участкаў і групавых пасадак.
Шматгадовая травяністая расліна з пакарочаным сцяблом выш. да 50 см і тоўстым наземным паўзучым карэнішчам. Лісце буйное, скурыстае, прыкаранёвае, на доўгіх чаранках, захоўваецца зімой. Кветкі чырвоныя або белыя, сабраныя па 20—40 у мяцёлчаташчыткападобныя суквецці. Плод — сухая шматнасенная каробачка. Лек., харч. і тэхн. расліна. Мае дубільныя (6—30%) і фарбавальныя рэчывы; адна з крыніц атрымання таніну, гідрахінону, галавай к-ты, арбуціну. Лісце выкарыстоўваюць як сурагат чаю — т.зв. «мангольскі чай». с. 212
БАДА́НАЎ Генадзь Пятровіч (29.11.1911, с. Тубанаеўка Спаскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 5.2.1977), архітэктар. Скончыў Маскоўскі арх. ін-т (1940). У 1946—50 працаваў у ін-це «Белдзяржпраект». Асн. работы ў Мінску: праект забудовы 1-й чаргі праспекта Ф.Скарыны (1945—54, у сааўт., Дзярж. прэмія Беларусі 1968), Цэнтральнай пл. (1948, у сааўт.), моста цераз р. Свіслач на праспекце Скарыны (1952, у сааўт.), корпуса гасцініцы «Мінск» і інш. Аўтар праекта забудовы цэнтра г. Улан-Батар (1957—61). с. 212
БАДАРЫ́ЙСКАЯ КУЛЬТУ́РА (Badarian), археалагічная культура неаліту і пач. энеаліту (5 — пач. 4-га тыс. да нашай эры) у даліне р. Ніл. Назва ад паселішчаў і могільнікаў каля в. Бадары ў Сярэднім Егіпце. Насельніцтва займалася матычным земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем, жыло на адкрытых паселішчах у жытлах з абмазаных глінай дубцоў, сырцу, цыновак. У могільніках — трупапалажэнні людзей і жывёл, загорнутых у цыноўкі. Характэрны карычневы (пазней чырвоны) посуд з чорным верхам. Прылады выраблялі з каменю (наканечнікі стрэл, укладышы сярпоў), дрэва (бумерангі), косці; з’явіліся першыя вырабы з медзі (нажы, шпількі, пацеркі і інш.). с. 212
БАДАХО́С (Badajoz), горад на ПдЗ Іспаніі, у аўтаномнай вобласці Эстрэмадура, на р. Гвадыяна. Адм. ц. правінцыі Бадахос. Засн. рымлянамі ў 1 ст. 127 тыс. ж. (1990). Транзітны гандлёвы пункт каля мяжы з Партугаліяй. Гарбарная, тэкст., фаянсавая, мылаварная прам-сць, вінаробства. Араб. замак (11 ст.), гатычны сабор (13 ст.), арачны мост (16 ст.). с. 212
БАДАХША́Н , прыродная вобласць у Сярэдняй Азіі, у гарах Паміра і Гіндукуша, па абодвух берагах р. Пяндж. Правабярэжная частка Бадахшана ўваходзіць у Горна-Бадахшанскую аўт. вобласць Таджыкістана, левабярэжная — у правінцыю Бадахшан на ПнУ Афганістана. с. 212
БАДГАСТА́ЙН (Badgastein), бальнеалагічны і горнакліматычны курорт у Аўстрыі. На Пд ад г. Зальцбург ва Усх. Альпах на выш. каля 1000 м. Развіваецца з 14 ст., міжнар. вядомасць набыў у 19 ст. Клімат горны, з мяккай зімой і халаднаватым летам. Каля 20 крыніц тэрмальных (да 50 °С) радонавых мінер. водаў (адкрыты ў 7 ст.), якія выкарыстоўваюць пры лячэнні органаў руху і апоры, кровазвароту, нырак і мочаправодных шляхоў. Спелеатэрапію (пры хваробах суставаў, сасудаў, перыферычнай нерв. і эндакрыннай сістэм) праводзяць у штольнях з павышанай радыеактыўнасцю паветра. Цэнтр міжнар. турызму і зімовага спорту. с. 212
БАД-ЗО́ДЭН (Ваd Soden am Taunus), Зодэн, бальнеакліматычны курорт у Германіі. Побач з г. Франкфурт-на-Майне, у адгор’ях Таўнуса. Міжнар. вядомасць набыў у 19 ст. Каля 30 крыніц цёплых і халодных мінер. водаў (многія выкарыстоўваліся з 15 ст.) для лячэння хвароб суставаў, органаў дыхання, сасудаў і сэрца. Санаторыі, пансіянаты. с. 212
БАДЗЯ́ГІ (Spongillidae), сямейства прэснаводных каланіяльных губак. У сусв. фауне 16 родаў. Пашыраны ўсюды. У вадаёмах Беларусі не вывучаліся. Найб. вядомыя 2 віды: бадзяга азёрная (Spongilla lacustris), якая жыве ў стаячых вадаёмах, і бадзяга рачная (Ephydatia fluviatilis) — у праточных.
Памеры калоніі да 1 м. Цела шурпатае з непрыемным пахам, шэрае, жаўтаватае, брудна-зялёнае. Шкілет крамянёвы. Размнажаюцца палавым і бясполым (пачкаваннем) спосабамі. Маюць вял. здольнасць да аднаўлення: з дробнага кавалачка вырастае самастойная асобіна. Кормяцца аднаклетачнымі арганізмамі і арган. рэшткамі. Увосень утвараюць унутр. пупышкі — гемулы, якія вясной даюць пачатак новай калоніі. Засмечваюць гідратэхн. збудаванні. Ачышчаюць вадаёмы ад арган. рэчываў. Высушаныя — нар. лек. сродак ад рэўматычных і інш. боляў. У медыцыне выкарыстоўваюцца мазі з бадзягамі. с. 212
БАДЗЯ́К (Cirsium), род кветкавых раслін сям. астравых. Больш за 200 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 8 відаў. Найб. вядомыя бадзяк агародны (Cirsium oleraceum), балотны (Cirsium palustre), звычайны (Cirsium vulgare), палявы (Cirsium arvense), рачны (Cirsium rivulare). Бадзяком таксама называюць віды раслін з роду асот.
Шмат- або двухгадовыя травяністыя, пераважна калючыя расліны з чаргаваным глыбакаперыста-раздзельным або суцэльным лісцем без прыдаткаў. Кветкі трубчастыя, кветкавыя кошыкі шматкветныя, паніклыя ці прамастойныя. Лісцікі абгорткі лінейныя і лінейна-ланцэтныя, на канцы з шылаватай калючкай. Кветаложа ўсаджана доўгімі шчацінкамі. Кветкі двух-, радзей аднаполыя, трубчастыя, рознага колеру. Плод — голая сціснутая сямянка з чубком. Меданосныя, лек., кармавыя і дэкар. Расліны. с. 213
БАДЗЯ́КА Міхаіл Мікалаевіч (н. 17.8.1914, в. Пячары Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Чл.-кар. АН Беларусі (1974), д-р тэхн. н., праф. (1968). Скончыў Маскоўскі ін-т сталі (1941). З 1950 у БПІ, з 1953 у Фіз.-тэхн. ін-це АН Беларусі. Навук. працы па тэрмадынаміцы структурных і фазавых ператварэнняў у металах і сплавах ва ўмовах звышвысокіх скарасцей награвання. Распрацаваў тэарэт. асновы тэрмадынамікі рэкрышталізацыі. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.: Термокинетика рекристаллизации. Мн., 1968 (разам з С.А.Астапчыкам, Г.Б.Ярашэвічам); Мартенситностареющие стали. Мн., 1976 (з імі ж); Электротермообработка сплавов с особыми свойстама. Мн., 1977 (разам з С.А.Астапчыкам). с. 213
БАДЗЯ́Н (Illicium), род кветкавых раслін сям. іліцыевых. 42 віды. Пашыраны ва Усх. і Паўд.-Усх. Азіі, у Паўд. Амерыцы і на ПдУ Паўн. Амерыкі. Найб. вядомы бадзян сапраўдны, або кітайскі, аніс зорчаты (Illicium verum) — вострапахучая расліна. Інтрадукаваны на Чарнаморскае ўзбярэжжа Каўказа разам з інш. (амерыканскімі) відамі — бадзяном фларыдскім (Illicium floridanum) і драбнакветкавым (Illicium parviflorum).
Шматгадовазялёныя кусты і дрэвы. Бадзян сапраўдны — дрэва выш. да 10 м са скурыстым падоўжана-эліптычным лісцем з суцэльным краем. Кветкі двухполыя, шматпялёсткавыя, адзіночныя. Плод — цыклічная скурыстая або дравяністая шматлістоўка ў выглядзе своеасаблівай зоркі (адсюль другая назва «аніс зорчаты»). Пашыраны ў Індакітаі, Паўд. Кітаі і інш. раёнах Паўд.-Усх. Азіі. Харч. (плады выкарыстоўваюць як вострую прыправу для араматызацыі лікёраў, вінаў, кандытарскіх вырабаў і інш.), тэхн. і лек. (лісты, плады і алей) расліна. Бадзян анісавы, ці японскі, або японскі зорчаты аніс, так зв. сікімі (Illicium anisatum, або Illicium religiosum) — ядавітая расліна (асабліва плады, якія маюць алкалоід скіміянін). Пашыраны ў Японіі, Карэі, Кітаі. Старажытная культавая расліна (алей выкарыстоўваецца ў храмах як свяцільны сродак, тоўчаныя кара і насенне — для паху). Плады бадзяну японскага вельмі падобныя на плады бадзяну сапраўднага, таму выкарыстоўваюць іх для фальсіфікацыі ў гандлі. З пладоў усіх відаў бадзяну атрымліваюць эфірны алей, у якім да 90% анетолу. с. 213
БАДЗЯ́НСКІ Восіп Максімавіч (12.11.1808, г.п. Варва Чарнігаўскай вобл., Украіна — 18.9.1877), рускі і ўкр. філолаг-славіст, гісторык і пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1834). Праф. гэтага ун-та (1842—68), сакратар Маскоўскага т-ва гісторыі і старажытнасцяў расійскіх (1845—48, 1858—68). З 1858 рэдактар час. «Чтения Московского общества истории и древностей российских». Аўтар прац па гісторыі, фальклоры і мове славян: «Разгляд розных думак аб старажытнай мове паўночных і паўднёвых русаў» (1835), «Аб народнай паэзіі славянскіх плямёнаў» (1837), «Аб часе паходжання славянскіх пісьмёнаў» (1855), «Кірыла і Мяфодзій...» (1863—66) і інш. Збіраў бел. нар. песні, даследаваў мову «Бібліі» Ф.Скарыны, бел. ананімную паэму «Энеіда навыварат». Адкрыў бел. паходжання Пазнанскі рукапіс. Пісаў вершы (зб. «Нашы ўкраінскія песні», 1835). М.Г.Булахаў. с. 213
БАДЛЕ́Р (Baudelaire) Шарль (17.4.1821, Парыж — 31.8.1867), французскі паэт. Папярэднік франц. сімвалізму. Друкаваўся з 1840 (вершы, брашуры «Салон 1845 года», «Салон 1846 года»). Удзельнік Рэвалюцыі 1848, выдаваў дэмакр.-рэсп. газету «Le salut public» («Грамадскі ратунак»). Расчараваўшыся ў выніках рэвалюцыі, адышоў ад палітыкі, асудзіў «бунт» як грэх. Выпрацаваў новую канцэпцыю асобы, прычыны пакутаў «чалавечай душы» бачыў не толькі ў навакольным свеце, але і ў самім чалавеку. У кн. «Кветкі зла» (1857, дап. выд. 1861, 1869) трагічная карціна свету, ахопленага шаленствам разбурэння, анархія бунтарства, сум па гармоніі, пошукі ідэалу спалучаюцца з прызнаннем непераможнасці зла, эстэтызацыяй заганаў вял. горада. Аўтар зб. артыкулаў пра франц. мастацтва і л-ру «Рамантычнае мастацтва» (1868), трактата пра наркотыкі «Штучны рай» (1860), «Маленькіх паэм прозай» («Парыжскі сплін», 1869), артыкулаў пра творчасць Э.По і перакладаў яго твораў. На бел. мову вершы Бадлера перакладалі Ю.Гаўрук, У.Жылка, З.Колас, С.Ліхадзіеўскі.
Тв.: Бел. пер. — Маленькія паэмы прозай // Далягляды. Мн., 1983; Рус. пер. — Цветы Зла. Ростов н/Д, 1991.
Літ.: Нольман М. Шарль Бодлер: Судьба. Эстетика. Стиль. М., 1979. с. 213
БАДМІНТО́Н (англ. badminton), спартыўная гульня з ракеткай і валанам. Радзіма бадмінтона — Індыя. У 2-й пал. 19 ст. завезены ў Англію, назва ад англ. г. Бадмінтан, дзе ў 1872 прайшлі першыя спаборніцтвы па бадмінтоне.
У бадмінтон гуляюць на пляцоўцы 13,4 х 5,2 м (для адзіночных) ці 13,4 х 6,1 м (для парных сустрэч) праз сетку памерам 6,10 х 0,75 м, нацягнутую на выш. 155 см. Мэта гульні не дапусціць падзення валана на сваім баку, а прызямліць яго на пляцоўцы саперніка. Гуляюць 3 партыі да ліку 15 ачкоў у кожнай, у жаночых і дзіцячых сустрэчах да 11 ачкоў. З 1934 дзейнічае Міжнар. федэрацыя бадмінтона, чэмпіянаты свету з 1977, Еўропы з 1968; з 1992 (Барселона) бадмінтон у Алімпійскай праграме.
На Беларусі развіваецца з 1960-х г. Зборная Беларусі па бадмінтоне неаднаразовы чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў СССР, Кубкаў СССР і летніх Спартакіяд народаў СССР. Бел. бадмінтаністы С.Розін і А.Скрыпко (1977, 1979), Скрыпко і С.Балясава (1979) уладальнікі Кубка Еўропы ў камандным першынстве. З 1993 Беларусь член Міжнар. федэрацыі і Еўрап. саюза па бадмінтоне. с. 214
БАДО́ (Baudot) Жан Марыс Эміль (11.9.1845, Маньё, Францыя — 23.3.1903), французскі вынаходнік у галіне тэлеграфіі. Стварыў першую практычна прыдатную да эксплуатацыі сістэму шматразовага тэлеграфавання перадачай раўнамерных кодавых пасылак эл. току (1874—76). Першыя Бадо апараты пачалі дзейнічаць у 1877 на тэлеграфнай лініі Парыж—Бардо. Імем Бадо названа (1927) адзінка скорасці тэлеграфавання — бод. с. 214
БАДО́ АПАРА́Т , літарадрукавальны шматразовы тэлеграфны апарат. Мае клавіятуру, пры дапамозе якой перадача тэлеграм праводзіцца ў вызначаным рытме, што задаецца тактавымі сігналамі. Вынайдзены Ж.Бадо (1876). Выкарыстоўваўся да замены ў 1960-я г. тэлетайпамі. с. 214
БАДО́ЛЬЁ (Badoglio) П’етра (28.9.1871, Грацана-Манферата, правінцыя П’емонт, Італія — 31.10.1956), дзяржаўны і ваенны дзеяч Італіі, маршал (1926). Галоўнакамандуючы італьян. войскамі ў італа-эфіопскай вайне 1935—36, пасля захопу Эфіопіі віцэ-кароль (1936—37). Удзельнік дзярж. перавароту 25.7.1943, які прывёў да падзення фаш. дыктатуры Б.Мусаліні. У 1943—44 прэм’ер-міністр. Урад Бадольё 3.9.1943 у Касібілі падпісаў з антыфаш. кааліцыяй дагавор аб ваенным перамір’і і 13.10.1943 абвясціў вайну Германіі. с. 214
БАДУНО́ВА Палута (Пелагея Аляксандраўна; 1885, Навабеліца, цяпер у межах Гомеля — 29.11.1938), бел. паліт. дзеяч. Скончыла вышэйшыя гіст.-літ. курсы ў Петраградзе (1917), У 1917 чл. ЦК Бел. сацыяліст. грамады, дэпутат Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Удзельнік Усебел. з’езда 1917 у Мінску. З лют. 1918 нар. сакратар апекі ў Нар. сакратарыяце Беларусі. У 1918—25 у Бел. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), сакратар яе ЦК. У 1919 увайшла ў Раду Бел. Нар. Рэспублікі і выступала за поўную незалежнасць Беларусі. У крас. 1920 як прадстаўнік БПС-Р вяла перагаворы з ЦК РКП(б). Арыштоўвалася польск. і сав. ўладамі. У 1923—25 жыла ў Празе. З 1925 у СССР, працавала настаўніцай у Гомелі. У 1937 арыштавана, расстраляна ў Мінску. Рэабілітавана ў 1989. с. 214
БАДУЭ́Н I (Baudouin; 7.9.1930, Брусель — 31.7.1993), кароль Бельгіі [1951—93], з Саксен-Кабургскай дынастыі. Стаў каралём пасля адрачэння свайго бацькі Леапольда ІІІ; яго пераемнік Альберт ІІ. с. 214
БАДУЭ́Н ДЭ КУРТЭНЭ́ (Baudouin de Courtenay) Іван (Ян Ігнацы Няцыслаў) Аляксандравіч (13.3.1845, г. Радзымін, Польшча — 4.11.1929), рускі і польскі мовазнавец, заснавальнік казанскай і пецярбургскай лінгвістычных школ. Першы абгрунтаваў тэорыю фанемы і фанетычных чаргаванняў. Акад. Кракаўскай (1887), чл.-кар. Пецярбургскай АН (1897). Скончыў у 1866 Гал. школу (Варшаўскі ун-т). З 1875 праф. Казанскага, з 1883 Юр’еўскага, з 1894 Кракаўскага, з 1900 Пецярбургскага, з 1918 Варшаўскага ун-таў. Працаваў у галіне тыпалагічнага вывучэння моў і выкарыстання колькасных метадаў у лінгвістыцы, даследавання эвалюцыі мовы і ўліку псіхічных фактараў пры аналізе моўных з’яў; вывучаў жывыя нар. гаворкі. У славістычных даследаваннях разглядаў таксама пытанні бел. мовы. Погляды на яе выкладзены і ў рэцэнзіі на працу К.Ю.Апеля «Аб беларускай мове» (1880). Выступаў у абарону правоў нац. меншасцяў, у т.л. і беларусаў. Запісваў і друкаваў (з нотамі) бел. нар. песні («Беларуска-польскія песні з Сакольскага павета Гродзенскай губерні», 1892; «Дадатак да «Беларуска-польскіх песень з Сакольскага павета Гродзенскай губерні», 1895).
Тв.: Избр. труды по общему языкознанию. Т. 1—2. М., 1963; Dzieła wybrane. Т. 1—6. Warszawa, 1973—90. с. 214
БАДХЫ́ЗСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК , у Марыйскай вобласці Туркменістана, у міжрэччы Тэджэна і Мургаба. Большая ч. на схіле ўзвышша Бадхыз — узгоркавым плато, якое з Пд абмежавана лагчынай Ерайландуз (20 км) з астанцавымі «сопкамі», саланчакамі, салёнымі азёрамі і інш. Засн. ў 1941 для аховы і вывучэння прыродных комплексаў пустыні Каракум і аднаўлення колькасці кулана. Пл. 88 тыс. га.
Расліннасць субтрапічная паўсаванная, разам з фісташнікамі стварае своеасаблівы ландшафт (з больш як 500 відаў вышэйшых раслін 10% эндэмікаў: цюльпан кушкінскі, кузінія бадхызская і інш.). Эфемеры і эфемероіды. У фауне 37 відаў паўзуноў, каля 250 птушак і 40 млекакормячых, у тым ліку кулан звычайны, джэйран, ліс, карсак, варан і інш. Выяўлены раней невядомы навуцы від гекона. с. 214
БАДЭЛЕ́ІТ , мінерал падкласа простых аксідаў, двухвокіс цырконію (ZrО2). Мае ў сабе 96,5—99% ZrО2. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі каротка- або доўгапрызматычныя, таблітчастыя. Колер жоўты, зялёны, карычневы, чорны. Бляск тлусты, шкляны. Цв. 6,5. Крохкі. Шчыльн. 5,4—6 г/см3. Трапляецца ў карбанатных і ультраасноўных шчолачных пародах, алмазаносных і інш. россыпах. Сыравіна для керамічнай прам-сці, вытв-сці абразіваў, ферасплаваў і атрымання метал. Цырконію. с. 214
БА́ДЭН (Baden), гістарычная вобласць на ПдЗ Германіі. З 11 ст. ням. маркграфства. У 1535 падзялілася на маркграфствы Бадэн-Бадэн (каталіцкае) і Бадэн-Дурлах (пратэстанцкае). У 1771 яны зноў аб’яднаны. У 1806—1918 вял. герцагства са сталіцай у Карлсруэ. Закон аб выбарах, канстытуцыя Бадэна 1818 былі ўзорам ранняга герм. канстытуцыяналізму. У час Рэвалюцыі 1848—49 у Германіі ў Бадэне адбыліся паўстанні, у тым ліку Бадэнска-Пфальцкае паўстанне 1849. У аўстра-прускай вайне 1866 Бадэн удзельнічаў на баку Аўстрыі, у 1870 уступіў у Паўн.-Германскі саюз, з 1871 у складзе Германскай імперыі. З 1919 рэспубліка ў складзе Веймарскай рэспублікі, пасля 1933 зямля фаш. Германіі. У 1945 Бадэн акупіравалі амер. (Пн) і франц. (Пд) саюзныя войскі. Пасля рэферэндуму 6.12.1951 Бадэн увайшоў у зямлю ФРГ Бадэн-Вюртэмберг. с. 215
БА́ДЭН (Baden), Бадэн-бай-Він, горад у Аўстрыі, у перадгор’ях Венскага Лесу, зямля Ніжняя Аўстрыя. Засн. Стараж. рымлянамі. Каля 24 тыс. ж. (1991). Вінаробства. Бальнеалагічны курорт. Міжнар. вядомасць набыў у канцы 18—19 ст., калі стаў месцам адпачынку і летняй рэзідэнцыяй аўстр. двара. 15 крыніц тэрмальных (да 36 °С) серных мінер. водаў для лячэння захворванняў сардэчна-сасудзістай, перыферычнай нерв., апорна-рухальнай і інш. сістэм. Санаторыі, гасцініцы, пансіянаты, НДІ рэўматалогіі і бальнеалогіі. Буйнейшы ў Ніжняй Аўстрыі цэнтр турызму. Музеі. Гатычныя касцёлы. Замкі 12 і 13 ст. (перабудаваныя). Старадаўнія камяніцы, у т.л. «Дом Моцарта». с. 215
БА́ДЭН (Baden), горад на Пн Швейцарыі, у кантоне Аргаў, на р. Лімат. Засн. Стараж. рымлянамі. Каля 67 тыс. ж. (1990). Эл.-тэхн., лёгкая прам-сць. Бальнеалагічны курорт. Арх. помнікі 15—18 ст. с. 215
БАДЭ́Н (Bodin) Жан (1530, г. Анжэ, Францыя — 1596), французскі мысліцель, сацыёлаг, прававед. Вывучаў права ў Тулузе. У працы «Метад лёгкага вывучэння гісторыі» (1566) разглядаў грамадства як суму кроўна-гасп. саюзаў. У творы «Шэсць кніг пра рэспубліку» (1576), адмаўляючы боскае паходжанне ўлады, абгрунтоўваў ідэю спадчыннай манархіі. Прычынай паліт. пераваротаў лічыў маёмасную няроўнасць. У кн. «Дыялог сямі чалавек» (1593) абараняў дэістычную ідэю прыроднага паходжання рэлігіі. с. 215
БА́ДЭН-БА́ДЭН (Baden-Baden), горад, бальнеалагічны курорт на ПдЗ ФРГ, у гарах Шварцвальд, зямля Бадэн-Вюртэмберг. Вядомы са стараж.-рымскіх часоў (з пач. нашай эры). 52 тыс. ж. (1990). Паліграф., эл.-тэхн., тэкст., хім., тытунёвая прам-сць. Міжнар. вядомасць як курорт набыў у 19 ст. Каля 20 крыніц тэрмальных (да 68 °С) радонавых водаў, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні суставаў, перыферычнай нерв., сардэчна-сасудзістай, апорна-рухальнай, стрававальнай сістэм. Санаторыі, матэлі, пансіянаты з лячэннем, пітныя галерэі і інш. Музеі. Арх. помнікі 7—19 ст. с. 215
БА́ДЭНВАЙЛЕР (Badenweiler), бальнеакліматычны курорт у ФРГ. На ПдЗ ад г. Фрайбург-ім-Брайсгаў, каля гор Шварцвальд. Мяккі клімат і крыніцы цёплых мінер. водаў (выкарыстоўваліся яшчэ рымлянамі) лечаць хваробы органаў дыхання, суставаў, перыферычнай нерв. сістэмы. Лячэбныя ўстановы, парк, муз. і тэатр. залы, помнікі архітэктуры. с. 215
БА́ДЭН-ВЮ́РТЭМБЕРГ (Baden Wurttemberg), зямля (адм. адзінка) на ПдЗ ФРГ. Пл. 35,7 тыс. км2. 10,2 млн. чал. (1994). Адм. ц. — г. Штутгарт. Большая частка тэр. занята сярэднягор’ямі (Шварцвальд, выш. да 1493 м, часткова Одэнвальд), плато (Швабскі Альб); на Пн моцна ўзгорыстае ўзвышша; на З частка Верхнярэйнскай нізіны. Асн. рэкі Рэйн (на мяжы з Францыяй і Швейцарыяй) і Некар. Азёры Бодэнскае і Унтэр-Зе. Эканоміка мае ярка выражаны індустр. характар. Здабыча каменнай і калійнай соляў, жал., поліметал. і уранавых рудаў, нафты і газу, плавіковага шпату. ГЭС на горных рэках, АЭС у Обрыггайме. Развіты машынабудаванне, асабліва аўтамабільнае (Штутгарт, Мангейм), вытв-сць эл.-тэхн. вырабаў, станкоў і вагонаў, авіяракетная, электронная, хім. прам-сць, перапрацоўка нафты. Прадпрыемствы алюмініевай, тэкст., паліграф. прам-сці. У сельскай мясцовасці, асабліва ў Шварцвальдзе развіта рамесная вытв-сць ювелірных вырабаў, муз. інструментаў і інш. У пасевах пераважаюць збожжавыя, вырошчваюць цукр. буракі, бульбу, тытунь, хмель, кармавыя культуры. Развіта малочная жывёлагадоўля, асабліва на Пд і вакол вял. гарадоў. У далінах Рэйна і Некара, на ўзбярэжжы Бодэнскага воз. вінаробства. Праз Бадэн-Вюртэмберг праходзяць важныя трансеўрапейскія трубаправоды і шляхі зносін. Суднаходства па Рэйне, Некары і Бодэнскім возеры. Рачныя парты Мангейм, Гайльбран, Карлсруэ, Штутгарт. Гал. чыг. вузел і авіяпорт Штутгарт. Бальнеалагічныя курорты Бадэн-Бадэн, Бадэнвайлер і інш.
Спроба аб’яднаць у 1918—19 землі Бадэн, Вюртэмберг і прускую адм. акругу Гогенцолерн была няўдалая. У 1945—47 амер. і франц. акупац. ўлады штучна стварылі на гэтай тэрыторыі землі Вюртэмберг-Бадэн, Вюртэмберг-Гогенцолерн, якія ў 1949 сталі землямі ФРГ. У 1951 федэральны ўрад правёў рэферэндум, па выніках якога (у 2 землях 69,7% «за», у Бадэне 62,2% «супраць») у 1952 выбраны ландтаг і створаны агульны ўрад; аб'яднаная федэральная зямля атрымала назву Бадэн-Вюртэмберг. З 1953 дзейнічае канстытуцыя Бадэн-Вюртэмберга. У бадэнскай частцы рашэнне 1951 пра аб’яднанне канчаткова зацвердзіў рэферэндум 1970. с. 215
БА́ДЭНСКА-ПФА́ЛЬЦКАЕ ПАЎСТА́ ННЕ 1849 , выступленне на апошнім этапе Рэвалюцыі 1848—49 у Германіі ў абарону імперскай канстытуцыі 27.3.1849. Адбылося ў маі—ліп. 1849 у Бадэне і баварскім Пфальцы. Ваен. кіраўнік паўстання польскі афіцэр-эмігрант Л.Мераслаўскі, сац. рух узначальвалі дэмакраты, звязаныя з левай фракцыяй Франкфурцкага парламента. 13— 14 мая паўстанцы (рабочыя і каля 20 тыс. салдатаў рэгулярнай арміі) скінулі рэакц. ўрады ў Бадэне і Пфальцы і ўтварылі замест іх выканаўчыя к-ты. Задушана 60-тысячным прускім войскам на чале з кронпрынцам Вільгельмам. Частка паўстанцаў, у т.л. Ф.Энгельс, уцякла ў Швейцарыю. Разгром паўстання наблізіў канец Франкфурцкага парламента і герм. Рэвалюцыі. с. 216
БА́ДЭНСКАЯ КУЛЬТУ́РА (Baden), археалагічная культура плямёнаў позняга энеаліту (3-е тыс. да нашай эры) на тэр. Аўстрыі, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, часткова Румыніі, Германіі, Зах. Украіны. Назва ад знаходак у пячоры каля г. Бадэн (Аўстрыя). Насельніцтва займалася паляваннем і жывёлагадоўляй, жыло на ўмацаваных паселішчах. Пахавальны абрад — адзіночныя і калектыўныя трупапалажэнні, радзей трупаспаленні на грунтавых могільніках. Характэрны каменныя паліраваныя сякеры, упрыгожанні з ракавін, трапляюцца медныя рэчы (сякеры-молаты, упрыгожанні з дроту). Кераміка цёмнага колеру, з высокімі ручкамі, вушкамі, часам упрыгожаная канелюрамі. У час Бадэнскай культуры ў Еўропе прыручаны конь, з’явіліся павозкі з суцэльнымі дыскападобнымі коламі. с. 216
БА́ДЭНСКАЯ ШКО́ЛА , фрайбургская школа, гейдэльбергская школа, кірунак у неакантыянстве канца 19 — пач. 20 ст. Мела значны ўплыў у Германіі. Гал. прадстаўнікі В.Віндэльбанд, Г.Рыкерт, Р.Кронер, Э.Ласк, Г.Мюнстэрберг і інш. Паводле вучэння прадстаўнікоў гэтай школы, у свеце неабходнасці і ўсеагульных абсалютных каштоўнасцяў існуе надіндывідуальная абстрактная дасканалая свядомасць, вышэйшая ступень існавання якой ідэал. Але ідэалы не заўсёды здзяйсняюцца. Адсюль і кантаўская супярэчнасць паміж быццём і неабходнасцю, павіннасцю. Асн. ідэя Бадэнскай школы ў тым, што філасофія — гэта навука пра ідэальныя нормы і абсалютныя каштоўнасці, а эмпірычныя навукі вывучаюць тое, што існуе заўсёды, устанаўліваюць агульныя заканамернасці з’яў прыроды; у адрозненне ад гэтых навук гіст. навука — ідэаграфічная (апісвае і ацэньвае грамадскія з’явы).
Літ.: Ситковский Е. Неокантианство // Из истории философии XIX века: Сб. ст. М., 1933; Григорьян Б. Неокантианство: Критич. очерк. М., 1962.
В.П.Пешкаў. с. 216
БА́ЕВА , вёска ў Беларусі, у Дубровенскім раёне Віцебскай вобл., на р. Мярэя. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 28 км на ПдУ ад Дуброўна, 120 км ад Віцебска, 30 км ад чыг. ст. Пагодзіна. 297 ж., 98 двароў (1995).
Вядома з 16 ст. як сяло. З 1772 у Копыскім, з 1861 у Горацкім пав. Магілёўскай губ. У 1880 у мястэчку Баева каля 1000 ж., 98 дамоў, валасное праўленне, 2 школы, 2 правасл. царквы, вадзяны млын, багадзельня, 7 крам. З 1919 мястэчка ў Гомельскай, з 1922 валасны цэнтр у Смаленскай губ. РСФСР. З 1924 у складзе БССР, цэнтр сельсавета ў Ляднянскім, з 1931 — у Дубровенскім р-нах. Напярэдадні Вял. Айч. вайны ў Баеве было 1095 ж., 220 двароў. За час акупацыі (ліп. 1941 — 30.9.1943) ням.-фаш. захопнікі загубілі 110 жыхароў, вёску спалілі.
У Баеве базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. Воінаў. с. 216
«БА́ЕР» (Bayer A.G.), хімічны канцэрн у Германіі. Засн. ў 1863, наз. «Фрыдрых Баер энд компані», з 1972 — сучасная назва. Адыграў значную ролю ў стварэнні лекавых прэпаратаў (аспірын, люмінал і інш.) і вытв-сці сінт. каўчуку. Мае каля 120 прадпрыемстваў у 40 краінах (ЗША, Нідэрланды, Італія, Іспанія, Японія і інш.), яму належаць найб. хім. комплексы Германіі і Бельгіі. Асн. прадукцыя: хімікаты, сінт. каўчук, штучныя матэрыялы, поліурэтан, фарбы, хім. валакно, лекавыя прэпараты і сродкі аховы раслін. с. 216
БА́ЕР (Baeyer) Адольф (31.10.1835, Берлін — 20.8.1917), нямецкі хімік. Скончыў Берлінскі ун-т (1858). З 1872 праф. Страсбургскага, з 1875 Мюнхенскага ун-таў. Ажыццявіў поўны сінтэз індыга і ўстанавіў яго будову (1878—83). Даследаваў фталевыя, тэрпенавыя, пераксідныя, нітроза- і аксоніевыя злучэнні. Стварыў тэорыю напружанасці цыклічных злучэнняў (Баера тэорыя), якая тлумачыць іх стабільнасць. У 1910 уведзены памятны медаль Баера за дасягненні ў галіне арган. хіміі. Нобелеўская прэмія 1905. с. 216
БА́ЕР (Bayer) Готліб (Тэафіль) Зігфрыд (6.1.1694, г. Кёнігсберг, цяпер Калінінград, Расія — 10.2.1738), нямецкі гісторык і філолаг. Скончыў Кёнігсбергскі ун-т. З 1725 працаваў на кафедры старажытнасцяў і ўсх. моў Пецярбургскай АН. Працы па арыенталістыцы, філалогіі (у тым ліку слоўнік кіт. мовы), гіст. геаграфіі і гісторыі Стараж. Русі (напісаны на аснове візант., сканд. крыніц і пачатковага рус. летапісу ў лац. перакладзе), у т.л. «Пра варагаў», «Пра першы паход русаў на Канстанцінопаль», «Паходжанне русаў», «Геаграфія Русі і суседніх абласцей у 948 г. з Канстанціна Багранароднага», «Геаграфія Русі і суседніх абласцей у 948 г. з паўночных пісьменнікаў» і інш., якія друкаваліся ў спец. выданні Акадэміі навук на лац. мове «Каментарыі». Пачынальнік нарманскай тэорыі. с. 216
БА́ЕР (Bajer) Фрэдрык (21.4.1837, Вестэр-Эгед, Данія — 22.1.1922), дацкі паліт. дзеяч, публіцыст. У 1870 заснаваў Асацыяцыю скандынаўскіх свабодных дзяржаў, якая ставіла за мэту аб’яднанне паўн. народаў у федэрацыю. У 1872—95 член дацкага парламента. У 1882 заснаваў Асацыяцыю нейтралітэту Даніі. У 1893 выбраны ў Савет Міжпарламенцкага саюза, дзе прадстаўляў Нарвегію, Данію і Швецыю. У 1891— 1907 старшыня праўлення Міжнар. бюро міру. Нобелеўская прэмія міру (1908, разам з К.Арнальдсанам). с. 216
БА́ЕЎ Аляксей Кузьміч (н. 21.3.1932, с. Новастарбеева Мічурынскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне фізікахіміі. Д-р хім. н. (1978), праф. (1979). Скончыў Ленінградскі ун-т (1957). З 1966 у Бел. тэхнал. ун-це. Навук. працы па тэрмадынаміцы і тэрмахім. кінетыцы элементаарган. злучэнняў, хіміі комплексных злучэнняў. Чл. Нью-Йоркскай АН (1994).
Тв.: Структура и энергетика карбонилов металлов. Мн., 1986; Химия газогетерогенных систем элементоорганических соединений. Мн., 1987. с. 216
БА́ЕЎ Браніслаў Віктаравіч (н. 1.2.1936, г. Варонеж, Расія), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1991). Скончыў Саранскае муз. вучылішча (1963). З 1963 у Магілёўскім абл. т-ры драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск). Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод лепшых роляў: Сырадоеў («Трыбунал» А.Макаёнка), Анатоль Іванавіч («І змоўклі птушкі...» І.Шамякіна), Пятро Бусел («Спявае «Жаваранак» Ю.Семянякі, Рэдактар («Лесвіца ў неба» паводле М.Слуцкіса), Васкоў («А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева), Сямён Каўроў («Ярасць» Я.Яноўскага), Эгей («Медэя» Л.Разумоўскай), Залешын («Свеціць, ды не грэе» А.Астроўскага), Пішта («Прачніся і спявай» М.Дзьярфаша), Кэбат («Каханне пад вязамі» Ю.О’Ніла). с. 216
БАЁ́ (Baillot) П’ер Мары Франсуа дэ Саль (1.10.1771, Парыж — 15.9.1842), французскі скрыпач-віртуоз, кампазітар, педагог. Праф. Парыжскай кансерваторыі (1795). Буйны прадстаўнік т.зв. парыжскай школы. З 1802 канцэртаваў (у 1805—08 прыдворны саліст у Пецярбургу). У 1821—32 першы скрыпач т-ра «Гранд-апера», з 1827 — Каралеўскай прыдворнай капэлы. Аўтар твораў для скрыпкі, метадычных дапаможнікаў, у т.л. скрыпічнай школы, нарысаў пра А.Грэтры, Дж.Б.Віёці і інш. с. 216
БАЁ́МА (Boyoma), Стэнлі, вадаспады (парогі) на р. Конга, у Заіры. 7 вял. парогаў агульным падзеннем больш за 40 м на працягу каля 150 км. Перашкаджаюць суднаходству; у абход парогаў пракладзена чыгунка. с. 217
БАЁ́НСКАЯ КАНСТЫТУ́ЦЫЯ 1808 , канстытуцыя, «падараваная» Іспаніі Напалеонам І. Прынята 7 ліп. картэсамі, скліканымі па загадзе Напалеона ў г. Баёна (Францыя). Абвяшчала Іспанію канстытуцыйнай манархіяй з сенатам, дзярж. саветам, картэсамі, правы якіх дакладна не вызначаліся; дапускала толькі каталіцкую рэлігію; адмяняла ўнутр. мытні, феад. судаводства, абмяжоўвала маярат; уводзіла адзіныя сістэму падаткаў, цывільнае і крымінальнае заканадаўства для Іспаніі і яе калоній. Мела на мэце замаскіраваць фактычнае панаванне Напалеона і схіліць іспанцаў на яго бок. с. 217
БАЖА́Н Мікола (Мікалай Платонавіч; 9.10.1904, г. Камянец-Падольскі, Украіна — 23.11.1983), украінскі паэт, грамадскі дзеяч. Акад. АН Украіны (1951). Засл. дз. маст. Грузіі (1964), засл. дз. нав. Украіны (1966). Нар. паэт Узбекістана (1968). Герой Сац. Працы (1974). У 1943—48 нам. старшыні Савета Міністраў УССР. У 1958—83 гал. рэдактар Укр. Сав. Энцыклапедыі. Аўтар вершаў, паэм, перакладаў, літ.-крытычных і публіцыст. прац. Творы Бажана (зб-кі «Семнаццаты патруль», 1926; «Клятва», 1941; «Сталінградскі сшытак», 1943; «Англійскія ўражанні», 1949; «Італьянскія сустрэчы», 1961; «Чатыры апавяданні пра надзею», 1967; «Знакі», 1978, Ленінская прэмія 1982) вызначаюцца тэматычнай шырынёй, сац. і філас. праблематыкай. Перакладаў на ўкр. мову творы рус., груз., узб., ням., польск. і інш. пісьменнікаў; з бел. — вершы Я.Купалы, А.Куляшова, М.Танка, П.Панчанкі, А.Зарыцкага, кн. вершаў П.Броўкі. На бел. мову творы Бажана перакладалі Броўка, А.Бялевіч, В.Вітка, П.Глебка, Зарыцкі, М.Калачынскі, Куляшоў, Я.Семяжон, М.Танк. с. 217
БАЖА́НАЎ Аляксандр Васілевіч (1.9.1917, в. Труфанцава Барысаглебскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія — 29.6.1944), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1938. На фронце з 1941. Камандзір гарматы ст. сяржант Бажанаў вызначыўся ў баі на тэр. Магілёўскай вобл.: пры адбіцці варожай контратакі каля в. Гаршкова Шклоўскага р-на, калі ў гарматнага разліку скончыліся боепрыпасы, Бажанаў з гранатамі кінуўся пад варожы танк. с. 217
БАЖА́НАЎ Аляксей Міхайлавіч (1820— 6.8.1889), вучоны-аграном, эканаміст, дзеяч асветы. Скончыў Горы-Горацкі земляробчы ін-т (1851), з 1863 праф. гэтага ін-та, потым Пецярбургскага ляснога ін-та. З 1882 дырэктар Новаалександрыйскага ін-та сельскай гаспадаркі і лесаводства (Ковенская губ.), пам. папячыцеля Віленскай навуч. акругі. Меў маёнтак у Гродзенскай губ. Спрыяў пашырэнню перадавых спосабаў вядзення сельскай гаспадаркі: паказваў перавагі вольна-наёмнай працы ў параўнанні з прыгоннай, выступаў за пераход ад трохпольнай да шматпольнай сістэмы земляробства, за выкарыстанне с.-г. машын, наладжванне дзярж. сістэмы страхавання, прадастаўленне сялянам крэдыту, развіццё аграрнай адукацыі. Аўтар падручнікаў і навук.-папулярных прац па сельскай гаспадарцы.
Тв.: Опыты земледелия вольнонаемным трудом. М., 1860; 2 изд. Спб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. Спб., 1863; 2 изд. М., 1867.
В.М.Бусько. с. 217
БАЖКО́ Алесь (Аляксандр Цімафеевіч; нарадзіўся 22.10.1918, в. Даўгінава Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.), бел. пісьменнік. Засл. работнік культ. Беларусі (1977). Вучыўся ў муз. ін-це імя С.Манюшкі ў Навагрудку (1936—38), Варшаўскай кансерваторыі (1938—39). Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1955). Друкуецца з 1945. Аўтар аповесцяў «Перад вераснем» (1957) і «Позняе ворыва» (1963) пра жыццё працоўных Зах. Беларусі, паэм «Карвіга пакідае хутар» (1960), «Татры» (1963), «Блакітныя вербы» (1972), зб. вершаў «Суладдзе» (1975), кн. памфлетаў «Татальнае банкруцтва» (1973), вершаванай аповесці «Лясныя крушні» (1981).
Тв.: Каласы і скалы: Вершы і паэмы. Мн., 1978; Жывыя прывіды: Аповесць. Мн., 1986; Выбр. тв.: Паэма; Вершы. Мн., 1987. с. 217
БАЖКО́ Аляксандра Паўлаўна (н. 10.6.1934, г. Грозны), бел. фізіёлаг. Д-р біял. н. (1980), праф. (1983). Скончыла Ленінградскі ун-т (1957). З 1957 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы прысвечаны механізмам адаптацыі сэрца на працяглую нагрузку і пры экстрэмальных уздзеяннях, ролі тырэоідных гармонаў у павелічэнні ўстойлівасці сардэчна-сасудзістай сістэмы і арганізма на экстрэмальныя ўздзеянні. с. 217
БАЖО́Ў Павел Пятровіч (27.1.1879, Сысерцкі завод каля Екацярынбурга — 3.12.1950), рускі пісьменнік. Скончыў Пермскую духоўную семінарыю (1899). Настаўнічаў. Першая кн. «Уральскія былі» (1924). У 1939 выдаў аўтабіягр. аповесць «Зялёны конік» і зб. сказаў па матывах уральскага фальклору «Малахітавая шкатулка» (Дзярж. прэмія СССР 1943). Яго творы — прыклад майстэрскага выкарыстання нар. мовы. Паводле яго сказаў створаны кінафільм «Каменная кветка» (1946), балет С.Пракоф’ева «Сказ пра каменную кветку» (паст. 1954). На бел. мову творы Бажова перакладалі Я.Брыль, М.Машара, М.Паслядовіч і інш.
Тв.: Соч. Т. 1—3. М., 1952; Бел. пер. — Уральскія казкі. Мн., 1950; Уральскія сказы. Мн., 1956; Зялёны конік. Мн., 1959. с. 217
БАЖЭ́НАЎ Васіль Іванавіч (12.3.1737 ці 1738, с. Дольскае каля Малаяраслаўца, паводле інш. крыніц Масква — 13.8.1799), рускі архітэктар, тэарэтык архітэктуры; адзін з заснавальнікаў рус. класіцызму. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1758—60, акад. з 1765; віцэ-прэзідэнт з 1799), Парыжскай акадэміі архітэктуры (1760—62), у Італіі (1762—64). Стварыў праект рэканструкцыі Крамля (не ажыццёўлены; палац закладзены ў 1773), рамантычны палацава-паркавы ансамбль у Царыцыне пад Масквой (1775—85), дом Пашкова (1784— 86, цяпер будынак Расійскай дзярж. б-кі ў Маскве), Міхайлаўскі замак у Пецярбургу (праект 1792—96) і інш. комплексы, адметныя смеласцю кампазіцыі, разнастайнасцю задум, творчым выкарыстаннем традыцый сусв. класічнай і стараж.-рус. Архітэктуры. с. 217
БА́ЗА (грэч. basis), 1) у архітэктуры — аснова (падножжа, п’едэстал), ніжняя апорная частка калоны або пілястры. 2) На транспарце — адлегласць паміж пярэдняй і задняй восямі 2-восевага аўтамабіля, прычэпа і інш. або паміж цэнтрам 2-восевай цялежкі і пярэдняй воссю 3-восевага аўтамабіля. База вагона або лакаматыва — адлегласць паміж цэнтрамі крайніх восяў. 3) У паўправадніковай тэхніцы — назва электрода паўправадніковай прылады, напрыклад транзістара. 4) У машынабудаванні — сукупнасць паверхняў, восяў або пунктаў, па якой вызначаецца становішча вырабу адносна выбранай сістэмы каардынатаў. 5) У матэматыцы — тое, што базіс. 6) Установа, арганізацыя, якая займаецца забеспячэннем або абслугоўваннем каго-н., чаго-н. (напр., экскурсійная база). 7) Склад; частка тэр. для забеспячэння абслугоўвання экспедыцый, войскаў (напр., база ваенная). с. 217
БА́ЗА ВАЕ́ННАЯ , спецыяльна абсталяваная тэрыторыя для размяшчэння на ёй войскаў, ваен. тэхнікі, запасаў матэрыяльных сродкаў і інш. Базы ваенныя ствараюцца на ўласнай тэр. і тэр. інш. дзяржаў у стратэгічна важных раёнах свету з мэтай забеспячэння вядзення ваен. дзеянняў. Падзяляюцца на ракетныя, авіяцыйныя, ваенна-марскія, сухапутных войскаў і агульнага прызначэння. Шмат баз ваенных мелі за межамі сваіх тэрыторый ЗША і інш. дзяржавы. З канца 1980-х г. іх колькасць пачала скарачацца паводле шэрагу міжнар. пагадненняў. У складзе б. СССР Беларусь мела значную колькасць баз ваенных (у тым ліку стратэгічнага прызначэння). Пасля яго распаду ідзе скарачэнне і ліквідацыя баз ваенных на яе тэрыторыі, застаюцца толькі тыя, якія адпавядаюць ваеннай дактрыне Рэспублікі Беларусь. с. 218
БА́ЗА ДА́НЫХ , упарадкаваная сукупнасць даных, прызначаных для захоўвання, назапашвання і апрацоўкі інфармацыі з дапамогай ЭВМ; састаўная частка банка даных. Пры стварэнні, абслугоўванні і папаўненні базы даных выкарыстоўваецца сістэма кіравання базамі даных, у аснову якой закладзена матэм. мадэль упарадкавання інфармацыі.
Адзінкай захавання і доступу да базы даных з’яўляецца запіс, напрыклад бібліягр. карта электроннага каталога, рэферат артыкула ў аўтаматызаваным рэфератыўным часопісе, чарцёж дэталі ў сістэме аўтаматызацыі праектавання. Кожны запіс мае загаловак (ключ), па якім яго можна знайсці. Загалоўкі запісаў аб’ядноўваюцца ў даведачныя табліцы, якія забяспечваюць поўную аўтаматызацыю пошуку інфармацыі. Дз.І.Чарамісінаў. с. 218
БА́ЗАВАЯ АДУКА́ЦЫЯ , неабходны ўзровень агульнаадук. падрыхтоўкі, які прадугледжвае рознабаковае развіццё і каштоўнасна-этычную арыентацыю асобы, фарміраванне агульнакультурнай асновы яе далейшай адукацыі, грамадзянскага і прафес. станаўлення. У адпаведнасці з Законам «Аб адукацыі у Рэспубліцы Беларусь» (1991) базавая адукацыя вызначаецца сістэмай дзярж. стандартаў адукацыі (акрэсліваюць патрабаванні да ўзроўню падрыхтоўкі выпускнікоў школы). Дзяржава гарантуе атрыманне бясплатнай агульнай адукацыі ў асн. (базавай 9-гадовай) школе ў межах гэтых стандартаў. с. 218
БА́ЗАВЫ МАНІТО́РЫНГ , фонавы маніторынг, сістэма назірання за станам і прагназаванне змен агульнабіясферных, пераважна прыродных, з’яў без накладання на іх рэгіянальных антрапагенных уздзеянняў. Ажыццяўляецца на базе ўчасткаў біясферы, якія ў найменшай ступені закранула і мадыфікавала гасп. дзейнасць чалавека. Даныя базавага маніторынгу даюць зыходны (кантрольны) матэрыял для параўнання, разглядаюцца як пункт адліку (база) пры вызначэнні выкліканых антрапагеннымі фактарамі змен у прыродзе. с. 218
БАЗА́ЛЬТ (лац. basaltes ад грэч. basanos пробны камень), кайнатыпная асноўная горная парода, эфузіўны аналаг габра. Складаецца пераважна з плагіяклазу, манакліннага піраксену, алівіну, вулканічнага шкла і акцэсорных мінералаў — магнетыту, ільменіту, апатыту і інш. Цёмнага колеру, звычайна няпоўнакрышт., часта парфіравай структуры. Поўнакрышт. базальты — далерыты, са шклістай структурай — гіялабазальты і тахіліты. Трываласць на сцісканне да 400 МПа, шчыльн. 2520—2970 кг/м3, т-ра плаўлення 1100—1250 °С. Базальты займаюць агромністыя плошчы дна акіянаў і велізарныя (тыс. км2 ) тэрыторыі мацерыкоў (трапы), утвараюць лавы многіх вулканаў. На Беларусі ёсць на ПдЗ у адкладах валынскай серыі верхняга дакембрыю (у Брэсцкай упадзіне). Выкарыстоўваецца ў каменналіцейнай прам-сці; каштоўны буд., абліцовачны, эл.-ізаляцыйны і кіслотатрывалы матэрыял. с. 218
БАЗА́ЛЬТАВАЕ ЛІЦЦЁ́ , глядзі Каменнае ліццё. с. 218
БАЗА́Р (Bazard) Сент-Аман (19.9.1791, Парыж — 29.7.1832), французскі сацыяліст-утапіст. Пасля рэстаўрацыі Бурбонаў у Францыі адзін з кіраўнікоў тайнай арг-цыі карбанарыяў. За ўдзел у паўстанні ў Кальмары і Бельфоры (1821) завочна прыгавораны да пакарання смерцю. З 1825 займаўся прапагандай і далейшай распрацоўкай ідэй Сен-Сімона. У 1828—29 выдаў кнігу «Выкладанне вучэння Сен-Сімона». У сен-сіманісцкай рэліг. суполцы займаў, разам з Анфантэнам, становішча першасвяшчэнніка. с. 218
БАЗАРДАРЫ́НСКІ ХРЫБЕ́Т , глядзі Паўночна-Алічурскі хрыбет. с. 218
БАЗАРДЗЮЗЮ́ , вяршыня Галоўнага, або Водападзельнага, хрыбта Вял. Каўказа, на мяжы Азербайджана і Дагестана. Выш. 4466 м. Складзена з гліністых сланцаў і парфірытаў. Укрыта вечным снегам і невял. ледавікамі. с. 218
БАЗАРСАДА́ЕЎ Кім Іванавіч (н. 22.4.1937, с. Ачынскае Чыцінскай вобл.), бурацкі спявак (бас). Нар. арт. СССР (1981). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1963). З 1957 (з перапынкамі) саліст Бурацкага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Васіль («Прасвятленне» Б.Ямпілава), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Філіп ІІ («Дон Карлас» Дж.Вердзі). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.І.Глінкі (1962). Дзярж. прэмія Бураціі 1975. с. 218
БАЗАФІЛІ́Я (ад грэч. basis аснова + ...філія), уласцівасць клетачных і інш. мікраскапічных структур афарбоўвацца асн. фарбавальнікамі (азур, піранін і інш.) у растворах, якія маюць рэакцыю, блізкую да нейтральнай. Павышэнне базафіліі клеткі сведчыць пра інтэнсіўны бялковы сінтэз і вял. колькасць рыбануклеінавай кіслаты (РНК) у ёй. Уласціва растучым, рэгенерыравальным і пухлінным тканкам. Выкарыстоўваецца ў мікрабіял., цыта- і гісталагічным аналізе (напр., для адрознення клетак крыві, аналізу клетак пярэдняй долі гіпофіза, астраўковай тканкі падстраўнікавай залозы і інш.). Глядзі таксама Ацыдафілія, Базафілы. А.С.Леанцюк. с. 218
БАЗАФІ́ЛЫ , 1) клеткі, якія маюць у пратаплазме зярністыя структуры, што афарбоўваюцца асн. фарбавальнікамі (адсюль назва). Тэрмінам «базафілы» абазначаюць адзін з відаў зярністых лейкацытаў (базафільныя гранулацыты) крыві (у норме базафілаў у чалавека 0,5 — 1% ад усіх лейкацытаў), таксама адзін з відаў клетак пярэдняй долі гіпофіза. 2) Арганізмы, што аддаюць перавагу шчолачным субстратам і шчолачнаму асяроддзю. с. 218
БАЗЕ́ДАВА ХВАРО́БА , глядзі Тырэатаксікоз. с. 218
БА́ЗЕДАЎ (Basedow) Іаган Бернхард (11.9.1724, Гамбург — 25.7.1790), нямецкі педагог, заснавальнік філантрапізму. Вывучаў тэалогію і філасофію ва ун-тах Лейпцыга і Кіля. Пед. погляды складваліся пад уплывам ідэй Я.А.Каменскага, Дж.Лока, Ж.Ж.Русо. Асн. ўвагу аддаваў выхаванню дзяцей з прывілеяваных саслоўяў. Мэту выхавання, арыентаванага на практыку, бачыў у падрыхтоўцы чалавека да шчаслівага і карыснага для сябе і грамадства жыцця. Адзін з першых у Германіі прапагандаваў ідэю рэліг. нейтралітэту школы. У 1774 адкрыў у г. Дэсаў «школу чалавекалюбства і добрых звычаяў». Асн. працы: «Прадстаўленне сябрам чалавека» (1768), «Метадычны дапаможнік для бацькоў і маці сем’яў і народаў» (1770), «Дапаможнік для першапачатковага навучання» (т. 1—4, 1774). с. 218
БА́ЗЕЛЬ (Basel), горад на Пн Швейцарыі. Адм. ц. паўкантона Базель-Штат. 175,6 тыс. ж. (1994). Трансп. вузел. Порт на Рэйне і канале Рэйн—Рона (грузаабарот больш за 10 млн. т, каля 20% знешнегандлёвых грузаў Швейцарыі). Міжнар. аэрапорт. Важны гандл.-фінансавы цэнтр міжнар. значэння (знаходзіцца Банк міжнар. разлікаў). Хіміка-фармацэўтычная, машынабуд., эл.-тэхн., швейная, шаўковая, дрэваапр., паліграф., харч. прам-сць. Штогадовыя прамысл. кірмашы. Ун-т. Музеі: гіст., нар. мастацтва і этнаграфіі, ант. мастацтва, Кунстгале і інш.
Упершыню ўпамінаецца як рым. ўмацаванне ў 374. Да 13 ст. стаў значным цэнтрам рамёстваў і гандлю. У 14 ст. дамогся правоў імперскага горада. У 1431—39 тут праходзіў Усяленскі сабор каталіцкай царквы. У 1460 засн. старэйшы ў Швейцарыі ун-т. У 15—16 ст. адзін з цэнтраў Адраджэння і Рэфармацыі. Месца заключэння Базельскіх мірных дагавораў 1795. У 1869 і 1912 тут праходзілі кангрэсы 1-га і 2-га Інтэрнацыяналаў.
Рэйн падзяляе Базель на Вялікі (на левым, узвышаным, беразе, дзе знаходзяцца гіст. цэнтр, асн. помнікі архітэктуры, захаваліся тыповыя рысы стараж. гандлёва-рамесніцкага горада) і Малы (Новы горад на правым, нізінным, беразе з прамысл. зонай). Яны звязаны 5 мастамі і 3 паромнымі пераправамі. На Пн ад Базеля гавань Хюнінген з партовымі пабудовамі. Сярод помнікаў архітэктуры: раманска-гатычны сабор (закладзены ў 1019, будаваўся да 15 ст.), цэрквы: гатычныя Санкт-Марцін (1356—98), Санкт-Петэр (14 ст.), дамініканская прапаведніцкая (1356); неараманскія Санкт-Паўль (1898—1901), Санкт-Антоніус (1925—27) і інш.; ратуша з фрэскамі 16 ст. У 1962—63 пабудаваны комплекс Школы мастацтва і рамёстваў (арх. Г.Баўр). На Саборнай пл. дамы ў стылі барока, готыкі і класіцызму, шматлікія стараж. фантаны, у т.л. Фішмарктбрунен (14 ст.). с. 218
БА́ЗЕЛЬСКІЯ МІ́РНЫЯ ДАГАВО́РЫ 1795 , сепаратныя мірныя дагаворы, заключаныя ў Базелі (Швейцарыя) паміж рэсп. Францыяй і двума ўдзельнікамі першай антыфранц. кааліцыі — Прусіяй і Іспаніяй: 5 крас. — паміж Францыяй і Прусіяй (да Францыі далучаўся левы бераг Рэйна); 22 ліп. — паміж Францыяй і Іспаніяй (да Францыі адыходзіла ісп. частка в-ва Гаіці, да Іспаніі — тэр. Каталоніі, Навары і баскскія правінцыі). Заключэнне дагавораў стала пачаткам распаду першай антыфранц. Кааліцыі. с. 219
БАЗЕ́Н (Bazaine) Ашыль Франсуа (13.2.1811, Версаль — 23.9.1888), ваенны дзеяч Францыі, маршал (1864). Удзельнік войнаў у Алжыры (1835), Іспаніі (1837), Крымскай вайны (1853—56), аўстра-італа-франц. вайны 1859 і Мексіканскай экспедыцыі 1862—67. У час франц.-прускай вайны 1870—71 камандаваў корпусам, Рэйнскай арміяй; у 1870 здаў крэпасць Мец, за што ў 1873 прыгавораны ваен. судом да 20 гадоў зняволення. У 1874 уцёк з турмы і астатнія гады пражыў у Іспаніі. с. 219
БАЗІ́ДЫЯ (ад грэч. basidion фундамент), орган палавога споранашэння ў базідыяльных грыбоў. Утвараецца на канцах дыкарыятычных гіфаў з двух'ядровых клетак. Бываюць: аднаклетачныя (холабазідыі), складзеныя з дзвюх частак (гетэрабазідыі), падзеленыя на 4 клеткі папярочнымі перагародкамі (фрагмабазідыі, або склерабазідыі). У прымітыўных відаў узнікаюць непасрэдна на міцэліі або пры прарастанні спец. клетак (тэліяспораў), у больш высокаарганізаваных — на паверхні ці ў сярэдзіне пладовых цел. На кожнай з іх экзагенна развіваюцца па 2—4 базідыяспоры. У час развіцця базідыя нагадвае сумку. У базідыі завяршаецца палавы працэс — зліваюцца ядры дыкарыёна і дыплоіднае ядро рэдукцыйна дзеліцца. с. 219
БАЗІДЫЯ́ЛЬНЫЯ ГРЫБЫ́ , базідыяміцэты (Ваsidiomycetes), клас вышэйшых грыбоў з асаблівымі органамі размнажэння — базідыямі. У эвалюц. развіцці — сістэматычная група, паралельная сумчатым грыбам. У аснове класіфікацыі базідыяльных грыбоў асаблівасці будовы базідый і пладовых цел. Уключаюць 3 падкласы (гетэрабазідыяміцэты, тэліяспораміцэты, холабазідыяміцэты), 2 групы парадкаў (гастэраміцэты і гіменаміцэты), 20 парадкаў, каля 30 тыс. відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары, акрамя Антарктыды. На Беларусі каля 2 тыс. відаў з 12 парадкаў (агарыкальныя, аўрыкулярыяльныя, афілафаральныя, галаўнёвыя грыбы, гіменагастральныя, дакрыміцэтальныя, дрыжалкавыя, іржаўныя грыбы, нідулярыяльныя, лікапердальныя, склерадэрматальныя, фаляльныя). Да базідыяльных грыбоў належаць мікраскапічныя формы і грыбы з буйнымі пладовымі целамі — макраміцэты. Большасць базідыяльных грыбоў — сапратрофы, мікарызаўтваральнікі, многія — паразіты раслін, узбуджальнікі хвароб с.-г. культур (галаўнёвыя і іржаўныя грыбы), гнілі драўніны (губавыя грыбы, дамавыя грыбы), ёсць ядомыя (апенька, баравік, масляк, падасінавік, сыраежка і інш.), лек. (чага, вясёлка) і ядавітыя (мухаморы). Некаторыя віды (шампіньёны, дрэўнавушка і інш.) уведзены ў прамысл. культываванне.
Для базідыяльных грыбоў характэрна поўная страта спецыялізаваных палавых клетак. Канідыяльнае (бясполае) споранашэнне трапляецца рэдка; палавое споранашэнне — базідыяспоры. Палавы працэс ідзе па тыпе саматагаміі праз зліццё дзвюх вегетатыўных (саматычных) клетак гаплоіднага міцэлію, што вырастае з базідыяспораў. Характэрная марфалагічная асаблівасць базідыяльных грыбоў — наяўнасць спражак — дугападобных структур каля папярочных перагародак, што падзяляюць клеткі гіфы. На дыкарыятычным міцэліі ў большасці базідыяміцэтаў фарміруюцца пладовыя целы, на паверхні або ўнутры якіх утвараюцца базідыі. Пладовыя целы базідыяльных грыбоў розных тыпаў: гіменіяльныя (спараносны слой — гіменій — на паверхні цела) і гастэральныя (гіменій унутры цела, замкнёнага да поўнага выспявання базідыяспораў); формы — плоскія, канічныя, капытападобныя, плеўкавыя, распасцёртыя на субстраце, падзеленыя на шапку і ножку; кансістэнцыі — мясістыя, дравяністыя, шчыльналямцавыя, скурыстыя.
А.М.Капіч. с. 219
БАЗІДЫЯМІЦЭ́ТЫ , глядзі Базідыяльныя грыбы. с. 219
БАЗІДЫЯСПО́РА , спора палавога размнажэння базідыяльных грыбоў. Утвараюцца вонкава па 2—4 на паверхні базідый. Бываюць акруглыя, авальныя або ніткападобна выцягнутыя. Сядзяць на маленькіх шыпападобных вырастах базідыі — стэрыгмах. У адрозненне ад аскаспораў базідыяспоры адшнуроўваюцца ад базідыі вонкі. На адпаведным субстраце базідыяспора прарастае гаплоідным гомакарыятычным міцэліем. с. 219
БАЗІЛЕ́ВІЧ Канстанцін Васілевіч (24.5.1892, Кіеў — 3.3.1950), савецкі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1922). З 1935 праф. Маскоўскага ун-та, з 1939 — ВПШ пры ЦК КПСС, адначасова ў 1936—50 у Ін-це гісторыі АН СССР. Працы па гісторыі знешняй палітыкі, класавай барацьбы, сац.-эканам. адносін феад. Расіі і інш. с. 220
БАЗІЛЕ́ВІЧ Мануіл, усходнеславянскі драматург і паэт 18 ст. Вучыўся ў Кіева-Магілянскай акадэміі. У 1750—54 выкладаў паэтыку і рыторыку ў Смаленскай духоўнай семінарыі. Для школьнага тэатра гэтай семінарыі з пазіцый царк.-рэліг. маралі і хрысціянскіх ідэалаў напісаў сілабічным вершам драму-маралітэ «Дэкламацыя» — тыповы твор школьна-схаласт. драматургіі. Карыстаючыся алегарычнымі і міфічнымі вобразамі, асуджаў п’янства, хцівасць, прадажнасць суддзяў, спачуваў бедным, сцвярджаў думку пра марнасць жыцця, неабходнасць маральнага ўдасканалення чалавека. Мова п'есы стараслав. з беларусізмамі. Паміж дзеяннямі «Дэкламацыі» ставіліся сатыр.-гумарыст. інтэрмедыі на бел. мове «Селянін у касцёле» і «Селянін на споведзі», напісаныя Базілевічам або яго вучнямі.
Літ.: Усікаў Я. Беларуская камедыя. Мн., 1979. С. 61—64; Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 316—319. с. 220
БАЗІЛІ́ДЭС (Basilides) Марыя (11.11.1886, Іольшва, Венгрыя — 26.9.1946), венгерская спявачка (кантральта). Скончыла Муз. акадэмію імя Ф.Ліста ў Будапешце (1911). Салістка Нар. оперы (Будапешт), з 1915 — Венг. дзярж. опернага т-ра. Сярод партый: Арфей («Арфей» К.Мантэвердзі), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Даліла («Самсон і Даліла» К.Сен-Санса), Ірадыяда («Саламея». Р.Штрауса), кантральтавыя партыі ў операх Р.Вагнера. Выконвала сола ў араторыях І.С.Баха, Г.Ф.Гендэля, рэквіеме В.А.Моцарта. с. 220
БАЗІЛІ́К (Ocimum), род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Каля 60 (паводле інш. звестак да 150) відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках абодвух паўшар’яў. Каля 10 відаў культывуюць як эфіраносныя і вострапрыпраўныя расліны. Найб. вядомыя базілік эўгенольны (Ocimum gratissimum), камфорны (Ocimum basilicum), свяшчэнны (Ocimum sancta). На Беларусі як вострапрыпраўную расліну зрэдку вырошчваюць базілік камфорны.
Травы, паўкусты і невысокія кусты. Лісце пераважна суцэльнае, апушанае. Кветкі па 6—10 у несапраўдных кальчаках сабраны ў канцавыя гронкападобныя суквецці; чашачка званочкавая, у зеве валасістая; венчык двухгубы, верхняя губа 4-лопасцевая. Плод — арэшак. Лек., харч., тэхн. (эфіраалейныя) і дэкар. расліны. Выкарыстоўваюцца ў медыцыне, парфумернай і харч. Прам-сці. с. 220
БАЗІ́ЛІ́КА (ад грэч. basilikē царскі дом), выцягнуты, прамавугольны ў плане будынак, падзелены падоўжнымі радамі калон ці слупоў на некалькі (звычайна 3 ці 5) частак (т. зв. караблёў, ці нефаў), якія маюць самастойныя перакрыцці. Сярэдні гал. неф заўсёды вышэйшы за бакавыя, верхняя частка яго сцен, прарэзаная вокнамі, выступае над дахамі бакавых нефаў. Перад уваходам базілікі — папярочны прытвор (нартэкс), а ў процілеглым канцы сярэдняга, большага па шырыні нефа — паўкруглы выступ (апсіда), накрыты паўкупалам. Першапачаткова базілікі мелі драўлянае перакрыцце, якое пазней замянілі мураваным скляпеністым. У Стараж. Рыме базілікі выкарыстоўваліся як судовыя залы, рынкі, біржы і інш. Пазней базіліка стала адным з асн. тыпаў хрысц. храмаў, пашырылася ў візантыйскай, сірыйскай, раманскай і гатычнай архітэктуры, а таксама ў архітэктуры Адраджэння і барока. На Беларусі базілікі з’явіліся ў канцы 16 ст., пашырыліся ў 18 ст. Найчасцей выкарыстоўваліся ў культавых хрысц. будынках (каталіцкіх, праваслаўных і уніяцкіх), зрэдку — у ратушах (Слуцк), сінагогах (Слонім). с. 220
БАЗІЛІКА́ТА (Basilicata), Луканія, адм. вобласць на Пд Італіі. Пл. 10 тыс. км2. Нас. 625 тыс. чал. (1990). Уключае правінцыі Матэра і Патэнца. Адм. ц. — г. Патэнца. На ПдУ абмываецца зал. Таранта Іанічнага м., на ПдЗ — зал. Палікастра Тырэнскага м. Зах., паўд. і паўн. часткі занятыя Луканскімі Апенінамі (г. Сірына, 2007 м). На У плато і прыбярэжная нізіна.
Клімат міжземнаморскі. Расліннасць — ксерафітныя лясы і хмызнякі. Нафтахім., пракатныя, машынабуд., папяровыя, харч., дрэваапр., швейныя прадпрыемствы. Невялікая здабыча прыроднага газу і лігнітаў. Гал. с.-г. культуры — пшаніца, авёс; вырошчваюць таксама бабовыя, капусту, перац, раннюю гародніну. Садоўніцтва і вінаградарства. Жывёлагадоўля пераважна горнапашавая (авечкі і козы). Транспарт аўтамаб. і чыгуначны. с. 220
БА́ЗІС , база (ад грэч. basis аснова), 1) у матэматыцы — найменшае падмноства некаторага мноства, з якога пэўнымі аперацыямі можна атрымаць любы элемент гэтага мноства. Напрыклад, 1 аперацыямі складання і множання можна атрымаць любы натуральны лік. У вектарнай прасторы такі набор вектараў, што адвольны вектар адназначна выяўляецца ў выглядзе лінейнай камбінацыі вектараў гэтага набору. Колькасць элементаў базісу наз. размернасцю прасторы. Глядзі таксама Артаганальная сістэма, Артаганальнае пераўтварэнне. 2) У фізіцы базіс крышталічнай структуры — поўная сукупнасць каардынатаў цэнтраў атамаў у сіметрычна незалежнай вобласці крышт. структуры. Эксперыментальнае вызначэнне праводзіцца метадамі рэнтгенаўскага структурнага аналізу, электронаграфіі, нейтронаграфіі. с. 220
БА́ЗІС ГЕАДЭЗІ́ЧНЫ , лінія, даўжыня якой (прыкладна 8—15 км) вымяраецца на мясцовасці з вял. дакладнасцю. Базіс геадэзічны з дапамогай базіснай сеткі служыць у трыянгуляцыі для вызначэння даўжыні зыходнага боку трохвугольніка. с. 220
БА́ЗІС ДЭНУДА́ЦЫІ , дэнудацыйны ўзровень, ніжні ўзровень паверхні, да якога перамяшчаюцца (скочваюцца або змываюцца) прадукты разбурэння (выветрывання) горных парод. Звычайна адпавядае падэшве горнага схілу, дзе адбываецца акумуляцыя матэрыялу, які зносіцца зверху, і ўтвараюцца (пры стромкіх схілах) дэлювіяльныя шлейфы (гл. Дэлювій). с. 221
БА́ЗІС ЭРО́ЗІІ , праверхня, на ўзроўні якой вадацёк (рака, ручай) траціць сілу і не можа далей паглыбляць сваё рэчышча. Агульны (або галоўны) базіс эрозіі — узровень Сусветнага ак.; мясцовыя (або часовыя) базісы эрозіі — праточныя азёры, месцы ўпадзення прытокаў у гал. раку, выхады цвёрдых парод, якія запавольваюць глыбінную эрозію ракі. Змена вышыні базісу эрозіі (ваганні ўзроўню мора, векавыя рухі зямной кары і інш.) суправаджаецца ўразаннем даліны або запаўненнем яе рачнымі адкладамі. с. 221
БА́ЗІСНАЯ СЕ́ТКА , сістэма трохвугольнікаў, якая выкарыстоўваецца ў геадэзічных вымярэннях. Забяспечвае пераход з неабходнай дакладнасцю ад непасрэднага вымярэння на мясцовасці кароткага базіса геадэзічнага да больш доўгага (зыходнага) боку аднаго з трохвугольнікаў, якія ўваходзяць у склад самой трыянгуляцыі. Базісная сетка будуецца ў тых выпадках, калі непасрэднае вымярэнне зыходных бакоў трыянгуляцыі немагчымае ці нерэнтабельнае. Звычайна форма базіснай сеткі блізкая да ромба, малая дыяганаль якога служыць базісам, а большая — зыходным бокам трыянгуляцыі. с. 221
БА́ЗІСНАЯ ЦАНА́ , 1) база для вызначэння індэкса цэн у міжнар. гандлі (экспартных і імпартных) у цэлым і па асобных групах тавараў. Гэтыя звесткі друкуюцца ў міжнар. і нац. знешнегандл. статыстыцы, перыяд. выданнях ААН. 2) У рыначнай эканоміцы — цана тавару з пэўнымі фіксаванымі параметрамі (якасць, памер, хім. састаў), якая служыць базай цэн на дадзеную прадукцыю. Пры змене кан’юнктуры рынку базісная цана звычайна захоўвае пэўную стабільнасць, мяняюцца надбаўкі і скідкі да яе, што вядзе да ўстанаўлення рэальнага ўзроўню (росту ці зніжэння) цэн. с. 221
БАЗІФІКА́ЦЫЯ , асноўны метасаматоз, прыродны працэс абагачэння горных парод марганцам, жалезам, у меншай ступені тытанам, фосфарам, магніем і кальцыем пры збядненні крэменязёмам, натрыем і каліем. Выражаецца ва ўтварэнні фронту базіфікацыі — зон, аблямовак, гнёздаў горных парод, якія маюць больш асноўны састаў, чым зыходныя. Абумоўлены гранітызацыяй у зонах ультраметамарфізму: найбольш рухомыя элементы горных парод выносяцца ў растворах і адкладаюцца ў выглядзе біятытавых, амфіболавых, піраксенавых і інш. монамінеральных парод, зрэдку разам з поліметалічнымі і жал. рудамі. Прадукты базіфікацыі пашыраны ў крышт. фундаменце Беларусі.
І.В.Найдзянкаў. с. 221
БАЗІФІ́ЛЬНЫЯ АРГАНІ́ЗМЫ (ад грэч. basis аснова + phileō люблю), арганізмы, якія нармальна развіваюцца на шчолачным субстраце. Напрыклад, урабактэрыі, з вышэйшых раслін — пераважна стэпавыя і пустынныя віды, а таксама белая акацыя, скумпія, лістоўніца еўрапейская, вятроўнік шасціпялёсткавы, ветраніца лясная і інш. с. 221
БАЗНА́НСКАЯ (Boznańska) Вольга (15.4.1865, Кракаў — 26.10.1940), польскі жывапісец. Вучылася у Мюнхене (1886—89) у К.Крыгельдорфа і В.Дзюра, з 1898 у Парыжы. Член т-ва польскіх мастакоў «Мастацтва» (з 1898, Кракаў). Нац. т-ва прыгожых мастацтваў (з 1901, Парыж). Аўтар інтымных рэалістычных партрэтаў у духу імпрэсіянізму, якія выкананы ў лёгкай, светлай гаме: «Дзяўчынка з хрызантэмай» (1894), «Партрэт дзвюх дзяўчынак» (1896), «Аўтапартрэт» (1900), партрэты Ф.Ясенскага (1907), Ядвігі Сапегі (1910), Г.Сянкевіча (1913) і інш. с. 221
БАЗО́НЫ , бозе-часціцы. 1) мікрачасціцы, якія падпарадкоўваюцца Бозе-Эйнштэйна статыстыцы. Да іх адносяцца фатоны, α-часціцы, π-мезоны, ат. ядры з цотным лікам нуклонаў і інш. 2) Элементарныя ўзбуджэнні ў макраскапічнай сістэме, т.зв. квазічасціцы (феноны ў цвёрдым целе, эксітоны ў паўправадніках і малекулярных крышталях). Базоны маюць нулявы або цэлы спін, што адрознівае іх ад ферміёнаў. Характэрная асаблівасць базонаў — адвольная іх колькасць у пэўным квантавым стане, што дае магчымасць растлумачыць з’явы звышправоднасці і звышцякучасці. с. 221
БАЗО́ЎСКІ (Bazovský) Мілаш Аляксандр (11.1.1899, г. Турані-над-Вагам, Славакія — 15.12.1968), славацкі жывапісец і графік. Нар. мастак Славакіі (1964). Вучыўся ў АМ у Будапешце (1918) і Празе (1919—24). Адзін з заснавальнікаў сучаснага славацкага жывапісу. Яго мастацтва блізкае да нар. формаў, нар. творчасці, што звязана з мяккім каларытам, умоўнасцю і спрошчанасцю малюнка, тонкім пачуццёвым лірызмам, тугою, смуткам. Аўтар тэматычных карцін, пейзажаў: «Веснавы струмень» (1927), «Чорныя сенажаці» (1930), «Дзяўчына са збанам» (1931), «Аранжавы конь» (1938), «Чорнае сонца» (1942), «Агасфер (Лудзільшчык)» (1948), «Радасная вёска» (1949), «Птушкі адлятаюць» (1957) і інш. с. 221
БА́ЗУА (Basua), пячора ў Лігурыі (вобласць у Паўн. Італіі), дзе знойдзены сляды дзейнасці паляўнічых эпохі мусцье. У 1950 адкрыта паўн. галерэя пячоры даўж. 400 м, якая завяршалася залай. Дзякуючы яе выключнай захаванасці (уваход перагароджвала сталагмітавая пробка) выяўлены 25 адбіткаў ног неандэртальцаў, фігурны сталагміт, які завяршаўся галавой забітага пячорнага мядзведзя і служыў мішэнню для сімвалічнага рытуальнага палявання — кідання злепленых з гліны «шароў». с. 221
«БАЗУ́КА» (англ. bazooka) першы амер. 60-мм ручны процітанкавы рэактыўны гранатамёт (1942). Маса 6,1 кг, маса гранаты 1,5 кг, макс. скорасць палёту гранаты 90 м/с, прыцэльная далёкасць стральбы 200 м, прабіваў браню таўшч. 90 мм. «Базукай» наз. і інш. процітанкавыя гранатамёты. с. 221
БАЗЫЛЕ́НКА Ганна Мартынаўна (4.4.1908, г.п. Арэхаўск Аршанскага р-на Віцебскай вобласці — 16.1.1980), бел. мовазнавец. Канд. філал. н. (1952). Скончыла БДУ (1931). Працавала ў Ін-це мовы, л-ры і мастацтва АН Беларусі (1933—38), БДУ (1944—70). Аўтар манаграфіі «Пабочныя і ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове» (1964), шэрагу навук. артыкулаў па праблемах сучаснай бел. мовы. У 1920-я г. друкавала пад сваім прозвішчам і псеўд. Ганна Арахоўская вершы, апавяданні і аднаактовыя п’есы. с. 222
БА́ЗЫЛЕЎ Мікалай Іванавіч (н. 10.5.1936, в. Юзафоўка Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1963), дзе працаваў з 1966. З 1994 у Бел. дзярж. эканам. ун-це. Асн. кірунак навук. дзейнасці — адносіны ўласнасці і шляхі іх рэфармавання на сучасным этапе. Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў па асновах маркетынгу, прадпрымальніцтва і камерцыйнай дзейнасці.
Тв.: Экономическая теория социализма: Вопр. развития и методологии в переход. период. Мн., 1981; Обобществление производства и развитие социалистической собственности. Мн., 1983. с. 222
БАЗЫ́ЛІК Цыпрыян (1535?, г. Серадз, Польшча — пасля 1600), паэт, перакладчык, кампазітар, кнігавыдавец. Вучыўся ў Кракаўскім ун-це. Прыблізна з 1556 адзін з кіраўнікоў капэлы канцлера ВКЛ М.Радзівіла Чорнага. Складаў рэліг. песнапенні (выдадзены асобнымі кніжкамі ў Брэсце ў 1556, 1558, 1559). У 1560—70-я г. ўладальнік і кіраўнік Брэсцкай друкарні. У некаторыя кнігі ўключаў свае вершы. Аўтар паэмы «Надпіс на помніку П.Сецыгнеўскага» (1570). Пераклаў з лац. мовы на польск. і выдаў «Гісторыю жорсткіх ганенняў царквы Божай» (1567, з А.Воланам), творы М.Барлетці пра Г.Скандэрбега (1569), М.Олаха «Пра Атылу, караля угорскага» (Кракаў, 1574; рукапіс бел. перакладу каля 1580) і А.Маджэўскага Фрыча «Аб удасканаленні Рэчы Паспалітай» (Лоск, 1577). с. 222
БАЗЫ́ЛЬЧЫК Валянцін Вячаслававіч (8.12.1935, г. Полацк — 13.1.1993), хімік-арганік. Д-р хім. н. (1986), праф. (1987). Засл. вынаходнік СССР (1992). Засл. дз. нав. Чувашыі (1992). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Бел. тэхнал. Ін-це і Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі. З 1969 у Чувашскім ун-це. Навук. даследаванні па хіміі тэрпеноідаў і іх сінт. аналагаў. У супрацоўніцтве з бел. вучонымі атрымаў новыя біялагічна актыўныя прэпараты (пестыцыды) і даследаваў іх эфектыўнасць. Я.Г.Міляшкевіч. с. 222
БАЗЫЛЬЯ́НЕ , каталіцкія манахі ўсх. абраду, якія жывуць паводле т.зв. статута св. Васіля (Базыля) Вялікага (распрацаваны ў 4 ст.). Існуюць у Еўропе і на Б.Усходзе з ранняга сярэднявечча. У 16 ст. зарганізаваны ў адзіны ордэн. Вылучаецца некалькі асн. базыльянскіх абрадаў: Гротаферата (італа-албанскі), св. Збаўцы і св. Яна Хрысціцеля, Мелкіцкі (у Ліване, Палесціне і Егіпце), св. Іасафата (на Украіне, у Румыніі). На Беларусі базыльяне з’явіліся ў 17 ст. ў выніку царк. рэформаў уніяцкага мітрапаліта І.В.Руцкага. Першая місія манахаў-кармелітаў, выкліканая Руцкім у 1605, заклала базыльянскі ордэн у Свята-Троіцкім кляштары ў Вільні. На далейшае фарміраванне ордэна ў ВКЛ і ў Рэчы Паспалітай зрабілі ўплыў езуіты. У 1617 Навагрудская кангрэгацыя зацвердзіла стварэнне базыльянскага ордэна ў Рэчы Паспалітай і прыняла рэгулы (статут) новага ордэна, распрацаваныя Руцкім, які быў абраны 1-м протаархімандрытам (генералам) базыльянаў. Паводле рэгулаў протаархімандрыт ордэна падпарадкоўваўся папу рымскаму праз уніяцкага мітрапаліта. Протаархімандрытамі базыльянаў былі Руцкі (1617—21), Леў Крэўза Ржавускі (1621—26), Рафаіл Корсак (1626—36), Пахомій Война Аранскі (з 1636), Антоній Сялява (з 1652), Якуб Суша (з 1661), Гаўрыіл Календа (з 1666), Пахомій Агілевіч (1675—79), Стафан Мартышкевіч Бусінскі (1679—86), Язэп Пяткевіч (1686—90), Сымон Агурцэвіч (з 1690), Якім Кушэвіч (з 1694), Леў Кішка (1703—13), Васіль Працэвіч (1713—17), Максімілян Вятржынскі (1717—19), Антон Завадскі (з 1719), Карнелій Сталпавіцкі-Лябецкі (да 1727), Антанін Таміловіч (1729—36), Патрыцый Жураўскі (1739—43), Палікарп Мігуневіч (1743—47), Іпацій Білінскі (1747—51; 1759—72), Ераклій Лісянскі (1751—59), Парфірый Скарбек Важынскі (1772—80 і з 1788), Язэп Маргулец (1780—85), Ерафей Карчынскі (1786—88), Максімілян Вільчынскі (да 1793), Афанасій Фалькоўскі (да 1802), Юстын Гусакоўскі (да 1804, калі пасада протаархімандрыта была скасавана). У 1743 ордэн падзелены на 2 правінцыі: Літоўскую (уваходзілі землі княства, у тым ліку Беларусі) і Рускую (або Польскую, каронную). Ордэнам кіравалі протаархімандрыт, правінцыялы (кіраўнікі правінцый), 4 кансультары і сакратар. Вышэйшай заканад. уладай былі кангрэгацыі (з удзелам мітрапаліта), іерархіі базыльянаў. Кангрэгацыі склікаліся раз на 4 гады ў любым буйным цэнтры базыльянаў, найчасцей у Навагрудку (1617, 1671, 1686, 1703, 1717, 1719, 1730), Жыровічах (1629, 1631, 1658, 1659, 1661, 1675, 1679, 1694), Вільні (1636, 1642, 1646, 1650, 1667, 1713). У 1635 базыльяне атрымалі прывілей караля Уладзіслава ІV, паводле якога біскупамі уніяцкай царквы маглі выбірацца толькі манахі-азыльяне, што ўзмацніла пазіцыі ордэна. Расла колькасць кляштараў. У 1772 у кожнай правінцыі было па 72 кляштары, больш за 600 манахаў. Базыльяне актыўна займаліся адукац. дзейнасцю. Прывілеем 1613 кароль Жыгімонт III Ваза дазволіў базыльянам адкрываць школы са статутам пач. і сярэдніх навуч. устаноў з выкладаннем на бел. мове. Базыльяне распрацавалі сістэму свецкай адукацыі пераважна лінгвістычнага багаслоўскага і агульнагуманітарнага кірунку. У 18 ст. буйнейшыя базыльянскія школы мелі па 300—500 вучняў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 існавалі 4 правінцыі; акрамя 2 існуючых утварыліся Беларуская (на далучаных да Расіі землях) і Галіцкая (на тэр. Аўстрыі). У 1785 ордэну базыльянаў, які стаў сур’ёзнай перашкодай на шляху афіц. палітыкі праваславізацыі і русіфікацыі Беларусі, было забаронена выбіраць правінцыяла і протаархімандрыта, улада над ім была перададзена архібіскупу А.Лісоўскаму, прыхільніку ўсх. абраднасці. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай кантакты базыльянаў з Рымам спынены, ордэн ператварыўся ў групу адасобленых кляштараў без ордэнскай цэнтралізацыі. У 1822 паводле загаду цара Аляксандра І закрыты кляштары базыльянаў, пры якіх існавалі навіцыяты, школы або філасофскія і багаслоўскія класы, а на іх базе створаны правасл. духоўныя вучылішчы. Паводле ўказу Мікалая І ад 9.10.1827 ліквідавана базыльянскае манаства, а ў 1828 ліквідаваны і кляштары базыльянаў. Толькі Свята-Троіцкі віленскі кляштар з семінарыяй праіснаваў да 1839, калі на Полацкім дзярж. саборы была скасавана уніяцкая царква. У 1870 забаронены апошнія кляштары базыльянаў на тэр. Польшчы. Базыльяне захаваліся ў Аўстра-Венгрыі (14 кляштараў у Галіцыі і 7 у Венгрыі). На Украіне базыльяне афіцыйна дзейнічалі да 1946, калі на Львоўскім саборы была ліквідавана Украінская грэка-каталіцкая царква. З таго часу базыльяне разам з усёй царквой перайшлі на нелегальнае становішча. У канцы 1980-х г. яны аднавілі сваю дзейнасць. На Беларусі базыльянства не адрадзілася, аднак невял. частка манахаў праходзяць навіцыят ва ўкраінскіх базыльянскіх кляштарах.
Літ.: Коялович М.О. История воссоединения западнорусских униатов старых времен. Спб., 1873; Бобровский П.О. Русская греко-униатская церковь в царствование императора Александра І.Спб., 1890.
І.М.Дубянецкая. с. 222
БАЗЫЛЬЯ́НСКІЯ ШКО́ЛЫ , навучальныя ўстановы ў 17 — 1-й пал. 19 ст., якія ствараліся, утрымліваліся і кіраваліся манаскім ордэнам базыльянаў. Дзейнічалі на Беларусі, Украіне, у Літве, Латвіі і Польшчы. Папа Павел V 2.12.1615 зацвердзіў базыльянскія школы і дазволіў весці ў іх навучанне свецкай моладзі. На Беларусі першыя школы ўзніклі да 1637 у Мінску, Навагрудку, мяст. Баруны, Жыровічы, Чарэя і інш. У базыльянскіх школах вучылася моладзь розных веравызнанняў. Настаўнікаў для школ рыхтавалі ў езуіцкіх калегіумах, Віленскай акадэміі (універсітэце), замежных універсітэтах. Выкладаліся: грэч., лац., царкоўнаслав., польск., рус., ням., франц. мовы, метафізіка, рыторыка, логіка, паэтыка, права, асновы хрысц. веравучэння і абраднасці, гісторыя агульная і Рэчы Паспалітай, з 19 ст. — гісторыя Рас. імперыі, фіз. і паліт. геаграфія, арыфметыка, алгебра, геаметрыя, фізіка, астраномія, заалогія. У 1820—30-я г. базыльянскія школы зачынены ўрадам Рас. імперыі або пераўтвораны ў семінарыі і духоўныя праваслаўныя школы. с. 222
БАЗЭ́Н (Bazin) Эрвэ (сапр. Жан П’ер Мары Эрвэ-Базэн; Нervé-Bazin; г. Анжэ, Францыя — 17.2.1996), французскі пісьменнік. У 2-ю сусв. вайну ўдзельнік Руху Супраціўлення. З 1958 чл. Ганкураўскай акадэміі, з 1977 яе прэзідэнт. Аўтар паэт. зб-каў «Долі» (1933), «Дні» (1947), «Настроі» (1953) і інш. Бяздушнасць і ханжаства сем’яў, заснаваных на меркантыльных інтарэсах, іх бездухоўнасць, праблема бацькоў і дзяцей у цэнтры сатыр.-псіхал. трылогіі «Сям’я Рэзо» («Гадзюка ў кулаку», 1948; «Смерць коніка», 1950; «Крык савы» , 1972), у цыкле «сямейных» псіхал. раманаў «У імя сына» (1960), «Сямейнае жыццё» (1967), «Анатомія аднаго разводу» (1975). У рамане «Уставай і ідзі» (1952) адлюстраваў трагічныя вынікі вайны. Раман «Масла ў агонь» (1954) — даніна натуралістычнай эстэтызацыі паталаг. выпадку. Аўтар дакумент. рамана «Шчасліўцы з вострава «Адчаю» (1970), філас. рамана «Зялёны храм» (1981), паліт. аповесці пра Чылі «І агонь паглынае агонь» (1978), зб. нататак і афарызмаў «Азбука» (1984) і інш.
Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—4. М., 1988.
Літ.: Балашова Т. Эрве Базен и пути французского психологического романа. М., 1987. с. 223
БАЗЯНЕ́НКАЎ Міхаіл Георгіевіч (24.1.1921, г. Рослаўль Смаленскай вобласці —10.1.1994), бел. трэнер і педагог. Засл. трэнер СССР (1957), засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1971). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1948). Працаваў у Бел. ін-це фіз. культуры (1940—50, 1964—87), трэнерам мінскіх футбольных камандаў «Дынама» (1950—51), «Спартак» (1954), трэнерам (1961—64) нац. зборнай Бірмы па футболе.
М.А.Дубіцкі. с. 223
БАІРЫ́КІ (Bairįki), Тарава, горад, сталіца дзяржавы Кірыбаці ў Ціхім ак., на в-ве Тарава ў трупе а-воў Гілберта. 25 тыс. ж. (1990). Порт. Аэрапорт. Экспарт копры, прадукцыі рыбалоўства, імпарт харч. і прамысл. тавараў. Турызм. с. 223
БАІ́ТАВА Святлана Мікалаеўна (н. 3.9.1972, Магілёў), бел. спартсменка (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1988). Скончыла Магілёўскае вучылішча алімп. рэзерву (1992). Алімп. чэмпіёнка (1988, Сеул, камандны залік), чэмпіёнка свету (1989), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1987), неаднаразовы ўладальнік Кубка кубкаў, чэмпіёнка СССР. З 1991 на трэнерскай рабоце. с. 223
БАІ́Я (Bahia), штат на У Бразіліі, на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Пл. 561 тыс. км2. Нас. 11,7 млн. чал. (1990). Адм. ц. і гал. порт — г. Салвадор.
Займае ўсх. ч. Бразільскага пласкагор’я, у бас. р. Сан-Франсіску. Клімат трапічны і субтрапічны, вільготны на ўзбярэжжы, сухі на З ад яго. Развіты сельская гаспадарка і гарнарудная прам-сць. Вырошчваюць какава (85% збору краіны, 1990), цукр. трыснёг, тытунь, бавоўнік, маніёк (1-е месца ў краіне). Экстэнсіўная гадоўля буйн. раг. жывёлы і авечак. Здабыча нафты, рудаў медзі, свінцу, марганцу, хрому, алмазаў, золата, манацытавага пяску. Харч., тэкст., гарбарна-абутковая, хім. і інш. прам-сць. Транспарт чыгуначны, аўтамабільны, марскі. с. 223
БАІ́Я (Bahia), другая назва г. Салвадор у Бразіліі. с. 223
БАІ́Я-БЛА́НКА (Bahia Blanka), горад на ПдУ Аргенціны. Засн. ў 1828. 255,1 тыс. ж. (1991). Буйны порт у зал. Баія-Бланка (вываз пшаніцы, мяса, воўны). Чыг. вузел. Нафтаперапр. і нафтахім., мясахоладабойная, мукамольная, гарбарная прам-сць. Нац. Ун-т. с. 223
БАЙБА́К , стэпавы сурок (Мarmota bobak), млекакормячае сям. вавёркавых. Пашыраны ў стэпавай і лесастэпавай паласе Усх. Еўропы і Азіі.
Даўж. цела да 60 см, хваста да 15, маса да 6,5 кг. Поўсць кароткая, мяккая, пясочна-жоўтая са слабымі цёмнымі плямкамі. Лапы кароткія з моцнымі кіпцюрамі. Жыве сем’ямі ў глыбокіх норах, утварае калоніі. Тыповы дзённы грызун, найб. актыўны раніцай і вечарам. На зіму ўпадае ў спячку (да 6 месяцаў), назапасіўшы тлушчу (да 30% ад масы). Нараджае 4—5 дзіцянят. Корміцца дзікай травяністай расліннасцю. Аб’ект промыслу (выкарыстоўваюць шкурку, мяса, тлушч). Ворыва цаліны і паляванне значна зменшылі яго колькасць. Ахоўваецца. с. 223
БА́ЙДА , герой укр. і бел. нар. песень-балад. Увасабляе ўяўленне народа пра мужнасць, адданасць радзіме, рыцарскую годнасць. За адмаўленне ажаніцца з турэцкай царэўнай павешаны за рабро на гак. Помсцячы за ганебнае для рыцара пакаранне, Байда забівае турэцкага цара, царыцу і царэўну.
Прататыпам Байды некаторыя даследчыкі лічаць чаркаскага і канеўскага старосту Дз.Вішнявецкага, які ў час вайны з туркамі трапіў у палон і быў такім чынам пакараны смерцю. Бел. варыянт балады пра Байду вядомы па кн. А.Рыпінскага «Беларусь» (Парыж, 1840). с. 223
БАЙДА́К , пласкадоннае драўлянае грузавое судна з 2-схільным дахам і мачтай. Бытаваў на Беларусі ў 16—19 ст. Даўж. 25—53 м, шыр. 4—10 м, грузападымальнасць 80—250 т. Па канструкцыі самае вузкае, адносна сваёй даўжыні, і непаваротлівае судна. На байдаках хадзілі ўверх і ўніз па цячэнні ракі пад ветразем у басейнах Дняпра і Прыпяці. З сярэдзіны 19 ст. выцеснены больш зручнай берлінай. с. 223
БАЙДА́РА , вёславая ці парусная бяспалубная лодка прыморскіх чукчаў, каракаў і эскімосаў. Драўляны каркас абцягваўся скурай цюленя або маржа (у эвенкаў былі байдары з дошак). Прамысловыя байдары ўмяшчалі да 9, транспартныя — да 30 чалавек. с. 223
БАЙДАРА́ЦКАЯ ГУБА́ , заліў у паўд. частцы Карскага м., каля зах. берагоў п-ва Ямал. Даўж. каля 180 км, шыр. каля ўвахода 78 км, глыб. да 20 м. Т-ра вады на паверхні летам 5—6 °С. У асобныя гады запоўнена льдамі і цяжкапраходная для суднаў у летнія месяцы. Зімой замярзае. Упадаюць рэкі Байдарата і Юрыбей. с. 223
БАЙДА́РКА , каяк, вузкая лёгкая лодка без уключын, закрытая зверху палубай з люкамі для весляроў. Вяслуюць 2-лопасцевым вяслом, кіруюць рулём, які паварочваецца нагамі; вясляр размяшчаецца тварам у бок руху. Бываюць адзіночкі, двойкі, чацвёркі, васьмёркі (1, 2, 4, 8 весляроў). Адрозніваюць байдаркі спартыўныя і турысцкія з драўлянымі, метал. або пластмасавымі каркасамі, суцэльнымі ў першых і разборнымі ў другіх (абшыўка ў іх эластычная, з воданепранікальных матэрыялаў). Турысцкія байдаркі могуць аснашчацца парусамі і падвеснымі маторамі. с. 223
БА́ЙКА , невялікі фабульны, найчасцей вершаваны твор сатыр. або павучальнага зместу, у якім у алегарычнай форме адлюстраваны жыццёвыя з’явы, паводзіны людзей; блізкая да прытчы і апалога. Звычайна персанажамі байкі выступаюць жывёлы, расліны, рэчы, радзей людзі, а сам твор суправаджаецца абавязковай «мараллю», якая выяўляе яго асн. сэнс.
Як жанр вядома са стараж. часоў. У Стараж Грэцыі байкі стварыў Эзоп (6 ст. да нашай эры), у Рыме — Федр (1 ст. нашай эры). З байкапісцаў пазнейшага часу найб. вядомыя Ж.Лафантэн і І.Крылоў. У бел. л-ры байка ўзнікла ў апошняй чвэрці 19 ст. Першыя спробы ў гэтым жанры належаць Ф.Багушэвічу («Воўк і авечка», «Свіння і жалуды») і А.Абуховічу («Ваўкалак», «Старшына»). Пасля рэвалюцыі 1905—07, калі бел. прагрэс. творам цяжка было абысці цэнзурныя перашкоды, да байкі звярнуліся Я.Купала («Мікіта і валы», «Два мужыкі і глушэц»), Я.Колас («Конь і сабака», «Пастух і авечкі»), М.Багдановіч («Варона і чыж»); празаічныя байкі пісаў Ядвігін Ш. («Павук», «Журавель і чапля»). Высокай дасканаласці бел. байка дасягнула ў творчасці К.Крапівы. У жанры байкі плённа працавалі У.Корбан, Э.Валасевіч, М.Скрыпка і інш.
Літ.: Казека Я. Беларуская байка // Казека Я. Няходжанай дарогай. Мн., 1973. с. 224
БА́ЙКА (польск. bajka ад галандскага baai), мяккая, тоўстая баваўняная або шарсцяная тканіна з прыгладжаным ворсам. З баваўнянай байкі шыюць цёплую бялізну, жаночае або дзіцячае адзенне, з шарсцяной — дэмісезонныя паліто. с. 224
БАЙКА́Л , возера ў Расійскай Федэрацыі, на Пд Усх. Сібіры (у Бураціі і Іркуцкай вобл.). 456 м над узр. м. Пл. 31,5 тыс. км2 , даўж. 636 км, найб. шырыня 79,4 км. Самае глыбокае (1620 м) і вялікае па аб’ёме прэснай вады (23 тыс. км3) у свеце, змяшчае каля 1/5 сусв. запасаў прэснай вады (без ледавікоў). Пл. вадазбору больш за 550 тыс. км2. У Байкал упадае 336 рэк, у т.л. Селенга, Баргузін, Верхняя Ангара, Турка. Выцякае р. Ангара, якая выносіць за год каля 61 км3 вады. Катлавіна возера тэктанічнага паходжання. Раён Байкала высокасейсмічны, шматлікія землетрасенні. 27 астравоў, найбольшы Альхон (пл. каля 730 км2). Байкал абкружаны горнымі хрыбтамі. Берагавая лінія слаба парэзаная. Самыя вял. залівы ў сярэдняй ч. возера: Баргузінскі, Чывыркуйскі (падзеленыя п-вам Святы Нос), Правал, губы Аяя і Фраліха. Ветравыя хвалі (да 5 м), згонна-нагонныя з’явы. Т-ра вады на паверхні ў жн. ў адкрытай частцы 12— 14 °С, каля берагоў 18—20 °С, на глыбіні амаль пастаянная ўвесь год (3,2—3,5 °С). Ледастаў з канца снеж. — пач. студз. да пач. мая. У вытоку Ангары Байкал не замярзае. Вада адрозніваецца вял. празрыстасцю (да 40 м) і чысцінёй. Праводзяцца работы па памяншэнні адмоўнага ўплыву гаспадаркі навакольных раёнаў на водныя рэсурсы возера. Раён Байкала характарызуецца складанай сістэмай мясцовых вятроў: з ПнЗ — сарма (у раёне в-ва Альхон), з ПнУ — баргузін, з ПдЗ — култук. У флоры і фауне каля 2600 відаў і разнавіднасцяў, у тым ліку ¾ эндэмікі: бычкі, жывародная рыба галамянка і інш. Прамысл. рыбы: байкальскі омуль, сіг, харыус, часцікавыя і інш. Водзіцца байкальскі цюлень. Развіты рыбалоўства, суднаходства. Гал. гарады Слюдзянка, Байкальск; прыстані Байкал, Лісцвянка, Танхой, Усць-Баргузін, Северабайкальск. У пас. Лісцвянка Лімналагічны ін-т Сібірскага аддзялення АН Расіі, у пас. Вялікія Каты гідрабіял. станцыя Іркуцкага ун-та. Паўн.-ўсх. ч. Байкала ў складзе Баргузінскага запаведніка, на паўд. узбярэжжы Байкальскі запаведнік, на зах. — Прыбайкальскі нац. парк і Верхняленскі запаведнік. Байкал і навакольныя мясцовасці — раён турызму і адпачынку. Па паўд. узбярэжжы Байкала праходзіць Транссібірская, па паўн. — Байкала-Амурская магістралі. с. 224
БАЙКА́ЛА-АМУ́РСКАЯ МАГІСТРА́ЛЬ (БАМ), чыгунка ў Расіі; 2-і (пасля Транссібірскай чыгункі) больш кароткі чыгуначны выхад да Ціхага акіяна. Праходзіць праз Іркуцкую, Чыцінскую, Амурскую вобл., Хабараўскі край, рэспублікі Бурацкую і Саха (Якуція). Буд-ва пачалося ў 1930-я г., спынена ў 1961 у сувязі з ліквідацыяй БАМлага. З 1972 пачалася рэканструкцыя ўчастка БАМ (цяпер Бамаўская—Тында). У 1974—80 распачата буд-ва на зах. напрамку ад Камсамольска-на-Амуры і Ургала, на зах. і ўсх. напрамках ад Тынды, на ўсх. — ад Усць-Кута і Северабайкальска. У 1981—84 на некаторых участках адкрыты рабочы рух, асобныя канцавыя ўчасткі здадзены ў эксплуатацыю. У 1989 завершаны ўвод у эксплуатацыю ўсёй магістралі. 1.1.1981 створана Байкала-Амурская чыгунка з 3 аддзяленнямі — Паўн.-Байкальскім, Тындзінскім і Ургальскім. Агульная даўжыня гал. пуці БАМа больш за 3 тыс. км. На гэтым шляху пабудавана больш за 60 гарадоў і пасёлкаў, 200 станцый і раз’ездаў, больш за 4 тыс. мастоў і інш. збудаванняў, 9 тунэляў, у т.л. Паўн.-Муйскі даўж. 15,3 км. З Транссібірскай чыгункай БАМ злучаны 3 чыг. лініямі: БАМ — Тында, Вапняковая — Ургал, Валачаеўка — Камсамольск. Прадстаўнікі Беларусі будавалі на БАМе Муякан і самы паўн. ўчастак Тында—Беркакіт. Глядзі схему.
С.А.Казак-Антаневіч. с. 224
БАЙКА́ЛЬСКАЯ СКЛА́ДКАВАСЦЬ , познарыфейска-вендская складкавасць, эра тэктагенезу ў познім пратэразоі (каля 900—550 млн. гадоў назад), што папярэднічала каледонскай складкавасці. Вылучана ў 1932 рус. вучоным М.С.Шацкім. Тыповыя раёны развіцця байкалідаў — у Азіі (Енісейскі краж і Байкальская горная вобл.). Шырока выявілася на прылеглых да стараж. платформаў (кратонаў) тэрыторыях. Аналагі Байкальскай складкавасці: кадомская (асінцкая) у Зах. Еўропе, катангская ў Афрыцы, гадрынская і бразільская ў Амерыцы, луінская ў Аўстраліі. На Усх.-Еўрапейскай і інш. платформах узнікла сістэма аўлакагенаў. Байкаліды ўтвараюць ядры многіх палеазойскіх складкавых сістэм: Урала, Ціманскага кража, Цэнтр. Казахстана, паўн. часткі Цянь-Шаня і інш., уваходзяць у склад фундамента Зах.-Сібірскай і Зах.-Еўрапейскай маладых платформаў. З зонамі Байкальскай складкавасці звязаны радовішчы медзі, золата, волава і вальфраму. с. 224
БАЙКА́ЛЬСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК , на ПдЗ Бураціі, у цэнтр. ч. хрыбта Хамар-Дабан (выш. да 2300 м) і на берагавых тэрасах воз. Байкал. Засн. ў 1969. Пл. 165,7 тыс. га (пад лесам больш за 117 тыс. га, вадаёмаў 1552 га, астатняя пл. пад бязлесымі высакагор’ямі — гальцамі). Расліннасць горна-таежнага прыроднага комплексу: елка, кедр, піхта, хвоя, лістоўніца; у далінах рэк бярозавыя і асінавыя лясы; у падгальцавым поясе зараснікі рададэндранаў і субальпійскія лугі. Жывёльны свет — 37 відаў млекакормячых (звычайныя собаль, буры мядзведзь, каланок, гарнастай, ізюбр, паўн. алень) і 260 відаў птушак (шматлікія глушцы, курапаткі, ястрабы, рабчык, кедраўка, сойка; з рэдкіх відаў — скапа, арлан-белахвост). с. 225
БАЙКА́ЛЬСКІ ХРЫБЕ́Т , горны хрыбет па паўн.-зах. узбярэжжы воз. Байкал, у Расійскай Федэрацыі. Даўж. 300 км, выш. да 2572 м (г. Чэрскага). Складзены з крышт. сланцаў, кварцытаў, вапнякоў, гранітаў. Пераважае высакагорны рэльеф. На зах. схілах (да выш. 1400 м) цемнахвойная тайга, на ўсходніх лістоўнічныя лясы, вышэй горныя тундры і камяністыя россыпы. с. 225
БАЙКА́ЛЬСКІЯ НЕАЛІТЫ́ЧНЫЯ КУЛЬТУ́РЫ , археалагічныя культуры неаліту на тэр. Прыбайкалля. Насельніцтва найб. ранняй ісакаўскай культуры (4-е — пач. 3-га тыс. да нашай эры) займалася паляваннем, вырабляла сланцавыя наканечнікі стрэл, шліфаваныя цёслы, вастрадонны і паўяйкападобны керамічны посуд з адбіткам сеткі-пляцёнкі на паверхні. Плямёны сяроўскай культуры (3-е тыс. да нашай эры) удасканалілі каменныя і касцяныя прылады (шліфавалі і свідравалі). З’явіліся рэчы з зялёнага нефрыту, складаны лук з касцянымі абкладамі, скульптурныя выявы ласёў, рыб, антрапаморфныя фігуркі, наскальныя малюнкі. Кругладонны посуд упрыгожаны адбіткамі розных штампаў. Асн. заняткам насельніцтва кітойскай культуры (сярэдзіна 3 — пач. 2-га тыс. да нашай эры) было рыбалоўства. З’явіліся састаўныя (з косці і каменю) рыбалоўныя кручкі, доўгія касцяныя кінжалы з крамянёвымі ўкладышамі, павялічылася колькасць вырабаў з нефрыту. Пахавальны абрад насельніцтва Байкальскіх неалітычных культур — трупапалажэнне ў грунтавых магілах; нябожчыкаў пасыпалі вохрай. с. 225
БАЙКАНУ́Р , касмадром у Казахстане, у Карагандзінскай вобласці. Створаны ў 1955. Мае некалькі стартавых комплексаў, тэхн. пазіцый і вымяральных пунктаў. З Байканура запушчаны першы ў гісторыі чалавецтва штучны спадарожнік Зямлі (1957), здзейсніў палёт першы касманаўт Ю.А.Гагарын (1961); стартавалі пілатаваныя касм. караблі («Усход», «Узыход», «Саюз» і інш.), арбітальныя станцыі («Салют», «Мір»), шматлікія штучныя спадарожнікі Зямлі і міжпланетныя касм. Апараты. с. 225
БАЙКО́Т (англ. boycott), 1) поўная ці частковая адмова ад падтрымання адносін з пэўнай асобай, арг-цыяй ці дзяржавай, каб прымусіць іх задаволіць тыя ці інш. эканам. або паліт. патрабаванні. Можа ажыццяўляцца і па рашэнні Савета Бяспекі ААН. 2) Адмова ад выканання функцый ці ад карыстання пэўнымі правамі ці чыімі-н. паслугамі з тымі ж мэтамі (адмова ад удзелу ў выбарах, адмова рабочых наймацца на работу да прадпрымальніка як пратэст супраць яго дзеянняў і гэтак далей). 3) У пераносным сэнсе — спыненне адносін з пэўнай асобай у знак пратэсту. с. 225
БАЙКО́Ў Аляксандр Аляксандравіч (6.8.1870, г. Фацеж Курскай вобл., Расія — 6.4.1946), рускі вучоны ў галіне металазнаўства, металургіі і хіміі. Акад. АН СССР (1932, чл.-кар. 1927), Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1893), працаваў у ВНУ Пецярбурга, з 1942 віцэ-прэзідэнт АН СССР. Навук. працы па тэорыі акіслення і аднаўлення металаў і дысацыяцыі хім. злучэнняў пры высокай т-ры, асновах металургіі каляровых металаў, прамым атрыманні жалеза з руды, комплексным выкарыстанні сыравіны. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Тв.: Собр. трудов. Т. 1—5. М.; Л., 1948— 52. с. 225
БАЙКО́Ў Мікалай Сафронавіч (крас. 1915, в. Покаць Чачэрскага р-на Гомельскай вобласці — ?), Герой Сав. Саюза (1943). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Радавы Байкоў вызначыўся ў 1943 пры вызваленні Камарынскага р-на (Гомельская вобл.): у ліку першых пераправіўся цераз Дняпро, пры ўтрыманні захопленага плацдарма паранены працягваў з групай байцоў адбіваць контратакі праціўніка, чым садзейнічаў поспеху пераправы. Прапаў без вестак 3.10.1943. с. 225
БАЙКО́Ў Мікалай Якаўлевіч (22.2.1889, г. Бежацк Цвярской вобл., Расія — пасля 1945), бел. мовазнавец, педагог. З 1913 выкладаў у навуч. установах Мінска. У 1922—28 вучоны сакратар слоўнікавай камісіі Інбелкульта і Ін-та мовазнаўства АН Беларусі. У 1930 беспадстаўна арыштаваны, вызвалены з акадэмічнай пасады. Аўтар артыкулаў па педагогіцы, бел. л-ры, лексікаграфічных прац. Выдаў «Практычны расійска-беларускі слоўнік» (1924, з М.Гарэцкім), «Беларуска-расійскі слоўнік» (1925) і «Расійска-беларускі слоўнік» (1928, абодва з С.Некрашэвічам), «Практычны беларускі вайсковы слоўнік» (1927, з А.Бараноўскім). с. 225
БАЙКО́Ў Фёдар Ісакавіч (каля 1612 — 1663 або 1664), рускі дзярж. дзеяч. Дваранін. У 1654—57 узначальваў першае рускае пасольства ў Кітай для ўстанаўлення дыпламат. і гандл. адносін. Місія не мела поспеху. У час паездкі ў Пекін Байкоў вёў назіранні, якія выклаў у справаздачы пасольства — «Стацейным спісе» (прыведзены кашт. звесткі пра Сібір і Кітай, што стала значным укладам у геагр. л-ру таго часу). с. 225
БАЙЛАДЫ́ЛА , жалезарудны пояс на У Індыі (штат Мадх’я-Прадэш). Буйнейшыя (14) радовішчы высакаякасных (больш за 63% жалеза), пераважна гематытавых кварцытаў. Разведка з 1958, распрацоўка з 1967. Запасы кандыцыйных (63—67% жалеза) рудаў 1,3 млрд. т.; рэсурсы багатых гематытавых рудаў перавышаюць 3 млрд. т. с. 225
БАЙЛЯНЬЦЗЯ́О , Секта белага лотасу, тайная будыйская секта ў Кітаі ў 12 — пач. 19 ст. Узнікла на пач. праўлення дынастыі Паўд. Сун [1127— 1279]. У 14 ст. злілася з будыйскімі сектамі Мілацзяо і Мінцзяо і стала масавай арг-цыяй, у якую ўваходзілі пераважна сяляне і рамеснікі. Удзельнічала ва ўзбр. барацьбе супраць манг. дынастыі Юань. У наступныя стагоддзі неаднаразова ўздымала сял. паўстанні; адно з буйнейшых адбылося ў 1796—1805. Пасля яго задушэння маньчжурска-кіт. феадаламі секта спыніла сваю дзейнасць (за выключэннем адгалінаванняў у Шаньдуні і Чжылі). с. 225
БАЙНІ́ЦА , адтуліна ў сцяне абарончага збудавання для вядзення агню са стралковай зброі (закрытыя байніцы) або прасвет паміж зубцамі ў завяршэнні крапасных сцен, вежах і інш. (адкрытыя байніцы). З’явіліся ў стараж. свеце. Пашырыліся ў сярэднявеччы, калі пачалося буд-ва замкаў, крэпасцяў, умацаванняў гарадоў, з 14—15 ст. і ў палявых абарончых умацаваннях. На Беларусі існавалі са стараж. часоў у драўляных абарончых збудаваннях, з 13 ст. — у мураваных вежах (Камянецкая вежа). Асабліва пашырыліся ў 14 ст. (Лідскі, Крэўскі, Гродзенскі Стары замкі). Прызначаліся для стральбы з лукаў і арбалетаў. Мелі прамавугольную, трапецападобную або паўцыркульную форму. У 15—16 ст. набылі круглаватую форму, бо сталі шырока выкарыстоўвацца ручная агнястрэльная зброя (рушніцы, аркебузы, мушкеты) і лёгкія гарматы (гакаўніцы). У 17 ст. над байніцамі круглаватай формы з’явіліся прамавугольныя вертыкальныя прарэзы для прыцэльвання (Любчанскі замак, Камайскі касцёл, кляштар брыгітак у Гродне). На валах земляных умацаванняў адкрытымі байніцамі служылі прасветы паміж напоўненымі зямлёй лазовымі кашамі. Байніцы, прызначаныя для вядзення агню з гармат, наз. амбразурамі, для кідання камення — машыкулямі.
А.А.Трусаў. с. 225
БАЙРА́КІ (цюрк.), сухія лагчыны і яры, укрытыя расліннасцю, пераважна лісцевым лесам (дуб, ясень, клён, ліпа, бяроза, ігруша і інш.), у стэпах і лесастэпах Рускай раўніны (Сярэднярускае і Прыволжскае ўзвышшы, Данбас і інш. тэрыторыі з узгоркавым рэльефам). с. 226
«БАЙРА́М» («Свята»), штоквартальны гісторыка-этнаграфічны часопіс. Выходзіць у Мінску з 1991 на бел. мове. Выдаецца Бел. згуртаваннем татараў-мусульман «Аль-Кітаб». Друкуе матэрыялы па гісторыі татараў з часу іх пасялення на бел. землях у канцы 14 ст., пра жыццё татараў Паволжа і Крыма, мусульманскіх і цюркскіх краін свету, асновы мусульманскай веры і этыкі і інш. с. 226
БАЙРА́М-АЛІ́ , горад у Туркменістане, цэнтр раёна ў Марыйскай вобласці. У Мургабскім аазісе. Засн. ў 1886. Чыг. станцыя. Лёгкая, харч. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. З 1933 дзейнічае як кліматычны курорт. Клімат рэзка кантынентальны з мяккай зімой і гарачым летам. Сезон з крас. да лістапада спрыяльны для лячэння хворых з хранічнымі запаленнямі нырак, у астатні час — для лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб. У будынку б. царскай сядзібы (канец 19 ст.) санаторый з аддз. для падлеткаў. У наваколлі помнікі стараж. архітэктуры, у т.л. маўзалей, рэшткі мячэцяў і палацаў 7— 15 ст., гарадзішчы. с. 226
БАЙРАМУ́КАВА Халімат (сапр. Кубанава Халімат Башчыеўна;нарадзіўся 15.8.1917, аул Курзук, Карачаева-Чэркесія), карачаеўская пісьменніца. Аўтар зб-каў вершаў «Люблю жыццё я» (1957), «Любімыя горы» (1959), «Дабро» (1977), аповесцяў «Сям’я Карчы» (1962), «Вечныя коннікі» (1977), раманаў «Гады і горы» (1964), «Ранішняя зорка» (1974) і інш. пра гісторыю і сучаснае жыццё свайго народа. На карачаеўскую мову пераклала вершы і паэмы Я.Купалы. с. 226
БА́ЙРАН (Byron), мыс; самы ўсходні пункт мацерыка Аўстралія (28°38' паўд. ш. і 153°30' усх. д.). с. 226
БА́ЙРАН (Byron) Джордж Ноэл Гордан (22.1.1788, Лондан — 19.4.1824), англійскі паэт-рамантык. Атрымаў па спадчыне тытул лорда; з 1809 чл. Палаты лордаў Брыт. парламента. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1808). У 1816 назаўсёды пакінуў Англію. Удзельнік руху карбанарыяў (1817—23) і нац.-вызв. вайны ў Грэцыі (1823—24). Памёр ад ліхаманкі ў ваен. лагеры (г. Місалунгі). Першы зб. «Вольныя часіны» (1807) пазначаны рысамі рамант. светаадчування. У сатыр. паэме «Англійскія барды і шатландскія аглядальнікі» (1809) выступіў як прыхільнік асветніцкага класіцызму. У ліра-эпічнай паэме «Паломніцтва Чайльд Гарольда» (песні 1—4, 1812—18) расчараванне і горыч суайчыннікаў Байрана, ашуканых вынікамі франц. бурж. рэвалюцыі канца 18 ст., захапленне нац.-вызв. барацьбой народаў супраць захопніцкіх намераў Напалеона І, прыгнёту тур. султана, разважанні пра ход гісторыі і лёс чалавецтва. Пратэст і выклік кіруючым колам Англіі прагучалі ў «Одзе аўтарам біля супраць разбуральнікаў станкоў» (1812), «Песні для лудзітаў» (1816) і інш. У паэмах т.зв. «ўсходняга» цыкла «Гяур» і «Абідоская нявеста» (абедзве 1813), «Карсар» і «Лара» (абедзве 1814), «Асада Карынфа» і «Парызіна» (абедзве 1816) адлюстраваў канфлікт «байранічнага» героя з варожым светам, трагічны зыход бунту. Жанрава разнастайная лірыка Байрана сінтэзавала філасофскія, грамадз. і любоўныя матывы (цыкл любоўна-медытатыўных вершаў па матывах Бібліі «Яўрэйскія мелодыі», 1815; вершы «Бывай!», «Стансы да Аўгусты» і інш.). Душэўны стан паэта-выгнанніка, безвыходная туга і песімізм у вершах «Сон»; «Цемра», напісаных у Швейцарыі (вясна—восень 1816). У філас. драмах «Манфрэд» (1817), «Каін» (1821) бунтарскія матывы «ўсходніх» паэм пераходзяць у багаборніцкія. Свабодалюбствам прасякнуты паэмы «Шыльёнскі вязень» (1816), «Скарга Таса» (1817), «Прароцтва Дантэ» (1819). Рух карбанарыяў і прычыны яго разгрому атрымалі і філас. асэнсаванне ў драмах на гіст. і біблейскія сюжэты «Марына Фальера, дож Венецыі», «Сарданапал», «Два Фаскары» (усе 1821), якія спалучаюць элементы паэтыкі рамантызму і класіцызму. Сатыры «Ірландская аватара» (1821), «Прывід суда» (1822), «Бронзавы век» (1823) — выдатны ўзор паліт. лірыкі 19 ст. У рамане ў вершах «Дон Жуан» (1818—23, не скончаны на 17-й песні), энцыклапедыі еўрап. жыцця на мяжы 18—19 ст., спалучаюцца эпічны размах з лірычнымі адступленнямі, літ. і паліт. палемікай, з’едлівай пародыяй, рамант. тэндэнцыі з рэалістычнымі. Гераічнаму супраціўленню грэч. народа прысвечаны яго апошнія вершы «Песня пра суліётаў», «Апошнія словы пра Грэцыю». Творчасць Байрана моцна паўплывала на развіццё сусв. паэзіі 19—20 ст. На бел. мову творы Байрана перакладалі Э.Агняцвет, Р.Барадулін, П.Броўка, Ю.Гаўрук, П.Глебка, У.Дубоўка, Г.Дубянецкая, Е.Лось, М.Лужанін, Я.Семяжон, М.Танк і інш.
Тв.: Бел. пер. — Выбранае. Мн., 1963; Лірыка. Мн., 1989; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—4. М., 1981; Избр. произв. Т. 1—2. М., 1987; На перепутьях бытия...: Худож. публицистика. М., 1989.
Літ.: Елистратова А.А. Байрон. М., 1956; Кургинян М. Джордж Байрон. М., 1958; Дьяконова Н.Я. Лирическая поэзия Байрона. М., 1975; Зверев А. Звезды падучей пламень: Жизнь и поэзия Байрона. М., 1988; Моруа А. Байрон. Мн., 1990. с. 226
БАЙРА́ЧНЫ Мікалай Іванавіч (н. 22.12.1950, г. Баку), бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва, графік. Скончыў Бел. дзярж. тэатр.-маст. ін-т (1976). Працуе ў галіне керамікі, кніжнай графікі, мультыплікацыі. Яго работы вызначаюцца бел. нац. каларытам, тонкім разуменнем матэрыялу, багаццем пластычных вобразаў. Асн. творы: дэкар. скульптуры «Гарачы вецер» (1982), «Сентыментальная гісторыя» (1985), «Пераможца» (1992), «У самы поўдзень», «Пакуль зямля яшчэ круціцца» (1993), «Куды ідзеш?» (1994); цыклы скульптур «Тэатр» для Малой залы Рус. драм. тэатра (1990, Мінск), «Падарожжа ў краіну фантазій» (1994, Полацк). Мастак мультфільмаў «Хто» (1986), «Мая мама Чараўніца» (1990) і інш.
Б.А.Крапак. с. 226
БА́ЙРОЙЦКІ ТЭА́ТР , Байрэйцкі тэатр (ням. Festspielhaus літаральна Дом урачыстых паказаў), оперны тэатр у г. Байройт (Баварыя). Створаны па задуме Р.Вагнера, прызначаны для выканання яго твораў. Адкрыты ў 1876 яго тэтралогіяй «Пярсцёнак нібелунга». З 1882 дзейнічае ў час штогодніх Байройцкіх фестываляў, прысвечаных творчасці Вагнера. Спектаклямі тэатра кіравалі дырыжоры Г.Рыхтэр, Ф.Мотль, Р.Штраус, К.Мук, А.Тасканіні, В.Фуртвенглер, Г.Караян і інш. с. 226
БАЙСЕІ́ТАВА Куляш (Гульбахрам) Жасымаўна (2.5.1912, г. Алматы — 6.6.1957), казахская артыстка оперы (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар. арт. СССР (1936). Адна з заснавальніц каз. опернага мастацтва. У 1934—57 салістка Казахскага т-ра імя Абая. Стварыла яркія муз.-сцэн. вобразы ў нац. операх: Кыз-Жыбек, Акжунус («Кыз-Жыбек», «Ер-Таргын» Я.Брусілоўскага), Сары («Біржан і Сара» М.Тулебаева, Дзярж. прэмія СССР 1949). З класічных партый: Таццяна («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Чыо-Чыо-сан у аднайм. оперы Дж. Пучыні. Выступала як канцэртная спявачка. Дзярж. прэмія СССР 1948. с. 227
БАЙСЕІ́ТАВА Раўшан Хаціятаўна (н. 16.9.1947, г. Алматы), казахская артыстка балета. Нар. арт. Казахстана (1978). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1966). З 1966 салістка Казахскага т-ра імя Абая. Сярод партый: Баршагуль («Аксак-Кулан» А.Серкебаева), Аканат («Паданне пра белую птушку» Г.Жубанавай), Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана). с. 227
БАЙТ (англ. byte) у вылічальнай тэхніцы, 1) частка машыннага слова, што складаецца са стандартнай колькасці (звычайна 8) двайковых разрадаў (бітаў) і апрацоўваецца як адно цэлае. 2) Запамінальнае прыстасаванне для захоўвання такой колькасці інфармацыі. 3) Адзінка колькасці інфармацыі пры яе перадачы, захоўванні і апрацоўцы на ЭВМ (у т.л. як частка больш буйной лагічна непадзельнай адзінкі інфармацыі, напрыклад выяўлення ліку з плавальнай коскай). Байт служыць для вызначэння літар або інш. сімвалаў, якія цалкам займаюць байт, або дзесятковых лічбаў (па 2 лічбы на 1 байт). с. 227
БАЙТАЎША́НЬ , вулкан на Пн КНДР, глядзі Пэктусан. с. 227
БАЙЦО́ВАЯ РЫ́БКА (Betta splendens), сіямскі пеўнік, рыба роду пеўнікаў атр. акунепадобных. Пашырана ў прэсных вадаёмах Паўд.-Усх. Азіі. У Еўропу завезена ў канцы 19 ст. На Беларусі жыве ў акварыумах.
Даўж. 3—8 см. Цела выцягнутае, рознага колеру, пры спалоху і рэзкай змене ўмоў бясколернае. Самцы ярчэйшыя за самак, задзірыстыя, асабліва ў шлюбны перыяд (адсюль назва). У Тайландзе спецыяльна трэніруюць для баёў. Самец будуе гняздо з паветраных бурбалак, у якое пераносіць у роце ікрынкі. Лічынкі ахоўвае. Выведзена шмат парод для акварыумаў. с. 227
БАЙЧО́РАЎ Аляксандр Мухтаравіч (н. 4.10.1948, г. Гродна), бел. філосаф. Д-р філас. н. (1986), праф. (1988). Скончыў БДУ (1971), дзе выкладаў з 1974. У 1980—87 у Сакратарыяце ААН (Нью-Йорк). З 1987 у Ін-це кіравання і паліталогіі, БДУ. З 1993 нач. упраўлення міжнар. бяспекі і раззбраення МУС Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы знешняй палітыкі ЗША, еўрап. бяспекі і міжнар. кантролю над узбраеннем.
Тв.: США 70-х: социальные проблемы и противоречия. Мн., 1979; От «разбитого» поколения к контркультуре. Мн., 1982; Неоколониализм и международный терроризм. Мн., 1985; Введение в политологию. Мн., 1991. с. 227
БАК карабельны, на суднах грамадзянскага флоту насавая надбудова, прызначаная для засцярогі верхняй палубы ад залівання сустрэчнай хваляй, павышэння непатапляльнасці (закрыты бак) і размяшчэння службовых памяшканняў. На палубе бака размяшчаюцца таксама якарныя і швартовыя прыстасаванні. Утоплены ў корпус судна бак (звычайна на палову вышыні) наз. паўбакам. На ваен. караблях бак — насавая частка верхняй (асн.) палубы ад фарштэўня да пярэдняй мачты (фок-мачты) або насавой надбудовы (хадавога мосціка), на якой размяшчаюцца насавая артылерыя, ракетныя ўстаноўкі, а таксама якарныя, буксірныя, швартовыя прыстасаванні. с. 227
БАК (Bacq) Зянон Марсель (н. 31.12.1903, г. Ла-Луўер, Бельгія), бельгійскі фізіёлаг, фармаколаг і радыебіёлаг. Чл. Каралеўскай бельг. акадэміі навук, л-ры і выяўл. мастацтва і Бельгійскай каралеўскай мед. акадэміі (1946). Замежны чл. АН СССР (1958). Праф. (1934). Скончыў Брусельскі ун-т (1927). У 1929—30 у Гарвардскай мед. школе (ЗША), з 1932 у Льежскім ун-це. Заснавальнік параўнальнай фармакалогіі. Стварыў школу радыебіёлагаў-патолагаў. Навук. працы па таксікалогіі і біяхіміі нерв. працэсаў.
Тв.: Рус. пер. — Химическая защита от ионизирующей радиации. М., 1968. с. 227
БАК (Buck) Перл (26.6.1892, г. Хілсбара, штат Зах. Віргінія, ЗША — 6.3.1973), амерыканская пісьменніца. Чл. Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў (з 1951). Аўтар раманаў пра Кітай: «Усходні вецер, заходні вецер» (1930), «Зямля» (1931, Пулітцэраўская прэмія; бел. пер. 1937), «Сыны» (1932), «Маці» (1934), «Дом, які распадаецца» (1935). Пад псеўд. І.Седж публікавала сац.-бытавыя і «сямейныя» раманы з амер. жыцця: «Партрэт аднаго шлюбу» (1945), «Родзічы» (1949) і інш. Выступала за раўнапраўе неграў, супраць каланіялізму, папярэджвала пра небяспеку атамнай вайны (раман «Загадай раніцы», 1959). Аўтар зб-каў апавяданняў («Далёка і блізка», 1948, і інш.), кн. для дзяцей, мемуараў («Некалькі маіх светаў», 1954). Нобелеўская прэмія 1938. с. 227
БА́КА (Baka) Юзаф (18.3.1707, Міншчына — 2.5.1780), польскі паэт, каталіцкі прапаведнік. Сын мсціслаўскага скарбніка Адама Бакі. У 1740-я г. жыў у Мінску. Потым вёў місіянерскую дзейнасць у Навагрудку і Вільні. Паэт. зб. «Развагі пра смяротны стан і грахоўную злосць» (1766) Бакі належыць да метафізічнай паэзіі позняга барока. Яго 2-я частка «Роздум пра непазбежную смерць» (1766), выдадзеная асобна, атрымала процілеглыя ацэнкі: у 19 ст. — прадмет насмешак і жартаўлівых наследаванняў, сёння лічыцца шэдэўрам гратэску; спроба паказаць у ёй дэманічную ўсёмагутнасць смерці блізкая да нігілізму. Стыль Бакі выкарыстоўвалі В.Дунін-Марцінкевіч («Просьба» № 1), У.Сыракомля («Наследаванне Баку»).
Літ.: Nawarecki A. Czarny karnawał: “Uwagi śmierci niechybney” księdza Baki – poetyka tekstu i paradoksy recepcji. Wrocław etc., 1991. А.В.Мальдзіс. с. 228
БАКАВА́Я ЛІ́НІЯ , сістэма органаў пачуццяў у кругларотых, рыб і асобных земнаводных. Размешчана ў выглядзе паласы ўздоўж цела. У многіх рыб сістэматычная прыкмета. Лакалізуецца ў скуры і падскурных структурах цела і галавы. Складаецца з запоўненых вадкасцю каналаў, ампул і эпідэрмальных клетак. Групы адчувальных валасковых клетак падобныя да сенсорных клетак органаў слыху і вестыбулярнага апарату. Органы бакавой лініі дазваляюць успрымаць напрамак і скорасць цячэння, арыентавацца ў прасторы. с. 228
БАКАВА́Я ЭРО́ЗІЯ , падмыванне водным патокам схілаў рачной даліны, якое выклікае адступанне берагоў, расшырэнне даліны і міграцыю рэчышча ракі з утварэннем меандраў. Адбываецца адначасова з глыбіннай, звычайна пераважае тады, калі базіс эрозіі высокі, профіль ракі выраўноўваецца, набліжаецца да профілю раўнавагі. На тэр. Беларусі бакавая эрозія найбольш уласціва рэкам басейнаў Прыпяці, Дняпра і вярхоўям Нёмана (гл. таксама Эрозія). с. 228
БАКАВЫ́ ХРЫБЕ́Т , горны хрыбет у сістэме Вял. Каўказа. Цягнецца з паўн. боку паралельна Галоўнаму (Водападзельнаму) хрыбту. Складаецца з асобных масіваў, падзеленых вярхоўямі рэк паўн. схілу Вял. Каўказа. Выш. да 5642 м (г. Эльбрус). Да Бабакога хрыбта адносяцца самыя высокія вяршыні Вял. Каўказа: Дыхтау (5203 м), Казбек (5033 м), Тэбуласмта (4493 м) і інш. Складзены з асадкавых парод, крышт. і гліністых сланцаў, гранітаў. У грабянёвай частцы альпійскія формы рэльефу. Хвойныя лясы, высакагорныя лугі. У цэнтр. частцы ледавікі. с. 228
БАКА́Ж (Bocage) П’ер [11.11.1799 (1797 ?), г. Руан, Францыя — 30.8.1862 (1863 ?)], французскі акцёр. Сцэн. дзейнасць пачаў у 1821. Выступаў у парыжскіх т-рах. У 1845—50 дырэктар т-ра «Адэон». Адзін з выдатных акцёраў Францыі эпохі рамантызму. Яго мастацтва вызначалася эмацыянальнасцю, глыбокімі і моцнымі пачуццямі: Дзідзье («Марыён Дэлом» В.Гюго), Антоні, Бурыдан («Антоні», «Нельская вежа» А.Дзюма-бацькі) і інш. с. 228
БАКАЛАПАДО́БНЫЯ КЛЕ́ТКІ , аднаклетачныя эндаэпітэліяльныя слізістыя залозы эпітэлію чалавека і жывёл. Знаходзяцца ў кішэчніку, паветраносных шляхах, матцы і яйцаводах, вывадных пратоках падстраўнікавай і слінных залоз, кан’юктывы вока. Сінтэзуюць, назапашваюць і выдзяляюць слізісты сакрэт, які ўвільгатняе паверхню эпітэлію. Утвараюцца са звычайных эпітэліяльных клетак. У верхняй частцы бакалападобнай клеткі, што ўкрыта мікраварсінкамі, назапашваюцца гранулы сакрэту (муцынаген), якія абвадняюцца і ператвараюцца ў масу слізі (муцын). Бакалападобныя клеткі набракаюць у верхняй частцы і звужаюцца каля асновы, дзе знаходзіцца ядро, набываюць бакалападобную форму. Потым верхняя частка разрываецца, слізь трапляе ў прасвет органа, бакавыя сценкі бакалападобнай клеткі спадаюцца, робяцца прызматычнымі і зноў назапашваюць сакрэт. Існуе думка пра безупыннае яго выдзяленне. А.С.Леанцюк. с. 228
БАКА́ЛАЎ Ігар Рыгоравіч (9.12.1939, г. Екацярынбург — 25.9.1992), бел. спартсмен (стралк. спорт, буйнакаліберны рэвальвер і малакаліберны пісталет). Засл. майстар спорту СССР (1990). Скончыў Мінскі радыётэхнікум (1970). Чэмпіён свету ў асабістым (1962) і камандным (1962; 1966) першынствах, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету ў асабістым (1962) і камандным (1966; 1970) першынствах. Чэмпіён Еўропы ў камандным (1963), Спартакіяд народаў СССР (1967, 1971) і СССР (1964, 1966—69, 1971—72) у асабістым першынствах. с. 228
БАКАЛА́ЎР (лац. baccalaureus літар. васальны землеўладальнік), першая вучоная ступень у большасці краін. Прысвойваецца пасля заканчэння 4-гадовага навучання першага ўзроўню, паспяховай здачы дзярж. экзаменаў і абароны выпускной работы (бакалаўр навук, бакалаўр эканомікі). У сярэдневяковых ун-тах Зах. Еўропы надавалася студэнтам пасля завяршэння першага этапу адукацыі. У Расіі некаторы час бакалаўрамі называлі выкладчыкаў духоўных акадэмій; у канцы 18 ст. гэтае званне атрымлівалі выпускнікі Настаўніцкага ін-та пры Маскоўскім ун-це. У Францыі (з 1808) надаецца пасля заканчэння поўнай сярэдняй школы і дае права паступлення ва ун-т. Дыплом бакалаўра звычайна эквівалентны дыплому, які атрымліваюць выпускнікі бел. ВНУ з 4-гадовым тэрмінам навучання пасля здачы дзярж. Экзаменаў. с. 228
БАКАЛЕ́Я (ад араб. бакал прадавец харчовых прыпасаў), абагульненая назва некаторых харч. тавараў — круп, мукі, кандытарскіх вырабаў, солі, чаю, кавы, прыпраў і інш. с. 228
БАКАЛЫКТА́Г , Марка Пола хрыбет, горны хрыбет на У Куньлуня, у Кітаі. Даўж. каля 350 км. Выш. да 6300 м. Слаба расчлянёны, схілы ўкрыты абломкавым матэрыялам. Складзены пераважна з гранітаў і метамарфічных парод. У высакагор’ях — халодныя пустыні і ледавікі. с. 228
БАКА́НСКАЯ Вера Васілеўна (н. 30.3.1926, в. Нараватава Кадамскага р-на Разанскай вобл., Расія), бел. патафізіёлаг. Д-р мед. н. (1981), праф. (1984). Скончыла Душанбінскі мед. ін-т (1950). У 1960—94 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па вывучэнні сістэмы гемакаагуляцыі, агрэгацыі трамбацытаў, антыагрэгацыйных уласцівасцяў сасудзістай сценкі ў гіпаксічным стане; па вызначэнні ўплыву некаторых водарастваральных вітамінаў і простагландзінаў у папярэджанні тромбаўтварэння.
Тв.: Патология системы крови и гемостаза. Гродно, 1985 (разам з К.А.Эйсмантам); Патофизиология обмена веществ. Ч. 1—2. Гродно, 1994. с. 228
БАКАПЛА́ВЫ (Amphipoda), разнаногія, атрад беспазваночных жывёл кл. ракападобных. У сусв. фауне каля 4500 відаў. Пашыраны ў марскіх і прэсных вадаёмах, некаторыя ў вільготнай глебе, падземных водах усяго свету. На Беларусі ў азёрах, рэках, крыніцах жывуць 5 відаў, з іх бакаплаў Паласа і понтапарэя занесены ў Чырв. кнігу.
Цела даўж. 0,3—28 см, сціснутае з бакоў, сегментаванае, бясколернае, жаўтаватае, зеленаватае, сіняе, чырвонае, стракатае. Ногі грудных сегментаў розныя (адсюль другая назва), ногі брушных сегментаў плавальныя і скакальныя. Раздзельнаполыя. Яйцы выношваюць у вывадковай камеры. Жывуць 1—6 гадоў. Усёедныя, ёсць драпежнікі. Корм для рыб, птушак, цюленяў, кітоў. Уваходзяць у склад крыля. Выкарыстоўваюцца ў аквакультуры. с. 229
БАКАПЛА́Ў ПАЛА́СА (Pallasea quadrispinosa), беспазваночная жывёла сям. гамарыдаў атр. бакаплаваў. Пашыраны на Пн Еўропы. Па тэр. Беларусі праходзіць паўд. мяжа арэала віду. Знойдзены ў азёрах Браслаўскай групы, Лукомскім, Доўгае (Глыбоцкі р-н). Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Цела даўж. да 3 см, аранжавае, дугападобнай формы, сціснутае з бакоў, складаецца з 18 сегментаў. Жыве ў алігатрофных і мезатрофных азёрах сярод вышэйшай воднай расліннасці. Корміцца арган. часцінкамі грунту, расліннымі і жывёльнымі рэшткамі. Размнажаецца круглы год, найб. у асенне-зімовы перыяд. Каштоўны корм для рыб. На Беларусі ахоўваецца ў ландшафтным заказніку Міжазёрны (Віцебская вобл.). с. 229
БАКАРА́ (ад назвы г. Бакара ў Францыі), французская вытворчасць вырабаў з хрусталю. Узнікла ў 1816 на шкляной мануфактуры Сент-Ан (засн. каля 1766) у г. Бакара. Вядомасць набыла ў 2-й пал. 19 ст. тэхн. дасканаласцю пышных і багата ўпрыгожаных дробнай агранкай сервізаў і вазаў. Вырабы гэтай вытворчасці (існуе і цяпер) і сам тып дробнай агранкі таксама наз. бакарой. с. 229
БАКА́РЫУС Мікалай Сяргеевіч (31.3.1869, Адэса — 23.12.1931), украінскі судовы медык і крыміналіст, адзін са стваральнікаў суд. медыцыны і крыміналістыкі. З 1928 гал. суд.-мед. эксперт УССР. Па яго ініцыятыве ў 1923 у Харкаве створаны кабінет навук.-суд. экспертызы (з 1926 Ін-т суд. экспертызы, з 1931 яго імя). Аўтар прац «Судова-медыцынскія, мікраскапічныя і мікрахімічныя даследаванні рэчавых доказаў» (1910), «Судовая медыцына для медыкаў і юрыстаў» (1930) і інш. с. 229
БАКА́С (Gallinago gallinago), птушка сямейства бакасавых атр. сеўцападобных. Пашыраны ў Еўропе і паўн. частках Азіі. На Беларусі звычайны пералётны від. Жыве каля вады, на балотах і прырэчных лугах, забалочаных узлесках.
Даўж. цела 27—29 см, маса 100—125 г. Апярэнне карычнявата-бурае з вохрыстымі стракацінамі, брушка белае. Дзюба доўгая, прамая. У час такавання самец выдае гукі, падобныя да бляяння барана (адсюль нар. назва баранчык, козка). Гнёзды на купінах высцілае сухімі сцяблінкамі. Нясе 3—5 стракатых яец. Корміцца чарвямі, слімакамі, жукамі, лічынкамі насякомых, карэньчыкамі травяністых раслін. Аб’ект палявання. с. 229
БАКА́ЧЫО , Бакача (Boccaccio) Джавані (1313, Парыж — 21.12.1375), італьянскі пісьменнік, гуманіст ранняга Адраджэння. Сябра Ф.Петраркі. Аўтар паэм на сюжэты ант. міфалогіі «Філастрата» (1338 ?, выд. 1499), «Тэсеіда» (1339—41, выд. 1475), рамана «Філакола» (пачаты ў 1338, выд. 1472), псіхал. аповесці «Ф’ямета» (1343, выд. 1472). Блізкасць да Дантэ выявілася ў пастаралі «Амета...» (1341—42, выд. 1478) і паэме «Любоўны прывід» (1342, выд. 1521). Паэма «Ф’езаланскія німфы» (1344—46, выд. 1477) навеяна «Метамарфозамі» Авідзія. Асн. твор — «Дэкамерон» (1350—53, выд. каля 1470) — 100 рэаліст. навел, прасякнутых гуманіст. ідэямі, духам вальнадумства і антыклерыкалізму, непрыняццем аскетычнай маралі, жыццярадасным гумарам, — шматколерная панарама нораваў італьян. грамадства. Супярэчнасці сац. развіцця Італіі выклікалі крызіс гуманіст. ідэалаў Бакачыо (алегарычная сатыра ў прозе «Карбача, ці Лабірынт любові», 1354—55 ці 1365; выд. 1487, рус. пер. «Крумкач», 1975). Аўтар біягр. кн. «Жыццё Дантэ Аліг’еры» (каля 1360, выд. 1477), каментарыяў да 17 песень «Боскай камедыі» Дантэ (1373—74), трактатаў на лац. мове. Сюжэт 2-й навелы 10-га дня «Дэкамерона» ляжыць у аснове казкі «Аб тым, як ксяндзы вылечыліся» са зб. А.Сержпутоўскага «Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў». Пераклад Б.Будным аднаго з эпізодаў «Дэкамерона» («Аповесць суцяшальная пра купца Барнабаша») Пётр Бластус Кміта ўключыў у 4-ю кн. «Апафегматаў». П’еса «Золата ў агні» Ф.У.Радзівіл, якая ставілася ў Нясвіжскім прыдворным тэатры, — драм. перапрацоўка навелы Бакачыо.
Тв.: Рус. пер. — Малые произведения. Л., 1975; Декамерон. Мн., 1985.
Літ.: Хлодовский Р.И. Декамерон: Поэтика и стиль. М., 1982; Бранка В. Боккаччо средневековый: Пер. с итал. М., 1983; Джованни Боккаччо: Биобиблиогр. указ. М., 1961. с. 229
БАКАШЫ́ЙНЫЯ ЧАРАПА́ХІ (Pleurodira), падатрад паўзуноў. 2 сям.: пеламедузавыя і змеяшыйныя чарапахі, 13 родаў, 45 відаў. Пашыраны ў прэсных водах Паўд. Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі, а-воў Мадагаскара і Новай Гвінеі.
Даўж. панцыра 30—77 см. Шыя доўгая; могуць выгінаць яе ўбок і закладваць пад панцыр. Ногі пераважна пляскатыя, на пальцах плавальныя перапонкі. Кормяцца дробнымі рыбамі. Мяса і яйцы некаторых выкарыстоўваюць у ежу. с. 229
БАКБО́ , Танкінскі заліў, заліў Паўднёва-Кітайскага мора, каля берагоў Кітая і В’етнама. Даўж. 330 км, шыр. каля ўвахода 241 км. Глыб. да 82 м. Аддзелены ад адкрытага мора п-вам Лэйчжоу і в-вам Хайнань. Прылівы сутачныя да 5,9 м. Порт — Хайфон (В’етнам). с. 229
БАКВА́НГА (Bakwanga), глядзі Мбужы-Майі. с. 229
БАКЕЛІ́Т (ад імя бельг.-амер. хіміка Л.Бакеланда), адна з назваў фенолафармальдэгідных смолаў і матэрыялаў на іх аснове. с. 229
БА́КЕН , бакан (галанд. baken), плаваючы навігацыйны знак для абазначэння фарватараў або небяспечных месцаў на рэках, каналах і марскіх шляхах. Бываюць святлівыя, несвятлівыя ці з святлоадбівальным пакрыццём; робяць з дрэва або металу (канічнай, цыліндрычнай ці шарападобнай формы) і замацоўваюць на якары. Асвятленне на бакене пераважна электрычнае. Часам абсталёўваецца гукавым сігнальным прыстасаваннем. с. 229
БАКЕРЫ́НІ (Boccherini) Луіджы (9.2.1743, г. Лука, Італія — 28.5.1805), італьянскі кампазітар, віяланчэліст. З 1761 першы віяланчэліст капэлы ў г. Лука, заснавальнік струннага квартэта. Гастраляваў у еўрап. краінах. З 1769 жыў у Іспаніі. У яго творчасці адлюстраваўся працэс фарміравання класічнага муз. стылю 18 ст. Найб. значэнне маюць яго віяланчэльныя творы, у тым ліку канцэрты для віяланчэлі з арк., камерна-інстр. ансамблі. Сярод інш. твораў: каля 30 сімфоній, арк. п’есы, інстр. санаты, культавая музыка. с. 230
БАКІ́НСКАЕ ХА́НСТВА , феад. дзяржава ў Азербайджане з цэнтрам у г. Баку ў сярэдзіне 18 ст. — 1806. Насельніцтва займалася земляробствам, здабычай солі, нафты, транзітным гандлем. У канцы 18 ст. пад пагрозай іран. нашэсця правіцель Бакінскага ханства Гусейн Кулі-хан папрасіў прыняць яго ў падданства да Расіі. У 1806 Бакінскае ханства далучана да Рас. Імперыі. с. 230
БАКІ́НСКАЯ КАМУ́НА , савецкая рэспубліка, якая існавала ў Баку і шэрагу іншых раёнаў Азербайджана 25.4— 31.7.1918. Урад (бальшавікі і левыя эсэры) узначальваў С.Г.Шаўмян. Ва ўмовах актывізацыі ваен. дзеянняў у Закаўказзі з боку Турцыі і Англіі камуна пала, яе кіраўнікі расстраляны (гл. Бакінскія камісары). с. 230
БАКІ́НСКІ НАФТАГАЗАНО́СНЫ РАЁ́Н , размешчаны на Апшэронскім п-ве з прылеглай акваторыяй Каспійскага м., у Азербайджане. Прамысл. распрацоўка з апошняй трэці 19 ст. Да 1951 — 1-е месца ў СССР па здабычы нафты. Больш за 80 радовішчаў нафты і газу, паклады да глыб. 4500 м. Асн. радовішчы «Нафтавыя Камяні», Бахар, Сангачалы-мора, Бібі-Эйбат, Сураханы і інш. Цэнтр — г. Баку. с. 230
БАКІ́НСКІЯ КАМІСА́РЫ , 26 дзеячаў Бакінскай камуны. Сярод іх старшыня Бакінскага СНК С.Г.Шаўмян, наркомы М.А.Азізбекаў, П.А.Джапарыдзе, І.Ц.Фіялетаў, Р.Н.Карганаў, Я.Д.Зевін, М.Г.Везіраў, інш. парт., сав. і ваен. работнікі камуны, у т.л. М.В.Басін. Бакінскія какмісары арыштаваны ўрадам дыктатуры Цэнтракаспія, расстраляны эсэрамі і англ. інтэрвентамі 20.9.1918 у Закаспіі. Праз 2 гады іх астанкі перавезены ў Баку і пахаваны на плошчы, дзе створаны пантэон. с. 230
БАКІХА́НАЎ Абас-Кулі-ага (літ. псеўд. Гудсі; 21.6.1794, с. Аміраджаны каля Баку — 1847), азербайджанскі вучоны і пісьменнік. З сям’і бакінскіх ханаў. У кн. «Райскі кветнік» (апубл. 1926) гісторыя Азербайджана ад старажытнасці да пач. 19 ст. Аўтар навук. прац па педагогіцы, філасофіі, мове фарсі, астраноміі і геаграфіі, паэт. і празаічных твораў. Адзін з пачынальнікаў новых жанраў у азерб. л-ры (навелы, рэаліст. бытавой паэмы). с. 230
БАКЛАЖА́Н (Solanum melongena), шматгадовая агароднінная расліна сям. паслёнавых. Дзікарослы вядомы ў Індыі, дзе ўведзены ў культуру да нашай эры У Еўропе разводзілі пераважна як лек. расліну, з 18 ст. спажываюць у ежу. Вырошчваюць у тропіках і субтропіках; на Беларусі найбольш у паўд. раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей.
Выш. да 1 м. Лісце простае, авальнае, зялёнае з фіялетавым адценнем. Кветкі фіялетавыя, пазушныя, адзіночныя або ў гронках. Плады — ягады, грушападобныя, круглыя або цыліндрычныя, фіялетавыя, жоўтыя з карычневымі палосамі, зялёныя, белыя; маюць цукры, бялкі, дубільныя рэчывы, вітаміны С, В1, РР. Цепла- і вільгацелюбівая расліна. У культуры аднагадовая, вырошчваецца расадай. У адкрыты грунт высаджваюць у канцы мая — пач. Чэрвеня. с. 230
БАКЛА́НАЎ Міхаіл Іванавіч (12.2.1914, с. Іванаўка Валнавахскага р-на Данецкай вобл., Украіна — 23.1.1990), бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969).Вучыўся ў Харкаўскім інж.-буд. ін-це (1936—41). З 1944 працаваў у ін-це «Белдзяржпраект». Асн. работы: рэканструкцыя будынка Дзярж. рус. драм. тэатра Беларусі (1950), арх.-буд. тэхнікум (1954), Дзярж. маст. музей Беларусі, жылыя дамы па вул. К.Маркса (1954), на рагу вуліц Захарава і Першамайскай (1958), будынкі Бел. аграрнага тэхн. ун-та (1960, 1979), мед. ін-та (1966), корпус ф-та радыёфізікі БДУ (1966, у сааўт.) у Мінску; гал. корпус турысцкай базы (1968) і комплекс дома адпачынку «Сосны» (1975) на воз. Нарач (Мядзельскі р-н). с. 230
БАКЛА́НАЎ Рыгор Якаўлевіч (н. 11.9.1923, г. Варонеж), рускі пісьменнік. Скончыў Літаратурны ін-т імя М.Горкага (1951). Гал. рэдактар час. «Знамя» (з 1986). Першая аповесць «У Снегірах» (1954). Вядомасць прынеслі аповесці пра Вял. Айч. вайну «Дзевяць дзён» («На поўдзень ад галоўнага ўдару», 1958), «Пядзя зямлі» (1959), «Мёртвыя сораму не маюць» (1961), «Ліпень 41 года» (1964; аднайм. раман 1965), «Карпухін» (1966), «Тэмп вечнай пагоні» («Месяц у Амерыцы», 1972), «Навекі — дзевятнаццацігадовыя» (1979, Дзярж. прэмія СССР 1982), «Меншы сярод братоў» (1981). Аўтар рамана «Сябры» (1975), нарысаў, кінасцэнарыяў. Паглыблены псіхалагізм, замкнутасць сферы развіцця дзеяння, кантрастнасць дэталяў — характэрныя рысы маст. манеры пісьменніка. с. 230
БАКЛА́НЫ (Phalacrocoracidae), птушкі сямейства бакланавых атр. весланогіх, 2 роды, 30 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках. Жывуць на марскіх узбярэжжах, астравах, вял. унутр. вадаёмах. На Беларусі вельмі рэдка трапляецца як залётны від баклан вялікі (Рhalacrocorax carbo).
Даўж. 55—92 см, маса да 3 кг. Апярэнне дарослых чорнае. Крылы адносна кароткія, хвост доўгі, шорсткі. Пальцы злучаны плавальнай перапонкай. Добра плаваюць і ныраюць на вял. глыбіню. Гняздуюцца калоніямі. Гнёзды будуюць на скалах, дрэвах, заломах чароту, на роўных берагах. Нясуць 2—4 яйцы. Кормяцца рыбай і ракападобнымі. Шкодзяць рыбнай гаспадарцы. У некаторых раёнах Японіі і Кітая шмат стагоддзяў бакланаў выкарыстоўваюць для лоўлі рыбы. Некаторыя занесены ў Чырв. кнігі МСАП і б. СССР. с. 230
БАКО́ЛАД (Bacolod), горад і порт на Філіпінах, на ПнЗ в-ва Неграс, на беразе прал. Гімарас. Адм. ц. правінцыі Зах. Неграс. 364 тыс. ж. (1990). Аэрапорт. Цэнтр вытв-сці і экспарту цукру. Ун-т. с. 231
БАКО́Р [ад назвы мінералаў ба(дэлеіт) і кар(унд)], вогнетрывалы матэрыял з вял. колькасцю аксіду цырконію (33— 45%) і гліназёму (50%). Шчыльн. (3,6— 3,8) · 103 кг/м3, устойлівы да тэмператур 1700 °С і дзеяння агрэсіўных расплаваў (шкламасы). Выкарыстоўваецца для муравання шклаварных печаў. с. 231
БАКСЁ́Р , нямецкі бульдог, парода службовых сабак. Выведзены ў Германіі ў канцы 19 ст. скрыжаваннем англ. бульдогаў і ням. булен-бейсераў. Пашыраны ва ўсім свеце.
Канстытуцыя моцная, шыракацелая. Выш. ў карку 58—68 см. Масць рыжая, тыгравая, зрэдку белая, рабая, плямістая. Морда чорная або цёмная, вакол вачэй цёмныя кругі («акуляры»). Шэрсць кароткая, прамая, шорсткая. Хвост купіруюць у маладым узросце. Тып паводзін ураўнаважана-рухомы. Добра дрэсіруецца. Характэрны алюр — галоп. с. 231
БАКСЁ́РСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ , гл. Іхэтуаньскае паўстанне. с. 231
БАКСІ́Т (ад назвы мясцовасці Бо на Пд Францыі, дзе ўпершыню быў знойдзены), алюмініевая руда, якая складаецца пераважна з гідратаў вокіслаў алюмінію, вокіслаў жалеза (бёміту, гібсіту, гідрагётыту, дыяспару і інш.) і гліністых мінералаў. Агрэгаты шчыльныя (камяністыя), порыстыя, зямлістыя, глінападобныя. Колер белы, шэры, жоўты, чырвоны, чорны. Бляск цьмяны да зямлістага. Цв. 1—3. Шчыльн. 1800—3200 кг/м3. Паходжанне латэрытнае (рэшткавае, ва ўмовах трапічнага і субтрапічнага клімату) і асадкавае. Гал. руда для атрымання алюмінію, выкарыстоўваецца на выраб фарбаў, штучных абразіваў, вогнетрывалых матэрыялаў і інш. Асн. радовішчы ў Аўстраліі, Сурынаме, Гаяне, Бразіліі, Гвінеі, Францыі, Венгрыі, Расіі, ЗША, на Ямайцы. с. 231
БАКСТ (сапр. Розенберг) Леў Самойлавіч (9.5.1866, г. Гродна — 27.12.1924), тэатральны мастак, графік, жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1883—87), у Парыжы (1893—96). У 1906—09 выкладаў жывапіс у прыватнай маст. школе ў Пецярбургу, сярод яго вучняў — М.Шагал. Член аб’яднання «Свет мастацтва». З 1910 жыў пераважна ў Парыжы. Быў адным з вядучых дэкаратараў «Рускіх сезонаў» С.П.Дзягілева. Моцны ўплыў стылю мадэрн зазнала яго кніжная графіка (час. «Мир искусства», «Золотое руно», «Аполлон»), станковы жывапіс («Старажытны жах», 1908) і асабліва тэатр.-дэкарацыйнае мастацтва (балеты «Клеапатра», 1909, «Шэхеразада», 1910, «Дафніс і Хлоя», 1912), дзе, стылізуючы ант. і ўсх. матывы, Бакст стварыў вытанчана — дэкар. эскізы касцюмаў і дэкарацый. Выканаў шмат партрэтаў (І.І.Левітан, І.А.Бунін, К.Дэбюсі, І.Рубінштэйн і інш.) і станковых твораў («На схіле гадоў», «Вячэра», «С.П.Дзягілеў з нянькай» і інш.).
Літ.: Голынец С.В. Л.С.Бакст, 1866— 1924. Л., 1981. М.М.Паграноўскі. с. 231
БА́КСТЭР (Baxter) Рычард (12.11.1615, Роўтан, графства Шропшыр, Вялікабрытанія —8.12.1691), англійскі пурытанскі прапаведнік і багаслоў. У час. Англ. рэвалюцыі 17 ст. выступаў на баку парламента, служыў капеланам аднаго з палкоў індэпендэнтаў. Пазней спрыяў вяртанню на трон Сцюартаў. Развіваў вучэнне кальвінізму, заснаваў яго разнавіднасць — бакстэрызм, які вызначаўся менш строгай трактоўкай догмату аб прадвызначэнні. Аўтар каля 200 багаслоўскіх твораў. с. 231
БАКТРЫ́ЙСКАЯ РАЎНІ́НА , перадгорная раўніна на Пн Афганістана, на левабярэжжы р. Амудар’я. Даўж. каля 400 км, шыр. да 140 км, выш. 250—500 м. Пясчаныя і гліністыя пустыні; уздоўж Амудар’і — тугайныя зараснікі, лугі. Аазісы. Старажытны цэнтр арашальнага земляробства (бавоўнік, пшаніца, цукр. буракі, рыс). с. 231
БАКТРЫТАІДЭ́І (Bactritoidea), надатрад вымерлых малюскаў класа галаваногіх. Існавалі ў ардовіку — трыясе. Каля 20 родаў. Рэшткі выяўлены ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляюцца ў верхнедэвонскіх адкладах Прыпяцкай упадзіны.
Мелі прамую, радзей сагнутую вонкавую ракавіну дыям. да 3 см, у якой знаходзілася мяккае цела. Жылі ў морах, вялі рухомы спосаб жыцця. Цікавыя для вывучэння эвалюцыі галаваногіх малюскаў як продкаў аманітаў і белемнітаў. с. 231
БА́КТРЫЯ , гістарычная вобласць у Сярэдняй Азіі па сярэднім і верхнім цячэнні Амудар’і (цяпер тэр. Паўн. Афганістана, Паўд. Таджыкістана і Узбекістана). З 1-й пал. 1-га тыс. да нашай эры рабаўладальніцкая дзяржава. Сталіца — г. Бактра. У 6—4 ст. да нашай эры адна з сатрапій (правінцый) Ахеменідаў дзяржавы, потым у складзе імперыі Аляксандра Македонскага і Селеўкідаў. З сярэдзіны 3 ст. да нашай эры самаст. Грэка-Бактрыйскае царства. У 2 ст. да нашай эры заваявана тахарамі; наз. Тахарыстан.
Літ.: Ставиский Б.Я. Кушанская Бактрия: проблемы истории и культуры. М., 1977; Пьянков И.В. Бактрия в античной традиции: (Общ. данные о стране: назв. и территория). Душанбе, 1982. с. 231
БАКТЭРО́ІДЫ (ад бактэрыі + грэч. eidos від), 1) марфалагічна змененыя клеткі клубеньчыкавых бактэрый. Адрозніваюцца ад зыходных бактэрый большымі памерамі, вял. колькасцю глікагену і тлушчу, валюцінавых гранул (унутрыклетачны рэзерв фасфату) і актыўнай фіксацыяй атм. азоту. У адрозненне ад клубеньчыкавых бактэрый, якія развіваюцца па-за раслінай, бактэроіды пранікаюць у тканкі каранёў (звычайна бабовых раслін) і толькі там функцыянуюць. 2) Нерухомыя анаэробныя бактэрыі (палачкі), якія не ўтвараюць спораў. Жывуць у ротавай поласці, кішэчніку і палавых органах чалавека; патагенныя віды выклікаюць вострыя запаленчыя працэсы. с. 232
БАКТЭРЫЁ́ЗЫ , глядзі Бактэрыяльныя хваробы раслін. с. 232
БАКТЭРЫЁ́ЛІЗ (ад бактэрыі + ..ліз), разбурэнне абалонкі бактэрый і выхад іх цытаплазмы ў вонкавае асяроддзе. Можа выклікацца фіз. і хім. агентамі, бактэрыяфагамі, антыцеламі (бактэрыялізінамі), некаторымі ферментамі (напр., лізацымам). Адрозніваюць бактэрыёліз неспецыфічны (ад уздзеяння на бактэрыі фіз. і хім. фактараў) і спецыфічны (выклікаецца імуннымі целамі ў спалучэнні з кампліментам, а таксама праз заражэнне бактэрыі мікраарганізмам — паразітам і фагам). с. 232
БАКТЭ́РЫІ (ад грэч. baktērion палачка), група мікраскапічных, пераважна аднаклетачных арганізмаў. Вядома больш за 2000 відаў, якія належаць да пракарыётаў, што не маюць аформленага клетачнага ядра. У сучаснай класіфікацыі на аснове сукупнасці марфалагічных, культуральных і фізіёлага-біяхім. прыкмет усіх бактэрый падзяляюць на эўбактэрыі і архебактэрыі. Бактэрыі маюць палачкападобную (бацылы, кластрыдыі, псеўдаманады), шарападобную (кокі), звілістую (вібрыёны, спірылы, спірахеты) форму: дыяметр 0,1—10 мкм, даўж. 1—20 мкм, а ніткаватыя шматклетачныя бактэрыі — 50—100 мкм. Некаторыя бактэрыі ўтвараюць споры. Многія рухомыя, маюць жгуцікі. Паводле спосабу жыўлення вылучаюць аўтатрофы і гетэратрофы. Залежна ад тыпу дыхання бактэрыі падзяляюць на аэробы і анаэробы. Удзельнічаюць у кругавароце рэчываў у прыродзе, ачышчэнні асяроддзя ад арган. рэшткаў, фарміраванні структуры і ўрадлівасці глебы; падтрымліваюць запасы вуглякіслага газу ў атмасферы. Выкарыстоўваюцца ў харч., мікрабіял., хім. і інш. галінах прам-сці. Патагенныя (хваробатворныя) бактэрыі — узбуджальнікі хвароб раслін, жывёл і чалавека.
Літ.: Гусев М.В., Минеева Л.А Микробиология. 3 с. 232
БАКТЭРЫЦЫ́ДНАСЦЬ , здольнасць хім. рэчываў (бактэрыцыды), фіз. і біял. фактараў (т-ра, іанізавальнае выпрамяненне, дзеянне ферментаў) выклікаць гібель бактэрый. Уласціва таксама сываратцы крыві, слязам, сліне, малаку, страўнікаваму соку, скуры чалавека і жывёлы. Бактэрыцыднасць раслін абумоўлена рэчывамі — фітанцыдамі, якія выкарыстоўваюцца ў лячэбнай практыцы. с. 232
БАКТЭРЫЦЫ́ДНАЯ ЛЯ́МПА , газаразрадная крыніца згубнага для бактэрый ультрафіялетавага выпрамянення. Асн. элемент — трубка са спец. шкла, напоўненая пад ціскам інертным газам з невял. колькасцю ртуці. Магутнасць бактэрыцыднай лямпы да 90 Вт. Выкарыстоўваецца ў прыладах для стэрылізацыі вады, харч. прадуктаў, паветра ў бальнічных установах і інш. памяшканнях і гэтак далей. с. 232
БАКТЭРЫЦЫ́ДЫ [ад бактэрыі + ...цыд(ы)], бактэрыцыдныя рэчывы, рэчывы, што выклікаюць гібель бактэрый. Дзеянне бактэрыцыдаў звязана з іх уплывам на рост і дзяленне бактэрый і залежыць ад т-ры і кіслотнасці асяроддзя. Да бактэрыцыдаў адносяцца дэзінфекцыйныя сродкі, антысептычныя сродкі, многія з хіміятэрапеўтычных (антыбіётыкі і сульфаніламіды) і дэрматалагічных прэпаратаў, рэчываў для аховы раслін, матэрыялаў і вырабаў ад біяразбурэння, фунгіцыдаў і інш. Механізм і выбіральнасць дзеяння бактэрыцыдаў і адчувальнасць бактэрый да іх вагаюцца ў шырокіх межах. Пры працяглым лек. выкарыстанні пэўных відаў бактэрыцыдаў узнікаюць расы патагенных мікраарганізмаў, устойлівыя да іх, што абумоўлівае неабходнасць ужывання больш высокіх дозаў бактэрыцыдных рэчываў або пошук, распрацоўку і замену іх новымі відамі. Глядзі таксама Бактэрыцыднасць. с. 232
БАКТЭРЫЯЛІЗІ́НЫ , антыцелы, якія выклікаюць разбурэнне і растварэнне клетак бактэрый (бактэрыёліз). Дзейнічаюць пры ўдзеле камплементу — бялковага комплексу свежай сывараткі крыві (фактар прыроднага імунітэту ў жывёл і чалавека), з якім звязана ўстойлівасць арганізма да хваробатворных мікробаў. Бактэрыялізіны выдзяляюцца жывёльнымі арганізмамі і многімі бактэрыямі, напрыклад сінягнойная палачка выдзяляе бактэрыялізін, які растварае бактэрыі сібірскай язвы, брушнога тыфу, дыфтэрыі. Бактэрыялізіны — адзін з фактараў імунітэту пры халеры, тыфапаратыфозных і інш. захворваннях. Бактэрыцыднае дзеянне бактэрыялізінаў павялічвае лізацым (выклікае неспецыфічны бактэрыёліз). с. 232
БАКТЭРЫЯЛО́ГІЯ (ад бактэрыі + ...логія), раздзел мікрабіялогіі, які вывучае марфалогію і біялогію бактэрый, іх ролю ў прамысловасці (прамысл. бактэрыялогія), сельскай гаспадарцы (с.-г. бактэрыялогія), у паталогіі чалавека (мед. бактэрыялогія) і жывёл (ветэрынарная бактэрыялогія).
Станаўленне бактэрыялогіі як навукі адносіцца да 19 ст. і звязана з імем франц. вучонага Л.Пастэра, які паказаў ролю мікраарганізмаў у працэсах браджэння і ўзнікнення хвароб чалавека і жывёл. У 1882 адкрыты ўзбуджальнік туберкулёзу (ням. вучоны Р.Кох), у 1888—1901 апісаны чыстыя культуры азотфіксавальных і клубеньчыкавых бактэрый і азотабактэру (нідэрландскі вучоны М.Беерынк). Развіццю бактэрыялогіі садзейнічалі работы рус. і сав. вучоных С.М. Вінаградскага, І.І.Мечнікава, В.Л.Амялянскага, Д.К.Забалотнага, М.Ф.Гамалеі і інш.
На Беларусі бактэрыялогія як самаст. галіна пачала развівацца з адкрыццём сан.-бактэрыял. НДІ у Віцебску (1921), Бел. пастэраўскага НДІ у Мінску (1924), кафедраў мікрабіялогіі, эпідэміялогіі ў мед. ін-тах і ў Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Даследаваліся пытанні этыялогіі, імунапрафілактыкі і тэрапіі бактэрыяльных кішачных інфекцый, склеромы, азены, лептаспірозаў, стафілакокавых інфекцый і інш. (Б.Я.Эльберт, С.І.Гельберг, І.С.Рубінштэйн, М.І.Вальвачоў, В.І.Дурыхін, Л.С.Змушко, Н.А.Ізраіцель, А.П.Красільнікаў, А.А.Ключароў, І.А.Крылоў і інш.). Н.-д. работа ў галіне агульнай, с.-г. і прамысл. бактэрыялогіі вядзецца ў ін-тах АН Беларусі (мікрабіялогіі, генетыкі і цыталогіі), БДУ, ін-тах Акадэміі агр. навук; у галіне мед. бактэрыялогіі — у Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі і інш. установах. Вывучаюцца малочнакіслыя бактэрыі і шляхі стварэння на іх аснове прэпаратаў для нармалізацыі мікрафлоры страўнікава-кішачнага тракту ў чалавека і жывёл, стварэння на аснове глебавых бактэрый біяўгнаенняў, шляхі выкарыстання бактэрый для знішчэння шкодных рэчываў, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе. Даследуюцца бактэрыі — узбуджальнікі інфекц. захворванняў чалавека і жывёл, метады і сродкі іх вызначэння, прафілактыка і лячэнне хвароб, што выклікаюцца патагеннымі бактэрыямі.
Літ.: Лабораторные методы исследования в клинике: Справ. М., 1987; Энтеробактерии. М., 1985. А.М.Капіч. с. 232
БАКТЭРЫЯ́ЛЬНАЯ ЗБРО́Я , глядзі Біялагічная зброя. с. 233
БАКТЭРЫЯ́ЛЬНАЯ КУЛЬТУ́РА , сукупнасць бактэрый, якія размнажаюцца ў вадкім ці шчыльным пажыўным асяроддзі, гл. Культура мікраарганізмаў. с. 233
БАКТЭРЫЯ́ЛЬНЫЯ ЎГНАЕ́ННІ , прэпараты з каштоўнымі для с.-г. раслін глебавымі мікраарганізмамі. Да іх належаць нітрагін, азотабактэрын, фосфарабактэрын і прэпараты сілікатных бактэрый. Павышаюць фіксацыю атм. азоту раслінамі, актывізуюць біяхім. працэсы ў глебе, паляпшаюць каранёвае жыўленне раслін.
На Беларусі наладжана вытв-сць гама-рызатарфіну (разнавіднасць нітрагіну) — прэпарату клубеньчыкавых бактэрый, вырашчаных на спецыяльна прыгатаваным тарфяным субстраце. Для лепшай азотфіксацыі ў яго дадаюць мікраэлементы — бор, кобальт, малібдэн. Для кожнага віду бабовых (лубін, гарох, віка, канюшына, люцэрна і інш.) прэпарат рыхтуюць са спецыфічных відаў бактэрый, здольных у сімбіёзе толькі з гэтым відам раслін фіксаваць атм. азот. Асабліва эфектыўны прэпарат на глебах, дзе бабовыя высяваюцца ўпершыню (прыбаўкі ўраджаю больш за 100%). с. 233
БАКТЭРЫЯ́ЛЬНЫЯ ХВАРО́БЫ РАСЛІ́Н , бактэрыёзы, хваробы раслін, якія выклікаюцца неспараноснымі бактэрыямі з сямействаў мікабактэрый, псеўдаманадаў, бактэроідаў. Пашыраны ва ўсім свеце. Многія вельмі шкодныя, асабліва ў паўд. раёнах зямнога шара. Прычыняюць страты с.-г. культурам: бульбе, памідорам, агуркам, капусце, буракам, бабовым, бавоўніку, тытуню, пладовым, вінаграду і інш. Пашкоджанні бываюць: агульныя (выклікаюць гібель усёй расліны або асобных яе частак — гамоз бавоўніку, сасудзісты бактэрыёз капусных), выяўляюцца на каранях (каранёвыя гнілі) або ў сасудзістай сістэме (гл. Сасудзістыя хваробы раслін); мясцовыя (захворванні асобных частак або органаў расліны — бактэрыяльная мокрая гніль агародніны, бактэрыёз агуркоў і дыні), выяўляюцца на парэнхімных тканках у форме апёкаў раслін, плямістасцяў раслін і мокрых гніляў: мяшанага характару (сасудзіста-парэнхіматозныя хваробы, напрыклад, бактэрыёз сланечніку). Асобнае месца займаюць бактэрыяльныя хваробы раслін, звязаныя з утварэннем пухлін (бактэрыяльны каранёвы рак пладовых). Бактэрыі пранікаюць у расліну праз вусцейкі лісця, вадзяныя поры, розныя раны. Перадача ўзбуджальнікаў магчыма з насеннем і пасадачным матэрыялам, расліннымі рэшткамі, кроплямі дажджу, паліўнымі водамі, насякомымі, нематодамі і інш. Меры барацьбы глядзі ў арт. Хваробы сельскагаспадарчых раслін.
Літ.: Бактериальные болезни растений. М., 1981; Дорожкин Н.А., Бельская С.И. Болезни картофеля. Мн., 1979. с. 233
БАКТЭРЫЯТРАФІ́ЗМ (ад бактэрыі + грэч. trophe ежа, засваенне), узаемна карысныя адносіны паміж каранямі раслін і бактэрыямі; форма жыўлення вышэйшых раслін. Бактэрыі (напр., клубеньчыкавыя) сінтэзуюць розныя пажыўныя рэчывы, вітаміны, якімі жывяцца расліны. Бактэрыятрафізм характэрны, напрыклад, для бабовых раслін. с. 233
БАКТЭРЫЯЎЛО́ЎНІКІ , прылады для адбору пробаў паветра з мэтаю вызначэння ступені і характару бактэрыял. забруджвання. Адрозніваюць бактэрыяўлоўнікі, прынцып дзеяння якіх заснаваны на прапусканні паветра праз вадкія (вада, пажыўны булён) ці сухія (вата) паглынальнікі, накіраванні струменя паветра на цвёрдае пажыўнае асяроддзе, паглынанні бактэрый дробнымі кроплямі распыленай вадкасці. Забруджванне вызначаюць праз высяванне ўлоўленых бактэрый на пажыўнае асяроддзе. с. 233
БАКТЭРЫЯФА́ГІ [ад бактэрыі +...фаг(і)], фагі, вірусы бактэрый, здольныя пашкоджваць бактэрыяльную клетку, размнажацца ў ёй і выклікаць яе разбурэнне (лізіс). Пашыраны ў глебе, раслінных і жывёльных арганізмах. Вылучаюць бактэрыяфагі ўмераныя (не парушаюць жыццядзейнасці пашкоджанай клеткі) і вірулентныя (выклікаюць гібель клеткі). Упершыню апісаны ў 1915. Класічны аб’ект даследаванняў у малекулярнай генетыцы. Выкарыстоўваюць для фагапрафілактыкі і фагатэрапіі інфекцыйных хвароб.
Складаюцца з бялковай абалонкі (капсіда) і ўнутранага змесціва — нуклеінавай кіслаты (ДНК або РНК). Маюць форму сперматазоіда або ніткападобную ці шматгранную. Да вызначанай клеткі прымацоўваюцца з дапамогай хваставых нітак-адросткаў. с. 233
БАКУ́ , горад, сталіца Азербайджана. Размешчаны на Пд Апшэронскага п-ва. 1757 тыс. ж. (1992). Чыг. вузел. Порт на Каспійскім м. Паромная пераправа Баку—Краснаводск. Аэрапорт. Метрапалітэн (з 1967). Нафта- і газаздабыўная (гл. Бакінскі нафтагазаносны раён), нафтаперапр., хім. (вытв-сць сернай кіслаты, каўстычнай соды і інш.), машынабуд. і металаапр. (нафтавае абсталяванне, прыладабудаванне, эл.-тэхн., радыёэлектроннае і быт. машынабудаванне; судна-, вагона- і аўтарамонт), лёгкая (тэкст., трыкат., швейная, абутковая), харч. прам-сць. ДРЭС. АН Азербайджана. 13 ВНУ (у т.л. Азерб. ун-т). 6 тэатраў, 28 музеяў.
Упершыню ўпамінаецца як горад у 9—10 ст. Ужо тады ў Баку здабывалі нафту. З 2-й пал. 12 ст. рэзідэнцыя шырваншахаў, значны порт. У 1540 захоплены войскамі Сефевідаў дзяржавы, з канца 16 ст. пад уладай Турцыі, на пач. 17 ст. — Ірана. У час Персідскага паходу 1722—23 заняты рус. войскамі, у 1735 вернуты Ірану. З 1747 цэнтр Бакінскага ханства. У 1806 далучаны да Расіі. У 1918—20 у Азербайджане, у тым ліку ў Баку, ішла жортская барацьба за ўладу (гл. Бакінская камуна, Бакінскія камісары, Цэнтракаспій і інш.). З 1920 сталіца Азербайджана.
Стараж. частка Баку з вузкімі вулачкамі ў 12 ст. была абнесена сценамі з ровам; на яе тэр.— мінарэт Сынык-Кала (1078—79), Дзявочая вежа, Шырваншахаў палац, мінарэт Джума-мячэці (14 ст.) і інш. У Бакінскай бухце — затоплены замак шырваншахаў (1235), захаваўся манум. фрыз з надпісамі, стылізаванымі выявамі людзей, жывёл, фантаст. істот. У 1810 вакол стараж. часткі пачалася рэгулярная забудова. Будынкі 2-й пал. 19 ст. маюць эклектычны характар. У 1950— 80 рэканструяваны стараж. раёны, сфарміраваны новы цэнтр горада і плошчы, пабудаваны Дом урада (1952), комплекс будынкаў Акадэміі навук (1951—66), цырк (1967), гасцініцы «Азербайджан» (1969) і «Масква» (1978), Палац радасці «Гюлістан» (1980), паштамт (1982), станцыі метрапалітэна і інш. Помнікі Нізамі, Фізулі і інш. с. 234
БА́КУЛЕЎ Аляксандр Мікалаевіч (7.12.1890, в. Нявенікаўская Кіраўскай вобл., Расія — 31.3.1967), рускі хірург. Акад. АН СССР (1958), акад. АМН СССР (1948). Герой Сац. Працы (1960). Скончыў Саратаўскі ун-т (1915). Працаваў у ВНУ і НДІ Масквы, Саратава. У 1953—60 прэзідэнт АМН СССР, адначасова (з 1953) дырэктар Ін-та сардэчна-сасудзістай хірургіі АМН СССР. Заснавальнік лёгачнай хірургіі ў СССР. Распрацаваў метады кансерватыўнага лячэння абсцэсаў мозга, зандзіравання і кантрастнага даследавання сэрца і сасудаў, электрастымуляцыі пры папярочных блакадах сэрца, прапанаваў выкарыстанне рэнтгенакантрастных рэчываў пры даследаванні нырак. Першы ў СССР правёў аперацыі па выдаленні лёгкага (1945) і з прычыны прыроджанага пароку сэрца (1948). Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1949.
Літ.: А.Н.Бакулев. М., 1963. с. 234
БАКУ́НІН Міхаіл Аляксандравіч (30.5.1814, в. Прамухіна Таржоцкага р-на Цвярской вобласці — 1.7.1876), рускі сацыяліст-утапіст, адзін з заснавальнікаў і тэарэтыкаў анархізму. Атрымаў ваен. адукацыю. У 1840 выехаў за мяжу. Як прыхільнік стварэння агульнаслав. федэрацыі быў адным з арганізатараў Слав. з’езда 1848 у Празе. За ўдзел у рэвалюцыях 1848—49 у Еўропе саксонскім і аўстр. ваен. судом двойчы прыгавораны да пакарання смерцю. У 1851 выдадзены рускім уладам. Адбываў пакаранне ў Петрапаўлаўскай і Шлісельбургскай крэпасцях, ссылку ў Зах. Сібіры, адкуль уцёк за мяжу. У Лондане супрацоўнічаў з А.Герцэнам і М.Агаровым у «Колоколе». Падтрымаў паўстанне 1863—64, звязваючы з ім надзею на агульнаслав. паўстанне. У 1864 стварыў тайнае «Інтэрнацыянальнае брацтва», у 1868 — «Альянс сацыялістычнай дэмакратыі», які далучыўся да 1-га Інтэрнацыянала. З-за асабістага канфлікту з К.Марксам і праграмна-тэарэт. разыходжанняў у 1872 выключаны з 1-га Інтэрнацыянала. Стварыў міжнар. анархісцкую арг-цыю, якая дзейнічала да 1878.
У сваіх філас. і грамадска-паліт. поглядах эвалюцыяніраваў ад гегельянства да радыкальнага анархізму, анархісцкую ідэю свабоды асобы аб’яднаў з ідэяй калект. уласнасці. Бакунін прыкметна паўплываў на народніцкі рух, быў прыхільнікам ідэі сял. бунту. Анархісцкая тэорыя Бакуніна канчаткова склалася да канца 1860-х г. У поглядах на прыроду прытрымліваўся матэрыялізму, імкнуўся сфармуляваць вучэнне пра грамадства ў духу прудонаўскай ідэі знішчэння дзяржавы. Аўтар прац «Аб філасофіі» (1840), «Навука і надзённая рэвалюцыйная справа» (1870), «Бізунова-германская імперыя і сацыяльная рэвалюцыя» (1871), «Дзяржаўнасць і анархія» (1873) і інш.
Тв.: Собр. соч. и писем. Т. 1—4. М., 1934—35. В.П.Оргіш. с. 234
БАКУ́НЦ Аксел (сапр. Тэвасян Аляксандр Сцяпанавіч; 25.6.1899, г. Гарыс, Арменія — 8.7.1937), армянскі пісьменнік. Скончыў Харкаўскі с.-г. ін-т (1923). Удзельнік (1917—18) баёў за Зах. Арменію. У 1936 рэпрэсіраваны. Друкаваўся з 1918. Зб-кі аповесцяў і апавяданняў «Цёмная цясніна» (1927), «Сейбіты чорных барознаў» (1933) прысвечаны гіст.-рэв. тэматыцы, у зб-ках «Белы конь» (1929), «Дождж» (1935) адлюстраваны прырода, духоўная прыгажосць чалавека. Аўтар сатыр. аповесцяў «Аўнатан Марч» (1927), «Кёрэс» (1935), незакончаных раманаў «Чырвоная гара», «Сын грому», «Хачатур Абавян».
С.Арзуманян, Д.Гаспаран. с. 235
БАКУНЫ́ 1-я , вёска ў Беларусі, у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПдУ ад Пружан, 85 км ад Брэста, 11 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 374 ж., 132 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. Сувязі. с. 235
БАКУНЫ́ 2-я , вёска ў Беларусі, у Велікасельскім с/с Пружанскага р-на Брэсцкай вобласці. Цэнтр калгаса. За 25 км на ПнЗ ад Пружан, 110 км ад Брэста, 50 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 422 ж., 150 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Мемарыяльны комплекс, брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. с. 235
БАКУРЫЯ́НІ , горнакліматычны курорт у Грузіі. Непадалёку ад курорта Баржомі, на Бакурыянскім плато на выш. 1700 м. Умераны клімат, сонечнае лета, мяккая зіма з вял. колькасцю сонечных дзён і ўстойлівым снегавым покрывам (снежань—красавік), хвойная расліннасць спрыяюць лячэнню бранхіяльнай астмы і інш. хвароб органаў дыхання, аздараўленчаму і прафілактычнаму адпачынку. Санаторыі, пансіянаты, турбазы, гасцініца. Батанічны сад, горнае возера. Цэнтр гарналыжнага спорту. с. 235
БА́КХІЙ (грэч. bakcheios), стапа ў антычным вершаскладанні. с. 235
БАКША́Й Іосіф Іосіфавіч (2.10.1891, г.п. Кабылецкая Паляна Закарпацкай вобл., Украіна — 19.10.1975), украінскі жывапісец. Нар. мастак СССР (1963), чл.-кар. АМ СССР (1958). Скончыў Акадэмію выяўл. мастацтваў у Будапешце (1914). У 1927 заснаваў (з А.Эрдэлі) першую ў Закарпацці Ужгарадскую маст. школу. Асн. творы: «Ужгарадскі замак» (1931), «Партрэт верхавінца» (1934), «Возера ў гарах» (1946), «Горнае возера Балцатул» (1955), «Каля млына» (1956), «Сінявірскія паданні» (1967).
Літ.: Курильцева В. Бокшай И.И. М., 1962. с. 235
БАКША́НСКІ Юльян (1824, б. маёнтак Тупальшчына, Смаргонскі р-н Гродзенскай вобласці — 4.4.1863), удзельнік нац.-вызв. руху, публіцыст. У час вучобы ў Віленскай гімназіі ўстанавіў сувязь з тайнымі студэнцкімі гурткамі. У 1842 за хаванне забароненай л-ры сасланы ў Разанскую губ. У 1846 вярнуўся на радзіму. Аўтар «Адозвы да смаргонскіх сялян» (1847), у якой заклікаў сялян выступіць супраць памешчыкаў. Арыштаваны і засуджаны на 12 гадоў катаргі, якую адбываў да 1858 у Нерчынску. Удзельнік паўстання 1863—64, на радзіме арганізаваў і ўзначаліў атрад паўстанцаў. Загінуў у сутычцы з урадавымі войскамі. У в. Плябань Маладзечанскага р-на на магіле помнік. с. 235
БАКШТА́Г (галанд. bakstag), 1) курс паруснага судна пры спадарожна-бакавым ветры, калі вугал паміж падоўжнай воссю судна і лініяй напрамку ветру большы за 90° і меншы за 180°. 2) Снасць, трос для мацавання суднавых мачтаў, дымавых трубаў і інш. с. 235
БА́КШТЫ , вёска ў Беларусі, у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобл., на р. Бярэзіна (бас. Нёмана). Цэнтр сельсавета і аб’яднанай сельскай гаспадаркі. За 25 км на У ад г.п. Іўе, 188 км ад Гродна, 25 км ад чыг. ст. Юрацішкі. 885 ж., 389 двароў (1995). Бакштаўскі лесапункт па нарыхтоўцы драўніны. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, б-ка, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Помнік партызанам. с. 235
БА́КШТЫ , вёска ў Беларусі, у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на Пн ад г. Шчучын, 67 км ад Гродна, 30 км ад чыг. ст. Скрыбаўцы 436 ж., 170 двароў (1995). Дзіцячы сад, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Паблізу вёскі, на хутары Пешчына, нарадзілася (1876) бел. паэтэса Цётка (А.Пашкевіч). с. 235
БАКШЭ́ЕЎ Васіль Мікалаевіч (24.12.1862, Масква — 28.9.1958), рускі мастак. Нар. мастак СССР (1956), акад. АМ СССР (1947). Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1878—88) у У.Макоўскага, АСаўрасава, В.Паленава; выкладаў там жа (1894—1918). Перасоўнік. У традыцыях рус. рэаліст. жывапісу стварыў шэраг жанравых карцін («Дзяўчына корміць галубоў», 1887; «Проза жыцця», 1892—93, і інш.) і лірычных пейзажаў («Блакітная вясна», 1930; «Вясна прыйшла», 1943). Дзярж. прэмія СССР 1943. У Нац. маст. музеі Беларусі карціны: «На параду», 1892; «Вечар ранняй вясны», 1918; «Сцежка», 1938, і інш.
Літ.: Гутт И.А. В.Н.Бакшеев. Л., 1974. с. 236
БАКЭ́Ў (Bacǎu), горад на У Румыніі, каля ўпадзення р. Бістрыца ў р. Серэт. Адм. ц. жудэца (павета) Бакэу. Вядомы з 15 ст. 204,5 тыс. ж. (1993). Трансп. вузел. Аэрапорт. Цэнтр нафтаздабыўнога і лесапрамысл. раёна. Машынабудаванне (у т.л. прылада- і авіябудаванне, вытв-сць абсталявання для нафтавай прам-сці), цэлюлозна-папяровая, дрэваапр., тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, харч. прам-сць. 2 ГЭС. Царква 15 ст. Музеі. ВНУ. с. 236
БАЛ (ад франц. ballе шар), 1) умоўная адзінка для вызначэння па пэўнай шкале інтэнсіўнасці з’яў (напр., сілы ветру, шторму, землетрасення і інш.). 2) Лікавая ацэнка поспехаў і паводзін у навуч. установах, дасягненняў у спорце, якасці с.-г. жывёл (на выстаўках) і інш. 3) Шар для галасавання (балаціравання). с. 236
БАЛАБА́ЙКА Фёдар Якаўлевіч (н. 21.7.1963, Магілёў), бел. танцоўшчык. Засл. арт. Беларусі (1978). З 1974 саліст дзярж. харэагр. ансамбля «Харошкі» (прыйшоў з маст. самадзейнасці). Выконвае адказныя сола ў пастаноўках калектыву («Пава», «Местачковы дырыгент» і інш.). с. 236
БАЛАБА́НАЎ Юрый Анатолевіч (н. 2.2.1963, г. Віцебск), бел. спартсмен (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту (1984). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1987). Чэмпіён свету 1985 у складзе каманды СССР, неаднаразовы чэмпіён СССР, пераможца міжнар. спаборніцтваў. с. 236
«БАЛАБА́С» , бел. народны танец. Зафіксаваны ў канцы 19 ст. ў Ваўкавыскім пав. Выконваўся пад жартоўныя прыпеўкі. Муз. памер <SIGN>. Тэмп хуткі. с. 236
БАЛАГА́Н (ад перс. балахане верхні пакой, балкон), 1) (уст.) часовая лёгкая пабудова для розных патрэб. 2) У 18 — пач. 20 ст. тэатр. відовішча пераважна камічнага характару на кірмашах, нар. гуляннях. Вядомы ў Расіі з сярэдзіны 18 ст., на Беларусі ў 19 ст. У балагане выступалі ралёшнікі, сілачы, балаганныя дзяды, акрабаты, нар. хары, лялечнікі, штукары; ставіліся фарсы, арлекінады, нар. драмы. Глядзі таксама Кірмашовы тэатр. 3) У перан. значэнні — штосьці штукарскае, грубавата-пошлае, несур’ёзнае. с. 236
БАЛАГА́НСКІЯ СТЭ́ПЫ , узвышаная раўніна ў міжрэччы рэк Унга і Залары (бас. Ангары), у Іркуцкай вобласці Расійскай Федэрацыі. Выш. 450—650 м. Лугавыя стэпы на чарназёмах (пераважна ўзараныя), участкі асінава-бярозавых і лістоўнічных лясоў. с. 236
БАЛА́ДА (франц. іфддфву ад позналац. ballo танцую), 1) у фальклоры раманскіх, германскіх, англа-сакскіх, скандынаўскіх народаў напачатку танц., лірычная або драм. сюжэтная песня з харавым прыпевам. 2) Паняцце, якое ў розных краінах выкарыстоўваюць для абазначэння разнастайных па змесце, часе ўзнікнення, формах існавання відаў і з’яў нар. (песеннай) і прафес. (паэтычнай, літаратурнай, музычнай) творчасці. Тэрмін балада замацаваны ў навук. фалькларыстычнай практыцы з канца 19 ст.
У славянскім, у т.л. беларускім, фальклоры балада належыць да сферы песеннай ліраэпікі. Яна не мае адзінай жанравай прыроды меласу, вылучаецца спецыфічнай тэматыкай і арыгінальным тыпам сюжэтаў. У яе аснове — апавяданне пра трагічнае, драматычна напружанае, абвострана канфліктнае. Бел. нар. балада адзначана гіст. шматслойнасцю, маштабнасцю сюжэтнага фонду, поліфункцыянальнасцю, муз.-жанравай разгрупаванасцю, існаваннем у розных стылявых пластах песеннага фальклору — раннетрадыцыйным (балады каляндарна-земляробчага, сямейна-абрадавага і сямейна-быт. цыклаў), познатрадыцыйным (бяседныя, рэкруцкія, салдацкія, чумацкія, батрацкія і інш. балады), сучаснага фарміравання (рэв., партызанскія балады-песні і інш.). Асн. частка бел. балад належыць да каляндарнага песеннага цыкла (асабліва ў традыцыі Бел. Паазер’я). Паводле функцыянальнага зместу і напеваў гэта масленічныя, валачобныя, юраўскія, траецкія, купальскія, жніўныя, восеньскія, піліпаўскія і інш. песні (гл. адпаведныя артыкулы). На Бел. Палессі (паводле назіранняў З.Эвальд, З.Мажэйкі ў Тураўскім краі) баладныя песні па меры прыстасавання іх да спеву «за калыскай», «зімой» (раней за «кудзеляй»), «у пост» склаліся ў асаблівы стылявы тып. У паэт. тэкстах раннетрадыц. пласта нямала міфал., казачных, легендарных, гераічных, прыгодніцкіх, фантаст. фантаст.} матываў (пра лёс дзяўчыны-бяглянкі, пра нараджэнне дзіцяці па-за шлюбам і яго забойства, пра дзяўчыну-ваяра, пра змеяборца Юрая і інш.). Познатрадыц. балады, непрымеркаваныя па часе выканання, — тыповыя апавяданні пра добрага малайца, які схаваўся ў лесе ад набору ў войска; пра малайца, што начаваў на каранях маці-бярозы і забіты маланкай; пра Чарнаморца, які ўтапіўся; пра вальналюбную Бандароўну і інш. Паказальныя для іх і сюжэты з «маці-атрутніцай», «нявернай жонкай», «шынкаркай-здрадніцай», «брат брата забіў» і інш. Напевы познатрадыц. балад апіраюцца на інш., чым у каляндарных, заканамернасці мелодыка-рытмічнай арганізацыі, яны тэрытарыяльна рухомыя і схільныя да міграцыі і запазычання. Выкарыстанне класічных старадаўніх баладных сюжэтаў і матываў у баладах сучаснага паходжання абмежаванае. Як і ў напевах, сувязі тут ускосныя і апасродкаваныя, выступаюць як паэт., муз.-рытмічныя, інтанацыйна-меладычныя «цытаты», уключаныя ў іншы фабульны, сюжэтны, муз.-стылістычны кантэкст. 3) У французскай паэзіі 14—15 ст. верш з 3 строфамі, рэфрэнам і заключнай паўстрафой (зваротам да адрасата). Яркія ўзоры балады — у паэзіі Ф.Віёна. 4) У літаратуры — ліра-эпічны жанр з легендарна-гіст. ці казачна-фантаст. сюжэтам. Узнік у англа-шатландскай нар. паэзіі 14—16 ст. (балады пра легендарнага героя Робін Гуда і інш.). Цікавасць да нар. балады ў эпоху рамантызму выклікала з’яўленне аналагічнага жанру літаратурнай балады (В.Скот, Ф.Шылер, І.В.Гётэ, А.Міцкевіч, В.Жукоўскі, А.Пушкін, М.Лермантаў). Для яе характэрны драматычна напружаны сюжэт са сціслым і цэласным разгортваннем падзей, шырокае выкарыстанне фалькл. прыёмаў і сродкаў (адухаўленне прыроды, матывы непазбежнай адплаты, неўміручасці герояў, элементы чарадзейнага з закляццямі і прадказаннямі). Першыя бел. балады з’явіліся ў сярэдзіне 19 ст. і былі напісаны па матывах нар. паэзіі («Нячысцік» А.Рыпінскага, «Травіца брат-сястрыца» В.Дуніна-Марцінкевіча, «Хцівец і скарб на святога Яна» Ф.Багушэвіча). У творчасці Я.Купалы («Забытая карчма», «Братка і сястрыца»), Я.Коласа («Няшчасная маці»), М.Багдановіча («Страцім-лебедзь»), З.Бядулі («У калядную ноч») жанр набыў вызначальныя рысы менавіта літаратурнай балады. Вяршыняй у развіцці жанру стала балада перыяду Вял. Айч. вайны, якая ўвасобіла трагізм і героіку вайны, подзвігі вядомых і малавядомых нар. герояў (Я.Коласа «Над магілай партызана», П.Броўкі «Кастусь Каліноўскі», А.Куляшова «Балада аб чатырох заложніках» і інш.). Балады, прысвечаныя мінуламу, гіст. лёсу народа, стваралі У.Караткевіч, Я.Янішчыц, А.Пысін, Р.Барадулін, Н.Гілевіч, А.Лойка, Ю.Свірка, Я.Сіпакоў (кн. «Веча славянскіх балад»). 5) У прафесійнай музыцы балада — твор ліра-эпічнага ці эпіка-гераічнага характару. Вядома некалькі жанрава акрэсленых гіст. тыпаў балады: эпохі Адраджэння — вакальная поліфанічная балада (Гільём дэ Машо), эпохі рамантызму — сольная вакальная (Ф.Шуберт, К.Лёве, І.Брамс, Х.Вольф) і інструментальная (балады Ф.Шапэна). У сучаснай музыцы тэрмін «балада» выкарыстоўваецца даволі шырока ў дачыненні да розных паводле выканальніцкага складу і будовы твораў і паказвае хутчэй на характар зместу, чым на наяўнасць пэўных муз.-стылістычных рысаў, часта ён спалучаецца з інш. жанравым вызначэннем (сімфонія-балада, канцэрт-балада). У бел. музыцы балады створаны М.Аладавым (сімфонія-балада «У суровыя дні»), Я.Цікоцкім (балада-маналог «Помнік» для баса і арк. на сл. А.Пушкіна), А.Багатыровым (харавая балада «Шумелі бярозы», балада з фп. трыо), П.Падкавыравым (кантата «Балада пра чатырох заложнікаў» на сл. А.Куляшова), Я.Глебавым («Альпійская сімфонія-балада»), Л.Абеліёвічам (вак. цыклы «Партызанскія балады» і «Ваенныя балады»), І.Лучанком («Балада пра салдацкае сэрца» і цыкл песень-балад для салістаў, хору і арк.), І.Кузняцовым (хор «Балада пра маці») і інш. Шэраг твораў непасрэдна звязаны з тэматыкай і сюжэтамі фальклорных балад: сімф. паэма «Бандароўна» Г.Гарэлавай, кантата «Надзя-Надзейка» Э.Наско, кантата «Не сячы, мой татухна, пры дарозе бярозы» М.Васючкова (для нар. хору і ансамбля ўдарных інструментаў на тэксты бел. нар. балад).
Публ.: Балады. Кн. 1—2. Мн., 1977—78; Беларуская балада. Мн., 1978.
Літ.: Салавей Л.М. Беларуская народная балада. Мн., 1978; Мухаринская Л.С., Якименко Т.С. К изучению музыкальной типологии народных баллад // Памяти К.Квитки, 1880—1953: Сб. ст. М., 1983; Народные баллады. М.; Л., 1963; European Folk Ballads: Edited by Erich Seemann, Dag Strömbäck, Bengt R.Jonsson. Copenhagen, 1967 (European folklore series. Vol.2); Kumer Zmaga. Vsebinski tipi slovenskih pripovednih pesmi. Ljubljana, 1974.
Т.С.Якіменка (фальклор, прафес. музыка),
В.Л.Бечык (літаратура). с. 236
БАЛАЖЭ́ВІЦКА-ВАСІЛЕ́ВІЦКІ ШПУ́ЛЕЧНА-ТАКА́РНЫ ЗАВО́Д . Дзейнічаў у 1904—13 у Беларусі ў в. Балажэвічы Мазырскага пав. (цяпер вёска ў Мазырскім раёне Гомельскай вобл.). У 1913 меў паравы рухавік, 120 рабочых. Вырабляў чаўнакі, бабіны, шпулькі і інш. абсталяванне для прадзільных і ткацкіх фабрык. Прадукцыя з-да на міжнар. выстаўцы 1905 у Бруселі адзначана Вял. залатым медалём, у 1912 у Бесарабіі — Малым залатым медалём. с. 237
БАЛА́КІРАЎ Мілій Аляксеевіч (2.1.1837, Ніжні Ноўгарад — 29.5.1910), рускі кампазітар, піяніст, дырыжор, муз. дзеяч. З 1855 жыў у Пецярбургу. Пад яго кіраўніцтвам на пач. 1860-х г. сфарміравалася «Магутная кучка». Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў бясплатнай муз. школы ў Пецярбургу (1868—73 і 1881—1908), узначальваў Прыдворную пеўчую капэлу (1883—94). Аснова творчасці Балакірава — інстр. музыка (сімф. і фартэпіянная), пераважна праграмная, і рамансы. Паслядоўнік традыцый М.Глінкі, Балакіраў развіваў прынцыпы рус. эпічнага і нар. жанравага сімфанізму. Шырока выкарыстоўваў фальклор рус. і інш. народаў. Збіраў і вывучаў нар. песні («Зборнік рускіх народных песень. 40 песень для голасу з фп.», 1866).
Тв.: 2 сімфоніі (1897, 1908), 3 уверцюры, у тым ліку Уверцюра на тэмы трох рус. песень (1858), сімф. паэмы «Русь» («1000 гадоў», 1864, 2-я рэд. 1887), «У Чэхіі» («Чэшская уверцюра», 1867, 2-я рэд. 1905), «Тамара» (1882) і інш. для арк.; 2 канцэрты для фп. з арк.; камерна-інстр. ансамблі; фантазія «Ісламей» (1869), санаты і інш. для фп.; хары, рамансы; музыка да драм. спектакляў і інш.
Літ.: М.А.Балакирев: Летопись жизни и творчества. Л., 1967. с. 237
БАЛАКО́ВА , горад у Расіі, цэнтр раёна ў Саратаўскай вобл., на левым беразе р. Волга. Засн. ў 1762. 208,7 тыс. ж. (1994). Чыг. станцыя. Рачны порт. Аэрапорт. Хім. (хім. валокны, мінер. ўгнаенні, гумава-тэхн. вырабы і інш.), машынабуд. прам-сць. Саратаўская ГЭС. Балакоўская АЭС. ВНУ. 3 музеі. с. 237
БАЛАЛА́ЙКА , народны муз. струнна-шчыпковы інструмент. Мае драўляны корпус (даўж. 600—700 мм) трохвугольнай формы (у 18—19 ст. і авальны), доўгі грыф з крыху адагнутай назад галоўкай, 3 струны. На грыфе 16—24 метал. лады. Настройка — пераважна мажорнае трохгучча (т.зв. гітарная), радзей — 2 струны ва унісон, 1 на кварту ніжэй (балалаечная). Гук даволі слабы, але звонкі. Балалайка вядома ў многіх слав. народаў з пач. 18 ст., у 1880-я г. ўдасканалена пад кіраўніцтвам В.Андрэева майстрамі Ф.Пасербскім і С.Налімавым; створана сям’я мадэрнізаваных балалаек — прыма, секунда, альт, бас, кантрабас. Выкарыстоўваецца як сольны канцэртны, ансамблевы і аркестравы інструмент. Пашырана і на ўсёй тэр. Беларусі.
І.Дз.Назіна. с. 237
БАЛАНАГЛО́С (Balanoglossus), род паўхордавых жывёл класа кішачнадыхальных. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, на дне мораў. Доўгі час іх адносілі да чарвей; рус. вучоны А.А.Кавалеўскі даказаў (1867), што яны бліжэй да хордавых жывёл, шэраг прыкмет збліжае іх з ігласкурымі і паганафорамі. Найб. вядомы баланаглос клавігерус.
Даўж. 3—250 см (Balanoglossus gigas). Цела чэрвепадобнае, складаецца з 3 аддзелаў — хабатка, каўнерыка і тулава. Маюць шчэлепы (2 рады), якія пранізваюць стрававод. Раздзельнаполыя, Balanoglossus proliferans можа размнажацца палавым і бясполым (дзяленнем) спосабамі. Кормяцца дробнымі жывёламі, расліннымі рэшткамі і інш. арган. рэчывамі. с. 237
БАЛАНАПАСТЫ́Т (ад грэч. balanos галоўка палавога члена + posthion крайняя плоць + ...іт), запаленне скуры галоўкі палавога члена і ўнутр. лістка крайняй плоці. Бывае ў любым узросце. Лячэнне, што і пры баланіце. Ускладненні: фімоз, парафімоз. с. 237
БАЛА́НАЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура бронзавага веку (3-е тыс. — 9 ст. да нашай эры) у басейне Сярэдняй Волгі. Назва ад могільніка каля в. Баланава ў Чувашыі. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй, магчыма, земляробствам, мела ўласную металургію медзі, колавы транспарт. Жыло пераважна ў зрубных дамах на ўмацаваных паселішчах. Пахавальны абрад — адзіночныя і парныя трупапалажэнні ў грунтавых магілах (ранні этап), калектыўныя трупапалажэнні пад курганамі. Нябожчыкаў хавалі ў драўляных скрынях ці кашолках, у скурчаным стане. У кераміцы пераважаў шарападобны посуд, упрыгожаны геам. арнаментам, адбіткамі штампаў. Сярод вырабаў з каменю — свідраваныя і клінападобныя сякеры, матыкі, цёслы, наканечнікі стрэл; пашыраны медныя наканечнікі коп’яў, сякеры, упрыгожанні. Некаторыя вучоныя адносяць Баланаўскую культуру да шнуравой керамікі культур, іншыя лічаць лакальнай групай фацьянаўскай культуры. с. 237
БАЛА́НДЗІН Аляксей Аляксандравіч (20.12.1898, С.-Пецярбург — 22.5.1967), савецкі хімік. Акад. АН СССР (1946, чл.-кар. 1943). Скончыў Маскоўскі ун-т (1923). З 1927 працаваў там жа, адначасова з 1935 у Ін-це арган. хіміі АН СССР. Навук. працы ў галіне арган. каталізу. Стварыў мультыплетную тэорыю каталізу, паводле якой існуе структурная і энергет. адпаведнасць паміж рэагавальнымі малекуламі і цвёрдым каталізатарам; распрацаваў класіфікацыю арган. каталітычных рэакцый, па якой прадказаны многія рэакцыі дэгідрагенізацыі. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Тв.: Избр. труды. Т. 1—2. М., 1972. с. 238
БАЛАНДЫ́СТЫ , навуковае таварыства бельгійскіх езуітаў, што рэдагуе і выдае жыціі святых каталіцкай царквы. Засн. ў Антверпене Ж.Боландам, які ў 1643 пачаў выдаваць «Жыціі святых» (Acta Sanctorum; да 1942 выйшла 67 т.). Выдаюць таксама штоквартальнік Analekta bollandiana (з 1882) і бюлетэнь бягучых агіяграфічных выданняў (з 1886). Цэнтр т-ва ў Бруселі. с. 238
БАЛАНІ́Т (ад грэч. balanos галоўка палавога члена + ...іт), запаленне скуры галоўкі палавога члена. Звычайна спалучаецца з баланапастытам. Узнікае пры ўздзеянні мікробаў, інфекцыі (ганарэйнай, трыхаманаднай, сіфілітычнай і інш.), пры затрымцы мачы, сахарным дыябеце, мочакамянёвай хваробе, алергічных хваробах (экзэма, крапіўніца), калі не выконваюцца правілы гігіены. Выяўляецца свербам, болямі і рэзямі пры мочаспусканні, пачырваненнем, іншы раз балючымі язвамі з крывяніста-гнойнымі выдзяленнямі. Лячэнне: антыбактэрыяльная тэрапія (антыбіётыкі, сульфаніламіды і інш.), мясцовае — ванначкі з дэзінфіцыруючымі растворамі, прысыпкі. с. 238
БАЛА́НС (франц. balance літар. вагі) у эканоміцы, сістэма паказчыкаў, якая характарызуе пэўную з’яву праз супастаўленне асобных яе частак (бакоў), якія павінны ўраўнаважваць адна адну. Дае магчымасць скаардынаваць патрэбнасці і рэсурсы, сувымяраць затраты і вынікі вытв.-гасп. дзейнасці на асобных прадпрыемствах, у галінах эканомікі ці маштабе ўсёй нар. гаспадаркі, у межах пэўных рэгіёнаў ці ўсёй краіны. Як правіла, баланс складаецца з 2 частак: 1-я характарызуе ўтварэнне рэсурсаў па крыніцах паступлення, 2-я — іх размеркаванне па кірунках выкарыстання.
Асобныя віды ці элементы балансу выкарыстоўваліся ў эканам. практыцы здаўна. У 18 ст. шатландскі эканаміст Дж. Сцюарт увёў тэрмін «плацежны баланс». На пач. 20 ст. ў Вялікабрытаніі і ЗША прапанавана методыка яго складання, стандартызаваная Лігай Нацый і Міжнар. валютным фондам для ўсіх краін свету. Пазней сістэма балансу і балансавы метад распрацаваны ў СССР і выкарыстоўваліся ў сацыяліст. краінах, у тым ліку на Беларусі, як найважнейшы інструмент планавай эканомікі. У краінах з развітой рыначнай эканомікай выкарыстоўваюцца міжнар. сістэма нацыянальных рахункаў, але не выключаецца і магчымасць выкарыстання балансу. Напрыклад, у 1930-я г. В.Лявонцьеў з дапамогай міжгаліновага балансу вывучаў структуру амер. эканомікі. Гэты метад атрымаў назву «затраты—выпуск».
Самы пашыраны — бухгалтарскі баланс, які з’яўляецца асн. дакументам бухгалтарскай справаздачнасці прадпрыемстваў і ўстаноў. Ён складаецца ў форме 2 табліц — актыву (адлюстроўвае склад, размяшчэнне і выкарыстанне гасп. сродкаў) і пасіву (крыніцы ўтварэння гэтых сродкаў і іх мэтавае прызначэнне). Астатнія балансы падзяляюцца на матэрыяльныя, вартасныя і балансы нар. гаспадаркі (з яго састаўнымі часткамі). Матэрыяльныя балансы адлюстроўваюць вытв-сць і выкарыстанне відаў прадукцыі, сыравіны, матэрыялаў, наяўнасць і выкарыстанне вытв. магутнасцяў, абсталявання, асн. фондаў і інш.; распрацоўваюцца ў фіз. адзінках, умоўна-натуральным і вартасным выражэнні. З матэрыяльных балансаў найб. пашыраныя: паліўна-энергетычны (характарызуе наяўнасць, размеркаванне і выкарыстанне паліва і энергіі); вытворчых магутнасцяў [паказвае наяўныя магутнасці на пач. і канец пэўнага перыяду, іх рух (прырост, выбыццё), ступень выкарыстання ў выпуску канкрэтных відаў прамысл. прадукцыі]; машын і абсталявання (адлюстроўвае іх наяўныя рэсурсы і размеркаванне па відах выкарыстання); асноўных фондаў (характарызуе іх узнаўленне ў маштабе нар. гаспадаркі, галіны эканомікі, а таксама па формах уласнасці). Да матэрыяльных балансаў адносяць таксама балансы зямельных угоддзяў, с.-г. прадукцыі, кармоў і інш. Вартасныя балансы адлюстроўваюць утварэнне даходаў з усіх крыніц паступлення і іх размеркаванне па кірунках выкарыстання. З вартасных балансаў найб. пашыраны: баланс грашовых даходаў і расходаў насельніцтва па краіне, яе асобных рэгіёнах, па сац. групах для разліку рэальных даходаў і пакупніцкай здольнасці насельніцтва, попыту і прапаноў на тавары, рэгулявання грашовага абарачэння і эмісіі грошай; баланс фінансавых рэсурсаў — прагнозна-аналітычны дакумент, паказчыкі якога з’яўляюцца асновай для распрацоўкі дзярж. бюджэту, абгрунтавання падатковай, цанавой і крэдытнай палітыкі краіны; плацежны баланс адлюстроўвае знешнеэканам. аперацыі краіны за пэўны перыяд (ён актыўны, калі сума грашовых паступленняў перавышае суму расходаў і плацяжоў, і пасіўны, калі сума расходаў і плацяжоў большая за суму паступленняў); гандлёвы баланс — суадносіны экспарту і імпарту тавараў у краіне, аснова плацежнага балансу. Сярод працоўных балансаў асн. з’яўляецца баланс працоўных рэсурсаў, які складаецца па краіне, абласцях і раёнах, уключае звесткі пра наяўныя рэсурсы і пра іх выкарыстанне па сферах, галінах і відах занятасці.
З 1926 у СССР, у тым ліку БССР, распрацоўваўся баланс народнай гаспадаркі для характарыстыкі працэсу грамадскага ўзнаўлення, яго маштабаў, тэмпаў, прапорцый, стану і тэндэнцый развіцця ўнутр. эканам. сувязяў. Ён складаўся з 4 асн. раздзелаў: баланс сукупнага грамадскага прадукту, нац. даходу, працоўных рэсурсаў і зводнай табліцы, якая абагульняла ўсе раздзелы і адлюстроўвала збалансаванасць асн. элементаў нар. гаспадаркі. Аднак сістэма разлікаў, асабліва валавога прадукту і нац. даходу, істотна адрознівалася ад міжнар. практыкі і скажала рэальны стан эканомікі. Таму з 1995 баланс нар. гаспадаркі Беларусі не распрацоўваецца. Спынена і распрацоўка балансу грамадскага прадукту (адлюстроўваў агульны аб’ём вытв-сці прадукцыі, яе матэрыяльна-рэчыўную, галіновую і сац. структуру), балансу нацыянальнага даходу (паказваў яго вытв-сць, размеркаванне і выкарыстанне) і міжгаліновага балансу (інструмент эканам. аналізу і ўстанаўлення прапорцый у працэсе расшыранага ўзнаўлення ў маштабе галін нар. гаспадаркі). Гэтыя балансы трансфармуюцца з улікам стандартаў міжнар. сістэмы нац. рахункаў. Н.Б.Антонава. с. 238
БАЛА́НС ГРУНТАВЫ́Х ВО́ДАЎ , колькасны паказчык намнажэння і расходавання грунтавых водаў на пэўнай тэрыторыі за вызначаны час. Прыходная частка — жыўленне за кошт прасочвання (інфільтрацыя) атм. ападкаў і паверхневых водаў (рэк, азёраў, балотаў, арашальных і інш.), кандэнсацыі вадзяной пары, паступлення з больш глыбокіх напорных гарызонтаў. Расходная частка — падземны сцёк, выпарэнне з паверхні грунтавых водаў, транспірацыя раслінамі, рачны сцёк. Баланс грунтавых водаў залежыць ад клімату (колькасці і віду атм. ападкаў, т-ры паветра), глебава-расліннага покрыва, формаў рэльефу, саставу і структуры горных парод у зоне аэрацыі, гасп. дзейнасці чалавека (водазабор, меліярацыя і інш.). На Беларусі прыходная частка балансу рэзка павялічваецца пры раставанні снегу і ў час працяглых дажджоў. Элементы балансу вызначаюцца ў выніку працяглых назіранняў на гідрагеалагічных стацыянарах. Вывучэнне балансу грунтавых водаў неабходна для колькаснай ацэнкі рэсурсаў грунтавых водаў і рацыянальнага іх выкарыстання на водазабеспячэнне, для прагнозу іх рэжыму на меліяраваных землях, горных вырабатках, у зоне падпору каля вадасховішчаў і інш.
М.С.Капора. с. 238
БАЛА́НСАВАЯ ВА́РТАСЦЬ асноўных фондаў, ацэначная іх вартасць на пачатак і канец года. Складаецца з вартасці асн. фондаў, што знаходзяцца на балансе па аднаўленчай вартасці на момант апошняй іх ацэнкі, і вартасці асн. фондаў, уведзеных у эксплуатацыю ў наступныя гады і ацэненых па іх поўнай першапач. вартасці. Балансавая вартасць выкарыстоўваецца для разліку сярэднегадавых аб’ёмаў асн. фондаў, налічэння амартызацыі, вызначэння ўзроўню эфектыўнасці вытв-сці. У рыначнай эканоміцы вызначаюць балансавую вартасць актыву (як першапач. вартасць доўгатэрміновага актыву за вылікам зносу), балансавую вартасць кампаніі, ці чыстыя актывы, уласны капітал (як сукупныя актывы кампаніі за вылікам сукупных абавязацельстваў), балансавую вартасць акцыі (вызначаецца паводле спец. методыкі на аснове ўліковай дакументацыі кампаніі). с. 239
БАЛА́НСАВАЯ ДРАЎНІ́НА , баланс, круглы лесаматэрыял з лісцевых і хвойных дрэў у выглядзе адрэзкаў ствала (даўж. 0,75—3 м, дыям. 6—40 см). Выкарыстоўваецца як сыравіна на выраб паперы і цэлюлозы. с. 239
БАЛАНСАМЕ́Р , прылада для вымярэння радыяцыйнага балансу. Найб. пашыраны балансамер тэрмаэлектрычны, прыёмная частка якога — 2 тонкія медныя пласцінкі; зачэрненая паверхня адной павернута ўгару і ўспрымае радыяцыю ад Сонца і атмасферы, паверхня другой павернута для Зямлі і адзначае выпрамяненне зямной паверхні і адбітую радыяцыю. Тэрмаэлементы фіксуюць розніцу т-р паміж пласцінкамі, што дае магчымасць вызначаць радыяцыйны баланс. с. 239
БАЛАНСІ́Р (франц. balancier каромысел, маятнік), 1) двухплечы (часам аднаплечы) рычаг, які можа выконваць хістальныя рухі вакол нерухомай восі. Прызначаны для перадачы (або ўраўнаважвання) намаганняў на далучаныя да яго цягі ў помпах, вагах, свідравальных устаноўках, рэсорных падвесках лакаматываў і вагонаў. 2) Балансір, або баланс, — галоўны рэгулятар (грузік), які замяняе сабой маятнік у гадзіннікавым механізме. с. 239
БАЛАНСІРО́ЎКА , ураўнаважванне вярчальных частак у машынах і механізмах. Праводзіцца гал. ч. для ліквідацыі (зняцця) іх неўраўнаважанасці (дысбалансу), дынамічных нагрузак, што дзейнічаюць на апоры хуткавярчальных дэталяў машын (ротараў, каленчатых валоў і інш.) і прыводзяць да заўчаснага іх зношвання. Балансіроўка заключаецца ў вызначэнні масы і месца прыкладання процівагаў.
Адрозніваюць дынамічную балансіроўку, што выконваецца на балансіровачным станку пры наданні вярчэння дэталі, якая балансуецца, і статычную, калі дэталь ураўнаважваюць адной процівагай у адвольна выбранай плоскасці, зыходзячы з таго, каб цэнтр цяжару дэталі ляжаў на восі вярчэння. с. 239
БАЛА́НСКІ ПРАХО́Д , горны праход у Пакістане, на стыку гор Мекран і Сулейманавых. Выш. 1792 м. Злучае ўнутр. раёны Іранскага нагор’я з далінай р. Інд. Праз Баланскі праход да мяжы з Афганістанам пракладзены чыгунка і шаша. с. 239
БАЛА́НСНАЯ СХЕ́МА , разгалінаваны электрычны ланцуг, у якім пры зменах некаторых яго параметраў (супраціўленне, ёмістасць або інш.) устанаўліваецца (ці парушаецца) раўнавага (баланс) токаў ці напружанняў. Выкарыстоўваецца ў вымяральнай тэхніцы, радыёсувязі, тэлеф. сувязі і інш. с. 239
БАЛАНТЫДЫЁ́З , балантыдыяз, інвазійная хвароба свіней, буйной рагатай жывёлы, трусоў і чалавека, якая пашкоджвае сценкі тоўстага кішэчніка. Узбуджальнікі — паразітычныя інфузорыі з роду Balantidium. Рэгіструецца ўсюды, у т.л. на Беларусі. Найчасцей хварэюць парасяты і падсвінкі. Крыніца інфекцыі — хворыя жывёлы. Заражэнне адбываецца праз ежу, кармы, ваду, гной, ад брудных рук. Заглынутыя цысты ў кішэчніку ператвараюцца ў інфузорый, якія выклікаюць запаленне кішэчніка з утварэннем язваў, з’яўляецца панос з дамешкамі слізі і крыві, знясіленне. Лячэнне тэрапеўтычнае. Глядзі таксама Дызентэрыя. с. 239
БАЛАНТЫ́ДЫЙ КО́ЛІ (Balantidium coli), прасцейшае атр. роўнараснічных інфузорый. Паразітуе ў тоўстым кішэчніку чалавека, свіней і буйн. раг. жывёлы, узбуджальнік балантыдыязу і каліту. Упершыню выяўлены ў свіней ням. пратазаолагамі Р.Лейкартам і Ф.Штэйнам (1862).
Даўж. цела 30—150, шыр. 20—110 мкм, несіметрычнае, авальнае, укрыта кароткімі раснічкамі. Мае ротавую адтуліну, 2 ядры, 2 скарачальныя вакуолі. Размнажаецца папярочным дзяленнем. Жывіцца рэшткамі ежы ў калавых масах, элементамі крыві, крухмалам, зрэдку асобінамі свайго віду. Утварае цысты, якія з калам выходзяць з кішэчніка. с. 239
БАЛАНЧЫВА́ДЗЕ , грузінскія кампазітары. Бацька і сын.
Мелітон Антонавіч (5.1.1863, в. Баноджа, каля г. Цхалтуба — 21.11.1937), нар. арт. Грузіі (1933). Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі ў М.Рымскага-Корсакава. Збіраў нар. песні, кіраваў харамі. У 1918 заснаваў Кутаіскае муз. вучылішча (цяпер яго імя). Адзін з пачынальнікаў груз. оперы («Тамара Каварная», 1897, паводле драм. паэмы «Дарэджан Каварная» А.Цэрэтэлі) і раманса.
Андрэй Мелітонавіч (н. 1.6.1906, С.-Пецярбург), нар. арт. СССР (1968), Герой Сац. Працы (1986). Скончыў Тбіліскую (1926, клас М.Іпалітава-Іванава) і Ленінградскую (1931) кансерваторыі. З 1935 выкладаў у Тбіліскай кансерваторыі (з 1942 праф.). Адзін з заснавальнікаў груз. кампазітарскай школы сав. часу. Аўтар 3 опер. у тым ліку «Мзія» (1950), першага нац. балета «Сэрца гор» («Мзечабукі», 1936), балетаў «Старонкі жыцця» (1961), «Мцыры» (1964), 4 сімфоній, 4 канцэртаў для фп. з арк., канцэрта для фп. і струннага арк. (1978), камерна-інстр. ансамбляў, фп. п’ес, хароў, песень, музыкі да спектакляў драм. т-ра і кінафільмаў. Дзярж. прэміі СССР 1946 і 1947. Дзярж. прэмія Грузіі 1969.
Літ.: Хучуа П. Мелитон Баланчивадзе Тбилиси, 1964; Орджоникидзе Г. Андрей Баланчивадзе. Тбилиси, 1967; А.Баланчивадзе: Сб. статей и материалов. Тбилиси, 1979. с. 239
БАЛАНЧЫ́Н (Balanchine) Джордж (сапр. Баланчывадзе Георгій Мелітонавіч; 22.1.1904, С.-Пецярбург — 30.4.1983), амерыканскі балетмайстар. Сын М.А.Баланчывадзе. Скончыў Тэатр. вучылішча пры Марыінскім т-ры (1921, Петраград). У 1925—29 гал. балетмайстар трупы «Рускі балет С.П.Дзягілева». З 1933 у ЗША. Арганізатар і кіраўнік «Школы амерыканскага балета» (разам з Л.Кірштайнам, 1933) і на яе аснове трупы «Амерыканскі балет» (з 1948 «Нью-Йоркскі гарадскі балет»). Стваральнік амер. балетнага мастацтва і стылю неакласіцызму ў харэаграфіі. Аўтар сімф. балетаў «Канчэрта барока» на муз. І.С.Баха (1941), «Чатыры тэмпераменты» на муз. П.Хіндэміта (1946), «Сімфонія до мажор» на муз. Ж.Бізэ (1947), 27 кампазіцый і балетаў на музыку І.Стравінскага, у тым ліку «Апалон Мусагет» (1928), «Арфей» (1948), «Агон» (1957) і інш. с. 239
БАЛАНЫ́НІ (Bolognini) Маўра (н. 28.6.1922), італьянскі кінарэжысёр. Вучыўся ў Эксперым. цэнтры ў Рыме. Майстар экранізацый твораў італьян. і франц. л-ры: «Бурная ноч» П.Пазаліні (1959), «Недарэчны дзень» А. Маравія (1960), «Цудоўны лістапад» Э.Паці (1968), «Пармскі манастыр» Стэндаля (1980, тэлевізійны) і інш. с. 239
БАЛА́СТ (галанд. Ballast), 1) груз (вада, пясок і інш.), які забяспечвае ўстойлівасць і асадку карабля. Сучасныя марскія судны, асабліва падводныя лодкі, выкарыстоўваюць як баласт ваду (заліваецца ў баластавыя цыстэрны). 2) Груз для рэгулявання пад’ёмнай сілы паветраплавальнага апарата (напр., аэрастата). 3) Слой сыпкіх матэрыялаў (друз, гравій і інш.) на чыг. палатне, які стварае пругкую аснову для шпалаў чыг. пуці, адводзіць ваду, перашкаджае падоўжным і папярочным перамяшчэнням рэйка-шпальнай рашоткі, забяспечвае плаўны ход рухомага саставу. 2) У пераносным значэнні — усё лішняе, непатрэбнае. с. 239
БА́ЛАТАН (Balaton), возера ў Венгрыі, на Сярэднедунайскай раўніне, каля паўд.-ўсх. падножжа гор Бакань на выш. 105 м. Пл. 598 км2. Даўж. з ПдЗ на ПнУ 78 км. Глыб. да 11 м. Берагі пераважна нізкія, часткова забалочаныя, уздоўж паўн. ўзбярэжжа месцамі высокія. У Балатан упадае шмат кароткіх рэк, сцёк з возера праз канал ў р. Шыо (бас. Дуная). Суднаходства. Рыбалоўства. Балатан і яго наваколле — курортны раён міжнар. значэння. Па берагах гарады Шыяфок, Кестхей; ландшафтны заказнік Ціхань, рэзерват Кішбалатан. с. 240
БА́ЛАТАНФЮРЭД (Balatonfüred), бальнеакліматычны курорт у Венгрыі. На ПдЗ ад Будапешта, у зоне воз. Балатан. Развіваецца з 18 ст. Лечаць сардэчна-сасудзістыя хваробы, парушэнні абмену рэчываў. Клімат умерана кантынентальны з мяккай зімой, цёплым летам, вял. колькасцю сонечных дзён. Крыніцы мінер. водаў на пітное лячэнне, гразелячэнне. Санаторыі, дамы адпачынку, гасцініцы. Шмат арх. помнікаў, помнікі прыроды. Цэнтр воднага спорту і турызму. с. 240
БАЛАТНАКВЕ́ТНІК (Nymphoides), род кветкавых раслін сям. бабковых. Каля 25 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных паясах абодвух паўшар’яў. Ва ўмераным поясе і на Беларусі трапляецца балатнакветнік шчыталісты (Nymphoides peltata). Вядома адзінае ізаляванае месцазнаходжанне на р. Нёман у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Расце ў стаячай вадзе заток, старыц і сажалак, утварае амаль чыстыя зараснікі. Вельмі рэдкі еўразійскі від. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Шматгадовая травяністая расліна з паўзучым членістым карэнішчам, даўж. да 1,5 м. Сцёблы доўгія, дасягаюць паверхні вады. Лісце акругла-эліпсоіднае, на доўгіх чаранках, шчыльнае, скурыстае, знізу густа ўкрытае цёмнымі залозістымі плямкамі, плавае на вадзе. Кветкі ярка-жоўтыя, на доўгіх кветаносах, у пазушных парасонападобных пучках. Плод — яйцападобная каробачка. Дэкар., кармавая і харч. (як агародніна) расліна, прыдатная на аквакультуру. с. 240
БАЛАТО́НСКАЯ АБАРО́НЧАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1945 , аперацыя войскаў 3-га Укр. фронту (каманд. Ф.І.Талбухін) 6— 15 сак. ў 2-ю сусв. вайну каля воз. Балатан (Венгрыя). Пасля Будапешцкай аперацыі 1944—45 войскі 3-га Укр. фронту замацаваліся на мяжы Гант — воз. Балатан — р. Драва. Войскі 2-га Укр. фронту (каманд. Р.Я.Маліноўскі) прыкрывалі вызвалены Будапешт. Абодва франты рыхтаваліся да наступлення на Вену. У Балатонскай абарончай аперацыі ўдзельнічалі таксама 1-я балг. і 3-я югасл. арміі. Гітлераўскае камандаванне, каб аднавіць абарону па Дунаі, сканцэнтравала вял. сілы каля воз. Балатан. 6 сак. яно пачало контрнаступленне і нанесла гал. ўдар паміж азёрамі Веленцэ і Балатан у напрамку Дуная, дапаможныя — паміж воз. Балатан і р. Драва на Капашвар і з паўд. берага р. Драва на Печ. Пасля цяжкіх 10-дзённых баёў гітлераўцы прасунуліся на 12—30 км, але прарвацца да Дуная не змаглі. Страціўшы больш за 40 тыс. салдатаў і афіцэраў, шмат баявой тэхнікі, 15 сак. праціўнік спыніў наступленне і перайшоў да абароны. 16—18 сак. войскі 3-га і 2-га Укр. франтоў пачалі Венскую аперацыю 1945. с. 240
БАЛАЦНЯ́НКА , глядзі Гутлянка. с. 240
БАЛАЦЯ́НІКІ (Limnaeidae), сямейства прэснаводных лёгачных малюскаў класа бруханогіх. Каля 120 відаў, трапляюцца па ўсім свеце. На Беларусі 8 відаў.
Найб. пашыраны балацянік звычайны (Lymnaca stagnalis), балацянік балотны (Stagnicola palustris), балацянік малы (Galba truncatula). Жывуць у прэсных і саланаватых вадаёмах, забалочаных мясцінах.
Ракавіны (даўж. 5—70 мм) рознакаляровыя, закручаныя спіральна, вусце рознай формы і памераў. Цела можа поўнасцю ўцягвацца ў ракавіну. Рухаюцца з дапамогай нагі. Орган дыхання — лёгкае, у некаторых яно запаўняецца вадой і функцыянуе як шчэлепы. Гермафрадыты. Вясной адкладваюць яйцы. Жывуць каля 3 гадоў. Кормяцца водарасцямі, тканкамі раслін, жывёльнымі рэшткамі. Амаль усе — прамежкавыя гаспадары ўзбуджальнікаў гельмінтозаў. с. 240
БАЛАЧА́НКА , рака ў Беларусі, у Чэрвеньскім і Пухавіцкім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра). Даўж. 36 км. Пл. вадазбору 418 км2. Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Кобзевічы Чэрвеньскага р-на, цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча на працягу 28 км каналізаванае, у ніжнім цячэнні месцамі звілістае. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. Сістэм. с. 240
БАЛАШО́Ў Дзмітрый Міхайлавіч (н. 7.11.1927, С.-Пецярбург), рускі пісьменнік, фалькларыст. Скончыў Ленінградскі тэатр. ін-т (1950). Даследаваў жанр балады, паўн. рус. фальклор («Гісторыя развіцця жанру рускай балады», 1966, і інш.). Аповесць «Спадар Вялікі Ноўгарад» (1967), раман «Марфа-пасадніца» (1972) прысвечаны гісторыі Вольнага Ноўгарада. Аўтар шматтомнай гіст. эпапеі «Гасудары маскоўскія»: «Малодшы сын» (1975), «Вялікі стол» (1979), «Цяжар улады» (1981), «Сімяон Ганарлівы» (1983), «Вецер часу» (1987), «Адрачэнне» (ч. 1—2, 1988—89) пра фарміраванне рус. нацыі з яе асновамі (сям’я, абшчына, праваслаўе, адзінаўладдзе). Гэта спроба асэнсаваць гісторыю станаўлення Расіі паводле пасіянарнай тэорыі этнагенезу. У аснове эпапеі факталагічная дакладнасць і строгі храналагічны прынцып адлюстравання падзей.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—6. М., 1991—93. с. 240
БАЛАШЫ́ХА , горад у Расіі, цэнтр раёна ў Маскоўскай вобл., на р. Пяхорка (прыток р. Масква). 135,2 тыс. ж. (1994). Чыг. станцыя. Машынабудаванне і металаапрацоўка (аўтамаб. краны і інш.), хім. (гумава-тэхн. вырабы), лёгкая (тэкст.) прам-сць. 3 ВНУ (у т.л. Міжнар. ін-т эканомікі і права). Краязнаўчы музей. с. 240
БАЛГА́РСКАЯ МО́ВА , адна са славянскіх моў (паўд. група). Пашырана ў Балгарыі (дзярж. мова) і сярод балгараў, што жывуць у Югаславіі, Румыніі і інш. суседніх дзяржавах. Мае 2 асн. групы дыялектаў: усходні і заходні.
У фанетычнай сістэме балгарскай мовы 6 галосных (у тым ліку спецыфічна балг. гук «ъ») і 37 зычных фанем. Граматычныя асаблівасці вызначаюцца яе прыналежнасцю да балканскага моўнага саюза: страта катэгорыі склону (па гэтай прыкмеце балгарскую мову адносяць да аналітычных моў), наяўнасць катэгорыі азначальнасці імені (назоўнік з постапазіцыйным артыклем — «жената», «градът») і спец. пераказвальнага ладу, страта інфінітыву, разгалінаваная сістэма з 9 часоў дзеяслова і інш.
Першыя пісьмовыя помнікі датуюцца 10 ст. Сучасная літ. мова сфарміравалася ў сярэдзіне 19 ст. на аснове паўн.-ўсх. гаворак. Графіка балгарскай мовы ўзыходзіць да кірыліцы. с. 240
БАЛГА́РЫ , нацыя, асн. насельніцтва Балгарыі (8,7 млн. чал.). Жывуць таксама ў паўд. раёнах Украіны, Малдовы, Расіі і інш. краінах (161 тыс. чал., 1979). Агульная колькасць 9,29 млн. чал. (1987). Гавораць на балгарскай мове. Вернікі пераважна праваслаўныя. с. 240
БАЛГА́РЫЯ , Рэспубліка Балгарыя, дзяржава на ПдУ Еўропы, ва ўсх. ч. Балканскага п-ва. Мяжуе на Пн з Румыніяй, на З з Югаславіяй і Македоніяй, на Пд з Грэцыяй і Турцыяй. На У абмываецца Чорным м. Пл. 110,99 тыс. км2. Нас. 8800 тыс. чал. (1994). Дзярж. мова — балгарская. Сталіца — г. Сафія. Краіна падзяляецца на 9 абласцей. Нац. свята — 3 сак. (Дзень вызвалення ад асманскага ярма).
Дзяржаўны лад. Паводле канстытуцыі 1991 Балгарыя — рэспубліка з парламенцкім праўленнем. Вярх. орган заканадаўчай улады — аднапалатны Народны сход (240 чл.), які выбіраецца ўсеагульным галасаваннем на 4 гады (пры зацвярджэнні канстытуцыі дзейнічае пад назвай Вялікі нар. сход, колькасць дэпутатаў павялічана да 400). Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца ўсеаг. галасаваннем на 5 гадоў; узначальвае ўзбр. сілы, прызначае прэм’ер-міністра і міністраў, валодае правам вета на пастановы парламента. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад, які зацвярджаецца Нар. сходам.
Прырода. Поўнач Балгарыі займае Дунайская раўніна, якая на Пд абмяжоўваецца самым доўгім горным ланцугом краіны — Стара-Планіна выш. да 2376 м (г. Боцеў). Сярэдняя Балгарыя — невял. горныя масівы, міжгорныя катлавіны (Сафійская, Казанлыкская, Дзімітроўская) і Верхнефракійская нізіна. На ПдЗ — Рыла-Радопскі масіў, у складзе якога масіў Рыла (г. Мусала, 2925 м — найвышэйшы пункт Балгарыі і Балканскага п-ва), хрыбет Пірын, горы Радопы.
Карысныя выкапні: жал., свінцова-цынкавыя, медныя, хромавыя, марганцавыя, сярэбраныя руды, лігніты, буры і каменны вугаль. Ёсць невял. запасы нафты і прыроднага газу, а таксама каменная соль, вапняк, каалін, мінер. воды і інш. Клімат умерана кантынентальны з гарачым летам і мяккай зімой. У Сафіі сярэдняя т-ра ліп. 21 °С, студз. -2 °С, на ўзбярэжжы ў Варне адпаведна 23 °С і 1 °С. Каля 650 мм ападкаў за год (на раўнінах і нізінах 450—600 мм, у гарах 850—1000 мм). Рэкі Струма і Марыца ўпадаюць у Эгейскае м., Дунай, рэкі ўзбярэжжа — у Чорнае. Запасы гідраэнергіі — 10 млрд. кВт. Пад лясамі 28% тэрыторыі, пераважаюць шыракалістыя (дуб, бук, граб). На схілах гор хваёвыя лясы (хвоя, елка, піхта). Пашыраны хмызнякі, альпійскія лугі.
Насельніцтва. Этнічны склад: 85,3% балгары, 8,5 туркі, 2,6 цыганы, 2,5% македонцы; жывуць таксама армяне, рускія, грэкі, румыны і інш. Паводле веравызнання праваслаўныя (каля 90%), мусульмане (каля 9%), а таксама католікі, пратэстанты, іудзеі. 68% насельніцтва жыве ў гарадах. Самыя вял. гарады (тыс. ж., 1992): Сафія (1141), Плоўдзіў (379), Варна (316), Бургас (212), Русе (190). Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва 79 чал. на 1 км2, на нізінах, раўнінах, у міжгорных катлавінах больш за 100—200, у гарах да 20—40 чал. на 1 км2.
Гісторыя. Тэр. Балгарыі заселена чалавекам у сярэднім палеаліце. У 7—6 ст. да н.э. ў фракійскіх плямёнаў (стараж. насельнікаў балг. зямель) пачалося станаўленне класавага грамадства. У 4—1 ст. да нашай эры фракійцы змагаліся з македонцамі, пасля з рымлянамі, якія з 46 да нашай эры сталі гаспадарыць на Балканах. Пры падзеле Рымскай імперыі (395 нашай эры) тэр. Балгарыі адышла да Візантыі. З канца 5 — пач. 6 ст. на Балканскі п-аў пранікаюць слав. плямёны (склавіны і анты). Класавая дыферэнцыяцыя сярод славян і імкненні Візантыі аднавіць сваё панаванне на занятых славянамі землях паскорылі працэс фарміравання дзяржавы. У прыдунайскіх землях склаўся саюз Сямі слав. плямёнаў. У 680 дружыны цюркскіх пратабалгар на чале з ханам Аспарухам перайшлі Дунай, перамаглі візантыйцаў, заключылі пагадненне з правадырамі Сямі слав. плямёнаў і ўтварылі аб’яднаную славяна-балг. дзяржаву. У 681 Візантыя прызнала яе незалежнасць. Хрысціянства, якое з 2-й пал. 9 ст. стала афіц. рэлігіяй дзяржавы, паспрыяла паляпшэнню яе міжнар. становішча, фарміраванню балг. народнасці. Пры цару Сіямоне [893—927] Балгарыя ў выніку войнаў з Візантыяй павялічыла сваю тэрыторыю, дасягнула значнага паліт., эканам. і культ. росквіту. Але пагаршэнне эканам. становішча сялян вылілася ў 10 ст. ў шырокі грамадскі рух у форме рэліг. ерасі — багамільства (гл. Багамілы). Аслабленая гэтым рухам і феад. міжусобіцамі Балгарыя ў 1018 зноў трапіла пад уладу Візантыі. На барацьбу супраць яе балгары падымаліся ў 1040, 1072, 1074, 1079, 1084; усенар. паўстанне 1185—87 на чале з братамі Асенем і Пятром вымусіла Візантыю прызнаць у 1187 незалежнасць балг. дзяржавы. За гады праўлення цара Івана Асеня ІІ [1218— 41] у выніку яго ваен. і дыпламат. поспехаў значна пашырана тэр. Балгарыі (далучана б.ч. Фракіі, Македонія, Албанія), яна стала самай моцнай дзяржавай на Балканах. У 2-й пал. 13 ст. феад. адносіны ў краіне дасягнулі высокай ступені развіцця. Аднак жорсткая эксплуатацыя, набегі тат. ордаў даводзілі сялянства да галечы. У 1277—80 у краіне ўспыхнула антыфеад. паўстанне на чале з пастухом Івайлам. Феад. міжусобіцы прывялі Балгарыю да распаду на 2 царствы і княства, тэрыторыі якіх у 14 ст. сталі аб’ектам захопніцкай палітыкі Асманскай імперыі. У 1393 туркі захапілі г. Тырнава, пазней Тырнаўскае і Відзінскае царствы, у канцы 14 ст. — княства Дабруджу. Феад. эксплуатацыя народа дапоўнілася жорсткім нац і рэліг. прыгнётам. Балгары ўпарта змагаліся супраць тур. панавання (паўстанне на чале з Канстанцінам і Фружынам 1404, Тырнаўскія паўстанні 1598 і 1686, Чыпраўскае 1688, інш.). У 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. ў Балгарыі зарадзіліся капіталіст. адносіны. Гарады сталі гандл.-прамысл. цэнтрамі. Вырасла нац. самасвядомасць балгар. У 1830-я г. нац. рух набыў форму барацьбы за нац. свецкую школу, у 1840—60-я г. — за стварэнне незалежнай балг. царквы (у 1870 Балгарыя атрымала аўтаномную царк. арг-цыю). Супраць тур. феадалаў узняліся сяляне (паўстанні 1835—36, 1841, 1850, 1856). У барацьбе за сваю незалежнасць балгары апіраліся на дапамогу рас. войскаў, якія актыўна падтрымлівалі іх у рус.-тур. войнах 1806—12, 1828—29, 1853—56.
Нац.-вызв. рух узмацніўся ў 2-й пал. 19 ст. Яго ўзначалілі дзеячы балг. адраджэння дэмакраты Г.С.Ракоўскі, Л.Каравелаў, В.Леўскі, Х.Боцеў. У 1869 арганізаваны Балг. рэв. к-т. Адбыліся Старазагорскае паўстанне 1875 і самае масавае выступленне балг. народа супраць тур. панавання — Красавіцкае паўстанне 1876. Абодва яны задушаны, пераможаны і атрад Боцева, у падрыхтоўцы і ўзбраенні якога актыўна ўдзельнічаў беларус М.К.Судзілоўскі. Нечуваныя зверствы тур. войскаў у час разгрому паўстанняў выклікалі абурэнне прагрэс. грамадскасці свету. Шырокі рух у падтрымку балг. народа разгарнуўся на Беларусі. Толькі ў Мінскай губ. было сабрана больш за 13 тыс. руб. Каб удзельнічаць у барацьбе на баку балгар, з Беларусі выехалі добраахвотнікі. Падзеі ў Балгарыі абвастрылі Усходні крызіс, які прывёў да рус.-тур. вайны 1877—78. У час яе воіны 54-га пях. Мінскага палка ў ліку першых фарсіравалі Дунай 27.6.1877 і вызвалілі г. Свіштоў. Перадавы атрад рас. арміі на Балканах узначальваў ураджэнец Беларусі ген.-лейт. І.У.Гурка. Беларусы ўдзельнічалі ў гераічнай абароне Шыпкінскага перавалу, у баях за Плеўну і Стара-Загору. Сан-Стэфанскі мірны дагавор 1878, якім скончылася вайна, прадугледжваў стварэнне самаст. балг. дзяржавы. Але пад націскам зах. краін Берлінскі кангрэс 1878 прыняў рашэнне падзяліць Балгарыю на васальнае ад Турцыі Балг. княства і аўтаномную Усх. Румелію ў межах Тур. імперыі. Фракія і Македонія зноў адышлі да Турцыі. Тым не менш у выніку вайны 1877—78 былі закладзены асновы самаст. нац. балг. дзяржавы, прынята Тырнаўская канстытуцыя 1879. На трон Балг. княства выбраны (па рэкамендацыі краін — удзельніц Берлінскага кангрэсу 1878) ням. прынц Аляксандр Батэнберг [1879—86), які ў 1881 адмяніў канстытуцыю, а ў знешняй палітыцы імкнуўся зблізіць Балгарыю з Аўстра-Венгрыяй і Германіяй. Патрыят. рух супраць падзелу краіны перарос у вер. 1885 ва ўзбр. паўстанне, у выніку якога Усх. Румелія ўз’ядналася з Балг. княствам. Уладу ў краіне захапілі колы, што падтрымлівалі палітыку Аўстра-Венгрыі і Германіі. Яны пасадзілі на трон ням. прынца Фердынанда І Кобургскага [1887—1918].
У 1891 пад кіраўніцтвам Дз.Благоева засн. Балг. с.-д. партыя. Пасля Бурж. рэвалюцыі 1908 у Турцыі Балгарыя пазбавілася ад васальнай залежнасці і ў кастр. 1908 абвясціла поўную незалежнасць; Фердынанд прыняў тытул «цара балгар». У 1912 Балгарыя заключыла саюзныя дагаворы з Сербіяй, Грэцыяй і Чарнагорыяй (гл. Балканскі саюз 1912), накіраваныя супраць Турцыі і аўстра-венг. экспансіі на Балканах. У 2-й Балканскай вайне (гл. Балканскія войны 1912—13) Балгарыя была пераможана і страціла частку сваіх тэрыторый, набытых у 1-й Балканскай вайне. У 1-й сусв. вайне Балгарыя ўдзельнічала на баку Германіі і Аўстра-Венгрыі. Паводле Нёіскага мірнага дагавора 1919 Балгарыю акупіравалі войскі Антанты. Краіны-пераможцы анексіравалі каля 11,3 тыс. км2 яе тэрыторыі і прымусілі выплаціць вялікую рэпарацыю.
Уладайскае паўстанне 1918 супраць манархічнай улады, у якім удзельнічала каля 30 тыс. рэв. настроеных салдатаў, было задушана з дапамогай ням. войскаў. Але цар Фердынанд адмовіўся ад трона на карысць сына Барыса ІІІ. На выбарах у Нар. сход 28.3.1920 перамог Балг. земляробчы нар. саюз (ВЗНС), лідэр якога А.Стамбалійскі ўтварыў аднапартыйны ўрад, прыняў шэраг дэмакр. законаў. 9.6.1923 правыя сілы на чале з А.Цанкавым ажыццявілі дзярж. пераварот. Арганізаванае камуністамі 23.9.1923 узбр. паўстанне жорстка задушана, рэформы Стамбалійскага адменены, Балг. камуніст. партыя, дэмакр. партыі і арг-цыі забаронены.
У выніку выбараў у Нар. сход 21.6.1931 да ўлады прыйшоў урад Нар. блока (кааліцыі бурж. партый і ВЗНС), але прыкметных змен ва ўнутр. і знешняй палітыцы не адбылося. Каб умацаваць пазіцыі буржуазіі, Ваен. ліга (аб’ядноўвала рэакц. афіцэрства) і паліт. група «Звяно» 19.5.1934 учынілі дзярж. пераварот (распушчаны Нар. сход, усе паліт. партыі і прафсаюзы), што стала перадумовай усталявання ў Балгарыі манарха-фаш. дыктатуры.
У час 2-й сусв. вайны кіраўніцтва краіны на чале з царом Барысам III падпісала ў сак. 1941 пратакол пра далучэнне Балгарыі да траістага саюза фаш. дзяржаў. У распараджэнне герм. камандавання былі аддадзены ўсе матэрыяльныя рэсурсы краіны, аэрадромы, чыгункі. Да Балгарыі далучаны тэр., страчаныя ў 1919. 13.12.1941 Балгарыя абвясціла вайну Вялікабрытаніі і ЗША. У краіне разгарнуўся антыфаш. рух, фарміраваліся партыз. атрады, якія ў 1943 аб’ядналіся ў адзіную Нар.-вызв. паўстанцкую армію. 17.7.1942 абвешчана праграма Айч. фронту: скінуць манарха-фаш. рэжым, устанавіць нар.-дэмакр. ўладу. 5.9.1944 урад СССР абвясціў правячым колам Балгарыі вайну. У ноч на 9.9.1944 антыфаш. сілы скінулі існуючы рэжым (гл. Вераснёўскае ўзброенае народнае паўстанне 1944), да ўлады прыйшоў кааліцыйны ўрад Айч. фронту, які аб’явіў вайну фаш. Германіі, Балгарыя далучылася да дзяржаў-саюзніц. На падставе рэферэндуму 8.9.1946 ліквідавана манархія, Балгарыя абвешчана Нар. Рэспублікай (15.9.1946). Пасля выбараў у Вял. нар. сход з 27.10.1946 урад узначаліў Г.Дзімітроў.
Пасляваеннае развіццё Балгарыі адбывалася па шляху абвяшчэння будаўніцтва сацыяліст. грамадства пад кіраўніцтвам кампартыі, нацыяналізацыі прам-сці, агр. рэформаў. У Балгарыі ўсталяваўся таталітарны рэжым: у 1947 ліквідавана апазіцыя камуніст. ўраду, яе лідэр Н.Петкаў пакараны смерцю. Пасля смерці Г.Дзімітрова (1949) В.Чарвенкаў пачаў масавыя чысткі, спыненыя ў 1954 Т.Жыўкавым. З канца 1970 — пач. 1980-х г. у Балгарыі стаў паглыбляцца крызіс у эканам. і культ. жыцці. Ён яшчэ больш абвастрыўся ў 1984 у сувязі з асіміляцыйнымі дзеяннямі балг. улад супраць насельніцтва тур. паходжання. З канца 1980-х г. у Балгарыі разгарнуліся пераўтварэнні, накіраваныя на злом і ліквідацыю ранейшага рэжыму і вынікаў яго кіравання. У 1989 створана дэмакр. апазіцыя, адпраўлены ў адстаўку Жыўкаў. З ліст. 1990 краіна стала наз. Рэспублікай Балгарыя. У ліп. 1991 прынята новая канстытуцыя. У выніку парламенцкіх выбараў у кастр. 1991 да ўлады прыйшоў Саюз дэмакр. сіл, які ўзяў курс на ўмацаванне дэмакратыі і пераход да рыначнай сістэмы; прыняты закон аб паліт. партыях і арг-цыях, аб зямлі, прыватызацыі і інш. У ліку прыярытэтных задач вызначаны інтэграцыя з еўрап. паліт. і эканам. структурамі, супрацоўніцтва з інш. краінамі на двухбаковай і рэгіянальнай аснове. Прэзідэнт краіны з 19.1.1992 Ж.Жэлеў. Балгарыя чл. ААН з 1955, удзельніца хельсінскага працэсу, уваходзіць прыкладна ў 300 міжнар. арг-цый. Беларусь і Балгарыя маюць даўнія традыцыі дружбы і шматбаковых сувязяў — гандаль і тавараабмен, абмен вопытам, сувязі ў галіне навукі, л-ры і мастацтва, турызму і спорту, дэкады балг. культуры на Беларусі і бел. культуры ў Балгарыі, дапамога Балгарыі бел. народу ў пераадоленні вынікаў Чарнобыльскай катастрофы і інш. На Беларусі і ў Балгарыі працуюць т-вы дружбы і культ. сувязяў. Афіц. Дыпламат. адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Балгарыяй ўстаноўлены 26.3.1992.
Палітычныя партыі і прафсаюзы. У Балгарыі зарэгістравана каля 80 партый і паліт. рухаў, у т.л. Саюз дэмакр. сіл (аб’ядноўвае каля 20 партый і рухаў), Балгарская сацыяліст. партыя, Рух за правы і свабоды, Балгарская сац.-дэмакр. партыя, Балгарскі земляробчы нар. саюз. Арганізатары прафс. руху ў краіне — Канфедэрацыя незалежных сіндыкатаў Балгарыі і Канфедэрацыя працы «Падкрэпа».
Гаспадарка. Балгарыя — індустрыяльна-агр. дзяржава. Удз. в. прамысловасці ў агульнай прадукцыі больш за 90%. Аснова энергетыкі — здабыча вугалю (каля 32 млн. т за год, у т.л. лігніту каля 28 млн. т). Гал. басейны: Усх.-Марыцкі і Зах.-Марыцкі, Перніцкі, Бобаўдальскі, Балканскі, Чарнаморскі. Найбольшыя ЦЭЦ (у Сафіі, Дзімітроўградзе) працуюць на лігнітах. Каля ⅓ электраэнергіі дае АЭС Казладуй (на ПнЗ). У гарах, пераважна на Пд, каскады невялікіх ГЭС. Выпрацоўка электраэнергіі каля 42 млрд. КВт · гадз. Імпартуюцца каменны вугаль, кокс, нафта, газ. Асн. сыравінная база для каляровай металургіі — радовішчы Усх. Радопаў (Мадан, Рудазем). Найб. яе камбінаты ў Кырджалі і каля Плоўдзіва (свінец, цынк, рэдкія металы), у Злаціцы і Сафіі (медзь), у Шумене (алюміній). Чорная металургія ў Сафійска-Перніцкім раёне (камбінаты ў Крамікаўцах і Перніку). Выплаўка сталі 1,6 млн. т, імпарт. жал. руды 0,5 млн. т, здабыча 0,32 млн. т (1992). У машынабудаванні развіта вытв-сць абсталявання падымальна-трансп. і для харчова-смакавай прам-сці, электра- і мотакараў, электраабсталявання (акумулятараў, электраматораў і інш.). Выпускаецца выліч. і радыёэлектронная тэхніка. Прадпрыемствы трактарнай (Карлава), станкабуд. і электратэхн. (Сафія), суднабуд. (Варна, Бургас, Русе), аўтамаб. (Шумен, Ловеч, Плоўдзіў) прам-сці. Буйнейшыя цэнтры машынабудавання — Сафія, Русе, Плоўдзіў, Варна. Хім. прам-сць на базе радовішчаў вугалю, каменнай солі і пірытаў. Вытв-сць азотных угнаенняў (911 тыс. т, 1991) у Дзімітроўградзе і Стара-Загоры, складаных і фосфарных у Дзеўні, нафтахімія ў Бургасе і Плевене, выраб сінт. валокнаў у Бургасе, Ямбале, Відзіне, штучных валокнаў і тканін у Свіштове, соды і хлору ў Дзівіне. Вытв-сць каўстычнай соды 521,8 тыс. т, кальцыніраванай — 1046 тыс. т (1992), буд. матэрыялаў (цэмент, цэгла, блочныя вырабы). Лёгкая і харч. прам-сць дае каля палавіны ўсяго аб’ёму прамысл. прадукцыі. Тэкст. прам-сць сканцэнтравана ў Сафіі, Габраве, Слівене, Плоўдзіве. Ёсць прадпрыемствы швейнай, гарбарна-футравай і абутковай прам-сці. У харч. прам-сці высокая ўдз. в. тытунёвай, кансервавай, вінаробчай (2458 тыс. гекталітраў віна ў 1992), цукр. і алейнай вытв-сці. У Карлаве атрымліваюць ружавы алей. У сельскай гаспадарцы вядучая галіна — раслінаводства. С.-г. землі займаюць больш за палавіну тэрыторыі (6,1 млн. га), з іх 60% ворыва, 11% сады, вінаграднікі, агароды. Арашаецца больш за 1 млн. га. Асн. масівы разараных зямель на Ніжнедунайскай раўніне, Верхнефракійскай нізіне і ў Дабруджы (на ПнУ). Каля 60% пасяўных плошчаў пад збожжавымі. Валавы збор (1992, тыс. т): пшаніцы — 3270, кукурузы — 2300, ячменю — 1100, рысу — 20, бульбы — 550, перцу — 220, памідораў — 472, тытуню — 72, сланечніку — 470, цукр. буракоў — 868. Вырошчваюць таксама бавоўнік, кармавую люцэрну і кукурузу, у Карлаўскай і Казанлыкскай катлавінах — эфіраалейныя культуры (ружа, мята, лаванда). Садоўніцтва (яблыкі, слівы, персікі) і вінаградарства (700 тыс. т, 1992) у перадгор’ях і ў Кюстэндзільскай катлавіне. Цукр. буракі і сланечнік вырошчваюць на Пн, тытунь, бавоўнік, каноплі, а таксама гародніну (памідоры, перац, баклажаны) — у катлавінах сярэдняй і паўднёвай ч. краіны. Жывёлагадоўля (1992, млн. галоў): буйн. раг. жывёлы 1,3, свіней 3, авечак 6,7, птушкі 21. У гарах пераважае экстэнсіўная горнапашавая жывёлагадоўля. Транспарт. Даўжыня чыгунак (1992) — каля 4,3 тыс. км, з іх 61,4% электрыфікавана. Агульная працягласць аўтадарог амаль 37 тыс. км. 70% перавозак ажыццяўляецца аўтатранспартам, 17% — па чыгунках. Марскі і рачны транспарт. Гал. марскія парты Бургас і Варна, дунайскі порт Русе. Чыг. паромная пераправа Варна— Ільічоўск (Украіна). Міжнар. авіяц. лініі праз Сафію, Варну. Гандаль больш як са 100 краінамі. Экспарт прадукцыі машынабудавання, соды і хім. угнаенняў, тытунёвых вырабаў, агародніны і садавіны, вінаграду; імпарт энерганосьбітаў, сыравіны для хім. прам-сці, аўтамабіляў, тавараў нар. ўжытку. Беларусь пастаўляе ў Балгарыю шыны для аўтамабіляў і с.-г. тэхнікі, быт. халадзільную тэхніку, трактары, экскаватары, падшыпнікі, шпалеры, ільняныя тканіны і інш.; атрымлівае з Балгарыі аўтапагрузчыкі, медыкаменты, акумулятары, цукар і інш. харч. тавары, тытунёвыя вырабы. Адна з важнейшых крыніц даходаў краіны — замежны турызм (каля 10 млн. чал. штогод). Найб. вядомыя курорты: Залатыя Пяскі, Дружба, Албена (каля Варны), Сонечны Бераг (каля Бургаса); горныя курорты — Боравец, Пампорава. Грашовая адзінка — леў.
Ахова здароўя. Сярэдняя працягласць жыцця ў мужчын 70, у жанчын 77 гадоў. Смяротнасць 11 на 1 тыс. чалавек. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі 1 на 97 чал., урачамі — 1 тэрапеўт на 312 чал. Узровень нараджальнасці 12 на 1 тыс. чалавек. Дзіцячая смяротнасць 12 дзяцей на 1 тыс. нованароджаных (1994).
Асвета, навуковыя ўстановы. Сістэма адукацыі Балгарыі ўключае: дашкольныя ўстановы для дзяцей 3—6 гадоў; адзіную школу з 2 ступенямі — базавай (пач. — 4 гады і няпоўная сярэдняя — 4 гады) і поўнай сярэдняй адукацыі (узрост абавязковага навучання ад 6—7 да 16 гадоў); прафес. і вышэйшыя (у тым ліку няпоўныя вышэйшыя) навуч. Ўстановы. Базавыя і поўныя сярэднія школы падпарадкоўваюцца органам мясц. самакіравання і маюць права самастойна вызначаць мэты і метады навучання. Буйнейшыя ВНУ: ун-ты «Клімент Охрыдскі» ў Сафіі, «Паісій Хілендарскі» ў Плоўдзіве, «Кірыла і Мяфодзій» у Тырнаве; эканам. і механіка-электратэхн. ін-ты ў Сафіі. Сярод няпоўных ВНУ — 16 настаўніцкіх ін-таў, ін-т сувязі, бібліятэчны. Буйнейшыя б-кі: Нар. б-ка імя Кірылы і Мяфодзія, б-ка ун-та «Клімент Охрыдскі», б-ка Балг. АН, Нар. б-ка ў Плоўдзіве. Музеі: Нац. маст. галерэя, этнагр., археал., ваенна-гіст. ў Плевене, археал. і этнагр. музеі ў Плоўдзіве і інш. Навук. даследаванні вядуцца ў Балг. АН (засн. ў 1869), Акадэміі с.-г. Навук, н.-д. ін-тах, ва ун-тах.
Друк, радыё, тэлебачанне. Штодзённа выходзіць 19 цэнтр. газет, з іх буйнейшыя: «24 часа» («24 гадзіны»), «Дума», «Демокрация» («Дэмакратыя»). Тэле- і радыёвяшчаннем ахоплена больш за 90% тэр. краіны. Разам з цэнтр/ тэлебачаннем дзейнічаюць 4 мясц. тэлецэнтры (у Варне, Плоўдзіве, Русе, Благоеўградзе). Самыя буйныя інфарм. агенцтвы: Балгарскае тэлеграфнае агенцтва (БТА), Сафія-прэс.
Літаратура. Узнікла ў 2-й пал. 9 ст. і звязана з дзейнасцю першых слав. асветнікаў, стваральнікаў слав. пісьменнасці Кірылы і Мяфодзія. Росквіт стараж. балг. л-ры (9—10 ст.) звязаны з охрыдскай і праслаўскай літ. школамі (Клімент Охрыдскі, Канстанцін Праслаўскі, Іаан Экзарх, Чарнарызец Храбр). Жанрава разнастайная л-ра сярэднявечча (жыціі, службы, філас., філал. творы, проза і паэзія) мела царкоўна-дыдактычны характар. У 10 ст. ўзнікла т.зв. багамільская (ерэтычная) л-ра (жыціі, апокрыфы, легенды і паданні). Значны ўклад у развіццё культ. і літ. жыцця позняга сярэднявечча зрабілі прадстаўнікі тырнаўскай літ. школы (Кіпрыян, Грыгорый Цамблак, Канстанцін Касцянецкі, стваральнік школы, рэфарматар правапісу, дзеяч асветы і л-ры Яўфімій Тырнаўскі). Турэцкі прыгнёт не садзейнічаў развіццю л-ры. Кніжная дзейнасць пры цэрквах і манастырах (Уладзіслаў Граматык, Поп Пеё, Матэй Граматык) стала сродкам пашырэння ведаў і фарміравання нац. самасвядомасці. Духоўнае жыццё народа адлюстроўваў фальклор (юнацкія, гайдуцкія, гіст. песні, балады, легенды, казкі). У 17—18 ст. бытавалі дамаскіны — зборнікі пропаведзяў грэч. епіскапа 16 ст. Дамаскіна Студыта, перакладзеныя на дыялекты стараж. балг. мовы. Пачынальнік Балг. адраджэння (2-я пал. 18 — 1878) Паісій Хілендарскі ў «Гісторыі славяна-балгарскай» (1762) упершыню ў балг. л-ры адлюстраваў ідэі тагачаснай эпохі, барацьбу за нац. мову, асвету, незалежнасць. Асветніцкія творы яго паслядоўнікаў засведчылі пераход л-ры ад традыц. агіяграфіі да мемуараў і сентыментальнага рамана Новага часу. Эстэт. канцэпцыю асобы тагачаснай гіст. эпохі ўвасобіў Сафроній Урачанскі («Жыццё і пакуты грэшнага Сафронія», 1805). У 1820—40-я г. развівалася навук., філал. і маральна-дыдактычная л-ра, з’явіліся першыя перыяд. выданні. У л-ры 1850—70-х г. адлюстраваны ўздым нац.-вызв. барацьбы, асн. кірункі тагачаснага паліт., культ. жыцця — асветніцкі (П.Славейкаў) і рэвалюцыйны (Д.Чынтулаў, Г.Ракоўскі). Прадстаўнік рэаліст. л-ры Л.Каравелаў. Вяршыняй паэзіі адраджэння стала творчасць Х.Боцева. У гэты перыяд зараджаліся новыя літ. жанры: байка і павучальнае апавяданне (П.Бярон, Элін Пялін), фельетон (А.Канстанцінаў), аповесць (Т.Влайкаў), літ. крытыка (Дз.Благоеў, К.Крысцеў), дакумент. проза (З.Стаянаў), драма (П.Явараў), раман (І.Вазаў). На мяжы 19 і 20 ст. з’явіліся мадэрнісцкія тэндэнцыі (у крытыцы — Крысцеў, у маст. л-ры — Славейкаў), узнік сімвалізм (Явараў, Т.Траянаў, Х.Ясенаў), індывідуалістычныя дэкадэнцкія настроі (Славейкаў, Дз.Дэбелянаў). Пасля паўстання 1923 пашырылася т. зв. вераснёўская л-ра, скіраваная супраць фашызму (Г.Мілеў, А.Разцветнікаў, А.Страшыміраў, Л.Стаянаў і інш.). Пасля 2-й сусв. вайны ў л-ры запанаваў сацыяліст. рэалізм (заснавальнік Х.Смірненскі). У маст. творах асвятляліся сац.-паліт., маральна-псіхал. праблемы, тэмы вясковага і гар. жыцця і побыту. Значных поспехаў дасягнуў балг. раман: гіст.-рэв. (Дз.Талеў), сац.-псіхал. (С.Даскалоў, Дз.Дзімаў, Э.Станеў), маральна-этычны (К.Калчаў, А.Гуляшкі, П.Вежынаў). З пач. 1960-х г. развіваюцца малыя празаічныя жанры: «мікрараман», аповесць, апавяданне, навела (І.Пятроў, М.Хайтаў, І.Радзічкаў); пейзажная, інтымная, філас. паэзія (А.Германаў, Л.Леўчаў, Л.Даскалова і інш.); лірычная (Дз.Фучаджыеў, І.Давыдкаў, Д.Жоцеў, С.Паптонеў, Б.Дзімітрова) і дакумент. (Е.Каранфілаў, М.Хрыстозаў) проза. У л-ры апошніх гадоў выяўляецца пратэст супраць разбурэння сувязяў паміж людзьмі, дэфармацыі духоўнага свету чалавека (Фучаджыеў, Б.Томаў і інш.), спроба асэнсаваць значнасць гіст. працэсаў, складаную дынаміку жыцця і вастрыню маральна-этычных праблем.
Бел.-балг. сувязі зарадзіліся яшчэ да прыняцця хрысціянства на Беларусі, калі сюды пачалі трапляць балг. кнігі. У 14 ст. творы прадстаўнікоў тырнаўскай літ. школы спрыялі станаўленню жанраў бел. л-ры (напр., аратарскай прозы, на Беларусі жыў Цамблак). У 19 ст. сувязі ўзмацніліся (В.Дунін-Марцінкевіч прысвяціў балг. народу верш «Славяне ў XIX стагоддзі», 1856; вызваленне Балгарыі вітаў Я.Купала вершамі «Забраны край», «На вялікім свеце...». У 1920—30-я г. ў балг. перыёдыцы з’явіліся артыкулы пра творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, Ц.Гартнага, М.Чарота, А.Александровіча, у беларускай — вершы Боцева, Смірненскага, Н.Ланкава, артыкулы Г.Бакалава, З.Снежкі. Асобнымі кнігамі выдадзены творы Канстанцінава, М.Марчэўскага, С.Лілянава. Пасля 2-й сусв. вайны сувязі і ўзаемаўплывы паглыбіліся (праводзіліся дні нац. культур, сімпозіумы перакладчыкаў і інш.). Выходзілі анталогіі паэзіі і прозы, выданні асобных аўтараў, працы даследчыкаў па пытаннях нац. л-ры і ўзаемасувязяў. На бел. мове апублікаваны празаічныя творы Вазава, Гуляшкі, Даскалова, Караславава, Вежынава, кніга лірыкі Н.Вылчава, зб-кі сучаснай балг. паэзіі, твораў для дзяцей, нар. песень, казак. З артыкуламі пра балг. л-ру выступілі Н.Гілевіч, Л.Цімашкова, В.Цімафеева. На балг. мове выдадзены зб-кі вершаў Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, А.Куляшова, П.Броўкі, М.Танка, П.Панчанкі, Гілевіча, Р.Барадуліна, празаічныя творы А.Адамовіча, Я.Брыля, У.Калесніка, В.Быкава, І.Шамякіна і інш. На балг. мову бел. творы перакладалі Н.Вылчаў, Давыдкаў, Германаў, Г.Вылчаў, Х.Бербераў, на бел. мову балг. творы — Гілевіч, Барадулін, В.Нікіфаровіч, В.Куляшова і інш.
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. З эпох неаліту і бронзы (4—2-е тыс. да нашай эры) на тэр. Балгарыі выяўлены гліняныя посуд з геам. арнаментам, фігуркі людзей і жывёл, ад ранняга жал. веку — мегалітычныя збудаванні (дальмены ў гарах Странджа, Сакар і Усх. Радопы), наскальныя малюнкі з выявамі людзей і жывёл. На чарнаморскім узбярэжжы зберагліся рэшткі стараж.-грэч. гарадоў (Апалоніі, Месембрыі, цяпер г. Нясебыр) з ант. скульптурай. Зберагліся рэшткі гарадоў і крэпасцяў рым. эпохі (Рацыарыя, Эскус, 1—2 ст. н. э.), царква св. Георгія ў Сафіі і грабніца ў Сілістры (4 ст.). У перыяд візант. панавання тут будаваліся хрысц. храмы (Старая мітраполія ў Нясебыры, ку́пальная базіліка св. Сафіі ў г. Сафія, 5—6 ст.). З утварэннем Балг. царства (681—1018) пачало фарміравацца ўласна балг. мастацтва, якое складвалася на аснове культуры стараж. славян і протабалгар пад уплывам ант. і візант. традыцый. Сярод першых помнікаў балг. дойлідства — рэшткі крапасных сцен і палацаў 9—10 ст. у Плісцы і Прэславе. Інтэр’еры палацаў з мармуровымі каланадамі былі ўпрыгожаны плітамі і карнізамі з разным геам. узорам, скульптурай з медзі і каменю. Унікальны помнік 9 ст. — велічны барэльеф, высечаны на скале каля с. Мадара, т. зв. «Мадарскі коннік». Царк. архітэктура 9—10 ст. мела візант. прататыпы (Вял. базіліка ў Плісцы, т. зв. круглая царква ў Прэславе), маляўнічае дэкар. ўбранне. Уздым мастацтва Балгарыі пачаўся ў эпоху Другога Балг. царства (1187—1396), калі гал. Маст. цэнтрам стала Тырнава (сучасны г. Вяліка-Тырнава). Дойлідства гэтага часу адметнае свабоднай трактоўкай візант. традыцый, дэкар. вытанчанасцю (цэрквы 12—14 ст. у Вяліка-Тырнаве і Нясебыры). Высокага ўзроўню дасягнулі манум. жывапіс, сценапіс (царква ў с. Баяна, 1259, цяпер у межах г. Сафія), мініяцюры «Хронікі Манасія» і «Евангелле Івана Аляксандра» (сярэдзіна 14 ст.), ювелірнае мастацтва, разьба па дрэве і інш. маст. рамёствы. З тур. нашэсцем у канцы 14 ст. многія помнікі знішчаны, стараж.-балг. мастацтва заняпала. Новы ўздым культуры пачаўся ў эпоху Балг. адраджэння. У гарадах будаваліся дамы, цэрквы, масты, гадзіннікавыя вежы, перабудоўваліся манастыры (Рыльскі манастыр). У канцы 18 ст. склаліся нац. тыпы жылых дамоў з каменным цокальным і фахверкавым 2-м паверхам, з мноствам галерэй, эркераў, балконаў, з размалёўкай на атынкаваных фасадах і ў інтэр’ерах, прыгожай разной столлю (дамы ў Плоўдзіве, Вяліка-Тырнаве і інш.). Заснавальнікамі свецкага мастацтва Балгарыі сталі жывапісцы З.Зограф, С.Даспеўскі, Н.Паўлавіч.
Пасля вызвалення Балгарыі ад асманскага ярма пачалася рэканструкцыя гар. Цэнтраў, узводзіліся грамадскія будынкі ў духу эклектызму і ў неавізантыйскім стылі. У выяўл. мастацтве канца 19 — пач. 20 ст. развіваецца кірунак дэмакр. рэалізму (А.Мітаў, І.Ангелаў, І.Мырквічка, Я.Вешын). У 1920—30-я г. нац. традыцыі развівалі Х.Станчаў, У.Дзімітроў-Майстара, С.Венеў, І.Мілеў, П.Георгіеў, партрэтны і пейзажны жывапіс — І.Пятроў, Дз.Узунаў, П.Младэнаў і інш. У архітэктуры пластычную выразнасць і нац. своеасаблівасць пабудоў вызначае выкарыстанне традыц. для Балгарыі арх. элементаў (балконаў, эркераў, лоджый). У 1970-я г. пабудаваны новыя жылыя раёны ў Сафіі, Плоўдзіве і інш., курортныя комплексы «Сонечны бераг», «Залатыя Пяскі». Паводле новых планаў забудоўваліся вял. гарады, новыя прамысл. цэнтры (Дзімітроўград, Мадан і інш.).
У пошуку новых выразных рашэнняў да стараж. нац. мастацкіх традыцый звяртаюцца жывапісцы І.Кіркаў, Д.Кіраў, С.Русеў, Л.Дзіманаў, К.Ісінаў, А.Пятроў, скульптары А.Ніколаў, І.Фунеў, М.Маркаў, графікі Б. Ангелушаў, П.Вылкаў, манументалісты А.Стаменаў і інш. У дэкар.-прыкладным мастацтве (кераміка, тканіны, дываны, разьба па дрэве) сучасныя маст. прынцыпы спалучаюцца з нар. традыцыямі.
Музыка. Балгарская нар. музыка склалася на аснове фальклору стараж. славян і інш. народаў, што жылі на тэр. Балгарыі. Зберагліся старадаўнія абрадавыя, працоўныя, пастухоўскія песні (пераважна аднагалосыя), рытуальныя песнапенні і танцы з архаічнай мелодыкай і складанай нерэгулярнай рытмікай. З 18 ст. пашыраны гайдуцкія песні, з 19 ст. — песні нац. адраджэння, пазней пралетарскія, антыфаш. і партыз. песні. Сярод інструментаў: струнна-смычковы — гадулка, струнна-шчыпковы — тамбур; духавыя — гайда, кавал. Пасля прыняцця праваслаўя ў 9 ст. склалася балг. царк.-пеўчая традыцыя. Свецкае мастацтва фарміруецца з сярэдзіны 19 ст. Заснавальнікі нац. кампазітарскай школы: Э.Манолаў (аўтар першай балг. оперы «Жабрачка», 1900, не скончана), А.Букараштліеў, Д.Хрыстаў, Н.Атанасаў (аўтар першай балг. сімфоніі). Значнае месца належыць операм Г.Атанасава (1910—20-я г.), творам П.Уладзігерава (опера «Цар Калаян», інстр. канцэрты), Л.Піпкава (опера «Дзевяць братоў Яны», вак.-сімф. паэма «Вяселле», 1-я сімфонія), П.Стайнава, Ф.Куцева, В.Стаянава (опера «Саламбо»), М.Галемінава (балет «Несцінарка») і інш. Пасля 2-й сусв. вайны вядучыя кампазітары Піпкаў, П. і А.Уладзігеравы, Стаянаў, Куцеў, Галемінаў, П.Хаджыеў, А.Райчаў, К.Іліеў (і дырыжор), Д.Хрыстаў, Г.Мінчаў. Праводзяцца міжнар. фестывалі і конкурсы. Працуюць 10 муз. т-раў, у т.л. Сафійская нар. опера, больш за 15 сімф. і камерных аркестраў, Саюз балг. кампазітараў (1947), Саюз балг. муз. дзеячаў (1965), Ін-т музыказнаўства пры Балг. АН (1948), Балг. дзярж. кансерваторыя (1954) і інш.
Тэатр. Вытокі балг. т-ра ў нар. гульнях, асабліва ў «кукерах». Першыя публічныя тэатр. паказы ў 1856 у Ломе і Шумене. У 1866 драматург Д.Войнікаў засн. балг. трупу ў Брэіле (Румынія). Прафес. т-р узнік пасля вызвалення Балгарыі ад тур. прыгнёту (першая трупа ў Плоўдзіве, 1883). У 1887 засн. «Плоўдзіўская аматарская трупа» (з 1888 працавала як драм. трупа «Аснова» ў Сафіі). У 1892 на яе базе створана дзярж. драм. трупа «Сляза і смех» (з 1904 Нар. т-р імя І.Вазава), дзе ставіліся п’есы балг. драматургаў — Вазава, В.Друмева, А.Страшымірава і інш. У перыяд уздыму балг. т-ра (1904—12) сфарміравалася рэаліст. акцёрскае мастацтва. Яго заснавальнікі — выхаванцы рус. тэатр. школ А.Будзеўская, К.Сарафаў, Г.Кіраў, М.Масаліцінаў. Пасля 2-й сусв. вайны развівалася нац. драматургія, ствараліся новыя тэатр. калектывы, ставіліся п’есы замежных аўтараў, у т.л. беларускіх: «Цудоўная дудка» В.Вольскага (Нар. т-р моладзі ў Сафіі), «Канстанцін Заслонаў» (Нар. т-р імя Вазава) і «Калі ты чалавек» (Нар. т-р моладзі) А.Маўзона, «Лявоніха на арбіце» (Сафійскі т-р сатыры), «Зацюканы апостал» (т-ры Сафійскі сатыры і Відзінскі) і «Трыбунал» (т-ры Сафіі, Варны, Тырговіштэ) А.Макаёнка, «Амністыя» (у многіх т-рах) М.Матукоўскага. Сярод акцёраў: А.Караміцеў, С.Гецаў, Л.Кабакчыеў, Г.Калаянчаў, Ц.Манева, І.Кондаў; сярод рэжысёраў: Ф.Філіпаў, К.Мірскі, М.Андонаў, В.Цанкоў, Л.Даніэль. Л.Гройс, Я.Агнянава. У 1948 засн. вышэйшы ін-т тэатр. мастацтва.
Кіно. Вытворчасць дакумент. і хранік. фільмаў пачалася з 1907, мастацкіх — з 1915. У 1919 утворана акц. т-ва «Лунафільм». У 1930-я г. ставіліся камедыі, меладрамы, гіст. фільмы. У 1933 выпушчаны першы гукавы фільм «Бунт раба». У 1939 створана дзярж. кінафірма «Балгарская справа». З канца 1940-х г. разам з вопытнымі (Л.Мартынавіч, З.Жандаў) пачалі працаваць рэжысёры, што заклалі асновы сучаснага нац. кінамастацтва (Д.Дакоўскі, Б.Шараліеў, Х.Піскаў, Р.Вылчанаў, Б.Жалязкава і інш.), створана аб’яднанне «Балгарская кінематаграфія». У 1950-я г. ўзмацняюцца ідэалаг. матывы [«Калін Арол», «Трывога», «Песні пра чалавека», «Неспакойны чалавек», «Героі Шынкі» (сумесна з СССР), «Зоркі» (з ГДР)]. З канца 1950-х г., з прыходам рэжысёраў Г.Дзюлгерава, Л.Стайкава, М.Ніколава і інш., пачынаюцца пошукі творчых сродкаў спасціжэння псіхалогіі чалавека і нац. характару [«На маленькім востраве», «Якія маладыя мы былі», «Сонца і цень», «Тытунь» (у сав. пракаце «Канец «Нікаціяны»), «Выкрадальнік персікаў», «Ланцуг», «Цар і генерал» і інш.]. Здымаліся гіст. фільмы для моладзі, камедыі, развіваліся жанры лірычнага дэтэктыва, кінааповесці («Бывайце, сябры», «Чорныя анёлы», «Матрыярхат», «Бар’ер», «Раўнавага», «Хан Аспарух»), У 1976 зняты сумесна бел.-балг. фільм «Братушка» (рэж. І.Дабралюбаў). Развіваецца дакумент., навук.-папулярнае і анімацыйнае кіно. У 1952 арганізаваны Саюз балгарскіх кінематаграфістаў. Кінастудыі працуюць у Варне (з 1962) і Плоўдзіве (з 1975).
Літ.: Цімашкова Л.Я. Беларуска-балгарскія літаратурныя сувязі. Мн., 1963; Мельцар Д.Б., Савачкін П.З. Беларусь і Балгарыя — дружба, супрацоўніцтва, братэрства. Мн., 1973; Гілевіч Н.С. Верная вялікім запаветам: Сучас. балг. паэзія, 1956—1976. Мн., 1977; Нікіфаровіч В. Дарогі ў шырокі свет: Старонкі літ. узаемасувязей. Мн., 1979; Вълчев Г. Приобщения: Лит. контакти и аналогии. София, 1971; Львова Е.П. Изобразительное искусство Болгарии эпохи национального Возрождения. М., 1975; Енциклопедия на изобразителните изкуства в България. Т. 1—2. София, 1980— 87; Арбалиев Г.П. Национални традиции в архитектурата. София, 1982; Хлебаров И. История на българската музикална культура. София, 1985.
М.С.Вайтовіч (прырода, гаспадарка),
Г.Я.Адамовіч (літаратура),
Г.В.Ратнікаў (кіно). с. 241
БАЛГА́РЫЯ ВО́ЛЖСКА-КА́МСКАЯ , Булгарыя, сярэдневяковая дзяржава ў Сярэднім Паволжы і Прыкам’і (на тэр. сучаснага Татарстана) у 10—14 ст. Пачала фарміравацца ў канцы 7 ст. Канчаткова як дзяржава вылучылася з Хазарскага каганата пасля яго разгрому ў 960-я г. войскамі кіеўскага князя Святаслава. Сталіца — г. Булгар, з 12 ст. г. Біляр. Насельніцтва — балгары волжска-камскія, фіна-угорскія народы і інш. На чале дзяржавы стаяў эльтэбер (адпавядаў беку ці эміру), пры яго двары чаканіліся манеты. З 10 ст. ў гасп. дзейнасці пераважала земляробства, дзярж. рэлігіяй стаў іслам. Значнае развіццё атрымаў гандаль з усх. краінамі, Руссю, Скандынавіяй і паўн. угра-фінскімі плямёнамі. У ваен. і гандл. адносінах сапернічала з Кіеўскай Руссю, пазней — з Уладзіміра-Суздальскім княствам. Да 1241 трапіла пад уладу мангола-татараў. У 2-й пал. 13 ст. падзялілася на Балгарскае і Жукоцінскае княствы, якія ў 1390-я г. разбіў Цімур. Нашчадкамі культуры Балгарыі Волжска-Камскай з’яўляюцца сучасныя татары, чувашы.
Літ.: Фахрутдинов Р.Г. Очерки по истории Волжской Булгарии. М., 1984; Волжская Булгария и Русь: (к 1000-летию русско-булгарского договора). Казань, 1986; Волжская Булгария и монгольское нашествие. Казань, 1988. с. 248
БАЛДАХІ́Н (італьян. baldacchino літар. шаўковая тканіна з Багдада), багаты цырыманіяльны навес над тронам, парадным ложкам і інш. Запазычаны з усх. мастацтва 11 ст. У культавай архітэктуры — пераносны ці стацыянарны навес над алтаром, амбонам, спавядальняй, надмагіллем. Спачатку рабілі з тканіны, потым з дрэва, металу, каменю ў форме купала, вежачкі, эдыкулы, драпіровак на стоечных апорах ці кансольнай падвесцы. У завяршэнні меў скульптуру, султан (плюмаж), аздабляўся пазументам, махрамі, кутасамі і інш. У мастацтве готыкі, рэнесансу, барока, класіцызму меў характэрную стылявую трактоўку (палац у Вілянаве, Польшча). На Беларусі высокімі маст. якасцямі вызначаліся балдахіны над амбонамі касцёлаў у в. Новая Мыш Баранавіцкага р-на, францысканскага ў Пінску, над алтаром капліцы (не збярогся) Каралеўскага палаца ў Гродне і інш. с. 248
БАЛДУ́К , возера ў Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобл., у бас. р. Страча, за 33 км на ПнЗ ад г.п. Мядзел. Уваходзіць у Балдуцкую групу азёраў, на тэр. ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры. Пл. 0,78 км2, даўж. 2,05 км, найб. шыр. 700 м, найб. глыб. 39,7 м. Пл. вадазбору 1,6 км2.
Схілы катлавіны выш. 25—30 м. Берагі зліваюцца са схіламі, на ПнЗ і ПдУ нізкія, забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае. 2 упадзіны глыб. 38,1 м і 39,7 м, раздзеленыя 7-метровым падняццем. Расліннасць утварае паласу шыр. да 200 м і дасягае глыб. 6—8 м, займае да 30% пл. возера. Ручаямі злучана з воз. Балдучыца і р. Страча. с. 248
БАЛДУ́ЦКАЯ ГРУ́ПА АЗЁ́РАЎ , у Беларусі, на мяжы Пастаўскага р-на Віцебскай вобл., Мядзельскага р-на Мінскай вобласці і Астравецкага р-на Гродзенскай вобл., на З Бел. Паазер’я, у бас. р. Страча, на тэр. ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры. Уключае невял. азёры Балдук, Глубелька, Ячмянец, Мёртвае, Імшарац, Глубля. Агульная пл. 1,5 км2.
Утварылася ў час паазерскага зледзянення, размешчана сярод комплексу водна-ледавіковых формаў рэльефу (адносныя выш. 25—30 м), парослага хваёвым і хваёва-яловым лесам. Азёры адметныя чыстай вадой і адсутнасцю антрапагенных экалагічных парушэнняў, у іх растуць рэдкія ахоўныя водныя расліны (хваснік звычайны і меч-трава звычайная). Па азёрах праходзіць турысцкі маршрут. с. 249
БАЛЕА́РСКІЯ АСТРАВЫ́ (Baleares), аўтаномная вобласць Іспаніі на аднайм. астравах у зах. ч. Міжземнага м., за 200 км на У ад Пірэнейскага п-ва. Складаецца з двух вял. астравоў — Мальёрка і Менорка — і архіпелага Пітыузскіх астравоў. Пл. 5 тыс. км2. Нас. 709 тыс. чал. (1991), пераважна каталонцы. Адм. ц. і гал. порт — г. Пальма.
У рэльефе пераважаюць нізінныя, узгорыстыя і платопадобныя паверхні, на в-ве Мальёрка горны хрыбет выш. да 1445 м. Развіты карст. Клімат міжземнаморскі, з гарачым сухім летам і вільготнай зімой; ападкаў 400— 600 мм за год. Гаі каменнага дубу, алепскай хвоі, зараснікі калючых хмызнякоў (маквіс, гарыга). Пераважае субтрапічная сельская гаспадарка на арашальных землях (вінаграднікі, цытрусавыя, аліўкі, агароднінныя культуры). Жывёлагадоўля. Рыбалоўства. Буйны цэнтр марскіх курортаў і міжнар. турызму. У гарадах тэкст., гарбарна-абутковыя, харч. (у тым ліку вінаробныя), суднабуд., шкларобныя, дрэваапр. прадпрыемствы. Вытв-сць дываноў. Аэрапорты каля гарадоў Пальма, Маон, Івіса. Аўтамаб. паромы злучаюць Балеарскія астравы з партамі Іспаніі, Францыі і Італіі. с. 249
БА́ЛЕНІ АСТРАВЫ́ (Balleny Islands), вулканічныя астравы (3 вялікія і некалькі дробных) на Пд Ціхага ак., за 300 км ад Антарктыды. Выш. да 1524 м. Укрыты ледавікамі. Адкрыты ў 1839 англ. экспедыцыяй Дж. Балені. Незаселеныя. с. 249
БАЛЕРО́ (ісп. bolero), 1) іспанскі нар. парны танец. Вядомы з 18 ст. Тэмп умерана хуткі, муз. памер 3/4. Выконваецца пад акампанемент гітары, барабана і кастаньетаў. Вельмі пашыраны ў Еўропе. У характары балеро напісаны інстр. п’есы для фп. (Ф.Шапэн, І.Альбеніс), для сімф. аркестра (М.Равель), нумары ў операх (Э.Мегюль, К.М.Вебер, Г.Берліёз, Дж. Вердзі), балетах (П.Чайкоўскі, Л.Дэліб), рамансы (М.Глінка, А.Даргамыжскі) і інш. 2) Кубінскае балеро — лірычны песенны жанр. Склаўся на Кубе ў канцы 19 ст. Тэмп умераны, муз. памер 2/4. Спалучае крэольскі мелас з афра-кубінскай сінкапіраванай рытмікай. с. 249
БАЛЕ́Т (франц. ballet ад позналац. ballare танцаваць), від сцэнічнага мастацтва, змест якога выяўляецца ў музычна-харэаграфічных вобразах; вышэйшая форма харэаграфіі.
Належыць да сінт. відаў маст. твор-часці. Аб’ядноўвае музыку, харэаграфію (танец і пантаміму), выяўл. мастацтва. Асновай харэагр. вобраза з’яўляецца танец; у балет уключаюць розныя віды танца: класічны, характарны, народна-сцэнічны, гратэскавы, мадэрн, рытмапластычны, свабодную пластыку. Аснова балета — дзейны танец. Пэўную ролю ў балеце адыгрываюць дывертысмент і пантаміма. Вобразна адлюстроўваючы рэчаіснасць, балет з уласцівай яму ўмоўнасцю здольны да паэт. абагульненняў, увасаблення жыццёвых канфліктаў, сцвярджэння ідэалаў прыгожага. Існуюць балеты-трагедыі і балеты-камедыі, балеты-п’есы і балеты-сімфоніі, балеты сюжэтныя (блізкія да драм. спектакля) і бессюжэтныя, або сімфанічныя (у іх аснове сімф. танец), шматактовыя і аднаактовыя, харэагр. мініяцюры.
Як самаст. від мастацтва складваўся ў Еўропе ў 16—18 ст. (першы спектакль «Камедыйны балет каралевы» паст. ў Францыі ў 1581) і пашырыўся ва ўсім свеце. Тэрмін «балет» узнік у канцы 16 ст. ў Італіі і, як правіла, абазначае еўрап. класічны балет; з 20 ст. так называюць і спецыфічныя танц. паказы, што склаліся ў краінах Азіі, Афрыкі, Усходу. Эстэтыка балета ўвабрала рысы розных маст. кірункаў — класіцызму, рамантызму, імпрэсіянізму, сентыменталізму і інш Станаўленне балета (18—19 ст.) звязана найперш з Францыяй (харэографы Ж.Ж.Навер, Ж.Даберваль, Ф.Тальёні, Ж.Перо), Даніяй (К.Бурнанвіль), Расіяй (І.Вальберх, Ш.Дзідло і А.Глушкоўскі, М.Петыпа, Л.Іваноў, М.Фокін, А.Горскі і інш.). У 20 ст. балетнае мастацтва пашырылася ва ўсім свеце. Вял. ўплыў на яго развіццё зрабілі дзейнасць Фокіна і Рускія сезоны ў Парыжы (з 1909), гастролі Г.Паўлавай, а таксама «свабодны» танец А.Дункан, танец мадэрн (М. Грэхем і інш.), рытмапластычны танец (М.Вігман і інш.). У 1920—30-я г. цэнтрам балетнага мастацтва была Францыя, дзе працавала трупа Рускі балет Дзягілева і створаныя пазней на яе аснове калектывы. У пастаноўках Л.Мясіна, Б.Ніжынскай, Дж. Баланчына, пазней С.Ліфара (1930—50-я г.) атрымалі развіццё фокінскія традыцыі ў спалучэнні з нац. асаблівасцямі. У Вялікабрытаніі ў 1930-я г. пачаў развівацца балет, заснаваны на традыцыях рус. мастацтва, але блізкі да англ. т-ра пантамімы. У ЗША пераважаў танец мадэрн; пастаноўкі Грэхем, Д.Хамфры, пазней Х.Лімона ўзнімалі складаныя сац. і псіхал. праблемы. З 1940-х г. у ЗША і краінах Зах. Еўропы на аснове бессюжэтных балетаў Баланчына пашырыліся т.зв. «сімфанічныя» балеты. Для сучаснага зарубежнага т-ра характэрна разнастайнасць стыляў, жанраў і формаў. Часта балетам наз. харэагр. творы ад бессюжэтнай мініяцюры да шматактовага сінт. відовішча, у якое ўводзяцца спевы, кінакадры, дэкламацыя, шумавыя і светлавыя эфекты, лялькі («татальны тэатр» М.Бежара). Найб. пашыраны аднаактовы балет. Сярод вядомых замежных труп: «Балет ХХ стагоддзя» на чале з Бежарам, «Балет Елісейскіх палёў» і «Балет Парыжа» (стваральнік абодвух Р.Пці), «Амерыканскі тэатр балета», «Нью-Йоркскі гарадскі балет». У развіццё рас. балетнага мастацтва вял. ўклад зрабілі балетмайстры І.Бельскі, В.Вайнонен, А.Вінаградаў, К.Галяйзоўскі, В.Гардзееў, Ю.Грыгаровіч, А.Ермалаеў, Р.Захараў, Н.Касаткіна і У.Васілёў, Ф.Лапухоў, Л.Лаўроўскі, Б.Эйфман, Л.Якабсон і інш.
Вытокі бел. харэагр. мастацтва ў глыбокай старажытнасці — у гульнях, абрадах, карагодах, дзе танец быў неаддзельны ад песні, гульні, акцёрскага дзеяння. Першыя прафес. танцоры-скамарохі вядомыя на Беларусі з 12 ст. Пач. формы харэагр. мастацтва мелі школьны тэатр, нар. драма, батлейка. Перыяд уздыму танца-балета на Беларусі — 16 ст., калі ў прыватнаўласніцкіх замках і буйных сядзібах дзейнічалі прыватныя балетныя трупы (гл. Гродзенскі тэатр Тызенгаўза, Нясвіжскі тэатр Радзівілаў, Слуцкі тэатр Радзівіла, Слонімскі тэатр Агінскага, Шклоўскі тэатр Зорыча, Ружанскі тэатр Сапегаў), балетныя школы (Гродзенская музычна-тэатральная школа, Нясвіжская балетная школа, Слонімская балетная школа, Шклоўская балетная школа). Найб. таленавітыя бел. прыгонныя танцоры [А.Дарэўская, А.Бжазінскі, М.Малінская, К.Азарэвіч (гл. Азарэвічы), К.Буткевіч, Р.Бекер, М.Рымінскі і інш.] пазней выступалі на варшаўскай і пецярбургскай сцэнах. У 1840-я г. бел. артысты працавалі ў Віцебскім балеце Піёна. Нац. балетны т-р узнік на пач. 1920-х г. Першыя балетныя спектаклі, у тым ліку «Капелія» Л.Дэліба, «Зачараваны лес» Р.Дрыга, пастаўлены ў 1920-я г. К.Алексютовічам на сцэне БДТ, які меў і балетную трупу. Беларуская студыя оперы і балета (1930—33) паслужыла асновай для стварэння Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь (першая харэагр. паст. «Чырвоны мак» Р.Гліэра). Значнай вяхой у гісторыі бел. балета стаў першы нац. балет «Салавей» М.Крошнера (паст. 1939, 1940). Пошукі нац. своеасаблівасці працягваліся пры паст. нац. балета «Князь-возера» В.Залатарова (1949, Дзярж. прэмія СССР 1950), «Падстаўная нявеста» (1958), «Святло і цені» (1963), «Пасля балю» (1971) Г.Вагнера, «Мара» (1961), «Альпійская балада» (1967), «Тыль Уленшпігель» (1974, 2-я рэд. 1978) Я.Глебава, «Страсці» («Рагнеда», 1995) А.Мдывані, «Кругаварот» («Народны трылер», 1996) А.Залётнева і інш. У пастаноўках В.Елізар'ева «Стварэнне свету» А.Пятрова (1976), «Тыль Уленшпігель» (2-я рэд., 1978), «Спартак» А.Хачатурана (1980), «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага (1982), «Карміна Бурана» на муз. К.Орфа (1983), «Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага (1986), «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева (1988) на высокім узроўні ўвасабляюцца грамадска значныя філас. тэмы, інтэнсіўна абнаўляюцца сродкі выразнасці, фарміруюцца новыя прынцыпы харэагр. паэтыкі і эстэтыкі. У 1970—90-я г. бел. балет атрымаў міжнар. прызнанне ў час гастроляў у краінах Еўропы, Лац. Амерыкі, ЗША, Азіі і інш. Балеты бел. кампазітараў паст. ў Маскве, С.-Пецярбургу, Ніжнім Ноўгарадзе, Новасібірску, Львове, Самары, Чэлябінску, Хельсінкі. У Мінску працуе Дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча Рэспублікі Беларусь.
Літ.: Красовская В. Западноевропейский балетный театр: Очерки истории: От истоков до середины XVIII в. Л., 1979; Яе ж. Русский балетный театр от возникновения до середины XIX в. Л.; М., 1958; Яе ж. Русский балетный театр второй половины XIX в. Л.; М., 1963; Слонимский Ю. Советский балет: Материалы к истории сов. балетного театра. М.; Л., 1950; Чурко Ю.М. Белорусскнй балет. Мн., 1966; Яе ж. Белорусский балетный театр. Мн., 1983; Яе ж. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988; Мушинская Т.М. Гармония дуэта. Мн., 1987; Яе ж. Гаркавы смак ісціны: Партрэты. Мн., 1993; Гришенко М.М. Белорусский балет и современная тема. Мн., 1989.
Т.М.Мушынскі. с. 249
«БАЛЕ́Т ХХ СТАГО́ДДЗЯ» (Ваllet du XXe sièc1е), бельгійская харэаграфічная трупа. Створана ў 1960 у Бруселі М.Бежарам (кіраўнік да 1987). Выступае ў «Тэатры дэ ла Манэ», Каралеўскім цырку і на адкрытых арэнах, гастраліруе за мяжой. Адна з найб. вядомых труп, якая прапагандуе новыя формы харэагр. відовішча. У рэпертуары пераважна пастаноўкі Бежара. Ставіць класічныя балеты («Балеро» на муз. М.Равеля, «Жар-птушка», «Вясна свяшчэнная» і «Пятрушка» І.Стравінскага), спектаклі з выкарыстаннем сімф. і зборнай музыкі, розных формаў танц. і інш. пластыкі, часам са слоўным тэкстам для раскрыцця пэўных сац. ці сучасных псіхал. праблем. Сярод іх: «Дзевятая сімфонія» на муз. Л.Бетховена, «У гонар Вагнера» на яго ж музыку, «Рамэо і Джульета» на муз. Г.Берліёза, «Наш Фауст» на муз. І.С.Баха, «Прывід ружы» на муз. К.М.Вебера, «Ніжынскі, клоун божы» на зборную музыку і інш. З трупай выступалі М.Плісецкая («Балеро»), К.Максімава і У.Васільеў («Рамэо і Джульета», «Пятрушка»). Пры трупе дзейнічаюць школа і Еўрап. цэнтр удасканалення і даследаванняў («Мудра»). с. 251
БАЛЕТМА́ЙСТАР (ням. Ballettmeister), аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык балетаў, канцэртных танцавальных нумароў, танц. сцэн і асобных танцаў у оперы, драм. спектаклі, аперэце, мюзікле і інш. Творчасць балетмайстра рэалізуецца майстэрствам танцоўшчыкаў з улікам іх індывід. здольнасцяў. Можа выступаць і аўтарам сцэнарыя (лібрэта) твора, у якім ідэйная канцэпцыя ўвасабляецца ў сістэме харэагр. вобразаў. Балетмайстра — аўтара арыгінальнага харэагр. тэксту наз. таксама харэографам. с. 251
БАЛЕТО́ПСІС (Bolеtopsis), род базідыяльных грыбоў сям. балетопсідных. Вядомы 1 цыркумпалярны від — балетопсіс малалускаваты (Bolеtopsis subsquamosa). Пашыраны па ўсім зямным шары, акрамя Антарктыды. На Беларусі як вельмі рэдкі адзначаны ў Бярэзінскім запаведніку і Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Расце на перагнойнай глебе ў хвойніках. Пладовыя целы з’яўляюцца ў вер.—кастрычніку. Малавядомы ядомы грыб.
Пладовае цела ў выглядзе шапкі на ножцы. Шапка дыям. 5—10 см, паўшарападобная, мясістая, пазней плоскапукатая, у цэнтры злёгку ўціснутая, матавая, брудна-шэрая, пры дакрананні цёмна-бурая. Гіменафор трубчасты: трубачкі белыя ці шараватыя. Поры круглаватыя, з узростам вуглаватыя, іншы раз лабірынтападобныя, зубчастыя. Ножка цэнтральная або эксцэнтрычная, да асновы ўздутая. Тканка (трама) белая, пры націсканні і засыханні набывае колер. Споры вуглаватыя, бясколерныя або буравата-дымчатыя. с. 251
БАЛЕ́Я , бандарны выраб у беларусаў; авальная або круглая пасудзіна для мыцця бялізны і купання. Рабілася з кароткіх клёпак, што расстаўляліся вакол шырокага днішча; з вушкамі і без іх. Бытавалі пераважна ў зах. частцы Беларусі, на У у хатнім ужытку балею часцей замянялі ночвы. У наш час сустракаюцца рэдка. с. 251
БАЛІ́ (Bali), мора ў Ціхім ак. паміж усх. канцавой часткай в-ва Ява і а-вамі Балі, Ламбок, Сумбава, Сулавесі і Мадура. Пл. 119 тыс. км2. Сярэдняя глыб. 411 м, найб. — 1589 м. Т-ра вады 27— 28 °С. Салёнасць 34‰. Прылівы мяшаныя (да 1,7 м). Гал. порт — Сурабая (Інданезія). с. 251
БАЛІ́ (Bali), востраў у Малайскім архіпелагу, самы заходні з Малых Зондскіх а-воў, тэр. Інданезіі. Абмываецца на Пн морам Балі і на Пд Індыйскім ак. Пл. 5,6 тыс. км2. Рэльеф гарысты, выш. да 3142 м (вулкан Агунг). Берагі стромкія, парэзаны слаба. Клімат субэкватарыяльны. Схілы гор пад трапічнымі лясамі (пальмы, цікавае дрэва). На прыбярэжных раўнінах вырошчваюць рыс, каву, какаву. Асн. гарады: Дэнпасар, Сінгараджа. Стараж. цэнтр інданезійскай і індуісцкай культуры («востраў тысячы храмаў», арх. помнікі «Каралеўскія магілы», 11 ст., і «Слановая пячора», каля 13 ст.), нар. мастацтва (разьба па дрэве і косці, маскі, дэкар. тканіны і інш.) і турызму. с. 251
БАЛІ́ (Bally) Шарль (4.2.1865, Жэнева — 10.4.1947), швейцарскі лінгвіст. Прадстаўнік жэнеўскай школы. Вучань і паслядоўнік Ф. дэ Сасюра. З 1913 праф. Жэнеўскага ун-та. Даследаваў агульную і франц. лексікалогію, стылістыку. Займаўся агульнай тэорыяй мовы («Агульная лінгвістыка і пытанні французскай мовы», 1932), вывучаў функцыянальныя і экспрэсіўныя ўласцівасці мовы як грамадскай з’явы. с. 251
БАЛІ́ВАР (Bolívar), група нафтавых радовішчаў у Венесуэле. Уваходзіць у Маракайбскі нафтагазаносны раён. Радовішчы (Тыя-Хуана, Бачакера, Лагунільяс і інш.) адкрыты ў 1917—30, распрацоўваюцца з 1922. Пачатковыя прамысл. запасы 4,3 млрд. т. Паклады на глыб. 160—4500 м. Шчыльн. нафты 888 кг/м3. Эксплуатуецца каля 7 тыс. свідравін. 2 нафтаправоды і 1 газаправод да гарадоў Пунта-Кардон і Амуай. с. 251
БАЛІ́ВАР (Bolívar) Сімон (24.7.1783, г. Каракас, Венесуэла — 17.12.1830), адзін з кіраўнікоў барацьбы за незалежнасць ісп. калоній у Амерыцы, ваенны і дзярж. дзеяч Паўд. Амерыкі. Адукацыю атрымаў у Еўропе. Актыўна ўдзельнічаў у звяржэнні ісп. панавання ў Венесуэле (1810) і абвяшчэнні яе рэспублікай (1811). Пасля яе разгрому стварыў у жн. 1813 2-ю Венесуэльскую Рэспубліку. У 1814 пацярпеў паражэнне і пакінуў радзіму. У 1815 надрукаваў «Ліст з Ямайкі» — праграму вызвалення Лац. Амерыкі і стварэння незалежных лацінаамер. дзяржаў. У 1816 вярнуўся ў Венесуэлу. Адмена рабства (1816) і дэкрэт пра надзяленне салдатаў вызв. арміі зямлёй (1817) забяспечылі яму падтрымку шырокіх масаў. У 1819 аб’яднаў Новую Гранаду і Венесуэлу ў федэрацыю Вялікая Калумбія і стаў яе прэзідэнтам. У 1822 далучыў правінцыю Кіта (сучасны Эквадор), у 1824 вызваліў Перу, у 1825 узначаліў рэспубліку ў Верхнім Перу, якую ў яго гонар назвалі Балівіяй. У 1826 распрацаваў Канстытуцыю для Балівіі. Прыхільнік ідэі стварэння Вялікай Федэрацыі лацінаамер. дзяржаў, якую не здолеў рэалізаваць на кангрэсе ў Панаме (1826). Сепаратысцкія выступленні прывялі да звяржэння ўлады Балівара ў Перу і Балівіі. На пач. 1830 пайшоў у адстаўку. с. 251
БАЛІ́ВАР (Bolívar), самая высокая вяршыня Кардыльеры-дэ-Мерыда, у Венесуэле. Выш. 5007 м. Названа ў гонар С.Балівара. с. 251
БАЛІВІ́ЙСКАЕ НАГО́Р’Е , усходняя частка Цэнтральнаандыйскага нагор’я ў межах Балівіі. с. 251
БАЛІ́ВІЯ (Bolivia), Рэспубліка Балівія (República de Bolivia), дзяржава ў цэнтр. ч. Паўд. Амерыкі. Мяжуе на З з Перу і Чылі, на Пд з Аргенцінай і Парагваем, на У і Пн з Бразіліяй. Пл. 1098,6 тыс. км2. Нас. 8,2 млн. чал. (1994). Афіц. сталіца — г. Сукрэ, фактычная — г. Ла-Пас. Падзяляецца на 9 дэпартаментаў. Дзярж. мовы іспанская, кечуа і аймара. Нац. свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці (6 жн.).
Дзяржаўны лад. Балівія — рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя 1967. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на 4 гады, узначальвае урад, адказвае за замежную палітыку і абарону краіны, мае права заканадаўчай ініцыятывы, выдае дэкрэты. Заканадаўчая ўлада належыць 2-палатнаму Нац. кангрэсу, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на 4 гады. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе прэзідэнт і прызначаны ім урад.
Прырода. Балівія займае ўсх. частку Цэнтр. Андаў на З і вял. алювіяльныя раўніны на У. Паміж хрыбтамі Андаў — пласкагор’е Пуна (каля 4 тыс. м над узр. м.), якое абмяжоўваюць Зах. Кардыльера (г. Сахама, 6780 м) на З, Кардыльера-Рэаль і Цэнтр. Кардыльера на У. Карысныя выкапні: волава, свінец, цынк, медзь, серабро, вальфрам, берылій, сурма, вісмут, золата, сера, жал. руда; на ўсх. раўнінах радовішчы прыроднага газу і нафты. Клімат Пуны і Зах. Кардыльеры высакагорны, паўпустынны на З (ападкаў менш як 150 мм за год) і менш засушлівы на У (500—600 мм за год). Т-ра студз. 9— 11 °С, чэрв. 3—7 °С. На ўсх. схілах Андаў вышынная пояснасць клімату (ападкаў 1500—2000 мм за год). На ўсх. раўнінах клімат субэкватарыяльны (т-ра ад 17 да 28 °С, ападкаў каля 1000 мм за год). Рэкі на У належаць да бас. Амазонкі (Бені—Мамарэ). Пуна — замкнёны з усіх бакоў, пазбаўлены сцёку ў акіян міжгорны басейн з высакагорнымі азёрамі Тытыкака і Паапо, саланчакамі Кайпаса і Уюні. Расліннасць Пуны пераважна паўпустынная. У гарах вертыкальная пояснасць ландшафтаў. На раўнінах трапічныя лясы (на Пн) і саванны, зараснікі калючых хмызнякоў, рэдкалессі (на Пд). Жывёльны свет асабліва багаты і разнастайны ў трапічных лясах на Пн; на пласкагор’і Пуна водзяцца ламы, гуанака, альпака, грызуны, вадаплаўныя птушкі.
Насельніцтва. Каля 63% — індзейцы, пераважна народы кечуа і аймара (у горнай ч. краіны). Трэцюю частку насельніцтва складаюць іспанамоўныя метысы і крэолы, якія жывуць пераважна ў гарадах. Ёсць невял. групы еўрапейцаў, ураджэнцаў суседніх краін. Паводле веравызнання 95% католікі. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 7,5 чал. на 1 км2. Каля 90% яго сканцэнтравана ў Пуне, дзе шчыльнасць дасягае 20—30 чал. На 1 км2. У гарадах жыве 51% насельніцтва. Найбольшыя гарады (тыс. ж., 1992): Ла-Пас — 711, Санта-Крус — 695, Качабамба — 404, Арура — 183. Сярэдняя працягласць жыцця не перавышае 55 гадоў.
Гісторыя. У старажытнасці тэр. Балівіі насялялі індзейскія плямёны. У 14 ст. іх заваявалі інкі, у 1535—39 — іспанцы, якія далі краіне назву Верхняе Перу і далучылі ў 1542 да віцэ-каралеўства Перу, з 1776 — віцэ-каралеўства Рыодэ-Ла-Плата. Здабыча серабра (з 1545) прыносіла вял. даходы ісп. каланізатарам, што выкарыстоўвалі рабскую працу індзейцаў. Самае вял. паўстанне супраць жорсткай эксплуатацыі адбылося ў 1780—81 пад кіраўніцтвам Тупак-Амару ІІ. У ходзе вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—26 краіна вызвалена ад калан. прыгнёту войскамі С.Балівара, у гонар якога атрымала назву, у жн. 1825 абвешчана незалежнай. У 1836—39 у складзе канфедэрацыі Перу і Балівіі. Пасля абвяшчэння незалежнасці ў горназдабыўную прам-сць краіны стаў пранікаць замежны капітал. У выніку войнаў Балівіі з Чылі (1879—83) і Парагваем (1932—35) Балівія страціла выхад да Ціхага ак. і амаль 2/3 першапач. яе тэрыторыі, багатай волавам і салетрай. У 2-ю сусв. вайну Балівія — чл. антыгітлераўскай кааліцыі, але ў вайне не ўдзельнічала. У 1952 у краіне адбылася бурж.-дэмакр. рэвалюцыя, нацыяналізаваны алавяныя руднікі, праведзена агр. рэформа. Прэзідэнтам у 1952—56 і 1960—64 быў лідэр Нацыяналіст. рэв. руху В. Пас Эстэнсора. Пасля дзярж. перавароту 1964 у 1965 у краіне двойчы ўводзілася надзвычайнае становішча. У некаторых раёнах разгарнуўся партыз. рух (лідэр Э. Гевара), які быў разгромлены восенню 1967 з дапамогай ЗША. У 1967 прынята Канстытуцыя. На працягу ўсёй далейшай гісторыі становішча ў краіне вызначалася нестабільнасцю і барацьбой за ўладу розных ваен.-эканам. груповак. У 1980-я г. зроблены спробы пераходу краіны ад ваен. да грамадз. праўлення. На прэзідэнцкіх выбарах 1993 перамог лідэр Нацыяналіст. рэв. руху Г. Санчэс дэ Ласада, які заявіў пра намер працягваць удасканаленне ўведзенай у 1985 рыначнай мадэлі эканомікі краіны.
Балівія — чл. ААН з 1945, чл. Арг-цыі амер. дзяржаў, Лацінаамер. асацыяцыі інтэграцыі, інш. міжнар. арг-цый; з 1979 чл. Руху недалучэння. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў 1994. Дзейнічаюць паліт. партыі і рухі: Левы рэв. рух, Нацыяналіст. рэв. рух, Нацыяналіст. дэмакр. дзеянне, Хрысціянска-дэмакр. партыя і інш. Буйнейшыя прафсаюзы — Балівійскі рабочы цэнтр і Нац. канфедэрацыя сялян.
Гаспадарка. Аснова гаспадаркі — гарнарудная прам-сць экспартнага кірунку. Валавы нац. прадукт за год на душу насельніцтва складае каля 750 дол. ЗША. Доля ў валавым унутр. прадукце (у %): прам-сці каля 25 (у тым ліку гарнаруднай 15), сельскай гаспадаркі 20, транспарту і сувязі 6, унутр. гандлю 11. Дзярж. сектар кантралюе 60% нафтаздабыўной, 100% нафтаперапр. і 70% гарнаруднай прам-сці. Каля 60% экспарту прыпадае на руды каляровых металаў. Вывозяцца канцэнтраты волава (4-е месца ў свеце), сурмы, вальфраму, медзі, свінцу, цынку, а таксама серабро і золата. Прыроднага газу здабываецца каля 6 млрд. м3 штогод, нафты — каля 1—2 млн. т. Невялікія з-ды для выплаўкі медзі ў Аруры і Качабамбе. Выпрацоўваецца 1,8 млрд. кВт·гадз электраэнергіі (1993). Аснову апрацоўчай прам-сці складаюць тэкст., харчасмакавая, метала- і нафтаперапр. галіны; развіваюцца каляровая металургія і нафтахім. прам-сць. Асн. прамысл. цэнтры: Ла-Пас, Санта-Крус, Сукрэ, Качабамба. У сельскай мясцовасці саматужныя і рамесніцкія харч., тэкст. і гарбарныя прадпрыемствы. Сельская гаспадарка не забяспечвае патрэб краіны, хоць у ёй занята палавіна працаздольнага насельніцтва. Агр. рэформа 1953—65 абмежавала буйное землеўладанне. Апрацоўваецца 3,25 млн. га (каля 3% тэр. краіны), лугі і паша займаюць 25%. Таварнае земляробства (рыс, цукр. трыснёг, бавоўнік, бананы, кава) на ўсх. схілах Андаў і на раўнінах, спажывецкае (кукуруза, пшаніца, бульба, ячмень, авёс, кінаа — мясц. проса) — на пласкагор’і Пуна. Жывёлагадоўля пашавая, разводзяць ламаў, альпака, авечак, козаў, буйн. раг. жывёлу, мулаў. У лясах нарыхтоўка драўніны, соку гевеі, кары хіннага дрэва, лісця кокі. Рыбалоўства на рэках і воз. Тытыкака. Транспарт чыгуначны і аўтамабільны. Даўж. (1992) чыгунак 3,9 тыс. км, аўтадарог — 38,9 тыс. км. Экспарт складае 705,4 млн. дол. ЗША, імпарт — 864,2 млн. дол. ЗША (1992). Вывозяцца пераважна канцэнтраты рудаў каляровых металаў, прыродны газ (трубаправоды ў Аргенціну і Чылі), драўніна, цукар, бавоўна. У імпарце пераважаюць харч. прадукты, бензін, трансп. сродкі, тавары нар. ўжытку. Гал. гандл. партнёры — ЗША і Аргенціна. Грашовая адзінка — балівійскае песа (балівіяна).
Літаратура. Развіваецца на ісп. мове, а таксама на мовах індзейцаў кечуа і аймара (пераважна фалькл. жанры). Асн. літ. помнік даісп. эпохі — балівійска-перуанская драма «Апу-Альянтай» (на кечуа; апубл. 1853). У калан. перыяд (пач. 16 ст. — 1825) пераважалі гісторыка-быт. хронікі. У канцы 18 — пач. 19 ст. на фарміраванне л-ры паўплывалі патрыят. публіцыстыка В.Пасаса Канкі, паэзія Х.І. дэ Санхінеса і паэта-індзейца Х.Уальпарымачы Майты. У 19 ст. панаваў рамантызм (паэты Р.Х.Бустамантэ, Н.Галінда, М.Х.Мухія, раманісты Н.Агірэ, М.С.Кабальера, С.Вака Гусман, драматургі Ф.Рэес Ортыс, Х.Расенда Гуцьерэс і інш.). У канцы 19 ст. ўзнік «кастумбрызм» — бытапісальныя аповесці і апавяданні Л.Ансаатэгі дэ Кампера, А.Самудыо, Х.Лукаса Хаймеса і інш.; у паэзіі пераважаў мадэрнізм, які арыентаваўся на франц. сімвалістаў, але захоўваў цікавасць да нац. тэмы (Р.Хаймес Фрэйрэ, Ф.Тамаё, Г.Рэйнальдс, Х.Э.Гера і інш.). На пач. 20 ст. з’явіліся рэалістычныя («Крэольскае жыццё» і «Бронзавая раса» А.Аргедаса, «У нетрах Патасі» і «Варварскія старонкі» Х.Мендосы) і сатыр. (А.Чырвечэса) раманы, сац. паэзія. З 1930-х г. у прозе ўзнікла т.зв. індыянісцкая л-ра пра жыццё індзейцаў (Аргедас, Р.Батэльё Гасальвес, А.Гільен Пінта, Н.Парда Валье і інш.). Асобнае месца ў л-ры 1950—60-х г. займае творчасць Х.Лары, стваральніка раманаў пра барацьбу індзейцаў за сац. справядлівасць. У 1960—70-я г. набылі вядомасць празаік Р.Прада Аропес (раман «Хто запальвае золак»), паэт П.Шымосе і інш.
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. У 5—8 ст. тэр. Балівіі — адзін з цэнтраў культуры стараж. Амерыкі. У Тыяуанака (бераг воз. Тытыкака) захаваліся помнікі архітэктуры 1-га тыс. да нашай эры — 1-га тыс. нашай эры (узгорак-піраміда Акапана, комплекс Каласасая, «Палац саркафагаў»), скульптура (рэльефы «Варотаў Сонца»), маст. кераміка, тканіны, ювелірныя вырабы. Спалучэнне еўрап. узораў і мясц. традыцый прывяло да стварэння цікавай барочнай архітэктуры 18 ст. (Манетны двор і царква Сан-Ларэнса ў Патасі, палацы Вільявердэ і царква Сан-Франсіска ў Ла-Пасе і інш.), твораў выяўл. мастацтва (С. дэ ла Крус). З 18 ст. жывапіс прытрымліваўся еўрап. канонаў і меў пераважна рэліг. характар (М. Перэс дэ Альгуін). У канцы 19 — пач. 20 ст. ў архітэктуры быў пашыраны эклектызм і мадэрн, з сярэдзіны 20 ст. ўзводзяцца грамадскія будынкі сучаснай архітэктуры. З 1920-х г. фарміравалася нац. школа выяўл. мастацтва. Мастакі С.Гусман дэ Рохас, Р.Бердэсіо, М.Эхіда, А.Рэке Мерувія, скульптары М.Нуньес дэль Прада, У.Альмарас, Э.Лухан звярталіся да гісторыі і сучаснага жыцця свайго народа, прыгажосці роднай прыроды. На ПдЗ краіны захаваліся традыцыі індзейцаў кечуа (ткацтва, ювелірныя вырабы), на ПнЗ — аймара (кераміка, разьба па камені, ткацтва).
Літ.: Сашин Г.З. Боливия: Очерк новейшей истории. М., 1976; Боливия: тенденции экон. и соц.-полит. развития. М., 1990; Кириченко Е.И. Три века искусства Латинской Америки. М., 1972.
П.І.Рогач (прырода, гаспадарка). с. 251
БАЛІГАЛО́Ў (Соnium), род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. 4 віды. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі зрэдку трапляецца балігалоў плямісты (Соnium maculatum). Расце на сметніках каля жылля, дарог і па берагах рэк.
Двухгадовыя травяністыя расліны з непрыемным мышыным пахам. Сцябло голае, галінастае, тонкабаразнаватае, часта з пурпуровымі плямамі. Лісце звычайна тройчыперыстае, з похвамі. Кветкі дробныя, белыя, у складаных шчыткападобных парасоніках. Плод — віслаплоднік. Лек. (болепатольны, заспакаяльны і проціракавы сродак), дубільныя, інсектыцыдныя і ядавітыя (маюць алкалоіды каніін, халін, канідрын і інш.) расліны. с. 253
БАЛІ́Д [ад грэч. bolis (bolidos) кідальная зброя], вялікі вогненна-яркі метэор (успышка метэорнага цела ў выніку яго ўваходжання ў верхнія слаі зямной атмасферы). Найбольш яркія баліды можна назіраць удзень, уначы відаць абалонка і хвост баліда. Пасля палёту баліда застаецца след, які складаецца з іанізаваных газаў і пылу. Іншы раз метэорнае цела за час палёту ў зямной атмасферы не паспявае поўнасцю згарэць і падае на Зямлю ў выглядзе метэарытаў. Палёт і падзенне балідаў часта суправаджаюцца гукавымі з’явамі (выбухамі). с. 254
БАЛІ́НСКІ Міхаіл Ігнатавіч (14.8.1794, б. маёнтак Цярэспаль Полацкага пав. — 22.12.1864), гісторык і публіцыст. Скончыў Віленскі ун-т (1818). У 1816—22 і 1829—30 супрацоўнік час. Dziennik Wileński» («Віленскі веснік»), з 1818 разам з І.Лялевелем рэдагаваў час. «Tygodnik Wileński» («Віленскі штотыднёвік»). Чл. літ.-грамадскага т-ва шубраўцаў, адзін з рэдактараў яго газ. «Wiadomości brukowe» («Вулічныя навіны»). За ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1830—31 арыштаваны. З 1836 жыў у Варшаве, адзін з заснавальнікаў час. «Biblioteka Warszawska» («Варшаўская бібліятэка»). З 1847 у Вільні, віцэ-старшыня Віленскай археалагічнай камісіі. Разам з Ц.Ліпінскім выдаў даследаванне «Старажытная Польшча...» (т. 1—3, 1843—46), у 3-м томе якога пададзена гісторыя населеных пунктаў Беларусі. Даследаваў гісторыю Вільні, Віленскага ун-та. с. 254
БАЛІ́СТА (лац. ballista ад грэч. ballō кідаю), старажытная кідальная машына. Прыводзілася ў дзеянне сілай пругкасці скручаных валокнаў (сухажылляў, вяровак і інш.) і прызначалася для разбурэння крэпасцяў і знішчэння іх абаронцаў. Выкарыстоўвалася да канца 5 ст. Далёкасць кідання цяжкіх снарадаў (камянёў, бярвёнаў і інш.) дасягала 400— 800 м, лёгкіх стрэл —да 1000 м. с. 254
БАЛІ́СТЫКА , навука пра рух артыл. снарадаў, куляў, авіябомбаў, некіроўных ракет і інш. целаў. Грунтуецца на законах механікі, газадынамікі, тэрмадынамікі, тэорыі імавернасцяў і інш.
Узнікла пад уплывам прац італьян. вучонага Н.Тартальі (16 ст.), а таксама грунтоўных даследаванняў Г.Галілея, І.Ньютана, Л.Эйлера. Тэрмін балістыка прапанаваў франц. вучоны М.Мерсен (1644). Важкі ўклад у развіццё балістыкі зрабілі выхадзец з Беларусі К.Семяновіч, расійскія вучоныя М.В.Астраградскі, М.У.Маіеўскі, вучоныя б. СССР А.М.Крылоў, Д.А.Вентцэль, С.А.Хрысціяновіч і інш., а таксама вучоныя Дэ Сакр, П.Шарбанье (Францыя), Д.Біянкі (Італія) і інш.
Адрозніваюць унутраную і вонкавую балістыку. Унутраная балістыка вывучае рух снарадаў у канале ствала і заканамернасці працэсаў, што адбываюцца ў час выстралу (гарэнне пораху, газаўтварэнне пры яго згаранні і інш.). Выяўляе залежнасці змены ціску парахавых газаў, скорасці снарада і інш. параметраў на шляху снарада і ад часу яго руху па канале ствала. Уключае таксама балістычнае праектаванне зброі — вызначэнне канструкцыйных асаблівасцяў канала ствала, умоў зараджання, пры якіх снарад пэўнага калібру і масы атрымае пры вылеце зададзеную (дульную) скорасць. Вонкавая балістыка вывучае рух у прасторы снарадаў, куляў, некіроўных ракет і інш. пасля заканчэння сілавога ўзаемадзеяння іх са ствалом, пускавой устаноўкай, а таксама фактары, якія ўплываюць на гэты рух. Метадам вонкавай балістыкі карыстаюцца пры вывучэнні заканамернасцяў руху касм. апаратаў і кіроўных ракет, даныя балістыкі знаходзяць таксама практычнае выкарыстанне ў крыміналістыцы.
Літ.: Серебряков М.Е. Внутренняя баллистика ствольных систем и пороховых ракет. 3 изд. М., 1962; Дмитриевский А.А., Лысенко Л.Н., Богодистов С.С. Внешняя баллистика. 3 изд. М., 1991; Иванов Н.М., Дмитриевский А.А., Лысенко Л.Н. Баллистика и навигация космических аппаратов. М., 1986. с. 254
БАЛІСТЫ́ТЫ , адзін з відаў бяздымнага пораху на аснове нітратаў цэлюлозы, пластыфікаваных нітраэфірамі. Звычайны састаў балістытаў: 50—60% калаксіліну і 25—40% нітрагліцэрыну (нітрагліцэрынавы порах), дыэтыленглікольдынітрату (дыгліколевы порах) ці іх сумесі. У балістыты ўводзяць да 10% парашку алюмінію ці магнію (для вырабу цвёрдага ракетнага паліва), таксама стабілізатары (цэнтраліты), каталізатары гарэння (солі ці аксіды металаў), тэхнал. дабаўкі (вазелінавае масла, воск). Атрымліваюць балістыты змешваннем кампанентаў з вадой; пасля яе аддзялення сумесь апрацоўваюць пры пэўнай тэмпературы і ціску на вальцах. Пры гарэнні балістыты не дэтануюць, але пры павольным тэрмічным раскладанні могуць самазагарацца. Балістыты ўпершыню атрыманы А.Нобелем у 1888. Выкарыстоўваюцца ў ствольнай агнястрэльнай зброі, як цвёрдае ракетнае паліва. с. 254
БАЛІСТЫ́ЧНАЯ РАКЕ́ТА , ракета, траекторыя палёту якой складаецца з актыўнага і пасіўнага адрэзкаў шляху. На актыўным участку ракета рухаецца з дапамогай рухавіка і накіроўваецца спец. сістэмай кіравання, на пасіўным — па балістычнай крывой, як свабодна кінутае цела.
Да балістычных ракет адносяцца баявыя ракеты (у тым ліку міжкантынентальныя), касмічныя (у тым ліку ракеты-носьбіты), доследныя ракеты і інш. Бываюць адна- і шматступеньчатыя, кіроўныя і некіроўныя. Баявыя ракеты паводле прызначэння падзяляюцца на тактычныя, аператыўна-тактычныя і стратэгічныя. Аснашчаюцца ядз. або няядз. боегалоўкамі і рознымі сродкамі пераадолення проціракетнай абароны. Першыя баявыя балістычныя ракеты Фау-2 выкарыстаны Германіяй у 1944 у 2-ю сусв. Вайну. с. 254
БА́ЛІЦКІ Антон Васілевіч (17.9.1891, в. Балічы Гродзенскага р-на —31.10.1937), дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1910), Віцебскі настаўніцкі ін-т (1916). З 1916 у арміі. У 1917—20 удзельнічаў у гуртаванні беларусаў-вайскоўцаў на Румынскім фронце, арганізоўваў бел. школы ў Адэсе. У 1920 уступіў у Камуніст. партыю. З кастр. 1921 нам. наркома, з 1926 нарком асветы БССР. З 1924 правадз. чл. Ін-та бел. культуры. Адзін з творцаў і праваднікоў дзярж. палітыкі беларусізацыі. Аўтар артыкулаў па пытаннях тэорыі і практыкі нац.-культ. будаўніцтва. Канд. у чл. ЦК КП(б)Б у 1929—30, чл. ЦВК БССР. У 1930 арыштаваны па справе т.зв. «Саюза вызвалення Беларусі», засуджаны на 10 гадоў лагераў. 30.9.1937 прыгавораны да пакарання смерцю. Рэабілітаваны ў 1988.
Літ.: Васілеўская Н.У. Абвінавачваецца ў нацыянал-дэмакратызме (пра наркома асветы Беларусі А.В.Баліцкага). Мн., 1995.
А.С.Кароль. с. 255
БА́ЛІЦКІ ВАЛУ́Н , помнік прыроды на Беларусі. За 500 м на Пн ад в. Балічы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобласці. Валун шэрага гнейсу з мноствам крышталёў гранату, даўж. 4,1 м, шыр. 2 м, выш. 1,5 м, у абводзе 9,5 м, аб’ём 12,3 м3, маса каля 33 т. Прынесены ледавіком каля 200 тыс. г. назад са Скандынавіі. Мае 31 паўсферычнае паглыбленне (3—5 см у папярочніку, да 4 см глыбіні), зробленае чалавекам каля 2—2,5 тыс. г. назад. У язычніцкія часы прадмет пакланення. В.Ф.Вінакураў. с. 255
БАЛКА́НСКАЯ КАМПА́НІЯ 1941 , аперацыя ўзбр. сіл фаш. Германіі, Італіі і Венгрыі 6—29.4.1941 па разгроме югасл. і грэч. армій у 2-ю сусв. вайну. Падрыхтавана гітлераўскім камандаваннем пасля няўдач войскаў Мусаліні ў развязанай ім 28.10.1940 вайне супраць Грэцыі (аперацыя «Марыта») і адмовы новага югасл. ўрада ген. Д.Сімовіча ўступіць у саюз з Германіяй. Наступленне на Югаславію адначасова вялі з тэр. Балгарыі, Венгрыі і Аўстрыі больш за 80 ням., італьян. і венг. дывізій, якія прарвалі абарону югасл. арміі (няпоўных 40 дывізій) і 12 крас. ўвайшлі ў Бялград. 17 крас. Югаславія капітулявала. У Грэцыі былі разбіты 15 грэч. дывізій і Брыт. экспедыцыйны корпус (2 дывізіі і танк. брыгада). 29 крас. грэч. камандаванне падпісала акт аб капітуляцыі. Брыт. флот эвакуіраваў свае сухап. часці з Грэцыі на в-аў Крыт.
Літ.: Международные отношения и страны Центральной и Юго-Восточной Европы в период фашистской агрессии на Балканах и подготовки нападения на СССР (сентябрь 1940 — нюнь 1941). М., 1992. с. 255
БАЛКА́НСКІ Ненка Дзімітраў (20.8.1907, г. Казанлык, Балгарыя — 19.9.1977), балгарскі жывапісец. Нар. мастак Балгарыі (1966). Скончыў АМ у Сафіі (1930), вучыўся ў Парыжы і Мюнхене (1939—40). Выкладаў у АМ у Сафіі (з 1948, з 1950 прафесар). Адзін з першых прадстаўнікоў пралетарскага мастацтва ў Балгарыі 1930-х г.; член «Таварыства новых мастакоў». Асн. творы: «Рабочая сям’я» (1936), «Партызанская сувязная» (1945), «Хатняя гаспадыня» (1957), «Аўтапартрэт» (1967) і інш.
Літ.: Божков А. Н.Балкански. София, 1977. Я.Ф.Шунейка. с. 255
БАЛКА́НСКІ ПАЎВО́СТРАЎ , паўвостраў на ПдУ Еўропы. Пл. 505 тыс. км2. Працягласць з Пн на Пд каля 950 км, з З на У да 1260 км. Паўночная ўмоўная мяжа праходзіць ад Трыесцкага зал. да р. Сава і далей па Дунаі да яго вусця. Абмываецца з З Адрыятычным і Іанічным морамі, з У — Чорным, Мармуровым, Эгейскім морамі. Берагі моцна парэзаны бухтамі і залівамі, на Пд і ПдУ шмат астравоў. Большую ч. тэрыторыі займаюць нізкія і сярэднія горы — Дынарскае нагор’е, Пінд, Сербскае нагор’е, Стара-Планіна, Радопы і інш., найб. выш. 2925 м (г. Мусала, у гарах Рыла). Раўніны размешчаны на Пн (паўд. часткі Сярэднедунайскай і Ніжнедунайскай раўнін), у міжгорных паніжэннях (Верхнефракійская, Фесалійская нізіны і інш.), месцамі ўздоўж узбярэжжаў. Частыя землетрасенні. Карысныя выкапні: каменны вугаль, медныя, алавяныя, жал. руды, нафта, ртуць, баксіты і інш. Клімат субтрапічны міжземнаморскі на ўзбярэжжах, умерана кантынентальны на Пн, ва ўнутр. раёнах і У, высакагорны ў гарах. Найб. колькасць ападкаў на зах. схілах Дынарскага нагор’я (да 5000 мм у раёне Котарскай бухты). Рэкі: Дунай з Савай і Маравай, Марыца, Струма і інш. Самыя вял. азёры — Скадарскае, Ахрыдскае, Прэспа. Шмат карставых азёраў. Расліннасць на З і Пд міжземнаморскага тыпу (вечназялёныя лясы і ксерафітныя цвердалістыя хмызнякі тыпу маквіс, жыбля-фрыгана і інш.). На Пн і У у гарах вышэй за 400—500 м шыракалістыя і хваёвыя лясы і лістападныя хмызнякі. Раўніны ўзараныя. Жывёльны свет: дзік, высакародны алень, казуля, мядзведзь, ліс, выдра; ёсць паўзуны — яшчаркі, змеі, чарапахі; шмат птушак. На Балканскім паўвостраве дзяржавы: Балгарыя, Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Македонія, Югаславія, Албанія, б. ч. Грэцыі, часткі Румыніі і Турцыі. с. 255
БАЛКА́НСКІ САЮ́З 1912 , ваенна-паліт. саюз Балгарыі, Сербіі, Грэцыі і Чарнагорыі супраць Турцыі і Аўстра-Венгрыі. Ствараўся пры падтрымцы Расіі. Напачатку саюз заключаны паміж Сербіяй і Балгарыяй, потым да яго далучыліся Грэцыя і Чарнагорыя. Меў на мэце падзел еўрап. уладанняў Турцыі. У кастр. 1912 дзяржавы Балканскага саюзу пачалі вайну з Турцыяй і перамаглі. Спрэчкі вакол падзелу заваяваных тэрыторый выклікалі вайну паміж Балгарыяй, Сербіяй і Грэцыяй (гл. Балканскія войны 1912—13) і распад саюза летам 1913. с. 255
БАЛКА́НСКІЯ ВО́ЙНЫ 1912—13 . 1- я балканская вайна (9.10.1912—30.5.1913) супраць Турцыі рэалізавала намеры Балканскага саюза 1912. Скарыстаўшы занятасць Турцыі вайной з Італіяй у Паўн. Афрыцы, Чарнагорыя, Балгарыя, Сербія і Грэцыя абвясцілі ёй вайну. На фракійскім тэатры балг. войскі разбілі тур. часці каля Лозенграда і на лініі Люлебургаз-Бунар-Хісар, акружылі тур. корпус каля г. Эдырне (Адрыянопаль). На македонскім тэатры сербскія і чарнагорскія войскі перамаглі туркаў у Паўн. Албаніі, Косаве і Паўн. Македоніі; грэч. часці занялі Эпір, Фесалію і Паўд. Македонію. 3.12.1912 падпісана перамір’е. У студз. 1913 новы тур. ўрад младатуркаў аднавіў ваен. дзеянні. Але няўдалая высадка іх дэсанта ў тыле балг. войскаў каля крэпасці Чаталджы, страта крэпасці Эдырне і паланенне балгарамі 60-тысячнага тур. гарнізона, здача крэпасці Яніна грэкам прымусілі Турцыю спыніць баі. Паводле Лонданскага мірнага дагавора ад 30.5.1913 Турцыя страціла свае еўрап. ўладанні (акрамя Стамбула і часткі Усх. Фракіі). 2- я балканская вайна (29.6—10.8.1913) — вайна Балгарыі супраць Грэцыі, Сербіі і Чарнагорыі (да іх далучыліся Румынія і Турцыя) — стала вынікам спрэчкі паміж б. саюзнікамі з-за падзелу Македоніі. Правал балг. наступлення на сербскія і грэч. пазіцыі, уварванне рум. войскаў у Балгарыю, захоп туркамі ў ліпені Эдырне і амаль усёй Усх. Фракіі прывялі да капітуляцыі балгараў. Паводле Бухарэсцкага мірнага дагавору ад 10.8.1913 Балгарыя ўступіла Румыніі Паўд. Дабруджу, Грэцыі — Паўд. Македонію і частку Зах. Фракіі, Сербіі — амаль усю Паўн. Македонію. Пазней Балгарыя перадала Турцыі амаль усю Усх. Фракію (паводле міру, заключанага ў Стамбуле 29.9.1913). с. 256
БАЛКА́НСКІЯ ГО́РЫ , Балканы, глядзі Стара-Планіна. с. 256
БАЛКА́РЦЫ (саманазва таулу, малкарлы), народ у Кабардзіна-Балкарыі. 51,4 тыс. чал.; усяго ў б. СССР 66 тыс. чал. (1979). Гавораць на балкарскай мове. Вернікі — мусульмане-суніты. с. 256
БАЛКО́Н (італьян. balcone ад позналац. balcus бэлька), канструкцыйны элемент пабудовы і маст. афармлення фасадаў будынкаў; агароджаная (кратамі, балюстрадай, парапетам) пляцоўка на кансольных бэльках, якая выступае са сцяны, або пліта (пераважна жалезабетонная) на фасадзе ці ў інтэр’еры (напр., у тэатры). Сустракаецца тып балкона без вынасу (т. зв. «французскі балкон»), які робіцца ў праёме балконных дзвярэй. Балкон як элемент пабудовы ўзнік на Усходзе. У Еўропе з’явіўся ў сярэднія вякі ў абарончым (машыкулі) і культавым (амбон) дойлідстве. с. 256
БАЛНІ́СКІ СІЁ́Н , храм, помнік грузінскага культавага дойлідства ранняга сярэднявечча. Пабудаваны ў 478—493 каля г. Балнісі. Велічная ўнутраная прастора храма падзелена 2 радамі слупоў, злучаных падковападобнымі аркамі, на 3 нефы, якія накрыты агульным 2-схільным дахам. Капітэлі ўпрыгожаны разнымі геам. ўзорамі з выявамі раслін і жывёл. З Пд — 2-апсіднае памяшканне і адкрыты порцік, з Пн — адкрытая галерэя. Побач з Балніскім Сіёнам званіца 17 ст. с. 256
БАЛО́ДЫС (Balodis) Карл (20.6.1864, Білсцінёс, Латвія — 13.1.1931), латышскі вучоны-эканаміст і статыстык. Вучыўся ў Дэрпцкім (Тартускім) ун-це (1884—87), у Германіі (1895—99). З 1905 праф. Берлінскага ун-та. Апублікаваў працы «Смяротнасць, узроставы склад і даўгавечнасць праваслаўнага народанасельніцтва абодвух полаў у Расіі за 1851—1890 гг.» (1897, разам з Л.Бесер), «Дзяржава будучага» (1898). У апошняй з дапамогай статыстыкі імкнуўся даказаць магчымасць пабудовы сацыяліст. грамадства ў Германіі мірным (нерэвалюцыйным) шляхам. У 1-ю сусв. вайну саветнік ваен. мін-ва Германіі, па заданні якога распрацаваў сістэму харч. картак. У 1919 вярнуўся ў Латвію, праф. Рыжскага ун-та. с. 256
БАЛО́ЙСА , возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка, за 2,5 км на ПнУ ад г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёраў. Пл. 1,39 км2, даўж. 2,06 км, найб. шыр. 1,02 км, найб. глыб. 15,6 м, даўж. берагавой лініі 5,8 км. Пл. вадазбору 3 км2.
Схілы катлавіны невысокія, спадзістыя, паўд.-ўсх. пад хмызняком, зах. і паўд.-зах. разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на У гліністыя, месцамі забалочаныя і парослыя хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, на З і У месцамі пясчана-галечнае. Найб. глыбокія часткі дна возера высланы крэменязёмістымі сапрапелямі. 3 невял. астравы. Зарастае да глыб. 5 м. Надводная расліннасць утварае паласу шыр. да 100 м. Злучана пратокай з воз. Струста. с. 256
БАЛО́МЕТР (ад грэч. bolē прамень + ... метр), прылада для вымярэння энергіі эл.-магн. выпрамянення. Асн. частка — тэрмаадчувальны элемент, эл. супраціўленне якога мяняецца пад уздзеяннем выпрамянення.
Бываюць балометры металічныя (тонкія чэрненыя метал. плёнкі), паўправадніковыя (гл. Тэрмарэзістар) і дыэлектрычныя (слаі сегнетаэлектрыкаў або аксідаў тытану ці крэмнію). Створаны звышправодныя балометры. Памеры і формы адчувальнага элемента вызначаюцца прыродай крыніцы выпрамянення; для спектральных вымярэнняў вырабляецца з 2 аднолькавых палосак (выпрамяненне накіроўваецца толькі на адну). Выкарыстоўваюцца балометры ў інфрачырв. спектраметрыі, радыё- і піраметрыі. с. 256
БАЛО́НАЎКА , рака ў Беларусі, у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобл., у бас. Дняпра. Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 113 км2. Пачынаецца за 2,2 км на Пн ад в. Кучын, упадае ў Чыгірынскае вадасх. Ад вытоку на 10,8 км каналізаваная. с. 256
БАЛО́НКІ , група парод дробных даўгашэрсных дэкар. сабак. Выведзены ў г. Балоння (Італія). У свеце больш вядомыя пад назвай бішоны: вялікі, гаванскі, бішон-фрыз, бішон-ліо і інш. Гадуюцца сабакаводамі-аматарамі ўсюды.
Найб. пашыраны балонкі: мальтыйская (балонскі бішон), выш. ў карку 20—25 см пры масе 3—4 кг (іншы раз да 5 кг), поўсць белая, прамая, шаўкавістая, тонкая; французская (бішон-фрыз), выш. ў карку 20— 26 см, поўсць белая, доўгая, мяккая, хвалепадобная або кучаравая з густым падшэрсткам. Ва ўсіх балонак морда карацейшая за чэрап, вушы віслыя, на храстку, канстытуцыя сухая, мускулістая. Сабакі разумныя, рухавыя, даўгавечныя. Гадуюць таксама каляровых балонак, выведзеных у 1950-я г. ў Ленінградзе скрыжаваннем з пекінесамі і тыбецкімі тэр’ерамі, ад якіх яны атрымалі ў спадчыну масць розных адценняў, больш расцягнутае тулава і вышыню да 28 см. Э.Р.Самусенка. с. 256
БАЛО́ННЯ (Bologna), горад на Пн Італіі, на р. Рэна, каля падножжа Паўн. Апенінаў. Адм. ц. правінцыі Балоння і вобласці Эмілія-Раманья. Ва ўзгорыстай мясцовасці з высокаразвітой сельскай гаспадаркай (сады і вінаграднікі). 395 тыс. ж. (1993). Займае выгаднае трансп. становішча на шляхах з Паўн. Італіі на Пд. Вузел чыгунак, аўтадарог; аэрапорт; злучаны суднаходным каналам з р. По. Машынабудаванне (у тым ліку дакладнае), чорная металургія, хім., керамічная (вырабы з маёлікі), фармацэўтычная, лёгкая, харч., паліграф. прам-сць. Цэнтр атамных даследаванняў.
З канца 6 ст. да нашай эры Балоння (Фельсіна) сталіца этрускаў. У 4 ст. да нашай эры захоплена племем бояў (адсюль сучасная назва). З 189 да нашай эры Балоння — рым. калонія Банонія. На пач. 8 ст. захоплена лангабардамі, пазней была пад уладай франкаў, папы рымскага. У 1114 дамаглася статуса гар. камуны. У канцы 11 ст. засн. Балонскі універсітэт. У 1506—1860 (з перапынкам у 1796—1815) Балоння ў складзе Сардзінскага (з 1861 Італьянскага) каралеўства. У 2-ю сусв. вайну адзін з цэнтраў Руху Супраціўлення.
Абрысы сярэдневяковай Балонні (вузкія прамыя вуліцы, дамы з аркадамі на 1-м паверсе, фасады гатычных палацаў) склаліся ў 11—15 ст. У цэнтры горада — плошчы Маджорэ і Нептуна з царквой Сан-Петроніо (14—17 ст.), «Палацам караля Энца» (1246), Палацца Камунале (13—15 ст.), Палацца дэль Падэста (13—15 ст.) і фантанам «Нептун» (1566). Комплекс раманскіх цэркваў 11—13 ст. Сан-Стэфана; нахіленыя дамы-вежы Торэ Гарызенда (1110), Торэ Азінелі (1009—1119); цэрквы Сан-Франчэска (13 ст.) і Сан-Даменіка (13— 18 ст.); рэнесансавыя і барочныя дамы. Музеі: Нац. пінакатэка, Гар. музей, Галерэя сучаснага мастацтва. Захаваліся шматлікія некропалі этрускаў 6—4 ст. да нашай эры
Літ.: Rubbi P. E. Guida alla Bologna d'oggi. Bologna, 1975. с. 256
БАЛО́НСКАЯ ШКО́ЛА ЖЫ́ВАПІСУ , школа італьян. жывапісу. Узнікла ў г. Балоння каля 1585 пасля заснавання братамі Карачы «Акадэміі тых, хто стаў на правільны шлях», дала пачатак развіццю акадэмізму ў еўрап. мастацтве і будучых акадэмій мастацкіх. Пад гэтым тэрмінам маюць на ўвазе адну з плыняў у італьян. жывапісе перыяду фарміравання і росквіту барока.
У канцы 16—17 ст. мастакі Балонскай школы жывапісу Карачы, Г.Рэні, Гверчына, Даменікіна апіраліся на вонкавае ўспрыманне маст. прыёмаў майстроў высокага Адраджэння, выпрацавалі эфектыўныя дэкар. кампазіцыі на рэліг. і міфалагічныя тэмы, манум.-дэкар. размалёўку, распрацавалі тыпы манум. алтарнай карціны і т.зв. гераічнага пейзажа. У далейшым акадэмізм алонскай школы ператварыўся ў безжыццёвую маст. Плынь. с. 257
БАЛО́НСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т , адна з старэйшых навуч. устаноў у Еўропе. Засн. Ў 11 ст. ў г. Балоння (Італія). Асновай ун-та стала аб’яднанне вучняў, якія прыбылі з розных месцаў для вывучэння юрыспрудэнцыі. У 12—15 ст. карыстаўся вялікай папулярнасцю; у 13 ст. колькасць навучэнцаў даходзіла да 10 тыс. чал. Па сутнасці ун-т стаў юрыд. навуч. установай. Гал. прадметамі выкладання былі рымскае і кананічнае права. У 14 ст. ўзніклі ф-ты філасофіі, медыцыны і тэалогіі. Зараз ун-т — важны вучэбна-навуковы цэнтр Італіі. Ф-ты: юрыд., паліт. навук, эканомікі і камерцыі, філасофіі і мастацтваў, матэм., фізікі і прыродазнаўчых навук, мед., фармакалогіі, прамысл. хіміі, інжынерны, с.-г., ветэрынарны. Б-ка ун-та засн. ў 1712. с. 257
БАЛО́ТА , залішне ўвільготнены ўчастак зямной паверхні, укрыты пластом торфу глыбінёй не менш як 30 см у неасушаным стане (менш як 30 см — забалочаныя землі). Найбольш балот у лясной зоне Паўн. паўшар’я (Пн Еўрап. часткі, Канада, Палессе, Зах. Сібір, Камчатка і інш. раёны), а таксама ў вільготных раёнах Афрыкі, Азіі і Паўд. Амерыкі. Агульная плошча балот у свеце каля 350 млн. га. У выніку гасп. дзейнасці балоты трансфармуюцца ў акультураныя с.-г., лясныя і паляўнічыя ўгоддзі, распрацоўваюцца прам-сцю, часткова займаюцца пад гар. і прамысл. забудовы. У прыродным стане выконваюць шматлікія біясферныя функцыі: месцажыхарства спецыфічных відаў балотнай флоры і фауны, бездакорныя геахім. бар’еры і прыродныя фільтры на шляхах руху водаў, рэгулятары клімату, газавага саставу атмасферы, захавальнікі інфармацыі аб змене расліннасці і клімату на працягу многіх тысячагоддзяў. Балоты вывучае навука балотазнаўства. На Беларусі балоты займаюць 2,5 млн. га (плошча асушаных 1,2 млн. га) з запасам торфу-сырцу 4,4 млрд. т. Тарфяных радовішчаў 9192, сярэдняя глыб. адкладаў торфу 1,87 м, найб. магутнасць тарфянога пласта 10,5 м.
Утвараліся балоты пераважна ў розныя перыяды з пачатку галацэну (10—12 тыс. г. назад) і да нашага часу ад забалочвання мінер. глебы або затарфавання вадаёмаў (гл. Балотаўтваральны працэс, Балотныя адклады).
Балоты падзяляюцца на нізінныя (эўтрофныя) з багатым грунтавым і паверхнева-сцёкавым жыўленнем, вярховыя (алігатрофныя) з бедным атм. жыўленнем і пераходныя (мезатрофныя), якія жывяцца атм. ападкамі і часткова паверхнева-сцёкавымі і грунтавымі водамі (гл. Балотныя воды). Паводле характару расліннасці бываюць лясныя, кустовыя, травяныя, мохавыя, паводле макрарэльефу — далінныя, поймавыя, схілавыя, водападзельныя. Нізінныя балоты ўтвараюцца ў далінах рэк, па берагах азёраў, у месцах выхаду крыніц. На Беларусі пашыраны на Пд і ПдЗ, асабліва на Палессі і Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Складаюць 82,7% пл. ўсіх балотаў. Найб. балоты — Аброўскае, Выганашчанскае балота, Вялікі Лес, Грычын, Паганянскае балота, Хольча, Старобінскае і інш. Сярэдняя ч. гэтых балот ляжыць на адным узроўні з ускраінамі або ніжэй за іх, зрэдку паверхня нахіленая. Для нізінных балот характэрны эўтрофныя расліны, патрабавальныя да мінер. элементаў. Ва ўмераным клімаце гэта лясныя балоты з вольхай, бярозай, вярбой, хвояй, елкай, лазой або травяныя ці мохавыя балоты з асокамі, трыснягом, чаротам, рагозамі, разнатраўем, гіпнавымі і сфагнавымі імхамі. Фауна разнастайная: вадзяныя пацукі, палёўкі, выдры, зрэдку бабры і андатры, асабліва шмат птушак — кулікі, пагонічы, драчы, гусі, качкі, вялікі вераценнік, лугавы конік, бакас, балотная сава. Вярховыя балоты знаходзяцца звычайна на водападзелах. Найб. пашыраны ў паўн. ч. Беларусі (масівы Даўбенішкі, Весялоўскае, Стрэчна, Обаль-1 і інш.). Складаюць 13,1% пл. ўсіх балот Беларусі. Паверхня іх у сярэдзіне пукатая, таму што торф у цэнтры балот назапашваецца больш інтэнсіўна, чым на перыферыі. Для вярховых балот характэрны алігатрофныя расліны, непатрабавальныя да зольных элементаў. Флора бедная: дрэвы — хвоя, лістоўніца; кусцікі — верас балотны, мірт, багун, багноўка, журавіны, імшарніца, буякі; травы — шэйхцэрыя, падвей похвенны, марошка, чаротнік, расіца круглалістая; сфагнавыя імхі. Фауна таксама бедная: воўк (летам), лось, глушэц, курапатка белая, журавель. На Беларусі пераходныя балоты складаюць 4,2% пл. ўсіх балот. Буйныя масівы — Паддубічы, Асовіны, Смалярня і інш. Для іх характэрны мезатрофныя расліны: звычайныя бяроза пушыстая, хвоя, асокі, буякі, багун, журавіны, сфагнавыя і гіпнавыя імхі. Фауна мяшаная ад нізінных і вярховых балот. На Беларусі вял. масівы балот ахоўваюцца ў Бярэзінскім біясферным запаведніку, Прыпяцкім ландшафтна-гідралагічным запаведніку і Прыпяцкім радыяцыйна-экалагічным запаведніку, у нац. парку «Белавежская пушча». На балотах існуюць 8 гідралагічных заказнікаў (на масівах Выганашчанскае балота, Дзікае балота, Ельня, Заазер’е і інш.), 21 біял. заказнік (напр., Амяльнянскі, Бабінец, Букчанскі, Борскі, Вялікае Балота, Дзянісавіцкі, Дубатоўскае, Запольскі) і інш. На самых вял. і перспектыўных тарфяных радовішчах створаны 12 рэзерватаў бітумінознай сыравіны для атрымання тарфянога воску (Арэхаўскі Мох, масіў Скачальскага воз., Тажылаўскі Мох і інш.), 4 рэзерваты гідролізнай сыравіны для атрымання кармавых дражджэй і інш. прадукцыі (Даўбенішкі, Слаўнае, Сэрвач, Эсьмонскі Мох і інш.) і 113 радовішчаў тарфяных лек. гразяў. Балота з’яўляецца месцам палявання, збірання ягад, грыбоў, лекавых траў. Глядзі таксама карту «Тарфяныя балоты».
Літ.: Кац Н.Я. Болота земного шара. М., 1971; Тюремнов С.Н. Торфяные месторождения. 3 изд. М., 1976; Бамбалов Н.Н., Тановицкий И.Г., Беленький С.Г. Развитие исследований в области генезиса, использования и охраны торфяных месторождений Беларуси // Твёрдые горючие отложения Беларуси и проблемы охраны окружающей среды. Мн., 1992. С.Г.Беленькі. с. 257
БАЛОТАЗНА́ЎСТВА , вучэнне пра балоты, іх паходжанне, развіццё, будову і гасп. выкарыстанне. Мае батаніка-геаграфічны (фітацэналагічны) і тарфазнаўчы кірункі.
Балотазнаўства ўзнікла ў канцы 17 — пач. 18 ст. ў Зах. Еўропе. Інтэнсіўна развівалася ў канцы 19 ст. ў сувязі з ростам меліярац. работ. Заснавальнік балотазнаўства ў Расіі — М.В.Ламаносаў, які даследаваў прыроду торфу. На Беларусі вывучэнне балотаў пачалося з Палесся (М.Бутрымовіч, 1772). Пазней была арганізавана Заходняя экспедыцыя па асушэнні балотаў пад кіраўніцтвам І.І.Жылінскага (1873—98), у якой прынялі ўдзел глебазнавец В.В.Дакучаеў і батанік Г.І.Танфільеў, што апублікаваў першую ў Расіі класіфікацыю балотаў і апісаў расліннасць балотаў Палесся (1899). У 1911 адкрыта Мінская балотная доследная станцыя. Беларусь стала цэнтрам вывучэння і практычнага выкарыстання балотаў Расіі.
У пач. 20 ст. вял. ўклад у развіццё балотазнаўства зрабілі бел. вучоныя У. М.Сукачоў, А.Ф.Флёраў, В.Р.Вільямс, У.С.Дактуроўскі і інш. У 1925—30 работы па акультурванні балотаў вялі А.Т.Кірсанаў, М.Ф.Лебядзевіч, І.С.Лупіновіч, С.Г.Скарапанаў, іх прадаўжалі А.П.Підоплічка, М.М.Бамбалаў, П.І.Бялькевіч, І.І.Ліштван, У.Я.Ракоўскі, А.В.Цішковіч і інш. Вывучаюць балоты ў НДІ меліярацыі і лугаводства, глебазнаўства і аграхіміі, Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі АН Беларусі і інш. н.-д. установах. Распрацавана карта тарфяных радовішчаў, абгрунтаваны сыравінныя базы бітумінозных тарфоў і паказаны ўмовы іх залягання. Даследаваны геагр. і экалагічныя асаблівасці развіцця некаторых сфагнавых комплексаў на вярховых балотах. Дадзены асн. генет. схемы развіцця тарфянікаў на тэр. рэспублікі. Вывучаюцца генезіс, глебаўтваральныя працэсы і раслінныя асацыяцыі балотаў, метады рэгулявання воднага рэжыму, праблемы, звязаныя з с.-г. выкарыстаннем асушаных балотаў, прамысл. асваеннем тарфяных радовішчаў і інш. На аснове даследаванняў па балотазнаўстве складаюцца праекты меліярацыі, выкарыстання торфу ў нар. гаспадарцы.
Літ.: Підоплічка А.П., Смаляк Л.П. Даследаванні балотнай расліннасці Беларусі // Навука БССР за 50 год. Мн., 1968; Юркевич И.Д., Голод Д.С., Адерихо В.С. Растительность Белоруссии, ее картографирование, охрана и спользование. Мн., 1979. с. 258
БАЛОТАЎТВАРА́ЛЬНЫ ПРАЦЭ́С , забалочванне, прыродна-ландшафтны або антрапагенны працэс утварэння балотаў. Адрозніваюць два тыпы балотаўтваральнага працэсу: забалочванне сушы і затарфаванне вадаёмаў.
На сушы развіваецца пры залішнім увільгатненні глебаў, калі ападкі пераважаюць над выпарэннем, або пры падняцці ўзроўню грунтавых водаў (павышэнне базіса эрозіі, збудаванне плацін і інш.). Ператварэнне вадаёмаў у балота адбываецца ў выніку зарастання азёраў, старыц, сажалак прыбярэжнымі раслінамі (хвошч, чарот, трыснёг, асака) і ўтварэння сплавіны з плаваючых раслін (раска, водныя папараці і інш.). На сплавіне растуць шабельнік балотны, бабок, некаторыя асокі, імхі і інш. торфаўтваральнікі. Узнікае нізіннае балота, якое з часам можа трансфармавацца ў пераходнае і вярховае. Балотаўтваральны працэс у мінулым ахопліваў вял. прасторы на тэр. Беларусі, асабліва на Палессі. с. 259
БАЛО́ТНА-ПАДЗО́ЛІСТЫЯ ГЛЕ́БЫ , гл. Падзоліста-балотныя глебы. с. 259
«БАЛО́ТНАЯ ЛІХАМА́НКА» («Sumpffieber»), кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партызанаў і мясц. насельніцтва ў Вял. Айч. вайну на тэр. Віцебскай, Брэсцкай і Мінскай абл. Праводзілася 25.8—20.9.1942 па загадзе рэйхсфюрэра СС Гімлера сіламі нач. СС і паліцыі «Остланд», нач. паліцыі парадку, паліцыі бяспекі і СД, 1-й матарызаванай брыгадай СС, 23-м паліцэйскім палком, 8 асобнымі ахоўнымі батальёнамі і інш. Складалася з 7 паслядоўных аперацый: «Балотная ліхаманка — Поўнач Троенфельд І» у Лепельскім і Бягомльскім р-нах, «Балотная ліхаманка — Поўнач Бінц» у Плешчаніцкім і Вілейскім р-нах, «Балотная ліхаманка — Поўнач Баркхольт» на ПнЗ ад Лагойска, «Балотная ліхаманка — Поўнач Троенфельд II» у Лагойскім і Смалявіцкім р-нах, «Балотная ліхаманка — Поўнач Троенфельд ІІІ» у Уздзенскім раёне, «Балотная ліхаманка — Захад» у Стаўбцоўскім раёне, «Балотная ліхаманка — Паўднёвы Захад» у Баранавіцкім, Ганцавіцкім і Івацэвіцкім р-нах. У ходзе аперацыі гітлераўцы загубілі больш за 10 тыс. чал., больш за 1200 вывезлі на катаржныя работы ў Германію. с. 259
БАЛО́ТНАЯ РУДА́ , руда, якая ўтварылася ў выніку адкладання на дне балотаў вокіслаў і гідравокіслаў жалеза ў выглядзе канкрэцый, цвёрдых скарынак і слаёў. Пашырана пераважна ў зоне ўмеранага клімату. У Беларусі найб. на Бел. Палессі, мае ў сабе 30—40% жалеза. Пачынаючы з жал. веку і да сярэдзіны 19 ст. з яе здабывалі жалеза. с. 259
БАЛО́ТНАЯ САВА́ (Asio flammeus), птушка сямейства савіных атр. совападобных. Пашырана ў Еўразіі, Паўн. і Паўд. Амерыцы, Паўн.-Зах. і Паўд. Афрыцы. На Беларусі трапляецца на поймавых і сухадольных лугах, нізінных балотах, парослых хмызняком або лісцевым драбналессем, асушаных тарфяніках, вял. увільготненых высечках.
Даўж. цела 33—43 см, маса 260—440 г, размах крылаў 0,89—1,1 м. Афарбоўка буравата-вохрыстая, ніз цела святлейшы, з цёмнымі падоўжнымі стракацінамі. Гнёзды на зямлі, звычайна пад кустом або купінай. Нясе 3—6 яец, у гады масавага размнажэння грызуноў — 9—10. Корміцца мышападобнымі грызунамі, зрэдку жабамі, птушкамі. Каштоўная для сельскай гаспадаркі. Занесена ў Чырв. кнігу Беларусі, адзін з падвідаў — у Чырв. кнігу МСАП. с. 259
БАЛО́ТНІК , вадзяная зорачка (Callitriche), род кветкавых раслін сям. балотнікавых. 25 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары, акрамя некаторых пустыняў і высакагор’яў. На Беларусі 5 відаў: балтнік веснавы (Callitriche verna), сажалкавы (Callitriche stagnalis), двухполы (Callitriche hermaphroditica), караткаплодны (Callitriche cophocarpa), кручкаваты (Callitriche hamulata). Растуць у вадаёмах са стаячай і павольнай вадой, лужынах, утвараюць зараснікі на паверхні вады; ёсць наземныя формы.
Адна-, шматгадовыя травяністыя расліны, голыя або ўкрытыя зорчатымі валаскамі. Сцябло тонкае, плавае ў вадзе (у наземных формаў сцелецца). Лісце супраціўнае, суцэльнакрайняе, без прылісткаў. Кветкі дробныя, адна-, радзей двухполыя, без калякветніка, па 1—2 у пазухах лісця або сабраны па некалькі адна над адной. Плод — чатырохарэшак (мерыкарпій). Насенне з мясістым эндаспермам, разносіцца насякомымі. Усе віды — корм і сховішча для рыб. с. 259
БАЛО́ТНІКАВА ПАЎСТА́ННЕ 1606—07 . Адбылося ў Расіі і на тэр. Украіны пад кіраўніцтвам І.І.Балотнікава; найвышэйшы этап сялянскай вайны пачатку 17 ст. Пачалося летам 1606 у раёне Пуціўля пасля звяржэння Лжэдзмітрыя І (гл. Ілжэдзмітрый І), ахапіла Чарнігаў і інш. гарады. Яго асн. сіла — халопы і сяляне, удзельнічалі пасадскія людзі, стральцы, казакі, дваране. Балотнікаў заклікаў да звяржэння цара В.І.Шуйскага і аднаўлення ўлады «цара Дзмітрыя». У жн. 1606 пад Кромамі і Яльцом паўстанцы разбілі царскія войскі, занялі Арол, Болхаў, Калугу, Серпухаў і рушылі на Маскву. Да іх далучыліся дваранскія атрады — разанскія на чале з П.Ляпуновым і тульскія на чале з І.Пашковым. Кульмінацыя Балотнікава паўстання — аблога Масквы (28.10— 2.12.1606). Паўстанне ахапіла цэнтр. паветы Расіі і Паволжа (больш за 70 гарадоў). Сацыяльна неаднароднае шматлікае (60—100 тыс. чал.) войска Балотнікава было недастаткова ўзброенае і мала абучанае. Барацьба за кіраванне паўстаннем паміж Балотнікавым і Пашковым (апошняму, як і ўсім паўстанцам-дваранам, не падабаліся заклікі Балотнікава да прыгонных сялян распраўляцца са сваімі гаспадарамі) прывяла да расколу. 15 ліст. на бок Шуйскага перайшлі дваранскія атрады Ляпунова, 2 снеж., у час вырашальнай бітвы каля в. Ніжнія Котлы, — атрады Пашкова. Страціўшы каля 30 тыс. чал., Балотнікаў адступіў у Серпухаў, потым у Калугу, якую абараняў са снеж. 1606 да пач. мая 1607. У маі 1607 атрады Ілейкі Мурамца разбілі царскае войска на р. Пчэльна. Шуйскі зняў аблогу Калугі. Паўстанцы аб’ядналіся ў Туле, якая з мая да кастр. 1607 стала месцам цяжкіх баёў. Палітыка цара па ўмацаванні прыгоннага права (Улажэнне 1607) дазволіла яму кансалідаваць феадалаў і сабраць 100-тысячную армію. У чэрв. 1607 войскі Балотнікава былі двойчы разбіты і асаджаны ў Туле, якая была затоплена ў выніку запруды р. Упа. Нягледзячы на хваробы і голад, паўстанцы гераічна абараняліся. Але пасля абяцання Шуйскага захаваць жыццё ўсім паўстанцам 10.10.1607 яны адчынілі гарадскія вароты. Пасадскія вярхі выдалі царскім уладам Балотнікава і Мурамца. Балотнікава паўстанне — першае ў Расіі значнае выступленне супраць прыгонніцтва.
Кр.: Восстание И.Болотникова: Документы и материалы. М., 1959.
Літ.: Смирнов И.И. Восстание Болотникова, 1606—1607. [2 изд.] М., 1951. с. 259
БАЛО́ТНІКАЎ Іван Ісаевіч (? — 1608), кіраўнік Балотнікава паўстання 1606— 07 у Расіі. З халопаў, у маладосці ўцёк да казакоў. Быў у тат. палоне, рабом на тур. галерах. Вызваліўшыся з няволі, апынуўся ў Венецыі. Вярнуўшыся ў Расію, назваўся ваяводам царэвіча Дзмітрыя Іванавіча і ўзначаліў паход на Маскву, маючы на мэце скінуць з прастола В.І.Шуйскага і аднавіць ўладу «цара Дзмітрыя». Дзякуючы таленту палкаводца і храбрасці нанёс шэраг паражэнняў царскім войскам. Пасля здачы Тулы царскім войскам (10.10.1607) захоплены і сасланы ў Каргапаль, дзе яму выкалалі вочы і ўтапілі. с. 260
БАЛО́ТНІКАЎ Пётр Рыгоравіч (н. 8.3.1930, в. Зіноўкіна Чырвонаслабодскага р-на, Мардовія), расійскі спартсмен (лёгкая атлетыка). Засл. майстар спорту СССР (1959). Скончыў ін-т фіз. культуры ў Маскве (1967). Алімп. чэмпіён (1960, Рым), чэмпіён Еўропы 1962, СССР у 1957—62, 1964, рэкардсмен свету ў 1960—63 у бегу на 5 і 10 тыс. м. Прэзідэнт Цэнтр. савета т-ва «Спартак», трэнер-выкладчык (да 1993). с. 260
БАЛО́ТНІЦА , глядзі Свідовец. с. 260
БАЛО́ТНІЦА , сітнёг (Еleocharis), род кветкавых раслін сям. асаковых. Каля 200 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі 7 відаў — балотніца балотная (Еleocharis palustris), іголкавая (Еleocharis acicularis), аўстрыйская (Еleocharis austriaca), сасочкавая (Еleocharis mamillata), яйцападобная (Еleocharis ovata), пяцікветкавая (Еleocharis quinqueflora), адналускавая (Еleocharis uniglumis). Растуць па берагах вадаёмаў, на сырых лугах, нізінных балотах, утвараюць зараснікі.
Шмат-, радзей аднагадовыя травяністыя расліны з каранёвым валасніком або паўзучымі карэнішчамі. Сцябло голае, негалінастае, бязлістае, гладкае ці слабабаразнаватае, з 1—3 ці некалькімі лускападобнымі лістамі каля асновы. Каласкі адзіночныя, цыліндрычныя, канцавыя. Кветкі дробныя, двухполыя Плод арэшкападобны. Кармавыя і харч. расліны. с. 260
БАЛО́ТНЫ ГАЗ , газ, што выдзяляецца са дна стаячага вадаёма; складаецца пераважна з метану з дамешкамі вуглякіслага газу і азоту. с. 260
БАЛО́ТНЫ МЫШАЛО́Ў , глядзі ў арт. Мышаловы. с. 260
БАЛО́ТНЫЯ АДКЛА́ДЫ , арганагенныя і мінеральныя асадкі, якія намнажаюцца ў балотах. Сярод балотных адкладаў пераважае торф. На балотах, што акрамя атм. ападкаў жывяцца грунтавымі водамі значнай мінералізацыі, утвараюцца мергелі, балотныя жал. руды, фасфатныя (вівіяніт) і інш. мінералы. Інтэнсіўна намнажаліся ў каменнавугальным, юрскім, палеагенавым і неагенавым перыядах гісторыі Зямлі, ад якіх захаваліся як паклады каменнага і бурага вугалю. Пашыраны на нізінах ва ўсіх прыродных зонах, акрамя палярных і пустынных абласцей, на Беларусі — усюды. с. 260
БАЛО́ТНЫЯ ВО́ДЫ , тарфяныя воды, утвараюцца на балотах, характарызуюцца павышанай колькасцю арган. рэчываў, кіслай рэакцыяй і цёмна-карычневым колерам. Балотныя воды вярховых балотаў маюць невял. агульную мінералізацыю (да 60 мг/л), у іх хім. саставе пераважаюць іоны кальцыю і магнію. Агульная мінералізацыя водаў нізінных балотаў 60—550 мг/л, уключаюць іоны магнію, калію, натрыю, амонію, жалеза, хлору і інш. Арганічных рэчываў 75— 168 мг/л, пераважна гумусавыя, ёсць гумінавыя кіслоты. Балотныя воды ўплываюць на хім. састаў рачных водаў; агрэсіўныя ў адносінах да бетону. с. 260
БАЛО́ТНЫЯ ГЛЕ́БЫ , глебы, якія ўтвараюцца ва ўмовах працяглага або пастаяннага пераўвільгатнення пад вільгацелюбівай расліннасцю ў розных геагр. зонах. Пашыраны на Беларусі, у Расіі, Канадзе, ЗША, Бразіліі, Аргенціне, Інданезіі і інш. краінах. Фарміруюцца пераважна ў выніку забалочвання сушы. Характэрна агляенне, часта трапляюцца тарфяныя гарызонты. Гал. асаблівасць глебаўтваральнага працэсу — намнажэнне торфу. Ніжняя мяжа глебавага профілю прыблізна супадае з глыбінёй, да якой летам апускаюцца глебавыя воды (ад 30 да 50—80 см і больш). Паводле профілю падзяляюцца на тарфяна-балотныя глебы, глеявата-балотныя і лугава-балотныя (усе ёсць на Беларусі). с. 260
БАЛО́ТНЫЯ ЗАКА́ЗНІКІ , гл. ў арт. Гідралагічныя заказнікі. с. 260
БАЛО́ТНЫЯ КУ́РАЧКІ , глядзі Пагонічы. с. 260
БАЛО́ТНЫЯ ЧАРАПА́ХІ (Еmys), род прэснаводных чарапах. 2 віды. Еўрапейская балотная чарапаха (Еmys orbicularis) жыве ў Паўн.-Зах. Афрыцы і Азіі, Еўропе; амерыканская (Еmys blandingi) — на ПнУ ЗША і на Пд Канады. На Беларусі зрэдку на Пд (бас. Прыпяці), ПдЗ і ПдУ трапляецца еўрапейская балотная чарапаха, занесеная ў Чырв. кнігу. Жывуць у мелкіх малапраточных вадаёмах, выходзяць на сушу.
Цела (даўж. 15—25 см) укрыта касцявым і рагавым панцырам. Кормяцца рознымі беспазваночнымі, водарасцямі, рыбай. Палавая спеласць у 6—8 гадоў. Адкладваюць 5—10 яец у ямку, якую самка капае на беразе вадаёма. Зімуюць на дне вадаёмаў. с. 260
БАЛО́ТНЯ , вёска ў Беларусі, у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 45 км на ПнУ ад г. Рагачоў, 106 км ад Гомеля. 617 ж., 199 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Брацкая магіла сав. воінаў, магіла ахвяраў фашызму. с. 260
БАЛО́ЦІН Ісідар Міхайлавіч (сапр. Балотны Ізраіль Рувімавіч; 8.9.1907, г. Бабруйск — 7.12.1961), бел. спявак (лірычны тэнар). Нар. арт. Беларусі (1944). Скончыў Бел. муз. тэхнікум (1930, педагогі В.Цвяткоў і А.Баначыч), Бел. студыю оперы і балета (1933). З 1933 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі (у Айч. вайну саліст Свярдлоўскага т-ра, у 1941—42 спяваў у Вял. т-ры). Валодаў гібкім выразным голасам, прыроднай музыкальнасцю, пачуццём муз. стылю. Майстэрства пераўвасаблення давала яму магчымасць ствараць разнапланавыя вобразы. У яго рэпертуары было больш за 60 партый. Сярод іх: Саўка («У пушчах Палесся» А.Багатырова), Конрад («Кветка шчасця» А.Туранкова), Сёмка («Алеся» Я.Цікоцкага), Дамавы («Страшны двор» С.Манюшкі), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Дуброўскі («Дуброўскі» Э.Напраўніка), Юродзівы («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Герцаг («Рыгалета» Дж.Вердзі), Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Надзір («Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ), Вашак («Прададзеная нявеста» Б.Сметаны).
Літ.: Смольскі Б. Таленавіты спявак (І.М.Балоцін) // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960. с. 260
БАЛО́ЦІНА Анісся Давыдаўна (1865, г. Мсціслаў — ?), рэвалюцыянерка-народніца. У час навучання ў Маскве ўваходзіла ў гурток нарадавольцаў. 31.3.1886 арыштавана, у ліп. 1887 саслана на 8 гадоў у Сібір. За ўдзел ва ўзбр. выступленні ссыльных у Якуцку 22.3.1889 прыгаворана да пажыццёвай катаргі. Пакаранне адбывала ў вілюйскай катаржнай турме для асабліва небяспечных паліт. злачынцаў. З 1893 на вольным пасяленні. З кастр. 1897 жыла ў Шклове Магілёўскай губ. пад наглядам паліцыі. У чэрв. 1898 выехала за мяжу. с. 261
БАЛТА́КІС (Baltakis) Альгімантас (н. 15.2.1930, в. Страздзішкіс Анікшчайскага р-на, Літва), літоўскі паэт. Нар. пісьменнік Літвы (1986). Скончыў Вільнюскі ун-т (1954). Аўтар зб-каў вершаў «Калі дожджык імжыць» (1955), «Чортаў мост» (1957), «Падземныя рэкі» (1965, Дзярж. прэмія Літвы 1966), «Хлеб і воблакі» (1973), «Дэдыкацыі» (1975), «Элегіі Страздзішкіса» (1979), «Наш вечар» (1986), «Уздых» (1993). Яго творы вызначаюцца эмацыянальнай адкрытасцю, у іх светаўспрыманне маладога пакалення пасляваен. Літвы, рэчава-канкрэтная паэтыка гарадскіх будняў. На літоўскую мову пераклаў кнігу паэзіі Р.Барадуліна «Бусел на даху» (1981), паасобныя вершы М.Танка. На бел. мову творы Балтакіса перакладае Р. Барадулін.
Тв.: Rinkt. raštai. T.1—2. Vilnius, 1983; Рус. пер. — Высокий потолок: Стихи и поэма. М. 1965. А.Лапінскене. с. 261
БАЛТРАМА́ЙЦІС (Baltramaitis) Сільвестр (20.11.1841, в. Манкішкяй Радвілішкскага р-на, Літва — 1918?), літоўскі бібліёграф і этнограф. У 1869— 1918 працаваў у Пецярбургскай публічнай бібліятэцы. У працах «Зборнік бібліяграфічных матэрыялаў для геаграфіі, этнаграфіі і статыстыкі Літвы» (1891) са спісам літоўскіх і стараж.-прускіх кніг, выдадзеных у 1553—1891, і «Зборнік бібліяграфічных матэрыялаў для геаграфіі, гісторыі, гісторыі права, статыстыкі і этнаграфіі Літвы» (2-е выд., 1904) са спісам літоўскіх і стараж.-прускіх кніг, выдадзеных у 1553— 1903, зафіксаваў больш за 20 тыс. кніг, артыкулаў, рэцэнзій пра Літву і літоўскі народ, шырока паказаны і працы па беларусазнаўстве (П.Баброўскага, М.Без-Карніловіча, М.Доўнар-Запольскага, П.Жуковіча, Я.Карскага, М.Каяловіча, А.Кіркора, М.Любаўскага, А.Сапунова, Я.Тышкевіча, Я.Чачота, П.Шпілеўскага і інш.). Аўтар этнагр. працы пра літоўскія вясельныя абрады (1877, на рус. мове). с. 261
БАЛТРУША́ЙЦІС (Baltrušaitis) Юргіс (2.5.1873, в. Паантвардзіс Юрбаркскага р-на, Літва — 3.1.1944), літоўскі паэт. Скончыў Маскоўскі ун-т (1898). У 1920—39 паўнамоцны прадстаўнік Літвы ў СССР. З 1939 у Парыжы. Пісаў на рус. (зб-кі «Зямныя ступені», 1911, «Горная сцяжына», 1912, «Лілія і Серп», 1948) і літоўскай (зб-кі «Наваселле», 1941, «Вянок слёз», 1942, «Паэзія», 1967, і інш.) мовах. Гал. тэматыка — сэнс быцця чалавека, яго адносіны да сусвету і вечнасці. Паэзіі Балтрушайціса ўласцівыя філасафічнасць, унутр. драматызм, спалучаны з элегічнымі настроямі, шматпланавая сімволіка, самабытная структура маст. вобраза. Перакладаў на рус. мову Дж.Байрана, Г.Ібсена, Г.Гаўптмана, К.Гамсуна.
Тв.: Лилия и Серп: Стихотворения. М., 1989. А.Лапінскене. с. 261
БАЛТУ́ШЫС (Baltuśis) Юозас (сапр. Альбертас Юазенас; 27.4.1909, г. Рыга — 4.2.1991), літоўскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Літвы (1969). Аўтар кніг апавяданняў і нарысаў «Тыдзень пачынаецца добра» (1940), «Дзяцеліна» (1943), «Пра што ў песні не пяецца» (1959), «Валюсе патрэбны Алексас» (1965), «Па сцяжынах бацькоў і братоў» (1967), «Вялікая луста хлеба» (1974), п’ес «Спяваюць пеўні» (1947), «Раннім ранкам» (1953), раманаў «Прададзеныя гады» (т. 1, 1957; Дзярж. прэмія Літвы 1957; бел. пер. А.Астрэйкі і О.Главацкене 1961; т. 2, 1969), «Сказанне пра Юзаса» (1979; Дзярж. прэмія Літвы 1980) і інш. Гал. тэматыка яго твораў — гіст. лёс, жыццё літоўскага сялянства, яго духоўнае багацце. Па творах Балтушыса створаны фільмы «Жывыя героі», «Вянок з дубовых лістоў» (1976).
Тв.: Raštai. Т. 1—8. Vilnius, 1981—83.
А.Лапінскене. с. 261
БА́ЛТЫ , група індаеўрап. плямёнаў і народаў, якія гавораць ці гаварылі на балтыйскіх мовах або іх дыялектах (літоўцы, латышы, прусы, яцвягі, куршы, земгалы, селы). Тэрмін «балты» ўвёў ням. вучоны Г.Ф.Несельман у 1845. Фарміраванне балтаў адбывалася ў эпоху неаліту (3—2-е тыс. да нашай эры), калі носьбіты шнуравой керамікі культур рассяліліся ў Сярэдняй і Паўн. Еўропе і асімілявалі мясц. насельніцтва. Вобласць іх пашырэння ахоплівала бас. Віслы, Нёмана, Зах. Дзвіны, Верхняга Падняпроўя, вярхоўяў Волгі і Акі. У раннім жал. веку (7 ст. да нашай эры — 4 ст. нашай эры) балты на Пд і ПдУ межавалі са скіфамі, сарматамі і плямёнамі зарубінецкай культуры, на Пн і ПнУ іх суседзямі былі фіна-угры, на З — славяне і германцы старажытныя. У пісьмовых крыніцах балты ўпершыню згадваюцца Тацытам (1 ст. нашай эры) у сувязі з промыслам бурштыну. На тэр. Беларусі ім належалі днепра-дзвінская культура, штрыхаванай керамікі культура. Старажытнасці больш позняга часу (5— 7 ст.) на гэтай тэрыторыі ў сваёй аснове таксама балцкія, але ўжо са слав. уплывам. Асноўным тыпам пасяленняў балтаў былі ўмацаваныя паселішчы — гарадзішчы, якія з развіццём земляробства змяніліся адкрытымі селішчамі. Тагачасныя балты падзяляліся на заходніх (прусы, яцвягі, куршы, галінды, скальвы), усходніх (літва, аўкштайты, жэмайты, або жмудзь, латгалы, земгалы і інш.), дняпроўскіх. Вычляненне апошніх можна правесці толькі археалагічна (юхнаўская культура, верхняокская культура, усх. частка днепра-дзвінскай культуры). Адзіным рэліктам, які тут захаваўся ў 9—12 ст., з’яўляецца летапіснае племя голядзь. У 2-й пал. 1-га тыс. славяне амаль поўнасцю асімілявалі дняпроўскіх балтаў. Выцесненыя ў рэгіён Прыбалтыкі, яны прынялі ўдзел у фарміраванні этнічных літоўцаў і латышоў. На тэр. Беларусі асіміляцыя балтаў працягвалася да 12—13 ст. і пазней. З цягам часу славянізаваныя нашчадкі балтаў усё больш зліваліся з новымі патокамі славян, што садзейнічала фарміраванню этнічнай спецыфікі зах. груп усх.-слав. насельніцтва 9—13 ст., з якіх складвалася бел. народнасць.
Літ.: Мажюлис В. Лингвистические заметки к балтийскому этногенезу. М., 1964; Третьяков П.Н. Финно-угры, балты и славяне на Днепре и Волге. М.; Л., 1966; Финно-угры и балты в эпоху средневековья. М., 1987. В.І.Шадыра. с. 261
БАЛТЫ́ЗМ , слова, запазычанае з балтыйскіх моў. У бел. мове — пераважна з літоўскай, часткова з латышскай. Найб. інтэнсіўна асвойваліся ў перыяд ВКЛ. Пранікалі непасрэдна ў працэсе вусных моўных кантактаў.
Большасць балтызмаў не прыжыліся, засталіся пераважна словы быт. і гасп. ўжытку: «атоса», «венцер», «дойлід», «ёўня», «клуня», «лоўж», «пуня», «свіран», «торп» і інш. Некаторыя балтызмы маюць вузкае тэр. пашырэнне: «аруд», «груца», «прывен», «ройста». Балтыйскія па паходжанні ў бел. мове некаторыя тапонімы і антрапонімы («Ашмяны», «Жупраны», «Юрацішкі»; «Лукша», «Шніп», «Юргель»).
А.М.Булыка. с. 262
БАЛТЫ́ЙСКАЕ МО́РА (у стараж. славян Варажскае мора), унутрымацерыковае мора Атлантычнага ак. каля берагоў Паўн. і Сярэдняй Еўропы. Абмывае берагі Швецыі, Фінляндыі, Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Германіі, Даніі. Злучана з Паўночным м. Дацкімі пралівамі (Эрэсун, Вял. і Малы Бельт, Катэгат, Скагерак), Кільскім каналам. Пл. 419 тыс. км2. Размешчана на мацерыковай водмелі. Рэльеф дна значна расчлянёны. Найб. глыб. 470 м, пераважаюць глыб. 40— 100 м. Паўн. берагі моцна парэзаны, шхерныя і фіёрдавыя; паўд. — нізінныя, пясчаныя, з водмелямі і дзюнамі. Найбольшыя залівы: Батнічны, Фінскі, Рыжскі. Шмат астравоў: Борнхальм, Готланд, Эланд, Саарэмаа, Хійумаа, Руген, Аландскія і інш.
У Балтыйскае мора ўпадаюць: Нява, Зах. Дзвіна (Даўгава), Нёман, Вісла, Одра і інш. рэкі. Клімат пераходны ад акіянскага да мацерыковага. Сярэдняя т-ра вады зімой на паверхні 1— 3 °С, каля берагоў — ніжэй за 0 °С, летам — да 18—20 °С. Салёнасць вады нізкая: на З 11‰, у цэнтр. частцы 6—8‰. Узбярэжная частка, залівы і бухты замярзаюць на 16—45 дзён, на Пн Батнічнага зал. да 210 дзён. У адкрытым моры лёд утвараецца толькі на Пн. Навігацыя магчыма 3—5 мес за год. Пастаянныя цячэнні супраць гадзіннікавай стрэлкі, слабыя. Пад уплывам ветру і рэзкай розніцы ціску ўзнікаюць згонна-нагонныя цячэнні, узровень вады можа падымацца да 1,5—3 м у вяршынях заліваў, выклікаючы паводкі (напр., у Неўскай губе). Прылівы паўсутачныя і сутачныя (0,04—0,1 м). Фауна бедная відамі, але багатая колькасцю. Рыбалоўства: пераважна балт. кілька, салака, балт. траска. Волга-Балтыйскім водным шляхам Балтыйскае мора злучана з Волгай, праз Беламорск-Балтыйскі канал — з Белым м. Гал. парты: Санкт-Пецярбург, Калінінград (Расія), Талін (Эстонія), Рыга (Латвія), Гданьск, Гдыня, Шчэцін (Польшча), Ростак, Варнемюндэ, Любек, Кіль (Германія), Капенгаген (Данія), Мальмё, Стакгольм, Лулео (Швецыя), Турку, Хельсінкі, Котка (Фінляндыя). На ўзбярэжжы курорты: Юрмала, Ліепая (Латвія), Калобжэг, Устка (Польшча), Герынгсдорф (Германія) і інш. с. 262
БАЛТЫ́ЙСКА-ЛА́ДАЖСКІ ЎСТУ́П , гл. Глінт. с. 262
БАЛТЫ́ЙСКА-ПРЫДНЯСТРО́ЎСКАЯ ЗО́НА ПЕРЫКРАТО́ННЫХ ПРАГІ́НАЎ , буйная монаклінальная структура каледонскага этапу тэктагенезу на З Усходне-Еўрапейскай платформы (кратона). Працягнулася з ПдУ на ПнЗ ад Чорнага да Паўночнага мораў, абмежавана з З Тэйсейра-Торнквіста лініяй. У будове вылучаюцца структурныя насы і залівы, якім адпавядаюць сучасныя структуры паверхні крышт. фундамента: Малдаўская монакліналь, Паўн.-Малдаўскае падняцце, Валынская упадзіна, Мазурскі і Лукаўска-Ратнаўскі выступы, Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, Балтыйская сінекліза, ч. Балтыйскага шчыта, упадзіна праліваў Скагерак і Катэгат.
Узнікла пад уздзеяннем прагінання суседняй геасінкліналі. Нарастальнае на З апусканне суправаджалася верт. блокавымі рухамі з утварэннем разломаў і лакальных структураў. Развівалася ў кембрыі, ардовіку, сілуры, раннім дэвоне. Запоўнена магутнай тоўшчай (да 3500 м) тэрыгенных і карбанатных адкладаў, з якімі звязаны асн. запасы нафты і газу на З Усх.-Еўрап. платформы.
Г.В.Зінавенка. с. 262
БАЛТЫ́ЙСКАЯ ГРАДА́ , паласа ўзгорыста-градавага рэльефу з азёрнымі катлавінамі ўздоўж паўд. і паўд.-ўсх. ўзбярэжжаў Балтыйскага м. ад Даніі на З да р. Зах. Дзвіна на У (у межах Германіі, Польшчы, краін Балтыі і часткова Беларусі). Даўж. каля 1500 км, шыр. 80— 90 км, выш. да 329 м (г. Вяжыца недалёка ад г. Гданьск, Польшча). Пашыраны канцова-марэнны рэльеф, озы, друмліны, азёры (найб. Мюрыц, Снярдвы, Мамры).
Утварылася ў час апошняга зледзянення плейстацэну. На Пд да Балтыйскай грады прымыкаюць зандравыя раўніны, падзеленыя далінамі рэк на Мекленбургскае, Паморскае і Мазурскае паазер’і. У Беларусі да Балтыйскай грады адносяць Браслаўскую граду і ўсх. ч. Латгальскага ўзвышша. Расліннасць — мяшаныя і хваёвыя лясы. с. 263
БАЛТЫ́ЙСКАЯ СІНЕКЛІ́ЗА , адмоўная структура на ПнЗ Рускай пліты, частка Балтыйска-Прыднястроўскай зоны перыкратонных прагінаў. Займае тэр. Літвы, Латвіі, Эстоніі, Калінінградскай вобласці Расіі, Польшчы, Даніі, частку Швецыі і Балтыйскага мора. Сучляняецца на ПнЗ з Балтыйскім шчытом, на У з Латвійскай седлавінай, на ПдУ з Беларускай антэклізай, на ПдЗ аддзелена ад Паморскай упадзіны Тэйсейра-Торнквіста лініяй. Распасціраецца на ПнУ на 700 км, шыр. 250—500 км.
Фундамент апушчаны да глыб. 8 км (на ПдЗ). Запоўнена адкладамі ад вендскай да пермскай сістэм, часткова меза-кайназойскімі. Балтыйская сінекліза сфарміравалася ў каледонскі этап тэктагенезу. У платформавым чахле вылучаюцца верхнебайкальскі, каледонскі, герцынскі і кімерыйска-альпійскі структурна-фармацыйныя комплексы. З імі звязаны Балтыйская нафтагазаносная вобласць, радовішчы гаручых сланцаў, бурштыну і інш. карысных выкапняў. Г.УЗінавенка. с. 263
БАЛТЫ́ЙСКАЯ СІСТЭ́МА ВЫШЫ́НЯЎ , сістэма вызначэння абсалютных адзнак паверхні Зямлі, прынятая з 1942 у б. СССР, у тым ліку на тэр. Беларусі. Пункт адліку — нуль на футштоку ў г. Кранштат, які супадае з сярэднім шматгадовым узроўнем Балтыйскага м. (гл. таксама Абсалютная вышыня). с. 263
БАЛТЫ́ЙСКІ ШЧЫ́Т , Фенаскандыя, дадатная структура на ПнЗ Усходне-Еўрапейскай платформы (кратона), у якой дакембрыйскія пароды крышт. фундамента выходзяць на паверхню Зямлі. Займае ПдУ Скандынаўскага п-ва, Кольскі п-аў і Карэлію. На ПнЗ абмежаваны ўтварэннямі каледонскай складкавасці Скандынавіі, якія насунуты на пароды шчыта, на ПнУ на іх развіта познакембрыйскае тэктанічнае покрыва (працяг Ціманскай сістэмы), на Пд і ПдУ фундамент апускаецца пад платформавы чахол Рускай пліты.
Складзены з моцна метамарфізаваных парод архею і пратэразою, прарваных шматлікімі інтрузіямі, у тым ліку гранітаў (утвараюць вял. масівы). У пародах фундамента Балтфыйскага шчыта вылучаецца шэраг комплексаў, якія адпавядаюць дакембрыйскім этапам тэктагенезу: дасвекафена-карэльскі (узрост больш за 2,6—2,7 млрд. гадоў), свекафена-карэльскі (1,75 млрд. гадоў), гоцкі (1,75—1 млрд. гадоў, калі б.ч. тэрыторыі шчыта прайшла этап платформавага развіцця), дальсландскі (каля 1 млрд. гадоў) і байкальскі, калі складкавасць закранула крайні ПнУ. Апошняму платформаваму этапу развіцця Балтыйскага шчыта ўласцівы разломна-глыбавыя тэктанічныя рухі, каледонская інтрузіўная дзейнасць, узнікненне грабена Осла, Батнічнай і Беламорскай дэпрэсій, упадзін Ладажскага і Анежскага азёраў, глыбокая дэнудацыя. У антрапагенавы перыяд Балтыйскі шчыт — цэнтр неаднаразовага зледзянення Еўропы і далёкага ледавіковага разносу крышт. парод. У межах Балтыйскага шчыта буйныя радовішчы жалезных (Кіруна, Аленягорск, Каўдор) і медна-нікелевых рудаў (на Кольскім п-ве), апатытаў (Хібіны), нефеліну, слюдаў, рэдказямельных мінералаў. Г.У.Зінавенка. с. 263
БАЛТЫ́ЙСКІЯ МО́ВЫ , група індаеўрапейскіх моў. Адны з найб. архаічных; добра захоўваюць стараж. індаеўрап. моўную аснову. Паводле структуры найб. блізкія да славянскіх моў. Падзяляюцца на ўсходнюю (сучасныя літоўская мова і латышская мова) і заходнюю (мёртвыя мовы — старажытнапруская мова, яцвягаў мова і куршская) групы. Некаторыя даследчыкі дапускаюць існаванне ў мінулым трэцяй — верхнедняпроўскай групы. Адзначалася тэндэнцыя (у пэўнай ступені захоўваецца і цяпер) фарміравання асобнай латгальскай мовы на аснове ўсх.-латышскага дыялекту.
У наш час арэал пашырэння балтыйскіх моў у асн. абмяжоўваецца тэр. Літвы і Латвіі. У мінулым вобласць, дзе жылі балцкія народы і плямёны, была ў некалькі разоў большая, пра што сведчаць шматлікія назвы рэк і азёраў (гідранімія), нас. пунктаў, урочышчаў (тапанімія і мікратапанімія) у тых рэгіёнах, дзе цяпер балты не жывуць; пісьмовыя звесткі і запазычанні з балтыйскіх моў у інш. мовах. Арэал балцкай гідраніміі ахоплівае частку Беларусі, ПнУ Польшчы, Укр. Палессе на У ад Гарыні, частку Расіі (бас. Дзясны, верхняй і сярэдняй Акі, вярхоўі Дняпра і Волгі, Падмаскоўе, паўд. Пскоўшчыну) і інш. Найбольш балтызмаў у бел. мове, менш у польск., рус. і ўкр. мовах, сустракаюцца ў чэшскай, балг., сербскахарвацкай, славенскай. Ф.Д.Клімчук. с. 263
БАЛТЫ́ЙСКІЯ ПРАЛІ́ВЫ , глядзі Дацкія пралівы. с. 263
«БА́ЛТЫКА-АДРЫЯ́ТЫКА» , транс’еўрапейская мерыдыянальная аўтамагістраль Гдыня—Варшава—Кракаў (Польшча) — Астрава—Брно (Чэхія) — Браціслава (Славакія)—Будапешт (Венгрыя) — Бялград—Бар (Югаславія). Працягласць каля 2,5 тыс. км. Злучае парты Балтыйскага і Адрыятычнага мораў. с. 263
БА́ЛТЫМАР (Baltimore), горад на У ЗША, у штаце Мэрыленд, пры ўпадзенні р. Патапска ў Чэсапікскі зал. Засн. ў 1729. 726 тыс. ж., з прыгарадамі 2,4 млн. ж. (1993). Марскі порт (грузаабарот больш за 25 млн. т за год). Старэйшая ў ЗША база ВМФ (з 1797). Важны трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт (паміж Балтымарам і Вашынгтонам). Буйны прамысл., гандл., фін. і культ. цэнтр краіны. Чорная і каляровая (вытв-сць рафінаванай медзі) металургія. Радыёэлектронная, эл.-тэхн., аэракасмічная, аўтазборачная, суднабуд., прыладабуд., металаапр., хім., харч. прам-сць. Нафтаперапрацоўка. Гандаль вугалем, збожжам, металапрадукцыяй. 7 ун-таў (у тым ліку Дж.Хопкінса). Мастацкая галерэя, музеі мастацтва, транспарту, Дом-музей пісьменніка Э.По і інш. с. 263
БА́ЛТЫМАР (Baltimore) Дэйвід (н. Нью-Йорк), амерыканскі вірусолаг. Чл. Нацыянальнай АН ЗША. Атрымаў адукацыю ў Масачусецкім тэхнал. і Ракфелераўскім ін-тах. У 1964— 68 у мед. каледжы А.Эйнштэйна, Солкаўскім ін-це біял. даследаванняў. З 1968 у Цэнтры анкалагічных даследаванняў Масачусецкага тэхнал. ін-та (з 1973 праф.). Навук. працы па расшыфроўцы механізма біясінтэзу бялку. Сінтэзаваў ген, які кадзіруе сінтэз гемаглабіну (1972), адкрыў з’яву зваротнай транскрыпцыі для ферменту рэвертазы (1970). Нобелеўская прэмія 1975 (разам з Р.Дульбека і Х.Тэмінам). с. 263
БАЛУ́ЕЎ Пётр Сямёнавіч (3.7.1857—1923), расійскі ваенны дзеяч. Ген. ад інфантэрыі (1915). Скончыў Акадэмію Ген. штаба (1882). Удзельнік руска-тур. вайны 1877—78. У 1885—1900 служыў у Данскім казацкім войску, потым камандзір пях. батальёна, палка, брыгады. На пач. 1-й сусв. вайны камандзір корпуса. Удзельнік Галіцыйскай і Лодзінскай аперацый 1914, аперацыі рус. войскаў па ліквідацыі Свянцянскага прарыву 1915. У час Нарачанскай аперацыі 1916 нач. паўд. ударнай групы. З 2.8.1917 галоўнакамандуючы арміямі Паўд.-Зах., з 17.8.1917 — Зах. фронту. Адмовіўся выконваць дырэктывы Сав. ўрада пра перагаворы з камандаваннем герм. войскаў аб перамір’і. 25.11.1917 ВРК Зах. фронту адхіліў яго ад пасады галоўнакамандуючага. З 1918 на штабной рабоце ў Чырв. Арміі. У 1919 у Рэўваенсавеце Рэспублікі.
Тв.: Военно-топографический обзор Бобро-Наревского района. Ломжа, 1909. с. 263
БАЛХАВІ́ЦІНАЎ Яўфімій Аляксеевіч (у манастве Яўгеній; 29.12.1767, Варонеж — 7.3.1837), расійскі царк. дзеяч, гісторык, бібліёграф. Вучыўся ў Славяна-грэка-лацінскай акадэміі (Масква) і наведваў лекцыі ў Маскоўскім ун-це (1784—88). У 1800 прыняў манаства; з 1822 мітрапаліт Кіеўскі і Галіцкі, чл. Сінода. Аўтар гіст., гіст.-краязнаўчых і біябібліяграфічных прац «Гістарычнае, геаграфічнае і эканамічнае апісанне Варонежскай губерні» (1800), «Гісторыя княства Пскоўскага» (ч. 1—4, 1831), фундаментальнага «Слоўніка рускіх свецкіх пісьменнікаў, суайчыннікаў і чужаземцаў, што пісалі пра Расію» (т. 1—2, 1845) і інш. с. 263
БАЛХА́Н Вялікі і Малы, хрыбты на З Туркменістана. Вялікі Балхан даўж. каля 70 км. Выш. да 1880 м (г. Арлан). Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў юры і мелу. Моцна расчлянёны, стромкі, цэнтр. ч. з плоскімі вяршынямі. Ландшафты пустынныя, паўпустынныя, горнастэпавыя. Малы Балхан — адасобленая сухім рэчышчам Узбой горная града на Пд ад Вялікага. Даўж. каля 30 км. Выш. да 777 м. Складзены з вапнякоў і мергеляў. Стромка абрываецца на Пн і спадзіста апускаецца на Пд. Схілы расчлянёныя ярамі і рэчышчамі часовых рэк. Палыновая і палынова-салянкавая пустыня. с. 263
БАЛХА́Ш , бяссцёкавае возера на ПдУ Казахстана ў Балхаш-Алакольскай катлавіне, на выш. 342 м над узр. м. Пл. зменьваецца ад 17 да 22 тыс. км2. Даўж. 605 км, найб. шыр. 74 км, найб. глыб. да 26 м, сярэдняя каля 6 м. Пл. вадазбору каля 501 тыс. км2. Зах. і паўн. берагі высокія, скалістыя, паўд. ўзбярэжжа — плоская раўніна з зараснікамі трыснягу. П-аў Сарыесік падзяляе Балхаш на 2 часткі, злучаныя прал. Узун-Арал (шыр. 4 км): зах. — шырокую, з моцна парэзанай берагавой лініяй і ўсх. — вузкую, берагавая лінія менш звілістая. У зах. частку ўпадае р. Ілі, ва ўсх.— р. Каратал, Аксу, Лепсы і інш. Самыя вял. а-вы Басарал і Тасарал. Клімат у раёне возера пустынны. Высокая летняя т-ра паветра (каля 24 °С), нізкая адносная вільготнасць (55—60%), моцныя вятры спрыяюць выпарэнню (ад 950 да 1200 мм за год). Т-ра вады на паверхні ад 0 °С у снеж. да 28 °С у ліп. Ледастаў з ліст. да красавіка. Вада ў зах. частцы амаль прэсная (да 1‰), празрыстасць да 1 м, жоўта-шэрага колеру, ва ўсх. частцы — саленаватая (5‰), празрыстая да 5,5 м, колер ад блакітнаватага да ізумрудна-зялёнага. Прамысл. рыбы: сазан, судак, марынка, акунь. Шмат вадаплаўных птушак. Суднаходства. На паўн. беразе г. Балхаш. с. 264
БАЛХА́Ш-АЛАКО́ЛЬСКАЯ КАТЛАВІ́НА , Балхаш-Алакульская катлавіна, плоская замкнёная ўпадзіна на У Казахстана. Даўж. больш за 700 км, выш. 342 (узровень воз. Балхаш) — 600 м над узр. м. Утварылася ў выніку прагіну, які запоўнены рачнымі пясчанымі адкладамі. Уключае на З воз. Балхаш, на У азёры Сасыкколь і Алаколь, на Пд пясчаныя масівы Таўкум, Муюнкум і інш. Ападкаў 135—200 мм за год. Пануюць пустынныя і паўпустынныя ландшафты. Перавеяныя пяскі ўтвараюць грады (выш. да 30 м), паўзарослыя саксаулам, джузгунам, палыном, салянкамі. с. 264
БА́ЛЦІН Аўгуст Янавіч (сапр. Блюм Тэадор Янавіч; 17.1.1894, г. Айзпутэ, Латвія — 23.6.1953), дзяржаўны дзеяч БССР. З 1908 вёў рэв. дзейнасць у Лібаве, Пецярбургу, Рызе, Харкаве, Баку, Грозным. Шмат разоў арыштаваны і зняволены (1909, 1913, 1914, 1916). Пасля Кастр. рэвалюцыі старшыня Закаўказскага каап. саюза, нам. старшыні Цэнтрасаюза, старшыня Міжкаап. савета і інш. З 1929 у БССР: старшыня Белкаапсаюза, нарком гандлю (1930), забеспячэння (1931—33), нам. старшыні СНК БССР (1933—34), нарком лёгкай (1934), мясцовай (1934— 37) прам-сці. Чл. ЦВК СССР (1935— 37), ЦВК БССР (1929—37). Чл. ЦК КП(б)Б у 1930—37. Старшыня Т-ва старых бальшавікоў у БССР (1933—37). 4.9.1937 арыштаваны і зняволены. Рэабілітаваны і вызвалены з турмы ў канцы 1940-х г. с. 264
БАЛЦІ́Н Іван Мікітавіч (12.1.1735, Арзамаскі пав. Ніжагародскай губ. — 17.10.1792), расійскі гісторык, археограф. Атрымаў хатнюю адукацыю. Служыў у Коннагвардзейскім палку (1751—68), працаваў дырэктарам мытні ў г. Васількоў Кіеўскай губ. (1769—79). З 1779 у Пецярбургу: пракурор (з 1781), чл. Ваен. калегіі (з 1788), ген.-м. (1786). Аўтар прац «Заўвагі на гісторыю старажытную і цяперашнюю Расіі пана Леклерка» (т. 1—2, 1788), «Крытычныя заўвагі ... на першы і другі тамы гісторыі князя Шчарбатава» (т. 1—2, 1793— 94). Падрыхтаваў да друку выданне падрабязнай рэдакцыі «Рускай праўды» і інш. гіст. помнікаў. Сфармуляваў задачы адбору, супастаўлення, крытычнага аналізу гіст. крыніц і інш.
Літ.: Шанский Д.Н. Из истории русской исторической мысли: И.Н.Болтин. М., 1983. с. 264
БАЛЫ́КІН Міхаіл Кірылавіч (н. 1.7.1930, в. Кавалі Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Канд. тэхн. н. (1965), праф. (1990). Засл. будаўнік (1980) і засл. работнік нар. адукацыі (1991) Беларусі. Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1955). З 1956 у Бел. політэхн. акадэміі (у 1980—93 прарэктар). Працы па разліках тэмпературнага ўплыву на лінейна-дэфармавальныя сістэмы трубаправодаў рознага тэхнал. прызначэння.
Тв.: Справочник по сопротивлению материалов. Мн., 1988 (у сааўт.). с. 264
БАЛЬБО́А Васка Нуньес дэ, глядзі Нуньес дэ Бальбоа. с. 264
БАЛЬДР , у скандынаўскай міфалогіі бог, сын Одзіна. Паводле міфаў, загінуў ад стралы з амелы, пушчанай сляпым богам Хёдам. Смерць Бальдра быццам бы папярэднічала гібелі багоў і ўсяго свету. У абноўленым свеце Бальдр ажывае. с. 264
БА́ЛЬДУНГ (Baldung; прозвішча Грын; Grien) Ганс (каля 1484/85; г. Швебіш-Гмюнд?, Германія — 1545), нямецкі жывапісец і графік (дрэварыт, малюнкі) эпохі Адраджэння. Працаваў у Нюрнбергу (у майстэрні А.Дзюрэра), Страсбургу, Фрайбургу (стварыў у саборы гал. алтар «Каранаванне Марыі»). Рэнесансавы рацыяналізм спалучаў з містыкай, абагульненую пластыку — з дробнымі рытмамі. Сярод жывапісных работ: «Пакуты св. Себасцьяна» (1507), «Святая сям’я на адпачынку» (1511—14), «Смерць, што цалуе жанчыну» (1517), «Нараджэнне Хрыста» (1520), «Геркулес і Антэй» (1530), «Адам і Ева» (1531—33), «Сем узростаў жанчыны» (1544), аўтар дрэварытаў, малюнкаў.
Я.Ф.Шунейка. с. 264
БАЛЬЗА́К (Balzac) Анарэ дэ (20.5.1799, г. Тур, Францыя — 18.8.1850), французскі пісьменнік, пачынальнік рэалізму 19 ст. Вучыўся ў Вандомскім каледжы; у 1819 скончыў парыжскую Школу права, адначасова праслухаў курс л-ры ў Сарбоне. Першы твор — класіцыстычная трагедыя ў вершах «Кромвель» (1820). Поспех і прызнанне прыйшлі з выхадам гіст. рамана «Шуаны» (1829). Прыярытэтам эстэт. сістэмы пісьменніка стаў матэрыяльны свет і будзённае жыццё. Гэта выходзіла па-за межы рамантызму, які панаваў у л-ры да 1830-х г. Аднак традыцыі рамант. мастацтва заўсёды прысутнічалі ў творчасці Бальзака, выяўляліся пры адлюстраванні ўсёпаглынальнай страсці герояў. Назіральнасць і празорлівасць пісьменніка дазволілі зразумець гал. тэндэнцыю эпохі — эканам. пераразмеркаванне багацця, уласнасці і выхад на авансцэну новых уладароў жыцця — фінансістаў, спекулянтаў, ліхвяроў, дзялкоў, якія вырашалі лёс грамадства, стваралі жывую гісторыю. Так нарадзіліся вобразы Габсэка, Грандэ, Гарыо, Нусінгена. Адчуванне свету ў яго цэласнасці і ўнутранай узаемазвязанасці прывяло Бальзака ў 1834 да задумы стварыць «грандыёзны раман пра грамадства», людзей і падзеі 19 ст., якая рэалізавана ў вялізным цыкле раманаў і навел (каля 100) пад назвай «Чалавечая камедыя» пра Францыю перыяду Рэстаўрацыі і Ліпеньскай манархіі. Вылучаюцца 3 яго часткі (эцюды). «Эцюды звычаяў» падзяляліся на сцэны прыватнага («Габсэк», 1830; «Трыццацігадовая жанчына», 1831—34, канчатковая рэд. 1842; «Бацька Гарыо», 1834—35, і інш.), правінцыяльнага («Яўгенія Грандэ», 1833; «Музей старажытнасцяў», 1836—38; «Страчаныя ілюзіі», 1837—43, і інш.), парыжскага («Бляск і ўбоства куртызанак», 1838—47; «Кузіна Бэта», 1846; «Кузэн Понс», 1847, і інш.), ваеннага («Шуаны» і інш.), паліт. («Цёмная справа», 1841, і інш.) і вясковага («Вясковы лекар», 1833, і інш.) жыцця. «Філасофскія эцюды» склалі «Шчыгрынавая скура» (1830—31), «Элексір даўгалецця» (1830), «Пошукі абсалюту» (1834) і інш. У «аналітычныя эцюды» ўвайшлі «Фізіялогія шлюбу» (1829), «Дробныя нягоды сямейнага жыцця» (1845—46) і інш. Творы аб’ядноўваліся агульнымі героямі, якія ўяўлялі сабой розныя тыпы: узроставыя, прафесійныя, сацыяльныя, маральныя, псіхалагічныя і гэтак далей. Бальзак абараняў манархію, каталіцызм і адначасова захапляўся бурж. прагрэсам. Аднак ніхто лепш за яго не паказаў заганы грамадства, у якім грошы і асабісты інтарэс вынішчаюць усё лепшае, натуральнае з чалавечых адносін і здольныя ператварыць чалавека ў монстра. Творчая манера Бальзака вызначаецца апісальнасцю, стыль — дэталёвасцю, жывапіснасцю. Яму належаць таксама збор навел «Свавольныя апавяданні» (1832—37), п’есы («Мачаха», 1848, і інш.), крытычныя артыкулы («Эцюд пра Бейля», прадмова да «Чалавечай камедыі» і інш.). На бел. сцэне ставіліся спектаклі па п’есах Бальзака «Мачаха», «Драпежніца», раманах «Яўгенія Грандэ», «Баламутка» («Жыццё халасцяка»).
Тв.: Бел. пер. — Габсэк. Мн., 1993; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—24. М., 1960.
Літ.: Реизов Б.Г. Бальзак: Сб. статей. Л., 1960; Бальзак в воспоминаниях современников. М., 1986; Моруа А. Прометей, или Жизнь Бальзака: Пер. с фр. М., 1988.
С.Д.Малюковіч. с. 264
БАЛЬЗАМІ́Н (Impatiens), род кветкавых раслін сям. бальзамінавых. Каля 400—750 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічнай Азіі і Афрыцы, нямногія — у Еўропе і Амерыцы. На Беларусі 4 віды: бальзамін звычайны (Impatiens noli-tangere) — мясцовы, расце ў сырых лясах, на забалочаных участках, уздоўж рэк і ручаёў; драбнакветкавы (Impatiens parviflora) — занесены, добра натуралізаваўся ў прыродных раслінных згуртаваннях; залозісты (Impatiens glandulifera) — здзічэлая расліна, натуралізуецца на сметніках; бальзамінавы, або садовы (Impatiens balsamina), вырошчваецца як кветкава-дэкар. і пакаёвая культура.
Пераважна аднагадовыя травяністыя расліны з валасніковістымі каранямі. Сцябло голае, галінастае, сакаўное, празрыстае. Лісце чаргаванае, простае, тонкае, без прылісткаў. Кветкі жоўтыя, чырвоныя, фіялетавыя і інш. колераў, зігаморфныя. Калякветнік двайны; чашачка з пялёсткападобнай шпоркай. Плод пераважна сакаўная шматнасенная падоўжаная каробачка (пры дакрананні лёгка раскрываецца і насенне з сілай раскідваецца). Лек., фарбавальныя і дэкар. расліны. с. 265
БАЛЬЗА́МНЫЯ РАСЛІ́НЫ , расліны, якія ўтвараюць бальзамы. Найб. вядомыя ў тропіках і субтропіках (т. зв. «бальзамныя» дрэвы, радзей кусты). «Бальзамным» дрэвам называюць паўднёваамер. віды з роду Myroxylon сям. бабовых (Myroxylon balsamum, Myroxylon pereira), якія даюць талуанскі і перуанскі бальзамы. З некаторых відаў роду Copaifera таго ж сямейства атрымліваюць капайскі бальзам. Многія бальзамныя расліны вядомы сярод прадстаўнікоў сям. бурзэравых, клюзіевых, ці святаяннікавых, дыптэракарпавых і інш. Да бальзамных раслін належаць некаторыя дрэвы і кусты ўмераных і паўн. шырот, якія даюць жывіцу, — хвоя, елка, ядловец, піхта, лістоўніца, кедр і інш. На Беларусі бальзамныя расліны — хвоя, елка, ядловец і інш. с. 265
БАЛЬЗА́МЫ (ад грэч. balsamon араматычная смала), натуральныя сумесі арган. рэчываў, пераважна эфірных алеяў, раствораных у іх смолаў, араматычных злучэнняў і інш. кампанентаў. Большасць — празрыстыя або афарбаваныя сіропападобныя вадкасці з прыемным пахам і вострым горкім смакам, раствараюцца ў арган. растваральніках, на паветры паступова гусцеюць і цвярдзеюць, у арганізме чалавека і жывёл часткова акісляюцца.
Бальзамы — прадукты жыццядзейнасці раслін: назапашваюцца ў міжклетніках або смаляных хадах кары, радзей драўніны і лісця, ці ўтвараюцца пры іх пашкоджванні. Мяркуюць, што яны выконваюць у раслінах ахоўную функцыю. Бальзамы ёсць у некаторых бальзамных раслінах тропікаў (мекскі, капайскі, перуанскі, талуанскі бальзам і інш.), сярэдніх і паўн. шырот (кедравы бальзам, хваёвы бальзам, або жывіца, піхтавы бальзам, канадскі бальзам і інш.). Атрымліваюць пераважна падсочкай дрэў у перыяд іх вегетацыі. На Беларусі здабываюць бальзамы хвоі і елкі (больш за 10 тыс. т за год). Выкарыстоўваюцца ў медыцыне (у залежнасці ад саставу маюць антысептычнае, мясцовараздражняльнае, процізапаленчае, адхарквальнае, мачагоннае, антыгельмінтнае і дэзінфекцыйнае дзеянне, сродак для лячэння экзем, ганарэі і інш. захворванняў, бальзаміравання трупаў), у касметыцы, хім. (выраб лакаў, палітур, эмаляў, шкіпінару, фотарэагентаў, хіміка-фармацэўтычных прэпаратаў і інш.), парфумернай прам-сці, у оптыцы.
Бальзамамі называюць таксама штучныя сумесі (напр., мускатны бальзам — сумесь мускатнага алею, воску і аліўкавага алею; бальзам Шастакоўскага, або вінілін — полівінілбутылавы эфір) ці спіртавыя растворы эфірных алеяў, настояў траў і інш. («Беларускі бальзам», «Рыжскі бальзам», «Бальзам Бітнера» і інш.). Штучныя бальзамы таксама выкарыстоўваюць у медыцыне, парфумерыі і касметыцы, як харчовыя прадукты і інш.
Л.М.Скрыпнічэнка. с. 265
БАЛЬЗУКЕ́ВІЧ Баляслаў Вінцэнтавіч (12.11.1879, Вільня — 13.2.1935), бел. скульптар. Вучыўся ў Віленскай школе малявання і рамёстваў (1894—97), у школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1902—09), скончыў Кракаўскую АМ (1902). З 1904 працаваў у Вільні, з 1908 — у Пецярбургу, потым у Парыжы (удзельнік салонаў 1909, 1912, 1914). З 1919 жыў у Вільні. У рэаліст.манеры ствараў партрэты, помнікі, бюсты, мемар. дошкі, медальёны і інш.
А.К.Лявонава. с. 265
БАЛЬМО́НТ Канстанцін Дзмітрыевіч (16.6.1867, в. Гумнішчы Іванаўскай вобл., Расія — 23.12.1942), рускі паэт. З дваран. У 1886 паступіў у Маскоўскі ун-т, у 1887 выключаны за ўдзел у рэв. студэнцкім руху. Першыя кнігі «Зборнік вершаў» (1890) і «Пад паўночным небам» (1894) прасякнуты матывамі меланхоліі, смутку, адчужанасці. Зб. паэзіі «У бяскрайнасці» (1895), «Цішыня» (1989), «Будзем як сонца» (1903) вылучылі Бальмонта як аднаго з прадстаўнікоў рус. сімвалізму. У цэнтры паэзіі — стыхійныя сілы прыроды і роўны ім герой з абвостранымі пачуццямі, душэўнымі памкненнямі. У 1905 нелегальна выехаў за мяжу. Зб. «Песні мсціўца» (Парыж, 1907) забаронены царскай цэнзурай. Уражаннем ад падарожжаў напоўнены зб. «Зарыва світанняў» (1912), «Край Азірыса» і «Белы дойлід. Таямніца чатырох каганцоў» (1914). Вітаў Лют. рэвалюцыю 1917, не прыняў Кастр. рэвалюцыі і ў 1920 эмігрыраваў. Выдаў зб. вершаў «Дар Зямлі» (1921), «Маё — Ёй. Вершы аб Расіі» (1923), «Паўночнае ззянне» (1931), «Блакітная падкова» (1937), аўтабіягр. раман «Пад новым сярпом» (1923); перакладаў творы П.Б.Шэлі (Поўн. зб. тв.), П.Кальдэрона, У.Уітмена, Э.По, П.Верлена, арм., груз., літоўскіх аўтараў. Аўтар літ.-крытычных кніг «Горныя вяршыні» (1904), «Белыя бліскавіцы» (1908), «Паэзія як чараўніцтва» (1915).
Тв.: Полн. собр. стихотворений. Т. 1—10. М., 1908—13; Избранное: Стихотворения; Переводы; Статьи. М., 1991. П.П.Вашко. с. 266
БАЛЬНЕАЛАГІ́ЧНЫЯ КУРО́РТЫ , курорты, галоўным прыродным рэсурсам якіх з’яўляюцца мінеральныя воды, што выкарыстоўваюцца для аздараўлення і лячэння.
Апісанне прататыпаў бальнеалагічных курортаў вядома з твораў стараж.-індыйскіх, кітайскіх, грэч. і інш. вучоных (у тым ліку Гамера, Арыстоцеля, Плутарха). Са стараж. часоў захаваліся рэшткі водалячэбніц у межах сучаснага швейц. курорта Санкт-Морыц, на тэр. курортаў Венгрыі (Будапешт, Балатанфюрэд), Румыніі (Бэйле-Еркулане, Сынджорз-Бэі), Югаславіі (Добрна, Вараждзінске-Топліцы), Балгарыі (Хісара), Германіі (Вісбадэн), Італіі (Абана-Тэрме, Анцыо) і інш. У сярэднявеччы вял. вядомасць мелі бальнеалагічныя курорты Ахен, Карлсбад (цяпер Карлавы Вары), Бадэн-Бадэн. У Рас. імперыі бальнеалагічныя курорты пачалі стварацца па ініцыятыве Пятра І, першым быў курорт Марцыяльныя Канчазерскія Воды паблізу Петразаводска (1719). Шмат бальнеалагічных курортаў дзейнічала з 19 ст. (Каўказскія Мінеральныя Воды, Кіславодск, Старая Руса, Сергіеўскія Мінеральныя Воды, Друскінінкай, Кемеры, Белакурыха, Баржомі і інш.). На сучасным этапе развітую сетку бальнеалагічных курортаў мае большасць еўрап. краін, краін Закаўказзя, Сярэдняй Азіі, Расія, ЗША і інш. Адпачынак і лячэнне (бальнеатэрапія) на бальнеалагічных курортах у многіх выпадках спалучаюцца з гразе- і кліматалячэннем. Залежна ад гэтага адрозніваюць бальнеакліматычныя, бальнеагразевыя і інш. тыпы бальнеалагічных курортаў. На Беларусі існуюць курорты рэсп. і мясц. значэння: Бабруйск, Белае Возера, Белы Бераг, Горваль, Ждановічы, Лётцы, Нарач, Рагачоў, Ушачы, Чонкі (пра кожны глядзі адпаведны арт ).
Я.В.Малашэвіч. с. 266
БАЛЬНЕАЛО́ГІЯ (ад лац. balneum лазня, купанне + ...логія), раздзел курарталогіі, які вывучае мінер. воды і іх лячэбна-прафілакт. выкарыстанне. Падзяляецца на бальнеатэрапію, бальнеаграфію, бальнеатэхніку; цесна звязана з інш. мед. і біял. дысцыплінамі.
Першыя працы па бальнеалогіі вядомы з 5 ст. да нашай эры (Герадот, Гіпакрат). Пачатак навук. бальнеалогіі ў 17— 18 ст. даў ням. вучоны Ф.Гофман. У Расіі вывучэнне мінер. крыніц пачалося з 1717. Першым дапаможнікам па бальнеалогіі была кніга рус. хіміка Г.І.Геса, які вывучаў хім. састаў і дзеянне гаючых водаў Расіі (1825).
На Беларусі даследаванні па бальнеалогіі вядуцца з 1920-х г. у Бел. НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1924), мед. ін-тах. Выяўлены радовішчы лек. мінер. водаў Беларусі. Вывучаны іх хім. састаў і мікрафлора, колькасць арган. рэчываў, даказана лек. эфектыўнасць сульфатна-кальцыевых і кальцыева-магніевых, сульфатна-хларыдных і натрыева-кальцыевых мінер. водаў (Д.А.Маркаў, Н.І.Аляксейчык, П.В.Астапеня, В.М.Ізуткін, М.Ф.Казлоў, Э.С.Кашыцкі, Л.М.Толстых-Чарнецкая, Ц.А.Каган, М.Г.Эранасьян і інш.). Распрацаваны ўмовы і спосабы выкарыстання іх на курортах Беларусі, у бальнеалячэбніцах бальніц, паліклінік, тэхналогія разліву хларыдна-натрыевых водаў Мінская № 3 і Мінская № 4, вызначаны паказанні да лячэння бел. мінер. водамі ў спалучэнні з кліматам, сапрапелямі, торфам. Працягваюцца комплексныя даследаванні бальнеалагічных рэсурсаў рэспублікі. с. 266
БАЛЬНЕАТЭРАПІ́Я (ад лац. balneum лазня, купанне + тэрапія), метады лячэння, прафілактыкі і аднаўлення парушаных функцый арганізма, заснаваныя на выкарыстанні прыродных і штучна прыгатаваных мінеральных водаў. Асн. пашыраныя працэдуры бальнеатэрапіі: агульныя і мясц. ванны, купанне ў лячэбных басейнах, пітное спажыванне водаў, прамыванне-арашэнне кішэчніка, інгаляцыі. Патрэбны эфект пры бальнеатэрапіі дасягаецца праз хім., тэмпературнае, радыяцыйнае і інш. ўздзеянні на абмен рэчываў у арганізме, вегетатыўную сістэму, кроў, рэфлекторныя, тэрмарэгуляцыйныя механізмы, функцыян. стан клетак, тканак і органаў. Забяспечваецца пэўным падборам дазіровак, паслядоўнасці ўжывання і відаў мінер. водаў. Бальнеатэрапія — асн. метад прафілактыкі і лячэння шэрагу хвароб на бальнеалагічных курортах. с. 267
БАЛЬНІ́ЦА , медыцынская ўстанова для стацыянарнага лячэння хворых. Бываюць шматпрофільныя (аказваюць дапамогу па 5—10 і болей профільных кірунках) і спецыялізаваныя (анкалагічныя, туберкулёзныя, кардыялагічныя, псіхіятрычныя, інфекцыйныя), дзіцячыя, шпіталі для інвалідаў і інш. Цэнтры спецыялізаванай бальнічнай дапамогі могуць утварацца на базе буйных шматпрофільных бальніц, аб’яднаных з паліклінікай (на Беларусі паліклініка — абавязковая структурная частка рэсп., абл. і цэнтр. раённых бальніц) і неаб’яднаныя (самастойныя ці з функцыян. прымацаваннем паліклінікі да яе). Да ўстаноў бальнічнага тыпу належаць дыспансеры, радзільныя дамы, клінікі, бальніцы аднаўленчага лячэння, хуткая дапамога і інш. мед. ўстановы, у якіх ёсць умовы (ложкавы фонд і кваліфікаваны мед. персанал) для дапамогі і стацыянарнага лячэння хворых.
У зах. краінах існуюць і дзейнічаюць пераважна прыватна-прадпрымальніцкія (камерцыйныя) бальніцы пры наяўнасці больш танных або бясплатных муніцыпальных, а таксама бальніцы, якія належаць рэлігійным, філантрапічным і інш. арг-цыям. На Беларусі бальніцы захоўваюць статут агульнадаступных дзярж. лячэбна-прафілакт. устаноў з бясплатнай формай мед. абслугоўвання. Паказаннямі для накіравання або звароту хворых у бальніцу з’яўляюцца цяжкія і вострыя формы захворванняў, пры якіх патрэбна экстраная ці працяглая кваліфікаваная мед. дапамога з комплексным падыходам да абследавання, дыягностыкі і лячэння, з выкарыстаннем складанай мед. тэхнікі, пастаянным назіраннем урача і доглядам, хірург. умяшаннем (пры неабходнасці). Гал. прынцып дзейнасці бальніцы — этапнасць лячэння хворых, заснаваная на дыферэнцыраваным па інтэнсіўнасці лячэння і догляду комплексным лячэбна-дыягнастычным працэсе. Адпаведна ў бальніцах ствараюцца кансультатыўна-дыягнастычныя цэнтры, службы анестэзіялогіі і рэанімацыі, аддзяленні профільныя, рэанімацыі з палатамі інтэнсіўнай тэрапіі, далечвання і рэабілітацыі. Стацыянарнае лячэнне дзяцей праводзіцца ў дзіцячых бальніцах або на базе дзіцячых аддзяленняў (ложкаў) інш. бальнічных устаноў. Клінічныя бальніцы служаць базамі для навучання і падрыхтоўкі мед. кадраў, правядзення навук. даследаванняў.
Першыя бальніцы (шпіталі) на тэр. Беларусі ўзніклі ў 15—16 ст. У пач. 19 ст. ў губернскіх і павятовых гарадах Беларусі арганізоўваліся бальніцы прыказаў грамадскай апекі (Мінск, 1799; Магілёў, 1802; Гродна і Віцебск, 1804), невял. турэмныя, фабрычныя, прыватныя, філантрапічныя бальніцы. Характарыстыку развіцця сучаснай бальнічнай сеткі ў Беларусі глядзі ў табл. 1, 2, а таксама ў арт. Ахова здароўя, Медыцына. Э.А.Вальчук. с. 267
БАЛЬНІ́ЧНАЯ КА́СА , орган страхавання рабочых на прадпрыемствах Рас. імперыі на пач. 20 ст. Паводле закону «Аб абавязковым страхаванні рабочых ад няшчасных выпадкаў і на выпадак хваробы» (1912) бальнічная каса магла быць заснавана пры наяўнасці на прадпрыемстве 200 чл. (калі было менш — стваралася агульная каса для рабочых некалькіх прадпрыемстваў). У 1914 у Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губ. было 99 бальнічных кас (39 тыс. чл.). Штомесяц чл. касы плацілі ўзнос у памеры 2—3% ад сумы заробку, уладальнік прадпрыемства ўносіў 2/3 сумы ад узносаў рабочых. З гэтых сродкаў хворыя атрымлівалі дапамогу ў памеры 25—50% сярэдняга заробку (але не больш як на працягу 26 тыдняў). Жанчынам выдавалі дапамогу па цяжарнасці ад палавіны да 2/3 заробку на працягу 4 тыдняў да родаў. М.М.Забаўскі. с. 267
БА́ЛЬНЫ ТА́НЕЦ , танец, які выконваецца парай ці большай колькасцю ўдзельнікаў на танц. вечарах, балях; часта называецца бытавым танцам. Узнік у 15 ст. ў Італіі, потым пашырыўся ў Францыі (у 16—17 ст. была яго заканадаўцам). Напачатку не меў устаноўленай формы. Пераважалі т. зв. «нізкія танцы» (бас-данс), часта ў выглядзе шэсцяў у суправаджэнні спеваў і муз. інструментаў (лютні, флейты і інш.). Праз мастацтва жанглёраў і трувераў на балі пранікалі народныя танцы, прыстасаваныя да дварцовага этыкету. У 17 ст. бальны танец распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе. Папулярныя сталі бальныя танцы бурэ, гавот, алеманда, чакона, жыга, сарабанда, асабліва менуэт. На Беларусі з 17 ст. пры дварах магнатаў, у калегіумах былі вядомыя зах.-еўрап. прыдворныя танцы (павана, марэска, куранта). У 18 ст. з’явіліся больш свабодныя танцы: пасп’е, мюзет, рыгадон, контрданс, экасез, лендлер. Пасля франц. рэвалюцыі 1789—94 бальны танец страціў арыстакратычна-ўзнёслы характар. Пашырыліся танцы лансье, мазурка, паланэз, галоп, канкан, полька, з сярэдзіны 19 ст. найб. пашыраны вальс, непарыўна звязаны з творчасцю І.Ланера, бацькі і сына Штраусаў. У канцы 19 — пач. 20 ст. пад уплывам музыкі краін Амерыкі ўзніклі тустэп, уанстэп, блюз, факстрот, квікстэп, чарльстон, румба, самба і інш. Для сучасных бальных танцаў уласціва імправізацыйнасць, зменлівасць танц. моды. Большасць бальных танцаў 2-й пал. 20 ст. маюць свабодную кампазіцыю (твіст, шэйк, рок-н-рол і інш.). У наш час захаваліся лепшыя танцы старой бальнай школы (падэграс, падэспань, падэ-труа), а таксама вальс, мазурка, танга, факстрот, павольны вальс, сіртакі, летка-енка і інш. Праводзяцца конкурсы на лепшае выкананне бальных танцаў па спец. праграме. На Беларусі існуе развітая сетка гурткоў, школ і студый бальных танцаў.
Літ.: Ивановский Н.П. Бальный танец XVI—XIX вв. Л.; М., 1948. с. 267
БАЛЬСІ́С (Balsys) Эдуардас (20.12.1919, г. Мікалаеў, Украіна — 3.11.1984), літоўскі кампазітар. Нар. арт. Літвы (1965), нар. арт. СССР (1980). Скончыў Літ. кансерваторыю (1950), з 1953 выкладаў у ёй (праф. з 1969). У 1962—71 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Літвы. Асн. творы: опера «Падарожжа ў Тыльзіт» (паст. 1980), балет «Эгле, каралева вужоў» (паст. 1960; экранізаваны ў 1965), араторыя «Не чапайце сіні глобус» (1969); кантаты; 2 канцэрты для скрыпкі з арк.; канцэрт для скрыпкі сола; «Драматычныя фрэскі» для скрыпкі, фп. і арк.; Сімфонія-канцэрт для аргана, духавых і ўдарных інструментаў; песні, музыка да кінафільмаў і драм. спектакляў; эстрадная музыка. Дзярж. прэміі Літвы 1958, 1960, 1967, 1969, 1974.
Літ.: Нарбутиене О. Эдуардас Бальсис: Очерк творчества. Л., 1975. с. 267
БА́ЛЬФУР (Balfour) Артур Джэймс (25.7.1848, Уітынджэм, Шатландыя — 19.3.1930), англійскі дзярж. дзеяч, лорд з 1922, адзін з лідэраў Кансерватыўнай партыі. З 1874 чл. парламента. У 1877— 91 міністр па справах Ірландыі, у 1891—92 і ў 1895—1902 міністр фінансаў. У 1902—05 прэм’ер-міністр. Урад Бальфура заключыў Англа-французскае пагадненне 1904, якое стала асновай Антанты. У 1915—16 марскі міністр, у 1916— 19 міністр замежных спраў. Аўтар т.зв. дэкларацыі Бальфура (1917) аб стварэнні ў Палесціне яўр. нац. асяродка. У 1910—22 і 1925—29 уваходзіў у склад урада. Узначальваў англ. дэлегацыю на Вашынгтонскай канферэнцыі 1921—22. с. 267
БА́ЛЬЦА (Balczó) Андраш (н. 16.8.1939, с. Кандараш, Венгрыя), венгерскі спартсмен (сучаснае пяцібор’е). Алімпійскі чэмпіён у асабістым (1972) і камандных (1960, 1968) спаборніцтвах, чэмпіён свету ў асабістым першынстве (1963, 1965, 1966—67, 1969) і ў складзе каманды (1963, 1965—67, 1970). Неаднаразовы прызёр Алімп. гульняў і чэмпіянатаў свету. с. 268
БАЛЬЦА́НА (Bolzano), горад на Пн Італіі, ва Усх. Альпах, у сутоку рэк Адыджэ і Ізарка. Адм. ц. правінцыі Бальцана. 101 тыс. ж. (1990). Важны трансп. вузел (чыгункі і аўтамаб. дарогі) на шляхах паміж Італіяй і Германіяй праз перавал Брэнер. Развіты энергаёмістыя галіны прам-сці, выплаўка спец. сталяў, алюмінію, магнію, ферасплаваў. Аўтамаб., хім., дрэваапр., тэкст., абутковая прам-сць. Цэнтр турызму і зімовага спорту. Штогадовыя міжнар. кірмашы. Музеі. Арх. Помнікі 13—16 ст. с. 268
БА́ЛЬЦАР (Balzer) Освальд Мар’ян (23.11.1858, г. Ходараў Львоўскай вобл., Украіна — 11.1.1933), польскі гісторык. Чл. Кракаўскай АН (1888). Вучыўся ў Львоўскім і Кракаўскім ун-тах (1878— 81). З 1887 праф. польскага права Львоўскага ун-та. З 1891 дырэктар Львоўскага краявога архіва. Заснавальнік (1901) Польскага навук. т-ва ў Львове, рэдактар (1891—94) час. «Кwartalnik Historyczny» («Гістарычны штоквартальнік»). Аўтар прац па гісторыі дзяржавы і права Польшчы і ВКЛ. Прадстаўнік т. зв. эвалюцыйнай тэорыі ўтварэння дзяржаўнасці, імкнуўся даказаць паходжанне польскай дзяржаўнасці непасрэдна з радавых адносін. Дз.У.Караў. с. 268
БАЛЬЦАРО́ВІЧ (Balcerowicz) Лешак (н. 19.1.1947), польскі дзярж. дзеяч, эканаміст. З 1970 выкладчык, з 1992 праф. Гал. гандлёвай школы ў Варшаве. У 1989—91 віцэ-прэм’ер і міністр фінансаў. Аўтар праграмы стабілізацыі гаспадаркі і перабудовы эканам. сістэмы Польшчы (план Бальцаровіча). с. 268
БАЛЬЦЕ́НІЦКІ ПАРК , помнік садова-паркавага мастацтва на Беларусі. Закладзены ў 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. ў в. Бальценікі (Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл). Парк пейзажнага тыпу на ўзгорыстым рэльефе. Пл. каля 10 га. У паўн.-ўсх. частцы парку на самым высокім месцы сядзібны дом, на зах. схіле — тэрасы. У стварэнні ландшафтных кампазіцый выкарыстаны экзоты (больш за 60 відаў і формаў). Сярод іх унікальныя на Беларусі клён вастралісты далоненадрэзаны, вольха шэрая лопасцевая, аксаміт амурскі, явар і яго пурпуровалістая форма, клёны (палявы, прырэчны, татарскі, серабрысты, ясенялісты), піхта белая, елкі (канадская, Энгельмана, калючая блакітная), хвоя веймутава, лістоўніца еўрапейская, туя заходняя і шмат дэкар. кустоў. с. 268
БАЛЬЦЭ́ВІЧ Вацлаў Мартынавіч (1876, в. Лялянцы Воранаўскага р-на Гродзенскай вобласці — 1902), рэвалюцыянер, адзін з пачынальнікаў с.-д. руху на Беларусі і ў Літве. У вер. 1897 арыштаваны па справе Віленскага рабочага гуртка. Пасля турэмнага зняволення ў лют. 1899 высланы ў Вяцкую губ., адкуль уцёк на радзіму. Вёў рэв. прапаганду сярод рабочых Вільні, Гродна, Коўна. У жн. 1900 дэлегат 2-га з’езда Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПІЛ), на 3-м з’ездзе (вер. 1901) выбраны ў Гал. праўленне партыі. Памёр у Вільні ад сухотаў. с. 268
БАЛЬШАВІ́К , рабочы пасёлак у Беларусі, у Гомельскім раёне. За 20 км ад Гомеля, 1,5 км ад чыг. ст. Лазурная на лініі Гомель—Жлобін, на аўтадарозе Гомель—Магілёў. 2,8 тыс. ж. (1955). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Утвораны ў 1950 з 4 пасёлкаў торфазавода «Бальшавік». Цэнтр пасялковага Савета, да 1962 ва Уваравіцкім раёне. с. 268
«БАЛЬШАВІ́К» , тэарэтычны і паліт. орган ЦК КПЗБ. Выдаваўся нелегальна са снеж. 1924 да 1936 у Вільні, пазней у Мінску на бел. (асобныя матэрыялы на рус.) мове. Нумары 1—40 выйшлі як газета, з нумара 41-га — часопіс (выйшла 50 нумароў). Змяшчаў артыкулы па тэорыі і практыцы камуніст. руху ў Польшчы і Зах. Беларусі, рабоце секцый Камінтэрна ў краінах Зах. Еўропы, пастановы пленумаў ЦК КПЗБ, матэрыялы канферэнцый і з’ездаў КПЗБ, хроніку парт. работы. Пісаў пра паліт і эканам. становішча ў СССР і БССР. Адыгрываў актыўную ролю ў кіраўніцтве рэв. і нац.-вызв. рухам працоўных Зах. Беларусі. Друкаваў і сектанцкія матэрыялы, асабліва ў 1930-я г.
С.В.Говін. с. 268
«БАЛЬШАВІ́К БЕЛАРУ́СІ» , назва часопіса «Коммунист Белоруссии» ў 1927— 52. с. 268
БАЛЬШАВІКІ́ , прадстаўнікі адной з дзвюх галоўных плыняў у Расійскай сацыял-дэмакратыі. Аформіліся як с.-д. фракцыя ў выніку барацьбы рас. рэв. марксістаў на чале з У.І.Леніным за стварэнне рэв. партыі. Тэрмін «бальшавікі» ўзнік у працэсе выбараў кіруючых органаў партыі на 2-м з’ездзе РСДРП (1903), дзе прыхільнікі Леніна атрымалі большасць галасоў, іх праціўнікі — меншасць (меншавікі). Аснова бальшавізму — ідэйныя, арганізац. і тактычныя прынцыпы, выпрацаваныя Леніным з улікам вопыту рас. і сусв. рэв. руху. Бальшавікі вызначаліся максімалізмам, які пашыраўся на ўсе бакі жыцця і вынікаў з пераканання ў перавазе рэвалюцыі ў параўнанні з эвалюцыйнымі і рэфармацыйнымі працэсамі. Гэта ішло ад упэўненасці, што ў Расіі на пач. 20 ст. з-за непрымірымасці супярэчнасцяў паміж капіталізмам і рэшткамі феадалізму, паліт. слабасці і рэакцыйнасці буржуазіі няма інш. магчымасці пераўтварыць грамадства як праз рэвалюцыю. Свае ідэі бальшавікі часткова апрабавалі ў гады рэвалюцыі 1905—07, у якой актыўна ўдзельнічалі. Гегемонію пралетарыяту яны разглядалі як умову макс. прасоўвання наперад па шляху бурж.-дэмакр. рэвалюцыі, значна далей мяжы, прымальнай для ліберальнай буржуазіі. Гэта дало б магчымасць цалкам выканаць праграму-мінімум РСДРП (звяржэнне самадзяржаўя, устанаўленне дэмакр. рэспублікі, увядзенне 8-гадзіннага рабочага дня, знішчэнне рэшткаў прыгонніцтва ў вёсцы) і, мінаючы этап канстытуцыйнай манархіі, перайсці да сацыяліст. рэвалюцыі — звяржэння капіталізму і ўстанаўлення дыктатуры пралетарыяту (праграма-максімум). Насуперак тэндэнцыі, якая існавала ў той час у с.-д. руху, бальшавікі адводзілі прыярытэтнае месца сярод уплывовых сіл грамадства суб’ектыўным фактарам, у першую чаргу партыі і ўстаноўленай ёю дыктатуры, што грунтавалася і ажыццяўлялася на прынцыпах т.зв. «рэвалюцыйнай мэтазгоднасці». Сваіх апанентаў бальшавікі абвінавачвалі ў апартунізме, які, на іх думку, адлюстроўваў інтарэсы буржуазіі. Паводле слоў лідэра і ідэолага бальшавізму Леніна, партыя — гэта цэнтралізаваная нелегальная арг-цыя, якая аб’ядноўвае перш за ўсё прафес. рэвалюцыянераў. Яе нешматлікасць і жалезная дысцыпліна — абавязковыя ўмовы паспяховай дзейнасці ў Расіі, дзе няма паліт. свабод. Асн. элементы гэтай мадэлі партыі бальшавікі захавалі і ва ўмовах, калі адкрыліся магчымасці легальнага існавання партыі, і пасля таго, як у выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 яна стала кіруючай. Працэс выхаду бальшавікоў з аб’яднаных с.-д. арг-цый на Беларусі адбыўся пераважна ў 1917. Найб. буйныя былі арг-цыі бальшавікоў Гомеля, Віцебска, Полацка, Мінска. Да кастр. 1917 на Беларусі, як і ва ўсёй краіне, бальшавікі сталі самай уплывовай паліт. сілай і арганізацыйна аформіліся як партыя (гл. Паўночна-Заходняя абласная арганізацыя РКП(б), Камуністычная партыя Беларусі) У барацьбе за ўладу бальшавікі выкарысталі ўсе аб’ектыўныя фактары — нежаданне салдатаў ваяваць, бяссілле Часовага ўрада, адсутнасць у народа навыкаў дэмакратыі, максімалізм нар. мас у пошуках сац. праўды, веру ў асаблівы шлях Расіі і інш. Вялікую ролю адыгралі і абяцанні бальшавікоў у найкарацейшы тэрмін вырашыць самыя надзённыя праблемы — зямлі і міру, ажыццявіць ідэалы сац. справядлівасці. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 у Расіі была знішчана шматпартыйная сістэма. У адпаведнасці з ленінскім праектам партыі бальшавікоў была нададзена функцыя іерархічна арганізаванага авангарда, які вядзе за сабой не толькі клас, але ўсё грамадства. Непрымірымая барацьба з апазіцыяй і праявамі плюралізму, чысткі ў партыі, якія перакінуліся на чысткі ў грамадстве і перараслі ў масавыя рэпрэсіі, культ асобы І.В.Сталіна стварылі базу для таталітарнага рэжыму ў СССР. У 1917—52 слова «бальшавікі» ўваходзіла ў афіц. назву партыі: з вясны 1917 — РСДРП(б), з 1918 — РКП(б), з 1925 — ВКП(б); 19-ы з’езд (1952) прыняў назву Камуністычная партыя Савецкага Саюза.
Ідэалы бальшавікоў атрымалі папулярнасць у многіх краінах свету. Уплыў бальшавікоў на міжнар. рабочы і камуніст. рух ажыццяўляўся праз Камуністычны Інтэрнацыянал. Некаторыя ідэі бальшавізму выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці левыя паліт. сілы 1990-х г. на Беларусі, у Расіі і інш. краінах.
І.Ф.Раманоўскі. с. 268
БАЛЬШАКО́ВА Зоя Францаўна (25.12.1912, Вільня — 16.1.1996), бел. спартсменка і трэнер па веласіпедным і канькабежным спорце. Засл. майстар спорту СССР (1952), засл. трэнер Беларусі (1965), засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1973). Скончыла Бел. ін-т фіз. культуры (1955). Чэмпіёнка СССР па веласпорце ў каманднай гонцы на трэку (1947—48) і ў шашэйнай каманднай гонцы (1950). З 1951 ст. трэнер па канькабежным спорце (адначасова ст. трэнер зборнай каманды Беларусі). Сярод выхаванцаў Э.Матусевіч. с. 269
БАЛЬШАКО́Ў Барыс Аляксеевіч (26.9.1910, г. Архангельск, Расія — 27.9.1950), бел. спартсмен (канькабежны і веласіпедны спорт). Засл. майстар спорту СССР (1947). У 1945—50 трэнер Мінскага абл. савета спарт. т-ва «Дынама». З 1933 неаднаразовы чэмпіён Беларусі, чэмпіён СССР па канькабежным спорце на дыстанцыях 500 м (1941, 1947), 1500 м (1948), па веласіпедным спорце ў групавой шашэйнай гонцы на 150 км (1947), у спрынтарскім мнагабор’і на трэку (1949). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў. З 1950 на Беларусі праводзіцца велагонка на прыз яго імя. с. 269
БАЛЬШАКО́Ў Канстанцін Арыстархавіч (26.5.1895, Масква — 21.4.1938), рускі пісьменнік. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1913—16). Прымыкаў да футурыстаў (гл. Футурызм). Першая кн. «Мазаіка. Вершы і проза» (1911). У 1913 выдаў паэму «Le futur» і зб. вершаў «Сэрца ў пальчатцы», у 1916 — антываенную «Паэму падзей» і кнігі «Сонца пры канцы палёту», «Каралева Мод». Аўтар раманаў «Уцёк палонных, ці Гісторыя пакутаў і гібелі паручніка Цянгінскага палка Міхаіла Лермантава» (1929), «Маршал сто пятага дня» (кн. 1, 1936) і інш., зб-каў апавяданняў «Шлях пракажоных», «Лёс выпадковасцяў» (абодва 1927). У 1936 арыштаваны. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Тв.: Собр. соч. Т. 2—4. М., 1928; Повести и рассказы. М., 1961. с. 269
БАЛЮСТРА́ДА (франц. balustrade), невысокая агароджа ўсходаў, тэрас, балконаў, галерэй, парапетаў і інш., якая складаецца з шэрагу фігурных слупкоў — балясаў, злучаных зверху гарыз. бэлькай або поручнямі. Бывае скразная і «сляпая» (злучаная са сценкай). Найб. пашырана ў збудаваннях стыляў рэнесансу, барока, класіцызму. с. 269
БАЛЯ́КІН Аляксандр Міхайлавіч (н. 8.4.1961, г. Архангельск, Расія), бел. спартсмен (міжнар. шашкі). Міжнар. гросмайстар (1982). Скончыў Архангельскі лесатэхнічны ін-т. З 1987 у Мінску. Уладальнік Кубка свету (1985), пераможца 1-й Сусв. шашачнай алімпіяды (1986), чэмпіён свету (1989) —у камандным заліку; сярэбраны (1986) і бронзавы (1992, 1994) прызёр чэмпіянатаў свету ў асабістым першынстве. Неаднаразовы пераможца і прызёр буйных міжнар. турніраў. с. 269
БАЛЯНО́К Сяргей Уладзіміравіч (н. 31.5.1954, пас. Баярка Кіеўскай вобл.), бел. графік. Скончыў Львоўскі паліграф. ін-т імя І.Фёдарава (1980). У 1980—89 маст. рэдактар выд-ва «Універсітэцкае». Аформіў кнігі: «Прадаецца планета» (зборнік фантастыкі), «Люлька для кошкі» К.Вонегута, «Выбранае» М.Булгакава і інш. Аўтар твораў: «Птушка, якая п’е ваду з лужыны», «Кавалачак памяці» (абодва 1985), «Выпадковае танга» (1988) і інш., у якіх паэтычная летуценнасць мастака, яго ўяўленне пра шчасце, гармонію чалавека і прыроды, налёт лёгкага смутку. М.М.Паграноўскі. с. 269
БАЛЯСЛА́Ў I Храбры (Boleslaw I Chrobry; 966 ці 967 — 17.6.1025), польскі князь у 992—1025 і кароль у 1025. З дынастыі Пястаў. Сын Мешкі І. Да канца 10 ст. завяршыў пачатае бацькам аб’яднанне польскіх зямель (сталіца — г. Гнезна). У 1000 са згоды герм. імператара Атона ІІІ заснаваў самаст. Гнезненскае арцыбіскупства. У 1002—04 уладарыў таксама ў Чэхіі. У выніку трох войнаў (1002—18) супраць «Свяшчэннай Рымскай імперыі» набыў у якасці леннага ўладання Лаўзіц (Лужыцу). У 1018 ажыццявіў паход на Кіеў, заняў чэрвеньскія гарады (Чэрвень, Луцк, Суцейск, Броды і інш.). Каранаваўся ў Гнезне вясной 1025. с. 269
БАЛЯСЛА́Ў III Крывавусты (Boleslaw III; 20.8.1085—28.10.1138), польскі князь [1102—38]. З дынастыі Пястаў. Сын князя Уладзіслава Германа. Да 1113 у барацьбе за адзінаўладдзе ў краіне перамог старэйшага незаконнанароджанага брата Збігнева (у тым ліку ў 1109 адбіў напад яго саюзніка герм. караля Генрыха V) і аб’яднаў польскія землі. Пасля працяглых войнаў 1102—22 супраць «Свяшчэннай Рымскай імперыі» далучыў да Польшчы Усх. (1116) і на ўмовах леннай залежнасці Зах. (1123) Памор’е, нанова правёў там хрысціянізацыю. У 1138 падзяліў краіну паміж сынамі на ўдзелы (Сілезія, Вял. Польшча, Малая Польшча, Мазовія). с. 269
БАЛЯСЛА́ЎСКІ Ісак Яфрэмавіч (9.6.1919, г. Залатаноша Чаркаскай вобл., Украіна — 14.2.1977), бел. шахматыст. Міжнар. гросмайстар (1948), засл. майстар спорту СССР (1948), засл. трэнер СССР (1964). Скончыў Уральскі ун-т (1949). Чэмпіён свету (1952) і Еўропы (1957, 1965) у камандным першынстве. Неаднаразовы чэмпіён Украіны і Беларусі. Удзельнік міжнар. матчаў зборнай Беларусі з шахматыстамі Польшчы, Венгрыі, ГДР. З 1954 трэнер зборнай СССР па шахматах, з 1967 — Рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства (г. Мінск). Знаўца і даследчык шахматных дэбютаў. с. 270
БАЛЯ́СЫ , балясіны, невысокія фігурныя слупкі, якія падтрымліваюць поручні агароджы балкона, усходаў, парапета і інш., элемент балюстрады. Вырабляюць з дрэва, бетону, металу. Бываюць плоскія, круглыя ці гранёныя ў сячэнні. Складаюцца з базы, ствала грушападобнай, прызматычнай, вазона- або келіхападобнай формы, нярэдка завяршаюцца плінтам. с. 270
БАМ , глядзі Байкала-Амурская магістраль. с. 270
БАМАКО́ (Bamako), горад, сталіца Малі. Засн. ў 1882. 802 тыс. ж. (з прыгарадамі, 1987). Рачны порт, на левым беразе р. Нігер. Канцавая чыг. станцыя на лініі Дакар—Нігер. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гал. гандлёва-прамысл. і фін. цэнтр краіны. Харчасмакавая прам-сць (халадабойня, цыгарэтная ф-ка, вытв-сць кансерваў і інш.), тэкст., папяровыя, металаапр., дрэваапр. прадпрыемствы. Зборка аўтамашын, веласіпедаў, электра- і радыётэхн. прылад. Вытв-сць буд. матэрыялаў. Мастацкія рамёствы. ЦЭС. Музеі, батанічны сад і заапарк. с. 270
БАМАРШЭ́ (Beaumarchais) П’ер Агюстэн Карон дэ (24.1.1732, Парыж — 18.5.1799), французскі драматург. Першыя п’есы «Яўгенія» (1767) і «Два сябры» (1770) напісаны ў традыцыях «мяшчанскай драмы». Бліскучы ўзор асветніцкай публіцыстыкі — «Мемуары» (1773—74), скіраваныя супраць каралеўскай юстыцыі. Вяршыня творчасці Бамаршэ — п’есы з трылогіі пра Фігаро «Севільскі цырульнік» (1775) і «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» (1785; пер. на бел. мову А.Дудар, 1936), у якіх адлюстраваны канфлікт паміж трэцім саслоўем і дваранствам напярэдадні Франц. рэвалюцыі 1789—94, адноўлены традыцыі сатыр. камедый Мальера і А.Р.Лесажа, найбольш яскрава выяўлены тэндэнцыі асветніцкага рэалізму. У заключнай частцы трылогіі «Злачынная маці» (1794) на першы план выходзяць маральныя праблемы і традыцыі драмы сентыменталізму. Аўтар лібрэта оперы «Тартар» (1787). Выдаў поўны збор твораў Вальтэра (1784—89). На сюжэты камедый Бамаршэ напісаны оперы «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта (1786) і «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні (1816).
Тв.: Рус. пер. — Избр. произведения Т. 1—2. М., 1966; Драматические произведения; Мемуары М., 1971.
Літ.: Грандель Ф. Бомарше: Пер. с фр. 2 изд. М., 1985; Пьер Огюстен Карон де Бомарше: Биобиблиогр. указ. М., 1980
Г.В.Сініла. с. 270
БАМБА́ЛАЎ Мікалай Мікалаевіч (н. 3.6.1938, г. Шаталава Смаленскай вобл.), бел. вучоны ў галіне біягеахіміі. Акад. АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1989). Д-р с.-г. н.(1985). Скончыў БСГА (1961). З 1962 у Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі гуміфікацыі і мінералізацыі арган. рэчываў у глебах і балотах рознага генезісу. Устанавіў агульныя заканамернасці мінералізацыі і трансфармацыі арган. рэчываў тарфяных глебаў, узаемасувязь паміж хім. саставам арган. рэчываў і экалагічнымі ўмовамі фарміравання тарфяных глебаў. Распрацаваў метады рацыянальнага выкарыстання і аховы арганагенных глебаў розных эколага-генетычных груп.
Тв.: Баланс органического вещества торфяных почв и методы его изучения. Мн., 1984; Справочник ресурсов битуминозного сырья Белорусской ССР. Мн., 1986 (у сааўт.).
М.У.Токараў. с. 270
БАМБАМЁ́Т , артылерыйская гармата для навясной стральбы асколачнымі гранатамі і бомбамі. Калібр 20—152 мм. У 1-ю сусв. вайну бамбамёты былі на ўзбраенні многіх армій. Будовай падобныя да мінамётаў, аднак зараджаліся з казённай часткі. Выкарыстоўваліся як гарматы суправаджэння пяхоты ў баі для знішчэння праціўніка ў траншэях і акопах; саступілі месца мінамётам. На сучасных надводных ваен. караблях бамбамёты — устаноўкі для стральбы глыбіннымі бомбамі па падводных лодках і тарпедах. с. 270
БАМБА́РДА (франц. bombarde), адзін з першых узораў артыл. гарматаў (14—16 ст.). Выкарыстоўваліся пры аблозе і абароне крэпасцяў. Жалезны або бронзавы ствол бамбарды ўкладаўся ў драўляную калоду (зруб), якая ўпіралася ў пáлі ці мураваную сцяну. Калібр 1000 мм, маса бамбарды 14—19 т, маса каменнага ядра 300—400 кг, далёкасць тральбы да 700 м. с. 270
БАМБАРДЗІРО́ЎШЧЫК , баявы самалёт, прызначаны для паражэння наземных і марскіх аб’ектаў праціўніка бомбамі ці ракетамі. Першыя бамбардзіроўшчыкі створаны напярэдадні 1-й сусв. вайны, у Расіі першы бамбардзіроўшчык — «Ілья Мурамец» (1913). Найб. тыповыя бамбардзіроўшчыкі на пач. 2-й сусв. вайны: сав. Пе-2, ням. Ю-87, англ. «Галіфакс», амер. «Ліберэйтар» і інш. Паводле канструкцыі сучасны бамбардзіроўшчык — суцэльнаметалічны манаплан (часам з крылом зменнай стрэлападобнасці), мае 2—8 рэактыўных рухавікоў. Палётная маса 35—227 т, скорасць больш за 1000 км/гадз, далёкасць палёту без дазапраўкі да 18 тыс. км. Узбраенне: пушкі, да 20 ракет, бомбы да 23 т. Абсталяваны дапаможнымі сістэмамі і прыстасаваннямі для жыццезабеспячэння і выратавання экіпажа ў аварыйных умовах. с. 270
БАМБАРДЗІ́РЫ (Brachininae), падсямейства жукоў сям. жужаляў. Больш за 500 відаў, пашыраных у цёплых раёнах зямнога шара. Жывуць пад камянямі, бярвёнамі, у лясным подсціле і гэтак далей. Найб. вядомы бамбардзір траскучы (Вrachinus crepitans).
Даўж. 5—20 мм, афарбоўка звычайна яркая, стракатая, у некат. відаў са светлымі плямамі на надкрылах. Пры абароне бамбардзіры выпырскваюць з анальнай адтуліны сакрэт, які выпараецца з гучным трэскам, як бы ўзрываецца (адсюль назва) і ўтварае воблачка едкага пару з непрыемным пахам, што адпужвае ворагаў. Лічынкі развіваюцца ў глебе, паразітуюць на кукалках розных жукоў. Некаторыя віды былі занесены ў Чырв. кнігу СССР. с. 270
БАМБЕ́Й , Вялікі Бамбей, горад у Індыі. Адм. ц. штата Махараштра. 12,9 млн. ж. (з прыгарадамі, 1992; самы вял. горад краіны). Порт на Аравійскім м. («вароты» Індыі; каля чвэрці марскога знешнегандл. абароту). Міжнар. аэрапорт. Адзін з асноўных прамысл., гандл.-фін. і культ. цэнтраў краіны. Буйнейшы цэнтр баваўнянай прам-сці (больш за чвэрць агульнаіндыйскай вытв-сці). Судна-, аўтамабіле-, станкабудаванне, сярэдняе, дакладнае, энергет., эл.-тэхн. і інш. машынабудаванне, хім., тэкст., нафтахім., фармацэўтычная, нафтаперапр., гарбарна-абутковая, паліграф. прам-сць. Прадпрыемствы харчасмакавай, у тым ліку цукровай прам-сці. 2 ун-ты. Цэнтр атамных даследаванняў. Кінематагрфічны цэнтр. Політэхн. ін-т. Ін-т фундаментальных даследаванняў. Паблізу горада АЭС.
Прыбярэжная зона каля Бамбея — асн. раён нафтаздабычы ў краіне.
Горад пабудаваны ў 13 ст., належаў мусульманам з Гуджарату. У 1534 захоплены партугальцамі, у 1661 перададзены англ. каралю Карлу ІІ як частка пасагу яго жонкі. У 1668 здадзены ў арэнду Ост-Індскай кампаніі. У 1672 пабудаваны новы горад, з 1708 адм. сядзіба Ост-Індскай кампаніі. Росквіту дасягнуў у канцы 19 ст. ў выніку буд-ва чыгункі (першая лінія Бамбей — Тхана, 1853), адкрыцця Суэцкага канала (1869) і развіцця тэкст. вытв-сці (з 1860).
Асн. будынкі канца 19 ст.: ун-т (засн. ў 1857, новыя будынкі пастаўлены ў 1923), вакзал Вікторыя, муніцыпалітэт, суд, крыты рынак у псеўдакласічным і псеўдагатычным стылях; будынкі 20 ст.: «Вароты Індыі», гасцініца «Тадж-Махал», паштамт, музей прынца Уэльскага ў псеўданац. стылі. Культавыя будынкі: цэрквы, мячэці, храмы індуісцкія і парсаў. У раёне Малабар Хіл багатыя асабнякі, сады, паркі, кінастудыі, 5 «Вежаў Маўчання» для пахавальнага абраду парсаў. Мані Бхаван (Мемарыял Гандзі). с. 271
«БА́МБЕРГ» («Ваmberg»), кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў на Беларусі супраць партызанаў і цывільнага насельніцтва ў Вял. Айч. вайну ў Акцябрскім, Глускім, Любанскім, Петрыкаўскім, Бабруйскім р-нах. Праводзілася 20.3—4.4.1942 сіламі 3 пях. і 1 артыл. палкоў, 2 асобных паліцэйскіх батальёнаў, кав. эскадрона і авіяэскадрыллі. У ходзе аперацыі карнікі спалілі больш за 3600 жылых дамоў, расстралялі, павесілі і спалілі каля 5600 жыхароў, у тым ліку старых, жанчын і дзяцей, захапілі больш за 3 тыс. галоў жывёлы, каля 200 т збожжа і фуражу. У час баёў з карнікамі партыз. атрады М.П.Бумажкова, У.Ц.Шантара, А.Г.Балахонава і некат. інш. прарваліся з блакады і перадыслацыраваліся ў інш. раёны. Атрады, якія засталіся ў раёне аперацыі і ўтрымлівалі свае пазіцыі, у маі 1942 аформіліся ў 123-ю Акцябрскую партыз. Брыгаду. с. 271
БАМБУ́К (Ваmbusa), род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 80 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Азіі, Афрыкі, Аўстраліі і Амерыкі. На Беларусі вырошчваецца ў аранжарэі Цэнтр. бат. саду АН. Часам бамбукам называюць віды інш. родаў (напр., лістакалоснік, саза) падсям. бамбукавых (Ваmbusoidea), якое ўключае больш за 1000 відаў.
Шматгадовыя дрэвападобныя злакі з паўзучым карэнішчам і моцна развітым адраўнелым сцяблом (саломінай) выш да 35 м, дыям. да 30 см. Лісце пераважна ланцэтнае, цвёрдае, з похвамі і кароткім чаранком. Кветкі дробныя, сабраныя ў каласкі. Плод — зярняўка. Вызначаюцца хуткім ростам — да 75 см за суткі. Тэхн. (з бамбуку будуюць дамы, масты, водаправоды, вырабляюць мэблю, кашолкі, цыноўкі, вуды і інш., заменнік драўніны ў цэлюлозна-папяровай прам-сці), кармавыя, лек. (сродак ад жаўтухі, дызентэрыі, ліхаманкі, туберкулёзу і інш.), дэкар. і харч. (маладыя парасткі і насенне ідуць у ежу; у стрыжні сцябла некаторых відаў ёсць салодкі сок, з якога вырабляюць т. зв. бамбукавы цукар) расліны. с. 271
БА́МІЯ (Abelmoschus esculentus), кветкавая расліна сям. мальвавых. Агародніна. Радзіма — Усх. Афрыка. Вырошчваюць ў трапічных і субтрапічных краінах Паўн. Амерыкі і Паўд. Еўропе, у Закаўказзі. Святло- і цеплалюбівая культура.
Аднагадовая травяністая расліна выш. да 2 м, падобная на бавоўнік. Лісце пальчаталопасцевае, на доўгіх чаранках. Кветкі жоўтыя, адзіночныя, у пазухах лісця. Плод — каробачка даўж. да 25 см. Тэхн. (з сцяблоў вырабляюць грубыя валокны), лек., кармавыя і харч. (няспелыя струкападобныя плады і лісце спажываюць у ежу, з насення гатуюць сурагат кавы і какавы) расліна. с. 271
БАНАЛІТЭ́Т (франц. banalité), у сярэдневяковай Зах. Еўропе манапольнае права сеньёра на маёмасць грамадскай значнасці (млын, печ, вінаградны прэс), за карыстанне якой сяляне павінны былі яму дадаткова плаціць. Баналітэты шырока ўжываліся феадаламі (у т.л. простымі рыцарамі) з канца 10—11 ст. с. 272
БАНАМПА́К (Bonampak), цырыманіяльны цэнтр майя апошніх стагоддзяў 1-га тыс. ў штаце Чыяпас (Мексіка). Адкрыты ў 1946. Захавалася каля 20 будынкаў, у тым ліку «Храм размалёвак» (8 ст.), сцены якога ўпрыгожаны шматфігурнымі батальнымі і рытуальнымі сцэнамі. Знойдзены таксама стэлы, рэльефы, алтары. с. 272
БАНА́Н (Musa), род кветкавых раслін сям. бананавых. Больш за 40 відаў. Радзіма — трапічная Азія, Акіянія, Паўн. Аўстралія. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных краінах. На Беларусі вырошчваецца ў аранжарэі Цэнтр. бат. саду АН. Найб. вядомыя банан райскі (Musa paradisiaca), дэсертны ( Musa sapientum), тэкстыльны, або абака (Musa textilis),} японскі (Musa basjoo) і інш.
Шматгадовыя дрэвападобныя травяністыя расліны з магутным карэнішчам, пакарочаным сцяблом і несапраўдным трубчастым ствалом выш. да 15 м, які ўтвараюць похвы лістоў. Лісце даўж. да 6 м, суцэльнае. Кветкі звычайна аднаполыя, няправільныя, сабраныя ў звіслы складаны колас. Плады буйныя, рабрыстыя, падоўжаныя серпападобныя або кароткія авальныя ягады (ядомыя, маюць цукар, крухмал, бялкі, таніды і карацін), з іх гатуюць алкагольныя і кандытарскія вырабы, кансервы і інш. харч. прадукты, з лісця вырабляюць валакно — т. зв. манільскую пяньку. Лек. (у пладах і кветках ёсць антыбіётыкі; слабіцельны, страўнікавы, антыдыябетычны і антыгельмінтны сродак), кармавыя і дэкар. Расліны. с. 272
БАНА́НАВЫ , позназімовы сорт яблыні селекцыі Бел. НДІ пладаводства. Выведзены скрыжаваннем сартоў Бабушкіна і Банан зімовы. Раянаваны з 1967 па ўсіх садовых зонах рэспублікі.
Дрэва моцнарослае з прыўзнята-круглаватай кронай. Плоданашэнне пачынае на 5—6-ы год пасля пасадкі. Сорт зімаўстойлівы, сярэднеўстойлівы да паршы, сярэднеўрадлівы. Плады сярэдняй велічыні (100—120 г), пляската-круглаватыя, саламяна-жоўтага колеру з лёгкім загарам з сонечнага боку. Мякаць шчыльная, сакаўная, прыемнага кісла-салодкага смаку. Дэсертны, спажываецца ў свежым выглядзе, захоўваецца больш за 200 сутак.
З.А.Казлоўская. с. 272
БАНАПА́РТЫ (франц. Bonaparte, італьян. Вuonaparte), французская імператарская дынастыя [1804—14, 1815, 1852—70). Засн. Напалеонам І Банапартам [1804—14, 1815], рэстаўрыравана Напалеонам ІІІ [1852—70].
Банапарты — браты Напалеона І, якіх ён паставіў на чале заваяваных ці створаных французамі дзяржаў: Жазеф Банапарт, неапалітанскі кароль [1806—08], кароль Іспаніі [1803—13]; Луі Банапарт, кароль Галандыі [1806—10]; Жэром Банапарт, кароль Вестфаліі [1807—13]. Сёстры Напалеона І: Эліза, прынцэса Лукская і П’ёмбінская [1805—14], вял. герцагіня Тасканская [1809—14]; Паліна, герцагіня Гуастальская (у Італіі) з 1806; Караліна, жонка маршала І. Мюрата, у 1808—15 неапалітанскага караля. Сын Напалеона І Франсуа Шарль Жазеф Банапарт вядомы як Напалеон ІІ. Пасля рэвалюцыі 4.9.1870 дынастыя Банапартаў перастала кіраваць. с. 272
БАНАПАРТЫ́ЗМ , гістарычны тэрмін, якім першапачаткова пазначалі паліт. рэжымы Напалеона І і Напалеона ІІІ у Францыі. Ужываецца з 19 ст. Адметны абаронай інтарэсаў буйной буржуазіі, апорай на армію і кансерватыўныя слаі сялянства, лавіраваннем паміж рознымі паліт. сіламі грамадства, спалучэннем дэмагогіі з палітыкай наступлення на дэмакр. свабоды і рэв. рух. У шырокім сэнсе банапартызм — антыдэмакр. дыктатура пэўных сац. груп, што лавіруюць паміж рознымі сіламі грамадства. с. 272
БАНАПАРТЫ́СТЫ , прыхільнікі рэстаўрацыі дынастыі Банапартаў у Францыі пасля падзення Першай (1804—14) і Другой (1852—70) імперый. У час рэвалюцыі 1848 садзейнічалі прыходу да ўлады пляменніка Напалеона І прынца Луі Банапарта. Пасля яго звяржэння (1870) — адна з манархісцкіх партый. с. 272
БАНА́Р (Bonnard) П’ер (3.10.1867, Фантэнэ-о-Роз, дэп. О-дэ-Сен, Францыя — 23.1.1947), французскі мастак. У канцы 1880-х г. вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў і ў акадэміі Жуліяна ў Парыжы. Чл. групы «Набі», зазнаў уплыў П.Гагена і яп. гравюры. Яго пейзажы, быт. сцэны, інтэр’еры, ню і нацюрморты, звязаныя з дэкаратыўнасцю позняга імпрэсіянізму, адметныя лірычнай сузіральнасцю, надзвычайнай вытанчанасцю каларыту: «Пачатак вясны (Маленькія фаўны)» (1903—04), пано «Восень. Збор садавіны» (1912), «Аголеная ў ванне» (1937) і інш.
Літ.: Яворская Н.В. Пьер Боннар. М., 1972. Я.Ф.Шунейка. с. 272
БА́НАС , ахар, археалагічная культура эпохі энеаліту (каля 1900—1300 да нашай эры) на тэр. штата Раджастхан (Індыя). Назва ад р. Банас, у басейне якой даследавана паселішча Ахар (адсюль другая назва культуры). Насельніцтва займалася земляробствам (вырошчвала рыс, пшаніцу), асн. буд. матэрыялам былі камень і гліна. Характэрна чорна-чырвоная кераміка, упрыгожаная малюнкамі белай фарбы. Пашыраны медныя і бронзавыя вырабы. с. 272
БАНА́Т (Banat), гістарычная вобласць у Паўд.-Усх. Еўропе, паміж Трансільванскімі Альпамі на У, рэкамі Ціса на З, Мурэш на Пн, Дунай на Пд. На пач. нашай эры тэр. Баната ўваходзіла ў склад рым. правінцыі Дакія. З 1028 пад уладай Венг. каралеўства. Да 16 ст. заваяваны Асманскай імперыяй. Паводле Пажаравацкіх мірных дагавораў 1718 Банат перайшоў да Аўстрыі (пазней Аўстра-Венгрыі). Паводле Трыянонскага мірнага дагавора 1920 2/3 яго тэрыторыі адышлі да Румыніі, амаль ⅓  — да Югаславіі, землі вакол г. Сегед — да Венгрыі. с. 273
БА́НАЎ Іван Мікалаевіч (29.8.1916, г.п. Тацынскі Растоўскай вобл., Расія — 9.2.1982), адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1935. Скончыў Арджанікідзеўскае ваен. пяхотнае вучылішча (1938), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1949). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Са жн. 1942 у тыле ворага, арганізоўваў дыверсійна-разведвальную работу ў Брэсцкай вобл., падрыхтаваў 3 групы разведчыкаў. Да 1977 у Сав. Арміі, ген.-маёр. с. 273
БА́НАХ (Banach) Стафан (30.3.1892, Кракаў — 31.8.1945), польскі і ўкр. матэматык; адзін са стваральнікаў львоўскай матэм. школы. Чл.-кар. АН у Кракаве (1924). Скончыў Львоўскі політэхн. ін-т (1914). З 1924 праф. Львоўскага ун-та. Адзін са стваральнікаў сучаснага функцыянальнага аналізу. Яго імем названы лінейныя прасторы, у якіх найбольш плённа вывучаюцца лінейныя функцыяналы і аператары.
Тв.: Рус. пер. — Дифференциальное и интегральное исчисление. 3 изд. М., 1972. с. 273
БАНА́ЧЫЧ Антон Пятровіч (31.12.1880, г. Марыупаль, Украіна — 22.3.1933), рускі і бел. спявак (барытон, пазней драм. тэнар), педагог. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю па класах вакалу і кампазіцыі (1901). У 1905—21 адзін з вядучых салістаў Вял. т-ра, дзе выканаў шэраг вядучых партый, у тым ліку Грышкі Куцярмы («Паданне пра нябачны горад Кіцеж...» М.Рымскага-Корсакава), Галіцына («Хаваншчына» М.Мусаргскага). З 1928 у Мінску: арганізатар і кіраўнік спец. вышэйшага опернага класа ў Бел. муз. тэхнікуме, вак. кансультант Бел. студыі оперы і балета (1930—33), заг. вак. кафедры Бел. кансерваторыі (з 1932). Сярод вучняў Л.Александроўская, І.Балоцін, М.Дзянісаў, С.Друкер. с. 273
БАНА́ЮС Ян, бел. дойлід 1-й пал. 17 ст. Жыў у в. Дойліды (Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл.). Удзельнічаў у буд-ве Іўеўскай сядзібы і інш. збудаванняў на Іўеўшчыне. с. 273
БАНБУ́ , глядзі Бэнбу. с. 273
БАНГАЛО́Р , Бенгалуру, Бангалур, горад на Пд Індыі. Адм. ц. штата Карнатака. Вядомы з 16 ст. 2,7 млн. ж., з прыгарадамі 4,2 млн. ж. (1991). Трансп. вузел. Аэрапорт. Важны прамысл., навук. і культ. цэнтр паўд. ч. Індыі. Авія-, вагона-, станкабудаванне, эл.-тэхн. і радыёэлектронная прам-сць. Дакладнае машынабудаванне (у тым ліку выраб гадзіннікаў). Развіты традыц. галіны прам-сці — гарбарна-абутковая, тэкст. і харчовая. Цэнтр касм. даследаванняў. Саматужныя промыслы. Акадэмія навук. Ун-т. Батанічны сад. с. 273
БАНГВЕУ́ЛУ (Bangweulu), возера ў Цэнтр. Афрыцы, у Замбіі, у бас. р. Конга (Заір), на выш. 1067 м. Пл. ад 4 тыс. км2 (у сухі сезон) да 15 тыс. км2 (у час летніх дажджоў). Глыб. да 5 м. Берагі нізкія, забалочаныя. Упадае (у час дажджоў) р. Чамбешы, выцякае р. Луапула. Амаль усё возера зарасло чаротам і асакою. Больш за 50 відаў рыб; водзяцца бегемоты. Адкрыта ў 1868 англ. даследчыкам Д.Лівінгстанам. На ўсх. берагах нац. парк Ісангана. с. 273
БАНГІ́ (Bangui), горад, сталіца Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі (ЦАР). Вылучаны ў асобную адм. адзінку, прыраўнаваную да прэфектуры. Засн. ў 1889. 597 тыс. ж. (1988). Порт на р. Убангі (прыток Конга). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Эканам. і культ. цэнтр краіны. Праз порт Бангі праходзіць увесь знешні гандаль ЦАР і часткова дзяржавы Чад. Тэкст. камбінат; харчасмакавая прам-сць. Шліфоўка алмазаў. Зборка радыёпрыёмнікаў. Абутковая і швейная ф-кі. Ун-т. с. 273
БАНГКО́К , Банкок, Крунгтэп, горад, сталіца Тайланда. Засн. ў 16 ст. 5,9 млн. ж. (з прыгарадамі, 1990). Гал. марскі і рачны порт краіны, у вусці р. Менам-Чао-Прая, за 30 км ад Сіямскага зал. Паўд.-Кітайскага м. (грузаабарот каля 30 млн. т, каля 90% імпарту і 75% экспарту краіны). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл. цэнтр. Рысаачышчальныя, лесаапрацоўчыя, тэкст., папяровыя, шклокерамічныя, цэментныя, электратэхн., нафтаперапр., хім., гумавыя прадпрыемствы; аўтазборка, суднабудаванне. Мастацкія рамёствы. Ун-ты. Нац. музей. Шмат каналаў.
У планіроўцы Бангкока элементы радыяльна-кальцавой структуры, вуліцы-каналы (часткова засыпаны ў 20 ст.). Гіст. цэнтр у лукавіне ракі, вакол — «старое прадмесце», зарэчны раён Тханбуры. Горад вядомы унікальнымі помнікамі: комплекс каралеўскага палаца Чакры (канец 18 — пач. 20 ст.), храмы (ваты) Пра Кео (канец 18 ст.), Чэтупон (По), Сутат, Раджабапіт, Бенчамабапіт, Арун (усе 19 ст.). З пач. 20 ст. забудоўваецца атэлямі, банкамі, канторскімі будынкамі еўрап. тыпу. Музеі: Нац. музей Тайланда, «Каралеўскія баржы», «Тайскі дом», «Палац Суан Пакад» і інш. с. 273
БАНГЛАДЭ́Ш , Народная Рэспубліка Бангладэш, дзяржава ў Паўд. Азіі. На Пд абмываецца Бенгальскім зал. Індыйскага ак. На З, Пн і У мяжуе з Індыяй, на ПдУ — з М’янмай. Пл. каля 144 тыс. км2. Нас. 116,6 млн. чал. (1994). Сталіца — г. Дака. Падзяляецца на 64 акругі. Дзярж. мовы бенгальская і англійская. Нац. свята — Дзень незалежнасці (26 сак.).
Дзяржаўны лад. Бангладэш — унітарная рэспубліка з парламенцкай формай праўлення. Парламент — аднапалатная Нац. асамблея (330 дэпутатаў, тэрмін паўнамоцтваў 5 гадоў). Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на 5 гадоў і выконвае прадстаўнічыя функцыі. Кіраўнік выканаўчай улады — прэм’ер-міністр.
Прырода. Каля 90% — плоская алювіяльная нізіна ў межах буйнейшай у свеце агульнай дэльты Ганга і Брахмапутры (выш. 1—3 м над узр. м. ў прыморскіх раёнах, 6—20 м на З і ПнЗ), парэзаная сеткай рэк і каналаў. На Пн узвышшы Барынд і Мадхурпур, на ПдУ горы Чытагонг і Лушаі (да 1230 м). З карысных выкапняў невял. радовішчы прыроднага газу, нафты, каменнага вугалю, торфу, жал. руды, буд. матэрыялы. Клімат субэкватарыяльны мусонны з вільготным (май—кастр.) і сухім сезонамі. У вільготны сезон т-ра паветра 28—35 °С, у сухі 15—25 °С. Ападкаў 2000—3000 мм за год. Частыя паводкі, ураганы і нагоны вады з мора, радзей засухі. Глебы алювіяльныя, рыхлыя, пераважна сугліністыя і супясчаныя, лёгка паддаюцца апрацоўцы. Пашырана эрозія глебаў, у прыморскіх раёнах — засаленне. Рэкі — Ганг, Брахмапутра са шматлікімі прытокамі і пратокамі: выкарыстоўваюцца для арашэння і суднаходства. Пераважае культ. расліннасць; на ПдУ захаваліся трапічныя вечназялёныя бамбукавыя і пальмавыя лясы (каля 14% тэрыторыі), уздоўж узбярэжжа — мангравыя зараснікі. Нац. паркі Чытагонг, Мадхурпур.
Насельніцтва. 98% — бенгальцы. Ёсць мусульманскія выхадцы з Індыі. На ўскраінах і ў гарах на ПдУ жывуць малыя народнасці асама-бірманскага паходжання (чакма, могх, кхаст, санталы і інш.). Сярэднегадавы прырост 2,4%. Паводле веравызнання больш за 85% вернікаў мусульмане, каля 12% індуісты. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва каля 810 чал. на 1 км2 (адна з найб. у свеце), у многіх раёнах перавышае 1 тыс. чал. На 1 км2. У гарадах каля 14% жыхароў краіны. Найб. гарады (1991, тыс. ж.): Дака — 3638, Чытагонг — 1566, Кхулна — 601, Нараянгандж, Маймансінгх, Раджшахі. Сярэдняя працягласць жыцця 52 гады.
Гісторыя. Тэр. Бангладэш заселена ў палеаліце. У сярэдзіне 1-га тыс. да нашай эры — сярэдзіне 1-га тыс. нашай эры існавалі дзярж. ўтварэнні, у т.л. Ванга (7—6 ст. да нашай эры), ад якой і пайшла назва Бенгалія, потым Бангладэш (краіна бенгальцаў). У 6—13 ст. нашай эры ў дзяржаве Бенгаліяй правілі дынастыі Гаўда, Палаў і Сенаў. На рубяжы 12—13 ст. яе захапіў Дэлійскі султанат, ва ўсх. яе частцы пануючай рэлігіяй становіцца іслам. З сярэдзіны 14 ст. Бенгалія незалежная. У 1576 яе захапілі Вялікія Маголы. На пач. 18 ст. краіна зноў самастойная, на той час — самая густанаселеная і развітая частка Індастана. У сярэдзіне 18 ст. адсюль англічане пачалі экспансію ў Індастан. Пасля бітвы пры Плесі (1757) Бенгалія — уладанне англ. Ост-Індскай кампаніі. Каланіяльны рэжым прывёў краіну ў заняпад. У 19 ст. ў агульным рэчышчы вызв. руху Індастана ў Бенгаліі сфарміраваўся нац.-вызв. рух. У 20 ст. ім кіраваў Індыйскі нацыянальны кангрэс, а ва Усх. Бенгаліі — і мусульм. ліга. Пасля падзення каланіялізму ў Індыі (1947) б. брытанская калонія падзелена паводле рэліг. прынцыпу на 2 дзяржавы — Індыю і Пакістан; Усх. Бенгалія апынулася ў складзе апошняй як яе частка. Дзярж. ўладу ў краіне захапілі маёмныя колы Зах. Пакістана, якія праводзілі тут палітыку жорсткай эксплуатацыі. Асабліва востра паўстала моўная праблема; дзярж. мовай Пакістана — урду — валодалі 1,1% жыхароў Усх. Пакістана. За раўнапраўе абедзвюх частак краіны выступілі камуністы і чл. Нар. лігі (узнікла ў 1949 і стала самай уплывовай паліт. сілай краіны). Нац. праблема тут ускладнялася цяжкім сац.-эканам. становішчам. Усх. Пакістан быў у ліку самых адсталых рэгіёнаў свету. У канцы 1960 — пач. 1970-х г. бенгальскае пытанне стала прыярытэтным у комплексе праблем Пакістана, ахопленага дзярж. крызісам. На агульных выбарах 1970 перамагла Нар. ліга на чале з М.Рахманам, якая запатрабавала поўнай аўтаноміі Усх. Пакістана, замацаванай канстытуцыяй. Правячыя колы Зах. Пакістана пачалі супраць бенгальцаў жорсткія рэпрэсіі, якія прывялі да ўцёкаў апошніх у суседнюю Індыю і гібелі каля 3 млн. чал. У Бенгаліі пачалася агульнанац. кампанія непадпарадкавання, якая перарасла ва ўзбр. барацьбу партызанаў (мукці-бахіні). 26.3.1971 бенгальскія нац. сілы абвясцілі незалежную краіну Бангладэш. На дапамогу бенгальцам прыйшлі ўзбр. сілы Індыі разам з мукці-бахіні. У снеж. 1971 войскі Пакістана капітулявалі. Урад новай краіны ўзначаліў вызвалены з турмы М.Рахман. Пакістанцы-небенгальцы пакінулі Бенгалію. Паліт. ўлада ў Бенгаліі апынулася ў руках сярэдняй і дробнай буржуазіі, інтэлігенцыі, служачых, заможных землеўладальнікаў. Урад спрабаваў вырашыць сац. пытанні шляхам шырокай нацыяналізацыі прам-сці, банкаў, стварэннем дзяржсектара і планаваннем у эканоміцы. Непадрыхтаванасць новай улады, цяжкая эканам. спадчына, стыхійныя бедствы прывялі да паліт. напружанасці. У выніку дзярж. ваен. перавароту і забойства М.Рахмана (жн. 1975) настаў 15-гадовы перыяд смуты, за час якой адбыліся 4 ваен. перавароты, забіты 2 прэзідэнты, 9 гадоў існавала прамое ваен. праўленне, 5 гадоў абмяжоўвалася канстытуцыя. Абраны ў чэрв. 1977 прэзідэнт З.Рахман стварыў Нацыяналіст. партыю Бангладэш (НПБ) і абвясціў асн. прынцыпамі сваёй палітыкі іслам, дэмакратыю, нацыяналізм, сац. справядлівасць. У маі 1981 З.Рахман забіты. У сак. 1982 да ўлады прыйшоў ген. Х.М.Эршад, які ажыццяўляў праграму «19 пунктаў» (дапамога сельскай гаспадарцы, дэнацыяналізацыя, пашырэнне дзейнасці прыватнага капіталу, у т.л. замежнага). Дзеянні апазіцыі ў снеж. 1990 прывялі да падзення рэжыму Эршада. На першых свабодных выбарах у лют. 1991 перамагла НПБ на чале з удавой З.Рахмана Х.Зія, якая ўзначаліла ўрад. Асн. апазіц. партыяй стала Нар. ліга (лідэр Х.Вазед, дачка М.Рахмана). Прэзідэнт краіны (з кастр. 1991) Абдур Рахман Бісвас кіруецца прынцыпамі бангладэшскага нацыяналізму і ісламу. Кіруючая партыя імкнецца да правядзення рыначных рэформаў, умацавання прам-сці і с.-г. вытворчасці.
Бангладэш — чл. ААН (з 1974), а таксама Садружнасці, Руху недалучэння, арг-цыі «Ісламская канферэнцыя»; ініцыятар стварэння ў 1985 Асацыяцыі рэгіянальнага супрацоўніцтва Паўд. Азіі. Дыпламат. адносіны з Беларуссю ўстаноўлены ў 1992.
Палітычныя партыі. Дзейнічае каля 100 паліт. партый і груповак. Асн. з іх — Нацыяналіст. партыя Бангладэш, Нар. ліга, Нац. партыя Бпнгладэш, Джамаат-і-ісламі, Кампартыя Бангладэш і інш.
Гаспадарка. Бангладэш — агр. краіна з многаўкладнай эканомікай. Паводле класіфікацыі ААН уваходзіць у лік найменш развітых краін. Штогадовы валавы нац. прадукт 24 млрд. дол. ЗША (каля 200 дол. на чалавека). Найб. развіта сельская гаспадарка (67% зямель апрацоўваюцца), якая дае 40% нац. прадукту. У ёй занята 74% эканамічна актыўнага насельніцтва. Пераважаюць дробныя сял. гаспадаркі з нізкай вытв-сцю і таварнасцю. Характэрныя абмежаванасць зямельнага фонду, агр. перанасяленне. На б.ч. палёў штогод збіраюць 2—3 ураджаі. Гал. харч. культура — рыс (80% пасяўных плошчаў, штогадовы збор каля 15 млн. т), вырошчваюць таксама пшаніцу (каля 1,5 млн. т), ячмень, бабовыя (фасоля, чачавіца і інш.), бульбу, агародніну і садавіну. Краіна не забяспечвае сябе харч. прадуктамі, штогод імпартуе каля 2 млн. т збожжа. Асн. тэхн. і экспартныя культуры: джут (каля 1 млн. т, 2-е месца ў свеце пасля Індыі), цукр. трыснёг, бавоўна, тытунь, алейныя (рапс, кунжут, гарчыца, арахіс), чай (штогадовы збор каля 40 тыс. т). Пагалоўе буйн. раг жывёлы каля 24 млн. (выкарыстоўваецца пераважна як цяглавая сіла), дробнай раг. жывёлы (пераважна козаў) каля 11 млн., птушкі каля 90 млн. Прэснаводнае (у сажалках, рэках і на рысавых палях) і марское рыбалоўства штогод дае каля 1 млн. т рыбы. Здабываюць прыродны газ (на ПнУ, каля 2,5 млрд. м3 штогод), нафту (забяспечвае 0,5% патрэбы краіны), вапняк, буд. матэрыялы. Вытв-сць электраэнергіі каля 5 млрд. КВт · гадз. ГЭС на р. Карнахпулі. Большасць прадпрыемстваў занята перапрацоўкай с.-г. сыравіны. Найб. развіты тэкст., пераважна джутавая (тканіны, дываны) і баваўняная, прам-сць. Развіваюцца тэкст. (швейная і трыкат. галіны), харч. (цукр., чайная, алейная, саляная, тытунёвая, рысаачышчальная), папяровая, хім. (вытв-сць угнаенняў, хімікатаў, лекаў, фарбавальнікаў); машынабудаванне (вытв-сць станкоў, дызельных рухавікоў, тэлеф. абсталявання, радыёпрыёмнікаў, суднабудаванне, суднарамонт, зборка з імпартаваных дэталяў). Металургічны і нафтаперапр. з-ды ў Чытагонгу, вытв-сць цэменту ў Чхатаку. Важнае значэнне маюць хатнія промыслы, рамесніцтва і дробная прам-сць (гарбарная, ганчарная і інш.), у якіх занята больш за 1 млн. чал. Саматужнае ткацтва (больш за 300 тыс. чал.) амаль цалкам забяспечвае патрэбы насельніцтва ў тканінах. На долю ўнутр. воднага транспарту прыпадае 75% грузавых і пасажырскіх перавозак. Працягласць водных шляхоў з пастаяннай эксплуатацыяй 8 тыс. км. Агульная працягласць чыгунак 2818 км, аўтадарог 10 500 км. Асн. рачныя парты і чыг. вузлы Нараянгандж, Кхулна, Сілхет, Маймансінгх. Асн. грузапатокі з Пн на Пд (джут, скуры, чай) і з Пд на Пн (збожжа, машыны і абсталяванне, хімікаты). Марскі транспарт забяспечвае знешнеэканам. сувязі. Марскія парты Чытагонг і Чална. Авіяц. транспарт звязвае буйнейшыя гарады краіны з 26 краінамі Азіі, Афрыкі і Еўропы. Агульны тавараабарот 5,6 млрд. дол. ЗША (1991/92 фін. год), экспарт — 2 млрд. дол., імпарт — 3,6 млрд. дол. Экспартуе джут, джутавыя і скураныя вырабы, чай, рыбу, морапрадукты, адзенне, сантэхн. і кухоннае абсталяванне, абутак, электрабыт. прылады і інш. Імпартуюцца нафта і нафтапрадукты, металы, машыны і абсталяванне, збожжа і інш. харч. прадукты. Асн. знешнегандл. партнёры: ЗША, Японія, Вялікабрытанія, Саудаўская Аравія, Сінгапур, ААЭ, Кітай, Расія. Грашовая адзінка — така.
Друк, радыё, тэлебачанне. У Бангладэш выходзіць больш за 90 штодзённых газет, больш за 340 штотыднёвых і каля 180 інш. перыяд. выданняў. Інфармацыйныя агенцтвы: дзярж. Бангладэш Сангбад Сангаста (БСС) і прыватнае Юнайтэд Ньюс оф Бангладэш (ЮНБ). Радыё і тэлебачанне — дзярж., на бенгальскай і англ. мовах.
Літаратура. Развіваецца на бенгальскай мове. Яе спецыфіка абумоўлена цеснай сувяззю з традыцыйнай мусульм. культурай і рэгіянальнымі асаблівасцямі. У 15—18 ст. бенгальскія мусульмане стварылі нямала паэт. твораў на бенгальскай мове, у якіх адчувалася наследаванне араб. і перс. канонам. У адрозненне ад індусаў бенгальскія мусульмане не абнаўлялі ў 19 ст. сваю культуру і л-ру. Першы паэт-мусульманін, які набыў усебенгальскае прызнанне, — Назрул Іслам. Даследчык усх.-бенгальскага фальклору Джасімуддзін стаў вядомы сваімі песнямі і паэмамі ў нар. духу. Паэты Гулам Мустафа і Суфія Камал трымаліся літ. традыцый; Фарук Ахмад і інш. супрацьпастаўлялі сваю творчасць агульнабенгальскім традыцыям. Плённа развіваецца паэзія, якая наследуе традыцыі Р.Тагора, бенгальскай л-ры 1930-х г. і знаходзіцца пад уплывам сусв. паэзіі 20 ст. Буйнейшы паэт — Шамсур Рахман, творы якога адлюстроўваюць трагічны лёс краіны. Іншыя вядомыя паэты: Ахсан Хабіб, Саід Алі Ахсан, Хасан Хафізур Рахман, аль-Махмуд, Шахід Кадры, Нірмаленду Гун. Развіваецца таксама проза: раманы Саіда Валіулы, апавяданні Шаўката Асмана, творы Абул Фазла, Абу Ісхака і інш. Арганізац. цэнтр л-ры — Бенгальская акадэмія (г. Дака).
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. На тэр. Бангладэш захаваліся помнікі мастацтва 12 ст.: рэшткі ўмацаванняў г. Пундранагара (Махастхан), будыйскіх манастыроў у Пахарпуры і Майнаматы з тэракотавымі рэльефамі на міфалагічныя тэмы, з круглай каменнай і бронз. скульптурай. Пасля мусульм. захопу (канец 12 — пач. 13 ст.) у культуру Бангладэш прыйшлі маст. традыцыі Сярэдняй Азіі, Бліжняга і Сярэдняга Усходу, пашырылася буд-ва мячэцяў, мінарэтаў, медрэсэ. У 16—17 ст. дасягнуў росквіту мініяцюрны жывапіс. У 18—19 ст. разам з традыц. тыпамі збудаванняў («Зоркавая мячэць» у г. Дака) узводзіліся чыг. вакзалы, муніцыпалітэты ў стылі англ. неакласіцызму (будынак банка ў г. Дака). Грамадскія будынкі сярэдзіны 20 ст. пабудаваны ў стылі, які спалучае сучасныя канструкцыі і матэрыялы з традыц. формамі (мячэць Байтул Мукарам у г. Дака). Рэаліст. творы ў духу еўрап. мастацтва створаны жывапісцамі і графікамі (З.Абедзін, А.Сафіуддзін, К.Хасан). Некаторыя мастакі абапіраюцца на традыцыі магольскай мініяцюры і стараж. інд. размалёўкі (Х.Рахман). Творчасць жывапісцаў М.Башыра, М.Кібрыя, графіка К.Чаудхуры адметная імкненнем да зах. мадэрнізму. У дэкар.-прыкладным мастацтве вылучаюцца разьба па дрэве і слановай косці, ганчарства, ткацтва.
Музыка. Найб. раннія этапы станаўлення музыкі Бангладэш адносяцца да 3—2-га тыс. да нашай эры У сярэдзіне 1-га тыс. да нашай эры склалася культура напеўнай рэчытацыі тэкстаў Ведаў. На пач. нашай эры фарміравалася музыка высокай традыцыі (пераважна вакальная), у 4—7 ст. расквітнела тэатр. музыка. З 13 ст. ў рэчышчы культуры хіндустані развівалася класічная музыка. У 14—16 ст. склалася прыдворная вак. традыцыя дхрупад, адметная велічнасцю і павольнасцю разгортвання, філас. зместам. У 17—18 ст. з яе вылучылася самаст. вак. традыцыя кхаял з больш экспрэсіўным тыпам спеваў. Музыка Бангладэш уключае і разнастайныя муз.-танц.-тэатр. формы, звязаныя з побытам (бхатыялі). Сярод муз. інструментаў: струнныя — віна, сітар, сарод, сарангі, тампура, сантур; ударныя — табла, пакхавадж, мрыданга, барабаны; духавы — бансуры (драўляная флейта). На мяжы 19—20 ст. пашырылася інстр. музыка. Вял. ўклад у муз. культуру Бангладэш зрабіў Р.Тагор. У Бангладэш працуюць Муз. акадэмія і Т-ва па развіцці мастацтваў і л-ры.
Тэатр. У Бангладэш да нашага часу захаваўся стараж. від інд. нар. т-ра — джатра, які бярэ пачатак з ігрышчаў пастухоў і рэліг. працэсій культу Вішну — Крышны. Ён аб’ядноўвае танец, пантаміму, слова, інстр. і вак. музыку. У канцы 19 — пач. 20 ст. тэатр узбагаціўся новымі тэмамі, героямі сталі гіст. асобы, барацьбіты за нац. вызваленне. Выканаўцы — юнакі і мужчыны; гал. спявак (бібек) дае каментарыі, тлумачыць ход тэатр. дзеяння.
Кіно. У 1959 зняты першы ў Бангладэш фільм «Цячэ рака» («Прыйдзе дзень», рэж. Дж. Кардар). У 1960-я г. здымаліся меладрамы на ўзор інд. камерцыйнай прадукцыі, прытчы. У 1970—80-я г. створаны фільмы, якія закранаюць сац. пытанні, барацьбу за незалежнасць; экранізуецца літ. класіка, нар. легенды. Сярод найб. значных фільмаў: «Усё яшчэ ноч», «Вяртанне да жыцця», «Апошні школьны званок» (усе рэж. Х.А.Рахман), «Бесхарактарны чалавек» (рэж. Б.Іслам), «Паміж небам і зямлёй» (рэж. С.Дата), «Цябе пакліча мая флейта» (рэж. Міта), «Бясконцая дарога» (рэж. А.Хусейн). У краіне 5 кінастудый, у тым ліку 1дзяржаўная.
Літ.: Ермошкин Н.И. Бангладеш: Годы борьбы и становления (1966—1974). М., 1979; Народная Республика Бангладеш: Экономика, история, культура. М., 1979.
Ю.В.Ляшковіч (гаспадарка),
М.Г.Елісееў (гісторыя). с. 274
БА́НДА (Banda), міжастраўное мора, частка Аўстрала-Азіяцкага міжземнага мора, паміж а-вамі Малайскага архіпелага (Серам, Селатан-Тымур, Ветар, Сулавесі, Буру і інш.). Пл. 714 тыс. км2. Найб. глыб. 7440 м, сярэдняя — 3064 м. А-вы: Амбон, Барат-Дая, Бутунг і інш. Сярэднегадавая т-ра вады 27 °С. Салёнасць 34,5‰. Прылівы мяшаныя (да 2,4 м). Водзяцца лятучыя рыбы, акулы, тунцы, васьміногі і інш. Порт — Амбон (на в-ве Амбон, Інданезія). с. 276
БАНДАЖЭ́ЎСКІ Юрый Іванавіч (н. 9.1.1957, г.п. Радунь Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. імунолаг, патолаг. Д-р мед.н. (1988), праф. (1991). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1980). Працаваў у гэтым ін-це, з 1990 рэктар Гомельскага мед. ін-та. Навук. працы па этыялогіі і патагенезе ўнутрывантробнага развіцця, імуннай рэгуляцыі антагенезу, функцыянаванні арганізма ва ўмовах інкарпарацыі радыенуклідаў.
Тв.: Имунная регуляция онтогенеза. Гомель, 1994; Клинико-экспериментальные аспекты влияния инкорпорированных радионуклидов на организм. Гомель, 1995 (у сааўт.). с. 276
БАНДА́Й , дзеючы вулкан у Японіі, у паўд. частцы хр. Оу, на в-ве Хонсю. Выш. 1819 м. Складзены з андэзітаў. Катастрафічнае вывяржэнне ў 1888. Уключаны ў тэр. нац. парку Бандай-Асахі. с. 276
БАНДА́Й-АСА́ХІ , нацыянальны парк у Японіі на в-ве Хонсю. Засн. ў 1950. Пл. каля 190 тыс. га (уключае некалькі запаведнікаў). Размешчаны ў раёнах актыўнай вулканічнай дзейнасці (вулканы Бандай і Адзума): горы ўкрытыя шыракалістымі і хваёвымі лясамі, на вяршынях — лугі і хмызнякі. Шматлікія азёры. Своеасаблівая фауна (чорны мядзведзь, сернаказа, японская макака). с. 276
БАНДАРАНА́ІКЕ Саламон (8.1.1899, г. Каломба, Шры-Ланка — 26.9.1959), палітычны і дзярж. дзеяч Цэйлона (Шры-Ланкі). Атрымаў адукацыю ў Каломба, Шры-Ланка і Оксфардзе. У 1925 уступіў у партыю Цэйлонскі нац. кангрэс і стаў адным з яе лідэраў. У 1947—51 міністр аховы здароўя, старшыня першага цэйлонскага парламента. У 1951 стварыў Цэйлонскую партыю свабоды. У 1956— 59 прэм’ер-міністр, адначасова міністр замежных спраў і абароны. Урад Бандаранаіке праводзіў курс на замацаванне паліт. незалежнасці і развіццё нац. эканомікі (ліквідацыя замежных ваен. базаў, нацыяналізацыя порта Каломба, 10-гадовы план развіцця гаспадаркі). Забіты ў выніку змовы. с. 276
БАНДАРАНА́ІКЕ Сірымава (н. 17.4.1916, Балангода, Шры-Ланка), палітычны і дзярж. дзеяч Цэйлона (Шры-Ланкі). З 1960 старшыня Цэйлонскай партыі свабоды. У 1960—65 і 1970—77 прэм’ер-міністр Цэйлона. Працягвала паліт. і эканам. рэформы свайго мужа С.Бандаранаіке. Сацыялістычная арыентацыя яе ўрада прывяла да паглыблення эканам. цяжкасцяў, а абмежаванне дэмакр. свабод — да паражэння на выбарах 1977. У 1980—88 была пазбаўлена грамадз. правоў за карупцыю і злоўжыванне ўладай. с. 276
БАНДА́РНЫЯ ВЫ́РАБЫ , драўляныя ёмістасці з клёпак для вадкіх, паўвадкіх і сыпучых прадуктаў і бытавых патрэб. Ва ўжытку беларусаў вядомы з глыбокай старажытнасці. Шматлікія іх рэшткі (ад невял. конавак да бочак на некалькі сотняў літраў) выяўлены пры археал. раскопках у пластах 11—14 ст. Форма клёпак (падоўжаныя трапецападобныя ці акруглыя выпуклыя) абумовіла форму бандарных вырабаў — кадзепадобную (канічную) ці бачарную (пукатую). Паводле прызначэння вылучаюць пасудзіны для вады і вадкіх рэчываў (трансп. бочка, кадушка, вядро, біклага, барылка, конаўка), для с.-г. прадуктаў (бочка, кадзь, бачурка, кубелец), для бытавых патрэб (кубел, жлукта, балея, цэбар, ражка, дзяжа, даёнка, бойка, бельчык), меры ёмістасці (асьміна, шаснастка, гарнец, карэц). Большасць бандарных вырабаў вызначалася функцыянальнай мэтазгоднасцю, вонкавай прастатой, практычнасцю. Некаторыя вырабы невял. памераў аздаблялі разьбой і выпальваннем. У наш час многія бандарныя вырабы саступілі месца разнастайным металічным, фарфора-фаянсавым, пластмасавым і інш. ёмістасцям.
В.С.Цітоў. с. 276
БАНДАРО́ЎНА , гераіня аднайм. песні-балады, пашыранай на Беларусі, Украіне, часткова ў Літве і Польшчы. Твор узнік у 18 ст., звязаны з учынкамі старосты г. Канеў М.Патоцкага, які прымусам браў прыгожую дзяўчыну замуж, а нацешыўшыся ахвярай, забіваў яе і наладжваў пышнае пахаванне. Падобны сюжэт і ў аснове нар. балады, толькі там гордая дзяўчына нават пад пагрозай смерці не згаджаецца на дамаганні пана. У вобразе Бандароўны адлюстравана нар. ўяўленне пра маральную чысціню і стойкасць, чалавечую годнасць і прыгажосць. Першы баладу пра Бандароўну апубл. Я.Чачот. Яе запісалі Е.Раманаў, М.Федароўскі, У.Вярыга, П.Шэйн, Р.Шырма і інш. Я.Купала на аснове балады стварыў паэму «Бандароўна».
Літ.: Балады. Мн., 1978. Кн. 2. С. 343— 354; Салавей Л.М. Беларуская народная балада. Мн., 1978. С. 173—183. Л.М.Салавей. с. 276
БА́НДАР-СЕ́РЫ-БЕГАВА́Н (Bandar Seri Begawan), горад, сталіца Брунея. 52 тыс. ж. (1988). Порт на паўн.-зах. беразе в-ва Калімантан, каля вусця р. Кедаян. Міжнар. аэрапорт. Гандл. цэнтр. Дрэваапрацоўка, суднарамонт. ЦЭС. Ун-т. Музей У.Чэрчыля. Гісторыка-культ. музей. Вёска-музей на пáлях. Палац султана. Мячэць (найб. на Д. Усходзе). Старт. Цэнтр. с. 277
БАНДАРЧУ́К Пётр Фёдаравіч (н. 1.10.1911, в. Забараўцы Пінскага р-на), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну з жн. 1944 на 1-м Бел. фронце. Кулямётчык Бандарчук вызначыўся ў 1945 у баях на Вісленскім плацдарме і за г. Познань (Польшча). с. 277
БАНДАРЧУ́К Сяргей Фёдаравіч (25.9.1920, с. Белазёрка Херсонскай вобл., Украіна — 20.10.1994), рускі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1952). Герой Сац. Працы (1980). Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1948). Яго акцёрскае майстэрства спалучала цэльнасць і выразнасць з тонкай псіхал. прапрацоўкай вобраза, мяккасцю артыстычнай манеры: Тарас Шаўчэнка (аднайм. фільм, Дзярж. прэмія СССР 1952), доктар Дымаў («Скакуха»), Атэла (аднайм. фільм), Карасцялёў («Сярожа») і інш. Як рэжысёр Бандарчук вызначаўся выразнасцю і дакладнасцю канцэпцыі, зладжаным акцёрскім ансамблем. Майстар масавых сцэн. Сярод фільмаў: «Лёс чалавека» (1959, Ленінская прэмія 1960 за рэжысуру і выкананне ролі Андрэя Сакалова), «Вайна і мір» (4 серыі, 1966—67, «Оскар» 1969, роля П’ера Бязухава), «Ватэрлоо» (1970, сав.-італьян.), «Яны змагаліся за Радзіму» (1975, Дзярж. прэмія Расіі 1977, роля Звягінцава), «Чырвоныя званы» (1982, Дзярж. прэмія СССР 1984), тэлевіз. фільм «Ціхі Дон» (10 серый). с. 277
БАНДА́РЧЫК Васіль Кірылавіч (н. 1.8.1920, в. Кірава Слуцкага р-на Мінскай вобл.), бел. этнограф. Чл.-кар. АН Беларусі (1972), д-р гіст. н. (1965), праф. (1978). Засл. работнік культ. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1952). З 1957 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі (у 1969—76 дырэктар). У манаграфіях «Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст.» (1964), «Гісторыя беларускай этнаграфіі. Пачатак ХХ ст.» (1970), «Гісторыя беларускай савецкай этнаграфіі» (1972) даследуе асн. тэндэнцыі, кірункі і навук. плыні ў бел. этнаграфіі. Вывучае сучасныя культ.-побытавыя працэсы, гісторыю матэрыяльнай і духоўнай культуры, вераванні беларусаў, вусна-паэт. творчасць. Адзін з аўтараў кн. «Этнаграфія беларусаў» (1985), у якой разглядаецца этнагенез і этнічная гісторыя беларусаў. с. 277
БАНДА́РЧЫК Таццяна Андрэеўна (12.11.1902, в. Дукора Пухавіцкага р-на Мінскай вобласці — 24.7.1974), бел. актрыса. Скончыла Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). У 1920 на настаўніцкіх курсах у Бабруйску арганізавала драм. гурток «Крыніца», дзе паставіла п’есу Я.Купалы «Паўлінка» і выканала гал. ролю. Працавала ў т-рах: Бел. дзярж. (цяпер імя Я.Купалы, да 1921), Бел. імя Я.Коласа (1926—48), драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе (1949—56), Бабруйскім вандроўным (1956—67). Майстар эпізоду. Яе мастацтву былі ўласцівыя яркая характарнасць, акрэсленасць малюнка. Найб. каларытныя характары стварыла ў бел. драматургіі: Паланея («Прымакі» Я.Купалы), бабка Наста («Вайна вайне» Я.Коласа), Сцепаніда («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Маці («Ірынка» К.Чорнага), Жабрачка («Над Бярозай-ракой» П.Глебкі), Аўдоцця Захараўна («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Ганна Чыхнюк («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Аўдоцця, Акуліна («Любоў, Надзея, Вера» і «Дзіўны дом» П.Васілеўскага). с. 277
БАНДА́РЫНА Зінаіда Аляксандраўна (11.10.1909, г. Гродна — 16.4.1959), бел. пісьменніца. Скончыла Мінскі бел. пед. тэхнікум (1927), Ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1933). Настаўнічала ў бел. школе ў сібірскім пас. Медзякова (1927—28). Працавала ў бел. перыяд. друку. У 1948—50 заг. філіяла музея Я.Купалы ў Вязынцы. Друкавалася з 1926. Аўтар зб. вершаў «Веснацвет» (1931), зб. апавяданняў для дзяцей «Лясныя госці» (1960), аповесцяў «Шуміць тайга» (1928), «Дыпломная работа» (1953), «Галіна Ільіна» (1959, апошнія дзве на рус. мове). Аповесць «Ой, рана на Івана...» (1956) пра дзіцячыя і юнацкія гады Я.Купалы. с. 277
БАНДАРЫ́ХІНСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура эпохі бронзы (канец 12 — канец 8 ст. да нашай эры) на ПнУ Украіны (бас. рэк Северскі Данец, Ворскла, Сула, Псёл, Сейм). Назва ад паселішча ва ўрочышчы Бандарыха, непадалёку ад г. Ізюм Харкаўскай вобласці. Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, жыло на адкрытых і ўмацаваных паселішчах у зямлянках і наземных жытлах. Пахавальны абрад — найчасцей трупаспаленне з наступным пахаваннем рэшткаў у грунтавых ямах. Кераміка арнаментаваная верт. расчосамі, гарыз. радамі ямак рознай формы. Прылады вырабляліся з каменю (свідраваныя сякеры, зерняцёркі), косці (праколкі, прасліцы) і бронзы (кельты, нажы, кінжалы). На думку большасці даследчыкаў, плямёны, якія пакінулі Бандарыхінскую культуру, былі фіна-угорскія. с. 277
БАНДАРЭ́НКА Андрэй Васілевіч (н. 17.7.1955, г. Вільня), бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1981, клас Дз.Смольскага). З 1985 выкладчык Гродзенскага муз. вучылішча, з 1992 маст. кіраўнік «Гродзенскай капэлы». Найб. дасягненні ў галіне опернай і духоўнай музыкі. Сярод твораў: опера «Князь Наваградскі» (паст. 1992, Дзярж. прэмія Беларусі 1994), кантата «Аповесць пра разбурэнне Разані Батыем» (1981), араторыя «Думкі рускія» (1985), харавыя канцэрты «Пахвала вялікаму князю Уладзіміру Святаслававічу» (1987), «Вячэрняя малітва» (1993); сімф. паэма «Антыфон» (1980); Музыка для габоя, аргана, струнных і ўдарных інструментаў (1984), сімфонія для струннага арк. (1986), Канцэрт-паэма для скрыпкі, віяланчэлі, фп. і камернага арк. (1988), 3 хары на вершы А.С.Пушкіна; Літургія Іаана Златавуста (1995), хары на кананічныя тэксты.
Р.М.Аладава. с. 277
БАНДАРЭ́НКА Валерый Мікалаевіч (н. 1.1.1946, в. Малая Сазанка Амурскай вобл., Расія), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1988). Скончыў Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва імя А.Луначарскага ў Маскве (1967). З 1975 у Рускім драм. т-ры Беларусі. Увасобленыя ім вобразы вызначаюцца паглыбленым псіхалагізмам, адметнай выканаўчай манерай: Гужа («Знак бяды» паводле В.Быкава), Азазэла («Майстры» А.Дударава паводле М.Булгакава), Косач («Вяртанне ў Хатынь» паводле А.Адамовіча), Салёны («Тры сястры» А.Чэхава), Клаўдзій, Макдуф («Гамлет», «Макбет» У.Шэкспіра), Мэкі-Нож («Трохграшовая опера» Б.Брэхта), Крыспэн («Адзіны нашчадак» Ж.Ф.Рэньяра) і інш. Здымаецца ў кіно. с. 277
БАНДАРЭ́НКА Зінаіда Аляксандраўна (н. 28.4.1939, Мінск), дыктар бел. тэлебачання. Нар. арт. Беларусі (1985). Скончыла БДУ (1968). З 1959 дыктар Гомельскай абл. студыі тэлебачання, з 1962 працуе на Бел. рэсп. студыі тэлебачання (з 1976 кіраўнік групы дыктараў). Яе творчую дзейнасць вызначаюць артыстызм, абаяльнасць, нац. характар. с. 277
БАНДАРЭ́НКА Максім Мінавіч (1902, б. Хутар Кіжын Бабруйскага пав. — 17.2.1943), адзін з кіраўнікоў патрыят. падполля на тэр. Брэсцкай вобласці ў Вял. Айч. вайну. У 1928—41 старшыня калгасаў, дырэктар МТС у Парыцкім, Койданаўскім, Целяханскім р-нах. З вер. 1941 у партызанах, з канца 1942 сакратар Ганцавіцкага падп. РК КП(б)Б. Загінуў у баі. с. 277
БА́НДЖА (англ. banjo), струнны шчыпковы інструмент. Напачатку мела драўляны, пазней метал. корпус у выглядзе бубна са скураной (цяпер пластыкавай) мембранай, доўгую шыйку з грыфам без ладоў (цяпер з ладамі), галоўку з калкамі, 4—9 жыльных (пазней металічных) струн. Гук рэзкі, востры, з шаргаценнем, хутка згасае, здабываецца пераважна плектрам. Завезена з Зах. Афрыкі ў ЗША каля 17 ст. Выкарыстоўвалася для акампанементу і сольнай ігры, пазней у традыц. джазе. У канцы 19 — пач. 20 ст. з’явіліся разнавіднасці банджа — пікала, тэнар, бас і яго мадыфікацыі — банджа-укулеле, банджа-мандаліна, банджа-гітара (падобныя да банджа колькасцю струн і настройкай). с. 277
БАНДЖАРМА́СІН (Banjarmasin), горад у Інданезіі. Адм. ц. правінцыі Паўд. Калімантан. 480,7 тыс. ж. (1990). Порт на Пд в-ва Калімантан. Аэрапорт. Вываз лесаматэрыялаў, каўчуку, нафты, вострых прыпраў. Гандл. цэнтр с.-г. раёна дэльты р. Барыта. Дрэваапр. прадпрыемствы. Суднаверфі. Ун-т. с. 278
БАНДЖУ́Л , Банжул (Banjul), горад, сталіца Гамбіі. Адм. ц. акругі Банджул. Засн. ў 1816. Да 1973 называўся Батэрст. 150 тыс. ж. (1990). Порт на в-ве Сент-Мэры ў вусці р. Гамбія. Ачыстка, апрацоўка і вываз арахісу, вытв-сць арахісавага алею. Рачное і марское рыбалоўства. Перапрацоўка гародніны і рыбы. Прадпрыемствы лёгкай, дрэваапр., мэблевай, паліграф. прам-сці; аўтарамонт. Суднаверф. Музей. Нац. б-ка. На Пд ад Банджула — міжнар. аэрапорт. с. 278
БАНДЗЕ́ВІЧ Антон, бел. філосаф, прадстаўнік Гродзенскай філасофскай школы 18 ст. Аўтар курса лекцый і аналагічнага трактата «Філасофія арыстоцеліка-скотаўская...» (Гродна, 1757). Дэталёва распрацаваў раздзелы фармальнай логікі (лагічны квадрат, дыз’юнкцыі, кан’юнкцыі і гэтак далей), розныя тыпы сілагізмаў. У яго натурфіласофіі зроблены крок наперад у параўнанні з папярэднікамі: лічыў філасофію Дэкарта фікцыяй, прызнаваў сістэму Ц.Браге, не адмаўляў і вучэння М.Каперніка.
Літ.: Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. Э.К.Дарашэвіч. с. 278
БАНДРО́ЎСКАЯ-ТУ́РСКАЯ (Bandrowska-Turska) Эва (20.5.1899—1979), польская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Праф. (1946). Вучылася ў Кракаўскай кансерваторыі (1911—13). У 1918—60 выступала ў краінах Еўропы і Амерыкі. Сярод партый: Графіня («Графіня» С.Манюшкі), Лючыя («Лючыя ды Ламермур» Г.Даніцэці), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Мімі («Багема» Дж.Пучыні), Канстанца («Выкраданне з Сераля» В.А.Моцарта). Выканаўца камернай музыкі, тонкі інтэрпрэтатар песень К.Шыманоўскага, М.Равеля і інш. Дзярж. прэмія Польшчы 1952. с. 278
БАНДРО́ЎСКІ-САС (Bandrowski-Sas) Аляксандр (22.4.1860, г. Любартаў, Польшча — 28.5.1913), польскі спявак (драм. барытон, пазней тэнар). Адзін з лепшых оперных і камерных спевакоў свайго часу, выступаў у буйнейшых т-рах свету. Вядомы як выканаўца гераічных партый у операх Р.Вагнера, Дж.Меербера, Дж.Вердзі. Першы выканаўца партыі Манру ў аднайм. Оперы І.Падарэўскага (1901, Дрэздэн). Пісаў і перакладаў на польск. мову оперныя лібрэта. З 1909 выкладаў у Кракаўскай кансерваторыі (сярод вучняў Э.Бандроўская-Турская). с. 278
БАНДУ́НГ (Bandung), горад у Інданезіі, на в-ве Ява. Адм. ц. правінцыі Зах. Ява. 2 млн. ж. (1990). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Тэкст. і харч. прам-сць; эл.-тэхн., гумаватэхн., металаапр. і зборныя прадпрыемствы, авіяц. з-д. Ун-т, нац. ін-ты: хіміі, фізікі, геалогіі, металургіі, электратэхнікі; ін-ты: тэкстыльны, тэхнікі і тэхналогіі, батыка і саматужных вырабаў; даследчы цэнтр па ядз. энергетыцы. Геал. музей. Музей выяўл. мастацтваў. Абсерваторыя. Горны курорт.
Засн. ў 1810. У 1942—45 акупіраваны Японіяй. У 1955 у Бандунгу адбылася канферэнцыя краін Азіі і Афрыкі (гл. Бандунгская канферэнцыя 1955). с. 278
БАНДУ́НГСКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ 1955 , канферэнцыя 29 краін Азіі і Афрыкі, якая адбылася 18—24 красавіка ў г. Бандунг (Інданезія). Яе ініцыятары Бірма, Індыя, Інданезія, Пакістан і Цэйлон. Канферэнцыя асудзіла каланіялізм, палітыку расавай дыскрымінацыі і сегрэгацыі; яе рашэнні замацаваны ў рэзалюцыях (аб праблемах залежных народаў, правах чалавека, аб самавызначэнні, эканам. і культ. супрацоўніцтве) і дэкларацыі аб садзейнічанні ўсеагульнаму міру і супрацоўніцтву, у аснову якой пакладзены пяць прынцыпаў мірнага суіснавання (Панча шыла). Ідэі Бандунгскай канферэнцыі леглі ў аснову Каірскай канферэнцыі салідарнасці краін Азіі і Афрыкі (1957—58) і Акрскіх канферэнцый краін Афрыкі (1958). с. 278
БАНДУ́РА (польск. bandura ад грэч. pandura), украінскі нар. шматструнны (7—40) шчыпковы інструмент тыпу лютнепадобных. Вядома з 15 ст. Наз. таксама кобзай. Мае драўляны выдзеўбаны корпус грушападобнай формы, значна расшыраны злева. Дэка плоская, з круглай ці зоркападобнай рэзанатарнай адтулінай, шыйка кароткая, без ладоў, невял. адагнутая галоўка з завітком. Меладычныя струны («прыстрункі») нацягнуты ўздоўж корпуса і мацуюцца з яго левага боку, басовыя (бунты) — уздоўж грыфа, мацуюцца калкамі на галоўцы (служаць для акампанементу). Гукарад дыятанічны (цяпер часцей храматычны).У 1920-х г. бандура ўдасканалена, павялічылася колькасць струн, утварылася сям’я бандур — прыма, альт, бас, кантрабас. Выкарыстоўваецца ў капэлах бандурыстаў, аркестрах і ансамблях нар. інструментаў. с. 278
БАНДЫПУ́Р , нацыянальны парк на Пд Індыі, на Дэканскім пласкагор’і, у паўн. адгор’ях горнага масіву Нілгіры. Засн. ў 1941 (да 1973 рэзерват). Пл. каля 85,5 тыс. га. Вышыня да 1223 м. Сухія лістападныя лясы, крывалессе з пышным травастоем. Багатая фауна млекакормячых (слон, тыгр, леапард, мядзведзь гібаян, алені, малпа, антылопы, грызуны), птушак, рэптылій. с. 278
БАНДЫТЫ́ЗМ , злачынная дзейнасць, звязаная з удзелам у грабежніцкіх бандах з мэтай нападу на дзярж. або грамадскія прадпрыемствы, установы, арг-цыі, асобных грамадзян. Характарызуецца наяўнасцю арганізаванай узбр. групы з 2 і больш асоб. Вінаватыя ў небяспечных злачынствах паводле КК Рэспублікі Беларусь караюцца доўгатэрміновым пазбаўленнем волі, а пры абцяжваючых акалічнасцях — смерцю. с. 278
БАНДЭ́РА Сцяпан Андрэевіч (1.1.1909, с. Стары Угрынаў Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 15.10.1959), дзеяч украінскага нац. руху, лідэр Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН). Чл. АУН з 1929, з 1940 (пасля яе падзелу) кіраўнік фракцыі бандэраўцаў — АУН(б). Арганізоўваў і ажыццяўляў тэрарыст. дзейнасць супраць польск. улад у адказ на іх антыўкр. палітыку на Зах. Украіне. Двойчы прыгавораны да пакарання смерцю. З пач. 2-й сусв. вайны супрацоўнічаў з гітлераўскімі спецслужбамі. За абвяшчэнне без згоды ням. акупац. улад акта пра ўтварэнне «Украінскай самастойнай саборнай дзяржавы» зняволены ў канцлагеры Заксенгаўзен і Араніенбург. З 1943 АУН(б) абвясціла стратэгію «двухфрантавой» барацьбы (у тым ліку і на тэр. Бел. Палесся) супраць Берліна і Масквы. Бандэра вызвалены з канцлагера па загадзе Г.Гімлера ў кастр. 1944. Пасля вайны жыў у Мюнхене. Быў атручаны. с. 279
БАНЕ́ВІЧ Ян (?—1881), бел. жывапісец, партрэтыст. Вучыўся ў Вільні ў Я.Рустама. Сярод работ партрэты бел. і польскіх гіст. дзеячаў: І.Славацкага, А.Валіцкага, Е.Станевіча, «Партрэт І.Тышкевіча, старосты вяляціцкага» (1859, копія з партрэта 18 ст.) і інш. с. 279
БАНЕ́ЛІЯ (Воnellia), род марскіх беспазваночных жывёл тыпу эхіўрыд. Некалькі відаў. Вядуць рыючы спосаб жыцця. Найб. вядома Воnellia viridis. Пашыраная ў прыбярэжнай ч. Міжземнага м. і Атлантычнага ак., каля берагоў Еўропы.
Цела самкі Воnellia viridis (да 7 см) з доўгім, раздвоеным на канцы хобатам, які можа выцягвацца (да 1 м) і служыць для захопу грунту з ежай (расліннымі рэшткамі). Самец карлікавы, даўж. не болей як 1—3 мм, паразітуе ў палавых пратоках самкі — з’ява, адкрытая рус. вучоным А.А.Кавалеўскім (1870). с. 279
БАНЁ́НІС Данатас Юозавіч, глядзі Баніёніс Д.Ю. с. 279
БАНЁ́НІС (Banionis) Эгідыюс (20.11.1948, г. Паневяжыс, Літва — 6.8.1993), літоўскі гісторык. Канд. гіст. н. (1982). Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны ін-т (1972). З 1972 у Архіве л-ры і мастацтва Літвы (з 1974 дырэктар). З 1985 заг. аддзела археаграфіі Ін-та гісторыі АН Літвы. Выкладаў у Вільнюскім і Каўнаскім ун-тах. Вывучаў дыпламатыю ВКЛ 15—16 ст., гісторыю Метрыкі ВКЛ, генеалогію. Падрыхтаваў да друку археаграфічнае выданне «Літоўская Метрыка. Кн. 5 (1427— 1506)» (Вільнюс, 1993). с. 279
БАНЖУ́Л , глядзі Банджул. с. 279
БА́НЗАРЭ БЕ́РАГ (Banzare Coast), частка ўзбярэжжа Уілкса Зямлі (Усх. Антарктыда), паміж 122° і 130° усх. даўгаты. Ледавіковы схіл з рэдкімі выхадамі скальных пародаў. Антарктычныя аазісы Бангера і Грырсана. Вывадныя ледавікі (у сярэдняй частцы шэльфавы ледавік Ваейкава). Вял. колькасць айсбергаў. Адкрыты ў 1931 Брытанска-аўстрала-новазеландскай антарктычнай даследчай экспедыцыяй, у гонар якой (у скарачэнні) названы. с. 279
БАНІВА́Р (Bonnivard, Bonivard) Франсуа дэ (лют. 1493, Савоя — канец 1570), швейцарскі паліт. дзеяч, гуманіст. З 1514 прыёр абацтва Сен-Віктор каля Жэневы. У 1528 удзельнічаў у барацьбе за незалежнасць Жэневы ад герцага савойскага Карла ІІІ, за што ў 1530 зняволены ў падзямелле Шыльёнскага замка (Банівар — прататып «Шыльёнскага вязня» Дж.Байрана). У 1536 вызвалены бернцамі, якія паўсталі. Пакінуў жэнеўскія хронікі (выд. Ў 1831). с. 279
БАНІЁ́НІС , Банёніс (Banionis) Данатас Юозавіч (н. 28.4.1924, г. Каўнас), літоўскі акцёр, рэжысёр, тэатр. дзеяч. Нар. арт. Літвы (1973), нар. арт. СССР (1974). Скончыў драм. студыю пры Панявежскім т-ры (1946), у якім працуе з 1940 (з 1980 гал. рэжысёр, з 1984 дырэктар і маст. кіраўнік). Драм. акцёр, стварыў па-філасофску абагульненыя, псіхалагічна дакладныя вобразы: Тэсман («Геда Габлер» Г.Ібсена), Ломен («Смерць коміваяжора» А.Мілера), Эдгар («Танец смерці» А.Стрындберга), Брукас («Піюс не быў разумны» Ю.Грушаса) і інш. Сярод пастановак: «Амадэус» П.Шэфера, «Вечар» А.Дударава. З 1959 здымаецца ў кіно: «Ніхто не хацеў паміраць» (Дзярж. прэмія СССР 1967), «Мёртвы сезон», «Гоя», «Уцёкі містэра Мак-Кінлі» (Дзярж. прэмія СССР 1977, «Салярыс» і інш. Яго творчасці прысвечаны фільмы «Я — бедны кароль» і «Майстар з маленькага горада». Дзярж. прэмія Літвы 1969. с. 279
БАНІ́СТЫКА (франц. bonistique), дапаможная гіст. дысцыпліна, якая вывучае папяровыя грашовыя знакі як крыніцу эканам. і паліт. гісторыі грамадства. Узнікла ў пач. 20 ст., цесна звязана з нумізматыкай.
Першыя папяровыя грошы вядомы ў Кітаі з пач. 9 ст.; з 1690 вядомы ў Паўн. Амерыцы, з 1769 — у Расіі, З 1794 — V Рэчы Паспалітай. На Беларусі вядомы з часоў далучэння да Рас. імперыі (на тэр. Віцебскай і Магілёўскай губ. пасля 1772, у зах. губернях Беларусі —з 1794). У 1843—1917 абарачаліся крэдытныя білеты наміналам ад 50 кап. да 500 руб. У 19 ст. заменнікі папяровых грошай («ярлык», «квітанцыя», боны, чэкі і да т.п.) абмежавана выпускалі ўладальнікі магазінаў, фірмаў, фабрык, рэліг. суполак у Брэсце, Ваўкавыску, Зэльве, Кобрыне, Нясвіжы, Пружанах, Слоніме, Слуцку і інш. У час 1-й сусв. вайны ўлады Расіі павялічылі выпуск папяровых грошай і іх заменнікаў (чэкаў, сертыфікатаў, купонаў і інш.). Пасля Лютаўскай і Кастр. рэвалюцыі 1917, у час грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі працягвалі абарачацца «раманаўскія» і «мікалаеўскія» банкноты, «керанкі», узаконена выкарыстанне аблігацый дзярж. пазыкі і іх купонаў. У часы герм. і польск. акупацыі Беларусі (1915—20) у абарачэнні былі боны, квітанцыі, талоны, аблігацыі з наддрукоўкамі. Іх выпускалі ў Бабруйску, Гомелі, Гродне, Ігумене (Чэрвень), мяст. Колышкі (Віцебская вобл), Лідзе, Лагойску, Мінску, Магілёве, Мазыры, Навагрудку, Пінску, Рагачове, Слуцку і інш. У абарачэнні былі рас. рублі, фінскія маркі, ням. пфенінгі, рэйхсмаркі, острублі, укр. карбованцы. У Зах. Беларусі абарачаліся польск. маркі, з 1924 — злотыя. На тэр. БССР у абарачэнні адначасова былі «саўзнакі» і чырвонцы, з 1922 — казначэйскія білеты (рублі) дробных наміналаў. У Вял. Айч. вайну на акупіраванай тэр. Беларусі абарачаліся часовыя заменнікі грошай (сав. рублі, акупац. маркі, рэйхсмаркі). Пасля вайны адноўлена сав. грашовае абарачэнне. У 1992 Нац. банк Рэспублікі Беларусь выпусціў у якасці самаст. плацежнага сродку разліковыя білеты вартасцю ў 50 кап., 1, 3, 5, 10, 25 (усе зняты з абарачэння ў 1995), 50 (зняты з абарачэння ў 1996), 100, 200, 1000, 5000, з 1994 — 20 000, з 1995 — 50 000 руб. с. 279
БАНІТЭ́Т (ад лац. bonitas дабраякаснасць), эканамічна важная, як правіла, параўнальная, прыродная характарыстыка (багацце глебаў, выхад драўніны з 1 га і да т.п.) гаспадарча каштоўнай групы біял. аб’ектаў або ўгоддзяў. Найчасцей вызначаюцца банітэты глебы і лесу. Банітэт глебы (якасная характарыстыка прыродных уласцівасцяў зямельнага ўчастка і ўзровень ураджайнасці на ім с.-г. культур як сумарны паказчык яго ўрадлівасці) і банітэт лесу (паказчык прадукцыйнасці лесу, які залежыць ад умоў месцазнаходжання, пераважна глебава-грунтавых і кліматычных). Апошні вызначаецца па сярэдняй вышыні насаджэння, узросце і паходжанні (насеннае або парасткавае) дрэвастою. Вылучаны 5 класаў банітэту лесу: да І належаць найб. прадукцыйныя насаджэнні, да V — найменш прадукцыйныя; дапаўняльна вылучаюцца Іа, Іб, Ів, Vа, Vб, Vв, сярод якіх Ів найвышэйшы, Vв — найніжэйшы. ІІ—IV класы маюць прамежкавыя паказчыкі. Насенныя і парасткавыя дрэвавыя насаджэнні ў кожным класе ўзросту (10 гадоў, 20, 30 і гэтак далей) размяркоўваюцца па класах банітэту ў залежнасці ад сярэдняй вышыні дрэвавага ствала ў метрах (напр., ва ўзросце 30 гадоў да І класа банітэту насенных лесанасаджэнняў належаць дрэвы выш. 12—13 м, да V класа — выш. 4—5 м; ва ўзросце 100 гадоў, адпаведна, 27—30 і 13—15 м). Сярэдняя прадукцыйнасць лясоў Беларусі вызначаецца ІІ, 0 класам банітэту.
Т.А.Філюкова. с. 280
БАНІФА́СІО (Bonifacio) Андрэс (29.11.1863, Маніла — 10.5.1897), кіраўнік нац.-вызв. руху на Філіпінах. У 1892 уступіў у «Філіпінскую лігу», якая прапаведавала мірны рух за сац. рэформы, заснаваў тайны рэв. саюз Каціпунан і склаў адзін з яго праграмных дакументаў — «Дзесяць запаведзяў сыноў народа». У 1896—97 узначаліў паўстанне супраць ісп. панавання. Абвінавачаны ў змове, расстраляны паўстанцамі на чале з Э.Агінальда. с. 280
БАНІФА́ЦЫЙ VIII (Bonifacius VIII; свецкае Бенедзета Каэтані; Benedetto Caetani; каля 1235, Ананьі, Італія — 11.10.1303), рымскі папа [1294—1303]. Актыўна змагаўся за папскую тэакратыю, за паліт. ўплыў у барацьбе з феад. манархіямі Еўропы. Пацярпеў паражэнне ў канфлікце з франц. каралём Філіпам IV Прыгожым, што з’явілася перадумовай Авіньёнскага паланення папаў. с. 280
БАНІФА́ЧА (Bonifacio), праліў паміж а-вамі Корсіка і Сардзінія, у Міжземным моры. Даўж. каля 19 км, шыр. 12—16 км. Глыб. да 69 м. Порт Баніфача (на в-ве Корсіка, Францыя). с. 280
БАНІФІКА́ЦЫЯ (франц. bonification ад лац. bonus добры), 1) надбаўка да цаны тавару, якасць якога вышэйшая за прадугледжаную дагаворам, стандартам, базіснай кандыцыяй; найчасцей выкарыстоўваецца ў знешнім гандлі. 2) Вяртанне падаткаў, узятых з тавараў пры экспарце з мэтаю павысіць іх канкурэнтаздольнасць на сусв. рынку. 3) Дзярж. субсідыя, якая даецца пэўнай катэгорыі даўжнікоў, каб зменшыць памер іх працэнтных выплат за крэдыт. 4) Дадатковы грашовы ўзнос трымальніка аблігацый дзярж. пазыкі пры канверсіі, калі дзяржава адмаўляецца знізіць працэнт па пазыцы. с. 280
БАНІЦІРО́ЎКА , якасная ацэнка асобных прыродных рэсурсаў (водаў, глебаў, лясоў, жывёльнага свету і інш.), іх тэрытарыяльных спалучэнняў або сукупнасцяў (біягеацэнозаў, ландшафтаў, угоддзяў, запаведных участкаў і інш.) ці асобных гасп. каштоўнасцяў. Найбольшае гасп. значэнне мае баніціроўка с.-г. жывёл, глебы і лесу (гл. Банітэт).
Баніціроўка сельскагаспадарчых жывёл — іх ацэнка паводле племянных і прадукцыйных вартасцяў для вызначэння парадку далейшага выкарыстання. Уключае комплексную ацэнку жывёл паводле паходжання, экстэр’еру, прадукцыйнасці, узнаўленчай здольнасці і якасці патомства. Адно з асн. масавых мерапрыемстваў па паляпшэнні статкаў. На Беларусі праводзіцца (з 1934) заатэхнікамі-селекцыянерамі ці спецыялістамі-баніцёрамі ва ўсіх племянных статках штогод у пэўныя тэрміны. Баніціруюць: кароў, быкоў, маладняк буйн. раг. жывёлы з 6 месяцаў; свінаматак, кныроў, рамонты маладняк з 2 месяцаў; аўцаматак, бараноў і маладняк авечак танкарунных і паўтанкарунных парод з аднагадовага ўзросту, грубашэрсных, мяса-сальных і неспецыялізаваных парод ва ўзросце каля 1,5 года, футравых — у 7—8 месяцаў, смушкавых — ва ўзросце 1—2 сут; маладняк козаў ва ўзросце 3,5—4 месяцаў і 1 года; дарослую птушку, маладняк курэй і індыкоў з 2 месяцаў, качак і гусей з 3 месяцаў. Паводле вынікаў баніціроўкі фарміруюць племянное ядро, племянны маладняк, групу жывёл, не прыдатных на племя, і інш. групы, распрацоўваюць мерапрыемствы для павышэння даходнасці фермаў. Баніціроўка глебы — параўнальная ацэнка якасці глебы па яе найважнейшых агранамічных уласцівасцях. Неабходна для эканам. ацэнкі зямлі, вядзення зямельнага кадастру, меліярацыі і інш. Пры баніціроўцы ўлічваюцца прыродныя якасці глебы (грануламетрычны склад, увільготненасць, завалуненасць і камяністасць, кіслотнасць), дабратворны і шкодны ўплыў на яе гасп. дзейнасці чалавека (намнажэнне гумусу, асн. пажыўных рэчываў для раслін, пашкоджанасць у выніку эрозіі і інш.). Баніціроўка вядзецца па 100-бальнай шкале. Ва ўмовах Беларусі найвышэй ацэнены дзярновыя і дзярнова-карбанатныя глебы — 63—100 балаў. Бал банітэту глебаў дзярнова-падзолістых 18—75, дзярнова-падзолістых забалочаных 20—64, тарфяна-балотных З6—75, поймавых 31—88. с. 280
БАНК (ад італьян. banco крама мянялы), фінансавая ўстанова, спецыялізаваная на акумуляцыі грашовых сродкаў і зберажэнняў (укладаў), крэдытаванні, пасрэдніцтве ў грашовых разліках і інш. банкаўскіх аперацыях у адпаведнасці з заканадаўствам. Мае статутны і рэзервовы фонды. Паводле формаў уласнасці банкі бываюць: акцыянерныя, партнёрскія, індвідуальныя, кааператыўныя (узаемныя), муніцыпальныя (камунальныя), дзяржаўныя (нац.), змешаныя (з удзелам дзяржавы), сумесныя (з удзелам замежнага капіталу), замежныя, міждзяржаўныя; паводле функцый і характару аперацый — камерцыйныя банкі, ашчадныя банкі, інвестыцыйныя, іпатэчныя, знешнегандлёвыя банкі і інш., якія на чале з цэнтр. банкам утвараюць банкаўскую сістэму краіны; цэнтр. банк у большасці краін належыць дзяржаве і валодае манапольным правам эмісіі грошай. Пры ажыццяўленні знешнеэканам. аперацый адрозніваюць банкі-рэзідэнты (зарэгістраваныя на нац. тэрыторыі) і банкі-нерэзідэнты (замежныя). Банкі, якія выпускаюць уласныя каштоўныя паперы, наз. банкамі-эмітантамі.
Вытокі банкаўскай справы адносяцца да практыкі захоўвання каштоўных металаў у карпарацыях жрацоў і мяняльнай справы ў рабаўладальніцкім грамадстве. Як самаст. ўстановы банкі ўзніклі ў сярэднявеччы, крэдытавалі пераважна каралёў і буйных феадалаў. У 16 ст. ў буйных гандл. цэнтрах (Амстэрдам, Гамбург) з’явіліся банкі новага тыпу —т.зв. жырабанкі, якія ажыццяўлялі безнаяўныя разлікі паміж сваімі кліентамі. Сучасныя прынцыпы банкаўскай справы найперш сфарміраваліся ў Англіі. У Расіі пачалі стварацца з 1750-х г.
Першы на Беларусі Мінскі камерцыйны банк заснавалі ў 1873 буйныя памешчыкі і купцы, меў філіялы ў Гомелі, Літве, на Украіне. У 1881—84 у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гродне адкрыты аддзяленні Дзярж. банка Расіі (іх баланс на 1.1.1914 — 32,5 млн. руб.). У канцы 19 — пач. 20 ст. адкрыты філіялы рас. акцыянерных камерц. Банкаў. Да 1-й сусв. вайны на Беларусі дзейнічалі аддзяленні банкаў Рас. імперыі: Злучанага (баланс на 1.1.1914 — 5,6 млн. руб.), Руска-Азіяцкага (13,1 млн.), Віленскага прыватнага (11,5 млн.), Азоўска-Данскога (7,3 млн.), Маскоўскага (1,4 млн.), Руска-Французскага (2,8 млн.). Праз гэтыя аддзяленні банкаў на Беларусь ішоў прыток кароткатэрміновых пазыковых капіталаў з інш. рэгіёнаў Расіі (агульны аб’ём крэдытных укладанняў на 1.1.1914 склаў 38,6 млн. руб.). Дзейнічалі таксама т-вы ўзаемнага крэдыту, крэдытныя кааператывы, гар. грамадскія банкі. Але яны не задавальнялі патрэбы бел. прам-сці і гандлю ў крэдыце, што спрыяла ўзнікненню банкірскіх дамоў і кантор, развіццю ліхвярскага крэдыту, пранікненню замежнага капіталу. Былі адкрыты аддзяленні іпатэчных банкаў: акцыянерных зямельных Віленскага, Маскоўскага, С.-Пецярбургска-Тульскага, дзярж. Сялянскага пазямельнага (аперацыі з 1883) і Дваранскага зямельнага (з 1885). Сав. банкаўская сістэма пачала фарміравацца ў 1922 з адкрыццём Бел. канторы Дзяржбанка РСФСР (потым СССР). Пазней адкрыты Прамбанк, Усекабанк, Белкамунбанк, Белсельбанк і інш. Пасля 1959 засталіся Бел. канторы Дзяржбанка СССР і Будбанка СССР.
З прыняццем законаў «Аб Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь» і «Аб банках і банкаўскай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» (снежань, 1990) пачалося фарміраванне нац. банкаўскай сістэмы. Яна складаецца з Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і камерцыйных банкаў, якіх на 1.1.1996 было 42, з іх найбольшыя (паводле памеру фактычнага статутнага фонду; млн. руб. і тыс. ЭКЮ): акцыянерны ашчадны Беларусьбанк (184970,1 і 12555,1), акцыянерны камерцыйны «Прыёрбанк» (117742,9 і 7992), акцыянерны камерцыйны «Пошук» (69347,4 і 4707,1), Белпрамбудбанк (49942,5 і 3389,9), Знешэканомбанк (47823,2 і 2960,7), акцыянернае т-ва «Інвестбанк» (40776 і 2467,7), Белбізнесбанк (40334,2 і 2737,7), Белаграпрамбанк (36000 і 2443,6), «Садружнасць» (35291,3 і 2395,4), Белсувязьбанк (31681,6 і 2150,4), «Мінск-транзіт банк» (31483,3 і 2137), акцыянерны рэгіянальны камерцыйны банк «Комплекс» (31192 і 2117,2), Масбізнесбанк (30791,7 і 2090), Бел. біржавы банк (30589 і 2076,3), спецыялізаваны камерцыйны Тэхнабанк (30518,2 і 2071,5), Б.н банк (29794 і 2022,3), Брэсткамбанк (29614,8 і 2010,1).
На сучасным этапе дзейнічаюць банкаўскія сістэмы: нацыянальная (адной краіны, як правіла, на чале з цэнтр. банкам, з адной грашовай адзінкай, ажыццяўляе сувязь з інш. нац. сістэмамі), рэгіянальная (забяспечвае інтарэсы некалькіх краін і ва ўзаемных разліках звязана асобнымі эканам. адносінамі) і міжнар. (для разлікаў у міжнар. маштабе). Сярод нац. банкаўскіх сістэм асабліва вядомыя швейцарская, банкі якой дзякуючы працягламу нейтралітэту гэтай краіны строга захоўваюць тайну банкаўскіх укладаў, маюць вял. залатыя рэзервы і таму прыцягальныя для кліентаў усяго свету. Да рэгіянальных банкаўскіх сістэм адносяцца еўрап., ціхаакіянская і інш.; некаторыя з іх (Еўрап. Валютная Сістэма) па ўзроўні інтэграцыі набліжаюцца да нац. банкаўскіх сістэм. Аснову міжнар. банкаўскай сістэмы складаюць Міжнародны валютны фонд, Міжнарод. банк рэканструкцыі і развіцця, Банк міжнародных разлікаў. Найбольшыя банкі краін свету: «Сумітома банк», «Фудзі банк» (Японія), «Сіці карпарэйшэн», «Чэйз Манхатан банк», «Банкамерыка карпарэйшэн» (ЗША), «Барклейс банк», «Нэшанал Вестмінстэр банк», «Мідленд банк» (Вялікабрытанія), «Амстэрдам-Ротэрдам банк» (Нідэрланды), «Інстытута банкарыо сан паўла ды Тарына» (Італія), «Роял банк оф Канада» (Канада), «Рэдзі агрыколь», «Банк насьёналь дэ Пары», «Сасьетэ жэнераль» (Францыя), «Дойчэ банк», «Дрэзднер банк», «Комерцбанк» (Германія), «Юньён банк швітцэрланд», «Сюіс банк карпарэйшэн» (Швейцарыя). У дзесятку найбуйнейшых банкаў свету ўваходзіць найбольш японскіх, сярод якіх самы буйны «Сумітома банк». Сучасная банкаўская справа мае высокі ўзровень тэхн. аснашчанасці: у сусв. маштабе выкарыстоўваюцца электронная сістэма разлікаў тыпу SVIFT, безнаяўныя разлікі з дапамогай пластыкавых картак і інш.
Літ.: Альманах банков Республики Беларусь. Мн., 1993; Деньги, кредит, банки: Справ. пособие. Мн., 1994. В.Ф.Дашкевіч. с. 280
БАНК ДА́НЫХ , сукупнасць базаў даных, а таксама праграмных моўных і інш. сродкаў, прызначаных для цэнтралізаванага назапашвання і выкарыстання інфармацыі з дапамогай ЭВМ. Напрыклад, база даных для абслугоўвання аўтаматызаванай сістэмы кіравання прадпрыемствам уключае інфармацыю пра персанал, абсталяванне, матэрыялы, паўфабрыкаты і інш., а таксама распараджальную дакументацыю, нарматывы, стандарты і інш. звесткі і дакументы. с. 281
БАНК МІЖНАРО́ДНЫХ РАЗЛІ́КАЎ (Bank for International Settlements; БМР), міжнароднае акцыянернае таварыства. Створана ў 1930. Члены — цэнтр. банкі 30 еўрап. краін, а таксама Аўстраліі, ЗША, Канады, ЮАР, Японіі. Вышэйшы орган — агульны сход кіраўнікоў банкаў. Месца знаходжання — Базель (Швейцарыя). Мэта: спрыяць супрацоўніцтву паміж цэнтр. банкамі і забяспечваць дадатковыя спрыяльныя ўмовы для міжнар. разлікаў. Праводзіць крэдытныя, валютныя і арбітражныя аперацыі з цэнтр. банкамі і міжнар. эканам. Арг-цыямі, з 1986 і міжнар. клірынгавыя разлікі ў ЭКЮ. З’яўляецца дапаможным еўрап. органам Міжнар. валютнага фонду і Міжнар. банка рэканструкцыі і развіцця. с. 281
БА́НКА (Banka), Бангка, востраў у складзе Вял. Зондскіх а-воў, тэр. Інданезіі. Аддзелены ад в-ва Суматра пралівам Банка. Пл. 11,6 тыс. км2. Большая ч. паверхні раўнінная, не перавышае 60 м, месцамі гранітныя ўзвышшы (выш. да 699 м). Клімат экватарыяльны. Вільготныя трапічныя лясы, балоты. На востраве адзін з найб. у свеце волаварудных раёнаў; распрацоўваецца з 1709. Агульныя запасы каля 275 тыс. т металу. Плантацыі каўчуканосаў. Гал. горад — Панкалпінанг. с. 281
БА́НКА (галанд. bank), водмель, утвораная мясц. падняццем марскога ці акіянскага дна. Бываюць наноснага, вулканічнага, тэктанічнага, каралавага паходжання, часам гэта астаткавы рэльеф сушы пры трансгрэсіі мора. Пясчаныя наносныя банкі пад уплывам цячэнняў могуць мяняць свае абрысы і месцазнаходжанне. Многія банкі з’яўляюцца раёнамі рыбнага промыслу (Ньюфаўндлендская банка ў Атлантычным ак., Догер-банка ў Паўночным м.). Небяспечныя для суднаходства. с. 281
БА́НКАЎСКІ БІЛЕ́Т , банкнота, крэдытны грашовы знак, што выпускаецца эмісійным банкам наўзамен метал. грошай. З’явіліся з развіццём крэдытных адносін, асабліва пашырыліся ў 17 ст. Банкаўскі білет — даўгавое абавязацельства яго ўладальніка, на якое можна набыць любы тавар (паслугі). Напачатку такім даўгавым абавязацельствам быў вэксаль, на змену якому прыйшлі банкаўскія білеты. У 18—19 ст. яны свабодна абменьваліся на золата. З 1920-х г. у большасці краін (за выключэннем Швейцарыі) залатое забеспячэнне банкнотаў не прадугледжана. І хоць эмісійныя банкі працягваюць выпуск банкаўскіх білетаў, яны сталі аднолькавым плацежным і разліковым сродкам нараўне з грашовымі знакамі. Усе разліковыя білеты, што выпускае Нац. банк Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца яго банкаўскімі білетамі. В.Ф.Дашкевіч. с. 281
«БА́НКАЎСКІ ВЕ́СНІК» , інфармацыйнае выданне Нац. банка Рэспублікі Беларусь. Выходзіць з крас. 1992 у Мінску на бел. і рус. мовах. Публікуе законы, пастановы, указы і інш. дакументы Прэзідэнта, Вярх. Савета і Кабінета Міністраў Беларусі, нарматыўныя акты Нац. банка па пытаннях фінансава-банкаўскай дзейнасці, агляды, кансультацыі спецыялістаў і інш. с. 281
БА́НКАЎСКІ КАПІТА́Л , сканцэнтраваныя ў банкаўскай сістэме рэсурсы, прызначаныя для выканання крэдытна-разліковых і інш. аперацый і атрымання прыбытку. Складаецца з уласнага капіталу банка (статутны, падпісны, аплачаны і рэзервовы) і чужога (найперш з укладаў). Паводле рэчавага складу ён падзяляецца на наяўныя грошы, каштоўныя паперы ў выглядзе гандл. вэксаляў і публічныя каштоўныя паперы (дзярж. аблігацыі, казначэйскія вэксалі, акцыі, іпатэкі). Наяўныя грашовыя сродкі банкі ўкладваюць у банкаўскія будынкі і іх абсталяванне, у зямельныя ўчасткі і г.д., выкарыстоўваюць на выдачу доўгатэрміновых крэдытаў, куплю каштоўных папераў, нерухомасці. Але большая частка банкаўскага капіталу — фіктыўны капітал у форме публічных каштоўных папераў, якія не маюць вартасці і толькі сведчаць аб праве іх уладальніка на атрыманне часткі нац. даходу. Іх можна прадаць на фін. рынку па больш высокай цане (курсе) і атрымаць наяўных грошай больш, чым кошт гэтых папераў. Таму маса банкаўскага капіталу павялічваецца найперш па законах фін. рынку (а не таварнага), што вядзе да адрыву руху банкаўскага капіталу ад руху прамысл. капіталу і да банкруцтва слабых банкаў.
Велічыня банкаўскага капіталу ў сучасны перыяд вымяраецца з дапамогай грашовых агрэгатаў — спецыфічных груповак ліквідных актываў. У мінулым стабільнасць банкаў вызначалася сумай наяўных грошай і чэкавых укладаў, а з пач. 1980-х г. — яшчэ і сумай укладаў на бясчэкавых рахунках і дробных тэрміновых укладаў. Вышэйшая форма канцэнтрацыі і цэнтралізацыі банкаўскага капіталу — транснац. банкаўскі капітал.
Т.І.Адамовіч. с. 281
БА́НКАЎСКІЯ АПЕРА́ЦЫІ , аперацыі, што ажыццяўляюць банкі пры выкананні сваіх функцый. Бываюць пасіўныя (па фарміраванні рэсурсаў банка), актыўныя (па размяшчэнні гэтых рэсурсаў) і пасрэдніцкія (камісійныя).
Найб. пашыраныя з банкаўскіх аперацый: дэпазітныя (па залучэнні грашовых сродкаў ва ўклады ў банк ці пераводзе наяўных сродкаў банка ва ўклады ў інш. банках), крэдытныя (па прадастаўленні крэдыторам пазыкі пазычальніку), разліковыя (паслугі па разліках, пераводах па даручэнні кліента, афармленні плацежных дакументаў, выпісак з рахункаў і інш.), валютныя (па афармленні здзелак з валютнымі каштоўнасцямі), эмісійна-касавыя (звязаныя з выпускам грошай, каштоўных папераў, арганізацыяй іх абарачэння, выдачай і прыёмам наяўных грошай), фондавыя (аперацыі з каштоўнымі паперамі), факторынгавыя (па набыцці грашовых запатрабаванняў, перадачы права банку на спагнанне даўгоў з плацельшчыка), траставыя, ці даверныя (па распараджэнні маёмасцю або грашовымі сродкамі кліента паводле яго даручэння), інвестыцыйныя (па доўгачасовым крэдытаванні прадпрыемстваў і насельніцтва, укладванні сродкаў у каштоўныя паперы, удзел у інвестыцыйнай дзейнасці юрыдычных асоб у ролі інвестараў, укладчыкаў, крэдытораў), лізінгавыя (калі банк выступае арэндадаўцам ці пасрэднікам паміж арэндадаўцам і арандатарам, крэдытуе лізінгадаўцу і выступае гарантам здзелкі), залогавыя (па крэдытаванні пад залог рухомай і нерухомай маёмасці, каштоўных папераў), міжбанкаўскія (аперацыі на дагаворнай аснове паміж банкамі).
Г.І.Краўцова. с. 282
БАНКЕ́Т (франц. banquet), урачысты абед ці вячэра з нагоды чаго-н. або ў гонар каго-н. с. 282
БАНКЕ́Т (ад франц. banquette лаўка) у тэхніцы, 1) невысокі земляны вал уздоўж верхняга краю дарожнай выемкі, які ахоўвае яе ад пашкоджання вадой. 2) Насып з друзу і камянёў, што ахоўвае берагі рэк і вадаёмаў ад размывання ці павышае ўстойлівасць стромкіх схілаў. 3) Узвышэнне або пляцоўка на судне для ўстаноўкі компасаў, дальнамераў і інш. с. 282
БАНКІ́РСКІ ДОМ , прыватнае банкаўскае прадпрыемства асобнага банкіра ці групы банкіраў (партнёраў), аб’яднаных у т-ва з неабмежаванай адказнасцю. Узніклі ў 14 ст. ў Італіі як прадпрыемствы ліхвярскага капіталу. Пры капіталізме на аснове спалучэння гандл. і банкаўскіх аперацый сталі першай арганізацыйнай формай банкаўскага крэдыту. Пазней банкірскія дамы фактычна ператварыліся ў банкі, хоць і захавалі ранейшую назву. У працэсе канцэнтрацыі банкаў колькасць іх зменшылася: у свеце захавалася каля 200 банкірскіх дамоў, з іх самыя вядомыя ў ЗША, Вялікабрытаніі і Германіі. Некаторыя банкірскія дамы сталі цэнтрамі фінансава-манапал. груп, звязаны з многімі акц. прадпрыемствамі, кампаніямі і банкамі праз сістэму ўдзелу і валодання кантрольным пакетам акцый. На Беларусі з’явіліся ў канцы 19 ст., але пашырэння не атрымалі. В.Ф.Дашкевіч. с. 282
БАНКІ́ЎСКІ ПЕ́ВЕНЬ (Gallus gallus), птушка сямейства фазанавых. Пашыраны ў Індыі і Паўд.-Усх. Азіі. У прыручаным стане завезены на Яву, Філіпінскія а-вы, Новую Гвінею і а-вы Палінезіі, дзе месцамі здзічэў. Жыве ў лясных і кустовых джунглях у гарах і на раўнінах.
Даўж. цела да 66 см, маса самцоў 0,9—1,25 кг, самак 0,5—0,75 кг. Афарбоўка самца чырвона-залацістая на спінным баку і чарнавата-бурая на брушным, самкі бураватыя. У самца высокі мясісты грэбень на галаве, голыя шчокі і 1 або 2 вушныя лопасці, або «завушніцы». Гняздо на зямлі ў паглыбленнях. Корміцца насеннем, зернем, часткамі раслін і насякомымі. Ад банкіўскага пеўня паходзяць шматлікія пароды свойскіх курэй. с. 282
БАНКНО́ТА , тое, што банкаўскі білет. с. 282
БАНКРУ́ЦТВА (італьян. bancarotta літар. зламаная лаўка), няздольнасць кампаніі, прадпрыемства ці прадпрымальніка плаціць крэдыторам па сваіх даўгавых абавязацельствах. Рашэнне аб банкруцтве прымае суд па просьбе саміх юрыд. ці фіз. асоб (добраахвотная ліквідацыя) або па патрабаванні крэдытораў (прымусовая ліквідацыя). Пасля суд. рашэння банкрут спыняе эканам. дзейнасць, а яго маёмасць прадаецца для выплаты даўгоў. Пагашаць даўгі можа і калектыў прадпрыемства-банкрута, у гэтым выпадку маёмасць прадпрыемства пераходзіць у калект. ўласнасць яго работнікаў. с. 282
БАНКС (Banks), востраў на З Канадскага Арктычнага архіпелага, тэр. Канады. Пл. 64 тыс. км2. Паверхня — раўніны і плато выш. да 762 м. Клімат субарктычны. Тундравая расліннасць. Населены пункт — Сакс-Харбар. с. 282
БАНКС (Banks), група вулканічных астравоў на ПдЗ Ціхага ак., паміж а-вамі Санта-Крус і Новымі Гебрыдамі. Уваходзіць у склад дзяржавы Вануату. Пл. каля 800 км2. Клімат гарачы і вільготны. Трапічная расліннасць. с. 282
БАНКУ́ЗАЎ Анатоль Іванавіч (15.1.1921, в. Мхінічы Краснапольскага р-на Магілёўскай вобласці — 23.5.1980), Герой Сав. Саюза (1945), ген.-м. (1953). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1947). У Чырв. Арміі з 1938. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Карэльскім, Зах., Бранскім, Калінінскім, 2-м і 1-м Прыбалтыйскіх, 3-м Бел. франтах: камандзір узвода, роты, нач. штаба, камандзір палка. Полк пад яго камандаваннем вызначыўся ў крас. 1945 у баі за крэпасць і ваенна-марскую базу Пілау (г. Балтыйск, Калінінградская вобл.). Да 1962 у Сав. Арміі. с. 282
БА́НКЯ , бальнеакліматычны курорт у Балгарыі. За 17 км ад Сафіі, на схілах гор Люлін. Развіваецца з пач. 20 ст. Клімат умерана кантынентальны, з мяккай зімой, працяглым сонечным летам. Крыніцы мінер. водаў рознага саставу, у тым ліку радонавых і тэрмальных. Акрамя сардэчна-сасудзістых лечаць хваробы гінекалагічныя і апорна-рухальнага апарату. Санаторыі, дамы адпачынку, гасцініцы, кемпінгі. База Сусветнай арг-цыі аховы здароўя для ўдасканалення мед. кадраў краін Паўд.-Усх. Еўропы па праблемах рэабілітацыі пры сардэчна-сасудзістых захворваннях. с. 282
БАНО́ЛЬДЗІ Джузепе Ахіла Эльміра (1821, Барселона — 1871), удзельнік паўстання 1863—64 на Беларусі і ў Літве, грамадскі дзеяч, спявак, танцмайстар. Італьянец па паходжанні. З 1842 жыў у Вільні. Быў настаўнікам спеваў у Дваранскім ін-це, выступаў як спявак. Наведваў з канцэртамі Мінск, Віцебск, інш. гарады Беларусі. У 1862 разам з К.Каліноўскім увайшоў у Літоўскі правінцыяльны камітэт, рыхтаваў падп. выданні. У лют. 1863 высланы ўладамі (паводле іншых звестак уцёк) за мяжу, дзе закупляў зброю для паўстанцаў. Удзельнік Парыжскай камуны 1871, капітан, камандзір эскадрона ў злучэннях В.Урублеўскага. Памёр ад ран. с. 282
БАНСА́Й (яп. літар. дрэва, якое расце на падносе), японскае мастацтва вырошчвання карлікавых дрэў (і самі дрэвы) у вазонах абмежаваннем іх росту (пры захаванні ўсіх асаблівасцяў і прапорцый). с. 282
БА́НСКА-БІ́СТРЫЦА (Banska Bystrica), горад у Славакіі, на р. Грон. Адм. ц. Сярэднеславацкай вобласці. 84 тыс. ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Машынабудаванне, каляровая металургія, дрэваапр., тэкст., цэм., харч. прам-сць. 2 ВНУ. Тэатр, музеі. Арх. помнікі 13—19 ст. Вядомая з 13 ст. У 2-ю сусв. вайну цэнтр Славацкага нацыянальнага паўстання 1944. с. 282
БА́НТКЕ (Bandtkie) Ежы Самуэль (24.11.1768, г. Люблін, Польшча — 11.6.1835), польскі гісторык, бібліёграф, мовазнавец. Д-р філасофіі (1811). Вучыўся ў Гальскім і Іенскім ун-тах (1787—90). Служыў гувернёрам, выкладаў у сярэдніх навуч. установах. З 1811 праф. бібліяграфіі Кракаўскага ун-та, дырэктар Ягелонскай б-кі, дзе ўпарадкаваў б. езуіцкія зборы (каля 15 тыс. тамоў). Аўтар прац па гісторыі Польшчы і ВКЛ, гісторыі права, нумізматыцы, слав. мовазнаўстве. У працах, прысвечаных гісторыі кнігадрукавання ў Польшчы і ВКЛ, прывёў даныя пра бел. стараж. выданні, асвятляў дзейнасць бел. першадрукароў і кнігавыдаўцоў у Вільні, Заблудаве, Супраслі, Нясвіжы і інш. с. 282
БА́НТУ , група народаў у Цэнтр. і Паўд. Афрыцы (буйнейшыя — руанда, макуа, шона, конга, малаві, рундзі, зулу і інш.). Больш за 150 млн. чал. (1987). Гавораць на мовах групы банту. Шырока рассяліліся (з 1-га тыс. да нашай эры да 19 ст.), асімілюючы карэннае насельніцтва (пігмеяў і інш.). с. 283
БАНТУСТА́Н , хоўмленд, псеўдадзяржаўнае ўтварэнне ў перыяд расісцкага праўлення на тэр. Паўд.-Афр. Рэспублікі (ПАР). Дыскрымінацыйная форма ажыццяўлення палітыкі апартэіду з мэтай сегрэгацыі афр. насельніцтва па племянных, тэр., прац. адзнаках і аслаблення фронту нац.-вызв. барацьбы. На 1981 у ПАР існавала 10 бантустанаў, якія фактычна былі яе ўнутр. калоніямі і займалі 13% тэрыторыі, дзе пражывала 75% насельніцтва краіны. с. 283
БА́НТЫНГ (Banting) Фрэдэрык Грант (14.11.1891, Алісан, прав. Антарыо, Канада — 22.2.1941), канадскі фізіёлаг. Праф. (1923). Скончыў Таронта ун-т (1910). З 1921 працаваў у ім жа, з 1930 узначальваў Аддзел мед. даследаванняў. Навук. працы па фізіялогіі стрававання, абмену рэчываў і ўнутр. сакрэцыі. Займаўся пытаннямі патагенезу і лячэння рака, каранарнага трамбозу, сілікозу. Адкрыў і атрымаў у чыстым стане інсулін. Нобелеўская прэмія 1923 (разам з Дж.Маклеадам). с. 283
БАНТЫ́Ш-КАМЕ́НСКІ Мікалай Мікалаевіч (27.12.1737, г. Нежын, Украіна — 1.2.1814), украінскі і рас. гісторык, архівіст, археограф. Вучыўся ў Кіеўскай (1745—54) і Маскоўскай (1754—58) духоўных акадэміях, Маскоўскім ун-це (1758—62). З 1783 кіраўнік Маскоўскага архіва Калегіі замежных спраў. Даследаванні і публікацыі дакументаў па гісторыі знешняй палітыкі Расіі. Гал. твор — «Агляд знешніх зносін Расіі (да 1800 г.)» (ч. 1—4, 1894—1902). У 1813 падрыхтаваў да друку 1-ы т. «Збору дзяржаўных грамат і дагавораў» і заўвагі да яго. Аўтар падручнікаў. с. 283
БАНФ (Banff), бальнеакліматычны курорт у Канадзе. На ПнЗ ад г. Калгары, на схілах Скалістых гор. Горны клімат і тэрмальныя сульфідныя воды. Шматлікія гасцініцы, матэлі, кемпінгі. Буйны цэнтр турызму і адпачынку. Месца правядзення карнавалаў, спаборніцтваў па зімовых відах спорту, міжнар. канферэнцый, фестываляў мастацтваў; цэнтр першага ў Канадзе нац. парку Банф (з 1885, пл. 660 тыс. га). с. 283
БА́НЦАРАЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура плямёнаў, якія ў 6—8 ст. жылі ў Верхнім Падняпроўі, Верхнім Панямонні, Верхнім і Сярэднім Падзвінні. Назва ад гарадзішча Банцараўшчына пад Мінскам. Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй; жыло на селішчах у паўзямлянкавых жытлах зрубнай канструкцыі і наземных слупавой канструкцыі, унутры жытлаў размяшчаліся печы-каменкі. У якасці сховішчаў часта выкарыстоўваліся ранейшыя гарадзішчы, якія дадаткова ўмацоўваліся валамі. Пахавальны абрад —трупаспаленне на бескурганных і курганных могільніках. Рэшткі спаленых нябожчыкаў змяшчаліся ў гліняныя урны або ссыпаліся ў магільныя ямы. У курганах (круглых, падоўжаных, доўгіх) пахаванні на гарызонце, у насыпе або адразу пад яго дзярновым пакрыццём. Характэрны слабапрафіляваны пласкадонны неарнаментаваны посуд. Большасць даследчыкаў лічыць, што Банцараўская культура належала балтам; яна сфарміравалася ў выніку пранікнення на Пн Беларусі носьбітаў кіеўскай культуры і змяшэння іх з плямёнамі днепрадзвінскай культуры і штрыхаванай керамікі культуры. с. 283
БА́НЦАРАЎШЧЫНА , гарадзішча жалезнага веку на беразе р. Свіслач каля былой в. Банцараўшчына Мінскага р-на. Пляцоўка авальная (55 х 35 м), з Пн і ПнЗ умацавана 2 валамі выш. каля 2 м і равамі. Культурны пласт 0,2—1,8 м; мае 2 гарызонты: ніжні (3 ст. да нашай эры — 4 ст. нашай эры) адносіцца да штрыхаванай керамікі культуры, верхні — 6—8 ст. (ад яго атрымала назву банцараўская культура). Выяўлены рэшткі драўляных наземных пабудоў з разваламі печаў-каменак, вырабы з жалеза (сярпы, наканечнікі коп’яў, нажы, брытвы), бронзы (пярсцёнкі, фібула, лунніца, бранзалет і інш.), гліны (посуд, тыглі, льячка, прасліцы), шкляная пацерка і інш. с. 283
БАНЧ (Bunche) Ральф Джонсан (7.8.1904, г. Дэтройт, ЗША — 9.12.1971), дзяржаўны і грамадскі дзеяч ЗША. Адукацыю атрымаў у Каліфарнійскім і Гарвардскім ун-тах. Удзельнічаў у падрыхтоўцы Хартыі Аб’яднаных Нацый (1944). У студз. 1946 дэлегат ад ЗША на 1-й сесіі Ген. Асамблеі ААН. З 1947 супрацоўнік ААН (у 1967—71 нам. Ген. сакратара). Спрыяў падпісанню мірных араба-ізраільскіх пагадненняў (1949), у час Суэцкага крызісу (1956) узначальваў сілы ААН у Егіпце, прымаў удзел ва ўрэгуляванні ваен. канфлікту паміж Індыяй і Пакістанам (1965). Узначальваў марш за грамадз. правы (1965), арганізаваны М.Л.Кінгам. Нобелеўская прэмія міру 1950. с. 283
БАНЬ ГУ , Бань Мэн-цзянь (32, г. Аньлінь, Кітай — 92), старажытнакітайскі гісторык. Брат палкаводца Бань Чао. Займаў розныя пасады пры імператарскім двары. Як памочнік палкаводца Доу Сяня ў няўдалым паходзе ў 92 супраць гунаў быў разжалаваны і зняволены. Аўтар (разам з бацькам Бань Бяо і сястрой Бань Чжао) складзенай у 58—82 «Гісторыі Старэйшай дынастыі Хань», якая ахоплівае перыяд у 230 гадоў ад праўлення імператара Лю Бана да Ван Мана. Пісаў і літ. прозу. с. 283
БАНЬКО́ЎСКІ Фелікс (1873, в. Андропава Кобрынскага р-на Брэсцкай вобласці — 1922), інжынер-тэхнолаг. Скончыў Харкаўскі тэхнал. ін-т, Львоўскую політэхн. акадэмію (1899). Займаўся пытаннямі газіфікацыі прамысл, аб’ектаў. З 1901 працаваў упраўляючым газавай станцыі ў г. Яраслаўль, потым — у г. Люблін. З 1919 узначальваў дэпартамент Мін-ва буд-ва Польшчы.
В.А.Гапоненка. с. 283
БАНЬКО́ЎСКІ-ЦЮ́ЛІГ (Bańkowski-Zullig) Моніка (н. 12.5.1946, Цюрых), швейцарская славістка. Скончыла Цюрыхскі ун-т (1973). У 1971—90 у Цюрыхскім ун-це. З 1982 гал. рэферэнт Цэнтр. б-кі Цюрыха. Даследчыца швейц.-слав. сувязяў. Сааўтар зб-каў «Факты і байкі» (1991), «Выгнанне і прытулак» (1994), навук. праектаў «Каменціраваная бібліяграфія па славянскай сацыялінгвістыцы» (т. 1—3, 1981), «Швейцарска-славянскія сувязі ад іх вытокаў. Дакументы і даследаванні» (1988—94). Распрацавала курс «Уводзіны ў беларусістыку» (1984—85). Аўтар публікацый «Адкрыццё незнаёмкі. Беларуская літаратура ў нямецкіх перакладах» (1989), «Беларускі еўрапеец» (пра М.Багдановіча), «Перабудова і моўная палітыка на прыкладзе Беларусі» (абедзве 1991), «Стан і перспектывы беларусістыкі ў Швейцарыі» (1993).
Тв.: Бел. пер. — Прысутнасць беларускай культуры ў Швейцарыі // Голас Радзімы. 1993. 8 ліп. У.Л.Сакалоўскі. с. 283
БАНЬ ЧА́О (32—102), старажытнакітайскі палкаводзец і дыпламат. Брат гісторыка Бань Гу. У 73 пасланы з ваен.-дыпламат. місіяй у «Зах. край» (Усх. Туркестан), пазней аднавіў тут кіт. ўплыў і стаў намеснікам кіт. імператара. У 90 разбіў войска кушанскага цара Канішкі, у 91 разграміў гунаў. Яго перамогі спрыялі аднаўленню Вялікага шаўковага шляху. Адправіў шэраг дыпламат. місій у зах. напрамку, у тым ліку да Персідскага заліва. с. 284
БАНЭ́ (Bonnet) Шарль (13.3.1720, Жэнева — 20.5.1793), швейцарскі прыродазнавец і філосаф. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1764). Па адукацыі юрыст. Навук. працы ў галіне біялогіі: апісанне членістаногіх, паліпаў і чарвей, жыцця і інстынктаў насякомых («Трактаты пра насякомых», 1745), спробы тлумачэння фізіял. функцый ліста і руху раслінных сокаў («Даследаванне пра ролю лісця ў раслін», 1754). Прыхільнік тэорыі прэфармацыі, адзін з аўтараў вучэння пра «лесвіцу істот». У пытаннях тэорыі пазнання вял. значэнне надаваў вопыту, эмпірызму. У філас. працах («Вопыт псіхалогіі...», 1755; «Аналітычны вопыт здольнасці душы», 1760) сцвярджаў, што ў чалавеку спалучаны цела, ад якога залежаць адчуванні, памяць, увага і інш. псіхал. функцыі, і нематэрыяльная душа; ідэі ёсць відазмяненні адчуванняў, а таму не існуе прыроджаных ідэй. Паводле Банэ, жывёліна, як і чалавек, мае несмяротную душу. с. 284
БА́НЯ-ЛУ́КА (Banja Luka), горад у Босніі і Герцагавіне, на р. Врбас. 142,6 тыс. ж. (1991). Машынабудаванне (у тым ліку эл.-тэхн. і радыёэлектроннае), хім., дрэваапр., гарбарна-абутковая, харчасмакавая прам-сць. Курорт на крыніцах цёплых сярністых водаў. 3 ВНУ, у тым ліку ун-т. Тэатр, музей, маст. галерэя. У час землетрасення 1969 знішчана каля 80% будынкаў у цэнтры горада. У пач. 1990-х г. горад пацярпеў ад міжнацыянальнага ваен. канфлікту. с. 284
БАПЛА́Н (Beauplan) Гіём Левасэр дэ (каля 1600, Нармандыя, Францыя — 6.12.1673), французскі інжынер-фартыфікатар, картограф. У 1630—48 служыў у арміі Рэчы Паспалітай у чыне капітана артылерыі. Пабудаваў шэраг крэпасцяў на Украіне (Крамянчуг, Бар і інш.). Сабраў і апублікаваў багаты гіст., геагр. і этнагр. матэрыял («Апісанне Украіны», Руан, 1650). Зробленыя ім карты (тэр. Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны) неаднаразова друкаваліся да сярэдзіны 18 ст. Склаў карту «Вялікае княства Літоўскае і Белая Русь», дзе ўпершыню назва «Беларусь» вынесена ў загаловак. Л.Р.Казлоў. с. 284
БАПТЫ́СТЫ (ад грэч. baptizō акунаю, хрышчу вадой), паслядоўнікі аднаго з кірункаў пратэстантызму — баптызму. Першая абшчына баптыстаў узнікла ў 1609 з англ. эмігрантаў у Амстэрдаме (Галандыя). Найб. распаўсюджаны баптызм у ЗША, адкуль пашырыўся на тэр. Рас. імперыі, у тым ліку на Беларусь. У аснове іх веравучэння агульныя пратэстанцкія догматы: адмаўленне ролі царквы як абавязковага пасрэдніка паміж Богам і чалавекам, прызнанне прынцыпу ўсеагульнага свяшчэнства, вера ў святую Тройцу; прытрымліваюцца догматаў аб выратавальнай місіі Ісуса Хрыста, яго другім прышэсці, спрадвечнай грахоўнасці чалавека. Для баптыстаў абавязковыя місіянерская дзейнасць і дабрачыннасць. Яны прызнаюць 2 асн. абрады — хрышчэнне ў вадзе паўналетніх і абрад хлебапераламлення. Асн. іх святы: Нараджэнне і Хрышчэнне Хрыста, Вялікдзень, Тройца, Праабражэнне, Свята Жніва, Дзень Адзінства. На Беларусі першыя абшчыны баптыстаў з’явіліся ў 1870-я г. Цяпер большасць баптыстаў уваходзіць у Саюз евангельскіх хрысціян-баптыстаў, які ў 1996 налічваў на Беларусі 192 абшчыны. А.У.Верашчагіна. с. 284
БАПТЫСТЭ́РЫЙ (ад грэч. baptistērion купель), памяшканне для хрышчэння ў правасл. ці каталіцкім храме. У краінах Зах. Еўропы — часта асобнае збудаванне, круглае або мнагаграннае ў плане, завершанае купалам. Унутры баптыстэрый упрыгожвалі мазаікай, скульптурай; пасярэдзіне знаходзілася купель для хрышчэння. Найбольш вядомыя італьян. баптыстэрыі ў Равене, Парме, Пізе, Фларэнцыі. с. 284
БАР (англ. bar), 1) невялікі рэстаран, у якім наведвальнікаў абслугоўваюць звычайна за стойкай. 2) Невял. буфет (ці аддзяленне ў серванце, шафе) для віна і інш. напіткаў. 3) У дылерскіх здзелках сума ў 1 млн. фунтаў стэрлінгаў. с. 284
БАР (франц. barre), пясчаны падводны вал у прыбярэжнай паласе марскога дна перад вусцем ракі (прывусцевы бар) або вузкая, выцягнутая ўздоўж берага наносная паласа сушы, што аддзяляе лагуну ад мора (берагавы бар). Утвараецца ад сукупнага дзеяння цячэння ракі, марскіх хваляў, прыліваў і адліваў. с. 284
БАР (ад грэч. baros цяжар), пазасістэмная адзінка атм. ціску і мех. напружання. Абазначаецца — бар. 1 бар= 105 Па=0,1 МПа. с. 284
БАРА... (ад грэч. baros цяжар), першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнні слову «ціск», напрыклад, баракамера, барометр. с. 284
БАРА́ (італьян. bora ад грэч. boreas паўн. вецер), мясцовы моцны і парывісты халодны вецер, накіраваны ўніз па горным схіле. Назіраецца пераважна зімой у мясцінах, дзе невысокія горныя хрыбты (да 300—600 м) узнімаюцца над морам, напрыклад на Балканскім узбярэжжы Адрыятычнага м., каля Новарасійска на Каўказе, на берагах Байкала і інш. Утвараецца, калі халоднае паветра перавальвае праз хрыбет і з вял. скорасцю (да 40—60 м/с) «падае» па схіле. Бара выклікае значнае пахаладанне, небяспечнае для суднаў (магчыма хуткае абледзяненне). с. 284
БАРА́БА , глядзі Барабінская нізіна. с. 285
БАРАБА́Н (магчыма, цюрк.), ударны мембранны музычны інструмент. Мае полы цыліндрычны драўляны (радзей металічны) корпус-рэзанатар, 2 скураныя мембраны (адносная вышыня гуку рэгулюецца іх нацяжэннем), па якіх удараюць драўлянай калатушкай з мяккім наканечнікам, палкай або рукамі. У старажытнасці барабан выкарыстоўваўся як сігнальны інструмент, пазней — для суправаджэння рытуальных танцаў, ваен. шэсцяў, у рэліг. абрадах. Вядомы барабаны розных формаў і памераў, а таксама бронзавыя, драўляныя (без мембран). У сучасным аркестры выкарыстоўваюць т.зв. вялікі і малы (ваенны) барабаны, цяпер вядучы інструмент рытмічнай групы джаза. с. 285
БАРАБА́Н у архітэктуры, цыліндрычная або шматгранная (звычайна васьмерыковая) верхняя частка будынка, якая абапіраецца на сцены, слупы, падпружныя аркі, ветразі і завяршаецца купалам або шатром. Бываюць светлавыя (з аконнымі праёмамі, паляпшаюць асветленасць будынка) і глухія (без праёмаў). Барабан — важны элемент кампазіцыі культавых збудаванняў, надае ім дынамічнасць, маляўнічы сілуэт. Пашыраны ў хрысціянскім культавым дойлідстве, у архітэктуры Адраджэння, барока і класіцызму. с. 285
БАРАБА́Н у тэхніцы, полая дэталь або частка машыны, механізма, апарата ў форме цыліндра, конуса або шматгранніка. Барабан ёсць у складзе пад’ёмна-трансп. механізмаў (лябёдак, руднічных пад’ёмнікаў, кранаў), вярчальных печаў для награвання сыпкіх матэрыялаў, барабанна-шаравых млыноў, зернесушылак і інш. Барабанам называюць таксама некаторыя рабочыя машыны, напрыклад ачышчальны барабан для ачысткі адлівак ад пяску. с. 285
БАРАБА́НАЎ Леанід Генадзевіч (н. 29.9.1950, г. Слуцк Мінскай вобл.), бел. дэрматавенеролаг. Д-р мед. н. (1990), праф. (1992). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1973). З 1975 у Бел. н.-д. скурнавенералагічным ін-це, з 1988 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па алергічных дэрматозах, дыягностыцы і лячэнні лімфом скуры, рэпрадуктыўнай функцыі ў хворых на ганарэю і новых антыбактэрыяльных прэпаратах для яе лячэння.
Тв.: Справочник по профессиональным болезням кожи. Мн., 1981 (у сааўт.); Справочник врача общей практики. Т. 2. Мн., 1995 (у сааўт.). с. 285
БАРАБА́ННАЯ ПЕРАПО́НКА , тонкая, эластычная мембрана ў вуху наземных пазваночных жывёл і чалавека. Аддзяляе вонкавы слыхавы праход ад барабаннай поласці. Гал. функцыя — перадача гуку і яго ўзмацненне. Гукавыя хвалі, дасягаючы барабаннай перапонкі, надаюць ёй ваганне, якое праз слыхавыя костачкі перадаецца ўнутранаму вуху. с. 285
БАРАБА́ННАЯ ПЕЧ , тое, што вярчальная печ. с. 285
БАРАБА́ННАЯ ПО́ЛАСЦЬ , поласць у сістэме сярэдняга вуха наземных пазваночных і чалавека. Асн. функцыя — слыхавая: перадае гукавыя ваганні ад барабаннай перапонкі праз слыхавыя костачкі і акно пераддзвер’я ў вушны лабірынт, узмацняе іх, ахоўвае акно ўліткі ад вонкавых гукавых ваганняў. Аб’ём у чалавека каля 0,75 см3.
Сценкі барабаннай поласці з касцявой тканкі, за выключэннем вонкавай, большую ч. якой утварае барабанная перапонка. Унутры выслана слізістай абалонкай. Запоўнена паветрам. Праз адтуліну ў барабаннай перапонцы і слыхавую (еўстахіеву) трубу злучаецца з насаглоткай (праз трубу ажыццяўляюцца змена паветра ў поласці і адцяканне слізі ў насаглотку). На задняй сценцы ёсць уваход у самую вял. поласць сярэдняга вуха — антрум. Ад поласці чэрапа аддзяляецца тонкай касцявой пласцінкай. Інервуецца слыхавым нервам. Пашкоджанні барабаннай поласці вядуць да зніжэння або страты слыху. Іл. глядзі да арт. Вуха.
В.А.Быстрэнін. с. 285
БАРАБА́НЦАЎ Віктар Кірылавіч (н. 28.8.1947, Гомель), бел. жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1968), Бел. тэатр. маст. ін-т (1978). Сярод манум. твораў фрэска «Сынам зямлі беларускай» (1981), вітраж «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (1988), мазаіка «Партрэты асветнікаў» (1989), станковых работ («Мікола Гусоўскі», 1980; «Выклік кінуты. С.Будны», 1981; «Асветнікі», 1989; «Кірыла Тураўскі», 1990; «На радзіме. М.Багдановіч», 1991), пейзажаў («Вераснёўскія туманы», «Мікалаеўшчына. Свята», «Зімовы дзень»), нацюрмортаў («Пара сенажаці», «Апошнія кветкі»). Значнае месца ў яго творчасці займае чарнобыльская тэма (цыкл «Зона», 1989). Палотны мастака адметныя сімволіка-алегарычным гучаннем, драм. напружанасцю, каларыстычнымі кантрастамі. Іл. глядзі да рат. Вітраж. М.Л.Цыбульскі. с. 285
БАРА́БІНСКАЯ НІЗІ́НА , Барабінскі стэп, Бараба, на Пд Зах. Сібіры, пераважна ў Новасібірскай вобласці Расійскай Федэрацыі, у міжрэччы Іртыша і Обі. Пл. каля 117 тыс. км2. На Пд пераходзіць у Кулундзінскую раўніну. Паверхня — хвалістая раўніна (выш. да 150 м) з паралельнымі высокімі грывамі (асабліва на Пд). На грывах лугавыя стэпы, разнатраўныя лугі і бярозавыя гаі (калкі) на чарназёмах, саланцах і шэрых лясных глебах; у паніжэннях паміж імі — больш за 2000 прэсных і салёных азёраў (найб. Чаны, Тандава, Сартлан), сфагнавыя балоты, саланчаковыя лугі. с. 286
БАРАБУДУ́Р (Borobudur), будыйскае свяцілішча, помнік інданезійскай архітэктуры і культуры сярэднявечча. На Пд в-ва Ява. Пабудаваны ў канцы 8 — пач. 9 ст. з каменных блокаў (андэзіту) на схілах узгорка ў выглядзе ступеньчатай 10-яруснай піраміды (выш. 31,5 м, даўж. ў аснове 123 м): дарога працэсій, 5 ніжніх квадратных і 3 верхнія круглыя тэрасы (са шматлікімі звонападобнымі ступамі — сховішчамі рэліквій), увянчаныя вял. ступай. У нішах тэрас і ажурных верхніх ступах — 504 статуі Буды і 1460 рэльефаў на тэмы з жыцця Буды. Барабудур з яго багаццем кампазіц. аспектаў, арх. гармоніяй скульпт. элементаў і арнаментальнага дэкору быў задуманы як грандыёзны сімвал Сусвету.
Літ:. Forman B. Borobudur: Das buddistische Heiligtum. Prag, 1980. с. 286
БА́РАВАЯ МАШЫ́НА , разнавіднасць шчылінарэзных машын. с. 286
БАРАВЕ́Ц Тарас Дзмітрыевіч (мянушка Бульба; 9.3.1908, с. Быстрычы Бярэзнаўскага р-на Ровенскай вобл., Украіна — 15.5.1981), дзеяч украінскага нац. руху. З 1933 адзін са стваральнікаў і кіраўнік падп. арг-цыі «Украінскае нацыянальнае адраджэнне», мэтай якой была барацьба за адраджэнне Укр. нар. рэспублікі (УНР). З пач. Вял. Айч. вайны ператварыў арг-цыю ў Палескую сеч Украінскай паўстанцкай арміі (ПС УЛА), што дзейнічала на тэр. Укр. і Бел. Палесся. Летам 1941 разам з бел. групамі вёў барацьбу за «вызваленне Палесся ад бальшавікоў». Імкнуўся аб’яднаць усе ўкр. антыкамуніст. арг-цыі ў адзіную армію з мэтай адраджэння УНР як адзінай дэмакр. шматпарт. дзяржавы. Летам 1943 ПС УПА сілай падпарадкавана Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў. Неаднойчы быў арыштаваны польскімі і ням. ўладамі. Пасля вайны жыў у ФРГ, Канадзе.
У.І.Гуленка. с. 286
БАРАВІ́К , белы грыб (Boletus edulis), шапкавы грыб сям. балетусавых. Пашыраны пераважна ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі трапляецца нярэдка ў хвойніках, ельніках, дубровах, бярэзніках і мяшаных лясах. Расце адзіночна і групамі. Сапратроф. Пладовыя целы з’яўляюцца ў чэрв. — кастрычніку.
Пладовае цела ў выглядзе шапкі на ножцы масай да 2, рэдка 4 кг. Шапка паўшарападобная, дыям. 4—20 см, мясістая, пазней плоска-пукатая, матавая. У залежнасці ад умоў росту ад белага да фіялетава-карычневага колеру. Ножка цыліндрычная або клубнепадобная, белаватая, з тонкім сеткавым малюнкам. Мякаць і гіменафор (малады) белыя, прыемна пахнуць, на зломе не мяняюць колеру. Утварае мікарызу з многімі дрэвамі (адрозніваюць каля 20 формаў баравіка — хваёвы, яловы, бярозавы, дубовы, грабавы і інш.). Багаты бялком, вугляводамі, тлушчам, мінер. рэчывамі; мае вітаміны А, В, С, D, РР, таксама антыбіётыкі, танізавальныя і проціпухлінныя рэчывы. Спажываюць баравікі смажаныя, вараныя, марынаваныя, сушаныя. с. 286
БАРАВІ́К Даніла (псеўд.; сапр. імя і гады жыцця невяд.), аўтар нелегальнай гектаграфічнай брашуры на рус. мове «Пісьмы пра Беларусь. Пісьмо першае». Датавана 16.12.1882. Аўтар, студэнт-беларус Пецярбургскага ун-та, належаў да групы народнікаў. З любоўю пісаў пра свой народ, яго нац. характар. Не бачыў класавага размежавання ў бел. вёсцы, перабольшваў ролю інтэлігенцыі ў справе сац. і нац. вызвалення бел. народа, ставіў перад ёю толькі асветныя задачы.
Тв.: У кн.: Публицистика белорусских народников. Мн., 1983.
Літ.: Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 58—63. с. 286
БАРАВІ́К Марыя Якаўлеўна (н. 22.2.1946, в. Праабражэнка Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.), бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1978). Працуе ў Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы. Друкуецца з 1965. У вершах гуманіст. пафас, задушэўнасць і даверлівасць інтанацый, трывожны клопат пра лёс народа і роднай прыроды (зб-кі «Поле долі», 1985; «Вір пяшчоты і журбы», 1995). с. 286
БАРАВІ́К Рыгор Іванавіч (н. 28.1.1939, в. Сахноўцы Стараканстанцінаўскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна), бел. рэжысёр. Канд. мастацтвазнаўства. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1966). Працаваў у Брэсцкім абл. драм. (з 1966) і Бел. рэсп. юнага гледача (з 1971, у 1974—78 гал. рэжысёр) тэатрах, з 1985 у маладзёжным т-ры Беларусі. З 1993 у Бел. ун-це культуры. Пастаноўкі Баравіка адметныя сучаснасцю гучання, спалучэннем псіхалагізму з яркай відовішчнасцю: «Звычайная гісторыя» паводле І.Ганчарова (1967), «Трыбунал» А.Макаёнка (1971), «Чатыры кроплі» В.Розава (1975), «Чайка» А.Чэхава (1977), «Гэтыя незразумелыя старыя людзі» паводле С.Алексіевіч (1986), «Непаразуменне» А.Камю (1989), «Раскіданае гняздо» Я.Купалы (1993), «Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча (1995). Выступае ў перыяд. друку па праблемах т-ва і бел. драматургіі. с. 286
БАРАВІ́К Фёдар Васілевіч (1.1.1923, в. Кашалі Пухавіцкага р-на Мінскай вобласці— 19.1.1991), бел. вучоны-эканаміст. Канд. эканам. н. (1953). Праф. (1971). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1979). Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1950). З 1953 у БДУ. У 1959—61 нам. дырэктара Бел. ін-та нар. гаспадаркі, у 1961—69 у Мінскім пед. ін-це. З 1969 рэктар Бел. ін-та нар. гаспадаркі. Навук. даследаванні па праблемах палітэканоміі і эфектыўнасці грамадскай вытв-сці. с. 286
БАРАВІКІ́ , вёска ў Беларусі, у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на ПдУ ад Светлагорска, 98 км ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Светлагорск-на-Бярэзіне. 1027 ж., 461 двор (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. с. 287
БАРАВІКО́ВА Раіса Андрэеўна (н. 11.5.1947, в. Пешкі Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. паэтэса. Скончыла Літ. ін-т імя Горкага ў Маскве (1971). Працавала на кінастудыі «Беларусьфільм», у рэдакцыях рэсп. газет, з 1991 у час. «Алеся». Друкуецца з 1960. У зб-ках паэзіі «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987, Літ. прэмія імя А.Куляшова 1988), «Пад небам першага спаткання» (1990), «Люстэрка для самотнай» (1992, Дзярж. прэмія Беларусі 1993) дамінуе тэма кахання, прага высокага духоўнага ідэалу, роздум пра час, абавязак перад сваім народам, долю жанчыны, пошук чалавечага шчасця. Эпізоды бел. гісторыі адлюстраваны ў вострасюжэтнай драм. паэме «Барбара Радзівіл» (1992). Аповесць «Кватарантка» (1980) пра моладзь, пошукі свайго месца ў жыцці. Аўтар кн. казак і апавяданняў для дзяцей, п’ес «Барбара Радзівіл» (паст. 1994 т-рам-лабараторыяй бел. драматургіі «Вольная сцэна»), «Пятля часу» (1996).
І.У.Саламевіч. с. 287
БАРАВІКО́ЎСКІ Леў Іванавіч (22.2.1806, с. Мялюшкі Палтаўскай вобл., Украіна — 26.12.1889), украінскі паэт, фалькларыст. Аўтар песень, вершаў, балад, дум і баек (зб. «Байкі ды прыгаворкі Ляўка Баравікоўскага», 1852). У вершах закранаў этычныя, бытавыя, радзей сац. праблемы. Самая вядомая рамант. балада Баравікоўскага — «Маруся» (1829), напісаная па матывах твора В.Жукоўскага «Святлана». Этнограф, збіральнік нар. песень, прымавак, павер’яў, склаў слоўнік укр. мовы. с. 287
БАРАВІКО́ЎСКІ Уладзімір Лукіч (4.8.1757, г. Міргарад, Украіна — 18.4.1825), рускі і ўкр. жывапісец-партрэтыст. Акадэмік (з 1795), саветнік (з 1802) Пецярбургскай АМ. Вучыўся ў аўстр. мастака І.Б.Лампі. У партрэтах 1790-х г. яскрава выявіліся ідэі сентыменталізму (партрэт Кацярыны ІІ). Імкнуўся ствараць натуральныя вобразы асоб, здольных на тонкія перажыванні, паэт. мары і элегічныя настроі (партрэты А.А.Менеласа, В.В.Капніста, К.М.Арсеньевай, М.І.Лапухіной, А.Г. І В.Г.Гагарыных). У мужчынскіх партрэтах імкнуўся ўвасобіць ідэал паважаных дзярж. дзеячаў (Д.П.Трашчынскага, Ф.А.Бароўскага, А.Ф.Бястужава і інш.). Пасля 1800 у яго творчасці з’яўляюцца рысы класіцызму (партрэты А.І.Безбародка з дочкамі, А.А. і М.І.Далгарукіх, А.Л.Ж. дэ Сталь і інш.). Баравікоўскаму належаць парадныя партрэты (Муртаза-Кулі-Хана, А.Б.Куракіна і інш.) і рэдкія ў тагачасным мастацтве вобразы сялян («Хрысціння», «Зіма ў вобразе селяніна»). У 1793—94 стварыў абразы для Іосіфаўскага сабора ў Магілёве.
Літ.: Алексеева Т.В. В.Л. Боровиковский и русская культура на рубеже 18—19 вв. М., 1975. с. 287
БАРАВІ́К-РАМА́НАЎ Віктар Андрэй Станіслававіч (н. 18.3.1920, С.-Пецярбург), расійскі фізік-эксперыментатар. Акад. АН СССР (1972, чл.-кар. з 1966). Скончыў Маскоўскі дзярж. ун-т (1947). З 1956 у Ін-це фіз. праблем АН СССР, адначасова ў Маскоўскім фізіка-тэхн. ін-це. Навук. працы па фізіцы магнітных з’яў. Адкрыў п’езамагнетызм, шэраг новых антыферамагнетыкаў, распрацаваў метады назірання спінавых хваляў.
Літ.: Дзялошинский И.Е. и др. А.С.Боровик-Романов: (К шестидесятилетию со дня рождения) // Успехи физ. наук. 1980. Вып. 3. с. 287
БАРАВІ́ЦА , вёска ў Беларусі, у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр сельсавета і акц. т-ва «Бераснёўскае». За 10 км на ПнУ ад г.п. Кіраўск, 77 км ад Магілёва, 35 км ад чыг. ст. Бярэзіна, на шашы Магілёў—Бабруйск. 790 ж., 229 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. Сувязі. с. 287
БАРАВО́Е , вёска ў Беларусі, у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на ПдЗ ад г. Дзяржынск, 47 км ад Мінска, 11 км ад чыг. ст. Койданава. 420 ж., 147 двароў (1995).
Вядома з 16 ст. ў складзе Старынкаўскай вол. Мінскага пав. ВКЛ, уласнасць Радзівілаў. У 1756 пабудавана царква. У 19 ст. ў складзе Койданаўскай вол. У 1867 адкрыта пач. школа. З 1924 цэнтр сельсавета Койданаўскага р-на, з 1932 — нац. польскага сельсавета, з 1936 — бел. сельсавета Дзяржынскага р-на. У Вял. Айч. вайну ў Баравым дзейнічала падп. група Дзяржынскага антыфаш. к-та. У 1970 — 288 ж., 99 двароў. У Баравым сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — капліца-пахавальня (пач. 20 ст.). с. 287
БАРАВО́Е , вёска ў Беларусі, у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобл., на р. Убарць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПдЗ ад г.п. Лельчыцы, 231 км ад Гомеля, 56 км ад чыг. ст. Славечна, на шашы Лельчыцы—Глушкавічы. 1380 ж., 412 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. Сувязі. с. 287
БАРАВО́Е ВО́ЗЕРА , Баровае, у Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Галбіца, за 28 км на У ад г. Паставы. Пл. 0,49 км2, даўж. 920 м, найб. шыр. 540 н, найб. глыб. 16 м. Пл. вадазбору 3 км2. Катлавіна са спадзістымі схіламі, усх. бераг пясчаны, зах. забалочаны. Зарастае. с. 287
БАРАВО́Е ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Ласіца, за 30 км на ПнУ ад г. Паставы. Пл. 0,24 км2, даўж. 820 м, найб. шыр. 430 м, найб. глыб. 15 м. Пл. вадазбору 6,25 км2. Паўд.-зах. схілы катлавіны стромкія, паўд.-ўсх. спадзістыя, берагі пясчаныя. Злучана пратокай з воз. Крывое. с. 287
БАРАВУ́ХА 1-я , вёска ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса. Чыг. ст. на лініі Даўгаўпілс—Полацк. За 14 км на ПнЗ ад Полацка, 129 км ад Віцебска, каля шашы Полацк—Рыга. 1073 ж., 438 двароў (1995). Гімназія і пач. школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкія магілы сав. воінаў і партызанаў, сав. ваеннапалонных, ахвяраў фашызму. с. 287
БАРАВЫ́Я АЗЁ́РЫ , група бяссцёкавых салёных азёраў у Алтайскім краі Расіі, на Пд Кулундзінскай раўніны. 94 вадаёмы. Самае вял. воз. Малінавае (пл. 114 км2). На асобных азёрах здабыча солі. с. 287
БА́РАГ Леў Рыгоравіч (13.1.1911, Кіеў — 4.9.1994), бел. і рус. фалькларыст і літ.-знавец. Д-р гіст. н. (1971), праф. (1972). Засл. дз. нав. Башкортастана (1977). Скончыў Маскоўскі пед. ін-т імя Леніна (1931). У 1938—41 заг. кафедры Мінскага пед. ін-та і навук. супрацоўнік Ін-та мовы і л-ры АН Беларусі. У 1943—49 выкладаў у БДУ. З 1951 працаваў у Башкортастане. Друкаваўся з 1937. Зрабіў шмат запісаў бел. фальклору. У манаграфіі «Беларуская казка» (1969) паказаў нац. багацце і самабытнасць бел. нар. казак. Апублікаваў першы ў гісторыі бел. фалькларыстыкі сістэм. паказальнік «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978). Падрыхтаваў навук. каментарыі да зб-каў «Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі» (1971), «Чарадзейныя казкі» (ч. 1—2, 1973—78, з К.Кабашнікавым), «Сацыяльна-бытавыя казкі» (1976), «Украінскія народныя казкі» (Берлін, 1972, на ням. мове) і інш. Сааўтар кн. «Параўнальны паказальнік сюжэтаў. Усходнеславянская казка» (1979). Выдаў на ням. мове «Беларускія народныя казкі» (Берлін, 1966; 10-е выд. 1980).
Літ:. Л.Г.Бараг: Библиогр. указ. Уфа, 1981.
І.У.Саламевіч. с. 287
БАРАГВАНА́ТЫЕВЫЯ (Baragwanathiales), парадак выкапнёвых вышэйшых раслін з аддзела дзеразападобных. Зыходныя ў эвалюцыі дзеразападобных, звязваюць іх з псілафітамі. Узніклі ў сілуры. Тыповы род барагванатыя (Baragwanathia) — найб. стараж. прадстаўнік дзеразападобных. Да барагванатыевых таксама належыць род дрэпанафікус.
Травяністыя расліны з тоўстым сцяблом. Спарангіі адзінкавыя, на кароткіх ножках на сцябле паміж «лістамі» (філоідамі). Характэрна раўнаспоравасць (прымітыўная адзнака). с. 288
БАРАДА́ТАЯ КУРАПА́ТКА (Perdix daurica), птушка сямейства фазанавых атр. курападобных. Пашырана ва ўмераным поясе Азіі. На Беларусь завозілася для акліматызацыі (поспеху не мела) з Тувы ў 1959—60.
Даўж. цела каля 20 см, маса 300—325 г. Ад шэрай курапаткі адрозніваецца «барадой» (адсюль назва) у выглядзе доўгага пер’я пад дзюбай, вохрыста-жаўтаватым налётам апярэння і чорнай падковападобнай плямай на брушку. Корміцца насеннем пустазелля, зернем, насякомымі. с. 288
БАРАДА́ТАЯ НЯЯ́СЫЦЬ , глядзі Няясыць барадатая. с. 288
БАРАДА́ТЫ КАЗЁ́Л , глядзі Безааравы казёл. с. 288
БАРАДА́ЎКА Павел Рыгоравіч (23.1.1908, в. Асташова Чашніцкага р-на Віцебскай вобласці — 19.6.1968), поўны кавалер ордэна Славы. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Удзельнік Маскоўскай і Курскай бітваў, вызвалення Беларусі, Польшчы, баёў ва Усх. Прусіі. Наводчык мінамёта Барадаўка вызначыўся ў 1944 у час прарыву абароны праціўніка каля Рагачова, у 1945 у баях на тэр. Польшчы і штурме Кёнігсберга. с. 288
БАРАДА́Ч , ягнятнік (Gypaētus barbatus), драпежная птушка сямейства ястрабіных. Трапляецца ў гарах Азіі, Афрыкі, Паўд. Еўропы.
Даўж. да 1,1 м, маса да 6,5 км. Галава, шыя і брушны бок цела белаватыя або жаўтаватыя, спіна чарнаватая. Пад дзюбай пучок чорных воласападобных пёраў, якія ўтвараюць бараду (адсюль назва). Крылы доўгія (размах да 2,7 м) і вострыя, хвост клінападобны. Лапы і кіпцюры моцныя. Гнёзды ў шчылінах скал або ў пячорах. Нясе 1 яйцо. Корміцца пераважна мярцвячынай, а таксама дробнымі звярамі, птушкамі. Колькасць скарачаецца, быў занесены ў Чырв. кнігу СССР. с. 288
БАРАДЗІ́Н Аляксандр Парфіравіч (12.11.1833, С.-Пецярбург — 27.2.1887), рускі кампазітар і вучоны-хімік. Скончыў Медыка-хірургічную акадэмію ў Пецярбургу (1856). Д-р медыцыны (1858). Праф. (1864), заг. кафедры хіміі (з 1874), акадэмік (1877) Медыка-хірург. акадэміі. Член-заснавальнік Рус. хім. т-ва (1868). Адзін з арганізатараў і педагогаў (1872—87) Жаночых урачэбных курсаў. Музыцы вучыўся самастойна. Уваходзіў у «Магутную кучку». Паслядоўнік М.Глінкі. Найб. значны твор — опера «Князь Ігар» (не завершана, скончана М.Рымскім-Корсакавым і А.Глазуновым, паст. 1890), дзе аб’яднаны рысы эпічнай оперы і гіст. нар.-муз. драмы. Адзін са стваральнікаў рус. класічнай сімфоніі, квартэта, наватар у галіне камерна-вак. лірыкі, майстар раманса. Аўтар оперы-фарсу «Багатыры» (1867); 3 сімфоній (у тым ліку 1-я, 1867; 2-я «Багатырская», 1876); муз. карціны «У Сярэдняй Азіі» (1880); камерна-інстр. ансамбляў; «Маленькай сюіты» для фп.; твораў для фп. ў 2 і 4 рукі; рамансаў на сл. А.Пушкіна, М.Някрасава, Г.Гейнэ, уласныя і інш.; вак. ансамбляў і інш. Барадзін — аўтар навук. прац у галіне арган. хіміі. Распрацаваў метад атрымання бромзамяшчальных тлустых кіслот. Першы атрымаў фторысты бензаіл. Даследаваў полімерызацыю і кандэнсацыю альдэгідаў.
Тв.: Письма: Полн. собр... Вып. 1—4. М.; Л., 1927—50.
Літ.: Зорина А.П. А.П.Бородин. М., 1987. с. 288
БАРАДЗІ́Н Іван Парфенавіч (30.1.1847, Ноўгарад — 5.3.1930), рускі батанік. Акад. Пецярбургскай (1902), потым АН СССР і АН УССР (1925). Праф. (1880). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1869), працаваў у ім жа. У 1917—19 віцэ-прэзідэнт Пецярбургскай АН. Навук. працы па фізіялогіі і анатоміі раслін. Упершыню вылучыў хларафіл у крышталёвым стане (1882). Выказваў віталістычныя погляды на сутнасць жыццёвых працэсаў. Ініцыятар стварэння прэснаводнай біял. станцыі на воз. Балагое (1897), заснавальнік і прэзідэнт Рус. бат. т-ва (1915). Аўтар «Курса анатоміі раслін» і «Кароткага падручніка батанікі» (1888), «Курса дэндралогіі» (1891). с. 288
БАРАДЗІ́Н (Грузенберг) Міхаіл Маркавіч (9.7.1884, г.п. Янавічы Віцебскага р-на — 29.5.1951), рэвалюцыянер, сав. дзярж. і паліт. дзеяч. У рэв. руху з 1900, чл. Бунда. У 1907—18 у ЗША: стварыў у Чыкага спец. школу для эмігрантаў, удзельнічаў у рабоце сацыяліст. партыі Амерыкі, быў казначэем Т-ва дапамогі рус. палітвязням. З 1919 ген. консул РСФСР у Мексіцы, адначасова працаваў у Камінтэрне. У 1923—27 у Кітаі — паліт. саветнік ЦВК, нац. рэв. партыі Гаміньдана, потым у СССР нам. наркома працы, нам. дырэктара ТАСС, з 1932 гал. рэдактар газ. «Moscow News» («Маскоўскія навіны»), у Вял. Айч. вайну ў рэдакцыі Саўінфармбюро. У 1951 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна. с. 288
БАРАДЗІ́Н Сяргей Пятровіч (25.9.1902, Масква — 22.6.1974), рускі пісьменнік. Скончыў Вышэйшы літ.-маст. ін-т імя В.Я.Брусава (1926). З 1951 жыў у Ташкенце. Аўтар раманаў пра жыццё народаў Сярэдняй Азіі 1920-х г. «Апошняя Бухара», «Егіпцянін» (абодва 1932), гістарычных «Дзмітрый Данскі» (1941, Дзярж. прэмія СССР 1942), «Белы конь» (не завершаны, надрук. 1975—77), «Іван Каліта» (не завершаны, надрук. 1977), трылогіі «Зоркі над Самаркандам» («Кульгавы Цімур», 1953—54; «Кастры паходу», 1957—59; «Імгненны Баязет», 1972—73). Напісаў аповесць «Нараджэнне кветак» (1938). Навелы і ўспаміны ў кнізе «Дарогі» (выд. 1975). с. 288
БАРАДЗІ́Н Цімафей Сцяпанавіч (жн. 1917, Гомель — 20.6.1942), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Гомельскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1965). Вучыўся ў Маскоўскім паліграф. ін-це (1941). У Айч. вайну арганізаваў і ўзначаліў групу падпольшчыкаў. З ліст. 1941 кіраўнік Гомельскага падп. аператыўнага цэнтра па каардынацыі дзейнасці падп. груп. У маі 1942 з некалькімі чл. групы арыштаваны фашыстамі і расстраляны. с. 289
БАРАДЗІНА́ Наталля Васілеўна (н. 21.8.1953, Мінск), бел. спартсменка (тэніс). Майстар спорту СССР міжнар. класа (1979). Скончыла Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1974). Чэмпіёнка Еўропы ў камандным першынстве (1979—80) і ў адзіночным разрадзе (1982), сярэбраны прызёр еўрап. першынства ў парным (1979), бронзавы прызёр у парным і змешаным разрадах і ў асабістым першынстве (1980). Чэмпіёнка СССР у асабістым першынстве (1977), у змешаным разрадзе (1979). З 1990 ст. трэнер аддзялення тэніса Рэсп. вучылішча алімп. Рэзерву. с. 289
БАРАДЗІ́НСКАЯ БІ́ТВА 1812 , генеральная бітва ў час вайны 1812 паміж рас. і франц. войскамі 7 вер. каля с. Барадзіно за 124 км на З ад Масквы.
Рас. арміі — 1-я Зах. на чале з ген. М.Б.Барклаем дэ Толі і 2-я Зах. пад камандаваннем ген. П.І.Баграціёна — пасля адыходу ад Смаленска 3 вер. спыніліся каля с. Барадзіно, дзе галоўнакаманд. ген. М.І.Кутузаў вырашыў прыняць бой, каб не дапусціць праціўніка да Масквы. Пазіцыі рас. часцей (правы фланг прыкрываўся р. Калоча, цэнтр — Баграціёнавымі флешамі і размешчанай на выш. Курганная батарэяй М.М.Раеўскага, левы фланг даходзіў да в. Уціца) перакрылі Новую Смаленскую дарогу, па якой рухаліся франц. войскі на чале з галоўнакаманд. імператарам Напалеонам І. Шэсць рас. дывізій на правым флангу і 4 дывізіі ў цэнтры падпарадкоўваліся Барклаю дэ Толі, 5 егерскіх палкоў на левым флангу — Баграціёну. 5 вер. франц. войскі (каля 40 тыс. чал., 186 гармат) пасля працяглага і цяжкага бою авалодалі перадавой рас. пазіцыяй — Шавардзінскім рэдутам, які абаранялі часці ген.-лейт. А.П.Гарчакова (12 тыс. чал., 46 гармат).
У Барадзінскай бітве рас. войскі налічвалі 154,8 тыс. чал. (у тым ліку 11 тыс. казакоў і 28,5 тыс. апалчэнцаў) і 640 гармат, франц. — 133,8 тыс. чал., 587 гармат. Бітва праходзіла як лабавая атака франц. сіламі рас. цэнтра — батарэі Раеўскага і Баграціёнавых флешаў, якія 6 разоў пераходзілі з рук у рукі паміж 9 і 12 гадз. Да 12 гадз Напалеон збіў рускіх з усіх пунктаў і рыхтаваўся нанесці сваімі рэзервамі (19 тыс. гвардзейцаў) вырашальны ўдар, аднак у выніку раптоўнага рэйду конніцы ген. Ф.П.Уварава і казакоў ген. М.І.Платава ў франц. тыл ледзь не трапіў у палон і загадаў адкласці атаку на наступны дзень. Артыл. кананада працягвалася да 17 гадз. У 18 гадз рас. войскі адышлі на лінію с. Горкі — Старая Смаленская дарога. З надыходам цемры Напалеон адвёў франц. часці за р. Калоча. Страты французаў склалі 50—58 тыс. чал. (у тым ліку 49 генералаў), расіян — 45,6 тыс. чал., з якіх 29 генералаў. Недахоп сіл змусіў Кутузава 8 вер. адступіць з войскамі ў бок Масквы. Напалеону не ўдалося разграміць рас. армію ў генеральнай бітве. На рас. баку ў ёй удзельнічалі ўраджэнцы Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай губ., вызначыліся Брэсцкі і Мінскі пяхотныя палкі. На месцы бітвы дзейнічае Барадзінскі ваенна-гіст. музей (засн. ў 1903, пл. 110 км2).
Літ.: Богданов Л.П. На поле Бородинском. 2 изд. М., 1987; Вахрушев А.М. Зори Бородина: Ист. повествование. М., 1992.
У.Я.Калаткоў. с. 289
БАРАДЗІ́НСКІ СКАРБ , Бесарабскі скарб, рэчавы скарб, знойдзены ў 1912 каля г.п. Барадзіно (зараз Таруцінскі р-н Адэскай вобл.). Датуецца 16—15 ст. да нашай эры. Знаходзіўся ў глінянай пасудзіне, належаў военачальніку ці правадыру племя. Складаўся з 6 каменных баявых сякер (1 з нефрыту), 3 булдавешак для булавы з алебастру, 2 наканечнікаў коп’яў, утулкі ад наканечніка кап’я, сярэбраных кінжала і шпількі. Рэчы рознага паходжання: наканечнікі коп’яў аналагічныя знаходкам з сеймінска-турбінскіх могільнікаў у Прыўраллі, каменныя вырабы — знаходкам з Каўказа, шпілька і кінжал — з Цэнтр. Еўропы. Захоўваецца ў Гіст. музеі ў Маскве. с. 289
БАРАДО́ЎСКІ Васіль Андрэевіч (4.3.1874, с. Беражняны Смаленскай вобласці — 10.2.1914), расійскі радыехімік. Скончыў Юр’еўскі (Тартускі) ун-т (1902). З 1903 працаваў там жа. З 1912 у Галоўнай палаце мер і вагі ў Пецярбургу. Сфармуляваў «закон Барадоўскага», які дазваляе вызначыць ат. масы элементаў-ізатопаў. Даследаваў радыяц. астаткі ферганскіх рудаў, знайшоў у іх радый. с. 290
БАРАДУ́ЛІН Рыгор Іванавіч (н. 24.2.1935, в. Гарадок Ушацкага р-на Віцебскай вобл.), бел. паэт, перакладчык. Нар. паэт Беларусі (1992). Скончыў БДУ (1959). Працаваў у перыяд. друку, з 1969 у выд-ве «Беларусь», з 1972 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1953. Нізка вершаў «На зямлі цаліннай» склала асн. змест першай кнігі «Маладзік над стэпам» (1959). Выдаў каля 40 кніг лірыкі, сатыры, зб-каў для дзяцей. У ранняй творчасці (кн. лірыкі «Рунець, красаваць, налівацца!», 1961; «Нагбом», 1963; «Неруш», 1966; «Адам і Ева», 1968) данёс да чытача трываласць асноў нар. маралі і этыкі, пераканаў у таленавітасці бел. народа, у яго багатай духоўнасці. У паэзіі асэнсоўвае асн. змест эпохі: вайну, убачаную дзіцячымі вачыма, клопат пасляваен. дачаснага ўзмужнення падлеткаў, сённяшні і заўтрашні дзень планеты. У вершах «Жароўня», «Труба», «Стэарынавая свечка», «Хлебнічак», «Цялушка», «Палата мінёраў», «Скрыпачы» і інш. — старонкі біяграфіі пакалення дзяцей вайны, што вырастаюць да маштабнага асэнсавання трагізму жыцця бел. народа на акупіраванай тэрыторыі. Творчасць паэта вызначаецца разнастайнасцю жанраў, вобразна-стылявых сродкаў, яркай метафарычнасцю, тонкім псіхалагізмам, багаццем моўнай палітры. Скарбы вуснай нар. творчасці, засвоеныя з дзяцінства, сталі дабратворнай глебай, на якой прарасла, зарунела непаўторная творчая індывідуальнасць Барадуліна. У яго творах адкрываецца жывая крыніца хараства мовы і мудрасці нашага народа, яго традыцый і звычаяў, своеасаблівай натурфіласофіі. Разам з тым народна-паэтычнае ў творчасці Барадуліна нельга вылучыць з індывідуальнага. Дзякуючы такому сінтэзу паэту ўдаецца ствараць манум. вобразы Маці, Радзімы, Бацькаўшчыны. Многія вобразы ранняй лірыкі нярэдка маюць працяг у пазнейшых творах (зб-кі «Маўчанне перуна», 1986; «Самота паломніцтва», 1990; «Міласэрнасць плахі», 1992; «Евангелле ад Мамы», 1995). У апошніх кнігах узмацняецца гучанне біблейскіх матываў. Паэт нярэдка звяртаецца да жанру малітвы, малітвы за постчарнобыльскае выжыванне і адраджэнне бел. нацыі. Імкненнем далучыцца да агульначалавечай духоўнай культуры абумоўлены зварот да Бібліі ў «Трыкірыі». Аўтар зб-каў сатыр. і гумарыстычных твораў «Дойны конь» (1965), «Станцыя кальцавання» (1971), «Прынамсі...» (1977), «Амплітуда смеласці» (1983), «Мудрэц са ступаю» (1988) і інш., эпіграм на дзеячаў бел. л-ры і мастацтва (альбом «Няўрокам кажучы», 1971, шаржы М.Лісоўскага; «Абразы́ без абрáзы», 1985, шаржы К.Куксо); твораў дзя дзяцей (зб-кі «Мех шэрых, мех белых», 1963; «Красавік», 1965; «Экзамен», 1969; «Ай! Не буду! Не хачу!», 1971; «Што было б тады б, калі б?», 1977; «Ці пазяхае бегемот?», 1981; «Азбука не забаўка», 1985, і інш.), зб. артыкулаў і эсэ «Парастак радка, галінка верша» (1987). На бел. мову пераклаў п’есу «Ветрык, вей!» Я.Райніса, зб-кі твораў А.Вазнясенскага «Небам адзіным» (1980), І.Драча «Мелодыя каліны» (1981), Г.Містраль «Ветраліст» (1984), Умара Хаяма «Рубаі» (1989), «Слова пра паход Ігаравы» (1986), паасобныя творы У.Шэкспіра, Дж.Байрана, П.Нэруды, Н.Гільена, А.Міцкевіча, В.Каратынскага, У.Бранеўскага, С.Нерыс, О.Вацыеціса, С.Паптонева, С.Ясеніна, Я.Еўтушэнкі, Б.Акуджавы, Б.Ахмадулінай, М.Нагнібеды, Р.Гамзатава і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1976 за паэму «Балада Брэсцкай крэпасці» (1974). Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1976 за зб. вершаў «Рум» (1974) і кнігу перакладаў выбр. лірыкі Ф.Гарсія Лоркі «Блакітны звон Гранады» (1975). Песні на словы Барадуліна напісалі І.Барсукоў, Г.Вагнер, З.Галубіцкая, Я.Глебаў, У.Журовіч, М.Наско, Дз.Смольскі, М.Хаўхлянцаў і інш.
Тв.: Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1984; Свята пчалы. Мн., 1975; Белая яблыня грому. Мн., 1979; Вечалле. Мн., 1980; Паэмы прызвання. Мн., 1982; Трэба дома бываць часцей... Мн., 1995.
Літ.: Гарэлік Л.М. Зямля бацькоў дала мне права. Мн., 1983; Клышка А. Адзін з майго пакалення // Клышка А. Права на верш. Мн., 1967; Шклярэўскі І. Жывая душа: Фрагменты да літ. партрэта Рыгора Барадуліна // Полымя. 1970. № 2; Зуёнак В. Лінія высокага напружання // На стрыжні часу. Мн., 1973; Яго ж. Неба тваіх вачэй: Маналог з Ушаччыны // Зуёнак В. Лінія высокага напружання. Мн., 1983; Арочка М. Нагбом з глыбінь // Арочка М. Галоўная служба паэзіі. Мн., 1974; Бечык В. Неабходнасць прыгожага // Бечык В. Свет жывы і блізкі. Мн., 1974; Яго ж. Свет увесь жывы табой... // Бечык В. Перад высокаю красою... Мн., 1984; Караткевіч У. Шчыравала ў бары пчала... // Полымя. 1977. № 1; Шпакоўскі Я. Узрушанасць. Мн., 1978. С. 74—90; Сямёнава А. «Шчаслівай зоркі самародак...» // Сямёнава А. Гарачы след таленту. Мн., 1979; Лойка А. Па законах таленту // Лойка А. Паэзія і час. Мн., 1981; Семашкевіч Р. Ганчарны круг паэта // Семашкевіч Р. Выпрабаванне любоўю. Мн., 1982; Стральцоў М. Ад маладзіка да поўні // Барадулін Р. Выбр. тв. Мн., 1984. Т. 1; Тарасюк Л. Вернасць вытокам. Мн., 1985. С. 94—110. Л.М.Гарэлік. с. 290
БАРАДУ́ЛЬКА Леанід Сцяпанавіч (н. 1.2.1937, г. Орша Віцебскай вобл.), бел. дзеяч самадзейнага мастацтва, балетмайстар. Засл. работнік культ. Беларусі (1982). Скончыў Віцебскае культ.-асв. вучылішча (1979). З 1964 кіраўнік нар. ансамбля танца «Лявоніха» Віцебскага гар. цэнтра культуры. За час працы з калектывам падрыхтаваў больш як 20 праграм. Сярод пастановак: «Вянок беларускіх танцаў», бел. фалькл. танцы «Кругавая кадрыля», «Таўкуша», «Навалюдная «Лявоніха», харэагр. кампазіцыі «Скрыпяць мае лапці», «Касіў Ясь канюшыну», «У імя жыцця», «Алімпійскі факел», «Сонца Радзімы», «Час — наперад!», «Памяць», «Хатынь» і інш. с. 290
БАРАЖЫ́РАВАННЕ (ад франц. barrage загарода), палёт самалётаў знішчальнай авіяцыі над вызначаным раёнам з мэтай перахоплівання і знішчэння сродкаў паветр. нападу праціўніка. З 1960-х г. выкарыстоўваецца тэрмін «дзяжурства ў паветры». с. 290
БАРАЗНА́ Лявон Цімафеевіч (4.2.1929, в. Новае Сяло Талачынскага р-на Віцебскай вобласці — 15.8.1972), бел. мастак. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1952), Бел тэатр.-маст. ін-т (1968). У выніку падарожжаў па Беларусі ў 1950—60-я г. падрыхтаваў альбомы «Беларускае народнае адзенне», «Беларуская народная вопратка», «Арнамент паўднёвай Беларусі», «Тканіны Гродзеншчыны» і вял. серыю жывапісных і графічных пейзажаў Беларусі. Паводле яго эскізаў створаны касцюмы для ансамбляў песні і танца (Гродзенскага «Нёман», Смаргонскага імя Агінскага, Навагрудскага «Свіцязь» і інш.). У 1966—69 гал. мастак Маст. фонду Беларусі. Працаваў у тэхніках жывапісу («Зязюленька», «Народны спявак Моніч», аўтапартрэт, партрэт «Маці»), акварэлі («Стары Мінск», «Гаспадар»), пастэлі («Старая», «Мястэчка»), вітраж («Будаўніца»), графікі і інш. Складальнік альбома «Гравюры Францыска Скарыны» (1972, 2-е выд. 1990).
І.П.Хаўратовіч. с. 290
БАРАЗНАВАТАБРУ́ХІЯ (Solengastres), бяспанцырныя, жалабабрухія, клас малюскаў. Каля 120 найб. прымітыўных відаў, пашыраных амаль ва ўсіх морах ад Арктыкі да Антарктыкі. Жывуць на розных глыбінях (да 9000 м). Найб. вядомыя Nematomenia flavens і Echinomenia corallophila.
Цела чэрвепадобнае, даўж. ад 1 мм да 30 см, звонку ўкрытае вапняковымі шыпамі рознай будовы. Ракавіна адсутнічае. У большасці на брушным баку знаходзіцца баразна (адсюль назва) з вузкім кілем (рудымент нагі). Гермафрадыты. Кормяцца дэтрытам, водарасцямі, дробнымі жывёламі. Частка з іх жыве сярод каралаў і аб’ядае іх паліпы. с. 291
БАРАЗО́Н , глядзі ў арт. Бору злучэнні. с. 291
БАРАКА́МЕРА (ад бара... + камера), герметычная камера, дзе штучна ствараецца паніжаны (вакуумная баракамера) ці павышаны (кампрэсійная баракамера) бараметрычны ціск. Баракамеру, у якой можна мяняць тэмпературу, наз. тэрмабаракамерай. Аб’ём баракамеры — ад доляў да некалькіх соцень кубічных метраў.
Мае апаратуру для змены ціску і падтрымкі яго на зададзеным узроўні, назіральныя вокны, люкі, гукавую і светлавую сігналізацыю, перагаворныя прылады, асвятленне і інш. Выкарыстоўваецца для наземных выпрабаванняў самалётаў і касм. апаратаў ці іх адсекаў і элементаў, трэніровак лётчыкаў і касманаўтаў, вывучэння ўплыву на жывыя арганізмы гіпаксіі, паніжанага ці павышанага ціску і яго рэзкіх перападаў, змены газавага асяроддзя; лячэння шэрагу захворванняў (коклюшу, бранхіяльнай астмы, кесоннай хваробы і інш.) метадамі гіпербарычнай аксігенацыі і выканання некаторых хірург. аперацый (напр., аперацыі на адкрытым сэрцы). с. 291
БАРАМЕТРЫ́ЧНАЯ СТУПЕ́НЬ , гл. Барычная ступень. с. 291
БАРАМЕТРЫ́ЧНАЯ ФО́РМУЛА , вызначае змену атм. ціску (або шчыльнасці газу) у залежнасці ад вышыні і т-ры паветра ў полі сіл зямнога прыцягнення.
Для аналізу атм. працэсаў у межах трапасферы і ніжняй стратасферы выкарыстоўваецца бараметрычная формула рэальнай атмасферы: <FORMULA> , дзе р1, — ціск на выш. z1; р0 — ціск на ніжнім узроўні z0; е — аснова натуральнага лагарыфма; R — газавая пастаянная; g — паскарэнне свабоднага падзення; Тm — сярэдняя бараметрычная т-ра паветра паміж узятымі ўзроўнямі. Існуюць інш. варыянты бараметрычнай формулы. Г.Г.Камлюк. с. 291
БАРАМЕТРЫ́ЧНЫ ГРАДЫЕ́НТ , гл. Барычны градыент. с. 291
БАРАМІ́НІ (Borromini), Бараміна (Borromino; сапр. Кастэлі; Castelli) Франчэска (25.9.1599, Бісанэ, кантон Тэсін, Швейцарыя — 3.8.1667), італьянскі архітэктар. Прадстаўнік барока. Вучыўся ў Мілане. Пабудовы Бараміні характарызуюцца крывалінейнымі абрысамі аб’ёмаў, разнастайным спалучэннем выпуклых і ўвагнутых формаў, перспектыўнымі і светлавымі эфектамі, выразным дынамізмам. Пабудаваў цэрквы Сан-Карла але Куатра Фантане (1634—67), Сант-Іва ала Сапіенца (1642—60) і Сант-Андрэа дэле Фратэ (1656; фасад — 1816), палацы Фальканьеры (1639—41) і Барберыні (1625—63; разам з К.Мадэрна і Л.Берніні, усе ў Рыме) і інш. с. 291
БАРА́Н Івашка, майстар разьбярнай і сталярнай справы ў 2-й пал. 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1684 у складзе арцелі бел. цесляроў і разьбяроў рабіў крэслы, куфэркі, паднасныя сталы і інш. па-мастацку аздобленыя рэчы для царскіх харомаў. с. 291
БА́РАН (Barons) Крыш’яніс (31.10.1835, воласць Струтэле, Латвія — 8.3.1923), латышскі фалькларыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч. Збіральнік лат. нар. песень. Адзін з кіраўнікоў руху младалатышоў. Фактычны рэдактар прагрэс. лат. газ. «Pēterburgas Aviżes» («Пецярбургская газета»; 1862—65). Пісаў апавяданні, вершы, сатыр. фельетоны. Падрыхтаваў выданне «Латышскія народныя песні» (т. 1—6, 1894—1915).
Б.Гудрыке. с. 291
БА́РАН (Baran) Пол (1910, Украіна — 1964), амерыканскі вучоны-эканаміст. Вучыўся ў Берліне і Парыжы. З 1939 у ЗША, працягваў адукацыю ў Гарвардскім ун-це. З 1949 праф. эканомікі Станфардскага ун-та. У кн. «Палітычная эканомія росту» (1957) імкнуўся з марксісцкіх пазіцый прааналізаваць некаторыя эканам. праблемы краін, што сталі на шлях незалежнага развіцця. У працы «Манапалістычны капітал» (1966, разам з П.Суізі) аналізаваў праблемы манапаліст. эканомікі ЗША. У шэрагу пытанняў, найперш у вызначэнні эканам. прыкмет імперыялізму, сур’ёзна адыходзіў ад марксісцкай тэорыі («Заметкі па тэорыі імперыялізму», 1964, разам з Суізі). Гал. шляхам пераходу да сацыялізму лічыў нац.-вызв. рух, а не рэв. барацьбу ў развітых капіталіст. Краінах. с. 291
БАРА́Н (Баранаў) Сяргей (27.9.1892, в. Віцькі Гродзенскага р-на — 1937 ?), бел. грамадскі і культ. дзеяч. Удзельнік 1-й сусв. вайны. Чл. Бел. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). Узначальваў гродзенскае т-ва дапамогі ахвярам 1-й сусв. вайны. У 1919 старшыня Бел. нац. к-та ў Гродне, заснавальнік і выкладчык Гродзенскай бел. гімназіі. Займаўся каап. дзейнасцю. У час выбараў у польскі сейм (1922) балаціраваўся ад блока нац. меншасцяў. Арыштаваны польскімі ўладамі і на суд. працэсе над удзельнікамі бел. эсэраўскага падполля ў Беластоку ў 1923 прыгавораны да 8 гадоў турэмнага зняволення. Пасля адбыцця пакарання ў канцы 1920-х г. эмігрыраваў у СССР, дзе ў 1930-я г. рэпрэсіраваны. А.С.Ліс. с. 291
БА́РАН Уладзімір Міронавіч (н. 19.3.1930, г. Мінск), бел. вучоны-інфекцыяніст. Д-р мед.н. (1984), праф. (1987). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1953). Працуе там жа. Навук. працы па праблемах вострых і хранічных гепатытаў: вывучэнне імунахім. механізмаў, роля ў лячэнні гепатытаў процівірусных прэпаратаў, індуктараў інтэрферону і імунамадулятараў.
Тв.: ВИЧ-инфекция: [Практ. Пособие]. Мн., 1989 (у сааўт.); Инфекционные заболевания: Сигнальные признаки и тактика медработников амбулаторно-поликлинической сети: Справ. пособие. Мн., 1990 (разам з Л.Б.Залатоўскім); Фармакотерапия инфекционных болезней. Мн., 1995 (разам з В.І.Талапіным). с. 291
БАРАНА́ , земляробчая прылада для рыхлення (баранавання) глебы. Выкарыстоўваецца з часоў пашырэння ляднага земляробства. На Беларусі вядомы тыпы бараны: вершаліна (найб. архаічны тып), смык, плеценая (вязаная) і брусковая (рамная). Найб. пашыранай была плеценая барана. Мела дугападобную форму, крацісты каркас утваралі 4—6 радоў прутоў, на скрыжаванні якіх замацоўвалі дубовыя (ад 16 да 35) зубы. Аснову брусковай бараны складала драўляная рашотка з драўлянымі, а з канца 19 ст. жал. зубамі. З пач. 20 ст. пашыраны жалезныя бароны, традыцыйныя захоўваліся эпізадычна.
Сучасныя бароны бываюць зубавыя і дыскавыя, агульнага і спец. выкарыстання, прычапныя, навясныя і паўнавясныя. Агрэгатуюцца з трактарамі на счэпках, могуць працаваць разам з плугамі, сеялкамі, культыватарамі. Бароны агульнага прызначэння складаюцца з асобных звёнаў, якія злучаюцца ў агрэгаты з рознай шырынёй захопу.
Зубавыя бароны выкарыстоўваюць для выраўноўвання і рыхлення паверхні раллі, баранавання пасеваў. Падзяляюцца на цяжкія, сярэднія і лёгкія, ці пасяўныя. Пашыраны зубавыя бароны тыпу «зігзаг», шлейф-бароны, сеткавыя, спружынныя, драцяныя, нажавыя, лугавыя шарнірныя, пашавыя і інш. Дыскавыя бароны выкарыстоўваюць пераважна для рыхлення здзірванелых пластоў і разбурэння камякоў глебы (пры апрацоўцы зябліва, лугоў і пашы, лушчэнні ржышча). Рабочыя органы гэтых баронаў — сферычныя гладкія ці выразныя дыскі. Бываюць і з ігольчастымі дыскамі (для паверхневага рыхлення глебы пад іржышчам і выраўноўвання паверхні мікрарэльефу). Спец. балотныя і садовыя дыскавыя бароны выкарыстоўваюць для рыхлення глебы і знішчэння пустазелля ў міжрадкоўях садоў і ягаднікаў. Нажавая вярчальная барана аб’ядноўвае прынцыпы работы зубавай і дыскавай баронаў. Шырыня захопу зубавых баронаў ад 1 да 21 м, глыбіня апрацоўкі 2—10 см; дыскавых адпаведна ад 2 да 14 м, 10—20 см.
Літ.: Карпенко А.Н., Халанский В.М. Сельскохозяйственные машины. 6 изд. М., 1989.
В.С.Цітоў (этнаграфія), У.М.Сацута. с. 292
БАРА́НАВА ВО́СТРАЎ , Сітка, востраў у архіпелагу Аляксандра (ЗША, штат Аляска). Пл. 4,2 тыс. км2. Выш. да 1432 м. Вільготныя хваёвыя лясы. Рыбалоўства, лесанарыхтоўкі. Асн. населены пункт і порт — Сітка. Названы ў гонар А.А.Баранава — першага гал. правіцеля рус. паселішчаў у Амерыцы. с. 292
БАРАНАВА́ННЕ , агратэхнічны прыём паверхневай апрацоўкі глебы, догляду і інтэнсіўных тэхналогій вырошчвання с.-г. культур. Праводзіцца з мэтай раздрабнення і разрыхлення ворнага пласта, выраўноўвання ўзаранай паверхні, загортвання насення (пры раскідной сяўбе) і мінер. угнаенняў, а таксама частковага знішчэння праросткаў і ўсходаў пустазелля. Робіцца на глыб. да 10—15 см баронамі раздзельна або адначасова з узворваннем, культывацыяй, прыкочваннем. Памяншае страты глебавай вільгаці, паляпшае паветра- і водапранікальнасць глебы, узмацняе мікрабіял. працэсы, актывізуе назапашванне засваяльных раслінамі пажыўных рэчываў. с. 292
БАРА́НАВІЦКАЕ ВЫСТУПЛЕ́ННЕ РАБО́ЧЫХ І САЛДА́ТАЎ 1905 . Пачалося 21.12.1905 як паліт. стачка баранавіцкіх чыгуначнікаў. 22 снеж. 300 чыгуначнікаў на чале са старшынёй к-та Баранавіцкага аддзялення Усерас. чыгуначнага саюза інжынерам эсэрам М.Ляпко адмовіліся выконваць распараджэнні адміністрацыі, вывелі са строю камутатар, спынілі рух паяздоў. Да рабочых далучыліся салдаты чыг. брыгады. 23—24 снеж. мітынгі і сходы рабочых перараслі ва ўзбр. выступленні супраць жандараў і войскаў. На задушэнне выступлення баранавіцкіх рабочых і салдатаў з Вільні 25 снеж. прыбылі пагранічныя войскі, 26 снеж. — карная экспедыцыя ген. Арлова. У горадзе ўведзена ваен. становішча, пачаліся масавыя арышты. Кіраўнікі і актыўныя ўдзельнікі выступлення (Ляпко, І.Бачэўскі, К.Гайдамовіч, А.Друкаў, М.Мухін і інш.) былі кінуты ў віленскую турму. 29 снеж. салдаты чыг. батальёна зноў правялі сход, спяваючы «Марсельезу», прайшлі па горадзе. У памяць аб падзеях 1905 у Баранавічах устаноўлены мемар. дошка і стэла. с. 292
БАРА́НАВІЦКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ БАВАЎНЯ́НАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ . Створана ў 1960—63 у г. Баранавічы як баваўняны камбінат. З 1980 сучасная назва. Уключае ф-кі: 1-ю (працуе з 1963) і 2-ю (з 1965) прадзільныя, ткацкую (з 1966), аддзелачную (з 1969), мех. і ліцейную майстэрні. Працуе на прывазной бавоўне. Асн. прадукцыя (1995): пража для трыкат. вытв-сці, тканіны (паркаль, бязь, сацін, сукеначныя, адзежныя, тэхн.), вацін для мэблі, нятканыя матэрыялы для абутковай і хім. прам-сці і інш. с. 293
БАРА́НАВІЦКАЕ ГАРАДСКО́Е ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала ў г. Баранавічы са жн. 1943 да ліп. 1944. Ядром падполля стала група А.І.Крыштофіка, пасланая ў г. Баранавічы ў крас. 1943 камандаваннем атрада імя Суворава Першамайскай партыз. брыгады. У вер.—ліст. 1943 патрыёты ажыццявілі шэраг дыверсій на чыгунцы, узарвалі 6 эшалонаў з гаручым, ваен. тэхнікай і жывой сілай праціўніка, спалілі памяшканні аўтагаража з машынамі і мэблевую ф-ку, вывелі са строю будынкі цэнтр. блакіроўкі чыг. стрэлак, электратакарнай майстэрні і перасыльнага пункта. У студз. 1944 па заданні партызанаў яны выкралі і даставілі ў штаб Першамайскай партыз. брыгады нам. бургамістра Баранавіч. Патрыёты распаўсюджвалі сярод насельніцтва сав. газеты, лістоўкі, збіралі для партызанаў зброю і боепрыпасы. У лютым 1944 арыштаваны 12 падпольшчыкаў, 9 з якіх 11 сак. на рыначнай плошчы пакараны смерцю. У Баранавічах на брацкай магіле падпольшчыкаў пастаўлены абеліск, на месцы пакарання смерцю ўстаноўлена мемар. Дошка. с. 293
БАРА́НАВІЦКАЯ АБУТКО́ВАЯ ФА́БРЫКА . Створана ў 1939 у г. Баранавічы як ф-ка індпашыву абутку. З 1950 абутковая, у 1985—93 доследна-эксперым. ф-ка, з 1993 адкрытае акц. т-ва з сучаснай назвай. Спецыялізуецца на выпуску жаночага мадэльнага абутку. Асн. прадукцыя (1995): абутак мадэльны, хромавы, з верхам з натуральнай скуры, уцеплены. с. 293
БАРА́НАВІЦКАЯ АКРУГО́ВАЯ АНТЫФАШЫ́СЦКАЯ АРГАНІЗАЦЫ́Я ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з мая 1942 да снеж. 1943. Яе ўзначальваў Акруговы бел. антыфаш. к-т Баранавіцкай вобласці. Створана на базе антыфаш. груп Гродзенскай вобласці. Арганізацыйна аформлена 5.5.1942 на міжраённай канферэнцыі кіраўнікоў шэрагу антыфаш. груп, выбраны Акруговы к-т з 6чал.: Г.М.Картухін (старшыня), А.Ф.Манкевіч (нам. старшыні, абодва да ліп. 1942), А.А.Патапаў (сакратар), Б.І.Гардзейчык, П.В.Жукоўскі, А.І.Іваноў. К-т аб’ядноўваў разрозненыя партыз. і падп. групы, садзейнічаў стварэнню новых груп і арг-цый. Да чэрв. 1942 створаны: 5 дыверсійных груп (125 чал.); Васілішкаўскі, Скідзельскі і Шчучынскі раённыя к-ты, якія ўзначальвалі 35 падп. груп (150 чал ). Да восені 1942 пад кіраўніцтвам К-та барацьбу з акупантамі вялі больш за 260 падпольшчыкаў. Антыфаш. арг-цыі праводзілі паліт. работу сярод насельніцтва і партызанаў, выпускалі лістоўкі. Далейшы рост партыз. руху ў рэгіёне праходзіў у цеснай сувязі з антыфаш. арг-цыямі. с. 293
БАРА́НАВІЦКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1916 , Скробава-Гарадзішчанская аперацыя 1916, наступальная аперацыя рус. войскаў Зах. фронту (галоўнакамандуючы ген. А.Е.Эверт) 2— 29.7.1916, у пазіцыйны перыяд 1-й сусв. вайны. Ажыццёўлена, каб падтрымаць наступленне рус. войскаў на Паўд.-Зах. фронце (Брусілаўскі прарыў 1916). Аперацыю праводзіла 4-я армія (камандуючы ген. А.Ф.Рагоза), дзе сканцэнтравана 340 тыс. Чал. У ходзе наступальных баёў рас. войскам не ўдалося пераадолець добра абсталяваную абарончую паласу праціўніка. 14 ліп. аўстра-герм. дывізіі ажыццявілі контрнаступленне каля в. Скробава і занялі пакінутыя раней пазіцыі. Спробы рус. войскаў аднавіць страчаныя пазіцыі ў ходзе атак 25—29 ліп. скончыліся няўдала. Страты рус. войскаў у час аперацыі забітымі, параненымі і ўзятымі ў палон склалі каля 80 тыс. чал., страты праціўніка — каля 25 тыс. чал. У ліку прычын няўдачы Баранавіцкай аперацыі — недахоп артылерыі, снарадаў, вінтовак, дрэннае кіраўніцтва войскамі ў час прарыву. А.М.Бабкоў. с. 293
БАРА́НАВІЦКАЯ ВО́БЛАСЦЬ , адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1939—54. Утворана 4.12.1939 на тэр. б. Навагрудскага ваяв. Польшчы пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР. Цэнтр — г. Баранавічы. Пл. 23,3 тыс. км2, нас. 1184,4 тыс. чал. (1940). З 15.1.1940 уключала 26 раёнаў [Быценскі, Валеўскі (з ліст. 1940 Карэліцкі), Валожынскі, Васілішкаўскі, Воранаўскі, Гарадзішчанскі, Дзятлаўскі, Жалудоцкі, Зэльвенскі, Івянецкі, Іўеўскі, Казлоўшчынскі, Клецкі, Лідскі, Любчанскі, Ляхавіцкі, Мастоўскі, Мірскі, Навагрудскі, Навамышскі, Нясвіжскі, Радунскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі, Шчучынскі, Юрацішкаўскі], 9 гарадоў, 10 гар. пасёлкаў, 376 сельсаветаў. Абл. газ. «Чырвоная звязда». 20.9.1944 Валожынскі, Іўеўскі і Юрацішкаўскі р-ны перададзены ў Маладзечанскую вобл., Васілішкаўскі, Воранаўскі, Жалудоцкі, Зэльвенскі, Лідскі, Мастоўскі, Радунскі і Шчучынскі — у Гродзенскую вобласць. 8.1.1954 Баранавіцкая вобласць скасавана: Быценскі, Гарадзішчанскі, Ляхавіцкі, Навамышскі р-ны і г. Баранавічы ўключаны ў Брэсцкую вобл., Клецкі, Нясвіжскі і Стаўбцоўскі — Мінскую вобл., Івянецкі р-н — Маладзечанскую вобл., астатнія раёны — у Гродзенскую вобласць. с. 293
«БАРА́НАВІЦКАЯ ГАЗЭ́ТА» («Baranavickaja Hazeta»). Выдавалася з 22.7.1941 да 24.6.1944 у г. Баранавічы на бел. мове лацінкай, з чэрв. 1943 — кірыліцай, падтрымлівала палітыку герм. акупац. улад. Выходзіла 2 разы на тыдзень. У 1941 выдавалася пад назвай «Baranowitscher Zeitung» («Баранавіцкая газета») і публікавала матэрыялы на ням., польск. і бел. мовах. З 8.1.1944 называлася «Пагоня». Друкавала інфармацыю і каментарыі падзей на франтах, распараджэнні акупац. улад, антысав. публіцыстыку, нарысы па гісторыі Беларусі, прозу і паэзію бел. аўтараў, інфармацыю аб дзейнасці мясц. аддзяленняў Бел. нар. самапомачы і інш. Выйшла 313 нумароў. с. 293
БАРА́НАВІЦКАЯ РАЎНІ́НА , фізіка-геаграфічны раён Заходне-Беларускай правінцыі, на Пн Брэсцкай і Пд Гродзенскай абласцей. Мяжуе са Слонімскім узв. на ПнЗ, Навагрудскім узв. і Капыльскай градой на Пн і ПнУ, Клецкай раўнінай на У, Прыпяцкім Палессем на Пд і Прыбугскай раўнінай на З. Працягнулася з З на У на 85 км, з Пн на Пд на 20—40 км. Сярэдняя выш. 180—190 м над узр. мора, найб. 218 (каля в. Канюхі Ляхавіцкага р-на). Пл. 2,2 тыс. км2.
Знаходзіцца на стыку тэктанічных структур: Беларускай антэклізы, Падляска-Брэсцкай упадзіны і Палескай седлавіны. Магутнасць адкладаў антрапагену ад 30—40 на Пд да 140—160 м на Пн і ў ледавіковых лагчынах (Шчарская, Мышанская). Рэльеф згладжаны, сфарміраваны ледавіковымі водамі ў час дэградацыі сожскага ледавіковага покрыва. Пераважае спадзіста-хвалісты рэльеф, які месцамі пераходзіць у спадзіста-ўвалісты і буйна-ўзгоркавы (каля далін Шчары і Лахазвы) з перавышэннямі 30—40 м. Па схілах далін яры глыб. 3—4 м. На ПнУ азёрна-ледавіковая катлавіна з Калдычэўскім возерам у цэнтры, з якога бярэ пачатак р. Шчара. На памежжы з Палессем развіты дзюны, эолавыя грады і масівы выш. 3—5 м. На паверхні пашыраны водна-ледавіковыя пясчаныя, радзей супясчаныя і сугліністыя адклады асн. марэны. Карысныя выкапні: цагельна-чарапічныя гліны, баластавыя пяскі, торф, мел і мергель (апошнія ў ледавіковых адорвенях). Сярэднія т-ры студз. ад 0,2 °С да -14,1 °С, ліп. 14—20,8 °С, ападкаў 400—760 мм за год (Баранавічы). Гідрасетка належыць да бас. Нёмана. Найб. рака — Шчара з прытокамі Мышанка, Грыўда, Іса, Лахазва, азёры — Калдычэўскае, Дамашэўскае, Мышачак, на р. Лахазва вадасх. Гаць. Глебы дзярнова-падзолістыя на пясках і супесках, дзярнова-падзолістыя забалочаныя (глеяватыя) на марэнных суглінках, тарфяна-балотныя і алювіяльныя. Пад лесам 31% тэрыторыі — бары, субары з прымессю шыракалістых пародаў, на левабярэжжы Шчары — дубровы; развіты чорнаалешнікі, бярозавыя і асінавыя групоўкі. Есць нізінныя і пераходныя балоты, заліўныя лугі. Пад ворывам 44% тэрыторыі. У межах Баранавіцкай раўніны біял. заказнікі: Баранавіцкі, Слонімскі, Стронга; Барэцкая дуброва, Лам’еўскія пасадкі карэльскай бярозы і пасадкі лістоўніцы еўрапейскай у Моўчадскім лясніцтве — помнікі прыроды. Г.П.Рудава. с. 293
БАРА́НАВІЦКІ , біялагічны заказнік у Беларусі, у Баранавіцкім і Івацэвіцкім р-нах Брэсцкай вобласці. Засн. ў 1978. Пл. 32,8 тыс. га (1995). Уключае тэр. Бярозаўскага, Ляснянскага і Мілавідскага лясніцтваў. Створаны ў мэтах захавання ў прыродным стане месцаў росту дзікарослых лек. раслін (ядлоўцу, ландышу майскага, талакнянкі, чабару, святаянніку прадзіраўленага, брусніц, чарніц і інш.), таксама рэдкіх і тых, што знікаюць, раслін, якія ўключаны ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь (купальніку горнага, сону лугавога, неатыянты клабучковай, лінеі паўночнай, астры стэпавай, чыны горнай, касачу сібірскага, жаўтазелю германскага, канюшыны лубінавай). Займае буйны лясны масіў, у якім пераважаюць хвойнікі. На ПнЗ трапляюцца бярэзнікі, на Пд — бярэзнікі і чорнаалешнікі, на У — ельнікі. с. 294
БАРА́НАВІЦКІ АБЛАСНЫ́ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭАТР . Існаваў у 1940—41 і ў 1944—48 у г. Баранавічы. Створаны на базе Рагачоўскага калгасна-саўгаснага т-ра. Маст. кіраўнік Б.Нахімаў-Дольскі, з 1941 т-р узначальваў Я.Танальскі. Адкрыўся спектаклем «У пушчах Палесся» Я.Коласа (рэж. А.Лізункоў). Пастаўлены спектаклі «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы, «Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні, «Севільскі цырульнік» П.Бамаршэ, «Любоў Яравая» К.Транёва і інш. Паказваў канцэртныя праграмы. З пач. Вял. Айч. вайны дзейнасць спыніў, аднавіў у жн. 1944. У пасляваен. рэпертуары пераважалі актуальныя тагачасныя п’есы. Т-р расфарміраваны. с. 294
БАРА́НАВІЦКІ АДЗІНАФРАНТАВЫ́ МІ́ТЫНГ ПРАЦО́ЎНЫХ 1936 у Заходняй Беларусі. Адбыўся ў лют. 1936 пад кіраўніцтвам адзінафрантавога к-та, у які ўваходзілі прадстаўнікі гар. арг-цый КПЗБ, ППС, Бунда, «Паалей Цыёна». Удзельнічала 5 тыс. працоўных г. Баранавічы і сялян навакольных вёсак. На мітынгу прадстаўнікі розных паліт. партый гаварылі пра нац. прыгнёт, беспрацоўе, перапоўненыя палітвязнямі турмы, размах забастовачнай барацьбы ў Зах. Беларусі, заклікалі аб’яднацца ў нар. фронт для сумеснай барацьбы супраць наступу рэакцыі і пагрозы новай сусв. вайны. Абвяшчаліся заклікі: «Далоў вайну!», «Мы хочам міру!», «Вызваліць з турмаў палітзняволеных!» і інш. Удзельнікі мітынгу прынялі рэзалюцыю пратэсту супраць рэакцыйнай унутр. і знешняй палітыкі ўрада Польшчы, выказаліся за аб’яднанне працоўных у нар. фронт для барацьбы супраць фашызму і вайны.
І.Ф.Дзяшко. с. 294
БАРА́НАВІЦКІ АЎТААГРЭГА́ТНЫ ЗАВО́Д . Створаны ў 1944 у г. Баранавічы як маторарамонтны з-д. У 1946 пабудаваны ліцейны і механазборачны цэхі. Рэканструяваны ў 1959—64 і ў 1986. У 1960—66 з-д аўтамаб. агрэгатаў, з 1966 сучасная назва. У 1960-я г. асвоіў выпуск аўтамаб. агрэгатаў: гідраўлічных дамкратаў, рулявых механізмаў, рычажных і тэлескапічных амартызатараў да аўтамабіляў МАЗ, прыводных шківаў да трактароў «Беларусь». З 1975 у ВА «БелаўтаМАЗ». Асн. прадукцыя (1995): вузлы і дэталі да велікагрузных і запасныя часткі да легкавых аўтамабіляў, тавары шырокага ўжытку. І.І.Ясевіч. с. 294
БАРА́НАВІЦКІ ЗАВО́Д АЎТАМАТЫ́ЧНЫХ ЛІ́НІЙ . Засн. ў г. Баранавічы ў 1971, прадукцыю (агрэгатныя і спец. станкі) даў у 1974. У 1976—80 уведзены магутнасці па вытв-сці зборных металаканструкцый і чыгуннага ліцця. З 1977 асвоены выпуск аўтам. ліній (кожная ствараецца паводле індывід. праекта). Асн. прадукцыя (1995): металарэзныя станкі агрэгатныя, спец., з лікавым праграмным кіраваннем, дрэваапрацоўчыя; лініі аўтам. станочныя; заточна-скабяныя вырабы. с. 294
БАРА́НАВІЦКІ ЗАВО́Д БЫТАВО́Й ХІ́МІІ . Створаны ў г. Баранавічы ў 1940 як прамкамбінат. З 1968 хім. камбінат, з 1979 з-д быт. хіміі. Спецыялізуецца на выпуску мыйных сродкаў. Працуюць участкі: мыйных парашкоў, электродны, лакафарбавы, клеявой стужкі. Асн. прадукцыя (1995): мыйныя парашкі і сінт. мыйныя сродкі, лакі і фарбы, электроды зварачныя, эмалі, грунтоўкі і шпаклёўкі на полімерызацыйных смолах, тавары культ.-быт. і гасп. Прызначэння. с. 294
БАРА́НАВІЦКІ ЗАВО́Д ГАНДЛЁ́ВАГА МАШЫНАБУДАВА́ННЯ . Створаны ў г. Баранавічы ў 1946 як рамонтна-мех. з-д, з 1963 з-д гандл. машынабудавання. З 1976 галаўное прадпрыемства ВА «Беларусьгандальмаш». У 1983—86 расшыраны. Спецыялізуецца на выпуску тэхнал. абсталявання для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання. Асн. прадукцыя (1995): гандл. абсталяванне (у тым ліку модулі), машыны для перапрацоўкі мяса, гародніны і цеста, мясарубкі, бульбачысткі, медагонкі, працірачныя і інш. машыны, лініі па вырабе каўбас, шафы і вітрыны халадзільныя, тавары нар. ўжытку. с. 294
БАРА́НАВІЦКІ ЗАВО́Д СТАНКАПРЫЛА́Д . Створаны ў г. Баранавічы ў 1946 як арцель «Чырвоны металіст». Рамантавала веласіпеды, прымусы, гадзіннікі і пішучыя машынкі, выпускала электраматоры і інш. З 1955 з-д станкапрылад, выпускае і распрацоўвае (з 1966) абсталяванне для станкабуд. прам-сці. З 1994 адкрытае акц. т-ва. Асн. цэхі: мех., зборна-малярны, кавальска-тэрмічны, пнеўмапатронаў, рамонтна-мех., інструментальны, ліцейны ўчастак. Выпускае (1995): ціскі станочныя, патроны такарныя 3-кулачковыя з ручным і механізаваным прыводамі, сталы паваротныя, круглыя з ручным і механізаваным прыводамі, гарызантальна-вертыкальныя, электрамех. заціскальныя галоўкі, пілы, тэрмапластааўтаматы, дрылі ручныя і інш.
С.А.Казак-Антаневіч. с. 294
БАРА́НАВІЦКІ КАМБІНА́Т СЯНА́ЖНЫХ ВЕ́ЖАЎ . Створаны ў 1972 у г. Баранавічы. Уключае Упраўленне вытворча-тэхнал. комплексам і 4 тэрытарыяльныя ПМК. Працуюць цэхі па вытв-сці металаканструкцый і бетонных блокаў. Ажыццяўляе буд-ва сянажных вежаў і сховішчаў рознага с.-г. Прызначэння. с. 294
БАРА́НАВІЦКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й . Адкрыты ў 1929 у г. Баранавічы як павятовы музей. У 1940 ператвораны ў абл. музей выяўл. мастацтва. У час ням.-фаш. акупацыі разрабаваны. У 1946—54 Баранавіцкі абл. гісторыка-краязн. музей (да 1952 у Слоніме на базе адноўленага раённага музея), з 1954 сучасная назва. Мае больш за З6 тыс. экспанатаў асн. фонду, пл. экспазіцыі 256 м2 (1995). Сярод экспанатаў археал., нумізматычная і этнагр. калекцыі, матэрыялы пра выдатных землякоў А.Міцкевіча, П.Багрыма, У.Галубка, рэв. выступленні 1905, падзеі 1-й сусв. вайны (Стаўка ў Баранавічах, Баранавіцкая аперацыя 1916), барацьбу працоўных за нац. і сац. правы ў часы ўваходжання Зах. Беларусі ў склад Польшчы, абарончыя баі 1941, партыз. рух і падп. барацьбу ў Вял. Айч. вайну, Калдычэўскі і Ляснянскі лагеры смерці, пра вызваленне горада і раёна ад ням.-фаш. акупантаў, станаўленне і развіццё нар. гаспадаркі і культуры ў пасляваен. гады. У экспазіцыі матэрыялы, прысвечаныя землякам-военачальнікам, двойчы Герою Сав. Саюза С.І.Грыцаўцу, Героям Сав. Саюза І.К.Кабушкіну, Г.М.Халасцякову. Працуюць 2 выставачныя залы (пл. 140 м2). С.А.Шчарбакоў. с. 294
БАРА́НАВІЦКІ НАВУЧА́ЛЬНА-ВЫТВО́РЧЫ КО́МПЛЕКС «ПТВ-ТЭ́ХНІКУМ» Белкаапсаюза. Засн. ў 1959 у Баранавічах як тэхнал. тэхнікум, з 1993 — цяперашняя назва. Спецыяльнасці (1995/96 навуч. г.): тэхналогія прадукцыі грамадскага харчавання, тэхналогія захоўвання і перапрацоўкі расліннай сыравіны, машыны і апараты харч. вытв-сці. Прымае асоб з сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. с. 295
БАРА́НАВІЦКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Т . Існаваў у 1940—55 у г. Баранавічы. Рыхтаваў настаўнікаў 5—7-х кл. агульнаадук. школы. Тэрмін навучання 2 гады. Меў аддзяленні бел. і рус. мовы і л-ры, фіз.-матэм., прыродазнаўча-геагр., гіст., вячэрняе, з 1944/45 навуч. г. падрыхтоўчае і завочнае. Працавалі кафедры гісторыі, педагогікі і псіхалогіі, рус. і бел. мовы, рус. і бел. л-ры, прыродазнаўства і геаграфіі, фізікі, матэматыкі, фіз. выхавання, марксізму-ленінізму. с. 295
БАРА́НАВІЦКІ ПАВЕ́Т , адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1919—40. Утвораны 6.2.1919 у складзе Мінскай губ. Цэнтр — г. Баранавічы. Пл. 3497 км2, нас. 124,2 тыс. чал. (1922). Уключаў 6 валасцей (Востраўская, Гарадзішчанская, Дараўская, Крывошынская, Навамышская, Сталовіцкая), у 1920 увайшлі яшчэ 4 воласці (Ляхавіцкая, Мядзведзіцкая, Чэрніхаўская, Ястрамбельская). З сак. 1921 у складзе Польшчы ў Навагрудскім ваяв., падзяляўся на гміны (б. воласці). З ліст. 1939 Баранавіцкі павет у складзе БССР, са снеж. ў Баранавіцкай вобласці, дзе ў студз. 1940 на тэр. паветаў утвораны раёны. с. 295
БАРА́НАВІЦКІ ПАКРО́ЎСКІ САБО́Р , помнік архітэктуры неакласіцызму. Пабудаваны ў 1924—31 у г. Баранавічы. Мураваны крыжова-купальны храм з 3 паўкруглымі апсідамі. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму (перакрыты вял. купалам) прымыкае 3-ярусная вежа-званіца, завершаная шлемам са шпілем. Бакавыя фасады вылучаны ўваходамі з 3-калоннымі порцікамі, увянчаны трохвугольнымі франтонамі. Вокны і нішы разнастайнай формы з прафіляванымі абрамленнямі. Сабор упрыгожваюць 7 з 16 мазаічных кампазіцый з сабора Аляксандра Неўскага ў Варшаве: «Маці Божая з дзіцем» (маст. В.Васняцоў), «Сабор архістратыга Міхаіла», «Маці Божая з анёламі» (маст. М.Бруні), «Спас з данатарам» і «Дэісус» (маст. М.Кошалеў), партрэтныя выявы Іосіфа Волацкага і мітрапаліта Аляксія (маст. В.Думітрашка). Кампазіцыі на кардонах (простым і адваротным наборам шліфаванай смальты) выкананы ў 1902—11 у майстэрні У.Фралова ў Пецярбургу. Г.М.Ярмоленка. с. 295
БАРА́НАВІЦКІ РАЁ́Н , на Пн Брэсцкай вобласці Беларусі. Утвораны 15.1.1940 як Навамышскі, з 1957 Баранавіцкі раён. Пл. 2,2 тыс. км2. Нас. 52,8 тыс. чал. (1995), гарадскога 5%. Сярэдняя шчыльн. 24 чал./км2. Цэнтр — г. Баранавічы; гар. пас. Гарадзішча, 244 сельскія нас. пункты. Падзяляецца на 21 сельсавет: Велікалуцкі, Вольнаўскі, Гірмантаўскі, Жамчужненскі, Карчоўскі, Каўпеніцкі, Крошынскі, Ляснянскі, Малахавецкі, Мілавідскі, Моўчадскі, Мядзеневіцкі, Навамышскі, Падгорнаўскі, Паланэчкаўскі, Палонкаўскі, Пачапаўскі, Петкавіцкі, Сталовіцкі, Уцёскі, Цешаўлянскі.
Тэрыторыя раёна ў межах Навагрудскага ўзвышша і Баранавіцкай раўніны. Паверхня ўзгорыста-раўнінная. Пераважаюць выш. 180—240 м, самы высокі пункт 267 м (каля в. Зялёнае). Карысныя выкапні: торф, буд. пяскі, гліны, пясчана-жвіровы матэрыял. Сярэдняя т-ра студз. -6,1 °С, ліп. 18 °С. Ападкаў 630 мм за год. Вегетац. перыяд 193 дні. Найб. рака — Шчара з прытокамі Мышанка, Лахазва, Іса, на Пн — р. Сэрвач, на ПнЗ — Моўчадзь. Вадасховішча Гаць. Азёры Калдычэўскае і Дамашэўскае. Пашыраны дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя і тарфяна-балотныя глебы. Пад лясамі 33% тэрыторыі, найб. масівы на ПдЗ і З. Пераважаюць хваёвыя, яловыя, бярозавыя лясы. Балотаў 18,7 тыс. га, амаль усе нізінныя, часткова асушаныя. На тэр. раёна біял. заказнік Баранавіцкі.
Агульная пл. с.-г. угоддзяў 94,2 тыс. га, з іх асушана 18,6 тыс. га. На 1. 1.1995 у раёне 19 калгасаў і 11 саўгасаў, 5 птушкафабрык, 1 міжгасп. прадпрыемства. Асн. с.-г. галіны: мяса-малочная жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла, свінагадоўля, авечкагадоўля), птушкагадоўля, бульбаводства; вырошчваюць цукр. буракі, збожжавыя, лён, агародніну. Прадпрыемствы паліўнай (брыкет), дрэваапр. (піламатэрыялы, зрубы садовых домікаў), харч. прам-сці. Па тэр. раёна праходзяць чыгункі Брэст— Мінск, з Баранавіч на Ліду, Слуцк, Лунінец, Слонім; аўтадарогі Брэст—Мінск, Кобрын—Івацэвічы—Стоўбцы, Баранавічы—Слонім—Гродна, з Баранавіч на Навагрудак, Ляхавічы, Нясвіж. У раёне тэхнікумы тэхналагічны і лёгкай прам-сці, вучылішчы медыцынскае, музычнае, педагагічнае; ПТВ, 18 базавых, 26 сярэднеагульнаадук. школ, дзіцячая спарт. школа, 35 дашкольных устаноў, 67 б-к, 5 бальніц. Зоны адпачынку: турбаза «Лясное возера», дзіцячы аздараўленчы цэнтр «Дружба». Помнікі прыроды: Карчоўскія дубы-блізняты, Камень філарэтаў. Помнікі архітэктуры: касцёл Сэрца Ісуса (19—20 ст.), царква Іаана Хрысціцеля (18 ст.) у в. Сталовічы; палац кн. Канстанціна Радзівіла (канец 18 ст. — пач. 19 ст.), Юр’еўскі касцёл (19 ст.) у в. Паланэчка; Праабражэнскі касцёл (пач. 19 ст.) і Праабражэнская царква (сярэдзіна 19 ст.) у в. Новая Мыш; Крыжаўзвіжанская царква і касцёл (18 ст.) у г.п. Гарадзішча. Мемарыяльная капліца на месцы Мілавідскай бітвы 1863 каля в. Мілавіды. Баранавіцкі краязнаўчы музей. Выдаецца газета «Наш край». С.І.Сідор. с. 295
БАРА́НАВІЦКІ ТЭ́ХНІКУМ ЛЁ́ГКАЙ ПРАМЫСЛО́ВАСЦІ імя В.Я.Чарнышова. Засн. ў 1960 у г. Баранавічы, імя В.Я.Чарнышова з 1970. Спецыяльнасці (1995/96 навуч. г.): тэхналогія і канструяванне швейных вырабаў, тэхналогія тканіны, трыкатажу і нятканых матэрыялаў, ткацкая і трыкат. вытв-сць, прадзенне бавоўны і хім. валокнаў, тэхн. абслугоўванне і рамонт абсталявання швейнай вытв-сці. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. с. 296
БАРА́НАВІЧЫ , горад абл. падпарадкавання ў Беларусі ў Брэсцкай вобл., цэнтр раёна. Размешчаны на Баранавіцкай раўніне, у міжрэччы Шчары і яе прытока Мышанкі. За 206 км ад Брэста. Вузел чыгунак (напрамкі на Брэст, Ваўкавыск, Ліду, Мінск, Слуцк, Лунінец) і аўтадарог. 172,9 тыс. ж. (1995).
Узнікненне Баранавічаў звязана з буд-вам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Пачатак гораду дала чыг. ст. Баранавічы (назва ад вёскі ў Навагрудскім пав.), здадзеная ў эксплуатацыю ў ліст. 1871. Вакол яе ўзнік пасёлак, які ў сярэдзіне 1880-х г. налічваў каля 1,5 тыс. жыхароў, 120 дамоў. У маі 1884 пасёлку нададзены статус мястэчка пад назвай Развадова (ад прозвішча ўладальніцы мясц. маёнтка Развадоўскай). У снеж. 1884 пачаў дзейнічаць участак чыг. Вільня—Лунінец—Пінск, новая станцыя Баранавічы Палескай чыгункі стала другім цэнтрам фарміравання горада. Пасёлак, што пачаў фарміравацца вакол станцыі, атрымаў назву Новыя Баранавічы. У 1890-я г. пасёлкі зліліся і ўтварылі Баранавічы. Паводле перапісу 1897 у Баранавічах 8718 ж., 834 будынкі, 4 прадпрыемствы, двухкласныя школы чыг. і дабрачыннага т-ва. У рэв. 1905—07 адбылося Баранавіцкае выступленне рабочых і салдатаў 1905. У 1912 у Баранавічах каля 30 тыс. ж. Напярэдадні 1-й сусв. вайны працавалі 3 цагельныя, маслабойны, 2 лесапільныя, чыгуналіцейны з-ды, 3 ф-кі млынавых жорнаў. У пач. 1-й сусв. вайны ў Баранавічаз размяшчалася Стаўка Вярх. галоўнакамандуючага рус. арміяй. З вер. 1915 да 5.1.1919 акупіраваны герм. войскамі. У ваколіцах Баранавічаў праходзіла лінія фронту. У чэрв.—ліп. 1916 рус. войскі правялі Баранавіцкую аперацыю 1916. 5.1.1919 устаноўлена сав. ўлада. З 6.2.1919 горад, цэнтр Баранавіцкага пав. Мінскай губ. У сак. 1919 — ліп. 1920 і з вер. 1920 акупіраваны польск. войскамі. У 1921 — 39 у складзе Польшчы, цэнтр павета Навагрудскага ваяв. З вер. 1939 у БССР, са снеж. 1939 цэнтр Баранавіцкай вобласці, каля 27 тыс. ж. Дзейнічалі Баранавіцкі абласны драматычны тэатр, Баранавіцкі настаўніцкі інстытут. З 27.6.1941 да 8.7.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў ваколіцах і горадзе 127,5 тыс. чал., дзейнічалі Баранавіцкая акруговая антыфашысцкая арганізацыя і Баранавіцкае гарадское патрыятычнае падполле. З 1954 у Брэсцкай вобл., цэнтр Навамышскага, з 1957 Баранавіцкага раёнаў. У 1959 — 58,1 тыс. ж., у 1970 — 101,5 тыс. ж.
Прадпрыемствы: Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне і вытв. дрэваапр. аб’яднанне, Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод, Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній, Баранавіцкі завод бытавой хіміі, Баранавіцкі завод гандлёвага машынабудавання, Баранавіцкі завод станкапрылад, з-ды санэлектразагатовак, доследна-механічны, жалезабетонных вырабаў (2); фабрыкі трыкатажная, швейная, абутковая, мэблевая, маст. вырабаў, цацак; камбінаты мясакансервавы, харч. прадуктаў, малочны, жалезабетонных канструкцый, Баранавіцкі камбінат сянажных вежаў. Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прамысловасці, тэхналагічны тэхнікум, муз., мед. і пед. вучылішчы. Баранавіцкі краязнаўчы музей. Брацкія магілы сав. воінаў і падпольшчыкаў, сав. ваеннапалонных і ахвяраў фашызму. Помнікі: Вызвалення, двойчы Герою Сав. Саюза С.І.Грыцаўцу. Помнік архітэктуры — Баранавіцкі Пакроўскі сабор. Мемарыяльны комплекс «Урочышча Гай». с. 296
БАРА́НАВЫХ (сапр. Баранаў) Сымон Якаўлевіч (1.9.1900, в. Рудкова Уздзенскага р-на Мінскай вобласці — 10.11.1942), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1931). У 1936 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1954. Друкаваўся з 1927. У апавяданнях (зб. «Злосць», 1930) узнавіў сцэны вясковага побыту, сял. працы, эпізоды барацьбы супраць польск. інтэрвентаў. У аповесцях «Чужая зямля» (друк. ў 1929 пад назвай «На абрэзках зямлі»; асобнае выд. 1930), «Межы» (1929—30) і «Новая дарога» (пад назвай «Два канцы», апубл. 1931—32; асобнае выд. 1936), адлюстраваў класавую барацьбу на вёсцы ў 1920-я г. і ў час калектывізацыі. На вострых сац. канфліктах пабудавана прыгодніцкая аповесць для дзяцей «Пастка» (1934) і раман «Калі ўзыходзіла сонца» (нап. 1935—36, выд. 1957), у якім паказана дзейнасць маладых рамантыкаў-падпольшчыкаў у бел. гарадку ў час акупацыі польск. войскамі.
Тв.: Новая дарога: Апавяданні, аповесці, раман, лісты. Мн., 1989.
Літ.: Пальчэўскі А. Сябар далёкіх гадоў // Пальчэўскі А. Выбр. тв. Мн., 1975. Т. 2; Казека Я. Сымон Баранавых // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984; Савік Л. Сымон Баранавых // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30-х гадоў. Мн., 1985. І.У.Саламевіч. с. 297
БА́РАНАЎ Аляксандр Андрэевіч (1746, г. Каргапаль Архангельскай вобл., Расія — 28.4.1819), першы гал. правіцель рус. паселішчаў у Амерыцы (1790—1818). Да 1790 займаўся гандл.-прамысл. дзейнасцю ў Маскве, Пецярбургу і Сібіры. Садзейнічаў пашырэнню гандл. сувязяў рус. паселішчаў у Паўн. Амерыцы з Каліфорніяй, Гавайскімі а-вамі і Кітаем; стварэнню новых паселішчаў, падрыхтоўцы шэрагу экспедыцый па абследаванні раёнаў Ціхаакіянскага ўзбярэжжа, пачатку суднабудавання і развіццю прам-сці ў рус. Амерыцы, арганізацыі школ на Алясцы і інш. Удзельнічаў у абследаванні і апісанні Чугачскага зал., прылеглых астравоў і інш. раёнаў. Яго імем названы востраў у архіпелагу Аляксандра (у зал. Аляска). с. 297
БАРА́НАЎ Валянцін Уладзіміравіч (н. 24.6.1949, Мінск), бел. вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Д-р тэхн. н.(1991), праф. (1993). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1971), працуе ў ім (цяпер Бел. дзярж. ун-т інфарматыкі і радыёэлектронікі). Навук. працы па тэхналогіі танкаплёначных элементаў. Распрацаваў фізіка-хім. асновы тэхналогіі шматслойных структур на базе пераходных металаў, іх сіліцыдаў і аксідаў для вытв-сці вырабаў цвердацельнай электронікі і мікраэлектронікі. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Тв.: Пленочные токопроводящие системы СБИС. Мн., 1989 (разам з А.П.Дастанкам, В.В.Шаталавым). с. 297
БАРА́НАЎ Васіль Васілевіч (н. 10.1.1959, в. Ельня Унецкага р-на Бранскай вобл., Расія), бел. графік. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1987), Творчыя акадэмічныя майстэрні пад кіраўніцтвам Г.Паплаўскага (1989). У сваіх творах шырока распрацоўвае этнагр. матывы: нізка афортаў «Спевы роднага краю» (1987), цыкл «Чорная кераміка Такарэўскага» і трыпціх «Развітанне» (1989), нізкі «Азяроды» (1990) і інш.
М.М.Паграноўскі. с. 297
БАРА́НАЎ Ермалай Максімавіч (ліп. 1892, в. Кайкава Мінскага р-на — 1942), удзельнік камуніст. падполля ў гады грамадз. вайны, ваен. інтэрвенцыі, патрыят. падполля ў Вял. Айч. вайну. З 1914 у арміі. З вясны 1918 старшыня Кайкаўскага падп. падрайкома РКП(б), нач. партыз. атрадаў. У Айч. вайну ўдзельнічаў у стварэнні Мінскага патрыятычнага падполля, наладжваў сувязь з партызанамі. Летам 1942 нам. нач. зоны Варашылаўскага падп. РК КП(б)Б, узначальваў падп. арг-цыю ў Пушкінскім пасёлку Мінска. 7.10.1942 схоплены фашыстамі і закатаваны. с. 297
БАРА́НАЎ Міхаіл Міхайлавіч (н. 14.8.1953, г. Кіраў, Расія), бел. спартсмен (барацьба самба). Засл. майстар спорту (1985), засл. трэнер СССР (1991). Скончыў Кіраўскі пед. ін-т (1974). З 1976 у Мінску. Чэмпіён свету 1983, 1984. с. 297
БАРА́НАЎ Павел Аляксандравіч (28.7.1892, Масква — 17.5.1962), савецкі батанік. Чл.-кар. АН СССР (1943), праф. (1928). Скончыў Маскоўскі ун-т (1917). У 1920—44 у Сярэдняй Азіі (Ташкент, Памір), з 1944 у Гал. бат. садзе, з 1952 дырэктар Батанічнага ін-та АН СССР. Вывучаў флору Сярэдняй Азіі, анатомію горных раслін. Навук. працы па праблемах антагенезу і формаўтварэння раслін, комплексным бат. вывучэнні бавоўніку і вінаграду, гісторыі эмбрыялогіі раслін. с. 297
БАРА́НАЎ Фёдар Аляксеевіч (9.1.1905, С.-Пецярбург — 15.3.1982), адзін з кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на тэр. Баранавіцкай вобласці ў Вял. Айч. вайну. Вучыўся ў Вышэйшай школе партарганізатараў пры ЦК ВКП(б) (1939—40). У 1940—41 сакратар Баранавіцкага абкома КП(б)Б. З жн. 1943 сакратар Баранавіцкага падп. абкома КП(б)Б, у кастр. 1943 — сак. 1944 камандзір Баранавіцкага партыз. злучэння Паўд. зоны. З ліп. 1944 сакратар Баранавіцкага, 1-ы сакратар Бабруйскага, потым Гродзенскага абкомаў КПБ. У 1958—74 старшыня Камісіі сав. кантролю, потым дзярж. кантролю СМ БССР. Чл. ЦК КПБ у 1949—52, 1954—66. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1947—59, Вярх. Савета СССР у 1954—62. с. 297
БАРА́НАЎ Эдуард Трафімавіч (1811, Эстонія — 17.7.1884), расійскі дзярж. дзеяч. Ген. ад інфантэрыі (1869). Скончыў Царскасельскі ліцэй (1829). З 1838 флігель-ад’ютант імператара Мікалая І. З 1844 у дзеючай арміі на Каўказе, у 1849 у Венгрыі, у 1853—56 на Балтыйскім тэатры ваен. дзеянняў Крымскай вайны. З крас. 1866 ліфляндскі, эстляндскі і курляндскі ген.-губернатар, камандуючы войскамі Рыжскай ваен. акругі. У кастр. 1866 — сак. 1868 віленскі, ковенскі, гродзенскі і мінскі ген.-губернатар, гал. начальнік Віцебскай і Магілёўскай губ., камандуючы войскамі Віленскай ваен. акругі. З мэтай пашырэння ў краі сац. базы самадзяржаўя лічыў неабходным аслабіць рэпрэсіі і абмежаванні ў адносінах да ўдзельнікаў паўстання 1963—64. З 1868 член, з 1881 старшыня дэпартамента дзярж. эканоміі Дзярж. савета Расіі. с. 297
БАРАНА́ЎСКАС (Baranauskas) Антанас (17.1.1835, г. Анікшчай, Літва — 26.11.1902), літоўскі паэт, мовазнавец, царк. дзеяч. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1862). У 1866—84 праф. Каўнаскай духоўнай семінарыі. З 1897 епіскап у г. Сейны (Польшча). Гал. тэматыка твораў Баранаўскаса — гіст. лёс Літвы і літоўскага народа. У паэме «Падарожжа ў Пецярбург» (1859) асуджаў каланізатарскую палітыку царызму. Паэма «Анікшчайскі бор» (1860—61) — першы рамант. твор у літ. паэзіі 19 ст., у якім апаэтызаваны прырода роднага краю і духоўная прыгажосць народа. Заснавальнік літ. дыялекталогіі: зрабіў першую класіфікацыю літоўскіх дыялектаў, сабраў багаты дыялектны матэрыял (выд. 1882, 1920—21); аўтар граматыкі літ. мовы (1899). А.Лапінскене. с. 297
БАРАНЕ́Ц (Huperzia), род дзярэзаў сям. баранцовых. Каля 150 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На Беларусі зрэдку трапляецца баранец звычайны (Huperzia selago). Расце невял. групамі ў старых яловых і шыракаліста-яловых лясах, арэшніках і чорнаалешніках. Занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь.
Шматгадовазялёная дзераза выш. 10—15 см. Спарафіт, утварае шчыльныя курціны з двойчы-чатырохразова вільчакова-разгалінаваных прамых ці ўзыходных сцяблоў, укрытых, як чарапіцай, дробным ланцэтным лісцем. Спарангіі жоўтыя, аднагнездавыя, ныркападобныя, на кароткіх ножках у пазухах спарафілаў. Спараносіць у ліп.—жніўні. Споры вельмі дробныя (каля 30 мкм). Зарастак (гаметафіт) цыліндрычны, радыяльна-сіметрычны. Лек. (мае алкалоіды, сродак ад алкагалізму і курэння), фарбавальная, інсектыцыдная і дэкар. Расліна. с. 297
БАРАНЕ́Ц , украінскі ганчарны посуд. У аснове формы — традыцыйная пасудзіна-бочачка ў выглядзе барана. Упрыгожваецца лепкай і размалёўкай, каляровай палівай. З 15 ст. атрыбут, звязаны з абрадамі сватаўства і вяселля. с. 298
БАРАНЕ́ЦКІ Восіп Васілевіч (1843, Гродзенская вобласць — 20.4.1905), расійскі батанік. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1897), праф. (1873). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1867). Удасканальваў веды ў Германіі ў А. дэ Бары і Ю.Сакса (1870—72). У 1873—98 у Кіеўскім ун-це. Навук. працы па фізіялогіі і анатоміі раслін. Сумесна з А.С.Фамінцыным вылучыў з лішайнікаў ганідын (1867), даказаў іх здольнасць да самаст. жыцця і тоеснасць з некаторымі водарасцямі, упершыню выявіў спіральную будову храмасом у ядрах мацярынскіх клетак пылку ў традэсканцыі (1880). Вынайшаў і ўдасканаліў шэраг прылад для фізіял. даследаванняў (асмаметр, аўксанаметр). с. 298
БАРА́НКАС , баранкасы (ісп. barrancos), глыбокія эразійныя барозны, якія праразаюць у радыяльным напрамку схілы конусаў вулканаў ад вяршыні да іх падэшваў. Утвараюцца ад размыву парод воднымі патокамі, што сцякаюць па схілах. с. 298
БАРАНКЕ́ВІЧ Анатоль Ігнатавіч (н. 11.10.1932, в. Трасцівец Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.), ваенны дзеяч. Ген.-маёр авіяцыі (1978). Засл. ваенны лётчык СССР (1977). Лётчык-знішчальнік. Скончыў Батайскае знішчальнае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў імя А. Сярова (1954), Ваен. камандную акадэмію проціпаветранай абароны імя Г.К. Жукава (1974). У 1954—83 камандзір авіяпалка, нам. камандуючага корпусам, арміяй, ВПС Далёкаўсх. ваен. акругі, ваен. саветнік у В’етнаме. З 1983 нам. камандуючага ВПС БВА. Асвоіў 14 тыпаў самалётаў, сярод іх 9 звышгукавых, у т.л. самалёт 4-га пакалення МІГ-29. З 1989 у запасе. с. 298
БАРАНКЕ́ВІЧ Іван Міхайлавіч (1888, в. Трасцівец Быхаўскага р-на Магілёўскай вобласці— 27.6.1942), празаік, нарысіст, перакладчык. Пісаў на рус. мове. Удзельнік рэв. 1905—07. У 1931 і 1941 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1982. Друкаваўся з 1913. У 1914 супрацоўнік час. «Вестник Могилевского земства», у 1923—25 — газ. «Соха и молот» («Магілёўскі селянін»), дзе друкаваў апавяданні і нарысы пра жыццё вёскі. Перакладаў на рус. мову творы Я.Коласа, К.Чорнага, М.Зарэцкага.
Тв.: Н. Ленин. Пг., 1919; Старый Нил. М., 1920.
Літ.: Скалабан В. Под псевдонимом «Белорус»: История одного поиска // Неман. 1983. № 12; Яго ж. Сцежкі вяртання // Братэрства-83. Мн., 1983.
В.У.Скалабан. с. 298
«БАРАНО́ВЫ ЛБЫ» , скалістыя выступы карэнных горных пародаў, згладжаныя і адпаліраваныя ледавіком. Даўж. да некалькіх соцень метраў, выш. да 50 м. Назва паходзіць ад іх формы (нагадвае лбы бараноў). Звычайна схіл, накіраваны ў бок, адкуль рухаўся ледавік, пакаты, гладка адпаліраваны, з ледавіковымі драпінамі на паверхні, супрацьлеглы — больш стромкі і няроўны. Групы дробных «Барановых лбоў» наз. кучаравымі скаламі. Пашыраны ў абласцях мінулых і сучасных абледзяненняў, найб. шматлікія ў Скандынавіі, Карэліі, на Кольскім п-ве. с. 298
БАРАНО́Ў ГАРО́Х , тое, што нут. с. 298
БАРАНО́ЎСКІ Аляксей Аляксандравіч (11.8.1907, Мінск — 20.4.1970), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1953). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1929 у БДТ-3 пад кіраўніцтвам У.Галубка. З 1933 у Бел. траме, у 1937—67 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. Камедыйны і характарны акцёр з грунтоўнай і па-мастацку выразнай псіхал. матывіроўкай паводзін сцэн. персанажаў. Тонка адчуваў каларыт роднага слова. Майстар эпізоду. Сярод роляў: Самсон («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), пані Пернель («Тарцюф» Мальера), дзед Бадыль, Першы кліент, Сымон Верас («Партызаны», «Мілы чалавек», «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Язэп («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), баец Катушка, Верхаводка, Ахрэм («Цытадэль славы», «Простая дзяўчына», «На крутым павароце» К.Губарэвіча), Кропля («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Гарошка («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка). Б.І.Бур’ян. с. 298
БАРАНО́ЎСКІ Анатоль Васілевіч (н. 9.5.1937, г. Мінск), бел. жывапісец, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1992). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1965). З 1966 выкладчык, з 1993 праф. Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Яго творам уласцівы эмацыянальнасць, лірычнасць, каларыстычная насычанасць. З паэт. пранікнёнасцю перадае прыгажосць бел. краявідаў: «Беларускі матыў» (1968), «Воблакі плывуць над зямлёй роднай» (1977), «Мазырскі край» (1980), «Вясна на Прыпяці» і «Зямля мая залатых бяроз» (1981). Сярод інш. твораў: «Маці. 1941 год» (1972), «Партрэт Капыловіча Пятра Мікалаевіча» (1980), «Купалле» (1982), «Гнёзды» і «Дарога дзяцінства» (абодва 1993), «Мелодыі восені» і «Нараджэнне вясны» (1995). с. 299
БАРАНО́ЎСКІ Мікалай Аляксандравіч (н. 25.6.1949, г. Брэст), бел. вучоны ў галіне сацыялогіі і правазнаўства. Д-р сацыялагічных н. (1994). Скончыў БДУ (1972). У 1972—75 працаваў у органах Пракуратуры БССР. З 1979 у Ін-це філасофіі і права, з 1990 у Ін-це сацыялогіі АН Беларусі. Навук. працы па сацыялогіі і праве.
Тв.: Борьба с пьянством как антисоциальным паленнем явленнем. Мн., 1987. с. 299
БАРАНО́ЎСКІ Міхаіл Васілевіч (н. 9.10.1949, в. Рухча 2-я Столінскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-р с.-г. н. (1992), праф. (1995). Скончыў Бел. с.-г. акадэмію (1971). З 1975 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па тэхналогіі атрымання малака высокай якасці, ачыстцы малака ад радыенуклідаў, машыннага даення кароў.
Тв.: Производство кормов из поукосных и пожнивных культур. Мн., 1985 (у сааўт.); Интенсивная технология производства молока. Мн., 1991 (у сааўт.). с. 299
БАРАНО́ЎСКІ Фёдар Міхайлавіч (н. 3.7.1924, Мінск), бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1959). Выкладаў ў Бел. тэатр.-маст. ін-це, з 1964 у Бел. політэхн. акадэміі. Як жывапісец працуе ў батальным, гіст., быт. жанрах, а таксама пейзажы, партрэце. Творам уласцівы разнастайнасць маст. вырашэнняў, свабодная манера пісьма, дакладнасць вобразных характарыстык. Сярод работ: «Цаною жыцця» (1961), «Захоп моста ў Віцебску ў 1944 годзе» (1962), «Уцёкі з палону» (1963), «Ішоў салдат, ішоў...» (1970), «Лазня» (1975), «Будаўнікі метро» (1979), «Салдаты 1943 года» (1981), «Мінск наш» (1992), «3 чэрвеня 1944» і «Вуліца Танкавая» (1994), шэраг лірычных пейзажаў і партрэтаў.
Н.М.Бараноўская. с. 299
БАРАНО́ЎСКІ Ян Юзаф (7.9.1805, г.п. Смілавічы Мінскай вобласці — 30.3.1888), фінансіст, вынаходнік. Скончыў Мінскую класічную гімназію (1821), Віленскі ун-т (1826) са ступенню канд. права. З 1827 служачы ў Польскім банку, пазней — у банках Францыі, з 1843 інспектар бухгалтэрыі чыгункі Парыж—Руан—Гаўр. На сусв. выстаўках у Парыжы (1849) узнагароджаны медалём за такс-машыну для кантролю праязных білетаў, у Лондане (1851) вял. медалём за машыну для друку і кантролю чыг. білетаў. Распрацаваў сістэму аўтам. сігналізацыі на чыгунцы. Аўтар праекта нар. франц. пазыкі. Склаў англ.-польскі навук.-тэхн. слоўнік. В.А.Гапоненка. с. 299
БАРА́НСКІ Мікалай Мікалаевіч (27.7.1881, г. Томск, Расія — 29.11.1963), сав. эканоміка-географ. Герой Сац. Працы (1963). Чл.-кар. АН СССР (1939). Праф. (1929). Выкладаў у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па эканам. геаграфіі СССР і замежных краін, тэорыі і метадалогіі эканам. геаграфіі і эканам. картаграфіі. Распрацаваў раённы кірунак у сав. эканам. геаграфіі. Аўтар шэрагу падручнікаў. Дзярж. прэмія СССР 1952. с. 299
БАРА́НСКІ ДРАЦЯ́НА-ЦВІКО́ВЫ ЗАВО́Д . Дзейнічаў на Беларусі з 1873 каля маёнтка Барань (цяпер горад Віцебскай вобл.). Выпускаў дрот, кастылі, цвікі, мэблевыя спружыны, шыны, вінты, шайбы. Меў паравы кацёл. У 1908 з-д згарэў. У 1909—10 пабудаваны цагляныя карпусы, устаноўлена замежнае абсталяванне, з-д пачаў выпускаць абівачныя цвікі, ручны тэкс і інш. вырабы для абутковай прам-сці. У 1913 працавалі 350 рабочых, 3 вадзяныя і 3 газагенератарныя рухавікі. У 1-ю сусв. вайну выпускаў калючы дрот і інш. прадукцыю для фронту. З 1921 з-д «Чырвоны Кастрычнік», рэканструяваны і расшыраны. У 1941 абсталяванне з-да эвакуіравана ў г. Благавешчанск (Башкірыя). с. 299
БА́РАНЦАВА МО́РА , ускраіннае мора Паўн. Ледавітага ак. паміж паўн. берагам Еўропы і а-вамі Шпіцберген, Зямля Франца-Іосіфа і Новая Зямля. Абмывае берагі Расіі і Нарвегіі. На З мяжуе з Нарвежскім морам, у паўд. частцы злучаецца з Карскім м. пралівам Карскія Вароты і з Белым м. пралівамі Горла і Варонка. Пл. 1424 тыс. км2. Размешчана б.ч. на шэльфе; найб глыб. 600 м, пераважныя глыб. 360—400 м. Берагі фіёрдавыя, высокія, скалістыя, моцна парэзаныя, на У ад п-ва Канін нізкія і слабапарэзаныя. Залівы: Порсангер-фіёрд, Варангер-фіёрд, Мотаўскі, Кольскі, Пячорская губа, Чэшская губа і інш. Найб. в-аў Калгуеў. Упадаюць р. Пячора, Індыга.
Клімат арктычны, але пад уплывам цёплага Нардкапскага цячэння (адгалінаванне Гальфстрыма) зіма адносна мяккая. Т-ра паверхневых водаў у лютым на Пн і У ніжэй за -1 °С, на ПдЗ 3—5 °С. У жн. на Пд 7—12 °С, на У 3—5 °С, на Пн ніжэй за 0 °С. Салёнасць на Пн 32—33%, на ПдЗ — каля 35%. Зімой не замярзае толькі паўд.-зах. частка, на Пн лёд трымаецца круглы год. Прылівы паўсутачныя (да 6,1 м). Раслінны і жывёльны свет багаты і разнастайны. Рыбалоўства (траска, селядзец, пікша, сайда, марскі акунь, камбала). Мае вял. трансп. значэнне. Гал. незамярзаючыя парты: Мурманск (Расія), Вардзё (Нарвегія). Назва ў гонар галандскага мараплаўца В.Барэнца. с. 299
БАРАНЦЭ́ВІЧ Антон Казіміравіч (каля 1837, в. Кірклішкі Ашмянскага р-на Гродзенскай вобласці — 26.1.1918), удзельнік паўстання 1863—64 на Беларусі і ў Польшчы. З 1853 на вайск. службе, падпаручнік. Належаў да рэв. арг-цыі. У крас. 1863 узначаліў падраздзяленне ў гал. паўстанцкім атрадзе Гродзенскай губ., потым асобны атрад. Паплечнік В.Урублеўскага, паказаў сябе як здольны партыз. камандзір. Пасля разгрому паўстання ў студз. 1864 эмігрыраваў у Парыж. З 1869 жыў у Галіцыі, інжынер шляхоў зносін. Аўтар успамінаў.
Тв.: Ostatnie dnie konnego litewskiego oddziału // W czterdziestą rocznicę powstania styczniowego 1863—1903. Lwów, 1903. с. 300
БАРАНЦЭ́ВІЧ Казімір Станіслававіч (3.6.1851, С.-Пецярбург — 26.7.1927), рускі пісьменнік. Аўтар аповесцяў і апавяданняў (зб-кі «Пад прыгнётам», 1883; «Абарваныя струны», 1886; «Маленькія апавяданні», 1887), раманаў «Раба» (1887), «Змагары» (1896), «Хворая кроў» (1900), у якіх адлюстраваў жыццё абяздоленых гараджан. Творы Баранцэвіча прасякнуты ідэямі народніцтва. У маст. манеры адчуваецца ўплыў Ф.М.Дастаеўскага і А.П.Чэхава. с. 300
БАРА́НЧЫКІ , глядзі Першацвет. с. 300
БАРА́НЫ , глядзі ў арт. Боравадароды. с. 300
БАРАНЫ́ (Ovis), род парнакапытных жывёл сям. пустарогіх. 2 віды: архар і баран снежны (Ovis canadensis). Абодва ўтвараюць вял. колькасць геагр. расаў. Пашыраны ў Азіі і зах. раёнах Паўн. Амерыкі, у Еўропе — у запаведніках і паляўнічых гаспадарках. Жывуць у гарах.
Даўж. цела да 2 м, выш. ў карку 0,65—1,25 м, маса 25—230 кг. Рогі ў самцоў вялікія, масіўныя, выгнутыя, даўж. да 1,9 м, масай да 30 кг. У самак рогі меншыя, часам адсутнічаюць. Кормяцца травяністай расліннасцю. Штогод нараджаюць 1—2 ягнят. Жывуць да 20 і болей гадоў. Продкі авечкі свойскай, выкарыстоўваюцца для гібрыдызацыі з яе пародамі. Маюць паляўнічае значэнне. с. 300
БАРА́НЬ , горад у Беларусі, у Аршанскім раёне Віцебскай вобл., на р. Адроў. Падпарадкоўваецца Аршанскаму гарсавету. За 9 км ад Оршы, на аўтамаб. дарозе Орша—Коханава. 14,4 тыс. ж. (1995). Прадпрыемствы металаапр. і лёгкай прам-сці. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў, магіла ахвяраў фашызму.
Вядома як сяло Барань (потым Старая Барань), што ў 1518 належала кн. К.І.Астрожскаму. З 1598 мястэчка Аршанскага пав. У 1-й пал. 17 ст. ў Барані 38 дамоў. У 2-й пал. 19 ст. каля 300 ж., працавалі крухмальны з-д, млын, было нар. вучылішча (адкрыта ў 1871, 31 вучань). У 1873 тут заснаваны драцяна-цвіковы з-д. У 1924—60 цэнтр сельсавета ў Аршанскім раёне. З 1935 рабочы пасёлак. У Вял. Айч. вайну з 16.7.1941 да 27.6.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. З 17.5.1972 горад. с. 300
БАРА́НЬСКАЯ КУ́ЛЬНЯ , бараньскі кульны двор, майстэрня па вырабе ядраў і куль для гармат і гакаўніц на тэр. Беларусі ў 16 — сярэдзіне 18 ст. Засн. ў 1597 кн. М.Радзівілам у с. Барань, верагодна, Барысаўскай вол. Аршанскага пав. Работнікаў майстэрні («кульнікаў») набіралі з мясц. сялян, надзялялі іх 1 валокай зямлі, за што яны павінны былі здабываць руду, вырабляць жалеза і вугаль, адліваць ядры і кулі. У кастр. 1598 працавала 14 «кульнікаў». Бараньская кульня пастаўляла кулі і ядры Копыскаму і Біржанскаму (у Літве) замкам. «Кульнікі» ўдзельнічалі ў рамонце і доглядзе ўмацаванняў Копыскага замка, давалі грошы «на выправу выбранцев», «жита на пушкаров замковых» і cтацыю (падатак) на выпадак прыезду ў Копысь Радзівілаў. За год на патрэбы Біржанскага замка Бараньская кульня вырабляла 195 вялікіх і 325 меншых ядраў, для Копыскага — 390 меншых ядраў і 780 гакаўнічных куль. Каб зберагаць лясы ад спусташэння, яны павінны былі закопваць за сабою ўсе ямы.
М.А.Ткачоў. с. 300
БАРАРЭЦЭ́ПТАРЫ (ад бара... + рэцэптары), адчувальныя нерв. канцы ў сценках крывяносных сасудаў, якія ўспрымаюць змены крывянога ціску і рэфлекторна рэгулююць яго ўзровень. Пры павышэнні крывянога ціску барарэцэптары пасылаюць у ц. н. с. імпульсы, якія прыгнечваюць тонус сасудзістага цэнтра, узбуджаюць вегетатыўную нерв. сістэму, што вядзе да паніжэння ціску. с. 300
БАРАТАШВІ́ЛІ Ніколаз Мелітонавіч (27.12.1817, Тбілісі — 21.10.1845), грузінскі паэт-рамантык. Літ. спадчына Бараташвілі — паэма і вершы (каля 40), пераважна філас. і інтымнай тэматыкі. У творах («Мерані», «Мая малітва», «Магіла цара Іраклія», «Роздум на беразе Куры», паэма «Лёс Грузіі» і інш.) складаны ўнутр. свет чалавека, мара пра нац. свабоду Грузіі. У асобных вершах матывы адчаю, песімізму, адзіноты («Адгукніся, душа», «Злы дух»). Паэзіі Бараташвілі ўласцівыя псіхалагізм, лірызм, экспрэсіўнасць, пластычнасць, музычнасць. На бел. мову яго творы перакладалі А.Астрэйка, А.Вялюгін, Е.Лось, Я.Семяжон і інш. с. 300
БАРАТРА́ЎМА (ад бара... + траўма), пашкоджанне органа слыху, лёгкіх, прыдатачных пазухаў носа, кішэчніка пры рэзкім перападзе атм. ціску. Найчасцей бывае ў лётчыкаў, парашутыстаў, вадалазаў, падводнікаў. Здараюцца баратраўмы ў артылерыстаў і масавыя баратраўмы ў людзей, што пацярпелі ад ядз. Выбуху. с. 300
БАРА́ТЫ , 1) солі борных кіслот: метаборнай (НВО2), ортаборнай (Н3ВО3) і нявылучаных у свабодным стане паліборных (<FORMULA>). Вядома каля 100 прыродных баратаў у выглядзе борных рудаў (буракс, ашарыт і інш.). Бараты складаюцца з боракіслародных груповак (колькасць атамаў бору ў іх вагаецца ад 1 да 9), якія ўтвараюць больш складаныя структуры. Бараты — бясколерныя аморфныя ці крышт. рэчывы. Бываюць гідратаваныя і бязводныя. Бязводныя маюць tпл 500—2000 °С, хімічна больш устойлівыя. У вадзе раствараюцца толькі бараты шчолачных металаў і амонію, астатнія — у гліцэрыне. Выкарыстоўваюць у вытв-сці шкла, палівы, керамікі, эмаляў, вогнетрывалых пакрыццяў і флюсаў, пры фарбаванні, як пігменты, антысептыкі, фунгіцыды. 2) Эфіры ортаборнай кіслаты [(RО)3В], дзе R — алкіл, арыл і інш. Выкарыстоўваюць як антыаксіданты, каталізатары, у сінтэзе арган. злучэнняў бору і фарбавальнікаў, як фунгіцыды, антысептыкі, дабаўкі ў маторнае паліва, змазвальнае масла, палімеры. Л.М.Скрыпнічэнка. с. 300
БАРАТЫ́НСКІ Яўген Абрамавіч (2.3.1800, в. Вяжля Тамбоўскай вобл., Расія — 11.7.1844), рускі паэт. Вучыўся ў Пажскім корпусе ў Пецярбургу (1812—16). У 1819—26 на вайск. службе. У 1826 выйшаў у адстаўку і пасяліўся ў Маскве. Апошнія гады жыў у падмаскоўным маёнтку Муранава. У 1844 паехаў у Італію, памёр у Неапалі. Пахаваны ў Пецярбургу. У элегіях і пасланнях («Фінляндыя», «Разупэўненне», «Прызнанне», «Дзве долі» і інш.) раскрыў унутрана супярэчлівы, раздвоены душэўны свет сучасніка. Для твораў 2-й пал. 1820—30-х г. характэрныя матывы адзіноты і смутку («Стансы»), напружаная філасафічнасць (паэмы «Баль», «Цыганка», вершы «Апошняя смерць», «Убогі дар мой, голас мой нягучны», «Ланцуг мне лёс наканаваў» і інш.). Аўтар паэм «Піры», «Эда» (абедзве 1826), «Перасяленне душ» (1828), аповесці «Пярсцёнак» (1831). У зб. вершаў «Сутонне» (1842) супярэчлівасць гіст. прагрэсу і эстэт. прыроды чалавека, праломленая праз трагічную свядомасць паэта.
Тв.: Стихотворения; Поэмы. М., 1982; Стихотворения; Проза; Письма. М., 1983.
Літ.: Лебедев Е. Тризна: Кн. о Е.А.Боратынском. М., 1985; Тойбнин И.М. Тревожное слово: (О поэзии Е.А.Баратынского). Воронеж, 1988; Песков А.М. Боратынский: Истинная повесть. М., 1990. с. 300
БАРАТЫ́НСКІЯ , княжацкі род герба «Астоя». Заснавальнік роду князь Аляксандр Андрэевіч (15 ст.), старэйшы сын удзельнага князя Андрэя Усеваладавіча Шуціхі Мезецкага з роду чарнігаўскіх князёў. Прозвішча паходзіць ад с. Баратынь паблізу Мезецка (Калужская вобл.). Аляксандр Андрэевіч і яго сыны служылі папераменна то вял. князям маскоўскім, то вял. князям ВКЛ. У час руска-літ. войнаў пач. 16 ст. ўнук Аляксандра Андрэевіча, Іван Львовіч, не пажадаў заставацца ў сваёй вотчыне, якая трапіла пад уладу Масквы, і з’ехаў у ВКЛ. Ён стаў заснавальнікам лукомскай галіны роду Баратынскіх, асн. уладаннем якой была частка Лукомскага княства. Ад Мікалая, сына Івана Львовіча, пайшла аршанская лінія роду Баратынскіх, якія з 17 ст. ўсё радзей карысталіся княжацкім тытулам. У Польшчы жылі Баратынскія герба «Корчак» і «Сякера». с. 301
БАРАТЭРАПІ́Я (ад бара... + тэрапія), метад лячэння хворых штучна створаным павышаным або паніжаным ціскам паветра. Заснаваны на ўплыве змененага атм. ціску на функцыі сардэчна-сасудзістай, дыхальнай сістэм і газаабмену арганізма. Праводзіцца з дапамогай спец. апаратаў (мясцовая баратэрапія) або ў баракамерах і біятронах (агульная баратэрапія). Апошнія могуць дадаткова абсталёўвацца крыніцамі УФ-выпрамянення, рэгулятарамі т-ры, вільготнасці, колькасці аэраіонаў, кіслароду (для гіпербарычнай аксігенацыі). Мясцовую баратэрапію выкарыстоўваюць пры ангіяспазмах, аблітэральных эндартэрыітах, неўралгіях і інш., агульную — пры лячэнні бранхіяльнай астмы, пачатковых формаў гіпертаніі, кесоннай хваробы, ішэміі сэрца і інш., а таксама некаторых хірург. і родадапаможных аперацыях. с. 301
БА́РАЎ (Barrow) Джон (19.6.1764, Дралейбек, графства Ланкашыр, Вялікабрытанія — 23.11.1848), англійскі падарожнік. Даследаваў Кітай (1792) і Паўд. Афрыку (1795—1802, дасягнуў р. Аранжавая). Заклаў асновы геагр. ведаў аб Паўд. Афрыцы («Падарожжа ўнутр Паўднёвай Афрыкі», т. 1—2, 1801—03). Найб. значны яго твор «Храналагічная гісторыя падарожжаў у Арктычныя рэгіёны» (1818) садзейнічаў аднаўленню вывучэння Арктыкі і пошукаў Паўн.-Зах. праходу. Імем Бараў названы праліў у Канадскім Арктычным ахіпелагу і мыс на Алясцы. с. 301
БА́РАЎ (Barrow), мыс, самы паўн. край Аляскі, 71°23' паўн. ш. і 156°12' зах. даўгаты. Названы ў гонар Дж.Бараў. с. 301
БАРАЎСКІ́ ЛЕСАПІ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д . Дзейнічаў на Беларусі ў 1902—14 у в. Баравая Клімавіцкага пав. (цяпер вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобл.). Меў паравы рухавік (1908), рухавік (1910), паравую машыну і 12 электраматораў (1913). Вырабляў бочкі, дошкі, клёпкі пілаваныя і гонты (1908—13). У 1910 працавала 150 рабочых. с. 301
БАРАЦІ́НКА , пашыраная сярод нумізматаў назва медных шэлегаў Польскага Каралеўства і ВКЛ 1659—66, якія чаканіліся па ініцыятыве трымальніка манетных двароў Ціта Лівія Бараціні. На Беларусі барацінкі выпускаў Брэсцкі манетны двор. с. 301
БАРАЦЫ́Т , мінерал класа баратаў прыродных, хлорабарат магнію, Mg3[В7О12]ОС1. Прымесі жалеза (да 36%), марганцу і інш. Крышталізуецца ў рамбічнай (кубічнай пры т-ры больш за 265 °С) сінганіі. Крышталі, зярністыя масы. Белы, зялёны, шэры ці бясколерны. Бляск шкляны. Празрысты да паўпразрыстага. Цв. 7—7,5. ІІІчыльн. 2,9— 3 г/см3. Трапляецца ў асадкавых радовішчах. Другарадная руда бору. с. 301
БАРАЦЬБА́ , від спорту, адзінаборства 2 спартсменаў паводле пэўных правілаў. Вядомая са старажытнасці ў многіх народаў. Існуюць шматлікія віды нац. барацьбы — азерб. гулеш, груз. гідаабан, тадж. гаўштан, узб. кураш, яп. джыу-джыцу, сумо і інш. На Беларусі былі пашыраны барацьба «да крыжа» і барацьба «на крыжы». Элементы некаторых відаў нац. барацьбы выкарыстаны ў сучаснай спарт. барацьбе. Найб. пашыраныя і прынятыя ў міжнар. спорце віды барацьбы: грэка-рымская (былая класічная), вольная, дзюдо, самба (гл. пра кожную асобны арт.). Яны з’яўляюцца алімпійскімі відамі спорту (акрамя самба), па іх праводзяцца сусв., еўрап. і рэгіянальныя першынствы. Удзельнічаюць мужчыны і жанчыны. Спаборніцтвы адбываюцца на спец. дыване (у дзюдо — татамі) пэўных памераў. Час паядынку абмежаваны, можа падзяляцца на некалькі перыядаў. Сутычкі праходзяць у «стойцы» або «партэры» (адзін з барцоў знаходзіцца на каленях, лежачы на грудзях ці на баку, на «мосце»). Спартсмены падзяляюцца паводле ўзроставых груп і вагавых катэгорый. У 1921 створана Міжнар. аматарская федэрацыя барацьбы (ФІЛА). На Беларусі першыя спаборніцтвы па барацьбе праведзены ў 1914 у Мінску т-вам «Санітас». У Мінску праходзілі чэмпіянаты свету і Еўропы па розных відах барацьбы, з 1970 праводзіцца буйны Міжнар. турнір па вольнай барацьбе на прызы А.В.Мядзведзя. У 1993 у Мінску створана добраахвотнае т-ва барцоў імя А.Караваева. Глядзі таксама Адзінаборствы ўсходнія. с. 301
«БАРАЦЬБА́» , газета Літоўска-Беларускага абл. к-та Камуніст. рабочай партыі Польшчы (КПРП). Выходзіла нелегальна з 15.8.1921 да снеж. 1922 у Вільні на бел. мове (асобныя матэрыялы друкавала на рус. і польск. мовах). Была разлічана на рабочых, сялян, с.-г. рабочых (парабкаў), парт. і камсамольскі актыў Зах. Беларусі. Асвятляла барацьбу працоўных Зах. Беларусі супраць сац. і нац. прыгнёту, жыццё ў БССР і Сав. Расіі. Вядома 10 нумароў. с. 301
«БАРАЦЬБА́» , газета, орган ЦК КПЗБ. Выдавалася з кастр. 1932 да лют. 1933 у Берліне на бел. мове. Выходзіла нерэгулярна. Выйшла 5 нумароў. Была разлічана на зах.-бел. рэв. і камуніст. актыў, беларусаў-эмігрантаў, што жылі ў краінах Зах. Еўропы і ў Амерыцы. Выступала за сац. і нац. вызваленне і ўз’яднанне з БССР, у абарону дэмакр. арг-цый (ТБШ і інш.). Пісала пра рэв. выступленні ў Зах. Беларусі, бел. эміграцыю ў Францыі, Латвіі, асвятляла паліт. і эканам. становішча ў СССР і БССР. Вяла палеміку з кіраўнікамі Бел. хрысціянскай дэмакратыі і інш. партый. Спыніла існаванне пасля прыходу да ўлады ў Германіі Гітлера. С.В.Говін. с. 301
«БАРАЦЬБА́» , газета. Выдавалася ў 1944 падпольна на бел. мове Слонімскім антыфаш. к-там Баранавіцкай вобласці. Вядомы 2 нумары ад 19 і 28.6.1944. с. 301
БАРАЦЬБА́ «ДА КРЫЖА́» , бел. народная спарт. гульня. Нагадвае вольную барацьбу. Барцам дазваляецца штурхаць адзін аднаго, рабіць падножкі, хапаць за ногі. Перамагае той, хто прыцісне саперніка спіной да зямлі і ўтрымае яго рукі, разведзеныя ў бакі. с. 302
БАРАЦЬБА́ ЗА ІСНАВА́ННЕ , сукупнасць складаных узаемаадносін жывых арганізмаў паміж сабой і з навакольным асяроддзем, у выніку якіх выжываюць і пакідаюць патомства найб. прыстасаваныя асобіны. Асн. палажэнні тэорыі баорацьбы за існаванне распрацаваў англ. вучоны Ч.Дарвін (1859), які адзначыў вял. ролю гэтай з’явы ў эвалюцыі. Паводле Дарвіна, барацьба за існаванне — вынік, з аднаго боку, імкнення арганізмаў да бязмежнага размнажэння, з другога — абмежаванасці прыродных рэсурсаў, неабходных для існавання асобін дадзенага віду. Тэрмін «барацьба за існаванне» Дарвін прапаноўваў разумець у шырокім і метафарычным сэнсе: словам «барацьба» ён абазначаў канкурэнцыю, а словам «існаванне» — не толькі захаванне жыцця дадзенай асобіны, але і яе поспех ва ўзнаўленні патомства. Сав. вучоны І.І.Шмальгаўзен арацьбу за існаванне адносіў да гал. фактараў эвалюцыі. Асн. формы барацьбы за існаванне — гэта адносіны арганізмаў з фіз. ўмовамі жыцця, узаемаадносіны паміж асобінамі розных відаў (міжвідавыя), узаемаадносіны паміж істотамі аднаго віду (унутрывідавыя). Яны цесна пераплятаюцца паміж сабой. Важнейшай формай барацьбы за існаванне Дарвін лічыў унутрывідавую канкурэнцыю, паколькі асобіны аднаго віду маюць найб. блізкія жыццёвыя патрэбнасці. Вынікам барацьбы за існаванне на аснове спадчыннай зменлівасці арганізмаў з’яўляецца натуральны адбор, гал. фактар відаўтварэння. Сацыял-дарвінізм спрабаваў выкарыстаць канцэпцыю барацьбы за існаванне для тлумачэння і апраўдання супярэчнасцяў і канфліктаў у чалавечым грамадстве.
Літ.: Современные проблемы эволюционной теории. Л., 1967; Шмальгаузен И.И. Факторы эволюции. 2 изд. М., 1968; Галл Я.М. Борьба за существование как фактор эволюции. Л., 1976. С.Г.Беленькі. с. 302
БАРАЦЬБА́ «НА КРЫЖЫ́» , бел народная старт. гульня. Нагадвае грэка-рымскую барацьбу. Праціўнікі абхопліваюць адзін аднаго, і той, хто паваліць саперніка на зямлю, — пераможца. Падножкі, штуршкі не дазваляюцца. с. 302
БАРАЦЬБА́ ПРОЦІЛЕ́ГЛАСЦЯЎ , гл. Адзінства і барацьба процілегласцяў. с. 302
БАРАЦЬБІ́СТЫ , украінская партыя левых эсэраў у 1918—20. Узнікла ў маі 1918 у выніку расколу Украінскай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Назва ад парт. газ. «Боротьба». З сак. 1919 наз. Укр. партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў-камуністаў, са жн. 1919 —Укр. камуніст. партыя (барацьбістаў). Прадстаўнікі барацьбістаў уваходзілі ў сав. ўрад Украіны, Усеўкр. рэўком. Выступалі за незалежнасць Украіны, нац. характар укр. рэвалюцыі і інш., вялі паліт. барацьбу з бальшавікамі, але па шэрагу пытанняў падтрымлівалі іх. Сац. базу партыі складалі сяляне і інтэлігенцыя. Кіраўнікі: В.М.Блакітны (сапр. Яланскі), Р.Ф.Грынько, А.П.Любчанка, І.В.Міхайлічэнка, А.Я.Шумскі. У 1920 левае крыло барацьбістаў дамаглося самароспуску партыі. с. 302
БАРА́ШКА Ілары (Іларыён Мацвеевіч; 25.7.1905, Мінск — 3.6.1968), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1930), Кінаакадэмію ў Маскве (1938). У 1932—36 на кінастудыі «Белдзяржкіно» ў Ленінградзе. З 1924 друкаваў апавяданні, бытавыя абразкі, нарысы (зб-кі «У прасторы», 1926, «Камунары» і «На розныя тэмы», 1931, і інш.). Аўтар аповесці «Рыгор Галота» (1929), казак і апавяданняў для дзяцей, сцэнарыяў маст. і дакумент. фільмаў («Дняпро ў агні», 1937, з Р.Кобецам; «Георгій Скарына», 1963, і інш.).
Тв.:Блізкія далі: Апавяданні. Мн., 1959. с. 302
БАРБА́ДАС (Barbados), дзяржава на аднайм. востраве ў Вест-Індыі, у групе Малых Антыльскіх а-воў, у Атлантычным ак. Падзяляецца на 11 акруг. Пл. 431 км2. Нас. 300 тыс. чал. (1994). Сталіца — г. Брыджтаўн. Афіц. мова — англійская. Нац. свята —Дзень незалежнасці (30 ліст.).
Дзяржаўны лад. Фармальна канстытуцыйная манархія, чл. брытанскай Садружнасці. Дзейнічае Канстытуцыя 1966. Кіраўнік дзяржавы — брытанскі манарх, прадстаўлены прызначаным ім ген.-губернатарам. Заканадаўчая ўлада належыць 2-палатнаму парламенту з тэрмінам паўнамоцтваў 5 гадоў: палата сходу выбіраецца на ўсеагульных выбарах, сенат прызначаецца ген.-губернатарам. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад на чале з прэм’ер-міністрам.
Прырода. Востраў складзены з вапнякоў, абкружаны каралавымі рыфамі. Паверхня ўзнімаецца тэрасамі да выш. 340 м над узр. м. Невял. запасы нафты і прыроднага газу. Клімат трапічны, пасатны. Сярэднямесячныя т-ры паветра ўвесь год каля 25—27 °С. Ападкаў да 1400 мм за год, дажджлівы сезон з чэрв. да лістапада. Частыя ўраганы. Глебы — вельмі ўрадлівыя Карычнева-чырвоныя латэрыты. Прыродная расліннасць амаль не захавалася.
Насельніцтва. Каля 80% негры, 16% мулаты, 4% еўрап. паходжання. Большасць вернікаў — пратэстанты. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва 700 чал. на 1 км2. Каля палавіны насельніцтва гарадское, амаль усё ў г. Брыджтаўн і яго прыгарадах. Сярэдняя працягласць жыцця 75,3 года (1992).
Гісторыя. З першых стагоддзяў нашай эры на востраве жылі індзейскія плямёны аравакаў і карыбаў. У 1518 яго адкрылі іспанцы і назвалі Барбадас (ад ісп. barbudo барадаты; з-за мноства фігавых дрэў, абвітых падобнымі на бароды эпіфітамі). Іспанцы вывозілі мясц. індзейцаў як рабоў на в-аў Гаіці. У 1625 Барбадас захапілі і каланізавалі англічане, яны стваралі плантацыі па вырошчванні тытуню і бавоўніку, для працы на якіх прывозілі з Афрыкі неграў-рабоў У 1628 засн. г. Брыджтаўн. З 1652 Барбадасам кіраваў англ. губернатар. У 2-й пал. 17 ст. гаспадарка вострава пераарыентавана на вырошчванне цукр. трыснягу (у 1680 Англія атрымала тут 60% імпарту цукру). Да 1838 (адмена рабства) Барбадас — перавалачны пункт у англ. гандлі рабамі-неграмі У 1948 нац.-дэмакр. сілы дамагліся ўвядзення на востраве абмежаванага ўнутр. самакіравання, у 1950 — усеаг. выбарчага права. У 1958—62 Барбадас уваходзіў у Вест-Індскую федэрацыю, з 1961 меў поўнае самакіраванне, 30.11.1966 атрымаў незалежнасць.
Барбадас — чл. ААН (з 1966), Арг-цыі амер. дзяржаў, Карыбскага супольніцтва і інш., мае статус наглядальніка ў Руху недалучэння. Дзейнічаюць партыі: Барбадаская лейбарысцкая, Дэмакр. лейбарысцкая, Рабочая, Нац. дэмакр.; прафс. аб’яднанне Саюз рабочых Барбадаса.
Гаспадарка. Аснова эканомікі — замежны турызм і вытв-сць цукру. У сельскай гаспадарцы занята 8,5% насельніцтва, ствараецца 7,2% валавога ўнутр. прудукту (ВУП) і каля палавіны экспарту. У земляробстве выкарыстоўваецца 77% тэр. Барбадаса. Каля палавіны пасяўных плошчаў занята пад цукр. трыснягом, роля якога ў гаспадарцы паступова памяншаецца. З 1960-х г. развіваецца баваўнаводства. Вырошчваюць таксама кукурузу, тытунь, батат, маніёк, трапічную садавіну і гародніну. Жывёлагадоўля развіта слаба. Разводзяць буйн. раг. жывёлу, свіней, козаў і авечак. Птушкагадоўля. Рыбалоўства. У прам-сці пераважаюць перапрацоўчыя галіны. Здабыча нафты (каля 100 тыс. т штогод), прыроднага газу (каля 20—30 млн. м3), вапняку. Вытв-сць электраэнергіі — штогод каля 0,5 млрд. кВт·гадз. Традыцыйныя галіны вытв-сці: харч. (вытв-сць цукру — каля 100 тыс. т штогод, рому, патакі, садавінна-кансервавых, тытунёвых і мяса-малочных вырабаў), тэкст., швейная, вытв-сць цацак. Развіваюцца зборка з імпартных дэталяў складаных вузлоў і кампанентаў для электронікі, а таксама мэблевая, цэлюлозна-папяровая, лакафарбавая галіны прам-сці. Працуюць нафтаперапр. і цэм. з-ды. Замежны турызм дае каля 15% ВУП, абслугоўваннем турыстаў занята каля 20% насельніцтва. У апошнія гады развіваюцца страхавая справа і міжнар. банкаўская сфера. Транспарт пераважна аўтамабільны. Аўтадарог 2,5 тыс. км . Асн. марскі порт — Брыджтаўн, каля яго — міжнар. аэрапорт. Імпарт (дэталі і паўфабрыкаты, машыны і абсталяванне, паліва, харч. прадукты) перавышае экспарт (электроннае абсталяванне, цукар-сырэц, патака, ром, адзенне) больш як у 3 разы. Асн. гандл. партнёры: ЗША, Вялікабрытанія, Канада, Венесуэла. Грашовая адзінка — барбадаскі долар.
Літ.: Санин Л.О. Барбадос. М., 1988.
І.В.Загарэц (гаспадарка),
У.Я.Калаткоў (гісторыя). с. 302
БАРБАКА́Н (франц.), падковападобная ў плане прысадзістая вежа без даху перад уваходнай брамай і звязаная з ёю функцыянальна і канструкцыйна; элемент абарончай сістэмы сярэдневяковага замка ці гар. фартыфікацыі. Прызначаўся для дадатковага мацавання і абароны гал. ўезду. Прылягаў да брамы або размяшчаўся асобна і злучаўся з ёю сценамі праходу («шыяй»). Пры значных памерах меў уласную сістэму абароны, якая складалася з брамы, пад’ёмнага моста, размешчанага перад барбаканам або ўнутры яго, некалькіх ярусаў баёў (спец. памяшканняў з байніцамі). Некаторыя барбаканы завяршаліся зубцамі. На Беларусі вядомы ў Мірскім замку. с. 303
БА́РБАН (Barbon) Нікалас (1640, Лондан — 1698), англійскі вучоны-эканаміст. Каля 1680 пасля вял. пажару ў Лондане заснаваў першае ў Англіі т-ва па страхаванні ад пажараў. У сваёй асн. працы «Нарыс пра гандаль» (1690) выступаў супраць меркантылізму, крытыкаваў дзярж. рэгламентаванне эканомікі, абгрунтоўваў неабходнасць свабоднага гандлю. Абараняў інтарэсы землеўладальнікаў, ідэі наміналізму. Упершыню вызначыў працэнт як цану капіталу, быў прыхільнікам заканад. абмежавання працэнта. с. 303
БА́РБАРА (Barbaro) Іасафат (1413, Венецыя — 1494), італьянскі дыпламат, купец, падарожнік, усходазнавец. У 1436—51 консул венецыянскай факторыі Тана (Азоў), падарожнічаў па дняпроўскіх, данскіх, волжскіх стэпах, Крыме, Каўказе, Закаўказзі, Трапезундскай і Візантыйскай імперыях. У 1464—65 рэвізор у Далмацыі, павераны ў справах Венецыі ў Албаніі (1465—71), пасол у Іране (1473—77). У 1479 быў у Маскве, зрабіў кароткае апісанне горада, шляху ад Масквы да Познані.
Тв.: Путешествие в Тану // Барбаро и Контарини о России: К истории итало-рус. связей в XV в. Л., 1971. с. 303
БАРБА́РА РАДЗІВІ́Л (6.12.1520—8.5.1551), каралева Польшчы і вял. княгіня ВКЛ (1550—51). Другая жонка Жыгімонта ІІ Аўгуста. Дачка падчашага ВКЛ (пазней кашталяна віленскага і вял. гетмана ВКЛ) Юрыя Радзівіла. У 1537 аддадзена замуж па маёмасных меркаваннях за новагародскага (пазней трокскага) ваяводу Станіслава Гаштольда. Пасля яго смерці сышлася з Жыгімонтам Аўгустам (1543). Пачуцці вял. князя да Барбары Радзівіл імкнуліся выкарыстаць для ўзмацнення ўласных пазіцый яе брат Мікалай Радзівіл Руды і стрыечны брат Мікалай Радзівіл Чорны. Пад іх націскам у 1547 у Вільні адбылося патаемнае вянчанне Барбары Радзівіл з Жыгімонтам Аўгустам. Пасля заняцця апошнім трона караля польскага (1548) супраць гэтага шлюбу выступілі шматлікая шляхта і магнаты, незадаволеныя ростам уплывовасці Радзівілаў і знявагай каралеўскай годнасці няроўным шлюбам. Рашуча супраць Барбары Радзівіл была настроена каралева польская і вял. княгіня ВКЛ Бона Сфорца. Сойм у Пётркаве (1548) выступаў за скасаванне шлюбу, але Жыгімонт Аўгуст дамогся яго афіц. прызнання, пагражаючы адрачэннем ад трона і заключыўшы саюз з Габсбургамі. Барбара Радзівіл была каранавана ў Кракаве 5.12.1550, але ў хуткім часе памерла. Пахавана ў Віленскім кафедральным саборы. Гісторыі рамантычнага кахання Барбары Радзівіл з Жыгімонтам Аўгустам прысвечаны шматлікія маст. Творы. с. 303
«БАРБАРО́СА ПЛАН» («Barbarossa Fall»), умоўная назва плана ваен. кампаніі фаш. Германіі супраць СССР у 2-ю сусв. вайну. Аформлены некалькімі дакументамі. Назва ад імя герм. караля і імператара «Свяшчэннай Рымскай імперыі» Фрыдрыха І Барбаросы — кіраўніка крыжовых паходаў на Усход у 12 ст. Распрацоўваўся камандаваннем герм. узбр. сіл з 21.7.1940, зацверджаны Гітлерам 18.12.1940 (дырэктыва № 21). Зыходзіў са стратэгіі «маланкавай вайны» (ням. «бліцкрыг») — завяршыць вайну да зімы 1941. Прадугледжваў раптоўнае нанясенне некалькіх моцных удараў буйнымі сіламі танкавых, механізаваных войскаў і авіяцыі з мэтай расчляніць, акружыць і знішчыць гал. сілы Чырв. Арміі на З ад рэк Дняпро і Зах. Дзвіна, захапіць гал. стратэгічныя аб’екты — Ленінград, Маскву, Цэнтр. прамысл. раён і Данецкі вугальны басейн, далейшы рух у глыб СССР і канчатковы выхад на лінію Архангельск— Астрахань. На У ад гэтай лініі меркавалася «паралізаваць з дапамогай авіяцыі» ўральскую прамысловасць. Вайну супраць СССР Гітлер разглядаў як «канфлікт двух светапоглядаў» і патрабаваў весці яе «на знішчэнне». У сувязі з Балканскай кампаніяй 1941 уварванне ў СССР перанесена з мая 1941 на 22.6.1941. Ход Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза 1941—45 сарваў поўную рэалізацыю «Барбароса плана».
Публ.: План «Барбаросса» // Военно-ист. Журнал. 1991. № 3.
У.Я.Калаткоў. с. 303
БАРБАРО́Ў , вёска ў Беларусі, у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. Прыстань на р. Прыпяць. За 31 км на ПдУ ад Мазыра, 164 км ад Гомеля. 563 ж., 265 двароў (1995). Базавая школа, б-ка, клуб, аддз. сувязі. Сядзібна-паркавы ансамбль 19 ст.
Вядомы з 18 ст. як мястэчка, былі смалакурні. У 1779 пабудаваны Успенская царква, каталіцкая капліца, палац (каля 1865; не збярогся). У 1886 — 226 ж., 33 двары. У Вял. Айч. вайну ў Барбарове і наваколлі дзейнічаў славацкі партыз. атрад; вёска была спалена ням.-фаш. Акупантамі. с. 303
БАРБА́РУС (Barbarus) Іаганес (сапр. Варэс; 12.1.1890, хутар Кійза, воласць Хеймталі, Эстонія — 29.11.1946), эстонскі паэт, дзярж. дзеяч. Скончыў Кіеўскі ун-т (1914). У 1940 прэм’ер-міністр, у 1940—46 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Эстоніі. Першыя зб-кі «Фата-Маргана» (1918) і «Чалавек і Сфінкс» (1919) створаны пад уплывам сімвалізму і акмеізму. Паэзія 1930-х г. прасякнута нянавісцю да фашызму і мілітарызму (зб-кі «Свет адкрыты», 1930; «Эстонская рэспубліка», 1932; «Кульмінацыя», 1932—34; «Рыбы на сушы», 1937; «Праз парог», 1939). Аўтар патрыят. вершаў і публіцыстыкі перыяду Вял. Айч. вайны (зб-кі «Узброеныя вершы», 1943; «На франтавых дарогах», 1944). с. 303
БАРБАРЫ́С (Berberis), род кветкавых раслін сям. барбарысавых. Каля 500 відаў. Пашыраны ў Паўн. Афрыцы, умераных абласцях Еўропы і Азіі, у Амерыцы. На Беларусі дзікарослы барбарыс звычайны (Berberis vulgaris), які расце на схілах у далінах рэк, каля дарог, на ўзлесках, у светлых лясах і хмызняках, і каля 50 інтрадукаваных відаў. Найб. вядомыя барбарыс амурскі (Berberis amurensis), Зібальда (Berberis sieboldii), круглаплодны (Berberis sphaerocarpa) і Тунберга (Berberis thunbergii).
Лістападныя і шматгадовазялёныя кусты або невял. дрэвы. Барбарыс звычайны — лістападны калючы куст выш. да 2 м з рабрыстымі прамастойнымі або дугападобнымі парасткамі. Лісце скурыстае, адваротнаяйцападобнае, дробнапілаватае, у пучках. Кветкі жоўтыя, духмяныя, у павіслых гронках. Плады ягадападобныя, ярка-чырвоныя, падоўжаныя, сабраныя ў гронкі, ядомыя. Вырошчваецца ў жывых агароджах і бардзюрах. Мае шмат садовых формаў з рознай афарбоўкай лісця. Дэкар., лек., харч. і меданосныя расліны. Плады багатыя яблычнай к-той і вітамінамі, выкарыстоўваюцца ў кандытарскай і лікёра-гарэлачнай прам-сці. Кара і карані маюць лімонна-жоўтую фарбу і дубільнікі. с. 304
БАРБАТАВА́ННЕ , барбатаж, прапусканне пад ціскам газу ці пары праз вадкасць у барбацёры. Выкарыстоўваецца ў прам-сці і лабараторнай практыцы для награвання вадкасці перагрэтай парай, перамешвання агрэсіўных вадкасцяў, паглынання газу і парападобных рэчываў растваральнікамі. с. 304
БАРБАТА́Ж , глядзі Барбатаванне. с. 304
БАРБАШО́Ў Аляксандр Іпалітавіч (1858—?), рускі гісторык. Скончыў Пецярбургскі ун-т. Выкладаў у сярэдніх навуч. установах Пецярбурга. З 1886 магістр рус. гісторыі [дысертацыя «Вітаўт і яго палітыка да Грунвальдскай бітвы (1410 г.)», Спб., 1885]. Вывучаў унутр. і знешнюю палітыку Вітаўта, барацьбу народаў ВКЛ супраць Тэўтонскага ордэна. Шырока выкарыстоўваў бел.-літ. летапісы. Працы Барбашова скіраваны супраць польскай гістарыяграфічнай традыцыі ў вывучэнні гісторыі ВКЛ 14—16 ст. ВКЛ трактавалася ў іх як частка Рус. дзяржавы.
Тв.: Витовт: Последние двадцать лет княжения 1410—1430. СПб., 1891.
Дз.У.Караў. с. 304
БАРБАШЫ́Н Яўген Аляксеевіч (17.1.1918, с. Уінскае Пермскай вобл., Расія — 5.7.1969), матэматык. Акад. АН Беларусі (1966), д-р фіз.-матэм. н., праф. (1951). Скончыў Уральскі ун-т (1940). З 1943 ва Уральскім політэхн. ін-це і Матэматычным ін-це АН СССР (Свярдлоўскае аддз.). З 1966 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі, адначасова выкладаў у БДУ. Навук. даследаванні па дыферэнц. ураўненнях, тапалогіі і сучасных праблемах прыкладной матэматыкі. Распрацаваў эфектыўныя спосабы пабудовы функцый Ляпунова, тэорыю стабілізацыі сістэм з пераменнай структурай. Дзярж. прэмія СССР 1972.
Тв.: Введение в теорию устойчивости. М., 1967; Динамические системы с цилиндрическим фазовым пространством. М., 1969 (разам з В.А.Табуевай); Функции Ляпунова. М., 1970.
Літ.: Еругин Н.П., Красовский Н.Н. Е.А.Барбашин: (К 50-летию со дня рождения) // Дифференциальные уравнения. 1967. Т. 3, № 12. с. 304
БАРБАШЫ́НСКІ Андрэй Станіслававіч (н. 4.5.1970, г. Ашмяны Гродзенскай вобл.), бел. спартсмен (ручны мяч). Скончыў у Мінску школу алімп. рэзерву (1987). Алімп. чэмпіён (1992, Барселона), чэмпіён свету сярод юніёраў (1989), СССР (1989), бронзавы прызёр чэмпіянату свету (1991), у складзе клуба СКА (Мінск), уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1989), Кубка СССР (1989). Член зборнай каманды Беларусі з 1992. с. 304
БАРБ’Е́ (Barbier) Анры Агюст (29.4.1805, Парыж — 13.2.1882), французскі паэт. Па адукацыі юрыст. Вядомасць прынёс зб. паліт. сатыры «Ямбы» (1831) пра падзеі Ліпеньскай рэвалюцыі 1830 у Францыі. Афарбаваныя трагізмам выкрывальныя вершы Барб’е з іх алегарычнасцю і метафарычным стылем распачалі рамант. этап у гісторыі франц. грамадз. паэзіі. Тэму нац.-вызв. руху распрацоўваў у цыкле элегій і санетаў «Плач» (1833) і ў санетах «Гераічныя сугучнасці» (1843). Аўтар зб-каў «Лазар» (1837) і «Камічныя сатыры» (1865). У канцы 1840-х г. прыйшоў да пропаведзі хрысціянскага ўсёдаравання. Перакладаў Дж. Бакачыо, У.Шэкспіра, С.Т.Колрыджа.
Тв.: Рус. пер. — Избр. стихотворения. М., 1953.
Літ.: Данилин Ю. Очерк французской политической поэзии XIX в. М., 1974. с. 304
БА́РБЕР (Barber) Сэмюэл (9.3.1910, Уэст-Чэстэр, штат Пенсільванія, ЗША — 23.1.1981), амерыканскі кампазітар. Скончыў Муз. ін-т Кёртыс у Філадэльфіі (1928), выкладаў у ім (1939—41). Выступаў як спявак і дырыжор. Сталыя творы Барбера спалучаюць рысы рамантызму і неакласіцызму. Асн. тв.: оперы «Ванеса» (1958), «Антоній і Клеапатра» (1966), камерная «Партыя ў брыдж» (1959); балет «Змяінае сэрца» (1946, 2-я рэд. 1947; на яго аснове арк. сюіта «Медэя»); кантата «Малітва К’еркегора» (1954); 2 сімфоніі; Адажыо для стр. арк.; канцэрты з арк. для фп., скрыпкі, віяланчэлі; камерна-інстр. ансамблі; саната для фп.; хары; цыклы песень на сл. Дж.Джойса і Р.М.Рыльке. с. 305
БАРБЕРЫ́НІ (Barberini) Рафаэль, італьянскі падарожнік 16 ст. У 15б4 як прыватная асоба наведаў Маскву з рэкамендацыйным лістом ад англ. каралевы Лізаветы І да Івана IV Грознага. Вынікі паездкі выклаў у кнізе «Паведамленне аб Масковіі» (1565) у форме ліста да бацькі, дзе даў каштоўныя гіст. звесткі аб рас. гандлі, цэнах, гарадах, царскім і нар. побыце.
Тв.: Рус. пер. — У кн: Сказания иностранцев о России в XVI и XVII в. СПб., 1843. с. 305
БАРБЕ́С (Barbés) Арман (18.9.1809, г. Пуэнт-а-Пітр, в-аў Гвадэлупа — 26.6.1870), французскі рэвалюцыянер. Член тайных арг-цый «Таварыства сем’яў» і «Таварыства пор года». За ўдзел у няўдалым паўстанні 12.5.1839 арыштаваны і засуджаны на пажыццёвае зняволенне. Вызвалены ў час рэвалюцыі 1848, абраны дэпутатам ад левых рэспубліканцаў. За ўдзел у дэманстрацыі 15.5.1848 супраць рэакц. палітыкі Устаноўчага сходу і стварэнне рэв. ўрада зноў засуджаны на пажыццёвае зняволенне. У 1854 амнісціраваны Напалеонам ІІІ, эмігрыраваў у Бельгію. с. 305
БАРБІЗО́НСКАЯ ШКО́ЛА , група франц. жывапісцаў — майстроў рэаліст. пейзажа 1830—60-х г. Назва ад вёскі Барбізон каля Фантэнбло, дзе працавалі мастакі гэтай групы (Т.Русо, Ж.Дзюпрэ, Н.Дзіяз, Ш.Ф.Дабіньі, К.Труаён, Ш.Жак, Р.Банёр і інш.).
Аснова іх метаду — пейзаж з натуры. Насуперак акад. тэорыям яны адлюстроўвалі не мясціны, слынныя прыгажосцю, а звычайныя куткі роднага краю ў розныя поры года і сутак. Распрацавалі методыку танальнага жывапісу тонкімі валёрамі, светлавымі і колеравымі нюансамі (гл. Пленэр). Каларыт пейзажаў Барбізонскай школы няяркі, змякчаны карычневымі і шэрымі тонамі. На жывапісныя прыёмы Барбізонскай школы ўплывалі галанд. мастакі 17 ст. і англ. пейзажысты Дж.Констэбл і Р.Бонінгтан. Традыцыі Барбізонскай школы ў сваю чаргу паўплывалі на развіццё рэаліст. кірунку ў жывапісе інш. еўрап. краін.
Літ.: Яворская Н.В. Пейзаж Барбизонской школы. М., 1962. с. 305
БАРБІТУ́РАВАЯ КІСЛАТА́ , маланілмачавіна, гетэрацыклічнае арганічнае рэчыва, С4H4N2O3, мал. м. 128,10. Бясколерныя крышталі, tпл 248 °С (з раскладаннем). Кіслотныя ўласцівасці абумоўлены таўтамерыяй. Сінтэзуюць з мачавіны і малонавай кіслаты.
Вытворныя барбітуравай кіслаты, што маюць алкільныя, цыклаалкільныя, арыльныя замяшчальнікі, наз. барбітуратамі. Яны прыгнечваюць ц.н.с., выкарыстоўваюцца як снатворныя, процісутаргавыя і наркатычныя сродкі. Пры працяглым ужыванні барбітуратаў арганізм прывыкае да іх; вял. дозы — смяротныя. с. 305
БАРБЮ́С (Barbusse) Анры (17.5.1873, Аньер, каля Парыжа — 30.8.1935), французскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Замежны ганаровы чл. АН СССР (1933). Вучыўся ў Сарбоне, дзе абараніў дысертацыю па філасофіі (1894). Стваральнік міжнар. антымілітарысцкага аб’яднання дзеячаў культуры «Клартэ» (1919). Адзін з арганізатараў антыфаш. руху. Літ. дзейнасць пачаў у сярэдзіне 1890-х г. Зб. вершаў «Плакальшчыцы» (1895) — даніна моднай на той час дэкадэнцкай паэзіі. У раманах «Агонь» (1916, Ганкураўская прэмія 1917) і «Яснасць» (1919) асудзіў 1-ю сусв. вайну. Аўтар зб-каў публіцыстыкі («Святло з бездані», 1919; «Словы барацьбіта», 1920; «З нажом у зубах», 1921) і навел («Мы», 1914; «Падзеі», 1928, бел. пер. «Розныя факты», 1929), рамана «Звёны» (1925), дакументальных кніг «Кáты» (1926), «Расія» (1930, бел. пер. 1931), біягр. аповесці «Заля» (1932) і інш.
Тв.: Рус. пер. — Огонь; Ясность; Правдивые повести. М., 1967.
Літ.: Анри Барбюс: Биобиблиогр. указ. М., 1964. с. 305
БАРВЕ́НАК (Vinca), род кветкавых раслін сям. кутровых. 7 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і. На Беларусі 1 здзічэлы — барвенак малы (Vinca minor), які расце на старых могілках, у садах і парках, і 2 інтрадукаваныя віды — барвенак травяністы (Vinca herbaces) і барвенак вялікі (Vinca major).
Невялікія шматгадовазялёныя ці лістападныя травяністыя расліны і паўкусты з ляжачымі або прыўзнятымі сцёбламі даўж. да 1 м, якія лёгка ўкараняюцца. Лісце супраціўнае, эліпсоіднае або яйцападобнае, на кароткіх чаранках. Кветкі сінія, фіялетавыя, ружовыя або белыя, адзіночныя ў пазухах лісця. Плод — 2-цыліндрычная шматнасенная лістоўка. Дэкар., лек. (гіпатэнзіўны і вяжучы сродак) і ядавітыя (маюць алкалоіды вінкамін, пубесцын, мінарын) расліны. с. 305
БАРГУЗІ́Н , мясцовы халодны ўсх. або паўн.-ўсх. вецер тыпу бара, які дзьме пераважна на сярэднюю ч. воз. Байкал з боку даліны р. Баргузін. Скорасць ветру звычайна меншая за 20 м/с, працягласць — менш як суткі, часцей бывае ноччу. Значнай сілы дасягае восенню. с. 305
БАРГУЗІ́НСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК , у Бураціі, на паўн.-ўсх. узбярэжжы воз. Байкал і зах. схілах Баргузінскага хр. (выш. да 3000 м). Засн. ў 1916 у мэтах аховы прыроднага комплексу горнай байкальскай тайгі, захавання баргузінскага собаля. Пл. больш за 263 тыс. га (у тым ліку 15 тыс. га займае трохкіламетровая паласа акваторыі воз. Байкал).
Добра выяўлены вышынныя паясы расліннасці. Пераважае цемнахвойная тайга (піхта, кедр, з дамешкамі лістоўніцы і хвоі). Усяго ў флоры запаведніка больш за 600 відаў раслін. У фауне 39 відаў млекакормячых, 243 — птушак, 4 — рэптылій і 2 — амфібій. Шматлікія баргузінскі собаль і эндэмічная байкальская нерпа; звычайныя вавёрка, буры мядзведзь, лось, таежны паўночны алень; трапляюцца выдра, каланок, расамаха, гарнастай; з птушак — каменны глушэц, рабчык, арлан-белахвост, трохпальцавы дзяцел, кедраўка, сойка, пеначкі, бурагаловая гаічка, попаўзень і інш. с. 305
БАРГУЗІ́НСКІ ХРЫБЕ́Т , у Забайкаллі, у Бураціі, уздоўж паўн.-ўсх. ўзбярэжжа воз. Байкал. Даўж. 280 км, выш. да 2840 м. Складзены з гранітаў і крышт. сланцаў. На зах. схіле хваёва-лістоўнічная і цемнахвойная тайга, на ўсх. — лістоўнічныя лясы. Мінер. крыніцы. У межах Баргузінскага хрыбта Баргузінскі запаведнік. с. 305
БАРГУША́ЦКІ ХРЫБЕ́Т , усходняе адгор’е Зангезурскага хрыбта, у Арменіі. Выш. да 3399 м (г. Арамазд). Складзены пераважна з вулканагенна-асадкавых парод з інтрузіямі гранітаў. На схілах дубовыя і дубова-грабавыя лясы, вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі. с. 305
БАРД (англ. bard), спявак-казачнік у стараж. кельцкіх плямёнаў; у сярэднявеччы (гал. чынам у Ірландыі, Уэльсе, Шатландыі) — прафес. паэт-спявак, вандроўны ці прыдворны. Пад уласны акампанемент на кроце (струнны шчыпковы інструмент) выконвалі гераічныя песні-балады, баявыя, рэліг. і сатыр. песні, элегіі і інш. У наш час бардам наз. аўтара і выканаўцу аўтарскай песні. с. 306
БА́РДА (Bārda) Фрыціс (25.1.1880, хутар Румаіняс, воласць Поціемс, Латвія — 13.3.1919), латышскі паэт. Друкаваўся з 1902. У 1906—07 слухаў лекцыі ў Венскім ун-це. Захапляўся ідэаліст. філасофіяй Ф.Ніцшэ і інтуітывізмам А.Бергсана. Тэарэтычна-філас. погляды Барды выкладзены ў трактаце «Рамантызм як цэнтральная праблема светапогляду» (ч. 1—2, 1909—10). Рамант. дуалістычнае светаадчуванне выявілася ў зб-ках «Сын зямлі» (1911), «Песні і малітвы Дрэву Жыцця» (1923). Аўтар кнігі прозы «Vita somnium» (1923). У асобных творах — тонкі лірык, паэт прыроды і інтымных настрояў. На бел. мову яго творы пераклаў В.Зуёнак (у зб. «Песня Даўгавы», 1986). І.Трэйманэ. с. 306
БА́РДАХ (Bardach) Юльюш (н. 3.11.1914, г. Адэса), польскі гісторык права. Чл. Польскай АН (1989). Скончыў Віленскі ун-т (1939). У 1950—85 ў Варшаўскім ун-це (з 1960 праф.), адначасова ў 1961—69 дырэктар Ін-та гісторыі права пры гэтым ун-це. Даследуе грамадска-паліт. лад і права Польшчы і ВКЛ 14—18 ст., звычаёвае права Беларусі і Літвы, Статуты ВКЛ, праблемы гістарыяграфіі, метадалогіі гісторыі і інш. с. 306
БА́РДЗІН Іван Паўлавіч (13.11.1883, в. Шырокі Уступ Саратаўскай вобл., Расія — 7.1.1960), савецкі вучоны-металург. Акад. АН СССР (1932). Герой Сац. Працы (1945). З 1942 віцэ-прэзідэнт АН СССР. Скончыў Кіеўскі політэхн. ін-т (1910). Працаваў на металург. з-дах, з 1917 кіраваў аднаўленнем металург. прам-сці. У 1929—32 узначальваў буд-ва Кузнецкага металург. камбіната. З 1939 дырэктар Ін-та металургіі АН СССР, з 1944 — Цэнтр. НДІ чорнай металургіі. Працы па праектаванні і стварэнні магутных металург. заводаў, інтэнсіфікацыі металург. працэсаў, асваенні бесперапыннай разліўкі сталі ў крышталізатарах. Чл. шэрагу замежных АН. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1949. Ленінская прэмія 1958.
Літ.: Проблемы металлургии. М., 1953. с. 306
БА́РДЗІН Яўген Васілевіч (н. 4.9.1926, в. Навасергіеўка Арэнбургскай вобл., Расія), бел. тэрапеўт. Д-р мед.н. (1975), праф. (1979) Скончыў Мінскі мед. ін-т (1953), дзе і працуе. Навук. працы па розных аспектах сардэчнай недастатковасці, у тым ліку пры пашкоджаннях інш. унутраных органаў (хранічны гламеруланефрыт, эмфізема лёгкіх), дыферэнцыраваным лячэнні хранічнай недастатковасці кровазвароту. с. 306
БА́РДЗІНА Вольга Васілеўна (н. 23.12.1932, г. Каршы, Узбекістан), руская спявачка (лірыка-драм. сапрана). Нар. арт. СССР (1978). Скончыла Ташкенцкую кансерваторыю (1959). У 1962—84 салістка Саратаўскага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Таццяна, Ліза («Яўген Анегін» і «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Яраслаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Аіда («Аіда» Дж.Вердзі), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні). Выступае ў канцэртах. с. 306
БАРДЗЮ́Р (франц. bordure ад bord край), 1) крывыя або прамыя палосы, якія абрамляюць малюнак, тэкст і інш. 2) У дарожным будаўніцтве — вузкія палосы (бартавыя камяні, пліты), якія аддзяляюць праезную частку дарогі ад абочын, тратуараў і інш. 3) У дэкаратыўным садаводстве — паласа бардзюрных (нізкіх) раслін па контуры клумбы, газона, рабаткі, уздоўж жывых агароджаў, дарожак для стварэння маляўнічых кветкавых кампазіцый. Бывае просты — пасадка шыр. 1—2 м з 1—2 відаў раслін, размешчаных радамі або ў шахматным парадку, і складаны — шыр. 2,5—5 м з некалькіх відаў раслін. Для бардзюраў выкарыстоўваюць адна- і шматгадовыя нізкарослыя (сцылы, крокусы, бурачок скальны, лабелія, эрынус і інш.), сярэднярослыя (касачы, астыльба гібрыдная, флёксы, самшыт вечназялёны і інш.), высакарослыя (дэльфініумы, астры кітайскія, барбарысы і інш.) расліны. с. 306
БАРДО́ (Bordeaux), горад на ПдЗ Францыі. Адм. ц. дэпартамента Жыронда і гал. горад гіст. вобласці Гіень і Гасконь, на р. Гарона, за 97 км ад Біскайскага зал. Вядомы яшчэ да рымскага заваявання Галіі ў 1 ст. да нашай эры. 213 тыс. ж., з прыгарадамі 686 тыс. ж. (1990). Буйны порт, даступны для марскіх суднаў (аванпарты Паяк, Вердон і інш.), Міжнар. аэрапорт. Нафтаперапрацоўка, судна- і авіябудаванне, агульнае машынабудаванне, металург., хім., тэкст., дрэваапр. прам-сць, харч. прадпрыемствы (цукр., шакаладныя, кансервавыя і інш.). Вінаробства. Ун-ты (старэйшы з 1441), вышэйшыя школы выяўл. мастацтва (1712) і марская (1613). Музей выяўл. мастацтваў і інш. Шматлікія арх. помнікі 11—18 ст., у тым ліку раманска-гатычны сабор Сент-Андрэ (12—14 ст.). с. 306
БАРДО́ (Bardot) Брыжыт (н. 28.9.1934, Парыж), французская кінаактрыса. У кіно з 1952. Вядомасць набыла пасля фільма «І бог стварыў жанчыну» (1956). Здымалася ў фільмах «Парыжанка», «У выпадку няшчасця», «Жанчына і паяц», «Бабета ідзе на вайну», «Ісціна», «Пагарда», «Віва, Марыя!» і інш. Яе жыццёвы шлях і міф пра яе прааналізаваны ў фільме «Прыватнае жыццё». З 1973 не здымаецца. Вядомая як абаронца жывёльнага свету.
Літ.: Дмитриев В., Михалкович В. Анатомия мифа: Брижитт Бардо. М., 1975. с. 307
БАРДО́СКАЯ ВА́ДКАСЦЬ , сумесь раствору меднага купарвасу з вапнавым малаком (гідраксід кальцыю) адзін з фунгіцыдаў. Павінна быць нейтральнай (кіслая апякае лісце). Выкарыстоўваецца для барацьбы з грыбковымі і бактэрыяльнымі хваробамі раслін (пладовых, гароднінных і інш. культур). Рыхтуецца непасрэдна перад выкарыстаннем. Спажываць плады і гародніну пасля апырсквання можна не раней як праз 10 сутак. с. 307
БА́РДЫШАЎ Іван Іларыёнавіч (н. 14.7.1912, с. Рускія Нарвашы Янцікаўскага р-на, Чувашыя), бел. хімік. Чл.-кар. АН Беларусі (1959), д-р хім. н. (1953), праф. (1955). Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1936). З 1954 у Бел. лесатэхн. ін-це, у 1964—79 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі. Навук. даследаванні па хіміі тэрпеноідаў, метадах іх аналізу, распрацоўцы тэхналогій вытв-сці практычна важных лесахім. прадуктаў.
Тв.: Синтетические продукты из канифоли и скипидара. Мн., 1964 (у сааўт.). с. 307
БАРДЭ́М , Бардэм Муньёс (Bardem Munos) Хуан Антоніо (н. 2.7.1922, Мадрыд), іспанскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Займаўся ў Ін-це вывучэння і практыкі кінематаграфіі ў Мадрыдзе. Па сваіх сцэнарыях паставіў фільмы «Смерць веласіпедыста» (1954), «Галоўная вуліца» (1956), «Помста» (1957), якія рэзка адрозніваліся ад масавай камерц. і прафаш. кінапрадукцыі краіны. У 1960-я г. адышоў ад асн. праблематыкі сваёй творчасці. Змяненне паліт. сітуацыі ў краіне (пасля смерці ген. Франка) садзейнічала адраджэнню ў яго творчасці тагачасных праблем: фільмы «Мост» («Канец тыдня», 1977), «Сем дзён у студзені» (1978) і інш. с. 307
БАР’Е́Р (франц. barriére), 1) невысокая перагародка, якая закрывае свабодны праход, праезд. 2) Спецыяльная перашкода, устаноўленая для пераадолення на спарт бегавой дарожцы, арэне цырка і інш. 3) Рыса перад кожным з удзельнікаў дуэлі, якую яны не павінны былі пераступаць пры стральбе. 4) Тое, што перашкаджае ажыццяўленню чаго-н., затрымлівае развіццё адпаведнай дзейнасці. Глядзі таксама Бар’еры біягеаграфічныя. с. 307
БАР’Е́РНАЯ ФУ́НКЦЫЯ , здольнасць арганізма чалавека і жывёл праз своеасаблівыя фізіял. механізмы, т.зв. бар’еры, захоўваць сваё ўнутр. асяроддзе (кроў, лімфу, тканкавую вадкасць) ад вонкавых уздзеянняў і падтрымліваць яго адносна пастаянны хім., фіз. састаў і біял. ўласцівасці. Адрозніваюць вонкавыя (скура, дыхальны, стрававальны і выдзяляльны апараты, печань, слізістыя абалонкі) і ўнутраныя (гематалагічныя) бар’еры. Бар'ерная функцыя выпрацавалася ў працэсе эвалюцыі і вызначае жыццядзейнасць органаў і тканак, іх адчувальнасць да бактэрый, ядаў, таксінаў, чужародных рэчываў, лекаў. с. 307
БАР’Е́РНЫ РЫФ , града каралавых рыфаў, выцягнутая паралельна берагу мацерыка або вострава на некаторай адлегласці ад яго, часта па краі мацерыковай водмелі. Бар'ерныя рыфы адгароджваюць ад мора мелкаводныя лагуны, пашыраны пераважна ў водах Ціхага і Індыйскага акіянаў (напр., Вялікі Бар’ерны рыф каля паўн.-ўсх. берагоў Аўстраліі). с. 307
БАР’Е́РЫ БІЯГЕАГРАФІ́ЧНЫЯ , бар’еры пашырэння, любыя перашкоды (геагр., фіз., хім і біял. характару) на шляху пашырэння віду або згуртавання папуляцый жывёл і раслін. Напрыклад, моры, акіяны, горы з’яўляюцца геагр. перашкодамі на шляху пашырэння наземных (мацерыковых, астраўных) жывёл або раслін; лясы перашкаджаюць пашырэнню стэпаў; адсутнасць насякомых (апыляльнікаў) пашырэнню энтамафільных раслін і інш.
Бар'еры біягеаграфічныя — адна з гал. прычын узнікнення і існавання эндэмікаў (гл., напрыклад, Аўстралійская біягеаграфічная вобласць). Высокая ступень эндэмізму фауны воз. Байкал (80—100%) тлумачыцца працяглай адарванасцю (з трацічнага перыяду) гэтага возера ад інш. цэнтраў відаўтварэння. Гасп. дзейнасць чалавека садзейнічае ўтварэнню новых, відазмяняе або ўстараняе існуючыя бар'еры біягеаграфічныя і садзейнічае пашырэнню карысных і шкодных відаў жывых арганізмаў. с. 307
БА́РЖА (франц. barge), пласкадоннае грузавое несамаходнае судна без аснасткі з невялікай асадкай. Перацягваецца буксірам. У залежнасці ад грузаў, якія перавозяцца, баржы падзяляюцца на сухагрузныя (для пяску, руды, кам. вугалю) і наліўныя (вадкае паліва, вада); ад раёна плавання — на марскія, рэйдавыя (прыбярэжныя) і рачныя. На Беларусі з’явілася ў канцы 19 ст. і паступова стала асн. тыпам рачнога грузавога транспарту (з часам драўляныя судны заменены металічнымі). Сучасныя баржы, якія выкарыстоўваюць на ўсіх буйных рэках рэспублікі, пераважна сухагрузныя; грузападымальнасць 100—700 т. с. 307
БАРЖАВО́З , ліхтэравоз, судна для транспартавання грузаў у баржах — плывучых кантэйнерах. Эксплуатуюцца пераважна баржавозы двух тыпаў — з кранавай і гарызантальнай грузаапрацоўкай. На баржавозах першага тыпу баржы (да 83 баржаў з грузам да 450 т кожная) падымаюцца з вады, перасоўваюцца ўздоўж палубы і ставяцца ў трумы казловым кранам. На баржавозах другога тыпу баржы падымаюцца да ўзроўню грузавой палубы спец. пад’ёмнікам на карме і перасоўваюцца на цялежках да месца ўстаноўкі (да 38 баржаў водазмяшчэннем да 1000 т). с. 307
БАРЖО́МІ , горны бальнеакліматычны курорт у Грузіі. За 150 км ад Тбілісі ў Баржомскай цясніне ў даліне р. Кура. Засн. ў 1922. Субтрапічны клімат з мяккай маласнежнай зімой, цёплымі, сонечнымі летам і восенню. Шматлікія штучныя крыніцы і прыродныя выхады вуглякіслых мінер. водаў (на лячэнне выкарыстоўваюцца з 19 ст., значныя аб’ёмы экспартуюцца). Кліматычнае (аэрагеліятэрапія з чэрв. да канца кастр.) і бальнеалагічнае лячэнне хворых з расстройствамі функцый страўніка, кішэчніка, печані, жоўцевых шляхоў, абмену рэчываў і сардэчна-сасудзістай сістэмы. Больш як 100 санаторыяў, пансіянатаў і гасцініц, турысцкія і інш. базы адпачынку і экскурсійнага абслугоўвання, паветрана-канатная дарога, шматлікія арх.-гіст. помнікі 12— 18 ст., паблізу Баржомскі запаведнік. с. 307
БАРЗДО́Ў Георгій Мікалаевіч (н. 5.10.1949, г. Баранавічы), бел. фізік-тэарэтык. Д-р фізіка-матэм. н. (1994). Скончыў БДУ (1971), працуе ў ім, з 1994 на пасадзе прафесара. Навук. працы па электрадынаміцы і акустыцы анізатропных асяроддзяў, уласцівасцях гіратропных і біанізатропных матэрыялаў. Распрацаваў аператарныя метады рашэння прамых і адваротных гранічных задач у электрадынаміцы суцэльных асяроддзяў, уключаючы выпадак рухомых асяроддзяў.
Тв.: Эволюционные операторы электромагнитных волн в кристаллах. Ч. 1—3 // Кристаллография. 1990. Т. 35, вып. 3. с. 307
БАРЗДО́ЎКА , вёска ў Беларусі, у Аршанскім раёне Віцебскай вобл., на р. Крапівенка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПдУ ад Оршы, 98 км ад Віцебска. 300 ж., 117 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. Сувязі. с. 307
БАРЗДЫ́КА Міхаіл Фёдаравіч (н. 13.11.1944, в. Шклянцы Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.), бел. графік. Скончыў БПІ (1973), выкладаў у ім. З 1975 супрацоўнічае з бел. выдавецтвамі. Творчасць адметная спалучэннем філас. разумення жыцця і лірычнай інтэрпрэтацыі (дыптых «Воблакі і камяні», 1988; «Метамарфозы», 1992; «Варыяцыі на тэму восені», 1994; «Падабенства», 1995, і інш.). На 22-м міжнар. салоне ў Бельгіі яго творы адзначаны сярэбраным медалём (1992) і залатым медалём Еўрапейскай АМ (1993). М.М.Паграноўскі. с. 308
БАРЗО́Ў Валерый Піліпавіч (н. 20.10.1949, г. Самбар Львоўскай вобл.), украінскі спартсмен (лёгкая атлетыка). Засл. майстар спорту СССР (1970). Скончыў Кіеўскі ін-т фіз. Культуры (1971). Алімп. чэмпіён (1972, Мюнхен) у бегу на 100 м і 200 м, сярэбраны прызёр Алімп. гульняў 1972 у эстафеце 4 х 100 м, бронзавы прызёр Алімп. гульняў 1976 у бегу на 100 м і эстафеце 4 х 100 м. Неаднаразовы чэмпіён Еўропы і СССР у 1969—77. Рэкардсмен Еўропы і СССР у 1970—75. У 1986—91 нам., старшыня Дзяржкамспорту Украіны. З 1991 міністр па справах моладзі і фіз. культуры; прэзідэнт Нац. Алімп. к-та Украіны. с. 308
БАРК (галанд. bark), вялікае марское паруснае судна (3—5 мачтаў) з косымі парусамі на кармавой бізань-мачце і прамымі на астатніх. Буйнейшы з сённяшніх баркаў — рас. вучэбнае судна «Сядоў». с. 308
БА́РКА (італьян. barca), 1) драўлянае пласкадоннае судна для сплаву грузаў па рэках. На Беларусі баркі выкарыстоўвалі ў бас. Дняпра і Прыпяці ў 17 — пач. 20 ст. Падзяляліся на сплаўныя і самаходныя. Сплаўныя баркі без ветразя, палубы і даху, з закругленымі носам і кармой, крыху нахіленымі бакамі будавалі толькі на адзін рэйс (уніз па цячэнні ракі). Пасля іх разбіралі і прадавалі на буд. матэрыял ці дровы. Па Дняпры да Чорнага мора сплаўлялі вялікія баркі даўж. 42—53 м, шыр. 15—17 м, грузападымальнасцю 320—800 т. Палескія (пінскія) баркі ў бас. Прыпяці былі самаходныя і служылі некалькі навігацый (да 8 гадоў). Яны мелі дах, ветразь і параўнаўча невял. памеры: даўж. 19—40 м, шыр. 2,8—5,6, грузападымальнасць ад 20 да 80 т. 2) Агульная назва ўсіх сплаўных пласкадонных рачных суднаў у 19 ст. Н.І.Буракоўская. с. 308
БАРКАЛА́БАВА , Баркулабава, вёска ў Беларусі, у Быхаўскім р-не Магілёўскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на Пн ад Быхава, 37 км ад Магілёва, 3 км ад чыг. раз’езда Баркалабава. Прыстань на Дняпры. 519 ж., 227 двароў (1995).
Назва паходзіць ад імя дзісенскага старосты Баркулаба Корсака, які ў 1564 заснаваў тут замак. Потым належала Саламярэцкім, Сапегам і інш. У 16—18 ст. мястэчка. У Баркалабаве створаны Баркулабаўскі летапіс. У 17—20 ст. каля Баркалабава існаваў Баркалабаўскі жаночы манастыр Ушэсця. У 1897 сяло Глухскай вол. Быхаўскага пав., 605 ж. З сак. 1924 цэнтр сельсавета Быхаўскага р-на. У Вял. Айч. вайну акупіравана ням. фашыстамі. У 1970 было 596 ж.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Помнік архітэктуры — царква Казанскай Маці Божай (20 ст.). Каля вёскі стаянка ранняга мезаліту, гарадзішча і селішча ранняга жал. веку і інш. с. 308
БАРКАЛА́БАЎСКІ ЖАНО́ЧЫ МАНАСТЫ́Р УШЭ́СЦЯ . Існаваў у 1641—1918. Засн. 24.6.1641 Багданам Статкевічам ва ўрочышчы Барок каля в. Баркалабава Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. разам з цэрквамі Ушэсця Хрыста і Нараджэння Іаана Прадцечы. Першыя манашкі былі з Куцеінскага манастыра (каля Оршы), адкуль запазычаны і статут. У 1659 у манастыры з’явіўся цудатворны абраз Маці Божай. Да 1772 манастыр знаходзіўся пад юрысдыкцыяй кіеўскіх мітрапалітаў, потым падначалены магілёўскаму епіскапу. З-за таго, што будынкі падмываў Дняпро, у 1835 б.ч. манашак пераведзена ў Буйнічы, дзе напярэдадні быў адчынены жаночы манастыр. У 1901 Баркалабаўскі манастыр адноўлены, пры ім існавала аднакласная школа для дзяўчатак. Зачынены ў 1918, будынкі разбураны, абраз захаваўся. Першапачаткова ў Баркалабаве планаваўся мужчынскі манастыр св. Духа (1626), але з-за смерці яго фундатара Багдана Саламярэцкага не быў адкрыты. А.А.Ярашэвіч. с. 308
БАРКАЛДО́Й , Баркалдаі, хрыбет у Цянь-Шані, на левабярэжжы р. Нарын (Кіргізія). Даўж. каля 100 км. Сярэдняя выш. каля 4300 м, найб. (на З) 5049 м. Складзены з крышт. сланцаў, мармураў, гранітаў. На схілах пераважае паўпустынная расліннасць, вышэй — скалы і асыпкі з разрэджанай ксерафітнай расліннасцю. На паўн. схілах значнае абледзяненне. с. 308
БАРКАРО́ЛА (італьян. barcarola ад barca лодка), лірычная песня венецыянскіх гандальераў (наз. таксама гандальерай). Муз. памер 6/8. Для баркаролы тыповыя мяккае пагойдванне руху мелодыі накшталт плёскату хваляў, манатонны рытмічны малюнак суправаджэння, мінорны лад. З 18 ст. жанр прафес. музыкі; найб. пашыраны ў 19 ст. У такіх баркаролах мажорны лад, памер 12/8, 3/4 і інш. Сустракалася ў операх пераважна італьян. і франц. кампазітараў. Вакальныя баркаролы ёсць у Ф.Шуберта, М.Глінкі, баркаролы для фп. — у Ф.Шапэна, П.Чайкоўскага, А.Лядава і інш. У аснове некаторых баркарол — нар. мелодыі. с. 308
БАРКА́С , барказ (галанд. Barkas), 1) самаходнае судна невял. памераў для перавозак у порце. 2) Вёславая шлюпка з 14—22 вёсламі; выкарыстоўваецца ў ВМФ для перавозкі каманды, цяжкіх грузаў і інш. с. 308
БАРКЕНЦІ́НА (англ. barkentine), шхуна-барк, марское паруснае судна (не менш як 3 мачты) з прамымі парусамі на пярэдняй фок-мачце і косымі на астатніх. с. 308
БАРКІ́ , балота ў Беларусі, глядзі Карэлічы. с. 308
БАРКІ́ , курганны могільнік крывічоў (8—9 ст.), гарадзішча жал. веку і селішча 11—12 ст. каля в. Баркі Полацкага р-на. На могільніку даследавана 9 курганоў, у тым ліку доўгі. Пахавальны абрад — трупаспаленне пад насыпам на грунце. У шэрагу выпадкаў рэшткі крэмацыі змешчаны ў ямцы, накрытай гаршком. Знойдзены ўпрыгожанні (бронзавыя падвескі, грыўня, бранзалеты, шкляныя пацеркі і інш.), ляпныя гаршкі. Доўгі курган — пусты (кенатаф). с. 308
БАРКІСІМЕ́ТА (Barquisimeto), горад на ПнЗ Венесуэлы. Адм. ц. штата Лара. Засн. ў 1552. 602,6 тыс. ж., з прыгарадамі 0,9 млн. ж. (1993). Трансп. вузел. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (цукр. трыснёг, кава, збожжа, сізаль, жывёлагадоўля). Тэкст., харч., цэм., гарбарна-абутковая, металаапр. прам-сць. Політэхн. ун-т. с. 309
БАРКЛА́Й ДЭ ТО́ЛІ Міхаіл Багданавіч (24.12.1761, маёнтак Помуш, цяпер у Пакруойскім раёне Літвы — 25.5.1818), расійскі палкаводзец і дзярж. дзеяч, ген.-фельдмаршал (1814). Выхадзец з шатл. роду, які ў 17 ст. перасяліўся ў Прыбалтыку. Удзельнік руска-турэцкай 1787—91 і руска-шведскай 1788—90 войнаў, т. зв. Польскай кампаніі 1792— 94 — задушэння паўстання Т.Касцюшкі (штурм Вільні, знішчэнне атрада С.Грабоўскага каля Гродна). Камандзір дывізіі, корпуса ў руска-пруска-французскую 1806—07 і руска-шведскую 1808—09 войны. З мая 1809 галоўнакаманд. фінл. арміяй і ген.-губернатар Фінляндыі. З 1810 чл. Дзярж. савета. У студз. 1810 — вер. 1812 ваен. міністр, адначасова камандаваў 1-й Зах. арміяй, сфарміраванай у Літве і Зах. Беларусі (сак. — вер. 1812). У час вайны 1812 да 17 жн. фактычна кіраваў баявымі дзеяннямі рас. войскаў, у Барадзінскай бітве 1812 камандаваў правым флангам і цэнтрам баявога парадку. У замежных паходах рускай арміі 1813—14 галоўнакаманд. руска-прускай арміяй. З 1815 галоўнакаманд. 1-й рас. арміяй. У 1817 суправаджаў цара Аляксандра І у яго падарожжы па Беларусі; выступаў супраць ваен. пасяленняў.
Літ.: Балязин В.Н. Фельдмаршал М.Б. Барклай-де-Толли: Жизнь и полководческая деятельность. Киев, 1990; Тотфалушин В.П. М.Б.Барклай де Толли в Отечественной войне 1812 г. Саратов, 1991. с. 309
БАРКО́ЎСКІ Віктар Іванавіч (18.1.1900, Мінск — 26.12.1982), рускі мовазнавец. Акад. АН СССР (1972, чл.-кар. з 1958), д-р філал. н. (1950), праф. (1930).Замежны чл. Германскай АН у Берліне (1969), чл.-кар. Акадэміі навук і л-ры ў Майнцы (ФРГ, 1969). Скончыў Петраградскі ун-т (1923). У 1930—50 у Магілёўскім, Наўгародскім, Яраслаўскім і інш. пед. ін-тах, Львоўскім ун-це. З 1950 у Ін-це мовазнаўства АН СССР (у 1954—60 дырэктар), з 1960 у Ін-це рус. мовы АН СССР. Даследаваў стараж.рус. пісьменства, гіст. граматыку, параўнальна-гіст. сінтаксіс і дыялекталогію ўсх.-слав. моў. Аўтар прац аб мове Суздальскага летапісу. За даследаванне і публікацыю наўгародскіх берасцяных грамат Дзярж. прэмія СССР 1970. У 1930-я г. выступаў па пытаннях рэформы бел. правапісу. Аўтар манаграфіі «Сінтаксіс казак: Руска-беларускія паралелі» (1981), навук.-біягр. артыкула пра акад. Я.Ф.Карскага, рэдактар яго твораў «Беларусы» (вып. 1—3, 2-е выд., 1955—56) і «Працы па беларускай і іншых славянскіх мовах» (1962).
Літ.: Список печатных трудов В.Н.Борковского // Проблемы истории и диалектологии славянских языков. М., 1971. І.К.Германовіч. с. 309
БАРКО́ЎСКІ Дунін Альфонс (1850, в. Плянта, Брэсцкая вобласць — 1905), бел. жывапісец. Вучыўся ў Варшаўскай рысавальнай школе, у Кракаўскай майстэрні Я.Матэйкі (1882—85). З 1888 жыў на радзіме, стварыў шэраг пейзажаў. У 1896—98 працаваў у вёсках Быкавізна, Свілы Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл., пісаў партрэты і карціны на рэліг. сюжэты для пахавальні сям’і Козел-Паклеўскіх. Найб. вядомы як аўтар жанравых карцін «Хворая жанчына» (1893), «Мыта на Беларусі» (1899), «Паляванне на мядзведзя», «Лоўля рыбы восцямі». М.М.Яніцкая. с. 309
БАРКО́ЎСКІ Леанід Мацвеевіч (н. 13.6.1938, Мінск), бел. фізік-тэарэтык. Д-р фіз.-матэм. н. (1981), праф. (1983). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1960). З 1961 у БДУ. Навук. працы ў галіне хвалевай фізікі. Распрацаваў метад эвалюц. аператараў для рашэння прамых і адваротных задач у оптыцы і акустыцы крышталёў.
Тв.: О тензоре показателей преломления в кристаллооптике // Кристаллография. 1976. Т. 21. № 3; Операторы Коши и лучевые операторы в геометрооптике анизотропных сред (разам з Фо Тхі Нгует Хангам) // Оптика и спектроскопия. 1991. Т. 70. № 1. с. 309
БАРКО́ЎСКІ Мікалай Нічыпаравіч (н. 11.3.1944, Мінск), бел. габаіст. Засл. арт. Беларусі (1984). Скончыў Бел. кансерваторыю (1968). З 1966 саліст аркестра Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Выконвае сола ў оперных і балетных спектаклях («Князь Ігар» А.Барадзіна, «Аіда» Дж.Вердзі, «Лебядзінае возера» і «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага, «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева і інш.). с. 309
БАРКО́ЎСКІ Сцяпан Андрэевіч (10.4.1905, г. Слуцк — 11.6.1966), бел. этнограф, літ. крытык. Скончыў БДУ (1926). Працаваў у Інбелкульце, Ін-це гісторыі АН Беларусі (1926—36). У 1936 рэпрэсіраваны. Працаваў у лагерах Краснаярскага краю, Сярэдняй Азіі, Казахстана. Рэабілітаваны ў 1955. У 1956—66 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Друкаваўся з 1925. Аўтар артыкулаў па гісторыі, фальклоры, этнаграфіі, краязнаўстве, бел. л-ры, даследавання «Першае мая на Беларусі» (1927, 3-е выд. 1932). Складальнік альбома бел. нар. набіванак, кн. твораў В.Маракова, В.Каваля, А.Дудара, М.Нікановіча.
І.У.Саламевіч. с. 309
БАРКО́ЎСКІ Яўген Віктаравіч (н. 18.5.1946, г. Мінск), бел. біяхімік. Д-р біял. н. (1987), праф. (1989). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1969), дзе і працуе. Навук. працы па малекулярных механізмах рэгуляцыі метабалічнага стану імунакампетэнтных клетак, тэарэт. канфармацыйным аналізе бялкоў.
Тв.: Практикум по биофизической химии. Мн., 1991 (у сааўт.). с. 309
БАРКО́ЎШЧЫНА , Малая Даўгоўшчына, возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Ушача, за 8 км на Пд ад г.п. Ушачы. Пл. 0,16 км2, даўж. 760 м, найб. шыр. 300 м, найб. глыб. 21,8 м, даўж. берагавой лініі 2,3 км. Пл. вадазбору 11,4 км2.
Схілы катлавіны выш. 20—30 м, на Пд і Пн не выражаны, на З абразійны ўступ выш. 2—3,5 м. Берагі нізкія, на ПнЗ і З сплавіна шыр. 5—10 м, усх. бераг пясчаны, паўд. забалочаны. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбакаводдзе выслана глеем. Надводная расліннасць утварае паласу шыр. ад 10 да 250 м. Злучана ручаём з воз. Доўжына. Уваходзіць у курортную зону Ушачы. с. 309
БАР-КО́ХБА (сапр. Шымон бен Касіба; ?—135), кіраўнік паўстання 132—135 супраць рым. панавання ў Іудзеі. Абвясціўшы сябе месіяй і «князем Ізраіля», аднавіў яўр. культ і правіў (у т.л. чаканіў уласную манету) на адваяваных у рымлян землях (б.ч. Палесціны, каля 50 крэпасцяў) з цэнтрам у г. Бетар. Загінуў пры абароне Бетара ад легіёнаў рым. палкаводца Юлія Севера. Пры раскопках на ўзбярэжжы Мёртвага м. на пач. 1950-х г. знойдзена некалькі дакументаў Бар-Кохбы. с. 309
БАРКУЛА́БАЎСКІ ЛЕ́ТАПІС , Баркулабаўская хроніка, Баркалабаўскі летапіс, помнік бел. летапісання пач. 17 ст. Захаваўся ў адзіным спісе, які зберагаецца ў Дзярж. гіст. музеі ў Маскве. Складзены ў мяст. Баркулабава (цяпер в. Баркалабава Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.), як мяркуюць, мясц. святаром Ф.Філіповічам. Ахоплівае перыяд 1545—1608, сістэматычнае апісанне падзей пачынаецца з 1564 — ад заснавання Баркалабам Корсакам вёскі і замка. Змяшчае занатоўкі пра мяст. Баркулабава і яго ваколіцы, дзярж. і прыватныя дакументы, нар. легенды і паданні. Шмат звестак пра жыццё, побыт, звычаі сялян, міграцыю насельніцтва, цэны на с.-г. прадукцыю, стыхійныя бедствы. Расказвае пра грамадска-паліт. і рэліг. жыццё Беларусі і Расіі канца 16 — пач. 17 ст. Аўтар асвятляў падзеі з патрыят. пазіцый чалавека, блізкага да нар. нізоў. Напісаны жывой вобразнай і каларытнай бел. мовай. В.А.Чамярыцкі. с. 309
БАРКУ́Н , буркун (Melilotus), род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 25 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўн. Афрыцы; інтрадукаваны ў Паўн. Амерыку, Аўстралію. На Беларусі 3 дзікарослыя віды — баркун белы (Melilotus albus), жоўты, або лекавы (Melilotus officinalis), і волжскі (Melilotus wolgicus) — рэдкая занесеная расліна. Растуць на парушаных месцах уздоўж дарог, каля жылля, на сметніках, па далінах рэк.
Двух-, радзей аднагадовыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом выш. да 1,5—2 м. Лісце трайчастае, з дробных пілаватазубчастых лісточкаў. Кветкі дробныя, паніклыя, розных колераў (часцей белыя, бэзавыя, жоўтыя), у пазушных гронках. Плод — невялікі яйцападобны сціснуты струк. Кармавыя, лек., меданосныя, сідэратныя і араматычныя (маюць духмянае рэчыва кумарын) расліны. Выкарыстоўваюцца ў лікёра-гарэлачнай і харч. прам-сці, у медыцыне і сельскай гаспадарцы. с. 310
БАРКУ́Н Міхаіл Аляксеевіч (н. 20.3.1948, Мінск), бел. вучоны ў галіне электрасувязі. Канд. тэхн. н. (1982). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1972), дзе і працаваў. З 1993 рэктар Вышэйшага каледжа сувязі. Навук. працы па тэорыі кіравання ў тэхніцы звышвысокіх ваганняў, сістэмах і сетках электрасувязі, лічбавых сістэмах камутацыі. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.: Цифровые автоматические телефонные станции. Мн., 1990. с. 310
БА́РЛАЎ (Barlow) Петэр (13.10.1776, Норвіч, графства Норфалк, Вялікабрытанія — 5.3.1862), англійскі матэматык і фізік. Чл. Лонданскага Каралеўскага т-ва (1823), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1826). Адукацыю атрымаў самастойна. З 1801 выкладаў у Каралеўскай ваен. акадэміі ў Вулвічы. Навук. работы па матэматыцы, эл.-магнетызме і оптыцы. Распрацаваў ахраматычныя лінзы, сканструяваў першую мадэль эл. рухавіка, склаў «Барлаў табліцы» (1814), якія рэгулярна перавыдаваліся да 1947.
Тв.: Таблицы квадратов, кубов, квадратных корней, кубических корней и обратных величин всех целых чисел до 15 000. М., 1975. с. 310
БА́РЛАХ (Barlach) Эрнст (2.1.1870, г. Ведэль, Германія — 24.10.1938), нямецкі скульптар, графік, пісьменнік. Вучыўся ў Гамбургскай школе маст. рамёстваў (1888—91), у Дрэздэнскай АМ (з 1891), у Парыжы (1895—96). У 1906 быў у Расіі, на Украіне, з 1910 працаваў у Гюстраве. Пластычную мову ням. готыкі Барлах пераасэнсаваў у духу экспрэсіянізму. Яго творам уласцівае спалучэнне гранічнай кампактнасці формы з рэзкімі пластычнымі кантрастамі, што часта надае ім абвостраную эмацыянальную напружанасць («Мсціўца», 1923). Скульптуры Барлаха прасякнуты глыбокім спачуваннем да пакут чалавека, вылучаюцца антымілітарысцкім пафасам: «Паранены», «Апалчэнец», «Малады салдат», «Загінулы», «Маці», «Бацька», «Сустрэча». Аўтар ілюстрацый да ўласнай драмы «Бедны кузен» (1918), да «Фауста» І.В.Гётэ (1923) і інш.
Я.Ф.Шунейка. с. 310
БА́РМА , рускі дойлід 16 ст. У 1555—60 з І.Поснікам (паводле некаторых меркаванняў, Барма і Поснік — адна і тая ж асоба) стварыў у Маскве на Краснай плошчы унікальны помнік архітэктуры — Пакроўскі сабор (гл. Васіля Блажэннага храм).
Літ.: Брунов Н.И. Мастера древнерусского зодчества. М., 1953. с. 310
БАРМІ́Н Уладзімір Паўлавіч (н. 17.3.1909, Масква), савецкі вучоны-механік. Акад. АН СССР (1966). Герой Сац. Працы (1956). У 1930 скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча, дзе працаваў (з 1960 праф.). Асн. працы па кампрэсарабудаванні, халадзільнай тэхніцы, машынабудаванні, механіцы, стартавых комплексах ракет. Аўтар адкрыццяў і вынаходстваў у галіне механікі і машынабудавання. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1943, 1967, 1977. с. 310
БА́РМІЦА , дэталь засцерагальнага ўзбраення сярэдневяковага воіна 12—17 ст. Мела выгляд кальчужнага палатна-прывескі, якое прымацоўвалася да шлема-шышака або місюркі (разнавіднасць шлема). Барміца прыкрывала патыліцу, шыю, вушы, плечы і лапаткі воіна ад удараў халоднай зброяй. с. 310
БА́РМЫ , барма, шыйныя каралі або круглы каўнер на ўрачыстым убранні візант. імператараў 10—15 ст., рус. вял. князёў і цароў (14—пач. 18 ст.). Вырабляліся з золата, серабра, парчы і інш. тканіны, упрыгожваліся жэмчугам, самацветамі, выявамі святых. Надзяваліся на каранацыі і ўрачысты выхад. На Русі бармы ўпершыню згадваюцца ў духоўнай грамаце Івана Каліты, пад назвай «оплечья» вядомы з 1216. с. 310
БА́РНА (Barna) Віктар (1912—1972), венгерскі спартсмен (настольны тэніс). Чэмпіён свету 1930, 1932—35 у адзіночным разрадзе, 1929—35 у парных мужчынскіх, 1932, 1935 у парных змешаных, 1929—31, 1933—35, 1938 у камандных спаборніцтвах. З 1939 выступаў за Вялікабрытанію. с. 311
БА́РНАЙ (Barnay) Людвіг (11.2.1842, Будапешт — 1.2.1924), нямецкі акцёр і тэатр. дзеяч. Адзін з заснавальнікаў Нямецкага т-ра (1883) і кіраўнік Каралеўскага т-ра (1906—08; абодва ў Берліне), кіраўнік Прыдворнага т-ра ў Гановеры (1908—12). Акцёр-трагік. Асн. ролі: Гамлет, Атэла (аднайм. п’есы У.Шэкспіра), Вільгельм Тэль, Валенштайн («Вільгельм Тэль» і «Смерць Валенштайна» Ф.Шылера), Кін (аднайм. п’еса А.Дзюма-бацькі). Стварыў «Таварыства ням. супрацоўнікаў тэатра» (1871), прэзідэнтам якога быў да канца жыцця. с. 311
БАРНАУ́Л , горад у Расіі, цэнтр Алтайскага краю. Засн. ў 1730. 593,2 тыс. ж. (1994). Прыстань на р. Об. Чыг вузел. Аэрапорт. Машынабудаванне і металаапрацоўка (трансп. машынабудаванне, станкабудаванне, вытв-сць рухавікоў, катлоў, мех. працэсаў, радыёапаратуры), лёгкая (меланж і бавоўна), хім. (хім. валокны, аўтамаб. шыны, гумава-тэхн. вырабы), дрэваапр. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. 9 ВНУ, НДІ Сібіры імя М.А.Лісавейкі, 4 тэатры. Філармонія. 3 музеі. Помнікі архітэктуры 19 ст. с. 311
БАРНЕ́О (Borneo), глядзі Калімантан. с. 311
БАРО́ (Barrault) Жан Луі (8.9.1910, Ле-Везінэ, дэп. Івелін, Францыя — 22.1.1994), французскі акцёр і рэжысёр. Вучыўся на курсах жывапісу ў Луўрскай школе (Парыж). З 1931 у драм. т-ры «Атэлье», адначасова вывучаў мастацтва пантамімы. Працаваў у т-ры «Камеды Франсэз» (1940—46). Разам з жонкай актрысай М.Рэно стварыў сваю трупу (1946), з якой паставіў «Гамлета» У.Шэкспіра, «Працэс» Ф.Кафкі, «Вішнёвы сад» А.Чэхава (і выканаў ролю Трафімава). У 1959—68 узначальваў «Тэатр дэ Франс» (Парыж), дзе паставіў «Насарогаў» Э.Іанеска, «Маленькую пані Мальер» Ж.Ануя і інш. З 1935 здымаўся ў кіно («Дзеці райка», «Вялікае каханне Бетховена», «Фантастычная сімфонія», «Завяшчанне доктара Кардэлье»). Развіваў традыцыі мастацтва пантамімы. Аўтар успамінаў «Роздум пра тэатр» (1949). с. 311
БАРО́ВА , глядзі Баравое возера. с. 311
БАРО́ГРАФ (ад бара... + ...граф), самапісная прылада для пастаяннай рэгістрацыі атм. ціску. Бываюць анероідныя і ртутныя. Найб. пашыраны анероідныя, прыёмная частка якіх зроблена з некалькіх злучаных мембранных анероідных карабкоў (гл. Анероід). Змены атм. ціску выклікаюць перамяшчэнне вечкаў карабкоў, якія перадаюцца пяру, што чэрціць суцэльную крывую на стужцы барабана з гадзіннікавым механізмам (завод разлічаны на суткі або тыдзень). Выкарыстоўваецца на метэастанцыях. с. 311
БАРО́ДА , глядзі Вадодара. с. 311
БАРО́ДАВАЧНІК (Рhacochoerus aethiopicus), млекакормячая парнакапытная жывёла сям. свіных. Адзіны від у родзе. Пашыраны ў Афрыцы на Пд ад Сахары. Жыве ў саваннах, рэдкалессі, кустовых, прыбярэжных зарасніках на раўнінах і ў гарах.
Даўж. цела без хваста 1,5—1,9 м, выш. ў плячах 65—85 см, маса 50—150 кг. Цела ўкрытае рэдкім шчаціннем. У самцоў па баках галавы бародаўчатыя скурныя нарасты (адсюль назва). У верхняй сківіцы вял. іклы, якія загінаюцца ўверх. Дзённая ўсёедная жывёла, начуе ў норах; нараджае 3—4 парасят. Аб’ект промыслу (мяса, шкура). с. 311
БАРО́ДАЎКІ , дабраякасныя пухлінападобныя невял. нарасты на скуры, якія ўзнікаюць ад разрастання сасочкавага і рагавога яе слоя. Выклікаюцца вірусам папіломы чалавека, што перадаецца пры кантакце і праз рэчы. Скрыты перыяд 2—5 месяцаў. Бываюць звычайныя, плоскія (юнацкія), востраканцовыя, старэчыя і інш.
Звычайныя (простыя) бародаўкі — бязбольныя вузельчыкі памерам ад шпілечнай галоўкі да гарошыны, з дробнымі сасочкамі або варсінкамі. Пры зліцці ўтвараюць гузаватыя бляшкі. Найб. часта бываюць на кісцях і пальцах рук. Разнавіднасць іх — падэшвенныя бародаўкі на падэшвах ступні. Шчыльныя, арагавелыя, жоўтага колеру, дыяметрам 10—20 мм, вельмі балючыя пры націсканні і хадзе. Плоскія бародаўкі — дробныя вузельчыкі дыяметрам 0,5—3 мм, бледна-ружовага або жаўтавата-карычневага колеру, з плоскай гладкай паверхняй або з дробнымі лускавінкамі. Узнікаюць у дзіцячым і юнацкім узросце на твары, шыі, тыльнай паверхні кісці. Востраканцовыя бародаўкі — сасочкападобныя вузельчыкі ружовага колеру, якія развіваюцца на палавых органах, у пахвінных і між’ягадзічных складках. Старэчыя бародаўкі — шаравата-жоўтыя нарасты на скуры жывата, спіны, грудзей. Развіваюцца ў пажылых людзей. Лячэнне: пры звычайных і юнацкіх выкарыстоўваюць псіхатэрапію, пры звычайных, старэчых і плоскіх — прыпальванне, дыятэрмакаагуляцыю, аўтагематэрапію, крыятэрапію; падэшвенныя бародаўкі ліквідуюць увядзеннем пад аснову раствору навакаіну, востраканцовыя — хірургічна. М.З.Ягоўдзік. с. 311
БАРО́ДАЎНІК , глядзі Падтыннік. с. 311
БАРОДАЎЧАТАБЯРО́ЗАВЫЯ ЛЯСЫ́ , гл. Бярозавыя лясы. с. 311
БАРО́ДЫ , возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Ушача (цячэ праз возера), за 15 км на Пн ад г.п. Ушачы. Пл. 0,38 км2, даўж. 1,1 км, найб. шыр. 600 м, найб. глыб. 7 м. Берагі спадзістыя, месцамі стромкія, пясчаныя і гліністыя. с. 311
БАРО́КА (італьян. barocco літар. вычварны, дзіўны), вызначальны стыль у еўрап. мастацтве канца 16 — сярэдзіны 18 ст. Прыйшло на змену гуманіст. маст. культуры Адраджэння і вытанчанаму суб’ектывізму мастацтва маньерызму.
Першапачатковы этап развіцця барока звязаны з узмацненнем феад.-каталіцкай рэакцыі ў Зах. Еўропе. Стыль барока шырока выкарыстоўваўся для прапаганды ідэй Контррэфармацыі, нёс больш рознабаковае і дыялектычна супярэчлівае ў параўнанні з рэнесансавым светаўспрыманне. Эстэтыка барока заснавана на проціпастаўленні ідэальнага і пачуццёвага ў чалавеку, яго волі і розуму з ірацыянальнасцю быцця. Таму мастацтва барока вызначаецца эмацыянальным і інтэлектуальным напружаннем, складанасцю выяўл. сродкаў, імкненнем да сінтэтычнасці жанраў, яму ўласцівыя драматызм, патэтыка, павышаная экзальтацыя. Станаўленне барока адбывалася ў перыяд інтэнсіўнага складвання нацый і нац. дзяржаў, часткова звязана з барацьбой за нац. адзінства і антыфеад. рухам у шэрагу еўрап. краін. Гэта спрыяла сплаву эстэт. канцэпцыі барока з маст. традыцыямі розных народаў і фарміраванню шматлікіх яго нац. разнавіднасцяў.
Барока — мастацтва ансамблевых рашэнняў, найб. яскрава выявілася ў архітэктуры, дзе асн. маст. прынцыпы — дынамічнасць кампазіцыі, кантрасты маштабаў, рытмаў, матэрыялаў і фактур, святлоценявыя і колеравыя эфекты, крывалінейнасць абрысаў, імкненне стварыць ілюзію бязмежнай прасторы. У Італіі, на радзіме барока, асобныя яго прыёмы праявіліся ў 16 ст. ў жывапісе Карэджа, М.Караваджа, збудаваннях Дж.Віньёлы. Найвышэйшага росквіту дасягнула ў Рыме ў 1-й пал. 17 ст. (т.зв. Высокае італьян. барока; творы арх. і скульптара Л.Берніні, арх. Ф.Бараміні, жывапісца П’етра да Картона), пашырылася ў Нідэрландах (П.П.Рубенс, А. ван Дэйк, Я.Іорданс). У Іспаніі ў 17 ст. асобныя рысы барока выявіліся ў аскетычнай архітэктуры Х.Б.дэ Эрэры, у рэаліст. жывапісе Х. дэ Рыберы і Ф.Сурбарана, скульптуры Х.Мантаньеса. У 18 ст. ў пабудовах Х.Б. дэ Чурыгеры формы барока набылі дэкар. вытанчанасць (яшчэ больш гіпертрафіраваную ў «ультрабарока» краін Лац. Амерыкі). Своеасаблівасць стыль барока набыў у Аўстрыі, дзе ён спалучаўся з тэндэнцыямі ракако (арх. І.Б.Фішэр фон Эрлах і І.Л.Гільдэбрант, мастак Ф.А.Маўльберч), абсалютысцкіх княствах Германіі (арх. і скульптары І.М.Фішэр, І.Б.Нейман, А.Шлютэр, М.Д.Пёпельман, Г.В. фон Кнобельсдорф, сям’я арх. Дзінцэнгофер), у Польшчы, Славакіі, Венгрыі, Славеніі, Харватыі, Зах. Украіне, Літве. У Францыі, дзе пануючым стылем 17 ст. стаў класіцызм, абодва кірункі зліліся ў адзіны пампезны т.зв. вялікі стыль (убранне залаў Версаля, жывапіс Ш.Лебрэна). Паняцце «барока» часам неправамерна пашыраюць на ўсю маст. культуру 17 ст., у тым ліку на з’явы, далёкія ад барока па змесце і стылі (напр., «нарышкінскае барока», або «маскоўскае барока» ў рус. дойлідстве канца 17 ст., глядзі «Нарышкінскі стыль»). У многіх краінах Еўропы ў 17 ст. склаліся нац. рэаліст. школы, прадстаўнікамі якіх былі вял. майстры (Д.Веласкес у Іспаніі, Ф.Халс, Я.Вермер Дэлфцкі, Рэмбрант у Галандыі і інш.). У Расіі стыль барока быў свабодны ад экзальтацыі і містыцызму (характэрных для мастацтва каталіцкіх краін) і меў нац. асаблівасці. Архітэктура рас. барока дасягнула велічнасці ў гарадах і сядзібных ансамблях Пецярбурга, Петрадварца, Царскага Сяла і інш., вызначаецца ўрачыстасцю і цэльнасцю кампазіцыі (арх. В.Растрэлі, Дз.Ухтамскі, С.Чавакінскі); у выяўл. мастацтве — свецкай і грамадскай тэматыкай (скульптура Б.К.Растрэлі і інш.). У 1-й пал. 18 ст. барока эвалюцыянавала да лёгкасці стылю ракако, суіснавала і перапляталася з ім, а з 1770-х г. паўсюдна выцеснена класіцызмам.
На Беларусі для мастацтва барока характэрна ўзаемадзеянне зах.-еўрап. ўплыву з візант. і мясц. традыцыямі, што надало яму пэўную самабытнасць. Найб. поўна яно праявілася ў архітэктуры; у залежнасці ад яе развівалася выяўл. і дэкар.-прыкладное мастацтва. Пачатак эпохі барока тут звязаны з буд-вам першага ў Рэчы Паспалітай помніка архітэктуры барока — Нясвіжскага касцёла езуітаў (1584—93). Развіццё нац. разнавіднасці бел. барока ў манум. мураванай архітэктуры прайшло 3 перыяды: ранняе (канец 16 — 1-я пал. 17 ст.), сталае (2-я пал. 17 — 1730-я г.) і позняе (1730—80-я г.). Для ранняга перыяду характэрныя пошукі гал. чынам новых аб’ёмна-прасторавых кампазіцый у пабудовах, адпаведных эстэт. канцэпцыі барока. Асобныя збудаванні паступова трацілі абарончыя функцыі, што адбілася на трансфармаванні замкавага буд-ва ў палацава-замкавае (Гальшанскі палац). У культавым дойлідстве паступова сфарміраваўся базілікальны тып храма (гл. Базіліка) з плоскім гал. фасадам, напачатку бязвежавым, потым 2-вежавым (Гродзенскі касцёл і кляштар езуітаў). Перыяд сталага барока вызначаўся пэўнай стабілізацыяй кампазіцыі 2-вежавай базілікі і развіццём маст. характарыстык арх. збудаванняў, павелічэннем колькасці ярусаў вежаў, большай пластычнай насычанасцю фасадаў (Слонімскі Андрэеўскі касцёл). Сталае Барока знайшло ўвасабленне ў грамадз. архітэктуры (Магілёўская ратуша) і ў развіцці прынцыпаў ансамблевасці арх. комплексаў (касцёл і кляштар картэзіянцаў у Бярозе). Найб. важны з іх — паступовае разгортванне арх. аб’екта (плошчы, вуліцы, сядзібы) перад гледачом. Палацавыя комплексы сталага і позняга барока будаваліся паводле сіметрычна-восевай схемы з паўадкрытымі параднымі дварамі. Фасады і інтэр’еры палацаў аздаблялі ордэрнай пластыкай, дэкар. лепкай, паліхромнымі мармурамі, паліванай керамікай, фрэскавай размалёўкай (Ружанскі палацавы комплекс, палац у в. Ручыца Вілейскага р-на Мінскай вобл., не захавалася). Гал. элемент ратуш — ярусная вежа (Магілёў, Віцебск). Маст. сістэма позняга барока ў манум. культавай архітэктуры Беларусі атрымала ў мастацтвазнаўстве назву віленскага барока. Важную ролю ў стварэнні своеасаблівай школы віленскага барока адыграла творчасць арх. І.К.Глаўбіца. У канцы 18 ст. ў мураванае дойлідства паступова ўкараняліся прынцыпы класіцызму, што прывяло да стварэння шматлікіх помнікаў, якія спалучалі элементы 2 стыляў (Свяцкі палацава-паркавы ансамбль). У адпаведнасці з этапамі развіцця стылю барока адбываліся змены ў эстэт. і канструкцыйных характарыстыках арх. збудаванняў. Дэкар. пластыка, аснову якой у барока складала ордэрная сістэма, на працягу 17—18 ст. перайшла ад адзіночных плоскіх пілястраў і сціплых гарыз. цягаў да шматлікіх раскраповак, хвалістых карнізаў, стукавай лепкі ў аздобе будынкаў. Спецыфіка дрэва як буд. матэрыялу абумовіла непарыўнасць эстэт. і тэхн. бакоў у стварэнні шматлікіх маст.-канструкцыйных прыёмаў драўлянага дойлідства часоў барока: ярусная структура вежаў, іх завяршэнне шасцерыкамі і васьмерыкамі, верт. шалёўка з нашчыльнікамі (Валавельская Юр’еўская царква, Рубельская Міхайлаўская царква).
У выяўленчым мастацтве рысы барока праявіліся ў 1-й пал. 17 ст., найбольш у скульпт. аздабленні і размалёўках касцёлаў. У скульптуры барока характарызавалася працягам традыцый бел. мясцовых майстроў, што абумовіла яе самабытнасць і разнастайнасць вобразных характарыстык (інтэр’еры Сафійскага сабора ў Полацку, касцёлаў кармелітаў у Пінску, езуітаў у Гродне, аўгусцінцаў у в. Міхалішкі Астравецкага р-на Гродзенскай вобл.). У манум. жывапісе рысы барока відавочныя ў размалёўках Магілёўскага касцёла кармелітаў, Гродзенскага касцёла і кляштара францысканцаў, у іканастасах і алтарах Пінскага касцёла і кляштара францысканцаў і інш. У 2-й пал. 18 ст. стыль барока стаў пануючы і ў іканапісе, дзе яго рысы спалучаліся з традыцыямі візант. і стараж.-рус. мастацтва. Кампазіцыі абразоў набылі падкрэслены дынамізм, персанажы — характарнасць і канкрэтнасць, у асобных выпадках — натуралізм. Пашыраным і папулярным відам жывапісу ў часы барока быў парадны шляхецкі партрэт, лепшыя ўзоры якога прывабліваюць яркай характарнасцю тыпажу, а часам і псіхалагізмам вобразаў (партрэты Міхаіла Сервацыя Вішнявецкага, Соф’і Даратэі, Казіміра Агінскага і інш.). У канцы 18 — 1-й пал. 19 ст. барока саступае месца класіцызму, хоць іх элементы ў жывапісе суіснавалі амаль да сярэдзіны 19 ст. («Спас», «Адзігітрыя» і царскія вароты з цэркваў Іванаўскага р-на). У графіцы стыль барока найб. выявіўся ў кніжнай гравюры. Майстры кнігі 16—18 ст. выпрацавалі спецыфічны стыль бел. барока, які вызначаўся стрыманасцю формаў, сувяззю з нар. мастацтвам (гербы Р.Хадкевіча з «Евангелля вучыцельнага», «Псалтыра», выд. Заблудаўскай друкарняй). У пазнейшых геральдычных гравюрах рысы барока набывалі ўсё больш развітыя формы, узмацніліся экспрэсія і патэтыка (гербы Л.Сапегі ў Статуце Вялікага княства Літоўскага 1588, Л.Мамоніча ў «Псалтыры», выд. ў Вільні, Агінскіх і Валовічаў у «Евангеллі вучыцельным» Еўінскай друкарні). З пераездам Куцеінскай друкарні ў Рас. дзяржаву (сярэдзіна 17 ст.) стыль бел. барока пашырыўся і ў рус. выданнях, надрукаваных куцеінскімі друкарамі ў Іверскім манастыры (гравюры «Раю мысленнага», «Брашна духоўнага»). Пранік ён у рус. кніжнае мастацтва і праз ілюстраваныя выданні Сімяона Полацкага (медзярыты «Гісторыі пра Варлаама і Іасафа», «Псалтыры рыфмаванай»). Найб. развіцця дасягнулі прынцыпы барока ў выданнях Магілёўскай друкарні, дзе працавалі гравёры М. і В. Вашчанкі, Ф.Ангілейка, Афанасій П. і інш. У 17 ст. бел. графічнае барока паўплывала і на ўкр. графіку, што звязана з пераездам на Украіну гравёраў Тарасевічаў, Шчырскага, Крышчановіча і інш. Маст. прынцыпы барока яскрава выявіліся ва ўсіх відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: ткацтве (слуцкія паясы, шпалеры), вырабах са шкла (гл. Урэцкая мануфактура), паліванай кераміцы, разьбе па дрэве (беларуская рэзь), ювелірным мастацтве.
Для літаратуры эпохі барока характэрныя ўскладненасць, парадаксальнасць, метафарычнасць, спалучэнне рэальнага з нерэальным, імкненне здзівіць, уздзейнічаць на пачуцці. Лірычны герой барочнай паэзіі — істота зменлівая, унутрана супярэчлівая, надзеленая і дабрачыннасцямі і заганамі. У параўнанні з гарманічным і цэльным чалавекам рэнесансавай л-ры ён бліжэй да рэальнага, зямнога. Стылявыя прыкметы барока нераўназначныя на розных этапах развіцця і ў розных жанрах, што дазваляе гаварыць пра яго розныя стылявыя ўзроўні. Побач з «высокім» барока ў панегірычнай паэзіі, трагедыі, гераічнай паэме развівалася «памяркоўнае» барока — рэліг. і свецкая лірыка, элегія, пастараль, прытча. На «сярэднім» узроўні ўзніклі такія празаічныя жанры, як падарожжа, утопія, паліт. трактат.
Л-ра барока ў Іспаніі — гэта паэзія Л. дэ Гонгары-і-Арготэ, трагедыі П. Кальдэрона дэ ла Баркі, драмы Тырса дэ Маліны, сатыры Ф.Кеведа-і-Вільегаса; у Італіі — паэзія Т.Таса і Дж.Марына, «Пентаметр» Дж.Базіле; у Германіі — трагедыі А.Грыфіуса і Д.Лоэнштайна, лірыка П.Флемінга, раман Г.Грымельсгаўзена; у Францыі — паэзія і проза Т.А. д’Абінье, раманы Ш.Сарэля; у Англіі — трагікамедыя Ф.Боманта, Дж.Флетчэра; у Польшчы — паэзія Я.А.Морштына, В.Патоцкага; у Расіі — М.ВЛаманосава, В.К.Традзякоўскага.
У бел. л-ры і ў шматмоўнай л-ры Беларусі барока найб. выразна выявілася ў пераходны перыяд, асабліва ў 2-й пал. 17 — 1-й трэці 18 ст. Бел. барока цесна звязана з ідэямі Контррэфармацыі, што асабліва адчуваецца ў містычнасці ідэалу і рытарычнай зададзенасці, але як маст. светаўспрыманне значна шырэй за іх. Эстэтыка барока была крокам наперад у маст. развіцці Беларусі. Тут сінтэзаваліся сярэдневяковыя і рэнесансавыя традыцыі, упершыню скрыжаваліся шляхі развіцця пісьмовай л-ры і фальклору. Бел. барока не былі чужыя ідэі гуманізму ранняга Асветніцтва (Сімяон Полацкі, Д.Рудніцкі). Асобныя рысы барока відаць ужо ў бел. палемічнай прозе і панегірычнай паэзіі 1-й пал. 17 ст., калі эстэтыку барока пашыраў выкладчык Полацкай калегіі М.Сарбеўскі. Найб. поўна яны выявіліся ў рэліг.-філас. паэзіі і школьнай драме, а таксама ў школьных курсах паэтыкі і рыторыкі. Бел. барока ўласцівыя розныя ідэйныя і фармальна-стылявыя тэндэнцыі. Побач з «высокім», найчасцей элітарным, арыстакратычным барока, асн. творы якога напісаны на польск., лац. і стараслав. мовах, існавала «сярэдняе» і «нізкае» барока. Яно адпавядала запатрабаванням бяднейшай шляхты, гараджан і было прадстаўлена бел. парадыйна-сатыр. і гумарыстычнай паэзіяй і прозай («Птушыны баль», «Ліст да Абуховіча», «Казанне руске», «Прамова русіна» і інш ), інтэрмедыямі да школьных драм, песенна-інтымнай лірыкай.
Музыка барока паглыбіла і рознабакова ўвасобіла свет духоўных перажыванняў чалавека. Вядучае значэнне набылі муз.-тэатр. жанры, найперш опера. Наглядалася тэндэнцыя адасаблення музыкі ад слова, што вяло да развіцця шматлікіх інстр. жанраў. Узніклі і буйнамаштабныя цыклічныя формы (канчэрта гроса, ансамблевая і сольная санаты). У сюітах чаргуюцца уверцюры тэатр. характару, фугі, імправізацыі арганнага тыпу, быт. танцы, пявучыя «арыі», праграмныя п’есы.
Найб. выразна стыль барока выявіўся ў Італіі (2-я пал. 16 ст.) у шматхорных вак.-інстр. поліфанічных творах майстроў венецыянскай школы на чале з Дж.Габрыэлі, у арганнай творчасці Дж.Фрэскабальдзі, глыбока драматычных операх К.Мантэвердзі. Італьян. опернае барока паўплывала на музыку інш. еўрап. краін, асабліва Германіі: ням. нац. оперу (яе вяршыня — оперы Р.Кайзера), арганныя творы Дз.Букстэхудэ, клавірныя санаты І.Кунаў. На пач. 18 ст. творчасць І.С.Баха, Г.Ф Гендэля яшчэ звязана з музыкай барока, але ёй ужо цесна ў рамках якога-н. аднаго стылю (як і творчасці буйнейшых кампазітараў 17 ст. Г.Шутца ў Германіі і Г.Пёрсела ў Англіі).
На Беларусі для музыкі барока характэрнае ўзаемадзеянне зах.-еўрап. уплываў з мясц., часта нар. традыцыямі, перапляценне рэнесансавых, сярэдневяковых і класіцысцкіх тэндэнцый. Гэта выявілася ў суіснаванні розных стылявых пластоў і кірункаў — аднагалосага харала перыяду Рэфармацыі, стылю а капэла і новага канцэртнага стылю, які з канца 17 ст. стаў дамінуючым. Усёй музыцы барока ўласцівы процілеглыя імкненні, з аднаго боку, да сінтэзу мастацтваў, з другога — да развіцця інстр. жанраў. Гэта рэалізавалася ў пышных пастаноўках школьнага т-ра, у насычэнні музыкай спектакляў батлейкі, у пашырэнні на пач. 17 ст. аркестраў (капэл) пры дварах магнатаў, калегіумах, касцельных і уніяцкіх ансамбляў, што культывавалі тагачасныя еўрап. прыдворныя танцы (павана, марэска куранта, сэра), польск. і мясц. нар. танцы. Гіст. значэнне бел. музыкі барока найперш у тым, што яна вылучыла новы шматгалосы стыль — партэсныя спевы, якія своеасабліва рэалізавалі кампазіцыйны прынцып канцэртнасці з тыповымі для яго жанрамі партэснага канцэрта ў царк. музыцы, канта і псалмы ў свецкай. Яскравыя ўзоры муз. твораў з выразнымі стылявымі рысамі барока змяшчае рукапісны зборнік старадаўняй бел. музыкі 16—17 ст. «Полацкі сшытак».
Тэатр. У еўрап. тэатр. культуры рысы барока выразна праглядаюцца з 1590-х г. да сярэдзіны 18 ст. У гэты перыяд завяршыліся працэсы, пачатыя ў тэатры Адраджэння, — рэлігійныя святочныя відовішчы, што выконвалі аматары на вуліцах і плошчах, ператварыліся ў свецкія забавы, якія ладзілі прафес. акцёры ў прыдворных тэатрах-палацах. Усталяваліся прынцыпы арганізацыі тэатр. прасторы, пабудовы сцэны — амаль паўсюдна замацаваўся тып «сцэны-скрыні», аддзеленай ад гледача рамай і збудаванай у спец. закрытым памяшканні. Вядучымі тэатр. краінамі сталі Англія, Іспанія, Францыя.
У Англіі ў канцы 16 ст. фарміраваўся тэатр, які спалучаў нар. сярэдневяковую традыцыю і ўплыў рэнесансавага італьян. тэатра. Драма ранняга англ. барока, створаная У.Шэкспірам, адкінула правілы рэнесансавага класіцызму і спалучыла трагедыю і фарс, высокае і нізкае. Англ. «жорсткая трагедыя» паўплывала на развіццё еўрап. тэатра барока, асабліва ў Германіі і Аўстрыі. У 17 ст. англ. вандроўныя трупы былі вядомыя і ў Рэчы Паспалітай. Тэатр Іспаніі ў канцы 16 ст. ўступіў у свой «залаты век», які пачаўся творчасцю Лопэ дэ Вэгі. Абапіраючыся на нац. літ. і тэатр. традыцыі і выкарыстаўшы тэхніку італьян. камедыі дэль артэ, ён ствараў свае дынамічныя камедыі, поўныя прыгодаў і кахання. Яго традыцыі прадоўжыў Тырса дэ Маліна. Вяршыняй сталага барока ў Іспаніі з’явіліся п’есы П.Кальдэрона дэ ла Баркі, якія ўвасобілі светапогляд эпохі, дзе за раскошай і пышнасцю адчуваліся разгубленасць і няўпэўненасць. У Францыі ў канцы 16 ст. ўзнік жанр «трагікамедыі-балета». Нягледзячы на вонкавую супрацьлегласць, стваральнікі тэатра класіцызму П.Карнель, Ж.Расін, Мальер працавалі ў агульнай плыні еўрап. барока. У канцы 17—18 ст. менавіта ўзор франц. т-ра дамінаваў на б.ч. кантынентальнай Еўропы. У ням. княствах, Аўстрыі, Рэчы Паспалітай бурнае развіццё нац. тэатра запаволілася і прыпадае ўжо на 2-ю пал. 18 ст.
Бел. тэатр. культура барока існавала і развівалася ў рэчышчы тэатр. культуры Рэчы Паспалітай. З канца 16 ст. актыўным правадніком тэатр. формаў барока быў школьны тэатр. Захапленне італьян. операй мала закранула Беларусь, але, як і ў інш. рэгіёнах Рэчы Паспалітай, тут былі папулярныя розныя формы паратэатра барока — маляўнічыя рэліг. і свецкія шэсці, святочныя ўрачыстасці, рыцарскія спаборніцтвы. У гэты час з касцельных відовішчаў узнік нар. лялечны тэатр батлейка. На схіле эпохі барока (1740—70-я г.) на Беларусі ўзніклі шматлікія прыдворныя т-ры, што належалі мясц. магнатам (у Нясвіжы, Слуцку і Белай — Радзівілам, у Слоніме — Агінскім, у Гродне і Паставах — Тызенгаўзу, у Ружанах — Сапегам, у Беластоку — Браніцкім і інш.). У пастаноўках гэтых тэатраў, якія часта абапіраліся на арыгінальную (звычайна польскамоўную) драматургію і музыку, спалучаліся рысы барочных відовішчаў з элементамі, характэрнымі ўжо для Асветніцтва. Але менавіта сінтэз, уласцівы барока, дазваляў ствараць незвычайныя па сваёй пышнасці і фантазійнасці тэатр. відовішчы. На высокім узроўні была тэхніка сцэны маянтковых тэатраў, а акцёры і музыкі, вывучаныя ў магнацкіх тэатр. школах Беларусі, паўплывалі на тэатр. мастацтва Польшчы і Расіі.
Літ.: Виппер Б.Р. Введение в историческое изучение искусства. 2 изд. М., 1985; Angyal E. Świat słowiańskiego baroku. Leipzig, 1961; Białostocki J. Pięć wieków myśli o sztuce. 2 изд. Warszawa, 1976; Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980; Раабен Л. Музыка барокко // Вопросы музыкального стиля: Сб. статей. Л., 1978; Костюковец Л.Ф Кантовая культура в Белоруссии. Мн., 1975.
Т.В.Габрусь (архітэктура),
Б.А.Лазука (выяўленчае мастацтва),
А.В.Мальдзіс (літаратура),
В.М.Арэшка (тэатр). с. 311
БАРО́МЕТР (ад бара... + ...метр), прылада для вымярэння атм. ціску. Найб. пашыраны вадкасныя (пераважна ртутныя) і дэфармацыйныя (гл. Анероід). Самыя дакладныя ртутныя барометры (чашачны, сіфонны і сіфонна-чашачны). На метэаралагічных станцыях карыстаюцца станцыйным чашачным барометрам, па вышыні ртутнага слупа якога вызначаюць атм. ціск. с. 316
БАРО́Н (франц. baron), у Зах. Еўропе ў сярэднія вякі непасрэдны васал караля, пазней радавы дваранскі тытул (жан. баранэса). У Англіі (захаваўся і цяпер) тытул знаці, па рангу ніжэйшы за тытул віконта. с. 316
БАРО́Н (Baron) Мішэль (8.10.1653, Парыж — 22.12.1729), французскі акцёр. З 1665 у трупе Мальера, іграў ролі ў яго п’есах — Амура ў «Псіхеі», Актава ў «Хітрыках Скапэна», Арыста ў «Вучоных жанчынах» і інш. Пасля смерці Мальера (1673) перайшоў у трупу «Бургундскага атэля». З 1680 у т-ры «Камеды Франсэз». Іграў ролі трагічных герояў: Іпаліт, Пір («Федра», «Андрамаха» Ж.Расіна), Радрыга, Гарацый («Сід», «Гарацый» П.Карнеля) і інш. Барон парваў з умоўна-дэкламацыйнай школай акцёрскага мастацтва, дамагаўся натуральнасці выканання, падпарадкаванасці аўтарскай задуме. Аўтар шэрагу камедый. с. 316
БАРО́НІКІ , гарадзішча (5 ст. да нашай эры — 4—5 ст. нашай эры) днепра-дзвінскай культуры каля в. Баронікі Віцебскага р-на. Пляцоўка авальная, памерам 74 х 42 м; умацавана валам. Культурны пласт 0,2—0,9 м. Выяўлены рэшткі жытлаў слупавой канструкцыі, жал. нож, сякера скіфскага тыпу, каменныя клінападобныя сякеры, бронзавыя скроневыя кольцы і падвеска, ляпная гладкасценная кераміка. У 6—8 ст. гарадзішча, верагодна, выкарыстоўвалася як сховішча. с. 316
БАРО́НЬКІ , вёска ў Беларусі, у Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на Пд ад Касцюковічаў, 185 ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Бялынкавічы. 523 ж., 204 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
У 19 ст. вёска ў Клімавіцкім пав. Працавала царкоўнапрыходская школа, з 1909 — нар. вучылішча. З крас. 1919 Баронькі ў Гомельскай губ. РСФСР, з сак. 1924 зноў у складзе БССР. З 17.7.1924 у Бялынкавіцкім раёне, з 20.8.1924 цэнтр сельсавета. З 4.8.1927 у Касцюковіцкім раёне. У жн. 1941—вер. 1943 вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1970 было 627 ж., 180 двароў. с. 316
БАРО́ЎКА , паселішча ранняга этапу грэнскай культуры (12—10 тыс. г. да нашай эры) каля в. Бароўка Быхаўскага р-на Магілёўскай вобласці. Культурны пласт 0,3 м. Уздоўж броўкі тэрасы выяўлены ў выглядзе скопішчаў расшчэплены крэмень: адшчэпы, пласціны, нуклеусы і вырабленыя рэчы (наканечнікі стрэл, скрабкі, праколкі, разцы, вастрыі), што сведчыць пра існаванне на паселішчы месцаў пач. апрацоўкі крэменю. с. 316
БАРО́ЎСКІ Анатоль Мікалаевіч (н. 12.5.1942, в. Крушнікі Мазырскага р-на Гомельскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў Мазырскі пед. ін-т (1967). Друкуецца з 1963. Аўтар зб-каў апавяданняў і аповесцяў «Каліна пад акном» (1987), «Азірніся ў каханні» (1994), дзе ўздымае вострыя маральна-этычныя праблемы. Герой аповесці «Бронік-афганец» (нап. 1990) вяртаецца з афганскай вайны ў чарнобыльскую зону, змагаецца з раўнадушшам чыноўнікаў, каб дамагчыся праўды, памагчы людзям. Барацьба лесніка за захаванне прыроды для нашчадкаў — тэма аповесці «Княжабор» (нап. 1991). Аўтар кніг нарысаў «Надзейная змена» (1980), «Цвітуць над Прыпяццю сады» (1987, з Ю.Герасіменкам, на рус. мове). І.У.Саламевіч. с. 316
БАРО́ЎСКІ Ісаак Юльевіч (18.11.1921, Віцебск — 5.3.1991), бел. жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1941). Працаваў у жанры партрэта і пейзажа. Творы адметныя сакавітым колерам, пластычнасцю кампазіцыі. Сярод работ: партрэты Ц.Ц.Тарасава, Ц.А.Каваленкі, В.Л.Парахневіча, прафесара І.Л.Саснавіка, мастака Г.Ф.Шутава, партыз. камандзіра Д.Ф.Райцава, даяркі Г.Е.Нікалаевай, «Медсястра» (усе 1967—70), старшыні калгаса М.І.Каца (1975); «Маладая калгасніца» (1978), урача-псіхіятра В.А.Анішчанкі (1981), настаўніцы М.К.Ждан (1991); пейзажы «Пасля навальніцы», «Куток Віцебска», «Ралля», «Ля возера», «Восень»; нацюрморты «Астры», «Хлеб» (усе 1991); кампазіцыя «Пэн Ю.» (1988——89) і інш.
М.Л.Цыбульскі. с. 316
БАРО́ЎСКІ Каспар (1785, Гродзеншчына — 1854), бел. жывапісец. У 1801—07 вучыўся ў Ф.Смуглевіча. У 1811—12 працаваў настаўнікам малявання ў Мінскай гімназіі, з 1813 — у Беластоку. У 1835 напісаў абразы для касцёла ў в. Вял. Эйсманты (Свіслацкі р-н). Аўтар шматлікіх бытавых замалёвак, у тым ліку «Гарадская харчэўня», «Цыганы» і інш. с. 316
БАРО́ЎСКІ (Borowski) Леан (27.6.1784, Піншчына — 4.4.1846), польскі літаратуразнавец. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Паставах. У 1807—11 выкладчык паэтыкі і рыторыкі ў Свіслацкай гімназіі. З 1811 у Вільні, у 1821—32 праф. Віленскага ун-та. Аўтар працы «Заўвагі аб паэзіі і рыторыцы ў сэнсе іх падобнасці і розніцы» (1820), у якой асудзіў мёртвыя каноны класіцызму і крайнасці рамантызму. Заклік Бароўскага выкарыстоўваць у паэзіі нар. песні і паданні знайшоў водгук у творчасці А.Міцкевіча, Я.Чачота і інш. прадстаўнікоў «віленскай рамантычнай школы». Перакладаў на польск. мову творы Мальера, Дж.Мільтана, Дж.Байрана. Як член т-ва шубраўцаў друкаваўся ў іх газеце «Wiadomości brukowe» («Вулічныя навіны»).
А.В.Мальдзіс. с. 316
БАРО́-ХАРО́ , хрыбет на Пн Цянь-Шаня, у межах Зах. Кітая і Усх. Казахстана. Даўж. з З на У каля 250 км. Выш. да 4359 км. Складзены з крышт. і метамарфічных парод. Характэрны альпійскія формы рэльефу. Па схілах горны стэп (да 1800 м), хвойныя лясы, альпійскія лугі. Ледавікі. с. 317
БА́РС , леапард (Рanthera pardus), драпежная млекакормячая жывёла сям. каціных. Пашыраны ў Афрыцы (няма толькі ў Сахары), у Малой, Пярэдняй, Сярэдняй і Паўд. Азіі. Жыве ў глухіх трапічных, субтрапічных і мяшаных лясах, на горных схілах і раўнінах, у саваннах, зарасніках па берагах рэк.
Даўж. цела да 180 см, хваста да 110 см, маса звычайна 32—40, зрэдку да 100 кг. Самкі меншыя за самцоў. Цела выцягнутае, ногі кароткія. Поўсць густая, пушыстая. Афарбоўка жоўтая або рыжая з чорнымі плямамі. Нараджае 1—3 дзіцянят. Корміцца пераважна капытнымі, а таксама птушкамі і грызунамі. Ахоўваецца. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП. с. 317
БА́РСАВА (сапр. Уладзімірава) Валерыя Уладзіміраўна (13.6.1892, г. Астрахань, Расія — 13.12.1967), руская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар. арт. СССР (1937). Праф. (1952). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1919). З 1917 спявала ў Оперным т-ры Зіміна (выступала з Ф.Шаляпіным). У 1920—48 салістка Вял. т-ра ў Маскве. Сярод партый: Антаніда, Людміла («Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» М.Глінкі), Шамаханская царыца («Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава), Джыльда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Дзярж. прэмія СССР 1941. с. 317
БАРСА́К (Barsacq) Андрэ (24.1.1909, г. Феадосія, Украіна — 3.2.1973), французскі рэжысёр, тэатр. мастак, драматург. Вучыўся ў Школе дэкарацыйных мастацтваў у Парыжы (1924—26). У 1928—30 мастак у т-ры «Атэлье» (Парыж), з 1940 узначальваў яго. Аўтар дэкарацыйнага афармлення і рэжысёр спектакляў: «Хітрыкі Скапэна» Мальера, «Эўрыдыка» Ж.Ануя, «Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага і інш. Працаваў як мастак і ў кіно. Аўтар камедыі «Агрыпа, ці Шалёны дзень», некалькіх інсцэніровак літ. твораў, артыкулаў пра тэатр. с. 317
БАРСАКЕЛЬМЕ́С , запаведнік ў Казахстане, у Кзыл-Ардзінскай вобл., на в-ве Барсакельмес у Аральскім м. Засн. ў 1939 з мэтай аховы і вывучэння асаблівасцяў прыроднага комплексу глініста-саланчаковых пустыняў, даследавання развіцця працэсаў у ізаляваных, астраўных біягеацэнозах. Пл. больш за 18 тыс. га.
Усяго зарэгістравана 257 відаў кветкавых раслін. Каля палавіны прыпадае на эфемеры і эфемероіды. Сярод прадстаўнікоў палын шэразёмны, пырнік пустынны, 6відаў кавылёў, чорны і белы саксаулы, тамарыск, карагана, рэвень татарскі, герань, адоніс і інш. Ізаляваная фауна прадстаўлена 13 відамі млекакормячых, 202 — птушак, 8 — паўзуноў, 1 від земнаводных (зялёная рапуха). Сярод звяроў рэдкія віды — кулан і джэйран, сайгак; сярод птушак — драфа-красуня; шмат малых і шэрых жаваранкаў, каменак, аўсянак; з драпежных гняздуецца звычайная пустальга; сярод рэптылій пануе такырная круглагалоўка. с. 317
БАРСЕ́ЕВА , вёска ў Беларусі, у Горбаўскім с/с Лёзненскага р-на Віцебскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 25 км на Пд ад Лёзна, 65 км ад Віцебска, 22 км ад чыг. ст. Лёзна. 683 ж., 313 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. Сувязі. с. 317
БАРСЕЛО́НА (Barcelona), горад на ПнУ Іспаніі, у міжрэччы рэк Бесас і Льёбрэгат. Адм. ц. аўт. вобласці Каталонія і прав. Барселона. 1624 тыс. ж., у агламерацыі больш за 4,65 млн. ж. (1991; 2-і пасля Мадрыда па колькасці жыхароў). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Міжземным м., аўтамаб., паромныя зносіны з партамі Балеарскіх і Канарскіх а-воў, суседніх краін. Міжнар. аэрапорт. Важны эканам. і культ. цэнтр краіны. Асн. галіны прам-сці: тэкст. (1-е месца ў краіне), машынабудаванне (у тым ліку аўта-, судна-, лакаматывабудаванне), вытв-сць энергет. абсталявання, станкабудаванне, эл.-тэхн., радыёэлектроннае і інш., хім., цэлюлозна-папяровая, паліграф., цэм., гарбарная, харч. і інш. Метрапалітэн. Барселонскі універсітэт і 2 інш. ун-ты. Музеі: археал.; нар. рамёстваў і мастацтваў; Федэрыка Марэса; гісторыі горада; прыгожых мастацтваў у Каталоніі; сучаснага мастацтва; Музей Пікаса. Месца правядзення міжнар. гандл.-прамысл. кірмашоў. Сусв. выстаўкі ў 1888 і 1929. У Барселоне адбыліся XXV летнія Алімп. гульні (1992).
Першапачаткова грэч., з 236 да нашай эры карфагенская, з 218 да нашай эры рым. калонія. У 415 захоплена вестготамі, у 6 ст. сталіца іх дзяржавы. З 712 пад уладай арабаў, з 801 сталіца франкскай Ісп. маркі, пасля яе падзелу (874) — Барселонскага графства, у 1137 — аб’яднанага з Арагонам. У час грамадз. вайны ў Барселоне знаходзіўся рэсп. ўрад (1937—39). З 1977 адм. ц. аўт. вобласці Каталонія.
Стары і Новы гарады звязаны пл. Пласа дэ Каталунья, якая акружана фантанамі і скульпт. групамі (1927), з’яўляецца дзелавым цэнтрам Барселоны. Помнікі архітэктуры: раманская царква Сан-Пабла дэль Кампе (10—13 ст.); гатычныя сабор (1298—15 ст.); царква Санта-Марыя дэль Мар (1320—70); біржа (1380—92); судовая палата «Аўдыенсія» (15 ст.); барочная царква Нуэстра Сеньёра дэ Белен (1687—1729). У канцы 19 — пач. 20 ст. Барселона — буйны цэнтр архітэктуры стылю мадэрн і авангардызму. Своеасаблівасць гораду надаюць мудрагелістыя пабудовы арх. А.Гаўдзі (паркавы комплекс Гуэль, 1885—89; царква Саграда Фамілія, з 1884, не закончана; жылыя дамы Каса Батла, 1905—07, і Каса Міла, 1905—10). Сучасныя пабудовы: аўтамаб. з-д «SЕАТ», Дом гандлю, будынак Калегіі архітэктараў з фрызам па эскізах П.Пікаса. с. 317
БАРСЕЛО́НА (Barcelona), горад на Пн Венесуэлы. Адм. ц. штата Ансаатэгі. Засн. ў 1634. 247 тыс. ж. (1990). Порт на Карыбскім м. Гандлёва-трансп. цэнтр с.-г. раёна (жывёлагадоўля, бавоўнік). Тэкст., мясная, гарбарная прам-сць. с. 317
БАРСЕЛО́НСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т , адна са старэйшых навуч. устаноў Еўропы. Засн. ў 1450 у г. Барселона (аўт. вобласць Каталонія, Іспанія). У 1873 ун-т атрымаў статус дзярж. установы, з 1985 незалежная ВНУ. Выкладанне на каталонскай і ісп. мовах. У складзе ун-та дэпартаменты, ф-ты, ін-ты, цэнтры, школы, 17 б-к, абсерваторыя, музеі. Найб. значнымі падраздзяленнямі з’яўляюцца дэпартаменты: гуманітарных і сацыяльных навук (ф-ты: філас., геагр., гіст., філал., мастацтваў); права, эканомікі і сац. навук (ф-ты: права, эканомікі і кіравання бізнесам, у тым ліку статыстыка і сацыялогія); эксперыментальных навук і матэматыкі (ф-ты: біял., хіміі, фізікі, матэматыкі, геал.); навук аб здароўі (ф-ты: мед., фармакалагічны, стаматалагічны, псіхалогіі), цэнтр сястрынскай справы і інш.; адукацыйных навук (ф-т адукац. навук, цэнтр адукацыі). Ін-ты: адукац. навук, па вывучэнні працы, сучасных моў, Іспаніі, краін Усходу і інш.
В.М.Навумчык. с. 318
БА́РСКАЯ КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ , ваенна-паліт. аб’яднанне часткі шляхты і некаторых магнатаў Рэчы Паспалітай супраць караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і Рас. імперыі ў 1768—72. Засн. 29.2.1768 у г. Бар (зараз Вінніцкая вобл., Украіна) па ініцыятыве Ю.Пуласкага, А. і М.Красінскіх і інш. Канфедэраты выступілі з кансерватыўнай праграмай адмовы ад паліт. рэформаў, на якія пайшоў кароль і яго аднадумцы, патрабавалі скасавання закону 1768 пра ўраўнаванне ў правах з католікамі шляхты правасл. і лютэранскага веравызнання, захавання шляхецкіх вольнасцяў і прывілеяў каталіцкай царквы. Разам з тым яны дамагаліся спынення ваен. інтэрвенцыі Расіі, умяшання яе ва ўнутр. справы Рэчы Паспалітай, аднаўлення незалежнасці краіны. Патрыят. заклікі далі шырокі прыток у рады канфедэратаў шляхты, мяшчан, сялян. Масавай з’явай стала партыз. барацьба, якая ахапіла польскія, бел. і літ. землі (на Украіне Барская канфедэрацыя стрымлівалася паўстаннем «калііўшчына»). Увосень 1769 створана Гал. рада Барскай канфедэрацыі («Генеральнасць») з рэзідэнцыяй у г. Прэшаў (Славакія). Дзейнасць канфедэратаў на тэр. Беларусі і Літвы каардынавалі чл. Гал. рады маршалак канфедэрацыі М.Пац і камандуючы войскамі Ю.Сапега. У чэрв. 1770 атрад Ш.Касакоўскага перайшоў з Літвы на Беларусь, дзе папоўніўся дробнай шляхтай, сялянамі і інш. Дзейнічаў у раёне Мядзела, Радашковіч і Мінска, разбіты пад Навагрудкам. У 1771 рух канфедэратаў на Беларусі ўзмацніўся ў сувязі з далучэннем да іх вял. гетмана літ. М.К.Агінскага. 12.9.1771 яго невял. войска разбіта А.В.Суворавым пад в. Сталовічы. Пасля гэтага барацьба пайшла на спад. Тысячы канфедэратаў, 70% з якіх складалі мяшчане і сяляне, былі сасланы ў Сібір. Разгром Барскай канфедэрацыі садзейнічаў першаму падзелу Рэчы Паспалітай у 1772.
Літ.: Konopczyński W. konfederacja Barska. Т. 1—2. Warszawa, 1936—38.
П.Р.Казлоўскі. с. 318
БА́РСКІ Алесь, глядзі Баршчэўскі Аляксандр. с. 318
БАРСТО́К Марына (Марыя Мікітаўна; 15.4.1916, в. Наркавічы Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобласці — чэрв. 1994), бел. крытык і літ.-знавец. Канд. філал. н. (1950). Скончыла БДУ (1945). Настаўнічала. У 1949—53 і 1959—78 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкавалася з 1934. Аўтар даследаванняў пра творчасць Я.Коласа, П.Глебкі, П.Броўкі, Я.Маўра, М.Танка, Г.Бураўкіна, кніг «Вывучэнне творчасці Кузьмы Чорнага ў школе» (1959; 2-е выд. 1973), «Максім Багдановіч» (1961; 3-е выд. 1991). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 2, 1966), дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Беларуская дзіцячая літаратура» (1966, 2-е выд. 1980) і інш. Пісала вершы.
Тв.: Адзінства і разнастайнасць сучаснай беларускай паэзіі. Мн., 1973.
І.У.Саламевіч. с. 318
БАРСУ́К (Meles meles), млекакормячая жывёла сямейства куніцавых атр. драпежных звяроў. Пашыраны ў Еўразіі. Жыве ў лясах, стэпах, паўпустынях, на сухіх глебах, з глыбокім заляганнем грунтавых водаў, непадалёку ад вады. На Беларусі ў мінулым шматлікі, за выключэннем асобных раёнаў Палесся. Зараз у многіх раёнах рэдкі або зусім знік (занесены ў Чырв. кнігу).
Даўж. цела 60—90 см, хваста 16—25 см, маса ўлетку 10—12 кг, восенню 20—30 кг. Тулава масіўнае, прыземістае. Канечнасці кароткія, з моцнымі кіпцюрамі, прыстасаванымі да рыцця. Афарбоўка буравата-шэрая. Морда белая, уздоўж галавы праз вочы чорныя палосы. Спосаб жыцця начны Усёедны. Нараджае да 6 дзіцянят. Жыве ў норах. У паўн. частцы арэала зімой спіць, у паўд. — актыўны ўвесь год. Прамысловы. Футра малакаштоўнае, тлушч выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне. с. 318
БАРСУ́К Бенядзікт (1769—1808), вучоны-медык. Паходзіў з шляхты Мінскай губ. Пач. адукацыю атрымаў у Мінску. Скончыў са ступенню д-ра філасофіі фіз.-матэм. (1799) і са ступенню д-ра медыцыны мед. (1806) ф-ты Віленскага ун-та. У 1799—1803 ад’юнкт кафедры хіміі, з 1806 праф. мед. ф-та Віленскага ун-та. Падрыхтаваў і вёў першы ў навук. установах Беларусі курс суд. медыцыны. Чл. Віленскага т-ва лекараў (з 1806). В.А.Гапоненка. с. 318
БАРСУКІ́ , вёска ў Беларусі, у Докшыцкім с/с Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 4 км на ПнЗ ад Докшыц, 195 км ад Віцебска, 5 км ад чыг. ст. Порплішча. 560 ж., 192 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. Сувязі. с. 318
БАРСУКІ́ , вёска ў Беларусі, у Кармянскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 5 км на З ад г.п. Карма, 86 км ад Гомеля, 48 км ад чыг.ст. Рагачоў, 9 км ад прыстані Карма на р. Сож. 593 ж., 194 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. с. 318
БАРСУКІ́ , вёска ў Беларусі, у Паўлавіцкім с/с Кіраўскага р-на Магілёўскай вобласці. Цэнтр с.-г. калектыўнага прадпрыемства «Ніва». За 12 км на Пд ад г.п. Кіраўск, 103 км ад Магілёва, 35 км ад чыг. ст. Бярэзіна. 348 ж., 115 двароў (1995). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. Сувязі. с. 318
БАРСУКІ́ , бел. майстры маст. ткацтва Слуцкай мануфактуры ў 18 — 1-й пал. 19 ст. Іосіф, майстар-ткач слуцкіх паясоў. У 1750-я г. вучыўся майстэрству ствараць залататканыя паясы ў Я.Маджарскага (гл. Маджарскія). Васіль, майстар маст. ткацтва. У 2-й пал. 18 ст. гал. майстар Слуцкай мануфактуры. Фама, кіраўнік Слуцкай мануфактуры (1807—44). У перыяд яго кіраўніцтва акрамя слуцкіх паясоў ствараліся ўзорыстыя і залататканыя тканіны.
М.С.Кацар. с. 318
БАРСУКІ́ Вялікія і Малыя, пяскі Вялікія Барсукі, пяскі Малыя Барсукі, пясчаныя пустыні ў Казахстане, мерыдыянальна выцягнутыя ў выглядзе дзвюх доўгіх і вузкіх палос на Пн ад Аральскага м. Вялікія Барсукі даўж. каля 200 км, Малыя Барсукі — каля 100 км. Выш. каля 100 м. Складзены з палеагенавых і антрапагенавых алювіяльных пяскоў. Пяскі месцамі ўтвараюць узгоркі, грады і барханы. На выраўнаваных прасторах пераважаюць ксерафітныя хмызнячкі, палыны, салянкі і эфемеры; на схілах узгоркаў і град — ксерафітныя хмызнякі. Выкарыстоўваюцца як паша. с. 318
БАРСУКО́Ў Міхаіл Іванавіч (11.1.1890, Масква — 5.4.1974), гісторык медыцыны, адзін з першых арганізатараў аховы здароўя ў СССР, дзярж. дзеяч Беларусі. Праф. (1952). Скончыў Маскоўскі ун-т (1914). Кіраўнік Медыка-сан. аддзела Петраградскага ВРК (1917). Удзельнік стварэння Чырв. Крыжа (1918). У 1924—30 нарком аховы здароўя БССР, адначасова на мед. ф-це БДУ. З 1945 на навук. рабоце. Навук. працы па гісторыі і тэорыі аховы здароўя ў СССР, гісторыі ваен. медыцыны, Чырв. Крыжа. с. 318
БАРТ (Barth) Генрых (16.2.1821, Гамбург — 25.11.1865), нямецкі гісторык, філолаг, географ-падарожнік. Праф. Берлінскага ун-та і старшыня Геагр. т-ва ў Берліне (1863). Адзін з першых навук. даследчыкаў Афрыкі. У 1849—55 прымаў удзел у англ. навукова-гандл. экспедыцыі Дж.Рычардсана ў Судан. Двойчы перасек Сахару, даследаваў шэраг аазісаў, плато Аір і Дамергу, басейн воз. Чад, р. Бенуэ і Сярэдні Нігер, сабраў багаты геагр., гіст., этнагр. і лінгвістычны матэрыял. Вывучаў таксама Балканскі п-аў і Малую Азію. с. 319
БАРТ (Barth) Карл (10.5.1886, г. Базель, Швейцарыя — 10.12.1968), швейцарскі пратэстанцкі тэолаг, адзін з заснавальнікаў дыялектычнай тэалогіі. Ставіў задачу адраджэння евангелічнай традыцыі на аснове рэфарматарскіх ідэй М.Лютэра і Ж.Кальвіна. У працы «Пасланне апостала Паўла да рымлян» (1918; выкарыстаны ідэі С.К’еркегора) боскае і чалавечае трактуе як несувымерныя велічыні: прадмет боскага адкрыцця і чалавечых ведаў розны, вера ёсць адважны скачок у няведанне. Сфарміраваныя ім прынцыпы пратэстанцкай неартадоксіі падтрымалі тэолагі Э.Брунер, Р.Бультман, Р.Нібур, П.Тыліх і інш. Прыхільнік хрысц. сацыялізму, натхніцель хрысц. супраціўлення фаш. рэжыму. В.П.Оргіш. с. 319
БА́РТАК (Bartók) Бела (25.3.1881, Надзьсентміклаш, Венгрыя, цяпер г. Сынікалаў-Марэ, Румынія — 26.9.1945), венгерскі кампазітар, піяніст, музыказнаўца-фалькларыст. Скончыў Будапешцкую муз. акадэмію па класах фп. і кампазіцыі (1903), у 1907—34 яе прафесар. У 1920—30-я г. выступаў як піяніст у краінах Еўропы, у ЗША, СССР. З 1940 у ЗША. Збіраў і вывучаў венг. сялянскую песню, рум., славацкі, серб., харвацкі, зах.-ўкр. фальклор (больш за 30 тыс. узораў); аўтар навук. прац. На аснове фальклору склаўся самабытны дынамічны муз. стыль Бартака, які арганічна спалучыў стараж. квартава-пентатонную аснову венг. сял. песні з найноўшымі муз.-выразнымі сродкамі прафес. музыкі, узбагаціў яе метрарытмічную і тэмбравую палітру. У творах 1910—20-х г. выкарыстоўваў наватарскія элементы дадэкафоніі, атанальнасць, політанальнасць і інш. Сярод твораў: опера «Замак герцага Сіняя Барада» (паст. 1918), балеты «Драўляны прынц» (1917) і «Цудоўны мандарын» (1926); сімф. паэма «Кошут» (1903); Танц. сюіта (1923); Музыка для струнных, ударных і чэлесты (1936); Дывертысмент для струннага аркестра (1939), Канцэрт для арк. (1943), 3 фп. і 2 скрыпічныя канцэрты; 6 струнных квартэтаў; Саната для 2 фп. і ўдарных інстр.; фп. цыкл «Мікракосмас»; хары а капэла і з фп.; цыклы песень і інш. Прэмія імя Л.Кошута 1948.
Літ.: Уйфалуши Й. Бела Барток: Жизнь и творчество: [Пер. с венг.] Будапешт, 1971; Pethö B. Bartók rejtekùtja. Budapesht, 1984. с. 319
БАРТАЛАМЕ́О (Bartolommeo) Фра [сапр. Барталамео (або Бача) дэла Порта; della Porta; 28.3.1472 або 1475, Фларэнцыя — 31.10.1517), італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння. Прадстаўнік фларэнційскай школы. З 1501 манах, з 1504 кіраваў маст. майстэрняй у кляштары св. Марка ў Фларэнцыі. Зазнаў уплыў Леанарда да Вінчы і Мікеланджэла. Барталамео — майстар велічна яснай кампазіцыі, выразнік гарманічнага ідэалу эпохі, адзін са стваральнікаў тыпу манум. алтарнай карціны: «З’яўленне Марыі св. Бернарду» (1504—07), «Заручыны св. Кацярыны» (1511), «Зняцце з крыжа», «Уваскрэслы Хрыстос і евангелісты» (абедзве 1516) і інш. Я.Ф.Шунейка. с. 319
БА́РТАЛІ (Bartoli) Матэо Джуліо (22.11.1873, Альбона, Італія, цяпер г. Лабін, Харватыя — 23.1.1946), італьянскі мовазнавец. Праф. Турынскага ун-та. Заснавальнік «неалінгвістычнага» кірунку ў лінгвістыцы. Першы ўвёў у мовазнаўства паняцце «ізаглоса» і, карыстаючыся паняццем «лінгвістычны арэал» (уведзены франц. дыялектолагам Ж.Жыльеронам), вылучыў разнастайныя тыпы арэалаў («Субстрат, суперстрат і адстрат», 1939; «Нарысы арэальнай лінгвістыкі», 1945). У 1925 распрацаваў асн. прынцыпы арэальнай лінгвістыкі.
Тв.: Introduzione alla neolinguistica. Geneve, 1925; Breviario di neolinguistica. Modena, 1925. с. 319
БАРТАЛІНІ́Т , запаленне барталінавых залоз пераддзвер’я похвы ў жанчын. Узбуджальнікі барталініта — ганакокі і стафілакокі, часам стрэптакокі, кішачная палачка, трыхаманады і інш. Пачынаецца з запалення вывадной пратокі залозы (ацёк, гіперэмія, інфільтрацыя). Калі захворванне не лечаць, утвараецца абсцэс, які можа самаадвольна прарваць. Пры ўтварэнні новых абсцэсаў хвароба пераходзіць у хранічную форму. Найчасцей барталініт развіваецца з аднаго боку, бывае двухбаковы. Лячэнне: антыбактэрыяльная тэрапія, мясцова холад; пры нагнаенні і абсцэсах — разразанне, пры частых абвастрэннях — хірург. выдаленне залозы. І.У.Дуда. с. 319
БА́РТАН (Barton) Дэрэк Харальд Рычард (8.9.1918, Грэйвзенд, графства Кент, Вялікабрытанія), англійскі хімік; заснавальнік метаду канфармацыйнага аналізу. Скончыў Імперскі каледж навукі і тэхнікі Лонданскага ун-та (1940). З 1957 праф. Лонданскага ун-та. З 1978 дырэктар Ін-та хіміі прыродных злучэнняў у Жыф-сюр-Івеце (Францыя). Навук. даследаванні па хіміі прыродных злучэнняў (стэроіды, тэрпеноіды, ферменты), фотахіміі і біясінтэзе. Нобелеўская прэмія 1969. с. 320
БАРТАШО́Ў Макар Уласавіч (20.9.1909, г. Жлобін — 7.2.1948), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ейскую школу марскіх лётчыкаў (1932). Камандзір штурмавой дывізіі марской авіяцыі палк. Барташоў вызначыўся ў жн. 1945 у час вайны з Японіяй: дывізія наносіла ўдары па часцях Квантунскай арміі ў партах і на чыг. станцыях, знішчыла 24 караблі і транспарты праціўніка. Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў. с. 320
БАРТАШО́ЎСКІ ВАЛУ́Н , помнік прыроды на Беларусі. За 1 км на ПнЗ ад в. Барташы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобласці. Валун парфірападобнага ружова-шэрага граніту. Даўж. 4,0 м, шыр.2,1 м, выш. 1,3 м, у абводзе 12,5 м, аб’ём 11 м3, маса каля 30 т. Прынесены ледавіком каля 200 тыс. гадоў назад з Карэльскага перашыйка. Належыць да рэдкіх валуноў са знакамі: на паўд. ч. высечаны чатырохканцовы крыж. У язычніцкія часы — прадмет пакланення. В.Ф.Вінакураў. с. 320
БАРТАШЭ́ВІЧ (Bartoszewicz) Альберт Іосіфавіч (н. 2.8.1942, в. Раёўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.), польск. мовазнавец. Д-р (1972), праф. (1992). Скончыў Вроцлаўскі ун-т (1964). Працаваў у пед. ін-це ў г. Аполе, Пазнанскім і Варшаўскім ун-тах (1964—92), з 1987 дырэктар Варшаўскага філіяла Ін-та рус. мовы імя Пушкіна ў Маскве. З 1993 заг. кафедры ў Вышэйшай пед. школе ў г. Ольштын. Даследуе польск., бел. і рус. мовы, агульнае мовазнаўства. На аснове «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—84) склаў першы ў бел. мовазнаўстве «Адваротны слоўнік сучаснай беларускай мовы» (т. 1—4, Варшава, 1988— 89; з І.Камендацкай).
А.С.Аксамітаў. с. 320
БАРТАШЭ́ВІЧ Аляксандр Аляксандравіч (н. 15.2.1937, в. Дзядзічы Вілейскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне дрэваапрацоўкі. Канд. тэхн. н. (1968). Праф. (1992). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1964), дзе і працуе, адначасова з 1993 у Бел. акадэміі мастацтваў. Навук. працы па дызайне, тэхналогіі і канструяванні мэблі. Аўтар падручнікаў для ВНУ «Асновы мастацкага канструявання» (1984) і «Тэхналогія вырабаў з драўніны» (1995, разам з В.В.Багамазавым).
Тв.: Конструирование мебели. Мн., 1988; Квартира. Коттедж. Дача. Мн., 1995 (разам з У.Дз.Богушам). с. 320
БАРТАШЭ́ВІЧ Галіна Аляксандраўна (н. 18.6.1932, Слуцк), бел. фалькларыстка. Д-р філал. н. (1994). Скончыла БДУ (1956). У 1957—93 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1993 у Ін-це павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. Даследуе праблемы бел. фалькларыстыкі і нар. педагогікі, дзіцячы, каляндарна-абрадавы і пазаабрадавы сучасны фальклор. Складальнік зб-каў «Песні савецкага часу» (1970), «Дзіцячы фальклор» (1972), «Ходзіць жораў па таку» (1993) і інш. Адзін са складальнікаў кн. «Чарадзейныя казкі» (ч. 1—2, 1973— 78), «Веснавыя песні» (1979, аўтар уступу і камет.), «Валачобныя песні» (1980), «Беларускія народныя казкі» (1981, 2-е выд. 1986), «Казкі ў сучасных запісах» (1989). Дзярж. прэмія Беларусі 1986 за ўдзел у падрыхтоўцы зводу «Беларуская народная творчасць».
Тв.: Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору. Мн., 1976; Сустрэчы з казкай. Мн., 1984 (разам з К.П.Кабашнікавым); Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мн., 1985; Магічнае слова: Вопыт даслед. светапогляднай маст. асновы замоў. Мн., 1990; Жанравая спецыфіка каляндарна-абрадавай паэзіі ўсходніх славян // Узроўні агульнасці фальклору ўсходніх славян. Мн., 1993.
І.У.Саламевіч. с. 320
БАРТАШЭ́ВІЧ Генадзь Георгіевіч (12.9.1934, Мінск — 8.10.1993), бел. парт. і дзярж. дзеяч, дыпламат. Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1963), Мінскую ВПШ (1977). Працаваў дыктарам на Бел. рэсп. радыё, інж.-тэхнолагам, нач. тэхн. бюро, нам. заг. аддзела тэхн. кантролю на з-дзе імя Кастр. рэвалюцыі. З 1967 на парт. і сав. рабоце: сакратар Маладзечанскага, 1-ы сакратар Мінскага гаркомаў КПБ, старшыня Мінскага гарвыканкома. З 1983 2-і сакратар ЦК КПБ. У 1987—91 надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у Карэйскай Нар.-Дэмакр. Рэспубліцы. З 1993 пасол па асобых даручэннях Мін-ва замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Чл. ЦК і Бюро ЦК КПБ у 1983—87, чл. ЦК КПСС у 1986—91. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1975—80, 1985—90, Вярх. Савета СССР у 1979—89. с. 320
БАРТАШЭ́ВІЧ (Bartoszewicz) Юльян (17.1.1821, г. Бяла-Падляска, Польшча — 5.11.1870), польскі гісторык, літаратуразнавец. Чл. Віленскай археал. камісіі. У 1838—42 вучыўся ў Пецярбургскім ун-це, пазнаёміўся з Я.Баршчэўскім і памагаў яму ў рэдагаванні альманаха «Niezabudka» («Незабудка»). У 1840—60-я г. рэдагаваў газ. «Dziennik Warszawski» («Варшаўскі веснік»), «Kronika wiadomości krajowych і zagranicznych» («Хроніка мясцовых і замежных паведамленняў»), у якіх змяшчаў і карэспандэнцыі з Беларусі. Аўтар прац «Каралевічы-біскупы» (1851), «Арцыбіскупы і прымасы» (1858—68), «Польскія гетманы» (1860—66), «Першапачатковая гісторыя Польшчы» (т. 1—4, 1878—79). У «Гісторыі польскай літаратуры» (т. 1—2, 2-е выд., 1877) даў звесткі і пра стараж. бел. л-ру. На бел. матэрыяле часткова заснаваны яго працы «Выдатныя польскія дзеячы XVIII ст.» (т. 1—3, 1853—56) і «Гістарычныя і літаратурныя даследаванні» (т. 1—3, 1880—81).
А.В.Мальдзіс. с. 320
БАРТКЕ́ВІЧ Вінцэнт (1776, маёнтак Палессе, Пастаўскі р-н Віцебскай вобласці — пасля 1837), удзельнік паўстанняў 1794 і 1830—31 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве. У 1794 у арміі Т.Касцюшкі абараняў Варшаву. Напярэдадні паўстання 1830—31 завілейскі (свянцянскі) павятовы віцэ-маршалак шляхты. У крас. 1831 узначаліў паўстанцкія ўзбр. сілы Завілейскага пав., на чале іх удзельнічаў у баях за Вільню. Пасля паражэння адступіў са Свянцян у Дзісенскі пав. і далучыўся да дзісенскіх паўстанцаў. Адзін з кіраўнікоў паходу паўстанцаў Завілейскага, Вілейскага і Дзісенскага пав. з сумежжа Беларусі і Літвы ў Жэмайцію, дзе далучыўся да корпуса ген. А.Гелгуда. У студз. 1832 арыштаваны царскімі ўладамі і сасланы ў Волагду. З 1837 жыў пад наглядам паліцыі ў Смаленскай губ. с. 320
БАРТКЕ́ВІЧ Леанід Леанідавіч (н. 25.5.1949, Мінск), бел. эстрадны спявак. Засл. арт. Беларусі (1979). У 1970—80 саліст-вакаліст ансамбля «Песняры» (найб. адказныя сола ў работах «Гусляр» І.Лучанка і «Песня пра долю» У.Мулявіна). У 1983—89 саліст Бел. тэлебачання і радыё. Запісаў з ансамблем і сола шмат бел. нар. песень на магнітную стужку і грампласцінкі (некат. ў дуэце з Данчыкам). З 1989 у ЗША. с. 320
БАРТКЕ́ВІЧ Уладзімір Сяргеевіч (н. 21.10.1937, в. Паперня Мінскага р-на), бел. вучоны-эпідэміёлаг. Д-р мед.н. (1987). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1962). З 1963 у Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Даследуе прыродна-ачаговыя вірусныя інфекцыі, асаблівасці фактарыяльна-эпідэмічнага працэсу пры тэхнагеннай радыяцыі, выкарыстанне матэм. мадэліравання пры вывучэнні вірусных інфекцый. с. 320
БАРТНО́ЎСКІ Дзмітрый Піліпавіч (1.11.1902, в. Цярэшкавічы Гомельскага р-на — 11.3.1970), генерал-лейтэнант авіяцыі (1944). Скончыў Гомельскі тэхнікум шляхоў зносін (1922), Ваен. акадэмію Генштаба (1951). У ВМФ з 1922. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну нач. штаба ВПС ВМФ, удзельнік арганізацыі абароны Севастопаля, Ленінграда, Запаляр’я, вызвалення Севастопаля, Прыбалтыкі. З 1945 нач. штаба і камандуючы ВПС флоту, з 1952 нач. Вышэйшых афіцэрскіх курсаў. У 1954—61 у апараце Мін-ва абароны СССР. с. 320
БАРТНЯ́НСКІ Дзмітрый Сцяпанавіч (1751, г. Глухаў Сумскай вобл., Украіна — 10.10.1825), рускі кампазітар і дырыжор. З 1758 у Пецярбургскай прыдворнай пеўчай капэле, з 1796 яе кіраўнік, ператварыў капэлу ў цэнтр нац. харавой культуры. У 1769—79 вучыўся ў Італіі. Кампазіцыі вучыўся ў Б.Галупі. Майстар харавога пісьма а капэла. Асн. дасягненні ў галіне хар. духоўнай музыкі (т. 1—10, 1881—82). Стварыў новы тып рус. хар. канцэрта, дзе выкарыстаў дасягненні ў галіне оперы і інстр. музыкі. Пісаў і свецкія хары (напр., кантата «Спявак у стане рускіх воінаў» на сл. В.Жукоўскага, 1812). Аўтар опер «Крэонт» (1776), «Алкід» (1778), «Сокал» (1786), «Сын-сапернік, ці Новая Стратоніка» (1787), камерна-інстр. твораў, харавых цыклічных канцэртаў, санат для клавіра, рамансаў і інш.
Літ.: Рыцарева М. Композитор Д. Бортнянский: Жизнь и творчество. Л., 1979. с. 321
БАРТО́ Агнія Львоўна (17.2.1906, Масква — 1.4.1981), руская пісьменніца. Пісала пераважна для дзяцей. Зб. вершаў «Браткі» (1928), «Хлопчык наадварот» (1934), «Лялькі» (1936), «Снягір» (1939), «Вершы дзецям» (1949; Дзярж. прэмія СССР 1950), «Я расту» (1968), «За кветкамі ў зімовы лес» (1970; Ленінская прэмія 1972) і інш. Яе вершы адметныя мяккім гумарам, яснасцю мовы. Аўтар сцэнарыяў кінафільмаў «Падкідыш» (1939), «Алёша Пціцын выпрацоўвае характар» (1958), празаічных твораў «Знайсці чалавека» (1969, пра пошукі сем’яў дзяцей, што згубіліся ў Вял. Айч. вайну), «Запіскі дзіцячага паэта» (1976). На бел. мову вершы Барто перакладалі Э.Агняцвет, В.Вітка, А.Вольскі, К.Шавель і інш. с. 321
БАРТО́СІК Іван (Іосіф) Станіслававіч (н. 1.11.1933, г. Бярозаўка Лідскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. майстар маст. шклавырабаў, шліфоўшчык-алмазчык. З 1949 працуе на шклозаводзе «Нёман». Распрацаваў уласныя прыёмы ў тэхніцы алмазнай грані, шліфаваў у ёй малюнкі на унікальных творах з хрусталёвага шкла. Сярод уласных твораў: камплекты святочнага посуду (1966), «Дэсертны» (1968), «Ваза» (1970), «Гранат» (1978), прыборы «Хрусталёвае свята» (1967), «Стройны» (1980), блюда пад гародніну (1972), сервіз (1977), ваза пад гародніну ў стылі «рэтра» (1982) і інш.
Літ.: Яницкая М.М. Художественное стекло Советской Белоруссии. Мн., 1989. С. 186. М.М.Яніцкая. с. 321
БАРТУ́ (Barthou) Жан Луі (25.8.1862, г. Аларон-Сент-Мары, Францыя — 9.10.1934), французскі дзярж. дзеяч. Адвакат. У 1889—1922 дэпутат парламента. З 1894 неаднаразова займаў міністэрскія пасады. У 1913 прэм’ер-міністр. Узначальваў франц. дэлегацыю на Генуэзскай канферэнцыі 1922. У 1922—26 старшыня Рэпарацыйнай камісіі, патрабаваў ад Германіі выканання пастаноў Версальскага мірнага дагавора 1919. Пасля ўсталявання фаш. дыктатуры ў Германіі (1933) актыўны прыхільнік франка-сав. супрацоўніцтва. Ініцыятар стварэння «Усходняга пакта». Загінуў у Марселі разам з югасл. каралём Аляксандрам І у выніку тэрарыст. акта. с. 321
БА́РТУЛЬ Францішак (н. 15.11.1918, г. Піедруя, Латвія), дзеяч бел. эміграцыі. Скончыў Дзвінскую сярэднюю тэхн. гімназію (1936), Віленскую бел. настаўніцкую семінарыю (1944). З 1944 у эміграцыі. Жыў у Германіі, Італіі, скончыў ф-т філасофіі ватыканскага Грэгарыянскага ун-та. З 2-й пал. 1940-х г. у Англіі, скончыў Лонданскі ін-т тэхн. стаматалогіі. Адзін з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі. З 1957 у ЗША. Узначальваў бел. акад. каталіцкае т-ва «Рунь», з 1982 старшыня Фундацыі імя П.Крачэўскага. В.Кіпель. с. 321
БАРТ-ЦІШЫ́НСКІ (Bart-Ćišinski) Якуб (сапр. Барт; 20.8.1856, в. Кукаў, Германія — 16.10.1909), сербалужыцкі паэт, драматург. Прадстаўнік нац. культ. руху лужыцкіх сербаў. Садзейнічаў фарміраванню сучаснай верхнялужыцкай мовы, распрацоўваў новыя для лужыцкай л-ры жанры. Аўтар «Кнігі санетаў» (1884), зб-каў «Формы» (1888), «Сербскія гукі» (1897), «Кроў і край» (1900), «Святло з вышыні» (1911), драм «Стары Серб» (1878), «У крэпасці» (1880). Эпічная паэма «Жаніх» (1876, выд. 1926) пра ролю сялянства ў адраджэнні Лужыцы. Перакладаў з польскай, рус., чэшскай моў. На бел. мову яго творы перакладалі Р.Барадулін, А.Зарыцкі, М.Танк, А.Траяноўскі.
Тв.: Бел. пер. — [Вершы] // Там, дзе Шпрэвя шуміць. Мн., 1969; Кахаць — гэта значыць...: Старонкі з паэзіі свету. Мн., 1986.
М.М.Трус. с. 321
БА́РТЭЛЬС Артур (1818, Вільня — 23.12.1885), бел. мастак-карыкатурыст, ілюстратар, польскамоўны паэт-песеннік. Вучыўся ў Пецярбургу, Парыжы. Удзельнік паўстання 1863—64, эмігрыраваў. У эміграцыі напісаў паэму «Палескі тыдзень». Вярнуўшыся з-за мяжы, жыў у Лагойску, Гарадку, Вільні. Літ. творы і малюнкі друкаваў у віленскіх выданнях Я.Вільчынскага (1850) і Ю.Крашэўскага. У 1859 выдаў зборнік «Драмы і камедыі». Многія яго песні сталі народнымі. Частка іх надрукавана ў зборніку «Песні і сатыры» (1888). Ф.Багушэвіч пераклаў на бел. мову яго байку «Свінні і бараны». Аўтар сатыр. малюнкаў і карыкатур (серыі «Чалавек высокага паходжання», «Суседскі абедзік», «Пан Яўген», «Скнара», «Пропаведзь» і інш., надрукаваныя ў «Віленскім альбоме» ў 1858). Да малюнкаў рабіў рыфмаваныя подпісы, у якіх высмейваў застарэлыя звычкі дваран і местачковай шляхты. На выстаўцы 1891 у Мінску экспанаваліся яго малюнкі, у т.л. «Цыганскі табар».
Літ.: Орлова М.А. Искусство Советской Белоруссии: Очерки. М., 1960.
Л.Н.Дробаў. с. 321
БА́РТЭР (ад англ. barter тавараабмен), прамы безграшовы абмен таварамі ці паслугамі; найпрасцейшы від гандл. аперацый (натуральны абмен). Абумоўлены пераважна недахопам валюты, яе няўстойлівасцю як сродку плацяжу. Найб. пашыраны ў міжнар. гандлі. Ажыццяўляецца з дазволу кампетэнтных дзярж. органаў на аснове бартэрных здзелак пры абавязковай ацэнцы тавараў (паслуг) па сусв. ці блізкіх да іх дагаворных цэнах. Такая ацэнка неабходна для эквівалентнасці абмену, мытнага ўліку, вызначэння страхавых сум, ацэнкі магчымых прэтэнзій і велічыні санкцый. У межах адной краіны ці асобных яе рэгіёнаў бартэр ажыццяўляецца паводле ўзаемнай дамоўленасці паміж таваравытворцамі. с. 321
БАРУ́ЗДЗІН Сяргей Аляксеевіч (22.7.1926, Масква — 4.3.1991), рускі пісьменнік. Скончыў Літ. ін-т імя Горкага (1958). У 1966—91 гал. рэдактар час. «Дружба народов». Аўтар раманаў «Паўтарэнне пройдзенага» (1964), «Аповесці пра жанчын» (1967), «Лізавета Паўлаўна» (1979), аповесцяў «Само сабой» (1980), «Час лістападу» (1982; пра партыз. рух на Беларусі ў Вял. Айч. вайну), зб-каў апавяданняў і аповесцяў «Я люблю нашу вуліцу...» (1969), «Тое, што было ўчора» (1975), «Вершы мінулых гадоў» (1983), а таксама кн. «Людзі і кнігі. Літаратурныя нататкі» (1978). Пісаў творы для дзяцей. Выступаў з артыкуламі пра творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, І.Мележа, М.Танка, А.Адамовіча, В.Быкава, І.Шамякіна, І.Чыгрынава, В.Казько. На бел. мову перакладзены кн. Баруздзіна «Месяц і сонца» (1972; пер. А.Марціновіч), «Краіна, дзе мы жывём» (1977; пер. Е.Лось). с. 322
БАРУ́НСКАЯ НАСТА́ЎНІЦКАЯ СЕМІНА́РЫЯ , сярэдняя спец. навуч. ўстанова ў 1915—33 у мяст. Баруны Ашмянскага пав. (Гродзенская вобл.). Рыхтавала настаўнікаў пач. школ. Засн. як рус. настаўніцкая семінарыя. У 1-ю сусв. вайну эвакуіравана ў г. Ціхвін Наўгародскай губ. У 1920 у Барунах у будынку б. манастыра базыльян адкрыта бел. настаўніцкая семінарыя, стваральнікам і дырэктарам якой быў С.А.Рак-Міхайлоўскі. У 1921 бел. семінарыя зачынена польск. ўладамі. На яе аснове створана польск. мужчынская настаўніцкая семінарыя. Выкладаліся польск., ням. мовы, гісторыя, прыродазнаўства, геаграфія, фізіка, матэматыка, музыка і спевы, рэлігія, батаніка, заалогія, анатомія і фізіялогія чалавека, фізкультура і інш. Пры семінарыі працавала пач. школа (з 1922), у якой семінарысты праходзілі практыку. Семінарыя скасавана ў выніку школьнай рэформы. с. 322
БАРУ́НСКІ МАНАСТЫ́Р БАЗЫЛЬЯ́Н , помнік архітэктуры 18 ст. Створаны ў в. Баруны (Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.). Уключае царкву, манастырскі корпус, вежу-званіцу і капліцу. У 1692 пабудавана драўляная царква, у 1700—07 на яе месцы — мураваная (згарэла, у 1715 адбудавана, не захавалася). Новая мураваная царква пабудавана ў 1747—57 паводле праекта арх. А.Асікевіча ў стылі віленскага барока, дабудавана ў 1760—70. Трохнефавая 2-вежавая базіліка з паўкруглай апсідай накрыта 2-схільным дахам. Дэкар. аздабленне сканцэнтравана на пластычна вырашаным гал. фасадзе. Вежы пастаўлены пад вуглом да бакавых нефаў: паўд. 3-ярусная квадратная ў плане завершана гранёным купалам, ад другой застаўся ніжні ярус, накрыты 4-схільным купалам. Да вежаў з абодвух бакоў прылягаюць брамы з пластычнымі абрысамі. Паўн. брама злучае царкву з 2-яруснай вежай-званіцай. Манастырскі корпус пабудаваны ў 1778—93. Будынак Т-падобны ў плане, 2-павярховы, пры аднаўленні ў канцы 19 ст. яму нададзены рысы класіцызму. На пач. 19 ст. тут працавала публічная 6-класная школа базыльян (адкрыта ў 1793). На плошчы перад царквой размешчана капліца — цэнтрычны 2-ярусны аб’ём (чацвярык на васьмерыку; пабудаваны ў 2-й пал. 18 ст.). Т.В.Габрусь. с. 322
БАРУ́НЫ , вёска ў Беларусі, у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Баруны». За 21 км на ПдУ ад Ашмян, 222 км ад Гродна, 20 км ад чыг. ст. Багданаў. 524 ж., 178 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, касцёл.
У мінулым мястэчка Ашмянскага пав., адзін з цэнтраў уніяцтва. У 18 ст. ў Барунах пабудаваны Барунскі манастыр базыльян, пры якім у 1793 адкрыта школа. З 1795 у Рас. імперыі. У 1905 — 229 ж., 294 дзес. зямлі. Дзейнічала Барунская настаўніцкая семінарыя. З 1922 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР. У Вял. Айч. вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, дзейнічала антыфаш. група. Летам 1944 спалены. с. 322
БАРХА́НЫ (цюрк.), мацерыковыя дзюны, паўмесяцавыя або серпападобныя ўзгоркі з сыпкага, навеянага ветрам пяску. Характэрныя для пясчаных пустыняў. Наветраны схіл барханаў выпуклы ў плане, доўгі, пакаты (5—14°), падветраны — увагнуты, кароткі, стромкі (30—33°), пераходзіць у выцягнутыя «рогі». Выш. да 10—20 м, зрэдку 40 м. Звіваючыся, утвараюць барханныя ланцугі. Пад уздзеяннем ветру перамяшчаюцца да сотняў метраў за год. с. 322
БАРХАТКО́ВА Алена Мікалаеўна (н. 24.5.1965, г. Слуцк), бел. жывапісец. Скончыла Мінскае маст. вучылішча імя А.Глебава (1984). Яе пейзажам і нацюрмортам уласцівы мяккасць і лірызм светаадчування, своеасаблівасць і непаўторнасць колеравага бачання, маст. почырку. Сярод работ: «Сакавік» (1985), «Яблыкі», «Пасля дажджу» (абедзве 1992), «Бэз», «Зімовы сад» і «Пачатак лета» (усе 1993), «Нацюрморт з рабінай», «Кастрычнік», «Капліца ў Падневічах» (усе 1994), «Ранняя вясна», «Май цвіце», «Сонечны нацюрморт», «Вячэрнія промні», «Гарачы жнівень», «Сакавік», «Манастырскі сад», «Палявыя кветкі», «Апошні прамень» (усе 1995) і інш. Г.А.Фатыхава. с. 322
БАРХАТКО́Ў Антон Стафанавіч (н. 17.1.1917, в. Шчаглоўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.), бел. жывапісец. Засл. дз. мастацтваў Беларусі (1991). Скончыў Маскоўскае маст. вучылішча памяці 1905 г. (1940; пед. М.Крымаў і П.Пятровічаў), вучыўся ў Маскоўскім маст. ін-це імя В.Сурыкава (1944—48, пед. С.Герасімаў, П.Пакаржэўскі, Д.Мачальскі), працаваў у майстэрні В.Бялыніцкага-Бірулі (1945—47). Бархаткоў — майстар рэаліст. жывапісу. У пейзажных і тэматычных палотнах адчуваецца ўплыў мастацтва перадзвіжнікаў. У работах — яркасць уражання ад прыроды, маляўнічае бачанне свету, жыццесцвярджальная гама фарбаў — простая філасофія быцця. Працуе ў жанры лірычнага пейзажа, партрэта і тэматычнай карціны. Асн. творы: «Раніца на беразе ракі» (1943), «Партрэт В.К.Бялыніцкага-Бірулі» (1946), «Вясна на Нёмане», «Поўдзень на сенажаці» (абодва 1960), «Статак» (1962), «Вечар на Бярэзіне» (1969), «Бэз» (1970), «Дарога ў Вязынку» (1972), «Перад Новым годам. Снежань» (1976), «Стажок», «Позняя восень» (абодва 1978), «Зямля беларуская» (1980), «Возера» (1983), «Апошні прамень» (1985), «Залатая восень» (1986), «Восеньскі нацюрморт» (1992), «Восень. Лісце плыве» (1993), «Канец сакавіка. Алея» (1994) і інш.
Літ.: А.С.Бархаткоў: [Альбом]. Мн., 1983; Дробаў Л.М. Антон Бархаткоў. Мн., 1988.
Г.А.Фатыхава. с. 322
БАРХАТКО́Ў Вітольд Антонавіч (н. 30.3.1948, Масква), бел. мастак. Скончыў Бел. дзярж. тэатр.-маст. ін-т (1976). Сын А.С.Бархаткова. Піша пейзажы, партрэты, нацюрморты. Галоўнае ў творчасці — колеравая гама, эмацыянальнасць. Раннія работы напісаны ў імпрэсіяністычнай манеры, што адбілася і на далейшай творчасці. Сярод работ: «Каля возера» (1963), «Вёска» (1968), «Восень», «Партрэт дзяўчыны» (абодва 1971), «Вясновы дзень» (1972), «Нацюрморт з рыбай» (1974), «Новы дом» (1976), «Бэз» (1982), «Князь Ігар на рускай зямлі» (1985), «Вязынка» (1987), «На Бярэзіне» (1989), «Арлекіна» (1992), «Саванна» (1994) і інш. З 1990 жыве ў ЗША. Г.А.Фатыхава. с. 323
БАРХАТКО́Ў Ігар Антонавіч (н. 5.1.1958, Мінск), бел. жывапісец. Сын А.С.Бархаткова. Скончыў Бел. тэатр.маст. ін-т (1984). У 1984—87 вучыўся ў Творчых акад. майстэрнях у М.Савіцкага. Творы вызначаюцца грамадзянскасцю, філасафічнасцю і глыбінёй пачуццяў. Асн. жанры — пейзаж і карціна, у якіх гал. месца займае духоўны аспект нашай мінуўшчыны («Царква ў Халмах», 1981; «Вясна на Нёмане», 1979; «Старая лесвіца», 1982; «Інтэр’ер Дома-музея Якуба Коласа ў Смольні», 1981; «Бацька і сын», 1984; «Аплакванне», 1985; «Памяці Юрыя Смірнова», 1986; «Сакавік. Закінутая вёска», «Юнацтва Скарыны», абодва 1990; «Святар», «І буду Вам бацькам, і Вы будзеце маімі Сынамі...», «Іверская Маці Божая», усе 1991; «Забыты крыж», «Вечар», «Лістапад», усе 1992); нізка твораў з в. Млева, 1990-я г. Г.А.Фатыхава. с. 323
БАРХІ́Н Рыгор Барысавіч (19.3.1880, г. Перм, Расія — 11.4.1969), рускі архітэктар. Засл. дз. нав. і тэхн. (1960). Вучыўся ў Пецярб. АМ (1901—08). З 1909 педагог, у 1930—37 праф. Маскоўскага арх. ін-та. У 1908—11 працаваў памочнікам Р.Клейна (інтэр’еры Музея выяўл. мастацтва і Барадзінскі мост у Маскве). Асн. работы: з-ды сернай і азотнай кіслот каля Ніжняга Ноўгарада (1915—16), санаторый у г. Сакі ў Крыме (1929), дом газ. «Известия» (Масква, 1925—27) у формах канструктывізму, праект аднаўлення Севастопаля (1943—46). с. 323
БАРЧ (Bartsch) Ігнат (27.7.1697, г. Клодзка, Польшча —5.7.1753), сталяр і разьбяр па дрэве. У 1725—28 працаваў у Брэсцкім езуіцкім калегіуме. З 1731 жыў у Вільні. Працаваў пры касцёле св. Яна, рабіў для яго мэблю. Удзельнічаў у аздабленні інтэр’ера, тэатр. залы, б-кі і інш. памяшканняў Віленскай езуіцкай акадэміі. с. 324
БАРШЧ Міхаіл Восіпавіч (29.1.1904, Масква — 8.11.1976), рускі і бел. архітэктар і педагог. Праф. (1947). Скончыў Вышэйшы маст.-тэхн. ін-т (1926). У 1948—52 працаваў на Беларусі. Адзін з аўтараў планіроўкі і забудовы плошчаў Перамогі і Якуба Коласа, жылых дамоў на праспекце Ф.Скарыны (1949—56, Мінск; Дзярж. прэмія Беларусі 1968). Сярод інш. работ: жылыя дамы ў Маскве і Новасібірску (1930— 50), помнік К.Э.Цыялкоўскаму ў Калузе (1958), манументы ў Маскве ў гонар дасягненняў сав. народа ў асваенні касм. прасторы (1964) і ў Жэневе ў гонар дасягненняў чалавецтва ў асваенні космасу (1971, усе ў сааўт.). с. 324
БАРШЧО́ВАЧНЫ ХРЫБЕ́Т , у Забайкаллі, у Чыцінскай вобласці Расійскай Федэрацыі, на правабярэжжы р. Шылка. Даўж. каля 450 км. Выш. да 1498 м. Складзены пераважна з гранітаў. Грэбень плоскі, слаба расчлянёны, схілы спадзістыя. На схілах лістоўнічныя лясы з участкамі піжмавых стэпаў і лугоў, вышэй — зараснікі кедравага сланіку. Здабыча золата. с. 324
БАРШЧО́ЎКА , вёска ў Беларусі, у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 41 км на ПдУ ад г. Добруш, 41 км ад Гомеля, 11 км ад чыг. ст. Церахоўка. 889 ж., 356 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання. с. 324
БАРШЧО́ЎКА , вёска ў Беларусі, у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 25 км на У ад Рэчыцы, 25 км ад Гомеля, 4 км ад чыг. ст. Якімаўка, на аўтадарозе Гомель—Калінкавічы. 750 ж., 320 двароў (1995). Малое прадпрыемства «Дэльта» (па праходцы свідравін). Сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. с. 324
БАРШЧЭ́ЎНІК (Heracleum), род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. Каля 70 відаў. Пашыраны ва ўмеранай і субтрапічнай зонах Еўропы, Азіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі 2 дзікарослыя — баршчэўнік сібірскі (Heracleum sibiricum), які расце на ўзлесках, уздоўж дарог, каля жылля, на пустках і схілах, і звычайны (Heracleum sphondylium) — рэдкая расліна, занесеная ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь, каля 10 інтрадукаваных відаў, з якіх найб. вядомы баршчэўнік Сасноўскага (Heracleum sosnowskyi), што вырошчваўся як эксперым. сіласная культура і добра натуралізаваўся каля дарог, жылля, палёў і ў далінах рэк.
Двух- або шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым прамастойным галінастым сцяблом выш. да 5—6 м. Лісце чаргаванае, трайчастае, перыстае або двойчыперыстае. Кветкі дробныя, белыя, зеленавата-жоўтыя, ружовыя, у складаных парасоніках. Плод — яйцападобны або адваротнаяйцападобны плоскі віслаплоднік. Кармавыя, лек., дэкар., харч., меданосныя і эфіраалейныя расліны. Сок большасці відаў, асабліва баршчэўніка Сасноўскага, выклікае дэрматыты. с. 324
БАРШЧЭ́ЎСКІ Аляксандр Андрэевіч (псеўд. Алесь Барскі;нарадзіўся 2.11.1930, в. Бандары Беластоцкага ваяв., Польшча), бел. паэт, літ.-знавец, публіцыст, перакладчык, фалькларыст, педагог, грамадска-культ. дзеяч. Д-р філал. н. (1984). Ганаровы д-р БДУ (1993). Акад. Міжнар. акадэміі навук Еўразіі ў Мінску (1994). Скончыў Лодзінскі ун-т (1955). З 1956 выкладчык, з 1975 заг. кафедры бел. філалогіі Варшаўскага ун-та. Друкуецца з 1956. Аўтар кн. паэзіі «Белавежскія матывы» (Беласток, 1962), «Жнівень слоў» (Беласток, 1967), «Мой бераг» (Мн., 1975), «Блізкасць далёкага» (Беласток, 1983), «Лірычны пульс» (Мн., 1987), зб. абразкоў, артыкулаў, дарожных нататак «З пабачанага і перажытага» (Мн., 1992). У паэзіі Баршчэўскага матывы вернасці роднай зямлі, мове, складаны і супярэчлівы духоўны свет сучасніка. Баршчэўскі — даследчык і папулярызатар стараж. і сучаснай бел. л-ры (артыкулы пра бел. пісьменнікаў у «Малым слоўніку еўрапейскіх пісьменнікаў СССР». Варшава, 1966, на польск. мове). Аўтар «Гісторыі беларускай літаратуры» (Варшава; Ч. 1. Фальклор, 1976; Ч. 2. Перыяд Кіеўскай Русі і Вялікага княства Літоўскага, 1981), манаграфій «Беларуская абраднасць і фальклор усходняй Беласточчыны (нараджэнне, вяселле, смерць)» (Беласток, 1990), «Ігнат Дварчанін — беларускі палітык і вучоны» (Варшава, 1990, з А.Бергман і Е.Тамашэўскім). Складальнік (з В.Шведам) хрэстаматый па л-ры для 8-га класа бел. школ у Польшчы «Дружба і праца» (Варшава, 1967) і «Насустрач жыццю» (Варшава, 1974). Укладальнік і перакладчык на польск. мову з бел арыгіналаў фалькл. зб-каў «Д’яблава скрыпка» (бел. казкі са збораў М.Федароўскага; Варшава, 1973, 2-е выд. 1977), «Невычэрпны збан» (Варшава, 1976, бел. нар. казкі). На польск. мову перакладае творы бел. паэтаў (складальнік, аўтар прадмовы і біягр. арт. да кн. Я.Купалы «Выбраныя паэтычныя творы». Варшава, 1984, для якой перакл. на польск. мову паэму «Яна і Я», а таксама вершы). Збірае, публікуе і даследуе бел. фальклор Беласточчыны. З 1984 старшыня Бел. грамадска-культ. т-ва ў Польшчы. І.У.Саламевіч. с. 324
БАРШЧЭ́ЎСКІ Лявон (Леанід Пятровіч; нарадзіўся 4.3.1958, Полацк), бел. перакладчык, літ.-знавец. Канд. філал. н. (1989). Скончыў Мінскі пед. ін-т замежных моў (1980). Выкладаў у Наваполацкім політэхн. ін-це (1981—84, 1987—90). З 1991 нам. дырэктара Бел. гуманітарнага адукацыйна-культ. цэнтра. Дэпутат Вярх. Савета Беларусі ў 1990—95. Друкуецца з 1985. Перакладае з стараж.-грэч., лац., ням., англ., франц., польскай, ісп. і інш. моў. У яго перакладзе выйшлі кн. Б.Брэхта «На шалях праўды» (1988), Н.Ленаў «Зірні ў паток» (1991), Г.Бёля «Більярд а палове дзесятай» (1993), Эсхіла «Прыкуты Праметэй» (1993) і інш. Аўтар-укладальнік дапаможнікаў «Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету» (ч. 1, 1995), «Літаратура народаў свету» (ч. 1—2, 1995).
І.У.Саламевіч. с. 324
БАРШЧЭ́ЎСКІ Ян (1790, паводле інш. крыніц 1794, ці 1796, ці 16.12.1799, в. Мурагі Расонскага р-на Віцебскай вобласці — 12.3.1851), бел. літаратар, выдавец. Пісаў на польск. і бел. мовах. Вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі і акадэміі. З 1817 у Пецярбургу. Працаваў у дзярж. установах, выкладаў латынь і грэч. мову ў прыватных дамах. Сустракаўся з А.Міцкевічам, Т.Шаўчэнкам. З 1839 рэдактар-выдавец альманаха «Незабудка». У 1847 пераехаў у г. Чуднаў на Валыншчыне (Украіна). Літ. творчасць пачаў у студэнцкія гады (беларускамоўныя творы «Рабункі мужыкоў», «Дзеванька», «Гарэліца»; апубл. 1843—44). Пад уплывам пісьменнікаў-рамантыкаў і, магчыма, Шаўчэнкі пачаў апрацоўваць бел. легенды і паданні (балады «Русалка-зводніца», «Дзявочая крыніца», «Дзве бярозы», «Роспач», «Курганы», «Зарослае возера» і інш.). Баршчэўскі задумаў расказаць пра Беларусь, абудзіць у сэрцах землякоў пачуцці любові да роднага краю. Цыкл апавяданняў-прытчаў склаў зб. «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (т. 1—4. Пб., 1844—46), дзе Баршчэўскі ўпершыню сцвярджаў думку пра самабытнасць Беларусі. Праз сістэму вобразных сродкаў пісьменнік выказаў бел. нац. ідэю. Сімвалічны вобраз Плачкі-Беларусі — цэнтральны ў кнізе. Апавяданні-прытчы, не выкарыстаныя ў «Шляхціцы Завальні», склалі аповесць «Драўляны дзядок і кабета Інсекта» (1844—47). Тэма роднага краю, нешчаслівага лёсу таленавітых людзей Беларусі — у драм. паэме «Жыццё сіраты». У аповесці «Душа не ў сваім целе» Баршчэўскі ў алегарычнай форме паказаў шляхі, якімі павінны ісці сумленныя людзі, каб служыць Бацькаўшчыне. Гэтыя творы разам з «Мелодыямі пілігрыма» склалі кн. «Проза і вершы» (ч. 1. Кіеў, 1849).
Тв.: Бел. пер. — Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. Мн., 1990; Санет: Для В.П. Буйніцкай; Рыбак: (балада); Зарослае возера: Балада // Роднае слова. 1994. № 9; Дзве бярозы: Балада // Беларусь. 1995. № 4; Душа не ў сваім целе // Полымя. 1996. № 1. Аповесць.
Літ.: Падбярэскі Р. Беларусь і Ян Баршчэўскі // Баршчэўскі Я. Шляхціц Завальня... Мн., 1990; Кісялёў Г.В. Ад Чачота да Багушэвіча. Мн., 1993; Хаустовіч М. Ля вытокаў беларускае ідэі // Полымя.1994. № 11. М.В.Хаустовіч. с. 325
БА́РЫ (Bari), горад на ПдУ Італіі. Адм. ц. правінцыі Бары. Засн. стараж. стараж.} рымлянамі. 339 тыс. ж., з прыгарадамі 1,5 млн. ж. (1993). Порт на Адрыятычным м. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Паромная сувязь з Харватыяй, Чарнагорыяй, Грэцыяй. Нафтаперапр., нафтахім., металургічная (у тым ліку стале- і трубапракатная), машынабуд., гумавая, лёгкая, дрэваапр., харчасмакавая, тытунёвая прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. З 1930 міжнар. прамысл. Левантыйскі кірмаш. Ун-т. Нац. археал. музей, маст. галерэя. Арх. помнікі сярэднявечча. с. 325
БАРЫ́ (Barye) Антуан Луі (24.9.1795 ці 1796, Парыж — 25.6.1875), французскі скульптар і жывапісец. Прадстаўнік рамантызму. Вучыўся ў скульптара Ф.Ж.Бозіо (з 1816) і жывапісца А.Гро (з 1817). Чл. Парыжскай АМ (1868). Аўтар пейзажаў і скульпт. выяў жывёл, адметных тонкасцю назірання натуры, часта ў драматычныя моманты барацьбы («Тыгр, які раздзірае кракадзіла», «Удаў, які душыць газель», 1830-я г.; рэльеф «Леў» на цокалі Ліпеньскай калоны ў Парыжы, 1836; 4 групы драпежнікаў перад Музеем мастацтваў у Марселі, 1868; усе ў бронзе). с. 325
БАРЫ́ , Дэ Бары (de Bary) Генрых Антон дэ (26.1.1831, г. Франкфурт-на-Майне, Германія — 22.1.1888), нямецкі батанік, адзін з заснавальнікаў мікалогіі і ліхеналогіі. Праф. ун-таў у Фрайбургу(1855), Гале (1867) і Страсбургу (1872). Навук. працы па марфалогіі, біялогіі і гісторыі развіцця грыбоў, лішайнікаў, міксаміцэтаў, водарасцяў, параўнальнай анатоміі вышэйшых раслін. Высветліў гетэратрофны характар жыўлення грыбоў; паказаў, што паразітныя грыбы з’яўляюцца ўзбуджальнікамі хвароб вышэйшых раслін (1853); адкрыў і вывучыў палавы працэс у фікаміцэтаў і сумчатых грыбоў; даследаваў цыкл развіцця ржаўнікаў (1863); правёў шматлікія даследаванні водарасцяў-кан’югатаў. Прапанаваў першую філагенетычную сістэму грыбоў. Чл. Лонданскага Каралеўскага т-ва 1884. с. 325
БАРЫ́ Ісідар Германавіч (28.12.1906—1944), бел. харавы дырыжор і педагог. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1934). У 1922—25 кіраваў самадз. хорам у Гомелі. З 1934 у Мінску, выкладчык дырыжорска-хар. ф-та Бел. кансерваторыі, у 1937—41 маст. кіраўнік хору Бел. філармоніі. Аўтар партыз. песень, у тым ліку «Баявая партызанская». Г.П.Зелянкова. с. 325
БАРЫ́ДЫ , злучэнні металаў з борам. Маюць розную структуру, найб. пашыраны дыбарыды (МВ2) і гексабарыды (МВ6). Крышталічныя, утвараюць жорсткія падрашоткі ў выглядзе сетак, каркасаў. Барыдам уласцівы высокая цвёрдасць, металічная або паўправадніковая электраправоднасць, тугаплаўкасць, гарача- і зносаўстойлівасць, каразійная ўстойлівасць. Атрымліваюць з элементаў спяканнем ці сплаўліваннем у вакууме або аднаўленчым асяроддзі, аднаўленнем аксідаў металаў борам, сумессю бору з сажай ці карбідам бору. Выкарыстоўваюць у цвёрдых і гарачатрывалых сплавах, матэрыялах, як катоды магутных электронных прылад, абразівы, паглынальныя матэрыялы ў ядз. рэактарах, каталізатары, рэзістары. с. 325
БАРЫЁ́ННЫ ЗАРА́Д , барыённы лік, унутраная характарыстыка барыёнаў, звязаная з асаблівасцямі іх распаду і абумоўленая ўстойлівасцю пратона. Абазначаецца В. Для барыёнаў В = + 1, для іх антычасціц В = -1, для кваркаў В = 1/3, для ўсіх астатніх часціц В = 0. Пры розных узаемадзеяннях элементарных часціц мае месца закон захавання барыённага зараду: алгебраічная сума барыённага зараду сістэмы часціц застаецца пастаяннай. Мяркуецца, што ў некаторых працэсах барыённы зарад можа і не захоўвацца, аднак іх імавернасць мізэрна малая. с. 325
БАРЫЁ́НЫ , цяжкія (у параўнанні з электронамі) элементарныя часціцы з напаўцэлым спінам і масай, не меншай за масу пратона; удзельнічаюць ва ўсіх вядомых фундаментальных узаемадзеяннях. Належаць да адронаў і складаюцца з 3 кваркаў, што і вызначае іх квантавыя лікі (дзіўнасць, чароўнасць, прыгажосць і інш ). Да барыёнаў адносяцца нуклоны, гіпероны і некаторыя рэзанансы.
Адзіны стабільны барыён — пратон, усе астатнія нестабільныя і паслядоўным распадам ператвараюцца ў пратон і лёгкія часціцы. Гэты эксперым. факт прывёў да ўвядзення ў 1938 новага квантавага ліку — барыённага зараду і ўстанаўлення закону яго захавання. Дакладнасць, з якой выконваецца закон захавання барыённага зараду, характарызуе ўстойлівасць пратона, эксперым. час жыцця якога перавышае10 32 гадоў, што ў сваю чаргу забяспечвае стабяільнасць Сусвету. А.І.Болсун. с. 325
БА́РЫЙ (лац. Вarium), Ва, хімічны элемент ІІ групы перыяд. сістэмы, шчолачназямельны метал, ат. н. 56, ат. м. 137,33. Прыродны барый складаецца з 7 стабільных ізатопаў. Адкрыты ў 1774 як аксід барыю швед. хімікам К.Шэеле. Серабрыста-белы мяккі метал, tпл 727 °С, шчыльн. 3,78· 103 кг/м3. Хімічна вельмі актыўны; на паветры акісляецца, з к-тамі ўтварае солі, пры награванні загараецца. У зямной кары змяшчаецца 5· 10-2% па масе, існуе як мінерал барыт (асн. крыніца атрымання барыю і яго злучэнняў), вітэрыт і інш. Выкарыстоўваецца ў вакуумнай тэхніцы як паглынальнік, прысадка для антыфрыкцыйных сплаваў, чорных і каляровых металаў; у друкарскіх і падшыпнікавых сплавах. с. 326
БАРЫКА́ДА (фанц. barricade), штучная загарода (пераважна з бярвёнаў, мяшкоў з пяском, камянёў і інш.), якая ствараецца ўпоперак вуліц, дарог, каля мастоў і інш. для абароны ад наступлення праціўніка. Вядома са стараж. часоў. с. 326
БАРЫ́КІН Емяльян Ігнатавіч (2.8.1902, в. Тросная Камарыцкага р-на Бранскай вобл., Расія — 25.3.1951), адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў саўпартшколу (1939). З 1937 на парт. рабоце. У 1941 сакратар Гомельскага гаркома КП(б)Б, удзельнічаў у арганізацыі абароны горада ад ням. фашыстаў. У жн. 1941 — ліст. 1943 сакратар Гомельскага падп. гаркома КП(б)Б. Адзін з арганізатараў партыз. атрада «Бальшавік», з ліст. 1942 нач. штаба Гомельскага партыз. злучэння. З 1944 сакратар Гомельскага гаркома, Баранавіцкага абкома КП(б)Б. Дэп. Вярх. Савета БССР з 1947. с. 326
БАРЫ́ЛКА , бандарны выраб у беларусаў; двухдонная бочачка на 5—10 л. Прызначалася, як і біклага, для пераносу вады на поле, сенажаць, лесасеку. Звычайна рабілася з дубовых клёпак, сцягнутых па краях некалькімі парамі абручоў, пасярэдзіне клёпак былі 1—2 адтуліны, якія затыкаліся коркамі. с. 326
«БАРЫМА́К» , глядзі Барысаўская макаронная фабрыка. с. 326
«БА́РЫНЯ» , «Барынька», беларускі нар. танец. Муз. памер 2/4 Тэмп жвавы. Запазычаны ў рускіх у 19 ст. (разам з прыпеўкамі), увабраў характэрныя рысы мясц. танц. традыцый. Вядомы як сольны імправізацыйны танец, дзе выканаўца паказвае сваю віртуознасць і спрыт пры падахвочванні гледачоў. Выконваецца і ў мяшаным складзе. Л.К.Алексютовіч. с. 326
БАРЫ́РАВАННЕ , насычэнне борам паверхні вырабаў са сталі і сплаваў на аснове нікелю, кобальту і тугаплаўкіх металаў. Павышае іх цвёрдасць, цепла- і зносаўстойлівасць (асабліва абразіўную і каразійную). Праводзіцца дыфузійным ці электралітычным спосабам у боразмяшчальных парашковых сумесях, у расплавах соляў бору (часцей бураксу). Барыраванне пры т-ры 900—1100 °С на працягу 5—6 гадз утварае барыраваны слой таўшчынёй 0,1—0,3 мм. Пры т-ры, большай за 1174 °С, на паверхні стальных вырабаў утвараецца слой барыдкай эўтэктыкі. Барыраванне выкарыстоўваецца для вырабу ўтулак буравых помпаў, штампаў, матрыц, прэс-формаў і інш. с. 326
БАРЫ́С I (?—2.5.907), князь Балгарыі [852—889]. Увёў у Балгарыі хрысціянства (864—865), стварыў балг. архіепіскапства (870), дамогся незалежнасці балг. царквы ад Візантыі (880). Пашырыў сваю дзяржаву за кошт макед. і стараж.-сербскіх земляў. У 889 адрокся ад прастола на карысць сына Уладзіміра-Расатэ і пайшоў у манастыр (хрысц. імя Міхаіл). У 893 скінуў Уладзіміра, які хацеў вярнуць язычніцтва, і зрабіў балг. князем сына Сімяона. Пасля смерці кананізаваны. с. 326
БАРЫ́С III (30.1.1894, Сафія — 28.8.1943), цар Балгарыі [1918—43]. Сын Фердынанда І Кобургскага. У 1923 ухваліў путч супраць прэм’ер-міністра А.Стамбалійскага. У 1935 адправіў у адстаўку ўрад К.Георгіева і ўсталяваў сваю дыктатуру. У знешняй палітыцы арыентаваўся на Германію. Пры ім Балгарыя стала саюзніцай фаш. Германіі (1941), але захавала дыпламат. адносіны з СССР, не пасылала свае войскі на сав.-герм. фронт, у мясц. канцлагерах пакінута 25 тыс. балг. яўрэяў, што падлягалі дэпартацыі. Раптоўна памёр пасля вяртання з аўдыенцыі ў Гітлера. с. 326
БАРЫ́С ГАДУНО́Ў (каля 1552, г. Кастрама — 23.4.1605), расійскі цар [1598—1605]. Сын баярына Фёдара Гадунова. Вылучыўся ў час апрычніны. Зяць Малюты Скуратава (гл. Скуратаў-Бельскі Р.Л.) і швагер цара Фёдара Іванавіча, пры якім фактычна правіў краінай. Пасля яго смерці выбраны Земскім саборам на царскі трон. Ва ўнутр. палітыцы імкнуўся да эканам. стабілізацыі, у тым ліку палегчыў становішча пасадскіх людзей, садзейнічаў будаўніцтву новых гарадоў. У 1589 дамогся стварэння незалежнай ад канстанцінопальскага патрыярха Маскоўскай патрыярхіі. Праводзіў міралюбівую знешнюю палітыку (у выніку адзінай вайны са Швецыяй 1590—93 Расія вярнула Івангорад, Ям, Капор’е і воласць Карэла), наладзіў культ. супрацоўніцтва з краінамі Зах. Еўропы. Запрыгоньванне сялян, голад 1600—02 і інш. выклікалі незадаволенасць яго праўленнем і нар. хваляванні (гл. Хлопка паўстанне 1603, Сялянская вайна пачатку 17 ст.). Памёр раптоўна ў час барацьбы з Ілжэдзмітрыем І. Маст. вобраз Барыса Гадунова стварылі ў аднайм. творах А.С.Пушкін (трагедыя) і М.П.Мусаргскі (опера).
Літ.: Скрынников Р.Г. Борис Годунов. М., 1983. с. 326
БАРЫ́С УСЕ́ВАЛАДАВІЧ [каля 1117, Горадзен (Гародня) — пасля 1151], князь гарадзенскі. Сын кн. Усевалада Давыдавіча і Агаф’і (дачкі Уладзіміра Манамаха). Гарадзенскае княства атрымаў у спадчыну разам з братам кн. Глебам Усеваладавічам. У 1144 удзельнічаў у паходзе кіеўскага кн. Усевалада Ольгавіча на Галіцкага кн. Уладзіміра Валадаравіча. Падтрымаў кн. Ізяслава Мсціславіча ў яго барацьбе з Юрыем Далгарукім за велікакняжацкі прастол. У 1150 разам з Ізяславам хадзіў пад Дарагабуж, у 1151 войска Барыса Усеваладавіча ўдзельнічала ў аблозе Кіева, пасля ўзяцця якога гнала кн. Юрыя да Белгарада. Некаторыя даследчыкі лічаць, што летапісны Горадзен, дзе княжыў Барыс Усеваладавіч, знаходзіўся не ў Панямонні, а на ПнУ Уладзіміра-Валынскай зямлі. с. 326
БАРЫ́С УСЯСЛА́ВІЧ , глядзі Рагвалод Усяславіч. с. 326
БАРЫ́С Ю́Р’ЕВІЧ (?—2.5.1159), князь белгародскі, тураўскі. Сын кн. Юрыя Далгарукага. Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1146. Падтрымліваў свайго бацьку ў барацьбе з кн. Ізяславам Мсціславічам за кіеўскі прастол. У 1149 атрымаў ва ўладанне Белгарад, але праз год выгнаны адтуль Ізяславам. Удзельнічаў у аблозе Луцка, выгнанні Ізяслава з Кіева (1150). У 1155 пасаджаны на княжанне ў Тураў. Не пазней чым праз 3 гады Тураў заняў кн. Юрый Яраславіч, а Барыс Юр'евіч выехаў у Растова-Суздальскую зямлю, дзе і памёр. с. 326
БАРЫ́САВА Тамара Цімафееўна (н. 30.10.1920, г. Каменка Пензенскай вобл., Расія), бел. тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1969). Скончыла БДУ (1955). У 1961—76 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. З 1957 выступае ў перыяд. друку з рэцэнзіямі і артыкуламі па пытаннях драматургіі і т-ра. Даследуе дзейнасць бел. тэатр. калектываў па ўвасабленні на сцэне класічнай і сучаснай зарубежнай драматургіі.
Тв.: Шекспир на белорусской сцене. Мн., 1964; Мальер на беларускай сцэне. Мн., 1972.
А.А.Лабовіч. с. 326
БАРЫ́САВА Юлія Канстанцінаўна (н. 17.3.1925, Масква), руская актрыса. Нар. арт. Расіі (1962), нар. арт. СССР (1969). Герой Сац. Працы (1985). Пасля заканчэння Тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна (1949) у Маскоўскім акад. т-ры імя Я.Вахтантава. Актрыса шырокага творчага дыяпазону. Сярод лепшых роляў: Настасся Піліпаўна («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага, і ў кіно), Прынцэса Турандот (аднайм. п’еса К.Гоцы), Ліка Мізінава («Насмешлівае маё шчасце» Л.Малюгіна). За выкананне роляў Валі («Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава), Паўліны Казанец («Кухарка замужам» А.Сафронава) і Маўры Пакрытчанка («Праўда і крыўда» М.Стэльмаха) Дзярж. прэмія Расіі імя К.Станіслаўскага 1966. с. 327
БАРЫСАВЕ́Ц Канстанцін Фёдаравіч (н. 11.3.1921, в. Знамя Слуцкага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1977), праф. (1982). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1977). Скончыў Маскоўскі пушніна-футравы ін-т (1953). З 1953 працаваў у Ямала-Ненецкай аўт. акрузе. У 1962—89 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Асн. кірунак навук. дзейнасці — распрацоўка інтэнсіўных метадаў вытв-сці прадуктаў жывёлагадоўлі, у тым ліку ўдасканаленне тэхнал. працэсаў і арганізацыя вытв-сці малака на буйных фермах і комплексах. с. 327
БАРЫ́САВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Лабжанскі с/с Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 21 км на З ад Клімавічаў, 140 км ад Магілёва, 18 км ад чыг. ст. Клімавічы. 539 ж., 245 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. с. 327
БАРЫ́САВЫ , удзельнікі рэв. руху дзекабрыстаў у Рас. імперыі, браты. Нарадзіліся ў Сумскай вобл., Украіна.
Андрэй Іванавіч (1798—12.10.1854) — адстаўны падпаручнік (1823), Пётр Іванавіч (1800—12.10.1854) — падпаручнік (1825). Атрымалі хатнюю адукацыю. З 1816 служылі ў 26-й, з 1820 у 8-й артыл. брыгадах. У 1818 заснавалі асв. Т-ва першай згоды, якое неўзабаве пераўтварылі ў тайнае Т-ва сяброў прыроды. Заснавальнікі (разам з Ю.К.Люблінскім) і кіраўнікі Таварыства з’яднаных славян 1823—25. У час Чарнігаўскага палка паўстання прымалі захады па яго пашырэнні. У 1826 арыштаваны і асуджаны. Адбывалі катаргу ў Нерчынскіх рудніках, з 1839 на пасяленні ў Іркуцкай губ. Андрэй Іванавіч скончыў самагубствам пасля раптоўнай смерці брата.
Літ.: Декабристы: Биогр. справ. М., 1988. С. 28—29, 229. с. 327
БАРЫ́САВЫ КАМЯНІ́ , манументальныя помнікі эпіграфікі 12 ст. на тэр. Беларусі. 7 вял. валуноў з высечанымі на іх 6-канцовымі крыжамі і надпісамі «Господи помози...». Захаваліся 3: у Маскве ў музеі-запаведніку «Каломенскае», каля Полацкага Сафійскага сабора, у г.п. Друя; астатнія разбураны. Да прыняцця хрысціянства (10 ст.) Барысавы камяні былі язычніцкімі фетышамі. Крыжы на валунах высечаны паводле загаду полацкага кн. Рагвалода Усяславіча (пасля хрышчэння Барыс) у 1-й трэці 12 ст. ў сувязі з ажыўленнем язычніцкіх вераванняў і з мэтай увекавечыць імя князя (гл. таксама Рагвалодаў камень). с. 327
БАРЫСАГЛЕ́БСКАЯ (сапр. Сідарэнка-Свідэрская) Ганна Іванаўна (7.1.1868, г. Себеж Пскоўскай вобл., Расія — 26.9.1939), украінская актрыса. Нар. арт. Украіны (1936). З 1888 працавала ў трупах М.Крапіўніцкага, П.Саксаганскага, І.Карпенкі-Карага. У 1925—39 ва ўкр. драм. т-ры імя І.Франко. Прадстаўніца рэаліст. нац. акцёрскай школы, вызначалася майстэрствам пераўвасаблення. Сярод роляў: Ганна («Абяздоленая» Карпенкі-Карага), Шкандыбіха («Лымярыўна» П.Мірнага), Хіўра («Сарочынскі кірмаш» М.Старыцкага), Марыя Тарасаўна, Варвара («Платон Крэчат», «Багдан Хмяльніцкі» А.Карнейчука). с. 327
БАРЫСАГЛЕ́БСКІ Леанід Аляксандравіч (н. 6.4.1912, г. С.-Пецярбург), бел. фізік-тэарэтык. Д-р фізіка-матэм. н. (1970), праф. (1972). Скончыў ун-т імя Стафана Баторыя ў Вільні (1938). З 1944 у БДУ. Навук. працы па квантавай механіцы, атамнай і ядзернай фізіцы, вывучэнні імавернасцяў забароненых радыяцыйных пераходаў атамаў, ядраў і электроннай канверсіі гама-выпрамянення. Распрацаваў рэлятывісцкую тэорыю элементарнай часціцы, якая можа знаходзіцца ў адвольных спінавых станах.
Тв.: Квантовая механика. 2 изд. Мн., 1988. с. 327
БАРЫСАГЛЕ́БСКІ МАНАСТЫ́Р , помнік рус. архітэктуры. Засн. ў канцы 14 ст., пабудаваны ў 1-й пал. 16 ст. ў пас. Барысаглебск каля г. Растоў (Яраслаўская вобл.). Вакол цэнтр. прамавугольнай плошчы — сабор Барыса і Глеба (1522—24, прыпісваецца арх. Р.Барысаву), трапезная (з царквой Благавешчання; 1524—26, арх. Барысаў; перабудавана ў 17 ст.), келлі (16 ст.), званіца (1680). Манастыр абкружаны сценамі з 14 вежамі і 2 цэрквамі 17 ст. Прамавугольныя ў плане сцены з сіметрычна пастаўленымі брамамі і вежамі надаюць ансамблю рысы рэгулярнасці, а свабоднае размяшчэнне багатых пабудоў — жывапісны выгляд. с. 327
БАРЫСА́Н (Barisan), горы на ПдЗ в-ва Суматра, у Інданезіі. Даўж. каля 650 км, выш. да 3805 м (вулкан Керынчы). Складзены з кварцытаў, сланцаў, вапнякоў, вулканічных пародаў. Шмат дзеючых і патухлых вулканаў (Таланг, Каба і інш.). Схілы моцна расчлянёныя рэкамі. Вечназялёныя густыя трапічныя лясы. с. 327
БАРЫ́САЎ , горад абл. падпарадкавання ў Беларусі, цэнтр Барысаўскага р-на Мінскай вобласці. За 71 км ад Мінска. Чыг. ст. на лініі Мінск—Орша, на аўтадарозе Мінск—Масква. 154,8 тыс. ж. (1995).
Паводле В.М.Тацішчава, заснаваны на левым беразе Бярэзіны ў 1102 полацкім кн. Барысам Усяславічам (паводле інш. звестак — у 1032 кіеўскім кн. Яраславам Мудрым). Упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах пад 1127 як горад Полацкай зямлі. У 1431 разбураны ў выніку міжусобных войнаў. У 13—18 ст. існаваў Барысаўскі замак. У 1542 уключаны ў Віленскае ваяв., уласнасць Я.Глябовіча. У 1563 горад атрымаў магдэбургскае права. З 1563 цэнтр староства (гл. ў арт. Барысаўская воласць), пасля Люблінскай уніі 1569 староства леннага ўладання князёў Агінскіх, потым Радзівілаў, у складзе Аршанскага пав. Віцебскага ваяв. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і Паўн. вайны 1700—21 неаднаразова заняты рус. і швед. войскамі. З 1793 у складзе Рас. імперыі, з 1795 цэнтр павета Мінскага намесніцтва. У 1796 атрымаў гарадскі герб. У вайну 1812 акупіраваны, разрабаваны і спалены франц. войскамі (гл. Барысаўская бітва 1812). У 1871 праз Барысаў прайшла чыгунка Масква—Брэст, на правым беразе Бярэзіны ўзнікла чыг. станцыя з пас. Нова-Барысаў. У 1897 у Барысаве 15 063 ж. У 1901 і 1910 моцна пацярпеў ад пажараў. У 1910 у горадзе каля 19 тыс. ж., 32 прамысл. прадпрыемствы, 112 крам, мужчынская гімназія, жаночая прагімназія, некалькі пач. школ, метэастанцыя і інш. З 1914 працавала Барысаўская жаночая настаўніцкая семінарыя. У ліст. 1917 устаноўлена сав. ўлада. У 1918 Барысаў акупіраваны герм., у 1919—20 польск. войскамі. З 1924 цэнтр раёна, у 1924—27 — акругі. З 1938 горад абл. падпарадкавання ў складзе Мінскай вобласці. У Вял. Айч вайну 2.7.1941 акупіраваны ням-фаш. захопнікамі, якія стварылі тут 6 лагераў смерці, дзе загубілі больш за 33 тыс. сав. грамадзян; дзейнічала Барысаўскае патрыятычнае падполле. Вызвалены 1.7.1944 войскамі 3-га Бел. фронту. У 1959 — 59,3 тыс., у 1970 — 84 тыс. ж.
У Барысаве лясная і дрэваапр. прам-сць: вытв. аб’яднанне «Барысаўдрэў», Барысаўская фабрыка піяніна, Барысаўскі лесахімічны завод, з-ды мэблевай фурнітуры, шпалапрапітны (гл. асобныя арт.). Маш.-буд. і металаапр. прам-сць: Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік», Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання, Барысаўскі завод агрэгатаў, Барысаўскі інструментальны завод, Барысаўскі завод эмаліраванага посуду «Чырвоны металіст». Харч. галіна: Барысаўская макаронная фабрыка, мяса- і хлебакамбінаты, малочны і кансервавы з-ды і інш. Прадпрыемствы швейнай, хім. і хім.-фармацэўтычнай прам-сці: Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў, Барысаўскі завод «Гуматэхніка», быт. хіміі, Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў, палімернай тары «Паліміз» і інш. Барысаўскі хрусталёвы завод, камбінат па перапрацоўцы другаснай сыравіны, 2 з-ды жалезабетонных вырабаў, Барысаўскі камбінат прыкладнога мастацтва. Барысаўскі політэхнічны тэхнікум, мед. і пед. вучылішчы, Барысаўскі дзяржаўны аб’яднаны музей. Помнік сав. танкістам, брацкія магілы сав. воінаў і ваеннапалонных, магілы ахвяраў фашызму. Помнікі архітэктуры: касцёл (1806—23), Барысаўскі Васкрасенскі сабор, гандл. рады (1908), будынак чыг. вакзала і сінагога (пач. 20 ст ).
Літ.: Ерусалимчик Л.Ф., Гилеевич Ж.В. Борисов: Ист.-экон. очерк. Мн., 1987; Гилевич Ж.В. Борисов и окрестности: Справочник-путеводитель. Мн., 1986. с. 327
БАРЫ́САЎ Алег (Альберт) Іванавіч (8.11.1929, г. Прыволжск Іванаўскай вобл., Расія — 28.4.1994), рускі і ўкр. акцёр. Засл. арт. Украіны (1960), нар. арт. Расіі (1974), нар. арт. СССР (1978). Скончыў школу-студыю МХАТа (1951). Працаваў у Кіеве, С.-Пецярбургу, Маскве. Яго мастацтву былі ўласцівыя арганічнасць, уменне спалучаць у характары персанажа эмац. і аналітычныя пачаткі. Сярод роляў: Ганя Івалгін («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Астраў («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Рыгор Мелехаў («Ціхі Дон» паводле М.Шолахава, Дзярж. прэмія СССР 1978), Павел («Павел І» Дз.Меражкоўскага, Дзярж. прэмія Расіі 1991). З 1956 здымаўся ў кіно: «Спыніўся цягнік» (Дзярж. прэмія Расіі імя братоў Васільевых 1984), «Слуга» (Дзярж. прэмія СССР 1991) і інш. с. 328
БАРЫ́САЎ Аляксандр Фёдаравіч (1.5.1905, С.-Пецярбург — 12.5.1982), рускі акцёр. Нар. арт. СССР (1951). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў студыю пры Ленінградскім т-ры драмы (цяпер імя А.Пушкіна, 1927). Працаваў у тэатры-студыі, з 1928 у асн. трупе т-ра. Акцёр вял. драм. сілы. Сярод роляў: Самазванец («Барыс Гадуноў» Пушкіна), Аркашка Шчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага), Сямён Катко («Ішоў салдат з фронту» В.Катаева). З 1937 здымаўся ў кіно: Паўлаў («Акадэмік Іван Паўлаў»), Мусаргскі (у аднайм. фільме), Лапін («Верныя сябры»). Дзярж. прэміі СССР 1947, 1950, 1951 (двойчы). с. 328
БАРЫ́САЎ Міхаіл Уладзіміравіч (н. 16.4.1923, в. Нараўшчызна Мазырскага р-на Гомельскай вобл.), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў школу пры Гомельскім аэраклубе (1941), ваенна-марское авіяц. вучылішча (1943), Вышэйшыя афіцэрскія курсы авіяцыі ВМС (1947). У Вял. Айч. вайну лётчык, дастаўляў самалёты на фронт. Са жн. 1944 у дзеючай часці Балт. флоту: камандзір авіязвяна, нам. камандзіра эскадрыллі. За 10 месяцаў зрабіў 47 баявых вылетаў, патапіў 9 і пашкодзіў 2 транспарты праціўніка. Да 1960 у Сав. Арміі. с. 328
«БАРЫСАЎДРЭ́Ў» , вытворчае дрэваапр. аб’яднанне ў г. Барысаў. Адно з буйнейшых на Беларусі. Створана ў 1971 на базе Барысаўскага фанерна-запалкавага камбіната (дзейнічаў з 1901 як Барысаўская запалкавая фабрыка «Бярэзіна»). Уключае Барысаўскі дрэваапр. камбінат (дзейнічае з 1912), Барысаўскі леспрамгас. Асн. прадукцыя (1995): піламатэрыялы, фанера, драўнінна-стружкавыя пліты, шпона, запалкі, мэбля кухонная, дзіцячая, мяккая, гарнітуры мэблевыя і інш. с. 328
БАРЫ́САЎ-МУСА́ТАЎ Віктар Эльпідзіфоравіч (14.4.1870, г. Саратаў, Расія — 8.11.1905), рускі мастак. У 1890— 91 і 1893—95 вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства, у 1891—93 у Пецярбургскай АМ. З 1899 член і адзін з кіраўнікоў Маскоўскага т-ва мастакоў, з 1904 член «Саюза рускіх мастакоў». Выпрацоўваў своеасаблівую жывапісную манеру, заснаваную на вытанчана-прыглушанай гармоніі каларыту, блізкага да пастэлі, на спалучэнні глыбока індывід. перапрацоўкі пленэрнага жывапісу з дэкаратыўнасцю агульнага вырашэння карціны. Асн. творы: «Майскія кветкі» (1894), «Агава» (1897), «Габелен» (1901), «Вадаём» (1902), «Ізумрудныя каралі» (1903—04), «Куст арэшніку» (1905). Яго творчасць паўплывала на станаўленне сімвалізму ў рус. жывапісе пач. 20 ст., асабліва на мастакоў аб’яднання «Блакітная ружа». с. 328
БАРЫ́САЎСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 у Барысаве і раёне. У ліку першых падп. група на чале з І.П.Даўгалавым і У.У.Лазоўскім створана на шклозаводзе. Пад яе кіраўніцтвам знаходзіліся маладзёжныя групы Б.П.Качана і ў Стара-Барысаве. Пад кіраўніцтвам Ф.П.Падаляна і А.К.Саламаціна дзейнічала група піянераў на чале з В.Пашкевічам. Дзейнічалі групы: на чыг. станцыі (кіраўнік Дз.І.Лебедзеў), настаўнікаў (У.К.Бранавіцкі), на электрастанцыі, з-дах «Камінтэрн» і «Чырвоны металіст», запалкавай ф-цы, дрэваапр. камбінаце і інш. У рабоце падполля ўдзельнічалі ваеннаслужачыя. У горадзе працаваў падп. шпіталь і дзейнічала падп. група мед. работнікаў на чале з П.Н.Вусціным. Працавала друкарня Барысаўскага падп. гаркома-райкома КП(б)Б. Барысаўскія патрыёты выявілі школу абвера ў пас. Печы і яе філіял у прыгарадзе Барысава, знішчылі фельдкаменданта горада і нач. будаўнічай школы, вывезлі да партызанаў нач. барысаўскага аддз. контрразведкі штаба 4-й ням. арміі з важнымі дакументамі, здабылі план умацаванняў і ваен. аб’ектаў Барысава, схемы абарончых ліній Антосіна—Брылі, план перапраў цераз Бярэзіну і інш. с. 329
БАРЫ́САЎСКАЕ СТАРО́СТВА , гл. ў арт. Барысаўская воласць. с. 329
БАРЫ́САЎСКАЕ ШКЛО , мастацкія вырабы Барысаўскага хрусталёвага завода імя Дзяржынскага з каляровага і бясколернага шкла і хрусталю.
На пач. 20 ст. выраблялі гутным, прасаваным і ціхавыдзімальным спосабам разнастайны посуд, вазы, фужэры, бакалы, кухлі, кілішкі, сухарніцы, лямпы ў стылі мадэрн, дэкарыраваныя траўленнем, алмазнай гранню, размалёўкай золатам і эмалямі, маціраваннем, рыфленнем, а таксама суцэльнацягнутыя стромкія вазы і арміраваныя нікеляваным металам цукарніцы з хрусталю і каляровага шкла. Вырабы вызначаліся выразнасцю формаў, прапорцый і разнастайнасцю дэкору, славіліся чысцінёю колеру хрусталю і бясколернага шкла. Іх вывозілі ва ўсе губерні Расіі; з 1929 экспартавалі ў Егіпет, Турцыю, Афганістан, з 1933 — у Англію, Францыю, Германію. У 1910 барысаўскі хрусталь адзначаны залатым медалём на выстаўцы ў Парыжы. У 1939 тут выраблены вял. хрусталёвыя вазы і плафоны з накладнога шкла для Усесаюзнай с.-г. выстаўкі ў Маскве. У 1930-я г. прасаваныя вырабы з-да лічыліся лепшымі ў СССР.
З канца 1950-х г. барысаўскае шкло вырабляецца па эскізах мастакоў з-да. З 1960-х г. узбагацілася колеравая гама шкламасы і каляровага хрусталю, асабліва сіне-зялёных, серабрыста-дымчатых, жоўтых і бэзавых адценняў, што пашырыла маст. дыяпазон таўстасценнага шкла і хрусталю, прызначаных для унікальных і маласерыйных вырабаў, аздобленых шырокай і глыбокай гранню. Вырабы з накладнога шкла дэкарыраваліся пескаструменным метадам, глыбокім траўленнем, гравіраваннем медным колцам, алмазнай гранню. Для бясколернага танкасценнага шкла пачалі выкарыстоўваць люстраное пакрыццё, увялі дэкарыраванне вырабаў метадам штампа. Больш разнастайны стаў дэкор алмазнай грані, пашыраліся тэматычныя выяўл. матывы. Арыгінальнасцю маст. вырашэння вылучаюцца творы, выкананыя ў гутнай тэхніцы. З 1970-х г. асвоена тэхналогія варкі шкла, афарбаванага вокісламі рэдказямельных элементаў, якія надаюць ружовыя, бэзавыя, сінія, зялёныя, жоўтыя адценні танкасценным вырабам. Вобразнасць у вырабах з такога шкла дасягаецца дасканаласцю формаў і прапорцый і мінімумам дэкар. сродкаў. Дэкор хрусталёвых вырабаў — буйнамаштабны, з выкарыстаннем глыбокай грані і аптычных ямак пераважна геам. кампазіцыі, з уключэннем у арнамент маціраванай паверхні, якая падкрэслівае бляск алмазнай грані. Барысаўскае шкло адзначана дыпломамі ВДНГ СССР (1960, 1963), на 1-й Усесаюзнай выстаўцы «Мастацтва ў быт» (1961); экспартуецца ў многія краіны свету.
Літ.: Яницкая М.М. Художественное стекло Советской Белоруссии. Мн., 1989.
М.М.Яніцкая. с. 329
БАРЫ́САЎСКАЯ АКРУ́ГА , адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—27. Утворана 17.7.1924. Цэнтр г. Барысаў. Пл. 11,8 тыс. км2, нас. 370,3 тыс. чал. (1925). Уключала 9 раёнаў (Барысаўскі, Бягомльскі, Бярэзінскі, Зембінскі, Крупскі, Лепельскі, Плешчаніцкі, Халопеніцкі, Чарэйскі), 2 гарады, 7 мястэчак, 107 сельсаветаў. Акруговая газ. «Вясковая праўда». Скасавана 12.4.1927 у сувязі з узбуйненнем акруг у рэспубліцы: большасць раёнаў перададзены ў Мінскую, астатнія ў Полацкую (Лепельскі р-н) і Аршанскую (Чарэйскі р-н) акругі. с. 329
БАРЫ́САЎСКАЯ БІ́ТВА 1812 , баі паміж рус. 3-й Зах. арміяй (галоўнакамандуючы адм. П.В.Чычагоў) і напалеонаўскімі войскамі за авалоданне г. Барысаў і мостам цераз р. Бярэзіна 21—23.11.1812 у вайну 1812. Асн. групоўка войскаў Напалеона адступала ад Оршы, армія Чычагова рухалася з боку Мінска. Агульная колькасць франц. гарнізона складала каля 5 тыс. чал. пры 20 гарматах. 21 ліст. рус. авангард (каля 4,5 тыс. чал. пры 36 гарматах) атакаваў перадмаставое ўмацаванне. У выніку жорсткага бою рус. войскі да канца дня цалкам авалодалі Барысавам. 22 ліст. армія Чычагова (каля 32 тыс. чал. пры 180 гарматах) увайшла ў горад. Але Чычагоў не зрабіў належных захадаў па назіранні за праціўнікам, у выніку франц. корпус Удзіно 23 ліст. ўварваўся ў Барысаў. Чычагоў не змог арганізаваць абарону і адступіў. 25 ліст. ў Барысаў прыбыў Напалеон. Страты за 21 — 23 ліст. ў рускіх склалі 3 тыс. чал., у французаў — каля 5 тыс. чал., горад быў разбураны і выпалены. Вынік Барысаўскай бітвы — часовы пераход ініцыятывы да Напалеона, баі каля вёсак Студзёнка і Брылі, пераправа напалеонаўскага войска цераз Бярэзіну.
В.В.Антонаў. с. 329
БАРЫ́САЎСКАЯ ВО́ЛАСЦЬ , Барысаўскае староства, дзяржаўнае ўладанне ў ВКЛ у 14—18 ст. Займала ўсх. ч. сучасных Барысаўскага і паўд. ч. Крупскага р-наў. Напачатку воласць уваходзіла, верагодна, у Друцкае княства, у 15 — 1-й пал. 16 ст. — у Віленскае ваяводства. Даход з воласці ішоў на службовыя расходы віленскага ваяводы. У пач. 16 ст. частка тэр. воласці ў выніку велікакняжацкіх падараванняў ператварылася ў прыватныя маёнткі. Пазней Барысаўская воласць ператворана ў староства, якое перадавалася ва ўмоўнае ўладанне буйным феадалам. Першымі старостамі былі віленскія ваяводы М.Радзівіл Чорны і М.Радзівіл Руды, потым знаходзілася ва ўмоўным уладанні нашчадкаў апошняга. Паводле адм. рэформы ВКЛ 1565—66 большая ч. староства ўвайшла ў Аршанскі павет, астатняя, на правым беразе р. Бярэзіна, — у Менскі павет. У 17 ст. некат. маёнткі Барысаўскай воласці вылучыліся ў самаст. ўладанні, засталося каля 50 нас. пунктаў, найбуйнейшымі з якіх у 18 ст. былі г. Барысаў і мяст. Барань, Лошніца, Нача, Нёманіца, Ухвала. У 18 ст. староства трымалі Агінскія, потым зноў Радзівілы. З 1793 у Рас. імперыі. У 1798 са складу староства вылучаны ў якасці павятовага цэнтра Барысаў, а само яно ў колькасці 8 тыс. душ мужчынскага полу падаравана ў прыватную ўласнасць М.Радзівілу.
В.Л.Насевіч. с. 330
БАРЫ́САЎСКАЯ ГРАДА́ , частка Беларускай грады ў Барысаўскім і Смалявіцкім р-нах Мінскай вобласці. Працягнулася ад Мінскага ўзв. на ПнУ на 100 км, шырыня 10—25 км. Мяжуе з Верхнебярэзінскай нізінай на ПнЗ і Цэнтральнабярэзінскай раўнінай на ПдУ. Лічыцца вуглавым масівам Ашмянскага стадыялу. Пл. каля 2 тыс. км2, адзнакі вышыняў паверхні над узр. м. вагаюцца ад 150 м у даліне Бярэзіны да 220 м каля г. Смалявічы.
Прымеркавана да зоны сучлянення Аршанскай монакліналі з Вілейскім пахаваным выступам. Антрапагенавая тоўшча магутнасцю 100 м і больш. Паверхня складзена з пясчана-галечнага матэрыялу, марэнных суглінкаў і супескаў, месцамі з покрывам лёсападобных парод. Карысныя выкапні: легкаплаўкія гліны, торф.
Участкі з градава-ўзгоркавым рэльефам (каля г. Смалявічы, в. Халопенічы і г. Барысаў выш. 193—220 м) чаргуюцца з раўніннымі. З найб. павышанымі часткамі грады звязаны масівы марэннага сярэдняўзгоркавага рэльефу з адноснай выш. 10—20 м. Сярэдняя т-ра студз. -6,9 °С, ліп. 18,2 °С, ападкаў 450—780 мм за год (у Барысаве). Рэкі (бас. Дняпра): Бярэзіна з прытокамі Гайна, Бродня, Сха, Бобр з Начай. Глебы дзярнова-падзолістыя слаба ападзоленыя на водна-ледавіковых пясках і марэнных супесках, якія падсцілаюцца пяскамі, забалочаныя і тарфяна-балотныя. Да 40% тэр. пад лясамі хваёвымі, ялова-хваёвымі, бярозавымі і шэраальховымі. Поймавыя і нізінныя лугі. В.Р.Сінякова. с. 330
БАРЫ́САЎСКАЯ ЖАНО́ЧАЯ НАСТА́ЎНІЦКАЯ СЕМІНА́РЫЯ , сярэдняя спец. навуч. ўстанова ў 1914—16 у г. Барысаў. Рыхтавала настаўніц пач. нар. вучылішчаў. Тэрмін навучання 4 гады. Пры паступленні перавага аддавалася ўраджэнкам Мінскай губ. Выкладаліся Закон Божы, рус. і царк.-слав. мовы, рус. л-ра, матэматыка, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, фізіка, педагогіка, рукадзелле, графічнае мастацтва (чыстапісанне, маляванне, чарчэнне), спевы, музыка, фіз. практыкаванні. Пры семінарыі існавала ўзорнае пач. вучылішча, дзе навучэнкі праходзілі практыку. Закрыта ў сувязі з ваен. дзеяннямі ў час 1-й сусв. вайны. с. 330
БАРЫ́САЎСКАЯ ЗАПА́ЛКАВАЯ ФА́БРЫКА «БЯРЭ́ЗІНА» . Створана ў 1901 у г. Барысаў. Вырабляла да 60 тыс. карабкоў запалак за год і фанерныя сядзенні для крэслаў. Выкарыстоўваліся паравыя рухавікі ў 15—75 к.с. У 1910 працавалі 399 рабочых. На базе ф-кі створаны Барысаўскі фанерна-запалкавы камбінат (цяпер ВА «Барысаўдрэў»). с. 330
БАРЫ́САЎСКАЯ ЗАПА́ЛКАВАЯ ФА́БРЫКА «ВІКТО́РЫЯ» . Засн. ў 1881 у г. Барысаў. Была самая вял. на Беларусі. Вырабляла т. зв. шведскія запалкі (па 115 тыс. карабкоў за год). У 1902 працавалі 823 рабочыя. У 1895 была паравая машына (120—200 к.с.). У грамадз. вайну разбурана, адноўлена ў 1921. У Вял. Айч. вайну знішчана. с. 330
БАРЫ́САЎСКАЯ МАКАРО́ННАЯ ФА́БРЫКА , «Барымак». Створана ў 1931 у г. Барысаў на базе дражджавога з-да як макаронна-мукамольны камбінат. У Вял. Айч. вайну разбурана, адноўлена ў 1944 як макаронная ф-ка. У 1955, 1985 і 1991 рэканструявана і расшырана. У 1971—93 у ВА «Барысаўмакаронпрам» (галаўное прадпрыемства), у 1993—94 арэнднае прадпрыемства, з 1994 адкрытае акц. т-ва «Барымак». Асн. прадукцыя (1995): макаронныя вырабы рознага асартыменту. с. 330
БАРЫ́САЎСКАЯ ПАПЯРО́ВАЯ ФА́БРЫКА «ПАПІ́РУС» . Дзейнічала ў 1902—25 у г. Барысаў. Вырабляла жоўтую абгортачную паперу. У 1907—10 былі 3 паравыя рухавікі (200—450 к.с.). Працавала ад 66 (1904) да 100 (1913) рабочых. З 1925 мела назву «Прафінтэрн». с. 330
БАРЫ́САЎСКАЯ ФА́БРЫКА ДРАЎЛЯ́НЫХ ШАВЕ́ЦКІХ ШПІ́ЛЕК І КАПЫЛО́Ў . Дзейнічала ў 1882—95 у г. Барысаў. Мела паравую машыну (15 к.с.) і паравы кацёл. У 1885 працавалі 106 рабочых. с. 330
БАРЫ́САЎСКАЯ ФА́БРЫКА ПІЯНІ́НА . Створана ў 1935 у г. Барысаў на базе лесазавода. У Вял. Айч. вайну разбурана, адноўлена ў 1944. У 1944—65 рэканструявана і расшырана (пабудаваны гал. вытворчы корпус, цэхі металадэталяў, лесапільны, сушыльны і інш.). З 1976 галаўное прадпрыемства ВА «Белмузпрам». Асн. прадукцыя (1995): піяніна, цымбалы, акустычныя гітары, электрагітары, дзіцячыя цацкі, шахматы і інш. с. 331
БАРЫ́САЎСКІ ВАСКРАСЕ́НСКІ САБО́Р , помнік архітэктуры псеўдарускага стылю ў г. Барысаў. Пабудаваны ў 1874 (арх. П.Мяркулаў). Мураваная 3-нефавая крыжова-купальная базіліка, завершана 9 галоўкамі. Арх.-дэкар. элементы з белай цэглы (какошнікі, ліштвы вокнаў і дзвярэй, раскрапоўка вуглавых пілястраў і інш.) ствараюць маляўнічы кантраст з цёмна-чырвонымі сценамі. У 1907 перад саборам пабудавана званіца (арх. В.Струеў) з больш сціплым дэкорам фасадаў. с. 331
БАРЫ́САЎСКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ АБ’ЯДНА́НЫ МУЗЕ́Й . Засн. ў 1946 у г. Барысаў, адкрыты ў 1950, да 1988 краязнаўчы музей. Мае 6 экспазіц. залаў (пл. экспазіцыі 170 м2), больш як 31 тыс. экспанатаў (1995). Матэрыялы знаёмяць з гісторыяй узнікнення і развіцця Барысава (археал. знаходкі, дакументы часоў ВКЛ, зброя перыяду вайны 1812, этнагр. экспанаты, нумізматычная калекцыя і інш.), падзеямі рэв. руху, грамадз. вайны, рэпрэсіямі ў 1930-я г., партыз. рухам і дзейнасцю Барысаўскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну, аднаўленнем і развіццём гаспадаркі горада і раёна. Экспануюцца матэрыялы пра знакамітых землякоў: удзельнікаў рэв. руху, дзярж. дзеячаў, Герояў Сав. Саюза, вучоных, дзеячаў мастацтва і л-ры (А.Трусава, Я.А.Адамовіча, М.І.Марозава, Г.П.Гурыновіча, У.В.Кавалёнка, А.А.Анікейчыка, М.Клімковіча, І.Харыка і інш.), творы скульптараў і мастакоў. Мае навукова-даведачную б-ку; філіялы: Іканскі музей народнай славы, Дом-музей А.Ф.Купрыянавай у Жодзіне. с. 331
БАРЫ́САЎСКІ ЗАВО́Д АГРЭГА́ТАЎ . Створаны ў 1958 у г. Барысаў як філіял Мінскага трактарнага з-да. З 1961 з-д гідраапаратуры, з 1970 — агрэгатаў. З 1983 у ВА «Мінскі маторны завод». Асн. прадукцыя (1995): вузлы да рухавікоў, запасныя часткі да трактароў, турбакампрэсары. Выпускае тавары нар. ўжытку (помпы вадзяныя, тэлеантэны, мэблю для кухні і турысцкую). с. 331
БАРЫ́САЎСКІ ЗАВО́Д «АЎТАГІДРАЎЗМАЦНЯ́ЛЬНІК» . Пабудаваны ў 1967—71 у г. Барысаў як з-д гідрапомпаў і гідраўзмацняльнікаў рулёў. З 1971 з-д «Аўтагідраўзмацняльнік». Выпускае 37 найменняў гідравузлоў. Асн. прадукцыя (1995): механізмы рулявога кіравання грузавых аўтамабіляў КамАЗ, МАЗ, КрАЗ, Урал АЗ, ПАЗ, ЛАЗ, ЛІАЗ, ГАЗ, гідрацыліндры і помпы механізмаў перакульвання кабін аўтамабіляў МАЗ, гідраразмеркавальнікі для дарожных машын і інш. Выпускае таксама адбойныя малаткі, запасныя часткі для аўтамабіляў, аўтапрылады, прыстасаванні і інструмент, у тым ліку бытавы. Пры з-дзе палітэхнікум, ПТУ металістаў. с. 331
БАРЫ́САЎСКІ ЗАВО́Д АЎТАТРА́КТАРНАГА ЭЛЕКТРААБСТАЛЯВА́ННЯ . Пабудаваны ў 1958—59 у г. Барысаў. З 1994 акц. т-ва. Асн. прадукцыя (1995): стартэры розных мадыфікацый для аўтамабіляў ГАЗ, ЗІЛ, КамАЗ, РАФ і інш. с. 331
БАРЫ́САЎСКІ ЗАВО́Д «ГУМАТЭ́ХНІКА» . Створаны ў г. Барысаў у 1949 як арцель па вырабе гумавага абутку. З 1956 з-д гумавых тэхн. вырабаў. У 1967 пабудаваны вытв. корпус па выпуску ўшчыльнікавых кольцаў для жал. накрывак. У 1976—93 у ВА «Беларусьгуматэхніка». З 1992 нар. прадпрыемства «Гуматэхніка». Асн. прадукцыя (1995): фармавыя і нефармавыя гумава-тэхн. вырабы, вікельныя ўшчыльнікавыя кольцы, тавары культ.-быт. прызначэння. с. 331
БАРЫ́САЎСКІ ЗАВО́Д МЕДЫЦЫ́НСКІХ ПРЭПАРА́ТАЎ . Пабудаваны ў 1961—65 у г. Барысаў як фармацэўтычная ф-ка. У 1969—90 хіміка-фармацэўтычны з-д. У 1984 пабудаваны корпус таблетачнага цэха, у 1990 — ампульнай вытв-сці. Дзейнічаюць участкі: галенавы, таблетачны, ампульны, друкарска-картанажны. Асн. прадукцыя (1995) — гатовыя лекавыя сродкі: растворы ў ампулах і парашкі для ін’екцый, таблеткі, настоі, экстракты, каплі, мазі, пасты. с. 331
БАРЫ́САЎСКІ ЗАВО́Д ПЛАСТМА́САВЫХ ВЫ́РАБАЎ . Пабудаваны ў 1963—65 у г. Барысаў. Асн. прадукцыя (1995): поліэтыленавыя напорныя трубы для трубаправодаў, трубы гафрыраваныя для меліярацыі, плёнка, тэхн. вырабы і тавары нар. ўжытку. с. 331
БАРЫСАЎСКІ ЗАВО́Д ЭМАЛІРАВА́НАГА ПО́СУДУ «ЧЫРВО́НЫ МЕТАЛІ́СТ» . Створаны ў 1929 у г. Барысаў як арцель «Чырвоны металіст», якая вырабляла сталовыя прыборы. З 1933 выпускаў ацынкаваны посуд, біклагі для малака, тэрмасы, метал. вырабы і інш. У 1945 наладжаны выпуск стальнога эмаліраванага посуду. Асн. прадукцыя (1995): посуд, мыйкі і ракавіны стальныя эмаліраваныя, вырабы з бляхі (даёнкі, лейкі і інш.), ацяпляльнікі кабіны трактара МТЗ. с. 331
БАРЫ́САЎСКІ ЗА́МАК . Існаваў у 13—18 ст. на левым беразе р. Бярэзіна, каля сутокаў з р. Пралля. Пабудаваны ў 13 — пач. 14 ст. пасля пераносу стараж. Барысава на новае месца. Займаў пляцоўку пл. каля 2 га, абкружаную земляным валам з драўлянымі сценамі і вежамі, а таксама ровам. Кантраляваў суднаходны шлях з бас. Балтыйскага ў Чорнае мора і сухапутны шлях у цэнтр Беларусі. У 16 ст. яго тройчы асаджалі маск. войскі (1514, 1519, 1535). У 1-й пал. 17 ст. перабудаваны ў 5-бастыённую фартэцыю, з У да яго прымыкала «падзамча», якое таксама мела лінію абароны. У 1655 замак узяты і спалены рус. войскам, але паводле загаду цара адноўлены. У 1658 двойчы пераходзіў з рук у рукі, моцна пацярпеў і рамантаваўся на працягу некалькіх гадоў. У Барысаўскім замку рус. гарнізон абараняўся з чэрв. 1661 да 9.7.1662 ад атрадаў ВКЛ С.Чарнецкага, В.Валовіча, А.Русецкага і П.Сапегі. Адноўленыя замак і падзамак былі ў добрым стане да канца 18 ст. Захаваліся равы, запоўненыя вадой. с. 332
БАРЫ́САЎСКІ ІНСТРУМЕНТА́ЛЬНЫ ЗАВО́Д . Створаны ў 1963 у г. Барысаў як філіял Мінскага інстр. з-да. З 1969 інстр. з-д. Асн. прадукцыя (1995): разцы такарныя, аснашчаныя пласцінамі цвёрдага сплаву (для апрацоўкі дэталяў з чыгуну і сталі), тавары шырокага ўжытку і гасп. інструмент. с. 332
БАРЫ́САЎСКІ КАМБІНА́Т ПРЫКЛАДНО́ГА МАСТА́ЦТВА Беларускага саюза мастакоў. Створаны ў 1963 у г. Барысаў на базе керамічных майстэрняў, што існавалі з канца 19 ст. Да 1968 наз. Мастацка-вытворчыя майстэрні. Уключае таксама ўчасткі маст. ткацтва і вязання (з 1964), па выпуску габеленаў (з 1972). На камбінаце працуюць больш за 50 мастакоў (1996). Выпускае дэкар. утылітарную кераміку (сувеніры, вазы, кашпо), вырабы маст. вязання (сукенкі, касцюмы, світэры, кофты) і ткацтва (парцьерныя тканіны, ручнікі, сурвэткі, дарожкі); па заказах стварае маст. керамічныя пліткі, дэкар. вазы і скульптуры для інтэр’ераў грамадскіх будынкаў. Вырабы камбіната ўпрыгожваюць інтэр’еры будынкаў Мінска, Барысава, Талачына, Заслаўя і інш. На камбінаце зроблены габелены-заслоны для сцэн Дзярж. т-раў муз. камедыі, оперы і балета ў Мінску, т-ра імя Я.Коласа ў Віцебску, палацаў культуры ў Барысаве, Новалукомлі і інш., насценныя габелены для фае палацаў культуры і музеяў (Магілёў, Барысаў, Варонеж, Багучар), для залы пасяджэнняў у будынку былога ЦК КПБ (Дзярж. прэмія Беларусі 1980), у будынку ААН (Нью-Йорк), «Габелен стагоддзя» і інш. Габелены, створаныя на камбінаце, засведчылі з’яўленне сучаснай школы бел. габелена. Л.Д.Фінкельштэйн. с. 332
БАРЫ́САЎСКІ ЛЕСАХІМІ́ЧНЫ ЗАВО́Д , «Лесахімік». Створаны ў 1971 у г. Барысаў як папярова-лесахім. камбінат на базе лесахім. з-да і папяровай ф-кі «Прафінтэрн» (дзейнічала ў 1902—25 як Барысаўская папяровая фабрыка «Папірус»). З 1976 у ВА «Белпаперапрам». З 1977 завод, у 1992 рэарганізаваны, з 1994 адкрытае акц. т-ва «Лесахімік». Асн. прадукцыя (1995): каніфоль, жывічны шкіпінар, пакост, сальвент. с. 332
БАРЫ́САЎСКІ ПАВЕ́Т , адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1793—1924. Утвораны ў складзе Мінскай губ. пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай. Цэнтр — г. Барысаў. Пл. 10182,5 км2, нас. 240 764 чал. (1897). У 1917 павет уключаў 28 валасцей: Бытчанскую, Бягомльскую, Бярэзінскую, Валасевіцкую, Велікадолецкую, Вітуніцкую, Восаўскую, Вяляціцкую, Гайнаслабодскую, Глівінскую, Дзмітравіцкую, Докшыцкую, Зачысцкую, Зембінскую, Кішчынаслабодскую, Красналуцкую, Лагойскую, Лошніцкую, Мільчанскую, Мсціжскую, Плешчаніцкую, Прусавіцкую, Смалявіцкую, Тумілавіцкую, Ухвальскую, Халопеніцкую, Эсьмонскую, Юр’еўскую. У сак. 1921 Докшыцкая, Тумілавіцкая і частка Мільчанскай вол. (2-я частка перайменавана ў Горненскую вол.) адышлі да Польшчы; з Вілейскага пав. ў Барысаўскі павета перададзена Крайская вол. У чэрв. 1924 далучаны Лукомская і Чарэйская вол. са скасаванага Бачэйкаўскага пав. 17.7.1924 павет скасаваны, большая частка валасцей уключана ў Барысаўскую акругу. с. 332
БАРЫ́САЎСКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ . Засн. ў 1968 у Барысаве. Спецыяльнасці (1995/96 навуч. г.): тэхналогія абсталявання і аўтаматызацыя машынабудавання, эксплуатацыя прыбораў і апаратаў, цеплаэнергетыка, геадэзія, тапаграфія, эканоміка і кіраванне прадпрыемствам. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае. с. 332
БАРЫ́САЎСКІ РАЁ́Н , на ПнУ Мінскай вобласці Беларусі. Утвораны 17.7.1924. Пл. 3 тыс. км2. Нас. 50,1 тыс. чал. (1995). Сярэдняя шчыльн. 16,7 чал/км2. Цэнтр — г. Барысаў, 305 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 22 сельсаветы: Аздзяціцкі, Бродаўскі, Весялоўскі, Вяляціцкі, Глівінскі, Забашавіцкі, Зачысценскі, Зембінскі, Іканскі, Карсакавіцкі, Кішчынаслабодскі, Лошніцкі, Майсееўшчынскі, Мётчанскі, Мсціжскі, Навасёлкаўскі, Неманіцкі, Перасадскі, Прыгарадны, Траянаўскі, Хаўхоліцкі, Чарневіцкі.
Тэр. раёна займае паўн. ч. Цэнтральнабярэзінскай раўніны, паўд. ч. Верхнебярэзінскай нізіны і ПнУ Мінскага ўзвышша. Паверхня раўнінна-ўзгорыстая, пераважаюць выш. 180—220 м, найвыш. пункт 260 м (каля в. Дзядзілавічы). Карысныя выкапні: торф, буд. пяскі, легкаплаўкія гліны, пясчана-жвіровы матэрыял. Сярэдняя т-ра студз. -6,9 °С, ліп. 18,2 °С. Ападкаў 647 мм за год. Вегетацыйны перыяд 187 дзён. Гал. рака — Бярэзіна з прытокамі Гайна, Бродня, Пліса, Рова (справа), Сха, Мужанка, Бобр (злева). На Пн воз. Палік. Пашыраны дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы. Пад лясамі 54% тэрыторыі; вял. масівы на Пн і З; пераважаюць хваёвыя, яловыя і бярозавыя лясы. Агульная пл. балотаў 12 тыс. га, балотныя масівы — Цна, Карма, Лісінскае і інш. У межах раёна — паўд. ч. Бярэзінскага біясфернага запаведніка і біял. заказнік Чэрнеўскі.
Пад с.-г. ўгоддзямі 102,7 тыс. га, з іх асушаных 23,5 тыс. га. На 1.1.1995 у раёне 21 калгас і 8 саўгасаў. Асн. галіны сельскай гаспадаркі — малочна-мясная жывёлагадоўля і льнаводства, пашыраны пасевы збожжавых, кармавых культур, бульбы і гародніны. Птушкагадоўля. Прадпрыемствы паліўнай (торфабрыкет), металаапр. і харч. (крухмал, кансервы) прам-сці; вытв-сць буд. матэрыялаў. Па тэр. раёна праходзяць чыгунка Мінск—Орша і аўтамагістраль Брэст—Масква, аўтадарогі на Плешчаніцы, Беразіно, Бягомль. Суднаходства па Бярэзіне. У раёне 27 сярэдніх, 8 базавых, 10 пачатковых і 1 спарт. школы, 37 дашкольных устаноў, 52 бібліятэкі, 43 клубныя ўстановы, 2 паліклінікі, 4 амбулаторыі, раённая і 9 сельскіх участковых бальніц. Помнікі прыроды: геал. разрэз Мурава, Барысаўскае лесанасаджэнне. Помнікі архітэктуры: цэрквы 2-й пал. 19 ст. ў вёсках Бытча і Зембін, касцёл пач. 19 ст. ў в. Зембін, царква 19 — пач. 20 ст. ў в. Зорычы. Мемар. комплекс у гонар перамогі рус. войскаў над Напалеонам пры пераправе цераз р. Бярэзіна ў 1812 (каля в. Брылі). Выдаецца газ. «Адзінства». С.І.Сідор. с. 333
БАРЫ́САЎСКІ ХРУСТАЛЁ́ВЫ ЗАВО́Д . Засн. ў 1895 у г. Барысаў як шкляная гута. Вырабляў шкляны і хрусталёвы посуд, лямпавае шкло. У 1910 працавала 260 рабочых, лакамабіль і паравы кацёл. У час грамадз. вайны разбураны, адноўлены ў 1921 як шкляны з-д, з 1978 — Барысаўскі хрусталёвы завод. Асн. прадукцыя (1995): вырабы са шліфаванага свінцовага хрусталю, каляровага і бясколернага шкла (усяго каля 700 найменняў). Прадукцыя экспартуецца ў Рас. Федэрацыю, Украіну, Казахстан, Маддову, краіны Прыбалтыкі, ЗША, Вялікабрытанію, Германію, Фінляндыю і Швецыю. с. 333
БАРЫСАЎСКІ ШПАЛАПРАПІ́ТНЫ ЗАВО́Д . Дзейнічаў у 1898—1910 пры чыг. ст. Барысаў Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. З дапамогай спец. машын насычаліся шпалы і драўляныя брусы смоладзягцярным хім. растворам. У 1899 выкарыстоўвалася паравая машына (15 к.с.), у 1910 — паравы рухавік (120 к.с.), працавалі 496 рабочых. с. 333
БАРЫ́САЎСКІЯ ЛЕСАПІ́ЛЬНЫЯ ЗАВО́ДЫ . Дзейнічалі ў Беларусі ў 1875— 1914 у маёнтку Старабарысаўскі Барысаўскага пав. (цяпер у межах г. Барысаў) і ў г. Барысаў. У 1908 на адным з іх былі створаны мукамольна-крупяное, дражджавое і спіртавое прадпрыемствы пад назвай «Заводы Літва». Мелі паравыя машыны, катлы і рухавікі, дынама-машыну. Выраблялі дошкі, рэйкі, брусы. У 1908 працавалі 176 рабочых. с. 333
БАРЫ́САЎШЧЫНА , вёска ў Беларусі, у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 18 км на З ад г. Хойнікі, 121 км ад Гомеля, 24 км ад чыг. ст. Хойнікі. 435 ж., 188 двароў (1995). Палац культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Каля вёскі паселішча эпохі мезаліту і неаліту, гарадзішча ранняга жал. веку. Помнік архітэктуры 19 — пач. 20 ст. — сядзіба. с. 333
БАРЫ́САЎШЧЫНСКІ МЕТАЛУРГІ́ЧНЫ ЗАВО́Д . Дзейнічаў на Беларусі ў 1854—81 у маёнтку Барысаўшчына паблізу в. Чарняўка Барысаўскага р-на Мінскай вобл. Працаваў на пакладах мясц. балотных рудаў. У 1863 дзейнічалі 4 паравыя машыны, домна, у 1868 — 3 домны, пудлінгавая печ, вагранка, 2 крычныя горны. Вырабляў чыгун, жалеза (пудлінгавае, паласавое, шыннае, круглае, квадратнае), у 1863—72 — адліўкі, машыны, у т.л. паравыя. Працавала 437 чал., выплаўлялася да 120 тыс. пудоў чыгуну (1867), штогод выраблялася па 20—72 тыс. пудоў сталі і жалеза. На Усерасійскай выстаўцы (Масква, 1870) прадукцыя адзначана бронзавым медалём. с. 333
БАРЫСЕ́ВІЧ Аляксей Іванавіч (25.6.1880, в. Саленікі Карэліцкага р-на Гродзенскай вобласці —20.11.1953), вынаходнік-самавук. Герой Працы (1934). Працаваў у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це імя М.Я.Жукоўскага (ЦАГІ; 1926—29), з 1939 на прадпрыемствах Масквы. Прапанаваў тэхналогію пайкі алюмінію звычайным паяльнікам і патай-клёпкі ў самалётабудаванні. Удзельнічаў у вырабе першых (залатых) зорак Крамля, у мантажы самалётаў АНТ-20 («Максім Горкі») і АНТ-25, на якім адбыўся першы пералёт з СССР у ЗША.
А.І.Болсун. с. 333
БАРЫСЕ́ВІЧ Валянцін Аляксеевіч (н. 27.5.1930, Масква), бел. вучоны ў галіне ядз. энергетыкі. Канд. тэхн. н. (1965). Сын А.І.Барысавіча. Скончыў Маскоўскі энергет. ін-т (1955). З 1957 у Ін-це энергетыкі, з 1992 у Ін-це праблем энергетыкі АН Беларусі. Навук. працы па ўзаемадзеянні магутных патокаў іанізавальнага выпрамянення з рэчывамі, распрацоўцы тэхналогій выкарыстання радыяц. працэсаў у нар. гаспадарцы. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.: Применение мощных источников гамма-излучения в народном хозяйстве Белоруссии. Мн., 1980 (у сааўт). с. 333
БАРЫСЕ́ВІЧ Вольга Міхайлаўна (4.7.1903, г. Порт-Артур — 13.9.1947), бел. рэжысёр оперы. Скончыла Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). У 1926—31 артыстка БДТ-2. У 1933—47 рэжысёр Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Удзельнічала ў стварэнні нац. рэпертуару (сааўтар лібрэта оперы «Кветка шчасця» А.Туранкова). Лепшыя пастаноўкі — «Трыльбі» А.Юрасоўскага (1940), «Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха (1941). З інш. работ: «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага (1933), «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні (1934), «Чыо-Чыосан» Дж.Пучыні (1945), «Русалка» А.Даргамыжскага (1946). Б.С.Смольскі. с. 333
БАРЫСЕ́ВІЧ Мікалай Аляксандравіч (н. 21.9.1923, пас. Лучны Мост Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.), бел. фізік. Акад. АН Беларусі (1969), АН СССР (1981, з 1992 Рас. АН) і шэрагу замежных АН. Д-р фізіка-матэм. н. (1965), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1994). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў БДУ (1950). З 1955 нам. дырэктара Ін-та фізікі, у 1969—87 прэзідэнт АН Беларусі. З 1992 ганаровы прэзідэнт АН Беларусі і старшыня камісіі па гісторыі навукі. Навук. працы па люмінесцэнцыі і спектраскапіі складаных малекул, квантавай электроніцы і інфрачырвонай тэхніцы. Даследаваў рассеянне выпрамянення дысперснымі сістэмамі, стварыў (разам з супрацоўнікамі) новы клас аптычных фільтраў для інфрачырвонай вобласці спектра. Адкрыў (разам з Б.С.Непарэнтам) з’яву стабілізацыі-лабілізацыі электронна-ўзбуджаных шмататамных малекул (зарэгістравана ў 1977). Ленінская прэмія 1980. Дзярж. прэмія СССР 1973.
Тв.: Возбужденные состояния сложных молекул в газовой фазе. Мн., 1967; Инфракрасные фильтры. Мн., 1971 (разам з В.Р.Верашчагіным, М.А.Валідавым). с. 333
БАРЫСЕ́НКА Аляксандр Леанідавіч (н. 31.5.1966, р.п. Касцюкоўка Гомельскай вобл.), бел. спартсмен (сучаснае пяцібор’е). Майстар спорту міжнар. класа (1991). Чэмпіён свету ў камандным заліку (1991) у складзе каманды СССР. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў камандным заліку (1994), прызёр этапаў Кубка свету ў асабістым першынстве (1993, 1994), прызёр Кубка свету ў камандным заліку (1991—93), 2-разовы чэмпіён СССР у асабістым першынстве (1991, зімовы і летні чэмпіянат). с. 334
БАРЫСЕ́НКА Васіль Васілевіч (25.4.1904, г. Барысаў —26.7.1984), бел. літ.-знавец, крытык. Акад. АН Беларусі (1969), д-р філал. н., праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў БДУ (1929). З 1924 на выкладчыцкай і навук. рабоце. У 1937—41 дырэктар Ін-та л-ры і мовы АН Беларусі. З 1946 дырэктар, з 1973 навук. супрацоўнік-кансультант Ін-та л-ры АН Беларусі. Даследаваў творчасць Ф.Багушэвіча («Францішак Багушэвіч і праблема рэалізму ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя», 1957), Я.Купалы, Я.Коласа, В.Дуніна-Марцінкевіча, П.Труса і інш. У некаторых працах 1930—40-х г. аддаў даніну вульгарнаму сацыялагізму («Нацдэмаўская літаратуразнаўчая метадалогія М.Гарэцкага», 1936; «Вораг пад маскай крытыка», 1937; «Аб ідэалагічных скажэннях у працы асобных літаратуразнаўцаў і крытыкаў», 1948, і інш.). Аўтар хрэстаматыі і падручніка для 8-га кл. «Беларуская літаратура» (1959, 19-е выд. 1978, з В.Івашыным). Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1980 за ўдзел у 2-томным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (на рус. мове, 1977). с. 334
БАРЫСЕ́НКА Віктар Яўгенавіч (н. 14.1.1951, г. Запарожжа, Украіна), бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1988), праф. (1990). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1973; цяпер Бел. дзярж. ун-т інфарматыкі і радыёэлектронікі), дзе і працуе. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела і паўправаднікоў. Устанавіў шэраг заканамернасцяў цвердафазных працэсаў у матэрыялах мікраэлектронікі пры ўздзеянні інтэнсіўных патокаў іонаў, электронаў, фатонаў; прапанаваў прынцыпы мадэліравання электронных уласцівасцяў цвердацельных нанаразмерных структур.
Тв.: Твердофазные процессы в полупроводниках при импульсном нагреве. Мн., 1992. с. 334
БАРЫСЕ́НКА Уладзімір Аляксандравіч (25.1.1912, в. Пеніца Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. —12.4.1993), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Сумскае артыл. вучылішча (1937), афіцэрскую артыл. школу (1950). У Чырв. Арміі з 1931. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Ленінградскім і 2-м Бел. франтах. Удзельнік прарыву блакады Ленінграда, вызвалення Прыбалтыкі, Беларусі. У лютым 1944 каля Араніенбаўма (цяпер г. Ламаносаў, Расія) артполк пад яго камандаваннем знішчыў глыбокаэшаланіраваныя ўмацаванні, дзесяткі танкаў і гармат праціўніка. Да 1957 у Сав. Арміі. с. 334
БАРЫСЕ́НКА Яўген Піліпавіч (н. 25.7.1933, в. Хацкавічы Чавускага р-на Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі. Д-р с.-г. н. (1993). Скончыў БСГА (1957). З 1967 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі, з 1990 у Бел. НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па тэхналогіях прыгатавання кармоў з выкарыстаннем высокабялковых кармавых культур і сіласавання кармоў з зернефуражных культур у сумесі з бабовымі. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана сістэма інтэнсіўнага вядзення лугапашавай гаспадаркі.
Тв.: Перспективные технологии заготовки травянистых кормов. Мн., 1990 (у сааўт.). с. 334
БАРЫСЁ́НАК Барыс Васілевіч (н. 22.7.1934, г. Беразіно Мінскай вобл.), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1956). Працуе ў Т-ры юнага гледача Беларусі. Яго мастацтва адметнае арганічнасцю, мяккасцю, пластычнай выразнасцю і дакладнасцю знешняга малюнка роляў: Максім Багдановіч («Зорка Венера» М.Алтухова і Б.Бур’яна), Адась, Васіль («Папараць-кветка» і «Над хвалямі Серабранкі» І.Козела), Максім Кутас («Прымакі» Я.Купалы ў спектаклі «Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець...»), Бобчынскі («Рэвізор» М.Гогаля), а таксама ролі ў спектаклях-казках. Удзельнічае ў тэле- і радыёпастаноўках. с. 334
БАРЫСО́ЎСКІ Вадзім Васілевіч (19.1.1900, Масква — 2.8.1972), рускі альтыст, выканаўца на віёль д’амур, педагог. Нар. арт. Расіі (1965). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1922), з 1935 яе прафесар. Адзін са стваральнікаў сав. альтовай школы. Арганізатар і ўдзельнік Квартэта імя Л.Бетховена (1923—66). Першы выканаўца многіх твораў для альта сучасных кампазітараў, а таксама адноўленай ім незакончанай санаты для альта і фп. М.Глінкі. Аўтар апрацовак і транскрыпцый твораў для альта, віёль д’амур і інш. інструментаў. с. 334
БАРЫСФЕ́Н (грэч. Borysthenēs), 1) назва р. Дняпро ў творах ант. гісторыкаў (Герадот, Страбон, Пліній Старэйшы і інш.). 2) Стараж.-грэч. назва г. Ольвія (6 ст. да нашай эры — 5 ст. нашай эры), які знаходзіўся на правым беразе Дняпроўска-Бугскага лімана (Украіна). с. 334
БАРЫСФЕ́РА (ад грэч. barys цяжкі + сфера), унутраная частка зямнога шара, якая складаецца з ядра Зямлі і мантыі Зямлі. Часта пад барысферай разумеюць толькі ядро Зямлі. Глядзі таксама Геасферы. с. 334
БАРЫ́СІК Міхаіл Уладзіміравіч (н. 17.2.1937, в. Якавічы Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне фізіялогіі і біяфізікі. Д-р мед.н. (1983), праф. (1985). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1964, з 1986 яго прарэктар). Навук. працы па сістэмным аналізе механізмаў рэгуляцыі кіслародасувязных уласцівасцяў крыві, транспарту кіслароду, фарміравання паслястрэсавых наступстваў і інш. ў арганізме. с. 334
БАРЫ́Т , цяжкі шпат, мінерал класа сульфатаў (сульфат барыю, BaSO4). Мае ў сабе 65,7% вокіслу барыю (ВаО). Прымесі стронцыю, кальцыю, свінцу. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Звычайна трапляецца ў выглядзе суцэльных буйнакрышт. масаў, можа быць у зярністых, пласціністых або зямлістых агрэгатах. Колер белы або з блакітным, жоўтым ці чырванаватым адценнем. Празрысты да паўпразрыстага. Бляск шкляны. Цв. 3— 3,5. Шчыльн. 4,3—4,5 г/см3. Паводле паходжання гідратэрмальны і гіпергенны. Асн. руда барыю. Выкарыстоўваецца ў растворах пры бурэнні, як напаўняльнік у папяровай, гумавай, керамічнай, лакафарбавай, цэментнай прам-сці, для вытв-сці выбуховых рэчываў, у металургіі, оптыцы і інш. с. 334
БАРЫ́ТА (Barito), рака на Пд в-ва Калімантан, у Інданезіі. Даўж. 880 км, пл. бас. каля 100 тыс. км2. Пачынаецца на паўн. схілах хр. Мюлер, цячэ з Пн на Пд па забалочанай раўніне, упадае ў Яванскае м. Паўнаводная круглы год. Суднаходная ў сярэднім і ніжнім цячэнні. У дэльце порт Банджармасін. с. 335
БАРЫТАБЕТО́Н , цяжкі бетон, запаўняльнік у якім барыт ці барытавая руда або іх сумесь з метал. стружкай, чыгунным шротам і інш. Аб’ёмная маса барытабетону 3300—3600 кг/м3, маркі 100, 150 і 200. Выкарыстоўваецца ў канструкцыях ядз. рэактараў для аховы абслуговага персаналу ад радыеактыўнага апрамянення. с. 335
БАРЫТО́Н (італьян. baritono), 1) мужчынскі голас сярэдняга рэгістру (паміж басам і тэнарам). Дыяпазон А — аs1. Вылучаюць лірычны барытон, больш мяккі і рухомы, бліжэй да драм. тэнара, і драматычны барытон, больш мужны і моцны, бліжэй да баса. 2) Басовы струнны смычковы інструмент сям’і віёлаў з 6—7 асноўнымі і 7—20 (і болей) рэзаніруючымі струнамі (выкарыстоўваліся і для ігры шчыпком). 3) Духавы медны муштучны інструмент з сям’і шырокамензурных вентыльных духавых інструментаў (саксгорнаў і інш.). 4) Абазначэнне разнавіднасцяў у сем’ях духавых інструментаў (напр., саксафон-барытон, барытонавы габой і інш.). с. 335
БАРЫ́ЧАВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на У ад Пінска, 210 км ад Брэста. 320 ж., 121 двор (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. Сувязі. с. 335
БАРЫ́ЧНАЕ ПО́ЛЕ , размеркаванне ціску паветра ў атмасферы Зямлі. Характарызуецца ізабарнымі паверхнямі (умоўныя паверхні з аднолькавым ціскам). Складаецца з барычных сістэм — рухомых абласцей паніжанага і павышанага ціску з замкнёнымі (цыклон, антыцыклон) і незамкнёнымі (лагчына, грэбень, седлавіна) ізабарамі. Неаднароднасць ціску ў барычным полі абумоўлівае сістэму паветр. плыняў, размеркаванне т-ры, воблачнасці, ападкаў і інш. метэарал. Элементаў. с. 335
БАРЫ́ЧНАЯ СТУПЕ́НЬ , бараметрычная ступень, паказчык стану атмасферы, роўны адлегласці па вертыкалі ў метрах, якая адпавядае змяненню атм. ціску на 1 гПа. З памяншэннем атм. ціску і ростам т-ры барычная ступень павялічваецца. Так, пры ціску 1000 гПа і т-ры 0 °С барычная ступень 8 м/гПа, пры ціску 500 гПа (на выш. каля 5 км) і той жа т-ры — каля 16 м/гПа. З ростам т-ры на 1 °С барычная ступень павялічваецца на 0,4%. Барычная ступень выкарыстоўваецца пры разліках па бараметрычнай формуле і пры бараметрычным нівеліраванні. с. 335
БАРЫ́ЧНЫ ГРАДЫЕ́НТ , бараметрычны градыент, паказчык стану атмасферы, які характарызуе змяненне атм. ціску на адзінку адлегласці па вертыкалі і гарызанталі, вызначаецца ў напрамку, перпендыкулярным ізабары. Звычайна гарызантальны барычны градыент складае 1—3 гПа на 100 км (у трапічных ураганах павялічваецца ў дзесяткі разоў). Замест вертыкальнага барычнага градыенту часта карыстаюцца барычнай ступенню. Ад барычнага градыенту залежаць напрамак і сіла ветру. с. 335
БАРЫЧЭ́ЎСКІ Арцём Іванавіч (28.6.1891, с. Сернікі Зарэчненскага р-на Ровенскай вобл., Украіна — 2.11.1969), Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Нам. камандзіра батальёна маёр Барычэўскі вызначыўся летам 1944 у час прарыву варожай абароны на ПнЗ ад Рагачова, у баі пад Ваўкавыскам. с. 335
БАРЫЧЭ́ЎСКІ (Барычэўскі-Тарнава) Іван Пятровіч (1810, Мінская губ. — 24.7.1887), бел. гісторык, археограф, фалькларыст, этнограф. Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію (1833). З 1835 служыў у дзярж. установах. У час. «Санкт-Петербургские ведомости», «Журнал Министерства народного просвещения» і інш. апублікаваў артыкулы «Даследаванне пра паходжанне, назву і мову літоўскага народа», «Урывак з літоўска-рускай гісторыі», «Пра рускі летапіс у Літве, названы «Хроніка Быхаўца». Запісы фальклору паўд. і зах. славян надрукаваны ў яго кнігах «Аповесці і паданні народаў славянскага племя» (ч. 1—2, 1840—41) і «Народныя славянскія апавяданні» (1844). У 1851 асобнай кнігай выйшла яго праца «Праваслаўе і руская народнасць у Літве». Удзельнічаў у зборы матэрыялаў і падрыхтоўцы выданняў Археагр. Камісіі. с. 335
БАРЫЧЭ́ЎСКІ Клеменс (1828, Вільня — ?), бел. скульптар. Вучань К.Ельскага. Скончыў Пецярбургскую АМ, дзе атрымаў дыплом за бюст з натуры (1851). З 1861 жыў у Парыжы. Ствараў партрэтныя скульптуры (бюсты, медалі), надмагільныя помнікі, творы на рэліг. тэмы, выкарыстоўваючы пластыку з розных матэрыялаў — гіпсу, мармуру, бронзы. З 1867 дэманстраваў работы ў парыжскіх салонах. Сярод твораў: бюсты генерала В.Замойскага (1867), Л.Нядзведскага (1869), франц. мастака Э.Дэлакруа (1873), рус. філосафа Р.Вырубава, публіцыста З.Кржыжаноўскага-Лакруа (абодва 1881), эпітафія А.Чартарыйскага (1866—68), партрэтныя медальёны. А.К.Лявонава. с. 335
БАРЫЧЭ́ЎСКІ Яўген Іванавіч (17.12.1883, Мінск — 12.9.1934), бел. літ.-знавец. Праф. (1928). Вучыўся ў Берлінскім (1903—04) і Маскоўскім (скончыў у 1910) ун-тах. Выкладаў рус. л-ру ў Маскве (1910—18), працаваў вучоным сакратаром Галоўмузея РСФСР (1918—22). З 1922 выкладчык БДУ, з 1927 навук. супрацоўнік Інбелкульта, пасля — Ін-та л-ры і мастацтва АН Беларусі. Даследаваў пытанні эстэтыкі, паэтыку літ. жанраў (манаграфіі «Тэорыя санету»; «Паэтыка літаратурных жанраў»; абедзве 1927). Вывучаў творчасць А.Пушкіна, Я.Купалы, М.Багдановіча, зах.-еўрап. л-ру, літ. плыні ў Германіі 1920-х г. і інш. Браў удзел у падрыхтоўцы збору твораў М.Багдановіча (т. 1—2, 1927—28).
Тв.: Мир искусств в образах поэзии. М., 1922; «Матчын дар» А.Гаруна. Мн., 1928; Паэтыка: Курс для завочнага педфаку. Мн., 1929—30.
І.У.Саламевіч. с. 335
БА́РЫШАЎ Гурый Іларыёнавіч (н. 30.4.1928, Ташкент), бел. тэатразнавец і мастацтвазнавец. Д-р мастацтвазнаўства, праф. (1990). Скончыў Ташкенцкі тэатр. ін-т (1950). Працаваў у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі (1955—67, 1973—78), Бел. тэатр.-маст. ін-це (1961—67), Гал. рэдакцыі БелСЭ (1967—73). З 1983 у Бел. ун-це культуры. Даследуе гісторыю і тэорыю бел. прафес. і нар. т-ра, т-р Беларусі 18 ст., сцэнаграфію. Аўтар раздзелаў у кн. «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1, 1983), «Музычны тэатр Беларусі: Дакастрычніцкі перыяд» (1990), «Беларускі народны тэатр батлейка» (1962, з А.Саннікавым) і інш.
Тв.: Театральная культура Белоруссии XVIII века. Мн., 1992.
А.А.Саламаха. с. 335
БАРЫ́ШНІК , устарэлая назва перакупшчыка, гандлёвага пасрэдніка. У ВКЛ садзейнічаў куплі і продажу тавараў на рынках і кірмашах за пэўную ўзнагароду (барыш). Пры неабходнасці сведчыў на судзе пра гандл. здзелкі. с. 335
БАРЫ́ШНІКАВА Кіра Кір’янаўна (20.2.1897, г. Фергана, Узбекістан — 27.4.1978), бел. і рус. педагог, мовазнавец. Праф. (1964). Скончыла Вышэйшыя навук.-пед. курсы пры 2-м Маскоўскім ун-це (1928). З 1947 у Маскоўскім пед. ін-це замежных моў, з 1967 — заг. кафедры эксперым. фанетыкі ў Мінскім пед. ін-це замежных моў. Аўтар шэрагу даследаванняў па фанетыцы франц. мовы: інтанацыі і рытміцы, слоўным і фразавым націску; па агульных пытаннях прасодыі, інтанацыі і фанетычнай стылістыкі. У сааўт. выдала «Уводна-карэктыўны фанетычны курс французскай мовы» (1974). Пад яе навук. кіраўніцтвам падрыхтавана плеяда бел. раманістаў і фанетыстаў. Г.А.Мятлюк. с. 335
БАРЫ́ШНІКАЎ Міхаіл Мікалаевіч (н. 27.1.1948, Рыга), артыст балета. Засл. арт. Расіі (1973). Скончыў Ленінградскае маст. вучылішча (1967). З 1967 саліст Ленінградскага т-ра оперы і балета імя С.М.Кірава. З 1974 у ЗША. Супрацоўнічае з «Амерыканскім тэатрам балета» (у 1980—89 маст. дырэктар і саліст), «Нью-Йоркскім гарадскім балетам», танцаваў у трупах А.Эйлі, П.Тэйлара, Каралеўскім балеце Вялікабрытаніі, «Балеце ХХ стагоддзя», Марсельскім балеце і інш. З 1992 узначальвае трупу «Танцавальны праект «Белы дуб» (Фларыда, ЗША). Сярод партый: Адам («Стварэнне свету» А.Пятрова), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Альберт («Жызэль» А.Адана), Шчаўкунок («Шчаўкунок» П.Чайкоўскага) і інш. Здымаецца ў тэле- і кінафільмах. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў балета (Варна, 1966; Масква, 1969) і прэміі імя В.Ніжынскага (Парыж, 1969). с. 335
БАРЫШЭ́ЎСКІ Уладзімір Рыгоравіч (н. 1.7.1940, Мінск), бел. фізік-тэарэтык. Д-р фізіка-матэм. н. (1974), праф. (1977). Чл. Нью-Йоркскай АН (1993). Скончыў БДУ (1962). З 1965 у БДУ, з 1986 дырэктар НДІ ядз. праблем БДУ. Навук. працы па ядз. фізіцы і фізіцы элементарных часціц. Стварыў новую галіну фіз. даследаванняў — ядз. оптыку палярызаваных асяроддзяў, у якой ім зроблены два адкрыцці: ядз. прэцэсіі спіна нейтронаў (1979) і з’явы вярчэння плоскасці палярызацыі гамаквантаў (1988).
Тв.: Ядерная оптика поляризованных сред. Мн., 1976; Каналирование, излучение и реакции в кристаллах при высоких энергиях Мн., 1982. с. 336
БА́РЫЮ ГІДРАКСІ́Д , глядзі ў арт. Барыю злучэнні. с. 336
БА́РЫЮ ЗЛУЧЭ́ННІ , хімічныя алучэнні, у састаў якіх уваходзіць барый, пераважна ў ступені акіслення +2. Найб. пашыраны аксід, гідраксід барыю, солі барыю (сульфат, хларыд, карбанат, нітрат і інш.). Бясколерныя крышт. рэчывы, ядавітыя, ГДК амаль усіх барыю злучэнняў 0,5 мг/м3. Сыравінай у вытв-сці барыю злучэнняў з’яўляецца барытавы канцэнтрат (80—95% сульфату барыю), які атрымліваюць флатацыяй барыту.
Барыю аксід ВаО, tпл 2017 °С, пры награванні ўзганяецца, шчыльн. 5,7· 103 кг/м3. З вадой утварае гідраксід барыю, з кіслотамі, дыяксідам вугляроду — солі. Выкарыстоўваюць у вытв-сці шкла, эмаляў, каталізатараў. Пры награванні ў кіслародзе (500 °С) пераходзіць у пераксід барыю ВаO2 — кампанент піратэхн. сумесяў, адбельвальнікаў для тканін і паперы. Барыю гідраксід Ва(ОН)2, tпл 408 °С, гіграскапічны, насычаны раствор у вадзе наз. барытавай вадой; моцная аснова. Выкарыстоўваецца як паглынальнік дыяксіду вугляроду, для ачысткі алеяў і тлушчаў, кампанент змазак, аналітычны рэагент на сульфат- і карбанат-іоны. Барыю сульфат ВаSO4, tпл 1580 °С, шчыльн. 4,5·103 кг/м3, не раствараецца ў вадзе і разбаўленых кіслотах, паглынае рэнтгенаўскае выпрамяненне. Напаўняльнік гумы і паперы (у тым ліку фотапаперы), кардону, кампанент белых мінер. фарбаў, кантрастнае рэчыва ў рэнтгенаскапічных даследаваннях страўнікава-кішачнага тракту (ГДК 6 мг/м3). Барыю карбанат ВаСO3, tпл 1555 °С (у атмасферы СO2 пад ціскам 45 МПа), шчыльн. 4,25·103 кг/м3. Дрэнна раствараецца ў вадзе, рэагуе з разбаўленымі салянай і азотнай кіслотамі. Трапляецца ў прыродзе як мінерал вітэрыт. Выкарыстоўваюць у вытв-сці катодаў у электронна-вакуумных прыстасаваннях, аптычнага шкла, эмаляў, палівы, керамічных матэрыялаў, ферытаў, чырв. цэглы. Барыю хларыд ВаС12, tпл 961 °С, шчыльн. 3,83·103 кг/м3, раствараецца ў вадзе. Выкарыстоўваецца ў гарбарнай прам-сці для ўцяжарвання і асвятлення скуры, для барацьбы са шкоднікамі ў сельскай гаспадарцы, загартоўкі «хуткарэзнай» сталі. Барыю нітрат Ва(NO3)2. Існуе як мінерал нітрабарыт, выкарыстоўваецца ў эмалях і паліве, піратэхніцы. Барыю тытанат ВаТіO3 — сегнетаэлектрык.
Літ.: Ахметов Т.Г. Химия и технология соединений бария. М., 1974.
Л.М.Скрыпнічэнка. с. 336
БАРЭ́Й , у старажытнагрэчаскай міфалогіі бог паўночнага ветру. Уяўляўся дужым крылатым мужчынам. У пераносным сэнсе барэй — парывісты, халодны вецер. с. 336
БАРЭ́ЙКА (канец 13 — 1-я пал. 14 ст.), легендарны сярэдневяковы рыцар, бел. шляхціц правасл. веры. Паводле сцвярджэнняў гісторыка М.Стрыйкоўскага, пачынальнік роду Хадкевічаў. Першы подзвіг здзейсніў у 1306, калі адолеў воіна-волата з Залатой Арды, якога выставіў ханскі пасол з патрабаваннем выплаціць даніну з зямель ВКЛ пры ўмове, калі ён пераможа. Вял. князь Гедзімін у знак падзякі падараваў Барэйку ў дзяржанне Стакілавічы, Слонім, Збляны, Казылкішкі і Саханава, а яго нашчадкам — Мсцібава. Другі двубой Барэйка выйграў у 1344 у час паходу вял. кн. Альгерда ў Прусію. Пасля 1-й цяжкай бітвы на р. Юрыя ням. рыцар прапанаваў паядынак на ўмове: хто прайграе двубой, таго войска адступае без бітвы і лічыцца пераможаным. Барэйка зноў узяў верх і праславіў рыцарства ВКЛ. с. 336
БАРЭ́ЙКА Аркадзь Аляксандравіч (26.1.1898, в. Дубраўкі Полацкага р-на Віцебскай вобласці — 12.12.1955), генерал-маёр (1941), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў курсы «Выстрал» (1922), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну на Зах., Бранскім, Цэнтр., Бел. і 3-м Бел. франтах, камандзір дывізіі, корпуса. У вер. 1943 байцы корпуса пад яго камандаваннем фарсіравалі Дняпро ў Брагінскім раёне Гомельскай вобл., захапілі і ўтрымлівалі плацдарм. Да 1953 у Сав. Арміі. с. 336
БАРЭ́ЙША Антон Сцяпанавіч (1858, б. хутар Любопаль Пінскага р-на Брэсцкай вобласці — 1924), рэвалюцыянер-народнік. У час вучобы ў Беластоцкім рэальным вучылішчы ўваходзіў у нелегальны вучнёўскі гурток, арганізаваны І.Я.Грынявіцкім. У 1877—79 студэнт Пецярбургскага тэхнал. ін-та. У студз.— жн. 1880 жыў у Пецярбургу на адной кватэры з Грынявіцкім. Уваходзіў у цэнтр. гурток рабочай арг-цыі «Народнай волі», кіраваў яе раённымі аддзяленнямі за Нарвенскай заставай; вёў рэв. прапаганду на фабрыках і заводах горада. Са снежня 1880 працаваў у нарадавольскай друкарні, якая выпускала «Рабочую газету», з сак. 1881 у друкарні газ. «Народная воля». Улетку 1881 у Маскве ўдзельнічаў у стварэнні рабочай нарадавольскай арг-цыі. 18.12.1881 арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць; прыцягнуты да суд. «працэсу 17-ці» (сак.—крас. 1883). Засуджаны да ссылкі ў Сібір. Памёр у г. Кірэнск (Іркуцкая вобл.). с. 336
БАРЭ́ЙША Міхась (Міхаіл Уладзіміравіч; 4.1.1950, в. Новы Лад Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобласці — 13.8.1990), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1981). Працаваў на Полацкім хім. камбінаце, у прэсе. Друкаваўся з 1973. Проза Барэйшы (зб. «Крыніца, чыстая вадзіца», 1988) пра жыццё нашага сучасніка, падзеі Вял. Айч. вайны. Пісаў апавяданні, гумарэскі, нарысы, эсэ. с. 336
БА́РЭЛЬ (англ. barrel літар. бочка), адзінка аб’ёму сумяшчальнасці ў сістэме англ. мер. У ЗША 1 барэль нафтавы = 42 галонам = 0,158987 м3 = 158,988 л. 1 барэль сухі = 0,115627 м3 = 115,628 л. У Вялікабрытаніі 1 барэль сухі = 0,16365 м3 = 163,65 л. с. 336
БАРЭ́ЛЬ (Borel) Эміль (7.1.1871, Сент-Афрык, дэп. Аверон, Францыя — 3.2.1956), французскі матэматык. Чл. Парыжскай АН (1921), чл.-кар. АН СССР (1929). Скончыў Вышэйшую Нармальную школу ў Парыжы (1891). З 1893 у Лільскім ун-це, з 1897 праф. Парыжскага ун-та і Вышэйшай Нармальнай школы. Адзін з арганізатараў і дырэктар (з 1928) ін-та імя А.Пуанкарэ. Навук. працы па матэм. аналізе, тэорыі функцый, матэм. фізіцы і тэорыі імавернасцяў.
Тв.: Рус. пер. — Пространство и время. М., [1924]; Основные идеи алгебры и анализа. М.; Л., 1927; Вероятность и достоверность. М., 1974. с. 336
БАРЭЛЬЕ́Ф (франц. bas-relief літар. нізкі рэльеф), від рэльефнай скульптуры, дзе пукатая частка выявы выступае над плоскасцю фону не больш як на палову свайго аб’ёму. Барэльеф (выяўленчы і арнаментальны) — пашыраны від аздаблення архітэктурных збудаванняў і твораў дэкар. мастацтва. Часам барэльефы ўпрыгожваюць пастаменты помнікаў, стэлы, мемар. дошкі, манеты, медалі, гемы.
На Беларусі вядомы з даўніх часоў. У барэльефе выкананы віслыя пячаткі, каменныя і драўляныя абразкі («Канстанцін і Алена», 12 ст.; «Премудрость созда себе храм. Праздники» Ананія, 15—16 ст.); выявы евангелістаў на Віцебскіх царскіх варотах, у Міхайлаўскім касцёле ў в.Міхалішкі Астравецкага р-на Гродзенскай вобл., М.К.Радзівіла Сіроткі ў надмагіллі (17 ст., фарны касцёл у Нясвіжы). Развіццё барэльефу ў 19 — пач. 20 ст. звязана з імёнамі скульптараў В.Смакоўскага, К.Ельскага, К.Барычэўскага, Р.Слізеня, І.Цэйзіка і інш. Барэльефныя выявы часам уключаюць у мемар. помнікі (Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі, 1969, А.Бембель; помнік воінам і партызанам на воз. Нарач у Мядзельскім раёне, 1968, Б.Маркаў, Я.Печкін; стэла з мемар. комплексу Рыленкі, 1973, М.Рыжанкоў; помнік І.Буйніцкаму ў в. Празарокі Глыбоцкага р-на, 1976, І.Міско, і інш.). Барэльефы ствараюць самадзейныя разьбяры па дрэве: І.Лук, А.Пупко, Дз.Сталяроў.
А.К.Лявонава. с. 336
БА́РЭНЦ (Barents, Barentsz) Вілем (каля 1550, в-аў Тэрсхелінг, Нідэрланды — 20.6.1597), галандскі мараплавец. У 1594—97 здзейсніў 3 плаванні па Паўн. Ледавітым ак. ў пошуках Паўн.-ўсх. праходу з Атлантычнага ў Ціхі ак. 1-я экспедыцыя дасягнула паўн. ўзбярэжжа Новай Зямлі, 2-я — в-ва Вайгач; у час 3-й (1596—97) паўторна (пасля нарманаў і рус. памораў) адкрыў а-вы Мядзведжы і Шпіцберген. Непраходныя льды прымусілі экспедыцыю зімаваць на паўн. ўзбярэжжы Новай Зямлі. Барэнц склаў карту Новай Зямлі, упершыню правёў гадавы цыкл метэаралагічных і акіянаграфічных назіранняў у моры, якое пазней было названа яго імем. У час зваротнага падарожжа памёр, пахаваны на Новай Зямлі. У гонар Барэнца названы таксама адзін з а-воў Шпіцбергена, пасёлак і порт Барэнцбург на в-ве Зах. Шпіцберген. с. 337
БА́РЭНЦБУРГ (Barentsburg), палярны горнапрамысловы пасёлак і порт (свабодны ад лёду з чэрв. да ліст.), на в-ве Зах. Шпіцберген (Свальбард, Нарвегія). Каля 1 тыс. ж. (1992). Паблізу аэрапорт. Цэнтр здабычы каменнага вугалю. Краязнаўчы музей. Названы ў гонар мараплаўца В.Барэнца. с. 337
БАРЭ́Р , Барэр дэ В’ёзак (Barère de Vieuzac) Бертран (10.9.1755, г. Тарб, Францыя — 13.1.1841), французскі рэвалюцыянер. Адвакат. Дэп. Устаноўчага сходу і Канвента. Спрабаваў прымірыць жырандыстаў з якабінцамі, падтрымліваючы то адных, то другіх. У час якабінскай дыктатуры член К-та грамадскага выратавання. У дні тэрмідарыянскага перавароту садзейнічаў падзенню ўлады М.Рабесп’ера. У гады Рэстаўрацыі ў выгнанні. Аўтар мемуараў. с. 337
БАРЭ́СКАЎ Георгій Канстанцінавіч (20.4.1907, г. Омск, Расія — 12.8.1984), савецкі фізіка-хімік. Акад. АН СССР (1966; чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Адэскі політэхн. ін-т (1928). Працаваў у фіз.-хім. і хім.-тэхнал. ін-тах (1946—58) у Маскве. З 1958 дырэктар Ін-та каталізу Сібірскага аддз. АН СССР (г. Новасібірск). Навук. працы па тэорыі каталізу, матэм. мадэліраванні прамысл. каталітычных працэсаў. Распрацаваў новыя прамысл. каталізатары. Дзярж. прэмія СССР 1942, 1953.
Тв.: Катализ: Вопр. теории и практики: Избр. тр. Новосибирск, 1987. с. 337
БАРЭ́ТЭР (англ. barretter), цеплавая прылада для падтрымання пастаянства сілы току ў ланцугу. Складаецца з запоўненага вадародам шклянога балона, унутры якога знаходзіцца метал. дроцік. Цеплавы рэжым барэтэра выбраны так, што пры павольных зменах напружання на канцах дроціка сіла току ў ім у пэўных межах застаецца пастаяннай. Выкарыстоўваецца ў радыёэлектроннай апаратуры. с. 337
БАРЭ́ЦКІ Іоў (свецкае Іван Мацвеевіч; ?, с. Бірчы Гарадоцкага р-на Львоўскай вобласці — 12.3.1631), дзеяч укр. праваслаўнай царквы, асветнік. Выкладчык, у 1604—05 рэктар Львоўскай брацкай школы. З 1610 у Кіеве, удзельнічаў у стварэнні Кіеўскай брацкай школы (1615, пазней акадэмія, першы яе рэктар). У 1620—31 кіеўскі мітрапаліт. Выступаў супраць распаўсюджвання на Украіне каталіцызму і Брэсцкай уніі 1596. Аўтар палемічных антыуніяцкіх твораў «Пратэстацыя» (1621; на польск. мове), «Аполія Апалогіі М.Сматрыцкага» (1628), пасланняў, лістоў, прадмоў, перакладаў. Працы Барэцкага ў 17 ст. былі вядомы на Беларусі, яго дзейнасць мела ўплыў на бел. культуру. с. 337
БАРЭ́ЦКІЯ , наўгародская баярская сям’я. У 15 ст. ім належала 714 вёсак з 1458 сял. дварамі. Марфа (гл. Марфа Пасадніца), удава пасадніка Ісака Андрэевіча Барэцкага, і яе сын Дзмітрый Ісакавіч у 1471 узначалілі варожую Маскве партыю наўгародскіх баяраў, якая вяла перагаворы з літ. вял. князем Казімірам IV аб пераходзе ў яго падданства. У бітве на р. Шалонь (1471) паміж маскоўскай раццю і наўгародскім апалчэннем на чале з Дзмітрыем Барэцкім наўгародцы пацярпелі паражэнне. Дзмітрый трапіў у палон, яму, як і інш. баярам — прыхільнікам саюзу з ВКЛ, Іван ІІІ загадаў адсекчы галаву. Марфа і яе сын Фёдар працягвалі варожую Маскве дзейнасць. с. 337
БАС (італьян. basso літар. нізкі), 1) самы нізкі мужчынскі голас. Вылучаюць высокі, або пявучы, і нізкі, або глыбокі, у оперы таксама характарны, камічны буфонны бас. Высокі бас бывае лірычны, больш мяккі, з дыяпазонам G—f1, і драматычны, больш моцны, з дыяпазонам F—е1. Для высокага баса характэрныя сіла і моц на верхніх гуках і больш слабае гучанне нізкіх гукаў. Нізкі (цэнтральны) бас вылучаецца глыбокім, поўным гучаннем у нізкім рэгістры і напружаным — у верхнім, дыяпазон (С, D) Е — d1 (е1). Самы нізкі від баса — т. зв. бас-актавіст, дыяпазон (А1) В1 — а (с1). 2) Муз. інструменты нізкага (басовага) рэгістра (туба, кантрабас, саксафон-бас, домбра-бас, бас-кларнет). 3) Самая нізкая партыя шматгалосага муз. Твора. с. 337
БАС Ісідар (Ізраіль Самуілавіч; нарадзіўся 9.12.1913, Віцебск), крытык, літаратуразнавец. Вучыўся ў Камуністычным ін-це журналістыкі (1933—36, Мінск). З 1947 выкладаў у ВНУ Беларусі. Даследаваў пытанні развіцця бел. дакастр. л-ры (у тым ліку ананімнай), станаўлення рэалізму, сувязяў бел., рус., укр. і польск. літаратур, узнаўляў невядомыя старонкі творчых біяграфій П.Багрыма, Ф.Багушэвіча, Я.Лучыны, Я.Купалы, Я.Коласа. З 1970-х г. за мяжой. с. 337
БА́СА АСТЫНА́ТА (італьян. basso ostinato літар. нязменны бас), адна з варыяцыйных формаў у музыцы, заснаваная на шматразовым паўтарэнні ў басовым (ніжнім) голасе нязменнай мелодыка-рытмічнай фігуры-тэмы пры гарманічным і поліфанічным развіцці ў верхніх галасах, якія пастаянна абнаўляюцца. Форма баса астынаты служыць стварэнню адзінага муз. вобраза, увасабленню адзінага настрою. Выкарыстоўваўся ў арыях і харах 17—18 ст. як ніжні голас суправаджэння (Г.Пёрсел, І.С.Бах), у інстр. формах тыпу пасакаллі і чаконы. У музыцы 19—20 ст. астынатнасць выйшла за рамкі баса астынаты і стала адным з асн. формаўтваральных прынцыпаў муз. мовы (Дз.Шастаковіч, І.Стравінскі, П.Хіндэміт і інш.). с. 338
БА́СА ПРАЛІ́Ў (Bass Strait), праліў паміж Аўстраліяй і в-вам Тасманія. Злучае Тасманава м. з Індыйскім ак. Даўж. каля 317 км, шыр. да 224 км. Найменшая глыб. на фарватэры 49 км. У зах. ч. — в-аў Кінг, на У — а-вы Фюрно. Порт Мельбурн. Названы імем англ. даследчыка Дж. Баса, які адкрыў праліў у 1798. с. 338
БАСАЛЫ́ГА Дзмітрый Мікалаевіч (парт. псеўд. Ігнат, Уральскі, Ігнатарскі, Дзм. Радноў; 27.11.1884, в. Дудзічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобласці — 15.4.1969), рэвалюцыянер, дзеяч тэатра і кіно. Брат К.М.Басалыгі. У 1904—08 вучыўся ў Харкаве. Чл. РСДРП з 1904. Удзельнік рэв. 1905—07. У 1907 на нелегальнай рабоце ў Екацярынбургу, Пярмі, Чэлябінску; дэлегат V з’езда РСДРП. У 1910—14 працаваў на кінафабрыцы ў Маскве. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917. У 1917—18 кіраўнік Саратаўскага т-ра. У 1919 камісар брыгады Чырв. Арміі. З 1920 у Маскве працаваў у дзярж. і грамадскіх тэатральных і кінаўстановах, рэжысёр і сцэнарыст кінафільмаў. с. 338
БАСАЛЫ́ГА Канстанцін Мікалаевіч (парт. псеўд. Іван, Воля, Дальні; 30.5.1887, в. Дудзічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобласці — 9.9.1963), рэвалюцыянер. Брат Дз.М.Басалыгі. У 1904 вучыўся ў Харкаве. Чл. РСДРП з 1905. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. У 1907 вёў паліт. агітацыю сярод салдатаў на Урале; дэлегат V з’езда РСДРП. Вёў рэв. работу ў Пярмі, Адэсе, Краснадары. У 1915 сасланы ў Омск. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917. Потым працаваў у Севастопалі, на Стаўраполлі і інш. с. 338
БАСАЛЫ́ГА Міхаіл Самуілавіч (н. 1.5.1942, г. Слуцк), бел. графік. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1970). Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі. Аформіў альбом «Гравюры Францыска Скарыны» (1972), кнігі М.Танка «Хай будзе святло» і «Ключ жураўліны» (1972, усе з У.С.Басалыгам), «Аve Маrіа» (1980), Я.Купалы «Вершы і паэмы» (1982) і «Курган» (1987), «Дзень міру» (зборнік, 1986), «Веча славянскіх балад» Я.Сіпакова (2-е выд., 1988) і інш. Ілюстрацыі выкананы ў тэхніцы лінарыту, афорта, змешанай тэхніцы. У творах станковай графікі звяртаецца ў асноўным да гіст. тэмы. У серыю каляровых аўталітаграфій «Айчыну сваю баронячы» ўваходзяць: трыптых «Грунвальдская бітва», «Бітва з татарамі» (абодва 1989), трыптых «Бітва пад Оршай» (1992), «Давыд Гарадзенскі», «Леў Сапега» (абодва 1994); каляровыя літаграфіі «Рагнеда» (1990), «Мінскі замак» (1991); партрэты «Юрый Алелька», «Аляксандр Алелька» (абодва 1989), «Сафія Юр’еўна Алелька» (1995) і інш. Творы з дасканалым маст. веданнем гіст. побыту і касцюма на Беларусі адлюстроўваюць падзеі, якія адбываліся ў мінулыя стагоддзі. Г.А.Фатыхава. с. 338
БАСАЛЫ́ГА Уладзімір Самойлавіч (н. 1.4.1940, г. Слуцк), бел. графік. Брат М.С.Басалыгі. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1967). У 1971—80 гал. мастак Маст. фонду. Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, экслібрыса. Гал. тэма творчасці — культ. і гіст. спадчына Беларусі: графічныя аркушы «Шануйце роднае слова» (1976), «Неба бацькаўшчыны» (1980), «Навагрудчына», «Мой родны кут», «Дух стагоддзяў», «Радзіма Купалы» (усе 1982). Стварыў серыю графічных аркушаў «Мова наша родная»; ілюстрацыі да кнігі «Мая Іліяда» У.Караткевіча (1969), альбома «Гравюры Францыска Скарыны» (1972, з М.С.Басалыгам) і інш. З 1977 працуе над серыяй графічных твораў «Помнікі дойлідства Беларусі»; «Мірскі замак», «Царква ў Сынковічах», «Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку», «Каложская царква ў Гродне», «Спаса-Праабражэнская царква ў Заслаўі», «Вежа замка ў Любчы», «Нясвіжскі замак», «Слуцкая гімназія» і інш.
Літ.: Пянькоўская А. Справа даўжынёй у жыццё // Мастацтва Беларусі. 1991. № 8. Г.А.Фатыхава. с. 338
БАСА́НА (Bassano; сапр. да Понтэ; da Ponte) Якопа (каля 1517/18, г. Басана-дэль-Грапа, Італія — 13.2.1592), італьянскі жывапісец венецыянскай школы жывапісу эпохі Адраджэння. Паходзіць з сям’і мастакоў Басана. Яго манум. шматфігурныя кампазіцыі адметныя сакавітасцю і кантрастнасцю колераў («Алтар Святой Ганны», 1541, размалёўкі капліцы дэль Разарыо, 1575). У рэліг. сюжэты ўводзіў простанародныя персанажы, сцэны з сял. побыту, выявы жывёл, сцвярджаючы значнасць паўсядзённага працоўнага быцця: «Уцёкі ў Егіпет» (1534), «Хрыстос і блудніца» (1535), «Адпачынак на шляху ў Егіпет» (1550), «Пакланенне пастухоў» (1568), «Хрышчэнне Святой Люцылы» (1574), «Святы Рох і зачумленыя» (1576), «Актэон і Німфы» (1585) і інш.
Літ.: Смирнова И.А. Якопо Бассано и Позднее Возрождение в Венеции. М., 1976.
Я.Ф.Шунейка. с. 338
БАСАНА́ВІЧУС (Basanavičius) Іонас (23.11.1851, в. Ажкабаляй, Літва — 16.2.1927), літоўскі грамадскі дзеяч, навуковец. Скончыў Маскоўскі ун-т (1879). Засн. першы літоўскі ліберальны час. «Аušra» («Зара», 1883). Ініцыятар стварэння Літоўскага навук. т-ва (1907). Працы па стараж. і сярэдневяковай гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыцы, санітарыі. Сабраў і выдаў 9 тамоў нар. казак і песень. с. 338
«БАСАНО́ГІЯ» , удзельнікі нар. паўстання 1639 у Ніжняй Нармандыі (Францыя). Назва ад паўлегендарнага кіраўніка паўстанцаў Жана Басаногага. Паўстанне выклікана ўвядзеннем цяжкага салянога падатку («габелі»). Пачалося ў г. Аўранш, распаўсюдзілася на ўсю вобласць. Паўстанцы (сяляне, гар. нізы, буржуа) стварылі сваю армію (саманазва «армія пакуты»; каля 20 тыс. чал.), заклікалі насельніцтва не плаціць падаткі, узбройвацца і забіваць зборшчыкаў падаткаў. Разбіты восенню 1639 каралеўскімі часцямі. с. 338
БАСАРА́Б (Basarabi), археалагічная культура жал. веку (8 — сярэдзіна 7 ст. да нашай эры) на тэр. Румыніі і Малдовы; адна з культур т. зв. фракійскага гальштату. Назва ад даследаванага тагачаснага паселішча каля в. Басараб (Румынія). Насельніцтва жыло на гарадзішчах і селішчах у лёгкіх наземных драўляных пабудовах, часам абмазаных глінай. Пахавальны абрад — трупаспаленні ў урне або яме і трупапалажэнні пад курганным насыпам або ў грунтавой магіле. Для керамікі характэрны чорнаглянцаваны сталовы посуд, нярэдка з белай інкрустацыяй; слоікападобны кухонны посуд з наляпнымі валікамі і выступамі. Прылады працы, зброя, упрыгожанні належаць да ўсходнегальштацкага (ілірыйскага) тыпу старажытнасцяў. с. 339
БА́САЎ Ізраіль Мордухавіч (7.10.1918, г. Мсціслаў Магілёўскай вобласці — 4.8.1994), бел. жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1951). Працаваў пераважна ў жанры гар. і індустр. пейзажа. Сярод твораў: «Восень» (1963), «Мінск, вул. Кірава» (1967), «Дрэвы і горад» і «Гарадскі рытм» (1967); карціны філас. кірунку: «Саперніцы» і «Успаміны» (1968), «Дзяўчына ў чырвоным» (1979), «Дзве жанчыны» (1993).
М.М.Паграноўскі. с. 339
БА́САЎ Мікалай Генадзевіч (н. 14.12.1922, г. Усмань Ліпецкай вобл., Расія), расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай электронікі. Акад. Расійскай АН (1966, чл.-кар. 1962). Замежны чл. АН Беларусі (1995). Двойчы Герой Сац. Працы (1969, 1982). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз. ін-т (МІФІ; 1950). З 1950 у Фіз. ін-це Расійскай АН, у 1973—80 яго дырэктар, адначасова выкладае ў МІФІ. Навук. працы па квантавай электроніцы і яе дастасаваннях. Разам з А.М.Прохаравым вынайшаў першы квантавы генератар (мазер). Выказаў ідэю і распрацаваў метады стварэння паўправадніковых лазераў. Ленінская прэмія 1959. Нобелеўская прэмія 1964.
Тв.: О квантовой электронике: Ст. и выступления. М., 1987. с. 339
БА́САЎ Уладзімір Паўлавіч (28.7.1923, г.п. Уразава Белгарадскай вобл., Расія — 17.9.1987), рускі кінарэжысёр, акцёр. Нар. арт. СССР (1983). Скончыў Усесаюзны Дзярж. ін-т кінематаграфіі (1952). Паставіў фільмы «Бітва ў дарозе», «Цішыня», «Шчыт і меч» (выканаў ролю разведчыка Бруна), «Факты мінулага дня» (Дзярж. прэмія Расіі 1982), «Дні Турбіных» (выканаў ролю Мышлаеўскага; тэлевізійны) і інш. З 1955 як характарны і камедыйны акцёр здымаўся ў кіно: «Я крочу па Маскве», «Злачынства і пакаранне», «Бег» і інш. У некаторых сваіх фільмах быў аўтарам ці сааўтарам сцэнарыяў. с. 339
БАСЕ́ЙН (франц. bassin), 1) басейн паркавы — штучны вадаём, элемент садова-паркавага мастацтва і архітэктуры. 2) басейн спартыўны — натуральны або штучны вадаём для вучэбна-трэніровачных заняткаў і спаборніцтваў па плаванні, водным пола і скачках у ваду. Натуральныя басейны робяць на спакойных участках (з роўным дном, без віроў) рэк, азёраў і вадасховішчаў. Штучныя басейны бываюць адкрытыя, закрытыя ці камбінаваныя. У кампазіцыі будынкаў закрытых басейнаў гал. элемент — зала для плавання, трыбуны для гледачоў, дапаможныя памяшканні. Размяшчаюць у асобных будынках ці ў будынках інш. прызначэння (навуч. установах, дамах і палацах культуры, прамысл. прадпрыемствах і інш.). Найб. спарт. басейн на Беларусі — Воднаспартыўны камбінат рэспубліканскі ў Мінску.
Буйныя басейны ўключаюць ванну для плавання і воднага пола памерам 50 х 21 м, глыб. 1,8— 2,3 м, ванну для скачкоў у ваду даўж. 18—20 і шыр. 14 х 21 м, глыб. 3,5—5,5 м, па баках 5-, 7,5- і 10-метровыя вышкі і 1- і 3-метровыя трампліны; дзіцячыя ванны звычайна меншых памераў і глыб. 0,6—1,2 м. Вада ў басейне павінна адпавядаць пэўным сан. нормам і падлягае перыядычнай змене і кантролю. Тэмпература вады ў агульнай ванне 22— 23 °С, у дзіцячай і для скачкоў 26—27 °С. с. 339
БАСЕ́ЙН у геалогіі, адмоўная замкнёная тэктанічная структура, у якой намнажаюцца або залягаюць асадкавыя горныя пароды, нярэдка з карыснымі выкапнямі. Мае будову сінкліналі або прагіну. Адрозніваюць басейны: гідрагеалагічны, або падземных водаў (артэзіянскі, сцёку трэшчынна-грунтавых водаў і інш.), карысных выкапняў (нафтагазаносны, вугляносны, саляносны, сланцавы, рудны і інш.), седыментацыі (азёрныя, марскія, акіянскія, балотныя і інш.), дзе адбываецца намнажэнне асадкаў. Глядзі таксама Аршанскі гідрагеалагічны басейн, Брэсцкі гідрагеалагічны басейн, Прыпяцкі гідрагеалагічны басейн, Прыпяцкі нафтагазаносны басейн, Прыпяцкі саляносны басейн. с. 339
БАСЕ́ЙН РАЧНЫ́ , частка зямной паверхні, з якой вада сцякае ў раку (рачную сістэму). Сцёк адбываецца па зямной паверхні, у тоўшчы глебаў і рыхлых покрыўных адкладаў, а таксама па шчылінах у крышт. горных пародах, праз разгрузку артэзіянскіх водаў. Адрозніваюць падземны і паверхневы рачныя басейны, межы якіх часта не супадаюць (асабліва ў карставых раёнах). Басейны асобных рэк падзяляюцца водападзеламі. Найб. рачны басейн у свеце ў Амазонкі (7,2 млн. км2), у Беларусі — Дняпра (63,7 тыс. км2, без Прыпяці). с. 340
БА́СЕРМАН (Bassermann) Альберт (7.9.1867, г. Мангейм, Германія — 15.5.1952), нямецкі акцёр. Сцэн. дзейнасць пачаў у гар. т-ры Базеля (1889). Працаваў у буйнейшых т-рах краіны. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: Гельмер («Нора» Г.Ібсена), Крамптан («Калега Крамптан» Г.Гаўптмана), Лір, Атэла, Мальволіо, Петручыо («Кароль Лір», «Атэла», «Дванаццатая ноч», «Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра). З 1915 акцёр-гастралёр. У 1933 эмігрыраваў у Швейцарыю, потым у ЗША. З 1913 здымаўся ў кіно: «Лукрэцыя Борджыя» (Германія), «Рапсодыя ў стылі блюз» (ЗША), «Чырвоныя чаравічкі» (Вялікабрытанія) і інш. с. 340
БАСЕ́ЦКІ Іван Ігнатавіч (н. 2.1.1945, в. Люціна Валожынскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны-юрыст. Д-р юрыд. н. (1991), праф. (1992). Засл. юрыст Беларусі (1995). Скончыў БДУ (1974). У 1969—77 працаваў у органах унутр. спраў, з 1988 нам. нач. Акадэміі міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы крымін. права і працэсу, крыміналістыкі і аператыўна-вышуковай дзейнасці. Аўтар падручнікаў і дапаможнікаў гэтай тэматыкі. с. 340
БАСЕ́Я , гістарычная воласць, у верхнім цячэнні р. Басі, на стыку сучасных Горацкага і Шклоўскага р-наў Магілёўскай вобласці. Упершыню згадваецца каля 1136 у грамаце смаленскага кн. Расціслава Мсціславіча, які атрымліваў з Басеі даніну ў памеры 15 грыўняў і вызначаў з яе дзесяціну на карысць смаленскага епіскапа. Цэнтр воласці ў 12—13 ст. знаходзіўся, верагодна, у сучасным урочышчы Пагост каля в. Новае Вільянава Шклоўскага р-на. У складзе ВКЛ разам з суседняй Горскай воласцю належала кн. Друцкім. У 1-й пал. 16 ст. адна частка Басеі належала кн. В.Ю.Друцкаму-Талачынскаму, другая — кн. С.Ямантовічу-Падбярэзскаму. Пазней у выніку падзелаў частка Басеі ўвайшла ў Шклоўскае і Капыскае графствы, паўд. ўскраіна — у Магілёўскую эканомію. Астатняя частка ператварылася ў самаст. маёнткі Сялец і Якаўлевічы Аршанскага пав. В.Л.Насевіч. с. 340
БАСЁ́ , глядзі Мацуе Басё. с. 340
БАСІЛАШВІ́ЛІ Алег Валяр’янавіч (н. 26.9.1934, Масква), рускі акцёр. Нар. арт. СССР (1984). Скончыў Школу-студыю МХАТ (1956). З 1959 працуе ў Вял. драм. т-ры імя Г.А.Таўстаногава (С.-Пецярбург). Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: Лыняеў («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Вайніцкі, Прозараў («Дзядзя Ваня», «Тры сястры» А.Чэхава), князь Серпухаўскі («Гісторыя каня» паводле аповесці Д.Талстога «Халстамер») і інш. З 1957 здымаецца ў кіно: «Жывы труп», «Службовы раман» (Дзярж. прэмія Расіі (1979), «Асенні марафон», «Вакзал для дваіх», «Прадказанне», «За беднага гусара закіньце слоўца» (тэлевізійны) і інш. с. 340
БАСІЛЕ́Й , басілеўс (грэч. basileus), у Старажытнай Грэцыі правіцель невял. паселішча, правадыр племя ці саюзу плямёнаў; пазней 2-і архонт. У Спарце і пасля ў эліністычных дзяржавах — цар. У сярэднія вякі афіц. тытул візант. Імператараў. с. 340
БА́СІН Мэер Вэлькавіч (1890, г. Чэрыкаў — 20.9.1918), рэвалюцыянер. Скончыў рамеснае вучылішча ў Магілёве (1909). З 1911 працаваў у Баку. З 1912 чл. РСДРП. Чл. праўлення прафсаюза рабочых нафтавай прам-сці Баку. У 1917 дэп. Бакінскага Савета, чл. Бакінскага гар. к-та РСДРП(б), адзін з кіраўнікоў стачкі бакінскіх рабочых. З крас. 1918 заг. рабочай секцыі Бакінскага савета нар. гаспадаркі. Расстраляны англійскімі інтэрвентамі і эсэраўскім урадам у ліку бакінскіх камісараў. с. 340
БАСІ́НСКІ Ігар Мікалаевіч (н. 11.4.1963, г. Гродна), бел. спартсмен (стралковы спорт). Засл. майстар спорту (1986). Скончыў Мінскае агульнавайск. вучылішча (1986). Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў (1988), неаднаразовы чэмпіён свету і Еўропы ў асабістым і камандным заліку ў стральбе з малакалібернага пісталета, тройчы ўстанаўліваў сусв. Рэкорды. с. 340
БАСКА́К (цюрк.), у сярэднія вякі прадстаўнік мангольскага хана, які кіраваў захопленай тэрыторыяй і меў шырокія паўнамоцтвы. На Русі з’явіліся ў сярэдзіне 13 ст., збіралі даніну, вялі ўлік насельніцтва, кантралявалі дзейнасць мясц. улады. Баскакі мелі ваен. атрады, якія душылі выступленні заваяванага насельніцтва супраць мангола-татарскага панавання. с. 340
БА́СКАЎ КРАІ́НА (баскскае Эўскады, ісп. Vascongadas), Басконія, аўтаномная вобласць на Пн Іспаніі, у Кантабрыйскіх гарах, каля ўзбярэжжа Біскайскага зал. Пл. 7,3 тыс. км2. Нас. 2,2 млн. чал. (1989), пераважна баскі, а таксама іспанцы. Уключае правінцыі Алава, Біская, Гіпускаа. Адм. ц. — г. Віторыя.
Рэльеф горны і ўзгорысты. Ёсць радовішчы жал., свінцовых і цынкавых рудаў. Клімат умераны, марскі. Лясы шыракалістыя (бук, дуб, каштан). Цяжкая і здабыўная прам-сць. Развіты металургія (выплаўка чыгуну, сталі, каляровых металаў, вытв-сць пракату), металаапрацоўка і машынабудаванне (судна- і станкабудаванне, вытв-сць чыгуначнага і электраабсталявання, пад’ёмнікаў, узбраення). Ёсць хім. (вытв-сць кіслотаў, угнаенняў, пластмасаў, коксахімія), папяровая, цэм., харч. прам-сць. Гал. прамысл. цэнтры — Більбао і Сан-Себасцьян. У прыморскіх раёнах развіта жывёлагадоўля, на Пд — земляробства. Вінаградарства і вінаробства. Рыбалоўны промысел. Прыморскія курорты з цэнтрам у г. Сан-Себасцьян.
У 1 ст. да нашай эры — сярэдзіне 5 ст. нашай эры тэрыторыя, заселеная продкамі баскаў (прыкладна сучасная ісп. прав. Навара), намінальна знаходзілася пад уладай рымлян і атрымала ад іх назву Васконія. Пад націскам вестготаў каля 580 частка баскаў перасялілася ў Франкскую дзяржаву, дзе ўтварыла герцагства Гасконь. У час барацьбы супраць маўраў (гл. Рэканкіста) узнікла некалькі баскскіх графстваў, цэнтральным з якіх стала Навара (з 10 ст. каралеўства). У 11—15 ст. уладанні баскаў падпарадкаваліся Навары і Кастыліі, у канцы 15 — пач. 16 ст. ўвайшлі ў адзіную ісп. дзяржаву і да 1876 захоўвалі некаторую аўтаномію (гл. Фуэрас). Пасля перамогі ў Іспаніі Нар. фронту ў 1936 створаны аўт. раён, названы Краінай Баскаў (у 1939 з падзеннем рэспублікі і ўсталяваннем дыктатуры Ф.Франка страціў сваё самакіраванне). З 1960-х г. у Іспаніі ўзмацніўся рух баскаў за аўтаномію, у т.л. тэрарыстычная дзейнасць падп. арг-цыі ЭТА (засн. ў 1959), у выніку якой у 1968—сярэдзіне 1995 загінулі каля 850 чал. Пасля падзення рэжыму Франка ў адпаведнасці з новай ісп. канстытуцыяй 1978 Баскаў краіна атрымала часовую, а са студз. 1980 пастаянную аўтаномію. У.Я.Калаткоў (гісторыя). с. 340
БАСКЕ́Т (франц. bosquet ад італьян. baschetto лясок, гаёк), дэкаратыўная група дрэў або кустоў, густа пасаджаных вакол невял. замкнёнага ўчастка геам. формы і падстрыжаных у выглядзе высокіх роўных сценак (шпалер). Ствараюцца ў парках, бат. садах, дэндрарыях. У зялёных сценках баскету часам выразаюць спец. нішы для скульптур або малых арх. формаў. У еўрап. садова-паркавым мастацтве пашыраны з 16— 18 ст. На Беларусі вядомы ў парках 18 ст. (Дубайскі парк, у в. Вялікае Мажэйкава Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.). Элементы баскету выкарыстоўваюцца ў сучасным садова-паркавым мастацтве. с. 340
БАСКЕТБО́Л (ад англ. basket кошык + ball мяч), камандная спартыўная гульня. Гуляюць на пляцоўцы памерам 26 х 14 м, па кароткіх баках якой устаноўлены стойкі са шчытамі з прымацаванымі да іх кошыкамі (кольцы з сеткамі). Мэта гульні — як мага больш разоў закінуць рукамі мяч (мае 75—78 см у акружнасці, маса 600—650 г) у кошык саперніка. Гуляюць 2 каманды па 12 чалавек (адначасова на пляцоўцы знаходзяцца па 5 чалавек ад каманды). Правілы гульні распрацаваны ў 1891 Дж.Нейсмітам (ЗША) і ў далейшым удасканальваліся. Улічваецца толькі чысты час гульні: для мужчын 40 мін, для жанчын — 36, для юнакоў і дзяўчат 30, для дзяцей 24 мін. За пападанне ў кольца налічваецца ад 1 да 3 ачкоў у залежнасці ад віду кідка і пазіцыі баскетбаліста ў момант яго выканання. Гуляюць да перамогі адной з камандаў, прадугледжаны дадатковыя 5 мін на выпадак нічыёй у асн. час.
Баскетбол — алімпійскі від спорту ў мужчын з 1936, у жанчын — з 1976. Дзейнічае Міжнар. федэрацыя басктболу (ФІБА, з 1932). Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1950 у мужчын і з 1953 у жанчын. На Беларусі баскетбол развіваецца з 1921, рэгулярныя чэмпіянаты з 1946. Сярод бел. майстроў баскетболу алімпійскія чэмпіёны І.Ядзешка, Т.Івінская, І.Сумнікава, А.Швайбовіч. Каманда юнакоў Беларусі — чэмпіён Еўропы па баскетболе (1994). с. 341
БА́СКІ (саманазва эўскалдунак), народ у Іспаніі (правінцыі Навара, Гіпускаа, Біская, Алава), Францыі (дэпартамент Ніжнія Пірэнеі), а таксама ў Лац. Амерыцы (эмігранты). Агульная колькасць 1,09 млн. чал. (1987), у тым ліку 800 тыс. у Іспаніі і 130 тыс. у Францыі. Гавораць на баскскай мове. Паводле веравызнання — католікі. Глядзі таксама Баскаў краіна. с. 341
БАСКО́НІЯ (Vasconia), аўтаномная вобласць Іспаніі, глядзі Баскаў краіна. с. 341
БАСКУНЧА́К , бяссцёкавае салёнае самасадачнае возера на Пн Прыкаспійскай нізіны, у Астраханскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Пл. 106 км2. Размешчана на 21 м ніжэй за ўзровень мора. Жыўленне пераважна водамі салёных крыніц, якія выходзяць каля падножжа гор В. і М.Богда. Больш як 100 гадоў вядзецца здабыча кухоннай солі. с. 341
БА́СМА , парашок з лісця кветкавай расліны індыгаферы фарбавальнай (Indigofera tinctoria) сям. бабовых. Выкарыстоўваецца разам з хной для афарбоўкі валасоў у чорны колер. с. 341
БАСМА́НАВЫ , расійскі баярскі род канца 15 — пач. 17 ст.
Родапачынальнік Даніла Андрэевіч Пляшчэеў, празваны Басманам. Памёр у палоне ў ВКЛ пасля 1514. Аляксей Данілавіч (?—1570), ваенны і дзярж. дзеяч Расіі. З 1552 акольнічы, з 1555 баярын. Удзельнік Казанскіх паходаў 1545— 52, Лівонскай вайны 1558—83, у тым ліку аблогі і ўзяцця маскоўскімі войскамі Полацка ў 1563, і інш. Апрычнік, давераная асоба цара Івана IV Грознага, па загадзе якога забіты сынам Фёдарам. Фёдар Аляксеевіч (?— 1570), фаварыт Івана IV. Краўчы (1567), камандуючы апрычнымі войскамі на Пд краіны (1569). Памёр у ссылцы. Пётр Фёдаравіч (?—17.5.1606), набліжаная да Барыса Гадунова асоба. Акольнічы (з 1599), баярын (з 1605). У 1605 перайшоў на бок Ілжэдзмітрыя І, стаў яго даверанай асобай; забіты разам з ім. Іван Фёдаравіч (?—вер. 1603), ваенны і дзярж. дзеяч. Акольнічы (з 1602) Забіты ў час задушэння Хлопка паўстання 1603. Пасля смерці двух апошніх мужчынская лінія роду Басманавых спынілася. с. 341
БАСМА́НАЎ Іван Антонавіч (26.10.1917, пас. Амутнінск Удмурцкай Рэспублікі — 5.7.1974), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1970), праф. (1971). Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1957). З 1946 на Мінскім трактарным з-дзе, з 1963 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Асн. працы па пытаннях бухгалтарскага ўліку, калькулявання і сабекошту прамысл. прадукцыі, эканомікі машынабудавання, эканам. аналізу. с. 341
БАСМА́ЦТВА (цюрк.), антысавецкі ўзброены нац.-рэлігійны рух у Сярэдняй Азіі ў 1917—26. Мэта руху — звергнуць сав. ўладу ў сярэднеазіяцкіх рэспубліках і адарваць іх ад Расіі. Арганізоўвалася і ўзначальвалася феадаламі і мусульм. духавенствам, мела падтрымку і цесныя сувязі з белай гвардыяй, уладамі Турцыі, Афганістана, Кітая. Непасрэдныя кіраўнікі басмацтва — арг-цыі «Шура-і-Іслам», «Улема», «Алаш» і інш., якія стварылі ў Туркестане аўтаномны ўрад (гл. Какандская аўтаномія). Першыя басмацкія атрады з’явіліся ў канцы 1917 у Какандзе. Вясной 1918 басмачы распачалі актыўныя дзеянні ў раёне г. Ош. У 1918—20 асн. арэнай басмацтва стала Ферганская даліна. У кастр. 1921 у Бухару прыбыў б. ваен. міністр Турцыі Энвер-паша і стварыў адзіную басмацкую армію (каля 16 тыс. чал.), якая вясной 1922 захапіла значную ч. тэр. Бухарскай народнай савецкай рэспублікі. Моцны ўдар атрадам Энвера быў нанесены ў чэрв. 1922, сам ён загінуў у баі ў жн. 1922, да канца года асн. сілы басмачоў у Харэзме і Фергане былі разбіты Чырв. Арміяй. Даўжэй за ўсіх пратрымаліся атрады Джунаід-хана ў Харэзме (ліквідаваны на пач. 1924) і Ібрагімбека ў Бухары (разгромлены ў 1926). с. 341
БА́СНЕР Веніямін Яфімавіч (н. 1.1.1925, г. Яраслаўль, Расія), расійскі кампазітар. Нар. арт. Расіі (1982). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (кл. скрыпкі, 1949). Сярод тв.: балет «Тры мушкецёры» (1964), аперэты «Палярная зорка» (1966), «Патрабуецца гераіня» (1968), «Паўднёвы крыж» (1971), «Сапраўдныя мужчыны» (1983); араторыі «Зямля» (1961), «Вясна. Песні. Хваляванні» (1964); вак.-сімф. цыкл «Вечны агонь»; 2 сімфоніі (1958, 1984), канцэрты; струн. квартэты; рамансы; эстрадныя п’есы; песні; музыка да кінафільмаў (больш за 40, у тым ліку «Бессмяротны гарнізон», 1956; «Цішыня», 1964; «Шчыт і меч», 1968; «Блакада», 1979). Дзярж. прэмія Расіі 1980. с. 341
БАСНІ́ЙСКІ КРЫ́ЗІС 1908—09 , міжнародны канфлікт, выкліканы анексіяй 7.10.1908 Босніі і Герцагавіны Аўстра-Венгрыяй. Паводле рашэння Берлінскага кангрэса 1878 правінцыі Боснія і Герцагавіна, населеныя сербамі і харватамі, былі акупіраваны аўстра-венг. войскамі, але юрыдычна заставаліся пад намінальнай уладай Асманскай імперыі; у іх пасля выхаду Сербіі з саюзу з Аўстра-Венгрыяй (1903) узмацніўся нац.-вызв. рух. Анексія была задумана, каб прадухіліць магчымае аб’яднанне правінцый з Сербіяй, што не адпавядала інтарэсам Габсбургаў. Дзеянні Аўстра-Венгрыі выклікалі пратэст з боку Турцыі і Сербіі, якая спадзявалася на падтрымку Расіі. Англія заявіла пра непарушнасць Берлінскага трактата 1878, Францыя ўстрымалася ад пратэсту, анексію не ўхвалілі Італія і Румынія. Аўстра-Венгрыю падтрымала Германія. За кампенсацыю ў 2,5 млн. тур. фунтаў Габсбургі дамагліся прызнання анексіі ад Турцыі (пагадненне ад 26.2.1909). Расія імкнулася ўрэгуляваць Баснійскі канфлікт дыпламатычным шляхам, але ва ўмовах ваен. падрыхтоўкі Аўстрыі і магчымага яе нападу на Сербію вымушана была прыняць ультыматыўнае патрабаванне Германіі (22.3.1909) аб прызнанні анексіі. 31.3.1909 анексію прызнала і Сербія. Баснійскі крызіс прывёў да росту міжнар. напружанасці, паглыблення супярэчнасцяў паміж Антантай і Траістым саюзам, пагаршэння адносін паміж Аўстра-Венгрыяй і Сербіяй, стаў адной з перадумоў развязвання 1-й сусв. Вайны. с. 341
БАСНІ́ЙСКІ КРЫ́ЗІС 1990-х г. , палітыка-этнаграфічны канфлікт у Босніі і Герцагавіне, які ўзнік на пачатку 1990-х г. ва ўмовах распаду Югаславіі (СФРЮ) на самаст. краіны. Мясц. паліт. эліта, абапіраючыся на Сербію і Харватыю, у сваіх сепаратысцкіх інтарэсах выкарыстала спецыфіку Босніі і Герцагавіны — падзел яе насельніцтва па нац.-канфесійным прынцыпе на правасл. (сербы — 37%), католікаў (харваты — 20%) і мусульман (наз. сябе асобнай этн. супольнасцю — мусліманамі — 40%). У ліст. 1990 у выніку першых шматпартыйных выбараў у Босніі і Герцагавіне да ўлады прыйшлі партыі, якія прадстаўлялі асн. нац.-рэліг. групы насельніцтва: мусульманская Партыя дэмакр. дзеяння, Сербская дэмакр. партыя і Харвацкая дэмакр. садружнасць. Большасць у парламенце атрымала Партыя дэмакр. дзеяння, яе кіраўнік А.Ізетбегавіч стаў старшынёй Прэзідыума Босніі і Герцагавіны. Пачала праводзіцца лінія на стварэнне адзінай дзяржавы ісламскай арыентацыі. Паліт. проціборства бакоў адносна нац. тэр. ўладкавання краіны пасля абвяшчэння суверэнітэту Босніі і Герцагавіны (кастр. 1991), правядзення рэферэндуму па пытаннях незалежнасці (сак. 1992, сербы яго байкатавалі) і прызнання міжнар. супольнасцю незалежнасці Босніі і Герцагавіны (крас.—май 1992) прывяло да стварэння сербамі сваёй рэспублікі з парламентам і прэзідэнтам. Харваты таксама аформіліся як адасобленая этн. група са сваім паліт. Кіраўніцтвам. Паліт. рознагалоссі выліліся ва ўзбр. сутычкі вайск. фарміраванняў этн. абшчын, якія перараслі ў грамадз. вайну. Міжнар. супольніцтва віну за эскалацыю насілля ўсклала на сербскі бок. Сербія была абвінавачана ў падтрымцы сепаратысцкіх дамаганняў баснійскіх сербаў і агрэсіі супраць Босніі і Герацагавіны. Савет Бяспекі ААН увёў супраць новай Югаславіі (Сербія і Чарнагорыя) эканам. санкцыі (зняты ў снеж. 1995). Баявыя дзеянні, у якіх прымалі ўдзел і наёмнікі, вяліся пераважна паміж сербамі і мусульманамі, мусульманамі і харватамі. Пазней аформіўся мусульм.-харвацкі альянс супраць сербаў. Этн. чысткі, дзесяткі тысяч забітых, каля 3мільёнаў бежанцаў, масавыя парушэнні правоў чалавека, разбураныя гарады (у тым ліку Сараева) — такі вынік грамадз. вайны. На паглыбленне Баснійскага крызісу ўплывала і сутыкненне ў гэтым рэгіёне інтарэсаў Сербіі і Харватыі, а таксама вял. дзяржаў. Міжнар. дыпламат. намаганні і перагаворы аб урэгуляванні Баснійскага крызісу доўгі час не мелі поспеху. Пры садзейнічанні ЗША у вер. 1995 паміж варагуючымі бакамі дасягнута пагадненне пра спыненне агню. У ліст. 1995 у г. Дэйтан (ЗША) прайшлі перагаворы прэзідэнтаў Босніі і Герцагавіны (Ізетбегавіч), Сербіі (С.Мілошавіч) і Харватыі (Ф.Туджман). На аснове дэйтанаўскіх дамоўленасцяў у снеж. 1995 прайшлі перагаворы у Парыжы, у выніку якіх прадугледжана захаванне адзінай і суверэннай дзяржавы Боснія і Герцагавіна з 2 частак — Харвацка-мусульманскай федэрацыі (51% тэрыторыі) і Сербскай Рэспублікі Боснія. Раўнапраўе 3 народаў краіны забяспечваецца прапарцыянальным іх прадстаўніцтвам у вышэйшых органах улады. Мерапрыемствы па мірным урэгуляванні Баснійскага крызісу маюць ваенны і грамадз. аспекты: ваенны прадугледжвае раз’яднанне варагуючых бакоў, забеспячэнне перамір’я, кантроль над узроўнем узбраення, садзейнічанне Міжнар. трыбуналу па ваен. злачынствах у пошуку і прыцягненні да суда ваен. злачынцаў; грамадз. блок мераў — правядзенне выбараў, фарміраванне мясц. органаў улады, забеспячэнне правоў чалавека і нац. меншасцяў, вырашэнне праблем бежанцаў, аднаўленне эканомікі і інш. Для кантролю за выкананнем дамоўленасцяў у зону канфлікту, якая падзелена на сектары, уведзены міжнар. міратворчыя сілы, у складзе якіх вайск. кантынгенты з 33 краін, у тым ліку ЗША, Англіі, Францыі, Германіі, Расіі. М.С.Даўгяла. с. 342
БАСО́РА , глядзі Басра. с. 342
БАСПО́Р , глядзі Баспорская дзяржава. с. 342
БАСПО́Р КІМЕРЫ́ЙСКІ , стараж.-грэчаская назва Керчанскага праліва. Звязана са стараж. насельніцтвам Паўн. Прычарнамор’я — кімерыйцамі. На берагах Баспора Кімерыйскага ў 5 ст. да нашай эры — 4 ст. нашай эры існавала Баспорская дзяржава. с. 342
БАСПО́Р ФРАКІ́ЙСКІ , стараж.-грэчаская назва праліва Басфор. с. 342
БАСПО́РСКАЯ ДЗЯРЖА́ВА , Баспор, дзяржава ў Паўн. Прычарнамор’і ў 480 да нашай эры — канцы 4 ст. нашай эры. Сталіца — г. Пантыкапей (цяпер г. Керч). Займала Керчанскі і Таманскі п-авы, узбярэжжа Азоўскага і Чорнага мораў да сучаснага г. Новарасійск і ніжняга цячэння Дона; аб’ядноўвала грэч. гарады-калоніі Феадосію, Фанагорыю, Гаргіпію і інш. і стараж. мясц. плямёны. Б.ч. насельніцтва складалі свабодныя земляробы і рабы. Правілі Баспорскай дзяржавай дынастыі архантаў (цароў) Археанактыдаў (480—438 да нашай эры) і Спартакідаў (да 107 да нашай эры). З канца 2 ст. да нашай эры ўваходзіла ў Пантыйскае царства, з 1 ст. да нашай эры да 3 ст. нашай эры была васалам Стараж. Рыма. З сярэдзіны 3 ст. нашай эры ў эканам. і паліт. заняпадзе. Знішчана гунамі.
Археал. вывучэнне Баспора пачалося ў 19 ст. (П.Дзюбрукс, І.А.Стампкоўскі, А.Б.Ашык, Д.В.Карэйша, А.Е.Люцэнка, В.В.Шкорпіл і інш.), у 20 ст. даследаванні вялі В.Ф.Гайдукевіч, У.Д.Блавацкі, М.М.Кабыліна і інш. Выяўлены помнікі дойлідства (пахавальні з уступамі), Залаты, Царскі, Мелек-Чэсменскі курганы, зернясховішчы, рэшткі рыбазасольных і вінаробных ваннаў, ганчарныя і ювелірныя вырабы, манетныя скарбы, скляпы, размаляваныя ваеннымі, культавымі і бытавымі сцэнамі, партрэтныя скульптуры. Сусветна вядомыя маст. вырабы — залаты грэбень з кургана Солаха, сярэбраная ваза з Чартамлыцкага кургана, Кульобская ваза з электрону (сплаў золата і серабра). с. 342
БА́СРА , Басора, горад на Пд Ірака. Адм. ц. мухафазы Басра. Засн. ў 638. 616,6 тыс. ж. (1985). Гал. рачны і марскі порт краіны паблізу ўпадзення р. Шат-эль-Араб у Персідскі зал. Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр. раёна здабычы і перапрацоўкі нафты. Вытв-сць азотных угнаенняў, абутку, канатаў; папяровы камбінат. Рамёствы. Каля Басры ў Эз-Зубайры з-ды: нафтахім., металургічны, па звадкаванні прыроднага газу. Перапрацоўка фінікаў. Ун-т. За 10 км ад горада — руіны сярэдневяковай Басры. с. 342
БАСТО́Н (ад назвы г. Бостан у ЗША), высакаякасная тонкая шарсцяная тканіна з грабеннай мерыносавай кручанай пражы, мае дробныя рубчыкі з нахілам. Выпускаецца пераважна афарбаванай у цёмны колер. З бастону шыюць касцюмы, паліто. с. 342
БА́СТРЫКАЎ Юрый Георгіевіч (н. 8.4.1937, г. Екацярынбург, Расія), бел. спявак (лірыка-драм. барытон). Засл. арт. Беларусі (1983). Скончыў Уральскую кансерваторыю (1966). З 1965 саліст Свярдлоўскага т-ра оперы і балета. З 1969 у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі. Валодае моцным, выразным голасам шырокага дыяпазону, выконвае лірычныя і драм. партыі. Сярод роляў: у бел. рэпертуары — Андрэй («Андрэй Касценя» М.Аладава), Максім Багдановіч («Зорка Венера» Ю.Семянякі), Ладавіка («Джардана Бруна» С.Картэса), Беларэцкі («Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана); у класічным — Шаклавіты («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Рыгалета, Аманасра, Рэната («Рыгалета», «Аіда», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі), Ліндорф («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), Напалеон («Вайна і мір» С.Пракоф’ева). с. 342
БАСТУ́НЫ , вёска ў Беларусі, у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. Чыг. станцыя. За 10 км на Пд ад Воранава, 123 км ад Гродна. 723 ж., 165 двароў (1995). Арэнднае прадпрыемства па мат.-тэхн. забеспячэнні аграпрамкомплексаў, хім. цэнтр райсельгасхіміі, нафтабаза, асфальтабетонны з-д, фасовачны цэх аптовай базы райспажыўсаюза. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. Сувязі. с. 342
БАСТЫЁ́Н (франц. bastion ад позналац. bastillio будую ўмацаванне), пяцівугольнае ўмацаванне ў вуглах крапасной агароджы для абстрэлу мясцовасці наперадзе і ўздоўж крапасных сцен і равоў перад імі. Бастыёны паявіліся ў Італіі ў канцы 15 ст., напачатку мураваныя, з 16 ст. земляныя. Крапасны бастыён складаўся з 1 ці 2 земляных валоў для размяшчэння гармат: 1-ы быў галоўны, 2-і (узвышаўся над 1-м) наз. кавальер. Два даўжэйшыя бакі бастыёна наз. фасамі, карацейшыя — фланкамі. Фланкі двух суседніх бастыёнаў і частка крапасной сцяны паміж імі (курціна) стваралі бастыённы фронт. На Беларусі бастыёны вядомы з сярэдзіны 16 ст. с. 342
БАСТЫ́ЛІЯ (Bastille), крэпасць у Парыжы ў 14—18 ст. Пабудавана ў 1370—82. У 15 ст. ператворана Людовікам XIV у турму. У канцы 16 ст. тут трымалі пераважна паліт. зняволеных. Была сімвалам дэспатызму Бурбонаў. 14.7.1789 паўстанцы штурмам узялі Бастылію, што стала пачаткам Французскай рэвалюцыі 1789—99. У 1790 Бастылія разбурана. З 1880 у Францыі дзень 14 ліп. святкуюць як нац. свята. с. 343
БАСТЫ́НЬ , вёска ў Беларусі, у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета. За 18 км на ПнЗ ад г. Лунінец, 250 км ад Брэста, 6 км ад чыг. ст. Люшча. 1971 ж., 710 двароў (1995). Лесаперапрацоўчы цэх. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Каля вёскі магілы ахвяраў фашызму. с. 343
БАСТЫЯ́ (Bastiat) Клод Фрэдэрык (29.6.1801, Мугрон, каля г. Баёна, Францыя — 24.12.1850), французскі вучоны-эканаміст. Прадстаўнік эканам. лібералізму 19 ст., адзін з аўтараў гармоніі інтарэсаў тэорыі. Асн. працы: «Эканамічныя сафізмы» (1846), «Эканамічныя гармоніі» (1849). Прыхільнік рыначнай эканомікі, свабоднага прадпрымальніцтва і канкурэнцыі. Сфармуляваў тэорыю вартасці, заснаваную на паняцці паслуг. Капіталізм разглядаў як гарманічнае грамадства, засн. на ўзаемным абмене паслугамі паміж прадпрымальнікамі і працоўнымі. Крытычна ставіўся да ідэй сацыялізму. У 2-й пал. 20 ст. яго погляды адрадзіліся як рэакцыя на посткейнсіянства і эканам. тэорыю марксізму. с. 343
БАСТЭ́Р (Basseterre), горад, сталіца дзяржавы Сент-Кітс і Невіс у Вест-Індыі. 19 тыс. ж. (1994). Порт на паўд. беразе в-ва Сент-Кітс (Сент-Крыстафер). Аэрапорт. Цукр. з-д, вытв-сць эл. і электронных прылад, напіткаў. Бат. сад. Кафедральны сабор. Турызм. с. 343
БАС-ТЭР (Basse-Terre), горад, адм. ц. дэпартамента Францыі Гвадэлупа ў Вест-Індыі. Засн. ў 1643. 14 тыс. ж. (1990). Порт на Пд в-ва Гвадэлупа. Цукр. прам-сць. Турызм. с. 343
БАСТЭ́Я (польск. basteja), земляны насып або 2-яруснае мураванае збудаванне, паўкруглае ці падковападобнае ў плане; элемент абарончага сярэдневяковага ўмацавання. Выступала за лінію сцен крэпасці і фланкіравала агнём падыходы да іх. Пераходная форма ад вежы да бастыёна. Бастэі існавалі ў канцы 15—16 ст. і прызначаліся для размяшчэння артылерыі. На Беларусі вядомы ў Мядзельскім і Геранёнскім (Іўеўскі р-н) замках. с. 343
БАСУМА́ТРАВА Святлана Міхайлаўна (н. 22.11.1946, г. Мазыр), бел. паэтэса. Вучылася ў БДУ (1965—66), Літ. ін-це імя Горкага ў Маскве (1966—69), скончыла Маскоўскі літ. ін-т (1986). З 1972 у Бабруйску. Настаўнічала, працавала ў саўгасе, на радыё, у прэсе. Друкуецца з 1960. Аўтар зб-каў паэзіі «Белая Бярэзіна» (1981), «Кветкі палявыя» (1985), «Званы чалавечнасці» (1988), «Далеч-далячынь» (1991). Паэма «Незабудкі памяці» пра трагічны час культу асобы, рэпрэсіі супраць нявінных людзей навеяна лёсам дзеда. Любоў да роднай зямлі і яе людзей, памяць пра тых, хто аддаў жыццё за Радзіму, клопаты і трывогі сучасніка, вернасць высокім ідэалам, шчырасць і непасрэднасць пачуццяў — гал. ў лірыцы паэтэсы. І.У.Саламевіч. с. 343
БАСУРМА́Н , басурманін, 1) устарэлая назва нехрысціяніна, пераважна мусульманіна (у Расіі — неправаслаўнага). У ВКЛ прававое становішча басурманаў рэгулявалася Статутамі ВКЛ, якія ў пэўнай ступені абмяжоўвалі іх правы. Басурман не меў права займаць дзярж. і адм. пасады, мець у няволі хрысціян, не мог быць панятым і інш. 2) Пераноснае значэнне — несумленны чалавек. с. 343
БАСУ́ТА (Basuto), плато на ПдУ Афрыкі, частка Драконавых гор, у Лесота. Пераважныя выш. 2300—3000 м, найб. — 3276 (г. Тхабана-Нтленьяна). Парэзана далінамі р. Аранжавая і яе прытокаў на шэраг асобных масіваў. Складзена з пясчанікаў і сланцаў, перакрытых базальтамі. Клімат субтрапічны вільготны. Высакагорная злакава-хмызняковая расліннасць, сухі стэп. с. 343
«БАСФ» (BASF AG), хімічная карпарацыя ў Германіі. Засн. ў 1865, з 1973 сучасная назва. Адыграла важную ролю ў развіцці вытв-сці фарбаў, пластмасаў, фармацэўтычных прэпаратаў, стварэнні прамысл. сінтэзу аміяку і інш. Адзін з вядучых у свеце вытворцаў угнаенняў, пігментаў, палімерных матэрыялаў і паўфабрыкатаў для іх выпуску, лекаў, хім. сродкаў аховы раслін, магнітных стужак.
Выпускае больш за 5 тыс. найменняў гатовых вырабаў і 7 тыс. паўфабрыкатаў. Здабывае нафту, прыродны газ і вугаль. Аб’ядноўвае больш за 100 прадпрыемстваў у Германіі і каля 200 у ЗША, Францыі, Бельгіі, Нідэрландах, Японіі, Індыі, Бразіліі, Аргенціне і інш. с. 343
БАСФО́Р (тур. Karadeniz Bogazi, грэч. Bosporos), праліў паміж Еўропай і Азіяй (п-аў Малая Азія). Злучае Чорнае і Мармуровае моры. Даўж. каля 30 км, шыр. ад 0,7 км да 3,7 км. Найменшая глыб. на фарватэры 33 км. У Басфоры — бухта Залаты Рог. Порт Стамбул (Турцыя). Праз Басфор пабудаваны аўтамаб. мост (даўж. каля 2,8 км). с. 343
БАСЦЕ́НАВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Капачоўскім с/с Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл., на р. Кашанка. Цэнтр калгаса. За 25 км на З ад Мсціслава, 92 км ад Магілёва, 15 км ад чыг. ст. Ходасы. 365 ж., 141 двор (1995). Клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік драўлянага дойлідства (канец 19 — пач. 20 ст.) — царква.
Вядомы з пач. 18 ст. У 1816 было 166 ж., 33 двары, у 1897 — 408 ж., 57 двароў, у 1909 — 347 ж., 66 двароў, школа, карчма. Уваходзіла ў Доўгавіцкую вол. Чэрыкаўскага пав. У 1926 — 626 ж., 87 двароў. З ліп. 1941 да 29.9.1943 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі У 1970 — 370 ж., 133 двары. с. 343
БАСЭ́ТЛЯ (польск. basetla), басоля, бас, кантрабас, струнны смычковы інструмент нізкага рэгістра, блізкі да віяланчэлі і кантрабаса. Бывае розных памераў, мае 3—4 жыльныя або метал. струны, часам 4 ладавыя адзнакі на грыфе. Смык кароткі, прамы. Вядома ў беларусаў, украінцаў, палякаў, літоўцаў і інш. народаў. На Беларусі была пашырана з 18 ст. ў Гродзенскай, Мінскай і Брэсцкай абл. пераважна ў гарадах, мястэчках і буйных вёсках. Выкарыстоўвалася ў нар. інстр. ансамблях-«капэлях». У наш час сустракаецца рэдка. У Рэчы Паспалітай і бел. дакументах 18 ст. басэтляй наз. Віяланчэль.
І.Дз.Назіна. с. 343
БА́СЯ , рака ў Беларусі, у Віцебскай і Магілёўскай абл., правы прыток Проні (бас. Дняпра). Даўж. 104 км. Пл. вадазбору 955 км2. Пачынаецца на Смаленскім узв. на паўд. ускраіне в. Анціпенкі Дубровенскага р-на, працякае па Аршанска-Магілёўскай раўніне ў Аршанскім раёне Віцебскай вобл., Горацкім, Дрыбінскім, Шклоўскім, Чавускім р-нах Магілёўскай вобласці. Асн. прытокі: Лімна, Аўчоса, Руза (справа), Паўна, Галубіна, Чарніца, Касінка (злева).
Даліна скрынкападобная, шыр. 300—500 м. Пойма двухбаковая, парэзаная старыцамі і далінамі прытокаў; яе шыр. 150—300 м. Рэчышча ўмерана звілістае, слабаразгалінаванае, у верхнім цячэнні на 18 км каналізаванае, на асобных участках расчышчанае; шыр. ў сярэднім і ніжнім цячэнні 10—15 м. Берагі стромкія. Найвыш. ўзровень разводдзя ў канцы сак., сярэдняя выш. над межанным узроўнем 2,5 м, найб. 3 м. Замярзае ў пачатку снеж., крыгалом ў 3-й дэкадзе сакавіка. У басейне ракі 39 невял. прытокаў агульнай даўж. 96 км, 295 км адкрытай меліярац. сеткі. За 3 км вышэй за вусце — г. Чавусы. с. 343
БАСЯНКО́Ў Пётр Харытонавіч (26.11.1908, в. Вылева Добрушскага р-на Гомельскай вобласці — 20.6.1969), Герой Сав. Саюза (1945). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну ўдзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі, баёў ва Усх. Прусіі, Германіі. Вызначыўся ў баі каля г. Добеле (Латвія) у 1944: экіпаж танка, у складзе якога Басянкоў быў механікам-вадзіцелем, адбіў атаку 8 танкаў праціўніка (4 з іх знішчыў). Калі танк загарэўся, жывым з экіпажа застаўся адзін Басянкоў, які не спыніў бою. с. 344
БАТА́ВІЯ , назва г. Джакарта да 1949. с. 344
БАТА́ЕЎСКАЯ ШКЛЯНА́Я МАНУФАКТУ́РА . Дзейнічала ў Беларусі ў 1799—1900 у в. Батаева Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. Вырабляла аконнае шкло і шкляны посуд. У 1900 працавалі 53 чал., выраблена 15 тыс. скрынак аконнага шкла. с. 344
БАТА́ЙСК , горад у Расіі, у Растоўскай вобласці. Засн. ў 1779—80. 94,8 тыс. ж. (1994). Вузел чыг. ліній і аўтадарог. Машынабудаванне і металаапрацоўка (аўтакраны і аўтапрычэпы, мантажныя загатоўкі, эл.-мех. вырабы), лёгкая, харч. прам-сць; вытв-сць буд. Матэрыялаў. с. 344
БАТА́ЛАЎ Аляксей Уладзіміравіч (н. 20.11.1928, Масква), рускі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1976). Герой Сац. Працы (1989). Скончыў Школу-студыю МХАТ (1950). З 1976 кіраўнік акцёрскай майстэрні ва Усерасійскім дзярж. ін-це кінематаграфіі імя С.А.Герасімава (з 1980 праф.). З 1954 здымаецца ў кіно: «Вялікая сям’я», «Справа Румянцава», «Ляцяць жураўлі», «Дарагі мой чалавек», «Дзевяць дзён аднаго года» (Дзярж. прэмія Расіі 1966), «Маці», «Дама з сабачкам», «Жывы труп», «Бег», «Масква слязам не верыць» (Дзярж. прэмія СССР 1981) і інш. Сярод рэжысёрскіх работ у кіно: «Шынель», «Тры таўстуны» (і роль Тыбула), «Ігрок». Пастаноўшчык шэрагу радыёспектакляў. Аўтар кніг «Лёс і рамяство», «Дыялогі ў антракце». с. 344
БАТА́ЛАЎ Мікалай Пятровіч (6.12.1899, Масква — 10.11.1937), рускі акцёр. Засл. арт. Расіі (1933). З 1916 у трупе МХТ. Яго мастацтву ўласцівы тэмперамент, абаяльнасць, пачуццё гумару. Майстар пераўвасаблення. Сярод роляў: Фігаро («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), Васька Окарак («Браняпоезд 14-69» У.Іванава), Луп Кляшнін («Цар Фёдар Іаанавіч» А.К.Талстога), Лапахін («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Сабакевіч («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля). З 1923 здымаўся ў кіно: «Аэліта», «Маці», «Пуцёўка ў жыццё» і інш. с. 344
БАТА́ЛАЎ Рыгор Міхайлавіч (н. 28.1.1915, Віцебск), Герой Сав. Саюза (1943), ген.-лейт. (1965). Скончыў Мінскае пях. вучылішча (1937), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1952), Генштаба (1959). У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Варонежскім, 2-м Укр. франтах; нач. аператыўнага аддзялення штаба дывізіі, камандзір стралк. палка, нам. камандзіра дывізіі. Удзельнік баёў на Доне, пад Сталінградам, Белгарадам, вызвалення Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Полк пад яго камандаваннем вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пд ад Краменчуга, захопе і расшырэнні плацдарма на правым беразе ракі. Да 1971 у Сав. Арміі. с. 344
БАТАЛІ́Т [ад грэч. bathos глыбіня + ...літ(ы)], буйное інтрузіўнае цела (пл. больш за 200 км2, якое складзена пераважна з гранітоідаў і залягае сярод асадкавых тоўшчаў складкавых абласцей у ядрах антыклінорыяў. Звычайна арыентавана сваёй доўгай воссю паралельна распасціранню складкавых структур. Утвараецца на значнай глыбіні і агаляецца ў выніку дэнудацыі. Паводле сучасных уяўленняў, баталіт ўзнікае над сейсмафокуснымі паверхнямі — зонамі Беьёфа за кошт плаўлення частак матэрыялу мантыі і зямной кары. с. 344
БАТАЛЬЁ́Н (франц. bataillon), асноўнае тактычнае падраздзяленне ў сухапутных, паветрана-дэсантных войсках і марской пяхоце. Бываюць мотастралк. (пяхотныя, мотапяхотныя), танк., марской пяхоты, сувязі, аўтамаб. і інш. Можа ўваходзіць у склад палка (брыгады) або быць самастойнай вайсковай часцю. Звычайна складаецца з 3—4 рот і інш. падраздзяленняў. с. 344
БАТАЛЬЁ́НАК Ягор Ягоравіч (н. 19.9.1946, в. Труханавічы Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.), бел. жывапісец. Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1968). Працуе пераважна ў жанры пейзажа. Творы вызначаюцца тонкім лірызмам і глыбінёй пачуццяў, у іх вобразы роднай Віцебшчыны, гіст. мінулае Беларусі. Адметнасць яго жывапісных палотнаў у тонкай, празрыстай акварэльнасці. Асн. работы: «Цвіце стары сад» (1974), «Лета на Віцебшчыне» (1977), «Ажыны» (1980), «Дзяцінства светлы дзень» (1981), «Дзе сон-трава» (1986), «Адыходзіць дзень» (1988), «Бабіна лета» (1989), «Май», «Адвечная цішыня», «Раніца» (усе 1990), «Восеньскі світанак», «Напрадвесні», «Прысутнасць» (усе 1993), «Успамін», «Прыйшоў Ілля», «Сціш» (усе 1994), «Да спакою», «Марыва» (абодва 1995), нізка пастэляў «Родны край» (1993—94) і інш.
Г.А.Фатыхава. с. 344
БАТА́ЛЬНЫ ЖАНР (ад франц. bataille бітва), жанр выяўленчага мастацтва, які адлюстроўвае ваенныя сцэны і баявыя дзеянні. Яму ўласцівае імкненне паказаць найб. важныя ці характэрныя моманты бітваў, перадаць іх пафас, героіку, часам раскрыць і гіст. сэнс ваен. падзей. Батальныя сцэны могуць быць пабудаваны на гіст., дакументальна пацверджаных фактах, што збліжае батальны жанр з гістарычным жанрам, і на фалькл. матэрыяле (легенды, паданні, прытчы і гэтак далей). Батальны жанр уключае таксама паказ паўсядзённага жыцця арміі і флоту (у паходах, казармах, лагерах), што набліжае яго да бытавога жанру. Значная роля ў батальным жанры адводзіцца пейзажу. У працэсе развіцця ў станковых формах жывапісу і графікі батальны жанр наблізіўся да алегорыі, прытчы, набыў акцэнтаваны філас. падтэкст. Ён значна змяніўся, захаваўшы першапачатковую паэтыку і стылістыку ў панараме і дыяраме.
Батальныя сюжэты вядомыя з глыбокай старажытнасці: сцэны перамог над ворагам, алегарычныя і сімвалічныя вобразы ў рэльефах, размалёўках і дробнай пластыцы Стараж. Егіпта, Двухрэчча, Ірана; у расфарбоўцы вазаў, скульпт. кампазіцыях франтонаў храмаў, кампазіцыях рэльефаў і жывапісе Стараж. Грэцыі; у эліністычным мастацтве (рэльефы Пергамскага алтара); рэльефах і карцінах з адлюстраваннем бітваў і трыумфаў Стараж. Рыма; у мастацтве скіфаў, стараж. цывілізацый Амерыкі. У сярэднявеччы батальна-гіст. сюжэты пашыраны ў еўрап. і ўсх. кніжнай мініяцюры, у абразах (найб. выразна пасля 15 ст.), дэкар.-прыкладным мастацтве, рэльефах Кітая і Камбоджы, інд. размалёўках, японскім жывапісе. У эпоху Адраджэння мемар. кампазіцыі ў гонар ваен. перамог стваралі Джота, Паала Учэла, П’ера дэла Франчэска, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Тыцыян, Я.Тынтарэта. У 17 ст. значную ролю ў станаўленні батальнага жанру адыгралі творы Д.Веласкеса, П.П.Рубенса, графіка Ж.Кало. У гэты час сфарміраваліся асн. тыпы кампазіцыйнай будовы твораў батальнага жанру: умоўна-алегарычная кампазіцыя з выявай палкаводца на фоне бітвы (Ш.Лебрэн, Францыя), невял. батальная карціна з эфектнай дакументальна-хранікальнай выявай кавалерыйскага бою ці эпізодамі ваен. побыту (С.Роза, Італія; Ф.Ваўэрман, Галандыя), сцэны марскіх баёў (В. Ван дэ Велдэ, Галандыя). У 18 ст. батальны жаер пашыраны ў мастацтве Францыі (А.Вато), Расіі (І.Нікіцін, А.Зубаў, Р.Угрумаў), Амерыкі (Б.Уэст, Дж.С.Коплі, Дж.Трамбал). У 19 ст. ў батальным жанры працавалі А.Гро, Т.Шарле, А.Рафэ, А.Вернэ (Францыя), А.Адам (Германія), Ф.Гоя (Іспанія), П.Міхалоўскі, Я.Матэйка, А.Арлоўскі (Польшча), Г.Ваперс (Бельгія), М.Алеш, Я.Чэрмак (Чэхія), В.Машкоў, Б.Вілевальдэ, А.Кацэбу (Расія). З канца 19 ст. ў батальным жанры ўсё большая ўвага аддаецца адлюстраванню складаных псіхал. і філас. праблем: творы А.Менцэля (Германія), Дж.Фаторы (Італія), У.Хомера (ЗША), М.Герымскага (Польшча), М.Грыгарэску (Румынія), Я.Вешына (Балгарыя), Э.Дэтая, А.Нёвіля (Францыя), І.Айвазоўскага, А.Багалюбава, В.Паленава, В.Верашчагіна, А.Кіўшэнкі, В.Сурыкава (Расія). У 20 ст., насычаным войнамі і рэвалюцыямі, карэнныя змены адбываюцца і ў батальным жанры: пашыраюцца яго межы і тэматычны дыяпазон, узмацняецца гісторыка-філас. падтэкст. У батальным жанры працуюць О.Дзікс і К.Кольвіц (Германія), Ф.Мазерэль (Бельгія), М.Грамер і Т.Стэйнлен (Францыя), Ф.Ходлер (Швейцарыя), Л.Бабіч, І.Мештравіч (Харватыя), Н.Петравіч (Сербія), Ф.Брэнгвін (Англія), О.Какошка (Аўстрыя), Р.Гутуза (Італія), Марукі Іры, Марукі Тасіка (Японія), К.Пятроў-Водкін, М.Грэкаў, А.Дайнека, А.Бубнаў (Расія).
У бел. мастацтве батальныя кампазіцыі вядомыя ў творах дробнай пластыкі (пач. 12 ст.), мініяцюрах Радзівілаўскага летапісу (15 ст.), абразках (15—16 ст.), стылізаваных выявах бел. воінаў на кафлі 16 ст., гравюрах Ф.Скарыны, М.Цюнта (16 ст.), Л.Хршчановіча, Г.Келера, В.Хондыуса, ілюстрацыях М.Вашчанкі (17 ст.), манум. жывапісе 17—18 ст. У жывапісе найб. ранні з вядомых твораў батальнага жанру — «Бітва пад Оршай» (каля 1515), блізкі па стылістыцы да твораў еўрап. Адраджэння (дакладнасць у паказе адзення, панарамы бітвы, тыпажу). У 17 ст. серыю малюнкаў і карцін на тэмы ваен. паходаў кн. Я.Радзівіла стварыў А. ван Вестэрфельд. Батальныя сцэны адлюстраваны на шпалерах Карэліцкай мануфактуры (18 ст.). У 19 ст. батальныя кампазіцыі ў жывапісе стваралі В.Ваньковіч, Ф.Смуглевіч, Я.Сухадольскі, В.Дмахоўскі, у графіцы — М.Кулеша, К.Кукевіч, Я.Дамель, Э.Андрыёлі, Ю.Фалат, А.Гротгер. У жывапісе, графіцы і скульптуры 1-й трэці 20 ст. да батальнага жанру звярталіся В.Волкаў, Я.Зайцаў, П.Гаўрыленка, М.Манасзон, І.Гембіцкі, А.Жораў. Вобразы і падзеі нац. гісторыі адлюстраваны ў творах М.Філіповіча, П.Сергіевіча. Героіка-рамантычны апавядальны характар уласцівы кампазіцыям у жывапісе, графіцы і скульптуры 1940 — пач. 1960-х г. (творы І.Ахрэмчыка, Г.Бржазоўскага, М.Гуціева, І.Давідовіча, Я.Зайцава, С.Раманава, У.Сухаверхава, У.Хрусталёва, Я.Ціхановіча, А.Шыбнёва; скульптуры З.Азгура, А.Бембеля, А.Глебава, С.Селіханава). Пошукі новых стылістычных рашэнняў у 1970-я г. вылучаюць творы батальнага жанру М.Савіцкага, В.Грамыкі, Г.Вашчанкі, А.Анікейчыка. У 1980-я г. — пач. 1990-х г. у батальным жанры павялічваецца колькасць сімволіка-алегарычных элементаў, прытчавых вобразаў (жывапіс Б.Аракчэева, Ф.Бараноўскага, І.Белановіча, М.Глушко, А.Марачкіна, У.Мінейкі, П.Свентахоўскага, І.Стасевіча, І.Ціханава, Г.Ціхановіча, М.Якуніна; графіка Л.Асецкага, У.Басалыгі, С.Геруса, А.Дзямарына, А.Кашкурэвіча, Я.Куліка, М.Купавы, А.Паслядовіч, М.Селешчука; скульптурныя кампазіцыі А.Бацвінёнка, А.Заспіцкага, А.Курачкіна, В.Палійчука; манум. жывапіс Л.Асядоўскага, У.Крываблоцкага, Савіцкага).
Літ.: Садовень В.В. Русские художники-баталисты XVIII—XIX веков. М., 1955; Бродский В. Советская батальная живопись. М.; Л., 1950; Орлова М. Искусство Советской Белоруссии. М., 1960; Дробов Л.Н. Живопись Советской Белоруссии (1917—1975 гг.). Мн., 1979; Шматаў В.Ф. Сучасная беларуская графіка Мн., 1979; Беларуская савецкая скульптура. Мн., 1978. М.Л.Цыбульскі. с. 344
БАТА́ЛЬЯ (Batalha), Санта-Марыя да Віторыя, каталіцкі кляштар у Партугаліі; помнік гатычнай архітэктуры і рэнесансу. Засн. ў 1385. Уключае касцёл (1388—1402, арх. А.Дамінгіш) з прыбудаванымі да яго «Капэлай Заснавальніка», залай капітула і каралеўскім клуатрам (крытая аркадная галерэя-абход; усе паміж 1402—38, арх. Х’ю). За алтаром касцёла — ратонда-маўзалей «Імперфейта» («Незакончаная капэла», пач. ў 1434, арх. Х’ю, з 1490 — арх. Баітак, М.Фернандыш і інш.) у экзатычным стылі «мануэліна» (ад імя караля Мануэла І). На Пд ад кляштара ўзнік г. Баталья з царквой у стылі «мануэліна» (1512, прыпісваюць Баітаку). Занесены ЮНЕСКА у спіс сусветнай спадчыны. с. 345
БАТА́НІКА (грэч. botanikē ад botanē трава, расліна), навука пра расліны; адзін з асн. раздзелаў біялогіі. Вывучае відавую разнастайнасць раслін (сістэматыка), іх будову (марфалогія і анатомія), асаблівасці жыццядзейнасці (фізіялогія раслін, біяхімія), заканамернасці індывід. і гіст. развіцця (эмбрыялогія, эвалюцыя), роднасныя сувязі (філагенія), пашырэнне (геаграфія раслін), узаемаадносіны з навакольным асяроддзем (экалогія), структуру расліннага покрыва (геабатаніка).
Развіццё батанікі як навукі ішло адначасова з ростам практычных патрэбнасцяў чалавека і непасрэдна звязана з агульнай гісторыяй чалавецтва. Шмат звестак пра расліны было вядома людзям з глыбокай старажытнасці. Бацькам батанікі лічаць стараж.-грэч. прыродазнаўца і філосафа Тэафраста. Як стройная сістэма навук. ведаў батаніка аформілася ў 18 ст. дзякуючы ў асноўным працам швед. прыродазнаўца К.Лінея. Франц. вучоныя М.Адансон, Ж.Б.Ламарк, А.Жусьё і інш. распрацавалі натуральную класіфікацыю раслін, паводле якой расліны аб’ядноўваліся па сукупнасці гал. прыкмет (кветка, плод, семя) у парадкі, якія ўпершыню размешчаны ў адзіны рад — ад водарасцяў да кветкавых. У 19—20 ст. інтэнсіўна развівалася батаніка, як і інш. біял. навукі, пад уплывам эвалюцыйнай тэорыі Ч.Дарвіна. У Расіі першыя бат. даследаванні звязаны са стварэннем АН (1724) і арганізацыяй шэрагу экспедыцый для вывучэння расліннасці краіны (І.Г.Гмелін, П.С.Палас, С.П.Крашаніннікаў). У канцы 19 — пач. 20 ст. рус. батанікі І.Н.Гаражанкін, М.С Варонін, У.І.Паладзін, С.Г.Навашын, К.А.Ціміразеў і інш. зрабілі буйныя адкрыцці (двайное апладненне ў кветкавых раслін, раскрыццё энергетычных заканамернасцяў фотасінтэзу і інш.), якія паўплывалі на развіццё бат. навукі ў свеце.
На Беларусі фарміраванне батанікі як навукі пачалося ў канцы 18 — пач. 19 ст. Першыя бат. даследаванні пераважна апісальнага характару зрабілі І.І.Ляпёхін, В.М.Севяргін, В.Г.Бесэр. Сучасны этап развіцця батанікі звязаны з працамі Ц.М.Годнева, В.Ф.Купрэвіча, М.А.Дарожкіна, М.Дз.Несцяровіча, М.У.Смольскага, А.А.Шлыка, А.С.Вечара, В.М.Цярэнцьева, І.Д.Юркевіча, В.С.Гельтмана, В.І.Парфёнава, Н.В.Казлоўскай і інш. Навук. праца па батаніцы вядзецца ў Ін-це эксперым. батанікі і Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі, БДУ, Бел. с.-г. акадэміі, Гомельскім ун-це, пед. і с.-г. ін-тах, запаведніках. Вызначаны заканамернасці фарміравання, дынамікі флоры і расліннасці, распрацаваны навук. асновы выкарыстання і аховы раслінных рэсурсаў, антрапагеннага ўплыву на расліннае покрыва. Шэраг даследаванняў звязаны з выкананнем міжнар. біял. праграмы.
Літ.: Базилевская Н.А., Белоконь И.П., ІЦербакова А.А. Краткая история ботаники.М., 1968; Жизнь растеннй. Т. 1—6. М., 1974—82; Хржановский В.Г. Курс общей ботаники. Ч. 1—2. 2 изд. М., 1982; Жуковский П.М. Ботаника. 5 изд. М., 1982. с. 345
БАТАНІ́ЧНАЯ ГЕАГРА́ФІЯ , гл. Геаграфія раслін. с. 346
БАТАНІ́ЧНЫ САД , навукова-даследчая, навуч.-дапаможная і культ.-асветная ўстанова, у якой культывуюцца і вывучаюцца расліны мясц. і іншаземнай флоры, прапагандуюцца бат. веды. Уключаюць калекцыі раслін адкрытага грунту (дэндрарыі, альпінарыі, участкі сістэматыкі, экспазіцыі лек., харч., дэкар. і інш. раслін) і аранжарэі. Размяшчэнне раслін пераважна па геагр. і сістэматычным прынцыпе, радзей па экалагічным і інш. Асн. даследчая задача — пошук новых карысных раслін, іх выпрабаванне і ўвядзенне у культуру. Адначасова батанічныя сады з’яўляюцца аб’ектамі рэкрэацыі.
Папярэднікі батанічных садоў — манастырскія сады (у Зах. Еўропе з 4 ст.), аптэкарскія агароды. Першыя батанічныя сады заснаваны ў Італіі (Салерна, 1309; Венецыя, 1333), потым у Германіі (Берлін, 1647), Францыі (Парыж, 1635), Швецыі (Упсала, 1655), Вялікабрытаніі (Эдынбург) пераважна для развядзення лек. раслін. У эпоху вял. геагр. адкрыццяў батанічныя сады пачалі актыўна займацца выпрабаваннямі прывезеных раслін: праз батанічны сад ў К’ю (Вялікабрытанія) ішло размеркаванне па трапічных раёнах кавы, гевеі, хіннага дрэва; праз батанічны сад Францыі распаўсюджваліся віды айланту, сафоры, туі, гінкга. У 18—19 ст. батанічны сад ў Калькуце (Індыя), Богары (Інданезія) адыгралі значную ролю ў інтрадукцыі трапічных раслін у розныя раёны. У Расіі папярэднікамі батанічных садоў былі «аптэкарскія агароды» ў Маскве (1706, цяпер філіял батанічнага саду Маскоўскага ун-та), Пецярбургу (1714, цяпер батанічны сад Бат. ін-та Рас. АН). У 19 ст. батанічныя сады існавалі пераважна пры ун-тах (Вільня і Тарту, 1803; Харкаў, 1804, Масква і Казань, 1806; Кіеў, 1835; Адэса, 1865; Томск, 1880, і інш.), лясных і с.-г. ін-тах. Нікіцкі батанічны сад (Крым, 1812), Сухумскі (1840) і Батумскі (1912) батанічныя сады сталі цэнтрамі інтрадукцыі субтрапічных раслін.
На Беларусі аднымі з першых былі Гродзенскі батанічны сад (18 ст.) і дыдактычны батанічны сад пры Шчучынскім кляштары (засн. садаводам С.Юндзілам). Працуюць Вялікалятчанскі батанічны сад, батанічныя сады пры ВНУ і АН Беларусі: глядзі Батанічны сад Віцебскага педагагічнага універсітэта, Цэнтральны батанічны сад АН Беларусі, Батанічны сад БДУ, Батанічны сад Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта, Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.
Літ.: Антипов В.Г. Об истории создания ботанических коллекций в Белоруссии // Ботаника. 1964. Вып. 6; Цицин Н.В. Ботанические сады СССР. М., 1974; Федорук А.Т. Древесные растения садов и парков Белоруссии. Мн., 1980; Головкин Б.Н. История интродукции растений в ботанических садах. М., 1981; Лапин П.И. Ботанические сады СССР: [Фотаальбом]. М., 1984. с. 346
БАТАНІ́ЧНЫ САД БДУ . Арганізаваны ў 1933 па ініцыятыве У.У.Адамава на тэр. універсітэцкага гарадка ў Мінску. З 1967 у в. Шчомысліца пад Мінскам (на базе вучэбнай гаспадаркі БДУ). Пл. 25 га. Батанічны сад БДУ уключае дэндрарый (закладзены ў 1930-я г. дэндролагам І.І.Собалевым), лесапарк, участак сістэматыкі раслін (460 відаў), участкі кветкавых (400 відаў), с.-г. (харч., кармавых), тэхн. (160 відаў), лек. (150 відаў), фларыстычны ўчастак дзікарослых травяністых (350 відаў) раслін Сібіры, Д.Усходу, Крыма, Каўказа, Карпат, Сярэдняй Азіі, Паўн. Амерыкі. У калекцыях больш за 1800 відаў, формаў і сартоў раслін, у тым ліку рэдкія і каштоўныя дрэўныя экзоты (328 відаў). Большасць зімаўстойлівыя, добра цвітуць, пладаносяць і даюць насенне. База для падрыхтоўкі студэнтаў-біёлагаў, правядзення навук. даследаванняў і культ.-асв. работы ў галіне прыродазнаўства і аховы прыроды. с. 347
БАТАНІ́ЧНЫ САД БЕЛАРУ́СКАГА ДЗЯРЖА́ЎНАГА ТЭХНАЛАГІ́ЧНАГА УНІВЕРСІТЭ́ТА . Размешчаны за 6 км ад г.п. Негарэлае Дзяржынскага р-на Мінскай вобласці. Арганізаваны ў 1969 на базе дэндрарыя Негарэльскага навук.-доследнага лясгаса (закладзены ў 1954). Пл. 25 га. У садзе дэндрарый (620 відаў, формаў і сартоў), інтрадукцыйны гадавальнік і школьнае аддзяленне, матачная плантацыя, калекцыйны ўчастак травяністых адна- і шматгадовых раслін, пладовы сад, участак мясц. флоры, музей прыроды. У калекцыях 1384 віды, разнавіднасці і сарты раслін, культывуюцца 28 відаў рэдкіх раслін і раслін, якія знікаюць. База для падрыхтоўкі спецыялістаў лясной гаспадаркі і азелянення, правядзення навук. даследаванняў і культ.-асв. работы ў галіне прыродазнаўства і аховы прыроды. с. 347
БАТАНІ́ЧНЫ САД БЕЛАРУ́СКАЙ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАЙ АКАДЭ́МІІ . Размешчаны ў г. Горкі Магілёўскай вобласці. Ствараўся паступова з 1847 пры Горы-Горацкай земляробчай школе (з 1848 — ін-це). Пасля закрыцця ін-та ў 1863 сад занядбаны. Аднаўленне пачалося ў 1920 з аднаўленнем Горы-Горацкага земляробчага ін-та (1919). У садзе было каля 300 відаў дрэўных раслін. У аддзеле сістэматыкі амаль 400 відаў травяністых раслін. У Вял. Айч. вайну большая ч. калекцыі загінула. Аднаўляецца з 1950. Пл. каля 25 га. Рэстаўрыраваны аддзел сістэматыкі травяністых раслін (450 відаў). Створаны новыя бат. экспазіцыі. База для падрыхтоўкі спецыялістаў сельскай гаспадаркі, правядзення навук. даследаванняў і культ.-асв. работы ў галіне прыродазнаўства і аховы прыроды. с. 347
БАТАНІ́ЧНЫ САД ВІ́ЦЕБСКАГА ПЕДАГАГІ́ЧНАГА УНІВЕРСІТЭ́ТА . Закладзены ў 1919 у Віцебску як школьны сад для практычнага вывучэння батанікі, садаводства, кветкаводства і агародніцтва на тэрасах старога парку каля р. Віцьба (пл. больш за 3 га). У 1925 у садзе каля 500 відаў мясц. пладовых дрэў, каля 60 — паўд. Прадстаўнікоў, экспазіцыя з 972 відаў травяністых раслін (з іх 120 лекавых), невял. пасадкі дэкар. дрэў, ягадныя кусты, цяпліца, парнікі, паказальныя поле і агарод. З 1926 самая паўн. ў Беларусі плантацыя белай шаўкоўніцы. Каля 200 відаў раслін (пераважна лек., тэхн., дэкар., расліны-компасы і інш.) перанесены з Вялікалятчанскага батанічнага саду. Пасля Вял. Айч. вайны засталася толькі ч. дэндрарыя. З 1944 пачалося аднаўленне. У 1948—52 закладзены дэндрарый. У 1954 (пл. 4 га) пераўтвораны ў аграбіястанцыю, з 1979 навук. і навуч. падраздзяленне Віцебскага пед. ін-та, з вер. 1995 — ун-та. Пл. 7,6 га. Сучасны дэндрарый разбіты паводле геагр. прынцыпу, збераглося каля 80 відаў дрэў (сектары Амерыкі і Канады, Еўропы, Сібіры, Усурыйскага краю і Маньчжурыі і інш.); ёсць калекцыі травяністых і кветкава-дэкар. раслін. с. 347
БАТАНІ́ЧНЫЯ ЗАКА́ЗНІКІ , гл. ў арт. Біялагічныя заказнікі. с. 347
БАТАНІ́ЧНЫЯ ПО́МНІКІ ПРЫРО́ДЫ , аб’екты расліннасці і флоры, якія маюць навук., культ.-пазнавальную, гіст., эстэт. каштоўнасць і ахоўваюцца дзяржавай. На Беларусі каля 180 батанічных помнікаў прыроды рэсп. значэння: старадаўнія паркі — Бальценіцкі і Вердаміцкі (гл. адпаведныя артыкулы), Вялікамажэйкаўскі (Шчучынскі р-н), Гомельскі, Мірскі, Нясвіжскі, Радзівілімонтаўскі (Клецкі р-н) і інш.; каштоўныя ўчасткі лесу — Барысаўскае лесанасаджэнне, Барэцкая (Івацэвіцкі р-н), Вепрынская (Чэрыкаўскі р-н) і ІІІолкавіцкая (Чарнейкаўская; Рэчыцкі р-н) дубровы і інш.; насаджэнні інтрадукаваных дрэў і кустоў — Вінклераўскі (Нясвіжскі р-н) і Ліноўскі (Пружанскі р-н) хвойнікі, Моўчадскае насаджэнне лістоўніцы еўрапейскай (Баранавіцкі р-н) і інш.; раслінныя згуртаванні на межах арэалаў, у месцах, аддаленых ад асн. вобласці свайго пашырэння, — Бёрдаўскае лесанасаджэнне (Клічаўскі р-н), Добрушскія і Маларыцкія ельнікі і інш., а таксама з рэдкімі, рэліктавымі і тымі, якія знікаюць, відамі раслін — Вятчынскае месца росту рададэндрану жоўтага (Жыткавіцкі р-н), Восаўскае і Церабежскае насаджэнні карэльскай бярозы (Івацэвіцкі р-н) і інш.; дрэвы мясц. парод (асабліва вылучаюцца ўзростам, памерамі, прыгажосцю ці звязаныя з гіст. падзеямі) і унікальныя дрэвы-інтрадуцэнты (больш за 50). Глядзі таксама Дрэвы-помнікі.
Літ.: Козловская Н.В. Флора Белоруссии, закономерности ее формирования, научные основы использования и охраны. Мн., 1978; Охрана важнейших ботанических объектов Украины, Белоруссии, Молдавии. Киев, 1980; Юркевич И.Д., Голод Д.С., Адерихо В.С. Растительность Белоруссии, ее картографирование, охрана и использование. Мн., 1979. с. 347
БА́ТАН-РУЖ (Baton Rouge), горад на Пд ЗША. Адм. ц. штата Луізіяна. Засн. ў 1719. 219,5 тыс. ж. (1990), з прыгарадамі 528 тыс. ж. Марскі і рачны порт у нізоўі р. Місісіпі. Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйны цэнтр нафтаперапр. і нафтахім. прам-сці (вытв-сць сінт. каўчуку, хімікатаў, мінер. угнаенняў і інш.). Вытв-сць гліназёму і алюмінію. У наваколлі — здабыча нафты, газу, серы. 2 ун-ты. Арх. помнікі 18 і 19 ст. с. 348
БАТАРЭ́Я (ваен.; франц. batterie ад battre біць), агнявое і тактычнае падраздзяленне ў артылерыі. Батарэі могуць быць самастойнымі (у палкавой, берагавой артылерыі) або ўваходзіць у артыл. дывізіён (полк). Складаецца з 2—3 агнявых узводаў, узвода (аддзялення) кіравання. Мае 2—8 гармат (мінамётаў, баявых машын рэактыўнай артылерыі або процітанкавых кіроўных ракет). с. 348
БАТАРЭ́Я ў тэхніцы, аднолькавыя прылады, прыстасаванні ці збудаванні, аб’яднаныя ў адзіную сістэму (устаноўку) для сумеснага больш эфектыўнага дзеяння. напрыклад, коксавая батарэя — шэраг коксавых печаў для сухой перагонкі каменнага вугалю ў кокс; радыятарная батарэя — злучаныя ў адно ацяпляльнае прыстасаванне радыятары; ахаладжальныя батарэі — сістэмы труб (гладкіх ці з рэбрамі), у якіх выпараецца холадагент або працякае халадзільны раствор. Пашыраны электрычныя батарэі — кандэнсатарныя (з кандэнсатараў), акумулятарныя (з акумулятараў) і з інш. хімічных крыніц току. с. 348
БАТА́Т (Ipomoea batatas), салодкая бульба, від кветкавых раслін з роду іпамея сям. бярозавых. Радзіма — Мексіка, Цэнтр. Амерыка. У Еўропу завезены Х.Калумбам, у Афрыку — партугальцамі, Паўн. Амерыку — іспанцамі. Вырошчваюць у тропіках і субтропіках Індыі, Інданезіі, Кітая, Японіі, Іспаніі, Італіі і ЗША як адну з асн. караняплодных харч. культур; як доследную культуру разводзяць у Туркменіі, Грузіі і інш. краінах.
Шматгадовая (у культуры часта аднагадовая) травяністая расліна з клубнепадобным коранем і сцелістым сцяблом даўж. 1—5 м. Лісце цэльнае або пальчаталопасцевае. Кветкі буйныя, ружовыя ці белыя, лейкападобныя. Плод — 4-насенная каробачка Харч. і кармавая расліна. «Клубні» батату маюць 24—28% крухмалу і цукру (адсюль другая назва — «салодкая бульба»). Маса «клубняў» 0,2—10 кг; іх спажываюць свежымі і сушанымі, перапрацоўваюць на кансервы, муку, крупы, крухмал, цукар, патаку, спірт. «Клубні» і бацвінне скормліваюць жывёле. Размнажаюць батат парасткамі прарослых «клубняў» і адрэзкамі сцяблоў. с. 348
БА́ТАЎ Іван Андрэевіч (1767, б. Маскоўская губ. — 30.6.1841), рускі майстар муз. інструментаў. Прыгонны графа М.П.Шарамецева, у 1822 атрымаў вольную. Вырабляў скрыпкі, альты, віяланчэлі, гітары, рэстаўрыраваў старадаўнія інструменты. Дасканаласць іх вырабу і выдатныя гукавыя якасці прынеслі яму сусв. вядомасць. На выстаўцы ў Пецярбургу (1829) за скрыпку і віяланчэль Батаву прысуджаны Вялікі сярэбраны медаль. с. 348
БА́ТАЎ Павел Іванавіч (1.6.1897, в. Філісава Рыбінскага р-на Яраслаўскай вобласці — 19.4.1985), генерал арміі (1955), двойчы Герой Сав. Саюза (1943, 1945). Скончыў курсы «Выстрал» (1927), акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1950). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў, нац.-рэв. вайны ў Іспаніі 1936—39, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Данскім, Сталінградскім, Цэнтр., Бел., 1-м і 2-м Бел. франтах; камандзір стралк. корпуса, нам. камандуючага, камандуючы арміяй, нам. камандуючага войскамі Бранскага фронту. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў. З кастр. 1942 камандуючы 65-й арміяй, якая ў кастр. 1943 фарсіравала Дняпро ў раёне Лоева, у 1943—44 вызваляла Рэчыцу, Мазыр, Бабруйск, Асіповічы, Слонім. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі. З 1962 нач. штаба Аб’яднаных узбр. сіл дзяржаў — удзельніц Варшаўскага дагавора. З 1965 у групе ген. інспектараў Мін-ва абароны СССР У 1970—81 старшыня Сав. к-та ветэранаў вайны. Дэп. Вярх. Савета СССР (1927—50, 1954—66). Аўтар кнігі ўспамінаў «У паходах і баях» (3 выд., 1974). с. 348
БАТА́ЎСКАЯ РЭСПУ́БЛІКА . Існавала ў 1795—1806 на тэр. Нідэрландаў. Утворана ў студз.—сак. 1795 пасля ўступлення сюды франц. рэсп. войскаў і паўстання мясц. насельніцтва. Назва паходзіць ад герм. племені батаваў, якое ў старажытнасці засяляла тэр. Нідэрландаў. Ваен.-паліт. саюз (1795) з Францыяй вызначыў залежнасць ад яе Батаўскай рэспублікі. Унутрыпаліт. жыццё адметнае вострай барацьбой паміж рознымі паліт. плынямі і слаямі буржуазіі. У 1806 Напалеон І ператварыў Батаўскую рэспубліку ў Галандскае каралеўства (1806—10), зрабіўшы каралём свайго брата Луі (Людовіка) Банапарта. с. 348
БАТВІНКО́Ў Мікалай Іванавіч (н. 15.3.1936, в. Барысавічы Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.), бел. хірург. Д-р мед.н. (1976), праф. (1979). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1960). З 1968 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па сасудзістай хірургіі, хірург. гастраэнтэралогіі, хірургіі лёгкіх і стрававода.
Тв.: Органосохраняющая хирургия язвенной болезни. Гродно, 1995. с. 348
БАТВІ́ННІК Марат Барысавіч (н. 22.12.1928, Мінск), бел. гісторык. Канд. гіст. н. (1970). Скончыў БДУ (1951). Працаваў ва ўстановах нар. асветы, у 1977—92 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследуе гістарыяграфію эпохі феадалізму, гісторыю культуры і асветы Беларусі, ролю спадчыны Ф.Скарыны ў дзейнасці бел. друкароў і выдаўцоў 16— 17 ст., гісторыю бел. л-ры, славістыку. Аўтар кніг і артыкулаў пра жыццё і дзейнасць бел. вучоных (М.М.Нікольскага, У.М.Перцава, Г.М.Ліўшыца), адзін з аўтараў кн. «Беларускі асветнік Францыск Скарына і пачатак кнігадрукавання на Беларусі і ў Літве» (1979), «Іван Фёдараў і ўсходнеславянскае кнігадрукаванне» (1984), аўтар кн. «Адкуль ёсць пайшоў буквар» (1983) і інш. с. 348
БАТКО́ЎСКІ Сяргей Барысавіч (17.7.1917, С.-Пецярбург — 24.10.1995), бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969). Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1940). З 1946 у Мінску, працаваў у праектных ін-тах, у 1960—65 гал. архітэктар ін-та «Мінскпраект», з 1978 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў. Асн. работы ў Мінску: рэканструкцыя карпусоў хім. і біля. ф-таў БДУ (1950), крыты плавальны басейн Ін-та фізкультуры (1953); паліграфічны камбінат імя Я.Коласа (1956), жылыя дамы на праспекце Ф.Скарыны (1958, Дзярж. прэмія Беларусі 1968), карпусы гадзіннікавага з-да (1963), павільён ВДНГ Беларусі (1968), рэканструкцыя стадыёна «Дынама» (усе ў сааўт.). Помнік Я.Купалу ў Араў-парку пад Нью-Йоркам (1973, скульпт. А.Анікейчык); бюст касманаўта П.І.Клімука ў Брэсце (1978, скульпт. І.Міско) і інш. с. 349
БАТЛА́ЧЫК , глядзі Лісахвост. с. 349
БАТЛЕ́ЙКА , бетлейка (ад Betleem — польская назва г. Віфлеем, дзе нарадзіўся Хрыстос), бел. нар. тэатр лялек. Вядома з 16 ст. Узнікненне батлейкі звязана са святам Каляд. Т-ры падобнага тыпу вядомы ў Польшчы (шопка) і на Украіне (вяртэп).
Вытокі батлейкі ў сярэдневяковым містэрыяльным т-ры Зах. Еўропы, адкуль праз Польшчу прынесены езуітамі на Беларусь. Развіваўся ў цеснай сувязі са школьным тэатрам. Фактычна батлейка — «народная асіміляцыя школьнай драмы з яе інтэрмедыямі» (Ф.Аляхновіч). На працягу ўсяго існавання батлейкі разыгрывалася п’еса «Цар Ірад». Паказ складаўся з 2 частак: сур’ёзнай, якая апавядала пра нараджэнне Хрыста і ганенне яго царом Ірадам (т. зв. асн. сюжэт), і камедыйнай — інтэрмедый звычайна вясёлага зместу, з жартаўлівымі дыялогамі ці маналогамі, песнямі, танцамі. Часткі не мелі агульнага сюжэта, паміж сабой спалучаліся механічна, фармальна, фактычна іх аб’ядноўваў своеасаблівы карнавальны настрой, уласцівы Калядам. Біблейскія падзеі ў батлейцы набывалі адвольную нар. трактоўку. Пры адным традыцыйным асн. сюжэце паказы батлейкі ў розных рэгіёнах яе бытавання адрозніваліся менавіта інтэрмедыямі, сярод якіх «Мужык (Мацей) і доктар», «Антон з казой і Антоніха», «Скамарох з мядзведзем», «Вольскі — купец польскі», «Цыган і цыганка» і інш. Папулярныя персанажы інтэрмедый — Мужык, Доктар, Яўрэй, Франт (чужаземец), Цыган, Казак і інш. Для паказаў батлейкі рабілі 2-павярховую скрынку накшталт царквы або хаткі. Батлеечнікі (або «ралёшнікі») вадзілі драўляныя лялькі на шпянях па проразях у падлозе паверхаў. Сцэна кожнага паверха мела 3 аддзелы: вял. цэнтральны, дзе адбывалася дзеянне, і меншыя бакавыя (для ўваходаў і выхадаў).
Батлейка шырока бытавала па ўсёй Беларусі. Разнавіднасцямі яе былі жлоб і яселка. Паказы адбываліся па хатах, у корчмах, на вуліцах гарадоў, мястэчак, вёсак, суправаджаліся музыкай (найчасцей скрыпка і бубен). Асаблівае месца займалі батлейкі, зробленыя па прынцыпе ценявога т-ра (Віцебск, Веліж). У канцы 19 — пач. 20 ст. жанравыя сцэны батлейкі выконваліся не толькі лялькамі, а непасрэдна акцёрамі (жывая батлейка ці батлея). На пач. 20 ст. своеасаблівай з’явай стала батлейка Патупчыка (Докшыцы), дзе апрача традыцыйнага паказу дэманстраваліся і бытавыя сцэны з тагачаснага жыцця. Гэты ж прынцып пакладзены ў аснову дзейнасці Залескага нар. т-ра «Батлейка» (арганізаваны Я.Ліс і А.Лосем у 1983). З канца 1980-х г. робяцца спробы адрадзіць традыц. паказы батлейкі на Каляды. З 1991 яны адбываюцца ў філіяле музея М.Багдановіча «Беларуская хатка» ў Мінску (батлейка з’яўляецца фрагментам экспазіцыі), а прафесійныя т-ры — Дзярж. т-р лялек і Тэатр-студыя кінаакцёра — паставілі батлеечную п’есу «Цар Ірад» (у сваёй інтэрпрэтацыі).
Літ.: Барышаў Г.І., Саннікаў А.К Беларускі народны тэатр батлейка. Мн., 1962; Народны тэатр. Мн., 1983. Дз.У.Стэльмах. с. 349
БА́ТЛЕР (Butler) Нікалас М’юрэй (2.4.1862, г. Элізабет, ЗША — 7.12.1947), амерыканскі дзярж. дзеяч, педагог, пацыфіст. Скончыў Калумбійскі каледж. Д-р філасофіі (1884), праф. (1890). У 1902—45 прэзідэнт Калумбійскага каледжа. Быў саветнікам прэзідэнта ЗША Т.Рузвельта. Адстойваў неабходнасць абмежавання ўзбраення і стварэння міжнар. суда. З 1925 прэзідэнт Фонду міжнар. міру. Падтрымаў пакт Келага—Брыяна (1928), які асуджаў вайну як сродак нац. палітыкі. Нобелеўская прэмія міру 1931 (разам з Дж.Адамс). с. 349
БАТМАГЕНЕ́З (ад грэч. bathmos ступень + ... генез), эвалюцыйная канцэпцыя, паводле якой у аснове прагрэс. развіцця жывых арганізмаў ляжыць унутр. імкненне да самаўдасканалення — «сіла росту», або батмізм. Дзеянне гэтага ўнутр. фактару накіроўваецца, на думку аўтара батмагенезу амер. палеантолага Э.Д.Копа (1871), вонкавымі ўплывамі, намаганнямі, што выклікаюцца патрэбнасцю, а таксама неўсвядомленым або свядомым выбарам. Менавіта свядомы выбар на аснове «сілы росту» ўласцівы, паводле батмагенезу, усяму жывому, стварае новыя адаптацыі арганізмаў, а натуральны адбор толькі захоўвае або знішчае іх. Канцэпцыя батмагенезу аўтагенетычная, падобная да вучэння Ж.Б.Ламарка і ляжыць у аснове псіхаламаркізму. Глядзі таксама Неаламаркізм. с. 349
БАТНІ́ЧНЫ ЗАЛІ́Ў (швед. Bottniska viken, фін. Pohjanlahti), паўночная частка Балтыйскага м., паміж Швецыяй і Фінляндыяй. Злучаецца з адкрытым морам пралівам Сёдра-Кваркен паміж Аландскімі а-вамі і берагам Швецыі. Пл. 117 тыс. км2. Даўж. 668 км, шыр. да 240 км. Найб. глыб. 290 м. Шэраг невял. астравоў — шхераў. Зімой замярзае. Прылівы мяшаныя, на Пн сутачныя (да 0,1 м). Гал. парты: Васа, Оўлу, Поры (Фінляндыя), Лулео, Умее (Швецыя). с. 350
БАТО́МЕТР (ад грэч. bathos глыбіня + ... метр), прылада для адбору проб вады з пэўнай глыбіні вадаёмаў. З дапамогай батометра вывучаюць фіз.-хім. і сан. ўласцівасці вады і завіслыя ў ёй прымесі. Бываюць імгненнага напаўнення (марскі і рачны батометры) і працяглага напаўнення (батометр-бутэлька, вакуумны батометр). Донныя батометры прыстасаваны да адбору проб наносаў. Некаторыя батометры спалучаны з тэрмометрамі, якія фіксуюць т-ру на глыбіні адобру пробы. с. 350
БАТО́РЫЙ СТАФА́Н , глядзі Стафан Баторый. с. 350
БАТО́РЫН (сапр. Хаймовіч) Фелікс Барысавіч (н. 5.2.1948, Мінск), бел. паэт, перакладчык. Піша на бел. і яўр. (ідыш) мовах. Скончыў Мінскі мед. ін-т (1972). Працуе ўрачом. Друкуецца з 1968. Аўтар паэт. зб-каў «Раніца» (1981), «Зялёны тралейбус» (1986), «Я дрэва пасадзіў» (1991). У баладах адлюстраваў гіст. асоб (лагойскі граф Тышкевіч, М.Гусоўскі, В.Вашчыла, С.Налівайка, К.Каліноўскі, А.Вярыга-Дарэўскі, М.Багдановіч і інш.), эпізоды бел. гісторыі. На бел. мову перакладае паэзію і прозу з рус., ням. і ідыш. с. 350
БАТО́РЫНА , Баторын, возера ў Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобл., у бас. р. Нарач, за 1,5 км на Пд ад г.п. Мядзел. Пл. 6,25 км2, даўж. 3,5 км, найб. шыр. 2,4 км, найб. глыб. 5,5 м, даўж. берагавой лініі 15 км. Пл. вадазбору 92,4 км2.
Схілы катлавіны выш. 3—6 м, пераважна разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, асабліва заходні, які зліваецца з забалочанай поймай і пераходзіць у балота. Мелкаводдзе пясчана-глеістае. Асн. частка ложа выслана сапрапелямі магутнасцю да 8 м. Надводная расліннасць утварае паласу шыр. ад 150 да 300 м. На ПдУ невял. ўчасткі сплавіны. Водапрыёмнік балотных водаў (упадаюць 10 меліярац. канаў); злучана пратокай з воз. Мястра. Месца адпачынку і турызму. с. 350
БАТРА́К , глядзі Парабак. с. 350
БАТРА́К (сапр. Казлоўскі) Іван Андрэевіч (29.2.1892, в. Малое Гальцэва Талачынскага р-на Віцебскай вобласці — 1943), рускі паэт і перакладчык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1924). Адзін з кіраўнікоў Усесаюзнага т-ва сялянскіх пісьменнікаў. Друкаваўся з 1913. Для ранняй творчасці характэрны гераічныя матывы. Аўтар зб-каў баек «Абручы і клёпкі» (1926), «Саха і трактар» (1928), «Павукі і мухі» (1931), «Байкі» (1928, 1933). На рус. мову перакладаў творы Я.Коласа і К.Крапівы. Яго творы на бел. мову перакладалі Э.Валасевіч, У.Паўлаў.
Тв.: Избранное М., 1958. с. 350
БАТРАКО́Ў Міхаіл Рыгоравіч (5.8.1922, в. Радуга Веткаўскага р-на Гомельскай вобласці— 16.1.1945), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Майкопскае бранятанк. вучылішча (1943). У Вял. Айч. вайну з 1941 удзельнік баёў на Паўн. Каўказе, Кубані, Беларусі, у Літве, Усх. Прусіі. У ходзе баёў у Прыбалтыцы ў 1944 танк. рота пад камандаваннем ст. лейт. Батракова прарвала абарону ворага на правым беразе Нёмана каля Каўнаса, адбіла 4 контратакі праціўніка, знішчыла 14 танкаў. Загінуў у баі на тэр. Усх. Прусіі. У в. Радуга яму пастаўлены помнік. с. 350
БАТРАХАЛО́ГІЯ (ад грэч. batrachos жаба + ... логія), устарэлая назва раздзела заалогіі, які вывучае земнаводных. Часцей замяняецца больш шырокім паняццем — герпеталогія (даследуе і земнаводных, і паўзуноў). с. 350
БАТРАХАСПЕ́РМУМ (Batrachospermum), род чырвоных водарасцяў сям. батрахаспермавых. Каля 50 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. Растуць у багатай кіслародам прэснай вадзе, асобныя віды — на тарфяных балотах паблізу крыніц. На Беларусі — батрахаспермум ружанцападобны (Batrachospermum moniliforme), адзначаны ў ручаях, рэчках і наваколлі воз. Нарач.
Шматклетачная ніткападобная аднадомная водарасць. Слаявіна мяккая, слізістая, даўж. 2—10 см, цемнаватага жоўта- або аліўкава-шэрага колеру, часам укрытая слоем скурыстых клетак. Асн. галінкі густа ўсаджаны пучкамі кароткіх галінак, размешчаных кальчакамі. Палавое размнажэнне — аагамія. с. 350
БАТРА́ЦКІЯ ПЕ́СНІ , песні батракоў, парабкаў, наймітаў у памешчыцкіх або кулацкіх гаспадарках; сацыяльна-бытавая нар. пазаабрадавая лірыка. Змест іх — скарга на гаротнае жыццё, цяжкую працу, здзекі гаспадара, сац. пратэст. Глыбінёй пачуцця вылучаюцца песні парабчанкі-сіраты, вымушанай жыць на «служэбным хлебе», што ела «ў сенцах за дзвярмі, аблівалася слязьмі», і наогул найміткі, бо яе хлеб таксама горкі («хто яго ўкусіць, той плакаці мусіць»). Батрацкія песні ўвабралі ў сябе больш раннія бурлацкія і некаторыя прымацкія песні, блізкія да іх сац. гучаннем.
Літ.: Петровская Г.А. Белррусские социально-бытовые песни. Мн., 1982. с. 350
БАТРЫЯМІКО́З [ад грэч. botrys гронка + мікоз(ы)], хранічная інфекц. хвароба коней, радзей буйн. раг. жывёлы, авечак, свіней з групы мікозаў. Узбуджальнік — мікраскапічны грыбок Botryomyces assoformans (жыве на сене, саломе, у гнаі), пранікае ў арганізм праз пашкоджаную скуру або вывадныя пратокі тлушчавых і потавых залоз. Трапляецца амаль па ўсім зямным шары, у тым ліку на Беларусі. Батрыямікоз выяўляецца запаленчым пухлінападобным разрастаннем фібрознай злучальнай тканкі скуры, мышцаў, лімфатычных вузлоў. с. 350
БАТСВА́НА (Botswana), Рэспубліка Батсвана, (Republic of Botswana), дзяржава на Пд Афрыкі. Мяжуе на Пн і З з Намібіяй, на Пд і ПдУ з ПАР, на ПнУ з Зімбабве. Пл. 600,4 тыс. км2. Нас. 1,4 млн. чал. (1994). Сталіца — г. Габароне. Падзяляецца на 8 акруг. Афіц. мовы англійская і сетсвана. Нац. свята — Дзень незалежнасці (30 вер.).
Дзяржаўны лад. Батсвана — прэзідэнцкая рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, выбіраецца на ўсеагульных выбарах тэрмінам на 5 гадоў. Заканадаўчая ўлада належыць прэзідэнту і парламенту — Нац. асамблеі, выканаўчая — прэзідэнту і ўраду.
Прырода. Тэр. Батсваны займае вял. бяссцёкавую катлавіну пустыні Калахары, абмежаваную з усіх бакоў плато. Сярэдняя выш. 800—1000 м, на З да 1300 м. Рэльеф раўнінны, на У слабахвалісты. Карысныя выкапні: алмазы, золата, хром, серабро, плаціна, марганцавыя, медна-нікелевыя і кобальтавыя руды, каменны вугаль, азбест і інш. Клімат трапічны, з рысамі кантынентальнасці, гарачы і засушлівы. Сярэдняя т-ра студз. 21—27, ліп. каля 16 °С. Ападкаў на Пн і У 500—700 мм, у Калахары менш за 250 мм. Дажджлівы перыяд у снеж.—красавіку. Рэкі малаводныя. На Пн — бяссцёкавы басейн р. Акаванга, на У — р. Лімпопа (упадае ў Індыйскі ак.) з прытокамі. Расліннасць пераважна саванная, на Пн — трапічнае рэдкалессе. Па далінах рэк на Пн, У, Пд — галерэйныя лясы. Нац. паркі — Гемсбак, Чобе, Нцкаі-Пан.
Насельніцтва. Асн. насельніцтва — народы сям’і банту: тсвана (каля 80%), машона, педы, герэра. У глыбіні Калахары карэнныя жыхары бушмены (кайсанская моўная група). Ёсць невял. колькасць англічан, афрыканераў, выхадцаў з Азіі і інш. 50% насельніцтва прытрымліваецца мясц. традыц. вераванняў, 50% — хрысціяне. Шчыльнасць насельніцтва 2,3 чал. на 1 км2. Большая ч. яго сканцэнтравана на ПдУ. У гарадах жыве каля 20% насельніцтва. Найбольшыя гарады Габароне, Серове, Фрэнсістаўн, Мачуды.
Гісторыя. Стараж. гісторыя Батсваны даследавана мала. Вядома, што бечуаны, якія прыйшлі з сучаснага Трансвааля (правінцыя ПАР), выцеснілі ва ўнутр. раёны Калахары бушменаў — аўтахтоннае насельніцтва краіны. Бечуаны на працягу стагоддзяў вялі барацьбу з плямёнамі, што пранікалі на іх тэрыторыю. Асабліва жорсткія былі войны з плямёнамі зулу на пач. 19 ст. З 1820 (з заснаваннем першай хрысціянскай місіі) — пастаянныя кантакты з еўрапейцамі. З сярэдзіны 19 ст. землі Батсваны пачынаюць захопліваць буры, аднак бечуаны, умела выкарыстоўваючы англа-бурскія супярэчнасці, здолелі на працягу 3 дзесяцігоддзяў захаваць незалежнасць. У 1885 б.ч. зямель бечуанаў далучана да англ. уладанняў у Паўд. Афрыцы. Англ. ўлады абвясцілі паўн. землі бечуанаў (тэр. сучаснай Батсваны) пратэктаратам пад назвай Бечуаналенд.
Пад націскам нац.-вызв. руху брыт. ўрад у 1961 прыняў канстытуцыю Батсваны, у ліст. 1963 даў пратэктарату самакіраванне. На выбарах у заканадаўчы сход у 1965 перамагла Дэмакр. партыя. 30.9.1966 абвешчана незалежная рэспубліка Батсвана.
Асн. паліт. партыя — Дэмакр. партыя Батсваны (правячая). Федэрацыя прафсаюзаў Батсваны аб’ядноўвае 11 галіновых прафсаюзаў. Батсвана — чл. ААН (з 1966), Садружнасці і інш. міжнар. арг-цый.
Гаспадарка. Батсвана — аграрная краіна са значнай горнай прам-сцю. Доля ў валавым унутр. прадукце (у %) сельскай гаспадаркі 12, прам-сці каля 50, у тым ліку горна-здабыўной каля 45. У сельскай гаспадарцы занята больш за 80% эканамічна актыўнага насельніцтва, захаваліся феад. і племянныя перажыткі. Апрацоўваецца 3% тэрыторыі, пад лугамі і пашай каля 70%. Гал. галіна — адгонна-пашавая мясная жывёлагадоўля (круглагадовы выпас жывёлы на натуральных пашах). Пагалоўе (млн.): буйн. раг. жывёлы 3,5, коз і авечак 1,7. Гадуюць таксама коней, аслоў, мулаў. Жывёла нізкапрадукцыйная. Росту пагалоўя перашкаджаюць засухі, недахоп вады, хваробы. За гады незалежнасці праведзены работы па паляпшэнні пашы, стварэнні вет. цэнтраў. Земляробства ў гаспадарках мясц. насельніцтва адыгрывае дапаможную ролю. Магчыма толькі на Пд і У краіны. Асноўныя с.-г. культуры — сорга, кукуруза, вырошчваюць пшаніцу, боб, проса, гародніну, садавіну. На ПдУ на плантацыях еўрап. фермераў вырошчваюць на арашальных землях экспартныя культуры: арахіс, тытунь, бавоўну, сланечнік, цытрусавыя. Некаторую ролю ў гаспадарцы карэннага насельніцтва адыгрываюць паляванне і рыбалоўства (асабліва на Пн). Гал. галіна прамысловасці — горназдабыўная. Батсвана займае 2—3-е месца ў свеце па здабычы алмазаў (да 20 млн. каратаў штогод, гал. радовішчы Арапа, Джваненг, Летлхакане). Здабываюць таксама медныя, нікелевыя (другі па велічыні вытворца ў Афрыцы) і марганцавыя руды, каменны вугаль, азбест, серу. З галін перапрацоўчай прам-сці найб. развіта мясная (буйны мясакамбінат у г. Лабацэ). Есць невял. прадпрыемствы па вытв-сці касцявой мукі, масла, мыла, піва і інш. Вытв-сць электраэнергіі каля 1 млрд. кВт·гадз. ЦЭС у Габароне і Селебі-Пікве. Трансп. сетка развіта слаба. Адзіная чыгунка (даўж. 714 км) перасякае ўсх. ч. краіны. Даўж. аўтадарог 15,5 тыс. км, у тым ліку з цвёрдым пакрыццём 3,5 тыс. км. Міжнар. аэрапорт каля Габароне, авіяц. сувязі з суседнімі краінамі. Экспарт: алмазы, медна-нікелевы канцэнтрат, мяса, скуры, прадукты плантацыйнай гаспадаркі. Імпарт: машыны, абсталяванне, паліва, збожжа і мука, тэкстыль, адзенне. Значнае месца ў эканоміцы займаюць турызм і грашовыя пераводы грамадзян Батсваны, якія працуюць у ПАР. Асн. гандлёвыя партнёры: ПАР, Вялікабрытанія, інш. краіны ЕЭС, ЗША. Грашовая адзінка — пула.
Ф.С.Фешчанка (прырода, гаспадарка). с. 351
БАТУЛІ́ЗМ (ад лац. botulus каўбаса), вострая атручальна-інфекцыйная хвароба з пераважным пашкоджаннем нерв. сістэмы. У чалавека выклікаецца таксінамі бактэрыі Clostridium batulinum, якія трапляюць у арганізм з няякаснымі харч. прадуктамі (мяса, рыба, кансервы і інш.). Большасць выпадкаў батулізму звязана з дамашнім кансерваваннем. Мікробы батулізму распаўсюджаны ў глебе ў выглядзе спораў, вадзе, кішэчніку рыб, у хворых жывёл і чалавека. У працэсе вегетацыі і размнажэння (пры адсутнасці кіслароду) яны ўтвараюць таксін.
Прыкметы хваробы: агульная слабасць, моцны галаўны боль, параліч мышцаў. У некаторых хворых моташнасць, ірвота, панос, сухасць слізістых рота, смага. Адначасова ці пазней назіраюцца спецыфічныя сімптомы батулізму: парушэнне зроку («туман», «мушкі», «сетка» перад вачамі), дваенне прадметаў, хворы не можа чытаць, расшырэнне зрэнкаў, апушчэнне павекаў, нерухомасць вочных яблыкаў; замінка глытання («камяк» у горле, боль пры глытанні); невыразная мова, слабы, гугнявы голас або поўная яго адсутнасць (афанія). Пры цяжкай форме батулізму — расстройства дыхання (цяжкасць і ціск у грудзях, не хапае паветра, парушэнне рытму дыхання), што можа выклікаць запаленне лёгкіх. Тэмпература цела нармальная або крыху павышаецца, свядомасць захоўваецца. Лячэнне: спецыфічная антытаксічная сываратка і антыбіётыкі, салявыя растворы з аскарбінавай кіслатой, какарбаксілазай, прамыванне страўніка і кішак. Прафілактыка: выкананне асн. санітарна-гігіенічных правілаў апрацоўкі, транспарціроўкі, захавання і прыгатавання харч. прадуктаў. У жывёл атручэнне бывае ад няякаснага корму, у якім ёсць таксін палачкі батулінусу. Крыніца інфекцыі — глеба, а таксама трупы звяркоў (кратоў, мышэй, пацукоў). Асн. сімптомы — параліч мускулатуры, пераважна жавальнага і глытальнага апаратаў. Часцей атручваюцца коні, птушкі, радзей буйн. раг. жывёла і свінні, з пушных звяроў — норкі. Інкубацыйны перыяд 24 гадз — 10—12 дзён. Хвароба цягнецца 1—5, радзей 5—10 дзён. Лек. сродкі: слабіцельныя і полівалентныя сывараткі, прамыванне страўніка растворам марганцавакіслага калію, содай.
П.Л.Новікаў. с. 352
БАТУ́МІ , горад у Грузіі, сталіца Аджарыі. Вядомы з 11 ст. як крэпасць. 136 тыс. ж. (1992). Порт на Чорным м. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Нафтаперапр. прам-сць, машынабудаванне (абсталяванне для чайнай і нафтавай прам-сці, суднабудаванне, эл.-тэхн. і інш.), харчасмакавая (чайная, тытунёвая, цытрусавая і інш.), хім. (гумава-тэхн. вырабы), хім.-фармацэўтычная, лёгкая (гарбарна-абутковая, швейная) прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. ВНУ. 2 тэатры. Музей. Акварыум-дэльфінарый. Кліматычны курорт. Каля горада Батумскі батанічны сад. с. 352
БАТУ́Н , глядзі ў арт. Цыбуля. с. 352
БАТУ́РЫН Уладзімір Пятровіч (27.9.1902, г. Стаўрапаль — 7.11.1945), рускі геолаг. Д-р геолага-мінералаг. н. (1945). Даследваў геалогію і літалогію нафтаносных раёнаў паўд.-ўсх. Каўказа, Урала-Эмбінскай і Урала-Волжскай абласцей. Распрацаваў метад вывучэння асадкавых парод, пазбаўленых выкапнёвых рэшткаў. Працы Батурына прысвечаны пытанням петраграфіі асадкавых парод і гіст. геалогіі, атрымалі міжнар. прызнанне. Дзярж. прэмія СССР 1948. с. 352
БА́ТЧЫ , вёска ў Беларусі, у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПнЗ ад Кобрына, 39 км ад Брэста. 462 ж., 168 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. Сувязі. с. 352
БАТЫ́Й , Бату, Сан-хан (1208— 1255), мангольскі хан, военачальнік. Сын Джучы, унук Чынгісхана. Кіраваў улусам Джучы з 1227. У 1236 захапіў Дэшт-і-Кіпчак. У 1237—43 узначаліў паход ва Усх. Еўропу: у 1237—40 заваяваў Паўн.-Усх. і Паўн.-Зах. Русь, у 1241—42 уварваўся ў Польскую Галіцыю, Венгрыю і Далмацыю. Аслаблены барацьбой з рус. княствамі вясной 1242 быў вымушаны адступіць на ўсход. У 1243 у нізоўях Волгі заснаваў феад. дзяржаву Залатая Арда са сталіцай Сарай-Бату (каля Астрахані). Удзельнічаў у перавароце ў Манг. імперыі (1251), калі ўлада перайшла да Мункэ. с. 352
БА́ТЫК (малайскае), тэхніка размалёўкі тканін, а таксама шматколерная тканіна, аздобленая гэтай тэхнікай. Фон тканіны ўкрываюць непранікальным для фарбы саставам (пры «гарачым» батыку — разагрэтым воскам, пры «халодным» — гумавым клеем), і раствор афарбоўвае толькі не ўкрытыя лініі ці плоскасці малюнка. Іншыя колеры наносяць паэтапна афарбоўкай пасля зняцця частак васковага ўкрыцця. «Гарачы» батык здаўна вядомы ў народаў Інданезіі. На Беларусі тэхнікай батыку карысталіся з 18 ст. на ткацкіх мануфактурах кн. Радзівілаў у Міры і Карэлічах для вырабу палатняных шпалераў, якімі абівалі пакоі палацаў. Бел. мастакі выкарыстоўваюць батык з пач. 1930-х г. У тэхніцы «гарачага» батыку мастакі ствараюць буйнамаштабныя творы для грамадскіх інтэр’ераў, сюжэтна-тэматычныя і дэкаратыўныя пано для жылых інтэр’ераў. З 1970-х г. у тэхніцы «халоднага» батыку аздабляюць хусткі, шалікі, купоны для сукенак і блузак на Гомельскім камбінаце быт. паслуг, Мінскай ф-цы маст. галантарэі, Бабруйскай галантарэйнай ф-цы, па эскізах В.Дзёмкінай, С.Абрамовіч, Т.Паплаўскай.
Літ.: Корюкин В.Н. Батик: Худож. оформление тканей. Л., 1968.
М.М.Яніцкая. с. 352
БАТЫМЕТРЫ́ЧНЫЯ КА́РТЫ (ад грэч bathys глыбокі і metreō вымяраю), адлюстроўваюць падводны рэльеф пры дапамозе ізабатаў разам з адзнакамі глыбіняў. Афарбоўка падводнага рэльефу даецца ў адпаведнасці са ступенямі вышыняў. Служаць асновай фізіка-геагр. раянавання і спец. картаграфавання вадаёмаў. Выкарыстоўваюцца пры разведцы карысных выкапняў, планаванні рыбнага промыслу і як дапаможнікі ў навігацыі. с. 352
БАТЫПЛА́Н (ад грэч. bathys глыбокі + план), апарат для падводных назіранняў. Буксіруецца за караблём спец. кабель-тросам і кіруецца назіральнікам з дапамогай рулявога прыстасавання. Паводле прынцыпу дзеяння — «падводны планёр» з пастаяннай лішкавай плывучасцю (спушчаны на ваду плавае на паверхні, пры буксіроўцы апускаецца ў ваду пад дзеяннем гідрадынамічных сіл). Батыплан забяспечваецца сістэмай узнаўлення паветра, ілюмінатарамі, пражэктарамі, фота- і кіназдымачнай апаратурай і інш. Выкарыстоўваецца для падводнай фота- і кіназдымкі, назірання за паводзінамі рыбы ў касяках і інш. с. 352
БАТЫ́Р , бахадур (цюрк.-манг.), ганаровае званне ў цюркаў і манголаў, якое давалася за воінскія подзвігі. З батыраў фарміравалася феад. знаць. Тэрмін «батыр» з’явіўся не пазней як у 6 ст., шырока распаўсюджаны ў фальклоры і побыце цюрк. Народаў. с. 353
БАТЫ́Р , глядзі Карагіе. с. 353
БАТЫРА́Й (1831, с. Урахі, Дагестан — 1910), даргінскі паэт. Адзін з пачынальнікаў рэаліст. кірунку ў дагестанскай л-ры. Аўтар цыклаў вершаў-песень «Пра жыццё», «Пра героя», «Пра каханне» (выд. 1928). Стварыў вобразы мужных людзей, выступіў у абарону бяспраўнай жанчыны. с. 353
БАТЫСКА́Ф (ад грэч. bathys глыбокі + skaphos судна, лодка), самаходны глыбакаводны апарат. Складаецца з корпуса-паплаўка, запоўненага лёгкай вадкасцю, напрыклад спец. бензінам са шчыльн. да 500 кг/м3, цыстэрны з баластам, акумулятарнай батарэі і назіральнай кабіны — батысферы, дзе знаходзіцца экіпаж і спец. апаратура. Звонку батыскафа ўстаноўлены электрарухавікі з грабнымі вінтамі. Апусканне на глыбіню і ўсплыванне батыскафа рэгулююцца баластам. Выкарыстоўваецца для гідрафіз., біял., геал. і інш. даследаванняў марскіх глыбіняў. Першы батыскаф пабудаваны і выпрабаваны швейц. вучоным А.Пікарам у 1948. У 1960 яго сын Ж.Пікар дасягнуў глыбіні каля 11 км (Марыянскі жолаб у зах. частцы Ціхага ак.). с. 353
БАТЫ́СТ (франц. batiste), тонкая, паўпразрыстая тканіна з ільняной або баваўнянай пражы палатнянага перапляцення. Выпускаецца адбелены, мерсерызаваны (гл. Мерсерызацыя), гладкафарбаваны і набіўны. З батысту шыюць жаночую бялізну, лёгкае адзенне. с. 353
БАТЫСТЫ́НІ (Battistini) Матыа (27.2.1856, Рым — 7.11.1928), італьянскі спявак (барытон), майстар бельканта. Спяваў на оперных сцэнах Італіі і інш. краін. Неаднаразова бываў у Расіі. Яго творчасць — адна з вяршыняў вак. мастацтва 19 ст. Выконваў гал. партыі ў операх італьян., інш. зах.-еўрап і рускіх кампазітараў («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага, «Дэман» А.Рубінштэйна, «Руслан і Людміла» М.Глінкі). с. 353
БАТЫСФЕ́РА (ад грэч. bathys глыбокі + сфера), назіральная камера сферычна-цыліндрычнай або сферычнай формы для даследавання марскіх глыбіняў, вывучэння падводнай флоры і фауны і інш. Апускаецца на кабель-тросе з надводнага судна або ўваходзіць у склад батыскафа. Забяспечваецца сістэмай рэгенерацыі паветра, ілюмінатарамі, вымяральнай і інш. апаратурай. Сканструявана ў 1892 італьянцам Бальзамела. с. 353
БАТЫТЭРМО́ГРАФ (ад грэч bathys глыбокі + тэрмограф), прылада, якая фіксуе т-ру і глыбіню вады з борта судна. Вымярае т-ру ад -2 да 30 °С, глыб. апускання 2—200 м, стандартная глыб. адбору проб 10, 15, 25, 50, 75, 100, 150, 200 м. Прынцып дзеяння заснаваны на вымярэнні дэфармацый пругкіх адчувальных элементаў, што ўзнікаюць пры змене ціску і т-ры з глыбінёй. Існуе батометр-батытэрмограф, які аўтаматычна рэгіструе т-ру вады і глыбіню. с. 353
БАТЫ́ЎЛЯ , рака ў Беларусі, у Лельчыцкім і Ельскім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток Славечны (бас. Прыпяці). Даўж. 36,5 км. Пл. вадазбору 734 км2. Пачынаецца за 2,5 км на ПнУ ад в. Заброддзе Лельчыцкага р-на, цячэ па раўніне Мазырскае Палессе. Асн. прыток — канал Валаўскі (справа).
Даліна слабавыразная, месцамі адсутнічае, шыр. 0,8—1,6 км. Пойма вузкая, забалочаная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. У пойме ракі наліўная сажалка пл. 20 га, меліярац. сістэмы. с. 353
БАТЫЧЭ́ЛІ (Botticelli; сапр. Алесандра ды Марыяна Філіпепі; Alessandro di Mariano Filipepi) Сандра (каля 1445, Фларэнцыя — 17.5.1510), італьянскі жывапісец, прадстаўнік фларэнційскай школы жывапісу ранняга Адраджэння. Вучыўся ў Філіпа Ліпі. Раннія работы вызначаліся яснай прасторавай пабудовай, дакладным малюнкам, увагай да бытавых дэталяў. З канца 1470-х г. быў набліжаны да двара Медычы і гуманістычных колаў Фларэнцыі. Творчасць Батычэлі мае рысы адухоўленасці, арыстакратычнай вытанчанасці. У карцінах «Вясна» (каля 1477—78), «Нараджэнне Венеры» (каля 1483—84) і інш. стварыў паэтычна абагульненыя, гарманічныя вобразы, поўныя светлага летуцення. Далікатнасць фігур, лёгкія трапяткія лінейныя рытмы, празрыстасць фарбаў ствараюць атмасферу элегічнага смутку. У партрэтах з выключнай тонкасцю і вастрынёй раскрыў складаныя нюансы ўнутр. стану чалавека. На яго творчасць значна паўплывалі сац. перамены ў Фларэнцыі ў 1490-я г., што выявілася ў павышаным драматызме і экспрэсіі вобразаў, маралізатарстве і рэліг. экзальтацыі («Святы Себасцьян», 1474; «Пакланенне вешчуноў», 1477; «Паклёп», пасля 1495; «Сцэны з жыцця св. Зіновія», каля 1505; фрэскі «Святы Аўгусцін», 1480; серыя фрэсак з жыцця Майсея і Хрыста ў Сіксцінскай капэле Ватыкана, 1481 — 82; малюнкі да «Боскай камедыі» Дантэ, 1492—97).
Літ.: Боттичелли: Сб. материалов о творчестве: Пер. с фр., англ., итал. М., 1962; Дунаев Г.С. Сандро Боттичелли. М., 1977.
Я.Ф.Шунейка. с. 354
БАТЫЯ́ЛЬ (ад грэч. bathys глыбокі), батыяльная зона, зона марскога дна, якая ахоплівае глыб. 200—3000 м на мацерыковым схіле. Знаходзіцца паміж абісаллю і сублітараллю (гл. ў арт. Літараль). Характарызуецца слабай асветленасцю, нязначнымі ваганнямі т-ры і салёнасці вады. Сярод жывёл пераважаюць прадстаўнікі бентасу, шмат рыб. Расліннасць бедная. У батыялі намнажаюцца батыяльныя адклады. с. 354
БАТЫЯ́ЛЬНЫЯ АДКЛА́ДЫ , акіянскія і марскія адклады, якія намнажаюцца на глыб. 200—3000 м, на мацерыковым схіле і часткова ў найб. глыбакаводных участках шэльфа. Займаюць каля 20% плошчы Сусветнага ак. Прадстаўлены тэрыгеннымі асадкамі (больш за 56%), разнастайнымі муламі (вапняковыя, крамяністыя) і інш. Глядзі таксама Батыяль. с. 354
БА́ТЭРСТ (Bathurst), група з 10 буйных і мноства дробных астравоў у цэнтр. ч. Канадскага Арктычнага архіпелага, тэр. Канады. Пл. 18,2 тыс. км2. Выш. да 457 м. Пераважаюць арктычныя пустыні. с. 354
БА́ТЭРСТ (Bathurst), назва г. Банджул да 1973. с. 354
БА́У , Баба, у шумера-акадскай міфалогіі багіня горада Лагаша, бажаство ўрадлівасці, радзей багіня лячэння. Бау — дачка бога неба Ана; яе эпітэт «маці Бау». с. 354
БАУРУ́ (Bauru), горад на ПдУ Бразіліі, у штаце Сан-Паўлу. Засн. ў 1889. 243 тыс. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (бавоўна, скуры, цытрусавыя, малочная жывёлагадоўля). Хім., харч., баваўняная, дрэваапр. Прам-сць. с. 354
«БА́ЎГАУЗ» (Bauhaus), Вышэйшая школа будаўніцтва і мастацкага канструявання, навучальная ўстанова і арх.-маст. аб’яднанне ў Германіі. Засн. ў 1919 ням. арх. В.Гропіусам у г. Веймар, у 1925 пераведзена ў Дэсаў, у 1933 скасавана фашыстамі.
Абапіраючыся на эстэтыку функцыяналізму, кіраўнікі «Баўгауза» імкнуліся выпрацаваць універсальныя прынцыпы формаўтварэння ў пластычных мастацтвах, знайсці комплекснае маст. вырашэнне сучаснага матэрыяльна-прадметнага асяроддзя; развівалі ў студэнтаў здольнасць творчага асэнсавання новых матэрыялаў і канструкцый. У навучальным працэсе пераважала працоўная практыка ў вытв., маст. і праектных майстэрнях, дзе разам з вучэбнымі работамі ствараліся арх. праекты, узоры масавай прамысл. прадукцыі (мэбля, лямпы, тканіна), творы дэкар. жывапісу і пластыкі. У «Баўгацзе» выкладалі вядомыя архітэктары-функцыяналісты (Гропіус, Х.Меер, Л.Міс ван дэр Роэ), піянеры дызайну (І.Ітэн, Л.Мохай-Надзь), мастакі (П.Клее, В.Кандзінскі, Л.Файнінгер, О.Шлемер). «Баўхаус» адыграў важную ролю ў сцвярджэнні прынцыпаў рацыяналізму ў архітэктуры 20 ст. і станаўленні сучаснага маст. канструявання.
Літ.: Гропиус В. Грантицы архитектуры: Пер. с англ. М., 1971. с. 354
БА́ЎГІНЫ , Боэн (Bauhin), швейцарскія батанікі, браты. Нарадзіліся ў г. Базель (Швейцарыя).
Іаган (12.2.1541—27.10.1613), апісаў 5000 відаў раслін («Новая універсальная гісторыя раслін», т. 1—3, 1650—61). Каспар (17.1.1560—15.12.1624) упершыню выкарыстаў бінарную наменклатуру ў сістэматыцы раслін (1620). Спрабаваў аб’яднаць усе віды па прыкметах агульнага падабенства ў пэўныя групы. Падзяліў расліны на 12 «кніг», кожную з якіх — на секцыі (адпавядаюць сямейству па сучаснай сістэматыцы), роды і віды. Дыягнаставаў некат. расліны да разнавіднасці. Апісаў засланку (клапан) у кішэчніку, якая названа яго імем (баўгінава засланка). с. 354
БА́ЎМАН Мікалай Эрнеставіч (29.5.1873, г. Казань — 31.10.1905), рускі рэвалюцыянер. Рэв. дзейнасць пачаў у Казані. У 1896—97 член Пецярбургскага «Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа». У 1899 эмігрыраваў, у Жэневе ўвайшоў у групу «Вызваленне працы». У 1900 удзельнічаў у стварэнні газ. «Іскра». У 1903 узначаліў Маскоўскую арг-цыю бальшавікоў, у 1904 — Паўн. бюро ЦК РСДРП. Забіты чарнасоценцамі ў час рэв. дэманстрацыі ў Маскве. с. 354
БА́ЎМАНІС (Baumanis) Яніс Фрыдрых Аляксандр (4.6.1834, Рыга —31.3.1891), латышскі архітэктар. Вучыўся ў Будаўнічай акадэміі ў Берліне (1860—62) і Пецярбургскай АМ (1862—63). Пабудаваў у Рызе больш за 50 даходных дамоў і грамадскіх будынкаў, у дэкоры якіх выкарыстоўваў формы архітэктуры рэнесансу і класіцызму (Дом ліфляндскага дваранства, цяпер будынак урада Латвіі, 1863—67, у сааўт. з Р.Пфлугам; Аляксандраўская гімназія, 1874, цяпер кансерваторыя) і інш. с. 355
БА́ЎМГАРТЭН (Baumgarten) Аляксандр Готліб (17.6.1714, Берлін — 26.5.1762), нямецкі філосаф школы К.Вольфа. З 1740 праф. ун-та ў Франкфурце-на-Одэры. Родапачынальнік эстэтыкі як філас. дысцыпліны. У аснове канцэпцыі Баўмгартэна падзел пазнання на рацыянальнае і пачуццёвае. Эстэтыку лічыў часткай тэорыі пазнання, што датычыць паўсвядомых, заблытаных, незразумелых уяўленняў (т. зв. перцэпцый у прынятай Баўмгартэнам тэрміналогіі Лейбніца) у адрозненне ад ясных і лагічных меркаванняў, т. зв. аперцэпцый. Паводле Баўмгартэна, аперцэпцыямі, або рацыянальным пазнаннем, займаецца логіка, а перцэпцыямі, або пачуццёвым пазнаннем, — эстэтыка. Лічыў, што мастацкае (пачуццёвае) пазнанне, якое выяўляецца ў эстэт. суджэннях, з’яўляецца недасканалай формай лагічнага пазнання. Гал. працы: «Развагі» (1735), «Метафізіка» (1739), «Эстэтыка» (1750—58).
Тв.: Рус. пер. — у кн.: История эстетики. М.,1964. Т. 2. С. 49—65.
Н.К.Мазоўка. с. 355
БАЎТС , Боўтс (Bouts) Дзірк (Ц’еры; каля 1415, г. Харлем, Нідэрланды — 6.5.1475), нідэрландскі жывапісец. Выкарыстоўваючы традыцыі Рагіра ван дэр Вейдэна і Я. ван Эйка, імкнуўся да пераканаўчасці і трапнасці дэталяў, вытанчанасці і маляўнічай дэкаратыўнасці жывапісу (алтар «Таямнічасць прычасця», 1464—67, абраз «Пакуты Святога Эразма...», 1466, дыптых «Правасуддзе Атона III», 1475, карціна «Пекла» і інш.). с. 355
БАЎТУ́ТА Галіна Антонаўна (н. 29.12.1934, г. Самара, Расія), бел. батанік і цытагенетык. Д-р біял. н. (1981), праф. (1982). Скончыла Ленінградскі ун-т (1957). З 1966 у Бел. дзярж. пед. ун-це. Навук. працы па анатоміі і марфалогіі раслін, цытагенетыцы пладова-ягадных раслін, методыцы вышэйшай школы.
Тв.: Новые методы в селекции плодово-ягодных культур. Мн., 1977; Батаніка: Анатомія і марфалогія раслін. Мн , 1995. с. 355
БАЎШ (Bausch; сапр. Філіпіне; Philippine) Піна (н. 27.7.1940, г. Золінген, Германія), нямецкая артыстка балета, балетмайстар. Вучылася ў «Фолькванг-шуле» К.Іоса (г. Эсэн). Танцавала ў «Фолькванг-балеце», трупе «Новага амерыканскага балета», у «Метраполітэн-опера» (Нью-Йорк). З 1969 балетмайстар розных т-раў у ФРГ, з 1971 балетмайстар Танц. ансамбля ў Вуперталі. Ставіць балеты на аснове па-экспрэсіянісцку завостранага танца мадэрн у суправаджэнні сімф., вакальнай і канкрэтнай музыкі, тэксту. Пастаноўкі: «Вакханалія» ў оперы «Тангейзер» Р.Вагнера (1971), «Адажыо» на муз. «Пяці песень» Г.Малера (1974), «Вясна свяшчэнная» І. Стравінскага (1976), «Ідзі, станцуй са мной» на зборную музыку (1977) і інш. с. 355
БА́ЎЭР (Bauer) Бруна (6.9.1809, г. Айзенберг, Германія — 15.4.1882), нямецкі філосаф. Прыват-дацэнт Берлінскага і Бонскага ун-таў. Напачатку артадаксальны гегельянец, потым далучыўся да левых, з 1839 — да младагегельянцаў, у канцы жыцця кансерватар і прыхільнік О.Бісмарка. Асн. працы: «Крытыка Евангелля ад Іаана» (1840), «Крытыка сінаптычных евангелляў» (т. 1—3, 1841—42), «Вучэнне Гегеля пра рэлігію і мастацтва» (1842). Адмаўляючы гегелеўскую абсалютную ідэю, абвясціў абсалютнай самасвядомасць; лічыў рухальнай сілай гісторыі разумовую дзейнасць «мыслячых асоб», якія змяняюць свядомасць людзей. Адмаўленнем боскасці Ісуса Хрыста і гіст. Дакладнасці евангелляў Баўэр пракладваў шлях прыхільнікам міфалагічнай школы. З пазіцый ням. нацыяналізму ідэалізаваў прускую манархію. М.В.Пешкаў. с. 355
БА́ЎЭР (Bauer) Ота (5.9.1881, Вена — 4.7.1938), адзін з кіраўнікоў аўстр. сацыял-дэмакратаў, тэарэтык аўстра-марксізму, публіцыст. Юрыст. З 1907 рэдактар «Аrbeiter Zeitung» («Рабочай газеты») і дэпутат рэйхсрата (сакратар с.-д. фракцыі). У 1908 разам з Ф.Адлерам заснаваў тэарэт. орган С.-д. партыі Аўстрыі, штомесячнік «Der Kampf» («Барацьба»). У 1918—19 міністр замежных спраў, выступаў за аншлюс. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў т. зв. двухспалавіннага (1921—23) і Сацыяліст. рабочага (1923—40) інтэрнацыяналаў. Намагаўся прымірыць рэв. і рэфармісцкія сілы ўнутры СПА («Лінцкая праграма» 1926). Пасля паражэння Лют. паўстання 1934 эмігрыраваў. Аўтар прац «Нацыянальнае пытанне і сацыял-дэмакратыя» (1907), «Шлях да сацыялізму» (1919), «Аўстрыйская рэвалюцыя 1918 г.» (1923), «Капіталізм і сацыялізм пасля сусветнай вайны» (1931) і інш. с. 355
БА́ЎЭР Таццяна Стафанаўна (13.4.1924, Масква — 13.6.1944), удзельніца партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Дачка венг. камуніста, удзельніка венг. рэвалюцыі 1919. У 1941 добраахвотна пайшла на фронт, разведчыца, медсястра. З жн. 1942 на тэр. Беларусі: вяла разведвальную і дыверсійную работу, распаўсюджвала сав. газеты, лістоўкі ў Мінску, здабывала зброю, боепрыпасы, медыкаменты для партызанаў. З 1943 у складзе спец. групы ў Мінскай вобласці. Загінула ў баі з карнікамі каля в. Макаўе Барысаўскага р-на. с. 355
БА́ФІН (Baffin) Уільям (1584, Лондан? — 23.1.1622), англійскі арктычны даследчык. У 1612—16 у якасці штурмана плаваў у пошуках Паўн.-Зах. праходу: у 1615 даследаваў Гудзонаў зал., у 1616 — мора на З ад Грэнландыі (гл. Бафіна мора). У час гэтага падарожжа адкрыў і даў назвы пралівам Сміта, Джонса і Ланкастэра; адкрыў п-аў Хейс (Грэнландыя), вял. ўчасткі а-воў Элсмір і Дэвон у Канадскім Арктычным архіпелагу. Імем Бафіна названы таксама адзін з а-воў у гэтым архіпелагу (Бафінава Зямля). Яго пазнейшыя падарожжы (1616—21) былі на У. Загінуў пры аблозе в-ва Армуз. с. 355
БА́ФІНА МО́РА (Baffin Bay), паўзамкнёнае мора Паўн. Ледавітага ак., паміж в-вам Грэнландыя і ўсх. берагамі Канадскага Арктычнага архіпелага. Злучаецца на Пд Дэвісавым прал. з Атлантычным ак. Пл. 689 тыс. км2, найб. глыб. 2414 м.
У Бафіна моры вялікія а-вы Байлат і Дыска, на ПнУ зал. Мелвіл. Клімат арктычны. Т-ра вады на паверхні летам ад 5 да 0 °С, зімой ніжэй за -1 °С. Большую ч. года Бафіна мора занята плывучымі льдамі і прыпаем. Шматлікія айсбергі. Салёнасць 30—34‰. Прылівы паўсутачныя (да 4 м). Рыбалоўства (траска, селядзец, палтус, пікша, камбала). Названа ў гонар У.Бафіна. с. 355
БА́ФІНАВА ЗЯМЛЯ́ (Baffin Island), в-аў на ПнУ Паўн. Амерыкі, самы вял. ў Канадскім Арктычным архіпелагу, тэр. Канады. Пл. 476 тыс. км2. Выцягнуты з ПнЗ на ПдУ амаль на 1350 км, аддзелены ад Грэнландыі Дэвісавым пралівам.
Берагі фіёрдавыя. Усходняя ч. гарыстая (выш. да 2591 м), значныя ледавікі (83 тыс. км2); заходняя — узгоркавая раўніна (выш. 150—200 м) са шматлікімі балотамі і вял. азёрамі. Складзены з крышт. парод, пераважна гнейсаў і сланцаў. Расліннасць мохава-лішайнікавай і хмызняковай тундры. Нац. парк Аўюітук. Асн. населены пункт — Фробішэр-Бей. В-аў названы ў гонар У.Бафіна. с. 355
БАХ (Bach), нямецкі род, з якога паходзяць некалькі пакаленняў музыкантаў 16 — пач. 19 ст., у тым ліку І.С.Бах і яго сыны: Вільгельм Фрыдэман (22.11.1710, Веймар — 1.7.1784), кампазітар і арганіст. Сярод твораў опера «Лаузус і Лідзія», «Нямецкая меса» (незак.), 21 кантата, 9 сімфоній, 5 канцэртаў для клавесіна, інстр. творы, харальныя прэлюдыі, фугі, каноны для аргана, творы для клавесіна. Карл Філіп Эмануэль (8.3.1714, Веймар — 14.12.1788), кампазітар і клавесініст. Найб. значныя дасягненні ў музыцы для клавіра (каля 50 канцэртаў). З інш. тв.: араторыі, «Страсці», магніфікат, кантаты, сімфоніі, камерна-інстр. творы. Аўтар значных тэарэт. прац аб прынцыпах выканальніцтва (у тым ліку кн. «Вопыт правільнага спосабу ігры на клавіры», 1753—62, факс. выд. 1957). Іаган Крысціян (5.9.1735, Лейпцыг — 1.1.1782), кампазітар, арганіст, клавесініст. Жыў у Мілане, Лондане. Сярод тв.: 12 опер, у тым ліку «Фемістокл» (1772), «Амадыс дэ Голь» (1779), каля 10 пастыча, арыі і кантаты, каля 50 сімфоній, 13 уверцюр, 31 сімфонія-канцэрт, 37 канцэртаў для фп. і інш. інстр., духоўныя творы. Іаган Крыстоф Фрыдрых (21.6.1732, Лейпцыг —26.1.1795), кампазітар, клавесініст. Аўтар араторый, духоўных і свецкіх кантат, квартэтаў, твораў для клавесіна. с. 356
БАХ Аляксей Мікалаевіч (17.3.1857, г. Залатаноша Чаркаскай вобл., Украіна — 13.5.1946), расійскі біяхімік. Акад. АН СССР (1929). Герой Сац. Працы (1945). Адзін з заснавальнікаў Ін-та біяхіміі АН СССР (1935, з 1944 імя Баха), дзе быў дырэктарам. У 1939—45 акад.-сакратар Аддз. хім. навук АН СССР. Навук. працы па хімізму асіміляцыі вугляроду зялёнымі раслінамі, па праблемах акісляльных працэсаў. Стварыў новыя метады даследавання ферментаў, якія ляглі ў аснову тэхн. біяхіміі (вытв-сць хлеба, піва, апрацоўка лёну і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.:Сборник избранных трудов. Л., 1937. с. 356
БАХ (Bach) Іаган Себасцьян (21.3.1685, г. Айзенах, Германія — 28.7.1750), нямецкі кампазітар, арганіст, клавесініст. Адзін з найб. вядомых прадстаўнікоў сусв. гуманіст. культуры. З сям’і патомных музыкантаў. Служыў арганістам і капельмайстрам у невял. правінцыяльных гарадах, потым у Веймары, Кётэне і Лейпцыгу. Творчасць Баха, музыканта-універсала, вылучаецца ўсёабдымнасцю муз. жанраў (акрамя оперы). Яна абагульніла дасягненні муз. мастацтва некалькіх стагоддзяў на мяжы барока і класіцызму. У сваёй творчасці Бах спалучыў традыцыі пратэстанцкага харала з традыцыямі аўстр., італьян. і франц. муз. школ. Музыка Баха адметная адзінствам поліфанічнага і гамафоннага, вак. і інструментальнага мыслення, глыбокім узаемапранікненнем розных жанраў і стыляў. Вядучы жанр яго вак.-інстр. творчасці — духоўная кантата (5 гадавых цыклаў; усяго каля 300). Свецкія кантаты (усяго 24) падрыхтавалі зінгшпіль — ням. разнавіднасць камічнай оперы. Выпрацаваныя ў кантатах драматургічныя прынцыпы ўвасоблены ў месах, магніфікатах, «Страсцях» («Пакутах»), іх кульмінацыя — «Высокая» меса сі-мінор, «Страсці па Іаану» і «Страсці па Матфею». У яго інстр. творчасці цэнтр. месца належыць арганнай музыцы. Спалучыўшы вопыт арганнай імправізацыі, разнастайныя варыяцыйныя і поліфанічныя прыёмы папярэднікаў (Дз.Букстэхудэ, І.Пахельбеля і інш.), Бах пераасэнсаваў і абнавіў жанры такаты, фантазіі, пасакаллі, харальнай прэлюдыі. Сярод яго клавірных твораў найб. значэнне мае «Добра тэмпераваны клавір» у 2 тамах (1722, 1744; у кожным — 24 прэлюдыі і фугі ва ўсіх мажорных і мінорных танальнасцях) — першая ў гісторыі музыкі спроба маст. выкарыстання тэмпераванага строю (гл. Тэмперацыя). Створаныя ў фугах клавіра ўзоры кантрапунктычнага майстэрства прадоўжаны і закончаны ў «Мастацтве фугі» (1740—50). Музыка Баха для клавіра, скрыпкі, віяланчэлі, флейты, габоя, інстр. ансамбля, аркестра (санаты, сюіты, партыты, канцэрты) значна пашырыла выразныя і тэхн. магчымасці інструментаў, выявіла глыбокае веданне інструментаў і універсалізм у іх трактоўцы. Шэсць Брандэнбургскіх канцэртаў для розных інстр. складаў, якія ўвасобілі жанравыя і кампазіц. прынцыпы concerto grosso, — важны этап на шляху да класічнай сімфоніі. Творчасць Баха паўплывала на ўсё наступнае развіццё еўрап. муз. культуры.
Літ.: Форкель И.Н. О жизни, искусстве и о произведениях И.С.Баха: Пер. с нем. 2 изд. М., 1987; Русская книга о Бахе: [Сб. ст.]. 2 изд. М., 1986; Schulze H.J. Studien zur Bach-Überlieferung im 18. Jahrhundert. Leipzig; Dresden, 1984; Schwendowius B., W. J.S.Bach: Life, time, influence. New Haven; London, 1984. с. 356
БАХАІ́ЗМ , бехаізм, рэлігійна-палітычнае вучэнне. Узнікла ў сярэдзіне 19 ст. ў Іраку як форма бурж. рэфармацыі ісламу. Яго заснавальнік Мірза Хусейн Алі (1817—92) называў сябе Баха Алах і атаясамліваўся з богам, намагаўся стварыць універсальную рэліг. сістэму. У канцы 19 — пач. 20 ст. бахаізм распаўсюдзіўся па ўсім свеце, у тым ліку ў Расіі. Існуе больш як у 160 краінах, на Беларусі зарэгістраваны ў 1992. Сучасныя бахаісты прапаведуюць ідэі касмапалітызму, грамадскай дыферэнцыяцыі, эканам. прагматызму. Цэнтр. кіруючы орган бахаізму — «Сусветны дом справядлівасці» знаходзіцца ў Хайфе (Ізраіль).
І.В.Базіленка, А.В.Гурко. с. 356
БАХА́Й , Чжэнь, дзяржава на Д.Усходзе ў 698—926. Засн. правадыром тунгускага племяннога аб’яднання махэ Да Цзажунам (правіў у 698—719). Уключала землі рас. Прымор’я, Паўн.-Усх. Кітая і Паўн. Карэі. На чале дзяржавы стаяў ван (кароль), якіх змянілася 15. З 720—730-х г. паміж Бахаем, Японіяй і Кітаем існавалі саюзніцкія адносіны. Выканаўчую ўладу ажыццяўлялі Левае (распрацоўвала праекты і абмяркоўвала бягучыя справы) і Правае (кіравала запісамі каралеўскіх указаў, гіст. падзей, скаргаў і інш.) мін-вы і мясц. чыноўнікі. Вярх. ўласнік зямлі — дзяржава. Гасп. дзейнасць Бахая — земляробства, жывёлагадоўля, рыбалоўства і інш. Заваявана манг. плямёнамі кіданяў.
Літ.: Шавкунов Э.В. Государство Бохай и памятники его культуры в Приморье. Л., 1968. с. 356
БАХАЙВА́НЬ , заліў на ПнЗ Жоўтага м., абмывае берагі Кітая. Даўж. каля 280 км. Глыб. да 40 м. Аддзелены ад адкрытага мора п-вам Шаньдун. У Бахайвань упадаюць р. Хуанхэ і Хайхэ. Замярзае зімой у прыбярэжнай частцы. Прылівы паўсутачныя (да 3,4 м). Порт Тангу — аванпорт г. Цяньцзінь. Радовішчы нафты на шэльфе. Рыбалоўства. с. 356
БАХА́ЙХАЙСЯ́ , праліў у Жоўтым моры паміж а-вамі Ляадунскі і Шаньдун. Злучае залівы Ляадунскі і Бахайвань з адкрытай часткай мора. Найменшая шыр. 105 км, глыб. да 36 м. Парты: Далянь, Люйшунь, Яньтай (Кітай). с. 356
БАХАНО́ВІЧ Аляксандр Антонавіч, паліт. дзеяч пач. 20 ст. Скончыў Віленскае пях. вучылішча (1897). Паручнік інжынерных войскаў. Стварыў Гродзенскі воінскі саюз для барацьбы супраць бальшавікоў. Пасля кастр. 1917 узначальваў у Петраградзе Цэнтр. к-т аб’яднаных грамадскіх арг-цый Гродзенскай губ., які ў ліп. 1918 разагнаны бальшавікамі. У снеж. 1918 у Кіеве вёў дзейнасць супраць урада БНР. У студз. 1919 у Адэсе ўступіў у Бел. нац. цэнтр (БНЦ), прапанаваў яму прыняць на сябе функцыі Часовага краёвага ўрада Беларусі (21.1.1919 прапанова адхілена). 26.1.1919 спрабаваў падмануць БНЦ: паведаміў, што ў Слоніме 13.1.1919 адбыўся Усебел. з’езд, які абраў дырэкторыю на чале з Бахановічам. Выключаны з БНЦ і высланы з Адэскай акругі. Пазней у Вене называў сябе «прэзідэнтам Беларускай Рэспублікі», прасіў дапусціць яго на мірную канферэнцыю ў Парыжы. А.М.Сідарэвіч. с. 356
БАХАНЫ́ , вёска ў Беларусі, у Хоцімскім раёне Магілёўскай вобл., на р. Беседзь. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдЗ ад г.п. Хоцімск, 195 км ад Магілёва, 28 км ад чыг. ст. Камунары, на шашы Хоцімск—Магілёў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. с. 357
БАХАНЬКО́Ў Арцём Яфімавіч (н. 29.1.1924, в. Саламір’е Полацкага р-на Віцебскай вобл.), бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1986), праф. (1995). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1955). У 1960—92 працаваў у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1992 заг. кафедры бел. мовы пры прэзідыуме АН Беларусі. Навук. працы ў галіне лексікі, дыялекталогіі, гісторыі бел. мовы. Аўтар манаграфіі «Развіццё лексікі беларускай літаратурнай мовы ў савецкі перыяд: Сацыялінгвістычны нарыс» (1982). Сааўтар даследаванняў «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы» (1970), «Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы» (1994); «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—84), «Беларуска-рускі слоўнік» (т. 1—2, 1988—89), тлумачальных слоўнікаў бел. і рус. моў для сярэдняй школы. с. 357
БА́ХАРАЎ Барыс Сяргеевіч (10.9.1902, г.п. Дзямянск Наўгародскай вобл., Расія — 16.7.1944), савецкі военачальнік, ген.-м. танк. войскаў (1942). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1932). У Чырв. Арміі з 1921. У Вял. Айч. вайну камандуючы танк. дывізіяй і 9-м танк. корпусам, які за ўдзел у Бабруйскай аперацыі 1944 атрымаў ганаровае найменне «Бабруйскага», за ўдзел у вызваленні г. Баранавічы ўзнагароджаны ордэнам Чырв. Сцяга. Загінуў каля в. Шакуны Пружанскага р-на Брэсцкай вобласці. с. 357
БА́ХАРАЎ Пётр Міхайлавіч (7.1.1920, в. Грыневічы Лагойскага р-на Мінскай вобласці — 1987), Герой Сав. Саюза (1944). У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на Паўд.-Зах., Бранскім, 1-м Бел. і інш. франтах. Лейтэнант Бахараў вызначыўся ў вер. 1943: на тэр. Чарнігаўскай вобласці ўзвод бранябойшчыкаў пад яго камандаваннем адбіў атаку праціўніка; пры фарсіраванні Дняпра ў Брагінскім раёне група байцоў на чале з Бахаравым ліквідавала варожы заслон на в-ве, на правым беразе захапіла і ўтрымала плацдарм. Да 1974 у органах МУС. с. 357
БАХАРДЭ́НСКАЯ ПЯЧО́РА , карставая пячора каля паўн. падножжа хрыбта Капетдаг, у Туркменіі, за 19 км на Пд ад г.п. Бахардэн. Даўж. 250 м, глыб. 69 м. Гал. грот завалены каменнымі глыбамі, ёсць карставыя варонкі; ніжні грот заняты праточным воз. Коу-Ата з тэрмальнай (34—77 °С) серавадароднай вадой. Спелефауна: лятучыя мышы, грызуны, птушкі, каля 50 відаў беспазваночных. Аб’ект турызму. с. 357
БА́ХМАН (Bachmann) Інгеборг (25.6.1926, г. Клагенфурт, Аўстрыя — 17.10.1973), аўстрыйская пісьменніца. У 1945—50 вучылася ў Грацкім, Інсбрукскім, Венскім ун-тах. Д-р філасофіі (1950). Аўтар зб-каў вершаў «Адтэрмінаваны час» (1953), «Покліч Вялікай Мядзведзіцы» (1956), зб-каў апавяданняў «Трыццаты год» (1961), «Сінхронна» (1972), рамана «Маліна» (1971), эсэ, нарысаў. Пісала лібрэта для балетаў і опер Г.Генцэ, радыёп’есы: «Панскі двор» (1954), «Цыкады» (1955), «Добры бог з Манхатана» (1958). Яе лірыка сімвалічная, вытанчаная, са складанай метафарычнасцю, аднак стыль ясны, просты, строгі. Героі Бахман дзёрзкія, упартыя, поўныя пошукаў і супярэчнасцяў. Яны бунтуюць супраць багоў, лёсу, сац. умоў.
Тв.: Рус. пер. — Три дороги к озеру: Повесть и рассказы. М., 1976; Избранное. М., 1981. У.Л.Сакалоўскі. с. 357
БАХМАНІ́ДСКІ СУЛТАНА́Т , Бахмані, дзяржава ў Індыі ў 1347—1525. Утвораны ў выніку паўстання дэканскіх феадалаў супраць Дэлійскага султаната. Заснавальнік Бахманідскага султаната Зафар-хан даў пачатак дынастыі Бахманідаў, сталіца Бахманідскага султаната — г. Гулбарга, з 1429 — Бідар. Улада Бахманідаў распаўсюджвалася на ўвесь Дэкан да р. Крышна на Пд. У канцы 15 —пач. 16 ст. распаўся на султанаты Ахмаднагар, Берар, Бідар, Біджапур, Галконда. с. 357
БАХМАТО́ВІЧ Казімір (1808, в. Дабраўляны, Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — 1837), бел. графік і жывапісец. Вучыўся ў Віленскім ун-це ў Я.Рустэма. Працаваў настаўнікам малявання ў дабраўлянскім маёнтку графа А.Гюнтэра. Выканаў насценную размалёўку інтэр’ера капліцы Дабраўлянскага палаца (1828), літаграфіі «Інтэр’ер капліцы Дабраўлянскага палаца» (1829), «Бытавыя сцэны» (літаграфія па малюнках Я.Рустэма, 1830-я г.), «Дабраўлянскі сувенір» (1835), партрэт Рустэма, «Успаміны аб Вільні» (1837) і інш.; графічныя лісты, выкананыя ў мяшанай тэхніцы («Мужчынскі партрэт», «У спальні» і інш.). Яго рэаліст. бытавыя замалёўкі маюць этнагр. каштоўнасць. Найб. цікавыя з іх змешчаны ў альбоме «Збор нацыянальных і ваенных касцюмаў, што намаляваў Казімір Бахматовіч, вучань Віленскай акадэміі на Літве» (1831). Вядомыя яго жывапісныя творы: «Дзяўчынка з немаўляткам», «Літоўская вяснянка».
Літ.: Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала ХХ в. Мн., 1974. с. 357
БАХМЕ́ЦЬЕВА ПРА́ВІЛА , раптоўны скачок т-ры ўверх на вызначаным участку цела ў халаднакроўных (пайкілатэрмных) жывёл пры рэзкім зніжэнні т-ры асяроддзя, а потым новае глыбокае яе падзенне. Правіла ўстанавіў у 1899 П.І.Бахмецьеў. Тэмпературны скачок прыпадае на момант замярзання тканкавай вадкасці, які суправаджаецца вылучэннем скрытай цеплыні плаўлення. За ім настае далейшае ахаладжэнне тканак, у выніку паступовае ахаладжэнне вядзе да ўтварэння крышт. лёду, які парушае структуру тканак; пры вельмі хуткім ахаладжэнні (100 °С за 1 с) узнікае аморфны лёд, які не парушае структуры тканак. с. 357
БАХМЕ́ЦЬЕЎ Парфен Іванавіч (9.3.1860, Саратаўская вобл., Расія — 24.10.1913), расійскі фізік і біёлаг-эксперыментатар. Скончыў Цюрыхскі ун-т (1885), дзе і працаваў. У 1890—1907 праф. Сафійскага ун-та (Балгарыя). У 1913 у ун-це Шаняўскага (Масква). Навук. працы па праблемах магнетызму, электрычнасці, геафізікі і фіз. хіміі. Эксперыментальна даследаваў анабіёз пры пераахаладжэнні млекакормячых (лятучых мышэй); распрацаваў тэрмаэлектрычны тэрмометр для вымярэнняў змены т-ры цела ў насякомых; займаўся пытаннямі практычнага выкарыстання пераахаладжэння пры лячэнні туберкулёзу. с. 358
БАХМЕ́ЦЬЕЎ Уладзімір Мацвеевіч (14.8.1885, г. Зямлянск Варонежскай вобл., Расія — 16.10.1963), рускі пісьменнік. Творы вызначаюцца вастрынёй і актуальнасцю праблематыкі. У апавяданнях, аповесцях і нарысах адлюстроўваў жыццё сібірскага сялянства («Нядзеля», 1910; «Сухі патоп», 1914; «Маці», 1916), падзеі рэв. эпохі («Памылка», 1924; «Жалезная трава», 1926; «Цень у полымі», 1929) і грамадз. вайны (раманы «Злачынства Марціна», 1928; «Наступ», 1933—40). Творы пра Вял. Айч. вайну раскрываюць гераізм і мужнасць сав. салдатаў. Аўтар кн. «Вячаслаў Шышкоў» (1947). с. 358
БАХМУ́ЦІНСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура 5—8 ст. у міжрэччы Уфы, Камы і Белай. Назва ад могільніка каля в. Бахмуціна Благавешчанскага р-на (Башкортастан). Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, жыло на селішчах і гарадзішчах у паўзямлянкавых жытлах. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў грунтавых магілах. У пахаваннях шмат упрыгожанняў (падвескі, накладкі, паясы, фібулы), зброя (мячы, стрэлы, сякеры), прылады працы (сярпы, долаты, скоблі) і інш. Большасць керамікі — кругладонныя пасудзіны, арнаментаваныя па ўсёй паверхні дробнымі ямкамі. Носьбітамі Бахмуцінскай культуры былі угры. с. 358
БАХРУ́ШЫН Аляксей Аляксандравіч (31.1.1865, Масква — 7.6.1929), рускі тэатр. дзеяч. На аснове сабраных ім матэрыялаў па гісторыі рус. т-ра ў 1894 стварыў музей (гл. Тэатральны музей імя Бахрушына). З 1918 старшыня музейна-архіўнай секцыі пры Тэатр. аддзеле Наркамасветы РСФСР. с. 358
БАХРУ́ШЫН Сяргей Уладзіміравіч (8.10.1882, Масква — 8.3.1950), расійскі гісторык. Чл.-кар. АН СССР (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1904), прыват-дацэнт (з 1909), праф. (з 1927) гэтага ун-та. Вучань В.В.Ключэўскага. Супрацоўнік (з 1937), заг. сектара ў Ін-це гісторыі АН СССР (1940—50). Працы па гісторыі Расіі (пераважна 16—17 ст.), рус. каланізацыі і гіст. геаграфіі Сібіры, крыніцазнаўстве, гістарыяграфіі і інш.
Тв.: Научные труды. Т. 1—4. М., 1952—59. с. 358
БАХРЭ́ЙН , Дзяржава Бахрэйн, дзяржава (эмірат) у Паўд.-Зах. Азіі, на а-вах Бахрэйн у Персідскім зал. Бліжэйшыя суседзі — Саудаўская Аравія і Катар. Пл. 620 км2. Нас. 600 тыс. чал. (1994). Сталіца — г. Манама. Дзярж. мова — арабская, дзярж. рэлігія — іслам. Нац. свята — Дзень прыняцця Канстытуцыі (16 снеж.).
Дзяржаўны лад. Бахрэйн — незалежная канстытуцыйная манархія з 1971. Паводле канстытуцыі 1973 кіраўнік дзяржавы — эмір. Заканад. ўлада належыць 1-палатнаму Нац. сходу, у склад якога ўваходзяць усе члены кабінета і 30 дэпутатаў (выбіраюцца на ўсеагульных выбарах на 4 гады). Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад на чале з прэм’ер-міністрам, якога прызначае эмір. Пасля ўрадавага крызісу 1975 эмір распусціў Нац. сход, з таго часу выбары не праводзіліся.
Прырода. У склад Бахрэйна ўваходзяць 33 мацерыковыя і каралавыя а-вы. Найб. з іх Бахрэйн (пл. каля 570 км2). Іншыя значныя а-вы: Мухарак, Ум-Наасан, Сітра, Хавар. У цэнтр. частцы в-ва Бахрэйн — вапняковае плато, над якім узвышаюцца ўзгоркі да 130 м. На астравах і ў тэрытарыяльным моры — радовішчы прыроднага газу (запасы каля 250 млрд. м3) і нафты (у значнай ступені вычарпаныя, запасы каля 20 млн. т). Клімат пераходны ад трапічнага да субтрапічнага, гарачы і сухі. Сярэдняя т-ра студз. 16 °С, ліп. 37 °С. Ападкаў каля 90 мм за год, выпадаюць зімой. Расліннасць пустынная, рэдкая: засухаўстойлівыя хмызнякі, палын, астрагал і інш. Жывёльны свет бедны, прыбярэжнае мора багатае рыбай, шматлікія каралы, малюскі-жамчужніцы.
Насельніцтва. 62% складаюць карэнныя жыхары — арабы-бахрэйнцы, 38% — выхадцы з суседніх араб. краін, Індыі, Пакістана, Ірана. Сярэдняя шчыльн. каля 1 тыс. чал. На 1 км2. Гар. насельніцтва больш за 90%. Найб. гарады: Манама (121 тыс. ж.; 1991), Сітра, Іса.
Гісторыя. Упершыню Бахрэйн упамінаецца ў 3-м тыс. да нашай эры. У 2000—1800 да нашай эры партовы і гандлёвы цэнтр. На пач. нашай эры Бахрэйн — араб. княства. У 4—6 ст. у складзе дзяржавы Сасанідаў, потым — Арабскага халіфата. У канцы 9 ст. захоплены карматамі, у 10—11 ст. цэнтр іх дзяржавы. У сярэдзіне 13 ст. Бахрэйн стаў незалежны, але ў хуткім часе далучаны да эмірата Армуз. У 1521—1602 належаў Партугаліі, потым Персіі (да 1782). У 1783 захоплены араб. шэйхамі з роду Аль-Халіфа, якія абвясцілі незалежнасць Бахрэйна. Гэты род пануе ў Бахрэйне і цяпер. На пач. 19 ст. ўзмацніўся ўплыў Вялікабрытаніі, якая заключыла з шэйхамі шэраг дагавораў (1820, 1847, 1861), а ў 1871 усталявала свой пратэктарат, пацверджаны дагаворамі 1880 і 1892, і фактычна зрабіла Бахрэйн сваёй калоніяй. У 1934 зацверджаны «новы статус» Бахрэйна — паводле саюзнага дагавора ён стаў падпарадкоўвацца Вялікабрытаніі. У 1968—71 Бахрэйн у складзе Федэрацыі Арабскіх Эміратаў. 14.8.1971 абвешчаны незалежнай краінай. Дзейнасць паліт. партый і прафсаюзаў забаронена.
Бахрэйн —член ААН (з 1971), Лігі арабскіх дзяржаў, удзельнік Руху недалучэння; з 1981 у Савеце супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва.
Гаспадарка. Эканоміка Бахрэйна заснавана на здабычы газу і нафты, перапрацоўцы імпартуемай нафты і залежыць ад замежнага капіталу (вядучыя галіны знаходзяцца пад кантролем дзяржавы). Здабыча (1993) прыроднага газу каля 1,5 млрд. м3, нафты каля 2 млн. т. Працуюць: нафтаперапр. з-д (магутнасць 14 млн. т за год; 2-і па велічыні на Блізкім і Сярэднім Усходзе), які перапрацоўвае нафту, пераважна імпартаваную з Саудаўскай Аравіі (больш як 10 млн. т за год); комплекс па вытв-сці алюмінію (120—170 тыс. т за год; на гліназёме з Аўстраліі і таннай мясц. электраэнергіі); док па рамонце супертанкераў; 11 ЦЭС агульнай магутнасцю каля 1400 МВт; прадпрыемствы па вытв-сці буравога абсталявання, алюмініевых, пластмасавых і лакафарбавых вырабаў, трубаў, вадкага кіслароду, прапану і бутану са спадарожнага газу. Ёсць цэм. з-д, прадпрыемствы лёгкай і харч. прам-сці, верфі па буд-ве невял. суднаў. Развіты саматужна-рамесніцкія промыслы. Сельская гаспадарка развіта слаба. Апрацоўваецца каля 5% тэрыторыі, пераважна ў аазісах. Гал. культура — фінікавая пальма. Вырошчваюць агародніну (батат, памідоры, баклажаны і інш.), пшаніцу, кукурузу, ячмень, садавіну (грэцкі арэх, папайю, персікі). Жывёлагадоўля мае другараднае значэнне. Гадуюць козаў, авечак, зебупадобных кароў, аслоў. Птушкагадоўля. Лоўля рыбы, крэветак, здабыча губак і жэмчугу. Бахрэйн — важны цэнтр міжнар. трансп. камунікацый. Гал. парты — Манама, Сітра. Міжнар. аэрапорт Мухарак (штогод каля 3 млн. пасажыраў) — адзін з буйнейшых у зоне Персідскага зал. Аўтадарог з цвёрдым пакрыццём каля 200 км. Аўтапарк — каля 150 тыс. аўтамашын. Сувязь паміж найб. а-вамі па насыпных дамбах. В-аў Бахрэйн злучаны з Аравійскім п-вам (Саудаўская Аравія) дамбай даўж. каля 25 км з мостам (Сауда-Бахрэйнская шаша). Бахрэйн — буйны банкаўскі цэнтр (каля 150 устаноў, якія аперыруюць больш як 60 млрд. дол. ЗША). Даходы ад фінансавых аперацый даюць каля 16% валавога нац. прадукту. Краіна з’яўляецца цэнтрам транзітнага гандлю — больш за 40% тавараў рээкспартуецца (пераважна ў Саудаўскую Аравію і інш. суседнія краіны). Развіваецца турызм. Экспарт: нафтапрадукты, алюміній, пластмасы, крэветкі і інш. Імпарт: прамысл. абсталяванне і машыны, будматэрыялы, харч. і спажывецкія тавары. Асн. гандл. партнёры: Японія, ЗША, Вялікабрытанія, Саудаўская Аравія, ФРГ, Аўстралія. Грашовая адзінка — бахрэйнскі дынар.
У.М.Зайцаў (прырода, гаспадарка). с. 358
БАХР-ЭЛЬ-А́Б’ЯД , арабская назва р. Ніл у Судане, глядзі Белы Ніл. с. 359
БАХР-ЭЛЬ-ГАЗА́ЛЬ , рака ў Афрыцы, у Судане, левы прыток Белага Ніла, глядзі Эль-Газаль. с. 359
БАХР-ЭЛЬ-ДЖЭ́БЕЛЬ , Эль-Джэбель, арабская назва р. Ніл у Паўд. Судане (ад упадзення справа р. Асва да вусця левага прытока р. Эль-Газаль). с. 359
БА́ХТА Рыгор, бел. пісьменнік і перакладчык 1-й пал. 20 ст. У канцы 1920-х г. настаўнічаў у мяст. Любонічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобласці. З 1930 на Бабруйскім дрэваапр. камбінаце. З 1932 стыль-рэдактар Дзярж. выд-ва Беларусі. У літ. дадатку «Вясна» да газ. «Камуніст» і ў альманаху «Уздым» (Бабруйск, 1928—29) друкаваў апавяданні пра вясковае жыццё, 1-ю сусв. вайну («Падарунак на пазіцыі», «Дзед Пакута і бабка Вулюта», «Пракараў»). Пераклаў на бел. мову раманы Г.Караваевай «Двор» (1931), А.Вясёлага «Краіна родная» (1932), аповесці М.Ціханава «Ад мора да мора» (1931), І.Лэ «Міжгор’е» (1932), К.Паўстоўскага «Кара-Бугаз» (1933), А.Дончанкі «Зорная крэпасць» (1933) і інш. с. 359
БАХТАРА́Н (да 1985 Керманшах), горад на З Ірана. Адм. ц. астана (адм. адзінка) Бахтаран. 561 тыс. ж. (1986). Гандлёва-трансп. цэнтр. Аэрапорт. Перапрацоўка нафты (з радовішча Нефтшах). Харч. (у тым ліку цукровая), тэкст., гарбарная, цэм. прам-сць. Ткацтва дываноў. Ун-т. с. 359
БАХУКЕЛА́Т , заказнік на ПдУ Ірана, каля граніцы з Пакістанам, на прыбярэжнай раўніне Гермсір. Засн. Ў 1971. Пл. 395 тыс. га. Месцы росту веернай і фінікавай пальмаў, зараснікі тамарыску, акацый, мангравая і галафітная расліннасць. Ахова балотнага кракадзіла, шэрага варана, зялёнай марской чарапахі; трапляюцца джэйран, мангуст. Месца жыхарства і гнездавання шматлікіх (каля 200) відаў птушак. с. 359
БА́ХУС (лац. Bacchus, грэч. Backhos), адно з імёнаў бога вінаградарства і вінаробства Дыяніса. с. 359
БАХЦІ́Н Міхаіл Міхайлавіч (17.11.1895, г. Арол, Расія — 7.3.1975), рускі літаратуразнавец, тэарэтык мастацтва. Скончыў Петраградскі ун-т. Займаўся пед. і літ. дзейнасцю. Гіст.-тэарэт. даследаванні Бахціна прысвечаны эпасу, раману, маст. форме, зместу і мове твораў. Даследаваў поліфанічны характар раманаў Ф.М.Дастаеўскага («Праблемы паэтыкі Дастаеўскага», 4-е выд., 1979), творчасць Л.М.Талстога, нар. культуру сярэднявечча («Творчасць Франсуа Рабле...», 1965). с. 359
БАХЧАВО́ДСТВА , галіна раслінаводства, занятая вырошчваннем кавуноў, дыняў, гарбузоў і інш. Развіта пераважна ў раёнах паміж 50° паўн. ш. і 35° паўд. ш., найбольш у Расіі (Ніжняе Паволжа, Паўн. Каўказ), на Украіне (стэпавая частка), у ЗША (паўд. раёны), Індыі, Кітаі, краінах Міжземнамор’я, Бразіліі, Мексіцы, Японіі, краінах Сярэдняй Азіі, Малдове і інш. На Беларусі выспяваюць асобныя сарты дыняў, кавуноў, гарбузоў, кабачкоў, патысонаў. Сярэдні ўраджай дыняў 6—9, кавуноў 10—30, гарбузоў да 150 т/га. Глядзі таксама Бахчавыя культуры. с. 359
БАХЧАВЫ́Я КУЛЬТУ́РЫ , група культурных раслін сямейства гарбузовых якія вырошчваюцца на харчовыя, кармавыя і тэхн. мэты. Да іх належаць кавун, дыня, гарбуз. Паходзяць з трапічных і субтрапічных краін Азіі, Афрыкі і Амерыкі. Вырошчваюць на ўсіх кантынентах. На Беларусі культывуюць гарбузы і іх разнавіднасці — кабачкі і патысоны, на Пд у аматарскіх пасевах, часцей у цяпліцах і на ўцепленым грунце, вырошчваюць дыні і кавуны. Найб. высокія ўраджаі бахчавыя культуры даюць на цалінных землях і аблогах, пасля шматгадовых траў. Бахчу размяшчаюць на багатых перагноем лёгкіх урадлівых глебах. Плады дыні і кавуна спажываюць свежыя, з іх гатуюць кавуновы (нардэк) і дынны (бекмес) мёд, вяленую дыню, варэнне, цукаты і інш., гарбузы спажываюць тушаныя, печаныя, кансерваваныя. Кармавыя кавуны і гарбузы — корм для жывёлы. З насення атрымліваюць алей. с. 359
БАХЧЫСАРА́Й , горад на Украіне, цэнтр Бахчысарайскага р-на ў Рэспубліцы Крым, у даліне р. Чуруксу. 25 тыс. ж. (1993). Чыг. станцыя. Прадпрыемствы харч. прам-сці, вытв-сць будматэрыялаў.
Вядомы з 1502. Да 1783 сталіца Крымскага ханства. У Бахчысараі заключана Бахчысарайскае перамір’е 1681. У рус.-тур. вайну 1735—39 захоплены рус. войскамі, разбураны. У 1783 далучаны да Расіі (разам з Крымам), уваходзіў у Новарасійскую, з 1802 у Таўрычаскую губ. У 1918—54 у складзе РСФСР, з 1954 — Украіны.
Помнікі архітэктуры: Ханскі палац (16 ст., перабудаваны ў 1787, цяпер Гіст.-археал. музей), які ўключае т. зв. «Пасольскія дзверы» (1503, арх. Алевіз Фразін), фантанны дворык з «залатым фантанам» (1737) і «фантанам слёз» (1764, іранскі майстар Амер), мячэць (1740), шматлікія залы і альтанкі. У наваколлі Бахчысарая — пячорны Успенскі манастыр з царквой (14 ст.), келлямі (15—16 ст.); пячорныя гарады Эскі-Кермен, Тэпэ-Кермен і Чуфут-Кале (Кырк-Ор; цяпер археал. запаведнік) з абарончымі сценамі і брамамі, маўзалеем Джаніке-ханым (15 ст.), вял. (14 ст.) і малой (18 ст.) караімскімі кенасамі (малельнымі дамамі), пячорным жыллём (5—14 ст.).
Літ.: Хоменко В.Н. Бахчисарай: Ист.-архитектурный музей: Фотоальбом. Киев, 1983. с. 359
БАХЧЫСАРА́ЙСКАЕ ПЕРАМІ́Р’Е 1681 , заключана паміж Расіяй, Турцыяй і Крымскім ханствам 23 студз. ў г. Бахчысарай тэрмінам на 20 гадоў. Спыніла малавыніковую для варагуючых бакоў рус.-тур. вайну 1676—81. Паводле перамір’я дзярж. граніца паміж Расіяй і Турцыяй вызначана па р. Дняпро; за Расіяй пакідаліся гарады Кіеў, Васількоў, Трыполле (цяпер Абухаў), мястэчкі Дзедаўшчына і Радамышль; частка Кіеўшчыны, Брацлаўшчыны і Падолле пераходзілі пад пратэктарат Турцыі. Парушана і зноў адноўлена ў 1683. Анулявана Расіяй у 1686. с. 359
БАЦВІ́НАЎКА , вёска ў Беларусі, у Крычаўскім раёне Магілёўскай вобл., на р. Жукаўка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на З ад Крычава, 81 км ад Магілёва, 1 км ад чыг. ст. Асавец. 383 ж., 126 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, дзіцячы сад, аддз. Сувязі. с. 360
БАЦВІНЁ́НАК Аляксандр Уладзіміравіч (н. 3.5.1957, г. Браслаў Віцебскай вобл.), бел. скульптар. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1983). У 1983—86 вучыўся ў творчых акад. майстэрнях у З.Азгура. Асн. творы: «Легенда» (1987), рэльеф «Беларускія майстры 17 ст.» (1990), «Ф.Дастаеўскі» (1991), «Ефрасіння Полацкая» (1992), «Архангел Міхаіл» (1993), «Паўшы ангел» (1995). Распрацоўвае гіст. вобразы бел. асветнікаў: Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага і інш. Іл. глядзі ў арт. Драўляная скульптура. с. 360
БАЦВІ́ННЕ , надземная раслінная маса агароднінных, кармавых і тэхн. коранеклубняплодаў. У свежым і сіласаваным выглядзе выкарыстоўваецца на корм с.-г. жывёле: пераважна буйн. раг. жывёле (10—15 кг за суткі), у невял. колькасці свінням і авечкам. Бацвінне бульбы з-за наяўнасці ў ім шкоднага хім. рэчыва — саланіну — даюць абмежавана; нельга скормліваць яго цяжарнай жывёле і маладняку. с. 360
БАЦВІННЕЎБО́РАЧНАЯ МАШЫ́НА , машына для зразання і пагрузкі ў транспарт бацвіння коранеклубняплодаў. Магчыма таксама здрабненне бацвіння і збіранне масы ў бункер ці прычэп. Бацвіннеўборачныя машыны бываюць самаходныя і напаўнавясныя, працуюць у комплексе з коранеўборачнымі і бульбаўборачнымі машынамі.
У асн. зоне буракасеяння краін СНД выкарыстоўваюць 6-радковыя (у арашальнай зоне 4-радковыя) бацвіннеўборачныя машыны прадукцыйнасцю 1,3— 1,6 га/гадз, якія агрэгатуюцца з колавымі і гусенічнымі трактарамі. У пераўвільготненай зоне буракасеяння выкарыстоўваюцца 6-радковыя самаходныя бацвіннеўборачныя машыны замежных фірмаў (прадукцыйнасць да 1,1 га/гадз). Для ўборкі бацвіння бульбы, кармавых караняплодаў і траў выкарыстоўваюць бацвіннеўборачныя машыны з спец. бункерам для збору здробненай масы (прадукцыйнасць 0,8—1,2 га/гадз, агрэгатуецца з колавымі трактарамі). с. 360
БАЦВІ́ННІК Любоў Якаўлеўна (29.1.1914, Мінск — 3.12.1980), дыктар беларускага радыё. Засл. дз. культ. Беларусі (1968). З 1930 у К-це па радыёфікацыі і радыёвяшчанні пры Саўнаркоме БССР. У Вял. Айч. вайну дыктар Татарскага і Усесаюзнага радыё, з 1944 — Дзяржтэлерадыё Беларусі. Працавала над радыёкампазіцыямі тэатр. спектакляў (Бел. т-ра імя Я.Купалы «Пакуль вы маладыя» паводле І.Мележа, «Жан Крыстоф» паводле Р.Ралана і інш.). с. 360
БАЦВІ́ННІК Міхаіл Майсеевіч (17.8.1911, С.-Пецярбург — 5.5.1995), расійскі шахматыст. Міжнар. гросмайстар (1950), засл. майстар спорту СССР (1945). Вучоны ў галіне энергетыкі, д-р тэхн. н. (1951). 6-ы чэмпіён свету (1948—57, 1958—60 і 1961—63), у складзе каманды СССР 6 разоў (1954—64) перамагаў на сусв. шахматных алімпіядах, 7-разовы чэмпіён СССР, пераможца буйнейшых шахматных турніраў. Наватар шахматнай тэорыі, аўтар больш як 20 кніг па шахматах і кібернетыцы, сярод якіх «Паўвека ў шахматах» (1978), «Ад шахматыста да машыны» (1979), «Аналітычныя і крытычныя работы» (Т. 1—4, 1984—87).
Літ.: Шахматное творчество Ботвинника. Т. 1—3, М., 1965—68. с. 360
БАЦІ́ (Baty) Гастон (26.5.1885, Пелюсэн, дэп. Луара, Францыя — 13.10.1952), французскі рэжысёр, акцёр. Скончыў Ліёнскі ун-т. З 1919 у трупе рэжысёра Ф.Жэм’е (Парыж). У 1926 стварыў (разам з Ш.Дзюленам, Л.Жувэ, Ж.Пітоевым) прагрэс. рэжысёрскае аб’яднанне «Картэль». У 1930—47 кіраваў т-рам «Манпарнас—Баці», дзе паставіў «Трохграшовую оперу» Б.Брэхта, «Злачынства і пакаранне» паводле Ф.Дастаеўскага, «Мадам Бавары» паводле Г.Флабера, «Макбета» У. Шэкспіра і інш. Спектаклі Баці вызначаліся рамантычным кірункам і строгім адборам выразных сродкаў. У шэрагу сваіх пастановак выступаў як мастак. З 1949 працаваў у галіне лялечнага т-ра і ў правінцыяльнай трупе «Камеды дэ Праванс». Аўтар тэарэт. прац пра тэатр. с. 360
БА́ЦІН Мікалай Арсенавіч (н. 8.3.1911, в. Юркіна Міжрэчанскага р-на Валагодскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі апрацоўкі драўніны. Д-р тэхн. н. (1965), праф. (1966). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1972). Скончыў Архангельскі лесатэхн. ін-т (1936). У 1949—55 і 1961—70 прарэктар Бел. тэхнал. Ін-та. Навук. працы па тэорыі і практыцы рацыянальнай распілоўкі драўніны на піламатэрыялы. с. 360
БАЦІ́ЦКІ Павел Фёдаравіч (27.6.1910, Харкаў — 17.2.1984), Маршал Сав. Саюза (1968), Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1938) і Генштаба (1948). З 1929 служыў у БВА. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Варонежскім, Сцяпным, 1-м і 2-м Укр., 1-м і 3-м Бел. франтах: нач. штаба мотадывізіі, камандзір стралк. дывізіі, карпусоў. Удзельнік Беларускай аперацыі 1944. У 1954—65 камандуючы войскамі ППА Маскоўскай акругі. У 1966—78 галоўнакамандуючы войскамі ППА краіны — нам. міністра абароны СССР. с. 360
БАЦУ́НЬ , вёска ў Беларусі, у Крыўскім с/с Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 33 км ад Буда-Кашалёва, 40 км ад Гомеля, 21 км ад чыг. ст. Уза. 598 ж., 243 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. с. 360
БАЦЫЛІ́Н , антыбіётык, які выпрацоўвае сянная палачка (Васіllus subtilis). Паводле хім. саставу — поліпептыд. Уздзейнічае на грамстаноўчыя (стафілакокі) і грамадмоўныя (кішэчная палачка) бактэрыі. Шырока не выкарыстоўваецца (інактывуецца пры наяўнасці бялковых рэчываў крыві і сывараткі). с. 360
БАЦЫ́ЛЫ , палачкападобныя бактэрыі, у цыкл развіцця якіх уваходзіць спораўтварэнне. У вузкім сэнсе бацылы — аэробныя і факультатыўныя анаэробныя грамстаноўчыя палачкападобныя прадстаўнікі роду Васіllus, што ўтвараюць тэрмаўстойлівыя эндаспоры. Большасць бацыл — сапрафіты, удзельнічаюць у мінералізацыі арган. рэчыва і працэсах самаачышчэння асяроддзя. Выкарыстоўваюцца ў тэхн. мікрабіялогіі для атрымання ферментаў, антыбіётыкаў, мікрабіял. сродкаў барацьбы са шкоднікамі с.-г. культур; некаторыя бацылы з’яўляюцца ўзбуджальнікамі хвароб (сібірская язва, слупняк і інш.). с. 361
БА́ЦЬКАЎШЧЫНА , Айчына, Радзіма, 1) гіст.-культуралагічнае і філасафічнае паняцце, якое азначае пэўную этнакультурную супольнасць, адносіны чалавека да яе, патрыятызм; сінонімы — родная краіна, родная зямля. У гісторыі бел. грамадскай думкі і л-ры прайшло шматвяковую эвалюцыю, зместам і формай адпаведную канкрэтна-гіст. умовам. У стараж. пісьмовых крыніцах паняцце Бацькаўшчына перадавалася выразамі «зямля», «руская зямля», «атчына», «атчызна», радзей — «материзна». Па меры фарміравання цэнтралізаванай дзяржавы, узмацнення этнакансалідацыйных працэсаў пашыраўся і паглыбляўся змест паняцця «айчына» як увасаблення агульнадзярж., агульнаграмадскіх інтарэсаў: «отчызна наша Великое князство Литовское» (Устаўная грамата вял. князя Аляксандра 1501); ужываліся і сінанімічныя выразы: «панство», «гаспадарства», «княства». У афіц. практыцы феад. грамадства ідэя Бацькаўшчыны найчасцей атаясамлівалася з ідэяй дзяржавы, народа ў іх саслоўна-прывілеяваным разуменні.
З актывізацыяй гуманіст. думкі на Беларусі ў эпоху Адраджэння пашырылася і дэмакр. канцэпцыя паняцця Бацькаўшчына, заснаваная на прынцыпах раўнапраўя людзей розных сац. станаў, нац. і канфесійнай прыналежнасці, на ідэі самаахвярнага служэння чалавека сваёй Радзіме. У творчасці Ф.Скарыны вылучаецца ідэя справядліва арганізаванага грамадства на аснове гарманічнасці асабістых і супольных інтарэсаў, усебаковага сац., культ.-духоўнага развіцця народа, адданасці ўсіх і кожнага роднай зямлі. Скарынаўская патрыят. традыцыя знайшла працяг у творчасці і грамадскай дзейнасці С.Буднага, В.Цяпінскага, Ф.Кміты-Чарнабыльскага, Л.Сапегі, Ф.Еўлашоўскага, Я.Цадроўскага, аўтараў Хронікі Быхаўца, Баркулабаўскага летапісу, «Прамовы Мялешкі», Магілёўскай хронікі і інш.
Паняцце Бацькаўшчыны паглыблена і ўзбагачана ў канцы 18 — пач. 20 ст., у эпоху нац. кансалідацыі, змагання за вызваленне бел. народа з-пад каланіяльнага ўціску (гл. ў арт. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух). У новай бел. л-ры («Песня беларускіх жаўнераў», творы В.ДунінаМарцінкевіча, А. Вярыгі-Дарэўскага, К.Каліноўскага, нарадавольцаў групы «Гоман», Ф.Багушэвіча, А.Абуховіча, К.Каганца, пісьменнікаў-нашаніўцаў) выказаны адвечныя патрыят. імкненні, абуджэнне гіст., нац. свядомасці бел. народа, замілаванне сваёй Бацькаўшчынай, рашучасць бараніць яе. Рознабаковы, цэласны змест паняцце Бацькаўшчына, з улікам гал. кампанентаў (геагр.-тэр. абшар, народ, дзяржава, паліт. і эканам. лад, культура, мова, гіст. спадчына), набыло пасля рэвалюцыі 1905—07. Пад сцягам адраджэння Бацькаўшчыны-Беларусі кансалідаваліся літ., культ.-асветныя, парт., сац.-рэв. аб’яднанні, плыні, рухі, што праявілася ў дзейнасці Беларускай сацыялістычнай грамады, газ. «Наша доля»; «Наша ніва», бел. выдавецкіх суполак, Усебеларускага з’езда 1917 і інш. Барацьба за нац. адраджэнне Бацькаўшчыны ўкаранавана абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі, затым Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Паняцце Бацькаўшчыны як спрадвечнага абшару ў этнічных, дзярж. межах бел. народа, як свабоднага дэмакр. грамадства, уладкаванага паводле сац.-паліт. і нац. раўнапраўя, бесперашкоднага духоўнага развіцця, прыязнасці з суседнімі і ўсімі інш. народамі свету, грамадства, гарантаванага ў сваіх правах і жыццёвых інтарэсах уласнай незалежнай дзяржавай, стала кансалідуючай ідэяй бел. адраджэнскага руху (гл. ў арт. Адраджэнне нацыянальнае). Яна знайшла сваё адлюстраванне ў творах А. і І.Луцкевічаў, А.М.Уласава, В.Ю.Ластоўскага, Я.Коласа, М.Багдановіча, Цёткі, З.Бядулі, А.Гаруна, Л.Гмырака, М.Гарэцкага, Я.Лёсіка, І.Канчэўскага, асабліва Я.Купалы. У купалаўскай публіцыстыцы далей развіты скарынаўскі ідэал Бацькаўшчыны — справядлівай маці ўсіх людзей краіны, незалежна ад іх нацыянальнасці, веравызнання, што пры нац. і канфесіянальнай неаднароднасці бел. грамадства мела і мае прынцыповае значэнне. Ідэя Бацькаўшчыны адыграла ролю ў змаганні народа супраць падзелу бел. зямлі паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921, за ўз’яднанне падзеленых частак краіны ў адзінай бел. дзяржаве, супраць ням.-фаш. захопнікаў у гады 2-й сусв. вайны, служыла і служыць незаменным духоўным стымулам у процідзеянні нацыянальна свядомых сіл грамадства асіміляцыі бел. народа з боку парт.-наменклатурнай дыктатуры. З канца 1980-х г. дзеля новага адраджэння Бацькаўшчыны-Беларусі, адбудовы яе паліт.-дзярж. незалежнасці і суверэнітэту, пераадолення сац.-эканам. крызісу, заняпаду бел. мовы, нац. культуры гуртуюцца патрыят. сілы бел. этнасу, уключна з бел. эміграцыяй. Нац.-адраджэнскай ідэяй прасякнуты Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь (27.7.1990), Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (1994), праграмныя дакументы бел. дэмакр. партый і арг-цый. 2) Родны куток, месца, дзе нарадзіўся і вырас хто-небудзь. 3) Набытак бацькоў, спадчынная маёмасць. А.К.Каўка. с. 361
«БА́ЦЬКАЎШЧЫНА» , згуртаванне беларусаў свету. Засн. 6.3.1990 у Мінску прадстаўнікамі творчай і тэхн. інтэлігенцыі Беларусі. На ўстаноўчай канферэнцыі 10— 11.9.1990 прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх (апрача Крымскага) бел. зямляцтваў і суполак з рэспублік СССР, бел. арг-цый з Беластоцкага ваяводства (Польшча), Беларускага дэмакратычнага аб’яднання, Беларускага грамадска-культурнага таварыства, Беларускага аб’яднання студэнтаў, тыднёвіка «Ніва», замежныя госці юбілею Ф.Скарыны. Ідэя стварэння «Бацькаўшчыны» падтрымана на 19-й сустрэчы беларусаў Паўн. Амерыкі (вер. 1990, Кліўленд). «Бацькаўшчына» вядзе рознабаковую дзейнасць: культ.-асв., гасп.-эканам., рэлігійную, краязнаўчую, замежны турызм і інш. Асн. задачы: адраджэнне культуры і мовы, нац. свядомасці і традыцый бел. народа, кансалідацыя і аб’яднанне беларусаў свету незалежна ад іх паліт. поглядаў, сац. і маёмаснага стану, веравызнання, устанаўленне патрэбных для Беларусі сувязяў з замежжам. Аддзяленні «Бацькаўшчыны» створаны ў абл. цэнтрах і гарадах Беларусі, за мяжой. «Бацькаўшчына» прымае ўдзел у патрыят. акцыях, ажыццяўляе дабрачынную дзейнасць. Ініцыятар склікання і арганізатар Першага сходу беларусаў блізкага замежжа і Першага з’езду беларусаў свету. На чале «Бацькаўшчыны» — прэзідэнт (з 1990 В.Быкаў, з 1993 Р.Гарэцкі). Кіраўнічы орган — рада, выканаўчы — управа. с. 361
«БА́ЦЬКАЎШЧЫНА» , бел. культурна-асветнае таварыства ў Мінску ў 1918—20. Створана ва ўмовах акупацыі Беларусі герм. захопнікамі з мэтай гуртавання бел. насельніцтва, развіцця яго нац. свядомасці, пашырэння асветы і бел. л-ры. Заснавальнікі Я.Варонка, Я.Бялевіч, К.Езавітаў, П.Крачэўскі, Я.Лёсік, К.Цвірка-Гадыцкі і інш. Выдавала бел. газеты і часопісы («Бацькаўшчына», «Беларускае слова», «Беларуская ілюстраваная часопісь» і інш.). Аддзяленні т-ва дзейнічалі ў Бабруйску, Гродне, Слуцку, Вільні, Рызе і інш. У.В.Ляхоўскі. с. 361
«БА́ЦЬКАЎШЧЫНА» , культурна-асветнае таварыства бел. нац. меншасці ў Латвіі ў 1921—25. Створана ў Дзвінску (цяпер. г. Даўгаўпілс) групай інтэлігенцыі на чале з настаўнікам Я.В.Харлапам. Членамі кіраўніцтва т-ва ў розны час былі М.Гарэцкі, І.С.Дварчанін, К.Езавітаў, У.Жылка, І.І.Краскоўскі, П.В.Мядзёлка, У.В.Пігулеўскі, С.П.Сахараў, А.П.Якубецкі і інш. Дзейнасці т-ва спрыялі прадстаўнікі лат. інтэлігенцыі Б.Р.Брэжга, Я.Райніс. Пры падтрымцы Райніса пры Мін-ве асветы Латвіі ў 1921 створаны Бел. аддзел для кіраўніцтва навуч. ўстановамі (кіраўнік Сахараў), у Дзвінскім і Люцынскім пав. адкрыта каля 60 бел. школ, заснаваны Люцынская і Дзвінская бел. гімназіі, настаўніцкія курсы, с.-г. школа. Паводле сфабрыкаваных паліцыяй Латвіі матэрыялаў супраць членаў «Бацькаўшчыны» былі арыштаваны Езавітаў, Мядзёлка, Пігулеўскі, Краскоўскі, Якубецкі і інш. У крас.1925 суд апраўдаў усіх абвінавачаных, але дзейнасць т-ва паступова спынілася.
С.С.Панізнік. с. 361
«БА́ЦЬКАЎШЧЫНА» , беларускае кніжнае выдавецтва ў Германіі. Існавала ў 1952—66 пры газ. «Бацькаўшчына». Адміністрацыя выд-ва знаходзілася ў Мюнхене, мела прадстаўніцтвы ў розных краінах. Выдала творы Я.Купалы («Тутэйшыя», «Раскіданае гняздо», зб. «Спадчына»), Я.Коласа («Новая зямля», «Сымон-музыка», «У палескай глушы»), М.Багдановіча («Вянок»), Л.Калюгі («Нядоля Заблоцкіх»), А.Мрыя («Запіскі Самсона Самасуя»), Р.Крушыны («Выбраныя творы»), Ю.Віцьбіча («Плыве з-пад святой гары Нёман»), В.Ластоўскага (зб. «Творы»), альманах «Ля чужых берагоў», зб. «Беларускія казкі» і інш. А.С.Ляднёва. с. 362
«БА́ЦЬКАЎШЧЫНА» , газета нац.-дэмакр. кірунку. Выдавалася з 16 да 28.3.1919 у Гродне на бел. мове (№ 5 выйшаў на бел., рус., франц., ням. і яўр. мовах) бел. культ.-асв. т-вам «Бацькаўшчына». Інфармавала пра бел. паліт. рух, паведамляла пра дыпламат. акцыі ўрада Бел. Нар. Рэспублікі. Надрукавала праграму Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў, артыкулы «Беларусы» (пад крыптанімам Э.Б.), «Некалькі слоў аб беларускім руху» (пад крыптанімам КіК), «Лісты з Мінска» Р.Суніцы (Р.Зямкевіча) пра абвяшчэнне БССР, становішча ў Мінску і інш. Закрыта ў сувязі з акупацыяй Гродзеншчыны легіёнамі Пілсудскага і выездам з Гродна Беларускай Рады.
А.С.Ліс. с. 362
«БА́ЦЬКАЎШЧЫНА» , бел. эміграцыйная газета. Выдавалася з 31.10.1947 да снеж. 1966 у Мюнхене на бел. мове. З 1955 бел. тыднёвік палітыкі, культуры і грамадскага жыцця. Выдавец У.Бортнік (з 1955). Асн. задачай лічыла развіццё і паглыбленне патрыятызму ў эмігранцкім асяроддзі. Друкавала інфармацыю пра міжнар. жыццё, навіны, карэспандэнцыі пра паліт. становішча на Беларусі, матэрыялы па гісторыі, культуры, мастацтве. Выдавала дадаткі: дзіцячы «Каласкі», літ., жаночы. Пры «Бацькаўшчыне» дзейнічала выдавецтва, якое выпусціла творы Я.Купалы, Я.Коласа, Л.Калюгі, К.Чорнага і інш. Мела прадстаўніцтвы і распаўсюджвалася ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Францыі, Аўстраліі, Аргенціне і інш. краінах. с. 362
БАЦЬКО́ЎСКІЯ ПРАВЫ́ І АБАВЯ́ЗКІ , сукупнасць асабістых, маёмасных правоў і абавязкаў бацькоў у іх узаемаадносінах з непаўналетнімі дзецьмі. Прадугледжаны і гарантуюцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам аб шлюбе і сям’і. Першарадная роля ў сямейным жыцці належыць асабістым адносінам паміж бацькамі і дзецьмі. Бацькі або асобы, якія іх замяняюць, маюць права і абавязаны выхоўваць дзяцей, клапаціцца пра іх здароўе, фізічнае і духоўнае развіццё і навучанне. Асабістымі правамі бацькоў з’яўляюцца: прысваенне імя і прозвішча; выхаванне, прадстаўніцтва і абарона інтарэсаў дзяцей. У працэсе выхавання правы і абавязкі бацькоў і дзяцей з’яўляюцца ўзаемнымі. Дзеці павінны выконваць патрабаванні бацькоў, маюць права на належнае сямейнае выхаванне. Бацькоўскія правы не могуць ажыццяўляцца ў супярэчнасці з інтарэсамі дзяцей. Дзеці не павінны падвяргацца жорсткаму абыходжанню або знявазе, прыцягвацца да работ, якія могуць нанесці шкоду іх фізічнаму, разумоваму або маральнаму развіццю. Пры неналежным выкананні бацькамі або адным з іх абавязкаў па выхаванні або пры злоўжыванні бацькоўскімі правамі дзеці маюць права звярнуцца ў органы апекі і папрасіць абароны сваіх правоў і інтарэсаў. Бацька і маці маюць роўныя правы і абавязкі ў адносінах да сваіх дзяцей нават пасля скасавання шлюбу. Пры ўзнікненні спрэчак у такіх выпадках парадак удзелу ў выхаванні дзяцей вызначаецца органамі апекі; кожны з бацькоў мае права звярнуцца ў суд. Бацькі з’яўляюцца прадстаўнікамі сваіх непаўналетніх дзяцей і выступаюць у абарону іх правоў і інтарэсаў ва ўсіх установах, у тым ліку судовых, без асаблівага паўнамоцтва; ім дастаткова прад’явіць пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, з якога вынікае, што асоба сапраўды з’яўляецца яго бацькам або маці. Выкананне бацькамі сваіх правоў і абавязкаў здзяйсняецца да дасягнення дзецьмі 18 гадоў. Выхаваўчы ўплыў бацькоў на паўналетніх дзяцей ужо не мае прававога характару. Пазбаўленне бацькоўскіх правоў з-за наўмыснага парушэння і невыканання абавязкаў па выхаванні дзяцей праводзіцца паводле судовага рашэння.
Літ.: Нечаева А.М. Брак, семья, закон. М., 1984. В.В.Левы. с. 362
БАЦЬКО́ЎСТВА (у праве), засведчаны ў органах ЗАЦСа факт паходжання дзіцяці ад пэўнага мужчыны. Пры нараджэнні дзіцяці ў маці, якая знаходзіцца ў шлюбе, дзейнічае прэзумпцыя, што бацькам з’яўляецца яе муж. У гэтым выпадку звесткі пра бацьку ў запіс аб нараджэнні дзіцяці ўносяцца на падставе пасведчання аб шлюбе. Калі шлюб не быў зарэгістраваны, запіс пра бацьку робіцца па сумеснай заяве бацькі і маці. У выпадку адмовы бацькі прызнаць сваім дзіця, якое нарадзілася па-за шлюбам, спрэчкі аб устанаўленні бацькоўства вырашае суд. Пры нараджэнні дзіцяці незамужняй жанчынай звесткі пра фактычнага бацьку ў запіс акта аб нараджэнні не ўносяцца, калі бацька адмовіцца прызнаць дзіця сваім і няма рашэння суда аб устанаўленні бацькоўства. У такіх выпадках запіс пра бацьку дзіцяці робіцца на прозвішча маці, а імя і імя па бацьку запісваецца па яе ўказанні. с. 362
БАЦЭ́ВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Клічаўскім раёне Магілёўскай вобл., на р. Ольса. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на ПдЗ ад г.п. Клічаў, 106 км ад Магілёва, 10 км ад чыг. ст. Нясета. 1034 ж., 432 двары (1995). У Бацэвічах Клічаўская райсельгасхімія. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.
Вядомы з 1560 як сяло ў Свіслацкай вол. ВКЛ. У 1743 сяло ў Аршанскім пав. У 19 ст. цэнтр воласці Бабруйскага пав. У 1844 — 283 ж., 51 двор, цэнтр маёнтка, у 1865 былі нар. вучылішча, царква, 2 млыны, праводзіўся кірмаш. У 1892 заснаваны бровар і тартак, у 1915 адкрыта земская бальніца. У 1940 — 1214 ж., 312 двароў. З ліп. 1941 да 28.6.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. У 1970 — 1315 ж., 408 двароў. с. 362
БАЦЮ́НЯ Аляксандр Рыгоравіч (2.7.1898, в. Курганы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобласці — 21.3.1976), генерал-палкоўнік (1958). Скончыў Вышэйшыя стралк.-тактычныя курсы (1921), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У арміі з 1916. Удзельнік грамадз. вайны на Зах. фронце, баёў каля воз. Хасан у 1938. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўд., Паўд.-Зах., Варонежскім, 1-м Укр. франтах; нач. штаба корпуса, арміі. Удзельнік вызвалення Украіны, Чэхаславакіі. Да 1961 у Сав. Арміі. с. 363
БА́ЦЮШКАЎ Канстанцін Мікалаевіч (29.5.1787, г. Волагда, Расія — 19.7.1855), рускі паэт; прадстаўнік анакрэантычнага кірунку ў рус. лірыцы. Адукацыю атрымаў у прыватных пансіёнах у Пецярбургу. Быў на чыноўніцкай і ваеннай службе, пазней — у рус. дыпламат. місіі ў Італіі. Удзельнік літ. гуртка «Арзамас». У вершах «Вясёлы час», «Вакханка», «Мае Пенаты» і інш. услаўляў радасць быцця, сяброўства, каханне, духоўную свабоду асобы. У аснове элегій «На руінах замка ў Швецыі», «Пераход праз Рэйн» уражанні вайны 1812. Ідэйны і душэўны крызіс абумовіў змрочна-меланхалічны тон лірыкі, узмацненне рэліг. настрояў, матывы нераздзеленага кахання, абвастрыў тэму трагічнага лёсу паэта (элегіі «Да сябра», «Надзея», «Мой геній», «Разлука», «Паміраючы Тас» і інш.). У вершаванай казцы «Вандроўнік і дамасед» (1815) стварыў карціну дысгармоніі жыцця. Аўтар цыклаў анталагічных вершаў, нарысаў і артыкулаў пра л-ру і мастацтва. У 1917 выйшаў зб. «Спробы ў вершах і прозе» (ч. 1—2).
Тв.: Соч. Т. 1—2. М., 1989.
Літ.: Фридман Н.В. Проза Батюшкова. М., 1965; Яго ж. Поэзия Батюшкова. М., 1971; Коровин В.И. «И жил так точно, как писал...» (К.Н.Батюшков: К 200-летию со дня рождения). М., 1987; Кошелев В.А. Константин Батюшков: Странствия и страсти. М., 1987. с. 363
БА́ЦЮШКАЎ Пампей Мікалаевіч (26.6.1811, маёнтак Данілаўскае Валагодскай губ. — 1.4.1892), рускі гісторык, дзярж. і грамадскі дзеяч, выдавец.
Брат паэта К.М.Бацюшкава. Скончыў афіцэрскае вучылішча ў Пецярбургу (1831), да 1840 служыў у арміі. З 1850 віцэ-губернатар у Коўне. У 1856—67 віцэ-дырэктар дэпартамента духоўных спраў іншаземных веравызнанняў. У 1868—69 папячыцель Віленскай навуч. акругі. З 1869 член савета міністра нар. асветы. Паводле паліт. поглядаў славянафіл. Адзін з праваднікоў палітыкі русіфікацыі на Беларусі, Украіне і ў Літве. Выдаў «Атлас народанасельніцтва Заходнярускага краю паводле веравызнанняў» (1863), серыю альбомаў «Помнікі рускай даўніны ў заходніх губернях імперыі» (вып. 1—8, 1868—85), манаграфіі прафесараў Кіеўскай духоўнай акадэміі М.І.Пятрова, М.І.Гарадзецкага і І.І.Малышэўскага «Холмская Русь» (1887), «Валынь» (1888), «Беларусь і Літва» (1890). с. 363
БАЧКО́Ў Віктар Міхайлавіч (11.11.1900, в. Казіміраўская Слабодка Жлобінскага р-на Гомельскай вобласці — 1981), генерал-лейтэнант (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1938). У Чырв. Арміі з 1919, з 1922 у пагранвойсках АДПУ, у 1938—59 на адказных пасадах у органах МУС СССР. с. 363
БА́ЧНАСЦЬ , непасрэднае, пачуццёвае ўспрыманне чалавекам з’яў прыроды і грамадства. У філасофіі называецца ўяўнасцю. Па сутнасці мае аб’ектыўную аснову, але звычайна не адпавядае ёй, бо адлюстроўвае тое, што ляжыць на паверхні, што бачна вонкава і часта залежыць ад рэальных умоў назірання, будовы органа ўспрымання (напрыклад, уяўны злом прадмета, часткова апушчанага ў ваду; бачны рух Сонца вакол Зямлі і інш.). Задача пазнання — звядзенне бачнасці да аб’ектыўнай сутнасці і вытлумачэнне яе ў знешніх формах, з’явах (гл. Сутнасць і з’ява). с. 363
БА́ЧНАСЦЬ АТМАСФЕ́РНАЯ , магчымасць адрозніваць зрокам аддаленыя аб’екты праз слой паветра той ці інш. мутнасці. Адрозніваюць дзённую, змрокавую і начную бачнасць атмасферную. Характарызуецца праз далёкасць бачнасці, адлегласць, на якой контуры аддаленых прадметаў становяцца нераспазнавальнымі з-за мутнасці атмасферы. Найлепшая бачнасць атмасферная ў ясны дзень у малазапыленым і сухім паветры (у празрыстым арктычным паветры да 100 км); пры тумане і інш. атмасферных ападках або пясчанай буры зніжаецца да некалькіх метраў. Бачнасць атмасферная наземных аб’ектаў абмежавана гарызонтам і пры чыстым паветры залежыць ад вышыні вока назіральніка над зямной паверхняй: з выш. 2 м — каля 5,5ікм, з выш. 500 м — каля 85 км. с. 363
БАЧЫ́ЛА Алесь (Аляксандр Мікалаевіч; 2.3.1918, в. Лешніца Пухавіцкага р-на Мінскай вобласці — 4.1.1983), бел. паэт, драматург. Засл. дз. культуры Беларусі (1967). Скончыў Мінскі настаўніцкі ін-т (1939). Працаваў настаўнікам (1934— 39), у газ. «Літаратура і мастацтва» (1946—57) і час. «Полымя» (1957—72), выд-ве «Мастацкая літаратура» (1972— 78). Друкаваўся з 1934. Аўтар зб-каў вершаў «Шляхі» (1947), «Зоры вясеннія» (1954), «Юнацтва» (1959), «Дарыце цюльпаны» (1966), «Тры багіні» (1973), «Белы бярэзнік» (1976), «Гараць лісты кляновыя» (1981) і інш., паэмы «Асенняя аповесць» (1965), «Паэмы тугі» (апубл. 1987) пра балючы працэс калектывізацыі, раскулачвання, адвучвання селяніна быць гаспадаром на зямлі. Сюжэтнасць верша, напеўнасць радка далі магчымасць многія яго вершы пакласці на музыку («Радзіма мая дарагая», муз. У.Алоўнікава, і інш.). Аўтар лібрэта опер «Яснае світанне» (1958, муз. А.Туранкова), «Калючая ружа» (1960), «Калі ападае лісце» (1968), «Зорка Венера» (1970) і аперэты «Паўлінка» (1973, усе на муз. Ю.Семянякі). Аўтар кн. пра М.Багдановіча «Дарогамі Максіма» (1971; 2-е выд., 1983). Пісаў сатыр. (зб. «Кавалер Мікіта», 1967) і творы для дзяцей (зб. «Мне купілі самакат», 1981). На бел. мову пераклаў «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» А.Талстога, «Тараса Бульбу» М.Гогаля (з М.Паслядовічам), «Брэсцкую крэпасць» С.Смірнова (з. А.Бажко) і інш.
Тв.: Зб. твораў. Т. 1—3. Мн., 1986—87; Выбранае. Т. 1—2. Мн., 1978; Крыло неспакою: Пошук, роздум, палеміка, успаміны. Мн., 1985. Л.М.Гарэлік. с. 363
БАЧЫ́ЛА Надзея Рыгораўна (н. 13.9.1935, в. Калініна Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.), бел. глебазнавец. Д-р с.-г. н. (1991). Скончыла Бел. с.-г. акадэмію (1964). З 1964 у Бел. НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па праблемах рацыянальнага выкарыстання арган. угнаенняў; адходаў буйных птушкагадоўчых прадпрыемстваў і жывёлагадоўчых комплексаў, па распрацоўцы навук. прынцыпаў экалагічна абгрунтаваных, энергазберагальных сістэм апрацоўкі глебы.
Тв.: Применение удобрений в интенсивном земледелии: (Справ. пособие). Мн., 1989 (у сааўт.). с. 363
БАЧЫ́ЛА Фёдар Апанасавіч (21.1.1924, в. Бардзілаўка Мінскага р-на — 25.11.1992), удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, журналіст. Засл. работнік культуры Беларусі (1974). Скончыў Рэсп. парт. школу пры ЦК КП(б)Б (1948). Камандзір дыверсійнай групы (партыз. атрад імя С.Лазо 3-й Мінскай партыз. брыгады імя С.Будзённага), якая падарвала 28 чыг. эшалонаў ворага. З 1949 у рэдакцыі газ. «Чырвоная змена». Аўтар успамінаў «Застаюся жыць» (1981). с. 363
БАЧЭ́ЙКАВА , вёска ў Беларусі, у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобл., на р. Ула. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на ПдЗ ад г.п. Бешанковічы, 72 км ад Віцебска, 21 км ад чыг. ст. Чашнікі, на скрыжаванні шашэйных дарог Віцебск—Лепель і Чашнікі—Ула. 1160 ж., 423 двары (1995). Цагельня. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік садова-паркавага мастацтва 18 ст. — Бачэйкаўскі парк.
Упершыню згадваецца ў 1460. У розны час належала магнатам Падбярэзскім, Цеханавецкім і інш. У 1626 складалася з феад. маёнтка (двара), мястэчка і воласці (5 вёсак). На 1886 у Бачэйкаве 250 ж., 29 двароў, бальніца, школа, вінакурны і піваварны з-ды, ветраны млын, гандлёвыя рады, рынак, 3 кірмашы ў год; паводле перапісу 1897 — 722 ж. У 1923—24 цэнтр Бачэйкаўскага павета. З 1924 цэнтр сельсавета Бешанковіцкага р-на. У Вял. Айч вайну ў Бачэйкаве адбыліся Бачэйкаўскія баі 1943 паміж партызанамі і гарнізонам гітлераўцаў. У 1970 — 918 ж. с. 364
БАЧЭ́ЙКАЎСКІ ПАВЕ́Т , адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1923—24. Утвораны 15.2.1923 у Віцебскай губ. РСФСР у выніку перайменавання Лепельскага пав. ў Бачэйкаўскі павет і далучэння да яго часткі скасаванага Сенненскага пав. Цэнтр — мяст. Бачэйкава. Уключаў 9 валасцей (Бешанковіцкая, Лепельская, Лукомская, Несінская, Ульянавіцкая, Ушацкая, Хоцінская, Чарэйская, Чашніцкая). З 3.3.1924 у складзе БССР. 20.6.1924 павет скасаваны: Лукомская і Чарэйская вол. перададзены ў Барысаўскі пав., Бешанковіцкая, Ульянавіцкая і Чашніцкая — у Віцебскі пав., астатнія воласці — у Полацкі пав. с. 364
БАЧЭ́ЙКАЎСКІ ПАРК , помнік садова-паркавага мастацтва ў в. Бачэйкава (Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл.). Закладзены ў сярэдзіне 18 ст. Парк рэгулярнага тыпу, размешчаны на правым пакатым беразе р. Ула, аформлены 3 шырокімі тэрасамі. Цэнтрам сіметрычна-восевай кампазіцыі быў мураваны палац (закладзены ў 1769, не збярогся), перад якім размяшчаўся авальны партэр. Папярочная алея на восі У—З падзяляе парк на 2 зоны. На Пд ад палаца масіў ліп і таполяў, пасаджаных па рамбічнай планіровачнай сетцы. У тэраснай частцы парку, аформленай газонамі, шпалерамі, баскетамі, лабірынтам, фантанам, раслі ліпы, бэз персідскі, гартэнзія мяцёлчатая і інш. У вуглавых частках парку — штучныя вадаёмы. Гасп. мураваныя будынкі ў стылі класіцызму. Пашкоджаны ў Вял. Айч. вайну.
Літ.: Федорук А.Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. Мн., 1989. С. 52—55.
А.М.Кулагін. с. 364
БАЧЭ́ЙКАЎСКІЯ БАІ́ 1943 . Адбыліся паміж партызанамі і гарнізонам гітлераўцаў у в. Бачэйкава Бешанковіцкага р-на ў Вял. Айч. вайну. Гарнізон быў апорным пунктам акупантаў на шашы Віцебск—Лепель, рабаваў насельніцтва, удзельнічаў у карных аперацыях. У ноч на 25 ліп. байцы партыз. брыгады 2-й Ушацкай імя П.Панамарэнкі (камандзір М.В.Уткін) разграмілі гарнізон, знішчылі склады з гаручым, боепрыпасамі і сельгаспрадуктамі, аўтарамонтную майстэрню, вузел сувязі і інш. 20 кастр. ў час. Лепельскай аперацыі 1943 партыз. брыгада «Аляксея» (А.Ф.Данукалаў) і 2-я імя К.Заслонава (В.П.Комлеў) ударамі з Пд і ПдЗ захапілі частку в. Бачэйкава, авалодалі в. Дзямідавічы і разграмілі гарнізон у в. Слабодка. 25 кастр. партызаны адышлі ў напрамку в. Свяча і на дарозе разбілі ням.-фаш. падраздзяленні. Фашысты занялі в. Бачэйкава і спалілі яе. с. 364
БАШКІ́РАЎ Леанід Андрэевіч (н. 24.12.1930, г. Рыльск Курскай вобл., Расія), бел. фізікахімік. Д-р хім. н. (1973), праф. (1987). Скончыў Варонежскі ун-т (1954). З 1959 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, з 1985 у Бел. тэхнал. ун-це. Навук. даследаванні па вывучэнні магнітных уласцівасцяў, механізма і кінетыкі цвердафазных рэакцый у сістэмах аксідаў металаў і стварэнні на іх аснове матэрыялаў для электроннай тэхнікі (ферытаў, звышправаднікоў, сегнетаэлектрыкаў).
Тв.: Механизм и кинетика образования ферритов. Мн., 1988 (разам з У.У.Паньковым). с. 364
БАШКІ́РСКАЯ МО́ВА , адна з цюркскіх моў, дзярж. мова Рэспублікі Башкортастан. Пашырана таксама ў Арэнбургскай, Чэлябінскай, Самарскай, Курганскай і Свярдлоўскай абл. Расіі. Найб. блізкая да татарскай мовы, ад якой розніцца гал. чынам сістэмай зычных і лексікай. Падзяляецца на 2 дыялекты: усх. (куваканскі) і паўд. (юрмацінскі). Літ. башкірская мова сфарміравалася пасля 1917 на аснове абодвух дыялектаў. Да пач. 20 ст. башкіры карысталіся паволжскім варыянтам сярэднеазіяцкай пісьмовай мовы цюркі (агульная назва рэгіянальных літ. цюркскіх моў), а пазней літ. тат. мовай. Пісьменства да 1928 на асн. араб., з 1929 — лац., з 1939 — рус. графікі. с. 364
БАШКІ́РСКІЯ ПАЎСТА́ННІ 17—18ст. , выступленні супраць феад., нац. і рэліг. прыгнёту, захопу зямель рус. памешчыкамі.
Паўстанне 1662 —64 ахапіла амаль усю Башкірыю, асабліва яе паўд.-ўсх. ч., але было раздробленае і не мела агульнага кіраўніцтва. Штуршком да паўстання 1681 —83 з’явілася прымусовая хрысціянізацыя башкіраў. Пачалося восенню 1681, да лета 1682 ахапіла ўсю Башкірыю, праходзіла пад лозунгам «свяшчэннай вайны» супраць рускіх. Нар. масы, якія напачатку прымалі актыўны ўдзел у паўстанні, адышлі ад яго, што і вырашыла зыход паўстання. Антырус. накіраванасць мела і паўстанне 1705—11. Самае буйное — паўстанне 1735—40, яго непасрэдная прычына — буд-ва ў Башкірыі горных заводаў і крэпасцяў і прысваенне зямель башкіраў. Пацярпела жорсткае паражэнне. Паўстанне 1755 — супраць царскай адміністрацыі і мясц. Феад. знаці. Было выклікана ўзмацненнем феад. прыгнёту, прымусовай хрысціянізацыяй. Ахапіла б.ч. Башкірыі. Нягледзячы на паражэнне, паўстанне мела станоўчы вынік — прыгнёт у Башкірыі быў паслаблены. с. 364
БАШКІ́РЫ (саманазва башкорт), нацыя, асн. насельніцтва Башкортастана. Жывуць таксама ў суседніх з Башкортастанам абласцях і рэспубліках Расіі. 1371 тыс. чал., з іх у Башкортастане 936 тыс. чал. (1979). Гавораць на башкірскай мове. Вернікі — мусульмане-суніты. с. 364
БАШКОРТАСТА́Н , Рэспубліка Башкортастан, Башкірыя, у складзе Расійскай Федэрацыі. Пл. 143,6 тыс. км2. Нас. 4048 тыс. чал. (1994), гарадскога 64%. Сярэдняя шчыльн. 28 чал. на 1 км2. Жывуць башкіры, рускія, татары, чувашы, марыйцы, украінцы, мардва, удмурты і інш. Сталіца — г. Уфа. Найб. гарады: Стэрлітамак, Салават, Нафтакамск, Акцябрскі, Беларэцк, Ішымбай, Кумертау, Туймазы.
Прырода. Тэрыторыя Башкортастана займае ўсх. ўскраіну Усх.-Еўрапейскай раўніны, Перадуралле, горную паласу Паўд. Урала і ўзгоркава-раўнінную ч. Зауралля. На З рэльеф раўнінны, на ПдЗ Бугульмінска-Белебееўскае ўзвышша (выш. да 418 м), на Пд адгор’і Агульнага Сырта, на ПнУ Уфімскае плато (выш. да 632 м), паміж імі, на р. Белая, Ніжнябельская ўзгоркава-хвалістая раўніна. На У сістэма мерыдыянальных хрыбтоў Паўд. Урала (выш. да 1640 м, г. Ямантау); на Пд хрыбты зніжаюцца і пераходзяць у Зілаірскае плато. Пашыраны карст. Карысныя выкапні: нафта, прыродны газ, вугаль, каменная соль; радовішчы жалеза, медзі, цынку, золата. Клімат кантынентальны, з умерана цёплым летам і суровай зімой. Сярэдняя т-ра студз. ад -14°С да -17 °С, ліп. 16— 20 °С. Ападкаў 300—600 мм за год. Частыя сухавеі і пылавыя буры, зімой бураны. Гал. рака — Белая (1420 км, амаль уся ў межах Башкортастана) з прытокамі Нугуш, Сім, Уфа, Дзёма, на Пд р. Сакмара. Шмат дробных азёраў. Большая ч. раўніннай неўзаранай тэр. пад лесастэпавай і стэпавай кавыльна-разнатраўнай расліннасцю на чарназёмных глебах. Пад лясамі 40% тэрыторыі. На Пн Перадуралля — мяшаныя лясы на шэрых лясных і дзярнова-падзолістых глебах. На Паўд. Урале рэзка праяўляецца вышынная пояснасць: пояс дубова-ліпавых лясоў змяняецца піхтава-яловым. Запаведнікі: Башкірскі, Шульган-Таш. Прыродны нац. парк.
Гісторыя. Паводле археал. звестак тэр. Башкортастана засялялася з часоў верхняга палеаліту. Першае апісанне башкіраў пакінуў араб. падарожнік Ібн Фадлан (921). У 10—13 ст. башк. плямёны качавалі ў Прыураллі ад Волгі да Табола; займаліся жывёлагадоўляй, паляваннем, рыбалоўствам, бортніцтвам; адбываўся пераход ад радавых да феад. адносін. У 13 ст. землі башкіраў заваявалі мангола-татары і ўключылі ў Залатую Арду. З 2-й пал. 15 ст. Башкортастан стаў васалам Нагайскай Арды, Казанскага і Сібірскага ханстваў. Пасля разгрому Казанскага ханства большасць насельніцтва Башкортастана прыняла рас. падданства (1557), захаваўшы сваю рэлігію — іслам. Феад.-калан. прыгнёт, захоп башк. земляў рус. памешчыкамі і заводчыкамі выклікалі паўстанні (гл. Башкірскія паўстанні 17—18 ст.). На чале з Салаватам Юлаевым башкіры ўдзельнічалі ў Сялянскай вайне 1773—75 пад кіраўніцтвам Е.І.Пугачова. З 18 ст. ў Башкортастане развіваецца горназаводская прам-сць. У 1798 рас. ўрад абвясціў башкіраў ваен. саслоўем, у 1863 прыраўняў іх у правах да сельскіх жыхароў. Пасля сял. рэформы 1861 у Башкортастане хуткімі тэмпамі развіваўся капіталізм. Буйным гандл.-адм. цэнтрам стаў г. Уфа. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 у шэрагу гарадоў Башкортастана створаны Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Адначасова ў г. Уфа ў крас. 1917 на мусульм. з’ездзе башкіраў і татараў створаны Нац. савет. Летам 1917 нац. рух, які разгарнуўся пераважна на ўсходзе, узначаліў Башк. абл. савет. У снеж. 1917 у Арэнбургу, захопленым казацкімі войскамі А.І.Дутава, Башк. ўстаноўчы сход стварыў Башк. нац. ўрад на чале з З.Валідавым і М.Манатавым. 5.7.1918 Уфу захапілі белагвардзейцы (гл. Уфімская дырэкторыя) і стварылі башк. белае войска. Насельніцтва Башкортастана, незадаволенае рэжымам А.В.Калчака і яго заявамі пра ліквідацыю башк. аўтаноміі, павярнула на бок сав. улады. 20.3.1919 утворана Башкірская АССР са сталіцай у Стэрлітамаку (т. зв. Малая Башкірыя), падпісана Пагадненне Рас. рабоча-сял ўрада з Башк. урадам аб сав. аўтаноміі. Апазіцыйна настроеныя нац. сілы разглядалі гэта як тактычны ход і спрабавалі ізаляваць Башкортастан ад РСФСР. У 1922 да рэспублікі далучана б. Уфімская губ. (Вялікая Башкірыя), сталіца перанесена ў г. Уфа.
11.10.1990 абвешчана Рэспубліка Башкортастан у складзе Рас. Федэрацыі. 31.3.1992 Башкортастан разам з інш. рэспублікамі падпісаў дагавор аб федэрацыі з Расіяй, а з 1993 узяў пад кантроль эканам. і паліт. жыццё як незалежная рэспубліка.
Гаспадарка. Асн. галіны прам-сці: нафтаздабыўная, нафтаперапр., нафтахім. (вытв-сць гумава-тэхн. вырабаў, дубільных рэчываў, лакаў і фарбаў), машынабудаванне і металаапрацоўка (аўтасамазвалы, буд. машыны, машыны для ўнясення ў глебу ўгнаенняў, энерга- і трансп. машынабудаванне, станкабудаванне, вытв-сць горна-нафтавага абсталявання, эл.-тэхн. вырабаў). Развіты металургія чорных і каляровых металаў, хім. (сінт. каўчук, вытв-сць каталізатараў і каўстычнай соды), лясная і дрэваапр. (піламатэрыялы, запалкі, папера), лёгкая (гарбарна-абутковая, тэкст.), харч. (масларобная, спіртавая, цукр., вітамінная, плодаагароднінная) прам-сць. Вытв-сць буд. матэрыялаў (жалезабетонныя вырабы). Здабыча бурага вугалю, меднай руды, золата. Вырошчваюць збожжавыя (яравая пшаніца, жыта, авёс, ячмень, кукуруза). Пасевы тэхн. культур (цукр. буракі, сланечнік). Садаводства. Малочна-мясная жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла, свінні) і мяса-воўнавая авечкагадоўля. Птушкагадоўля. Пчалярства. Па тэрыторыі Башкортастана праходзяць чыг. магістралі Самара—Уфа—Чэлябінск, шэраг мерыдыянальных адгалінаванняў чыг. ліній (Магнітагорск—Беларэцк); аўгамаб. шаша Самара—Чэлябінск. Суднаходства па рэках Белая і Уфа. Сетка нафта- і газаправодаў: Туймазы—Уфа, Ішымбай—Уфа, Ішымбай—Орск, Туймазы— Салават і інш. Курорты Аксакава, Алкіна, Шафранава, Чэхава, Краснаусольскі, Янгантау і інш.
Культура. У 1992 у Башкортастане больш за 2,5 тыс. дашкольных дзіцячых устаноў (каля 250 тыс. дзяцей), больш за 3,2 тыс. агульнаадук. школ (больш за 588 тыс. вучняў); 72 сярэднія спец. навуч. ўстановы (каля 64 тыс. навучэнцаў); у 9 ВНУ больш за 53 тыс. студэнтаў. Навук. даследаванні вядуцца ў НДІ і інш. навук. установах.
Літаратура Башкортастана фарміравалася на аснове вуснай нар. творчасці (эпічныя паданні, гіст. і быт. песні, казкі, легенды) і цюрк. пісьмовых помнікаў Прыуралля і Паволжа. Да фальклору набліжаны вершы і песні першага башкірскага паэта Салавата Юлаева. У 1-й пал. 19 ст. паэзія мела пераважна рэліг. суфійскі характар (Т.Ялсыгул, Ш.Закі і інш.). Ідэямі асветніцтва прасякнута творчасць пісьменнікаў 2-й пал. 19 ст. М.Акмулы, М.Бікчурына, М.Умітбаева. Прынцыпы крытычнага рэалізму сцвярджаліся ў творах М.Гафуры, А.Тагірава, Д.Юлтыя, Ш.Бабіча і інш. Л-ра 1930-х г. развівалася па шляху сац. рэалізму (аповесці і раманы С.Агіша, Б.Бікбая, І.Насыры, Х.Даўлетшынай, А.Бікчэнтаева, Тагірава, З.Біішавай, вершы і паэмы Юлтыя, С.Кудаша, Р.Нігматы, М.Сюндзюкле, драмы А.Мірзагітава, І.Абдуліна). Паэзія Т.Арслана, М.Карыма, Х.Карыма,Н.Наджмі, проза Агіша, Кудаша і інш. прысвечаны падзеям Вял. Айч. вайны. У апошнія дзесяцігоддзі плённа развіваюцца дзіцячая літаратура, літаратуразнаўства, крытыка, драматургія (А.Кірэеў, Нігматы, Г.Рамазанаў, М.Карым, Наджмі, Мірзагітаў). Актывізацыі башкіра-бел. літ. сувязяў садзейнічаў 3-і пленум ССП СССР (10—16.2.1936), прысвечаны пытанням башкірскай і бел. л-р. Творы бел. л-ры перакладалі Сюндзюкле, Кудаш, Х.Карым, Г.Аміры, Нігматы, Х.Бікулаў, Рамазанаў і інш.
На тэр. Башкортастана ў Капавай пячоры (Шульганташ) выяўлены палеалітычныя наскальныя размалёўкі. У могільніках 1-га тыс. да нашай эры — 1-га тыс. нашай эры знойдзены кераміка, пацеркі, падвескі, металічныя спражкі з арнаментам і стылізаванымі выявамі жывёл. З пранікненнем ісламу тут пачалі будаваць маўзалеі (Кэшэнэ і Хусейн-хана, абодва 14 ст.), мячэці (с. Стара-Тушкірова, 17—18 ст.). У 16—18 ст. узніклі гарады Стэрлітамак, Белебей, Бірск, Уфа, у якіх з 19 ст. будаваліся драўляныя і мураваныя дамы ў стылі класіцызму, у канцы 19 — пач. 20 ст. — эклектычнага характару. У збудаваннях 1930—50-х г. выкарыстоўваліся элементы класіцыстычнай архітэктуры. З 1960-х г. забудова гарадоў вядзецца комплексна, будынкі сучаснага стылю, простых, лаканічных формаў. У традыц. нар. мастацтве башкіраў здаўна развіты ўзорыстае ткацтва (заслоны, сурвэткі, ручнікі, бязворсавыя дываны), вышыўка тамбурам (налобныя павязкі-«харусы», фіранкі-«шаршаў»), зеляны. У аплікацыях на суконным абутку, цісненнях па скуры, чаканцы і насечках па метале пераважаюць арнаменты, агульныя паводле паходжання з цюрк. і манг. народамі. Пашыраны драўляны посуд («коўш-іжаў») з разьбой і размалёўкай, з 19 ст. — арх. разьба. Першы башкірскі мастак К.Даўлеткільдзееў. Сярод жывапісцаў 1940—80-х г. З.Гаянаў, Б.Дамашнікаў, А.Бурзянцаў, А.Панцялееў, Р.Нурмухаметаў, А.Лутфулін, Ф.Кашчэеў, А.Сітдыкава; сярод скульптараў — Т.Нячаева, Б.Фузееў, Р.Фатыхаў; сярод графікаў — Р.Гумераў, В.Дзіянаў, Э.Саітаў. У 1920 у г. Уфа адкрыты Маст. музей (з 1954 імя М.Несцерава), у 1926 — маст. вучылішча (цяпер Уфімскае вучылішча мастацтваў). У 1933 засн. Саюз мастакоў, у 1938 — Саюз архітэктараў Башкортастана.
Сярод найб. стараж. жанраў башкірскага муз. фальклору эпічныя кубаіры (быліны) і баіты (сюжэтныя песні-казкі), вясельныя галашэнні (сенляу) і велічанні (цяляк), працяжныя (азанкюй) і кароткія (кыска-кюй) песні, такмакі (песні-танцы тыпу прыпевак). Пашырана меладычнае аднагалоссе, элементы шматгалосся пры гарлавых спевах — узляу. Нар. муз. інструменты — курай, кубыз, дамбра. Прафес. музыка развіваецца з 1920-х г. У 1940-я г. паст. першыя нац. оперы («Хакмар» М.Валеева, «Мэргэн» і «Ашказар» А.Эйхенвальда) і балет «Жураўліная песня» Л.Сцяпанава і З.Ісмагілава (1944). Уклад у развіццё сімф., камерна-інстр. і вак. жанраў зрабілі З. і Л.Ісмагілавы, Х.Ахметаў, Р.Муртазін, Н.Сабітаў, Х.Заімаў, Т.Карымаў, Р.Газізаў, Р.Хасанаў, Д.Хасаншын і інш. Працуюць (1995): Башк. т-р оперы і балета, філармонія, хар. капэла, Башк. ансамбль нар. танца, Ін-т мастацтваў, муз. вучылішча; Саюз кампазітараў (з 1940).
У 1919 у Башкортастане створаны першы прафес. тэатр. калектыў (цяпер Башкірскі акад. т-р драмы). Ставіліся нац. фалькл. і гіст.-рэв. п’есы, у 1920—30-я г. — творы рус. і зах.-еўрап. класікі, башк. драматургаў (М.Гафуры, Х.Ібрагімава, А.Тагірава, Д.Юлтыя). У гады Вял. Айч. вайны створаны спектаклі: «Вайна» К.Мэргэна, «На беразе Белай» Р.Нігматы, «Нашэсце» Л.Лявонава і інш. У 1950—80-я г. рэпертуар т-раў узбагаціўся п’есамі М.Карыма, Н.Наджмі, Н.Асанбаева, А.Атнабаева, Р.Ішмурата, А.Мірзагітава, І.Юмагулава і інш. аб мінулым і сучасным жыцці башк. народа. У Башкортастане 3 нац., 2 рус. драм. і лялечны т-ры.
Р.А.Жмойдзяк (прырода, гаспадарка). с. 364
БАШЛАКО́Ў Міхась (Міхаіл Захаравіч; нарадзіўся 27.4.1951, в. Баштан Гомельскага р-на), бел. паэт. Скончыў Гомельскі ун-т (1973). Настаўнічаў. Друкуецца з 1968. Аўтар зб-каў лірыкі «Начны паром» (1987), «Дні мае залатыя» (1993), у якіх шчыра, з любоўю да роднага краю ўзнімае праблемы экалогіі, гіст. памяці, маралі. Паэма «Лілея на цёмнай вадзе» (1994) — балючыя радкі пра чарнобыльскую трагедыю. с. 366
БАШЛА́Р , Башляр (Bachelard) Гастон (27.6.1884, г. Бар-сюр-Об, Францыя — 16.10.1962), французскі філосаф, заснавальнік неарацыяналізму. У 1919—30 праф. у калежы Бар-сюр-Об. З 1940 кіраваў кафедрай гісторыі і філасофіі навук у Сарбоне, потым — Ін-там гісторыі навук. У сваіх творах Башлар падкрэсліваў дыялектычны характар сучаснай некласічнай навукі; вылучаў яе «ўнутраную» дыялектыку (праяўляецца найперш у сферы чыстай аксіяматыкі), «знешнюю» (ахоплівае пераважна працэсы эмпірычнага даследавання) і іх «налажэнне» («вышэйшы сінтэз», у выніку якога ажыццяўляецца не простае аб’яднанне супрацьлегласцяў, а змястоўна больш шырокая сістэматызацыя ведаў). Сваё філас. вучэнне называў тэхн. рацыяналізмам, лічыў, што змест пазнавальных дзеянняў вучонага і іх вынікі знаходзяцца ў залежнасці ад законаў тэхн. творчасці. Паводле Башлара, творчыя здольнасці чалавека маюць гіст. характар, але іх вытокі ў глыбінных архетыпах бессвядомага.
Тв.: Lfa philosophie du non. Paris, 1962; Le matérialisme rationnel. Paris, 1963; Рус. пер. — Новый рационализм. М., 1987. У.К.Лукашэвіч. с. 366
«БАШМА́К» (ням. «Bundschun»), тайныя сялянскія саюзы ў Паўд.-Зах. Германіі ў канцы 15 — пач. 16 ст. Назва ад выявы сял. чаравіка на сцягу змоўшчыкаў. Праграма «Башмака» была накіравана супраць князёў і кляштараў, прадугледжвала барацьбу за «божае права» (рашучая перабудова грамадства «па справядлівасці»), скасаванне ўсіх улад, акрамя імператарскай (пры ўмове, што імператар далучыцца да паўстання «Башмака») і інш. Гал. арганізатар — селянін Фрыц Іос. Няўдалыя спробы «Башмака» падняць паўстанні ў 1493, 1502, 1513 і 1517 з удзелам гарадскіх нізоў сталі пярэдаднем Сялянскай вайны 1524—26 у Германіі. с. 366
БАШМЕ́Т Юрый Абрамавіч (н. 24.1.1953, г. Растоў-на-Доне), расійскі альтыст, дырыжор, педагог. Нар. арт. Расіі (1989). Нар. арг. СССР (1991). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1976), выкладае ў ёй. З 1978 саліст Маскоўскай філармоніі, з 1986 маст. кіраўнік Дзярж. камернага аркестра «Салісты Масквы». Выступае ў ансамблі з С.Рыхтэрам, У.Співаковым, У.Траццяковым, А.Любімавым, Г.Крэмерам і інш. Першы выканаўца прысвечаных яму канцэртаў для альта з арк. (у тым ліку А.Шнітке), санат для альта сучасных кампазітараў, у рэпертуары таксама творы муз. класікі. Лаўрэат міжнар. конкурсаў у Будапешце (1975), Мюнхене (1976). Дзярж. прэміі СССР 1986, Расіі 1996. с. 366
БАШНЯ́К Аляксандр Карлавіч (15.8.1786 — 1831), рускі падарожнік, батанік. Праязджаў з Дарагабужа праз Беларусь у Віцебск, Полацк (1815), з Вільні ў Кіеў. Пакінуў цікавыя звесткі пра нас. пункты Беларусі, у тым ліку Мінск, Бабруйск і Бабруйскую крэпасць. Лічыў, што зах. паветы Смаленшчыны, дзе жылі беларусы, у этнічных адносінах не розніліся ад усх. паветаў Віцебскай губ. Цікавіўся этнаграфіяй, звычаямі, мовай і дыялектамі бел. сялян. Імкнуўся вызначыць геал. мінулае Беларусі, яе глебы, клімат, лясы, асабліва на Полаччыне. Башняк вядомы і як царскі шпіён, які сачыў за А.С.Пушкіным. У жн. 1825 разам з начальнікам паўд. ваен. Пасяленняў І.В.Вітам падаў данос («Запіску») у Пецярбург пра дзейнасць Паўд. т-ва дзекабрыстаў на Украіне. Памёр (паводле інш. звестак забіты) у час паўстання 1830—31.
Тв.: Дневные записки путешествия А.Бошняка в разные области Западной и Полуденной России в 1815 г. Ч. 1—2. М., 1820— 21. с. 366
БАШТАВО́Й Віктар Рыгоравіч (н. 4.5.1946, в. Мяжырычы Лебядзінскага р-на Сумскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-р фізіка-матэм. н. (1986), праф. (1987). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі, з 1980 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па кіраванні працэсамі энергапераносу ў магнітных вадкасцях з выкарыстаннем магнітных палёў. Распрацаваў тэорыю паверхнева-канвекцыйных і хвалевых з’яў у магн. вадкасцях.
Тв.: Введение в термомеханику магнитных жидкостей. М., 1985 (разам з Б.М.Бяркоўскім, А.Н.Вісловічам). с. 367
БАШЫ́ЛАЎ Міхаіл Сяргеевіч (3.1.1821, Жлобінскі р-н Гомельскай вобласці — 29.11.1870), мастак. Скончыў Харкаўскі ун-т (1844). У 1859 адкрыў вячэрнія рысавальныя класы пры Кіеўскім ун-це. У 1866—70 інспектар Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. Пісаў партрэты, палотны на бел. і ўкр. тэмы, ілюстраваў класічныя творы рус. (ілюстрацыі да камедыі А.Грыбаедава «Гора ад розуму», 1862) і ўкр. літаратур. Найб. вядомыя партрэты: бацькі (1838), С.Бяленкі, укр. пісьменнікаў І.Катлярэўскага і Р.Квіткі-Аснаўяненкі (1840-я г.), жанравыя карціны: «Прыйшло пісьмо ад сына» (1854), «Наймічка» (1857), «Селянін у бядзе» (1866). с. 367
БАШЫНДЖАГЯ́Н Геворк Захаравіч (28.9.1857, г. Сігнахі, Грузія — 4.10.1925), армянскі жывапісец-пейзажыст. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1879—83) у М.К.Клота.Зазнаў уплыў А.І.Куінджы. Працаваў у Тыфлісе. Лепшыя пейзажы прасякнуты эпічным адчуваннем прыроды, па-майстэрску перадаюць эфекты асвятлення («Бярозавы гай», 1883, «Севан у пахмурны дзень» (1897), «Возера Севан у летні дзень», 1903, «Арарат», 1912, «Севан у месячную ноч», 1914). с. 367
БАШЫ́РАЎ Гумер Башыравіч (н. 7.1.1901, с. Янга-Сала Арскага р-на, Татарстан), татарскі пісьменнік. Літ. дзейнасць пачаў у 1931 (апавяданне «Кроў Хашыма»), Збіраў і даследаваў тат. фальклор, які паўплываў на характар яго творчасці. У творах падзеі грамадз. і Вял. Айч. войнаў, жыццё вёскі (аповесці «Сіваш», 1937; «Родны край — зялёная мая калыска», 1967; зб-кі апавяданняў «Помста», 1942; «Гарманіст», 1943; раманы «Гонар», 1948, Дзярж. прэмія СССР 1951; «Добрай раніцы», 1963; «Сем крыніц Алтынбікэ», кн. 1—2, 1977—78. с. 367
БАЭ́ЦЫЙ (Boethius , Boetius) Аніцый Манлій Севярын (каля 480, Рым — 524), рымскі філосаф і дзярж. дзеяч. З арыстакратычнага роду Аніцыяў. Сенатар. Бліжэйшы саноўнік остгоцкага караля Тэадорыха; абвінавачаны ў змове супраць яго, зняволены ў турму і пакараны смерцю. Па сваіх філас. поглядах належаў да александрыйскага кірунку ў неаплатанізме. У гал. творы трактаце «Суцяшэнне філасофіяй» (напісаны ў зняволенні) сцвярджаў, што супакой можна знайсці толькі ў дабрадзейнасці, заклікаў страсці падпарадкоўваць розуму і з даверам ставіцца да вышэйшай Божай волі. На развіццё сярэдневяковай навукі і філасофіі значна паўплывалі яго пераклады (з каментарыямі) на лац. мову лагічных твораў Арыстоцеля. Баэцый лічыцца стваральнікам сярэдневяковай логікі і распрацоўшчыкам лагічнай тэрміналогіі на лац. мове. З яго імем звязана развіццё дыялектыкі як агульнай тэорыі ведаў, якая ўключае пытанне аб рэальнасці таго, што спасцігаецца ў агульных паняццях. Гэтае пытанне ўвайшло ў гісторыю як філас. праблема універсалій. Аўтар трактата «Аб музыцы», перакладаў на лац. мову «Арыфметыкі» Нікамаха, «Пачаткаў» Эўкліда, трактатаў па астралогіі і багаслоўі.
Тв.: Рус. пер. — «Утешение философией» и другие трактаты. М., 1990.
Літ.: Уколова В.Н. «Последнний римлянин» Боэций. М., 1987.
Н.К.Мазоўка. с. 367
БАЯВА́Я МАШЫ́НА ПЯХО́ТЫ (БМП), браніраваная машына мотастралковых войскаў (мотапяхоты) для перамяшчэння асабовага складу і вядзення бою. З’явілася ў 1960-я г. Сучасная БМП — гусенічная (радзей колавая) машына высокай праходнасці, звычайна плаваючая, выкарыстоўваецца для дэсантавання. Аснашчана фільтравентыляцыйнай устаноўкай, прыладамі начнога бачання і інш. Узбраенне: 20— 30-мм аўтам. пушка, 1—2 кулямёты, часам процітанк. кіроўныя рэактыўныя снарады. Умяшчае 2—3 чал. экіпажу і 6—9 чал. стралкоў, якія могуць весці агонь праз амбразуры. Скорасць руху: гусенічных 65—75, колавых да 100, па вадзе 6—10 км/гадз. Ёсць на ўзбраенні армій многіх краін: напрыклад, у ФРГ — гусенічная «Мардэр», у ЗША — плаваючая гусенічная М-2 «Брэдлі». с. 367
БАЯВА́Я МАШЫ́НА РЭАКТЫ́ЎНАЙ АРТЫЛЕ́РЫІ , самаходная шматзарадная пускавая ўстаноўка, звычайна залпавага агню. Складаецца з артыл. часткі (пакет накіравальных — рэек ці танкасценных трубаў, паваротная рама, механізмы наводкі і ўраўнаважвання, прыцэльныя прыстасаванні, пускавое абсталяванне) і самаходнага шасі высокай праходнасці.
Упершыню сав. эксперым. ўстаноўка БМ-13 (нар. назва «кацюша») выкарыстана ў Вял. Айч. вайну ў 1941 пад Оршай. Мела 16 накіравальных, калібр рэактыўных снарадаў 132 мм, маса 42,5 кг, далёкасць стральбы да 8,5 км. У час вайны выкарыстоўваліся таксама БМ-8, БМ-31. Пасля вайны распрацаваны БМ-14, БМ-24, БМД-20, БМ-21 і інш. Напрыклад, БМ-24 на шасі ЗІЛ-151 мае 12 накіравальных, турбарэактыўныя снарады калібру 240 мм, масай 110 кг, далёкасць стральбы да 11 км. У арміях замежных краін баявыя машыны рэактыўнай артылерыі на гусенічным ці аўтамаб. хаду, колькасць накіравальных ад 12 да 48, калібр снарадаў ад 110 да 240 мм, маса ад 36 да 310 кг, далёкасць стральбы да 30 км і болей. Сярод іх 110-мм 36-ствольная «Ларс» (ФРГ), 240-мм 12-ствольная МLRS (ЗША). Глядзі таксама Артылерыя. с. 368
БАЯВА́Я ПАДРЫХТО́ЎКА , сістэма навучання ваеннаслужачых, падраздзяленняў, часцей, злучэнняў, камандзіраў і штабоў узбр. сіл вядзенню баявых дзеянняў. Забяспечвае: набыццё тэарэт. ведаў і навыкаў баявых дзеянняў; баявую зладжанасць падраздзяленняў, часцей (караблёў) і злучэнняў. Праводзіцца на падставе загадаў міністра абароны, воінскіх статутаў, адпаведных інструкцый і праграм. Аснова баявой падрыхтоўкі — палявая (марская, лётная) вывучка, найважнейшая частка якой — тактычная падрыхтоўка (навучанне спосабам арганізацыі і вядзення бою; глядзі таксама Тактыка). с. 368
«БАЯВА́Я ЎСКАЛО́СЬ» , ілюстраваны часопіс. Выдаваўся ў ліп. 1949 — лют. 1950 у Зах. Германіі, у 1954—81 у Канадзе (Таронта) на бел. мове. Рэдактары М.Панькоў (1949—50), С.Хмара (1954— 81). Орган літ. аб’яднання «Баявая ўскалось» (засн. ў 1949), створанага членамі нелегальнай аднайменнай літ. арг-цыі Зах. Беларусі (засн. ў 1937). Выказваўся за адзінства бел. культуры, незалежна ад месца пражывання яе творцаў, друкаваў творы бел. пісьменнікаў, што жылі ў эміграцыі, у БССР і на Беласточчыне, зах.-бел. рэв. паэзію, хроніку, кнігапіс і інш. Абапіраўся на ідэйную традыцыю Бел. сялянска-работніцкай грамады. Выйшла 18 нумароў.
Ю.Туронак. с. 368
БАЯВЫ́Х СЯКЕ́Р КУЛЬТУ́РА , адна з назваў археал. шнуравой керамікі культуры. с. 368
БАЯВЫ́Я ДРУЖЫ́НЫ , узброеныя атрады рабочых, студэнтаў, мяшчан пры арг-цыях бальшавікоў, меншавікоў, эсэраў, Бунда і інш. партый у рэвалюцыю 1905—07 у Расіі. Упершыню з’явіліся як арг-цыі самаабароны ў Пецярбургу пасля Дзевятага студзеня 1905. Дзейнічалі больш як у 300 гарадах і населеных пунктах, налічвалі каля 75 тыс. чал. Мелі свае статуты; дружыннікі вывучалі ваен. справу, тактыку вулічнага бою. У перыяд узбр. выступленняў мелі месца сумесныя дзеянні дружын розных партый. На Беларусі баявыя дружыны існавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Бабруйску і інш., патрулявалі вуліцы, ахоўвалі дэманстрацыі, мітынгі і інш.; эсэраўскія баявыя дружыны займаліся арганізацыяй і правядзеннем тэрарыст. актаў. Вопыт арганізацыі і дзейнасці баявых дружын выкарыстаны бальшавікамі ў 1917 пры стварэнні Чырвонай гвардыі. с. 368
БАЯДЖЫ́ЕЎ Злацю (22.10.1903, в. Брэзава каля Плоўдзіва, Балгарыя — 2.2.1976), балгарскі жывапісец. Нар. мастак Балгарыі (1962). Скончыў АМ у Сафіі (1932). Ствараў кампазіцыі, прысвечаныя вясковаму побыту, пісаў партрэты («Аўтапартрэт», 1941). Яго пейзажы Плоўдзіва і наваколля вылучаюцца дэкаратыўнасцю і гучнасцю каларыту: «Зіма ў старым Плоўдзіве», «Брэзаўскія чабаны», «Касец точыць касу», «Адпачынак», «Аколіца Брэзава», «Свінарка» (усе 1940-я г.), «Царква Святой Багародзіцы ў Плоўдзіве» (1959) і інш. Прэмія імя Дзімітрова 1962. Я.Ф.Шунейка. с. 368
БАЯЗІ́ДІ Маланкавы (Bayezid I Yildirim; 1354 ? —8.3.1403), турэцкі султан у 1389—1402. З дынастыі Асманаў. Захапіў вял. тэрыторыі на Балканах і ў Малой Азіі. Войскі Баязіда ў 1394—1401 неаднаразова асаджалі Канстанцінопаль. У бітве з Цімурам каля Анкары (гл. Анкарская бітва 1402) разбіты і ўзяты ў палон, дзе і памёр. с. 368
БАЯЛІ́НАЎ Касымалы (15.9.1902, пас. Кок-Майнок, Кыргызстан — 3.9.1979), кіргізскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Кыргызстана (1968). Скончыў Алма-Ацінскі пед. ін-т (1925), Ін-т журналістыкі (1933). Друкаваўся з 1923. Адзін з заснавальнікаў кірг. рэаліст. прозы (аповесці «Аджар», 1928; «На берагах Ісык-Куля», 1947; «Даліна Курмана», 1958). Аўтар рамана-трылогіі «Братэрства» (1962—72), зб. «Цяжкая пераправа» (1980). с. 368
БА́Я-МА́РЭ (Baia Mare), горад на Пн Румыніі. Адм. ц. жудзеца (адм. адзінка) Марамурэш. 150 тыс. ж. (1989). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр горнапрамысл. раёна (медзь, свінец, золата, серабро). Каляровая металургія, хім., мэблевая, шкло-фаянсавая, тэкст., швейная, харч., буд. матэрыялаў прам-сць. Цэнтр турызму. Музеі. Арх. помнікі 15—18 ст. с. 368
БАЯ́Н (Воіаn), археалагічная культура эпохі неаліту (2-я пал. 4 — пач. 3-га тыс. да нашай эры) на тэр. Румыніі і Балгарыі. Назва ад паселішча на воз. Баян (Румынія). Насельніцтва жыло на неўмацаваных паселішчах у зямлянках і наземных жытлах са сценамі з дрэва і гліны. Аснова гаспадаркі — земляробства і жывёлагадоўля. Характэрна чорная і шэрая глянцаваная кераміка, упрыгожаная паглыбленым геаметрычным арнаментам, запоўненым белай пастай. З’явіліся першыя вырабы з медзі. Культура Баяна адыграла важную ролю ў фарміраванні культуры гумельніца. с. 368
БАЯ́Н , легендарны рускі пясняр (11— 12 ст.). Упершыню згадваецца ў «Слове пра паход Ігаравы», аўтар якога называе яго ўнукам Вялеса (язычніцкага Бога ўсіх славян), з пашанай гаворыць пра яго паэтычнае майстэрства. Паводле меркаванняў, Баян быў дружыннікам кн. Святаслава Яраславіча і складаў песні- «славы» ў гонар князя і яго дружыны. с. 368
БАЯ́Н (ад імя стараж.-рус. спевака-казачніка Баяна), язычковы пнеўматычны клавішны муз. інструмент, удасканалены храматычны гармонік (дыяпазон 4—5 актаў). Найб. пашыраны ў Расіі, папулярны на Беларусі. Бываюць баяны «гатовыя» (з падрыхтаванымі стандартнымі акордамі ў басе) і «гатова-выбарныя» (клавіятура левай рукі мае кнопкі для здабывання ўсіх гукаў храматычнай гамы і кнопкі «гатовых» акордаў). Папярэднікі баяна — 4-радовы пецярбургскі і 3-радовы «венскі» гармонік. У распрацоўцы канструкцыі баяна ўдзельнічалі рус. і ням. майстры. Тэрмін «баян» уведзены ў 1907 рус. майстрамі. Выкарыстоўваецца як сольны, ансамблевы і аркестравы інструмент. Клас баяна існуе ў спец. муз. навуч. установах рознага ўзроўню. На Беларусі баяны вырабляла Маладзечанская ф-ка муз. інструментаў.
Літ.: Басурманов А.П. Справочник баяниста. 2 изд. М., 1987. с. 368
БАЯНЕ́Т (франц. baïonette літар. штык), 1) першапачатковая назва штыка, вынайдзенага ў сярэдзіне 17 ст. ў Францыі. Мае выгляд нажа (пакарочанага кап’я), ручка якога ўстаўляецца ў канал ствала ружжа. У некаторых краінах (напр., Расіі) наз. багінетам (іл. глядзі да арт. Штык). 2) Хуткае злучэнне дэталяў, пры якім адну дэталь, што мае прарэз, насаджваюць на інш. дэталь з адпаведным выступам і пакручваюць так, каб выступ стопарыў дэталь. Выкарыстоўваецца для замацавання дэталяў у патронах металарэзных станкоў, аб’ектываў у фотаапаратах і інш. с. 368
БАЯНІ́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Любанскім раёне Мінскай вобл., у бас. р. Арэса, за 20 км на ПдУ ад г. Любань. Пл. 0,58 км2. Вадазбор раўнінны, катлавіна авальнай формы, нязначна выцягнутая з З на У. Цахмінскім каналам злучана з р. Арэса. с. 369
БАЯ́РДА (Boiardo) Матэо Марыя, граф ды Скандыяна (Scandiano; 1441, замак Скандыяна, каля г. Рэджа-нель-Эмілія, Італія — 19.12.1494), італьянскі паэт, перакладчык. Займаў высокія прыдворныя пасады ў Ферары. Аўтар любоўнай лірыкі (зб. «Тры кнігі пра каханне», 1499), лац. вершаў (цыкл «Еріgrammata», «Хвалебныя вершы пра ўчынкі фаміліі д’Эстэ»), эклог на лац. і італьян. мовах, незакончанай паэмы «Закаханы Раланд» (кн. 1—2-я і пач. 3-й, 1495), у якой перапляліся элементы рыцарскай героікі і фантастыкі, рэальнага прыдворнага жыцця і чарадзейства. Мяккая іронія Баярда разбурыла створаны ім рыцарскі свет, які набыў адценне ўмоўнасці, вытанчанай гульні ўяўлення. Дыялог Лукіяна «Ціман» перарабіў у п’есу, напісаную тэрцынамі («Тіmone», 1500). Перакладаў Герадота, Ксенафонта, Карнелія Непота, Апулея. Працяг паэмы Баярда напісаў Л.Арыёста.
А.С.Шаўчэнка. с. 369
БАЯ́РСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Чашніцкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Свінка (працякае праз возера), за 12 км на ПнУ ад г. Чашнікі. Пл. 0,2 км2, даўж. 800 м, найб. шыр. 440 м, найб. глыб. 1,5 м. Пл. вадазбору 17,2 км2.
Катлавіна злёгку выцягнутая з Пн на Пд, схілы пераважна разараныя. Берагі сплавінныя, на ПдУ абразійныя. Пойма забалочаная. Дно сподкападобнае, сапрапелістае, уздоўж берагоў вузкая паласа глею і пяску. Амаль трэць плошчы возера занята расліннасцю (паласа шыр. 10—175 м да глыб. 1 м). с. 369
БАЯ́РСКАЯ ДУ́МА , 1) у Кіеўскай дзяржаве 10 — 1-й пал. 12 ст. нарада князя з дружынай (князевымі мужамі, думцамі) і інш. набліжанымі асобамі (напр., земскімі баярамі). 2) У перыяд феад. раздробленасці Русі савет знатных васалаў пры князю ў вял. і ўдзельных княствах. 3) У цэнтралізаванай Рускай дзяржаве канца 15 — пач. 18 ст. пастаянны саслоўна-прадстаўнічы орган арыстакратыі пры вял. князю (з 1547 цары). Мела дарадчы характар, абмяркоўвала пытанні ўнутр. і знешняй палітыкі. Складалася з думных чыноў (баяраў, акольнічых, думных дваранаў, думных дзякоў), колькасць якіх мянялася; супрацоўнічала з Разрадным і Пасольскім прыказамі. Скасавана Пятром І у 1711 у сувязі са стварэннем Сената.
Літ.: Зимин А.А. Формирование боярской аристократии в России во второй половине XV — первой трети XVI в. М., 1988; Ключевский В. Боярская Дума Древней Руси; Добрые люди Древней Руси: Репр. изд. М., 1994. с. 369
БАЯ́РСКІ Міхаіл Сяргеевіч (н. 26.12.1949, С.-Пецярбург), рускі акцёр. Нар. арт. Расіі (1990). Скончыў Ленінградскі ін-т т-ра, музыкі і кінематаграфіі (1972). У 1972—87 у т-ры імя Ленсавета, з 1988 маст. кіраўнік эстраднага т-ра-студыі «Бенефіс» (С.-Пецярбург). З 1974 здымаецца ў кіна- і тэлефільмах: «Масты», «Душа», «Лішні білет», «Мама» (СССР—Румынія—Францыя), «Сабака на сене», «Д’Артаньян і тры мушкецёры», «Гардэмарыны, наперад!», «Тарцюф» і інш. с. 369
БАЯ́РСКІЯ КНІ́ГІ , зводы імянных пералікаў па чынах прыдворных асоб Расіі (думных і вышэйшых дварцовых чыноў, стольнікаў, страпчых, маскоўскіх і выбарных дваран, дзякоў) з пазначэннем іх памесных і грашовых акладаў. Згадваюцца з пач. 17 ст. Складаліся ў Разрадным прыказе як зводныя ўлікова-акладныя дакументы. Крыніца для вывучэння памеснай сістэмы, т. зв. Гасударава двара, гісторыі рас. дваранства, генеалогіі. Захаваліся 14 баярскіх кніг (1615—91). с. 369
БАЯ́РЫ , 1) вышэйшы слой феад. грамадства ў Кіеўскай Русі, пазней — у Рускай дзяржаве. Былі васаламі князя, абавязанымі служыць у яго войску, маглі перайсці да другога князя. Мелі свае вотчыны і васалаў. У 17 ст. розніца паміж баярамі і дваранствам сцерлася. 2) Служылыя людзі ў Рус. дзяржаве, якія ўваходзілі ў Баярскую думу. 3) Ваенна-служылыя людзі ў ВКЛ. Паходзілі з баяр Полацкага, Тураўскага і Смаленскага княстваў, баяр і дружыннікаў вял. князёў літоўскіх. У 13—16 ст. большасць баяр атрымала саслоўныя прывілеі феадалаў. Частка з іх была прамежкавай групай паміж феадаламі і сялянамі. Пачынаючы з Гарадзельскага прывілея 1413, для абазначэння саслоўя феадалаў побач з тэрмінам «баяры» ў афіц. актах ужываўся тэрмін «баяры-шляхта» або шляхта. Большасць баяр былі васаламі гаспадара (вял. князя), частка — буйных феадалаў-князёў, паноў, буйных баяр. Значная колькасць баяр-шляхты мела па некалькі або зусім не мела феадальна-залежных сялян. Акрамя баяр-шляхты існавала значная група ваенна-служылых людзей, куды ўваходзілі не толькі нашчадкі дробных бел. і літ. баяр і дружыннікаў, але і прадстаўнікі вярхоў сялянства. Яны падзяляліся на баяр панцырных, путных баяр або проста баяр (часам іх звалі служкамі), слуг путных, слуг дамовых. Усе яны атрымлівалі надзелы зямлі пры ўмове нясення службы, гал. чынам вайсковай. Значная ч. баяр да канца 16 ст. аформілася як шляхецкае саслоўе. На Беларусі ад назвы сац. групы баяр замацаваліся тапонімы: Баяры, Малыя Баяры, Баяры Дзікушкаўскія і тыпу Баяркі, Баярск. 4) Катэгорыя сялян у ВКЛ у 2-й пал. 17—18 ст. За надзел выконвалі павіннасці, плацілі чынш. Не былі асабіста свабодныя, не служылі ў апалчэнні і, па сутнасці, з’яўляліся прыгоннымі. Да канца 18 ст. многія баяры пераведзены на становішча чыншавых і нават цяглых сялян. 5) У Румыніі — феадалы і памешчыкі. Як клас ліквідаваны паводле закону аб аграрнай рэформе 20.3.1945. с. 369
БВА́КЕ (Вwake), глядзі Буаке. с. 369
БЕА́РН (Béarn), гістарычная вобласць на ПдЗ Францыі, на ўзбярэжжы Біскайскага зал. Пл. 5,8 тыс. км2. Нас. каля 390 тыс. чал. (1990), значную частку складаюць баскі. Гал. горад — По. На Пд — адгор’і Зах. Пірэнеяў, на Пн — перадгорныя ўзгорыстыя раўніны. Клімат умераны, вільготны. Здабыча прыроднага газу. Хім. і алюмініевы з-ды. Прамысл. цэнтр Баёна (авія- і машынабудаванне, тэкст. і абутковая прам-сць). На Пд — гарнапашавая жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла, авечкі), у перадгор’ях — пасевы пшаніцы і кукурузы, сады і вінаграднікі. Кліматычны, прыморскі і бальнеалагічны курорт Біярыц. с. 369
БЕАТРЫ́КС ІІ (Beatrix) Вільгельміна Армгард (н. 31.1.1938, замак Сусдэйк, каля г. Барн, Нідэрланды), каралева Нідэрландаў з 1980. Старэйшая дачка каралевы Юліяны. Заняла прастол пасля адрачэння маці. Сярод трох яе сыноў прынц Вільгельм — першы нашчадак галандскага трона мужчынскага роду ў 20 ст. с. 369
БЕАТЫФІКА́ЦЫЯ (ад лац. beatus блаславёны + facere рабіць), у рымска-каталіцкай царкве акт надання асобе за асабліва праведнае жыццё пасмяротнага тытула «блаславёны». Разглядаецца царквой як ніжэйшая ступень у падрыхтоўцы кананізацыі. З 8 ст. права бкатыфікацыі належыць выключна папе рымскаму. с. 369
БЕ́БЕЛЬ (Bebel) Аўгуст (22.2.1840, Кёльн — 13.8.1913), нямецкі палітычны дзеяч, кіраўнік і тэарэтык ням. сацыял-дэмакратыі. На пач. 1860-х г. уключыўся ў рабочы рух, пад уплывам В.Лібкнехта стаў марксістам. У 1867 выбраны прэзідэнтам Аб’яднання ням. рабочых саюзаў. Адстойваў рэв.-дэмакр. шлях аб’яднання Германіі, вёў барацьбу супраць ласальянцаў, якія падтрымлівалі палітыку Бісмарка на аб’яднанне краіны «зверху». У 1869 на з’ездзе ў Айзенаху пад кіраўніцтвам Бебеля і Лібкнехта была створана с.-д. рабочая партыя Германіі. Выступаў супраць вайны з Францыяй, за што быў абвінавачаны ў дзярж. здрадзе і ў 1872—74 зняволены. Прымаў удзел у Гоцкім аб’яднаўчым з’ездзе ласальянскага Усеагульнага герм. рабочага Саюза і с.-д. рабочай партыі Германіі (1875) і прыняцці Гоцкай праграмы. Арганізатар і кіраўнік 2-га Інтэрнацыянала (1889). Прапагандаваў і абгрунтоўваў матэр. разуменне гісторыі, распрацоўваў праблемы асветы, маралі, жаночыя пытанні. Аўтар прац «Жанчына і сацыялізм» (1883), «З майго жыцця» (1910—14). с. 370
БЕ́БУТАЎ Валерый Міхайлавіч (18.12.1885, г. Валгаград — 1.11.1961), рускі рэжысёр. Засл. арт. Расіі (1934), засл. дз. маст. Татарстана (1945). Творчую дзейнасць пачаў у МХТ (1912). Удзельнічаў (з У.Меерхольдам) у стварэнні Т-ра РСФСР 1-га (1920). З 1924 узначальваў Т-р муз. буфанады (пазней Т-р муз. камедыі). Яго мастацтва было адметнае высокай рэжысёрскай культурай, пошукамі новых выразных сродкаў. Пастаноўкі ў розных тэатрах: «Смерць Тарэлкіна» А.Сухаво-Кабыліна 91924), «Карневільскія званы» Р.Планкета (1925), «Цыганскі барон» І.Штрауса (1935), «Марыя Сцюарт» Ф.Шылера (1940), «Гамлет» У.Шэкспіра (1946 і 1955 у Бел. т-ры імя Я.Коласа, адзін з лепшых шэкспіраўскіх спектакляў на Беларусі). с. 370
БЕ́ВЕРЫДЖ (Beveridge) Уільям Генры (5.3.1879, г. Рангпур, Бангладэш — 16.3.1963), англійскі вучоны-эканаміст. Чл. Брытанскай акадэміі (1937). У 1919—37 дырэктар Лонданскай школы эканам. і паліт. навук. У 1940—44 прэзідэнт Каралеўскага эканам. т-ва. Паслядоўнік Дж.М.Кейнса, імкнуўся спалучыць яго ідэі з ліберальнай дактрынай, выступаючы за больш непасрэдны кантроль дзяржавы над эканомікай. Гал. тэма яго даследаванняў — беспрацоўе. У 1942 па даручэнні брыт. ўрада распрацаваў «план Беверыжда», які прадугледжваў спалучэнне дзярж. палітыкі поўнай занятасці з сац. страхаваннем і ўсеагульнай бясплатнай сістэмай аховы здароўя. Гэты план пакладзены ў аснову сац. палітыкі Вялікабрытаніі пасля 2-й сусв. вайны. с. 370
БЕ́ВІН (Bevin) Эрнест (9.3.1881, Уінсфард, графства Сомерсет, Вялікабрытанія — 14.4.1951), палітычны і прафс. дзеяч Вялікабрытаніі. У 1910—21 у складзе кіраўніцтва заснаванага ім прафсаюза докераў. У 1922—40 ген. сакратар аб’яднанага прафсаюза транспартных і некваліфікаваных рабочых. У 1925—40 член і ў 1937 старшыня Генсавета Брыт. кангрэса трэд-юніёнаў. У 1940—45 міністр працы і нац. павіннасці ў кааліцыйным урадзе У.Чэрчыля. У 1945—51 міністр замежных спраў у лейбарысцкім урадзе К.Этлі. Садзейнічаў ажыццяўленню Маршала плана, заключэнню Брусельскага (1948) і Паўночнаатлантычнага (1949) дагавораў. У 1951 ініцыятар плана эканам. дапамогі Азіі (план Каломба). с. 370
БЕГ , хуткае перамяшчэнне, адзін з відаў фізічных практыкаванняў; састаўная частка амаль усіх відаў спорту. У лёгкай атлетыцы бег складае каля 2/3 усіх яе відаў. Спаборніцтвы па бегу праводзіліся ў Стараж. Егіпце, Асірыі, Стараж. Грэцыі; бег быў асновай стараж. Алімпійскіх і інш. гульняў. Адрозніваюць бег аздараўленчы і спарт., гладкі (па роўнай паверхні — дарожка стадыёна, шаша) і з перашкодамі (бар’ерны, стыпльчэйз, крос). Паводле відаў бег падзяляюць на спрынт (бег на кароткія дыстанцыі — 60, 100, 200, 400 м), мітэльштрэкерскі (на сярэднюю адлегласць — 800, 1000, 1500, 2000 м), стаерскі (на доўгія і звышдоўгія дыстанцыі — 3000, 5000, 10 000, 20 000, 30 000 м), марафонскі бег (42 км 195 м), бар’ерны (100, 110, 200, 400 м, на кожнай дыстанцыі па 10 бар’ераў), стыпльчэйз (3000 м, 5 бар’ераў, пасля апошняга — яма з вадой). Усе спаборніцтвы па бегу, за выключэннем марафона, кросу і звышдоўгіх дыстанцый, праводзяць на стадыёнах. с. 370
БЕ́ГАЙМ (Behaim) Марцін (6.10.1459, г. Нюрнберг, Германія — 29.7.1507), нямецкі географ і падарожнік. Шмат гадоў правёў у Партугаліі, дарадчык караля Хуана ІІ па пытаннях навігацыі. У 1484—86 прымаў удзел у партугальскай экспедыцыі Д.Кау ўздоўж зах. ўзбярэжжа Афрыкі. У 1492 стварыў глобус «Зямны яблык» (дыяметрам 0,54 м), які адлюстраваў геагр. ўяўленні аб паверхні Зямлі напярэдадні адкрыцця Новага Свету. Арыгіналам паслужыла карта свету, якая грунтавалася пераважна на даных Пталамея. Глобус Бегайма — найвялікшая гісторыка-геагр. каштоўнасць (захоўваецца ў Нюрнбергскім музеі). с. 370
БЕ́ГАЮЧЫЯ ПТУ́ШКІ , бескілявыя (Ratitae або Gradientes), група птушак, якія не могуць лётаць. 4 атр.: страусападобныя (Struthioniformes), нандупадобныя (Rheiformes), казуарападобныя (Саsuariiformes), ківіпадобныя (Арterygiformes). 10 відаў. Пашыраны ў Аўстраліі і бліжэйшых астравах, Афрыцы, Паўд. Амерыцы.
Выш. 20—270 см, маса 3—90 кг. Грудныя мышцы слаба развітыя, пярэднія крылы недаразвітыя. Кіль адсутнічае. Пер’е на крылах мяккае. Ногі моцныя, добра бегаюць. Гнёзды на зямлі. Кормяцца расліннасцю і дробнымі жывёламі. Глядзі таксама Кілявыя птушкі. с. 370
БЕГЕМО́Т , гіпапатам (Ніррopotamus amphibius), род млекакормячых жывёл атр. парнакапытных. 1 від. Пашыраны ў Цэнтр. і Усх. Афрыцы пераважна ў нац. парках. Жыве ў неглыбокіх (каля 1,2 м) вадаёмах са спадзістымі берагамі і пышнай каляводнай расліннасцю.
Даўж. цела да 4,5 м, маса 3—4,5 т. Тулава падоўжанае, грузнае. Скура амаль голая, медна-бурага колеру, багатая залозамі, якія ахоўваюць яе ад высыхання. Рот шырокі, сківіцы з вял. зубамі. Іклы (да 64 см) растуць усё жыццё. Палавой спеласці дасягае ў 7—9 гадоў. Нараджае 1 дзіцяня. Корміцца каляводнай і наземнай расліннасцю. Жыве да 50 гадоў. Выкарыстоўваюцца мяса, тлушч, скура і зубы. с. 370
БЕГЕТРЫ́Я (ісп. behetría), вольная сялянская абшчына ў Іспаніі ў сярэднія вякі. Была пашырана гал. чынам у перыяд Рэканкісты ў Кастыліі і Леоне. Мела самакіраванне, права выбіраць (мяняць) сеньёра і інш. Члены бегетрыі неслі вайсковую службу ў сеньёра ці караля ў час войнаў, былі звязаны з сеньёрам адносна невял. павіннасцямі. Пасля Рэканкісты бегетрыя паступова знікла. с. 370
БЕ́ГІН Менахем (16.8.1913, г. Брэст, Беларусь — 9.3.1992), палітычны дзеяч Ізраіля, юрыст. Адукацыю атрымаў у Варшаўскім ун-це. Перад вайной узначальваў сіянісцкі рух у Польшчы. У 1939 з акупацыяй Польшчы ням. фашыстамі ўцёк у Вільню, дзе быў арыштаваны сав. ўладамі і сасланы ў Сібір. У 1943 у складзе Андэрса арміі трапіў у Палесціну, камандаваў ваен. групоўкай «Іргун». У 1948—83 старшыня партыі «Херут». У 1973—83 лідэр нац. фронту «Лікуд». Прэм’ер-міністр Ізраіля ў 1977—83. Падпісаў Кэмп-Дэвідскія пагадненні (1978) і мірны дагавор з Егіптам (1979). Нобелеўская прэмія міру 1978 (разам з А.Садатам). с. 370
БЕ́ГІЧАВА АСТРАВЫ́ , астравы каля выхаду з Хатангскага заліва м. Лапцевых, у Рэспубліцы Саха (Якуція). Складаюцца з а-воў В. Бегічаў (пл. каля 1,8 тыс. км2, выш. да 201 м) і М. Бегічаў. Паверхня паката-ўзгорыстая раўніна з тундравай расліннасцю. Промысел пясцоў і паўн. аленяў. Лежбішча маржоў. Адкрыты ў 1908 рус. падарожнікам Н.А.Бегічавым. с. 371
БЕ́ГЛЫЯ , збегі, групы, сем’і сялян ці асобныя сяляне ў ВКЛ, якія без ведама і дазволу феадала кідалі сваю гаспадарку і патаемна перасяляліся ў інш. месцы (найчасцей у інш. вёскі, гарады). Уцёкі былі адной з пасіўных формаў класавай барацьбы сялян, яны пачасціліся па меры ўвядзення і ўзмацнення прыгону, асабліва ў час заснавання фальваркаў. Сяляне пагранічных ваяводстваў ВКЛ часта ўцякалі за мяжу — у Расію, Прусію, на Украіну. За 2-ю пал. 16—17 ст. сейм Рэчы Паспалітай прыняў каля 20 пастаноў аб уцёках сялян са шляхецкіх маёнткаў у ВКЛ. Каб прадухіліць уцёкі, былі расшыраны паліцэйскія функцыі сельскага войта, уведзена кругавая парука і адпрацоўка паншчыны абшчынай за збеглага, уведзены штрафы за прыём беглых і інш. с. 371
БЕГУНЫ́ , машына для здрабнення і змешвання матэрыялаў расцісканнем і сціраннем. Складаецца з чыгуннай чашы, па дне якой перакочваюцца масіўныя чыгунныя каткі, што верцяцца вакол уласнай (гарызантальнай) восі і разам з крыжавінай, на якой яны ўмацаваны, — вакол яе вертыкальнай восі. Выкарыстоўваюцца ў гарнаруднай прам-сці, металургіі, прам-сці будматэрыялаў і інш. Пры выкарыстанні бегуноў для амальгамацыі залатых рудаў дно чашы заліваюць тонкім слоем ртуці, у якой раствараюцца атрыманыя з руды часцінкі золата. с. 371
БЕ́ДЛЕНД , бэдленд (англ. bad lands літар. дрэнныя землі), мясцовасць з рэзка і моцна расчлянёным нізкагорным рэльефам, цяжкапраходным і непрыдатным для земляробства. Складаецца з заблытанай сеткі разгалінаваных яроў і вузкіх грабянёў, якія іх падзяляюць. Узнікае ў выніку дзейнасці часовых (ліўневых) патокаў ва ўмовах разрэджанай расліннасці на рыхлых пародах. Пашыраны ў пустынных і паўпустынных раёнах свету; пры нерацыянальным землекарыстанні бедленды ўзнікаюць у стэпах і лесастэпах. с. 371
БЕ́ДНАЯ КУЦЦЯ́ , глядзі ў арт. Куцця. с. 371
БЕ́ДНЫ Дзям’ян (сапр. Прыдвораў Яфім Аляксеевіч; 13.4.1883, в. Губаўка Кіраваградскай вобл., Украіна — 25.5.1945), рускі паэт. Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це (1904—08). Першы зб. «Байкі» (1913). Вершы, песні, байкі, вершаваныя аповесці і фельетоны ў зб. «Дзіва дзіўнае і іншыя казкі» (1916), «Кожны Ерамей пра сябе разумей», «Праўда і няпраўда» (абодва 1917) і інш. Аўтар героіка-сатыр. эпапеі «Пра зямлю, пра волю, пра рабочую долю» (1917), паэм «Запаветная зямля» (1920), «Галоўная вуліца» (1922). У грамадз. вайну папулярныя былі яго песні («Праводзіны»), сатыр. творы («Маніфест барона фон Урангеля»), жартоўныя вершы («Танька-Ванька»). У 1920 некаторыя творы ўпершыню надрукаваны ў бел. газ. «Звязда» («Нашым братам — польскім сялянам», «Вялікая штука — навука», «Пан Кміта» і інш.). Творчасць Беднага блізкая да фальклору, многія радкі з вершаў сталі прыказкамі. На бел. мову творы Беднага перакладалі А.Александровіч, А.Дзяркач, А.Астрэйка, Ю.Свірка, Э.Валасевіч і інш. с. 371
«БЕДНЯ́К» , штодзённая сялянская газета. Выходзіла з 25.9.1918 да жн. 1919 на рус. мове напачатку ў Смаленску як выданне Паўн.-Зах. абл. к-та РКП(б), з 25.2.1919 у Мінску як орган ЦБ КП(б)Б, з 12.3.1919 орган ЦК і Мінскага губ. к-та КП(б) Літвы і Беларусі. Асвятляла жыццё Сав. краіны, падзеі грамадз. вайны, друкавала матэрыялы пра дзейнасць к-таў беднаты, сельскіх камуністаў. Частка тыражу засылалася ў акупіраваныя Польшчай раёны Беларусі. Мела рубрыкі: «Па Расіі», «За рубяжом», «У ворагаў Савецкай улады», «Чырвоная Армія» («Чырвоны фронт»), «Вясковае жыццё» і інш. с. 371
БЕДУІ́НЫ (араб.), качавыя арабы-жывёлаводы (гал. чынам вярблюдагадоўцы) Аравійскага п-ва і Паўн. Афрыкі. У еўрап. л-ры бедуінамі называюць таксама паўкачавых арабаў, якія сумяшчаюць жывёлагадоўлю з земляробствам. У грамадскім ладзе бедуінаў суіснуюць рысы рода-племянной арганізацыі і патрыярхальна-феад. Адносін. с. 371
БЕЕРНА́Р (Beernaert) Агюст Мары Франсуа (26.7.1829, г. Астэндэ, Бельгія — 6.10.1912), бельгійскі дзярж. дзеяч. Юрыст. Чл. парламента з 1873. У 1884—94 прэм’ер-міністр і міністр фінансаў. Чл. Міжпарламенцкага саюза (з 1896). Старшыня Міжпарламенцкага савета (з 1899). Старшыня 1-й камісіі па скарачэнні ўзбраенняў на Гаагскай мірнай канферэнцыі 1899, чл. Міжнар. трацейскага суда ў Гаазе. Нобелеўская прэмія міру 1909 (разам з П. д’Эстурнелем дэ Канстанам). с. 371
БЕ́ЕРЫНК (Beyerinck) Марцін Вілем (16.3.1851, Амстэрдам — 1.1.1931), галандскі батанік і мікрабіёлаг; адзін з заснавальнікаў вірусалогіі. Праф. (1895). Замежны чл.-кар. Расійскай АН (1924), ганаровы чл. АН СССР (1929). Скончыў Вышэйшую політэхн. школу ў г. Дэлфт. Вылучыў чыстыя культуры азотфіксавальных клубеньчыкавых бактэрый (1888) і азотабактэру (1901). Навук. працы па жыццядзейнасці мікраарганізмаў, глебавай мікрабіялогіі, развіцці вышэйшых раслін, пра ролю бактэрый у кругавароце рэчываў у прыродзе. с. 371
БЕ́ЖАНЦЫ , асобы, якія пакінулі краіну свайго грамадзянства ці пастаяннага месцажыхарства ў выніку ваен. дзеянняў ці інш. надзвычайных сітуацый або ганенняў па паліт., расавых, рэліг. матывах і не атрымалі грамадзянства інш. дзяржавы. У міжнар. праве паняцце «бежанцы» ўпершыню аформлена пасля 1-й сусв. вайны 1914—18, калі з набліжэннем фронту прымусова высялялася насельніцтва цэлых паветаў і губерняў.
Паводле афіцыйных (далёка не поўных) звестак, на 14.2.1917 у Расіі было 3,2 млн. бежанцаў, з іх зарэгістравана 750 680 з Гродзенскай, 164 351 з Віленскай, 161 453 з Мінскай, 51 954 з Віцебскай, 1654 з Магілёўскай губерняў. Бежанцы з Беларусі былі раскіданы па ўсёй Расіі. Найбольш іх асела ў Тамбоўскай, Самарскай, Калужскай, Казанскай, Курскай, Саратаўскай губернях, у Петраградзе (100 704), Маскве (128 261). Паводле звестак Наркамата ўнутр. спраў РСФСР, на 11.5.1918 у Расіі жыло 2 292 395 бежанцаў з Беларусі, у тым ліку беларусаў і рускіх 2 059 857. На працягу 1918—24 у Зах. Беларусь іх вярнулася каля 700 тыс. Першыя бежанцы на Беларусі з’явіліся восенню 1914. Пасля паражэння рус. арміі вясной — летам 1915 і з набліжэннем фронту Беларусь ператварылася ў бежанскі лагер. Бежанскі рух быў стыхійны, ніякага плана эвакуацыі не існавала. Сяляне імкнуліся застацца на сваёй зямлі, але вайскоўцы і выпраўлялі іх у бежанства. 24.7.1915 былі прызначаны Галоўнаўпаўнаважаныя па ўладкаванні бежанцаў на франтах. Беларусь увайшла ў раён дзейнасці Галоўнаўпаўнаважанага па ўладкаванні бежанцаў Паўн.-Зах. фронту. Толькі 30.8.1915 прыняты закон «Аб забеспячэнні патрэб бежанцаў», пры міністру ўнутр. спраў створана Асобая нарада па ўладкаванні бежанцаў. Дабрачыннай дзейнасцю займаўся К-т яе імператарскай высокасці вял. княжны Таццяны Мікалаеўны (Таццянінскі к-т, пасля Лют. рэвалюцыі 1917 пераўтвораны ва Усерас. к-т дапамогі пацярпелым ад вайны). Шырокую дзейнасць разгарнулі нац. дабрачынныя арг-цыі. У крас. 1915 у Вільні створана Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, якое адкрыла шэраг аддзелаў на месцах. У студз. 1916 створана Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. Становішча бежанцаў было надзвычай цяжкім. Высокай была іх смяротнасць. Узнікалі канфлікты з мясц. насельніцтвам. Нягледзячы на гэта, нац. свядомасць бел. бежанцаў значна вырасла. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 сярод бежанцаў дзейнічалі арг-цыі Беларускай сацыялістычнай грамады, Беларускай народнай грамады. У Маскве адбыліся 2 з’езды бежанцаў-беларусаў (7—10.10 і 2—4.12.1917). Пытанне аб бежанцах разглядалася на Усебел. з’ездзе 1917 (даклад А.Цвікевіча «Бежанскае пытанне і праца бежанскай секцыі з’езда»), на ім створаны к-т па аказанні дапамогі бежанцам. Пазней вырашэннем праблем бежанцаў займалася Рада БНР. Сярод бежанцаў створаны Арэнбургскі гурток беларусаў, Беларуска-ўкраінскі камітэт помачы ахвярам вайны ў Барнауле, Беларуская вучнёўская грамада і Гурток бел. сацыяліст. моладзі ў Калузе, «Беларуская хатка» ў Арле, «Беларус» і Беларуская чыгуначная грамада ў Маскве, «Беларуская хатка» ў Петраградзе, Бел. нац. гурток у Багародзіцку Тульскай губ , Саюз беларусаў у Архангельску і інш. У 1918—19 работу сярод бежанцаў праводзілі Беларускі нацыянальны камісарыят і бел. секцыі РКП(б). У ліп. 1918 у Маскве адбыўся Усерасійскі з’езд бежанцаў з Беларусі. У складзе Наркамата па ваен. справах РСФСР у крас. 1918 створана Цэнтр. калегія па справах палонных і бежанцаў (з мая 1919 у Наркамаце ўнутраных спраў РСФСР).
У пачатку Вял. Айч. вайны з Беларусі амаль 1,5 млн. чал. былі эвакуіраваны на ўсход (на бацькаўшчыну вярнуўся толькі кожны 3-і). У час адступлення з акупіраваных тэрыторый ням.-фаш. армія сілай зброі прымушала мясц. насельніцтва адступаць з ёй з тэрыторый, якія займала Сав. Армія. У выніку на тэр. Беларусі былі сагнаны сотні тысяч бежанцаў з Арлоўскай, Калінінскай, Пскоўскай, Смаленскай і інш. абласцей. У выніку прымусовага вывазу фашыстамі насельніцтва з захопленых тэрыторый у Германію (з Беларусі каля 380 тыс. чал.) узнікла катэгорыя перамешчаных асоб. Пагадненнямі паміж СССР, ЗША і Англіяй (лют. 1945), СССР і Францыяй (чэрв. 1945) прадугледжваліся абавязкі бакоў па аблягчэнні лёсу бежанцаў і перамешчаных асоб, садзейнічанні іх рэпатрыяцыі. З утварэннем ААН гэтыя абавязкі паводле рэзалюцый Ген. Асамблеі ад 12 лют. і 15 снеж. 1946 прымалі на сябе краіны — члены ААН, створана Міжнар. арг-цыя па справах бежанцаў (у 1951 заменена Упраўленнем Вярх. камісара ААН па справах бежанцаў). Былі прыняты міжнар. канвенцыі аб прававым статусе бежанцаў (28.6.1951) і апатрыдаў (28.9.1954), пратакол аб статусе бежанцаў (1967), у якіх дэталёва вызначаюцца і падрабязна трактуюцца правы бежанцаў. Паводле гэтых дакументаў, дзяржава, якая прымае бежанцаў, абавязана прадаставіць ім тыя ж правы, якімі карыстаюцца іншаземцы, што жывуць на яе тэрыторыі, права выбару месца жыхарства і вольнага перамяшчэння па краіне. Забараняецца высылка бежанцаў у краіны, з якіх яны прыехалі і дзе цярпелі ганенні (апошняя норма пашыраецца толькі на паліт. эмігрантаў). Бежанцы могуць быць высланы толькі ў выпадку асуджэння за ўчыненне асабліва цяжкага злачынства, якое пагражае бяспецы краіны. Прававое становішча бежанцаў рэгулюецца таксама нац. заканадаўствам, якое распрацавана ў гэтых адносінах у дзяржавах-удзельніцах канвенцыі аб статусе бежанцаў 1951. Беларусь не з’яўляецца ўдзельніцай гэтай канвенцыі.
З распадам СССР і ўзнікненнем міжнар. канфлікту у краінах — б. саюзных рэспубліках Беларусь стала прытулкам для новай хвалі бежанцаў. Іх колькасць павялічваецца і за кошт грамадзян Азіі і Афрыкі, якія па розных прычынах апынуліся на Беларусі і прэтэндуюць на статус бежанцаў. Усяго на Беларусь за 1992—95 прыбылі больш як 30 тыс. такіх асоб. Беларусь мае закон аб бежанцах (прыняты ў 1995). Пытаннямі бежанцаў на Беларусі займаецца спец. Дзярж. міграцыйная служба (з 1992). Дзейнічае прадстаўніцтва Упраўлення Вярх. камісара ААН па справах бежанцаў (з 1995).
В.У.Скалабан (бежанцы 1-й сусв. вайны). с. 371
БЕЖА́Р (Béjart; сапр. Бержэ; Berger) Марыс (н. 1.1.1927, Марсель), французскі артыст балета, балетмайстар, рэжысёр, педагог. Як класічны танцоўшчык дэбютаваў у 1944 у Марсельскай оперы. З 1949 працаваў у розных трупах Францыі і Бельгіі. З 1957 узначальваў «Балетны тэатр Парыжа», з 1960 кіраўнік трупы «Балет ХХ стагоддзя» (Брусель), у 1987—92 заснавальнік і кіраўнік трупы «Балет Бежара ў Лазане». Ставіць сюжэтныя і бессюжэтныя сімф. балеты і сінт. спектаклі з выкарыстаннем розных відаў сцэн. мастацтва. Прынцыпова новае вырашэнне рытмічных і прасторава-часавых задач, элементы драм. ігры абумоўліваюць іх дзейснасць і дынамічнасць. Сярод пастановак: «Сімфонія для аднаго чалавека» (у гал. партыі — Бежар) П.Шэфера і П.Анры, «Вясна свяшчэнная» і «Пятрушка» І.Стравінскага, «Балеро» М.Равеля, «9-я сімфонія» на музыку Л.Бетховена, «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева, «Ніжынскі, клоун божы» на музыку П.Чайкоўскага і Анры. Прэміі Тэатра нацый (1960, 1962), фестывалю танца (Парыж, 1965) і інш. с. 372
БЕЗАА́РАВЫ КАЗЁЛ , барадаты казёл (Сарrа аеgagrus), парнакапытнае млекакормячае сям. Пустарогіх. Вядомы 4 падвіды. Пашыраны ў Зах., Сярэдняй і Паўд. (Пакістан) Азіі. Жыве на цяжкадаступных схілах гор на выш. да 4200 м над узр. м.
Даўж. цела 1,2—1,6 м, выш. 0,7—1 м, маса 25—40, зрэдку да 80 кг. Поўсць на спіне і баках летам рыжавата-бурая, зімой шаравата-бурая. Уздоўж спіны і на шыі чорна-бурыя палосы. Рогі шаблепадобныя, сціснутыя з бакоў, у самцоў даўж. да 1,3 м. Мае бараду. Нараджае 1—2 казлянят. Корміцца расліннасцю. У страўніку або кішэчніку ёсць мінералізаваныя адклады ежы — безаар (адсюль назва), якім прыпісвалі магічныя лек. ўласцівасці. Безааравы казёл — адзін з продкаў свойскіх козаў. 2 падвіды былі занесены ў Чырв. кнігу СССР. с. 372
БЕЗАДВА́ЛЬНАЯ АПРАЦО́ЎКА глебы, рыхленне глебы спец. прыладамі без пераварочвання яе пластоў; адзін з агратэхн. прыёмаў глебаахоўнай сістэмы земляробства. Уключае апрацоўку глебы безадвальнымі чызельнымі плугамі і глыбокарыхліцелямі-пласкарэзамі, мелкую апрацоўку — культыватарамі-пласкарэзамі, супрацьэразійнымі і штангавымі культыватарамі. Выкарыстоўваецца пераважна ў зонах недастатковага ўвільгатнення, у стэпавых раёнах, на землях, схільных да ветравой эрозіі, і на схілах. Безадвальная апрацоўка знішчае пустазелле, павялічвае акультураны ворны слой без перамешвання яго, найменш разбурае структуру глебы, назапашвае вільгаць. Ва ўмовах Беларусі ўжываецца пры восеньскай асн. (глыбокай і мелкай) і перадпасяўной веснавой апрацоўцы глебы. с. 372
БЕЗАДКА́ЗНАСЦЬ у тэхніцы, уласцівасць вырабу захоўваць працаздольнасць на працягу некаторага часу ці пры выкананні пэўнага аб’ёму работы без вымушаных перапынкаў у зададзеных умовах эксплуатацыі. Для вырабаў, якія не падлягаюць рамонту ці замяняюцца пасля першага парушэння працаздольнасці, паказчыкамі безадказнасці могуць быць імавернасць безадказнай работы, інтэнсіўнасць адказаў і інш.; для рамонтапрыдатных вырабаў — напрацоўка на адказ, імавернасць безадказнай работы. Глядзі таксама Надзейнасць. с. 372
БЕЗАДХО́ДНАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ , асобная вытворчасць або прамысловы комплекс, у якім на аснове выкарыстання безадходных тэхналогій забяспечваецца максімальнае атрыманне прадукцыі высокай якасці без адходаў (ці пры іх мінімальный колькасці). Прынцып безадходнай вытворчасці запазычаны ў прыроды, якая дзейнічае па замкнёнай схеме. Безадходная вытворчасць магчыма пры такім спалучэнні тэхналогій, якое дазваляе максімальна утылізаваць усе кампаненты выкарыстанай сыравіны і ўжываць унутры прадпрыемства адходы аднаго віду прадукцыі для вырабу другога і інш., да поўнай ліквідацыі адходаў. с. 372
БЕЗАДХО́ДНЫЯ ТЭХНАЛО́ГІІ , сукупнасць тэхнал. сродкаў і працэсаў, якія прадугледжваюць максімальна поўнае выкарыстанне ў працэсе вытв-сці сыравінных і паліўна-энергет. рэсурсаў і выключаюць адходы; экалагічная стратэгія ўсёй прам-сці і с.-г. вытв-сці. Безадходныя тэхналогіі накіраваны на стварэнне экалагізаваных цыклаў безадходнай вытворчасці, падобных да прыродных працэсаў у біясферы. Асн. кірункі развіцця безадходных тэхналогій: комплекснае выкарыстанне сыравіны і матэрыялаў, стварэнне замкнёных цыклаў вытв-сці без скідвання сцёкавых водаў і выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў, улоўліванне і утылізацыя адходаў. Безадходныя тэхналогіі могуць быць эканамічна нявыгаднымі для адной вытв-сці або галіны прам-сці, але па сукупнасці вынікаў іх выкарыстанне можа даваць вял. станоўчы эфект.
Літ.: Никитин Д.П., Новиков Ю.В. Окружающая среда и человек. 2 изд. М., 1986; Сохранение окружающей среды на основе безотходного производства. Л., 1977; Одум Ю. Экология: Пер. с англ. Т. 1—2. М., 1986. с. 372
БЕЗАНСО́Н (Besancon), горад на У Францыі. Адм. ц. дэпартамента Ду. 119 тыс. ж. (1990). Трансп. вузел. Аэрапорт. Порт на р. Ду. Аўта- і вагонабудаванне; вытв-сць гадзіннікаў і штучнага шоўку. Харч. і дрэваапр. прам-сць. Курорт і цэнтр турызму (штогадовыя муз. фестывалі). Ун-т (1691). Музей прыгожых мастацтваў. Стараж.-рым. і сярэдневяковыя арх. помнікі, сабор Сен-Жан (11—13 ст.) і інш. с. 373
БЕЗА́НТ , бізанцін (лац. besantius, bisantius, bysantius), назва залатой манеты візантыйскіх імператараў, якая ў сярэднявеччы была пашырана ў Зах. Еўропе. Імітацыі безанта чаканілі пераважна ў дзяржавах, заснаваных крыжакамі. Быў асн. манетай у гандлі з Б. Усходам. Сярэдняя маса безанта 3,2 г. с. 373
БЕЗАСКО́ЛАЧНАЕ ШКЛО , ліставое шкло, якое пры ўдары ці засяроджаным ціску не дае вострых асколкаў. Атрымліваюць загартоўваннем або склейваннем лістоў сілікатнага (сілікатнага і арган.) шкла арган. рэчывам. Выкарыстоўваюць пераважна для шклення трансп. сродкаў. с. 373
БЕЗБАРО́ДАЎ Міхаіл Аляксеевіч (14.11.1898, С.-Пецярбург — 15.6.1983), бел. вучоны ў галіне фіз. хіміі і тэхналогіі шкла і сілікатаў. Акад. АН Беларусі (1950, чл.-кар. з 1947). Д-р тэхн. н. (1938), праф. (1934) Скончыў Петраградскі тэхнал. ін-т (1923). У 1935—61 у БПІ, адначасова ў 1950—60 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па сінтэзе неарган. шкла, інтэнсіфікацыі працэсаў шклоўтварэння, вывучэнні залежнасці ўласцівасцяў шклопадобных сістэм ад іх хім. саставу і будовы. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Тв.: Самопроизвольная кристаллизация силикатных стекол. Мн., 1981; Стеклокристаллические материалы: (Синтез, составы, строение, свойства). Мн., 1982. с. 373
БЕЗГАСПАДА́РНАЯ МАЁ́МАСЦЬ , у цывільным праве маёмасць, у якой няма ўласніка (гаспадара) або ён невядомы. Згодна з бел. заканадаўствам безгаспадарная маёмасць паступае ва ўласнасць дзяржавы паводле рашэння суда, якое выносіцца па заяве фін. органа. Парадак выяўлення і ўліку безгаспадарнай маёмасці вызначаецца Мін-вам фінансаў Рэспублікі Беларусь. с. 373
БЕ́ЗДЗЕЖ , вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПнУ ад Драгічына, 130 км ад Брэста, 27 км ад чыг. ст. Драгічын. 1442 ж., 497 двароў (1995). Сярэдняя школа. Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Вядома з сярэдзіны 16 ст. як мястэчка Пінскага пав. Пад Бездзежам войскі барскіх канфедэратаў на чале з Міхалам Казімірам Агінскім 6.9.1771 разбілі атрад рас. войскаў палкоўніка Альбічава. З 1795 у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав. Слонімскай, потым Літоўскай, Гродзенскай губ. У 1915 акупіравана герм. войскамі. З 1921 цэнтр гміны Драгічынскага пав. Палескага ваяв. Польшчы, 1248 ж. (1921). З 1939 у складзе БССР, з 1940 у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. У чэрв. 1941 — ліп. 1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Помнікі: драўлянага дойлідства 18 ст. — Бездзежская Троіцкая царква, мураваны касцёл у стылі класіцызму (пабудаваны да 1820), мемар. калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 (канец 18 ст.). с. 373
БЕ́ЗДЗЕЖСКАЯ ТРО́ІЦКАЯ ЦАРКВА́ , помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1784 у в. Бездзеж (Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл.) на фундаменце царквы 1-й пал. 17 ст. Мае рысы стылю барока. Прамавугольны ў плане асн. і алтарны зрубы аб’яднаны 2-схільным дахам з вальмай над алтаром і трохвугольнымі навісямі ў месцы злучэння зрубаў. Гал. фасад завершаны трохвугольным зрубам, які спалучаецца з паўвальмай, і 2 чацверыковымі вежамі з фігурнымі купалкамі. Інтэр’ер зальны, з 4 слупамі ў сярэдзіне, над уваходам — хоры; захаваліся абразы 17—18 ст. Перад царквой — брама-званіца, накрытая 2-схільным дахам.
Т.В.Габрусь с. 373
БЕ́ЗДНАЎСКАЕ ВЫСТУПЛЕ́ННЕ 1861 , выступленне сялян Казанскай губ. Расіі ў адказ на сялянскую рэформу 1861.
Пачалося ў в. Бездна Спаскага пав. пад кіраўніцтвам селяніна А.Пятрова (А.П.Сідарава), які абвясціў сялянам, што ўся зямля належыць ім і што яны не павінны больш працаваць на паноў. Хваляванні ахапілі больш як 75 вёсак. Каля 10 тыс. чалавек адмовіліся адбываць паншчыну, выконваць распараджэнні адміністрацыі, забіралі панскае збожжа. 12 крас. ў Бездну прыбыў карны атрад і пачаў страляць у натоўп сялян. Было забіта і паранена больш за 350 чал., многія арыштаваны, пакараны розгамі. Пятрова расстралялі. Расправа над удзельнікамі Безднаўскага выступлення выклікала пратэст дэмакр. колаў у Расіі і за мяжою. с. 373
БЕЗЕНГІ́ЙСКАЯ СЦЯНА́ , самы высокі і скалісты ўчастак грэбеня Галоўнага хрыбта Вял. Каўказа. Даўж. 12 км. Вяршыні (з У на З); Шхара (5068 м), Шата Руставелі (4860 м), Джангітау (5058), Катынтау (4970 м), Гестала (4960 м), Лалвар (4350). З паўн. схілаў бярэ пачатак ледавік Безенгі. Раён альпінізму. с. 373
БЕЗЗВАРО́ТНАЕ ВОДАСПАЖЫВА́ННЕ , у вузкім сэнсе — забор водаў без вяртання іх у натуральныя крыніцы водаспажывання; у шырокім сэнсе — спажыванне вады з воднага аб’екта або сістэмы водазабеспячэння, пры якім частка яе страчваецца. Беззваротныя страты вады ў быт. мэтах, сельскай гаспадарцы, прам-сці падзяляюцца на неабходныя (напр., уваходзяць у склад прадукту: пры вырабе буд. матэрыялаў для прыгатавання рабочых раствораў, у гальванічных і электролізных ваннах у металургіі) і неапраўданыя (уцечка ў трубаправодах, каналах, натуральнае выпарэнне з паверхні сажалак-ахаладжальнікаў, адстойнікаў, вадасховішчаў). Некантралюемае беззваротнае водаспажыванне вядзе да абмялення і вычарпання вадаёмаў, з якіх забіраюць ваду, зменьвае іх біятычныя ўмовы. Пры замкнёным цыкле водаспажывання і безадходных тэхналогіях беззваротнае водаспажыванне не аказвае адмоўнага ўздзеяння на стан водных крыніц. с. 373
БЕЗ-КАРНІЛО́ВІЧ Міхаіл Восіпавіч (10.10.1796, Магілёўская губ. — 19.1.1862), бел. гісторык, краязнавец і этнограф, вайсковы тапограф і статыстык. Ген.-маёр рас. арміі. Брат дзекабрыста А.В.Карніловіча. Скончыў 1-ы кадэцкі корпус (1816). Удзельнік вайны з Турцыяй 1828—29. У 1831—47 кіраваў тапаграфічнай экспедыцыяй у Мінскай, Наўгародскай, Валынскай, Віцебскай, Магілёўскай губ. і Беластоцкай вобласці. З 1852 у адстаўцы. Вывучаў гіст. дакументы ў дзярж., манастырскіх, прыватных архівах. Аўтар прац па гісторыі Беларусі, якую абмяжоўваў Віцебскай і Магілёўскай губ., астатнія бел. землі называў Літвой. Апісваў помнікі дойлідства, археалогіі і этнаграфіі, побыт бел. сялян.
Тв.: Витебская губерния. СПб., 1852; Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии с присовокуплением и дргих сведенмй, к ней же относящихся. СПб., 1855 (репр. изд. Мн., 1995). с. 373
БЕ́ЗЛАЙ (Bezlaj) Францэ (19.9.1910, г. Ліція, Славенія — 24.4.1993), славенскі мовазнавец. Д-р філал. н. (1939), акад. Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (1964). Вучыўся ў Люблінскім і Пражскім ун-тах. Праф. Люблянскага ун-та (з 1958). Аўтар манаграфіі-слоўніка «Славенская гідранімія» (т. 1—2, 1956—61), манаграфіі «Эсэ пра славенскую мову» (1967), «Этымалагічнага слоўніка славенскай мовы» (т. 1—2, 1976—82), артыкулаў пра балта-слав. моўныя сувязі. У працах шырока выкарыстоўваў бел. матэрыял. У 1969 прачытаў у БДУ цыкл лекцый па пытаннях слав. этымалогіі і анамастыкі, акцэнтуючы ўвагу на бел.-славенскіх моўных паралелях. А.Я.Супрун. с. 374
БЕЗМАРО́ЗНЫ ПЕРЫ́ЯД , прамежак часу паміж датамі апошняга марозу (або замаразку) вясной і першага восенню. На арктычных астравах і высакагор’ях адсутнічае. На Беларусі працягласцю 160—174 на ПдЗ і 137—140 сутак на Пн. с. 374
БЕ́ЗМІН Іван Арцёмавіч (? — каля 1696), рускі жывапісец. Вучыўся ў Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля (1662—67), з 1685 узначальваў яе жывапісную майстэрню. Ствараў жывапіс «па тафтах» (абразы, адзенне на якіх выканана аплікацыяй з шоўку), размалёўваў пячную кафлю, браціны, падсвечнікі, сцягі-харугвы, вялікі ліхтар Успенскага сабора (1672). Аўтар абразоў: «Страшны суд» (1682—83), «Распяцкая царква Маскоўскага Крамля», «Зняцце з крыжа» і «Уваскрэсенне» (разам з Б.Салтанавым), парсуны «Патрыярха Нікана» (каля 1683). Як узнагароду за мастацтва атрымаў дваранскі тытул (1679). с. 374
БЕЗНАЯ́ЎНЫ РАЗЛІ́К , разлік без удзелу наяўных грошай — шляхам пераводу (пераліку) пэўнай сумы з рахунку плацельшчыка на рахунак крэдытора ў крэдытных установах ці шляхам заліку ўзаемных патрабаванняў. У нац. абароце выконваецца: плацежнымі патрабаваннямі, даручэннямі, патрабаваннямі-даручэннямі, чэкамі, акрэдытывамі, вэксалямі, інкасавымі даручэннямі. Найчасцей безнаяўныя разлікі звязаны з інкасаўскімі аперацыямі банкаў, калі банк паводле даручэння свайго кліента і на аснове разліковых дакументаў атрымлівае грашовыя сродкі, якія належаць гэтаму кліенту, ад інш. суб’ектаў гаспадарання і залічвае іх на рахунак атрымальніка (кліента). Плацяжы па безнаяўных разліках ажыццяўляюцца: пасля адгрузкі (водпуску) прадукцыі, выканання работ, аказання паслуг ці як папярэдняя аплата на агавораных (устаноўленых) умовах; са згоды плацельшчыка і пры наяўнасці сродкаў на яго рахунку ці крэдыту, прадугледжанага дагаворам. Безнаяўныя разлікі выкарыстоўваюцца і ў міжнар. эканам. адносінах. Г.І.Краўцова. с. 374
БЕЗРАЗМЕ́РНАЯ ВЕЛІЧЫНЯ́ , вытворная фізічная велічыня, не залежная ад змены ў аднолькавую колькасць разоў велічыняў, выбраных за асноўныя. У сістэме велічыні, дзе за асн. выбраны даўжыня L, маса М і час Т, размернасць некаторай безразмернай велічыні х роўная 1, г. зн. dim х = = L°М°Т° = 1 (усе паказчыкі размернасці такой велічыні роўныя нулю). Напрыклад, цэнтр. плоскі вугал, абмежаваны двума радыусамі акружнасці, не залежыць ад даўжыні радыуса і ў сістэме велічынь LМТ будзе безразмернай велічынёй. Да безразмерных велічынь належаць усе адносныя велічыні: адносная шчыльнасць, адноснае падаўжэнне, адносныя дыэлектрычная і магн. пранікальнасці і інш. Безразмерная велічыня ў адной сістэме велічыняў можа быць размернай у іншай сістэме. с. 374
БЕЗУМО́ЎНЫЯ РЭФЛЕ́КСЫ , адносна пастаянныя, стэрэатыпныя, генетычна замацаваныя рэакцыі арганізма на ўнутр. і вонкавыя раздражняльнікі (стымулы), якія рэгулююцца ц.н.с. Падзяляюць на харчовыя, палавыя, абарончыя, арыенціровачныя і інш. У асобную групу прыроджаных стэрэатыпных складанарэфлекторных актаў вылучаюць інстынкты. Тэрмін «безумощныя рэфлексы» ўвёў рус. вучоны І.П.Паўлаў для абазначэння рэфлексаў, якія аўтаматычна ўзнікаюць пры ўздзеянні раздражняльнікаў на рэцэптары (выдзяленне сліны пры пападанні ежы ў рот, адхапленне рукі пры ўколе пальца і інш.). Узбуджэнне ад рэцэптара перадаецца эфектару па рэфлекторнай дузе. Безумощныя рэфлексы мяняюцца на працягу філагенезу і антагенезу, залежаць ад уздзеяння на іх інш. рэфлексаў, стану ц.н.с., эндакрыннай сістэмы і інш. фактараў (напр., смактальны рэфлекс у нованароджаных з узростам страчваецца). Пры выспяванні арганізма з’яўляюцца новыя безумоўныя рэфлексы, напрыклад палавыя. У дарослых жывёл «чыстыя» безумоўныя рэфлексы «абрастаюць» умоўнымі рэфлексамі. с. 374
БЕЗЫМЕ́ННАЕ ВО́ЗЕРА , Палыкаўскае возера, у Беларусі, на мяжы Шклоўскага і Круглянскага р-наў Магілёўскай вобл., у бас. р. Чарнаводка (выцякае з возера), за 17 км на З ад г. Шклоў і за 13 км на У ад г.п. Круглае. Пл. 0,3 км2, даўж. 1 км, найб. шыр. 400 м, найб. глыб. 2 м. Пл. вадазбору 9,6 км2. Берагі забалочаныя, месцамі параслі хмызняком. Уздоўж берагоў зарастае. с. 374
БЕЗЫМЕ́ННЫ , дзеючы вулкан на У Камчаткі, у Расіі. Выш. да 3085 м. Стратавулкан, складзены з андэзітавых лаваў. У Безыменнага расце экструзіўны купал Новы (выш. каля 500 м) на месцы кратэра, утворанага ў 1956. Магутныя гразевыя патокі (да 90 км); фумаролы. с. 374
БЕЙ-БІЕ́НКА Рыгор Якаўлевіч (7.2.1903, г. Белаполле Сумскай вобл., Украіна — 3.11.1971), савецкі энтамолаг. Чл.-кар. АН СССР (1953). Засл. дз. н. Расіі (1963). Скончыў Омскі с.-г. Ін-т (1925). З 1929 у навук. установах Ленінграда. Навук. працы па экалогіі і сістэматыцы насякомых, тэорыі аховы раслін. Праводзіў даследаванні на Беларусі (Белавежская пушча і інш.). Аўтар падручнікаў («Агульная энтамалогія», 1966, і інш ). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.: Насекомые таракановые. М.; Л., 1950; Кузнечиковые. М.; Л., 1954; Саранчовые фауны СССР и сопредельных стран. Ч. 1—2. М.; Л., 1951 (разам з Л.Л.Мішчанка). с. 374
БЕ́ЙБУТАЎ Рашыд Маджыд аглы (14.12.1915, Тбілісі — 9.6.1989), азербайджанскі спявак (лірычны тэнар). Нар. арт. СССР (1959). Герой Сац. Працы (1980). З 1944 саліст Бакінскай філармоніі, у 1953—60 — Азерб. т-ра оперы і балета. Заснавальнік (1966) і кіраўнік Азерб. т-ра песні. Сярод партый Балаш («Севіль» Ф.Амірава), Аскер («Аршын мал алан» У.Гаджыбекава; здымаўся ў аднайм. кінафільме). Дзярж. прэмія СССР 1946; Дзярж. прэмія Азербайджана 1978.
Літ.: Абасова Э. Рашид Бейбутов. Баку, 1965. с. 375
БЕ́ЙДЗІНА Ламара Барысаўна (н. 6.9.1952, г. Тэтры-Цкара, Грузія), бел. спартсменка (стралковы спорт). Чэмпіёнка Еўропы ў складзе каманды СССР і сярэбраны прызёр у асабістым першынстве ў 1976, 1977, чэмпіёнка (1976—77) і рэкардсменка СССР (1977) у стральбе з малакалібернага і стандартнага пісталета. с. 375
БЕ́ЙКЕР (Baker) Сэмюэл Уайт (8.6.1821, Лондан — 30.12.1893), англійскі падарожнік, даследчык Афрыкі. У 1861—65 арганізаваў экспедыцыю ў Афрыку. З мэтай вывучэння цячэння Ніла і яго прытокаў прайшоў праз Судан і паўд. Эфіопію. У 1864 адкрыў другі выток Белага Ніла — воз. Мабуту-Сесе-Сека, вадаспад Мерчысан на р. Вікторыя-Ніл. У 1870—73 па даручэнні віцэ-караля Егіпта кіраваў егіп. ваен. экспедыцыямі, каб устанавіць гандл. кантакты з краінамі ў бас. Белага Ніла, а таксама ліквідаваць у гэтым раёне гандаль нявольнікамі. Даследаваў Кіпр (1875), падарожнічаў па Індыі, ЗША і Японіі. с. 375
БЕЙЛЬ (Bayle) П’ер (18.11.1647, Карла-Бейль, дэп. Ар’еж, Францыя — 28.12.1706), французскі публіцыст, філосаф, адзін з ранніх прадстаўнікоў франц. Асветніцтва. Праф. Седанскай акадэміі (1675—82) і Ратэрдамскага ун-та (1681—92). Яго светапогляд сфарміраваўся пад уплывам скептыцызму Мантэня, філасофіі Дэкарта, прыродазнаўчанавук. адкрыццяў 17 ст. Асн. твор «Гістарычны і крытычны слоўнік» (т. 1—2, 1695—97) паўплываў на развіццё еўрап. вальнадумства. Ад ідэі верацярпімасці Бейль прыйшоў да рэліг. скептыцызму, крытыкаваў рэліг. догматы і сцвярджаў незалежнасць маралі ад рэлігіі, распаўсюджваючы свой скептыцызм на традыц. філасофію і навуку. с. 375
БЕЙЛЬШТЭ́ЙН Фёдар Фёдаравіч (17.2.1838, С.-Пецярбург — 18.10.1906), рускі хімік-арганік. Акад. Пецярбургскай АН (1886). Працаваў ва ун-тах Германіі (1859—66). З 1866 праф. Пецярбургскага ун-та. Навук. даследаванні злучэнняў араматычнага шэрагу: сінтэз рэчываў і правілы замяшчэння ў іх. Адзін з першых даследчыкаў каўказскай нафты. Прапанаваў рэакцыю выяўлення хлору ў арган. злучэннях (проба Бельштэйна). Складальнік шматтомнага даведніка па арган. злучэннях. З 1951 у Германіі выдаецца даведнік па арган. хіміі, названы яго імем.
Літ.: Шмулевич Л.А., Мусабеков Ю.С. Ф.Ф.Бейльштейн, 1838—1906. М., 1971. с. 375
БЕ́ЙРА (Beira), горад на У Мазамбіка, на ўзбярэжжы Мазамбікскага праліва Індыйскага ак. Адм. ц. правінцыі Сафала. Засн. ў 1891. 246 тыс. ж. (1986). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Важны марскі порт, абслугоўвае таксама Зімбабве, Замбію, Малаві і паўд.-ўсх. раёны Заіра. Харч., тэкст., дрэваапр., металаапр. прам-сць; нафтаперапрацоўка. Веласіпедная фабрыка. с. 375
БЕЙРУ́Т , горад, сталіца Лівана. Размешчаны на скалістым п-ве на ўсх. узбярэжжы Міжземнага м. 1,1 млн. ж. (1990). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Порт (вываз цытрусавых, яблыкаў, аліўкавага алею, шоўку-сырцу, воўны). Праз Бейрут ідзе транзітны гандаль краін Б. і Сярэдняга Усходу з Еўропай і інш. рэгіёнамі. Прамысл. і гандл.-фінансавы цэнтр Лівана. У Бейруце і яго прыгарадах каля 70% усіх прамысл. прадпрыемстваў краіны. Тэкст., харч., гарбарная, нафтаперапр., цэм., металаапр. прам-сць. Цэнтр турызму. 4 ун-ты. Музеі: Нац. музей Лівана, прыгожых мастацтваў, амер. ун-та.
Вядомы з 15 ст. да нашай эры пад назвай Берыт, горад і порт Фінікіі. У 3 ст. да нашай эры — 4 ст. нашай эры значны гандл.-рамесны цэнтр, меў аўтаномію і права чаканіць манету. З 635 у складзе Арабскага халіфата. У 1110—1291 (з перапынкам) пад уладай крыжаносцаў, у 14—15 — егіп. мамлюкаў. У 1516—1918 у складзе Асманскай імперыі. Пры эміру Фахр-ад-дзіне ІІ (1590—1635) сталіца створанай ім незалежнай ліванскай дзяржавы, рэзідэнцыя эміра. У 1920—43 адм. цэнтр падмандатнага Францыі Лівана. З 1943 сталіца Ліванскай Рэспублікі. У 1952—75 фін. і банкаўскі цэнтр Б Усходу. Моцна пацярпеў у час працяглай грамадз. вайны (1975—90).
У горадзе захаваліся рэшткі фінікайскіх, рымскіх і візант. збудаванняў. Сярод арх. помнікаў сярэднявечча мячэць Амара (Джамі аль-Амары, перабудавана ў 1291 з царквы Іаана Хрысціцеля) і «Палацавая мячэць» (пач. 16 ст.). Сучасны Бейрут — з прамымі вуліцамі, шырокай набярэжнай і 3 гал. плошчамі, забудаваны шматпавярховымі дамамі (арх. А.Табет і інш.). У паўн. частцы горада — атэлі «Сен-Жорж» і «Фінікія», будынак Мін-ва юстыцыі, стадыён на 100 тыс. гледачоў і інш. За 25 км ад Бейрута — палац Бейт-эд-дзін, аздоблены мармурам і размалёўкай (19—20 ст.). с. 375
БЕЙСБО́Л (англ. baseball), спартыўная гульня з мячом і бітай. Узнікла ў ЗША на пач. 19 ст. Гуляюць 2 каманды па 9 чал. на пляцоўцы ў выглядзе ромба з бакамі ў 90 футаў (27,4 м). Вуглы пляцоўкі лічацца «базай» («домам»). Спартсмены атакуючай каманды па чарзе стаяць каля «базы», адбіваюць бітай мяч, які кідаюць ім, і пакуль ён ляціць, перабягаюць да другой «базы». Сапернікі імкнуцца злавіць мяч і пацэліць ім у таго, хто перабягае да «базы». Калі гэта ўдаецца зрабіць тройчы, каманды мяняюцца месцамі. Каманда, якае мае найб. колькасць перабежак праз усе «базы» ў свой «дом» пасля 9 такіх змен, лічыцца пераможцай. Спрошчаны варыянт бейсболу — софтбол (можна гуляць на невял. пляцоўках, у тым ліку ў зале). Падобныя на бейсбол гульні ёсць і ў інш. народаў: бел. апука, англ. крыкет, рус. лапта і інш. с. 375
БЕЙТ (араб.), двухрадкоўе ў араба-, фарсі-, урду- і цюркамоўнай паэзіі; асн. адзінка строфікі аруза (сістэмы вершаскладання ў арабскай паэзіі). Дзеліцца на 2 паўвершы (місра) з аднолькавай колькасцю складоў і звычайна ўтварае закончаную думку. Можа выступаць у якасці самаст. твора з парнай рыфмай. с. 375
БЕ́ЙТНІК (Бетнік, Бейтніг) Мацей (люты 1708 ці 1705 —20.4.1749), бел. жывапісец. Выканаў насценныя размалёўкі ў езуіцкім калегіуме ў Жодзішках (Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.; 1731—36), касцёле св. Міхала ў Нясвіжы (1736—37; капліца Святых анёлаў), езуіцкім касцёле ў Мінску (1737—45; у тым ліку размалёўкі фамільнай капліцы надворнага маршалка літоўскага Ігната Завішы, 1739). У 1746—49 жыў у Полацку. с. 375
БЕ́ЙТС (Bates) Генры Уолтэр (8.2.1825, г. Лестэр, Вялікабрытанія — 16.2.1892), англійскі прыродазнавец і падарожнік. У 1848—58 разам з А.Р.Уолесам у Бразіліі сабраў калекцыю насякомых — больш за 14,7 тыс. відаў, у тым ліку 800 раней невядомых навуцы. Адкрыў і растлумачыў з’яву мімікрыі ў матылёў даліны р. Амазонка (1862). Выпадак падабенства ядомага насякомага да неядомага наз. бейцаўскай мімікрыяй. Чл. Каралеўскага геагр. т-ва (з 1881).
Тв.: Рус. пер. — Натуралист на реке Амазонке. М., 1958. с. 375
БЕЙШЭНАЛІ́ЕВА Бібісара (Бюбюсара; 17.5.1926, кішлак Таш-Цюбе Канцкага р-на, Кыргызстан — 10.5.1973), кіргізская артыстка балета. Нар. арт. СССР (1958). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1949). З 1941 салістка Кіргізскага т-ра оперы і балета. Валодала высокай танц. культурай і нац. своеасаблівасцю. Значна паўплывала на станаўленне і развіццё кірг. нац. балета. Сярод партый: Чалпон і Айдай («Чалпон» М.Раўхвергера), Анар, Сайра («Анар», «Вясна ў Ала-Тоа» У.Уласава і У.Ферэ), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Марыя і Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева). Дзярж. прэмія Кіргізіі імя Тактагула 1970. с. 376
БЕК , бег, бей, бій (цюрк.), тытул родаплемянной, а потым феад. знаці ў краінах Б. і Сярэдняга Усходу. с. 376
БЕК Аляксандр Альфрэдавіч (3.1.1903, г. Саратаў, Расія — 2.11.1972), рускі пісьменнік. Першая аповесць «Курака» (1934) прысвечана вядомаму металургу-доменшчыку з Беларусі. Вядомасць прынесла аповесць «Валакаламская шаша» (1943—44) пра абарону Масквы ў 1941; яе працяг — аповесці «Некалькі дзён», «Рэзерв генерала Панфілава» (абедзве 1960). Аўтар нарысаў, апавяданняў, аповесцяў пра металургаў (зб. «Доменшчыкі», 1946; «Цімафей — Адкрытае сэрца», 1948), раманаў «Маладыя людзі» (1954, разам з М.Лойкам), «Жыццё Беражкова» (1956). Раман «Новае прызначэнне» (выд. 1986) пра маральныя праблемы, звязаныя з камандна-адміністрацыйнай сістэмай 1930— 50-х г. с. 376
БЕК (Beck) Юзаф (4.10.1894, Варшава — 5.6.1944), дзяржаўны дзеяч Польшчы. У 1-ю сусв. вайну афіцэр польскіх легіёнаў Ю.Пілсудскага ў складзе аўстра-венг. арміі, потым у Войску Польскім, палкоўнік. У 1922—23 ваен. аташэ ў Францыі. Удзельнік перавароту Пілсудскага ў маі 1926. У 1932—39 міністр замежных спраў; падрыхтаваў падпісанне польска-герм. дагавору аб ненападзенні (1934), дамогся ад кіраўніцтва Чэхаславакіі перадачы Польшчы Цешынскай Сілезіі (1938), процідзейнічаў правядзенню Сав. Саюзам палітыкі «калект. бяспекі» і адхіліў яго прапановы аб аказанні польск. боку ў выпадку нападзення дапамогі (май 1939), спадзеючыся на падтрымку Англіі і Францыі. Пасля паражэння Польшчы на пач. 2-й сусв. вайны пераехаў з урадам у Румынію, дзе быў інтэрніраваны. С.Б.Каўн. с. 376
БЕКА́Р , глядзі ў арт. Альтэрацыя. с. 376
БЕ́КАРЫ Я́МА , гл. Біятэрмічная яма. с. 376
БЕКА́РЫЯ (Beccaria) Чэзарэ (15.3.1738, Мілан — 28.11.1794), італьянскі асветнік, юрыст і публіцыст. Навучаўся ў езуіцкай калегіі. Д-р права. У галіне крымін. права праводзіў ідэі франц. асветнікаў. У працы «Пра злачынствы і пакаранні» (1764) упершыню даў крытычны аналіз сучаснага яму крымін. заканадаўства і яго выкарыстання на практыцы. Вял. значэнне мелі яго ідэі пра адпаведнасць пакарання ўчыненаму злачынству. с. 376
БЕ́КЕНБАЎЭР (Beckenbauer) Франц (н. 11.9.1794, Мюнхен), нямецкі спартсмен і трэнер (футбол). Чэмпіён свету (1974), Еўропы (1972). Лічыўся адным з лепшых у свеце футбольным абаронцам, у 1972 і 1976 прызнаны лепшым футбалістам Еўропы. Пад кіраўніцтвам Бекенбаўэра каманда ФРГ стала чэмпіёнам свету (1990). с. 376
БЕ́КЕР (Becker) Барыс (н. 22.11.1967, г. Ляймен, Германія), нямецкі спартсмен (тэніс). Пераможца ў адзіночным разрадзе турніраў ва Уімблдане (1985, 1986, 1989), адкрытых чэмпіянатаў ЗША (1989), Аўстраліі (1991, 1995), турніра «Мастэрс» (1988, 1992). У 2-й пал. 1980 — пач. 1990-х г. быў лідэрам сярод лепшых тэнісістаў свету. с. 376
БЕКЕ́Р (Becker) Жак (15.9.1906, Парыж — 20.2.1960), французскі кінарэжысёр. З 1932 асістэнт рэж. Ж.Рэнуара. Першы значны самастойны фільм — «Апошні козыр» (1942). Творчасць Бекера вылучалася стрыманасцю эмоцый, дакладнасцю і вытанчанасцю, цікавасцю да раскрыцця чалавечых характараў. Сярод лепшых фільмаў «Гупі — Чырвоныя Рукі» (1943), «Антуан і Антуанета» (1947), «Спатканне ў ліпені» (1949), «Залаты шлем» (1952), «Не чапай здабычу» (1954), «Манпарнас, 19» (1958), «Дзірка» (1960). с. 376
БЕ́КЕР (Becker) Карл Генрых (12.4.1876, Амстэрдам — 10.2.1933), нямецкі гісторык ісламу, дзярж. дзеяч. Праф. Гейдэльбергскага, Гамбургскага, Бонскага і Берлінскага ун-таў, замежны чл.-кар. Рас. АН (1924). У 1910—33 выдаваў час. «Der Islam» («Іслам»). У 1921 і 1925—30 міністр па справах культаў у Прусіі. Заснаваў герм. Ісламскае т-ва, садзейнічаў рэформе вышэйшай школы, заснаваў першую Пед. акадэмію (1925), Германскую акадэмію паэзіі. Аўтар «Нарысаў па гісторыі Егіпта за ісламскім часам» (т. 1—2, 1902—03), «Даследаванняў ісламу» (т. 1—2, 1924— 32) і інш. с. 376
БЕ́КЕР Раман Рыгоравіч, танцоўшчык канца 18 — пач. 19 ст. Нарадзіўся на Шклоўшчыне. Прыгонны графа С.Г.Зорыча, у 1780—90-я г. танцоўшчык Шклоўскага тэатра Зорыча. У 1800 у ліку 14 шклоўскіх артыстаў балета вывезены балетмайстрам І.Вальберхам у Пецярбургскі імператарскі т-р. Выступаў у пантамімных партыях. У 1812 уступіў у Пецярбургскае апалчэнне, вызначыўся ў баях, у т.л. пад Полацкам, Чашнікамі, Барысавам, Смалянамі і інш., узнагароджаны Георгіеўскім крыжам, атрымаў чын прапаршчыка. Пасля расфарміравання апалчэння (1814) беспаспяхова хадайнічаў аб вяртанні на пецярбургскую сцэну. Жыў у Харкаве. Г.І.Барышаў. с. 376
БЕ́КЕР Ян Самуэль, архітэктар 2-й пал. 18 ст. Працаваў у канцлера ВКЛ кн. Л.Сапегі. Паводле яго праектаў пабудаваны Ружанская Петрапаўлаўская царква і манастыр базыльян (1779), Ружанскі касцёл Казіміра (1792, уваходзіў у комплекс базыльянскага манастыра), Дзярэчынскі палац (1786, з арх. Л.Гуцэвічам), рэканструяваны Ружанскі Троіцкі касцёл (1779), перабудаваны Ружанскі палац (1784—86, глядзі Ружанскі палацавы комплекс). с. 376
БЕКЕРЭ́ЛЬ (Becquerel), сям’я франц. фізікаў.
Антуан Сезар (7.3.1788, Шаціён-Каліньі, дэп. Луарэ, Францыя — 18.1.1878), член Парыжскай АН (1829). Асн. працы па люмінесцэнцыі, крышталяоптыцы, магнетызму, тэрмаэлектрычнасці. Аляксандр Эдмон (24.3.1820, Парыж — 11.5.1891), сын Антуана Сезара, член Парыжскай АН (1863), з 1880 яе прэзідэнт. Даследаваў прыроду фотагальванічнага эфекту, аўтар прац па пытаннях фосфарасцэнцыі, фотахіміі, фатаграфіі, атм. электрычнасці і інш. Антуан Анры (15.12.1852, Парыж — 25.8.1908), сын Аляксандра Эдмона, член Парыжскай АН (1889). Даследаванні па электрамагнетызме, оптыцы, фота- і электрахіміі, метэаралогіі. Адкрыў (1896) і даследаваў радыеактыўнае выпрамяненне соляў урану. Нобелеўская прэмія 1903. Яго імем названа адзінка радыеактыўнасці бекерэль. Жан (5.2.1878, Парыж — 4.7.1953), сын Антуана Анры, член Парыжскай АН (1946). Навук. працы па фоталюмінесцэнцыі, магнітаоптыцы, крышталяоптыцы.
Літ.: Капустинская К.А. Анри Беккерель. М., 1965. с. 376
БЕКЕРЭ́ЛЬ , адзінка актыўнасці нукліда ў радыеактыўнай крыніцы (актыўнасці ізатопа) у СІ. Абазначаецца Бк. 1 Бк роўны актыўнасці нукліда, пры якой за 1 с адбываецца 1 акт распаду. Названа ў гонар франц. фізіка А.А. Бекерэля (гл. ў арт. Бекерэль). 1 Бк=2,703· 10-11 кюры. с. 376
БЕ́КЕТ (Beckett) Сэмюэл Барклі (13.4.1906, Дублін — 22.12.1989), пісьменнік. Па паходжанні ірландзец. Пісаў на фанц. і англ. мовах. Скончыў Трыніты-каледж у Дубліне (1927). Быў сакратаром Дж.Джойса. Удзельнік франц. Руху Супраціўлення. Адзін з заснавальнікаў абсурду драмы («У чаканні Гадо», 1952; «Канец гульні», 1957; «Апошняя стужка Крапа», 1959; і інш.). У п’есе «Катастрофа» (1982) выступіў супраць абмежавання свабоды мастака. Тэкст раманаў «Мёрфі» (1938), «Малой», «Малон памірае» (абодва 1951), «Невыказны», «Уот» (абодва 1953), «Як гэта» (1961)и— алагічны, без сувязі «паток свядомасці». Аўтар зб-каў апавяданняў («Больш уколаў, чым штуршкоў», 1934), вершаў («Кастаньеты рэха», 1936) і артыкулаў («Кавалкі і абрыўкі», 1977), анталогіі «Я не магу працягваць, я працягваю» (1976), эсэ пра М.Пруста (1931) і Джойса (1936). У яго творах знайшла ўвасабленне экзістэнцыялісцкая канцэпцыя свету і чалавека. На бел. мову п’есу Бекета «Не я» пераклаў Л.Баршчэўскі (у кн. «Пры зачыненых дзвярах», 1995). Нобелеўская прэмія 1969.
Тв.: Рус. пер. — В ожидании Годо // Иностр. лит. 1966. № 10; Изгнанник: Пьесы и рассказы. М., 1989; (Пьесы) // Театр парадокса. М., 1991; Театр. М., 1992.
Літ.: Проскурникова Т.Б. Французская антидрама. М., 1968; Лявонава Е. А. Жыццё ідзе? // Культура. 1994. № 39.
Е.А.Лявонава. с. 376
БЕ́КЕШ Каспар (1520, Трансільванія — 7.11.1579), палітычны і ваенны дзеяч, бел. мысліцель. Венгр па паходжанні. Быў сапернікам Стафана Баторыя ў барацьбе за трансільванскае княжанне, пазней — яго сябар і саюзнік. Пасля абрання Стафана Баторыя каралём Рэчы Паспалітай Бекеш камандаваў венгерскай пяхотай у каралеўскім войску. Свае ваенныя здольнасці паказаў у час Лівонскай вайны 1558—83, асабліва ў бітвах пад Гданьскам (1578) і Полацкам (1579). У апошнія гады жыцця атрымаў шляхецтва ВКЛ, некаторы час быў гарадзенскім ваяводам. Вакол яго групаваліся прыхільнікі антытрынітарызму. Паводле сведчання сучаснікаў, Бекеш не вызнаваў ніякай рэлігіі. Калі ён памёр у Гродне, каталіцкая і праваслаўная цэрквы забаранілі хаваць яго на сваіх могілках; пахаваны ў Вільні на высокім беразе ракі Вільня. Паводле наказу Бекеша, на яго надмагіллі высечаны надпіс: «...Не веру ў Бога, не прагну яго неба, не баюся пекла, не турбуюся пра Божы суд, не трывожуся пра цела і тым больш пра душу, якая памерла разам са мною...».
Тв.: У кн.: Из истории философской и обшественно-политической мысли Белоруссии. Мн., 1962. С. 92—99. с. 377
БЕ́КІШ Освальд-Ян Лявонавіч (н. 27.8.1938, в. Трабы Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. імунолаг. Д-р біял. н. (1973), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1984). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1962). З 1974 у Віцебскім мед. ін-це (з 1991 прарэктар). Навук. працы па даследаванні ролі алергічных рэакцый у патагенезе гельмінтозаў і ўплыў на іх спецыфічнай і патагенетычнай тэрапіі. Медаль Ц.І.Скрабіна УАСГНІЛ 1984.
Тв.: Медицинская паразитология. Л , 1989; Тропическая паразитология. Витебск, 1995 (разам з Л.А.Храмцовай). с. 377
БЕКЛЯМІ́ШАЎ Уладзімір Аляксандравіч (16.8.1861, г. Днепрапятроўск — 1920), рускі скульптар, пераважна партрэтыст і жанрыст. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1878—87), пазней яе праф. (з 1894) і рэктар (1900—02 і 1906—11). У творчасці спалучаў уплыў перасоўнікаў і познаакадэмічнае мастацтва («Якія свежыя на дзіва былі ружы», 1892, «Вясковая любоў», 1896; партрэты А.А.Рыцоні, 1902, А.І.Куінджы, 1909; і інш.). Аўтар помнікаў Ермаку ў Новачаркаску (1904) і С.П.Боткіну ў Пецярбургу (1908). с. 377
БЕКЛЯМІ́ШАЎ Уладзімір Мікалаевіч (4.10.1890, г. Гродна — 4.9.1962), савецкі заолаг, заснавальнік навук. школы паразітолагаў і мед. энтамолагаў. Акад. АМН (1945) і правадзейны чл. Польскай АН (1949), праф. (1920). Засл. дз. н. РСФСР (1947). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1913). З 1920 у Пермскім ун-це, з 1932 у Ін-це малярыі, мед. паразіталогіі і гельмінталогіі ў Маскве, з 1934 у Маскоўскім ун-це. Стварыў вучэнне пра малярыйныя ландшафты ў СССР, распрацаваў практычныя мерапрыемствы па ліквідацыі малярыі ў краіне. Навук. працы па параўнальнай анатоміі беспазваночных, біяцэналогіі, параўнальнай і эвалюцыйнай паразіталогіі. Дзярж. прэмія СССР 1944, 1952.
Тв.: Учебник медицинской энтомологии. Ч. 1—2. М., 1949; Основы сравнительной анатомии беспозвоночных. Т. 1—2. 3 изд. М., 1964. с. 377
БЕ́КМАН (Beckmann) Макс (12.2.1884, Лейпцыг — 27.12.1950), нямецкі жывапісец, графік. Вучыўся ў маст. школе ў Веймары, Парыжы і Жэневе (1903—04). З 1904 працаваў у Берліне, з 1937 у эміграцыі. Экспрэсіянісцкімі прыёмамі ўвасабляў трагедыю асуджанага на пагібель чалавецтва: цыклы афортаў «Твары» (1914—18), літаграфіі «Ноч», «Пекла» (1918—19), трыптыхі «Ад’езд» (1935) і «Арганаўты» (1949—50). Ствараў драм. кампазіцыі, часта з глыбокім падтэкстам, партрэты, пейзажы, нацюрморты: «Узнясенне» (1909), «Зняцце з крыжа» (1917), «Старая акторка» (1926), «Аўтапартрэт у смокінгу», «Вялікі нацюрморт з падзорнай трубой» (абодва 1927), «Лунаючы» (1944) і інш.
Я.Ф.Шунейка. с. 377
БЕКМА́НІЯ (Весkmannia), род кветкавых раслін сям. метлюжковых. 2 віды. Пашыраны ў нетрапічных раёнах Еўропы, Азіі, Паўн. Амерыкі. На Беларусі на заліўных лугах і каля вадаёмаў трапляецца бекманія звычайная (Весkmannia eruciformis); бекманія ўсходняя (Весkmannia syzigachne) — рэдкая заносная расліна.
Шмат- або двух- і аднагадовыя травяністыя расліны з кароткімі паўзучымі парасткамі або без іх; утвараюць рыхлыя ці шчыльныя дзярніны. Сцябло (саломіна) выш. 30—150 см, прамастойнае. Лісце лінейнае, плоскае. Кветкі дробныя, сабраныя ў 1—2-кветкавыя сціснутыя з абодвух бакоў каласкі. Суквецце — густая аднабокая коласападобная мяцёлка даўж. да 30 см. Плод — зярняўка. Кармавыя расліны. Культывуецца (ураджайнасць да 30 ц/га), выкарыстоўваецца ў травасумесях пры залужэнні поймаў. с. 377
БЕКМЕ́С (тур.), канцэнтраваны (упараны) сок вінаграду. Мае цукар, арган. к-ты і вітаміны. Выкарыстоўваюць у кандытарскай прам-сці, вінаробстве, таксама як пажыўны і лячэбны прадукт. с. 377
БЕК-НАЗА́РАЎ (Бекназаран) Амо (Амбарцум) Іванавіч (31.5.1892, Ерэван — 27.5.1965), акцёр і рэжысёр кіно, сцэнарыст. Нар. арт. Арменіі (1935). Адзін з заснавальнікаў кінамастацтва Арменіі, Грузіі, Азербайджана. Лепшыя фільмы — гістарычныя і экранізацыя твораў арм. класікі: «Намус» (1925), «Дом на вулкане» (1928), «Севіль» (1929), «Пэпо» (1935), «Зангезур» (1938, Дзярж. прэмія СССР 1941), «Давід-Бек» (1944), «Насрэдзін у Хаджэнце» (1959, з Э.Карамянам). Яго фільмы вылучаліся тэмпераментам, нац. каларытам. Аўтар сцэнарыяў шэрагу сваіх фільмаў. Яго імя прысвоена кінастудыі «Арменфільм». с. 377
БЕКО́Н (англ. bacon), засоленая ахалоджаная палавіна свіной тушы, без ніжніх канечнасцяў, пазваночніка, касцей таза, грудзіны. Характарызуецца нятлустым сакавітым мясам, пранізаным роўнымі слаямі сала, а таксама белай тонкай скурай без плямаў і пашкоджанняў. Для атрымання бекону выкарыстоўваюць маладых (6—8 мес) свіней мяснога тыпу, якія адкормліваюцца па спец. схеме (беконны адкорм). с. 378
БЕКРО́С (англ. backross), зваротнае скрыжаванне, скрыжаванне гібрыда першага пакалення з адной з бацькоўскіх формаў. У вузкім сэнсе бекрос — скрыжаванне гетэразіготнага па пэўных генах арганізма з гомазіготнымі па гэтых генах асобінамі. Выкарыстоўваецца для выяўлення генатыпічнай структуры арганізма (гл. Аналітычнае скрыжаванне), а таксама для пераадолення бясплоддзя гібрыдаў першага пакалення пры аддаленай гібрыдызацыі. с. 378
БЕКЮ́ Аўгуст (3.5.1771, г. Гродна — 26.7.1824), бел. ўрач. Д-р філасофіі і медыцыны (1793), праф. (1806). Вучыўся ў Гродне і Кёнігсбергу. З 1797 у Вышэйшай школе Літвы (з 1803 Віленскі ун-т). Адзін з першых у Беларусі і Літве пачаў вакцынацыю супраць воспы. Навук. працы па шпітальнай справе і гігіене дзіцячага ўзросту.
Літ.: Bieliński J. Uniwersytet Wileński, 1579—1831. Т. 1—2. Krakόw, 1899—1900. с. 378
БЕЛ , адзінка лагарыфмічнай велічыні, што служыць для вымярэння рознасці ўзроўняў аднайменных энергет. (магутнасць, энергія і інш.) ці сілавых (напружанасць поля, ціск і інш.) фіз. велічыняў. Абазначаецца Б. 1Б = lg(Р2 /Р1) пры Р2=10Р1 або 1Б==2lg(F2 /F1) пры <FORMULA>, дзе Р1 і Р2(F1 і F2) —аднайменныя энергетычныя (сілавыя) велічыні. Часцей выкарыстоўваецца долевая адзінка —дэцыбел; 1дБ=0,1Б. Названа ў гонар А.Г.Бела. с. 378
БЕЛ (Bell) Аляксандр Грэям (3.3.1847, г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 2.8.1922), англійскі інжынер, вынаходца тэлефона. Скончыў Эдынбургскі і Лонданскі ун-ты. Праф. Бостанскага ун-та (1873). У 1876 атрымаў патэнт ЗША на вынайдзены тэлефон, у 1877 — дадатковы патэнт на ўдасканаленне яго. Асн. работы і патэнты ў галіне запісу і ўзнаўлення гуку. с. 378
БЕЛ (Bell) Даніэль (н. 10.5.1919, Нью-Йорк), амерыканскі сацыёлаг і публіцыст. Праф. Калумбійскага (1952—69) і Гарвардскага (з 1969) ун-таў. Старшыня «Камісіі 2000 года» Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Адзін са стваральнікаў канцэпцыі «постіндустрыяльнага грамадства» і «канца веку ідэалогіі», тэарэтык сац. прагназавання і планавання. Гал. працы: «Канец ідэалогіі» (1960), «Капіталізм сёння» (1971), «Станаўленне постіндустрыяльнага грамадства» (1973), «Супярэчнасці капіталістычнай культуры» (1976) і інш.
Літ.: Деменченок Э.В. Современная технократическая идеология США. М., 1984. с. 378
БЕЛ (Bell) Эндру (27.3.1753, Сент-Эндру, Шатландыя — 27.1.1832), англійскі педагог; адзін з заснавальнікаў Бел-Ланкастэрскай сістэмы ўзаемнага навучання. Святар англіканскай царквы. Адукацыю атрымаў ва ун-це Сент-Эндру. З 1789 загадваў прытулкам для сірот вайскоўцаў каля Мадраса (Індыя). У 1791 увёў там сістэму ўзаемнага навучання, калі дзеці вучаць адзін аднаго пад кіраўніцтвам настаўніка. Сваю «мадраскую сістэму» выклаў у творы «Вопыт навучання, праведзены ў Мадрасе...» У 1812 і 1827 выдаў дапаможнік для школ, якія працавалі па яго метадзе. Сістэма Бела была выкарыстана таксама ў Ірландыі і Канадзе. с. 378
БЕЛААЗЕ́РСК , горад у Беларусі, у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. За 27 км ад г. Бяроза, 136 км ад Брэста, 19 км ад чыг. ст. Бронная Гара на лініі Мінск— Брэст. 12,8 тыс. ж. (1995). Бярозаўская ДРЭС, энергамеханічны завод (рамонт электраабсталявання), прадпрыемствы па вытв-сці будматэрыялаў, лёгкай прам-сці, доследны рыбгас «Белаазерск». 3 сярэднія школы, праф.-тэхн. вучылішча электратэхнікаў, 2 б-кі, бальніца. Царква св. Серафіма Сароўскага. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.
Узнік у 1958 на месцы в. Ніўкі ў сувязі з буд-вам Бярозаўскай ДРЭС. З 12.1.1960 р.п. Бярозаўскі, цэнтр пасялковага Савета 25.6.1960 перайменаваны ў Белаазерск, з 1963 пасёлак абл., з 1965 раённага падпарадкавання. У 1969 — 9 тыс. ж. З 16.9.1970 горад. с. 378
БЕЛААЗЁ́РСКІ КАНА́Л , меліярацыйны канал у Беларусі, у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобл., правы прыток Дняпроўска-Бугскага канала. Даўж. 16 км. Пачынаецца з воз. Белае на мяжы з Валынскай вобласцю Украіны, за 5,6 км на Пд ад в. Гаравіца. Упадае ў водападзельны б’еф Дняпроўска-Бугскага канала каля в. Селішча. Пабудаваны ў 1905—10 для падачы вады з Прыпяці; рэгулюецца плацінай каля в. Радастава. с. 378
БЕЛАБАРО́ДАЎ Афанасій Паўланцьевіч (31.1.1903, в. Акініна-Баклашы Іркуцкай вобл., Расія — 1.9.1991), генерал арміі (1963), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У Вял. Айч. вайну з кастр. 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім франтах, камандаваў дывізіяй, корпусам, арміяй. Пад яго камандаваннем войскі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту вызначыліся ў Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944. У 1963—68 камандуючы войскамі Маскоўскай ваен. акругі. с. 378
БЕЛАБЛО́ЦКІ Браніслаў (1861, в. Астрашын, Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 14.4.1888), рэвалюцыянер, сацыёлаг, літаратурны крытык, перакладчык. Скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся на юрыд. ф-це Пецярбургскага ун-та, адначасова ў Пецярбургскай АМ. Удзельнічаў у рабоце гурткоў «Народнай волі». З 1882 у Варшаве, супрацоўнічаў з дзеячамі партыі «Пралетарыят», вёў рэв. прапаганду. Друкаваўся ў газ. «Рrzegląd Tygodniowy» («Штотыднёвы агляд») і час. «Аteneum» («Атэнэум»), У літ.-крытычных творах падкрэсліваў грамадзянскі характар л-ры, патрабаваў рэаліст. адлюстравання жыцця працоўных. У сацыялагічных даследаваннях крытыкаваў т.зв. арганічную тэорыю грамадства Г.Спенсера, лічыў, што рухальнай сілай развіцця грамадства з’яўляюцца сац. супярэчнасці. Адзін з перакладчыкаў «Капіталу» К.Маркса на польскую мову.
Тв.: Szkice literackie /Орrас. L. Krzywicki. Warszawa, 1932; Szkice społeczme i literackie / Орrас. S.Sandler. Warszawa,1954. с. 378
БЕЛАБО́Г , Белы Бог, Бялун, персанаж язычніцкай міфалогіі славян, увасабленне белых (добрых) сіл; бог удачы і шчасця. Супрацьлегласць Белабога — Чарнабог. с. 379
БЕЛАБО́ЦКІ (Белаблоцкі) Андрэй (Ян) Хрыстафоравіч, усходнеславянскі філосаф і паэт 2-й пал. 17 — пач. 18 ст. Скончыў Слуцкую кальвінісцкую гімназію, вучыўся ў Францыі, Італіі, Іспаніі. Быў кальвінісцкім прапаведнікам у Слуцку, настаўнікам у Магілёве. З-за ганенняў езуітаў пераехаў у Смаленск, у 1681 — у Маскву, дзе прыняў праваслаўе. Да пераходу ў праваслаўе не прызнаваў афіц. царквы, крытыкаваў Біблію. Веру лічыў асабістай справай кожнага чалавека, філасофію ставіў вышэй за багаслоўе. У яго філас. поглядах перапляталіся ідэі рацыяналізму, дэізму і пантэізму. Адстойваў адзінства душы і цела. Аўтар твораў «Кароткая гутарка літасці з ісцінаю» (1685), «Вялікая навука Раймунда Люлія» і «Кніга філасофская» (1698—99) і інш. У гал. паэт. творы — паэме «Пентатэугум, або Пяць кніг кароткіх...» — сцвярджаецца марнасць зямнога быцця, апісваюцца карціны пякельных пакут, канца свету. Пераклаў першыя 2 кнігі трактата Фамы Кемпійскага «Аб наследаванні Хрысту». с. 379
«БЕЛАВЕ́ЖА» , бел. літ.-маст. аб’яднанне ў Польшчы. Створана ў 1958 пры Гал. праўленні Бел. грамадска-культ. т-ва (БГКТ). Садзейнічае развіццю бел.-моўнай л-ры ў Польшчы. Друкуе літ. старонку ў газ. «Ніва» (Беласток). Выдала зб-кі «Рунь» (1959), «Мой родны кут» (1963), альманах «Белавежа» (1965, 1971, 1980, 1988). Надрукавала больш за 40 кніг асобных аўтараў. Члены аб’яднання праводзяць культ.-асв. работу сярод бел. насельніцтва Беласточчыны. У Мінску выйшаў зб. літ. твораў «белавежцаў» — «Літаратурная Беласточчына» (1973), выдадзены кнігі Н.Артымовіч, А.Барскага (А.Баршчэўскага), М.Гайдука, Я.Чыквіна, В.Шведа, С.Яновіча. І.У.Саламевіч. с. 379
БЕЛАВЕ́ЖСКА-ГА́ЙНАЎСКАЯ ЗАБАСТО́ЎКА РАБО́ЧЫХ ЛЕСАПІ́ЛЬНЫХ ЗАВО́ДАЎ 1932 у Заходняй Беларусі. Адбылася 3.2—2.4.1932 пад кіраўніцтвам Гайнаўскага райкома КПЗБ і забастовачнага к-та. Удзельнічала каля 2,2 тыс. чал. Рабочыя Гайнаўкі патрабавалі павышэння зарплаты, аднаўлення на рабоце 2 незаконна звольненых лесарубаў. Да іх далучыліся рабочыя Белавежы, беспрацоўныя, сяляне. Адбыліся сутыкненні з паліцыяй. Адміністрацыя заводаў павысіла зарплату на 15%, аднавіла на рабоце звольненых. Калі прадпрыемцы парушылі ўмовы дагавору, забастоўка аднавілася. Пасля арышту 6 членаў забастовачнага к-та рабочыя рушылі на паліцэйскі ўчастак у Гайнаўцы. Паліцыя адкрыла агонь, 1 рабочы быў забіты, 8 паранены. Пахаванне забітага вылілася ў антыўрадавую дэманстрацыю. У знак пратэсту супраць бясчынстваў паліцыі забаставалі рабочыя лесапільных з-даў Белавежы і Чэрлядзі. Пад іх націскам арыштаваныя былі вызвалены і адноўлены на рабоце.
І.В.Палуян. с. 379
БЕЛАВЕ́ЖСКАЕ МІЖЛЕДАВІКО́ЎЕ , мучкапскае міжледавікоўе, гюнц-міндэльскае міжледавікоўе, другая міжледавіковая эпоха ранняга плейстацэну Беларусі (каля 543—532 тыс. гадоў назад). Наступіла пасля ясельдзінскага зледзянення (гюнцкага, данскога). Вылучана Л.М.Вазнечуком у 1958. Тыповы разрэз адкладаў міжледавікоўя каля в. Боркі Пружанскага р-на Брэсцкай вобласці (сапрапеліты і мергелі на глыб. 80—87 м). Магутнасць адкладаў Белавежскага міжледавікоўя 20 і больш метраў, пераважаюць азёрныя — сапрапеліты, мергелі, дыятаміты, супескі і суглінкі. Пароды Белавежскага міжледавікоўя найб. пашыраны ў Палессі, на Беларускай градзе і прылеглых раўнінах. Залягаюць блізка ад паверхні зямлі (нярэдка ў адорвенях) і да глыб. 210 м. Раней яны разглядаліся як адклады шклоўскага міжледавікоўя.
У час кліматычнага оптымуму міжледавікоўя раслі шыракалістыя лясы з дубу, вязу, ліпы, клёну, сярод вышэйшых раслін было 28% невядомых у сучаснай флоры Беларусі, развівалася адметная флора дыятомавых водарасцяў з характэрным відам цыклятэля рэчыцкая.
Літ.: Геология СССР. Т. 3. Белорусская ССР. М., 1971; Материалы по стратиграфии Белоруссии. Мн., 1981; Проблемы плейстоцена. Мн., 1985; Плейстоцен Речицкого Приднепровья Белоруссии. Мн., 1986; Березовский страторайон плейстоцена Белоруссии. Мн., 1993. Г.К.Хурсевіч. с. 379
БЕЛАВЕ́ЖСКАЯ ГРАДА́ , у паўночнай частцы Прыбугскай раўніны, у Камянецкім і Пружанскім р-нах Брэсцкай вобласці. Цягнецца ад мяжы з Польшчай праз Белавежскую пушчу ў бок г.п. Шарашова і г. Пружаны ў выглядзе слабапукатай да Пд дугі выш. 180—200 м (да 203 м). З’яўляецца часткай канцова-марэнных утварэнняў адной са стадый адступання дняпроўскага ледавіка. Белавежская града больш старажытная, чым узвышшы Беларускай грады. Прымеркавана да Падляска-Брэсцкай упадзіны.
Адклады антрапагену магутнасцю 80—140 м сфарміраваны ледавікамі ранняга, часткова сярэдняга плейстацэну, у іх развіты гляцыя-тэктанічныя парушэнні. Паверхня грады складзена з пясчанага і жвірова-галечнага матэрыялу, значна размытая. Вылучаюцца спадзістахвалістыя падняцці адноснай выш. 20—30 м (горы Казіная, Крамянёвая і інш.). Скразныя даліны злучаюць вярхоўі асн. рэк: Нарава і Ясельды, Нараўкі і Левай Лясной. Па градзе праходзіць частка водападзелу паміж Балтыйскім (рэкі Нараў з Нараўкай і Левая Лясная) і Чорным (Ясельда з прытокамі) морамі. У ПнЗ частцы Белавежскай грады стрататыповы разрэз Белавежскага міжледавікоўя. с. 379
БЕЛАВЕ́ЖСКАЯ ЗАБАСТО́ЎКА РАБО́ЧЫХ ЛЕСАРАСПРАЦО́ВАК 1932—33 у Заходняй Беларусі. Праходзіла з 15.10.1932 да сярэдзіны лют. 1933 пад кіраўніцтвам мясц. арг-цый КПЗБ. Удзельнічала больш за 7 тыс. бел. і польскіх рабочых лесапільных з-даў, лесарубаў і возчыкаў лесу ў Белавежскай пушчы. Бастуючыя патрабавалі павышэння зарплаты на 50%, захавання 8-гадзіннага рабочага дня, сац. забеспячэння на выпадак хваробы і беспрацоўя, бясплатнай мед. дапамогі. У шэрагу вёсак былі створаны забастовачныя к-ты. Для абароны ад нападу паліцыі, недапушчэння да работы штрэйкбрэхераў арганізоўваліся дружыны самаабароны і забастовачныя пікеты. Паліцыя арыштавала больш за 100 актывістаў, адзін з іх быў павешаны. Забастоўкі салідарнасці з рабочымі Белавежскай пушчы адбыліся ў Белавежы, Беластоку, Брэсце, Вільні, Гайнаўцы і інш. Скончылася частковым задавальненнем патрабаванняў бастуючых.
М.П.Клімец, І.В.Палуян. с. 379
БЕЛАВЕ́ЖСКАЯ ПУ́ШЧА , буйны лясны масіў на тэр. Беларусі (Брэсцкая і Гродзенская вобл.) і Польшчы, на водападзеле бас. Нёмана, Зах. Буга і Прыпяці. Агульная пл. больш за 150 тыс. га, з іх у Беларусі 87,5 тыс. га. Адзін з самых старых запаведных лясных масіваў Еўропы. Першыя абмежаванні на паляванне ўведзены ў 13 ст., з 1541 у Белавежскай пушчы пачаў ахоўвацца зубр, з 1640 забаронена высечка лесу. Занесена ЮНЕСКА у спіс сусветнай спадчыны. На тэр. Беларусі — дзярж. нац. парк Белавежская пушча, у межах Польшчы — Белавежскі нацыянальны парк.
Рэльеф Белавежскай пушчы — узгорыстая раўніна; найб. узвышаная цэнтр. ч., на ПдУ — Белавежская града. Клімат умерана цёплы. Найб. рэкі (бас. Буга): Нараў, Нараўка, Рудаўка, Гвозна, Правая і Левая Лясная. Воз. Лядскае (штучнае) і вадасх. Белавежская пушча. Глебы на Пд і Пн пераважна дзярнова-падзолістыя, у цэнтр. ч. бурыя лясныя (у нізінах трапляюцца балотныя і тарфяна-глеевыя).
У флоры каля 900 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, больш за 200 мохападобных, каля 290 лішайнікаў і больш за 2000 відаў грыбоў. Асн. лесаўтваральныя пароды: хвоя, елка, вольха, бяроза, дуб і інш. Пад лесам больш за 88% тэр. Пераважаюць бары (пад лесам каля 60% плошчы). Ельнікаў 10,3%. Шыракалістыя лясы (дубовыя, ясянёвыя, кляновыя і грабавыя) займаюць 6,8%, карэнныя чорнаальховыя і пушыстабярозавыя адпаведна 15,5 і 8,2, вытворныя драбналістыя (бародаўчатабярозавыя і асінавыя) 7,7%. Расце 26 відаў дрэў. Лясы належаць да вялікаўзроставых у Еўропе. Узрост бароў дасягае 180—200 гадоў, ельнікаў 120—160, дуброў 180—220. Захаваліся асобныя дрэвы-гіганты: хвоя (350 гадоў, выш. 35 м), елка (200 гадоў, 52 м), дуб (500 гадоў, дыяметр да 190 см) і інш. У фауне 59 відаў млекакормячых, 227 птушак, 11 земнаводных, 7 паўзуноў, 28 відаў рыб і 8,5 тыс. відаў насякомых. Белавежская пушча — апошняе прыроднае месца пражывання самага буйнога прадстаўніка еўрап. фауны зубра (каля 300 асобін, 1995). Водзяцца высакародны алень, казуля, лось, дзік, воўк, ліс, барсук, гарнастай, ласка, куніца, янотападобны сабака, выдра, бабёр (рэакліматызаваны ў 1956), зайцы русак і бяляк (апошні рэдкі), вавёрка, соні палчок, арэшнікавая і лясная, лятучыя мышы (13 відаў) і інш. Да пач. 17 ст. трапляўся тур, да пач. 19 ст. — лясны тарпан. З канца 19 ст. рабіліся спробы акліматызацыі лані (знікла ў пач. 1930-х г.), у 1962 завезены 5 тарпанападобных коней з Польшчы. Буры мядзведзь знішчаны ў сярэдзіне 19 ст. У невял. колькасці трапляецца рысь. У арнітафауне — тыповыя зах. віды (чырвоны каршун, канарэйкавы ўюрок), паўн. таежныя (трохпальцавы дзяцел, гіль, барадатая няясыць), птушкі паўд. шыракалістых лясоў (дзятлы зялёны і сівы, чаротніца дроздападобная, валасянка ястрабіная). Жывуць белы і чорны буслы, гогаль, 20 відаў драпежных птушак (у тым ліку змеяед, вялікі і малы падворлікі, арол-карлік, асаед, сокалы сапсан і каршачок, пустальга) і інш. На тэр. Белавежскай пушчы унікальныя прыродныя аб’екты: хвоя з пласцінкамі кары ў выглядзе каўнерыка, ніцая форма елкі, папарацевыя зараснікі, участкі піхты белай і дубу скальнага і інш. Складзены спіс 110 рэдкіх раслін пушчы, якія падлягаюць асаблівай ахове, 47 відаў раслін і 73 віды жывёл занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Працуе Музей прыроды Белавежскай пушчы (1945).
Літ.: Карцов Г Беловежская пуща: Ее ист. очерк, соврем. охотничье хоз. и высочайшие охоты в пуще. СПб., 1903; Беловежская пуща. Мн., 1980; Ковальков М.П, Балюк С.С., Будниченко Н.И. Беловежская пуща: Аннот. библиогр. указ. отечеств. лит. Мн., 1985; Николаева В.М., Зефиров Б.М. Флора Беловежской пущи. Мн., 1971. В.В.Семакоў. с. 380
БЕЛАВЕ́ЖСКАЯ ПУ́ШЧА , дзяржаўны нац. парк у Беларусі. Размешчаны на тэр. буйнога ляснога масіву Белавежская пушча (Камянецкі і Пружанскі р-ны Брэсцкай і Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл.). Створаны ў мэтах захавання эталонных і унікальных прыродных комплексаў і аб’ектаў прыроды, правядзення навук. даследаванняў, распрацоўкі і ўкаранення навук. метадаў аховы прыроды і прыродакарыстання, арганізацыі экалагічнай асветы і рэкрэацыйнай дзейнасці, вядзення комплекснай гаспадаркі на аснове традыц. метадаў і дасягненняў прыродакарыстання. Пушча — былая паляўнічая гаспадарка польскіх каралёў (з 15 ст.) і рус. цароў (18 — пач. 20 ст.). У 1939 абвешчана дзярж. запаведнікам, у 1957—91 дзярж. запаведна-паляўнічая гаспадарка, з 1991 дзярж. нац. парк. У 1992 уключана ЮНЕСКА у спіс аб’ектаў сусв. культурнай і прыроднай спадчыны, з 1993 біясферны запаведнік. Пл. каля 51 тыс. га (1994), у тым ліку абсалютна запаведнай ч. 15,7 тыс. га. Адм.-гасп. і навук. цэнтр у в. Камянюкі Камянецкага р-на. с. 380
БЕЛАВЕ́ЖСКАЯ ПУ́ШЧА , Камянецкае вадасховішча, Перавалоцкае вадасховішча, у Беларусі, у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці на р. Перавалока (за 12 км ад вусця), на тэр. Белавежскай пушчы. За 25 км на Пд ад г. Камянец, каля в. Ляцкія. Створана ў 1964. Пл. 3,32 км2, даўж. 3,5 км, найб. шыр. 1,5 км, глыб. 1,95 м. Выкарыстоўваецца для развядзення дзікай вадаплаўнай птушкі і рыбы. с. 380
БЕЛАВЕ́ЖСКІ , пасёлак у Беларусі, у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 25 км на З ад Камянца, 50 км ад Брэста, 9 км ад чыг. ст. Высока-Літоўск. 2200 ж., 628 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, лазнева-пральны камбінат, аддз. сувязі. с. 380
БЕЛАВЕ́ЖСКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ПАРК , у Польшчы, ва ўсх. ч. Падляска-Белавежскіх нізін у Падляска-Мазурскім краі; частка ляснога масіву Белавежскай пушчы. Засн. ў 1947. Пл. 5317 га, у тым ліку пад лесам 4904 га (92%). 89% пл. (4747 га) пад рэзерватам — зонай абсалютнай аховы. У флоры 632 віды сасудзістых раслін (у тым ліку бяроза цёмная, мнаганожка звычайная, гайнік цёмна-чырвоны, пылкагалоўнік чырвоны, тайнік сэрцападобны, каменяломнік балотны), больш за 1000 відаў грыбоў, 250 лішайнікаў, 80 імхоў, водарасці. Сярод 11 тыс. відаў жывёл, што трапляюцца ў парку, тыповыя для гэтага рэгіёна прадстаўнікі млекакормячых, у тым ліку ахоўныя зубр і бабёр, каля 200 птушак, 8,5 тыс. відаў насякомых, шматлікія паўзуны і земнаводныя. Ёсць музей прыроды, стараж. прысядзібны палацавы парк, дзе створаны закрыты рэзерват гадоўлі зуброў. Па рашэнні ЮНЕСКА з 1977 Белавежскі нацыянальны парк з’яўляецца біясферным (міжнародным) рэзерватам, уключаны ў спіс аб’ектаў сусветнай культ. і прыроднай спадчыны.
Т.А.Сабалеўская. с. 380
БЕЛАВЕ́ЖСКІЯ ПАГАДНЕ́ННІ 1991 . Падпісаны кіраўнікамі Беларусі (С.Шушкевіч і В.Кебіч), Расіі (Б.Ельцын і Г.Бурбуліс), Украіны (Л.Краўчук і В.Фокін) 8.12.1991 у бел. урадавай рэзідэнцыі каля б. хутара Віскулі Пружанскага р-на ў Белавежскай пушчы. Ад імя дзяржаў — заснавальніц СССР яны канстатавалі, што СССР як суб’ект міжнар. права і геапаліт. рэальнасць спыняе існаванне, і падпісалі Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). у складзе Рэспублікі Беларусь, РСФСР і Украіны. СНД абвяшчалася адкрытай для далучэння інш. дзяржаў. Былі прыняты заявы кіраўнікоў 3 краін аб імкненні СНД праводзіць курс на ўмацаванне міжнар. міру і бяспекі, пра гарантыі выканання міжнар. абавязацельстваў па дагаворах і пагадненнях б. СССР, забеспячэння адзінага кантролю за ядзернай зброяй і яе нераспаўсюджаннем, пра каардынацыю эканам. палітыкі. Вярх. Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў Пагадненне аб стварэнні СНД 10.12.1991.
Я.Р.Гарэлік. с. 381
«БЕЛА́ВІЯ» , глядзі Беларускае аб’яднанне грамадзянскай авіяцыі. с. 381
БЕЛАВО́КІ НЫРЭ́Ц (Аythya nyroca), птушка сямейства качыных атр. гусепадобных. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі бывае на пралёце, гняздуецца рэдка ў паўд. ч. рэспублікі. Жыве на вадаёмах з зараснікамі. Нар. назва чарнушка.
Маса да 650 г. Апярэнне зверху рыжавата-карычневае, спіна і надхвосце амаль чорныя. Бруха, падхвосце і люстэрка на крылах белыя. Радужына вока ў самца белая або шаравата-белая (адсюль назва). Дзюба сінявата-чорная. Корміцца расліннасцю, малюскамі, ракападобнымі, лічынкамі водных насякомых. Аб’ект палявання. с. 381
БЕЛАВО́ЧКА , сапа (Аbramis sapa), рыба роду ляшчоў сям. карпавых. Водзіцца ў рэках бас. Чорнага, Азоўскага, Каспійскага мораў, у р. Волхаў бас. Балтыйскага м. На Беларусі — у Дняпры (да Оршы) і вял. яго прытоках. Мясц. назвы кляпец, глазач, лупар.
Даўж. да 35 см, маса да 1 кг. Вонкава падобная да ляшча, але мае больш выцягнутае цела, вял. вочы і доўгі анальны плаўнік. Афарбоўка цела серабрыстая, спіна цёмная, плаўнікі шэрыя, некаторыя з больш цьмянымі краямі. Радужына вока бела-серабрыстая (адсюль назва). Луска вялікая, шчыльная. Існуюць 2 формы: жылая і паўпрахадная. Нерастуе ў рэчышчах рэк у сак.—маі ва ўзросце 4—5 гадоў. Корміцца лічынкамі насякомых, малюскамі, расліннасцю. Мае прамысл. значэнне. с. 381
БЕЛАВУ́САВА Галіна Аляксандраўна (н. 16.7.1950, Маскаленскі р-н Омскай вобл., Расія), бел. танцоўшчыца. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыла Бел. харэагр. вучылішча (1971). Да 1992 салістка Дзярж. ансамбля танца Беларусі. З 1994 маст. кіраўнік эстрадна-харэагр. групы «Фіеста» Дзярж. аб’яднання «Белканцэрт». с. 381
БЕЛАВУ́САВА-ПЯТРО́ЎСКАЯ Таццяна Паўлаўна (н. 29.9.1950, Мінск), бел. мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел. тэатр.-мастацкі ін-т (1972). Працуе пераважна ў галіне маст. ткацтва. Творчасць характарызуецца пошукамі выяўленчых магчымасцяў тэкстылю. Асн. работы: дэкар. тканіны «Святочная» (1972), «Натхненне» (1983), габелен-заслона «Нараджэнне планеты кветак» (1978), трыптыхі «Вясна» (1984), «Азёрны» (1986), дыптых «Каляровае паветра» (1988), габелен-скульптура «Лялька» (1989), габелены «А калі б магла» (1990), «Рэльефная кампазіцыя» (1991), «Кантрасты» (1995). Стварае ўзоры вырабаў для маст. прам-сці (абрусы, дарожкі, сурвэткі). Працуе таксама ў галіне пастэлі і малюнка. с. 381
БЕЛАВУ́САЎ Алег Паўлавіч (н. 16.11.1945, г. Слуцк), бел. мастацтвазнавец, дзеяч кінамастацтва. Скончыў БДУ (1966). Заснавальнік і мастацкі кіраўнік майстэрні мультфільмаў кінастудыі «Беларусьфільм» (1975—89), анімацыйных студый (1989—95), віцэ-прэзідэнт кінавідэастудыі «Кадр-2» (з 1995). З 1963 выступае ў друку па праблемах бел. выяўл. мастацтва. Аўтар сцэнарыяў хранікальна-дакумент. і публіцыстычных фільмаў «Прафесар прыгажосці» (1972, з У.Бойкам), «Загадка Ф.Скарыны» (1973), «Развітальны вальс» (1977), «Задума» (1979), «Нераскрыты» (1992) і інш. Стваральнік анімацыйных фільмаў: «Казка пра вясёлага клоуна» (1980, рэжысёр), «Несцерка» (1978, аўтар сцэнарыя з В.Вольскім), аўтар сцэнарыяў і рэжысёр стужак «Песня пра зубра» (1983), «Вельмі стары чалавек» (1989), «Дэкамерон» (1994, і прадзюсер). Л.Д.Фінкельштэйн. с. 381
БЕЛАВУ́САЎ Андрэй Мінавіч (2.10.1906, в. Ходасавічы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобласці — 18.11.1976), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну партызан, з чэрв. 1944 на фронце, сапёр. Вызначыўся ў 1945: у студз. ў час прарыву варожай абароны зняў 42 міны, у лютым пераправіў цераз Одэр 400 скрынак боепрыпасаў, 1,5 т прадуктаў; у сак. з групай байцоў зрабіў 2 праходы ў мінных палях, зняў 150 мін; у крас. зрабіў праходы ў мінных палях, размініраваў шашу, узначаліў групу па буд-ве моста цераз канал, чым забяспечыў паспяховы праход сав. тэхнікі. с. 382
БЕЛАВУ́САЎ Іван Аляксеевіч (9.12.1863, Масква — 7.1.1930), рускі паэт, перакладчык. Друкаваўся з 1882. Аўтар вершаў і апавяданняў для дзяцей. У творах апяваў родную прыроду, працу простых людзей. Першая кн. перакладаў «З «Кабзара» Т.Шаўчэнкі» (1887). На рус. мову пераклаў вершы Р.Бёрнса, А.Негры, М.Канапніцкай, А.Ісаакяна. Адзін з першых перакладчыкаў твораў Я.Купалы ў сав. час, складальнік і рэд. 1-га зб. вершаў паэта на рус. мове «Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў» (1919).
Літ.: Рагойша В. Напісана рукой Купалы. Мн., 1981 С. 35—56.
І.У.Саламевіч. с. 382
БЕЛАВУ́САЎ Мікалай Аляксеевіч (н. 29.12.1925, г. Тамбоў, Расія), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-р пед. н. (1991), праф. (1994). Скончыў Ленінградскі ін-т культуры (1962) і Армавірскі пед. ін-т (1967). З 1975 працуе ў БДУ. Працы па героіка-патрыятычным выхаванні моладзі, педагогіцы вышэйшай і сярэдняй спец. школы, удасканаленні пед. майстэрства настаўнікаў. с. 382
БЕЛАВУ́САЎ Павел Кірылавіч (28.8.1915, г. Такмак, Украіна — 21.11.1980), бел. скульптар. Скончыў Варашылаўградскае маст. Вучылішча (1939). З 1960 жыў у Мінску. Працаваў у галіне станковай і манум. скульптуры. Творы адметныя дынамікай, пластычнасцю формы, лаканічнасцю выяўл. сродкаў. Аўтар помніка воінам Сав. Арміі і партызанам у калгасе «Камуніст» (Старадарожскі р-н Мінскай вобл., 1962); кампазіцый «Варатар» (1957), «Апошні бастыён» і «Мінчанка» (1958), «Хірург» (1962), «Салдаты, 1941 год» (1969), «Сяргей Ясенін» (1973), «Юрый Смірноў» і «А маці ўсё чакаюць» (1975); партрэтаў У.Маякоўскага (1957), А.Р.Саенкі (1975) і інш. с. 382
БЕЛАВУ́САЎ Уладзімір Пракопавіч (н. 1.1.1921, в. Слабодка Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.), бел. мастак кіно. Засл. дз. маст. Беларусі (1973). Скончыў Усесаюзны ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1954). У 1954—83 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Аформіў мастацкія фільмы: «Палеская легенда» (1957), «Чырвонае лісце» (1958, абодва з А.Грыгар’янцам), «Строгая жанчына» (1959), «Першыя выпрабаванні» (1960, з Ю.Булычовым), «Апавяданні пра юнацтва» (1961), «Вуліца малодшага сына» (1962, з У.Дзяменцьевым), «Рагаты бастыён» (1965), «Чужое імя» (1966), «І ніхто іншы» (1968), «Таму што кахаю» (1974), «Шлюбная ноч» (1980), «Дачка камандзіра» (1981, з У.Чарнышовым), «Кантрольная па спецыяльнасці» (1982); тэлефільмы: «Побач з вамі» (1967), «Руіны страляюць...» (1973; Дзярж. прэмія Беларусі 1974), «Доўгія вёрсты вайны» (1975), «Лёгка быць добрым» (1976), «Антаніна Брагіна» (1978). Сярод жывапісных работ: «На рацэ» (1958), «На руінах» (1960), «Рэйкавая вайна» (1973), пейзажы «Апошнія дні зімы» (1988) і інш. с. 382
БЕЛАВУ́САЎШЧЫНА , вёска ў Беларусі, у Пружанскім с/с Пружанскага р-на Брэсцкай вобласці. Цэнтр эксперым. базы «Белавусаўшчына». За 5 км ад Пружан, 93 км ад Брэста, 20 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 592 ж., 205 двароў (1995). Пачатковая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. Сувязі. с. 382
БЕЛАВУ́ША , вёска ў Беларусі, у Столінскім раёне Брэсцкай вобл., на р. Гарынь. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнУ ад Століна, 253 км ад Брэста, 15 км ад чыг. ст. Гарынь. 3135 ж., 1023 двары (1995). Малое прадпрыемства па вырабе скур. Сярэдняя школа, 2 б-кі, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Арх. помнік —Троіцкая царква (1905). Каля вёскі — гарадзішча-сховішча 10—11 ст. с. 382
БЕЛАГАЛО́ВАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобл., у бас. р. Страча, за 25 км на ПнЗ ад г.п. Мядзел, за 1,5 км на ПдЗ ад воз. Вял. Швакшты. Пл. 0,24 км2, даўж. 700 м, найб. шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі 1,82 км. Схілы катлавіны забалочаныя, пад лесам, берагі сплавінныя. Бяссцёкавае. У выніку меліярацыі ўзровень вады панізіўся. с. 382
БЕЛАГАЛО́ВЫ СІП , глядзі ў арт. Сіпы. с. 382
«БЕЛАГРАПРАМТЭ́ХНІКА» , рэспубліканскае аб’яднанне па вытворча-тэхн. абслугоўванні сельскай гаспадаркі Беларусі. Створана ў 1991 у Мінску. Мае 6 абл. падраздзяленняў і 118 раённых (Райаграпрамтэхніка). Для рамонту і абслугоўвання с.-г. тэхнікі ёсць спецыялізаваныя прадпрыемствы, вырабляе с.-г. тэхніку і тавары шырокага ўжытку. Выконвае работы па дагаворах з калгасамі і саўгасамі па рамонце аўтамотатэхнікі, механізацыі жывёлагадоўчых фермаў, трансп. абслугоўванні і інш. с. 382
БЕЛАГРУ́ДАЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура эпохі бронзы (11—9 ст. да нашай эры) на тэр. лесастэпавай часткі Правабярэжнай Украіны. Назва ад т.зв. «попельнікаў» (разнавіднасць культавых помнікаў) у Белагрудаўскім лесе каля в. Пікавец (Чаркаская вобл.). Насельніцтва жыло на неўмацаваных паселішчах, у вялікіх (5 х 9 м, 10 х 12 м) паўзямлянках, заглыбленых да 1 м, вырабляла бронзавую зброю (кельты, кінжалы, наканечнікі коп’яў), упрыгожанні (скроневыя падвескі, бранзалеты, пярсцёнкі), каменныя прылады працы (укладышы для сярпоў, скрабкі, сякеры і інш.). Аснова гаспадаркі — земляробства. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў скурчаным становішчы і трупаспаленне пад курганамі і ў грунтавых магілах. Характэрны цюльпана- і слоікападобны кухонны посуд з наляпнымі валікамі, сталовыя міскі, кубкі, чарпакі, арнаментаваныя зубчастым штампам. с. 383
БЕЛАГРУ́ДСКІ МІХА́ЙЛАЎСКІ КАСЦЁ́Л , помнік архітэктуры неаготыкі. Пабудаваны ў 1900—05 у в. Белагруда (Лідскі р-н Гродзенскай вобл.), на высокім беразе р. Дзітва. 3-нефавая 2-вежавая базіліка з трансептам і 5-граннай апсідай з бакавымі сакрысціямі. Сіметрыя гал. фасада вылучана высокім арачным парталам уваходу, галерэяй і акном-ружай над ім. З цэглы вымураваны лапаткі, аркатурныя фрызы, ліштвы, профілі і раскрапоўкі. Аркі і люнеты ў інтэр’еры ўпрыгожаны фрэскавай арнаментальнай размалёўкай. У завяршэнні нефа манументальны на высокім цокалі 2-ярусны шматкалонны алтар у стылі неакласіцызму, над уваходам хоры. с. 383
БЕЛАГУ́РАЎ Эдуард Аляксеевіч (н. 27.11.1947, г. Бабруйск), бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1974). Працуе пераважна ў жанрах тэматычнай карціны і партрэта. Работы адметныя псіхал. выразнасцю вобразаў, кампазіцыйным майстэрствам, дакладнасцю малюнка. Асн. творы: «Асенні крос» (1975), «Пачатак вясны» (1976), «Дзеці вайны», «Партрэт бацькоў» (абодва 1978), «Сямейны партрэт», «Вяртанне» (абодва 1980), «Хірургі. Аперацыя», «Красавіцкія інтэрв’ю» (абодва 1981), «Дыялог» (1982), «Трансфармацыя» (1988), «Час цішыні» (1991), «І была раніца» (1992), «Памяць бацькі» (1993), «Падзеі на фоне ранішняга пейзажу» (1994), «Залаты яблык» (1995) і інш. с. 383
БЕЛАГУ́РНА , вёска ў Беларусі, у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр Мяляхавіцкага с/с і калгаса. За 35 км на ПдУ ад Дзятлава, 200 км ад Гродна, 21 км ад чыг. ст. Наваельня. 296 ж., 92 двары (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі, дзіцячы сад. с. 383
БЕЛАДЗЕ́Д Іван Канстанцінавіч (29.8.1906, с. Успенка Ануфрыеўскага р-на Кіраваградскай вобл., Украіна — 21.9.1981), украінскі мовазнавец. Акад. АН УССР (1957) і АН СССР (1972). Засл. дз. нав. Украіны (1966). Скончыў Харкаўскі ун-т (1932). З 1961 дырэктар Ін-та мовазнаўства імя А.А.Патабні АН УССР, адначасова ў 1962—78 віцэ-прэзідэнт АН УССР. Даследаваў праблемы ўсх.-слав. моў, у тым ліку бел. моўны матэрыял («Кантакты ўкраінскай мовы з іншымі славянскімі і уніфікацыя яе вуснай літаратурнай формы», 1968; «Лінгвастылістычная характарыстыка перакладу твораў К.Крапівы на ўкраінскую мову», 1972), агульнае мовазнаўства і сацыялінгвістыку. Дзярж. прэміі УССР 1971 і СССР 1983. І.К.Германовіч. с. 383
БЕ́ЛАЕ , вёска ў Беларусі, у Нястанавіцкім с/с Лагойскага р-на Мінскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 40 км на ПнЗ ад Лагойска, 83 км ад Мінска, 60 км ад чыг. ст. Смалявічы. 222 ж., 86 двароў (1995). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. Сувязі. с. 383
БЕ́ЛАЕ , гідралагічны заказнік у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Створаны ў 1979 як азёрны заказнік з мэтай захавання эталоннага па чысціні возера і яго насельнікаў. Пл. 950 га (1995). Размешчаны на ПнУ Свянцянскіх град, на водападзеле Балтыйскага і Чорнага мораў. Уключае воз. Белае ў бас. р. Шоша і прылеглую тэрыторыю ў межах вадазборнай плошчы. У возеры водзяцца лешч, судак, шчупак, акунь, краснапёрка, верхаводка; па берагах пасяленні баброў. Пашыраны мох фантыналіс — адзін з рэдкіх для Беларусі відаў воднай флоры (утварае плаваючыя дзярнінкі). На Пд пераважна хваёвыя лясы, на ПдЗ і З трапляюцца ельнікі. Лясістасць 90%. На ПнУ асобныя ўчасткі хваёва-яловых лясоў, уздоўж азёрнага берага курціны шэраалешнікаў. с. 383
БЕ́ЛАЕ БАЛО́ТА , вёска ў Беларусі, у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 7 км на ПнУ ад Рэчыцы, 47 км ад Гомеля, 9 км ад чыг. ст. Сеназавод. 670 ж., 224 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. Сувязі. с. 383
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Гродзенскім раёне, у бас. р. Пыранка (цячэ праз возера), за 25 км на ПнУ ад Гродна. Пл. 7,1 км2, даўж. 13 км, найб. шыр. 1,15 км. Пл. вадазбору 267 км2.
Схілы катлавіны выш. 10—15 м, стромкія, параслі лесам, на Пд разараныя. Дно на найб. глыбінях выслана сапрапелямі. Уваходзіць у ландшафтны заказнік Азёры. Каля паўд. берага археал. помнік — курганны могільнік. с. 383
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобл., у бас р. Свольна, за 38 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск, на З ад воз. Лісна. Пл. 5,52 км2, даўж. 3 км, найб. шыр. 2,73 км, найб. глыб. 6,1 м, даўж. берагавой лініі 9 км. Пл. вадазбору 41,2 км2.
Катлавіна рэшткавага тыпу, круглаватая, схілы спадзістыя, пад лесам. Берагі нізкія, тарфяністыя. Мелкаводдзе ўздоўж берагоў пясчанае. Дно плоскае, складзенае з высокаарган. тонкадэтрытавых сапрапеляў (магутнасць да 8 м). Значна зарастае да глыб. 3—4 м. Праз возера працякае рэчка без назвы, якая злучае яго з воз. Лісна. На паўн. беразе археал. помнік — курганны могільнік. с. 383
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобл., на мяжы з Валынскай вобласцю Украіны, за 30 км на ПдЗ ад г. Драгічын. Пл. 5,2 км2, даўж. 3,48 км, найб. шыр. 2,78 км, найб. глыб. 11,6 м, даўж. берагавой лініі 11 км. Пл. вадазбору 107 км2.
Схілы катлавіны спадзістыя, выш. да 3 м, пад мяшаным лесам. Вакол возера невял. пясчаныя ўзгоркі. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей — сапрапель. На паўд. плёсе — востраў. Упадае канал на ПдЗ з воз. Валянскае, на Пн выцякае Белаазерскі, на ПнУ — Жыроўскі каналы (злучаюць возера з Дняпроўска-Бугскім каналам). с. 384
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобл., у бас. р. Ясельда, за 14 км на ПдУ ад г. Бяроза, каля г. Белаазерск. Пл. 5,06 км2, даўж. 3,2 км, найб. шыр. 2 км, найб. глыб. 4,9 м. Пл. вадазбору 43 км2.
Катлавіна круглаватая, выцягнутая з ПнЗ на ПнУ; схілы спадзістыя, пясчаныя, месцамі пад лесам; берагі забалочаныя. Дно плоскае, глеістае. Зарастае. Уздоўж берагоў палосы трыснягу, чароту, рдзестаў. Упадаюць 4 канавы, сцёк праз канаву ў Ясельду. Выкарыстоўваецца як ахаладжальнік Бярозаўскай ДРЭС і эксперым. база па развядзенні крэветак. Уваходзіць у зону адпачынку Белаазерскае. с. 384
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Свольна, за 24 км на ПнЗ ад г.п. Расоны. Пл. 3,01 км2, даўж. 2,75 км, найб. шыр. 2,25 км, найб. глыб. 7,1 м, даўж. берагавой лініі 10,1 км. Пл. вадазбору 3,1 км2.
Схілы выш. да 20 м, стромкія, на ПнЗ і ПнУ да 3—7 м, спадзістыя, пясчаныя, пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, ва ўсх. заліве больш высокія, тарфяністыя, пад лесам і хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, дно глыбей за 2 м выслана глеем і сапрапелем. Вада вельмі празрыстая. Бяссцёкавае. Расліннасць утварае паласу шыр. да 100 м. с. 384
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , Белае Сурміно, у Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Обаль, за 40 км на Пн ад г. Гарадок. Пл. 2,4 км2, даўж. 2,8 км. найб. глыб. 7,9 м. Пл. вадазбору 6 км2.
Катлавіна выцягнутая з ПнУ на ПдЗ. Схілы катлавіны спадзістыя, выш. 2—5 м, пад лесам, берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно пясчана-глеістае. У возеры Белаазёрскае радовішча сапрапелю. Зарастае. Злучана пратокай з воз. Чорнае. с. 384
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., у бас. р. Прыпяць, за 14 км на ПнЗ ад г. Жыткавічы. Пл. 1,56 км2, даўж. 1,8 км, найб. глыб. 6 м.
Катлавіна выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Берагі пясчаныя. Злучана пратокамі з Даманавіцкім каналам і рэкамі Случ і Скрыпніца. Упадае Рэпішчанскі канал. Жывіць сажалкі рыбакамбіната «Белае». Уваходзіць у зону адпачынку Юркевічы. с. 384
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , Бельскае возера, у Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобл., у бас. Зах. Дзвіны, у міжрэччы рэк Выдрыца і Ладасна, за 16 км на ПдУ ад г.п. Ушачы. Пл. 1,52 км2, даўж. 2,12 км, найб. шыр. 930 м, найб. глыб. 21 м, даўж. берагавой лініі 6,65 км. Пл. вадазбору 20,5 км2.
Схілы катлавіны выш. 6—9 м, на Пн да 16 м. Берагі высокія, на Пн зліваюцца са схіламі, на Пд сплавінныя. Мелкаводдзе спадзістае, дно плоскае, уздоўж берага пясчанае. Бяссцёкавае. Зарастае ўздоўж берагоў, паласа расліннасці ад 25 да 100 м. с. 384
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Чарнагосніца, за 16 км на У ад г.п. Бешанковічы. Пл. 1,49 км2, даўж. 6,17 км, найб. шыр. 530 м, найб. глыб. 12,4 м, даўж. берагавой лініі 14,5 км. Пл. вадазбору 13 км2.
Схілы катлавіны на З выш. да 20 м, стромкія, на У да 3 м. Берагі зліваюцца са схіламі, паўн. і паўд. забалочаныя. Дно пясчанае, глыбей за 4 м глеістае. Зарастае да глыб. 4 м. Упадаюць 3 ручаі. Выцякае ручай у воз. Астровенскае. с. 384
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Свольна, за 22 км на ПнЗ ад г.п. Расоны. Пл. 1,17 км2, даўж. 1,46 км, найб. шыр. 1,2 км, найб. глыб. 6,6 м, даўж. берагавой лініі 4,2 км. Пл. вадазбору 0,7 км2.
Катлавіна складанага тыпу, круглаватая, схілы на Пн стромкія, на Пд і У спадзістыя, пясчаныя, пад лесам. Берагі пясчаныя, параслі хмызняком, паўн. нізкія, на Пд высокія. Дно сподкападобнае, да глыб. 2 м пясчанае, да 3 м глеістае, глыбей выслана сапрапелем (таўшчыня да 10 м), харавымі водарасцямі, рдзестамі. Празрыстае да дна. Сцёк па ручаі ў Свольну. Каля берагоў возера зарастае. Месца адпачынку. с. 384
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Дахнарка, за 5 км на Пн ад г. Полацк. Пл. 1,09 км2, даўж. 14,2 км, найб. шыр. 1,18 км, найб. глыб. 3,1 м, даўж. берагавой лініі 5,1 км. Пл. вадазбору 34,7 км2.
Катлавіна рэшткавага тыпу, круглаватая, схілы спадзістыя, пясчаныя, на У і З пад лесам, астатнія разараныя. Берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў і паўастравоў. Берагі сплавінныя, на Пн высокія, разбураюцца хвалямі, на Пд і ПдУ нізкія, пясчаныя. Дно плоскае, мелкаводдзе пясчанае. Зарастае да глыб. 2 м. Упадае канал Рабінаўка; злучана пратокай з воз. Чорнае. Месца адпачынку. с. 384
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Дрыса, за 14 км на ПнЗ ад г. Полацк. Пл. 1 км2, даўж. 1,6 км, найб. шыр. 1,1 км, найб. глыб. 19,6 м, даўж. берагавой лініі 6,2 км. Пл. вадазбору 1,8 км2.
Катлавіна складанага тыпу, выцягнутая з ПдЗ на ПнУ. Схілы выш. да 25 м. Берагавая лінія ў зах. частцы ўтварае некалькі заліваў і паўастравоў. Берагі спадзістыя, пясчаныя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей — заглеены пясок і глеі. Вада празрыстая. Бяссцёкавае. Падводная расліннасць пашырана да глыб. 8—12 м. Расце ахоўная расліна — палушнік азёрны. Месца адпачынку. с. 384
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Зах. Дзвіна, за 29 км на ПнУ ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,67 км2, даўж. 1,94 км, найб. шыр. 500 м., найб. глыб. 22 м. Пл. вадазбору 1,73 км2.
Схілы катлавіны выш. да 12 м, пад хмызняком, берагі высокія. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей сапрапель. Зарастае слаба. Водзіцца шыракапальцы рак, занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. с. 384
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Шоша, за 36 км на У ад г. Глыбокае, за 2 км на ПдУ ад воз. Шо. Пл. 0,59 км2, даўж. 2,13 км, найб. шыр. 570 м, найб. глыб. 24,7 м, даўж. берагавой лініі 4,8 км. Пл. вадазбору 4,2 км2.
Схілы катлавіны пад лесам, на Пн, ПнЗ разараныя. Берагі на З, У, ПдУ высокія, пясчаныя, парослыя лесам, на ПнЗ і Пд нізкія, тарфяністыя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная частка возера сапрапелістая. Паласа расліннасці шыр. 40—50 м да глыб. 4 м. Азёрны заказнік, створаны ў 1979 з мэтай захавання эталоннага па чысціні возера і яго насельнікаў, асабліва баброў. с. 384
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Шоша, за 26 км на У ад г. Глыбокае. Пл. 0,58 км2, даўж. 2,9 км, найб. шыр. 1,4 км, найб. глыб. 21 м. Пл. вадазбору 23,3 км2.
Схілы катлавіны разараныя, паўднёвыя пад лесам, балоцістыя. Дно пясчанае і галечнае, у глыбокіх месцах глеістае. Упадаюць 3 ручаі, сцёк у р. Шоша. с. 384
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Дабрылаўка, за 12 км на Пн ад г. Глыбокае. Пл. 0,55 км2, даўж. 1,76 км, найб. шыр. 870 м, найб. глыб. 9,8 м, даўж. берагавой лініі 5,36 км. Пл. вадазбору 8,21 км2.
Схілы катлавіны выш. да 22 м, разараныя, месцамі парослыя хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, у асобных месцах нізкія. Падводная частка катлавіны складанай будовы, мае выгляд трох плёсаў. Дно каля берагоў пясчанае, месцамі глеіста-гліністае. Шыр. паласы расліннасці 5—80 м да глыб. 2 м. Выцякае ручай у р. Дабрылаўка. с. 384
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Волта (выцякае з Возера), за 14 км на ПдУ ад г. Мёры, у межах гідралагічнага заказніка Ельня. Пл. 0,54 км2, даўж. 1,5 км, найб. шыр. 750 м, найб. глыб. 2 м. Пл. вадазбору 11 км2. Ахоўны рэжым возера прадугледжвае зберажэнне ў натуральным стане балотнага масіву Ельня і яго характэрнай флоры і фауны (чубатка пустая, бяроза карлікавая, марошка, гладыш шыракалісты, мядзведжая цыбуля, шпажнік чарапіцавы; журавель шэры, кулоны вялікі і сярэдні, сявец залацісты, гагара чорнаваллёвая, курапатка белая, дзербнік і інш.). с. 384
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Брэсцкім раёне, у бас. Серадовай Рэчкі, за 30 км на Пд ад Брэста. Пл. 0,5 км2, даўж. 1,03 км, найб. шыр. 600 м, найб. глыб.21,5 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Пл. вадазбору 140 км2.
Схілы катлавіны невысокія, пясчаныя, пад лесам. Берагі пясчаныя, з паўн. боку сплавінныя. Дно да глыб. 2 м складзена з заглееных пяскоў, глыбей — сапрапелістае. Слаба зарастае, пераважна ў паўн. і паўд.-ўсх. частках; шыр. паласы расліннасці 5—10 м. Каналамі злучана з азёрамі Рагазнянскае і Чорнае. Каля возера зона адпачынку, курорт і турбаза. с. 384
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Чашніцкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Свячанка, за 17 км на ПдУ ад г. Чашнікі. Пл. 0,5 км2, даўж. 21 км, найб. шыр. 380 м, найб. глыб. 8,5 м, даўж. берагавой лініі 6,4 км. Пл. вадазбору 5,6 км2.
Схілы катлавіны выш. 3—8 м, разараныя, часткова пад хмызняком. Берагі нізкія. Дно пясчанае і глеістае. Злучана ручаямі з воз. Чорнае і р. Свяча. с. 385
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Росіца, за 24 км на ПнЗ ад г. Верхнядзвінск, на мяжы з Латвіяй. Пл. 0,4 км2, даўж. 1,68 км, найб. шыр. 400 м. Пл. вадазбору 2,79 км2. Канавай злучана з воз. Чорнае. с. 385
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Лучайка, за 3 км на Пн ад г. Паставы. Пл. 0,31 км2, даўж. 1,02 км, найб. шыр. 930 м, найб. глыб. 5 м. Пл. вадазбору 1,2 км2. Схілы катлавіны спадзістыя, берагі пясчаныя. Зарастае. с. 385
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Нача, за 24 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 0,3 км2, даўж. 1 км, найб. шыр. 400 м, даўж. берагавой лініі 2,77 км. Пл. вадазбору 2,75 км2. Схілы катлавіны выш. 10 м, пад хмызняком. с. 385
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Чарнец, за 40 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,22 км2, даўж. 750 м, найб. шыр. 350 м. Пл. вадазбору 2,5 км2. Схілы катлавіны выш. 11—13 м. Уваходзіць у склад зоны адпачынку Езярышча. с. 385
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобл., у бас. р. Прыпяць, за 17 км на ПнЗ ад г. Лунінец. Пл. 0,22 км2, даўж. 600 м, найб. шыр. 400 м, найб. глыб. 5 м.
Схілы катлавіны пясчаныя, пад хваёвым лесам. Берагі выш. да 2 м, пясчаныя. У возеры растуць палушнік азёрны і лабелія Дортмана — ахоўныя віды раслін, занесеныя ў Чырв. кнігу Беларусі. с. 385
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Галбіца, за 3 км на ПнУ ад г.п. Варапаева. Пл. 0,22 км2, даўж. 950 м, найб. шыр. 420 м, найб. глыб. 6 м. Пл. вадазбору 1,15 км2. Схілы катлавіны выш. да 5 м, пераважна разараныя, берагі забалочаныя. Слаба зарастае. Злучана пратокай з воз. Азерцы. с. 385
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Ушача, за 6 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,21 км2, даўж. 750 м, найб. шыр. 460 м, найб. глыб. 5,1 м. Пл. вадазбору каля 1 км2.
Схілы катлавіны разараныя, на У і ПнУ пад лесам і хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі сплавінныя. У цэнтры невял. востраў. Зарастае да глыб. 4 м; у флоры рэдкі для Беларусі від — наяда марская. На ПдЗ злучана ручаём з воз. Ясна. с. 385
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА , кліматабальнеалагічны курорт у Беларусі. За 25 км ад г. Брэст. Развіваецца з 1981. Клімат умерана кантынентальны, з параўнальна мяккай зімой і адносна сонечным летам. Крыніца мінер. водаў, радовішчы тарфяных гразяў. Масівы хваёвых і мяшаных лясоў вакол азёраў Белае і Рагазнянскае. Санаторый «Бярэсце» арыентаваны на рэабілітацыю хворых з сардэчна-сасудзістымі і нерв. расстройствамі, нетуберкулёзнымі хваробамі органаў дыхання, аздараўленне пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Турысцкая і інш. базы для доўга- і кароткатэрміновага адпачынку дзяцей і дарослых. с. 385
БЕ́ЛАЕ МА́СЛА , высокаачышчаныя нафтэнава-парафінавыя вуглевадароды. Бясколернае празрыстае мазепадобнае рэчыва. Вырабляецца 2 тыпаў: мед. вазелінавае (кампанент мед. мазяў, слабіцельны сродак) і парфумернае (кампанент касметычных крэмаў, губных памад). с. 385
БЕ́ЛАЕ МО́РА , унутрымацерыковае мора Паўн. Ледавітага ак., на ПнЗ Еўрапейскай ч. Расіі. Глыбока ўдаецца ў сушу паміж п-вамі Кольскі і Канін. На Пн злучаецца з Баранцавым м. пралівамі Горла і Варонка. Пл. 90 тыс. км2. Найб. глыб. 350 м у зах. частцы, усх. больш мелкаводная (30—120 м); сярэдняя глыб. 60 м. Размешчана ў зоне шэльфа. Рэльеф дна няроўны, шмат упадзін і жалабоў, якія чаргуюцца з мелямі і банкамі. Залівы (губы): Кандалакшскі, Анежскі, Дзвінскі, Мязенскі. Вялікія а-вы: Салавецкія, Маржавец, Мудзьюгскі. Берагі моцна парэзаныя, паўн.-зах. высокія і скалістыя, паўд.-ўсх. спадзістыя і нізкія. Упадаюць рэкі: Паўн. Дзвіна, Анега, Мязень, Паной і інш.
Клімат пераходны ад марскога палярнага да кантынентальнага ўмеранага. Т-ра вады на паверхні ад 6 да 15 °С, зімой ніжэй за І °С. Салёнасць ад 24‰ на Пд да 34,5‰ на Пн. З ліст. да мая ўкрыта дрэйфуючым (у бухтах суцэльным) лёдам. Існуе пастаянны водаабмен Белага мора з Баранцавым м. Прылівы правільныя паўсутачныя да 10 м (Мязенская губа). Рыбалоўства (селядзец, навага, сітавыя), промысел цюленяў. Беламорска-Балтыйскі канал дае выхад у азёры і рэкі бас. Балтыйскага м. і да Волга-Балтыйскага воднага шляху (да Каспійскага, Азоўскага і Чорнага мораў), суднаходства марскіх каналаў зімой падтрымліваецца ледаколамі. Гал. парты: Архангельск, Анега, Беламорск, Кем, Кандалакша. с. 385
БЕ́ЛАЕ СВЯТЛО́ , электрамагнітнае выпрамяненне складанага спектральнага саставу, якое выклікае ў людзей з нармальным зрокам нейтральнае ў каляровых адносінах адчуванне. Белае святло дае рассеянае выпрамяненне Сонца, выпрамяненне непразрыстых цвёрдых і вадкіх целаў, нагрэтых да высокай тэмпературы. Глядзі таксама Колер, Колераметрыя. с. 385
БЕ́ЛАЕ СУРМІНО́ , глядзі Белае возера. с. 386
БЕЛАЕ́НКА Яўген Дзмітрыевіч (н. 9.11.1947, г. Мурманск), бел. хірург. Д-р мед.н. (1992). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1972). З 1975 у Бел. НДІ траўматалогіі і артапедыі (з 1993 дырэктар). Навук. працы па дыягностыцы і хірург. лячэнні хвароб суставаў, па даследаванні працэсаў трэння і зношвання сустаўных храсткоў, па стварэнні новых прэпаратаў для аховы храсткоў ад дэструкцыі і павелічэнні іх рэпарацыйных здольнасцяў пры паталогіі. с. 386
БЕЛА́З , марка кар’ерных аўтамабіляў-самазвалаў, спец. колавых трансп. сродкаў для металургічных прадпрыемстваў і аэрадромных цягачоў, якія выпускаюцца Беларускім аўтамабільным заводам. Самазвалы вырабляюцца з колавай формулай 4x2 (гл. Аўтамабіль) для розных клімат. і дарожных умоў, з гідрамех. ці электрамех. трансмісіямі, з рознымі мадэлямі рухавікоў і каробак перадач.
З 1995 вырабляюцца: кар’ерныя самазвалы БелАЗ-7540 і яго мадыфікацыі БелАЗ-75405, -75407 грузападымальнасцю 30 т з рухавіком ЯМЗ-240ПМ2 магутнасцю 309 кВт (420 к.с.); БелАЗ-7548 і яго мадыфікацыі БелАЗ-75485, -75489 (42 т) з рухавіком ЯМЗ-8401.10-02 (405 кВт, ці 550 к.с.); БелАЗ-7549 (80 т) з рухавіком 6ДМ-2ПБ (809 кВт, ці 1100 к.с.); БелАЗ7512 і яго мадыфікацыі БелАЗ-75124, -75125, -75128 (120 т) з рухавіком 8ДМ-21АМ (956 кВт, ці 1300 к.с.); БелАЗ-75215 (180 т) з рухавіком 12ЧНІА-26/26 (1691 кВт, ці 2300 к.с ); БелАЗ-7530 (200—220 т) з рухавіком Дэтройт Дызель 16V-149ТІВ (1641 кВт, ці 2200 к.с.). З рухавіком ЯМЗ-8424.10-01 (312 кВт, ці 425 к.с.) выпускаюцца: аэрадромны цягач БелАЗ-74211 (4 х 4) для буксіроўкі самалёта масай да 210 т; шлакавоз БелАЗ-7920 (6 х 2) грузападымальнасцю 80 т для транспарціроўкі вадкага шлаку ў каўшах на металургічных прадпрыемствах; цяжкавозы БелАЗ-7921, -7924 (14 х 4; 140—150 т) для ўнутрызаводскіх перавозак тэхнал. грузаў; франтальны пагрузчык БелАЗ-7820 (10 т). А.С.Рукцяшэль. с. 386
БЕЛАЗЕ́РСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура эпохі бронзы (2-я пал. 12—10 ст. да нашай эры) на тэр. стэпавай зоны Паўн. Прычарнамор’я (Украіна). Назва ад паселішча на беразе Белазерскага лімана каля г. Каменка-Дняпроўская (Запарожская вобл.). Насельніцтва жыло на неўмацаваных паселішчах у наземных глінабітных жытлах з каменнымі падмуркамі і паўзямлянках. Аснова гаспадаркі — жывёлагадоўля і земляробства. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў грунтавых (большасць) і курганных могільніках. Характэрны грубыя кухонныя гаршкі з наляпнымі валікамі і глянцаваны сталовы посуд, арнаментаваны канелюрамі, зубчатым штампам. Магчыма, носьбітамі Белазерскай культуры былі іранцы. Большасць даследчыкаў разглядае Белазерскую культуру як этап позназрубавай культуры, некаторыя — як позні этап сабацінаўскай культуры або як асобную культуру, блізкую да помнікаў тыпу фракійскага гальштата. с. 386
БЕЛАЗЕ́РСКІ Андрэй Мікалаевіч (29.8.1905, г. Ташкент — 31.12.1972), савецкі біяхімік, адзін з заснавальнікаў малекулярнай біялогіі ў СССР. Акад. АН СССР (1962, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Сярэднеазіяцкі ун-т у Ташкенце (1927). З 1930 у Маскоўскім ун-це, адначасова з 1946 у Ін-це біяхіміі. У 1971—72 віцэ-прэзідэнт АН СССР. Навук. працы па хіміі і біяхіміі бялкоў. Адкрыў ДНК у вышэйшых раслін. Вызначыў універсальнасць распаўсюджання нуклеінавых к-т у жывой прыродзе. Прадказаў існаванне інфармацыйнай РНК (разам з А.С.Спірыным, 1957).
Тв.: Нуклеиновые кислоты и их связь с эволюцией, филогенией и систематикой организмов. Ташкент, 1969; Биохимия нуклеиновых кислот и нуклеопротеидов: Избр. тр. М., 1976. с. 386
БЕЛАЗУ́БКІ (Сrocidura), род млекакормячых жывёл сям. землярыйкавых атр. насякомаедных. Каля 150 відаў. Пашыраны ў Афрыцы і Еўразіі. На Беларусі рэдка трапляюцца 2 віды: белазубка белабрухая (Сrocidura leucodon) і белазубка малая (Сrocidura suaveolens).
Даўж. цела 4—15 см, хваста 4—11 см. Нагадваюць мышэй. Шкурка зверху цёмна-бурая, знізу светлая, амаль белая. На хвасце рэдкія доўгія валаскі. Вушы адносна вялікія, зубы белыя (адсюль назва). Карысныя, кормяцца дробнымі беспазваночнымі і іх лічынкамі. с. 386
БЕЛАКАЗО́ВІЧ (Białokozowicz) Базылі (н. 2.1.1932, в. Відова Беластоцкага ваяв., Польшча), польскі літ.-знавец. Д-р філал. н. (1972). Ганаровы д-р С.-Пецярбургскага ун-та (1981). Скончыў філал. (1956) і гіст. (1957) ф-ты Ленінградскага ун-та. З 1957 выкладчык Варшаўскага ун-та, з 1973 у Ін-це славяназнаўства Польскай АН, з 1992 у Апольскім пед. ін-це. З 1976 віцэ-прэзідэнт Міжнар. асацыяцыі выкладчыкаў рус. мовы і л-ры. Даследуе бел. л-ру 19 ст., творчасць польска-бел. пісьменнікаў, узаемасувязі польскай, бел., рус., укр. і літоўскай л-р, бел. матывы ў польскай і польскія ў бел. л-рах. Аўтар манаграфій «3 гісторыі ўзаемных польска-рускіх літаратурных сувязяў у XIX стагоддзі» (1971), «Мар’ян Здзяхоўскі і Леў Талстой» (1995). Бел. тэматыцы прысвечаны яго арт. «Беларуская мова і польская культура» (1957), «Слаўныя людзі Падляшша: Міхась Баброўскі» (1958), «Вялікі сябар беларусаў Тадэвуш Урублеўскі» (1963), «Адам Міцкевіч і Аляксандр Герцэн аб літаграфіі «Славянскі нявольнік» («Беларускі раб») Юзафа Азямблоўскага» (1967). Склаў анталогію «Польшча ў савецкай паэзіі» (1977), куды ўключыў вершы Я.Коласа, Я.Пушчы, М.Танка, П.Панчанкі, Р.Барадуліна, АЛойкі, Е.Лось, Я.Сіпакова і інш. с. 386
БЕЛАКАПЫ́ТНІК (Рetasites), род кветкавых раслін сям. астравых. Каля 20 відаў. Пашыраны ва ўмераных і халодных паясах Еўропы, Азіі, Паўн. Амерыкі. На Беларусі на пясчаных берагах рэк, заліўных лугах трапляецца белакапытнік несапраўдны (Рetasites spurius), па берагах азёраў, каля крыніц у вільготных лясах і на схілах — белакапытнік гібрыдны, або лекавы (Рetasites hybridus), які занесены ў Чырв. кнігу.
Шматгадовыя звычайна двухдомныя травяністыя расліны з галінастым паўзучым карэнішчам. Кветаноснае сцябло (паяўляецца ранняй вясною да ўтварэння лісця) прамое, касмата-апушанае. Прыкаранёвае лісце да 1,5 м у дыяметры, трохвугольна- або круглавата-сэрцападобнае, з лопасцямі, на чаранках, сцябловае — рэдукаванае, сядзячае, лускападобнае. Кветкі брудна-пурпуровыя, чырвоныя, фіялетавыя, жаўтаватыя або белыя, у разнаполых кошыках, сабраных у гронкі, коласападобныя суквецці, мяцёлкі або шчыткі. Плод — сямянка з чубком. Лек., меданосныя, вострапрыпраўныя, харч., кармавыя, дэкар. і інсектыцыдныя расліны. с. 386
БЕЛАКВЕ́ТНІК (Leucojum), род кветкавых раслін сям. амарылісавых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў Паўд. і Сярэдняй Еўропе, на Каўказе і ў Паўн. Афрыцы.
Дэкар. ранаквітучыя расліны. Найб. вядомыя белакветнік летні (Leucojum aestivum) і веснавы (Leucojum vernum). На Беларусі некаторыя віды белакветніка вырошчваюцца на прысядзібных участках, у бат. садах і парках.
Шматгадовыя цыбульныя травяністыя расліны з разеткай шырокалінейнага лісця і бязлістым кветаносам (стрэлкай) выш. да 60 см. Цыбуля яйцападобная з белай перапончатай абалонкай. Кветкі белыя, адзіночныя або ў малакветкавых суквеццях (завітках), на паніклых кветаножках. Плод — каробачка. Ядавітыя расліны (маюць алкалоіды лейкацын і лейкацыцін). с. 386
БЕЛАКО́З Адольф Сцяпанавіч (каля 1826, маёнтак Лешна, Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобласці — 1895, паводле інш. звестак 1865), удзельнік паўстання 1863—64 на Беларусі і ў Польшчы. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. Служыў у Гродзенскай палаце цывільнага суда. На пач. 1860-х г. жыў у Беластоку. У час падрыхтоўкі паўстання надрукаваў у беластоцкай падп. друкарні некалькі рэв. выданняў, у тым ліку «Гутарку старога дзеда». З пач. 1863 паўстанцкі начальнік Беластока. У крас. 1863 знаходзіўся пад следствам, пасля вызвалення — пад наглядам паліцыі. У чэрв. 1863 зноў арыштаваны і высланы ў Пермскую губ. Праз год паводле прыгавору ваен. суда сасланы ў Сібір. с. 387
БЕЛАКРО́ЎЕ , тое, што лейкоз. с. 387
БЕЛАКРЫ́ЛАЯ КРА́ЧКА , глядзі ў арт. Крачкі. с. 387
БЕЛАКРЫ́ЛКІ , глядзі Алейрадзіды. с. 387
БЕЛАКУ́ДРАНІК (Ваllota), род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Больш за 30 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і і Азіі. На Беларусі ў садах і парках, каля жылля і дарог, на засмечаных мясцінах і берагавых схілах трапляецца белакудранік чорны (Ваllota nigra).
Шматгадовая травяністая расліна выш. 20—125 см з кароткім карэнішчам. Сцябло простае або галінастае, шурпатаапушанае. Лісце круглавата-яйцападобнае, пілаватае, на чаранках. Кветкі дробныя, брудна-ружовыя, з непрыемным пахам, сядзяць на кароткіх кветаносах у шматлікіх пазушных паўпарасоніках (дыхазіях). Плод — чатырохарэшак. Лек. (выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне) і меданосная расліна. с. 387
БЕЛАКУ́РАЎ Уладзімір Вячаслававіч (8.7.1904, Казань — 28.1.1973), рускі акцёр. Нар. арт. СССР (1965). Праф. (1946). Скончыў тэатр. аддзяленне Вышэйшага ін-та нар. асветы ў Казані (1918). З 1936 у МХАТ. Характарны акцёр. Сярод роляў: Чычыкаў («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля), Яша («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Гетманаў («Глыбокая разведка» А.Крона). З 1932 у кіно: «Чкалаў», «Жукоўскі» (Дзярж. прэмія СССР 1951 за ролю Чаплыгіна). Здымаўся на кінастудыі «Беларусьфільм»: «Масква—Генуя», «Я родам з дзяцінства», «Запомнім гэты дзень», «Вайна пад стрэхамі», «Крушэнне імперыі», «Праз могілкі». с. 387
БЕЛАКУ́РЫХА , горад у Расіі, у Алтайскім краі, у даліне р. Белакурыха. За 250 км ад Барнаула. 13,6 тыс. ж. (1995). Бальнеалагічны курорт у адгор’ях Чэргінскага хрыбта. Развіваецца з канца 19 ст. Вядомасць набыў дзякуючы мясц. крыніцам слабамінералізаваных тэрмальных (28—42 °С) радонавых водаў, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні хвароб органаў кровазвароту, руху і апоры, нерв. і гінекалагічных расстройстваў, пры парушэннях у абмене рэчываў. Больш за 10 санаторыяў; пансіянаты, лячэбніцы, месцы для аэрагелія- і клімататэрапіі. Паблізу горада Цялецкае воз., Алтайскі запаведнік.
Літ.: Казначеев В., Черявский Е. Курорт Белокуриха. 2 Изд. [Барнаул], 1967. с. 387
БЕЛАЛО́З , глядзі ў арт. Вярба. с. 387
БЕЛАМІ́Н , глядзі Беларусіт. с. 387
БЕЛАМО́РСКА-БАЛТЫ́ЙСКІ КАНА́Л , Беламорканал, злучае Белае м. (каля г. Беламорск) з Анежскім воз. (каля пас. Павянец, Расія). Даўж. 227 км, з якіх 37 км — штучны шлях. Мае 19 шлюзаў, 15 плацін, 49 дамбаў, 12 вадаспускаў. У склад канала ўваходзяць рэкі Выг і Павянчанка, азёры Выгвозера, Вадлвозера, Вузкае, Матквозера.
Пабудаваны вязнямі ГУЛАГа ў 1931—33. Да буд-ва было прыцягнута больш за 280 тыс. зняволеных. Гал. падрадчык — АДПУ, штаб будоўлі знаходзіўся ў Мядзведжагорску. Кіравалі буд-вам у розныя часы С.Фірын, М.Берман, Н.Фрэнкель, Л.Коган, Я.Рапапорт, С.Жук. Канал здадзены ў эксплуатацыю ва ўстаноўлены І.В.Сталіным 20-месячны тэрмін. Паводле некаторых падлікаў, на буд-ве Беламорска-Балтыйскага канала ад голаду, холаду і знясільваючай працы загінула каля 100 тыс. зняволеных, больш за 10 тыс. чал. расстраляны па абвінавачанні ў «контррэвалюцыйных злачынствах». Пасля заканчэння буд-ва за ўдарную працу амаль 60 тыс. чал. быў скарочаны тэрмін зняволення. Аднак амністыя была абмежавана вял. колькасцю агаворак, таму атрымалі яе толькі 5 тыс. палітзняволеных, якім да сканчэння тэрміну заставалася некалькі месяцаў.
І.М.Кузняцоў. с. 387
БЕЛАМО́РСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура плямёнаў эпохі неаліту, якія ў 3—2-м тыс. да нашай эры жылі на ўзбярэжжы Дзвінскага і ўсх. часткі Анежскага заліва Белага мора (Расія). Прадстаўлена рэшткамі часовых стойбішчаў. Насельніцтва займалася рыбалоўствам і паляваннем. Характэрны кругладонны посуд з ямкава-грабеньчатым геам. арнаментам. З крэменю выраблялі скрабкі, доўгія трохвугольныя наканечнікі стрэл, фігуркі жывёл і інш. рэчы. с. 388
БЕЛАМЫ́ШАЧНАЯ ХВАРО́БА , вострае неінфекцыйнае захворванне маладняку с.-г. жывёлы. Характарызуецца парушэннямі абмену рэчываў, функцыян.і марфал. зменамі міякарда і шкілетных мышцаў, рэзкай бледнасцю мышачнай і інш. тканак. Часцей бывае ў цялят і ягнят, радзей — у парасят, пушных звяроў і птушак. Прычына беламышачнай хваробы ў аднастайным і непаўнацэнным кармленні, асабліва матак. Пашырана ў мясцовасцях, дзе кармы бедныя бялкамі, фосфарам, мікраэлементамі і вітамінамі. с. 388
БЕЛАНО́ВІЧ Іосіф Іосіфавіч (н. 9.5.1920, Мінск), бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1959). У 1967—82 выкладаў малюнак і жывапіс у БПІ. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу, а таксама графікі. Героі яго твораў надзелены рысамі грамадз. значнасці, духоўнай чысціні, лірычныя і летуценныя. Асн. творы: «Брэсцкая крэпасць» (1959), «Героі бессмяротныя» (1961), «Памяць» (1969), «Салдаты» (1975), «Хлеб партызанам», «Сустрэча з мінулым» («Поле памяці»; абодва 1978), «Сейбіты» (1980), «Зямля мужнасці» (1981), партрэт М.Багдановіча (1990), «Змоўклі залпы гармат» (1993), «Агрэсія» (1995). А.С.Наркевіч. с. 388
БЕЛАНО́СКА ТАЎСТАХВО́СТАЯ (Leucorrhinia caudalis), насякомае атрада стракоз. Усходнееўрап. від з ізаляванымі ўчасткамі арэала. На Беларусі трапляецца лакальна, занесена ў Чырв. кнігу. Жыве на забалочаных участках праточных вадаёмаў, старыцах рэк, парослых белымі або жоўтымі гарлачыкамі.
Даўж. брушка 24—27 мм, крыла 29—32 мм. Цела чорнае. Пры аснове задніх крылаў па чорнай пляме. Брушка на канцы расшырана, у самцоў у пярэдняй частцы з блакітным налётам. Цыкл развіцця 2 гады. Лічынкі жывуць у стаячых або слабапраточных вадаёмах. Драпежнік, корміцца дробнымі насякомымі і іх лічынкамі. с. 388
БЕЛАНО́ЎСКІ Георгій Дзмітрыевіч (1875—1950), савецкі мікрабіёлаг, імунолаг. Чл.-кар. АН СССР (1929). Засл. дз. нав. Расіі (1935). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію (1899). Вучань І.І.Мечнікава, С.П.Боткіна. Навук. працы па хіміявакцынатэрапіі, вывучэнні клетачнага імунітэту. Прапанаваў метад імунізацыі супраць шкарлятыны (1927), вызначыў, што ўзбуджальнікам грыпу з’яўляецца вірус (1918).
Тв.: Динамика иммунитета. М.; Л., 1944. с. 388
БЕЛАПА́Н , глядзі Беларускае прыватнае агенцтва навін. с. 388
БЕЛАПО́ЛЬСКІ Арыстарх Апалонавіч (13.7.1854, Масква — 16.5.1934), рускі астрафізік. Акад. Пецярбургскай АН (1903). Скончыў Маскоўскі ун-т (1877). З 1879 у Маскоўскай абсерваторыі, з 1888 у Пулкаўскай (у 1917—19 яе дырэктар). Даследаваў нябесныя свяцілы, шырока выкарыстоўваў фатагр. метады, першы ў Расіі пачаў праводзіць спектраграфічныя даследаванні, напрыклад, спектры пераменных і падвойных зорак, кольцаў Сатурна; з дапамогай зоркавага спектрографа выявіў вярчэнне Сонца.
Тв.: Астрономические труды. М., 1954. с. 388
БЕЛАПП , глядзі Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў. с. 388
БЕЛАПЯТРО́ВІЧ Ежы (1740— 16.3.1812), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Лідскі стражнік (1764), лоўчы (1771), навагрудскі гродскі суддзя (1780), пісар вайсковы літоўскі (1783—87), чл. Пастаяннай рады (1780—84), удзельнічаў у рабоце дэпартамента справядлівасці. У час паўстання 1794 зачытаў на гар. рынку ў Вільні акт аб пачатку паўстання ў ВКЛ. Сябар Вышэйшай літоўскай рады ў Вільні, суддзя крымінальны літоўскі. З утварэннем Цэнтральнай дэпутацыі Вялікага княства Літоўскага кіраўнік аддзела вайск. патрэб. За справядлівасць, самаадданае выкананне грамадскіх і службовых абавязкаў яго назвалі «літоўскім Арыстыдам». Увекавечаны ў паэме А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш». с. 388
«БЕЛАРГСТАНКІНПРА́М» , гл. Беларускі дзяржаўны праектна-тэхналагічны і эксперыментальны інстытут Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. с. 388
«БЕЛАРУ́С» , клуб рабочых-беларусаў у Маскве ў 1919. Адкрыты 23 лют. культ.-асветным аддзелам Беларускага нацыянальнага камісарыята і Маскоўскай бел. секцыяй РКП(б). Асн. мэты: правядзенне паліт. і культ.-асв. работы сярод беларусаў, падрыхтоўка кадраў для работы на Беларусі. Меў бібліятэку з чытальняй. У снеж. таго ж года пераўтвораны ў літоўска-бел. клуб, які дзейнічаў у 1920. с. 388
«БЕЛАРУ́С» («Biełarus»), штотыднёвая грамадска-паліт., літ.-маст. і рэліг.-асветная каталіцкая газета нац.-дэмакр. кірунку. Выдавалася з 13(26).1.1913 да 30.7(12.8). 1915 у Вільні на бел. мове, друкавалася лацінкай. Была разлічана пераважна на каталіцкую частку бел. сялян і інтэлігенцыі. Рэдактары-выдаўцы: А.І.Бычкоўскі, з № 5 за 1914 Б.А.Пачопка. Друкавала артыкулы на эканам., паліт. і с.-г. тэмы, казанні святароў на тэмы маралі і педагогікі, жыціі святых, малітвы. Асаблівасць бел. адраджэнскай ідэі ў газ. «Беларус» —адзінства нац. культуры, асветы і хрысціянскай веры. Арыентавалася на сац. гармонію і вясковы, сялянскі лад жыцця, не прымала класавай барацьбы і сацыяліст. ідэі. Выступала за паступовае вырашэнне асн. сац. праблем праз асвету на роднай мове, выкарыстанне прагрэс. метадаў гаспадарання. У 1-ю сусв. вайну займала памяркоўную «патрыятычную» і «абарончую» пазіцыі, заклікала дапамагаць салдацкім сем’ям. Друкавала літ. творы А.Гаруна (пад псеўд. А.Сумны), А.Паўловіча, А.Зязюлі, Г.Леўчыка, К.Сваяка і інш.
У.М.Конан. с. 388
«БЕЛАРУ́С» , газета. Выдаецца з 20.9.1950 у Нью-Йорку Беларуска-амерыканскім задзіночаннем на бел. мове. Рэдактар З.Кіпель (з 1991). Друкуе матэрыялы з жыцця бел. эміграцыі, аналітычныя карэспандэнцыі пра становішча на Беларусі, нарысы па бел. гісторыі, творы бел. пісьменнікаў-эмігрантаў, успаміны. З газетай супрацоўнічалі дзеячы эміграцыі Н.Арсеннева, А.Адамовіч, У.Глыбінны, Я.Каханоўскі, Ф.Кушаль, А.Саковіч. Распаўсюджваецца ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Польшчы, Беларусі. с. 388
БЕЛАРУ́С Пётра (сапр. Яленскі Пётр), бел. пісьменнік пач. 20 ст. У 1913—15 у газ. «Наша ніва» друкаваў вершы («З Новым годам»), апавяданні («У кузні»), жарты («Лякарства ад беднасці»), публіцыст. артыкулы («Колькі слоў аб Беларусі і беларускай песні»). У апавяданні «Якім Бяздольны» (асобнае выд., Вільня, 1914) паказаў зараджэнне ў душы бяспраўнага селяніна пратэсту супраць царскіх парадкаў. Выступаў супраць непісьменнасці і бескультур’я дарэв. бел. вёскі, прапагандаваў нар. мастацтва, уздымаў тэму сац. несправядлівасці.
Тв.: У кн.: Беларуская дакастрычніцкая проза. Мн., 1965. с. 389
«БЕЛАРУ́С НА ВА́РЦЕ» , часопіс. Выдаваўся ў ліст. 1943 — чэрв. 1944 у Мінску на бел. мове пад кантролем герм. акупац. улад. Прызначаўся для беларусаў, якія знаходзіліся на службе ў фаш. і нацыяналістычных вайсковых і ваенізаваных фарміраваннях (паліцыі, атрадах СС, СД і інш.). Усхваляў гітлераўскіх акупантаў і іх паслугачоў, прапагандаваў ідэі нацыяналізму, заклікаў беларусаў да ўзбр. барацьбы супраць сав. улады. Друкаваў артыкулы, нарысы, апавяданні пра барацьбу з партызанамі. Выйшла 10 нумароў.
С.У.Жумар. с. 389
«БЕЛАРУ́С НА ЧУЖЫ́НЕ» , бел. грамадска-палітычны часопіс. Выдаваўся ў 1947—50 у Лондане на бел. мове кірыліцай і лацінкай на рататары. Выдавец — Бел. выд-ва ў Лондане, з 3-га нумара — Бел. нац. нар.-хрысц. рух. Гал. рэдактары А.Надсон, Я.Амор. Змяшчаў матэрыялы пра грамадска-паліт. жыццё бел. эміграцыі ў Англіі. Выйшлі 42 нумары. Спыніў існаванне з выхадам у Лондане друкаванага час. «На шляху».
А.С.Ляднёва. с. 389
«БЕЛАРУ́С У АМЕ́РЫЦЫ» , бел. часопіс у ЗША. Выдаваўся ў вер. 1948 — сак. 1949 у Саўт-Рыверы на бел. мове. Выдавец Я.Ніхаёнак. Змяшчаў хроніку эмігранцкага жыцця, матэрыялы пра грамадска-паліт. сітуацыю ў свеце і на Бацькаўшчыне, абвесткі пра пошукі родных і блізкіх. Выйшлі 4 нумары. с. 389
БЕЛАРУСАЗНА́ЎСТВА , абагульняльная назва комплексу гісторыка-філал. і інш. навук пра Беларусь і бел. народ — яго сацыяльную і этнічную гісторыю, умовы бытавання, матэрыяльную і духоўную культуру, мову ў іх сучасным стане і гістарычным развіцці. Абазначаецца таксама тэрмінам беларусістыка, які выкарыстоўваецца і ў больш вузкім значэнні — дысцыпліны бел. філалогіі (мовазнаўства, літаратуразнаўства, фалькларыстыка) або наогул толькі тыя з іх, што звязаны з вывучэннем бел. мовы. Для абазначэння беларусазнаўства асабліва ў замежным асяроддзі выкарыстоўваюцца тэрміны беларусіка, альбарусіка (ад лац. аlba белая + russicus рускі), беларосіка, альбаросіка (з грэч. коранем Rh<SIGN>s Русь, рускі), беларутэніка, альбарутэніка (ад лац. ruthenicus рускі), рэдка — беларусаведа. Беларусазнаўства ўключае шэраг разгалінаваных навук: гісторыю, геаграфію, прыродазнаўства, эканоміку, этнаграфію, мастацтвазнаўства, кнігазнаўства Беларусі, бел. фалькларыстыку, літаратуразнаўства і мовазнаўства, гісторыю культуры, гісторыю рэлігіі і канфесій на бел. землях і інш. Навукоўцаў, што працуюць у галіне беларусазнаўства, называюць беларусазнаўцамі, беларусаведамі, беларусістамі.
Беларусазнаўства складвалася і развівалася па меры станаўлення асобных навук пра Беларусь і беларусаў, паглыблення дыферэнцыяцыі і адначасова — узаемадзеяння паміж гэтымі навукамі. На ранніх этапах развіцця цесна змыкалася з краязнаўствам. Узнікшы напачатку з памкнення пазнаёміць грамадскасць з малавядомым краем і яго насельнікамі, беларусазнаўства паступова выходзіла за межы чыста пазнавальных мэтаў і стала навукай нац. самапазнання і самавызначэння бел. народа, усведамлення ім уласнага гіст. шляху, неабходнасці захавання нац. формы быцця. У выніку ўсебаковага, комплекснага падыходу да вывучэння Беларусі акрэсліліся змест і задачы беларусазнаўства, яго культ.-пазнавальнае і грамадска-паліт. значэнне. На пач. 20 ст. з пашырэннем ідэй нац. незалежнасці былі зроблены спробы аформіць беларусазнаўства ў абагульнены міждысцыплінарны курс для азнаямлення шырокай грамадскасці з асн. беларусазнаўчай праблематыкай.
Цікавасць да Беларусі і яе народа пачала праяўляцца яшчэ ў старажытнасці. Так, ужо ў стараж.-рус. летапісах прыводзяцца звесткі пра рассяленне, звычаі, заняткі, грамадскі лад, культуру ўсх.-слав. плямёнаў на тэрыторыі, якую займае сучасная Беларусь. Багаты фактычны матэрыял пра сац.-эканам., культ., канфесіянальную і паліт. гісторыю Беларусі змяшчаюць пісьмовыя помнікі 13—18 ст. эпохі ВКЛ — летапісы і хронікі, мемуарная, юрыд., грамадска-філас. і інш. л-ра. У філалагічных дапаможніках 16—17 ст. — граматыках, слоўніках (гл. ў арт. Лексікаграфія), букварах — шырока адзначаліся з’явы бел. мовы. Аднак да 19 ст. гэты фактычны матэрыял падаваўся фрагментарна, без глыбокага навук. асэнсавання. На мяжы 18—19 ст. цікавасць да Беларусі стала прыкметна ўзрастаць. Гэта было звязана з агульным уздымам навукі ў Еўропе (у прыватнасці, славяназнаўства) і з гіст. зменамі ў Беларусі: у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай яна адышла да Расіі. З паліт. меркаванняў Расіі важна было даказаць свае правы на далучаныя землі як на спрадвечную ўласнасць, часова страчаную ў неспрыяльных гіст. абставінах. Самастойнасць бел. народа і яго мовы катэгарычна адмаўлялася афіц. коламі Расіі. У сваю чаргу, прадстаўнікі шавіністычна настроеных слаёў польск. грамадскасці трактавалі Беларусь як частку Польшчы, беларусаў і іх мову разглядалі ў межах «пальшчызны». Вывучэнне Беларусі, такім чынам, ад самага пачатку ішло ва ўмовах вострай ідэалагічнай і паліт. барацьбы розных сац. сіл, саслоўна-класавых і нац.-рэліг. супярэчнасцяў, што адмоўна адбілася на вырашэнні кардынальных праблем беларусазнаўства. Не спрыяла развіццю беларусазнаўства і адсутнасць на Беларусі навук. цэнтраў і арг-цый, якія б узначальвалі і каардынавалі даследаванні з пункту гледжання інтарэсаў бел. народа. Распрацоўка беларусазнаўства часткова ініцыіравалася і падтрымлівалася рознымі навук. і грамадскімі арг-цыямі па-за межамі Беларусі. Прыкметную ролю ў абуджэнні цікавасці да Беларусі адыграў Віленскі ун-т (1803—32), некаторыя яго выкладчыкі займаліся вывучэннем бел. гісторыі, этнаграфіі, помнікаў бел. пісьменства і заахвочвалі да гэтага студэнтаў, якія стварылі гурток бел. філалогіі. Навук. вывучэнне Беларусі распачалі даследчыкі М.К.Баброўскі, І.М.Даніловіч, З.Я.Даленга-Хадакоўскі, Я.Чачот, Т. і Ю.Нарбуты і інш. Значную падтрымку ў зборы, навук. апрацоўцы і выданні матэрыялаў пра Беларусь аказалі даследчыкам Расійская АН, ун-ты С.-Пецярбурга, Масквы, Кіева і інш. гарадоў Расіі, Паўн.-Зах. аддзел Рускага геагр. т-ва, Маскоўская і мясц. археаграфічныя камісіі і археал. т-вы, губернскія стат. к-ты і інш. ўстановы. Дзякуючы іх падтрымцы была выяўлена і выдадзена вял. колькасць бел. стараж. рукапісаў і друкаваных кніг: граматы, дагаворы, прывілеі, суд. пратаколы і інш. канцылярска-адм. дакументы, заканад. акты і кодэксы, у тым ліку статуты, «судзебнікі» (у зб. «Беларускі архіў старажытных грамат», выдадзены І.І.Грыгаровічам у 1-й чвэрці 19 ст., «Руска-лівонскія акты», у шматтомных Актах Заходняй Расіі, Актах Паўднёвай і Заходняй Расіі, «Рускай гістарычнай бібліятэцы», Актах Віленскай камісіі і інш.); летапісы ВКЛ, гіст. запісы і хронікі мясц. і замежных аўтараў (ад «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» 15 ст. да помнікаў пач. 18 ст.); арыгінальныя і перакладныя маст. і публіцыстычныя творы — вершы А.Рымшы (16 ст.) і Сімяона Полацкага (17 ст.), «Прамова Мялешкі» і «Ліст да Абуховіча» (17 ст.), аповесці пра Атылу, Трыстана, Баву (у спісах 16 ст.) і інш.; пераклады рэліг. л-ры (пачынаючы з 15 ст.); навук. творы і палеміка правасл. дзеячаў з католікамі і уніятамі (у якой закраналіся не толькі вузкадагматычныя тэмы, але і з’явы грамадска-паліт. жыцця), драм. творы 17—18 ст. (т.зв. інтэрмедыі, або інтэрлюдыі). Публікаваліся каштоўныя зборы этнагр. і фалькл. матэрыялаў, стат. звесткі па эканоміцы Беларусі і гэтак далей. Аднак у цэлым у вывучэнні Беларусі адсутнічалі мэтанакіраванасць і арганізаваны пачатак, амаль усё залежала ад асабістых інтарэсаў і схільнасцяў даследчыкаў. На пач. 19 ст. працы, што публікаваліся па бел. гісторыі, этнаграфіі, фальклоры і мове (пераважна ў рус. і польск. друку), не заўсёды вызначаліся дакладнасцю ў падачы фактычнага матэрыялу і навуковасцю яго вытлумачэння. Яны адлюстроўвалі адсутнасць у некаторых аўтараў дакладнага ўяўлення аб прадмеце даследавання і ўвогуле невысокі ўзровень тагачаснай навукі, якая звярталася да бел. матэрыялу спарадычна, выкарыстоўвала яго часцей як пабочны, дадатковы пры разглядзе агульных пытанняў паходжання славян, гісторыі культуры і мовы асобных слав. народаў (пераважна рускага).
Да сярэдзіны 19 ст. паступова назапасіўся вял. фактычны матэрыял, выпрацаваліся больш дасканалыя метады даследавання беларусазнаўства. З’явіліся буйныя беларусазнаўчыя працы: па сац. гісторыі і археалогіі — Я.П. і К.П.Тышкевічаў, А.Кіркора, М.Ф.Уладзімірскага- Буданава, М.К.Любаўскага, Ф.І.Леантовіча, І.І.Лапо, У.К.Стукаліча, М.В.Доўнар-Запольскага, А.С.Грушэўскага і інш.; па гісторыі культуры і стараж. пісьменства — П.У.Уладзімірава, К.В.Харламповіча, І.І.Флёрава, І.А.Бадуэна дэ Куртэнэ і інш.; па этнаграфіі, фальклоры і мове — І.І.Насовіча, П.А.Бяссонава, П.В.Шэйна, Е.Р.Раманава, У.М.Дабравольскага, П.П.Чубінскага, М.Я.Нікіфароўскага, М.Федароўскага, М.А.Янчука, А.І.Сабалеўскага, А.А.Патабні, І.А.Нядзёшава і інш. Большасць даследчыкаў і збіральнікаў этналінгвістычных матэрыялаў паходзілі з Беларусі, многія прытрымліваліся прагрэсіўных поглядаў, усведамлялі сваю сувязь з бел. народам і самаахвярна яму служылі. Але нават і ў тых выпадках, калі даследчыкі глядзелі на Беларусь як на этнічную і дзярж. правінцыю Расіі ці Польшчы, сваімі працамі яны так або інакш сцвярджалі самабытнасць беларусаў, абуджалі цікавасць грамадскасці да іх гіст. лёсу. У канцы 19 ст. сфарміраваўся комплекс асн. (традыцыйных) раздзелаў (навук) беларусазнаўства. Вынікі даследаванняў у галіне беларусазнаўства падвёў Я.Ф.Карскі ў 1-м томе манаграфіі «Беларусы» (Варшава, 1903), дзе акрэсліў у абагульненым выглядзе асн. праблематыку беларусазнаўства, паказаў супярэчлівасць поглядаў тагачаснай навукі на Беларусь і яе народ, вызначыў найменш распрацаваныя раздзелы беларусазнаўства і намеціў перспектывы далейшых даследаванняў. У канцы 19 ст. ўсё часцей сталі з’яўляцца працы, у якіх яскрава праявіўся падыход да беларусаў як да асобнай, самастойнай фармацыі ў сям’і слав. народаў. Аб самастойнасці бел. народа і яго мовы сцвярджалі некаторыя вучоныя і грамадскія дзеячы яшчэ ў 1-й пал. 19 ст. А.Міцкевіч, Я.Чачот, З.Я.Даленга-Хадакоўскі, М.Вішнеўскі, А.К.Ельскі (у польск. друку), М.І.Надзеждзін, П.М.Шпілеўскі, М.А.Максімовіч (у расійскім). У польск. навуцы погляд на беларусаў як на асобны слав. народ пад канец 19 ст. стаў пануючы. У рус. навуцы яго рашуча падтрымліваў рус. гісторык і філолаг А.А.Шахматаў. Карскі таксама разглядаў беларусаў і бел. мову ў якасці самастойных, хоць з-за цэнзурных умоў быў вымушаны карыстацца тэрмінамі «бел. племя», «мова бел. племені» замест «бел. народ», «бел. мова». Прызнанне беларусаў самастойным народам шырылася разам з ростам іх нац. самасвядомасці, абуджэннем ідэй адраджэння нацыянальнага, што прагучалі ўжо ў публіцыстыцы К.Каліноўскага, асабліва моцна — у творчасці Ф.Багушэвіча і інш. бел. пісьменнікаў, у дзейнасці бел. народнікаў (гл. «Гоман»). На пач. 20 ст. з нарастаннем рэв. ўздыму па ўсёй Расіі ідэі сац. і нац. разняволення прыгнечаных народаў набылі асаблівую сілу, у т.л. на Беларусі. Адмена ў 1905 забароны бел. друку дала новы штуршок развіццю бел. друкаванага слова і распрацоўцы праблем беларусазнаўства. Кола даследчыкаў пашырылася дзякуючы прытоку нац. свядомых людзей, якія па-новаму сталі асвятляць кардынальныя праблемы гісторыі бел. народа, паходжання бел. мовы і г.д. Абмеркаванне гэтых пытанняў выйшла за межы акад. навукі, у яго ўключыліся прадстаўнікі розных грамадскіх арг-цый, паліт. партый, прэса (напр., газ. «Наша ніва» і інш.). У 1910 у Вільні была выдадзена першая навук. праца на бел. мове «Кароткая гісторыя Беларусі» В.Ю.Ластоўскага, у якой намеціўся рашучы паварот навукі ад традыц. поглядаў на гісторыю Беларусі як на частку гісторыі Расіі ці Польшчы. Рэв. падзеі 1917 паставілі пытанне аб укараненні здабыткаў беларусазнаўства непасрэдна ў асв. практыку. У 1918 у Маскве ў Беларускім народным універсітэце дасведчанымі беларусазнаўцамі У.І.Пічэтам, Дз.М.Анучыным, Янчуком, П.А.Растаргуевым, З.Ф.Жылуновічам (Ц.Гартны) упершыню быў прачытаны сістэматызаваны курс лекцый па беларусазнаўстве (частка іх была выдадзена ў 1918—20 асобнай кнігай пад назвай «Курс беларусазнаўства»).
З абвяшчэннем БНР, а затым БССР беларусазнаўства стала дзярж. справай. Цэнтр беларусазнаўчых даследаванняў перамясціўся на Беларусь. Напачатку яны былі сканцэнтраваны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (засн. ў 1921) і Інстытуце беларускай культуры (засн. ў 1922), на базе якога ў 1929 створана Акадэмія навук Беларусі з разгалінаванай сістэмай беларусазнаўчых ін-таў. Было наладжана выданне спец. л-ры, перыяд. навук. выданняў («Запіскі аддзела гуманітарных навук Інстытута беларускай культуры», «Працы БДУ»), а таксама розных грамадска-паліт. і літ.-крытычных часопісаў. У 1920—21 беларусазнаўства як прадмет пачала вывучацца ў школах, гуртках і на курсах, у сувязі з чым вялася падрыхтоўка настаўнікаў і лектараў-беларусазнаўцаў (гл. ў арт. Вышэйшыя курсы беларусазнаўства). Асв. і навук. беларусазнаўства развівалася і ў Зах. Беларусі, якая знаходзілася ў складзе Польшчы. Тут існавалі бел. школы, яны забяспечваліся адпаведнымі падручнікамі, на бел. мове друкаваліся грамадска-культ. і навук. часопісы, дзе публікаваліся даследаванні па беларусазнаўстве (гл. ў арт. Беларускае навуковае таварыства, Таварыства беларускай школы ў Вільні). Пасля 1-й сусв. вайны навук. асяродак беларусазнаўства (Навуковае таварыства імя Ф.Скарыны) склаўся таксама ў Чэхіі, дзе ў Пражскім Карлавым ун-це праходзілі навучанне многія студэнты-беларусы, што апынуліся па-за межамі СССР. Былі створаны Бел. навук. т-ва ў Рызе, Бел. камітэт у Чыкага і інш. Развіццю беларусазнаўства спрыяў узяты ў краіне на пач. 1920-х г. курс на беларусізацыю. Аднак у канцы 1920—30-х г. рэпрэсіі ўлад супраць нац. кадраў, барацьба з т.зв. бурж. нацыяналізмам нанеслі вял. страты беларусазнаўству. За «адыход ад марксісцка-ленінскай метадалогіі», «праяўленне буржуазнага нацыяналізму» ў БССР панеслі значныя страты кадры беларусазнаўцаў, амаль поўнасцю спынілася сур’ёзная даследчыцкая праца ў галіне беларусазнаўства. Аднаўляцца яна пачала толькі пасля Вял. Айч. вайны, але так і засталася ў рэчышчы паліт. дактрыны КПСС.
За пасляваенныя гады на Беларусі аднавіліся кадры беларусазнаўцаў, павялічылася іх колькасць за мяжой, былі створаны новыя н.-д. і навуч. ўстановы, узніклі новыя навук. выд-вы і перыяд. выданні, навук. кірункі, адбылося далейшае разгалінаванне навук пра бел. народ, беларусазнаўчыя даследаванні набылі шырокі размах. Склалася эміграцыйнае беларусазнаўства (у ЗША, Канадзе, Англіі, ФРГ) як альтэрнатыўнае савецкаму беларусазнаўству. За мяжой пачала выдавацца беларусазнаўчая перыёдыка: «Запісы» Бел. ін-та навукі і мастацтва ў Нью-Йорку, «Тhe Jоurnal оf Вуеlorussian Studies» (гл. «Джорнал ов беларашн стадыз»), «Оссasional Papers in Belarusian Studies» («Альманах беларускіх даследаванняў») у Лондане і інш., бел. матэрыялы друкуюць самыя розныя (перш за ўсё славістычныя) замежныя выданні «Slavia» («Славія», Прага), «Slavia Orientalis» («Усходняя Славія», Варшава), «Zeitschrift für Slawistik» («Славяназнаўчы часопіс», Берлін) і інш. Аднак ідэалаг. супрацьстаянне «савецкай» навукі «заходняй», «буржуазнай» не спрыяла развіццю беларусазнаўства ў краіне. Улады ўсімі метадамі імкнуліся ізаляваць «савецкае» беларусазнаўства ад «заходняга», не дапусціць пры вырашэнні яго кардынальных праблем ніякіх адхіленняў ад ідэалаг. догмаў КПСС. Тым не менш за пасляваенны час у краіне і за яе межамі было створана нямала прац, якія трывала замацаваліся ў залатым фондзе беларусазнаўства. З 2-й паловы 1980-х г. стварыліся ўмовы для ўсебаковага, аб’ектыўнага даследавання беларусазнаўчай праблематыкі. Сталі агульнадаступныя тыя працы па беларусазнаўстве, што былі забаронены сав. уладай, з’явілася магчымасць абмяркоўваць тэмы, якіх раней у краіне нельга было закранаць або якія вырашаліся адназначна, толькі з пазіцый марксізму-ленінізму і паліт. інтарэсаў улады. Узніклі новыя грамадска-паліт. і навук. перыядычныя выданні па розных галінах беларусазнаўства. Створаны новыя грамадска-культ. і н.-д. ўстановы і арг-цыі: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф.Скарыны з аддзелам беларусазнаўства; адкрыты беларусазнаўчыя кафедры, аддзяленні і ф-ты ў ВНУ, у якіх беларусазнаўства выкладаецца як абавязковы прадмет. У 1991 заснавана Міжнародная асацыяцыя беларусістаў (МАБ), якая аб’ядноўвае каля 600 навукоўцаў з розных краін свету, рэгулярна праводзіць навук. кангрэсы для абмеркавання праблем беларусазнаўства і вызначэння кірункаў яго развіцця.
Дасягненні беларусазнаўства ў розных яго галінах асвятляюцца ў адпаведных артыкулах «Беларускай савецкай энцыклапедыі» (т. 1—12, 1969—75), «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі» (т. 1— 5, 1984—87), «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (т. 1—2, 1993—94), энцыклапедычных даведніках «Янка Купала» (1986), «Францыск Скарына і яго час» (1988), «Этнаграфія Беларусі» (1989), «Беларуская мова» (1994) і інш.
Літ.: Беларусіка=Аlbаruthenica. Кн. 1—5. Мн., 1993—95. Л.М.Шакун. с. 389
БЕЛАРУСІЗА́ЦЫЯ , палітыка нац.-дзярж. і нац.-культ. будаўніцтва ў БССР у 1920-я г. Яе вытокі ў бел. вызв. руху, у ідэях бел. нац. адраджэння. У БССР беларусізацыя праводзілася пад кіраўніцтвам КП(б)Б як адзінай уладнай партыі. Выпрацоўка нац. праграмы Камуніст. партыі праходзіла складана і супярэчліва, у жорсткай унутрыпарт. барацьбе. Ва ўмовах пераходу ад грамадзянскай вайны да грамадзянскага міру, станаўлення новай эканам. палітыкі (нэпа), пошуку формаў саюзу сав. рэспублік, пад націскам прадстаўнікоў нац. кампартый верх узяла лінія прыхільнікаў федэратыўнага аб’яднання, абнаўлення нац. палітыкі. Ініцыятарамі і аўтарамі палітыкі беларусізацыі былі дзеячы бел. нац.-вызв. руху, якія ў час Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны свядома прыйшлі да бальшавікоў, звязалі з сав. уладай свае надзеі на нац.-дзярж. самавызначэнне бел. народа, яго сац. і нац. адраджэнне. Многія з іх увайшлі ў склад кіруючых парт. і сав. органаў (А.Р.Чарвякоў, З.Х.Жылуновіч, У.М.Ігнатоўскі, А.Л.Бурбіс, А.В.Баліцкі, П.В.Ільючонак і інш.). Нягледзячы на шэраг супярэчнасцяў, ініцыятыва была падтрымана кіраўніцтвам КП(б)Б, у тым ліку сакратарамі ЦК В.Г.Кнорыным, В.А.Багуцкім, А.М.Асаткіным-Уладзімірскім, А.І.Крыніцкім. Першыя крокі ў ажыццяўленні беларусізацыі зроблены ў 1919—20 (дзяржаўнасць мовы, стварэнне бел. школ, перавод справаводства на бел. мову). Пры Наркамаце асветы БССР адкрыліся курсы беларусазнаўства для падрыхтоўкі настаўнікаў (кіраўнік Я.Лёсік). У лют. 1921 ЦВК БССР прыняў шэраг пастаноў, што прадвызначылі ўвесь наступны ход беларусізацыі. Быў пацверджаны дэкрэт урада Літ.-Бел. ССР (1919) пра раўнапраўе ў якасці дзяржаўных бел., рус., яўр. і польскай моў, намечаны меры па стварэнні сістэмы дашкольнага выхавання і школьнай адукацыі, прафесійна-тэхн. вучылішчаў і тэхнікумаў. Для падрыхтоўкі кадраў стваралася шырокая сетка курсаў беларусазнаўства. У 1921 распачаў дзейнасць БДУ, у 1922 — Ін-т бел. культуры. Згуртаванню ўсіх творчых сіл народа садзейнічала абвешчаная ў ліп. 1923 сумесным дэкрэтам ЦВК СССР і ЦВК БССР амністыя ўсім радавым удзельнікам і кіраўнікам антысав. нац. фарміраванняў і арг-цый 1918—20. VII з’езд КП(б)Б (сак. 1923) падвёў папярэднія вынікі вырашэння нац. пытання на Беларусі, сфармуляваў прынцыпы палітыкі беларусізацыі. Пашыраны пленум ЦБ КП(б)Б (ліп. 1923) вызначыў комплекс мер па гасп. адраджэнні краю, тэр. самавызначэнні бел. народа, развіцці бел. мовы і нац. культуры, вылучэнні і выхаванні кадраў. Гэта праграма неаднаразова ўдакладнялася і дапаўнялася на пленумах ЦК КП(б)Б (1925). 2-я сесія ЦВК БССР (15.7.1924) прыняла пастанову «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі», у выніку якой беларусізацыя стала афіцыйнай дзярж. палітыкай. Прэзідыум ЦВК БССР утварыў спец. камісію па ажыццяўленні нац. палітыкі на чале з А.І.Хацкевічам. Аналагічныя камісіі былі створаны пры акр. выканкомах. У 2-й пал. 1920-х г. беларусізацыя мела цэласны канцэптуальны характар і была ўзнята да ўзроўню парт. і дзярж. палітыкі. Узбуйненне БССР у 1924 і 1926 дабратворна паўплывала на паліт., эканам. і культ. развіццё рэспублікі. Асноўны змест нац. палітыкі вызначалі пытанні развіцця бел. мовы і культуры (пры безумоўным забеспячэнні правоў і магчымасцяў свабоднага развіцця нац. меншасцяў). Выключная ўвага звярталася на навук. даследаванні праблем бел. мовы, яе гісторыі, нарматыўнасць, распрацоўку навук. тэрміналогіі. У 1920-я г. бел. мова набыла ўсе гал. прыкметы, уласцівыя кожнай нац. літаратурнай мове. Выдаваліся працы па актуальных праблемах гісторыі, мастацтва, л-ры, грамадскай думкі і эканомікі Беларусі. Шырокае развіццё атрымала краязнаўства. У 1928 каля 80% школ было пераведзена на бел. мову навучання; адкрываліся школы і класы для прадстаўнікоў нац. меншасцяў; выкладанне вялося на 8 нац. мовах. Да канца 1920-х г. амаль цалкам пераведзена на бел. мову справаводства ў дзярж. і парт. органах. Адным з цэнтр. кірункаў беларусізацыі з’яўлялася т.зв. каранізацыя — вылучэнне і выхаванне кадраў з карэннага насельніцтва на парт., сав., праф. і грамадскую работу. Палітыка беларусізацыі зрабіла значны ўплыў на нар. масы Зах. Беларусі, узмацніла іх арыентацыю на БССР; многія дзеячы бел. эміграцыі прынялі запрашэнне ўрада БССР вярнуцца на Беларусь для нац.-культ. працы. З канца 1920-х г., ва ўмовах стварэння аўтарытарна-бюракратычнай сістэмы і разгортвання кампаніі супраць т.зв. нацыянал-дэмакратызму, пачаўся паварот да фактычнай контрбеларусізацыі, разгрому нац. інтэлігенцыі. Апагеем гэтай кампаніі стала сфальсіфікаваная справа т.зв. «Саюза вызвалення Беларусі», за прыналежнасць да якога было засуджана 90 чал., пераважна дзеячы навукі і культуры, кіраўнікі шэрагу наркаматаў рэспублікі. У 1930-я г. сам тэрмін «беларусізацыя» амаль на паўстагоддзе знікае з ужытку.
Літ.: Практычнае вырашэнне нацыянальнага пытання ў БССР. Ч. 1. Беларусізацыя. Мн., 1928; Кароль А. Беларусізацыя — палітыка нацыянальнага адраджэння // Крыжовы шлях. Мн., 1993. А.С.Кароль. с. 391
«БЕЛАРУСІ́Т» (назва ад Беларусі), беламін, прыродны металаносны расол бішафітавай стадыі (гл. Бішафіт) згушчэння марской вады стараж. (350—400 млн. г.) дэвонскіх басейнаў. Тыповая «вадкая руда» з вял. (353—444 г/л) колькасцю хларыдаў магнію, кальцыю, брому, ёду, амонію і інш., шмат рэдкіх і рассеяных элементаў. Залягае на глыб.2,4 — больш за 3 км у Прыпяцкім прагіне Беларускага Палесся. Выкарыстоўваецца як бальнеалагічны сродак, у нар. медыцыне, перспектыўны для выкарыстання як полікампанентнае ўгнаенне, у металургічнай прам-сці, на патрэбы транспарту і інш.
Літ.: Кудельский А.В., Сербин Г.А. Минеральные воды юго-восточной Белоруссии. Мн., 1990. с. 391
«БЕЛАРУ́СІЯН РЭВ’Ю́» («Belarussian Review», «Беларускі агляд»), грамадска-палітычны часопіс. Выдаецца з 1989 у ЗША (штат Каліфорнія) на англ. мове штоквартальна. Рэд. Я.Арцюх. Друкуе эканам., паліт., дзелавую, культ. інфармацыю з Беларусі, матэрыялы па гісторыі краіны, робіць эканам. аналізы. Распаўсюджваецца ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш. краінах свету. В.Кіпель. с. 391
БЕЛАРУ́СКА , сорт грушы селекцыі Бел. НДІ пладаводства. Выведзены скрыжаваннем сартоў Вінёўка і Сапяжанка. Раянаваны ў Віцебскай вобл.
Дрэва моцнарослае, з шырокапірамідальнай негустой кронай. Плоданашэнне на 5—6-ы год пасля пасадкі. Сорт зімаўстойлівы, ураджайны, сярэднеўстойлівы да паршы, устойлівы да бактэрыяльнага рака. Плады сярэдняй велічыні (80—100 г), прадаўгавата-грушападобнай формы, з падоўжнай баразёнкай. Скурка светла-жоўтая са слабым румянцам з сонечнага боку. Мякаць снежна-белая, духмяная, паўмасляністая, сакаўная, салодкая з прыемнай кіслінкай, добрага смаку. Спажывецкая спеласць настае ў канцы жніўня.
М.Р.Мялік. с. 391
БЕЛАРУ́СКА-АМЕРЫКА́НСКАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ (БАА) у Нью-Йорку, грамадская арг-цыя, якая займаецца культ.-асв. дзейнасцю сярод бел. эмігрантаў у ЗША. Засн. ў 1965. Асн. мэты: пашыраць і падтрымліваць ідэалы амер. канстытуцыі, распаўсюджваць інфармацыю пра Беларусь, аказваць дапамогу сябрам арг-цыі. БАА ладзіць літ. вечары, курсы для моладзі, адзначае бел. гіст. ўгодкі. Выдае інфармацыйныя лістоўкі, прэс-рэлізы. У кіраўніцтва БАА уваходзяць К.Мярляк, В.Шчэцька і інш. В.Кіпель. с. 391
БЕЛАРУ́СКА-АМЕРЫКА́НСКАЕ ЗАДЗІНО́ЧАННЕ (БАЗА) , грамадская арг-цыя прадстаўнікоў бел. эміграцыі і творчай інтэлігенцыі ў ЗША. Засн. Ў 1949 па ініцыятыве М.Гарошкі, Я.Станкевіча, М.Дарашэвіча, Я.Ніхаёнка. Асн. мэта — прапаганда бел. культуры. Мае аддзелы ў некалькіх штатах ЗША. Арганізуе сустрэчы беларусаў Паўн. Амерыкі. Выдае газ. «Беларус». Старшыня доктар А.Шукелойць. с. 392
БЕЛАРУ́СКА-АМЕРЫКА́НСКАЯ НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ РА́ДА (БАНР), першая сталая бел. арг-цыя ў ЗША. Засн. 7.9.1941 у Чыкага. Заснавальнікі — Я.Тарасевіч, Я.Чарапук, П.Чопка, М.Аблажэй, І.Лобач, Я.Варонка, Я.Рэшаць. Да кастр. 1941 наз. Бел. к-т дапамогі ахвярам вайны. Стаяла за аднаўленне дзяржаўнасці БНР і непадзельнасць бел. зямель. У 2-ю сусв. вайну праз амер. арг-цыі наладжвала дапамогу народу Беларусі, у пасляваен. гады падтрымлівала бел. імігрантаў. Прадстаўнікі БАНР удзельнічалі ў Агульнаамер. слав. кангрэсах (1942, 1944, 1946, 1948). Вядзе культ.-асв., выдавецкую і прапагандысцкую дзейнасць. Выдавала «Весткі БАНР» і «Беларускія весткі». На сучасным этапе БАНР звязана пераважна з дзейнасцю бел. правасл. царквы св. Юр’я. А.С.Ляднёва. с. 392
БЕЛАРУ́СКА-АМЕРЫКА́НСКІ ДАПАМО́ГАВЫ КАМІТЭ́Т , глядзі Злучаны беларуска-амерыканскі дапамогавы камітэт. с. 392
БЕЛАРУ́СКА-АМЕРЫКА́НСКІ КУЛЬТУ́РНЫ ЦЭНТР (БАКЦ) у Саўт-Рыверы, бел. грамадска-культурны асяродак у ЗША, штаце Нью-Джэрсі. Засн. ў 1972 пры царкве імя св. Ефрасінні Полацкай. Кіруючы орган — управа, старшынямі якой у розны час былі Б.Шчорс, М.Бахар, Ж.Навумчык. Культ. праграму каардынуе Бел. культ.-мастацкае т-ва, якое з 1974 ладзіць паказы твораў бел. мастакоў і ўмельцаў. Працуе жаночы хор «Каліна», Бел. тэатр. студыя, нядзельная школа, Бел. спарт. аб’яднанне; у 1975—85 для моладзі арганізоўваліся адукац. курсы. Пры цэнтры ёсць б-ка, друкарня. У Саўт-Рыверы выдаюцца час. «Царкоўны светач», «Беларуская думка», «Сяўбіт», «Беларускі праваслаўны каляндар».
А.С.Ляднёва. с. 392
БЕЛАРУ́СКА-ВАЛДА́ЙСКАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ , фізіка-геаграфічная правінцыя на Пн Беларусі. Займае Віцебскую, ПнУ Гродзенскай і Пн Мінскай абласцей. Мяжуе на Пд з Зах.-Бел., Перадпалескай і Усх.-Бел. правінцыямі, на ПнЗ з правінцыяй Усх. Прыбалтыкі. Працягнулася з З на У на 340 км, з Пн на Пд на 160—240 км; пл. 57,6 тыс. км2. У межах Беларуска-Валдайскай правінцыі вылучаюцца акругі Беларускае Паазер’е і Беларуская града. У тэктанічных адносінах прымеркавана да Беларускай антэклізы на ПдЗ, Балтыйскай сінеклізы на ПнЗ, Латвійскай седлавіны на Пн і Аршанскай упадзіны на У і ПдУ. Асадкавыя пароды, пераважна дэвонскія даламіты, вапнякі, пясчанікі, перакрыты адкладамі антрапагенавай сістэмы — марэннымі супескамі, суглінкамі і глінамі, лёсападобнымі пародамі, торфам, сапрапелітамі і інш. У рэльефе вылучаюцца Ашмянскае, Мінскае, Аршанскае ўзвышшы, утвораныя ў час сярэднеплейстацэнавага зледзянення, Віцебскае, Гарадоцкае, Свянцянскае і інш. ўзвышшы, Чашніцкая раўніна, а таксама Полацкая, Нарачана-Вілейская і інш. нізіны, якія ўзніклі пасля дэградацыі познаплейстацэнавага зледзянення. Для ўзвышшаў Бел. грады характэрны градавы і буйнаўзгорысты дэнудацыйны марэнны рэльеф, на якім пашыраны яры і суфазійныя западзіны на лёсападобных пародах. У межах яе на Мінскім узв. знаходзяцца найвышэйшы пункт Беларусі — Дзяржынская гара (345 м над узр. м.). Рэльеф Бел. Паазер’я больш малады, пераважна плоскі нізінны і спадзістахвалісты раўнінны, на ўзвышшах канцова-марэнны градавы і ўзгорысты, са шматлікімі азёрнымі катлавінамі і тэрмакарставымі западзінамі. Карысныя выкапні: гліны легкаплаўкія, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі, даламіты, торф, сапрапелі. Клімат умерана кантынентальны, вільготны, найб. халодны на Беларусі. Сярэдняя т-ра студз. -6,5 — -8,2 °С, ліп. 17,2—18 °С, ападкаў 560—650 мм за год. Вегет. перыяд самы кароткі на Беларусі — 180—185 сутак.
Па вял. узвышшах на Пд Беларуска-Валдайскай правінцыі праходзіць частка водападзелу паміж рэкамі Балтыйскага м. — Зах. Дзвіной, Віліяй (бас. Нёмана), Ловаццю (бас. Нявы) і Чорнага м. — Бярэзінай з Свіслаччу (бас. Дняпра) і інш. Басейны Нёмана і Дняпра злучаны праз Вілейска-Мінскую водную сістэму. Глебава-расліннае покрыва характарызуецца дробнымі контурамі, што звязана са стракатасцю рэльефу і грунтоў. Глебы на ўзвышшах дзярнова-падзолістыя лёгкасугліністыя на марэне і лёсападобных суглінках, у нізінах дзярнова-падзолістыя аглееныя цяжкасугліністыя на азёрна-ледавіковых і пясчаныя на водна-ледавіковых адкладах, а таксама дзярнова-палева-падзолістыя лёгка- і сярэднесугліністыя на лёсападобных пародах, у паніжэннях рэльефу забалочаныя і тарфяна-балотныя глебы розных тыпаў. Лясы займаюць 35% тэрыторыі, належаць да падзоны дубова-цемнахвойных лясоў. Буйныя хваёвыя і драбналістыя з прымессю шыракалістых парод лясныя масівы захаваліся на нізінах (складаюць да 50% агульнай плошчы лясоў). На ўзвышшах лясы з перавагай елкі, дубу, вольхі (менш за 20% плошчы). Балоты пераважна нізінныя і вярховыя на Пн. Пад ворывам больш за 30% тэрыторыі. У межах Беларуска-Валдайскай правінцыі Бярэзінскі біясферны запаведнік, нац. парк Браслаўскія азёры і шматлікія заказнікі. В.П.Якушка. с. 392
БЕЛАРУ́СКАЕ АБАРО́ННАЕ СПАРТЫ́ЎНА-ТЭХНІ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА (БелАСТТ), масавая грамадская арг-цыя. Правапераемніца Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту БССР (ДТСААФ). На нечарговым з’ездзе ДТСААФ БССР у кастр. 1991 пераўтворана ў АСТТ Рэспублікі Беларусь (новая рэдакцыя статута і сучасная назва прыняты ў 1995). Асн. задачы: правядзенне мерапрыемстваў па выхаванні ў насельніцтва краіны патрыятызму і інтэрнацыяналізму, гатоўнасці да абароны Радзімы і працы, падрыхтоўка спецыялістаў для Узброеных Сіл, кадраў масавых тэхн. прафесій ваен.-прыкладнога значэння, развіццё ваенна-прыкладных відаў спорту і тэхн. творчасці моладзі. У БелАСТТ развіваюцца аўтамабільны, верталётны, водныя, дэльтапланёрны, матацыклетны, парашутны, планёрны, радыёспорт, самалётны, стралковы віды спорту. Вышэйшыя органы кіравання — з’езд (канферэнцыя БелАСТТ), паміж з’ездамі — рэсп. савет, яго прэзідыум і бюро прэзідыума. У структуры БелАСТТ — абл., гар., міжраённыя саветы і пярвічныя арг-цыі. З 1982 дзейнічае музей гісторыі т-ва (мае статус народнага).
Г.К.Кісялёў. с. 393
БЕЛАРУ́СКАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ ГРАМАДЗЯ́НСКАЙ АВІЯ́ЦЫІ , «Белавія». Створана ў 1993 на базе Бел. ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі. Абслугоўвае (май 1996) каля 20 рэйсаў у краіны СНГ (Алматы, Кіеў, Масква, Ніжнявартаўск, Омск, Уфа і інш.), 8 міжнар. авіяліній — у Берлін, Варшаву, Вену, Ларнака (Кіпр), Лондан, Тэль-Авіў, Франкфурт-на-Майне, Шанан (Ірландыя). Выконвае таксама чартэрныя рэйсы ў замежныя краіны. с. 393
БЕЛАРУ́СКАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ ПРАЛЕТА́РСКА-КАЛГА́СНЫХ ПІСЬМЕ́ННІКАЎ (БелАПКП). Існавала з 25.4.1931 да мая 1932. Створана ў складзе Усесаюзнага аб’яднання пралетарска-калгасных пісьменнікаў. Арганізац. бюро: Р.Шукевіч-Траццякоў, І.Барашка, П.Галавач, С.Баранавых. Чл.: М.Багун, П.Броўка, Ц.Гартны, С.Грахоўскі, С.Дарожны, А.Дудар, А.Жаўрук, М.Зарэцкі, В.Каваль, Т.Кляшторны, А.Куляшоў, Я.Купала, М.Лынькоў, В.Маракоў, Я.Скрыган, У.Хадыка, М.Чарот і інш. Існавалі Мінскае аддз. БелАПКП, філіі ў Клімавічах, Чэрвені, Полацку, літ. гурткі ў Клімавіцкім, Талачынскім, Чэрвеньскім, Смалявіцкім, Пухавіцкім, Заслаўскім, Касцюковіцкім, Клічаўскім р-нах. Ставіла задачу падтрымліваць маладых пісьменнікаў з сял. асяроддзя. Выдавала час. «Беларусь калгасная» (1932). Спыніла дзейнасць у адпаведнасці з пастановай ЦК КП(б)Б «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый БССР» (27.5.1932).
К.Р.Хромчанка. с. 393
БЕЛАРУ́СКАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ СТУДЭ́НТАЎ (БАС), бел. грамадская арганізацыя студэнтаў у Польшчы, якая займаецца грамадска-культ., асв., выдавецкай, турысцкай дзейнасцю. Засн.ў 1-й пал. 1981 па ініцыятыве бел. студэнтаў Варшавы і Беластока. У снеж. 1981 з увядзеннем ваен. становішча ў Польшчы дзейнасць БАС спынена. У 1982 працавала нелегальна. З 1983 бел. студэнты дзейнічалі легальна ў рамках Рады культуры пры Цэнтр. радзе культуры т-ва польскіх студэнтаў у Варшаве. Адноўлена ў 1987. 1-ы з’езд адбыўся 17.12.1988 у Беластоку. Вышэйшыя кіруючыя органы — усеаг. сход і гал. рада (знаходзілася ў Варшаве, з 1991 у Беластоку). Гурткі дзейнічаюць у ВНУ Беластока, Варшавы, Гданьска, Любліна, Ольштына, адзін у ЗША. Выдавала бюлетэні «Апошнія паведамленні БАС» (№ 1—3, 1981, 1988), «Сустрэчы» (№ 1—13, 1983—90), у штотыднёвіку «Ніва» штомесячна змяшчае старонку «Прысутнасць». З 1991 БАС —член-заснавальнік Рады бел. арг-цый у Польшчы. З 1988 БАС узначальвалі Я.Вапа, У.Пац, Б.Кучынская (з 1991).
Л.У.Языковіч. с. 393
БЕЛАРУ́СКАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ Ў АЎСТРА́ЛІІ (БАА), арганізацыя бел. эміграцыі. Засн. ў кастр. 1950 у г. Сідней, першая бел. арг-цыя, афіцыйна прызнаная аўстрал. ўладамі. Займаецца культ.-асв., прапагандысцкай і дабрачыннай дзейнасцю. БАА — член Асацыяцыі па справах Аб’яднаных нацый, уваходзіла ў склад Камітэта тыдня заняволеных народаў. Па прапанове БАА у 1974 Кангрэс сусв. антыкамуніст. лігі прыняў «Рэзалюцыю па незалежнасці Беларусі». Пры БАА дзейнічаюць бел. хор, гурток маст. самадзейнасці. Праз супрацоўніцтва з аўстрал. арг-цыямі па справах Аб’яднаных нацый БАА прымала ўдзел у штогоднім Міжнар. дыпламат. балі. Выдавала інфарм. час. «Новае жыццё» (№ 1—9, 1950-я г.). Ген. сакратар БАА А.Алехнік.
А.С.Ляднёва. с. 393
БЕЛАРУ́СКАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ ЯЎРЭ́ЙСКІХ АРГАНІЗА́ЦЫЙ і АБШЧЫ́Н , нацыянальнае культурнае аб’яднанне яўрэяў Беларусі. Створана ў крас. 1991. Мэты і задачы: адраджэнне яўрэйства Беларусі як нац., рэліг. і культ. супольнасці; абарона правоў і інтарэсаў яўр. народа ў органах дзярж. улады; стварэнне ў месцах кампактнага пражывання яўрэяў нац. абшчын; разгортванне сістэмы яўр. асветы; стымуляванне вывучэння іўрыту; распаўсюджванне маралі і традыцый іудаізму сярод яўр. насельніцтва і інш. Аб’ядноўвае 135 яўр. арг-цый і 17 гар. абшчын (1995).
Э.Р.Іофе. с. 393
БЕЛАРУ́СКАЕ БРА́ЦТВА , тайная нацыянальна-адраджэнская арг-цыя, што, па некаторых звестках, існавала на пач. 1920-х г. у Коўне (сучасны Каўнас, Літва). Паводле матэрыялаў сфальсіфікаванай АДПУ БССР справы «Саюза вызвалення Беларусі» («СВБ»), Беларускае брацтва заснавалі ў 1921 В.Ластоўскі, В.Захарка, П.Крачэўскі (кіраўнікі Рады БНР), чл. арг-цыі: П.Бадунова, К.Езавітаў, У.Ігнатоўскі, І.Краскоўскі, М.Маркевіч, П.Мядзёлка, І.Цвікевіч, Я.Чарапук і інш. Намаганні Беларускага брацтва, якое нібыта будавалася і дзейнічала па прынцыпе масонскіх ложаў, былі скіраваны на пераадоленне супярэчнасцяў і рознагалоссяў у Радзе БНР, каардынацыю бел. нац адраджэнскіх сіл на эміграцыі і ў БССР. Паводле слоў Ластоўскага, Беларускае брацтва спыніла існаванне ў маі 1923. АДПУ імкнулася звязаць Беларускае брацтва з «Саюзам адраджэння Беларусі», які быццам бы ўзнік на пач. 1920-х г. за мяжой і каардынаваў дзейнасць бел. паліт. эміграцыі Літвы, Латвіі, Польшчы і Чэхаславакіі, а з пераездам Ластоўскага ў Мінск у 1926 быў нібыта ператвораны ў «СВБ». У 2-й пал. 1950-х г. у ходзе рэабілітацыі рэпрэсіраваных па справе «СВБ» дакумент. пацвярджэнняў існавання Беларускага брацтва не знайшлося. Захаваўся адзіны дакумент — праект статута Бел. нар. брацтва, які, верагодна, мае адносіны да дзейнасці Беларускага брацтва. У.М.Міхнюк. с. 393
БЕЛАРУ́СКАЕ ВАЕ́ННА-ПАЛЯЎНІ́ЧАЕ ТАВАРЫ́СТВА , добраахвотная спартыўная арг-цыя паляўнічых і рыбаловаў вайск. часцей. Засн. ў 1934 як Усеармейскае ваенна-паляўнічае т-ва Бел. ваен. акругі (БВА). З 1976 Ваенна-паляўнічае т-ва БВА, з 1992 сучасная назва. Асн. задачы: прапаганда і развіццё паляўнічага спорту, стэндавай стральбы і спарт. рыбалоўства; падрыхтоўка воінаў, стралкоў, паляўнічых-разведчыкаў; арганізацыя н.-д. работы па вядзенні спарт. паляўнічых, рыбалоўных гаспадарак і стэндавым спорце.
Членства індывідуальнае і калектыўнае. За арг-цыямі т-ва замацавана (1995) 531,7 тыс. га паляўнічых угоддзяў (у т.л. лясных 277 тыс., палявых 167,4 тыс., водна-балотных 53,4 тыс. га) і 3 возеры (агульнай пл. каля 480 га).
Я.І.Харкоў. с. 394
БЕЛАРУ́СКАЕ ВО́ЛЬНАЕ ЭКАНАМІ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА ў Віцебску. Існавала ў снеж. 1825 — вер. 1841. Створана памешчыкамі Віцебскай і Магілёўскай губ. з мэтай абагульняць вопыт і павышаць прадукцыйнасць прыгонніцкай працы ва ўмовах развіцця капіталіст. адносін у агр. сектары эканомікі. У яго акрамя памешчыкаў бел. губерняў уваходзіла некалькі чл. Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу разам з рус. эканамістам М.С.Мардвінавым. Прэзідэнтам т-ва лічыўся ген.-губернатар Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губ. М.М.Хаванскі. Т-ва імкнулася абагульняць дасягненні с.-г. навукі ў Расіі і за мяжой і выкарыстоўваць іх ва ўмовах Беларусі. У 1820-я г. ў набытым маёнтку Залучоссе (каля Віцебска) была арганізавана ўзорная гаспадарка. У 1841 т-ва выдала ў Пецярбургу 1 нумар час. «Летопись Белорусского общества сельского хозяйства», дзе змешчаны яго статут, артыкулы пра вінакурства на Беларусі, пра спробы безадвальнай апрацоўкі глебы і плуг для гэтай мэты, парады па арашэнні лугоў, лячэнні і засцярозе жывёлы ад паморку і інш.
Літ.: Труды первого областного съезда сельских хозяев в гор. Двинске в 1903 г. Витебск, 1904; Воробей Н.В. О Белорусском Вольном экономическом обществе: (Из истории экон. мысли в Белоруссии в первой половине XIX в.) // Сб. науч. работ Белорусского политехнического ин-та. Мн., 1958. Вып. 68.
М.В.Варабей. с. 394
БЕЛАРУ́СКАЕ ВО́ЛЬНА-ЭКАНАМІ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА ў Петраградзе, згуртаванне бел. інтэлігенцыі. Існавала з кастр. 1918 да 1920. Створана Петраградскім аддзяленнем Беларускага нацыянальнага камісарыята і бел. секцыяй РКП(б). Асн. мэта: спрыяць развіццю навукі, культуры і нар. гаспадаркі Беларусі. За аснову прыняты статут Беларускага навукова-культурнага таварыства ў Маскве з дапаўненнем задач эканам. характару. Падрыхтаваны зварот «Да вывучэння Беларусі». Старшыня праўлення — Я.С.Канчар, у т-ва ўваходзілі акадэмік Я.Ф.Карскі, праф. П.М.Жуковіч (ганаровыя члены), М.М.Аўсяны, А.Ц.Вазіла, П.І.Міклашэўскі, М.М.Сабалеўскі, А.К.Сержпутоўскі і інш. В.У.Скалабан. с. 394
БЕЛАРУ́СКАЕ ВО́ЛЬНА-ЭКАНАМІ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА ў Мінску, грамадская арг-цыя ў 1921—22(?) пры Бел. політэхн. ін-це. Займалася прыродна-гіст. і прамысл.-эканам. вывучэннем Беларусі, вырашэннем навук.-тэхн. праблем, звязаных з патрэбамі мясц. гаспадаркі. Старшыня прэзідыума вучоны М.К.Ярашэвіч, чл. П.М.Капура, В.І.Пераход, С.В.Скандракоў. Летам 1922 мела 97 афіц. членаў. Супрацоўнічала з Наркаматам земляробства БССР. Арганізоўвала публічныя лекцыі, чытанні, экспедыцыі. Пры т-ве працавалі фізіка-матэматычная, лясной, сельскай гаспадаркі і інш. секцыі. Ю.Р.Васілеўскі. с. 394
БЕЛА́РУСКАЕ ВЫДАВЕ́ЦКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ў Вільні. Існавала ў 1913—15 і 1919—30. Выдавала і распаўсюджвала творы бел. л-ры. Засн. 1(14).7.1913 Б.Даніловічам, І.Луцкевічам, К.Шпакоўскім і інш. на базе выдавецтва «Нашай нівы». Знаходзілася пад ідэйным уплывам Беларускай сацыялістычнай грамады. Гал. мэта дзейнасці — духоўнае адраджэнне бел. народа. У 1913—14 сакратаром выд-ва працаваў Я.Купала. На 21-м этапе існавання (1913—15; спыніла дзейнасць з прычыны 1-й сусв. вайны) выпусціла ў свет 15 кніг агульным тыражом 15 тыс. экз. Сярод іх творы Я.Коласа, М.Гарэцкага, Ядвігіна Ш., К.Буйло, Я.Лёсіка і інш. Аднавіла выдавецкую справу ў 1919 (напачатку з дадаткам у назве «Крыніца»), Выпускала навук.-папулярную, навуч. і маст. л-ру. Уздым нац.-вызв. руху ў сярэдзіне 1920-х г. актывізаваў працу выд-ва. У яго кіраўніцтва ўваходзілі вядомыя культ.-грамадскія дзеячы Зах. Беларусі. Выйшлі «Выбраныя творы» Я.Коласа, п’есы К.Каганца, У.Галубка, М.Гарэцкага, А.Гаротнага, зб. вершаў Х.Ільяшэвіча, зборнікаў зах.-бел. паэтаў і пісьменнікаў «Рунь веснаходу», «Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры» І.Дварчаніна, успаміны «За дваццаць пяць гадоў (1903—1928)» Луцкевіча, «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» М.Доўнар-Запольскага і інш. Спыніла дзейнасць на пач. 1930-х г. пасля рэпрэсій польскіх улад супраць нац.-адраджэнскага руху і аслаблення яго пазіцый. А.С.Ліс. с. 394
БЕЛАРУ́СКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ ГАНДЛЁ́ВАГА МАШЫНАБУДАВА́ННЯ , «Беларусьгандальмаш». Створана ў 1976 у г. Баранавічы на базе Баранавіцкага завода гандлёвага машынабудавання (галаўное прадпрыемства) і Гродзенскага завода гандлёвага машынабудавання (уваходзіў да 1987). У 1983—86 рэканструявана і расшырана. З 1987 у аб’яднанні створана Баранавіцкае спец. канструктарскае бюро гандл. машынабудавання. Асн. прадукцыя (1995): тэхнал. абсталяванне для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання па перапрацоўцы мяса, агародніны і цеста. с. 394
БЕЛАРУ́СКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ МУЗЫ́ЧНЫХ ІНСТРУМЕ́НТАЎ , «Белмузпрам». Створана ў 1976 як Барысаўскае на базе Барысаўскай фабрыкі піяніна і Бобрскага з-да муздэталяў. З 1977 сучасная назва. У 1977— 84 у яго ўваходзіла Маладзечанская фабрыка музычных інструментаў. Асн. прадукцыя (1995); піяніна, цымбалы, гітары, дзіцячыя цацкі і тавары шырокага ўжытку. с. 394
БЕЛАРУ́СКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ ПА АГРАХІМІ́ЧНЫМ АБСЛУГО́ЎВАННІ СЕ́ЛЬСКАЙ ГАСПАДА́РКІ (Белсельгасхімія) Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Створана ў 1979. Мае абл. і раённыя аб’яднанні. Забяспечвае вытворцаў с.-г. прадукцыі мінер. ўгнаеннямі, хім. і біял. сродкамі аховы раслін, меліярантамі глебы, кармавымі дабаўкамі, інш. хім. прадуктамі для раслінаводства і жывёлагадоўлі. Арганізуе нарыхтоўку торфу і сапрапеляў, выконвае па дагаворах аграхім. работы па ўнясенні аргана-мінер. угнаенняў, вапнаванні кіслых глебаў, апрацоўцы пасеваў с.-г. культур хім. і біял. сродкамі аховы раслін, паляпшэнні зямель, павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў. Прадстаўляе ўстановам і арг-цыям платныя кансультатыўныя, пасрэдніцкія і інш. паслугі. с. 394
БЕЛАРУ́СКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ РАДЫЁТЭ́ХНІКІ , «БелВАР». Створана ў 1992 на базе Мінскага прыладабуд. аб’яднання. З 1940 у Мінску быў пушчаны радыёзавод на базе з-да «Дрэваапрацоўшчык» (працаваў з 1907). Выпускаў радыёпрыёмнікі «КІМ». У Вял. Айч. вайну разбураны, адноўлены ў 1944. У 1950-я г. асвоіў выпуск радыёвымяральных прылад, перайменаваны ў Мінскі прыладабуд. з-д. У 1960-я г. выпускаў тэлевізары «Нёман» і «Зорка». З 1971 Мінскае прыладабуд. аб’яднанне, з 1992 «БелВАР». Вырабляе каля 200 найменняў прылад. Асн. прадукцыя (1995): складаныя радыёвымяральныя прылады (асцылографы, вальтметры, мультыметры, СВЧ-прыёмнікі), сістэмы тэлекамунікацый, мед. тэхніка, дазіметры і электрабыт. прылады.
М.М.Ярохаў. с. 394
БЕЛАРУ́СКАЕ ГЕАГРАФІ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА , навукова-грамадская арг-цыя па садзейнічанні развіццю на Беларусі геагр. навукі і адукацыі, пашырэнні геагр. ведаў. Створана ў 1954 пры АН БССР на базе геагр. ф-та БДУ як Бел. філіял Геагр. т-ва СССР. З 1962 Геагр. т-ва БССР, з 1993 сучасная назва. Мае аддзяленні фіз. і эканам. геаграфіі, этнаграфіі, геаэкалогіі; камісіі школьнай, мед. і меліярац. геаграфіі, антрапагеннага ландшафтазнаўства і інш. Абласныя аддзелы ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Магілёве. Больш за 600 індывід. членаў (1996). Праводзіць навук. канферэнцыі і геагр. з’езды, кансультацыі, распрацоўвае навук. тэмы, геагр. экспертызу, выдае тэматычныя зборнікі навук. прац і інш. Член Міжнар. геагр. саюзу. Мае бібліятэку геагр. літаратуры. В.С.Аношка. с. 394
БЕЛАРУ́СКАЕ ГЕАЛАГІ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА (БГТ), Беларускае рэспубліканскае навукова-тэхнічнае геалагічнае таварыства, добраахвотная незалежная творчая грамадская арг-цыя. Засн. ў 1991. Аб’ядноўвае спецыялістаў па вывучэнні і выкарыстанні нетраў Рэспублікі Беларусь, выкладчыкаў і навучэнцаў вышэйшых і сярэдніх спец. геал. навуч. устаноў. Асн. мэты: стварэнне спрыяльных умоў для творчасці геолагаў і нафтавікоў; абарона навук., прафес. і сац. інтарэсаў членаў т-ва; развіццё творчых і дзелавых кантактаў з вучонымі і спецыялістамі ў галіне геалогіі і нафтаздабычы з інш. дзяржаў. У БГТ уваходзяць (1996) т-вы мінералагічнае і палеанталагічнае, секцыі нафтавай геалогіі, водных рэсурсаў, геатэхналогіі, дыстанцыйных даследаванняў, карысных выкапняў, распрацоўкі геафіз. апаратуры, геаэкалагічнага картавання, работы з моладдзю, а таксама антрапагенавая, тэктанічная, геахім., геамарфалагічная камісіі і рэдакцыйна-выдавецкі савет. З 1994 выдае навук. час. «Літасфера» (сумесна з АН Беларусі). с. 395
БЕЛАРУ́СКАЕ ГЕНЕРА́Л-ГУБЕРНА́ТАРСТВА , адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі ў 1772—1856. Узначальвалася ген.-губернатарам (ваен. губернатарам). Цэнтр — г. Магілёў, з 1796 — г. Віцебск. Аб’ядноўвала губерні, утвораныя на землях, далучаных да Расіі ў 1772: Беларускую (1796—1802), Віцебскую (з 1802), Калужскую (1823—31), Магілёўскую (у 1778—96 намесніцтва), Мінскую (студз.—крас. 1831), Полацкую (у 1776—96; з 1778 намесніцтва), Пскоўскую (1772—76), Смаленскую (з 1823). З 2-й пал. 1820-х г. у сувязі са зменамі ў складзе і нац. палітыкай самадзяржаўя тэрмін «беларускае» ў назве паступова замяняўся пералікам асобных губерняў. с. 395
БЕЛАРУ́СКАЕ ГРАМА́ДСКА-КУЛЬТУ́РНАЕ ТАВАРЫ́СТВА (БГКТ) у Польшчы, грамадская арг-цыя, якая праводзіць культ.-асв. работу сярод бел. насельніцтва Польшчы. Засн. ў 1956. Гал. праўленне ў Беластоку; з 1957 там вядзе радыёперадачы на бел. мове. Асн. віды дзейнасці —літ., асв., культ., выдавецкая, навук., лектарская. Садзейнічала стварэнню кафедры бел. філалогіі ў Варшаўскім ун-це. Пры БГКТ працуюць літ.-маст. аб’яднанне «Белавежа», 35 калектываў маст. самадзейнасці, клубы, бібліятэкі. Выдае «Беларускі каляндар» (штогод), газ. «Ніва», рэпертуарныя зборнікі. Арганізоўвае культ.-маст. фестывалі, святы, з 1989 — адпачынак моладзі на Беларусі.
В.А.Трыгубовіч. с. 395
БЕЛАРУ́СКАЕ ГРАМА́ДСКА-КУЛЬТУ́РНАЕ ТАВАРЫ́СТВА (БГКТ) у Санкт-Пецярбургу, грамадская арганізацыя. Засн. ў 1989. Праводзіць навук. канферэнцыі, творчыя сустрэчы, лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі, культ.-асв. работу. Мае філіялы — Т-ва бел. мовы імя Ф.Скарыны і рэгіянальную суполку Міжнар. асацыяцыі беларусістаў. У 1992 намаганнямі БГКТ на месцы масавых расстрэлаў сав. грамадзян у г.п. Левашова пастаўлены памятны крыж ахвярам з Беларусі і Літвы, падрыхтавана кніга «Мартыралог беларусаў Ленінграда». Прымае ўдзел у міжнар. і бел. навук. канферэнцыях, з’ездах беларусаў свету і блізкага замежжа і інш. Калектыў мастакоў «Маю гонар» наладжвае выстаўкі ў Расіі, Беларусі, краінах Балтыі.
А.С.Ляднёва. с. 395
БЕЛАРУ́СКАЕ ДАБРАЧЫ́ННАЕ ТАВАРЫ́СТВА (БДТ), грамадская арганізацыя ў Зах. Беларусі ў 1920—30-я г. Займалася аказаннем дапамогі і ўтрыманнем інтэрнатаў пры бел. гімназіях, настаўніцкіх семінарыях і інш. Праўленне БДТ размяшчалася ў Вільні. У 1925—30 арг-цыя знаходзілася пад уплывам рэв.-дэмакр. і нац.-вызв. арг-цый Беларускай сялянска-работніцкай грамады і «Змагання», атрымлівала субсідыі ад Чырв. Крыжа БССР. З пач. 1930-х г. пасля разгрому «Змагання» дзейнічала пад уплывам бел. нац. арг-цый. с. 395
БЕЛАРУ́СКАЕ ДЗЯРЖА́ЎНАЕ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧАЕ ГЕАЛАГІ́ЧНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА АН Беларусі, Белгеа. Створана ў 1990 у г. Мінск на базе структурнага падраздзялення Ін-та геал. навук АН Беларусі. Да 1992 уключала ф-ку ювелірных вырабаў, вырабляе маст. мініяцюры з прыродных паўкаштоўных і вырабных камянёў. Асн. кірункі дзейнасці (1996): н.-д. і геолагаразведачныя работы па развіцці мінер.-сыравіннай базы Рэспублікі Беларусь, ацэнцы залатаноснасці нетраў Беларусі (галаўная арг-цыя), распрацоўка праграм па пошуках і здабычы бурштыну і моранага дубу, па павелічэнні нафтааддачы прамысл. свідравін. с. 395
БЕЛАРУ́СКАЕ ДОБРААХВО́ТНАЕ ТАВАРЫ́СТВА АХО́ВЫ ПО́МНІКАЎ ГІСТО́РЫІ І КУЛЬТУ́РЫ , масавая грамадская арг-цыя. Утворана ў 1966. Вышэйшы кіруючы орган — з’езд (склікаецца не радзей як 1 раз у 5 гадоў), які разглядае і прымае статут, уносіць у яго змены і дапаўненні, выбірае Рэсп. савет, прэзідыум і рэвіз. камісію. Кіруючы орган паміж з’ездамі — Рэсп. савет, выканаўчы орган — прэзідыум. У складзе т-ва працуюць абл., раённыя і гар. саветы, пярвічныя арг-цыі. Т-ва з дапамогай насельніцтва, грамадскасці праводзіць работу па выяўленні і вывучэнні помнікаў гісторыі і культуры, забеспячэнні іх аховы, фінансуе работы па кансервацыі і рэстаўрацыі унікальных помнікаў архітэктуры, археалогіі, гісторыі (у тым ліку Полацкі Сафійскі сабор, Мірскі замак, Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква і інш.). Выдае кнігі, брашуры, буклеты, плакаты гіст. і археал. тэматыкі. У 1970—89 выдавала штоквартальны бюлетэнь «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», з 1989 сумесна з Бел. фондам культуры выдае час. «Спадчына».
Пры т-ве дзейнічаюць навукова-метадычны, рэдакцыйна-экспертны саветы, секцыі прапаганды, гісторыі, археалогіі, архітэктуры, этнаграфіі, мастацтва, моладзі, дакументальных помнікаў. Т-ва супрацоўнічае з дзярж. органамі, грамадскімі і рэліг. арг-цыямі. Арганізоўвае канферэнцыі, семінары, інш. формы абмеркавання актуальных пытанняў стану, аховы, прапаганды помнікаў. Выкарыстоўвае ў адпаведнасці са статутам сваю ўласнасць для матэр. забеспячэння мэт і задач т-ва. Ажыццяўляе ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, вытв., гасп. і інш. дзейнасць.
Г.А.Саўчанка. с. 395
БЕЛАРУ́СКАЕ ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ (БДА), палітычная партыя беларусаў у Польшчы. Створана ў 1990 на базе Бел. клуба (дзейнічаў з 1989). Устаноўчы кангрэс БДА (10.2.1990, Беласток, каля 100 дэлегатаў) прыняў праграму і статут, адозвы да бел. эміграцыі і Бел. нар. фронту «Адраджэньнне». Асн. мэта — выказванне патрабаванняў бел. насельніцтва Польшчы і абарона яго інтарэсаў. Кіруючы орган — гал. рада. Выдае бюлетэнь «Беларускія навіны». с. 395
«БЕЛАРУ́СКАЕ ЖЫЦЦЁ́» , грамадска-паліт. і літ. часопіс нац.-дэмакр. кірунку. Выдаваўся з чэрв. 1919 у Вільні, са снеж. 1919 да сак. 1920 у Мінску на бел. мове лацінкай і з вер. 1919 кірыліцай як ілюстраваны штотыднёвік нерэгулярнай перыядычнасці. Рэдактар-выдавец Ф.Аляхновіч, з 1920 літ. кіраўнік З.Бядуля. Часопіс выступаў за стварэнне самастойнай бел. дзяржавы бурж.-дэмакр. тыпу або альтэрнатыўнай федэрацыі народаў былога ВКЛ, якая, на думку рэдакцыі, магла б процістаяць Польшчы, Расіі, Германіі. У шэрагу праграмных артыкулаў выступаў супраць палітыкі бальшавікоў і адначасова супраць белагвардзейскай і ням. палітыкі заняволення Беларусі. Крытыкаваў палітыку Польшчы за няўвагу да нац. самавызначэння народаў, зямельнай рэформы і дэмакратызацыі. Для светапогляду большасці аўтараў характэрна традыц. канцэпцыя бел. народніцтва, арыентацыя на вёску і ідэалы вольнай кааперацыі як спецыфічна бел. гіст. шляху. Меў літ.-маст. аддзел, які вызначаўся жанравай разнастайнасцю, шырокім ахопам гісторыі бел. маст. культуры і яе праблем, асабліва л-ры і нац. тэатра.
У.М.Конан. с. 395
БЕЛАРУ́СКАЕ ЗГУРТАВА́ННЕ ў Бельгіі, глядзі Саюз беларусаў Бельгіі. с. 396
БЕЛАРУ́СКАЕ ЗГУРТАВА́ННЕ ВАЙСКО́ЎЦАЎ (БЗВ), грамадскі добраахвотны рух, у якім незалежна ад нацыянальнасці, веравызнання, паліт. поглядаў і членства ў іншых рухах і партыях аб’ядноўваліся былыя вайскоўцы, а таксама калектыўныя члены — інш. грамадскія арг-цыі і паліт. партыі. Засн. 19—20.8.1991 у час жнівеньскіх падзей 1991. Устаноўчы з’езд адбыўся 12—13.10.1991 у Мінску. Мэты і задачы: садзейнічанне ажыццяўленню вайск. рэформы, абарона дэмакратыі і дзярж. суверэнітэту Беларусі, правоў бел. вайскоўцаў, выхаванне патрыятызму і нац. годнасці ў вайскоўцаў і шырокіх колаў грамадства. У сак. 1992 выступіла ініцыятарам і арганізатарам падпісання «Антыкрызіснага пагаднення супраць знешняй пагрозы суверэнітэту Рэспублікі Беларусь». 16.2.1994 Вярх. суд Рэспублікі Беларусь спыніў дзейнасць БЗВ за ахову забастоўкі рабочых у Мінску. 16.2.1994 створаны аргкамітэт патрыят. руху БЗВ, 10.3.1995 зарэгістраваны Патрыятычны рух БЗВ запасу асобаў у адстаўцы і інш. грамадзян. с. 396
БЕЛАРУ́СКАЕ ЗГУРТАВА́ННЕ ТАТА́РАЎ-МУСУЛЬМА́Н «АЛЬ-КІТА́Б» , добраахвотная грамадская арг-цыя. Створана ў 1991 на ўстаноўчым з’ездзе ў г.п. Іўе Гродзенскай вобласці. Дзейнічае ў адпаведнасці з існуючым заканадаўствам і прынятым Статутам. Асн. кірункі дзейнасці: абуджэнне гіст. і патрыят. свядомасці бел. татараў, вывучэнне грамадз. гісторыі і гісторыі ісламу, адраджэнне тат. традыцый, культуры, пісьменнасці на аснове араб. графікі. Выдае квартальнік «Байрам» («Свята») на бел. мове і час. «Аль-Ислам» на рус. мове.
І.Б.Канапацкі. с. 396
БЕЛАРУ́СКАЕ ЗЛЕДЗЯНЕ́ННЕ , адна з назваў нараўскага зледзянення. с. 396
БЕЛАРУ́СКАЕ ЗЯМЛЯ́ЦТВА ПРАЛЕТА́РСКАГА СТУДЭ́НЦТВА ў Кіеве. Існавала ў 1926—30. Старшыня М.Аляшкевіч, сакратар П.Бруква. Ставіла за мэту вывучаць гісторыю, эканам. геаграфію, прам-сць, культуру і мастацтва Беларусі; аказваць матэрыяльную дапамогу сябрам зямляцтва. Складалася з аўтаномных аддзелаў, арганізаваных пры ВНУ Кіева. Існавалі культурніцкая і эканам. секцыі, працавалі гурткі бел. мовы і прыродазнаўства, бел. б-ка. На базе Цэнтр. клуба студэнцтва Кіева ўтвораны бел. клуб. Праводзіліся бел. студэнцкія вечарыны. Праўленне зямляцтва супрацоўнічала з Кіеўскай акр. радай пралетарскага студэнцтва Украіны, з бел. студэнцкімі зямляцтвамі Варонежа, Ленінграда, Масквы. с. 396
БЕЛАРУ́СКАЕ ІНФАРМАЦЫ́ЙНАЕ АГЕ́НЦТВА (БЕЛІНФАРМ), назва ў маі 1992 — кастр. 1995 Беларускага тэлеграфнага агенцтва. с. 396
БЕЛАРУ́СКАЕ КРАЯЗНА́ЎЧАЕ ТАВАРЫ́СТВА (БКТ), добраахвотная грамадская арг-цыя. Створана 27.12.1989 у Мінску. У аснове дзейнасці — прынцыпы, распрацаваныя Цэнтральным бюро краязнаўства (з 1923) пры Інбелкульце, а таксама камісіяй па краязнаўстве (з 1987) Беларускага фонду культуры. Кіраўнічыя органы — рада і сакратарыят. Асн. задачы: спрыяць нац. адраджэнню Беларусі праз творчую, навук. і асв. ініцыятыву па вывучэнні канкрэтных мясцін або рэгіёнаў Беларусі, ствараць у кожным яе раёне грамадскія структуры па развіцці краязнаўчага руху. Краязнаўчыя аб'яднанні БКТ створаны ва ўсіх абл. цэнтрах, арг-цыі існуюць амаль ва ўсіх раёнах Беларусі. Некаторыя з іх маюць уласны статут, сімволіку, арганізуюць свае выданні. с. 396
БЕЛАРУ́СКАЕ (КРЫВІ́ЦКАЕ) КУЛЬТУ́РНАЕ ТАВАРЫ́СТВА ІМЯ Ф.СКАРЫ́НЫ ў Празе, грамадская арг-цыя бел. эмігранцкай інтэлігенцыі.
Створана ў 1925 з нагоды 7-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларусі і 400-годдзя бел. друку. Сярод заснавальнікаў: М.Вяршынін, І.Дварчанін, Т.Грыб, В.Грышкевіч, Ф.Грышкевіч, У.Жылка, В.Захарка, А.Клімовіч, М.Коберац, П.Крачэўскі, А.Орса, В.Русак, Я.Станкевіч, М.Чарноцкі і інш. Філіялы т-ва існавалі ў Вільні, Варшаве, Берліне, Бруселі, Коўне, Лілі, Рызе, Рыме. Мэты: падтрымка адраджэнскага руху беларусаў, правядзенне культ.-асв. работы, выхаванне дбайных адносін да роднай мовы, вывучэнне айчыннай гісторыі, нар. звычаяў і традыцый, падрыхтоўка нац. свядомых кадраў бел. інтэлігенцыі, садзейнічанне перакладам твораў бел. пісьменнікаў на замежныя мовы і інш. Імкнулася да супрацоўніцтва з Еўрап. асацыяцыяй студэнтаў, прыхільна ставілася да духоўнага пабрацімства славян, развівала ідэі дзярж. незалежнасці і самастойнасці. Выдавала на лацінцы час. «Iskry Skaryny» (з 1931). Час спынення дзейнасці т-ва невядомы.
Л.П.Мірачыцкі. с. 396
БЕЛАРУ́СКАЕ КУЛЬТУ́РНА-АСВЕ́ТНАЕ ТАВАРЫ́СТВА ў Бабруйску. Дзейнічала ў 1917—19. Засн. па ініцыятыве мясц. інтэлігенцыі (М.В.Азбукін, В.Д.Дружчыц, Ю.В.Бібіла, К.Давідовіч, М.І.Каліноўскі, Ф.Ляшэвіч, Ф.А.Чарнецкі і інш.). У лекцыях, артыкулах, спец. пракламацыях члены т-ва прапагандавалі ідэі нац. адраджэння бел. народа, яго культуры і мовы, вялі палеміку з праціўнікамі бел. нац.-вызв. руху. Т-ва выступала за стварэнне сістэмы нац. адукацыі, папулярызавала гісторыю, этнаграфію, мастацтва Беларусі. с. 396
БЕЛАРУ́СКАЕ КУЛЬТУ́РНА-АСВЕ́ТНАЕ ТАВАРЫ́СТВА ў Коўне (сучасны г. Каўнас), грамадская арганізацыя ў Літве. Існавала з лют. 1932 да 1935 (?). Асн. мэта дзейнасці — пашырэнне бел. асветы і культуры на роднай мове. У 1933 налічвала больш за 1000 чал. У прэзідыум т-ва ўваходзілі М.Матач, К.Плескачэўская, С.Якавюк і інш. Мела Алаіцкае, Бразельскае, Вількамірскае, Гялвойскае, Мярэцкае аддзяленні; прадстаўніцтвы ў Троках і Зарасаі; жаночы аддзел у Коўне. Пры т-ве працавалі перасоўны Бел. нар. ун-т, Бел. нар. тэатр (у Коўне, з 1932), хары ў Коўне і пры Бразельскім аддзяленні, з 1933 — дзіцячы сад, бібліятэка-чытальня. Уваходзіла ў ініцыятыўны камітэт Міжнар. асацыяцыі бел. арг-цый (г. Коўна), супрацоўнічала з аб’яднаннем студэнтаў-беларусаў Літоўскага ун-та.
Ю.Р.Васілеўскі. с. 396
БЕЛАРУ́СКАЕ КУЛЬТУ́РНАЕ ЗГУРТАВА́ННЕ (БКЗ), культурна-асветная арг-цыя, якая дзейнічала на акупіраванай тэр. Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Створана ў студз. 1944 у Мінску кіраўніцтвам Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) са згоды герм. акупац. улад. Кіраўнік А.Калубовіч. Мела 4 аддзелы: музыкі — узначальваў М.Шчаглоў (М.Куліковіч), прапаганды і бел. культуры — У.Дудзіцкі (У.Гуцька), л-ры —Н.Арсеннева, музеяў і краязнаўства — А.Шукелайць. Мела на мэце аб’яднаць усе існуючыя на той час на Беларусі культ.-асв. ўстановы (тэатры, нар. дамы, б-кі, музеі і інш.). Пры дапамозе БКЗ кіраўніцтва БЦР спадзявалася ўздзейнічаць на бел. насельніцтва з мэтай прапаганды афіц. палітыкі і ідэалогіі акупантаў, барацьбы супраць камуніст. ідэалогіі і інш.
А.М.Літвін. с. 396
БЕЛАРУ́СКАЕ КУЛЬТУ́РНАЕ ТАВАРЫ́СТВА «БЕЛАВЕ́ЖА» ў Аргенціне. Існавала ў 1938—49. Аб’ядноўвала каля 400 беларусаў-эмігрантаў (1942). Пры т-ве дзейнічалі жаночая і маладзёжная секцыі, драм. гурток, бібліятэка-чытальня (больш за 1 тыс. тамоў). У маі 1939 увайшло ў Федэрацыю бел. арг-цый у Аргенціне і разам з ёй у 1941 далучылася да Славянскага саюза Аргенціны — аб’яднання прасав., пракамуніст. арыентацыі. З 1945 наз. Бел. т-ва Я.Коласа. Дзейнасць т-ва забаронена пасля асуджэння аргенцінскімі ўладамі Слав. саюза як антыдзярж. арг-цыі. Т.А.Папоўская. с. 396
БЕЛАРУ́СКАЕ ЛІТАРАТУ́РНАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ ЧЫРВО́НАЙ А́РМІІ I ФЛО́ТУ (БелЛАЧАФ). Існавала з 3.10.1930 да мая 1932. Створана ў складзе ўсесаюзнага Літ. аб’яднання Чырв. Арміі і Флоту. Чл.: А.Александровіч, П.Галавач, А.Звонак, В.Каваль, Я.Колас, Я.Купала, М.Лынькоў, М.Чарот, І.Шапавалаў і інш. Мела секцыі пры вайск. часцях, стварала літ. гурткі, наладжвала літ. вечары. Ставіла задачу выяўляць літ. сілы з радоў арміі, распрацоўваць ваенна-абаронную тэматыку. Выдала альманах «БелЛАЧАФ» (1931). У адпаведнасці з пастановай ЦК КП(б)Б «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый БССР» (27.5.1932) пераўтворана ў камісію абароннай маст. л-ры пры аргкамітэце Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР, якая з вер. 1932 выдавала час. «Напагатове». К.Р.Хромчанка. с. 396
БЕЛАРУ́СКАЕ НАВУКО́ВАЕ ТАВАРЫ́СТВА (БНТ). Існавала ў Вільні ў 1918—39. Заснавальнікі В.Ластоўскі, І. і А.Луцкевічы, В.Святаполк-Мірскі, Я.Станкевіч, У.Талочка і інш. Кіруючы орган — урад, які выбіраўся на агульным сходзе членаў БНТ. Задачы: заснаванне і ўтрыманне музеяў, бібліятэк, навук. устаноў, арганізацыя выставак, лекцый, курсаў і навук. з’ездаў, выдавецкая дзейнасць. Напачатку займалася распрацоўкай бел. навук. тэрміналогіі і яе кадыфікацыі, праблемамі перакладу на бел. мову. Пры БНТ быў арганізаваны Беларускі музей імя І.Луцкевіча і б-ка; дзейнічалі гіст., літ.-мастацкія і краязнаўча-экскурсійныя секцыі.
Т-ва правяло святкаванне 400-годдзя бел. кнігадрукавання (1925), 400-годдзя Статута ВКЛ 1529 (1929). Выдала навук. зб-кі «Гадавік Беларускага навуковага таварыства ў Вільні» (1933), «Запісы Беларускага навуковага таварыства» (1938), кнігі А.Станкевіча «Доктар Францішак Скарына — першы друкар беларускі, 1525—1925» (1925), А.Луцкевіча «Праўда пра «камеру Конрада» (1923, на польск. мове) і інш. Спыніла дзейнасць у сувязі з далучэннем Зах. Беларусі да БССР.
А.С.Ліс. с. 397
БЕЛАРУ́СКАЕ НАВУКО́ВАЕ ТАВАРЫ́СТВА (БНТ). Існавала з чэрв. 1942 да канца 1943 у Мінску. Створана ням.- фаш. акупац. ўладамі з дапамогай калабарацыяністаў. У склад прэзідыума БНТ уваходзілі І.Ермачэнка (старшыня), В.Іваноўскі, Ф.Юрда (намеснікі), Г.Касяк (вучоны сакратар), члены т-ва А.Адамовіч, П.Свірыд і інш.; «ганаровы прэзідэнт» — ген. камісар Беларусі В.Кубэ. Т-ва мела на мэце сабраць усе навук. кадры, што па розных прычынах апынуліся на акупіраванай тэрыторыі, і прымусіць іх працаваць на акупантаў. Аднак на працягу года дзейнасць БНТ плёну не дала. У чэрв. 1943 зноў абвешчана аб адкрыцці т-ва. Яго прэзідэнтам стаў Іваноўскі, намеснікамі — Лыноўскі і Масевіч. Ад бел. вучоных, якіх пад пагрозай рэпрэсій гітлераўцы сагналі на ўстаноўчы сход т-ва, патрабавалася распрацоўваць навук. тэмы, зыходзячы з задач ваен. часу. Перастала існаваць у выніку байкоту і супраціўлення вучоных. М.У.Токараў. с. 397
БЕЛАРУ́СКАЕ НАВУКО́ВА-КРАЯЗНА́ЎЧАЕ ТАВАРЫ́СТВА ў Латвіі. Існавала ў 1932—40 (?). Узнікла на аснове навук.-краязнаўчага гуртка ў Рызе. У склад праўлення т-ва ўваходзілі К.Б.Езавітаў (старшыня), А.З.Родзька, С.Л.Сіцько, Г.У.Нікіфароўская, С.П.Сахараў, С.Казека. Асн. мэты: аб’яднаць бел. і прыхільныя да бел. адраджэння навук. і культ. аматарскія сілы, садзейнічаць узаемнаму азнаямленню і культ. збліжэнню бел. і лат. народаў. Мела Даўгаўпілскае і Люцынскае аддзяленні. Т-ва праводзіла з’езды, кангрэсы, фалькл. экспедыцыі, утрымлівала бібліятэкі-чытальні, курсы, архіў, выдавала брашуры, інструкцыі, падручнікі, кнігі і інш. Падтрымлівала сувязь з падобнымі т-вамі ў Латвіі і за яе межамі, у тым ліку ў Сав. Беларусі. С.С.Панізнік. с. 397
БЕЛАРУ́СКАЕ НАВУКО́ВА-КУЛЬТУ́РНАЕ ТАВАРЫ́СТВА (БНКТ) у Маскве, згуртаванне беларускай інтэлігенцыі ў 1918—19. Створана пры садзеянні Беларускага нацыянальнага камісарыята. Асн. задачы: развіццё навукі і культуры Беларусі, правядзенне культ.-асв. работы сярод беларусаў. На першым пасяджэнні (14.7.1918) прысутнічала больш за 1000 чал. У т-ва ўваходзілі У.І.Пічэта (старшыня праўлення), В.Р.Брайцаў, Я.Л.Дыла, В.І.Качалаў, М.К.Любаўскі, Ф.Ф.Турук, М.А.Янчук і інш. Т-ва планавала выданне матэрыялаў па этнаграфіі Беларусі, зборнікаў бел. фальклору і бел. л-ры, гіст. і эканам. літаратуры. Быў падрыхтаваны час. «Белорусская жизнь» (не выйшаў).
В.У.Скалабан. с. 397
БЕЛАРУ́СКАЕ НАЦЫЯНА́ЛЬНАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ (БНА), глядзі ў арт. Беларуская хрысціянская дэмакратыя. с. 397
БЕЛАРУ́СКАЕ НАЦЫЯНА́ЛЬНАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ (БНА) у Канадзе, бел. грамадская культ.-асв. арг-цыя. Узнікла ў 1952 у выніку расколу Згуртавання беларусаў Канады. У 1953 з царквой імя св. Ефрасінні Полацкай стварыла ў Таронта рэліг. і грамадскі асяродак. Працавала нядзельная школа (1953), Бел. страхавое т-ва «Пагоня» (1954), танц. група. БНА — арганізатар і ўдзельнік сустрэч беларусаў Паўн. Амерыкі (Таронта, 1956 і 1960; Саўт-Рывер, 1958; Нью-Йорк, 1966), удзельнічае ў міжнар. і этнічных фестывалях і канцэртах. У 1960 было адным з заснавальнікаў Каардынацыйнага к-та беларусаў Канады. З 1969 саўладальнік бел. Цэнтра адпачынку «Слуцак». Выдае газ. «Беларускі голас».
Літ.: Sadouski I.A. A history of the Byelorussians in Canada. Belleville, 1981.
А.С.Ляднёва. с. 397
БЕЛАРУ́СКАЕ О́ПТЫКА-МЕХАНІ́ЧНАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ (БелОМА). Створана ў 1971 на базе Мінскага мех. з-да (галаўное прадпрыемства, працуе з 1957, выпускаў фотаапараты і станкі для апрацоўкі аптычных дэталяў). Уключае з-ды «Зеніт» (г. Вілейка), «Дыяпраектар» (г. Рагачоў), «Свет» (г. Жлобін) і ЦКБ «Пеленг» (г. Мінск). Спецыялізуецца па выпуску фота-, відэа-, дыяпраектарнай, мед. і экалагічнай тэхнікі, назіральных прылад, оптыкі для акуляраў, перыферыйных устройстваў для вылічальнай тэхнікі, а таксама оптыка-электронных сістэм абарончага прызначэння. с. 397
БЕЛАРУ́СКАЕ ПААЗЕ́Р’Е , фізіка-геаграфічная акруга Беларуска-Валдайскай правінцыі. Уключае частку правінцыі Усх. Прыбалтыка. Займае Віцебскую і невял. часткі ПнУ Гродзенскай і Пн Мінскай абласцей. Мяжуе на Пд з акругай Беларуская града. Працягнулася з З на У на 300 км, з Пн на Пд на 150—200 км; пл. 44,6 тыс. км2. Падзяляецца на фіз.-геагр. раёны: Браслаўскія грады, Латгальскае ўзвышша, Нешчардаўскае ўзвышша, Полацкая нізіна, Свянцянскія грады, Ушацка-Лепельскае ўзвышша, Чашніцкая раўніна, Гарадоцкае ўзвышша, Віцебскае ўзвышша, Суражская нізіна, Лучоская нізіна, Верхнебярэзінская нізіна, Нарачана-Вілейская нізіна (гл. карту да арт. Фізіка-геаграфічнае раянаванне Беларусі).
Крышталічны фундамент залягае на глыб. ад -300 да -500 м (на паўн. схіле Бел. антэклізы, на Латвійскай седлавіне) да -1500 м (у Аршанскай упадзіне). У платформавым чахле найб. пашыраны палеазойскія адклады (дэвон, на ПдЗ ардовік, сілур), усюды іх перакрываюць кайназойскія пароды, пераважна антрапагенавай сістэмы (магутнасць 40—270 м), у якіх вылучаюцца ўтварэнні ўсіх зледзяненняў і міжледавікоўяў плейстацэну і адклады галацэну. Формы рэльефу ўтварыліся ў час дэградацыі паазерскага зледзянення, складзены з марэнных суглінкаў, водна-ледавіковых пяскоў і пяскоў са жвірам, азёрна-ледавіковых глін і суглінкаў. Рэльеф фарміраваўся ў час некалькіх стадыялаў, з якіх найб. выразныя аршанскі стадыял і браслаўскі стадыял.
Рэльеф Беларускага Паазер'я самы малады на тэр. Беларусі (узнік 14—18 тыс. гадоў назад). Паверхня мае катлавінападобную форму (у цэнтры абс. адзнакі 120—160 м), павышаныя ўскраіны створаны краявымі ўзвышшамі і градамі, якія маюць значныя абс. вышыні: Віцебскае да 296 м, Гарадоцкае да 259 м, Свянцянскія грады ў межах Беларусі 229 м. Канцова-марэнны рэльеф (градавы, дробна-, сярэдне- і буйнаўзгорыста-азёрны) узвышаецца над суседнімі нізінамі да 80—100 м, на ім развіты камы, озы і друмліны, шматлікія глыбокія (да 40—70 м) азёрныя катлавіны, тэрмакарставыя западзіны, ледавіковыя лагчыны і лагчыны сцёку талых ледавіковых водаў. Марэнныя раўніны маюць плоскі і спадзістахвалісты рэльеф (з адноснымі перавышэннямі 5—7 м), азёрныя катлавіны, шматлікія тэрмакарставыя западзіны, камы і озы, на водна- і азёрналедавіковых нізінах рэльеф плоскі і плоскахвалісты, з азёрамі, якія зарастаюць. Рачныя даліны на б.ч. тэр. Беларускага Паазер'я слаба выпрацаваныя, а на ўзвышшах урэзаныя на 30—40 м, маюць надпоймавыя тэрасы, скразныя ўчасткі, у рэчышчах трапляюцца парогі. Карысныя выкапні: даламіты, легкаплаўкія гліны, пясок, жвір, торф, сапрапель. Пра клімат глядзі ў арт. Беларуска-Валдайская правінцыя.
Рэкі належаць да бас. Балтыйскага мора — Зах. Дзвіна з прытокамі Обаль, Палата, Дрыса (справа), Лучоса, Ула, Ушача, Дзісна (злева), на З Вілія, на ПнУ Ловаць — і да бас. Чорнага мора — Бярэзіна з прытокамі. У Беларускім Паазер'і каля 4 тыс. азёраў (наз. азёрным краем). Многія азёры злучаны пратокамі і рэкамі і ўтвараюць групы (Нарачанская група азёраў, Браслаўская група азёраў, Ушацкая група азёраў і інш.). У асобных раёнах азёры займаюць да 10% тэрыторыі. Тут самае вялікае ў Беларусі воз. Нарач (пл. 79,6 км2) і самае глыбокае воз. Доўгае (глыб. 53,7 м). Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, на ўзвышшах і раўнінах сугліністыя і супескавыя, часткова завалуненыя і змытыя, на нізінах пясчаныя. Да нізін прымеркаваны дзярнова-падзолістыя залішне ўвільготненыя і глеяватыя глебы, у стараж. азёрных катлавінах, у паніжэннях рэльефу і рачных далінах — дзярнова-балотныя і тарфяныя глебы, на поймах — алювіяльныя. Банітэт глебаў с.-г. угоддзяў 45—60 балаў. Лясы займаюць на нізінах 50%, на ўзвышшах менш за 30% тэрыторыі, належаць да Заходнядзвінскай геабат. акругі падзоны дубова-цемнахвойных лясоў. Нізіны занятыя лясамі з хвоі, узвышшы — яловымі і шыракаліста-яловымі лясамі; пашыраны драбналістыя лясы. Балоты на 8% тэрыторыі, пераважна вярховыя (найб. Жураўлёўскае балота, Габы, Ельня, Сэрвач і інш.). Пад ворывам каля 30% тэрыторыі. Ахоўныя тэрыторыі: нац. парк «Браслаўскія азёры», Бярэзінскі біясферны запаведнік; заказнікі ландшафтныя Сялява, Сіньша, гідралагічныя Белае, Вял. Мох, Вял. Астравіта, Глыбокае Чарбамысла, Доўгае, Крывое, Ельня, Карыценскі Мох, Сосна, Верхневілейскі, Сэрвач, Швакшты, Галубіцкая пушча, Сарачанскія азёры, біялагічныя Вял. Балота, Забалоцце, Запольскі, Лонна, Мошна, Фаміно, Чысцік, Юхавіцкі і інш. Сярод помнікаў прыроды рэсп. значэння — самы вял. ў Беларусі валун «Вялікі камень». Курорты Нарач, Ушачы, Лётцы, Верхнядзвінскі.
Літ.: Якушко О.Ф. Белорусское Поозерье: История развития и современное состояние озер Северной Белоруссии. Мн., 1971; Матвеев А.В., Гурский Б.Н., Левицкая Р.Н. Рельеф Белорусии. Мн., 1988; Мацвееў А.В., Якушка В.П. Пра рэльеф Беларусі. Мн., 1994. В.П.Якушка. с. 397
БЕЛАРУ́СКАЕ ПАЛЕ́ССЕ , фізіка-геаграфічная падправінцыя Палескай правінцыі на б.ч. Брэсцкай і Гомельскай, невялікіх ч. на Пд Мінскай і крайнім ПдЗ Магілёўскай абласцей. Мяжуе на Пн з Заходне-Беларускай правінцыяй і Перадпалескай правінцыяй, на Пд — з Украінскім Палессем. Працягнулася з З на У больш як на 500 км, з Пн на Пд каля 200 км. Пл. 60 тыс. км2. Падзяляецца на фіз.-геагр. раёны: Брэсцкае Палессе, Загароддзе, Прыпяцкае Палессе, Гомельскае Палессе, Мазырскае Палессе (гл. карту да арт. Фізіка-геаграфічнае раянаванне Беларусі).
У тэктанічных адносінах прымеркавана да Падляска-Брэсцкай упадзіны, Палескай седлавіны, Прыпяцкага прагіну, Брагінска-Лоеўскай седлавіны і частак інш. структур. Крышталічны фундамент залягае на глыб. 0,4—1,7 км на З, 0,4—6 км на У, на Мікашэвіцка-Жыткавіцкім выступе — на глыб. 20—50 м, на Пд выходзіць на паверхню (каля в. Глушкавічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.). У платформавым чахле найб. пашыраны адклады верхняга пратэразою, палеазою (дэвону і інш.), мезазою і кайназою (больш поўна, у параўнанні з астатняй тэр. Беларусі, развіты адклады палеагенавай і неагенавай сістэм). Пароды антрапагену ствараюць покрыва магутнасцю 20—100 м, у ледавіковых лагчынах да 200 м. Пераважаюць ледавіковыя, азёрна-алювіяльныя, алювіяльныя і балотныя адклады. Карысныя выкапні: нафта, гаручыя сланцы, буры вугаль, торф, калійныя і каменная солі, рэдкія металы, даўсаніт, буд. і абліцовачны камень, буд., шкловыя і фармовачныя пяскі, жвір, вогнетрывалыя і цагельныя гліны, мінералізаваныя і тэрмальныя воды, расолы і інш.
Асн. формы рэльефу ўтвораны дняпроўскім ледавіком і расталымі водамі сожскага ледавіка. Значная рэльефаўтваральная роля належыць эразійна-акумулятыўнай дзейнасці Прыпяці і яе прытокаў, стараж. і сучасных азёраў, балотаўтваральным і эолавым працэсам. Тэрыторыя Беларускага Палесся ахоплівае б.ч. Палескай і Прыдняпроўскай нізіны, на паверхні якіх пераважаюць водна-ледавіковыя (зандравыя), азёрна-алювіяльныя і алювіяльныя пясчаныя формы рэльефу. Трапляюцца марэнныя раўніны і канцова-марэнны градава-ўваліста-ўзгорысты рэльеф. Рачныя даліны Беларускага Палесся маюць шырокія поймы і тэрасы. Адзнакі паверхні вагаюцца ад 105 м над узр. м. (урэз вады ў р. Прыпяць пры выхадзе з тэр. Беларускага Палесся) да 220 м (за 5 км на Пд ад Мазыра на Мазырскай градзе), найб. пашыраны 120—150 м. У паніжаных ч. рэльефа — балоты (найб. масівы Паддубічы, Вялікі Лес, Выганашчанскае балота, Грычын, Загальскі масіў і інш.) і забалочаныя ўчасткі з азёрнымі катлавінамі. На рачных тэрасах і зандрах дзюны. Канцова-марэнныя ледавіковыя ўтварэнні (Загароддзе, Мазырская града, Юравіцкае ўзвышша, Хойніцка-Брагінскія вышыні і інш.) уздымаюцца над нізінамі да 40—80 м.
Клімат умерана кантынентальны (найб. цёплы на Беларусі), няўстойліва вільготны. Сярэднія т-ры студз. ад -4,4 °С на З да -7 °С на У (мінім. -36 °С), ліп. 18—19 °С (макс. 38 °С), ападкаў 540—645 мм за год (макс. 1115 мм). Вегетацыйны перыяд 193—208 дзён. Рэкі Дняпро і яго прытокі Сож, Бярэзіна і Прыпяць (гал. рака Беларускага Палесся) належаць да бас. Чорнага мора, Зах. Буг з Мухаўцом, Лясной і інш. — да бас. Балтыйскага мора. Суднаходныя каналы: Дняпроўска-Бугскі, Мікашэвіцкі і Агінскі (не дзейнічае); густая сетка меліярацыйных каналаў і канаў. Азёры Беларускага Палесся пераважна мелкаводныя, найб. з іх Чырвонае, Выганашчанскае, Чорнае, Спораўскае, Бабровіцкае, Арэхаўскае. Шмат азёраў-старыц у поймах рэк. Пабудаваны вадасховішчы Салігорскае, Лактышы, Пагост і інш. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя на пясках, да ўзвышшаў і раўнін прымеркаваны дзярнова-падзолістыя глебы на марэнных і лёсападобных супесках. Значную ч. тэрыторыі займаюць дзярновыя забалочаныя (глеевыя і глеяватыя), тарфяна-балотныя і алювіяльныя (поймавыя) глебы. Банітэт глебаў с.-г. угоддзяў на б. ч. Беларускага Палесся 45—50 балаў. Лясы займаюць 43%, належаць да Бугска-Палескай і Палеска-Прыдняпроўскай геабат. акруг падзоны шыракаліста-хваёвых лясоў. На водападзелах і рачных тэрасах пашыраны хваёвыя і шыракаліста-хваёвыя лясы (трапляюцца невял. ўчасткі шыракаліста-яловых), на марэнных узвышшах, раўнінах і тэрасах шыракалістыя лясы, пераважна дубовыя, ясянёва-дубовыя і ясянёвыя, на нізінных балотах чорнаалешнікавыя і пушыста-бярозавыя, у поймах рэк дубровы і алешнікі. У флоры шмат рэліктаў — вадзяны арэх, сальвінія плаваючая, альдраванда пухіраватая, рададэндран жоўты і інш. Больш за 1,2 млн. га зямель асушаны і ператвораны ў с.-г. ўгоддзі, пад ворывам каля 21% тэрыторыі. У межах Беларускага Палесся Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік, Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік; заказнікі ландшафтныя Белае, Прастыр, Альманскія балоты, Церабень, Мазырскія Яры, Смычок, Стрэльскі, гідралагічныя Выганашчанскае, Падвялікі Мох, біялагічныя Вусце Лані, Селяхі, Веткаўскі, Жыткавіцкі, Радастаўскі, Шабрынскі, Ленінскі, Борскі, Букчанскі, Чырковіцкі, Ялоўскі і інш. Значная ч. тэрыторыі Беларускага Палесся забруджана радыенуклідамі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986.
Літ.: Рельеф Белорусского Полесья. Мн., 1982; Неотектоника и полезные скопаемые Белорусского Полесья. Мн., 1984; Мацвееў А.В., Якушка В.П. Пра рэльеф Беларусі. Мн., 1994.
А.В.Мацвееў, Э.А.Крутавус. с. 398
БЕЛАРУ́СКАЕ ПРАВАСЛА́ЎНАЕ БРА́ЦТВА Трох віленскіх пакутнікаў, рэлігійная арг-цыя пры Беларускім Экзархаце. Засн. ў 1992 у Мінску пры Свята-Петрапаўлаўскім саборы. Асн. кірункі дзейнасці: вывучэнне і пашырэнне правасл. веры ў бел. грамадстве, выхаванне высокай маральнасці, справядлівасці і гуманізму. Выдае рэліг. л-ру, час. «Праваслаўе ў Беларусі і ў свеце», Беларускія праваслаўныя календары і інш. З’яўляецца членам сусв. правасл. арг-цыі «Syndesmos» («Звязка»), супрацоўнічае з бел. царк. і культ. асяродкамі Амерыкі, Канады, Літвы, Расіі. У ліп. 1993 па ініцыятыве і сіламі брацтва з Віленскага Свята-Духавага манастыра ў Свята-Петрапаўлаўскі сабор у Мінску перанесена частка мошчаў св. пакутнікаў Антонія, Іаана і Яўстафія. М.А.Матрунчык. с. 399
БЕЛАРУ́СКАЕ ПРАДСТАЎНІ́ЦТВА ў Коўне, дыпламатычнае прадстаўніцтва ўрада БНР на чале з В.Ластоўскім пры літоўскім урадзе. Існавала ў 1919—23 у г. Коўна (сучасны г. Каўнас, Літва). Размяшчалася ў будынку мін-ва бел. спраў літоўскага ўрада (існавала з канца 1918). Пасля расколу Рады БНР (1919), калі большасць дзеячаў БНР спрабавалі ажыццявіць ідэалы незалежнасці ў саюзе з Літвой, у Коўне быў створаны новы ўрад БНР, які меў права экстэрытарыяльнасці ў Літве. 11.11.1920 заключаны літоўска-бел. дагавор аб узаемапрызнанні і сумеснай барацьбе супраць польскай інтэрвенцыі. Літ. ўрад падтрымліваў урад БНР, садзейнічаў экспарту тавараў з Германіі ў Зах. Беларусь, фінансаваў правядзенне Першай Усебел. канферэнцыі ў Празе (1921), прымаў паліт. бежанцаў, падтрымліваў партыз. рух на акупіраваных Польшчай зах. бел. землях. У складзе арміі Літвы дзейнічалі бел. вайсковыя фарміраванні. Бел. палітыкі намагаліся зрабіць Вільню бел.-літ. цэнтрам барацьбы супраць польск. акупацыі, фактарам аб’яднання двух брацкіх народаў. Урад БНР падтрымліваў намаганні літ. Боку правесці на тэр. Зах. Беларусі плебісцыт аб выбары паміж Польшчай і Літвой. Правал гэтых намераў, а таксама спробы Літвы вярнуць Вільню праз байкот выбараў у сейм т.зв. Сярэдняй Літвы ў канцы 1921 (у гэтым яе падтрымлівала і Беларускае прадстаўніцтва) пагоршыў адносіны літ. ўрада да бел. спраў. Пасля прызнання ў 1923 межаў польск. дзяржавы Камісіяй паслоў дзяржаў Антанты, разгрому бел. партыз. руху на акупіраваных Польшчай землях літ. ўрад перастаў падтрымліваць урад БНР, які ў канцы 1923 пераехаў у Прагу, мін-ва бел. спраў літ. ўрада закрылася, быў дэнансаваны літ.-бел. дагавор 1920. З.В.Шыбека. с. 399
БЕЛАРУ́СКАЕ ПРАДСТАЎНІ́ЦТВА ў Берліне. Створана ў канцы 1939 пры мін-ве ўнутраных спраў Германіі. Займалася выяўленнем асоб бел. нацыянальнасці ў Германіі і на захопленых ёй тэрыторыях. У розны час кіраўнікамі былі Ф.Акінчыц, А.Шкуцька і інш. У 1940 пры Беларускім прадстаўніцтве быў створаны Бел. к-т самапомачы з філіяламі ў Варшаве, Празе, Вене, Лодзі, Мюнхене і інш. гарадах. Беларускае прадстаўніцтва і Бел. к-т самапомачы супрацоўнічалі з герм. разведслужбамі і службай бяспекі (СД), вялі работу з ваеннапалоннымі беларусамі з Войска Польскага. Напярэдадні Вял. Айч. вайны дзейнасць Беларускага прадстаўніцтва і Бел. к-та самапомачы выкарыстоўвалася ў разведвальных і прапагандысцкіх мэтах, арганізацыі дыверсійных груп, падрыхтоўцы кадраў цывільнай адміністрацыі для Беларусі. У чэрв. 1941 у Берліне на радзе прадстаўнікоў Беларускага прадстаўніцтва і Бел. к-та самапомачы ўтвораны Беларускі нацыянальны цэнтр. Беларускае прадстаўніцтва выдавала газ. «Раніца».
А.М.Літвін. с. 399
БЕЛАРУ́СКАЕ ПРАЛЕТА́РСКАЕ СТУДЭ́НЦКАЕ ЗЯМЛЯ́ЦТВА ў Маскве. Існавала ў 1923—30 як нац. студэнцкая арг-цыя (756 чал.). Аб’ядноўвала зямляцтвы 22 ВНУ Масквы. Статутныя мэты: «Змаганне з буржуазна-шавіністычнай і непралетарскай ідэалогіяй»; арганізацыя навук. і культурніцкай працы сярод бел. студэнтаў; падрыхтоўка для Беларусі кваліфікаваных спецыялістаў, якія ведаюць мясц. асаблівасці і бел. мову; стварэнне спецыялізаваных навук. гурткоў па вывучэнні гісторыі, геаграфіі, роднай мовы і л-ры; арганізацыя навуч. практыкі на Беларусі; размеркаванне пасля сканчэння ВНУ на працу ў Беларусь; матэрыяльная ўзаемадапамога. У 1930 усе згуртаванні па тэр.-нац. прыкметах скасаваны, а пытанні моладзі перададзены ў камсамольскія арг-цыі па месцы вучобы. с. 399
БЕЛАРУ́СКАЕ ПРЫВА́ТНАЕ АГЕ́НЦТВА НАВІ́Н (БелаПАН), інфармацыйнае агенцтва. Засн. прыватнымі асобамі ў кастр. 1991 у Мінску ў складзе аднайм. кампаніі. Супрацоўнічае з буйнейшымі сродкамі масавай інфармацыі Беларусі, Прыбалтыкі, Расіі, а таксама Польшчы, Чэхіі, Германіі, ЗША. Мае шырокую сетку ўласных карэспандэнтаў па ўсёй Беларусі, карэспандэнцкія пункты ў Вільні, Маскве і Кіеве. Падтрымлівае цесныя сувязі з укр. інфарм. агенцтвам УНІАН. с. 399
БЕЛАРУ́СКАЕ РА́ДЫЁ за мяжой. Упершыню перадачы на бел. мове пачалі выходзіць у 1928—29 у Чыкага (ЗША, засн. Я.Варонкам, адноўлены ў 1940-я г. Я.Тарасевічам), з 1949 на радыё Ватыкана (засн. П.Татарыновічам). У 1954 створана бел. рэдакцыя на радыё «Вызваленне» ў Мюнхене (кіраўнік В.Жук-Грышкевіч; з 1959 наз. «Свабода», з 1995 у г. Прага, кіраўнік М.Іваноў). З 1958 на Мадрыдскім нац. радыё (Іспанія) пачаліся штодзённыя бел. перадачы. На бел. мове выходзілі таксама перадачы ў ЗША (у гарадах Дэтройт, Кліўленд, Нью-Йорк), у Канадзе (Лондан, Садбур, Таронта, Оўквіл), у Аўстраліі (Брысбен, Мельбурн), у Вялікабрытаніі, Германіі, Аргенціне, Бельгіі і інш. Існуюць (1996) бел. праграмы на радыёстанцыях «Свабода», «Нёман» (г. Чыкага, ЗША, кіраўнік Н.Жызнеўскі), «Рэха Масквы» (г. Масква, Расія), у Ватыкане, у гарадах Перт і Сідней (Аўстралія, кіраўнікі М.Раецкі, М.Лужынскі), Беласток (Польшча, наз. «Пад знакам пагоні»), Вільнюс (Літва, «Беларускае слова на хвалях Літвы»), Львоў (Украіна, «Весткі з Беларусі»), на нац. радыё Польшчы, Латвіі, Эстоніі і інш.
А.С.Ляднёва. с. 399
БЕЛАРУ́СКАЕ САБРА́ННЕ , грамадская арг-цыя, якая існавала ў г. Коўна (сучасны г. Каўнас, Літва) у крас. 1921 — лют. 1922. Мела на мэце культ. дзейнасць сярод бел. насельніцтва ў Літве, паліт., навук., маст. і фіз. ўдасканаленне сваіх членаў. У Беларускае сабранне ўваходзілі Я.Варонка (старшыня ўправы), В.Ластоўскі, А.Вальковіч, А.Галавінскі, К.Дуж-Душэўскі, В.Захарка, А.Ружанцоў, А.Рэшка, А.Цвікевіч, Я.Шальмук і інш. У чэрв. 1921 пры Беларускім сабранні створаны «Беларускі клуб». Ю.Р.Васілеўскі. с. 400
«БЕЛАРУ́СКАЕ СЛО́ВА» , штодзённая паліт., літ. і эканам. газета. Орган Гродзенскага бел. нац. к-та, з 23.11.1920 — Цэнтр. бел. нац. к-та. Выдавалася з 2.10.1920 да 7.1.1921 у Гродне на бел. мове. Інфармавала пра падзеі на Беларусі, у Польшчы, міжнар. падзеі. Паліт. жыццё асвятляла з пазіцый барацьбы за нац. вызваленне бел. народа, у гэтай сувязі палемізавала з польск. афіц. прэсай. Крытыкавала палітыку нац. ўціску ў Польшчы: зняволенне ў турмы бел. інтэлігенцыі, рабункі і фізічныя пакаранні сялян польск. салдатамі, надзяленне бел. і ўкр. землямі польск. вайскоўцаў, праследаванні бел. настаўнікаў, паланізацыю школы. Асвятляла сац.-паліт. жыццё ў СССР і БССР. Выйшла 78 нумароў. А.М.Пяткевіч. с. 400
«БЕЛАРУ́СКАЕ СЛО́ВА» , штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурная газета ў Зах. Беларусі. Выдавалася з 3.2.1926 да 9.2.1928 у Вільні на бел. мове. Выдавец — Часовая бел. рада, з № 20 за 1926 — Бел. нац. рада. У праграмных артыкулах заяўляла пра нац. адраджэнне, тэрытарыяльную і культ.-нац. аўтаномію Беларусі, перадачу зямлі сялянам, шырокі дэмакратызм, нац. царкву, барацьбу з камунізмам і далучэнне Усх. Беларусі да Заходняй. Асвятляла пытанні бел. школьніцтва, працаўладкавання бел. інтэлігенцыі, зямельнай справы і інш. Крытыкавала праграмы Бел. сялянска-работніцкай грамады, Бел. сялянскага саюза, Бел. хрысціянскай дэмакратыі. Выйшлі 74 нумары. В.І.Дзяшко. с. 400
«БЕЛАРУ́СКАЕ СЛО́ВА» , газета. Выдавалася ў 1943—44 у Віцебску (друкавалася ў Дзвінску) на бел. мове пад кантролем герм. акупац. улад. Выходзіла 2—3 разы ў месяц. Асноўны змест газеты — інфармацыя аб падзеях на франтах, міжнар. адносінах, пытанні гісторыі Беларусі, нац.-культ. жыцця, адукацыі. Друкавала тэатр. рэцэнзіі, крытычныя агляды бел. л-ры, метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў, маст. творы бел. аўтараў. Выйшаў не менш як 61 нумар. С.У.Жумар. с. 400
БЕЛАРУ́СКАЕ СТУДЭ́НЦКАЕ ЗЯМЛЯ́ЦТВА ў Растове-на-Доне. Існавала ў 1927 пры Паўн.-Каўказскім ун-це (Растоў-на-Доне). Праводзіла культ.-асв. дзейнасць сярод бел. студэнцтва, аказвала матэрыяльную дапамогу сябрам зямляцтва. Распаўсюджвала сярод бел. студэнтаў перыяд. выданні БССР. Кантактавала з Цэнтральным бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі (Мінск). с. 400
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА , Белорусское обшество, групоўка інтэлігенцыі, чыноўнікаў, прадстаўнікоў заможнай часткі бел. сялян, якія арыентаваліся на саюз з царскім урадам. Існавала ў 1908 — 1-й пал. 1910-х г. Узнікла ў Вільні на аснове т-ва «Селянін» («Крестьянин»). Дзейнасць т-ва ўзначальвала праўленне (10 чал.). Старшыні Л.М.Саланевіч, з жн. 1911 П.В.Каранкевіч. Друкаваныя органы — газ. «Белорусская жизнь», «Северо-Западная жизнь», «Белорусский вестник». Т-ва стаяла на пазіцыях заходнерусізму, атрымлівала субсідыі ад урада, падтрымлівала сувязі з правымі дэпутатамі 3-й Дзярж. думы. Спрабавала дыскрэдытаваць бел. нац.-вызв. рух, выклікаць рэпрэсіі супраць газ. «Наша ніва». Падтрымлівала сталыпінскую агр. рэформу. Сумесна з дэпутатамі Думы склікала з’езд прадстаўнікоў вёскі Паўн.-Зах. краю (канец 1908 — пач. 1909). Да пачатку 1-й сусв. вайны сышло з паліт. арэны. М.М.Забаўскі. с. 400
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА АХО́ВЫ ПРЫРО́ДЫ , добраахвотная грамадская арг-цыя. Засн. ў 1962. Аснова т-ва — пярвічныя арганізацыі, якія аб’ядноўваюць каля 3 млн. членаў (1995). Задачы т-ва: прапаганда ведаў аб прыродзе і яе ахове, далучэнне грамадзян да актыўнай дзейнасці па ахове прыроды, павелічэнні яе багаццяў, азеляненні нас. пунктаў, выхаванне экалагічнай свядомасці, беражлівых адносін і любві да прыроды і да роднага краю. Далучаецца да сусв. арг-цыі па ахове навакольнага асяроддзя «Грынпіс», супрацоўнічае з Беларускім «Фондам Сораса». Друкаваны орган — час. «Родная прырода». с. 400
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА БІБЛІЯФІ́ЛАЎ . Існавала ў 1926—29 у БССР. Члены праўлення: М.М.Шчакаціхін (старшыня), М.І.Каспяровіч (сакратар), В.Ф.Вольскі, А.М.Тычына і Б.І.ЭпімахШыпіла. У 1928 т-ва выдала кнігу А.Шлюбскага «Ехlibris’ы А.Тычыны», у прадмове да якой ёсць звесткі пра бел. бібліяфілаў і экслібрысы. с. 400
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА «ВЕ́ДЫ» , грамадскае, навукова-асв. таварыства. Засн. 29.3.1948 у Мінску як рэсп. аддзяленне Усесаюзнага т-ва па пашырэнні паліт. і навук. ведаў; з 1963 т-ва «Веды» ў складзе Усесаюзнага т-ва «Веды». З 1991 сучасная назва. Чл. Міжнар. асацыяцыі «Веды» (з 1991). Аб’ядноўвае вучоных, выкладчыкаў, спецыялістаў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі. Мэта: садзейнічанне прафесійна-эканам., прававой, паліт., экалагічнай адукацыі насельніцтва Беларусі, развіццю духоўнай культуры, інфармаванне па пытаннях дэмакр. пераўтварэнняў, дзейнасці цэнтр. і мясц. органаў улады і кіравання. Праводзіць лекцыі, канферэнцыі, праблемныя «круглыя» сталы і інш. Працуюць курсы, школы прафесійнай падрыхтоўкі, лекторыі. Дзейнічаюць рэсп., абл., гар. і раённыя арг-цыі т-ва. К.К.Украінец. с. 400
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ГЛУХІ́Х , грамадская арг-цыя. Засн. Ў 1931. Цэнтр. праўленне ў Мінску. Прымае асоб з парушэннямі слыху ва ўзросце ад 16 гадоў. У складзе т-ва 6 абл., 10 міжраённых, больш за 240 пярвічных арг-цый (1995). Мае 10 навуч.-вытв. прадпрыемстваў (у Бабруйску, Баранавічах, Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Мінску, Оршы), Палац культуры ў Мінску, спарт. комплекс (у Гомелі), санаторый-прафілакторый «Азёрны» (на беразе Заслаўскага вадасховішча), клубы, б-кі, дамы культуры (у Віцебску, Гомелі, Гродне).
На Беларусі створаны дашкольныя ўстановы для дзяцей глухіх і са слабым слыхам (у Мінску, Бабруйску, Гомелі, Мазыры), спецшколы-інтэрнаты для дзяцей са слабым слыхам (Бабруйск, Віцебск, Гарадзея, Кобрын, Мінск, Поразава, Рэчыца), спецшколы-інтэрнаты для глухіх дзяцей (Ашмяны, Верхнядзвінск, Ждановічы, Мінск, Мсціслаў, Пінск, Рэчыца), аддзяленні па навучанні глухіх пры Гомельскім машынабуд. тэхнікуме і Мінскім медвучылішчы № 2 (рыхтуе зубных тэхнікаў); дзейнічаюць каля 30 спец. класаў пры агульнаадук. школах, 3 вячэрнія (пазменныя) школы для дарослых глухіх (у Віцебску, Гомелі, Мінску). Т-ва — член Сусв. федэрацыі глухіх. с. 400
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ДАБРАЧЫ́ННАСЦІ ў Стоўбцах. Дзейнічала ў 1931—33. Ставіла за мэту ўмацаванне нац. самасвядомасці бел. насельніцтва Зах. Беларусі. Займалася таксама аказаннем матэрыяльнай і маральнай дапамогі бедным, сіротам, інвалідам, прапагандавала сан. веды сярод сялян. Пры т-ве працавалі клуб з б-кай і радыё, бел. хор, ставіліся драм. спектаклі ў Стоўбцах, Нясвіжы, Міры, навакольных вёсках. Сябры т-ва арганізавалі курсы земляробства, кройкі і шыцця для сялян, чыталі лекцыі, вялі заняткі па бел. мове з дзецьмі, якія вучыліся ў польскіх школах. Сярод актывістаў т-ва Ф.Акінчыц, І.Гундзіловіч, М.Сабалеўскі і інш. Т-ва зазнала ганенні польскіх улад. 30.7.1933 на агульным сходзе прынята рашэнне далучыцца да Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. с. 401
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ДАПАМО́ГІ ПАЦЯРПЕ́ЛЫМ АД ВАЙНЫ́ , дабрачынная арг-цыя для дапамогі бежанцам 1-й сусв. вайны. Існавала ў 1915 — сярэдзіне 1920-х г. у Вільні. Т-ва арганізоўвала пункты харчавання, сталовыя, інтэрнаты, аказвала мед. дапамогу бежанцам. Сродкі складаліся з членскіх узносаў, ахвяраванняў, прыбыткаў з дабрачынных мерапрыемстваў. Адкрыла аддзелы ў Мінску, Дзісне, Вілейцы, Друскеніках, Полацку. Гуртавала вакол сябе дзеячаў бел. нац. руху, набыло значэнне прадстаўніка нац. інтарэсаў бел. насельніцтва. Займалася культ.-асв. працай. Пры ім была створана школьная камісія, якая арганізоўвала бел. школьніцтва, настаўніцкія курсы. У канцы 1916 у мяст. Свіслач пачала працаваць бел. настаўніцкая семінарыя. На курсах і ў семінарыі выкладалі А. і І.Луцкевічы, В.Ластоўскі, А.Пашкевіч (Цётка) і інш. З канца 1918 дзейнасць т-ва ў сувязі са складанай ваен. і паліт. сітуацыяй на Віленшчыне, адсутнасцю грошай пачала згортвацца, на пач. 1920-х г. зводзілася да ўтрымання дзіцячага прытулку ў Вільні. Звесткі пра функцыянаванне т-ва пасля 1925 не выяўлены.
А.М.Бабкоў, С.С.Рудовіч. с. 401
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ДРУ́ЖБЫ І КУЛЬТУ́РНАЙ СУ́ВЯЗІ З ЗАМЕ́ЖНЫМІ КРАІ́НАМІ , добраахвотная грамадская арг-цыя, якая садзейнічае развіццю дружбы і супрацоўніцтва бел. народа з народамі іншых краін. Створана 7.4.1926 як Т-ва культурных сувязяў Сав. Беларусі з заграніцай. Каля вытокаў яго былі Я.Купала, Я.Колас, Ц.Гартны, М.Чарот і інш. дзеячы бел. культуры. У 1952—58 наз. Бел. т-ва культурнай сувязі з заграніцай. Сучасная назва і статут, прынятыя 17.12.1978, пацверджаны і ўдакладнены ў кастр. 1993 на рэсп. канферэнцыі т-ва. У склад т-ва ўваходзяць грамадскія арг-цыі, творчыя саюзы, калектывы работнікаў прамысл. прадпрыемстваў, калгасаў, навуч. і навук. устаноў і інш. Асн. задачы: знаёміць грамадскасць замежных краін з набыткамі культуры бел. народа, са знешняй палітыкай Беларусі, садзейнічаць умацаванню міру, міжнар. супрацоўніцтва, папулярызаваць на Беларусі дасягненні навукі і культуры замежных краін, арганізоўваць аказанне дапамогі жыхарам Беларусі, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Аддзелы: садзеяння сац.-эканам. развіццю Беларусі і ліквідацыі вынікаў Чарнобыльскай трагедыі; па ўзаемадзеянні з замежнымі краінамі; культуры і інфармацыі; секцыі л-ры і мастацтва, работы з моладдзю і інш. У 1991 у сувязі з абвяшчэннем суверэнітэту Рэспублікі Беларусь пачата стварэнне самаст. т-ваў дружбы з асобнымі замежнымі краінамі; на 1.1.1995 створана 30 такіх т-ваў.
А.М.Ваніцкі. с. 401
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ІНВАЛІ́ДАЎ (БелТІ), добраахвотная грамадская арг-цыя (каля 200 тыс. членаў). Засн. ў 1988. Асн. мэты: сац.-прац. рэабілітацыя, абарона правоў і інтарэсаў інвалідаў. Цэнтр. праўленне ў Мінску. У складзе т-ва 1500 пярвічных арг-цый; дзейнічаюць 200 камбінатаў надомнай працы, вытворчых, сумесных і інш. прадпрыемстваў; навуч.-вытв. прадпрыемства «Лёс» у Гомелі, Цэнтр рэабілітацыі дзяцей з дзіцячым цэрэбральным паралічом «Тонус» у Брэсце, Цэнтр творчасці інвалідаў у Мінску. БелТІ — член міжнар. арг-цый інвалідаў, падтрымлівае кантакты з 30 краінамі свету. Выдае газеты «Наша доля» і «Вера», літ.-маст. час. «Акно». М.І.Каўбаска. с. 401
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ІНВАЛІ́ДАЎ ЗРО́КУ , грамадская арг-цыя. Засн. ў 1924. Прымае асоб ва ўзросце ад 16 гадоў. Налічвае больш за 90 тыс. членаў (1995). Асн. мэта — сац.-прац. рэабілітацыя інвалідаў па зроку і іх інтэграцыя ў грамадстве. Цэнтр. праўленне ў Мінску. У складзе т-ва 6 абл. і больш за 130 раённых арг-цый; дзейнічаюць 17 навуч.-вытв. прадпрыемстваў (у Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Мазыры, Маладзечне, Мінску, Навагрудку, Оршы, Полацку, Чэрвені і інш.); культ.-асв. цэнтр (цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, студыя гуказапісу, камерны хор «Кантус», эстрадны аркестр, клубы і дамы культуры). Друкаваны орган — «Цэнтральная газета», працуе радыёчасопіс «Таварыш». А.І.Нятылькін. с. 401
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА «КНІ́ГА» , добраахвотная культ.-асв. грамадская арг-цыя. Створана ў 1974 як «Добраахвотнае т-ва аматараў кнігі». З 1991 сучасная назва. Асн. задачы: развіццё бел. нац. культуры ў сферы кнігі; садзейнічанне кнігавыданню, кнігазнаўству, кнігараспаўсюджванню, рабоце б-к; зберажэнне і памнажэнне духоўных скарбаў народа, бел. мовы і л-ры, прапаганда кніг і перыяд. выданняў, распаўсюджванне сярод членаў т-ва і насельніцтва л-ры. Т-ва займаецца выдавецкай дзейнасцю (выпускае серыю мініяцюрных выданняў «Скарбы бел. л-ры і фальклору», выдала альманах бібліяфілаў Беларусі «Свіцязь» і інш.); арганізоўвае сустрэчы з пісьменнікамі, навукоўцамі, бібліяфіламі, супрацоўнікамі выд-ваў, музеяў; праводзіць чытацкія канферэнцыі, вечары, выстаўкі, прэм’еры, святы кнігі, конкурсы, агляды. У складзе т-ва 6 абл., 82 гар. і раённыя праўленні, больш за 1200 пярвічных арг-цый; больш за 46 тыс. членаў (1995). Л.І.Макаранка. с. 401
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ПА СУ́ВЯЗЯХ З СУАЙЧЫ́ННІКАМІ ЗА РУБЯЖО́М , Беларускае таварыства «Радзіма», добраахвотная грамадская арг-цыя. Створана ў 1964 (у 1960—64 дзейнічала Бел. секцыя к-та «За вяртанне на Радзіму і развіццё культ. сувязяў з суайчыннікамі»). У 1976 пераўтворана ў Бел. т-ва «Радзіма». Сярод заснавальнікаў Р.Шырма і М.Танк. Асн. кірункі дзейнасці: культ. і эканам. кантакты з аб’яднаннямі землякоў за мяжой і асобнымі суайчыннікамі, перасылка за мяжу л-ры, падручнікаў, кінафільмаў, фотавыставак і інш., арганізацыя курсаў па вывучэнні бел. гісторыі, культуры і мовы, гуманіт. дапамогі ад замежных суайчыннікаў жыхарам Беларусі, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы 1986 і інш. Т-ва заснавальнік газ. «Голас Радзімы». с. 402
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ПАЛЯЎНІ́ЧЫХ І РЫБАЛО́ВАЎ , добраахвотная грамадская арг-цыя. Засн. ў 1921 як Бел. паляўнічы саюз, з 1955 сучасная назва. Асн. задачы: выхаванне беражлівых адносін да прыродных багаццяў, вядзенне на навук. аснове паляўнічай і рыбалоўнай гаспадаркі; ахова і павелічэнне колькасці карысных звяроў і рыб; стварэнне ўмоў для заняткаў членаў т-ва паляваннем і аматарскім рыбалоўствам; пашырэнне ведаў аб прыродзе і прыродаахоўная прапаганда; выраб паляўнічага і рыбалоўнага рыштунку; арганізацыя і правядзенне вучэбна-спарт. работы. Аб’ядноўвае каля 160 тыс. членаў, у тым ліку больш за 100 тыс. з правамі паляўнічых (1995). Друкаваны орган — газ. «Паляўнічы і рыбалоў Беларусі». с. 402
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА Ў ПЕТРАГРА́ДЗЕ ПА АКАЗА́ННІ ДАПАМО́ГІ ПАЦЯРПЕ́ЛЫМ АД ВАЙНЫ́ , дабрачынная арг-цыя для дапамогі бежанцам-беларусам у 1-ю сусв. вайну. Існавала з студз. 1916 да пач. 1918. Заснавальнікі Б.І.Эпімах-Шыпіла, Ч.І.Родзевіч, А.П.Ярэміч, У.Ф.Міткевіч. На чале т-ва быў камітэт (старшыня Л.С.Сеўрук, нам. старшыні Ярэміч і М.І.Мігай, сакратар Э.А.Будзька). Т-ва аказвала дапамогу грашыма і рэчамі, адкрыла інтэрнаты для бел. студэнтаў і вучняў, дзіцячы прытулак, кравецкую майстэрню, выдавала лістоўкі з заклікам ахвяраваць грошы для бежанцаў, наладжвала «Беларускія вечарыны». Падтрымлівала сувязі з Мінскім аддзелам Бел. т-ва дапамогі пацярпелым ад вайны, Беларускім нацыянальным камітэтам у Мінску. Імкнулася пашырыць уплыў на ўсю тэр., дзе знаходзіліся бежанцы. У снеж. 1917 перавыбраны камітэт т-ва, у яго ўвайшлі члены Бел. с.-д. рабочай партыі (А.Р.Чарвякоў, А.Х.Усціловіч і інш.). Спыніла дзейнасць са стварэннем Беларускага нацыянальнага камісарыята. В.У.Скалабан. с. 402
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ЧЫРВО́НАГА КРЫ́ЖА (БТЧК) у Літве. Існавала з крас. 1921 да сярэдзіны 1922. Утворана на аснове Жэнеўскай канвенцыі ад 22.8.1864 аб т-вах Чырв. Крыжа. Асн. мэты: аказанне мед.-сан., матэр. і маральнай дапамогі бел. ваеннапалонным, бежанцам, эмігрантам, хворым, сіротам, усім пацярпелым ад ваен. дзеянняў, садзейнічанне ў вяртанні на бацькаўшчыну. Знаходзілася ў Коўне (сучасны Каўнас) у атэлі «Метраполь». Старшыня т-ва Я.Варонка, віцэ-старшыні І.Цвікевіч і Н.Ліпоўскі, скарбнік П.Мядзёлка. Налічвала 32 чал. Мела аддзяленні і прадстаўніцтвы ў Берліне (А.Бароўскі), на Гродзеншчыне (С.Баран-Нямір), у Вільні (А.Карабач), Празе (М.Вяршынін), Рызе (К.Езавітаў), Канстанцінопалі, Амерыцы. БТЧК супрацоўнічала з эміграцыйным урадам БНР у Коўне, урадавымі ўстановамі Літвы, Літоўскім т-вам Чырв. Крыжа. Займалася выдавецкай дзейнасцю, у 1921 выпусціла 3 маркі серыі «Беларусь. Пошта», збор ад іх продажу пайшоў на дабрачынныя мэты. Ю.Р.Васілеўскі. с. 402
БЕЛАРУ́СКАЕ ТЭАТРА́ЛЬНАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ , глядзі Саюз тэатральных дзеячаў Беларусі. с. 402
«БЕЛАРУ́СКАЕ ТЭЛЕБА́ЧАННЕ I РА́ДЫЁ» , штотыднёвая газета. Выдаецца з 1957 у Мінску на бел. мове. Да 1960 наз. «Гаворыць Мінск», у 1960—70 — «Беларускае радыё і тэлебачанне», з 1970 сучасная назва. Друкуе тэле- і радыёпраграмы, якія трансліруюцца і рэтрансліруюцца на Беларусі па 19 каналах, анонсы тэле- і радыёперадач, інтэрв’ю з іх удзельнікамі і стваральнікамі, тэхн. кансультацыі і інш. с. 402
БЕЛАРУ́СКАЕ ТЭЛЕГРА́ФНАЕ АГЕ́НЦТВА (БЕЛТА), дзяржаўны інфармацыйны орган. Створана 7.3.1931. Займаецца зборам і перадачай паліт., эканам. і інш. інфармацыі для прэсы, тэлебачання, радыё, а таксама для сродкаў камунікацыі на аснове электронных тэхналогій.
Узнікненне інфармац. службы на Беларусі звязана з дзейнасцю рас. тэлегр. агенцтваў. У кастр. і ліст. 1881 у Мінску і Гродне былі адкрыты аддзяленні Рус. тэлегр. агенцтва. Пасля 1917 на Беларусі дзейнічала Петраградскае тэлегр. агенцтва. На базе яго карэспандэнцкай сеткі 23.12.1918 у Мінску створана Бел. аддзяленне Расійскага тэлегр. агенцтва (БелОТРОСТА). У 1919 пераўтворана ў Мінскае аддзяленне. У студз. 1921 у Мінску адкрыта Бел. бюро РОСТА з правам арганізацыі абл. аддзяленняў РОСТА. 18.1.1924 Бел. бюро РОСТА пераўтворана ў Бел. абл. аддзяленне камерцыйнага тэлегр. агенцтва (БелКТА) з цэнтрам у Мінску, якое абслугоўвала Мінскую, Віцебскую, Гомельскую і Смаленскую губ. 7.3.1931 на базе БелКТА створана Бел. тэлегр. агенцтва (БЕЛТА, у 1992—95 Бел. інфармацыйнае агенцтва, БЕЛІНФАРМ). А.М.Міхальчанка. с. 402
БЕЛАРУ́СКАЕ ФІЛАСО́ФСКАЕ ТАВАРЫ́СТВА , добраахвотная навук.-грамадская арг-цыя. Аб’ядноўвае навукоўцаў і інш. грамадзян, якія распрацоўваюць фундаментальныя філас. праблемы, умацоўваюць сувязі філас. навукі з грамадскай практыкай або актыўна садзейнічаюць гэтаму. Створана ў 1992 (з 1973 існавала як Бел. аддзяленне філас. т-ва СССР). Асн. задачы: дапамога членам т-ва ў пашырэнні і паглыбленні спец. ведаў, павышэнні іх ідэйна-тэарэт. і метадалагіч. ўзроўню, удзел у рабоце навук. форумаў, укараненне ў практыку вынікаў навук. распрацоўкі праблем філасофіі, актыўных метадаў яе выкладання і прапаганды дасягненняў бел. філосафаў; ажыццяўленне навук. сувязяў з філас. т-вамі інш. краін і міжнар. навук. арг-цыямі ў галіне філасофіі; ажыццяўленне выдавецкай і рэкламнай дзейнасці. Т-вам выдадзены зб. «Праблемы развіцця сучаснай філасофіі» (1994), «Праблемы грамадскай свядомасці» (1995) і інш. У.К.Лукашэвіч. с. 402
БЕЛАРУ́СКАЕ ЦЭНТРА́ЛЬНАЕ БЮРО́ ПРЫ НАРО́ДНЫМ КАМІСАРЫЯ́ЦЕ АСВЕ́ТЫ РСФСР , орган для каардынацыі і кіравання сістэмай нац. адукацыйных і культ.-асв. устаноў, якія абслугоўвалі бел. насельніцтва на тэр. РСФСР. Дзейнічала ў Маскве ў 1921— 30. Засн. па хадайніцтве Паўнамоцнага прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе РСФСР. Уваходзіла ў склад Савета па асвеце народаў нярус. мовы (Саўнацмен) пры Наркамаце асветы РСФСР на правах бел. аддзела. У 1921—22 адчынены Беларуская секцыя пры Віцебскім губернскім аддзеле народнай асветы, Беларуская секцыя пры Гомельскім губернскім аддзеле народнай асветы, Беларуская секцыя пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай асветы; арганізаваны бел. культ.-асв. ўстановы ў Сібіры і С.-Пецярбургу. Супрацоўнічала з бел. студэнцкімі зямляцтвамі ў Маскве і інш. гарадах РСФСР. У 1924—26 пасля далучэння Віцебскай, Гомельскай і ч. Смаленскай губ. да БССР функцыі бюро звузіліся. У 1930 яно ліквідавана. Да лета 1927 загадчыкам бюро быў М.Ф.Лойка, пазней — Н.Каляда. У розныя часы ў ім працавалі бел. пісьменнік У.Дубоўка, мовазнавец Ю.Вольскі і інш.
Ю.Р.Васілеўскі. с. 403
БЕЛАРУ́СКА-ЛІТО́ЎСКАЕ ГАСПАДА́РСТВА , адна з назваў Вялікага княства Літоўскага ў беларускай гістарыяграфіі. с. 403
БЕЛАРУ́СКА-ЛІТО́ЎСКАЯ А́РМІЯ , аператыўнае аб’яднанне часцей і злучэнняў Чырв. Арміі на тэр. Беларусі і Літвы (Літоўска-Беларускай ССР) у грамадзянскую вайну. Загадам рэўваенсавета Рэспублікі ад 13.3.1919 Зах. армія пераўтворана ў Беларуска-Літоўскую армію. У яе ўвайшлі Заходняя, Літоўская (да 30.4.1919), 8-я і 17-я стралк. дывізіі. Знаходзілася ў складзе Зах. фронту 1919—24. Камандуючыя арміі А.Я.Снесараў (да 31.5.1919), П.К.Міронаў (в.а. з 31.5.1919). Загадам РВС Рэспублікі ад 7.6.1919 перайменавана ў 16 армію. с. 403
БЕЛАРУ́СКА-ЛІТО́ЎСКІ ЛЕ́ТАПІС 1446 , першы агульнадзярж. летапісны звод ВКЛ, прысвечаны гісторыі ўсх. славян і Літвы. У яго аснове — летапіс, складзены каля 1430 у Смаленску невядомай асобай духоўнага сану ў асяроддзі епіскапа, у 1432—35 — мітрапаліта Герасіма і прадоўжаны пазней да 1446. Першапачатковая рэдакцыя не збераглася. У 1490-я г. ўзнікла яго 2-я рэдакцыя (Нікіфараўскі летапіс, Супрасльскі летапіс, Акадэмічны летапіс), каля 1500 — 3-я, скарочаная рэдакцыя (Слуцкі летапіс).
Храналагічна ахоплівае перыяд ад сярэдзіны 9 да сярэдзіны 15 ст. Звесткі па гісторыі за 854—1427 запазычаны з рус. летапісаў, тэксты іх істотна скарочаны. У зводзе аб’яднаны розныя творы, напісаныя ў Кіеве, Маскве, Ноўгарадзе, Вільні, Смаленску, у велікакняжацкай канцылярыі і асяроддзі духавенства, свецкім дзелавым і кніжна-слав. стылямі, на стараж.-рус. і старабел. мовах, што надае яму пэўную стракатасць і незавершанасць. З мясц. твораў у яго ўвайшлі Смаленская хроніка, «Пахвала Вітаўту», смаленскія пагадовыя запісы за 1432—46 і «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» з «Аповесцю пра Падолле». Паводле характару — гэта агульнарус. звод. Шмат увагі аддаецца апісанню гераічнай барацьбы ўсх. славян з іншаземнымі заваёўнікамі, княжанню Вітаўта. Большасць звестак бел.-літ. часткі летапісу унікальныя. Аўтар зводу праводзіў ідэю гіст. еднасці ўсх. славян і абгрунтоўваў заканамернасць іх паліт. аб’яднання ў складзе ВКЛ, якое лічыў вядучым цэнтрам збірання ўсх.-слав. зямель. Летапіс паслужыў асновай для «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хронікі Быхаўца». Адкрыты і ўпершыню апубл. І.М.Даніловічам. Змешчаны ў Поўным зборы рускіх летапісаў (т. 17, 1907, т. 35, 1980).
Літ.: Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнік літаратуры. Мн., 1969; Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985.
В.А.Чамярыцкі. с. 403
БЕЛАРУ́СКА-ЎКРАІ́НСКІ КАМІТЭ́Т ПО́МАЧЫ АХВЯ́РАМ ВАЙНЫ́ (Беларуская грамада) у Барнауле, дабрачынная арганізацыя па аказанні дапамогі бежанцам 1-й сусв. вайны. Дзейнічаў з перапынкамі з пач. 1918 да канца 1920. Задачы: абарона матэрыяльных і юрыд. інтарэсаў бел. і ўкр. бежанцаў, культ.-асв. дзейнасць сярод іх. Старшыня М.Ф.Бліадухо. Супрацоўнічаў з к-тамі бежанцаў інш. нацыянальнасцяў. У 1918 уваходзіў у Міжнар. к-т бежанцаў у Сібіры (Барнаул). У час грамадз. вайны дзейнасць неаднойчы забаранялася ваен. і цывільнымі ўладамі Барнаула.
Ю.Р.Васілеўскі. с. 403
БЕЛАРУ́СКА-ЭСТО́НСКАЕ ЗГУРТАВА́ННЕ (БЭЗ) у г. Йыхві, грамадска-культ. арг-цьія беларусаў у Эстоніі. Засн. ў 1989. Асн. мэты: спрыяць кансалідацыі беларусаў на падставе духоўнай, культ., рэліг. агульнасці, развіваць сувязі з замежнымі суайчыннікамі, прапагандаваць гіст. і культ. спадчыну Беларусі. Праводзіць значную культ.-асв. работу, адзначае нац. бел. і эст. святы, бел. гіст. ўгодкі, удзельнічае ў выстаўках аб’яднання бел. мастакоў краін Балтыі «Маю гонар» і штогодніх у Саўт-Рыверы (ЗША), арганізоўвае экскурсіі па Беларусі, Эстоніі, Расіі, прэзентацыі літ. твораў бел. аўтараў. Працуе б-ка, з 1992 намаганнямі згуртавання дзейнічае бел. праграма на эст. радыё. Удзельнік 1-га з’езда беларусаў свету (1993), сходаў беларусаў блізкага замежжа (1992, 1995), з’езда беларусаў краін Балтыі (1994), 1-й сустрэчы бел. моладзі свету (1994).
А.С.Ляднёва. с. 403
БЕЛАРУ́СКАЯ АКАДЭ́МІЯ ВЫЯЎЛЕ́НЧАГА МАСТА́ЦТВА (БелАВМ), грамадская арг-цыя мастакоў. Засн. ў 1995 у Мінску па ініцыятыве бел. жывапісцаў, графікаў, скульптараў і рэстаўратараў. Асн. задача — падтрымліваць развіццё выяўл. мастацтва і маладых творцаў. Кірункі дзейнасці: кансультацыйны, выставачны, пед.-выхаваўчы, навук.-даследчы. Першым прэзідэнтам абраны Ф.Янушкевіч. У склад акадэміі ўваходзяць 20 мастакоў, у тым ліку В.Альшэўскі, Г.Вашчанка, В.Шаранговіч, Л.Шчамялёў і інш.
Літ.: Беларуская акадэмія выяўленчага мастацтва. Мн., 1996.
Л.Я.Дзягілеў. с. 403
БЕЛАРУ́СКАЯ АКАДЭ́МІЯ МАСТА́ЦТВАЎ (БелАМ), вышэйшая спецыяльная навучальная ўстанова. Засн. ў 1945 у Мінску як Бел. тэатр. ін-т, з 1953 Бел. тэатр. маст. ін-т, з 1991 — БелАМ. У 1995—96 навуч. г. ф-ты: тэатр., мастацкі, дызайну; 15 кафедраў, 624 студэнты, 120 выкладчыкаў, у тым ліку 12 прафесараў, дактароў навук. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1969, з 1993 асістэнтура-стажыроўка. Рыхтуе кадры для кіно і тэлебачання з 1984. З 1978 працуе студэнцкі тэатр, з 1985 — музей. Пры БелАМ дзейнічаюць Мінскае маст. вучылішча, Мінскі маст. ліцэй. Рэктары: М.А.Гурскі (1945—46), І.П.Прыс (1946—57), А.І.Бутакоў (1957—58), В.К.Цвірка (1958—60), П.В.Масленікаў (1960—64), В.А.Захараў (1964—68), Э.П.Герасімовіч (1968—84), А.В.Сабалеўскі (1984—89), В.П.Шаранговіч (з 1989).
Сярод выпускнікоў: нар. мастакі Беларусі А.Анікейчык, В.Грамыка, Л.Гумілеўскі, А.Кашкурэвіч, В.Шаранговіч, Л.Шчамялёў; засл. дзеячы мастацтваў Б.Герлаван, А.Бараноўскі, Г.Паплаўскі, І.Рэй, У.Савіч, Ю.Тур, У.Тоўсцік, У.Уродніч, І.Міско, С.Вакар, У.Маланкін; нар. артысты Беларусі Г.Аўсяннікаў, С.Акружная, Г.Гарбук, Л.Давідовіч, А.Дубашынскі, Г.Дубаў, М.Захарэвіч, У.Куляшоў, Б.Луцэнка, В.Тарасаў, Т.Кокштыс, В.Раеўскі; пісьменнікі і мастацтвазнаўцы А.Дудараў, У.Клімовіч, Г.Марчук, М.Раманюк.
Літ.: Вытокі творчасці: Беларуская акадэмія мастацтваў: [Альбом]. Мн., 1995.
Л.Я.Дзягілеў. с. 403
БЕЛАРУ́СКАЯ АКАДЭ́МІЯ МУ́ЗЫКІ , вышэйшая музычная навучальная ўстанова. Створана ў 1932 у Мінску як Бел. дзярж. кансерваторыя на аснове Бел. муз. тэхнікума (існаваў з 1924) і Беларускай студыі оперы і балета, з 1992 акадэмія. У 1995/96 навуч. г. ф-ты: фартэпіянна-кампазітарска-музыказнаўчы, аркестравы, вакальна-харавы, нар. інструментаў, павышэння кваліфікацыі; кафедра харэаграфіі (з 1994). Сярод выкладчыкаў 3 дактары навук, 26 праф., 35 кандыдатаў навук, 69 дацэнтаў. Навучанне дзённае. Аспірантура з 1963, асістэнтура-стажыроўка з 1970. З 1939 працуе Оперная студыя Беларускай акадэміі музыкі. У 1947 пры акадэміі створана Сярэдняя спец. муз. школа, у 1992 пераўтвораная ў Рэсп. ліцэй. Філіял акадэміі — пед. факультэт у Магілёве (з 1990). Рэктары: М.Казакоў (1932— 37), М.Бергер (1937—41), М.Аладаў (1944—48), А.Багатыроў (1948—62), У.Алоўнікаў (1962—82), І.Лучанок (1982—85), М.Казінец (з 1985).
Сярод выпускнікоў: кампазітары Л.Абеліёвіч, Алоўнікаў, Багатыроў, А.Бандарэнка, Г.Вагнер, Г.Гарэлава, Я.Глебаў, С.Картэс, Дз.Лукас, Лучанок, А.Мдывані, П.Падкавыраў, Ю.Семяняка, Дз.Смольскі, У.Солтан, Л.Шлег, выканаўцы І.Абраміс, З.Бабій, М.Ворвулеў, Л.Гарэлік, В.Глушакоў, М.Дрынеўскі, М.Зюванаў, Казінец, І.Шыкунова, Т.Шымко і інш.
К.І.Сцепанцэвіч. с. 403
БЕЛАРУ́СКАЯ АНТЭКЛІ́ЗА , вялікая дадатная структура на З Рускай пліты з высокім заляганнем крышт. фундамента. Займае цэнтр. і паўн.-зах. часткі тэр. Беларусі і паўн.-ўсх. Польшчы. Вылучаецца па ізагіпсе -500 м у падэшве, у скляпеністай ч. па ізагіпсе -300 м. Выцягнутая з У на З на 350 км, пры шыр. 40—120 км. Абмежавана на Пд Падляска-Брэсцкай упадзінай, Палескай седлавінай і Прыпяцкім прагінам, на У і ПнУ Жлобінскай седлавінай і Аршанскай упадзінай, на Пн Латвійскай седлавінай, на ПнЗ Балтыйскай сінеклізай, на З Варшаўскай упадзінай.
Фарміравалася ад позняга пратэразою да антрапагену ўключна. У скляпенні крышт. фундамент залягае на абс. адзнаках -50 — +87 м, на схілах апускаецца на глыб. 500—700 м, на З 1500—2000 м. Ён складзены з архейскіх і ніжнепратэразойскіх метамарфізаваных, ультраметамарфізаваных і вывергнутых парод. Платформавы чахол утвораны з верхнепратэразойскіх, палеазойскіх і меза-кайназойскіх парод. Найб. паднятая частка Беларускай антэклізы вылучаецца як Цэнтральна-Беларускі масіў, на якім развіты толькі неагенавыя і антрапагенавыя адклады. На Беларускай антэклізе вядомы падпарадкаваныя структуры — пахаваныя выступы фундамента (Бабаўнянскі, Бабруйскі, Вілейскі, Івацэвіцкі, Мазурскі), грабен (Валожынскі) і монакліналі (Прыбалтыйская і Прыаршанская). У крышт. фундаменце Беларускай антэклізы выяўлены Навасёлкаўскае радовішча ільменіт-магнетытавых рудаў і Аколаўскае радовішча жалезістых кварцытаў. с. 404
БЕЛАРУ́СКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944 , адна з найбуйнейшых наступальных аперацый Сав. Арміі ў Вял. Айч. вайну (кодавая назва «Баграціён»). Праведзена 23.6—29.8.1944. Задача аперацыі — разграміць ням. групу армій «Цэнтр», вызваліць Беларусь, пачаць вызваленне Літвы і Польшчы. Мела на мэце прарваць абарону праціўніка на 6 участках Віцебскага, Аршанскага, Магілёўскага і Бабруйскага напрамкаў, расчляніць яго войскі і разбіць іх паасобку. На пач. аперацыі фронт на Беларусі праходзіў па лініі воз. Нешчарда, на У ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва, Жлобіна, далей па р. Прыпяць да Ковеля, утвараючы т. зв. Беларускі выступ, даўж. больш за 1100 км. На тэр. Беларусі вораг стварыў глыбокаэшаланіраваную абарону (умоўная назва «Фатэрлянд»), якую ўтрымлівала група армій «Цэнтр» (ген.-фельдмаршал Э.Буш, з 28 чэрв. В.Модэль) у складзе армій: 3-й танк., 2, 4, 9-й палявых, 16-й з групы армій «Поўнач»; злучэнняў 4-й танк. арміі з групы армій «Паўн. Украіна» — усяго 63 дывізіі, 3 брыгады (1,2 млн. чал., 9,5 тыс. гарматаў і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гарматаў), 6-ы, частка сіл 1-га і 2-га паветр. флотаў (1350 самалётаў). На разгром ворага Вярх. Галоўнакамандаванне вылучыла франты: 1-ы Прыбалт. (ген. Арміі І.Х.Баграмян), 1-ы (Маршал Сав. Саюза К.К.Ракасоўскі), 2-і (ген. арміі Г.Ф.Захараў), 3-і (ген. арміі І.Д.Чарняхоўскі) Бел. франты — усяго 17 армій, у тым ліку 1 танк. і 3 паветр., 4 танк. і 2 кав. корпусы, конна-механіз. група, Дняпроўская ваенная флатылія; усяго 2,4 млн. чал., больш за 36 тыс. гарматаў і мінамётаў, 5200 танкаў і самаходных артыл. установак, каля 5,3 тыс. самалётаў, а таксама прыцягваліся авіяцыя далёкага дзеяння (маршал авіяцыі А.Я.Галаванаў) і авіяцыя проціпаветр. абароны. Дзеянні франтоў каардынавалі Маршалы Сав. Саюза А.М.Васілеўскі (1-ы Прыбалт. і 3-і Бел. франты), Г.К.Жукаў (2-і і 1-ы Бел. франты). З войскамі ўзаемадзейнічалі бел. партызаны і падпольшчыкі, якія напярэдадні Беларускай аперацыі пачалі масавае разбурэнне чыг. камунікацый ворага метадамі «рэйкавай вайны». Пры штабах франтоў былі створаны аператыўныя групы БШПР для каардынацыі партыз. сіл з войскамі. Аперацыя падзялялася на 2 этапы. На 1-м (23 чэрв. — 4 ліп. 1944) праведзены Віцебска-Аршанская, Магілёўская, Бабруйская, Полацкая, Мінская аперацыі (гл. адпаведныя арт.). З раніцы 23 чэрв. гал. сілы 2-га Прыбалт., 2-га і 3-га Бел. франтоў перайшлі ў наступленне на Віцебскім (гл. Віцебскі «кацёл»), Аршанскім і Магілёўскім напрамках. 24 чэрв. пачалі наступаць войскі 1-га Бел. фронту на Бабруйскім напрамку (гл. Бабруйскі «кацёл»). 29 чэрв 1-ы Прыбалт. фронт пачаў наступленне на Полацк і Глыбокае, 1, 2 і 3-і бел. франты — на сустрэчных напрамках на Мінск (гл. Мінскі «кацёл»). У выніку 1-га этапу Беларускай аперацыі былі разбіты гал. сілы групы армій «Цэнтр», утварыўся 400-кіламетровы пралом у цэнтры сав.-герм. фронту і сав. войскі атрымалі магчымасць імкліва наступаць на З; вызвалены Віцебск, Талачын, Орша, Лепель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Вілейка, Слуцк, Стоўбцы, Нясвіж, Мінск, Полацк. На 2-м этапе (5 ліп. — 29 жн.) праведзены Вільнюская, Беластоцкая, Люблін-Брэсцкая, Шаўляйская, Каўнаская аперацыі (гл. адпаведныя арт.); вызвалены Смаргонь, Маладзечна, Баранавічы, Навагрудак, Ліда, Слонім, Ваўкавыск, Пінск, Гродна. У ходзе аперацыі партызаны пераразалі шляхі адступлення праціўніку, захоплівалі і будавалі новыя масты і пераправы да падыходу Сав. Арміі, вызвалілі шэраг раённых цэнтраў, удзельнічалі ў ліквідацыі акружаных груповак праціўніка; падпольшчыкі перадавалі сав. камандаванню звесткі пра абарону праціўніка, паказвалі замініраваныя палі і будынкі, удзельнічалі ў баях. 28 ліп. вызваленнем Брэста закончана выгнанне ням. фашыстаў з тэр. Беларусі. У выніку Беларускай аперацыі поўнасцю вызвалена Беларусь, большая ч. Літвы, ч. Латвіі, усх. раёнаў Польшчы, разгромлены 17 дывізій і 3 брыгады праціўніка, сав. войскі страцілі 765 815 салдатаў і афіцэраў, з іх 178 507 загінулі. Стварыліся ўмовы для далейшага наступлення Чырв. Арміі на тэр. Германіі. За ўдзел у Белрускай аперацыі больш як 1500 генералам, афіцэрам і салдатам прысвоена званне Героя Сав. Саюза, больш за 600 вайск. часцей і злучэнняў атрымалі ганаровыя найменні па назвах нас. пунктаў, пры вызваленні якіх яны вызначыліся. У гонар аперацыі на 21-м км ад Мінска на шашы Мінск—Масква насыпаны курган Славы.
Літ.: Акалович Н.М. Освобождение Белоруссии: Люди, подвиги. Мн., 1985; Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990; Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны. Т. 3. Мн., 1985; Освобождение Белоруссии, 1944. 2 изд. М., 1974; Тимохович И.В. Битва за Белоруссию, 1941—1944. Мн., 1994; Лемяшонак У.І. Вызваленне — без грыфа «Сакрэтна!». Мн., 1996.
У.І.Лемяшонак. с. 404
БЕЛАРУ́СКАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ АХВЯ́РАЎ ПАЛІТЫ́ЧНЫХ РЭПРЭ́СІЙ (БААПР), добраахвотнае аб’яднанне грамадзян, якія пацярпелі ад паліт. рэпрэсій. Створана 8.2.1992 у Мінску. Вышэйшы орган — з’езд, кіруючы — рада, выканаўчы — управа. Мэты БААПР: удзел у рабоце па аднаўленні парушаных правоў і інтарэсаў беспадстаўна рэпрэсіраваных грамадзян, садзейнічанне поўнай і публічнай рэабілітацыі ахвяраў рэпрэсій; аказанне прававой, матэрыяльнай, сац.-бытавой і інш. дапамогі пацярпелым ад паліт. рэпрэсій; пошукі месцаў пахавання рэпрэсіраваных, стварэнне Кніг памяці; садзейнічанне дэмакр. пераўтварэнням і барацьба супраць актаў беззаконня і дыскрэдытацыі; развіццё прававой і гуманітарнай свядомасці грамадзян; арганізацыя сумесна з архіўнымі ўстановамі выставак і інш. асв. мерапрыемстваў, прысвечаных памяці ахвяраў рэпрэсій, і інш. У БААПР уваходзяць Брэсцкая, Гомельская, Гродзенская абласныя, Бабруйская, Брэсцкая, Баранавіцкая, Барысаўская, Маладзечанская гарадскія, Карэліцкая, Пухавіцкая, а таксама Ленінская, Першамайская, Фрунзенская г. Мінска раённыя асацыяцыі ахвяраў паліт. рэпрэсій. У.І.Адамушка. с. 405
БЕЛАРУ́СКАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ БЫЛЫ́Х НЕПАЎНАЛЕ́ТНІХ ВЯ́ЗНЯЎ ФАШЫ́ЗМУ , грамадская арг-цыя. Створана ў 1988 пад назвай «Дзеці вайны 1941—45 гг.». З 1992 сучасная назва. Асн. задача — сац. абарона былых малалетніх вязняў, пацярпелых у гады 2-й сусв. вайны ў канцлагерах Германіі і інш. краін. Уваходзіць у Міжнародны Саюз былых малалетніх вязняў фашызму. Мае аддзяленні ў раёнах і абласцях Рэспублікі Беларусь. Аб’ядноўвае каля 25 тыс. чал. (1996). М.П.Клімец. с. 405
БЕЛАРУ́СКАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ ГІСТО́РЫКАЎ (БАГ), грамадская навуковая арг-цыя. Створана 5.2.1993 у Мінску на Усебеларускай канферэнцыі гісторыкаў. Аб’ядноўвае вучоных гісторыкаў, выкладчыкаў і настаўнікаў гіст. дысцыплін, бібліятэчных, музейных, архіўных работнікаў, краязнаўцаў. Мае на мэце садзейнічаць развіццю фундаментальных даследаванняў па гісторыі Беларусі і ўсеаг. гісторыі, пашыраць гіст. адукаванасць грамадства, папулярызаваць і распаўсюджваць гіст. веды, фарміраваць нац. гіст. свядомасць насельніцтва Беларусі. Удзельнічае ў каардынацыі навук. даследаванняў у галіновых навук. установах Беларусі і ВНУ, у рабоце па павышэнні кваліфікацыі кадраў гіст. навукі, садзейнічае публікацыі вынікаў навук. даследаванняў, праводзіць навук. канферэнцыі, супрацоўнічае з органамі дзярж. улады і кіравання. Складаецца з індывід. і калект. членаў. Вышэйшы орган БАГ — з’езд, які склікаецца раз у 3 гады. Кіруючы орган — рада. У перыяд паміж з’ездамі і пасяджэннямі рады дзейнасць БАГ накіроўвае прэзідыум. с. 405
БЕЛАРУ́СКАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ КАМУНІКАТЫ́ЎНАЙ ЛІНГВІ́СТЫКІ (БАКЛ), недзяржаўная лінгвістычная арг-цыя, заснаваная 2.2.1991 у Мінску з мэтай прапаганды функцыянальнага падыходу да даследавання мовы (прагма-, псіха-, сацыя- і этналінгвістыкі). З 1992 спрабуе таксама захаваць і пашырыць сувязі і супрацоўніцтва мовазнаўцаў у СНД, Балтыі, Польшчы і Балгарыі. Буйнейшыя групоўкі БАКЛ на Беларусі ў Мінску, Гродне, Мазыры і Гомелі, а таксама ў С.-Пецярбургу, Маскве, Цверы (Расія), у Кіеве, Запарожжы, Нежыне, Адэсе, Чарнаўцах (Украіна), у Кішынёве і Бельцах (Малдова). БАКЛ мае кантакты з лінгвістычнымі арг-цыямі ў Брытаніі, ЗША, Чэхіі. З 1993 прадстаўляе Беларусь у Пастаянным міжнародным камітэце лінгвістаў, праводзіць канферэнцыі, выдае зборнікі артыкулаў і тэзісаў.
Дз.Г.Багушэвіч. с. 406
БЕЛАРУ́СКАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ ПРАЛЕТА́РСКІХ ПІСЬМЕ́ННІКАЎ (БелАПП). Існавала з ліст. 1928 да мая 1932. Створана ў выніку рэарганізацыі літ. аб’яднання «Маладняк», усебеларускі з’езд якога (25—28.11.1928) абвясціў сябе 1-м з’ездам БелАПП. Статут прыняты 10.3.1929. Орган кіравання — праўленне і яго сакратарыят. Друкаваны орган — час. «Маладняк» (з № 12, 1928). Члены: А.Александровіч, З.Астапенка, А.Астрэйка, С.Баранавых, П.Броўка, П.Галавач, Ю.Гаўрук, А.Звонак, А.Куляшоў, М.Лынькоў, Б.Мікуліч, Р.Мурашка, А.Салагуб, Я.Скрыган, В.Таўлай, П.Трус, М.Чарот, С.Шушкевіч, Х.Шынклер і інш. Асацыяцыя мела рус., літоўскую, польск. і яўр. секцыі. Існавалі Бабруйская, Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Мінская, Полацкая і інш. філіі, якія выдавалі свае зборнікі, альманахі, асобныя творы. 22.9.1930 філіі ліквідаваны, былі створаны літ. гурткі, студыі пры буйных прадпрыемствах і калгасах. Мінская філія пераўтворана ў Мінскую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў (МінАПП), Віцебская — у Віцебскую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў. У дзейнасці БелАПП вылучаюцца два этапы: 1928—30 і 1930—32. Да 1930-х г. асацыяцыя праводзіла значную работу па стварэнні пралетарскай л-ры, садзейнічала аб’яднанню літ. сіл, наладжванню сувязяў з л-рамі народаў СССР. На дзейнасці БелАПП адмоўна адбівалася тое, што яе кіраўніцтва дапускала адміністраванне ў дачыненні да членаў арг-цыі. Белапаўская крытыка механічна пераносіла метадалогію філасофіі на маст. творчасць, прапагандуючы своеасаблівы дыялектыка-матэрыялістычны метад л-ры. З пач. 30-х г. асацыяцыя стала правадніком ідэй РАПП з яе памылковымі тэорыямі і метадамі кіравання, дапускала праявы групаўшчыны, пагардлівых адносін да інш. арг-цый, прэтэндавала на кіруючую ролю ў бел. л-ры. Значную шкоду прычыніла вульгарна-сацыялаг. крытыка (Л.Бэндэ, А.Кучар, М.Аляхновіч і інш.). Спыніла дзейнасць у адпаведнасці з пастановай ЦК КП(б)Б «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый БССР» (27.5.1932).
Літ.: Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20—30-я гады. Мн., 1975. К.Р.Хромчанка. с. 406
БЕЛАРУ́СКАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ САДЗЕ́ЙНІЧАННЯ ААН , няўрадавая арг-цыя, член Сусветнай Федэрацыі Асацыяцый садзейнічання ААН. Засн. 17 арг-цыямі і ўстановамі Беларусі на ўстаноўчай канферэнцыі ў вер. 1989. Асн. мэты: развіццё і каардынацыя руху ў падтрымку ААН, інфармаванне грамадскасці пра яе дзейнасць, аб’яднанне намаганняў ва ўмацаванні даверу і дружбы паміж народамі, ахова правоў чалавека. Падтрымлівае на няўрадавым узроўні знешнюю палітыку, міжнар. эканам. і сац. праграмы Рэспублікі Беларусь. Дзейнічае ў цеснай сувязі з Прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь. Вышэйшы орган — канферэнцыя, паміж канферэнцыямі Беларускай асацыяцыяй садзейнічання ААН кіруюць праўленне, прэзідыум і прэзідэнт. Штаб-кватэра ў Мінску.
В.М.Іваноў. с. 406
БЕЛАРУ́СКАЯ АЎТАКЕФА́ЛЬНАЯ ПРАВАСЛА́ЎНАЯ ЦАРКВА́ (БАПЦ), адміністрацыйна незалежная ад інш. цэркваў правасл. царква бел. народа. Тэндэнцыі да адасаблення бел. епархій ад Рус. правасл. царквы выявіліся ў хуткім часе пасля ўтварэння БССР: абранне на Мінскім епархіяльным з’ездзе 1922 бел. мітрапаліта Мелхіседэка і абвяшчэнне мітраполіі аўтакефальнай царквой у 1927, адначасовае існаванне Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы. Але яны не атрымалі развіцця з-за рэпрэсій з боку сав. улады (Мелхіседэк высланы, дзейнасць епархій фактычна спынена ў выніку арыштаў епіскапаў і святароў). Ва ўмовах ням.-фаш. акупацыі ў Вял. Айч. вайну частка духавенства і бел. антысав. арг-цыі паспрабавалі аднавіць БАПЦ. Было сфарміравана царк. кіраўніцтва (мітрапаліцкая ўправа, потым Сінод) на чале з мітрапалітам Панцеляймонам (П.С.Ражноўскім), праведзены падзел на епархіі. Аўтакефалія зноў абвешчана, але кананічна не аформлена. Былі супярэчнасці паміж епіскапатам і калабарацыянісцкімі дзеячамі, якія імкнуліся фарсіраваць беларусізацыю царквы і аддаліць духавенства прарус. арыентацыі, а з 1943 падначаліць царкву кантролю Беларускай цэнтральнай рады. Апынуўшыся ў эміграцыі ў Германіі, у 1946 епіскапат увайшоў у склад Рус. замежнай правасл. царквы. 3-і раз БАПЦ заснавана ў 1948 (гл. ў арт. Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква замяжой). В.В.Антонаў. с. 406
БЕЛАРУ́СКАЯ АЎТАКЕФА́ЛЬНАЯ ПРАВАСЛА́ЎНАЯ ЦАРКВА́ за мяжой (БАПЦ), рэлігійная арг-цыя беларусаў на эміграцыі. Засн. ў чэрв. 1948 у Германіі рэліг. і грамадскімі дзеячамі, прыхільнікамі ўрада БНР. Дзейнічала ў Еўропе (Германія, Англія, Францыя, Бельгія), з пач. 1950-х г. —у ЗША, Канадзе і Аўстраліі. Прыходы БАПЦ (у 1990-я г. каля 20, з іх 10 у ЗША) прызнаны і афіц. зарэгістраваны дзярж. структурамі гэтых краін. Богаслужэнні вядуцца на бел. мове. Займаецца таксама культ.-асв., выдавецкай, грамадскай, дабрачыннай дзейнасцю, дапамагае беларусам захаваць сваю нац. духоўную спадчыну. Маскоўская патрыярхія і шэраг інш. правасл. цэркваў не прызналі БАПЦ.
Першапачаткова БАПЦ узначальваў епіскап Украінскай аўтакефальнай правасл. царквы Сергій (Грыгор Ахатэнка), з 1971 — епіскап Андрэй (Аляксандр Крыт). У 1949 быў створаны сабор епіскапаў БАПЦ, у які ўваходзіў і епіскап Васіль (Уладзімір Тамашчык), у 1951—70 кіраваў амер. епархіяй. У 1983 БАПЦ раскалолася на 2 рэліг. арг-цыі, якія ўзначалілі рада БАПЦ з мітрапалітам Мікалаем (Міхаілам Мацукевічам) і кансісторыя БАПЦ з мітрапалітам Ізяславам (Янам Бруцкім). Друкаваныя выданні: «Голас царквы», «Царкоўны пасланец» і інш.
Літ.: Касяк І. З гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу. Нью-Йорк, 1956; Кіпель В. Беларусы ў ЗША. Мн., 1993; Мартос А. Беларусь в исторической, государственной и церковной жизни. Ч. 1—3. Буэнос-Айрес, 1966 (репр. изд. Мн., 1990).
Л.У.Языковіч. с. 406
БЕЛАРУ́СКАЯ АЎТАНО́МНАЯ ПРАВАСЛА́ЎНАЯ ЦАРКВА́ , аб’яднанне бел. епархій абнаўленчай царквы (гл. ў арт. Абнаўленцы). Існавала ў 1924—34. Утворана ў маі 1924 на чале са Свяшчэнным сінодам і мітрапалітам магілёўскім і беларускім на 1-м Бел. абласным царк. саборы ў Магілёве. Падзялялася на 5 епархій, налічвала каля 500 парафій (пераважна ва ўсх. рэгіёне; у снеж. 1924 прыходы Дубровенскага р-на абвясцілі ўласную незалежнасць). Выдавала час. «Белорусский православный вестник» (Магілёў, 1924—27). Мітрапаліты Уладзімір (1924—26), Іосіф (І.П.Крачатовіч; 1926—34). З пач. 1930-х г., ва ўмовах пераходу сав. дзяржавы да жорсткай антырэліг. палітыкі і агульнага крызісу абнаўленства, аўт. царква пачала траціць пазіцыі і спыніла існаванне. Парафіі вярнуліся пад уладу Маскоўскага патрыярхата. с. 406
БЕЛАРУ́СКАЯ БІБЛІЯТЭ́КА І МУЗЕ́Й ІМЯ́ ФРАНЦІ́ШКА СКАРЫ́НЫ ў Лондане, грамадска-культ. асяродак беларусаў і беларусістаў у Англіі. Афіц. адкрыты ў асобным будынку ў 1971, з 1979 мае статус незалежнай навук. установы як «уласнасці ўсіх беларусаў». Аб’ядноўвае бел. эмігрантаў і англ. навукоўцаў-беларусістаў. Існуе пераважна на добраахвотныя ахвяраванні. Аснову б-кі склалі прыватныя зборы бел. святароў Ч.Сіповіча і Л.Гарошкі. Займае 8 пакояў, захоўвае каля 45 тыс. тамоў кніг, камплектаў газет і часопісаў. Экспануюцца ўзоры бел. нар. ткацтва і вышыўкі, с.-г. і хатнія прылады. Б-ка вядзе выдавецкую дзейнасць, штогод арганізуе курсы лекцый па беларусазнаўстве, сустрэчы з гасцямі з Беларусі. Узначальвае б-ку рада з дзеячаў бел. эміграцыі і англ. вучоных. Старшыня рады (з 1971) А.Надсон.
А.В.Мальдзіс. с. 407
«БЕЛАРУ́СКАЯ БОРЦЬ» , часопіс Беларускага кааператыўнага т-ва «Пчала». Выдаваўся са жн. 1934 да мая 1938 у Вільні на бел. мове. Рэдактар-выдавец Л.А.Войцік (Зоська Верас). Першыя 5 нумароў надрукаваны на шапірографе, астатнія — друкарскім спосабам. Асвятляў пытанні пчалярства, садоўніцтва, агародніцтва, дробнай жывёлагадоўлі і інш. Закранаў праблемы бел. мовы і школьніцтва. Змяшчаў матэрыялы пра мядова-лекарскія зёлкі, вершы і апавяданні, тэматычна звязаныя з пчалярствам. Меў старонку для жанчын, куток наймалодшых, паштовую скрынку. Абменьваўся матэрыяламі з рус., польск., укр., чэш. і ням. пчалярскімі часопісамі. Спыніў існаванне з-за фінансавых цяжкасцяў. Выйшла 25 нумароў.
І.У.Саламевіч. с. 407
БЕЛАРУ́СКАЯ ВАЕ́ННАЯ АКРУ́ГА (БВА), ваенна-адм. аб’яднанне вайск. часцей, злучэнняў, ваен. навучальных і інш. ваен. устаноў, улікова-мабілізацыйных органаў (ваенкаматаў), якія дыслацыраваліся на тэр. Беларусі. Існавала ў 1918—92. Утворана 28.11.1918 як Мінская ваен. акруга. 14.12.1918 перайменавана ў Зах. ваен. акругу, у склад якой увайшлі Мінская, Смаленская, Віцебская, Магілёўская і Віленскай губ. Кіраванне ажыццяўляў акруговы ваен. камісарыят (размяшчаўся ў Смаленску). 20.12.1918 створаны ваен.-акруговы штаб; фарміраваліся мясц. ваенна-адм. органы. Першыя акр. камісары — І.Я.Алібегаў і У.С.Селязнёў. У крас. 1918 ва ўмовах грамадз. вайны і іншаземнай інтэрвенцыі створаны Зах. ўчастак атрадаў заслоны, потым Заходні раён абароны 1918, які перайменаваны ў Заходнюю Армію 1918—19, з 19.2.1919 у Заходні фронт 1919—24. 8.4.1924 Зах. фронт перайменаваны ў Зах. ваен. акругу. У 1924—25 у войсках акругі праводзілася ваен. рэформа, якая прадугледжвала пераход да адзінаначалля, змену структуры кіравання акругай, перавод войскаў на новыя штаты, увядзенне тэр. прынцыпу камплектавання і падрыхтоўкі злучэнняў і часцей Чырв. Арміі, стварэнне нац. злучэнняў і часцей. Першае ў акрузе нац. фарміраванне — 2-я Бел. стралк. дывізія. 2.10.1926 Зах. ваен. акруга перайменавана ў БВА. У 1930-я г. на яе тэр. вялося будаўніцтва ўмацаваных раёнаў (Полацкага, Мінскага і Палескага), праводзілася тэхн. перааснашчэнне, упраўленне акругі аб’яднана са штабам. У 1935—38 тэрытарыяльныя стралк. дывізіі БВА пераўтвораны ў кадравыя. Беспадстаўныя рэпрэсіі ў 1937—38 супраць кіруючых работнікаў, камандзіраў і палітработнікаў сур’ёзна аслабілі ваен. кадры акругі. У 1938 БВА названа Бел. асобай ваен. акругай, у 1939 яе ўпраўленне пераведзена ў Мінск. 11.7.1940 БВА перайменавана ў Зах. асобую ваен. акругу, войскі пачалі аснашчацца новымі відамі зброі і тэхнікі. На пач. Вял. Айч. вайны 22.6.1941 акруга пераўтворана ў Заходні фронт 1941—44, які 24.4.1944 перайменаваны ў 3-і Бел. фронт. З 15.10.1943 на базе ўпраўлення Маскоўскай зоны абароны ў Смаленску (са жн. 1944 у Мінску) сфарміравана ўпраўленне БВА (камандуючы В.Ф.Якаўлеў). У ліп. 1944 у склад акругі ўключана тэр. Літ. ССР, і са студз. 1945 БВА стала называцца Бел.-Літ. ваен. акругай. 9.7.1945 яна падзелена на 2 акругі: Мінскую (аб’ядноўвала Мінскую, Полацкую, Маладзечанскую, Віцебскую і Магілёўскую вобл., упраўленне ў Мінску) і Баранавіцкую (Баранавіцкая, Брэсцкая, Гродзенская, Пінская, Бабруйская, Палеская і Гомельская вобл., упраўленне ў Бабруйску). 4.12.1946 яны зноў аб’яднаны ў адну акругу — БВА (упраўленне напачатку размяшчалася ў Бабруйску, са студз. 1947 — у Мінску). З 1950-х г. войскі БВА аснашчаліся новымі відамі зброі, у тым ліку ракетнай зброяй рознага прызначэння, адбываліся змены ў арганізац. структуры існуючых злучэнняў, уведзены новыя роды войскаў, у тым ліку ракетныя. 6.5.1992 БВА ліквідавана ў сувязі са стварэннем Мін-ва абароны Рэспублікі Беларусь і будаўніцтвам Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
У розны час войскамі акругі (франтоў) камандавалі: Я.З.Барсукоў (1918), М.М.Дамажыраў (1919), Дз.М.Надзёжны (1919), У.М.Гіціс (1919—20), М.М.Тухачэўскі (1920—21, 1922—24), П.М.Захараў (1921), А.І.Ягораў (1921—22, 1927—31), А.І.Кук (1924), А.І.Корк (1924—27), Е.П.Убарэвіч (1931—37), І.П.Бялоў (1937), М.П.Кавалёў (1938—40), Дз.Р.Паўлаў (1940—41), А.І.Яроменка (1941), С.К.Цімашэнка (1941, 1945—46, 1949—60), І.С.Конеў (1941, 1942—43), Г.К.Жукаў (1941—42), В.Д.Сакалоўскі (1943—44), І.Д.Чарняхоўскі (1944—45), А.М.Васілеўскі (1945), І.Х.Баграмян (1945), С.Г.Трафіменка (1946—49), У.М.Камароў (1960—61), В.А.Пянькоўскі (1961—64), С.С.Марахін (1964—67), І.М.Траццяк (1967— 76), М.М.Зайцаў (1976—80), Я.П.Іваноўскі (1980—85), У.М.Шуралёў (1985—89), А.І.Кастэнка (1989—92). с. 407
БЕЛАРУ́СКАЯ ВАЙСКО́ВАЯ КАМІ́СІЯ (БВК), орган па фарміраванні бел. часцей у польскім войску ў 1919—21. Утворана 2.8.1919 у Вільні Цэнтр. бел. радай Віленшчыны і Гродзеншчыны паводле дамоўленасці з начальнікам Польскай дзяржавы Ю. Пілсудскім. Яго дэкрэтам ад 22.10.1919 дазвалялася фарміраванне бел. часцей і зацвярджалася БВК у складзе: П.Аляксюк (старшыня), А.Аўсянік, палкоўнікі Г.Канапацкі (камандуючы бел. войскам) і Д.Якубоўскі, штабс-капітаны Ф.Кушаль і А.Якубецкі, Ю.Мурашка, А.Прушынскі (А.Гарун), С.Рак-Міхайлоўскі. Камандаванне бел. войска падпарадкоўвалася непасрэдна польскай ваен. адміністрацыі. Сфарміраваныя часці меркавалася накіраваць на польска-савецкі фронт. У ліст. 1919 БВК пераехала ў Мінск. Падтрымлівала сувязь з Найвышэйшай радай БНР. Падзялялася на падкамісіі: вярбовачна-агітацыйную (узначальваў Аляксюк), кваліфікацыйную (Якубецкі), статутную (Прушынскі), культ.-асветную (Рак-Міхайлоўскі) і інш. У паветах БВК стварала бел. вярбовачныя бюро, сярод насельніцтва распаўсюджвала адозвы з заклікам уступаць у нац. войска. Перакладала на бел. мову польскія вайск. статуты, выдала зб. «Падарунак беларускаму жаўнеру» (1920). Вяла рэгістрацыю добраахвотнікаў (афіцэраў, салдатаў, ваен. чыноўнікаў, урачоў). У сак. 1920 распараджэннем ваен. мін-ва вярбоўка і адбор добраахвотнікаў выключаны з кампетэнцыі БВК і перададзены мясц. органам акупац. адміністрацыі, якія байкатавалі гэту справу. Удалося скамплектаваць толькі 1 бел. пяхотную роту. У ліп. 1920 у сувязі з наступленнем Чырв. Арміі БВК фактычна распалася. Адноўлена 3.10.1920 у г. Лодзь (Польшча) у складзе: Якубецкі (Старшыня), Кушаль, Ф.Умястоўскі, Э.Якабіні, Якубоўскі. Накіравала групу афіцэраў на дапамогу ўдзельнікам Слуцкага паўстання 1920. Займалася культ.-асв. працай сярод інтэрніраваных у Польшчы вайскоўцаў-беларусаў. Прапановы аб рээвакуацыі камісіі ў адзін з гарадоў Зах. Беларусі былі адхілены польск. ўладамі. 15.5.1921 скасавана. С.С.Рудовіч. с. 407
БЕЛАРУ́СКАЯ ВУЧНЁ́ЎСКАЯ ГРАМАДА́ ў Калузе, грамадская арг-цыя. Існавала ў 1918. Засн. вучнямі навуч. устаноў, эвакуіраваных з тэр. Беларусі ў час 1-й сусв. вайны. 18.6.1918 зарэгістравана Бел. нац. камісарыятам. Асн. мэта — аб’яднанне вучняў-беларусаў усіх навуч. устаноў на нац. культ.-асв. глебе. Арганізоўвала лекцыі і даклады, праводзіла культ. мерапрыемствы. Працавалі літ. і драм. секцыі, б-ка. Мела аддзелы пры некаторых навуч. установах. Ю.Р.Васілеўскі. с. 408
«БЕЛАРУ́СКАЯ ГАЗЕ́ТА» , неафіцыйны легальны орган КПЗБ. Выходзіла з 8.6.1933 да 30.1.1934 у Вільні на бел. мове 2 разы на тыдзень. Пісала аб уціску працоўных Зах. Беларусі, крытыкавала сац. і нац. палітыку польск. улад, вяла палеміку з БХД і інш. партыямі клерыкальна-нац. кірунку, прапагандавала ідэю аб’яднання Зах. Беларусі з БССР. З пазіцый сац. рэалізму і марксісцкай тэорыі народнасці і партыйнасці мастацтва асвятляла літ. працэс у Зах. Беларусі. Змяшчала літ. старонкі. Выходзіла нерэгулярна. Выйшла 17 нумароў. Забаронена ўладамі. Найб. актыўныя супрацоўнікі «Беларускай газеты» В.Таўлай, Я.Міско, А.Дубровіч і інш. арыштаваны і пасля 2-гадовага следства зняволены на працяглы тэрмін.
С.В.Говін. с. 408
«БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЭ́ТА . Выдавалася з 27.7.1941 да 28.6.1944 у Мінску на бел. мове пад кантролем герм. акупац. улад. Самае буйное бел. антысав. перыядычнае выданне ў Вял. Айч. вайну. Да 5.2.1942 наз. «Менская газэта». Мела на мэце кансалідацыю бел. народа на прынцыпах ваяўнічага нацыяналізму, барацьбу з бальшавікамі, яўрэямі, рускімі і палякамі, ідэалагічную падтрымку акупац. рэжыму. Друкавала тэндэнцыйныя падборкі матэрыялаў аб падзеях на франтах, міжнар. адносінах, распараджэнні акупац. улад, антысав. публіцыстыку, нарысы па гісторыі і культуры Беларусі, літ. творы бел. аўтараў і інш. Выйшлі 272 нумары.
С.У.Жумар. с. 408
БЕЛАРУ́СКАЯ ГЕОЛАГАРАЗВЕ́ДАЧНАЯ ЭКСПЕДЫ́ЦЫЯ (БГРЭ), вытворчая арг-цыя па правядзенні пошукавых і разведачных работ на цвёрдыя карысныя выкапні на тэр. Беларусі. Створана ў г. Слуцк у 1949 як Старобінская геолагаразведачная экспедыцыя для разведкі Старобінскага радовішча калійных і каменнай соляў. З 1955 Паўд.-Бел. геолагаразведачная экспедыцыя, з 1970 сучасная назва. Уваходзіць у ВА «Беларусьгеалогія». Уключае 4 палявыя партыі (1995): Заходнюю, Мінскую, Аршанскую і Паўднёвую. Асн. віды дзейнасці: пошук і разведка радовішчаў калійных соляў, бурага вугалю, жал. руды, буд. матэрыялаў, алмазаў. П.З.Хоміч. с. 408
БЕЛАРУ́СКАЯ ГІДРАГЕАЛАГІ́ЧНАЯ ЭКСПЕДЫ́ЦЫЯ (БГГЭ), вытворчая арг-цыя па правядзенні геолагаздымачных і пошукавых работ. Створана ў 1956 у г. Мінск як Геолага-гідрагеал. здымачная экспедыцыя. З 1966 Бел. геолага-гідрагеал. трэст, з 1971 Бел. геолага-гідрагеал. экспедыцыя, з 1982 Бел. геолага-пошукавая экспедыцыя, з 1988 сучасная назва. Уваходзіць у ВА «Беларусьгеалогія». У складзе БГГЭ 4 палявыя партыі (1995): Усх. гідрагеал., Зах. пошукава-здымачная, Паўн. гідрагеал., Цэнтр. гідрагеал. і Лабараторыя прамывачных вадкасцяў. Асн. віды дзейнасці: пошукі і разведка падземных водаў для гасп., прамысл. і бальнеалагічнага выкарыстання, рэгіянальныя геолага-здымачныя, гідрагеал., інж.-геал. і экалагічныя работы. с. 408
БЕЛАРУ́СКАЯ ГІМНА́ЗІЯ ІМЯ́ Я́НКІ КУПА́ЛЫ ў Германіі. Існавала ў 1945—50. Засн. ў лагеры для перамешчаных асоб у г. Рэгенсбург з мэтай падрыхтоўкі бел. моладзі для паступлення ў ВНУ. У 1946/47—1947/48 навуч. г. працавала ў г. Мігельсдорф, у 1948/49 у г. Віндзішбергердорф, у 1949/50 у г. Розенгайм. Дзейнічала ў сістэме ням. школьнай асветы і мела аднолькавыя правы з ням. школамі падобнага тыпу. Гімназія была 8-класная, выкладаліся агульнаадук. прадметы, рэлігія, бел., англ., ням. і лац. мовы, элементы філасофіі. 28.6.1947 гімназіі прысвоена імя Я.Купалы. 28.9.1948 пед. і вучнёўскі калектыў падзелены на 2 школы, якія захавалі імя Я.Купалы. Пры гімназіі існавала вучнёўская бурса, дзе жылі дзеці без бацькоў, дзейнічала скаўцкая арг-цыя, працавалі літ. (выдаваў час. «У выраі»), драм., спарт. гурткі. Адбылося 5 выпускаў, пасведчанні атрымалі 44 чал. У розны час гімназію ўзначальвалі А.Орса, М.Рагажэцкі, А.Вініцкі.
Літ.: Максімюк Я. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне 1945—1950. Нью-Йорк; Беласток, 1994.
А.С.Ляднёва. с. 408
БЕЛАРУ́СКАЯ ГРАДА́ , 1) фізіка-геаграфічная акруга Беларуска-Валдайскай правінцыі. Займае ПнУ Гродзенскай, ПнЗ і Пн Мінскай, Пд Віцебскай абласцей. Мяжуе на Пн з акругай Беларускае Паазер’е, на ПдЗ — з Зах.-Бел., на ПдУ — з Перадпалескай і Усх.-Бел. правінцыямі. Працягнулася з З на У больш як на 350 км, з Пн на Пд на 20—120 км; пл. каля 13 тыс. км2. Падзяляецца на фіз.-геагр. раёны: Ашмянскае ўзвышша, Мінскае ўзвышша, Аршанскае ўзвышша (гл. карту да арт. Фізіка-геаграфічнае раянаванне Беларусі).
У тэктанічных адносінах прымеркавана да Беларускай антэклізы і Аршанскай упадзіны. Крышталічны фундамент залягае на глыб. ад -200 м на З да -1400 м на У, перакрыты асадкавымі пародамі верхняга пратэразою, палеазою (дэвону), мезазою (мелу) і кайназою (палеагену, неагену, антрапагену). Тоўшча антрапагенавых адкладаў 100—180 м, месцамі да 300 м. Утварэнне сучаснага рэльефу Беларускай грады звязана з сожскім ледавіком. У час паазерскага зледзянення памнажаліся лёсападобныя адклады. Карысныя выкапні: гліны легкаплаўкія, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі, мінер. вада.
На Беларускай градзе самыя высокія адзнакі рэльефу Беларусі, найбольшыя Дзяржынская гара (345 м над узр. м), г. Лысая (342 м), г. Маяк (335 м). Градава-ўзгорысты канцова-марэнны рэльеф з прымеркаваным да яго буйнаўзгорыстым (абс. вышыні больш за 250 м, адносныя перавышэнні да 50—80 м) мае выгляд невысокіх гор са стромкімі (да 30°) схіламі. Складзены з пясчана-жвірова-галечнага матэрыялу або марэнных супескаў і суглінкаў з валунамі. Характэрны гляцыядыслакацыі, адорвені. Сярэдне- і дробнаўзгорысты марэнны рэльеф, укрыты лёсападобнымі пародамі, мае згладжаную, месцамі платопадобную паверхню з абс. адзнакамі 220—250 м, адноснымі перавышэннямі да 50 м. Трапляюцца суфазійныя западзіны, лагчыны, яры. Месцамі развіта «другасная» дэнудацыйная марэнная раўніна з катлавінамі і тэрмакарставымі западзінамі. Уздоўж рачных далін зандравыя раўніны, складзеныя з водна-ледавіковых пяскоў. Пра клімат глядзі ў арт. Беларуска-Валдайская правінцыя.
Беларуская града — водападзел паміж бас. рэк Чорнага (Бярэзіна, Свіслач, Гайна, Бобр, вытокі Пцічы і Друці ў бас. Дняпра) і Балтыйскага (вытокі Абалянкі і Усвейкі ў бас. Зах. Дзвіны; Вілія ў верхнім цячэнні з Ушой, Бярэзіна з Іслаччу, Сулой і Усой у бас. Нёмана) мораў. У межах Беларускай грады Вілейска-Мінская водная сістэма, вадасховішчы Заслаўскае, Крыніца, Дразды, Чыжоўскае, Вяча, Воўчкавіцкае, Камсамольскае воз. і інш. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя сярэдне- і слабаападзоленыя на марэнных, месцамі лёсападобных суглінках і супесках, радзей на водна-ледавіковых пясках. Па далінах рэк поймавыя дзярновыя забалочаныя і тарфяна-балотныя, у катлавінах тарфяна-балотныя глебы нізіннага тыпу. Зах. і цэнтр. часткі Беларускай грады ў межах Ашмянска-Мінскай геабат. акругі, усходняя — Аршанска-Магілёўскай геабат. акругі падзоны дубова-цемнахвойных лясоў. Лясістасць на асобных узвышшах 20—60%. Пераважаюць хваёвыя, шыракаліста-яловыя лясы, трапляюцца дубровы. Пад с.-г. ўгоддзямі 40—60% тэрыторыі. Ахоўныя тэрыторыі: нац. парк Белая Русь, заказнікі ландшафтныя Прылуцкі, Прылепскі, Лысагор’е, біялагічныя Антонава, Лебядзіны, Радашковіцкі і інш. Курорт Ждановічы, зоны адпачынку.
2) Шырокая паласа градава-ўзгорыстага канцова-марэннага рэльефу, якая цягнецца з З на У праз усю тэр. Беларусі (ад Гродна да Оршы). Найвышэйшая частка краявых ледавіковых утварэнняў Еўропы. Уключае Гродзенскае, Ваўкавыскае, Слонімскае, Навагрудскае, Ашмянскае, Мінскае, Аршанскае ўзвышшы (гл. асобныя арт.).
Літ.: Краевые образования Белорусской гряды. Мн., 1990; Мацвееў А.В., Якушка В.П. Пра рэльеф Беларусі. Мн., 1994.
Н.К.Кліцунова. с. 409
БЕЛАРУ́СКАЯ ГРАМАДА́ ў Коўне, грамадская арг-цыя ў 1917—18. Мела на мэце аб’яднанне беларусаў г. Коўна (цяпер Каўнас, Літва) і наваколляў для абароны сац.-эканам. інтарэсаў і спрыяння ў рэалізацыі бел. нац. ідэалаў. Статут Беларускай грамады прадугледжваў адкрыццё бел. школ, дзіцячых прытулкаў, бальніц і кааператываў, выпуск л-ры, канцэртную і тэатр. дзейнасць. Пры Беларускай грамадзе існаваў гурток моладзі. У складзе рады — дзеяч бел. нац.-вызв. руху Р.Казячы і інш. Ю.Р.Васілеўскі. с. 409
БЕЛАРУ́СКАЯ ГРЭ́КА-КАТАЛІ́ЦКАЯ ЦАРКВА́ , каталіцкая царква ўсх. абраду на тэр. Беларусі. Усталявалася ў выніку заключэння Брэсцкай уніі 1596, па ўмовах якой правасл. царква (гл. Праваслаўе) прыняла дагматыку каталіцкага веравызнання (гл. Каталіцызм), захаваўшы ўсх. грэка-візант. рытуалы і традыц. правасл. абраднасць. Пры гэтым яна не ўвайшла ў склад польскай каталіцкай царквы, а стала часткай самаст. уніяцкай царквы (гл. Уніяцтва) Рэчы Паспалітай, падпарадкаванай непасрэдна папу рымскаму (гл. таксама Каталіцкія цэрквы ўсходняга абраду). Пераход правасл. беларусаў ва уніяцкае веравызнанне адбываўся паступова, пераадольваючы на першым часе значнае непрыняцце і нават супраціўленне з боку часткі правасл. духавенства і яго прыхільнікаў, асабліва мяшчан. Але шырокая асветніцка-адукац. дзейнасць, увага да нац.-культ. традыцый, выкарыстанне ў рэліг. жыцці бел. мовы спрыялі павелічэнню ўплыву Беларускай грэка-каталіцкай царквы, і да канца 18 ст. яна ахоплівала больш за 80% насельніцтва Беларусі. Унутраную арг-цыю Беларускай грэка-каталіцкай царквы ў 17—18 ст. складалі Наваградска-Літоўская мітрапаліцкая, Полацкая, Пінска-Тураўская і Смаленская епархіі, частка Уладзімірска-Берасцейскай епархіі (Брэсцкае Палессе). Першая з іх ахоплівала Віленскае, Трокскае, Наваградскае, Мінскае і Кіеўскае ваяв. Кафедральнымі саборамі грэка-католікаў былі Барысаглебская царква ў Навагрудку, Успенская царква ў Вільні і Успенская царква ў Мінску. У пач. 18 ст. ў мітрапаліцкай епархіі было каля тысячы уніяцкіх цэркваў, якія знаходзіліся пад кіраўніцтвам мясц. дэканаў (благачынных). Полацкая уніяцкая епархія ўключала Полацкае, Віцебскае, Мсціслаўскае, Курляндскае ваяв. і Лівонію. У Пінска-Тураўскую епархію ўваходзіў толькі Пінскі пав. Смаленская епархія (арганізавана ў 1625) уключала Смаленскае ваяв., Северскую і Чарнігаўскую землі (фактычна перастала існаваць у 1667 пасля далучэння Смаленска да Расіі). У пач. 17 ст. ў Віленскім Троіцкім манастыры быў арганізаваны уніяцкі манаскі ордэн базыльян (гл. Базыльяне), пачалося актыўнае фундаванне уніяцкіх цэркваў і кляштараў, пры многіх з іх ствараліся друкарні, школы, калегіі. Навучанне ў такіх школах і калегіях вялося на бел. мове, нават у самыя неспрыяльныя для яе часы. У друкарнях базыльян было надрукавана шмат катэхізісаў, малітоўнікаў, службоўнікаў, напісаных на бел. мове, а таксама павучанняў, казанняў, палемічных твораў і інш. л-ры на бел., польскай, лац. і царк.-слав. мовах. Перад 1-м падзелам Рэчы Паспалітай (1772) на Беларусі было каля 150 базыльянскіх кляштараў; пасля падзелу шматлікія кляштары і культ.-асв. цэнтры пры іх прыходзілі ў заняпад і ліквідаваліся. 22.4.1794 быў выдадзены ўказ Кацярыны ІІ аб «искоренении Унии» на падставе таго, что бел. сяляне-уніяты і святары актыўна ўдзельнічалі ў паўстанні 1794 пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. У 1795 скасаваны ўсе уніяцкія епархіі, акрамя Полацкай. Пры Паўле І былі заснаваны 2 новыя епархіі — Брэсцкая і Луцкая (1798), але уніяцкая царква была пазбаўлена самастойнасці і падпарадкавана Рымска-каталіцкай калегіі ў Пецярбургу. У 1809 арганізавана Віленская епархія, а ў 1828 замест існаваўшых 4 епархій створаны Літоўская (цэнтр — Жыровічы) і Беларуская (цэнтр — Полацк). У склад Літоўскай епархіі ўвайшлі уніяты, якія жылі ў Гродзенскай і Віленскай губ., Беластоцкай вобл., у паўн. паветах Валынскай і ў Падольскай губ. У Беларускай епархіі былі уніяцкія цэрквы і уніяты, якія жылі ў Віцебскай і Магілёўскай губ., 8 паветах Мінскай і Валынскай губ., уніяты Кіеўскай губ. і 6 уніяцкіх цэркваў у Курляндыі. У 1832 указам імператара Мікалая І скасаваны ордэн базыльян, зачынены уніяцкія кляштарныя школы, забаронена друкаванне і распаўсюджванне уніяцкіх кніг. У канцы 18 — 1-й трэці 19 ст. да правасл. царквы было далучана каля 2 млн. уніятаў. На Полацкім саборы 1839 была прынята пастанова аб скасаванні Брэсцкай уніі, ўз’яднанні з «Праваслаўна-Кафалічнай Усходняй царквой» і падпарадкаванні уніяцкай царквы «Свяцейшаму Кіруючаму Усерасійскаму Сіноду»; гэты акт быў зацверджаны правасл. Сінодам і імператарам. Была задушана спроба спыніць рэліг. ўціск і захаваць уніяцкую царкву ў час паўстання 1863—64 пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага.
Уніяцкімі мітрапалітамі былі Міхаіл Рагоза (1595—99), Ігнацій Пацей (1599—1613), Іосіф Веніямін-Руцкі (1613—37), Рафаіл Корсак (1637—43), Антоній Сялява (1643—45), Гаўрыіл Календа (1656—74), Кіпрыян Жахоўскі (1674—93), Фларыян Грабніцкі (1746—62), Іраклій Лісоўскі (1804—09), Іасафат Булгак (1812—39) і інш.
Пасля 1921, калі Зах. Беларусь увайшла ў склад Польшчы, на яе тэрыторыі пачалося адраджэнне Беларускай грэка-каталіцкай царквы. Было арганізавана 30 уніяцкіх прыходаў, актыўна дзейнічалі Друйскі і Альберцінскі кляштары. Пачаў выдавацца час. «Да злучэння». У 1923 у Ватыкане ўтворана спец. камісія па справах Уніі на тэр. ўсх. Польшчы. Але адм. пакаранні, рэпрэсіі, высяленні вернікаў-уніятаў спынілі працэс аднаўлення грэка-каталіцкай царквы. У 1946 у БССР уніяцтва было ліквідавана, захавалася толькі некалькі абшчын за мяжой.
У 1990 Беларуская грэка-каталіцкая царква адноўлена і атрымала афіц. прызнанне з боку папы рымскага Іаана Паўла ІІ. У 1994 Ватыканам афіцыйна зацверджаны богаслужэбныя тэксты ў перакладзе на бел. мову, усе святары атрымалі афіц. намінацыі на свае парафіі. Дэканам грэка-каталіцкай царквы Беларусі прызначаны Ян Матусевіч. На Беларусі (на 1.1.1996) дзейнічала 11 грэка-каталіцкіх (уніяцкіх) абшчын. Выдаюцца час. «Унія», грэка-каталіцкія малітоўнікі і календары, інш. духоўна-рэліг. л-ра.
Літ.: Мартос А. Беларусь в исторической, государственной и церковной жизни. Ч. 1—3. Буэнос-Айрес, 1966 (репринт. Мн., 1990); Драгун Ю. Уніяцкая царква Беларусі і дзяржаўная палітыка // З гісторыяй на «Вы». Мн., 1994; Киркор А.К. Исторические судьбы Белорусского Полесья // Живописная Россия: Литовское и Белорусское Полесье: Репринт. 2 изд. Мн., 1994; Міхаліна. Жыцьцярыс сьвятое пакутніцы Уніі // Унія. 1990. № 1. С.Ф.Дубянецкі. с. 409
БЕЛАРУ́СКАЯ ГУБЕ́РНЯ , адм-тэр. адзінка ў Рас. імперыі ў 1796—1802. Утворана 12.12.1796 аб’яднаннем Магілёўскага (12 пав.) і Полацкага (11 пав.) намесніцтваў. Цэнтр — г. Віцебск. Пл. 7375,1 тыс. дзес., падатковага насельніцтва 1388,5 тыс. чал. (88% сялян знаходзілася на паншчыне), 20 тыс. чал. ваколічнай шляхты. Уключала 16 паветаў (Аршанскі, Беліцкі, Веліжскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Дынабургскі, Люцынскі, Магілёўскі, Мсціслаўскі, Невельскі, Полацкі, Рагачоўскі, Себежскі, Сенненскі, Чавускі, Чэрыкаўскі), 72 мястэчкі, 545 сёл, 2084 сяльцы, 17 595 вёсак. У 1797 у губерні адбываліся масавыя сял. выступленні. У 1799 і 1800 губерню наведаў рус. паэт Г.Р.Дзяржавін (пакінуў успаміны). 27.2.1802 скасавана, тэр. падзелена на Віцебскую і Магілёўскую губ. с. 410
БЕЛАРУ́СКАЯ ГУМАНІТА́РНАЯ ПА́РТЫЯ (БГП), палітычная партыя, якая ставіць за мэту гуманізацыю дзяржавы і грамадства. Утворана ў 1994. Дзейнічае на прынцыпах дэмакратыі і публічнасці. Кіруючы орган паміж з’ездамі — савет партыі. Дасягненне праграмных задач бачыць ва ўдзеле ў органах дзярж. улады, выдавецкай дзейнасці, у правядзенні лекцый, мітынгаў, дэманстрацый, вулічных шэсцяў, пікетаў і інш. Для вырашэння сац. праблем лічыць неабходным выкарыстанне патэнцыялу, закладзенага у самім чалавеку, лепшых інтэлектуальных сіл народа. А.А.Дзмітрук. с. 410
БЕЛАРУ́СКАЯ ДЗЯРЖА́ЎНАЯ КАПЭ́ЛА . Існавала ў 1928—30 у Мінску. Арганізавана на базе Бел. студыйнага хору, створанага ў 1926 па ініцыятыве Інбелкульта. У студз. 1929 умацавана лепшымі артыстамі з хору Бел. дзярж. муз. тэхнікума (усяго 55 чал ). Кіраўнік А.Ягораў. Папулярызавала бел. нар. песні, выконвала творы бел. кампазітараў (у тым ліку хары з оперы М.Аладава «Тарас на Парнасе»), Удзельнічала ў выкананні 9-й сімфоніі Л.Бетховена. Большасць артыстаў капэлы ўвайшла ў склад Беларускай студыі оперы і балета. с. 410
БЕЛАРУ́СКАЯ ДЗЯРЖА́ЎНАЯ РАЁ́ННАЯ ЭЛЕКТРАСТА́НЦЫЯ , гл. Беларуская ДРЭС. с. 410
«БЕЛАРУ́СКАЯ ДО́ЛЯ» , газета Беларускага пасольскага клуба (БПК) у польскім сейме. Выдавалася з 11.1 да 22.5.1925 у Вільні на бел. мове тры разы на тыдзень. Пісала пра ўціск працоўных Зах. Беларусі, асвятляла жыццё ў БССР, міжнар. падзеі, змяшчала рэпартажы з сейма, выступленні і заявы бел. паслоў. У час размежавання ў БПК пісала аб ідэйных і тактыка-арганізацыйных разыходжаннях бел. дэпутатаў. Пазіцыя рэдакцыі газеты была непаслядоўная — ад катэгарычнай апазіцыйнасці да ўлад да іх падтрымкі. Змяшчала творы Я.Купалы, У.Жылкі, Л.Родзевіча і інш. Выйшла 36 нумароў, 3 канфіскаваны. Забаронена ўладамі Польшчы. С.В.Говін. с. 410
«БЕЛАРУ́СКАЯ ДО́ЛЯ» , штодзённая незалежная газета ў Зах. Беларусі. Выдавалася ў 1927 у Гродне на бел. мове бел. т-вам «Аб’яднанне». Выступала за дзярж. дапамогу бяздомным бел. сем’ям у Зах. Беларусі, адкрыццё школ на роднай мове, за прыём бел. інтэлігенцыі на дзярж. пасады, аблягчэнне становішча бел. вёскі, стварэнне культ. цэнтраў, эканам. кааператываў і інш. Паведамляла пра ўгодкі з дня абвяшчэння БНР і арганізацыю яе Рады, дзейнасць бел. с.-г. т-ва і інш. Інфармавала пра падзеі ў свеце і Польшчы, дзейнасць польск. сейма і сената, умовы эміграцыі ў Канаду, ЗША, Перу, вяла перапіску з чытачамі. В.І.Дзяшко. с. 410
БЕЛАРУ́СКАЯ ДРАМАТЫ́ЧНАЯ ДРУЖЫ́НА , тэатральны калектыў пры Беларускім клубе ў Вільні. Існавала ў 1916—18. Кіраўнік Ф.Аляхновіч. Наладжвала муз.-вак. вечары, паказы тыпу кабарэ, дзе выконвалі куплеты, песні, эстрадны жарт «Пятрук і Петрунэла». Пастаўлены драм. спектаклі: «На Антокалі», «На вёсцы», «Дзед і баба» (з муз. С.Манюшкі) Аляхновіча, «Міхалка» Далецкіх, «У зімовы вечар» і «Хам» паводле Э.Ажэшкі, сцэнічная фантазія «У купальскую ноч» і інш. Спектаклі адбываліся 1—2 разы на тыдзень. Калектыў садзейнічаў станаўленню і развіццю бел. тэатр. мастацтва. А.В.Сабалеўскі. с. 410
БЕЛАРУ́СКАЯ ДРАМАТЫ́ЧНАЯ МАЙСТРО́ЎНЯ , аматарская тэатральная студыя ў Вільні. Існавала ў 1922—25 (юрыдычна аформлена ў 1924). Мела на мэце папулярызацыю бел. тэатр. культуры ў Зах. Беларусі, стварэнне асновы для прафес. тэатра. Кіраўнікі М.Красінскі, А.Канчэўскі, А.Міхалевіч, Л.Родзевіч. Удзельнікі — навучэнцы і настаўнікі Віленскай бел. гімназіі, прадстаўнікі мясц. інтэлігенцыі. Работа па падрыхтоўцы спектакляў спалучалася з тэарэт. заняткамі па гісторыі тэатра, майстэрстве акцёра і інш. Наладжваліся спектаклі ў вёсках. У рэпертуары: «На папасе» і «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Рысь» («У зімовы вечар») паводле Э.Ажэшкі, «Лес шуміць» паводле У.Караленкі, «Апошняе спатканне» У.Галубка. Для паказаў выкарыстоўвалася форма беларускіх вечарынак.
Літ.: Лабовіч А. Тэатр змагання. Мн., 1969. С. 21—28, 82—83, 94—96.
А.А.Лабовіч. с. 410
БЕЛАРУ́СКАЯ ДРАМАТЫ́ЧНАЯ СТУ́ДЫЯ ў Маскве. Існавала ў 1921—26, з 1924 на правах ВНУ. Створана для падрыхтоўкі бел. нац. акцёрскіх кадраў. Маст. кіраўнік А.Бондараў, з 1922 В.Смышляеў, педагогі — рэжысёры і акцёры МХАТ-2 Б.Афонін, А.Гейрат, М.Успенская, С.Гіяцынтава, В.Громаў. У студыі пастаўлены спектаклі: нар. драма «Цар Максімілян», «Сон у летнюю ноч» У.Шэкспіра, «Апраметная» В.Шашалевіча, «Вакханкі» Еўрыпіда, «Эрас і Псіхея» Ю.Жулаўскага, «Астап» А.Глобы і «У мінулы час» І.Бэна. У 1926 з выпускнікоў студыі створаны БДТ-2 (гл. Беларускі акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа). Студыю скончылі 34 чал., у т.л. Т.Бандарчык, В.Барысевіч, М.Бялінская, З.Вялікі, Л.Гепнер, Я.Глебаўская, А.Ільінскі, Р.Кашэльнікава, А.Лагоўская, Л.Мазалеўская, П.Малчанаў, М.Міцкевіч, А.Радзялоўская, К.Саннікаў, С.Скальскі, С.Станюта, С.Стэльмах, М.Сянько, Ц.Сяргейчык, Л.Шынко.
Літ.: Нефед В. Становление белорусского советского театра, 1917—1941. Мн., 1965. С. 131—142; Сяргейчык Ц. Нататкі акцёра. Мн., 1966. С. 94—110. с. 410
БЕЛАРУ́СКАЯ ДРЭС , Беларуская дзяржаўная раённая электрастанцыя (БелДРЭС). Пабудавана паводле плана ГОЭЛРО ў 1927—30 каля в. Арэхі (цяпер г.п. Арэхаўск) Аршанскага р-на Віцебскай вобласці як Асінаўская ДРЭС. Працавала на торфе, які здабываўся на Асінаўскім балоце. З 1931 БелДРЭС. Праектнай магутнасці ў 32 тыс. кВт дасягнула з пускам 2-й чаргі ў 1939. У Вял. Айч. вайну разбурана. Адноўлена ў 1946, даваеннай магутнасці (34,5 тыс. кВт) дасягнула ў 1951. З 1986 працуе на мазуце. с. 411
«БЕЛАРУ́СКАЯ ДУ́МКА» , штотыднёвы грамадскі, літаратурны і сельскагаспадарчы часопіс у Зах. Беларусі. Выдаваўся з 2.10.1930 да 1932 у Гродне на бел. мове. Асвятляў бел. грамадскі рух на Гродзеншчыне, жыццё вёскі, заклікаў бел. інтэлігенцыю арганізоўваць культ.-асв. работу. Пісаў пра падзеі ў Польшчы і за мяжой, пра жыццё ў СССР і БССР, у т. л. пра сталінскія рэпрэсіі; друкаваў матэрыялы па пытаннях рэлігіі, права, сельскай гаспадаркі. Змясціў літ. творы Ф.Аляхновіча, А.Бартуля, Г.Леўчыка, Я.Коласа, Я.Купалы, артыкулы да 10-годдзя з дня смерці А.Гаруна, Ядвігіна Ш. і інш.
В.І.Дзяшко. с. 411
«БЕЛАРУ́СКАЯ ДУ́МКА» , грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаецца з 1960 у Нью-Йорку — Саўт-Рыверы (ЗША) на бел. мове Бел. выдавецкім т-вам. Рэдактар М.Кавыль. Адстойвае ідэі незалежнасці Беларусі, інфармуе пра найважнейшыя падзеі на Бацькаўшчыне, пра жыццё бел. эміграцыі. Друкуе ўспаміны, палемічныя артыкулы, творы пісьменнікаў Беларусі і бел. замежжа, у тым ліку Я.Золака, М.Кавыля, Л.Случаніна. Распаўсюджваецца ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Польшчы, Беларусі. Л.І.Пранчак. с. 411
«БЕЛАРУ́СКАЯ ДУ́МКА» , штомесячны навукова-тэарэтычны і грамадска-публіцыстычны часопіс. Выходзіць з кастр. 1991 у Мінску на бел. і рус. мовах. Знаёміць чытачоў з сучаснай навук., пед., грамадскай думкай па розных галінах ведаў. Мае пастаянныя раздзелы: «Навука», «Эканоміка», «Улада», «Паліталогія», «Суверэнітэт», «Духоўны свет», «Мараль», «Экалогія» і інш. На старонках часопіса выступаюць буйнейшыя бел. і замежныя вучоныя, дзеячы культуры, педагогі, палітыкі. с. 411
«БЕЛАРУ́СКАЯ ДУ́МКА» , газета дэмакр. кірунку. Выдавалася з 28.4 да 27.7.1919 у Вільні на бел. мове 3 разы на тыдзень. У газеце супрацоўнічала інтэлігенцыя пераважна сацыялістычнай арыентацыі. Выступала за цэласнасць і непадзельнасць Беларусі, выкрывала анексійныя замахі Польшчы, заклікала да аб’яднання ўсе дэмакр. элементы краю, узнімала надзённыя пытанні розных пластоў і груп насельніцтва. Шырока асвятляла падзеі на Беларусі. Выйшла 56 нумароў. Закрыта польскай акупац. адміністрацыяй.
А.С.Ліс. с. 411
БЕЛАРУ́СКАЯ ДЫЯ́СПАРА , глядзі Дыяспара беларуская. с. 411
БЕЛАРУ́СКАЯ ДЭПУТА́ЦКАЯ ФРА́КЦЫЯ «ЗМАГА́ННЕ» ЗА ІНТАРЭ́СЫ СЯЛЯ́Н І РАБО́ЧЫХ , глядзі ў арт. «Змаганне». с. 411
«БЕЛАРУ́СКАЯ ЗАРНІ́ЦА» , царкоўна-грамадскі часопіс у Зах. Беларусі. Выдаваўся з 1.9.1928 да 1.5.1929 у Вільні на бел. мове раз у 2 тыдні. Ставіў за мэту пераадолець адчужэнне правасл. Царквы на Беларусі ад нац.-вызв. імкненняў бел. народа, яго адраджэння. Шмат увагі аддаваў адносінам паміж царквой і дзяржавай, духавенствам і прыхаджанамі. Пісаў пра рэліг. выхаванне моладзі. З мэтай развіцця нац. самасвядомасці і пашырэння асветы сярод веруючых друкаваў матэрыялы пра пачатак хрысціянства на Беларусі, царк. брацтвы, Статут ВКЛ 1588, Брэсцкую унію 1596 і інш. Рабіў агляды прэсы, вёў палеміку з рус. эмігранцкім, польск. перыядычным і бел. хадэцкім друкам. Выйшла 13 нумароў. А.С.Ліс. с. 411
БЕЛАРУ́СКАЯ ІКАНАПІ́СНАЯ ШКО́ЛА , самабытная нац. жывапісная школа пач. 16 — пач. 19 ст. Склалася на аснове традыцый візантыйскага і стараж.-рус. мастацтва пад уплывам ідэй Адраджэння. Творы вызначаюцца вернасцю канону, умоўнасцю і сімвалізмам выяўл. мовы, характэрнасцю тыпажу, шырокім выкарыстаннем этнагр. элементаў, імкненнем адлюстраваць навакольную рэчаіснасць. Адметная рыса бел. абразоў — узорыстасць, багатая і разнастайная арнаментоўка, разны раслінны арнамент фону, мажорнасць агульнага эмацыянальнага ладу. У найб. ранніх творах 16 ст. спалучаюцца асн. рысы сярэдневяковага мастацтва з элементамі рэнесансу: светлы каларыт, арнаментыка, якая дапамагае выявіць аб’ём, лірычнасць вобразнага ладу («Маці Божая Іерусалімская» з Брэстчыны). У творах 2-й пал. 16 — пач. 17 ст. пад уплывам маст. традыцый Адраджэння з’яўляецца імкненне да перадачы прасторы, аб’ёму, натуральнасці формаў, прапарцыянальнасці ў выяве чалавека і асяроддзя («Нараджэнне Багародзіцы» з Брэстчыны; «Параскева Пятніца» са Случчыны, «Апосталы Лука і Сымон», «Пакланенне вешчуноў» з Брэстчыны). Для Беларускай іканапіснай школы 17 ст. характэрны аб’ёмнасць, дэталіроўка, паказ асобных персанажаў у тагачаснай вопратцы [«Тройца старазапаветная» з Брэстчыны, «Маці Божая Замілаванне Жыровіцкая», сярэдзіна 18 ст., з в. Быцень Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.; «Нараджэнне Маці Божай» Пятра Яўсеевіча з Галынца, 1649; «Успенне», 1650, з в. Олтуш Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл.; «Узнясенне Марыі (Асунта)», канец 17 ст.]. Іканапіс 18 ст. стаў своеасаблівай формай барацьбы за нац. самавызначэнне, што абумовіла яго непасрэдную сувязь з нар. вытокамі, усебаковае пранікненне нар. светапогляду і фалькл. матываў у прафес. мастацтва; значны ўплыў на яго зрабіла мастацтва барока (абразы басценавіцкага майстра, 1723—28; «Ушэсце» Паўла Клачковіча, 1751, з Брэстчыны). Шырокае развіццё набыло т.зв. «наіўнае барока», або народны «прымітыў» («Разасланне апосталаў» з Брэстчыны, «Тройца новазапаветная» з Віцебшчыны). У іканапісе 18 ст. прасочваецца імкненне спасцігнуць непаўторнасць і самабытнасць чалавечага характару, што збліжае яго з тагачасным свецкім партрэтным жывапісам. Пачынаючы з 17 ст. ў Беларускай іканапіснай школе, захаваўшы асн. агульнанац. рысы, выразнымі мясц. нюансамі вылучаўся іканапіс Віцебшчыны, Магілёўшчыны і найб. Брэстчыны — насычаным колерам, падкрэсленым малюнкам, устойлівымі формамі, характэрным палескім тыпажом («Мікола», сярэдзіна 17 ст., «Варвара-пакутніца», 18 ст., Яна Васілевіча з Кобрына; «Сабор архангела Міхаіла», 1751, «Тройца» В.Маркіянавіча, 1761). У канцы 18 — пач. 19 ст. бел. іканапіс паступова страціў сваю самабытнасць і перастаў існаваць як маст. школа. У 20 ст. ідзе спроба аднаўлення бел. іканапіснай школы.
Літ.: Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў: Фрэска, абраз, партрэт. Мн., 1980.
Э.І.Вецер. с. 411
БЕЛАРУ́СКАЯ КАМУНІСТЫ́ЧНАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ (БКА), арганізацыя камуніст. кірунку на тэр. Мінскай і Гродзенскай губ. у 1920. Створана 1 студз. на аснове арг-цыі «Маладая Беларусь». У ЦК БКА уваходзілі У.М.Ігнатоўскі (старшыня), С.Г.Булат, І.П.Каранеўскі. Прызнаючы праграму і тактыку РКП(б), БКА дамагалася аднаўлення БССР, якая б будавала свае адносіны з РСФСР на федэратыўных асновах. Імкнулася праводзіць палітыку ў інтарэсах бел. народа, была як бы зародкам бел. нацыянал-бальшавізму. Яднала левыя элементы партыі бел. эсэраў сярод навучэнцаў, сельскага настаўніцтва, сялянства і накіроўвала іх у рэчышча барацьбы з польск. інтэрвентамі. Члены БКА садзейнічалі аб’яднанню партыз. атрадаў у Мінскую паўстанцкую арг-цыю. Пасля яе разгрому польск. дэфензівай у крас. 1920 ЦК БКА уключыў сваіх прадстаўнікоў у Бел. паўстанцкі к-т, які кіраваў баявымі дзеяннямі партызанаў. Пад кіраўніцтвам БКА дзейнічалі партыз. Атрады ў Докшыцах, Маладзечне, Старых Дарогах, Ігумене, Слуцку, Барысаве, Дукоры, Лідзе, Ашмянах і інш. Пасля вызвалення Мінска ад польск. інтэрвентаў БКА уключылася ў работу па адраджэнні нац. дзяржаўнасці бел. народа, удзельнічала ў падпісанні Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці БССР (31.7.1920). 20.8.1920 прынята ў склад КП(б)Б. У канцы 1920-х — 1930-я г. амаль усе б. члены БКА абвінавачаны ў правядзенні нац.-дэмакр. ідэалогіі і рэпрэсіраваны. М.С.Сташкевіч. с. 412
БЕЛАРУ́СКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ 1918 . Адбылася 25—28.1.1918 у Вільні. Склікана Арганізац. к-там, у які ўваходзілі прадстаўнікі розных сац. колаў і бел. арг-цый з акупіраванай Германіяй тэр. Беларусі. Правядзенне канферэнцыі выклікана неабходнасцю ўзгадніць мэты розных бел. арг-цый, «апрацаваць асновы беларускага народнага прадстаўніцтва» і «палажыць першы камень пад будоўлю нашай гасударственнай будучыні». Дэлегатам належала разгледзець 2 канцэпцыі: выпрацаваную ў вер. 1917 канферэнцыяй Бел. нар. к-та, Бел. сацыял-дэмакр. работніцкай групы і Віленскага к-та Бел. сацыяліст. грамады і выпрацаваную арг-цыяй Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі. Пасля ўзгаднення сваіх пазіцый бел. арг-цыі не адмовіліся ад ідэі Бел.-Літ. дзяржавы, якая павінна была стаць канфедэрацыяй 2 аўт. тэрыторый — беларускай і літоўскай; у склад канфедэрацыі павінны былі ўвайсці ўсе бел. і ўсе літ. землі. Беларуская канферэнцыя абрала каардынацыйны цэнтр бел. арг-цый і іх прадстаўнічы орган — Віленскую беларускую раду.
А.М.Сідарэвіч. с. 412
«БЕЛАРУ́СКАЯ КАПЭ́ЛА» , нацыянальнае тэатральна-канцэртнае аб’яднанне. Створана ў 1992 у Мінску на базе аднайм. калектыву. Маст. Кіраўнік В.Скорабагатаў. У аснове арганізацыі аб’яднання — прынцыпы еўрап. капэлы 17—18 ст. Кірункі дзейнасці: аднаўленне ў тэатр.-канцэртнай практыцы бел. муз. спадчыны, збіранне, даследаванне і публікацыя бел. муз. твораў 17—19 ст., прапаганда сучаснай, у тым ліку авангарднай, музыкі. Па ініцыятыве капэлы зроблены сучасныя аўтарскія версіі зборніка лірычных кантаў «Куранты» (В.Капыцько), школьнай оперы «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» Р.Вардоцкага (Дз.Смольскі). Праводзіць штогод (з 1991) міжнар. фестывалі «Адраджэнне беларускай капэлы», на якіх паказаны (у канцэртным выкананні) оперы «Уяўная каханка» Дж. Паізіела і «Апалон-заканадаўца...», «Балетны дывертысмент»; выконваліся творы Я.Д.Голанда, М.Радзівіла, Э.Ванжуры, В.Казлоўскага, Міхала Клеафаса і Міхала Казіміра Агінскіх, братоў А. і М.Ельскіх, Ф.Міладоўскага, Ю.І.Крашэўскага, С.Манюшкі і інш. Р.М.Аладава. с. 412
БЕЛАРУ́СКАЯ КАТАЛІ́ЦКАЯ ГРАМАДА́ , грамадская арг-цыя католікаў Беларусі. Створана ў 1990. Асн. кірункі дзейнасці: вяртанне бел. касцёла да нац. вытокаў, забеспячэнне паўнапраўнага функцыянавання ў ім бел. мовы, выданне рэліг. і богаслужэбнай л-ры, выхаванне патрыятызму, маральнасці, культуры і грамадз. адказнасці. Падтрымлівае сувязі з каталіцкімі арг-цыямі замежжа. З 1992 выдае час. «Хрысціянская думка». Выдала кнігу А.Станкевіча «Родная мова ў святынях» (факсіміле), зб. вершаў А.Зязюлі «З роднага загону» і інш. Скульптурна-манум. секцыя грамады ўдзельнічае ў распрацоўках праектаў рэстаўрацыі культавых збудаванняў, стварэнні помнікаў гіст. Асобам.
М.В.Анцыповіч. с. 412
БЕЛАРУ́СКАЯ КРАЁ́ВАЯ АБАРО́НА (БКА), вайсковае фарміраванне на акупіраванай ням.-фаш. захопнікамі тэр.Беларусі ў Вял. Айч. вайну.
Стваралася ў пач. 1944 паводле дазволу А.Гітлера на правядзенне мабілізацыі на Беларусі, загадаў в.а. ген. камісара Беларусі К. фон Готберга ад 23.2.1944 і прэзідэнта Беларускай цэнтральнай рады Р.Астроўскага ад 6.3.1944 шляхам прымусовай мабілізацыі мужчынскага насельніцтва 1908—24 г. нараджэння. Узначальвала БКА гал. камандаванне на чале з маёрам Ф.Кушалем, якому падпарадкоўваліся акр. аддзелы БКА. Усяго было мабілізавана каля 25 тыс. чал., з якіх да крас. 1944 створана 36 пях. і 6 сапёрных батальёнаў. Афіцэры і падафіцэры БКА праходзілі падрыхтоўку на 3-тыднёвых курсах у Мінску, радавыя — на месцах службы. Для афіцэраў уведзены знакі адрознення чыноў і званні: лейтэнант, старшы лейтэнант, капітан, маёр, падпалкоўнік; для падафіцэраў — дружынавы і звязовы. Гал. мэты БКА — арганізацыя бел. нац. войска, барацьба супраць сав. партызанаў, Чырв. Арміі, польскай Арміі Краёвай. БКА не апраўдала надзей акупантаў. Многія са створаных батальёнаў выкарыстоўваліся для аховы складоў і інш. гасп. мэт. Значная частка мабілізаваных у БКА, у т. л. са зброяй у руках, пераходзілі да партызанаў. Пасля вызвалення Беларусі былі мабілізаваны ў Чырв. Армію, многія з іх пазней панеслі адм. ці крымінальнае пакаранне. Частка вайскоўцаў БКА, што апынуліся ў Германіі, увайшлі ў 1-ю бел грэнадзёрскую брыгаду СС «Беларусь» ці ў 30-ю грэнадзёрскую дывізію СС «Беларусь № 1», якая перайшла на бок амерыканцаў. А.М.Літвін. с. 413
БЕЛАРУ́СКАЯ КРАЁ́ВАЯ НАРО́ДНАЯ РА́ДА , фіктыўны прадстаўнічы орган, выбраны на т.зв. Беларускім краёвым з’ездзе (студз. 1919). Інспіравана ўрадам Польшчы, які прэтэндаваў на бел. землі і не хацеў, каб дэлегацыя БНР удзельнічала ў Парыжскай мірнай канферэнцыі. «Прэзідэнт» рады К.Цвірка-Гадыцкі, «член» — А.Янсан. 23.3.1919 яны накіравалі міністру-прэзідэнту Польшчы ліст, у якім прасілі зрабіць адпаведныя крокі «ў кірунку ўстанаўлення супольнага палітычнага жыцця беларускага народа з Польшчай».
А.М.Сідарэвіч. с. 413
«БЕЛАРУ́СКАЯ КРЫНІ́ЦА» («Bielaruskaja krynica»), штотыднёвая (у 1940 двухтыднёвая) грамадска-паліт. і літ. газета, орган Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД). Выдавалася з 21.10.1917 у Петраградзе, з № 3 за 1918 у Мінску, з 7.9.1919 да 12.7.1940 у Вільні (з 15.4.1937 да 16.11.1939 не выходзіла). Да 1925 і з 17.11.1939 наз. «Крыніца» («Кrynica»). Друкавалася на бел. мове кірыліцай ці лацінкай, у 1934—39 двума шрыфтамі адразу. Пэўны час мела падзагалоўкі «Каталіцкая газета», «Сялянская газета». Была разлічана на сялян, інтэлігенцыю, жыхароў Зах. Беларусі і беларусаў у эміграцыі. У часы грамадз. вайны прапагандавала нац.-рэліг. ідэі. Даводзіла, што беларусы — грамадзяне Еўропы і маюць права на сваю дзяржаўнасць, свабоднае і шчаслівае жыццё. Спрыяла кансалідацыі беларусаў-католікаў і беларусаў-праваслаўных. Пісала аб праблемах развіцця мастацтва, л-ры, асветы на бел. мове, змяшчала матэрыялы сац.-паліт. характару. Падтрымлівала ідэю федэрацыі Беларусі і Літвы, хутарызацыю, парцэляцыю. Асвятляла дзейнасць Т-ва бел. школы, Бел. сялянскага саюза, Бел. студэнцкага саюза, Бел. ін-та гаспадаркі і культуры. Падтрымлівала ідэі Бел. сялянска-работніцкай грамады, але крытычна ставілася да яе пралетарскай праграмы пра вядучую ролю адной партыі ў грамадстве. У 2-й пал. 1930-х г. працягвала прапагандаваць своеасаблівы шлях развіцця бел. народа. Шмат пісала пра міжнар. жыццё, становішча беларусаў у Латвіі, БССР і інш. Друкавала творы К.Сваяка, Ф.Грышкевіча, а таксама Т.Шаўчэнкі, І.Франко, М.Канапніцкай, Л.Талстога і інш. Тройчы закрывалася ўладамі. Выйшла 768 нумароў, 58 канфіскаваны. З 1991 у Мінску выдаецца аднайм. газета. С.В.Говін. с. 413
«БЕЛАРУ́СКАЯ КРЫНІ́ЦА» , газета. Выходзіць з 1991 у Мінску на бел. мове. Працягвае традыцыі газеты «Беларуская крыніца» (1917—40). Асвятляе дзейнасць сучаснай партыі Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць, пытанні грамадска-паліт. і культ. жыцця краіны. Друкуе гіст. матэрыялы, творы бел. пісьменнікаў, пераклады. с. 413
«БЕЛАРУ́СКАЯ КУЛЬТУ́РА» , літаратурна-грамадскі часопіс. Выдаваўся з ліп. да вер. 1927 у Вільні на бел. мове. Рэдактар-выдавец Ф.Умястоўскі. Ідэйныя пазіцыі часопіса былі абумоўлены памяркоўнымі поглядамі рэдактара, яго паліт. арыентацыяй на тэр. аўтаномію Зах. Беларусі з паслядоўнай эвалюцыяй да незалежнасці. Асвятляў пытанні гісторыі Беларусі, бел. асветы на зах.-бел. землях. Пісаў пра неабходнасць культ. і краязнаўчай руплівасці ў Зах. Беларусі і краязнаўчую работу ў БССР. Друкаваў творы М.Багдановіча, А.Бартуля, М.Васілька, У.Дубоўкі і інш. Меў грунтоўны раздзел «Хроніка». Выйшлі 3 нумары ў 2 кнігах. А.С.Ліс. с. 413
БЕЛАРУ́СКАЯ КУЛЬТУ́РНА-НАВУКО́ВАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ пры Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі. Існавала з 14.11.1920 да вясны 1923 у Маскве. Засн. студэнтамі-беларусамі. Мэта асацыяцыі: спрыянне культ.-гасп. адраджэнню Беларусі, вывучэнне розных галін гаспадаркі, арг-цыя навук.-даследчых экспедыцый па Беларусі, навук. і культ. падрыхтоўка бел. студэнтаў для працы на радзіме. Летам 1922 сябры асацыяцыі ўдзельнічалі ў экспедыцыі Наркамзема Беларусі па вывучэнні вытв. сіл Міншчыны і Мазыршчыны. Разам з Бюро бел. студэнцкіх арг-цый у Маскве выдала літ.-навук. альманах «Маладая Беларусь» (1922). Рыхтавала да друку альбомы «Нявывучаная Беларусь», спец. навук. зборнікі, час. «Беларускі гаспадар» (1923, са студэнтамі Горацкага с.-г. ін-та). З вясны 1922 дзейнасць асацыяцыі выклікала крытыку і абвінавачванне ў «навуковым ухілізме», нацыянал-шавінізме і апалітычнасці. Вясной 1923 у Маскве пачалі стварацца альтэрнатыўныя бел. пралетарскія зямляцтвы і асацыяцыя вымушана была спыніць сваё існаванне. Старшыні Г.І.Гарэцкі (да ліст. 1922), П.Жук.
Ю.Р.Васілеўскі. с. 413
БЕЛАРУ́СКАЯ КУЛЬТУ́РНА-НАВУКО́ВАЯ ГРАМАДА́ ў Барысаве, грамадская арг-цыя ў 1922. Мела на мэце вывучаць і пашыраць веды па гісторыі, краязнаўстве і культуры Беларусі, чытаць лекцыі, адкрываць музеі, лекцыйныя курсы, выстаўкі і інш. У сак. 1922 налічвала 16 членаў, старшыня А.Іваноў-Казельскі, сакратар В.Гайдук. с. 414
«БЕЛАРУ́СКАЯ ЛІНГВІ́СТЫКА» , навуковы штогоднік Ін-та мовазнаўства імя Я.Коласа АН Беларусі. Выдаецца з 1972 у Мінску на бел. мове па 2 выпускі ў год. Асвятляе пытанні бел., слав., агульнага і прыкладнога мовазнаўства, змяшчае агляды па германістыцы і раманістыцы. Друкуе артыкулы па праблемах дыялекталогіі, лексікалогіі, лексікаграфіі, этымалогіі, гісторыі бел. мовы і інш. Змяшчае агляды навук. л-ры і рэцэнзіі бел. і замежных вучоных па беларусістыцы, інфармуе пра навіны навук. Жыцця. с. 414
«БЕЛАРУ́СКАЯ ЛІТАРАТУ́РНА-МАСТА́ЦКАЯ КАМУ́НА» , літаратурнае аб’яднанне бел. пісьменнікаў. Існавала з вер. 1927 да крас. 1928. Створана ў выніку выхаду з «Маладняка» групы маладых пісьменнікаў. Ініцыятар стварэння П.Шукайла. Чл.: А.Атава (Канановіч), П.Броўка, У.Варава, Я.Відук (Я.Скрыган), Ю.Лявонны (Л.Юркевіч), У.Прыбыткоўскі, Я.Сукала, М.Шалай і інш. Існавалі літ. гурткі камуны пры Полацкім і Магілёўскім педтэхнікумах, у вёсках Случчыны і Полаччыны. Захапляліся футурызмам, арыентаваліся на ЛЕФ і творчую практыку У.Маякоўскага ў форме вонкавага пераймання. Выдала 2 нумары час. «Росквіт» (1927— 28). Самаліквідавалася, члены яе зноў увайшлі ў «Маладняк».
Літ.: Скрыган Я. Некалькі хвілін чужога жыцця: Літ. ўспаміны, сустрэчы, шляхі. Мн., 1979. С. 10—18. К.Р.Хромчанка. с. 414
«БЕЛАРУ́СКАЯ ЛЯСНА́Я ГАЗЕ́ТА» . Выходзіць са студз. 1995 у Мінску на бел. і рус. мовах. Інфармуе пра рэформы і сац. палітыку ў лясной галіне нар. гаспадаркі Беларусі, пра сучасны стан бел. лясоў, іх захоўванне і выкарыстанне. Знаёміць з распрацоўкамі вучоных, дасягненнямі перадавых лясгасаў, леспрамгасаў, прадпрыемстваў дрэваапр. прам-сці, іх лепшымі працаўнікамі. Друкуе матэрыялы на тэмы прыроды і экалогіі. Дае парады па будаўніцтве, агародніцтве, нар. медыцыне. с. 414
«БЕЛАРУ́СКАЯ МІНУ́ЎШЧЫНА» , гісторыка-публіцыстычны ілюстраваны часопіс. Выходзіць з 1993 на бел. мове 6 разоў у год. Гал. мэты выдання: папулярызацыя гіст. ведаў, аказанне дапамогі вучоным і краязнаўцам у навук. распрацоўцы праблем гісторыі Беларусі. Асн. рубрыкі: «Роздум», «Дзяржава», «Звіцязтва» (ваен. гісторыя), «Архівы», «Музеі», «Этнаграфія», «Пяроспар» (дыскусіі), «Беларусіка». Л.В.Лойка. с. 414
БЕЛАРУ́СКАЯ МО́ВА , мова беларусаў, асноўнага насельніцтва Рэспублікі Беларусь; дзярж. мова Рэспублікі Беларусь. Паводле перапісу 1989 яе лічаць роднай 77,7% жыхароў Беларусі, у тым ліку 80,2% беларусаў. Разам з рускай мовай і ўкраінскай мовай адносіцца да ўсх. групы славянскіх моў.
Сучасная бел. мова існуе ў літ. і дыялектнай формах. Дыялектная беларуская мова (гл. ў арт. Дыялект) захоўваецца пераважна сярод сельскага насельніцтва. Яна ўключае асн. масіў гаворак і т. зв. палескую (зах.-палескую) групу гаворак. Асн. масіў падзяляецца на 2 вял. дыялекты: паўн.-ўсходні і паўд.-заходні. Паміж імі знаходзіцца паласа пераходных, або сярэднебел., гаворак (з ПнЗ на ПнУ). Літаратурная мова генетычна грунтуецца на гаворках цэнтр. Беларусі, але ў працэсе свайго станаўлення сінтэзавала характэрныя для большасці бел. гаворак граматычныя і лексічныя рысы і ў сучасны момант не суадносіцца з пэўным тэр. дыялектам.
Арфаграфія беларускай мовы грунтуецца на фанет. прынцыпе ў спалучэнні з марфалагічным. У цесным узаемадзеянні з ёю ішло фарміраванне бел. арфаэпіі. У бел. фанетычнай сістэме (гл. Гукі мовы, Фанетыка) 5 галосных гукаў і 32 зычныя гукі. Марфалогія беларускай мовы сінтэтычная з рысамі аналітызму. Усе словы размяркоўваюцца па 10 часцінах мовы, якія падзяляюцца на знамянальныя (апрача прыслоўя маюць формы словазмянення) і службовыя. Спецыфіку сінтаксісу надаюць гал. чынам адметнасці ў дзеяслоўным і прыназоўнікавым кіраванні. У аснове бел. графікі — рус. грамадзянскі шрыфт, утвораны ў выніку рэформы кірыліцы. Беларускі алфавіт налічвае 32 літары.
Параўнальна-гіст. мовазнаўствам устаноўлена, што ў перыяд ад 3—2-га тыс. да нашай эры да 7—8 ст. нашай эры ў слав. плямёнаў існавала агульная праславянская мова, якая напачатку складалася з блізкароднасных дыялектаў. Шырокае рассяленне слав. плямёнаў у 6—7 ст. абумовіла паслабленне ўнутраных сувязяў. У выніку прыкладна ў 8—9 ст. адбыўся працэс ператварэння ранейшых дыялектаў у самастойныя слав. мовы. У гэты час пачала складвацца і стараж.-рус. мова як адзіная для ўсходніх славян. Яе адноснае адзінства захоўвалася да 13 ст., у тым ліку ў эпоху Кіеўскай Русі. Ад праслав. мовы яна атрымала ў спадчыну фанетычную сістэму, граматычны лад і асн. слоўнікавы фонд. У перыяд з 6—7 да 9—10 ст. у стараж.-рус. мове развіўся шэраг спецыфічных рысаў у галіне фанетыкі: поўнагалоссе (берегъ, голова), пачатковае «о» на месцы спалучэння «jе» (озеро, олень), шыпячыя «ж» і «ч» на месцы спалучэння гукаў d, t, kt з j (межа, ночь) і інш. На працягу 11—14 ст. найб. значным фанетычным працэсам стала падзенне рэдукаваных галосных «ъ» і «ь», у выніку чаго фанетычная сістэма наблізілася да фанетычнага ладу сучасных усх.-слав. моў. У граматычным ладзе ранейшая сістэма скланення назоўнікаў па асновах выцяснялася новымі тыпамі скланення па родах, што адбілася на характары канчаткаў. У сістэме дзеяслова аформілася катэгорыя трывання, у сувязі з чым змянілася сістэма прошлых часоў: аорыст, імперфект і часткова плюсквамперфект выцеснены перфектам, які стаў асноўнай формай прошлага часу ў жывой стараж.-рус. мове. Развіццё грамадскай, культ. і ваен. дзейнасці ўсх. славян садзейнічала ўзбагачэнню слоўнікавага складу. Большасць новых слоў узнікла праз словаўтварэнне ад агульнаслав. каранёў, змяненне значэння старых слоў і запазычанняў з грэч., скандынаўскіх, фінскіх і цюркскіх моў.
Пісьменства ва ўсх. славян (на аснове кірыліцы) пашыралася з канца 10 ст. ў сувязі з прыняццем хрысціянства і развіццём дзяржаўнасці. Для Кіеўскай Русі было характэрна літ.-пісьмовае двухмоўе. Яно ўключала царкоўнаславянскую мову богаслужэбнай л-ры, перакладзенай або створанай у Балгарыі і інш. слав. краінах і перапісанай на Русі (Евангелле, Псалтыр, Апостал), і славяна-рускую мову арыгінальных твораў, у якіх пераважала царк.-слав. стыхія, але прысутнічаў і ўсх.-слав. субстрат («Жыціе Феадосія Пячэрскага», «Сказанне пра Барыса і Глеба», «Слова аб законе і божай ласцы» мітрапаліта Іларыёна). Стараж.-руская}літ. мова на нар. аснове выкарыстоўвалася ў дзярж. справаводстве, дзелавой пісьменнасці («Руская праўда», граматы), у творах апавядальнай л-ры («Аповесць мінулых гадоў», «Павучанне Уладзіміра Манамаха», «Слова аб палку Ігаравым»), шматлікіх дакументах, у прыватнай перапісцы на берасцяных граматах. Гэтыя віды пісьменства выкарыстоўваліся і на бел. землях эпохі Кіеўскай Русі. Вядучае месца тут належала царк.-слав. мове як мове правасл. набажэнства. Гэта пацвярджаюць выяўленыя на Беларусі помнікі пісьменства: Супрасльскі рукапіс і Тураўскае (11—12 ст.), Аршанскае, Друцкае, Мсціжскае, Полацкае (13—14 ст.) евангеллі. Арыгінальныя творы 12 ст. — «словы», казанні, павучанні і малітвы Кірылы Тураўскага, агіяграфічныя «Жыціе Ефрасінні Полацкай» і «Жыціе Аўраамія Смаленскага». Стараж. бел. пісьменства на нар. аснове прадстаўлена гал. чынам мясцовымі летапісамі і дагаворамі 13—14 ст. з Полацка, Віцебска і цесна звязанага з імі Смаленска.
Феадальнае драбленне і распад Кіеўскай Русі садзейнічалі актывізацыі на бел. землях мясц. дыялектаў. На працягу 14—16 ст. у беларускай мове развіліся фанетычныя асаблівасці: цвёрдае «р», дзеканне і цеканне і інш. Адначасова выпрацаваўся шэраг спецыфічных рысаў беларускай мовы ў галіне лексікі. Агульнаўжывальнымі сталі словы, вядомыя з глыбокай старажытнасці як дыялектызмы («багна», «вавёрка», «воўна», «вырай», «гай», «грэбля», «жыта», «збожжа», «крыніца», «смага», «брахаць», «жадаць», «лагодзіць», «лаяць»). Многія агульнаслав. і агульнаўсх.-слав. словы на бел. глебе змяніліся ў выніку прыстасавання да бел. фанетычнай сістэмы («аржаны», «іржа», «возера», «вока», «дрыжыць», «крывавы»). Асноўная ж колькасць новых слоў утваралася афіксальным спосабам шляхам выкарыстання пашыраных у беларускай мове сродкаў словаўтварэння — суфіксаў і прыставак («авечка», «сцежка», «частка», «выбавіць», «выбраць»). У папаўненні слоўніка беларускай мовы значную ролю адыгралі запазычанні з інш. моў — паланізмы, лацінізмы, германізмы, літуанізмы (гл. Балтызм), цюркізмы. Бел. пісьмовыя помнікі 16 ст. сведчаць, што да гэтага часу склаліся ўсе важнейшыя фанетычныя, граматычныя і лексічныя рысы, уласцівыя беларускай мове і цяпер.
З сярэдзіны 15 ст. пісьменства на Беларусі насычаецца спецыфічна бел. рысамі ў такой меры, што дае падставу сцвярджаць пра самастойную бел. літ. мову са сваімі арфаграфічнымі, граматычнымі і лексічнымі адзнакамі. Развіццю беларускай мовы спрыяла і тое, што ў ВКЛ яна выконвала функцыі дзяржаўнай мовы. Асабліва шырока беларуская мова выкарыстоўвалася ў канцылярска-юрыд. дакументацыі — актах, граматах, дагаворах і статутах (найб. важныя — Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588). Буйны помнік канцылярска-юрыд. пісьменства — Метрыка Вялікага княства Літоўскага, дакументы якой да сярэдзіны 17 ст. афармляліся пераважна на беларускай мове. На ёй вялася таксама дакументацыя ў гар. управах, магістратах і магдэбургіях, у гар., земскіх і замкавых судах і інш. Да сярэдзіны 17 ст. беларуская мова выкарыстоўвалася таксама ў канцылярыях і судах на тэр. этнічнай Літвы, на ёй пісаліся дакументы ў каралеўскіх канцылярыях Кракава і Варшавы, што прызначаліся для ВКЛ. У канцы 14 — пач. 15 ст. на Беларусі вял. пашырэнне атрымала летапісанне, але ў летапісах, якія дайшлі да нашага часу ў больш позніх спісах [Нікіфараўскі, Слуцкі, Віленскі адносяцца да канца 15 — пач. 16 ст., астатнія (больш як 10) да 16—17 ст.], бел. мова адлюстравалася неаднолькава (раннія летапісы ў большай ступені захоўваюць архаічныя моўныя рысы, пазнейшыя — жывую нар. стыхію). Жывой нар. мовай напісаны Баркулабаўскі летапіс, мемуарныя творы («Дзённік» Ф.Еўлашоўскага, «Дыярыуш» А.Філіповіча), перакладныя аповесці («Александрыя», «Троя», «Аповесць пра Трышчана», «Аповесць пра Баву»), польск. гіст. хронікі канца 16 — пач. 17 ст. («Хроніка ўсяго свету» М.Бельскага, «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» М.Стрыйкоўскага).
Паступовае збліжэнне з Польшчай у паліт. і культ. адносінах, насаджэнне на Беларусі каталіцызму паслабляла пазіцыі праваслаўя і царк.-слав. мовы. Гэтаму садзейнічала і распаўсюджанне рэфармацыйных плыняў, прыхільнікі якіх імкнуліся ўводзіць мясц. мовы ў набажэнства і богаслужэбную л-ру. Першапачаткова беларуская мова пранікла ў жыційную л-ру (напр., «Мінеі — Чэцці», 1489). У канцы 15 ст. пачалі з’яўляцца пераклады з польск. мовы агіяграфічных і апакрыфічных твораў («Страсці Хрыстовы», «Аповесць пра трох каралёў», «Жыціе Аляксея, чалавека божага»). З пач. 16 ст. беларуская мова пранікае і ў кананічныя рэліг. творы. Пачатак гэтаму працэсу паклаў Ф.Скарына, які ў 1517—19 выдаў у Празе большую частку кніг Старога запавету. Захаваўшы ў гэтых выданнях царк.-слав. аснову, ён наблізіў іх мову да народнай. У часы Скарыны зроблены пераклады на беларускую мову асобных кніг Бібліі непасрэдна са стараяўр. мовы. Каля сярэдзіны 16 ст. з’явіўся пераклад Псалтыра — самай папулярнай кнігі ў паслядоўнікаў хрысц. веравызнання. Першапачаткова такія пераклады распаўсюджваліся ў рукапісных спісах. З 2-й пал. 16 ст. на беларускай мове з’яўляюцца друкаваныя творы рэліг. прызначэння. У 1562 С.Будны выдаў у Нясвіжскай друкарні першыя на Беларусі друкаваныя кнігі на беларускай мове «Катэхізіс» і «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» (не захавалася). Каля 1580 В.Цяпінскі выдаў Евангелле, у якім бел. тэкст змешчаны паралельна з царк.-славянскім — унікальная з’ява ў тагачасным слав. свеце. З канца 16 ст. беларуская мова стала прадметам абавязковага вывучэння ў правасл. брацкіх школах, што садзейнічала яе паспяховаму выкарыстанню ў розных галінах грамадскага і культ. жыцця. Канец 16 — 1-я пал. 17 ст. былі эпохай найб. выкарыстання беларускай мовы ў рэліг. сферы — пераважна ў т. зв. гамілетычнай л-ры, якая грунтавалася на павучальным тлумачэнні тэкстаў Свяшчэннага пісання. Захаваліся да нашага часу шматлікія рукапісныя зборнікі і друкаваныя кнігі: «Казанне Кірылы, патрыярха іерусалімскага, пра антыхрыста» С.Зізанія (Вільня, 1596), «Евангелле вучыцельнае» (Еўе, 1616), «Духоўныя гутаркі» Макарыя Егіпецкага (Вільня, 1627), «Гісторыя пра Варлаама і Іаасафа» (Куцейна, 1637) і інш. На беларускай мове былі надрукаваны і пахавальныя казанні, складзеныя паводле правілаў тагачаснай царк. рыторыкі. Беларуская мова выкарыстоўвалася ў разнастайных настаўленнях аб хрысц. рытуалах і ў царк. заканадаўстве.
Аднак у новых паліт. і культ. умовах жыцця бел. народа ў складзе Рэчы Паспалітай выкарыстанне бел. літ.-пісьмовай мовы паступова пайшло на спад. Пасля Люблінскай уніі 1569 бел.-літоўская шляхта з мэтай захавання свайго паліт. і эканам. становішча імкнулася да ўстанаўлення ў ВКЛ важнейшых дзярж. інстытутаў на польскі ўзор. У сярэдзіне 17 ст. беларуская мова практычна выйшла з ужытку ў дзярж. канцылярыях. Юрыдычна гэта было аформлена рашэннем усеагульнай канфедэрацыі саслоўяў 1696. Разам з заняпадам беларускай мовы ў справаводстве пачала звужацца і яе роля ў інш. галінах грамадскага і культ. жыцця. Бел. кнігі не друкаваліся, рэліг. л-ра выдавалася выключна на царк.-слав. мове. У 2-й пал. 17 і на працягу 18 ст. на Беларусі панавала польска-лац. кнігадрукаванне. Адукацыя знаходзілася пераважна ў руках шматлікіх рымска-каталіцкіх ордэнаў: езуітаў, дамініканцаў, кармелітаў, францысканцаў, бернардзінцаў і піяраў, якія мелі свае школы і вучылішчы амаль ва ўсіх бел. гарадах і буйных мястэчках. Навучанне ў іх вялося на польск. і лац. мовах. Беларуская мова вывучалася толькі ва уніяцкіх базыльянскіх школах і выкарыстоўвалася ў неафіц. частках набажэнства. Жывой беларускай мовай працягвалі карыстацца сяляне, дробная шляхта, гар. рамеснае насельніцтва. На нар. мове ствараліся разнастайныя фалькл. творы: песні, казкі, легенды, паданні, прыказкі, прымаўкі і інш. У 18 ст. беларуская мова атрымала пісьмовую фіксацыю толькі ў інтэрмедыях і інтэрлюдыях да драм. твораў, што ставіліся ў вучылішчах, гімназіях і калегіях (гл. Школьны тэатр). Панаванне польск. мовы ў важнейшых галінах грамадскага і культ. жыцця працягвалася да 1830-х г., пасля польск. мову ў гэтых сферах замяніла руская.
Новая бел. літ. мова на нар. аснове, без сувязі са стараж. пісьмовымі традыцыямі пачала складвацца на пач. 19 ст. Станаўленне яе праходзіла ў агульным кантэксце слав. адраджэння нацыянальнага. Але на Беларусі развіццё літ. мовы стрымлівалася адсутнасцю яе дзярж. самастойнасці, панаваннем у тагачасным грамадстве думкі, што бел. нар.-дыялектная мова з’яўляецца толькі дыялектам рус. ці польск. моў. Сведчаннем фарміравання новай бел. літ. мовы было з’яўленне ў 19 ст. ананімных паэм «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе», якія доўгі час бытавалі ў вуснай перадачы і ў рукапісах. Першая друкаваная кніга на новай беларускай мове «Кароткі збор хрысціянскай навукі» (Вільня, 1835). Аднак найперш беларуская мова прабівала сабе дарогу ў паэт. жанрах, якія былі вядучыя на працягу ўсяго 19 ст. Значны ўклад у развіццё новай бел. літ. мовы зрабілі Я.Баршчэўскі, А.Рыпінскі, Я.Чачот, В.Дунін-Марцінкевіч, Ф.Багушэвіч і інш. З канца 19 ст. на беларускай мове з’яўляюцца пераклады з рус., укр. і польск. моў.
Бел. літ. мова 19 ст. яшчэ не мела ўстойлівых графічных, арфаграфічных, граматычных і лексічных нормаў. На ёй не ствараліся падручнікі ці дапаможнікі, не вялося школьнае навучанне, яна не дапускалася ў дзярж. сферу. Пісьменнікі арыентаваліся на свае родныя гаворкі. Працэс нармалізацыі мовы стрымлівала выкарыстанне дзвюх графічных сістэм — лацінскага і кірылічнага шрыфтоў, што назіралася аж да 1917, а ў Зах. Беларусі —да 1939. Рэвалюцыя 1905—07 паскорыла разгортванне літ.-грамадскага руху на Беларусі, зняла абмежаванні з бел. друкаванага слова. З гэтага часу пачалі арганізоўвацца легальныя органы друку і бел. выд-вы. У развіцці бел. літ. мовы значную ролю адыграла «Наша ніва» (Вільня, 1906—15), на старонках якой выступала новая плеяда бел. пісьменнікаў: Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, Цётка, М.Гарэцкі, З.Бядуля, Ц.Гартны, К.Каганец, Ядвігін Ш. і інш. Газета садзейнічала выпрацоўцы навук. стылю, на яе правапісныя, грамат. і лексічныя нормы арыентаваліся інш. перыядычныя выданні. Аднак сфера выкарыстання беларускай мовы ў гэты час была звужаная, бо ў важнейшых галінах грамадскага і культ. жыцця панавала рус. мова. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917, абвяшчэння БНР (сак. 1918), а потым БССР (1.1.1919) беларуская мова атрымала статус дзяржаўнай. У выніку беларусізацыі беларуская мова стала мовай школьнага навучання, вышэйшых навуч. устаноў, дзярж. і грамадскіх арганізацый, перыяд. друку. Арфаграфія і граматычныя нормы яе былі кадыфікаваны «Беларускай граматыкай для школ» Б.Тарашкевіча (Вільня, 1918). Яе прынцыпы папулярызаваліся падручнікамі Я.Лёсіка. Беларуская мова набыла ўсе гал. прыкметы, уласцівыя кожнай нац. літ. мове: развітая стылістычная дыферэнцыяцыя, апрацаванасць, упарадкаванасць літ. мовы ў параўнанні з нар.-дыялектнай, узаконеная грамадствам нарматыўнасць, стабільнасць, неперарыўнасць традыцый, наяўнасць пісьмовай і вуснай разнавіднасцяў. Для нармалізацыі бел. літ. мовы важнае значэнне мела прынятая СНК БССР у жн. 1933 пастанова «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу» (гл. ў арт. Рэформы моўныя). Бел. дыяспара за межамі Беларусі не прызнала рэформу 1933 і працягвае карыстацца дарэформеннымі правапіснымі і граматычнымі нормамі. Так фактычна ўтварыліся два варыянты бел. літ. мовы, якія існуюць і ў наш час.
Самыя раннія спробы вывучэння беларускай мовы зроблены на пач. 19 ст., аднак яно не мела арганізаванага і сістэматычнага характару (гл. ў арт. Беларусазнаўства). Найбагацейшы збор бел. лексічнага матэрыялу дарэв. пары — «Слоўнік беларускай мовы» І.І.Насовіча (1870). Пачатак грунтоўнаму навук. даследаванню беларускай мовы далі працы заснавальніка бел. мовазнаўства Я.Ф.Карскага, асабліва яго манаграфіі «Беларусы» (т. 1—3, 1903—22). У сав. час апублікаваны фундаментальныя даследаванні беларускай мовы, падрыхтаваныя Інстытутам мовазнаўства імя Я.Коласа АН Беларусі, разнастайныя дапаможнікі для ВНУ па гісторыі мовы, дыялекталогіі сучаснай беларускай мовы, спец. кнігі па асобных праблемах фанет. сістэмы, грамат. ладу мовы беларусаў. Выдадзены вялікія перакладныя, тлумачальныя, гіст. і інш. слоўнікі (гл. ў арт. Лексікаграфія), аналізуюцца кантакты беларускай мовы з мовамі інш. слав. і неслав. народаў на розных этапах іх гіст. развіцця. У 1990 прыняты Закон «Аб мовах у Беларускай ССР», які надаў беларускай мове статус дзяржаўнай мовы.
Літ.: Карский Е.Ф. Белорусы. Вып. 1—3. М., 1955—56; Филин Ф.П. Происхождение русского, украинского и белорусского языков: Ист.-диалектол. очерк. Л., 1972; Булахов М.Г., Жовтобрюх М.А., Кодухов В.И. Восточнославянские языки. М., 1987; Супрун А.Е. Введение в славянскую филологию. 2 изд. Мн., 1989; Воўк-Левановіч О.В. Лекцыі па гісторыі беларускай мовы. Мн., 1994; Нарысы па гісторыі беларускай мовы. Мн., 1957; Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. Мн., 1970; Булыка А.М., Жураўскі А.І., Крамко І.І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. Мн., 1979; Жураўскі А.І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т. 1. Мн., 1967; Крамко І.І., Юрэвіч А.К., Яновіч А.І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т. 2. Мн., 1968; Шакун Л.М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. 2 выд. Мн., 1984; Мова беларускай пісьменнасці XIV—XVІІІ стст. Мн., 1988; Граматыка беларускай мовы. Т. 1—2. Мн., 1962—66; Беларуская граматыка. Ч. 1—2. Мн, 1985—86; Беларуская мова: Энцыкл. Мн., 1994.
А.І.Жураўскі. с. 414
«БЕЛАРУ́СКАЯ МО́ВА» , аднатомная энцыклапедыя. Выдадзена ў 1994 у Мінску пад рэдакцыяй А.Я.Міхневіча выд-вам «Беларуская Энцыклапедыя». Уключае 513 энцыклапедычных артыкулаў, гал. аб’ектамі апісання ў якіх сталі: моўныя дысцыпліны і навук. кірункі, што вылучаюцца ў межах бел. мовазнаўства; навук. паняцці і метады, пры дапамозе якіх апісваецца бел. мова; галоўныя пісьмовыя помнікі старабел. і новай бел. літ. мовы; персаналіі айч. і замежных даследчыкаў бел. мовы, бел. пісьменнікаў і выдатных дзеячаў старабел. пісьменства; галоўныя кадыфікацыйныя працы па бел. мове; мовы, з якімі бел. мова мела ці мае кантакты; моўныя ўстановы, таварыствы, часопісы, газеты і інш. Артыкулы ілюструюцца фотаздымкамі, картамі, схемамі. У кнізе змешчаны Закон «Аб мовах у Беларускай ССР» (1990) і спадарожныя яму заканадаўчыя акты. В.К.Шчэрбін. с. 416
«БЕЛАРУ́СКАЯ МО́ЛАДЗЬ» («Byelorussian Youth»), штоквартальны часопіс. Выдаваўся ў 1959—67, 1972—80 у Нью-Йорку на бел. і англ. мовах. Выйшлі 52 нумары. Выдаўцы: Згуртаванне бел. моладзі ў Амерыцы, Саюз бел.-амерыканскай моладзі (з № 16 за 1962). Друкаваў гіст. і літ.-маст. матэрыялы, хроніку культ. жыцця бел. эміграцыі, у тым ліку моладзі і студэнцтва ў розных краінах свету, творы бел. (у тым ліку эмігранцкіх) пісьменнікаў і дзеячаў культуры, успаміны. З 1972 меў англамоўную рубрыку «Амерыканцы гавораць пра Беларусь».
Ю.Р.Васілеўскі. с. 416
«БЕЛАРУ́СКАЯ МУЗЫ́ЧНАЯ ВО́СЕНЬ» , міжнародны фестываль мастацтваў (да 1992 усесаюзны). Праводзіцца з 1974 на Беларусі штогод у 2-й пал. лістапада. Фестывальныя канцэрты (звычайна больш за 300) праходзяць у Мінску і інш. гарадах, гар. пасёлках і вёсках. Госці фестывалю ўдзельнічаюць таксама ў спектаклях Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. У рамках фестывалю выступаюць акрамя беларускіх многія вядомыя муз. калектывы і асобныя замежныя выканаўцы. Фестываль дэманструе дасягненні выканальніцкага мастацтва, спрыяе ўзаемаабмену і ўзаемаўзбагачэнню розных нац. муз. Культур. с. 416
БЕЛАРУ́СКАЯ НАВУКО́ВА-ПРАМЫСЛО́ВАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ (БНПА), грамадскае аб’яднанне прамыслоўцаў, вучоных, спецыялістаў нар. гаспадаркі, грамадскіх дзеячаў. Створана ў 1990. Асн. мэта: забеспячэнне ўзаемавыгаднай сумеснай дзейнасці прадпрыемстваў і арг-цый — чл. асацыяцыі для вырашэння вытворча-гасп. і сац. праблем. Аб’ядноўвае больш за 170 прамысл. аб’яднанняў, прадпрыемстваў, фін. і навук. арг-цый, навуч. устаноў Беларусі, шэраг асацыіраваных калект. членаў — галіновыя асацыяцыі прадпрыемстваў, рэгіянальныя аб’яднанні прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Членамі-карэспандэнтамі БНПА з’яўляюцца дзесяткі замежных фірмаў. с. 416
БЕЛАРУ́СКАЯ НАВУЧА́ЛЬНАЯ АКРУ́ГА , навучальна-адміністрацыйная адзінка ў Рас. імперыі ў 1829—50. Цэнтр знаходзіўся ў Віцебску. Утворана 17.1.1829 пасля рэарганізацыі Віленскай навучальнай акругі. Напачатку ў склад акругі ўваходзілі Віцебская і Магілёўская, з 1831 Мінская, з 1832 Гродзенская, Віленская губ. і Беластоцкая вобласці. Рэформы асветы ў акрузе праводзіліся ў адпаведнасці са «Статутам гімназій і вучылішчаў павятовых і прыходскіх» (1828) і «Дадатковымі пунктамі да статута навучальных устаноў у дачыненні да Беларускай навучальнай акругі» (1829). Апошні дакумент прадугледжваў уключэнне ў курс прыходскіх вучылішчаў навучанне «мясцовай мове». Пераўтварэнне навуч. сістэмы праводзілася з мэтай ліквідацыі польск. паліт. і культ. ўплыву. Навуч. ўстановы выключаліся з падпарадкавання каталіцкаму духавенству, замест польск. мовы ўводзілася руская. За час існавання Беларускай навучальнай акругі на яе тэр. створана 6 гімназій, 17 пав. вучылішчаў, 160 пач. школ і 29 пансіёнаў. У 1834 адкрыта першая на Беларусі Віцебская настаўніцкая семінарыя. У 1848 адкрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут — першая вышэйшая навуч. ўстанова ў Беларускай навучальнай акрузе. У 1840 на 4630 тыс. жыхароў акругі прыпадала 11,9 тыс. вучняў, з іх 65,2% складалі дзеці памешчыкаў, духавенства, чыноўніцтва, 18,5% — дзеці сялян, 16,3% — дзеці мяшчан, рамеснікаў і інш.; у школах працавалі 553 настаўнікі. Пасля ліквідацыі акругі (2.5.1850) навуч. ўстановы Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай і Мінскай губ. аднесены да адноўленай Віленскай навуч. акругі, навуч. ўстановы Віцебскай і Магілёўскай губ. — да Пецярбургскай навучальнай акругі.
У.С.Пасэ, В.А.Цяплова. с. 416
БЕЛАРУ́СКАЯ НАРО́ДНАЯ ГРАМАДА́ (БНГ), грамадска-палітычная культ.-асв. і дабрачынная арг-цыя ў 1917—18. Засн. 9.5.1917 у Маскве. Узначальвалі Я.І.Васілевіч, А.І.Цвікевіч, Ф.Ф.Турук і інш. Налічвала больш за 1 тыс. членаў, пераважна бежанцаў-беларусаў 1-й сусв. вайны. Мела аддзелы ў Калузе, Саратаве, Сестрарэцку, Тамбове і інш. На правах секцый БНГ дзейнічалі гурткі прафесараў, настаўнікаў, студэнтаў, правасл. духавенства. Адстойвала прынцып непадзельнасці Беларусі, патрабавала яе аўтаноміі ў складзе Рас. федэратыўнай рэспублікі. У ліп. 1917 удзельнічала ў з’ездзе бел. нац. арг-цый і партый у Мінску. Па ініцыятыве БНГ восенню 1917 у Маскве праведзены 11-ы і 2-і Усерас. з’езды бежанцаў-беларусаў. На выбарах ва Устаноўчы сход выстаўляла кандыдатаў па Магілёўскай выбарчай акрузе ў блоку з інш. бел. арг-цыямі, але поспеху не дасягнула. Удзельнічала ў падрыхтоўцы і правядзенні Усебеларускага з’езда 1917. С.С.Рудовіч. с. 417
«БЕЛАРУ́СКАЯ НАРО́ДНАЯ ГРАМАДА́» («БНГ»), назва арганізацыі, прыдуманай следчымі АДПУ БССР для ўзбуджэння крымінальнай справы і правядзення паліт. працэсу ў барацьбе з іншадумствам нац. інтэлігенцыі ў лют.—жн. 1933; працяг паліт. працэсу па справе «Саюза вызвалення Беларусі». У арг-цыю было ўключана 68 чал., пераважна бел. пісьменнікаў (З.Астапенка, У.Жылка, Л.Калюга, М.Лужанін, Ю.Таўбін), настаўнікаў, студэнтаў, аб’яднаных у 13 ячэек. Паводле версіі АДПУ, «БНГ» ахапіла сваёй дзейнасцю Мінск, Оршу, Слуцк, Капыльскі, Мазырскі, Слуцкі, Мінскі і інш. раёны БССР, а таксама бел. зямляцтвы ў Маскве, Ленінградзе і Смаленску. Ідэйнае кіраўніцтва арг-цый прыпісвалася К.Б.Езавітаву, які знаходзіўся ў Рызе. Асн. мэтай арг-цыі лічылася аддзяленне Беларусі ад Сав. Расіі і ўстанаўленне «буржуазна-дэмакратычнай Беларускай Народнай Рэспублікі» з наступнай ліквідацыяй сацыяліст. форм у сельскай гаспадарцы і ў прам-сці: аднаўленне прыватнай уласнасці на зямлю і сродкі вытворчасці, стварэнне хутарской сістэмы землекарыстання. Новае дзярж. ўтварэнне павінна было ажыццяўляцца «ў блоку Літва—Латвія—Беларусь са сталіцай саюзнай дзяржавы ў г. Вільня ці ў саюзе дзяржаў Літва—Украіна—Беларусь». «Контррэвалюцыйная дзейнасць» членаў арг-цыі выяўлялася найперш у нязгодзе з узмацненнем на Беларусі таталітарнага рэжыму, распаўсюджванні меркаванняў пра «русіфікатарскую і каланізатарскую палітыку Масквы, ідэалізацыю самабытнасці Беларусі і беларускай мовы, працягванне ў друк нацдэмаўскіх тэрмінаў», у апазіцыі да палітыкі калектывізацыі. «Кіраўнікі» і «члены» арг-цыі атрымалі ад 2 да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў, частка выслана на Урал, у Казахстан. Вінаватымі сябе прызналі 20 чал. У 1956 Судовая калегія па крымінальных справах Вярх. суда БССР спыніла справу ў адносінах 44 чал. за адсутнасцю складу злачынства. Астатнія рэабілітаваны ў 1-й палове 1990-х г. Т.С.Процька. с. 417
БЕЛАРУ́СКАЯ НАРО́ДНАЯ МУ́ЗЫКА , гл. ў арт. Народная музыка. с. 417
БЕЛАРУ́СКАЯ НАРО́ДНАЯ ПА́РТЫЯ (БНП), палітычная партыя дэмакр. кірунку. Утворана ў ліст. 1994. Кіруючы орган паміж з’ездамі — Камітэт партыі. Асн. мэты: пабудова унітарнай, дэмакр., суверэннай дзяржавы сацыяльна арыентаванага рыначнага характару; развіццё дэмакратыі; абарона ўласнасці і свабоды прадпрымальніцтва; уключэнне эканомікі Беларусі ў нар.-гасп. працэсы на аснове правядзення паліт., эканам. і дзярж.-прававых рэформаў; забеспячэнне гарантый грамадзянскіх правоў і свабод кожнаму чалавеку. А.А.Дзмітрук. с. 417
БЕЛАРУ́СКАЯ НАРО́ДНАЯ ПА́РТЫЯ САЦЫЯЛІ́СТАЎ (БНПС), палітычная партыя праванародніцкага кірунку. Засн. ў Мінску ў маі 1917. У Арганізац. бюро ўваходзілі Я.Ф.Сушынскі (старшыня), А.І.Лявіцкі (Ядвігін Ш.), С.Я.Плаўнік (З.Бядуля), Ф.Стульба. Выступала за паступовае ажыццяўленне сацыяліст. пераўтварэнняў у грамадстве. У агр. пытанні падтрымлівала прынцып нацыяналізацыі зямлі і надзяленне ёй беззямельных і малазямельных сялян. Дапускала свабоду прыватнай ініцыятывы ў галіне прам-сці і гандлю, выказвалася за 8-гадзінны рабочы дзень, ахову жаночай і дзіцячай працы, бясплатнае навучанне ў школах на роднай мове. Выступала за аўтаномію Беларусі ў складзе Рас. федэратыўнай рэспублікі і ўтварэнне Бел. краёвай рады, выбранай на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права. Удзельнічала ў паліт. жыцці Мінска, у рабоце Усебел. з’езда. Спробы БНПС пашырыць свой уплыў сярод насельніцтва не мелі поспеху, і неўзабаве яна знікла з паліт. арэны. С.С.Рудовіч. с. 417
БЕЛАРУ́СКАЯ НАРО́ДНАЯ ПЕ́СНЯ , глядзі ў арт. Народная песня. с. 417
БЕЛАРУ́СКАЯ НАРО́ДНАЯ РЭСПУ́БЛІКА (БНР), абвешчана ў 1918. Ідэю афармлення бел. дзяржаўнасці выпрацоўвалі ў 1915—18 розныя партыі і арг-цыі, у т.л. Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група (БСДРГ), Беларускі народны камітэт, Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Напачатку разглядаліся варыянты: аўтаномія ў складзе дэмакр. Рас. федэрацыі, літоўска-бел. канфедэрацыя, незалежная бел. дзяржава. Ідэя БНР упершыню выказана на Усебеларускім з’ездзе 1917. Незалежніцкія настроі ў бел. руху ўзмацніліся пасля разгону Усебел. з’езда. Удзельнікі Беларускай канферэнцыі 1918 (Вільня) і выбраная на ёй Віленская беларуская рада (ВБР) не адмаўляліся ад ідэі бел.-літ. канфедэрацыі, але пасля абвяшчэння 16.2.1918 незалежнасці Літвы цалкам сталі на незалежніцкія пазіцыі.
Пасля зрыву мірных перагавораў у Брэсце і наступлення Германіі (18.2.1918) Аблвыкамзах і СНК Зах. вобласці і фронту 19.2.1918 перабраліся з Мінска ў Смаленск. Дзеячы Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, Выканаўчага камітэта Рады Усебеларускага з’езда абвясцілі сябе часовай уладай на Беларусі да склікання Устаноўчага сейма. 21.2.1918 Выканком Рады прыняў Першую Устаўную грамату да народаў Беларусі і стварыў першы ўрад Беларусі — Народны сакратарыят Беларусі на чале з Я.Я.Варонкам. Аднак Выканком яшчэ трымаўся рэзалюцыі з’езда, паводле якой Беларусь павінна была ўвайсці ў склад Рас. дэмакр. рэспублікі як аўтаномная адзінка з рэсп. ладам. Пасля падпісання Брэсцкага міру 1918 незалежніцкія тэндэнцыі ўзмацніліся. Выканком Рады Усебел. з’езда прыняў 9.3.1918 Другую Устаўную грамату да народаў Беларусі, якой краіна фармальна абвяшчалася Бел. Нар. Рэспублікай. 18.3.1918 Рада Усебел. з’езда ператворана ў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. 25.3.1918 прынята Трэцяя Устаўная грамата, якой Беларусь была абвешчана незалежнай і свабоднай дзяржавай. Але незалежная Беларусь не адпавядала інтарэсам суседніх дзяржаў: Расія і Польшча лічылі яе часткай сваёй тэрыторыі; на часткі зямель Беларусі прэтэндавалі Літва, Украіна, Латвія. Праціўнікамі незалежнай бел. дзяржавы былі польск. і рус. арг-цыі на Беларусі, пэўныя яўр. колы. Германія таксама не прызнала акт 25 сак., бо разглядала Беларусь як заклад пад кантрыбуцыю, якую ёй абавязалася выплаціць РСФСР. Такія абставіны вымусілі кіраўніцтва БНР пайсці на аб’яднанне з апазіцыйнымі дзеячамі «Менскага беларускага прадстаўніцтва» (П.П.Аляксюк, Р.А.Скірмунт і інш.), што выступалі супраць нацыяналізацыі зямлі і за бел.-герм. збліжэнне. 25.4.1918 яны разам са старшынёй Рады БНР І.М.Серадой, старшынёй Нар. сакратарыята Варонкам, А.Аўсянікам, П.А.Крачэўскім, Я.Ю.Лёсікам ад імя ўсёй Рады ў тэлеграме на імя кайзера Вільгельма ІІ заявілі, што добрую будучыню Беларусі бачаць «толькі пад апекай германскай дзяржавы». Гэта стала адной з прычын расколу БСГ і крызісу ўрада БНР. У маі 1918 створана часовая Рада пяцёх сацыялістаў-федэралістаў на чале з Варонкам, але правыя лідэры адхілілі яе і стварылі новы ўрад БНР на чале са Скірмунтам. Такім чынам, з’явіліся 2 урады БНР, што выклікала абурэнне левых. У чэрв. створаны кааліцыйны ўрад (увайшлі правыя і левыя) на чале з Серадой, старшынёй Рады БНР стаў Лёсік. Герм. ваен. камандаванне, разглядаючы Раду БНР як пасрэдніка паміж ням. ўладамі і бел. народам, перадало ў кампетэнцыю Нар. сакратарыята гандаль, прам-сць, сац. апеку, асвету і культуру. Нар. сакратарыят БНР прыкладаў намаганні для арганізацыі бел. нац. інстытутаў, прыняў пастанову аб дзярж. статусе бел. мовы. Працавалі ад 150 да 350 бел. школ, гімназіі ў Будславе, Мінску, Навагрудку, Слуцку, Гродне, Свіслацкая настаўніцкая семінарыя і Мінскі пед. ін-т. У крас. 1918 засн. Мінская вышэйшая муз. школа, Каталіцкая духоўная семінарыя, створана падрыхтоўчая камісія для адкрыцця Бел. ун-та ў Мінску. У Вільні створана Бел. навук. т-ва. Працавалі выдавецтвы, выходзілі бел. газеты, ствараліся культ.-асв. т-вы, тэатр. калектывы. Летам 1918 адкрыты консульствы БНР на Украіне і ў Літве, дыпламат. місіі накіраваны ў шэраг еўрап. краін, уводзіўся пашпарт БНР, у тым ліку дыпламатычны, узаконены бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». Пасля паражэння Германіі на Зах. фронце і пачатку эвакуацыі ням. войскаў БНР засталася безабароннаю перад бальшавікамі і польск. легіёнамі. Гэтыя абставіны падштурхнулі да Рады БНР прадстаўнікоў нац. меншасцяў і іх правых партый. У такой сітуацыі на чале ўрада стаў дзеяч бел. руху А.І.Луцкевіч, Нар. сакратарыят перайменаваны ў Раду Народных Міністраў. 11.10.1918 Рада БНР зацвердзіла часовую канстытуцыю. Урад Луцкевіча гатовы быў увесці на Беларусі сав. канстытуцыю пры ўмове прызнання Сав. Расіяй незалежнасці БНР. Аднак гэта прапанова не была прынята Масквой. У снеж. 1918 урад БНР пераехаў у Вільню, потым у Гродна (лічылася сталіцай БНР да вер. 1919, пакуль Рада БНР не вярнулася ў Мінск). У Гродне дзейнічалі 2 дзярж. структуры: урад БНР і Міністэрства беларускіх спраў Літвы. У гэты час урад БНР выступаў супраць прэтэнзій Польшчы на бел. тэрыторыі і прызыву беларусаў у Войска Польскае, дамагаўся права на ўдзел у Парыжскай мірнай канферэнцыі. Абвяшчэнне 1.1.1919 Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі дзеячы БНР успрынялі як перамогу іх справы, аднак разглядалі гэты акт як тактычны крок бальшавікоў. У 1919 прадстаўнікі Рады БНР, ВБР, Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны вялі кансультацыі і перагаворы з польск. ўладамі, спадзеючыся на іх дапамогу ў будаўніцтве бел. дзяржавы і аб’яднанні бел. зямель. Аднак урад Пілсудскага не прызнаў права Беларусі на дзярж. самастойнасць, хоць у 1919—20 у Латвіі, Літве, Эстоніі, Чэхаславакіі, Балгарыі, Фінляндыі, Турцыі працавалі дыпламат. і вайскова-дыпламат. місіі, консульствы і прадстаўніцтвы БНР. Рада ў выніку складанага ваенна-паліт. становішча не змагла рэалізаваць ідэю дзярж. суверэнітэту БНР. Пазіцыю с.-д. кіраўніцтва БНР не падтрымалі сацыялісты-рэвалюцыянеры і сацыялісты-федэралісты, абвінаваціўшы яго ў згодніцтве і здрадзе, і патрабавалі дадатковых выбараў у Раду БНР. 13.12.1919 адбыўся раскол Рады БНР на Найвышэйшую раду Беларускай Народнай Рэспублікі і Народную раду Беларускай Народнай Рэспублікі. У сак.—маі 1920 Найвышэйшая рада працягвала перагаворы з польск. ўладамі адносна дзярж. ўладкавання Беларусі. Нар. рада шукала кантакты з РСФСР, але іх намаганні аказаліся марнымі з прычыны савецка-польскай вайны 1920, падпісання Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай ССР, Рыжскага мірнага дагавора 1921. Падзел тэр. Беларусі [далучэнне Зах. Беларусі да Польшчы і знаходжанне Віцебскай і Магілёўскай (Гомельскай) губ. у складзе РСФСР] прывёў да стварэння адзінага бел. нац. блока. Нар. рада была прызнана адзіным паўнамоцным прадстаўніком бел. народа і перайменавана ў Раду БНР. У канцы 1920 кіраўніцтва БНР пераехала ў сталіцу Літвы Каўнас. Першая Усебеларуская канферэнцыя (Прага, вер. 1921) пацвердзіла акт 25.3.1918, прызнала Раду і ўрад БНР як адзіныя законныя органы і ўладу Беларусі. У 1922 кіраўнікі ўрада БНР В.Ю.Ластоўскі і міністр замежных спраў А.І.Цвікевіч спрабавалі паставіць бел. пытанне на Генуэзскай канферэнцыі. У жн. 1923 сфарміраваны новы ўрад БНР на чале з Цвікевічам. У кастр. 1923 кіраўніцтва БНР выехала ў Прагу. Новая эканам. палітыка (нэп), утварэнне СССР, палітыка беларусізацыі, узбуйненне БССР спарадзілі ў Зах. Беларусі і бел. эміграцыі прасав. настроі. Пасля амністыі праціўнікам сав. улады некаторыя дзеячы БНР і бел. культуры вярнуліся ў БССР. У гэтых умовах у Берліне адбылася Другая Усебеларуская канферэнцыя, якая прызнала Мінск адзіным цэнтрам нац. адраджэння Беларусі, але рашэнні яе не былі прызнаны Прэзідыумам Рады БНР. Старшыня Рады БНР Крачэўскі і яго нам. В.І.Захарка не прызналі Сав. Беларусь. Дзярж. пячатка і дзярж. архіў БНР засталіся ў іх. Пасля смерці Крачэўскага старшынямі Рады БНР былі Захарка (з 1928), М.С.Абрамчык (з 1943), В.Жук-Грышкевіч (з 1970), Я.Сажыч (з 1982).
Літ.: Цвикевич А. Краткий очерк возникновения Белорусской Народной Республики. Киев, 1918 (репр. изд. Мн., 1990); Варонка Я. Беларускі рух ад 1917 да 1920 году: Кароткі агляд. 2 выд. Коўна, 1920 (рэпр. выд. Мн., 1991); Турук Ф. Белорусское движение. М., 1921 (репр. изд. Мн., 1994); Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903—1928). Вільня, 1928. Тое ж. Мн., 1991; Зюзькоў А Крывавы шлях беларускай нацдэмакратыі. Мн., 1931; Станкевіч А. Да гісторыі беларускага палітычнага вызвалення. Вільня, 1934; За дзяржаўную незалежнасць Беларусі: Дакументы і матэрыялы... Лёндан, 1960; Круталевич В.А. Рождение Белорусской Советской Республики. [Т. 1—2]. Мн., 1975—79; Яго ж. На путях национального самоопределения: БНР—БССР—РБ. Мн., 1995; Сташкевич Н.С. Приговор революции. Мн., 1985; Byelorussian statehood: Reader and bibliography. New York,1988; Игнатенко И.М. Октябрьская революция и самоопределение Белоруссии. Мн., 1992. А.М.Сідарэвіч. с. 417
БЕЛАРУ́СКАЯ НАРО́ДНАЯ САМАПО́МАЧ (БНС), грамадская нац. арг-цыя на акупіраванай ням. фашыстамі тэр. Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Створана 22.10.1941 паводле загаду ген. камісара Беларусі В.Кубэ. БНС узначальвалі І.Ермачэнка, Ю.Сабалеўскі. Кіруючы орган — Цэнтр. рада (Цэнтраль, складалася з 13 аддзелаў-рэфератаў), якой падпарадкоўваліся акруговыя, раённыя і валасныя аддзелы. Паводле статута, БНС ставіла сабе за мэту «памагаць пацярпелым беларусам ад ваенных дзеянняў, бальшавіцкага і польскага праследавання, памагаць адбудаваць зруйнаваны чужынцамі беларускі край, пашыраць і развіваць беларускую культуру». Займалася зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасцяў, прадуктаў харчавання, абутку і зімовай вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад вайны. Кіраўнікі БНС імкнуліся надаць арг-цыі і паліт. функцыі, змяніць зацверджаны акупац. ўладамі статут. У сак. 1943 на з’ездзе Цэнтр. рады і акр. кіраўнікоў БНС прыняты мемарандум, які патрабаваў у ням. улад поўнай аўтаноміі Беларусі, стварэння бел. ўрада і бел. арміі. Падкрэслівалася, што «ўрад абвесціць аддзяленне Беларусі ад СССР і аб’явіць яму вайну як ворагу беларускага народа». Аднак гэта не спадабалася ням. адміністрацыі. У чэрв. 1943 БНС рэарганізавана ў Бел. самапомач, дзейнасць якой была абмежавана зборам ахвяраванняў, матэрыяльнай дапамогай, вярбоўкай новых членаў. У 1942 пры садзеянні БНС ствараўся Беларускі корпус самааховы. 1.3.1944 перададзена ў падпарадкаванне Беларускай цэнтральнай рады. А.М.Літвін. с. 419
«БЕЛАРУ́СКАЯ НАРО́ДНАЯ ТВО́РЧАСЦЬ» , шматтомнае навук. выданне бел. фальклору. Выдаецца з 1970 Ін-там мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы АН Беларусі. Уключае матэрыялы з друкаваных крыніц і архіваў Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы. Апубл. шмат тэкстаў з палявых запісаў фалькларыстаў 1920—90-х г. Матэрыялы ў тамах падабраны паводле жанравага прынцыпу. Ва ўступных артыкулах раскрыта гісторыя збірання і публікацыі жанру, ідэйна-тэматычныя і маст. яго асаблівасці. У песенных тамах прыведзены самыя характэрныя ўзоры меласу дадзенага жанру. Выданне сведчыць пра багацце бел. вуснапаэт. творчасці, вял. ўклад бел. народа ў скарбніцу сусв. паэтычнай і муз. культуры.
Выдадзены: «Песні савецкага часу» (1970), «Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі» і «Радзінная паэзія» (1971), «Дзіцячы фальклор» і «Загадкі» (1972), «Чарадзейныя казкі» (ч. 1—2, 1973—78), «Жартоўныя песні» і «Жніўныя песні» (1974), «Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі» (1975), «Сацыяльна-бытавыя казкі» (1976), «Прыказкі і прымаўкі» (кн. 1—2, 1976), «Балады» (кн. 1—2, 1977—78), «Песні пра каханне» і «Вяселле: Абрад» (1978), «Веснавыя песні» і «Выслоўі» (1979), «Валачобныя песні» (1980), «Вяселле: Песні» (кн. 1—6, 1980—88), «Восеньскія і талочныя песні» (1981), «Народны тэатр» і «Легенды і паданні» (1983), «Жарты, анекдоты, гумарэскі» і «Сямейна-бытавыя песні» (1984), «Купальскія і пятроўскія песні» (1985), «Пахаванні. Памінкі. Галашэнні» (1986), «Сацыяльна-бытавыя песні» (1987), «Казкі ў сучасных запісах», «Беларуская народная інструментальная музыка» і «Прыпеўкі» (усе 1989), «Земляробчы каляндар: (Абрады і звычаі)» і «Вяселле: Мелодыі» (1990), «Замовы» і «Паэзія беларускага земляробчага календара» (1992), «Жаніцьба Цярэшкі»(1993).
Літ.: Синявець О.І. Перші книги багатотомноï серіï «Білоруська народна творчість» // Народна таорчість та етнографія. 1973. № 1; Гусев В.Е. Многотомное издание белорусского фольклора // Сов. этнография. 1979. №1; Тарасюк Л. Нам засталася спадчына // Мастацтва Беларусі. 1986. №8; Конон В. Фольклор и современность // Нёман. 1988. №3; Саламевіч Я. Беларускія казкі пра жывёл // Полымя. 1972. №1; Яго ж. Поэзия белорусских хресьбин // Нёман. 1972. №2; Яго ж . Помнік народнага мудраслоўя // Полымя. 1987. №1.
І.У.Саламевіч. с. 419
БЕЛАРУ́СКАЯ НАЦЫЯНА́Л-САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЯ ПА́РТЫЯ (БНСП), арганізацыя бел. фашыстаў у 1930—40-я г. Пачала стварацца ў 1933 у Вільні па ініцыятыве групы пранямецка настроеных бел. дзеячаў. З 1934 працаваў прэзідыум Бел. нацыянал-сацыяліст. актыву (старшыня Ф.Акінчыц), які ў 1936 ператвораны ў БНСП. Друкаваны орган — час. «Новы шлях». Партыя была забаронена ўладамі Польшчы. БНСП не мела падтрымкі сярод бел. насельніцтва і ням.-фаш. улад. Распалася, відаць, пасля смерці Акінчыца (сак. 1943).
А.М.Літвін. с. 419
БЕЛАРУ́СКАЯ НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ ПА́РТЫЯ (БНП), палітычная партыя дэмакр. кірунку. Створана ў крас. 1994. Кіруючы орган паміж з’ездамі — Вышняя рада. Асн. мэты: нац. адраджэнне, дасягненне поўнай незалежнасці Беларусі, стварэнне прававой дэмакр. дзяржавы. Гал. прынцыпы дзейнасці: нацыяналізм як лепшая духоўная якасць чалавека, нац. ідэя як гал. дзейная сіла грамадства, духоўнае адраджэнне на аснове хрысц. этыкі і маралі. Выступае за стварэнне рыначнай эканомікі, развіццё навук. і вытв. патэнцыялу, макс. выкарыстанне ўнутр. прыродных рэсурсаў, выгаднага геапаліт. становішча Беларусі. Арг-цыі БНП дзейнічаюць ва ўсіх абласцях Беларусі. с. 419
БЕЛАРУ́СКАЯ НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ ФРА́КЦЫЯ ПАСЛО́Ў У ПО́ЛЬСКІМ СЕ́ЙМЕ , глядзі Беларускі пасольскі клуб. с. 420
БЕЛАРУ́СКАЯ НЕЗАЛЕ́ЖНІЦКАЯ ПА́РТЫЯ (БНП), арганізацыя на акупіраванай ням. фашыстамі тэр. Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Створана ў пач. 1942. У кіруючае ядро партыі ўваходзілі У.Родзька (старшыня ЦК), Ф.Аляхновіч, І.Гінько, Р.Зыбайла, Р.Рабуха, Ю.Саковіч, А.Сянькевіч і інш. Былі ўтвораны 5 акр. к-таў БНП. Мела кантакты з кіраўнікамі Палескай сечы Украінскай паўстанцкай арміі. Члены БНП, працуючы ў створаным гітлераўцамі бел. апараце, імкнуліся арганізаваць бел. нац. рух для выступлення і супраць ням. фашыстаў, і супраць бальшавікоў. Было створана некалькі ўзбр. і нелегальных груп (найбольш на Палессі — 12). Не маючы шырокай падтрымкі ў інш. бел. арг-цый, БНП не стала рэальнай паліт. сілай. У канцы чэрв. 1944 Родзька пры падтрымцы гітлераўцаў арганізаваў і накіраваў у сав. тыл некалькі ўзбр. груп. Аднак БНП не дамаглася масавай падтрымкі насельніцтва. Большасць яе атрадаў і падп. груп разгромлены органамі НКУС, шэраг дзеячаў БНП на чале з Родзькам арыштаваны. У.І.Гуленка. с. 420
«БЕЛАРУ́СКАЯ НІ́ВА» , газета, орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Выдавалася з 18.11.1925 да 16.3.1926 у Вільні на бел. мове тры разы на тыдзень. Адна з самых паслядоўных газет грамады. Адлюстроўвала паліт. і эканам. становішча Зах. Беларусі, пісала пра школьную справу ў Зах. Беларусі, унутраную і знешнюю палітыку польскіх улад, заклікала да саюзу рабочых і сялян у барацьбе за свае правы. Змяшчала рэпартажы з залы пасяджэнняў польскага сейма, прамовы і запыты бел. паслоў. Мела каля 3 тыс. падпісчыкаў. Выйшла 35 нумароў, 4 канфіскаваны. Закрыта ўладамі. С.В.Говін. с. 420
БЕЛАРУ́СКАЯ ПА́РТЫЯ ЖА́НЧЫН «НАДЗЕ́Я» , незалежная грамадска-паліт. арг-цыя жанчын Рэспублікі Беларусь. Створана ў крас. 1994. Кіруючы орган паміж з’ездамі — савет партыі. Асн. мэта — правядзенне сац. і эканам. рэформаў, скіраваных на стварэнне жанчыне спрыяльных умоў жыцця і працы, для выканання ёй функцый маці, выхавальніцы і захавальніцы сямейнага ачага. Выступае за паслядоўнае рэфармаванне эканомікі, пошук згоды паміж рознымі паліт. і грамадскімі партыямі і рухамі, недапушчэнне расколу ў грамадстве, актыўны ўдзел жанчын у рабоце заканад. і выканаўчых органаў улады. с. 420
БЕЛАРУ́СКАЯ ПА́РТЫЯ «ЗЯЛЁ́НЫ МІР» , палітычная партыя сацыяльна-экалагічнага кірунку. Створана ў крас. 1994. Кіруючы орган паміж з’ездамі — цэнтр. рада. Асн. мэты — стварэнне здаровага жыццёвага асяроддзя для чалавека, развіццё духоўнасці і высокамаральных адносін да ўсяго жывога, барацьба за мір паміж народамі і дзяржавамі, забарона асабліва жорсткіх відаў узбраення. Рэгіянальныя аддзяленні партыі існуюць ва ўсіх абласцях Беларусі. с. 420
БЕЛАРУ́СКАЯ ПА́РТЫЯ ЗЯЛЁ́НЫХ (БПЗ), палітычная партыя сацыяльна-экалагічнага кірунку. Створана ў снеж. 1992. Кіруючы орган паміж з’ездамі — Зялёная рада. Асн. мэты — забеспячэнне грамадзянам Беларусі права пражывання ў здаровым асяроддзі, удзел у распрацоўцы заканад. актаў па ахове навакольнага асяроддзя і падрыхтоўцы праектаў рашэнняў, у тым ліку альтэрнатыўных, якія маюць дачыненне да аховы і аздараўлення навакольнага асяроддзя. Найбольшыя арг-цыі ў Гомелі, Магілёве, Віцебску, Брэсце, Салігорску, Светлагорску. с. 420
БЕЛАРУ́СКАЯ ПА́РТЫЯ НЕЗАЛЕ́ЖНЫХ САЦЫЯЛІ́СТАЎ (БПНС), палітычная партыя ў Зах. Беларусі ў 1922—25. Утварылася як левае крыло Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП). Заснавальнік С.А.Рак-Міхайлоўскі. Напачатку БПНС не проціпастаўляла сябе сацыял-дэмакратам. Разам з БСДП, Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыяй і Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй удзельнічала ў рабоце Беларускага цэнтральнага выбарчага камітэта і распрацоўцы выбарчай платформы. На выбарах у ліст. 1922 Рак-Міхайлоўскі выбраны паслом у польскі сейм. Пазней да БПНС далучыліся паслы П.П.Валошын, П.В.Мятла, Б.А.Тарашкевіч, якія пад уплывам КПЗБ і КП(б)Б выйшлі з Беларускага пасольскага клуба і 24.6.1925 утварылі самаст. фракцыю ў сейме — Беларускую сялянска-работніцкую грамаду, а ў канцы 1925 разам з камуністамі пачалі ствараць аднайм. масавую арг-цыю. З гэтага часу БПНС злілася з КПЗБ.
А.М.Сідарэвіч. с. 420
БЕЛАРУ́СКАЯ ПА́РТЫЯ ПРА́ЦЫ (БПП), палітычная партыя дэмакр. кірунку. Створана ў ліст. 1993. Кіруючы орган паміж з’ездамі — савет партыі. БПП дзейнічае на аснове захавання і развіцця традыцый і прынцыпаў с.-д. і рабочага руху. Асн. мэты — пабудова ў Рэспубліцы Беларусь дэмакр. грамадства, стварэнне прававой дзяржавы на прынцыпах духоўнай паліт. і эканам. свабоды чалавека, дабрабыту, маральнасці, сац. справядлівасці і згоды грамадзян. Выступае за аптымальнае спалучэнне рыначных механізмаў і дзярж. рэгулявання, за ўдзел работнікаў наёмнай працы ў кіраванні дзярж. справамі, у абарону правоў і інтарэсаў працоўных, за паліт. падтрымку прафс. руху. Арг-цыі БПП створаны ў Мінску, Брэсце, Гомелі, Барысаве, Жодзіне, Асіповічах, Салігорску і інш. с. 420
БЕЛАРУ́СКАЯ ПА́РТЫЯ САЦЫЯЛІ́СТАЎ-РЭВАЛЮЦЫЯНЕ́РАЎ (БПС-Р), Партыя беларускіх эсэраў, палітычная партыя ў 1918—24. Арганізацыйна аформілася да мая 1918 пасля расколу Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). У яе кіруючае ядро ўваходзілі: М.Асвяцімскі, П.Бадунова, Т.Грыб, Л.Заяц, Я.Ладноў, Я.Мамонька, С.Некрашэвіч, Я.Трафімаў, Я.Чарапук, Ф.Шантыр і інш.; пазней прымкнулі В.Ластоўскі і А.Цвікевіч. Друкаваныя органы: «Беларуская думка», «Грамадзянін» (Вільня), «Родны край» (Гродна), «Наша каляіна» (Слуцк), «Змаганне» (Мінск). У Мінску, Гродне і Вільні дзейнічалі губ. к-ты БПС-Р. Налічвала больш за 20 тыс. членаў (1920). Кіравала дзейнасцю «Грамады моладзі», «Сувязі беларускага сялянства», кантралявала Усебел. настаўніцкі саюз, Гродзенскую сял. раду. У аснову тактыкі БПС-Р пакладзена праграма БСГ. Прадстаўляла інтарэсы сялянства, выступала за сацыялізацыю зямлі (адмена прыватнай уласнасці і наёмнай працы), развіццё ўсіх відаў кааперацыі, нацыяналізацыю буйной прам-сці і інш., за ўстанаўленне «сярэдняй улады» (дыктатуры ўсяго працоўнага народа ў форме Саветаў). Выказалася за поўнае самавызначэнне бел. народа; абвясціла сябе «трэцяй сілай», якая змагаецца за нац. незалежнасць і непадзельнасць Беларусі на 2 фронты: супраць польскіх інтэрвентаў і «імперыялістычна-маскоўска-дзянікінскай сілы». Не прызнавала БССР і Літ.-Бел. ССР, ва ўмовах паліт. ізаляцыі адмовілася ад падпісання Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці БССР, выступала супраць анексій бел. тэрыторый Польшчай і РСФСР. Знаходзілася ў паліт. апазіцыі да бальшавікоў. У канцы 1920 — пач. 1921 афіцыйныя сав. структуры пачалі ўжываць сілавыя прыёмы барацьбы супраць БПС-Р, былі арыштаваны 860 членаў партыі. У 1922 частка бел. эсэраў, якія працавалі ў Зах. Беларусі ў падполлі, стварыла Беларускую рэвалюцыйную арганізацыю, якая пазней улілася ў КПЗБ. Пад націскам ЦК КП(б)Б на з’ездзе былых членаў БПС-Р у Мінску (8.6.1924) партыя самараспусцілася. У канцы 1920—30-х г. усе былыя члены партыі рэпрэсіраваны. У 1937 былыя кіраўнікі БПС-Р прыцягнуты да суд. адказнасці па т. зв. «справе эсэраў» і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1988.
М.С.Сташкевіч. с. 420
БЕЛАРУ́СКАЯ ПА́РТЫЯ САЦЫЯЛІ́СТАЎ-ФЕДЭРАЛІ́СТАЎ (БПС-Ф), палітычная партыя ў 1918—21. Аформілася ў ліп. 1918 у выніку распаду Беларускай сацыялістычнай грамады. Аб’ядноўвала каля 2 тыс. чал. У склад ЦК БПС-Ф уваходзілі А.Аўсянік, Я.Варонка, К.Езавітаў, В.Захарка, П.Крачэўскі, І.Серада, А.Цвікевіч і інш. Друкаваны орган — газ. «Бацькаўшчына». Займала цэнтрысцкія пазіцыі. Выступала за скасаванне буйнога землеўладання і паступовую нацыяналізацыю прам-сці, рабіла стаўку на сярэднія слаі вёскі і горада. Падтрымала абвяшчэнне 25.3.1918 незалежнасці БНР, у той жа час схілялася да ідэі сусв. федэрацыі. Большасць чл. партыі ў 1918 выступала супраць ням. арыентацыі Рады БНР, у той жа час знаходзілася ў апазіцыі да бальшавікоў. Польскі акупац. рэжым 1919—20 зрушыў БПС-Ф улева, яна ўступіла ў блок з партыяй бел. эсэраў, адмовілася ад «федэралісцкай канцэпцыі» і стала на пазіцыі поўнай незалежнасці і непадзельнасці Беларусі. У Зах. Беларусі асобныя яе групы дзейнічалі да сярэдзіны 1920-х г. М.С.Сташкевіч. с. 420
БЕЛАРУ́СКАЯ ПЕ́СЕННАЯ КАМІ́СІЯ . Існавала ў 1923—24 пры Дзярж. ін-це муз. навукі ў Маскве. Створана з мэтай гарманізацыі бел. нар. песень, перададзеных Наркаматам асветы БССР (запісы А.Грыневіча, У.Тэраўскага, М.Янчука і інш.). У камісію ўваходзілі кампазітары М.Іпалітаў-Іванаў (старшыня), М.Аладаў, А.Аленін, А.Грачанінаў, А.Нікольскі, Я.Прохараў. Апрацавана больш як 250 мелодый для хору і салістаў, частка іх апублікавана ў зб. «Беларускія народныя песні. Сольныя і харавыя з акампанементам фп.» (вып. 1, 1928) і ў серыі «Беларускія народныя песні» (1929—30). Найб. каштоўныя апрацоўкі Грачанінава (для хору «Ішла каляда», «Перад Пятром», «Чаму селязень», «Перапёлка», «Ішоў раёк», для голасу з фп. «Зазвінела пчолачка», «Калыханка»), Аладава (харавыя «Ой, загуду», «Мужык жыту прадае», «На гары жораў круціўся»), Прохарава (харавыя «Ой, рана на Йвана», «Ах ты, зорка мая»). І.І.Зубрыч. с. 421
БЕЛАРУ́СКАЯ ПО́ЗНЯЯ , сорт грушы селекцыі Бел. НДІ пладаводства. Атрыманы ад сяўбы насення свабоднага апылення сорту Добрая Луіза. Раянаваны па рэспубліцы.
Дрэва сярэднярослае, крона круглаватая, густая. Плоданашэнне на 4—5-ы год. Сорт зімаўстойлівы, высокаўраджайны, сярэднеўстойлівы да паршы і бактэрыяльнага раку. Плады сярэдняй велічыні (90—110 г), правільнай грушападобнай формы. Скурка шурпатая, аранжава-жоўтая з невялікім малінавым румянцам. Мякаць белая, сакаўная, масляністая, салодкая з лёгкай асвяжальнай кіслінкай і пахам, добрага смаку. Спажывецкая спеласць настае ў кастр.—лютым; захоўваюцца да мая пры т-ры +1 °С. М.Р.Мялік. с. 421
БЕЛАРУ́СКАЯ ПОЛІТЭХНІ́ЧНАЯ АКАДЭ́МІЯ . Засн. ў 1920 у Мінску як палітэхнікум на базе політэхн. вучылішча, які ў 1922 рэарганізаваны ў Бел. дзярж. ін-т сельскай гаспадаркі. У 1933 мінскія энергетычны, будаўнічы, тарфяны, хіміка-тэхнал., харч. прам-сці і Горацкі водна-меліярацыйны ін-ты аб’яднаны ў Бел. політэхн. ін-т (БПІ), з крас. 1991 акадэмія. У 1995/96 навуч. г. ф-ты: архітэктурны, аўтатрактарны, будаўнічы, дарожнага буд-ва, маш.-буд., механіка-тэхнал., прыборабудавання, робатаў і робататэхн. сістэм, энергет. буд-ва, энергетычны; падрыхтоўчае аддзяленне, пры ім сярэдняя спецыялізаваная школа. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1945, дактарантура з 1988. У складзе акадэміі міжгаліновы ін-т павышэння кваліфікацыі кадраў па новых кірунках навукі і тэхнікі, ф-т павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў сярэдніх спец. навуч. устаноў, ф-т павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў буд-ва, каля 50 н.-д. лабараторый, навук.-вытв.-навуч. падраздзяленні «Белтэхналогія» і «Белбудаўніцтва», з-д «Палітэхнік», навуч. вытв. - канструктарска-тэхнал. ін -т. с. 421
БЕЛАРУ́СКАЯ ПРАВАСЛА́ЎНАЯ ЦАРКВА́ , Беларускі экзархат, кананічнае царк.-адм. аб’яднанне правасл. епархій у межах Беларусі. Гісторыя бел. царквы бярэ пачатак з заснавання ў 992 Полацкай епархіі. Да 13 ст. Беларускую праваслаўную царкву складалі 2 епархіі: Полацкая і Тураўская (1005), якія ўваходзілі ў Кіеўскую мітраполію. У сувязі з раздзяленнем гэтай мітраполіі на правасл. царкву ў межах Маскоўскага княства і правасл. царкву ВКЛ (Літоўская мітраполія, 1316) Полацкая, а з 1347 і Тураўская епархіі ўвайшлі ў склад апошняй. У 1459 адбылося канчатковае аддзяленне Кіеўскай (Літоўска-Наваградскай) мітраполіі ад Маскоўскай. У сярэдзіне 16 ст. ў склад Літоўска-Наваградскай мітраполіі (цэнтр у Навагрудку, потым у Вільні) уваходзіла 10 епархій: Полацкая, Тураўская з кафедрай у Пінску, Смаленская, Чарнігаўская, Галіцкая, Пярэмышльская, Холмская, Луцкая, Уладзімір-Валынская.
Вядомыя літоўска-наваградскія мітрапаліты: Грыгорый Балгарын (1458—75), Місаіл (1475—80), Сімяон (1481—88), Іона Глезна (1492—94), Макарый (1495—97), Іосіф І Балгарыновіч (1498—1501), Іона ІІ (1503—07), Іосіф Солтан (1508—21), Іосіф ІІІ (1522—34), Макарый ІІ (1534—55), Сільвестр (1556—67), Іона Пратасевіч (1568—77), Ілья Куча (1577—79), Анісіфар (1579—88), Міхаіл Рагоза (1589—95). Яны знаходзіліся ў кананічных і малітоўных сувязях з Усяленскім (Канстанцінопальскім) патрыярхам.
Пасля Брэсцкай уніі 1596 правасл. царква ў ВКЛ як кананічна цэлае перастала існаваць. Зноў засн. ў 1632 у Магілёве. Магілёўская (Беларуская) епархія была адзінай правасл. епархіяй у межах Беларусі да канца 18 ст. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 заснавана Мінская епархія. У 1833 адноўлена Полацкая, створаны Віленская (1840) і Гродзенская (1900) епархіі. У Брэсце, Беластоку, Слуцку, Гомелі, Коўне і Дзвінску існавалі кафедры вікарных епіскапаў. Усе епархіі ўваходзілі ў склад Грэка-рас. царквы і знаходзіліся пад юрысдыкцыяй Свяцейшага кіруючага Усерасійскага Сінода. Да пач. 1-й сусв. вайны ў 5 правасл. епархіях Беларусі былі 3552 храмы і 35 манастыроў, 3 духоўныя семінарыі. Кожная з епархій мела свае перыяд. выданні. У Зах. Беларусі, якая ў 1921 адышла да правасл. епархіі (Віленская, Гродзенская і Палеская) былі ў юрысдыкцыі Польскай аўтакефальнай царквы. У БССР у 1922 была ўтворана Бел. правасл. мітраполія на чале з мітрапалітам Мелхіседэкам Паеўскім (1920—27), які меў тытул «мінскі і беларускі». У складзе мітраполіі знаходзіліся Мінская, Бабруйская, Мазырская і Слуцкая епархіі. Аднак рэпрэсіўная палітыка сав. улад у адносінах да царквы (арышты, забойствы святароў, масавае закрыццё і руйнаванне храмаў і манастыроў) прыпыніла царк. жыццё. Не існавала ніводная з кананічных бел. правасл. епархій. У час акупацыі Беларусі ням. фашыстамі ў 1942 адноўлена 6 епархій: Мінская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Навагрудская і Смаленская. Беларускую праваслаўную царкву ўзначальваў мітрапаліт мінскі і ўсяе Беларусі Панцеляймон (Ражноўскі). У канцы 1941 у афіцыйных царк. дакументах упершыню была ўжыта назва «Беларуская праваслаўная царква». У час вайны Беларуская праваслаўная царква кананічна не падпарадкоўвалася ніякай іншай царкве. Спробы належным чынам аформіць яе аўтакефалію былі беспаспяховыя. Пасля вайны кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы ажыццяўлялася праз Мінска-Бел. епархію, якая ўваходзіла ў склад Маскоўскага патрыярхата Рус. правасл. царквы. Створаныя раней епархіі не аднаўляліся. Кіруючы мінскі архірэй (насіў тытул «мінскі і беларускі») ажыццяўляў кіраўніцтва непасрэдна.
Кіруючыя мінска-бел. архірэі: архіепіскап Васілій (Ратміраў, 1944—45), мітрапаліт Піцірым (Свірыдаў, 1945—58), Гурый (Ягораў, 1958—61), Антоній (Крацэвіч, 16.3— 17.7.1961), архіепіскап Варлаам (Барысевіч, 1961—63), мітрапаліты Нікадзім (Ротаў, 4.8— 9.10.1963), Сергій (Пятроў, 1963—65), Антоній (Мельнікаў, 1965—78), Філарэт (Вахрамееў, з 1978).
У 1957 Беларуская праваслаўная царква мела 968 храмаў, з якіх 709 былі прыходскімі, 3 манастыры, 1 духоўную семінарыю. У выніку чарговых ганенняў на царкву ў канцы 1950 — пач. 1960-х г. засталося 369 царк. прыходаў і 1 манастыр; духоўная семінарыя была зачынена. У канцы 1980-х г. пачалося адраджэнне царк. жыцця. Да 1992 адноўлена 9 епархій: Полацкая, Магілёўская, Пінская, Брэсцкая, Гомельская, Навагрудская, Гродзенская, Тураўская, Віцебская. Усе ўваходзяць у Бел. экзархат. Вышэйшая заканад. і выканаўчая суд. ўлада ў экзархаце належыць Сіноду, у якім 5 кіруючых епіскапаў бел. епархій. З 1989 Сінод узначальвае мітрапаліт мінскі і слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт. З 1995 у Беларускай праваслаўнай царкве 10 епархій, 918 царк. Прыходаў, 3 мужчынскія і 6 жаночых манастыроў; дзейнічаюць Мінская вышэйшая духоўная семінарыя, Мінскае духоўнае вучылішча. Бел. экзархат выдае час. «Веснік Беларускага экзархата», «Минские епархиальные ведомости», «Праваслаўе ў Беларусі і ў свеце», газ. «Могилевские епархиальные ведомости», «Преображение», «Царкоўнае слова» і інш.
Літ.: Мартос А. Беларусь в исторической, государственной и церковной жизни. Ч. 1—3. Буэнос-Айрес, 1966 (репр. изд. Мн., 1990); Карташев А.В. Очерки по истории русской церкви. Т. 1—2. Париж, 1959 (репр. изд М., 1991); Макарий, архиепископ Литовский и Виленский. История Русской церкви. Т. 9, кн. 4. СПб., 1879. Г.М.Шэйкін. с. 421
БЕЛАРУ́СКАЯ ПРАВАСЛА́ЎНАЯ ЦАРКВА́ ПАЎНО́ЧНАЙ АМЕ́РЫКІ . Створана ў 1970 на царк. з’ездзе ў г. Саўт-Рывер (ЗША). Аб’ядноўвае правасл. прыходы ЗША і Канады, якія ўзніклі на пач. 1950-х г. Выступае як самаст. епархія ў складзе экзархата Канстанцінопальскай партыярхіі ў Паўн. і Паўд. Амерыцы. Дзейнасць царквы рэгламентуецца статутам (1980). Усе прыходы афіцыйна прызнаны краінамі, дзе яна дзейнічае. На чале царквы ў ЗША і Канадзе М.Лапіцкі (1970—76), С.Коўш (з 1977). Вядзе дабрачынную, выхаваўчую, адукац., выдавецкую дзейнасць: з 1951 выдае час. «Царкоўны сьветач», штогодні бел. правасл. каляндар; падтрымлівае выданне час. «Беларуская думка»; адкрыты Бел. рэліг.-адпачынкавы цэнтр Бэлер-Менск (штат Нью-Йорк), Бел. рэліг.-грамадскі цэнтр у Саўт-Рыверы, працуюць суботнія і нядзельныя школы для дзяцей бел. эмігрантаў.
Л.У.Языковіч. с. 422
БЕЛАРУ́СКАЯ РА́ДА , пашыраная ў гіст. л-ры агульная назва цэнтр. і рэгіянальных асяроддзяў бел. нац.-вызв. руху і дзярж.-паліт. устаноў Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). У 1917 дзейнічалі Цэнтральная рада беларускіх арганізацый (пазней Вялікая беларуская рада), Цэнтральная беларуская вайсковая рада; на Усебел. з’ездзе 1917 выбрана Рада, якая 18.3.1918 пераўтворана ў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1918— 20 на Віленшчыне і Гродзеншчыне дзейнічалі Віленская беларуская рада, Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны і інш. У снеж. 1919 Рада БНР раскалолася на Народную раду Беларускай Народнай Рэспублікі і Найвышэйшую раду Беларускай Народнай Рэспублікі. С.С.Рудовіч. с. 422
БЕЛАРУ́СКАЯ РА́ДА ДАВЕ́РУ , дарадчы орган з прадстаўнікоў бел. грамадскасці пры ген. камісары Беларусі на акупіраванай тэрыторыі ў Вял. Айч. вайну. Створана 27.6.1943 у Мінску па ініцыятыве ген. камісара Беларусі В.Кубэ з асоб, якія супрацоўнічалі з ням. фашыстамі. У склад яе ўвайшлі В.Іваноўскі (старшыня), Ю.Сабалеўскі (нам. старшыні), К.Гуло, С.Цытовіч, У.Козел, В.Трахімовіч, Ц.Горгенгаймер, І.Душэўскі, Булат, І.Галяк, Н.Абрамава, М.Ганько, К.Рабушка, А.Калубовіч. Мела на мэце збор і апрацоўку прапаноў і пажаданняў акупац. уладам, удзел з дарадчым голасам у пасяджэннях ген. камісарыята Беларусі. У снеж. 1943 ператворана ў Беларускую цэнтральную раду. А.М.Літвін. с. 422
БЕЛАРУ́СКАЯ РА́ДА СЛУ́ЧЧЫНЫ , Рада Случчыны, Слуцкая беларуская рада, выканаўчы і распарадчы орган улады ў Слуцку і Слуцкім пав. ў ліст. 1920 — студз. 21. Мела паўнамоцтвы часовага органа ўлады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) да склікання бел. ўстаноўчага сейма і ўтварэння выбарнага органа, стала паліт. органам кіраўніцтва Слуцкім паўстаннем 1920. Выбрана 14.11.1920 на Першым бел. з’ездзе Случчыны ў складзе 17 членаў. У прэзідыум рады ўваходзілі У.Пракулевіч, П.Жаўрыд, В.Русак, Ю.Сасноўскі, Радзюк. Заявіла пратэст сав. і польск. ўрадам супраць перадачы Слуцкага пав. ўладам БССР, выдала дэкларацыю, якая заклікала сялян на барацьбу за «незалежную Беларусь у яе этнаграфічных граніцах». Сфарміравала 1-ю Слуцкую брыгаду стральцоў войскаў БНР у складзе 2 палкоў: 1-га Слуцкага і 2-га Грозаўскага. Пасля паражэння паўстання рада 28.12.1920 разам з 1-й Слуцкай брыгадай перайшла на тэр. Зах. Беларусі, дзе брыгада была раззброена польск. войскамі і інтэрніравана. Рада Случчыны пераехала ў Баранавічы; 20.1.1921 на апошнім пасяджэнні частка членаў рады прызнала сваім кіраўніком С.Булак-Балаховіча, частка выехала ў Вільню, частка засталася ў Баранавічах.
А.П.Грыцкевіч. с. 422
БЕЛАРУ́СКАЯ РЭВАЛЮЦЫ́ЙНАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ (БРА), нелегальная рэвалюцыйна-дэмакр. арг-цыя нац.-вызв. характару ў Зах. Беларусі ў 1922—23. Вылучылася ў пач. 1922 з левага крыла Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў і ў ліп. 1922 аформілася ў самаст. арг-цыю. У шэрагу дакументаў называлася Бел. рэв. партыя, Бел. камуніст. партыя. Арг-цыі БРА існавалі ў Вільні, Навагрудку, Пружанах, Баранавічах, Слоніме, Нясвіжы, Нова-Свянцянску, Лідзе, Валожыне, Свіслачы, Ваўкавыску і аб’ядноўвалі каля 300 чл. (1923); мела некалькі соцень спачуваючых. У ЦК БРА уваходзілі П.Корчык (І.К.Лагіновіч), А.У.Канчэўскі, Л.І.Родзевіч (А.Сталевіч), А.Р.Капуцкі. Друкаваны орган — газ. «Вольны сцяг». БРА стаяла на пазіцыях класавай барацьбы, падтрымлівала дыктатуру пралетарыяту, выступала за канфіскацыю памешчыцкай зямлі, сац. і нац. вызваленне працоўных, уз’яднанне Зах. Беларусі з БССР. Знаходзілася ў пастаянным кантакце з ЦК Камуніст. рабочай партыі Польшчы. Прызнаўшы асн. праграмныя і тактычныя прынцыпы Кампартыі, 30.12.1923 прыняла рашэнне пра самароспуск і ўступленне ў КПЗБ.
І.Ф.Дзяшко. с. 422
БЕЛАРУ́СКАЯ РЭЗЬ , манументальна-дэкаратыўная аб’ёмна-ажурная разьба па дрэве, якой бел. майстры аздаблялі храмы і палацы ў Маскоўскай дзяржаве ў 17 ст. Вядомая і як «флемская» разьба (ад ням. Flamme полымя). На ўзорах беларускай рэзі расліны пераплятаюцца з гронкамі, у іх уплятаюцца выявы птушак, жывёл, чалавека. Разьбу пакрывалі ляўкасам і залацілі. Да сярэдзіны 17 ст. на Русі існавала плоская разьба. Бел. майстры прынеслі ў Маскоўскую дзяржаву майстэрства разьбы, што развілася на Беларусі з канца 16 ст. пад уплывам мастацтва рэнесансу і барока. Лепшьм яе ўзоры — іканастасы Богаяўленскага сабора (2-я чвэрць 17 ст., не захаваўся) і Магілёўскай Мікалаеўскай царквы. У Маскоўскай дзяржаве бел. разьбяры выканалі работы ў Васкрасенскім саборы Новаіерусалімскага манастыра на Істры (1658), аздобілі іканастасы цэркваў у Ізмайлаве і ў Данскім манастыры пад Масквой. У 1667—68 яны ўпрыгожылі пазалочаныя калонкі, капітэлі, карнізы, ліштвы, а таксама мэблю Каломенскага палаца. Сярод работ бел. майстроў Каломенскага палаца асабліва вылучаецца буйнамаштабны іканастас Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра ў Маскве (1683—86) з 84 калонкамі, пераплеценымі вінаграднай лазой, карнізамі і картушамі. Беларуская рэзь дасягнула росквіту на мяжы 17—18 ст.; яе традыцыі захоўваліся да пач. 19 ст. (іканастас Хаціслаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы). Сярод майстроў беларускай рэзі найб. вядомыя К.Міхайлаў, старцы Арсеній і Іпаліт, пазалотчык Д.Залатароў.
Літ.: Абецедарский Л.С. Белорусы в Москве XVII в.: Из истории рус.-бел. связей. Мн., 1957. Я.М.Сахута. с. 422
БЕЛАРУ́СКА РЭСПУБЛІКА́НСКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ВЕТЭРА́НАЎ , Беларуская рэспубліканская арганізацыя ветэранаў вайны, працы, Узброеных Сіл і праваахоўных органаў, добраахвотная грамадская арганізацыя. Створана ў 1987. У 1991—95 наз. Арг-цыя ветэранаў Рэспублікі Беларусь. Асн. задачы — абарона канстытуцыйных правоў і свабод старэйшага пакалення, далучэнне ветэранаў да ўдзелу ў грамадскім жыцці, пасільнай прац. дзейнасці. Аб’ядноўвае 6 абл., Мінскую гар. на правах абласной, 165 гар. і раённых арг-цый ветэранаў, усяго больш за 2,5 млн. чал. (1996). Усе структурныя падраздзяленні ўзначальваюць саветы ветэранаў. У складзе арг-цыі дзейнічаюць клубы і аб’яднанні ветэранаў па інтарэсах і праблемах ветэранскага руху. с. 423
БЕЛАРУ́СКАЯ РЭСПУБЛІКА́НСКАЯ ПА́РТЫЯ (БРП), палітычная партыя дэмакр. кірунку. Створана ў сак. 1994. Кіруючы орган паміж з’ездамі — паліт. рада. Ставіць за мэту стварэнне суверэннай дэмакр. бел. дзяржавы з выразным раздзяленнем галін улады, прыярытэтнымі каштоўнасцямі ў якой павінны стаць матэрыяльны і духоўны росквіт бел. народа, развіццё яго нац. культуры і традыцый, выкананне Усеаг. Дэкларацыі правоў чалавека. Ажыццяўленне праграмных задач бачыць у макс. выкарыстанні выгаднага геапаліт. становішча Беларусі, высокага адукац. і прафес. ўзроўню насельніцтва, навук. патэнцыялу, мясц. сыравінных запасаў і радовішчаў. с. 423
БЕЛАРУ́СКАЯ САВЕ́ЦКАЯ САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЯ РЭСПУ́БЛІКА , БССР, Беларусь, саюзная дзяржава ў складзе СССР. Існавала з 1.1.1919 да вер. 1991, у складзе СССР афіцыйна са снеж. 1922. Тэр. 207,6 тыс. км2, нас. 10 254 тыс. чал. (на 1.1.1990). Сталіца — г. Мінск. Паводле рашэння VI Паўн.-Зах. абл. канферэнцыі РКП(б) [30—31.12.1918, Смаленск; глядзі Першы з’езд КП(б)Б] БССР абвяшчалася ў межах Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай губ., бел. паветаў Віленскай і Ковенскай губ., зах. паветаў Смаленскай губ. Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі ў ноч з 1 на 2.1.1919 абнародаваў Маніфест аб абвяшчэнні БССР. 8.1.1919 Часовы рабоча-сял. сав. ўрад Беларусі і Цэнтр. Бюро КП(б)Б пераехалі са Смаленска ў Мінск. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў (2—3.2.1919, Мінск) адобрыў утварэнне БССР, зацвердзіў Канстытуцыю Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь 1919, выбраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт БССР (ЦВК БССР), прыняў пастанову аб аб’яднанні Беларусі і Літвы (гл. Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка). У складаных умовах грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі 1918—20 урад БССР праводзіў работу па ўмацаванні сав. улады, мабілізацыі сіл на барацьбу з яе праціўнікамі і іншаземнымі захопнікамі, ажыццяўленні першых сацыяліст. пераўтварэнняў. БССР у гэты перыяд знаходзілася ў цяжкім эканам. і ваенна-паліт. становішчы, большая частка яе тэрыторыі была акупіравана ням., потым польск. інтэрвентамі. Летам 1920 на вызваленай Чырв. Арміяй тэр. Беларусі адноўлена сав. ўлада. 31.7.1920 на сходзе прадстаўнікоў Кампартыі Літвы і Беларусі, сав. і прафс. арг-цый Мінска і Мінскай губ. прынята Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Сав. Сацыяліст. Рэспублікі Беларусь (гл. Другое абвяшчэнне БССР). Захопленая польск. войскамі ў выніку савецка-польскай вайны 1920 зах. частка Беларусі паводле Рыжскага мірнага дагавору 1921 адышла да Польшчы (гл. Заходняя Беларусь). Тэр. ўзноўленай БССР складалася з 6 паветаў Мінскай губ. з нас. 1544 тыс. чал. Другі Усебеларускі з’езд Саветаў (13— 17.12.1920) прыняў дадаткі да Канстытуцыі 1919, дзе абвясціў вышэйшым органам улады рэспублікі з’езд Саветаў, а паміж з’ездамі — ЦВК БССР, выканаўчым органам — Савет Народных Камісараў БССР (СНК БССР). Пасля заканчэння вайны Беларусь перажывала глыбокі сац.-эканам. крызіс. Большая частка прадпрыемстваў была знішчана, астатнія з-за адсутнасці паліва і сыравіны працавалі з перабоямі. Былі разбураны сельская гаспадарка, транспарт. Усё гэта цяжка адбівалася на становішчы працоўных, выклікала іх незадаволенасць палітыкай «ваеннага камунізму». Пераход да ажыццяўлення ў БССР новай эканамічнай палітыкі (нэпа) прынёс станоўчыя вынікі. Харчразвёрстка была заменена харчпадаткам, дапускалася дзейнасць прыватнага капіталу, праводзілася рэарганізацыя сістэмы кіравання прам-сцю, вырашаліся пытанні аплаты працы, фін. палітыкі. Пераломным у развіцці прам-сці стаў 1923—24 гасп. год, калі пачалі хутка расці вытворчасць, колькасць адноўленых і ўведзеных у эксплуатацыю прадпрыемстваў. У 1924—28 аб’ём прамысл. прадукцыі вырас у 2,3 раза. Адначасова павялічылася колькасць прыватных прадпрыемстваў. Расла зарплата рабочых і служачых. У сельскай гаспадарцы праводзілася работа па землеўпарадкаванні, развіцці хутарызацыі, арэнды, кааператыўнага руху і інш. Каля ⅓ беднякоў і батракоў, якія атрымалі зямлю, сталі сераднякамі. На пач. кастр. 1925 у БССР было 1084 кааператыўныя т-вы (аб’ядноўвалі 161 тыс. членаў). Важнае значэнне для ўмацавання эканам. патэнцыялу рэспублікі мела вяртанне ёй са складу РСФСР у 1924 і 1926 этнаграфічна роднасных усх. тэрыторый (гл. Узбуйненне БССР). Рабіліся захады па ажыўленні Саветаў, умацаванні іх сувязяў з масамі працоўных, павелічэнні колькасці членаў Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У 1920-я г. праводзілася палітыка беларусізацыі грамадска-паліт. і культ. жыцця рэспублікі. Значныя поспехі былі дасягнуты на ніве нац.-культ. адраджэння. Ліквідоўвалася непісьменнасць, была праведзена рэформа школьнай сістэмы, большасць школ пераводзілася на бел. мову навучання, яны забяспечваліся неабходнымі кадрамі і падручнікамі. Развіваліся л-ра і мастацтва, навука. У 1920—22 адкрыты Беларускі дзяржаўны універсітэт, Інстытут беларускай культуры (у 1928 пераўтвораны ў Акадэмію навук Беларусі) і інш. У ходзе сацыяліст. індустрыялізацыі (курс на яе абвешчаны ў СССР у снеж. 1925) на Беларусі за гады даваен. пяцігодак увайшло ў строй больш за 1 тыс. прамысл. прадпрыемстваў, у т.л. каля 400 буйных. У 1940 прадукцыя прам-сці ўсіх абласцей БССР перавысіла ўзровень 1913 у 23 разы. Паводле перапісу 1939, удзельная вага рабочага класа ў складзе насельніцтва рэспублікі дасягнула 21,9%, інтэлігенцыі — 14,5%. З восені 1929 гал. кірункам агр. палітыкі ў БССР стала масавая калектывізацыя. Выконваючы дырэктывы вышэйшага кіраўніцтва СССР, парт. і сав. органы БССР праводзілі сярод сялянства актыўную арганізац. і масава-паліт. работу, імкнуліся фарсіравана забяспечыць перабудову вёскі на сацыяліст. аснове. Да пач. Вял. Айч. вайны ва ўсх. абласцях БССР было абагулена 93,4% сял. гаспадарак і 96,2% пасяўных плошчаў. Аднак калектывізацыя праводзілася паспешліва, пры адсутнасці належных сац.-эканам. умоў, з шырокім выкарыстаннем прымусовых, адм.-камандных метадаў. Заможныя (кулацкія) і шмат серадняцкіх гаспадарак падпалі пад раскулачванне, іх маёмасць была канфіскавана. Восьмы Усебеларускі з’езд Саветаў (5—12.4.1927) прыняў новую Канстытуцыю Беларускай ССР 1927. У 1930-я г. на сац.-паліт. і культ. развіццё Беларусі, як і ўсяго СССР, негатыўны ўплыў зрабілі культ асобы, бюракратызацыя дзярж. структур і адміністрацыйна-камандныя метады кіравання, якія абмяжоўвалі творчую актыўнасць працоўных. Цяжкім злачынствам з’явіліся рэпрэсіі палітычныя, што дасягнулі свайго апагея ў 1937. Супрацоўнікамі НКУС рэспублікі быў сфабрыкаваны шэраг спраў т.зв. «контррэвалюцыйных шпіёнскіх арганізацый» (гл. «Аб’яднанае антысавецкае падполле», «Беларуская народная грамада», «Беларускі нацыянальны цэнтр», «Беларускі філіял меншавікоў», «Беларускі філіял прампартыі», «Беларускі філіял працоўнай сялянскай партыі», «Саюз вызвалення Беларусі» і інш.). На надзвычайным Дванаццатым Усебеларускім з’ездзе Саветаў (20—23.11.1936 і 15—19.2.1937) прынята Канстытуцыя Беларускай ССР 1937, вышэйшым органам дзярж. улады вызначаны Вярх. Савет БССР (гл. ў арт. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь), у перыяд паміж сесіямі — Прэзідыум Вярх. Савета БССР. Пасля нападу фаш. Германіі на Польшчу (1.9.1939) Чырв. Армія паводле рашэння ўрада СССР 17.9.1939 перайшла граніцу Польшчы і ўзяла пад абарону насельніцтва Зах. Беларусі. Народны сход Заходняй Беларусі 1939 (28—30.10.1939, Беласток) прыняў Дэкларацыю аб абвяшчэнні сав. улады і ўз’яднанні Зах. Беларусі з БССР. 12.11.1939 сесія Вярх. Савета БССР прыняла закон аб Уз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР. Гэтым была адноўлена тэрытарыяльная цэласнасць Беларусі, створаны ўмовы для кансалідацыі бел. нацыі. Насельніцтва БССР пасля ўз’яднання склала 11 млн. чал. На пач. Вялікай Айчыннай вайны (22.6.1941) часці Чырв. Арміі аказалі на тэр. Беларусі ўпартае супраціўленне гітлераўцам (гл. Брэсцкай крэпасці абарона 1941, Мінска абарона 1941, Магілёва абарона 1941, Гомеля абарона 1941 і інш.). На франтах з ворагам змагаліся больш за 1,3 млн. беларусаў і ўраджэнцаў рэспублікі. На захопленай гітлераўцамі тэрыторыі ва ўмовах жорсткага акупац. рэжыму разгарнулася партыз. і падп. барацьба (гл. Партызанскі рух на Беларусі, Патрыятычнае падполле на Беларусі, Антыфашысцкія арганізацыі на Беларусі). 374 тыс. патрыётаў змагаліся ў партыз. атрадах і брыгадах, больш за 70 тыс. — у глыбокім падполлі. У канцы 1943 нар. мсціўцы ўтрымлівалі і кантралявалі каля 60% акупіраванай тэр. рэспублікі (гл. Партызанская зона). Ваен. кіраўніцтва партыз. барацьбой ажыццяўлялі Цэнтр. і Бел. штабы партыз. руху (гл. адпаведныя арт.). У чэрв.—ліп. 1944 у ходзе Беларускай аперацыі 1944 БССР была поўнасцю вызвалена ад ням.-фаш. захопнікаў. Вайна нанесла рэспубліцы велізарныя страты. Загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі, былі спалены і зруйнаваны 209 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 вёсак. Рэспубліка страціла больш як палову нац. багацця. Паводле сав.-польск. дамоўленасці са складу БССР Польшчы перададзены ў вер. 1944 Беластоцкая вобласць і некалькі раёнаў Брэсцкай вобласці. У 1945 БССР стала адной з краін-заснавальніц ААН (гл. ў арт. Крымская канферэнцыя 1945, Сан-Францыская канферэнцыя 1945). У 1946 СНК БССР пераўтвораны ў Савет Міністраў (гл. ў арт. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь). Паводле Канстытуцыі БССР у 1955—56 былі зацверджаны дзярж. герб, гімн і сцяг рэспублікі. Дзякуючы самаадданай працы бел. народа, а таксама дапамозе інш. рэспублік СССР адраджалася разбураная вайной гаспадарка. Матэрыяльная база аднаўлялася праз цэнтралізаваныя пастаўкі, рээвакуацыю абсталявання бел. прадпрыемстваў з сав. тылу, шэфскую і інш. дапамогаў працоўных калектываў усёй краіны. У 1944—45 у БССР было накіравана 38,2 тыс. адзінак тэхнал. абсталявання, 420 трактароў, 4 тыс. т паліва, шмат сельгастэхнікі, буд. Матэрыялаў, тысячы кваліфікаваных спецыялістаў і інш. У кароткі тэрмін узведзены аўтамаб., трактарны, інструментальны з-ды ў Мінску і дывановы камбінат у Віцебску, адноўлены Гомсельмаш, станкабудаўнічыя з-ды ў Мінску, Гомелі, Віцебску, льнокамбінат у Оршы, БелДРЭС і інш. Валавая прадукцыя прам-сці ў 1950 перавысіла ўзровень 1940 на 15%. З сярэдзіны 1950-х г. асн. умовай далейшага развіцця бел. эканомікі з’яўлялася шматбаковае супрацоўніцтва БССР з інш. рэспублікамі краіны. З уводам у эксплуатацыю новых і рэканструкцыяй дзеючых прадпрыемстваў, укараненнем у вытв-сць дасягненняў навукі і тэхнікі штогод нарошчваўся эканам. патэнцыял. У 1956—85 былі пабудаваны і ўвайшлі ў строй 511 буйных прадпрыемстваў, сфарміраваўся магутны прамысл. комплекс рэспублікі. Аб’ём прадукцыі ў 1985 у параўнанні з 1960 вырас амаль у 9 разоў і перавысіў даваен. ўзровень у 38 разоў. Хутка нарошчвалі вытворчасць машынабудаванне, хім. і нафтахім. прам-сць, прадпрыемствы паліўна-энергетычнага комплексу. З будаўніцтвам Лукомскай, Бярозаўскай і Васілевіцкай ДРЭС, Мінскай і Наваполацкай ЦЭЦ сфарміравалася адзіная Бел. энергет. сістэма. У той жа час не надавалася належнага значэння праблемам экалогіі, захавання чысціні навакольнага асяроддзя. Драматычныя для Беларусі вынікі Чарнобыльскай катастрофы 1986. У сельскай гаспадарцы першачарговай задачай было ўмацаванне матэрыяльна-тэхн. базы, павышэнне культуры земляробства. У 1960—85 колькасць трактароў у калгасах і саўгасах рэспублікі павялічылася амаль у 4 разы, збожжаўборачных камбайнаў — у 3,3 раза, грузавых аўтамабіляў — у 2,9 раза. Пастаўкі мінеральных угнаенняў сельскай гаспадарцы выраслі ў 7,7 раза. У 1986—90 сярэднегадавая ўраджайнасць збожжавых ва ўсіх катэгорыях гаспадарак дасягнула 25,2 ц з га супраць 7,1 ц у 2-й пал. 1950-х г. Вытворчасць мяса (у забойнай вазе) у 1990 склала 1181 тыс. т супраць 402 тыс. т у 1960 і 275 тыс. т у 1940, вытворчасць малака ў параўнанні з 1960 вырасла больш як у 2 разы. Разам з тым у развіцці аграпрамысл. комплексу мелася шмат нявырашаных задач, у многіх гаспадарках калгасна-саўгасная вытворчасць была стратная. Няпоўнай была аддача асушаных зямель (іх плошча складала 2,5 млн. га), жывёлагадоўля ў большасці гаспадарак развівалася экстэнсіўна. Не мела належнага ўзроўню развіццё перапрацоўчых галін, асабістых гаспадарак сельскіх жыхароў. Важным звяном нар.-гасп. комплексу БССР быў транспарт, грузаабарот якога ў 1960—90 павялічыўся ў цэлым больш як у 3 разы. Рост эканомікі забяспечыў паляпшэнне дабрабыту насельніцтва. Яго рэальныя даходы выраслі ў 1985 супраць 1970 у 1,7 раза. На пач. 1990/91 навуч. года ўсімі формамі навучання ў БССР было ахоплена 3671 тыс. чал. Працавала 5429 агульнаадук. школ, 147 сярэдніх спец. і 33 вышэйшыя навуч. ўстановы. У 1946—90 ВНУ падрыхтавалі 2062 тыс. спецыялістаў. Значных поспехаў дасягнула навука. У 1987 у БССР існавала 167 навук. устаноў, працавалі 44,5 тыс. навук. супрацоўнікаў, у т.л. 1085 дактароў і 14,1 тыс. канд. навук, займаліся ў аспірантуры каля 3 тыс. чал. Шэраг навук. адкрыццяў вучоных БССР атрымалі сусв. прызнанне. Пашыралі і ўдасканальвалі работу культ.-асв. ўстановы. У 1960 у рэспубліцы было выдадзена 1,6 тыс. назваў кніг і брашур, у 1985 — больш за 3,4 тыс. Адмоўным у развіцці культуры і грамадскіх навук было зніжэнне ўвагі да выкарыстання бел. мовы, слаба аналізаваліся негатыўныя з’явы ў жыцці грамадства. Эканам. і культ. развіццё БССР стварала аснову для пашырэння замежных сувязяў. У канцы 1980-х г. прадукцыя рэспублікі пастаўлялася амаль у 100 краін, асартымент экспарту ўключаў больш за 1 тыс. найменняў. Канстытуцыя Беларускай ССР 1978 вызначыла паліт. сістэму сав. грамадства, элементамі якой з’яўляліся дзяржава, КПСС, грамадскія арг-цыі і прац. калектывы. Кіраўнічай і накіравальнай сілай сав. грамадства, ядром яго паліт. сістэмы, дзярж. і грамадскіх арганізацый абвяшчалася Кампартыя Сав. Саюза.
З сярэдзіны 1980-х г. у БССР, як і ва ўсёй краіне, пачаўся працэс радыкальных пераўтварэнняў усіх бакоў грамадскага жыцця. Ключавое значэнне набылі праблемы рэфармавання паліт. сістэмы, дэмакратызацыі грамадства, дзярж. будаўніцтва, пачала складвацца шматпартыйнасць. Адбыўся ўстаноўчы з’езд Беларускага народнага фронту «Адраджэнне» (24—25.6.1989, Вільнюс), узніклі Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада (1991), Партыя народнай згоды (1992) і інш. Паводле закону Вярх. Савета БССР ад 26.1.1990 «Аб мовах у Беларускай ССР» былі зроблены захады на больш шырокае выкарыстанне бел. мовы, у тым ліку ў школах, установах, сродках масавай інфармацыі. 4.3.1990 на пашыранай дэмакр. аснове прайшлі выбары нар. дэпутатаў БССР і мясц. Саветаў. 27.7.1990 Вярх. Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, 25.8.1991 — Закон аб наданні статуса канстытуцыйнага закону гэтай Дэкларацыі. Пасля падзей у Маскве 19—21.8.1991 Вярх. Савет БССР 25.8.1991 прыпыніў дзейнасць КПБ—КПСС на тэр. Беларусі. 19.9.1991 6-я нечарговая сесія Вярх. Савета рэспублікі перайменавала БССР у Рэспубліку Беларусь. Глядзі таксама Беларусь.
Літ.: глядзі пры арт. Беларусь. І.Я.Марчанка. с. 423
«БЕЛАРУ́СКАЯ САВЕ́ЦКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕ́ДЫЯ» (БелСЭ), 12-томны даведнік па ўсіх галінах ведаў; першая ў гісторыі бел. народа універсальная энцыклапедыя. Выдадзена ў Мінску ў 1969—75 выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя». У 1976 выпушчаны дадатковы спец. том паказальнікаў (прадметны, імянны, геагр. назваў). У 1—11-м тамах у алфавітным парадку змешчана 34 409 артыкулаў, у канцы 11-га тома надрукаваны дадатак — матэрыялы пра падзеі, што адбыліся за час выдання БелСЭ. 12-ы том цалкам прысвечаны Беларусі, а матэрыялы ў ім размешчаны па тэматычным прынцыпе. Стваральнікі БелСЭ творча выкарысталі вопыт лепшых энцыклапедычных выданняў, метадычныя прынцыпы адбору, апрацоўкі і сістэматызацыі матэрыялаў. Звесткі па ўсіх пытаннях падаюцца ў цеснай сувязі з Беларуссю — з яе прыродай, эканомікай, навукай, гісторыяй, культурай, мастацтвам. Бел. нац. тэматыка ў БелСЭ складае каля 40%. У выданні змешчана каля 12 тыс. ілюстрацый і 672 карты. У напісанні артыкулаў для БелСЭ прынялі ўдзел больш за 5 тыс. аўтараў, з іх больш як 90% навукоўцы Беларусі. Групе стваральнікаў БелСЭ прысуджана Дзярж. прэмія Беларусі 1976. У 1978 дапрацаваныя матэрыялы 12-га тома выдадзены на рус. мове асобнай кнігай «Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка».
Літ.: Грыцкевіч А., Мальдзіс А. Свята беларускай культуры // Полымя. 1975. № 12. І.П.Хаўратовіч. с. 426
БЕЛАРУ́СКАЯ САМААХО́ВА , глядзі Беларускі корпус самааховы. с. 426
БЕЛАРУ́СКАЯ САНА́ЦЫЯ , неафіцыйная назва групы бел. дзеячаў у Зах. Беларусі. Створана ў сярэдзіне 1929. Лідэры А.Луцкевіч, Р.Астроўскі, Я.Станкевіч, Ф.Акінчыц. Друкаваны орган — газ. «Наперад». Была выразнікам той часткі крыла нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, што ва ўмовах узмацнення рэпрэсій польскіх улад, а таксама рэпрэсіўнай палітыкі бальшавікоў у БССР адзіна магчымым шляхам культ.-нац. развіцця лічыла пошук кампрамісаў з «санацыйным» урадам Ю.Пілсудскага, не выключаючы парламенцкіх сродкаў барацьбы. За гэта сярод бел. грамадскасці, што арыентавалася на КПЗБ і Камінтэрн, група атрымала назву «санацыя» (лац. sanatio аздараўленне). Пад арганізац. кіраўніцтвам групы знаходзіліся Т-ва бел. асветы, Бел. навук. т-ва, Бел. дабрачыннае т-ва, Бел. студэнцкі саюз, інш. культ.-асв. і дабрачынныя арг-цыі і суполкі. Адсутнасць адзінства і рознагалоссі сярод лідэраў групы, а таксама імкненні польскіх улад унесці разлад у яе дзейнасць прывялі да канчатковага расколу Беларускай санацыі ў 1934. У.Ф.Ладысеў. с. 426
БЕЛАРУ́СКАЯ САЦЫЯЛАГІ́ЧНАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ , добраахвотная навукова-грамадская арг-цыя, якая аб’ядноўвае вучоных і спецыялістаў, што працуюць у галіне сацыялогіі. Створана ў 1994, з’яўляецца правапераемніцай Бел. аддзялення Сав. сацыялагічнай асацыяцыі. Асн. задачы: павышэнне прафес. ўзроўню членаў асацыяцыі, пашырэнне сацыялагічных ведаў; садзейнічанне развіццю сацыялагічнай навукі, павышэнню абгрунтаванасці і дзейнасці яе рэкамендацый; выяўленне прыярытэтных кірункаў сац.-эканам., паліт. і культ. развіцця Беларусі і асобных яе рэгіёнаў; развіццё навук. сувязяў і супрацоўніцтва з сацыёлагамі інш. краін і міжнар. навук. арг-цыямі; арганізацыя і правядзенне навук. кангрэсаў, канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў; выдавецкая дзейнасць. У рамках Беларускай сацыялагічнай асацыяцыі вядзецца экспертна-кансультацыйная дзейнасць па пытаннях сацыялогіі, праводзяцца сацыялагічныя экспертызы паліт., прававых, эканам., тэхн. і інш. праектаў. Разам з інш. навук. ўстановамі і арг-цыямі выдала манаграфіі А.В.Рубанава «Сацыяльны суб’ект: матывы і дзейнасць» (1994), Г.М.Сакаловай «Эканамічная сацыялогія», Я.М.Бабосава «Катастрофы: сацыялагічны аналіз» (1995) і інш.
В.А.Кліменка. с. 426
БЕЛАРУ́СКАЯ САЦЫЯ́Л-ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЯ ГРАМАДА́ (БСДГ), Грамада, партыя сацыял-дэмакр. кірунку. Створана ў сак. 1991. Працягвае традыцыі Беларускай сацыялістычнай грамады і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Кіруючы орган паміж з’ездамі — цэнтр. рада. БСДГ заяўляе, што яна левацэнтрысцкая партыя парламенцкага тыпу, якая лічыць прыярытэтнымі кірункамі сваёй дзейнасці прапаганду і абарону агульначалавечых каштоўнасцяў, ідэалаў сацыял-дэмакратыі, сац. абарону чалавека працы. Мэта яе дзейнасці — пабудова незалежнай дэмакратычнай, прававой і сац. бел. дзяржавы як раўнапраўнага суб’екта еўрап. і сусв. супольнасці. Філіі і суполкі БСДГ дзейнічаюць ва ўсіх абл. цэнтрах і многіх гарадах Беларусі. с. 426
БЕЛАРУ́СКАЯ САЦЫЯ́Л-ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЯ ПА́РТЫЯ (БСДП), эсдэкі, палітычная партыя на Беларусі ў 1918—24. Яе папярэдніцай была Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ), якая ўяўляла сабой блок народнікаў і марксістаў. У 1915 на тэр. Беларусі, акупіраванай герм. войскамі, марксісты (І. і А.Луцкевічы, Цётка і інш.) выйшлі з БСГ і ўтварылі Беларускую сацыял-дэмакратычную работніцкую групу (БСДРГ). Пасля расколу БСГ (крас. 1918) бел. марксісты, якія дзейнічалі ва ўсх. Беларусі, аб’ядналіся з БСДРГ і ўтварылі з ёю БСДП. Актыўнымі дзеячамі партыі былі В.Л.Іваноўскі, І.І.Краскоўскі, Луцкевічы, Я.Ю.Лёсік, С.А.Рак-Міхайлоўскі, А.А.Смоліч, Б.А.Тарашкевіч, Асн. прынцыпы БСДП: свабода, роўнасць, братэрства, дэмакратыя, прававая дзяржава. Сац. база: кваліфікаваныя рабочыя, адукаваныя сяляне, рамеснікі, інтэлігенцыя. Праект праграмы БСДП складзены ў 1919 Смолічам. Партыя стаяла за нацыяналізацыю зямлі і перадачу яе сялянам, за развіццё кааперацыі ў вёсцы. Лічыла, што для сацыялізацыі прам-сці на Беларусі яшчэ не наспелі ўмовы, што неадкладная сацыялізацыя прывядзе да «бюракратычнага сацыялізму» і эканам. катастрофы. Прапаноўвала ўвесці ўсеаг., роўнае і прамое выбарчае права з тайным галасаваннем, забяспечыць свабоду слова, друку, партый, арг-цый, сумлення, недатыкальнасць асобы і жылля, аддзяленне царквы ад дзяржавы. Выступала за незалежнасць Беларусі як дэмакр. рэспублікі. У БССР дзейнасць партыі спынена арыштам яе актывістаў у сак. 1921. У Зах. Беларусі БСДП была ў апазіцыі да польск. ўрада. Прытрымлівалася легальных, парламенцкіх формаў барацьбы. У 1922 з БСДП вылучылася левае крыло — Беларуская партыя незалежных сацыялістаў на чале з Рак-Міхайлоўскім. А.М.Сідарэвіч. с. 426
БЕЛАРУ́СКАЯ САЦЫЯ́Л-ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЯ РАБО́ТНІЦКАЯ ГРУ́ПА (БСДРГ), палітычная арг-цыя, якая дзейнічала ў 1915—18 на тэр. Беларусі, акупіраванай герм. войскамі ў 1-ю сусв. вайну. Утварылася ў выніку разыходжанняў па пытаннях тактыкі і нац.-дзярж. будаўніцтва паміж дзеячамі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ) — марксістамі і народнікамі. Марксісты (І.І. і А.І.Луцкевічы, Цётка і інш.) заснавалі БСДРГ. Група рабіла стаўку на работу ў масах, арганізоўвала прафсаюзы, кааператывы і інш. арг-цыі, мела ў іх сваіх прадстаўнікоў. Удзельнічала ў стварэнні Беларускага народнага камітэта ў Вільні. У вер. 1917 выказалася за стварэнне Бел.-Літ. дзяржавы з аўтаномнымі Беларуссю і Літвой, за ўключэнне ў гэту дзяржаву ўсіх бел. зямель, за прызнанне раўнапраўя ўсіх народаў у ёй, забеспячэнне «ўрадавага» статуса мясц. мовам і школьнае навучанне на роднай мове. Пасля абвяшчэння ў снеж. 1917 Літ. рэспублікі група стала на незалежніцкія пазіцыі. Падтрымала стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасля расколу БСГ (крас. 1918) БСДРГ аб’ядналася з марксістамі, якія пакінулі БСГ, і ўтварыла з імі Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю.
А.М.Сідарэвіч. с. 427
БЕЛАРУ́СКАЯ САЦЫЯ́Л-ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЯ РАБО́ЧАЯ ПА́РТЫЯ (БСДРП), арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існавала з восені 1917 да крас. 1918. Створана ў Петраградзе на аснове Нарвенскай арг-цыі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), налічвала каля 700 чл. — рабочых і маракоў Балт. флоту. У выканаўчы камітэт уваходзілі А.Р.Чарвякоў, І.В.Лагун, Ю.У.Памецка, У.В.Скарынка, А.Х.Усціловіч (Усціновіч) і інш. Вяла паліт. і культ.-асв. работу сярод беларусаў у Петраградзе і яго ваколіцах. Члены БСДРП бралі ўдзел у Кастр. узбр. паўстанні, у рабоце Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. У студз. 1918 БСДРП удзельнічала ў стварэнні Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома), яго камісарам прызначаны А.Р.Чарвякоў. У крас. 1918 на аснове БСДРП створана бел. секцыя РКП(б) пры Пецяргофскім райкоме РКП(б). В.У.Скалабан. с. 427
БЕЛАРУ́СКАЯ САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЯ ГРАМАДА́ (БСГ), нацыянальная партыя леванародніцкага кірунку. Створана ў канцы 1902 пад назвай Бел. рэв. грамада (БРГ) на аснове гурткоў бел. студэнцкай і вучнёўскай моладзі ў Мінску, Вільні, Пецярбургу. Стваральнікі і кіраўнікі: браты І.I. і А.Луцкевічы, А.Пашкевіч (Цётка), А.Бурбіс, К.Кастравіцкі (Карусь Каганец), В.Іваноўскі і інш. На 1 -м з’ездзе (Вільня, 1903) БРГ прыняла праграму, у якой характарызавала сябе як арганізацыю «беларускага працавітага народа». Сваёй канчатковай мэтай абвясціла знішчэнне капіталіст. ладу і пераход у грамадскую ўласнасць зямлі, сродкаў вытв-сці, бліжэйшай задачай — звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі. У нац. пытанні формай забеспячэння нац. свабоды прызнавала незалежную дэмакр. рэспубліку. Выступала за прамое, агульнае, роўнае выбарчае права з тайным галасаваннем, нар. заканадаўства, раўнапраўе ўсіх людзей незалежна ад полу, нацыянальнасці і веравызнання, свабоду слова, друку, сходаў, забастовак, 8-гадзінны рабочы дзень, бясплатную мед. дапамогу. У агр. пытанні праграма прадугледжвала скасаванне прыватнай зямельнай уласнасці, абвяшчала права кожнага чалавека на апрацоўку зямлі сваімі рукамі. У праграме спалучаўся рэв. дэмакратызм з народніцкім (сялянскім) сацыялізмам. Дакладны час перайменавання БРГ у БСГ не высветлены (па адных звестках у 1903, па другіх — у 1906). У 1903—04 БСГ узаемадзейнічала з Польскай партыяй сацыялістычнай (ППС), Партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР), Літоўскай с.-д. партыяй, выдавала разам з імі нелегальную л-ру. З канца 1905 у Мінску дзейнічала падп. друкарня БСГ. На 2-м з’ездзе (студз. 1906, Мінск) прынята новая праграма партыі. У ёй канчатковай мэтай БСГ абвясціла замену капіталіст. ладу сацыялістычным, бліжэйшай задачай — звяржэнне самадзяржаўя і ўтварэнне Расійскай федэратыўнай дэмакр. рэспублікі з свабодным самавызначэннем і культ.-нац. аўтаноміяй народнасцяў. Для Беларусі яна патрабавала аўтаноміі з мясц. сеймам у Вільні. У агр. пытанні патрабавала адчужэння памешчыцкай зямлі і надзялення сялян зямлёю на правах пажыццёвай арэнды. Ажыццяўленне ўсіх паліт. і сац. пераўтварэнняў з’езд звязваў са скліканнем Устаноўчага сейма Беларусі.
Першым друкаваным органам БСГ і першым легальным перыяд. выданнем на бел. мове стала газ. «Наша доля» (1-ы нумар выйшаў 14.9.1906). Газета мела рэв.-дэмакр. характар, таму з 6 яе нумароў 5 былі канфіскаваны, а № 7 забаронены і раскіданы ў наборы. У ліст. 1906 БСГ пачала выдаваць новую легальную газету на бел. мове «Наша ніва». Асн. аб’ектам дзейнасці БСГ было бел. сялянства. Яе ўплыў на гар. рабочых, за выключэннем Мінска і Вільні, быў нязначны. У рэвалюцыю 1905—07 БСГ дзейнічала сярод сялян і сельскіх рабочых у паветах Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губ., арганізавала шэраг паліт. сходак і мітынгаў у вёсках, удзельнічала ў правядзенні сял. забастовак. Ва ўмовах наступу рэакцыі нелегальная дзейнасць грамады спынена. З 2-й пал. 1907 лідэры БСГ засяродзілі сваю дзейнасць на выданні газ. «Наша ніва», якая стала ідэолагам і арганізатарам бел. нац.-культ. руху, разгарнула на сваіх старонках прапаганду нац. свядомасці, ідэі нац.-культ. адзінства беларусаў, дамагалася прызнання самастойнасці бел. нацыі, змагалася за ўвядзенне бел. мовы ў школе, царкве і касцёле. У 1-ю сусв. вайну на акупіраванай немцамі тэр. дзейнічала створаная членамі БСГ Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група. На неакупіраванай тэр. БСГ аднавіла дзейнасць пасля Лют. рэвалюцыі 1917. Яе паліт. курс у новай гіст. сітуацыі адлюстроўваў інтарэсы і настроі сярэдніх слаёў насельніцтва, якія былі зацікаўлены ў ажыццяўленні дэмакр. пераўтварэнняў. Канферэнцыя БСГ (сак. 1917, Мінск) выступіла ў падтрымку Часовага ўрада, выставіла патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыўнай Рас. рэспублікі, выказалася за агульнанародную ўласнасць на зямлю, 8-гадзінны рабочы дзень. У сак. 1917 прадстаўнікі БСГ удзельнічалі ў рабоце з'езда беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску, атрымалі 10 месцаў у Беларускім нацыянальным камітэце. Грамада пашырыла свой уплыў сярод інтэлігенцыі, сялян, гараджан, бежанцаў, ваеннаслужачых, рабочых; яе арганізацыі ўзніклі ў Мінску, Бабруйску, Слуцку, Віцебску, Гомелі, Петраградзе, Маскве і інш. Да сярэдзіны 1917 БСГ налічвала каля 5 тыс. членаў і спачуваючых, у маі—чэрв. 1917 выдавала газ. «Грамада», мела прадстаўнікоў у Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў і гар. думах Мінска, Петраграда, Бабруйска. У чэрв. 1917 канферэнцыя БСГ выбрала часовы ЦК, у які ўвайшлі П.Бадунова, А.Бурбіс, Я.Варонка, К.Душэўскі, З.Жылуновіч, У.Ігнатоўскі, Я.Колас, А.Смоліч. БСГ была ініцыятарам склікання ў ліп. 1917 з’езда беларускіх арганізацый і партый, займала кіруючае становішча ў Цэнтральнай радзе беларускіх арганізацый, Вялікай беларускай радзе, актыўна ўдзельнічала ў скліканні Усебеларускага з'езда 1917. У кастр. 1917 БСГ налічвала каля 10 тыс. членаў. Аднак у ёй нарасталі ўнутр. супярэчнасці паміж прыхільнікамі рэфармісцкага шляху і тымі, хто быў гатовы перайсці на леварадыкальныя пазіцыі, блізкія да бальшавіцкіх. У вер. 1917 частка левага крыла БСГ вылучылася і ўтварыла арганізацыю бальшавіцкага кірунку — Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю. У пач. 1918 адбыўся раскол БСГ. Прыхільнікі стварэння самастойнай бел. дзяржавы прынялі ўдзел у абвяшчэнні Беларускай Народнай Рэспублікі. Петраградская і Маскоўская арг-цыі сталі на шлях утварэння бел. дзяржаўнасці на савецкай аснове. Да лета 1918 БСГ распалася на Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў і Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў. Выхадцы з левага крыла БСГ удзельнічалі ў рабоце Беларускага нацыянальнага камісарыята, некаторыя ўступілі ў беларускія секцыі РКП(б). На пач. 1919 у Вільні пэўны час дзейнічала Левая фракцыя Бел. сацыяліст. грамады. Пераемніцай традыцый БСГ з 1991 стала Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада.
Літ.: Турук Ф. Белорусское движение: Очерк истории нац. и рев. движения белорусов. М., 1921 (репр. изд. Мн., 1994); Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903—1928): Успаміны аб працы першых бел. паліт. арг.: Бел. рэв. грамада, Бел. сац. грамада. Вільня, 1928; Тое ж. Мн., 1991.
М.В.Біч, С.С.Рудовіч. с. 427
БЕЛАРУ́СКАЯ САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЯ ПА́РТЫЯ (БСП), палітычная партыя сацыяліст. кірунку. Створана ў ліп. 1994. Кіруючы орган паміж з’ездамі — паліт. камітэт. Асн. мэта — фарміраванне дэмакр. грамадства сацыяліст. арыентацыі са шматукладнай эканомікай, у якім вышэйшая каштоўнасць — чалавек і яго дабрабыт, дзе дзяржавай будуць рэальна забяспечаны правы, свабоды і сац. гарантыі кожнага грамадзяніна. Сац. база БСП — грамадзяне Рэспублікі Беларусь, крыніцай даходу якіх з’яўляецца ўласная праца, усе, хто ствараў і стварае матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці. Найбольшыя арг-цыі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Баранавічах, Бабруйску. с. 428
БЕЛАРУ́СКАЯ САЦЫЯ́ЛЬНА-СПАРТЫ́ЎНАЯ ПА́РТЫЯ (БССП), палітычная партыя дэмакр. кірунку. Створана ў ліст. 1994. Кіруючы орган паміж з’ездамі — савет партыі. Асн. мэты — аб’яднанне прагрэс. сіл Беларусі для сац. абароны ўсіх пластоў насельніцтва пры пераходзе да рыначных адносін, рэфармаванне Беларусі ў дэмакр., эканамічна моцную, незалежную і гуманную дзяржаву праз удасканаленне грамадскіх формаў і адносін. Выступае за ўкараненне альтэрнатыўных формаў адукацыі і фіз. выхавання, адраджэнне нац. культуры, рэалізацыю законаў аб моладзі і спорце, прыярытэтнае фінансаванне аховы здароўя, спорту, асветы, змену сістэмы падаткаабкладання і інш. с. 428
БЕЛАРУ́СКАЯ СЕ́КЦЫЯ ПРЫ АДЭ́СКІМ ГУБЕ́РНСКІМ АДДЗЕ́ЛЕ НАРО́ДНАЙ АСВЕ́ТЫ . Існавала ў 1918— 23(?). Займалася культ.-асв. дзейнасцю сярод беларусаў-бежанцаў 1-й сусв. вайны ў Адэсе (у 1922 іх было там каля 20 тыс. чал.). Пад кіраўніцтвам секцыі ў 1922 працавалі 6 бел. школ, у т. л. 2 школы-камуны (400 вучняў). Арганізавала і кіравала бел. дзіцячым прытулкам (1919—22), дзіцячым тэатрам і хорам. З 1921 супрацоўнічала з Беларускім цэнтральным бюро пры Народным камісарыяце асветы РСФСР. У секцыі працаваў С.Некрашэвіч, ёй дапамагалі А.Баліцкі, А.Ільючонак, Л.Рытар і інш. с. 428
БЕЛАРУ́СКАЯ СЕ́КЦЫЯ ПРЫ ВІ́ЦЕБСКІМ ГУБЕ́РНСКІМ АДДЗЕ́ЛЕ НАРО́ДНАЙ АСВЕ́ТЫ . Існавала з 29.10.1921 да вясны 1924. Падпарадкоўвалася Беларускаму цэнтральнаму бюро пры Народным камісарыяце асветы РСФСР у Маскве. Задачы: арганізацыя на тэр. Віцебскай губ. сеткі нац. школ і культ.-асв. устаноў для бел. насельніцтва. Арганізавала бел. тэатр і хор у Віцебску і Полацку, дзіцячую тэатр. трупу ў Полацку. Садзейнічала ўвядзенню ў навуч. план Віцебскага пед. ін-та ў 1923/24 навуч. г. курса беларусазнаўства. Супрацьдзеянне парт. і сав. кіраўніцтва, адмова ў фінансаванні прывялі да фактычнага спынення дзейнасці секцыі. Скасавана ў сувязі з далучэннем Віцебскай губ. да БССР. Ю.Р.Васілеўскі. с. 428
БЕЛАРУ́СКАЯ СЕ́КЦЫЯ ПРЫ ГО́МЕЛЬСКІМ ГУБЕ́РНСКІМ АДДЗЕ́ЛЕ НАРО́ДНАЙ АСВЕ́ТЫ . Існавала ў 1921—27. Падпарадкоўвалася Беларускаму цэнтральнаму бюро пры Народным камісарыяце асветы РСФСР у Маскве. Задачы: арганізацыя і забеспячэнне вучэбнай л-рай школ і культ.-асв. устаноў для бел. насельніцтва Гомельскай губ., падрыхтоўка настаўніцкіх кадраў. У студз. 1922 секцыя была скасавана губ. ўладамі, у 1923 адноўлена Наркаматам асветы РСФСР. З лета 1923 пад кіраўніцтвам секцыі працавала 6 бел. школ, з вясны 1926 ёй падначалена 96 бел. школ розных ступеняў, 75 пунктаў па ліквідацыі непісьменнасці, 5 хат-чытальняў. Супрацоўнікі секцыі арганізавалі бел. хары і драм. трупы ў Гомелі і Магілёве. У маі 1926 секцыя правяла губ. канферэнцыю настаўнікаў-беларусаў, на якой абмеркаваны пытанні развіцця школьнай сеткі і пашырэння беларусізацыі на Гомельшчыне. Супрацоўнічала з Гомельскай філіяй літ. аб’яднання «Маладняк». Спыніла дзейнасць у сувязі з далучэннем Гомельскай губ. да БССР. с. 428
БЕЛАРУ́СКАЯ СЕ́КЦЫЯ ПРЫ СМАЛЕ́НСКІМ ГУБЕ́РНСКІМ АДДЗЕ́ЛЕ НАРО́ДНАЙ АСВЕ́ТЫ . Існавала ў 1922—23 і 1925—27. Падпарадкоўвалася Беларускаму цэнтральнаму бюро пры Народным камісарыяце асветы РСФСР у Маскве і Савету па асвеце народаў нярус. мовы (Саўнацмен) пры Смаленскім губ. аддзеле нар. асветы. Супрацоўнічала з Беларускім студэнцкім зямляцтвам у Смаленску. Задачы: арганізацыя ў Смаленскай губ. нац. школ, клубаў, інш. культ.-асв. устаноў для бел. насельніцтва. У чэрв. 1923 скасавана. Адноўлена ў 1925. У 1925/26 навуч. г. адкрыты 2 бел. школы і 2 пункты па ліквідацыі непісьменнасці. З 1926/27 навуч. г. пад кіраўніцтвам секцыі ў Руднянскім, Рослаўскім і інш. паветах працавала 21 бел. школа (652 вучні) і гурткі па вывучэнні бел. мовы; у 1927/28 навуч. г. — 37 школ. Да канца 1927 у сувязі з адсутнасцю сродкаў скасаваны ўсе нац. секцыі, у тым ліку беларуская. Функцыі нац. секцый і кіраўніцтва нац. школамі перададзены інспектару па справах нац. меншасцяў губ. аддзела нар. асветы. Ю.Р.Васілеўскі. с. 428
БЕЛАРУ́СКАЯ СЕ́КЦЫЯ СТУДЭ́НТАЎ ГО́РАЦКАГА СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАГА ІНСТЫТУ́ТА . Існавала з сак. 1917 да вясны 1924 у Горках (цяпер у Магілёўскай вобл.); да аднаўлення ў 1919 Горацкага земляробчага ін-та наз. Бел. секцыя вучняў горацкіх с.-г. школ. Мела на мэце «пашыраць свядомасць паміж беларусамі, знаёміць з літаратурай, тэатр. творамі, гісторыяй, культ. і эканам. становішчам Беларусі і дапамагаць бел. нац. руху захопліваць шырэйшыя нар. праслоі». Ініцыятары стварэння Г.Гарэцкі, С.Журык, Я.Чарняўскі. Пры секцыі заснаваны аддзелы: гіст.-эканам., літ., тэатр., муз., чыстага мастацтва. Члены тэатр. аддзела інсцэніравалі паэму «Тарас на Парнасе», ставілі п’есы У.Галубка, В.Дуніна-Марцінкевіча, Я.Купалы і інш. У 1918 распрацоўвала бел. тэрміналогію па сельскай гаспадарцы, выдала лістоўку для сялян «Як чытаць па-беларуску». У 1923 падрыхтавала план-сетку па пераводзе некаторых школ Горацкага пав. Смаленскай губ. на бел. мову навучання. Спыніла існаванне пасля далучэння Горацкага пав. да БССР. с. 428
БЕЛАРУ́СКАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАЯ АКАДЭ́МІЯ (БСГА). Засн. паводле ўказа Сената ад 24.4.1836, адкрыта ў 1840 у маёнтку Горы-Горкі (каля Горак Магілёўскай губ.) пад наз. Горы-Горацкая земляробчая школа, з 1848 — Горы-Горацкі земляробчы інстытут. У 1925 да яго далучаны Бел. ін-т сельскай і лясной гаспадаркі (засн. ў Мінску ў 1922) і створана Бел. с.-г. акадэмія. У 1931 акадэмія падзелена на 11 галіновых ін-таў. У 1933 яны зноў аб’яднаны ў адну ВНУ — Беларускі с.-г. ін-т (у Горках). У 1948 перайменаваны ў БСГА. У 1994/95 навуч. г. ф-ты: агранамічны, зоаінжынерны, землеўпарадкавання, механізацыі сельскай гаспадаркі, меліярацыі і воднай гаспадаркі, эканамічны, бухгалтарскага ўліку, павышэння кваліфікацыі. Створаны новыя кірункі навук. даследаванняў: біятэхналогія ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі, с.-г. экалогія. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1947, дактарантура з 1990. Мае н.-д. лабараторыі, выліч. цэнтр, доследную станцыю, кансультацыйныя пункты, друкарню, конна-спарт. школу. с. 429
БЕЛАРУ́СКАЯ СПЕ́ЎНА-ДРАМАТЫ́ЧНАЯ МАЙСТРО́ЎНЯ , Беларуская майстроўня, маладзёжнае творчае згуртаванне ў 1979—84 у Мінску. Створана студэнтамі БДУ і Бел. тэатр.-маст. ін-та, пазней да яе далучыліся студэнты інш. ВНУ, аспіранты, школьная і рабочая моладзь Мінска. Мэта — адраджэнне ў гарадскім асяроддзі бел. нар. абраднасці, святаў. Удзельнікі майстроўні вывучалі нар. песні, ладзілі святы Калядаў, гукання вясны, Купалля ў Мінску, Заслаўі, Вязынцы, праводзілі дабрачынныя акцыі, выступалі з канцэртамі, лекцыямі, гутаркамі. Майстроўня спалучала спеўна-фалькл. дзейнасць з культ.-асв. і палітычнай; адраджэнне бел. нар. культуры разглядала як аптымальную форму выхавання нац. свядомасці. У 1983 пры майстроўні створана Т-ва бел. школы, якое вяло агітацыю за стварэнне беларускамоўных дзіцячых садкоў, школ. Новай формай дзейнасці сталі талокі на рэстаўрацыйных аб’ектах у Траецкім прадмесці Мінска, на археал. раскопках. Спыніла дзейнасць у 1984 з-за канфліктаў з уладамі. Пераемнікі — Маладзёжны клуб імя У.Караткевіча (1985—86) і клуб «Талака» (з 1987).
В.Вячорка. с. 429
«БЕЛАРУ́СКАЯ СПРА́ВА» , газета Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Выдавалася ў Вільні з 9.4 да 31.7.1926 на бел. мове два разы на тыдзень. Замяніла забароненую ўладамі газету «Беларуская ніва». Была разлічана на сялян і рабочых Зах. Беларусі, на актыў БСРГ. Прапагандавала ідэі нац.-вызв. барацьбы, арганізац. формы грамадскага руху, асвятляла развіццё бел. культуры і асветы ў Зах. Беларусі і БССР, расказвала пра эканам. і паліт. становішча ў БССР, міжнар. жыццё. Змяшчала матэрыялы пра дзейнасць ТБШ, творы зах.-бел. пісьменнікаў. Выйшла 29 нумароў, 11 канфіскаваны. Забаронена ўладамі. З чэрв. 1926 БСРГ выдавала газету «Народная справа».
С.В.Говін. с. 429
«БЕЛАРУ́СКАЯ ССР. КАРО́ТКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕ́ДЫЯ» (КБелСЭ). Выдадзена ў Мінску ў 1978—81 на бел. і ў 1979—82 на рус. мовах у 5 тамах. Першае на Беларусі шматтомнае рэгіянальнае энцыклапедычнае выданне, цалкам прысвечанае бел. тэматыцы.
Уключае 15 700 энцыклапедычных артыкулаў. У 1-м томе даюцца звесткі пра гісторыю, грамадскі і дзярж. лад Беларусі, у тым ліку пра яе адм.-тэр. падзел, населеныя пункты, міжнар. сувязі і інш. У 2-м томе — артыкулы пра прыроду і эканоміку Беларусі, гісторыю нар. гаспадаркі, найноўшыя кірункі бел. прам-сці і с.-г. вытв-сці. 3-і том змяшчае матэрыялы пра навуку і навук. ўстановы, тэхніку і тэхналогіі, нар. асвету і культ.-асв. ўстановы рэспублікі, друк, тэлебачанне, радыёвяшчанне, ахову здароўя, фізкультуру і спорт. У 4-м томе інфармацыя пра насельніцтва, яго побыт, мову, літаратуру, мастацтва, архітэктуру. 5-ы том — біягр. даведнік: персаналіі бел. дзярж. і грамадскіх дзеячаў, герояў вайны і працы, вядомых вучоных, пісьменнікаў, мастакоў, скульптараў, спартсменаў і інш.
В.К.Шчэрбін. с. 429
БЕЛАРУ́СКАЯ СТУ́ДЫЯ пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе. Існавала ў 1933—37. Мела на мэце падрыхтоўку бел. акцёрскіх кадраў. Вядучыя педагогі — рэжысёры і акцёры Ленінградскага акад. т-ра драмы. Маст. кіраўнік — акцёр і педагог Б.Жукоўскі. Студыю скончылі 19 чалавек, якія папоўнілі калектыў рэарганізаванага Тэатра юнага гледача БССР. У час вучобы падрыхтаваны спектаклі: «Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага (у жн. 1936 паказаны ў Мінску і Віцебску), «Глыбокая правінцыя» М.Святлова, «Рэвізор» М.Гогаля (ІІІ акт), «На дне» (ІІ акт) і «Варвары» М.Горкага, «Банкір» А.Карнейчука. с. 429
БЕЛАРУ́СКАЯ СТУ́ДЫЯ О́ПЕРЫ І БАЛЕ́ТА . Існавала з кастр. 1930 да мая 1933 у Мінску. Створана на базе вышэйшага опернага класа Бел. муз. тэхнікума з мэтай падрыхтаваць адкрыццё на Беларусі т-ра оперы і балета. Кіраўнікі: дырыжор І.Гітгарц, балетмайстар Л.Крамарэўскі, хормайстар і гал. канцэртмайстар Г.Пятроў, рэжысёр-асістэнт В.Барысевіч, вакальны кансультант і педагог А.Баначыч. Пастаўлены оперы «Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава (рэж. У.Тазаўроўскі), «Кармэн» Ж.Бізэ (рэж. Б.Норд), балет «Чырвоны мак» Р.Гліэра (усе на сцэне БДТ-1). Рэарганізавана ў сталы тэатр (гл. Дзяржаўны тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь).
Сярод студыйцаў: спевакі Л.Александроўская, І.Балоцін, Т.Каліноўская (Баначыч), М.Гульман, М.Дзянісаў, С.Друкер, А.Зайцава, В.Каліноўскі, Д.Кроз, М.Пігулеўскі, К.Пуроўскі, М.Русін, К.Саліна, Дз.Салохін; танцоры Я.Вяпрынскі, С.Дрэчын, К.Калітоўская, Л.Крамарэўская, Н.Фінская, Г.Шчолкіна.
Літ.: Смольский Б.С. Белорусский музыкальный театр. Мн., 1963.
Б.С.Смольскі. с. 429
БЕЛАРУ́СКАЯ СЯЛЯ́НСКА-РАБО́ТНІЦКАЯ ГРАМАДА́ (БСРГ), масавая легальная рэв.-дэмакр. нац.-вызв. арг-цыя працоўных Зах. Беларусі ў 1925—27. Арганізавана ва ўмовах сац. і нац. прыгнёту з мэтай вызвалення Зах. Беларусі з-пад улады Польшчы. Дзейнасць БСРГ узначальваў ЦК. Старшыня ЦК Б.А.Тарашкевіч, нам. старшыні С.А.Рак-Міхайлоўскі, чл. П.П. Валошын і П.В.Мятла; кіраўнік Цэнтр. сакратарыята БСРГ М.Т.Бурсевіч, нам. сакратара В.Макоўскі, паліт. рэдактар газет Я.С.Бабровіч. Праграма БСРГ (прынята 12.5.1926) змяшчала асн. дэмакр. і асобныя сацыяліст. патрабаванні: самавызначэнне Зах. Беларусі і аб’яднанне ўсіх бел. зямель у рэспубліку сялян і рабочых (уз’яднанне з БССР); стварэнне сял.-рабочага ўрада; устанаўленне дэмакр. свабод; канфіскацыя памешчыцкіх і царк. зямель, пераход іх ва ўласнасць дзяржавы і падзел без выкупу паміж малазямельнымі сялянамі і парабкамі; скасаванне асадніцтва; устанаўленне 8-гадзіннага рабочага дня; увядзенне рабочага кантролю ў вытворчасці, развіццё спажывецкай, вытв. і крэдытнай кааперацыі; нац. роўнасць і навучанне на роднай мове; свабода сумлення і інш. Гал. сродкам сац. і нац. вызвалення працоўных БСРГ лічыла адкрытую барацьбу нар. мас з эксплуататарамі на аснове саюзу рабочага класа і прац. сялянства. БСРГ супрацоўнічала з рэв.-дэмакр. партыяй польскіх сялян (гл. Незалежная сялянская партыя), укр. рэв.-дэмакр. арг-цыяй «Сельроб». 24.6.1925 дэпутаты польск. сейма Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі, Валошын і Мятла выйшлі з бел. нац. фракцыі сейма (гл. Беларускі пасольскі клуб) і стварылі пасольскі клуб БСРГ. Карыстаючыся дэпутацкай недатыкальнасцю, яны разгарнулі актыўную дзейнасць па стварэнні масавай арг-цыі працоўных для барацьбы супраць сац. і нац. прыгнёту. У студз. 1927 больш за 2 тыс. гурткоў БСРГ аб’ядноўвалі каля 120 тыс. членаў. Дзейнічала 18 павятовых к-таў БСРГ. ЦК БСРГ выдаваў газ. «Жыццё беларуса», «Беларуская ніва», «Беларуская справа», «Народная справа», «Наша справа», «Наш голас», «Наша воля», «Народны звон», сатыр. час. «Маланка». Пад уплывам грамады актывізавалі работу прагрэсіўная культ.-асв. арганізацыя Таварыства беларускай школы, бел. выдавецкае, навук. і дабрачыннае т-вы, Беларускі студэнцкі саюз. У выніку дзейнасці КПЗБ і грамады ў 1926 у Зах. Беларусі пачаўся ўздым масавага рэв. і нац.-вызв. руху, у якім у канцы1926 — пач. 1927 наспявалі элементы рэв. сітуацыі. 21.3.1927 БСРГ афіцыйна забаронена польскімі ўладамі. Больш за 400 яе кіраўнікоў і актывістаў аддадзены пад суд.
Літ.: Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада. Мн., 1928; Палуян У.А. Беларуская сялянска-рабочая грамада Мн., 1967.
У.А.Палуян. с. 430
БЕЛАРУ́СКАЯ СЯЛЯ́НСКАЯ ПА́РТЫЯ (БСП), палітычная партыя парламенцкага тыпу. Створана ў лют. 1991. Кіруючы орган паміж з’ездамі — цэнтр. рада. Мэта дзейнасці — абарона паліт. і сац. правоў, эканам. інтарэсаў сялянства Беларусі. Суполкі БСП створаны ў большасці раёнаў Беларусі. с. 430
БЕЛАРУ́СКАЯ ФІЛАРМО́НІЯ , Беларуская дзяржаўная філармонія. Створана ў 1937 у Мінску. Вядзе канцэртную, лекцыйную, муз.-асв. дзейнасць. У складзе філармоніі (1996): Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.Р.Шырмы, Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча, Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, ансамблі нар. музыкі «Свята», інструментальны «Кантабіле», вакальны «Камерата», філармонія для дзяцей і юнацтва (з 1992), аддзел камернай музыкі, тэатр пантамімы «Рух», вакальны гурт нар. песні «Купалінка», бел. паэтычны т-р аднаго акцёра «Зніч». У 1939 у самаст. арг-цыю вылучаны сектар эстрады «Белдзяржэстрада». Маст. кіраўнік Ю.Гільдзюк (з 1983).
Літ.: Загородний Г.Н. Белорусская государственная филармония. Мн., 1981. с. 430
«БЕЛАРУ́СКАЯ ХА́ТА» ў Латвіі, культурна-асветнае таварыства бел. інтэлігенцыі ў 1924—36. Асн. мэты: гуртаванне бел. меншасці ў Латвіі, далучэнне яе да лат. і адначасова развіццё бел. культуры. Мела аддзелы ў Дзвінску, Лібаве, Люцыне. Па ініцыятыве «Беларускай хаты» створаны прыватная бел. школа, дзярж. бел. 2-гадовыя настаўніцкія курсы з інтэрнатам, 2-я гар. 6-класная бел. школа, прыватная дадатковая вячэрняя школа для дарослых, драм. студыя «Таварыства беларускага тэатра» ў Рызе, бел. дзіцячы сад у Дзвінску, б-кі і гурткі.
У.М.Міхнюк. с. 430
«БЕЛАРУ́СКАЯ ХА́ТКА» ў Арле, таварыства бел. бежанцаў 1-й сусв. вайны. Існавала ў 1917—18. Аб’ядноўвала беларусаў — жыхароў Арла і наваколля. Асн. задачы: абарона правоў і інтарэсаў беларусаў, матэрыяльная дапамога, культ.-асв. дзейнасць, абарона ідэі аўтаноміі Беларусі ў яе этнагр. межах. Вяла рэгістрацыю бел. бежанцаў у Арле і Арлоўскай губ., займалася дабрачыннай дзейнасцю, праводзіла культ.-асв. мерапрыемствы. Кантактавала з Бел. радай у Мінску і падзяляла яе ідэі. У чэрв. 1918 наладзіла сувязь з Беларускім нацыянальным камісарыятам. Увосень 1918 не зарэгістравана як ідэалагічна варожая, пасля чаго спыніла дзейнасць.
Ю.Р.Васілеўскі. с. 430
«БЕЛАРУ́СКАЯ ХА́ТКА» ў Мінску, клуб бел. мастацкай інтэлігенцыі, які ў 1916—20 праводзіў культ.-асв. работу, прапагандаваў бел. тэатр. і муз. мастацтва, садзейнічаў стварэнню бел. дзярж. т-ра. Напачатку ў «Беларускай хатцы» наладжваліся вечарынкі (удзельнічалі У.Галубок, М.Багдановіч, З.Верас, У.Фальскі і інш.), на якіх чыталі творы бел. пісьменнікаў, спяваў хор. Потым тут працавалі Першае таварыства беларускай драмы і камедыі, тэатр. трупа пад кіраўніцтвам Ф.Аляхновіча, Мінскае таварыства працаўнікоў мастацтва, Драматычная секцыя Беларускай вучнёўскай грамады і інш. Дзейнасць клуба асвятлялася ў перыяд. друку (газ. «Вольная Беларусь», «Беларусь»). Спроба адрадзіць культ.-асв. дзейнасць клуба ў 1921 не падтрымана афіц. ўладамі.
Літ.: Рамановіч Я. «Беларуская хатка» // Горад і годы. Мн., 1967.
Ю.Р.Васілеўскі. с. 430
«БЕЛАРУ́СКАЯ ХА́ТКА» ў Петраградзе, беларускі культ.-асв. клуб у 1918 — пач. 1919. Створана Петраградскім аддзяленнем Бел. нац. камісарыята і Петраградскай бел. секцыяй РКП(б) [гл. ў арт. Беларускія секцыі РКП(б)]. Асн. ўвага аддавалася падрыхтоўцы кадраў для працы на Беларусі. У снеж. 1918 клуб аб’ядноўваў 207 чал.
В.У.Скалабан. с. 430
БЕЛАРУ́СКАЯ ХРЫСЦІЯ́НСКА-ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЯ ЗЛУ́ЧНАСЦЬ (БХДЗ), палітычная партыя. Утворана ў чэрв. 1991. Абвясціла сябе пераемніцай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Кіруючы орган — каардынацыйная рада. Асн. мэта БХДЗ — духоўна-маральнае, нац., паліт. і эканам. адраджэнне Беларусі на прынцыпах негвалтоўнасці, плюралізму, прыватнай уласнасці, хрысц. брацтва з усімі народамі. Злучнасцю ў 1991 адноўлена выданне газ. «Беларуская крыніца». с. 431
БЕЛАРУ́СКАЯ ХРЫСЦІЯ́НСКАЯ ДЭМАКРА́ТЫЯ (БХД), Беларускае нацыянальнае аб’яднанне (БНА), клерыкальная дэмакратычная бел. нац. партыя. Засн. ў маі 1917 у Петраградзе, дзейнічала на тэр. Зах. Беларусі да 1940. Да сярэдзіны 1920-х г. наз. Хрысціянская дэмакр. злучнасць (ХДЗ). Заснавальнікі і гал. ідэолагі БХД — бел. ксяндзы Ф.Абрантовіч, Л.Хвецка, А.Станкевіч, В.Гадлеўскі, Ф.Будзька, А.Зязюля (А.С.Астрамовіч), К.Сваяк (К.Стаповіч) і інш. Друкаваны орган — газ. «Беларуская крыніца». Заснаванне ХДЗ садзейнічала актывізацыі грамадска-паліт. дзейнасці каталіцкага духавенства непасрэдна на Беларусі. Як актыўны ўдзельнік Беларускага нацыянальнага камітэта, а потым і Вялікай беларускай рады ХДЗ-БХД падтрымлівала Часовы ўрад А .Ф.Керанскага, паступова заняла адмоўныя пазіцыі ў адносінах да сав. улады. На думку Станкевіча, «палітычны незалежны ідэал БХД лагічна выцякае з акта 25 сакавіка 1918 года, які абвясціў Беларусь незалежнай суверэннай дзяржавай». У аснову практычнай дзейнасці БХД была пакладзена тэорыя самабытнасці развіцця бел. нацыі, адмаўленне класавай барацьбы. Усе 5 праграм партыі, пачынаючы з 1920, адстойвалі асновы дэмакр. ладу, у тым ліку прыватную ўласнасць. З 2-й пал. 1920-х г. БХД узяла курс на пераўтварэнне партыі ў грамадска-паліт. арг-цыю на грунце агульнахрысц. ідэалогіі, што знайшло адлюстраванне ў 5-й праграме (1936) і змене назвы на БНА. Аднак змена назвы партыі не мяняла яе сутнасці, а павінна была падкрэсліць незалежнасць ад кліру і прэтэнзію на аднаасобнае паліт. прадстаўніцтва бел. народа. Гал. паліт. мэту бачыла ў тым, «каб у незалежнай Беларусі быў створаны такі грамадскі лад, які, абапіраючыся на працу, грамадскую роўнасць і справядлівасць, не дапускаючы эксплуатацыі адных другімі, забяспечваў бы палітычна-грамадскія, культурныя і эканамічныя патрэбы грамадзян». Выступала за самастойнасць бел. народа на ўсіх яго землях, перадачу зямлі ва ўласнасць і без выкупу беззямельным і малазямельным сялянам, абавязковасць вывучэння рэлігіі ў школах, супраць аддзялення царквы ад дзяржавы, «дыктатуры капіталізму, фашызму і камунізму» і інш. З мэтай пашырэння сац. базы партыі ў чэрв. 1926 у Вільні быў адкрыты Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры як філіял БХД. Кіраўнікі БХД-БНА адмоўна сустрэлі прапанову ЦК КПЗБ пра стварэнне адзінага фронту барацьбы супраць польскіх улад, аднак удзельнічалі ў сумесных акцыях барацьбы за школу на роднай мове. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР многія члены партыі былі рэпрэсіраваны. У.Ф.Ладысеў. с. 431
«БЕЛАРУ́СКАЯ ЦАРКВА́» , рэлігійна-гістарычны часопіс. Выдаваўся ў 1956—65 у Чыкага (ЗША) ратапрынтным спосабам на бел. мове з выкарыстаннем лацінкі і кірыліцы адначасова. Заснавальнік — бел. культ.-рэліг. цэнтр, які ў сярэдзіне 1950-х г. аб’яднаў бел. эміграцыю вакол царквы Хрыста Спаса (Збаўцы). Мэта дзейнасці — паліт. незалежнасць бел. дзяржавы, стварэнне незалежнай грэка-каталіцкай царквы (уніяцкай), барацьба супраць камуніст. ідэалогіі. У часопісе пераважалі артыкулы гіст. і рэліг. зместу. Аўтарам большасці з іх быў вядомы на эміграцыі гісторык В.Пануцэвіч. Змяшчаў таксама артыкулы гісторыкаў і мовазнаўцаў Беларусі, маст. творы рэліг. зместу і інш.
М.А.Матрунчык. с. 431
БЕЛАРУ́СКАЯ ЦАРКВА́ ЗА МЯЖО́Й , хрысціянскія царкоўна-адм. структуры, якія аб’ядноўваюць беларусаў-вернікаў у замежжы. Прадстаўлена Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквой за мяжой, Беларускай праваслаўнай царквой Паўночнай Амерыкі, Беларускімі каталіцкімі місіямі за мяжой, 2 бел. цэрквамі каталіцка-уніяцкага кірунку (св. Пятра і Паўла ў Лондане і Хрыста Спаса ў Чыкага). З ёй цесна звязана дзейнасць Беларускіх рэлігійных арганізацый за мяжой. с. 431
БЕЛАРУ́СКАЯ ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ РА́ДА (БЦР), дапаможны дарадчы орган, цэнтр. інстанцыя бел. адміністрацыі на акупіраванай тэр. Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Створаны ням. фашыстамі ў снеж. 1943 з Беларускай рады даверу пры ген. камісарыяце Беларусі. У БЦР уваходзілі 14 чал.: Р.Астроўскі (прэзідэнт), М.Шкялёнак (1-ы віцэ-прэзідэнт), Ю.Сабалеўскі (2-і віцэ-прэзідэнт), Ф.Кушаль (вайсковыя справы), С.Кандыбовіч (фінансы), А.Калубовіч (справы культуры), П.Свірыд (юрыд. і рэліг. справы), С.Калядка (лясная гаспадарка), С.Станкевіч (прафес. справы), А.Скурат (школьныя справы), П.Орса (сельская гаспадарка), Н.Абрамава, М.Ганько і інш., якія ўзначальвалі 13 адпаведных аддзелаў. Фармальна гітлераўцы перадалі БЦР кіраўніцтва школьнай справай, культурай, сац. апекай, Беларускай краёвай абаронай (БКА). Аднак на месцах адпаведныя аддзелы заставаліся пад кантролем ням. акруговых камісараў. У акругах арганізоўваліся намесніцтвы ці аддзелы БЦР. У падпарадкаванне БЦР акупанты перадалі раней створаныя арг-цыі: Беларускую народную самапомач, Беларускае навуковае таварыства, Саюз беларускай моладзі і інш. Члены БЦР памагалі гітлераўцам весці барацьбу супраць партызанаў, спрабавалі стварыць з бел. насельніцтва вайск. фарміраванні БКА. Дзейнасць БЦР фактычна была спынена на Другім Усебеларускім кангрэсе 1944 (27.6.1944, Мінск). Паслядоўнікі БЦР працягваюць паліт. дзейнасць у ЗША і Вялікабрытаніі.
А.М.Літвін. с. 431
БЕЛАРУ́СКАЯ ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ ШКО́ЛЬНАЯ РА́ДА , глядзі Цэнтральная беларуская школьная рада. с. 432
БЕЛАРУ́СКАЯ ЧО́РНА-ПЯРЭ́СТАЯ ПАРО́ДА свіней, універсальнага кірунку прадукцыйнасці. Зацверджана ў 1976. Выведзена на Беларусі складаным узнаўленчым скрыжаваннем мясц. свіней з даўгавухімі і караткавухімі свіннямі, йоркшырамі, беркшырамі, тэмворсамі і буйнымі чорнымі. Сучасныя лініі маюць «кроў» ландрасаў і эстонскай беконнай пароды. Парода складаецца з 9 ліній і 26 сямействаў і роднасных груп матак. Вядучыя племзаводы на Беларусі ў Капыльскім, Ляхавіцкім і Горацкім р-нах.
Свінні пераважна мяса-сальнага і мяснога тыпаў, моцнай канстытуцыі, вынослівыя, высокапрадукцыйныя. Жывая маса дарослых кныроў 310—340, матак 240—250 кг, даўж. тулава адпаведна 184 і 161 см. Пладавітасць 10—11 парасят за апарос. с. 432
БЕЛАРУ́СКАЯ ЧЫГУ́НАЧНАЯ ГРАМАДА́ ў Маскве, грамадска-паліт. і прафес. арг-цыя бел. чыгуначнікаў — бежанцаў 1-й сусв. вайны. Існавала ў 1918, зарэгістравана Беларускім нацыянальным камісарыятам 25.5.1918. Асн. задачы: нац.-культ. адраджэнне Беларусі, развіццё прам-сці, гандлю, асветы; беларусізацыя чыгункі, удасканаленне і развіццё чыг. сеткі і інш. шляхоў зносін на Беларусі. Паліт. платформа: федэрацыя дэмакр. Беларусі з Сав. Расіяй, роўнасць усіх нацый і рэлігій, роўнае выбарчае права, выбарнасць судовай адміністрацыі, права на арганізацыю нар. міліцыі, кантроль дзяржавы над вытв-сцю, свабода забастовак, 8-гадзінны працоўны дзень, аддзяленне царквы ад дзяржавы, адкрыццё на Беларусі сваіх ВНУ; увядзенне бел. мовы ў справаводства органаў мясц. самакіравання, судоў і навуч. устаноў.
Ю.Р.Васілеўскі. с. 432
БЕЛАРУ́СКАЯ ЧЫГУ́НКА , вытворча-эксплуатацыйнае падраздзяленне трансп. комплексу Рэспублікі Беларусь. У сучасных межах дзейнічае з 1953. У снеж. 1991 аддзялілася ад адзінай чыгункі б. СССР і стала самастойная. Агульная эксплуатацыйная даўж. чыгункі 5542,8 км, з іх 875 км электрыфікавана (1995).
У канцы 19 ст. Беларусь стала адным з самых развітых чыгуначна-транспартных рэгіёнаў Рас. імперыі. За 1860—80 тут здадзена ў эксплуатацыю больш за 2 тыс. км чыг. ліній, на пач. 20 ст. — яшчэ каля 1 тыс. км. У 1913 даўжыня чыг. сеткі перавышала 3,8 тыс. км. Паскоранае буд-ва чыгунак абумоўлена эканам. і ваенна-паліт. інтарэсамі Расіі ў перыяд яе капіталіст. развіцця і геагр. размяшчэннем Беларусі. Першая на Беларусі чыг. лінія Парэчча—Гродна (30 км) і далей да сучаснай граніцы з Польшчай пачала дзейнічаць у 1862 як частка Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі. У 1866—69 пабудаваны чыг. ўчастак Завольша—Віцебск—Полацк—Бігосава (уваходзіў у склад Рыга-Арлоўскай чыгункі). Але пачаткам развіцця беларускай чыгункі лічыцца 1871, калі ў эксплуатацыю здадзена магістраль Смаленск— Мінск—Брэст, якая на вузлах Орша, Мінск, Баранавічы, Брэст аб’яднала лініі розных напрамкаў і вызначыла асн. кірункі фарміравання беларускай чыгункі. У 2-й пал. 19 ст. пракладзена (адна з першых на Беларусі) вузкакалейка ад р. Сож да Старынкаўскага чыгуналіцейнага з-да (Слаўгарадскі р-н). У 1873 пабудаваны чыг. ўчастак Ковель—Брэст (частка чыг. лініі Брэст—Бярдзічаў), пачаўся рух паяздоў па лініі Вільня—Мінск—Гомель (участак будучай Лібава-Роменскай чыгункі). У 1882—87 пачала дзейнічаць сетка Палескіх чыгунак (працягласць больш за 1 тыс. км), якія звязалі Прыбалтыку з зах. губернямі Украіны і цэнтр. Расію з Польшчай. На пач. 20 ст. пракладзены яшчэ 2 чыг. магістралі, якія злучылі Пецярбург з паўд. губернямі Расіі і Польшчай: Віцебск—Орша—Магілёў—Жлобін—Оўруч (1904—16) і Невель—Полацк—Маладзечна—Ліда—Ваўкавыск (1907) з выхадам да сучаснай граніцы з Польшчай і адгалінаваннем Масты—Гродна. Пабудаваны таксама лініі мясц. значэння: Крулеўшчына—Варапаева, Вярэйцы—Градзянка, Асіповічы—Старыя Дарогі—Слуцк, Васілевічы—Хойнікі і інш. Буд-ва чыгунак вялося ўручную, выкарыстоўваліся рэйкі лёгкага тыпу, масты будаваліся пераважна драўляныя. Эксплуатаваліся паравозы малой магутнасці і 2-восевыя таварныя вагоны грузападымальнасцю 15—16 т. У 1915—17 пабудаваны чыг. лініі на ўчастках Жлобін—Калінкавічы, Калінкавічы— Оўруч (Украіна), Полацк—Ідрыца (Расія). У 1922 на базе Аляксандраўскай, Маскоўска-Балтыйскай і інш. участкаў дарогі створана Маскоўска-Беларуска-Балтыйская чыгунка. У эксплуатацыю ўведзены новыя чыг. лініі: Орша—Унеча (1923), Орша—Лепель (1927), Чарнігаў—Гомель (1930), Рослаў—Крычаў— Магілёў—Асіповічы (1931), Бабруйск—Старушкі (1939), Варапаева—Друя (1933). Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР (1939) створаны Брэст-Літоўская чыгунка і Беластоцкая чыгунка (кіраўніцтва ў Беластоку). У 1939 Беларусь абслугоўвалі Заходняя, Беларуская (кіраўніцтва ў Гомелі), Брэст-Літоўская і Беластоцкая чыгункі. У Вял. Айч. вайну, каб перашкодзіць дастаўцы жывой сілы і ваен. тэхнікі ворага на фронт, бел. партызаны вялі на беларускай чыгунцы актыўныя баявыя дзеянні, у тым ліку рэйкавую вайну. Гітлераўскія акупанты ў час адступлення знішчалі чыг. палатно, паравозы, дэпо, станцыі. У пасляваен. перыяд беларуская чыгунка ў асн. адноўлена (да 1950). У 1951 Брэст-Літоўская чыгунка і Мінскае аддзяленне Зах. чыгункі аб’яднаны ў Мінскую чыгунку, якая ў 1953 далучана да беларускай чыгункі (кіраўніцтва ў Мінску). У 1957 Беларусі перададзены Аршанскае і Віцебскае аддзяленні Калінінскай чыгункі (РСФСР). У выніку чыг. сетка рэспублікі супала з адм. граніцамі БССР. Ажыццяўлялася рэканструкцыя і пераўзбраенне чыгункі, падведзены лініі да буйных новабудоўляў: да Салігорска, Бярозаўскай ДРЭС, Полацкага нафтаперапр. аб’яднання і інш. Да 1973 найважнейшыя магістралі пераведзены на цеплавую цягу. У 1963 электрыфікаваны першы ўчастак чыгункі Мінск—Аляхновічы. З 1981 рэгулярны рух электрапаяздоў адкрыты па маршруце Мінск—Масква, з 1989 — на ўсёй лініі Брэст—Масква. Электрыфікаваны таксама ўчасткі Аляхновічы—Маладзечна (1966) і Мінск—Асіповічы (1973). Скорасць пасаж. паяздоў дасягнула 120—140 км/гадз, грузавых — 100 км/гадз. На вакзалах і чыг. станцыях наладжана даведачна-інфарм. служба, з 1989 уведзена аўтаматызаваная сістэма браніравання і продажу білетаў «Экспрэс-2» на пасаж. паязды і даведачна-інфарм. сістэма «ВІЗІНФОРМ» у Мінску, Гомелі і Брэсце. Пачата (1989) буд-ва буйнога вакзальнага комплексу ў Мінску. Курсіруюць камфартабельныя паязды «Беларусь», «Буг», «Дняпро», «Мінскі», «Няміга» і інш. Дзейнічаюць 2 выліч. цэнтры (Мінск, Брэст) і спец. бюро па распрацоўцы аўтаматызаваных сістэм кіравання ў Гомелі.
Шчыльнасць чыг. сеткі Беларусі больш за 26 км на 1 тыс. км2. У складзе беларускай чыгункі 6 аддзяленняў (Баранавіцкае, Брэсцкае, Віцебскае, Гомельскае, Магілёўскае, Мінскае), больш як 400 станцый, 9 дэпо па рамонце вагонаў, 17 дэпо па рамонце лакаматываў і інш. прадпрыемствы. Парк грузавых вагонаў налічвае каля 36 тыс. адзінак трансп. сродкаў, пасажырскі парк мае больш за 1 тыс. цягавых сродкаў (цеплавозы, электравозы, дызель-паязды, электрапаязды і інш.). У 1995 беларускай чыгункай перавезена 73,4 млн. т. грузаў і 147,3 млн. пасажыраў. Грузаабарот склаў 25,5 млн. т/км, пасажыраабарот — 12,5 млн. пасажыра-км. Беларуская чыгунка — чл. міжнар. Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак і Міжнар. саюза чыгунак. Глядзі схему.
Літ.: Кацяш Г. Стальныя магістралі рэспублікі. Мн., 1957; Лыч Л.М., Созинов В.А. Белорусская магистраль накануне своего столетия, 1871—1971 гг. Мн., 1970; Железнодорожная магистраль Белоруссии: К столетию со дня введения в строй. Мн., 1971.
В.Ц.Семчанка. с. 432
«БЕЛАРУ́СКАЯ ШКО́ЛА» , часопіс інспектарыята бел. школ пры генеральным камісары Беларусі. Выдаваўся ў студз.—снеж. 1942 у Мінску (друкаваўся кірыліцай і лацінкай у Вільні) на бел. мове пад кантролем герм. улад. Выходзіў раз у 2 месяцы. Складаўся з 2 частак — для настаўнікаў і вучняў. Друкаваў пераважна метадычныя і вучэбныя матэрыялы. Выйшла 6 нумароў. З 1943 замест «Беларускай школы» выдаваўся час. «Школа і жыццё». С.У.Жумар. с. 432
БЕЛАРУ́СКАЯ ШКО́ЛА ЗА МЯЖО́Й . Станаўленне бел. школьніцтва за мяжой звязана з арганізацыяй нац.-культ. жыцця і прысутнасцю свядомай нац. інтэлігенцыі. Першыя масавыя перасяленні беларусаў (канец 19 — пач. 20 ст.) не былі адзначаны дзейнасцю бел. школ. У перыяд паміж 1-й і 2-й сусв. войнамі ў Латвіі пры Мін-ве асветы дзейнічаў Бел. аддзел для кіраўніцтва навуч. ўстановамі, арганізацыяй і падтрымкай бел. школ займаліся т-ва «Беларуская хатка», Беларускіх вучыцялёў таварыства, працавалі бел. гімназіі ў Дзвінску, Люцыне, Рызе (прыватная), больш за 60 бел. школ у Дзвінскім, Люцынскім пав. і Рызе. У Літве справы школьніцтва вялі Мін-ва бел. спраў, Беларускі прафесіянальны вучыцельскі саюз і т-ва «Беларуская хатка» ў Вільні, Беларускае культурна-асветнае таварыства ў Коўне і інш.
Дзейнасцю бел. школ Вільні і Віленскага краю кіравала Беларуская школьная рада (да пач. 1921 было закладзена каля 200 бел. пач. школ), на аснове якой у крас. 1921 створана Таварыства беларускай школы. Працавалі Віленская беларуская гімназія, дзесяткі школ. У 1921—39 у Зах. Беларусі ў выніку палітыкі паланізацыі бел. школ амаль не засталося. З 500 школ, што існавалі тут напярэдадні польск. акупацыі, да 1936 засталося 16, у 1939 не стала ніводнай. Былі закрыты бел. гімназіі ў Клецку, Навагрудку, Нясвіжы, Радашковічах, а Віленская рэарганізавана ў Бел. філіял польск. гімназіі.
У 2-ю сусв. вайну па розных прычынах у Германіі і Аўстрыі апынулася каля 500 тыс. беларусаў (гл. Дыяспара беларуская, Эміграцыя). У 1945—50 пры Беларускіх лагерах для перамешчаных асоб працавалі дзіцячыя сады, пач. школы, гімназіі, курсы па ліквідацыі непісьменнасці. Дашкольным выхаваннем былі ахоплены дзеці ад 3 да 6 гадоў, у Зах. Германіі сады існавалі ў лагерах Ватэнштэт (1945—48), Вайдэн, Міхельсдорф, Шляйсгайм (1946), Мітэнвальд, Майнлёз, Фогенштраўс, Віндзішбергердорф, Остэргофен (1947), Гібельштат (1948), Бакнанг і Розенгайм (1949). У праграму заняткаў уваходзілі экскурсіі, гульні, спевы, дэкламаванне вершаў, чытанне і пераказ апавяданняў. Пач. школы для дзяцей 7—11 гадоў ствараліся ва ўсіх лагерах, дзе былі значныя бел. асяродкі. Першыя адкрыліся восенню 1945 у лагерах Гослар, Ватэнштэт, Рэгенсбург, працавалі яны і ў лагерах Мітэнвальд (1947—49), Віндзішбергердорф (1947—49), Міхельсдорф (1946—49), Остэргофен (1946—49), Гановер (1946—50), Бакнанг (1949—50). Выкладаліся бел. і ням. мовы, арыфметыка, геаграфія, гісторыя, прыродазнаўства, закон Божы, шмат увагі надавалася эстэт. і фіз. развіццю. Працавалі Беларуская гімназія імя Янкі Купалы, гімназіі імя М.Багдановіча (Ватэнштэт, 1945—50), імя У.Ігнатоўскага (Майнлёз, 1947—49), у Остэргофене (1947—49). У Аўстрыі на ваен. ф-цы ў Швадорфе ў 1944 працавала школа для дзяцей. У Верхняй Аўстрыі былі 2 бел. школы — у Кірхсгайме і ў лагеры для перамешчаных асоб ДП 701-А Рыд. У сувязі з дазволам перамешчаным асобам выбіраць месца сталага пражывання, у пач. 1950-х г. у асн. завяршыўся выезд беларусаў у інш. краіны свету. На новых месцах пасялення пры бел. грамадска-культ. цэнтрах і дамах ствараліся суботнія і нядзельныя школы. Найб. былі ў ЗША (гарады Саўт-Рывер, 1952; Нью-Брансуік, 1954; Нью-Йорк, 1954; Кліўленд, 1956; Чыкага, 1957; Нью-Джэрсі, 1954; Дэтройт, 1958), Канадзе (Таронта, 1957, 1961), Вялікабрытаніі (Лондан, 1957; Манчэстэр, 1958; Брадфард, 1963). Школы для бел. дзяцей дзейнічалі ў Вялікабрытаніі пры англіканскай царкве (1962) і Хрысц. аб’яднанні бел. работнікаў; у 1961—75 у Лондане працавала сярэдняя школа-інтэрнат імя Кірылы Тураўскага пры Бел. каталіцкай місіі. У Аўстраліі ў г. Мельбурн пры дапамозе Бел. цэнтр. к-та нядзельная школа была адчынена ў 1957, некат. час працавалі школы ў гарадах Сідней, Адэлаіда, Перт. Для падтрымкі школ пры грамадскіх арг-цыях існавалі школьныя фонды, у тым ліку Бел. школьны фонд у ЗША (1956), фонд бел. падручнікаў у Канадзе (1973). Навучальную літ-ру для бел. дапаўняльных школ (чытанкі, лісткі з песнямі, нотамі, граматычныя практыкаванні і інш. школьныя канспекты) выдавалі ў Нью-Йорку Бел. выдавецкі фонд, выдавецкая суполка імя Ф.Скарыны, бел. парафіі св. Кірылы Тураўскага, св. Ефрасінні Полацкай (Саўт-Рывер), Жыровіцкай Божай Маці (Нью-Брансуік) і інш. З 1970-х г. беларуская школа за мяжой перажывае цяжкасці, зменшылася іх колькасць, новае пакаленне беларусаў у асн. стала англамоўнае. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь, працэсы адраджэння выклікалі цікавасць беларусаў да нац. традыцый, культуры, і дзейнасць школы зноў актывізавалася. Працуюць (1996): бел. ліцэі ў Гайнаўцы і імя Б.Тарашкевіча ў Бельску-Падляскім, Вілеская беларуская гімназія, бел. класы ў г. Рыга, Даўгаўпілс (Латвія), Вісагінас (Літва), нядзельныя школы для дарослых і дзяцей у Маскве, Рызе, Ташкенце, Новасібірску, Таліне, Кішынёве і інш.; у дзесятках школ Беласточчыны (Польшча) выкладаюць бел. мову як прадмет. А.С.Ляднёва. с. 432
«БЕЛАРУ́СКАЯ ШКО́ЛА Ў ЛА́ТВІІ» , штомесячны навук.-папулярны, пед. і літ.-грамадскі часопіс. Засн. як орган «Таварыства беларускіх вучыцеляў у Латвіі» і пед. дадатак да газ. «Голас беларуса». Выдаваўся ў 1926—29 і 1932—33 у Рызе на бел. мове. З 1933 (з № 4) выходзіў 1 раз у 2 месяцы. Узнімаў актуальныя грамадска-паліт. і асв. пытанні жыцця бел. меншасці, шырока асвятляў работу і становішча бел. гімназій і школ у Латвіі, арганізацыю ў іх навуч. працэсу, дзейнасць «Таварыства бел. вучыцеляў у Латвіі» і «Беларускага навукова-краязнаўчага т-ва ў Латвіі». Пісаў пра гіст. падзеі 1917—19 на Беларусі. Змяшчаў артыкулы па гісторыі, культуры Беларусі, пра выдатных бел. дзеячаў. Рабіў агляды культ. жыцця беларусаў у Літве, Зах. Беларусі, БССР, Чэхаславакіі. Выйшлі 24 нумары. Закрыты ў сувязі з устанаўленнем у Латвіі аўтарытарнай дыктатуры К.Ульманіса.
А.С.Ліс, А.С.Панізнік. с. 434
БЕЛАРУ́СКАЯ ШКО́ЛЬНАЯ РА́ДА ў Вільні, культурна-асветная арг-цыя ў 1920—21. Засн. ў студз. 1920 як філія Цэнтральнай беларускай школьнай рады. Старшыня — Ф.Умястоўскі, з восені 1920 М.Кахановіч, члены рады М.Гарэцкі, Я.Станкевіч, А.Луцкевіч, Б.Тарашкевіч і інш. Кіравала дзейнасцю бел. школ Вільні і Віленскага краю, стварала новыя школы і культ.-асв. гурткі. Працавала ў цесным кантакце з Беларускім нацыянальным камітэтам у Вільні. У канцы 1920 — пач. 1921 Беларуская школьная рада разам з бел. пададдзелам асветы пры ўрадзе «Сярэдняй Літвы» закладзена каля 200 бел. пач. школ, Барунская настаўніцкая семінарыя, арганізаваны бел. настаўніцкія курсы ў Вільні. Удзельнічала ў выданні падручнікаў для бел. школ, навуч. дапаможнікаў і інш. бел. л-ры. На яе аснове ў крас. 1921 створана Таварыства беларускай школы.
У.В.Ляхоўскі. с. 434
БЕЛАРУ́СКАЯ ШКО́ЛЬНАЯ РА́ДА ў Гродне, культурна-асветная ўстанова ў 1920—21. Створана ў маі 1920 як філія Цэнтральнай беларускай школьнай рады. У прэзідыум рады ўваходзілі Л.Дзекуць-Малей (старшыня), У.Федарук (нам. старшыні), С.Кішка (сакратар), Я.Тарасевіч і інш. Кіравала дзейнасцю бел. школ і дзіцячых прытулкаў Гродзенскай губ.; стварыла Апякунчы камітэт для матэрыяльнай падтрымкі бел. школ у Гродне. Летам 1920 часова спыняла дзейнасць у сувязі з наступленнем Чырв. Арміі. Аднавіла работу ў ліст. 1920 пад кіраўніцтвам С.Рак-Міхайлоўскага. Намаганнямі рады ў снеж. 1920 адкрыта Гродзенская бел. гімназія. Працавала ў цесным кантакце з мясц. Бел. нац. к-там, Грамадой бел. моладзі ў Гродне, Цэнтральнай беларускай радай Віленшчыны і Гродзеншчыны, Часовым беларускім нацыянальным камітэтам і інш. арг-цыямі. У 1921 на базе Беларускай школьнай рады створана мясц. філія Таварыства беларускай школы.
У.В.Ляхоўскі. с. 434
БЕЛАРУ́СКАЯ ШКО́ЛЬНАЯ РА́ДА МЕ́НШЧЫНЫ , культурна-асветная ўстанова ў 1919—20. Засн. 30.8.1919 у Мінску на базе школьнай камісіі Часовага беларускага нацыянальнага камітэта. Дзейнічала ва ўмовах польск. акупацыі. У прэзідыум рады ўваходзілі С.Рак-Міхайлоўскі (старшыня), У.Ігнатоўскі (нам. старшыні), Я.Шнаркевіч (сакратар), А.Смоліч, А.Данілевіч, Ч.Родзевіч, П.Дземідовіч і інш. Кіравала дзейнасцю бел. навуч. устаноў Мінскай губ., стварала бел. школы і культ.-асв. гурткі, павятовыя і валасныя бел. школьныя рады, арганізавала ў Мінску і Слуцку бел. настаўніцкія курсы, стварыла камісію, якая склала і выдала навуч. праграму для малодшых класаў бел. школ, выдавала бел. падручнікі і дапаможнікі для школ. Стала асновай для стварэння Цэнтральнай беларускай шкальнай рады. Спыніла дзейнасць у ліп. 1920 з прыходам Чырв. Арміі. У.В.Ляхоўскі. с. 434
БЕЛАРУ́СКАЯ ЭКАЛАГІ́ЧНАЯ ПА́РТЫЯ (БЭП), палітычная партыя сацыяльна-экалагічнага кірунку. Створана ў снеж. 1993. Кіруючы орган паміж з’ездамі — цэнтр. рада. Асн. мэты — стварэнне ў Рэспубліцы Беларусь грамадства, у якім будзе рэальна забяспечана права грамадзян на здароўе і паўнацэннае жыццё ў сацыяльна і экалагічна здаровым асяроддзі, абарона грамадзянскіх, паліт., экалагічных, сац. і культ. правоў і свабод грамадзян, фарміраванне ў іх сучаснага экалагічнага светапогляду і экалагічнай культуры. Мае пярвічныя арг-цыі ва ўсіх абласцях Беларусі. с. 434
БЕЛАРУ́СКАЯ ЭНЕРГЕТЫ́ЧНАЯ СІСТЭ́МА , адзіная сетка цеплавых электрастанцый (ДРЭС і ЦЭЦ), трансфарматарных падстанцый і ліній электраперадач, размешчаных на тэр. Беларусі; аснова нац. энергетыкі. Уключае 22 электрастанцыі агульнай устаноўленай магутнасцю каля 7 млн. кВт, 1200 падстанцый, больш за 250 тыс. км ліній электраперадач усіх напружанняў.
Пачала фарміравацца ў 1930 з пракладкі першых ліній электраперадач ад Асінаўскай ДРЭС (цяпер Беларуская ДРЭС). У 1950-я г. з ростам электраэнергетыкі электрастанцыі аб’яднаны ў мясц. энергет. сістэмы: Цэнтральную, Паўд., Паўн.-Заходнюю. У 1962 з уводам у дзеянне лініі электраперадачы Бярозаўская ДРЭС — Баранавічы — Мінск мясц. энергасістэмы злучаны ў Беларускую энергетычную сістэму, у складзе якой 6 абл. электрасістэм.
Сярод электрастанцый Беларускай энергетычнай сістэмы найбольшыя Лукомская ДРЭС (2400 тыс. кВт), Бярозаўская ДРЭС (940 тыс. кВт), Мінская ЦЭЦ-4 (1030 МВт); ёсць інш. буйныя ЦЭЦ у Мінску, Наваполацку, Віцебску, Светлагорску, Гомелі і інш. гарадах. У складзе Беларускай энергетычнай сістэмы 25 буйных кацельняў і каля 2000 км цеплавых сетак. У 1994 выпрацавана 31,4 млрд. кВт·гадз электраэнергіі. З электрастанцый і інш. электрасістэм электраэнергія паступае ў агульную сетку, аснова якой — лініі электраперадач напружаннем 220, 330 і 750 кВ. Пасля электраэнергія перадаецца ў размеркавальныя сеткі напружаннем 0,4, 6, 10, 35 кВ. Беларуская энергетычная сістэма звязана з энергасістэмамі Літвы, Украіны, Польшчы і Расіі лініямі электраперадач напружаннем 330 і 750 кВ; частка электраэнергіі ў яе паступае з Літвы і Расіі.
А.У. Вержбаловіч. с. 434
«БЕЛАРУ́СКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕ́ДЫЯ» імя Петруся Броўкі, выдавецтва Дзярж. к-та па друку Рэспублікі Беларусь. Засн. ў Мінску 1.1.1967 як Гал. рэдакцыя Бел. Сав. Энцыклапедыі пры АН Беларусі на правах НДІ, з 1.1.1975 у сістэме Дзяржкамдруку БССР, у 1980 пераўтворана ў выдавецтва, прысвоена імя П.Броўкі. Спалучае выдавецкую дзейнасць з навукова-даследчай. Спецыялізуецца на падрыхтоўцы і выданні універсальных, рэгіянальных і галіновых энцыклапедый, энцыклапедычных даведнікаў і слоўнікаў, тлумачальных, перакладных і інш. слоўнікаў бел. мовы. Падрыхтавала і ў 1969—75 выдала 12-томную «Беларускую Савецкую Энцыклапедыю» — універсальны даведнік па ўсіх галінах ведаў, першую шматтомную энцыклапедыю ў гісторыі бел. народа (Дзярж. прэмія Беларусі 1976). У выд-ве выйшлі таксама: «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя» (т. 1—5, 1978—82, паралельна на бел. і рус. мовах), «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» (т. 1—5, 1984—87), «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88; Дзярж. прэмія Беларусі 1990), «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» (т. 1—5, 1983—86; сярэбраны медаль праграмы ААН па навакольным асяроддзі 1984), «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» ў 6 т. (т. 1—2, 1993—94), «Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі» (ч. 1—2, 1995—96), біябібліяграфічны даведнік «Беларускія пісьменнікі» (т. 1—6, 1992— 95), «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—84), «Беларуска-рускі слоўнік» (т. 1—2, 2-е выд. 1988— 89), «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» І.Я.Лепешава (т. 1—2, 1993), «Руска-беларускі слоўнік» (т. 1—3, 6-е выд. 1995) і інш. Выдаюцца серыі: гісторыка-дакумент. хронік «Памяць» (з 1985, пра кожны раён Беларусі), энцыклапедычных даведнікаў пра гарады Беларусі (з 1976, «Мінск», «Брэст», «Віцебск», «Гродна», «Магілёў», «Гомель»), пра жывёльны і раслінны свет Беларусі (з 1986), энцыклапедычныя даведнікі для дзяцей, «Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь» (з 1978, выдадзена 25 кніг), трохмоўных слоўнікаў (англа-, нямецка-, французска-, беларуска-рускіх) і інш. У ліку 1-томных энцыклапедычных даведнікаў: «Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка» (1978), «Навечна ў сэрцы народным» (3-е выд. 1984), «Іх імёнамі названы...» (1987), «Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945» (1990), «Этнаграфія Беларусі» (1989), «Янка Купала» (1986), «Францыск Скарына і яго час» (1988; на рус. мове, 1990), «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588» (1989), «Прафесіі рабочых» (1980), «2000 прафесій...» (1986), «Меліярацыя» (1984), «Прырода Беларусі» (2-е выд., 1989), «Бульба» (1988 і 1994), «Чырвоная кніга Беларускай ССР» (2-е выд. 1993), «Акадэмія навук Беларускай ССР» (1978; на рус. мове, 1979), зводны каталог «Кніга Беларусі, 1517—1917» (1986), «Энцыклапедыя маладой сям’і» (8-е выд., 1995), «Здароўе» (1990), «Культура харчавання» (3-е выд., 1993), «Фатаграфія», «Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік» (абодва 1992), «Архітэктура Беларусі», «Археалогія і нумізматыка Беларусі» (абодва 1993); «Мысліцелі і асветнікі Беларусі, Х—XIX стст.», «Беларусь», «Ветэрынарная энцыклапедыя» (усе 1995), «Чарнобыль» (1996). Сярод факсімільных выданняў: «Слоўнік беларускай мовы» І.І.Насовіча (1983), «Біблія Скарыны» (т. 1—3, 1990—91), «Жывапісная Расія» (1993, 2-е выд. 1994) і інш. У 1996 выйшаў 1-ы том 18-томнай універсальнай Беларускай энцыклапедыі.
Галоўныя рэдактары П.У.Броўка (1967—80), І.П.Шамякін (1980—92), М.А.Ткачоў (1992), Б.І.Сачанка (1993—95), Г.П.Лашкоў (з 1996).
І.П.Хаўратовіч. с. 435
БЕЛАРУ́СКІ АБЛАСНЫ́ КАМІТЭ́Т пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў (БАК). Дзейнічаў у ліст. 1917—18. Створаны ў Петраградзе з дэлегатаў ад бел. губерняў на Усерас. з’ездах сял. дэпутатаў, членаў Устаноўчага сходу, а таксама з прадстаўнікоў арміі і флоту (усяго 70 чал.). Старшыня Я.С.Канчар. Выступаў за аўтаномію Беларусі ў складзе Рас. Федэратыўнай Рэспублікі, імкнуўся ўзначаліць бел. нац. рух, разам з Вял. бел. радай узяў на сябе ініцыятыву склікання Усебеларускага з’езда 1917 у Мінску. Наладзіў кантакт з Наркамнацам, пры якім быў створаны Бел. аддзел у складзе прадстаўнікоў к-та П.М.Караткевіча і В.С.Селіванава. Спрабаваў паслаць свайго прадстаўніка на мірныя перагаворы ў Брэст-Літоўск. Выдаў працы Я.Ф.Карскага «Беларуская мова» і «Этнаграфічная карта беларускага племя» (1918). У пач. 1918 спрабаваў склікаць 2-і Усебел. з’езд, пасля чаго спыніў сваю дзейнасць.
Літ.: Канчер Е.С. Из истории общественных, национальных и революционных движений белорусов // Нёман. 1993. № 1.
В.У.Скалабан. с. 435
БЕЛАРУ́СКІ АГРА́РНЫ ТЭХНІ́ЧНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т . Засн. ў 1954 у Мінску як Бел. ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі на базе аддз. механізацыі сельскай гаспадаркі Бел. політэхн. ін-та. З 1992 ун-т. У 1995/96 навуч. г. ф-ты: агульнай агр. і тэхн. падрыхтоўкі; механізацыі сельскай гаспадаркі; электрыфікацыі і аўтаматызацыі сельскай гаспадаркі; гуманітарызацыі; павышэння кваліфікацыі; дауніверсітэцкай падрыхтоўкі; курсы паглыбленага вывучэння замежных моў. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1957, дактарантура з 1992. Пры ун-це 22 н.-д. і 15 вучэбна-навук.-даследчых лабараторый, 2 камп’ютэрныя класы, аддзел размнажальнай тэхнікі, экалагічны цэнтр, цэнтр зберажэння энергарэсурсаў у с.-г. вытв-сці; музей гісторыі ун-та і музей прыроды, фауны і экалогіі. с. 435
БЕЛАРУ́СКІ АДДЗЕ́Л КАМІСАРЫЯ́ТА ПА СПРА́ВАХ НАЦЫЯНА́ЛЬНАСЦЯЎ САЮ́ЗА КАМУ́Н ПАЎНО́ЧНАЙ ВО́БЛАСЦІ , глядзі Петраградскае аддзяленне Беларускага нацыянальнага камісарыята. с. 435
БЕЛАРУ́СКІ АКАДЭМІ́ЧНЫ ТЭА́ТР ІМЯ ЯКУ́БА КО́ЛАСА , Беларускі дзяржаўны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа. Створаны ў 1926 у Віцебску як Другі бел. дзярж. т-р (БДТ-2) з выпускнікоў Беларускай драматычнай студыі ў Маскве. 21.12.1944 прысвоена імя Я.Коласа, у 1977 — званне акадэмічнага. Адкрыўся 21.11.1926 спектаклем «У мінулы час» І.Бэна. Напачатку рэпертуар т-ра склалі пастаноўкі, падрыхтаваныя ў студыі: нар. драма «Цар Максімілян», «Апраметная» В.Шашалевіча, «Чорт і баба» Ф.Аляхновіча, «Сон у летнюю ноч» У.Шэкспіра, «Вакханкі» Еўрыпіда, «Эрас і Псіхея» Е.Жулаўскага і інш. Спектаклі вызначаліся пастановачнай яркасцю, пластычнасцю, пошукам новых формаў і былі разлічаны на тэатральна дасведчанага гледача. Афіцыйная крытыка абвясціла іх фармалістычнымі і эстэцкімі, патрабавала большай даступнасці і прастаты. У канцы 1920-х г. асн. кірунак быў узяты на тагачасную сав. драматургію і рэв. тэматыку. У 1930-я г. значнае месца ў рэпертуары пачала займаць бел. драматургія. Пастаўлены «Вечар беларускіх вадэвіляў» (увайшлі «Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча, «Паўлінка» і «Прымакі» Я.Купалы), «Вайна вайне» і «У пушчах Палесся» Я.Коласа, «Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка, «Над Бярозай-ракой» П.Глебкі, «Ірынка» К.Чорнага. Найб. нацыянальна яскравым, самабытным спектаклем, які на многія гады стаў вызначальным для т-ра, з’явілася пастаноўка п’есы «Несцерка» В.Вольскага. З класічнай драматургіі пастаўлены «Мяшчане» М.Горкага, «Беспасажніца» і «Лес» А.Астроўскага, «Лекар мімаволі» Мальера, «Здані» Г.Ібсена. Сярод найб. значных пастановак тагачаснай драматургіі — «Гібель эскадры» А.Карнейчука. З 1928 пры т-ры перыядычна працавалі студыі (гл. Студыі Беларускага тэатра імя Якуба Коласа). У Айч. вайну тэатр працаваў ва Уральску (з 1941) і Арэхава-Зуеве (1943—44). Найлепшыя спектаклі гэтага перыяду — «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага, «Нашэсце» Л.Лявонава, «Проба агнём» К.Крапівы. У 1944 брыгада акцёраў т-ра выехала на фронт. З кастр. 1944 т-р аднавіў дзейнасць у Віцебску. Пастаўлены «Рэвізор» М.Гогаля, «Гамлет» Шэкспіра і інш. класічныя творы; з бел. драматургіі: «Цэнтральны ход» і «Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага, «Песня нашых сэрцаў» і «Калі зацвітаюць сады» В.Палескага, «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы. У 1950-я г. аснову рэпертуару т-ра склалі творы Лопэ дэ Вэгі, П.Кальдэрона, Астроўскага, А.Сухаво-Кабыліна, Л.Талстога, А.Чэхава, М.Горкага. У нац. рэпертуар вернута з забыцця п’еса Я.Купалы «Раскіданае гняздо». Пастаўлены «Машэка» Вольскага, «Простая дзяўчына» і «На крутым павароце» Губарэвіча. Вострымі, надзённымі сталі пастаноўкі «Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка, «Людзі і д’яблы» К.Крапівы. У канцы 1950 — пач. 1960-х г. прынцыпова важнымі спектаклямі былі «Навальніца будзе» паводле Я.Коласа, «Выгнанне блудніцы» І.Шамякіна, «Крыніцы» і «Снежныя зімы» паводле яго раманаў, «Лявоніха» П.Данілава, «Пад адным небам» А.Маўзона, «Справа яе жыцця» А.Гутковіча і Ф.Казоўскай, «Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава. Удачамі т-ра з’явіліся пастаноўкі «Ветрык, вей!» Я.Райніса і «Бацькаўшчына» К.Чорнага. Поспехі т-ра ў 2-й пал. 1960-х — 80-я г. абумоўлены зваротам да бел. драматургіі: «Сымон-музыка» паводле паэмы Я.Коласа, «Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча, «Трыбунал» і «Таблетку пад язык» Макаёнка, «Званы Віцебска» і «Кастусь Каліноўскі» У.Караткевіча, «Амністыя» М.Матукоўскага, «Трывога» А.Петрашкевіча, «Парог», «Вечар» і «Радавыя» А.Дударава. Цікавыя сцэн. трактоўкі атрымалі «Улада цемры» Л.Талстога, «Мяшчане» М.Горкага, «Клоп» У.Маякоўскага, «Доктар філасофіі» Б.Нушыча, «Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта. Пэўнымі дасягненнямі адзначаны спектаклі «Летась у Чулімску» і «Развітанне ў чэрвені» А.Вампілава, «Брыльянт» Е.Пшаздзецкага, «Стары дом» А.Казанцава, «Клеманс» К.Саі. У канцы 1980 — пач. 1990-х г. прыкметнымі з’явамі сталі спектаклі «Хам» паводле Э.Ажэшкі, «Залёты» Дуніна-Марцінкевіча, «Генрых VI» Шэкспіра, «ЧП-1» і «ЧП-2» паводле «Рэвізора» Гогаля.
У фарміраванне творчага аблічча т-ра вял. ўклад зрабілі акцёры А.Ільінскі, П.Малчанаў, Ц.Сяргейчык, рэжысёры М.Міцкевіч, В.Дарвішаў, Н.Лойтар, А.Скібнеўскі, Г.Шчарбакоў, С.Казіміроўскі, В.Мазынскі, Б.Эрын, мастакі Я.Нікалаеў, А.Марыкс, А.Салаўёў. Значную ролю ў развіцці т-ра адыгралі акцёры: М.Бялінская, Я.Глебаўская, Г.Дубаў, М.Звездачотаў, А.Лагоўская, Б.Левін, Г.Маркіна, І.Матусевіч, Л.Мацісава, А.Мельдзюкова, А.Радзялоўская, С.Скальскі, А.Трус, М.Цішачкін, А.Шэлег, кампазітар і дырыжор Л.Маркевіч, дырэктары засл. дзеячы маст. У.Стэльмах і І .Дорскі, засл. дз. культ. Г.Асвяцінскі.
У складзе трупы (1996): нар. арт. СССР Ф.Шмакаў, нар. арт. Беларусі С.Акружная, З.Канапелька, Т.Кокштыс, У.Куляшоў, Я.Шыпіла; засл. арт. Беларусі Г.Каралькова, В.Петрачкова, Л.Пісарава, Б.Сяўко, Л.Трушко, Т.Шашкіна; арт. А.Лабанок, П.Ламан, Н.Левашова, Т.Ліхачова, Г.Шкуратаў і інш. Дырэктар і маст. кіраўнік т-ра В.Маслюк (з 1993), гал. мастак С.Макаранка (з 1996), заг. муз. часткі А.Крыштафовіч (з 1995), заг. літ. часткі У.Ганчароў (1968—84 і з 1993).
З 1964 т-р працуе ў будынку на пл. Тысячагоддзя Віцебска (арх. А.Максімаў, І.Рыскіна). Яго гал. фасад вырашаны ў выглядзе 8-калоннага порціка з франтонам. Па гал. восі размешчаны вестыбюль, фае, паўкруглая ў плане глядзельная зала на 639 месцаў з партэрам і 2 балконамі, развітая сцэн. група памяшканняў. З 1973 працуе камерная сцэна ў фае з залай на 100 месцаў.
Літ.: Гісторыя беларускага тэатра. Т. 2—3. Мн., 1985—87; Няфёд У.І. Беларускі тэатр імя Якуба Коласа. Мн., 1976; Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа. Мн., 1986; Сабалеўскі А. Сучаснасць і гісторыя: Крытыч. арт. Мн., 1985.
А.В.Сабалеўскі. с. 435
БЕЛАРУ́СКІ АЛФАВІ́Т , сукупнасць графічных знакаў (літар), прынятых у пісьмовай беларускай мове і размешчаных у пэўным парадку. Склаўся на аснове кірыліцы. У ранні перыяд старабел. графіка мела ўсе літары кірыліцы. У працэсе развіцця літарны склад алфавіта перастаў адпавядаць гукавой сістэме: адпала патрэба ў дублетных літарах (о — ω, ф — <SIGN>, і — и — ү, з — <SIGN>, е — <SIGN> — <SIGN>, <SIGN> — <SIGN>, у — <SIGN>— <SIGN>, ψ — пс, <SIGN> — кс), з’явілася неабходнасць у графічных сродках для зычнага j, афрыкаты «дж», гукаў «о» пасля мяккіх і «е» пасля цвёрдых зычных. Развіццё старабел. графікі было звязана з пошукам найб. зручных спосабаў перадачы на пісьме асаблівасцяў жывой мовы. На бел. глебе выйшлі з ужытку літары <SIGN>, <SIGN>, узніклі графемы «э» (канец 15 ст.) і «й» (канец 16 ст.), у дзелавым пісьменстве перасталі выкарыстоўвацца знакі і, ν, <SIGN>, ψ, <SIGN>, <SIGN>, у помніках інш. жанраў трапляліся радзей. Выдатным дасягненнем старабел. графікі было стварэнне Ф.Скарынам друкарскага варыянта алфавіта, які стаў узорам для інш. усх.-слав. друкароў. Спрашчэнне і ўдасканаленне графічнай сістэмы абумоўлівалася агульным развіццём пісьменства, якое з ростам школ і асветы, пашырэннем грамадскіх функцый пісьмовай мовы паступова перастала быць манаполіяй царкоўнікаў і стала здабыткам больш шырокіх колаў тагачаснага грамадства. Аднак удасканаленне графікі адбывалася стыхійна, не было праведзена ніводнай рэформы, таму дублетныя літары былі абмежаваны ва ўжытку, але не адкінуты. У сувязі з заняпадам старабел. пісьменства ў 18 — пач. 20 ст. на Беларусі пашырылася лацінскае пісьмо (лацінка), якое дагэтуль служыла толькі для афармлення польск. і лац. тэкстаў. Лацінкаю былі надрукаваны творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча і інш. пісьменнікаў. З узнікненнем легальнай бел. прэсы для перадачы гукавой сістэмы бел. мовы быў прыстасаваны рус. грамадзянскі шрыфт. Як адзіны графічны сродак пісьмовай формы бел. літ. мовы беларускі алфавіт канчаткова замацаваўся пасля 1917. Сучасны беларускі алфавіт складаецца з 32 літар: Аа, Бб, Вв, Гг, Дд (Дждж, Дздз), Ее, Ёё, Жж, Зз, Іі, Йй, Кк, Лл, Мм, Нн, Оо, Пп, Рр, Сс, Тт, Уу, Ўў, Фф, Хх, Цц, Чч, Шш, Ыы, Ьь, Ээ, Юю, Яя (пра кожную літару глядзі асобны арт.). У ім няма дублетных літар, ёсць знакі для спалучэння гукаў jо («ё») і спецыфічна бел. гука ў («ў»), афрыкаты «дж» і «дз» перадаюцца дыграфамі. Усе літары выразна адрозніваюцца паміж сабой. Яны могуць выкарыстоўвацца ў друкаваным і рукапісным выглядзе, маюць вялікую і радковую форму. Ёсць спец. знак — апостраф. А.М.Булыка. с. 437
«БЕЛАРУ́СКІ АРХІ́Ў» , зборнік дакументаў па сац.-эканам. гісторыі Беларусі 15—18 ст. Падрыхтаваны гісторыка-археал. (пазней археаграфічнай) камісіяй Ін-та бел. культуры, выдадзены пад кіраўніцтвам Дз.І.Даўгялы ў Мінску (т. 1—3, 1927—30). Дакументы ў 1-м томе разбіты па раздзелах «Справы вышэйшых устаноў», «Справы мясцовых устаноў» (у асн. датычаць Магілёва), «Справы скарбу Вялікага княства Літоўскага». У 2-м томе (1928) змешчана т.зв. кніга запісаў № 16 з фондаў Метрыкі Вялікага княства Літоўскага (судовая кніга Полацкага і Віцебскага пав. за 1530—38). 3-і том мае падзагаловак «Менскія акты. Вып. 1», змяшчае 245 дакументаў 1494—1791, у асн. сац.-эканам. зместу, заканадаўчыя і ўстаўныя акты, матэрыялы аб цэхавым ладзе і рамесніцкай дзейнасці ў Менску. «Беларускі архіў» — найб. значнае навук. археаграфічнае выданне Беларусі даваен. часу. Г.Я.Галенчанка. с. 437
«БЕЛАРУ́СКІ АРХІ́Ў СТАРАЖЫ́ТНЫХ ГРА́МАТ» , «Белорусский архив древних грамот», зборнік дакументаў па гісторыі ўсх. зямель Беларусі 16—18 ст. Першае археаграфічнае выданне дакументаў, амаль поўнасцю прысвечаных гісторыі Беларусі. Падрыхтаваны І.І.Грыгаровічам пры ідэйнай і фін. падтрымцы М.П.Румянцава, выдадзены ў Маскве (ч. 1, 1824). Змешчана 57 дакументаў, выяўленых у архівах Магілёва і Мсціслава і размешчаных у храналагічным парадку — ад сярэдзіны 15 ст. да 1768. Пераважаюць матэрыялы па сац.-эканам. гісторыі і царк.-рэліг. адносінах, у асн. датычаць Магілёва, радзей Мсціслава, Полацка, Віцебска (у тым ліку прывілей вял. кн. Аляксандра правасл. духавенству 1499, Жыгімонта І правасл. епіскапам 1511, прывілей Магілёву на магдэбургскае права 1578 і інш.). 2-я частка захавалася ў рукапісе (у Бел. дзярж. архіве-музеі л-ры і мастацтва); змяшчае 66 дакументаў за 1252—1707, у тым ліку агульназемскі прывілей вял. кн. Казіміра 1447, дакументы да Брэсцкага сабора 1596, генеалагічную табліцу кн. Мсціслаўскіх. Для 3-й часткі прызначаліся дакументы 17 ст., але праца над ёю была спынена (смерць Румянцава, фін. цяжкасці, магчыма, умяшанне цэнзуры). Г.Я.Галенчанка. с. 437
БЕЛАРУ́СКІ АЎТАМАБІ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д (БелАЗ). Створаны ў 1947—50 непадалёку ад чыг. ст. Жодзіна (цяпер г. Жодзіна Мінскай вобл.) як з-д тарфянога машынабудавання, з 1951 з-д «Дармаш» (выпускаў дарожныя каткі, снегаачышчальнікі, дрэнажныя машыны і інш.). З 1958 аўтамаб. з-д, даў першую прадукцыю. У 1975—94 у ВА «БелаўтаМАЗ». Спецыялізуецца на выпуску кар'ерных самазвалаў для гарнаруднай і буд. прам-сці (у 1993 выпушчана больш за 14 тыс. шт ), аўтапаяздоў з самазвальнымі прычэпамі, аэрадромных цягачоў, калёсных трансп. сродкаў для металургічнай прам-сці. Асн. прадукцыя (1995): кар’ерныя самазвалы грузападымальнасцю 30 т, 42, 80, 120, 180 і 200 т, шлакавозы і аэрадромныя цягачы. За распрацоўку і серыйны выпуск (з 1965) велікагрузных самазвалаў БелАЗ 11 супрацоўнікам з-да прысуджана Дзярж. прэмія СССР 1968.
А.С.Рукцяшэль. с. 437
БЕЛАРУ́СКІ ВАКА́ЛЬНЫ КВАРТЭ́Т . Існаваў у 1927—65 у Мінску. Напачатку працаваў пры БДТ-1, у 1930-я г. — пры Бел. радыёцэнтры. 1-ы склад квартэта: К.Мацалевіч, М.Швайко (тэнары), У.Патапаў, М.Нікалаевіч (басы), 2-і (з 1945) — В.Някрасаў, К.Пуроўскі (тэнары), М.Пігулеўскі, Э.Прабштэйн (басы). У рэпертуары апрацоўкі бел. нар. песень, творы бел. кампазітараў, ансамблі і пералажэнні харавых твораў Ф.Шуберта, Л.Бетховена, А.Барадзіна і інш. Зрабіў шмат фондавых запісаў на радыё, выступаў у адкрытых канцэртах. с. 438
БЕЛАРУ́СКІ ВУЧНЁ́ЎСКІ ГУРТО́К «АСВЕ́ТА» . Існаваў у 1918—23 у Магілёве. Пачаў дзейнічаць пры Магілёўскай настаўніцкай семінарыі, аб’ядноўваў навучэнцаў і студэнтаў Магілёва. Асн. задачы: усебаковае вывучэнне Магілёўшчыны, навук. і культ.-асв. праца. Пры гуртку існавалі бел. хор (каля 80 чал.), бел. драм. трупа М.А.Выдрыцкага (інсцэніравала бел. вяселле, ставіла п’есы Я.Купалы, Ф.Аляхновіча, У.Галубка), гіст.-этнагр., прыродазнаўчая, літ., драматычная секцыі, якія прапагандавалі бел. нац. культуру. У 1923 атрымаў назву Бел. культ.-навук. асацыяцыя студэнтаў Магілёўскага пед. ін-та. Асацыяцыя мела філіялы ў Гомельскай губ., працавала ў кантакце з Магілёўскім пав. аддзелам нар. адукацыі, Беларускай секцыяй пры Гомельскім губернскім аддзеле народнай асветы, Беларускім цэнтральным бюро пры Народным камісарыяце асветы РСФСР і Беларускай культурна-навуковай асацыяцыяй пры Пятроўскай с.-г. акадэміі. Спыніў існаванне ў сувязі з ліквідацыяй Магілёўскага пед. ін-та.
Ю.Р.Васілеўскі. с. 438
БЕЛАРУ́СКІ ВУЧЫ́ЦЕЛЬСКІ САЮ́З ГРО́ДЗЕНШЧЫНЫ , глядзі Гродзенская цэнтральная беларуская вучыцельская рада. с. 438
БЕЛАРУ́СКІ ВУЧЫ́ЦЕЛЬСКІ ХАЎРУ́С , прафесіянальна-палітычная арг-цыя бел. настаўнікаў у 1917—20. Створаны ў Мінску па ініцыятыве настаўнікаў — дэлегатаў з’езда бел. арг-цый і партый. Меў аддзяленні ў некаторых паветах і валасцях. Аб’ядноўваў прыхільнікаў беларусізацыі нар. асветы. Меў на мэце згуртоўваць настаўнікаў і дзеячаў нар. адукацыі, якія лічылі неабходным весці навучанне на бел. мове не толькі ў школе, але і ў ВНУ. Аказваў матэрыяльную і маральную падтрымку настаўнікам, якія адкрывалі бел. школы. У 1918 прадстаўнікі хаўрусу ўваходзілі ў склад Рады БНР. У перыяд польскай акупацыі (1919—20) хаўрус процідзейнічаў спробам улад абмежаваць нац. правы беларусаў у галіне асветы.
С.С.Рудовіч. с. 438
БЕЛАРУ́СКІ ВЫДАВЕ́ЦКА-МАСТА́ЦКІ КЛУБ «ПАГО́НЯ» ў Таронта, грамадска-культурная арг-цыя бел. эмігрантаў. Засн. ў студз. 1967 ініцыятыўнай групай беларусаў у г. Таронта (Канада). Членамі клуба з’яўляюцца эмігранты-суайчыннікі, а таксама прадстаўнікі Аўстраліі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Францыі. Мэта — пашырэнне бел. культуры сярод сародзічаў, прадстаўнікоў інш. нацыянальнасцяў. Пры фін. падтрымцы клуба выходзяць кнігі на бел. і англ. мовах, пласцінкі з бел. песнямі і музыкай, выкананы насценныя гербы, нагрудныя значкі з выявай «Пагоні». Выдае бібліягр. каталогі, арганізуе выстаўкі.
А.С.Ляднёва. с. 438
БЕЛАРУ́СКІ ГАЗАПЕРАПРАЦО́ЎЧЫ ЗАВО́Д . Створаны ў 1972—76 за 23 км на ПдЗ ад г. Рэчыца Гомельскай вобласці. Перапрацоўвае спадарожны газ з нафтавых радовішчаў Беларусі. З 1972 у ВА «Саюзнафтагазаперапрацоўка», з 1983 у ВА «Укрнафтагазаперапрацоўка», з 1987 у ВА «Беларусьнафта». У 1982 рэканструяваны. У 1995 пушчана 1-я чарга тэхнал. устаноўкі па вытв-сці вуглевадародных прапелентаў — заменнікаў фрэону. Асн. прадукцыя (1995): сухі газ, вадкія вуглевадародныя газы (прапан, прапан-бутанавая сумесь, бутан тэхнічны, стабільны газавы бензін). с. 438
«БЕЛАРУ́СКІ ГАЙ» , бел. культурна-асветная арг-цыя ў Адэсе ў снеж. 1917 — лют. 1920. Аб’ядноўвала бел. інтэлігенцыю (у 1918 больш за 500 чл.). Мэта — клопат пра бежанцаў 1-й сусв. вайны і бел. насельніцтва ў Адэсе. Стаяла на паліт. платформе партыі бел. эсэраў, выступала за нац.-дзярж. самавызначэнне бел. народа. Выдавала газ. «Белорусы в Одессе». «Беларускі гай» прыняў рэзалюцыі ў падтрымку рэвалюцыі, за ўтварэнне краёвага ўрада Беларусі і яе федэратыўны саюз з Расіяй (28.1.1918), рэзалюцыю-пратэст супраць разгону 17.12.1917 кіраўніцтвам Зах. вобласці і фронту Усебел. з’езда ў Мінску (3.3.1918), супраць умоў Брэсцкага мірнага дагавору (7.4.1918). 19.3.1918 на аб’яднаным пасяджэнні рады «Беларускага гаю» і Бел. вайсковай рады створана Бел. нац. рада для абароны інтарэсаў беларусаў у Адэсе і яе ваколіцах. Рада выбрала Бел. нац. камісарыят, у які ўвайшлі Я.Трафімаў, С.М.Некрашэвіч, А.В.Баліцкі, Г.Я.Козел, П.Н.Гудзень, П.В.Ільючонак, С.А.Янушкевіч, А.Ф.Ляжневіч, І.І.Мацюкевіч, П.Пячонкін.
М.Ф.Шумейка. с. 438
БЕЛАРУ́СКІ ГІДРАГЕАЛАГІ́ЧНЫ МАСІ́Ў , у цэнтральнай і зах. частках Беларусі. Прымеркаваны да Беларускай антэклізы. Мяжуе на ПнЗ з Прыбалтыйскім, на У з Аршанскім, на Пд з Прыпяцкім, на З з Брэсцкім гідрагеалагічнымі басейнамі. Ваданосныя гарызонты ў пародах крышт. фундамента і асадкавых адкладах платформавага чахла. Магутнасць зоны актыўнага водаабмену 350—400 м. Яна адпавядае прыўзнятай частцы масіву. Воды прэсныя, гідракарбанатныя кальцыевыя, напорныя, за выключэннем верхніх гарызонтаў грунтавых водаў (часам самавыліваюцца). Мінералізацыя 0,1—0,6 г/л. Да схілаў масіву прымеркавана зона запаволенага водаабмену, дзе воды саланаватыя, сульфатна-хларыдныя натрыевыя і хларыдныя натрыевыя, мінералізацыя ад 1,5—2,9 г/л да 28,4 г/л, нярэдка са значнай колькасцю брому і фтору. Дэбіт свідравін ад 0,02—0,1 л/с да 16—20 л/с. Прэсныя воды выкарыстоўваюцца для гасп. і пітнога водазабеспячэння, мінеральныя — для лячэбна-прафілактычных мэтаў у санаторыях («Нарач», «Аксакаўшчына», «Крыніца» і інш.) і для разліву (з-ды ў Мінску, Маладзечне і інш.). М.С.Капора. с. 438
«БЕЛАРУ́СКІ ГІСТАРЫ́ЧНЫ АГЛЯ́Д» , навукова-гістарычны часопіс. Выходзіць з 1994 у Мінску на бел. мове 2 разы на год. Друкуюцца арыгінальныя і перакладныя артыкулы, дакументы, рэцэнзіі. Публікацыі прысвечаны ў асн. этнічнай гісторыі, метадалогіі гіст. Навукі. с. 438
«БЕЛАРУ́СКІ ГІСТАРЫ́ЧНЫ ЧАСО́ПІС» , штоквартальны навуковы, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс. Выходзіць з 1993 у Мінску на бел. мове. Асвятляе пытанні гісторыі Беларусі, усеаг. гісторыі. Друкуе навук. і метадычныя матэрыялы ў дапамогу настаўнікам, студэнтам і вучням, тэксты падручнікаў, камп’ютэрныя навуч. праграмы, паведамляе пра навук. канферэнцыі, новыя выданні кніг, падручнікаў, метадычнай л-ры па гісторыі. Садзейнічае працэсу нац. адраджэння, вывучэнню гісторыі Беларусі і прапагандзе гіст. ведаў. Асн. рубрыкі: «З аграрнай гісторыі», «З ваеннай гісторыі», «З гісторыі дыпламатыі», «Усеагульная гісторыя», «Беларусы ў свеце», «Беларусазнаўства», «Імёны вядомыя і невядомыя», «З гісторыі партый і рухаў» і інш.
В.Ф.Кушнер, С.В.Таляронак. с. 438
«БЕЛАРУ́СКІ ГО́ЛАС» , штотыднёвая газета. Выдавалася ў 1942—44 у Вільні на бел. мове лацінкай пад кантролем герм. акупац. улад. Рэдактар Ф.Аляхновіч. Асвятляла становішча на франтах, міжнар. адносіны. У рубрыках «З усіх куткоў Беларусі», «З беларускага жыцця ў Вільні», «Беларускае жыццё ў Латвіі», «Беларусы на чужыне» і інш. інфармавала пра бел. нац.-культ. жыццё, усхваляла культуртрэгерскую дзейнасць акупантаў, друкавала прамовы кіраўнікоў фаш. Германіі. Змяшчала нарысы па гісторыі і культуры Беларусі, агляды бел. прэсы, эканомікі, антысав. публіцыстыку. Выйшлі 122 нумары.
С.У.Жумар. с. 439
«БЕЛАРУ́СКІ ГО́ЛАС» , грамадска-палітычная газета. Выдаецца з 1952 у г. Таронта (Канада) на бел. мове. Заснавальнік С.Хмара. Асвятляе паліт. і культ. жыццё бел. эміграцыі і Беларусі. У 1957—66 выдаваў дадаткі «Сігналы» і «Маланка», у 1967 — «Беларусы ў Канадзе», у 1970 — дадатак з нагоды 20годдзя бел. прэсы ў Канадзе. А.С.Ляднёва. с. 439
БЕЛАРУ́СКІ ГУМАНІТА́РНЫ АДУКАЦЫ́ЙНА-КУЛЬТУ́РНЫ ЦЭНТР (БГАКЦ) Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь, установа, мэтай якой з’яўляюцца навучанне, выхаванне і перадпрафесійная падрыхтоўка будучых дзеячаў бел. культуры і навукі. Засн. 28.11.1990 па ініцыятыве Мін-ва адукацыі і Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. У структуры цэнтра гуманітарны ліцэй (з 1991), метадычны, выдавецкі, кінатэлевізійны і вытворчы аддзелы.
Ліцэй мае дзённае, нядзельнае (школьнікі) і вячэрняе (дарослыя) аддзяленні. На дзённае аддзяленне прымаюцца школьнікі пасля 7 класаў агульнаадук. школы. Тэрмін навучання 4 гады. На 1-м і 2-м курсах вучні атрымліваюць базавую адукацыю, на 3-м і 4-м — сярэднюю. Пашырана вывучаюцца гісторыя Беларусі, бел. мова, яе гісторыя і культура, геаграфія Беларусі і краязнаўства, замежная мова, агульная геаграфія, а таксама бел. этнаграфія, фальклор, гісторыя бел. дойлідства, выяўл. мастацтва, муз. культуры, асновы рэлігіязнаўства, права, паліталогіі, традыц. логіка, лац. мова, культура вуснай мовы.
Цэнтр рыхтуе і выдае навуч. і метадычныя дапаможнікі, здымае навуч. фільмы. У 1992 адчынены філіялы цэнтра ў Брэсце, Гомелі, Гродне, Магілёве, Светлагорску. с. 439
БЕЛАРУ́СКІ ДАБРАЧЫ́ННЫ ФОНД «ДЗЕ́ЦЯМ ЧАРНО́БЫЛЯ» , незалежнае няўрадавае аб’яднанне. Створаны ў 1989 пры аргкамітэце БНФ, з 1990 самаст. арг-цыя. Ажыццяўляе доўгатэрміновыя праграмы і праекты сац.-гуманіт. кірунку (больш за 40). Пад яго апекай знаходзяцца многія мед. і дзіцячыя ўстановы Беларусі. З дапамогай фонду пабудаваны «SOS — дзіцячая вёска», рэабілітацыйны цэнтр у Мінску, дамы для перасяленцаў-чарнобыльцаў, дзіцячы хоспіс, цэх экалагічна чыстага харчавання, у Мінску будуецца правасл. храм «Усіх самотных радасці». На аздараўленне ў замежныя краіны накіравана больш за 80 тыс. дзяцей-чарнобыльцаў і 540 — на лячэнне і рэабілітацыю. У клініках зах. краін прайшлі стажыроўку каля 200 медработнікаў. На Беларусь з-за мяжы пастаўлена 6,5 тыс. т гуманіт. грузаў (больш як на 140 млн. ням. марак). Аказана дапамога 240 тыс. ліквідатараў, перасяленцаў, інвалідаў, мнагадзетным і маламаёмным сем’ям. Мае аддзяленні і групы падтрымкі ў 76 раёнах і гарадах Беларусі, супрацоўнічае з 386 замежнымі арг-цыямі. Праводзіць міжнар. кангрэсы «Свет пасля Чарнобыля» (1992, 1994, 1996). Заснавальнік Міжнар. асацыяцыі гуманіт. супрацоўніцтва, час. «Demos» на рус. і ням. мовах. с. 439
«БЕЛАРУ́СКІ ДЗЕНЬ» , штотыднёвая грамадска-паліт., сельскагаспадарчая і літ. газета. Выдавалася з 7.3.1927 да 1928 у Вільні на бел. мове т-вам «Пагонь». Яе кірунак вызначаны ў дэкларацыі «Да беларускага сялянства» (1927, № 1), дзе абвяшчалася, што газета будзе абараняць паліт. правы бел. селяніна, нар. культуру і школу, усебакова асвятляць жыццё селяніна-беларуса і ў Польшчы і ў Сав. Беларусі. Фактычна ж пераважала паланафільская арыентацыя, падтрымлівала паліт. платформу Ю.Пілсудскага. Узнімала пытанні паляпшэння польска-бел. адносін, патрабавала для беларусаў роўных з усімі грамадзянамі правоў, гарантаваных канстытуцыяй. Шмат увагі аддавала праблемам бел. школы. Змяшчала матэрыялы з гісторыі БНР, газеты «Наша доля», пра бел. нар. творчасць; рабіла агляды бел. культ. жыцця, перыёдыкі, кніжных навін; змяшчала творы М.Багдановіча, А.Бартуля, М.Васілька, М.Краўцова, Ф.Умястоўскага і інш.
В.І.Дзяшко. с. 439
БЕЛАРУ́СКІ ДЗІЦЯ́ЧЫ ТЭА́ТР . Існаваў у 1916—18 у Вільні. Створаны з дзяцей бел. школ-прытулкаў Вільні, якія знаходзіліся пад апекай Бел. к-та дапамогі пацярпелым ад 1-й сусв. вайны. Арганізатар і кіраўнік — С.Корф. Яна ж была аўтарам большасці пастаўленых т-рам п’ес, містэрый, інсцэніровак, кампазіцый паводле батлеечных тэкстаў, нар. легендаў, казак, даўніх абрадаў. У склад калектыву т-ра ўваходзілі дзіцячы хор (кіраўнік Е.Міровіч), танц. група і дэкламатары. Спектаклі ўключалі музыку, драму, танцы, спевы і гэтак далей, грунтаваліся на традыцыях фальклору. На Каляды ладзілася жывая батлейка. Паказы т-ра адбываліся ў Беларускім клубе і пажарным клубе, містэрыі ў стылі батлеі — часам у касцёле св. Яна, асобныя спектаклі наладжваліся пад адкрытым небам (напр., Ф.Аляхновіч сваю п’есу «У лясным гушчары» паставіў на паляне каля в. Чорны Бор, недалёка ад Вільні). З.С.Пазняк. с. 439
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ АРХІ́Ў КІНАФОТАФОНАДАКУМЕ́НТАЎ (БДАКФФД), навукова-даследчая ўстанова, якая зберагае кінафотафонадакументы Нац. архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Створаны ў маі 1941 паводле пастановы СНК СССР ад 29.3.1941 у Мінску, з 1987 у Дзяржынску Мінскай вобласці. Зберагае (1995) 22 987 адзінак захоўвання хранік.-дакументальных, навук.-папулярных фільмаў, кіначасопісаў, спецвыпускаў, асобных кінасюжэтаў, кіналетапісаў за 1920—90-я г., мастацкіх кінастужак. У іх адлюстраваны найб. значныя падзеі паліт. і культ. жыцця Беларусі: уз’яднанне Зах. Беларусі з БССР, дэкады бел. мастацтва і л-ры ў Маскве, партыз. барацьба і дзеянні Чырв. Арміі ў Вял. Айч. вайну і інш., кінадакументы пасляваен. часу. У архіве захоўваецца больш за 187 850 фотанегатываў, пазітываў з 1880-х г. да нашых дзён, у тым ліку каштоўныя фотадакументы перыяду Лют. і Кастр. рэвалюцый 1917, грамадз. вайны і інш. Сярод гуказапісаў (больш за 8200) выступленні грамадскіх і паліт. дзеячаў, бел. пісьменнікаў, дзеячаў культуры і мастацтва (у тым ліку прамова Я.Купалы на 1-м Усесаюзным з’ездзе сав. пісьменнікаў у 1934), успаміны ўдзельнікаў Вял. Айч. вайны, бел. музычныя творы ў выкананні майстроў і калектываў рэспублікі.
Аддзелы: камплектавання, экспертызы каштоўнасці дакументаў, кантролю за арганізацыяй ведамаснага захоўвання дакументаў; дзярж. ўліку дакументаў і навук.-даведачнага апарата; забеспячэння захавання дакументаў і фондаў; інфармацыі, публікацыі і навук. выкарыстання дакументаў; аўтаматызаваных інфарм.-пошукавых сістэм; тэхн. кантролю. Лабараторыя забеспячэння захаванасці кіна-, фота-, фонадакументаў. А.М.Грыневіч. с. 439
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ АРХІ́Ў НАВУКО́ВА-ТЭХНІ́ЧНАЙ ДАКУМЕНТА́ЦЫІ (БДАНТД). Створаны ў 1968. Зберагае навук.-тэхн. дакументацыю праектна-канструктарскіх, тэхнал. і н.-д. устаноў і арг-цый, асабістыя фонды дзеячаў навукі і тэхнікі Рэспублікі Беларусь. Мае (1996) 160 фондаў (больш за 90 тыс. адзінак захоўвання за 1887—1941 і 1944—90). Дакументы архіва адлюстроўваюць буд-ва і рэканструкцыю гарадоў і інш. нас. пунктаў, прамысл. прадпрыемстваў, чыг. і шашэйных дарог, культ.-асв., адм. і інш. збудаванняў на Беларусі, распрацоўку вырабаў прамысл. прадукцыі і быт. тэхнікі. Сярод дакументаў ген. планы гарадоў, праекты па жыллёва-грамадз., прамысл. і сельскім будаўніцтве, чарцяжы станкоў, машын. Аддзелы: забеспячэння захавання і ўліку дакументаў; ведамасных архіваў, камплектавання і экспертызы каштоўнасці дакументаў; інфарм.-пошукавых сістэм і навук. выкарыстання. А.В.Вараб’ёў. с. 440
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ АРХІ́Ў-МУЗЕ́Й ЛІТАРАТУ́РЫ І МАСТА́ЦТВА (БДАМЛіМ), навукова-даследчая ўстанова, якая займаецца зборам, аховай, вывучэннем і навук. выкарыстаннем дакумент. помнікаў л-ры і мастацтва. Створаны ў чэрв. 1960 у Мінску, з 1976 архіў-музей. Мае (1995) 400 фондаў (75 тыс. спраў): 348 асабістых фондаў, 9 калекцый і 43 фонды ўстаноў.
Аддзелы: забеспячэння захаванасці дакументаў; ведамасных архіваў, камплектавання і экспертызы каштоўнасці дакументаў; навук. апісання дакументаў асабістага паходжання; інфарм.-пошукавых сістэм; інфармацыі, публікацыі і навук. выкарыстання дакументаў.
Сярод фондаў — асабістыя фонды пісьменнікаў А.Адамовіча, З.Астапенкі, М.Багдановіча, С.Баранавых, І.Барашкі, Я.Брыля, К.Буйло, В.Быкава. Л.Бэндэ, М.Васілька, З.Верас, П.Галавача, Ц.Гартнага, С.Грахоўскага, А.Гурыновіча, У.Дубоўкі, Я.Дылы, А.Жаўрука, Х.Жычкі, Я.Журбы, У.Калесніка, У.Караткевіча, Я.Коласа, Я.Купалы, Е.Лось, М.Лужаніна, М.Лынькова, Я.Маўра, М.Машары, І.Мележа, Б.Мікуліча, А.Пальчэўскага, П.Пестрака, Я.Пушчы, А.Пысіна, А.Русака, Я.Семяжона, Я.Скрыгана, М.Сурначова, М.Сяднёва, М.Танка, А.Ушакова, М.Хведаровіча, К.Чорнага, І.Шамякіна, С.Шушкевіча, С.Яновіча і інш.; акцёраў і рэжысёраў Г.Абуховіч, Л.Александроўскай, Дз.Арлова, І.Балоціна, Т.Бандарчык, С.Бірылы, Я.Віцінга, В.Галіны, Г.Грыгоніса, У.Дзядзюшкі, С.Друкер, І.Ждановіч і Б.Платонава, М.Забэйды-Суміцкага, М.Зюванава, З.Канапелькі, Р.Кашэльнікавай, А.Клімавай, П.Малчанава, Е.Міровіча, Р.Млодак, В.Пола, Л.Рахленкі, Л.Ржэцкай, К. і А.Саннікавых, С.Станюты, А.Труса, У.Уладамірскага; кампазітараў Л.Абеліёвіча, С.Аксакава, М.Аладава, А.Багатырова, Г.Вагнера, І.Гітгарца, Я.Глебава, В.Залатарова, А.Клумава, І.Любана, Р.Пукста, Ю.Семянякі, Я.Цікоцкага, М.Чуркіна; мастакоў і скульптараў А.Астаповіча, І.Ахрэмчыка, М.Блішча, В.Волкава, П.Гаўрыленкі, С.Геруса, І.Глебава, М.Дучыца, К.Завішы, Я.Зайцава, А.Кашкурэвіча, Я.Красоўскага, У.Кудрэвіча, Б.Малкіна, А.Марыкса, Л.Рана, С.Селіханава, М.Тарасікава, А.Тычыны, А.Шаўчэнкі і інш. Захоўваюцца фонды саюзаў пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, журналістаў, тэатр. дзеячаў Беларусі; Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, Нац. т-ра імя Я.Купалы, Бел. т-ра імя Я.Коласа, Бел. дзярж. філармоніі; кінастудыі «Беларусьфільм»; аб’яднання «Маладняк»; выд-ваў «Мастацкая літаратура», «Юнацтва», рэдакцый час. «Полымя», «Нёман», «Маладосць», «Беларусь», газ. «Літаратура і мастацтва». У архіве зберагаецца калекцыя дакументаў аддзела рукапісаў Бел. музея імя І.Луцкевіча ў Вільні, якая змяшчае матэрыялы Бел. т-ва па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны, Бел. к-та ў Магілёве, Бел. сацыяліст. грамады, Бел. сялянска-рабочай грамады, Бел. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Бел. с.-д. партыі; дакументы БНР, Мін-ва бел. спраў пры Літ. урадзе, Цэнтр. бел. рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, Бел. вайсковай камісіі; матэрыялы бел. культ.-асв. арг-цый, выд-ваў, часопісаў, газет, у т.л. рэдакцыі газ. «Наша ніва»; асабістыя дакументы Л.Я.Дубейкаўскага, К.С.Дуж-Душэўскага, П.Я.Жаўрыда, В.Ю.Ластоўскага, І.І.. і А.І. Луцкевічаў, А.А.Смоліча, Б.А.Тарашкевіча, А.І.Цвікевіча, Цёткі і інш. У б-цы архіва (25 тыс. экз.) захоўваюцца першыя выданні твораў М.Багдановіча, Цёткі, Я.Купалы, Я.Коласа, газ. «Наша ніва», «Наша доля», час. «Маладняк», «Узвышша» і інш.
Г.В.Запартыка. с. 440
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ВАНДРО́ЎНЫ ТЭА́ТР , назва Беларускага трэцяга дзяржаўнага тэатра ў 1926—32. с. 440
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ІНСТЫТУ́Т ПА ПРАЕКТАВА́ННІ АБ’Е́КТАЎ АХО́ВЫ ЗДАРО́ЎЯ Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1989 у Мінску. Асн. кірунак дзейнасці: праектаванне і буд-ва аб’ектаў аховы здароўя. с. 440
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ІНСТЫТУ́Т ПА ПРАЕКТАВА́ННІ ВОДАГАСПАДА́РЧАГА І МЕЛІЯРАЦЫ́ЙНАГА БУДАЎНІ́ЦТВА (Белдзіправадгас) Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1951 у Мінску на базе ін-та «Белмеліяпраект». Асн. кірункі дзейнасці: вышукальныя і праектныя работы па асушэнні с.-г. угоддзяў, буд-ве сажалак, вадасховішчаў, рыбагасп. комплексаў, дарог у сельскай мясцовасці, здабычы торфу і сапрапелю, правядзенні прыродаахоўных мерапрыемстваў. Распрацаваў схему комплекснага выкарыстання і аховы водных і зямельных рэсурсаў у басейнах буйных і сярэдніх рэк на 80% тэр. Беларусі, праекты водаахоўных збудаванняў у зоне Чарнобыльскай АЭС, прыродаахоўнага забеспячэння ў многіх жывёлагадоўчых комплексах. с. 440
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ІНСТЫТУ́Т ПА ПРАЕКТАВА́ННІ ПРАДПРЫЕ́МСТВАЎ ГА́НДЛЮ І ГРАМА́ДСКАГА ХАРЧАВА́ННЯ (Белдзіпрагандаль) Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1965 у Мінску на базе доследнага канструктарскага бюро (з 1959). Асн. кірунак работы — праектаванне прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання. с. 440
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ІНСТЫТУ́Т ПА ПРАЕКТАВА́ННІ ПРАДПРЫЕ́МСТВАЎ МЯСНО́Й І МАЛО́ЧНАЙ ПРАМЫСЛО́ВАСЦІ (Белдзіпрамясамалпрам) Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1972 як Мінскі філіял Ленінградскага ін-та па праектаванні прадпрыемстваў мясной і малочнай прам-сці. З 1986 — Белдзіпрамясамалпрам. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне новых і рэканструкцыя дзеючых прадпрыемстваў мясной і малочнай прам-сці, распрацоўка схем развіцця прадпрыемстваў галіны і інш. с. 440
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ІНСТЫТУ́Т ПА ПРАЕКТАВА́ННІ СІСТЭ́М І АБ’Е́КТАЎ ГАЗАЗАБЕСПЯЧЭ́ННЯ (Белдзіпрагаз) канцэрна «Белпалівагаз». Засн. ў 1987 у Мінску на базе праектнага і інш. аддзелаў канструктарска-тэхнал. бюро з вытв. прадпрыемствам «Белгазтэхніка». Асн. кірунак дзейнасці — праектаванне сістэм і аб’ектаў газазабеспячэння. с. 440
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ КАНЦЭ́РН ПА БУДАЎНІ́ЦТВЕ І ЭКСПЛУАТА́ЦЫІ МЕЛІЯРАЦЫ́ЙНЫХ І ВОДАГАСПАДА́РЧЫХ СІСТЭ́М , «Белмеліявадгас». Створаны ў 1993 на базе Мін-ва меліярацыі і аднаўлення зямель (б. Мінвадгас) як «Белвадгас», з 1995 сучасная назва. Уключае: ВА «Брэстмеліявадгас», «Гомельмеліявадгас», «Магілёўмеліявадгас», «Віцебсквадбуд», «Гроднавадбуд», «Мінсквадбуд», «Магілёўвадбуд», «Магілёўбуд», «Палесжылбуд», «Будіндустрыя» (з Беларускім экскаватарным заводам), трэсты «Калінкавічывадбуд», « Салігорсквадбуд», «Пінсквадбуд»; арэндныя прадпрыемствы «Брэствадбуд», «Гомельвадбуд», «Гомельсаўгасбуд»; акц. т-ва «Пінсксаўгасбуд»; каля 350 ПМК, міжраённыя ўпраўленні асушальных і арашальных сістэм (МААС), Мінскі доследна-эксперым. мех. з-д, шэраг з-даў жалезабетонных вырабаў (у Калінкавічах, Скідзелі, Хойніках і інш.). У складзе «Белмеліявадгаса» н.-д. і праектныя ін-ты «Белдзіправадгас» (Мінск) і «Палесседзіправадгас» (Пінск). Ажыццяўляе меліярац. і водагасп. буд-ва і эксплуатацыю меліярац. сістэм, навук.-тэхн. распрацоўкі і стварэнне праектаў па праблемах меліярацыі зямель, гасп. водакарыстання і рацыянальнага комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў.
В.А.Філімонаў. с. 440
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ МУЗЕ́Й . Існаваў у Мінску з 20.1.1919 да чэрв. 1941, да 31.8.1923 абл. музей. У аснове калекцый матэрыялы Царк.-археал. музея і Т-ва аматараў прыроды і археалогіі. У 1941 у музеі больш за 60 тыс. экспанатаў: найб. каштоўныя рукапісныя і друкаваныя кнігі 15—18 ст. (друкаваная Трыёдзь 1494, Тураўскія мінеі-чэцці 1525, слоўнік П.Бярынды і інш.), дарчыя граматы 16—17 ст., грашовыя скарбы 10—18 ст., вырабы цэхавых майстроў, слуцкія паясы, абразы 15—19 ст., карціны бел. мастакоў, бел. нац. адзенне, прадметы працы і хатняга ўжытку і інш. Пры музеі існавалі архіў рукапісных дакументаў 16—18 ст. і навук. б-ка. Музей папаўняўся матэрыяламі археал. раскопак, этнагр. экспедыцый і экспанатамі, перададзенымі інш. музеямі. У 1940—41 музей папоўніўся калекцыямі зброі з Нясвіжскага замка кн. Радзівілаў. У Вял. Айч. вайну разрабаваны ням.-фаш. акупантамі, большасць калекцый загінула. Уцалелыя экспанаты зберагаюцца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі. Дырэктарамі музея працавалі П.Харламповіч, В.Ластоўскі, С.Рак-Міхайлоўскі.
Л.Дз.Клок. с. 440
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ МУЗЕ́Й ГІСТО́РЫІ ВЯЛІ́КАЙ АЙЧЫ́ННАЙ ВАЙНЫ́ . Засн. 30.9.1943 як Музей па гісторыі барацьбы бел. народа з ням.-фаш. захопнікамі ў Вял. Айч. вайну на матэрыялах дзеючай з восені 1942 у Маскве выстаўкі «Беларусь жыве, Беларусь змагаецца», камісіі па гісторыі Вял. Айч. вайны пры ЦК КП(б)Б, Бел. штаба партыз. руху і інш. Адкрыты 22.10.1944 у Мінску, сучасная назва з ліст. 1944. Да 1974 быў адзіным на тэр. б. СССР музеем мінулай вайны. Мае 29 экспазіц. залаў (пл. 3,6 тыс. м2), каля 100 тыс. адзінак асн. фонду (1995), фотатэку (каля 38 тыс. негатываў), б-ку (каля 13 тыс. кніг, брашур, плакатаў). Дакументы, фотаздымкі, рэчавыя матэрыялы расказваюць пра пачатак вайны ў 1941, абарончыя баі на тэр. Беларусі; жорсткі акупац. рэжым, партыз. і падп. барацьбу супраць акупантаў; гераізм працаўнікоў тылу; буйнейшыя ваен. аперацыі Чырв. Арміі пры вызваленні Беларусі і краін Еўропы, перамогу над фашызмам у 1945; Парад Перамогі. Экспазіцыю завяршаюць мемар. залы. дзе ўвекавечаны гарады-героі, вайск. злучэнні і часці 1, 2, 3-га Бел. і Прыбалт. франтоў, якія вызначыліся пры вызваленні Беларусі, партыз. фарміраванні на Беларусі; поўныя кавалеры ордэна Славы і Героі Сав. Саюза — ураджэнцы Беларусі і прадстаўнікі інш. народаў, што атрымалі гэтыя званні ў баях на Беларусі. Філіял музея — Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі. Самастойнымі музеямі сталі б. філіялы Обальскага камсамольскага падполля музей, Музей баявой садружнасці, Музей бітвы за Дняпро, Мемарыяльны комплекс «Хатынь». Іншым музеям рэспублікі і замежжа перададзена больш за 46 тыс. адзінак апрацаваных матэрыялаў.
Літ.: Белорусский государственный музей истории Великой Отечественной войны: Путеводитель по залам. Мн., 1987. А.Г.Ванькевіч. с. 441
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ МУЗЕ́Й ГІСТО́РЫІ РЭЛІ́ГІІ . Засн. ў 1978 у Гродне як Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі. З 1989 сучасная назва. Адкрыты для наведвальнікаў 15.1.1985. Размяшчаўся ў будынках б. Гродзенскага базыльянскага жаночага манастыра (у 1978—85 зроблена рэстаўрацыя і арх. комплекс прыстасаваны пад музей). Меў 15 экспазіц. і 3 выставачныя залы (агульная пл. 2200 м2). Экспазіцыя асвятляла гісторыю развіцця духоўнай культуры на Беларусі ад узнікнення рэліг. вераванняў да нашых дзён. У сувязі з паступовай перадачай з 1992 будынкаў музея дзеючаму манастыру Раства Багародзіцы экспазіцыя ў 1994 закрыта. Музею перададзены будынак 18—19 ст. па вул. Замкавай — б. палац Храптовіча, Тызенгаўза, Ляхніцкага. У снеж. 1994 у адрэстаўрыраванай частцы палаца адкрыты экспазіцыя «Эпоха, час, будынак», выставачная і канцэртная залы (пл. 300 м2). У фондах музея захоўваюцца творы выяўл. і дэкар.-прыкладнога мастацтва (12—20 ст.), кнігі (16—20 ст.), археал. знаходкі і этнагр. экспанаты (на 1.1.1995 агульны фонд 57 тыс. прадметаў). Пры музеі створана навук. б-ка (больш за 13 тыс. тамоў). З 1983 працуе рэстаўрацыйная майстэрня. Л.А.Карнілава. с. 441
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ МУЗЕ́Й НАРО́ДНАЙ АРХІТЭКТУ́РЫ І ПО́БЫТУ . Засн. 9.12.1976. Музейны комплекс размешчаны за 12 км на ПдЗ ад Мінска, каля Воўчкавіцкага вадасховішча, у вярхоўях рэк Пціч і Менка, паміж вёскамі Азярцо, Воўчкавічы, Гарадзішча і Строчыца. У аснову музея пакладзены тэр.-этнічны, функцыянальна-падпарадкавальны, гіст. і сац. прынцыпы. Асаблівасці тэрыторыі і наяўнасць гіст. помнікаў (гарадзішча на Менцы, курганы-валатоўкі 9—11 ст., стараж. в. Строчыца з традыц. структурай, сядзібамі) вызначылі канцэпцыю музея як нац. арх.-этнагр. парку-запаведніка.
Пл. каля 210 га. Экспазіцыйная зона складаецца з сектараў, прысвечаных матэрыяльнай і маст. культуры асн. этнагр. рэгіёнаў Беларусі: «Цэнтральная Беларусь», «Паазер’е», «Падняпроўе», «Панямонне», «Усходняе Палессе», «Заходняе Палессе» і «Мястэчка» (нар. архітэктура і побыт бел. гарадоў 16—19 ст.). Ландшафт зямельных участкаў сектараў музея мае прыродна-ландшафтныя асаблівасці адпаведных рэгіёнаў Беларусі. Структурнай адзінкай сектараў і музея ў цэлым з’яўляецца сядзіба селяніна (двор) з поўным наборам пабудоў і адпаведным інтэр’ерам. 5—6 такіх двароў, дапоўненых малымі арх. формамі, кампануюцца ў паселішчы (або іх фрагменты), у планіровачную структуру якіх арганічна ўключаюцца культавыя і грамадскія пабудовы. Апрача калекцыі помнікаў нар. дойлідства ў музеі 23 калекцыі (знаходзяцца ў экспазіцыі, дэманструюцца на выстаўках, захоўваюцца ў фондах), у тым ліку тканіны, адзенне, абутак, галаўныя ўборы, хатняе начынне, с.-г. інвентар і трансп. сродкі, муз. інструменты і гадзіннікі, кераміка, дакументы, кнігі. На 1.1.1996 сабрана каля 17 тыс. музейных прадметаў, з іх больш за 13 тыс. адзінак асн. захавання і больш як 3 тыс. навук.-дапаможнага фонду. У музеі дзейнічае рэстаўрацыйны аддзел. Складаюцца каталогі помнікаў драўлянага дойлідства і этнаграфіі Беларусі. Адкрыты для наведвання з 18 мая да 1 кастр. Г.А.Ткацэвіч. с. 442
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ МУЗЫ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ , назва ў 1924—37 Мінскага музычнага вучылішча імя М.І.Глінкі. с. 442
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ПРАЕ́КТНА-ВЫШУКА́ЛЬНЫ ІНСТЫТУ́Т ЛЯСНО́Й ГАСПАДА́РКІ (Белдзіпралес) Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1969 у Мінску на базе комплекснай праектна-вышукальнай экспедыцыі; да 1991 філіял Усесаюзнага ін-та «Саюздзіпралес». Асн. кірункі работы: лесагасп. і лесааднаўленчыя мерапрыемствы, праектаванне і буд-ва гадавальнікаў і лесанасенных гаспадарак, лесагасп. дарог, жылля для прадпрыемстваў лясной гаспадаркі; лесамеліярацыйныя работы, проціпажарныя і лесаахоўныя мерапрыемствы, замацаванне і аблясенне берагоў малых рэк, равоў, яроў; распрацоўка нарматыўна-тэхн. л-ры; стварэнне зялёных зон, лесапаркаў; ажыццяўленне аўтарскага нагляду за буд-вам аб’ектаў па праектах ін-та. с. 442
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ПРАЕ́КТНА-ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ І ЭКСПЕРЫМЕНТА́ЛЬНЫ ІНСТЫТУ́Т Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, «Беларгстанкінпрам». Засн. ў 1965 у Мінску на базе тэхнал. аддзела СКБ № 12. Асн. кірункі работы: распрацоўка комплексных праектаў тэхн. пераўзбраення, пашырэння, рэканструкцыі цэхаў, участкаў і. вытв-сцяў на прадпрыемствах машынабудавання і металаапрацоўкі; распрацоўка з улікам экалагічных патрабаванняў перспектыўных тэхнал. працэсаў па механаапрацоўцы, кавальска-штамповачнай, тэрмічнай, гальванічнай, зборачнай, фарбавальнай вытв-сцях, кансервацыі і ўпакоўцы; праектаванне і выраб нестандартнага абсталявання і аснасткі, сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі вытв-сці; распрацоўка сістэм аўтаматызацыі тэхнал. падрыхтоўкі вытв-сці ва ўмовах прадпрыемстваў з дробнасерыйнай і серыйнай вытв-сцю; выкананне н.-д. і эксперым. работ у галіне найноўшых тэхналогій, у тым ліку экалагічна чыстых і рэсурсазберагальных; удасканаленне арганізацыі працы і тэхнікі бяспекі.
В.В.Базылька. с. 442
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ТЭА́ТР (БДТ), назва Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў 1920—26. с. 442
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т (БДУ). Засн. ў 1921 у Мінску паводле пастановы ЦВК БССР. У стварэнні БДУ удзельнічалі акадэмік Я.Ф.Карскі, прафесары В.П.Волгін, Л.С.Мінор, У.І.Пічэта (1-ы рэктар БДУ), Дз.М.Пранішнікаў, Ф.Ф.Турук, А.Ф.Фартунатаў, К.А.Ціміразеў і інш. Сярод першых выкладчыкаў бел. вучоныя Я.І.Барычэўскі, Ц.М.Годнеў, М.В.Доўнар-Запольскі, К.М.Міцкевіч (Я.Колас), М.М.Нікольскі, У.М.Перцаў, А.Смоліч, М.М.Шчакаціхін, М.А.Янчук і інш. Для работы ў БДУ таксама запрошаны вучоныя з Масквы, Петраграда, Кіева і інш.; навук. л-ра паступіла з АН РСФСР, Рас. кніжнай палаты, Кіеўскага, Маскоўскага і Петраградскага ун-таў; перададзены б-кі Карскага, Янчука і інш. У 1928—31 пабудаваны універсітэцкі гарадок. На базе асобных ф-таў БДУ у Мінску адкрыты ін-ты: мед., пед., юрыд., нар. гаспадаркі, шэраг галіновых ВНУ, якія ў 1933 аб’яднаны ў Бел. політэхн. ін-т. У гады Вял. Айч. вайны навуч.-матэрыяльная база ун-та знішчана. Заняткі аднавіліся ў 1943 на ст. Сходня (пад Масквой), з вер. 1944 —у Мінску.
У 1995/96 навуч. г. ф-ты: біял., геагр., гіст., журналістыкі, механіка-матэм., прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, радыёфізікі і электронікі, фіз., філал., філас.-эканам., хім., юрыд., міжнар. адносін, дауніверсітэцкай падрыхтоўкі, падрыхтоўчы для замежных грамадзян, павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў ВНУ, павышэння кваліфікацыі па прыкладной матэматыцы і ЭВМ, спецыяльны ф-т бізнесу і інфарм. Тэхналогій; 14,4 тыс. студэнтаў, на 121 кафедры 1410 выкладчыкаў, у т.л. 190 прафесараў і д-роў навук, больш за 800 дацэнтаў і канд. навук. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1927, дактарантура з 1988. Мае 3 НДІ, друкарню, выд-ва, інфарм.-вылічальны і навук.-інж. цэнтры, Бібліятэку фундаментальную БДУ, 3 музеі, навуч.-доследную гаспадарку «Шчомысліца», біял. станцыю «Нарач», навуч.-вытв. геагр. базу «Заходняя Бярэзіна». Выдае шматтыражную газ. «Беларускі універсітэт» (з 1923), навук. час. «Веснік БДУ» (з 1969, у 4 серыях).
Рэктары ун-та: У.І.Пічэта (1921—29), І.П.Каранеўскі (1929—32), Ермакоў (1932—33), В.Н.Дзякаў (1933—37), П.В.Саевіч (1937), Бладыка (1937—38), У.С.Бабраўніцкі (1938—39), П.П.Савіцкі (1939—47), У.А.Тамашэвіч (1947— 49), І.С.Чымбург (1949—52), К.І.Лукашоў (1952—57), А.Н.Сеўчанка (1957— 72), У.М.Сікорскі (1972—78), У.А.Белы (1978—83), Л.І.Кісялеўскі (1983—90), Ф.М.Капуцкі (1990—96), з 16.1.1996 в.а. рэктара П.Дз.Кухарчык.
Літ.: Беларускі дзяржаўны універсітэт, 1921—27: Да 10-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Мн., 1927; Кожушков А.И., Яновский О.А. Белорусский университет: Хроника событий (1919—1989). Мн., 1990; Белорусский ордена Трудового Красного Знамени государственный университет имени В.И.Ленина: (Краткий библиогр. указ.). Мн., 1971. с. 443
«БЕЛАРУ́СКІ ДОМ ДРУ́КУ» , выдавецтва. Засн. ў Мінску ў 1960 як выд-ва «Звязда», у 1969—91 выд-ва ЦК КПБ, са студз. 1992 у сістэме Дзяржкамдруку, з лютага 1992 — Савета Міністраў, з 1994 — Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Выдае газеты, часопісы, кнігі (у тым ліку газ. «Звязда», «Чырвоная змена», «Белорусская нива», «Советская Белоруссия», часопісы «Вожык», «Алеся», «На экранах Беларусі»)/ Пры выд-ве друкарня. У 1995 друкавала больш за 100 назваў газет, 67 часопісаў. Магутнасць друкарні больш за 14 млн. кніг і 11 млн. экз. брашур.
У 1917 «Мінская губернская друкарня» (з 1797) пераўтворана ў друкарню СНК Зах. фронту; з 1918 — 1-я Савецкая, з 1930 — імя Сталіна, з 1960 друкарня выд-ва «Звязда», у 1969—91 — выд-ва ЦК КПБ (далей — па прыналежнасці выдавецтва). У 1927 выдавала 9 газет, 7 часопісаў, каля 70 тыс. экз. падручнікаў і інш. выданняў. У Вял Айч. вайну паліграфісты наладзілі тут выпуск падп. выданняў — перыяд. лістка «Вестник Родтины», газ. «Звязда» і інш., дапамагалі ствараць друкарні ў партыз. атрадах. Пасля вайны паліграф. база адноўлена. Б.А.Кутавы. с. 443
БЕЛАРУ́СКІ ДРУГІ́ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ТЭА́ТР (БДТ-2), назва Беларускага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў 1926—44. с. 443
БЕЛАРУ́СКІ ЗАГРАНІ́ЧНЫ АРХІ́Ў у Празе. Створаны ў 1928 (ці 1929) бел. эміграцыяй з мэтай збору і захавання матэрыялаў гісторыі бел. нац.-вызв. руху. Заснавальнік і першы загадчык М.Вяршынін, у 1934—38 заг. архіва Т.Грыб. Падпарадкоўваўся Мін-ву замежных спраў Чэхаславакіі і эміграцыйнаму ўраду БНР. Меў 4 аддзелы: дакументаў (у 1937 налічваў 15 тыс. назваў — матэрыялы Рады і дыпламат. місій БНР, архівы бел. замежных арг-цый, устаноў, партый, успаміны, біяграфіі, перапіска бел. дзеячаў і інш.); б-ка беларусазнаўства (выданні пра Беларусь на бел. і інш. мовах); перыяд. выданняў (у 1937 захоўваліся камплекты 214 назваў бел. газет); бел. бібліяграфіі (12 тыс. пазіцый — гіст. бібліяграфія і картатэка па ўсіх пытаннях беларусазнаўства). У 2-ю сусв. вайну архіў падпарадкоўваўся ням. акупац. уладам. Далейшы лёс архіва невядомы.
Г.І.Сурмач. с. 443
БЕЛАРУ́СКІ ЗАПРАЖНЫ́ КОНЬ , пародная група коней універсальнага выкарыстання. Выведзена ў зах. абласцях Беларусі ў 19—20 ст. скрыжаваннем мясц. коней ляснога тыпу з ардэнскай, шведскай, гудбрандсдальскай і інш. пародамі. За апошнія дзесяцігоддзі чыстапароднай гадоўлі выведзена 6 ліній, 13 сямействаў, створаны селекцыйныя масівы і племянныя гаспадаркі. Вядучыя гаспадаркі — конныя заводы ў Баранавіцкім і Лідскім, племзаводы ў Карэліцкім і Ляхавіцкім р-нах. Беларускі запражны конь — асн. паляпшальнік рабочакарыстальнай прадукцыйнай конегадоўлі ў рэспубліцы, экспартуецца, выкарыстоўваецца для прагулак, турызму, верхавога адпачынку.
Коні вынослівыя, даўгавечныя, непераборлівыя, спакойныя. Масць: буланая, рыжая, гнядая, вараная, мышастая. Выш. ў карку элітных жывёл 154—156 см; 2 км крокам з 3-тонным грузам праходзіць за 14—16 мінут.
М.А.Гарбукоў. с. 443
«БЕЛАРУ́СКІ ЗБО́РНІК» , навуковы часопіс. Выдаваўся ў 1955—60 у Мюнхене (Германія) Ін-там вывучэння СССР. Друкаваўся на рататары. Выходзіў на бел., з № 2 (1955) паралельна на англ. («Веlorussian Review») мовах. Друкаваў працы па бел. гісторыі, мове, л-ры, мастацтве, эканоміцы, рэцэнзіі на беларусазнаўчыя выданні, агляды час. «Камуніст Беларусі» і інш. Выйшла 12 нумароў.
А.С.Ляднёва. с. 444
«БЕЛАРУ́СКІ ЗВОН» , штотыднёвая грамадска-паліт. і літ. газета нац.-дэмакр. кірунку. Выдавалася з 22.3.1921 да 24.2.1923 у Вільні на бел. мове (з 16.5 да 18.8.1921 не выходзіла). Рэдактар-выдавец Ф.Аляхновіч. Крытыкавала вынікі Рыжскага мірнага дагавору 1921. Супрацоўнічала з усімі дэмакр. сіламі, якія падтрымлівалі культ.-нац. адраджэнне Беларусі і яе права на самавызначэнне. Выкрывала антыбел. дэнацыяналізатарскую палітыку польск. ўрада. Асвятляла міжнар. і ўнутр. становішча, грамадска-паліт. рух на Беларусі. Інфармавала пра дзейнасць ТБШ, бел. тэатр. і муз. калектываў у Зах. Беларусі і інш. У.М.Конан. с. 444
«БЕЛАРУ́СКІ ЗВОН» , газета, орган Цэнтральнага саюза бел. культурных і гаспадарчых арг-цый. Выдавалася штотыднёва з 6.1.1931 да 2.12.1932 у Вільні на бел. мове. Змяшчала матэрыялы пра паліт.-эканам. і культ. жыццё ў Польшчы, Зах. Беларусі, БССР, пра дзейнасць бел. культ. і навук. устаноў і арг-цый, артыкулы па гісторыі Беларусі, пра яе выдатных людзей. Выступала супраць КПЗБ. Напярэдадні прыходу да ўлады ў Германіі Гітлера заклікала падтрымліваць нацыянал-сацыялістаў Германіі. Мела матэрыяльную падтрымку ад улад. Рассылалася бясплатна. Выйшла 58 нумароў. Спыніла існаванне з-за распаду «Цэнтрасаюза».
С.В.Говін. с. 444
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т ГАСПАДА́РКІ І КУЛЬТУ́РЫ (БІГіК), арганізацыя культ.-асв. і гасп. кірунку ў Зах. Беларусі. Дзейнічаў з чэрв. 1926 да 4.12.1936 як філіял Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Стваральнікі і кіраўнікі А.Станкевіч, Ф.Ярэміч, В.Багдановіч, У.Казлоўскі, В.Рагуля, В.Гадлеўскі, А.Уласаў. Асн. мэта — арганізацыя культ.-асв. працы і гасп. дзейнасці праз стварэнне бібліятэк, клубаў, с.-г. кааператываў, забеспячэнне сялян с.-г. тэхнікай і пашырэнне с.-г. ведаў. У сярэдзіне 1927 БІГіК налічваў 52 гурткі, у 1934—35 — 80 гурткоў (аб’ядноўвалі каля 1,2 тыс. чал.) у Віленскім, Браслаўскім, Дзісенскім, Вілейскім, Ашмянскім, Лідскім і Баранавіцкім пав. Іх уплыў пашыраўся на частку бел. інтэлігенцыі і сялянства пераважна каталіцкага веравызнання. Кіраўніцтва БІГіК знаходзілася ў канфрантацыі з КПЗБ, рэв.-дэмакр. арг-цыяй Беларуская сялянска-работніцкая грамада, культ.-асв. арг-цыяй Таварыства беларускай школы (ТБШ). У пач. 1936 па ініцыятыве ЦК КПЗБ на глебе барацьбы за школу на роднай мове намецілася супрацоўніцтва паміж ТБШ і БІГіК. У канцы 1936 дзейнасць БІГіК забаронена польскімі ўладамі. У.ФЛадысеў. с. 444
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т ДЫЗА́ЙНУ , навукова-даследчая ўстанова. Засн. ў 1966 у Мінску як Бел. філіял Усесаюзнага НДІ тэхн. эстэтыкі, з 1992 сучасная назва. Даследуе і распрацоўвае дызайн-праекты машын, прылад, тэхнал. абсталявання, вырабаў быт. і гасп. прызначэння, інтэр’ераў, абсталявання рабочых месцаў; рэкламна-кірмашовыя экспазіцыі, фірменны графічны стыль (з паліграфічным выкананнем). с. 444
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т ІНФАРМА́ЦЫІ І ПРАГНО́ЗУ (Белінфармпрагноз) пры адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1959 у Мінску як Ін-т навук.-тэхн. інфармацыі і прапаганды пры Дзяржплане БССР, з 1968 Бел. НДІ навук.-тэхн. інфармацыі і тэхніка-эканам. даследаванняў Дзяржэканамплана, з мая 1993 — Бел. ін-т навукова-тэхн. інфармацыі і прагнозу СМ Рэспублікі Беларусь, са студз. 1995 Белінфармпрагноз. Асн. кірункі работы: даследаванне і выпрацоўка ацэнак і прагнозаў стану грамадства, шляхоў яго рэфармавання і развіцця па наступных кірунках: унутраная і знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь, матэрыяльная вытв-сць, працэсы арганізацыі і кіравання ў грамадстве, інтэлектуальныя і інфармацыйныя рэсурсы грамадства, чалавек, сям’я, грамадства. Г.К.Бурак. с. 444
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т НАВУ́КІ І МАСТА́ЦТВА (БІНіМ) у Нью-Йорку, грамадская навук.-культ. арг-цыя бел. эміграцыі ў ЗША. Засн. ў 1951. Штаб-кватэра ў Нью-Йорку, мае філіялы ў Германіі (Мюнхен, з 1955), Канадзе (Таронта, з 1968). Друкаваны орган — навук. штогоднік «Запісы» (з 1952). У 1954—63 выдаваў літ.-маст. час. «Конадні», у 1953—69 — інфармацыйны «Абежнік». Выдадзены аднатомнікі «Спадчына» Я.Купалы (1955), «Вянок» М.Багдановіча (1960), «Матчын дар» А.Гаруна (1962), творы эмігранцкіх бел. пісьменнікаў, навук. працы па гісторыі, л-ры і мастацтве Беларусі. Выдае (з 1979) серыю «Беларускія паэты і пісьменнікі эміграцыі». Падрыхтаваны бібліяграфіі «Янка Купала і Якуб Колас на Захадзе» (В. і З.Кіпелі, 1985), «Пяць стагоддзяў Скарыніяны, XVI—ХХ» (В.Тумаш, 1989) і інш. Ін-т падтрымлівае сувязі з многімі б-камі свету. У розны час яго ўзначальвалі У.Тамашчык, ЯЛіманоўскі, В.Тумаш, А.Адамовіч, з 1982 В.Кіпель. З канца 1980-х г. інстытут наладжвае кантакты з грамадскімі арг-цыямі Беларусі.
А.В.Мальдзіс. с. 444
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т НАВУ́КІ І МАСТА́ЦТВА (БІНіМ) у Канадзе, грамадская навук.-культ. арг-цыя бел. эміграцыі ў Канадзе. Засн. ў 1967 як аддзел Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку (ЗША). З 1968 самаст. ін-т. З 1971 чл. Каардынацыйнага к-та беларусаў Канады. Асн. кірункі дзейнасці: арганізацыя навук. канферэнцый, выставак бел. нар. мастацтва, лекцый па беларусазнаўстве, пашырэнне ведаў пра Беларусь у свеце і інш. Члены ін-та бралі ўдзел у канфер. канадскіх славян (1969, Таронта), па пытаннях канадскага шматкультуралізму (1978), у 1975 разам са Слав. аддзелам Атаўскага ун-та наладзілі Дні бел. чытанняў на тэму «Прысутнасць беларусаў на паўн.-амер. кантыненце». Удзельнік 1-га з’езда беларусаў свету (г. Мінск, 1993), штогодніх Кангрэсаў навук. арг-цый (у складзе Асацыяцыі канадскіх славян). У розны час БІНіМ узначальвалі В.Жук-Грышкевіч, Я.Садоўскі, І.Шыманец-Сурвіла.
А.С.Ляднёва. с. 444
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т ПА ПРАЕКТАВА́ННІ КАПІТА́ЛЬНАГА РАМО́НТУ І РЭКАНСТРУ́КЦЫІ АБ’Е́КТАЎ ЖЫЛЛЁ́ВА-ГРАМАДЗЯ́НСКАГА ПРЫЗНАЧЭ́ННЯ (Белжылпраект) Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1973 у Мінску. Галаўны ін-т па праектаванні капітальнага рамонту і рэканструкцыі аб’ектаў жыллёва-грамадз. прызначэння. У 1989 у абл. гарадах былі створаны ін-ты такога ж кірунку дзейнасці (Брэстжылпраект, Віцебскжылпраект, Гомельжылпраект, Гроднажылпраект, Магілёўжылпраект). Асн. кірункі работы: праектаванне рэканструкцыі кварталаў жылой забудовы і культ.-гіст. цэнтраў гарадоў; дыягностыка канструкцый збудаванняў; распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі для буд-ва буйных сістэм калектыўнага прыёму тэлебачання; інж.-геал. і тапографа-геадэзічныя вышуканні для новабудоўляў, рэканструкцыі і капітальнага рамонту будынкаў і збудаванняў; аказанне адукацыйных, кансалтынгавых, маркетынгавых і інш. паслуг. В.І.Шчэрбіч. с. 445
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т ПРАВАЗНА́ЎСТВА , вышэйшая недзяржаўная навучальная ўстанова. Створаны ў 1991 на базе б. Мінскай вышэйшай юрыд. школы. Рыхтуе юрыстаў па спецыялізацыях: прававое забеспячэнне знешнепаліт. дзейнасці; гасп. права. Аддзяленні: дзённае (прымаюцца асобы з сярэдняй адукацыяй), завочнае (з сярэдняй ці вышэйшай неюрыд. адукацыяй) і павышэння кваліфікацыі. Навучанне платнае. с. 445
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т ПРАЕКТАВА́ННЯ АБ’Е́КТАЎ КАМУНА́ЛЬНАЙ ГАСПАДА́РКІ (Белкамунпраект) Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1968 у Мінску. Да 1969 Бел. ін-т праектавання капітальнага рамонту жылых і грамадскіх будынкаў і буд-ва камунальных аб’ектаў. Асн. кірункі работы: распрацоўка комплексных праектаў буд-ва і рэканструкцыі камунальных прадпрыемстваў, вытв. баз рамонтна-буд. арг-цый, аб’ектаў добраўпарадкавання, зялёнага буд-ва, гар. электратранспарту, перапрацоўкі быт. адкідаў, грамадз. абслугоўвання насельніцтва, цепла- і водазабеспячэння, каналізацыі і інш. аб’ектаў гар. Гаспадаркі. с. 445
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т РЫ́НКУ Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь. Створаны ў 1992 у Мінску на базе Бел. філіяла Усесаюзнага НДІ па вывучэнні попыту насельніцтва на тавары нар. спажывання і кан’юнктуры гандлю. Асн. кірункі дзейнасці: навук.-даследчае, інфарм.-метадычнае і практычнае забеспячэнне фарміравання і рэгулявання ўнутр. рынку тавараў і паслуг на Беларусі; комплексныя даследаванні рынку тавараў нар. спажывання, праблем структурнай перабудовы сферы гандлю; удасканаленне тэарэт. і арганізацыйна-практычных асноў вывучэння рынку; даследаванне сац.-эканам. праблем спажывання; прагназаванне развіцця асн. элементаў і прапорцый рэгіянальнага рынку і інш. с. 445
«БЕЛАРУ́СКІ КАЛЕКЦЫЯНЕ́Р» , газета для калекцыянераў. Выдаецца з ліст. 1990 у Оршы, з сак. 1995 у Мінску на бел. мове. Перыядычнасць адвольная. Інфармуе бел. калекцыянераў пра выяўленне, збор, вывучэнне, сістэматызацыю і захаванне розных калекцыйных матэрыялаў. Друкуе матэрыялы па гісторыі і культуры Беларусі. Паказвае рэпрэзентацыю Беларусі ў свеце сродкамі філатэліі, нумізматыкі, філакартыі, фалерыстыкі і інш. с. 445
«БЕЛАРУ́СКІ КАЛЯНДА́Р» , штогадовае выданне Беларускага грамадска-культурнага таварыства (БГКТ) у Польшчы. Выдаецца з 1957 у Беластоку на бел. мове (у 1993 друкаваўся ў Гродне, у 1994 і 1995 у Мінску). Змяшчае матэрыялы, прысвечаныя юбілейным і памятным датам Беларусі і Польшчы, дзейнасці БГКТ, бел.-польскім грамадскім, культ. і эканам. сувязям, даведкі пра найб. значныя падзеі і славутых дзеячаў свету, даследаванні па гісторыі, культуры і краязнаўстве Беласточчыны. Друкуе бел. фальклор, рэпертуарныя старонкі для аматарскіх фалькл. і тэатр. калектываў, творы членаў літ.-маст. аб’яднання «Белавежа», біяграфіі і творы бел. пісьменнікаў, старонкі гумару, юрыд. і гасп. парады, астр. звесткі, імяніны, царк. правасл. і каталіцкі календары паводле старога і новага стыляў і інш. Выданне ілюстраванае. Л.У.Языковіч. с. 445
БЕЛАРУ́СКІ КАМЕРЦЫ́ЙНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т КІРАВА́ННЯ Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь, недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова. Засн. ў 1993 у Мінску. Рыхтуе эканамістаў, менеджэраў, эканамістаў-менеджэраў, юрыстаў. У 1995/96 навуч. г. ф-ты: кіравання, менеджэраў, эканам. адносін, правазнаўства, дауніверсітэцкай падрыхтоўкі, польскі ін-т. Навучанне дзённае, вячэрняе, завочнае; платнае. Мае лінгафонныя кабінеты, камп’ютэрныя класы, рэдакцыйна-выдавецкі цэнтр. Вядзе н.-д. работу. Падтрымлівае сувязі з Вышэйшай гандлёвай школай у Варшаве. Філіялы ун-та ў Брэсце. Магілёве, Оршы, Гродне, Полацку, Мазыры. с. 445
БЕЛАРУ́СКІ КАМІТЭ́Т (БК) у Польшчы, арганізацыя грамадскай апекі для беларусаў у 1940—44. Створаны ў Варшаве з дазволу герм. акупац. улад як Бел. саюз самапомачы (БСС, старшыня Ф.І.Акінчыц), з лета 1940 — БК (старшыня М.Шчорс, нам. М.Ждановіч). У канцы 1940 — пач. 1941 створаны дэлегатуры (прадстаўніцтвы) БК у Бяла-Падлясцы і Кракаве, пазней — некалькі філій на паўд. Падляшшы. Чл. БК (каля 6 тыс. чал., сак. 1942) — пераважна даваен. ўцекачы з паўн.-ўсх. ваяводстваў Польшчы, якія не жадалі заставацца пад сав. адміністрацыяй, а таксама вызваленыя з ням. палону беларусы — ваеннаслужачыя польскай арміі. Асн. дзейнасць — юрыд., мед. і матэрыяльная дапамога членам БК. Працавалі сталовая, бел. пач. школа з інтэрнатам (1942/43—1943/44, у 1943 для вучняў 2 месяцы працаваў летні лагер у Забалацці Бельскападляскай гміны), бел. б-ка, хор і аркестр, драм. секцыя, дзіцячы т-р. БК садзейнічаў заснаванню ў Варшаве бел. правасл. і каталіцкай парафій, царк. брацтва імя св. Юрыя. Дзейнасць БК фактычна спынена 1.8.1944, калі пачалося Варшаўскае паўстанне 1944, управа БК была эвакуіравана ў Кракаў і намінальна існавала да студз. 1945. Ю.Туронак. с. 445
БЕЛАРУ́СКІ КАМІТЭ́Т «ДЗЕ́ЦІ ЧАРНО́БЫЛЯ» , незалежная няўрадавая гуманіт. арг-цыя. Створана ў 1989 пры аргкамітэце БНФ, з 1990 незалежная арг-цыя. Гал. кірунак дзейнасці — прафілактыка захворванняў дзяцей-чарнобыльцаў. З гэтай мэтай арганізавана іх аздараўленне на спец. базах, дзе спецыялісты кансультацыйна-дыягнастычнай лабараторыі к-та праводзяць паглыбленае абследаванне. К-там створаны таксама лабараторыі радыелагічнай бяспекі (вырошчванне экалагічна чыстай прадукцыі на забруджаных землях) і сац.-псіхал. рэабілітацыі. Праводзіць сімпозіумы, семінары, канферэнцыі, «круглыя сталы», па матэрыялах якіх выдае зборнікі, памяткі для насельніцтва. Удзельнічае ў міжнар. чарнобыльскіх акцыях, быў арганізатарам на Беларусі Міжнар. маршу «За бяз’ядзерны свет — 1995». Мае абласныя арг-цыі, мінскую гар. і некалькі раённых. Дэвіз к-та «Здаровыя дзеці — здаровая нацыя». с. 446
БЕЛАРУ́СКІ КАМІТЭ́Т САМАПО́МАЧЫ , глядзі ў арт. Беларускае прадстаўніцтва. с. 446
БЕЛАРУ́СКІ КАНГРЭ́САВЫ КАМІТЭ́Т АМЕ́РЫКІ (БККА), грамадская арганізацыя беларусаў у ЗША. Створаны ў 1951 у г. Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі) як выканаўчы орган Кангрэса беларусаў Амерыкі. Каардынуе работу бел. згуртаванняў, якія прытрымліваюцца паліт. платформы Бел. цэнтр. рады. Старшыні БККА М.Шчорс (1951—57), І.Касяк (1957—89), Р.Завістовіч (з 1990). Збірае і распаўсюджвае інфармацыю на надзённыя бел. тэмы. Выдае час. «Беларуская думка».
А.С.Ляднёва. с. 446
БЕЛАРУ́СКІ КАНЦЭ́РН НАРО́ДНЫХ МАСТА́ЦКІХ ПРО́МЫСЛАЎ . Створаны ў 1993 у Мінску. У яго ўваходзяць 15 фабрык маст. вырабаў: Аршанская, Бабруйская, Баранавіцкая, Барысаўская, Бешанковіцкая, Брэсцкая, Гомельская, Жлобінская, Магілёўская, Мазырская, Пінская, Полацкая, Слонімская, Слуцкая, Хойніцкая, якія выпускаюць жаночае і дзіцячае верхняе адзенне з тканіны і трыкатажу, аздобленае вышываным бел. нац. арнаментам, сталовую і пасцельную бялізну, вырабы ручнога ўзорнага ткацтва, з лазы і саломкі, дрэва, дэкар. пано (размалёўка, разьба, інкрустацыя саломкай), сувеніры з ільновалакна. Н.В.Пачынава. с. 446
«БЕЛАРУ́СКІ КЛІЧ» , грамадска-паліт., літ. і гасп. газета. Выдавалася 1 — 16.11.1930 у Вільні на бел. мове напярэдадні выбараў у польскі сейм і сенат. Асвятляла сітуацыю ў Польшчы, паведамляла пра арышт 80 дэпутатаў папярэдняга сейма, распушчанага ўрадам Бартэля — Пілсудскага, крытыкавала перадвыбарчую пазіцыю Цэнтрасаюза, які ішоў на супрацоўніцтва з польск. урадам, і кандыдатаў у сейм — прадстаўнікоў бел. нац.-сацыяліст. кірунку, давала ацэнку ўсім кірункам у бел. руху на пераломе 1920—30-х г. Агітавала галасаваць за кандыдатаў агульнага бел. выбарчага к-та «Украінска-беларускі блок». Выйшлі 4 нумары, з іх № 3 канфіскаваны па загадзе старасты Вільні.
Л.І.Збралевіч, А.С.Ліс. с. 446
БЕЛАРУ́СКІ КЛУБ у Вільні. Існаваў у 1916—20 пад старшынствам І.Луцкевіча. У клубе наладжваліся бел. вечарынкі (1-я 17.9.1916) са спектаклямі, дэкламацыяй, музыкай, танцамі. Спектаклі ставіла Беларуская драматычная дружына пад кіраўніцтвам Ф.Аляхновіча. Паказаны п’есы Аляхновіча «Калісь», «Бутрым Няміра», «Чорт і баба», «На вёсцы», «На Антокалі», «Базілішак», а таксама «Антось Лата» Я.Коласа, «Хам» паводле Э.Ажэшкі, «Міхалка» Далецкіх, «Мядзведзь» А.Чэхава. Ладзілі ў клубе і вечары для дзяцей. Драм. гурток т-ва «Золак» бел. дзіцячага прытулку паставіў невял. п’есу са спевамі «Перахітрылі» С.Корф, 25.12.1917 паказаў батлейку. Месціўся клуб у розных памяшканнях горада. с. 446
БЕЛАРУ́СКІ КЛУБ у Маскве. Існаваў з лют. 1922 да восені 1938 (?). Напачатку насіў імя С.Булата. Адкрыты па ініцыятыве студэнтаў-беларусаў, пераважна членаў Беларускай культ.-навук. асацыяцыі пры Пятроўскай с.-г. акадэміі, Галоўпалітасветы Наркамата асветы БССР і паўнамоцнага прадстаўніка БССР у РСФСР М.Марозава. З восені 1923 работай клуба кіравала Цэнтр. бюро Бел. пралетарскага студэнцкага зямляцтва. Меў бел. б-ку (1200 кніг). Пры клубе дзейнічалі маскоўскі філіял літ. аб’яднання «Маладняк», гурткі беларусазнаўства. Працаваў таксама літ. гурток (кіраўнік паэт М.Дуброўскі). У 1920-я г. клуб наведвалі Г.Гарэцкі, Ю.Гаўрук, У.Дубоўка, М.Міцкевіч; на пач. 1930-х г. — літаратары З.Астапенка, А.Звонак, М.Лужанін і інш. с. 446
БЕЛАРУ́СКІ КО́РПУС САМААХО́ВЫ (БКС), Беларуская самаахова, ваенізаванае фарміраванне бел. калабарацыяністаў у Вял. Айч. вайну. Пачаў стварацца летам 1942 Беларускай народнай самапомаччу (БНС) з дазволу ням. улад. Гал. камендантам БКС быў прызначаны І.Ермачэнка, пры ім створаны штаб БКС (нач. штаба падпалк. У.Гуцька), у акругах — камісіі для арганізацыі самааховы. Меркавалася стварыць БКС у складзе 3 дывізій: адна ў напрамку на Мінск, Слуцк; 2-я — на Баранавічы, Навагрудак, Слонім; 3-я — на Вілейку, Ліду, Глыбокае. Паводле распараджэння ням. улад у кожным павеце дазвалялася мець адзінку самааховы (ад роты да батальёна). На з’ездзе акр. кіраўнікоў БНС (2-я пал. ліп. 1942) вырашана пачаць работу з вайсковай падрыхтоўкі кадраў. У пач. жн. 1942 у Мінску адкрыты афіцэрскія курсы (кіраўнік Ф.Кушаль), на якіх прайшлі перападрыхтоўку каля 260 чал. Падафіцэры займаліся на курсах у акругах. Самаахова павінна была дапамагаць ням. і мясц. паліцыі ў барацьбе супраць партызанаў, забяспечваць спакой на Беларусі. Стварэнне БКС суправаджалася шырокай прапагандысцкай кампаніяй. Усяго было сфарміравана 20 батальёнаў і некалькі меншых адзінак БКС, якія, аднак, не выканалі ўскладзеных на іх задач. Адна з гал. прычын гэтага ў тым, што гітлераўцы не адважваліся ўзбройваць самаахову і ствараць на Беларусі нац. армію, нават і дружалюбную ім. Другая заключалася ў тым, што ў агульнай масе насельніцтва не ўспрыняло заклік калабарацыяністаў і падтрымлівала партызанаў. Члены БНС і іх сем’і пастаянна праследаваліся партызанамі, многія пераходзілі на бок апошніх разам з атрыманай зброяй. Таму з восені 1942 адносіны немцаў да самааховы пачалі мяняцца. Ермачэнка быў пазбаўлены тытула ген. каменданта, штаб БКС забаронены. Ермачэнку дазвалялася мець пры сабе вайсковага рэферэнта па справах самааховы, а таксама рэферэнтаў пры старшынях БНС у акругах, якія падпарадкоўваліся акр. начальнікам паліцыі. Былі забаронены афіцэрскія званні, замест іх уведзены назвы службовых пасад: камандзір звязу, камандзір роты і інш. Фарміраванне адзінак БКС было перададзена жандармерыі і паліцыі, што адмоўна ўспрымалася насельніцтвам і калабарацыяністамі. Вясной 1943 гітлераўцы вымушаны былі яго распусціць. А.М.Літвін. с. 447
БЕЛАРУ́СКІ КРАЁ́ВЫ З’ЕЗД , выдуманы форум «дэлегатаў беларускіх грамадзянскіх і палітычных арганізацый, сялянскіх радаў», членаў «быўшай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ... іншых краёвых арганізацый цэлай Беларусі», які нібыта адбыўся 28—30.1.1919 у зоне «бальшавіцкай акупацыі» — у Навагрудку. «Прэзідэнт» нібыта абранай на Беларускім краёвым з'ездзе Беларускай краёвай народнай рады У.Цвірка-Гадыцкі меў у той час сталыя кантакты з дзеячамі БНР і нават супрацоўнічаў з імі. Легенда аб Беларускім краёвым з'ездзе ўзнікла ў сак. 1919, калі дэлегацыя БНР на чале з А.Луцкевічам дамагалася ўдзелу ў Парыжскай мірнай канферэнцыі. 23.3.1919 Цвірка-Гадыцкі і член Бел. краёвай нар. рады А.Янсан накіравалі міністру-прэзідэнту Польшчы І.Падарэўскаму ліст, у які ўключылі «рэзалюцыю з’езда», што тычылася справы бел. дзяржаўнасці. Аўтары «рэзалюцыі» пісалі, што «Беларусь у сваіх этнаграфічных межах... увойдзе ў сціслы звязак з Польскай Рэчы Паспалітай». Спасылкай на гэтую «рэзалюцыю» міністр-прэзідэнт Польшчы даводзіў на Парыжскай мірнай канферэнцыі, што дэлегацыя БНР не мае паўнамоцтваў і не можа ўдзельнічаць у перагаворах. «Рэзалюцыя» істотнага ўплыву на работу Парыжскай мірнай канферэнцыі не зрабіла. Фіктыўнасць Беларускага краёвага з'езду была даказана, і ў чэрв. 1919 прадстаўнікі бел. народа былі дапушчаны на канферэнцыю. А.М.Сідарэвіч. с. 447
«БЕЛАРУ́СКІ ЛЕ́ТАПІС» , штомесячны культурна-грамадскі і літаратурны часопіс, орган Таварыства беларускай школы (ТБШ). Выдаваўся з мая 1933 да вер. 1939 у Вільні на бел. мове. У 1934—35 не выдаваўся ў сувязі з забаронаю ўладамі. Да крас. 1936 наз. «Летапіс Таварыства беларускай школы», да снеж. 1936 — «Летапіс». Падтрымліваў ідэі Нар. фронту. Выступаў за развіццё бел. мовы, культуры, мастацтва, арганізацыю школ на роднай мове. Папулярызаваў бел. фальклор, крытыкаваў мадэрнізм, выступаў за народнасць л-ры і мастацтва. Змяшчаў творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка, Р.Шырмы, М.Васілька, М.Машары, А.Іверса і інш., пераклады. Пісаў пра дзейнасць ТБШ, Бел. студэнцкага саюза, бел. эміграцыі. Выйшла 19 нумароў (асобныя здвоеныя, строеныя). С.В.Говін. с. 447
БЕЛАРУ́СКІ ЛІЦЭ́Й МАСТА́ЦТВА . Створаны ў 1962 у Мінску як рэспубліканская школа-інтэрнат па музыцы і выяўл. мастацтве, з 1991 — ліцэй. Мае аддзяленні: музычнае (фартэпіяна, аркестравае, харавое дырыжыраванне; тэрмін навучання 12 гадоў — 1—12-ы класы) і выяўл. мастацтва (жывапіс, скульптура і дэкар.-прыкладное мастацтва; тэрмін навучання 7 гадоў — 5—12-ы класы). Пасля заканчэння выпускнікі атрымліваюць дыплом выкладчыка ў пач. класах агульнаадук. школ і ў студыях. Н.В.Шаранговіч. с. 447
БЕЛАРУ́СКІ МАЛІ́НАВЫ , сорт яблыні селекцыі Бел. НДІ пладаводства. Выведзены скрыжаваннем сартоў Антонаўка звычайная і Лаўфам. Раянаваны з 1991 па Брэсцкай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Пашыраны ўсюды.
Дрэва моцнарослае, з даволі густой круглаватай кронай. Плоданашэнне на 4—5-ы год пасля пасадкі, дае багатыя ўраджаі. Сорт зімаўстойлівы, успрыімлівы да паршы. Плады пляската-круглаватыя, крыху асіметрычныя, злёгку рабрыстыя, розных памераў (110—170 г). Скурка тонкая, гладкая, бліскучая, з невял. васковым налётам. Асноўная афарбоўка зялёная, покрыўная — размытая малінавая, часам паласатая. Мякаць плода зеленаватая, сакаўная, кісла-салодкая, пахучая. Пры захоўванні не трацяць смакавых якасцяў да сакавіка—красавіка. З.А.Казлоўская. с. 447
БЕЛАРУ́СКІ МЕТАЛУРГІ́ЧНЫ ЗАВО́Д (БМЗ). Дзейнічае ў г. Жлобін Гомельскай вобласці. Будаўніцтва пачата ў 1982, у 1984 пушчана 1-я чарга (электрасталеплавільны і сортапракатны цэхі), у 1987 — 2-я (комплекс металакорду), у 1991 — 3-я чарга. Працуе на металаломе. Дзейнічаюць 15 цэхаў. Супрацоўнічае з герм. фірмамі «Круп» і «Хет» — вытворцамі ліставой сталі. Прадукцыя (1994): металакорд для шын і пасаў (17,2 тыс. т), дрот стальны (9,9 тыс. т), сталь (711 тыс. т) гарачакатаная і катанка стальная, пракат стальны (656 тыс. т), вугалок стальны, швелер, розныя загатоўкі, накрыўкі метал. ўшчыльнікавыя. С.А.Казак-Антаневіч. с. 447
БЕЛАРУ́СКІ МУЗЕ́Й у Вільні, Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя І.І.Луцкевіча. Існаваў у 1921—45. Засн. на базе прыватнай калекцыі бел. этнографа і археолага І.Луцкевіча і інш. матэрыялаў. Размяшчаўся ў будынку б. базыльянскага кляштара, належаў Бел. навук. т-ву. Меў 5 экспазіц. залаў, архіў і б-ку з кнігазбораў І.Луцкевіча, Е.Р.Раманава, Б.Даніловіча (больш за 14 тыс. тамоў). Зберагаліся калекцыі: археалагічная (знаходкі з раскопак у 18 паветах на тэр. Беларусі, у тым ліку пярсцёнкі з пячаткамі полацкіх князёў), сфрагістычная (103 пячаткі розных часоў, у тым ліку пячатка Міндоўга), нумізматычная, медалёў і крыжоў (медныя крыжы 11 ст., амулет-змеявік), слуцкіх паясоў, дываноў і інш. вырабаў Гродзенскай, Нясвіжскай і Слуцкай мануфактур, бел. нар. муз. Інструментаў, твораў нар. разьбяроў, стараж. зброі (панцыры воіна і каня, кальчугі, крыжацкі меч, прадметы ўзбраення бел. сялян), рукапісных кніг і старадрукаў (ілюстраванае Жухавіцкае евангелле 14 ст., пражскія выданні Ф.Скарыны, кнігі з друкарняў у Вільні, Куцейне, Еўі, Лоску, Нясвіжы, Слуцку і інш.), старадаўняга адзення; карціны бел. мастакоў. Пасля закрыцця музея большасць яго збораў перададзена ў Гіст.-этнагр. музей Літвы і Цэнтр. б-ку АН Літвы, астатнія — у Бел. дзярж. архіў-музей л-ры і мастацтва і Нац. музей гісторыі і культуры Беларусі.
Літ.: Луцкевіч А. Беларускі музей імені Івана Луцкевіча. Вільня, 1933 (рэпр. Выд. 1992); Лабынцаў Ю. Архіў беларускага адраджэння. Мн., 1993.
Л.А.Луцкевіч. с. 447
БЕЛАРУ́СКІ МУЗЕ́Й у Ляймене. Засн. ў 1982 у г. Ляймен (каля г. Гайдэльберг, Германія) бел. эмігрантам Ю.Попкам у яго кватэры. У арганізацыі музея дапамагалі мэр горада Г.Эрбар і Б.Кіт. У аснове экспазіцыі — асабістыя калекцыі і зборы Попкі. Дэманструюцца бел. адзенне, старыя пячаткі, манеты, маркі, вырабы майстроў-умельцаў, сувеніры, памятныя рэчы з асяродкаў бел. эміграцыі ў Англіі, Аўстраліі, ЗША, кнігі, перыяд. эміграцыйныя выданні (сярод іх рукапісныя часопісы, якія выдаваліся беларусамі ў лагерах для перамешчаных асоб у Нямеччыне). Пасля смерці Попкі (1992) музей знаходзіцца пад апекай мэрыі Ляймена.
М.Іваноў. с. 448
БЕЛАРУ́СКІ МУЗЫ́ЧНА-ДРАМАТЫ́ЧНЫ ГУРТО́К у Вільні, культурна-асветнае згуртаванне бел. інтэлігенцыі ў 1911—16. Разгарнуў шырокую культ.-асв. дзейнасць, праводзіў у жыццё ідэі газ. «Наша ніва», садзейнічаў грамадска-паліт. адраджэнскаму руху, станаўленню бел. прафес. драм. і муз. мастацтва. Наладжваў вечары нац. культуры ў форме бел. вечарынак — сінтэтычных канцэртаў, якія ўключалі паказ невял. п’ес, выступленні хору, салістаў, чытальнікаў і танцораў. Удзельнікамі гуртка ўпершыню паст. «Паўлінка» Я.Купалы (1913) і «Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча (1915), а таксама «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Міхалка» Далецкіх, «Як яны жаніліся» А.Валодзьскага, «Хам» і «У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі, «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага і інш. Спектаклі ставілі Ф.Аляхновіч і А.Бурбіс. Сярод удзельнікаў Ян Булгак, З.Бядуля, А.Ляжневіч, С.Маркевіч, П.Мядзёлка, Цётка, Л. і Ч. Родзевічы, М.Шыла і інш. Хорам кіравалі Л.Рагоўскі, І.Шыдла, М.Ячыноўская. А.В.Сабалеўскі. с. 448
БЕЛАРУ́СКІ МЯСНЫ́ ТЫП свіней. Створаны ў Бел. НДІ жывёлагадоўлі на шматпароднай аснове, з удзелам буйной белай, эстонскай беконнай парод, ландраса і шведскага йоркшыра. Зацверджаны ў 1990. Гадуюць беларускі мясны тып на свінагадоўчых фермах і племзаводах рэспублікі, выкарыстоўваюць для прамысл. скрыжавання.
Свінні буйной канстытуцыі з моцным, шырокім, глыбокім і падоўжаным тулавам. Масць белая. Жывая маса дарослых кныроў 310 кг, свінаматак 270 кг, даўж. тулава адпаведна 180 і 165 см. Пладавітасць 10—11 парасят за апарос. Маладняк мае высокую энергію росту. с. 448
БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ І ПРАЕ́КТНА-КАНСТРУ́КТАРСКІ ЭНЕРГЕТЫ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т (БелНДІэнергапрам) Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1973 у Мінску на базе Мінскага аддзялення Прамэнергапраекта (з 1952). Да 1992 Бел. аддзяленне Усесаюзнага дзярж. н.-д. і праектна-канструктарскага ін-та энергет. прам-сці.
Асн. кірункі работы: выкананне комплексных праектна-вышукальных работ па буд-ве новых, расшырэнні, рэканструкцыі і тэхн. пераўзбраенні дзеючых цеплаэнергакрыніц і цеплавых сетак, праектаванне схем цеплазабеспячэння гарадоў і прамысл. вузлоў, выкананне н.-д. распрацовак у цепла- і электраэнергетыцы, энергазабеспячэнні і экалогіі энергетыкі. с. 449
БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ ІНСТЫТУ́Т ДАКУМЕНТАЗНА́ЎСТВА І АРХІ́ЎНАЙ СПРА́ВЫ (БелНДІ ДАС) Камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, навукова-даследчая ўстанова. Створаны 11.12.1991 у Мінску на базе Ін-та гіст.-паліт. даследаванняў (да 1996 наз. Бел. н.-д. цэнтр дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы). Распрацоўвае пытанні дакументазнаўства, архівазнаўства, археаграфіі, крыніцазнаўства, вядзення дакументацыі ў органах кіравання, выяўляе шляхі скарачэння і аптымізацыі патокаў дзелавых папер, публікуе дакументы Нац. архіўнага фонду, даследуе на іх аснове гісторыю Беларусі. Аддзелы: дакументазнаўства, архівазнаўства, археаграфіі, аўтаматыз. архіўных тэхналогій, рэдакцыйна-выдавецкі.
Ін-т правёў міжнар. навук. канферэнцыі: «Архівазнаўства, крыніцазнаўства, гістарыяграфія Беларусі: стан і перспектывы» (1993, Мінск), «Армія Краёва на тэрыторыі Заходняй Беларусі (чэрв. 1941 — ліп. 1944 гг.)» (1994, Гродна), «М.М.Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі (да 90-х угодкаў вучонага)» (1996, Мінск). Выдаў кнігі «І верш і эпас тэлеграфным радком...» А.М.Міхальчанкі, «Рассакрэчаныя архівы» (абедзве 1993), «Расстраляныя, замучаныя, павешаныя: Аб фашысцкім генацыдзе ў Брэсце» У.П.Самовіча, «Агнём і мячом: Хроніка польскага нацыяналістычнага падполля ў Беларусі (1939—1953 гг.)» В.І.Ермаловіча і С.У.Жумара (абедзве 1994), «Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941 — 1944)», «Бібліяграфія акупацыйных перыядычных выданняў, якія выходзілі на тэрыторыі Беларусі ў 1941—1944 гг.» Жумара, «У фонд Перамогі: патрыятычны рух працоўных Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941 — 1945 гг.)» А.Ф.Макарэвіча, «Рабочы рух у Беларусі (чэрв. 1907 — люты 1917 гг.)» Э.М.Савіцкага, «Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: асаблівасці і вынікі» І..М.Ігнаценкі, «Дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы і музеях сістэмы Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь: Даведнік» (усе 1995), «Архіўная справа на Беларусі ў дакументах і матэрыялах (1921—1995)», «Альбом формаў арганізацыйна-распарадчых дакументаў» (абедзве 1996). А.Я.Рыбакоў. с. 449
БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ЛІТАРАТУ́РНЫ ГУРТО́К студэнтаў С.-Пецярбургскага універсітэта, культурна-асветная арг-цыя ў 1912—14. Узнік на хвалі нац.-вызв. руху народаў Рас. імперыі па ініцыятыве Я.І.Хлябцэвіча; кіраўнік гуртка А.А.Разенфельд, стараста Б.А.Тарашкевіч. У арганізац. групу ўваходзіла 16 чал. Гурток падтрымлівалі І.А.Бадуэн дэ Куртэнэ, Я.Ф.Карскі, Е.Р.Раманаў, А.А.Шахматаў і інш. Статут гуртка 30.12.1912 зацверджаны саветам прафесараў ун-та. Мэта гуртка: «навуковае азнаямленне з духоўным і грамадскім жыццём Беларусі», навук. абгрунтаванне неабходнасці развіцця бел. мовы, л-ры і культуры. Гурткоўцы выпусцілі час. «Раніца» (1914), разам з суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца» ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы альманаха «Маладая Беларусь» (1912—13). с. 449
БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВЫ КАБІНЕ́Т у Празе. Існаваў з ліст. 1927 да 1930 у г. Прага (Чэхаславакія). Размяшчаўся ў будынку Украінскага ін-та грамадазнаўства. Кіраўнік-сакратар Т.Грыб. Меў на мэце: збіранне і сістэматызацыю матэрыялаў па гісторыі, л-ры, мастацтве, геаграфіі, эканоміцы Беларусі, бел. вызв.-адраджэнскім руху; вывучэнне Беларусі як геагр., культ., гіст., сац.-эканам. і лінгвістычнай адзінкі ў сістэме ўзаемаадносін народаў Усх. Еўропы; даследаванне тэндэнцый і перспектыў развіцця бел. народа і яго самаст. існавання ў дзярж. і нац.-культ. сэнсе; азнаямленне навук. колаў інш. народаў з бел. праблематыкай. Пры кабінеце існаваў музей-архіў. У сак. 1928 выдаў адозву да ўсіх бел. устаноў на эміграцыі з запрашэннем да супрацоўніцтва. Пасля спынення дзейнасці навук. і архіўныя матэрыялы кабінета перададзены ў фонд бел. аддзела Славянскай б-кі і Бел. загранічнага архіва ў Празе. Ю.Р.Васілеўскі. с. 449
«БЕЛАРУ́СКІ НАРО́Д» , грамадска-паліт., эканам. і літ. газета. Выдавалася 20.1—5.2.1919 у Гродне на бел. і рус. мовах. Інфармавала пра работу бел. арг-цый і дзярж. структур. Апублікавала першыя заявы Нар. сакратарыята БНР, пратэст бел. арг-цый супраць намеру польск. ўрада правесці выбары ў сейм на Гродзеншчыне, якая на той час не ўваходзіла ў склад польск. дзяржавы, інфармацыю пра адкрыццё ў шэрагу гарадоў Беларусі аддзелаў Бел. культ.-асв. т-ва «Бацькаўшчына» і інш. Выйшлі 2 нумары. А.С.Ліс. с. 449
БЕЛАРУ́СКІ НАРО́ДНЫ КАМІТЭ́Т (БНК), каардынацыйны орган бел. паліт., грамадскіх і прафес. арг-цый. Дзейнічаў у 1915—18 на тэр. Беларусі, акупіраванай Германіяй. Створаны ў Вільні. У БНК уваходзілі прадстаўнікі Бел. с.-д. работніцкай групы (БСДРГ), Віленскага к-та Бел. сацыяліст. грамады (БСГ), Бел. т-ва дапамогі пацярпелым ад вайны і інш. Узначальваў БНК А.І.Луцкевіч. Напачатку БНК прытрымліваўся канцэпцыі Канфедэрацыі ВКЛ. Пазней выказваўся за ўтварэнне Бел.-Літ. дзяржавы з унутр. размежаваннем аўтаномных бел. і літ. зямель. У чэрв. 1916 выпрацаваў ідэю Злучаных Штатаў ад Балт. да Чорнага мораў. Гэту канцэпцыю БНК прадставіў Лазанскай канферэнцыі народаў Расіі (1916). БНК удзельнічаў у правядзенні Бел. канферэнцыі 1918 у Вільні. На ёй была выбрана Віленская беларуская рада, якой БНК здаў свае паўнамоцтвы.
А.М.Сідарэвіч. с. 449
БЕЛАРУ́СКІ НАРО́ДНЫ САЮ́З (БНС), грамадска-паліт. арг-цыя кансерватыўна-клерыкальнага кірунку. Дзейнічала ў Віцебску ў 1917—18. Аб’ядноўвала мясц. чыноўнікаў, выкладчыкаў навуч. устаноў, прадстаўнікоў правасл. духавенства. Кіраўнікі БНС (Ф.І.Грыгаровіч, Б.А.Бялыніцкі-Біруля, Г.І.Палонскі, У.К.Стукаліч) падтрымалі Часовы ўрад, але выступалі супраць дэмакратызацыі грамадскага жыцця, лічылі абавязковым удзел Расіі ў вайне да перамогі. Для прадухілення сац. канфліктаў на вёсцы прапанавалі праект рэформы, аснову якой складала хутарское землекарыстанне. БНС прытрымліваўся дактрыны заходнерусізму, адмаўляў бел. народу ў праве на дзярж. самавызначэнне, абмяжоўваўся патрабаваннем да Часовага ўрада вылучыць Беларусь у асобную адм.-гасп. адзінку ў складзе Расіі. Абапіраўся на ідэалогію праваслаўнага клерыкалізму, праваслаўныя прыходы разглядаў як «асноўныя ячэйкі грамадскасці». Не прыняў Кастр. рэвалюцыі 1917, вёў антыбальшавіцкую і антысеміцкую агітацыю. Па некаторых звестках кіраўнікі БНС Грыгаровіч, Бялыніцкі-Біруля, Палонскі і інш. расстраляны ў 1918 паводле прыгавору Віцебскай губ. ЧК. С.С.Рудовіч. с. 450
БЕЛАРУ́СКІ НАРО́ДНЫ ТА́НЕЦ , глядзі ў арт. Народны танец. с. 450
БЕЛАРУ́СКІ НАРО́ДНЫ ТЭА́ТР , гл. ў арт. Народны тэатр. с. 450
БЕЛАРУ́СКІ НАРО́ДНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т . Працаваў у Маскве з 11 ліп. да 12 жн. 1918. Арганізаваны культ.-асв. аддзелам Беларускага нацыянальнага камісарыята. Загадчык ун-та П.А.Урбановіч. Заняткі наведвалі 57 чал., пераважна школьныя настаўнікі Беларусі. Яны праслухалі лекцыі па бел. гісторыі, л-ры, мове, эканоміцы, геаграфіі і інш. Сярод лектараў Дз.М.Анучын («Да пытання аб тэрыторыі Беларусі»), У.І.Пічэта («Гісторыя беларускага народа»), А.М.Ясінскі («Гісторыя адукацыі на Беларусі»), П.А.Растаргуеў («Беларуская мова»), З.Х.Жылуновіч («Агляд беларускай літаратуры») і інш. Слухачы адначасова наведвалі лекцыі на Усерас. настаўніцкіх курсах, арганізаваных Наркамасветы РСФСР. Частка прачытаных лекцый выдадзена пад назвай «Курс беларусазнаўства» (1918— 20). В.У.Скалабан. с. 450
БЕЛАРУ́СКІ НАРО́ДНЫ ФРОНТ «АДРАДЖЭ́ННЕ» , БНФ «Адраджэньне», грамадска-палітычны рух. Засн. ў 1988 на базе нефармальных аб’яднанняў, што дзейнічалі на Беларусі ў 2-й пал. 1980-х г. Ініцыятар стварэння БНФ — гісторыка-асв. т-ва «Мартыралог Беларусі». 19.10.1988 створаны Арганізац. к-т БНФ (старшыня З.Пазняк). Ядро фронту склалі прадстаўнікі інтэлігенцыі, актывісты нац.-адраджэнскай і незалежніцкай арыентацыі (А.Адамовіч, В.Быкаў, М.Дубянецкі, Пазняк, М.Ткачоў, Ю.Хадыка, М.Чарняўскі і інш.). Устаноўчы з’езд БНФ (24—25.6.1989, Вільнюс) выбраў кіруючы орган фронту — сойм, прыняў статут, праграму, рэзалюцыі, якія вызначалі асн. кірункі і формы яго дзейнасці: «Аб палітычным плюралізме», «Аб міжнацыянальных адносінах у Беларусі», «Аб беларускай нацыянальнай сімволіцы», «Аб дзяржаўнасці беларускай мовы», «Аб пераадоленні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы», «Аб праекце Канстытуцыі БССР». Многія пытанні, пастаўленыя фронтам на парадак дня, аказаліся сугучнымі з настроямі і сац. надзеямі пэўных пластоў насельніцтва. Пацвярджэнне гэтаму — поспех БНФ на выбарах у Вярх. Савет (1990), калі было выбрана 60 дэпутатаў, якіх падтрымліваў фронт. У складзе Вярх. Савета сфарміравалася фракцыя БНФ (больш за 30 дэпутатаў), якая актыўна праводзіла палітыку фронту. Першыя крокі на паліт. арэне БНФ рабіў пад лозунгамі перабудовы, абвешчанымі вышэйшым кіраўніцтвам КПСС. Заяўлялася пра неабходнасць пабудовы сацыялізму з чалавечым тварам. Пазней гэтыя лозунгі былі адкінуты. У праграмнай заяве «Свабода —Незалежнасць — Адраджэнне», прынятай на ІІ з’ездзе БНФ (23—24.3.1991, Мінск), выкладзены задачы фронту: дэкамунізацыя, канстытуцыйны працэс, рэформа сістэмы ўлады, стварэнне грамадз. супольнасці, пераход да рыначных адносін, сац. палітыка, адраджэнне культуры і нац. свядомасці. Праграма БНФ, прынятая на ІІІ з’ездзе (29—30.5.1993, Мінск), вызначыла канцэпцыю фарміравання і механізм дзеяння рыначнай гаспадаркі, канстытуцыйныя прынцыпы, структуру ўлады, прынцыпы знешняй палітыкі, геапаліт. прыярытэты Рэспублікі Беларусь і інш. На з’ездзе створана Партыя Беларускага народнага фронту. Паліт. сітуацыю ў краіне, актуальныя пытанні ўнутрыпарт. жыцця разгледзеў IV з’езд БНФ (8.7.1995, Мінск). На з’ездзе абмяркоўвалася прапанова пра падзел функцый паміж фронтам як нар. рухам, скіраваным на асв.-адраджэнскую дзейнасць, і Партыяй БНФ, скіраванай на барацьбу за паліт. ўплыў і паліт. ўладу. Але з’езд гэту пазіцыю не падтрымаў. БНФ вылучаў свайго лідэра Пазняка кандыдатам на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1994), актыўна ўдзельнічаў у выбарах у Вярх. Савет і мясц. органы ўлады (1995), але беспаспяхова. На думку асобных лідэраў фронту, асн. прычынамі паражэння БНФ на выбарах з’явілася ізаляцыя фронту ў грамадскай свядомасці, а таксама адарванасць парламенцкай апазіцыі ад самога БНФ, што прывяло да звужэння ўспрыняцця БНФ як грамадскага руху. Асобныя праявы элементаў нац. і паліт. экстрэмізму прывялі да змяншэння ўплыву БНФ у грамадстве. БНФ арганізоўваў чарнобыльскія і экалаг. акцыі: Гадзіна смутку і маўчання 1989, Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях», мітынгі і шэсці, жалобныя набажэнствы ў Мінску і інш. гарадах, экспедыцыі ў Чэрыкаўскі, Слаўгарадскі і інш. раёны. БНФ арганізуе штогадовыя ўшанаванні Дня незалежнасці Беларусі 25 сакавіка, Дня памяці продкаў Дзяды, угодкі перамогі пад Грунвальдам і інш. Праводзіць навукова-практычныя канферэнцыі. Фронт падтрымлівае кантакты і каардынуе дзейнасць з асн. асяродкамі бел. эміграцыі на Захадзе і з бел. згуртаваннямі ў Польшчы, найперш з Беларускім дэмакратычным аб’яднаннем. БНФ удзельнічаў у рабоце Грамадзянскага форуму Беларусі, у інш. сумесных акцыях і мерапрыемствах з бел. паліт. і грамадска-паліт. арг-цыямі дэмакр. кірунку; падтрымлівае кантакты з паліт. рухамі і партыямі інш. краін. Рады і суполкі БНФ дзейнічаюць і па-за межамі Беларусі (у Вільнюсе, Рызе, Маскве).
Л.Ф.Яўменаў, А.А.Дзмітрук. с. 450
БЕЛАРУ́СКІ НАСТА́ЎНІЦКІ САЮ́З , прафесіянальна-палітычная арг-цыя бел. настаўнікаў. Засн. 25.5.1907 у Вільні. Аб’ядноўваў прыхільнікаў беларусізацыі нар. асветы. Мэта: рэарганізацыя сістэмы асветы для ўздыму грамадз. самасвядомасці і культуры народа. Выступаў за свецкі характар асветы, адмену саслоўных, нац. і рэліг. абмежаванняў у сферы адукацыі, перадачу школьнай справы ў распараджэнне настаўніцкіх саветаў, перавод пач. навучання на бел. мову (пры захаванні вывучэння рус. і інш. мясц. моў), увядзенне бел. і інш. мясц. моў у праграмы настаўніцкіх семінарый, паляпшэнне матэрыяльнага і культ. становішча настаўнікаў. Ва ўмовах рэакцыі пасля паражэння рэвалюцыі 1905—07 спыніў дзейнасць. Адноўлены ў час 1-й сусв. вайны намаганнямі І.Луцкевіча, аднак забаронены герм. акупац. ўладамі. С.С.Рудовіч. с. 451
БЕЛАРУ́СКІ НАСТА́ЎНІЦКІ САЮ́З МІ́НСКАГА ПАВЕ́ТА , прафесіянальна-паліт. арг-цыя бел. настаўнікаў у крас.—ліп. 1920 у Мінску. У кіраўніцтва саюза ўваходзілі Я.Бурвель (старшыня), С.Булат, Я.Шнаркевіч, П.Зарэмба і інш. Выступаў за арг-цыю бел. школьніцтва ў павеце, беларусізацыю нар. асветы, паліт. і сац. абарону бел. настаўнікаў, матэрыяльную дапамогу бедным дзецям, за аб’яднанне бел., польск., яўр. і т.зв. рускамоўных настаўніцкіх арг-цый Мінскага пав. ў адзіны настаўніцкі саюз і інш. Спыніў дзейнасць з прыходам Чырв. Арміі.
У.В.Ляхоўскі. с. 451
БЕЛАРУ́СКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНА-ВЫЗВАЛЕ́НЧЫ РУХ , грамадскі рух за вызваленне бел. народа з-пад каланіяльнага ўціску, за нац. адраджэнне і развіццё на аснове самаст. дзяржаўнасці. Зыходным пунктам у яго гісторыі было паўстанне 1794 на чале з А.Т.Касцюшкам супраць гвалтоўнага падзелу Рэчы Паспалітай манархамі Расіі, Аўстрыі і Прусіі, далучэння зямель Беларусі да Расіі. Ўмоўна гэты рух падзяляецца на 2 этапы: 1-ы праходзіў у рамках польск. вызв. працэсу (1794—1863), 2-і — з усведамленнем уласна бел. нац. інтарэсаў і канчатковай мэты — адраджэння бел. дзяржаўнасці (1863—1918). На 1-м этапе пераважалі разрозненыя праявы навук., літ., культ.-асв. дзейнасці сярод дробнамаянтковай шляхты, уніяцкага духавенства, студэнтаў і выкладчыкаў Віленскага ун-та па вывучэнні мовы, культуры, звычаяў, гіст. мінулага беларусаў. Гэта дзейнасць аб’ектыўна была накіравана супраць афіц. палітыкі самадзяржаўя і польск. або спаланізаванай арыстакратыі на Беларусі, па сутнасці азначала стыхійны пратэст супраць ігнаравання гіст. самабытнасці бел. этнасу, яго гвалтоўнай асіміляцыі ў форме паланізацыі ці русіфікацыі. Пачатковыя праявы бел. нац. ідэалогіі назіраліся ў дзейнасці т-ваў філаматаў і філарэтаў, Дэмакратычнага таварыства ў Віленскай мед. акадэміі, Братняга саюза літоўскай моладзі, Т-ва зямель літоўскіх і рускіх (у эміграцыі), у навук. даследаваннях З.Даленгі-Хадакоўскага, М.Баброўскага, І.Даніловіча, І.Анацэвіча, І.Лабойкі, І.Грыгаровіча, К. і Я.Тышкевічаў, Т.Нарбута, А.Кіркора і інш., у літ. творчасці Я.Баршчэўскага, Я.Чачота, П.Багрыма, А.Вярыгі-Дарэўскага, У.Сыракомлі, В.Дуніна-Марцінкевіча, П.Шпілеўскага і інш. Пасля паўстання 1830—31 зарадзілася рэв.-дэмакр. плынь, для якой характэрна спалучэнне літ. асветніцтва і паліт. барацьбы (Ф.Савіч, А.Незабытоўскі). Дзейнасць К.Каліноўскага і выданне нелегальнай рэв.-дэмакр. газеты «Мужыцкая праўда» далі пачатак спалучэнню сац.-эканам., паліт., культ.-духоўных праблем нац.-вызв. барацьбы беларусаў і вылучэнню бел. («літвінскіх») нац. патрабаванняў з агульнапольскага вызв. кантэксту, у тым ліку ўскосна выказанай ідэі пра самастойнасць Літвы—Беларусі ў дэмакр. саюзе з Польшчай і Расіяй. Пасля задушэння паўстання 1863—64 выспяванне бел. нац. ідэі часова запаволілася, пачалася татальная русіфікацыя Беларусі паводле канцэпцыі заходнерусізму. Новай ідэйна-тэарэт. і паліт. якасці нац.-вызв. рух дасягнуў на схіле 19 ст. ў дзейнасці народніцкай групы «Гоман» і яе нелегальнага аднайм. часопіса (1884). У якасці альтэрнатывы імперскаму абсалютызму члены групы абгрунтавалі ідэю «федэратыўнасці Беларусі» на падставе свабоднага пагаднення з інш. народамі дэмакратызаванай Расіі. Бел. вызв. ідэю паглыбіла дзейнасць Ф.Багушэвіча, А.Гурыновіча, А.Абуховіча, К.Каганца. У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. атрымала развіццё навук. беларусазнаўства (публікацыі П.Бяссонава, І.Насовіча, М.Доўнар-Запольскага, Е.Раманава, Я.Карскага, А.Сапунова, А.Ельскага, Я.Карловіча, Г.Татура, М.Нікіфароўскага, М.Федароўскага, П.Шэйна, А.Сержпутоўскага, М.Янчука, краязнаўча-збіральніцкая і асветніцкая праца Б.Эпімах-Шыпілы і інш.). Ажывілася культ.-асв. дзейнасць Гуртка моладзі польска-літоўска-беларускай і маларускай, Круга беларускай народнай прасветы і культуры, студэнцкіх аб’яднанняў у Пецярбургу, Маскве, Кракаве. Зроблены спробы выпуску нелегальнай паліт. газ. «Свабода», заснавання рэв. партыі Белай Русі. У 1902 арганізавана Бел. рэв. грамада (з 1903 Беларуская сацыялістычная грамада, БСГ). У выніку рэвалюцыі 1905—07 заваявана права на легальны бел. друк. З’явіліся газеты «Наша доля», «Наша ніва», часопісы «Лучынка», «Раніца», а таксама прафес., грамадска-культ. аб’яднанні і гурткі (Беларускі настаўніцкі саюз, Гродзенскі гурток беларускай моладзі, Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні, Беларускі навукова-літаратурны гурток студэнтаў Пецярбургскага ун-та, выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца» і інш.). Мацнела ўзаемасувязь асв. і паліт., легальных і нелегальных кірункаў і формаў руху. Дзейнасць БСГ, яе праграмна-стратэг. кірунак на замену капіталіст. ладу сацыялістычным мелі вял. значэнне для ідэйнай кансалідацыі бел. нац.-вызв. руху. У 1906—15 асяродкам кансалідацыі адраджэнскіх сіл стала газ. «Наша ніва». Пад яе ўплывам зарадзіўся бел. нац.-рэліг. рух (газ. «Беларус», дзейнасць святароў А.Бычкоўскага, В.Гадлеўскага, А.Пачопкі, А.Астрамовіча і інш.), узгадавана да вызв. працы плеяда пісьменнікаў-класікаў, грамадска-паліт. і культ. дзеячаў, нац. ідэолагаў: Я.Купала, Я.Колас, Цётка, М.Багдановіч, Ядвігін Ш., А.Гарун, Ц.Гартны, М.Гарэцкі, З.Бядуля, браты А. і І.Луцкевічы, А.Уласаў, В.Ластоўскі, І.Буйніцкі, У.Галубок, А.Смоліч, Б.Тарашкевіч, Я.Лёсік, Ф.Шантыр, Л.Сівіцкая (З.Верас), Я.Хлябцэвіч, Л.Гмырак і інш. У час 1-й сусв. вайны сярод бел. актывістаў Вільні, акупіраванай герм. войскам, ідэя аднаўлення бел. дзяржаўнасці звязвалася з магчымым адраджэннем дзярж. уніі Беларусі і Літвы, што адлюстравана ў звароце Канфедэрацыі Вял. кн. Літоўскага (15.12.1915), у сумеснай дэкларацыі сацыяліст. і дэмакр., у тым ліку бел., партый Вільні (снеж. 1917). Каардынацыйным цэнтрам бел. нац. арг-цый у Вільні быў Беларускі народны камітэт, які выступаў за цэласнасць і непадзельнасць бел. зямель, прадстаўляў і абараняў інтарэсы бел. насельніцтва перад акупац. ўладамі. Па ініцыятыве Цёткі і І.Луцкевіча ў Вільні і на зах. землях Беларусі заснаваны першыя бел. школы, настаўніцкія курсы, гімназіі. У Вільні выдавалася бел. газ. «Гоман». Бел. пытанне было вынесена на міжнар. форум — 3-ю канферэнцыю народаў (Лазана, 1916). Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 узніклі Беларускі нацыянальны камітэт (сак. 1917), Цэнтральная рада беларускіх арганізацый (ліп. 1917), рэарганізаваная потым у Вялікую беларускую раду, Цэнтральная беларуская вайсковая рада (кастр.—ліст. 1917). У газетах «Вольная Беларусь» і «Белорусская Рада» вялася дыскусія па праблемах гуртавання бел. руху на дэмакр., агульнанац. аснове. У сувязі з далучэннем да бел. руху розных сац. слаёў грамадства і пад уздзеяннем ігнаравання бел. пытання Часовым урадам і бальшавіцкай апазіцыяй у ім сталі нарастаць унутр. супярэчнасці, што прывяло да ўтварэння напярэдадні Кастр. рэвалюцыі 2 плыняў: класава-рэв. і нац.-дэмакратычнай. Гэты падзел выразна выявіўся на 3-м з’ездзе БСГ (кастр. 1917, Мінск). У снеж. 1917 пад знакам кансалідацыі розных ідэйна-паліт. плыняў і партый для агульнай нац. мэты — незалежнай Беларусі — праходзіў Усебеларускі з’езд 1917. Насуперак гвалтоўнаму разгону з’езда паводле рашэння СНК Зах. вобласці і фронту дэлегаты з’езда прынялі рэзалюцыю аб утварэнні на бел. этнагр. абшары краёвай улады ў форме Усебел. Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў і наладжванні афіц. адносін з цэнтр. органамі сав. улады, іншымі нац. рэспублікамі. Сфарміраваны Выканком Рады Усебел. з’езда звярнуўся 21.2.1918 з Першай Устаўнай граматай «Да народаў Беларусі» і стварыў часовы ўрад — Народны сакратарыят Беларусі. Другой Устаўнай граматай 9.3.1918 абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР). 18.3.1918 у склад Рады з’езда кааптаваны прадстаўнікі Віленскай беларускай рады і Рада з’езда рэарганізавана ў Раду БНР. У ноч на 25.3.1918 Рада БНР прыняла рэзалюцыю аб суверэннай незалежнасці Беларусі і Трэцюю Устаўную грамату. Факт абвяшчэння БНР азначаў падагульненне папярэдняга развіцця нац.-вызв. руху і адначасова паклаў рэальны пачатак нац.-дзяржаўнаму будаўніцтву на Беларусі. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1.1.1919), нац.-культ. рух у БССР у І920-я г. і вызваленчае змаганне народа Заходняй Беларусі пацвердзілі гіст. пераемнасць і незнішчальнасць бел. нац.-дзярж. ідэі.
Кр.: Пачынальнікі: З гіст.-літ. матэрыялаў XIX ст. Мн., 1977; Багушэвіч Ф. Дудка беларуская: Прадмова // Багушэвіч Ф. Творы. Мн., 1991; Каганец К. Прамова // Каганец К. Творы. Мн., 1979; Усебеларускі з’езд 1917 года: Сведчанне сучасніка / Публ. В.Скалабана // Бел. гіст. Часоп. 1993. № 1—4; Доўнар-Запольскі М.В. Асновы дзяржаўнасці Беларусі. Мн., 1994; [Публіцыстыка Кастуся Каліноўскага] / Падрыхтавалі да друку А.Гаўрон, Я.Янушкевіч // Маладосць. 1988. № 1; Публицистика белорусских народников. Мн., 1983.
Літ.: Багдановіч М. Публіцыстыка // Зб. тв. Мн., 1968. Т. 2; Варонка Я. Беларускі рух ад 1917 да 1920 году: Кароткі агляд. 2 выд. Коўна, 1920 (рэпр. выд. Мн., 1991); Власт [Ластоўскі В.] Кароткая гісторыя Беларусі. Вільня, 1910 (факс. выд. Мн., 1992); Купала Я. Публіцыстыка // Зб. тв. Мн., 1976. Т. 7; Яго ж. Жыве Беларусь: Вершы, арт. Мн., 1993; Гмырак Л. Творы. Мн., 1992; Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903—1928). Вільня, 1928; Тое ж. Мн., 1991; Цвікевіч А. «Западноруссизм»: Нарысы з гісторыі грамад. мыслі на Беларусі ў XIX і пач. ХХ в. Мн., 1929; 2 выд. Мн., 1993; Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. 4 выд. М.; Л., 1926; Тое ж. Мн., 1992; Абдзіраловіч І. [Канчэўскі І.] Адвечным шляхам: (Даследзіны бел. светагляду). Вільня, 1921; 4 выд. Мн., 1993; Турук Ф. Белорусское движение: Очерк истории нац. и рев. движения белорусов. М., 1921 (репр. изд. Мн., 1994); Лёсік Я. Творы. Мн., 1994; Станкевіч А. Да гісторыі беларускага палітычнага вызвалення. Вільня, 1934; Недасек Н. [Адамовіч Ант.]. Камунізм і «беларускі нацыяналізм»: (Гіст. агляд...) // Запісы. Мюнхен, 1962. Кн. 1; Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971; Круталевич В.А. Рождение Белорусской Советской Республики. Мн., 1975; Яго ж. На путях национального самоопределения: БНР—БССР—РБ. Мн., 1995; Игнатенко И.М. Октябрьская революция и самоопределение Белоруссии. Мн., 1992; Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1—2. Мн., 1994—95; Turonek J. Wacław Iwanowski і odrodzenie Białorysi. Warszawa, 1992; Byelorussian statehood: Reader and bibliography. New York,1988. А.К.Каўка. с. 451
БЕЛАРУ́СКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ КАМІСАРЫЯ́Т , Белнацком, Белнаком, аддзел Нар. камісарыята па справах нацыянальнасцяў РСФСР. Існаваў з лют. 1918 да сак. 1919. Распачаў дзейнасць у Петраградзе паводле дэкрэта СНК РСФСР ад 13.2.1918. З сак. 1918 знаходзіўся ў Маскве. Меў аддзяленні ў Петраградзе, Смаленску, Віцебску, Саратаве. Складаўся з агітацыйна-паліт., культ.-асв., бежанскага, выдавецкага аддзелаў. Працаваў сумесна з беларускімі секцыямі РКП(б). Камісар А.Р.Чарвякоў (да мая 1918). Вёў паліт. і культ.-асв. работу сярод беларусаў на тэр. Сав. Расіі, браў на ўлік бел. арг-цыі і ўстановы, эвакуіраваныя ў час 1-й сусв. вайны, адкрываў бел. школы, клубы, выдаваў л-ру на бел. і рус. мовах. Заснаваў у Маскве Беларускі народны універсітэт, удзельнічаў у стварэнні Беларускага навукова-культурнага таварыства ў Маскве і Беларускага вольна-эканамічнага таварыства ў Петраградзе. Друкаваны орган — газ. «Дзянніца». Прымаў удзел у падрыхтоўцы абвяшчэння БССР, у стварэнні Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі.
Літ.: Круталевич В.А. Рождение Белорусской Советской Республики. [Т. 1—2]. Мн., 1975—79; Калубовіч А. «Айцы» БССР і іхны лёс // Калубовіч А. Крокі гісторыі. Беласток; Вільня. Мн., 1993; Скалабан В.В. Издательская деятельность Белорусского национального комиссариата (1918—1920 гг.) // История книги, книжного дела и библиографии в Белоруссии: (Сб. науч. тр.). Мн., 1986. В.У.Скалабан. с. 452
БЕЛАРУ́СКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т (БНК), орган паліт. прадстаўніцтва бел. нац. руху ў сак.— ліп. 1917. Створаны ў Мінску з’ездам беларускіх нацыянальных арганізацый для выпрацоўкі ў кантакце з Часовым урадам асноў аўтаноміі Беларусі ў складзе Рас. федэратыўнай рэспублікі і падрыхтоўкі выбараў у Бел. краёвую раду. У склад БНК на з’ездзе выбраны Р.А.Скірмунт (старшыня), П.П.Аляксюк, У.С.Фальскі (нам. старшыні), Б.А.Тарашкевіч (сакратар), Л.Заяц (скарбнік), А.А.Смоліч, Э.А.Будзька, В.Гадлеўскі, Я.С.Канчар, І.І.Краскоўскі, А.Л.Бурбіс, К.К.Кастравіцкі (Карусь Каганец), Бабарыкін, Ф.Г.Шантыр, М.С.Кахановіч, В.Л.Іваноўскі, Л.І.Дубейкаўскі, З.Х.Жылуновіч. БНК меў права кааптацыі іншых членаў. Склікаў краёвы сялянскі з’езд (крас. 1917), які падтрымаў агр. праграму Беларускай сацыялістычнай грамады і выказаўся за заснаванне на месцах сял. арг-цый пад эгідай БНК. Для перагавораў з Часовым урадам накіраваў у Петраград дэлегацыю на чале са Скірмунтам з прапановамі абвясціць Расію федэратыўнай рэспублікай, дэмакратызаваць органы мясц. самакіравання, увесці ў школах краю бел. мову, гісторыю Беларусі і інш. краязнаўчыя дысцыпліны, кампенсаваць насельніцтву страты, прычыненыя ваен. дзеяннямі. Часовы ўрад згадзіўся наладзіць з БНК пастаянны кантакт, аднак паліт. платформу к-та не падтрымаў. Адсутнасць выразнай пазіцыі па агр. пытанні і знаходжанне на чале к-та Скірмунта, які быў вядомы як прыхільнік памешчыцкага землеўладання, давалі паліт. апанентам падставу абвінавачваць БНК у ахове інтарэсаў памешчыкаў, пазбаўляла яго адчувальнай падтрымкі з боку народа. 1-ы з’езд сял. дэпутатаў Мінскай і Віленскай губ. (крас. 1917) і з’езд настаўнікаў Мінскай губ. (май 1917) адхілілі прапановы БНК адносна будучага дзярж. і культ. статуса Беларусі. У маі 1917 са згоды Часовага ўрада БНК прызначыў юрыстаў Г.В.Багдановіча і Я.Л.Бруевіча сваімі прадстаўнікамі ў Асобую нараду па распрацоўцы палажэння аб выбарах ва Устаноўчы сход. БНК займаўся культ.-асв. дзейнасцю, пад яго эгідай заснавана Т-ва бел. культуры, 24—25.6.1917 к-т правёў «Дні вольнай Беларусі». Друк. орган — газ. «Вольная Беларусь». Скасаваны з’ездам беларускіх арганізацый і партый.
С.С.Рудовіч. с. 452
БЕЛАРУ́СКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т (БНК) у Магілёве, бел. грамадска-паліт., культ.-асв. арг-цыя ў 1917—18. Створаны 17.4.1917. Заснавальнікі: выкладчыкі навуч. устаноў горада, работнікі суда, архіва, б-к, чыгункі, земскіх і гар. устаноў. К-т узначальваў І.І.Рэут, з кастр. 1917 — М.С.Кахановіч. У яго ўваходзілі Я. і Дз.Аляхновічы, Дз.І.Даўгяла (нам. старшыні), В.Я.Какошынскі, ксёндз Д.Лапошка, А.Ф.Пігулеўскі, А.М.Раждзественскі, І.А.Сербаў, М.А.Судзілоўскі, Шчансновіч і інш. Пры к-це працавалі паліт., арганізац., фінансавая, школьная, культ.-асв. і этнагр. камісіі. Меў на мэце стварэнне дзярж.-прававых, культ.-асв. і эканам. умоў для бел. адраджэння, пашырэнне нац. свядомасці сярод бел. насельніцтва. На пач. дзейнасці выступаў за аўтаномію Беларусі ў складзе Рас. дэмакр. рэспублікі, з 1918 за дзярж. незалежнасць Беларусі. Прадстаўнікі к-та ўдзельнічалі ў рабоце з’ездаў бел. арг-цый і партый у Мінску ў ліп. 1917, Усебел. з’ездзе 1917. Разам з інш. бел. арг-цыямі выставіў кандыдатуры ва Устаноўчы сход па Магілёўскай выбарчай акрузе. Спробы пераўтварыць к-т у губ. цэнтр бел, нац. арг-цый не мелі поспеху. Спыніў дзейнасць у ліст. 1918 з прыходам у горад Чырв. Арміі.
У.В.Ляхоўскі. с. 453
БЕЛАРУ́СКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т (БНК) у Слуцку, Слуцкі беларускі нацыянальны камітэт, Часовы беларускі нацыянальны камітэт Случчыны, прадстаўнічы орган бел. нац. арг-цый Случчыны ў 1918—20. Створаны ў крас. 1918. У кіраўніцтва ўвайшлі Яніслаўскі (старшыня), С.К.Петрашкевіч (сакратар), М.А.Асвяцімскі (скарбнік). Стаяў на пазіцыях Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Меў на мэце пашырэнне нац. свядомасці беларусаў, арганізацыю бел. школьніцтва, культ.-асв. гурткоў, кааператываў, матэрыяльна падтрымліваў т-ва «Папараць-кветка». У снеж. 1918 стварыў патрыятычную падп. арг-цыю «Саюз абароны краю». Пасля прыходу Чырв. Арміі на нелегальным становішчы, бальшавікі арыштавалі Яніслаўскага, В.М.Русака, П.Я.Жаўрыда і інш. Аднавіў дзейнасць у студз. 1919. У новае кіраўніцтва выбраны Жаўрыд (старшыня), У.Дубіна, Русак, А.Ю.Бараноўскі і інш. Пры к-це створаны аддзелы: арганізац., культ.-асв., каап., юрыд., дабрачынны. Меў цесную сувязь і фінансаваўся Часовым беларускім нацыянальным камітэтам у Мінску. Палітычна знаходзіўся пад уплывам бел. эсэраў, падтрымліваў антыпольскі падп. і партыз. рух. Кааптаваў сваіх членаў у мясц. органы самакіравання, праводзіў культ.-асв. работу, стварыў гар. і пав. бел. міліцыю. У маі 1920 выступіў з пратэстамі ў адрас Польшчы і Сав. Расіі, у якіх асудзіў тайныя перагаворы пра падзел Беларусі. У час наступлення Чырв. Арміі (ліп. 1920) частка членаў к-та (Петрашкевіч, Бараноўскі, Асвяцімскі, К.Кецка і інш.) выступіла за супрацоўніцтва з сав. уладай. 1.11.1920 створаны новы склад к-та на чале з А.Паўлюкевічам, які стаяў на пазіцыях Найвышэйшай рады Беларускай Народнай Рэспублікі. На 1-м бел. з’ездзе Случчыны 14.11.1920 перадаў свае паўнамоцтвы абранай Беларускай радзе Случчыны. У.В.Ляхоўскі. с. 453
БЕЛАРУ́СКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т (БНК) у Гродне, Гродзенскі беларускі камітэт, прадстаўнічы орган бел. нац. арг-цый Гродзеншчыны ў 1918—22. Утвораны ў ліст. 1918. У яго кіраўніцтва ўваходзілі Я.Натусевіч (старшыня), У.Курбскі, Л.Дзекуць-Малей, пазней кааптаваны П.П.Аляксюк, Л.І.Заяц, Т.М.Вернікоўскі і інш. Выступаў супраць прарасійскай арыентацыі органаў мясц. самакіравання і земскіх устаноў. Ствараў бел. школы, культ.-асв. гурткі, кааператывы, выступаў за наданне бел. мове афіц. статуса. У снеж. 1918 склікаў бел. сялянскі з’езд Гродзенскага пав. У пач. 1919 выдаваў газ. «Зорка», у кастр. 1920 — студз. 1921 газ. «Беларускае слова». Намаганнямі Вернікоўскага ў студз. 1919 у Гродне адкрыты бел. клуб «Наша хатка». У лют. 1919 БНК правёў у склад магістрата Дзекуця-Малея. З прыходам у горад польск. легіянераў у маі 1919 фактычна спыніў дзейнасць, аднавіў яе ў сак. 1920. Новае кіраўніцтва [старшыня С.Баран (Баранаў), віцэ-старшыня А.Бялецкі, Дзекуць-Малей, У.Федарук і інш.] арыентавалася на бел. эсэраў і стаяла ў паліт. апазіцыі да польск. акупац. улад. Пры к-це створаны адм., арганізац., культ.-асв., дабрачынны аддзелы, юрыд. бюро. БНК ініцыіраваў стварэнне ў маі 1920 Бел. школьнай рады ў Гродне і гродзенскага кааператыва «Беларусь». Працаваў у кантакце з Цэнтральнай беларускай радай Віленшчыны і Гродзеншчыны, Часовым беларускім нацыянальным камітэтам у Мінску, Грамадой беларускай моладзі ў Гродне. З прыходам Чырв. Арміі ў ліп. 1920 зноў спыніў дзейнасць. Чл. БНК Баран і Дзекуць-Малей у жн. 1920 увайшлі ў склад Гродзенскага губ. рэўкома. Пасля вяртання польск. войскаў кіраўніцтва ў БНК перахапілі т.зв. паланафілы на чале з В.А.Адамовічам, у студз. 1920 да кіраўніцтва вярнуліся бел. эсэры (старшыня Баран). У 1921 БНК перайшоў на нелегальнае становішча.
У.В.Ляхоўскі. с. 453
БЕЛАРУ́СКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т (БНК) у Ігумене, Ігуменскі беларускі нацыянальны камітэт, прадстаўнічы орган бел. нац. арг-цый Ігуменскага пав. ў 1919—20. Створаны ў кастр. 1919 у Ігумене (цяпер г. Чэрвень) па ініцыятыве інструктара Часовага беларускага нацыянальнага камітэта М.І.Каспяровіча. У кіраўніцтва к-та ўваходзілі Я.Е.Макась (старшыня), І.М.Савіч, З.Харытановіч і інш. Арганізоўваў бел. школы, культ.-асв. гурткі і кааператывы. Ініцыятар стварэння павятовай Бел. школьнай рады Ігуменшчыны, разам з ёй выступіў у ліст. 1919 супраць закрыцця польск. акупантамі Будслаўскай бел. гімназіі. Знаходзіўся пад уплывам бел. эсэраў і Бел. камуніст. арг-цыі. Неафіцыйна падтрымліваў антыпольскі падп. і партыз. рух. Спыніў сваю дзейнасць з прыходам Чырв. Арміі. У.В.Ляхоўскі. с. 453
БЕЛАРУ́СКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т (БНК), Віленскі нацыянальны беларускі камітэт (Вільнацбелкам), каардынацыйны прадстаўнічы орган бел. нац.-дэмакр. партый і арг-цый у Польшчы ў 1921—38. Створаны ў Вільні. У розны час аб’ядноўваў 19—40 прадстаўнікоў розных партый, арг-цый і т-ваў. Стаяў у апазіцыі да польскага ўрада. Вёў нац., культ.-асв. і кааператыўную работу. Ставіў за мэту напачатку дасягненне культ.-нац. аўтаноміі Зах. Беларусі, а потым стварэнне Бел.-Літ. дэмакр. рэспублікі. Пасля стварэння Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ) апынуўся пад яе ўплывам. У гэты час у БНК уваходзіў 31 прадстаўнік бел. паліт. партый і арг-цый: БСРГ, Бел. сял. саюза (БСС), Бел. хрысціянскай дэмакратыі (БХД), Т-ва бел. школы (ТБШ), Бел. студэнцкага саюза, Бел. навук. і выдавецкага т-ваў, бел. прэсы, кааператываў і інш. У 1926—27 вядучую ролю ў БНК адыгрывала левае крыло на чале з кіраўнікамі БСРГ Б.А.Тарашкевічам, С.А.Рак-Міхайлоўскім, П.В.Мятлой. Пасля разгрому БСРГ і рэпрэсій польскіх улад супраць яе прадстаўнікоў дзейнасць БНК заняпала. У пач. 1930-х г. БНК рэарганізаваны пад эгідай БХД. У 1934 БНК складаўся з 26 чал. У 1935 прыняты новы статут арг-цыі, у якім падкрэслівалася, што к-т з’яўляецца прадстаўніком арганізаванага бел. насельніцтва Зах. Беларусі, якое дамагаецца ажыццяўлення права бел. народа на самавызначэнне. У студз. 1938 дзейнасць БНК забаронена польскімі ўладамі. с. 453
БЕЛАРУ́СКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т (БНК) у Рэгенсбургу, грамадская арганізацыя ў Германіі ў 1945—50, якая займалася культ.-асв., дабрачыннай дзейнасцю сярод бел. эмігрантаў. Створаны ў жн. 1945 у амер. акупац. зоне для прадстаўніцтва бел. пасляваен. эміграцыі. У снеж. 1945 БНК дамогся спынення прымусовай рэпатрыяцыі беларусаў і правоў на арг-цыю бел. нац. лагераў для перамешчаных асоб (былі створаны ў Рэгенсбургу, Міхельсдорфе, Розенгайме, Остэргофене, Ватэнштэце, Мітэнвальдзе і інш.). БНК супрацоўнічаў з амер. акупац. ўладамі, К-там Аб’яднаных Нацый па дапамозе і аднаўленні (ЮНРРА), з інш. нац. камітэтамі па аказанні дабрачыннай дапамогі былым вязням, інвалідам, сіротам. Па ініцыятыве БНК у вер. 1945 у бел. лагерах былі адчынены 2 школы, у снеж. 1945 — першая бел. гімназія на чужыне (гл. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы). Дзейнасць БНК спынена ў выніку масавага ад’езду з Германіі бел. эмігрантаў. Т.А.Папоўская. с. 454
«БЕЛАРУ́СКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ЦЭНТР» («БНЦ»), сфабрыкаваная ў 1933 АДПУ БССР справа «контррэвалюцыйнай паўстанцкай і шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі». Паводле версіі АДПУ (агентурная справа «Закардоннікі»), «БНЦ» створана ў вер. 1932 дзеячамі нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі С.А.Рак-Міхайлоўскім, П.В.Мятлой, М.П.Бурсевічам, І.С.Дварчаніным, Ф.І.Валынцом, П.П.Валошыным, Я.Е.Гаўрылікам і інш., якія ў вер.— кастр. 1932 перабраліся ў БССР. «БНЦ» быццам бы меў на мэце звяржэнне ў БССР сав. улады ўзбр. паўстаннем пры ваен. падтрымцы Польшчы і стварэнне Бел. бурж.-дэмакр. рэспублікі пад пратэктаратам Польшчы. Асн. кірункі дзейнасці: падрыхтоўка паўстання, шпіянаж на карысць Польшчы, арганізацыя дыверсійна-тэрарыст. груп і актаў, падрыўной і шкодніцкай работы ў розных галінах сацыяліст. будаўніцтва. План паўстання — правядзенне буйной правакацыі ў пагранічных раёнах, якая павінна была выклікаць канфлікт паміж СССР і Польшчай, стаць пачаткам ваен. дзеянняў і паўстання ў БССР. У жн.—ліст. 1933 органы АДПУ «выявілі» ячэйкі «БНЦ» у Дзяржплане, наркаматах асветы, аховы здароўя, сувязі, Акадэміі навук, БДУ, Бел. с.-г. акадэміі, Саюзе пісьменнікаў, Бел. ваен. акрузе і інш.: у 9 гарадах і 25 раёнах БССР. Следства «раскрыла» 59 паўстанцкіх ячэек, 19 дыверсійных груп, 4 тэрарыст. групы, 20 шпіёнскіх ячэек і рэзідэнтур, філіялы ў Горках, Беразіно, Гомелі, маладзёжную арг-цыю. Усяго па справе «БНЦ» рэпрэсіраваны 161 чал. Частка з іх расстраляна, астатнія адпраўлены ў Салавецкія лагеры (Архангельская вобл.), Комі АССР. У жн.—вер. 1956 вызначэннем ваен. трыбунала БВА справа «БНЦ» «у крымінальным парадку спынена за адсутнасцю саставу злачынства» і адменены рашэнні асобых нарад пры Мін-ве дзярж. бяспекі СССР і пастановай пазасудовых органаў.
У.М.Міхнюк. с. 454
БЕЛАРУ́СКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ЦЭНТР у Берліне, палітычная арг-цыя. Створаны 19.6.1941 на нарадзе прадстаўнікоў Беларускага прадстаўніцтва ў Берліне і Бел. к-та самапомачы, які ўзначальваў М.Шчорс. У кіраўніцтва цэнтрам ўваходзілі Р.Астроўскі, В.Гадлеўскі, В.Тумаш, Ч.Ханяўка, А.Шкуцька, М.Шкялёнак. Асн. мэта — стварэнне бел. дзяржавы пад ням. пратэктаратам. На пач. Вял. Айч. вайны спыніў сваё існаванне. Яго члены займалі розныя пасады ў акупац. апараце гітлераўцаў на тэр. Беларусі, Польшчы, Расіі. с. 454
БЕЛАРУ́СКІ ПАДАДДЗЕ́Л АДДЗЕ́ЛА АСВЕ́ТЫ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫХ МЕ́НШАСЦЯЎ НАРО́ДНАГА КАМІСАРЫЯ́ТА АСВЕ́ТЫ РСФСР . Дзейнічаў у Маскве з крас. 1919 да сак. 1921. Створаны на базе культ.-асв. аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята з мэтай праводзіць культ.-асв. работу сярод беларусаў. Загадчык Ф.Ф.Турук, інструктар Я.І.Хлябцэвіч. Пададдзелам выдадзены дапаможнік для настаўнікаў школ Беларусі «Курс беларусазнаўства» (1918—20), частка лекцый, прачытаных у Беларускім народным універсітэце, першы на рус. мове зборнік Я.Купалы «Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў» (1919), «Нарысы беларускай літаратуры» (1920, рэд. М.А.Янчук), «Этнаграфічная карта беларускага племя» Я.Ф.Карскага (1920). Падтрымліваў сувязі з Я.Купалам, А.Р.Чарвяковым, вучнямі навуч. устаноў у Горках (сярод іх Г.І.Гарэцкі), акад. А.А.Шахматавым. Пададдзел удзельнічаў у арганізацыі БДУ, Бел. драм. студыі ў Маскве і інш.
В.У.Скалабан. с. 454
БЕЛАРУ́СКІ ПАЛЯЎНІ́ЧЫ САЮ́З , грамадская арганізацыя паляўнічых рэспублікі ў 1921—33. Адыграў важную ролю ў стварэнні на тэр. Беларусі запаведнікаў і заказнікаў, у барацьбе з ваўкамі (за 1923—25 знішчана 5,9 тыс. ваўкоў). З 1929 наз. Бел. саюз прамысл.-паляўнічай кааперацыі і зверагадоўлі. Выдаваў час. «Паляўнічы Беларусі». З 1955 наз. Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў. с. 454
БЕЛАРУ́СКІ ПАСО́ЛЬСКІ КЛУБ (БПК), нацыянальная пасольская (дэпутацкая) фракцыя ў сейме Польскай Рэспублікі ў 1922—28 і 1928—30. Пасля выбараў 5.11.1922 у БПК уваходзілі 11 паслоў, якія прадстаўлялі Бел.с.-д. партыю (А.Аўсянік, П.В.Мятла, Б.А.Тарашкевіч, Ф.Ярэміч), Бел. хрысціянскую дэмакратыю (А.В.Станкевіч), партыі бел. эсэраў (С.Баран, У.Каліноўскі, С.Якавюк), незалежных сацыялістаў (С.А.Рак-Міхайлоўскі), а таксама беспартыйныя М.С.Кахановіч, В.Ц.Рагуля. Тактыку і структуру БПК распрацаваў А.І.Луцкевіч. БПК адстойваў сац. і нац. правы бел. народа, займаў становішча апазіцыі ў польскай дзярж. палітыцы, быў салідарны з інш. нац. меншасцямі ў нац. справах і з усімі дэмакр. сіламі Польшчы ў сац. справах. Вызначаўся сваёй паліт. неаднароднасцю. Левае крыло БПК супрацоўнічала з камуністамі і 24.6.1925 стварыла асобны клуб — фракцыю Беларуская сялянска-работніцкая грамада. Пасля выбараў 4.3.1928 з прадстаўнікоў Бел. хрысціянскай дэмакратыі і Бел. сял. саюза ўтвораны БПК, які выступаў супраць памкненняў камуністаў падпарадкаваць сабе бел. рух. Дзейнічаў паралельна з пасольскім клубам «Змаганне».
А.М.Сідарэвіч. с. 454
БЕЛАРУ́СКІ ПАТРЫЯТЫ́ЧНЫ РУХ (БПР), палітычная партыя дэмакр. кірунку. Утвораны ў кастр. 1994. Кіруючы орган паміж з’ездамі — савет партыі. Асн. мэты — садзейнічанне пабудове сацыяльна справядлівага грамадства, абарона нац. інтарэсаў Айчыны ва ўсіх сферах, аднаўленне і прымнажэнне сац. заваёў працоўных, захаванне міру і стабільнасці ў грамадстве. Арг-цыі БПР дзейнічаюць у большасці раёнаў і многіх гарадах Беларусі. Друкаваны орган — газ. «Отечество». с. 455
БЕЛАРУ́СКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т імя М. Танка. Засн. ў 1922 як пед. ф-т БДУ, з 1931 Бел. дзярж. вышэйшы пед. ін-т, з 1935 Мінскі пед. ін-т, з 1993 ун-т, з 1995 імя М.Танка. У 1995/96 навуч. г. ф-ты: матэматычны, рус. філалогіі, дашкольнага выхавання, педагогікі і методыкі пач. навучання, муз.-пед., дэфекталогіі, сацыяльнай педагогікі і практычнай псіхалогіі, дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае, вячэрняе і завочнае. Аспірантура з 1934, дактарантура з 1992. З 1993 рыхтуе бакалаўраў і магістраў. Выдае час. «Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта», газ. «Настаўнік». с. 455
БЕЛАРУ́СКІ ПЕ́РШЫ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ТЭА́ТР (БДТ-1), назва Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў 1926—44. с. 455
БЕЛАРУ́СКІ ПРАЕ́КТНА-КАНСТРУ́КТАРСКІ І ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т ПА ПЕРАПРАЦО́ЎЦЫ І ЗАХАВА́ННІ ПЛОДААГАРО́ДНІНЫ І БУ́ЛЬБЫ (Беларускі плодаагароднінатэхпраект) Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1978 у Мінску як Спец. канструктарска-тэхнал. бюро з доследнай вытворчасцю. З 1989 ін-т. Асн. кірункі дзейнасці: арганізацыя і правядзенне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і тэхнал. работ у галіне перапрацоўкі і захавання плодаагароднінных прадуктаў і бульбы; распрацоўка праектна-канструктарскай дакументацыі на машыны і комплексы тэхнал. абсталявання для перапрацоўкі і захавання плодаагародніны і інш. с. 455
БЕЛАРУ́СКІ ПРАЕ́КТНЫ ІНСТЫТУ́Т (Белпраект) Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1933 у Мінску на базе праектнай канторы Белжылбуда і Бел. філіяла Дзіпрагара РСФСР як Бел. дзярж. праектны ін-т. З 1990 арэнднае прадпрыемства. Галаўны ін-т па жыллёва-грамадз. буд-ве ў Беларусі. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка тэндэрнай дакументацыі, тыпавых, эксперым. і асобных індывід. праектаў, жылых дамоў, інтэрнатаў, гасцініц, школ, дзіцячых дашкольных устаноў і праектаў забудовы; комплекснае праектаванне аб’ектаў аховы здароўя і адпачынку, спарт. Збудаванняў, н.-д. і навуч. устаноў, відовішчных, адм.-вытв. будынкаў і інш. аб’ектаў грамадз. прызначэння. с. 455
БЕЛАРУ́СКІ ПРАФЕСІЯНА́ЛЬНЫ ВУЧЫ́ЦЕЛЬСКІ САЮ́З . Дзейнічаў у 1929—37 у Вільні. Засн. 9.5.1929 па ініцыятыве А.Луцкевіча, В.Грышкевіча (старшыня ўправы), Р.Астроўскага, А.Сакаловай-Лекант, Я.Шнаркевіч і інш. Ставіў за мэту абарону прафес. інтарэсаў настаўнікаў, удасканаленне іх пед. майстэрства, развіццё бел. культуры, падтрыманне бел. школьніцтва. Пашыраў дзейнасць на Віленскае, Навагрудскае, Палескае і Беластоцкае ваяводствы. Ладзіў навук.-пед. канферэнцыі, арганізоўваў лекцыі, канцэрты вучнёўскай самадзейнасці. Праводзіў зборы грашовых сродкаў для бедных вучняў бел. гімназіі. Скасаваны загадам віленскага ваяводы 20.8.1937. с. 455
«БЕЛАРУ́СКІ РАБО́ТНІК» , газета. Выдавалася з чэрв. 1943 да ліст. 1944 у Берліне на бел. мове пад кантролем герм. улад. Была разлічана на беларусаў, якія добраахвотна выехалі або прымусова вывезены на работы ў Германію. Газету курыравалі Беларускае прадстаўніцтва, аўтарскі калектыў газ. «Раніца». Распаўсюджвалася пераважна ў тых рэгіёнах, дзе былі значныя кантынгенты выхадцаў з Беларусі. Асноўны змест: агляды міжнар. жыцця, сусветная хроніка, матэрыялы навук.-папулярнага характару, вершы і проза бел. аўтараў, артыкулы і нарысы па гісторыі і культуры Беларусі і інш. Частку матэрыялаў запазычвала з інш. бел. акупац. газет. Выйшаў не менш як 41 нумар. С.У.Жумар. с. 455
БЕЛАРУ́СКІ РАБО́ЧЫ КЛУБ . Існаваў у 1920 у Мінску. Праводзіў культ.-асв. работу, прапагандаваў тэатр. мастацтва. Пры клубе працавалі драм., муз. і харавая секцыі, бібліятэка, курсы беларусазнаўства. Рэжысёры драм. секцыі У.Галубок, Ф.Ждановіч, В.Сташэўскі паставілі спектаклі «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Суд» і «За мураванай сцяной» Галубка, «Міхалка» Далецкіх і інш. 10.8.1920 у клубе спектаклем «Суд» пачала сваю дзейнасць трупа Галубка (гл. Беларускі трэці дзяржаўны тэатр). с. 455
БЕЛАРУ́СКІ РАБО́ЧЫ ТЭА́ТР імя Цэнтральнага савета прафесійных саюзаў Беларусі. Існаваў у 1928—33 у Мінску. Створаны з драм. гуртка бухгалтарскіх курсаў як Бел. рабочы т-р («Наш тэатр»), у 1930 перайменаваны ў т-р імя ЦСПСБ. З мая 1930 працаваў як вандроўны. Дырэктар М.Красінскі, рэжысёр Ф.Ждановіч, з 1930 В.Галаўчынер. Т-р выступаў сярод рабочых пераважна ў аддаленых раёнах. Асн. месца ў рэпертуары займалі актуальныя на той час п’есы: «Босыя на вогнішчы» паводле М.Чарота, «На стыку» Ц.Гартнага, «Будні» І.Гурскага, «Шляхамі рознымі» У.Стэльмаха, «Гірт з воўчага логу» Я.Райніса, «Князь Мсціслаў Удалы» І.Прута, «Стрэл» А.Безыменскага, «Чынгісбуд» К.Федзіна, «Слухайце, ныцікі!» А.Майскага, аперэта «Кухня святасці» Я.Цікоцкага.
С.А.Пятровіч. с. 455
«БЕЛАРУ́СКІ РА́ДНЫ» , часопіс, орган муніцыпалітэтаў т.зв. самаўрадаў у Зах. Беларусі. Выдаваўся з 27.11.1927 да 16.2.1929 (неперыядычна) у Вільні на бел. мове. Рэдактары-выдаўцы Я.Ярош, Т.Вернікоўскі, кіраўнік рэдакцыі Г.Канапніцкі. Асвятляў становішча ў Зах. Беларусі, дзейнасць органаў мясц. самакіравання і адносіны да іх польск. ўрада. Інфармаваў пра стан адраджэння краю, зруйнаванага 1-й сусв. вайной, пра яго прыродныя багацці і патэнцыяльныя эканамічныя магчымасці. Змяшчаў муніцыпальную і краёвую хроніку, юрыд. парады, матэрыялы па навуцы і тэхніцы і інш. Выйшла 12 нумароў. А.С.Ліс. с. 455
БЕЛАРУ́СКІ РЭСПУБЛІКА́НСКІ ТЭА́ТР Ю́НАГА ГЛЕДАЧА́ , назва Тэатра юнага гледача Рэспублікі Беларусь у 1955—91. с. 455
БЕЛАРУ́СКІ САВЕ́ЦКІ ТЭА́ТР . Існаваў у Мінску з 22.12.1918 да сак. 1919. Створаны на базе Першага таварыства беларускай драмы і камедыі пад кіраўніцтвам Ф.Ждановіча і тэатр. калектыву пад кіраўніцтвам Ф.Аляхновіча. У склад т-ра ўваходзілі таксама хор У.Тэраўскага і аркестр пад кіраўніцтвам Ф.Тхожа. Рэжысёры Аляхновіч, Ждановіч. Сярод акцёраў (усяго 35 чал.): В.Вашкевіч, У.Галубок, Р.Жакоўскі, А.Крыніца, М.Міцкевіч, Л.Навахацкая, Ч.Родзевіч, В.Тарасік. У рэпертуары пераважалі бел. творы: «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Кветка папараці» К.Буйло, п’есы Галубка, Аляхновіча, А.Чэхава, інсцэніроўкі па творах Э.Ажэшкі і інш. Пры т-ры працавала літ. секцыя. Калектыў т-ра праводзіў культ.-асв. Работу.
А.В.Сабалеўскі. с. 456
БЕЛАРУ́СКІ САЮ́З АРХІТЭ́КТАРАЎ , гл. Саюз архітэктараў Беларусі. с. 456
БЕЛАРУ́СКІ САЮ́З КАМПАЗІ́ТАРАЎ , глядзі Саюз кампазітараў Беларусі. с. 456
БЕЛАРУ́СКІ САЮ́З КІНЕМАТАГРАФІ́СТАЎ , глядзі Саюз кінематаграфістаў Беларусі. с. 456
БЕЛАРУ́СКІ САЮ́З МАСТАКО́Ў , гл. Саюз мастакоў Беларусі. с. 456
БЕЛАРУ́СКІ САЮ́З МУЗЫ́ЧНЫХ ДЗЕ́ЯЧАЎ , глядзі Саюз музычных дзеячаў Беларусі. с. 456
БЕЛАРУ́СКІ САЮ́З ПРАДПРЫМА́ЛЬНІКАЎ (БСП), грамадская некамерцыйная арг-цыя. Створана ў 1991 як Саюз прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь, з 1995 — БСП. Уключае каля 500 правадзейных (акц. т-вы, малыя прадпрыемствы, вытв. і камерц. фірмы, кааператывы і інш.) і больш за 15 тыс. асацыіраваных членаў, у тым ліку Асацыяцыю дзелавога супрацоўніцтва «Гарант» (створана ў 1989, аб’ядноўвае каля 50 устаноў, прадпрыемстваў, фірмаў і арг-цый дзярж. і недзярж. формаў уласнасці). Гал. мэты: абарона інтарэсаў прадпрымальнікаў у вышэйшых заканад., выканаўчых, суд. органах, у органах мясц. самакіравання; інфарм.-даведачнае абслугоўванне; юрыд. паслугі і прававая ахова; рэклама прадпрыемстваў і іх прадукцыі; стварэнне рабочых месцаў і дадатковых крыніц фарміравання бюджэту; залучэнне замежных інвестыцый у эканоміку Беларусі. Створаны (1992) Бел. фонд фін. падтрымкі прадпрымальнікаў. с. 456
БЕЛАРУ́СКІ САЮ́З ПРАДПРЫМА́ЛЬНІКАЎ І АРАНДА́ТАРАЎ , добраахвотнае незалежнае грамадскае аб’яднанне грамадзян Беларусі і інш. краін, прац. калектываў прадпрыемстваў, арг-цый і ўстаноў розных формаў уласнасці. Створаны ў 1990. Аб’ядноўвае больш за 2 тыс. арг-цый і ўстаноў. Гал. мэты: усталяванне арэндных адносін, развіццё прадпрымальніцтва, раздзяржаўленне і прыватызацыя, абарона інтарэсаў чл. саюза. Для аказання паслуг сваім членам і выканання інш. функцыян. задач створана сетка малых прадпрыемстваў: юрыд. служба, навук.-аўдытарская і навук.-вытв. камерцыйная фірмы, бізнес-цэнтр, кадравы цэнтр з Акадэміяй прадпрымальніцтва і сацыяноміі. с. 456
БЕЛАРУ́СКІ САЮ́З ТЭАТРА́ЛЬНЫХ ДЗЕ́ЯЧАЎ , глядзі Саюз тэатральных дзеячаў Беларусі. с. 456
БЕЛАРУ́СКІ САЮ́З ФЕ́РМЕРАЎ (БСФ), добраахвотнае супольніцтва сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, іх тэр. саюзаў і асацыяцый. Створаны ў 1989 як Бел. сял. саюз, з 1993 — БСФ. Аб’ядноўвае 650 фермерскіх гаспадарак, шэраг мясц. асацыяцый. Гал. мэты: ахова правоў і інтарэсаў фермераў, садзейнічанне павышэнню эфектыўнасці іх працы і вытв-сці. с. 456
БЕЛАРУ́СКІ СІНА́П , позназімовы сорт яблыні селекцыі Бел. НДІ пладаводства. Выведзены скрыжаваннем сартоў Антонаўка і Пепін літоўскі. Раянаваны ў Беларусі з 1967.
Дрэва моцнарослае, з незагушчанай шырокапірамідальнай кронай. Плоданашэнне з 4—5-га года пасля пасадкі. Сорт ураджайны, высоказімаўстойлівы, устойлівы да грыбных і ракавых захворванняў. Плады аднатыпныя, сярэдняй велічыні (120 г), круглавата-авальнай формы, з характэрнымі плоскімі рэбрамі па паверхні. Скурка шчыльная, тоўстая, спачатку зялёная, у перыяд захоўвання зеленавата-жоўтая. Мякаць плода шчыльная, дробназярністая, кісла-салодкая. Збор пладоў — у 1-й пал. кастрычніка; захоўваецца да чэрвеня. З.А.Казлоўская. с. 456
БЕЛАРУ́СКІ СТУДЭ́НЦКІ САЮ́З (БСС), арганізацыя студэнтаў-беларусаў Віленскага ун-та ў 1920—39. Створаны 1.12.1920. У розны час БСС узначальвалі А.Абрамовіч, Т.Куніцкі, І.Гагалінскі, М.Марцінчык і інш. Меў 4 секцыі (культ.-асветную, навуковую, выдавецкую, працы), бібліятэку. Друкаваныя органы — час. «Новы шлях», «Студэнцкая думка». Гал. мэты: аб’яднанне сваіх членаў на грунце навук. пазнання Беларусі, выхавання нац. самасвядомасці народа. Вёў асв.-прапагандысцкую дзейнасць, у аснове якой было чытанне сярод насельніцтва Зах. Беларусі лекцый рознай тэматыкі. Пры БСС працавалі завочныя каап. Курсы, адкрыта студэнцкая сталовая. Быў арганізатарам суботнікаў, экскурсій, дыскусійных вечарын, канцэртаў, тэатр. пастановак. Існаваў на ахвяраванні розных арг-цый, т-ваў, асобных грамадзян. Спыніў дзейнасць у сувязі з закрыццём ун-та ў вер. 1939. с. 456
«БЕЛАРУ́СКІ СЦЯГ» , штомесячны грамадска-паліт. і літ. часопіс, орган урада Беларускай Народнай Рэспублікі. Выдаваўся ў крас.—вер. 1922 у Каўнасе на бел. мове. Рэдактар-выдавец К.Дуж-Душэўскі. Гал. мэта выдання — абарона бел. дзяржаўнасці, павышэнне грамадскай свядомасці, умацаванне волі да барацьбы шляхам асвятлення ўсіх бакоў бел. жыцця. Разглядаў з нац.-дэмакр. пазіцый паліт. і грамадскія падзеі ў Зах. Беларусі, Польшчы, Літве, Латвіі і БССР, узнімаў пытанні вызв. руху і будучыні бел. народа. Публікаваў артыкулы па праблемах барацьбы за адраджэнне і незалежнасць Беларусі. Выйшлі 4 нумары.
Г.М.Зелянова. с. 457
«БЕЛАРУ́СКІ СЬВЕТ» , навуковы, культ.-асветны і літ. часопіс. Выдаецца з 1971 у ЗША на бел. мове бел. эміграцыяй. Выходзіць у залежнасці ад паступлення матэрыялаў. Рэдактар і выдавец М.Прускі (жыве ў г. Гранд-Рапідс, штат Мічыган, ЗША). Публікуе навук. артыкулы па гісторыі Беларусі, па пытаннях бел. культуры, літ. творы, успаміны і інш. Многія нумары прысвечаны асобным бел. дзеячам. Змяшчае таксама гіст. і сучасныя фотаздымкі, тэксты і ноты бел. песень, гумарыстычныя старонкі. Г.І.Сурмач. с. 457
БЕЛАРУ́СКІ СЯЛЯ́НСКІ САЮ́З (БСС), бел. нац. партыя парламенцкага тыпу ў Зах. Беларусі ў 1925—29. Створана ў Вільні бел. пасламі ў польскім сейме В.Ц.Рагуляй і Ф.Ярэмічам у процівагу Беларускай сялянска-работніцкай грамадзе. Адбыліся 1-я (24.3.1926, прынята праграма і абраны ЦК) і 2-я (ліп. 1927) канферэнцыі. У ЦК БСС увайшлі Рагуля, Ярэміч (старшыні), А.Більдзюкевіч, Б.Туронак (віцэ-старшыні). Цэнтр. орган — газ. «Сялянская ніва». БСС выступаў за падзел памешчыцкіх зямель, самастойнасць бел. народа на ўсіх яго землях, аб’яднаных у незалежную бел. рэспубліку, і інш. Разам з Бел. хрысціянскай дэмакратыяй стварыў Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры. Распаўся ў пач. 1929.
У.Ф.Ладысеў. с. 457
БЕЛАРУ́СКІ ТРЭ́ЦІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ТЭА́ТР (БДТ-3). Існаваў у 1920—37. У розны час меў назвы: Трупа бел. артыстаў пад загадам У.Галубка (Трупа Галубка), Другая бел. дзярж. трупа (з 1924), Бел. дзярж. вандроўны тэатр (з 1926), з 1932 БДТ-3. Арганізатар і маст. кіраўнік Галубок. Адкрыўся 10.8.1920 у Мінску спектаклем «Суд» Галубка. Выступаў у Мінску і па ўсёй Беларусі. Нёс у масы бел. нац. культуру, праводзіў вял. культ.-асв. работу. Пастаноўшчыкам усіх спектакляў быў Галубок, ён жа ствараў маст. і муз. афармленне. Калектыў наследаваў і прадаўжаў традыцыі бел. нар. т-ра, Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага і Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, укр. труп. Спектаклі былі насычаны музыкай, песнямі, танцамі, нац. каларытам. Ставіліся п’есы Галубка, Ф.Аляхновіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Чарота, Л.Родзевіча, В.Дуніна-Марцінкевіча, К.Каганца і інш. Першымі акцёрамі былі сам Галубок і члены яго сям’і, бел. пісьменнікі (І.Барашка, А.Дудар, В.Сташэўскі, М.Чарот). У сярэдзіне 1920-х г. трупа папоўнілася маладымі акцёрамі (К.Быліч, У.Дзядзюшка, С.Бірыла, А.Згіроўскі і інш.). Асобныя спектаклі ставілі Е.Міровіч, У.Крыловіч, Ф.Ждановіч, М.Міцкевіч. У 1928 Галубку першаму ў рэспубліцы прысвоена званне нар. арт. БССР. З канца 1920-х г. з наступам ідэалогіі на мастацтва тэатр трапіў пад вострую афіц. парт. крытыку, яго кіраўніцтва абвінавацілі ў нацыяналіст. ухіле, у нізкім маст. узроўні пастановак. На пач. 1930-х г. адбылася рэарганізацыя тэатра. У 1931 яго маст. кіраўніком прызначаны К.Саннікаў (Галубок застаўся дырэктарам і акцёрам), у 1932 т-р атрымаў сталую базу ў Гомелі. У 1934 для павышэння кваліфікацыі калектыў быў накіраваны на 3-месячныя курсы ў Маскву. У рэпертуары быў узяты курс на сучаснасць. Ставіліся пераважна тагачасныя сав. п’есы, якія ішлі ў інш. т-рах краіны, а таксама асобныя класічныя творы (А.Астроўскага, А.Пушкіна, Ф.Шылера). У выніку такой перабудовы павысіліся агульны прафес. ўзровень калектыву, пастановачная культура спектакляў, але т-р страціў нац. самабытнасць і непаўторнасць. У 1937 Галубок і вядучы акцёр Згіроўскі былі рэпрэсіраваны, а т-р расфарміраваны. А.В.Сабалеўскі. с. 457
БЕЛАРУ́СКІ ТЭА́ТР ІМЯ́ Я́НКІ КУПА́ЛЫ , назва Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў 1944— 93. с. 458
БЕЛАРУ́СКІ ТЭА́ТР «ЛЯ́ЛЬКА» . Створаны ў 1990 у Віцебску з трупы лялечнікаў, якая працавала пры Бел. т-ры імя Я.Коласа з 1986. Маст. кіраўнік В.Клімчук, гал. мастак А.Сідараў (з 1990). 20.4.1986 паказаны першы спектакль трупы «Дзед і Жораў» В.Вольскага. Як самастойны тэатр адкрыўся ў 1990 спектаклем «Казка пра Ямелю» Я.Тарахоўскай. У супрацоўніцтве з бел. аўтарамі створаны спектаклі: «Прыгоды трох парасят» Н.Мацяш, «Сказ пра Гаўрылу з-пад Полацка» П.Сіняўскага, «Іванава шчасце» А.Дыбчы (паводле бел. нар. казак), «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка» У.Граўцова (паводле твораў Я.Баршчэўскага). Сярод інш. пастановак: «Усмешка клоуна» Я.Чапавецкага, «Казкі Андэрсена» (інсцэніроўка рэж. Я.Угрумава), «Чорная курыца» А.Пагарэльскага, «Папялушка» Я.Шварца, «Лялечнік» М.Стывенса, «Дапытлівы слонік» Р.Кіплінга, «Хлопчык-зорка» О.Уайльда. Акцёры працуюць з лялькамі розных сістэм (марыянеткі, трысцёвыя, планшэтныя, пальчатачныя). Дз.У.Стэльмах. с. 458
БЕЛАРУ́СКІ ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т . Засн. ў 1930 у Гомелі як лесатэхнічны ін-т на базе ф-та лясной гаспадаркі Бел. с.-г. акадэміі. З 1945 у Мінску, з 1961 наз. Бел. тэхнал. ін-т, з 1993 ун-т. З’яўляецца вядучай ВНУ Беларусі па падрыхтоўцы тэхнолагаў 17 спецыяльнасцяў і больш як 80 спецыялізацый. У 1995/96 навуч. г. ф-ты: лесагаспадарчы (з 1993 выкладанне на бел. мове), тэхналогіі і тэхнікі лясной прам-сці, тэхналогіі арган. рэчываў, хім. тэхналогіі і тэхнікі, завочны, павышэння кваліфікацыі, па рабоце з замежнымі студэнтамі; падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1949, дактарантура з 1988. Мае 6н.-д. лабараторый, электронна-вылічальны цэнтр, друкарню. Працуе ун-т беларускай мовы, гісторыі і культуры (з 1991). Выдае газ. «Тэхнолаг». с. 458
БЕЛАРУ́СКІ ТЭ́ХНІКУМ СЦЭНІ́ЧНАГА МАСТА́ЦТВА . Існаваў у 1930—32 у Мінску. Створаны для падрыхтоўкі нац. акцёрскіх кадраў: дзейнічалі акцёрскае аддзяленне і 1-гадовыя драм. курсы. Апрача спец. дысцыплін (выкладалі Е.Міровіч, П.Данілаў, Г.Халізеў) выкладаліся і агульнаадук. прадметы. Вясной 1932 адбыўся выпуск навучэнцаў курсаў. Сярод выпускнікоў: Н.Гейц, І.Дзядовіч, Я.Зайчык, П.Пекур, З.Скачкоўская, М.Троіцкая, С.Хацкевіч, І.Шаціла (у далейшым акцёры БДТ-1), Ю.Гальперына, Т.Заранок, Е.Іванова, Г.Кавальчук, Н.Мішэнка. З выпускнікоў курсаў арганізаваны т-ры вандроўны імя Дзяржынскага і Чырвонаармейскі. с. 458
БЕЛАРУ́СКІ УНІВЕРСІТЭ́Т ІНФАРМА́ТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРО́НІКІ . Засн. ў 1964 як Мінскі радыётэхн. ін-т на базе радыётэхн. ф-та БПІ, з 1993 сучасная назва. У 1995/96 навуч. г. ф-ты: камп’ютэрнага праектавання; інфарм. тэхналогій і кіравання; радыётэхнікі і электронікі; камп’ютэрных сістэм і сетак, тэлекамунікацый; эканамічны; вячэрняга навучання; завочнага навучання; дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі; перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі. Навучанне дзённае, вячэрняе і завочнае. Аспірантура з 1964, дактарантура з 1988. Мае 36 лабараторый, спецыялізаванае канструктарска-тэхнал. бюро з доследнай вытворчасцю, рэдакцыйна-выдавецкі аддзел. с. 458
БЕЛАРУ́СКІ УНІВЕРСІТЭ́Т КУЛЬТУ́РЫ . Засн. ў 1975 як Мінскі ін-т культуры, з 1993 ун-т. У 1995/96 навуч. г. ф-ты: бібліятэчна-інфарм. сістэм, культуралогіі, маст. творчасці, падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1990. З 1995 працуюць 2 саветы па абароне доктарскіх і канд. дысертацый. У складзе ун-та лінгва-гуманітарны каледж. Мае лабараторыі бел. танц. творчасці, нар. рамёстваў, псіхадыягностыкі і рэабілітацыі асобы сродкамі мастацтва, па аднаўленні і вырабе нар. інструментаў («Беларуская хатка»), размнажальнай тэхнікі; філіял ун-та ў Мазыры. Адзін з заснавальнікаў час. «Тэатральная творчасць». с. 458
БЕЛАРУ́СКІ УНІВЕРСІТЭ́Т ТРА́НСПАРТУ . Засн. ў 1953 у Гомелі як Бел. ін-т інжынераў чыг. транспарту, з 1993 ун-т. У 1995/96 навуч. г. ф-ты: агульнаінжынерны транспартны, агульнаінжынерны будаўнічы, кіравання працэсамі перавозак, механічны, электратэхн., будаўнічы, прамысл. і грамадз. буд-ва, гуманітарны, прафес. арыентацыі і дауніверсітэцкай падрыхтоўкі (у яго складзе вучэбна-прафарыентацыйны цэнтр, ліцэй, школа-гімназія, падрыхтоўчыя курсы). Аспірантура з 1954. Пры ун-це 7 н.-д. лабараторый, ін-т павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў трансп. комплексу Рэспублікі Беларусь, навуч.-кансультацыйныя пункты ў Мінску, Брэсце, Віцебску. Выдае газ.-штотыднёвік «Вести БелГУТа». с. 458
«БЕЛАРУ́СКІ ФІЛІЯ́Л МЕНШАВІКО́Ў» («БФМ»), назва арг-цыі, прыдуманай у ліп. 1931 супрацоўнікамі АДПУ БССР для ўзбуджэння крымінальнай справы і правядзення паліт. працэсу над інтэлігентамі па пытаннях эканам. развіцця Беларусі. Стварэнне «БФМ» было аднесена да 1928—30. Арганізатарамі і кіраўнікамі лічыліся А.І.Шэйнін і І.Я.Герцык (дацэнты БДУ), І.М.Рубенчык (урач), В.Ф.Берман і І.Л.Гарміза (супрацоўнікі Белкаапсаюза). Ячэйкі «арг-цыі» былі «выяўлены» ў Дзяржплане БССР, Нар. камісарыяце забеспячэння, фін. органах і спажывецкай кааперацыі БССР. Членам «БФМ» інкрымінавалася шкодніцтва, распаўсюджванне контррэв. л-ры, антысав. прапаганды. Да крымін. адказнасці прыцягнута 30 чал., 11 з іх праходзілі і як чл. «Беларускага філіяла Працоўнай сялянскай партыі». Абвінавачванні грунтаваліся на паказаннях арыштаваных («прызналіся» 12 чал.) і сведак. Паводле рашэння Калегіі АДПУ БССР ад 23.7.1931 прыгавораны 6 чал. да 10 гадоў, 9 — да 5 гадоў, 7 — да 3 гадоў лагераў, астатнія да высылкі ў Сібір, Казахстан на 3—10 гадоў. У 1957 усе чл. «БФМ» рэабілітаваны. Т.С.Процька. с. 459
«БЕЛАРУ́СКІ ФІЛІЯ́Л ПРАМПА́РТЫІ» («БФП»), назва арг-цыі, прыдуманай летам 1931 супрацоўнікамі АДПУ БССР для ўзбуджэння крымінальнай справы і правядзення паліт. працэсу над інтэлігентамі ў апараце кіраўніцтва прам-сцю БССР. Стварэнне «БФП» было аднесена да 1926. Паводле абвінаваўчага заключэння, кіраўніком лічыўся А.М.Каплан (кіраўнік прамсекцыі пры Дзяржплане БССР). Ячэйкі арг-цыі «дзейнічалі» ў Дзяржплане БССР, ВСНГ БССР, Белбудаб’яднанні, Белметалааб’яднанні, Белскураб’яднанні. Членам «БФП» інкрымінавалася «жаданне перараджэння сав. улады ў бурж дэмакр. рэспубліку», правядзенне мерапрыемстваў, якія «павінны былі перашкаджаць і тармазіць развіццё нар. гаспадаркі, ствараць прарывы і перашкоды». Да крымін. адказнасці прыцягнуты 30 чал., 8 з іх праходзілі і як чл. «Беларускага філіяла Працоўнай сялянскай партыі», што, на думку АДПУ, пацвярджала наяўнасць сувязі паміж «контррэвалюцыянерамі» Беларусі. Акрамя паказанняў сведак і прызнанняў арыштаваных, ніякіх доказаў існавання «БФП» не выяўлена. Паводле пастановы Калегіі АДПУ БССР ад 23.7.1931 прыгавораны 10 чал. да 10 гадоў лагераў, астатнія да 5 гадоў лагераў. У жн. 1962 рэабілітаваны 1, у вер. 1989 — астатнія 29 чал. Т.С.Процька. с. 459
«БЕЛАРУ́СКІ ФІЛІЯ́Л ПРАЦО́ЎНАЙ СЯЛЯ́НСКАЙ ПА́РТЫІ» («БФПСП»), назва арг-цыі, прыдуманай у маі 1931 супрацоўнікамі АДПУ БССР для ўзбуджэння крымінальнай справы і правядзення паліт. працэсу над нац. інтэлігенцыяй па пытанні развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. Узнікненне яе прымеркавана да 1924—25, арганізац. афармленне да 1927—28. Кіраўнікамі яе лічыліся Р.А.Бонч-Асмалоўскі, Г.І.Гарэцкі, П.А.Хоцкі. Ячэйкі былі «выяўлены» ў большасці акруг Беларусі, Наркамземе БССР, с.-г. секцыі Дзяржплана БССР, ЦСУ, Белсельсаюзе, Белкалгасцэнтры, Белсельтрэсце, Белсельбанку, НДІ сельскай і лясной гаспадаркі імя Леніна, Белкалгасбудзе. У члены «аргцыі» былі залічаны прыхільнікі развіцця фермерскіх гаспадарак, а не калгасаў і саўгасаў, таму незадаволенасць сялян палітыкай суцэльнай калектывізацыі падавалася як вынік дзейнасці «БФПСП». Ёй інкрымінавалася ўмацаванне капіталіст. элементаў у вёсцы, шпіянаж, асушэнне балот у прыгранічных раёнах з мэтай падрыхтоўкі плацдармаў для інтэрвентаў, правядзенне меліярацыі па-шкодніцку, арганізацыя кулацкіх меліярацыйных ячэек як базы для ўзбр. паўстання супраць сав. улады і інш. Да крымінальнай адказнасці было прыцягнута 59 чал., 39 з якіх праходзілі па інш. «справах» (лічылася, што «БФПСП» была звязана з інш. «контррэв. арг-цыямі»). Паводле пастановы Калегіі АДПУ БССР ад 30.5 і 6.6.1931 прыгавораны 6 чал. да расстрэлу (чацвярым расстрэл заменены на 10 гадоў лагераў), 13 чал. да 10 гадоў лагераў, 6 — да 3—5 гадоў лагераў, 34 чал. да высылкі ў Сібір, Казахстан. 22.4.1958 рэабілітаваны. Т.С.Процька. с. 459
БЕЛАРУ́СКІ ФОНД КУЛЬТУ́РЫ (БФК), добраахвотная грамадская аргцыя. Створана ў крас. 1987 у Мінску з мэтай адраджэння і развіцця нац. традыцый, мовы, краязнаўчага руху. Фінансуе стварэнне помнікаў, выданне беларускамоўных кніг. Арганізуе і фінансуе выстаўкі, дабрачынныя вечарыны, фалькл. святы, навук.-практычныя канферэнцыі па праблемах культуры і гісторыі Беларусі. Аказвае дапамогу суполкам беларусаў за мяжой. Пры фондзе працуюць камісія «Вяртанне», культ.-асв. аб’яднанні, маст. і бібліятэчны саветы. Сумесна з Мін-вам культуры Беларусі выдае час. «Спадчына». с. 460
БЕЛАРУ́СКІ ФОНД СО́РАСА , рэспубліканская грамадская арг-цыя, адзін з дабрачынных фондаў, створаных амер. мільярдэрам Дж.Сорасам у 27 краінах свету. Засн. ў 1993 як «Фонд Сораса — Беларусь», з вер. 1994 — Беларускі фонд Сораса. Асн. мэты і задачы: садзейнічаць фарміраванню і развіццю на Беларусі адкрытага грамадства (сац. сістэмы, асн. элементамі якой выступаюць паліт. дэмакратыя, культурны плюралізм, прыярытэт закону, забеспячэнне правоў і свабод асобы), павышэнню інтэлектуальнага патэнцыялу бел. грамадства (развіццё культуры, навукі, гуманіт. адукацыі), інтэграцыі бел. культуры ў сусв. супольніцтва, супрацоўніцтву паміж Беларуссю і інш. краінамі. Аказвае фінансавую і інфарм. дапамогу арганізацыям і прыватным асобам, якія спрыяюць дасягненню мэтаў і вырашэнню задач фонду. У 1994 на патрэбы нац. адукацыі, навукі і культуры ім было выдаткавана больш як 2 млн., у 1995 — каля 5 млн. долараў. Фінансавана каля 2 тыс. праектаў. Вылучаны сродкі на рэстаўрацыю помнікаў стараж. бел. мастацтва на базе калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі; стварэнне экспазіцыі па гісторыі і культуры Беларусі ў 2-й пал. 18 — пач. 20 ст. (у Нац. музеі гісторыі і культуры Беларусі) і інш. Стварыў Ін-т прыватызацыі і менеджменту, інфармац. цэнтр па праграмах адукацыі ў ЗША і інш. Выдае «Информационный бюллетень». В.І.Бягун. с. 460
БЕЛАРУ́СКІ ФРОНТ у Вялікую Айчынную вайну. Створаны 20.10.1943 у выніку перайменавання Цэнтральнага фронту, дзейнічаў на Гомельска-Бабруйскім напрамку. Камандуючы ген. арміі К.К.Ракасоўскі, чл. ваен. савета ген.-лейт. К.Ф.Цялегін, нач. штаба ген.-палк. М.С.Малінін. Уваходзілі арміі: 3, 10, 11, 47, 48, 50, 61, 63, 65, 69, 70, 16-я паветр. і Дняпроўская ваенная флатылія. Войскі фронту правялі Гомельска-Рэчыцкую аперацыю 1943, Калінкавіцка-Мазырскую аперацыю 1944. 17.2.1944 у сувязі са стварэннем на Ковельскім напрамку Беларускага фронту другога Беларускі фронт перайменаваны ў Беларускі фронт першы. 5.4.1944 у сувязі са скасаваннем 2-га Бел. фронту Беларускі фронт адноўлены. 16.4.1944 зноў перайменаваны ў 1-ы Бел. фронт.
М.І.Камінскі. с. 460
«БЕЛАРУ́СКІ ФРОНТ» , незалежная, народна-радыкальная газета групы Беларускі фронт, створанай ксяндзом В.Гадлеўскім. Выходзіла штомесячна з чэрв. 1936 да жн. 1939 (у 1939 два разы на месяц) у Вільні на бел. мове. Выйшла 50 нумароў, некаторыя з іх былі канфіскаваны. Выступала за роўныя паліт., эканам. і сац. правы ўсяго бел. народа. Асвятляла жыццё беларусаў у Зах. Беларусі, БССР, краінах Зах. Еўропы і Амерыкі; імкнулася быць іх аб’яднаўчым органам пад заклікамі незалежнасці, нац. годнасці і роўнасці. Спыніла існаванне ў сувязі з пачаткам 2-й сусв. вайны. С.В.Говін. с. 460
БЕЛАРУ́СКІ ФРОНТ 1939 . Створаны 26 вер. на базе Бел. асобай ваен. акругі ў час польска-германскай вайны 1939. Камандуючы камандарм 2-га рангу М.П.Кавалёў; чл. ваен. савета: карпусны камісар І.З.Сусайкаў, сакратар ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка; нач. штаба камдыў М.А.Пуркаеў. Уваходзілі арміі: 3, 4, 10, 11 -я, франтавая конна-механізаваная група, 23-і асобны стралк. корпус (у яго складзе 52-я стралк. дывізія і Дняпроўская ваенная флатылія); пры кожнай арміі была авіяц. група. Фронт меў задачу прадухіліць захоп Зах. Беларусі войскамі Германіі. 17.9.1939 войскі Бел. і Укр. франтоў перайшлі сав.-польскую граніцу і за 12 дзён вызвалілі Зах. Беларусь. Упартыя баі ішлі за Скідзель, Навагрудак, Вільню, Гродна, у Аўгустоўскіх лясах. 14.11.1939 фронт скасаваны. М.І.Камінскі. с. 460
БЕЛАРУ́СКІ ФРОНТ ДРУГІ́ ў Вялікую Айчынную вайну. 1-е фарміраванне створана 17.2.1944, дзейнічала на Ковельскім напрамку. Камандуючы ген.-палк. П.А.Курачкін, чл. ваен. савета ген.-лейт. Ф.Я.Бокаў, нач. штаба ген.-лейт. У.Я.Калпакчы. Уваходзілі арміі: 47, 61, 70, 6-я паветраная. Войскі фронту пачалі Ковельскую аперацыю, у час якой гітлераўцы прарвалі акружэнне Ковеля, таму сав. войскі перайшлі да абароны. 5.4.1944 фронт расфарміраваны, войскі перададзены ў склад Беларускага фронту першага.
2-е фарміраванне створана 24.4.1944 у выніку падзелу Зах. фронту на 2-і і 3-і Бел. франты, дзейнічала на Магілёўскім напрамку. Камандуючыя: ген.-палк. І.Я.Пятроў, з чэрв. 1944 ген. арміі Г.Ф.Захараў, з ліст. 1944 Маршал Сав. Саюза К.К.Ракасоўскі; чл. ваен. савета: ген.-лейт. Л.З.Мехліс, з ліп. 1944 ген.-лейт. М.Я.Субоцін; нач. штаба: ген.-лейт. С.І.Любарскі, з мая 1944 ген.-палк. А.М.Багалюбаў. У розны час уваходзілі арміі: 3, 19, 33, 43, 48, 49, 50, 65, 70, 2-я ўдарная, 1-я і 5-я гвардз. танкавыя, 4-я паветраная. Франтавая газ. «Фронтовая правда». Войскі фронту ў 1944 правялі Магілёўскую, Беластоцкую аперацыі, удзельнічалі ў Мінскай (гл. адпаведныя арт.), у 1945 ва Усх.-Прускай, Усх.-Памеранскай, Берлінскай аперацыях. 6.5.1945 на тэр. Германіі сустрэліся з войскамі 2-й англ. арміі. 10.6.1945 фронт расфарміраваны, яго палявое ўпраўленне перайменавана ва ўпраўленне Паўн. групы войскаў.
М.І.Камінскі. с. 460
БЕЛАРУ́СКІ ФРОНТ ПЕ́РШЫ ў Вялікую Айчынную вайну. Створаны 17.2.1944 у выніку перайменавання Беларускага фронту, дзейнічаў на Бабруйскім і Брэсцка-Люблінскім напрамках. Камандуючыя Маршалы Сав. Саюза К.К.Ракасоўскі, з
ліст. 1944 Г.К.Жукаў; чл. ваен. савета: ген.-лейт. К.Ф.Цялегін, у маі—ліст. 1944 ген.-палк. М.А.Булганін, намч штаба ген.-палк. М.С.Малінін. У розны час уваходзілі арміі: 3, 10, 28, 33, 47, 48, 50, 61, 65, 70, 3-я і 5-я ўдарныя, 6-я і 16-я паветр., 8-я гвардз., 1-я і 2-я гвардз. танк., 1-я і 2-я Войска Польскага, Дняпроўская ваенная флатылія. Франтавая газ. «Красная Армия». Войскі фронту сваімі сіламі і разам з інш. франтамі ў ходзе Беларускай аперацыі 1944 правялі Рагачоўска-Жлобінскую, Бабруйскую, Мінскую, Люблін-Брэсцкую, у 1945 — Вісла-Одэрскую, Варшаўска-Пазнанскую, Усх.-Памеранскую, Берлінскую аперацыі (гл. адпаведныя арт.). 10.6.1945 фронт расфарміраваны, яго палявое ўпраўленне рэарганізавана ў Палявое ўпраўленне Групы сав. войскаў у Германіі.
М.І.Камінскі. с. 460
БЕЛАРУ́СКІ ФРОНТ ТРЭ́ЦІ ў Вялікую Айчынную вайну. Створаны 19.4.1944 у выніку падзелу Зах. фронту на 2-і і 3-і Бел. франты. Камандуючыя: ген. арміі І.Д.Чарняхоўскі, з лютага 1944 Маршал Сав. Саюза А.М.Васілеўскі, з крас. 1945 ген. арміі І.Х.Баграмян; чл. ваен. савета ген.-лейт. В.Е.Макараў; нач. штаба ген.-палк. А.П.Пакроўскі. У розны час уваходзілі арміі: 3, 5, 21, 28, 31, 33, 39, 43, 48, 50, 2-я і 11-я гвардз., 5-я гвардз. танк., 1-я і 3-я паветраныя. Франтавая газ. «Красноармейская правда». Войскі фронту разам з інш. франтамі ў ходзе Беларускай аперацыі 1944 правялі Віцебска-Аршанскую, Мінскую, Вільнюскую, Каўнаскую (гл. адпаведныя арт.), Гумбіненскую, Інстэрбургска-Кёнігсбергскую, Кёнігсбергскую аперацыі, удзельнічалі ў Мемельскай і Усх.-Прускай аперацыях. 15.8.1945 фронт расфарміраваны. М.І.Камінскі. с. 461
БЕЛАРУ́СКІ ХАЎРУ́С у Францыі, культурна-асветная арг-цыя бел. эміграцыі. Засн. ў 1930 у Парыжы. Арганізоўваў лекцыі па эканоміцы, земляробстве, гісторыі Беларусі, знаёміў з бел. культурай і мастацтвам. Пры парыжскім аддзяленні дзейнічалі курсы па падрыхтоўцы спецыялістаў у розных галінах эканомікі, вывучэнні францэ мовы, працавала бібліятэка-чытальня. У 1937 засн. 3 філіі (Біянкур, Па-дэ-Кале, Каньяк). Выдаваў «Бюлетэнь...» (з 1937) і газ. «Рэха» (з 1938). У час 2-й сусв. вайны спыніў дзейнасць, аднавіў у 1947. Падтрымлівае сувязі з інш. бел. суполкамі ў эміграцыі, садзейнічае пашырэнню інфармацыі пра Беларусь у свеце.
Т.А.Папоўская. с. 461
БЕЛАРУ́СКІ ЦЫРКАВЫ́ КАЛЕКТЫ́Ў . Існаваў у 1959—74 у Мінску. Першая праграма паказана 11.2.1959 пры адкрыцці Мінскага цырка. У 1961 створаны новы калектыў пад назвай Беларускі цыркавы калектыў, які падрыхтаваў праграмы «Бывайце здаровы», «Красуй, Радзіма-Беларусь!». с. 461
БЕЛАРУ́СКІ ЦЭНТР у Літве. Існаваў у крас. 1923 — сак. 1927 і з 22.2.1933 да 1936 (?) у г. Коўна (цяпер Каўнас). Засн. на базе закрытага літоўскімі ўладамі Мін-ва бел. спраў Літвы. Займаўся перакладам на бел. мову і выданнем навук. л-ры, школьных падручнікаў. У першы перыяд дзейнасці кіраўнікі: В.Ластоўскі, К.Душэўскі, А.Матач. Пасля ад’езду Ластоўскага ў БССР (сак. 1927) дзейнасць цэнтра спынена; адноўлена ў 1933 пры Мін-ве замежных спраў Літвы. У 1926 выдаў працу Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі». с. 461
БЕЛАРУ́СКІ ЦЭНТР МО́ДЫ . Адкрыты ў 1949 у Мінску як Дом мадэляў, з 1988 — Беларускі цэнтр моды. Распрацоўвае прамысл. калекцыі швейных вырабаў і тэхн. дакументацыю, стварае і прапагандуе перспектыўныя калекцыі мадэляў жан. і мужчынскага адзення, асабліва модныя вырабы. с. 461
БЕЛАРУ́СКІ ЦЭ́НТР ПА ДЫЯГНО́СТЫЦЫ І КАНТРО́ЛІ ЗА ТРА́НСПАРТНА-ЭКСПЛУАТАЦЫ́ЙНЫМ СТА́НАМ АЎТАМАБІ́ЛЬНЫХ ДАРО́Г І ЗБУДАВА́ННЯЎ НА ІХ (Белдарцэнтр) Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1993 у Мінску на базе ін-та «Белрамдарпраект». Асн. кірункі дзейнасці: дыягностыка і кантроль за транспартна-эксплуатацыйным станам аўтадарог і збудаванняў на іх; праектаванне буд-ва і рамонту аўтадарог і збудаванняў на іх; выкананне інж. пошукаў, у тым ліку разведка радовішчаў мясц. будматэрыялаў; распрацоўка і ўзгадненне маршрутаў руху цяжкавагавых і буйнагабарытных трансп. сродкаў. А.З.Палтаржыцкі. с. 461
БЕЛАРУ́СКІ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ ВУЧЫ́ЦЕЛЬСКІ САЮ́З , прафесійна-палітычная арг-цыя бел. настаўнікаў у 1919 — сярэдзіне 1920-х г. Засн. 24.8.1919 у Вільні. Аб’ядноўваў прыхільнікаў беларусізацыі нар. асветы. Прадстаўнік саюза В.Ластоўскі ўваходзіў у Цэнтральную беларускую раду Віленшчыны і Гродзеншчыны. Змагаўся супраць закрыцця польск. ўладамі бел. школ на тэр. Зах. Беларусі, заклікаў настаўнікаў не пераходзіць на працу ў польск. школы і не наведваць польскія настаўніцкія курсы, парушальнікаў гэтай умовы закляйміў як «здраднікаў прафесіянальных, сялянства і ўсяго беларускага народа».
С.С.Рудовіч. с. 461
БЕЛАРУ́СКІ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ ВЫ́БАРЧЫ КАМІТЭ́Т (БЦВК), каардынацыйны орган бел. паліт. арг-цый у Зах. Беларусі па выбарах у сейм Польшчы. Створаны ў канцы жн. 1922 у Вільні. У яго фарміраванні ўдзельнічалі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя, Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Беларуская партыя незалежных сацыялістаў, Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, вядомыя беспарт. дзеячы. У к-т уваходзілі А.І.Луцкевіч (старшыня), Б.А.Тарашкевіч (таварыш старшыні), А.В.Станкевіч, М.С.Кахановіч, Л.І.Родзевіч і інш. Асн. задачы БЦВК: выпрацоўка выбарчай платформы, падбор і падтрымка кандыдатаў у паслы ў сейм і сенатары Польскай Рэспублікі. У выніку выбараў 5.11.1922 пасламі (дэпутатамі) выбраны 11 прадстаўнікоў бел. народа, сенатарамі — 3; утвораны Беларускі пасольскі клуб. А.М.Сідарэвіч. с. 461
БЕЛАРУ́СКІ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т (БЦК) у Аўстраліі, арганізацыя бел. эміграцыі. Засн. ў 1963 у г. Мельбурн прыхільнікамі Бел. Нар. Рэспублікі і Бел. цэнтр. рады. Займаецца культ.-асв. дзейнасцю. З 1972 член Федэральнай рады бел. арг-цый у Аўстраліі. Супрацоўнічае з міжнар. арг-цыямі і ўваходзіць у Аўстрал. нац. этнічную раду, штогод ладзіць святкаванні нац. угодкаў, традыцыйныя сяброўскія вечарыны, сустрэчы беларусаў Аўстраліі (з 1976) і інш. Пры БЦК дзейнічае бел. хор. А.С.Ляднёва. с. 461
БЕЛАРУ́СКІ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ САЮ́З СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫХ І КРЭДЫ́ТНЫХ КААПЕРАТЫ́ВАЎ , Белсельсаюз, рэспубліканская кааператыўная арг-цыя ў 1921—29. Створаны ў Мінску як Саюз с.-г. кааперацыі Беларусі, з 1922 наз. Бел. цэнтр. саюз с.-г. і прамысл. т-ваў (Белсельпрамсаюз), з 1925 — Белсельсаюз. Напачатку меў на мэце арганізацыю вытв-сці і збыту с.-г. прадукцыі, калектывізацыю вёскі. Дзейнасці перашкаджалі рэарганізацыі, няўвага да фінансавага боку справы, захапленне арганізац.-мітынговымі метадамі кіравання, што ў 1924 прывяло яго амаль да краху. У сак. 1924 выбраны новы склад кіраўніцтва (старшыня праўлення С.Лысаў, старшыня савета Дз.Ф.Прышчэпаў, старшыня рэвіз. камісіі І.І.Валодзька), у маі 1925 прыняты новы статут, які вызначыў задачы: абарона працоўных інтарэсаў членаў саюза, забеспячэнне іх насеннем, с.-г. прыладамі і сыравінай, арганізацыя прадпрыемстваў па перапрацоўцы с.-г. прадукцыі, распрацоўка агракульт. мерапрыемстваў. Са станаўленнем нэпа ў бел. вёсцы пашырылася нізавая сетка с.-г. кааперацыі, умацавалася яе сац. база, развіваліся спец. віды с.-г. кааперацыі (малочная, садова-агародная, меліярацыйная). Аднак каап. ўстановы не былі пазбаўлены дзярж. кантролю і цалкам залежалі ад дзярж. крэдытаў. У 1928 са складу Белсельсаюза вылучаны Белкалгассаюз (гл. Беларускі цэнтральны саюз сельскагаспадарчых калектываў). Пасля ліквідацыі Белсельсаюза яго функцыі перададзены рэсп. галіновым саюзам с.-г. кааперацыі. С.М.Ходзін. с. 461
БЕЛАРУ́СКІ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ САЮ́З СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫХ КАЛЕКТЫ́ВАЎ , Белкалгасцэнтр, рэспубліканская кааператыўная арг-цыя ў 1928—32. Створаны ў Мінску на 2-м Усебел. з’ездзе калгасаў як Усебел. саюз с.-г. калектываў (Белкалгассаюз), у студз. 1930 перайменаваны ў Белкалгасцэнтр. Меў на мэце стварэнне, кіраўніцтва і арганізац.-гасп. абслугоўванне калгасаў. Яго органамі кіраўніцтва былі Усебел. з’езд с.-г. калектываў, савет і праўленне, якія выбіраліся з’ездам. Напачатку складаўся з сакратарыята і 4 аддзелаў (арганізац.-інструктарскі, планава-вытв., нарыхтоўчы і крэдытна-фін.), з 1930 з 7 аддзелаў. З перайменаваннем у Белкалгасцэнтр пашыраны і яго функцыі. Кантраляваў гасп. дзейнасць калектываў, перапрацоўку і збыт імі сваёй прадукцыі, культ.-масавую работу, распрацоўваў правілы ўнутр. распарадку, спагнанняў з калгасаў запазычанасці па збожжанарыхтоўках. Яго фінансаванне вялося з дзярж. бюджэту і не залежала ад вынікаў дзейнасці гаспадарак, якія ён аб’ядноўваў. Ва ўмовах цэнтралізаванага размеркавання крэдытаў, с.-г. тэхнікі і інш. сродкаў, недахопу кваліфікаваных спецыялістаў гэты фактар стаў прычынай поўнай залежнасці вытв. калектываў ад вышэйшых органаў. Апарат Белкалгассаюза і падпарадкаваныя яму акр. саюзы практыкавалі ўмяшанне і ў арганізац. і ў дробныя гасп. пытанні. На пач. 1930-х г., калі вёскі сталі калгаснымі і ўзмацнілася цэнтралізацыя, Белкалгасцэнтр стаў непатрэбным элементам адм.-загаднай сістэмы і ў кастр. 1932 ліквідаваны. Яго функцыі перададзены Наркамату земляробства БССР. С.М.Ходзін. с. 461
«БЕЛАРУ́СКІ ЧАС» , газета прафесійных саюзаў Беларусі. Выходзіць з 27.10.1989 у Мінску на бел. і рус. мовах. Асвятляе дзейнасць Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Аналізуе эканам. становішча на прадпрыемствах і ўстановах краіны, перадавы вопыт (у тым ліку замежны) арганізацыі вытворчасці, сац. абароны працоўных. Друкуе матэрыялы па пытаннях жыллёвага буд-ва, прыватызацыі, транспарту, зарплаты, беспрацоўя і інш. Дае юрыд. Кансультацыі. с. 462
«БЕЛАРУ́СКІ ШЛЯХ» , штодзённая грамадска-паліт. газета нац.-дэмакр. кірунку. Выходзіла з 8.3 да 23.8.1918 у Мінску на бел. мове ва ўмовах герм. акупацыі. Рэдактар-выдавец з № 1 П.Аляксюк; з № 2 рэдактар А.Прушынскі (А.Гарун), выдавец —т-ва «Заранка». Мэта выдання — сац.-эканам. і культ. адраджэнне Беларусі, яе дзярж. самастойнасць і суверэнітэт. Падтрымлівала палітыку Рады БНР і яе выканаўчага органа — Народнага сакратарыята Беларусі. Асвятляла нац. грамадска-паліт. і культ. рух, змяшчала інфармацыю пра бел. асветны рух, пра дзейнасць Рады БНР, паліт. партый і груповак. Крытыкавала палітыку бальшавікоў і Сав. Расіі. Садзейнічала арганізацыі бел. школ, развіццю бел. культуры. У.М.Конан. с. 462
«БЕЛАРУ́СКІ ШЛЯХ» , газета, неафіцыйны орган т.зв. арганізацыі «беларускіх беспартыйных актывістаў», створанай рэдактарам газеты Я.Міткевічам. Выдавалася з 22.4 да 2.8.1922 у Гродне на бел. мове. Выходзіла неперыядычна. Арыентавалася на чытачоў-сялян. Праводзіла лінію згодніцтва з уладамі Польшчы, агітавала за супрацоўніцтва з тагачасным паліт. рэжымам. Выступала з нападкамі на «беларускіх дзеячаў», увогуле інтэлігенцыю, якая, на думку рэдакцыі, імкнецца да ўлады, страціла сувязь з вёскай. Выказвалася за адкрыццё бел. прыватных школ, чытальняў, курсаў бел. мовы для дарослых і інш. Інфармавала пра падзеі ў Зах. Беларусі і за мяжой. Існавала за кошт ахвяраванняў. Перастала выходзіць з-за недахопу сродкаў. А.М.Пяткевіч. с. 462
БЕЛАРУ́СКІ ШТАБ ПАРТЫЗА́НСКАГА РУ́ХУ (БШПР), рэспубліканскі орган ваен. кіраўніцтва партыз. рухам на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Дзейнічаў з 9.9.1942 да ліст. 1944. Сфарміраваны ў паласе 4-й ударнай арміі Калінінскага фронту, у вёсках Шэйна і Цімохіна Тарапецкага р-на Калінінскай вобласці. З ліст. 1943 размяшчаўся ў Маскве, з мая 1943 — на ст. Сходня пад Масквой, з лютага 1944 — у в. Чонкі Гомельскага р-на, з ліп. 1944 — у в. Лошыца пад Мінскам. Нач. штаба: П.З.Калінін, з кастр. 1944 А.А.Прохараў; нам. нач. штаба: І.М.Арцём’еў, І.П.Ганенка, В.І.Закурдаеў, І.А.Крупеня, А.А.Прохараў, І.І.Рыжыкаў, Р.Б.Эйдзінаў. У сваёй дзейнасці штаб кіраваўся дырэктывамі ЦК ВКП(б), Дзярж. к-та абароны СССР і інш. вышэйшых органаў дзярж. і ваен. ўпраўлення. Працаваў пад непасрэдным кіраўніцтвам Цэнтральнага штаба партызанскага руху і ЦК КП(б)Б. Штаб распрацаваў і ажыццяўляў мерапрыемствы па разгортванні партыз. барацьбы, планаваў, арганізоўваў і кантраляваў баявую дзейнасць брыгад і атрадаў, вырашаў пытанні забеспячэння партызанаў сувяззю, зброяй і боепрыпасамі; арганізоўваў авіяперавозкі ваен. грузаў і асабовага складу; праводзіў эвакуацыю параненых у сав. тыл; кіраваў падрыхтоўкай і ўлікам партыз. кадраў. 14.11.1944 расфарміраваны. У в. Чонкі (Гомельскі р-н) у гонар БШПР пастаўлены помнік.
Літ.: Калинин П.З. Партизанская республика. 3 изд. Мн., 1973; Артемьев И.Н. В эфире партизаны. М., 1971; Брюханов А.И. В штабе партизанского движения. Мн., 1980. А.Л.Манаенкаў. с. 462
БЕЛАРУ́СКІ ШЫ́ННЫ КАМБІНА́Т , «Белшына». Створаны ў 1972 у г. Бабруйск. З 1976 ВА «Бабруйскшына», з 1992 «Белшына». Дзейнічаюць з-ды: механічны (з 1971), буйнагабарытных шын (з 1972), масавых шын (з 1976), звышбуйнагабарытных шын (з 1985).
Выпускае прадукцыю 95 найменняў, асн. (1995): шыны для легкавых, грузавых і велікагрузных аўтамабіляў, для аўтобусаў, тралейбусаў, пад’ёмна-трансп. і буд.-дарожных машын, трактароў і с.-г. тэхнікі, нестандартызаванае абсталяванне для шыннай вытв-сці. Шыны пастаўляюцца ў краіны СНД, Вялікабрытанію, Данію, Швецыю, ЗША і інш. с. 462
БЕЛАРУ́СКІ ЭКАЛАГІ́ЧНЫ САЮ́З (БЭС, БелЭкаС), добраахвотная грамадская арг-цыя, якая ставіць за мэту актывізацыю прыродаахоўнай дзейнасці грамадзян, прадпрыемстваў, устаноў, аб’яднанне іх намаганняў для захавання экалагічнай раўнавагі і паляпшэння асяроддзя пражывання насельніцтва Беларусі. Засн. 3.4.1989 у Мінску. Прэзідэнт Б.П.Савіцкі, віцэ-прэзідэнты Р.Г.Гарэцкі, Я.П.Пятраеў, Л.Р.Тарасенка. Больш за 5 тыс. членаў (з 1995). Вышэйшы кіруючы орган — з’езд (праводзіцца адзін раз у 3 гады). с. 462
БЕЛАРУ́СКІ ЭКАНАМІ́ЧНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т . Засн. ў 1933 у Мінску як Бел. ін-т нар. гаспадаркі на базе эканам. аддзялення БДУ. З 1992 ун-т. У 1995/96 навуч. г. ф-ты: менеджменту; міжнар. эканам. адносін і рэгіянальнага кіравання; фінансава-эканам.; уліку і статыстыкі; банкаўскай справы; улікова-эканам.; эканомікі і кіравання ў гандлі; дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1961, дактарантура з 1984. Мае 2 праблемныя лабараторыі, 2 даследчыя і 2 кансультацыйныя цэнтры, больш за 20 лабараторый вылічальнай тэхнікі; друкарню, музей гісторыі ун-та. У складзе ун-та вышэйшая школа кіравання і бізнесу; створана міжнар. маладзёжная арг-цыя па абмене студэнтамі і працамі «АІЕSЕC» (айесэк). Выдае час. «Веснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта». с. 463
БЕЛАРУ́СКІ ЭКЗАРХА́Т , глядзі Беларуская праваслаўная царква. с. 463
БЕЛАРУ́СКІ ЭКСКАВА́ТАРНЫ ЗАВО́Д (БелЭКС). Створаны ў 1974 у г.п. Коханава Талачынскага р-на Віцебскай вобласці як Коханаўскія экскаватарныя рамонтныя майстэрні. У 1980 расшыраны і пераўтвораны ў «Рамбудгідрамаш», з 1981 у складзе камбіната «Будіндустрыя» (з 1988 ВА). З 1990 сучасная назва. Выпускае аднакаўшовыя экскаватары для будаўніцтва і камунальнай гаспадаркі. Асн. прадукцыя (1995): экскаватары на базе шасі МАЗ-5337 з тэлескапічным рабочым абсталяваннем, з экскавацыйным і планіровачным каўшамі, міні-экскаватары, рэзальныя апараты для ротарных касілак, нестандартнае абсталяванне. с. 463
«БЕЛАРУ́СКІ ЭМІГРА́НТ» , штомесячная газета бел. эміграцыі, орган Згуртавання беларусаў Канады. Выдавалася ў 1948—54 у Таронта (да кастр. 1949, № 1—19, на рататары). Гал. рэдактар К.Акула (з № 9 за 1948). Газета прапагандавала ідэю нац. незалежнасці Беларусі, друкавала матэрыялы аб грамадска-паліт. жыцці на Беларусі і інш. Імкнучыся дапамагчы беларусам прыстасавацца да жыцця ў эміграцыі, змяшчала інфармацыю аб Канадзе, парады. Выйшла 58 нумароў. А.С.Ляднёва. с. 463
БЕЛАРУ́СКІ ЭТНАГРАФІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й у Белавежы. Існаваў у 1966—73 у г. Белавежа (Польшча). Адкрыты 12.3.1966 па ініцыятыве Гал. праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Пл. экспазіцыі 145 м2, 950 экспанатаў. Меў 3 аддзелы: с.-г. прылады працы; ганчарства і пляценне; апрацоўка лёну. Спыніў дзейнасць з-за фін. цяжкасцяў і адсутнасці пастаяннага музейнага памяшкання. Экспанаты перададзены ў Акруговы музей у Беластоку, С.-г. музей у Цеханоўцы і Прыродазнаўчы музей у Белавежы. Традыцыі музея працягвае Гайнаўскі музей помнікаў беларускай культуры. В.Луба. с. 463
БЕЛАРУ́СКІХ ВУЧЫЦЯЛЁ́Ў ТАВАРЫ́СТВА ў Латвіі, прафесійна-палітычная арг-цыя бел. настаўнікаў у Латвіі ў 1926—39. Аб’ядноўвала прыхільнікаў беларусізацыі нар. асветы. Т-ва апекавалася бел. школамі ў Латвіі, утрымлівала сваім коштам бел. гімназію ў Рызе. Перыядычна праводзіла настаўніцкія канферэнцыі. Мела драматычную дружыну, якая наладжвала бел. вечарынкі (уключалі чытанне рэфератаў, тэатр. пастаноўкі, спевы, танцы, дэкламацыю). с. 463
БЕЛАРУ́СКІХ ТАТА́РАЎ МО́ВА , першасная цюркская мова татараў, што пасяліліся на тэр. ВКЛ у 14—16 ст. Зыходзячы з таго, што большасць бел. татараў мела крымскае паходжанне і толькі нязначная частка — залатаардынскае (волжскае) ці турэцкае, можна лічыць іх мовай кыпчацкія і агузскія дыялекты крымска-татарскай мовы (на той час яшчэ не уніфікаваныя і не зафіксаваныя ў пісьменстве). Гетэрагеннасць (неаднароднасць па складзе) беларускіх татараў мовы, рассяленне татараў па ўсім ВКЛ, няцюркскае сямейнае асяроддзе (шлюбы татараў-мужчын з беларускамі) абумовілі выцясненне з канца 16 ст. беларускіх татараў мовы бел. і польск. мовамі.
Беларускіх татараў мова мела 8 галосных (а, ы, о, у, u, ё, ю; знакі падаюцца паводле дзеючай крымска-татарскай графікі). У сістэме зычных: глыбоказаднеязычны «гъ», «къ» побач з больш пярэднімі «г», «к»; звонкая афрыката «дж», заднеязычнае «нъ». Сінгарманізм складу і слова. Назоўнікі мелі катэгорыі ліку, склону, прыналежнасці і прэдыкатыўнасці. Прыметнікі паказвалі на ступень інтэнсіўнасці. Дзеяслоў меў катэгорыі часу і асобы, ладу, стану; аддзеяслоўны назоўнік на «-макъ» выступаў у функцыі інфінітыва. У лексіцы шмат араб. і іранскіх запазычанняў. А.Я.Супрун. с. 463
БЕЛАРУ́СКІЯ АКАДЭМІ́ЧНЫЯ ТВО́РЧЫЯ МАЙСТЭ́РНІ . Засн. ў 1981 у Мінску як творчая майстэрня жывапісу Акадэміі мастацтваў СССР. З 1983 сучасная назва. Кіраўнік М.Савіцкі. Створаны таксама майстэрні скульптуры (з 1983, кіраўнік З.Азгур, з 1994 — Л.Гумілеўскі), графікі (з 1987, кіраўнік Г.Паплаўскі). У майстэрнях маладыя мастакі з вышэйшай адукацыяй на працягу 3 гадоў удасканальваюць сваё прафес. майстэрства. Сярод выпускнікоў: В.Альшэўскі, В.Баранаў, І.Бархаткоў, А.Грышкевіч, А.Дранец, Л.Журавовіч, А.Задорын, Р.Заслонаў, У.Кожух, В.Ксяндзоў, П.Лук, А.Савіцкі, А.Фралякоў, Ф. і В.Янушкевіч і інш.
А.М.Савіцкі. с. 463
«БЕЛАРУ́СКІЯ ВЕ́ДАМАСЦІ» , штотыднёвая грамадска-паліт. і літ. газета. Выдавалася з 14.9.1921 да 15.1.1922 у Вільні на бел. мове. Выйшла 19 нумароў. Рэдактар-выдавец М.Гарэцкі. Адно з першых беларускамоўных выданняў пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора. Пісала пра паліт. і эканам. жыццё беларусаў у т.зв. Сярэдняй Літве, дамагалася адкрыцця школ на роднай мове, змяшчала матэрыялы аб школьным і культ. жыцці ў БССР, Латвіі, на Украіне. Друкавала творы Ф.Багушэвіча, А.Абуховіча, К.Каганца, Я.Купалы і інш., гіст. артыкулы У.Ігнатоўскага, М.Кахановіча, А.Смоліча і інш. Змясціла раздзелы з «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. ХІ век — 1905 г.» М.Гарэцкага. З лепшых надрукаваных у газеце маст. твораў быў складзены дадатак да «Беларускіх ведамасцяў» «Беларускі дэкламатар». У 1921 выйшлі 3 зборнікі «Беларускіх ведамасцяў». Газета закрыта ўладамі. С.В.Говін. с. 463
БЕЛАРУ́СКІЯ ВЕЧАРЫ́НКІ , вечары бел. нацыянальнай культуры, якія праводзіліся з пач. 20 ст. да 1920-х г. на Беларусі і па-за яе межамі. Садзейнічалі прапагандзе бел. мастацтва, арг-цыі аматарскіх гурткоў, станаўленню бел. прафес. т-ра, разгортванню культ.-асв. работы, уздыму нац.-вызв. руху. Наладжваліся бел. творчай інтэлігенцыяй, студэнтамі, рамеснікамі, сялянамі ў Гродне, Полацку, Слуцку, Капылі, Дзісне, Давыд-Гарадку (Столінскі р-н), Радашковічах і Красным (Маладзечанскі р-н), Карэлічах, Празароках (Глыбоцкі р-н) і інш., а таксама ў Пецярбургу, Ніжнедняпроўску (Украіна), Сібіры і інш. мясцінах, дзе жылі беларусы. Праводзіліся па ініцыятыве Беларускага музычна-драматычнага гуртка ў Вільні, аматарскіх тэатр. калектываў у Мінску і Вільні (гл. Першая беларуская вечарынка). У Пецярбургу Беларускія вечарынкі праводзіў Бел. навук.-літ. гурток студэнтаў ун-та. У праграме Беларускіх вечарынак былі спектаклі («Паўлінка» Я.Купалы, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Міхалка» Далецкіх, «Па рэвізіі» і «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага, «Пра шкоду тытуню» А.Чэхава, «Разумны і дурань» І.Карпенкі-Карага, «У зімовы вечар» і «Хам» паводле Э.Ажэшкі), харавыя і сольныя спевы, танцы, выступленні чытальнікаў. Беларускія вечарынкі былі папулярныя ва ўсёй Беларусі, іх традыцыі пакладзены ў аснову дзейнасці Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага. Форму вечарынак выкарыстоўвалі многія бел. тэатр. калектывы.
А.В.Сабалеўскі. с. 463
БЕЛАРУ́СКІЯ ДЗЯРЖА́ЎНЫЯ НАСТА́ЎНІЦКІЯ КУ́РСЫ ў Латвіі. Дзейнічалі ў 1921—44 (з перапынкамі). Адкрыты 1.12.1921 у г. Даўгаўпілс як аднагадовыя. Кіраўнікі К.Езавітаў, Э.Будзька, А.Якубецкі і інш. У 1923 пераведзены ў Рыгу. На курсах выкладалі І.Дварчанін, М.Гарэцкі, П.Мядзёлка, з лекцыямі выступаў А.Луцкевіч. Дзейнічалі гурткі маст. самадзейнасці. Сярод выпускнікоў паэты У.Жылка, П.Сакол (Масальскі), Э.Вайвадзіш, празаік В.Вальтар, мастакі П.Мірановіч, А.Салаўёў і інш.
С.С.Панізнік. с. 464
БЕЛАРУ́СКІЯ ЗЯМЛЯ́ЦТВЫ , глядзі ў арт. Зямляцтва. с. 464
БЕЛАРУ́СКІЯ КАМІТЭ́ТЫ ДАПАМО́ГІ АХВЯ́РАМ РАДЫЯ́ЦЫІ за мяжой, дабрачынныя арганізацыі, якія дапамагаюць жыхарам Беларусі ў пераадоленні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы 1986. Утвораны прадстаўнікамі бел. дыяспары ў некаторых краінах свету. Беларускі камітэт дапамогі ахвярам радыяцыі ў Лондане. Засн. ў 1989 як частка Бел. місіянерскага фонду ў Англіі. У складзе камітэта А.Надсон (старшыня), П.Асіповіч, Д.Дзінглі, В.Рыч. Мае прадстаўніцтвы ў ЗША (узначальвае Я.Сіру), Канадзе (Р.Жук-Грышкевіч), Аўстраліі (М.Лужынскі), Францыі (М.Навумовіч). Аказвае дапамогу жыхарам радыяц. зонаў лекамі, мед. абсталяваннем, прыладамі дазіметрыі. Канадскі фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля. Засн. ў 1989 у г. Атава. Узначальвае І.Сурвіла. Мае аддзел у г. Ванкувер (з 1994). Аказвае дапамогу медыкаментамі, прымае на лячэнне і адпачынак дзяцей з Беларусі. У г. Лондан (прав. Антарыо) па ініцыятыве Б.Рагулі разам з ф-там стаматалогіі Лонданскага ун-та распрацаваны праект па аказанні дапамогі ў стаматалагічным лячэнні дзяцей на Беларусі. Фонд вядзе прапагандысцкую работу, пашырае веды пра Беларусь. Камітэт дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Аўстраліі. Дзейнічае з 1990 пры Федэральнай радзе бел. арг-цыі. Збірае грошы, арганізоўвае дастаўку медыкаментаў на Беларусь і лячэнне дзяцей у Аўстраліі. А.С.Ляднёва. с. 464
БЕЛАРУ́СКІЯ КАТАЛІ́ЦКІЯ МІ́СІІ за мяжой. Створаны пасля 2-й сусв. вайны па ініцыятыве бел. вернікаў з дазволу дзярж. улад тых краін, дзе яны жылі, і Ватыкана. Дзейнічалі ў Германіі (з канца 1940-х да пач. 1950-х г.; кіраўнік айцец Міхась Маскалік), Бельгіі (кіраўнік айцец Францішак Чарняўскі), Францыі (з 1946; кіраўнік айцец Леў Гарошка ў 1947—69, адначасова ў 1960—69 кіраўнік Беларускіх каталіцкіх місій Вялікабрытаніі) і Вялікабрытаніі (з 1947; кіраўнік Ч.Сіповіч да 1960 і ў 1970—81). З 1982 Беларускія каталіцкія місіі Вялікабрытаніі і Францыі ўзначальвае айцец А.Надсон. Для беларусаў-католікаў зах. і ўсх. абрадаў на эміграцыі папа рымскі ўвёў пасаду асобнага Апостальскага візітатара (біскупы Б.Слосканс з 1952, Сіповіч у 1960—81, У.Тарасевіч у 1983—86, архімандрыт Надсон з 1986). З канца 1960-х г. (акрамя 1983—86) рэзідэнцыя Апостальскага візітатара знаходзіцца ў памяшканні Беларускіх каталіцкіх місій ў Лондане. Місія ў Вялікабрытаніі супрацоўнічала з Бел. акадэмічным каталіцкім аб’яднаннем «Рунь» (да 1960-х г.), супрацоўнічае са Згуртаваннем беларусаў у Вялікабрытаніі, Англа-бел. навук. т-вам. На сродкі Ватыкана і ахвяраванні вернікаў у Лондане Беларускімі каталіцкімі місіямі куплены і абсталяваны Дом марыянаў (у гонар св. Дзевы Марыі), пры якім створана царква св. Пятра і Паўла, у 1971 адкрыта бел. бібліятэка імя Ф.Скарыны. Па ініцыятыве Беларускіх каталіцкіх місій ў Лондане дзейнічала бел. школа для хлопчыкаў імя св. Кірылы Тураўскага (1961 — пач. 1970-х г.), у якой выкладалі уніяцкія святары Гарошка, Я.Германовіч, Надсон, Р.Тамушанскі, яны ж удзельнічалі ў выданні бел. рэліг.-грамадскага час. «Божым шляхам». Надсон выдае час. «Весьнік Беларускага каталіцкага душпастырства» (з 1986).
Л.У.Языковіч. с. 464
БЕЛАРУ́СКІЯ КУЛЬТУ́РНЫЯ ЗГУРТАВА́ННІ , грамадскія аб’яднанні беларусаў, што жывуць па-за межамі Беларусі. Створаны ў канцы 1980-х г. у Казахстане, Карэліі, Прыбалтыцы, Расіі, на Украіне. Вядуць культ.-асв. дзейнасць, накіраваную на захаванне нац. свядомасці і гіст. спадчыны, духоўных скарбаў бел. народа: арганізуюць вывучэнне бел. мовы і гісторыі, вядуць краязнаўча-даследчую работу ў цэнтрах, паяднаных гіст. сувязямі з Беларуссю, і інш. У Літве працуюць 11 (1996) нац. згуртаванняў бел. культуры (Вільнюс, Каўнас, Клайпеда). Бел. клуб «Сябрына» (Вільнюс) і Т-ва бел. культуры даследуюць малавядомыя факты бел. гісторыі і культуры, звязаныя з імёнамі Ф.Скарыны, К.Каліноўскага, І.Луцкевіча, Цёткі, Я.Купалы. Т-ва выпускае бел. старонку «Пагоня» ў газ. «Lietuvos rytas» («Раніца Літвы»), на літоўскім радыё і тэлебачанні рыхтуе перадачы для беларусаў. У Вільнюскім пед. ун-це адкрыта аддзяленне бел. філалогіі. У Латвіі створана 7 суполак. Т-ва бел. культуры ў Рызе выпускае бел. газету «Прамень», разам з фондам культуры Латвіі вядзе прапаганду бел. культуры і гісторыі сярод беларусаў і латышоў, падтрымлівае сувязі з землякамі, што жывуць у Латгаліі. Т-вы ў Таліне і Йыхві (усіх у Эстоніі 5) арганізавалі вывучэнне бел. мовы, традыцый, песень, збіраюць б-кі нац. л-ры. Працуюць т-вы бел. культуры ў С.-Пецярбургу (у тым ліку суполка мастакоў-беларусаў) і Маскве (у тым ліку суполкі студэнтаў і вайскоўцаў-беларусаў, філія «Бацькаўшчына», Маскоўскае т-ва бел. культуры імя Ф.Скарыны, суполка БНФ, т-ва «Расія — Беларусь»). Згуртаванні беларусаў дзейнічаюць у Арэнбургу, Калінінградзе, Мурманску, Новасібірску, Ніжнім Ноўгарадзе, Петразаводску, Цверы, у Саснагорску (Рэспубліка Комі), у Якуцку [Рэспубліка Саха (Якуція)]. На Украіне створана 10 нац. згуртаванняў бел. культуры (Кіеў, Львоў, Чарнаўцы, Палтава, Ялта і інш.). Т-ва бел. культуры ў Сімферопалі апякуе магілу М.Багдановіча, займаецца пошукамі этнагр. экспанатаў для бел. экспазіцыі ў Сімферопальскім абл. краязнаўчым музеі. Згуртаванні беларусаў дзейнічаюць таксама ў Малдове (2) і па аднаму ў Казахстане, Узбекістане, Кыргызстане, Татарстане. А.Я.Емяльянава. с. 464
БЕЛАРУ́СКІЯ ЛА́ГЕРЫ ДЛЯ ПЕРАМЕ́ШЧАНЫХ АСО́Б у Германіі і Аўстрыі. Існавалі ў 1945 — пач. 1950-х г. Пасля 2-й сусв. вайны саюзніцкія акупац. ўлады стварылі лагеры для часовага ўтрымання грамадзян інш. дзяржаў, якія па розных прычынах апынуліся ў Германіі і атрымалі статус перамешчаных асоб. У 1945 створаны 3 бел. лагеры: у Рэгенсбургу (амер. акупац. зона), Ватэнштэце і Гослары (англ. акупац. зона), пазней яшчэ каля 20 бел. лагераў у Зах. Германіі і некалькі ў Аўстрыі. У іх налічвалася каля 2 тыс. беларусаў. Лагеры (на іх не распаўсюджвалася юрысдыкцыя герм. улад) мелі сваю адміністрацыю. Пад кіраўніцтвам нац. к-таў была створана адукац.-асв. сістэма: дашкольныя ўстановы, пач. школы, гімназіі, школы для дарослых, прафес. курсы. Бел. школы мелі нац. характар. Пры лагерах існавалі нац. аргцыі — Ліга бел. паліт. вязняў у Нямеччыне, Задзіночанне бел. ветэранаў, Бел. студэнцкае згуртаванне, Аб’яднанне бел. лекараў на чужыне. Яны здолелі наладзіць на пач. 1947 выпуск амаль 20 газет і часопісаў — «Бацькаўшчына», «Шляхам жыцця», «Шыпшына», «Зважай», «Крывіцкі светач», «Беларуская думка» і інш. У сувязі з дазволам для перамешчаных асоб выбару месца сталага пражывання і ад’ездам іх у розныя краіны свету лагеры на пач. 1950-х г. былі ліквідаваны.
Літ.: Вініцкі А. Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939—1951 гг. Лос Анжэлес; Мн., 1994; Максімюк Ян. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне 1945—1950. Нью Ёрк; Беласток, 1994. Т.А.Папоўская. с. 465
«БЕЛАРУ́СКІЯ НАВІ́НЫ» , штомесячная грамадска-паліт. газета. Выдавалася з 25.12.1945 да 1947 у Парыжы на бел. мове аб’яднаннем бел. работнікаў пры Цэнтр. Франц. хрысц. сіндыкаце. Рэдактар Л.Рыдлеўскі. Інфармавала аб жыцці і дзейнасці бел. эміграцыі, друкавала артыкулы на гіст. і эканам. тэмы, аб грамадска-паліт. жыцці на Беларусі, творы Я.Купалы, Л.Геніюш, Н.Арсенневай, А.Зязюлі, А.Салаўя і інш. Т.А.Папоўская. с. 465
«БЕЛАРУ́СКІЯ НАВІ́НЫ» , бюлетэнь Беларускага дэмакратычнага аб’яднання (БДА) у Польшчы. Выдаецца з 1990 у Беластоку на бел. мове. Асвятляе дзейнасць БДА, сац.-эканам., паліт. і грамадска-культ. жыццё беларусаў у Польшчы, змяшчае хроніку бел. паліт. руху ў Польшчы. Л.У.Языковіч. с. 465
БЕЛАРУ́СКІЯ НАВУКО́ВЫЯ І КУЛЬТУ́РНА-АСВЕ́ТНЫЯ АРГАНІЗА́ЦЫІ ЗА МЯЖО́Й . Прадстаўнікі бел. дыяспары першай эміграцыйнай хвалі (склалася на рубяжы 19—20 ст. і ў 1-ю сусв. вайну) сваіх нац. арг-цый не мелі і часта далучаліся да рус. ці польскіх згуртаванняў. У перыяд паміж 1-й і 2-й сусв. войнамі найбольш актыўна культ. дзейнасць вялася ў Літве, Латвіі, Чэхаславакіі, ЗША, Аргенціне, Францыі. Дзейнічалі Беларускае культурна-асветнае таварыства ў Коўне (Літва), Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф.Скарыны ў Празе (Чэхаславакія), Беларускае навукова-краязнаўчае таварыства, «Бацькаўшчына», «Рунь» (1924), «Беларуская хата» ў Латвіі. Выхадцы з Зах. Беларусі складалі большасць створаных у 1930-я г. рус. клубаў у Канадзе. У канцы 1920 — сярэдзіне 1930-х г. дзейнічалі Бел.-ўкр. саюз у Бразіліі, Бел. культ.-адукац. т-ва ў ЗША, Саюз укр. і бел. работніцкіх арг-цый у Аргенціне. У Аргенціне згуртаванню беларусаў спрыялі культ.-асв. т-вы ў Буэнас-Айрэсе — «Грамада» (1934), «Культура» (1936), Беларускае культурнае таварыства «Белавежа», «Т-ва б-кі імя Івана Луцкевіча» (1937, Вільня-Крэспа), б-кі імя Я.Купалы (1934, Камадора-Рывадавія) і інш. У 1939 яны аб’ядналіся ў Федэрацыю беларускіх арганізацый. У Францыі ў 1930 засн. Беларускі хаўрус, у 1938 Бел. жан. грамада імя А.Пашкевіч. Пасля 2-й сусв. вайны бел. эміграцыя вылучалася значнай колькасцю інтэлігенцыі, заявіла аб сабе як аб самастойнай бел. этн. супольнасці за межамі Бацькаўшчыны, стварыўшы ўстойлівыя нац. асяродкі. Арганізаванае нац.-культ. жыццё пачалося з канца 1940-х г. Свае арг-цыі беларусы стварылі ў Германіі ў лагерах для перамешчаных асоб: Крывіцкае навуковае таварыства імя Ф.Скарыны (1946), Бел. бібліягр. служба (1946), Бел. культ.-асв. т-ва (1948), Бел.-груз.-ўкр. клуб (1950). Навук.-культ. асяродкамі ў г. Ляймен сталі Інстытут беларусаведы і Беларускі музей. У 1955—66 у Мюнхене дзейнічаў філіял Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку (БІНіМ) — адносна самаст. ўстанова, праца якой была звязана з удзелам бел. навукоўцаў у рабоце Ін-та вывучэння СССР. З філіялам супрацоўнічалі С.Станкевіч, С.Кабыш, А.Марговіч, У.Дудзіцкі і інш. У Бельгіі ў 1947 засн. Бел. цэнтр. к-т на Валоніі, у 1949 створана бел. акад. каталіцкае т-ва «Рунь», дзейнічаў Саюз беларусаў Бельгіі (1947—60-я г.). У ЗША найб. колькасць навукоўцаў, творчай інтэлігенцыі сканцэнтравалася ў 1950-я г., сюды з Германіі пераехалі Крывіцкае навук. т-ва імя Ф.Скарыны, Бел. бібліягр. служба і Аб’яднанне бел. лекараў на чужыне. У 1951 у Нью-Йорку засн. Бел. ін-т навукі і мастацтва. Зборам інфарм. матэрыялаў пра Беларусь займаецца Бел.-амер. інфарм. служба (штат Пенсільванія). Працуюць бел. грамадска-культ. цэнтры і дамы ў Кліўлендзе («Полацак»), Нью-Йорку, Саўт-Рыверы, Чыкага, Дэтройце, Стронгсвілі. У Саўт-Рыверы культ. праграмы каардынуе Згуртаванне беларускіх мастакоў і ўмельцаў, якое супрацоўнічае з каледжамі і ун-тамі штатаў Нью-Джэрсі і Пенсільванія. Працуюць Беларуска-амерыканскае задзіночанне, Злучаны беларуска-амерыканскі дапамогавы камітэт, Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі, Арганізацыя беларуска-амерыканскай моладзі, Беларуска-амерыканскае аб’яднанне і інш. З 1958 адным з цэнтраў бел. культ. і навук. жыцця ў Нью-Йорку стала Фундацыя імя П.Крачэўскага. З 1974 тут працуе бел. б-ка і музей, дзе збіраецца л-ра, дакументы, матэрыялы, пісьменніцкія архівы, рэд. архівы Часопісаў і газет. У Канадзе ў 1950—60-я г. дзейнічаў Бел. даследчы ін-т імя К.Каліноўскага, які выдаваў дакументы і матэрыялы па навейшай бел. гісторыі. З 1967 у Таронта працуе Беларускі інстытут навукі і мастацтва (БІНіМ), Беларускае нацыянальнае аб’яднанне, Згуртаванне беларусаў Канады, грамадска-культ. цэнтр, Беларускі выдавецка-мастацкі клуб «Пагоня», сябры якога — беларусы з Аўстраліі, ЗША, Бельгіі, Англіі, Францыі, Германіі і інш. У Вялікабрытаніі працуе Згуртаванне беларусаў Вялікабрытаніі, цэнтрамі навук.-культ. жыцця сталі Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны і Англа-беларускае таварыства, дамы ў Брадфардзе (1948, пры ім у 1964 адкрыты Бел. юнацкі клуб, у 1970 грамадскі клуб «Сакавік») і Манчэстэры (1954). У Польшчы ў мэтах каардынацыі нац. і культ. жыцця беларусаў у 1956 было засн. Беларускае грамадска-культурнае таварыства, культ.-асв. работу вядуць бел. літ.-маст. аб’яднанне «Белавежа», Беларускае аб'яднанне студэнтаў, Брацтва правасл. моладзі, Рада культуры студэнтаў бел. нацыянальнасці пры Згуртаванні польскіх студэнтаў і інш. Рэгіянальны асяродак бел. культуры ствараецца ў Гайнаўцы, цэнтрам якога стаў Гайнаўскі музей помнікаў беларускай культуры. У Аўстраліі цэнтры грамадска-культ. жыцця сфарміраваліся ў Адэлаідзе, Брысбене, Мельбурне, Перце, Сіднеі. Значную работу праводзяць Беларускае аб’яднанне ў Аўстраліі, Бел. аб’яднанне ў Зах. Аўстраліі, Бел. культ.-грамадскі клуб у Феерфілдзе і інш., дзейнасць якіх каардынуе Федэральная рада беларускіх арганізацый. У Аргенціне ў 1948—57 дзейнічала Згуртаванне беларусаў Аргенціны. З 1960-х г. арг-цыі бел. эміграцыі паступова страцілі сваю нац. адметнасць: Федэрацыя бел. арг-цый далучылася да Славянскага саюза Аргенціны, замест ранейшых бел. т-ваў склаўся шэраг клубаў. З 1984 дзейнічае «Федэрацыя сав. грамадзян Аргенціны», куды ўвайшлі прадстаўнікі бел. дыяспары. У Іспаніі пры Цэнтры па вывучэнні краін Усходу (Мадрыд) у 1956 створана бел. секцыя пад кіраўніцтвам Я.Сурвілы, які таксама ўзначальваў Бел. акадэміцкае згуртаванне (засн. ў 1952). Для супрацоўніцтва былі запрошаны бел. навукоўцы, якія друкаваліся ў ісп. час. «Огiente» («Усход»). У 1952 пры Цэнтры абмену еўрап. культуры засн. Інстытут беларусаведы імя Льва Сапегі ў Мадрыдзе, які прапагандуе веды пра Беларусь сярод народаў Іспаніі і Зах. Еўропы. У рэспубліках СССР (пасля 1991 — незалежных дзяржавах) культ.-асв. суполкі, згуртаванні з’явіліся ў асн. ў канцы 1980-х г., сярод іх Т-ва бел. культуры імя Ф.Скарыны (Масква, 1988), «Світанак» (Рыга, 1988), Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў С.-Пецярбургу, Згуртаванне беларусаў у Кохтла-Ярве (Эстонія, з 1991 наз. Беларуска-эстонскае згуртаванне ў г. Йыхві), Аб’яднанне бел. мастакоў краін Балтыі «Маю гонар» (1991), Бел. культ. цэнтр «Світанак» (Ташкент) і інш. Глядзі таксама Беларускія культурныя згуртаванні і раздзел пра бел. дыяспару ў арт. Казахстан, Латвія, Літва, Малдова, Расія, Узбекістан, Украіна, Эстонія, Аргенціна, Аўстралія, Аўстрыя, Балгарыя, Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, ЗША, Іспанія, Канада, Польшча, Францыя і інш.
А.С.Ляднёва. с. 465
БЕЛАРУ́СКІЯ НАРО́ДНЫЯ ГУ́ЛЬНІ , адна са стараж. формаў нар. творчасці беларусаў. Узніклі з язычніцкіх уяўленняў чалавека пра навакольны свет і звязаны з яго імкненнем паўплываць на незразумелыя прыродныя сілы. Пазней нар. гульні сталі забавай, сродкам маральнага, эстэт. і фіз. выхавання. Вядома больш за 400 беларускіх народных гульняў, якія не маюць строгіх правілаў, у розных месцах адну і тую ж гульню называюць і ладзяць па-рознаму. Гульні сінтэзуюць элементы песеннага і славеснага фальклору, танца, нар. тэатра, прац., ваен. і спарт. майстэрства. Найбольш стараж. з іх звязаны з паляваннем і паходзяць ад рытуальных скокаў, у якіх чалавек, імітуючы паводзіны жывёл і птушак, імкнуўся з магічнымі мэтамі ўвасобіцца ў інш. істоту (гульні «Каршун», «Мядзведзь», «Пастух і воўк», «Гусі», «Каза», «Журавель»). Многія гульні заснаваны на імітацыі прац. працэсаў («Проса», «Лён», «Канапелькі», «Рэдзька», «Млынок» і інш.), большасць з іх трансфармавалася ў гульнёвыя карагоды. Вытокі вял. колькасці традыц. гульняў ляжаць у абрадавай паэзіі. Асабліва многа іх звязана з нар. календаром. Гэта і веснавыя гульні — гуканне вясны, валачобніцтва (гл. Валачобнікі), Юр’е, ваджэнне і пахаванне «стралы», провады русалкі, траецкія гульні і інш. Шмат гульнёвых забаў адбывалася на Купалле — скокі праз вогнішча, качанне па жыце, пошукі папараць-кветкі. У час іх правядзення выбіралі арганізатара — Купаліша. Гульнёвы характар у час жніва набылі цырымоніі першага і апошняга снапа, «завіванне барады». Зімой у доўгія калядныя вечары наладжвалі шматлікія забавы, гульні з выкананнем песень, пераапрананнем у «цыгана», вадзілі «Казу», «Каня», «Кабылу», «Жураўля», «жанілі Цярэшку» (гл. «Жаніцьба Цярэшкі»), гулялі ў «Яшчура» і шчадравалі. Багаццем гульнёвых рытуалаў вылучаецца вяселле, магчыма, таму ў народзе кажуць «гуляюць вяселле». Сватанне, выкуп месца для маладой, падзел каравая і інш. дзеянні, страціўшы свой стараж. сэнс, сталі вясельнымі гульнямі. На вяселлі адбываюцца тэатралізаваныя жартоўныя паказы, у час якіх госці «жэняць» падстаўных маладых, і гульня ператвараецца ў звычайную пацеху. Гульні далі жыццё многім бел. танцам («Бычок», «Качан», «Падушачка» і інш.). Нар. гульні вызначаліся свабоднай імправізацыяй, лёгкасцю пераходу ад сур’ёзнага да жартоўнага, вясёлага, што стала асновай мастацтва вандроўных прафес. акцёраў — скамарохаў. Многія гульні дарослых перайшлі ў дзіцячую аўдыторыю і сталі дзейсным сродкам нар. педагогікі, развіваюць здольнасць да творчай імправізацыі, узаемавыручку, калектывізм і інш. лепшыя якасці («У гусі», «Жмуркі», «У жорава», «Вецер», «Лось», «Пячэнне хлеба», «Грушка» і інш.). У аснове спарт. гульняў ляжаць разнастайныя спаборніцтвы, яны развіваюць спрыт, звычку да псіхічных і фіз. намаганняў (гл. Азярод, Апука, Бабкі, Гула, «Гуські», «Калаўрот», Барацьба «да крыжа», Барацьба «на крыжы» і інш.). Многія традыц. гульні захаваліся ў сучаснай культуры, асабліва ў разнастайных формах нар. тэатра, з часам яны ўвабралі ў сябе элементы сучаснасці, многія з іх сталі асновай для развіцця бел. харэаграфічнага мастацтва, драмы і тэатра. с. 466
БЕЛАРУ́СКІЯ НАРО́ДНЫЯ МУЗЫ́ЧНЫЯ ІНСТРУМЕ́НТЫ , глядзі ў арт. Музычныя інструменты. с. 467
БЕЛАРУ́СКІЯ НАРО́ДНЫЯ СТРА́ВЫ , традыцыйныя стравы, якія здаўна гатаваліся ў большасці бел. сем’яў і складаюць спецыфіку бел. кухні сёння. Беларускія народныя стравы гатаваліся з зерне-гароднінных і мясамалочных прадуктаў, вырабленых ва ўласнай гаспадарцы, ад яе асаблівасцяў у тых ці інш. рэгіёнах залежалі мясц. адрозненні ў стравах. Паводле расліннага ці жывёльнага паходжання прадуктаў і часу спажывання па царк. прадпісанні беларускія народныя стравы падзяляюцца на посныя і скаромныя. Посныя стравы спажываліся ў пост, гатаваліся з мукі, круп, гародніны, мёду, рыбы і запраўляліся толькі алеем або семем. Скаромныя стравы — з малака, смятаны, сыру, мяса, яек, з салам, маслам, лоем, смальцам. Па кансістэнцыі беларускія народныя стравы бываюць рэдкія (крупнік, кулеш, булён, крышаны, боршч, юшка, халаднік, жур), густыя (кашы, камы, талакно, кісель, смажанка), тыпу поліўкі (верашчака, поліўка) і печыва. Спосабы прыгатавання простыя — стравы вараць, параць, смажаць, пражаць, пякуць, тушаць; часам спалучаюцца розныя працэсы: квасяць і вараць кулагу, кісель, боршч, вараць і ахалоджваюць квашаніну, сальцісон, юшнік з рыбы, вараць і таўкуць камы, запякаюць бульбянікі з варанай тоўчанай бульбы, таркуюць бульбу сырую і пякуць бабку, дранікі, вараць клёцкі, калдуны. Найб. даўні спосаб прыгатавання раслінных страў — падпражванне і варка цэлага зерня (захаваліся ў такіх стравах, як пражаны гарох, куцця). Са старажытнасці да нашых дзён спажываюць рэдкія стравы з мукі — калатушу, калі мука папярэдне густа замешваецца з вадой — зацірку. Рэдкія стравы звычайна не вельмі каларыйныя (з косткай з вяндліны, засквараныя, са смятанай, але не вадкія) раней гатаваліся не толькі на абед, а і на снеданне, часам на вячэру. Амаль штодня варылася кіслая страва, у хаце заўсёды быў квасны напітак: хлебны квас, раўгеня, квас з квашаных буракоў, які не толькі пілі, але і выкарыстоўвалі на заквашванне страў. Сярод беларускіх народных страў пірагі (крапанікі) з фасоляй, капустай, грыбамі; варэнікі (галушкі) з сырам, ягадамі, семем, калдуны з мясам, наліснікі з сырам, вантробкамі, крывянкі з крупамі, мукой, кішкі з дранай бульбай. З 19 ст. пашыраецца спажыванне страў з бульбы (салёнка, пячонікі, бабка, дранікі, камы, булён). Беларускія народныя стравы здаўна падзяляліся на штодзённыя, святочныя, абрадавыя (гл. таксама Абрадавае печыва і Абрадавыя стравы). Так, на Вялікдзень запякалі парася, начыненае кашай, наліснікамі з вантробамі, запякалі кумпяк у жытнім цесце, засмажвалі цяляціну, пяклі пірагі, бабкі, рабілі паску. На посную куццю гатавалі 12 страў. Прыправы выкарыстоўвалі пахучыя, але не вострыя: кроп, кмен, каляндру, чарнушку, часнок, цыбулю, радзей — перац. Са зменай у побыце сялян перасталі гатаваць жытнія цестападобныя кашы, талакно, раўгеню, радзей труць мак, вараць аўсяны кісель. Глядзі таксама Ежа.
Г.Ф.Вештарт. с. 467
БЕЛАРУ́СКІЯ ПЕДАГАГІ́ЧНЫЯ ТЭ́ХНІКУМЫ , белпедтэхнікумы, сярэднія навуч. ўстановы для падрыхтоўкі настаўнікаў бел. пач. школы (1 —4-х класаў) у 1921—37. Тэрмін навучання 4 гады, з 1930 — 3 гады. Ствараліся для адраджэння бел. мовы і культуры, ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі. У іх прымалі асоб ва ўзросце 15—18 гадоў пасля заканчэння школы: 7-гадовай, сял. моладзі і палітасветы. Першы белпедтэхнікум адкрыты 1.10.1921 у Мінску (да 1931 імя У.М.Ігнатоўскага). Сярод яго выкладчыкаў Ігнатоўскі, Я.Колас, М.А.Грамыка, Я.Ю.Лёсік і інш. У 1927/28 навуч. г. на Беларусі 11, у 1932/33 — 13 бел. педтэхнікумаў. Прадметы: родная мова і л-ра, методыка іх выкладання, фізіка, хімія, матэматыка, прыродазнаўства, геаграфія, псіхалогія, гісторыя класавай барацьбы, асновы ленінізму, гіст. матэрыялізму, сав. будаўніцтва, палітэканомія. Для задавальнення патрэб нац. меншасцяў і падрыхтоўкі настаўнікаў яўр. і польск. школ у 1921 у Мінску адкрыты яўр., у 1922 — польскі педтэхнікумы. У крас. 1937 бел. і інш. педтэхнікумы рэарганізаваны ў 3-гадовыя педвучылішчы. Пасля рэарганізацыі засталося 12 бел. педвучылішчаў: Аршанскае, Віцебскае, Гомельскае, Лепельскае, Магілёўскае, Мазырскае, Мінскае, Мсціслаўскае, Полацкае, Рагачоўскае, Рэчыцкае, Слуцкае; Барысаўскае рус., мінскія яўр. і польск. Вучылішчы. Н.У.Васілеўская. с. 467
«БЕЛАРУ́СКІЯ ПІСЬМЕ́ННІКІ» , біябібліяграфічны слоўнік. Выдадзены ў Мінску ў 1992—95 у 6 тамах пад рэд. А.І.Мальдзіса. Падрыхтаваны Ін-там л-ры імя Я.Купалы АН Беларусі і выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя». Першае на Беларусі шматтомнае энцыклапедычнае выданне, у якім падаюцца найб. поўныя і сістэматызаваныя звесткі пра жыццё і дзейнасць прадстаўнікоў бел. л-ры, што пісалі на стараслав., бел., рус., польск. і інш. мовах за амаль тысячу гадоў развіцця бел. прыгожага пісьменства. Упершыню прыводзяцца звесткі пра пісьменнікаў бел. замежжа. Уключае каля 1500 артыкулаў, кожны з якіх складаецца з 2 раздзелаў: біяграфічнага (інфармацыя пра жыццёвы шлях пісьменніка, яго літ. творчасць, пазаліт. дзейнасць і інш.) і бібліяграфічнага (самыя поўныя звесткі пра творы пісьменніка, апублікаваныя асобнымі выданнямі, у зборніках, перыяд. друку, перакладзеныя на інш. мовы, а таксама л-ра пра пісьменніка). Амаль усе артыкулы суправаджаюцца фотапартрэтамі. В.К.Шчэрбін. с. 467
БЕЛАРУ́СКІЯ ПРЭС-БЮРО́ , інфармацыйныя бюро і карэспандэнцкія пункты, якія ствараліся ўрадам Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) для інфармавання замежнай грамадскасці пра Беларусь, бел. пытанне і дзейнасць урада БНР. 1-е прэс-бюро існавала з лета 1919 да 1925 пры Надзвычайнай місіі БНР у Берліне. Выдавала інфарм. бюлетэнь на бел. і ням. мовах. Беларускія прэс-бюро дзейнічалі таксама ў Рызе пры Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі (1919—21; кіраўнік У.Грунтоў), Капенгагене (1919—21; І.Лур’е), Коўне (пры дыпламат. прадстаўніцтве БНР у Літве, 1921—24; выдавала свой бюлетэнь), Нью-Йорку (1921; Бубешка), Таліне (наз. інфарм. аддзел, 1921—22; М.Чарвякоў). Карэспандэнцкія пункты ў розны час існавалі ў Парыжы, Празе, Варшаве, Вене, Бялградзе, Сафіі, Вільні, Гданьску, Канстанцінопалі.
Р.А.Лобаў. с. 467
БЕЛАРУ́СКІЯ РЭЛІГІ́ЙНЫЯ АРГАНІЗА́ЦЫІ ЗА МЯЖО́Й , рэлігійна-грамадскія аб’яднанні вернікаў-беларусаў у краінах Еўропы і Амерыкі. Узніклі ў канцы 1940 —пач. 1950-х г. Беларускае праваслаўнае аб’яднанне існавала з 5.5.1946 да канца 1940-х г. Створана ў г. Рэгенсбург (Германія) на з’ездзе правасл. беларусаў. Кіраўніцтва: М.Лапіцкі, І.Касяк, Т.Шыбут, М.Сяднёў, Н.Арсеннева, з вер. 1947 архіепіскап Філафей, ініцыятар далучэння замежнай Бел. правасл. царквы да Рускай замежнай царквы. Выдавала час. «Звіняць званы Сьвятой Сафіі» (1946—47). Аб’яднанне праваслаўных беларусаў у ЗША. Засн. ў крас. 1950. Ініцыіравала з’езд правасл. беларусаў у Саўт-Рыверы 25.11.1950, на якім створаны Бел. грэка-правасл. царк. к-т у Амерыцы. Жыровіцкае праваслаўнае брацтва. Засн. ў 1948 у Германіі, выдавала час. «Сіла веры» (1948—65). Беларуска-амерыканскае каталіцкае таварыства. Засн. ў маі 1950 у Нью-Йорку. Кіраўнікі С.Грынкевіч, В.Пануцэвіч, А.Попка, Б.Даніловіч. Спрабавала стварыць у Нью-Йорку бел. каталіцкую парафію. Беларускае акадэмічнае каталіцкае аб’яднанне «Рунь» імя св. Аўгусціна. Створана ў кастр. 1949 у г. Лувен (Бельгія) на з’ездзе бел. каталіцкай інтэлігенцыі Вялікабрытаніі, Бельгіі, Германіі і Францыі. Пазней адкрыты аддзелы ў Італіі і ЗША. Удзельнічалі Ч.Сіповіч, Л.Гарошка, А.Адамовіч, М.Навумовіч, Ф.Бартуль, А.Надсон і інш. У 1950 увайшло ў міжнар. каталіцкую арг-цыю «Pax Romana», якая аб’ядноўвае нац. акадэмічныя і студэнцкія каталіцкія суполкі ўсяго свету. Дзейнасць аб’яднання па бел. эмігранцкім друку прасочваецца да канца 1960-х г. Беларускае евангельска-баптысцкае брацтва ў ЗША і Канадзе. Першы з’езд адбыўся ў 1973, друк. орган — бюлетэнь «Веснік Беларускага евангельска-баптысцкага брацтва» (выдаўцы Д.Ясько і У.Панцэвіч). Беларуская старакаталіцкая артадаксальная субажня. Існавала ў 1960-я г. ў Германіі, Бразіліі і Аргенціне, з 1960-х г. у ЗША і Канадзе. Кіраўнікі У.Рыжы-Рыскі, В.Матэйчык, Л. Галубовіч.
Літ.: Вініцкі А. Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939— 1951 гг. Лос Анжэлес; Мн., 1994; Кіпель В. Беларусы ў ЗША. Мн., 1993. Л.У.Языковіч. с. 467
БЕЛАРУ́СКІЯ СЕ́КЦЫІ РКП(б) , бальшавіцкія арг-цыі, якія існавалі ў 1918—19 у Варонежы, Казані, Казлове, Маскве, Невелі, Петраградзе, Саратаве, Тамбове і інш. як частка мясцовых парт. арг-цый. Складаліся з рабочых і бежанцаў-беларусаў — членаў РКП(б). У іх кіруючае ядро ўваходзілі А.Р.Чарвякоў, З.Х.Жылуновіч, А.Х.Усціловіч, І.В.Лагун і інш. Працавалі ў цесным кантакце з Беларускім нацыянальным камісарыятам (Белнацкомам), праз яго газету «Дзянніца» дамагаліся рэалізацыі бел. народам права на самавызначэнне на аснове сав. ладу і ў саюзе з РСФСР. 21—23.12.1918 у Маскве адбылася канферэнцыя бел. секцый РКП(б), якая прызнала неабходным стварэнне Часовага рабоча-сял. ўрада Беларусі, выбрала Цэнтр. бюро бел. секцый РКП(б) на чале з Жылуновічам. ЦБ беларускіх секцый РКП(б) удзельнічала ў падрыхтоўцы паліт. дакументаў, звязаных з утварэннем БССР і КП(б)Б. На 1-м з’ездзе КП(б)Б у склад Цэнтр. бюро КП(б)Б выбраны Жылуновіч і Лагун. У склад Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі, які ўзначаліў Жылуновіч, увайшлі 9 прадстаўнікоў беларускіх секцый РКП(б). 15.1.1919 ЦБ КП(б)Б прыняло пастанову аб ліквідацыі ЦБ беларускіх секцый РКП(б). Бел. камуніст. секцыям, што дзейнічалі па-за межамі рэспублікі, было дадзена права працаваць пад яго кіраўніцтвам. Пасля ўтварэння Літ.-Бел. ССР (люты 1919) бел. секцыі РКП(б) пачалі аб’ядноўвацца з літоўскімі. ЦК РКП(б) зацвердзіў аб’яднанае літ.-бел. ЦБ пры ЦК РКП(б). З аднаўленнем 31.7.1920 БССР беларускія секцыі не былі адноўлены. А.М.Малашка. с. 468
БЕЛАРУ́СЦЫ , назва рознаэтнічнага насельніцтва Белай Русі (жыхароў Полацкага, Віцебскага, Мсціслаўскага і часткова Мінскага ваяв. Рэчы Паспалітай, а таксама зах. Смаленшчыны, паўн. Чарнігаўшчыны, паўд. Пскоўшчыны), якая ўжывалася ў афіц. дакументах Рус. дзяржавы ў 17—18 ст. У 19 ст. беларусцамі называлі ўжо толькі беларусаў, а сама назва трансфармавалася ў этнонім «беларусы». с. 468
БЕЛАРУ́СЫ , нацыя, асноўнае насельніцтва Беларусі. Складае 7904 тыс. чал. (перапіс 1989), 77,4% насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Значная частка беларусаў жыве па-за межамі Беларусі, у т.л. ў Расіі 1052 тыс. (1989), на Украіне 406 тыс., у Польшчы больш за 200 тыс., Казахстане 182 тыс., Латвіі 112 тыс., Літве 58 тыс., Эстоніі 23 тыс. чал.; у краінах Зах. Еўропы, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш., паводле розных ацэнак, жыве ад 300 тыс. да 2 млн. беларусаў (гл. Дыяспара беларуская). Гавораць на беларускай мове, якая адносіцца да слав. групы індаеўрап. моўнай сям’і. Разам з рускімі і ўкраінцамі належаць да ўсх. славян. Антрапалагічны тып — сярэднееўрап. варыянт еўразійскай (еўрапеоіднай) расы. Тэрыторыя іх кампактнага рассялення ў межах Беларусі займае 207,6 тыс. км2 і ахоплівае басейны верхняга Дняпра, Сажа, Зах. Дзвіны, Нёмана, Прыпяці і часткова Зах. Буга.
Археалагічныя даследаванні сведчаць, што ўжо ў 5—8 ст. тэр. Беларусі насялялі слав. плямёны, з якімі генетычна звязаны саюзаплемянныя і раннефеад. этнапалітычныя супольнасці 9—10 ст. — крывічы, дрыгавічы, радзімічы, часткова валыняне, драўляне і севяране. Працэс іх рассялення на Беларусі суправаджаўся міжэтнічнымі кантактамі з мясц. балцкімі плямёнамі (гл. Балты), якія ў асноўным былі асіміляваны, а часткова (у зах. абласцях) склалі змешаныя балта-слав. групы. У межах Кіеўскай Русі (канец 9 — пач. 11 ст.) пачалі складвацца феад. адносіны, узнікаць класы, гарады, фарміравацца стараж.руская народнасць, прынята хрысціянства. З 10 ст. землі Беларусі ўваходзілі ў склад Полацкага, Тураўскага, часткова Смаленскага, Чарнігаўскага княстваў; да 12 ст. з іх вылучыліся Пінскае, Мінскае, Друцкае, Заслаўскае, Навагрудскае і інш. княствы.
Фарміраванне і развіццё беларускай народнасці. У 13—14 ст. землі і княствы Беларусі ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Полацкая, Новагародская, Віцебская землі, а таксама Слуцкае, Кобрынскае, Мсціслаўскае і інш. княствы мелі ў ВКЛ пэўную сац.-эканам. і юрыдычна-прававую аўтаномію. У складзе адзінай дзяржавы спыніўся працэс іх феад. драблення, што садзейнічала стварэнню агульнай этнічнай тэрыторыі беларусаў. Сацыяльна-эканам., паліт., дэмаграфічныя і этнакультурныя фактары абумовілі пашырэнне этнасацыяльных сувязей паміж рознымі тэрытарыяльнымі часткамі Беларусі і ўнутрыэтнічную кансалідацыю. На працягу 15—16 ст. у ВКЛ павялічылася колькасць гарадоў і мястэчак, узмацніліся гандл. сувязі паміж імі, вырасла доля гандл.-рамесніцкага насельніцтва, павысілася таварнасць і прадукцыйнасць сельскай гаспадаркі, праведзены адм.-тэр. і аграрна-гасп. рэформы; кадыфікацыя і уніфікацыя дзярж. юрыд. нормаў завяршылася складаннем Статутаў Вял. княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588. Пасля аб’яднання з Польшчай у федэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую ВКЛ захоўвала паліт. аўтаномію, свой урад, юрыд. правы, войска, фінансы і інш., што ў пэўнай меры стрымлівала польскі ўплыў на бел. і літ. народы. Аднак з таго часу ўзмацніліся працэсы паланізацыі і акаталічвання. Для бел. сялянства і гараджан асн. каштоўнасцю была этнагенетычная спадчына, якая аб’ядноўвала розныя тэрытарыяльныя групы беларусаў на аснове агульнасці іх гіст. лёсу, культуры, мовы, рэлігіі. Значную ролю адыгрывалі фактар кампактнага рассялення беларусаў і іх дэмаграфічнае становішча (бел. землі складалі большасць тэр. ВКЛ, а насельніцтва — асн. этнічны масіў). Беларусы складалі значную частку насельніцтва і ў гарадах этнічнай Літвы — Троках, Коўне, сталіцы ВКЛ Вільні. Дамінуючае дэмаграфічнае становішча беларусаў у межах ВКЛ і высокі ўзровень развіцця іх культуры вызначылі поліэтнічны характар пашырэння іх мовы. Старабел. мова («руськая») была афіцыйнай дзярж. мовай ВКЛ, сродкам зносін паміж усх.-слав. насельніцтвам і літоўцамі-аўкштайтамі, жмудзінамі, латгаламі і больш дробнымі этнічнымі групамі (татары, яўрэі, цыганы, караімы і інш).
У перыяд складвання бел. народнасці этнакансалідуючую функцыю адыгрываў і канфесіянальны фактар. Большасць усх.-слав. насельніцтва ВКЛ да 16 ст. вызнавала праваслаўе. Гэтага веравызнання трымалася таксама частка насельніцтва этнічнай Літвы і Жмудзі. Пасля дынастычнага саюзу ВКЛ і Польшчы (гл. Крэўская унія 1385) на землях Літвы і Беларусі пачало пашырацца каталіцтва, у 16 ст. ў сувязі з еўрап. рэфармацыйным рухам — пратэстантызм (лютэранства, кальвінізм і інш ), а пасля Брэсцкай уніі 1596 — уніяцтва. Праваслаўныя цэрквы Беларусі, Украіны і Літвы, пераведзеныя ва уніяцтва, трапілі пад духоўную ўладу рымскага пантыфікату і ўспрынялі асн. догматы каталіцызму. Наступ каталіцтва і уніяцтва выклікаў у большасці правасл. насельніцтва незадаволенасць і пратэст. Найб. глыбока паланізацыя пранікла ў самасвядомасць, матэрыяльную і духоўную культуру пануючых класаў Беларусі. У 17 ст. большая палова бел. шляхты спавядала каталіцкую ці уніяцкую веру, карысталася польскай мовай, прытрымлівалася агульнасаслоўных стэрэатыпаў ладу жыцця і паводзін (напр., панібрацтва). Усе этнастваральныя фактары, што садзейнічалі складванню бел. народнасці ў 14—16 ст., у цэлым мелі аб’яднальную тэндэнцыю. Жыхары абшчыны сваю супольнасць звычайна вызначалі агульным сельскім ці валасным этніконам, які паходзіў ад назвы сяла ці цэнтра воласці. У межах паветаў, княстваў, зямель, ваяводстваў насельніцтва аб’ядноўвалася вакол гарадоў і мястэчак у т.зв. зямляцтвы (напр., мазыране, палачане, мсціслаўцы, случане і інш.). Зямляцкія этнонімы былі ўстойлівыя і ў самой Беларусі, і за яе межамі. У 14— 16 ст. значна пабольшала роля працэсаў этнагенетычнай кансалідацыі і агульнадзярж. інтэграцыі. Пра гэта сведчыць пашырэнне этнонімаў «русіны» і «літвіны». Руссю (рус. землямі) у той час называлі ўсх. і цэнтр. тэр. Беларусі. Кампактны арэал назвы «літвіны» бытаваў пераважна ў раёнах Вілейкі, Смаргоні, Ашмян, Крэва, Маладзечна, Ліды і інш. (т. зв. Павілейская Літва). Але ў 16—17 ст. «Літвой» і «літвінамі» называлі ўсё насельніцтва ВКЛ. Канкрэтна беларусаў называлі «літвіны рускага роду», «літвіны рускай веры», «літвіны-беларусцы», «літоўскія беларусы», што адлюстравана і ў гіст. дакументах (напр., бел. першадрукар і асветнік Ф.Скарына называў сябе палачанінам, русінам і літвінам).
Розныя ўзроўні працэсаў этнічнага формаўтварэння, саслоўна-класавая і канфесіянальная дыферэнцыяцыя адбіліся на складванні бел. народнасці, на разнастайнасці формаў і элементаў яе культуры і побыту. Асаблівасцю гарадоў і мястэчак Беларусі быў іх хуткі рост. У канцы 16 ст. іх было больш за 300, а іх жыхары складалі каля 16—20% насельніцтва. Многія з іх мелі магдэбургскае права. Павялічвалася маёмаснае, прававое і саслоўнае размежаванне іх насельніцтва. Да асобных катэгорый належалі духавенства і арыстакратыя. Іншаэтнічнае насельніцтва часта не ўваходзіла ў катэгорыю мяшчан, а аб’ядноўвалася ў свае абшчыны з асобнымі правамі і прывілеямі.
Асн. масу насельніцтва Беларусі 14— 16 ст. складалі сяляне. Яны падзяляліся на дзяржаўных і прыватнаўласніцкіх. У выніку аграрнай рэформы — валочнай памеры, праведзенай у ВКЛ у 16 ст., саслоўна-сац. і гасп.-эканам. арганізацыя сялянства змянілася і стала складацца з трох асн. катэгорый: слугі, асадныя сяляне і цяглыя сяляне.
Асн. збожжавай культурай было жыта; сеялі таксама авёс, ячмень, проса, пшаніцу і інш. Былі пашыраны агародныя і садовыя культуры. З землеапрацоўчых прылад пераважала саха для парнай запрэжкі. Пры ляднай (падсечна-агнявой) сістэме апрацоўкі зямлі сяляне карысталіся матыкамі, баронамі, сукаваткамі, смыкамі. Збожжавыя культуры сеялі ўручную з сявенькі-лубянкі, жалі сярпом, малацілі цапамі, веялі зерне веялкай-шуфлікам, малолі на муку або абдзіралі на крупы. Павелічэнне плошчы ворных зямель суправаджалася ўзнікненнем новых пасяленняў. Іх памеры, характар узнікнення і інш. асаблівасці адлюстраваліся і ў назвах-вызначэннях. Побач з вядомымі са старажытнасці назвамі сяло, сяльцо, весь, вёска, пагост з 15 ст. пачалі сустракацца слабада. воля, вольта, засценак, селішча. Асн. тыпам планіроўкі новых пасяленняў быў вулічны, што адпавядаў дзярж. плану забудовы. Існавала таксама бессістэмная, або кучавая, забудова. Асноўным тыпам жылля была зрубная хата з двума памяшканнямі (хата + сенцы). Вядома і трохкамернае жыллё (святліца + сенцы + жылое або гасп. памяшканне). Дах накрывалі саломай, дранкай, гонтай. Печы рабілі з комінам або без яго (курная хата). Вокны былі невялікія, іх закрывалі засаўкай, бычыным пухіром, прамасленай паперай, зрэдку шклом. Жылыя дамы заможнай шляхты былі значна большыя, шматкамерныя, часам двухпавярховыя.
Пэўныя асаблівасці мела архітэктура гарадоў і мястэчак, якія паступова набывалі урбанізаваны тып, набліжаны да зах.-еўрапейскіх традыцый горадабудаўніцтва. У іх павялічвалася колькасць мураваных пабудоў (найбольш у зах. абласцях). Мураванымі былі пераважна абарончыя (замкі, крэпасці) і культавыя (цэрквы, касцёлы), радзей жылыя, бытавыя і адм. пабудовы.
Да 16 ст. адносіцца з’яўленне пэўных відаў адзення, якія пазней ўвайшлі ў традыц. бел. нар. касцюм. Асновай жаночага і мужчынскага касцюма заставалася кашуля (сарочка). Мужчынскі гарнітур дапаўняўся паясным (штаны, споднікі), плечавым (кафтан) і верхнім (кажух, армяк, даламан) адзеннем. У жаночы гарнітур уваходзіла плечавое і паясное адзенне (андарак, панёва, фартух, летнік, спадніца), розныя галаўныя ўборы (хустка, рантух, плахта, каптур, чапец, магерка, капялюш), а таксама паясы, кашалькі, упрыгожанні. З даўніх часоў на Беларусі бытаваў скураны абутак. Для сял. асяроддзя характэрнымі былі і лапці, пашытыя са скуры або сплеценыя з лыка.
Аснову харч. рацыёну насельніцтва 14—16 ст. складалі прадукты земляробства, агародніцтва, жывёлагадоўлі. Дадатковымі крыніцамі былі паляўніцтва, рыбалоўства, бортніцтва. З напіткаў спажывалі мёд, квас, піва і інш. (гл. таксама Беларускія народныя стравы).
Фальклор беларусаў перыяду фарміравання народнасці меў тыя самыя жанры і элементы, што і ў папярэднія стагоддзі: песні, магічныя заклінанні, звязаныя з язычніцкай абраднасцю, галашэнні, быліны, казкі, легенды, загадкі. Узнік і новы эпічны жанр — гіст. песні і паданні, гал. тэмай якіх была барацьба народа з іншаземнымі захопнікамі, а таксама з уласнымі прыгнятальнікамі. Шырока бытавалі лірычныя песні. Зліццём язычніцкіх і хрысц. элементаў характарызаваліся многія абрады і звычаі, звязаныя з каляндарна-аграрнымі святамі і сямейна-бытавой абраднасцю. Гл. таксама Народная паэтычная творчасць.
Традыцыі перадаваліся ў спадчыну з пакалення ў пакаленне ў рамках сям’і. Тагачасныя сем’і падзяляліся на малыя (шлюбная пара і іх дзеці) і вялікія (бацькоўскія і брацкія родзічы 2—3 пакаленняў, сваякі, якія мелі агульную маёмасць, вялі сумесную гаспадарку і лічыліся адным «дымам»). Распараджальнікам і галавой сям’і быў бацька, а ў выпадку яго смерці — маці (пры адсутнасці дарослага сына). Сямейна-бытавыя адносіны рэгламентаваліся звычаёвым правам і дзярж. сямейным правам.
Са стараж. часоў на Беларусі былі вядомы школы. Яны існавалі пераважна пры манастырах і цэрквах, з 16 ст. — пры брацтвах (гл. Брацкія школы). Пры ордэнах езуітаў, францысканцаў, бенедыкцінцаў існавалі калегіумы. Адукацыя гар. насельніцтва была звязана з агульнаеўрап. традыцыямі. Разам з тым духоўная культура і грамадская думка беларусаў у 14—16 ст. мелі свае асаблівасці. У той час узнікала бел.-літоўскае летапісанне (гл. «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», Беларуска-літоўскі летапіс 1446, «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», Хроніка Быхаўца). Вяршыняй тагачаснай бел. культуры стала гуманістычная дзейнасць Ф. Скарыны, які ў перакладзе на старабел. мову выдаў Біблію (Прага, 1517—19). Яго паслядоўнікі С.Будны, В. Цяпінскі і інш. былі актыўнымі дзеячамі бел. Рэфармацыі. З жыццём і побытам беларусаў знаёміў еўрап. чытача адзін з выдатных паэтаў эпохі Адраджэння М. Гусоўскі. Вострыя праблемы грамадска-паліт. жыцця ўзнімалі М. Сматрыцкі, Л. Карповіч, С. Зізаній, Афанасій Брэсцкі і інш. З 16 ст. вядомы школьны тэатр, папулярнымі ў народзе былі лялечны тэатр батлейка, бел. харавыя песні-гімны — канты і псалмы. Склалася адметная беларуская іканапісная школа, дасягнулі росквіту драўляная скульптура і разьба па дрэве, беларуская рэзь стала шырока вядома за межамі Беларусі. Узнікла своеасаблівая архітэктура: Мірскі, Навагрудскі, Лідскі, Крэўскі замкі, Мураванкаўская і Сынковіцкая цэрквы-крэпасці і інш.
Асн. вынікам дзейнасці комплексу сац.-эканам., паліт., этнічных працэсаў 14—16 ст. на Беларусі стала складванне самаст. этнасацыяльнай супольнасці феад. тыпу — бел. народнасці і яе асн. этнічных прыкмет — мовы, культуры, самасвядомасці.
Цяжкім і складаным у гісторыі беларусаў быў перыяд 17—18 ст. Шматлікія войны з суседзямі і паміж магнатамі прывялі да сац.-эканам. крызісу Рэчы Паспалітай, які скончыўся яе падзеламі (1772, 1793 і 1795) паміж суседнімі дзяржавамі. Абвастрэнне нац.-класавых, рэлігійных і інш. супярэчнасцей выклікалі ўздым вызв. войнаў і антыфеад. паўстанняў. У выніку войнаў, голаду і эпідэмій рэзка зменшылася колькасць насельніцтва, што негатыўна паўплывала на развіццё бел. народнасці. Бел. шляхта на працягу 17—18 ст. ў асноўнай масе была паланізавана. Сялянства, частка гараджан, ніжэйшага і сярэдняга духавенства, дробнай і часткова сярэдняй шляхты актыўна супраціўлялася паланізацыі, што забяспечвала этнаэвалюцыйнае развіццё бел. народа. Дыферэнцыяцыя бел. культуры на культуру нар. мас і пануючых саслоўяў набывала ярка выражаную этнічную накіраванасць, калі менавіта народ захоўваў традыцыйнасць этнавызначальных прыкмет этнасу.
У 17—18 ст. на ПнУ і У Беларусі, сумежных тэр. Смаленшчыны і Пскоўшчыны стабілізавалася назва Белая Русь, вядомая з 14 ст., паступова ў шырокі ўжытак увайшлі паняцці «беларускі край», «беларускія гарады», «беларуская мова», «беларуская вера» (уніяцтва). Канфесіянальны склад заставаўся стракатым. Падтрымка каралеўскім дваром і магнатамі каталіцкай царквы садзейнічала пашырэнню на Беларусі розных каталіцкіх ордэнаў (дамініканцаў, езуітаў, францысканцаў, бенедыкцінцаў, кармелітаў і інш.), якія актыўна падтрымлівалі уніяцтва. Да канца 18 ст. католікі складалі каля 15%, уніяты 70%, праваслаўныя 6%, іудзеі 7%, пратэстанты і інш. 2% насельніцтва Беларусі. Палітыка акаталічвання і паланізацыі закранула і мову. У 1696 на канфедэрацыі Рэчы Паспалітай прынята рашэнне, паводле якога агульнадзярж. мовай абвяшчалася польская. Гэтыя і інш. неспрыяльныя сац.-паліт. фактары пагоршылі ўмовы развіцця духоўнай культуры бел. народа. І.У.Чаквін.
Фарміраванне беларускай нацыі. Драматычныя падзеі апошняй трэці 18 ст. шмат у чым прадвызначылі далейшы лёс бел. этнасу. Устанаўленне паліт. улады рас. царызму садзейнічала захаванню і нават узмацненню феад. прыгону. Сельская гаспадарка Беларусі знаходзілася ў крызісным стане. За 1796—1858 насельніцтва Беларусі павялічылася на 27% і складала 3,3 млн. чал. Вял. страты панесла Беларусь у час Айчыннай вайны 1812. У пач. 19 ст. з’явіліся першыя прыкметы нац. кансалідацыі. У Віленскім ун-це ў канцы 1810-х г. М.Баброўскі і І.Даніловіч паклалі пачатак збіранню і публікацыі помнікаў бел. пісьменства 16—17 ст., садзейнічалі абуджэнню цікавасці да гіст. мінулага сярод студэнтаў — сяброў таварыстваў філаматаў і філарэтаў.
Развіццё бел. этнасу ў пач. 19 ст. характарызавалася не толькі працэсам фарміравання нац. самасвядомасці, але і іншаэтнічным асіміляцыйным уздзеяннем. Пры патуранні царскай адміністрацыі паланізацыя і акаталічванне карэннага насельніцтва ў канцы 18 — пач. 19 ст. нават узмацніліся. Тэарэтычным абгрунтаваннем гэтай дзейнасці сталі працы польскіх даследчыкаў С.Ліндэ, Л.Галамбёўскага, А.Дамбоўскага, А.Нарушэвіча, якія разглядалі беларусаў як этнагр. групу польскага народа. Пасля задушэння паўстання 1830—31 у дзярж. і навуч. установах замест польскай мовы ўводзілася руская. Полацкі царкоўны сабор 1839 абвясціў «уз’яднанне» уніятаў з пануючай праваслаўнай царквой. Гэта выклікала супраціўленне многіх вернікаў, асабліва на ПнЗ Беларусі. Пачалося афармленне тэорыі заходнерусізму, паводле якой беларусы лічыліся не самастойным этнасам, а адгалінаваннем рус. народа. Этнагр. асаблівасці, якія адрознівалі беларусаў ад рускіх, тлумачыліся польскім уплывам і падлягалі знішчэнню для аднаўлення нібыта «спрадвечна рускага характару краю». Заходнерусізм стаў ідэалогіяй і формай самасвядомасці часткі праваслаўнага духавенства, чыноўнікаў і дваран.
У 1840—50-я г. сярод шырокага кола мясц. інтэлігенцыі павялічылася цікавасць да гіст. мінулага Беларусі, вывучэння фальклору і побыту карэннага насельніцтва. З польскамоўнага літ. руху вылучылася т.зв. беларуская школа, творчасць прадстаўнікоў якой была прысвечана Беларусі. Асобныя творы Я.Чачота, Я.Баршчэўскага, А.Рыпінскага, У.Сыракомлі былі напісаны на бел. мове, а ў Я.Дуніна-Марцінкевіча яна стала асноўнай. У 1840-я г. А.Абрамовіч зрабіў першыя спробы стварэння нац. музычных твораў. У 1852 пастаўлена першая бел. опера «Сялянка» («Ідылія», муз. С.Манюшкі і К.Кжыжаноўскага, лібрэта Дуніна-Марцінкевіча). Самасвядомасць і творчасць гэтага кола інтэлігенцыі не заўсёды мелі ясна акрэслены нац. змест, але аб’ектыўна яны стваралі аснову бел. нацыянальнай мастацкай культуры. У цэлым развіццё нац. кансалідацыі слаба закранула этнас. Літвінамі сябе па-ранейшаму называлі жыхары Гродзенскага, Ваўкавыскага, Слонімскага, часткова Слуцкага пав. У Віленскай губ., Мінскім, Дзісенскім, Барысаўскім пав. літвінамі называлі толькі католікаў, а праваслаўных — беларусамі. Зах. Беларусь, як і раней, называлі Літвой, а этнічную Літву — Жмуддзю, Самагіціяй. Саманазва «беларусы» была найб. пашырана ў «гістарычнай Беларусі» — Віцебшчыне, Магілёўшчыне, Смаленшчыне, але яна мела пераважна тапанімічны характар. Захоўваліся шматлікія этніконы тыпу віцебцы, магілёўцы, гомельцы, пінчукі, бужане. Большасць памешчыкаў, 92% якіх былі католікамі, лічылі сябе палякамі. Многія з іх захоўвалі элементы мясц. («літоўскага», ці «беларускага») патрыятызму, які ў пач. 1860-х г. набыў нацынальна-паліт. і асветніцкі характар. У 1862 мінскі маршалак А.Аскерка выдаў у Варшаве бел. лемантар. Дробная шляхта сваю этнічную прыналежнасць звязвала з канфесіянальнай: католікі лічылі сябе палякамі, праваслаўныя — рускімі. Аналагічным чынам вызначалі сябе мяшчане. Этнічнае самавызначэнне інтэлігенцыі залежала гал. чынам ад яе паліт. арыентацыі, але большая частка аддавала перавагу польскай дэмакр. культуры. І толькі сярод нешматлікага кола дэмакр. інтэлігенцыі сфарміравалася ўяўленне пра тое, што беларусы валодаюць усімі ўмовамі для самастойнага развіцця і маюць на тое ўсе правы. Лідэрам гэтай групы стаў К.Каліноўскі. Яго публіцыстыка ў газ. «Мужыцкая праўда» сведчыла пра спеласць нац. руху. У час паўстання 1863—64 на Вілейшчыне па патрабаванні сялян былі адкрыты бел. школы. Паражэнне паўстання адмоўна адбілася на развіцці бел. этнасу. Лепшыя прадстаўнікі дэмакр. інтэлігенцыі загінулі, многія сасланы ў Сібір. Царская адміністрацыя ўстанавіла на Беларусі ваенна-паліцэйскі рэжым. Руская мова заняла пануючае становішча ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Было забаронена друкаваць бел. кнігі лацінкай.
Сялянская рэформа 1861 абумовіла пазітыўныя зрухі ў эканам. развіцці Беларусі. Вял. значэнне мела будаўніцтва густой сеткі чыгунак. Эканам. становішча сялян палепшылася. Вынікам гэтага стаў хуткі рост колькасці насельніцтва. За 40 паслярэформенных гадоў колькасць жыхароў падвоілася. У 1897 на Беларусі жыло 6,5 млн. чал.
У 1868 у Пецярбургу ўзнікла асветніцкая арг-цыя «Крывіцкі вязок». Далейшае развіццё нац. руху было звязана з народніцкай ідэалогіяй. У канцы 1870-х — пач. 1880-х г. у Пецярбургу была створана група «Гоман» — першая паліт. самастойная арг-цыя бел. нац. інтэлігенцыі, якая выдавала час. «Гомон», інш. выданні. У 2-й пал. 1880-х г. у Мінску ўзнікла група ліберальнай інтэлігенцыі (М.В.Доўнар-Запольскі, У.З.Завітневіч, А.І.Слупскі, Я.Лучына і інш.), якая імкнулася абудзіць нац. самасвядомасць легальнымі сродкамі. Для гэтага выкарыстоўвалася першая прыватная на Беларусі газ. «Минский листок», а таксама выдадзеныя ў 1889—93 календары. Яшчэ большы ўплыў на фарміраванне нац. самасвядомасці зрабіла творчасць Ф.Багушэвіча. Яго прадмова да «Дудкі беларускай» з’явілася сапраўдным маніфестам нац. адраджэння (гл. таксама Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух).
Вял. значэнне мела дзейнасць шматлікіх збіральнікаў і даследчыкаў фальклору, лінгвістаў, этнографаў. Іх публікацыі пераканаўча сведчылі, што беларусы з’яўляюцца самастойным этнасам, а не «сапсаванымі» рускімі ці палякамі.
На працягу 2-й пал. 19 ст. ў этнічнай самасвядомасці беларусаў адбыліся істотныя змены. Паводле перапісу 1897, 74% насельніцтва Беларусі лічылі роднай мовай беларускую. Да беларусаў сябе адносілі каля 43% саслоўя дваран. Роднай мовай беларускую лічылі 40% чыноўнікаў, 10% юрыстаў, 20% урачоў, 29% паштова-тэлеграфных служачых, 60% настаўнікаў. Сярод сялянства назва «беларусы» выцесніла большасць лакальных этніконаў. Тэрмін Беларусь замацаваўся за ўсёй этнічнай тэрыторыяй беларусаў. Аднак саманазва «беларус» яшчэ не мела агульнаэтнічнага і нац. зместу. Таму поруч з ім ужываліся канфесіянімы («рускія», і «палякі»), а жыхары паўн.-заходняй і цэнтр. часткі Беларусі нярэдка называлі сябе «тутэйшымі».
Нац. рух, які ўступіў у новы перыяд свайго развіцця, меў сацыяліст. характар. У 1903 створана Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Паскорыўся працэс фарміравання бел. прафесійнай мастацкай культуры. Узніклі бел. выдавецтвы «Загляне сонца і ў наша аконца» ў Пецярбургу, «Наша ніва», «Наша хата» і «Палачанін» у Вільні і інш. З’явіліся перыяд. выданні: газеты «Наша доля», «Наша ніва», «Гоман», «Беларус», часопісы «Лучынка», «Саха», «Крапіва», альманах «Маладая Беларусь». Характэрнай рысай усёй бел. нацыянальнай культуры было абуджэнне агульнаэтнічнай самасвядомасці.
Вял. ўплыў на фарміраванне нац. самасвядомасці як сістэмы навук. поглядаў зрабілі працы Я.Ф.Карскага «Беларусы» (т. 1—3, 1903—22), артыкулы Доўнар-Запольскага, матэрыялы перапісу 1897, працы В.Ластоўскага, асабліва яго «Кароткая гісторыя Беларусі» (1910). Вядучую ролю ў пашырэнні нац. самасвядомасці адыгрывала прэса, у першую чаргу газ. «Наша ніва», рэдакцыя якой стала арганізацыйным цэнтрам усяго нац. руху. Важнай формай папулярызацыі нац. культуры сталі бел. вечарынкі, што арганізоўваліся ў Вільні, Гродне, Полацку, Карэлічах, а таксама ў Пецярбургу, Варшаве, Тамбове і інш. Развіццю нац. культуры спрыяла кадыфікацыя бел. мовы. У 1908—10 былі спробы стварэння прыватных бел. школ.
Галоўным арэалам кансалідацыі бел. нацыі сталі цэнтр. і паўн.-зах. часткі Беларусі (Лідскі, Дзісенскі, Ашмянскі, Вілейскі, Гродзенскі, Ваўкавыскі, Слонімскі, Навагрудскі, Слуцкі і Мінскі пав). Менавіта сярэднебел. гаворкі, асабліва іх паўн.-зах. група, склалі дыялектную аснову бел. літаратурнай мовы. На пач. 20 ст. нац. самасвядомасць стала характэрнай рысай прадстаўнікоў практычна ўсіх класаў і сац. слаёў грамадства, што сведчыла пра завяршэнне фарміравання бел. нацыі як самаст. этнасацыяльнага арганізма. П.У.Церашковіч.
Развіццё беларускай нацыі ў 20 ст. Першая сусв. вайна, Лютаўская і Кастр. рэв. 1917, грамадз. вайна, герм. і польск. акупацыі паставілі бел. народ на мяжу выжывання. У выніку страт на франтах і сярод мірнага насельніцтва ў часы ваен. дзеянняў і акупацый, эпідэмій, бежанства, эміграцыі з 7,5 млн. чал., што жылі на Беларусі ў 1914, на канец 1917 засталося 6,9 млн., а на пач. 1921 — 6,7 млн. чал. Радыкальныя змены ў паліт. сітуацыі пацягнулі за сабой трансфармацыю звыклых стэрэатыпаў, фарміраванне якасна новых уяўленняў аб сабе і суседзях. Важным крокам на шляху да бел. дзяржаўнасці было абвяшчэнне 25.3.1918 Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). 1.1.1919 Часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі абнародаваў Маніфест аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). Фактар дзяржаўнасці адыграў вял. этнафарміравальную ролю. У лют. 1919 БССР была аб’яднана з Літвой у Літоўска-Беларускую ССР. 31.7.1920 Беларусь зноў абвешчана незалежнай рэспублікай. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 зах. тэр. Беларусі з насельніцтвам больш за 4 млн. чал. засталася пад уладай Польшчы. Прымусовае адарванне Заходняй Беларусі стрымлівала этнічную кансалідацыю беларусаў. З пераходам да мірнага будаўніцтва, стварэннем СССР паступова вырашаліся нац. і культ. праблемы, пачалася беларусізацыя, якая прадугледжвала пашырэнне сферы ўжывання бел. мовы, вылучэнне на ключавыя пасады мясц. кадраў, развіццё нац. культуры.
Станаўленне новай школы ішло пераважна на роднай мове. На 15.12.1927 у БССР з 5510 школ 4573 былі беларускія. Працавалі таксама рус., яўр., укр., польск., лат., літ., ням. і інш. школы. Існавалі і школы змешанага тыпу: бел.-рус., бел.-польскія, бел.-яўр., рус.-яўр. і інш. Раўнапраўнымі дзярж. мовамі лічыліся бел., рус., польская і яўрэйская. Справаводства ў парт., дзярж., грамадскіх установах і арг-цыях пераводзілася на бел. мову. У станаўленні нац. адзінства пэўную ролю адыграла вышэйшая школа, у т.л. БДУ, Бел. ін-т сельскай і лясной гаспадаркі, Віцебскі ветэрынарны ін-т і інш. У 1929 на аснове Інстытута беларускай культуры створана Акадэмія навук Беларусі. Працэсу кансалідацыі спрыяла развіццё прафесійных формаў культуры беларусаў. На рэв. хвалі з нар. глыбінь у л-ру прыйшлі маладыя пісьменнікі і паэты. Узніклі літ. аб’яднанні («Узвышша», «Полымя», «Маладняк»), якія адыгралі прыкметную ролю ва ўздыме нац. свядомасці. Стварэнне бел. прафесійных тэатраў (Першы БДТ у 1920, Другі БДТ у 1926) стала стымулам для развіцця бел. драматургіі. Бел. мастакі, апрача нац. выставак, дэманстравалі свае творы ў Маскве, Лейпцыгу, Лос-Анжэлесе. У бел. кіно вядучае месца адводзілася гіст.-рэв. фільмам. Развівалася прафесійная музыка, аснову якой складалі нар. мелодыі. Палітыка беларусізацыі дала магутны імпульс для росквіту нац. культуры, абудзіла духоўныя сілы народа. У працэсе культурнай рэвалюцыі назіраліся супярэчлівыя тэндэнцыі, выкліканыя ігнараваннем інтарэсаў пэўных грамадскіх плыняў. Істотныя страты беларусам прычынілі прымусовая калектывізацыя і звязаныя з ёй высылкі за межы Беларусі заможных сялян. Калектывізацыя пакінула глыбокі след у духоўным жыцці беларусаў: разбураліся многія нар. традыцыі, звычаі, абрады, якія складваліся стагоддзямі. Гіпертрафіраваных памераў дасягнула антырэліг. прапаганда: закрываліся і рабаваліся цэрквы, знішчаліся многія арх. і гіст. помнікі. З канца 1920-х г. пачалася кампанія па выкрыцці т.зв. нацыяналдэмакратызму. Да «нацдэмаў» найперш адносілі пісьменнікаў і паэтаў сял. паходжання. Ахвярамі беззаконня сталі таксама вядомыя вучоныя, дзеячы мастацтва, настаўнікі і інш. (гл. Рэпрэсіі палітычныя ў СССР).
І ўсё ж бел. л-ра і мастацтва набывалі жанравую разнастайнасць і займалі пачэснае месца ў агульнасаюзнай і еўрапейскай культуры. У пач. 1930-х г. у БССР уведзена ўсеаг. абавязковае навучанне (пачатковае ў вёсцы, сямігадовае ў горадзе), у асноўным была ліквідавана непісьменнасць (паводле перапісу 1939 было 80,81% пісьменных). У 1938 працавала 7132 школы, у якіх вучылася больш за мільён дзяцей.
Складаным працэсам на Беларусі была індустрыялізацыя. У выніку хуткіх тэмпаў прамысл. развіцця БССР з аграрнай ператварылася ў індустрыяльна-аграрную рэспубліку. У працэсе тэхн. пераўзбраення нар. гаспадаркі мяняліся побыт і матэрыяльная культура беларусаў: традыц. касцюм паступова страчваў функцыі этнічнай прыкметы, традыц. прылады працы паступова выцясняліся машынамі. Замест шматлікіх вёсачак, засценкаў, хутароў узнікалі калгасныя пасёлкі, заснаваныя на нетрадыцыйных прынцыпах гасп. планавання. Пачалася планамерная забудова і рэканструкцыя гарадоў.
У Зах. Беларусі, якая да 1939 знаходзілася ў межах Польшчы, на нац. працэсы ўплывалі супярэчлівыя тэндэнцыі этнасац. развіцця. З аднаго боку, нарастала польска-каталіцкая каланізацыя «ўсходніх крэсаў», з другога — абуджэнне нац. самасвядомасці беларусаў. Запаволенае яе эканам. развіццё і слабая урбанізацыя былі адной з прычын кансервацыі традыц. культуры беларусаў. Важным паліт. актам, які станоўча паўплываў на развіццё бел. народа, было ўз’яднанне беларусаў у адзінай рэспубліцы (1939).
Працэсы ўнутранай кансалідацыі бел. этнасу перапыніла Вялікая Айчынная вайна Савецкага Саюза 1941—45. За гады акупацыі гітлераўцы разбурылі і зруйнавалі на Беларусі 209 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 вёсак, правялі больш за 140 карных аперацый, у час якіх спалілі 628 вёсак разам з жыхарамі. Загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі. Вайна выклікала вял. міграцыі насельніцтва: у першыя месяцы вайны з тэр. Беларусі эвакуіравана 1,5 млн. чал.; больш за мільён беларусаў змагаліся на франтах, больш за 440 тыс. партызан і падпольшчыкаў вялі барацьбу на акупіраванай ворагам тэрыторыі (гл. Партызанскі рух на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну).
Пасля вайны ўнутрыэтнічная кансалідацыя бел. этнасу набірала сілу. У перыяд аднаўлення нар. гаспадаркі адраджаліся традыц. промыслы і рамёствы. Да канца 1950-х г. з дапамогай усёй краіны Беларусь аднавіла свой эканам. патэнцыял. Аднак толькі праз 30 гадоў яна дасягнула даваен. колькасці насельніцтва.
З 1960-х г. з разгортваннем навуковатэхн. прагрэсу, інтэнсіўным развіццём урбанізацыі і міграцыі, ростам адукацыйнага патэнцыялу насельніцтва адбываліся глыбокія структурныя зрухі ў эканам., паліт., сац. і духоўным абліччы беларусаў. Унутраная кансалідацыя этнасу спалучалася з нарастаннем інтэграцыйных працэсаў. Тэмпы эканам. развіцця Беларусі былі вышэйшыя за сярэднія паказчыкі ў СССР. Павялічылася ўраджайнасць с.-г. культур, прадукцыйнасць жывёлагадоўлі. Індустрыяльнае аблічча рэспублікі сталі вызначаць працаёмкія і навукаёмкія галіны прамысловасці. Хуткі рост прам-сці паўплываў на рост міграцыйных працэсаў і тэмпы урбанізацыі. У гарадах Беларусі жыве 68,6% яе насельніцтва (на 1.1.1995). Міграцыя з вёсак найб. актыўнай і адукаванай іх часткі, масавы прыток сельскіх жыхароў у гарады пэўным чынам паўплывалі на этнічныя працэсы, на аблічча гараджан (73% ад гараджан склалі беларусы). Вяскоўцы прыносілі ў гар. лад жыцця бел. традыцыйную культуру: песні, танцы, абрады, звычаі.
Пад уплывам навук.-тэхн. прагрэсу адбываюцца змены ў матэрыяльнай культуры народа. Бел. нар. адзенне знайшло сваё ўвасабленне ў сцэнічным і абрадавым касцюме. Традыцыі нар. творчасці выкарыстоўваюцца ў мадэліраванні сучаснага адзення. У асобных нас. пунктах захоўваюцца нар. промыслы і рамёствы.
Значныя змены адбываюцца ў жыллёвым буд-ве, ва ўпарадкаванні сельскіх і гар. паселішчаў. Сельскае жыллё развіваецца па 2 кірунках: удасканальванне традыц. тыпаў і забудова вёскі шматпавярховымі дамамі і катэджамі. Аднак пераважае традыц. жыллё: 73% жыллёвага фонду сельскіх нас. пунктаў прыпадае на індывід. хаты. Будуюцца ў вёсках цагляныя і шлакабетонныя дамы; на змену саламянаму даху прыйшлі чарапіца, гонта, бляха, шыфер.
Ідзе інтэнсіўная трансфармацыя інтэр’ера (вылучэнне пакояў, наяўнасць фабрычнай мэблі, хатняй бібліятэкі і інш.).
Пэўнай традыцыйнасцю вылучаецца нац. кухня беларусаў. Па-ранейшаму аддаецца перавага жытняму хлебу, штодзень на стале ў беларусаў бывае бульба ў розных варыянтах. Як і раней, пашыраны стравы з круп. Аднак і ў харчаванні адбыліся пэўныя змены: больш спажываецца мясных і малочных прадуктаў, яек, цукру; параўнальна менш хлеба і бульбы. Стравы, якія раней гатавалі на свята, сталі паўсядзённымі. У той жа час такія стравы, як дранікі, калдуны, бабка, мачанка, пераходзяць на святочны стол і служаць свайго роду этнічнай прыкметай бел. кулінарыі.
Пазітыўныя змены адбыліся і ў духоўнай культуры беларусаў. Ажыццяўляецца ўсеагульная сярэдняя адукацыя. За 1970—90 колькасць нац. інтэлігенцыі падвоілася. Сярод спецыялістаў з вышэйшай адукацый, што працуюць у нар. гаспадарцы, беларусы складаюць 61% (1974), колькасць студэнтаў беларусаў павялічылася да 70,7% (1989). Калі ў 1970 на 1 тыс. беларусаў, што працавалі ў нар. гаспадарцы, прыпадала 40 чал. з вышэйшай і 515 з сярэдняй адукацыяй, то ў 1989 — адпаведна 115 і 774 чал. Беларусы прадстаўлены ва ўсіх групах інтэлігенцыі. Сярод дактароў навук беларусаў 47%, сярод кандыдатаў — каля 50%. Адметнай рысай самасвядомасці беларусаў стала прафесійная культура (літаратура, мастацтва). Яна заняла моцныя пазіцыі ў перадачы этнічных ведаў.
Вялікае значэнне ва ўмацаванні агульнаэтнічнага адзінства набылі тэлебачанне, радыё, друк, якія знаёмяць з багатай спадчынай беларусаў, іх гісторыяй, культурай. У абрадавым жыцці беларусаў ідуць складаныя, супярэчлівыя працэсы. Абраднасць выцясняецца за межы сям’і. Паралельна з працэсам арганізаванага ўкаранення новай абраднасці ідзе актывізацыя абрадавай творчасці нар. мас. Ступень захаванасці нац. самабытнасці найб. высокая ў абрадах, звязаных з жыццём сям’і (радзіны, вяселле, пахаванне). У апошнія дзесяцігоддзі заўважаецца адраджэнне каляндарных свят (провады зімы, гуканне вясны, зажынкі, дажынкі, Купалле), а з 1990-х г. агульнанац. святамі сталі Каляды, Вялікдзень, Дзяды.
Неадназначныя працэсы ідуць і ў моўнай сферы беларусаў. Перапіс 1959 зафіксаваў павелічэнне колькасці беларусаў, якія лічаць бел. мову роднай. Аднак з 1970 працэнт такіх людзей памяншаўся. Мацнейшыя арыентацыі на бел. мову ў сельскай мясцовасці. Больш трывала яна ўтрымлівалася ў сферы чытання, менш — ва ўнутры- і міжнац. зносінах. Патэнцыяльнае валоданне роднай мовай у беларусаў больш высокае, чым яе фактычнае выкарыстанне. Ва ўмовах інтэнсіўнай адаптацыі беларусаў да індустрыяльна-урбанізаванага асяроддзя, інтэрнацыяналізацыі ладу жыцця змяніліся адносіны ў выкарыстанні бел. і рус. моў на карысць апошняй. У выніку нац. свядомасць часткі беларусаў стала абапірацца на мову не як на аб’ектыўную прыкмету, а як на этнічны сімвал. Матэрыялы спец. даследаванняў і перапісаў сведчаць, што нац. самасвядомасць беларусаў абапіраецца на 2 мовы: беларускую і рускую. Масавае двухмоўе стала ўстойлівай з’явай, што пацвердзіў рэферэндум 1995. Руская мова адносіцца да найбольш пашыраных у свеце моў, валодае высокім інфармацыйна-камунікатыўным патэнцыялам, з’яўляецца роднаснай беларускай мове, што і вызначае яе шырокае выкарыстанне беларусамі.
Інтэнсіфікацыя этнакультурных кантактаў, рост нац. змешаных сем’яў, інтэрнацыяналізацыя працоўных калектываў ідзе на фоне нац. цярпімасці і суправаджаецца пэўнай мадыфікацыяй этнасу. У выніку кансалідацыйных працэсаў устойліва замацаваўся ў якасці агульнаэтнічнай назвы этнонім «беларусы». У іншанац. асяроддзі беларусы выступаюць як адзіная нац. агульнасць.
У этнічнай гісторыі беларусаў 1970—80-я г. адзначаны развіццём эканомікі, культуры, своеасаблівай раўнавагай (балансам) інтарэсаў розных нац. і сац. сіл, умацаваннем нац. самасвядомасці. Аднак у канцы 1980 — пач. 1990-х г. заўважаюцца негатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы, дэмаграфічным развіцці (павялічваецца смяротнасць, зніжаецца нараджальнасць), у культуры этнасу, экалогіі (найперш Чарнобыльская катастрофа 1986).
Канец 20 ст., як і яго пачатак, стаў пераломным у гісторыі беларусаў, калі на эвалюцыйны шлях развіцця вял. ўплыў аказвалі паліт. і сац. зрухі. 27.7.1990 сесія Вярх. Савета БССР прыняла Дэкларацыю «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі», якой 25.8.1991 нададзены статус канстытуцыйнага закону. Пасля распаду СССР глабальныя паліт. змены адбыліся і на Беларусі. На 1990-я г. прыпадаюць змены ў культурна-гіст. самасвядомасці беларусаў: умацоўваецца рэліг. самасвядомасць і прыналежнасць чалавека да пэўнага этнасу, а ўтварэнне менавіта сваёй бел. дзяржаўнасці спрыяе развіццю этнакансалідуючых тэндэнцый.
Гісторыя сведчыць, што беларусы на працягу свайго шматвяковага шляху стварылі і захавалі багатую, самабытную і унікальную культуру, якая ўвайшла ў сусветную цывілізацыю, паказалі мужнасць і гераізм, цярпенне і працавітасць, міласэрнасць і ўменне жыць у добрасуседстве. Гэта дае надзею на будучае, што і ў 3-м тысячагоддзі беларусы не страцяць свайго «твару», знойдуць сваё месца ў шматколернай сусветнай супольнасці народаў.
Літ.: Гл. пры арт. Беларусь. Г.І.Каспяровіч. с. 5
БЕЛАРУ́СЬ , Рэспубліка Беларусь, дзяржава ў цэнтры Еўропы, на З Усх.-Еўрап. раўніны. Мяжуе на ПнЗ з Літвой, на Пн з Латвіяй, на ПнУ і У з Расіяй, на Пд з Украінай, на З з Польшчай (даўж. граніц 2969 км). Працягласць з Пн на Пд 560 км, з З на У 650 км. Пл. 207,6 тыс. км2. Нас. 10,3 млн. чал. (1996), гарадскога 7,1 млн. чал., сельскага 3,2 млн. чал. Дзяржаўная мова (паводле Канстытуцыі 1994) — беларуская. Па выніках рэферэндуму 1995 рускай мове нададзены роўны статус з беларускай. Грашовая адзінка — рубель (разліковы білет Нац. банка Беларусі). У Беларусі (1996) 6 абласцей: Брэсцкая вобласць, Віцебская вобласць, Гомельская вобласць, Гродзенская вобласць, Магілёўская вобласць, Мінская вобласць; 118 раёнаў, 102 гарады, 109 пасёлкаў гар. тыпу, 24 583 сельскія нас. пункты. Сталіца — г. Мінск. Нац. свята — Дзень Рэспублікі (3 ліпеня).
Дзяржаўны лад. Рэспубліка Беларусь — унітарная дэмакр. сацыяльная прававая дзяржава. Асн. закон — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі), прынятая на рэферэндуме 24.11.1996. Кіраўнік дзяржавы — Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, які выбіраецца насельніцтвам на 5 гадоў. Прадстаўнічы і заканадаўчы орган — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў, выбіраюцца насельніцтвам) і Савета Рэспублікі (64 члены, 56 з якіх выбіраюцца мясц. Саветамі дэпутатаў — па 8 ад кожнай вобласці і г. Мінска, 8 назначаюцца Прэзідэнтам). Тэрмін паўнамоцтваў Нац. сходу — 4 гады. Выканаўчая ўлада належыць Ураду — Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь на чале з Прэм’ер-міністрам, які назначаецца Прэзідэнтам са згоды Палаты прадстаўнікоў. Мясц. кіраванне і самакіраванне ажыццяўляецца праз мясц. Саветы, іх выканаўчыя і распарадчыя органы. Судовая ўлада належыць судам. Вышэйшы суд. орган — Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь. Кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве ажыццяўляе Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь; правасуддзе пры вырашэнні гасп. спрэчак паміж прадпрыемствамі, установамі і арг-цыямі — Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь. Нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем законаў ускладаецца на Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. Кантроль за выкананнем рэсп. бюджэту, выкарыстаннем дзярж. уласнасці ажыццяўляе Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
Геалагічная будова. Беларусь размешчана на З Усходне-Еўрапейскай платформы. Крышт. фундамент залягае на глыб. ад некалькіх дзесяткаў метраў (Мікашэвіцка-Жыткавіцкі выступ) да 5—6 км (Прыпяцкі прагін); каля в. Глушкавічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. пароды фундамента выходзяць на паверхню зямлі. Складзены з метамарфічных і магматычных парод архею і ніжняга пратэразою, геал. ўзрост якіх ад 3,5 да 1,6 млрд. г. Фарміраванне фундамента ў асн. закончылася ў канцы ранняга пратэразою. У залежнасці ад глыбіні залягання паверхні фундамента вылучаюць найб. буйныя (рэгіянальныя) тэктанічныя структуры: дадатныя — Беларуская антэкліза і зах. ч. Варонежскай антэклізы; адмоўныя — Прыпяцкі прагін, Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, Аршанская ўпадзіна; нейтральныя, або пераходныя — Жлобінская седлавіна, Брагінска-Лоеўская седлавіна, Латвійская седлавіна, Палеская седлавіна. У межах гал. структур і зонах іх сучлянення вылучаюць вял. колькасць больш дробных структур рознага падпарадкавання (гл. схему тэктанічнага раянавання). Платформавы чахол магутнасцю ад некалькіх дзесяткаў да 5—6 тыс. м укрывае практычна ўсю тэрыторыю Беларусі. Прадстаўлены адкладамі ўсіх геал. эпох, якія залягаюць у выглядзе гарызантальных слаба нахіленых або спадзіста-хвалістых слаёў, пачкаў, тоўшчаў. Пераважаюць у складзе чахла асадкавыя горныя пароды. Большасць з іх — асадкі былых марскіх басейнаў. Істотная роля належыць кантынентальным азёрным, рачным і ледавіковым адкладам покрыўных зледзяненняў у канцы позняга пратэразою і ў антрапагене: беларускаму зледзяненню — першаму на тэр. Беларусі, бярэзінскаму зледзяненню, якое ўкрывала значную ч. яе тэрыторыі, дняпроўскаму зледзяненню — самаму магутнаму і працягламу, сожскаму, дзе ледавік утварыў самыя магутныя і вялікія ўзвышшы, і апошняму, паазерскаму зледзяненню. Вулканічныя і вулканагенныя пароды ўтвараюць 3 тоўшчы магутнасцю ў некалькі соцень метраў. Адна з іх (вендская) залягае ў ніжняй, дзве (дэвонскія) — у сярэдняй частцы платформавага чахла. Карысныя выкапні. Выяўлена і разведана больш за 5 тыс. радовішчаў і пакладаў: нафта і спадарожны газ, каменная і калійныя солі, буры вугаль, паклады гаручых сланцаў, даламітаў, тарфяныя радовішчы. Разам з торфам вядзецца здабыча мергеляў, сапрапеляў і торфавівіяніту. Разведана больш за 300 радовішчаў легкаплаўкіх глін, больш за 100 — буд. пяскоў, каля 150 — пясчана-жвіровага матэрыялу, радовішчы буд. і абліцовачнага каменю (Мікашэвіцкае, Жыткавіцкае і інш.), жал. і рэдказямельных рудаў. Адзначаны рудапраяўленні каляровых металаў, золата, серабра, значныя запасы даўсаніту (сыравіна для атрымання алюмінію і соды), радовішчы фасфарытаў, сіліцытаў, гіпсу, глаўканіту, бурштыну.
Рэльеф. Сучасны рэльеф Беларусі раўнінны, у ім спалучаюцца плоскія, хвалістыя, узгорыстыя ўчасткі, створаныя ў выніку ўзаемадзеяння эндагенных і экзагенных працэсаў. Сярэдняя вышыня паверхні складае каля 160 м, найб. — 345 м (Дзяржынская гара), найменшая адзнака -80 м (урэз вады на р. Нёман каля граніцы з Літвой). Каля ¾ рэльефу Беларусі займаюць нізіны і раўніны, ¼ — узвышшы (разам са схіламі, рачнымі далінамі і міжградавымі паніжэннямі).
Значная роля ў фарміраванні рэльефу Беларусі належыць стараж. ледавікам, але ў зямной паверхні таксама праяўляюцца асаблівасці тэктанічнай будовы тэрыторыі. Найб. высокія ўчасткі прымеркаваны да Бел. антэклізы, раўніны і нізіны — да Прыпяцкага прагіну, Палескай і Латвійскай седлавін, Падляска-Брэсцкай упадзіны. Асн. тыпы рэльефу абумоўлены дзейнасцю стараж. ледавікоў, ледавіковых водаў, рэк, азёраў. На сучаснай паверхні вылучаюць комплексы 3 апошніх зледзяненняў (дняпроўскага, сожскага і паазерскага): канцова-марэнныя (краявыя) узвышшы і грады, спадзістахвалістыя марэнныя патокава-ледавіковыя, азёрна-ледавіковыя нізіны і раўніны — азёрна-алювіяльныя і алювіяльныя прасторы. Верхні ярус рэльефу фарміруюць канцова-марэнныя ледавіковыя ўзвышшы і грады, якія ўтвараюць субшыротныя выцягнутыя ланцугі (Браслаўскі, Віцебскі, Аршанскі, Ашмянскі, Магілёўскі і інш.). Ніжэй за ўзвышшы і грады размешчаны спадзістахвалістыя, дробнаўзгорыстыя, часам забалочаныя марэнныя і патокава-ледавіковыя раўніны (больш за 150 м над узр. м) і нізіны (менш за 150 м над узр. м ). Самы нізкі ярус займаюць азёрна-ледавіковыя і азёрна-алювіяльныя, месцамі моцна забалочаныя нізіны і раўніны. На розных араграфічных узроўнях трапляюцца камы, озы, лагчыны ледавіковага сцёку, западзіны і катлавіны рознага паходжання, яры. Важнае месца ў рэльефе належыць далінам рэк. Яны маюць розны ўзрост, звычайна пойму і 1—2 надпоймавыя тэрасы, канчаткова сфарміраваліся пасля адступання паазерскага ледавіка. Рэльеф антрапагеннага паходжання (кар’еры, адвалы, дарожныя насыпы, меліярац. каналы, вадасховішчы) складае каля 5% паверхні.
Марфалагічныя асаблівасці рэльефу, яго паходжанне і геал. ўзрост дазваляюць вылучыць на тэр. Беларусі 4 (некаторыя даследчыкі вылучаюць 3 або 5) геамарфалагічныя вобласці: Беларускае Паазер’е, Цэнтральнабеларускія ўзвышшы і грады, Перадпалессе, Палескую нізіну. Для Бел. Паазер’я характэрна вял. колькасць азёраў, азёрна-ледавіковых нізін і раўнін краявога ледавіковага рэльефу паазерскага ўзросту. Паверхня мае катлавінападобную форму, узвышаныя краі ўтвораны ледавіковымі градамі і ўзвышшамі Браслаўскага, Віцебскага і Аршанскага ланцугоў (Гарадоцкае ўзвышша, Асвейская, Браслаўская і Свянцянскія грады, Віцебскае і Лукомскае ўзвышшы і інш.). Абсалютныя вышыні дасягаюць 200—260 м, на Віцебскім узв. да 300 м. Тэрыторыя дрэніруецца густой сеткай рэк бас. Зах. Дзвіны і Нёмана. Шматлікія азёрныя катлавіны маюць разнастайнае паходжанне (падпруднае, лагчыннае, калдобіннае, тэрмакарставае, эварзійнае і складанае). Вобласць Цэнтральнабеларускіх узвышшаў і градаў характарызуецца найб. магутнымі краявымі ледавіковымі ўтварэннямі, якія адносяцца да Ашмянскага, часткова Магілёўскага ланцугоў (Гродзенскае, Слонімскае, Мінскае, Ваўкавыскае ўзвышшы, Ашмянскія ірады і інш.). Пераважае градава-хвалісты рэльеф, трапляюцца лёсападобныя адклады, з якімі звязана шырокае распаўсюджанне яроў, лагчын, суфазійных западзін. Абсалютныя вышыні дасягаюць 300—345 м. Гідрасетка належыць бас. Нёмана, Віліі, прадстаўлена вярхоўямі прытокаў Прыпяці, Бярэзіны, Дняпра, найб. азёры Свіцязь і Палік. Геамарфал. вобласць Перадпалесся ўтварае пераходную араграфічную ступень паміж узвышшамі цэнтр. ч. Беларусі і Палескай нізінай. Характэрна развіццё водналедавіковых раўнін, дэнудаваных краявых ледавіковых утварэнняў, якія адносяцца да Магілёўскага і Слаўгарадскага ланцугоў, і лёсападобных адкладаў. Трапляюцца суфазійныя і карставыя формы рэльефу, рэшткавыя зарослыя азёры (Сяргееўскае, Сіняе, Яснае і інш.), шмат яроў і лагчын. Абсалютныя вышыні дасягаюць 160—190 м, на асобных участках — 200—225 м. Рачныя даліны выпрацаваны, шырокія і асіметрычныя, адносяцца да бас. Прыпяці, Бярэзіны, Дняпра, Сажа, а таксама Зах. Буга і Нёмана. Вобласць Палескай нізіны займае паўд. ч. Беларусі, падзяляецца на 2 падвобласці: Беларускае Палессе і Украінскае Палессе. Рэльеф вызначаецца шырокім развіццём забалочаных алювіяльных, азёрных, азёрна-алювіяльных і водна-ледавіковых нізінных раўнін з разнастайнымі формамі эолавай акумуляцыі. Пераважаюць абсалютныя вышыні 120—150 м, максімальныя — да 220 (прымеркаваны да Мазырскага і Слонімскага ланцугоў). Тэрыторыя дрэніруецца рэкамі бас. Прыпяці і прытокамі Сажа, Дняпра і Зах. Буга. Пераважаюць мелкаводныя вадаёмы глыб. да 4,0 м (Спораўскае, Выганаўскае, Чырвонае азёры і інш.). Вылучаныя на тэр. Беларусі геамарфал. вобласці і шэраг раёнаў (гл. Геамарфалагічнае раянаванне) пакладзены ў аснову фізіка-геаграфічнага раянавання Беларусі.
Клімат Беларусі ўмерана кантынентальны. Асн. яго характарыстыкі абумоўлены знаходжаннем тэр. ва ўмераных шыротах, адсутнасцю гор, адноснай аддаленасцю ад Атлантычнага ак. Гадавы прыход сумарнай сонечнай радыяцыі складае 3500—4050 МДж/м2 (84—87 ккал/см2) і паступова павялічваецца з Пн на Пд. Радыяцыйны баланс за год дадатны — 1500—1800 МДж/м2 (36 — 43 ккал/см2). На тэр. Беларусі пераважае зах. перанос (заходнія, паўн.-зах. і паўд.-зах. вятры), што прыводзіць да частых уварванняў багатых вільгаццю паветр. масаў з Атлантычнага ак.; далей на У узмацняецца кантынентальнасць клімату і панаванне паветр. масаў з У і ПнУ. Паветраныя масы рознага паходжання пераносяцца цыклонамі і антыцыклонамі. Сярэдняя т-ра студз. ад -4 °С на ПдЗ да -8 °С на ПнУ, ліп. ад 17 °С на Пн да 19 °С (гл. кліматычныя карты Ліпень, Студзень). Тэрмічны рэжым дадатны (сярэднегадавая т-ра паветра на Пн Віцебскай вобл. 4,4 °С, на крайнім ПдЗ Брэсцкай вобл. 7,4 °С). Беларусь адносіцца да зоны дастатковага ўвільгатнення. Гадавая колькасць атм. ападкаў складае 550—650 мм на нізінах і 650—750 мм на раўнінах і ўзвышшах. Сярэдняя працягласць вегетац. перыяду 184—208 сутак. Клімат Беларусі ў цэлым спрыяльны для атрымання ўстойлівых ураджаяў с.-г. і садовых культур сярэдняй паласы Усх. Еўропы і жыццядзейнасці чалавека. Паводле размеркавання цяпла і вільгаці тэр. Беларусі падзяляецца на 3 кліматычныя вобласці: Паўночную — умерана цёплую і вільготную, Цэнтральную — цёплую, умерана вільготную, Паўднёвую — цёплую, няўстойліва вільготную.
Глебы. Сучаснае глебавае покрыва Беларусі сфарміравалася пасля адступання апошняга (паазерскага) ледавіка. Вылучаюць 11 тыпаў, 9 падтыпаў, 19 родаў, 34 віды глебаў. Асноўныя тыпы: дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя і поймавыя глебы. Менш пашыраны бурыя лясныя, дзярнова-карбанатныя глебы і інш. Паводле мех. складу адрозніваюць пясчаныя, супясчаныя, сугліністыя і гліністыя глебы. Паводле колькасці вільгаці вылучаюць аўтаморфныя (нармальна ўвільготненыя глебы, займаюць 52,9% тэр.), паўгідраморфныя (часова пераўвільготненыя, 27% тэр., пераважна патрабуюць асушэння) і гідраморфныя (пастаянна пераўвільготненыя, 21,1% тэр., патрабуюць асушэння). У залежнасці ад умоў утварэння і ўласцівасцей глеб усю тэр. Беларусі падзяляюць на 3 глебава-геагр. правінцыі: Паўночную (30%), Цэнтральную (43%) і Паўднёвую (28%), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 7 глебава-кліматычных акруг, у іх складзе вылучаюць 20 аграглебавых раёнаў (гл. Глебава-геаграфічнае раянаванне). У с.-г. вытв-сці найб. выкарыстоўваюцца нармальна ўвільготненыя дзярнова-падзолістыя і слаба пераўвільготненыя дзярнова-забалочаныя глебы. Найб. прыдатныя для земляробства дзярнова-падзолістыя, сугліністыя і звязна супясчаныя іх разнавіднасці. Яны пашыраны па ўсёй тэр. Беларусі і прымеркаваны да ўзвышаных участкаў рэльефу (Аршанска-Магілёўская раўніна, Беларуская града, Віцебскае і інш. ўзвышшы). Менш урадлівыя дзярнова-падзолістыя глебы на рыхлых супесках (Цэнтральнабярэзінская, Лідская і інш. раўніны). Самыя бедныя пясчаныя глебы пашыраны на больш высокіх участках Палесся, Цэнтральнабярэзінскай раўніны, Полацкай і Нёманскай нізін і інш. На нізінах з залішнім увільгатненнем пашыраны дзярнова-балотныя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы, тарфяна-балотныя глебы, асабліва шмат іх на паніжаных участках, на Палессі (гл. карту Глебы).
Унутраныя воды. Тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў бас. Чорнага (58% тэр.) і Балтыйскага (42%) мораў. Гал. водападзел праходзіць праз раўніну Загароддзе, Капыльскую граду, Мінскае і Аршанскае ўзвышшы. Паверхневыя воды разам з падземнымі і атм. ападкамі складаюць водныя рэсурсы Беларусі. З агульнай сярэднегадавой сумы ападкаў на Беларусі, роўнай 155 км3, 36,4 км3 ідзе на жыўленне гідраграфічнай сеткі, больш за 20,7 км3 прыносіцца рэкамі з-за мяжы. Адначасовы (імгненны) аб’ём вады ў рэках Беларусі ў сярэднім складае каля 3 км3, у азёрах і вадасховішчах — 1,4 км3. На тэр. Беларусі налічваецца больш за 20,8 тыс. рэк і ручаёў, якія ўтвараюць рачную сетку сумарнай даўж. 90,6 тыс. км. Сярэдняя гушчыня рачной сеткі 0,44 км/км2. Скорасць цячэння рэк Беларусі малая — 0,5—0,7 м/с. Часта здараюцца паводкі і навадненні. Замярзаюць звычайна ў студз. (лёд трымаецца ад 80 да 140 сут), у мяккія зімы рэкі вольныя ад лёду. Найб. рэкі Бярэзіна, Вілія, Нёман (бяруць пачатак на Беларусі), таксама Дняпро, Прыпяць (транзітныя). Каналы (Дняпроўска-Бугскі і інш.), а таксама Вілейска-Мінская водная сістэма і Сляпянская водная сістэма служаць для злучэння шляхоў зносін, падачы вады ў буйныя прамысл. цэнтры, з’яўляюцца месцамі адпачынку і турызму. У залежнасці ад асаблівасцяў рачнога сцёку на тэр. Беларусі вылучаюць 6 гідралагічных раёнаў: Заходнядзвінскі, Верхнедняпроўскі, Вілейскі, Нёманскі, Цэнтральнабярэзінскі, Прыпяцкі. У Беларусі больш за 10 тыс. азёраў, сумарная пл. якіх складае 1,6 тыс. км2. Самае вялікае воз. Нарач (пл. 79,6 км2), самае глыбокае — Доўгае (глыб. 53,7 м). У асобных раёнах азёры злучаны невял. пратокамі, рэчкамі і ўтвараюць цэлыя групы (Браслаўская група азёраў, Ушацкая група азёраў, Нарачанская група азёраў і інш.). На пач. 1995 у Беларусі налічвалася 130 вадасховішчаў (без азёрных) з агульнай пл. больш за 620 км2. Найбольшыя вадасховішчы Вілейскае, Заслаўскае (Мінскае мора), Чырвонаслабодскае і інш. Найбольшая водазабяспечанасць (70% мясц. сцёку рэк Беларусі) у бас. Зах. Дзвіны, Нёмана, паўн. ч. бас. Дняпра, менш багатыя вадой цэнтр. водападзельны раён, месцы канцэнтрацыі буйных яе спажыўцоў (Мінск, Салігорскі р-н і інш.). Сярод падземных водаў асобна вылучаюцца грунтавыя воды. Глыбіні залягання грунтавых водаў на Беларусі ад 0,1 да 10—15 м і больш; магутнасць ваданосных гарызонтаў ад 3 да 23 м, а ў далінах Нёмана, Дняпра, Сажа, Зах. Дзвіны і інш. да 50—70 м. Прыродныя рэсурсы падземных водаў на Беларусі складаюць больш за 43,5 млн. м3/сут, эксплуатацыйныя — больш за 44,3 м3/сут. Паводле гідралагічнага раянавання на Беларусі вылучаюць Аршанскі, Брэсцкі, Прыбалтыйскі і Прыпяцкі басейны.
Раслінны свет. Прыроднае расліннае покрыва займае каля 67,1% тэр. Беларусі. Адносіцца да 2 геабат. абласцей: Еўраазіяцкай таежнай хвойна-лясной і Еўрапейскай шыракаліста-лясной (гл. Геабатанічнае раянаванне). З Пн на Пд цемнахвойныя яловыя лясы зменьваюцца шыракалістымі (грабава-дубовымі).
Па тэр. Беларусі праходзіць паўд. мяжа суцэльнага пашырэння елкі, вольхі шэрай, паўн. мяжа грабу. На крайнім ПдЗ рэспублікі растуць дуб сядзячакветны, або скальны, піхта белая, плюшч звычайны, на Пн трапляюцца бяроза карлікавая і марошка. Пад лясамі 34% тэр. Беларусі. Лясістасць асобных раёнаў ад 10—15 да 50—60%. Пераважаюць хваёвыя лясы, ёсць альховыя, асінавыя, бярозавыя, грабавыя, дубовыя, яловыя, ясянёвыя. Маладнякі складаюць 47%, каштоўныя спелыя і прыспяваючыя лясы займаюць каля 13% лясной плошчы. Асн. тыпамі расліннасці на Беларусі з’яўляюцца таксама лугавая і балотная (гл. Лугі, Балоты; карту Расліннасць). У сучаснай флоры Беларусі больш за 1650 відаў сасудзістых раслін, 440 мохападобных, больш за 2200 водарасцяў, каля 500 грыбоў, да 5000 лішайнікаў. Больш як 90% усіх відаў вышэйшых раслін Беларусі — травяністыя; дрэў 26 відаў, кустоў больш за 50. Шмат гаспадарча-карысных раслін — харчовых, кармавых, тэхнічных, лекавых, дэкаратыўных і інш. Многія віды флоры Беларусі ахоўваюцца як рэдкія ці як тыя, што знікаюць. Акрамя дзікарослых шмат відаў заносных, інтрадукаваных раслін. Зберагліся рэліктавыя расліны.
Развіццё земляробства прывяло да знішчэння лясоў спачатку на больш урадлівых глебах. За апошнія 100—120 гадоў з флоры Беларусі знікла каля 40 відаў, для такой жа колькасці відаў прыкметна скараціўся арэал (гл. Ахова раслін). 214 відаў раслін аднесены да рэдкіх і знікаючых і ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Адначасова пашыралася с.-г. расліннасць, уводзіліся ў культуру новыя для Беларусі віды гасп. раслін.
Жывёльны свет. У фауне Беларусі больш як 31 тыс. відаў: пазваночных 440 відаў, з іх 73 млекакормячых, якія належаць да 6 атрадаў: насякомаедных 10, рукакрылых 15, драпежных 15, зайцападобных 2, грызуноў 25, парнакапытных 6 відаў. Найб. разнастайнасцю вылучаюцца птушкі — каля 300 відаў, з якіх больш за 70% гняздуюцца на Беларусі. Рыб і кругларотых 58, земнаводных 12, паўзуноў 7 відаў. Сярод беспазваночных найб. вывучаны класы малюскаў, насякомых, павукападобных, ракападобных, чарвей і інш. Самыя разнастайныя — насякомыя, іх каля 30 тыс. відаў, самы шматлікі атрад — жукі (каля 1 тыс. відаў).
Сучасны жывёльны свет канчаткова сфарміраваўся ў цеснай сувязі з развіццём ландшафтаў (асабліва расліннага покрыва) у галацэне, пасля вызвалення тэр. Беларусі ад апошняга ледавіковага покрыва каля 12 тыс. гадоў назад. Асаблівасці жывёльнага свету Беларусі вызначаюцца размяшчэннем яе ў лясной зоне. Большасць жывёл — прадстаўнікі еўрап. шыракалістых лясоў, асабліва на Пд (вожык звычайны, соня лясная, алень высакародны, казуля, дзік, з птушак — дубанос, салавей, некаторыя дзятлы, сіпуха, змеяед, совы, з паўзуноў — вераценніца ломкая, чарапаха балотная, з земнаводных — квакша звычайная). Жывёлы тайгі пераважаюць на Пн і ў сярэдняй частцы (лось, буры мядзведзь, рысь, вавёрка-палятуха, снягір, крыжадзюб-яловік, дзяцел трохпальцы). З жывёл лесастэпу трапляюцца заяц-русак, суслік рабы, хамяк звычайны, драфа, аўдотка, жаваранак чубаты, курапатка шэрая, мышалоў стэпавы. Даволі разнастайны жывёльны свет балотных, забалочаных і прыбярэжных ландшафтаў: ласка, тхор чорны, бабёр, норка, выдра, пацук вадзяны, палёўкі, заходзяць лось і казуля, шмат земнаводных, з птушак трапляецца курапатка белая (на Пн), журавель шэры, сава балотная, цецярук і глушэц, на ўзбярэжжах вадаёмаў кулікі, чайкі, качкі, чаплі, бугаі і інш. Спецыфічны жывёльны свет адкрытых ландшафтаў (лугі, паша, палі): заяц-русак, крот, перапёлка, жаваранак палявы, курапатка шэрая, драч і інш. Каля жылля найб. птушак: вераб'і, ластаўкі, шпак, пліска, сарока, варона, зімой снягір, сініцы і інш.; з млекакормячых — мышы, пацукі, лятучыя мышы, зрэдку чорны тхор, куніца каменная, ласка. У водах рэк, азёраў і вадасховішчаў пашыраны шчупак, акунь, плотка, лешч, карасі, гусцяра, пячкур, краснапёрка, язь.
У жывёльным свеце Беларусі каля 20 відаў маюць прамысл. значэнне. Да каштоўных пушных звяроў належаць ліс звычайны, зайцы, вавёрка звычайная, куніца лясная, тхор, выдра, крот, высакаякаснае мяса даюць лось, дзік, алень высакародны, казуля, многія вадаплаўныя і інш. птушкі. У зверагадоўчых гаспадарках разводзяць ліса, андатру, норку, нутрыю, у рыбных — карпаў, карасёў і інш. каштоўных рыб. Склад фауністычных комплексаў моцна зменьваецца ад антрапагеннага ўздзеяння, асабліва ў выніку асушэння зямель, урбанізацыі, катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 і інш. (гл. Ахова жывёл). 182 віды пазваночных і беспазваночных жывёл аднесены да рэдкіх і знікаючых і ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Гаспадарчая дзейнасць чалавека рэгулюецца прыродаахоўным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (гл. Ахова прыроды).
Насельніцтва. На 1.1.1996 насельніцтва Беларусі складала 10 264,4 тыс. чал. (14-е месца сярод 40 еўрап. краін); 68,9% жыве ў гарадах, 31,1% — у сельскай мясцовасці. Паводле звестак перыяд. улікаў (рэвізій) насельніцтва Беларусі (у сучасных межах) у 1811 складала каля 3,8 млн. чал., у 1863 — каля 4,2 млн. чал.; паводле 1-га ў Рас. імперыі перапісу 1897 — 6,6 млн. чал., з іх 13,5% жылі ў гарадах (гл. табл. 1).
Асновай росту насельніцтва Беларусі з’яўляецца натуральны прырост. Ён даволі хутка паніжаўся ў 1970—80-я г. (ад 146,2 тыс. чал. у 1960 да 50,0 тыс. чал. у 1989) і значна знізіўся ў 1990-я г. У выніку ў Беларусі скарацілася ўзнаўленне насельніцтва і пачалася дэпапуляцыя. Упершыню за мірны час у 1993 нарадзілася на 11 тыс. чал. менш, чым памерла. Інтэнсіўнасць дэпапуляцыі хутка павялічваецца як вынік зніжэння нараджальнасці і росту смяротнасці (у 1994 натуральны прырост адмоўны і склаў 19 тыс. чал., у 1995 — 32,6 тыс. чал.; гл. рыс. 1 і табл. 2).
Беларусь — параўнальна густанаселеная рэспубліка (гл. табл. 3). Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 49,4 чал/км2 (1996), сельскага 15,6 чал/км2 (гл. карту). Найменшая шчыльнасць насельніцтва ў Расонскім і Верхнядзвінскім р-нах (менш за 10 чал/км2), невялікая на Пд Беларусі, найбольшая ў некаторых раёнах Мінскай вобл. Вакол буйных гарадоў шчыльнасць насельніцтва складае больш за 80 чал/км2. У апошнія гады паменшылася шчыльнасць насельніцтва ў раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей, якія найб. пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986). Гл. таксама Горад, Пасёлак гарадскога тыпу, Вёска, Хутар, Працоўныя рэсурсы. Узроставая структура насельніцтва Беларусі характарызуецца пастаянным ростам колькасці асоб пенсіённага і скарачэннем долі асоб малодшага ўзросту. Працэс старэння насельніцтва вельмі інтэнсіўны (гл. табл. 4). Кожны пяты жыхар Беларусі мае ўзрост старэй за 60 гадоў, а ў сельскай мясцовасці ў такім узросце амаль кожны трэці (1996). 1-я і 2-я сусв. войны глыбока дэфармавалі ўзроставы склад насельніцтва (гл. рыс. 2). Гэта датычыць групы людзей, якім у перыяд Вял. Айч. вайны было 20—30 гадоў (нарадзіліся ў час 1-й сусв. і грамадз. войнаў), і тых, хто нарадзіўся ў 1941—48 (у Вял. Айч. вайну і ў першыя пасляваен. гады). Парушэнні, характэрныя для структуры насельніцтва паводле полу, у 1990-я г. залежаць ад розніцы нараджальнасці і смяротнасці сярод мужчын і жанчын, а таксама ад структуры міграцыйных патокаў. Істотна адрозніваецца склад насельніцтва паводле полу ў гарадах і сельскай мясцовасці (гл. табл. 5). У гарадах у 1996 ва ўзросце 17 гадоў колькасць хлопчыкаў перавышае колькасць дзяўчынак, а ў больш сталым узросце колькасць жанчын перавышае колькасць мужчын; у вёсцы да 48 гадоў больш мужчын. У 20 ст. ў Беларусі нараджальнасць паступова знізілася з 45 народжаных на 1000 жыхароў у пач. стагоддзя да 25 у 1950-я г., да 16 у 1970—80-я г. Асабліва актыўна зніжэнне нараджальнасці адбываецца ў 1990-я г. У 1994 нарадзілася 10,7 дзіцяці на 1000 жыхароў (гл. табл. 2). На зніжэнне нараджальнасці ў Беларусі ўплывае шэраг фактараў: асаблівасці ўзроставай структуры, сац.-эканам. нестабільнасць развіцця, змена сац. арыентацый, экалагічныя наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і інш. Разам са зніжэннем узроўню нараджальнасці ідзе хуткае яе «амаладжэнне» (зніжэнне сярэдняга ўзросту маці пры нараджэнні дзіцяці, падзенне нараджальнасці ў групе жанчын 40 гадоў і старэй, скарачэнне нараджальнасці ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў). Смяротнасць у Беларусі да сярэдзіны 20 ст. зніжалася і хутка павялічваліся паказчыкі сярэдняй працягласці жыцця. З 2-й пал. 20 ст. паказчыкі смяротнасці ва ўсіх узростах пачалі расці, паказчыкі сярэдняй працягласці жыцця — зніжацца, а з 1970 асабліва хутка стала расці смяротнасць сярод мужчын у працаздольным узросце. Характэрна для Беларусі таксама дыферэнцыяцыя працягласці жыцця паводле полу (гл. табл. 6). Працягласць жыцця ў 1995 была ў мужчын (62,9 года) на 11,4 года меншая, чым у жанчын (74,3 года).
Беларусь — шматнацыянальная дзяржава, у якой жывуць прадстаўнікі каля 100 нацый і нацыянальнасцяў (гл. табл. 7). Беларусы складаюць асн. частку насельніцтва (77,9%, паводле перапісу 1989), амаль усё сельскае і б.ч. гарадскога. Расце доля рускіх, з 1959 па 1989 яна вырасла з 8,2% да 13,2%. Жывуць палякі, украінцы, яўрэі, татары, літоўцы, латышы і інш. Па-за межамі пражывае каля 3 млн. беларусаў і іх нашчадкаў, найб. у Расіі, на Украіне, у ЗША, Польшчы, а таксама ў Латвіі, Літве, Канадзе, Аргенціне (гл. Дыяспара беларуская). На тэрыторыі Беларусі ў 1996 дзейнічала 26 канфесій, якія аб'ядноўвалі 2016 рэліг. абшчын, у т.л. абшчыны праваслаўнай (938) і рымска-каталіцкай цэркваў (373). Вял. колькасць абшчын пратэстантаў, сярод іх большасць хрысціян веры евангельскай і баптыстаў. Ёсць абшчыны стараверскай і грэка-каталіцкай царквы, іудзейскай рэлігіі і інш. (гл. ў арт. Канфесія).
Значныя змены ў колькасць насельніцтва ўносяць міграцыйныя працэсы. Да 1960-х г. гал. роля належала знешнім міграцыям, пераважна з Расіі, Казахстана, Латвіі, Літвы і Эстоніі. У 1990—95 павялічыўся прыток у Беларусь імігрантаў з інш. рэспублік б. СССР: дадатнае сальда міграцый склала больш за 143 тыс. чал. У канцы 1980 — пач. 1990-х г. рэзка павялічыліся эміграцыйныя плыні з Беларусі. Важнейшая асаблівасць эміграцыі — рэзка выяўлены этнічны характар: сярод тых, хто выехаў, абсалютную большасць складалі яўрэі. У апошнія гады аб’ём эміграцыі знізіўся, а нац. склад і геаграфія напрамкаў выезду пашыраюцца (гл. табл. 8). Унутры рэспублікі працягваецца адток насельніцтва з вёскі ў горад.
З сярэдзіны 20 ст. Беларусь стала краінай усеагульнай пісьменнасці (паводле перапісу 1989, ва ўзросце 9—49 гадоў толькі 0,2% насельніцтва было непісьменнае). Колькасць занятага ў нар. гаспадарцы насельніцтва, якое мае вышэйшую і сярэднюю адукацыю, павялічылася з 1960 да 1995 больш як у 5 разоў. Асабліва высокімі тэмпамі расла колькасць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй (гл. табл. 9).
Гісторыя. Першыя спробы чалавека (неандэртальца) пранікнуць на тэр. Беларусі датуюцца часам 100—35 тыс. г. назад. Пра гэта сведчаць знаходкі крамянёвых вырабаў мусцьерскага тыпу каля в. Абідавічы (Быхаўскі р-н), Падлужжа (Чачэрскі р-н), Свяцілавічы (Веткаўскі р-н). Найб. стараж. паселішчы чалавека, выяўленыя каля вёсак Юравічы (Калінкавіцкі р-н) і Бердыж (Чачэрскі р-н), адносяцца да эпохі верхняга палеаліту, іх узрост 26—23 тыс. г. Яны належалі радавым абшчынам краманьёнцаў. У сувязі з моцным пахаладаннем і наступаннем ледавіка 22—14 тыс. г. назад людзі адышлі з тэр. Беларусі на Пд. Пасля заканчэння ледавіковай эпохі чалавек зноў з’явіўся на тэр. Беларусі. Поўнасцю яе тэр. заселена ў эпоху мезаліту (9—6-е тыс. да н.э.). Асн. гасп. дасягненні гэтага перыяду — развіццё вытв-сці прылад працы з крамянёвых пласцін, пашырэнне лука і прыручэнне сабакі; аформілася першабытная рэлігія — татэмізм. Эпоха новага каменнага веку (неаліту) на Беларусі пачалася ў канцы 5-га — 4-м тыс. да н.э. і доўжылася каля 2 тыс. г. Значнае павелічэнне насельніцтва ў неаліце садзейнічала ўзнікненню новых этн. супольнасцяў людзей. На тэр. Беларусі іх было 5: археал. культуры днепра-данецкая; верхнедняпроўская, нёманская, нарвенская і тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі (пра кожную гл. асобны артыкул). Насельніцтва займалася рыбалоўствам, паляваннем і збіральніцтвам. Ад адкрытых распрацовак мелавога крэменю людзі перайшлі да здабычы яго шахтавым спосабам (гл. Крэменездабыўныя шахты). Развіваўся прымітыўны абмен крэменем, бурштынам і інш. Важнае адкрыццё эпохі неаліту — пачатак керамічнай вытв-сці, што дало магчымасць пашырыць круг спажывання, палепшыць спосабы прыгатавання і захоўвання ежы. Пад канец эпохі неаліту ўзніклі вытв. формы гаспадаркі — прымітыўнае земляробства і жывёлагадоўля. На Беларусі вядома каля 600 неалітычных паселішчаў, большасць іх сканцэнтравана ў далінах рэк бас. Прыпяці, Сажа і Нёмана. У канцы 3 — пач. 2-га тыс. да н.э. на тэр. Беларусі праніклі плямёны шнуравой керамікі культуры, якія былі часткай індаеўрапейцаў — продкаў сучасных народаў Еўропы, у т.л. славян і балтаў. Узаемаадносіны прышлых плямёнаў і абарыгенаў характарызаваліся рознымі формамі гасп. і культ. ўзаемаўплыву і этн. асіміляцыі. Мова індаеўрапейцаў мела шмат дыялектаў. Іх развіццё прывяло да стварэння розных індаеўрап. груп і народаў, да якіх належаць і славяне. Тэр. паўд.-ўсх. Беларусі і суседнія раёны Украіны займалі плямёны сярэднедняпроўскай культуры. Пад уплывам прышлых плямёнаў адбыўся пераход мясц. насельніцтва да бронзавага веку (канец 3 — пач. 1-га тыс. да н.э.). У гэты перыяд паўд.-зах. тэр. Беларусі спярша займалі плямёны культуры шнуравой керамікі Палесся, зах. Беларусі — прыбалтыйскай, Паазер’е — паўночнабеларускай культуры. Да сярэдзіны 2-га тыс. да н.э. ў Палессі і Падняпроўі сфарміраваліся тшцінецкая культура і сосніцкая культура. Пашырыліся вытв. формы гаспадаркі, заснаванай на жывёлагадоўлі і першабытным земляробстве, з’явіліся медныя і бронзавыя вырабы, якія траплялі на Беларусь праз абмен. У познародавай абшчыне заўважаюцца першыя прыкметы маёмаснага расслаення. На змену калектыўнай уласнасці ішла прыватная ўласнасць сем’яў, а з ёю ў родзе з’явіліся багатыя і бедныя сем’і. Родавы лад паступова распадаўся. У рэліг. вераваннях пашырыліся касмаганічныя культы, культ продкаў. У жалезным веку (працягваўся ад 8—6 ст. да н.э. да 8 ст. н.э.) на Беларусі было некалькі археал. культур штрыхаванай керамікі, днепра-дзвінская, мілаградская, зарубінецкая, паморская. У асобную культ.-гіст. групу ў паўд.-ўсх. Беларусі вылучаюць помнікі кіеўскай культуры 2—4 ст. н.э., якія большасць вучоных лічаць славянскімі.
У 5—8 ст. у паўд. частцы Беларусі рассяліліся слав. плямёны пражскай культуры, сярэднюю і паўн. Беларусь займалі плямёны банцараўскай культуры. Працэс рассялення славян у 2-й пал. 1-га тыс. суправаджаўся міжэтнічнымі кантактамі з мясц. балцкімі плямёнамі (літоўцамі, яцвягамі і інш.). У 9—11 ст. сфарміраваліся супольнасці крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Крывічы-палачане склалі ядро Полацкага княства (дзяржавы). Першым вядомым князем у Полацку ў 10 ст. быў Рагвалод. Значная роля ў гісторыі Полацкай зямлі належала Мінску (Менеску, Менску). У канцы 10 ст. ўтварылася Тураўскае княства. Буйным горадам на Палессі быў Пінск. Землі сярэдняга Пабужжа з гарадамі Камянец, Кобрын, Драгічын над Бугам былі аб’яднаны вакол свайго гал. горада Берасця (сучасны Брэст). Землі паўн. Пасожжа з гарадамі Мсціслаў, Крычаў, Прупой (цяпер Слаўгарад) уваходзілі ў Смаленскае княства, а Гомель, Чачэрск, Рэчыца — у Чарнігаўскае княства. У 12—13 ст. удзельныя княствы ўзніклі на землях Верхняга Панямоння. Найб. значную ролю адыгрывалі Гарадзенскае княства і Новагародскае княства. Грамадскае развіццё сярэдневяковых зямель Беларусі праходзіла аднолькавы шлях з іншымі ўсх. славянамі, якія ўваходзілі ў склад агульнай дзяржавы Кіеўскай Русі. Тут у 10—12 ст. перапляталіся З асн. сац.-эканам. ўклады: абшчынны, рабаўладальніцкі і феадальны, які паступова станавіўся пануючым.
У канцы 10 ст. пачало распаўсюджвацца хрысціянства паводле візант. абраду. Заснаваны епархіі ў Полацку (992) і Тураве (1005), хоць перажыткі язычніцтва ў некаторых мясцовасцях захоўваліся многія стагоддзі. Хрысціянская царква садзейнічала развіццю культуры бел. народа, у т.л. манум. дойлідства, жывапісу, прыкладнога мастацтва, літаратуры. Бел. землі зведалі культ. ўплыў Візантыі непасрэдна і праз пасрэдніцтва балг. культуры. Найб. стараж. помнікі пісьменства і л-ры, якія захаваліся, напісаны кірылічным алфавітам на стараслав. мове (Тураўскае евангелле 11 ст., «Сказанне аб Марціну Мніху» 12 ст., творы Кірылы Тураўскага, «Жыціе Ефрасінні Полацкай», помнікі эпіграфікі, у т.л. Барысавы камяні, Рагвалодаў камень). Архітэктура была пераважна драўляная, але будавалі і мураваныя храмы. Першая манум. мураваная пабудова на Беларусі — Полацкі Сафійскі сабор (1050-я г.), у 12 ст. ў культавым буд-ве склаліся своеасаблівыя полацкая школа дойлідства і гродзенская школа дойлідства. У Полацку і Віцебску ў 12 ст. цэрквы ўпрыгожвалі фрэскамі. Майстар-ювелір Лазар Богша ў 1161 зрабіў крыж Ефрасінні Полацкай — шэдэўр усх.-слав. прыкладнога мастацтва. У помніках пісьменства 13 ст. (гандлёвы дагавор Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай 1229, і інш.) сустракаюцца моўныя асаблівасці, якія сведчаць аб складванні бел. мовы.
З пач. 13 ст. бел. землі ўдзельнічалі ва ўтварэнні Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Гэта было абумоўлена ўмацаваннем Літ. дзяржавы, феад. раздробленасцю зах. зямель Русі і іх зацікаўленасцю ў моцнай цэнтр. уладзе, здольнай арганізаваць адпор татара-мангольскім заваёўнікам і рыцарскім ордэнам. Літ. князі, якія да 12 ст. рабілі грабежніцкія набегі на бел. землі, з пач. 13 ст. сталі прымаць захады па замацаванні за сабой зямельных уладанняў, што сведчыла пра пачатак развіцця феадалізму ў асяроддзі літ. плямёнаў. Першы літ. князь, які княжыў на бел. землях — Міндоўг [сярэдзіна 1230-х г. — 1263]. Сталіцай яго дзяржавы быў Новагародак (сучасны Навагрудак). На працягу 2-й пал. 13—14 ст. ў выніку захопаў, пагадненняў, дынастычных шлюбаў і інш. у ВКЛ увайшлі ўсе бел. землі. Пераемнікі Міндоўга княжылі на землях верхняга Панямоння (Новагародак, Ваўкавыск, Слонім), пад іх паліт. уплывам знаходзіліся цэнтральная Беларусь і Полацкае княства. Да сярэдзіны 14 ст. ў склад ВКЛ увайшлі Полацкае, Віцебскае, Пінскае княствы, Берасцейская зямля. Канчаткова ўсе бел. землі, а таксама Чарнігава-Северская зямля, Кіеўскае і частка Смаленскага княства ўвайшлі ў ВКЛ пры вял. кн. Альгердзе [1345—77]. Вял. значэнне для ўмацавання ВКЛ мела перамога над Тэўтонскім ордэнам у Грунвальдскай бітве 1410. Пры вял. кн. Вітаўце [1392—1430] ВКЛ значна пашырыла сваю тэрыторыю. Бел. паліт., духоўная, матэрыяльная і мастацкая культура зрабілі вял. уплыў на ВКЛ. Усх.-слав. землі складалі падмурак эканам. багацця ВКЛ, аснову яго ваен. магутнасці і культ. росквіту. На лёс бел. зямель у ВКЛ значна паўплываў пераход літ. знаці ў канцы 14 ст. з язычніцтва ў каталіцызм. Вял. кн. Ягайла [1377—92] у 1385 пагадзіўся хрысціць насельніцтва Літвы паводле каталіцкага абраду ў якасці адной з умоў атрымання трона польскага караля (гл. Крэўская унія 1385). З гэтага часу ў ВКЛ пачало наспяваць унутр. напружанне паміж правасл. і каталіцкім насельніцтвам. З часоў прыняцця Гарадзельскага прывілея 1413 паліт. становішча ў ВКЛ пачало характарызавацца дамінаваннем каталіцкай знаці, якая атрымала выключнае права на заняцце дзярж. пасад і тытул паноў. Усх.-слав. баяры і князі захавалі свае ўдзелы ў ВКЛ, яны падтрымлівалі дзяржаву, садзейнічалі росту яе магутнасці, але імкнуліся павялічыць свой уплыў на прыняцце паліт. рашэнняў. Выразнікам іх інтарэсаў стаў вял. кн. Свідрыгайла [1430—32], які пачаў раздаваць дзярж. пасады, замкі і воласці правасл. бел. і ўкр. феадалам. У адказ каталіцкія вярхі ВКЛ абвясцілі вял. князем Жыгімонта Кейстутавіча [1432—40], што прывяло да працяглай феад. вайны. У 1432 Свідрыгайла ўцёк у Полацк, дзе бел. князі і баяры пасадзілі яго на пасад Вял. княства Рускага, такім чынам адбыўся кароткачасовы раскол ВКЛ, і Полацк на пэўны час стаў сталіцай бел. дзяржавы. Каталіцкія вярхі ВКЛ пайшлі на кампраміс. Ягайла прывілеем 1432 і Жыгімонт прывілеем 1434 ураўнавалі правасл. феадалаў у некаторых эканам. і паліт. правах з католікамі. Пры вял. кн. Казіміру IV [1440—92] асобным землям (Новагародскай, Полацкай, Віцебскай, Смаленскай і інш.) пацверджаны правы на аўт. кіраванне. Казімір зацвердзіў судзебнік 1468 — першы ўпарадкаваны збор законаў. Пасля яго смерці Маскоўская дзяржава пачала войны за аб’яднанне зямель Стараж. (Кіеўскай) Русі. У ходзе гэтых войнаў да Маскоўскай дзяржавы ў 15—16 ст. былі далучаны некаторыя ўсх.-слав. землі ВКЛ. Пасля няўдач у войнах паліт. вярхі ВКЛ пачалі залучаць да больш актыўнага кіравання дзяржавай буйных правасл. феадалаў; праваслаўным ужо фактычна не забаранялася займаць важнейшыя дзярж. пасады. У 1563 юрыдычна адменена палажэнне, паводле якога правасл. феадалы не маглі засядаць у гаспадарскай радзе. Вял. ўплыў на дзярж. справы мелі магнаты Астрожскія, Хадкевічы, Сапегі, Ільінічы і інш.
Да сярэдзіны 16 ст. канчаткова аформіўся дзярж. лад ВКЛ, асновы якога замацаваны ў Статуце Вялікага княства Літоўскага 1529 і Статуце Вялікага княства Літоўскага 1566. Дзярж. мовай ВКЛ з’яўлялася беларуская мова. Кіраўніком дзяржавы лічыўся вялікі князь (гаспадар). Сумесна з радай ён ажыццяўляў вышэйшы суд. Рада ВКЛ (паны-рада) узнікла ў 15 ст. як дарадчы орган пры вял. князю, а да канца 15 — пач. 16 ст. ператварылася ў вышэйшы орган дзярж. улады. З 15 ст. на пасяджэнні рады запрашаліся прадстаўнікі мясц. феадалаў, г.зн. збіраўся сойм. У 1413 тэр. ВКЛ падзелена на Віленскае і Трокскае ваяводствы. У пач. 16 ст. ўтвораны Полацкае, Новагародскае, Смаленскае і Падляшскае ваяв.; у выніку адм.-тэр. рэформы 1565—66 — Берасцейскае, Менскае і Мсціслаўскае ваяв., некаторыя з іх былі падзелены на паветы (гл. ў арт. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі). Бел. шляхта атрымала права ўдзельнічаць у павятовых сойміках, дзе выбіраліся паслы (дэпутаты) на вальны сойм. Вял. ўплыў на лёс Беларусі зрабіла Лівонская вайна 1558—83. Няўдачы арміі ВКЛ, у т.л. здача ў 1563 Полацка, падштурхнулі вял. князя ВКЛ і шляхту да больш цеснага ваен. і дзярж. саюзу з Польшчай. У выніку Люблінскай уніі 1569 ВКЛ і Польшча аб’ядналіся ў федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. Паводле ўмоў уніі ВКЛ захоўвала свае адм. апарат, заканадаўства, армію, герб «Пагоню», дзярж. пячатку. Вышэйшым органам аб’яднанай дзяржавы стаў агульны сейм, які напачатку збіраўся на тэр. Польшчы, а з сярэдзіны 17 ст. кожны трэці сейм склікаўся ў Гродне, як сімвал асобнага становішча ВКЛ. Кіраўніком дзяржавы быў кароль Рэчы Паспалітай, якога выбірала шляхта. Адначасова ён з’яўляўся і вял. князем ВКЛ. У час работы Люблінскага сейма Украіна была далучана да Польшчы, таму з 1569 ВКЛ складалася ў асн. з бел. і літ. зямель. Кароль польскі і вял. кн. ВКЛ Стафан Баторый [1576—86] на чале аб’яднанай арміі заняў у 1579 Полацк і перанёс ваен. дзеянні на тэр. Расіі. Паспяховае завяршэнне Лівонскай вайны было выкарыстана для ўзмацнення ролі ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Быў прыняты Статут Вялікага княства Літоўскага 1588, які падкрэсліў асобае становішча ВКЛ у федэратыўнай дзяржаве са сваім войскам, заканадаўствам, гербам. Былі адменены палажэнні уніі, паводле якіх палякі і інш. замежныя падданыя маглі атрымліваць у ВКЛ зямельныя ўладанні і адм. пасады. У выніку вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18 да ВКЛ зноў была далучана Смаленшчына.
У 13 — 1-й пал. 16 ст. на Беларусі сфарміраваліся формы феад. зямельнай уласнасці, катэгорыі феадалаў і феадальна залежных сялян. Развіццё сельскай гаспадаркі было абумоўлена попытам на с.-г. прадукты і сыравіну ў краінах Зах. Еўропы. З улікам выгаднай міжнар. кан’юнктуры бел. шляхта перабудавала сваю гаспадарку, каб зрабіць яе высокатаварнай, што выявілася ў арганізацыі фальваркаў — гасп. комплексаў са шматлікімі панскімі ворнымі землямі, на якіх выкарыстоўвалася праца прыгонных сялян. На 16 ст. прыпадае масавае запрыгоньванне сялян. Гэтаму спрыяла правядзенне на Беларусі з пач. 16 ст. агр. рэформы — валочнай памеры, гал. мэтай якой было ўпарадкаваць землекарыстанне і павіннасці сялян (гл. «Устава на валокі» 1557). На працягу 14 — 1-й пал. 17 ст. інтэнсіўна развіваліся бел. гарады і гар. рамяство. Пераважалі гарады з 1,5—3 тыс. ж. Былі значныя гарады — Бярэсце, Віцебск, Гародна, Магілёў, Менск, Новагародак, Пінск, Слуцк. Гар. рамяство налічвала некалькі дзесяткаў спецыяльнасцяў. З 1-й пал. 16 ст. рамеснікі аб’ядноўваліся ў цэхі, якія выступалі як арганізатары вытв-сці і сродак грамадскай арганізацыі гар. насельніцтва. Актыўна развіваўся ўнутр. і знешні гандаль. Буйны гар. гандаль меў у значнай ступені транзітны характар. Праз Беларусь праходзілі гандл. шляхі, якія злучалі Зах. Еўропу з Маскоўскай дзяржавай. Асн. гандлёвыя аперацыі кантралявалі купцы-госці, У руках якіх канцэнтраваліся фінансавыя сродкі. Канкурэнтамі купцоў у знешнім гандлі с.-г. прадуктамі і сыравінай паспяхова выступала шляхта. У 16 ст. яе пазіцыі ў гарадах умацаваліся, узніклі гар. кварталы, падуладныя феадалам — юрыдыкі. З канца 14 ст. на Беларусі стала пашырацца гар. права на самакіраванне — магдэбургскае права (яго атрымалі Вільня ў 1387, Брэст у 1390 і Гродна ў 1391). Да сярэдзіны 17 ст. магдэбургскага права дамагліся 43 гарады Беларусі.
Рэліг. жыццё ў 13 — 1-й пал. 17 ст. на Беларусі развівалася супярэчліва. У 13—14 ст. шмат якія літ. феадалы і князі прымалі праваслаўе. Але пасля Крэўскай уніі 1385 прывілеяванай рэлігіяй абвешчаны каталіцызм. Адначасова вял. князі ВКЛ падтрымлівалі праваслаўе, без чаго дзяржава не магла ўстойліва развівацца. У 1317 вял. князь Гедзімін дамогся ў канстанцінопальскага патрыярха стварэння ў ВКЛ правасл. Літоўскай мітраполіі з цэнтрам у Новагародку, якая аднаўлялася ў 1354 і канчаткова замацавалася ў 1485. Пад уплывам зах.-еўрап. Рэфармацыі ў 16 ст. на Беларусі пачалі распаўсюджвацца кальвінізм, лютэранства, антытрынітарызм і інш. пратэстанцкія плыні. Вял. князі і сойм у дачыненні да розных канфесій праводзілі палітыку талерантнасці, свабода веравызнання пацверджана і Статутам ВКЛ 1588. Да канца 16 ст. правасл. царква на Беларусі была моцна пацеснена пратэстанцкімі плынямі і каталіцтвам. Гэта вымусіла правасл. іерархаў шукаць падтрымкі ў дзярж. улады і пайсці на саюз з каталіцкай царквой. Вынікам кампрамісу стала Брэсцкая унія 1596. Да яе заключэння падштурхнула стварэнне ў Маскоўскай дзяржаве ў 1589 патрыярхату, які намагаўся падначаліць сабе правасл. беларусаў. Паводле ўмоў уніі правасл. царква ВКЛ прызнавала вяршэнства рымскага папы, прыняла каталіцкую дагматыку, аднак захавала сваю абраднасць і асобную арганізацыю. Падрыхтоўка і правядзенне уніі суправаджаліся вострай палемікай і крывавымі эксцэсамі (гл. Віцебскае паўстанне 1623). Тым не менш, да канца 18 ст. да грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы належала каля 80% насельніцтва Беларусі, у асн. сялян. Праваслаўныя, што не прынялі унію, у пач. 17 ст. стварылі ўласную царк. арг-цыю, узаконеную дзярж. уладай у 1648. Невял. працэнт жыхароў Беларусі вызнавалі іудаізм (яўрэі) і іслам (татары).
Катастрафічна паўплывала на гасп. і культ. жыццё Беларусі вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Ёй папярэднічала распачатая ўкр. казакамі антыфеадальная вайна 1648—51. Скарыстаўшы смерць польскага караля і вял. князя ВКЛ Уладзіслава IV [1633—48], казакі ўварваліся на Палессе і ўзначалілі мясц. выступленні. У 1654 рас. войскі занялі землі ўсх. Беларусі да Зах. Дзвіны і Дняпра, у 1655 — большую яе частку. Паводле умоў Андросаўскага перамір’я 1667, якое завяршыла гэту вайну, Беларусі засталася ў Рэчы Паспалітай. Масавае вынішчэнне гар. насельніцтва прывяло да заняпаду гарадоў, умацавання ў іх пазіцый шляхты і да запаволення развіцця капіталіст. адносін. Цяжкі ўдар быў нанесены нац. культуры Беларусі. Пасля вайны ўзмацнілася паланізацыя, якая ахапіла шырокія колы бел. шляхты і гараджан. Кароль Ян ІІ Казімір [1648—68] з-за няўдач у знешняй і ўнутр. палітыцы адрокся ад трона. Наступныя каралі і вял. князі Міхал Карыбут Вішнявецкі [1669—73] і Ян ІІІ Сабескі [1674—96] не здолелі прадухіліць рост уплыву шляхты, у першую чаргу магнатаў, і ўтаймаваць яе свавольствы. Абраны на пасад Рэчы Паспалітай саксонскі курфюрст Аўгуст ІІ у час Паўночнай вайны 1700—21 выступіў саюзнікам рас. цара Пятра І. Шведы, якія часткова акупіравалі Беларусь, падтрымлівалі свайго стаўленіка на троне Станіслава Ляшчынскага. Ваен. дзеянні, унутр. барацьба шляхецкіх груповак прывялі да заняпаду гаспадаркі, якая была адбудавана толькі да сярэдзіны 18 ст. Але ўнутрыпаліт. анархія ў краіне працягвалася. Звычайным стаў зрыў працы сеймаў з-за свавольства шляхты. Рэч Паспалітая ўсё больш трапляла пад паліт. ўплыў суседніх дзяржаў. Апошні кароль польскі і вял. кн. ВКЛ Станіслаў Аўгуст Панятоўскі [1764—95], хоць быў стаўленікам рас. імператрыцы Кацярыны ІІ, імкнуўся праводзіць незалежную палітыку. Частка дзярж. колаў Рэчы Паспалітай узяла курс на мадэрнізацыю паліт. ладу краіны, найперш на ўмацаванне цэнтр. улады. У 1764 створаны Вайсковая і Скарбовая камісіі ВКЛ, у 1773 — Адукацыйная камісія, у 1791 — Камісія паліцыі. Развіццю капіталіст. адносін перашкаджалі панаванне магнатаў, нац. і рэліг. супярэчнасці. Цяжкае ўнутрыпаліт. становішча Рэчы Паспалітай імкнуліся выкарыстаць у сваіх інтарэсах Расія, Прусія і Аўстрыя. На іх карысць дзейнічалі розныя групоўкі шляхты. У 1768 утварылася Барская канфедэрацыя — саюз шляхты, накіраваны і супраць умяшання Расіі ва ўнутр. справы дзяржавы і супраць паліт. рэформаў. Разгром канфедэрацыі рас. войскамі прывёў у 1772 да першага падзелу Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Да Расіі былі далучаны землі ўсх. Беларусі з гарадамі Полацк, Віцебск, Магілёў, Гомель. Уратаванне дзяржавы частка правячых колаў Рэчы Паспалітай бачыла ў шырокіх антыфеад. рэформах. Чатырохгадовы сейм 1788—92 прыняў Канстытуцыю 3 мая 1791, паводле якой устанавіў апеку дзяржавы над прыгоннымі сялянамі, пашырыў паліт. правы гараджан, рэарганізаваў і цэнтралізаваў дзярж. кіраванне. У адказ кансерватыўная шляхта пры дапамозе Расіі стварыла Таргавіцкую канфедэрацыю, па фармальным запрашэнні якой ажыццявілася новае ўмяшанне Рас. імперыі. Паміж Расіяй і Аўстрыяй у 1793 праведзены другі падзел Рэчы Паспалітай, у выніку да Расіі далучаны землі цэнтральнай Беларусі з гарадамі Барысаў, Мінск, Слуцк, Пінск. Згодніцкая пазіцыя кіруючых колаў Рэчы Паспалітай стала прычынай паліт. ўздыму, які прывёў да паўстання 1794, узначаленага Т.Касцюшкам. Расія накіравала дадатковыя войскі, якія ў шэрагу бітваў разграмілі паўстанне. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй да Расіі далучаны землі зах. Беларусі з гарадамі Гродна, Навагрудак, Брэст; заходнія бел. землі адышлі да Прусіі. Рэч Паспалітая як дзяржава перастала існаваць.
На далучаных да Расіі землях усталёўваўся тэр.-адм. падзел на рас. ўзор — паветы, правінцыі, губерні і ген.-губернатарствы. У 1772 утворана Беларускае ген.-губернатарства ў складзе 2 губерняў — Пскоўскай (з 1776 Полацкай, потым Віцебскай) і Магілёўскай. У 1793 утвораны Мінская, у 1795 — Слонімская і Віленская губ. У 1796—1801 тэр. Беларусі ўваходзіла ў Беларускую, Мінскую і Літоўскую губ., якія ў 1801 падзелены на Віцебскую, Магілёўскую, Мінскую, Гродзенскую і Віленскую. У губернях ствараліся палаты крымінальнага (дзейнічалі на аснове агульнаімперскага права) і цывільнага (вырашалі цывільныя справы паводле нормаў Статута ВКЛ 1588) судоў. Пасля прыняцця прысягі на вернасць Кацярыне II шляхта Беларусі атрымала ўсе правы і прывілеі рас. дваранства. Але яна страціла права на вальны сойм, права выбіраць манарха, вырашаць мясц. справы на ваяв. і пав. сойміках, ствараць канфедэрацыі (саюзы) для абароны сваіх вольнасцяў і прывілеяў. Магнаты былі пазбаўлены права мець уласныя крэпасці і войска. Праводзілася чыстка шляхецкага саслоўя праверкай дакументаў на дваранскае званне («разбор» шляхты). Кацярына ІІ і Павел І практыкавалі раздачу дзярж. зямель з прыгоннымі сялянамі рус. памешчыкам, военачальнікам і буйным чыноўнікам. На Беларусі распаўсюджана агульнарас. сістэма дзярж. падаткаў і павіннасцяў. Гал. падаткам стаў падушны, які быў значна цяжэйшы за ранейшы падымны. Сяляне выконвалі паншчыну, плацілі чынш, натуральныя даніны і інш. На мяшчан ускладаліся выдаткі па ўтрыманні вайск. гарнізонаў, паліцыі, турмаў, гар. магістрата, паштовай службы, навуч. і мед. устаноў. Цяжкай павіннасцю для сялян і мяшчан Беларусі стаў абавязак пастаўляць рэкрутаў на 25-гадовую (з 1834 — на 20-гадовую, з 1856 — на 15-гадовую) службу ў армію. Шэраг законаў абмяжоўваў правы яўр. насельніцтва: мяжа яўр. аселасці, падушны падатак і рэкруцкія павіннасці ўдвая вышэйшыя, чым для хрысціян, кампаніі па прымусовым іх ссяленні ў гарады і мястэчкі з сельскай мясцовасці. Правасл. царква на Беларусі атрымала статус дзяржаўнай, а каталіцкая страціла прывілеяванае становішча і трапіла пад кантроль рас. ўрада. Каталіцкаму духавенству давалася свабода ў выкананні рэліг. абрадаў, але забаранялася схіляць праваслаўных і уніятаў да пераходу ў каталіцтва. Каб заахвоціць пераход у праваслаўе вернікаў уніяцкай царквы выкарыстоўваліся агітацыя, прымусовыя меры, матэрыяльныя ўзнагароды уніяцкага духавенства.
Спаланізаваная бел. шляхта ў час вайны 1812 падтрымала Напалеона, спадзеючыся пры яго дапамозе аднавіць ВКЛ і Рэч Паспалітую. 1.7.1812 Напалеон падпісаў указ аб утварэнні ВКЛ у складзе Віленскага, Гродзенскага, Мінскага і Беластоцкага дэпартаментаў і прызначыў Часовы урад з прадстаўнікоў мясц. знаці. Гал. яго задачы: мабілізацыя насельніцтва ў франц. армію, яе матэрыяльнае забеспячэнне, ахова камунікацый, падтрыманне парадку ў тыле і г.д. Напалеон не зрабіў ніякіх захадаў для ліквідацыі прыгоннага права, таму сялянства не падтрымала яго, а на паборы і марадзёрства заваёўнікаў адказала партыз. рухам.
Франц. рэвалюцыя 1789—99, падзеі 1812 садзейнічалі пашырэнню на Беларусі дэмакр. і нац.-вызв. ідэй. На пач. 19 ст. ў Віленскім ун-це і шэрагу навуч. устаноў, у Літоўскім асобным корпусе дзейнічалі гурткі мясц. моладзі, якія выступалі за аднаўленне Рэчы Паспалітай. Т-вы філаматаў і філарэтаў, Патрыят. т-ва, т-ва «Ваенныя сябры» мелі сувязь з арг-цыямі дзекабрыстаў. Асобныя дзекабрысты ў пач. 1820-х г. служылі на Беларусі. Пры ўдзеле Патрыят. т-ва падрыхтавана паўстанне 1830—31. Пасля яго задушэння магілёўскі губернатар М.М.Мураўёў у запісцы на імя цара пісаў пра неабходнасць абсалютнага зліцця «краю гэтага з Расіяй». Урад узяў курс на паступовае аслабленне эканам. і паліт. пазіцый шляхты і каталіцкага духавенства. Маёнткі ўдзельнікаў паўстання канфіскоўваліся, касцёлы і кляштары, служыцелі якіх мелі дачыненне да паўстання, зачыняліся. Узмацніўся «разбор» шляхты. Больш за 10 тыс. шляхціцаў былі выключаны з дваранскага саслоўя. Справаводства ў мясц. дзярж. установах і навучанне ў школах пераводзілася з польскай на рус. мову. У 1832 улады закрылі Віленскі ун-т за ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні і «прапольскі дух» выхавання. У студз. 1831 скасавана дзеянне Статута ВКЛ 1588 у Віцебскай і Магілёўскай, у чэрв. 1840 — у Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губ. Узмацніліся рэпрэсіі супраць уніяцкай царквы. 12.2.1839 Сабор вышэйшага уніяцкага духавенства ў Полацку прыняў акт аб уз’яднанні уніятаў з Рус. правасл. царквой. Узмацнялася залежнасць і правасл. і каталіцкай царквы ад дзяржавы. У 1841—43 яны былі пераведзены на дзярж. ўтрыманне.
Асновай эканомікі Беларусі 19 ст. заставалася сельская гаспадарка, у якой панавала буйнамаянтковае дваранскае землеўладанне. Попыт на збожжа ў Зах. Еўропе стымуляваў памешчыкаў да пашырэння фальваркаў. Да сярэдзіны 19 ст. 97% памешчыцкіх сялян Беларусі знаходзіліся на паншчыне, г.зн. былі прымацаваны да панскіх фальваркаў і пазбаўлены магчымасці пошукаў інш. заробкаў, перасялення ў гарады, праяўлення прадпрымальніцкай ініцыятывы ў сферы прам-сці і гандлю, якую мелі аброчныя сяляне ў цэнтр. губернях Расіі. Адной з важнейшых с.-г. культур з гэтага часу стала бульба, пашыраліся пасевы лёну, канапель і цукр. буракоў, гадоўля танкарунных авечак. Дармавая праца прыгонных шырока выкарыстоўвалася на прамысл. прадпрыемствах. Калі ў канцы 18 ст. на Беларусі было каля 8,8 тыс. дробных прамысл. прадпрыемстваў і 53 мануфактуры, то ў 1828 — 104 мануфактуры, 2 суконныя фабрыкі, у 1860 мануфактур стала 140, а фабрык 76. Эканам.-фінансавы стан гарадоў Беларусі вызначаўся падатковай палітыкай рас. ўрада. У 1-й пал. 19 ст. з гараджан на карысць дзяржавы спаганяліся каля 40 відаў падаткаў і павіннасцяў, у казну забіралася большая частка даходаў ад прамысл. і гандл. дзейнасці. Гар. даходы былі невялікія. Даходы, большыя за 10 тыс. руб., у 1830-я г. мелі толькі Мінск, Віцебск, Магілёў, Гродна, Полацк (для параўнання: кн. І.Ф.Паскевіч толькі з гомельскага маёнтка меў даход да 500 тыс. руб.). У пач. 19 ст. агульная колькасць насельніцтва ў гарадах Беларусі складала 96 тыс., у 1861 — 320 тыс. чал. У 1840—50-я г. на Беларусі выявіўся крызіс феад.-прыгонніцкіх адносін: скарачаліся пасевы, зніжалася ўраджайнасць, усё большая колькасць сялян не здольная была плаціць падаткі і выконваць павіннасці на карысць дзяржавы; у банкаўска-крэдытных установах было закладзена каля 70% прыгонных сялян; нарастаў антыпрыгонніцкі рух сялян. У 1856—60 масавыя выступленні сялян адбыліся ў 66 маёнтках, 11 з іх задушаны войскамі і паліцыяй. Паражэнне ў Крымскай вайне 1853—56 і пагроза сял. рэвалюцыі вымусілі Аляксандра ІІ распачаць бурж. рэформы. 19.2.1861 ён падпісаў Маніфест і «Палажэнне» аб вызваленні памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці. На рэалізацыю гэтай і інш. бурж. рэформаў у бел.-літ. губернях істотна паўплывала паўстанне 1863—64. У выніку агр. рэформаў на Беларусі памешчыкі захавалі больш за палову зямлі. У 1877 дваранам належала 50,3% зямлі, казне, царкве і інш. установам — 11,2%, сял. надзелы складалі 33,4%. У сувязі з паўстаннем 1863—64 на Беларусі ўстаноўлены рэжым выключных законаў, які з нязначнымі паслабленнямі дзейнічаў да рэв. 1905—07. Таму земская, судовая, вайсковая, школьная, цэнзурная, гар. рэформы, праведзеныя ў Расіі ў 1860—70-я г., на Беларусі пашырыліся са значным спазненнем і істотнымі адступленнямі.
Адмена прыгону стварыла перадумовы для росту бурж. зямельнай уласнасці і развіцця капіталізму. С.-г. крызіс 1880-х г. і змена чыг. тарыфаў вымусілі памешчыцкія гаспадаркі Беларусі спецыялізавацца на жывёлагадоўлі і вінакурстве, што істотна змяніла структуру пасяўных плошчаў. Плошча пад кармавымі культурамі ў 1880—90-я г. павялічылася ў 7 разоў, пад пасевамі бульбы — у 3,3 раза. У выніку пашырэння шматпольных севазваротаў, выкарыстання палепшаных прылад працы і с.-г. тэхнікі за 30 паслярэформенных гадоў сярэднегадавы збор збожжа вырас больш як удвая, а бульбы — амаль у 5 разоў. Развіццё капіталіст. адносін у сельскай гаспадарцы суправаджалася расслаеннем сялян і фарміраваннем у вёсцы класаў бурж. грамадства — агр. буржуазіі і наёмных работнікаў. У выніку драблення сял. надзелаў і збяднення большасці сялян сотні тысяч «лішніх» у вёсках сялян былі вымушаны шукаць працу ў адыходных промыслах, якімі ў канцы 19 ст. займаліся штогод каля 300 тыс. бел. сялян. Развіццё капіталіст. рынку залежала ад шляхоў зносін і сродкаў сувязі. У пач. 20 ст. ў разліку на 100 кв. вёрст Беларусі мела шашэйных дарог у 2 разы, а рачных у 3 разы больш, чым Еўрап. Расія. У 1860—80-я г. праз Беларусі пракладзены Пецярбургска-Варшаўская, Рыга-Арлоўская, Маскоўска-Брэсцкая, Лібава-Роменская і Палескія чыг. магістралі; у 1904 агульная даўж. чыгунак на Беларусі склала 3033 км. У 1880-я г. на Беларусі пачалі дзейнічаць банкі, у т.л. аддзяленні Дзяржаўнага, Сялянскага і Дваранскага банкаў. Бел. прам-сць спецыялізавалася пераважна на перапрацоўцы с.-г., лясной і мінер. сыравіны. З гэтага вынікала пашырэнне тут дробных прадпрыемстваў, нізкая ўдз. вага фабр. вытворчасці. У пач. 20 ст. агульная колькасць наёмных рабочых перавышала 460 тыс. чал. Развіццё прам-сці і чыг. сеткі спрыяла росту гарадоў. Да 1897 гар. насельніцтва павялічылася да 648 тыс. чал., хоць буйныя прамысл. цэнтры на Беларусі не склаліся. Пагаршэнне становішча асн. масы сялян стала гал. прычынай іх выступленняў супраць памешчыкаў і ўлады. За 1864—1900 на Беларусі адбылося 978 выступленняў сялян. Найб. значныя з іх звязаны з размежаваннем зямлі і спробамі ўлады павялічыць выкупныя плацяжы. Гэты рух меў пераважна стыхійны характар: паліт. патрабаванняў сяляне не выстаўлялі, у іх захоўваліся царысцкія ілюзіі.
Пасля рэформы 1861 паскорылася фарміраванне рабочага класа. Эксплуатацыя рабочых выклікала рост хваляванняў і забастовак, што прымусіла ўрад выдаць у 1882—85 першыя законы, якія забаранялі на ф-ках і з-дах працу дзяцей да 12 гадоў, начную працу жанчын і падлеткаў, выкарыстанне іх на шкодных для здароўя вытворчасцях, абавязвалі прадпрымальнікаў уводзіць разліковыя кніжкі і правілы ўнутр. распарадку, рэгулявалі штрафаванне рабочых. У 1897 выдадзены закон пра абмежаванне рабочага дня на ф-ках і з-дах да 11,5 гадз і ўстанаўленне абавязковых нядзельных і святочных дзён адпачынку. Узаемаадносіны гаспадароў і рабочых у рамеснай прам-сці рэгуляваліся цэхавай сістэмай.
Ідэолагамі і выразнікамі інтарэсаў сялян і інш. дробных вытворцаў у Расіі выступалі арг-цыі рэв. народнікаў («Зямля і воля», «Народная воля», «Чорны перадзел»). У 2-й пал. 1870 — пач. 1880-х г. народніцкія гурткі існавалі ў Магілёве, Мінску, Віцебску, Гродне, Пінску, Горы-Горках, Слуцку, Оршы пераважна сярод вучнёўскай моладзі, вайскоўцаў, рабочых. У іх вывучалі тэорыю сял. сацыялізму, рыхтавалі прапагандыстаў і агітатараў для вёскі. Пад уплывам выданняў польск. сацыяліст. партыі «Пралетарыят» і рас. групы «Вызваленне працы» частка народнікаў Беларусі ў сярэдзіне 1880-х г. перайшла на пазіцыі марксізму. У 2-й пал. 1880 — пач. 1890-х г. у Мінску, Вільні, Віцебску, Гомелі, Гродне, Брэсце, Смаргоні з’явіліся с.-д. гурткі. Пачатковай формай аб’яднання рабочых сталі стачачныя касы. У маштабах горада рабочы рух каардынавалі міжкасавыя сходкі, якімі кіравалі с.-д. групы і к-ты. Пад іх уплывам у 1895—1900 у 23 нас. пунктах Беларусі адбыліся 292 эканам. стачкі, у якіх удзельнічала каля 11,5 тыс. рабочых. У 1896 утварыўся Рабочы саюз Літвы, у 1897 — Бунд (Усеагульны яўр. рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі). У 1898 з’езд прадстаўнікоў с.-д. арг-цый Пецярбурга, Масквы, Кіева, Екацярынаслава і Бунда, што адбыўся ў Мінску, абвясціў пра ўтварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). У пач. 1900-х г. рабочым рухам у гарадах і многіх мястэчках Беларусі кіравалі арг-цыі Бунда. У Гродне і Брэсце ўплыў на рабочых мелі мясц. арг-цыі Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве (ППС). У 1902—04 на Беларусі з’явіліся арг-цыі партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР). У 1903 створана Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). У 1903—04 узніклі арг-цыі РСДРП (Паўночна-заходні камітэт РСДРП, Палескі камітэт РСДРП). Сярод яўр. насельніцтва Беларусі з 1890-х г. шырокую агітацыю вялі сіяністы. У рабочым руху пач. 20 ст. назіраліся ўздым і хуткая яго палітызацыя. Эканам. стачкамі ў 1901—04 былі ахоплены 56 нас. пунктаў, каля 20 тыс. рабочых; у паліт. стачках удзельнічалі 34 тыс. рабочых. У гэты час адбылося 113 сял. выступленняў. Па закліку арг-цый Бунда, РСДРП і інш. партый рабочыя і сяляне Беларусі прынялі актыўны ўдзел у рэвалюцыі 1905—07. Колькасць удзельнікаў паліт. стачак у 1905 дасягала 100 тысяч. Выступленнямі рабочых у гарадах Беларусі ў 1905 кіравалі кааліцыйныя саветы і к-ты. У многіх выпадках рабочыя дамагаліся скарачэння прац. дня да 9—10 гадз, павышэння заработнай платы, паляпшэння ўмоў працы. Небывалы размах набыў рух сялянства супраць памешчыкаў. Пры дапамозе мясц. арг-цый РСДРП, ПСР, БСГ, Бунда распаўсюдзіліся новыя для вёскі формы руху — забастоўкі, паліт. сходы і мітынгі. Найвышэйшы ўздым рэвалюцыі прыпаў на кастр.—снеж. 1905 (гл. Кастрычніцкая Усерасійская палітычная стачка 1905, Снежаньская Усерасійская палітычная стачка 1905). У гэты час на Беларусі завяршылася парт. афармленне 3 паліт. лагераў: рэв. (арг-цыі РСДРП, ПСР, ППС, БСГ, Бунда, паалей-сіяністаў, сіяністаў-сацыялістаў і інш.), ліберальны [Канстытуцыйна-дэмакр. партыі (КДП, кадэты), «Саюза дасягнення раўнапраўя яўрэяў у Расіі», сіяністаў, Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі], урадавы [арг-цыі «Саюза рускага народа» і «Саюза 17 кастрычніка» (акцябрысты)]. У І Дзярж. думу ад 5 зах. губерняў былі выбраны 36 дэпутатаў, у т.л. 29 прыхільнікаў кадэтаў. На выбарах у ІІ Дзярж. думу ў 5 зах. губернях перамаглі контррэв. нацыяналіст. групоўкі — рус. і польская (гл. таксама Дзяржаўная дума).
Масавы агр. і паліт. рух сялян прымусіў царызм прызнаць неабходнасць ломкі сярэдневяковых формаў землеўладання (гл. Сталыпінская аграрная рэформа). У выніку рэформы на Беларусі паскорыўся працэс росту бурж. зямельнай уласнасці і расслаення сялянства. Развіццю сельскай гаспадаркі ў Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губ. садзейнічала ўвядзенне ў 1911 выбарных земстваў (гл. Земская рэформа 1864). З 1908 на Беларусі пачаўся прамысл. ўздым. За 1908—13 цэнзавая прам-сць павялічыла выпуск прадукцыі амаль на 68%. Аднак і ў 1913 дробнакапіталіст. і саматужна-рамесная вытв-сць давала больш за палову валавой прадукцыі прам-сці. Найб. высокія тэмпы развіцця назіраліся ў дрэваапр. галіне, вытв-сці шкла і буд. матэрыялаў, тэкст. прам-сці. На выбарах ў ІІІ Дзярж. думу ў 5 зах. губернях чарнасоценцы і акцябрысты заваявалі 29 з 36 месцаў. Каталіцкае насельніцтва Віленскай і Гродзенскай губерняў выбрала 6 прадстаўнікоў польска-бел. аўтанамістаў («краёўцаў»). З падобнымі вынікамі прайшлі выбары і ў IV Дзярж. думу (1912). Чарнасоценна-акцябрысцкія групоўкі і іх органы друку адмаўлялі самастойнасць бел. этнасу, абвінавачвалі бел. нац. рух і яго газ. «Наша ніва» ў сепаратызме. Супраць бел. нац. адраджэння выступалі і польскія памешчыцка-клерыкальныя групоўкі. У 1907 амаль усе мясц. арг-цыі левых партый былі разгромлены ці вельмі аслаблены. Сярод меншавікоў і бундаўцаў распаўсюдзілася ліквідатарская плынь. Згарнула свае падп. структуры БСГ і як партыя часова прыпыніла дзейнасць. Яе кіраўнікі засяродзіліся на легальнай дзейнасці ў газ. «Наша ніва» і ўзначалілі бел. нац.-культ. рух. У 1905—15 ён прыкметна пашырыўся і набыў міжнар. вядомасць. Асабліва значныя поспехі дасягнуты ў развіцці бел. л-ры (Я.Купала, Я.Колас, Цётка, М.Багдановіч).
1.8.1914 Расія ўступіла ў вайну з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй (гл. Першая сусветная вайна 1914—18). Бел. губерні ў ліку першых аб’яўлены на ваен. становішчы. У выніку герм. наступлення (гл. Свянцянскі прарыў 1915) зах. частка Беларусі акупіравана. Да кастр. 1915 фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск—Паставы—Баранавічы—Пінск. Вайна прывяла эканоміку Беларусі да заняпаду. У вёсцы востра адчуваўся недахоп рабочых рук, скараціліся пасяўныя плошчы, паменшала колькасць жывёлы. Каля 1/3 прамысл. прадпрыемстваў Беларусі былі эвакуіраваны або дэманціраваны. Гарады Беларусі былі перапоўнены вайскоўцамі і бежанцамі. Абвастрыліся харч. і інш. праблемы.
Акупацыя амаль усёй Віленскай, Гродзенскай і зах. часткі Мінскай губ. герм. войскамі, мабілізацыя ў армію, масавае бежанства на ўсход (гл. ў арт. Бежанцы) на пэўны час дэзарганізавалі бел. нац. рух. Бел. нац.-культ. арг-цыі распадаліся, спынялася выданне бел. газет і кніг. Частка б. кіраўнікоў «Нашай нівы» (браты А. і І.Луцкевічы, В.Ластоўскі і інш.) засталіся ў Вільні і ўзначалілі Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны. У Вільні дзейнічалі Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група, Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі. У якасці каардынатара бел. нац. руху выступаў Цэнтр. саюз бел. нац. грамадскіх арг-цый на чале з Беларускім народным камітэтам, пад кіраўніцтвам якога ў 1916—17 з дазволу герм. улад пачалося выданне школьных падручнікаў, газ. «Гоман». У 1916 у Петраградзе з’явіліся штотыднёвая газ. «Дзянніца» і «Светач».
Вайна паскорыла наспяванне і перамогу Лютаўскай рэвалюцыі 1917. У выніку звяржэння самадзяржаўя ўлада перайшла да Часовага ўрада. Па прыкладзе Петраграда на Беларусі ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, нар. міліцыя. У сак.—крас. 1917 аформіліся 37 Саветаў, у т.л. 11 рабочых, 11 салдацкіх, 14 аб’яднаных і 1 Савет сял. дэпутатаў. Кіруючую ролю ў іх адыгрывалі эсэры, меншавікі, бундаўцы. У Мінскім Савеце быў прыкметны ўплыў бальшавікоў. Адначасова ў губернях і паветах ствараліся органы ўлады, якія ўзначалілі камісары, прызначаныя Часовым урадам. Узнікла шмат прафсаюзаў, якія ўзаемадзейнічалі з Саветамі. Часовы ўрад выступаў за працяг вайны «да пераможнага канца». На такіх пазіцыях стаялі і сацыяліст. партыі, што складалі большасць у Саветах. Пасля Лют. рэвалюцыі аднавіла сваю дзейнасць і БСГ. Адначасова ўзнікла шмат іншых нац. арг-цый і суполак не толькі на тэр. Беларусі, але і ў інш. гарадах Расіі, дзе было шмат беларусаў-бежанцаў. 25—27.3.1917 у Мінску адбыўся з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які выставіў патрабаванне дзярж. аўтаноміі Беларусі ў складзе Рас. федэратыўнай дэмакр. рэспублікі, абвясціў сябе «вышэйшай краёвай інстытуцыяй» да склікання Бел. краёвай рады (БКР), а сваім выканаўчым органам — Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), якому даручыў падрыхтаваць выбары БКР. Яго старшынёй выбраны буйны землеўладальнік Р.Скірмунт. Ён жа ўзначаліў дэлегацыю для перагавораў з Часовым урадам па пытаннях аўтаноміі Беларусі. Але ўрад адмовіўся вырашаць гэта пытанне да Устаноўчага сходу. Па ініцыятыве БСГ у ліп. 1917 адбыўся з’езд беларускіх арг-цый і партый. На ім БНК заменены Цэнтральнай радай беларускіх арганізацый, якая ў кастр. 1917 рэарганізавана ў Вялікую беларускую раду (ВБР). 25.10.1917 у выніку ўзначаленага бальшавікамі ўзбр. паўстання ў Петраградзе Часовы ўрад быў скінуты і ўлада перайшла да Савета Народных Камісараў на чале з У.І.Леніным. 26 кастр. сав. ўлада абвешчана ў Мінску. У пач. лістапада вышэйшым органам улады ў краі стаў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, узначалены бальшавікамі. 18—25 ліст. сав. ўладу прызналі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, ІІІ з’езд сял. дэпутатаў Мінскай і Віленскай губ. і II з’езд армій Зах. фронту. 26 ліст. абраныя з’ездамі выканаўчыя к-ты аб’ядналіся і ўтварылі Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах). У снеж. 1917 — студз. 1918 адбыліся з’езды Саветаў рабочых, салдацкіх і сял. дэпутатаў Віцебскай і Магілёўскай губ., на якіх завяршылася работа па ўстанаўленні сав. улады ў гэтых губернях. Аблвыкамзах ігнараваў бел. нац. пытанне не прызнаваў існавання самастойнага бел. народа. У адказ на Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 ВБР разам з Цэнтральнай бел. вайсковай радай звярнулася з «Граматай да беларускага народа», дзе асудзіла дзейнасць бальшавікоў. Разам з Беларускім абл. к-там (БАК) пры Усерас. Савеце сял. дэпутатаў ВБР склікала ў Мінску Усебеларускі з'езд (кангрэс) 1917. І з’езд прызнаў неабходным стварэнне бел. нац. дзяржаўнасці, не прызнаў уладу Аблвыкамзаха, таму па загадзе кіраўнікоў быў разагнаны з прымяненнем вайсковай сілы. Частка дэлегатаў з’езда стварыла выканком, а затым Раду з’езда, якая Трэцяй Устаўнай граматай 25.3.1918 абвясціла Беларусь незалежнай і свабоднай дзяржавай — Беларускай Народнай Рэспублікай (БНР). Ваенна-паліт. разлікі Расіі, міжнар. становішча, дзейнасць БНР сталі прычынай фармальнага прызнання бальшавіцкімі ўладамі ў Маскве права бел. народа на нац. дзяржаўнасць. Выконваючы рашэнне ЦК РКП(б), VI Паўн.-Зах. абл. канферэнцыя 30—31.12.1918 у Смаленску [гл. Першы з’езд КП(б)Б] прыняла пастанову аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР) у межах Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай губ., бел. паветаў Віленскай, Ковенскай і Смаленскай губ. Утварэнне БССР са сталіцай у Мінску 1.1.1919 абвешчана маніфестам Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі. Па патрабаванні ЦК РКП(б) 27.2.1919 была ўтворана Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка са сталіцай у Вільні. 2-е абвяшчэнне БССР адбылося 31.7.1920 у Мінску (гл. Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай ССР). Тэр. адноўленай БССР уключала 6 паветаў Мінскай губ. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 да Польшчы адышла Заходняя Беларусь. 30.12.1922 утвораны Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР), у які ўвайшла і БССР. Па прапанове парт.-сав. кіраўніцтва БССР цэнтр. ўлады згадзіліся ў 1924 і 1926 на ўзбуйненне БССР шляхам уключэння ў яе склад Віцебскай і Гомельскай губ. У 1920-я — пач. 1930-х г. у Беларусі праводзіліся сацыяліст. індустрыялізацыя і масавая калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Цяжкім злачынствам супраць усіх пластоў грамадства з’явіліся рэпрэсіі палітычныя. У выніку паходу Чырв. Арміі ў вер. 1939 у Зах. Беларусь яе тэр. ўз’яднана з БССР; Вільня і Віленскі край у кастр. 1939 урадам СССР перададзены Літве.
У гады Вялікай Айчыннай вайны 1941—45 на тэр. Беларусі разгарнулася партыз. і падп. барацьба (гл. Партызанскі рух на Беларусі, Патрыятычнае падполле на Беларусі, Антыфашысцкія арганізацыі на Беларусі). У Сав. Арміі, партыз. фарміраваннях і шэрагах падпольшчыкаў супраць ням. фашыстаў змагалася больш за 1,5 млн. жыхароў Беларусі. Вайна нанесла рэспубліцы велізарныя страты. Загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі. Рэспубліка страціла больш за палову нац. багацця. Гераічная барацьба бел. народа супраць ням.-фаш. акупантаў у гады вайны з’явілася для міжнар. супольніцтва падставай, каб прадаставіць Беларусі права стаць членам-заснавальнікам ААН (гл. ў арт. Крымская канферэнцыя 1945, Сан-Францыская канферэнцыя 1945). У 1945 паводле сав. польскага дагавора аб дзярж. граніцы ад 18.8.1945 17 раёнаў Беластоцкай вобл. з г. Беласток і 3 раёны Брэсцкай вобл. перададзены ў склад Польшчы. У 1955—56 у адпаведнасці з Канстытуцыяй БССР зацверджаны дзярж. герб, гімн і сцяг рэспублікі. У 1950—70-я г. пашыралася шматбаковае супрацоўніцтва Беларусі з інш. рэспублікамі краіны, фарміраваўся нар.-гасп. комплекс БССР. Драматычнымі для Беларусі сталі наступствы Чарнобыльскай катастрофы 1986. Сац.-эканам. крызіс 2-й пал. 1980 — пач. 1990-х г. садзейнічаў нарастанню дэзінтэграцыйных працэсаў у СССР. 27.7.1990 Вярх. Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Жнівеньскія падзеі ў Маскве (19—21.8.1991) і падтрымка іх кіраўніцтвам КПБ паглыбілі крызіс сістэмы ўлады, якая існавала ў той час на Беларусі. 25.8.1991 Вярх. Савет БССР прыпыніў дзейнасць КПБ на тэр. Беларусі. 19.9.1991 БССР перайменавана ў Рэспубліку Беларусь. У якасці дзярж. сімвалаў былі зацверджаны герб «Пагоня» і бела-чырвона-белы сцяг. У снеж. 1991 у выніку дэнансацыі дагавора 1922 СССР спыніў існаванне. 15.3.1994 Вярх. Савет прыняў Канстытуцыю, у якой Беларусь абвешчана унітарнай дэмакр. сацыяльнай прававой дзяржавай. 10.7.1994 першым Прэзідэнтам Беларусі выбраны А.Р.Лукашэнка. Паводле праведзеных па ініцыятыве Прэзідэнта рэферэндумаў 14.5.1995 прынята новая дзярж. сімволіка, рус. мове нададзены роўны статус з бел. мовай і 24.11.1996 прыняты Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі), Дзень Рэспублікі (3 ліпеня), шэраг інш. палажэнняў. У 1996 падпісаны Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь, Рэспублікай Казахстан, Кыргызскай Рэспублікай і Расійскай Федэрацыяй аб паглыбленні інтэграцыі ў эканам. і гуманітарнай галінах (29 сак.), Дагавор аб стварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі (2 крас.).
Палітычныя партыі, рухі і прафсаюзы. У пач. 1996 на Беларусі зарэгістравана 36 паліт. партый. Сярод іх: Аб’яднаная грамадз. партыя (з 1995), Аграрная партыя (з 1992), Бел. партыя жанчын «Надзея» (з 1994), Бел. партыя «Зялёны мір» (з 1994), Бел. партыя «зялёных» (з 1992), Бел. с.-д. грамада (з 1991), Бел. с.-д. партыя «Нар. грамада» (з 1996), Бел. сацыяліст. партыя (з 1994), Бел. сацыяльна-спарт. партыя (з 1994), Бел. сялянская партыя (з 1991), Бел. хрысціянска-дэмакр. злучнасць (з 1991), Бел. экалагічная партыя (з 1993), Бел. патрыятычны рух (з 1994), Ліберальна-дэмакр. партыя (з 1994), Нацыянальна-дэмакр. партыя Беларусі (з 1990), Партыя здаровага сэнсу (з 1995), Партыя камуністаў беларуская (з 1991), Партыя нар. згоды (з 1992), Партыя ўсебел. адзінства і згоды (з 1994), Рэсп. партыя працы і справядлівасці (з 1993), Славянскі сабор «Белая Русь» (з 1992). Рухі: Бел. нар. фронт «Адраджэньне» (з 1989), Народны рух (з 1992), рух «За дэмакратыю, сац. прагрэс і справядлівасць» (з 1991). Дзейнічаюць прафс. аб’яднанні: Незалежны прафсаюз Беларусі (з 1991), Свабодны прафсаюз Беларусі (з 1991), Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (з 1990).
Прамысловасць — асн. галіна гаспадаркі, на долю якой прыпадае 28% валавога ўнутр. прадукту, 35,8% кошту асн. фондаў, 29,1% занятых у гаспадарцы (1994). У прам-сці Беларусі 1682 прадпрыемствы на самаст. балансе, з іх 1079 (64%) дзяржаўныя, 603 (36%) арэндныя і калект. прадпрыемствы, акц. т-вы і грамадскія арг-цыі (1995). Вылучаюцца ўзбуйненыя галіны прам-сці: электраэнергетыка, паліўная, металургічная, машынабудаванне і металаапрацоўка, хім. і нафтахім., лясная, дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая, буд. матэрыялаў, шкляная і фарфора-фаянсавая, лёгкая, харч., мукамольна-крупяная і камбікормавая, мед., мікрабіял., паліграф. (пра кожную гл. асобны артыкул). У большасці з іх ёсць галіны, спецыялізаваныя на вытв-сці пэўных відаў прадукцыі (напр., у харч. прам-сці 24 галіны: мясная, малочная, кандытарская, цукровая і інш.).
Станаўленне прам-сці як галіны грамадскай вытв-сці пачалося з аддзялення рамёстваў ад земляробства. У 1720-я г. на Беларусі ўзніклі першыя мануфактуры (шкляныя ў Налібаках і Урэччы). У канцы 18 ст. іх было больш за 50. На працягу 19 ст. з укараненнем паравых рухавікоў узнікла і развівалася фабрычна-заводская вытв-сць. Пераважалі дробныя прадпрыемствы (у 1900 больш за 19 тыс.), але ў розны час існавалі і даволі буйныя: Барысаўшчынскі металургічны завод (437 рабочых у 1867), Гродзенскія каралеўскія мануфактуры (да 1500 рабочых), Пінская дрэваапрацоўча-фанерная фабрыка (264 рабочыя ў 1885), Барысаўская запалкавая фабрыка «Вікторыя» (759 рабочых у 1900), Высокаўская папяровая фабрыка (270 рабочых) і інш. У 1900 удз. вага сродкаў вытв-сці ў прамысл. прадукцыі дасягала 33% (як і ў структуры прам-сці Германіі і Францыі). З пач. 20 ст. паскорылася буд-ва буйных прадпрыемстваў, узніклі манапалістычныя аб’яднанні, узмацнілася канцэнтрацыя вытв-сці. Беларусі па ўзроўні прамысл. развіцця перавышала сярэднерас. паказчык і саступала толькі найб. прамысл. цэнтрам і раёнам Рас. імперыі — Санкт-Пецярбургу, Маскве, Уралу. Напярэдадні 1-й сусв. вайны ў структуры прамысл. вытв-сці пераважалі харч., дрэваапр. і папяровая, металаапр., лёгкая прам-сць. Найб. прадпрыемствамі былі Віцебская льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» (1807 рабочых), Гродзенская тытунёвая фабрыка (1400 рабочых), Галоўныя мех. майстэрні Лібава-Роменскай (у Гомелі, 1500 рабочых) і Палескіх (у Пінску, 1200 рабочых) чыгунак, Добрушская папяровая фабрыка (1276 рабочых), шклозавод «Нёман» (больш за 1000 рабочых) і інш. У гады 1-й сусв. вайны прам-сць Беларусі пацярпела вял. страты. У 1917 у параўнанні з 1913 прамысл. вытв-сць скарацілася амаль на 70%, захавалася каля палавіны прамысл. прадпрыемстваў, большасць якіх не дзейнічала з-за недахопу сыравіны і паліва. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 з-ды і ф-кі былі нацыяналізаваны. На працягу 1920—40-х г. прам-сць развівалася ў адпаведнасці з курсам на індустрыялізацыю, з 1928 — і па пяцігадовых планах. Забяспечваліся высокія тэмпы развіцця прам-сці, мянялася яе структура: павялічвалася ўдз. вага вытв-сці сродкаў вытв-сці. Былі створаны тарфяная прам-сць, вытв-сць тарфяных і дарожных машын, радыёпрыёмнікаў. Хутка развівалася электраэнергетыка, машынабудаванне, з’явіліся першыя буйныя прадпрыемствы хім. прам-сці (Магілёўская ф-ка штучнага валакна), с.-г. машынабудавання (з-д «Гомсельмаш»), У 1940 на прам-сць прыпадала 80% усёй прадукцыі нар. гаспадаркі. Буйнымі прамысл. цэнтрамі сталі Мінск, Гомель, Віцебск, Магілёў, Орша, Бабруйск, Барысаў. У Зах. Беларусі, якая ў 1921—39 была ў складзе Польшчы, разбураная ў час 1-й сусв. вайны прам-сць аднаўлялася марудна, буйныя прадпрыемствы амаль не будаваліся, пераважалі дробныя (на 80% прадпрыемстваў працавала менш за 20 рабочых). Вял. прамысл. спад адбыўся ў гады сусв. эканам. крызісу 1929—33, колькасць занятых у прам-сці скарацілася амаль на 50%.
У Вял. Айч. вайну ням.-фаш. акупанты разбурылі і вывезлі 10 338 прамысл. прадпрыемстваў, страты склалі 6225,5 млн. руб. (у цэнах 1941). У 1945 прам-сць выпускала каля 20% прадукцыі ад узроўню 1940. У першыя пасляваенныя гады, з улікам нар.-гасп. комплексу СССР, аднаўляліся разбураныя і будаваліся новыя прадпрыемствы, ствараліся новыя галіны прам-сці. Уведзены ў дзеянне ў Мінску трактарны, аўтамабільны, падшыпнікавы з-ды, арганізавана вытв-сць матацыклаў і веласіпедаў. Хутка развіваліся энергетыка, лёгкая прам-сць. У 1950—55 пушчана 1010 прамысл. прадпрыемстваў, з іх 147 буйных. Створана вытв-сць гадзіннікаў, швейных машын, шарсцяных і шаўковых тканін. У 1956—65 з’явіліся галіны, вызначальныя для паскарэння навук.-тэхн. прагрэсу, — радыёэлектронная, электратэхн., дакладнае прыладабудаванне, вытв-сць аўтам. ліній, рухавікоў, і інш. навукаёмістыя і высокатэхнал. вытв-сці. Створаны нафтаперапр. і нафтаздабыўная прам-сць. Арганізаваны выпуск калійных, азотных, фосфарных угнаенняў, сінт. валокнаў, сінт. смолаў, пластмасаў. Пабудаваны буйныя прадпрыемствы ў Наваполацку, Баранавічах, Белаазерску (Бярозаўская ДРЭС), Светлагорску, Салігорску, Жодзіне, Лідзе, Маладзечне, Новалукомлі (Лукомская ДРЭС). Удзельная вага электраэнергетыкі, машынабудавання, хім., нафтаздабычы і нафтаперапрацоўкі ў вытв. фондах прам-сці дасягнула 55,6%. Павялічылася канцэнтрацыя вытв-сці. На буйных прадпрыемствах (больш за 1 тыс. рабочых) выраблялася да 48% усёй прамысл. прадукцыі, працавала 46% прамысл.-вытв. персаналу. У сярэдзіне 1960-х г. прам-сць Беларусі была тэхнічна высокааснашчанай галіной гаспадаркі. На яе прадпрыемствах дзейнічала каля 1 тыс. паточных, 1748 паточна-механізаваных, 189 аўтам. і паўаўтам. ліній. Аб’ём валавой прамысл. прадукцыі ў 1965 у 7 разоў перавысіў узровень 1940. Найбольшую ўдз. вагу ў агульным аб’ёме займала прадукцыя машынабудавання і металаапрацоўкі, хім., лёгкай, харч. і дрэваапр. галін прам-сці, па якіх спецыялізавалася рэспубліка ў межах СССР. Паскоранымі тэмпамі развівалася вытв-сць грузавых аўтамабіляў, трактароў, металарэзных станкоў, мінер. угнаенняў і інш. У 1970-я г. ўведзены ў дзеянне Бабруйскі шынны камбінат, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, Беларускі металургічны завод, Маладзечанскі з-д парашковай металургіі, Мазырскі завод кармавых дражджэй, з-д сінт. валокнаў у Гродне (гл. «Хімвалакно») і інш. Склаліся асн. рысы сучаснай галіновай структуры прам-сці, якія фарміраваліся пераважна ў сувязі з вызначанай у рамках СССР спецыялізацыяй і арыентацыяй на апераджальны рост вытв-сці сродкаў вытв-сці (група А) адносна прадметаў ужытку (група Б). Высокія тэмпы росту прамысл. вытв-сці (12,4—5,3%) захаваліся да 1990, на які прыпадае макс. ўзровень выпуску амаль усіх відаў прамысл. прадукцыі за сав. перыяд (гл. табл.10).
Для размяшчэння прам-сці на тэр. Беларусі характэрны высокі ўзровень канцэнтрацыі найб. прадпрыемстваў у нямногіх цэнтрах і разгрупаванне сярэдніх і невялікіх у сярэдніх і малых гарадах і гар. пасёлках. На долю 10 найб. прамысл. цэнтраў (Мінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Віцебск, Наваполацк, Гродна, Мазыр, Брэст, Барысаў) прыпадала каля 2/3 вырабленай прамысл. прадукцыі, у т.л. на долю Мінска каля 25%. Новыя прамысл. цэнтры выраслі за кошт буд-ва прадпрыемстваў хім. прам-сці (Салігорск, Светлагорск), маш.-буд. і лёгкай прам-сці (Жодзіна, Баранавічы, Пінск), энергетыкі (Новалукомль), металургіі (Жлобін), нафтаперапрацоўкі (Мазыр) і інш. галін. У сучасным прамысл. комплексе вядучая роля належыць апрацоўчай прамысловасці пры нязначнай ролі здабыўной прамысловасці (гл. карту Прамысловасць). Удз. вага галін групы Б складае каля 30%. У структуры групы А вядучае месца (1990) займалі машынабудаванне і металаапрацоўка (34,2% агульнага аб’ёму прамысл. вытв-сці), высокую ўдз. вагу мела хім. і нафтахім. прам-сць (9%). Лёгкая (17,2%) і харчовая (14,9%) захавалі сваю ролю сярод лідэраў, хоць іх доля пастаянна зніжалася ў агульным аб’ёме прамысл. прадукцыі. Рэзкае павелічэнне ўдз. вагі электраэнергетыкі ў агульным аб’ёме прамысл. вытв-сці пасля 1990 (пры спадзе вытв-сці) звязана з ростам цэн на імпартныя энерганосьбіты (гл. табл. 10—12). Высокі ўзровень развіцця машынабудавання і металаапрацоўкі з 1980 забяспечваўся пераважна за кошт высоканавукаёмістых вытв-сцяў, аднак вял. доля ў іх належала металаёмістым і энергаёмістым вытв-сцям. Гэта галіна вырабляе грузавыя аўтамабілі і аўтобусы, матацыклы і веласіпеды, універсальныя прапашныя і інш. трактары, с.-г., буд., меліярац. і дарожныя машыны, рухавікі, станкі, аўтам. лініі, робаты, кавальска-прэсавае, нафтапрамысл., свідравальнае, геолагаразведачнае, гандл. абсталяванне, тэхнал. абсталяванне для ліцейнай, лёгкай, харч. і інш. галін прам-сці, падшыпнікі, электронныя і выліч. машыны, тэлевізары, радыёпрыёмнікі, магнітафоны, халадзільнікі і маразільнікі, фота- і кінаапараты, радыё- і электронна-вымяральныя прылады, дазіметры, гадзіннікі і інш. Хімічная і нафтахімічная прам-сць выпускае мінер. ўгнаенні, хім. валокны і ніткі, пластычныя масы і смолы, шыны, гумавыя тэхн. вырабы, палімерныя і лакафарбавыя матэрыялы, тавары быт. хіміі і інш. У лёгкай прам-сці развіты тэкстыльная (ільняная, шарсцяная, шаўковая, баваўняная), трыкатажная, швейная, абутковая, гарбарная і футравая вытв-сць. Выпускаюцца шарсцяныя, ільняныя, шаўковыя і баваўняныя тканіны, ніткі, верхні і бялізнавы трыкатаж, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, натуральнае і штучнае футра, адзенне і абутак, галантарэйныя і інш. вырабы. Харчовая прам-сць выпускае пераважна мясную, масларобную і малочную прадукцыю. Значныя вытв. магутнасці маюць алейна-тлушчавая, рыбная, цукровая, мукамольна-крупяная, хлебапякарная, макаронная, плодаагароднінная, кандытарская і піваварная вытв-сць. Паліўная прам-сць уключае здабычу і перапрацоўку нафты, спадарожнага газу і торфу. Паліўная прам-сць і электраэнергетыка (выпрацоўвае электрычную і цеплавую энергію) у значнай ступені арыентаваны на прывазныя вадкае паліва і прыродны газ, уласныя паліўныя рэсурсы толькі часткова забяспечваюць патрэбы краіны. Паліўна-энергетычныя рэсурсы паступаюць у Беларусі па нафта- і газаправодах з Расіі, электраэнергія — у Беларускую энергетычную сістэму з Літвы і Расіі. На Беларусі дзейнічаюць Лукомская ДРЭС, Бярозаўская ДРЭС і больш за 20 ЦЭЦ, у т.л. буйныя ў Мінску, Наваполацку, Гомелі, Магілёве, Светлагорску і інш., а таксама гідраэлектрастанцыі невял. магутнасці (найб. Асіповіцкая ГЭС, 2250 кВт). Лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прам-сць давала 4,4% агульнага аб’ёму прамысл. прадукцыі. Гэтым галінам уласціва павелічэнне аб’ёму паглыбленай перапрацоўкі драўніны пры зніжэнні лесанарыхтовак. Вырабляюцца піламатэрыялы, мэбля, драўнінна-валакністыя і драўнінна-стружкавыя пліты, фанера, паркет, запалкі, спарт. інвентар, папера, кардон, прадукты лесахім. вытв-сці. Прам-сць будаўнічых матэрыялаў (3,7% агульнага аб’ёму прамысл. прадукцыі) спецыялізавана на выпуску цэменту, буд. вапны, сценавых, абліцовачных і аддзелачных матэрыялаў, зборных жалезабетонных канструкцый і дэталяў, рулонных дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў, порыстых запаўняльнікаў. Чорная металургія (0,9% агульнага аб’ёму прамысл. прадукцыі) арыентавана на вытв-сць сталі з металалому, пракату чорных металаў, чыгунных водаправодных трубаў, метал. корду для шын, вырабаў з метал. парашкоў і інш.
Жыццяздольнасць галіновай структуры прам-сці, якая склалася за сав. час, забяспечвалася таннымі паліўна-энергет. рэсурсамі і сыравінай, што пастаўлялася з Расіі і інш. рэспублік СССР, а таксама гарантаваным збытам гатовай прадукцыі. З 1991 пачаўся спад у развіцці прам-сці, у 1994—96 яна апынулася ў стане глыбокага эканам. крызісу. Знізіўся аб’ём вытв-сці прадукцыі ва ўсіх галінах.
Характэрнай рысай сучаснай прамысл. структуры з’яўляецца залежнасць ад знешніх фактараў — паставак паліўна-энергет. рэсурсаў і матэрыялаў і абмежаванасць рынкаў збыту гатовай прадукцыі апрацоўчай прам-сці. Каля 70% неабходных прам-сці паліва, сыравіны і матэрыялаў паступае з краін СНД і больш за 40% прамысл. прадукцыі прадаецца на іх рынках.
Сельская гаспадарка ўключае раслінаводства (складаецца са збожжавай гаспадаркі, бульбаводства, ільнаводства, буракаводства, пладаводства, агародніцтва, кормавытворчасці, кветкаводства), жывёлагадоўлю (уключае буйной рагатай жывёлы гадоўлю, свінагадоўлю, конегадоўлю, пчалярства, рыбаводства).
У Беларусі выкарыстоўваецца каля 9,3 млн. га угоддзяў (больш за 46% тэрыторыі), у т.л. каля 6,2 млн. га ворных зямель. Для свайго развіцця сельская гаспадарка мае спрыяльныя прыродныя ўмовы: пераважна раўнінную паверхню, сярэднеўрадлівыя глебы, дастатковую колькасць цяпла і вільгаці, а таксама забяспечана неабходнымі працоўнымі рэсурсамі. Значную колькасць с.-г. тэхнікі і мінер. угнаенняў для яе выпускае рэсп. міжгаліновы аграпрамысл. комплекс. Гусенічныя і цяжкія колавыя трактары, збожжаўборачныя камбайны, частка грузавых аўтамабіляў, хім. сродкі барацьбы з пустазеллем і шкоднікамі с.-г. раслін пастаўляюцца з краін СНД. Большую частку с.-г. сыравіны перапрацоўваюць мясц. прадпрыемствы харч. і лёгкай прам-сці.
Да 1917 у эканоміцы Беларусі сельская гаспадарка мела найб. ўдз. вагу, давала 2/3 усёй прадукцыі. З развіццём капіталізму с.-г. вытв-сць усё больш набывала таварны характар. Пашыраліся пасяўныя плошчы, асабліва тэхн. культур і бульбы. Развівалася жывёлагадоўля, у асн. малочная і свінагадоўля. У памешчыцкіх і заможных сял. гаспадарках укараняліся севазвароты, выкарыстоўваліся с.-г. машыны, мінер. ўгнаенні, разводзілі пародную жывёлу. Ствараліся прадпрыемствы па перапрацоўцы малака. Беларусь ператваралася ў рэгіён інтэнсіўнай вытв-сці таварнага збожжа, пастаўляла на рас. рынак і на экспарт малочныя прадукты, мяса, лён, пяньку, масла і інш. с.-г. прадукцыю.
Пры сав. уладзе развіццё сельскай гаспадаркі было звязана з калектывізацыяй, стварэннем калгасаў і саўгасаў. З аднаго боку, гэта спрыяла ўкараненню дасягненняў навукі і перадавога вопыту, механізацыі і хімізацыі, ліквідацыі цераспалосіцы, правядзенню вял. меліярац. работ. З другога боку, камандныя метады кіравання сельскай гаспадаркай, бюракратызм партыйнага і сав. кіраўніцтва, неабгрунтаваныя рэпрэсіі і знішчэнне найбольш працавітай і энергічнай часткі сялянства — т. зв. кулакоў, а таксама больш-менш заможных сялян і нават бяднейшай іх часткі, адсутнасць матэрыяльнай зацікаўленасці, адм. прымацаванасць бяспашпартнага селяніна да канкрэтнай гаспадаркі выклікалі адчужэнне асобы ад вытв-сці, садзейнічалі пашырэнню безгаспадарчасці, безыніцыятыўнасці, абыякавасці. У 1940 на долю калгасна-саўгаснага сектара на Беларусі прыпадала 65% усіх нарыхтовак збожжа, 46 бульбы, 77 ільновалакна, 23 мяса, 73% малака; у параўнанні з 1913 валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі вырасла ў 1,7 раза, вытв-сць мяса на 31%, малака на 40, яец на 48, ільновалакна на 11%, бульбы ў 3 разы. У Вял. Айч. вайну ням фаш. акупанты разрабавалі машынна-трактарныя станцыі, калгасы, саўгасы, асабістыя гаспадаркі, шмат вёсак было разбурана і спалена. Аднаўленне сельскай гаспадаркі патрабавала вял. намаганняў і заняло больш за 5 гадоў. У 1950-я г. працягвалася і экстэнсіўнае развіццё сельскай гаспадаркі, і заснаванае на выкарыстанні дасягненняў навук.-тэхн. прагрэсу. Укараняліся новыя сарты раслін і пароды с.-г. жывёлы, новыя тэхналогіі, праводзілася шырокая (хоць у шэрагу выпадкаў экалагічна і эканамічна не абгрунтаваная) меліярацыя, павышалася роля механізацыі і электрыфікацыі. У 1960—80-я г. былі прыняты пэўныя меры па падтрымцы сельскай гаспадаркі, што выклікала тэмпы росту вытв-сці. Але існуючы эканам. механізм не спрыяў ашчаднаму расходаванню матэрыяльна-тэхн. рэсурсаў. У выніку выдаткі на вытв-сць с.-г. прадукцыі з году ў год раслі. У гэтых умовах ажыцяўленне з 1990 лібералізацыі цэн, рост выдаткаў на нафтапрадукты і газ абумовілі паглыбленне крызісу ў сельскай гаспадарцы, што знайшло адлюстраванне ў памяншэнні збораў асн. с.-г. культур і пагалоўя жывёлы і адпаведна вытв-сці мяса, малака і яец. На 1996 большасць калгасаў і саўгасаў апынулася ў цяжкім эканам. становішчы. З-за адсутнасці неабходных сродкаў на працягу некалькіх апошніх гадоў яны амаль не набываюць новай с.-г. тэхнікі, штучных угнаенняў, гербіцыдаў і інш. хімікатаў. Запаволілася сельскае буд-ва. Вял. цяжкасці ўзніклі з набыццём неабходнага паліва, гаруча-змазачных матэрыялаў на перыяд пасяўных і ўборачных работ. Пагоршылася дэмаграфічная сітуацыя (перавага на вёсцы людзей пенсіённага і перадпенсіённага ўзросту, адмоўны прырост сельскага насельніцтва), значныя маштабы набыла алкагалізацыя працаздольнага насельніцтва. Яшчэ больш пагоршыла стан развіцця сельскай гаспадаркі на значнай частцы тэр. рэспублікі Чарнобыльская катастрофа 1986.
Удз. вага сельскай гаспадаркі ў структуры нац. даходу Беларусі складае 19,5%, а яе асн. фонды — 26,3% усіх асн. фондаў рэспублікі (1994). На 1.1.1995 у рэспубліцы 1862 калгасы, 658 саўгасаў, 2951 фермерская гаспадарка. У апошнія гады ў сельскай гаспадарцы на базе рэфармаваных калгасаў і саўгасаў пачалі з’яўляцца новыя вытв. фарміраванні: асацыяцыі, акц. т-вы, кааператывы, т-вы з абмежаванай адказнасцю, агракамбінаты і інш. На адзін калгас у сярэднім прыпадае 3058 га с.-г. угоддзяў, у т.л. 1979 га ворнай зямлі, на адзін саўгас — 2988 га с.-г. угоддзяў і 2001 га ворнай зямлі. У сельскай гаспадарцы працавалі (1993) 123,1 тыс. трактароў, 70,4 тыс. грузавых аўтамабіляў, 25,5 тыс. збожжаўборачных, 8,4 тыс. бульбаўборачных, 10 тыс. сіласаўборачных, 4 тыс. льноўборачных камбайнаў, 10 тыс. зернеачышчальных машын і шмат інш. тэхнікі. Сучасная машынная тэхніка дазваляе цалкам механізаваць асн. палявыя работы, укараняць механізацыю ў жывёлагадоўлі і перайсці ў многіх гаспадарках да комплекснай механізацыі с.-г. вытв-сці. Значная роля ў вытв-сці с.-г. прадукцыі (каля 34% валавой прадукцыі ў 1994) належыць асабістым дапаможным гаспадаркам калгаснікаў, рабочых саўгасаў, садова-агародніцкім таварыствам. Тут атрымліваюць каля 80% бульбы, 90 гародніны, 24 малака, каля 13 мяса, 37 яек, 27% воўны. Пераважную большасць гэтай прадукцыі спажываюць самі вытворцы, доля іх у дзярж. закупках складае па воўне 14%, па бульбе каля 10% і зусім нязначную долю па іншых відах прадукцыі. Развіваюцца фермерскія гаспадаркі. Яны мелі ў сваёй уласнасці 60,9 тыс. га зямлі (17,7 га на адну гаспадарку), 3032 трактары, 909 грузавых аўтамабіляў (1995). У апошнія гады ў асабістых гаспадарках (разам з фермерскімі) хуткімі тэмпамі растуць аб’ёмы прадукцыі. За 1990—94 яны павялічыліся больш як у 1,5 раза.
Сельская гаспадарка Беларусі спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, вырошчванні бульбы і лёну. Да пач. 1990-х г. на Беларусі склаліся с.-г. раёны (гл. карту Сельская гаспадарка). Пасля Чарнобыльскай катастрофы і распаду СССР спецыялізацыя гаспадарак удакладняецца і карэкціруецца. На гэта істотна ўплывае і фарміраванне рыначнай эканомікі. Вытворчасць асн. відаў с.-г. прадукцыі гл. ў табл. 13.
Са збожжавых сеюць пераважна жыта і ячмень (каля ¾ пасеваў збожжавых). Меншыя плошчы займаюць авёс, пшаніца, грэчка, кукуруза на зерне, проса. З зернебабовых культур вырошчваюць кармавы лубін, гарох, віку, фасолю. Краіна забяспечвае свае патрэбы ў харч. бульбе і пэўную колькасць яе вывозіць. Тэхн. культуры займаюць на Беларусі каля 5% агульнай пасяўной плошчы. Найбольшае значэнне мае вырошчванне лёну-даўгунцу, меншае — цукр. буракоў. Беларусь не мае сваёй сыравіны для атрымання алею, таму на гэтыя мэты ў апошнія гады пачалі вырошчваць рапс. У структуры с.-г. угоддзяў Беларусі 1/3 агульнай плошчы прыпадае на сенажаці і пашу. Кармавыя культуры займаюць каля 40% пасяўных плошчаў (1994). Вырошчваюць канюшыну, люцэрну, кармавыя буракі, кукурузу і рапс на сілас, турнэпс, кармавы лубін і інш. На корм жывёле ідзе каля 70% валавога збору збожжавых і зернебабовых і 40% бульбы. Агародніцтва развіта пераважна каля буйных гарадоў. З 30 відаў агароднінных культур, якія вырошчваюць на Беларусі, найбольшае значэнне маюць капуста, агуркі, памідоры, буракі, радыска, рэдзька, цыбуля, часнок, салата, морква, пятрушка, кроп і інш. З пладовых і ягадных культур вырошчваюць яблыні, слівы, грушы, вішні, чарэшні, парэчкі, агрэст, маліны, клубніцы. Асн. галіна жывёлагадоўлі — развядзенне буйн. раг. жывёлы, пераважаюць малочна-мясныя і малочныя пароды. Другая па значэнні галіна жывёлагадоўлі — свінагадоўля. Значная частка пагалоўя свіней сканцэнтравана на буйных свінагадоўчых комплексах, што былі пабудаваны ў 1970—80-я г. ў многіх раёнах Беларусі. Высокім узроўнем канцэнтрацыі характарызуецца птушкагадоўля. Ва ўсіх абласцях пераважна каля вял. гарадоў ёсць буйныя птушкафабрыкі і бройлерныя ф-кі (найб. Мінскае ВА прамысл. птушкагадоўлі). Асобныя калгасы і саўгасы спецыялізуюцца на авечкагадоўлі, якая ператварылася ў дапаможную галіну жывёлагадоўлі. Конегадоўляй займаюцца спецыялізаваныя гаспадаркі — конныя з-ды. Самыя буйныя сярод іх у пас. Ратамка Мінскага р-на, у Мсціслаўскім і Веткаўскім р-нах. У апошнія гады коней у асабістую ўласнасць набываюць сяляне. Пра пагалоўе жывёлы і птушкі гл. табл. 14. Дадатковае значэнне мае зверагадоўля. Працуе больш за 10 спецыялізаваных зверагаспадарак і зверафермаў, дзе гадуюць норак, серабрыста-чорных лісоў, пясцоў, нутрый. Традыцыйная для Беларусі галіна сельскай гаспадаркі — пчалярства. Разводзяць пчол у пчолагадавальніках, на пчаліных фермах у калгасах і саўгасах; пчалярствам займаюцца пчаляры-аматары.
Арганізацыйна кіраўніцтва сельскай гаспадаркай у рэспубліцы ажыццяўляе Мін-ва сельскай гаспадаркі і харчавання. Падрыхтоўка кадраў для аграпрамысл. комплексу вядзецца ў 4 ВНУ, 28 с.-г. тэхнікумах, 2 каледжах больш як па 60 спецыяльнасцях і спецыялізацыях. У апошнія гады ў ВНУ вядзецца падрыхтоўка і па нетрадыцыйных, але неабходных для аграпрамысл. комплексу (АПК) спецыяльнасцях: камерцыйная дзейнасць у АПК; міжнар. эканам. адносіны ў АПК; фінансы і крэдыт у АПК; улік, аналіз і аўдыт; прававое забеспячэнне бізнесу; с.-г. і індустрыяльнае рыбаводства; с.-г. радыялогія; вырошчванне вострапрыпраўных і лек. раслін і інш. Поўнасцю ці часткова за кошт дзяржавы праведзена ўнутрыгасп. землеўпарадкаванне, складзены глебавыя карты і аграхім. картаграмы, праведзена баніціроўка глебаў, меліярацыя, пракладзены міжгасп. дарогі, лініі высакавольтавых электраперадач. Эксперым. гаспадаркі н.-д. ін-таў пастаўляюць сартавое насенне і племянную жывёлу, памагаюць укараняць новыя прыёмы і метады арганізацыі вытв-сці, прагрэс. тэхналогію. Дзейнічае Акадэмія агр. навук, якая каардынуе работу НДІ с.-г. профілю.
Будаўніцтва. Уключае прамысловае, сельскае, жыллёвае, трансп., энергет., гідратэхн. буд-ва і інш.
У пач. 20 ст. на Беларусі выконваўся значны аб'ём буд. работ: узведзены многія прамысл. прадпрыемствы, пракладзена густая сетка чыгунак, з'явілася шмат гідратэхн. і інш. збудаванняў. Гэтаму садзейнічала адносна развітая на той час прам-сць буд. матэрыялаў. Будаўніцтва вялося пераважна прыватнымі падраднымі буд. арг-цыямі, рабочымі-сезоннікамі, найчасцей уручную. З 1920-х г. яно набыло больш шырокі размах і фарміравалася як індустр. галіна. За перадваен. час пабудавана больш за 1700 прамысл. прадпрыемстваў, 317 МТС, школы, бальніцы, жылыя дамы, грамадскія будынкі ў калгасах і саўгасах і інш. У 1940 было 120 пярвічных буд. арг-цый (у т.л. 30 спецыялізаваных), якія выконвалі падрадным спосабам каля 60% аб'ёму буд. работ. Пасля Вял. Айч. вайны буд. індустрыя хутка адрадзілася.
Сучасны буд. комплекс уключае больш за 80 устаноў навук.-тэхн. абслугоўвання, каля 200 аб’яднанняў, трэстаў, акц. т-ваў, у складзе якіх 995 падрадных буд.-мантажных і 234 рамонтна-буд. арг-цыі (1994). Дзейнічаюць больш за 2 тыс. малых прадпрыемстваў і кааператываў розных формаў уласнасці. У 1995 на долю дзярж. падрадных арг-цый прыпадала 39% аб’ёму буд. работ, на калектыўныя — 49%, на арг-цыі змешаных формаў уласнасці — 12% (гл. таксама Будаўніцтва).
Транспарт. Шляхі зносін Беларусі — састаўная ч. еўрап. трансп. сеткі, якая забяспечвае ўнутрырэсп. і знешнія сувязі з замежнымі краінамі. У рэспубліцы добра развіты ўсе асн. віды транспарту — чыгуначны (гл. Беларуская чыгунка), аўтамабільны, паветраны, рачны, трубаправодны (пра кожны гл. асобны арт.), а таксама ўнутрывытворчы прамысловы (гл. табл. 15). У пач. 1993 на долю транспарту і сувязі прыпадала 6,1% вытв-сці нац. даходу і 17% асн. вытв. фондаў.
Геагр. становішча, гісторыка-эканам. ўмовы Беларусі з даўніх часоў спрыялі пашырэнню на яе тэр. насычанай сеткі трансп. зносін (гл., напр., Валокі, Шлях «з варагаў у грэкі»). У 1860—70-я г. тут пачала фарміравацца сетка чыгунак. У 1913 на 1 тыс. км2 прыпадала 23,5 км чыгунак, 14,2 км суднаходных рэк — значна больш, чым у сярэднім па еўрап. частцы Рас. імперыі. З агульнага аб’ёму перавозак чыг. і рачным транспартам на чыгункі прыпадала 80%. Вываз перавышаў увоз, транзітныя грузы складалі больш за 50% усіх перавозак грузаў па чыгунцы. Пуск у 1898 Віцебскага трамвая даў пачатак развіццю гар. транспарту. У 1-ю сусв., грамадз., і асабліва ў Вял. Айч. войны транспарту Беларусі прычынены вял. страты. У пасляваен. гады істотна змянілася ўдз. вага відаў транспарту ў грузаабароце і пасажыраабароце, транспарт адноўлены, рэканструяваны і тэхнічна пераўзброены: павялічыўся комплекс трансп. збудаванняў (чыг. станцый, вакзалаў, аўтагаспадарак, лакаматыўных і вагонных дэпо, прыстаняў, партоў, аэрадромаў), вырас парк аўтамабіляў, палепшыліся іх тэхніка-эканам. характарыстыкі, расшырылася сетка дарог.
Вядучае месца займае чыг. транспарт, яго ўдз. вага ў грузаабароце 72,2%, у пасажыраабароце — 54,6% (1993). Асн. грузапатокі чыг. транспарту праходзяць на напрамках Орша—Мінск—Брэст, Гомель—Мінск—Маладзечна, Калінкавічы—Жлобін—Орша—Віцебск і Лунінец—Баранавічы—Ліда—Беняконі; экспартна-імпартных грузаў — праз пагранічныя станцыі Брэст, Гродна, Бераставіца, Свіслач, Высока-Літоўск. Асн. вузламі грузапатокаў з’яўляюцца Мінск, Полацк, Віцебск, Салігорск, Брэст, Гомель, Магілёў, Орша, Баранавічы і інш. У аб’ёме перавозак пасажыраў 1-е месца займае аўтамаб. транспарт (90,3%; у грузаабароце 25,5%), развіты таксама рачны (0,75% грузаабароту і 0,01% пасажыраабароту) і паветраны (5% пасажыраабароту; гл. табл. 16). Развіваецца трубаправодны транспарт. На 1.1.1996 працягласць магістральных нафтаправодаў склала 2861 км, грузаправодаў — 5534 км. З 1924 у Мінску пачаліся аўтобусныя перавозкі, у 1934 — таксі, у 1952 — тралейбусныя, у 1984 — метро. У 1993 усімі відамі транспарту (без трубаправоднага) перавезена 1885,1 млн. пасажыраў і 717,3 млн. т грузаў. Кіраўніцтва чыг. транспартам ажыццяўляе Упраўленне Беларускай чыгункі, інш. відамі — Мін-ва транспарту і камунікацый.
Сувязь на Беларусі развіта параўнальна добра. Падзяляецца на паштовую сувязь і электрычную (тэлефонная сувязь, тэлеграфная сувязь, тэлебачанне, радыёвяшчанне, радыёсувязь, перадача даных). Гл. табл. 17.
Да пач. 20 ст. сувязь на Беларусі абслугоўвала пераважна гарады, паветы і валасныя цэнтры. У 1859 пачала дзейнічаць тэлегр. лінія Мінск— Бабруйск, у 1896 пабудавана тэлеф. станцыя на 100 нумароў у Мінску. У 1913 было 380 прадпрыемстваў пошты і тэлеграфа, адпраўлена 33 млн. пісьмаў. У 1925 сталі працаваць радыёстанцыі ў Гомелі і Мінску. У 1930-я г. пачалася тэлефанізацыя сельскай мясцовасці, у гарадах пабудаваны першыя аўтам. тэлеф. станцыі (АТС). У 1956 у Мінску пачаліся рэгулярныя тэлевіз. перадачы.
У сучаснай структуры сувязі побач з традыц. відамі актыўна развіваюцца радыёсувязь і перадача даных. Пашыраюцца сістэмы сотавай, пэйджынгавай, спадарожнікавай сувязі і тэлевяшчання. Адбываецца камп’ютэрызацыя сувязі. У 1993 у карыстанні насельніцтва было каля 3,2 млн. радыёпрыёмнікаў, 3,5 млн. тэлевізараў, 3,5 млн. радыётрансляц. кропак. У 1996 на Беларусі трансліраваліся 5 праграм тэлебачання і 6 праграм гукавога радыёвяшчання. У Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Брэсце, Бабруйску, Рэчыцы і інш. дзейнічалі сеткі рухомай радыёсувязі.
Гандаль. Развіццю гандлю на Беларусі спрыяла яе выгаднае геагр. становішча: у часы Кіеўскай Русі тут праходзіў шлях «з варагаў у грэкі», пазней наладзіліся гандл. сувязі гарадоў Беларусі з гарадамі Расіі, Украіны, Балтыі і Зах. Еўропы. Вял. роля ў развіцці гандл. сувязяў належала кірмашам, асабліва хуткімі тэмпамі пачаў развівацца гандаль з будаўніцтвам чыгунак. У канцы 19 ст. ў структуры рознічнага гандлю Беларусі больш за 4/5 тавараабароту прыпадала на дробныя крамы і ларкі. У пач. 20 ст. павялічыўся ўплыў буйных агульнарас. і замежных манапаліст. аб’яднанняў (у т.л. акц. т-ваў), якія ўстанавілі кантроль над асн. галінамі аптовага гандлю; прадстаўнікамі мясц. гандл.-фін. капіталу былі Мінская лясная і Віцебская таварная біржы. З пачаткам 1-й сусв. вайны ў гандлі панавалі спекуляцыя і хаос, а ў 1916—17 настаў востры харч. крызіс. Каб палепшыць становішча, былі створаны губернскія, павятовыя і валасныя харчовыя к-ты, у студз. 1919 — Наркамхарч БССР, у распараджэнне якога перайшлі нацыяналізаваныя гандл. прадпрыемствы, склады, абсталяванне, тавары; аптовы гандаль быў прэрагатывай дзяржавы. У 1921—22 пачалі дзейнічаць дзярж. гандл. фірмы «Захадлес», Камерцыйны аддзел СНГ БССР і гандл. органы яго ўпраўленняў, «Дзяржгандальбел», «Віцебскгандаль», «Белмедгандаль», «Цэнтраземсклад». У вёсцы арганізацыя рознічнага гандлю была ўскладзена на спажывецкую кааперацыю. Існаваў і прыватны гандаль, на яго долю ў 1923—24 прыпадала 11% аптовага і 71% рознічнага тавараабароту. У пач. 1930-х г. прыватны гандаль амаль выцеснены. Узнікла новая форма гандлю — калгасная. Развіццё эканомікі Беларусі ў пасляваен. перыяд забяспечыла хуткі рост вытворчасці тавараў, высокі прырост нац. даходу. За 1950—75 удз. вага магазінаў у тавараабароце дзярж. і каап. гандлю вырасла з 64,7 да 80,5%, былі пабудаваны сучасныя гандл. прадпрыемствы, у т.л. гандл. цэнтры, універсамы. У спажывецкай кааперацыі на сельскую гандл. сетку прыпадала (1975) амаль 2/3 усіх магазінаў рэспублікі. З’явіліся новыя метады абслугоўвання, у т.л. самаабслугоўванне.
У выніку рэфармавання гасп. адносін і сувязяў у гандлі ў 1990-я г. адбываюцца істотныя змены: пашыраецца прыватызацыя і арэнда гандл. прадпрыемстваў, дэцэнтралізуецца аптовы гандаль, ажыццяўляецца палітыка стварэння роўных умоў для існавання дзярж. і прыватных структур, вызначаюцца новыя падыходы ў наладжванні знешнеэканам. сувязяў краіны і спосабаў дзярж. рэгулявання ўнутр. і знешніх гандл. адносін. У 1995 дзярж. гандаль даваў 39,7% рознічнага тавараабароту, спажывецкай кааперацыі — 16,3%, гарадскіх рынкаў — 18,9%.
Бытавое абслугоўванне. У пач. 20 ст. быт. паслугі насельніцтву аказвалі дробныя майстэрні, а найбольш саматужнікі-адзіночкі. У 1920—30-я г. на базе прамысл. кааперавання ўзнікла сетка прадпрыемстваў быт. абслугоўвання. Пазней яна пашыралася, у т.л. і ў сельскай мясцовасці. У 1960 дзейнічалі 4724 прадпрыемствы быт. абслугоўвання, у 1965 іх колькасць павялічылася на 1756 адзінак, аб’ём быт. паслуг вырас удвая. Уводзіліся спецыялізаваныя прадпрыемствы па мыцці бялізны, тэхн. абслугоўванні легкавых аўтамабіляў, рамонце быт. машын і прылад, рамонце і пашыве адзення і абутку; мянялася і структура паслуг: павялічваўся аб’ём паслуг па рамонце і тэхн. абслугоўванні трансп. сродкаў асабістага карыстання грамадзян, паслуг пракатных пунктаў, фізкультурна-аздараўленчых камбінатаў, экскурсійных і турысцкіх устаноў; выраблялася больш мэблі па індывід. заказах, пабольшаў аб’ём паслуг па рамонце і будаўніцтве кватэр, рамонце быт. радыёэлектроннай тэхнікі, работ па хімчыстцы і фарбаванні.
Мат.-тэхн. базу сучаснага быт. абслугоўвання складаюць спецыялізаваныя прадпрыемствы, вытв. аб’яднанні, камбінаты, аснашчаныя высокапрадукц. машынамі і механізмамі. З 1990 пачалася прыватызацыя сеткі дзярж. прадпрыемстваў па быт. абслугоўванні, фарміруецца сістэма арганізаванага і індывід. прадпрымальніцтва ў сферы быт. абслугоўвання. Асн. паказчыкі быт. абслугоўвання насельніцтва гл. ў табл. 18. Гл. таксама Бытавое абслугоўванне.
Знешнеэканамічныя сувязі. Асн. формай знешнеэканам. сувязяў Беларусі з’яўляецца гандаль, а таксама эканам., навук.-тэхн. і культ. супрацоўніцтва з інш. краінамі, міжнар. спецыялізацыя і кааперацыя ў вытв-сці, навуцы і тэхніцы, сумеснае буд-ва і рэканструкцыя аб’ектаў, транспартныя, экспедытарскія, страхавыя аперацыі, разліковыя, крэдытныя і інш. банкаўскія аперацыі, міжнар. турызм і інш. дзейнасць у галіне міжнар. абмену.
У пач. 20 ст. з Беларусі экспартавалася с.-г. і натуральная ці малаапрацаваная прадукцыя лясной і лесахім. прам-сці. Але ўжо ў 1923 удз. вага прамысл. прадукцыі БССР у экспарце дасягнула амаль 60%. З 1953 пачалі вывозіцца аўтамабілі, металарэзныя станкі і інструменты, машыны дарожнага і с.-г. прызначэння, прылады. У 1960 прадукцыя 106 прадпрыемстваў пастаўлялася ў 47 краін свету, Беларусі ўдзельнічала ў ажыццяўленні праграм СЭУ: стварэнні аб'яднанай энергасістэмы «Мір», буд-ве нафтаправода «Дружба», распрацоўцы сродкаў электронна-вылічальнай тэхнікі. У 1963—77 прадукцыя прадпрыемстваў дэманстравалася больш як на 300 міжнар. выстаўках і кірмашах.
У 1994 знешнегандл. сувязі Беларусі ажыццяўляліся з 108 краінамі свету, тавараабарот склаў 5576,3 млн. дол. ЗША, экспарт прадукцыі — 2510 млн., імпарт — 3066,3 млн. дол. Асн. гандл. партнёрамі былі Расія, Украіна, Германія, Польшча, ЗША. У таварнай структуры экспарту гал. доля прыпадала на мінер. ўгнаенні, трансп. сродкі (аўтамабілі, трактары, матацыклы, веласіпеды), халадзільнікі і маразільнікі бытавыя, ільняныя тканіны і інш.; у структуры імпартнай прадукцыі — прыродны газ, нафта, пракат чорных металаў, збожжа, цукар, алей і інш.
Акрамя гандлёвых пашыраюцца прамыя вытв. сувязі. На Беларусі дзейнічаюць сумесныя і замежныя прадпрыемствы. Многія бел. прадпрыемствы супрацоўнічаюць з замежнымі фірмамі ў распрацоўцы і выпуску новых відаў прадукцыі, укараненні прагрэс. тэхналогій, мадэрнізацыі абсталявання. Развітыя дзяржавы аказваюць гуманітарную дапамогу ў авалоданні тэорыяй і практыкай рыначнай эканомікі, у падрыхтоўцы спецыялістаў. Беларусь удзельнічае ў міжнар. выстаўках і кірмашах, у рабоце многіх міжнар. эканам. арг-цый, актывізуе знешнеэканам. сувязі праз свае замежныя пасольствы і консульствы. Дзейнічае Мін-ва па знешнеэканам. сувязях Рэспублікі Беларусь, гандлёва-прамысл. палата. Гл. таксама Знешнеэканамічныя сувязі.
Узброеныя сілы. Створаны паводле пастановы Вярх. Савета ад 20.3.1992 «Аб Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь» на базе Беларускай ваеннай акругі. Налічваюць 85,5 тыс. чал. (1995). Складаюцца з сухапутных войскаў, ваен.-паветр. сіл (ВПС), войскаў проціпаветр. абароны (ППА). Вярх. галоўнакамандуючы — Прэзідэнт.
Сухапутныя войскі складаюцца з армейскіх карпусоў, мабільных сіл, мотастралк. дывізіі, механізаваных брыгад (на ўзбраенні 2320 танкаў, 2984 баявыя браніраваныя машыны); часцей спец. войскаў, часцей і ўстаноў тылу. У складзе армейскага корпуса — механізаваныя брыгады, часці родаў войскаў і спец. войскаў, часці і падраздзяленні карпуснога тылу. Войскі ВПС складаюцца з авіяц. базаў і асобных часцей забеспячэння, у сваім складзе маюць групоўку авіяцыі рознага прызначэння. На ўзбраенні 335 баявых, а таксама трансп. самалёты для прыкрыцця важных аб’ектаў, авіяц. падтрымкі войскаў, вядзення паветр. разведкі і часці радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ), перакідкі войскаў і грузаў па паветры. У складзе войскаў ППА — зенітныя ракетныя брыгады і палкі (на ўзбраенні 1533 адзінкі артыл. сістэм), асобныя групы ППА, часці радыётэхн. разведкі. Спец. войскі ўключаюць развед. злучэнні і часці, інж. і хім. войскі, войскі сувязі, РЭБ, злучэнні і часці тэхн. забеспячэння, дарожныя і аўтамаб. часці. Сухапутныя войскі маюць на ўзбраенні стралк. зброю, бранятанк. тэхніку, артылерыю рознага прызначэння, ракеты і інш.
Узброеныя сілы камплектуюцца ў адпаведнасці з Законам аб усеагульным воінскім абавязку, а таксама па кантракце; прызыўны ўзрост 18 гадоў, тэрмін абавязковай ваен. службы 18 месяцаў. Афіцэрскія кадры рыхтуюць у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, на ваен. кафедрах ВНУ, а таксама за мяжой. Радавы і малодшы камандны склад рыхтуюць у вучэбных падраздзяленнях.
Ахова здароўя. Мяркуюць, што асновы медыка-гігіенічнай дзейнасці на тэр. Беларусі пачалі складвацца задоўга да пач. н.э. На працягу тысячагоддзяў лякарства развівалася з абагульнення набытых народнай медыцынай рацыянальных навыкаў лячэння і засцярогі ад хваробаў. Значнае месца ў ахове здароўя займала царк.-манастырская медыцына: лекары-манахі былі ў Полацку, Тураве і інш. гарадах. З 14 ст. на Беларусі працавалі ўрачы, якія атрымалі адукацыю ў Ягелонскім, Пражскім, Падуанскім, Гальскім і інш. ун-тах (у т.л. ўраджэнцы Беларусі), а таксама нар. лекары-практыкі, медыкі-хірургі (цырульнікі), што аб’ядноўваліся ў рамесныя цэхі. Першыя шпіталі для бяздомных, бедных хворых адкрыты ў Брэсце ў 1495, Зэльве ў 1508, Мінску ў 1513; у канцы 18 ст. на Беларусі было каля 370 шпіталя на 2,9 тыс. месцаў. Першыя аптэкі адкрыты ў сярэдзіне 16 ст. ў Брэсце, Пінску, у 18 ст. іх было больш за 30. З 1801 практыкавалася воспапрышчэпліванне. У 1860 на Беларусі працавалі 268 урачоў, з іх 160 практыкавалі прыватна. У 1878 у падпарадкаванні Загаду Грамадскага нагляду было 39 бальніц на 1211 ложкаў, 4 дамы для псіхічна хворых, 1 радзільнае аддзяленне. У 1775—81 існавала Гродзенская ўрачэбная акадэмія, адкрыты акушэрскія школы ў Магілёве (1865), Віцебску (1872), Гродне (1875), фельчарская ў Магілёве (1875), прыватныя — зубаўрачэбная ў Мінску (1907), фельчарска-акушэрскія ў Віцебску (1906), Мінску (1908), акушэрская ў Гомелі (1906), курсы па падрыхтоўцы мед. сясцёр. У канцы 19 — пач. 20 ст. пачалі складвацца своеасаблівыя формы мед. дапамогі рабочым на прадпрыемствах (гл. Фабрычна-заводская медыцына), адкрыты амбулаторыі, прыёмныя пакоі бальнічных страхавых кас (гл. Страхавая медыцына). У 1883 у сельскай мясцовасці, у 1910 у гарадах наладжана ўчастковае абслугоўванне насельніцтва. Ствараліся бальніцы гарадскія, прыватныя, чыг. і інш. ведамстваў, засн. бел. т-ва «Чырвонага Крыжа». У Мінску з 1911 пачала дзейнічаць хуткая медыцынская дапамога, працавалі высокакваліфікаваныя ўрачы. У 1913 бальніцы ўсіх ведамстваў (акрамя ваеннага і турэмнага) мелі 5141 ложак. Для абслугоўвання сельскага насельніцтва пачынала ўводзіцца земская медыцына.
У 1922—27 уведзена рабочая медыцына — пераважнае мед. абслугоўванне застрахаваных паводле ўчасткова-тэр. прынцыпу; развівалася спецыялізаваная паліклінічная дапамога (у Мінску ў 1921 адкрыты процітуберкулёзны, у 1923 — скурна-венералагічны дыспансеры). Паступова складваліся і ўмацоўваліся новыя галіны аховы здароўя (аховы мацярынства і дзяцінства, санаторна-курортная справа, хім.-фармацэўтычная прам-сць, мед.-сан. абслугоўванне і інш.), расшыралася сетка бальніц, урачэбных амбулаторый, паліклінік, акушэрскіх, фельчарскіх, фельчарска-акушэрскіх мед. пунктаў, устаноў санітарна-эпідэмічнай службы. Да 1941 на Беларусі сетка бальнічных устаноў павялічылася ў параўнанні з 1913 больш як удвая, колькасць ложкаў у іх — у 4,6 раза. За гады Вял. Айч. вайны ахове здароўя прычынены страты на суму 610,6 млн. руб. (у дзярж. цэнах 1941). Разбурана 80% лячэбных устаноў. Да 1950 установы аховы здароўя адноўлены і расшыраны.
Сучасная ахова здароўя грунтуецца на дзейнасці буйных шматпрофільных і спецыялізаваных стацыянарных і амбулаторна-паліклінічных устаноў (бальніцы, паліклінікі, амбулаторыі, кансультацыі медыцынскія), якія працуюць паводле ўчасткова-тэр. і цэхава-ўчастковага прынцыпу з дыспансерызацыяй (гл. табл. 19, 20). Пашыраецца і ўдасканальваецца спецыялізаваная мед. Дапамога (анкалагічная, процітуберкулёзная, скурна-венералагічная) на аснове дыспансераў. Створаны цэнтры хірург. пульманалогіі і кардыялогіі, сасудзістай хірургіі, артапедыі, практалогіі, апёкавы, гепаталогіі, нефралогіі і трансплантацыі органаў, дзіцячай хірургіі і дзіцячай кардыялогіі, нейрахірургіі, пластычнай стаматалогіі, дзіцячай уралогіі (гл. Дыягнастычны цэнтр). Значнае развіццё атрымалі эндакрыналогія, рэаніматалогія, афтальмалогія, уралогія, атарыналарынгалогія, неўрапаталогія. Працуюць станцыі хуткай мед. дапамогі і неадкладнай медыцынскай дапамогі, медыка-генетычнае кансультаванне і кансультацыі «Шлюб і сям’я». Мед. дапамогу акрамя агульных лячэбна-прафілакт. устаноў аказваюць у медыка-санітарных частках, пунктах аховы здароўя, прафілакт., аздараўленчую, лячэбную — у санаторыях-прафілакторыях, санаторыях, дамах адпачынку, на курортах. У 1994 у сістэме Мін-ва аховы здароўя працавала 50 санаторыяў на 14 749 ложкаў, у аб’яднанні «Белміжкалгасздраўніца» — 14 на 2715 ложкаў, у прафсаюзных санаторыях «Беларуськурорт» — 13 на 4935 ложкаў. Сан.-эпідэміял. абслугоўванне ажыццяўляюць сан.-эпідэміял. служба (рэсп., абл., гар. і раённыя цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, дэзінфекцыйныя станцыі), а таксама цэнтры здароўя. Сістэма медыцынскай адукацыі забяспечвае патрэбу ва ўрачах і мед. работніках сярэдняга звяна. Дзейнічаюць: 4 мёд. ін-ты (Мінск, Віцебск, Гродна, Гомель; гл. адпаведныя арт.), 18 мед. вучылішчаў. Навук. практычныя і тэарэт. пытанні аховы здароўя распрацоўваюць 13 НДІ, Бел. цэнтр мед. тэхналогій, Бел. ін-т экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў. Даследаванні вядуцца па ўсіх галінах мед. навукі. Вял. ўвага надаецца вырашэнню праблем прафілактыкі і лячэння найб. пашыраных хваробаў: сардэчна-сасудзістых (смяротнасць 49,5%), ракавых (14,6%), органаў дыхання (5,2%), звязаных з вытворчым і бытавым траўматызмам (11%), венерычных і актыўнага туберкулёзу ўсіх формаў захворвання, хвароб, выкліканых нерв.-псіхічнымі расстройствамі, алкагалізмам і наркаманіяй. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС і яе наступствы ўнеслі істотныя змены ў структуру і прыярытэтныя кірункі аховы здароўя ў рэспубліцы. У 1990-я г. пачала фарміравацца сістэма платных мед. паслуг на базе прыватных мед. устаноў.
Забеспячэнне насельніцтва і ўстаноў аховы здароўя лек. сродкамі і вырабамі мед. прызначэння вядзецца праз сетку аптэчных устаноў, якімі кіруюць Бел. рэсп. вытворчае аб’яднанне і абл. ВА «Фармацыя». Рэсп. і абл. аптэчныя склады, аптэкі і кантрольна-аналітычныя амбулаторыі — самаст. аптэчныя ўстановы. Пытанні аховы здароўя адлюстроўваюць часопісы «Здравоохранение Беларуси», «Медицина» і штотыднёвая газ. «Медицинский вестник».
Фізічная культура і спорт. Першыя спарт. т-вы на Беларусі арганізаваны ў канцы 19 — пач. 20 ст. (Мінскае т-ва аматараў спорту, філіі рас. т-ваў веласіпедыстаў-турыстаў, «Санітас» і інш.). Масавыя былі гімнастыка, лёгкая атлетыка, веласіпедны спорт, падыманне цяжару, барацьба, футбол. Першыя бел. спаборніцтвы па футболе праведзены ў 1911 у Магілёве (кубак горада), па лёгкай атлетыцы ў Гомелі (1913), барацьбе і падыманні цяжару ў Мінску (1913—14). У 1910-я г. дзейнічала каля 70 спарт. гурткоў, клубаў, т-ваў (больш за 2,5 тыс. чал.); існавала 15—20 прасцейшых спарт. збудаванняў. На ўсерас. і міжнар. спаборніцтвах вызначыліся бел. спартсмены М.Дзявочка (веласпорт), А.У.Александровіч і У.С.Сакалдзінскі (цяжкаатлеты). У 1920-я г. ўзніклі ваенна-спарт. клубы ўсевобуча, новыя спарт. клубы і гурткі («Звязда», «Спартак», «Чырвоны маладняк» і інш.); пачалі развівацца баскетбол, тэніс, праведзены першыя рэсп. спаборніцтвы па розных відах спорту (22 у 1924), 1-е Усебел. свята фізкультуры ў Мінску. У 1923 створаны Вышэйшы савет фізкультуры пры ЦВК БССР, гар., пав., губ. саветы, Бел. арг-цыя т-ва «Дынама». З 1924 рэгулярна праводзяцца чэмпіянаты Беларусі па барацьбе, цяжкай атлетыцы, лыжным спорце, каньках. На 1-й Усесаюзнай спартакіядзе (1928) каманда БССР заняла 3-е месца. У 1929 у Мінску адкрыты тэхнікум фізкультуры (у 1937 пераўтвораны ў ін-т). У 1935 арганізавана спарт. т-ва «Спартак», у 1936 створаны К-т па справах фіз. культуры і спорту пры СНК БССР, яго абл., раённыя і гар. структуры, спарт. т-вы «Вымпел», «Лакаматыў», «Полымя», «Чырвоная звязда», «Тэмп» і інш. Уводзіліся спартыўныя збудаванні. У 1940 у БССР было 3295 калектываў фізкультуры (больш за 154 тыс. чал., у т.л. больш як 8 тыс. спартсменаў-разраднікаў).
У пасляваен. час калектывы фізкультуры адноўлены (на канец 1944 іх было 637; 36,6 тыс. чал.). У 1945 адбылася 1-я Усебел. спартакіяда. Актыўна вялося спарт. будаўніцтва: колькасць стадыёнаў, спарт. залаў у 1985 у параўнанні з 1966 вырасла ў 2,5 раза, басейнаў — у 3,5. Былі пабудаваны Мінскі палац спорту, воднаспартыўны камбінат рэспубліканскі, алімпійскі лагер «Стайкі», зімовы спарткомплекс «Раўбічы», палац лёгкай атлетыкі і палац тэніса ў Мінску, конна-спарт. комплекс «Ратамка», рэканструяваны стадыёны «Дынама» і «Трактар» у Мінску. Па забяспечанасці спарт. збудаваннямі Беларусь займала вядучае месца ў СССР. Тут праводзіліся чэмпіянаты свету па барацьбе, біятлоне, валейболе, верталётным спорце, фехтаванні, чэмпіянаты Еўропы па гімнастыцы, класічнай барацьбе; чэмпіянаты СССР, буйныя міжнар. спаборніцтвы па розных відах спорту, у т.л. групавыя турніры па футболе XXII Алімпійскіх гульняў (1980) і чэмпіянату свету сярод юніёраў (1985).
На 1996 на Беларусі 286 стадыёнаў, 4,7 тыс. спарт. залаў, 220 плавальных басейнаў, каля 14 тыс. плоскасных спарт. пляцовак, дзейнічала 475 дзіцяча-юнацкіх спарт. школ, у т.л. 12 школ вышэйшага спарт. майстэрства, 9 вучылішчаў алімп. рэзерву; у галіне фіз. культуры і спорту працавала больш як 16 тыс. спецыялістаў, падрыхтоўка іх ажыццяўляецца ў Акадэміі фізічнага выхавання і спорту. Бел. спартсмены з 1952 удзельнічаюць у Алімпійскіх гульнях, дзе заваявалі 82 залатыя, 45 сярэбраных і 44 бронзавыя медалі. З 1992 зборная каманда Беларусі ўдзельнічае ў Паралімпійскіх гульнях інвалідаў. К.Шэпель стаў 5-разовым чэмпіёнам гэтых гульняў. У складзе зборнай СССР, а з 1993 у складзе самастойнай нац. каманды бел. спартсмены неаднаразова вызначаліся на чэмпіянатах свету, Еўропы, у кубкавых турнірах па барацьбе, біятлоне, вяслярным спорце, гандболе, спарт. гімнастыцы, фехтаванні, цяжкай атлетыцы і інш. Імёны бел. спартсменаў А.Бяловай, В.Корбут, І.Жалязоўскага, Н.Зверавай, К.Курловіча, А.Мядзведзя, У.Парфяновіча, Т.Самусенка, В.Сідзяка, В.Шчэрбы і інш. добра вядомыя ў свеце. Корбут і Шчэрба былі прызнаны лепшымі спартсменамі свету. З 1991 у Беларусі дзейнічае Нацыянальны алімпійскі камітэт. Развіццё фізкультурна-масавай і спарт. работы ажыццяўляецца на падставе Закону аб фізічнай культуры і спорце ад 18.6.1993, які вызначае фіз. культуру і спорт як неад’емную частку нац. культуры і гісторыі бел. народа. Каардынуе гэтыя працэсы Мін-ва спорту і турызму (утворана ў 1995). Пытанні фіз. культуры і спорту асвятляюцца ў перыяд. выданнях «Спортивная панорама» і «Пресс-бол», час. «Спорт на воде».
Асвета. Нац. сістэма адукацыі Беларусі ахоплівае дашкольнае выхаванне і адукацыю агульную, сярэднюю, пазашкольную, прафес.-тэхн., сярэднюю спец., вышэйшую, падрыхтоўку навук. і навукова-пед. кадраў, самаст. адукацыю дарослых. Сваю дзейнасць сістэма адукацыі ажыццяўляе на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Законаў «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» (1991), «Аб мовах у Беларускай ССР» (1990), «Аб культуры ў Беларускай ССР» (1991), «Аб нацыянальных меншасцях у Рэспубліцы Беларусь» (1992), «Аб правах дзіцяці» (1993) і інш. У развіцці сістэмы адукацыі ўлічваюцца канцэптуальныя ідэі, палажэнні і падыходы, якія закладзены ў разнастайных праграмах і планах: Дзяржаўнай праграме развіцця адукацыі і выхавання ў Беларусі да 2000 года (1993), Нацыянальным плане дзеянняў па ахове правоў дзіцяці на 1995—2000 (1995), канцэпцыях адукацыі і выхавання ў Беларусі; выхавання ў нац. школе Беларусі; развіцця дашкольнага выхавання; зместу агульнай сярэдняй адукацыі; стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі і інш. Сістэма адукацыі Беларусі зыходзіць з асн. прынцыпаў: прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцяў; культурна-нац. аснова з адначасовым шырокім далучэннем да сусв. матэрыяльнай і духоўнай культуры; арыентацыя на сусв. ўзровень адукацыі і дасягненне прызнання за мяжой эквівалентнасці дакументаў аб адукацыі навуч. устаноў Рэспублікі Беларусь; гуманізм і дэмакратызм; экалагічная накіраванасць; свецкі характар; абавязковасць базавай 9-гадовай адукацыі; падтрымка таленту і адукаванасці, стварэнне ўмоў для выяўлення і развіцця здольнасцяў асобы; пераемнасць і непарыўнасць адукацыі; адзінства навучання і выхавання, духоўнага, маральнага і фізічнага ўдасканалення асобы; павышэнне ролі сям’і ў выхаванні асобы, арган. ўзаемасувязь і ўзаемадзеянне сямейнага і грамадскага выхавання.
Дашкольныя ўстановы. У 1919 на Беларусі існавала 26 дашкольных устаноў (сіроцкія дамы, прытулкі, яслі-сады). У 1920 пры Наркамаце асветы БССР арганізаваны дашкольны аддзел. У 1922 было 88 дашкольных устаноў (каля 4 тыс. дзяцей); у 1932 — 543 (больш за 26 тыс. дзяцей); у 1940 — 1316 (64 тыс. дзяцей). У гады Вял. Айч. вайны сістэма дашкольнага выхавання была цалкам знішчана. У 1945 працавала 586 дашкольных устаноў (24 тыс. дзяцей). З 1959 дзейнічаюць дзіцячыя яслі-сады, з 2-й пал. 1980-х г. — разнастайныя віды і тыпы дашкольных устаноў, якія адпавядаюць запатрабаванням і інтарэсам дзяцей і бацькоў [дзяржаўныя, грамадскія, прыватныя, змешаныя, дзіцячыя сады з гібкім рэжымам работы, з паглыбленым кірункам у рабоце (вывучэнне замежных моў, асноў выяўл. мастацтва і інш.), сямейныя, санаторныя, для дзяцей з недахопамі разумовага і фіз. развіцця, дашкольны Цэнтр развіцця дзіцяці, «школа—дзіцячы сад», «дзіцячы дом— школа—дзіцячы сад» і інш.]. Дынаміку развіцця сеткі дашкольных устаноў гл. ў табл. 21. З 1989 з улікам асаблівасцяў развіцця мовы дзяцей удасканалены праграмы выхавання ў дашкольных установах. Дзеці разам з бацькамі сталі актыўна авалодваць бел. мовай, далучацца да культуры і традыцый бел. народа. Аднак з 1994—95 колькасць дзіцячых садоў скарацілася на 295 (колькасць дзяцей у іх зменшылася на 6,4 тыс.). З 5-дзённым рэжымам працавалі 75,8% дашкольных устаноў, з 6-дзённым 24,2%. На аднаго педагога прыпадала ад 8 да 10 дзяцей.
У сферы дашкольнага выхавання і адукацыі занята 55,5 тыс. педагогаў, з іх 99,9% — жанчыны; 35,1% маюць вышэйшую адукацыю, 59,2% — сярэднюю спецыяльную (1996). Спецыялістаў для дашкольных устаноў рыхтуюць 3 пед. ун-ты, пед. ін-т, 3 каледжы, 8 пед. вучылішчаў.
Агульнаадукацыйная школа. У 10 ст. на тэр. Беларусі была распаўсюджана слав. пісьменнасць. У 11—12 ст. у Полацку, Віцебску, Тураве і інш. гарадах дзяцей вучылі грамаце па царк. кнігах. У 13 ст. пісьменства пранікла ў асяроддзе гараджан, рамеснікаў, купцоў. У 14—15 ст. сталі адкрывацца школы пры феад. маёнтках; навучаннем дзяцей займаліся таксама настаўнікі-самавукі. У 16 — 1-й пал. 17 ст. на тэр. Беларусі ўзніклі канфесійныя пратэстанцкія школы, друкарні, з’явіліся першыя падручнікі на бел. мове. У пратэстанцкіх школах вывучалі Свяшчэннае Пісанне, царк. песнапенне, стараж. мовы (лац., грэч., стараж.-рус.), родную мову, рыторыку, паэзію, дыялектыку, матэматыку. У гэты час вял. ролю ў развіцці асветы на Беларусі адыгралі брацкія школы. У 2-й пал. 17 ст. многія з іх разам з друкарнямі былі закрыты. З 16 да пач. 19 ст. існавалі езуіцкія навуч. ўстановы. У канцы 17—18 ст. распаўсюджваліся каталіцкія і уніяцкія школы. У 1773—94 агульная адукацыя ў Рэчы Паспалітай развівалася пад кіраўніцтвам Адукацыйнай камісіі, якая правяла рэформу школ і ун-таў, зацвердзіла статут і адкрыла 20 школ, у якіх больш увагі стала надавацца прыродазнаўчым і фіз.-матэм. навукам; адукацыя пачала набываць свецкі характар.
У канцы 18 ст. пасля Далучэння Беларусі да Расіі было адкрыта 20 рускіх школ, 6 малых і 2 галоўныя нар. вучылішчы (у Магілёве і Полацку). Да адмены ў 1839 Брэсцкай уніі 1596 пераважалі каталіцкія (ордэнскія) і уніяцкія школы, навучанне вялося пераважна на польск. мове. Пасля паўстання 1863—64 кіраўніцтва адукацыяй ажыццяўлялася на аснове «Часовых правіл для народных школ Віленскай, Ковенскай, Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерань» і выдадзенай папячыцелем Віленскай навучальнай акругі А.П.Шырынскім-Шыхматавым спец. інструкцыі (1864), у адпаведнасці з якімі навучанне вялося на рус. мове, вучням забаранялася ў школе размаўляць паміж сабой і з настаўнікамі на роднай мове; нагляд за нар. адукацыяй і свецкімі школамі быў даручаны правасл. духавенству. Пач. школы будаваліся на сродкі бацькоў. Сярэдняя школа з-за высокай платы была недаступная для дзяцей б. ч. працоўных. Паводле перапісу 1897 сярод насельніцтва ва ўзросце 9—49 гадоў пісьменныя складалі 32%. Пад уплывам рэвалюцыі 1905—07 актывізавалася барацьба за стварэнне бел. нац. школы. У 1906 у в. Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі р-н) адбыўся 1-ы на Беларусі нелегальны з’езд настаўнікаў, на якім былі сфармуляваны патрабаванні ўсеаг. абавязковага навучання і выкладання на бел. мове. У 1906 выйшлі першы бел. буквар «Беларускі лемантар» К.Каганца, «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі, у 1909 «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я.Коласа.
У 1914/15 навуч. г. на Беларусі працавалі 7682 агульнаадук. школы ўсіх тыпаў, у т.л. 7492 пач., 119 няпоўных сярэдніх, 71 сярэдняя. Ва ўсіх тыпах школ вучылася 489 тыс. вучняў (20% усіх дзяцей школьнага ўзросту). У 1919 Наркамат БССР увёў у дзеянне «Палажэнне аб адзінай працоўнай школе РСФСР». Навучанне ў школах вялося на роднай мове. Па ініцыятыве братоў П.М. і М.М. Лепяшынскіх быў створаны новы тып прац. школы — школа-камуна. Асн. тыпам школы стала 7-гадовая прац. агульнаадук. і політэхн. школа для дзяцей ва ўзросце 8—15 гадоў. У 1919 адкрыліся першыя вячэрнія школы для дарослых, а з канца 1920 агранізавана сетка школ для непісьменных. У 1926 ЦВК і СНК БССР прынялі пастанову аб увядзенні ўсеаг. абавязковага пач. навучання (завершана да 1932). У 1926 заснаваны школы 2-й ступені з 9-гадовым тэрмінам навучання (з 1932 — з 10-гадовым). Да канца 1930-х г. дзейнічалі таксама школы з выкладаннем на польск., яўр. і інш. мовах. З 1932/33 навуч. г. ўведзена абавязковае 7-гадовае навучанне (завершана да 1939/40 навуч. г.). У 1939 пісьменнасць насельніцтва дасягнула 78,9%. На тэр. Зах. Беларусі з 400 бел. школ да 1937 не засталося ніводнай. У 1938 у асобных раёнах было каля 70% непісьменных. З 1940 у зах. абласцях уведзена 7-гадовае навучанне. У гады Вял. Айч. вайны знішчана каля 9 тыс. школ. У пасляваен. гады школьная сетка адноўлена. У 1962/63 навуч. г. закончыўся пераход да ўсеаг. 8-гадовага навучання, у 1975/76 навуч. г. — да ўсеаг. сярэдняй адукацыі (гл. табл. 21).
У 2-й пал. 1980-х г. пачаўся рух за аднаўленне бел. мовы (у 1970 не вывучалі бел. мову як прадмет 30% вучняў школ Беларусі, у Мінску — 90%). У 1989 створана Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. У 1990 прыняты Закон «Аб мовах у Беларускай ССР», які абвясціў дзяржаўнай бел. мову. У 1994/95 навуч. г. 64% ад агульнай колькасці школ вялі навучанне на бел. мове, 5% — на рускай, 30% на рус. і бел. мовах. З 1995 пачалася планамерная і паступовая рэформа агульнаадук. школы Беларусі. Яе асн. мэты: стварэнне ўмоў для гарманічнага развіцця асобы; павышэнне якасці адукацыі; павелічэнне эфектыўнасці сістэмы адукацыі і яе адпаведнасці патрэбам грамадства і дзяржавы. Прагназуецца пераход ад аптымальных тэрмінаў навучання і аб’ёму атрыманых ведаў праз увядзенне абавязковага 10-гадовага тэрміну навучання (пры пачатку навучання з 6 гадоў). Структура абноўленай сістэмы адукацыі: дзіцячы сад (з 3 да 6 гадоў); пач. школа (1—4-ы кл., з 6 да 10 гадоў); асноўная (абавязковая) школа (5—10-ы кл., з 10 да 16 гадоў). Выпускнікі 10-гадовай школы атрымліваюць атэстат, які сведчыць аб завяршэнні абавязковай адукацыі, але не дае права паступлення ў ВНУ. Пасляабавязковая адукацыя прадугледжвае для выпускнікоў 10-х кл. некалькі шляхоў працягу адукацыі: 3-я ступень школьнай адукацыі (11—12-ы кл.); прафес.-тэхн. вучылішчы (пач. прафес. школа, тэрмін навучання 2—3 гады); тэхнікумы, каледжы (сярэдняя спец. школа, 3—4 гады); ліцэі (профільныя, пры ВНУ, ліцэйскія класы, 2 гады). Ліцэі адпавядаюць 11 — 12-му класам і даюць права паступлення ў ВНУ.
Прафесійна-тэхнічная адукацыя. Першыя прафес.-тэхн. навуч. ўстановы на Беларусі ўзніклі ў 2-й пал. 19 ст. пераважна пры заводах і фабрыках на сродкі прыватных асоб, дабрачынных т-ваў, гарадскіх улад. У іх рыхтавалі кавалёў, слесараў, сталяроў, агароднікаў, садаводаў, камерц. работнікаў. У 1914 на тэр. Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губ. было 8 рамесных вучылішчаў (606 навучэнцаў). У 1920-я г. адкрыты прафес.-тэхн. школы, тэхн. курсы на прадпрыемствах, школы фабрычна-заводскага вучнёўства (ФЗВ). У 1932 у школах ФЗВ займалася 13 тыс. навучэнцаў. У 1940 у сістэме прац. рэзерваў было адчынена 40 школ ФЗВ, 15 рамесных і 6чыг. вучылішчаў. У гады Айч. вайны прафес.-тэхн. навуч. ўстановы эвакуіраваны на Урал і ў Зах. Сібір. У канцы 1945 працавалі 72 навуч. ўстановы прац. рэзерваў (14,3 тыс. навучэнцаў). У 1959 створана сістэма прафес.тэхн. адукацыі; з 1969 дзейнічаюць сярэднія прафес.-тэхн. вучылішчы (ПТВ). У 1989 створаны прафес. навуч. ўстановы новага тыпу, у т.л. вышэйшыя прафес. вучылішчы, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў для прам-сці і сельскай гаспадаркі. У 1994/95 навуч. г. ў 253 прафес.-тэхн. навуч. установах, у тл. ў 21 вышэйшым прафес. вучылішчы і 1 вышэйшым тэхнічным, па 400 прафесіях навучалася 138,1 тыс. навучэнцаў. Ва ўмовах пераходу да рыначных адносін у сістэме прафес.-тэхн. адукацыі вырашаюцца праблемы занятасці, удасканалення навуч. планаў і праграм, арганізацыя новых формаў прац. навучання і прафес. падрыхтоўкі (вучнёўскія кааператывы, малыя прадпрыемствы, політэхн. цэнтры, рэальныя школы і класы, тэхн. ліцэі, рэгіянальныя прафцэнтры і комплексы, школы-ПТВ, ПТВ-тэхнікумы, ПТВ—тэхнікумы—ВНУ і інш.; гл. табл. 21).
Сярэдняя спецыяльная адукацыя. Пачатак развіцця сярэдняй спец. адукацыі на Беларусі звязаны з арганізацыяй у 1840 Горы-Горацкай земляробчай школы (з 1848 ін-т). Медработнікаў сярэдняй кваліфікацыі рыхтавалі Магілёўская фельч.-акушэрская школа (з 1865), Віцебская фельчарская школа (з 1872), Гродзенская акушэрская школа (з 1875). Настаўнікаў з сярэдняй пед. адукацыяй рыхтавалі 8 настаўніцкіх семінарый (Маладзечанская, Полацкая, Нясвіжская, Свіслацкая, Рагачоўская і інш., у т.л. 2 жаночыя), 3 настаўніцкія ін-ты. Працавала адзіная тэхн. навуч. ўстанова — Гомельскае чыг. вучылішча (з 1876). У 1914/15 навуч. г. ў 15 сярэдніх спец. навуч. установах займалася 1,4 тыс. навучэнцаў. У 1917 было 10 с.-г. навуч. ўстаноў. Сетка сярэдніх спец. навуч. устаноў актыўна пачала развівацца ў 1920-я г. Адчынены тэхнікумы: Віцебскі механіка-буд., Мінскі арх.-буд., Полацкі лясны, мінскія гідратэхнікум і палітэхнікум, Магілёўскі культ.-асветны, Аршанскі чыг. і інш. У 1930 на Беларусі працавалі 58 сярэдніх спец. навуч. устаноў (11,2 тыс. навучэнцаў). У гады Вял. Айч. вайны разбураны амаль усе навуч. ўстановы. У 1945/46 навуч. г. працавалі 94 тэхнікумы і вучылішчы (26,2 тыс. навучэнцаў). У 1960-я г. для падрыхтоўкі спецыялістаў с.-г. вытв-сці створаны новы тып сярэдняй спец. навуч. установы — саўгас-тэхнікум (у 1975 — 12, у 1990 — 18). Для падрыхтоўкі спецыялістаў па новых галінах вытв-сці былі адчынены тэхнікумы: Наваполацкі нафтавы (гл. Наваполацкі політэхнічны тэхнікум), Салігорскі горна-хімічны, Магілёўскі і Гродзенскі хіміка-тэхналагічныя, Мінскі радыётэхн. тэхнікум (гл. Мінскі вышэйшы радыётэхнічны каледж) і інш. У 1992 для арганізацыі навук.-метадычнай работы і метадычнага забеспячэння створаны Рэсп. ін-т прафес. адукацыі. У 1994/95 навуч. г. ўведзены новыя спецыяльнасці па прадпрымальніцкай дзейнасці (камерцыйная дзейнасць, маркетынг, менеджмент, арганізацыя работы фермерскай гаспадаркі і інш.; гл. табл. 21).
Вышэйшая адукацыя. У часы ВКЛ вышэйшую адукацыю атрымлівалі ў Віленскай акадэміі (гл. Віленскі універсітэт). Першая вышэйшая навуч. ўстанова на тэр. Беларусі — Гродзенская мед. акадэмія (1775—81), якая дала пачатак развіццю мед. адукацыі на Беларусі. У 1812—20 дзейнічала каталіцкая вышэйшая навуч. ўстанова — Полацкая езуіцкая акадэмія. У 1848—64, 1919—25 працаваў Горы-Горацкі земляробчы ін-т — першая ў Расіі вышэйшая агранамічная навуч. ўстанова. У 1911 у Віцебску створана аддзяленне Маскоўскага археал. ін-та (з 1918 Віцебскі археал. ін-т, існаваў да 1923). У 1918 Віцебскі (з 1910; гл. Віцебскі універсітэт) і Магілёўскі (з 1913) настаўніцкія ін-ты пераўтвораны ў пед. ін-ты. У 1920 засн. Бел. політэхн. ін-т (гл. Беларуская політэхнічная акадэмія). У Мінску засн. Беларускі дзяржаўны універсітэт (1921), Бел. ін-т сельскай гаспадаркі (1922), які ў 1925 далучаны да Горы-Горацкага земляробчага ін-та, і створана Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія. У 1920— 30-я г. адчынены таксама Віцебскі вет. ін-т (1924; гл. Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны), лесатэхнічны ін-т у Гомелі (1930; гл. Беларускі тэхналагічны універсітэт); мінскія энергетычны, хіміка-тэхналагічны, будаўнічы (1930), харч. прам-сці, тарфяны (1931) ін-ты, якія ў 1933 увайшлі ў склад Бел. політэхн. ін-та, Мінскі медыцынскі інстытут (1930), Мінскі пед. ін-т (1931; гл. Беларускі педагагічны універсітэт), Беларуская кансерваторыя (1932; гл. Беларуская акадэмія музыкі), Гомельскі пед. ін-т (1933; гл. Гомельскі універсітэт), Віцебскі медыцынскі інстытут (1934), Бел. ін-т фізічнай культуры (1937; гл. Акадэмія фізічнага выхавання і спорту) і інш.
У 1932 на Беларусі 32 ВНУ (10,1 тыс. студэнтаў), у тл. 9 тэхн. ВНУ, дзейнічаў 51 рабфак. У 1940/41 навуч. г. працавала 25 ВНУ (21,5 тыс. студэнтаў). На 10 тыс. насельніцтва прыпадалі 24 студэнты. У гады Айч. вайны ВНУ Беларусі спынілі работу. У 1944/45 навуч. г. працавалі 12 ВНУ (5,1 тыс. студэнтаў), у 1945/46 — 24 (12,8 тыс. студэнтаў). Створаны Гродзенскі пед. ін-т (1944; гл. Гродзенскі універсітэт), Бел. тэатральны ін-т (з 1945; з 1953 тэатральна-мастацкі; гл. Беларуская акадэмія мастацтваў), Мінскі пед. ін-т замежных моў (1948; гл. Мінскі лінгвістычны універсітэт), Брэсцкі пед. ін-т (1950; гл. Брэсцкі універсітэт), Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1951), Бел. ін-т інжынераў чыг. транспарту (1953; Гомель; гл. Беларускі універсітэт транспарту), Бел. ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1954; гл. Беларускі аграрны тэхнічны універсітэт), Мінскі радыётэхн. ін-т (1964; гл. Беларускі універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі), Віцебскі тэхналагічны ін-т лёгкай прам-сці (1965; гл. Віцебскі тэхналагічны універсітэт), Наваполацкі політэхн. ін-т (1974; гл. Полацкі універсітэт) і інш. У 1975 на базе ф-та бібліятэказнаўства і бібліяграфіі Мінскага пед. ін-та і ф-та культ.-асв. работы Бел. тэатр.-маст. ін-та засн. Мінскі ін-т культуры (гл. Беларускі універсітэт культуры). У 1994/95 навуч. г. вучэбную і навук. работу па 200 спецыяльнасцях праводзілі 38 дзярж. ВНУ (ун-таў, акадэмій, ін-таў, вышэйшых каледжаў); створаны таксама недзярж. ВНУ: Беларускі камерцыйны універсітэт кіравання, Еўрапейскі гуманітарны ун-т, Эканоміка-лінгвістычны ун-т, Камерцыйная акадэмія (Магілёў), Ін-т сучасных ведаў, Камерцыйны ін-т прадпрымальніцкай дзейнасці, Ін-т кіравання і прадпрымальніцтва і інш. Усяго на Беларусі дзейнічае 20 недзярж. ВНУ (1996). Вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па новых спецыяльнасцях: класічныя мовы і л-ра (лац., грэч.), японская і кітайская мовы, камерц. дзейнасць на рынку тавараў і паслуг, метралогія, перспектыўныя кірункі псіхалогіі (паліт. псіхалогія, этнапсіхалогія і інш.), стандартызацыя і сертыфікацыя, тэхналогія і паліграф. вытв-сць і інш. Рэфармаванне вышэйшай школы ідзе ў кірунку паступовага пераходу да шматузроўневай сістэмы вышэйшай адукацыі: 1-ы ўзровень — падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй (4—5 гадоў), 2-і — паглыбленая падрыхтоўка (1—2 гады). Першы ўзровень прадугледжвае магчымасць атрымання адначасова з вышэйшай адукацыяй акад. ступені бакалаўра. Другі — паглыбленую падрыхтоўку спецыялістаў у канкрэтным кірунку прафес. дзейнасці і атрыманне пры дадатковым навучанні акад. ступені магістра. Вядзецца распрацоўка стандартаў адукацыі, якія з’яўляюцца базай для атэстацыі і акрэдытацыі навуч. устаноў, статуса дыплома аб адукацыі, яго эквівалентнасці за межамі Б. Даследаванні ў галіне адукацыі праводзяць Рэсп. ін-т вышэйшай школы і гуманіт. адукацыі, Ін-т павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі, Рэсп. ін-т прафес. адукацыі, кафедры педагогікі і псіхалогіі пед. ВНУ і ун-таў, кафедра інжынерна-пед. дысцыплін Бел. політэхн. акадэміі, кафедра культуры і педагогікі Бел. аграрнага тэхн. ун-та і інш. Вядучая навук. ўстанова Беларусі па псіхал.-пед. і сацыяльна-эканам. даследаваннях — Нацыянальны інстытут адукацыі, на базе якога ў мэтах каардынацыі навук. даследаванняў створаны Каардынацыйны савет па навук. даследаваннях у сферы адукацыі (1993).
Культурна-асветныя ўстановы. Першыя бібліятэкі на Беларусі ўзніклі пры цэрквах і манастырах у 11 ст. Найб. старажытная Полацкага Сафійскага сабора бібліятэка. У канцы 16—18 ст. склалася сістэма бібліятэк ордэна базыльян, асновай якіх найчасцей былі б-кі правасл. манастыроў. Цэнтральныя б-кі базыльян знаходзіліся ў Віленскім Святатроіцкім, Жыровіцкім і Супрасльскім манастырах. Вялікія кнігазборы мелі каталіцкія кляштары: кармелітаў у Глыбокім, дамініканцаў у Шчучыне і Драгічыне, бернардзінцаў у Слоніме, аўгусцінцаў і трынітарыяў у Брэсце. Найб. значныя пратэстанцкія б-кі былі ў Слуцкай кальвінісцкай калегіі і Смаргонскім зборы. З 16 ст. існуюць б-кі навуч. устаноў. Самая вял. з іх была б-ка Віленскай акадэміі (цяпер б-ка Вільнюскага ун-та), больш за 40 тыс. кнігадрукаў захоўвала Полацкай езуіцкай акадэміі бібліятэка. У 18 ст. існавалі б-кі езуіцкіх, базыльянскіх і піярскіх вучылішчаў, бібліятэкі калегіумаў у Гродне, Брэсце, Мінску, Слуцку, Навагрудку, Бабруйску, Мазыры, Пінску, Паставах, Халопенічах і інш. У 18—19 ст. б-кі мелі гімназіі, Горы-Горацкі с.-г. ін-т; у Віленскай навуч. акрузе ў 1894 працавалі 733 б-кі пры нар. вучылішчах. Самымі вял. прыватнымі ў 16—18 ст. былі Радзівілаў бібліятэка ў Нясвіжы, Сапегаў бібліятэкі, Храптовічаў бібліятэкі, б-кі слуцкіх князёў Алелькавічаў, магнатаў Солтанаў і інш. У 19 — пач. 20 ст. павялічылася колькасць прыватных б-к інтэлігенцыі, у гарадах пачалі стварацца публічныя б-кі (Гродна, Магілёў, Мінск, Віцебск і інш.). На сродкі выдаўца Ф.Ф.Паўленкава ствараліся Паўленкаўскія б-кі (напр., у в. Астрамечава, Брэсцкі р-н). У 1921 арганізавана Бібліятэка фундаментальная БДУ — першая на Беларусі навук. б-ка. У 1922 створана аб’яднаная Бел. дзярж. і універсітэцкая б-ка (з 1926 Бел. дзярж. б-ка, гл. Бібліятэка нацыянальная Беларусі), яе філіялы ў Віцебску (1925), Гомелі (1933), Магілёве (1938) і пры Доме ўрада (1933; з 1994 Бібліятэка прэзідэнцкая Рэспублікі Беларусь). У 1938 створаны бібліятэкі абласныя Беларусі. У 1925 заснавана Бібліятэка цэнтральная навуковая імя Я.Коласа. У Вял. Айч. вайну б-кі былі разбураны, большасць кніжнага фонду страчана. У 1950 колькасць б-к і агульны кніжны фонд перавысілі даваенны ўзровень. Працуюць спец. рэсп. б-кі: Бібліятэка навукова-медыцынская рэспубліканская, навукова-метадычная па фіз. культуры і спорце, сельскагаспадарчая, Бібліятэка навукова-тэхнічная рэспубліканская, Бібліятэка навукова-педагагічная рэспубліканская. На 1.1.1996 на Б. каля 5,7 тыс. масавых б-к з кніжным фондам больш за 90 млн. кніг і часопісаў.
Музеі. Першыя музейныя калекцыі на Беларусі вядомы з 16 ст. — сістэматызаваныя нумізматычныя зборы Радзівілаў у Нясвіжы, дзе таксама былі карцінная галерэя, збраёўня. У 18 ст. створаны «сапежанскі збор» у Ружанах, музей і карцінная галерэя ў Полацкім езуіцкім калегіуме, музейныя калекцыі А.Тызенгаўза ў Гродне, Я.Стравінскага ў в. Накрышкі пад Навагрудкам, І.Храптовіча ў в. Шчорсы (Навагрудскі р-н) і інш. У 19 ст. вядомы музейныя зборы М.П.Румянцава ў Гомелі, А.Гюнтара ў в. Дабраўляны (Смаргонскі р-н), карцінная галерэя К.Тызенгаўза ў Паставах, І.Слізеня ў в. Мсціж (Барысаўскі р-н) і інш. У 1830—40-я г. заснаваны «кабінет» М.Гаўсмана ў Мінску, дзе экспанаваліся творы мастацтва, матэрыялы па археалогіі, прадметы побыту беларусаў. У 1842 адкрыты музей старажытнасцяў К. і Я.Тышкевічаў у Лагойску. У 2-й пал. 19 ст. заснаваны літ.-краязн. музеі А.Ельскага (в. Замосце, Пухавіцкі р-н), Э.Чапскага (в. Станькава, Дзяржынскі р-н). У 1867 адкрыты Магілёўскі, у 1897 — Магілёўскі царкоўна-археал., у 1893 заснаваны Віцебскі царкоўна-археалагічны музей, у 1908 — Мінскі царкоўна-археалагічны музей. У пач. 20 ст. дзейнічалі Горацкі, Мсціслаўскі музеі. У 1920-я г. заснаваны музеі ў Слоніме, Пінску, Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей. Багатыя бел. калекцыі меў Беларускі музей у Вільні (1921—45). У 1940 на Беларусі было 26 дзярж. музеяў, у т.л. Беларускі дзяржаўны музей у Мінску (з 1919). У 2-ю сусв. вайну амаль усе музеі знішчаны. У пасляваен. гады многія адноўлены ці створаны новыя. На 1996 у Беларусі 102 дзярж. музеі, у т.л. 35 краязнаўчых, 22 гіст., 11 маст. і нар. творчасці, 18 літ. і літ.-мемарыяльных. Буйнейшыя рэспубліканскія музеі: Багдановіча Максіма літаратурны музей, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, Музей гісторыі беларускай літаратуры, Коласа Якуба літаратурны музей, Купалы Янкі літаратурны музей, Брэсцкай крэпасці-героя музей, Музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі і інш. Дзейнічаюць музеі на грамадскіх пачатках пры тэатрах, навуч. і інш. установах.
Друк, радыё, тэлебачанне. Друк. Першую бел. друкаваную кнігу «Псалтыр» выдаў Ф.Скарына ў Празе 6.8.1517. У сталіцы ВКЛ Вільні першая друкарня засн. Ф.Скарынам каля 1520. Тут жа выдадзены «Малая падарожная кніжка» (1522) і «Апостал» (1525). На тэр. сучаснай Беларусі першая кніга на стараж.-бел. мове выдадзена ў Нясвіжы 10.6.1562, першая друкарня засн. ў Брэсце ў 1553 (гл. ў арт. Брэсцкія друкарні). Першае бел. перыядычнае выданне — «Газэта літэрацка Віленьска» (1760—1916). На тэр. сучаснай Беларусі першае перыяд. выданне — «Газэта Гродзеньска» (1776—83). Першая нелегальная беларускамоўная газета — «Мужыцкая праўда» (1862—63), першыя легальныя газеты на бел. мове — «Наша доля» (1906) і «Наша ніва» (1906—15). На Беларусі працуюць 11 дзярж. выдавецтваў і больш за 1300 суб’ектаў гаспадарання розных формаў уласнасці і прадпрымальнікаў, якім дадзены ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць. У 1995 выдадзена 3205 назваў кніг тыражом 62,9 млн. экз. На 1.1.1996 зарэгістравана 869 перыяд. выданняў, у т.л. 611 газет, 212 часопісаў, 46 бюлетэняў. Буйнейшыя дзярж. газеты: «Народная газета», «Советская Белоруссия», «Звязда», «Рэспубліка», «7 дней», «Чырвоная змена», «Белорусская нива». Выходзяць недзяржаўныя, прыватныя, прафесійныя, рэліг., парт. і інш. выданні: «Беларускі час», «Веснік беларускага экзархата», «Во славу Родины», «Згода», «Літаратура і мастацтва», «Свабода», «Товарищ», «Цэнтральная газета» і інш. Дзейнічаюць афіц. Беларускае Тэлеграфнае Агенцтва (БелТА, з 1938), а таксама прыватныя агенцтвы: Беларускае прыватнае агенцтва навін (БелаПАН), «Рэклама, інфармацыя, дайджэст» (РІД), «Павет» і інш. Гл. таксама Выдавецтва, Кнігадрукаванне, Друкарня, Газета, Часопіс, Агенцтва друку.
Радыё. Першая перадача бел. радыё адбылася ў 1925. Сучаснае дзярж. радыёвяшчанне вядзецца па 1-й і 2-й праграмах у мона- і стэрэаварыянце. У структуру Бел. радыёвяшчання ўваходзіць радыёвяшчанне абласных студый. Штодзённа на кароткіх хвалях гучаць перадачы для беларусаў, якія жывуць у Канадзе, ЗША, Аўстраліі, Зах. Еўропе (гл. Беларускае радыё за мяжой). На ультракароткіх хвалях працуюць незалежныя камерцыйныя станцыі «Радыё 101,2» і «Радыё Бі Эй».
Тэлебачанне. Рэгулярныя тэлеперадачы на Беларусі пачаліся 1.1.1956 (створаны рэсп. тэлецэнтр у Мінску). Працуе Рэспубліканская студыя тэлебачання, мае студыі ва ўсіх абласных цэнтрах. З 1991 развіваюцца недзярж. эфірныя і кабельныя сеткі тэлебачання. У крас. 1995 утворана Тэлевізійная вяшчальная сетка (ТВС), у якую аб’яднаны 12 недзярж. тэлестанцый. На тэр. Беларусі трансліруюцца таксама праграмы Грамадскага Расійскага, Незалежнага тэлебачання, тэлебачання С.-Пецярбурга, агульнаадук. праграма «Расійскія універсітэты», перадачы агульнай для краін СНД тэлерадыёкампаніі «Мір». Нац. дзярж. тэлерадыёкампанія Беларусі ўваходзіць у склад Еўрапейскага вяшчальнага Саюза 42 дзяржаў. Гл. таксама Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь.
Навука. Развіццё навук. ідэй і суполак на Беларусі ў 16 ст. звязана з навук.-асветніцкай дзейнасцю Ф.Скарыны, М.Гусоўскага, М .Літвіна, С.Буднага, В.Цяпінскага, М.Стрыйкоўскага. У 1579 засн. Віленская акадэмія, якая стала навук. цэнтрам Беларусі і Літвы (гл. Віленскі універсітэт). У 17—18 ст. вялі навук. даследаванні і распаўсюджвалі веды ў галіне астраноміі, хіміі, геаграфіі, біялогіі, гісторыі, этнаграфіі і інш. навук А.Скарульскі, С.Шадурскі, Б.Дабшэвіч, К.Нарбут, І.Храптовіч, І.Страйноўскі, М.Пачобут-Адляніцкі, С.Канарскі і інш. Значную ролю ў пашырэнні навук. ведаў на Беларусі адыграла Гродзенская мед. школа, засн. А.Тызенгаўзам (у 1775—81 Гродзенская мед. акадэмія, узначальваў Ж.Э.Жылібер). У 1-й пал. 19 ст. як частка славістыкі зарадзілася навук. беларусазнаўства (працы П.Шафарыка, В.М.Бадзянскага, З.Я.Даленгі-Хадакоўскага). Асн. арганізатары гэтых даследаванняў — Віленскі ун-т, віленскія археалагічная і археаграфічная камісіі. Значны ўклад у развіццё беларусазнаўства зрабілі ўраджэнцы Беларусі: гісторыкі І.І.Грыгаровіч, Т.Нарбут, М.В.Без-Карніловіч, лінгвісты І.І.Насовіч і С.П.Мікуцкі, этнограф П.М.Шпілеўскі, археолагі і краязнаўцы Я.П.Тышкевіч і К.П.Тышкевіч, публіцыст Р.А.Падбярэскі. У 1860— 90-я г. бел. этнас даследавалі Насовіч, М.А.Дзмітрыеў, Ю.Ф .Крачкоўскі, А.М.Семянтоўскі, М.Я.Нікіфароўскі, Я.Ф.Карскі, М.В.Доўнар-Запольскі, М.А.Янчук і інш. Для развіцця айч. с.-г. навукі і падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне сельскай гаспадаркі шмат зрабіў створаны ў 1848 Горы-Горацкі земляробчы ін-т. У пач. 20 ст. на Беларусі існавалі 3 н.-д. ўстановы: Беняконская с.-г. доследная станцыя, станцыя лекавых раслін пад Магілёвам (абедзве з 1910) і Мінская доследная балотная станцыя (з 1911). Пэўная навук. работа вялася ў Віцебскім (з 1910), Магілёўскім (з 1913) і Мінскім (з 1914) настаўніцкіх ін-тах, у Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археал. ін-та (з 1911).
Больш шырокія маштабы набыло развіццё навукі і навук. устаноў на Беларусі пасля ўтварэння БССР. У 1919 адноўлены земляробчы ін-т у Горках (з 1925 Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія), створаны Віцебскі бат. сад. У 1921 адкрыты Беларускі дзяржаўны універсітэт, які стаў цэнтрам падрыхтоўкі нац. кадраў, навук. даследаванняў у галіне біял., хім., фіз.-матэм. і грамадскіх навук. На базе Навук.-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР у 1922 створаны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). У 1923 у Мінску створана Бел. доследная станцыя па ахове с.-г. культур, у 1924 — Мінская лясная доследная станцыя, у Лошыцы — садавіна-гароднінная доследная станцыя. Навук. работу праводзілі і выкладчыкі Бел. ін-та сельскай і лясной гаспадаркі (з 1922; за 2 гады ін-т выдаў 9 тамоў «вучоных запісак»), Віцебскага ветэрынарнага ін-та (з 1924). Зыходзячы з патрэб развіцця нар. гаспадаркі і культуры, урад БССР ператварыў Інбелкульт у Акадэмію навук Беларусі, якая была ўрачыста адкрыта 1.1.1929. Функцыі АН былі расшыраны, на яе ўскладалася планаванне работы ўсіх н.-д. устаноў Беларусі, кантроль за выкананнем планаў, укараненне вынікаў даследаванняў у вытв-сць. Першым прэзідэнтам акадэміі выбраны У.М.Ігнатоўскі, віцэ-прэзідэнтамі — М.І.Бялуга, С.М.Некрашэвіч, неадменным сакратаром — В.У.Ластоўскі; у ліку акадэмікаў-заснавальнікаў — М.Ф.Бліадухо, С.Я.Вальфсон, С.М.Вышалескі, З.Жылуновіч (Цішка Гартны), І.І.Замоцін, Ігнатоўскі, І.Д.Луцэвіч (Я.Купала), С.Ю.Матулайціс, К.М. Міцкевіч (Я.Колас), У.І.Пічэта, ІА.Пятровіч (Я.Нёманскі) і інш. У 1931 у структуры АН створаны ін-ты: фізікатэхнічны, агранамічны, біялагічны, эканомікі, філасофіі, сав. будаўніцтва і права, л-ры і мастацтва; у 1932 працавалі 14 НДІ (22 правадз. члены АН, 150 навук. работнікаў). Усяго ў БССР у гэты час дзейнічала 40 н.-д. устаноў, у якіх працавала каля 1500 навук. супрацоўнікаў. Для падрыхтоўкі навук. кадраў у 1931 створана аспірантура. У даваенны час н.-д. ўстановы правялі вял. работу ў галіне геалогіі, батанікі, заалогіі, фізіялогіі, біяхіміі, медыцыны, фізіка-матэм., філас., правазнаўчых, этанам., мастацтвазнаўчых і інш. навук.
У развіцці навукі ў БССР у канцы 30-х г. было шмат цяжкасцяў, абумоўленых недахопам высокакваліфікаваных навук. кадраў, а таксама беспадстаўнымі абвінавачваннямі і рэпрэсіямі (рэпрэсіравана больш за 140 супрацоўнікаў АН). Гэта адмоўна адбілася на развіцці ўсіх навук. кірункаў, была згорнута падрыхтоўка кадраў (калі ў 1934 у акадэміі навучаліся 139 аспірантаў, то ў 1938 — толькі 6). У 1938 шляхам рэарганізацыі ці зліцця з інш. ўстановамі ліквідаваны ін-ты фізіка-тэхнічны, філасофіі і эканомікі. У выніку фактычна былі закрыты цэлыя навук. кірункі, што нанесла вял. шкоду развіццю навукі. У Зах. Беларусі, якая ў 1921—39 уваходзіла ў склад Польшчы, навук. даследаванні канцэнтраваліся ў Віленскім ун-це і Беларускім навуковым таварыстве.
У гады Вял. Айч. вайны ўсе НДІ і ВНУ былі знішчаны або эвакуіраваны. Але ўжо ў пач. 1950-х г. навук. патэнцыял Беларусі быў адноўлены. Працавалі ўсе ін-ты, што існавалі ў АН да вайны, узніклі і новыя (механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі, лесу, жывёлагадоўлі). У 1950—60-я г. найб. хутка развіваліся фізіка-матэм. і фізікатэхн. навукі; у АН створаны ін-ты: фізікі, матэматыкі, фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, машыназнаўства і аўтаматызацыі, тэхн. кібернетыкі, ядзернай энергетыкі і інш. У 1940—60-я г. навук. і навук.-арганізацыйную працу вялі прэзідэнты АН Беларусі К.В.Гораў, А.Р.Жэбрак, М.І.Грашчанкаў, В.Ф.Купрэвіч; акадэмікі К.М.Міцкевіч (Я.Колас), І.С.Лупіновіч, К.К.Атраховіч (К.Крапіва), Ц.М.Годнеў, М.А.Дарожкін, М.Ф.Ярмоленка, М.М.Нікольскі, А.Н.Сеўчанка, Б.І.Сцяпанаў, М.В.Турбін, М.П.Яругін, А.В.Лыкаў, В.П.Севярдэнка, І.А.Булыгін, А.К.Красін і інш. У 1969 прэзідэнтам АН Беларусі выбраны М.А.Барысевіч. У 1970-я г. ў структуры АН створана 5 новых ін-таў: геахіміі і геафізікі, электронікі, фотабіялогіі, біяарган. хіміі, мікрабіялогіі. Арганізаваны акадэмічныя навук. цэнтры ў абл. гарадах: у Гомелі ін-т металапалімерных сістэм і аддзяленне ін-та матэматыкі, у Магілёве аддзяленні ін-таў фізікі і фізіка-тэхнічнага, у Гродне аддзел рэгуляцыі абмену рэчываў, у Віцебску аддзяленні ін-та фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў. Пазней гэтыя структурныя фарміраванні выраслі ў самаст. ін-ты: прыкладной оптыкі і тэхналогіі металаў у Магілёве, тэхн. акустыкі ў Віцебску, біяхіміі ў Гродне. У канцы 1970-х г. у АН функцыянавала 5 аддзяленняў (грамадскіх, фіз.-матэм., фіз.-тэхн., біял., хім., геал. навук), у якіх былі аб’яднаны 32 н.-д. ўстановы, працавала больш за 15,5 тыс. чал., у т.л. 204 д-ры, больш за 1500 канд. навук, 54 акадэмікі; 70 чл.карэспандэнтаў. З 1987 прэзідэнт АН Беларусі У.П.Платонаў, з 1992 — Л.М.Сушчэня. Вял. поспехі былі дасягнуты ў развіцці оптыкі, квантавай электронікі і спектраскапіі (М.А.Барысевіч, Сцяпанаў, У.А.Піліповіч, В.С.Буракоў), матэматыкі (Платонаў, Яругін), цеплафізікі і энергетыкі (Лыкаў, Красін, А.Мартыненка), генетыкі і цыталогіі (Л.У.Хатылёва), геалогіі (А.С.Махнач, Р.Г.Гарэцкі), лінгвістыкі (М.В.Бірыла), біяарган. хіміі (А.А.Ахрэм), грамадскіх навук (Бірыла, В.К.Бандарчык, К.П.Буслаў, М.І.Вядута, І.Я.Марчанка, Р.М.Суднік).
Тэмпы развіцця навук. патэнцыялу Беларусі, эфектыўнасць яго дзейнасці рэзка знізіліся ў 1990-я г., калі ўсе сферы грамадскага жыцця, у т.л. і навуку, ахапіў глыбокі крызіс. Пачаўся адток яе найб. кваліфікаваных і актыўных спецыялістаў. Аднак і ў гэтых умовах развіццё навук. даследаванняў не спыняецца. У канцы 1980 — пач. 1990-х г. з’явіліся новыя навук. ўстановы ў структуры АН Беларусі: ін-ты праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі, радыебіялогіі; сацыялогіі; хіміка-тэхнал. цэнтр; інжынерны цэнтр фізікі і тэхналогіі тонкіх плёнак і пакрыццяў «Плазматэг»; навук. цэнтр праблем механікі машын; аддзел праблем рэсурсазабеспячэння ў Гродне. Створаны Рэспубліканскі ін-т вышэйшай і гуманітарнай адукацыі. Узніклі недзяржаўныя ВНУ: Бел. камерцыйны ун-т кіравання, Ін-т сучасных ведаў, камерцыйны ін-т прадпрымальніцкай дзейнасці, акадэміі парламентарызму і прадпрымальніцтва і інш. (усяго ў 1996 — 24). З 1991 на Беларусі дзейнічае фонд фундаментальных даследаванняў, які аказвае фін. падтрымку творчым навук. калектывам і асобным навукоўцам, што атрымалі перамогу ў конкурсным спаборніцтве. Бел. фундаментальнай навуцы ў межах Міжнар. Навук. фонду аказвае падтрымку Беларускі фонд Сораса. Акрамя фундаментальных даследаванняў, якія ажыццяўляюцца НДІ АН Беларусі, навук. даследаванні і распрацоўкі ў розных галінах навукі, тэхнікі, прам-сці і сельскай гаспадаркі праводзяцца ў НДІ адпаведных мін-ваў і ведамстваў, на кафедрах ВНУ, у н.-д. цэнтрах, установах, навук.-вытв. аб’яднаннях. У 1924 створаны н.-д. ін-ты: эпідэміялогіі і мікрабіялогіі; неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі; у 1927 — санітарна-гігіенічны; земляробства і кармоў; геолагаразведачны; у 1930 — траўматалогіі і артапедыі; меліярацыі і лугаводства; у 1931 — аховы мацярынства і дзяцінства; глебазнаўства і аграхіміі; у 1949 — эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага; у 1960 — Анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, у 1961 — Цэнтральны НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў; у 1971 — аховы раслін; рыбнай гаспадаркі; у 1990 — агародніцтва; бульбаводства; у 1991 — працы; Бел. н.-д. цэнтр «Экалогія»; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф.Скарыны і інш. Усяго ў 1995 на Беларусі 287 навук. устаноў і арг-цый, у т.л. 133 НДІ.
Літаратура. Зараджэнне л-ры на бел. землях было выклікана патрэбамі культ.-гіст. развіцця і звязана са з’яўленнем у 10 ст. ва ўсх. славян пісьменства. Абапіраючыся на багатыя традыцыі фальклору, грэка-візант. л-ры, спачатку яна развівалася ў цеснай сувязі з л-рай Кіеўскай Русі. На Беларусі ў эпоху сярэднявечча бытавалі ўсе асн. віды, жанры і творы стараж. л-ры, якая вызначалася сур’ёзнасцю зместу, значнасцю тэм, праблем і герояў, высокай ідэйнасцю, сінкрэтызмам, перавагаю твораў царк.-рэліг. характару. Буйнымі цэнтрамі пісьменства былі Полацк і Смаленск, дзе складзены жыціі Ефрасінні Полацкай і Аўрамія Смаленскага. У Тураве вырас і тварыў славуты майстар аратарскай прозы (12 ст.) Кірыла Тураўскі. Развіццю пісьменства і л-ры ў 14— 15 ст. спрыяла паліт. аб’яднанне бел. зямель у ВКЛ, у якім бел. мова мела статус дзяржаўнай. Актыўна развівалася дзелавое пісьменства, з’явіліся пераклады на бел. мову твораў зарубежнай л-ры. У 1-й пал. 15 ст. зарадзілася агульнадзяржаўнае летапісанне. Першыя бел.-літ. летапісы («Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» і Беларуска-літоўскі летапіс 1446) адлюстроўвалі выдатную ролю літ.-бел. дзяржавы ў тагачаснай Еўропе і сталі здабыткам бел. гістарычнай прозы. Важныя культ.-гіст. зрухі ў жыцці грамадства, рост духоўных запатрабаванняў, пашырэнне сувязяў з краінамі Еўропы, узнікненне кнігадрукавання і інш. фактары спрыялі развіццю бел. л-ры ў 16 ст. Былі створаны выдатныя помнікі прававой думкі (Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588), з’явіліся новыя віды і жанры (кніжная паэзія, публіцыстыка, гіст.-мемуарная проза, драматургія), таленавітыя літаратары, узмацніліся працэсы секулярызацыі і гуманізацыі л-ры. Этапнае значэнне ў гісторыі бел. л-ры мела шматгранная творчая дзейнасць Ф.Скарыны. Першую рэнесансавую паэму аб роднай зямлі «Песня пра зубра» склаў на лац. мове М.Гусоўскі. У бел. летапісанні 16 ст. ўзмацніліся ідэі дзярж. патрыятызму, пагадовы дакумент.-дзелавы выклад падзей стаў больш арганічна спалучацца з жывым, займальна-белетрыстычным іх апісаннем, а нац. гісторыя стала падавацца як самабытная і самацэнная з’ява. Найб. поўна і дасканала яна выкладзена ў «Хроніцы Быхаўца». У перыяд позняга Адраджэння (2-я пал. 16 ст.) л-ра развівалася пад уплывам ідэй пратэстантызму і рэліг. вальнадумства. Яе тэматыку і праблематыку ўзбагаціла рэфармацыйная публіцыстыка. Публіцыст і перакладчык, адзін з заснавальнікаў філал. крытыкі Бібліі ў Еўропе С.Будны выдаў у Нясвіжы «Катэхізіс» (1562) — першую друкаваную кнігу на тэр. сучаснай Беларусі; палеміст А.Волан стварыў больш як 20 публіцыстычных твораў на лац. і польск. мовах; абаронца роднага слова В.Цяпінскі першы пераклаў на бел. мову Евангелле. Найб. значным прадстаўніком свецкай аратарскай прозы быў Л.Сапега. Сярод паэтаў вылучаўся А.Рымша. Важнае значэнне мелі пераклады на бел. мову выдатных твораў сусв. л-ры (кніг Бібліі, гіст. аповесцяў, рыцарскіх раманаў, зб. навел і інш.). Складаным і разнастайным было культ. і літ. жыццё на бел. землях у эпоху барока (канец 16 — сярэдзіна 18 ст.). У шматмоўнай л-ры адбываўся працэс пераходу ад старой эстэт. сістэмы да новай, абнаўляліся жанры, выяўл. сродкі і стылі, спосабы і прынцыпы адлюстравання жыцця і чалавека, з’явіўся новы герой — селянін, рамеснік. Новыя грамадска-паліт. ўмовы (Люблінская унія 1569 і Брэсцкая унія 1596, Контррэфармацыя) выклікалі ўздым палемічнай літаратуры. Самыя вядомыя яе прадстаўнікі І.Пацей, Л.Карповіч, аўтар славутых «Трэнаса» і «Граматыкі славянскай» М.Сматрыцкі. Росквіт кнігадрукавання спрыяў пашырэнню жанру прадмоў. З узнікненнем школьнага тэатра зарадзілася драматургія (драмы, інтэрмедыі). Актыўна развівалася кніжная паэзія. Сярод малых вершаваных формаў быў пашыраны жанр эпікграмы. Яркі ўзор бел. грамадз. лірыкі пакінуў Я.К.Пашкевіч (верш «Польска квітнет лаціною»). Працягвала развівацца паэма, найб. значная — «Лямант на смерць Лявона Карповіча» — створана на бел. мове ў 1620 невядомым аўтарам. Прыкметны ўклад у развіццё бел. кніжнай паэзіі зрабіў у 17 ст. Сімяон Полацкі.
Важныя змены перажывала гіст. проза. Агульнадзярж. летапісанне занепадала, пачалі складацца мясц. летапісы. Самы значны з іх — Баркулабаўскі летапіс — адметны дэмакр. зместам. У сувязі з ростам цікавасці да чалавека ў л-ры ўзніклі сямейныя хронікі, дыярыушы (дзённікі), падарожныя запіскі і інш. творы мемуарнага жанру (Ф.Еўлашоўскага, С. і Б. Маскевічаў). Своеасаблівым тыпам нац. гісторыі ў кантэксце сусветнай былі хранографы («Вялікая хроніка»), у якіх у выніку белетрызацыі гіст. апавядання адбываўся пераход ад традыц., дакумент.-дзелавога апісання да ўласна мастацкай гіст. прозы. Працэс разбурэння ў л-ры сярэдневяковага сінкрэтызму, алітаратурвання дзелавых жанраў, яе секулярызацыі і дэмакратызацыі засведчыла з’яўленне твораў гуманістычнага і парадыйна-сатыр. характару («Прамова Мялешкі», «Ліст да Абуховіча»). Гэта тэндэнцыя ўзмацнілася ў перыяд позняга барока (2-я пал. 17 — 1-я пал. 18 ст.). Узніклі гумарыстычная паэзія і песенна-інтымная лірыка, новыя творы парадыйна-сатыр. прозы і драматургіі. Зварот да жыцця народа, да фалькл. вытокаў і жывой гутарковай мовы садзейнічаў пераходу ад старой эстэт. сістэмы да новай, які ўскладніўся ў сувязі з неспрыяльнымі культ.-гіст. ўмовамі. І хоць друкарні выдавалі пераважна царк.-рэліг. л-ру, працягвалі бытаваць творы папярэдніх эпох, а часам ствараліся і новыя ў старых традыцыях (напр., Магілёўская хроніка). Творчыя здабыткі бел. л-ры, як і ўсёй бел. культуры эпохі Адраджэння і барока, далі ёй магчымасць уплываць на суседнія краіны, асабліва на Расію, а Беларусі — выконваць місію пасрэдніка ў літ. і культ. сувязях паміж еўрап. Захадам і Усходам. Нарастанне адраджэнскіх тэндэнцый уласна бел. л-ры пачалося з сярэдзіны 18 ст., калі ў культ. жыцці шырока замацавалася польск. пісьмовая традыцыя. Адрыў бел. пісьменства ад старабел. кніжнай мовы і зварот да нар.-гутарковых пластоў здзяйсняўся найперш (як дапускала эстэтыка класіцызму) у «нізкіх» драматургічных жанрах — у польска-бел. інтэрмедыях, у двухмоўнай «Камедыі» К.Марашэўскага і ў «Доктары па прымусу» М.Цяцерскага. Білінгвістычная традыцыя, што склалася ў пераходны перыяд і аб’ектыўна не давала бел. слову выпасці з пісьмовай традыцыі, перайшла і ў 19 ст. (вершаваная мініяцюра І.Легатовіча «Скажы, вяльможны пане», 1838; фарс-вадэвіль В.Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка», 1846). Аўтарская двухмоўнасць Я.Баршчэўскага, Я.Чачота, А.Рыпінскага, Дуніна-Марцінкевіча, Г.Марцінкевіча, У.Сыракомлі, А.Вярыгі-Дарэўскага, А.Плуга, В.Каратынскага і інш. утварала двухадзінства бел. і польск. моўных плыняў у творчым працэсе, які вёў да адраджэння ўласна бел. л-ры.
Новая бел. л-ра развівалася ў двух сустрэчных кірунках: у сялянскім асяроддзі, якое зберагала фальклор і мову продкаў, з’яўляліся паэты (П.Багрым) і літ. творы, пераважна ананімныя («Віншаванне бондара Савасцея», «Вясна гола перапала» і інш.); польскамоўныя аўтары, ураджэнцы Б. (у т.л. А.Міцкевіч, Э.Ажэшка), выкарыстоўваючы фальклор і звяртаючыся да праблем нар. жыцця, імкнуліся, каб іх творы траплялі пад «саламяныя стрэхі». Гэта зрабіла натуральным бел.-польск: моўна-літ. суіснаванне пад вокладкамі аднаго выдання ў кнігах Дуніна-Марцінкевіча «Гапон», «Вечарніцы і Апантаны» (1855), «Цікава? — Прачытай!» (1856), «Дудар беларускі» (1857), у якіх бел. слову надавалася вядучая роля ў маст. і маральна-этычным планах. Аднаўленне бел.-моўнай л-ры апасродкавана вызначалася гіст.-паліт. падзеямі — далучэннем бел. зямель да Расійскай імперыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай і нац.-вызв. рухам, вяршынямі якога былі паўстанні 1794, 1830—31 і 1863—64. Ахвярны подзвіг К.Каліноўскага і распаўсюджанне яго «Мужыцкай праўды» паўплывалі на адраджэнскі патэнцыял бел. л-ры, паспрыялі таму, каб творы на бел. мове адрасаваліся не толькі мужыку, як у Дуніна-Марцінкевіча, а ўсяму народу (хоць і праз мужыка), як у Ф.Багушэвіча. Выданне Багушэвічавай «Дудкі беларускай» (1891) засведчыла нац.-гіст. самаўсведамленне бел. л-ры і незваротнасць працэсу яе адраджэння.
На шляху вяртання ў нац.-моўнае ўлонне бел. л-ра 2-й пал. 18 і 19 ст. прайшла праз польскамоўнае (А.Нарушэвіч, Ю.Нямцэвіч, Ф.Багамолец), рускамоўнае (І.Сакольскі) і лацінамоўнае (М.Карыцкі) выяўленне класіцызму, зведала сентыменталізм (Ф.Князьнін), асвоіла рамантызм (Міцкевіч, А.Ходзька, Т.Лада-Заблоцкі і інш.), заклала асновы рэалізму (Сыракомля, Плуг). Паралельна ўзнікалі беларускамоўныя творы, якія ў 1-й пал. 19 ст. вызначаліся стылявым сінкрэтызмам. Распрацоўваліся жанры травесційнай («Энеіда навыварат») і парадыйнай («Тарас на Парнасе») паэмы, гутарка, быліца («Купала», «Халімон на каранацыі» Дуніна-Марцінкевіча), балада («Нячысцік» Рыпінскага), вершаваная драматургічная сцэнка («Едзеш, міленькі Адам» Чачота) і лірычны верш (Баршчэўскі, Багрым, Сыракомля, Каратынскі), а з прозы — апавяданне, заснаванае на бытавым анекдоце («Кручаная баба» Плуга). Абвастрэнне сац. праблем у выніку адмены прыгоннага права і крах нац.-вызв. надзей з паражэннем паўстання 1863—64 выклікалі пасталенне нац. самасвядомасці бел. грамадства, а праз гэта — ідэйна-маст. і жанрава-стылявую разнастайнасць бел. л-ры. У паэзіі, якая грунтавалася на рамант. і рэаліст. пачатках і па-ранейшаму была вядучая ў арыентацыі на дэмакр. чытача, набывае развіццё грамадз. і публіцыстычная лірыка (Багушэвіч, А.Гурыновіч), паглыбляецца асваенне сатыр. жанраў (А.Абуховіч, Ф.Тапчэўскі) і лірычна-філас. кірункаў (Я.Лучына), закладваюцца асновы нац. школы перакладу (Лучына, Гурыновіч, З.Трашчкоўская і інш.). Вяршыняй нацыянальна ўсвядомленай ідэі бел. адраджэння ў 19 ст. стала творчасць Багушэвіча, якая засвоіла і развіла папярэднія дэмакр. традыцыі.
Л-ра пач. 20 ст. развівала і ўмацоўвала нац. адраджэнскую традыцыю, выспеленую ў 19 ст. і як ідэйна-эстэтычнае крэда сфармуляваную ў «Дудцы беларускай» Багушэвіча. Найб. значным культ.-грамадскім асяродкам стала створаная ў 1906 газ. «Наша ніва», вакол якой згуртаваліся браты А. і І.Луцкевічы (заснавальнікі і выдаўцы), Я.Купала, Я.Колас, Цётка, М.Багдановіч, Ядвігін Ш., В.Ластоўскі, Ц.Гартны, З.Бядуля, М.Гарэцкі, А.Паўловіч, К.Каганец, К.Гурло, Я.Журба, Г.Леўчык, К.Буйло, А.Гарун, У.Галубок, Стары Улас, М.Арол, К.Лейка, С.Палуян, Л.Гмырак, У.Самойла і інш. Л-ра «нашаніўскай» пары стала дзейсным сродкам уплыву на грамадскае жыццё, ставячы сабе за мэту абудзіць і ўзняць бел. народ з гіст. нябыту, выканаць сваю асв.-адраджэнскую місію. Паэзія, паказваючы нядолю і беспрасвецце, у якім апынуўся народ, па сутнасці, адмаўляла тыя формы жыцця, што існуюць. Маст. ідэалам была свабода, якая бачылася і як сац.-паліт. разняволенне, і як нац. незалежнасць, і як духоўнае ўваскрашэнне асобы праз далучэнне яе да асветы, культуры, нац. самасвядомасці. Сэрцам бел. л-ры «нашаніўскай» пары была ўгрунтаваная ў паэтыку нац. ідэя, якою фактычна былі прасякнуты ўсе творы ад адкрыта патрыят. паводле гучання («Вера беларуса» Цёткі, «Ворагам беларушчыны», «Гэта крык, што жыве Беларусь» Я.Купалы, «Родныя вобразы» Я.Коласа, «У чатырохлецце «Нашай нівы», «Песня-звон» Гаруна) да чыста артыстычных (цыкл «У зачарованым царстве», «Апокрыф» Багдановіча). Станаўленне прафес. прозы адбывалася ў формах рэаліст.-бытавога (Ядвігін Ш., Каганец, Цётка, Я.Лёсік, П.Просты, Лейка), псіхал. апавядання (Гарэцкі), маст. алегорыі, прытчы (Я.Колас, Багдановіч), імпрэсій-мініяцюр (Бядуля). Здабыткі драматургіі найперш звязаны з творамі Я.Купалы («Паўлінка», «Прымакі», «Раскіданае гняздо»), са стварэннем прафес. тэатра І.Буйніцкага. Багдановіч, А.Луцкевіч, Ластоўскі, Палуян, Гмырак сталі заснавальнікамі крытычнай і літ.-знаўчай думкі. 1-я сусв. вайна, Лют. і Кастр. рэвалюцыі, грамадз. вайна, герм. і польск. акупацыя выклікалі значныя грамадска-паліт. зрухі на Беларусі, падзеленай у 1921 на 2 часткі. Л-ра перыяду ваенна-рэв. ліхалецця была ў досыць анемічным стане, аднак і ў гэты перыяд у ёй з’явіліся выдатныя творы: вершы «Пагоня», «Страцім-лебедзь» Багдановіча, цыкл вершаў 1918—19 Я.Купалы, кніга крытыка-біягр. артыкулаў «Нашы песняры» А.Луцкевіча, п’есы Ф.Аляхновіча. Завершаны паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка» Я.Коласа, распачатыя ў «нашаніўскі» перыяд.
Л-ра Беларусі, актывізаваная ў 1920-я г. палітыкай беларусізацыі, развівалася вельмі бурна. У яе прыйшлі маладыя таленавітыя творцы М.Чарот, У.Дубоўка, Я.Пушча, А.Бабарэка, К.Чорны, М.Зарэцкі, А.Дудар, А.Вольны, М.Лынькоў, Т.Кляшторны, В.Маракоў, У.Хадыка, К.Крапіва, Я.Маўр, П.Глебка, П.Броўка, М.Багун, З.Астапенка, А.Звонак, Л.Калюга, А.Мрый, А.Якімовіч, З.Бандарына, П.Галавач, В.Каваль, В.Шашалевіч, Я.Скрыган, С.Баранавых, Б.Мікуліч, М.Грамыка, У.Дзяржынскі і інш. Пачалі выходзіць часопісы «Полымя», «Маладняк»; стварыліся літ.-маст. арг-цыі «Маладняк», «Узвышша», «Полымя», «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна», «Пробліск», Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў. Дамінавала паэзія, якая адмаўляла ранейшае жыццё як гаротнае, нешчаслівае і ўзнёсла апявала будучыню. У паэтыцы пераважалі гіпербала, супрацьпастаўленне, адсутнасць вобразнай пластыкі, абрывістая стылістыка. У той жа час у творах Я.Купалы, Я.Коласа, Дубоўкі, Пушчы, Кляшторнага, Жылкі, Маракова і інш. працягвалі гучаць матывы смутку над нац. лёсам бел. народа, выяўляўся ўнутраны стан душы, а не адпаведнасць пастулатам «пралетарскай літаратуры», канцэпцыю якой актыўна сцвярджала крытыка. У прозе ішло станаўленне жанру рамана, паглыбленне псіхалагізму (Я.Колас, Гарэцкі, Чорны, Зарэцкі), назіралася імкненне стварыць вобраз чалавека новага часу ў супярэчлівых абставінах гіст. падзей (Галавач, Чарот, Гартны, Мрый, Калюга, Мікуліч, Я.Нёманскі). К канцу 1920-х г. палітыка беларусізацыі змянілася на палітыку рэпрэсій супраць бел. інтэлігенцыі, якая прытрымлівалася нац.-дэмакр. кірунку. На працягу 1930-х г. рэпрэсіі амаль вынішчылі бел. пісьменнікаў. Тыя, што засталіся, стваралі апалагетычныя дзяжурныя творы, апявалі новае жыццё, змагаліся з «ворагамі народа».
Л-ра Зах. Беларусі, развіваючыся ва ўмовах нац. ўціску, захоўвала адраджэнскую традыцыю і багдановічаўскае апяванне чыстай красы (Жылка, Л.Родзевіч, Х.Ільяшэвіч, I.Канчэўскі, А.Бартуль, Л.Геніюш). Нац.-патрыят. ідэя, паяднаная з духоўным, рэліг. служэннем, выявілася ў творчасці святароў — паэта К.Сваяка і публіцыста-асветніка А.Станкевіча. Пафасам рэв. змагання была прасякнута творчасць вязня Лукішак А.Салагуба, а таксама М.Танка, М.Машары, М.Васілька, П.Пестрака, В.Таўлая. У галіне літ.-знаўства плённа працаваў да 1939 А.Навіна (АЛуцкевіч).
У Вял. Айч. вайну многія пісьменнікі былі на фронце і ў партызанах. Шмат хто з іх загінуў (З.Астапенка, А.Жаўрук, А.Дубровіч, Л.Гаўрылаў, Р.Жалязняк, А.Мілюць, А.Ушакоў, Р.Мурашка, М.Сурначоў, Х.Шынклер і інш.). Аператыўным жанрам была публіцыстыка. Пафасам змагання, верай у нязломны дух народа і перамогу, апяваннем мужнасці і гераізму вызначалася паэзія («Беларускім партызанам» Я.Купалы, «Народу-барацьбіту» Я.Коласа, «Смерць салдата», «Партызаны» Глебкі, «Байцам-беларусам» Броўкі, зб. «Слуцкі пояс» А.Астрэйкі, вершы П.Панчанкі, Танка, Таўлая, А.Бачылы, Буйло, А .Куляшова, М.Лужаніна, А.Вялюгіна, К.Кірэенкі і інш.). Героіка і цяжар вайны адлюстраваны ў эпічных творах «Сцяг брыгады» Куляшова, «Янук Сяліба» Танка, «Эдэм» Астапенкі. Неардынарнай з’явай сталі кнігі апавяданняў «Вялікае сэрца» (1945) Чорнага і «Астап» (1944) Лынькова. У акупіраваным Мінску выйшла кніга вершаў Н.Арсенневай «Сягоння» (1944).
Тэма вайны стала на доўгі час вызначальнай у л-ры, пашыраючы магчымасці псіхалагічнага і экзістэнцыяльнага асэнсавання гіст. падзей і лёсу бел. народа. Радасць перамогі, услаўленне Радзімы, гераізму, мірнай стваральнай працы, антыгуманнай сутнасці вайны — асн. матывы шматлікіх паэтычных зборнікаў першага пасляваен. дзесяцігоддзя. На матэрыяле з жыцця бел. народа на акупіраванай тэрыторыі ствараліся празаічныя творы Я.Брыля, І.Грамовіча, П.Кавалёва, У.Краўчанкі, М.Лупсякова, І.Мележа, М.Паслядовіча. Вайне прысвечаны раманы «Расстаемся ненадоўга» А.Кулакоўскага, «Векапомныя дні» (кн. 1) Лынькова, «Мінскі напрамак» Мележа, «Згуртаванасць» М.Ткачова, «Глыбокая плынь» І.Шамякіна; драмы Крапівы, К.Губарэвіча, А.Маўзона. Пра аднаўленне мірнага жыцця аповесці і раманы «У Забалоцці днее» Брыля, «Гартаванне» Кулакоўскага, «У добры час» Шамякіна і інш. Дасягненнем стала завершаная ў 1955 трылогія Я.Коласа «На ростанях». У творах гэтага часу пераважалі падзейнасць, фактаграфічны матэрыял, ім не хапала псіхал. глыбіні, аналітызму. Л-ра тым не менш набірала разбег і, пераадольваючы схематызм стэрэатыпных уяўленняў, дасягнула значных поспехаў. У 2-й пал. 1940 — пач. 1960-х г. дэбютавалі першымі кнігамі паэзіі М.Аўрамчык, М.Арочка, Р.Барадулін, Д.Бічэль-Загнетава, Г.Бураўкін, В.Вярба, А.Вярцінскі, С.Гаўрусёў, Н.Гілевіч, А.Грачанікаў, Х.Жычка, У.Караткевіч, А.Лойка, Е.Лось, В.Макарэвіч, У.Нядзведскі, У.Паўлаў, Ю.Свірка, Я.Сіпакоў, Р.Тармола, К.Цвірка і інш., пазней — Р.Баравікова, Т.Бондар, С.Блатун, У.Верамейчык, В.Гардзей, Ю.Голуб, В.Жуковіч, Н.Загорская, С.Законнікаў, В.Зуёнак, В.Іпатава, К.Камейша, Г.Каржанеўская, В.Коўтун, У.Лісіцын, М.Маляўка, Н.Мацяш, У.Някляеў, С.Панізнік, Г.Пашкоў, А.Разанаў, В.Ракаў, А.Салтук, Р.Семашкевіч, А.Сербантовіч, У.Скарынкін, М.Стральцоў, Н.Тулупава, М.Федзюковіч, Х.Чэрня, Я.Янішчыц і інш. У 2-й пал. 1950-х г. працягваюць літ. працу рэпрэсіраваныя пісьменнікі: А.Александровіч, Я.Бяганская, Геніюш, С.Грахоўскі, Дубоўка, Звонак, С.Новік-Пяюн, П.Пруднікаў, Скрыган, М.Хведаровіч, С.Шушкевіч і інш.
Гуманіст. канцэпцыя бачання свету, маральна-этычныя і экалаг. праблемы, барацьба з пагрозай ядзернай катастрофы, пераасэнсаванне перажытага ў гады вайны, вяртанне да вытокаў — асн. арыенціры паэзіі «філалагічнага пакалення» 1960 — пач. 1980-х г. Са старонак кніг Барадуліна, Бураўкіна, Вярцінскага, Гаўрусёва, Гілевіча, Лойкі, Лось, І.Пташнікава, Б.Сачанкі, Сіпакова, Стральцова паўстае жудасны прывід вайны і знявечанай бел. зямлі, убачаных вачыма падлеткаў, «бязбацькавічаў», якія «рана сталелі ў зямлянках сырых», чакалі, сустракалі (а многія не дачакаліся) з вайны блізкіх, разам з дарослымі аднаўлялі разбураную гаспадарку. Гэтае пакаленне тры дзесяцігоддзі не сыходзіла з магістральных шляхоў развіцця л-ры і сёння нясе ў ёй галоўную службу. Дасягненнем эпічнага жанру сталі паэмы Куляшова «Цунамі» (1968), «Далёка да акіяна» (1970—71), «Варшаўскі шлях» (1973). Увага паэтаў часцей скіроўваецца да сівой даўніны, да ролі гіст. асобы ў жыцці народа: паэмы Куляшова «Хамуціус» (1975), Танка «Мікалай Дворнікаў» (1978), Коўтун «На зломе маланкі» (1979) і «Суд Алаізы» (1985), Арочкі «Крэва» (1982).
У 2-й пал. 1950 — 1-й пал. 1960-х г. выдалі першыя кнігі прозы А.Адамовіч, В.Адамчык, А.Асіпенка, В.Быкаў, У.Дамашэвіч, Караткевіч, І.Навуменка, А.Савіцкі, Сачанка, Пташнікаў, Стральцоў, І.Чыгрынаў і інш. У 2-й пал. 1960 — 1-й пал. 1970-х г. прыйшлі ў бел. прозу А.Жук, В.Казько, В.Гігевіч, М.Гіль, Г.Далідовіч, В.Карамазаў, Л.Левановіч і інш. З канца 1950-х г. пачынаецца паглыбленае пераасэнсаванне далёкай і блізкай гісторыі. У раманах «Векапомныя дні» (1948—57) Лынькова, тэтралогіі «Трывожнае шчасце» (1957—65) Шамякіна, «Палескай хроніцы» (1961—76) Мележа, «Серадзібор» (1961—63) Петрака, «Засценак Малінаўка» (1961—64) А.Чарнышэвіча, «На парозе будучыні» (1961—63), «Гарадок Устронь» (1967— 68), «Шэметы» (1981) М.Лобана, «Сасна пры дарозе» (1962) Навуменкі, «Птушкі і гнёзды» (1963) Брыля, дылогіі «Партызаны» (1963) Адамовіча, «Плач перапёлкі» (1970), «Апраўданне крыві» (1976), «Свае і чужынцы» (1983), «Не ўсе мы згінем» (1996) Чыгрынава, «Вялікі Лес» (1979—83) Сачанкі, «Лабірынты страху» (1992) Асіпенкі, «Ахвяры» (1992) Бондар адкрываецца цэлая эпоха ў жыцці бел. народа з яе катаклізмамі — рэвалюцыямі, грамадз. і сусв. войнамі, калектывізацыяй, рэпрэсіямі 1920—50-х г., пасляваен. аднаўленнем. Лёс чалавека, асобы, народа бачыцца ў непасрэднай залежнасці ад сац.-бытавых і гіст. абставін. Горкая і мужная праўда пра вайну найбольш усебакова высвечваецца ў аповесцях Быкава «Трэцяя ракета» (1962), «Альпійская балада» (1964), «Мёртвым не баліць» (1965), «Круглянскі мост» (1969), «Сотнікаў» (1970), «Дажыць да світання» (1973), «Пайсці і не вярнуцца» (1978), «Знак бяды» (1982). У многіх творах паказаны трагізм вайны, адлюстравана трагедыя акупіраванай беларускай зямлі. Прынцып гістарызму стаў адным з асноўных у аповесцях Пташнікава «Тартак» (1967) і «Найдорф» (1975), Адамовіча «Хатынская аповесць» (1972) і «Карнікі» (1980), Казько «Суд у Слабадзе» (1978). Вялікі грамадскі рэзананс выклікала створаная на дакумент. аснове кніга «Я з вогненнай вёскі...» (1975) Адамовіча, Брыля і У.Калесніка. Дакумент. кнігі пра жанчын і дзяцей вайны выдала С.Алексіевіч («У вайны не жаночы твар» і «Апошнія сведкі», 1985). У самаахвярным захапленні гісторыяй бел. народа Караткевіч стварыў творы, якія, на некалькі дзесяцігоддзяў апярэджваючы свой час, сугучныя ідэям сённяшняга адраджэння Беларусі. З яго прыходам у л-ру сапраўдную эстэт. вышыню набірае гіст. жанр (аповесці «Сівая легенда», 1961; «Дзікае паляванне караля Стаха», 1964; раманы «Нельга забыць», 1962; «Каласы пад сярпом тваім», 1965; «Чорны замак Альшанскі», 1979; драмы «Кастусь Каліноўскі», «Званы Віцебска» і інш.). Сучаснасць і гісторыя цесна пераплятаюцца ў цыкле раманаў Адамчыка «Чужая бацькаўшчына» (1977), «Год нулявы» (1982), «І скажа той, хто народзіцца» (1985), «Голас крыві брата твайго» (1990).
Рэаліі вясковага побыту, характары людзей ад зямлі, іх праблемы ў аповесцях Брыля «Ніжнія Байдуны» (1975) і «Золак, убачаны здалёк» (1978), Гігевіча «Жыціва» (1979), Жука «Паляванне на Апошняга Жураўля» (1982), «Праклятая любоў» (1990), А.Кудраўца «Раданіца» (1971), «Сачыненне на вольную тэму» (1984), Сіпакова «Усе мы з хат» (1975) і інш. Праблемы экалогіі, варварскага ўмяшання ў прыроду, бездухоўнасці грамадства востра ставяцца ў раманах Казько «Неруш» (1981) і «Хроніка дзетдомаўскага саду» (1987), Карамазава «Пушча» (1978) і інш.
У жанры драматургіі поспеху дасягнулі А.Макаёнак, К.Петрашкевіч, М.Матукоўскі. Тэмы мінулай вайны, калектывізацыі і сталінскіх рэпрэсій працягвае Быкаў («Аблава», 1989, «Сцюжа», 1993). У жанры гіст. прозы працуюць У.Арлоў, Л.Дайнека, Далідовіч, Іпатава, К.Тарасаў і інш.
У канцы 1980 — пач. 1990-х г. друкуюцца паэтычныя творы і публіцыстыка, створаныя былымі вязнямі ГУЛАГа: вершы Геніюш, Звонака, Грахоўскага, Новіка-Пеюна, Пруднікава, мемуары Бяганскай «Мая Галгофа», Геніюш «Споведзь», Грахоўскага «Зона маўчання», «Такія сінія снягі» і «З воўчым білетам», Пруднікава «Яжовыя рукавіцы» і інш. Выходзілі кнігі пра вайну ў Афганістане. Выдаюцца творы бел. Пісьменнікаў замежжа — К.Акулы, Арсенневай, К.Мерляка, А.Салаўя, М.Сяднёва, Я.Юхнаўца і інш. У 1980-я г. першыя кнігі паэзіі выдалі В.Аколава, С.Басуматрава, І.Багдановіч, Г.Булыка, Л.Галубовіч, А.Глобус, Л.Дранько-Майсюк, З.Дудзюк, А. Канапелька, А.Каско, Л.Рублеўская, Л.Тарасюк, В.Шніп; кнігі прозы — А.Кажадуб, Тарасаў і інш. У жанры драматургіі выступілі А.Асташонак і А.Дудараў, пазней М.Арахоўскі, У.Бутрамееў, І.Сідарук.
Ідэі нац. адраджэння і чарнобыльскай бяды вызначаюць сутнасць кніг паэзіі Барадуліна «Самота паломніцтва», Зуёнка «Лета трывожных дажджоў», М.Мятліцкага «Палескі смутак», рамана Шамякіна «Злая зорка», дакумент. аповесці Гігевіча і А.Чарнова «Сталі воды горкія», п’ес Петрашкевіча «Дагарэла свечачка да палічкі» і А.Ждана «Салгалі богу, салгалі» і інш. Пашыраецца жанравая разнастайнасць бел. л-ры: раман у вершах «Родныя дзеці» (1985) Гілевіча, раманы-эсэ «Як агонь, як вада...» (1982) і «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» (1980) Лойкі, кніга прытчаў «Тыя, што ідуць» (1993) і паэм у прозе «Ахвярны двор...» (1991) Сіпакова і інш. Гл. таксама Апавяданне, Аповесць, Дзіцячая літаратура, Драматургія, Літаратуразнаўства, Паэма, Раман.
Архітэктура. Рэшткі найб. ранніх верхнепалеалітычных паселішчаў на тэр. Беларусі выяўлены ў Падняпроўі (жытлы з выкарыстаннем касцей маманта каля вёсак Бердыж Чачэрскага і Юравічы Калінкавіцкага р-наў; 24—20 тыс. да н.э.). З эпохі неаліту і бронз. веку археолагамі выяўлены рэшткі пабудоў на пАлях і паўзямлянак. З часоў жал. веку захаваліся ўмацаваныя гарадзішчы, размешчаныя на ўзгорках сярод балотаў і лясоў, на астравах і ўзвышаных мысах рэк і азёраў, умацаваныя сістэмай валоў, равоў і драўлянымі канструкцыямі. У гэты час у паўд. раёнах Беларусі часцей будавалі зямлянкі і паўзямлянкавыя жытлы слупавой канструкцыі, у паўн. лясных раёнах былі пашыраны зрубныя збудаванні, у цэнтр. частцы выяўлены рэшткі жытлаў абодвух тыпаў. У 10—12 ст. пашырыліся тыпы абарончых збудаванняў — магутныя драўляна-земляныя ўмацаванні з унутрывалавымі гліняна-каменнымі і драўлянымі канструкцыямі (Полацк, Мінск, Давыд-Гарадок). З 13 ст. асновай абароны многіх гарадоў сталі шмат’ярусныя прамавугольныя ці круглыя ў плане мураваныя вежы-данжоны, вядомыя з летапісаў як «стаўпы» (Камянецкая вежа, Навагрудак, Бярэсце, Тураў).
У 10—12 ст. закладзены асновы горадабудаўніцтва, фарміравалася радыяльна-кальцавая і радыяльна-веерная планіроўка вуліц, развівалася манум. архітэктура. Паміж 1044—66 пабудаваны першы на Беларусі велічны мураваны храм — Полацкі Сафійскі сабор. Пад уплывам візант., стараж.-рус. і зах.-еўрап. архітэктуры ў 12 ст. склаліся самабытныя арх. школы (гл. Гродзенская школа дойлідства, Полацкая школа дойлідства). Летапісы захавалі імёны дойлідаў: полацкага Іаана, гродзенскага Пятра Міланега. Сярод выдатных збудаванняў гэтага часу Полацкая Спаса-Ефрасіннеўская царква, Віцебская Благавешчанская царква, Гродзенская Барысаглебская царква, Навагрудская Барысаглебская царква і інш. Для архітэктуры 14—16 ст. характэрны цесныя ўзаемасувязі з усх.еўрап. і зах.-еўрап. сярэдневяковым мастацтвам, асноўныя маст. кірункі — раманскі стыль, готыка, рэнесанс (гл. ў арт. Адраджэнне). Архітэктура мела абарончы характар; гарады размяшчаліся каля ўмацаваных замкаў і былі абнесены кальцом абарончых збудаванняў. Абарончую ролю выконвалі і масіўныя будынкі цэркваў (Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква), касцёлаў (Камайскі касцёл, Ішкалдскі Троіцкі касцёл), кальвінскіх збораў (Смаргонскі кальвінскі збор), манастыроў і кляштараў. Пад уплывам замкавай і крапасной архітэктуры склаліся тыпы дома-крэпасці (Гайцюнішскі дом-крэпасць) і царквы-крэпасці (Мураванкаўская царква-крэпасць, Супрасльская царква-крэпасць, Сынковіцкая царква-крэпасць). У 15—16 ст. у большасці гарадоў фарміраваліся 2 цэнтры: замак феадала і гандл. плошча з крамамі; у гарадах, што атрымалі магдэбургскае права, на плошчы будаваліся ратушы. Па перыметры плошчаў і на блізкіх да іх вуліцах размяшчаліся дамы рамеснікаў і гандляроў, у буд-ве якіх часам выкарыстоўвалася тэхніка «прускага муру». У 2-й пал. 16 ст. замкавыя палацы набылі выгляд пышных рэзідэнцый з вял. колькасцю памяшканняў і рэнесансавым дэкорам (Мірскі замкава-паркавы комплекс). Пад уплывам фартыфікацыйнага дойлідства Італіі і Нідэрландаў пашырылася буд-ва ўмацаванняў бастыённай сістэмы (Заслаўскі замак). З пач. 17 ст. замкавае буд-ва паступова трансфармавалася ў палацава-замкавае, а потым у палацава-паркавае (Гальшанскі палац, Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс). Пачало развівацца садова-паркавае мастацтва, пашырыліся рэгулярныя, з канца 18 ст. пейзажныя паркі. У 17—18 ст. своеасаблівае развіццё набылі тэндэнцыі барока. Напачатку для гэтага стылю характэрнае выразнае спалучэнне масіву сцяны з пластыкай арх. дэкору (Нясвіжскі касцёл езуітаў), пазней — тып храма з высокімі ажурнымі вежамі і багатым дэкорам, якія адносяцца да помнікаў віленскага барока (Беразвецкі кляштар базыльян, Глыбоцкі касцёл і кляштар кармелітаў). Да лепшых узораў гэтага часу належаць таксама Гродзенскі касцёл і кляштар езуітаў, Гродзенскі кляштар бернардзінцаў, Гродзенскі кляштар брыгітак, Магілёўская Мікалаеўская царква, Міхалішскі касцёл аўгусцінцаў, Віцебская ратуша і інш. Сярод аўтараў праектаў архітэктары Дж.М.Бернардоні, І.К.Глаўбіц, Іосіф III Фантана. Традыц. тыпы драўляных культавых збудаванняў развіваліся пад уплывам нар. драўлянага дойлідства, якое вызначалася цэласнасцю аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, сціплым вонкавым дэкорам (Давыд-Гарадоцкая Георгіеўская царква). У 2-й пал. 18 ст. з’явіліся арх. збудаванні пераходнага тыпу ад барока да класіцызму (Гродзенскі Каралеўскі палац, Ружанскі палацавы комплекс, Свяцкі палацава-паркавы ансамбль). У канцы 18 — 1-й пал. 19 ст. многія гарады былі распланаваны паводле дакладнай рэгулярнай схемы ў адпаведнасці з горадабудаўнічым прынцыпам рус. класіцызму, створаны новыя ансамблі гар. цэнтраў, пабудаваны губернскія павятовыя праўленні, суды, паштовыя станцыі і інш. Сярод помнікаў гэтага часу палацава-паркавыя ансамблі ў Гомелі, у вёсках Сноў Нясвіжскага, Жылічы Кіраўскага р-наў (гл. адпаведныя арт.), Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор, Магілёўскі Іосіфаўскі сабор, Слаўгарадская царква Раства Багародзіцы, Віцебскі палац губернатара і інш. Першыя ўзоры класіцызму адносяцца да 1780-х г. (Дзярэчынскі палац, Шчорсаўскі палацава-паркавы комплекс). У архітэктуру канца 18 — 1-й пал. 19 ст. зрабілі ўклад рус. дойліды Дж.Кларк, М.Львоў, А.Мельнікаў, В.Стасаў і інш. У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. назіраліся рысы эклектызму, упор рабіўся на вонкавую дэкаратыўнасць фасадаў, развіваліся рэтраспектыўныя плыні: неакласіцызм (рэальнае вучылішча ў Гродне); неараманскі стыль (Мінскі касцёл Сымона і Алены), несапраўдная готыка, неарускі стыль (Віцебскага пазямельна-сялянскага банка будынак). У канцы 19 ст. ўзнік новы стыль — «мадэрн». На арх. аблічча гарадоў значна паўплывала творчасць бел. архітэктараў і інжынераў С.Гур’ева, П.Камбурава, Ц.Кібардзіна, У.Мільяноўскага, В.Струева, К.Увядзенскага, С.Шабунеўскага і інш., а таксама рус. дойлідаў А.Гагена, Д.Грыма, К.Тона, І.Фаміна, Ф.Шэхтэля.
З 2-й пал. 1920-х г. павялічыўся аб’ём буд-ва, складваліся асн. прынцыпы сав. архітэктуры. На свабодных тэр. ствараліся рабочыя пасёлкі, будаваліся школы, культ.-асв. ўстановы, дамы-камуны (Віцебскі дом-камуна), дамы спецыялістаў (Гомельскі жылы дом спецыялістаў). Асновай развіцця архітэктуры ў 1930-я г. стала індустрыялізацыя нар. гаспадаркі, разгарнулася буд-ва масавых тыпаў грамадскіх збудаванняў. Адначасова ствараліся унікальныя манум. збудаванні: Дом Урада Рэспублікі Беларусь, Дзярж. тэатр оперы і балета Беларусі, гал. корпус АН Беларусі, будынкі ЦК КПБ (цяпер будынак Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), Нац. б-кі ў Мінску, Дом Саветаў і кінатэатр «Радзіма» ў Магілёве і інш. Сярод архітэктараў І.Лангбард, А.П.Воінаў, І.Валадзько, Н.Макляцова, У.Вараксін, У.Кароль, Г.Заборскі і інш. Пасля вызвалення Беларусі ад ням. фашыстаў у кароткі час былі адноўлены і адбудаваны многія гарады і вёскі. У Мінску, жылы фонд якога быў знішчаны ў гады акупацыі на 74%, створаны унікальныя комплексы (ансамблі Незалежнасці плошчы, Перамогі плошчы, плошчаў Кастрычніцкай і Калініна), звязаныя паміж сабой Скарыны праспектам. У 1960—80-я г. пашырылася жыллёвае буд-ва, комплексная забудова жылых масіваў буйнапанэльнымі дамамі. Архітэктура першых мікрараёнаў была аднастайная і спрошчаная. Гэта вымушала шукаць новыя прасторава-кампазіцыйныя формы з улікам асаблівасці горада, пазней жылыя раёны набылі арх.-планіровачныя і кампазіцыйныя характарыстыкі: Усход, Зялёны Луг, на праспекце Машэрава ў Мінску (арх. В.Крусь, Н.Шпігельман); Форты 1 і 2 у Гродне (В.Бажко, В.Давыдзёнак, А.Ягошын, І.Мазнічка, Г.Фядосенка); Волатава ў Гомелі (Я.Казлоў, А.Лебедзеў); мікрараёны ў Наваполацку (А.Караткоў, М.Шляймовіч, Ю.Шпіт). Важную ролю ў павышэнні якасці забудовы жылых масіваў адыгралі новыя серыі тыпавых праектаў, распрацаваных на аснове блок-секцыйнага метаду (І.Жураўлёў, А.Навумаў, І.Папова, У.Пушкін, Г.Сысоеў, Шпіт і інш.). Пабудаваны шэраг грамадскіх будынкаў у Мінску: ГУМ (1951, арх. Л.Мілегі, Р.Гегарт), Дзяржбанк (1953, арх. М.Паруснікаў), Палац спорту (1966, арх. С.Філімонаў, В.Малышаў), кінатэатр «Масква» (1980, арх. В.Крамарэнка), комплекс арх. і буд. ф-таў Бел. політэхн. акадэміі (1982, арх. І.Есьман, В.Анікін), Рэсп. інфармацыйна-культурны цэнтр (1987, арх. Л.Пагарэлаў і інш.), комплекс жылых дамоў па вул. Няміга (1991, арх. С.Мусінскі і інш.); аэравакзал у Брэсце (1986, арх. В.Арсеньеў, А.Ляшук, В.Кескевіч, Р.Шылай)і інш. Новай тэмай для бел. дойлідаў стала праца па стварэнні Мінскага метрапалітэна. У Мінску пастаўлены манум. і выразныя помнікі Я.Купалу (1972, скульпт. А.Анікейчык, Л.Гумілеўскі, А.Заспіцкі, арх. Ю.Градаў, Л.Левін), Я.Коласу (1972, скульпт. З.Азгур, арх. Градаў, Заборскі, Левін), М.Багдановічу (1981, скульпт. С.Вакар, арх. Ю.Казакоў, Л.Маскалевіч), у Полацку Ф.Скарыну (1974, скульпт. А. і Г.Глебавы); мемарыяльныя комплексы «Хатынь», «Брэсцкая крэпасць-герой», Манумент у гонар маці-патрыёткі ў Жодзіне і інш. Дасягнуты поспехі ў галіне сельскай архітэктуры, прамысловай архітэктуры. Вял. ўвага аддавалася рэгенерацыі гіст. забудовы, рэканструкцыі помнікаў архітэктуры, правядзенню работы па ландшафтнай архітэктуры, па стварэнні водна-паркавых дыяметраў (Сляпянскае водна-паркавае паўкальцо). Некаторыя помнікі бел. нар. дойлідства 17—20 ст. зберагаюцца і экспануюцца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
Вядучая роля ў развіцці архітэктуры Беларусі належыць арх. навуцы. Даследаванні ў галіне горадабудаўніцтва вялі Я.Л.Заслаўскі, І.А.Іода, А.В.Лысенка, І.М.Рудэнка, Ю.В.Шпіт і інш.; у архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў — В.І.Анікін, В.М.Аладаў, А.А.Воінаў, А.П.Воінаў, П.А.Громаў, Я.С.Панамарова, С.Дз.Філімонаў і інш.; у сельскай архітэктуры — В.П .Емяльянаў, У.Э.Сакалоўскі, С.А.Сергачоў і інш.; у ландшафтнай архітэктуры і ахове навакольнага асяроддзя — Г.А.Патаеў, А.В.Сычова, В.П.Шыльнікоўская і інш.; у вывучэнні і рэканструкцыі арх. спадчыны — Т.В.Габрусь, А.М.Кулагін, В.Ф.Марозаў, У.А.Чантурыя, В.М.Чарнатаў, Т.І.Чарняўская, Ю.А.Якімовіч і інш. Падрыхтоўка арх. кадраў на Беларусі з 1952 вядзецца на арх. ф-це Бел. політэхн. акадэміі. Усе каштоўныя арх. помнікі 11—20 ст. уключаны ў «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (1984—88). У 1935 створаны Саюз архітэктараў Беларусі.
Выяўленчае мастацтва. Найб. стараж. ўзоры мастацтва на тэр. Беларусі адносяцца да верхняга палеаліту. У выніку раскопак выяўлены скульпт. фігуркі жывёл і чалавека часоў палеаліту і неаліту, у т.л. жаночая статуэтка з Елісеевічаў (Бранскі р-н, Расія), статуэтка з косці са стаянкі Асавец-2 (Бешанковіцкі р-н). Складаная салярная арнаментыка характэрна для глінянага посуду часоў неаліту, жаночых упрыгожанняў і прылад працы бронз. і жал. вякоў. На Полаччыне ў доўгіх курганах 2-й пал. 1-га тыс. трапляюцца касцяныя мініяцюрныя выявы птушак і жывёл. Да часоў першабытнага ладу адносяцца скульптуры язычніцкіх багоў (Шклоўскі ідал і інш.).
З пашырэннем хрысціянства (10—12 ст.) пад уплывам Візантыі на Беларусі развіваліся манум. жывапіс (фрэскі), іканапіс, дробная пластыка. На пач. 12 ст. ў Полацку склаліся самабытныя школы дойлідства, жывапісу і пластыкі (фрэскавыя размалёўкі Полацкага Сафійскага сабора, Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра, Полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра, крыж Ефрасінні Полацкай Лазара Богшы, 1161). Самабытныя цэнтры культуры склаліся на Гродзеншчыне і ў Тураўскім княстве (абразок з выявай Эмануіла). Асаблівасцю мастацтва Беларусі ў эпоху Кіеўскай Русі было спалучэнне мясцовых, візант. і раманскіх формаў.
У эпоху ВКЛ на Б. склалася своеасаблівае рэнесансавае (15—16 ст.) і барочнае (17—18 ст.) мастацтва. Творы бел. манум. жывапісу 14—15 ст. амаль не зберагліся, хоць вядома, што ў гэты час існавалі цэхі майстроў, якія размалёўвалі храмы, выконвалі разьбяныя і ювелірныя работы. Беларуская іканапісная школа склалася каля 16 ст. пад уплывам ідэй Адраджэння. У абразах яшчэ захоўваліся традыцыі стараж.-візант. мастацтва, але ім уласцівы ўжо мяккасць, светлы каларыт і развітая сістэма арнаментацыі фонаў («Параскева Пятніца» са Случчыны). Асаблівасць бел. жывапісу выяўлялася і ў шырокім выкарыстанні дэкар. сістэмы пластычных сродкаў — разьбы і лепкі па ляўкасе, накладных элементаў. Іканапіс з 17 ст. адзначаны глыбокай змястоўнасцю вобразаў, блізкасцю да нар. светаўспрымання, насычанасцю этнагр. элементамі («Маці Божая Адзігітрыя» і «Спас Пантакратар», 1632, «Параскева з жыціем», 1659, «Нараджэнне Марыі», 1649, мастак Пётр Яўсеевіч з Галынца). Да 14—15 ст. адносіцца фарміраванне спецыфічнага іканастаса. У яго кампазіцыі яскрава праступае крыжовы стрыжань, які ўтвараўся дамінуючым апостальскім чынам па гарызанталі і цэнтр. абразамі хрысталагічнага цыкла, змешчанымі над царскай брамай па вертыкалі (іканастасы цэркваў з Давыд-Гарадка, Супраслі, Магілёва, Шарашова). З 17 ст. пашырыліся насценныя размалёўкі (у царкве Куцеінскага Богаяўленскага манастыра, 1639, ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра). У фрэсках Нясвіжскага касцёла езуітаў спалучаны рысы барока і ранняга класіцызму. У сярэдзіне 18 ст. культавы жывапіс набыў шматлікія кірункі: ад нар. прымітыву да пераймання афіцыёзнага свецкага жывапісу. Сярод вядомых тагачасных мастакоў Р.Мядзвецкі з Магілёўшчыны, М.Малашэвіч і Ю.Камінскі з Палесся. Вядучым жанрам свецкага жывапісу з 16 ст. быў партрэт, які ў 17 — пач. 18 ст. дасягнуў асаблівага росквіту: партрэты Юрыя Радзівіла (2-я пал. 16 ст.), Кацярыны Слуцкай (1580), Крыштофа Весялоўскага (1636; аўтары невядомыя). На мяжы 18—19 ст. у свецкім жывапісе пад уплывам класіцызму складаліся гіст., пейзажны, батальны і інш. жанры.
Скульптура Беларусі да 14 ст. захоўвала арган. сувязь са стараж.-рус. традыцыяй, пра што сведчаць творы дробнай пластыкі: разны абраз «Канстанцін і Алена» (12 ст.), крыж-энкалпіён з Лукомля (14 ст.). У скульптуры 15—16 ст. адчуваецца ўплыў гатычнага мастацтва, 17 — пач. 18 ст. — засваенне еўрап. маст. культуры Адраджэння і далейшае яго развіццё ў рамках барока. Творы ранняга барока вызначаюцца пластыкай фігур і майстэрствам вырашэння святлоценявых задач; сталага барока — узмацненнем рэаліст. тэндэнцый у трактоўцы вобразаў; позняга барока — экспрэсіўнасцю пластычнай мовы і павышанай цікавасцю да ўнутранага стану персанажаў. Свецкая скульптура гэтага часу прадстаўлена пераважна партрэтамі-бюстамі з мармуру і керамікі знатных гіст. асоб (надмагіллі Радзівіла Сіроткі ў Нясвіжскім касцёле езуітаў, Міколы Польскага і Барбары Войны ў в. Крамяніцы Зэльвенскага р-на). Афармленне рукапісных кніг, вядомае на Беларусі 12 ст., у мініяцюрах 14 ст. адзначана пашырэннем жывапісных сродкаў, паслабленнем залежнасці ад візант. канонаў, набыло выразныя рысы рэалізму (Лаўрышаўскае евангелле). З пашырэннем кнігадрукавання развіваецца кніжны дрэварыт, пачатак якому далі выданні Ф.Скарыны (1517). Калі ў ілюстрацыях яго пражскіх выданняў адчуваўся пэўны ўплыў ням. і венецыянскай гравюры, то да канца 16 ст. склаўся і ўласны стыль афармлення кнігі. Ілюстрацыі вызначаліся свецкім характарам, выразнай перадачай тыпажу і асяроддзя, высокай гравёрнай тэхнікай (Пётр Мсціславец, Грынь Івановіч). Асабліва адметныя творы магілёўскай школы гравюры, асновы якой закладзены М.Вашчанкам. У бел. станковай гравюры 18 ст. прыкметнае месца займае лубок.
Хуткімі тэмпамі ў 14—16 ст. развівалася дэкар.-прыкладное мастацтва, у т.л. маст. апрацоўка металу, кавальская і звоналіцейная справа (звон з в. Моладава Іванаўскага р-на, 1583). Прадметы ўпрыгожання, абклады для абразоў, паціры аздаблялі чаканкай, гравіраваннем, зярненнем, чарненнем, эмалямі, каштоўнымі камянямі. Да ліку высокамастацкіх твораў сярэднявечча адносяцца і керамічныя вырабы, найперш кафля. 17 ст. — час інтэнсіўнага развіцця маст. шкларобства (гл. Шкло мастацкае). Яркую старонку ў яго гісторыю ўпісалі гутнікі і гравіроўшчыкі шкларобных мануфактур кн. Радзівілаў у мяст. Урэчча і Налібакі (пакаленні патомных гравіроўшчыкаў і шліфавальшчыкаў Рымашэўскіх, Залескіх, Дашкевічаў і інш.). У 2-й пал. 17 ст. росквіту дасягнула разьба па дрэве (гл. ў арг. Разьба мастацкая). Творы бел. разьбяроў вызначаліся высокай культурай і майстэрствам, аб’ёмнай пластычнай святлоценявой мадэліроўкай формы, т. зв. беларуская рэзь. З ткацкіх мануфактур 17 — пач. 18 ст. (у Слуцку, Нясвіжы, Міры, Гродне, Слоніме, Ружанах, Дуброўне і інш.) найб. вядомасць набыла Карэліцкая, дзе выкананы славутыя шпалеры ў габеленавай тэхніцы (гл. Карэліцкія шпалеры). Сусветную славу ў 17 ст. набылі слуцкія паясы. Адным з цэнтраў вытворчасці прадметаў дэкар.-прыкладнога мастацтва стала Гродна, дзе А.Тызенгаўз заснаваў 21 мануфактуру.
Выключную ролю ў развіцці бел. мастацтва адыграў Віленскі ун-т, дзе з 1797 існавала кафедра мастацтваў, вядомая як Віленская мастацкая школа. Пасля закрыцця ун-та (1832) асн. цэнтрам падрыхтоўкі бел. мастакоў стала Пецярбургская акадэмія мастацтваў. З канца 18 ст. станковы жывапіс паступова вызваляецца ад рэліг. ўплыву, пашыраецца яго жанравая і тэматычная разнастайнасць. У гіст. жанры працавалі Я.Дамель, Я.Сухадольскі, у пейзажным — Гараўскія, Дмахоўскія, К.Русецкі і інш., у нацюрморце — І.Хруцкі, у партрэце — Б.Русецкі, А.Ромер, жанравыя кампазіцыі стваралі К.Альхімовіч, Н.Сілівановіч. Манум. жывапіс застаўся адным з асн. сродкаў фарміравання інтэр’ераў культавых збудаванняў і палацаў. Дэкар.-манум. размалёўка палацаў мела цалкам свецкі характар, ант. міфал. сюжэты і алегарычныя вобразы ў ім спалучаліся з арнаментальнымі кампазіцыямі ў Нясвіжы, Гомелі, у вёсках Жылічы Кіраўскага, Сноў Нясвіжскага р-наў.
У жывапісе пануючы стыль класіцызму ў 1830-я г. саступіў месца рамантызму, узмацніліся рэаліст. тэндэнцыі І.Аляшкевіч, К.Бахматовіч, В.Ваньковіч, С.Заранка, К.Кукевіч, М.Кулеша, М.Падалінскі, Я.Рустэм). Прыкметны след у бел. мастацтве 19 ст. пакінулі акварэліст Н.Орда, графікі М.Э.Андрыёлі, А.Бартэльс, С.Богуш-Сестранцэвіч, Г.Вейсенгоф, Ф.Каменскі, К.Кастравіцкі (гл. К.Каганец), Ф.Пархоменка. Сярод выдатных скульптараў 19 ст. Я.Астроўскі і К.Ельскі. Мемарыяльная, культавая і садова-паркавая скульптура таго часу найчасцей вылучаецца эклектычнасцю; нар. скульптура — максімальнай прастатой выразных сродкаў, эмацыянальнай насычанасцю вобраза, наіўнай пластыкай і каляровай расфарбоўкай.
З актывізацыяй у 19 ст. тэатр. дзейнасці ў Мінску, Магілёве, Віцебску, Гродне, Полацку, Шклове, Брэсце і інш. развіваецца тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва, у якім шырока выкарыстоўваліся сімволіка, этнаграфізм, прадметы нар. побыту і нац. касцюмы (І.Караткевіч, Ю.Рэйнберг і інш.). Для дэкар.-прыкладнога мастацтва характэрны ўзаемаўплыў прамысл. (прафесійнага) і нар. кірункаў. Значных поспехаў дасягнулі арнаментальнае мастацтва, кавальства (жырандоль П.Багрыма); стылі ампір і бідэрмеер праяўляюцца ў вырабах з мастацкага шкла. Пашыранымі нар. маст. промысламі заставаліся ганчарства, ткацтва, разьба па дрэве. Захоўвалася і даўняя традыцыя ўбрання інтэр’ераў храмаў залачонай разьбой.
Мастацкая палітыка першых дзесяцігоддзяў сав. улады вызначалася імкненнем выпрацаваць новы светапогляд на мастацтва, «ачышчанае ад буржуазнай мастацкай анархіі». Феноменам у культуры Беларусі стала маст. жыццё Віцебска 1918—22, калі тут працавалі лідэры авангардызму, стваральнікі «новай» культуры М.Дабужынскі, В.Ермалаева, Л.Лісіцкі, К.Малевіч, М.Шагал і інш. У жывапісе 1920-х г. назіраецца разнастайнасць кірункаў і плыняў. Майстры старэйшага пакалення (В.Волкаў, Т.Віер, Я.Кругер, Ю.Пэн, М.Станюта, М.Эндэ) у сваёй творчасці абапіраліся на традыцыі рус. акадэмічнай школы і позніх перасоўнікаў. Здабыткамі гэтага перыяду сталі творы, заснаваныя на этнагр. матэрыяле, падзеях нац. гісторыі («Бітва на Нямізе», «Народнае гулянне» М.Філіповіча), пейзажы (В.Бялыніцкі-Біруля, У.Кудрэвіч), партрэты. Дасягненні бел. графікі звязаны з творчасцю А.Ахола-Вало, П.Гуткоўскага, В.Дваракоўскага, Я.Драздовіча, Г.Змудзінскага, А.Тычыны і інш.
Эстэтычныя і стылістычныя пошукі выразна праявіліся ў скульпт. творах А.Бразера, А.Грубэ, М.Керзіна. Скульпт. помнікі, створаныя паводле ленінскага плана манум. прапаганды, мелі характар агітацыйных аднадзёнак.
У 1923 у Віцебску на базе Віцебскага народнага мастацкага вучылішча заснаваны Віцебскі мастацкі тэхнікум, які быў асн. навучальнай установай у даваенны перыяд. Намаганнямі маст. секцыі Інбелкульта творчыя сілы згуртаваны ва Усебеларускае аб’яднанне мастакоў (1927). З 1925 сістэматычна праводзіліся рэсп. і рэгіянальныя маст. выстаўкі. Складанасць развіцця бел. мастацтва ў 1930-я г. выяўлялася ў адначасовым праяўленні творчай ініцыятывы мастакоў і жорсткай ідэалагічнай цэнзуры. Адзіны для ўсяго сав. мастацтва метад сац. рэалізму зацвярджаў ідэалагічную тэндэнцыйнасць і абмяжоўваў свабоду творчасці. У часы сталінскіх рэпрэсій многія мастакі выселены, некаторыя самі пакінулі радзіму, ліквідаваны маст. групоўкі «Прамень», «Рэвалюцыйная арганізацыя мастакоў Беларусі», але створаны Саюз мастакоў Беларусі, заснавана карцінная галерэя. Гал. змест мастацтва ў гэты час вызначала гіст.-рэв. тэматыка. Сталы прафесіяналізм рэаліст. жывапісу праявіўся ў палотнах І.Ахрэмчыка, І.Давідовіча, Я.Зайцава, К.Касмачова, М.Пашкевіча, у скульптурах З.Азгура, А.Бембеля і інш. Мастацтва Зах. Беларусі было звязана з ідэямі адраджэння нац. культуры. У рэчышчы актуалізацыі гіст. падзей і нар. традыцый працавалі Я.Горыд, Драздовіч, Р.Семашкевіч, П.Сергіевіч, М.Сеўрук і інш. Наватарствам у бел. жывапісе стала распрацоўка Драздовічам серый на касм. тэмы.
У Вял. Айч. вайну і пасляваенны перыяд пачата стварэнне выяўл. летапісу подзвігу сав. народа ў вайне. У 1945 адноўлена карцінная галерэя, у 1947 заснавана Мінскае маст. вучылішча, у 1953 — маст. ф-т пры Бел. тэатр.-маст. ін-це (з 1991 Беларуская акадэмія мастацтваў). Пераадольваючы нарматыўнасць і стэрэатыпы 1930-х г., бел. мастакі ствараюць карціны больш разнастайныя па сюжэтах і глыбокія па псіхал. распрацоўцы вобразаў. У жывапісе пераважаў гіст.-рэв. жанр (А.Гугель, Р.Кудрэвіч, Сергіевіч); развіваліся таксама гіст. (Г.Бржазоўскі, Н.Воранаў, Я.Ціхановіч), бытавы (А.Бархаткоў, Волкаў, А. і С.Ткачовы), партрэтны (Ахрэмчык, Волкаў, У.Кухарэнка, З.Паўлоўскі, А.Шыбнёў, П.Явіч і інш.), пейзажны (Бялыніцкі-Біруля, П.Данелія, М.Дучыц, В.Цвірка, М.Чураба і інш.) жанры. У скульптуры пластычнай выразнасцю вызначаліся работы Азгура, П.Белавусава, Бембеля, А.Глебава, А.Курачкіна і інш. Наяўнасць багатых нар. традыцый жывіла развіццё маст. размалёўкі, апрацоўкі дрэва, керамікі, ткацтва і вышыўкі. У жывапісе 1960-х г. нараджаюцца новыя тэндэнцыі, звязаныя з прыходам плеяды маладых мастакоў: М.Савіцкага, І.Стасевіча, У.Стальмашонка, В.Шаранговіча, Л.Шчамялёва і інш. Дамінуючымі становяцца манументалізацыя кампазіцыі і вобразнага ладу, нарастанне сімвалічных элементаў. Шматзначнасць маст. вобразаў са складаным філас. падтэкстам выявілася ў творах Савіцкага («Партызанская мадонна», «Поле»), В.Грамыкі («Над Прыпяццю»), М.Данцыга («Беларусь — маці партызанская»), М.Залознага («Салдаткі»), Г.Вашчанкі («Балада пра мужнасць»), А.Кішчанкі («Агонь бацькоў»). У распрацоўцы гіст.-рэв. тэмы назіраецца імкненне да паглыблення псіхал. характарыстыкі герояў, рамант. узнёсласці і гераізацыі вобразаў (Б.Аракчэеў, Л.Асядоўскі, Касмачоў і інш.). У адлюстраванні сучаснасці павялічваецца публіцыстычнасць і псіхалагізацыя (М.Казакевіч, Савіцкі), заўважаецца вяртанне да традыцыйных каштоўнасцяў прымітыву (В.Сумараў — «Мой дом»), цвярозы рэалізм (Стасевіч — «Шахцёры Салігорска», П.Крохалеў — «Партрэт калгасніцы») і ўзнёслы рамантызм (Вашчанка — «Маё Палессе»), У жывапісе 1970—80-х г. нарастае сінтэзаванне сродкаў і прыёмаў, павялічваецца асацыятыўнае ўздзеянне, ускладняюцца вобразы (В.Альшэўскі — «Адзіноцтва», А.Марачкін — «Вясельная брама», М.Селяшчук — «Матылькі тут не жывуць», У.Тоўсцік — «Вясна 1985. Пачатак»). У рэчышчы сучаснага разумення жывапісу, дзе пачуццёвы пачатак пераважаў над рацыянальным, развівалася творчасць М.Бушчыка, Казакевіча, А.Кузняцова, Р.Ландарскага, З.Літвінавай, К.Малішэўскага, І.Рэя, Цвіркі, Шчамялёва, Н.Шчаснай. Спадчына класічнага мастацтва прасочваецца ў творах І.Бархаткова, І.Дзьмухайлы, М.Ісаёнка, Б.Казакова, П.Масленікава, Г.Скрыпнічэнкі. Чарнобыльскай трагедыі прысвяцілі цыклы сваіх твораў В.Альшэўскі, Вашчанка, У.Кожух, Савіцкі, Шкаруба і інш. Паглыбляецца філас. асэнсаванне часу, сучаснасці. Пашыраецца тэма адраджэння нац. гісторыі (М.Апіёк, У.Гоманаў, Марачкін, У.Пасюкевіч, Рэй і інш.). У жанры партрэта плённа працавалі Л.Дударанка, М.Кірылаў, А.Ксяндзоў, А.Кузьміч, У.Масленікаў, В.Пратасеня, В.Сахненка і інш. Адметная рыса манум. жывапісу — імкненне да новых прынцыпаў узаемасувязі з архітэктурай, эмацыянальнага ладу маст. мовы і фалькл. сімволікі (размалёўка Вашчанкі ў тэхніцы энкаўстыкі «Асветнікі», Літвінавай і С.Каткова ў кінатэатры «Вільнюс» і Палацы чыгуначнікаў, цыкл мазаічных пано Кішчанкі на тарцах жылых дамоў у мікрараёне Усход 1 у Мінску, вітраж Стальмашонка і В.Даўгала «Свята зямлі беларускай»). У тэатр.-дэкарацыйным мастацтве назіраюцца 2 тэндэнцыі: традыц. жывапісна-аб’ёмны прынцып афармлення і філас.-вобразнае абагульненне з апорай на элементы сімволікі, метафары. Разам з прызнанымі майстрамі М.Волахавым, В.Галубовічам, А.Грыгар’янцам, Масленікавым, С.Нікалаевым, Я.Нікалаевым, Я.Чамадуравым, М.Якуніным паспяхова працавалі маладыя мастакі Б.Герлаван, Я.Ждан, Я.Лысік, А.Салаўёў, Ю.Тур і інш.
У графічных творах т. зв. «шасцідзесятнікаў» (Л.Асецкі, Кашкурэвіч, Г.Паплаўскай) — А.Паслядовіч — фальклорны пачатак, нар.-эпічны строй кампазіцыі. На змену жорсткім рытмам прыйшоў своеасаблівы лірызм, імкненне да філас. развагі ў творах М.Басалыгі, У.Басалыгі, С.Волкава, П.Драчова, А. Зайцава, Ю.Зайцава, Я.Куліка, Шаранговіча. У творчае жыццё ўліліся графікі Ю.Герасіменка-Жызнеўскі, М.Купава, Л.Марчанка, У.Савіч, В.Славук і інш., якія імкнуцца да асацыятыўнасці і філіграннасці выканання. У акварэльным жывапісе асабліва вызначаецца Віцебская школа акварэлі. Актыўна развіваецца плакат (У.Васюк, У.Жук, Р.Данчанка, Л.Кальмаева, У.Крукоўскі, І.Радунскі, М.Стома, А.Чуркін і інш.), мастацтва афармлення кнігі.
У скульптуры фарміруецца тыпалагічны від мемарыяльных комплексаў («Хатынь», Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі). Асн. тэндэнцыяй тэматычна-вобразнага кірунку скульптараў становіцца гістарызм; расце іх імкненне да фарміравання новага сучаснага асяроддзя (А.Анікейчык, С.Вакар, С.Гарбунова, А.Глебаў, Т.Глебаў, Л.Гумілеўскі, І.Засімовіч, А.3аспіцкі, К.Селіханаў, А.Шатэрнік, В.Янушкевіч).
Дэкар.-прыкладное мастацтва адзначана больш інтэнсіўным развіццём маст. промыслаў (маст.-вытворчы камбінат у Барысаве, «Дываны Брэста», павялічыліся магутнасці Мінскага фарфоравага завода, Барысаўскага і Бярозаўскага шклозаводаў). У стылістыцы вобразаў адбываліся змены ад упрыгожвання прадметных формаў да утылітарна-канструкцыйнай мэтазгоднасці. Паспяхова працуюць керамісты В.Гаўрылаў, Г.Гаркуноў, Т.Кіршчына, Л.Панамарэнка, Л.Багданаў, Т.Сакалова; у дробнай пластыцы — І.Краўчанка, М.Пушкар, Ф.Зільберт, А.Канцуба, А.Зіменка, М.Байрачны, В.Данчук. Да ганчарных традыцый звяртаюцца Ф.Шостак, Г.Крамко, М.Бяляеў, У.Угрыновіч і інш. Змены формаў і дэкору адбываюцца ў маст. шкле (А.Абрамава, Я.Гладкова, Г.Ісаевіч, Л.Мягкова, У.Пракоф’еў, Н.Растоўцава), сувязь з нар. традыцыямі выявіліся ў работах У.Жохава, У.Мурахвера. Вядучыя пазіцыі ў дэкар. мастацтве 1970—80-х г. займае габелен, у якім выкарыстоўваюцца выразныя сродкі дыванаткацтва (А.Бельцюкова, Гаркуноў, В.Нямцоў і інш.). Адметныя манум. сюжэтна-тэматычныя габелены Г.Юзеевай-Шаблоўскай і Салохіна «Белая Русь ты мая», В.Дзёмкінай «Чорная быліна», Кішчанкі «Музыка», камерны і міні-габелен В.Грызінай «Чаканне». З 1960-х г. адраджаецца і шырока развіваецца мастацкая саломка (Т.Агафоненка, К.Арцёменка, В.Гаўрылюк, Л.Главацкая, М.Дзехцярэнка, В.Дзехцярэнка, Л.Лось). Маст. апрацоўка дрэва развіваецца пераважна ў кірунку стварэння утылітарна-дэкар. рэчаў і аб’ёмнай пластыкі (В.Альшэўскі, А.Міхеенка, А.Пупко і інш.).
Працэс дэмакратызацыі, які пачаўся ў канцы 1980-х г., разбурыў у сферы мастацтва ідэалаг. каноны сав. перыяду, легалізаваў «падпольныя» кірункі ў мастацтве (т. зв. андэрграўнд), пашырыў міжнар. сувязі мастакоў, паклаў пачатак фарміраванню на Беларусі рынку мастацтва. Праявамі пазітыўных зрухаў стала адкрыццё маст. прыватных галерэй у Мінску, Наваполацку, Віцебску і інш.; стварэнне маст. груповак па творчых або ідэйных інтарэсах «Няміга-17», «Пагоня», «Верасень» у Мінску, «Квадрат» у Віцебску; правядзенне выставак розных кірункаў і стыляў ад авангарднага да традыц. рэалістычнага. З 1990-х г. вядуцца значныя рэстаўрацыйныя работы ў культавых збудаваннях, адраджаецца бел. іканапісная школа.
У 1995 у Мінску заснавана Беларуская акадэмія выяўленчага мастацтва.
Музыка. Вытокі бел. муз. мастацтва ў нар. творчасці ўсх. славян. Першымі носьбітамі муз. прафесіяналізму былі скамарохі, музыкі (цымбалісты, скрыпачы, гусляры, лірнікі, дудары, дудачнікі, бубністы і інш.), а таксама музыканты ў храмах і манастырах. У царк. музыцы 11—12 ст. сфарміраваўся самабытны, арыгінальны па форме і змесце знаменны распеў, да 15 ст. склаліся яго лакальныя тыпы, у т.л. беларускі. Аднагалосыя знаменныя песнапенні служылі асн. голасам у шматгалосых радковых спевах, якія падрыхтавалі ўзнікненне стылю партэсных спеваў, што ўсталяваўся на Беларусі ў 2-й пал. 16 ст., а ў 17 ст. бел. (А.Мезянец і інш.) і ўкр. майстрамі ўводзіўся ў рус. царк. практыку. У 15 ст. пачала фарміравацца бел. кантавая культура, якая дасягнула росквіту ў 18 ст., калі сталі пашырацца песні-гімны свецкага (канты) і рэліг. (псалмы) зместу. Узбагачэнне інтанац. ладу бел. кантаў элементамі быт. музыкі, вак. і інстр. выканальніцтва адбывалася адначасова з яго фалькларызацыяй, што спрыяла фарміраванню спецыфічнай муз. кантавай стылістыкі, якая ўплывала на многія галіны бел. музыкі да 20 ст. З буд-вам касцёлаў на Беларусі (15—16 ст.) звязана паяўленне аргана і папулярызацыя арганнай музыкі. Асяродкамі царк. і свецкай муз. культуры 16—17 ст. былі брацкія школы, муз. бурсы пры калегіумах і манастырах (у т.л. Жыровіцкая, Гродзенская, Полацкая, Віцебская, Магілёўская). Яны мелі свае капэлы, тэатры, якія ставілі даволі складаныя спектаклі (часам наз. операмі). У духоўных семінарыях працавалі кампазітары Вус, В.Няльгоўскі, І.Дабравольскі і інш. З пашыраных у той час рукапісных зборнікаў захаваліся каштоўныя помнікі муз. культуры 16—17 ст. «Полацкі сшытак» і «Куранты». Вядомы ўзор школьнай оперы 18 ст. «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» Р.Вардоцкага на лібр. М.Цяцерскага, дзе побач з прыкметамі зах.-еўрап. камічнай оперы ёсць і беларускія (песня Мужыка). Першыя спробы нотадрукавання на Беларусі адносяцца да 2-й пал. 16 — пач. 17 ст. Канцыяналы, выдадзеныя ў Брэсце, Любчы (Навагрудскі р-н), Нясвіжы, Ракаве, адлюстроўваюць асаблівасці мастацтва, народжанага рэфармацыйным рухам. Напружанасць паліт.-эканам. становішча на Беларусі ў 18 ст., абвастрэнне этнічных і рэлігійна-канфесіянальных супярэчнасцяў ускладнялі развіццё бел. муз. мастацтва. У 18 — пач. 19 ст. значную ролю ў фарміраванні прафес. кампазітарскага і выканальніцкага мастацтва адыгралі магнацкія тэатры, капэлы (гл. Гродзенскі тэатр Тызенгаўза, Нясвіжскі тэатр Радзівілаў, Слуцкі тэатр Радзівіла, Слонімскі тэатр Агінскага, Шклоўскі тэатр Зорыча, Сапегаў тэатры, Прыгонныя аркестры і капэлы), балетныя і муз. школы, дзе пераважна працавалі прафес. кампазітары, дырыжоры, спевакі і інструменталісты, запрошаныя з зах.-еўрап. краін. Высокі прафес. ўзровень іх твораў (напр., опера «Агатка, або Прыезд пана» Я.Д.Голанда), спектакляў, канцэртаў быў пэўным арыенцірам для мясц. кампазітараў М.Радзівіла (опера «Войт паселішча ў Альбе»), М.Казіміра Агінскага (опера «Зменены філосаф», «Елісейскія палі», вак. цыкл «Да Касі» і інш.), М.Клеафаса Агінскага, у творчасці якога сфарміраваўся канцэртны паланэз. Адбывалася станаўленне аркестра зах.-еўрап. тыпу. У 19 ст. вырасла цікавасць да нар. творчасці (збіранне, публікацыя, вывучэнне, апрацоўка, выкарыстанне ў кампазітарскай дзейнасці). Бел. нац. фальклор выкарыстоўвалі А.Абрамовіч (фп. паэма «Беларускае вяселле»), Ю.Шадурскі (аперэта «Тарас на Парнасе») і інш. Адзін з першых збіраць і вывучаць муз. нар. творчасць пачаў М.Ельскі («Танцы люду Мінскай губерні»). Творчасць Н.Орды (вядомы і як тэарэтык, аўтар «Граматыкі музыкі»), Ф.Міладоўскага (аперэта «Канкурэнты»), П.Карафы-Корбута, К.Марцінкевіч, І.Глінскага, М.Грушвіцкага, I.Гузікава, І.Дабравольскага, М.Драздоўскай, Я.Ёдкі, Ф.Лапаты, І.Падабедава, У.Памарнацкага, К.Скібінскага, Л.Скрабецкага, Д. і В.Стафановічаў, Т.Юзафовіч-Бароўскай, М.Ячыноўскай, іх грамадска-асв. дзейнасць, як і дзейнасць музычных таварыстваў і школ, у т.л. прыватных, сведчаць пра станаўленне бел. муз. мастацтва. У 1871—97 працавала Мінскае вучылішча арганістаў. Узбагачэнню бел. музыкі спрыяла творчасць С.Манюшкі, які звяртаўся да бел. нар. песні ў аперэце «Рэкруцкі набор», камічных операх «Сялянка» («Ідылія»; абедзве з К.Кржыжаноўскім), «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вада», у пач. 20 ст. — М.Карловіча («Спрадвечныя песні», «Літоўская рапсодыя»), дзейнасць Дз.Агрэнева- Славянскага, А.Грачанінава, якія апрацоўвалі бел. нар. песні і ўводзілі іх у канцэртную практыку, М.Янчука на чале Музычна-этнаграфічнай камісіі. Бел. музыцы пач. 20 ст. ўласцівыя разнастайныя дэмакр. формы аматарскага музіцыравання. Пры нар. вучылішчах, прыходскіх школах ствараліся хары, у гарадах і мястэчках — муз.-драм. гурткі, якія ладзілі беларускія вечарынкі з выкананнем бел. нар. песень і танцаў. З Беларускім музычна-драматычным гуртком у Вільні і трупай І.Буйніцкага звязана дзейнасць Л.Рагоўскага. Рост нац. самасвядомасці, утварэнне дзяржаўнасці прадвызначылі карэнныя змены ў развіцці бел. музыкі. У 1920-я г. бел. муз. мастацтва, якое разам з афіц. дзярж. падтрымкай атрымала і дырэктыўную рэгламентацыю, развівалася ў галінах прафес. творчасці, выканальніцтва, музычнай адукацыі, эстэт. выхавання працоўных. Важнае значэнне мела адкрыццё музычных школ, народных кансерваторый. Прыкметнай была дзейнасць хароў (у Мінску на чале з У.Тэраўскім). Пачалі працаваць Бел. муз. тэхнікум (1924; гл. Мінскае музычнае вучылішча імя М.І.Глінкі), Беларуская студыя оперы і балета, якая падрыхтавала адкрыццё Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі (1933; з 1996 творчае аб’яднанне Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь), Дзяржаўны сімф. аркестр БССР (1927), Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь (1930), Беларуская акадэмія музыкі, Беларуская філармонія, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь. З 1920-х г. набыла інтэнсіўны характар дзейнасць бел. кампазітараў М.Чуркіна (1-я сімфаньета і опера «Вызваленне працы»), М.Аладава (опера «Тарас на Парнасе», фп. квінтэт), Я.Цікоцкага (1-я сімфонія), М.Анцава, М.Мацісона, Тэраўскага, Т.Шнітмана; творчую працу пачалі Р.Пукст, А.Туранкоў, В.Яфімаў. Асн. жанры — кантаты, хары, рамансы, апрацоўкі бел. нар. песень, а таксама новы для нац. культуры жанр масавай песні з накіраванай тэматыкай (услаўленнем рэв. барацьбы, сав. рэчаіснасці). У музыцы 1930 — пач. 1940-х г., больш разнастайнай у жанравых і стылявых адносінах, замацоўваюцца праграмнасць (гл. Праграмная музыка), прадвызначаная тэматыка, пэўныя драматургічныя і жанрава-кампазіцыйныя мадэлі. Напісаны вак.-сімф. творы: паэмы «Над ракой Арэсай» Аладава і «Казка пра Мядзведзіху» А.Багатырова, кантаты «Тапелец» М.Крошнера і «Ваявода» П.Падкавырава, «Паэма аб Чырвонай Арміі» Пукста і «Маналог скупога рыцара» Цікоцкага, сімфоніі Аладава (2-я), В.Залатарова (3-я «Чэлюскінцы», 4-я «Беларусь»), Цікоцкага (2-я); сюіты на нар. тэмы (Залатарова, Крошнера, Пукста, Туранкова, Чуркіна, М.Шчаглова-Куліковіча); муз. камедыі «Кухня святасці» Цікоцкага, «Кок-сагыз» Чуркіна, «Зарэчны барок» С.Палонскага і М.Іванова; канцэрты для фп. з арк. А.Клумава, Шчаглова, для скрыпкі з арк. Падкавырава і Г.Столава. У харавой і камерна-вак. музыцы працавалі Пукст, Р.Самохін, М.Равенскі, у жанры масавай песні Іваноў, І.Любан, Палонскі, Н.Сакалоўскі, Шчаглоў, Яфімаў. Значнай вяхой у бел. муз. культуры сталі оперы «Міхась Падгорны» Цікоцкага, «У пушчах Палесся» Багатырова, «Кветка шчасця» Туранкова, «Кацярына» Шчаглова, балет «Салавей» Крошнера, цікавыя перш за ўсё нац. характэрнасцю муз. мовы, увасабленнем нар. песень і танцаў. У Вял. Айч. вайну ў творчасці кампазітараў пераважала героіка-патрыят. тэматыка. Большасць кампазітараў працавала ў песенным жанры, дзе дамінавалі харавыя творы гераічна-заклікальнага характару. З твораў буйной формы найб. значныя кантаты «Ленінградцы» і «Беларускім партызанам» Багатырова, балада «У суровыя дні» і паэма «З дзённіка партызана» Аладава (абедзве для сімф. арк.). У акупіраваным Мінску творчую дзейнасць працягвалі Туранкоў, Шчаглоў (оперы «Лясное возера», «Усяслаў Чарадзей»), у Чэрвені — Равенскі. Вял. падзеяй у муз. жыцці Беларусі стала пастаноўка ў вызваленым Мінску оперы «Алеся» (1944) Цікоцкага. Тая ж тэматыка пераважала і ў 2-й пал. 1940—1950-я г. Адначасова фарміраваліся ідэалагізаваныя тэматычныя стэрэатыпы, адбывалася тыпізацыя мадэляў муз. твораў. Сярод найб. значных твораў гэтага перыяду: сімфоніі Аладава, Багатырова, Падкавырава, Пукста, Р.Бутвілоўскага, У.Чараднічэнкі, сімф. паэмы У.Алоўнікава, інстр. канцэрты Дз.Камінскага, Падкавырава; оперы «Андрэй Касценя» Аладава, «Надзея Дурава» Багатырова, «Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса, «Машэка» і «Марынка» Пукста, балет «Князь-возера» Залатарова. Узбагачэнне жанру раманса звязана з імёнамі Л.Абеліёвіча (вак. цыклы на вершы М.Багдановіча, Р.Бёрнса), Багатырова (на вершы Я.Купалы, М.Багдановіча, А.Пушкіна, Т.Шаўчэнкі, У.Шэкспіра), Лукаса (на вершы Э.Агняцвет, Л.Украінкі), Пукста (на санеты А.Звонака). Высокая харавая культура ў рэспубліцы, дзейнасць Дзярж. харавой капэлы, Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь, Хору акадэмічнага Беларускага тэлебачання і радыё спрыялі працы кампазітараў у харавым, аратарыяльна-кантатным жанрах (кантаты «Сорак год» Аладава, «Беларусь» Багатырова, «Палі стэпавыя» І.Кузняцова, «Памяці Канстанціна Заслонава» Ю.Семянякі). У жанры масавай песні найб. плённа працавалі Алоўнікаў, Кузняцоў, Палонскі, Пукст, Сакалоўскі, Семяняка. З 1960-х г. расце цікавасць кампазітараў да маральна-філас. праблематыкі, імкненне спасцігнуць сістэму нар.-муз. мыслення, больш глыбокая трактоўка нацыянальнага; істотна мяняюцца адносіны да муз. драматургіі (гл. Драматургія музычная). У бел. музыцы 1970-х г. адзначаюцца якасныя змены, часам апазіцыйныя да традыцый і папярэдніх жанравых і стылявых нарматываў, што найперш выявілася ў творчасці Абеліёвіча (сімфоніі, «Фрэскі» для фп.), Я.Глебава (сімфоніі, балеты), С.Картэса (вак.сімф. паэма «Попел», канцэрт для фп. з арк. «Капрычас»), Дз.Смольскага (араторыя «Песні Хірасімы», «Актафонія», сюіта «Гульня святла», камерная музыка), А.Янчанкі («Эроіка») і інш. Агульныя тэндэнцыі, уласцівыя музыцы 1970—80-х г., найб. выразна выяўлены ў сімф. і вак.-сімф. жанрах: сімфоніях Г.Вагнера, В.Войціка, У.Дамарацкага, У.Дарохіна, Л.Захлеўнага, А.Мдывані, Ф.Пыталева, Смольскага, А.Соніна, Р.Суруса, творах для камернага ці струннага аркестра Альхімовіча, А.Бандарэнкі, Вагнера, Войціка, А.Елісеенкава, В.Капыцько, В.Кузняцова, А.Літвіноўскага, А.Навахроста. У творах канцэртнага жанру пры агульнай тэндэнцыі да сімфанізацыі, стылістычнага размежавання традыцыйнага і новага (канцэрты для аркестра Бандарэнкі, Дамарацкага, С.Наско, Кузняцова) павялічваецца роля віртуознага выканальніцтва, прынцыпу канцэртавання. У сферы жанру амаль усе віды саліруючых інструментаў: фп. (Вагнер, В.Кандрасюк, У.Кандрусевіч, В.Раінчык, Сонін), скрыпка (Вагнер, Г.Гарэлава, Пыталеў, Смольскі, Сурус, С.Янковіч), віяланчэль (Мдывані, Смольскі, Солтан), кантрабас (Багатыроў, У.Каральчук), габой (Гарэлава, К.Цесакоў), труба (Дамарацкі, Іваноў, А.Клеванец, Э.Наско), валторна (В.Браілоўскі), цымбалы (Войцік, У.Кур'ян, Смольскі, Цесакоў), балалайка (Гарэлава), ударныя (Залётнеў). У вак.-сімф. творах больш выразным стала кампазіцыйна-драматургічнае ўзаемадзеянне жанраў, уласцівае сучаснай музыцы. Узмацняюцца пошукі новых формаў сувязі музыкі і слова, больш увагі аддаецца тэмбрава-каларыстычным сродкам, нестандартным жанрава-кампазіцыйным вырашэнням: араторыі «Бітва за Беларусь» Багатырова, «Памяць Хатыні» Войціка, «Свяці, зара» Глебава, «Памяці паэта» Картэса, «Мая Радзіма» і «Паэт» Смольскага, «Лісткі календара» Залётнева, «Сказ пра Ігара» і рэквіем «Памятайце» Л.Шлег і інш.; кантаты Багатырова («Беларускія песні»), Бельцюкова, Гарэлавай («У год сусветнага пажару»), Казачкова, Кандрусевіча, Навахроста, Н.Усцінавай, Шлег; харавыя канцэрты (Бандарэнка, Ш.Ісхакбаева, Казачкоў, Я.Паплаўскі і інш.); вак.-сімф. паэмы Вагнера, А.Гурава, Картэса, В.Кузняцова, Э.Наско, В.Помазава. Працягвалася работа ў традыц. харавым жанры, але пераважна ў новым рэчышчы — на аснове нар.-песенных тэкстаў створаны харавыя цыклы (Войцік, Захлеўны, Казачкоў, В.Кузняцоў, М.Літвін, Мдывані, А.Рашчынскі, Л.Сімаковіч, Сурус, В.Сярых, С.Хвашчынскі, А.Чыркун, Шлег і інш.). Плюралізм стылю яскрава выявіўся ў камернай музыцы 1980—90-х г.: камерных ансамблях Залётнева, Кандрасюка, В.Карэтнікава, Кур’яна, Літвіна, У.Палуэктава, Смольскага, Цесакова, санатах Суруса, Л.Мурашка, Э.Тырманд, Усцінавай і інш. Уводзяцца новыя спалучэнні інструментаў і тэмбраў, новыя кампазіцыі, абумоўленыя пэўнай маст. задумай («Паўночны вецер», «Матэт» Капыцько, «Медытацыя» Каральчука, «Стужка Мёбіуса» В.Кузняцова, «Брыдкае качаня» ІІІлег і інш.). Музыка для нар. інструментаў (Дамарацкі, Іваноў, В.Кузняцоў, Кур’ян, Мдывані, Помазаў і інш.) адпавядае высокаму выканальніцкаму ўзроўню Дзярж. нар. аркестра і ў сваю чаргу стымулюе яго ўдасканаленне. Пашырэнню жанравага дыяпазону творчасці бел. кампазітараў спрыяла стварэнне Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь, ансамбля салістаў «Класік-Авангард», Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога камернага хору «Санорус», Гродзенскай капэлы, хору «Унія», вак. ансамбля «Камерата», Мінскага духавога аркестра «Няміга» і інш. Значныя дасягненні бел. кампазітараў у камерна-вак. музыцы. Дасканаласцю формы, тонкай паэтычнасцю адзначаны вак. цыклы Абеліёвіча (на вершы Г.Ахматавай, Ф.Цютчава), Багатырова (на вершы А.Куляшова, П.Броўкі), Падкавырава (на вершы Г.Гейнэ), Смольскага (на вершы Ф. Гарсіі Лоркі, А.Вазнясенскага, Ахматавай, М.Цвятаевай, Б.Пастарнака), Тырманд (на вершы Б.Дадзье, М.Танка), Гарэлавай (на вершы Цвятаевай), Шлег (на вершы М.Багдановіча), І.Лучанка (на вершы С.Капуцікян). У песенным жанры пры захаванні ўстойлівых рысаў і перавагі тэматычных мадэляў няспынна адбываюцца якасныя змены, выкліканыя асаблівасцямі сучаснай манеры эстраднага выканання, уплывам інш. жанраў ці калектываў з індывід. выканальніцкім стылем («Песняры», «Сябры», «Верасы», «Свята» і інш.). Найб. плённа ў жанры песні працуюць Лучанок, Глебаў, Буднік, Э.Зарыцкі, Захлеўны, Іваноў, Семяняка, Э.Ханок, Елісеенкаў, У.Мулявін, Раінчык, І.Палівода, Хвашчынскі, Дз.Яўтуховіч. Новая плынь у бел. муз. мастацтве 1980—90-х г. — духоўная музыка (араторыя «Іканастас» Шлег, духоўныя канцэрты Шлег, Капыцько, Бандарэнкі). Творчая моладзь і кампазітары сярэдняга пакалення звяртаюцца да эстэтыкі і стылістыкі разнастайных кампазіцыйных сістэм сучаснага сусв. мастацтва (Бельцюкоў, Войцік, Залётнеў, Капыцько, Кузняцоў, Літвіноўскі, Паплаўскі, Сонін і інш.). У 1960—90-я г. значнае развіццё атрымалі муз.-тэатр, жанры, сярод якіх побач з песеннымі операмі «Калючая ружа» і «Калі ападае лісце» Семянякі і творы складанай драматургіі і кампазіцыі (балеты «Мара» Глебава, «Святло і цені» Вагнера, «Крылы памяці» Кандрусевіча). Плённы зварот кампазітараў да літ. твораў Я.Купалы (балеты «Выбранніца», «Курган» Глебава), Я.Коласа (опера «Новая зямля» Семянякі), В.Быкава (балет «Альпійская балада» Глебава, опера «Сцежкаю жыцця» Вагнера), У.Караткевіча (оперы «Сівая легенда» Смольскага, «Дзікае паляванне караля Стаха» Солтана), Л.Талстога (балет «Пасля балю» Вагнера), М.Булгакава, Ш. дэ Кастэра, А. дэ Сент-Экзюперы (адпаведна опера «Майстар і Маргарыта», балеты «Тыль Уленшпігель» і «Маленькі прынц» Глебава), Б.Брэхта, Ф.Дзюрэнмата (адпаведна оперы «Матухна Кураж» і «Візіт дамы» Картэса), да лёсу рэальных гіст. асоб — Ф.Скарыны (опера «Францыск Скарына» Смольскага), наваградскага князя Войшалка (опера «Князь Наваградскі» Бандарэнкі), М.Багдановіча (оперы «Зорка Венера» Семянякі, «Максім» Паліводы), Рагнеды (балет «Страсці» Мдывані), Дж. Бруна («Джардана Бруна» Картэса). Створаны таксама оперы «Пані Ядвіга» Солтана, балет «Апошні інка» Картэса, оперы для дзяцей «Вясновая песня» Войціка, «Анчутка» Кандрасюка, «Таямніца старога замка» Кандрусевіча, «Дзіцячыя сны» Ісхакбаевай, балет «Бураціна» і мюзікл «Нявеста для Марціна» Кандрусевіча і інш. У садружнасці з Дзяржаўным тэатрам музычнай камедыі Рэспублікі Беларусь у жанры аперэты і мюзікла актыўна працавалі Семяняка («Паўлінка», «Пяе «Жаваранак», «Тыдзень вечнага кахання», «Сцяпан — вялікі пан»), Сурус («Несцерка», «Судны час»), Кандрусевіч («Джулія», «Інтрыга»), Глебаў («Мільянерка»), Мдывані («Дзяніс Давыдаў») і інш. Шмат увагі кампазітары аддаюць тэатральнай музыцы і кінамузыцы. Характэрныя рысы бел. музыкі 1980—90-х г. — асіміляцыя новых якасцяў у межах індывід. творчага стылю, пэўнага жанру, структуры (формы), кампазіцыі, драматургіі твора, вытанчаная праца з усімі элементамі народнапесеннага матэрыялу — інтанацыяй, метрарытмам, ладам. Узаемадзеянне гэтых плыняў на розных узроўнях, ад гукавышыннай арганізацыі да эстэтыкі маст. вобраза, абумоўлівае багацце і разнастайнасць бел. муз. мастацтва. Актыўна прапагандуюць бел. музыку разам з інш. калектывамі Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Сімфанічны аркестр Беларускага тэлебачання і радыё, Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь і інш. З 1980-х г. актыўна развіваецца поп-музыка і рок-музыка, працуюць рок-гурткі «Палац», «Крама», «Высокае неба» і інш. Праводзяцца шматлікія муз. міжнар. і рэсп. фестывалі, у т.л. «Беларуская музычная восень», «Мінская вясна», «Славянскі кірмаш», фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» і інш. Дзейнічае Саюз кампазітараў Беларусі (з 1932). У Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве працуюць абл. філармоніі. Гл. таксама Аперэта, Араторыя, Балет, Опера, Сімфонія, Дзіцячая музыка, Інструментальная музыка, Спевы, Музыказнаўства і інш.
Тэатр. Вытокі нац. тэатр. мастацтва беларусаў у нар. вераваннях, у багатых і шматфарбных абрадах і рытуальных святах. Першапачатковыя элементы сцэн. мастацтва — у карагодах і нар. гульнях, удзельнікамі якіх былі ўсе. Пазней адбыўся падзел на акцёраў і гледачоў. Першымі бел. прафес. акцёрамі былі скамарохі. Яны выступалі ва ўсіх відах фалькл. т-ра. У 16 ст. ўзнік лялечны т-р — батлейка. У 16—18 ст. вял. пашырэнне меў школьны тэатр. Вышэйшае дасягненне фалькл. т-ра — народная драма. У пач. 18 ст. разгарнулі дзейнасць прыватныя гар. і маёнткавыя т-ры, некаторыя з якіх дасягнулі прафес. ўзроўню. У розны час працавалі Нясвіжскі тэатр Радзівілаў, Шклоўскі тэатр Зорыча, т-ры ў Слуцку, Слоніме, Магілёве, Глуску, Дуброўне, Чачэрску і інш. З 1840-х г. мэтанакіраваную дзейнасць па стварэнні бел. прафес. драматургіі і арганізацыі нац. т-ра праводзіў В.Дунін-Марцінкевіч. Яго намаганнямі ў 1852 у Мінску пастаўлены спектакль «Сялянка», у якім сінтэзавана драм., вак. і танц. мастацтва. Але дзейнасць т-ра на бел. мове была забаронена царскімі ўладамі, і «Сялянка» ў гарадах і мястэчках Беларусі паказвалася нелегальна.
Новы этап развіцця бел. сцэн. мастацтва пачаўся ў 20 ст. Яго фундамент закладваўся драматургіяй К.Каганца, Я.Купалы, Я.Коласа, К.Буйло, Л.Родзівіча і інш. Вял. пашырэнне атрымалі беларускія вечарынкі, якія садзейнічалі ўзнікненню прафес. т-ра. Вял. ролю ў развіцці сцэн. мастацтва і абуджэнні нац. свядомасці адыграла Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага. Прадоўжыць гэтую справу спрабаваў Ф.Ждановіч, але створанае ім Першае таварыства беларускай драмы і камедыі з-за забароны разгарнула дзейнасць толькі ў крас. 1917. Яно працавала да 1920 у складаных умовах шматлікіх акупацый і частых змен улад. Значны ўклад у развіццё сцэн. мастацтва ў гэты перыяд зрабіў Ф.Аляхновіч. У 1920 распачаў працу арганізаваны Ждановічам Бел. дзярж. т-р (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), які спачатку працягваў традыцыі Першага т-ва бел. драмы і камедыі. Самабытнай непаўторнасцю вызначаўся калектыў, які стварыў і ўзначаліў у 1920 У.Галубок (гл. Беларускі трэці дзяржаўны тэатр). Тэатральнае мастацтва Беларусі ўзбагаціў і Другі бел. дзярж. т-р (гл. Беларускі акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа). Развіццё тэатр. мастацтва ў 1920-я г. ішло ў агульным рэчышчы беларусізацыі. У драматургію прыйшло новае пакаленне пісьменнікаў — М.Чарот, В.Гарбацэвіч, М.Грамыка, Ц.Гартны, Я.Рамановіч, В.Шашалевіч і інш., чые творы ўзбагацілі бел. сцэну. Але ў канцы 1920-х г., асабліва пасля пастановы ЦК КП(б)Б па тэатр. дыскусіі 1928, пачаўся нац. і ідэалагічны ўціск. Пад рэпрэсіі трапілі многія дзеячы т-ра і драматургіі. У 1937 расфарміраваны Трэці бел. т-р. У 1920—30-я г. ў Мінску і абл. цэнтрах часта ўзнікалі і ў хуткім часе расфарміроўваліся тэатр, калектывы. Больш стабільнымі былі калгасна-саўгасныя тэатры. Найб. поспехаў т-ры Беларусі дасягнулі ў пастаноўках п’ес пра гіст. мінулае («Бацькаўшчына» К.Чорнага, «У пушчах Палесся» Я.Коласа, «Партызаны» К.Крапівы), на тэмы бел. фальклору («Несцерка» В.Вольскага), класічнай драматургіі («Паўлінка» Я.Купалы, «Беспасажніца» А.Астроўскага, «Апошнія» М.Горкага, «Скупы» Мальера). Падзеяй стала пастаноўка актуальнай сатыр. камедыі К.Крапівы «Хто смяецца апошнім» у БДТ-1. У 1941 т-ры працавалі ў Мінску, Віцебску, Брэсце, Гомелі, Магілёве, Беластоку, Пінску, Бабруйску, Баранавічах, Рагачове (усяго 23). У гады Вял. Айч. вайны большасць тэатр. калектываў спыніла існаванне. Першы і Другі бел. т-ры эвакуіраваны ў тыл, выязджалі на фронт (гл. ў арт. Франтавы тэатральны калектыў). У акупіраванай Беларусі працаваў толькі Мінскі гар. тэатр. У пасляваен. гады многія калектывы аднавілі дзейнасць ці створаны нанава. Аднак тэатраў, якія працавалі на бел. мове, стала менш. Новыя п’есы напісалі К.Крапіва, К.Губарэвіч, І.Дорскі, А.Кучар, А.Маўзон, В.Палескі. У рэпертуары т-раў пераважалі творы пра Вял. Айч. вайну і пасляваеннае жыццё: «З народам», «Людзі і д’яблы» і «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы, «Брэсцкая крэпасць» Губарэвіча, «Канстанцін Заслонаў» Маўзона, «Песня нашых сэрцаў» Палескага, «Алазанская даліна» Губарэвіча і Дорскага, «Барабаншчыца» А.Салынскага, «Макар Дубрава» А.Карнейчука і інш. Яскравыя сцэн. вобразы стварылі акцёры Б.Платонаў, Г.Глебаў, І.Ждановіч, Л.Ржэцкая, А.Ільінскі, Л.Рахленка, П.Малчанаў, У.Дзядзюшка, Ц.Сяргейчык і інш., значныя пастаноўкі ажыццявілі рэжысёры Л.Літвінаў, М.Міцкевіч, К.Саннікаў. З 2-й пал. 1950-х г. у тэатр. мастацтве пашырыліся стылявыя пошукі, абнаўлялася і ўзбагачалася вобразная палітра спектакляў. Прыкметнае месца ў рэпертуары т-раў занялі інсцэніроўкі твораў бел. пісьменнікаў: «Навальніца будзе» паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях» і яго паэмы «Сымон-музыка», «Людзі на балоце» І.Мележа, «Сэрца на далоні» і «Снежныя зімы» І.Шамякіна, «Рудабельская рэспубліка» С.Грахоўскага, «Вайна пад стрэхамі» А.Адамовіча. Ставіліся п’есы рускай, савецкай і замежнай класікі: «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага, «Гамлет», «Рамэо і Джульета» і «Кароль Лір» У.Шэкспіра, «Рэвізор» М.Гогаля, «Ворагі» і «Варвары» М.Горкага, «Позняе каханне», «Таленты і паклоннікі» і «Даходнае месца» А.Астроўскага. Дабратворна паўплывала на развіццё сцэн. мастацтва ў 1960— 80-я г. драматургія А.Макаёнка, І.Козела, У.Караткевіча, М.Матукоўскага, А.Петрашкевіча, А.Дзялендзіка, А.Дударава, Шамякіна, А.Махнача, І.Чыгрынава, пастаноўкі паводле твораў В.Быкава, Адамовіча. У пач. 1990-х г. пастаўлены п’есы «Тутэйшыя» Я.Купалы і «Ідылія» Дуніна-Марцінкевіча. Плённа працавалі старэйшыя майстры сцэны Г.Макарава, С.Станюта, З.Стома, М.Яроменка, Р.Янкоўскі, А.Клімава і інш. Прыйшло новае пакаленне: акцёры Г.Аўсяннікаў, Т.Гарбук, М.Захарэвіч, В.Тарасаў, Л.Давідовіч, А.Мілаванаў, У.Куляшоў, Т.Кокштыс, Я.Шыпіла, В.Клебановіч, пазней З.Белахвосцік, В.Манаеў, У.Кін-Камінскі, Г.Давыдзька, А.Лабуш, Г.Маланкіна; рэжысёры В.Раеўскі, Б.Луцэнка, В.Мазынскі, В.Маслюк, М.Пінігін, У.Караткевіч. На рубяжы 1980—90-х г. шырыўся студыйны тэатр. рух. Ва ўсіх абл. цэнтрах і ў Маладзечне створаны лялечныя тэатры, павялічылася агульная колькасць т-раў, асабліва беларускіх. Асобныя спектаклі на бел. мове ставілі рус. т-ры Беларусі. У 1996 на Беларусі 26 дзярж. т-раў — у Мінску (11), Брэсце (2), Віцебску (2), Гомелі (2), Гродне (2), Магілёве (2), Маладзечне (2), па аднаму ў Бабруйску, Мазыры, Слоніме. Акцёраў, рэжысёраў, сцэнографаў, тэатразнаўцаў рыхтуюць Беларуская акадэмія мастацтваў, Беларускі універсітэт культуры. Дзейнічае Саюз тэатральных дзеячаў Беларусі. Гл. таксама Аперэта, Балет, Опера, Акцёрскае мастацтва, арт. пра асобныя т-ры.
Кіно. Першыя вядомыя дакументальныя кіназдымкі на Беларусі адбыліся ў 1914 і адлюстроўвалі падзеі 1-й сусв. вайны, у т.л. «Парад войскаў у Бабруйску ў прысутнасці Мікалая ІІ». У 1922 у БССР створана Упраўленне па справах кінематаграфіі Кінорэсбел (Кіно Рэспублікі Беларусь), у маі 1924 — «Беларускае пралеткіно», у снежні 1924 — Дзярж. ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі (Белдзяржкіно). Рэгулярная кінавытворчасць у БССР пачалася ў 1925 з хронікі і дакумент. фільмаў. У 1926 выйшаў першы маст. фільм «Лясная быль» (паводле аповесці «Свінапас» М.Чарота; рэж. Ю.Тарыч). У 1928 створана кінастудыя маст. фільмаў «Савецкая Беларусь» (напачатку ў Ленінградзе, з 1939 у Мінску). У 1920—30-я г. здымаліся фільмы пераважна на гіст. і рэв. тэмы, часам з прыгодніцкімі сюжэтамі: «Кастусь Каліноўскі» (1928, сцэн. і рэж. У.Гардзін), «Да заўтра» (рэж. Тарыч), «Хвоі гамоняць» (абодва 1929; рэж. Л.Малчанаў), «У агні народжаная» (1930) і «Першы ўзвод» (першы гукавы фільм; 1933, рэж. абодвух У.Корш-Саблін), «Паручнік Кіжэ» і «Балтыйцы» (абодва 1937, рэж. А.Файнцымер). Значная ўвага аддавалася распрацоўцы маральна-этычных праблем: «Суд павінен працягвацца» (1931), «Жанчына» (1932, рэж. абодвух Я.Дзіган), «Двойчы народжаны» (1934, рэж. Э.Аршанскі), «Залатыя агні» (1935), «Шукальнікі шчасця» (1936) і «Мая любоў» (1940, рэж. ўсіх Корш-Саблін). Экранізаваліся творы бел. пісьменнікаў: «Песня вясны» (1929, паводле аповесці Я.Коласа «На прасторах жыцця», рэж. Гардзін), «Палескія рабінзоны» (1934, паводле аднайм. аповесці Я.Маўра, рэж. І.Бахар і П.Малчанаў), «Салавей» (1937, паводле аднайм. аповесці З.Бядулі, рэж. Аршанскі), а таксама паводле твораў А.Чэхава: «Маска» і «Мянтуз» (1938, рэж. С.Сплашноў), «Мядзведзь» (1938) і «Чалавек у футарале» (1939, рэж. абодвух І.Аненскі). У 1928 пакладзены пачатак бел. дзіцячаму кінематографу: з эпізодаў фільма «Лясная быль» зманціравана першая карціна для дзяцей «Грышка-свінапас». Першыя крокі рабіла мультыплікацыйнае кіно (гл. ў арт. Анімацыйнае кіно). З пач. 1930-х г. выпускаліся кіначасопісы «Савецкая Беларусь» і «На варце». У 1935 пачала дзейнасць Мінская студыя кінахронікі. У дакумент. кіно пераважала сацыяльна-публіцыст. накіраванасць: «Такая наша Беларусь» (1927), «Калгас» (1928), «Заваяваная зямля» (1930), «На ўздыме» (1931, рэж. Л.Эпельбаўм), «Права на працу», «Права на адукацыю», «Права на адпачынак» (усе 1936, рэж. І.Вейняровіч і У.Стральцоў). У 1920—30-я г. ў кінематаграфіі Беларусі працавалі сцэнарысты Б.Брадзянскі, А.Вольны, Р.Кобец, М.Таўбэ; рэжысёры Тарыч, Корш-Саблін, Аршанскі, Файнцымер, Гардзін, Дзіган, М.Данской, Р.Рашаль; акцёры У.Крыловіч, Л.Мазалеўская, Малчанаў, Б.Бабачкін, М.Блюменталь-Тамарына, М.Жараў, Л.Кміт, Б.Ліванаў, М.Сіманаў, М.Чаркасаў; аператары А.Кальцаты, Б.Рабаў, С.Іваноў, Д.Шлюглейт, А.Булінскі; кампазітары І.Любан, І.Дунаеўскі, С.Пракоф’еў; дакументалісты М.Лявонцьеў, М.Стрэшнеў, Эпельбаўм, Вейняровіч, М.Бераў, У.Цяслюк, Стральцоў, П.Цытрон. У Вял. Айч. вайну бел. кінадакументалісты вялі здымкі ў партыз. атрадах і франтавых групах, удзельнічалі ў здымках фільмаў «Разгром нямецкіх войскаў пад Масквой», «Народныя мсціўцы», «Бой за Віцебск», «Мінск наш», «Парад партызанаў у вызваленым Мінску». Групы творчых работнікаў бел. кіно, арганізаваныя на базе цэнтр. аб’яднанай кінастудыі ў Алма-Аце, у 1942 стварылі альманах «Беларускі кіназборнік» (рэж. Корш-Саблін і Тарыч), на базе Цэнтр. студыі дакумент. фільмаў у Маскве выпускалі ў 1942—44 кіначасопіс «Савецкая Беларусь», знялі дакумент. фільм «Вызваленне Савецкай Беларусі» і фільм-канцэрт «Жыві, родная Беларусь» (рэж. абодвух Корш-Саблін і М.Садковіч). У 1945 аднавіла дзейнасць у Мінску кінастудыя «Савецкая Беларусь» (з 1946 «Беларусьфільм»). У 1940— 70-я г. найб. поспехаў бел. маст. і дакумент. кіно дасягнула ў распрацоўцы тэмы Вял. Айч. вайны: «Канстанцін Заслонаў» (1949, рэж. Корш-Саблін і Файнцымер), «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1956, рэж. М.Фігуроўскі), «Праз могілкі» (1965) і «Я родам з дзяцінства» (1967, рэж. абодвух В.Тураў), «Бацька» (1972, рэж. Б.Сцяпанаў), «Полымя» (1975, рэж. В.Чацверыкоў); фільмы для дзяцей «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959), «Вуліца малодшага сына» (1962) і «Паланэз Агінскага» (1971, рэж, усіх Л.Голуб), «Іван Макаравіч» (1968, рэж. І.Дабралюбаў). Вайна і сучаснасць — тэма фільмаў «Дзеці партызана» (1954, рэж. Голуб і Фігуроўскі; першы бел. каляровы фільм), «Пушчык едзе ў Прагу» (1965, рэж. Голуб), «Зімародак» (1972, рэж. В.Нікіфараў). Пэўных поспехаў дасягнулі бел. кінематаграфісты ў распрацоўцы гіст. тэмы: «Чырвонас лісце» (1958, рэж. Корш-Саблін), «Масква— Генуя» (1964, рэж. А.Спешнеў з удзелам Корш-Сабліна і П.Арманда), «Я, Францыск Скарына» (1970, рэж. Сцяпанаў). Былі экранізаваны тэатр. пастаноўкі: «Паўлінка» Я.Купалы (1952) і «Несцерка» Вольскага (1955, рэж. абодвух А.Зархі), «Пяюць жаваранкі» (1953, рэж. Корш-Саблін, рэж. тэатра К.Саннікаў) і «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы (1954, рэж. Корш-Саблін). Надзённым і маральна-этычным праблемам пасляваеннага жыцця прысвечаны фільмы 1950—70-х г.: «Шчасце трэба берагчы» (1958, рэж. І.Шульман), «Нашы суседзі» (1957, рэж. Сплашноў), «Наперадзе — круты паварот» і «Каханая» (1960, 1965, рэж, Р.Віктараў), «Апошні хлеб» (1963, рэж. Сцяпанаў), «Выдатны хлопец» (1972, рэж. Ю.Дубровін) і інш. З 1960-х г. пашырыўся калектыў творчых работнікаў «Беларусьфільма». Сярод іх: рэжысёры Тураў, В.Вінаградаў, Сцяпанаў, Дабралюбаў, Чацверыкоў, Нікіфараў, В.Рубінчык, Дубровін, М.Пташук; аператары А.Забалоцкі, В.Нікалаеў, Ю.Марухін, Дз.Зайцаў, І.Рамішэўскі, Э.Садрыеў, Ю.Цвяткоў, Ю.Ялхоў, Т.Логінава, Б.Аліфер, Ф.Кучар, А.Суханава, мастакі У.Белавусаў, Ю.Булычоў, Е.Ганкін, Я.Ігнацьеў, В.Дзяменцьсў, В.Кубараў, А.Чартовіч; акцёры Л.Румянцава, У.Гасцюхін, Г.Гарбук, П.Кармунін, С.Станюта, Г.Макарава, В.Белахвосцік, У.Куляшоў і інш. Паглыбіўся аналіз характараў, пашырыліся аўтарскія стылі: «Лісты да жывых» (1965, рэж. Вінаградаў), «Вуліца без капца» (1973), «Трэцяга не дадзена» (1981) і «Белыя Росы» (1984, рэж. усіх Дабралюбаў), «Нядзельная ноч» (1977, рэж. Тураў), «Вянок санетаў» (1977) і «Культпаход у тэатр» (1983, рэж. абодвух Рубінчык), «Паводка» (1981) і «Чорная бяроза» (1978, рэж. абодвух Чацверыкоў), «Гарантую жыццё» (1978, рэж. Сцяпанаў) і інш.
Экранізацыя твораў бел. л-ры спрыяла фарміраванню адметнасці нац. кінематографа: «Першыя выпрабаванні» (1960—61, рэж. Корш-Саблін, паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях»), «Трэцяя ракета» (1963, рэж. Віктараў), «Альпійская балада» (1966), «Воўчая зграя» (1975, рэж. абодвух Сцяпанаў), «Доўгія вёрсты вайны»(1975, рэж. А.Карпаў), «Фруза» (1981, рэж. Нікіфараў, тэлевізійны), «Знак бяды» (1986, рэж. Пташук), «Круглянскі мост» (1989, рэж. А.Мароз), «Пайсці і не вярнуцца» (1992, рэж. М.Князеў; усе паводле В.Быкава), «Вайна пад стрэхамі» (1966), «Сыны ідуць у бой» (1971, рэж. абодвух Тураў) і «Ідзі і глядзі» (1984, рэж. Э.Клімаў; усе паводле А.Адамовіча), «Людзі на балоце» (1981) і «Подых навальніцы» (1982, рэж. абодвух Тураў; паводле І.Мележа), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1980, рэж. Рубінчык) і «Чорны замак Альшанскі» (1983, рэж Пташук; абодва паводле У.Караткевіча), «Вясельная ноч» (1980, рэж. Карпаў) і «Вазьму твой боль» (1981, рэж. Пташук; }абодва паводле І.Шамякіна), «Чужая вотчына» (1983, паводле В.Адамчыка), «Сведка» (1985, рэж. абодвух В.Рыбараў) і «Чорны бусел» (1993, рэж. Тураў; абодва паводле В.Казько). З канца 1980-х г. бел. кінематаграфісты імкнуцца больш глыбока асэнсаваць гіст. мінулае і складаныя працэсы сучаснага жыцця: «Наш браняпоезд» (1988) і «Кааператыў «Палітбюро», ці Будзе доўгім развітанне» (1993, рэж. абодвух Пташук), «Мяне завуць Арлекіна» (1988, рэж. Рыбараў), «Хам» (1990, рэж. Дз. Зайцаў; паводле Э.Ажэшкі), «Развітальныя гастролі» (1992, рэж. В.Дудзін), «Белае возера» (1992, рэж. Л.Мартынюк), «Анамалія» (1993, рэж. Ялхоў), «Душа мая, Марыя» (1993, рэж. Нікіфараў), «Тутэйшыя» (1993, рэж. В.Панамароў; паводле аднайм. п’есы Я.Купалы), «...Аз ваздам» (1994, рэж. Сцяпанаў, М.Касымава, Б.Шадурскі) і інш.
Пасляваен. Дакумент. фільмы расказвалі пра падзеі вайны, аднаўленне нар. гаспадаркі і культуры Беларусі: «Мінск адраджаецца» (1946, рэж. Сплашноў), «Савецкая Беларусь» (1948) і «Шчасце народа» (1949, рэж. абодвух Голуб) і інш. У 1960—80-я г. ў дакумент, кіно найб. выразнае ідэйна-маст. выяўленне знаходзяць ваен., партыз., антыфаш. тэмы: «Генерал Пушча» (1967, рэж. Вейняровіч), «Пакараны ў сорак першым» (1967, рэж. Чацверыкоў), «Боль мой — Хатынь» (1969, рэж. П.Аліфярэнка), цыклы «Жанчына з забітай вёскі» (1975—78) і «У вайны не жаночы твар» (1980—84, рэж. В.Дашук). Значнае месца ў гэты час, а таксама ў 1990-я г. займаюць фільмы пра гісторыю Беларусі: «Штрыхі да партрэта» (1968, рэж. Цяслюк, Р.Ясінскі, І.Пікман), «Леў Сапега, канцлер» (1992, рэж. Ясінскі і В.Сукманаў), «Успаміны пра Міколу Равенскага» (1993, рэж. М.Жданоўскі). Здымаюцца кінарэпартажы, створаныя метадам кінаназірання: «Урок даўжынёю ў год» (1963, рэж. Ясінскі, С.Фрыд), «Птушка ікс» (1972, рэж. Дз.Міхлееў), «Праз дзесяць гадоў, або Спадзяванні і трывогі 10 «А» (1973, рэж. Ясінскі, Сукманаў), кінапартрэты дзеячаў культуры Я.Купалы, Я.Коласа, А.Куляшова, Мележа, Малчанава, Корш-Сабліна, Тарыча, Л.Александроўскай і інш., кіначасопісы.
На «Беларусьфільме» дзейнічаюць творчыя аб’яднанні «Тэлефільм», «Летапіс», з 1973 — майстэрня мультыплікацыйных фільмаў. Працуе Тэатр-студыя кінаакцёра. У 1962 створаны Саюз кінематаграфістаў Беларусі. Праводзяцца Міжнар. фестываль жаночага кіно (з 1993), фестываль постсавецкага кіно «Лістапад» (з 1994).
Літ.: История государства и права БССР. Т. 1—2. Мн., 1970—76; Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992; Мацвееў А.В., Якушка В.П. Пра рэльеф Беларусі: Пер. з рус. Мн., 1994; Энцыклапедыя прыроды Беларусі. Т. 1—5. Мн., 1983—86; Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. 2 выд. Мн., 1993; Блакітная кніга Беларусі: (Водныя аб’екты Беларусі). Энцыкл. Мн., 1994; Очерки по археологии Белоруссии. Ч. 1—2. Мн., 1970—72; Гісторыя Беларускай ССР. Т. 1—5. Мн., 1972—75; Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1—2. Мн , 1994—95; Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990; Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл. Мн., 1993; Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1—2. Мн., 1993—94; Памяць. Беларусь: Рэсп. кніга. Мн., 1995; Экономика Советской Белоруссии, 1917—1967. Мн., 1967; Болбас М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795—1861). Мн., 1966; Яго ж. Промышленность Белоруссии, 1860—1900. Мн., 1978; Развитие отраслей народного хозяйства Белоруссии: (ист.-геогр. Очерки). Мн., 1978; Эканамічная гісторыя Беларусі. Мн., 1993; Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968; Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986; Дрозд Л.Н. Развитие средней обшеобразовательной школы в Белоруссии, 1917—1941. Мн., 1986; Академия наук Белорусской ССР: Краткий очерк. Мн., 1989; Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993; Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1996; Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 1—2. 2 выд. Мн., 1989; Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. Ч. 1—2. 2 выд Мн., 1981—82; Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 20—30-я гады. Мн., 1975; Яго ж. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 40-я — першая палавіна 60-х гадоў. Мн., 1985; Шаблоўская М.Ф. Беларуская драматургія. Мн., 1981; Семяновіч А.А Гісторыя беларускай драматургіі, XIX — пачатак ХХ ст. Мн., 1985; Яго ж. Гісторыя беларускай савецкай драматургіі, 1917—1955 гг. Мн., 1990; Кісялёў Г.В. Ад Чачота да Багушэвіча. Мн., 1993; Арочка М.М., Дзюбайла П.К., Лаўшук С.С. На парозе 90-х: Літ. агляд. Мн., 1993; Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік. Т. 1—6. Мн., 1992—95; Беларуская мова: Энцыкл. Мн., 1994; Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1—6. Мн., 1987—94; Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Т. 1. Мн., 1928; Рэпрынт. выд. Мн., 1993; Егоров Ю.А. Градостроительство Белоруссии. М., 1954; Чантурия В.А. История архитектуры Белоруссии. Т. 1 (Дооктябрьский период). 3 изд. Мн., 1985; Воинов А.А. История архитектуры Белоруссии. Т. 2 (Советский период). 2 изд. Мн., 1987; Градостроительство Белоруссии. Мн., 1988; Кулагин А.Н. Архитектура и искусство рококо в Белоруссии: (В контексте общеевропейской культуры). Мн., 1989; Трусаў АА. Старонкі мураванай кнігі: Манументальная архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму. Мн., 1990; Локотко А.И. Белорусское народное зодчество: Середина XIX — ХХ в. Мн., 1991; Архітэктура Беларусі: Энцыкл. давед. Мн., 1993; Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала ХХ в. Мн., 1974; Яго ж. Живопись Советской Белоруссии (1917— 1975 гг.). Мн., 1979; Жывапіс Беларусі XII— XVIII стагоддзяў. Мн., 1980; Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стагоддзяў. Мн., 1984; Елатомцева И.М. Монументальная летопись эпохи Мн., 1969; Яе ж. Станковая культура. Мн., 1975; Шматаў В. Ф. Сучасная беларуская графіка, 1945—1977. Мн., 1979; Яго ж. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стагоддзяў. Мн., 1984; Леонова А.К. Народная деревянная скульптура Белоруссии. Мн., 1977; Яніцкая М.М. Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст ). Мн., 1977; Яе ж. Беларускае мастацкае шкло, XIX — пачатак ХХ ст. Мн., 1984; Яе ж. Художественное стекло Советской Белоруссии. Мн., 1989; Сахута Я.М. Беларускае народнае мастацтва. Мн., 1980; Яго ж. Народное искусство и художественные промыслы Белоруссии. Мн., 1982; Церашчатава В.В. Беларуская кніжная графіка, 1917—1941. Мн., 1978; Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1984; Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1985; Помнікі мастацкай культуры Беларусі; Новыя даслед. Мн., 1989; Гісторыя беларускай савецкай музыкі. Мн., 1971; Костюковец Л.Ф. Кантовая культура в Белоруссии. Мн., 1975; Музыкальный театр Белоруссии. Дооктябрьский период. Мн., 1990; Музычны тэатр Беларусі, 1917—1959. Мн., 1993; Дадиомова О.В. Музыкальная культура городов Белоруссии в XVIII веке. Мн., 1992; Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1—3. Мн., 1983—87; История белорусского кино. [Кн.1—2]. Мн., 1969—70; Красинский А.В. Экран земли белорусской. М., 1973; Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1—5. Мн., 1984—87; Этнаграфія Беларусі: Энцыкл. Мн., 1989. В.С.Аношка (геалагічная будова, клімат, глебы, унутраныя воды, раслінны свет, жывёльны свет), А.В.Мацвееў (рэльеф), Л.П.Шахоцька (насельніцтва), Г.В.Штыхаў, В.С.Пазднякоў, М.В.Біч (гісторыя), В.П.Маеўскі, С.І.Сідор (прамысловасць), В.А.Юшкевіч (узброеныя сілы), Э.А.Вальчук (ахова здароўя), В.С.Філіповіч (фізічная культура і спорт), В.У.Чэчат (асвета), Я.М.Бабосаў (навука), С.І.Грыдзюшка (бытавое абслугоўванне), В.А.Чамярыцкі, У.І.Мархель, І.Э.Багдановіч, Л.М.Гарэлік (літаратура), А.А.Воінаў, Т.В.Габрусь (архітэктура), У.І.Рынкевіч (выяўленчае мастацтва), Т.А.Дубкова (музыка), А.В.Сабалеўскі (тэатр), Г.В.Ратнікаў (кіно). с. 12
БЕЛАРУ́СЬ , малая планета № 2170. Сярэдні дыяметр 6 км, сярэдняя адлегласць ад Сонца прыблізна 2,4 а.а., перыяд абарачэння 3,7 г. Адкрыта ў 1971 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Названа ў гонар Рэспублікі Беларусь. с. 65
«БЕЛАРУ́СЬ» , дзяржаўнае кніжнае выдавецтва ў Мінску. Засн. ў студз. 1921 як Дзярж. выд-ва БССР на базе створанага ў 1920 Бел. аддзялення Дзярж. выд-ва РСФСР, якому акрамя падрыхтоўкі ўласных выданняў было даручана рэгуляванне ўсёй выдавецкай дзейнасці на Беларусі, улік і размеркаванне паперы, распаўсюджванне друкаваных твораў. З 1922 у складзе Дзярж. трэста выдавецкай справы і паліграф. прам-сці Беларусі (Белтрэстдрук). У 1924 на базе Белтрэстдруку і кааператыўнага выд-ва «Савецкая Беларусь» створана Бел. дзярж. выд-ва БССР (ДВБ). У Вял. Айч. вайну з 1942 працавала ў Маскве [да 1943 як выд-ва ЦК КП(б)Б «Савецкая Беларусь»], з 1944 у Мінску. Назва «Беларусь» з 1963. Выпускае грамадскапаліт., мастацка-публіцыстычную, краязнаўчую, вытворча-тэхн., мед., мастацтвазнаўчую і муз. л-ру, маст. альбомы, плакаты, паштоўкі, адрыўныя календары. У першыя гады існавання выпускала таксама перыяд. выданні, да 1951 навукова-пед., да 1961 с.-г., да 1972 маст. і дзіцячую л-ру, крытычныя і літ.-знаўчыя творы. З яго вылучыліся выд-вы: у 1951 «Народная асвета», у 1961 «Ураджай», у 1972 «Мастацкая літаратура». с. 65
«БЕЛАРУ́СЬ» , аднатомны энцыклапедычны даведнік пра важнейшыя сферы жыццядзейнасці Беларусі. Выдадзены ў 1995 у Мінску выд-вам «Беларуская Энцыклапедыя» імя П.Броўкі. Усебакова і дастаткова поўна асвятляе гіст. мінулае бел. народа і сучасны ўзровень развіцця краіны, адм.-тэр. падзел, эканоміку, навуку, культуру і мастацтва, мову, л-ру, фальклор і этнаграфію, прыродныя багацці, геаграфічныя і геалагічныя аб’екты, раслінны і жывёльны свет. Уключае 4800 артыкулаў, у т.л. больш як 1600 біяграфій прадстаўнікоў розных галін ведаў і дзейнасці. Артыкулы праілюстраваны каляровымі і чорна-белымі фотаздымкамі, малюнкамі, картамі, схемамі. с. 65
«БЕЛАРУ́СЬ» , штомесячны ілюстраваны грамадска-палітычны часопіс на бел. мове. Засн. ў 1930 пад назвай «Чырвоная Беларусь» (выходзіў да 1933), адноўлены ў студз. 1944 пад назвай «Беларусь». У 1944 выходзіў раз у 2 месяцы спачатку ў Маскве (№ 1—3), потым у Мінску паралельна на бел. і рус. мовах. З 1945 на бел. мове. Асвятляе грамадска-паліт. і эканам. жыццё рэспублікі, узнімае пытанні развіцця нац. культуры, культ. узаемасувязяў з інш. народамі, публікуе нарысы, нататкі пра бел. пісьменнікаў, дзеячаў мастацтва, навукі, культуры, адукацыі, фотарэпартажы, рэпрадукцыі твораў выяўл. мастацтва, папулярныя творы «малых» жанраў (вершы, апавяданні, п’есыаднаактоўкі, нарысы і інш.) бел. пісьменнікаў. Шмат увагі аддае праблемам бел. нац. адраджэння, вяртання народу яго духоўнай і гіст. спадчыны, у т.л. навук. і літ.-маст. здабыткаў, створаных беларусамі за мяжой, рэліг.-хрысціянскіх традыцый. с. 65
«БЕЛАРУСЬ» , газета. Выдавалася з 30.3 да 18.5.1919 у Гродне на бел. мове. Орган Цэнтр. бел. рады Гродзеншчыны. Асвятляла культ. жыццё горада, пісала пра бел. школу, літ.-муз. вечары, бел. настаўніцкі рух і інш. Друкавала матэрыялы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі. Пад рубрыкай «У нашых суседзяў» змяшчала інфармацыю пра падзеі ў Польшчы, на Украіне і ў Літве. Друкавала агляд міжнар. жыцця. Вяла рубрыку «Мясцовая хроніка». А.М.Пяткевіч. с. 65
«БЕЛАРУ́СЬ» , штодзённая палітычнаэканам. і літ. газета нац.-дэмакр. кірунку. Выдавалася з 21.10.1919 да 9.7.1920 у Мінску на бел. мове. Пераемніца газеты «Звон» (27 нумароў яе уключаны ў суцэльную нумарацыю «Беларусі»). Развівала традыцыі газеты «Наша ніва», аб’ядноўвала нац. паліт. партыі і групоўкі, якія адстойвалі ідэю суверэннай, непадзельнай і незалежнай Бел. Рэспублікі ў этнагр. межах бел. народа. Разнастайныя матэрыялы газеты — ад рэдакцыйных артыкулаў і літ. твораў да карэспандэнцый з гарадоў, мястэчак і вёсак — знітоўвала ідэя адраджэння Беларусі, яе дзяржаўнасці і культуры, нар. гаспадаркі, самабытнага духоўнага аблічча нацыі. Гіст. ролю Беларусі газета бачыла ў сінтэзе лепшых бакоў «усходняга» і «заходняга» тыпаў культуры, прымірэнні аднабокіх сац.-паліт. тэндэнцый. Выкрывала грабежніцкую палітыку польск. улад на Беларусі. Разнастайныя матэрыялы былі прысвечаны арганізацыі бел. арміі. Шмат месца газета адводзіла барацьбе за стварэнне бел. школ. У артыкулах на эканам. тэмы шукала шляхі да аднаўлення сельскай гаспадаркі, прам-сці і рамяства ў краіне. Асаблівае значэнне надавалася працоўнай кааперацыі, якая, на думку сацыяліст. крыла аўтарскага калектыву газеты, прывядзе Беларусь да дэмакр. сацыялізму. Газета апублікавала шэраг даследаванняў Я.Карскага па гісторыі бел. л-ры і культуры. Значнае месца ў «Беларусі» займаў літ. аддзел. Друкаваліся творы Я.Купалы, З.Бядулі, М.Гарэцкага, К.Каганца, Я.Коласа, М.Чарота, У.Галубка і інш. Рэгулярна асвятляла тэатр. жыццё ў Мінску. с. 65
«БЕЛАРУ́СЬ» гасцініца ў Мінску. Размешчана на вул. Старажоўскай, на ўзгорку левага берага р. Свіслач. Пабудавана ў 1987 (арх. Л.Пагарэлаў). Вышынны 22-павярховы 3-пялёсткавы ў сячэнні будынак, разлічаны на 1000 гасцінічных месцаў.
Планіроўка тыповага паверха радыяльная: ад цэнтр. ліфтавай групы разыходзяцца 3 калідоры з 2-баковым размяшчэннем нумароў. Каля ліфтавай групы і ў тарцах 2 крылаў міжпаверхавыя лесвіцы. Ад гал. корпуса ў бок праспекта Машэрава выступае самаст. 2-павярховае крыло з круглым у плане блокам рэстарана. Іл. гл. ў арт. Беларусь. А.М.Кулагін. с. 66
«БЕЛАРУ́СЬ» , назва сям’і універсальных трактароў. Распрацоўваюцца і выпускаюцца вытв. аб’яднаннем «Мінскі трактарны завод». Бываюць: універсальна-прапашныя, агульнага і спец. прызначэння; колавыя, паўгусенічныя і гусенічныя (колавыя — з 3 для работы на бавоўнавых палях або з 4 коламі). Маюць цэльнаметалічную кабіну, гідраўзмацняльнік рулявога кіравання, незалежны і сінхронны валы адбору магутнасці, прыстасаванні для агрэгатавання з інш. машынамі (да 540 машын з трактарам МТЗ-1025) і інш. Выпускаецца больш за 50 мадэляў магутнасцю ад 5 да 150 к.с.
Першая мадэль трактара «Беларусь» МТЗ-2 на пнеўматычных колах выпушчана ў 1953, удасканаленыя канструкцыі (МТЗ-5, МТЗ-7 і іх мадыфікацыі) — у 1959—60. У 1963 укаранёна ў вытв-сць базавая мадэль «Беларусь» МТЗ-50 і на яе аснове сям’я МТЗ-52 (1965) павышанай праходнасці з 4 вядучымі коламі (агрэгатуецца са 162 машынамі; экспартуецца з 1966). З 1974 выпускаецца сям’я мадыфікаваных трактароў МТЗ-80/82 (удасканалены пнеўматычная сістэма тармазоў прычэпаў, двухскорасны вал адбору магутнасці, гідракрук, аўтаблакіроўка дыферэнцыяла задняга моста, сістэма кандыцыяніравання паветра, кабіна павышанай герметычнасці і шумаізаляцыі і інш.; агрэгатуецца з 300 машынамі; экспартуецца з 1976). У 1984 укаранёны ў вытв-сць высокаэнерганасычаны МТЗ-12 магутнасцю 100 к.с. (74 кВт). Гл. таксама табл.
М.Р.Мялешка. с. 66
«БЕЛАРУ́СЬ КАЛГА́СНАЯ» , штомесячны літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаваўся ў 1932 у Мінску на бел. мове Аб’яднаннем пралетарска-калгасных пісьменнікаў Беларусі. Меў на мэце выхоўваць новых пісьменнікаў з асяроддзя калгаснага сялянства. Друкаваў творы пра сацыяліст. перабудову вёскі, жыццё калгасаў, саўгасаў, МТС. Сярод аўтараў Я.Купала, П.Броўка, А.Куляшоў, К.Чорны, М.Зарэцкі, Я.Скрыган і інш. Выйшла 8 нумароў. с. 66
«БЕЛАРУ́СЬ ПРА́ЦЫ» , газета. Выдавалася з 3.2 да 26.5.1934 у Вільні на бел. мове Бел. нацыяналістычнай сябрынай (БНС). Друкавала заклікі, дакументы і праграмы БНС па пытаннях нац. адраджэння, барацьбы з голадам, хваробамі і інш. Мела рубрыкі: «Апошнія весткі», «Хроніка», «Адказы», «Аб’явы». Выйшла 5 нумароў. с. 66
«БЕЛАРУ́СЬ У ЭПО́ХУ КАПІТАЛІ́ЗМУ» , «Белоруссия в эпоху капитализма», зборнік дакументаў і матэрыялаў па гісторыі Беларусі 1861—1900. Падрыхтаваны Гал. архіўным упраўленнем пры СМ БССР і Ін-там гісторыі АН БССР (т. 1—2, Мн., 1983—90). Дакументы для зборніка выяўлены ў архівах, большасць надрукавана ўпершыню. Змяшчае каментарыі, прадметна-тэматычныя і геагр. паказальнікі, крыніцы, пералік не ўключаных дакументаў.
1-ы том «Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі» ўключае матэрыялы пра падрыхтоўку і правядзенне рэформы 1861, адмену прыгоннага права, становішча сялян Беларусі да і пасля рэформы, пра класавую барацьбу, зараджэнне і развіццё капіталіст. адносін у вёсцы. У 2-м томе «Развіццё капіталізму ў прамысловасці, становішча прамысловых рабочых і рабочы рух на Беларусі, 1861—1900» змешчаны дакументы пра тэр., колькасць і сац. склад насельніцтва, развіццё гарадоў і нас. пунктаў, прам-сці, транспарту, унутр. і знешняга рынкаў, шляхоў зносін, пра становішча рабочага класа і рабочы рух. А.М.Філатава. с. 66
«БЕЛАРУ́СЬ У ЭПО́ХУ ФЕАДАЛІ́ЗМУ» , «Белоруссия в эпоху феодализма», зборнік дакументаў і матэрыялаў па гісторыі Беларусі ад стараж. часоў да 1861. Падрыхтаваны Ін-там гісторыі АН БССР і Архіўным упраўленнем пры СМ БССР (т. 1—4, Мн., 1959—79). Матэрыялы для зборніка запазычаны з інш. выданняў, значная частка (асабліва за 17—19 ст.) выяўлена ў архівах; апублікаваны на рус. і стараж.-бел. мовах, некаторыя дакументы — у перакладах з польск. і лац. моў.
1-ы том (ад стараж. часоў да сярэдзіны 17 ст.) змяшчае матэрыялы пра развіццё феадалізму, феад. раздробленасць, утварэнне ВКЛ,} уніі з Польшчай. Матэрыялы 2-га тома (сярэдзіна 17 — 18 ст.) прысвечаны вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, сац.-эканам. і культурнаму развіццю Беларусі, паліт. і рэлігійным рухам. 3-і том (канец 18 — 1-я пал. 19 ст.) змяшчае дакументы аб падзелах Рэчы Паспалітай і сац.-эканам. становішчы Беларусі, 4-ы том (1-я пал. 19 ст.) — пра вайну 1812, палітыку рас. улад на Беларусі, нац.-вызв. рух, культуру Беларусі.
Г.Я.Галенчанка. с. 66
«БЕЛАРУСЬГАНДАЛЬМА́Ш» , гл. Беларускае вытворчае аб’яднанне гандлёвага машынабудавання. с. 67
«БЕЛАРУСЬГЕАЛО́ГІЯ» , вытворчае аб’яднанне па геолагаразведачных работах Рэспублікі Беларусь. Ажыццяўляе комплекснае вывучэнне нетраў, пошукі і разведку радовішчаў карысных выкапняў на тэр. Беларусі.
Стварэнне бел. геал. службы ўзыходзіць да 1922 (геолагаглебавая падсекцыя ў Інбелкульце). У 1930 арганізаваны Бел. геолагаразведачны трэст, функцыі якога ў 1933 перададзены Ін-ту геалогіі і гідрагеалогіі АН БССР. З 1936 геолагаразведачная служба існавала ў складзе Нар. камісарыята мясц. прам-сці БССР, пры СНК СССР (з 1938), у Маскоўскім геал. упраўленні (Бел. геал. партыя, з 1943). У 1944 арганізавана Бел. геал. ўпраўленне. З 1946 пачата планамернае вывучэнне нетраў. У 1965 у сістэме Упраўлення геалогіі пры СМ БССР створаны трэст «Белнафтагазразведка», у 1969 у яе ўвайшоў Ін-т геал. навук АН БССР (гл. Геолага-разведачны Беларускі навукова-даследчы інстытут). У 1979 Упраўленне геалогіі пры СМ БССР пераўтворана ва Упраўленне геалогіі БССР. У 1980 створана Бел. нафтаразведачная экспедыцыя глыбокага свідравання ў Зах. Сібіры. З 1987 сучасная назва.
У складзе «Беларусьгеалогіі» (1995) 11 вытв. падраздзяленняў, у т.л. Беларуская геолагаразведачная экспедыцыя (у Слуцку), Беларуская гідрагеалагічная экспедыцыя (у Мінску), Цэнтр. геафіз. экспедыцыя (у пас. Калодзішчы каля Мінска), Геафізічная экспедыцыя (у Мінску), Мазырская нафтаразведачная экспедыцыя глыбокага свідравання і інш.
Э.І.Свідэрскі. с. 67
«БЕЛАРУСЬГУМАТЭ́ХНІКА» , завод па вытв-сці гумавых тэхн. вырабаў у Бабруйску. Створаны ў 1952 для вырабу натуральнага каўчуку. У 1954—57 пераабсталяваны ў рэгенератны з-д, з 1959 Бабруйскі з-д гумавых тэхн. вырабаў. У 1959—65, 1970 і 1977 рэканструяваны і расшыраны. У 1976—90 галаўное прадпрыемства ВА «Беларусьгуматэхніка». З 1990 арэнднае, з 1992 нар. прадпрыемства, з 1994 акц. т-ва. Асн. прадукцыя (1995): фармавыя і нефармавыя гумава-тэхн. вырабы для камплектацыі аўтамабіляў і трактароў, рукавы гумавыя з нітачным узмацненнем, ніткі з латэксу, падлогавыя пакрыцці, гумавыя порыстыя і няпорыстыя пласціны і дэталі для абутку, стужка канвеерная, вырабы з ліццёвага поліурэтану, пласціны гумавыя, гумаватканінныя, гукаізаляцыйныя бітумныя і тэкстыльна-бітумныя. с. 67
«БЕЛАРУСЬКА́ЛІЙ» , вытворчае аб’яднанне ў Беларусі, у г. Салігорск. Утворана ў 1970 як Беларускі калійны камбінат на базе 1-га (працуе з 1963), 2-га (з 1965) і 3-га (з 1969) камбінатаў (рудаўпраўленняў). З 1975 ВА «Беларуськалій», у якое ў 1977 увайшоў 4-ы калійны з-д. Працуе на базе Старобінскага радовішча калійных і каменнай соляў. Выпускаў каля 20% сусв. вытв-сці калійных угнаенняў, здабываў больш за 40 млн. т калійнай руды, выпрацоўваў каля 5,7 млн. т калійных угнаенняў у пераліку на 100% К2О (1988). У 1994 выпушчана 2,54 млн. т угнаенняў. Асн. прадукцыя (1995): калій хлорысты дробназярністы і грануляваны, натрый хлорысты тэхнічны, соль калійная змешаная, соль кухонная і для жывёлагадоўлі. Супрацоўнічае з прадпрыемствамі і фірмамі Расіі, Германіі, Польшчы і інш. краін. с. 67
«БЕЛАРУСЬНА́ФТА» , вытворчае аб’яднанне ў Беларусі па нафтаздабычы і правядзенні геолага-пошукавых работ на нафту і газ. Створана ў 1966 у Гомелі. У 1970—80-я г. ў складзе «Беларуськалій» дзейнічала Бел. падраздзяленне буравых работ па прабіванні нафтавых свідравін у Зах. Сібіры. Першая прамысл. здабыча нафты пачалася ў 1965 на Рэчыцкім радовішчы нафты. У 1978 у эксплуатацыі было 20, у 1995 — 37 радовішчаў. За 1965—95 здабыта 100 млн. т нафты (перададзены Гомельскаму ўпраўленню нафтаправода «Дружба») і 4,84 млрд. м3 спадарожнага газу. Найб. ўзровень нафтаздабычы быў у 1975 — амаль 8 млн. т. У 1995 здабыта 1,9 млн. т нафты. с. 67
«БЕЛАРУСЬФІ́ЛЬМ» , кінастудыя Беларусі. Створана ў 1928 кінаарганізацыяй Белдзяржкіно пад назвай «Савецкая Беларусь» (напачатку ў Ленінградзе, з 1939 у Мінску), з 1946 сучасная назва. Выпускае фільмы маст. і тэлевізійныя ігравыя, хранікальна-дакумент. і навук.-папулярныя, анімацыйныя. У даваенны час на студыі створаны маст. фільмы: «Кастусь Каліноўскі» (1928), «Да заўтра» (1929), «Атэль «Савой» і «У агні народжаная» (1930), «Жанчына» (1932), «Першы ўзвод» (1933), «Двойчы народжаны» (1934), «Паручнік Кіжэ» (1934), «Палескія рабінзоны» (1935), «Дзяўчына спяшаецца на спатканне» і «Шукальнікі шчасця» (1936), «Дачка Радзімы» і «Балтыйцы» (1937), «Адзінаццатага ліпеня»; кінанавелы «Мядзведзь», «Маска» і «Мянтуз» (усе 1938), «Чалавек у футарале» (1939) і інш.
Сярод пачынальнікаў студыі рэжысёры Ю.Тарыч, У.Гардзін, аператары А.Кальцаты, М.Казлоўскі, Н.Навумаў-Страж, Д.Шлюглейт, мастак М.Літвак. У 1920—30-я г. на студыі здымаліся акцёры бел. т-раў У.Крыловіч, Л.Мазалеўская, П.Малчанаў, Б.Платонаў, В.Пола, У.Уладамірскі і інш., а таксама Л.Кміт, Б.Бабачкін, М.Сіманаў, М.Чаркасаў. На пачатку тут працавалі многія вядомыя майстры кіно: рэжысёры М.Данской, Р.Рашаль; кампазітары І.Дунаеўскі, В.Салаўёў-Сядой, А.Туранкоў; у 1930-я г. — сцэнарысты Б.Брадзянскі, А.Вольны, Р.Кобец, М.Таўбэ; рэжысёры М.Авербах, Э.Аршанскі, І.Аненскі, Я.Дзіган, У.Корш-Саблін, С.Сплашноў, А.Файнцымер; аператары А.Булінскі, С.Бяляеў, С.Іваноў, Б.Рабаў, А.Рагоўскі; мастакі С.Мандэль, У.Пакроўскі, Р.Фэдор.
У Вял. Айч. вайну аператары кінахронікі (І.Вейняровіч, М.Бераў, У.Цяслюк і інш.) працавалі ў франтавых кінагрупах, частка работнікаў — на студыях Алма-Аты і Масквы, дзе створаны кіназборнік «Беларускія навелы» (1942), фільм-канцэрт «Жыві, родная Беларусь» (1944), дакумент, фільм «Вызваленне Савецкай Беларусі» (1944). Першыя пасляваен. маст. фільмы здымаліся на студыях Кіева, Адэсы і Ленінграда, у Мінску ствараліся пераважна кіначасопісы і кінанарысы. З 1950-х г. маст. фільмы здымаліся ў Мінску. У 1954 створаны першы бел. каляровы маст. фільм «Дзеці партызана». У 1971 зняты першы бел. шырокафарматны фільм «Крушэнне імперыі». Студыя ажыццявіла сумесныя пастаноўкі з кінастудыямі Чэхаславакіі («Пушчык едзе ў Прагу», 1966; «Маленькі сяржант», 1977; «Заўтра будзе позна», 1972) і Балгарыі («Братушка», 1976).
Многія творы студыі атрымалі шырокае прызнанне і адзначаны прэміямі на міжнар. і ўсесаюзных кінафестывалях. Сярод іх: «Канстанцін Заслонаў», «Чырвонае лісце», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Масква— Генуя», «Альпійская балада», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Анюціна дарога», «Іван Макаравіч», «Паланэз Агінскага», «Руіны страляюць...» (тэлевізійны), «Вянок санетаў», «Горад майстроў», «Праз могілкі», «Вазьму твой боль», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Людзі на балоце», «Хам», «Наш браняпоезд» і інш.; дакументальныя «Генерал Пушча», «Праз дзесяць гадоў, або Надзеі і трывогі 10 «А», «Боль мой —Хатынь», «А зязюля кукавала...», «Палескія калядкі», цыкл «У вайны не жаночы твор», «Паляванне на золата» і інш.
У 1940—50-я г. на студыі працавалі рэжысёры П.Васілеўскі, Л.Голуб, М.Фігуроўскі; аператары У.Акуліч, А.Аўдзееў, І.Пікман, Г.Удавянкоў; мастакі У.Белавусаў, Ю.Булычаў, Е.Ганкін; у 1960-я г. — рэжысёры У.Бычкоў, Р.Віктараў, В.Вінаградаў, І.Дабралюбаў, М.Калінін, Б.Сцяпанаў, В.Тураў, В.Чацверыкоў; аператары А.Забалоцкі, Ю.Марухін, І.Рамішэўскі; мастакі Ю.Альбіцкі, У.Дзяменцьеў, Я.Ігнацьеў; у 1970 — пач. 90-х г. — рэжысёры А.Карпаў. Л.Мартынюк, В.Нікіфараў, М.Пташук, В.Рыбараў, В.Рубінчык; аператары П.Аліфер, Дз.Зайцаў, Т.Логінава, Р.Масальскі, С.Пятроўскі, Ю.Ялхоў; мастак А.Чартовіч і інш.; стваральнікі дакумент. фільмаў В.Дашук, Ю.Лысятаў, М.Жданоўскі, С.Лук'янчыкаў, Дз.Міхлееў, В.Сукманаў, Ю.Цвяткоў, Р.Ясінскі; мультыплікатары А.Белавусаў, І.Волчак, А.Піткевіч і інш. У складзе «Беларусьфільма» працуюць творчыя аб’яднанні «Летапіс», «Тэлефільм», майстэрня анімацыйных фільмаў (з 1975). Пры «Беларусьфільме» працуе Тэатр-студыя кінаакцёра. Гл. таксама нарыс Кіно ў арт. Беларусь.
Л.І.Паўловіч. с. 68
БЕЛАРЫ́БІЦА (Stenodus leucichthys leucichthys), прахадная рыба сям. сіговых; падвід нельмы. Эндэмік Каспійскага м., куды зайшла ў ледавіковы час з Ледавітага ак. Трымаецца ў халодных слаях вады.
Даўж. да 1,2 м, маса да 20 кг. Самкі буйнейшыя за самцоў. Цела серабрыстае, без плям, луска буйная, рот вялікі, зубы на сківіцах адсутнічаюць. Палавая спеласць на 5— 7-м годзе жыцця. На нераст ідзе ў рэкі Волгу і Урал. Да зарэгулявання Волгі гал. месцам нерасту была р. Уфа (300 км ад мора). Існуюць яравая і азімая формы. Нерастуе ў вер.— лют. 1—2 разы ў жыцці (праз 2—3 гады). Драпежнік, у час міграцый не корміцца. Каштоўная рыба; у сувязі з зарэгуляваннем Волгі прамысл. значэнне невялікае; разводзяць штучна. с. 69
БЕЛАСТО́К (Białystok), горад на ПнУ Польшчы, на р. Бяла. Адм. ц. Беластоцкага ваяводства. 275 тыс. ж. (1992), сярод насельніцтва значную ч. складаюць беларусы. Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр тэкст. (шарсцяной, баваўнянай), маш.-буд. (дарожныя машыны, дэталі станкоў), электроннай (вытв-сць тэлевізараў), харч., дрэваапр. прам-сці. Хім., гарбарныя, шкларобныя, швейныя, мэблевыя, буд. матэрыялаў прадпрыемствы; ф-ка дываноў.
Лічаць, што Беласток заснаваў князь Гедзімін у 1320. Ён уваходзіў у ВКЛ, у падляшскіх граматах 14 ст. наз. Бялынчаны-сток. У 1426 Вітаўт падараваў горад Мацею з Тыкоціна. Пасля Люблінскай уніі 1569 Б. з Падляшскім ваяв. адышоў да Каралеўства Польскага. У 16—18 ст. належаў Весялоўскім, Вастрарогам, Чарнецкім, Браніцкім, быў каронным (дзярж.) уладаннем. У 1723 атрымаў магдэбургскае права. У 1-й пал. 18 ст. пабудаваны ратуша з вежай і мураваныя крамы, палац Браніцкіх з тэатрам, садам, аранжарэямі, вадасховішчамі і 2 звярынцамі; горад умацаваны мураванай сцяной з вежамі-брамамі. З 1795 у складзе Прусіі. Дзейнічаў Беластоцкі інстытут павітух. Паводле Тыльзіцкага міру 1807 далучаны да Рас. імперыі. З 1808 цэнтр Беластоцкай вобласці, з 1842 цэнтр Беластоцкага павета Гродзенскай губ. У 1845 атрымаў герб. У 1857 у Беластоку 13 787 ж. У 1862 праз Беласток пракладзены ўчастак Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі. У 1889 — 56,6 тыс. ж, 4127 жылых дамоў, 27 з-даў, 133 ф-кі (больш за 2 тыс. рабочых), якія штогод выпускалі прадукцыі на 2,7 млн. руб. Дзейнічалі рэальнае вучылішча, ін-т шляхетных дзяўчат, пав. і прыходскае вучылішчы, пач. яўр. Вучылішча, прыватныя школы, 2 тэатры, 2 бальніцы, шпіталь, 4 аптэкі, правасл. і лютэранская цэрквы, касцёл, 2 сінагогі, 29 магазінаў, штогод праводзіўся кірмаш. У 1915 у час 1-й сусв. вайны акупіраваны герм. войскамі, у час сав.-польскай вайны ў 1920 у Беластоку утвораны Польскі рэв. камітэт. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр Беластоцкага ваяводства. У 1920—30-я г. тут дзейнічалі бел. паліт. і грамадскія арг-цыі, у 1924—25 знаходзіўся ЦК КПЗБ. З вер. 1939 у БССР. У Беласток адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі. З 4.12.1939 цэнтр Беластоцкай вобл. З 23.6.1941 да 27.7.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. Дзейнічала Беластоцкая абласная антыфашысцкая арганізацыя. У 1943 адбылося паўстанне ў Беластоцкім гета. За перыяд акупацыі знішчана 55% насельніцтва, 74% прам-сці, 80% жылой забудовы горада. Беласток вызвалены Сав. Арміяй у ходзе Беластоцкай аперацыі 1944. У вер. 1944 паводле дагавора паміж сав. і польскім урадамі перададзены Польшчы.
Найб. значны помнік архітэктуры — палац Браніцкіх, т.зв. «падляскі Версаль» (1697, арх. Тыльман Гамерскі; перабудаваны ў 1728—58, арх. Я.Дэйбель, Клем). Гэта вялікая познабарочная рэзідэнцыя з галерэямі, афіцынамі, павільёнамі, комплексам дзядзінцаў, брамайвежай, рэгулярным паркам з каналамі і скульптурамі; спалены ў 1944, рэканструяваны паводле плана 1726 (цяпер сядзіба мед. акадэміі). Сярод інш. помнікаў: раннебарочны касцёл (1617) з багатым інтэр’ерам 18 ст. (арх. Я.Фантана) і надмагіллямі Браніцкіх, а таксама дабудаваны да яго кафедральны неагатычны касцёл (1900, арх. Я.Дзяконскі); познабарочная плябанія (1746); ратуша з гадзіннікавай вежай (1745—61, арх. Клем); будынак масонскай ложы (1803—06); класіцыстычныя камяніцы (18—19 ст.) і царква св. Мікалая (сярэдзіна 19 ст.); «Дом Напалеона» (19 ст.); касцёл св. Роха (1927, арх. О.Сасноўскі).
У 1927—31 у Беластоку дзейнічаў драм. гурток Т-ва бел. школы пад кіраўніцтвам К.Сідарэвіча, які паставіў спектаклі «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Збянтэжаны Саўка» Л.Родзевіча, «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага і інш. У 1929 аматарскі драм. гурток Віленскай бел. гімназіі паказаў у Беластоку «Апошняе спатканне» У.Галубка. У 1937—38 дзейнічала Т-ва працаўнікоў бел. т-ра «Полымя». У 1939 у Беластоку створаны Дзяржаўны польскі тэатр БССР, Дзярж. польскі тэатр лялек БССР, т-р муз. камедыі БССР; арганізаваны Бел. ансамбль песні і танца на чале з Р.Шырмай (гл. Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь), Беластоцкае аддзяленне Белдзяржэстрады; дзейнічалі бел., польскія і рус. самадзейныя драм. калектывы; выступалі БДТ-1 (1939), Дзярж. яўр. т-р БССР (1940).
У пасляваенны час у Беластоку створаны Беларускае грамадска-культурнае таварыства, Беларускае аб’яднанне студэнтаў, Беларускае дэмакратычнае аб’яднанне, выходзяць газ. «Ніва» і штогоднік «Беларускі каляндар». З 1958 Беластоцкае радыё трансліруе (з 1990 штодзённа) перадачы на бел. мове; праводзяцца Дні бел. культуры, наладжаны пастаянныя кантакты паміж Беластоцкім драматычным тэатрам імя А.Венгеркі і драм. т-рамі Беларусі (абмен гастролямі, пастановачнымі групамі). У Беластоку выступалі Нац. т-р імя Я.Купалы (1955, 1975, 1991, 1993, 1994), Брэсцкі драм. т-р (1958, 1965).
А.П.Госцеў (гісторыя),
Н.К.Мазоўка (архітэктура). с. 69
БЕЛАСТО́ЦКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Białostockie ), у паўночна-ўсходняй Польшчы. На У мяжуе з Беларуссю. Пл. 10 055 км2, нас. 695,2 тыс. чал. (1992). Адм. ц. — г. Беласток. Займае паўн. ч. Падляскай ніз., Беластоцкую раўніну і Саколкаўскае ўзв. (выш. да 238 м). На Пн і З катлавіна р. Бебжа (найб. абшары балотаў у Польшчы), на Пд — даліна р. Нараў. Клімат умераны. Сярэдняя т-ра студз. -4,5 °С, ліп. 18 °С, ападкаў 550—600 мм за год. Гал. рэкі — Буг, Нараў, Супрасль, Бебжа. Глебы малаўрадлівыя (падзолістыя, бурыя, балотныя). Пад лесам больш за 30% тэрыторыі (найб. Кнышынская і Белавежская пушчы). Гаспадарка аграрна-прамысловая. Пад с.-г. ўгоддзямі 59% тэрыторыі. Вырошчваюць жыта, бульбу, авёс, пшаніцу, ячмень. Гадуюць свіней, буйн. раг. жывёлу, авечак, коней. Прам-сць: маш.-буд. (машыны с.-г., дарожныя, для лясной і харч. вытв-сці), тэкст., харч., дрэваапрацоўчая. Найб. прамысл. цэнтры: Беласток, Гайнаўка, Лапы, Бельск-Падляскі, Чарна-Беластоцкая, Саколка, Семятычы.
Утворана 2.8.1919, мела 12 паветаў: Астралэнцкі, Аўгустоўскі, Беластоцкі, Бельскі, Востраўскі, Высока-Мазавецкі, Кольнаўскі, Саколкаўскі, Сейнінскі, Сувалкаўскі і Шчучынскі (цэнтр г. Граева). 4.2.1921 у склад ваяводства перададзены яшчэ 3 паветы: Белавежскі (акрамя 4 гмін) Ваўкавыскі і Гродзенскі. Пл. 32,4 тыс. км2, нас. 1643,5 тыс. ж (1931). У 1922—38 адбыліся новыя адм.-тэр. змены. У сувязі з уз’яднаннем Зах. Беларусі з БССР 4.12.1939 пераўтворана ў Беластоцкую вобласць. Адноўлена ў вер. 1944 у складзе Польшчы; тэр. Ваўкавыскага і Гродзенскага пав. засталася ў БССР. с. 70
БЕЛАСТО́ЦКАЯ АБЛАСНА́Я АНТЫФАШЫ́СЦКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з ліст. 1943 да ліп. 1944 на тэр. Беластоцкай вобл. на чале з абл. антыфаш. к-там. Першыя антыфаш. арг-цыі і групы ўзніклі ў 1941—42 пераважна ў тых нас. пунктах, у якіх у Зах. Беларусі быў развіты рэв. і нац.-вызв. рух пад кіраўніцтвам КПЗБ. Значную ролю ў фарміраванні сеткі антыфаш. руху ў Беластоцкай вобл. адыграў Брэсцкі міжраённы «Камітэт барацьбы з нямецкімі акупантамі». У ліст. 1943 Беластоцкі падп. абком КП(б)Б стварыў абл. антыфаш. к-т на чале з Д.К.Сукачовым. Да мая 1944 абл. арг-цыя аб’ядноўвала 86 арг-цый і груп (639 чал.), у т.л. Беластоцкую гар., Бельскую, Бранскую, Ваўкавыскую, Гродзенскую, Заблудаўскую, Крынкаўскую, Лапскую, Свіслацкую, Скідзельскую, Снядаўскую, Саколкаўскую раённыя антыфаш. арг-цыі. Падпольшчыкі вялі паліт. агітацыю сярод насельніцтва, распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, падтрымлівалі цесную сувязь з партызанамі, перадавалі ім зброю, медыкаменты, харч. прадукты і інш., удзельнічалі ў стварэнні скрытага партыз. рэзерву (больш за 3 тыс. чал.). Яны спалілі ў Беластоку тэкст. ф-ку, у Гродне ўзарвалі 2 вагоны з авіябомбамі, пусцілі пад адхон некалькі эшалонаў, сістэматычна парушалі тэлеф.-тэлегр. сувязь ворага, вялі разведку, нападалі на гарнізоны і апорныя пункты акупантаў.
Л.В.Аржаева, П.П.Ліпіла. с. 70
БЕЛАСТО́ЦКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944 , наступальная аперацыя войскаў 2-га Бел. фронту (ген.-палк. Г.Ф.Захараў) 5—27 ліп.; састаўная частка Беларускай аперацыі 1944 у Вял. Айч. вайну. Удзельнічалі 3, 49, 50, 4-я паветраныя арміі. Задача аперацыі — без аператыўнай паўзы развіць наступленне ў напрамку на Навагрудак, Ваўкавыск, Беласток, завяршыць разгром рэшткаў 4-й і 9-й ням. армій, выйсці да граніцы з Усх. Прусіяй і Польшчай. У ходзе аперацыі адбіты спробы праціўніка вырвацца з акружэння з т.зв. мінскага «катла» ў паўд. і паўд.-зах. напрамках, вызвалены Дзяржынск, Навагрудак, Зэльва, Масты, Ваўкавыск, Гродна, Беласток, фарсіраваны Свіслач і Нёман, сав. войскі выйшлі на подступы да граніцы з Усх. Прусіяй, пачалося вызваленне паўн.-ўсх. раёнаў Польшчы. 11 часцям і злучэнням нададзены ганаровыя найменні «Ваўкавыскіх», 17 — «Гродзенскіх», 24 — «Беластоцкіх». с. 70
БЕЛАСТО́ЦКАЯ ВО́БЛАСЦЬ , 1) частка тэр. Рэчы Паспалітай, якая ў 1795 адышла да Прусіі, а паводле Тыльзіцкага міру 1807 перададзена Рас. імперыі. Царскім указам ад 13.7.1808 атрымала назву Беластоцкая вобласць з цэнтрам у г. Беласток і падзелена на 4 паветы: Беластоцкі, Бельскі, Сакольскі і Драгічынскі. Пл. 7742 кв. вярсты, нас. 278 937 чал. (1835). У 1842 скасавана, тэрыторыя далучана да Гродзенскай губ.; Драгічынскі пав. увайшоў у склад Бельскага пав.
2) Адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1939— 44. Утворана 4.12.1939 на тэрыторыі 9 усх. паветаў б. Беластоцкага ваяводства. Цэнтр — г. Беласток. Пл. 20,9 тыс. км2 (ліст. 1940), нас. 1368 тыс. чал. (на 1.1.1941). 15.1.1940 падзелена на 24 раёны: Аўгустоўскі, Беластоцкі, Бельскі, Бранскі, Ваўкавыскі, Граеўскі, Гродзенскі, Дамброўскі, Заблудаўскі, Замбраўскі, Кольнаўскі, Крынкаўскі, Лапскі, Ломжынскі, Монькаўскі (пазней Кнышынскі), Парэцкі, Саколкаўскі, Сапоцкінскі, Свіслацкі, Скідзельскі, Снядаўскі, Цехановецкі, Чыжэўскі, Ядвабнаўскі. У ліст. 1940 Парэцкі р-н скасаваны ў сувязі з перадачай Літ. ССР тэрыторый з пераважна літ. насельніцтвам. 20.9.1944 Беластоцкае ваяводства ліквідавана ў сувязі з перадачай б.ч. вобласці Польшчы. Бераставіцкі (б. Крынкаўскі), Ваўкавыскі, Гродзенскі, Сапоцкінскі, Свіслацкі і Скідзельскі р-ны засталіся ў БССР (увайшлі ў Гродзенскую вобл.). с. 70
БЕЛАСТО́ЦКІ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР імя А.Венгеркі. Створаны ў 1945 у Беластоку. Захоўвае традыцыі польск. т-ра пач. 18 ст. З 1987 дырэктар, маст. кіраўнік і гал. рэжысёр А.Якімец. У рэпертуары п’есы Ф.Шылера, У.Шэкспіра, Мальера, К.Гальдоні, Ю.Тувіма, В.Багуслаўскага, А.Міцкевіча, С.Выспянскага, С.Мрожака, Б.Шэфера, Т.Ружэвіча, В.Гамбровіча. Тэатр гастраліруе і за мяжой. У 1991 і 1992 браў удзел у Міжнар. фестывалі «Балтыйская тэатральная вясна» ў Гродне, у ліст. 1992 у «Фестывалі сяброў» у Мінску, дзе паказаны спектаклі «Тэрмінатар» П.Хандке, «Эмігранты» С.Мрожака (гал. ролі ў абодвух выканаў акцёр Нац. т-ра імя Я.Купалы У.Кін-Камінскі), «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» С.Пясецкага, «З нагоды мокрага снегу» паводле «Запісак з падполля» Ф.Дастаеўскага (рэж.—маст. кіраўнік т-ра імя Я.Купалы В.Раеўскі, сцэнаграфія нар. мастака Беларусі Б.Герлавана). У 1993 Раеўскі паставіў у т-ры спектакль «Рэвізор» М.Гогаля, дзе разам з польскімі ігралі акцёры т-ра імя Я.Купалы Ю.Авяр’янаў і Кін-Камінскі.
М.А.Бартніцкая. с. 71
БЕЛАСТО́ЦКІ ІНСТЫТУ́Т ПАВІТУ́Х , Беластоцкая школа павітух, спецыяльная мед. ўстанова ў Беластоку ў 1802—37 (з перапынкам у 1807—11), дзе рыхтавалі павітух (акушэрак). З 1811 тэрмін навучання 1 год. Выкладаліся тэарэт. дысцыпліны: анатама-фізіял. асаблівасці жаночага арганізма, ход і анамаліі цяжарнасці, механізм акта родаў, догляд немаўлят і інш. Практычныя навыкі набываліся ў працэсе 4-месячнай практыкі ў радзільных аддз. мед. устаноў. У 1802—07 ін-т выпусціў 90 павітух. Выпускніцы накіроўваліся ў Беластоцкую вобласць, Гродзенскую, Мінскую і Валынскую губ.
Я.М.Цішчанка. с. 71
БЕЛАСТО́ЦКІ ПАВЕ́Т , адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі і Польшчы ў 19—20 ст. Утвораны ў 1808 у складзе Беластоцкай вобласці, з 1842 у Гродзенскай губерні. Цэнтр — г. Беласток. Пл. 2904 км2, нас. 210 132 чал. (1897). Падзяляўся на 12 валасцей. У 1-ю сусв. вайну ў 1915—18 акупіраваны герм. войскамі, з канца 1918 у складзе адноўленай Польшчы, з 2.8.1919 у Беластоцкім ваяводстве, падзяляўся на гміны (б. воласці). 231,5 тыс. ж. (1919). З 2.11.1939 у БССР, з 4.12.1939 увайшоў у Беластоцкую вобл., дзе 15.1.1940 паветы скасаваны і праведзена раянаванне, у т.л. створаны Беластоцкі р-н. Паводле дагавора «Аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы» ад 16.8.1945 тэр. былога Беластоцкага павета перайшла да Польшчы. с. 71
БЕЛА́ТРЫКС (γ Арыёна), зорка 2-й зорнай велічыні ў контуры сузор’я Арыёна. с. 71
БЕ́ЛАЎ (Below) Георг Антон Гуга фон (19.1.1858, г. Кёнігсберг, цяпер г. Калінінград, Расія — 20.10.1927), нямецкі гісторык-медыявіст. Праф. у Мюнстэры (з 1891), Марбургу (з 1897), Цюбінгене (з 1901), Фрайбургу (1905—24). Даследаваў гісторыю дзярж. ладу і гаспадаркі ням. гарадоў у сярэднявеччы. Крытыкаваў вотчынную тэорыю, прызнаваў вядучую ролю палітыкі і права ў гісторыі. Гал. працы: «Тэрыторыя і дзяржава» (1900), «Нямецкая дзяржава ў сярэднія вякі» (1914), «Праблемы эканамічнай гісторыі» (1920). с. 71
БЕ́ЛАЎ (Bellow) Сол (н. 10.6.1915, г. Лашын, Канада), амерыканскі пісьменнік. З сям’і эмігрантаў-яўрэяў з Расіі. Скончыў ун-т у Манрэалі (1937), пасяліўся ў ЗША. У цэнтры твораў — праблема асобы, якую даследуе праз экзістэнцыялісцкія антыноміі: свабода і выбар (раман «Непрыкаяны чалавек», 1944), ахвяра і кат (аповесць «Ахвяра», 1947), індывід. і грамадская прырода чалавека (аповесць «Лаві момант», 1956; раман «Гендэрсан, кароль дажджу», 1959). Пошукі чалавекам сябе і свайго месца ў свеце, вера ў духоўныя каштоўнасці і культ. традыцыі і адначасова цвярозае ўсведамленне антаганізмаў сучаснай цывілізацыі ў раманах «Прыгоды Огі Марча» (1953), «Герцаг» (1964), «Планета містэра Самлера» (1970; за ўсе Нац. прэміі ЗША 1953, 1964, 1970), «Снежань дэкана» (1982), «Больш паміраюць ад разбітага сэрца» (1987), зб. апавяданняў «Разявака і іншыя апавяданні» (1984) і інш. Скептыцызмам прасякнуты раман пра інтэлектуальную Амерыку «Дар Гумбальта» (1975, Пулітцэраўская прэмія). Проза Белава філасофская, інтэлектуальная, псіхалагічная. Нобелеўская прэмія 1976.
Тв.: Рус. пер. — Родственники: Повести. М., 1991; Герцог: Роман. М., 1991. с. 71
БЕ́ЛАЎЗ (Bellows) Джордж Уэслі (12.8.1882, г. Калумбус, штат Агайо, ЗША — 8.1.1925), амерыканскі жывапісец і графік, прадстаўнік рэалізму ў мастацтве ЗША пач. 20 ст. У свабодных па кампазіцыі жывапісных творах паказаў драм. карціну жыцця амер. гарадоў: «Стаўце ў Шаркі!» (1907—09), «Докеры» (1912), «Воз з пяском» (1917), «Дзеці на верандзе» (1919) і інш.
Літ.: Christman М. С. S. Portraits by G. Bellows. Washington, 1981. с. 71
«БЕЛАЎТАМА́З» , аб’яднанне ў Беларусі па вытворчасці велікагрузных аўтамабіляў. Створана ў 1975. Уключае Мінскі аўтамабільны завод (галаўное прадпрыемства), Магілёўскі аўтамабільны завод, Мінскі рысорны з-д, кавальскі з-д цяжкіх штамповак у Жодзіне, Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод, Асіповіцкі з-д аўтамаб. агрэгатаў, мінскі трэст «БелаўтаМАЗрамбудмантаж», упраўленне «БелаўтаМАЗраммантаж». «Белаўтамаз» — адно з вядучых у Еўропе аўтамабілебуд. аб’яднанняў. Выпускае каля 30 мадыфікацый аўтамабіляў і аўтапаяздоў грузападымальнасцю да 50 т. Спецыялізуецца на выпуску аўтамабіляў і аўтапаяздоў агульнатранспартнага прызначэння, 5—6-восевых і самаходных аўтапаяздоў, аднавосевых цягачоў, самаходных скрэпераў, пазадарожных аўтасамазвалаў і самаходных аўтапаяздоў для земляных і падземных работ. Гл. таксама ў арт. Аўтамабільная прамысловасць. с. 71
БЕ́ЛАХ (Beloch) Карл Юліус Альвін (21.1.1854, Печкендорф, Ніжняя Сілезія — 1.2.1929), нямецкі гісторык антычнасці. Праф. Рымскага ун-та (1879). Вывучаў сац.-эканам. адносіны, упершыню выкарыстаў стат. метад пры даследаванні эканомікі старажытнасці. Распрацоўваў статыстыку народанасельніцтва ант. свету, а таксама Італіі ў сярэднявеччы і ў новы час. Прадстаўнік цыклічнасці тэорыі. У крытыцы крыніц прыхільнік гіперакрытыцызму. с. 72
БЕЛАХВО́СТЫ ПЯСО́ЧНІК , гл. ў арт. Пясочнікі. с. 72
БЕЛАХВО́СЦІК Валянцін Сяргеевіч (н. 6.9.1934, в. Багушэвічы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1994). Скончыў студыю Бел. т-ра імя Я.Купалы (1958), Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1965). З 1958 у Нац. т-ры імя Я.Купалы. Яго мастацтва адметнае напоўненасцю і каларытнасцю вобразаў пры лаканізме вонкавых выразных сродкаў. Сярод роляў: Сымон («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Зуеў («Апошні шанц» В.Быкава), Каравай («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Дугін («Радавыя» АДударава), Бялугін («Жаніцьба Бялугіна» А.Астроўскага), Урыя Шэлі («Што той салдат, што гэты» Б.Брэхта). Здымаецца ў кіно: «Рудабельская рэспубліка», «На ростанях», «Воўчая зграя», «Чорная бяроза», «Трэцяга не дадзена» і інш. Удзельнічае ў тэлевізійных («Па шчасце, па сонца» паводле твораў Я.Купалы і інш.) і радыёпастаноўках (за ролі ў спектаклях «Хамуціус» паводле А.Куляшова і «Рыбакова хата» паводле Я.Коласа Дзярж. прэмія Беларусі 1989).
Ю.М.Сохар. с. 72
БЕЛАХВО́СЦІК Зоя Валянцінаўна (н. 26.9 1959, Мінск), бел. актрыса. Унучка Г.П.Глебава, дачка В.С.Белахвосціка. Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1982), працуе ў Нац. т-ры імя Я.Купалы. Найб. ярка акцёрскі талент выявіўся ў ролях нац. рэпертуару: Паўлінка, Аленка («Паўлінка», «Тутэйшыя» Я.Купалы), Зоська («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М.Чарота), Юлька («Ідылія» В.Дуніна-Марцінкевіча). Сярод інш. роляў: Паліна («Даходнае месца» А.Астроўскага), Эльза («Дракон» Я.Шварца), Лаура («Блакітная ружа» Т.Уільямса), Наташа («Тры сястры» А.Чэхава).
М.А.Бартніцкая. с. 72
БЕЛАХВО́СЦІКАЎ Аляксандр Яфімавіч (падп. псеўд. Альдэмар; 10.8.1914, в. Ляхавік Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. — 5.5.1943), удзельнік Віцебскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1938). Працаваў у Віцебскім аблвыканкоме, пазаштатным сакратаром Кастрычніцкага райкома ЛКСМБ Віцебска. Паводле рашэння гаркома ЛКСМБ пакінуты ў горадзе для падп. работы. У ліп. 1941 — крас. 1943 кіраўнік разведвальна-дыверсійнай групы. У маі схоплены фашыстамі і расстраляны. с. 72
БЕЛАЦАРКО́ЎСКІ Алег Міхайлавіч (н. 29.8.1925, г. Ліўны Арлоўскай вобл., Расія), расійскі вучоны ў галіне механікі. Акад. АН СССР (1979, чл.-кар. 1972). Скончыў Маскоўскі ун-т (1952). Працаваў ва ўстановах АН СССР. З 1955 у Маскоўскім фіз.-тэхн. ін-це (з 1962 рэктар). Навук. працы па тэарэт. і прыкладной аэрадынаміцы, вылічальнай матэматыцы. Распрацаваў шэраг прынцыпова новых лікавых метадаў для прамога мадэлявання складаных нестацыянарных з’яў у галіне прыкладной і тэхн. механікі. Ленінская прэмія 1966. с. 72
БЕЛАЦАРКО́ЎСКІ ДАГАВО́Р 1651. Падпісаны гетманам Украіны Б.Хмяльніцкім і камісарам польск. ўрада каронным гетманам М.Патоцкім 28 вер. пад Белай Царквой у час вызваленчай вайны ўкраінскага народа 1648—54. Паводле Белацаркоўскага дагавора колькасць рэестравых казакоў змяншалася з 40 да 20 тыс. чал.; ім дазвалялася жыць толькі ў Кіеўскім ваяводстве, укр. гетман падпарадкоўваўся польск. кароннаму гетману; польскай шляхце вярталіся б. маёнткі і прыгонныя. Стаў вынікам ваенных няўдач казацка-тат. войска пад камандаваннем Хмяльніцкага, яго паражэння пад Берастэчкам (1651). Белацаркоўскі дагавор скасаваны ў 1652 пасля перамогі Хмяльніцкага над польск. войскамі пад Батогам на Брацлаўшчыне. с. 72
БЕЛАШО́ВА (Аляксеева-Белашова) Кацярына Фёдараўна (2.12.1906, С.-Пецярбург — 9.5.1971), рускі скульптар. Нар. мастак СССР (1963). Чл.-кар. АМ СССР (1964). Вучылася ў Ленінградскім вышэйшым мастацка-тэхн. ін-це (1926—32). Працавала пераважна ў галіне станковай скульптуры («Партрэт старога», 1944; «Мроі», 1957; «Абуджэнне», 1967). Стварыла рамантычны і адначасова драматычны вобраз А.С.Пушкіна («АС.Пушкін», 1957; помнік А.С.Пушкіну ў Пушкінскіх Гарах, 1959). Гераізм народа адлюстраваны ў многіх работах ваен. і пасляваен. часу («Няскораная», 1943; «Партызан», 1944; «Зоя», 1948, і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1967.
Літ.: Е.Ф.Белашова: [Альбом]. М., 1972. с. 72
БЕЛАЭМІГРА́НТ , гл. ў арт. Эміграцыя белая. с. 72
БЕ́ЛАЯ , рака ў Расійскай Федэрацыі, пераважна ў Башкортастане, левы прыток Камы. Даўж. 1430 км, пл. бас. 142 тыс. км2. Пачынаецца ў гарах Паўд. Урала, ніжэй ад упадзення р. Уфа цячэ па раўніне, мае шырокую пойму, утварае шмат лукавін, разбіваецца на рукавы. Гал. прытокі: Нугуш, Уфа (справа), Дзёма (злева). Сярэднегадавы расход вады каля г. Бірск 846 м3/с. Суднаходства ад г. Уфа. На Белай гарады Беларэцк, Салават, Ішымбай, Стэрлітамак, Уфа, Бірск. с. 72
БЕ́ЛАЯ , рака ў Беларусі, у Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток Друці (бас. Дняпра). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 111 км2. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Старое Заліцвінне. Амаль цалкам каналізаваная. с. 72
БЕ́ЛАЯ АКА́ЦЫЯ , гл. ў арт. Рабінія. с. 72
БЕ́ЛАЯ АРДА́ , Ак-Арда, удзел (улус) у складзе Залатой Арды ў 13—14 ст. На думку некаторых гісторыкаў, уключала Ніжняе Паволжа, Паўн. Каўказ, Паўн. Прычарнамор’е, стэпы Казахстана (улус хана Шыбана), інш. лічаць, што Белая Арда займала землі па ніжнім цячэнні Сырдар’і і належала нашчадку хана Арды. У 15 ст. на тэр. Белай Арды з’явіліся новыя дзярж. ўтварэнні: Нагайская Арда, узб. і каз. ханствы.
Літ.: Гумилев Л.Н. Древняя Русь и Великая степь. М., 1992. с. 72
БЕ́ЛАЯ ВАДЗЯНА́Я ЛІЛЕ́Я , гл. ў арт. Гарлачык. с. 72
БЕ́ЛАЯ ГАРА́ (Bilá Hora), гара ў Чэхіі, побач з Прагай. Тут 8.11.1620 у час Трыццацігадовай вайны 1618—48 імперска-баварскія войскі (Каталіцкая ліга) разбілі чэшскія войскі (Пратэстанцкая унія). З гэтага часу Чэхія страціла сваю самастойнасць і на 300 гадоў трапіла пад уладу аўстрыйскіх Габсбургаў. с. 72
БЕ́ЛАЯ ГАРА́ЧКА , алкагольны дэлірый, найбольш частая форма вострых алкагольных псіхозаў. Узнікае пасля чарговага запою або калі раптоўна спыняюць прыём алкаголю. Пачынаецца з таго, што хворы дрэнна спіць, бачыць пакутлівыя сны, палахлівы. Пазней з’яўляюцца бяссонніца, зрокавыя і слыхавыя галюцынацыі. Хворым бачацца пачвары, чэрці, насякомыя, пацукі, мышы. Парушаецца свядомасць. Такія хворыя небяспечныя для сябе і тых, хто іх акружае. Іншы раз павышаюцца т-ра і крывяны ціск, дрыжаць рукі. Стан пагаршаецца пад вечар. Хвароба цягнецца 3—9 дзён, пасля чаго хворы звычайна ачуньвае. Лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. с. 73
БЕ́ЛАЯ ГВА́РДЫЯ , неафіцыйная назва ваенна-паліт. антыбальшавіцкіх сіл у час грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі ў Расіі 1918—20, пазней — у эміграцыі. Назва «белыя» звязана з традыцыйнай сімволікай белага колеру — колеру прыхільнікаў правапарадку і ўлады манарха (у процілегласць чырвонаму — колеру рэвалюцыі). «Белы» рух меў на мэце звяржэнне сав. улады. Арганізатарамі і кіраўнікамі яго былі манархісты, партыі правых эсэраў, кадэтаў і меншавікоў. Лідэры Белай гвардыі (А.І.Дзянікін, А.М.Каледзін, А.В.Калчак, Л.Г.Карнілаў, П.М.Красноў, П.М.Урангель, М.М.Юдзеніч і інш.) камандавалі буйнымі вайск. злучэннямі, на падведамасных тэрыторыях стваралі свае ваенна-паліт. рэжымы (гл. Дзянікіна ўрад, Калчака ўрад, Урангеля ўрад і інш.). Пасля перамогі Чырв. Арміі ў грамадз. вайне і прыходу да ўлады бальшавікоў б.ч. белагвардзейцаў эмігрыравала (гл. Эміграцыя белая). с. 73
БЕ́ЛАЯ ДУБРО́ВА , вёска ў Беларусі, у Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Беседзь. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдЗ ад Касцюковічаў, 172 км ад Магілёва, 16 км ад чыг. ст. Камунары. 738 ж., 318 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. Каля вёскі 2 гарадзішчы жал. Веку. с. 73
БЕ́ЛАЯ НА́ТАПА , рака ў Беларусі, у Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток Чорнай Натапы (бас. Дняпра). Даўж. 50 км. Пл. вадазбору 235 км2. Пачынаецца за 1,2 км на У ад в. Багацькаўка.
Даліна складаная, у прырэчышчавай частцы скрынкападобная. Пойма вузкая. Рэчышча звілістае, у вярхоўі на 20,5 км і ў сярэднім цячэнні на 2,9 км каналізаванае. Берагі абрывістыя, выш. 2—3 м. Прытокі — невял. ручаі і канавы. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм. с. 73
БЕ́ЛАЯ РУСЬ , гісторыка-геаграфічная назва некаторых зямель сучасных Беларусі і Расіі ў 13—18 ст. Упершыню зафіксавана ў Дублінскім рукапісе (2-я пал. 13 ст.) без дакладнай лакалізацыі паблізу Прыбалтыкі. У канцы 14 ст. польскі храніст Я.Чарнкоўскі назваў Полацк замкам Белая Русь. Прыкладна ў той жа час аўстр. паэт П.Зухенвірт згадваў Белую Русь (у адным выпадку разам з Ізборскам на Пскоўшчыне) як месца падарожжа сваіх герояў. У 1413 магістр Тэўтонскага ордэна ўжыў назву Белая Русь адносна пскоўска-наўгародскіх зямель як сінонім назвы Вялікая Русь. У 2-й пал. 15 ст. Белая Русь пазначана на картах фра-Маўра (прыкладна на месцы Наўгародскай і Маскоўскай Русі) і М.Кузанскага (з надпісам «Белая Русь або Масковія»). «Князем Белай Русі» тытулаваў сябе вял. кн. маскоўскі Іван ІІІ. У 16 ст. зах.-еўрап. і польск. храністы і падарожнікі шырока выкарыстоўвалі назву Белая Русь, але лакалізавалі яе вельмі неакрэслена, у асн. на паўн. або паўн.-ўсх. частцы стараж.рус. тэр., адасабляючы яе ад Чорнай і Чырвонай Русі, што ў цэлым адпавядае супастаўленню Вялікай і Малой Русі. У мясц. ужытку на Русі гэтая назва, за выключэннем тытулатуры Івана ІІІ, у 13—16 ст. дакументальна не зафіксавана. В.М.Тацішчаў у 18 ст. сцвярджаў, што ў некаторых летапісах пад Белай Руссю ўжо з 12 ст. разумелася Растова-Суздальская зямля, але гэта нічым не пацвярджаецца. З пач. 17 ст. назва Белая Русь усё больш трывала звязваецца з верхнім Падняпроўем і Падзвіннем, якія раней наз. ў ВКЛ проста Руссю. У скарзе правасл. шляхты ВКЛ на Варшаўскім сейме 1623 пад Белай Руссю разумеўся раён Полацка—Віцебска—Магілёва. На Полаччыне яна змешчана і на карце Г.Баплана (1651). Гэтая традыцыя ў 18 ст. стала агульнапрынятай і была ўспрынята рас. урадам, які лічыў «беларускімі» Магілёўскую і Віцебскую губ. На працягу 19 ст. назва Белая Русь пашырылася на ўсю этнічную тэр. беларусаў і дала пачатак сучаснай назве Беларусь. Паходжанне назвы Белая Русь трактуецца па-рознаму, ні адно з тлумачэнняў не стала агульнапрызнаным. Паводле розных меркаванняў, тэрмін паходзіў ад мноства снегу на Беларусі, ад белай вопраткі насельніцтва, колеру валасоў, меў значэнні «вялікая», «старажытная», «заходняя» або «свабодная» Русь (незалежная ад манголаў і літоўскіх феадалаў).
Літ.: Імя тваё Белая Русь / Склад. Г.Сагановіч. Мн., 1991; Рогалев А.Ф. Белая Русь и белорусы: (В поисках истоков). Гомель, 1994; Насевіч В., Спірыдонаў М. «Русь» у складзе Вялікага княства Літоўскага ў XVI ст. // З глыбі вякоў. Наш край. Мн., 1996. Вып. 1.
В.Л.Насевіч. с. 73
«БЕ́ЛАЯ РУСЬ» , штодзённая грамадска-паліт. і літ. газета. Выдавалася з 19.2(4.3) да 20.6(3.7).1906 у Вільні на рус. мове. Выступала за пануючае становішча ў Паўн.-Зах. краі «рускага насельніцтва», да якога адносіла таксама беларусаў і ўкраінцаў, адмаўляла іх нац. і культ. самастойнасць. Агітавала за выданне «тайных газет на мясцовай гаворцы» і ўвядзенне бел. мовы ў праграму пач. школы для «барацьбы з паланізацыяй краю». З мэтай выхавання вялікадзярж. «патрыятычных пачуццяў» спрабавала выкарыстоўваць спадчыну Ф.Скарыны, В.Цяпінскага і інш. дзеячаў бел. культуры, адмаўляючы пры гэтым іх бел. самабытнасць. З правых пазіцый ацэньвала дзейнасць урада і Дзярж. думы, выступала супраць рэв. і нац.-вызв. руху. Змяшчала агляды маст. жыцця Вільні і губерні.
У.М.Конан. с. 73
БЕ́ЛАЯ САВА́ , палярная сава (Nyctea scandiaca), птушка сям. савіных атр. совападобных. Пашырана кругапалярна, характэрна для Арктыкі і Субарктыкі: у тундрах Еўразіі, Паўн. Амерыкі і на а-вах Паўн. Ледавітага ак. Вандроўная птушка. На Беларусі вельмі рэдкі зімуючы від.
Даўж. цела 56—65 см, маса 1,4—2,5 кг. Самкі большыя за самцоў. Апярэнне белае з бураватымі стракацінамі розных памераў або э бурымі папярочнымі палоскамі. Самцы больш светлыя, чым самкі, зрэдку зусім белыя. Дзюба і кіпцюры чорныя. Радужына ярка-жоўтая. Гняздо на зямлі ў выглядзе ямкі. Корміцца мышападобнымі грызунамі, птушкамі, зайцамі. с. 73
БЕ́ЛАЯ ЦАРКВА́ , горад на Украіне, цэнтр раёна ў Кіеўскай вобл., на р. Рось. 197 тыс. ж. (1992). Чыг. станцыя. Машынабудаванне (с.-г. машыны, электракандэнсатары), хім. (вытв-сць шын, гумава-азбеставых і гумава-тэхн. вырабаў), лёгкая (трыкат., абутковая), мэблевая, харч. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. Кліматычны і бальнеалагічны курорт. Дэндрапарк «Александрыя».
Упершыню ўпамінаецца ў 1155. Узнікла на месцы стараж.-рус. г. Гюрген (Юр’еў), які засн. ў 1032. З 1363 у складзе ВКЛ, тут пабудаваны замак-крэпасць. З 1569 у складзе Рэчы Паспалітай. У 1620 атрымала гар. правы. У Белай Царкве падпісаны Белацаркоўскі дагавор 1651. У 1774—1918 уласнасць Браніцкіх. З 1793 у складзе Расіі. У 19 ст. буйны гандл.-кірмашовы цэнтр. З 1925 горад, з 1932 цэнтр раёна Кіеўскай вобл. с. 74
БЕЛБО́Р , гл. ў арт. Звышцвёрдыя матэрыялы. с. 74
«БЕЛБЫТТЭХПРАЕ́КТ» , Дзяржаўнае праектна-канструктарскае вытворча-тэхналагічнае прадпрыемства «Белбыттэхпраект». Засн. ў 1967 у Мінску на базе часткі Бел. праектна-тэхнал. ін-та мясц. прам-сці як Бел. праектна-тэхнал. ін-т «Белбыттэхпраект»; у 1987 — маі 1995 галаўная арг-цыя навук.-вытв. аб’яднання «Белбытгэхніка». Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка дакументацыі на рэканструкцыю дзейных і буд-ва новых прадпрыемстваў службы быту; распрацоўка новых і ўдасканаленне дзейных тэхнал. працэсаў, мерапрыемстваў па спецыялізацыі, комплекснай механізацыі і аўтаматызацыі вытв-сці на прадпрыемствах службы быту, дакументацыі на выраб доследных узораў новых відаў вырабаў, укараненне на прадпрыемствах службы быту дасягненняў навукі і тэхнікі; вытв-сць прыбораў па рамонце складанай бытавой тэхнікі (халадзільнікі, пральныя машыны) і інш. с. 74
«БЕЛВА́Р» , гл. Беларускае вытворчае аб’яднанне радыётэхнікі. с. 74
«БЕЛВЕ́СТ» , сумеснае беларуска-германскае прадпрыемства па вытв-сці і рэалізацыі мужчынскага і жаночага абутку ў г. Віцебск. Створана ў 1989 на базе віцебскай абутковай фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік» і герм. фірмы «Саламандэр». У 1996 ф-ка выбыла з заснавальнікаў «Белвеста», у яго ўвайшоў канцэрн «Беллегпрам». с. 74
«БЕЛВОДАКАНАЛПРАЕ́КТ» , Дзяржаўны праектны інстытут «Белводаканалпраект» Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1964 у Мінску як аддзел Ін-та «Саюзводаканалпраект». З 1992 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: тапаграфічныя, інж.-геал. і гідралаг. даследаванні, распрацоўка тэхн. дакументацыі на буд-ва сістэм і асобных збудаванняў прамысл. і пітнога водазабеспячэння, бытавой, вытв. і дажджавой каналізацыі для населеных пунктаў, прамысл. вузлоў прадпрыемстваў розных галін прам-сці, камунальнай і сельскай гаспадаркі; выкананне праектаў аховы падземных водаў ад забруджвання, лакальнай ачысткі прамысл. сцёкаў на тэр. прадпрыемстваў, станцый ачысткі прыродных і сцёкавых водаў, вадасховішчаў і вадаёмаў рознага прызначэння, збудаванняў рыбааховы на водапрыёмніках, шламанакапляльнікаў і накапляльнікаў адходаў вытв-сці, біял. сажалак і інш. с. 74
БЕЛГА́АН , Белгаўм, горад на Пд Індыі, у штаце Карнатака. 326 тыс. ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандлёва-трансп. ц. у буйным баваўнаводчым раёне Дэкана. Баваўняныя, харч. (ачыстка рысу, алейная і інш.), хім., дрэваапр. прадпрыемствы. Выплаўка алюмінію. Саматужная вытв-сць адзення, скураных вырабаў, запалак. с. 74
БЕ́ЛГАРАД , горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр Белгародскай вобл., на р. Северскі Данец. 315,7 тыс. ж. (1994). Чыг. вузел. Аэрапорт. Вытв-сць буд. матэрыялаў (цэмент, азбестацэмент, мел, вапняк і інш.). Машынабудаванне і металаапрацоўка (энергет. машынабудаванне, прыладабудаванне, эл.-тэхн., радыёэлектронная прам-сць і інш.), хім. (сінт. паўфабрыкаты, вітаміны), харч. (плодаагароднінная, кансервавая, мясная і інш.) прам-сць. 5 ВНУ. Белгарад — цэнтр н.-д. і праектных работ па асваенні Курскай магнітнай анамаліі. 2 тэатры, 2 музеі. Музей-дыярама «Курская бітва». Арх. помнікі 18—19 ст.
Упершыню ўпамінаецца ў 1237. У 1598— 1785 горад-крэпасць, цэнтр Белгародскай абарончай лініі супраць крымскіх татараў на паўд. межах Расіі. З 1708 у Кіеўскай губ. З 1719 цэнтр Белгародскай прав., з 1727 у Курскай губ. З 1779 павятовы горад Курскага намесніцтва, з 1796 — Курскай губ. У 1869 праз Белгарад пракладзена Курска-Харкаўская чыгунка. У Вял. Айч. вайну ў раёне Белгарада ў ліп.—жн. 1943 адбываліся цяжкія баі (гл. ў арт. Курская бітва 1943). З 1954 цэнтр Белгародскай вобл. с. 74
БЕ́ЛГАРАД-ДНЯСТРО́ЎСКІ , горад на Украіне, цэнтр раёна ў Адэскай вобл. 65,6 тыс. ж. (1992). Порт на Днястроўскім лімане, за 18 км ад Чорнага м. Чыг. станцыя. Харч. (рыба- і сока-кансервавая, масла- і вінаробная, мясная і інш.), мэблевая, лёгкая прам-сць; вытв-сць мед. вырабаў, буд. матэрыялаў. Краязнаўчы музей.
Вядомы з 6 ст. да н.э. як стараж.-грэч. горад-дзяржава Тыра, на месцы якога ў 9 ст. ўсх.-слав. племя ціверцаў заснавала г. Белгарад. У 13 ст. ў складзе Галіцка-Валынскага княства, захоплены татарамі, якія назвалі яго Ак-Ліба. У 14 ст. належаў генуэзцам, у 15 ст. — Малд. княству (наз. Чатаця-Алба), з 1484 тур. крэпасць Акерман (Белы Камень, назва горада да 1944). 30.2.1806 заняты рус. войскамі і паводле Бухарэсцкага мірнага дагавору 1812 адышоў да Расіі. У 1918 захоплены Румыніяй, у 1940 вернуты СССР. З 1944 цэнтр раёна ў Адэскай вобл. с. 74
БЕЛГАРО́ДСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ , у складзе Расійскай Федэрацыі. Утворана 6.1.1954. Пл. 27,1 тыс. км2. Нас. 1435,1 тыс. чал. (1994), гарадскога 64%. Цэнтр — г. Белгарад. Найб. гарады: Стары Аскол, Губкін, Шабекіна, Аляксееўка, Валуйкі.
Прырода. Белгародская вобласць размешчана на ПдЗ Сярэднярускага ўзвышша. Паверхня — узгоркавая раўніна (выш. да 276 м), моцна парэзаная ярамі і лагчынамі. Карысныя выкапні: жал. руда (радовішчы Курскай магнітнай анамаліі), буд. матэрыялы, фасфарыты, торф. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. -8 °С, ліп. 20 °С. Ападкаў да 500 мм за год. Асн. рэкі: Северскі Данец і Аскол (бас. Дона), Ворскла (бас. Дняпра). Глебы пераважна чарназёмныя, месцамі шэрыя лясныя, у далінах рэк — алювіяльныя. Белгародская вобласць ляжыць у лесастэпавай і стэпавай зонах, б.ч. разнатраўна-лугавога стэпу ўзарана. Пад лясамі 9% тэрыторыі (дуб, клён, ясень, бяроза і інш.). Запаведнікі «Лес на Ворскле» і частка Цэнтральначарназёмнага запаведніка («Ямскі стэп»).
Гаспадарка. Развіты горназдабыўная прам-сць (жал. руда), машынабудаванне і металаапрацоўка (паравыя катлы, абсталяванне для харч. і хім.-фармацэўтычнай прам-сці, вытв-сць металаканструкцый, электраабсталявання і інш.), металургічная, хім. (вітаміны, мыйныя сродкі і інш.), харч. (цукр. і мяса-малочная) прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. Пасевы збожжавых (ячмень, пшаніца) і тэхнічных (цукр. буракі, сланечнік, эфіраалейныя) культур. Пладаводства. Малочна-мясная жывёлагадоўля, свінагадоўля, птушкагадоўля, пчалярства. Па тэр. вобласці праходзяць чыгункі Масква— Харкаў, Масква—Растоў-на-Доне, Харкаў—Бранск, аўтамагістраль Масква— Сімферопаль і ўчасткі магістральных газаправодаў Шабялінка—Масква, Стаўрапаль—Масква.
П.І.Рогач. с. 74
БЕЛГЕ́А , гл. Беларускае дзяржаўнае навукова-даследчае геалагічнае прадпрыемства. с. 75
БЕ́ЛГІ (лац. Belgae), кельцкія плямёны (амбіяны, атрэбаты, белавакі, менапіі, марыны, рэмы, суесіёны і інш.) ў Паўн. Галіі (паміж рэкамі Сена і Рэйн) і на ўзбярэжжы Брытаніі. Белгі з Галіі падпарадкаваны Ю.Цэзарам у 58—51 да н.э. З 16 да н.э. тэрыторыя іх рассялення склала рымскую правінцыю Белгіка. Белгі на тэр. Брытаніі заваяваны рымлянамі ў сярэдзіне 1 ст. н.э. У 5 ст. пасля заваявання Белгікі франкамі белгі былі часткова знішчаны захопнікамі, часткова зліліся з імі. с. 75
БЕЛГОРХІМПРА́М , гл. Горнай і хімічнай прамысловасці Беларускі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут. с. 75
БЕЛДАРЦЭ́НТР , гл. Беларускі цэнтр па дыягностыцы і кантролі за транспартна-эксплуатацыйным станам аўтамабільных дарог і збудаванняў на іх. с. 75
«БЕЛДЗІПРАБУ́Д» , Праектна-канструктарскі ін-т «Белдзіпрабуд». Засн. ў 1987 у Мінску на базе філіяла Ін-та «Пермпрампраект», з 1995 — недзяржаўная ўстанова. Мае філіялы ў абл. цэнтрах Беларусі. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне аб’ектаў прамысл. і жыллёва-грамадзянскага прызначэння. с. 75
«БЕЛДЗІПРАБУДМАТЭРЫЯ́ЛЫ» , Дзяржаўнае прадпрыемства «Белдзіпрабудматэрыялы» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1988 у Мінску як Бел. дзярж. ін-т па праектаванні прадпрыемстваў прам-сці буд. матэрыялаў («Белдзіпрабудматэрыялы») на базе Мінскага аддз. Усесаюзнага ін-та «Саюздзіпрабудматэрыялы». З ліп. 1995 сучасная назва. Галаўны ін-т па праектаванні, рэканструкцыі і тэхн. перааснашчэнні прадпрыемстваў будматэрыялаў. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка дакументацыі для вытворчаці нестандартызаванага абсталявання, тэхн. мерапрыемстваў па змяншэнні страт паліва, электраэнергіі і зніжэнні выкідаў у навакольнае асяроддзе. с. 75
БЕЛДЗIПРАВАДГА́С , гл. Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні водагаспадарчага і меліярацыйнага будаўніцтва. с. 75
БЕЛДЗІПРАГА́З , гл. Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні сістэм і аб’ектаў газазабеспячэння. с. 75
БЕЛДЗІПРАГА́НДАЛЬ , гл. Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання. с. 75
«БЕЛДЗІПРАДА́Р» , Дзяржаўнае праектнае прадпрыемства «Белдзіпрадар» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1932 у Мінску як Ін-т «Дзіпрадар». З 1957 Бел. дзярж. ін-т па вышуканні і праектаванні аўтамаб. дарог («Белдзіпрадар»). Са жн. 1995 сучасная назва. Галаўная арг-цыя навук.-вытв. аб’яднання «Дзяржбудтэхніка». Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне аўтамагістраляў і аўтадарог, трансп. развязак, сістэм аўтадарожных мастоў і пуцеправодаў, падземных пераходаў; прадпрыемстваў дарожна-буд. індустрыі (асфальта- і цэментна-бетонныя з-ды, кар’еры дарожна-буд. матэрыялаў), аўтазаправачных станцый, адм. і жылых будынкаў; інж. вышуканні; тэхн. нагляд за падраднымі работамі пры буд-ве дарог і збудаванняў на іх; дыягностыка стану дарог, мастоў, пуцеправодаў; інж. разлікі трансп. збудаванняў; кансультацыйныя паслугі па праблемах дарожна-маставога будавання. с. 75
БЕЛДЗІПРАЛЕ́С , гл. Беларускі дзяржаўны праектна-вышукальны інстытут лясной гаспадаркі. с. 75
БЕЛДЗІПРАМЯСАМАЛПРА́М ,} гл. Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні прадпрыемстваў мясной і малочнай прамысловасці. с. 75
БЕЛДЗЯРЖКІНО́ , Беларускае дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі. Існавала з 17.12.1924 да крас. 1938 пры Наркамаце асветы БССР. Займалася пытаннямі кінафікацыі і кінапракату на тэр. ўсх. Беларусі, падрыхтоўкі кадраў, арганізацыі вытворчасці кінахронікі і маст. фільмаў. У 1925 аб’ядналася з кінаарганізацыяй «Бел. пралеткіно» і пачало ўласную вытворчасць фільмаў. У 1928 арганізавала студыю маст. фільмаў «Савецкая Беларусь» (з 1946 «Беларусьфільм»). Ліквідавана ў сувязі са стварэннем Кіраўніцтва кінафікацыі пры СНК БССР. с. 75
БЕЛДЗЯРЖЭСТРА́ДА , Беларускае дзяржаўнае аб’яднанне эстрады, канцэртная арг-цыя, якая мела на мэце развіццё і прапаганду эстр. мастацтва Беларусі. Вылучана ў 1939 з Беларускай філармоніі, з 1960 зноў у яе складзе. З 1990 у аб’яднанні «Мінскканцэрт», з 1992 у Рэсп. дырэкцыі эстрадна-цыркавога мастацтва, з 1996 у Дзяржаўным аб’яднанні «Белканцэрт». Да Айч. вайны мела аддзяленні ў Брэсце і Беластоку, 2 эстр. аркестры. У 1950-я г. пры Белдзяржэстрадзе працавалі т-р драмы і камедыі (кіраўнік А.Струнін), т-р лялек (кіраўнік Я.Шыраеў), ансамбль аперэты. У розны час маст. кіраўнікамі былі І.Нісневіч, А.Аркадзьеў, В.Пацехін, В.Малькова. Сярод артыстаў: спевакі Э.Міцуль, А.Самарадаў, Н.Равінская, танцоры Ю.Сляпнёў, М.Лапша, І.Хвораст, цымбалісты С.Навіцкі і Х.Шмелькін, піяністы Ю.Бяльзацкі, А.Жэзмер, І.Капланаў, Л.Молер, майстры эстрадна-цыркавога і арыгінальнага жанраў Р.Бурдон, А.Дудкін, Г.Ермаловіч, В.Міхайлаў, майстры размоўнага жанру Р.Дзідзенка, М.Зорын, Г.Лаўроў, Г.Рыжкова, М.Шышкін і інш. с. 75
БЕЛДРЭ́С , гл. Беларуская ДРЭС. с. 75
БЕ́ЛЕВА , вёска ў Беларусі ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр Першамайскага с/с і калгаса. За 18 км на ПдЗ ад Оршы, 98 км ад Віцебска, за 7 км ад чыг. ст. Чэрвена, на шашы Орша—г.п. Коханава. 416 ж., 124 двары (1995). Пач. школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. с. 75
БЕЛЕМНІ́ТЫ (Belemnitida), атрад вымерлых беспазваночных жывёл кл. галаваногіх малюскаў. Каля 70 родаў, больш за 50 відаў. Жылі з карбону да палеагену, найб. у мезазоі (юра-мел). На Беларусі рэшткі Б. трапляюцца ў верхняюрскіх і мелавых адкладах. Выкапнёвыя рэшткі служаць для вызначэння ўзросту юрскіх і мелавых адкладаў.
Марскія жывёлы, драпежнікі, вонкава падобныя на сучасных васьміногаў і кальмараў. Мелі ўнутр. ракавіну, якая складалася з 3 частак: вапнавай ракавіны канічнай формы, падзеленай на камеры (фрагмакона), цераз якія праходзіў выраст мяккага цела — сіфон; рэдукаванай часткі жылой камеры пласціністай формы (праастракума); цыгара- або ланцэтападобнага цела даўж. да 40 см (ростра). Акамянелыя ростры захаваліся ў адкладах (наз. «чортавы пальцы»). с. 75
БЕЛЕ́Н (Belem), горад на Пн Бразіліі. Адм. ц. штата Пара. Засн. ў 1616. 1246,4 тыс. ж. (1991). Марскі порт у вусці р. Пара (дэльта Амазонкі). Міжнар. аэрапорт. Дрэваапр., харч. прам-сць. Суднаверф. Ун-т. Музей. Муніцыпальны парк (участак сапраўднага трапічнага лесу ўнутры горада). Арх. помнікі 17—18 ст. с. 76
БЕ́ЛЕНЬКІЯ , удзельнікі рэв. руху, браты. Нарадзіліся ў в. Свержань Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.
Яўхім Якаўлевіч (парт. псеўд. Сяргей; 1875—25.6.1967). Далучаўся да Бунда. З 1901 чл. іскраўскай групы ў Мінску. Адзін з заснавальнікаў Мінскай арг-цыі РСДРП. Удзельнічаў у стварэнні падп. друкарні Паўн.-Зах. к-та РСДРП. У снеж. 1905 чл. Мінскага кааліцыйнага савета па кіраўніцтве забастоўкай чыгуначнікаў. У 1906 сакратар Магілёўскага акр. к-та РСДРП, потым на парт. рабоце ў Кіеве, Екацярынаславе. У 1902 і 1904 арыштаваны, у 1907 сасланы ў Валагодскую губ. З 1909 у Пецярбургу. Удзельнік Лют. і Кастр. рэвалюцый 1917. У 1918—21 працаваў у ВСНГ, у 1922—39 у Наркамфіне СССР.
Абрам Якаўлевіч (1883—1941). Працаваў у Харкаве, быў чл. рабочага гуртка. У 1903 арыштаваны, зняволены ў харкаўскую турму, потым высланы ў Оршу. З 1904 у Францыі, уваходзіў у Парыжскую групу бальшавікоў. З 1917 у Расіі: заг. друкарні ЦК РСДРП у Петраградзе, удзельнік падрыхтоўкі Кастр. рэвалюцыі 1917. Са снеж. 1917 камісар ВЧК і супрацоўнік Аддзела па барацьбе са службовымі злачынствамі, памочнік Ф.Э.Дзяржынскага. У 1919— 24 нач. аховы Леніна, чл. калегіі ВЧК— АДПУ, потым у НКУС СССР. У 1937 рэпрэсіраваны, памёр у турме. Рэабілітаваны ў 1954.
Рыгор Якаўлевіч (парт. псеўд. Грыша, Бялінскі; 1885— 1938). З 1899 у Мінску. У 1904 арганізатар і прапагандыст Мінскай групы РСДРП. З 1905 на парт. рабоце ў Вільні, з 1906 у Пецярбургу. У 1908 дэлегат 5-й (Агульнарасійскай) канфер. РСДРП у Парыжы. У 1903, 1907 і 1910 быў арыштаваны і сасланы. З 1912 у Францыі, у 1914—17 сакратар Парыжскай секцыі бальшавікоў. Дэлегат Бернскай канфер. РСДРП 1915. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Маскве. Чл. ВЦВК і ЦВК СССР у 1919—27. З 1926 у Камінтэрне. У 1925—27 далучаўся да трацкісцкай апазіцыі, за што ў 1926 і выключаўся з партыі. У 1936—37 дырэктар Ін-та павышэння кваліфікацыі гаспадарнікаў і інж.-тэхн. работнікаў мясц. прам-сці ў Маскве. У 1937 рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. с. 76
БЕЛЕТРЫ́СТЫКА (ад франц. belleslettres мастацкая літаратура), у шырокім сэнсе слова — маст. л-ра наогул, у больш вузкім і ўжывальным — мастацкая проза (у адрозненне ад паэзіі і драматургіі). У сучасным разуменні — нескладаныя празаічныя творы займальнага характару, якія проціпастаўляюцца сур’ёзнай л-ры. с. 76
БЕЛЖЫЛПРАЕ́КТ , гл. Беларускі інстытут па праектаванні капітальнага рамонту і рэканструкцыі аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння. с. 76
БЕ́ЛІ , паталагічныя выдзяленні з палавых органаў жанчыны; сімптом парушэння сакраторнай функцыі палавых органаў пры хваробах палавой сферы (ганарэя, трыхаманоз, септычныя запаленчыя працэсы, пухліны і інш ), а таксама сімптом агульных захворванняў. У здаровай жанчыны выдзяленні могуць павялічвацца перад менструацыяй і пасля яе, пры цяжарнасці, юрлівасці, у гэтых выпадках яны светлыя, хутка знікаюць.
Адрозніваюць похвенныя, вестыбулярныя, шыйкавыя, матачныя і трубныя белі. Найчасцей бываюць похвенныя белі белаватага колеру пры агульных хваробах (туберкулёз, інфекц. хваробы, хваробы шчытападобнай залозы і інш.), а таксама ў жанчын пры згасанні функцыі яечнікаў і парушэнні глікагенаўтварэння ў слізістай абалонцы похвы. Усе похвенныя белі (жоўтага колеру) могуць узнікаць ад інфекцыі пры разрывах прамежнасці і зеўранні палавой шчыліны, пры апушчэнні сценак похвы, мочапалавых і кішачна-палавых свішчах як вынік няправільных і непатрэбных спрынцаванняў. Прычына вестыбулярных беляў — запаленне вульвы або вял. залоз перад уваходам у похву (барталінавыя залозы). Белі збіраюцца ў складках вульвы і выклікаюць раздражненне. Шыйкавыя белі белаватага або гемарагічнага колеру ўзнікаюць пры запаленнях і пашкоджаннях, паліпах і раку маткі; у норме яны празрыстыя, слізістыя, найчасцей у першую фазу менструальнага цыкла і перад авуляцыяй. Матачныя белі ў другую фазу (сакраторную) менструальнага цыкла толькі ўвільгатняюць паверхню эндаметрыя. Пры вострых запаленчых працэсах яны гнойныя, пры хранічных — вадзяністыя, пры ракавым пашкоджанні — колеру мясных памыяў. Трубныя белі ўтвараюцца пры запаленчых працэсах у трубах, праз матку і похву яны выдзяляюцца вонкі і праз ампулярны аддзел трубаў у брушную поласць. Бываюць серозныя, вадзяністыя або гнойныя. Лячэнне беляў залежыць ад прычыны хваробы.
І.У.Дуда. с. 76
БЕЛІГА́Н (Beligan) Раду (н. 14.12.1918), румынскі акцёр тэатра і кіно. Нар. арт. Румыніі (1962). Скончыў Бухарэсцкую кансерваторыю. Стварыў Т-р камедыі ў Бухарэсце, кіраваў ім. З 1968 маст. кіраўнік Нац. т-ра імя І.Л.Караджале. Лірыка-камедыйны акцёр. У 1940—50-я г. ў камедыях Караджале выконваў ролі: Вентурыяна («Бурная ноч»), Данданаке («Згубленае пісьмо»; абедзве і ў кіно), Кандыдат («У дні карнавалу»); стварыў глыбока псіхал. вобразы Мірою («Безыменная зорка» М.Себасцьяна), Кавафу («Узвар’яванае ягня» А.Барангі), Тузенбаха («Тры сястры» А.Чэхава, Дзярж. прэмія Румыніі 1950), Хлестакова («Рэвізор» М.Гогаля). Выступае і як тэатр. рэжысёр. Здымаўся таксама ў кінафільмах «Звініць даліна», «Афера Протар», «Узрыў», «Гняздо саламандраў», «Партрэт пакалення» і інш. с. 76
БЕЛІ́З (Belize), дзяржава ў Цэнтр. Амерыцы, на ўсх. узбярэжжы п-ва Юкатан. На Пн мяжуе з Мексікай, на З і Пд — з Гватэмалай. Абмываецца Карыбскім морам. Пл. 23 тыс. км2. Нас. 200 тыс. чал. (1994). Афіц. мова — англійская. Сталіца — г. Бельмапан. Нац. свята — Дзень незалежнасці (21 вер.).
Дзяржаўны лад. Беліз — канстытуцыйная манархія. Чл. брыт. Садружнасці. Дзейнічае канстытуцыя 1981. Кіраўнік дзяржавы — брыт. манарх, якога ў краіне прадстаўляе ген.-губернатар. Вышэйшы заканад. орган — 2-палатны Нац. сход, што складаецца з сената і палаты прадстаўнікоў. Выканаўчы орган — урад на чале з прэм’ер-міністрам (прызначаецца ген.-губернатарам).
Прырода. Рэльеф пераважна нізінны, шмат балотаў. На Пд горы Мая (выш. да 1122 м, пік Вікторыя). Клімат трапічны пасатны, вільготны. Т-ра паветра ўвесь год каля 25—27 °С. Ападкаў каля 2000 мм за год. Рэкі паўнаводныя, найбольшая Беліз. На б.ч. тэрыторыі вільготныя трапічныя лясы. Растуць чырвонае, ружовае, кампешавае, каўчукавае дрэвы, чыкле, кедр. На Пн лістападныя трапічныя лясы і ўчасткі саваннаў. Лясныя заказнікі, найбольшы Чыкібуль.
Насельніцтва. Жывуць негры і мулаты (44%), метысы (33%), індзейцы — мая і карыбы (у т.л. блізкія да іх негра-карыбскія метысы — «чорныя карыбы»), выхадцы з Індыі і інш. Найб. горад — Беліз. Паводле веравызнання 62% — католікі, 30% — пратэстанты. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 8,7 чал. на 1 км2, б.ч. яго жыве паблізу ўзбярэжжа. Натуральны прырост каля 2% за год.
Гісторыя. Беліз вядомы як адно з месцаў ранніх паселішчаў плямёнаў мая. У пач. 16 ст. заваяваны іспанцамі. Паўн. ч. Беліза ўвайшла ў склад «Новай Іспаніі» (Мексіка), паўд. ч. — у ген.-капітанства Гватэмалы. У 17 ст. тут з’явіліся англ. пасяленцы, якія заснавалі першыя гарады, у т.л. Беліз (1638). Барацьба ісп. і англ. каланізатараў за тэр. Беліза скончылася ў 1798 на карысць англічан. З 1862 брыт. калонія, вядомая як Брыт. Гандурас (наз. 1840). У 1964 атрымаў поўную ўнутр. аўтаномію. У 1966 Гватэмала, якая лічыла Беліз сваёй тэр., аб’явіла яго сваім усх. дэпартаментам. З 1973 сучасная назва. З 1981 Беліз — незалежная дзяржава. Беліз — член ААН (з 1981), Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў, Карыбскай супольнасці і інш. У 1991 Гватэмала прызнала незалежнасць Беліза і ўстанавіла з ім дыпламат. адносіны.
Паліт. партыі: Народная аб’яднаная і Аб’яднаная дэмакратычная. Прафсаюзы: Аб’яднаны ўсеагульны саюз працоўных.
Гаспадарка. Беліз — эканамічна адсталая агр. краіна. У сельскай і лясной гаспадарцы занята каля 40% эканамічна актыўнага насельніцтва. Гал. экспартныя культуры: цукр. трыснёг, цытрусавыя (пераважна апельсіны і грэйпфруты), бананы, какава, ананасы. На ўнутр. патрэбы сеюць рыс, кукурузу, маніёк, фасолю. Гадуюць буйн. раг. жывёлу (пераважна на Пд), свіней, птушку. Нарыхтоўка кампешавага і чырвонага дрэва, карыбскай хвоі. У прыбярэжных водах рыбалоўства, промысел амараў, крэветак, чарапах. Прам-сць: лесапільныя з-ды і прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. сыравіны (вытв-сць цукру, патакі, рому, кансерваў, сокаў, мыла, дубільных экстрактаў). Вытв-сць мэблі, буд. матэрыялаў, невял. рыбалоўных і спарт. суднаў; каля Беліза невял. сталепракатны з-д. Развіты саматужныя промыслы (выраб адзення, абутку, сувеніраў). Значныя сродкі дае турызм і зімовы адпачынак пераважна жыхароў ЗША у шматлікіх атэлях і пансіянатах на ўзбярэжжы і прыбярэжных астравах. Унутр. транспарт аўтамабільны, знешнія сувязі пераважна марскія. Гал. порт — Беліз. Паблізу міжнар. аэрапорт. Экспарт: цукар-сырэц, цытрусавыя, амары і крэветкі, драўніна. Імпарт: паліва, трансп. сродкі, харч. прадукты, машыны, хімікаты, тавары лёгкай прам-сці. Гал. гандл. партнёры: Вялікабрытанія і інш. краіны Зах. Еўропы, ЗША, Японія, Мексіка. Грашовая адзінка — долар Беліза. с. 76
БЕ́ЛІН , вёска ў Беларусі, у Асавецкім с/с Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 25 км на Пд ад Драгічына, 130 км ад Брэста, 30 км ад чыг. ст. Драгічын-2. 374 ж., 126 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. с. 77
БЕ́ЛІН-ВО́САЎЦЫ , вадасховішча ў Беларусі, у Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., за 14 км на Пд ад г. Драгічын, каля в. Белін. Створана ў 1984 для рыбагадоўлі, арашэння. Наліўное, напаўняецца вадой помпамі з Белінскага і навакольных каналаў. Пл. 0,62 км2, даўж. 3,39 км, найб. шыр. 0,4 км, найб. глыб. 4,6 м. Аб’ём вады 2,32 млн. м3. Берагі спадзістыя, вакол вадасховішча лесапасадкі. Мае мясц. рэкрэацыйнае значэнне. с. 77
БЕЛІ́НІ (Bellini), сям’я італьянскіх жывапісцаў — заснавальнікаў мастацтва Адраджэння ў Венецыі (гл. Венецыянская школа жывапісу). Нарадзіліся ў Венецыі.
Жывапіс галавы сям’і Якала (каля 1400—7.1.1470 ці 25.11.1471) пры мяккай лірычнасці вобразаў захаваў сувязь з гатычнымі традыцыямі («Мадонна з дзіцем», 1448). У яго малюнках (замалёўкі ант. помнікаў, арх. фантазіі) адлюстраваліся цікавасць да перспектывы, уплыў А.Мантэньі і П.Учэла. З імем Джэнтыле (каля 1429— 23.2.1507), сынам Якопа, звязана зараджэнне венецыянскай жанрава-гіст. карціны («Працэсія на плошчы СанМарка», 1496, «Цуд святога крыжа», 1500). У сваіх партрэтах ён дакладна ўзнаўляў абрыс мадэлі. Джавані (каля 1430—29.11.1516), другі сын Якопа, — буйнейшы майстар венецыянскага кватрачэнта. Яго творчасць стала асновай мастацтва Высокага Адраджэння ў Венецыі. Настаўнік Тыцыяна і, верагодна, Джарджоне. Творы Джавані адметныя мяккай гармоніяй гучных, насычаных колераў і празрыстасцю святлоценявых градацый, яснай, спакойнай урачыстасцю і паэтычнасцю вобразаў («Мёртвы Хрыстос», 1470, «Мадонна з дрэўцамі», 1487, «Мадонна на троне ў акружэнні святых», Т505, «Баляванне Багоў», 1514, «Маладая жанчына за туалетам», 1515, і інш.). У яго творчасці побач з класічнай кампазіцыяй рэнесансавай алтарнай карціны сфарміраваўся поўны цікавасці да чалавечай асобы гуманістычны партрэт (партрэт дожа Леанарда Ларэдана, каля 1507).
Літ.: Гращенков В.Н. Портреты Джованни Беллини // От эпохи Возрождения к двадцатому веку. М., 1963. с. 77
БЕЛІ́НІ (Bellini) Вінчэнца (3.11.1801, г. Катанія, Італія — 23.9.1835), італьянскі кампазітар. Вучыўся ў неапалітанскай кансерваторыі «Сан-Себасцьяна» (1819—25 ці 27) у Н.А.Цынгарэлі. Музыцы Беліні ўласцівы рамант. ўзнёсласць, мяккі лірызм. У яе аснове экспрэсіўная вак. мелодыка шырокага дыхання, неперарыўнасць развіцця, віртуозны бляск. Зрабіў вял. ўклад у развіццё опернага жанру, стылю бельканта, імкнуўся да натуральнага ўвасаблення ў музыцы моўных інтанацый, надаў драм. выразнасць опернаму рэчытатыву. Аўтар 11 опер, у т.л. «Пірат» (1827), «Чужаземка» (1829), «Капулеці і Мантэкі» (1830), «Самнамбула», «Норма» (1831), «Беатрычэ ды Тэнда» (1833), «Пурытане» (1835), кантаты «Ісмена», 7 сімфоній (1818—24), духоўнай музыкі, рамансаў, канцанет і інш.
Літ.: Крунтяева Т.С. Винченцо Белини (1801—1835). Л., 1984; Pastura F. Bellini secondo la storia. Parma, 1959. с. 78
БЕЛІНСГА́ЎЗЕН Фадзей Фадзеевіч (20.9.1778, в-аў Саарэмаа, Эстонія — 25.1.1852), рускі мараплавец. Адмірал. У 1803—06 удзельнічаў у 1-м рускім кругасветным плаванні пад камандай І.Ф.Крузенштэрна. У 1819—21 узначальваў кругасветную экспедыцыю ў Антарктыку на шлюпах «Усход» (камандзір Белінсгаўзен) і «Мірны» (камандзір М.П.Лазараў). У 1819 адкрыта некалькі а-воў на Пд Атлантычнага ак. 28.1.1820 экспедыцыя адкрыла Антарктыду. У 1821 — адкрыты в-аў Пятра І і бераг Зямля Аляксандра І, шэраг астравоў у трапічнай ч. Ціхага ак. У 1828—29 удзельнічаў у рус.-тур. вайне. Імем Белінсгаўзена названа мора каля берагоў Антарктыды, мыс на Паўд. Сахаліне і в-аў у архіпелагу Туамоту.
Тв.: Двукратные изыскания в Южном Ледовитом океане и плавание вокруг света в продолжение 1819, 1820, 1821 гг., совершенные на шлюпах «Восток» и «Мирный»... 3 изд. М., 1960. с. 78
БЕЛІНСГА́ЎЗЕНА КАТЛАВІ́НА| , падводная катлавіна на ПдУ Ціхага ак., паміж мацерыковымі схіламі Антарктыды, Паўд. Амерыкі і Паўд.-Ціхаакіянскім, Усх.-Ціхаакіянскім і Зах.-Чылійскім падводнымі падняццямі. Працягласць з ПдУ на ПнЗ каля 8 тыс. км. Пераважная глыб. 4000—5000 м, найб. 5290 м. Грунт — чырвоныя глыбакаводныя гліны і дыятомавыя глеі. Названа ў гонар Ф.Ф .Белінсгаўзена. с. 78
БЕЛІНСГА́ЎЗЕНА МО́РА , ускраіннае мора Ціхага ак. каля берагоў Зах. Антарктыды. Пл. 487 тыс. км2. Найб. глыб. 4115 м. Вял. а-вы: Пятра І і Зямля Аляксандра І. Т-ра вады на Пн каля 0 °С, на Пд ніжэй за -1 °С. Салёнасць 33,5 o/00. На працягу ўсяго года б.ч. паверхні занята плывучымі льдамі і айсбергамі. Названа ў гонар Ф.Ф.Белінсгаўзена. с. 78
БЕ́ЛІНСКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА . Дзейнічала ў 1826—50 у Беларусі, у маёнтку Белін Кобрынскага пав. (цяпер в. Белін Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.). Вырабляла сукно 3—5 гатункаў. У 1841—44 мела 75 ткацкіх станкоў, 37 прадзільных, 8 кардавальных, 15 часальных машын, 30 інш. станкоў. Воўну атрымлівала ад уласных авечак, фарбы — з Рыгі. Працавала да 420 рабочых (1836), з іх б.ч. наёмныя. с. 78
БЕЛІНФА́РМ, гл. Беларускае інфармацыйнае агенцтва. с. 78
БЕЛІТУ́НГ (Belitung), Білітон, востраў у Малайскім архіпелагу, паміж а-вамі Суматра і Калімантан, тэр. Інданезіі. Пл. 4850 км2. Паверхня пераважна раўнінная, з асобнымі масівамі выш. да 510 м. Складзены з архейскіх гранітаў і гнейсаў. Клімат экватарыяльны. Вільготныя вечназялёныя трапічныя лясы. Здабыча алавяных рудаў. Трапічнае земляробства. Гал. горад — Танджунгпандан. с. 78
БЕ́ЛІЦА , гл. Ржаўка. с. 78
БЕ́ЛІЦА , Лукаўскі канал, рака ў Беларусі, у Рагачоўскім і Жлобінскім р-нах Гомельскай вобл. Левы прыток Добасны (бас. Дняпра). Пачынаецца за 1,2 км на ПдЗ ад в. Старая Кашара Рагачоўскага р-на, упадае ў Добасну за 2 км на ПдУ ад в. Малевічы Жлобінскага р-на. Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 197 км. Рэчышча каналізаванае, прытокі — меліярац. каналы працягласцю 168 км. с. 78
БЕ́ЛІЦА , вёска ў Лідскім р-не Гродзенскай вобл., на правым беразе р. Нёман. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на Пд ад г. Ліда, 140 км ад Гродна, 9 км ад чыг. ст. Нёман, на шашы Ліда— Слонім. 3079 ж., 1214 двароў (1995).
Вядома з 15 ст. як велікакняжацкае і прыватнае ўладанне. З 1486 мястэчка. У канцы 15 — пач. 16 ст. цэнтр староства і павета. У 1553 М.Радзівіл Руды заснаваў у Беліцы кальвінскі збор, тут праходзілі кальвінісцкія сіноды. З 1795 у складзе Рас. імперыі, у Лідскім пав. У 1886 цэнтр воласці, 883 ж., 100 двароў. З 1921 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета ў Лідскім р-не. У Вял. Айч. вайну акупіравана ням. фашыстамі. У 1970 у Беліцы 913 ж., 285 двароў.
У вёсцы сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, хлебапякарня, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнікі драўлянага дойлідства — капліца (канец 19 — пач. 20 ст.) і царква (пач. 20 ст.). Каля вёскі стаянкі мезаліту, неаліту і бронзавага веку. с. 78
БЕ́ЛІЦК , рабочы пасёлак у Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл. За 28 км ад Рагачова, 80 км ад Гомеля, 14 км ад чыг. ст. Салтанаўка на лініі Жлобін—Гомель. 700 ж. (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Утвораны 12.1.1960 з пасёлка торфапрадпрыемства «Беліцкае», які існаваў з 1948. У 1970 — 1,2 тыс. ж. У Беліцку торфапрадпрыемства. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. с. 79
БЕ́ЛІЦКАЯ АБАРО́НА 1943—44 , баі партыз. брыгад Сенненскай (камандзір В.С.Лявонаў) і 1-й імя К.Заслонава (камандзір Л.І.Сяліцкі) па абароне аэрадрома ў саўгасе Беліца Сенненскага р-на Віцебскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Праз аэрадром ішло забеспячэнне з сав. тылу партызанаў, што дзейнічалі ў Сенненскім і суседніх раёнах. Для яго ліквідацыі акупанты накіроўвалі ў снеж. 1943 карны батальён (каля 300 салдат), у лютым карны батальён (каля 600 салдат), артыл. батарэю і ў сак. 1944 мотастралк. дывізію, зводны полк з паліцэйскіх гарнізонаў Сенненскага, Багушэўскага і Бешанковіцкага р-наў. Пасля апошняга бою партызаны, якіх фашысты адцяснілі на З ад аэрадрома, стварылі новую паласу абароны на зах. беразе р. Усвейка і ўтрымлівалі яе да мая 1944. с. 79
БЕ́ЛІЦКІ ПАВЕ́Т , адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1777—1852, у Магілёўскай (да 1796 і з 1802) і Беларускай губ. Утвораны паводле Указа імператрыцы Кацярыны II ад 22.3.1777 у адказ на прашэнне ўладальніка Гомеля графа П.А.Румянцава-Задунайскага аб перанясенні пав. цэнтра з Гомеля. Цэнтрам павета стала сяло Беліца, якому з гэтай нагоды нададзены статус горада. У 1786 пав. адміністрацыя пераехала ў спецыяльна пабудаваны для гэтага г. Новая Беліца. Новы ўладальнік г. Гомеля кн. І.Ф.Паскевіч-Эрыванскі дамогся ў 1852 пераводу пав. цэнтра зноў у Гомель (гл. Гомельскі павет).
М.І.Камінскі. с. 79
БЕ́ЛІЦКІ ЦУКРО́ВЫ ЗАВО́Д .Дзейнічаў у 1839—82 у Беларусі, у мяст. Беліца (цяпер у межах г. Гомель). Быў найб. цукр. прадпрыемствам на Беларусі. Вырабляў цукар-пясок. У 1839 згарэў, у 1840 адбудаваны. Меў 2 паравыя машыны, 2 паравыя, 3 дэфекацыйныя (1855), 6 выпаральных катлоў, 2 цэнтрабежныя машыны, халадзільнік. Працаваў на мясц. сыравіне (цукр. буракі). У 1879 на з-дзе 232 рабочыя, выпушчана 19 тыс. пудоў цукру. с. 79
БЕ́ЛІЧ (Beluħ) Аляксандр (14.8.1879, Бялград — 26.2.1960), сербскі мовазнавец. Чл. Пецярбургскай АН (1910). Праф. Бялградскага ун-та (1905). З 1937 прэзідэнт Сербскай АН. Працы па дыялекталогіі, гісторыі, граматыцы сучаснай серб. мовы («Гісторыя сербска-харвацкай мовы», т. 1—2, 1950—51 і інш.). Зрабіў значны ўклад у параўнальную граматыку слав. моў («Паходжанне праславянскай дзеяслоўнай сістэмы», 1935, і інш.). У сваіх поглядах на агульнае мовазнаўства далучаўся да младаграматызму, пазней адышоў ад іх і стварыў т.зв. бялградскую школу. Асн. лінгвістычныя погляды выклаў у кн. «Аб прыродзе і развіцці мовы» (т. 1—2, 1941—59). Заснавальнік (1913) і рэдактар час. «Іужнословенски филолог» («Паўднёваславянскі філолаг»). с. 79
БЕЛІЧА́НКА , рака ў Беларусі, у Веткаўскім і Гомельскім р-нах, левы прыток р. Уза (бас. Дняпра). Даўж. 30 км. Цячэ па Гомельскім Палессі. Рэчышча каналізаванае. У пойме меліярац. каналы, на Пд ад р.п. Бальшавік і на правым беразе каля вусця сажалкі. с. 79
БЕ́ЛІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Слуцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 15 км на ПдЗ ад Слуцка, 120 км ад Мінска. 316 ж., 151 двор (1995). Сярэдняя школа, клуб, бальніца, аддз. Сувязі. с. 79
«БЕЛКААППРАЕ́КТ» , Праектная арганізацыя «Белкааппраект» Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў. Засн. ў 1967 у Мінску як ін-т «Белкааппраект», з 1994 праектная арг-цыя. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне кіравання буд-вам, арганізацыя тэхналогій для аграпрамысл. комплексу (калгасы, саўгасы, фермерскія гаспадаркі і прадпрыемствы кааперацыі). с. 79
БЕЛКАЛГАСЦЭ́НТР , гл. Беларускі цэнтральны саюз сельскагаспадарчых калектываў. с. 79
БЕЛКАМУНПРАЕ́КТ , гл. Беларускі інстытут праектавання аб’ектаў камунальнай гаспадаркі. с. 79
«БЕ́ЛКУ ТРЭ́СЦІ» , бел. нар. дзіцячая гульня. Гульцы становяцца ў рад адзін за адным нагнуўшыся, і кожны абнімае за паясніцу папярэдняга гульца. Апошні гулец садзіцца на папярэдняга, як на каня, і імкнецца хутка пры дапамозе рук пералезці далей на наступнага, з таго яшчэ далей, пакуль не перапаўзе ўсіх. Гульцы стараюцца «пералазчыка» трэсці, каб скінуць яго. Калі гулец перапаўзе ўсіх, ён становіцца наперадзе, а той, хто цяпер апошні, пачынае рабіць тое ж самае. Так працягваецца, пакуль кожны не паспрабуе прапаўзці па ланцужку. с. 79
«БЕЛЛА́КТ» , гл. Ваўкавыскі малочна-кансервавы камбінат дзіцячых прадуктаў. с. 79
БЕЛ-ЛАНКА́СТЭРСКАЯ СІСТЭ́МА ўзаемнага навучання, сістэма навучання ў пач. школе, пры якой старэйшыя вучні, якія больш паспяхова займаліся, пад кіраўніцтвам настаўніка вялі заняткі з астатнімі навучэнцамі. Узнікла ў сувязі з неабходнасцю масавага навучання пісьменнасці. Прапанавана незалежна адзін ад аднаго англ. педагогамі Э.Белам (1791) і Дж.Ланкастэрам (1801). Спачатку ўжыта ў Індыі, потым у Вялікабрытаніі. У пач. 19 ст. шырока практыкавалася ў Францыі, Расіі, ЗША, Даніі і інш. краінах. У Расійскай імперыі ў 1817—19 школы ўзаемнага навучання ўзніклі ў некаторых вайск. часцях і ў маёнтках ліберальна настроеных памешчыкаў. Адной з першых такая школа адчынена для сялян у маёнтку графа М.П.Румянцава ў Гомелі. Супраць Бел-Ланкастэрскай сістэмы выступалі прыхільнікі навучання, якое садзейнічала развіццю асобы. У сярэдзіне 19 ст. Бел-Ланкастэрска сістэма страціла папулярнасць. с. 79
«БЕЛЛЕГПРАМПРАЕ́КТ» , праектны ін-т. Засн. ў 1970 як Мінскі філіял Кіеўскага дзярж. праектнага ін-та № 5. З 1973 галаўны ін-т па праектаванні прадпрыемстваў пач. апрацоўкі лёну. З 1994 адкрытае акц. т-ва «Беллегпрампраект» у складзе канцэрна «Беллегпрам». Асн. кірункі работы: праектаванне прадпрыемстваў лёгкай прам-сці. с. 79
«БЕЛМЕДПРЭПАРА́ТЫ» , адкрытае акц. т-ва ў Мінску. Створана ў 1977 як ВА «Мінмедпрэпараты» на базе Мінскага з-да мед. прэпаратаў (галаўное прадпрыемства, працуе з 1929) і Мінскага з-да эндакрынных прэпаратаў (працуе з 1959). З 1986 ВА «Белмедпрэпараты», з 1995 акц. т-ва. Выпускае больш за 150 відаў лек. сродкаў (1995): антыбіётыкі, кровазамяшчальнікі, прэпараты для парэнтэральнага жыўлення, арганатэрапеўтычныя прэпараты, гатовыя лек. формы інсулінаў, гематаген дзіцячы і тырэаідзін у гранулах, сіроп парацэтамолу, прэпараты першай неабходнасці і інш. Частка прадукцыі выкарыстоўваецца ў касметыцы, жывёлагадоўлі і ветэрынарыі. с. 79
«БЕЛМЕЛІЯВАДГА́С» , гл. Беларускі дзяржаўны канцэрн па будаўніцтве і эксплуатацыі меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм. с. 79
«БЕЛМУЗПРА́М» , гл. Беларускае вытворчае аб’яднанне музычных інструментаў. с. 79
БЕЛНАЦКО́М , гл. Беларускі нацыянальны камісарыят. с. 79
БЕЛНДІПАЛІВАПРАЕ́КТ , гл. Паліўнай прамысловасці беларускі комплексны праектна-вышукальны і навукова-даследчы інстытут. с. 79
БЕЛНДІЭНЕРГАПРА́М , гл. Беларускі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі энергетычны інстытут. с. 80
«БЕЛНДПТІХЛЕБАПРАДУ́КТ» , Дзяржаўнае навукова-даследчае і праектна-тэхналагічнае прадпрыемства «БелНДПТІхлебапрадукт» пры Камітэце па хлебапрадуктах Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1971 у Мінску як філіял Цэнтральнага н.-д. і праектнага ін-та «Прамзбожжапраект». З 1991 сучасная назва. Асн. кірунак работы — комплекснае праектаванне для буд-ва і рэканструкцыі прадпрыемстваў галіны (мукамольна-крупяной, камбікормавай і элеватарнай прам-сці) на тэр. Беларусі і некаторых абласцей Рас. Федэрацыі. с. 80
БЕЛО́МА , гл. Беларускае оптыка-механічнае аб'яднанне. с. 80
«БЕЛОРУ́ССИЯ» , штотыднёвая грамадска-палітычная газета. Выдаецца з лют. 1995 у Мінску на рус. мове. Асвятляе грамадска-паліт. падзеі на Беларусі і за яе межамі, аналізуе эканам. становішча краіны. Закранае пытанні культуры, асветы. Друкуе матэрыялы на гіст., маральна-этычныя, сямейна-быт. тэмы. Мае рубрыкі: «Лёсы людскія», «Так і жывём», «Жанчыны Беларусі», «Побач з цікавым суразмоўцам», «Крымінал» і інш. с. 80
«БЕЛОРУ́ССКАЯ ЖИЗНЬ» , штодзённая грамадска-паліт. газета праваакцябрысцкага кірунку. Выдавалася 9(22).2.1909 і з 1(14).1 да 9(22) 8.1911 у Вільні на рус. мове. Стаяла на пазіцыях заходнерусізму. Адмаўляла самабытнасць бел. народа, лічыла беларусаў «вялікай рускай большасцю Паўночна-Заходняга краю». Выступала за паступовую замену бел. мовы рускай, называла бел. пісьменнікаў і інш. дзеячаў нац. культуры палякамі, якія апрануліся ў бел. світку. З 10(23).8.1911 выходзіла пад назвай «Северо-Западная жизнь». с. 80
«БЕЛОРУ́ССКАЯ ЗЕМЛЯ́» , грамадска-палітычная і літ. газета. Выдавалася ў 1918 у Мінску на рус. мове. Афіц. выдавец — Саюз бел. арг-цый, фактычна была органам Народнага сакратарыята Беларусі. Першы нумар выйшаў 1.3.1918. Друкавала дакументы выканкома Савета Усебел. з’езда, пастановы, загады і аб’явы Нар. сакратарыята Беларусі і падначаленых яму органаў, артыкулы дзеячаў нац. руху. Выйшла некалькі нумароў. с. 80
«БЕЛОРУ́ССКАЯ НИ́ВА» , грамадска-палітычная с.-г. газета. Выдаецца ў Мінску з 1921 на рус. і бел. мовах. У 1921—24 выдавалася на рус. мове пад назвай «Белорусская деревня» як дадатак да газ. «Звязда», з сак. 1924 самаст. газета на бел. мове «Беларуская вёска». У 1931 — жн. 1935 «Калгаснік Беларусі», у крас. 1945 — вер. 1950 «Савецкі селянін» (снеж. 1947 — вер. 1950 на бел. і рус. мовах); у кастр. 1950 — кастр. 1962 «Калгасная праўда» (на бел. і рус. мовах), у 1962—91 «Сельская газета» (на рус. мове), з кастр. 1991 «Белорусская нива». Асвятляе пытанні с.-г. вытворчасці, эканам. і сац. развіцця вёскі, прапагандуе вопыт перадавых грамадскіх гаспадарак, наватараў, дасягненні навукі і тэхнікі ў сельскай гаспадарцы. Друкуе матэрыялы аб паліт., грамадскім і культ. жыцці ў краіне. с. 80
«БЕЛОРУ́ССКАЯ ПРА́ВДА» , газета Палітаддзела РВС Зах. фронту. Выдавалася з 17.5 да 17.6.1920 у Смаленску на рус. мове як орган партызан-камуністаў. Выданне газеты было абумоўлена падрыхтоўкай летняга контрнаступлення Чырв. Арміі. Распаўсюджвалася сярод мясц. насельніцтва на тэрыторыі, акупіраванай польск. войскамі. Друкавала матэрыялы інфармацыйна-інструкцыйнага характару, нататкі пра ход партыз. барацьбы, вершы і сатыр. куплеты пра польск. захопнікаў і інш. с. 80
«БЕЛОРУ́ССКАЯ РА́ДА» , вайскова-грамадская і літ. газета. Выдавалася з 25.11(8.12).1917 да 5.2.1918 у Мінску на рус. мове, некаторыя матэрыялы друкавала па-беларуску. Адлюстроўвала нац.-кансалідацыйныя працэсы на Беларусі і за яе межамі, асабліва сярод беларусаў у вайск. фарміраваннях б. царскай Расіі, імкненне бел. народа да нац.-дзярж. самавызначэння з уласным войскам, прапагандавала свабодныя, раўнапраўныя адносіны на падставе федэратыўнага саюзу з інш. народамі сав. Расіі. Пашырала ідэю дзяржаўнасці бел. мовы, падкрэслівала сав.-адраджэнскую ролю нац. інтэлігенцыі.
А.К.Каўка. с. 80
«БЕЛОРУ́ССКАЯ ТОРГО́ВАЯ ГАЗЕ́ТА» . Выходзіць з мая 1995 у Мінску на рус. мове 1 раз на тыдзень. Выдаецца пры ўдзеле Мін-ва гандлю, Мін-ва знешніх эканам. сувязяў, Гандлёва-прамысл. палаты і Белкаапсаюза Рэспублікі Беларусь. Публікуе нарматыўныя дакументы гандл. галіны, паведамляе пра змены ў падаткаабкладанні, мытным заканадаўстве і інш. с. 80
«БЕЛОРУ́ССКИЙ ВЕ́СТНИК» , штодзённая грамадска-паліт. і літ. газета. Выдавалася з 21.11(4.12).1904 да 16(29) 11.1905 у Мінску на рус. мове. У залежнасці ад паліт. сітуацыі і складу рэдакцыі часта мяняла кірунак. Спачатку скіроўвалася на шлях ліберальна-бурж. «надпартыйнага» асветніцтва, абвяшчала праграму яднання ўсіх класаў, саслоўяў і нацыянальнасцяў краю на аснове гуманізму і справядлівасці. Пасля адмовілася ад лібералізму, выступала за «непарушнасць самадзяржаўя», за вайну з Японіяй да пераможнага канца, супраць «несвоечасовых і нават пагібельных для будучыні Расіі» рэформаў, адмаўляла нац. і культ. самабытнасць беларусаў і ўкраінцаў. Пад націскам рэв. руху летам 1905 набыла ліберальна-бурж. афарбоўку, нярэдка друкавала матэрыялы апазіцыйнага і выкрывальнага зместу, выказвалася за паліт. рэформы. Пасля таго як улады прыпынілі выданне газ. «Северо-Западный край», мінская дэмакр. грамадскасць фактычна ператварыла «Белорусский вестник» у сваю трыбуну, дзе выкрываўся ўрадавы тэрор, прапагандаваліся дэмакр. ідэі. У такіх умовах выдаўцы спынілі выданне газеты.
У.М.Конан. с. 80
«БЕЛОРУ́ССКИЙ ВЕ́СТНИК» , штотыднёвая грамадска-паліт. і літ. газета. Выдавалася з 17(30).6.1912 да 12(25).1.1913 у Вільні на рус. мове. Была рупарам русіфікаваных слаёў бел. буржуазіі і правінцыяльнага чыноўніцтва. Заклікала народы Расіі пранікнуцца «любоўю да свайго манарха». Асуджала ідэю самавызначэння бел. народа, адмаўляла яго нац. і культ. самабытнасць, называла беларусаў разам з украінцамі этнагр. часткай рус. народа. Выступала супраць бел. перыяд. друку і кнігавыдання.
У.М.Конан. с. 80
«БЕЛОРУ́ССКИЙ ГО́ЛОС» , грамадска-палітычная і літ. газета. Выдавалася з 24.1(6.2) да 3(16).3.1910 у Гомелі на рус. мове 2 разы на тыдзень. Абвясціла сябе «беспартыйнай» газетай, якая мае намер «усебакова асвятляць жыццё беларускага краю», абмяркоўваць праблемы культуры, прам-сці, гандлю і інш. Сваю праграму не выконвала. У закліках да выбаршчыкаў агітавала праводзіць у Дзярж. думу і органы мясц. самакіравання «нацыяналістаў» і «добрых гаспадароў». Не прызнавала нац. самастойнасці беларусаў. Мэту нац. руху бачыла ў выцясненні «іншародцаў» з розных сфер жыцця, вызваленні Расіі ад «унутранага» заваявання з боку «яўрэяў, палякаў, армян ды іншых». На 10-м нумары спыніла выданне.
У.М.Конан. с. 80
«БЕЛОРУ́ССКИЙ КОМИССИОНЕ́Р» , штотыднёвая прыватная газета даведачна-інфарм. характару. Выдавалася з 1(13).5.1899 да 28.10(10.11). 1900 у Мсціславе на рус. мове баронам П. фон Пільхаў. Друкавала шматлікія аб’явы аб пошуках працы, продажы земляробчых прылад, насеннага матэрыялу, паведамляла пра рыначныя цэны і інш. Узнімала эканам. пытанні, праблемы класавай няроўнасці, прыводзіла асобныя факты барацьбы сялян за зямлю, асвятляла культ. жыццё Мсціслава. Выйшла 78 нумароў. Спыніла выданне з-за матэрыяльных цяжкасцяў.
Г.Ф.Юрчанка. с. 80
«БЕЛОРУ́ССКИЙ УЧИ́ТЕЛЬ» , культурна-асветны часопіс. Засн. на сродкі настаўніцкага гуртка Віцебскай губ. Выйшаў адзін выпуск у лютым 1909 у Пецярбургу на рус. мове. Змяшчаў артыкулы на пед. тэмы, інфармаваў пра дзейнасць бел. выд-ва «Загляне сонца і ў наша аконца» ў Пецярбургу, бел. культ.-асв. арг-цый і інш., выступаў за ўвядзенне бел. мовы ў школах Беларусі. с. 80
«БЕЛОРУ́ССКИЙ УЧИ́ТЕЛЬСКИЙ ВЕ́СТНИК» , штомесячны пед. часопіс. Выдаваўся з мая 1910 да пач. 1911 у Магілёве на рус. мове. Створаны па ініцыятыве Т-ва ўзаемадапамогі настаўнікам нар. вучылішчаў Магілёўскай губ. Друкаваў матэрыялы па педагогіцы і нар. асвеце, пра становішча настаўнікаў. Пэўнай грамадска-паліт. пазіцыі не выявіў, але ў культ.-нац. аспекце прымыкаў да акцябрыстаў (ігнараваў праблемы развіцця бел. л-ры і нац. школы). Выйшла 6 нумароў. с. 80
«БЕЛОРУ́ССКОЕ Э́ХО» , штотыднёвая грамадска-паліт., літ. і эканам. газета. Выдавалася 30.5—1.11.1918 у Кіеве на рус. мове, частку матэрыялаў друкавала па-беларуску. Асн. задача — гуртаванне беларусаў, якія жылі на Украіне, забеспячэнне іх сувязі з радзімай. Праводзіла ідэю нац. аб’яднання бел. сіл на Украіне і Беларусі ў цэлым. Выступала за адбудову, умацаванне і незалежнасць бел. дзяржавы, яе свабоднае нац. і эканам. развіццё, нац. адраджэнне, аб’яднанне ўсіх грамадскіх сіл бел. народа дзеля рэалізацыі нац. інтарэсаў, прызнанне суверэннасці Беларусі з боку суседніх дзяржаў. Пісала пра мінулае, сучаснае і перспектывы бел. адраджэнскага руху, асвятляла дзейнасць урада БНР, пытанні дзярж. буд-ва і культ. жыцця на Беларусі і інш. Выйшла 9 нумароў.
А.С.Ліс, А.Я.Шорахава. с. 81
БЕЛО́ТА (Bellotto) Бернарда (30.1.1720, Венецыя — 17.10.1780), італьянскі жывапісец, афартыст. Пляменнік і вучань К.Каналета. Працаваў у Венецыі, Дрэздэне, Вене, Мюнхене; у 1767—80 у Варшаве, прыдворны мастак караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Майстар ведуты — дакументальна дакладнага арх. пейзажа. Аўтар серабрыстых па каларыце, крыху сухіх па малюнку відаў Венецыі, Дрэздэна, Варшавы і інш. гарадоў: «Від на Турын» (каля 1745), «Від на Дрэздэн з правага берага Эльбы ніжэй Аўгустусбруке» (1748), «Від на замак Кёнігштайн» (1764), «Від на мост Наві ў Вероне» (каля 1770), «Від на Варшаву» (1779) і інш. с. 81
«БЕЛПЛОДААГАРОДНIНАТЭХПРАЕ́КТ», гл. Беларускі праектна-канструктарскі і тэхналагічны інстытут па перапрацоўцы і захаванні плодаагародніны і бульбы. с. 81
БЕЛПРАЕ́КТ , гл. Беларускі праектны інстытут. с. 81
БЕЛПРАЕКТСТАЛЬКАНСТРУ́КЦЫЯ , Беларускі інстытут па праектаванні будаўнічых металічных канструкцый Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1963 як Мінскі аддзел Маскоўскага ін-та «Праектстальканструкцыя». З крас. 1990 арэнднае прадпрыемства «Белпраектстальканструкцыя». Асн. кірункі работы: распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі металаканструкцый будынкаў вытворчага, с.-г. і грамадз. прызначэння, розных інж. збудаванняў (галерэй, градзірняў, мачтаў, вежаў, бункерных эстакад, рэзервуараў і інш.); дакументацыі металаканструкцый на рэканструкцыю дзеючых вытворчасцяў; абследаванне металаканструкцый будынкаў і збудаванняў для далейшай іх эксплуатацыі і інш. с. 81
БЕЛПРАМБУДПРАЕ́КТ , Беларускі праектны інстытут Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1945 у Мінску як праектная кантора Гал. ўпраўлення мясц. прам-сці пры СМ БССР. У 1961—91 Бел. праектна-тэхнал. ін-т мясц. прам-сці «Белмясцпрампраект». Асн. кірункі дзейнасці: комплекснае праектаванне прамысл. прадпрыемстваў, аб’ектаў сац.-культ. прызначэння, жылых будынкаў для прамысл. прадпрыемстваў; распрацоўка механізмаў і машын для аб’ектаў буд-ва, канструктарскай дакументацыі, а таксама праектна-каштарыснай дакументацыі на тэхн. перааснашчэнне і рэканструкцыю дзеючых прамысл. прадпрыемстваў. с. 81
«БЕЛПРАМПРАЕ́КТ» , праектны інстытут. Засн. ў 1949 у Мінску як Бел. дзярж. ін-т прамысл. праектавання «Белпрампраект» Дзяржбуда БССР. З 1994 акц. т-ва. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне прамысл. прадпрыемстваў на Беларусі і за мяжой, грамадскіх і жылых комплексаў і збудаванняў (аб’екты гандлю, бізнесцэнтры, мікрараёны, жылыя пасёлкі, банкі, офісы і г.д.), цэнтраў аўтасервіснага абслугоўвання, зваротных сістэм водазабеспячэння; распрацоўка аўтаматызаваных праграм для праектавання, праектна-каштарыснай дакументацыі; інжынерна-тэхнічныя разлікі. с. 81
БЕЛСЕЛЬБУДПРАЕ́КТ , Праектна-вышукальны інстытут Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1970 у Мінску як Бел. рэсп. праектна-вышукальны ін-т «Белкалгаспраект» на базе абл. праектных арг-цый сістэмы Белміжкалгасбуда. З 1986 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне агароднінасховішчаў, адм., жылых, гандл. і культ.-бытавых будынкаў і збудаванняў; распрацоўка праектаў заводаў буйнапанэльнага домабудавання, жалезабетонных вырабаў; інж.-вышукальныя работы і праектаванне дарог. с. 81
БЕЛСЕЛЬГАСХІ́МІЯ , гл. Беларускае вытворчае аб'яднанне па аграхімічным абслугоўванні сельскай гаспадаркі. с. 81
БЕЛСЕЛЬСАЮ́З , гл. Беларускі цэнтральны саюз сельскагаспадарчых і крэдытных кааператываў. с. 81
БЕЛТА́ , гл. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. с. 81
БЕ́ЛУ-АРЫЗО́НТЫ (Belo Horizonte), горад на ПдУ Бразіліі. Адм. ц. штата Мінас-Жэрайс. Засн. ў 1892. 2,3 млн. ж. (1989), з прыгарадамі 3,7 млн. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр буйнога горнапрамысл. раёна (здабыча жал. і марганцавых рудаў, золата). Чорная металургія, хім., фармацэўтычная, паліграф., тэкст., гарбарна-абутковая, швейная, харч. прам-сць. Федэральны і каталіцкі ун-ты, ун-т мастацтваў штата Мінас-Жэрайс. Гіст. музей. Каля Белу-Арызонты спартыўны і турыст. гарадок Пампулья. с. 81
БЕЛУ́ДЖЫ (саманазва балуч), народ у Пакістане (3,3 млн. чал.) і Іране (больш за 1 млн. чал., 1987). Жывуць таксама ў Афганістане, Туркменіі і Таджыкістане (19 тыс. чал., 1979) і араб. краінах. Гавораць на белуджскай мове. Паводле рэлігіі мусульмане-суніты. с. 81
БЕЛУДЖЫСТА́Н , гістарычная вобласць у Азіі і на ПдУ Іранскага нагор’я. На Пд абмываецца Аравійскім морам. Пл. 0,5 млн. км2. Нас. каля 4 млн. чал. (1990), пераважна народы белуджы (каля 75% усяго насельніцтва) і брагуі. Падзяляецца на Усх. Белуджыстан у складзе Пакістана і Зах. Белуджыстан — Ірана. Ускраіны на Пн у складзе Афганістана.
З стараж.-перс. і ант. крыніц вядома, што тэр. Белуджыстана насялялі мака, гедрозіі і інш. народы. У сярэднявеччы Белуджыстан паслядоўна ўваходзіў у склад Араб. халіфата, дзяржаў Газневідаў, Сельджукаў, Хулагуідаў, Цімурыдаў, Сефевідаў, Вял. Маголаў. У пач. 17 ст. на тэр. Белуджыстана ўзніклі феад. княствы, кіраўнікі якіх былі васаламі Сефевідаў і Вял. Маголаў. У 18 ст. тэр. Белуджыстана аб'яднана пад уладай Насір-хана Белуджы, васала афганскіх шахаў. Паводле дагавораў 1854, 1876 і 1879 Усх. Белуджыстан быў падначалены Вялікабрытаніі і ўвайшоў у склад Брыт. Індыі. Складаўся з Федэрацыі белуджскіх княстваў (пратэктарат пад ускосным брыт. кіраваннем) і каланіяльнага ўладання — т.зв. Брыт. Белуджыстан. Зах. Белуджыстан у 1849—57 быў уключаны ў склад Ірана, Усх. Белуджыстан у 1947—48 — у склад Пакістана. с. 81
БЕЛУДЖЫСТА́Н , правінцыя на ПдЗ Пакістана. Мяжуе на З з Іранам, на Пн з Афганістанам, на Пд абмываецца Аравійскім морам. Пл. 347,2 тыс. км2, нас. 4,9 млн. чал. (1985), у асноўным белуджы. Адм. і гал. прамысл. цэнтр, трансп. вузел — г. Квета. Паверхня пераважна горная і пласкагорная. Большую ч. паверхні займаюць хрыбты Макрана (Макранскі Берагавы хр., Цэнтр. Макранскі хр. і інш.). На Пн Сулейманавыя горы. Паміж хрыбтамі ўчасткі пласкагор’яў. Клімат субтрапічны. Ападкаў 100—250 мм за год. Пераважае расліннасць горных пустыняў і паўпустыняў. Насельніцтва занята качавой і паўкачавой жывёлагадоўляй (авечкі, козы, вярблюды, коні). У аазісах і далінах рэк вырошчваюць пшаніцу, бавоўнік, фінікавую пальму. На ўзбярэжжы рыбалоўства. Здабыча прыроднага газу, бурага вугалю, рудаў жалеза і хрому, серы, кухоннай солі. Транспарт уючны і аўтамаб., на Пн чыгуначны. с. 81
БЕ́ЛУШ Міхаіл Андрэевіч (1924, в. Руда Ліпічанская Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. — 16.6.1944), удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. З мая 1943 радавы атрада «Кастрычнік» партыз. брыгады Першамайскай Баранавіцкай вобл., падарваў 8 варожых эшалонаў. У час бою пры разгроме фаш. гарнізона ў в. Купіск Навагрудскага р-на закрыў сваім целам станковы кулямёт. На радзіме, у в. Купіск і на месцы гібелі яму пастаўлены помнікі. с. 82
БЕЛФАКСВЫДАТГРУ́П , недзяржаўнае выдавецтва. Засн. ў 1990 у Мінску. Выдавала календары-альбомы, тэматычныя календары, маст., мед., тэхн. л-ру. З 1993 у супрацоўніцтве з выд-вамі Еўропы і Амерыкі выдае замежную л-ру для дзяцей у перакладзе на рус. мову (у т.л. серыі «Энцыклапедыя залатых казак», «Міфалогія», «Свет жывёл», «Як стаць дарослым» і інш.). с. 82
БЕ́ЛФАСТ (Belfast), горад, адм. ц. Паўн. Ірландыі (Вялікабрытанія). 297 тыс. ж. (1989). Порт на беразе зал. Белфаст-Лох, вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. 2 аэрапорты. Буйны цэнтр суднабудавання. Развіты таксама самалёта- і машынабудаванне, эл.-тэхн., прыладабуд., тэкст. (пераважна льняная), хім., мэблевая, харч., швейная, абутковая прам-сць. Ун-т (з 1845). Арх. помнікі 19—20 ст. (сабор, будынкі музея, парламента і інш.). Музей, маст. галерэя.
Вядомы з 1117 як умацаваны замак нарманаў, неаднаразова разбураўся і аднаўляўся. У 1613 атрымаў гар. правы. У канцы 17 ст. праз р. Лаган пракладзены мост, які садзейнічаў развіццю горада, у сярэдзіне 19 ст. здадзены ў эксплуатацыю суднабуд. верфі. Пасля расколу Ірландыі ў 1921 адзін з цэнтраў нац вызв. барацьбы ў Паўн. Ірландыі. З 1969 месца крывавых сутычак і тэрарыстычных актаў паміж ірл. католікамі і англ. пратэстантамі. с. 82
«БЕЛЧЫГУНПРАЕ́КТ» , Прадпрыемства па праектаванні аб'ектаў чыгуначнага транспарту «Белчыгунпраект» Беларускай чыгункі. Засн. ў 1974 як Мінскі праектна-вышукальны ін-т «Галоўчыгпраект». У 1978—93 Мінскі філіял дзярж. праектна-вышукальнага ін-та па электрыфікацыі чыгунак і энергет. установак. Асн. кірунак дзейнасці: распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі аб’ектаў чыг. транспарту, якія забяспечваюць павелічэнне правазной і прапускной здольнасці чыгункі і павышэнне бяспекі руху паяздоў, а таксама аб’ектаў жыл. і культ.-прызначэння. с. 82
«БЕЛШЫ́НА» , гл. Беларускі шынны камбінат. с. 82
БЕ́ЛЫ Аляксей Уладзіміравіч (н. 15.5.1950, г. Растоў-на-Доне, Расія), бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-р тэхн. н. (1990), праф. (1995). Сын У.А.Белага. Скончыў Маскоўскі ун-т імя М.В.Ламаносава (1973). З 1973 у Фізіка-тэхн. ін-це, з 1992 у Прэзідыуме АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы ўзаемадзеяння канцэнтраваных патокаў зараджаных часціц з кандэнсаванымі асяроддзямі, трыбатэхніцы. Развіў фіз. асновы іонна-прамянёвай апрацоўкі матэрыялаў і пакрыццяў, метады мадыфікавання паверхневых слаёў зносаўстойлівых матэрыялаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.: Поверхностная упрочняющая обработка с применением концентрированных потоков энергии. Мн., 1990 (разам з Я.М.Макушком, І.Л.Побалем); Структура и методы формирования износостойких поверхностных слоев. М., 1991 (разам з Г.Дз.Карпенкам, М.К.Мышкіным). с. 82
БЕ́ЛЫ Анатоль Яўхімавіч (н. 10.12.1939, г. Старыя Дарогі Мінскай вобл.), бел. грамадска-культурны дзеяч, калекцыянер. Скончыў БДУ (1967) і з 1969 выкладае ў ім. Старшыня грамадска-асв. клуба «Спадчына» (з 1984). Сабраў вял. калекцыю твораў жывапісу, графікі, медальернага і дэкар.-прыкладнога мастацтва, арганізоўвае выстаўкі гэтых твораў, выдае каталогі, даведачную л-ру і артыкулы пра бел. мастацтва. Ініцыятар і арганізатар устанаўлення помніка М.Багдановічу ў Яраслаўлі (1994). с. 82
БЕ́ЛЫ Андрэй (сапр. Бугаеў Барыс Мікалаевіч; 26.10.1880, Масква — 8.1.1934), рускі пісьменнік, тэарэтык сімвалізму. Скончыў Маскоўскі ун-т (1903). Належаў да «малодшага пакалення» сімвалістаў. Першы зб. вершаў — «Золата ў блакіце» (1904). Трагічнымі інтанацыямі прасякнуты напісаныя рытмічнай прозай 4 «сімфоніі»: «Паўночная сімфонія (1-я гераічная)», (1900, выд. 1904), «Сімфонія (2-я драматычная)» (1902), «Вяртанне» (1905); «Кубак мяцеліц» (1908). Рэвалюцыю 1905—07 Белы ўспрыняў з уздымам, але быў далёкі ад яе паліт. асэнсавання. У 1909 выдаў зб-кі вершаў «Попел» (асн. тэма — трагічнае становішча тагачаснай Расіі) і «Урна» (расчараванне ў юнацкіх ідэалах і шуканнях). Раманы «Пецярбург» (1913—14, перапрацаванае выд. 1922) прысвяціў гіст. лёсу Расіі і падвёў сімвалічныя вынікі «заходняга» перыяду яе развіцця. Пасля Кастр. рэв. 1917, якая бачылася яму мяцежнай, ачышчальнай стыхіяй (паэма «Хрыстос уваскрэс», 1918), пісаў пераважна прозу (аўтабіягр. аповесці «Коцік Лятаеў», 1922; «Хрышчоны кітаец», 1927; раман «Масква», ч. 1—2, 1926). Распрацаваў эстэтыку сімвалізму (зб. арт. «Сімвалізм», 1910) і тэорыю рытму ў вершы і прозе, дзе ўпершыню выкарыстаў мматэм. метады («Рытм як дыялектыка» і «Медны коннік», 1929; арт. ў час. «Горн» у 1919). Аўтар мемуараў «На мяжы двух стагоддзяў» (1930), «Пачатак стагоддзя. Успаміны» (1933), «Паміж дзвюх рэвалюцый» (1934) і інш. с. 82
БЕ́ЛЫ Андрэй Анісімавіч (н. 17.6.1922, в. Навінкі Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Сталінградскае ваен. вучылішча сувязі (1941). З крас. 1942 на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Цэнтр. франтах. Мал. лейт. Белы вызначыўся ў кастр. 1943 пры фарсіраванні Дняпра каля г.п. Лоеў. Да 1968 у Сав. Арміі. с. 82
БЕ́ЛЫ Віктар Аркадзевіч (14.1.1904, г. Бярдзічаў, Украіна — 6.3.1983), кампазітар, педагог, муз. публіцыст. Засл. арт. Беларусі (1955), нар. арт. Расіі (1980). Канд. мастацтвазнаўства (1935). Праф. (1941). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1929), выкладаў у ёй і Бел. кансерваторыі (1935—52). У 1957—73 гал. рэдактар час. «Музыкальная жизнь». Сярод твораў: вак.-сімф. паэма «Галодны паход» (1931), камерна-інстр. творы, у т.л. 4 санаты для фп., вак. цыклы «Вайна» і «Свяціць заўсёды», музыка да спектакляў драм. тэатра, песні. Звяртаўся да бел. паэзіі (песня «Маленькі лётчык» на верш Я.Купалы «Хлопчык і лётчык»), бел. муз. фальклору (фп. п’есы «Беларускія напевы», «Беларуская калыханка і жартоўная», «Беларуская прэлюдыя»). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Літ.: Корев Ю. Виктор Белый. М., 1962; В.А.Белый: Очерк жизни и творчества: Статьи: Воспоминания; Материалы. М., 1987. с. 82
БЕ́ЛЫ Уладзімір Аляксеевіч (8.6.1922, г. Краснадар, Расія — 17.8.1994), бел. вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм. Акад. АН Беларусі (1972, чл.-кар. 1969), д-р тэхн. н., праф. (1971). Засл. вынаходнік Беларусі, засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў Ін-т інжынераў чыг. транспарту ў Растове-на-Доне (1945). З 1953 у Бел. ін-це інжынераў чыг. транспарту, з 1969 дырэктар Ін-та механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі і адначасова да 1973 рэктар Гомельскага ун-та. У 1973—87 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, адначасова ў 1978—83 рэктар БДУ. Навук. працы па даследаванні ўзаемасувязі малекулярных і надмалекулярных структур палімераў з іх фіз.-мех. ўласцівасцямі, стварэнні новага класа кампазіцыйных матэрыялаў, адгезійнай і кагезійнай трываласці металапалімераў. Прапанаваў асновы разліку і канструявання металапалімерных вырабаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.: Трение и износ материалов на основе полимеров. Мн., 1976 (у сааўт.); Металлополимерные материалы и изделия. М., 1979 (у сааўт.); Трибология: исслед. и приложения: Опыт США и стран СНГ. М., 1993 (у сааўт ). с. 83
БЕ́ЛЫ Уладзімір Мікалаевіч (н. 25.10.1947, в. Рафалаў Брагінскага р-на Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне оптыкі. Д-р фіз.-матэм. н. (1992), праф. (1994). Скончыў Гомельскі пед. Ін-т (1968). З 1968 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Навук. працы па лінейнай і нелінейнай крышталяоптыцы, акустаоптыцы. Развіў тэорыю акустааптычнага ўзаемадзеяння ў крышталях са складанай анізатрапіяй. Прапанаваў новы прынцып узмацнення ультрагукавых хваляў.
Тв.: Воздействие электрического поля на акустическую активность кристаллов // Кристаллография. 1980. Т. 25, вып. 5; Влияние фазового сдвига фоторефрактивных решеток на пространственные солитоны (разам з М.АХіло) // Письма в журнал технической физики. 1994. Т. 20, вып. 18. с. 83
БЕ́ЛЫ БЕ́РАГ , возера ў Беларусі, у Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., на пойме р. Бярэзіна, на ПнУ ад Бабруйска. Пл. 0,5 км2. Даўж. 4 км, найб. шыр. 200 м, найб. глыб. 4 м. Берагі возера пясчаныя, пад хмызняком, 2 астравы агульнай пл. 1 га. Злучана пратокай з р. Бярэзіна. с. 83
БЕ́ЛЫ БЕ́РАГ , возера ў Беларусі, у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., на пойме р. Бярэзіна, за 27 км на ПнЗ ад г. Рэчыца. Пл. 0,23 км2. Старычнае. с. 83
БЕ́ЛЫ БЕ́РАГ , кліматабальнеалагічны курорт на Беларусі. За 25 км ад г. Рэчыца, на беразе Дняпра. Развіваецца з 1981. Клімат умерана кантынентальны, з параўнальна мяккай зімой. Крыніца мінер. водаў з вял. колькасцю ёду. Каля палавіны тэрыторыі пад лесам (у т.л. дубровамі), частку займае маляўнічая пойма ў лукавіне Дняпра. Умовы спрыяльныя для псіхал. разгрузкі, лячэння агульнасаматычных хвароб. Базы для каротка- і доўгатэрміновага адпачынку. с. 83
БЕ́ЛЫ БОР , вёска ў Беларусі, у Лёзненскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр Горбаўскага с/с. За 25 км на Пд ад г.п. Лёзна, 65 км ад Віцебска, 24 км ад чыг. ст. Лёзна. 11 ж., 5 двароў (1995). с. 83
БЕ́ЛЫ ВЕРШ , нерыфмаваны верш у сілабічным і сілаба-танічным вершаскладаннях. Узнік у 16 ст. як імітацыя ант. паэзіі, у якой адсутнічала рыфма. Традыцыйны яго памер — пяцістопны ямб. Форма белага верша дае магчымасць паэту шырока карыстацца размоўнымі пластамі нац. мовы, свабодна і гнутка будаваць фразу, узмацняць інтанацыйную і сэнсавую ролю рытму. Асабліва пашыраны ў драматургіі («Гамлет», «Кароль Лір» У.Шэкспіра, «Вільгельм Тэль» Ф.Шылера, «Барыс Гадуноў» А.Пушкіна). У бел. л-ры ўпершыню белы верш ужыты Сімяонам Полацкім у творах на лац. мове. Найчасцей ім карысталіся аўтары драм. паэм П.Глебка («Над Бярозай-ракой»), П.Панчанка («Маладосць у паходзе»), М.Танк («Люцыян Таполя») і інш.
І.Ф.Штэйнер. с. 83
БЕ́ЛЫ ВО́ЛАТ , парода трусоў мяса-шкуркавага кірунку. Выведзены ў Бельгіі і Германіі метадам адбору альбіносаў сярод парод трусоў фландр. Выкарыстоўваўся пры вывядзенні парод трусоў чорна-бурай, савецкай шыншылы, а таксама для прамысл. скрыжавання. Гадуюць у краінах Еўропы, на тэр. б. СССР. На Беларусі адна з асн. парод трусоў.
Жывёлы вялікія, даўж. тулава 60 см, абхват грудзей 37 см, сярэдняя жывая маса 5,1 кг.
Забойны выхад 45—55%. Сярэдняя пладавітасць — да 8 трусянят у прыплодзе. Валасяное покрыва белае, эластычнае, пруткае, густое і бліскучае. Шкуркі выкарыстоўваюць у натуральным і афарбаваным выглядзе. с. 83
БЕ́ЛЫ ГРЫБ , тое, што баравік. с. 83
БЕ́ЛЫ ДОМ (White House), афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта ЗША у Вашынгтоне (з 1800). 132-пакаёвы будынак у неакласічным стылі ўзведзены ў 1793— 1801 па праекце архітэктараў Дж.Хобана і Б.Латраба. У 1814 спалены брыт. войскамі. Рэканструяваны ў 1814—29. З 1814 пастаянна фарбуецца ў белы колер (адсюль назва, уведзеная прэзідэнтам Т.Рузвельтам і зацверджаная рашэннем Кангрэса ў 1902). Пашыраныя рэстаўрацыйныя работы праведзены ў 1948— 52. У пераносным сэнсе «Белы дом» — урад ЗША. с. 83
«БЕ́ЛЫ КО́ВЕЛЬ» , гл. Смалянскі замак. с. 83
«БЕ́ЛЫ ЛО́ТАС» , тайная будыйская арг-цыя ў феад. Кітаі. Гл. Байляньцзяо. с. 83
БЕ́ЛЫ МУХАМО́Р , тое, што бледная паганка. с. 83
БЕ́ЛЫ МЯДЗВЕ́ДЗЬ [Ursus (Thalarctos) maritimus], драпежнае млекакормячае сям. мядзведжых. Тыповы прадстаўнік арктычнай фауны: жыве на плывучых ільдах, узбярэжжы і астравах Паўн. Ледавітага ак. У познім плейстацэне трапляўся на Пд да Вялікабрытаніі, Даніі і Ньюфаўндленда.
Даўж. цела 1,6—2,5 м, зрэдку да 3 м, выш. ў карку да 1,5 м, маса да 1000 кг. Поўсць белая, густая. Ніжняя паверхня ступняў укрытая валасамі. Адаптаваны да нізкіх т-р (падскурны тлушч можа дасягаць да 40% масы жывёлы). Гон звычайна ў сак.—красавіку. Цяжарныя самкі залягаюць на зіму ў снежныя бярлогі. Нараджаюць 1—3 дзіцянят раз у 2 гады (з самкай застаюцца каля 1,5 года). Добра плавае і нырае. Корміцца цюленямі, рыбай. З 1976 знаходзіцца пад міжнар. аховай, засенены ў Чырв. кнігу МСАП. У свеце 10—20 тыс. асобін. с. 83
БЕ́ЛЫ НІЛ , Бахр-эль-Аб’яд, назва р. Ніл у Судане, ад месца ўпадзення левага прытока р. Эль-Газаль да вусця Блакітнага Ніла. Даўж. 957 км, пл. бас. 1059 тыс. км2. Важны прыток р. Собат (у час паводкі прыносіць шмат завіслага матэрыялу, які надае вадзе белаватае адценне; адсюль назва). Ад вусця Собата да вусця Блакітнага Ніла цячэнне запаволенае. Сярэдні расход вады ў вярхоўі каля 450 м3/с, ніжэй упадзення Собата павялічваецца да 800 м3/с (макс. — да 1500 м3/с). За 40 км ад г. Хартум — плаціна Гебель-Аулія. Воды Белага Ніла выкарыстоўваюцца на арашэнне. Рыбалоўства. Суднаходства. с. 84
БЕ́ЛЫ ПУХО́ВЫ ТРУС , парода трусоў пуховага кірунку. Выведзены ў Расіі метадам паглынальнага скрыжавання мясц. малапрадукцыйных пуховых трусоў з жывёламі ангорскай пароды. Гадуюць пераважна ў Цвярской вобл. Расіі. Выкарыстоўваюць для паляпшэння шэрснай прадукцыйнасці іншых парод і атрымання пуховых трусоў каляровых тыпаў.
Сярэдняя жывая маса 4 кг, даўж. тулава 54 см, абхват грудзей 34 см. Валасяное покрыва чыста-белае, эластычнае, на 92—96% складаецца з пуху, восцевых валасоў 4—8%. Даўж. пуху 6—7 см, гадавы начос пуху з самцоў 430 г, самак 420 г. З пуху атрымліваюць высакаякасныя трыкатажныя і фетравыя вырабы. с. 84
БЕ́ЛЫ ЧЫГУ́Н , гл. ў арт. Чыгун. с. 84
БЕ́ЛЫ ШУМ , акустычны шум, у якім гукавыя ваганні розных частот выяўлены ў аднолькавай ступені (напр., шум вадаспада, цеплавы шум у радыёэлектронных апаратах). Спец. генератары белага шуму выкарыстоўваюць для кантролю паласы прапускання і раўнамернасці частотных характарыстык электронных узмацняльнікаў. Наз. па аналогіі з белым святлом. с. 84
БЕ́ЛЫ ШЫРАКАГРУ́ДЫ ІНДЫ́К , парода індыкоў. Выведзены ў ЗША скрыжаваннем белых галандскіх індыкоў з бронзавымі шыракагрудымі. Пашыраны ў краінах Паўн. і Паўд. Амерыкі, Еўропы. У б. СССР завезены ў 1961, дзе на іх аснове створаны высокапрадукцыйныя лініі для вытв-сці мясных індычанят. На Беларусі пашырана гібрыдная форма — чатырохлінейны галандскі крос Хідон, які гадуюць на Маладзечанскай індыкагадоўчай ф-цы.
Апярэнне птушак белае, на грудзях пучок чорнага пер’я. Гадуюць 3разнавіднасці: лёгкую, сярэднюю, цяжкую. Жывая маса самцоў лёгкіх формаў 8—9 кг, самак 4,5—5,5 кг, сярэдніх адпаведна 15—17 і 6—7, цяжкіх — 20—25 і 10—11 кг. Яйцаноскасць нясушак лёгкіх формаў 100 і больш яец, сярэдніх 86— 93, цяжкіх 40—60 яец. Маса яйца 75—90 г. Птушкі маюць высокую скараспеласць і жыццяздольнасць. с. 84
«БЕ́ЛЫЯ» , 1) кансерватыўна-ліберальная плынь у нац.-вызв. руху напярэдадні і ў час паўстання 1863—64 на Беларусі, у Польшчы і Літве. У адрозненне ад «чырвоных» выступалі супраць узбр. паўстання, спадзеючыся мірным шляхам дамагчыся ад царскага ўрада ўступак і аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772. На Беларусі і ў Літве «Белыя» складаліся з ліберальных памешчыкаў. Іх арганізацыя пачала афармляцца ў 1860, пастаянны к-т створаны ў вер. 1862 у Вільні. Баючыся, каб паўстанне 1863—64 не перарасло ў нар. рэвалюцыю, «Белыя» далучыліся да яго. 11.3.1863 яны абвясцілі ў Польшчы дыктатуру свайго стаўленіка М.Лянгевіча, адначасова захапілі паўстанцкую ўладу ў Літве і на Беларусі. Замест «чырвонага» Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі з прадстаўнікоў «Белых» быў утвораны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы. «Белыя» сабатавалі правядзенне рэв. пераўтварэнняў і тым самым сталі прычынай звужэння сац. базы і размаху паўстання. У выніку рэпрэсій царскіх улад летам 1863 яны сталі адыходзіць ад паўстання. Гал. дзеячы «Белых» на літ.-бел. землях Я.С.Гейштар, А.У.Аскерка, А.П.Яленскі, В.Стажэнскі (Старжынскі). 2) Неафіц. назва ваенна-паліт. антысавецкіх сіл у час грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі ў Расіі 1918—20. Гл. Белая гвардыя.
Г.В.Кісялёў. с. 84
БЕ́ЛЫЯ ЗЕ́МЛІ (абеленыя, абельныя), землі феадалаў у Рус. дзяржаве 16—17 ст., насельніцтва якіх вызвалялася ад дзярж. падаткаў і павіннасцяў.
Белыя землі лічыліся асабістыя панскія ўгоддзі і землі памешчыкаў, якія неслі вайск. службу. У гарадах двары феадалаў і служылых людзей былі аб'яднаны ў «белыя слабоды», прывілеяванае становішча якіх выклікала незадаволенасць насельніцтва пасадаў. Пасля Маскоўскага паўстання 1648 паводле Саборнага ўлажэння 1649 «белыя слабоды» ўключаны ў пасады, а іх насельніцтва прыраўнавана ў правах да пасадскіх людзей. с. 84
БЕ́ЛЫЯ КУРАПА́ТКІ (Lagopus), род птушак сям. цецеруковых атр. курападобных. 2 віды — белая курапатка (L. lagopus) і тундравая курапатка (L.mutus). Пашыраны ў тундрах, лесастэпах і гарах Паўн. Еўразіі і Паўн. Амерыкі да Паўн. Казахстана, Паўн. Манголіі і Канады. На Беларусі белая курапатка спарадычна трапляецца ў паўн. ч. на вярховых балотах; занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. цела да 46 см, маса 400—900 г. Тундравая курапатка драбнейшая. Апярэнне зімой белае з чорным хвастом, летам рыжа-бурае, у самцоў тундравай курапаткі зімой чорная аброць, летам менш рыжых тонаў; у самак мяняецца 3, у самцоў 4 разы на год. Гнёзды на мохавых купінах з нізкарослай расліннасцю. Кормяцца пупышкамі дрэў, лісцем, ягадамі. На поўначы белыя курапаткі — важны аб’ект промыслу. с. 84
БЕ́ЛЫЯ НО́ЧЫ , светлыя ночы ў пачатку лета, калі вячэрняя зара пераходзіць у ранішні золак і ўсю ноч доўжыцца змрок. Назіраюцца ў Паўн. і Паўд. паўшар’ях на шыротах 60—90°, калі дыск Сонца апоўначы апускаецца ніжэй за гарызонт не больш як на 7°. с. 84
«БЕ́ЛЫЯ РО́СЫ» , ансамбль песні, музыкі і танца Гродзенскай абласной філармоніі. Створаны ў 1987. Уключае балетную і аркестравую групы. У рэпертуары апрацоўкі бел. нар. песень («Ой ты, сонца яснае», «Чаму не прыйшоў», «Пад дубіною»), нар. танцы («Трапятуха», «Церніца», «Каханачка», «Хустачка») і музыка на аснове фальклору Гродзеншчыны (пераважна Дзятлаўшчыны і Навагрудчыны), інш. рэгіёнаў Беларусі. У адрозненне ад інш. падобных калектываў артысты балета ў ім спалучаюць танец са спевамі і ігрой на муз. інструментах. Маст. кіраўнік Я.Штоп (з 1987). с. 84
БЕЛЬВЕДЭ́Р (італьян. belvedere літар. прыгожы від), 1) надбудова, якая ўпрыгожвае будынак (круглая, авальная, шматгранная ў плане з зашклёнымі ці адкрытымі праёмамі, завершаная купалам), або невял. збудаванне такога тыпу ў парку на ўзвышшы, адкуль адкрываецца прыгожы далягляд. 2) Назва некаторых палацавых збудаванняў, якія знаходзяцца ў прыгожым прыродным асяроддзі (палацы ў Ватыкане, Вене, Празе, Варшаве і інш.). с. 85
БЕЛЬГІ́ЙСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1830 , буржуазная рэвалюцыя ў бельгійскіх абласцях Нідэрландскага каралеўства. Аб’яднанне Бельгіі з Галандыяй у каралеўства Нідэрланды (паводле рашэнняў Венскага кангрэса 1814—15) выклікала бельгійска-галандскія эканам., рэліг. і моўныя супярэчнасці. У 1828 бельг. ліберальныя і каталіцкія партыі заключылі часовы саюз і павялі барацьбу за аддзяленне Бельгіі. Ідэя незалежнасці была падтрымана шырокімі масамі. Ліпеньская рэвалюцыя ў Францыі (1830) стала каталізатарам узбр. паўстання ў Бельгіі. Бельгійская рэвалюцыя пачалася 25 жн. ў Бруселі і пашырылася на бельг. правінцыі. У выніку вераснёўскіх баёў амаль уся Бельгія была вызвалена ад галандскіх войскаў. 10.11.1830 бельг. Нац. кангрэс абвясціў незалежнасць Бельгіі. с. 85
БЕ́ЛЬГІЯ (франц. Belgique, флам. België), Каралеўства Бельгія (франц. Royaume de Belgique, флам. Keninkrijk België), дзяржава ў Зах. Еўропе, на паўд. узбярэжжы Паўночнага м. Мяжуе на Пн з Нідэрландамі, на У з ФРГ і Люксембургам, на Пд і ПдЗ з Францыяй. Пл. 30,5 тыс. км2. Нас. 10,1 млн, чал. (1994). Афіц. мовы — нідэрландская (фламандская), франц., нямецкая. Сталіца — г. Брусель. Падзяляецца на 9 правінцый. Існуе падзел на 3 рэгіёны: Фландрыю (Пн), Валонію (Пд), Брусель з ваколіцамі (цэнтр). Нац. свята — Дзень прынясення каралём прысягі (21 ліп.).
Дзяржаўны лад. Бельгія — канстытуцыйная манархія з наследаваннем па мужчынскай лініі. Дзейнічае канстытуцыя 1831 (мадыфікаваная). Кіраўнік дзяржавы — кароль. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе парламент у складзе палаты прадстаўнікоў і сената (тэрмін паўнамоцтваў 4 гады), выканаўчую — Савет міністраў на чале з прэм’ер-міністрам. Міністраў прызначае і вызваляе кароль. Кіраванне ў правінцыях ажыццяўляюць губернатары. У правінцыях ёсць выбарныя муніцыпальныя органы — правінцыяльныя рады. Судовая сістэма ўключае суды касацыйны, апеляцыйны, 1-й інстанцыі, прысяжных і міравых суддзяў. Усе суддзі прызначаюцца пажыццёва каралём.
Прырода. Паверхня пераважна раўнінная. На ПдУ стараж. (герцынскі) масіў Ардэны (г. Батранж, 694 м). На Пн ад яго нешырокая паласа раўнін і плато, складзеных з палеагенавых глін і пяскоў. Паўн. ч. займаюць плоскія нізіны Фландрыі і Кампіна, укрытыя чацвярцічнымі рачнымі і марскімі адкладамі. Уздоўж узбярэжжа паласа польдэраў (шыр. да 15 км), якая часткова знаходзіцца на 2 м ніжэй за ўзровень мора і засцерагаецца ад затаплення пясчанымі дзюнамі і дамбамі. З карысных выкапняў найб. значэнне мае каменны вугаль (запасы каля 6 млрд. т), ёсць прыродны газ, буд. матэрыялы. Клімат марскі, умерана цёплы. Сярэдняя т-ра студз. 3 °С (у Ардэнах да -1 °С), ліп. 18 °С (у Ардэнах 14 °С). Ападкаў 700—900 мм за год, у гарах 1200—1500 мм. Рэкі паўнаводныя, не замярзаюць. Галоўныя: Шэльда і Маас з шматлікімі прытокамі. Б.ч. краіны мае культ. ландшафт. Прамысл. цэнтры злучаны рэкамі і суднаходнымі каналамі. Лясы (дуб, бук, граб) разам з лесапалосамі займаюць каля 21% тэрыторыі. Натуральныя лясы захаваліся ў Ардэнах. Фауна (дзік, лань, казуля, вавёрка, заяц, курапаткі, фазаны) і ландшафты зберагаюцца ў шматлікіх рэзерватах і прыродных парках (буйнейшыя От-Фань, Калмтхаўт).
Насельніцтва. Каля 55% — фламандцы (на Пн краіны), каля 33% — валоны (на Пд). У Бруселі і ваколіцах змешанае двухмоўнае насельніцтва. У краіне каля 1 млн. іншаземцаў — французаў, немцаў, італьянцаў, мараканцаў і інш. Паводле веравызнання 75% католікі, 25% пратэстанты. Сярэдняя шчыльн. 331 чал. на 1 км2. Асабліва густа населена цэнтр. ч. — да 665—800 чал. на 1 км2, у Ардэнах да 50—100 чал. на 1 км2. У гарадах жыве 96,3% насельніцтва. Найбольшыя гарады (тыс. ж., 1993): Брусель — 949, Антверпен — 463, Гент — 228, Шарлеруа — 207, Льеж — 195, Бруге — 117, Намюр — 105.
Гісторыя. Паводле археал. звестак, чалавек, на тэр. Бельгіі жыў з часоў палеаліту. Каля 3 ст. да н. э. яе пачалі засяляць кельцкія плямёны белгаў, (адсюль назва краіны). У 57 да н.э. землі белгаў заваяваў Юлій Цэзар і ўключыў іх у Рым. дзяржаву. У 1—4 ст. н.э. на тэр. Бельгіі фарміраваўся рабаўладальніцкі ўклад. У выніку далейшага яе засялення (3 ст.) герм. плямёнамі франкаў, фрызаў і саксаў, змяшання плямёнаў пачалі складвацца 2 народнасці: валоны (патомкі раманізаваных белгаў) і фламандцы (патомкі герм. плямёнаў). У 5— 9 ст. тэр. Бельгіі ў складзе Франкскай дзяржавы, а пасля распаду імперыі Каралінгаў (843) падзялілася на шэраг феад. уладанняў. З 10 ст. развіваюцца гарады Гент, Бруге, Іпр, з 11—12 ст. — Антверпен, Брусель і інш. У 12—13 ст. у графстве Фландрыя і герцагстве Брабант хутка расла прам-сць, і яны сталі цэнтрамі міжнар. гандл. сувязяў. Рост таварна-грашовых адносін і сярэдневяковай гар. культуры спрыяў больш ранняму, чым у інш. краінах Еўропы, разлажэнню феад. адносін. У 15 ст. тэр. Бельгіі адышла да Бургундскага герцагства, потым да Нідэрландаў, у 1477—82 — да імперыі Габсбургаў. З 1555 уладанне ісп. манархіі. Ранняя бурж. рэвалюцыя 16 ст. ў Нідэрландах (гл. Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя) на тэр. Бельгіі не мела поспеху, і там было адноўлена ісп. панаванне. У 1714 Ісп. Нідэрланды (тэр. Бельгіі) адышлі да Аўстр. манархіі. Палітыка нац. прыгнёту насельніцтва Бельгіі стала прычынай нац.-вызв. руху, які перарос у Брабанцкую рэвалюцыю 1789—90. У ходзе яе было вызвалена некалькі бельг. правінцый. 11.1.1790 Нац. кангрэс, скліканы ў Бруселі, абвясціў незалежнасць Злучаных Штатаў Бельгіі. Скарыстаўшы ўнутр. барацьбу, аўстр. Габсбургі з дапамогай арміі аднавілі (1791) сваю ўладу ў бельг. правінцыях. Пасля перамогі франц. рэв. войскаў над аўстрыйскімі (1792) тэр. Бельгіі зноў вызвалена. Паўторна рэстаўрыраваная ў Бельгіі ўлада Аўстрыі (сак. 1793) скончылася ў выніку паражэння аўстрыйцаў у бітве з франц. Войскам. 26.6.1794 пры Флёрусе. 1.10.1795 абвешчана далучэнне Бельгіі да Франц. рэспублікі. Аўстрыя прызнала гэты акт у 1797 (Кампафармійскі мір). Паводле рашэння Венскага кангрэса 1814—15 бельг. правінцыі штучна аб’яднаны ў 1815 з Галандыяй у Каралеўства Нідэрланды. Незадаволенасць мясц. насельніцтва галандскім панаваннем вылілася ў Бельгійскую рэвалюцыю 1830, у выніку якой Бельгія стала незалежнай. У сярэдзіне 19 ст. тут узніклі рабочыя арг-цыі; працоўныя дамагліся права на забастоўкі (1866), адмены забароны рабочых саюзаў (1867). Незалежнасць Бельгіі спрыяла хуткаму развіццю капіталізму. У канцы 19 — пач. 20 ст. яна стала развітой дзяржавай, буйным экспарцёрам прамысл. тавараў і капіталу (толькі ў Расію да 1914 вывезена 6 млрд. франкаў). У 1870— 80-я г. бельг. каланізатары захапілі частку бас. Конга (з 1908 афіц. калонія Бельгіі). У 1-ю сусв. вайну Германія парушыла нейтралітэт Бельгіі і акупіравала амаль усю яе тэрыторыю. За 4 гады акупацыі эканоміцы краіны нанесены вял. страты. Бельг. войскі разам з англ. і франц. ўдзельнічалі ў вайне ў Еўропе і ў захопе герм. уладанняў у Афрыцы. Паводле Версальскага мірнага дагавора 1919 Б. атрымала герм. акругі Эйпен і Мальмеды, у Афрыцы — мандат на Руанда-Урундзі, а таксама права на рэпарацыі. Бельгія адыгрывала важную ролю ў Версальскай сістэме, як партнёр Францыі ўдзельнічала ў акупацыі Рура. Міжваенны перыяд характарызаваўся ўздымам рабочага руху, што вымусіла ўлады палепшыць умовы жыцця працоўных, расшырыць выбарчыя правы.
Сусв. эканам. крызіс 1929—33 выклікаў заняпад эканомікі Бельгіі. Зменшыліся вытв-сць і экспарт, зарплата рабочых, павялічылася колькасць беспрацоўных. У знешняй палітыцы ўрад Бельгіі пайшоў на збліжэнне з Германіяй і Італіяй, адмовіўся ад стварэння сістэмы калект. бяспекі ў Еўропе. 10.5.1940 герм. войскі ўварваліся на тэр. Бельгіі. Па просьбе яе ўрада Англія і Францыя накіравалі туды свае войскі, але 28 мая бельг. кароль Леапольд III падпісаў акт аб капітуляцыі. У гады акупацыі ў краіне дзейнічаў Рух Супраціўлення. Бельгія вызвалена англа-амер. войскамі ў вер. 1944. Згодніцкая палітыка Леапольда III у час вайны выклікала агульную незадаволенасць насельніцтва і прывяла ў 1944 да ўстанаўлення рэгенцтва. У 1951 Леапольд III адрокся ад прастола на карысць сына Бадуэна І. У 1948 Бельгія заключыла мытны, у 1960 — эканам. саюз з Нідэрландамі і Люксембургам (гл. Бенілюкс). Нац.-вызв. барацьба народаў Афрыкі прымусіла Бельгію даць у 1960 паліт.}незалежнасць Конга (Кіншаса), у 1962 — Руанда-Урундзі, на тэр. якой утварыліся 2 дзяржавы: Руанда і Бурундзі.
Развіваючыся на стыку раманскай і германскай культур, Бельгія складаецца з 2 асн. частак: паўн. — Фландрыі і паўд. — Валоніі. Да пач. 20 ст. ў паліт., эканам., культ. плане дамінуючым рэгіёнам была Валонія, якая пазней саступіла першынство Фландрыі. Пастаяннае саперніцтва гэтых 2 рэгіёнаў — асн. фактар унутрыпаліт. нестабільнасці ў краіне ў апошнія дзесяцігоддзі, прычына шматлікіх выступленняў і ўрадавага крызісу. У 1970—71 кааліцыйны урад Г.Эйскенса з мэтай вырашэння моўнага канфлікту ініцыіраваў змены ў канстытуцыі і прыняцце законаў аб эканам. і культ. дэцэнтралізацыі, свабодзе выбару мовы навучання. Пасля шматгадовых дэбатаў у 1980 бельг. парламент пачаў правядзенне дзярж. рэформаў — прыняў закон аб рэгіяналізацыі краіны і прызнанні шырокіх паўнамоцтваў Фландрыі і Валоніі ў справе самакіравання. Паводле канстытуцыі насельніцтва Бельгіі падзелена на 3 лінгвістычныя садружнасці: франц., флам. і германамоўную; тэрытарыяльна — на 3 рэгіёны: Валонію, Фландрыю і Брусельскі рэгіён. Садружнасці займаюцца пытаннямі культ. развіцця, сродкаў масавай інфармацыі, турызму, асветы, спорту; маюць права заключаць пагадненні аб супрацоўніцтве па гэтых пытаннях з інш. садружнасцямі і замежнымі дзяржавамі. У кампетэнцыі рэгіёнаў знаходзяцца і сац.-эканам. пытанні. За цэнтр. урадам захоўваюцца паўнамоцтвы ў галіне знешняй палітыкі, абароны, бяспекі, валютна-фін. палітыкі. У 1988 парламент прыняў рашэнне аб чарговых зменах у канстытуцыі, якія больш шырокія паўнамоцтвы перадаюць рэгіянальным уладам Фландрыі, Валоніі і Бруселя. Гэтая праграма федэралізацыі засн. на канцэпцыі паступовай трансфармацыі дзяржавы з унітарнай у федэратыўную. Яе мэта — юрыд. замацаванне раздзялення кампетэнцыі органаў улады краіны, рэгіёнаў і садружнасцяў. 1.1.1989 Бельгія канстытуцыйна абвешчана федэрацыяй. У выніку ўрадавага крызісу ў кастр. 1991 парламент распушчаны. На парламенцкіх выбарах 24.12.1991 поспехаў дамагліся правыя флам. нацыяналіст. сілы і партыі экалагістаў. Але гэта не змяніла становішча буйнешых партый — флам. Хрысц. нар. партыі і сацыяліст. партый Фландрыі і Валоніі, якія захавалі вядучае становішча ў парламенце. У ліп. 1992 парламент зацвердзіў Маастрыхцкія пагадненні 1992 аб утварэнні Еўрап. саюза. У крас. 1993 парламент прыняў папраўку да канстытуцыі, якая завяршыла дзярж. рэформу федэралізацыі краіны. Пасля смерці Бадуэна І (ліп. 1993) новым каралём Бельгіі стаў Альберт ІІ. З 1955 Бельгія — чл. ААН, чл. Зах.-еўрап. саюза, з 1957 чл. «Агульнага рынку» (гл. Еўрапейскае эканамічнае супольніцтва). Бельгія — чл. Бельгійска-Люксембургскага эканам. саюза (БЛЭС), Бенілюкса і шэрагу інш. паліт. і эканам. саюзаў. Дыпламат адносіны з Беларуссю ўстаноўлены 10.3.1992.
У 1947 — пач. 1960-х г. дзейнічаў Саюз беларусаў Бельгіі, створаны бел. дыяспарай. У кастр. 1949 у г. Лёвен адбыўся з’езд бел. каталіцкай інтэлігенцыі Вялікабрытаніі, Бельгіі, Германіі. Францыі, на якім створана Бел. акад. каталіцкае аб'яднанне «Рунь» (існавала да канца 1960-х г.).
Палітычныя партыі. Буйнейшыя паліт. партыі падзелены паводле нац. прынцыпу: 2 сацыялістычныя партыі — СП (фламандцы) і СП (франкафоны); 2 дэмакр.-хрысціянскія — Хрысц. нар. (фламандцы) і Сац.-хрысц. (франкафоны); 2 ліберальныя — флам. лібералаў і дэмакратаў і Рэфармісцкая ліберальная (франкафоны), а таксама партыі «зялёных» і інш. Буйнейшыя прафс. цэнтры: Канфедэрацыя хрысц. прафсаюзаў, Усеагульная федэрацыя працы Бельгіі, Ген. цэнтр ліберальных прафсаюзаў.
Гаспадарка. Бельгія — высокаразвітая краіна з інтэнсіўнай сельскай гаспадаркай і шырокімі знешнеэканам. сувязямі. На яе прыпадае прыкладна ⅓ сусв. экспарту дываноў, шкла, брыльянтаў, 1/5 — каляровых цяжкіх металаў, 1/7 — чорных металаў і кінаплёнкі. Прамысловасць — аснова бельг. эканомікі. Развіты чорная і каляровая металургія, машынабудаванне, хім. і нафтахім. прам-сць, электроніка, вытв-сць камунікацыйнага абсталявання. Вял. значэнне маюць шкляная прам-сць, агранка алмазаў і вытв-сць зброі. Здабываецца каменны вугаль (каля 5 млн. т штогод). У энергет. балансе больш як ⅔ складаюць нафта (з Паўн. Афрыкі і Б. Усходу) і прыродны газ (пераважна з Нідэрландаў). Агульная магутнасць нафтаперапр. з-даў каля 57 млн. т (Гент, Антверпен), каля палавіны нафтапрадуктаў ідзе на экспарт. Вытв-сць электраэнергіі складае 68 млрд. кВт гадз (1993), каля 70% даюць АЭС (Дуль, Тыянж, Мале). Адна са старэйшых галін прам-сці — чорная металургія. Выплаўка чыгуну 8,2 млн. т, сталі 10,1 млн. т (1993). Асн. прадпрыемствы знаходзяцца вакол Шарлеруа і Льежа ў т.зв. «чорным поясе». Каляровая металургія развіваецца пераважна на прывазной сыравіне, асн. прадпрыемствы ў раёне ад Антверпена да Льежа. Бельгія ўваходзіць у першую пяцёрку краін па вытв-сці і экспарце цяжкіх каляровых металаў. Вытв-сць складае (тыс. т, 1993): медзі 455, свінцу 131, цынку каля 53, волава 7. Краіна падзяляе 1—2-е месцы ў свеце па вытв-сці германію, кобальту, радыю, танталу, ніобію, селену, кадмію. Важнае месца ў прам-сці займае машынабудаванне; найб. развіты аўтазборачная (каля 1 млн. легкавых аўтамабіляў штогод, асн. цэнтры Антверпен, Гент, Брусель), эл.-тэхн. і радыёэлектронная (Шарлеруа, Брусель, Антверпен, Бруге, Лёвен) галіны, вытв-сць пад’ёмна-трансп. абсталявання, авіярухавікоў, абсталявання для металургічнай, хім., тэкст. прам-сці. Традыцыйна развіта зброевая прам-сць (Льеж), у хім. прам-сці — вытв-сць пластмасаў, сінт. валокнаў і каўчуку, угнаенняў, мыйных сродкаў, соды. Асн. цэнтры нафтахім. прам-сці — Льеж і Антверпен. Вытв-сць медыкаментаў (Брусель, Антверпен, Брэн-л’Алё), кінафотаматэрыялаў (у прыгарадзе Антверпена). Старэйшая галіна — тэкст. прам-сць (больш за 3/4 вытв-сці ў Фландрыі). Цэнтры баваўнянай прам-сці — Гент, Мускрон, Кортрэйк, шарсцяной — Верв’е, Мускрон, Ронсе, Турнэ, ільняной — Гент, Кортрэйк, Ронсе, Руселарэ. Вылучаюцца вытв-сць карункаў і аксаміту, шарсцяных і сінт. дываноў, трыкат., швейная, гарбарна-абутковая, а таксама мэблевая, шкляная прам-сць. Алмазагранільная справа і гандаль брыльянтамі — у Антверпене. Сярод галін харч. прам-сці — вытв-сць цукру, піва, шакаладу, мясных і малочных кансерваў. Сельская гаспадарка высока інтэнсіўная. С.-г. ўгоддзі займаюць 1350 тыс. га (44% тэр.), у т.л. пад ворывам 620 тыс. га, пад лугамі і пашай 730 тыс. га. Пераважаюць фермерскія гаспадаркі па 10—50 га. Усе яны ахоплены кааперацыяй. Асн. галіна — мяса-малочная жывёлагадоўля (70% прыбытку), агародніцтва і пладаводства (20%), паляводства (10%). Пагалоўе (млн. галоў, 1993) буйн. раг. жывёлы 3,1, свіней 6,9. Птушкагадоўля. Вырошчваюць (млн. т, 1993) пшаніцу — 1,4, ячмень — 0,4, бульбу — 2,2, цукр. буракі — 6,3, лён-даўгунец, тытунь. Самазабяспечанасць малаком, мясам, малочнымі прадуктамі, яйцамі, агароднінай, бульбай, цукрам больш як 100%. Транспарт. Бельгія мае густую сетку шляхоў зносін. Даўж. чыгунак 3,4 тыс. км, аўтадарог 15,1 тыс. км, унутр. водных шляхоў каля 1,8 тыс. км. Па гушчыні чыгунак і аўтадарог краіна займае 1-е месца ў свеце. Праз Бельгію праходзяць 5 міжнар. чыгунак, тры з іх пачынаюцца ў Астэндэ (злучаны паромамі з Вялікабрытаніяй) і ідуць на Рым, Бухарэст, Варшаву. Аўтапарк каля 4 млн. машын, у т.л. 3,5 млн. легкавых. Суднаходства па рэках Шэльда, Маас, каналах. Танаж марскога гандл. флоту каля 3 млн. брута рэг. т. Гал. парты Антверпен, Зебруге, Бруге (грузаабарот разам каля 120 млн. т штогод), а таксама Гент, Астэндэ. Экспарт складае 117,7, імпарт — 120,7 млрд. долараў (1991). Бельгія — адзін з вядучых сусв. экспарцёраў чорных і каляровых металаў, машын і абсталявання, каштоўных камянёў (у т.л. ювелірных алмазаў), тэкстылю, сінт. каўчуку, шкла; імпартуе пераважна збожжа, нафту, канцэнтраты каляровых металаў, машыны. Гал. гандл. партнёры: ФРГ, Францыя, Нідэрланды, Вялікабрытанія, Італія, Заір. Беларусь экспартуе ў Б. грузавыя аўтамабілі, трактары, калійныя і азотныя ўгнаенні, імпартуе металарэзныя станкі, медыкаменты, каўчук натуральны, цукар. Штогод Бельгію наведвае каля 10 млн. турыстаў. У краіне каля 2,2 тыс. гасцініц і атэляў. Грашовая адзінка — бельгійскі франк.
Узброеныя сілы. Агульная колькасць ваеннаслужачых 83,35 тыс. чал. (1991), з іх сухапутныя войскі складаюць 62,7 тыс., авіяцыя — 18,2 тыс., ВМФ — 4,45 тыс. чал. Вярх. галоўнакамандуючы — кароль. Вышэйшыя органы кіравання — мін-ва абароны (узначальвае цывільная асоба), ген. штаб. 3 ваен. акругі і 1 ваенна-марскі раён. Бельгія — член ваен. арг-цыі НАТО (з 1949), на яе тэр. штаб-кватэра НАТО (Брусель) і камандаванне ўзбр. сіламі НАТО у Еўропе (Монс). У Бельгіі базіруецца 2,7 тыс. ваеннаслужачых ЗША; 22,8 тыс. бельг. ваеннаслужачых знаходзяцца ў Германіі. Бельгія — удзельнік пагаднення аб звычайных узбраеннях (1990) і пагаднення аб колькасці ваеннаслужачых (1992), паводле якіх бельг. армія будзе складацца з 70 тыс. чал., а на ўзбраенні мець 344 танкі, 1099 баявых машын пяхоты, 320 адзінак артылерыі, 232 баявыя самалёты, 46 верталётаў. У аснове ваен. дактрыны Бельгіі канцэпцыя кааліцыйнай стратэгіі НАТО.
Ахова здароўя. Мед. абслугоўванне прыватнае. Праз сістэму сац. страхавання кампенсуецца 75% кошту ўрачэбных паслуг. Поўную кампенсацыю атрымліваюць удовы, сіроты, пенсіянеры і інваліды. Бясплатным з’яўляецца лячэнне сац. хвароб і рэабілітацыя, а таксама знаходжанне ў шпіталі ў пасляродавы перыяд. Сярэдняя працягласць жыцця ў мужчын 74 гады, у жанчын 80 гадоў. Смяротнасць складае 10 на 1 тыс. чал. Забяспечанасць бальнічнымі ложкамі — 1 на 103 чал., урачамі — 1 тэрапеўт на 298 чал. Узровень нараджальнасці — 12 на 1 тыс. чал. Дзіцячая смяротнасць складае 7 дзяцей на 1 тыс. нованароджаных (1994).
Асвета, навуковыя ўстановы. Сістэма адукацыі Бельгіі ўключае: дашкольныя ўстановы для дзяцей да 6 гадоў; 6-гадовую пач. школу (узрост навучання 6—11 гадоў); 6-гадовую сярэднюю школу, што складаецца з 3 двухгадовых цыклаў: пед. назірання, арыентацыі, спецыялізацыі; прафес. і вышэйшыя навуч. ўстановы. ВНУ падзяляюцца на 3 тыпы: ун-ты (тэрмін навучання 5 і болей гадоў), ВНУ з 4-гадовай (ін-ты, вышэйшыя школы) і скарочанай (3 гады) праграмамі навучання. Дзейнічаюць 2 сістэмы адукацыі — дзярж. і прыватная. Сярод прыватных навуч. устаноў 95% — канфесійныя. Буйнейшыя ун-ты: каталіцкі ў Лёвене (з 1425, у 1970 падзелены паводле мовы навучання на 2 аўтаномныя); 2 дзярж. ун-ты — валонскі ў Льежы, фламандскі ў Генце (абодва з 1817), свабодны ў Бруселі (з 1834, у 1970 таксама падзелены паводле мовы навучання). ВНУ 2-га тыпу: мед. і вет. вышэйшыя школы ў Кюрэгхайме, агр. ін-т у Жамблу і інш. Буйныя б-кі: Бельгійская нац. ў Бруселі (з 1837), універсітэцкія ў Бруселі, Генце, Льежы, Лёвене. Музеі: Каралеўскія музеі — прыгожых мастацтваў у Антверпене (з 1890), прыгожых мастацтваў Бельгіі (з 1830, у т.л. старадаўняга мастацтва і Музей сучаснага мастацтва), музеі мастацтва і гісторыі ў Бруселі (з 1835), Цэнтр. Афрыкі ў Тэрвюрэне (з 1897); Муніцыпальная маст. галерэя ў г. Бруге (з 1930). Навук. даследаванні вядуцца ва ун-тах, ін-тах, абсверваторыі, н.-д. цэнтрах, галіновых асацыяцыях прамысл. даследаванняў і інш. У Бельгіі 8 валонскіх і флам. акадэмій, найстарэйшыя каралеўскія валонская — Бельг. акадэмія л-ры і прыгожых мастацтваў (з 1772), флам. — акадэмія флам. мовы і л-ры (з 1886) і Бельг. мед. акадэмія.
Друк, радыё, тэлебачанне. Выходзіць 35 штодзённых газет (19 на франц., 15 на флам. і 1 на ням. мовах), агульны тыраж 2,1 млн. экз., 1991). Буйнейшыя з іх: «De Standaard» («Сцяг», з 1914, на флам. мове), «Het Laatste Nieuqs» («Апошнія навіны», з 1888, на флам. мове), «Le Soir» («Вечар», з 1887, на франц. мове). Агенцтвы друку: Агенсе Белга (з 1920), Сантр д’Энфармасьён дэ Прэс (з 1946), Агенсе Эўропе (з 1952). Радыёвяшчанне з 1924, тэлебачанне з 1953. Дзярж. тэле- і радыёстанцыі трансліруюць праграмы на франц. (Радыё-Тэлевізьён Бельж дэ ла Камюнатэ Кюльцюрэль Франсэз), флам. (Бельгісе Радыё эн Телевізі) і ням. (Бельгішэс Рундфунк-унд Фэрнзехцэнтрум дэр Дойчшпрахіген Гемайншафт) мовах. Найб. папулярныя прыватныя станцыі: Канал Плю Бельжык, Тэлевізьён Эндэпэндант (камерцыйныя, на франц. мове), Вламсе Тэлевізі Матсапей (камерцыйная, на флам. мове).
Літаратура. Развіваецца пераважна на дзвюх мовах: у паўд. правінцыях на франц., у паўн. — на нідэрл. (флам.). Першыя помнікі пісьменнасці на франц. мове ўзніклі ў 1200-я г.: гіст. хронікі, эпічныя казанні пра крыжацкія паходы. У 13—14 ст. развіваліся жанры агіяграфіі, пропаведзі, маралітэ. У 14 ст. напісана «Хроніка Фландрыі» Ж.Фруасара. У эпоху Адраджэння (16 ст.) бельг. паэзія знаходзілася пад уплывам франц. «Плеяды». З сярэдзіны 18 ст. ў л-ры ўзніклі асветніцкія матывы. У 1801—18 у Бруселі выходзілі «Паэтычныя альманахі», прасякнутыя вальтэр’янскімі ідэямі. У пач. 19 ст. з’явіліся творы бельг. рамантыкаў, што знаходзіліся пад моцным уплывам Дж.Байрана, а потым В.Гюго (зб. вершаў «Прымулы» А.ван Гасельта, творы Ш.Патвена), фарміруецца жанр. гіст. рамана («Марскія гёзы...» А.Мока), гераічныя трагедыі. Дэмакр. духам прасякнуты раманы «Ціхі дом» Э.Леклерка, «Медзяніца» Ж.Дэмулена; найб. выдатны твор эпохі — «Легенда пра Уленшпігеля» (1867) Ш.дэ Кастэра. У 1880-я г. за нац. самабытнасць бельг. культуры змагаліся пісьменнікі аб’яднання «Маладая Бельгія»; К.Леманье (раман «Крывасмок») і Ж.Экаўт (раман «Новы Карфаген»), М.Метэрлінк з сімвалісцкімі драмамі («Сляпыя») і п’есай-казкай «Сіняя птушка», Ж.Радэнбах з раманам «Царства маўчання», Э.Верхарн з паэт. зб. «Гарады-спруты» і «Буйныя сілы». У 1920—30-я г. сац. раманы характэрны для творчасці К.Бюрньё, Ф.Эленса. Псіхал. драмы Ф.Кромелінка («Велікадушны раганосец») спалучаюць фарс і трагедыю. У час гітлераўскай акупацыі ствараецца паэзія супраціўлення. Сац. раманы Д.Жылеса («Купон 44») малююць норавы буржуазіі ў час вайны, Д.Шайнерт («Даўгавухі фламандзец») расказвае пра барацьбу бельг. народа з акупантамі. Сучасным праблемам прысвечаны раманы Ж.Ленза, А.Карнелюса, Ж.Сіменона, п’есы П.Вілемса. У пасляваен. бельг. паэзіі вылучаецца лірыка Ж. дэ Башэра, М.Тыры, М.Карэма, Ленза, Ж.Норжа, А.Шавэ. Літаратура на нідэрландскай мове да пач. 17 ст. была часткай нідэрл. л-ры (гл. ў арт. Нідэрланды). З канца 16 ст. цэнтр нідэрл. культуры перамясціўся на Пн, аднак у Паўд. Нідэрландах (сучасная Бельгія) працягвала развівацца л-ра на нідэрл. мове. Ю. дэ Хардэйн у цыкле «Хвалебныя песні Богу» спалучаў рэліг. і рэнесансавыя матывы. В.Агір пісаў сатырыка-быт. камедыі з жыцця гараджан. Вясёлыя клухты (фарсы) ствараў М. дэ Сван. Па меры ўсталявання ў Бельгіі франц. культуры ў 18 ст. паглыбляецца крызіс нідэрл. культуры. Нац.-дэмакр. ўздым 1830 выклікаў рух за яе адраджэнне. Паэт і гісторык Я.Ф.Вілемс у патрыят. вершах услаўляў гераічнае мінулае свайго народа. Нідэрл. рамантыкі былі адначасова і асветнікамі і гарачымі прыхільнікамі развіцця нац. літ. мовы (Х.Кансіянс, КЛ.Ледэганк). З першым у бельг. л-ры на нідэрл. мове псіхал. раманам выступіў Э. дэ Бом («Абломкі»). Кумірам флам. дэкадэнтаў быў паэт-сімваліст К. ван дэ Вустэйне. З містыка-сімвалісцкім раманам «Вечны жыд» выступіў А.Вермейлен. У развіцці крытычнага рэалізму важнае месца займае творчасць паэта і раманіста В.Элсхата. Пасля 2-й сусв. вайны з’явіліся антыфаш. раманы «Свяшчэнны гнеў» М.Дэйзе і «Толькі мёртвыя выратуюцца» П. ван Акена. Антыімперыял. і антыклерыкальная накіраванасць характэрная для твораў Х.Клаўса 1960— 70-х г., пазначаных рысамі авангардызму. Пісьменнікі-рэалісты В.Ройслінк, Х.Лампа, Х.Рас раскрываюць адчужанасць чалавека ў сучасным цывілізаваным грамадстве.
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. На тэр. Бельгіі захаваліся помнікі мастацтва кельтаў і стараж. рымлян. У сярэднявеччы багатыя гарады Бельгіі былі буйнымі цэнтрамі маст. культуры: у 11—12 ст. — раманскага стылю (цэрквы ў Льежы і Турнэ), у 13—14 ст. — готыкі (саборы ў Бруге, Генце, Бруселі, Антверпене, Мехелене). З аб’яднаннем на рубяжы 14 і 15 ст. Паўд. (сучасная Бельгія) і Паўн. Нідэрландаў фарміруецца нідэрл. мастацтва (гл. ў арт. Нідэрланды). У 15—16 ст. росквіту дасягнула свецкая архітэктура позняй, т.зв. «палымянай», готыкі (ратушы ў Бруселі, Генце, Лёвене). Адначасова склаліся гал. цэнтры нідэрл. жывапісу Адраджэння, заснавальнікам якога стаў Я. ван Эйк. У 16 ст. рэнесансавыя формы панавалі ў архітэктуры, скульптуры і дэкар. мастацтве. У 17—18 ст. сфарміравалася флам. мастацтва, якое спалучала пышнасць і параднасць барока з нар.-рэаліст. тэндэнцыямі (П.П.Рубенс, А. ван Дэйк, Ф.Снейдэрс, Я.Іорданс, А.Браўэр, Д.Тэнірс, Я.Брэйгель «Аксамітны» і інш.). Флам. карціны віртуозна ўзнаўляліся ў шматлікіх гравюрах, дрэве, шпалерах. Шырокую вядомасць набылі плеценыя і вышываныя карункі Фландрыі і Брабанта. Архітэктуры 17 ст. ўласцівы барочная ўрачыстасць, класічны дэкор (дамы гільдый на Вял. плошчы ў Бруселі, Дом Рубенса ў Антверпене). У канцы 18 ст. ў флам. барока з Францыі і Аўстрыі пранікае класіцызм (Верхні горад, Каралеўская пл., парк, палац у Бруселі, замак Сенеф у прав. Эно; партрэтныя бюсты Ж.Л.Гадшарля, інтэр’еры Л.Дэфранса і інш.). У 19 ст. складваецца ўласна бельг. мастацтва (пабудовы арх. Л.Руланта, гіст. карціны і рэаліст. партрэты Ф.Ж.Навеза). Рамант. кірунак у жывапісе (Г.Ваперс, Л.Гале, В.Гефс, Х.Лейс, Т.Фурмуа) паступова ператварыўся ў салонны акадэмізм. Пашырэнне рэалізму у 2-й пал. 19 ст. і адыход ад салоннага мастацтва звязаны з творчасцю мастакоў Ш. дэ Гру, Х. дэ Бракелера, Л.Дзюбуа, І.Буланжэ і інш. Скульптар К.Менье адзін з першых у зах.-еўрап. мастацтве звярнуўся да тэмы працы і жыцця рабочых. Да канца 19 ст. Бельгія становіцца радзімай стылю мадэрн у архітэктуры (заснавальнік і тэарэтык Х. ван дэ Велдэ). Выяўл. мастацтва канца 19 — пач. 20 ст. характарызуецца пераходам да містычнай сімволікі і алегарызму (Дж.Энсар, Ф.Ропс, Э.Ларманс, майстры «1-й латэмскай групы» — скульпт. Ж.Міне, В. дэ Садэлер), драм. экспрэсіі (скульпт. Р.Ваўтэрс, майстры «2-й латэмскай групы» — К.Пермеке, Г. дэ Смет). Пошукі рацыянальных рашэнняў у архітэктуры пачаліся пасля 1-й сусв. вайны (арх. Х.Хостэ, Л. ван дэр Свалмен, В.Буржуа, Э. ван Авербеке і інш.). У 1920—30-я г. панаваў неакласіцызм. Прынцыпы сучаснай архітэктуры выявіліся ў буд-ве жылых раёнаў, трансп., прамысл. і грамадскіх збудаванняў (арх. Х. ван Кёйк, Р.Брам, М.Брэнфо і інш.). У выяўл. мастацтве 20 ст. значнае месца займаюць фармальныя стылістычныя пошукі (Я.Бруселманс), сюррэалізм (П.Дэльво, Р.Магрыт), абстрактнае мастацтва. Рэаліст. кірунак уласцівы творчасці скульптараў Ф.Мазерэля, Ш.Лепле, мастакоў І.Опсамера, К.Пейзера, П.Палюса, Р.Самвіля. У дэкар. мастацтве 20 ст. вылучаюцца вырабы ў стылі мадэрн (Велдэ, Арта), керамічная скульптура (П.Кай), дываны (Э.Дзюбрэнфо, Л.Дэльтур).
Музыка. У сярэднявеччы Бельгія была часткай Нідэрландаў — краіны развітых муз. традыцый. У запісах зберагліся песні фагеланаў — удзельнікаў антыфеад. і антыкаталіцкіх рухаў 15 ст. Асновы музыкі Бельгіі закладзены ў 15—16 ст. у рэчышчы Нідэрландскай школы. Цэнтрамі муз. адукацыі былі т.зв. метрызы — муз. школы пры каталіцкіх храмах, дзе рыхтавалі царк. пеўчых. Сучасная прафес. музыка пачала фарміравацца ў 2-й пал. 19 ст. Развіваліся оперны, кантатна-аратарыяльны і камерна-інстр. жанры. Склаліся 2 кампазітарскія школы — валонская, якая зазнала ўплыў франц. музыкі і творчасці С.Франка (Ж. і Л.Іонгены, Г.Лекё, В.Врольс), і флам., набліжаная да ням. музыкі і творчасці Р.Вагнера (П.Бенуа, Я.Блокс). Сярод кампазітараў 20 ст. П.Жыльсон і Ж.Абсіль. У 1920—40-я г. муз. мастацтва развівалася пераважна ў рэчышчы агульнаеўрап. неакласіцызму. Пасля 2-й сусв. вайны пашырыліся авангардысцкія плыні. Сусв. прызнанне атрымалі бельг. музыказнаўчая школа (Ф.Ж.Фетыс, Ф.А.Геварт, П.Калар) і выканальніцкае мастацтва скрыпачоў Ш.Берыё, А.В’ётана, Э.Ізаі. Дзейнічаюць оперныя т-ры ў Бруселі, Антверпене, Генце і інш., Нац. сімф. аркестр, сімф. аркестры і хары Бельгійскага радыё і тэлебачання, «Фламандскі камерны аркестр», «Капэла Бургундскага двара», кансерваторыі ў Антверпене, Бруселі, Льежы, муз. акадэміі ў Турнэ, Шарлеруа, ін-т музыказнаўства ў Монсе. Праводзяцца міжнар. конкурсы імя каралевы Лізаветы (з 1951, Брусель), імя І.С.Баха (з 1958, Гент), струнных квартэтаў (з 1951, Льеж).
Тэатр. Вытокі тэатр. мастацтва Бельгіі ў рэлігійных абрадах сярэднявечча. У 13—15 ст. ставіліся літургічныя драмы (на лац. мове), маралітэ і містэрыі (на франц. і нідэрл. мовах). У 15—16 ст. т.зв. камеры рытараў (аб’яднанні цэхавага тыпу, члены якіх выконвалі вершы і п’есы, што складалі самі) у сваіх пастаноўках (пераважна фарсах і маралітэ на нідэрл. мове) праводзілі ідэі дзярж. незалежнасці. У 16—17 ст. па Бельгіі гастралявалі франц., ісп. і інш. тэатр. трупы. Першы бельг. «Тэатр дэ ла Манэ» адкрыты ў 1700 у Бруселі, меў оперную і драм. трупы. Пасля 1830 створаны т-ры ў Генце, Антверпене, Бруселі (на нідэрл. мове). Ставіліся рамант. драмы, вадэвілі, развесяляльныя п’есы. У канцы 19 — пач. 20 ст. ўплыў на т-р Бельгіі зрабілі творчасць і эстэтыка Метэрлінка, Ш. ван Лерберга і інш. У гады ўздыму рабочага руху літ.-маст. секцыя Бельг. нар. дома паставіла рэв. Драму Э.Верхарна «Зоры» (1898). У 1920—30-я г. пашырыліся самадз. калектывы. У гады ням.-фаш. акупацыі (1940—44) браты Ж. і М.Хойсманы арганізавалі вандроўны «Тэатр Супраціўлення». У Бельгіі каля 50 прафесійных т-раў, у т.л. каля 20 у Бруселі. Найб. значныя: «Тэатр дэ ла Манэ», «Дзю Парк», «Дэ Галеры», «Каралеўскі нацыянальны тэатр», «Дзю Рыдо», «Дэ Пош». Тэатр. дзеячаў рыхтуюць Каралеўская кансерваторыя ў Бруселі, школа драм. маст. Каралеўскай флам. кансерваторыі і інш.
Кіно. Вытворчасць фільмаў, распачатую ў 1908, спыніла 1-я сусв. вайна. У 1919 арганізавана «Бельгійская кінакампанія», у 1922 — кінастудыя «Бельгійскі фільм». У 1920-я г. знята каля 20 ігравых фільмаў. Вядомасць атрымалі відавыя, мастацтвазнаўчыя і этнагр. фільмы рэжысёраў А.Сторка, П.Хасартса і інш. Пасля 2-й сусв. вайны кінавытворчасць аднавілася ў пач. 1950-х г. Зняты маст. фільмы: «Чайкі паміраюць у гавані» (1957), «І ўжо ападае кволая кветка» («Дзеці Барынажа», 1960), «У цягніку аднойчы вечарам...» (1969), «Дом, мілы дом» (1973), «Вялікі пейзаж Алексіса Дрэвена» (1981). У 1980-я г. развіваецца дакумент. і анімацыйнае кіно, здымаюцца тэлевізійныя серыялы. Кінематаграфістаў рыхтуюць у 7 ВНУ.
Літ.: Аксенова Л.А Бельгия. М., 1982; Мицкевич Б.П. Шарль де Костер и становление реализма в бельгийской литературе. Мн., 1960; Фромантен Э. Старые мастера: Пер. с фр. М., 1966; Ecmans M. L'art vivant en Belgique. Bruxelles, 1972; Грубер Р.П. Всеобщая история музыки. Ч. 1. 3 изд. М., 1965; Mertens C. Hedendaagse muziek in Belgie. Bruxelles, 1967.
П. І.Рогач (прырода, гаспадарка). с. 85
БЕЛЬКА́НТА (італьян. bel canto літар. цудоўныя спевы), стыль вакальнага выканання, які вылучаецца лёгкасцю і прыгажосцю гучання, пявучасцю, дасканаласцю кантылены, вытанчанасцю і віртуознасцю каларатуры. Узнік у Італіі ў сувязі з развіццём у сярэдзіне 17 ст. нац. опернага мастацтва і вак. школы. Выразныя сродкі фарміраваліся на аснове фанет. асаблівасцяў італьян. мовы і традыцый нар. выканальніцтва. У працэсе развіцця ўзбагачаўся новымі тэхн. прыёмамі і эмацыянальнымі рысамі. Зрабіў вял. ўплыў на большасць еўрап. вак. школ, у т.л. на беларускую. с. 90
БЕ́ЛЬКІ , возера ў Беларусі, у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Паловіца, за 29 км на ПнУ ад г. Паставы. Пл. 0,26 км2, даўж. 940 м, найб. шыр. 370 м, найб. глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі 2,2 км. Пл. вадазбору 2,2 км2.
Схілы катлавіны на З і У разараныя. Берагі нізкія, на У стромкія, пясчана-галечныя, на З гліністыя, забалочаныя. Усх. і паўд.-ўсх. прыбярэжныя часткі дна пясчана-галечныя з валунамі. Зарастае ўздоўж берагоў. Сцёк з возера ў р. Паловіца, уздоўж усх. берага крыніцы грунтавых водаў. с. 90
БЕ́ЛЬКІ , вёска ў Беларусі, у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і аграхімфірмы «Зара». На чыг. лініі Варапаева—Шаркаўшчына. За 45 км на ПнУ ад г. Паставы, 274 км ад Віцебска, 3 км ад чыг. ст. Полава. 185 ж., 79 двароў (1995). Пач. школа, б-ка, аддз. сувязі. с. 90
БЕЛЬМАНДО́ (Belmondo) Жан Поль (н. 9.4.1933, г. Нёі-сюр-Сен, Францыя), французскі акцёр. Вучыўся на курсах драм. мастацтва ў П.Дзюкса і Р.Жырара. Працаваў у парыжскіх т-рах. З 1956 у кіно. Глыбіня драм. даравання і здольнасць да пераўвасаблення найб. выявіліся ў фільмах «На апошнім дыханні», «Пісьмы паслушніцы», «Чачара», «Жанчына ёсць жанчына» (усе 1960), «Леон Марэн, свяшчэннік» (1961), «Шалёны П’еро» (1965), «Злодзей» (1967), «Славутыя любоўныя гісторыі», «Адвержаныя» (паводле В.Гюго) і інш. Пазней пачаў здымацца пераважна ў прыгодніцкіх фільмах і баевіках («Сто тысяч долараў на сонцы», 1964; «Цудоўны», 1973; «Труп майго ворага», 1976; «Хто ёсць хто», 1979; «Прафесіянал» і «Ас з асаў», 1982; «Слава», 1984; «Вясёлы Вялікдзень», 1985). Выступае як прадзюсер («Ставіцкі», 1974, выканаў гал. ролю). Уладальнік кампаніі «Серыта-фільм». Аўтабіяграфія «30 гадоў і 25 фільмаў» (1963). с. 90
БЕЛЬМАПА́Н (Belmopan), горад, з 1970 сталіца Беліза. За 80 км на З ад г. Беліз, у міжрэччы рэк Беліз і Сібун у т.зв. Даліне Міру. Забудоўваецца з 1961. Каля 4 тыс. ж. (1994). Прадпрыемствы харч. Прам-сці. с. 90
БЕЛЬНЯКІ́ , вёска ў Беларусі, у Антапольскім с/с Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. на р. Усвейка. За 31 км ад г. Чашнікі, 121 км ад Віцебска, 8 км ад чыг. ст. Вятны. 43 ж., 24 двары (1995).
У пісьмовых крыніцах упершыню згадваюцца каля 1528. Належалі да маёнтка Мялешкавічы кн. Лукомскіх, потым уладанне Сапегаў, Шчорсаў, Хмараў. На процілеглым (левым) беразе Усвейкі быў пабудаваны драўляны замак, побач з ім узнікла мястэчка (сучасная в. Замачак), а ў Бельняках заснаваны фальварак. На пач. 20 ст. ў Бельняках 287 ж., 36 дамоў. Да 1927 у Чарэйскім р-не Барысаўскай, да 1930 —Аршанскай акр., потым у Чашніцкім р-не (з 1935) Лепельскай акр., з 1938 —Віцебскай вобл. с. 90
БЕ́ЛЬСК , вёска ў Беларусі, у Навасёлкаўскім с/с Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 30 км на Пд ад Кобрына, 75 км ад Брэста, 32 км ад чыг. ст. Кобрын. 833 ж., 329 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. с. 90
БЕ́ЛЬСКА-БЯ́ЛА (Bielska-Biała), горад на Пд Польшчы, на р. Бяла. Адм. ц. Бельскага ваяводства. 185 тыс. ж. (1992). Трансп. вузел. Важны цэнтр тэкст. (шарсцяной, ільняной), аўтамабілебуд. (малалітражныя аўтамабілі «Фіят»), самалётабуд. (планеры), электратэхн. прам-сці. Тэкст. машынабудаванне. Харч., швейныя, папераробныя прадпрыемствы. Студыя мультыплікацыйных фільмаў. Турызм. 2 т-ры, 2 музеі. Помнікі архітэктуры: замак 15—18 ст., касцёлы і комплекс жылых мураваных дамоў 17—18 ст.
Утвораны ў 1951 пасля зліцця гарадоў Бельска і Бяла. Бельска мела гар. правы з канца 13 ст. З 1327 пад уладай Чэхіі. З 15 ст. развіваецца суконная вытв-сць. З 1920 у складзе Польшчы. Бяла атрымала гар. правы ў 1723. З 1772 у складзе Аўстрыі. З 1918 у межах Польшчы. с. 90
БЕ́ЛЬСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Bielskie), на Пд Польшчы. Мяжуе з Чэхіяй і Славакіяй. Пл. 3704 тыс. км2, нас. 906,2 тыс. чал. (1992). Адм. ц. — г. Бельска-Бяла. Большая ч. тэрыторыі гарыстая, занятая Карпатамі (Зах. Бяскіды, найб. выш. 1557 м, гара Пільска), на Пн ад іх — Шлёнскае ўзв. і Асвенцімская катлавіна. Клімат умерана кантынентальны, сярэдняя т-ра студз. ад -4,9 да 2,2 °С, ліп. 14,9— 18,2 °С, ападкаў 720—1200 мм за год. Гал. рэкі — Вісла з прытокамі Сола і Скава. Глебы пераважна малаўрадлівыя горныя, месцамі трапляюцца буразёмы. Лясы займаюць 37% тэрыторыі, найб. захаваліся ў Зах. Бяскідах. У гаспадарцы пераважае прам-сць, значная роля турызму. Найб. развіты машынабудаванне (транспартнае, у т.л. аўтамаб.), тэкст., хім., гарбарная, футравая, дрэваапр., папяровая, харч. (піваварная, цукровая), энергет. прам-сць. Найб. прамысл. цэнтры: Бельска-Бяла, Асвенцім, Цешын, Андрыхаў, Жывец, Кэнты, Хэлмек, Скочаў, Вадавіцы. Пад с.-г. ўгоддзямі 49% тэрыторыі. Вырошчваюць бульбу, пшаніцу, ячмень, цукр. буракі, каля гарадоў — агародніну. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, авечак. Цэнтры турызму і адпачынку (Вісла, Шчырк, Устрань з Яшоўцам, Завоя). с. 90
БЕ́ЛЬСКАЕ ВО́ЗЕРА , гл. Белае возера. с. 91
БЕ́ЛЬСКАЕ ГАРАДЗІ́ШЧА , гарадзішча скіфскай культуры канца 8 — пач. 3 ст. да н.э. каля в. Бельск Палтаўскай вобл.; самае вялікае ва Усх. Еўропе (4021 га). Складаецца з 4 дрэваземляных умацаванняў з валамі і равамі. Агульная даўж. сцен 33 833 м. Раскопкамі выяўлены рэшткі наземных зрубных жытлаў і зямлянак, бронзаліцейных і жалезаздабыўных майстэрняў, кузняў, свяцілішча, драўлянага храма з калонамі. Сярод знаходак антрапа- і зааморфныя гліняныя статуэткі, міжземнаморскія амфары, шкляныя пацеркі і інш. Бельскае гарадзішча атаясамліваецца даследчыкамі з г. Гелон, які ўпамінаецца Герадотам, лічыцца адм., рамесным, гандл. і рэліг. цэнтрам паліт. аб’яднання гелонаў, неўраў і будзінаў.
А.В.Іоў. с. 91
БЕЛЬСКАПАДЛЯ́СКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Bialskopodlaskie), ва ўсходняй ч. Польшчы. Мяжуе з Беларуссю. Пл. 5348 км2, нас. 306,2 тыс. чал. (1992). Адм. ц. — г. Бяла-Падляска. На Пд і З Паўднёва-Польская нізіна з марэннай Сядлецкай раўнінай (да 186 м) і водна-ледавіковая Лукаўская раўніна. Астатняя частка ў межах Зах. Палесся. Клімат умераны. Сярэдняя т-ра студз. -4,2 °С, ліп. 18,5 °С, ападкаў 550 мм за год. Гал. рэкі — Буг і яго левы прыток Кшна, канал Вепш—Кшна (140 км). Глебы малаўрадлівыя (падзолістыя, бурыя, балотныя). Пад лесам 22% тэрыторыі. Гаспадарка аграрная. С.-г. ўгоддзі займаюць 69% тэрыторыі. Вырошчваюць жыта, бульбу, авёс. Гадуюць свіней, буйн. раг. жывёлу, авечак, коней. Асн. галіны прам-сці — харч., дрэваапр., тэкст., швейная, машынабудаванне і вытв-сць буд. матэрыялаў. Найб. прамысл. цэнтры: Бяла-Падляска, Мяндзыжац-Падляскі, Парчаў, Радзынь-Падляскі. с. 91
БЕ́ЛЬСКІ (Bielski) Іахім (каля 1540, в. Бяла, каля г. Серадз, Польшча — 8.1.1599), польскі храніст і пісьменнік. Сын Марціна Бельскага. Вучыўся ў лютэранскай акад. гімназіі ў Бжэгу. З 1588 каралеўскі сакратар. У 1597 выдаў «Хроніку Польшчы» — грунтоўную пераробку з дапаўненнямі адной з кніг «Хронікі ўсяго свету» бацькі, якая даведзена да 1586 і асвятляе падзеі з пазіцый шляхты. Магчыма, з’яўляецца аўтарам «Далейшага працягу Польскай хронікі», дзе выкладзены падзеі 1587— 98 (выд. ў Варшаве ў 1851). У творы падрабязна апісаны падзеі, звязаныя з Налівайкі паўстаннем 1595—96. с. 91
БЕ́ЛЬСКІ Ігар Дзмітрыевіч (н. 28.3.1925, С.-Пецярбург), рускі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар. арт. Расіі (1966). Скончыў Ленінградскае харэагр. вучылішча (1943), Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1957). З 1943 саліст Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. Гал. балетмайстар ленінградскіх Малога т-ра оперы і балета (з 1962), т-ра імя Кірава (з 1973), мюзік-хола (1979—92). З 1946 выкладчык Ленінградскага харэагр. вучылішча, з 1966 Ленінградскай (цяпер С.-Пецярбургскай) кансерваторыі, з 1992 маст. кіраўнік Акадэміі рускага балета. Сярод лепшых партый: Шурале («Шурале» Ф.Яруліна), Нуралі («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Эспада («Дон Кіхот» Л.Мінкуса). Паставіў балеты «Бераг надзеі» А.Пятрова, «Канёк-Гарбунок» Р.Шчадрына, «Ленінградскую сімфонію» і «Адзінаццатую сімфонію» на муз. Дз.Шастаковіча, «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага і інш. Сярод вучняў В.Елізар'еў, Г.Маёраў, Р.Нурыеў, М.Барышнікаў. Дзярж. прэмія СССР 1951. с. 91
БЕ́ЛЬСКІ Іосіф Аляксандравіч (21.9.1903, в. Лошыца 1-я, цяпер у межах Мінска — 25.6.1966), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. і падп. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Маскоўскую прамысл. акадэмію (1941). З 1921 на гасп., сав. і парт. рабоце. З сак. 1941 сакратар Мінскага абкома КП(б)Б. У Вял. Айч. вайну з 21.7.1941 да ліп. 1944 сакратар Мінскага падп. абкома КП(б)Б, у маі—чэрв. 1943 камандзір, у лют.—ліп. 1944 в.а. камандзіра Мінскага партыз. злучэння, удзельнічаў у стварэнні 63 падп. парт. арг-цый у Мінскай і Палескай абл., у баявых аперацыях партызанаў. З 1944 сакратар Мінскага гаркома КП(б)Б, у 1948—58 старшыня Белсаўпрофа. Чл. ЦК КПБ у 1952—60. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1947—51, 1955—59. с. 91
БЕ́ЛЬСКІ (Bielski; сапр. Вольскі) Марцін (1495 в. Бяла, каля г. Серадз, Польшча — 18.12.1575), польскі пісьменнік і гісторык. Склаў «Жыццяпісы філосафаў» (1535), напісаў п’есу «Камедыя пра Юстына і Канстанцыю» (1557), шэраг сатыр. вершаў. Першы з храністаў пачаў пісаць на польск. мове. Найб. вядомы як складальнік «Хронікі ўсяго свету» (Кракаў, 1551, 1554, 1564) — гіст.-літ. кампіляцыі, багатай разнастайнымі звесткамі з гісторыі многіх народаў свету, у т.л. славянскіх. Адзін з аўтараў «Хронікі Польшчы», якую дапоўніў матэрыяламі бел.-літоўскіх летапісаў і выдаў у 1597 яго сын (гл. Бельскі Іахім).
В.А.Чамярыцкі. с. 92
БЕ́ЛЬСКІ Міхаіл Лявонцьевіч (21.9.1921, г. Сянно Віцебскай вобл. — 29.4.1988), бел. графік. Скончыў Кіеўскі маст. ін-т (1952). З 1952 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы, з 1956 у БПІ. Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі. Сярод работ: серыі «Зямля сялянам» (1957), «Стары і новы Мінск» (1959), «Мая Беларусь» (1964), «Мой родны кут» (1978—80). Выканаў іл. да кніг «Калі зліваюцца рэкі» П. Броўкі, «Паэмы» і «Вершы, паэмы» Я.Купалы, «Украінскія народныя казкі» (усе 1957—59), «Хто робіць пагоду» М/Лужаніна (1960), «На берагах Нявы» І.Гурскага (1968, 1977), «Шэметы» М.Лобана (1981) і інш. с. 92
БЕ́ЛЬСКІ Яўграф Іосіфавіч (н. 18.2.1925, Мінск), бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-р тэхн. н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1980). Сын І.А.Бельскага. Скончыў Маскоўскі авіяц. ін-т (1948). З 1953 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы ў галіне матэрыялазнаўства, машынабудавання і ліцейнай вытв-сці, па тэхналогіі вырабу інструменту для мех. і тэрмічнай апрацоўкі металаў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Асновы апрацоўкі металаў ціскам» (з У.І.Казачонкам, 1956), «Новыя матэрыялы ў тэхніцы» (1964) і інш.
Тв.: Стойкость кузнечных штампов. Мн., 1975; Штампы для горячего деформирования металлов. М., 1977 (разам з М.АТылкіным); Химико-термическая обработка инструментальных материалов. Мн., 1986. с. 92
БЕ́ЛЬСКІ ПАВЕ́Т , адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі і Польшчы ў 19—20 ст. Утвораны ў ліп. 1808 у складзе Беластоцкай вобласці. Цэнтр — г. Бельск-Падляскі. З 1842 у Гродзенскай губерні. Пл. 3130,1 кв. вярсты, нас. 164 441 чал. (1897). У 1-ю сусв. вайну акупіраваны герм. войскамі. З 1918 у складзе Польшчы, з 1919 у Беластоцкім ваяводстве. Паводле Рыжскага дагавора 1921 застаўся ў Польшчы. З 1939 у БССР, у Беластоцкай вобл. 15.1.1940 скасаваны, на яго тэрыторыі ўтвораны Бельскі, Бранскі, Кляшчэльскі, Семятыцкі, Цехановецкі і Гайнаўскі р-ны. Паводле дагавора «Аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы» ад 16.8.1945 тэр. былога Бельскага павета перайшла да Польшчы. с. 92
БЕ́ЛЬСКІ ПРЫВІЛЕ́Й , прывілей, абвешчаны вял. кн. ВКЛ Жыгімонтам ІІ Аўгустам 1.7.1564 на сойме ў г. Бельск Падляшскага ваяв. Паводле Бельскага прывілея ўтвараліся выбарныя шляхецкія саслоўныя суды, на месцах суд. органы аддзяляліся ад велікакняжацкай адміністрацыі. Духоўныя суды (каталіцкія і праваслаўныя) захоўваліся. Абвяшчалася роўнасць шляхты перад законам. Нормы Бельскага прывілея ўвайшлі ў Статут Вялікага княства Літоўскага 1566. с. 92
БЕ́ЛЬСКІЯ , княжацкія і баярскія роды ў ВКЛ і Маскоўскім вял. княстве. Існавалі 2 роды Бельскіх, не звязаныя сваяцтвам: Бельскія-Рурыкавічы і Бельскія-Гедзімінавічы. Родапачынальнік Бельскіх-Рурыкавічаў — кн. Іван Міхайлавіч Морткін-Бельскі з роду яраслаўскіх князёў. Адзін з яго сыноў, Леў Іванавіч, выехаў у ВКЛ. Яго нашчадкі жылі да 1800 у Віленскім, Берасцейскім і інш. ваяводствах. Родапачынальнік Бельскіх-Гедзімінавічаў — Алелька (пасля хрышчэння Уладзімір), унук вял. князя ВКЛ Гедзіміна. Ён меў сыноў Алельку (пасля хрышчэння Аляксандр, родапачынальнік кн. Пінскіх і Слуцкіх — Алелькавічаў), Івана (ад яго пайшлі Бельскія) і Андрэя Уладзіміравічаў.
Іван Уладзіміравіч (? — пасля 1446), упамінаецца з 1411. Валодаў г. Белая на р. Обша (Смаленская вобл.). Быў намеснікам у Ноўгарадзе (1445—46). Меў 7 дзяцей, у т.л. сыноў Фёдара і Сямёна. Фёдар Іванавіч (?—?), сын Івана Уладзіміравіча, упамінаецца з 1476 як «князь Фюдар з Белай». Належаў да апазіцыі Казіміру IV Ягелончыку, у 1481 удзельнічаў у змове князёў супраць яго, на 2-і дзень пасля шлюбу з Ганнай Сямёнаўнай з роду князёў Кобрынскіх быў вымушаны ратавацца ўцёкамі. З 1482 у Маскве. Казімір IV Ягелончык, а пазней і яго сын Аляксандр не адпускалі Ганну з Кобрына. Спробы Фёдара Іванавіча, які стаў баярынам Маскоўскага вял. княства, вызваліць жонку вынікаў не далі. У 1493 ён спрабаваў вярнуцца ў ВКЛ, за што сасланы ў Галіч. У 1497 памілаваны, у 1498 ажаніўся з разанскай князёўнай Ганнай Васілеўнай, пляменніцай вял. кн. Івана ІІІ Васілевіча. У 1499 Фёдар Іванавіч быў ваяводам коннага войска, пасланага пад Казань. У час вайны Маскоўскай дзяржавы супраць ВКЛ 1500—03 удзельнічаў у беспаспяховай аблозе Смаленска. У 1506 зноў удзельнічаў у паходзе на Казань. Сямён Іванавіч (? — пасля 1507), сын Івана Уладзіміравіча. У 1500 незадаволены сваім становішчам у ВКЛ перайшоў з гарадамі Чарнігаў, Старадуб, Гомель, Любеч на службу да вял. кн. маскоўскага Івана ІІІ Васілевіча. Адзін з ініцыятараў войнаў Маскоўскай дзяржавы супраць ВКЛ на пач. 16 ст. Дзмітрый Фёдаравіч (каля 1500—13.1.1551), сын Фёдара Іванавіча, дзярж. дзеяч Рус. дзяржавы, баярын з 1530, ваявода. Адзін з рэгентаў пры малалетнім вял. кн. маскоўскім Іване IV. Іван Фёдаравіч (? — май 1542), сын Фёдара Іванавіча, дзярж. дзеяч Рус. дзяржавы, баярын з 1522, ваявода. З лета 1540 «першадарадца» Івана IV Грознага. На пач. 1542 скінуты Шуйскімі, сасланы на Белавозера і там забіты. Сямён Фёдаравіч (? — ?), сын Фёдара Іванавіча, баярын з 1522. У 1534 уцёк у ВКЛ. Пасля ўдзельнічаў у паходах супраць Рус. дзяржавы (1535, 1541). Іван Дзмітрыевіч (? — 24.5.1571), сын Дзмітрыя Фёдаравіча, дзярж. дзеяч часоў Івана IV Грознага, баярын з 1560, ваявода. Удзельнічаў у 1563 у Лівонскай вайне 1558—83, у Земскім саборы 1566. Загінуў разам з сям’ёй у час наезду на Маскву крымскіх татар хана Даўлет-Гірэя. Акрамя таго, вядома некалькі польск. шляхецкіх родаў Бельскіх, сярод якіх у 18 ст. сустракаюцца бароны і графы, і дваранскі род Бельскіх у Расіі (выйшаў з Валыні).
Л.Р.Казлоў, А.М.Нарбут. с. 92
БЕЛЬСК-ПАДЛЯ́СКІ (Bielsk Podlaski), горад на ПнУ Польшчы, у Беластоцкім ваяв. 27 тыс. ж. (1992). Прадпрыемствы льноапрацоўчай, трыкат. прам-сці, па абслугоўванні сельскай гаспадаркі. Вытв-сць радыётэхн. зборачных вузлоў, камунальнага абсталявання, буд. метал. вырабаў. Бел. ліцэй. 11 сярэдніх і 6 пач. школ. Музей Мартыралогіі. Помнікі архітэктуры: барочны касцёл і кляштар кармелітаў (17 ст.), неакласіцыстычны касцёл канца 17 ст., драўляныя цэрквы 17—19 ст., ратуша (пасля 1779). Дзейнічае Бел. гіст. т-ва, Брацтва правасл. моладзі, Звяз бел. моладзі, Бел. саюз.
Упершыню згадваецца ў летапісе пад 1253 як месца збору войскаў галіцкага кн. Данілы Раманавіча супраць Міндоўга. Пасля 1320 у ВКЛ, у 1391—1413 у Мазовіі. У 1430 Бельск-Падляскі атрымаў ад Вітаўта гар. правы. З 1507 уладанне вял. княгіні Алены Іванаўны. У 1562 у Бельск-Падляску праходзіў сойм ВКЛ, дзе абмяркоўваўся план будучай Люблінскай уніі 1569. З 1569 у Польскім каралеўстве. З 1720 уладанне Браніцкіх. З 1795 у Прусіі, з 1807 у Рас. імперыі, павятовы цэнтр Беластоцкай вобл., з 1842 у Гродзенскай губ. У 1-ю сусв. вайну ў 1915 акупіраваны герм. войскамі, у 1919—20 заняты Чырв. Арміяй, польскім войскам. З 1921 у Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр раёна Беластоцкай вобл. У 1941—44 акупіраваны ням. фашыстамі. З 1944 у Польшчы.
Д. Фіёнік (гісторыя). с. 92
БЕЛЬТ ВЯЛІ́КІ (дацкае Store Baelt), цэнтральны праліў у сістэме Дацкіх праліваў, паміж а-вамі Лолан і Зеландыя на У і Лангелан і Фюн на З. Даўж. каля 120 км, найменшая шыр. 10 км, глыб. на фарватэры 12 м. У суровую зіму замярзае. Чыг. паром паміж гарадамі Нюбарг (в-аў Фюн) і Корсёр (в-аў Зеландыя). с. 93
БЕЛЬТ МАЛЫ́ (дацкае Lille Baelt), заходні праліў у сістэме Дацкіх праліваў, паміж а-вамі Фюн і Эрэ на У, в-вам Альс і п-вам Ютландыя на З. Даўж. каля 130 км, найменшая шыр. 0,6 км. Глыб. на фарватэры 10 м. У суровыя зімы замярзае. Праз Бельт малы пабудаваны чыг. (на магістралі Гамбург—Капенгаген—Стакгольм) і 2 аўтамаб. масты. с. 93
БЕ́ЛЬТЫНГ (ад англ. belting прывадны пас), шчыльная і трывалая тэхнічная тканіна з кручанай баваўнянай пражы. Вырабляецца палатняным перапляценнем; больш трывалыя гатункі бельтынгу — з дабаўленнем хім. валокнаў. Ідзе на выраб канвеерных стужак і прагумаваных шматслойных прывадных пасаў. с. 93
БЕЛЬЦЮКО́ВА Ангеліна Пятроўна (н. 10.12.1924, г. Кіраў, Расія), бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Маскоўскі тэкстыльны ін-т (1949). Выкладала ў Львоўскім ін-це прыкладнога і дэкар. мастацтва, у 1964—79 у Бел. тэатр.-маст. ін-це. Працуе ў галіне маст. афармлення тканін, распрацоўвае эскізы дэкар. і манум. габеленаў. Сярод работ: ворсавы дыван «Скалярыі» (1967), габелены «Спадчына» (1979) і «Айчына», габелен-заслона для тэатра муз. камедыі Беларусі (абодва 1980, усе з А.М.Кішчанкам); «Ружы» (1987), «Світанне» (1988), «Летні дзень» (1989), трыптых «Абпаленая Белая Русь» (1993) і інш. с. 93
БЕЛЬЦЮКО́Ў Сяргей Пятровіч (н. 26.11.1956, пас. Балбасава Аршанскага р-на Віцебскай вобл.), бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1980, клас фп. Р.Шаршэўскага; 1987, клас кампазіцыі Я.Глебава). У 1982—89 заг. муз. часткі Бел. т-ра юнага гледача. Працуе ў розных муз. жанрах і стылявых кірунках (ад класіка-рамантычных да сучасна-авангардных). Сярод твораў: кантаты «Начны матылёк», «Святло сонца», для хору а капэла «Вандроўнікі», «Забыты Богам край» (1987— 95); «Усяночная», містэрыя «Благаславі нас, Божа» (1995, з А.Залётневым); З сімфоніі: 1-я «Гравюры» (1990), 2-я «Са званамі» (1994), 3-я (1995); Канцэрт для габоя і камернага арк.; «Капрычыо» для флейты і камернага арк.; «Сумнае прынашэнне Моцарту» для флейты, фп. і струннага арк.; камерна-інстр. творы («Стронцый-90», «Музыка для габоя і магнітнай стужкі»); рамансы на вершы М.Багдановіча і Б.Ахмадулінай; музыка да кінафільмаў «Францыск Скарына», «Тутэйшыя», «Язэп Драздовіч», «Полацкая жамчужына» і інш. і драм. спектакляў (больш за 30).
Э.А.Алейнікава. с. 93
БЕ́ЛЬЧЫК , кубельчык, бандарны выраб у беларусаў, пасудзіна на 3—4 л для дастаўкі стравы ў «рабочы вугал» — на жніво, сенажаць і інш. Меў форму невял. кадачкі з накрыўкай, што заціскалася паміж вушак папярэчынай і прыстасаванай да яе гнутай ручкай. с. 93
БЕ́ЛЬЧЫЦКІ БАРЫСАГЛЕ́БСКІ МАНАСТЫ́Р . Існаваў у 12 — 1-й пал. 20 ст. на месцы рэзідэнцыі полацкіх князёў у б. прадмесці Полацка Бельчыцы, за км ад Верхняга замка, на левым беразе р. Зах. Дзвіна пры ўпадзенні ў яе р. Бельчанка. Унікальны культавы комплекс 12 ст., выключная з’ява ў дойлідстве і манум. жывапісе Стараж. Русі. Уключаў 4 мураваныя храмы (захаваліся фундаменты 3 цэркваў), пабудаваныя ў 12 ст. ў тэхніцы муроўкі сцен з плінфы са схаваным радам, характэрнай для Полацкай школы дойлідства.
Вялікі сабор (пабудаваны ў 1120— 30-я г., назва невядома) — крыжова-купальны 3-апсідны храм, падзелены 6 стаўпамі на 3 нефы, меў 3 прытворы. Вынесеная ў асобную зону алтарная частка, далучаная да асн. аб’ёму, надавала храму ўзнёслы цэнтрычны выгляд. Фасады дэкарыраваны плоскімі лапаткамі. Падлога была выкладзена паліванымі пліткамі, сцены размаляваны фрэскамі (зберагліся фрагменты). Барысаглебская царква —3-нефавы 1-апсідны храм. Да невял. квадратнага ў плане 4-стаўповага асн. аб’ёму з З далучаўся нартэкс, які з хорамі ўтвараў паніжаны адносна ўсёй кампазіцыі аб’ём. Сцены ўнутры былі ўпрыгожаны фрэскамі з выявамі святых, арнаментам. Пятніцкая царква — падоўжаная ў плане вузкая пабудова, паніжаная зах. частка якой (магчыма, 18 ст.) стаяла на месцы першапач. прамавугольнай апсіды. Мела таксама прытвор і крыпту (верагодна, пахавальня кн. Барыса Усяславіча). Сцены былі размаляваны фрэскамі. Храм-трыконх паводле малюнка канца 18 ст. — падоўжаны па восі У—З прамавугольнік з паўкруглай апсідай, дзе быў прастол. Бакавыя апсіды ўтваралі своеасаблівы трансепт, на 4 слупы якога абапіраўся барабан з купалам. Падобную планіроўку маюць храмы Афона, Балгарыі і Сербіі.
У 1928 напаўразбураныя Барысаглебскую і Пятніцкую цэрквы даследаваў І.М.Хозераў. Вялікі сабор даследавалі ў 1965 М.К.Каргер, у 1970-я г. П.А.Рапапорт, у 1990 А.А.Трусаў.
Літ.: Селицкий А.А. Живопись Полоцкой земли ХІ—ХІI вв. Мн., 1992.
Г.А.Лаўрэцкі. с. 93
БЕ́ЛЬЧЫЦЫ , рэзідэнцыя полацкіх князёў у 12 ст. Размяшчалася на левым беразе Зах. Дзвіны, пры ўпадзенні ў яе р. Бельчанка, за 2 км ад Полацкага Верхняга замка (цяпер у межах Полацка). Упамінаюцца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1159. Паводле сцверджання М.Стрыйкоўскага, Бельчыцы былі ўмацаваны мураванай сцяной і вежамі, якія разбураны ў 17 ст. уніяцкім архіепіскапам І.Кунцэвічам. Часткай княжацкай рэзідэнцыі з’яўляўся Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр. с. 94
БЕЛЬЭТА́Ж (ад франц. bel прыгожы + étage паверх), 1) у тэатр. будынках 1-ы ярус балконаў глядзельнай залы над бенуарам і амфітэатрам (ці партэрам і амфітэатрам). 2) Другі паверх дома, пераважна палаца, асабняка. У бельэтажы размяшчаюцца парадныя залы і пакоі, якія вылучаюцца большай вышынёй, якасцю аддзелкі. У сучаснай архітэктуры жылых дамоў тэрмін «бельэтаж» амаль не выкарыстоўваецца. с. 94
БЕЛЯЖЭ́НКА (Беліжэнка) Барыс Паўлавіч (н. 5.6.1937, в. Промыслы Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.), бел. паэт, журналіст. Скончыў БДУ (1965) і Мінскую ВПШ (1970). Настаўнічаў, працаваў у прэсе, на парт. рабоце. Друкуецца з 1958. Выдаў зб-кі вершаў «Крыгалом» (1973), «Жытнёвае поле» (1977). Асн. тэмы твораў — любоў да роднага краю, праблемы грамадскага жыцця сучаснікаў, мужнасць нар. мсціўцаў у Вял. Айч. вайну. Аўтар аповесці-дэтэктыва «Каляровыя фотакарткі» (1988), вянка санетаў «Вышыня» (1974), паэмы «Свята пумы» (1977), гумарэсак, песень, тэксту кантаты «Памяць роднага горада» (1974, муз. Я.Касалапава) і інш. с. 94
БЕЛЯКО́Ў Аляксандр Васілевіч (21.12.1897, в. Бяззубава Арэхава-Зуеўскага р-на Маскоўскай вобл. — 1982), генерал-лейтэнант авіяцыі (1943). Герой Сав. Саюза (1936). Д-р геагр. н., прафесар. Скончыў ваен. вучылішча (1917), авіяц. школу (1921). У 1930—35 у Ваен.-паветр. акадэміі імя М.Я.Жукоўскага. У 1936—37 удзельнік беспасадачных пералётаў (штурман) Масква — в-аў Уд (Чкалаў) і Масква—Паўн. полюс — ЗША з В.П .Чкалавым і Г.П.Байдуковым. З 1940 нач. Разанскай вышэйшай авіяц. школы штурманаў. У Вял. Айч. вайну ўдзельнік Берлінскай аперацыі 1945; гал. штурман паветр. арміі. У 1945—60 у Ваенна-паветр. акадэміі. Аўтар прац па аэранавігацыі. с. 94
БЕЛЯКО́Ў Расціслаў Апалосавіч (н. 4.3.1919, г. Мурам Уладзімірскай вобл., Расія), савецкі авіяканструктар. Акад. АН СССР (1981), двойчы Герой Сац. Працы (1971, 1982). Скончыў Маскоўскі авіяц. ін-т (1941). З 1971 ген. канструктар. Пад кіраўніцтвам Белякова створаны шэраг самалётаў рознага прызначэння. Аўтар прац па самалётабудаванні. Ленінская прэмія 1972. Дзярж. прэмія СССР 1952. с. 94
БЕЛЯНЕ́Ц , возера ў Беларусі, у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Свольна, за 27 км на ПнЗ ад г.п. Расоны. Пл. 0,28 км2, даўж. 960 м, найб. шыр. 380 м, найб. глыб. 4,5 м, даўж. берагавой лініі 2,5 км. Пл. вадазбору 0,6 км2. Схілы катлавіны выш. 2—4 м, на У 5—6 м. Берагі высокія, стромкія, на Пн нізкія, затарфаваныя. Дно сапрапелістае, зарастае імхамі. с. 94
БЕЛЯНІ́ЦКІ Мацвей Захаравіч (26.1.1909, г. Магілёў — 17.3.1990), бел. жывапісец. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930), Маскоўскі маст. ін-т імя В.Сурыкава (1942). Працаваў пераважна ў галіне тэматычнай карціны і пейзажа. Асн. работы: «Фашысцкая грабармія на Беларусі» (1942), «Пасля вызвалення ад акупантаў» (1950), «Першы арышт Я.Коласа» (1960), «Пасля вайны. Размініраванне» (1961), «Паўстанне сялян. 1905 год» (1968); лірычныя пейзажы «Вясна прыйшла» (1943), «Мосцік» (1946), «Мінск. Бульвар Шаўчэнкі» (1974), «Сенакос» (1975), «Восень» (1977), «Вясёлка» (1982), серыя «Белавежская пушча» (1958—63). Пісаў таксама нацюрморты, партрэты сучаснікаў. с. 94
БЕЛЯНКО́Ў Рафаіл Львовіч (н. 31.12.1945, г. Аткарск Саратаўскай вобл., Расія), бел. спартсмен (цяжкая атлетыка). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1974). Чэмпіён Еўропы (1972), СССР (1970, 1973) у найлягчэйшай вазе. Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў. Рэкардсмен свету (1972) і Еўропы (1974) у асобных практыкаваннях. З 1976 на трэнерскай рабоце. с. 94
БЕЛЯШЭ́ЎСКІ Мікалай Фядотавіч (12.10.1867, г. Умань Чаркаскай вобл., Украіна — 21.4.1926), украінскі археолаг, этнограф, мастацтвазнавец. Акад. АН УССР (1919). Скончыў Кіеўскі ун-т. У 1902—23 дырэктар Кіеўскага гіст. музея. Рэдактар зб. «Археологическая летопись Южной России» (т. 1—3, 1899— 1901) і час. з той жа назвай (1903—05). У 1890-я г. даследаваў паселішчы на Зах. Бугу, на Гомельшчыне, у Сярэднім Падняпроўі. Аўтар прац па археалогіі і ўкр. арнаментыцы.
Тв.: Несколько новых стоянок каменного века по Днепру и его притокам // Киевская старина. 1891. Т. 32, № 3; Дюнные стоянки неолитической эпохи на берегах р. Западного Буга в среднем его течении // Тр. одиннадцатого Археологического съезда в Киеве, 1899. М., 1901. Т. 1. с. 94
БЕМ (Bem) Юзаф (17.3.1794, г. Тарнаў, Польшча — 10.12.1850), польскі ваен. і паліт. дзеяч, ваен. тэарэтык. Генерал польск., венг. і тур. армій. Удзельнік кампаніі 1812 у складзе войскаў Напалеона. У 1815—25 афіцэр арміі Каралеўства Польскага, звольнены за ўдзел у тайнай патрыят. арг-цыі. У час паўстання 1830—31 адзін з кіраўнікоў абароны Варшавы. Удзельнічаў у абароне рэв. Вены (кастр. 1848), узначаліў венг. армію (1849). Пасля паражэння венг. рэвалюцыі ўцёк у Турцыю, прыняў іслам і пад імем Мурат-пашы служыў у тур. арміі. Аўтар прац па матэматыцы, ваен. справе, гісторыі. с. 94
БЕ́МБЕЛЬ Андрэй Ануфрыевіч (30.10.1905, г. Веліж Смаленскай вобл. Расія — 13.10.1986), бел. cкульптар. Нар. мастак Беларусі (1955). Праф. (1962). Вучыўся ў Віцебскім маст. тэхнікуме (1924—27) у М.Керзіна. Скончыў Ленінградскую АМ (1934). З 1947 на пед. рабоце, з 1953 у Бел. тэатр.-маст. ін-це. Працаваў у галіне манум. і станковай скульптуры. Яго творчасці ўласцівы апавядальнасць, імкненне да абагульнення, лаканічнасць і выразнасць формы. Першая манум. работа (з У.Рытарам) — рэльефы для Дома ўрада і Дома афіцэраў у Мінску (1932— 36). Сярод работ, створаных у гады вайны, скульптура Героя Сав. Саюза М.Ф.Гастэлs. У пасляваенны час ім выкананы гарэльеф для Манумента Перамогі ў Мінску — «9 мая 1945 года», помнік Дз.І.Мендзялееву перад будынкам хім. ф-та Маскоўскага ун-та, статуя «Беларусь сацыялістычная» для бел. павільёна на ВДНГ у Маскве, партрэты бел. акцёра П.С.Малчанава, партыз. камандзіраў Дз.Ц.Гуляева, П.З.Калініна і інш. Аўтар Кургана Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі (арх. А.Стаховіч, 1969, Дзярж. прэмія Беларусі 1970), мемар. комплексу Брэсцкая крэпасць-герой (1971). У 1970—80-я г. стварыў партрэты Я.Купалы, А.Блока, І.Шамякіна і інш. У 1995 у Мінску ў яго доме-майстэрні створаны Музей сучаснай бел. скульптуры імя А.Бембеля.
Літ.: Крэпак Б.А. Андрэй Бембель. Мн., 1988.
Н.В.Шаранговіч. с. 94
БЕМО́ЛЬ , гл. ў арт. Альтэрацыя. с. 95
БЕНАВЕ́НТЭ-І-МАРЦІ́НЕС (Benavente y Martinez) Хасінта (12.8.1866, Мадрыд — 14.7.1954), іспанскі драматург. Аўтар 172 п’ес: бытавых, псіхалагічных, маральна-філас., сімвалічных і інш. У п’есах «Вядомыя людзі» (1896), «Трапеза драпежных звяроў» (1898), «Пошласць» (1901) і інш. крытыка быту «свецкага» грамадства спалучаецца з пагардай да народа. У лялечным фарсе ў стылі італьян. камедыі масак «Гульня інтарэсаў» (1907) і яго працягу «Горад вясёлы і бесклапотны» (1916), дзе матэрыяльныя інтарэсы выступаюць як рухальная спружына паводзін, паліт. барацьбы і вайны, прапаведаваў маральнае самаўдасканаленне. Тое ж характэрна для яго маральна-філас. п’ес («Пані гаспадыня», 1908; «Няшчасная», 1913). У 1940—50-я г. пісаў пераважна пацяшальныя камедыі («Дон Хуан з’явіўся», 1952; «Шпілька ў роце», 1953, і інш ). Нобелеўская прэмія 1922.
Літ.: Плавскин З.Н. Испанская литература XIX—ХХ веков. М., 1982. С. 125— 129. с. 95
БЕНАРДО́С Мікалай Мікалаевіч (8.7.1842, с. Маставое Мікалаеўскай вобл., Украіна — 21.9.1905), рускі вынаходнік у галіне электразваркі. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це, у Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі (Масква). З 1865 больш за 100 вынаходстваў у розных галінах (сельскай гаспадарцы, транспарце і інш.). Распрацаваў спосаб эл. дугавой зваркі металаў (1881), інш. спосабы зваркі і паяння.
Літ.: Никитин В.П. Н.Н.Бенардос, 1842—1905 // Люди русской науки. М., 1965. с. 95
БЕНА́РЭС , гл. Варанасі. с. 95
БЕНАСЕРА́Ф (Benacerraf) Барух (н. 20.10.1920, г. Каракас, Венесуэла), амерыканскі генетык, мікрабіёлаг і імунолаг. Чл. Нац. АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтва. Скончыў мед. каледж штата Віргінія. З 1948 у Калумбійскім, з 1956 у Нью-Йоркскім ун-тах, з 1968 у Нац. ін-це аховы здароўя, адначасова з 1970 праф. Гарвардскай мед. школы. З 1980 прэзідэнт Міжнар. саюза імуналагічных т-ваў. Навук. працы па генетычным кантролі імуналагічных рэакцый арганізма. Нобелеўская прэмія 1980 (разам з Ж.Дасэ і Дж.Д.Снелам). с. 95
БЕН БЕ́ЛА Ахмед (н. 25.12.1916, Магнія, каля г. Тлемсен, Алжыр), дзяржаўны і палітычны дзеяч Алжыра. У час 2-й сусв. вайны афіцэр франц. арміі. З 1949 адзін з кіраўнікоў Алжырскай нацыяналіст. партыі. З 1952 чл. Фронту нац. вызвалення Алжыра. У 1956 арыштаваны франц. ўладамі і да 1962 знаходзіўся ў зняволенні. Завочна быў абраны ў кіруючыя органы алж. вызв. руху. У 1962—65 прэм’ер-міністр, у 1963—65 прэзідэнт краіны. Пасля ваен. перавароту ў 1965—80 пад дамашнім арыштам. З 1981 у эміграцыі. У 1990 вярнуўся ў Алжыр і ўзначаліў партыю «Рух за дэмакратыю». с. 95
БЕНВЕНІ́СТ (Benveniste) Эміль (27.5.1902, г. Халеб, Сірыя — 3.10.1976), французскі мовазнавец. Вучань А.Мее. З 1935 праф. Калеж дэ Франс, з 1945 сакратар Парыжскага лінгвістычнага т-ва, з 1960 чл. Франц. АН. Працы ў галіне агульнага і індаеўрап. мовазнаўства, агульнай семіялогіі. Даследаваў праблемы структурнай лінгвістыкі. У адрозненне ад Ф. дэ Сасюра лічыў моўны знак міжвольным, таму што ён абумоўлены сістэмай мовы («Прырода лінгвістычнага знака», 1939). Аўтар тэорыі структуры індаеўрап. кораня, шматлікіх прац па іранскіх мовах.
Тв.: Problèmes de linguistique gènèrale. Paris, 1969; Рус. пер. — Общая лингвистика. М., 1974. с. 95
БЕНГА́ЗІ , горад на Пн Лівіі, на ўзбярэжжы Міжземнага м. Засн. ў 5 ст. да н.э. У 1951—75 — адна з дзвюх (разам з Трыпалі) сталіц Лівіі. 446 тыс. ж. (1988). Порт., вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-прамысл. цэнтр усх. ч. краіны (гіст. правінцыі Кірэнаіка). Харчасмакавая (аліўкавы алей, кансервы і інш.) прам-сць. Воўнапрадзільная ф-ка, вытв-сць электраправадоў, кабелю, зварных трубаў. У Бенгазі і наваколлі — вытв-сць будматэрыялаў. Саматужнае дыванаткацтва. Асобныя ф-ты Лівійскага ун-та. Музей. Нац. б-ка. Арх. помнікі 16 ст. с. 95
БЕНГА́ЛІЯ , гістарычная вобласць у Індыі, у бас. ніжняга цячэння Ганга і дэльты Ганга і Брахмапутры. У старажытнасці розныя часткі Бенгаліі вядомыя пад назвай Анга, Ванга, Гауда і інш. Агульная назва Бенгаліі з’явілася каля 10—12 ст. У 8 — пач. 13 ст. на тэр. Бенгаліі існавалі дзяржавы на чале з дынастыямі Палаў, пазней Сенаў. На пач. 13 ст. Бенгалія ўключана ў Дэлійскі султанат. У сярэдзіне 14 ст. стала незалежная. У 1575 заваявана Вялікімі Маголамі. На пач. 18 ст. на тэр. Бенгаліі ўзнікла самаст. дзяржава. У 1757 падпарадкавана англ. Ост-Індскай кампаніяй. У 1905 падзелена англ. ўладамі на адасобленыя тэр., у 1911 зноў аб’яднана. У 1947 у сувязі з падзелам Брыт. Індыі на самаст. дзяржавы Індыю і Пакістан Зах. Бенгалія адышла да Індыі, Усх. Бенгалія — да Пакістана. У 1971 на тэр. Усх. Бенгаліі створана дзяржава Бангладэш. с. 95
БЕНГАЛУ́РУ , гл. Бангалор. с. 96
БЕНГА́ЛЬСКАЯ РАЎНІ́НА , Бенгальская нізіна, усходняя частка Інда-Гангскай раўніны, у Індыі і Бангладэш, па ніжнім цячэнні рэк Ганг і Брахмапутра. Плоская, нізінная. Моцна ўвільготненая. с. 96
БЕНГА́ЛЬСКІ АГО́НЬ (ад назвы гіст. вобл. Бенгалія ў Індыі), піратэхнічная сумесь рэчываў, гарэнне якой адбываецца з раскідваннем зіхатлівых іскраў. Мае ў сабе нітрат барыю (акісляльнік), парашок алюмінію ці магнію, жал. ці стальныя апілкі (гаручае) і дэкстрын ці крухмал (цэментавальнік). Звычайна наносяць на метал. Дрот. с. 96
БЕНГА́ЛЬСКІ ЗАЛІ́Ў , заліў Індыйскага ак., паміж п-вам Індастан на З і п-вам Індакітай і а-вамі Андаманскімі і Нікабарскімі на У. Пл. 2191 тыс. км2. Найб. глыб. 5258 м. Т-ра вады на паверхні ў лют. 25—27 °С, у жніўні 28 °С (у маі 29 °С). Салёнасць да 34‰. Прылівы паўсутачныя (да 10,7 м). Частыя трапічныя ўраганы. У Бенгальскі заліў упадаюць рэкі Ганг і Брахмапутра. Рыбалоўства. Асн. парты — Калькута, Мадрас (Індыя), Чытагонг (Бангладэш). с. 96
БЕНГА́ЛЬСКІ НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН , на тэрыторыі Бангладэш, Індыі і зах. часткі М’янмы, у ніжнім цячэнні рэк Ганг і Брахмапутра, часткова на шэльфе Бенгальскага заліва. Адкрыты ў 1955, распрацоўваецца з 1958. Пачатковыя прамысл. запасы газу 235 млрд. м3, нафты 0,6 млн. т. У газе 95—99% метану. Газаправоды Сілхет—Тытас—Дака, Тытас—Чытагонг. с. 96
БЕНГА́ЛЬЦЫ , нацыя, асн. насельніцтва Бангладэш (больш за 104,3 млн. чал.) і штата Зах. Бенгалія ў Індыі (каля 71 млн. чал.). Жывуць таксама ў Непале, Бутане, Сінгапуры і інш. Агульная колькасць 175,7 млн. чал. (1987). Гавораць на бенгальскай мове. Сярод вернікаў у Бангладэш пераважаюць мусульмане-суніты, у Індыі — індуісты. с. 96
БЕНГЕ́ЛЬСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ , халоднае паверхневае цячэнне Атлантычнага ак., каля зах. берагоў Паўд. Афрыкі. Паўн. галіна Заходніх Вятроў цячэння, накіравана з ПдУ на ПнЗ. Скорасць 1—2 км/гадз. Т-ра вады на паверхні летам ад 19 °С на Пд да 26 °С на Пн, зімой адпаведна ад 15 да 22 °С. Непасрэдна каля берагоў пад уплывам падняцця водаў з глыбіняў т-ра падае ніжэй за 15 °С зімой і ніжэй за 12 °С летам. с. 96
БЕН-ГУРЫЁ́Н Давід (16.10.1886, г. Плоньск, Польшча — 1.12.1973), дзяржаўны дзеяч Ізраіля. Прымкнуў да Сіянісцкага сацыялістычнага руху ў Польшчы. У 1906 эмігрыраваў у Палесціну, дзе быў абраны ў ЦК сіянісцкага рабочага руху Паалей Цыён. У 1916—18 засн. у ЗША арг-цыі Хехалуц і Яўрэйскі легіён. З 1920 чл. Галоўнай рады Сусв. сіянісцкай арг-цыі. У 1921—35 кіраўнік арг-цыі Хістадрут. У 1930—63 лідэр партыі Мапаі. У 1935—48 старшыня прэзідыума Яўр. Агенцтва. У 1948—53, 1955—63 прэм’ер-міністр, міністр абароны Ізраіля. Аўтар публікацый па пытаннях узнікнення дзяржавы Ізраіль і яе адносін з араб. краінамі. с. 96
БЕ́НДА (Benda), чэшскія музыканты, браты. Нарадзіліся ў г. Старэ-Бенаткі, Чэхія.
Іржы (Георг) Антанін (30.6.1722— 6.11.1795), кампазітар, скрыпач, дырыжор. З 1742 скрыпач прыдворнай капэлы ў Берліне, з 1750 у г. Гоце, прыдворны капельмайстар (1770—78). Выступаў з выкананнем сваіх твораў у Гамбургу, Вене, Парыжы, Берліне. Стварыў узоры меладрамы: «Арыядна на Наксосе» і «Медэя» (1775), «Пігмаліён» (паводле Ж.Ж.Русо, 1779). Аўтар зінгшпіляў «Вясковы кірмаш» (1775), «Дрывасек, або Тры жаданні» (1778) і інш., кантат, сімфоній, канцэртаў з аркестрам, санат, культавых харавых твораў.
Францішак (Франц; 22.11.1709— 7.3.1786), скрыпач і кампазітар. З 1726 канцэртаваў па Зах. Еўропе. З 1733 у Берліне, прыдворны скрыпач, канцэртмайстар Каралеўскага аркестра. Аўтар сімфоній, канцэртаў для скрыпкі з аркестрам і для клавесіна, санат для скрыпкі з basso continuo, трыо-санат, скрыпічных п’ес. Напісаў «Аўтабіяграфію» (рус. пер. у час. «Музыкальный и театральный вестник», 1856, № 41, 42, 44). с. 96
БЕНДЖЭДЗІ́Д Шадлі (н. 14.4.1929, Себаа, каля г. Алжыр), дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеяч Алжыра. Удзельнік нац.-вызв. руху ў 1954—62. Займаў камандныя пасты ў Алж. нац.-вызв. арміі. З 1961 у генштабе арміі. Пасля абвяшчэння ў 1962 незалежнасці Алжыра камандуючы (1962, 1964—79) ваен. акругамі. З 1965 чл. Рэв. савета Алж. Нар. Дэмакр. Рэспублікі. У 1979— 92 прэзідэнт краіны. У 1979—88 ген. сакратар, з 1988 старшыня партыі Фронт нац. Вызвалення. с. 96
БЕНДЭ́Р , горад у Малдове. Засн. ў 12 ст. 130 тыс. ж. (1992). Прыстань на р. Днестр, чыг. вузел. Лёгкая (тэкст.-ткацкая, баваўняна-прадзільная, швейная, абутковая), дрэваапр. (вытв-сць мэблі), храч. прам-сць, машынабудаванне (суднабудаванне, суднарамонт, эл.-тэхн.). Гіст.-краязнаўчы музей, карцінная галерэя. Цытадэль 16 ст. (перабудавана ў 18—20 ст.). с. 96
БЕНДЭ́Р-АБА́С , горад на Пд Ірана. Адм. ц. астана Хармазган. Засн. ў 1623. 202 тыс. ж. (1986). Порт у Армузскім праліве. Міжнар. аэрапорт. Харч., тэкст., суднабуд. прам-сць. Рыбалоўства і марскія промыслы. с. 96
БЕНДЭ́Р-ХАМЕЙНІ́ , горад на Пд Ірана. Каля 35 тыс. ж. (1990). Нафтаэкспартны і рыбалоўны порт на беразе Персідскага зал. Чыг. ст. (паўд. заканчэнне Трансіранскай чыгункі). Аэрапорт. Нафтахім. (у т.л. буйнейшы на Сярэднім Усходзе нафтахім. комплекс) і харч. прадпрыемствы. Да 1979 называўся Бендэр-Шахпур. с. 96
БЕ́НЕВІЦ (Bennewitz) Антанін (26.3.1833; Пршывраці, каля г. Літамішль, Чэхія — 29.5.1926), чэшскі скрыпач і педагог. Скончыў Пражскую кансерваторыю (1852). У 1852—66 канцэртмайстар аркестраў у Празе, Зальцбургу, Штутгарце; канцэртаваў у Парыжы і Бруселі. З 1866 праф., у 1882— 1901 дырэктар Пражскай кансерваторыі. З 1880 кіраўнік струннага квартэта Пражскага ням. камернага т-ва. Адзін са стваральнікаў Чэшскага квартэта (1891). Арганізатар публічных канцэртаў, у якіх удзельнічаў як ансамбліст (у трыо з Б.Сметанам і інш.). Дзякуючы Беневіцу-педагогу чэш. скрыпічная школа набыла сусв. вядомасць. Сярод яго вучняў О.Шэўчык, Ф.Ондржычак, І.Сук, О.Недбал.
Л.А.Сівалобчык. с. 96
БЕНЕДЫКЦІ́НЦЫ , члены першага ў каталіцкай царкве манаскага ордэна, заснаванага ў 530 у Італіі Бенядзіктам Нурсійскім (адсюль назва). Адыгралі значную ролю ў распаўсюджанні каталіцызму. Статут бенедыкцінцаў патрабаваў сталага жыхарства ў кляштары, паслушэнства, устрымання і беднасці. Абавязковай была праца. У 11—13 ст. бенедыкцінцы актыўна ўдзельнічалі ў місіянерскай дзейнасці каталіцкай царквы на слав. землях і ў Прыбалтыцы. У ВКЛ прыйшлі ў 17 ст. з Польшчы. На Беларусі іх кляштары ў 17—19 ст. існавалі ў Мінску, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Слоніме і інш. Яны мелі свае б-кі, школы, скрыпторыі, дзе перапісваліся кнігі і летапісы. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі (канец 18 ст.) кляштары бенедыкцінцаў і інш. каталіцкіх манаскіх ордэнаў аб’яднаны ў бенедыкцінска-цыстэрцыянска-камедула-картузскую кангрэгацыю. Пасля паўстанняў 1830—31 і 1863—64 на Беларусі кляштары бенедыкцінцаў закрыты. У Зах. Еўропе ў 1893 заснавана федэрацыя бенедыкцінцаў. Зараз існуе 18 кангрэгацый бенедыкцінцаў, якія налічваюць каля 10 тыс. манахаў. с. 96
БЕНЕДЭ́ЦІ (Benedetti) Марыо (н. 14.9.1920, г. Паса-дэ-лос-Торас, Уругвай),
гвай),} уругвайскі пісьменнік, літ.-знавец, публіцыст. Ліраэпічнай накіраванасцю адметныя зб-кі вершаў «Непазбыўны пярэдадзень» (1945), «Вершы за канторкай» (1958), «Будзённыя паэмы», «Пазнанне айчыны» (абодва 1963), «Блізкая блізкасць» (1965), «Штодзённае» (1979). Сац.-маральная праблематыка ў раманах «Хто з нас» (1953), «Перадышка» (1960), «Дзякуй за аганёк» (1965, рус. пер. 1969), «Дзень нараджэння Хуана Анхеля» (1971), зб-ках апавяданняў «Гэтай раніцай» (1949), «Апошняе падарожжа і іншыя апавяданні» (1951), «Жыхары Мантэвідэо» (1959), «Смерць і іншыя сюрпрызы» (1968), п’есах «Вы, напрыклад» (1957), «Рэпартаж» (1958), «Туды і назад» (1963), «Пэдра і капітан» (1979). Аўтар кн. літ.знаўчых і крытычных прац «Марсель Пруст і іншыя нарысы» (1951), «Уругвайская літаратура — стагоддзе дваццатае» (1963), «Геній і постаць Хасэ Энрыке Радо» (1966) і інш.
Тв.: Рус. пер. — [Стихи] // Поэты Уругвая. М., 1974; Рассказы. М., 1977.
І.Л.Лапін. с. 96
БЕНЕДЭ́ЦІ МІКЕЛА́НДЖЭЛІ (Benedetti Michelangeli ) Артура (н. 5.1.1920, г. Брэшыя, Італія), італьянскі піяніст, педагог; адзін з найбуйнейшых піяністаў сучаснасці. Праф. Балонскай і Венецыянскай кансерваторый. Яго выкананне адметнае віртуознай тэхнікай, стрыманай прыгажосцю, бездакорнай падпарадкаванасцю аўтарскаму тэксту. На пачатку творчасці ў рэпертуары пераважала музыка сучасных кампазітараў, пазней —творы фп. класікі. 1-я прэмія на Міжнар. конкурсе музыкантаў-выканаўцаў (Жэнева, 1939).
Літ.: Kaiser J. Große Pianisten in unserer Zeit. 3 Aufl. München, 1977. с. 97
БЕ́НЕК Казімір Францавіч (5.2.1895, в. Радашавічы Серадзскага ваяв., Польшча — лют. 1938), дзяржаўны дзеяч БССР. У рэв. руху з 1912. З 1914 працаваў на заводах Украіны. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Маскве. Са снеж. 1918 на паліт. рабоце ў Чырв. Арміі на Беларусі. У 1920—23 на парт. і сав. рабоце ў Магілёве, Гомелі, Барысаве. У час парт. чысткі (1921) абвінавачаны ў пралет. ненадзейнасці — «нацыяналістычных, сялянскіх ухілах», пазней — у шпіянажы. Нарком працы (1927—29), гандлю (1929—30), земляробства (1933—37) БССР, нам. старшыні СНК БССР (1930—34). Чл. ЦК з 1927 і Бюро ЦК КП(б)Б з 1930. Чл. ЦВК БССР з 1924 і яго Прэзідыума з 1931. Чл. ЦВК СССР з 1931. 9.5.1937 арыштаваны органамі НКУС, 21.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1956. с. 97
БЕНЕРЫ́ТЫ (Bennettitopsida), парадак выкапнёвых дрэвападобных голанасенных раслін. 2 сям., каля 20 родаў. З’явіліся ў каменнавугальным перыядзе; найб. росквіту дасягнулі ў юры — 1-й пал. мелу. На Беларусі выкапнёвыя рэшткі (лісце, сцяблы, шышкі, пылок) зрэдку трапляюцца ў юрскіх адкладах. Вызначальныя выкапнёвыя для юрскіх і мелавых адкладаў.
Вонкавым выглядам нагадвалі сучасных сагаўнікавых тропікаў і субтропікаў. Мелі просты або разгалінаваны, некаторыя — бочачкападобны ствол, укрыты рубцамі ад апалага лісця. Лісце перыстае, радзей простае. Кветкі ў пазухах лісця, у большасці бенерыты двухполыя, нагадвалі кветку пакрытанасенных. Насенне з 2 семядолямі. Некаторыя вучоныя лічаць енерыты магчымымі продкамі пакрытанасенных. с. 97
БЕНЕФІ́С (ад франц. bènèfice прыбытак, карысць), спектакль, увесь збор ад якога (поўны бенефіс) ці частка яго (паўбенефіс) ідзе на карысць аднаго ці некалькіх акцёраў-бенефіцыянтаў (за вылікам расходаў на спектакль). Узніклі ў Францыі ў 1735. У Расіі ўвайшлі ў практыку з 1783 (да 1809 дазваляліся таксама драматургам і кампазітарам). У СССР у 1925 бенефіс скасаваны. На Беларусі вядомыя з сярэдзіны 19 ст. З 2-й пал. 1980-х г. пачалі аднаўляцца. с. 97
БЕНЕФІ́ЦЫЙ (ад лац. beneficium дабрадзейнасць), 1) у Старажытным Рыме прывілеі, ільготы, падараванні імператараў і г.д. 2) У перыяд ранняга сярэднявечча ў Зах. Еўропе зямельнае падараванне караля ці буйнога феадала на пажыццёвае карыстанне свайму васалу за ваен. ці адм. службу. Пасля смерці трымальніка бенефіцый перадаваўся яго нашчадкам або вяртаўся ўладальніку. З развіццём феад. адносін (9—11 ст.) бенефіцый ператварыўся ў спадчыннае трыманне — феод. У Расіі і на Беларусі бенефіцыю адпавядаў маёнтак, у Візантыі — пронія, у араб. краінах — ікта, у Індыі — джагір. 3) У каталіцкай царкве ў 1917— 83 царк. пасада і звязаны з ёю даход. с. 97
БЕ́НЕШ (Beneš) Эдуард (28.5.1884, Кожляны, Чэхія — 3.9.1948), чэхаславацкі дзярж. дзеяч. Юрыст, сацыёлаг. У 1915—18 ген. сакратар эмігранцкага Чэхаславацкага нац. савета ў Парыжы. У 1918—35 міністр замежных спраў, у 1935—38 прэзідэнт Чэхаславацкай рэспублікі. Актыўны ўдзельнік Антанты Малой. У 1923—38 член савета, старшыня К-та бяспекі Лігі нацый. У 1940— 45 прэзідэнт Чэхаславацкай рэспублікі на эміграцыі (Лондан), пасля вызвалення Чэхаславакіі прэзідэнт рэспублікі (1946—48). Пасля прыходу да ўлады Камуніст. партыі Чэхаславакіі пайшоў у адстаўку. с. 97
БЕНЗАВО́З , аўтамабіль, паўпрычэп ці прычэп, абсталяваны цыстэрнай для вадкага паліва (бензіну, газы, дызельнага паліва). Цыстэрна мае паказальнік узроўню паліва, клапан для сувязі ўнутр. поласці цыстэрны з навакольнай атмасферай пры ўзнікненні празмернага ціску, зліўныя патрубкі з хуткадзейнымі засаўкамі, адстойнікі з водааддзельнікамі, проціпажарныя сродкі, зазямленне.
Ёмістасць цыстэрнаў на аўтамабілі і прычэпе 1,2—8 тыс. л, на паўпрычэпах 7—30 тыс. л. Цыстэрны вял. ёмістасці (больш за 5 тыс. л) абсталяваны ўнутры падоўжнымі і папярочнымі перагародкамі (хвалярэзамі) для памяншэння гідраўлічных удараў. с. 97
БЕНЗАІ́ЛУ ПЕРАКСІ́Д , бензаілу перакіс (С6Н5СОО)2, мал. м. 242,23; бясколерныя крышталі, tпл 106—108 °С (з раскладаннем), шчыльн. 1,334·103 кг/м3. Не раствараецца ў вадзе, дрэнна раствараецца ў спіртах, добра — у ацэтоне, бензоле, хларыраваных вуглевадародах. Выбухованебяспечны пры награванні і мех. уздзеянні. Выкарыстоўваецца як ініцыятар радыкальнай полімеразыцыі, ацвярджальнік поліэфірных смолаў, вулканізатар, адбельвальнік і дэзадарант для мукі, тлушчу і алею. Таксічны: выклікае апёкі скуры і слізістых абалонак, ГДК 5 мг/м3. с. 97
БЕНЗАЛЬДЭГІ́Д , гл. Бензойны альдэгід. с. 97
БЕНЗАРАЗДА́ТАЧНАЯ КАЛО́НКА , помпавая ўстаноўка для водпуску бензіну і інш. відаў вадкага аўтамаб. паліва на аўтазаправачных станцыях (АЗС). Злучаецца трубаправодам з паліўнымі рэзервуарамі; колькасць бензіну, што адпускаецца, адмерваецца аўтам. лічыльнікам.
Аўтаматызаваныя бензараздатачныя калонкі маюць высокапрадукцыйныя помпы з выбуховабяспечнымі электрарухавікамі, лічыльнікамі сумарнай і разавай выдачы, мех. або электрамех. дазатарамі. Сучасныя бензараздатачныя калонкі абсталяваны электроннымі прыстасаваннямі для падсумоўвання аб'ёму і кошту паліва, што адпускаецца на працягу пэўнага часу кожнаму кліенту, які мае спецыяльна закадзіраваны ключ, у гэтым выпадку запраўляць аўтамабіль можна ў любым месцы, дзе ёсць такія бензараздатачныя калонкі. с. 97
БЕНЗАРЭ́З , апарат для кіслароднай рэзкі і зваркі металаў. Працуе на вадкім паліве (бензін, газа). Мае бак для паліва, гарэлку спец. канструкцыі (разак) і шлангі падачы паліва і кіслароду. У разаку паліва выпарваецца і змешваецца з кіслародам. Пры гарэнні сумесі ўтвараецца полымя, якое падаграе метал і выпарае паліва. Падагрэты метал рэжуць струменем кіслароду, які падаецца з балона пад ціскам. с. 97
БЕНЗІ́ЛАВЫ СПІРТ , фенілкарбінол, С6Н5СН2ОН, мал. м. 108,14; бясколерная вадкасць з прыемным пахам, tкіп 205,8 °С, шчыльн. 1,04— 1,05·103кг/м3 , раствараецца ў этаноле і інш. арган. растваральніках. У свабодным стане і як эфіры ўваходзіць у састаў многіх эфірных алеяў і прыродных бальзамаў (напр., бензілацэтат — састаўная частка алеяў гіяцынту, язміну). Бензілавы спірт і яго эфіры — духмяныя рэчывы для парфумерыі і вытв-сці мыла, фіксатары паху, растваральнікі, кампаненты харч. эсенцый, фотаахоўныя рэчывы ў касметычных прэпаратах. с. 98
БЕНЗІ́Н , прадукт перапрацоўкі нафты — сумесь вуглевадародаў рознай будовы. Бясколерная лятучая вадкасць, мае характэрны пах, tкіп 30—205 °С, шчыльн. 700—780 кг/м3, вогненебяспечны. Атрымліваюць дыстыляцыяй (прамагонны бензін), каталітычным крэкінгам газа-газойлевых і цяжкіх дыстылятных ці каталітычным рыформінгам бензінавых фракцый нафты. Асн. выкарыстанне — паліва для рухавікоў унутранага згарання. Прадпрыемствы па вытв-сці бензіну на Беларусі ёсць у Мазыры, Наваполацку.
У бензіне прамагонным 3—10% араматычных, 12—30% нафтэнавых, 60—80% нармальных парафінавых, 1—2% ненасычаных вуглевадародаў і да 0,2% серы; у бензіне крэкінгу 12—60% араматычных, 12—30% нафтэнавых, да 50% ненасычаных вуглевадародаў і да 0,2% серы; у бензіне рыформінгу ёсць араматычныя і ізапарафінавыя вуглевадароды, практычна няма ненасычаных і серы. Таварныя прадукты — сумесь бензіну з рознай сыравіны, іх маркі вызначаюцца актанавым лікам, эксплуатацыйныя ўласцівасці паляпшаюцца пры ўвядзенні алкілату, ізаактану, талуолу, некаторых прысадак (гл. таксама Антыдэтанатар). Вырабляюць бензін летні, зімовы, неэтыліраваны і этыліраваны (афарбаваны, мае да 1 мл этылавай вадкасці на 1 кг, ГДК 100 мг/м3). Бензін газавы (нафтавы) — вадкая сумесь насычаных вуглевадародаў. Атрымліваюць са спадарожных газаў, якія вылучаюцца пры здабычы нафты і яе стабілізацыі, ахаладжэннем ці паглынаннем мінер. маслам з наступнай перагонкай. Газавыя бензіны дабаўляюць да інш. бензіну (у т.л. зімовага) для паляпшэння «пускавых» характарыстык. Бензін з малой колькасцю араматычных вуглевадародаў (не больш як 3%) і серы выкарыстоўваюцца як растваральнікі і прамывачныя вадкасці. Уайт-спірыт — растваральнік і экстрагент для тлушчаў, смолаў, каўчукоў; Бензін «галош» выкарыстоўваецца ў вытв-сці гумавых клеяў.
Літ.: Гуреев А.А., Жоров Ю.М., Смидович Е.В. Производство высокооктановых бензинов. М., 1981.
Л.М. Скрыпнічэнка. с. 98
БЕНЗІ́НАВЫ РУХАВІ́К , гл. ў арт. Рухавік унутранага згарання. с. 98
БЕНЗІНАМАТО́РНАЯ ПІЛА́ , гл. ў арт. Ланцуговая піла. с. 98
БЕНЗО́ЙНАЯ КІСЛАТА́ , бензолкарбонавая кіслата, найпрасцейшая араматычная кіслата, С6H5СООН, мал. м. 122,05. Бясколерныя крышталі, tпл 122,4 °С, шчыльн. 1,316-10·3 кг/м3. Дрэнна раствараецца ў вадзе, добра ў спірце, эфіры, бензоле. Складаныя эфіры і солі бензойнай кіслаты (бензааты) ёсць у эфірных алеях (напр., гваздзіковы алей), прыродных бальзамах (талуанскі, перуанскі) і бензойнай смале. Атрымліваюць акісленнем талуолу. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці фарбавальнікаў, лек. сродкаў, духмяных рэчываў, у медыцыне як процімікробны і фунгіцыдны сродак; кансервант харч. прадуктаў. с. 98
БЕНЗО́ЙНАЯ СМАЛА́ , росны ладан, смала стыраксавага дрэва (Styrax bensoin), што расце ў Паўд.-Усх. Азіі на Малайскім архіпелагу. Белае рэчыва, хутка цвярдзее і паступова цямнее на паветры, мае пах ванілі з вострым адценнем, т-ра размякчэння 75—90 °С, шчыльн. 1,10—1,17·103 кг/м3. Асн. кампаненты: бензойная і карычная кіслоты (30%), іх эфіры (60%), ванілін (1,5%). Выкарыстоўваецца як духмянае рэчыва, фіксатар паху ў парфумерыі, антысептык у касметыцы і медыцыне. с. 98
БЕНЗО́ЙНЫ АЛЬДЭГІ́Д , бензальдэгід, найпрасцейшы альдэгід араматычнага шэрагу, С6H5СНО, мал. м. 106,12. Бясколерная вадкасць з пахам горкага міндалю; tкіп 179 °С, шчыльн. 1,0477·103 кг/м3, раствараецца ў этаноле, эфіры. На паветры акісляецца да бензойнай кіслаты. Атрымліваюць каталітычным акісленнем талуолу. Ёсць у эфірных алеях (напр., пачуліевы), у насенні горкага міндалю, костачках вішні, абрыкоса, персіка. Бензойны альдэгід выкарыстоўваецца як духмянае рэчыва ў парфумерыі, кампанент харч. эсенцый, сыравіна для інш. духмяных рэчываў і фарбавальнікаў. с. 98
БЕНЗО́Л , араматычны вуглевадарод, С6Н6, мал. м. 78,11. Бясколерная вадкасць, tкіп 80,1 °С, шчыльн. 0,879·103 кг/м3. Раствараецца ў вуглевадародах, эфірах, горш у метаноле; з вадой і спіртамі ўтварае азеатропныя сумесі. Атрымліваюць выдзяленнем з фракцый коксахім. вытв-сці, каталітычным рыформінгам нафтавых фракцый С6—С8. Сыравіна ў вытв-сці стыролу, фенолу, капралактаму, аніліну, нітрабензолу, арган. фарбавальнікаў, выбуховых рэчываў, пестыцыдаў і інш.; растваральнік лакафарбавых матэрыялаў, каўчукаў; дабаўка да маторнага паліва. Таксічны: раздражняе скуру, выклікае сутаргі, пры шматразовых уздзеяннях малых канцэнтрацый — змены формулы крыві і крывятворных органаў, ГДК 5 мг/м3. с. 98
БЕНЗОЛКАРБО́НАВАЯ КІСЛАТА́ , гл. Бензойная кіслата. с. 98
БЕ́НІ (Beni), рака ў Паўд. Амерыцы, у Балівіі, адзін з вытокаў р. Мадэйра (сістэма Амазонкі). Даўж. каля 1500 км, пл. бас. 850 тыс. км2. Пачынаецца на зах. схілах Кардыльеры-Рэаль (Цэнтр. Анды), перасякае высокія плато і хрыбты ў глыбокіх цяснінах з парогамі і вадаспадамі, у нізоўях па паўд.-зах. ускраіне Амазонскай нізіны ўтварае шмат меандраў. Буйны левы прыток Мадрэдэ-Дзьёс. Паводка са снеж. да мая. Сярэдні расход вады 6200 м3/с. Суднаходства ад. г. Рурэнабаке да вадаспадаў Эсперанса (29 км вышэй вусця). с. 98
БЕ́НІГСЕН Лявонцій Лявонцьевіч [10.2.1745, г. Браўншвайг (паводле інш. звестак — маёнтак Бантэльн каля г. Гановер), Германія — 3.10.1826], расійскі ваенны дзеяч. Генерал ад кавалерыі (1802), граф (1813). Удзельнік Сямігадовай вайны 1756—63. У 1773 перайшоў на рас. службу з гановерскай арміі. Удзельнік паходаў супраць Турцыі, задушэння сял. вайны 1773—75 пад кіраўніцтвам Е.І.Пугачова. У 1792 удзельнічаў у бітве супраць бел.-літ. войска пад Мірам (19 мая), асадзе Нясвіжскага замка, баях пад Зэльваю, Ваўкавыскам, каля р. Буг (2 ліп.). У час паўстання 1794 са сваім атрадам дзейнічаў паміж Ашмянамі і Дзісной, нанёс паражэнне паўстанцам каля мяст. Солы, за што атрымаў чын ген.-маёра. За ўдзел у ваен. кампаніі на тэр. Літвы атрымаў 1080 душ прыгонных сялян у Слуцкім пав. Удзельнік дварцовага перавароту 1801 (забойства Паўла І). У 1801—06 віленскі ваен. губернатар. У 1806—07 камандзір корпуса і галоўнакамандуючы рус. арміяй, удзельнічаў у баях супраць Напалеона. У вайну 1812 за інтрыгі супраць М.І.Кутузава зняты з пасады нач. Галоўнага штаба. У замежных паходах 1813—14 камандаваў Польск. арміяй. У 1818 звольнены ў адстаўку. с. 98
БЕНІЛЮ́КС , скарочаная назва мытнаэканам. саюза паміж Бельгіяй, Нідэрландамі і Люксембургам. Заключаны 3.2.1958 на 50 гадоў, набыў сілу 1.11.1960. Прадугледжвае стварэнне адзінага рынку для яго ўдзельнікаў, свабодны рух людзей, тавараў, капіталаў і паслуг паміж гэтымі краінамі, каардынацыю іх эканам., фін., сац. палітыкі і інш. Кіруючыя органы знаходзяцца ў Бруселі. с. 98
БЕНІ́Н (Bènin), Рэспубліка Бенін (Rèpublique Populaire du Вènin), дзяржава ў Зах. Афрыцы. Мяжуе на З з Тога, на Пн з Буркіна-Фасо і Нігерам, на У з Нігерыяй. На Пд абмываецца Гвінейскім зал. Пл. 112,6 тыс. км2. Нас. 4,9 млн. чал. (1992). Афіц. мова — французская. Сталіца — г. Порта-Нова. Падзяляецца на 6 правінцый. Нац. свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці (1 жн.).
Дзяржаўны лад. Бенін — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1991. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт. Вышэйшы заканадаўчы орган — Нац. савет, у склад якога ўваходзяць 64 дэпутаты, выканаўчы орган — Нац. выканаўчы савет (урад). Рашэнні пра адпаведнасць законаў канстытуцыі выносіць канстытуцыйны суд.
Прырода. Большую ч. тэр. займае плато, складзенае з дакембрыйскіх крышт. парод, перакрытых на Пд і Пн кайназойскімі пясчанікамі. На ПнЗ горы Атакора выш. да 635 м, на Пд прыморская нізіна шыр. 50—100 км.
На ўзбярэжжы шмат лагунаў. З карысных выкапняў ёсць невял. радовішчы нафты (на Пд), золата, алмазаў, буд. матэрыялы. Клімат на Пд экватарыяльны з 2 сезонамі дажджоў (сак.—ліп., вер.), на астатняй тэр. экватарыяльнамусонны з дажджлівым летнім і сухім зімовым сезонамі. Сярэдняя т-ра паветра 24—27 °С. Ападкаў за год ад 1000 мм на Пн да 1500 мм на Пд. Гал. рака — Веме, на паўн. граніцы — р. Нігер. Пераважаюць саванны з гаямі алейнай пальмы, на Пд — вільготныя трапічныя лясы (каля 1/5 тэр.). Нац. паркі Пенджары і Дубль-Ве.
Насельніцтва. Асн. насельніцтва — бенінцы. Складаюцца з групы блізкіх па мовах народаў фон, аджэ, іоруба, насяляюць пераважна Пд і цэнтр краіны. Жывуць таксама народы сомба, барыба, тэм, фульбе і інш. 70% насельніцтва прытрымліваецца стараж. традыцыйных культаў (політэізм), каля 16% — хрысціяне (пераважна католікі, на Пд), каля 14% — мусульмане (на Пн). Сярэдняя шчыльн. 43 чал. на 1 км2, на Пд да 200 чал. на 1 км2, на Пн месцамі менш за 10 чал. на 1 км2. У гарадах каля 20% насельніцтва. Найб. горад і порт Катану (каля 400 тыс. ж.), ПортаНова (каля 170 тыс. ж.).
Гісторыя. Першыя паселішчы чалавека на тэр. Беніна вядомы з часоў неаліту. Археал. раскопкі сведчаць аб даволі высокім узроўні матэрыяльнай культуры стараж. насельніцтва. У 15 ст. на тэр. Беніна з’явіліся партугальцы, у 17 ст. — галандскія, франц. і англ. купцы і гандляры рабамі. У 2-й пал. 17 ст. цэнтр гандлю нявольнікамі (Нявольніцкі Бераг), у канцы 17 ст. пад кантролем Каралеўства Дагамея. У канцы 19 ст. захоплены французамі. З 1904 уваходзіў у федэрацыю Франц. Зах. Афрыка. З 1958 аўт. рэспубліка ў складзе франц. Супольнасці.
1.8.1960 Бенін абвешчаны незалежнай дзяржавай (да 1975 наз. Дагамея). 1960-я г. адзначаны шэрагам дзярж. пераваротаў (1963, 1965, 1967, 1969). У 1972—91 краінай кіравалі ваенныя на чале з М.Керэку: быў абвешчаны курс на сацыяліст. арыентацыю. Партыя нар. рэвалюцыі Беніна (адзіная легальная партыя) утрымлівала ўсю паліт. ўладу. У 1990 узніклі новыя паліт. партыі, 3 з якіх утварылі «Саюз дзеля перамогі аднаўлення дэмакратыі». У 1991 адбыліся першыя свабодныя выбары. У 1993 афіцыйна зарэгістраваны 34 паліт. партыі. Прафсаюзы прадстаўлены Нац. аб’яднаннем прафсаюзаў і Каардынацыйным цэнтрам працоўных. У 1991—96 краіну ўзначальваў прэзідэнт Н.Сагло, з 1996 прэзідэнт — М.Керэку. Бенін — член ААН (з 1960), Эканам. супольніцтва дзяржаў Зах. Афрыкі, асацыіраваны член Еўрап. супольніцтва.
Гаспадарка. Бенін — слабаразвітая агр. краіна. У структуры валавога ўнутр. прадукту на долю сельскай гаспадаркі прыпадае 50%, прам-сці і транспарту — па 10%, гандлю і паслуг — каля 30%. Дзяржава кантралюе асн. галіны прам-сці, вытв-сць і размеркаванне электраэнергіі, асн. банкі і страхавыя кампаніі, водазабеспячэнне, сувязь, кінапракат, значную ч. экспартных і імпартных аперацый. У сельскай гаспадарцы занята 70% самадзейнага насельніцтва. Характэрны феад. адносіны, нізкая прадукцыйнасць працы. 80% тэр. прыдатныя для развіцця земляробства і жывёлагадоўлі, але пад ворывам толькі 2 млн. га (10,6% тэр.), пад лугамі і пашай каля 490 тыс. га (4%). На Пд развіта раслінаводства экспартнага кірунку. Асн. культуры (1993): алейная (каля 30 млн. дрэў) і какосавая пальмы (вытв-сць алею каля 40 тыс. т, копры каля 9 тыс. т), арахіс (82 тыс. т), бавоўна (68 тыс. т), бананы, манга, кава і тытунь. Вырошчваюць на Пн кукурузу (550 тыс. т), сорга (124 тыс. т), ямс (1,2 млн. т), на Пд рыс (10 тыс. т), маніёк (каля 1 млн. т), у цэнтр. раёнах проса (30 тыс. т), бабовыя, батат. Жывёлагадоўля адгонна-пашавая, пераважна на ПнУ. Пагалоўе (тыс. галоў, 1993): буйн. раг. жывёлы 1100, авечак 940, козаў 1180, свіней 530. Каля 5,5 млн. галоў свойскай птушкі. Рачное і марское рыбалоўства. Вядучая галіна прам-сці — вытв-сць алею. Працуюць 6 прадпрыемстваў па вытв-сці пальмавага алею, з-ды па вытв-сці алею з арахісу і баваўнянага насення. Ачыстка арахісу, рыбакансервавы, мылаварны, керамічны, лесапільны з-ды, тытунёвая ф-ка і інш. Прадпрыемствы па вытв-сці метал. канструкцый, посуду, метал. мэблі. Невял. прадпрыемствы па вырабе мэблі ў Катану. Параўнальна развіта тэкст. прам-сць: 6 бавоўнаачышчальных прадпрыемстваў, палатняная ф-ка, тэкст. комплекс. У харч. прам-сці шмат дробных прыватных прадпрыемстваў па выпечцы хлеба, з-д мінер. водаў, аграпрамысл. комплекс па вытв-сці рафінаванага цукру. Горназдабыўная прам-сць: распрацоўка буд. матэрыялаў, у т.л. мармуру і вапняку, здабыча нафты (295 тыс. т у 1991), старацельская здабыча золата і алмазаў. Працуюць цэментны з-д (200 тыс. т за год), 6 дызельных электрастанцый (21 тыс. кВт). Зборка веласіпедаў і матацыклаў, транзістарных радыёпрыёмнікаў. Ткацтва, разьбярства па дрэве і інш. саматужныя рамёствы. Даўж. чыгунак каля 600 км, шашэйных дарог 8,5 тыс. км, у т.л. 800 км асфальтаваных, 2,7 тыс. км брукаваных. Значны марскі порт Катану (грузаабарот каля 1,5 млн. т у год). Паблізу міжнар. аэрапорт. Важнае значэнне для эканомікі краіны мае транзіт грузаў з Буркіна-Фасо і Нігера да порта Катану. Экспарт — прадукцыя сельскай гаспадаркі (пальмавы і арахісавы алей, бавоўна, арахіс, садавіна, тытунь і інш.), цэмент, баваўняныя тканіны, крэветкі. Імпарт: спажывецкія і харч. тавары, паліва, абсталяванне, паўфабрыкаты. Знешнегандлёвы баланс дэфіцытны. Валавы нац. прадукт на душу насельніцтва каля 400 дол. ЗША на год. Асн. знешнегандл. партнёры: Францыя, Нідэрланды, Іспанія, ЗША. Грашовая адзінка — афр. франк.
З.М.Шуканава (прырода, гаспадарка). с. 98
БЕ́НІН , вёска ў Беларусі, у Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на Пн ад Навагрудка, 173 км ад Гродна, 45 км ад чыг. ст. Наваельня. 239 ж., 87 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка. с. 100
БЕНІ́Н-СІ́ЦІ (Benin City), горад у паўд. ч. Нігерыі. Адм. ц. штата Бендэл. Засн. ў 12 ст. У сярэднія вякі (Вял. Бенін) і да канца 19 ст. сталіца дзяржавы Бенін. 203 тыс. ж. (1991). Вузел шашэйных дарог. Аэрапорт. Прадпрыемствы па перапрацоўцы натуральнага каўчуку, вырабе шын, алейныя і лесапільныя з-ды, дрэваапр. і мэблевыя- ф-кі. Вытв-сць сінт. дываноў. Гандл. цэнтр (пальмавыя ядры і алей, арэхі кола, какава, каўчук, каштоўная драўніна). Разьбярства па дрэве, слановай косці і інш. саматужныя рамёствы. Паблізу нафтапромыслы. Унікальная калекцыя бронзавай скульптуры 15—17 ст. Ун-т. Этнагр. Музей. с. 100
БЕНІТАІ́Т (ад назвы акругі Сан-Беніта ў штаце Каліфорнія, ЗША), мінерал, тытанасілікат барыю, 2[ВаТіSі3O9]. Крышталізуецца ў гексаганальнай сінганіі. Крышталі ў выглядзе невял. плоскіх трохвугольных двайных пірамід. Колер сіні, белы або бясколерны. Празрысты да паўпразрыстага. Бляск шкляны, Цв. 6—6,5. Крохкі. Шчыльн. 3,6 г/см3. Рэдкі, у невял. жылах і глаўафанавых сланцах. Выкарыстоўваецца як паўкаштоўны камень. с. 100
БЕ́НІЦА , вёска ў Беларусі, у Лебедзеўскім с/с Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. За 30 км ад г. Маладзечна, 113 км ад Мінска, 5 км ад чыг. раз’езда Заскавічы. 248 ж., 120 двароў (1995). У Беніцы базавая школа, бальніца. Помнікі архітэктуры 18 ст. — Троіцкі касцёл і брама; царква.
Вядома з 15 ст. як сяло Маркаўскай вол. Віленскага ваяв. З сярэдзіны 16 ст. сяло-маёнтак Ашмянскага пав. З 1554 належала Астравухам, з 1576 — Валовічам, з 1634 — Коцелам (Катлам). У 1701 засн. Беніцкі кляштар бернардзінцаў, быў сядзібны дом з б-кай, архівам, маст. галерэяй, лямусам. У 19 — пач. 20 ст. мястэчка, цэнтр воласці. З 1813 дзейнічала школа, з 1862 — нар. вучылішча. У 1886 пабудавана царква. У 1921—39 у Польшчы, цэнтр гміны Віленскага ваяв. У 1940—59 цэнтр сельсавета. с. 100
БЕ́НІЦКІ КЛЯШТА́Р БЕРНАРДЗІ́НЦАЎ . Існаваў у в. Беніца (Маладзечанскі р-н Мінскай вобл.) у 1701— 1850-я г. Засн. ў 1701 трокскім кашталянам М.К.Коцелам (яго нашчадкі валодалі Беніцай да 1810). Мураваны Троіцкі касцёл асвячоны ў 1704 віленскім біскупам К.К.Бжастоўскім. Спачатку кляштар быў драўляным, але «найвыгаднейшым», як паведамляюць бернардзінскія гісторыкі. Пазней пабудаваны мураваны корпус. Першым гвардыянам (настаяцелем) быў К.Коцел. Пры касцёле існавала брацтва Бязгрэшнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Прыкладна ў 1780—1842 пры касцёле працавала школа. У 1850-я г. кляштар скасаваны, у канцы 19 ст. жылы будынак разбураны ўласнікам Беніцы. Касцёл у 1866 перароблены на царкву, у 1919 вернуты католікам, каля 1945 закрыты. Касцёл аднанефавы, крыжова-купальны з двухвежавым гал. фасадам; неф завершаны пяціграннай апсідай, перакрыты скляпеннем з распалубкамі. Захаваліся рэшткі алтароў і стукавых надмагілляў. У сутарэннях былі пахаваны Коцелы і Швыкоўскія.
А.А.Ярашэвіч. с. 100
БЕ́НКА (Benka) Марцін (21.9.1888, г. Малацкі,} Славакія — 28.6.1971), славацкі жывапісец і графік. Нар. мастак ЧССР (1953). Адзін са стваральнікаў славацкай школы жывапісу 20 ст. Вучыўся ў школе А.Кальводы ў Празе. Аўтар манум. паэтычных сцэн сял. жыцця, выкананых у свабоднай постімпрэсіяністычнай манеры, мяккіх і стрыманых па каларыце: «Ля люлькі» (1929), «Лесарубы пад Салацінам» (1931), «Па дарозе на горную пашу» (1933), «Дзве жанчыны», «Бацька з сынам» (абедзве 1934), «Жанчыны-гаранкі з Ліптова» (1936) і інш. с. 100
БЕНКА́РТ , банкарт (ням. Bankart), назва пазашлюбнага дзіцяці на Беларусі ў 16 — 1-й пал. 19 ст. Прававое становішча банкарта рэгулявалася Статутамі ВКЛ. Банкарты не мелі права быць спадкаемцамі бацькі, атрымліваць у спадчыну шляхецкія правы, аднак маглі быць спадкаемцамі маці, што адпавядала норме рымскага права. Пры ўмове, калі бацька банкарта возьме законны шлюб з яго маці, правы банкарта падлягалі легітымацыі (узаконенню). Гэта норма была анулявана ў час праўлення Стафана Баторыя [1575—86], аднак на практыцы ажыццяўлялася праз набілітацыю. с. 100
БЕНКЕНДО́РФ Аляксандр Хрыстафоравіч (4.7.1781 ці 1783 — 5.10.1844), расійскі дзярж. дзеяч. Граф (1832), генерал ад кавалерыі (1829), сенатар (1826), чл. Дзярж. савета (1829). Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1827). Адзін з бліжэйшых саноўнікаў Мікалая І. Удзельнічаў у ваен. дзеяннях у Грузіі, войнах з Францыяй, Турцыяй. З 1824 губернатар Васільеўскага в-ва ў Пецярбургу. Удзельнічаў у задушэнні паўстання дзекабрыстаў, потым член Следчай камісіі. Узначальваў створаныя на аснове яго праекта «Аб упарадкаванні знешняй паліцыі» (1826) Корпус жандараў і Трэцяе аддзяленне; курыраваў справы, звязаныя з дзекабрыстамі, студэнцкімі гурткамі, паўстаннем 1830—31 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве, сял. хваляваннямі 1840-х г. Ініцыятар узмацнення цэнзуры (ажыццяўляў цэнзуру твораў АС.Пушкіна). Выступаў за паступовую адмену прыгоннага права, якое лічыў крыніцай хваляванняў. с. 100
БЕН-НЕ́ВІС (Ben Nevis ), самая высокая вяршыня Вялікабрытаніі, у Грампіянскіх гарах (Шатландскае нагор’е). Выш. 1343 м. Складзена з гранітаў і андэзітаў, укрыта горнымі лугамі. с. 100
БЕНО́НІ (Benoni), горад у ПАР (правінцыя Трансвааль), прыгарад Іаганесбурга. Засн. ў 1904. 207 тыс. ж. (1985). Чыг. вузел. Цэнтр здабычы золата. Вытв-сць эл.-тэхн. абсталявання. Чорная металургія, тэкст., металаапр. прам-сць. Цэлюлозна-папяровыя, тэкст., харч. Прадпрыемствы. с. 100
БЕ́НТАЛЬ (ад грэч. benthos глыбіня), зона дна вадаёма, заселеная арганізмамі, якія жывуць на грунце або ў яго тоўшчы (гл. Бентас). с. 100
БЕ́НТАМ (Bentham) Джордж (22.9.1800, Сток, каля г. Плімут, Вялікабрытанія — 10.9.1884), англійскі батанік і падарожнік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1862). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1872), чл. Парыжскай АН (1875). Вучыўся ў Францыі, Вялікабрытаніі. З 1861 праводзіў даследаванні ў бат. садзе ў К’ю (Лондан). Аўтар (разам з Дж.Д.Гукерам) фундаментальнай працы «Роды кветкавых раслін» (т.1—3, 1862—83), дзе прыведзена апісанне ўсіх вядомых на той час родаў кветкавых раслін. Склаў таксама апісанне флоры Аўстраліі (разам з І.П.Мюлерам), Індыі, наваколля Ганконга. с. 100
БЕ́НТАМ (Bentham) Іерэмія (15.2.1748, Лондан — 6.6.1832), англійскі філосаф, сацыёлаг, юрыст. Заснавальнік утылітарызму — светапогляднай і сац.-філас. арыентацыі ў навуках аб чалавеку, якая зыходзіць з прынцыпу карыснасці як асноватворнага. У сваёй асн. працы «Дэанталогія, або Навука аб маралі» (т. 1—2, 1834) сцвярджаў, што крытэрый маралі — «дасягненне карысці, выгады, здавальнення, дабра і шчасця» і што імкненне кожнага клапаціцца толькі пра сябе прыводзіць да «найб. шчасця найб. колькасці людзей». Лічыў індывід. інтарэсы адзіна рэальнымі, грамадскія ж — сукупнасцю індывідуальных («Тэорыя пакаранняў і ўзнагарод», т. 1—2, 1811). Крытыкаваў тэорыю грамадскага дагавору Ж.Ж.Русо, бо яна, на думку Бентама, узбуджае дух паўстання, аднак абараняў патрабаванне рэформы англ. парламента на аснове пашырэння выбарчага права. Адстойваў ідэю свабоднага гандлю і канкурэнцыі, што павінна забяспечыць у грамадстве спакой, справядлівасць і роўнасць. с. 100
БЕНТАНІ́Т , бентанітавыя гліны (ад назвы г. Форт-Бентан у ЗША), адбельныя гліны (гл. Гліна), складзеныя пераважна з мінералаў групы мантмарыланіту Аl2[Si4O10](ОН)2·nН2O. Утвараецца ў выніку падводнай хім. змены вулканічных туфаў і попелаў. Выкарыстоўваецца ў горназдабыўной прам-сці для прыгатавання свідравальных раствораў, для ачысткі прадуктаў нафтаперапрацоўчай, коксахім. і харч. прам-сці, як сувязны матэрыял у ліцейных фармовачных сумесях і керамічных масах. Радовішчы на Украіне, у ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Японіі і інш. с. 101
БЕ́НТАС (ад грэч. benthos глыбіня), сукупнасць арганізмаў, якія жывуць на грунце і ў грунце марскіх і мацерыковых вадаёмаў. Падзяляецца на жывёльны (заабентас) і раслінны (фітабентас). Па памерах адрозніваюць макрабентас — ад 5—10 мм і больш, меябентас — ад 0,5 мм да 5—10 мм і мікрабентас — менш за 0,5 мм. У прэсных вадаёмах бентас бяднейшы, чым у марскіх. Бентас — кармавая база для многіх рыб, некаторыя ядомыя або ідуць на тэхн. Патрэбы. с. 101
БЕ́НТАСНЫЯ ВО́ДАРАСЦІ , гл. ў арт. Водарасці. с. 101
БЕ́НТСАН (Bentzon) Нільс Віга (н. 24.8.1919, Капенгаген), дацкі кампазітар, піяніст. Вучыўся ў Капенгагенскай кансерваторыі (1938—41). Канцэртаваў з 1943. З 1945 выкладаў у Ютландскай муз. акадэміі (г. Орхус), з 1949 у Капенгагенскай кансерваторыі. Сярод твораў (больш за 500) оперы «Фауст 3» і «Уліс», балет «Жэні фон Вестфален», 13 сімфоній; найб. значныя творы Бентсана — сімфонія «Хроніка пра Рэне Дэкарта» (1975) і сімф. варыяцыі (1953). Аўтар першага падручніка дадэкафоніі «Дванаццацітонавая музыка» (1953). с. 101
БЕ́НУ , у егіпецкай міфалогіі бог у выглядзе чаплі, якога шанавалі ў г. Геліопаль. Паводле міфа, Бену з’явіўся з воднага хаосу на камені-абеліску «Бенбен», што азнаменавала пачатак стварэння свету. Бену лічыўся ба (душой) Ра, пазней — Асірыса, і такім чынам, звязаны з культам мёртвых. Стараж. грэкі наз. Бену феніксам. с. 101
БЕНУА́ Аляксандр Мікалаевіч (3.5.1870, С.-Пецярбург — 9.2.1960), рускі мастак, гісторык мастацтва, мастацкі крытык. Сын М.Л.Бенуа. Вучыўся самастойна. Адзін з арганізатараў і ідэйны кіраўнік аб’яднання «Свет мастацтва». З 1908 як тэатр. мастак працаваў у антрэпрызе С.П.Дзягілева ў Парыжы. Як крытык і гісторык мастацтва выступаў і супраць акадэмізму, і супраць эстэтыкі рэв. дэмакратаў; гал. крытэрыем ацэнкі твораў мастацтва лічыў «мастацкасць». Прапагандыст класічнай спадчыны мастацтва 18 — 1-й чвэрці 19 ст. Ініцыятар стварэння шэрагу мастацтвазнаўчых выданняў (рэд. зб-каў «Мастацкія скарбы Расіі» ў 1901—03; час. «Старые годы») і музеяў. З 1917 актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі аховы помнікаў гісторыі і культуры і перабудовы музейнай справы (у 1917—26 заг. карціннай галерэі Эрмітажа). У жывапісе і графіцы звяртаўся да «вечных» духоўных і эстэтычных ідэалаў, стварыў своеасаблівую разнавіднасць рэтраспектывісцкага жанру, дзе спалучыў эстэтызацыю кволай прыгажосці і гратэскнай элегантнасці дваранскай культуры з сумна-іранічнымі адносінамі да яе (серыя «Апошняя прагулка Людовіка XIV», 1897—98; «Версальская серыя», 1905—06). Адзін з рэфарматараў мастацтва кнігі і тэатр.-дэкарацыйнага жывапісу пач. 20 ст. (іл. да «Меднага конніка» А.С.Пушкіна, выд. 1923; дэкарацыі, эскізы касцюмаў да опер «Гібель багоў» Р.Вагнера, 1903; балета «Павільён Арміды» М.Чарапніна, 1907, Марыінскі тэатр у Пецярбургу). З 1926 жыў у Парыжы. Пісаў пейзажы, гіст. кампазіцыі на рус. тэмы.
Тв.: Мои воспоминания. [Т. 1—2), кн. 1—5,2 изд. М., 1990.
Літ.: Эткинд М. А.Н.Бенуа и русская художественная культура конца XIX — начала XX века. Л., 1989. с. 101
БЕНУА́ Лявонцій Мікалаевіч (23.8.1856, г. Петрадварэц Ленінградскай вобл., Расія — 8.2.1928), рускі архітэктар. Засл. дз. маст. Расіі (1927). Сын М.Л.Бенуа. Скончыў Пецярбургскую АМ (1879), выкладаў у ёй (праф. з 1892, рэктар у 1903—06 і 1911—17), у Ін-це цывільных інжынераў (1884—92, 1920—27, Пецярбург). Будаваў у Пецярбургу (Акадэмічная капэла імя М.І.Глінкі, 1885—89; корпус Рус. музея, 1914—16), Маскве, Кіеве, Варшаве, Ташкенце. Стварыў праект пераўтварэння Пецярбурга (1910—13, разам з арх. М.Перацяткавічам і інж. Ф.Янакіевым). с. 101
БЕНУА́ Мікалай Лявонцьевіч (13.7.1813, С.-Пецярбург — 23.12.1898), рускі архітэктар. Скончыў Пецярбургскую АМ (1836), выкладаў у ёй (з 1857 праф.). Дабудоўваў буйныя ансамблі, у т.л. Пецяргоф (цяпер Петрадварэц, 1848—59), па-майстэрску імітаваў розныя гіст. стылі — неаготыку (будынак пошты, 1850), неабарока (фрэйлінскія дамы, 1847—52, дом Апраксіна, 1858, усе ў Пецяргофе), рэтраспектыўна-рускі (цэрквы ў с. Лісіна-Корпус, 1858, Высокае, 1868, каля Пецяргофа), раманскі (каталіцкая царква Марыі ў Пецярбургу, 1857), тактоўна ўпісваў свае збудаванні ў арх. ансамблі ці паркавыя комплексы («Швейцарскі домік» у Кускове, 1870, Масква). Пабудаваў шэраг чыг. вакзалаў з выкарыстаннем новых метал. канструкцый.
Г.А.Лаўрэцкі. с. 101
БЕНУА́ (Benoît) Петэр Леанард Леапольд (17.8.1834, Харэлбеке, прав. Зах. Фландрыя, Бельгія — 8.3.1901), бельгійскі кампазітар, гісторык музыкі, муз. дзеяч. Чл. Каралеўскай акадэміі Бельгіі (з 1882). Скончыў Брусельскую кансерваторыю (1855, клас Ф.Ж.Фетыса). Адзін з найб. яркіх прадстаўнікоў фламандскага кірунку ў бельг. музыцы, апіраўся на фламандскі фальклор і традыцыі ням. муз. культуры. Арганізатар (1867) і дырэктар (да 1901) Фламандскай муз. школы ў Антверпене (з 1898 Каралеўская фламандская кансерваторыя); правёў рэформу муз. адукацыі. Сярод твораў: Рэквіем (1863), араторыі «Люцыфер» (1866), «Шэльда» (1868), кантаты «Забіванне Авеля» (1856), «Рубенс» (1877). Аўтар кніг і артыкулаў па гісторыі бельг. музыкі.
Л.А.Сівалобчык. с. 102
БЕНУА́Р (франц. baignoire), ложы ў тэатры, размешчаныя па баках партэра на ўзроўні сцэны ці крыху ніжэй. с. 102
БЕ́НУЭ (Benue), рака ў Зах. Афрыцы, у Камеруне (вярхоўі) і Нігерыі, левы прыток Нігера. Даўж. 1300 км, пл. басейна 441 тыс. км2. Пачынаецца на ўсх. схілах нагор’я Камерун, перасякае яго па цясніне, далей цячэ па раўніне сярод вільготных саваннаў у шырокай густанаселенай даліне. Паводка з чэрв. да верасня. Сярэдні расход вады 3170 м3. Суднаходная ад г. Ібі, у сезон дажджоў ад г. Гаруа. Каля вусця (шыр. да 1,5 км) — г. Лакоджа. с. 102
БЕНЦ (Benz) Карл Фрыдрых (25.1171844, г. Карлсруэ, Германія — 4.4.1929), нямецкі інжынер-вынаходнік. Вынайшаў стацыянарны двухтактавы газавы рухавік (1878), заснаваў Рэйнскі з-д газавых рухавікоў (1883, г. Мангейм). У 1885, незалежна да Г.Даймлера, стварыў гарыз. аднацыліндравы чатырохтактавы бензінавы рухавік э эп. запальваннем і на яго аснове першы ў свеце аўтамабіль (1886). Паклаў пачатак серыйнай аўтамаб. вытв-сці (аўтамабіль «Вела», 1894). У 1926 заснаванае Бенцам прадпрыемства аб’ядналася з кампаніяй па вытв-сці рухавікоў Даймлера (гл. «Даймлер-Бенц»).
Л.М.Шахлевіч. с. 102
БЕ́НЦУР (Benczúr) }Дзьюла (28.1.1844, г. Ньірэдзьхаза, Венгрыя — 1.6.1920), венгерскі жывапісец. Прадстаўнік акад. рамантызму. Вучыўся ў АМ у Мюнхене (1861—69), выкладаў там жа (1876— 93). Праф. і дырэктар АМ у Будапешце. Аўтар эфектных па жывапісе, дынамічных карцін на тэмы венгерскай гісторыі: «Развітанне Ласла Хуньядзі» (1866), «Хрышчэнне Вайка» (1875), «Узяцце крэпасці Буды» (1896), партрэт графіні Кароі Ласлоне (1898) і інш. с. 102
БЕНЧ , гл. Абразійная тэраса. с. 102
БЕНЮ́К (Beniuc) Міхай (н. 20.11.1907, в. Себіш, павет Арад, Румынія), румынскі пісьменнік. Акад. Румынскай АН (з 1955). У духу рэв. рамантызму напісаны зб-кі «Песні пагібелі» (1938), «Новыя песні» (1940), «Згублены горад» (1943). Філас. роздум пра новы час, гісторыю чалавецтва і яго культуру, месца чалавека ў Сусвеце, жыццё і смерць у кн. «Яблыня пры дарозе» (1954), «Матэрыя і мары» (1961), «Мазаіка» (1968), «Светачы на сутонні», «Этапы» (абедзве 1970), «Краіна ўспамінаў» (1976). Аўтар раманаў «На вастрыі нажа» (1959), «Прыглушаны выбух» (1971), п’ес, публіцыст. артыкулаў.
Тв.: Рус. пер. — Стихи. М., 1973; Стихи; Проза // Аргези Т., Бенюк М. Избранное. М., 1976. с. 102
БЕНЯДЗІ́КТАЎ Барыс Андрэевіч (н. 15.7.1918, в.Суніева Перавозскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія), псіхолаг і педагог. Д-р псіхал. н. (1976), праф. (1976). Скончыў Ленінградскі ун-т (1941). З 1945 выкладаў у Горкаўскім ун-це. З 1974 у Мінскім ін-це замежных моў, з 1980 праф. кафедры псіхалогіі Бел. пед. ун-та імя М.Танка. Даследуе праблемы псіхалогіі вуснай мовы, навуч. і выхаваўчага працэсу ў вышэйшай школе.
Тв.: Психология овладения иностранным языком. Мн., 1974; Психологические основы воспитывающего обучения в вузе. Мн., 1977; Психология обучения и воспитания в высшей школе. Мн., 1983 (разам з С.Б.Бенядзіктавым). с. 102
БЕНЯДЗІ́КТАЎ Георгій Міхайлавіч (8.11.1916, г. Саратаў, Расія — 18.11.1992), бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969). Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна (1943). З 1954 працаваў у ін-тах Белдзяржпраект, Белдзіпрагандаль, з 1982 выкладаў у Бел. політэхн. акадэміі. Гал. кірунак творчасці — архітэктура грамадскіх будынкаў і збудаванняў. Асн. работы: будынкі Белдзяржфілармоніі (1963), Бел. дзярж. музея гісторыі Вял. Айч. вайны (1967), Дома прафесіянальных саюзаў (1982, усе ў сааўт.), Палаца культуры трактарнага з-да ў Мінску. Па яго праектах пабудаваны гасцініцы «Юбілейная» і «Планета» ў Мінску, «Магілёў» у Магілёве, «Інтурыст» у Брэсце і інш. с. 102
БЕНЯДЗІ́КТАЎ Уладзімір Рыгоравіч (17.11.1807, С.-Пецярбург — 26.4.1873), рускі паэт, перакладчык. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1885). Вучыўся ў Аланецкай гімназіі, у 2-м Пецярбургскім кадэцкім корпусе (1821—27). У 1827— 32 служыў у арміі, потым — чыноўнікам у мін-ве фінансаў. Першы зб. «Вершы» (1835) меў шумны, але кароткачасовы поспех. Творчасці Б. ўласцівы вычварнасць, эпігонскае выкарыстанне ходкіх тэм і вобразаў рамант. паэзіі. Пасля 1855 пісаў вершы ў духу «ліберальнага выкрывальніцтва». Выдаў кнігі «Вершы» (т. 1—3, 1856), «Новыя вершы» (1857). Перакладаў на рус. мову творы А.Міцкевіча, Ш.Пецёфі, У.Шэкспіра, Дж.Байрана, І.В.Гётэ, Ф.Шылера, АБарб’е, В.Гюго і інш.
Тв.: [Стихи] // Мастера русского стихотворного перевода. Кн. 1. Л., 1968; Стихотворения. М., 1981.
Літ:. Гинзбург Л. О лирике. 2 изд. Л., 1974. с. 102
БЕНЯКО́НІ , вёска ў Беларусі, у Воранаўскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на Пн ад г.п. Воранава, 145 км ад Гродна, чыг. ст. на лініі Ліда—Вільнюс. 1511 ж., 569 двароў (1995).
У 1-й пал. 17 ст. належалі Я.Чаплінскаму, які ў 1634 заснаваў тут касцёл Яна Хрысціцеля. З 1795 у Рас. імперыі. У 1880-я г. 63 ж. У 19 — пач. 20 ст. мястэчка, цэнтр воласці Лідскага пав. У 1910 каля Беняконяў створана доследная с.-г. станцыя (дзейнічала да 1959). У 1-ю сусв. вайну акупіраваны герм. войскамі. З 1921 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Воранаўскага р-на. У Вял. Айч. вайну акупіраваны ням. фашыстамі. У 1970 у Беняконях 1726 ж., 502 двары. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, 2 бальніцы, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — касцёл Іаана Хрысціцеля (1900—02). с. 102
БЕНЯШЭ́ВІЧ Уладзімір Мікалаевіч (21.8.1874, г. Друя Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. — 27.1.1938), гісторык царк. права, візанцініст, палеограф. Чл.-кар. АН СССР (1925), Берлінскай, Мюнхенскай, Страсбургскай АН Скончыў Пецярбургскі ун-т (1897). З 1905 прыват-дацэнт, з 1909 праф. Пецярбургскага ун-та. Рэдактар «Помнікаў старажытнарускага кананічнага права» (ч. 1, 2-е выд., 1908; ч. 2, вып. 1, 1920), «Агляду прац па славяназнаўстве, 1908—1913» (1909—18), які можна лічыць бібліяграфіяй па гісторыі, этнаграфіі, мовазнаўстве і л-ры Беларусі. Аўтар «Нарысаў па гісторыі Візантыі» (вып. 1—4, 1912—15). У гады сав. улады праф. Ленінградскага ун-та і гал. бібліятэкар аддзела рукапісаў Публічнай б-кі. Неаднаразова рэпрэсіраваны па абвінавачаннях у шпіянажы і контррэв. дзейнасці. У 1929 засуджаны на З гады турмы, у 1931 — на 5 гадоў лагераў. У 1933 вызвалены. 27.11.1937 арыштаваны і расстраляны разам з двума сынамі і братам. Рэабілітаваны ў 1958.
А.Я.Розумаў. с. 102
БЕО́ТЫЯ (Boiōtia), старажытная вобласць у Сярэдняй Грэцыі. Першыя дзярж. ўтварэнні на яе тэр. адносяцца да 3—2-га тыс. да н.э. З 6 ст. да н.э. тут існавала федэратыўная дзяржава (у яе аснове саюз беатыйскіх гарадоў) на чале з Фівамі. У 4 ст. пры Пелапідзе і Эпамінондзе (лідэры фіванскай дэмакратыі) беатыйскі саюз — найб. паліт. сіла ў Грэцыі. Войны са Спартай (378—362 да н.э.) прывялі да аслаблення саюза і страты яго значэння. У 338 да н.э. саюз гарадоў Беотыі распаўся, у 3—2 ст. да н.э. зноў адноўлены. Пасля рымскага заваявання Грэцыі (2 ст. да н.э. — 4 ст. н.э.) гарады Беотыі прыйшлі ў заняпад і іх саюз распаўся канчаткова. У сучаснай Грэцыі тэр. Беотыі — ном (адм. адзінка) з той жа назвай (цэнтр Левадыя). с. 102
БЕ́ПУ , бальнеакліматычны курорт у Японіі. На беразе аднайм. заліва, каля падножжа вулканічнага масіву на в-ве Кюсю. Развіваецца з 19 ст. (мінер. крыніцы выкарыстоўвалі з 17 ст.). Субтрапічны вільготны мусонны клімат і мінер. воды, каля 2 тыс. гарачых (да 100 °С) крыніц, пясочныя сульфідныя ванны на пляжы, спрыяльныя пры лячэнні хвароб апорна-рухальнага апарату і перыферычнай нерв. сістэмы. Шмат санаторыяў, гасцініц, пансіянатаў. Бальнеалагічны і вулканалагічны НДІ. с. 103
БЕ́РАГ , паласа ўзаемадзеяння паміж сушай і вадаёмам (мора, возера, вадасховішча і інш.) ці вадацёкамі (рака, канал і інш.). Мае надводную частку і падводны берагавы схіл, падзеленыя берагавой лініяй. Фарміруецца пад уздзеяннем гідралагічных (ветравыя хвалі, прылівы, адлівы, цячэнні, рачныя плыні і інш.), геал. (тэктанічныя рухі, састаў горных парод), геамарфал. (вышыня і формы рэльефу), антрапагенных (гідрабудаўніцтва, водакарыстанне) і інш. фактараў. Паводле вядучых фактараў у марскіх, рачных і азёрных берагах адрозніваюць абразійныя і эразійныя (гл. Абразія, Эрозія), акумулятыўныя і складаныя. Вывучае берагі геамарфалогія.
Бераг марскі з боку сушы абмежаваны лініяй, якой дасягае прыбой у час найб. прыліваў і штормаў, з боку мора — глыбінёй, дзе затухаюць рухі хваляў. У развіцці марскіх берагоў гал. роля належыць хвалям і прыбою. Яны разбураюць сушу і ўтвараюць абразійныя, часта з кліфам (уступам), берагі або перамяшчаюць і адкладаюць наносы, утвараючы акумулятыўныя берагі. Фарміруюцца яны таксама ў выніку дзейнасці рэк у вусці (дэльтавыя берагі) і пад уплывам занальных фактараў: у Арктыцы і Антарктыцы ад дзеяння вады на мёрзлы грунт і лёд узнікаюць тэрмаабразійныя, у трапічных морах жывыя арганізмы ствараюць біягенныя, пераважна каралавыя берагі (гл. Каралавыя пабудовы). Сучасныя берагі пачалі фарміравацца каля 6 тыс. гадоў назад, пасля позналедавіковай трансгрэсіі, калі ўзровень акіяна павысіўся на 90—100 м і заняў цяперашняе становішча. У выніку затаплення нізінных ускраін мацерыкоў утварыліся інгрэсійныя марскія берагі. Яны падзяляюцца на ледавіковыя (фіёрдавы, шхерны), эразійныя (рыясавы і ліманны), эолавыя (аральскі), структурна-дэнудацыйныя (далмацінскі), ватавыя і інш. (гл. таксама Інгрэсія, Фіёрд, Шхеры, Ліман, Ваты). Берагі рачныя развіваюцца пад уздзеяннем рэчышчавай плыні, якая выклікае бакавую і лінейную эрозію і ўтварэнне карэннага (тэрасавага) незатапляльнага берага або акумуляцыю наносаў і ўтварэнне акумулятыўнага (поймавага) затапляльнага берага. Рэкі Паўн. паўшар'я, якія цякуць на Пн, маюць правы стромкі, абразійны, левы нізкі, акумулятыўны бераг (пад уплывам Карыяліса сілы). У фарміраванні берагоў рэк вял. значэнне маюць апоўзні, абвалы, асыпкі і ўтварэнне яроў. Берагавыя працэсы на рэках паскараюцца пры змене базісу эрозіі.
На Беларусі берагі вадаёмаў і вадацёкаў пераважна акумулятыўныя, на іх развіты берагавыя валы і пляжы. Абразійныя берагі найб. уласцівы вадасховішчам (на некаторых да 50% даўжыні берагавой лініі) і рэкам. На многіх азёрах берагі амаль не перапрацоўваюцца, параслі лесам, хмызняком і травой. Балотная расліннасць стварае на іх сплавінныя берагі.
Літ.: Берега. М., 1991.
Л.У.Мар'іна. с. 103
БЕ́РАГ СЛАНО́ВАЙ КО́СЦІ , назва дзяржавы Кот-д’Івуар да 1986. с. 103
БЕРАГАВА́Я АБАРО́НА , сілы і сродкі флоту, берагавыя ўмацаванні, прызначаныя для абароны ваенна-марскіх партоў, узбярэжжа, астравоў, праліваў ад нападу праціўніка з мора, сушы, паветра. Пачала фарміравацца ў 14 ст. з выкарыстаннем артылерыі, якая да сярэдзіны 20 ст. складала аснову берагавой абароны. Выкарыстоўваліся таксама марская пяхота, стралковыя і інж.-сапёрныя часці, зенітная артылерыя, караблі і катэры прыбярэжнага дзеяння, фартыфікацыйныя збудаванні і мінныя загароды. У 2-й пал. 20 ст. ў сувязі са стварэннем берагавых ракетна-артыл. войскаў берагавая абарона ажыццяўляюць сіламі сухапутных войскаў, войскаў ППА, ВПА і ВМФ. У некат. краінах берагавая абарона ўскладзена на ваеннамарскія сілы, у ЗША, напр., — на ваенна-марскія акругі і сухапутныя войскі. с. 103
БЕРАГАВА́Я ЛІ́НІЯ , лінія перасячэння паверхні мора або возера з паверхняй сушы. З’яўляецца мяжой дадзенага вадаёма. Умоўнае паняцце: узровень вады многіх вадаёмаў непастаянны, рэальная Бл. няспынна змяняецца, таму за паказчык берагавой лініі прымаюць сярэдняе шматгадовае становішча ўзроўню вадаёма. с. 103
БЕРАГАВО́Й Георгій Цімафеевіч (15.4.1921, с. Фёдараўка Карлаўскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 30.6.1995), савецкі касманаўт. Ген.-лейт. авіяцыі (1977), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1968), лётчык-касманаўт СССР (1968), засл. лётчык-выпрабавальнік СССР (1961). Скончыў Ваеннапаветр. акадэмію (цяпер імя Ю.А.Гагарына; 1956). У 1964—69 у атрадзе сав. касманаўтаў. 26—30.10.1968 пілатаваў касм. карабель «Саюз-3», адпрацоўваў збліжэнне з беспілотным касм. караблём «Саюз-2». Працягласць палёту 3,95 сут. У 1972—87 нач. Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АН СССР, залаты медаль імя Ю.А.Гагарына. Дзярж. прэмія СССР 1981. с. 103
БЕРАГАВЫ́ ВАЛ , акумулятыўная форма рэльефу, утвораная з доннага матэрыялу (пяску, жвіру, галькі, ракушачніку) прыбоем. Уяўляе сабой нізкую граду (вал), выцягнутую ўздоўж лініі берага мора або возера. Даўжыня дасягае соцень метраў або некалькіх кіламетраў, выш. да 1—4 м. Павернуты ў бок мора схіл берагавога вала называецца пляжам. с. 104
БЕРАГАВЫ́ КАНА́Л , гл. Унутраны берагавы канал. с. 104
БЕРАГАВЫ́ ЎСТУП , гл. Кліф. с. 104
БЕРАГАВЫ́ ХРЫБЕ́Т (Coast Range), горны хрыбет у сістэме Кардыльер Паўн. Амерыкі, у Канадзе і ЗША. Даўж. каля 1700 км. Выш. да 4042 м (г. Уодынгтан). Складзены пераважна з гранітаў. Моцна расчлянёны глыбокімі папярочнымі далінамі і фіёрдамі. Да выш. 1000—1800 м хвойныя лясы (дугласія, зах. хемлак, туя, сітхінская елка), вышэй — альпійскія лугі і горныя тундры. Вечныя снягі і ледавікі, якія месцамі апускаюцца да ўзроўню мора. с. 104
БЕРАГАВЫ́Я КАРДЫЛЬЕ́РЫ А́НДАЎ , мерыдыянальны ланцуг хрыбтоў у сістэме Андаў ўздоўж узбярэжжа Ціхага ак., у Калумбіі, Эквадоры, Перу і Чылі. У Калумбіі (Серанія-дэ-Баўдо) утвораныя пераважна пясчанікамі і мергелямі, выш. да 1810 м, моцна расчлянёныя рэкамі. Ў Эквадоры складзены з пясчанавапняковых матэрыялаў, выш. масіваў да 1800 м. На тэр. Перу асобныя астанцовыя хрыбты выш. да 1780 м. У Чылі — адзіны, моцна расчлянёны хрыбет выш. да 3200 м. На Пн тэр. Перу і Чылі прадстаўлены мезазойскімі, на Пд — палеазойскімі адкладамі, пранізаны мелавымі інтрузіямі, з шматлікімі радовішчамі медных рудаў (Эль-Тофа і інш.). Ад 34 °С паўд. ш. да п-ва Тайтао масівы складзены са стараж. крышт. і метамарфічных парод, далей на Пд за 41°31' паўд. ш. пераходзяць у астраўны Чылійскі архіпелаг. с. 104
БЕРАГАВЫ́Я ХРЫБТЫ́ (Coast Ranges), ланцуг невысокіх горных хрыбтоў і масіваў уздоўж зах. ўзбярэжжа ЗША (ад 34° паўн. ш. да 48°30' паўн. ш.). Найб. выш. 2428 м (г. Алімпус). Складзены з асадкавых і метамарфічных парод. Характэрны землетрасенні. Радовішчы нафты, вугалю, ртуці. На Пн ад 42° паўн. ш. схілы ўкрыты лясамі з сітхінскай елкі, туі, дугласіі, вышэй — лугі, горныя тундры, асобныя ледавікі. На Пд — хваёвыя лясы і вечназялёныя ксерафільныя хмызнякі (чапараль), участкі лясоў з гіганцкай секвоі. Нац. парк Алімпік. с. 104
БЕ́РАГАЎ Барыс Сямёнавіч (н. 30.8.1936, г. Жлобін Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Канд. тэхн. н. (1989). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча войскаў ППА (1959). З 1979 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі (з 1990 нам. дырэктара). Навук. працы па метадах і сродках апрацоўкі інфармацыі дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі з космасу, стварэнні геаінфарм. сістэм, лічбавых картаў. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Тв.: Методы оценки качества изображений в системах дистанционного зондирования земной поверхности. Мн., 1988; Automatic mapdigitising: problems and solution. Computing and Control (разам з С.У.Абламейка, АМ.Кручковым) // Engineering Journal.іпеетч> Іоцтаі.} 1994. Vol. 5, № 1. р. 33—39.
М.П.Савік. с. 104
БЕРАГАЎМАЦАВА́ЛЬНЫЯ ЗБУДАВА́ННІ , збудаванні для аховы берагоў вадаёмаў (рэк, мораў, вадасховішчаў, каналаў і інш.) ад разбуральнага ўздзеяння хваляў, напору вады, лёду і інш. Паводле характару ўзаемадзеяння з водным патокам берагаўмацавальныя збудаванні падзяляюць на актыўныя (паток выкарыстоўваецца для намыву і захавання берагавых наносаў: на рэках — папярочныя паўзапруды, рэгулявальныя дамбы, струмененакіравальныя шчыты; на морах і азёрах — буны, што затрымліваюць наносы, хваляломы) і пасіўныя (воднаму патоку проціпастаўляецца трываласць канструкцыі: на рэках — каменная накідка, цюфякі, бетонныя і жалезабетонныя пліты; на морах — хвалеадбойныя сцены, накідка з буйных блокаў і фігурных масіваў). Выбар берагаўмацавальных збудаванняў залежыць ад рэльефу берага, яго гідрагеал. рэжыму і геал. Будовы. с. 104
БЕРАГАЎМАЦАВА́ЛЬНЫЯ НАСАДЖЭ́ННІ , палосы дрэвавай, кустовай або травяністай расліннасці, якія ствараюцца або захоўваюцца па берагах вадаёмаў з мэтай прадухілення ці спынення працэсаў берагавой эрозіі і абразіі. Шыр. 50—300 м. Берагаўмацавальныя насаджэнні замацоўваюць грунт, затрымліваюць змыванне ў вадаёмы ўрадлівай глебы і ўгнаенняў, паляпшаюць умовы пражывання жывёл, павышаюць сан.-аздараўленчыя і рэкрэацыйныя якасці водных аб’ектаў і сумежных тэрыторый. Найлепшыя берагаўмацавальныя насаджэнні: густыя кустовыя зараснікі розных відаў раслін, камбінаваныя складаныя насаджэнні з вярбы (ломкая, руская, шэрая, белая і інш.) і густасцябловых травяністых шматгадовых раслін (чарот, асака, інш. Злакі). с. 104
БЕРАЖА́НСКАЯ ГАДЗІ́ННІКАВАЯ МАНУФАКТУ́РА . Дзейнічала ў 1789— 93 у Беларусі ў в. Беражань б. Дубровенскага графства Горацкага пав. Засн. па ініцыятыве Р.АПацёмкіна (яму належала Дуброўна), які ў 1784 даручыў шведу Нордштэйну буд-ва гадзіннікавай мануфактуры і навучанне гадзіннікаваму майстэрству прыгонных хлопчыкаў. У 1789 выраблена гадзіннікаў і інш. рэчаў на 9729 руб. У 1794 паводле загаду Кацярыны ІІ Беражанская гадзіннікавая мануфактура была перавезена ў г. Екацярынаслаў. с. 104
БЕРАЖКО́Ў Мікалай Георгіевіч (24.6.1886, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 12.3.1956), гісторык. Д-р гіст. н. (1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1911). Працаваў у Маскоўскім архіве Мін-ва юстыцыі. З 1917 выкладаў у Маскоўскім археал. ін-це, Ніжагародскім ун-це, працаваў у Музеі рэвалюцыі, у музеі «Катарга і ссылка», з 1935 у Ін-це гісторыі АН СССР. Даследаваў гісторыю і крыніцазнаўства ВКЛ, Беларусі эпохі феадалізму, займаўся храналогіяй рускіх летапісаў. с. 104
БЕРАЖНО́Е , вёска ў Беларусі, у Столінскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і аграфірмы. За 16 км на ПнУ ад г. Столін, 261 км ад Брэста, 23 км ад чыг. ст. Гарынь, на шашы Столін — Тураў. 2364 ж., 802 двары (1995). З-д харч. прадуктаў. Сярэдняя школа, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква Параскевы Пятніцы (1884). с. 104
БЕРАЖНО́Ў Іван Панцялеевіч (н. 12.1.1928, в. Георгіеўка Курдайскага р-на Джамбульскай вобл., Казахстан), бел. вучоны ў галіне рэнтгеналогіі і радыялогіі. Д-р мед. н. (1972), праф. (1974). Скончыў Кіргізскі мед. ін-т (1949). З 1966 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі Мін-ва аховы здароўя Беларусі, з 1972 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па дыягностыцы злаякасных пухлін. Распрацаваў спосаб аўтарадыяграфіі пры раку страўніка і стрававода.
Тв.: Радиоизотопная диагностика рака желудочно-кишечного тракта. Мн., 1973. с. 105
БЕРАЗАВІ́К , балота ў Беларусі, на З Вілейскага р-на Мінскай вобл. і на У Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл., пераважна ў вадазборы р. Спягліца, часткова ў вадазборы Вішнеўскага воз. Нізіннага (62%), вярховага (30%), пераходнага (2%), мяшанага (6%) тыпаў. Пл. 7,8 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 5,3 тыс. га. Глыб. торфу да 5,7 м, сярэдняя 1,8 м. Першапачатковыя запасы торфу 18,1 млн. т. Ёсць паклады сапрапелю магутнасцю да 2,5 м. Сярод балота воз. Калодкі. Цэнтральная ч. балота занята драбналессем з хвоі і бярозы, кусцікавы ярус з багуну і буякоў, ёсць журавіны. Уздоўж Спягліцы і на ўскрайках балота вярба, разнатраўе, асокі. с. 105
БЕРАЗАВО́Й Анатоль Мікалаевіч (н. 11.4.1942, пас. Энем Акцябрскага р-на, Адыгея), савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1982), лётчык-касманаўт СССР (1982). Скончыў Ваен.-паветр. акадэмію імя Ю.А.Гагарына (1977). З 1970 у атрадзе касманаўтаў. Як камандзір здзейсніў касм. палёт разам з В.В.Лебедзевым на караблях «Саюз Т-5, -6, -7» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (13.5— 10.12.1982). У космасе правёў 211,4 сут. с. 105
БЕРАЗА́НЬ , востраў на ПнЗ Чорнага мора пры ўваходзе ў Дняпроўскі ліман, за 12,8 км на З ад г. Ачакаў. Найб. даўжыня з Пн на Пд каля 850 м, шырыня 200—850 м. У ант. часы наз. Барысфен. Раскопкамі (вядуцца з 1880-х г.) адкрыта самае стараж. грэч. паселішча ў Паўн. Прычарнамор’і, якое ўзнікла ў канцы 7 ст. да н.э.; у 5 ст. да н.э. страціла значэнне грэч. фарпоста пасля ўзвышэння Ольвіі. У 10—12 ст. тут было слав. паселішча. Беразань выкарыстоўвалі як апорны пункт запарожскія казакі. У 1788 заняты рус. войскамі. 6.3.1906 на Беразані расстраляны ўдзельнікі Севастопальскага паўстання 1905. с. 105
БЕРАЗВЕ́ЦКІ КЛЯШТА́Р БАЗЫЛЬЯ́Н , архітэктурны комплекс 18 ст. Драўляны кляштар базыльян пабудаваны ў 1643 на паўн. беразе воз. Глыбокае каля в. Беразвечча (цяпер у межах г. Глыбокае Віцебскай вобл.) паводле фундацыі старосты мсціслаўскага Я.Корсака. Пры кляштары дзейнічала школа, у якой выкладаліся прыродазнаўчыя навукі і замежныя мовы. У 1756—63 на месцы старых будынкаў узведзены новы мураваны кляштар з царквой — адзін з лепшых узораў віленскага барока. Гал. 2-вежавы фасад царквы вылучаўся пластычнай формай, дынамічнай святлоценявой кампазіцыяй. Аўтарам праекта царквы лічаць віленскага дойліда І.К.Глаўбіца, над дэкорам з 1753 працаваў архітэктар і лепшчык Ян Табіяш Дыдрыштэн (Дыдрыхштэн). У канцы 18 ст. комплекс уключаў царкву з араторыумам (зімовая капліца, прыбудаваная ў 1766—76), жылыя і гасп. карпусы, школу і сад, абнесеныя мураванай агароджай з брамай. Пасля скасавання ў 1839 Брэсцкай уніі кляштар перададзены правасл. мужчынскаму манастыру (1847—74), пазней — жаночаму. У 1919 царква перайшла да католікаў, у манастырскіх будынках размяшчаўся польскі корпус аховы сумежжа. У 1930-я г. комплекс рэстаўрыраваны (з удзелам Ф.Рушчыца, Я.Булгака, Ю.Клоса, Я.Ромера і інш.). У Вял. Айч. вайну на тэр. манастыра ням. фашысты стварылі Беразвецкі лагер смерці. У 1960-я г. царква разбурана.
В.В.Гліннік. с. 105
БЕРАЗВЕ́ЦКІ ЛА́ГЕР СМЕ́РЦІ , шталаг № 351. Створаны ням.-фаш. акупантамі ў вер. 1941 на тэр. б. базыльянскага манастыра ў в. Беразвечча (цяпер у межах г. Глыбокае) Віцебскай вобл. для масавай загубы сав. ваеннапалонных. Вязняў трымалі ў абгароджаным калючым дротам лагеры (пл. каля 3 га) пад адкрытым небам. Зняволеныя гінулі ад непасільнай працы, голаду, холаду, хвароб, масавых расстрэлаў. З канца 1943 сюды прывозілі італьян. салдатаў і афіцэраў. Да ліп. 1944 у лагеры загублена больш за 27 тыс. ваеннапалонных. Ва ўрочышчы Барок, за 500 м ад б. лагера, на могілках сав. і італьян. ваеннапалонных (56 магіл) пастаўлены помнікі. с. 105
БЕРАЗВЕ́ЧЧА , былая вёска ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл. Размяшчалася за 3 км на Пн ад г. Глыбокае, паміж азёрамі Вялікае і Мушкат. Упершыню ўпамінаецца ў 14 ст. ў грамаце кн. Андрэя Альгердавіча. Уваходзіла ў Полацкае ваяв. ВКЛ. Паводле Полацкай рэвізіі 1552, у мястэчку Беразвечча было 40 дамоў і 40 мяшчан. У 1643—1874 дзейнічаў Беразвецкі кляштар базыльян. Існавалі праваслаўная царква, 4-класнае духоўнае вучылішча. З 1921 Беразвечча ў складзе Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 у Глыбоцкім р-не. У Вял. Айч. вайну 1941—45 ням. фашысты стварылі тут Беразвецкі лагер смерці. З 1960-х г. Беразвечча ў межах г. Глыбокае. с. 105
БЕРАЗІНА́ , рака ў Беларусі, у Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях. Гл. Бярэзіна. с. 105
БЕРАЗІНО́ , горад у Беларусі, цэнтр Бярэзінскага р-на Мінскай вобл., прыстань на р. Бярэзіна. За 101 км ад Мінска, 50 км ад чыг. ст. Градзянка, на аўтадарозе Мінск—Магілёў. 13,3 тыс. ж. (1995). У Беразіно прадпрыемствы паліўнай, харч., лясной, лёгкай прам-сці. Помнік архітэктуры 19 ст. — сядзібны дом.
Упершыню ўпамінаецца ў 1501 як мястэчка ў Любашанскім старостве ВКЛ. З 1560-х г. у Мінскім пав., наз. Ніжняе Беразіно, належала Сапегам, з 1671 — Тышкевічам. У 1641 пабудаваны драўляны касцёл (у 1914 згарэў). З 1668 Беразіно мела прывілей на гандаль і штогадовы кірмаш. У час антыфеад. вайны 1648— 51 тут адбыліся вял. баі. З 1793 у Пагосцкай вол. Ігуменскага пав. Рас. імперыі, належала Патоцкім. У 1-й пал. 19 ст. дзейнічала суконная мануфактура. У 1880 у Беразіно 3181 ж. Купцы з Беразіно гандлявалі дрэвам, пянькой, прадуктамі са смалы. З 1892 працавалі бровар, канатная ф-ка, млын. У 1897 — 4987 ж., нар. вучылішча, школа. У 1905 адбыліся забастоўкі рабочых і рамеснікаў. У лютым—снеж. 1918 акупіравана герм., са жн. 1919 да ліп. 1920 — польск. войскамі. У 1924—62 і з 1965 цэнтр раёна, з 27.9.1938 гар. пасёлак. З 3.7.1941 да 3.7.1944 акупіравана ням. фашыстамі, якія загубілі тут 1,2 тыс. чал.; дзейнічала падп. група. У 1962—65 у Чэрвеньскім р-не. З 7.3.1968 горад. У 1989 — 12,7 тыс. ж. с. 105
БЕРАЗІНО́ , Верхняе Беразіно, вёска ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., на р. Бярэзіна (прыток Дняпра). Цэнтр сельсавета і дапаможнай гаспадаркі Докшыцкай райсельгасхіміі. За 30 км на У ад г. Докшыцы, 157 км ад Віцебска, 40 км ад чыг. ст. Лепель. 577 ж., 262 двары (1995). У вёсцы 2 лясніцтвы, сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Каля Беразіно гарадзішча 3—4 ст.
Узнікла не пазней як у 14 ст. ў Харэцкай вол. У розны час належала Манівідам, Судзімонтавічам, Гальшанскім, Чартарыйскім, Тышкевічам, Пацам, Тавянскім. У канцы 16 ст. пры Пацах стала мястэчкам. У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. сяло, цэнтр Бярэзінскай вол. Барысаўскага пав. Мінскай губ. У 1897 было 788 ж., 124 двары. З 1924 цэнтр сельсавета ў Бягомльскім, з 1960 — у Докшыцкім (у 1962—65 у Глыбоцкім) р-нах. У 1970 у Беразіно 805 ж., 232 двары. с. 105
«БЕРАЗІ́НСКІ» , торфабрыкетны завод у Беларусі, у пас. Беразінскае Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Створаны ў 1949—53 як торфапрадпрыемства «Беразінскае», у 1959 на ім пабудаваны торфабрыкетны з-д. Працуе на базе Беразінскага радовішча торфу (гл. Бярэзінскае балота). Асн. прадукцыя (1995): торфабрыкеты на мясц. паліва. с. 106
БЕРАЗНІКІ́ , горад у Расійскай Федэрацыі, у Пермскай вобл. Вядомы з 17 ст. 198,3 тыс. ж. (1994). Рачны порт на Камскім вадасх. Чыг. станцыя. Цэнтр хім. прам-сці (камбінаты калійны, азотна-тукавы, тытана-магніевы і інш.); металаапр., эл.-тэхн., лёгкая, харч. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. Факультэт Пермскага тэхн. ун-та. Драм. тэатр. Краязнаўчы музей. Каля Беразнікоў — радовішчы кухоннай, калійнай, магніевай соляў. с. 106
БЕРАЗНЯКІ́ , гарадзішча дзякоўскай культуры 3—5 ст. каля в. Беразнякі Рыбінскага р-на Яраслаўскай вобл. Расіі. З’яўлялася паселішчам радавой абшчыны. Было ўмацавана земляным валам з драўлянай агароджай на ім і ровам. Раскопкамі выяўлены рэшткі 6 драўляных жытлаў асобных сем’яў, вял. абшчыннага дома, пабудовы для прадзення і ткацтва, загону для жывёлы, невял. пахавальнага збудавання, дзе хавалі рэшткі спаленых нябожчыкаў.
А.В.Іоў. с. 106
БЕРАЗНЯ́НСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Аўсянка, за 26 км на Пн ад г. Гарадок. Пл. 0,2 км2, даўж. 780 м, найб. шыр. 430 м, найб. глыб. 3,2 м. Пл. вадазбору 1,3 км2. Схілы катлавіны невыразныя, спадзістыя, пад лесам. Дно ў прыбярэжнай частцы пясчанае, глыбей сапрапелістае. Бяссцёкавае. Каля берагоў зарастае. с. 106
БЕРАЗНЯ́ЦКІ КАНА́Л , меліярацыйны канал у Беларусі, у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., левы прыток Галоўнага канала (бас. Прыпяці). Даўж. 30 км. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Беразнякі, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Ельня. с. 106
БЕРАЗО́ЎСКІ Аляксандр Аляксандравіч (н. 25.7.1937, в. Студзёнае Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.), бел. архітэктар. Засл. арх. Беларусі (1990). Скончыў БПІ (1964). З 1957 у ін-тах «Мінгарпраект», «Мінскпраект», з 1980 гал. архітэктар ін-та «Белжылпраект». Асн. работы (усе ў Мінску): навук.-мед. б-ка на вул. Фабрыцыуса (1976); у складзе аўтарскіх калектываў: будынкі ін-таў тэхн. кібернетыкі (1967) і электронікі (1968) АН Беларусі, глебазнаўства і аграхіміі Мін-ва сельскай гаспадаркі і комплекс Бел. ун-та культуры і Ін-та ўдасканалення кіруючых работнікаў (1980), навуч. комплекс Белсаўпрофа (1978), рэканструкцыя стадыёна «Дынама» (1980), кварталаў Траецкага прадмесця і Верхняга горада (1982). с. 106
БЕРАЗО́ЎСКІ Максім Сазонтавіч (27.10.1745, г. Глухаў Сумскай вобл., Ўкраіна — 2.4.1777), расійскі кампазітар. З канца 1750-х г. жыў у Пецярбургу. У 1769—73 вучыўся ў Балонскай філарманічнай акадэміі (у 1771 атрымаў званне акадэміка-кампазітара). Пасля вяртання з Італіі, дзе жыў у 1766—74, залічаны ў Прыдворную пеўчую капэлу. Аўтар оперы «Дэмафонт» (лібр. П.Метастазіо, 1773), духоўных канцэртаў, богаслужэбных песнапенняў. Майстар хар. пісьма а капэла, разам з Дз.Бартнянскім стварыў новы класічны тып рус. хар. канцэрта.
Літ.: Рыцарева М. Композитор М.С.Березовский: Жизнь и творчество. Л., 1983. с. 106
БЕ́РАНАЎ Ігар Леанідавіч (н. 20.1.1936, г. Екацярынбург, Расія), рускі спявак (барытон). Засл. арт. Расіі (1970). Скончыў Горкаўскую кансерваторыю (1960), выкладаў у ёй (1980—92). У 1961—87 саліст Горкаўскага т-ра оперы і балета. З 1993 у Бел. акадэміі музыкі. На сцэне Опернай студыі акадэміі паставіў оперы «Утаймаванне свавольніцы» В.Шабаліна, «Любоўны напітак» Г.Даніцэці, «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага, кампазіцыю паводле оперы «Так робяць усе» В.А.Моцарта. с. 106
БЕРАНДЗЕ́ЙКА , абцягнутая скурай драўляная трубка з вечкам для захоўвання і пераносу парахавых зарадаў для зброі, што зараджалася з дула; прататып патранташа. Некалькі (8—12) берандзеек мацаваліся да партупеі або рэменя стралка. У войсках ВКЛ і ў казакоў наз. парахаўніца. с. 106
БЕРАНЖЭ́ (Béranger) П’ер Жан дэ (19.8.1780, Парыж — 16.7.1857), французскі паэт. Развіваў традыцыі франц. нар. песні. Весялосцю, жыццялюбствам, пачуццёвасцю адметныя яго раннія творы (зб. «Песні маральныя і іншыя», 1815). «Кароль Івето» — сатыра на напалеонаўскія войны і раскошу імператарскага двара. За антыдваранскія і антыклерыкальныя песні («Маркіз дэ Караба», «Святыя айцы» і інш. двухтомніка 1821, зб-каў 1825 і 1828) двойчы зняволены. Песні 1830— 40-х г. апявалі барацьбу і гераізм удзельнікаў рэвалюцый («Ліпеньскія магілы» і інш.), выкрывалі буржуазную манархію Луі Філіпа («Бандзі» і інш.), выказвалі спадзяванне Беранжэ, які знаходзіўся пад уплывам ідэй утапічнага сацыялізму, на магчымасць мірнага пераўтварэння грамадства, ажыццяўленне хрысціянскай ідэі роўнасці («Вар’яты», «Чатыры эпохі»). Лепшыя творы прысвяціў простым людзям («Прыдворны фрак», «Разбітая скрыпка», «Рыжая Жанна» і інш.). Песні Беранжэ жанрава разнастайныя, простыя па змесце, злабадзённыя па тэме, адточаныя па форме, дасціпныя і іранічныя; сэнсавай і эмацыянальнай кульмінацыяй у іх з’яўляецца рэфрэн. Аўтар кн. «Мая біяграфія» (не скончана, 1861). На бел. мову творы Беранжэ перакладалі Э.Агняцвет, А.Дудар, А.Зарыцкі, Н.Мацяш і інш.
Тв.: Бел. пер. — Выбр. песні. Мн., 1960; Рус. пер. — Полн. собр. соч. Т. 1—2. 2 изд. М.; Л., 1936; Песни. М., 1985.
Літ.: Данилин Ю. Беранже и его песни. 2 изд. М., 1973; Муравьёва Н.И. Беранже. М., 1965.
С.Д.Малюковіч. с. 106
БЕРАНШТЭ́ЙН Фелікс Якаўлевіч (24.11.1904, г. Роўна, Украіна — 13.9.1977), бел. біяхімік. Д-р біял. н. (1938), праф. (1935). Скончыў Харкаўскі вет. ін-т (1926). У 1935—41 і 1945—71 у Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па вывучэнні мікраэлементаў, іх ролі і значэнні ў жывёлагадоўлі, пытаннях клінічна-вет. біяхіміі, фіз.-хім. уласцівасцях біяарган. рэчываў.
Тв.: Микроэлементы в физиологии и патологии животных. Мн., 1966. с. 106
БЕ́РАС (Bērōssos; каля 350—280 да н.э.), вавілонскі жрэц. Заснавальнік астралагічнай школы на в-ве Кос. Аўтар «Гісторыі Вавілона» ў 3 кн. (на грэч. мове), дзе на падставе стараж. храмавых хронік апісаў перыяд ад стараж. часоў да смерці Аляксандра Вялікага. Кніга 1-я прысвечана астралогіі. Творы Бераса вядомы па асобных фрагментах і цытатах у працах ант. і візант. гісторыкаў. с. 106
БЕ́РАСНЕЎ Алег Васілевіч (н. 21.8.1940, г. Хойнікі Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Чл.-кар. АН Беларусі (1986), д-р тэхн. н. (1982), праф. (1986). Скончыў Бел. ін-т інжынераў чыг. транспарту (1961). З 1964 у Ін-це надзейнасці машын АН Беларусі, з 1978 яго дырэктар. Навук. даследаванні па тэорыі, метадах прагназавання надзейнасці і даўгавечнасці механізмаў машын, зніжэнні іх вібраакустычнай актыўнасці, стварэнні стандартаў і нарматываў для праектавання машын высокай надзейнасці.
Тв.: Самоустанавливающиеся зубчатые колеса. Мн., 1983; Аналитические методы механики в динамике приводов. Мн., 1992 (разам з АМ.Гоманам, М.М.Ішыным). с. 106
БЕРАСТ , гл. ў арт. Лём. с. 106
БЕРАСТАВІ́ЦА , назва з 30.12.1975 да 28.3.1978 рабочага пас. Пагранічны. с. 107
БЕРАСТАВІ́ЦКІ КАСЦЁ́Л ВІЗІТА́ЦЫІ ДЗЕ́ВЫ МАРЫ́І , помнік архітэктуры ранняга барока. Пабудаваны каля 1615 у г.п. Вялікая Бераставіца Гродзенскай вобл. па фундацыі Гераніма Хадкевіча пад уплывам касцельнай архітэктуры Дж.Трэвана. У 1741 і 1855 касцёл рамантаваўся, у 1794 пры ім існаваў шпіталь, у 2-й пал. 18 — 1-й пал. 19 ст. дзейнічала школа. Храм — мураваная 3-нефавая базіліка з трансептам, паўкруглай апсідай і 2 нізкімі сакрысціямі па баках алтарнай часткі. Гал. зах. фасад бязвежавы, падзелены пілястрамі на 3 часткі і завершаны ступеньчатым атыкам. Рэліквіяй касцёла быў абраз анёлаў-ахоўнікаў работы мастака Ф.Смуглевіча (1797—1807). Пад будынкам крыпта (пахавальня) — 9 памяшканняў, злучаных пераходамі.
Т.В.Крук, Т.Т.Маліноўская. с. 107
БЕРАСТАВІ́ЦКІ РАЁ́Н , на З Гродзенскай вобл. Беларусі. Утвораны 15.1.1940 як Крынкаўскі, з 1944 Бераставіцкі. Пл. 0,9 тыс. км2. Нас. 21,5 тыс. чал., гарадскога — 33% (1996). Сярэдняя шчыльн. 26 чал./км2. Цэнтр раёна — г.п. Вялікая Бераставіца, р.п. Пагранічны, 126 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 7 сельсаветаў: Алекшыцкі, Канюхоўскі, Кватарскі, Макаравецкі, Малабераставіцкі, Пархімаўскі, Эйсмантаўскі.
Тэрыторыя раёна ў межах паўд. адгалінавання Бел. грады (адгор’і Ваўкавыскага ўзвышша і Гродзенскага ўзвышша) і Верхнянёманскай нізіны. Пераважаюць выш. 160—200 м (найвыш. пункт 212 м на Пн раёна). Карысныя выкапні: торф, цагельная гліна, буд. пяскі. Сярэдняя т-ра студз. -5 °С, ліп. 18 °С. Ападкаў 560 мм за год. Вегетац. перыяд 200 дзён. Найб. р. Свіслач з прытокамі Верацейка, Бераставічанка, Уснарка, Одла. Пашыраны дзярнова-падзолістыя глебы. Пад лясамі 16% тэр. раёна, пераважаюць хваёвыя і яловыя, трапляюцца бярозавыя, дубовыя, грабавыя лясы.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 50,9 тыс. га, з іх асушана 7,9 тыс. га. На 1.1.1996 у раёне 2 саўгасы і 11 калгасаў. Асн. галіны — мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчванне цукр. буракоў, бульбаводства. Пасевы збожжавых і кармавых культур, агародніны. Прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. сыравіны (масласырзавод, спіртзавод), вытв-сць буд. матэрыялаў (цагельны і лесазавод). Па тэр. раёна праходзіць чыг. Ваўкавыск—Пагранічны (чыг. ст. Бераставіца), аўтадарога Гродна—Пагранічны—Ваўкавыск. У раёне 8 сярэдніх, 6 базавых, муз. школы, дзіцячаюнацкая спарт. школа, 2 ПТВ, 13 дашкольных устаноў, 23 клубы, 28 б-к, 3 бальніцы, 16 фельч.-ак. пунктаў. Помнікі архітэктуры: касцёл Яна Непамука (1850) у в. Вял. Эйсманты, царква (1860) у в. Гарбачы, царква 2-й пал. 19 ст. ў в. Клепачы, Крыжаўзвіжанскі касцёл канца 18 ст. ў в. Макараўцы, сядзібны дом 18 ст. ў в. Малая Бераставіца, царква Раства Багародзіцы (1796) у в. Масаляны, сядзіба 2-й пал. 19 ст. ў в. Муравана. Выдаецца раённая «Бераставіцкая газета».
С.І.Сідор. с. 107
БЕ́РАСЦЕ , адна з летапісных назваў г. Брэста. Ужывалася таксама ў зах.-бел. і сав. бел. друку ў 1920—40-я г. с. 107
БЕРАСЦЕ́ЙСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА , Брэсцкае ваяводства, адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 16—18 ст. Створана ў 1566. Цэнтр — г. Берасце (Брэст). Падзялялася на 2 паветы: Берасцейскі (уваходзілі Брэст, Камянец, Кобрын) і Пінскі (уваходзілі Пінск, Давыд-Гарадок, Тураў, Дубровіца). З канца 17 ст. ў адрозненне ад Брэст-Куяўскага ваяв. ў Польшчы наз. Брэст-Літоўскім. У 1791 утвораны Кобрынскі і Пінска-Зарэчны (з цэнтрам у Плотніцы) пав. У 1792 Пінска-Зарэчны пав. перайменаваны ў Запінскі з цэнтрам у Століне. У 1793 у выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай Пінскі і Запінскі пав. ўвайшлі ў склад Рас. імперыі (у Мінскай губ.). У 1795 у выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай Берасцейскае ваяводства скасавана, б.ч. яго тэр. ўвайшла ў Слонімскую губ. Рас. імперыі. Зах. частка ваяводства адышла да Аўстрыі. с. 107
БЕРАСЦЕ́ЙСКАЕ СТАРО́СТВА , гл. Берасцейская эканомія. с. 107
БЕРАСЦЕ́ЙСКАЯ ВЕ́ЖА . Існавала ў 13 — 1-й пал. 19 ст. ў Брэсце (Берасці). Пабудавана ў 1276—88 на дзядзінцы стараж. Берасця валынскім кн. Уладзімірам Васількавічам, які валодаў горадам у 2-й пал. 13 ст. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе як «столп высотою яко Каменецкий». Адносілася да тыпу манум. абарончых вежаў, прызначаных для адбіцця атак з выкарыстаннем каменямётных машын. Пазней уваходзіла ў абарончую сістэму Берасцейскага замка. На планах 18—19 ст. прамавугольная (5,9x6,3 м), таўшчыня сцен каля 1,3 м, вышыня каля 20 м. Была складзена з брусковай цэглы на вапнавай рошчыне. Верагодна, выява Берасцейскай вежы змешчана на гар. гербе 1554. Разабрана ў 1831 у сувязі з буд-вам Брэсцкай крэпасці. с. 107
БЕРАСЦЕ́ЙСКАЯ ЗЯМЛЯ́ , гістарычная вобласць у 10—16 ст. у бас. сярэдняга цячэння рэк Зах. Буг і Нараў. Найб. гарады: Бельск, Берасце (Брэст), Драгічын над Бугам, Камянец, Кобрын, Мельнік. З 10 ст. ў складзе Кіеўскай Русі, з канца 11 да сярэдзіны 12 ст. ва ўладанні тураўскіх, пасля — валынскіх князёў. У 11—13 ст. тут сутыкаліся інтарэсы кіеўскіх, тураўскіх, пінскіх, менскіх, галіцка-валынскіх, а з пач. 14 ст. і князёў ВКЛ з інтарэсамі польскіх феадалаў. Польскія князі Казімір ІІ у 1179 і 1182, Конрад Мазавецкі і Лешка Кракаўскі ў 1210 часова захоплівалі Берасцейскую зямлю Драгічынскую воласць захапілі ням. рыцары, якіх у 1237 разбіў валынскі кн. Даніла Раманавіч. Паводле ўскосных звестак Іпацьеўскага летапісу, у 1240 у Берасцейскую зямлю з Пд уварваліся манголы. З пач. 14 ст. Берасцейская зямля ў складзе ВКЛ, ва ўладанні вял. князя Кейстута. У 1349 на некат. час Берасцейскую зямлю захапіў польскі кароль Казімір ІІІ. У 1382 кн. Януш Мазавецкі асадзіў Берасце, захапіў Драгічын, Мельнік і інш. З 1413 Берасцейская зямля ў складзе Трокскага ваяв. У 1566 створана Берасцейскае ваяводства. с. 107
БЕРАСЦЕ́ЙСКАЯ СУСТРЭ́ЧА 1409 , перагаворы паміж каралём Польшчы Ягайлам і вял. князем ВКЛ Вітаўтам у час Вялікай вайны 1409—11. Адбылася ў снеж. 1409 у Брэсце (Берасці). Прысутнічаў хан Джэлаладдзін (сын хана Тахтамыша), якому падпарадкоўвалася залатаардынская конніца, што была на службе ВКЛ. На Берасцейскай сустрэчы быў прыняты план летняй кампаніі 1410 супраць войскаў Тэўтонскага ордэна, вызначаны час і месца збору аб’яднаных ваен. сіл, прынята рашэнне аб пабудове пантоннага моста для пераправы цераз Віслу. Паводле дамоўленасці саюзная армія складалася з 91 харугвы (палка), з іх 51 рыхтавала Польшча, 40 — ВКЛ. План, распрацаваны на Берасцейскай сустрэчы, прывёў да перамогі саюзных армій у Грунвальдскай бітве 1410. с. 107
БЕРАСЦЕ́ЙСКАЯ ЭКАНО́МІЯ , Берасцейскае староства, феад. каралеўская гаспадарка ў ВКЛ у 16—18 ст. Створана ў 1598 з дзярж. маёнткаў, даходы якіх ішлі на ўтрыманне каралеўскага двара, у т.л. мястэчак Дзівін, Ламазы, Пяшчатка, Воін, Мілейчыцы. У 16—17 ст. была асобнай адм.-гасп. адзінкай, маёнткі яе здаваліся ў арэнду. У пач. 18 ст. аб’яднана з Кобрынскай эканоміяй. У 1783 у Берасцейскай эканоміі 45 ключоў, 8 гарадоў, 223 вёскі, 5745 валок зямлі (1 валока — 21,36 га), нас. 47 тыс. чал., уключала таксама Белавежскую пушчу. Пасля далучэння да Рас. імперыі (1795) землі Берасцейскай эканоміі ўрад падараваў ці прадаў прыватным асобам. с. 108
БЕРАСЦЕ́ЙСКІ ЗА́МАК , комплекс умацаванняў у Брэсце (Берасці) у 14— 18 ст. Размяшчаўся каля сутокаў Мухаўца і Зах. Буга на трохвугольным у плане мысавым гарадзішчы. Пляцоўка замкавага дзядзінца (пл. больш за 2 га) была ўмацавана земляным валам, на якім знаходзілася 5 вежаў (драўляных, акрамя Берасцейскай вежы) і драўляныя абарончыя сцены-гародні з 129 «каморамі». Дзве вежы былі з брамамі, ад якіх праз Мухавец вялі масты ў горад; на адной з іх быў устаноўлены гадзіннік. Ніжнія паверхі сцен-гародняў выкарыстоўваліся як сховішчы для гараджан з іх скарбам. На верхнім ярусе знаходзілася крытая стрэшкай баявая галерэя («бланкаванье»), У лінію абарончых сцен былі ўключаны і жылыя памяшканні — «светлицы», пастаўленыя глухімі фасадамі ў бок «поля». У 1566 ў цэйхгаузе Берасцейскага замка знаходзілася метал. даспехаў на 100 чал., 12 гармат, 1 марціра, 96 гакаўніц і інш. У замку былі помпы для скрытай падачы вады, якая ішла па падземных драўляных трубах. Помпы прыводзіліся ў дзеянне вадзяным млынам. У 14 ст. Берасцейскі замак быў захоплены рыцарамі Тэўтонскага ордэна, палякамі, у 1500 вытрымаў аблогу крымскіх татараў, у 1525 згарэў, у 1648 у час антыфеадальнай вайны 1648—51 разбураны, адноўлены ва ўмовах вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У 1657 захоплены шведамі, у 1660 і 1661 — рускімі, у 1705 у час Паўн. вайны 1700—21 — шведамі. Пасля Паўн. вайны драўляныя ўмацаванні заменены 5-бастыённымі пабудовамі, якія пазней былі ўключаны ў склад новаўтворанай Брэсцкай крэпасці.
А.А.Ярашэвіч. с. 108
БЕРАСЦЕ́ЙСКІ СІМЯО́НАЎСКІ МАНАСТЫ́Р . Існаваў у 16(?)—19 ст. у Брэсце (Берасці). Упершыню ўпамінаецца ў актах Брэсцкага земскага суда ў 1604 як куплены (разам з с. Муравец) Е.Солтанам у свайго дзядзькі Д.Солтана. Знаходзіўся на прыватным (шляхецкім) пляцы за р. Мухавец. У 1-й трэці 17 ст. быў аб’ектам барацьбы паміж уніятамі і правасл. мяшчанамі. У 1632 на канвакацыйным сейме замацаваны каралём Уладзіславам IV за праваслаўнымі. Вядомы маёмасныя запісы і завяшчанні мяшчан на карысць манастыра (17 — пач. 18 ст.), яго падтрымлівалі некат. брэсцкія цэхі. Ігуменам у 1640-я г. быў Афанасій Брэсцкі. Драўляныя будынкі манастыра знесены пры ўзвядзенні Брэсцкай крэпасці.
А.А. Ярашэвіч. с. 108
БЕРАСЦЕ́НЕЎСКІ ЗАВО́Д СУХО́Й ПЕРАГО́НКІ ДРАЎНІ́НЫ Дзейнічаў у 1900—14 у Беларусі, у маёнтку Берасценева Аршанскага пав. (цяпер вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл.). Вырабляў воцатны парашок, драўняны і метылавы спірт, фармалін, воцатную кіслату, воцатнакіслы натрый, драўняны вугаль, смалу, драўняны воцат, ацэтон. Працавала да 160 рабочых (1900), вырабляў прадукцыі на 150—300 тыс. руб. за год. с. 108
БЕРАСЦЕ́НЕЎСКІ КОСЦЕАБПА́ЛЬНЫ І КЛЕЯВА́РНЫ ЗАВО́Д . Дзейнічаў у 1865—1914 у Беларусі, у маёнтку Берасценева Аршанскага пав. (цяпер вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл.). Вырабляў касцявую муку (1884—95), штучныя ўгнаенні, сталярны клей, касцявы вугаль, касцявое сала, сернакіслы аміяк, мыла, гліцэрыну (1913). У 1895 выраблена прадукцыі на 28,5 тыс. руб. Працавала да 50 рабочых (1905). с. 108
БЕ́РАСЦЕНЬ , берасцянік, гліняная пасудзіна, абгорнутая бяростай у беларусаў. Берасцяная аплётка надавала трываласць і зніжала цеплаправоднасць глінянага посуду, прызначанага для захоўвання ці халоднага прыгатавання ежы. Рабілі таксама берасцяную аплётку пашкоджанага посуду (пасля гэтага яго ўжо не ставілі ў печ). Даўнасць і масавасць бытавання такога прыёму выклікалі пашырэнне назвы «берасцень» нават на посуд, пазбаўлены берасцяной аплёткі (пераважна гладышы). Берасцені найбольш пашыраны былі на Паазер’і; у наш час выйшлі з ужытку.
Я.М.Сахута. с. 108
БЕ́РАСЦЕНЬ Акім Іванавіч (1877, г.п.Бешанковічы Віцебскай вобл. — 1926), рэвалюцыянер. З 1898 вёў рэв. работу ў Бранску, Харкаве, Віцебску, на РыгаАрлоўскай чыг. і інш. У 1907, 1909 і 1910 быў арыштаваны. У 1910—14 у эміграцыі. У 1-ю сусв. вайну ў арміі. У чэрв.—ліп. 1917 адзін са стваральнікаў Віцебскай арг-цыі інтэрнацыяналістаў [з вер. 1917 Віцебская арг-цыя РСДРП(б)], чл. яе к-та, дэлегат VI з’езда РСДРП(б). Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 чл. Мінскага Савета. У 1919 старшыня Мінскага чыг. рэв. суда, старшыня парт. ячэйкі чыгуначнікаў Мінска. З 1921 на гасп. рабоце ў Віцебску. с. 108
БЕРАСЦЯ́НКА , 1) лёгкі адна- або двухвёславы човен. Аснова — драўляны каркас, абцягнуты спец. апрацаванай бяростай. Здаўна бытавалі на Палессі, а таксама ў народаў Амурскага басейна (нанайцаў, ульчаў, эвенкаў). 2) Невялікая бочачка з вечкам для захоўвання мёду, круп, прыпраў і інш. прадуктаў у беларусаў. Рабілі з берасцянага скрутка, канцы якога замацоўвалі фігурным злучэннем у «замок». Сценкі берасцянкі аздаблялі ціснёным узорам у выглядзе сеткі ці хваёвых лапак; трубачкай ці цвіком наносілі ланцужкі ўзораў з кружочкаў і кропак. У наш час выйшлі з ужытку. с. 108
БЕРАСЦЯ́НКА , зяблік (Fringilla coelebs), птушка сям. ўюрковых, атр. вераб’інападобных. Пашырана ў лясной і лесастэпавай зонах Еўропы, у Паўн.-Зах. Афрыцы, Зах. Азіі. На Беларусі (нар. назва махнянка) — адна з самых шматлікіх птушак; жыве ў лясах, гаях, парках, скверах, садах.
Даўж. 10—17 см, маса 20—25 г. Апярэнне спіны ў самцоў шэра-бурае, грудзей, горла, шчок і верхняй ч. брушка — карычнева-чырвонае, крылаў і хваста — цёмна-бурае з зеленаватым адценнем і белымі палосамі, галавы і патыліцы — шаравата-блакітнае. Самка зеленавата-шэрая. Гняздо на дрэвах. Корміцца насякомымі і насеннем. Знішчае шкодных насякомых. с. 109
БЕРАСЦЯ́НЫЯ ВЫ́РАБЫ , рэчы утылітарнага і дэкар.-прыкладнога характару, зробленыя з бяросты.
Здаўна пашыраныя ў многіх народаў лясной паласы Еўропы. Тэхнал. і маст. ўласцівасці бяросты давалі магчымасць вырабляць з яе рознае гасп. начынне, выкарыстоўваць у якасці ізаляцыйнага матэрыялу, для пісьма, малявання і інш. Вядомыя берасцяныя граматы 11—15 ст. з Ноўгарада, 13— 14 ст. з Віцебска, берасцяны посуд з размаляваным і праразным дэкорам з рускай Поўначы.
Берасцяныя вырабы здаўна бытавалі і ў беларусаў. Стужкі бяросты клалі пад ніжні вянок зруба, каб засцерагчы ад гніення, імі для трываласці абгортвалі гліняны посуд (гл. Берасцень). На Палессі з берасцяных палос плялі наплечныя сумкі (вярэнькі) для пераноскі прадуктаў, у цэнтр. раёнах Беларусі — заплечныя каробкі (кашалі) для збору ягад і грыбоў. Сшываючы кавалкі бяросты гнуткімі карэньчыкамі ці скуранымі стужкамі, выраблялі разнастайны посуд (каробчыкі, берасцянкі) для сыпкіх і вадкіх прадуктаў. Невялікія берасцянкі для мёду, прыпраў і інш. нярэдка аздаблялі ціснёным узорам у выглядзе сеткі, хваёвых лапак, кружочкаў з кропкамі. Табакеркі і сальнічкі часта рабілі з некалькіх накладзеных адзін на адзін слаёў бяросты з нарэзанымі ў зубчыкі краямі. З бяросты рабілі таксама пастухоўскія трубы. У сучасным побыце берасцяныя вырабы сустракаюцца рэдка.
Я.М.Сахута. с. 109
БЕРАСЦЯ́НЫЯ ГРА́МАТЫ , пісьмы, запіскі, дакументы 11—15 ст. на бяросце, выяўленыя пры раскопках стараж. усх.-слав. гарадоў. На тым баку бяросты, што прылягаў да дрэва, літары надрапвалі завостранай касцяной ці жал. палачкай — пісалам. Вядома больш за 750 Берасцяныя гграматы, у т.л. Ноўгарада, Старой Русы (23 граматы), Смаленска (10), Пскова (8), Звянігарада (Украіна; 3) і інш. На Беларусі выяўлены ў Віцебску (13—14 ст.) і Мсціславе (пач. 13 ст.). Асн. тэма грамат 11—12 ст. — крэдыторства, пазыка грошай; 13—15 ст. — валоданне зямлёй, клопаты пра сяўбу і ўборку збожжавых, пра даходы, феад. павіннасці, абавязацельствы, завяшчанні. У наўгародскіх граматах упамінаюцца жыхар Полацка і палонны, выкуплены з Полацка; берасцяная грамата 11 ст. напісана Жыравітам, жыхаром Полацка, Смаленска ці Віцебска.
Літ.: Арциховский А.В. Новгородские грамоты на бересте: (Из раскопок 1958—1961 гг ). М., 1963; Янин В.Л. Я послал тебе бересту... 2 изд. М., 1975; Тарасаў С.В. З гісторыі полацкай эпіграфікі Х— XV ст. // Кніжная культура Беларусі. Мн., 1991.
Г.В.Штыхаў. с. 109
БЕ́РАЎ Майсей Залманавіч (н. 23.12.1909, г. Веліж Смаленскай вобл., Расія), бел. кінааператар. Засл. дз. маст. Беларусі (1967). Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930), Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1934). У 1934—78 на кінастудыі «Беларусьфільм», здымаў дакумент. і навук.-папулярныя фільмы. У 1941—45 франтавы аператар; яго сюжэты і асобныя рэпартажы ўвайшлі ў дакумент. фільмы «Разгром нямецка-фашысцкіх войскаў пад Масквой», «Бой за Віцебск», «Мінск — наш!», «Вызваленне Савецкай Беларусі» і інш., выкарыстаны ў кінаэпапеі «Вялікая Айчынная» (1979). З лепшых фільмаў: «Белавежская пушча» (1948), «Архітэктурныя помнікі мінулага» (1959), «Жыццё на сцэне» (1966), «Генерал Пушча» (1967), «Хлопчык і чапля» і «Сапраўднае імя — Мікалай Судзілоўскі» (абодва 1969), «Палескія калядкі» (з У.Цеслюком) і «У час цішыні» (абодва 1972) і інш. с. 109
БЕРБЕ́РСКІЯ МО́ВЫ , група сваяцкіх моў карэннага белага насельніцтва Паўн. і Зах. Афрыкі. Належаць да семіта-хаміцкіх моў і ўтвараюць моўныя астраўкі ў араб. асяроддзі. Падзяляюцца на 2 дыялектныя групы: кабільская, берабер, шлех, туарэг, зенага і інш. (пераважна на тэр. Марока, Маўрытаніі і Сахары); сукупнасць моў пад агульнай назвай зенет (Алжыр, Туніс, Трыпалітанія). Берберскім мовам уласцівы афіксацыя і ўнутраная флексія кораня, які можа складацца з дзвюх ці трох зычных. Большая частка моў беспісьмовая. Да гэтай групы адносяцца і мёртвыя мовы: лівійская, нумідыйская і гетульская.
Літ.:. Завадовский Ю.Н. Берберский язык. М., 1967.
А.Я.Міхневіч. с. 109
БЕРБЕ́РЫ (саманазва амахаг), група народаў (тамазігхт, рыф, шыльх, туарэгі, кабілы, зенага і інш ), карэннае насельніцтва Паўн. Афрыкі, Цэнтр. і Зах. Судана. Больш за 10,5 млн. чал. (1987). Гавораць на бербера-лівійскіх мовах. Сярод вернікаў пераважаюць мусульмане-суніты. с. 109
БЕ́РВІ-ФЛЯРО́ЎСКІ (сапр. Берві) Васіль Васілевіч (літ. псеўданім Н.Фляроўскі і інш.; 28.4.1829, г. Разань, Расія — 4-10.1918), рускі сацыёлаг, эканаміст, публіцыст, пісьменнік, удзельнік грамадскага руху 1860-х г. У 1862—87 у ссылцы, супрацоўнічаў у час. «Дело», «Слово», «Отечественные записки» і інш. У канцы 1860-х г. зблізіўся з рэв. народнікамі — меў сувязь з гурткамі «чайкоўцаў» (па іх прапанове напісаў кн. «Азбука сацыяльных навук», ч. 1—2, 1871) і далгушынцаў. З пазіцый народніцтва крытыкаваў сац.-паліт. і эканам. парадкі ў Расіі; прапаведаваў новую рэлігію брацтва і свабоды. Аўтар літ.-крытычных артыкулаў і маст. твораў (раман «На жыццё і смерць», ч. 1 — 3, 1877, і інш ).
Тв.: Записки революционера-мечтателя. М.; Л., 1929; Положение рабочего класса в России. М., 1938. с. 109
БЕРГ Аксель Іванавіч (10.11.1893, г. Арэнбург, Расія — 9.7.1979), савецкі вучоны ў галіне радыётэхнікі. Акад. АН СССР (1946, чл.-кар. 1943), адмірал-інжынер (1955). Герой Сац. Працы (1963). Скончыў Марскі корпус (1914), Ваенна-марскую акадэмію ў Ленінградзе (1925). У 1924—43 на пед. і навук. рабоце, з 1959 у АН СССР. Навук. працы па радыётэхніцы, кібернетыцы. Залаты медаль АН СССР імя Папова 1951.
Тв.: Избр. труды. Т. 1—2 М.; Л., 1964. с. 110
БЕРГ (Веі?) Альбан (9.2.1885, Вена — 24.12.1935), аўстрыйскі кампазітар. Вучыўся ў А.Шонберга (1904—10). Разам з Шонбергам і А.Вебернам уваходзіў у новую венскую школу. Прадстаўнік муз. экспрэсіянізму (струнны квартэт, 1910, 4 п’есы для кларнета і фп., 1913). Дасягнуў вяршыні ў жанры песні (5 песень на сл. П.Альтэнберга, 1912). Опера Берга «Воцэк» (паводле п’есы Г.Бюхнера, 1925, Берлін) — адна з вяршыняў опернай драматургіі 20 ст. Адзін са стваральнікаў серыйнай тэхнікі і дадэкафоніі. Выкарыстоўваў найб. сучасныя прыёмы, у т.л. калаж («Лірычная сюіта» для стр. квартэта, 1926). Стварыў новыя тыпы камернага ансамбля («Лірычная сюіта») і інстр. канцэрта (камерны і для скрыпкі з арк. «Памяці анёла», 1935). Аўтар прац пра кампазітараў новай венскай школы.
Літ.: Тараканов М. Музыкальный театр Альбана Берга. М., 1976; Adorno W. Alban Berg. Wien, 1968. с. 110
БЕРГ Леў Сямёнавіч (14.3.1876, г. Бендэр, Малдова — 24.12.1950), рускі фізіка-географ і біёлаг. Акад. АН СССР (1946, чл.-кар. 1928). Засл. дз. нав. РСФСР (1934). Праф. Петраградскага (потым Ленінградскага) ун-та (1916). Вёў даследаванні ў Зах. Сібіры, Сярэдняй Азіі, на Каўказе, Усх.-Еўрап. раўніне і інш. Распрацаваў вучэнне пра ландшафты, глебавую тэорыю ўтварэння лёсаў, класіфікацыю клімату на ландшафтнай аснове. Займаўся лімналогіяй і іхтыялогіяй. Аўтар прац па геамарфалогіі, палеагеаграфіі, геалогіі. Даследчык гісторыі рус. геагр. адкрыццяў і Геагр. т-ва СССР. Прэзідэнт Геагр. Т-ва СССР (1940—50). Дзярж. прэмія СССР 1951. Імем Берга названы дзеючы вулкан на в-ве Уруп (Курыльскія а-вы), пік на Паміры, ледавікі на Паміры і ў Джунгарскім Алатау і інш.; імя Берга ўвайшло ў лацінскія назвы больш як 60 жывёл і раслін.
Тв.: Избр. труды. Т. 1—5. М., 1956—62. с. 110
БЕРГ Мікалай Канстанцінавіч (1828— 81), урач; адзін з арганізатараў аховы здароўя на Беларусі. Скончыў мед. ф-т Маскоўскага ун-та (1853). З 1853 у марскім ведамстве, з 1860 урач у Пензе, інспектар урачэбнай управы ў Архангельску. У 1864—71 у Мінску. У 1863 заснаваў т-ва архангельскіх, у 1867 — мінскіх урачоў, прэзідэнтам якога быў да 1871; дзейнасць т-ва мела санітарна-гігіенічны кірунак.
Літ.: Молчанов А.П. Забытое имя // Неман. 1967. № 9. с. 110
БЕ́РГАМА (Bergamo), горад на Пн Італіі, каля падножжа Бергамскіх Альпаў. Адм. ц. правінцыі Бергама. 118 тыс. ж. (1990). Эл.-металургія; эл.-тэхн., хім., цэм., паліграф., тэкст., швейная, мэблевая прам-сць. Турызм. Ун-т. Арх. помнікі 12—18 ст. Акадэмія Карара з карціннай галерэяй. Музей кампазітара Г.Даніцэці. с. 110
БЕРГАМО́ТНАЯ , сорт грушы селекцыі Бел. НДІ пладаводства. Выведзены скрыжаваннем сартоў Сапяжанка і Дуля остзейская. На Беларусі пашырана ў прысядзібным садаводстве.
Дрэва моцнарослае, крона акруглая, густая. Сорт зімаўстойлівы, высокаўраджайны, мала пашкоджваецца хваробамі. Плоданашэнне пачынае на 6—7-ы год. Плады сярэдняй велічыні (110—120 г), шарападобныя, злёгку сплясканыя. Скурка светла-жоўтая з малінавым румянцам. Мякаць белая, рыхлая, сакаўная, салодкая, добрага смаку. Спажывецкая спеласць настае ў сярэдзіне жніўня.
М.Р.Мялік. с. 110
БЕРГА́НСА (Berganza) Тэрэса (н. 16.3.1935, Мадрыд), іспанская спявачка (мецца-сапрана). Вучылася ў Мадрыдскай кансерваторыі. Спявае ў буйнейшых т-рах свету («Ла Скала», «Ковент-Гардэн», «Метраполітэн-опера»). Віртуозна валодае мастацтвам каларатуры. Выконвае найб. складаныя партыі ў операх Дж.Расіні «Севільскі цырульнік» (Разіна), «Італьянка ў Алжыры» (Ізабэла), В.А.Моцарта «Вяселле Фігара» (Керубіна), «Міласэрнасць Ціта» (Секст) і інш. Тонкі інтэрпрэтатар камерных вак. твораў Э.Гранадаса, М. дэ Фальі і інш. ісп. кампазітараў. с. 110
БЕРГЕЛЬСО́Н Давыд Рафаілавіч (12.8.1884, с. Сарны Чаркаскай вобл., Украіна — 12.8.1952), яўрэйскі пісьменнік. Дэбютаваў аповесцю «Вакол вакзала» (1909). Вытанчаны псіхалагізм Бергельсона выявіўся ў раманах «Пасля ўсяго» (1913), «Адыход» (1920), дзе аўтар даў шырокі малюнак жыцця розных пластоў яўр. буржуазіі, паказаў розныя лёсы яўр. інтэлігенцыі. У 1921 выехаў за мяжу, жыў у Берліне. Тэма правамернасці Кастр. рэв. і грамадз. вайны — у рамане «Мера строгасці» (1926—27) і зб. апавяданняў «Бурныя дні» (1927). У 1929 вярнуўся ў СССР. Раман «На Дняпры» (кн. 1—2, 1932—40) — эпапея пра жыццё і барацьбу нар. мас на пач. 20 ст. Рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна.
Тв.: Рус. пер. — Избранное. М., 1957; На Днепре. Т. 1—2. М., 1960. с. 110
БЕРГЕЛЬСО́Н Леў Давыдавіч (н. 8.8.1918, г. Гайсін Вінніцкай вобл., Украіна), савецкі біяхімік і хімік-арганік. Чл.-кар. АН СССР (1968). Скончыў Маскоўскі ун-т (1941). З 1946 у Ін-це арган. хіміі, з 1958 у Ін-це біяарган. хіміі АН СССР. Навук. працы па сінтэзе ліпідаў, антыбіётыкаў, стэроідаў і інш. фізіялагічна актыўных злучэнняў. Распрацоўваў тэхналогію сінтэзу ліпідаў. Даследаваў біял. мембраны. Дзярж. прэмія СССР 1985. с. 110
БЕ́РГЕН (флам. Bergen), гл. Монс. с. 110
БЕ́РГЕН (Bergen), горад на З Нарвегіі, на ўзбярэжжы Паўн. мора. Адм. ц. фюльке Хордалан. Засн. ў 11 ст. 218 тыс. ж. (1993). Важны трансп. вузел. Гандл. і рыбацкі порт. Аэрапорт. Машынабудаванне (у т.л. суднабудаванне), рыбалоўства, харч. (пераважна рыбаапрацоўчая), тэкст. (вытв-сць рыбалоўных снасцяў), швейная, папяровая прам-сць. Нафтаперапр. і хім. прам-сць (буйны нафтахім. комплекс у Монгстадзе — паўн. прыгарадзе Бергена). Ун-т. Турыстычны і культ. цэнтр. Арх. помнікі 13—17 ст. Дом-музей кампазітара Э.Грыга. З 1898 штогадовыя муз. фестывалі, засн. Грыгам. с. 110
БЕ́РГЕР Міхаіл Аркадзевіч (28.8.1909, Мінск — 6.2.1981), бел. піяніст і педагог. Засл. арт. Беларусі (1940). Праф. (1946). Скончыў Бел. муз. тэхнікум (1928) і Ленінградскую кансерваторыю (1933). З 1937 выкладаў у Бел. кансерваторыі (у 1937—41 дырэктар). Выступаў у канцэртах як саліст і ансамбліст. Аўтар фп. твораў (Варыяцыі, 1967; Эцюды, 1962; апрацоўкі нар. мелодый, п’есы для дзяцей), фантазіі для скрыпкі і фп. (1945) і інш. с. 111
БЕ́РГІУС (Bergius) Фрыдрых (11.10.1884, Гольдшмідэн, цяпер у межах Вроцлава, Польшча — 30.3.1949), нямецкі хімік-тэхнолаг. Скончыў Брэслаўскі ун-т (1907). Працаваў ва ун-тах Берліна і Гановера. У 1910 на свае сродкі стварыў лабараторыю, у 1914 стаў прадпрымальнікам. З 1938 займаўся вытв. дзейнасцю ў канцэрне «І.Г. Фарбэніндустры». Распрацаваў метады высокага ціску ў хіміі і хім. тэхналогіі. Прапанаваў працэсы гідрагенізацыі вугалю і ператварэння цэлюлозы ў кармавы цукар, што забяспечыла Германію ў гады 2-й сусв. вайны жыццёва неабходнымі рэсурсамі. Нобелеўская прэмія 1931 (разам з К.Бошам). с. 111
БЕ́РГМАН Аляксандра Рыгораўна (дзявочае Кучкоўская; парт. псеўд. Зіна, Стаха, Малеўская; н. 1.5.1906, Гродна), дзеяч рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, гісторык, публіцыст. Чл. КПЗБ з 1925. Працавала сакратаром падп. акр. к-таў КСМЗБ у Гродне, Вільні, Брэсце, Баранавічах, Беластоку. Дэлегат І з’езда КПЗБ (1928). З 1931 чл. Краявога Сакратарыята ДК КПЗБ. З 1934 у СССР. У 1935 рэпрэсіравана. З 1946 у Польшчы. Рэабілітавана ў 1956. Даследуе гісторыю КПЗБ, Бел. рэв. арг-цыі, Бел. сялянска-работніцкую грамаду, Бел. навук. т-ва ў Вільні, перыяд. друк. Аўтар манаграфій, артыкулаў, нарысаў пра дзеячаў КПЗБ і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, яўр. пісьменнікаў і журналістаў — ураджэнцаў Беларусі.
Тв.: Rzecz o Bronisławie Taraszkiewiczu. Warszawa, 1977; Sprawy białoruskie w ІІ Reczypospolitej. Warszawa, 1984; Бел. пер. — Слова пра Браніслава Тарашкевіча: Гіст. жыццяпіс. Мн., 1996.
А.С.Ліс. с. 111
БЕ́РГМАН (Bergman) Інгмар (н. 14.7.1918, г. Упсала, Швецыя), шведскі рэжысёр тэатра і кіно, сцэнарыст. З 1942 працаваў у тэатры, ставіў п’есы У.Шэкспіра, Г.Ібсена, А.Стрындберга, А.Чэхава, сучасных драматургаў. Сусв. вядомасць набыў у кіно. У фільмах 1940-х г. («Крызіс», «Дождж над нашым каханнем», «Карабель ідзе ў Індыю», «Партовы горад», «Турма») стварыў вобразы людзей са зламанымі лёсамі, якія дарэмна шукаюць шчасця і цяпла ў абыякавым да іх грамадстве. У творчасці 1950-х г. маральныя і філас. праблемы сэнсу жыцця, сутыкнення паміж верай і нявер’ем («Усмешкі летняй ночы», «Сёмая пячатка», «Сунічная паляна», «Ля вытокаў жыцця», «Твар»). У фільмах 1960-х г. тэма пакутаў і зла, якое пануе ў свеце, паўстае асабліва рэзка, з мноствам жорсткіх падрабязнасцяў («Крыніца», «Як у люстэрку», «Прычасць», «Маўчанне»), Сярод найб. вядомых фільмаў 1970—80-х г. «Дотык», «Восеньская саната», «Фанні і Аляксандр». Многія фільмы Бергмана адзначаны на міжнар. кінафестывалях (у т.л.} 3 прэміямі «Оскар»). Здымаў таксама дакумент. і тэлефільмы. Аўтар сцэнарыяў большасці сваіх стужак.
Літ.: Бергман о Бергмане: Ингмар Бергман в театре и кино: Пер. с англ. и швед. М., 1985; Bergom-Larsson M. Ingmar Bergman och den borgerliga ideologin. Stockholm, 1977.
Л.А.Сівалобчык. с. 111
БЕ́РГМАН (Bergman) Інгрыд (29.8.1915, Стакгольм — 29.8.1982), шведская актрыса. Вучылася ў школе пры Драм. т-ры ў Стакгольме. У кіно здымалася з 1934. Актрыса шматграннага таленту, разнастайных амплуа, пераймала ў сваёй творчасці розныя стылі і творчыя манеры, спецыфіку розных нац. школ. Сусв. прызнанне атрымала пасля здымак у стужках «Газавае святло» (1944, прэмія «Оскар»), «Анастасія» (1956, прэмія «Оскар»), «Зачараваны», «Дрэнная слава» ў ЗША; «Стромбалі, зямля божая» (1950), «Еўропа-51» (1951) у Італіі, «Алена і мужчыны» (1956) у Францыі, «Жоўты ролс-ройс» (1965), «Кветка кактуса» ў Вялікабрытаніі, а таксама ў фільмах «Сведэнх’ельмы» (1935), «Забойства ва Усходнім экспрэсе» (1975, прэмія «Оскар»), «Восеньская саната». Аўтар кн. «Мая гісторыя» (1980, з А.Бургес). с. 111
БЕ́РГМАНА ПРА́ВІЛА , вызначае заканамернасць змянення памераў чалавека і цеплакроўных жывёл у залежнасці ад пануючых тэмператур навакольнага асяроддзя. Устанавіў ням. вучоны К.Бергман (1847). Паводле Бергмана правіла, у чалавека і жывёл аднаго віду або групы блізкіх відаў памеры цела большыя ў паўн. шыротах і меншыя на Пд. Напр., у жыхароў Скандынавіі сярэдні рост 170—175 см, у Іспаніі і Паўд. Італіі — менш за 160 см, такая ж залежнасць і па масе цела; у ваўка на Таймыры даўж. цела да 137 см, маса да 49 кг, у Манголіі адпаведна да 120 см і да 40 кг; у сярэдняй паласе даўж. цела ліса да 90 см, маса да 10 кг, у Туркменіі да 57 см і да 3,2 кг. Бергмана правіла адлюстроўвае адаптацыю чалавека і жывёл да падтрымання пастаяннай т-ры цела ў розных кліматычных умовах: у чалавека і буйных жывёл адносіны паверхні цела да яго аб’ёму меншыя, чым у дробных, таму меншы расход энергіі для падтрымання ўласнай т-ры цела, што важна пры нізкіх т-рах навакольнага асяроддзя. с. 111
БЕРГО́ЛЬЦ Вольга Фёдараўна (16.5.1910, С.-Пецярбург — 13.11.1975), руская пісьменніца. Скончыла Ленінградскі ун-т (1930). Выдала аповесць «Угліч» (1932), зб. «Вершы» (1934), «Кніга песень» (1935), зб. апавяданняў «Ноч у Новым міры» (1935). У час Вял. Айч. вайны перажыла блакаду Ленінграда, гераічнай абароне якога прысвяціла паэмы «Лютаўскі дзённік» і «Ленінградская паэма» (абедзве 1942), «Твой шлях» (1945), зб. «Гаворыць Ленінград» (1946). Аўтар паэмы «Першарасійск» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951), паэт. трагедыі «Вернасць» (1954) пра абарону Севастопаля ў 1941—42, аўтабіягр. кнігі лірычнай прозы «Дзённыя зоркі» (1959; аднайм. фільм, 1968), зб. вершаў «Вузел» (1965), п’ес, кінасцэнарыяў.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. Л., 1988 —90; Избр. произв. Л., 1983. с. 111
БЕРГСО́Н (Bergson) Анры (18.10.1859, Парыж — 4.1.1941), французскі філосаф-ідэаліст, прадстаўнік інтуітывізму і «філасофіі жыцця». З 1900 праф. Калеж дэ Франс, з 1914 чл. Франц. акадэміі. Светапогляд Бергсона сфарміраваўся пад уплывам франц. спірытуалізму. Першаасновай свету лічыў нематэрыяльную «чыстую дзейнасць», матэрыю, час і рух — толькі формамі яе праяўлення. Інтэлектуальным метадам супрацьпастаўляў інтуіцыю як асн. метад спасціжэння ісціннага, канкрэтнага часу («працягласці»). Лічыў «адкрытае грамадства» з яго дынамічнымі мараллю і рэлігіяй неабходнай умовай далейшай эвалюцыі чалавецтва, разгортвання самога жыццёвага працэсу і творчасці. Нобелеўская прэмія 1927.
Тв.: Écrits et paroles. Т. 1—2. Paris, 1957— 59; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—5. 2 изд. СПб., 1913—14; Философская интуиция // Новые идеи в философии. 1912. Сб. 1; Длительность и одновременность: (По поводу теории Эйнштейна). Пб., 1923. с. 111
БЕ́РГСТРЭМ (Bergstrom) Суне (н. 10.1.1916, Стакгольм), шведскі біяхімік. Чл. Каралеўскай Шведскай АН. Замежны чл. АН СССР (1976), АМН СССР (1982), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук у Бостане. Праф. (1947). Скончыў Каралінскі ін-т у Стакгольме (1943). З 1947 у Лундскім ун-це, з 1958 і ў 1970—77 (рэктар) у Каралінскім ін-це, з 1960 у Базельскім ун-це (Швейцарыя). Навук. працы па хіміі і біяхіміі простагландзінаў, біясінтэзе і абмене жоўцевых кіслот і халестэрыну, біяхіміі гепарыну. Старшыня Савета дырэктараў Нобелеўскага фонду (1975). Нобелеўская прэмія 1982 (разам з Б. Самуэльсанам і Дж.Вейнам). с. 111
БЕРГШТРЫХІ́ (ням. Bergstriche ад Berg гара + Strich рыса), кароткія рыскі на тапаграфічнай карце, якія праводзяцца перпендыкулярна да гарызанталяў і паказваюць напрамак уніз на схіле. с. 112
БЕ́РДАЎКА , вёска ў Беларусі, у Лідскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на У ад Ліды, 126 км ад Гродна. 681 ж., 225 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Касцёл. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. с. 112
БЕРДЗЕНІШВІ́ЛІ Мераб Ісідаравіч (н. 1929), грузінскі скульптар, жывапісец, графік. Нар. мастак СССР (1978). Вучыўся ў Тбіліскай АМ (1949—55). Аўтар манум., пластычна выразнага помніка ў гонар 30-годдзя перамогі ў Вял. Айч. вайне (1975, г. Марнеулі), дэкар. скульптуры «Муза» (1971) каля будынка Грузінскай філармоніі, помніка паэту Давіду Гурамішвілі ў Тбілісі (1959—65) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1976.
Літ:. Воронина Н. Мераб Бердзенишвили: [Альбом] М., 1981. с. 112
БЕРДЫГА́Н Казімір Іосіфавіч (21.12.1894, в. Паноры Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 18.9-1972), бел. стаматолаг. Д-р мед. н. (1958), праф. (1959). Скончыў 1-ы Ленінградскі мед. ін-т (1926). З 1958 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па лячэнні актынамікозу, вострых запаленняў сківічна-тварнай вобласці і пластычнай хірургіі твару.
Тв.: Актимикоз лица, челюстей и шеи и современные методы его лечения. Мн., 1955; Клиника и лечение повреждений челюстно-лицевой области. Мн., 1961. с. 112
БЕ́РДЫЖ , паселішча эпохі верхняга палеаліту касцёнкаўска-вілендорфскай культуры каля в. Бердыж Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.; адно з самых стараж/ паселішчаў на тэр. Беларусі. Яго ўзрост 27—25 тыс. гадоў. Адкрыта ў 1926, даследавана ў 1927—29, 1938—39, 1958—60, 1967—71. Культурны пласт 0,3—0,7 м. Выяўлены рэшткі 4 жытлаў з адкрытымі агнішчамі і 5 гасп. ям, у будаўніцтве якіх выкарыстаны чарапы, буйныя плоскія і трубчастыя косці маманта і інш. жывёл. Знойдзены крамянёвыя прылады працы (наканечнікі коп’яў, разцы, нажы-кінжалы, скрабкі, адбойнікі і інш.), пласціны з біўня маманта з геам. Арнаментам. с. 112
БЕРЖЭ́ (Berger), карставая бездань у Зах. Альпах, у масіве Веркор, на тэр. Францыі. Уваход на выш. 1460 м, глыб. 1248 м (адна з найглыбейшых на Зямлі). На глыб. больш за 200 м бездань пераходзіць у пячору (Вялікую галерэю), якая апускаецца па нахіле слаёў. У глыбіні — вял. каньён, вадаспад Урагана. Спадзістая апошняя ч. заканчваецца водным сіфонам. с. 112
БЕ́РЗІН (Берзінь) Рэйнгольд Іосіфавіч (16.7.1888, б. маёнтак Кінігсгоф, Валміерскі р-н, Латвія — 11.11.1939), савецкі ваен. дзеяч. З 1905 чл. РСДРП. З 1914 у арміі. У 1917 старшыня выканкома корпуса, нам. старшыні выканкома 2-й арміі (Нясвіж), чл. ВРК Зах. фронту. Камандаваў 1-м Мінскім рэв. атрадам, 2-й рэв. арміяй у час ліквідацыі ў Магілёве Стаўкі Вярх. галоўнакамандуючага ўзбр. сіламі Расіі як цэнтра контррэвалюцыі, у барацьбе супраць Цэнтр. Рады на Украіне, у час разгрому антысав. мяцяжу 1-га польск, корпуса Ю.Р.Доўбар-Мусніцкага. У 1918 галоўнакамандуючы Зах. фронтам па барацьбе з контррэвалюцыяй, камандуючы Паўн.-Урала-Сібірскім фронтам. З 1919 чл. Рэўваенсавета Зах., Паўд.-Зах., Паўд., Туркестанскага франтоў, з 1924 — Зах. ваен. акругі. З 1927 на гасп. рабоце. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна. с. 112
БЕ́РЗІНЬ (Bērzoņa) Ліліта [сапр. Прыедэ-Берзіня (Priede-Berziņa) Лілія Давыдаўна; 17.7.1903, Рыга — 27.5.1983], латышская актрыса. Нар. арт. СССР (1956). Герой Сац. Працы (1978). З 1922 у Маст. т-ры імя Я. Райніса. Яе творчасць адметная дакладнасцю псіхал. малюнка ролі, лаканічнасцю выразных сродкаў, высокай сцэн. культурай. Сярод роляў: Аснатэ, Спідала, Маці («Іосіф і яго браты», «Агонь і ноч», «Ветрык, вей!» Райніса), Шурка, Багаеўская («Ягор Булычоў і іншыя», «Варвары» М.Горкага), Маша («Тры сястры» А.Чэхава), Ганна Карэніна («Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога), Марыя Сцюарт («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Філумена («Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1947, Дзярж. прэмія Латвіі 1982. с. 112
БЕРК (Berck), прыморскі кліматычны курорт у Францыі. На ПдЗ ад г. Кале, на беразе праліва Па-дэ-Кале. Развіваецца з 19 ст. Умерана вільготны марскі клімат з мяккай зімой і цёплым сонечным летам спрыяльны для лячэння дзіцячых хвароб туберкулёзнага паходжання; клімататаласатэрапію выкарыстоўваюць пры хваробах органаў руху і апоры. с. 112
БЕ́РКАВЕЦ , даўняя мера масы. На Беларусі ў 16—18 ст. 1 беркавец = 5 камяням = 200 фунтам = 74,96 кг. Выкарыстоўваўся ў аптовым гандлі для ўзважвання мёду, воску, паташу і інш. с. 112
БЕ́РКАЎ Павел Навумавіч (14.12.1896, г. Белгарад-Днястроўскі Адэскай вобл., Украіна — 9.8.1969), рускі літаратуразнавец. Чл.-кар. АН СССР (1960). З 1936 праф. Ленінградскага ун-та. Даследаваў рус. л-ру 18—20 ст., узаемасувязі рус. і зарубежных л-р, гісторыю тэатра і журналістыкі 18 ст., кнігазнаўства, тэксталогію, тэхніку літ.-знаўчай работы, тэорыю і методыку бібліяграфіі. Навук. кіраўнік і адзін з рэдактараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1—2, 1968—69). Цэнтр. навук. бібліятэка імя Я.Коласа АН Беларусі набыла кнігазбор Беркава.
Тв.: Введение в технику литературоведческого исследования. Л., 1955; Библиографическая эвристика. М., 1960; Ф.Скарына і пачатак усходнеславянскага вершаскладання // 450 год беларускага кнігадрукавання. Мн., 1968; Избранное: Тр. по книговедению и библиографоведению. М., 1978. с. 112
БЕРКЕНГЕ́ЙМ Барыс Майсеевіч (25.4.1885, Масква — 23.4.1959), савецкі хімік. Д-р хім. н. (1936). Засл. дз. нав. і тэхн. Расіі (1945). У 1921—27 у Мінску: арганізатар і першы заг. кафедры неарган., аналітычнай і фіз. хіміі БДУ. З 1927 у ВНУ Масквы. Вывучаў склад і ўласцівасці мінер. рэсурсаў Беларусі.
Літ.: Б.М.Беркенгейм // Успехи химии. 1959. Т. 28, вып. 5. с. 113
БЕ́РКЛІ (Berkeley) Джордж (12.3.1685, г. Кілкені, Ірландыя — 14.1.1753), англійскі тэолаг і філосаф. Атрымаў адукацыю ў Дублінскім ун-це. З 1734 епіскап англіканскай царквы ў Клойне (Ірландыя). Паводле яго вучэння, усе прадметы аб’ектыўнай рэальнасці існуюць толькі таму, што ўспрымаюцца суб’ектам; наогул няма нічога, што рэальна існуе, акрамя субстанцыі духу, душы і «майго Я». Выступаў з крытыкай атэізму, уяўлення аб матэрыі як прадметнай аснове (субстанцыі) целаў і іх якасцяў, а таксама вучэння Дж.Лока і Ньютана аб матэрыі і прасторы. Лічыў немагчымым утварыць агульныя ідэі прасторы і матэрыі, абстрагаваўшыся ад уласцівасцяў асобных рэчаў, паколькі ў чалавека няма пачуццёвага ўспрымання матэрыі. Зыходзячы з канцэпцыі суб’ектыўнага ідэалізму сцвярджаў, што нават калі б усе суб’екты ўспрымання зніклі, рэч працягвала б існаваць як сума «ідэй» у розуме Бога — суб’екта, які не можа знікнуць, і таму не можа знікнуць і створаны ім свет зорак, планет і Зямля з усім, што існуе на ёй. Асн. працы: «Спроба новай тэорыі погляду» (1709), «Трактат пра пачаткі чалавечых ведаў» (1710), «Тры размовы паміж Гіласам і Філонусам» (1713), «Алсіфрон, ці Дробны філосаф» (т. 1 — 1732) і інш. с. 113
БЕ́РКЛІЙ (лац. Berkelium), Bk, штучны радыеактыўны хім. элемент з групы актыноідаў. Назва ад г. Берклі (ЗША), дзе атрыманы (1949). Ат. н. 97; вядома 10 ізатопаў з масавым лікам 240—251 (акрамя 241). Найб. доўгаіснуючыя 247Bk (перыяд паўраспаду 1380 гадоў, α-выпрамяняльнік), 249Bk (перыяд паўраспаду 314 сутак, β-выпрамяняльнік).
Серабрыста-белы метал, tпл 980 °С, вельмі рэакцыйназдольны. Атрымліваюць у ядз. рэактарах апрамяненнем плутонію, амерыцыю і кюрыю нейтронамі. Выкарыстоўваецца ў даследаваннях адз. фізікі і радыяхіміі. Высокатаксічны, ГДК у паветры 5,9·10-4 Бк/л. с. 113
БЕ́РКМАН Юзаф (4.8.1838, г. Валожын Мінскай вобл. — 19.7.1919), бел. жывапісец. Скончыў гімназію ў Вільні. Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це, маст. адукацыю атрымаў у Пецярбургскай АМ. За ўдзел у паўстанні 1863—64 на Беларусі сасланы ў Сібір, дзе і жыў пасля адбыцця катаргі; у Іркуцку меў жывапісную майстэрню. З 1877 жыў у Ніжнім Ноўгарадзе, з 1880 — у Лібаве (цяпер г. Ліепая, Латвія). Пісаў пераважна сцэны з паўстання і жыцця ссыльных паўстанцаў («Труна Серакоўскага», «Смерць Нарбута»). Гэтай жа тэматыцы прысвечаны серыі акварэляў (да Вял. Айч. вайны захоўваліся ў Львоўскай карціннай галерэі). Сярод работ жывапісныя карціны «Коннік з двума канямі», «Тройка» (абедзве 1877), «Чацвёрка» (1914) і інш. Большасць твораў захоўваецца ў Іркуцкім маст. музеі. с. 113
БЕ́РКУТ (Aquila chrysaёtos), драпежная птушка сям. ястрабіных атр. сокалападобных. Пашыраны ў лясных, горных і пустынных раёнах Еўразіі, Паўн. Афрыкі, Паўн. Амерыкі. На Беларусі вельмі рэдкі від, адзначаны ў Бел. Паазер’і і на Палессі. У час вандровак і пралёту трапляецца часцей. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. 80—95 см, размах крылаў да 2 м, маса да 6,5 кг. Самкі большыя за самцоў. Апярэнне цёмна-бурае, знізу святлейшае з дамешкам залаціста-рыжаватага колеру. Пер'е на патыліцы і ззаду шыі залаціста-жоўтае. Цэўка аперана да пальцаў. Дзюба і лапы дужыя, жоўтыя. Кіпцюры вялікія, чорныя. Гнёзды на высокіх дрэвах і скалах. Корміцца млекакормячымі, птушкамі, земнаводнымі, мярцвячынай. Выкарыстоўваецца як лоўчая птушка. с. 113
БЕ́РЛАГЕ (Berlage) Хендрык Петрус (21.2.1856, Амстэрдам — 12.8.1934), галандскі архітэктар, заснавальнік сучаснай галандскай архітэктуры. Найб. значная праца — будынак Біржы ў Амстэрдаме (1897—1909), у якім рысы нац.-рамант. стылю (падкрэсленая масіўнасць збудавання з асіметрычна пастаўленай вежай, вял. плоскасці цагляных сцен) спалучаюцца з функцыянальнай абумоўленасцю плана і смеласцю канструкцыйнага вырашэння. Імкненне да прастаты, рацыянальнасці і геам. строгасці кампазіцыі найб. паслядоўна выявіліся ў планах расшырэння Амстэрдама (1902—17) і рэканструкцыі Гаагі (1908—09), у пазнейшых пабудовах (Муніцыпальны музей, Гаага, 1916—35). с. 113
БЕРЛА́НГА (Berlanga) Луіс Гарсія (н. 12.6.1921, г. Валенсія, Іспанія), іспанскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Вучыўся ва ун-це ў Валенсіі, у кінаінстытуце ў Мадрыдзе (1947). З 1948 працуе як рэжысёр. Паставіў сатыр. фільмы «Шчыра запрашаем, містэр Маршал!» (1952), «Калабуч» (1956), «Кат» (1963), камедыі «Нацыянальная стрэльба» (1978), «Нацыянальны набытак» (1981), «Нацыянальнае ІІІ» (1982). Аўтар сцэнарыяў шэрагу сваіх фільмаў (у т.л. разам з рэж. Х.А.Бардэмам). с. 113
БЕРЛІЁЗ (Berlioz) Гектор Луі (11.12.1803, Кот-Сент-Андрэ, дэп. Ізер, Францыя — 8.3.1869), французскі кампазітар, дырыжор, муз. крытык; прадстаўнік муз. рамантызму. Чл. Ін-та Францыі (1856). Скончыў Парыжскую кансерваторыю (1830). На час заканчэння кансерваторыі напісаў шэраг сталых твораў, у т.л. «Фантастычную сімфонію, або Эпізод з жыцця артыста», якая стала маст. абагульненнем ідэйна-эстэт. імкненняў эпохі, маніфестам франц. рамантызму ў музыцы. Яго светапогляд сфарміраваўся пад уплывам класічнай і рамант. л-ры, творчасці К.В.Глюка, Л.Бетховена, У.Шэкспіра, І.В.Гётэ. У творах 1830—40-х г. экзальтацыя пачуццяў, схільнасць да медытацыі, пачуццё адзіноцтва і ў той жа час грамадз.-рэв. парывы: сімфонія «Гарольд у Італіі», опера «Бенвенута Чэліні», драм. сімфонія для аркестра, салістаў-спевакоў і хору «Рамэо і Джульета», «Жалобная трыумфальная сімфонія», драм. легенда «Асуджэнне Фауста» (паводле Гётэ). З 1842 гастраліраваў як дырыжор у многіх краінах, з найб. поспехам у Расіі. У творах 1850—60-х г. адышоў ад вострых праблем сучаснасці, застаючыся верным ідэалам гуманіст. мастацтва: араторыя «Дзяцінства Хрыста» на ўласныя тэксты, оперная дылогія «Траянцы» паводле Вергілія. Апошні яго твор — вытанчаная, поўная гумару опера «Беатрычэ і Бенядзікт» (паводле «Многа шуму з нічога» Шэкспіра, 1862). Берліёз пераўтвараў традыц. жанры, смела сінтэзаваў элементы оперы, араторыі, сімфоніі. Як кампазітар-наватар, ён апіраўся на нац. муз. традыцыі. Адсюль манументальнасць, маляўнічасць, тэатральнасць яго музыкі. Шмат новага ўнёс у вучэнне аб муз. форме, голасавядзенні, гармоніі, рытме; зрабіў адкрыцці ў галіне аркестроўкі, развіў прынцып тэмбравай драматургіі і інш. Разам з Р.Вагнерам заклаў асновы сучаснай школы дырыжыравання. Аўтар артыкулаў, прысвечаных муз.-эстэт. праблемам і з’явам, творчасці Бетховена, Глюка, Г.Спанціні, К.М.Вебера, Вагнера, Н.Паганіні, Ф.Ліста, М.Глінкі і інш.
Літ. тв.: Oeuvres littéraires. Vol. 1—2. Paris, 1968—69; Рус. пер. — Дирижер оркестра. М., 1912; Избр. статьи. М., 1956; Мемуары. 2 изд. М., 1967; Большой трактат о современной инструментовке и оркестровке. Ч. 1—2. М., 1972; Избр. письма. Кн. 1—2. 2 изд. Л., 1984—85.
Літ.: Хохловкина А. Берлиоз. 2 изд. М., 1966; Dömling W. H.Berlioz und seine Zeit. Laaber, 1986. с. 113
БЕРЛІ́Н (Berlin), горад, сталіца Германіі, яе гасп., навуковы і культ. цэнтр. Знаходзіцца на У краіны ў Брандэнбургскім Паазер’і на р. Гафель і яго прытоку р. Шпрэе. У адм. адносінах утварае асобную зямлю. Пл. 889,1 км2, 3475 тыс. ж. (1994). 92% насельніцтва — немцы, жывуць таксама туркі, палякі, італьянцы, грэкі, выхадцы з б. Югаславіі. Падзяляецца на 23 акругі. 3 міжнар. аэрапорты: Тэмпельгоф, Тэгель (найбольшы), Шонефельд. Гал. вузел камунікацый на У краіны. З Берліна пачынаюцца 6 аўтастрад, 12 чыгунак, у т.л. міжнар. на Пд, З і У. Рачны порт на Гафелі, злучаны каналамі з асн. рачнымі сістэмамі і марскімі партамі краіны. Прамысловасць: эл.-тэхн. і электронная (з-ды фірмаў «Сіменс», «АЭГ», «Тэлефункен», «Осрам»), машынабуд. (вытв-сць трансп. сродкаў, энергет. абсталявання, вырабаў дакладнага машынабудавання), металургічная, паліграф., хім., фармацэўтычная, швейная, тытунёвая, касметычная, фотахім., гумавая. Шмат банкаў і інш. крэдытна-фін. устаноў. Метрапалітэн. Месца правядзення міжнар. кангрэсаў, з’ездаў, канферэнцый, выставак, кірмашоў. Турыстычны цэнтр.
Утварыўся каля 1230 з двух паселішчаў (Берлін і Кёльн). Гар. правы атрымаў у 13 ст. З 1359 член Ганзейскага саюза. З 1486 сталіца Брандэнбурга, з 1709 — Прусіі. Ун-т з 1810. Адзін з цэнтраў рабочага руху ў Германіі ў 1848—49. З 1871 сталіца Германіі. З канца 19 ст. буйны прамысл. цэнтр. Месца правядзення Берлінскага кангрэса 1878, Берлінскай канферэнцыі 1884—85 і інш. У 1-ю сусв. вайну адзін з цэнтраў антываен. рабочага руху. 9.11.1918 у Берліне абвешчана Германская рэспубліка. У 1920 да Берліна далучаны суседнія землі. Месца заключэння агрэсіўнага саюза Германіі з Італіяй і Японіяй (гл. Берлінскі пакт 1940). На заключным этапе 2-й сусв. вайны моцна разбураны. 2.5.1945 сав. войскі штурмам узялі Берлін (гл. Берлінская аперацыя 1945). 8.5.1945 у Берліне падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі Германіі, 5.6.1945 —дэкларацыя аб вярх. уладзе ў Германіі ўрадаў саюзных дзяржаў: СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі. Войскі кожнай з іх занялі адну з 4 акупац. зон. У 1948 зах. дзяржавы ў сваіх зонах акупацыі правялі выбары ў гар. парламент Берліна, у сав. сектары быў утвораны асобны магістрат. 7.10.1949 тут абвешчана Германская Дэмакратычная Рэспубліка (ГДР) і Берлін (усх. частка) стаў яе сталіцай. З зах. сектараў утварылася асобная паліт. адзінка Заходні Берлін. Паміж Берлінам і Зах. Берлінам была ўстаноўлена граніца (напачатку адкрытая), у 1961 горад падзяліла Берлінская сцяна (дэманціравана ў 1989). Пасля аб’яднання ФРГ і ГДР у адзіную дзяржаву Берлін з чэрв. 1991 — сталіца Германіі.
Горад захаваў асобныя рысы сярэдневяковай радыяльна-кальцавой планіроўкі з нешматлікімі гатычнымі пабудовамі (цэрквы Марыенкірхе, каля 1260 — сярэдзіна 14 ст.; Клостэркірхе, каля 1290—1300). У 18—19 ст. Берлін забудоўваўся паводле рэгулярнай «шахматнай» сістэмы: распланаваны правільныя паводле контуру плошчы, шырокія вуліцы (Унтэр-дэн-Ліндэн), парадныя ансамблі і будынкі ў стылі барока (Цэйхгауз, цяпер Музей ням. гісторыі, 1695—1706, арх. І.А.Нерынг, А.Шлютэр, Ж. дэ Бот) і класіцызму (Оперны т-р, 1741—43, арх. Г.В.Кнобельсдорф; палац прынца Генрыха, 1748—53, арх. І.Боўман, з 1810 ун-т; Брандэнбургскія вароты, 1788—91, арх. К.Г.Лангханс; Драм. т-р, 1819—21; Стары музей 1824—28, усе арх. К.Ф.Шынкель); створаны цэнтр з урадавымі будынкамі (ратуша, 1861—69, рэйхстаг, 1884—94, арх. П.Валат і інш ), забудаваны гандл., жылыя арыстакратычныя раёны. У 1900 — пач. 1930-х г. пабудавана шмат арх. комплексаў і аб’ектаў у духу функцыяналізму (арх. П.Берэнс, Э.Мендэльзон, Г.Пёльцыг, В.Гропіус, Б.Таўт). Пасля 1945 горад рэканструяваны. Забудаваны жылыя кварталы, узведзены адм. будынкі, цэрквы, атэлі. Сярод найб. значных пабудоў: прамысл. выстаўка «Інтэрбаў» (1957, арх. Ле Карбюзье, А.Аалта, О.Німеер і інш.), т-р Шылера (1949—50, арх. Г.Фёлькер, Р.Гросэ), Амер. мемар. б-ка (1952—54, арх. Г.Іобст, В.Кроер, Г.Віле, Ф.Борнеман), зала Кантрэсгале (1957, арх. Х.Стабінс), філарманічная зала (1964, арх. Г.Шароўн), Нац. галерэя (1968, арх. Л.Міс ван дэр Роэ), «Палац рэспублікі» (1976, арх. Г.Графундэр) і інш., жылыя масівы Берлін-Ліхтэнберг, Берлін-Марцан (1980-я г.), грамадска-гандл. комплекс «Еўропа-Цэнтр» і інш. Адноўлены будынкі рэйхстага і палаца Бельвю. У Трэптаў-парку помнік воінам Сав. Арміі (1946—49, скульпт. Я.Вучэціч, арх. Я.Белапольскі), у парку Тыргартэн — помнік героям штурму Берліна ў 1945 (скульпт. Л.Кербель, У.Цыгаль).
Берлін — найбуйнейшы навук. і культ.-асв. цэнтр Германіі. АН і н.-д. ін-ты, 3 ун-ты (Берлінскі універсітэт імя Гумбальта, Свабодны, Тэхнічны), вышэйшыя школы (прыгожых мастацтваў, музычныя, эканамічныя, кінематаграфіі і тэлебачання). 2 абсерваторыі, 2 планетарыі. 70 тэатраў (у т.л. 3 оперныя), сімф. і камерныя аркестры, філармонія. 75 музеяў, у т.л. Дзярж. берлінскія музеі, Пергамон-музей, Музей ням. гісторыі, галерэя 20 ст. Штогадовыя міжнар. муз.-тэатр. фестывалі (з 1951). с. 114
БЕРЛІ́Н ЗАХО́ДНІ , гл. Заходні Берлін. с. 115
БЕРЛІ́НА , пласкадоннае драўлянае грузавое судна з палубай, двухсхільным дахам і мачтай. Даўж. 21—45 м, шыр. 4—11 м, грузападымальнасць ад 50 да 600 т. На рэках Беларусі з’явілася ў 2-й чвэрці 19 ст., паступова выцесніла байдак і віціну. Бытавала да пач. 20 ст. Хадзіла ўверх і ўніз па цячэнні ракі з дапамогай вёслаў, бусакоў, ветразяў, а таксама буксірнага парахода. Падзяляліся на барачныя (руская берліна з закругленым носам, стромкай кармой і разгорнутымі бакамі) і лодачныя (заходняя, або нямецкая, з доўгім вострым носам і завостранай кармой). Рускія берліны хадзілі па Дняпры і Прыпяці, заходнія — па Нёмане, Прыпяці, а таксама ў Прусіі і Польшчы.
Н.І.Буракоўская. с. 115
БЕ́РЛІНГ (Berling) Зыгмунт (27.6.1896, г. Ліманова Кракаўскага ваяв., Польшча — 11.7.1980), польскі военачальнік, ген. броні Польшчы. Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (Масква, 1947). Да 1939 у Войску Польскім. 22.6.1941 першы падпісаў пісьмо 13 афіцэраў б. польск. арміі сав. ўраду з просьбай даць магчымасць змагацца за сваю радзіму супраць фаш. Германіі. Застаўся ў СССР пасля эвакуацыі сфарміраванай тут Польскай арміі (Андэрса). У 1943—44 камандзір сфарміраванай у СССР польск. дывізіі імя Т.Касцюшкі, са жн. 1943 адначасова камандзір 1-га польск. корпуса, з сак. 1944 камандуючы польск. арміяй у СССР, з ліп. 1944 на камандных пасадах Войска Польскага. У 1948—53 нач. Акадэміі Генштаба Войска Польскага. с. 115
БЕРЛІ́НГУЭР (Berlinguer) Энрыка (25.1.1922, г. Сасары, Італія — 11.6.1984), дзеяч італьян. і міжнар. камуністычнага руху. Юрыст. З 1937 удзельнік антыфаш. руху. Чл. Італьян. камуніст. партыі (ІКП) з 1943, чл. ЦК ІКП з 1948. У 1950—56 сакратар Італьян. федэрацыі камуніст. моладзі. У 1950—53 прэзідэнт Сусв. федэрацыі дэмакр. моладзі. З 1968 дэпутат парламента. У 1972—84 ген. сакратар ІКП. Аўтар канцэпцыі «гістарычнага кампрамісу», адзін з заснавальнікаў еўракамунізму, які адмаўляў вядучую ролю КПСС у сусв. камуніст. руху. Ініцыятар прыняцця ІКП рэзалюцый з асуджэннем уварвання СССР у Венгрыю (1956), Чэхаславакію (1968), Афганістан (1979), увядзення ваен. становішча ў Польшчы (1981). с. 115
«БЕРЛІ́НЕР АНСА́МБЛЬ» (Berliner Ensemble), нямецкі драм. тэатр. Засн. ў 1949 у Берліне Б.Брэхтам (узначальваў яго да 1956) і яго жонкай А.Вейгель як т-р антыфаш. і антымілітарысцкага кірунку (эмблема «Берлінер ансамбля» — «Голуб міру» П.Пікаса). У рэпертуары п’есы Брэхта, творы сусв. класікі, ням. і замежных драматургаў. У аснове мастацтва т-ра — звяртанне да думкі, інтэлекту гледача. Спектаклі вылучаюцца выразнасцю рэжысёрскага вырашэння, вобразным лаканізмам дэкарацый. с. 115
БЕРЛІ́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1945 , наступальная аперацыя войск 1-га Бел. (Маршал Сав. Саюза Г.К.Жукаў), 2-га Бел. (Маршал Сав. Саюза К.К.Ракасоўскі) і 1-га Укр. (Маршал Сав. Саюза І.С.Конеў) франтоў 16 крас. — 8 мая, якая прывяла да авалодання Берлінам, выхаду сав. войскаў на р. Эльба і завяршыла разгром ням.-фаш. армій у 2-й сусв. вайне. Да канца сак. 1945 сав. войскі разбілі найбольшыя групоўкі ням.-фаш. войск ва Усх. Прусіі, Польшчы, Усх. Памераніі, Венгрыі і выйшлі шырокім фронтам да р. Одэр (Одра) і Нейсе. Сціснутая з У, Пд і Пн Чырв. Арміяй, з З войскамі саюзнікаў, фаш. Германія мабілізавала апошнія рэсурсы, каб утрымаць абарону на Одэры і Нейсе, а калі яе прарвуць сав. войскі — здаць Берлін амерыканцам і англічанам. Вакол Берліна ням. камандаванне стварыла глыбокаэшаланіраваную абарону да 100 км у глыбіню з 3 абводамі і 9 сектарамі абароны ў горадзе. Для абароны Берліна з У былі сканцэнтраваны групы армій «Вісла» (ген.-палк. Г.Хейнрыцы) і «Цэнтр» (ген.-фельдмаршал Ф.Шэрнер); 85 дывізій (з іх 4 танкавыя і 10 матарызаваных), 37 асобных палкоў, 98 асобных батальёнаў і інш.; усяго 1 млн. чал. Акрамя таго, гітлераўцы сфарміравалі 200 батальёнаў апалчэнцаў, т. зв. фольксштурму, 8 дывізій рэзерву гал. камандавання. Сав. камандаванне на фронце ў 400 км ад Шчэціна да Гёрліца сканцэнтравала 19 агульнавайск., 7 танкавых і 4 паветр. арміі: 2,5 млн. чал., 41600 гармат і мінамётаў, 6250 танкаў і самаходна-артыл. установак, 7500 самалётаў. Перавага над праціўнікам складала ў людзях 2,5:1, артылерыі 4:1, танках і самаходна-артыл. устаноўках 4,1:1, авіяцыі 2,3:1. У Берлінскай аперацыі ўдзельнічалі авіяцыя Балт. флоту і Дняпроўская ваенная флатылія, 1-я і 2-я арміі Войска Польскага.
Берлінская аперацыя пачалася 16 крас. ў 5 гадзін раніцы (па маскоўскім часе). Войскі 1-га Бел. фронту наносілі гал. ўдар з Кюстрынскага плацдарма. У паласе атакі сав. пяхоты поле бою асвятлялі магутныя зенітныя пражэктары. Да канца дня прарваны 2 паласы абароны. Адначасова ў напрамку г. Котбус і Пд Берліна наступалі войскі 1-га Укр. фронту. Яны фарсіравалі рэкі Нейсе і Шпрэе. Войскі 2-га Бел. фронту вялі баі на Пн ад Берліна, у прыморскай паласе і раёне Шчэціна. Упартае супраціўленне ворага на Одэры і Нейсе было зламана, і 23 крас. войскі 1-га Бел. і 1-га Укр. франтоў уварваліся ў Берлін. 25 крас. танкавыя злучэнні ў раёне г. Кетцын замкнулі кальцо акружэння вакол Берліна, разарваўшы фронт ням.-фаш. войск на 2 групоўкі — берлінскую і франкфурт-губенскую. 26 крас. сав. войскі пачалі агульны штурм Берліна. 30 крас. авалодалі асн. пунктам цэнтр. сектара абароны — рэйхстагам, над якім быў узняты чырв. сцяг. 2 мая ў 15 гадзін супраціўленне берлінскага гарнізона спынілася. Войскі 1-га Бел. і 1-га Укр. франтоў сустрэліся на Эльбе з амер. Войскамі, войскі 2-га Бел. фронту выйшлі да Вісмарскай бухты, дзе сустрэліся з англ. войскамі. 8.5.1945 у Карлсхорсце прадстаўнікі вышэйшага ням. камандавання падпісалі акт пра безагаворачную капітуляцыю Германіі.
У ходзе Берлінскай аперацыі разбіта больш за 90 дывізій, узята ў палон каля 480 тыс. салдат і афіцэраў праціўніка, захоплена больш за 1500 танкаў і штурмавых гармат, 4500 самалётаў і інш. тэхніка. Сав. войскі страцілі забітымі, параненымі і прапаўшымі без вестак каля 350 тыс. чал. (з іх 78 291 чал. забітымі). За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў час Берлінскай аперацыі, больш як 600 сав. воінам было прысвоена званне Героя Сав. Саюза, 13 чалавекам гэта званне было прысвоена ў 2-і раз, 1082 тыс. чал. узнагароджаны медалём «За ўзяцце Берліна». 187 часцям і злучэнням, якія найб. вызначыліся ў Берлінскай аперацыі, нададзена ганаровае найменне «Берлінскіх». с. 115
БЕРЛІ́НСКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ 1884—85 , міжнародная канферэнцыя па пытаннях каланіяльных уладанняў у Афрыцы. Склікана па ініцыятыве Германіі, каб перашкодзіць Вялікабрытаніі і Партугаліі захапіць зах.-афр. ўзбярэжжа, у т.л. вусці р. Конга. Удзельнікі (Аўстра-Венгрыя, Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, Данія, ЗША, Іспанія, Італія, Нідэрланды, Партугалія, Расія, Турцыя, Францыя і Швецыя) фармальна прызналі Конга «свабоднай дзяржавай» на чале з бельг. каралём Леапольдам ІІ (акрамя Бельгіі права эксплуатаваць Конга атрымалі і інш. дзяржавы), вызначылі парадак набыцця «незанятых афр. зямель», удакладнілі граніцы партуг. калоніі Анголы, фактычна адобрылі захопы Францыі ў Экватарыяльнай Афрыцы. с. 116
БЕРЛІ́НСКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ 1945 , канферэнцыя кіраўнікоў урадаў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі. Гл. Патсдамская канферэнцыя 1945. с. 116
БЕРЛІ́НСКАЯ СЦЯНА́ , сістэма ўмацаванняў і загародаў у 1961—89, якая аддзяляла ўсх. частку Берліна ад зах. (гл. Берлін, Заходні Берлін). Пабудавана паводле рашэння ўлад ГДР, каб стрымліваць уцекачоў з краіны. Берлінская сцяна — бетонны мур даўж. 45,1 км, абнесены калючым дротам, вакол якога выкапаны акопы і ўстаноўлены мінныя прыстасаванні, самастрэлы і інш. Пры шматлікіх спробах пераадолець Берлінскую сцяну загінула каля 80 чал. Дэманціравана ў 1989. с. 116
БЕРЛІ́НСКІ КАНГРЭ́С 1878 , міжнародны кангрэс, скліканы для перагляду Сан-Стэфанскага міру 1878, які завяршыў руска-турэцкую вайну 1877—78. Умовы Сан-Стэфанскага міру прадугледжвалі значныя тэр. набыткі Расіі і ўзмацненне яе пазіцый на Балканах (утварэнне Балгарыі), што выклікала незадаволенасць Вялікабрытаніі і Аўстра-Венгрыі. Акрамя іх і Расіі ў Берлінскім кангрэсе ўдзельнічалі Германія, Францыя, Італія і Турцыя. Расія, якая апынулася ў дыпламат. ізаляцыі, падпісала 13 ліп. Берлінскі трактат, дзе пацвярджалася незалежнасць Чарнагорыі, Сербіі і Румыніі. Паўн. Балгарыя стала аўт. дзяржавай, Паўд. Балгарыя (Усх. Румелія) засталася пад уладай тур. султана і атрымала адм. аўтаномію. Да Расіі адышлі вусце Дуная, крэпасці Карс, Ардаган і Батум. Аўстра-Венгрыя акупіравала Боснію і Герцагавіну. с. 116
БЕРЛІ́НСКІ ПА́КТ 1940 , пакт аб ваенным саюзе, падпісаны Германіяй, Італіяй і Японіяй 27 вер. ў Берліне. Прадугледжваў падзел свету паміж саюзнікамі, быў этапам у падрыхтоўцы агрэсіі супраць СССР. Бакі пагадзіліся, каб Германія і Італія ўсталявалі «новы парадак» у Еўропе, Японія — у Азіі, дамовіліся пра ўзаемадапамогу ў паліт., эканам і ваен. галінах. Да Берлінскага пакта далучыліся Іспанія, Тайланд, Фінляндьм, залежныя ад Германіі ўрады Венгрыі, Румыніі, Славакіі, Балгарыі, Югаславіі (27.3.1941 урад Цветкавіча быў скінуты, новы югасл. ўрад адмовіўся зацвердзіць акт пра далучэнне), марыянетачныя ўрады Маньчжоу-Го, Харватыі, створаны Японіяй на тэр. акупіраванага Кітая ўрад Ван Цзін-вэя. Берлінскі пакт страціў значэнне пасля паражэння дзяржаў фаш. блоку ў 2-й сусв. вайне. Гл. таксама «Вось Берлін—Рым» і «Антыкамінтэрнаўскі пакт». с. 117
БЕРЛІ́НСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т імя Гумбальта, адзін з буйнейшых ун-таў Германіі. Засн. ў 1810 у Берліне па ініцыятыве і паводле канцэпцыі В.Гумбальта як Фрыдрых-Вільгельм ун-т. З 1949 сучасная назва. Працэс адукацыі быў пабудаваны паводле прынцыпу адзінства даследаванняў і навучання. Хутка дасягнуў сусв. значнасці і паўплываў на перабудову інш. універсітэцкіх сістэм. У 19 — пач. 20 ст. быў адзін з вядучых цэнтраў навукі. З ун-там звязана дзейнасць братоў Я. і В.Грым, Ф.Бопа, Г.Гегеля, І.Фіхтэ, Р.Коха, Г.Гельмгольца; у ім працавалі М.Планк, В.Нернст, А.Эйнштэйн і інш. Ф-ты і аддзяленні: філас., юрыд., эканам., пед., тэалагічны, мед., прыродазнаўча-матэм., вет., сельскай гаспадаркі і садоўніцтва, тэорыі і арганізацыі навукі. Пры ун-це працуюць НДІ генетыкі і эксперым. псіхалогіі, абсерваторыя, б-ка і інш. с. 117
БЕРЛІ́НСКІ ФІЛАРМАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР ФІЛАРМАНІЧ НЫ АР-КЕСТР }(Berliner Philarmoniker), нямецкі сімфанічны аркестр. Засн. ў 1882 у Берліне. Яго папярэднікам быў прафес. аркестр, арганізаваны Б.Більзе (1867, Більзенская капэла). З 1882 па ініцыятыве канцэртнага агенцтва Вольф праводзіліся т.зв. Вял. філарманічныя канцэрты, якія набылі прызнанне і папулярнасць. Сярод дырыжораў: Ф.Вюльнер, І.Іоахім, К.Кліндворт (1882—85), Г.Бюлаў (1887—93), А.Нікіш (1895— 1922) і В.Фуртвенглер (да 1945 і ў 1947—54), пад кіраўніцтвам якіх аркестр набыў сусв. вядомасць, Ю.Прувер, Б.Вальтэр, С.Чэлібідаке. З 1955 гал. дырыжор Г.Караян, з 1989 — К.Абада. З аркестрам выступаюць сусветна вядомыя дырыжоры, салісты, хар. Ансамблі. с. 117
БЕ́РМА (польск. berma) у будаўніцтве, гарызантальная пляцоўка (уступ) на адхонах кар’ераў, катлаванаў, земляных і каменных плацін, каналаў і інш. для забеспячэння ўстойлівасці вышэй размешчаных частак збудаванняў. У кар’ерах бываюць транспартныя бермы шыр. да 15 м для злучэння забояў з паверхняй, ахоўныя бермы шыр. да 5 м для аховы бартоў кар’ера ад разбурэння і інш. с. 117
БЕРМАМЫ́Т , плато на паўн. схіле Вял. Каўказа, за 35 км на ПдЗ ад г. Кіславодск, у Расійскай Федэрацыі. Асноўнае плато Вялікі Бермамыт выш. да 2591 м. Малы Бермамыт выш. да 2643 м. Належыць да сістэмы куэсты Скалістага хрыбта. Паверхня вяршыні складзена з верхняюрскіх вапнякоў. Развіты карст. с. 117
БЕ́РМАН Барыс Давыдавіч (1901, Забайкалле — 1939), адзін з вышэйшых кіраўнікоў НКУС і гал. арганізатараў паліт. рэпрэсій у СССР, у т.л. на Беларусі. З 1918 у Чырв. Арміі, з 1920 у органах дзярж. бяспекі. З 1923 чл. РКП(б). У 1934—37 нам. нач. замежнага аддзела Гал. ўпраўлення дзярж. бяспекі НКУС СССР, быў у складзе следчай групы па падрыхтоўцы працэсу «аб’яднанага трацкісцка-зіноўеўскага блока» і «паралельнага антысавецкага трацкісцкага цэнтра». У сак. 1937 — маі 1938 нарком унутр. спраў БССР, камісар дзярж. бяспекі 3-га рангу. Пры Бермане на Беларусі знішчана не менш як 100 тыс. чалавек, у т.л. старшыні ЦВК БССР А.Р.Чарвякоў, М.В.Стакун, старшыні СНК БССР М.М.Галадзед, Д.І.Валковіч, 1-ы сакратар ЦК КП(б)Б В.Ф.Шаранговіч, камандуючы войскамі Бел. ваен. акругі Е.П.Убарэвіч, вял. колькасць бел. творчай інтэлігенцыі. Заахвочваліся даносы, паўсядзённымі сталі незаконныя арышты, катаванні, фальсіфікацыя крымінальных спраў, адпрацоўвалася тэхніка масавых расстрэлаў і пахаванняў (гл. Курапаты). Быў дэп. Вярх. Савета СССР, чл. ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ. З аслабленнем уплыву наркома ўнутр. спраў М.І.Яжова Берман заменены А.А.Наседкіным. 22.2.1939 прыгавораны да пакарання смерцю, расстраляны ў Маскве.
А.Я.Розумаў. с. 117
БЕ́РМАН Іван Андрэевіч (1830-я г., Вільня — 16.1.1893), бел. этнограф і краязнавец. Член Рус. геагр. т-ва. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю (1857). Служыў святаром у Ашмянскім і Кобрынскім пав. З 1868 адначасова выкладаў у Марыінскім вышэйшым жаночым вучылішчы і інш. навуч. установах Вільні. Вывучаў бел. нар. абрады, прыкметы, вераванні, забабоны. Найб. каштоўныя яго працы пра нар. каляндар і метэаралогію беларусаў («Каляндар паводле народных паданняў у Валожынскім прыходзе Віленскай губерні Ашмянскага павета», 1874).
Літ.: Васілевіч У.А. Збіральнікі. Мн., 1991. с. 117
«БЕРМУ́ДСКІ ТРОХВУГО́ЛЬНІК» , раён Атлантычнага ак., паміж а-вамі Бермудскімі, Пуэрта-Рыка і п-вам Фларыда, адметны складанымі ўмовамі для навігацыі. З «Бермудскім трохвугольнікам» звязваюць шэраг невытлумачальных бедстваў марскіх і паветр. Суднаў. с. 117
БЕРМУ́ДСКІЯ АСТРАВЫ́ (Bermuda), уладанне Вялікабрытаніі на аднайм. астравах у Атлантычным ак. (900 км на У ад Паўн. Амерыкі). Пл. 53,3 км2. Нас. 60,7тыс. чал. (1993), каля 60% — негры, астатнія пераважна англічане і амерыканцы. Адм. ц. і порт — г. Гамільтан (на найб. в-ве Бермуда). Афіц. мова англійская. Большасць вернікаў англікане і метадысты. Астравы каралавыя, складзены з вапнякоў, размешчаны на вяршыні патухлага падводнага вулкана. Выш. да 79 м. Клімат трапічны, умерана вільготны. Сярэдняя т-ра самага халоднага месяца (сак.) 16,7 °С, самага цёплага (жн.) 26,7°С. Ападкаў да 1350 мм за год. Аснова гаспадаркі (занята палавіна самадзейнага насельніцтва) — курортная справа і абслугоўванне турыстаў (больш за 500 тыс. чал. за год). Вырошчванне кветак (вывозяцца ў ЗША), агародніцтва (ранняя агародніна і бульба) і пладаводства (бананы, цытрусавыя). Прам-сць: нафтаперапр., фармацэўтычная, хім., харч., у т.л. рыбаперапрацоўчая; суднабудаванне (спарт. судны, яхты) і суднарамонт; здабыча і перапрацоўка вапняку. Транспарт аўтамаб. (7 астравоў злучаны дамбамі і мастамі). Міжнар. аэрапорт (в-аў Бермуда). Гандл. сувязі пераважна з ЗША, Вялікабрытаніяй, Канадай. Грашовая адзінка — бермудскі долар.
Гісторыя. Адкрыты ў 1522 ісп. мараходам Х.Бермудасам. У 1609 тут з’явіліся першыя англ. пасяленцы, з 1684 Бермудскія аастравы — калонія Вялікабрытаніі. Да 1862 важны ваенна-марскі порт і месца ссылкі. У час 2-й сусв. вайны мелі стратэг. значэнне як брыт. марская авіябаза. З 1941 арандаваны ЗША (ваен. базы).
З 1968 унутр. самакіраванне (у 1973 пашырана). Дзеянні брыт. і мясц. адміністрацыі з мэтай атрымання Бермудскімі астравамі незалежнасці (канец 1970-х г.) не падтрыманы насельніцтвам. Дзейнічае канстытуцыя 1968 (са зменамі 1973 і 1979). Брыт. манарх прадстаўлены ген.-губернатарам. Заканадаўчы орган — двухпалатны парламент. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе прэм’ер-міністр. Паліт. партыі: Аб’яднаная бермудская партыя, Прагрэс. лейбарысцкая партыя, Нац. ліберальная партыя. Прафсаюзы: Бермудскі саюз прамысл. працоўных, Бермудская асацыяцыя дзярж. Служачых. с. 117
БЕРН (ням. Bern; франц. Berne), горад, сталіца Швейцарыі. Адм. ц. кантона Берн, на р. Аарэ. 135 тыс. ж. (1990), з прыгарадамі 299 тыс. ж. (1989). Важны трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд., радыёэлектронная, эл.-тэхн., прыладабуд., хім.-фармацэўтычная, швейная, паліграф., харчасмакавая, у т.л. шакаладная. Турызм. Ун-т. Музеі: Швейцарскі, Альпійскі, Паштовы, Гістарычны, Натуральнай гісторыі і інш. Абсерваторыя. Батанічны сад. У Берне штаб-кватэра Сусветнага паштовага саюза, Міжнар. саюза тэлесувязі, некаторых устаноў ААН.
Засн. ў 1191, у 1218 абвешчаны вольным імперскім горадам. У 1353 увайшоў у Швейц. канфедэрацыю. У 1415 да Берна далучаны Ааргау, у 1536 — Во (Ваат). У 1528 праведзена рэліг. Рэфармацыя. У 17 ст. алігархічная форма кіравання выклікала шматлікія хваляванні ў Берне і яго ваколіцах. У 1798 заняты франц. войскамі, Ааргау і Во атрымалі незалежнасць. З 1848 сталіца Швейцарыі. На пач. 20 ст. адзін з цэнтраў расійскай рэв. эміграцыі.
У старой частцы Берна часткова захаваліся крапасныя сцены і Гадзіннікавая вежа (15 ст.), рэгулярная сярэдневяковая планіроўка, барочная забудова 17— 18 ст. Каларыт гораду надаюць аркады ніжніх паверхаў дамоў, рэнесансавыя скульпт. фантаны на плошчах і скрыжаваннях вуліц. Помнікі архітэктуры: царква дамініканцаў (каля 1290), ратуша (1406—17) з рэнесансавай вежай (16 ст.), сабор Санкт-Вінцэнц (1421— 1588, арх. М.Энзінгер, С.Гурдэр, Д.Гайнц, вітражы 15 ст.), барочная царква св. Духа (1726—29, арх. Г.Шыльдкнехт), багадзельня (1735—41), Корнгаўз (1711—16, арх. Г.Дзюнц), палац Эрлагергоф (1752), атэль дэ Мюзік і старая гаўптвахта (1767, абодва арх. Н.Шпрунглінг), парламент (1852—1901; неакласіцызм, арх. Г.Аўэр). с. 118
БЕРНАДО́ТЫ (Bernadotte), каралеўская дынастыя, якая з 1818 правіць у Швецыі (у 1818—1905 адначасова ў Нарвегіі). Родапачынальнік дынастыі — маршал Францыі Ж.Б.Бернадот, у жн. 1810 абраны наследнікам швед. прастола; быў на троне ў 1818—44 пад імем Карла IV Юхана. Інш. прадстаўнікі Бернадотаў: Оскар І [1844—59], Оскар ІІ [1859—1907], Густаў V [1907—50], Густаў VI Адольф [1950—73], Карл XVI Густаў [з 1973]. с. 118
БЕРНАДЭ́ЛІ (Bernadelli) Фартуната (?—5.12.1830), італьянскі артыст балета, балетмайстар. Вучыўся ў С.Вігано. З 1812 працаваў у Парыжы, Амстэрдаме, Бруселі, Вене, Варшаве. З І818 у Расіі, у 1819—22 і з 1826 у Вял. тэатры (першы мім). Выконваў камедыйныя, гратэскавыя і пантамімічныя ролі: Кален («Жанета і Кален»), Атэла («Атэла, або Венецыянскі маўр», у абодвух і балетмайстар). Сярод пастановак: «Механічныя фігуры», «Садоўніца», «Каханне Марса і Венеры», «Рычард Ільвінае сэрца ў Палесціне» на зборную музыку. Прапагандаваў ідэі і традыцыі ЖЖ.Навера, творчасць Вігано. Яго дзейнасць мела вял. значэнне для знаёмства рус. артыстаў з асн. кірункамі зах.-еўрап. харэаграфіі, зрабіла ўплыў на развіццё акцёрскага майстэрства балетнай трупы Вял. Т-ра. с. 118
БЕ́РНАЛ (Bernal) Джон Дэсманд (10.5.1901, г. Ніна, Ірландыя — 15.9.1971), англійскі фізік, філосаф, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў навуказнаўства. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (з 1937) і АН шэрагу краін, у т.л. СССР. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1922). Аўтар навук. прац у галіне фізікі, крышталяграфіі, біяхіміі, філас. праблем прыродазнаўства. У працах «Сацыяльная функцыя навукі» (1938), «Навука і грамадства» (1953), «Навука ў гісторыі грамадства» (1954) і інш. абагульніў дасягненні навукі ў цэлым, раскрыў яе філас. значэнне і ролю ў гісторыі чалавецтва, узаемасувязь навукі, тэхнікі і сац. умоў жыцця грамадства. Увёў у навук. ўжытак паняцце «навукова-тэхнічная рэвалюцыя», распрацаваў цэласную канцэпцыю дыялектыкі і перспектыў яе развіцця. У кн. «Свет без вайны» (1958) паказаў перспектывы мірнага выкарыстання дасягненняў навукі на карысць чалавецтва.
В.В.Краснова. с. 118
БЕРНАНО́С (Bernanos) }Жорж (20.2.1888, Парыж — 5.7.1948), французскі пісьменнік і публіцыст. У 1906—13 вучыўся ў Сарбоне і парыжскім Каталіцкім ін-це. У раманах «Пад сонцам сатаны» (1926; рус. пер. 1978), «Падман» (1927), «Радасць» (1929), «Дзённік сельскага святара» (1936; рус. пер. 1978), «Новая гісторыя Мушэты» (1937; рус. пер. 1978), «Спадар Уін» (1943) і інш. раскрыў крызіс «еўрап. душы» (бязвер’е, спустошанасць, індывідуалізм чалавека, пакінутага Богам), норавы клерыкальных колаў, з рэліг.-этычных (каталіцкіх) пазіцый крытыкаваў тагачасную рэчаіснасць. Аўтар публіцыст. кн. «Вялікі страх добрапрыстойных» (1931), «Вялікія могілкі пад месяцам», памфлета «Мы, французы» і інш.
Тв.: Рус. пер. — Дневник сельского священника; Господин Уин: Романы. М., 1993; Сохранять достоинство: Худож. публицистика. М., 1988. с. 118
БЕРНА́Р (Bernard) Клод (12.7.1813, Сен-Жульен, каля г. Вільфранш-сюр-Сон, Францыя — 10.2.1878), французскі фізіёлаг і патолаг; адзін з заснавальнікаў эксперым. медыцыны і эндакрыналогіі. Чл. Парыжскай АН (1854). Замежны чл. Пецярбургскай АН (1860). Скончыў Парыжскі ун-т (1839). Віцэ-прэзідэнт (1868) і прэзідэнт (1869) Парыжскай АН. Навук. працы па інервацыі сасудаў, эндакрынных залозаў, вугляводным абмене, электрафізіялогіі, даследаванні функцыі падстраўнікавай залозы і яе ролі ў страваванні. Адкрыў утварэнне глікагену ў печані. Увёў паняцце пра ўнутр. асяроддзе арганізма. с. 119
БЕРНА́Р (Bernardt) Сара (22.10.1844, Парыж — 26.3.1923), французская актрыса. Скончыла драм. клас Парыжскай кансерваторыі (1862). Працавала ў т-рах «Камеды Франсэз» (1872—80), «Жымназ», «Порт-Сен-Мартэн», «Адэон», узначальвала т-ры «Рэнесанс» (з 1893), «Тэатр Сары Бернар» (1898— 1922). У яе творчасці віртуознае майстэрства, вытанчаная тэхніка, маст. густ часта спалучаліся з наўмыснай эфектнасцю ігры. Сярод лепшых роляў: донья Соль («Эрнані» В.Гюго), Маргарыта Гацье («Дама з камеліямі» Дзюма-сына), Тэадора («Тэадора» Сарду), прынцэса Мара, герцаг Рэйхштацкі («Прынцэса Мара» і «Арляня» Э.Растана), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра), Ларэнцача («Ларэнцача» А. дэ Мюсэ). З 1880-х г. выступала ў многіх краінах Еўропы і Амерыкі, у т.л. ў Расіі.
Тв.: Рус. пер. — Моя двойная жизнь: Мемуары. М., 1991.
Літ.: Кугель А. Театральные портреты. Л.; М., 1967. С. 320—327. с. 119
БЕРНАРДЗІ́Н (Bernardin) Занобія дэ Джыеноціс (канец 15 ст. — 1541), італьянскі архітэктар, скульптар. У 1520 па запрашэнні вял. кн. ВКЛ Жыгімонта І Старога працаваў у Кракаве на буд-ве капліцы-маўзалея; стварыў шэраг надмагілляў князёў Мазавецкіх у Варшаўскай кафедры, канцлера Крыштофа Шыдлавецкага і яго дачкі ў калегіяце ў Апатаве і інш. З 1534 разам з Джавані Цыні будаваў Ніжні замак і перабудоўваў кафедральны касцёл у Вільні. Выканаў надмагілле канцлера ВКЛ Альбрэхта Гаштольда (1539—41, Віленскі кафедральны сабор).
А.К.Лявонава с. 119
БЕРНАРДЗІ́НЦЫ , 1) другая назва цыстэрыянцаў, якая замацавалася за імі з 12 ст. пасля рэарганізацыі ордэна Бернарам Клервоскім (1090—1153, кананізаваны ў 1174). 2) Манахі-францысканцы, якія строга прытрымліваліся першапачатковага статута гэтага жабрацкага ордэна і ў 1473 аселі ў Польшчы пры саборы св. Бернарда ў Кракаве (названы ў гонар францысканскага рэфарматара Бернарда Сіенскага, 1380—1444). На Беларусі вялі місіянерскую і пастырскую дзейнасць сярод правасл. насельніцтва. Іх кляштары (мужчынскія і жаночыя) існавалі ў Брэсце, Будславе, Беразіне, Віцебску, Гродне, Друі, Заслаўі, Мінску, Магілёве, Нясвіжы, Оршы, Полацку, Слоніме і інш. Пры іх былі школы (у Будславе і музычная), б-кі, часам аптэкі. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі ўплыў бернардзінцаў паступова змяншаўся. У 1860-я г. амаль усе іх кляштары забаронены і спынілі сваю дзейнасць. с. 119
БЕРНАРДО́НІ (Bernardoni, Bernardonus) Джавані (Ян) Марыя (1541?, г. Кома, Італія — 1605), італьянскі архітэктар і матэматык; прадстаўнік барока. З 1564 манах ордэна езуітаў. Будаваў езуіцкія храмы ў Рыме і Неапалі пад кіраўніцтвам Дж.Трыстана. У 1583 запрошаны ў Рэч Паспалітую, збудаваў шэраг фарных і езуіцкіх касцёлаў у Любліне, Познані, Калішы, Гданьску, Кракаве. У 1586—99 прыдворны архітэктар кн. М.Радзівіла (Сіроткі) у Нясвіжы. Удзельнічаў у першым этапе буд-ва Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу, інш. грамадз. пабудоў горада (ратуш, семінарый, палаца ў прадмесці Альба), пабудаваў комплекс Нясвіжскага касцёла езуітаў і калегіума (абодва 1587—94), касцёлы ў Гродне і Клецку. Распачаў у ВКЛ і Рэчы Паспалітай характэрную для Новага часу арх.-буд. практыку на аснове праектных чарцяжоў (гл. «Бернардоні альбом»).
Т.В.Габрусь. с. 119
«БЕРНАРДО́НІ АЛЬБО́М» , архіўная калекцыя графічных матэрыялаў 16 ст. з Нясвіжа. Створаны Дж.М.Бернардоні. Уключае 71 графічны аркуш на паперы з вадзянымі знакамі, якая выкарыстоўвалася ў справаводстве і кнігадрукаванні ў ВКЛ у 1560—90-я г. На абодвух баках аркушаў кітайскай тушшу выкананы арх. чарцяжы ў артаганальнай праекцыі і пэўным маштабе. Паводле зместу падзяляецца на 2 групы: праектныя і абмерныя чарцяжы культавых і свецкіх збудаванняў Нясвіжа, Клецка і Гродна і чарцяжы-копіі з выявамі класічных арх. ордэраў з трактатаў тэарэтыкаў архітэктуры Адраджэння Дж.Віньёлы, А.Паладыо, С.Серліо і І.Блюма. У 1989 бел. даследчыкі Т.Габрусь і Г.Галенчанка зрабілі навук. атрыбутацыю рукапіснага помніка, вызначылі яго аўтарства. «Бернардоні альбом» — каштоўная крыніца па гісторыі бел. архітэктуры і буд-ва. Захоўваецца ў рукапісным аддзеле Цэнтр. навук. б-кі АН Украіны (Кіеў) пад назвай «Кніга, якая змяшчае планы, фасады і дэталёвыя чарцяжы розных будынкаў канца XVI ст.».
Т.В.Габрусь. с. 119
БЕРНАРДЭ́Н ДЭ СЕН-П’Е́Р (Bernardin de Saint-Pierre) Жак Анры (19.1.1737, г. Гаўр, Францыя — 21.1.1814), французскі пісьменнік-сентыменталіст. Аўтар кн. нарысаў «Падарожжа на Іль-дэ-Франс» (1773), рамана-трактата «Аркадыя» (не скончаны, 1781), філас. эсэ «Эцюды аб прыродзе» (1784), «Гармоніі прыроды» (выд. 1815), сатыр.-філас. навел «Індыйская хаціна» (1791), «Сурацкая кавярня» (1791; рус. пер. Н.М.Карамзіна, 1792; пер. і перапрацоўка Л.М.Талстога, 1891). Як і для Ж.Ж.Русо, для Бернардэна дэ Сен-П'ера характэрны культ прыроды і пачуцця, жыцця ў згодзе з законамі прыроды і свайго сэрца. Раман-утопія «Поль і Віржыні» (1788) — гімн каханню і «натуральнаму чалавеку».
Тв.: Рус. пер. — Поль и Виржиния: Роман. М., 1962.
Літ.: Гуляев Н.А. Бернарден де Сен-Пьер // История зарубежной литературы XVIII в.: Сграны Европы и США. М., 1984.
Г.В. Сініла. с. 119
БЕРНА́РТ ДЭ ВЕНТАДО́РН , Бернарт дэ Вентадур (Bernart de Ventadorn; Bernart de Ventadour ; каля 1125, замак Вентадур, дэпартамент Карэз, Францыя — каля 1195), правансальскі паэт-трубадур. Адзін з выдатных песняроў кахання. Напалову легендарную біяграфію Бернарта дэ Ветадорна склалі шматлікія гісторыі пра захапленні паэта рознымі Доннамі. Захаваліся паэт. і муз. тэксты 44 яго песень. Выкарыстоўваў жанр кансоны (любоўнай песні з кананічнай строфікай і рыфмоўкай), версу (які не абмяжоўваўся тэмай кахання, а закранаў і пытанні маралі), тэнсоны (літаральна — спрэчка, песня-дыялог). Тэксты Бернарта дэ Ветадорна адметныя шчырасцю, эмацыянальнасцю, вытанчанасцю формы.
Тв.: Рус. пер. — Песни. М., 1979.
Літ.: Дынник В.А. Бернарт де Вентадорн и «радостная наука» трубадуров // Бернарт де Вентадорн. Песни. М., 1979.
Г.В. Сініла. с. 120
БЕ́РНЕКЕР (Berneker) Эрых (3.2.1874, г. Кёнігсберг, цяпер г. Калінінград, Расія, — 15.3.1937), нямецкі мовазнавец-славіст. Далучаўся да младаграматызму. Акад. Польскай АН (1914). Праф. Пражскага (з 1902), Брэслаўскага (з 1909), Мюнхенскага (з 1911) ун-таў. Даследаванні па гісторыі і параўнальным слав. і балт. мовазнаўстве. Адзін з першых пачаў вывучаць стараж.-слав. сінтаксіс, у прыватнасці парадак слоў («Парадак слоў у славянскіх мовах», 1900). Асн. праца — «Славянскі этымалагічны слоўнік» (вып. 1—6, 1909—13, незавершаная, даведзена да слова «morъ»). У 1923—29 рэдагаваў час. «Archiv für slavische Philologie» («Архіў славянскай філалогіі»). с. 120
БЕРНЕ́С Марк Навумавіч (8.9.1911, г. Нежын, Украіна — 16.8.1969), рускі акцёр, эстрадны спявак. Нар. арт. Расіі (1965). Скончыў тэатр, курсы ў Харкаве. Гранічная шчырасць і абаяльнасць Бернеса-акцёра найб. выявіліся ў ролі Аркадзя Дзюбы ў фільме «Два байцы» (1943). Сярод інш. роляў: шафёр Мінутка («Вялікі пералом», 1946), матрос Чмыга («Трэці ўдар», 1948), злодзей Аганёк («Начны патруль», 1957). З 1950 выступаў на эстрадзе з выкананнем песень, многія з якіх ствараліся паэтамі і кампазітарамі ў супрацоўніцтве са спеваком («Я люблю цябе, жыццё» Э.Калманоўскага, «Жураўлі» Я.Фрэнкеля і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1951. с. 120
БЕ́РНІ (Berni) Антоніо (14.5.1905, г. Расарыо, Аргенціна — 1981), аргенцінскі жывапісец. Адзін з заснавальнікаў нац. рэалістычнай школы, т. зв. «новага рэалізму» ў 1930-я г. Зрабіў шэраг размалёвак у Буэнас-Айрэсе і Нью-Йорку (з Д.Сікейрасам, Х.К.Кастаньіна, Л.Э.Спілімберга і інш.) на тэмы жыцця і гісторыі аргенцінскага народа. У карціне «Поўнач над светам» пад уражаннем грамадз. вайны ў Іспаніі 1936—39 стварыў вобраз нар. мужнасці і жалобы. с. 120
БЕ́РНІК Васіль Іванавіч (н. 9.1.1947, в. Слабада-Пырашаўская Уздзенскага р-на Мінскай вобл.), бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1986), праф. (1992). Скончыў БДУ (1970). З 1970 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі лікаў. Распрацаваў новы метад ацэнак размернасці Гаўсдорфа мностваў рэчаісных і камплексных лікаў з зададзенай мерай трансцэндэнтнасці.
Тв.: Диофантовы приближения и размерность Хаусдорфа. Мн., 1988 (разам з Ю.У.Мельнічуком). с. 120
БЕРНІ́НА (Bernina), самы высокі горны масіў ва Усх. Альпах, на мяжы Швейцарыі і Італіі. Выш. да 4049 м (пік Берніна). Складзены з крышт. парод. Вечныя снягі, ледавікі. с. 121
БЕРНІ́НІ (Bernini) Джавані (Джан) Ларэнца (7.12.1598, г. Неапаль, Італія — 28.11.1680), італьянскі архітэктар, скульптар, жывапісец. Найб. вядомы прадстаўнік барока. Вучыўся ў бацькі, скульптара П’етра Берніні. Арх. пабудовы вылучаюцца прасторавым размахам і пышнасцю дэкору, дынамікай формаў, перспектыўнымі і светлавымі эфектамі, цэласным сінтэзам мастацтваў (ансамбль плошчы св. Пятра, 1657—63, і царква Сант-Андрэа, 1653—58, фантан на П’яцца Навона, 1648—51, у Рыме). Арганічна спалучаў архітэктуру і скульптуру, выкарыстоўваў розныя матэрыялы, размалёўку, пазалоту (інтэр’еры сабора св. Пятра, 1657—66). Скульптуры Берніні ўласцівыя імклівасць руху, спалучэнне рэліг. афектацыі і экзальтацыі пачуццяў («Апалон і Дафна», 1622—25; «Экстаз святой Тэрэзы», 1644—52; капэла Карнара ў царкве Санта-Марыя дэла Віторыя, усе ў Рыме). У творчасці Берніні сфарміраваўся тып параднага партрэта барока з яго рэаліст. дакладнасцю, псіхал. вастрынёй і дэкар. пышнасцю («Людовік XIV»). Яго творчасць зрабіла вял. ўплыў на еўрап. мастацтва 17—18 ст.
Літ.: Лоренцо Бернини, 1598—1680: Воспоминания современников: Пер. с итал. и фр. М., 1965. с. 121
БЕ́РНСАН , Берэнсан (Berenson) Бернард (26.6.1865, Вільня — 17.10.1959), амерыканскі гісторык мастацтва. Скончыў Гарвардскі ун-т (1887). Чл. Амер. акадэміі мастацтваў і л-ры, шэрагу еўрап. акадэмій. З 1900 жыў у Італіі. Правёў вял. работу па атрыбуцыі карцін і малюнкаў італьян. мастакоў, вызначыў стылістычныя асаблівасці розных школ італьян. Адраджэння і творчасці многіх мастакоў. Асн. работа — «Жывапісцы італьянскага Адраджэння» (1952; рус. пер. 1965). с. 121
БЕ́РНСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Віцебскім р-не, у бас. р. Віцьба, за 10 км на У ад Віцебска. Пл. 0,15 км2, даўж. 640 м, найб. шыр. 360 м, найб. глыб. 15,8 м, даўж. берагавой лініі 1,98 км. Пл. вадазбору 1,16 км2. Схілы катлавіны — марэнныя ўзгоркі і озы. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі задзернаваныя і парослыя хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей за 3 м глініста-глеістае. Упадае і выцякае ручай. с. 121
БЕ́РНСКІ ІНТЭРНАЦЫЯНА́Л , міжнароднае аб’яднанне сацыяліст. і с.-д. партый у 1919—23. Створаны былымі ўдзельнікамі Інтэрнацыянала 2-га (фармальна адноўлены на кангрэсе ў Жэневе 31.7——6.8.1920; падрыхтоўчую працу вяла Выканаўчая камісія, створаная на канферэнцыі ў г. Берн 3—10.2.1919, скліканай былым старшынёй Міжнароднага сацыялістычнага бюро Э.Вандэрвельдэ). Лідэры — Вандэрвельдэ, С. і Б.Уэб, О.Баўэр, К.Каўцкі, Р.Макдональд і інш. Ідэйна і арганізацыйна процістаяў Камуністычнаму Інтэрнацыяналу. Праграма Бернскага інтэрнацыяналу (прынята ў 1920) прадугледжвала «мірнае і паступовае перарастанне капіталізму ў сацыялізм» праз пашырэнне дэмакр. правоў і свабод, абагульненне асн. сродкаў вытворчасці пры ўмове кампенсацыі і інш. У 1920—21 аб’ядноўваў партыі 15 краін (у т.л. С.-д. партыю Германіі, Брыт. лейбарысцкую партыю і інш.), больш за 6 млн. чл. (1920). У лют. 1921 некаторыя с.-д. партыі выйшлі з Бернскага інтэрнацыяналу і разам з інш. прыхільнікамі ўтварылі цэнтрысцкі Інтэрнацыянал 2 ½. У маі 1923 абедзве арг-цыі аб’ядналіся ў Сацыялістычны рабочы інтэрнацыянал. с. 121
БЕ́РНСТАЙН (Bernstein) Леанард (25.8.1918, г. Лорэнс, штат Масачусетс, ЗША — 14.10.1990), амерыканскі дырыжор, кампазітар, піяніст. Вучыўся ў Гарвардскім ун-це і Муз. ін-це Кёртыс. Удасканальваўся ў С.Кусявіцкага. Гал. дырыжор Нью-Йоркскіх філарманічнага (1958—69) і гарадскога (1945—48) аркестраў. З 1944 гастраліраваў як дырыжор і выканаўца фп. партыі ва ўласных і класічных творах, інтэрпрэтатар класічнай і сучаснай музыкі, у т.л. Дз.Шастаковіча. Аўтар опер «Хваляванні на Таіці» (1956), «Ціхае месца» (1986), балетаў, мюзіклаў (у т.л. «Вестсайдская гісторыя», 1957), аперэты «Кандыд» (1956), 3 сімфоній (1943— 63), вак. цыклаў, музыкі да кінафільмаў і інш. У кн. «Бясконцая разнастайнасць музыкі» (1966) выступіў супраць авангардызму. с. 121
БЕРНУ́ЛІ (Bernoulli), сям’я швейц. вучоных 17—18 ст.
Якаб Бернулі (27.12.1654, г. Базель, Швейцарыя — 16.8.1705), матэматык. Праф. Базельскага ун-та (1687). Развіў метады злічэння бесканечна малых Г.Лейбніца; у тэорыі імавернасцяў даказаў самы просты выпадак закону вял. лікаў (тэарэма Бернулі); разам з братам Іаганам заклаў асновы варыяцыйнага злічэння. Іаган Бернулі (27.7.1667, Базель — 1.1.1748), матэматык. Праф. Гронінгенскага (1695) і Базельскага (1705) ун-таў. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1725). Працы па злічэнні бесканечна малых і варыяцыйным злічэнні.
Данііл Бернулі (29.1.1700, г. Гронінген, Нідэрланды — 17.3.1782), механік і матэматык. Сын Іагана. Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1733), дзе працаваў у 1725—33, чл. Балонскай (1724), Берлінскай (1747), Парыжскай (1748) АН, Лонданскага каралеўскага т-ва (1750). Працы па фізіялогіі, медыцыне, матэматыцы і механіцы. Распрацаваў метад лікавага рашэння алг. ураўненняў з дапамогай зваротных шэрагаў, вывеў асн. ўраўненне стацыянарнага руху ідэальнай вадкасці (Бернулі ўраўненне), працаваў над кінетычнай тэорыяй газаў.
Якаб Бернулі (17.10.1759, Базель — 3.7.1789), механік. Унук Іагана. Акад. Пецярбургскай АН (1787). Асн. працы па дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненнях, механіцы, муз. акустыцы.
Літ.: Никифоровский В.А. Великие математики Бернулли. М., 1984. с. 121
БЕРНУ́ЛІ ЎРАЎНЕ́ННЕ ў гідрааэрамеханіцы, ураўненне, што звязвае скорасць і ціск у патоку несціскальнай ідэальнай вадкасці пры ўстойлівым цячэнні. Выражае энергіі захавання закон для адзінкі аб’ёму рухомай вадкасці. Мае выгляд: ρυ2/2 + p + ρgh = const, дзе v — скорасць вадкасці са шчыльнасцю ρ, р — ціск у ёй на вышыні h ад нулявога ўзроўню, g — паскарэнне свабоднага падзення. Выведзена Д.Бернулі ў 1738. Абагульненае Бернулі ўраўненне выкарыстоўваецца ў гідраўліцы пры разліках цячэння вадкасцяў і газаў у трубаправодах; у машынабудаванні — пры разліках кампрэсараў, турбін і інш. с. 121
БЕРНШТЭ́ЙН Іосіф Гдалевіч (17.7.1904, г. Пінск Брэсцкай вобл. — 16.2.1966), удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. У 1921—24 рабочы запалкавай ф-кі ў Пінску. Удзельнічаў у арганізацыі забастовак, узначальваў работу прафсаюзаў Пінска. З 1927 чл. Пінскага гаркома і акругкома КПЗБ, з 1931 — інструктар ЦК КПЗБ па Беластоцкай і Віленскай акр. На пач. 1934 сакратар Віленскага акругкома КПЗБ. За рэв. дзейнасць не аднойчы быў арыштаваны, больш за 10 гадоў правёў у турмах. У 1944—52 на гасп. рабоце ў Пінску.
В.П.Ласковіч. с. 121
БЕРНШТЭ́ЙН Самуіл Барысавіч (н. 3.11.1911, г. Баргузін, Бурація), рускі вучоны-славіст. Д-р філал. н. (1946). Праф., чл.-кар. Балг. і Македонскай АН. Асн. працы ў галіне слав. і балканскага мовазнаўства. У манаграфіях «Нарыс параўнальнай граматыкі славянскіх моў» (т. 1, 1961) і «Нарыс параўнальнай граматыкі славянскіх моў: Чаргаванні. Іменныя асновы» (т. 2, 1974) даследуюцца праблемы марфаналогіі і лінгвістычнай геаграфіі, паслядоўна выкарыстоўваецца матэрыял бел. літаратурнай і дыялектнай моў.
Р.М.Малько. с. 122
БЕРНШТЭ́ЙН (Berstein) Эдуард (6.1.1850, Берлін — 18.12.1932), нямецкі сацыял-дэмакрат, адзін з лідэраў Інтэрнацыянала 2-га. У сваіх працах пад агульнай назвай «Праблемы сацыялізму» (1896—98) крытыкаваў сістэму марксізму. У філасофіі адмовіўся ад матэрыялізму, абвясціўшы неабходнасць вяртання да філасофіі І.Канта. Выступіў супраць матэрыяліст, дыялектыкі, якую атаясамліваў з дыялектыкай Г.Гегеля. У галіне сац.-паліт. навук ставіў пад сумненне асн. палажэнні «Капітала» К.Маркса — тэорыю вартасці, вучэнне пра крызісы, пра збядненне нар. масаў, сац.-эканам. асновы рэвалюцыі, адмаўляў навук. сацыялізм, лічачы яго толькі этычным ідэалам. На аснове сцвярджэнняў, што пралетарыят не здольны арганізаваць вытворчасць, а пралет. рэвалюцыя можа прывесці толькі да хаосу і разбурэння вытв. сіл, адхіляў вучэнне Маркса пра рэвалюцыю, класавую барацьбу і дыктатуру пралетарыяту, супрацьпастаўляючы яму праграму рэформаў і кампрамісаў з буржуазіяй.
Тв.:. Рус. пер. — Проблемы социализма и задачи социал-демократии. М., 1901; Социализм и демократия в Великой английской революции. М.; Пг., 1924; Возможен ли научный социализм? М., 1991. с. 122
БЕРСА́Н Міхаіл Іванавіч (н. 19.11.1948, с. Старая Задава Чарнавіцкай вобл., Украіна), дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1991). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1971). Працаваў дырыжорам у розных вайск. падраздзяленнях. З 1978 на Беларусі. З 1980 у аркестры штаба БВА, з 1989 нач. ваенна-арк. службы, маст. кіраўнік і гал. дырыжор Ваеннага аркестра Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Аўтар шматлікіх аранжыровак твораў бел. кампазітараў, у т.л. Я.Глебава, Э.Зарыцкага, А.Захлеўнага, В.Іванова, І.Лучанка, Дз.Смольскага, Э.Ханка і інш. с. 122
БЕ́РСАН Станіслаў Ігнатавіч (1895, Варшава — 21.4.1919), удзельнік барацьбы за сав. ўладу на Беларусі. Адзін з кіраўнікоў Мінскай і Смаленскай арг-цый СДКПіЛ, чл. праўлення Польскага сацыяліст. аб’яднання. З 1917 чл. РКП(б). З мая 1917 нам. старшыні Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, камісар ВРК Зах. фронту, чл. дэлегацыі па падпісанні 4.12.1917 у мяст. Солы дагавора аб перамір’і на Зах. фронце. З снеж. 1917 камісар па справах нацыянальнасцяў СНК Зах. вобласці і фронту. Стваральнік і рэдактар газ. «Prawda» («Праўда»), «Polska Prawda» («Польская праўда»). З чэрв. 1918 у выканкоме Саветаў Зах. вобласці (з вер. 1918 Зах. Камуны) у Смаленску. З 1.1.1919 нарком дзяржкантролю 1-га ўрада БССР, з лют. 1919 — Літ.-Бел. ССР. Расстраляны польск. акупантамі. с. 122
БЕРТАЛА́НФІ (Bertalanffy) Людвіг фон (19.9.1901, Ацгерсдорф, цяпер у межах Вены — 12.6.1972), аўстрыйскі біёлаг-тэарэтык і натурфілосаф, стваральнік агульнай тэорыі сістэм. У 1934—48 праф. Венскага ун-та, у 1949—72 ва ун-тах Канады і ЗША. Аўтар прац «Тэарэтычная біялогія» (т. 1—2, 1931—51), «Біялагічная карціна свету» (1949), «Робаты, людзі, розум» (1967), «Агульная тэорыя сістэм. Асновы, развіццё, выкарыстанне» (1968) і інш. У пачатку сваёй дзейнасці схіляўся да ідэй Венскага гуртка, пазней крытыкаваў некаторыя аспекты неапазітывізму. Адзін са стваральнікаў тэорыі адкрытых біял. сістэм, якія валодаюць уласцівасцю эквіфінальнасці, г. зн. дасягнення сістэмай аднаго і таго ж канчатковага стану пры розных пач. умовах. Сваімі ідэямі праграма Берталанфі блізкая да тэарэт. кібернетыкі, тэрмадынамікі незваротных працэсаў і сінергетыкі. Ідэі Берталанфі знайшлі выкарыстанне ў медыцыне, псіхіятрыі і інш. Адзін з арганізатараў «Таварыства па даследаваннях у галіне агульнай тэорыі сістэм» і яго штогодніка «General Systems» («Агульныя сістэмы», 1956).
В.В.Краснова. с. 122
БЕРТАЛЕ́ (Berthollet) Клод Луі (9.12.1748, Талуар, гіст. вобл. Савоя, Францыя — 6.11.1822), французскі хімік, заснавальнік вучэння аб хім. раўнавазе. Чл. Парыжскай АН (1780). Скончыў Турынскі ун-т (1768). У 1770—83 урач і аптэкар. З 1794 праф. Вышэйшай нармальнай і Політэхн. школ у Парыжы. Навук. кансультант Напалеона Банапарта ў Егіпецкай экспедыцыі 1798—99. Асн. навук. даследаванні па неарган. хіміі, хіміі раствораў і сплаваў. Устанавіў састаў аміяку, балотнага газу, сінільнай кіслаты, серавадароду. Распрацаваў спосаб бялення палатна хлорам. Адкрыў солі хларнавацістай і хларнаватай (берталетава соль) кіслот, нітрыд серабра (грымучае серабро), залежнасць напрамку рэакцыі і саставу злучэнняў ад масы рэагентаў і ўмоў рэакцый. Разам з А.Л.Лавуазье распрацаваў хім. наменклатуру і класіфікацыю целаў, заснаваў час. «Annales de chimie» («Аналы хіміі»).
Літ.: Фигуровский Н.А. Очерк общей истории химии: От древнейших времен до начала XIX ст, М., 1969. с. 122
БЕРТАЛЕ́ТАВА СОЛЬ , калію хларат, гл. ў арт. Калію злучэнні. Упершыню атрымана (1785) К.Л.Бертале і названа яго імем. с. 122
БЕРТАЛУ́ЧЫ (Bertolucci) Бернарда (н. 16.3.1940, г. Парма, Італія), італьянскі кінарэжысёр, вядомы і як паэт. З 1961 працаваў у П.Пазаліні, уплыў якога адчувальны ў фільмах Берталучы «Перад рэвалюцыяй», «Партнёр» (паводле аповесці Ф.Дастаеўскага «Двайнік»), дзе прагучала тэма маладзёжнага бунту, якая з горыччу і пачуццём страчаных ілюзій адгукнулася ў стужках «Стратэгія павука» (1970), «Апошняе танга ў Парыжы» (1972). Разнастайнасць праблематыкі і формы сведчыць пра пастаянныя творчыя пошукі рэжысёра. У фільмах «Канфарміст» (1970) і «Месяц» (1979) — ідэя ўлады цёмных, скрытых псіхал. комплексаў над асобай; «Дваццатае стагоддзе» (1976) і «Апошні імператар» (1987, прэмія «Оскар») — матыў супраціўлення чалавека ролі марыянеткі, якую яму навязваюць. с. 122
БЕРТЛО́ , Бертэло (Berthelot) П’ер Эжэн Марселен (25.10.1827, Парыж — 18.3.1907), французскі хімік, дзярж. дзеяч; адзін з заснавальнікаў сінтэтычнага кірунку арган. хіміі. Скончыў Парыжскі ун-т (1849). З 1859 праф. Вышэйшай фармацэўтычнай школы ў Парыжы, у 1864—1906 праф. Калеж дэ Франс. Навук. працы па арган. хіміі, хім. кінетыцы, тэрма- і аграхіміі, гісторыі хіміі. Сінтэзаваў арган. злучэнні розных класаў. Вынайшаў каларыметрычную бомбу, увёў паняцце экза- і эндатэрмічных рэакцый. У 1886—87 міністр асветы, у 1895 міністр замежных спраў Францыі.
Літ.: Манолов К. Великие химики . Т. 1—2: Пер. с болг. 3 изд. М., 1986. с. 122
БЕРТРА́Н (Bertrand) Габрыэль Эміль (17.5.1867, Парыж — 20.6.1962), Французскі біяхімік, хімік, батанік, бактэрыёлаг. Чл. Франц. мед. акадэміі і Парыжскай АН (1923). Праф. (1908). Замежны чл.-кар. Расійскай АН і АН СССР (1924). Скончыў Вышэйшую фармацэўтычную школу ў Парыжы. З 1900 у Сарбоне, адначасова ў Пастэраўскім ін-це. Навук. працы па энзімалогіі. Распрацаваў колькасныя метады выяўлення цукрыдаў (1906) і мікраэлементаў раслін і жывёл. с. 122
БЕРТРА́Н (Bertrand) Жазеф Луі Франсуа (11.3.1822, Парыж — 3.4.1900), французскі матэматык. Чл. Парыжскай АН (з 1856), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (з 1896, чл.-кар. з 1859). З 1862 праф. Калеж дэ Франс. Навук. працы па матэм. аналізе, тэорыі груп. Аўтар падручнікаў па матэматыцы. с. 123
БЕРТРА́Н (Bertrand) Марсель (2.7.1847, Парыж — 13.2.1907), французскі геолаг. Чл. Парыжскай АН (1896). Праф. горнай школы ў Парыжы. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1899). Упершыню выказаў меркаванне аб перыяд. характары буйных тэктанічных рухаў і асн. эпохах складкавасці (гуронскай, каледонскай, герцынскай, альпійскай), выявіў шэраг заканамернасцяў у развіцці магматычных працэсаў. Яго назіранні ў Альпах далі пачатак тэорыі шар’яжаў (гл. Покрыва тэктанічнае). с. 123
БЕРТРА́Н ДЭ БОРН (Bertran de Born; каля 1140, замак Перыгор, гіст. вобл. Лімузен, Францыя — каля 1215), правансальскі паэт-трубадур. Выдатны майстар сірвентэса — паліт., воінскай і дыдактычнай куртуазнай песні, што адлюстроўвала рыцарскі кодэкс годнасці, погляды і пачуцці дробнага рыцарства. Валодаў замкам Альтафорт, удзельнічаў ва ўсіх тагачасных паліт. падзеях і феад. спрэчках. Паводле падання, быў адным з гал. віноўнікаў міжусобіцы на франц. землях сярод членаў каралеўскай сям’і Плантагенетаў. І хоць паданне не зусім адпавядала рэчаіснасці, Дантэ змясціў Бертрана дэ Борна як зласлівага дарадцу ў 8-е кола пекла, дзе той паўстае з адсечанай галавой у руцэ («Боская камедыя», Пекла, XXVIII, 118— 122). Вельмі бурлівае, поўнае авантур жыццё паэта скончылася ў манастыры.
Тв.: Рус. пер. — [Стихи] Поэзия трубадуров; Поэзия миннезингеров; Поэзия вагантов. М., 1974.
Літ.: Смирнов А.А. Лирика трубадуров и труверов // История зарубежной литературы: Средние века и Возрождение. 4 изд. М., 1987; Ковалева Т.В. Рыцарская (куртуазная) литература // Ковалева Т.В., Лапин И.Л., Паньков Н.А. Литература Средних веков и Возрождения. Мн., 1988.
Г.В.Сініла. с. 123
БЕРТРАНІ́ЗМ , некрасадызм, рэдкая палавая ненармальнасць, якая вызначаецца спалучэннем некрафіліі і садызму. Выяўляецца палавой цягай да трупаў людзей, жаданнем катаваць іх, іншы раз адбываецца палавы акт з трупам. с. 123
БЕРТЫЛЬЁ́Н , Бертыён (Bertillon) Альфонс (22.4.1853, Парыж — 13.2.1914), французскі крыміналіст. Распрацаваў сістэму прыёмаў раскрыцця злачынства — судовую ідэнтыфікацыю, якая да пач. 20 ст. наз. бертыльянаж; потым выцеснена дактыласкапіяй. Удзельнічаў у суд. працэсе па справе Дрэйфуса ў якасці эксперта і даў памылковае заключэнне, па якім той быў асуджаны. с. 123
БЕРУГЕ́ТЭ (Berruguete), сям’я іспанскіх мастакоў 15—16 ст. Нарадзіліся ў г. Парэдэс-дэ-Нава (Іспанія).
Педра (каля 1450—1504), жывапісец. У 1475—82 працаваў у г. Урбіна (Італія), з 1483 — у Іспаніі. У сваіх карцінах (сцэны з жыцця св. Фамы) сумяшчаў навук. перспектыву і ўважлівае назіранне з сярэдневяковай статычнасцю позаў, а часам і з рознамаштабнасцю фігур.
Алонса (каля 1486—13.9.1561), скульптар, архітэктар, жывапісец. Сын і вучань Педра. Прадстаўнік ісп. Адраджэння. Каля 1504—17 вучыўся ў Італіі ў Мікеланджэла, з 1518 працаваў у Іспаніі. Яго скульптуры (пераважна алтарныя) адметныя экспрэсіяй і павышанай эмацыянальнасцю («Святы Себасцьян», 1526—32; «Ператварэнне», 1543-48). с. 123
БЕРУЛА́ВА Хута Міхайлавіч (н. 10.12.1924, г. Зугдыды, Грузія), грузінскі паэт. Скончыў Літ. ін-т імя Горкага ў Маскве (1952). Друкуецца з 1941. Піша на груз. і рус. мовах. Аўтар зб-каў вершаў «Дні» (І950), «Гэтыя дваццаць гадоў...» (1963), «Эпітафія дойліду Светыцхавелі» (1974), «Родныя імёны: Успаміны» (1979), паэм «Рускае сэрца» (1950), «Калхецкая легенда» (1943—55), «Бурная цішыня» (1981) і інш. У творах каларытныя карціны прыроды, жыцця і побыту грузінскай вёскі. Піша для дзяцей. На груз. мову пераклаў творы Г.Бураўкіна, А.Грачанікава. Беларусі прысвяціў паэму «Хвалі Нёмана. Дванаццаць песень пра Беларусь» (1973). На бел. мову творы Берулавы перакладалі Р.Барадулін, А.Вольскі, Грачанікаў, Х.Жычка, В.Зуёнак, В.Лукша, У.Паўлаў, Я.Семяжон і інш. с. 123
БЕ́РУТ (Bierut) Баляслаў (18.4.1892, Руры Езуіцкія, каля г. Люблін, Польшча — 12.3.1956), палітычны і дзярж. дзеяч Польшчы. З 1912 удзельнік рэв. руху. З 1918 у Камуніст. партыі Польшчы. У 1930—32 дзеяч Камуніст. Інтэрнацыянала ў Аўстрыі, Чэхаславакіі і Балгарыі. У 1933—39 зняволены ў польск. турму. У час 2-й сусв. вайны ў падполлі ў Мінску, Кіеве, Беластоку (1939—44). У 1944—47 старшыня Краёвай Рады Нарадовай. У 1947—52 прэзідэнт ПНР і старшыня Дзярж. савета. У 1952—54 старшыня Савета Міністраў. З снеж. 1948 старшыня, з сак. 1954 першы сакратар ЦК ПАРП. Пры Беруце праводзілася прасавецкая палітыка ў Польшчы. с. 123
БЕ́РХТЭСГАДЭН (Berchtesgaden), горнакліматычны курорт у Германіі паблізу граніцы з Аўстрыяй (на. Пд ад г. Зальцбург). Размешчаны ў міжгорнай катлавіне Усх. Альпаў. Як курорт і цэнтр турызму развіваецца з 19 ст. Мяккая зіма і цёплае лета, ахаванасць ад вятроў, насычанае азонам чыстае паветра ствараюць умовы, спрыяльныя для лячэння неспецыфічных хвароб органаў дыхання, малакроўя, функцыян. расстройстваў нерв. сістэмы. Цэнтр зімовага спорту. с. 123
БЕ́РЦА , возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Абабіца, за 20 км на ПнУ ад г. Браслаў. Пл. 0,42 км2, даўж. 1,35 км, найб. шыр. 520 м, найб. глыб. 3,7 м, даўж. берагавой лініі 3,83 км. Пл. вадазбору 9 км2.
Схілы катлавіны ў ніжняй частцы стромкія, пясчаныя, парослыя лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пн і Пд нізкія, пад лесам. Дно плоскае, да глыб. 2 м пясчанае, глыбей сапрапелістае. Зарастае слаба. Упадае ручай, пратокай злучана з воз. Дубра. с. 123
БЕРЦЬЕ́ (Berthier) Луі Аляксандр (20.11.1753, г. Версаль, Францыя — 1.6.1815), ваенны і дзярж. дзеяч Францыі, маршал (1804). Удзельнік вайны за незалежнасць ЗША (1775—83). З 1789 нач. штаба нац. гвардыі Версаля. У 1792—95 удзельнічаў у задушэнні мяцяжоў у Вандэі. У 1796—97 нач. штаба, у 1797—98 камандуючы франц. Італьянскай арміяй. Ваенны міністр (1799, 1801—07) і нач. штаба пры Напалеоне. З 1814 на службе ў Людовіка XVIII. Распрацаваў асновы штабной службы, прынятыя пазней усімі еўрап. Арміямі. У час «ста дзён» Напалеона скончыў самагубствам. с. 123
БЕРЦЭ́ЛІУС (Berzelius) Ёнс Якаб (20.8.1779, Веверсунда, каля г. Лінчэпінг, Швецыя — 7.8.1848), шведскі хімік і мінералог. Чл. Каралеўскай шведскай АН (1808), яе прэзідэнт (1810—18). Скончыў Упсальскі ун-т (1801). У 1802—32 працаваў у Медыка-хірургічным ін-це ў г. Стакгольм. Адкрыў хім. элементы цэрый, селен, торый. Стварыў электрахім. тэорыю хім. роднасці, на яе аснове пабудаваў класіфікацыю элементаў, злучэнняў і мінералаў. Вызначыў ат. масы 45 хім. элементаў, увёў сучасныя сімвалы хім. элементаў, прапанаваў тэрмін «каталіз». Аўтар падручнікаў па хіміі.
Літ.: Соловьев Ю.И., Курнной В.И. Якоб Берцелиус: Жизнь и деятельность. 2 изд. М., 1980. с. 124
БЕ́РШТАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА , Бярштанскае возера, у Беларусі, у Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., у бас. р. Котра, за 36 км на ПнЗ ад г. Шчучын. Пл. 1,68 км2, даўж. 3,36 км, найб. шыр. 800 м, найб. глыб. 17 м. Пл. вадазбору 43 км2.
Схілы тэрасаваныя, разараныя, месцамі парэзаныя ярамі, частка пад хваёвым лесам. Берагі стромкія, паўд.-ўсх. спадзістыя. Дно сапрапелістае. З астравы агульнай пл. 0,09 га. Каля берагоў і на водмелях зарастае. Пратокай злучана з р. Котра, упадаюць р. Рудна і меліярац. канал. с. 124
БЕ́РШТЫ , вёска ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл. на р. Котра і на беразе воз. Берштаўскае. Цэнтр сельсавета і дапаможнай гаспадаркі «Бершты» Гродзенскага ВА «Хваля». За 44 км на ПнЗ ад Шчучына, 55 км ад Гродна, 21 км ад чыг. ст. Парэчча. 240 ж., 110 двароў (1995).
Упершыню ўпамінаецца пад 1460. У 15—16 ст. тут быў двор вял. князёў ВКЛ, у 1496 адбыўся сойм ВКЛ. З 1795 у Рас. імперыі. У 19 — пач. 20 ст. мястэчка, цэнтр воласці Гродзенскага пав. У 1886 — 936 ж., 117 двароў, нар. вучылішча, фельчарскі пункт. У 1-ю сусв. вайну акупіраваны герм. войскамі. З 1921 у Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну акупіраваны ням. фашыстамі. У 1970 у Берштах 387 ж, 140 двароў.
У вёсцы базавая школа, клуб, б-ка, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік драўлянага дойлідства 19 ст. — царква. Каля Берштаў выяўлены стаянкі мезаліту, нёманскай культуры неаліту і бронзавага веку. У 1889 каля Берштаў знойдзены адзін з найб. манетных скарбаў 17 ст. на Беларусі (каля 6 тыс. манет). с. 124
БЕ́РЫ (Berry, Berri), гістарычная вобласць у цэнтр. ч. Францыі. Уключае дэпартаменты Шэр, Эндр, часткова Алье. Пл. 14,3 тыс. км2. Нас. каля 600 тыс. чал. (1990). Гал. горад Бурж. Рэльеф узгорысты і нізкагорны. Клімат умераны. Ападкаў каля 800 мм за год. Развіта маш.-буд. (у т.л. с.-г.), авіябуд., харч., хім., тэкст. (шарсцяная), шкларобчая, керамічная прам-сць. Гал. прамысл. цэнтры Бурж, Шатару, В’ерзон, Ісудзён. У сельскай гаспадарцы пераважае вырошчванне збожжавых, садоўніцтва, вінаградарства. Гадуюць буйн. раг. жывёлу і авечак. с. 124
БЕ́РЫ , нафтавае радовішча ў Саудаўскай Аравіі, адно з буйнейшых у свеце. На шэльфе, паўд. ч. на сушы. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1964, распрацоўка мацерыковай ч. з 1967, марской ч. з 1971. Пачатковыя прамысл. запасы нафты 1055 млн. т. Паклады на глыб. 2,2—2,3 км. Шчыльн. нафты 876 кг/м2. Нафтаправод да порта Рас-Танура. с. 124
БЕ́РЫ-БЕ́РЫ (ад сінгальскага beri слабасць), авітаміноз В1, полінеўрыт аліментарны, хвароба, якая характарызуецца пашкоджаннем перыферычных нерваў, сардэчна-сасудзістай сістэмы і ацёкамі ад недастатковага паступлення ў арганізм вітаміну В1 (тыяміну) ці парушэння яго абмену. Першасны В1-авітаміноз сустракаецца ў краінах Паўд. і Усх. Азіі, дзе насельніцтва харчуецца ў асн. паліраваным рысам, у якім мала тыяміну і інш. вітамінаў групы В. Другасны В1-авітаміноз бывае ад парушэння ўсмоктвання, засваення і абмену тыяміну пры хранічных хваробах тонкай кішкі (калі выключаны з ежы грубыя сарты хлеба, крупы, боб і інш.), пры паскораным разбурэнні ці павышаным выкарыстанні вітамінаў групы В (пры тырэатаксікозе, алкагалізме, цяжарнасці і кармленні грудзьмі, цяжкай фіз. працы, рабоце пры нізкай або высокай тэмпературы).
Адрозніваюць 3 формы хваробы. Сухая (атрафічная) форма з пераважным пашкоджаннем перыферычных нерваў (слабасць і парушэнні адчувальнасці пераважна ніжніх канечнасцяў, атрафія мышцаў), вострая (вільготная) з пераважным пашкоджаннем сардэчна-сасудзістай сістэмы (агульная слабасць, бяссонніца, галаўны боль, перабоі сэрца, ацёкі і інш.), дзіцячая (у асн. груднога ўзросту), калі маці хварэюць на гэтую хваробу і ў малацэ адсутнічае тыямін (адмаўленне дзіцяці ад грудзей, страта ў масе, агульны неспакой, цяжкае дыханне, асіпласць голасу). Лячэнне: вял. дозы тыяміну ўнутр і ў выглядзе ін'екцый.
Г.Г.Шанько. с. 124
БЕРЫ́Л (грэч. bēryllos), мінерал падкласа кальцавых сілікатаў, алюмасілікат берылію Ве3АІ2[Sі6О18]. Мае ў сабе 14,1% аксіду берылію ВеО, прымесі шчолачаў 7%, часам вокіслу рубідыю Rb2O, цэзію Cs2О (да 3% у вараб’явіце). Крышталізуецца ў гексаганальнай сінганіі. Крышталі прызматычныя, ігольчастыя, таблітчастыя, нярэдка значных памераў. Самы вял. з вядомых у свеце крышталь берылу з в-ва Мадагаскар (даўж. 18 м, дыям. 3,5 м, маса 380 т). Колер блакітнавата-зялёны або светлажоўты; разнавіднасці: блакітны (аквамарын), густа-зялёны (ізумруд), залаціста-жоўты (геліядор), ружовы (вараб’явіт) і інш. Празрысты да паўпразрыстага. Бляск шкляны. Цв. 7,5—8. Шчыльн. 2,75—2,8 г/см3. Трапляецца ў гранітных пегматытах, крышт. сланцах, цёмных вапняках. Руда для вытв-сці берылію. Празрыстыя, прыгожа афарбаваныя крышталі — каштоўныя камяні. Радовішчы берылу ў Бразіліі, Аргенціне, ЗША, Канадзе і інш. с. 124
БЕРЫ́ЛІЕВЫЯ РУ́ДЫ , прыродныя мінер. ўтварэнні, якія маюць берылій у колькасцях, дастатковых для прамысл. атрымання. Гал. мінералы: берыл, фенакіт, бертрандыт, гельбертрандыт, хрызаберыл, гельвін, гентгельвін, эўклаз, лейкафан і інш. Радовішчы эндагенныя постмагматычныя. Аксіду берылію ВеО у берыліевых рудах ад 0,05—0,09 да 0,7%. Радовішчы ў Бразіліі, Аргенціне, ЗША, Мексіцы, ПАР і інш. с. 124
БЕРЫ́ЛІЕВЫЯ СПЛА́ВЫ , сплавы на аснове берылію. Найб. пашыраны сплавы з алюмініем, магніем, меддзю (берыліевыя бронзы). Адметныя высокай трываласцю, жорсткасцю да т-р 600—800 °С, цеплаёмістасцю, эл. праводнасцю і каразійнай устойлівасцю. Асн. недахоп — малая пластычнасць пры пакаёвай і крыягенных т-рах. Вырабы з берыліевых сплаваў атрымліваюць пераважна метадамі парашковай металургіі, радзей ліццём. Выкарыстоўваюцца ў ядз. энергетыцы, касманаўтыцы, авія- і суднабудаванні. с. 124
БЕРЫЛІЗА́ЦЫЯ , тэхналагічны працэс насычэння паверхні сталі ці сплаваў (пераважна гарачатрывалых) берыліем. Надае паверхні больш высокую цвёрдасць, гарачатрываласць пры т-рах 800—1000 °С, каразійную ўстойлівасць. Праводзяць у парашкападобных сумесях ці ў газавым асяроддзі. с. 125
БЕРЫ́ЛІЙ (лац. Beryllium), Ве, хімічны элемент ІІ групы перыядычнай сістэмы. Ат. н. 4, ат. м. 9,012. Колькасць у зямной кары 6·10-4% (па масе). Названы ад мінералу берыл, з якога ўпершыню атрыманы. Трапляецца ў прыродзе таксама як мінералы фенакіт, хрызаберыл.
Серабрыста- шэры метал, tпл 1287 °С, шчыльн. 1,8445·103 кг/м3. На паветры ўтварае ахоўную плёнку з берылію аксіду, узаемадзейнічае з кіслотамі, шчолачамі, пры награванні — з кіслародам, азотам, вугляродам, серай. Выкарыстоўваецца як кампанент медных, нікелевых, жал. і інш. сплаваў; у авіябудаўніцтве, у ракетнай і ядз. тэхніцы, электратэхніцы і электроніцы. Таксічны, мае канцэрагеннае і алергічнае дзеянне, выклікае захворванні скуры, лёгкіх і бронхаў. ГДК у пітной вадзе 0,0002 мг/л. Злучэнні берылію таксічныя. с. 125
БЕРЫ́ЛІЮ АКСІ́Д , хімічнае злучэнне берылію з кіслародам, ВеО. Бясколерныя крышталі, tпл 2580 °С; не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў кіслотах і шчолачах. У прыродзе мінерал брамеліт. Выкарыстоўваецца як запавольнік і адбівальнік нейтронаў, матэрыял для абалонак цвэлаў і паліўных каналаў у ядз. рэактарах, гарачатрывалы і хімічна ўстойлівы матэрыял для спец. Керамікі. с. 125
БЕ́РЫНГ (Bering) Вітус Іонасен (1680, г. Хорсенс, Данія — 19.12.1741), дацкі і рускі мараплавец. Запрошаны на рус. флот у 1703. Капітан-камандор. Кіраўнік 1-й (1725—30) і 2-й (1733-43) Камчацкіх экспедыцый, разам з памочнікам А.І.Чырыкавым абследаваў берагі Камчаткі, Чукоткі, прайшоў паміж Азіяй і Амерыкай, адкрыў некаторыя з Алеуцкіх а-воў, дасягнуў узбярэжжа Паўн. Амерыкі. Імем Берынга названы мора на Пн Ціхага ак., праліў, мыс на ўзбярэжжы Ахоцкага м., востраў з групы Камандорскіх а-воў, на якім Берынг памёр ад цынгі ў час вымушанай зімоўкі. с. 125
БЕ́РЫНГ (Behring) Эміль Адольф фон (15.3.1854, Гансдорф, цяпер у Эльблонгскім ваяв., Польшча — 31.3.1917), нямецкі мікрабіёлаг, бактэрыёлаг, імунолаг. Праф. (1894). Скончыў Берлінскі ун-т (1880). З 1889 у Ін-це гігіены ў Берліне, з 1894 ва ун-це ў г. Гале, з 1895 дырэктар Ін-та эксперым. тэрапіі ў г. Марбург. Навук. працы па імунізацыі жывёл і чалавека супраць інфекц. хвароб. Прапанаваў проціслупняковую (1890) і процідыфтэрыйную (адначасова з франц. мікрабіёлагам Э.Ру, 1901) антытаксічныя сывараткі, распрацаваў спосаб імунізацыі супраць дыфтэрыі. Першая Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1901. с. 125
БЕ́РЫНГА ВО́СТРАЎ , у групе Камандорскіх а-воў у Берынгавым моры, тэр. Расіі. Пл. 1,7 тыс. км2. Выш. да 751 м. Пераважае тундравая расліннасць, па далінах — лугі, зараснікі каменнай і хмызняковай бярозы. Лежбішчы марскіх коцікаў, сівучоў. На востраве ў 1741 памёр В.Берынг. с. 125
БЕ́РЫНГАВА МО́РА , паўзамкнёнае мора Ціхага ак. паміж Азіяй на З, Паўн. Амерыкай на У, Алеуцкімі і Камандорскімі а-вамі на Пд. Берынгавым прал. злучана з Чукоцкім м. Пл. 2315 тыс. км2, найб. глыб. 5500 м. Залівы: Анадырскі, Брыстольскі, Нортан, Алютарскі. Самыя вял. а-вы: Св. Лаўрэнція, Нунівак, Прыбылова, Карагінскі. Берагі моцна парэзаныя, усх. — нізінныя, зах. — пераважна гарыстыя. Упадаюць рэкі Анадыр і Юкан. Клімат на Пн арктычны і субарктычны з адметнымі рысамі кантынентальнасці, на Пд умераны марскі. Т-ра паверхневых водаў у лютым на Пд 2 °С, на Пн ніжэй за -1 °С, у жніўні 5—6 °С на Пн і 9—10 °С на Пд. Большую ч. года ўкрыта плывучымі льдамі. Салёнасць 28— 33‰. Прылівы на ПнЗ паўсутачныя, на астатняй плошчы — няправільныя паўсутачныя (да 8,3 м у Брыстольскім зал.). Берынгаву мору ўласціва з’ява свячэння мора. Рыбалоўства (ласасёвыя, камбала, селядзец, сайра, мінтай); промысел марскіх коцікаў, цюленяў. На берагах і астравах птушыныя «базары». Гал. парты: Анадыр, Правідзення (Расія), Ном (ЗША). Названа ў гонар В.Берынга. с. 125
БЕ́РЫНГАЎ ПРАЛІ́Ў , паміж Азіяй (Чукоцкі п-аў) і Паўн. Амерыкай (штат Аляска). Злучае Паўн. Ледавіты ак. (Чукоцкае м.) з Ціхім ак. (Берынгава м.). Даўж. 60 км, шыр. 35—86 км, найменшая глыб. на фарватэры 42 м. Па праліве (паміж а-вамі Дыяміда) умоўна праходзіць лінія перамены дат. Упершыню пройдзены С.І.Дзяжнёвым у 1648, потым рус. экспедыцыяй В.Берынга ў 1728, названы ў яго гонар. с. 125
БЕ́РЫО (Berio) Лучана (н. 24.10.1925, г. Імперыя, Італія), італьянскі кампазітар. Вучыўся ў Дж.Ф.Гедыні, у Л.Далапікалы (у Танглвудзе, ЗША). Арганізатар (з Б.Мадэрна) «Студыі фаналогіі» ў Мілане (1955). У 1965—71 выкладаў у Джульярдскай муз. школе ў Нью-Йорку. З 1976 маст. кіраўнік Рымскай філарманічнай акадэміі. Творчасць звязана з рознымі авангардысцкімі кірункамі: пошукамі новага акустычнага асяроддзя і муз. тэкстуры, выкарыстаннем электроннай музыкі, санарыстыкі, серыйнай тэхнікі і інш. Сярод твораў: сцэнічныя — «Опера» (1970), «Праўдзівая гісторыя» (1982); сімфонія для 8 галасоў і арк. (1968); вак.-інструментальныя — «Перспектывы» (1956), «Траекторыі» (1—4, 1965—75), «Знайсці пункты на крывой...» (1974); арк. п’есы; цыкл «Песні народаў свету» для голасу і арк.; камерна-інстр. Ансамблі. с. 125
БЕРЫО́ (Bériot) Шарль Агюст дэ (20.2.1802, г. Лёвен, Бельгія — 8.4.1870), бельгійскі скрыпач, кампазітар, заснавальнік белы. скрыпічнай школы. Вучань П.Баё. Буйнейшы выканаўца 19 ст. У 1843—52 праф. Брусельскай кансерваторыі. У 1830—35 разам з жонкай, спявачкай М.Малібран, канцэртаваў у многіх краінах. Аўтар 10 канцэртаў для скрыпкі з арк., 11 варыяцый, фантазіі на раманс А.Даргамыжскага «Душачка-дзяўчына» і інш. Сярод вучняў А.В'ётан, Э.Сарэ. Аўтар кн. «Скрыпічная школа» (ч. 1—3, 1858). с. 125
БЕРЫТАШВІ́ЛІ (Берытаў) Іван Саламонавіч (10.1.1885, в. Веджыні, Сігнахскі р-н, Грузія — 30.12.1974), савецкі грузінскі фізіёлаг; заснавальнік груз. школы фізіёлагаў. Акад. АН СССР (1939), АН Грузіі (1941), АМН СССР (1944). Герой Сац. Працы (1964). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1910). З 1915 у Новарасійскім (Адэса), з 1919 у Тбіліскім ун-тах. З 1941 дырэктар, з 1951 навук. кіраўнік Ін-та фізіялогіі АН Грузіі. Навук. працы па фізіялогіі ц.н.с. і вышэйшай нерв. дзейнасці. Даследаваў фізіялагічныя, псіхал. і фіз.-хім. асновы памяці. Дзярж. прэмія СССР 1941. с. 126
БЕ́РЫЯ Лаўрэнцій Паўлавіч (29.3.1899, с. Мерхеулі Сухумскага р-на, Грузія — 23.12.1953), савецкі парт. і дзярж. дзеяч; адзін з гал. арганізатараў і кіраўнікоў рэпрэсій палітычных у СССР у 1930— 50-я г. Маршал Сав. Саюза (1945), Ген. камісар дзярж. бяспекі (1941), Герой Сац. Працы (1943). Чл. КПСС з 1917. Скончыў Бакінскае сярэдняе мех.-буд. тэхн. вучылішча (1919). У 1921—31 у органах разведкі і контрразведкі, нам. старшыні Азербайджанскай ЧК, старшыня Грузінскага і Закаўказскага ДПУ, прадстаўнік АДПУ у ЗСФСР. З 1931 1-ы сакратар ЦК КП(б) Грузіі, адначасова з 1932 — Закаўказскага крайкома і Тбіліскага гаркома партыі. У 1938—45 і ў сак.—чэрв. 1953 нарком унутр. спраў СССР. Чл. ЦК КПСС у 1934—53, чл. Палітбюро ЦК КПСС з 18.3.1946 да 7.7.1953. Дэп. Вярх. Савета СССР з 1937. 26.6.1953 арыштаваны, на ліпеньскім (1953) Пленуме ЦК КПСС выведзены са складу ЦК і выключаны з партыі як вораг Кампартыі і сав. народа. 23.12.1953 прыгавораны за «здраду» да расстрэлу і ў той жа дзень расстраляны.
Літ.: Берия: конец карьеры. М., 1991; Дело Берия //Изв. ЦК КПСС. 1991. № 1—2. с. 126
БЕ́РЭНС (Behrens) Петэр (14.4.1868, г. Гамбург, Германія — 27.2.1940), нямецкі архітэктар і мастак-канструктар; адзін з заснавальнікаў новай ням. архітэктуры. Вучыўся ў Карлсруэ і Дзюсельдорфе (1886—89). Дырэктар Маст.-прамысл. школы ў Дзюсельдорфе (1903—07), праф. Венскай (1922—36) і Берлінскай (1936—40) АМ. Удзельнічаў у дзейнасці мюнхенскага Сецэсіёна і ням. Веркбунда. У ранніх арх. творах спалучаў прасторавыя рашэнні ў духу «мадэрн» з геам. дакладнасцю планіровачнай структуры і дэкору (крэматорый каля Хагена, 1907). З 1909 працаваў пераважна ў прамысл. архітэктуры; творы адлюстроўвалі неакласіцыстычныя тэндэнцыі: ф-кі ў Берліне (1909—12), Обергаўзене (1921—25), Хёхстэ (1925— 26), ням. пасольства ў Пецярбургу (1911—12). У апошніх работах імкнуўся да функцыянальнай абумоўленасці ў планіроўцы (тытунёвая ф-ка ў г. Лінц, 1932—36). У яго майстэрні працавалі Ле Карбюзье, В.Гропіус, Л.Міс ван дэр Роэ. с. 126
БЕСАРА́БІЯ , гістарычная вобласць паміж рэкамі Днестр і Прут. У 10—11 ст. у Кіеўскай Русі, потым у Галіцка-Валынскім княстве. З 14 ст. ў Малдаўскім княстве, з 16 ст. пад уладай Турцыі. З 1812 у складзе Расійскай імперыі, з 1918 — Румыніі. У 1940 паводле «Пакта Рыбентропа—Молатава» 1939 уключана ў СССР. У 1941 захоплена войскамі Германіі і Румыніі, перададзена пад кантроль рум. улад. У 1944 вызвалена Чырв. Арміяй. Асн. частка Бесарабіі — тэр. Малдовы, паўд. частка — у Адэскай вобл. Украіны. с. 126
БЕ́СЕДЗЬ , рака ў Беларусі, у Магілёўскай і Гомельскай абл. і Расіі (Смаленская і Бранская вобл.), левы прыток р. Сож. Даўж. 261 км, у межах Беларусі 185 км. Пл. вадазбору 5460 км2, у межах Беларусі 3110 км2. Пачынаецца ў Шумяцкім р-не Смаленскай вобл., цячэ ў Хоцімскім, Касцюковіцкім р-нах Магілёўскай вобл. і Веткаўскім р-не Гомельскай вобл. Вадазбор на паўд.-ўсх. ч. Аршанска-Магілёўскай раўніны, у нізоўях на Чачорскай раўніне і ў Гомельскім Палессі. Асн. прытокі: Еленка, Сураў, Жадунька, Дзяражня, Алешня, Падуж, Каўпіта (справа), Альшоўка, Жадунь, Зубар, ручай Машоўка, Стаўбунка (злева).
Даліна выразная, слабазвілістая, трапецападобная. Пойма пераважна двухбаковая, б.ч. лугавая, парэзаная пратокамі, старыцамі, рукавамі. Рэчышча моцназвілістае і разгалінаванае. Берагі стромкія, нярэдка абрывістыя. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Суднаходная за 78 км ад вусця. На Бесядзі гар. пасёлкі Хоцімск і Красная Гара (Бранская вобл ); у нізоўі Веткаўскі батанічны заказнік. с. 126
БЕ́СЕЛЬ (Ве55е1) Фрыдрых Вільгельм (22.7.1784, г. Міндэн, Германія — 17.3.1846), нямецкі астраном, геадэзіст і матэматык. Чл. Берлінскай АН (з 1812), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (з 1814). З 1810 праф. Кёнігсбергскага ун-та і дырэктар астр. абсерваторыі. Вылічыў арбіту каметы Галея. Распрацаваў тэорыю сонечных зацьменняў, тэорыю і метады ўліку інструментальных і інш. памылак пры астр. назіраннях, тэорыю спец. цыліндрычных функцый (Беселя функцый). Адзін з першых вызначыў зоркавы паралакс (1838), элементы зямнога сфероіда, масы планет. с. 126
БЕ́СЕМЕР (Bessemer) Генры (19.1.1813, Чарлтан, графства Хартфардшыр, Вялікабрытанія — 15.3.1898), англійскі вынаходнік-металург. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (з 1879). Атрымаў больш за 100 патэнтаў на вынаходствы і ўдасканаленні ў галіне механікі і металургіі. Стварыў канвертарны спосаб пераплаўкі чыгуну ў сталь (1856, т.зв. бесемераўскі працэс). У 1860 запатэнтаваў вярчальны канвертар. Прапанаваў бяззліткавую пракатку сталі.
Літ.: Сорокин Ю.Н. Генри Бессемер // Вопр. истории естествознания и техники. М., 1956. Вып. 1. с. 126
БЕСЕМЕ́РАЎСКІ ПРАЦЭ́С , адзін з відаў атрымання сталі з вадкага чыгуну. У спец. (бесемераўскім) канвертары чыгун ператвараецца ў сталь у выніку акіслення прымесяў (крэмнію, марганцу, вугляроду), што суправаджаецца выдзяленнем цяпла. Прапанаваны ў 1856 Г.Бесемерам. У 2-й пал. 20 ст. заменены больш дасканалым кіслародна-канвертарным працэсам. с. 126
БЕСКАНЕ́ЧНА ВЯЛІ́КАЯ ў матэматыцы, пераменная велічыня, што ў зададзеным працэсе становіцца і застаецца па абсалютнай велічыні большай за любы папярэдне зададзены лік; адваротная да бесканечна малой. Калі х — бесканечна вялікая, то скарочана запісваюць lim x = ∞, або х → ∞. Функцыя f(х) будзе бесканечна вялікай у наваколлі пункта x0, калі для любога ліку N>0 знойдзецца такі лік δ>0, што для ўсіх х ≠ x0 і такіх, што |х-x0|<δ, выконваецца няроўнасць |f(х)|>0. Скарочана гэта запісваюць lim f(х) = ∞.
х→ x0 с. 126
БЕСКАНЕ́ЧНА МАЛА́Я ў матэматыцы, пераменная велічыня, што ў зададзеным працэсе становіцца і застаецца па абсалютнай велічыні меншай за любы папярэдне зададзены лік (мяжой з’яўляецца 0); адваротная да бесканечна вялікай. Калі х — бесканечна малая, то скарочана запісваюць lim х = 0 або х → 0. У матэм. аналізе важныя адносіны бесканечна малых адна да адной і іх сума пры неабмежаванай колькасці складаемых. Гл. таксама Дыферэнцыяльнае злічэнне, Інтэгральнае злічэнне. с. 127
БЕСКАНЕ́ЧНАЕ І КАНЕ́ЧНАЕ , філасофскія катэгорыі, якія выражаюць непарыўна звязаныя паміж сабой процілеглыя бакі аб’ектыўнага свету. Бесканечнае характарызуе неабмежаваную разнастайнасць прасторавых структур матэрыі, яе ўласцівасцяў і ўзаемасувязяў, колькасную невычарпальнасць у глыбіню, існаванне бясконцага мноства якасна адрозных узроўняў яе структурнай арганізацыі. У гісторыі навукі напачатку ўвага канцэнтравалася на колькасных аспектах бесканечнага, якія вывучаліся матэматыкай (гл. Бесканечна вялікая, Бесканечна малая, Бесканечнасць у матэматыцы). Ідэі бесканечнасці сустракаліся ўжо ў выказваннях стараж. індыйцаў. Большасць стараж.-грэч. філосафаў лічыла, што свет канечны і абмежаваны цвёрдым нябесным купалам. Такога ж пункту погляду прытрымліваецца хрысціянства. Толькі Нікалай Кузанскі і Дж.Бруна ў 15—16 ст. зноў загаварылі пра бесканечнасць свету. Канечнае з’яўляецца адмаўленнем бесканечнага і ўяўляе сабой усякі абмежаваны ў прасторы і часе аб’ект. Усякая канкрэтная якасць у свеце канечная, існуе ў пэўных межах меры. Канечнае азначае таксама абмежаванасць і часовасць зямнога быцця наогул, у гэтым значэнні яно дапускае прынцыповую магчымасць далейшага, незямнога быцця.
Літ.: Кармин А.С. Познание бесконечного. М., 1981; Бурова И.Н. Развитие проблемы бесконечности в истории науки. М., 1987; Жуков Н.И. Философские основания математики 2 изд. Мн., 1990.
С.Ф.Дубянецкі. с. 127
БЕСКАНЕ́ЧНАСЦЬ у матэматыцы, бясконцасць, адно з галоўных матэматычных паняццяў, якое ўзнікае ў розных галінах матэматыкі ў асноўным як проціпастаўленне паняццю канечнага. Абазначаецца ∞. Ужываецца ў аналітычных і геам. тэорыях для абазначэння «няўласных» ці «бесканечна аддаленых» элементаў, у мностваў тэорыі і матэматычнай логіцы пры вывучэнні «бесканечных мностваў» і інш. с. 127
БЕСКАНЕ́ЧНЫ ЗДАБЫ́ТАК у матэматыцы, здабытак неабмежаванага ліку сумножнікаў. Калі існуе не роўная 0 мяжа, да якой імкнуцца частковыя здабыткі пры неабмежаваным павелічэнні ліку сумножнікаў, то бесканечны здабытак наз. збежным і яго значэнне роўнае названай мяжы, ва ўсіх астатніх выпадках — разбежным. Упершыню бесканечны здабытак выяўлены пры вылічэнні ліку π. с. 127
БЕСКАНТА́КТАВАЯ КАМУТАЦЫ́ЙНАЯ АПАРАТУ́РА , электратэхнічныя і электронныя прылады, у якіх камутацыя эл. ланцугоў (замыканне, размыканне, пераключэнне), а таксама пераўтварэнне току або напружання ажыццяўляецца без іх мех. разрыву. У стане «выключана» праз кіравальны элемент (транзістар, магнітны ўзмацняльнік, тырыстар), які ўключаны ў ланцуг паслядоўна з нагрузкай, працякае эл. ток нязначнай сілы з прычыны высокага супраціўлення элемента ў закрытым стане; у стане «ўключана» супраціўленне значна змяншаецца.
Бескантактавая камутацыйная апаратура адрозніваецца высокай надзейнасцю, павышаным хуткадзеяннем. Выкарыстоўваецца ў сістэмах камутацыі і аховы эл. установак (у т.л. крыніц сілкавання), у бескантактавых сістэмах кіравання і рэгулявання і інш., напр., сенсорныя пераключальнікі тэлевізійных каналаў, камутацыйныя блокі электронных АТС, тырыстарныя пераключальнікі электрапрыводаў. с. 127
БЕСКІЛЯВЫ́Я, гл. Бегаючыя птушкі. с. 127
БЕ́СКІН Ізраіль Саламонавіч (25.11.1895, Віцебск — 19.1.1964), савецкі военачальнік, ген.-лейт. артылерыі (1944). Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Маскоўскія курсы цяжкай артылерыі РСЧА (1920), Вышэйшую артыл. школу (1925), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1915. У грамадз. вайну ўдзельнік ліквідацыі мяцяжоў у Віцебскай і Смаленскай губ., вызвалення ад яп. акупантаў рас. гарадоў на Д. Усходзе, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну ўдзельнік баёў пад Сталінградам, вызвалення Гомеля, Рэчыцы, Калінкавіч, Бабруйска; вызначыўся ў час прарыву абароны ворага каля г. Шчэцін (Польшча). Да 1953 у Сав. Арміі. с. 127
БЕСПАЗВАНО́ЧНЫЯ (Invertebrata), шматлікая пазасістэматычная група жывёл, у якіх няма пазваночнага слупа і хорды. Назву ў пач. 19 ст. прапанаваў франц. заолаг Ж.Б.Ламарк. Падзяляюцца на 2 падцарствы: прасцейшыя, або аднаклетачныя, і шматклетачныя, у якіх адпаведна 5—9 і да 26 тыпаў жывёл. Узніклі беспазваночныя яшчэ ў дакембрыі (1,5—2 млрд. гадоў назад, магчыма, і раней). Каля 1 млрд. гадоў назад ад аднаклетачных (прасцейшых) развіліся шматклетачныя жывёлы. Прамежкавая ступень паміж імі — каланіяльныя прасцейшыя. У кембрыі ўжо існавалі прадстаўнікі многіх тыпаў беспазваночных. Да беспазваночных належаць тыпы інфузорый, губак, кішачнаполасцевых, ігласкурых, малюскаў, некаторых тыпаў ніжэйшых чарвей, членістаногіх і шэраг інш., усяго да 1—2 млн. відаў. Сярод сучасных беспазваночных найб. колькасцю відаў вызначаюцца членістаногія — да 1 млн. і малюскі — 250 тыс. Беспазваночныя пашыраны ва ўсіх біятопах Зямлі. Сярод іх па колькасці відаў пераважаюць насякомыя. На Беларусі каля 11 тыпаў беспазваночных, больш за 30 тыс. відаў, найбольш насякомых.
Важны момант у эвалюцыі беспазваночных — пераход ад радыяльнай (кішачнаполасцевыя) да двухбаковай (білатэральнай) сіметрыі, якая ўласціва больш высокаарганізаваным беспазваночным. Вышэйшыя беспазваночныя маюць другасную поласць цела (цэлом); лічыцца, што яны далі пачатак першым хордавым жывёлам. Беспазваночныя ўдзельнічаюць у біял. кругавароце рэчываў і энергіі ў біясферы. Доля іх складае да 95% біямасы наземных жывёл. Многія беспазваночныя — корм для звяроў, птушак і рыб, носьбіты ўзбуджальнікаў розных хвароб, шкоднікі с.-г. раслін; выкарыстоўваюцца таксама на харч., лек., гасп.-тэхн. мэты, для барацьбы са шкоднымі жывёламі. Некаторыя ахоўваюцца: 85 відаў беспазваночных занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.
Літ.: Догель В.А. Зоология беспозвоночных. 7 изд. М., 1981; Жизнь животных. Т. 1—3. 2 нзд. М., 1987—89; Хаусман К. Протозоология: Пер. с нем. М., 1988; Беспозвоночные: Новый обобщ. подход: Пер. с англ. М., 1992
А.Р.Александровіч. с. 127
БЕСПАПО́ЎШЧЫНА , адзін з кірункаў, на якія падзялілася стараверства ў сярэдзіне 1690-х г. Паслядоўнікі беспапоўшчыны адмаўлялі царкоўную іерархію і святароў. Богаслужэнне вялі спец. абраныя настаўнікі. З царк. абрадаў захавалі толькі хрышчэнне і споведзь (некаторыя з плыняў беспапоўшчыны адмаўлялі і іх). Для ранняга этапу беспапоўшчыны характэрны адмоўныя адносіны да свету «антыхрыста» і яго «слуг» — прадстаўнікоў улады, адмаўленне шлюбу. Некаторыя плыні прапаведавалі крайнія формы выратавання — самаспаленне. Беспапоўшчына не ўяўляла сабой адзінага цэлага і распалася на мноства плыняў (паморцы, федасееўцы, філіпаўцы, бегуны і інш.). Асобныя абшчыны беспапоўшчыны захаваліся на Беларусі і цяпер. с. 127
БЕСПАРТЫ́ЙНЫ БЛОК СУПРАЦО́ЎНІЦТВА З УРА́ДАМ (ББ), палітычная групоўка ў Польшчы ў 1928—35. Утвораны напярэдадні выбараў у польскі сейм і аб’ядноўваў прыхільнікаў дыктатуры Ю.Пілсудскага. Гал. арганізатар і старшыня В.Славек. Праграма ББ абвяшчала ўзмацненне выканаўчай улады, давала прэзідэнту права самастойна вырашаць пытанні, незалежна ад заканадаўчых палат. Адыграў пэўную ролю ў працэсе ўсталявання ў краіне дыктатуры. На выбарах 1928 ББ атрымаў 27,6%, у 1930 дзякуючы націску адміністрацыі і фальсіфікацыі вынікаў галасавання — 55,6% месцаў у сейме. У Зах. Беларусі ў 1930 за ББ галасавала 30,2% выбаршчыкаў. Самараспусціўся пасля смерці Пілсудскага (1935).
У.А.Палуян. с. 127
БЕСПЕРАПЫ́ННАЕ ЛІЦЦЁ́ металаў і сплаваў, тэхналагічны працэс атрымання зліткаў-загатовак з металаў ці сплаваў, заснаваны на бесперапынным руху металу адносна зон заліўкі і крышталізацыі. Робяць на машынах бесперапыннага ліцця. Упершыню выкарыстана ў каляровай металургіі, потым для разліўкі сталі. с. 128
БЕСПЕРАПЫ́ННАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ , сукупнасць тэхнал. працэсаў, злучаных у адзіны вытв. паток, што забяспечвае бесперапыннае пераўтварэнне зыходнай сыравіны ў гатовы прадукт. Тэхнал. працэсы ў бесперапыннай вытворчасці арганізуюцца ў межах вытв. ліній, участкаў, цэхаў ці ўсяго прадпрыемства. Пашырана ў галінах прам-сці, якія ажыццяўляюць масавы выпуск прадукцыі на аснове спалучэння асобных дэталяў (камплектуючых) у адзінае цэлае (швейная, абутковая, гадзіннікавая прам-сць), а таксама ў галінах, на якіх бесперапыннасць вытв. працэсу абумоўлена характарам тэхналогіі (энергетыка, металургія). Апошнія працуюць кругласутачна, без спынення ў выхадныя і святочныя дні, а рамонт абсталявання ажыццяўляецца ў час работы ці з выкарыстаннем рэзервовых апаратаў і агрэгатаў. Для бесперапыннай вытворчасці характэрны высокі ўзровень механізацыі і аўтаматызацыі вытв-сці. Яна, як правіла, скарачае час вытв-сці прадукцыі, забяспечвае больш поўнае выкарыстанне асн. фондаў, паскарае абарачальнасць абаротных сродкаў, спрыяе росту прадукцыйнасці працы. Найб. эфект дае ў паточнай вытворчасці. с. 128
БЕСПРАДМЕ́ТНАЕ МАСТА́ЦТВА , гл. ў арт. Абстрактнае мастацтва. с. 128
БЕСПРАЦО́ЎЕ , сацыяльна-эканамічная з’ява, калі пэўная частка працаздольнага насельніцтва не можа знайсці работу. Бывае фрыкцыйнае (часовая добраахвотная незанятасць, звязаная з пераходам з адной работы на другую), скрытае (калі для вытв. працэсу патрэбна меншая за наяўную колькасць работнікаў), структурнае (незанятасць, абумоўленая структурнай перабудовай эканомікі), цыклічнае (незанятасць у сувязі са спадам вытв-сці, з пэўнай фазай эканам. цыкла). У любой форме беспрацоўе азначае страту часткі прац. рэсурсу грамадства, што вядзе да адмоўных сац.эканам. вынікаў: недабору прадукцыі, недагрузкі асн. капіталу, змяншэння сямейных бюджэтаў, незадаволенасці беспрацоўных і інш.
К.Маркс лічыў беспрацоўе прадуктам і ўмовай існавання капіталізму. Тэхнічным перааснашчэннем вытв-сці і павышэннем інтэнсіўнасці працы прадпрымальнікі змяншаюць затраты на аплату рабочай сілы і ствараюць рэзервовую армію працы. Наяўнасць беспрацоўных буржуазія выкарыстоўвае для наступлення на інтарэсы працуючых, узмацняе іх эксплуатацыю для павышэння сваіх прыбыткаў. Асабліва хутка расце беспрацоўе ў перыяд эканам. крызісу, калі закрыццё прадпрыемстваў і звальненне рабочых набывае масавы характар. Паводле звестак міжнар. арганізацыі працы, у канцы 1980-х г. у развітых краінах было каля 50 млн. беспрацоўных. Узровень беспрацоўя (адносіны колькасці беспрацоўных да колькасці працаздольных) аказвае прамы ўплыў на велічыню валавога нац. прадукту (ВНП). Паводле закона А. Ойкена, 1% беспрацоўя ў краіне змяншае яе ВНП на 2,5% і наадварот. У эканоміцы ЗША гэтыя суадносіны 1:2. Таму, каб зменшыць негатыўныя вынікі беспрацоўя, улады развітых краін імкнуцца трымаць яго пад кантролем праз дзярж. рэгуляванне эканомікі (антыманапольнае заканадаўства, падтрымка малога і сярэдняга бізнесу, мэтавае бюджэтнае фінансаванне і інш ). Для больш эфектыўнага выкарыстання свабоднай рабочай сілы пашырана сфера дзейнасці біржаў працы, якія пераўтвораны ў дзярж. ўстановы. Тым, хто афіцыйна прызнаны беспрацоўным, аказваецца дапамога па беспрацоўі.
Як і ў інш. краінах, на Беларусі беспрацоўе з’явілася ў выніку капіталіст. рацыяналізацыі вытв-сці. Напачатку тут пераважала скрытае беспрацоўе, асабліва сярод сельскага насельніцтва: у 1890 у бел. вёсках было не занята 1127,8 тыс. чал. (38,9%), у 1900 — 2039,8 тыс. чал. (56,9%). Па 5—6 мес на працягу года не мелі работы і многія дробныя таваравытворцы. Пра скрытае беспрацоўе сведчаць адыходніцтва, перасяленне ў Сібір і на Д.Усход, эміграцыя ў Амерыку і Зах. Еўропу. У час крызісу 1901—03 беспрацоўнымі сталі амаль 19% прамысл. рабочых. За 50 гадоў да 1-й сусв. вайны ў пошуках работы бацькаўшчыну пакінула 1,4 млн. беларусаў. У 1921 у БССР афіцыйна зарэгістравана 7,8 тыс. беспрацоўных, у жн. 1924 — 25,9 тыс., у 1928 — 64,4 тыс. Гал. прычынай беспрацоўя была разбуранасць эканомікі ў час грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі і агр. перанаселенасць. Сав. дзяржава аказвала беспрацоўным дапамогу. У сувязі з індустрыялізацыяй колькасць іх пачала хутка змяншацца і да канца 1931 беспрацоўе на Беларусі ліквідавана, хоць фактычна існавала скрытае. У Зах. Беларусі ў 1936 было 25 тыс. беспрацоўных. З пераходам да рыначнай эканомікі пачалося фарміраванне і рынку працы. На пач. 1994 на Беларусі зарэгістравана 66 тыс. беспрацоўных (з іх 52% атрымлівалі дапамогу), узровень беспрацоўя склаў 1,4%. Вырашэннем праблем працаўладкавання беспрацоўных займаецца Цэнтр занятасці.
У.А.Салановіч. с. 128
БЕСПЯСЧА́НЫ БЕТО́Н , тое, што буйнапорысты бетон. с. 128
БЕССВЯДО́МАЕ , сукупнасць псіхічных працэсаў, якія абумоўлены не ўсвядомленымі суб’ектам з’явамі рэчаіснасці. У шэрагу філас. і псіхал. тэорый — гэта вобласць псіхікі, што засяродзіла ў сабе вечныя схільнасці, матывы, імкненні, сэнс якіх вызначаецца інстынктамі і недаступны свядомасці. Паводле гэтай канцэпцыі, псіхіка ствараецца з 3 пластоў: бессвядомага, падсвядомага і свядомасці. Бессвядомае — глыбінны фундамент псіхікі, які вызначае ўсё свядомае жыццё чалавека і нават лёс асоб і цэлых народаў; падсвядомае — гранічная вобласць паміж свядомасцю і бессвядомым; свядомасць — павярхоўнае праяўленне псіхікі на стыку з навакольным светам і найперш залежыць ад бессвядомых сіл. Бессвядомае як таямнічая прычына ўсіх свядомых сіл прысутнічае ў канцэпцыях З.Фрэйда (гл. Фрэйдызм), І.Ф.Гербарта, А.Шапенгаўэра і інш. с. 128
БЕССВЯДО́МАСЦЬ , стан асобы, пры якім з-за хранічнай душэўнай хваробы ці часовага расстройства душэўнай дзейнасці яна не здольная ўсведамляць свае ўчынкі і кіраваць імі; акалічнасць, якая выключае злачыннасць дзеяння і крымін. адказнасць за яго. Для вырашэння пытання пра бессвядомасць назначаецца судова-псіхіятрычная экспертыза, на падставе вывадаў якой следчыя органы або суд канстатуюць псіхічны стан асобы пры ўчыненні пэўнага грамадска небяспечнага дзеяння. Да асобы, якая пры гэтых абставінах знаходзілася ў стане бессвядомасці, суд можа ўжыць прымусовыя меры мед. характару. с. 128
БЕССТУПЕ́НЬЧАТАЯ ПЕРАДА́ЧА , механізм для плаўнай змены частаты вярчэння вядзёнага вала ў трансп. машынах, станках, прыладах; частка варыятара. Адрозніваюць бесступеньчатыя перадачы механічныя і электрычныя. У залежнасці ад віду перадавальных звёнаў мех. Бесступеньчатыя перадачы бываюць з вадкім рабочым звяном (гідраўлічныя), з гнуткім (раменныя і ланцуговыя) і жорсткім звёнамі. Паводле характару работы бесступеньчатыя перадачы з гнуткім і жорсткім звёнамі падзяляюцца на фрыкцыйныя (трэння) і зачэплівання, бесперапыннага дзеяння і імпульсныя. Электрычная бесступеньчатая перадача выконваецца па сістэме генератар—рухавік; выкарыстоўваецца ў трансп.}машынах і інш. для перадачы вял. магутнасцяў (гл. Электрычны прывод). Выкарыстанне бесступеньчатай перадачы павышае прадукцыйнасць машын, паляпшае магчымасці кіравання. с. 129
БЕСТ (перс.), у звычаёвым праве Ірана права недатыкальнасці прыстанішча на тэр. свяшчэнных месцаў. Пашыраны ў мусульм. краінах Усходу звычай даваць прыстанішча ў мячэцях, грабніцах, дамах вышэйшых духоўных асоб. З 19 ст. права бест часам мелі памяшканні замежных пасольстваў, місій і інш. устаноў, якія карысталіся экстэрытарыяльнасцю. с. 129
БЕСТСЕ́ЛЕР (англ. best seller), найбольш ходкая кніга, якая выдадзена вялікім тыражом і карыстаецца павышаным попытам. Тэрмін узнік у ЗША у канцы 19 ст. Поспех бестселера абумоўлены найперш рэкламай, дзе стаўка робіцца на стэрэатыпы масавай свядомасці, сучасную моду, прэстыжнасць або забароненасць (гл. «Масавая літаратура»). Сярод такога роду л-ры звычайна пераважаюць дэтэктывы, фантастычна-прыгодніцкія і любоўныя раманы, хоць у разрад бестселераў могуць трапіць і творы сур’ёзнай л-ры (напр., Біблія, якая выдаецца на 253 мовах свету). Спісы бестселераў рэгулярна друкуюцца ў буйных перыяд. выданнях Зах. Еўропы і ЗША. с. 129
БЕ́СЦЕР , рыба, атрыманая ў выніку штучнай гібрыдызацыі бялугі і сцерлядзі ў Расіі (1952), адсюль назва. Спалучае хуткі рост бялугі і ранняе выспяванне сцерлядзі. На Беларусь завезена ў 1973—74 на рыбакамбінат «Белае» (Гомельская вобл.) для вывучэння перспектыў рыбагасп. выкарыстання.
Даўж. да 180 см, маса больш за 30 кг. Пладавітая. Хутка расце. У аквакультуры гібрыды 1-га пакалення за год дасягаюць масы да 500 г, за 2 гады — да 4 кг. Вырошчваюць у басейнах, садках, сажалках. с. 129
БЕСЧАРАПНЫ́Я (Acrania), падтып хордавых жывёл. 1 клас — галавахордавыя, 2 роды — ланцэтнікі і Asymmetron (уключае 13 відаў дробных жывёл). Найб. прымітыўныя з сучасных хордавых. Пашыраны ў экватарыяльнай зоне Індыйскага, Ціхага і Атлантычнага акіянаў. Жывуць на вял. глыбінях. Найб. вядомы ланцэтнік, які трапляецца і ў Чорным м.
Памеры ад некалькіх міліметраў да 7,5 см. У адрозненне ад чарапных (гл. Пазваночныя) усё цела падзелена на сегменты, галаўны аддзел не адасоблены, чэрапа няма (адсюль назва), органы пачуццяў развіты слаба, сэрца адсутнічае (ёсць пульсуючы брушны сасуд). с. 129
БЕСЧАЎНАКО́ВЫ СТАНО́К , ткацкі станок, у якім уточная нітка ўводзіцца ў зеў (прастору паміж ніткамі асновы) не чаўнаком, а з дапамогай пракладчыка ўтку: рапіраў, іголак, вадзянога ці паветранага струменю, што выходзіць з сапла пад ціскам. Пасля кожнага пракладвання ўточнай ніткі яна абразаецца. У параўнанні са звычайным ткацкім станком, дзе ніткі ўтку змотваюцца са шпулі, якую нясе чаўнок, на бесчаўнаковым станку ніткі ўтку змотваюцца з нерухомых бабін, што знаходзяцца па-за зевам. Бесчаўнаковы станок адрозніваецца большай (у 2—4 разы) скорасцю пракладвання нітак, прадукцыйнасцю ткацтва, меншай вібрацыяй і шумам. с. 129
БЕСЭ́РА ШМІТ (Becerra Schmidt) Густава (н. 26.8.1925, г. Тэмука, Чылі), чылійскі кампазітар, дырыжор. Скончыў Нац. кансерваторыю ў Сант’яга (1949), з 1947 выкладаў у ёй (з 1952 праф.). Яго творчасць 1950—60-х г. звязана з нац. традыцыямі, увасабленнем неакласіцысцкіх тэндэнцый. Пазней звярнуўся да электроннай і канкрэтнай музыкі. Сярод твораў: 4 сімфоніі (1955—73); канцэрты з арк. для фп., для скрыпкі, для флейты, для гітары; «Гульні» для фп. і магнітафоннай стужкі; камерна-інстр. ансамблі; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. с. 129
БЕТАІ́НЫ , цвітэр-іоны, унутраныя солі хім. злучэнняў, якія маюць карбаксільную групу (-СООН) і чацвярцічны атам азоту ці трацічныя атамы кіслароду і серы, напр. (СН3)3N+СН2СОО-; біпалярныя іоны арган. злучэнняў. Нейтральныя малекулы, у якіх процілеглыя эл. зарады прасторава раз’яднаны. Існуюць у прыродзе як форма амінакіслот у крышталях і водных растворах, як прамежкавыя рэчывы азоцістага абмену многіх раслін і жывёл. Сінт. бетаіны — паверхневаактыўныя рэчывы; выкарыстоўваюцца як эмульгатары палімерызацыі, дыспергатары, антыстатыкі, змочвальнікі ў папяровай, гарбарнай, тэкст. і металаапр. Прам-сці. с. 129
БЕТАНАВО́З , аўтамабіль для перавозкі бетоннай сумесі. Мае кузаў каўшовага або бункернага тыпу. Кузаў бетанавоза можа быць тэрмаізаляваны ці мець прыстасаванне для абагравання. Бетанавоз з бетонамяшалкамі, якія бесперапынна дзейнічаюць у час перавозкі, наз. Аўтабетонамяшалкамі. с. 129
БЕ́ТЛЕН (Bethlen) Габар (1580, г. Ілія, Румынія — 15.11.1629), князь Трансільваніі (Семіграда) у 1623—29, кароль Венгрыі [1620—21]. Кіраўнік антыгабсбургскага руху ў Венг. каралеўстве (з 1619). У час Трыццацігадовай вайны 1618—48 разам з Чэхіяй выступіў супраць ням. імператара і караля Венгрыі Фердынанда ІІ, заняў значную частку Венг. каралеўства і быў абраны каралём. Час кіравання Бетлена называюць залатым векам Трансільваніі (развіваліся гаспадарка, адукацыя і мастацтва). с. 129
БЕ́ТЛЕХЕМ (Bethlehem), горад на ПнУ ЗША, у штаце Пенсільванія. Засн. ў 1740—41. Каля 70 тыс. ж., у агламерацыі каля 650 тыс. ж. (1990). Чыг. вузел. Буйны цэнтр чорнай металургіі. Металург. камбінат «Бетлехем стыл карпарэйшэн». Прыладабудаванне, харч., швейная прам-сць, вытв-сць буд. матэрыялаў. Ун-т. Фестывалі музыкі І.С.Баха. Музеі, мастацкая галерэя. Арх. помнікі 18—19 ст. с. 129
БЕ́ТМАН-ГО́ЛЬВЕГ (Bethmann Hollweg) Тэабальд фон (29.11.1856, Гогенфінаў, Германія — 2.1.1921), дзяржаўны дзеяч Германіі. У 1905—07 міністр унутр. спраў Прусіі, у 1907—09 імперскі міністр унутр. спраў і нам. рэйхсканцлера. У 1909—17 рэйхсканцлер-прэм’ер-міністр Прусіі. Абапіраўся на кансерватараў і Каталіцкую партыю цэнтра («Чорна-блакітны блок»). Актыўны ўдзельнік падрыхтоўкі і развязвання 1-й сусв. вайны. З 1917 у адстаўцы. с. 130
БЕТО́Н (франц. béton ад лац. bitumen горная смала), штучны буд. матэрыял, які атрымліваецца пасля фармавання і цвярдзення сумесі вяжучага рэчыва (з вадой ці без яе), напаўняльнікаў і (пры неабходнасці) спец. дабавак. Вяжучае — звычайна цэмент, запаўняльнікі — пясок, жвір, пемза, туф, ракушачнік ці керамзіт, аглапарыт. Бетонная сумесь набывае трываласць пры дадатных т-рах у прыродных умовах каля месяца, пасля тэрмаапрацоўкі — за 8— 10 гадз (пры адмоўных т-рах робяць пара- і электрапрагрэў).
Бетоны бываюць на неарганічных (цэментны і сілікатны бетоны, гіпсабетон і інш.) і арганічных (асфальтабетон, палімербетон) вяжучых. У залежнасці ад аб’ёмнай шчыльнасці (у кг/м3) бетоны падзяляюць на асабліва цяжкі (больш за 2500), цяжкі (ад 1800 да 2500), лёгкі (ад 500 да 1800), асабліва лёгкі (менш за 500). Па прызначэнні адрозніваюць бетоны канструкцыйныя, канструкцыйна-цеплаізаляцыйныя, цеплаізаляцыйныя і спецыяльныя (гарачаўстойлівыя, кіслотатрывалыя, дарожныя і да т.п.). Асноўная ўласцівасць бетону — трываласць, якая характарызуецца яго маркай (бывае ад 50 да 800). Бетоны ідуць на бетонныя вырабы і канструкцыі, жалезабетонныя вырабы і канструкцыі, збудаванні.
На Беларусі распрацаваны і ўкаранёны ў вытв-сць тэхналогіі прыгатавання лёгкага аглапарытабетону (гарачаўстойлівы), аглапарытасілікатабетону (канструкцыйны і цеплаізаляцыйны матэрыял), палімерцэментнага бетону (мае павышаную дэфармавальнасць, зносаўстойлівасць, устойлівы да хім. агрэсіўных асяроддзяў), палімербетонаў (каразійна-, зноса- і марозаўстойлівы), буйнапорыстага бетону (цеплаізаляцыйны і фільтравальны матэрыял), цэнтрыфугаванага бетону (ідзе на выраб танкасценных трубаў, калон, паляў і інш.) і ячэістага бетону (мае нізкую вільгацепаглынальнасць, не патрабуе параізаляцыйнага слоя). с. 130
БЕТОНАЗМЯША́ЛЬНІК , бетонамяшалка, устаноўка ці машына, дзе змешваюць кампаненты бетоннай сумесі (вяжучае рэчыва, напаўняльнікі, ваду, дабаўкі). Бываюць цыклічнага дзеяння, якія загружаюць матэрыяламі толькі пасля атрымання папярэдняй порцыі (аб’ём порцыі гатовай сумесі 60—1600 л), бесперапыннага дзеяння (прадукцыйнасць 5—120 м3/гадз), перасоўныя і стацыянарныя, гравітацыйныя (з вярчальным барабанам) і з прымусовым мяшакнем кампанентаў. Бетоназмяшальнік на аўтамаб. шасі (аўтабетоназмяшальнік) дастаўляе сумесь да месца работы. с. 130
БЕТОНАЎКЛА́ДЧЫК , машына для размеркавання, дазіравання, ушчыльнення бетоннай сумесі, аддзелкі пакрыцця, якое ўкладваецца на аснову дарогі, аэрадрома і інш. Бываюць гусенічныя, аснашчаныя слізгальнымі формамі (для ўтварэння кантаў пакрыцця) і аўтам. сістэмамі кіравання рухам і падтрымлівання зададзенага профілю, і колавыя, якія выкарыстоўваюць для ўтварэння пакрыцця зборную апалубку (рэйка-форма). Шырыня паласы 3,5—7 м, прадукцыйнасць 40—50 м3/гадз. Для вырабу зборных бетонных і жалезабетонных канструкцый выкарыстоўваюцца бетонаўкладчыкі са стужачнымі, вінтавымі, вібралатаковымі сілкавальнікамі і інш. Сусв. вядомасць маюць бетонаўкладчыкі вытворчасці ЗША, Германіі. с. 130
БЕТО́ННЫЯ ВЫ́РАБЫ І КАНСТРУ́КЦЫІ , будаўнічыя вырабы і канструкцыі з бетону. З-за недастатковай трываласці на расцягванне выкарыстоўваюцца ў асноўным у частках будынкаў і збудаванняў, дзе пераважаюць намаганні сціскання, напр., сценавыя камяні і блокі, фундаментныя блокі, слупы, тратуарныя пліты і інш.; таксама пры ўзвядзенні масіўных збудаванняў (плацін, падпорных сцен, маставых апор). Для збудаванняў, дзе неабходна ўспрымаць намаганні расцягвання, бетонныя вырабы і канструкцыі ўзмацняюць стальной і інш. арматурай (гл. Жалезабетонныя вырабы і канструкцыі).
Фармуюць вырабы і ўшчыльняюць бетонную сумесь вібрыраваннем (сумесь з адносна малой колькасцю вады), цэнтрыфугаваннем (вытв-сць жалезабетонных труб), вібравакуумаваннем (сумесь з адносна вял. колькасцю вады), вібрапрасаваннем (танкасценныя канструкцыі). Даўгавечныя, вогнеўстойлівыя, эканамічныя. с. 130
БЕТО́ННЫЯ РАБО́ТЫ , сукупнасць тэхнал. працэсаў па бетанаванні маналітных бетонных і жалезабетонных канструкцый і збудаванняў. Уключаюць падрыхтоўку бетоннай сумесі, яе транспартаванне на буд. пляцоўку, укладку (звычайна ў апалубку), ушчыльненне, нагляд за бетонам пры яго цвярдзенні, кантроль якасці бетанавання.
Рыхтуюць бетонную сумесь на спец. устаноўках ці бетонных з-дах з дапамогай бетоназмяшальнікаў і дастаўляюць да месцаў укладкі спец. бетанавозамі, аўтамабілямі-самазваламі, канвеерным, помпавым і кранавым транспартам. Укладваюць сумесь у блокі бетанавання і разраўноўваюць пры дапамозе бетонаўкладчыкаў, бетанапомпаў, эстакад (з праходжаннем сумесі па вібраправодах), стужачных транспарцёраў, пнеўманагнятальнікаў, латакоў, вібражалабоў, вібрахобатаў і інш. Ушчыльняюць сумесь вібрыраваннем (гл. Вібраўшчыльненне бетону), цэнтрыфугаваннем, прасаваннем, вакуумаваннем. Выкарыстоўваюць таксама метад таркрэт-бетону, пры якім па адным гнуткім шлангу сціснутым паветрам падаюцца сухія кампаненты сумесі, а па другім — вада пад ціскам; бетонная сумесь са змяшальніка выкідваецца на паверхню, паслойна накладваецца і ўшчыльняецца пад напорам струменя. У пачатку цвярдзення бетону яго засцерагаюць ад мех. пашкоджанняў і страсенняў, падтрымліваюць неабходны тэмпературна-вільготнасны рэжым. Пры выкананні бетонных работ зімой выкарыстоўваюць супрацьмарозныя дабаўкі, падаграюць сумесь (пры прыгатаванні ці перад укладкай) і ўкладзены бетон. с. 130
БЕТПА́К-ДАЛА́ , Бедпак-Дала, Паўночны Галодны стэп, пустыня ў Казахстане, ад р. Сарысу на З да воз. Балхаш на У. Пл. каля 75 тыс. км2. Плоская і спадзістахвалістая раўніна з сярэднімі выш. 300—350 м (найб. г. Джамбул, 974 м). Зах. ч. — гліністая салянкава-палыновая пустыня, якая пераходзіць на У у камяністую пустыню. Шмат дробных, засоленых азёраў. Пашы; асвойваецца пад земляробства. с. 131
БЕТХО́ВЕН (Beethhoven) Людвіг ван [16(7), хрышчаны 17.12.1770, Бон — 26.3.1827], нямецкі кампазітар, піяніст, дырыжор; прадстаўнік венскай класічнай школы. З сям’і патомных прыдворных музыкантаў фламандскага паходжання. Упершыню публічна выступіў у 1778. З 1781 вучыўся ў кампазітара і арганіста К.Г.Нефе. З 1792 жыў у Вене. Вучыўся ў І.Гайдна, І.Альбрэхтсбергера, А.Сальеры і інш. На яго светапогляд вял. ўплыў зрабіла ант. л-ра, філасофія, творчасць У.Шэкспіра, Ф.Г.Клопштака, І.В.Гётэ, Ф.Шылера, падзеі франц. рэвалюцыі 1889—99. Неад’емнымі рысамі асобы Бетховена былі свабодалюбства і паліт. радыкалізм. Вядомасць і прызнанне набыў спачатку як піяніст і імправізатар, потым як кампазітар. Яго выкананне спалучала глыбокі, бурны драматызм і шырокую пявучую кантылену. Да пач. 1800-х г. напісаў шмат твораў, якія ўражвалі сучаснікаў драматызмам і навізной муз. мовы. Сярод іх фп. санаты № 8 («Патэтычная») і № 14 (т.зв. «Месяцавая»), першыя 6 струнных квартэтаў, 2 сімфоніі, 3 фп. канцэрты, 20 фп. санат, балет «Тварэнні Праметэя» (1801), араторыя «Хрыстос на Маслічнай гары» (1803). У 1800 была выканана 1-я сімфонія Бетховена. Асн. ідэйны матыў яго творчасці — тэма гераічнай барацьбы за свабоду — увасоблены з найб. сілай ў 3, 5, 7 і 9-й сімфоніях, у оперы «Фідэліо» (1805), уверцюры да трагедыі «Эгмант» Гётэ (1810), фп. санаце № 23 (т.зв. «Апасіяната») і інш. Глухата, якая прагрэсіравала з 1797, вымусіла Бетховена адмовіцца ад канцэртнай дзейнасці. Пасля 1815 у яго музыцы пераважалі філас. і лірыка-псіхал. матывы, што выявілася ва «Урачыстай месе» (1823), у апошніх фп. санатах (№ 28—32) і квартэтах. Вяршыня яго творчасці — 9-я сімфонія (1824), дзе ўпершыню ў гісторыі жанру ўведзены харавы фінал (на словы оды Шылера «Да радасці»). Як Гайдн і Моцарт, ён распрацоўваў формы класічнай музыкі, якія дазвалялі адлюстроўваць разнастайныя з’явы рэчаіснасці ў іх развіцці. Яго сімфоніі і санаты вылучаюцца вял. маштабамі будовы, паглыбленай сувяззю паміж раздзеламі формы, абвастрэннем супярэчнасцяў паміж кантрастуючымі эпізодамі і тэмамі. Расшырыў склад аркестра, павялічыў арк. дыяпазоны вядучых галасоў, інтэнсіфікаваў выразнасць усіх арк. партый, адпрацоўваў тэхніку вар’іравання і варыяцыйную форму (32 варыяцыі до мінор для фп.). Асаблівую ролю адводзіў фіналам у сімфоніях і кодам ва уверцюрах, сімфоніях і санатах. Рашаючы этап у развіцці канцэртнага жанру — 4-ы і 5-ы канцэрты для фп. і скрыпічны канцэрт — сінтэз сімфоніі і канцэрта. Вял. ўклад Бетховена ў вак. музыку (песні, больш за 70 хароў, канонаў), дзе шэраг песень-рамансаў аб’яднаны ў адзін цыкл («Да далёкай каханай», 1816). Навізна яго музыкі, адзначанай выключнай эмац.-драм. сілай, глыбінёй думкі, прывяла да абнаўлення і ўзбагачэння ўсіх муз.-выразных сродкаў. Творчасць Бетховена зрабіла велізарны ўплыў на далейшае развіццё сусв. муз. культуры.
Літ.: Роллан Р. Собр. соч.: Пер. с фр. Т. 2, 12. М., 1954, 1957; Эррио Э. Жизнь Бетховена: Пер. з фр. 3 изд. М., 1968; Альшванг А.А. Л. ван Бетховен: Очерк жизни и творчества. 5 изд. М., 1977; Климовицкий А. О творческом процессе Л. Бетховена. Л., 1979; Фишман Н.Л. Этюды и очерки по бетховениане М., 1982; Zu Beethoven, hrsg. von H.Goldschmidt. [Bd. 1—2]. Berlin, 1979—84.
Л.А.Сівалобчык. с. 131
БЕТ-ШЭА́Н , старажытны горад у Паўн. Палесціне (сучасны Бейсан, Ізраіль). Стараж. паселішча ўзнікла ў 5—4-м тыс. да н.э. У 2—1-м тыс. да н.э. належаў ханаанеям, быў важным іх гандл. і культ. цэнтрам. Археал. раскопкамі выяўлены магутныя ўмацаванні, некалькі егіпецкіх храмаў, вял. колькасць пахаванняў, егіпецкіх рэчаў, выявы, пахавальныя маскі, падобныя на мікенскія. На пач. н.э. быў буйным цэнтрам вытворчасці і продажу тканін. З 2 ст. н.э. добра захаваўся рымскі амфітэатр. с. 131
БЕТ-ШЭ́МЕШ , старажытны горад у Паўд. Палесціне, на З ад Іерусаліма (сучасны Аін-Шэмш, Ізраіль). Узнік у 3-м тыс. да н.э. Упамінаецца ў егіпецкіх крыніцах з 18 ст. да н.э. (т. зв. тэксты праклёну). У выніку войнаў неаднаразова разбураны. Быў заняты ханаанеямі, філісцімлянамі, ізраільцянамі. Пасля захопу Вавілонам у 6 ст. да н.э. прыйшоў у заняпад. Археал. раскопкамі выяўлена абсталяванне для ліцця бронзы, шмат жал. вырабаў, пасудзін, прывезеных з Егіпта і раёна Эгейскага мора. с. 131
БЕТЫ́НІ Восіп Іванавіч (1790—1861), бел. архітэктар. Вучыўся архітэктуры ў Польшчы і Італіі. У 1827—42 працаваў віцебскім губернскім архітэктарам. Выканаў праекты перабудовы бальніцы (1838, пабудавана ў 1820) і Віцебскага дваранскага дэпутацкага сходу (1842, не ажыццёўлены). с. 131
БЕ́ТЭ (Bethe) Ганс Альбрэхт (н. 2.7.1906, г. Страсбур, Францыя), фізіктэарэтык. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1928). У 1928—35 ва ун-тах Германіі і Англіі, з 1935 у ЗША. Навук. працы па квантавай механіцы, ядз. фізіцы, фізіцы цвёрдага цела і астрафізіцы. Вызначыў найб. імаверныя цыклы тэрмаядз. рэакцый, якія з’яўляюцца крыніцамі ўнутрызоркавай энергіі. Удзельнік стварэння атамнай бомбы. Нобелеўская прэмія 1967. с. 131
БЕТЭ́ЛЬ , 1) кустовая трапічная расліна — перац бетэль (Piper betle) з сям. перцавых. Пашыраны ў Інданезіі. Разводзіцца ў трапічнай Азіі. Выкарыстоўваюць як узбуджальны наркатычны і лек. (танізоўны, антысептычны) сродак, мае востры эфірны алей. 2) Сумесь вострага на смак лісця і пладоў перцу бетэлю з пэўнымі дамешкамі, якую мясц. жыхары ўжываюць для жавання свежай або ў выглядзе масцікі для танізавання і ўзбуджэння нерв. сістэмы. У якасці дамешкаў ідуць кавалкі насення арэкавай пальмы з невял. колькасцю нягашанай вапны (для нейтралізацыі к-т, якія мае лісце). Поласць рота, язык, дзясны і сліна афарбоўваюцца ў крывава-чырвоны колер, зубы чарнеюць. с. 131
БЕТЭЛЬГЕ́ЙЗЕ , а Арыёна, пераменная чырвоная зорка нулявой зорнай велічыні ў сузор’і Арыёна; зорказвышгігант. Мае радыус, роўны 850 радыусаў Сонца. с. 132
БЕЎК (Bevk) Францэ (17.9.1890, Закойца, каля г. Цэркна, Славенія — 17.9.1970), славенскі пісьменнік. Чл. Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (1953). Скончыў настаўніцкае вучылішча ў Горыцы (1913). Друкаваўся з 1906. Вядомасць прынеслі творы, прысвечаныя жыццю славенцаў у розныя эпохі: трылогія «Знакі на небе» (1927—29), раманы «Чалавек супраць чалавека», «Бог Трыглаў, які памірае» (абодва 1930), «Чарадзей» (1931), «Жалезная гадзюка» (1932), «Каплан Марцін Чадэрмац» (1938), «І сонца садзілася» (1963); зб-кі паэзіі «Вершы» (1921), навел «Новая ніва» (1940), «Навелы» (1947), «Расправа» (1950), аповесці «Смерць перад домам» (1925), «Хата ў даліне» (1927), «Сцяг на ветры» (1928), «Крыўда» (1929), «Чужая кроў» (1954), «З іскры пажар» (1963).
Тв.: Izbrani spisi. Sv. 1—12. Ljubljana, 1951—65; Izbrano delo. Sv. 1—3. Ljubljana, 1969; Рус. пер. — Тончек. М., 1964; Сундук с серебром: Избр. произв. М., 1990.
І.А.Чарота. с. 132
Б’ЕФ (франц. bief), частка вадаёма, ракі або канала, размешчаная каля воданапорнага збудавання (плаціны, шлюза) вышэй па цячэнні (верхні б'еф) або ніжэй (ніжні б'еф). с. 132
БЕХАІ́ЗМ , гл. Бахаізм. с. 132
БЕ́ХЕР (Becher) Іаганес Роберт (22.5.1891, г. Мюнхен, Германія — 11.10.1958), нямецкі пісьменнік, тэарэтык мастацтва, дзярж. і грамадскі дзеяч. Вучыўся ва ун-тах Берліна, Мюнхена, Іены. Першы міністр культуры ГДР (1954—58). Заснавальнік і прэзідэнт Культурбунда (з 1945), прэзідэнт АМ ГДР (1953—56). Творчая эвалюцыя Бехера супярэчлівая, звязана з пошукам ідэі гуманнага грамадства і дасканалага чалавека. Дэбютаваў як паэт-экспрэсіяніст (зб-кі «Распад і трыумф», 1914; «Да Еўропы», 1916, і інш.). Зб-кі «Галодны горад» (1927), «Шэрыя калоны» (1930), «Чалавек, які ўсяму верыў» (1935) і інш. пра жыццё і барацьбу пралетарыяту. За антымілітарысцкі зб. «Труп на троне» (1925) і раман «Люізіт...» (1926, бел. пер. у час. «Полымя», 1928) абвінавачаны ў дзярж. здрадзе. У 1933—45 у эміграцыі. У паэзіі гэтага перыяду — матыў «пошукаў радзімы», пакутлівыя разважанні пра вайну і адказнасць ням. народа (зб-кі «Германія кліча», 1942; «Падзяка Сталінграду», 1943, і інш.). Звяртаўся да класічных паэт. формаў: оды, гімна, балады, санета, ліра-эпічнай паэмы. Напісаў аўтабіяграфічны раман «Развітанне» (1940). Аўтар прац па тэорыі і гісторыі культуры («Абарона паэзіі», 1952; «Паэтычны прынцып», 1957, і інш.). З 1927 супрацоўнічаў у час. «Полымя», друкаваўся ў інш. бел. выданнях, падтрымліваў сувязі з Ц.Гартным, П.Галавачом, М.Чаротам, К.Крапівой. На бел. мову творы Бехера перакладалі П.Бузук, С.Дзяргай, М.Дуброўскі, А.Зарыцкі, А.Звонак, А.Клышка, Я.Семяжон. Нац. прэмія імя І.В.Гётэ 1949, 1950.
Тв.: Бел. пер. — Люізіт, або Адзіная справядлівая вайна. Мн., 1931; [Вершы] // Пярэднія выйшлі ў заўтра. Мн., 1968; Вяртанне да сябе. Мн., 1985; Рус. пер. — Сонеты. М., 1960; Стихотворения; Прощание; Трижды содрогнувшаяся земля. М., 1970; Избранное. М., 1974; О литературе и искусстве. 2 изд. М., 1981.
Літ.: Мотылева Т. Роман Иоганнеса Р. Бехера «Прощание». М., 1976; Яе ж. Духовная драма Бехера // Иностр. Лит. 1988. № 11; Сакалоўскі У.Л. Іаганес Бехер і беларуская літаратура // Полымя. 1972. № 11; Яго ж. Тыпалагічная агульнасць і нацыянальная адметнасць: (М.Чарот і І.Бехер) // Сакалоўскі У.Л. Пара станаўлення. Мн., 1986.
А.С.Шаўчэнка. с. 132
БЕХЗА́Д Кемаледдзін (1450-я г., г. Герат, Афганістан — 1535 ці 1536), мініяцюрыст, прадстаўнік герацкай школы мініяцюры. Вучыўся ў Гераце. Майстар вытанчаных па малюнку і гучных па колеры, то экспрэсіўных, то лірычных шматфігурных дынамічных кампазіцый і партрэтаў. Сярод работ: мініяцюры рукапісу «Зафар-намэ» Шараф-эд-дзіна Алі Іездзі (каля 1494), ілюстрацыі да паэмы «Бустан» Саадзі (1487—88), да рукапісаў «Хамсе» Нізамі (мініяцюры 1493—94), партрэт Султана-Хусейна Байкара (1480-я г.) і інш. с. 132
БЕХІСТУ́Н (Behistun), Бізітун, скала ў Іране паміж гарадамі Керманшах (цяпер Бахтаран) і Хамадан з клінапіснымі надпісамі і барэльефам, у якіх адлюстравана гісторыя перамог цара персаў Дарыя І і стварэння дзяржавы Ахеменідаў. Надпісы зроблены ў 516 да н.э. па загадзе Дарыя. Яны выкананы на З мовах (стараж.-персідскай, эламскай і вавілонскай), на барэльефе — выявы Дарыя, яго заступніка бога Ахурамазды і палонных ворагаў. Надпісы далі ключ для расшыфроўкі эламскага і вавілонскага клінапісаў.
А.В.Іоў. с. 132
БЕ́ХЦЕРАЎ Уладзімір Міхайлавіч (1.2.1857, в. Бехцерава Кіраўскай вобл., Расія — 24.12.1927), расійскі неўрапатолаг, псіхіятр, псіхолаг і нейрафізіёлаг; заснавальнік навук. школы па рэфлексалогіі. Праф. (1893). Скончыў Медыка-хірург. акадэмію ў Пецярбургу (1878). Абараніў доктарскую дысертацыю ў 1881. У 1884 працаваў за мяжой у Э.Дзюбуа-Рэймона. З 1885 у Казанскім ун-це, з 1893 у Ваенна-мед. акадэміі, з 1897 у Жаночым мед. ін-це ў Пецярбургу. З 1908 заснавальнік і дырэктар Псіханеўралагічнага ін-та, з 1918 — Ін-та мозга і псіхічнай дзейнасці (цяпер Ін-т мозга імя У.М.Бехцерава). Фундаментальныя працы па анатоміі, фізіялогіі і паталогіі нерв. сістэмы. Залажыў асновы вучэння пра рэтыкулярную фармацыю галаўнога і спіннога мозга, стварыў вучэнне пра кампенсаторныя ўласцівасці мозга, упершыню вылучыў шэраг характэрных рэфлексаў, важных для дыягностыкі нерв. хвароб, апісаў шэраг хвароб і метады іх лячэння. Даследаваў лячэбнае выкарыстанне гіпнозу, у т.л. пры алкагалізме.
Літ.: Мясищев В.Н. В.М.Бехтерев — замечательный ученый, врач, педагог, общественный деятель. Киров, 1956. с. 132
БЕЦ Уладзімір Аляксеевіч (26.4.1834, в. Татараўка Чарнігаўскай вобл., Украіна — 12.10.1894), украінскі анатам і гістолаг. Скончыў Кіеўскі ун-т (1860), дзе і працаваў да 1889. У 1861—68 працаваў у Вене ў К.Людвіга, у Гейдэльбергу ў Г.Гельмгольца. Навук. працы па анатоміі, клінічнай медыцыне. Заснавальнік вучэння пра архітэктоніку кары галаўнога мозга. Апісаў рухальную зону кары галаўнога мозга (1873) і вызначыў (1874) у ёй гіганцкія пірамідныя клеткі (клеткі Беца). Распрацаваў арыгінальную методыку рыхтавання зрэзаў праз цэлае паўшар’е галаўнога мозга. Правёў сістэматычныя даследаванні развіцця і росту касцей (1887). Зрабіў і сабраў унікальную калекцыю прэпаратаў мозга чалавека і жывёл, якую падараваў Кіеўскаму ун-ту.
Тв.: Морфология остеогенеза. Киев, 1887; Атлас человеческого мозга. Киев, 1910; Анатомические и гистологические исследования: (Избр. тр.). М., 1950. с. 133
БЕ́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Бельчыца, за 7 км на Пд ад Полацка. Пл. 0,31 км2. Даўж. 0,72 км, найб. шыр. 0,48 км, даўж. берагавой лініі 1,88 км. Пл. вадазбору 13,8 км2. Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя, параслі лесам. Берагі сплавінныя. Выцякае р. Бельчыца. с. 133
БЕ́ЧКАВІЧ (Беħkовиħ) Мація (н. 29.11.1939, г. Сента, Сербія), сербскі паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч. Акад. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1985). Адзін з самых прыкметных майстроў слова пасляваен. пакалення. Аўтар паэт. зб-каў «Вера Паўладольска» (1962), «Аблудная куля» (1963), «Так казаў Мація» (1965), «Кажа мне адзін чалавек» (1970), «Мяжа Вука Шалёнага» (1976), «Вой і куку» (1978), «Два светы» (1980), «Паэмы» (1983), «Богаяўленне» (1985), кн. публіцыстыкі «Пра міжчассе» (1969). На бел. мову яго вершы перакладалі Н.Гілевіч, М.Мятліцкі, І.Чарота.
Тв.: Бел. пер. — у кн.: Сербская паэзія. Мн., 1989; Рус. пер. —у кн.: Поэзия современной Югославии. М., 1981.
І.А.Чарота. с. 133
БЕЧУА́НАЛЕНД (Bechuanaland), пратэктарат Вялікабрытаніі ў 1885—1966, з 1966 — дзяржава Батсвана. с. 133
БЕ́ЧЫК Варлен Леанідавіч (25.6.1939, в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага р-на — 13.11.1985), бел. крытык і літ.знавец. Канд. філал. н. (1974). Скончыў БДУ (1960). Настаўнічаў. У 1966—71 працаваў у рэдакцыях газ. «Літаратура і мастацтва» і час. «Нёман». З 1972 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1981 нам. гал. рэдактара выд-ва «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1959. Даследаваў бел. паэзію, сувязь л-ры з часам і жыццём, праблемы яе грамадзянскасці і мастацкасці, вышыні маральных крытэрыяў пры асэнсаванні рэчаіснасці, пытанні духоўнага багацця творчай асобы, паэт. майстэрства, культуры творчасці, асаблівасці творчых індывідуальнасцяў паэтаў розных пакаленняў (артыкулы пра Я.Купалу, М.Багдановіча, П.Панчанку, М.Танка, П.Броўку, У.Хадыку, А.Дудара, А.Пысіна, Н.Гілевіча, А.Вярцінскага, С.Гаўрусёва, Е.Лось, Р.Барадуліна, Я.Янішчыц, В.Зуёнка і інш.; зб-кі літ.-крыт. арт. «Свет жывы і блізкі», 1974; «Прад высокаю красою...», 1984, Літ. прэмія імя І.Мележа 1987; манаграфіі «Беларуская савецкая лірыка», 1979, з М.Ярошам; «Шлях да акіяна: Кніга пра паэзію Аркадзя Куляшова», 1981; кн. «Радзіме — радок і жыццё», 1986). Аналізаваў прозу В.Быкава, І.Пташнікава, А.Кудраўца, Я.Сіпакова, І.Хадановіча, М.Капыловіча і інш. Асн. пафас творчасці Бечыка, гал. эстэт. патрабаванні яго да л-ры — жыццёвасць, шчырасць, маральнасць, высокі маст. ўзровень. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1977, на рус. мове). Склаў зб. «Песні змагання, 1941—45: Вершы бел. паэтаў» (1986).
Тв.: Выбранае. Мн., 1989; Радкі і жыццё: Старонкі дзённіка. Мн., 1993.
І.У.Саламевіч с. 133
БЕШАНКО́ВІЦКАЯ ІЛЬІ́НСКАЯ ЦАРКВА́ , помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рус. стылю візант. кірунку. Пабудавана ў 1870 з цэглы ў цэнтры г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл. Цэнтрычны крыжова-купальны 5-купальны храм. Вертыкальная накіраванасць кампазіцыі ўзмацняецца адсутнасцю гарыз. чляненняў, верт. выцягнутасцю фасадных плоскасцяў, выкарыстаннем лапатак на ўсю вышыню фасадаў, высока ўзнятых вузкіх арачных аконных праёмаў і нішаў, вял. цокальнага падмурка. У арх. дэкоры выкарыстаны элементы стараж.-рус. дойлідства. Унутраная прастора дынамічна расчынена ў светлавы барабан,. моцная канструкцыя якога трымаецца на ветразях і 4 масіўных слупах.
А.М.Кулагін. с. 134
БЕШАНКО́ВІЦКАЯ КЕРА́МІКА , традыцыйныя ганчарныя вырабы рамеснікаў з г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл. Вядомая са стараж. часоў. У 1930-я г. працавала каля 30 майстроў«паліўнікаў», якія выраблялі паліваны посуд (гаршкі, гарлачы, збаны, слоі, міскі, глякі, цукарніцы і інш.). Бешанковіцкая кераміка вылучалася простымі геам. формамі, светла-чырвоным колерам, амаль поўнай адсутнасцю дэкору (зрэдку ўжываўся геам. штамп), разнастайнымі памерамі, у залежнасці ад якіх вырабы мелі розныя назвы: 10-літровы гаршчок называўся «штука», 5-літровы — «пугар», 2,5-літровы — «пяцярык», літровы — «семярык» і г.д. 100 «штук» складалі камплект. Была пашырана вытв-сць цацак. У 1934 створана арцель, пазней — прамкамбінат (існаваў да 1945). У 1950—70-я г. промыслам займаліся асобныя майстры, сярод якіх А.С.Бельскі, Т.Дз.Балтовіч.
У.В.Угрыновіч. с. 134
БЕШАНКО́ВІЦКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й Засн. ў 1977 у г.п. Бешанковічы як музей баявой славы, з 1987 — гіст.-краязнаўчы музей. Пл. экспазіцыі 311 м2, каля 6,8 тыс. адзінак асн. фонду (1995). Сярод экспанатаў археал. знаходкі (касцяныя наканечнікі стрэл, каменныя і рагавыя сякеры, бівень маманта, фрагменты гліняных гаршкоў з раскопак, карты археал. помнікаў на тэр. раёна), матэрыялы пра падзеі часоў Кастр. рэвалюцыі 1917, грамадз. вайны, калектывізацыі, Вял. Айч. вайны (абарончыя баі 1941, дзейнасць падп. антыфаш. арг-цый, партыз. атрадаў, брыгады «За Савецкую Беларусь», вызваленне раёна ў 1944). У экспазіцыі творы жывапісу, графікі, скульптуры (дыярама А. Гарбунова «Бітва пад Астроўнам у 1812», карціна В.Ціханенкі «Кірмаш у Бешанковічах» і інш.).
А.В.Крачкоўскі. с. 134
БЕШАНКО́ВІЦКІ ПАЛА́ЦАВА-ПА́РКАВЫ АНСА́МБЛЬ , помнік палацава-паркавай архітэктуры класіцызму ў г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл. Створаны ў 1770-я г. Належаў Агінскім, з 1786 Храптовічам. У ансамбль уваходзяць палац, парк з вадаёмамі, гасп. пабудовы.
Палац — мураваны П-падобны ў плане; складаецца з 2-павярховага цэнтр. корпуса і 1-павярховых бакавых. Гал. фасад мае сіметрычна-восевую кампазіцыю, вырашаны плоскасна з невял. рызалітам у цэнтры, завершаным трохвугольным франтонам. Дэкор сціплы: ажурны балкон у стылі ампір (чыгуннае ліццё), простыя карнізы, неглыбокія нішы. Парк — першапачаткова рэгулярнага тыпу. Пейзажныя куткі арганізаваны вакол 2 ставоў, адзін з якіх круглы ў плане з выспай пасярэдзіне, другі — з невял. паўвыспай. на якой стаяла альтанка. У канцы 18 — пач. 19 ст. за палацам пабудавана аранжарэя, пасаджаны сад, разбіты кветнікі. У 1820 пастаўлены помнік рас. імператару Аляксандру І. У парку мясц. пароды дрэў (дуб, ліпа, клён) і шэраг экзотаў.
А.М.Кулагін. с. 134
БЕШАНКО́ВІЦКІ РАЁ́Н , у цэнтры Віцебскай вобл. Беларусі. Утвораны 17.7.1924. Пл. 1,4 тыс. км2. Нас. 24,7 тыс. чал. (1996), гарадскога 41%. Сярэдняя шчыльн. 18 чал/км2. Цэнтр раёна — г.п. Бешанковічы; г.п. Ула, 235 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 10 сельсаветаў: Астровенскі, Бачэйкаўскі, Верхнякрывінскі, Вярхоўскі, Драздоўскі, Пліскі, Рубежскі, Свячанскі, Сокараўскі, Соржыцкі.
Паўночная ч. раёна ў межах Полацкай нізіны, паўднёвая — у межах Чашніцкай раўніны. Больш за 90% паверхні ляжыць на выш. да 150 м, найвыш. пункт 179,8 м (каля в. Пліса). Карысныя выкапні: торф, цагельная гліна, буд. матэрыялы. Сярэдняя т-ра студз. -7,5, ліп. 17,8 °С. Ападкаў 630 мм за год. Вегетац. перыяд 185 дзён. Рэкі — Зах. Дзвіна і яе прытокі Ула са Свячанкай, Крывінка з Бярозкай. У межах раёна 55 азёраў. Самыя вял. з іх Саро, Бораўна, Белае возера, Астровенскае возера, Слабадское возера. Пашыраны дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы. Пад лясамі 20% тэр., пераважаюць хваёвыя, яловыя, бярозавыя лясы.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 61,6 тыс. га, з іх асушана 24,5 тыс. га. На 1.1.1996 у раёне 15 калгасаў і 5 саўгасаў. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля і льнаводства, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы лёгкай (ільнозавод, ф-кі маст. і рымарскіх вырабаў) і харч. (малочны з-д, хлебакамбінат, кансервава-гароднінасушыльны завод) прам-сці. Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Лепель—Віцебск, Шуміліна—Сянно. У раёне 14 сярэдніх, 3 базавыя, 3 пач. школы, дапаможная школа-інтэрнат, школа мастацтваў, муз. і спарт. школы, ПТВ, 9 дзіцячых устаноў. 23 клубныя ўстановы, 34 б-кі, 4 бальніцы, 11 фельч.-ак. пунктаў. Зоны адпачынку па р. Ула і часткова на ПнУ — Астроўна—Лётцы. Гіст.-краязнаўчы музей. Помнікі прыроды і архітэктуры: парк у в. Бачэйкава, парк «Саломінка» і Мікалаеўская царква 2-й пал. 19 ст. ў в. Дабрыгоры, царква Казанскай Маці Божай пач. 20 ст. ў в. Дарагакупава, сядзіба «Нізгалава» 2-й пал. 19 ст. ў в. Двор Нізгалава, Мікалаеўская царква канца 19 — пач. 20 ст. ў в. Слабодка. Выдаецца газ. «Зара».
Літ.: Памяць: Гіст.-дак. хроніка Бешанковіцкага р-на. Мн., 1991.
С.І.Сідор. с. 134
БЕШАНКО́ВІЧЫ , гарадскі пасёлак у Беларусі, цэнтр Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл., прыстань на Зах. Дзвіне. За 51 км ад Віцебска, 38 км ад чыг. ст. Чашнікі на лініі Орша—Лепель. Вузел аўтадарог на Віцебск, Шуміліна, Улу, Лепель, Чашнікі, Сянно. 9,1 тыс. ж. (1995).
У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца пад 1447 (паводле А.П.Сапунова) або 1460 (паводле В.В.Турчыновіча). З пач. 16 ст. вёска Бешанковічы ўваходзіла ў Полацкае ваяв. З пач. 17 ст. мястэчка, з 1634 мелі магдэбургскае права. Са стараж. часоў вядома бешанковіцкая кераміка. З сярэдзіны 18 ст. Бешанковічы — горад, 5—6 тыс. ж. У канцы 18 ст. мястэчка ў Лепельскім пав. Паводле перапісу 1897 у Бешанковічах 4423 ж. У пач. 20 ст. цэнтр воласці. З крас. да вер. 1918 цэнтр Бешанковіцкага пав. З 1924 цэнтр раёна у Віцебскай акр. (да 1930), з 27.9.1938 гар. пасёлак у Віцебскай вобл. 4,3 тыс. ж. (1939). З 6.7.1941 да 25.6.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Бешанковічах і раёне 10 276 чал. У 1969 — 4,7 тыс. ж.
Прадпрыемствы лёгкай і харч. прам-сці. Бешанковіцкі гісторыка-краязнаўчы музей. Помнікі архітэктуры: Бешанковіцкі палацава-паркавы ансамбль, Бешанковіцкая Ільінская царква. Курган Славы на ўшанаванне памяці сав. воінаў, партызанаў і землякоў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Брацкая магіла сав. воінаў, магілы ахвяраў фашызму. с. 135
БЕШТА́У , пяцівяршынная гара-лакаліт на Паўн. Каўказе, у Расіі. Выш. 1400 м. Шыракалістыя лясы. Паблізу г. Пяцігорск, паміж Бештау і г. Жалезная курорт Жалезнаводск. с. 135
БЕЭ́Р-ШЭ́ВА , Беэршэба (араб. Бір-эс-Саба, грэч. Вірсавія), горад на Пд Ізраіля. Адм. ц. акругі Беэр-Шэва. 114 тыс. ж. (1990). Гандл.-трансп. ц. паўд. ч. краіны — пустыні Негеў. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Дрэваапрацоўка, машынабудаванне, эл.-тэхн., швейная прам-сць, вытв-сць зборных дамоў, керамікі, шкляных вырабаў; хім. з-д. Ун-т.
Горад на месцы сучаснага вядомы з 4-га тыс. да н.э. У Беэр-Шэве знаходзілася свяцілішча бога Яхве, збудаванае, паводле Бібліі, Ісаакам. Захаваліся рэшткі рым. крэпасці 3—4 ст. н.э., стараж. студні і падземныя цыстэрны для вады. с. 135
БЁ́ГАЙМ (Böheim) Ганс, Ганс Дудар (?—1467), народны прапаведнік, музыкант. Натхняльнік сял. руху 1476 у даліне р. Таўбер у Франконіі (Цэнтр. Германія). Казанні Бёгайма, з якімі ён выступаў у в. Ніклагаўзен, заклікалі да антыфеад. барацьбы і прыцягвалі паломнікаў з Цэнтр. і Паўд. Германіі. 12.7.1476 арыштаваны вюрцбургскім епіскапам і пазней спалены ў Вюрцбургу. с. 135
БЁ́ЗЭ Петэр, скульптар і гравёр па медзі 18 ст. Працаваў у кн. Радзівілаў. З яго твораў на Беларусі вядома гравіраваная пліта «Генеалагічнае дрэва роду Радзівілаў». с. 135
БЁ́КЛІН (Böcklin) Арнольд (16.10.1827, г. Базель, Швейцарыя — 16.1.1901), швейцарскі жывапісец, прадстаўнік сімвалізму. Вучыўся ў Дзюсельдорфе, Бруселі, Жэневе, Парыжы (1845—48). У 1850—57 жыў у Італіі. Аўтар карцін на міфал. і гіст. сюжэты, пейзажаў, партрэтаў. Сярод твораў: «Трытон і Нерэіда» (1873—74), «Востраў мёртвых» (1880), «Паляванне Дыяны» (1863), «Віла каля мора» (1864), «Кентаўр і Німфа» (1865), «Гульня хваляў» (1883), «Вайна» (1896) і інш. Зрабіў уплыў на фарміраванне ням. сімвалізму і «югендстылю».
Я.Ф.Шунейка. с. 135
БЁ́ЛЬ (Böll) Генрых (21.12.1917, г. Кёльн, Германія — 16.7.1985), нямецкі пісьменнік. У раманах «Дзе ты быў, Адам?» (1951), «І не сказаў ніводнага слова» (1953), «Дом без гаспадара» (1954), «Більярд а палове дзесятай» (1959), «Погляды клоуна» (1963), аповесцях «Хлеб ранніх гадоў» (1955), «Канец адной камандзіроўкі» (1966), зб. апавяданняў «Вандроўнік, калі ты прыйдзеш у Спа...» (1950) і інш. вастрыня этычнай праблематыкі (маральнае супрацьстаянне грамадскаму злу), абумоўленая хрысц.-каталіцкай арыентацыяй Бёля, матыў нац. віны і адказнасці за злачынствы нацызму, глыбокі псіхал. аналіз, лірызм спалучаюцца з рэзкай, часам з’едлівай сац. крытыкай, у т.л. антыфаш. і антываеннай. Раман пра гіст. лёс пасляваен. Германіі «Групавы партрэт з дамай» (1971) уключае элементы гратэску. Аўтар паліт. раманаў «Зняслаўлены гонар Катарыны Блюм...» (1974), «Жанчыны на беразе Рэйна» (1985), тэатр., тэле- і радыёп’ес. Публіцыстыка, літ. крытыка. На бел. мову яго творы перакладалі Л.Баршчэўскі, С.Куваеў і інш. Нобелеўская прэмія 1972.
Тв.: Бел. пер. — Мая дарагая нага // Полымя. 1967. № 7; Більярд а палове дзесятай: Раман, апавяданні. Мн., 1993; Рус. пер. — Избранное. М., 1987; Ирландский дневник... :[Избранное]. М., 1988; Собр. соч.: В 5 т. Т. 1—2. М., 1989—90.
Літ.: Рожновский С.В. Генрих Белль. М., 1965. с. 135
БЁМ-БА́ВЕРК (BöHm-Bawerk) Ойген Рытэр фон (12.2.1851, г. Брно, Чэхія — 27.8.1914), аўстрыйскі вучоны-эканаміст і дзярж. дзеяч; адзін з заснавальнікаў аўстрыйскай школы ў палітэканоміі. У 1897—98, 1900—04 міністр фінансаў Аўстрыі. У 1880—89 праф. Венскага, з 1909 Інсбрукскага ун-таў. З 1911 прэзідэнт Аўстр. АН. Асн. працы: «Асновы тэорыі каштоўнасці гаспадарчых работ» (1886, рус. пер. 1903), «Капітал і прыбытак» (т. 1—2, 1884— 89, рус. пер. т. 1, 1909), «Тэорыя Карла Маркса і яе крытыка» (1896, рус. пер. 1897). Сутнасць эканам. працэсаў тлумачыў матывацыяй і псіхалогіяй суб’ектаў гаспадарання, на аснове чаго абгрунтаваў суб’ектыўна-псіхалагічную гранічнай карыснасці тэорыю і тэорыю прыбытку. Абвяргаў марксісцкую тэорыю працоўнай вартасці і прыбавачнай вартасці. с. 135
БЁМІ́Т (ад прозвішча ням. мінералога І.Бёма), мінерал падкласа гідраксідаў алюмінію, V-АlООН; адна з гал. складаючых частак баксітаў. Часта мае прымесі жалеза, галію, скандыю. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі таблітчастыя, лінзападобныя. Агрэгаты аалітавыя, зямлістыя. Бясколерны ці белы. Празрысты, паўпразрысты. Бляск шкляны. Цв. 3,5—4. Крохкі. Шчыльн. 3 г/см3. Пераважна асадкавы мінерал, утвараецца таксама ў кары выветрывання. На тэр. Беларусі як пародаўтваральны мінерал трапляецца ў высокагліназёмных пародах кам.-вуг. адкладаў Прыпяцкага прагіну. Асноўная крыніца алюмінію. Значныя радовішчы ў Венгрыі, Германіі, Францыі. с. 135
Б’Ё́НДА (Biondo) Флавіо (1392, г. Фарлі, Італія — 4.6.1463), італьянскі гуманіст, гісторык. Упершыню вылучыў сярэднія вякі як асобны перыяд гісторыі. У сваёй гал. працы «Тры дэкады гісторыі ад падзення Рымскай імперыі» выклаў у храналагічным парадку гісторыю сярэдневяковай Еўропы (1412— 1440). Адзін з першых імкнуўся выпрацаваць крытэрыі дакладнасці гіст. крыніц, увёў дэскрыптыўна-факталагічны падыход да гістарыяграфіі. Працы «Адноўлены Рым» (1444—46), «Апісанне Італіі па раёнах і правінцыях» (1453) заклалі асновы гіст. геаграфіі і гіст. Тапаграфіі. с. 135
БЁ́РБЕДЖ (Burbage) Рычард (каля 1567, Шодыч, цяпер у межах Лондана — 13.3.1619), англійскі акцёр. Буйнейшы прадстаўнік т-ра эпохі Адраджэння. Сябар У.Шэкспіра, які напісаў для яго ролі Рычарда ІІІ, Гамлета, Атэла, Ліра, Макбета і інш. Уваходзіў у склад трупы «Слугі лорда-камергера». Валодаў здольнасцю сцэн. пераўвасаблення, багатай мімікай і жэстам. Быў таксама выдатным жывапісцам. с. 136
БЁ́РДА , вёска ў Беларусі, у Клічаўскім пасялковым Савеце Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса «Зарэчны». За 10 км на Пд ад Клічава, 100 км ад Магілёва, 17 км ад чыг. ст. Нясета. 221 ж., 88 двароў (1995). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. с. 136
БЁ́РДА , адно з асноўных рабочых прыстасаванняў ткацкага станка. Мае выгляд грэбеня з вузкімі метал. пласцінкамі, замацаванымі ў драўляных або металічных планках. Служыць для раўнамернага размеркавання ніткі асновы, якая праходзіць паміж пласцінкамі па шырыні тканіны. с. 136
БЁ́РДЖЭС (Burgess) Энтані [сапр. Бёрджэс Уілсан (Burgess Wilson) Джон; 25.2.1917, г. Манчэстэр, Вялікабрытанія — 25.11.1993], англійскі пісьменнік. Аўтар каля 30 раманаў. Найб. значныя — «Права на адказ», «Доктар хворы» (абодва 1960), «Семя канчаецца» (1962), «На зоркі не падобныя» (1964), «Трапятанне намеру» (1966), «Напалеонаўская сімфонія» (1974), а таксама «Завадны апельсін» (1962; аднайм. фільм С.Кубрыка, 1971) і «1985» (1978), створаныя ў жанры антыутопіі. Асн. ўвагу Бёрджэса прыцягвалі праблемы дабра і зла, выбару і адказнасці, свабоды і гвалту, пратэсту і канфармізму, асобы і грамадства, злачынства і выпраўлення, суадносін біялагічнага і свядомага ў чалавеку. Даследаваў творчасць У.Шэкспіра, Дж.Джойса, Э.Хемінгуэя і інш. Пісаў лінгвістычныя працы, кн. для дзяцей, эсэ, сцэнарыі тэлесерыялаў. Аўтар шматлікіх муз. сачыненняў, у т.л. сімфанічных.
Тв.: Рус. пер. — Заводной апельсин; Вожделеющее семя; Трепет намерения: Романы. Л., 1993.
Літ.: Дорошевич А. Энтони Бёрджэсс: Цена свободы // Иностр. лит. 1991. № 12.
Е.А.Лявонава. с. 136
БЁ́РДСЛІ , Бердслей (Beardsley) Обры Вінсент (24.8.1872, г. Брайтан, Вялікабрытанія — 16.3.1898), англійскі мастак-ілюстратар. Вучыўся ў Вестмінстэрскай маст. школе (1891). Зазнаў уплыў Э.Бёрн-Джонса, звяртаўся да прыёмаў яп. гравюры. Развіваў сімвалічныя тэндэнцыі мастацтва позніх прэрафаэлітаў. Шматлікія малюнкі Бёрдслі (іл. да час. «Жоўтая кніга», які ён выдаваў у 1894—95, і «Савой», 1896, да «Саламеі» О.Уайльда, 1894), адметныя вытанчанасцю і дэкар. элегантнасцю вобразаў, віртуознай гульнёй тонкіх ліній і сілуэтаў, адыгралі важную ролю ў фарміраванні графікі стылю «мадэрн». с. 136
БЁ́РК (Burke) Роберт О’Хара (1821, Сент-Клеранс, графства Голуэй, Ірландыя — 28.6.1861), англійскі даследчык Аўстраліі. У 1860 узначаліў экспедыцыю па пошуку трасы для трансаўстралійскага тэлеграфа. Накіраваўся з Мельбурна на Пн і дасягнуў вусця р. Фліндэрс на беразе зал. Карпентарыя, упершыню перасек аўстралійскі мацярык у мерыдыянальным напрамку. Загінуў на зваротным шляху. Імем Бёрка названа адкрытая ім рака. с. 136
БЁ́РК (Burke) Эдмунд (12.1.1729, Дублін — 9.7.1797), дзяржаўны і паліт. дзеяч Вялікабрытаніі, публіцыст, філосаф. Першапачаткова адзін з лідэраў вігаў, пасля 1788 наблізіўся да торы. Выступаў супраць узмацнення каралеўскай улады, за больш актыўную ролю парламента і паліт. партый. У час вайны за незалежнасць у Паўд. Амерыцы (1775— 83) быў прыхільнікам кампрамісу з паўстанцамі, патрабаваў ліквідаваць рабаўладальніцтва. У працы «Роздум аб Французскай рэвалюцыі» (1790) з кансерватыўных пазіцый абвяргаў ідэі рэвалюцыі і Асветніцтва. Стваральнік ідэалогіі кансерватызму. Асуджаў тэорыю і практыку грамадскіх пераваротаў, ідэям франц. рэвалюцыі проціпастаўляў канцэпцыю нацыі як «саюза пакаленняў» — арган. цэласнасці, сфарміраванай у ходзе гіст. працэсу. У эстэтыцы развіваў паняцце аб прыгожым, разумеючы яго як аб'ектыўную ўласцівасць прадметаў. с. 136
Б’Ё́РКНЕС (Bjerknes) Якаб (2.11.1897, Стакгольм — 7.7.1975), нарвежскі метэаролаг. З 1931 праф. ін-та геафізікі ў Бергене (Нарвегія), э 1940 праф. ун-та ў Каліфорніі. Разам з бацькам (Вільгельмам Б'ёрнесам) сфармуляваў тэорыю цыклонаў, на якой базіруецца сучаснае прагназаванне надвор’я. Аўтар прац па дынамічнай і сінаптычнай метэаралогіі. с. 136
Б’Ё́РКСКІ ДАГАВО́Р , паміж Расіяй і Германіяй, падпісаны 24.7.1905 Мікалаем ІІ і Вільгельмам ІІ (па ініцыятыве апошняга) на царскай яхце каля в-ва Б’ёркё ў Балтыйскім м. (каля Выбарга). Прадугледжваў узаемную дапамогу бакоў у выпадку нападу на адзін з іх 3-й дзяржавы, супярэчыў існуючым рас.-франц. адносінам і ваен. пагадненням. Сілы не набыў. Рашучае пярэчанне супраць Б'ёркскага дагавора старшыні кабінета міністраў С.Ю.Вітэ і міністра замежных спраў У.М.Ламздарфа вымусіла Мікалая ІІ у ліст. 1905 пайсці на фактычнае скасаванне Б'ёркскага дагавора, што канчаткова аформлена ў жн. 1907. с. 136
Б’Ё́РЛІНГ (Björling) Юхан Юнатан (Юсі; 2.2.1911, Стура-Туна, лен Копарберг, Швецыя — 9.9.1960), шведскі спявак (лірыка-драм. тэнар); адзін з буйнейшых спевакоў 20 ст., прадстаўнік бельканта. Вучыўся ў бацькі — Давіда Б'ёрлінга (тэнар), у кансерваторыі (1928—30) і Каралеўскай опернай школе (1930—31) у Стакгольме. У 1930—38 саліст Шведскай каралеўскай оперы, з 1938 спяваў у т-ры «Метраполітэн-опера» і інш. т-рах Амерыкі і Еўропы. Сярод партый: Фларэстан («Фідэліо» Л.Бетховена), Герцаг, Альфрэд («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Каніо («Паяцы» Р.Леанкавала), Каварадосі («Тоска» Дж.Пучыні), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Матс («Нявеста» Т.Рангстрэма), Марцін Скарп («Фаналь» К.Атэрберга). Выконваў швед. нар. песні і сольныя партыі ў араторыях пад кіраўніцтвам А. Тасканіні. с. 136
БЁ́РН-ДЖО́НС (Burne-Jones) Эдуард Колі (28.8.1833, г. Бірмінгем, Вялікабрытанія — 17.6.1898), англійскі мастак, майстар дэкар.-прыкладнога мастацтва. Прадстаўнік прэрафаэлітаў. У 1859 і 1862 працаваў у Італіі. Зазнаў уплыў Д.Г.Расеці. Звяртаўся да стылізацыі ў духу італьян. кватрачэнта. Яго дэкар. кампазіцыі 1870—90-х г. на рэлігійныя і легендарныя сюжэты («Залатая лесвіца», «Кароль Кафетуа і жабрачка», «Любоў сярод руін») адметныя трохі манерным, гнуткім лінейным рытмам, цягай да арнаментальнасці, рысамі рамантычнай усхваляванасці і ідэалізацыі. Выкананыя ім для майстэрняў У.Морыса ілюстрацыі (да «Збору Джэфры Чосера», 1896, разам з Морысам), эскізы габеленаў, мазаік, вітражоў, прадметаў дэкар.-прыкладнога мастацтва спрыялі адраджэнню англ. маст. Рамёстваў. с. 136
БЁ́РНЕ (Börne) }Людвіг (6.5.1786, г. Франкфурт-на-Майне, Германія — 12.2.1837), нямецкі пісьменнік, публіцыст. Вывучаў медыцыну і прыродазнаўчыя навукі. Д-р філасофіі (1808). У 1818—21 выдаваў час. «Die Wage. Blätter für Bürgerleben, Wissenschaft und Kultur» («Вагі. Часопіс грамадскага жыцця, навукі і мастацтва»); у 1836 наладзіў яго выданне на франц. мове («La balance»). У артыкулах і памфлетах выступаў з крытыкай ням. філістэрства, патрабаваннямі роўнасці ўсіх грамадзян перад законам, свабоды слова і друку, верацярпімасці. У памфлеце «Манаграфія нямецкага паштовага смаўжа. Матэрыялы да натуральнай гісторыі малюскаў і ракападобных» (1821) высмеяў ляноту і пакорлівасць ням. абывацеля. Вяршыня публіцыстыкі — «Парыжскія пісьмы» (1832—34), у якіх стварыў шырокую панараму жыцця паслярэв. Францыі. Памфлет «Менцэль-французаед» (1837) скіраваны супраць ксенафобіі і шавінізму.
Тв.: Рус. пер. — Соч. Т. 1—2. СПб„ 1896.
Літ.: Тронская М.Л. Берне // История немецкой литературы. М., 1966. Т. 3.
Г.В.Сініла. с. 136
БЁ́РНЕТ (Burnet) Фрэнк Макфарлейн (3.9.1899, г. Траралган, Аўстралія — 31.8.1985), аўстралійскі вірусолаг і імунолаг. Чл. Аўстралійскай АН. Скончыў Мельбурнскі ун-т (1923). З 1924 у Ін-це мед. даследаванняў у Мельбурне (у 1944—65 дырэктар), адначасова ў 1944—65 праф. Мельбурнскага ун-та. Прэзідэнт Аўстралійскай АН (1965). Апісаў узбуджальніка ку-ліхаманкі. Навук. працы па экалогіі вірусаў, механізмах аўтаімунных хвароб. Адзін з аўтараў т.зв. кланальна-селекцыйнай тэорыі імунітэту. Нобелеўская прэмія 1960 (разам з П.Б.Медаварам). с. 137
БЁ́РНС (Burns) Роберт (25.1.1759, Алаўэй, каля г. Эйр, Шатландыя — 21.7.1796), шатландскі паэт. Першы зб. «Вершы, напісаныя пераважна на шатландскім дыялекце» (т. зв. «Кільмарнакскі зборнік», 1786). Пачынаў у рэчышчы сентыменталізму (паэма «Суботні вечар ласяляніна»), пазней палітра ўзбагацілася рысамі асветніцкага рэалізму і прэрамантызму. У лірыцы Бёрнса зліваюцца народна-песенная шатландская культура і традыцыі англ. асветніцкай л-ры, арганічна спалучаюцца фалькл. спадчына і дух высокай кніжнай паэзіі. Ён яскрава адлюстраваў не толькі побыт шатландскага сялянства (верш «Быў чэсны фермер бацька мой...»), але ўвасобіў неўміручы нар. дух (балада «Джон Ячменнае Зерне»), выявіў глыбіню пачуццяў простага чалавека (вершы «Каханне», «Начлег у дарозе» і інш.), выступіў з крытыкай сац., нац. і клерыкальнага прыгнёту (паэмы «Два пастухі», 1784; «Малітва святошы Вілі», 1785; вершы «Брус — да шатландцаў», «Шатландская слава», «За тых, хто далёка...», «Чэсная беднасць», «Дрэва Свабоды» і інш ). Мяккі гумар і задушэўны лірызм спалучаюцца ў яго паэзіі са злой іроніяй і сарказмам (асабліва ў эпіграмах). Аўтар поліфанічнай кантаты «Вясёлыя жабракі», вершаванай аповесці «Тэм О’Шэнтар». Збіраў і апрацоўваў шатландскія нар. песні для фалькл. зб-каў «Шатландскі музычны музей» (1787—1803), «Выбраны збор арыгінальных шатландскіх мелодый» (1793). Многія вершы Бёрнса сталі нар. песнямі. На бел. мову яго творы перакладалі Ю.Гаўрук, Я.Семяжон і інш.
Тв.: Бел. пер. —Шатландская слава: Выбр. Мн., 1957; Вам слова, Джон Ячмень. Мн., 1983; Рус. пер. — Роберт Бернс в переводах С.Маршака. Кн. 1—2. М., 1979; Избранное. М., 1982.
Літ.: Райт-Ковалева Р.Я. Роберт Бернс. М., 1965; Елистратова Л.А. Роберт Бернс. 3 изд. М., 1965; Колесников Б.И. Роберт Бернс: Очерк жизни и творчества. М., 1967; Венок Роберту Бернсу. М., 1964.
Г.В.Сініла. с. 137
Б’Ё́РНСАН (Bjørnson) Б’ёрнстэрнеМарцініус (8.12.1832, Квікне, Нарвегія — 26.4.1910), нарвежскі пісьменнік, грамадскі і тэатр. дзеяч. Узначальваў Нарвежскі тэатр у Бергене (1857—58) і Крысціянійскі тэатр (1865—(58), аддаваў перавагу нац. рэпертуару. Вядомы як майстар патрыят. лірыкі (у т.л. тэксту нарв. нац. гімна «Так, мы любім гэты край», 1859). Аўтар рамант. аповесцяў з сял. жыцця «Сюнёве Сульбакен» (1857), «Арне» (1859), «Марш для нявесты» (1877) і інш., нац.-гіст. («Паміж бітвамі», 1857; «Кароль Сверэ», 1861; «Сігурд Злосны», 1862, і інш.) і сац.-крытычных драм («Банкруцтва», «Рэдактар», абедзве 1875; «Кароль», 1877, «Звыш нашых сіл», ч. 1—2, 1883—95), твораў з маральнай праблематыкай (п’есы «Рукавічка», 1883; «Геаграфія і Любоў», 1885, і інш.; раманы «Сцягі ў горадзе і ў порце», 1884; «Божым шляхам», 1889; «Мэры», 1906). Нобелеўская прэмія 1903.
Тв.: Бел. пер. — Бялявая нарвежка // Наша слова. 1993. № 34; Рус. пер. — Полн. собр. соч. Т. 1—12. Киев; Харьков, 1893—97; Избранное. М., 1959; Пьесы. Л.; М., 1961.
Л.П.Баршчэўскі. с. 137
БЁ́РТАН , Бартан (Burton; сапр. Джэнкінс; Jenkins) Рычард (10.11.1925, г. Суонсі, Вялікабрытанія — 5.8.1984), англійскі акцёр. Вучыўся ў Оксфардзе. На сцэне з 1941. Вядомы як выканаўца роляў у п’есах У.Шэкспіра ў Каралеўскім Шэкспіраўскім тэатры і т-ры «Олд-Вік». З 1949 у кіно. У 1966 разам з жонкай Э.Тэйлар заснаваў кінакампанію «Тэйбёр». Праславіўся ў ролі Джымі Портэра — маладога бунтара супраць маральных і сац. асноў грамадства ў фільме «Азірніся ў гневе». Сярод інш. фільмаў: «Клеапатра», «Хто баіцца Вірджыніі Вульф?», «Утаймаванне свавольніцы», «1984». с. 137
БЖАЗІ́НСКІ (Бжэскі) Адам (1768?, г. Паставы Віцебскай вобл. — ?), бел. танцоўшчык. Да 1785 прыгонны А.Тызенгаўза. Вучыўся ў яго балетных школах у Гродне і Паставах. У 1778 саліраваў у школьным спектаклі «Сялянскага балета» Г.Петынеці на сцэне Гродзенскага т-ра Тызенгаўза. З 1785 саліст трупы «Т-ва танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Да 1794 выступаў на прыдворнай сцэне і ў Нац. т-ры. Сярод партый: Парменон («Шлюб самнітаў»), адзін з міністраў («Каралева Ванда»), Актавіян («Клеапатра»). У 1794—97 у прыватных трупах у Вільні, Варшаве, Гданьску.
Г.І.Барышаў. с. 137
БЖАЗІ́НСКІ (Brzezinski) Збігнеў (н. 28.3.1928, Варшава), амерыканскі сацыёлаг, палітолаг і дзярж. дзеяч. Скончыў ун-т Мак-Гіла ў Манрэалі (Канада, 1949) і Гарвардскі ун-т (1953). У 1977— 81 нам. прэзідэнта ЗША па нац. бяспецы. З 1981 праф. Калумбійскага ун-та і дарадчык Цэнтра стратэг. і міжнар. даследаванняў Джорджтаўнскага ун-та (Вашынгтон). У працы «Паміж двух вякоў. Роля Амерыкі ў тэхнатронную эру» (1970) распрацаваў адзін з варыянтаў тэорыі «пост-індустрыяльнага грамадства», паводле якога новы этап развіцця чалавецтва вызначаецца яго эвалюцыйным пераходам ад ніжэйшай стадыі (аграрнай) да «тэхнатроннай эры» і якаснымі зменамі ў сац.-паліт. і эканам. адносінах. Даследуе сац.-філас. аспекты паходжання, праяўленняў і шляхоў вырашэння глабальных праблем чалавецтва (глабалістыка). Адзін са стваральнікаў тэорыі таталітарызму. Упершыню сфармуляваў гіпотэзу пра распад камуніст. сістэмы ў Цэнтр. і Усх. Еўропе, даў характарыстыку спецыфікі пераходу былых сацыяліст. краін ад таталітарнай мадэлі развіцця да цывілізаванага грамадства, якое абапіраецца на прынцыпы дэмакратыі і рыначнай эканомікі («Палітычная ўлада: ЗША/СССР», 1964; «Вялікі крах: зараджэнне і смерць камунізму ў ХХ ст.», 1989, і інш.). Бжазінскі лічыць, што ў новых абставінах ключавымі момантамі ў дзейнасці Захаду павінны стаць палітыка стрымлівання і пашырэнне дэмакр. ўплыву, уключэнне краін Усх. Еўропы ў НАТО, супрацоўніцтва ў галіне бяспекі з Расіяй, садзейнічанне новым незалежным дзяржавам б. СССР у захаванні рэальнага суверэнітэту.
Тв.: Totalitarian dictatorship and autocracy. Cambridge, 1956 (разам з К.І.Фрыдрых); Strategy of game. Boston; New York, 1986.
С.Ф.Дубянецкі. с. 138
БЖАСТО́ЎСКІ Ігнацы (1823—75), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64. З роду Бжастоўскіх. Вучыўся ў Мінску і Маскве, атрымаў юрыд. адукацыю. Працаваў старшынёй палаты крымінальнага суда ў Магілёве. У маі 1862 удзельнічаў у з’ездзе «белых» у Вільні як прадстаўнік Магілёўскай губ. У час паўстання чл. грамадз. камісіі ў Сенненскім пав., магілёўскі паўстанцкі ваявода. Распаўсюджваў сярод сялян нелегальную л-ру на бел. і польск. мовах. У канцы 1863 арыштаваны, пасля следства сасланы ў Енісейскую губ., там і памёр. с. 138
БЖАСТО́ЎСКІ Канстанцін Казімір (1644—кастр. 1722), царкоўны і дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Д-р тэалогіі (1669). З роду Бжастоўскіх. З 1661 канонік віленскі, з 1664 кафедральны прапаведнік. Вышэйшую багаслоўскую адукацыю атрымаў у Рыме. З 1671 сакратар ВКЛ, настаяцель касцёла ў Троках, пісар ВКЛ. З 1684 біскуп смаленскі, у 1687—1722 біскуп віленскі. Адзін з ініцыятараў вынясення смяротнага прыгавору К.Лышчынскаму ў 1689. Падтрымліваў каралёў Яна ІІІ Сабескага і Аўгуста ІІ у паліт. барацьбе супраць групоўкі кн. Сапегаў. У 1705 пры сустрэчы ў Верках (каля Вільні) з Пятром І спрабаваў абараніць уніятаў ад царскіх ганенняў. Разам з б. сваім ворагам Казімірам Сапегам уступіў у Віленскую канфедэрацыю 1716 супраць саксонскай дынастыі. Фундаваў і асвяціў шмат касцёлаў. Спрыяў уніятам, нецярпіма ставіўся да дысідэнтаў. Аўтар багаслоўскіх твораў. с. 138
БЖАСТО́ЎСКІЯ , шляхецкі род герба «Стрэмя» ў ВКЛ. Найб. вядомыя:
Цыпрыян Павел (1612—88), каралеўскі сакратар з 1645, рэферэндар літоўскі з 1650, пісар літоўскі з 1657, ваявода трокскі з 1684. У 1658, 1661—64 у складзе дыпламат. місій, у 1667 камісар Рэчы Паспалітай на перагаворах з Расіяй, якія скончыліся падпісаннем Андросаўскага перамір'я 1667. У 1671—72, 1679, 1683 пасол у Маскву.
Канстанцін Казімір, гл. Бжастоўскі К.К.
Міхал (1722—21.5.1784), ген.-лейт. (1753), пісар літоўскі з 1758, канюшы літоўскі з 1762, падскарбі вял. літоўскі з 1764. У 1764 маршалак Генеральнай літ. канфедэрацыі.
Адам (1722—90), ген.-маёр кавалерыі (1748), потым ген.-лейт. пяхоты, кашталян полацкі ў 1758—76. Удзельнік Барскай канфедэрацыі 1768—72.
Станіслаў (2.3.1733—8.4.1769), ваявода інфлянцкі з 1767.
Павел Ксаверы (30.3.1739—17.11.1827), вял. пісар літоўскі з 1762, рэферэндар літоўскі ў 1774—87. У сваім маёнтку Мерач (пазней Паўлава) Віленскага пав. правёў прагрэс. рэформы (гл. Паўлаўская рэспубліка).
Міхал Геранім (17.4.1762—1806), чашнік літоўскі. Пасол на Чатырохгадовым сойме 1788—92. У час паўстання 1794 чл. Найвышэйшай літоўскай рады і дэпутацыі бяспекі.
Ігнацы, гл. Бжастоўскі І.
А.П.Грыцкевіч. с. 138
БЗЫ́БСКІ ХРЫБЕ́Т , Бзіпскі, у Абхазіі, на паўд. схіле Вял. Каўказа. Выш. да 3033 м (г. Хімса). Даўж. каля 50 км. Складзены пераважна з вапнякоў. Развіты карст. Схілы ўкрыты шыракалістымі і хваёвымі лясамі, у верхняй ч. — горныя лугі. с. 138
БІ... [лац. bi... дву(х)... ад bis двойчы], прыстаўка, што абазначае: які складаецца з 2 частак, мае 2 прыкметы, напр. біметал, біплан. с. 138
БІ́БІК Фёдар Цярэнцьевіч (1910, в. Майская Мазырскага р-на Гомельскай вобл. — 5.5.1945), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну сапёр яфрэйтар Бібік вызначыўся ў баях за вызваленне Украіны ў ліп. 1944 і Польшчы ў жн. 1944, студз. 1945. Загінуў у баі. с. 138
БІ́БІКАЎ Васіль Мікалаевіч (17.1.1910, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл. — 3.9.1992), савецкі военачальнік. Ген.-лейт. авіяцыі (1954). Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1929. Удзельнік нац.-рэв. вайны ў Іспаніі ў 1936—37: лётчык, камандзір звяна, атрада. Са снеж. 1937 камандзір авіяц. брыгады, ст. нам. інспектара ВПС Чырв. Арміі. З 1940 камандуючы ВПС арміі. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1942 камандуючы паветр. арміяй Далёкаўсх. фронту. Удзельнік разгрому японскай Квантунскай арміі ў 1945. Да 1961 у ВПС СССР. с. 138
БІБІ́ЛА Пётр Мікалаевіч (н. 7.7.1953, в. Нацавічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-р тэхн. н. (1992). Скончыў Гродзенскі пед. ін-т (1974). З 1975 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Навук. працы па метадах, алгарытмах і праграмных комплексах для сінтэзу лічбавых прыстасаванняў і сістэм, аўтаматызацыі праектавання рэгулярных структур для звышвялікіх інтэгральных схем.
Тв.: Синтез комбинационных схем методами функциональной декомпозиции. Мн., 1987 (разам з С.В.Еніным); Синтез комбинационных ПЛМ-структур для СБИС. Мн., 1992.
М.П.Савік. с. 138
БІБІ́ЛА Юлія Іосіфаўна (10.1.1897, г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. — 4.12.1974), бел. бібліёграф. Скончыла БДУ (1925). З 1922 заг. бел. аддзела Дзярж. б-кі БССР. У 1937—59 гал. бібліёграф б-кі Саратаўскага ун-та. З 1959 у Мінску. Камплектавала рэспубліказнаўчы і краязнаўчы кніжныя фонды, збірала кнігі на бел. мове, выдадзеныя на Беларусі і за яе межамі. Распачала бібліягр. рэгістрацыю друку БССР, складанне 1-й у рэспубліцы краязнаўчай бібліягр. картатэкі. Склала бібліяграфію твораў Ц.Гартнага (у зб. «Ц.Гартны ў літаратурнай крытыцы», 1928), надрукавала матэрыялы да біяграфіі Цёткі (у час. «Запіскі аддзела гуманітарных навук», 1928, кн. 2. Працы класа філалогіі, т. 1). с. 138
БІ-БІ-СІ (ВВС), гл. Брытыш бродкастынг карпарэйшэн. с. 139
БІБІ́-ХАНЫ́М , ансамбль архітэктурных помнікаў пач. 15 ст. ў Самаркандзе. Уключае грандыёзную саборную мячэць Цімура, пабудаваную ў 1399— 1404. Захаваліся рэшткі манументальнага ўваходу-пештака з мінарэтамі, гал. і бакавых будынкаў, перакрытых купаламі. Мячэць мела двор (78x64 м), абведзены галерэямі з 389 купаламі і аркамі на мармуровых калонах; была багата ўпрыгожана кафляй, разным мармурам, размалёўкай. Насупраць мячэці ўзвышалася медрэсэ Сараі-Мульк-Ханым (захаваўся вуглавы 8-гранны маўзалей, дэкарыраваны кафляй і размалёўкай). с. 139
БІБІ́-ХЕКІМЕ́ , газанафтавае радовішча ў Іране, адно з буйнейшых у свеце. За 68 км на ПнУ ад порта Генаве. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1961, распрацоўваецца з 1965. Паклады на глыб. 1 — 2 км. Пачатковыя прамысл. запасы нафты 1,1 млрд. т, газу 255 млрд. м3. Шчыльн. нафты 845 кг/м3. Свідравіны фантануючыя. Нафтаправод да нафтаналіўнога порта на в-ве Харк. с. 139
БІ́БЛ (акадскае Губл, стараж.-яўр. Гебал), старажытны горад і порт у Фінікіі (цяпер г. Джубейль, Ліван). З 6-га тыс. да н.э. невял. гандлёва-рамесны цэнтр, праз які Егіпет вывозіў з Фінікіі лес. У 4—2-м тыс. да н.э. гандл. (ліванскі кедр, медзь) і рэліг. (месца культу Адоніса) цэнтр; апрацоўка папірусу — адсюль назва (грэч. byblos кніга). У 16—13 ст. да н.э. быў залежны ад Егіпта, але меў сваіх цароў. У канцы 2-га тыс. да н.э. страціў сваё значэнне, пазней яго неаднаразова падпарадкоўвалі Асірыя і Вавілонія. У 11—9 ст. да н.э. вёў барацьбу з Цірам і Сідонам за панаванне ў Фінікіі. Пры Ахеменідах і ў эліністычна-рымскі перыяд перажываў уздым, чаканіў манету, меў самакіраванне. З 7 ст. н.э. араб. горад.
Раскопкамі выяўлены надпісы на каменных і бронзавых прадметах (гл. Біблскае пісьмо), рэшткі храма багіні Баалат Гебал (2-е тыс. да н.э.), саркафаг цара Ахірама з раннеалфавітным надпісам 13 ст. да н.э., каля 1800 пахаванняў, дамы багатых гараджан, шмат вырабаў з медзі, серабра, золата.
А.В.Іоў. с. 139
«БІБЛІОТЭ́КА ВАРША́ВСКА» («Biblioteka Warszawska»), польскі навук.-літ. штомесячнік. Выдаваўся ў 1841—1914 у Варшаве на польск. мове. Да заснавання час. «Атэнэум» (1876) быў адзіным у Варшаве навук. выданнем энцыклапедычнага характару. Друкаваў працы па гісторыі, філасофіі, этнаграфіі, л-ры, мастацтве, геаграфіі, прам-сці, біяграфіі польск. і зарубежных дзеячаў, хроніку, крытычныя артыкулы, агляды перыяд. друку, бібліягр. звесткі. Змяшчаў таксама артыкулы па гісторыі, фальклоры, этнаграфіі, геаграфіі і гаспадарцы Беларусі. Выйшла 295 тамоў (кожны том складаўся з 3 сшыткаў).
А.Ф.Літвіновіч. с. 139
БІ́БЛІЯ (грэч. biblia літар. кнігі), зборнік твораў стараж. пісьменства, св. пісанне іудзейскай (Стары запавет) і хрысц. (Стары і Новы запаветы) рэлігій. Першая анталогія выбраных кніг (кн. пра станаўленне Сусвету і чалавечага грамадства, хронікі, кодэксы, паэт. медытацыі, маральна-філас. трактаты, прароцтвы, прытчы, афарызмы, апіяграфіі, малітвы, гімны і інш.), аб’яднаных у адным пераплёце паводле храналагічнага і тэматычнага прынцыпаў, зместу і сімвалічнага сэнсу. Складалася на працягу 1-га тыс. да н.э. — 2 ст. н.э. на тэр. Палесціны (стараж. Ізраільска-Іудзейскае царства) і ў месцах яўрэйскай дыяспары на арамейскай, стараж.-яўрэйскай і стараж.-грэч. мовах. Поўная Біблія складаецца з 2 частак — Старога запавету (50 кніг, з іх 39 кананічных, якія выкарыстоўваюцца ў літургічнай службе, і 11 некананічных, прызнаных хрысц. царквой карыснымі для духоўнага выхавання) і Новага запавету [27 кніг; 4 Евангеллі (паводле Матфея, Марка, Лукі, Іаана), зборнік з 22 твораў пад агульнай назвай Апостал, Апакаліпсіс (Адкрыццё Іаана Багаслова)]. Паводле багаслоўскага тлумачэння, слова «запавет» азначае наказ Бога «выбранаму народу» (стараж. яўрэям), а праз яго — усяму чалавецтву. Іудзейская Біблія складаецца з 39 кананічных кніг: Закон, або Пяцікніжжа, прыпісваецца Майсею, Прарокі (кн. Ісаі, Ераміі, Езекііль, Данілы і 12 «малых прарокаў», кн. Ісуса Навіна, Суддзяў, 4 кнігі Царстваў), Пісанні (кн. Руф, 1-я і 2-я Параліпаменом, Ездры, Неяміі, Эсфір, Іова, Псалтыр, Прытчы Саламона, Эклезіяст, Песня песням, Плач Ераміі). Старазапаветная частка хрысц. (праваслаўнай і каталіцкай) Бібліі ў дадатак да кананічных уключае таксама некананічныя кнігі: 1—3-ю Ездры, Тавіта, Юдзіф, Прамудрасць Саламона, Прамудрасць Ісуса Сірахава, прарока Баруха, 1—3-ю кн. Макавеяў. Кананічныя кн. Старога запавету напісаны стараж.-яўр. і часткова арамейскай мовамі, некананічныя — стараж.-грэч. мовай. На т. зв. александрыйскай гаворцы стараж.грэч. мовы напісаны Новы запавет, за выключэннем Евангелля паводле Матфея, напісанага на сірыйска-халдзейскай гаворцы стараж.-яўр. мовы. У Бібілію не ўвайшлі апокрыфы. Першы збор старазапаветнай часткі Бібіліі стварылі ў 2 ст. да н.э. ў Александрыі на стараж.-грэч. мове 70 перакладчыкаў (Септуагінта — семдзесят — стаў асн. крыніцай пазнейшых выданняў біблейскіх кніг). У 386—406 багаслоў Еранім зрабіў лац. пераклад Бібліі-Вульгату (агульнадаступная), якая легла ў аснову каталіцкай рэдакцыі Бібліі. У Бібліі адлюстраваны драм. шлях развіцця чалавечай духоўнасці. Яна пачынаецца з кн. Быццё (сімвалічная выява ўзнікнення Сусвету, рассялення народаў, станаўленне грамадства і дзяржавы), а заканчваецца Апакаліпсісам — сімвалічным малюнкам «канца свету». У аснове біблейскай філасофіі гісторыі тэадыцэя (апраўданне жыцця і яго крыніцы — Бога перад тварам сусветна-гіст. зла); правідэнцыялізм (гіст. падзеі, з’яўляючыся выяўленнем людской волі, на касм. узроўні прадвызначаныя Богам), месіянства (вера ў прыход Збавіцеля, у яго царства на Зямлі, упэўненасць у тым, што пакліканыя Богам народы і людзі аб’ектыўна выконваюць боскае прадвызначэнне), эсхаталагізм (перакананне ў тым, што гіст. працэс меў свой пачатак і будзе мець сваё завяршэнне). Большасць кніг Старога запавету ёсць гісторыя стараж. ізраільска-іудзейскай тэакратычнай дзяржавы (часткова інш. рэгіёнаў Блізкага Усходу), стараж.-яўр. культуры і старазапаветнай царквы. Новы запавет — гэта аповесць пра зямное жыццё і вучэнне Ісуса Хрыста, яго апосталаў, пра станаўленне хрысц. царквы і прароцтва пра богачалавецтва пасля канца гісторыі.
У 4—13 ст. узніклі шматлікія рэгіянальныя пераклады Бібіліі. У 9 ст. слав. асветнікі браты Кірыла і Мяфодзій пераклалі Біблію на стараслав. мову. Гэты пераклад лёг у аснову рукапісных біблейскіх кніг, што бытавалі на ўсх.-слав. землях, у т. л. на Беларусі. Першы рукапісны звод Бібіліі на царк.-слав. мове ўкладзены ў Ноўгарадзе (1499) па ініцыятыве архіепіскапа Генадзія («Генадзіеўская біблія»). Першую друкаваную Біблію ў слав. свеце выдалі чэхі (1488). На Беларусі спісы біблейскіх кніг з’явіліся пасля хрышчэння Русі (988). Некаторыя з іх, верагодна, рыхтаваліся Рагнедай Рагвалодаўнай, Ефрасінняй Полацкай. Свае скрыпторыі (цэнтры па перапісцы кніг) мелі бел. гарады, манастыры, епіскапскія кафедры. Пра біблейска-выдавецкую традыцыю сярэдневяковай Беларусі сведчаць высокамаст. ілюстраваныя помнікі рукапісных евангелляў і псалтыроў. Першым зборам царкоўнаслав. рукапісных кніг Бібліі на Беларусі стаў багата аздоблены «Дзесятаглаў», створаны ў 1502—07 у Вільні і Супраслі асветнікам Мацеем Дзесятым. Разам з «Пяцікніжжам», перапісаным дзякам Фёдарам у 1514, «Дзесятаглаў» склаў поўны збор Бібліі. У 1517—19 Ф.Скарына выдаў 23 ілюстраваныя кнігі першай бел. Бібліі пад агульнай назвай «Библия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славнаго града Полоцка, Богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». Каля 1522 Скарына надрукаваў у Вільні «Малую падарожную кніжку», у якой аб’яднаны Псалтыр, Часасловец (малітвы), урачыстыя гімны (каноны і акафісты, некаторыя з іх — паэт. творы Скарыны). У 1525 ён жа выдаў «Апостал». Напісаныя Скарынам 50 прадмоў і 62 пасляслоўі да сваіх кніг — першыя на Беларусі каментарыі да Бібліі, у якіх тлумачыцца паходжанне кожнай кнігі, іх аўтарства, асаблівасці зместу, вобразаў і сімвалаў, іх значэнне для рэліг., маральнага і грамадскага выхавання. Свецкае выданне Бібліі Скарынам паўплывала на развіццё кніжна-выдавецкай біблейскай традыцыі на Беларусі (гл. Брэсцкая біблія). Прадаўжальнікам кнігавыдавецкай справы Скарыны быў В.Цяпінскі. Каля 1580 ён пераклаў на старабел. мову і выдаў «Евангелле» (паводле Матфея, Марка і частку Евангелля паводле Лукі). Вопыт Скарыны выкарысталі І.Фёдараў і П.Мсціславец, якія выдалі ў Маскве «Апостал» (1564). У 1566 яны пераехалі на Беларусь, на сродкі Р.Хадкевіча выдалі «Евангелле вучыцельнае» (Заблудаў, 1568—69); Фёдараў выдаў таксама «Псалтыр з Часаслоўцам» (1569). Мсціславец выехаў у Вільню і ў друкарні Мамонічаў выдаў «Евангелле напрастольнае», «Псалтыр» і «Часоўнік» (1575—76). Фёдараў у канцы 1572 — пач. 1573 пераехаў у Львоў, выдаў там «Апостал» (1574), пазней у друкарні К.Астрожскага ў Астрогу — «Псалтыр» і «Новы запавет» (1580), а таксама поўную слав. друкаваную кірылічным шрыфтам «Астрожскую біблію» (1581). У канцы 16—17 ст. Вільня і мяст. Еўе (каля Вільні) заставаліся асяродкамі выдання біблейскіх кніг на царк.-слав. мове. З 2-й чвэрці 17 ст. дзейнічалі новыя цэнтры выдання біблейскіх кніг — друкарні: Куцеінскага манастыра пад Оршай, С.Собаля ў Буйнічах пад Магілёвам, магілёўская М.Вашчанкі, брацкая Магілёва, Супрасльскага манастыра. У канцы 18 ст. віленскія друкарні перадрукавалі з маскоўскіх выданняў «Евангелле» (1790), «Евангелле вучыцельнае» (1794), «Псалтыр» 1795 (2-е выд. 1796). З канца 18 ст. да 1917 на Беларусі біблейскія кнігі не друкаваліся. Толькі уніяцкая царква выдала шэраг катэхізісаў, малітоўнікаў і падручнікаў, якія знаёмілі вернікаў са зместам Бібліі. Першыя практычныя крокі да перакладу Новага запавету на сучасную бел. мову зроблены ў Зах. Беларусі і Польшчы. Традыцыя перакладу і выдання Бібліі аднавілася ў Зах. Беларусі (пераклад і выданне на бел. мове Новага запавету прапаведнікам Л.Дзекуць-Малеем і А.Луцкевічам у 1920—30-я г.), за мяжой [выданне ксяндза П.Татарыновіча ў 1954 у Рыме, выданне бел. Бібліі ў перакладзе гісторыка і філолага Я.Станкевіча ў Нью-Йорку (1950—60-я г., 1970, 1973)], замежныя выданні біблейскіх кніг у перакладзе пастара Я.Пятроўскага (Гейневіл, 1984, 1987). У 1990—95 апублікаваны бел. пераклады біблейскіх кніг В.Сёмухі, А.Клышкі; выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя» ажыццёўлена факсімільнае перавыданне «Бібліі» Скарыны (т. 1—3, 1990—91).
Біблія — адзін з самых багатых і складаных помнікаў сусв. культуры, многія старонкі якога насычаны глыбокай жыццёвай мудрасцю і вызначаюцца вял. маст. сілай. Асаблівасцямі Бібліі як помніка культуры з’яўляюцца сінкрэтызм (адзінства рэальнасці і міфа, гісторыі і тэалогіі, гіст. фактаў і цудаў, філасофіі і паэзіі, даследавання і прароцтва, навук. і аксіялагічнага падыходаў да ацэнкі ідэй, фактаў, ідэалаў) і сімвалізм (погляд на гіст. падзеі як на знакавае выяўленне духоўных сэнсаў). Біблія паўплывала на экзістэнцыялісцкую філасофію гісторыі. Біблейскія сюжэты, матывы, вобразы і сімвалы шырока выкарыстоўвае сусв. л-ра, выяўл., тэатр., муз. мастацтва і кіно. У бел. л-ры вобразныя і сімвалічныя сістэмы Бібліі выявіліся ў 12—18 ст. у творчасці Кірылы Тураўскага, Скарыны, М.Сарбеўскага, М.Сматрыцкага, І.Пацея, братоў Л. і С.Зізаніяў, А.Філіповіча і універсальная — у паэзіі і аратарскай прозе Сімяона Полацкага. Біблейскія матывы фалькларызаваліся ў нар. творчасці (чарадзейныя казкі, абрадавыя песні, легенды), у тэатр. і інш. мастацтве, бел. л-ры (творчасць Я.Купалы, З.Бядулі, У.Караткевіча, інш. бел. пісьменнікаў).
Біблія ці яе часткі перакладзены больш як на 1250 моў і дыялектаў практычна ўсіх краін свету. Існуе шырокая сетка т-ваў, аб’яднанняў, асацыяцый, агенцтваў па вывучэнні Бібліі, яе перакладзе, выданні, распаўсюджванні. Вывучэннем Бібліі займаюцца біблеістыка, герменеўтыка, тэалогія і інш. навукі.
Літ.: Никольский Н.М. Древний Израиль. 2 изд. М., 1922; Виппер Р.Ю. Возникновение христианской литературы. М.; Л., 1946; Фрэзер Дж.Дж. Фольклор в Ветхом завете: Пер. с англ. М.; Л., 1981; Марковский И.С. Библейская археология. 2 изд. Саратов, 1948; Робертсон Дж. Первоначальное христианство: Пер. с англ. М., 1930; Конан У. Каля вытокаў духоўнасці // Беларусь. 1990. № 1; Шупа С. З гісторыі новабеларускіх перакладаў Бібліі // Вести. Белорусского Экзархата. 1990. № 4; Яго ж. Біблейскія вобразы і матывы ў беларускім фальклоры // Беларусіка=Albaruthenica. Мн., 1995. Кн. 4; Яго ж. Народ в координатах культуры // Нёман. 1995. № 2, 7, 12.
У.М.Конан. с. 139
БІБЛІЯГРАФІ́ЧНЫЯ ЧАСО́ПІСЫ , перыядычныя выданні, у якіх вядзецца ўлік і рэферыраванне твораў друку і аўдыёвізуальных матэрыялаў, асвятляюцца пытанні гісторыі, тэорыі, методыкі і арганізацыі бібліягр. дзейнасці. Падзяляюцца на міжнар. і нац., універсальныя і галіновыя.
Бібліяграфічныя часопісы, якія адлюстроўваюць нац. друк, выдаюцца ў большасці краін свету: у Францыі («Bibliographie de la France», «Бібліяграфія Францыі», з 1811), Італіі («Bibliografia nationale Italiana», «Нац. бібліяграфія Італіі», з 1886), ЗША («Cumulative Book Index», «Кумулятыўны паказальнік кніг», з 1898), Расіі («Книжная летопись», з 1907), на Украіне («Літопис книг», «Летапіс кніг», з 1924), у Польшчы («Przegodnik bibliograficzny», «Бібліяграфічны даведнік», з 1946), Кітаі («Цюаньго сінь шуму», «Усекітайскі паказальнік новых кніг», з 1951) і інш. сярод міжнародных бібліяграфічных часопісаў выданні ЮНЕСКА «Index translatonum» («Паказальнік перакладаў», з 1949), «Библиография, документация, терминология» (з 1961). Акрамя універсальных выходзяць галіновыя бібліяграфічныя часопісы: «World list of social science periodical» («Міжнародны паказальнік грамадска-палітычных перыядычных выданняў», ЮНЕСКА з 1980), «Humanities index» («Паказальнік па гуманітарных навуках», ЗША з 1975), «British technology index» («Паказальнік брытанскай тэхналогіі», Вялікабрытанія, з 1962) і інш.
У СССР выходзілі бібліяграфічныя часопісы, у якіх адлюстроўваліся друкаваныя творы на ўсіх мовах народаў СССР: «Нотная летопись» (з 1931), «Летопись периодических и продолжающихся изданий» (з 1933), «Летопись изоизданий» (з 1934) і інш., а таксама бібліяграфічныя часопісы з інфармацыяй (у т.л. і бел.) аб матэрыялах з часопісаў і газет на рус. мове: «Летопись газетных статей» (з 1936), «Летопись рецензий» (з 1935) і інш. Цяпер гэтыя выданні, у т.л. і тэарэтыка-метадычны час. «Библиография», працягваюць выдавацца ў Расіі з расійскімі матэрыяламі. На Беларусі з 1924 Нац. кніжнай палатай Беларусі выдаецца «Летапіс друку Беларусі», які складаецца з 7 тыпаў летапісаў па відах выданняў: «Кніжны летапіс» (з 1924), «Летапіс нотаў» (з 1924), «Летапіс рэцэнзій» (з 1932), «Беларусь у сусветным друку» (з 1946), «Летапіс выяўленчага мастацтва» (з 1955), «Летапіс нарматыўна-тэхнічнай, тэхнічнай дакументацыі і выданняў вузкага прызначэння» (з 1985), «Летапіс картаграфічных выданняў» (з 1994). З 1995 з «Летапісу друку Беларусі» ў самастойныя выданні вылучаны «Летапіс перыядычных выданняў і выданняў, якія прадаўжаюцца» (з 1925), «Летапіс часопісных артыкулаў» (з 1934) і «Летапіс газетных артыкулаў» (з 1937). У 1932 у БССР выходзіў штомесячны час. «Кніга масам». Нац. б-ка Беларусі (да 1992 Дзярж. б-ка БССР) у 1934 выдала 10 нумароў «Крытыка-бібліяграфічнага бюлетэня», у 1954—55 і 1958—59 — бюлетэнь «Новыя кнігі». Выдае штомесячны бюлетэнь «Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку» (з 1960), шматгаліновыя бібліяграфічныя часопісы: «Зводны паказальнік замежных перыядычных выданняў, выпісаных бібліятэкамі Рэспублікі Беларусь на... год» (з 1945), «Зводны каталог новых замежных кніг, якія паступілі ў бібліятэкі Рэспублікі Беларусь у ... годзе» (з 1969), «Грамадскія навукі» (з 1969), «Беларуская мова, літаратура, мастацтва» (з 1970), «Новая літаратура па гісторыі і гістарычных навуках Беларусі» (з 1972), «Новая літаратура па культуры і мастацтву Беларусі» (з 1972), «Сістэматычны паказальнік неапублікаваных дакументаў па культуры і мастацтву Беларусі» (з 1978), «Штотыднёвы агляд літаратуры па культуры і мастацтву» (з 1986), «Чарнобыль» (з 1991).
В.Е.Лявончыкаў. с. 140
БІБЛІЯГРА́ФІЯ (ад грэч. biblion кніга + ...графія), 1) галіна навукова-практычнай дзейнасці па падрыхтоўцы і апісанні інфармацыі пра творы друку і пісьменства, а таксама па распрацоўцы прынцыпаў і метадаў выкарыстання гэтай інфармацыі. 2) Апрацаваны збор бібліяграф. апісанняў дакументаў, падабраных па пэўных пытаннях.
Зарадзілася ў стараж. часы. Вядомы бібліягр. табліцы, складзеныя пад кіраўніцтвам грэка Калімаха ў Александрыйскай бібліятэцы (3 ст. да н. э.). У Еўропе першая друкаваная бібліягр. праца — «Кніга пра царкоўных пісьменнікаў» І.Трытэнхеймскага (1494). Найб. значнай працай у 16 ст. была «Усеагульная бібліятэка» швейцарскага вучонага К.Геснера (т. 1—4, 1545—55). Самы даўні стараж.-рускі бібліягр. помнік — арт. «Богословъца от словес» у «І зборніку Святаслава» (1073).
На сучасным этапе адрозніваюць бібліяграфію: дзяржаўную, або нацыянальную (рэгістрыруе творы друку і аўдыёвізуальныя матэрыялы, выдадзеныя на тэрыторыі пэўнай краіны, і інфармуе аб іх грамадскасць); навукова-дапаможную (садзейнічае навук. і прафесійна-вытв. дзейнасці); рэкамендацыйную (садзейнічае агульнай і прафес. адукацыі, самаадукацыі, выхаванню і папулярызацыі ведаў); універсальную (адлюстроўвае дакументы паводле фармальных прыкмет — тыпалагічных, храналагічных, моўных); галіновую (адлюстроўвае дакументы пэўнай галіны ведаў ці практычнай дзейнасці); краязнаўчую (пашырае інфармацыю, звязаную зместам з пэўнай мясцовасцю ў краіне); бягучую (рыхтуе і распаўсюджвае інфармацыю пра новыя творы друку); рэтраспектыўную (рыхтуе і распаўсюджвае інфармацыю пра дакументныя масівы за пэўны прамежак часу). З сярэдзіны 20 ст. уніфікуюцца метады апрацоўкі бібліяграфіі, аўтаматызуецца тэхніка іх складання, ствараюцца інфарм. сістэмы, якія каардынуюцца міжнар. арг-цыямі (ЮНЕСКА, Міжнар. федэрацыя бібліятэчных т-ваў і інш.).
На Беларусі бібліягр. дзейнасцю займаюцца Нацыянальная кніжная палата (з 1978 выдае штогод паказальнік «Бібліяграфічных дапаможнікаў Беларусі»), Бібліятэка нацыянальная Беларусі, Бібліятэка цэнтральная навуковая імя Я.Коласа АН Беларусі, Бібліятэка прэзідэнцкая, Бібліятэка навукова-тэхнічная рэспубліканская, Бібліятэка навукова-медыцынская рэспубліканская, Бібліятэка навукова-педагагічная рэспубліканская, Бібліятэка беларуская сельскагаспадарчая і інш., а таксама б-кі ВНУ, абласныя навук. б-кі, органы навукова-тэхн. інфармацыі. Значны ўклад у развіццё бел. бібліяграфіі зрабілі Ю.І.Бібіла, А.Дз.Васілеўская, Н.Б.Ватацы, Л.І. Збралевіч, М.В.Іваноў, В.Е.Лявончыкаў, А.А.Сакольчык, І.Б.Сіманоўскі, М.Ц.Талкачоў, В.А.Факееў і інш.
Літ.: Здобнов Н.В. История русской библиографии до начала XX в. 3 изд. М., 1955; Симановский И.Б. Белорусская советская библиография. Ч. 1. Мн., 1965; Отраслевые библиографии БССР. Мн., 1979; Симон К.Р. История иностранной библиографии. М., 1963. с. 141
БІБЛІЯТЭ́КА (грэч. bibliothēkē ад biblion кніга + thēkē сховішча), установа, якая займаецца зборам, спец. апрацоўкай і захаваннем кніг, дакументаў і інш. друкаваных і рукапісных твораў, арганізуе іх грамадскае выкарыстанне і абслугоўванне чытачоў, выконвае інфарм., адукац., н.-д., метадычную і выдавецкую функцыі. Бібліятэкі бываюць масавыя, навук., спец., дзіцячыя. Масавыя бібліятэкі падзяляюць паводле прыналежнасці на дзярж., прафсаюзныя, школьныя і інш., паводле тэр. адзнакі на нац., краявыя, абл., гар., раённыя, сельскія. Да навук. і спец. бібліятэк адносяцца дзярж., акадэмічныя, універсітэцкія, галіновыя, тэхн., бібліятэкі прадпрыемстваў, НДІ, ВНУ, школьныя і г.д. Кожная бібліятэка ў адпаведнасці са сваім тыпам арганізуе і дыферэнцыруе абслугоўванне асобных груп чытачоў на аснове вывучэння іх складу і запатрабаванняў. Усе бібліятэчныя працэсы, віды і формы прапаганды л-ры падпарадкоўваюцца задачам максімальна поўнага і аператыўнага задавальнення попыту карыстальнікаў.
Як сацыяльны ін-т бібліятэкі з'явіліся адначасова з узнікненнем дзяржавы, пісьменства, што абумоўлена неабходнасцю стварэння грамадскага механізму арганізацыі, збору, назапашвання, апрацоўкі і выкарыстання інфармацыі. Бібліятэкі як грамадскае сховішча помнікаў пісьменства вядомы з глыбокай старажытнасці: бібліятэка асірыйскага цара Ашурбаніпала (сярэдзіна 7 ст. да н.э.); у Ст. Егіпце бібліятэкі пры храмах для абслугоўвання жрацоў, першая буйная бібліятэка Стараж. Грэцыі, заснаванне якой прыпісваецца Арыстоцелю (4 ст. да н.э.); Александрыйская бібліятэка і бібліятэка ў Пергаме (3 ст. да н.э.) і інш. Бібліятэкі сучаснага тыпу пачалі фарміравацца з 15 ст. пасля вынаходніцтва кнігадрукавання. Буйнейшыя ў свеце б-кі; Ватыканская Апостальская бібліятэка (засн. ў 1475, больш за 1,3 млн. адз. захавання), Францыі нацыянальная бібліятэка (засн. ў 1480, больш за 30 млн. адз. захавання), Расійская нацыянальная бібліятэка (засн. ў 1795, больш за 28 млн. адз. захавання), Бібліятэка кангрэса (засн. ў 1800, больш за 90 млн. адз. захавання), Расійская дзярж. бібліятэка (засн. ў 1862, больш за 37 млн. адз. захавання), Брытанская бібліятэка (засн. ў 1972 на базе шэрагу буйных бібліятэк, у т.л. бібліятэка Брытанскага музея, больш за 21 млн. адз. захавання).
На Беларусі бібліятэкі вядомы з 11 ст., пераважна пры цэрквах і манастырах. Сярод найб. старажытных Полацкага Сафійскага сабора бібліятэка. У 2-й пал. 16 ст. бібліятэкі засн. ў Полацку, Слуцку, Мінску, Магілёве. Некаторыя знішчаны ў час пажараў, войнаў. У канцы 16—18 ст. склалася сістэма бібліятэк ордэна базыльян, асновай якіх найчасцей былі бібліятэкі правасл. манастыроў. Цэнтральныя бібліятэкі базыльян знаходзіліся ў Віленскім Святатроіцкім, Жыровіцкім і Супрасльскім манастырах. Вялікія кнігазборы мелі каталіцкія кляштары: кармелітаў у Глыбокім, дамініканцаў у Гродне і Шклове, піяраў у Шчучыне і Драгічыне, бернардзінцаў у Слоніме, аўгусцінцаў і трынітарыяў у Брэсце. Найб. значныя пратэстанцкія бібліятэкі былі ў Слуцкай кальвінісцкай калегіі і Смаргонскім зборы. З 16 ст. існуюць бібліятэкі навуч. устаноў. Найб. з іх бібліятэка Віленскай акадэміі (цяпер Вільнюскага універсітэта бібліятэка). Самыя вял. прыватныя бібліятэкі 16—18 ст. на Беларусі: Радзівілаў бібліятэка ў Нясвіжы, Сапегаў бібліятэкі, Храптовічаў бібліятэка ў Шчорсах, бібліятэка Хадкевічаў, слуцкіх князёў Алелькавічаў, магнатаў Солтанаў і інш. У 18 ст. існавалі бібліятэкі езуіцкіх, базыльянскіх і піярскіх вучылішчаў, бібліятэкі калегіумаў у Гродне, Брэсце, Мінску, Слуцку, Навагрудку, Бабруйску, Мазыры, Пінску, Паставах, Халопенічах і інш. У 18—19 ст. бібліятэкі мелі гімназіі, Горы-Горацкі с.-г. ін-т, Слуцкая вышэйшая пратэстанцкая школа, Нясвіжскі ліцэй, бібліятэка пры Полацкай езуіцкай акадэміі (у 1813 каля 40 тыс. тамоў). У 19—20 ст. вядомы бібліятэкі: прыватныя Т.Нарбута, І.М.Даніловіча, А.К.Кіркора, Ашторпаў у Дукоры (Ігуменскі пав.), Беніслаўскіх у Быхаве, Масальскіх у Белічанах, Г.Х.Татура ў Мінску, Тышкевічаў у Лагойску, Т.С.Урублеўскага ў Вільні і інш. У Слуцку Ю.Бергель сабраў больш за 3 тыс. рэдкіх кніг, рукапісаў і дакументаў. Створаны публічныя бібліятэкі ў Гродне (1830, 1863), Магілёве (1833, 1861), Мінску (1845, 1900), Віцебску (1857) і інш. У пач. 1890-х г. Віленская навучальная акруга арганізавала бібліятэкі пры нар. вучылішчах (у 1894 былі 733 такія бібліятэкі). Яны мелі невял. кніжны фонд і камплектаваліся пераважна кнігамі рэліг. павучальнага зместу. У пач. 20 ст. на сродкі выдаўца Ф.Ф.Паўленкава ствараліся паўленкаўскія бібліятэкі, у т.л. Астрамечаўская бібліятэка. У 1913 на Беларусі была 851 бібліятэка з кніжным фондам 423 тыс. тамоў. У 1921 арганізавана Бібліятэка фундаментальная БДУ — першая навуковая бібліятэка на Беларусі. У 1922 створана аб’яднаная Бел. дзярж. і універсітэцкая бібліятэка, з 1926 Бел. дзяржаўная (гл. Бібліятэка нацыянальная Беларусі), яе філіялы (да 1938) у Віцебску (1925), Гомелі (1933), Магілёве (1928), пры Доме ўрада (1933; з 1994 Бібліятэка прэзідэнцкая Рэспублікі Беларусь). У 1925 засн. Бібліятэка цэнтральная навуковая імя Якуба Коласа. З 1934 пачала стварацца сетка самаст. бібліятэк дзіцячых, з 1938 — бібліятэк абласных Беларусі. На пач. 1941 на Беларусі працавалі 4172 масавыя бібліятэкі з кніжным фондам больш за 5 млн. тамоў і больш за 500 навук. бібліятэк з кніжным фондам каля 5 млн. тамоў. У Вял. Айч. вайну амаль усе бібліятэкі разбураны, большасць кніжнага фонду страчана. У 1950 колькасць бібліятэк і агульны кніжны фонд перасягнуў даваенны ўзровень. Працуюць спец. рэспубліканскія бібліятэкі: Бібліятэка беларуская сельскагаспадарчая імя І.С.Лупіновіча, Бібліятэка навукова-медыцынская рэспубліканская, Бібліятэка навукова-педагагічная рэспубліканская, Бібліятэка навукова-тэхнічная рэспубліканская і інш. Асн. прынцыпамі бібліятэк Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца садзейнічанне адраджэнню і развіццю нац. культуры, зберажэнне гісторыка-культурнай спадчыны, распаўсюджванне гуманіст. ідэй і навук. ведаў. На 1.1.1996 на Беларусі каля 14 тыс. масавых і спец. бібліятэк, у т.л. 300 тэхнічных, 200 мед., 279 дзіцячых, агульны фонд якіх складае больш за 240 млн. экз.
Бібліятэчныя будынкі ў Еўропе напачатку ствараліся пры манастырах (асобныя памяшканні), потым пры палацах (б-ка г. Эскарыял каля Мадрыда, 2-я пал. 16 ст.). Як самастойныя будынкі бібліятэкі ўзніклі ў 14—15 ст., мелі суровы манастырскі або парадны палацавы выгляд. З ростам грамадскага значэння бібліятэкі з’яўляліся вял. чытальныя залы (часцей круглыя) са шмат’яруснымі кніжнымі шафамі і балконамі ўздоўж сцен (б-ка Брытанскага музея ў Лондане, 1854— 57). У Расіі першыя будынкі бібліятэк вядомы з канца 18 — пач. 19 ст. У 1828—32 у стылі ампір пабудавана Публічная б-ка ў Пецярбургу (арх. К.Росі; цяпер гал. корпус Рас. нац. б-кі). У Маскве пабудавана адна з буйных бібліятэк свету — Рас. дзярж. б-ка (1828—58, арх. У.Гельфрэйх, У.Шчуко і інш.). Сучасныя будынкі бібліятэк маюць 2 асн. зоны: абслугоўвання чытачоў (чытальныя і лекцыйныя залы, памяшканні каталогаў, даведачна-бібліягр. і навук.-метадычных аддзелаў, абанемента) і службова-вытв. (памяшканні аддзела камплектавання і апрацоўкі фондаў, службовых каталогаў, кнігасховішчаў, вытв. майстэрняў і інш.). Вял. чытальныя залы часцей размяшчаюць у цэнтры будынкаў, яны выяўляюцца ў кампазіцыі фасадаў; кніжныя сховішчы — у ніжніх паверхах або ў спец. памяшканнях на ўсю вышыню будынка. Часам пры ун-тах і інш. навуч. установах узводзяць спец. будынкі бібліятэк па індывід. праектах (Б-ка рэдкіх кніг і рукапісаў Іельскага ун-та, 1963, арх. Л.Скідмар, Н.А.Оўінгс і Дж.О.Мерыл).
На Беларусі найб. значныя па памерах і цікавыя арх. вырашэннем будынкі Нац. б-кі Беларусі (1932, арх. Г.Лаўроў), Цэнтр. навук. б-кі імя Я.Коласа АН Беларусі (1967), абласной б-кі імя Пушкіна (1971), Рэсп. навукова-мед., б-кі № 11 у Мінску, Гомельскай (1958) і Віцебскай (1969) абл. бібліятэк і інш. Гарадскія і раённыя ббіліятэкі звычайна будуюць па тыпавых праектах. Сельскія бібліятэкі найчасцей размяшчаюцца ў будынках клубаў, дамах і палацах культуры.
У.А.Акуліч, В.І.Анікін (архітэктура). с. 141
БІБЛІЯТЭ́КА БЕЛАРУ́СКАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАЯ імя І.С.Лупіновіча Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1961 у Мінску на базе б-кі Акадэміі с.-г. навук БССР. У 1961—62 Бел. рэсп. навук. с.-г. б-ка Мін-ва сельскай гаспадаркі БССР, з 1970 — імя Лупіновіча. Кніжны фонд (на 1.1.1996) 586 тыс. экз.
Праводзіць інфармац., даведачна-бібліягр. работу з нац., замежным і сусв. інфармац. фондамі пры дапамозе праграмна-тэхн. сродкаў. Мае 2 філіялы і з’яўляецца галіновым цэнтрам міжбібліятэчнага абанемента, з 1993 — нац. цэнтрам інфарм. сістэмы Камісіі ААН па харчаванні і сельскай гаспадарцы (AGRIS) і членам Міжнар. сеткі с.-г. б-к (AGLJVET). с. 142
БІБЛІЯТЭ́КА ДЗІЦЯ́ЧАЯ , бібліятэка, якая абслугоўвае дзяцей дашкольнага і школьнага (1—9-ы кл.) узросту, настаўнікаў, работнікаў дашкольных устаноў, бацькоў. Сетка самастойных бібліятэк дзіцячых у СССР, у т.л. на Беларусі, пачала стварацца з 1934. На 1.1.1995 на Беларусі 279 бібліятэк дзіцячых, сукупны іх фонд 7867 тыс. адз. З’яўляюцца структурнымі падраздзяленнямі цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм (ЦБС), за выключэннем Мінска, дзе дзейнічае адзіная на Беларусі самаст. цэнтралізаваная сістэма дзіцячых б-к (аб’ядноўвае 14 філіялаў). Фонды бібліятэк дзіцячых складаюць зборы кніг і інш. носьбіты інфармацыі універсальнага зместу, арыентаваныя на выкананне школьных заданняў і самаадук. чытанне. Абслугоўванне дзяцей дыферэнцыраванае ў залежнасці ад узросту. Пры бібліятэках дзіцячых ствараюцца пакоі казак, лялечныя тэатры, гульнятэкі і інш.
Н.М.Касілава. с. 142
БІБЛІЯТЭ́КА КАНГРЭ́СА (The Library of Congress) у Вашынгтоне, нацыянальная бібліятэка ЗША. Адна з буйнейшых б-к свету. Засн. 24.4.1800 як даведачная для патрэб кангрэса, паступова ператварылася ў нац. ін-т. Пасля 2-й сусв. вайны буйная універсальная бібліятэчна-інфарм. сістэма, у складзе якой: заканад. б-ка і гал. даследчы цэнтр кангрэса ЗША; публічная б-ка; урадавая для абслугоўвання выканаўчых і суд. органаў; агенцтва па аўтарскім праве; цэнтр нац. бібліяграфіі; міжнар. ін-т (збірае даследчыя матэрыялы на больш як 400 мовах, мае 7 замежных агенцтваў); нац. цэнтр бібліятэчнага абслугоўвання сляпых і інвалідаў (выдала больш за 2 млн. кніг па сістэме Брайля і гуказапісаў для сляпых). Агульны фонд (на 1.1.1992) 90 млн. экз. кніжных выданняў, у т.л. 36 млн. рукапісаў, 4 млн. картаў і атласаў, 7 млн. адзінак муз. матэрыялаў, 10 млн. гравюр і фотакартак, 500 тыс. гукавых запісаў, больш за 400 тыс. бабін кінаплёнкі і каля 3 млн. мікрафільмаў. У яе фондах захоўваюцца матэрыялы на 470 мовах народаў свету; каштоўная калекцыя інкунабулаў, кніжныя зборы некаторых прэзідэнтаў ЗША, калекцыі кіт., яп., араб. л-ры, збор рус. л-ры на аснове б-кі краснаярскага купца Г.Юдзіна (прададзена ім у ЗША у 1907; 80 тыс. тамоў); больш за 1700 мініяцюрных выданняў і спец. калекцый, у т.л. самая малая кніга ў свеце «Мураш» (1,4 мм2), «Біблія» І.Гутэнберга, 5 скрыпак Страдывары і інш. У штаце б-кі 5 тыс. чал. Працуюць 22 залы, размешчаныя ў 3 спец. будынках побач з Капітоліем ЗША. Штогод абслугоўвае каля 2,5 млн. чытачоў. Пошук матэрыялаў ажыццяўляецца ў камп’ютэрным рэжыме, захаваны і гал. традыцыйны картачны каталог. У сярэдзіне 1960-х г. створаны фармат МАРК для падачы бібліягр. звестак у машыначытальнай форме. Выдае «Нацыянальны зводны каталог» кніг і інш. зводныя каталогі з указаннем месцазнаходжання кніг на славянскіх, яп. і кіт. мовах, іўрыце.
Літ.: Библиотека и библиотечное дело США: комплексный подход. М., 1993; Библиотека Конгресса; На службе стране. Вашингтон, 1988.
Т.І.Папова. с. 142
БІБЛІЯТЭ́КА НАВУКО́ВА-МЕДЫЦЫ́НСКАЯ РЭСПУБЛІКА́НСКАЯ Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1940 у Мінску. Кніжны фонд (на 1.1.1996) 835 тыс. экз. Мае каштоўныя выданні па медыцыне 18—19 ст. Вядзе н.-д. работу ў галіне мед. бібліяграфіі. На базе б-кі створаны цэнтр мед. інфармацыі, які мае сувязь з галіновымі цэнтрамі замежных краін. Арганізацыйна-метадычны цэнтр для 210 мед. б-к Беларусі. Мае 4 філіялы, міжбібліятэчны і завочны абанементы, дэпазітарый галіновай л-ры. Выдае інфарм. бюлетэні, мед. слоўнікі, зводныя каталогі.
Я.Ф.Гарэлава. с. 142
БІБЛІЯТЭ́КА НАВУКО́ВА-ПЕДАГАГІ́ЧНАЯ РЭСПУБЛІКА́НСКАЯ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1965 у Мінску на базе б-кі НДІ педагогікі. Кніжны фонд (на 1.1.1996) 450 тыс. экз. Метадычны цэнтр для б-к сістэмы Мін-ва адукацыі (акрамя б-к ВНУ). Мае міжбібліятэчны і завочны бібліятэчныя абанементы. Выдае бягучыя, рэтраспектыўныя, рэкамендацыйныя паказальнікі пед. тэматыкі, метадычныя матэрыялы ў дапамогу падведамасным б-кам. с. 143
БІБЛІЯТЭ́КА НАВУКО́ВА-ТЭХНІ́ЧНАЯ РЭСПУБЛІКА́НСКАЯ прыДзяржаўным патэнтным ведамстве Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1977 у Мінску на базе навук.-тэхн. б-кі Ін-та навук.-тэхн. інфармацыі. Найб. поўны на Беларусі фонд навук.-тэхн. л-ры і дакументацыі па ўсіх галінах прам-сці — больш за 20 млн. адзінак. Рэсп. цэнтр міжбібліятэчнага абанемента па тэхн. л-ры, метадычны цэнтр навук.-тэхн. б-к Беларусі. Мае 5 абл. Філіялаў. с. 143
БІБЛІЯТЭ́КА НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ БЕЛАРУ́СІ , галоўная універсальная навук. б-ка Рэспублікі Беларусь; цэнтр. кнігасховішча; даследчы, метадычны і каардынацыйны цэнтр у галіне бібліятэказнаўства, бібліяграфіі і кнігазнаўства. Засн. ў 1921 як б-ка БДУ (гл. Бібліятэка фундаментальная БДУ). У 1922 пераўтворана ў аб’яднаную Бел. дзярж. і універсітэцкую б-ку з Бел. кніжнай палатай; пры б-цы арганізаваны аддзел бел. л-ры і бібліяграфіі, пачалася работа ў галіне рэтраспектыўнай нац. і краязнаўчай бібліяграфіі. 14.5.1926 вылучана ў самастойную Бел. дзярж. б-ку. 10.8.1932 рэарганізавана ў Дзярж. б-ку і бібліяграфічны ін-т БССР, ёй прысвоена імя Леніна. У 1932 кніжны фонд б-кі налічваў больш за 1 млн. адзінак захоўвання. Б-ка стала грунтоўнай базай для абслугоўвання навукоўцаў, спецыялістаў розных галін навукі і нар. гаспадаркі; працавалі даведачна-бібліягр. аддзел, абанемент, міжбібліятэчны абанемент, кабінет бібліятэказнаўства. Б-ка адкрыла філіялы ў Віцебску (1925), Гомелі (1933), Магілёве (1938), у Мінску пры Доме ўрада; потым на базе гэтых філіялаў створаны Урадавая б-ка (гл. Бібліятэка прэзідэнцкая) і ў 1938 абласныя б-кі (гл. ў арт. Бібліятэка). На пач. 1941 б-ка стала цэнтрам метадычнай і бібліягр. работы на Беларусі, яе кніжны фонд налічваў каля 2 млн. тамоў, колькасць чытачоў 15 тыс. У Вял. Айч. вайну разрабаваны і знішчаны яе фонды і даведачны апарат. Найбольш пацярпеў фонд абавязковага экз. (засталіся толькі 33 тыс. тамоў); цалкам быў вывезены архіў друку БССР, газетны фонд, фонды аддзела бел. л-ры, рэдкіх і старадрукаваных кніг, абанемента, чытальных залаў, спалены разам з л-рай будынак рэзервовага фонду. Уцалела 321 тыс. экз. У 1944 пачалося аднаўленне б-кі. У 1948 яе фонды па колькасным складзе дасягнулі даваен. ўзроўню. З 1956 б-ка з’яўляецца дэпазітарыем матэрыялаў ААН і ЮНЕСКА, з 1975 — універсальным дэпазітарыем Рэспублікі Беларусь. 19.5.1993 перайменавана ў Нацыянальную б-ку Беларусі. Кніжны фонд (на 1.1.1996) 7,3 млн. адзінак захавання больш чым на 50 мовах свету.
Асаблівую каштоўнасць мае паўмільённы унікальны збор л-ры, выдадзенай на Беларусі з пач. 19 ст. да нашага часу, а таксама ўсіх выданняў і матэрыялаў пра Беларусь, у т.л. і замежных. Зберагаецца 56-тысячны збор рэдкіх выданняў, рукапісаў і старадрукаў. Сярод рукапісных матэрыялаў 16—20 ст. (больш за 1 тыс. адзінак захавання) на славянскіх, заходнееўрапейскіх і ўсходніх мовах вылучаюцца калекцыі: рукапісных кніг, у т.л. бел. паходжання (евангеллі, пралогі, служэбнікі, жыціі святых, зборнікі слоў і павучанняў і інш.), спеўных рукапісаў крукавай і ноталінейнай натацыі, усходніх рукапісаў па граматыцы, філасофіі, праве, мусульманскай тэалогіі і інш.; рукапісы дзеячаў навукі і культуры Беларусі (М.В.Доўнар-Запольскага, Е.Р.Раманава, А.М.Семянтоўскага, У.І.Пічэты, З.Бядулі, Ц.Гартнага, Я.Коласа і інш.). Фонд старадрукаў (больш за 26 тыс. асобнікаў) уключае калекцыю інкунабулаў (44 адз.), у т.л. «Сусветная хроніка» Х.Шэдэля (1493), выданне «Боскай камедыі» Дантэ (1481), першы ням. пераклад грэч. рамана 3 ст. «Гісторыя Апалонія, караля Цірскага» (Аўгсбург, 1471); калекцыю палеатыпаў (каля 200 асобнікаў), у т.л. 16 прыжыццёвых М.Лютэра, выданні венецыянскай друкарні Аладаў (15—16 ст.), галандскіх кнігадрукаў Эльзевіраў (16—18 ст.), друкароў Эцьенаў, Фробенаў, Плантэнаў і інш. У калекцыі кірылаўскага друку захоўваецца адзіны ў Рэспубліцы Беларусь збор выданняў бел. першадрукара Ф.Скарыны — 10 выпускаў «Бібліі» (Прага, 1517—19); выданні В.Гарабурды («Евангелле вучыцельнае», каля 1580), І.Фёдарава («Апостал», Львоў, 1574, і «Біблія», Астрог, 1581); кнігі з друкарні братоў Мамонічаў (16— 17 ст.); выданні бел., рус. і ўкр. друкарняў 16—18 ст., у т.л. «Азбука» В.Ф.Бурцава (1634), «Арыфметыка» Л.Магніцкага (1703), «Граматыка...» М.Сматрыцкага (1648). У калекцыі рус. грамадзянскага друку 18 — пач. 19 ст. 10 кніг пятроўскай эпохі, прыжыццёвыя выданні М.В.Ламаносава, М.І.Навікова (у т.л. яго часопісы «Древняя российская вивлиофика», «Живописец» і «Кошелёк»); каштоўныя выданні 19 — пач. 20 ст. з прыватных калекцый П.М.Жуковіча, І.П.Карнілава, У.І.Пічэты, А.П.Сапунова. І.І.Гальдштэйна па гісторыі Беларусі, Літвы і Польшчы; Я.Ф.Карскага, М.А.Янчука па бел. л-ры, мове і этнаграфіі; першыя выданні твораў В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча і інш.; першая нелегальная бел. газ. «Мужыцкая праўда» (выдавалася 1862—63 К.Каліноўскім), першыя легальныя бел. газеты «Наша доля» і «Наша ніва»; першыя сав. газеты на бел. мове, у т.л. «Дзянніца»; рэсп., абласныя, раённыя газеты і часопісы Беларусі ад пачатку іх выдання. Захоўваюцца дакументы і выданні перыяду франц. рэвалюцыі 1789—94; калекцыі лістовак часоў Парыжскай камуны 1871; калекцыя вольнага рус. друку (выданні, забароненыя царскай цэнзурай); першыя і прыжыццёвыя выданні К.Маркса, Ф.Энгельса, Леніна; калекцыі бальшавіцкага друку дакастр. перыяду і выданняў першых гадоў сав. улады; збор падп. і партыз. друку перыяду Вял. Айч. вайны і інш. Вялікая калекцыя кніг з аўтографамі вядомых пісьменнікаў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў. Самая вялікая на Беларусі калекцыя нот (77 тыс. экз.), больш за 100 тыс. адзінак захавання выяўл. матэрыялаў (плакаты, паштоўкі, рэпрадукцыі); каля 30 тыс. аўдыёвізуальных дакументаў, у тл. грамзапісаў класічнага рэпертуару. У газетным фондзе сабраны ўсе бел. газеты за сав. перыяд (цэнтральныя, рэсп., абласныя), асобныя газеты замежных краін. Б-ка мае амаль 15-тысячны фонд картаў, каля 650 тыс. аўтарэфератаў і мікрафіш дысертацый. З 1990 укараняецца аўтаматызаваная інфарм. сістэма б-кі, дзейнічае электронны каталог. Ствараюцца рэтраспектыўныя базы даных нац. дакумента, рэдкай і старадрукаванай кнігі, нот, выяўленчых, аўдыёвізуальных і інш. дакументаў.
Штогод б-ка абслугоўвае 500 тыс. чытачоў, агульная выдача перавышае 3 млн. экз. Працуюць 14 галіновых і спец. чытальных залаў на 1000 месцаў. Паслугамі міжбібліятэчнага і міжнар. абанемента карыстаюцца каля 1 тыс. б-к у краіне і за яе межамі. Кнігаабменам б-ка звязана з 280 партнёрамі ў 36 краінах свету. Б-ка арганізуе выстаўкі (тэматычныя, юбілейныя, прысвечаныя знамянальным і памятным датам, выстаўкі прагляды; больш за 500 штогод), вядзе н.-д. работу па гісторыі бібліятэчнай справы на Беларусі. Выдае навук.-дапаможную і рэкамендацыйную бібліяграфію, у т.л. «Кніга Беларусі. 1517—1917» (1986), «Бібліяграфія па гісторыі Беларусі: Феадалізм і капіталізм» (1969), «Беларусь у друку XVI — пач. ХХ ст.» ў 5 кн. (1982—85), нотафанаграфічны паказальнік «Беларуская літаратура ў музыцы (1918—1989)» (1991); з 1960 выдае штомесячны бібліягр. бюлетэнь «Новыя кнігі Беларусі» і інш. У 1929—32 узведзены спец. будынак б-кі (арх. Г.Лаўроў) у стылі канструктывізму. Б-ка мела агульную (на 400-месцаў) і для навук. работнікаў чытальныя залы. У 1961 пабудаваны дадатковы корпус, што палепшыла ўмовы работы чытачоў і захавання фондаў.
Літ.: Нацыянальная бібліятэка Беларусі: Памятка чытачу. Мн., 1992.
Т.М.Мінчэня. с. 143
БІБЛІЯТЭ́КА ПРЭЗІДЭ́НЦКАЯ Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1933 у Мінску на базе даведачных б-к ЦВК, СНК, Дзяржплана, асобных наркаматаў БССР як філіял Дзярж. б-кі і бібліягр. ін-та БССР. У 1936 рэарганізавана ў самастойную навук. б-ку, з 1938 — урадавая, з 1994 — прэзідэнцкая. У Вял. Айч. вайну яе фонд (каля 250 тыс. экз.) знішчылі ням.-фаш. захопнікі. Аднаўленне пачалося ў 1944. Кніжны фонд (на 1.1.1996) больш за 1,2 млн. экз. З’яўляецца фондатрымальнікам Рэсп. даведачна-інфарм. фонду па пытаннях дзярж. права і эканомікі, каардынацыйным і метадычным цэнтрам для б-к Беларусі па бібліятэчным і інфарм. забеспячэнні мясц. органаў самакіравання. У фондзе рэдкіх і каштоўных выданняў (10 710 адзінак) вылучаны калекцыі беларусікі 18—20 ст., старадрукаў 16—18 ст., выданняў рус. грамадскага руху 1700—1825, нелегальнага і забароненага цэнзурай друку 19 ст., марксісцкага і рэв.-дэмакр. друку 1905—07. Захоўваюцца часткі Радзівілаў бібліятэкі, Супрасльскага Благавешчанскага манастыра бібліятэкі, Рус. Тургенеўскай б-кі ў Парыжы, б-кі П.М.Лепяшынскага, асобныя выданні з б-к Баркалабаўскага манастыра, бел. гімназій і семінарый, кнігазбораў Б.І.Эпімах-Шыпілы, К.Б.Езавітава, Ф.Г.Шантара і інш. Б-ка мае выданні Пецярбургскай археагр. камісіі, Віленскай археаграфічнай камісіі, Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, працы па гісторыі, выдадзеныя Ін-там бел. культуры і АН БССР, манаграфіі і публікацыі М.В.Доўнар-Запольскага, Дз.І.Даўгялы, Я.Ф.Карскага, А.П.Сапунова, У.І.Пічэты і інш. Сярод іх — «Беларускі архіў старажытных грамат» (1824), «Збор старажытных грамат і актаў гарадоў Мінскай губерні...» (1848), «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года» (1854), «Памятныя кніжкі» Віленскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губ., выпускі Мінскай, Магілёўскай і Полацка-Віцебскай «даўнін», «Акты, якія адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі» (1846—53), «Акты, якія адносяцца да гісторыі Паўднёвай і Заходняй Расіі» (1863—92). Зберагаюцца дарэв. і сав. часопісы і газеты, у т.л. газеты «Наша доля» і «Наша ніва», час. «Наш край». У б-цы вядуцца ген. алфавітны каталог кніг на бел. мове, сістэматычны каталог кніг пра Беларусь, гал. даведачныя картатэкі па дзярж. будаўніцтве, праве і эканоміцы, нар. гаспадарцы. Б-ка выдае метадычную серыю «Праблемы бібліятэчна-бібліяграфічнага забеспячэння мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання Рэспублікі Беларусь». Мае 2 філіялы і 6 бібліятэчных пунктаў у дзярж. установах.
Літ.: Издания Правительственной библиотеки им. А.М.Горького. Мн., 1983.
В.М.Герасімаў. с. 144
БІБЛІЯТЭ́КА ФУНДАМЕНТА́ЛЬНАЯ БДУ́ . Засн. ў 1921 у Мінску. У Вял. Айч. вайну знішчана. Аднаўленне фонду пачалося ў 1943. На 1.1.1995 ён складаў больш за 2100 тыс. экз. Зберагаюцца асобныя выданні 18—19 ст., класікаў замежнай л-ры, кнігі па гісторыі і этнаграфіі Беларусі, дысертацыі, абароненыя ў БДУ. Абменьваецца навук. выданнямі з замежнымі краінамі. Метадычны цэнтр б-к ВНУ Беларусі. Пры б-цы працуюць 4 факультэцкія і 49 б-к пры кабінетах і кафедрах. с. 145
БІБЛІЯТЭ́КА ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ Акадэміі навук Літвы. Засн. ў 1941 у Вільнюсе на базе збораў евангелічна-рэфарматарскага сінода, арганізаванага ў сярэдзіне 16 ст. (захавалася каля 18 тыс. экз.), Дзярж. публічнай б-кі Урублеўскіх (засн. ў 1925, каля 180 тыс. экз.), б-кі Т-ва сяброў навук, прыватных збораў. Налічвае каля 3600 тыс. экз. (1988), у т.л. 176,3 тыс. экз. рукапісаў, 80 тыс. рэдкіх кніг і старадрукаў, 12 тыс. картаў і атласаў. У аддзеле рукапісаў 6 унікальных калекцый пергаментаў, у т.л. кірылічныя граматы (1503—1614), 22 калекцыі, створаныя пераважна дзярж. і грамадскімі ўстановамі: калекцыя рукапісаў б. Віленскай публічнай б-кі; «Барусіка»; рукапісы і дакументы з Каўнаскага гар. архіва, дзярж. ун-та; калекцыя Віленскага мастацкага музея; судовыя акты (1476—1924); матэрыялы перапісаў насельніцтва Літвы (1934—44); дакументы пра ням. Акупацыі 1915—18, 1940—44. У зборы «Рускіх рукапісных кніг» (11— 19 ст.) пераважаюць стараж. бел. рукапісы, вывезеныя ў 2-й пал. 19 ст. з Супрасля, Жыровіч і інш. бел. манастыроў і цэркваў. Сярод рарытэтаў — Тураўскае евангелле, Мсціжскае евангелле, Супрасльскі і Слуцкі паменнікі 16—17 ст., куцеінская Мінея 1669, і інш. Сярод рукапісаў Віленскай публічнай б-кі — апісанне межаў ВКЛ і Польшчы 1546, інвентар Друцкага замка 17 ст., кніга Лідскага гродскага суда 1630—31, акты па гісторыі Магілёва, фундушы, тастаменты, гісторыя берасцейскага базыльянскага манастыра да 1797, дыярыуш Сапегі 1730—31, «Кроника Витебская», зборнікі з арацыямі, актамі, гаспадарчымі і сеймавымі матэрыяламі, літ. творамі. Зберагаецца значная частка рукапісаў з Беларускага музея імя І.Луцкевіча. Захоўваюцца асн. матэрыялы пра дзейнасць рэфармац. аб’яднанняў на Беларусі і ў Літве з сярэдзіны 16 ст., каталіцкай царквы ВКЛ, асабістыя зборы бел., літ., рус., польск. вучоных і пісьменнікаў, у т.л. М.Балінскага, В.Біржышкі, У.Сыракомлі, І.Лапо і інш. Асобнымі калекцыямі зберагаюцца дакументы і матэрыялы Сапегаў, Тышкевічаў, Нарбутаў. У калекцыі кірылічных старадрукаў кн. «Лічбы» 1519 з пражскай «Бібліі» Ф.Скарыны, «Граматыка» М.Сматрыцкага (Еўе, 1619), выданні Мамонічаў, бел. брацтваў у Вільні і Еўі, Куцеінскай, Гродзенскай і Супрасльскай друкарняў 17—18 ст.
Г.Я.Галенчанка. с. 145
БІБЛІЯТЭ́КА ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ НАВУКО́ВАЯ імя Якуба Коласа АН Беларусі. Засн. 16.2.1925 у Мінску пры Інбелкульце. З рэарганізацыяй Інбелкульта ў АН БССР (1.1.1929) увайшла ў яе склад. У Вял. Айч. вайну разрабавана ням.-фаш. захопнікамі, найб. каштоўная л-ра вывезена ў Германію. Адноўлена ў 1944. Імя Я.Коласа прысвоена ў 1956. Да 1981 наз. Фундаментальная б-ка імя Я.Коласа АН БССР. З’яўляецца галаўной у цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме АН, што аб’ядноўвае 27 б-к пры ін-тах акадэміі. Кніжны фонд — больш за 3 млн. экз. (на 1.1.1996). Абменьваецца навук. л-рай з б-камі і ўстановамі замежных краін. У аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў зберагаюцца пергаменты 16 ст. на бел. мове, кітабы (тэксты на бел. мове арабскай графікай). Сярод старадрукаў кірылаўскага шрыфту «Евангелле вучыцельнае» (Заблудаў, 1569) і «Біблія» (Астрог, 1580—81) І.Фёдарава, кнігі з друкарні Мамонічаў у Вільні, «Евангелле» (1575), «Новы запавет з Псалтыром» (Еўе, 1611), «Дыёптра» (Магілёў, друкарня Вашчанкаў, 1699), 1-ы слав. слоўнік «Лексікон славянарускі» Памвы Бярынды (Куцейна, 1653), «Катэхізіс» Л.Зізанія (Гродна, 1788). У калекцыі замежных выданняў 15—18 ст. кнігі з лепшых еўрап. друкарняў, у т.л. інкунабулы: «Сусветная хроніка» Х.Шэдэля (Нюрнберг, 1493), «Жыццё і вучэнні людзей, якія праславіліся ў філасофіі, выкладзеныя ў дзесяці кнігах» Дыягена Лаэрцкага (Балоння, 1495) і інш. Сабраны бел. фалькл., этнагр. і краязнаўчыя зборнікі 19 ст.; выданні па гісторыі Беларусі рус. і польск. даследчыкаў, энцыклапедычная і даведачная л-ра, бел. кнігі і перыяд. выданні пач. 20 ст., калекцыя зах.-бел. друку. Асобнымі фондамі зберагаюцца б-ка А.Я.Багдановіча, П.Н.Беркава, П.Ф.Глебкі, П.К.Панамарэнкі, частка б-кі Радзівілаў; асабістыя архівы Я.Брыля, М.Гарэцкага, Ю.Гаўрука, Глебкі, Я.Драздовіча, У.Дубоўкі, Л.Геніюш, У.Караткевіча, К.Крапівы, І.С.Краўчанкі, М.Лынькова, А.Пальчэўскага, С.П.Сахарава, М.М.Улашчыка, Я.Шутовіча і інш. Вядзе навук. і метадычную работу, выдае зборнікі прац па гісторыі кнігі, бібліяграфіі і бібліятэказнаўстве Беларусі, бібліягр. дапаможнікі, у т.л. па навуказнаўстве, гісторыі і інш.
Літ.: Библиотечное дело и библиография в системе библиотек Академии наук БССР: [Сб. ст.]. Мн., 1976.
М.П.Стрыжонак. с. 145
БІБЛІЯТЭКАЗНА́ЎСТВА , галіна навукі, якая распрацоўвае тэарэт. асновы грамадскага карыстання творамі друку. Асн. яго задачы: развіццё тэорыі бібліятэчнай справы, аналіз заканамернасцяў гэтага развіцця як сац. з’явы, стварэнне бібліятэк і аб’яднанне іх у адзіную сетку, камплектаванне і арганізацыя бібліятэчных фондаў, іх каталагізацыя і класіфікацыя, інфармацыйная і бібліягр. дзейнасць, абслугоўванне чытачоў. Раздзелы бібліятэказнаўства: агульнае бібліятэказнаўства даследуе агульныя прынцыпы і заканамернасці арганізацыі грамадскага выкарыстання кніжных багаццяў, метадалагічныя, агульнатэарэтычныя і інш. пытанні; бібліятэчныя каталогі і фонды вывучаюць тэорыю, гісторыю апрацоўкі твораў друку, тэорыю, гісторыю і методыку фарміравання і камплектавання фондаў, арганізацыі і кіравання; абслугоўванне чытачоў распрацоўвае тэорыю і методыку абслугоўвання чытачоў (вывучэнне попыту чытачоў, методыка прапаганды л-ры, арганізацыя работы на абанеменце, чытальнай зале і інш.); бібліятэчна-інфармацыйны маркетынг і менеджмент даследуе канцэпцыю паводзін стваральніка бібліятэчна-інфарм. твораў і паслуг ва ўмовах рыначнай эканомікі, распрацоўвае тэорыю і методыку арганізацыі, тэхналогіі і працы ў б-цы, эканоміку бібліятэчнай справы, структуру і прынцыпы арганізацыі адзінай сістэмы б-к і кіраванне бібліятэчнай справай; гісторыя бібліятэчнай справы вывучае заканамернасці ўзнікнення і развіцця б-к, бібліятэчных сістэм і сетак, эвалюцыю тэорыі і поглядаў грамадства на арганізацыю грамадскага карыстання кнігамі ў мінулым і на сучасным этапе; тэхнічныя сродкі бібліятэчнай работы распрацоўваюць методыку выкарыстання вылічальнай, капіравальна-размнажальнай тэхнікі, аўдыёвізуальных і інш. тэхн. сродкаў у розных працэсах у б-цы. Метадалагічныя асновы і праблематыку бібліятэказнаўства на кожным гіст. этапе вызначаюць ідэалогія і сац.-эканам. ўмовы. На сучасным этапе развіцця ў цэнтры ўвагі бібліятэказнаўства праблемы: прырода, сутнасць, змест і сац. ўмовы фарміравання інтарэсаў чытачоў; месца і роля б-кі ў сістэме навук. і тэхн. інфармацыі; навук.-тэарэт. асновы адзінай сістэмы бібліятэчнага абслугоўвання і інш. Вядучыя цэнтры навук. даследаванняў у галіне бібліятэказнаўства на Беларусі — Бібліятэка нацыянальная Беларусі, кафедра бібліятэказнаўства Беларускага універсітэта культуры. Падрыхтоўка бібліятэчных кадраў вядзецца на ф-це бібліятэчна-інфарм. сістэм Бел. ун-та культуры. Пэўны ўклад у развіццё бібліятэказнаўства і бібліяграфіі на Беларусі зрабілі Ю.І.Бібіла, Н.Б.Ватацы, А.А.Сакольчык, І.Б.Сіманоўскі і інш.
Літ.: Шира Д.Х. Введение в библиотековедение: Пер. с англ. М., 1983.
У.А.Акуліч. с. 145
БІБЛІЯТЭ́КІ АБЛАСНЫ́Я БЕЛАРУ́СІ ,буйныя рэгіянальныя універсальныя б-кі сістэмы Мін-ва культуры Рэспублікі Беларусь. Выконваюць функцыі: абласных дэпазітарыяў, гал. навукова-метадычных, каардынацыйных і інтэграцыйных цэнтраў для б-к вобласці, з’яўляюцца цэнтрамі па збіранні і захоўванні краязн. матэрыялаў, выданняў мясц. друку. Уваходзяць у аўтаматызаваную інфарм. бібліятэчную сістэму Мін-ва культуры Рэспублікі Беларусь, абслугоўваюць усе катэгорыі насельніцтва. Камплектуюцца праз бібліятэчныя калектары, кнігарні, унутрырэспубліканскі і міжнар. кнігаабмен. У іх фондах навук. і навукова-папулярная л-ра універсальнай тэматыкі, даведачна-інфарм. выданні, маст. творы айч. і замежных аўтараў. Напачатку створаны як філіялы аб’яднанай Бел. дзярж. і універсітэцкай б-кі (гл. Бібліятэка нацыянальная Беларусі) у Віцебску (1925), Магілёве (1928), Гомелі (1933); у 1938 яны рэарганізаваны ў самаст. абл. бібліятэкі. Абласнымі сталі Мінская б-ка імя Пушкіна (1938) і Гродзенская (1945); у 1940 створана абл. б-ка ў Брэсце. Сукупны фонд бібліятэк абласных Беларусі на 1.1.1995 — 4,5 млн. экз. кніг і інш. носьбітаў інфармацыі.
В.А.Сабалеўская. с. 146
БІБЛІЯТЭ́ЧНЫ КАЛЕ́КТАР , спецыялізаванае кнігагандлёвае прадпрыемства для забеспячэння бібліятэк новымі выданнямі. Створаны ў 1920 у Расійскай Федэрацыі, потым на ўсёй тэр. СССР для бясплатнага размеркавання кніг сярод б-к. З 1931 камплектаванне б-к стала платнае, вялося на аснове дагавораў з б-камі з улікам іх тыпу, профілю, складу абслугоўваемага насельніцтва. Асн. задача: дапамога ў камплектаванні фондаў б-к шляхам збору заказаў на л-ру па тэматычных планах выд-ваў. Бібліятэчныя калектары вывучаюць попыт б-к, праводзяць бібліягр. агляды кніг, сустрэчы з аўтарамі і выдаўцамі.
На Беларусі бібліятэчныя існавалі ва ўсіх абл. цэнтрах у структуры абл. кнігагандлю. З 1991 у сувязі са скарачэннем у некаторых гарадах кнігагандлю бібліятэчныя калектары становяцца самаст. ўстановамі або ліквідуюцца.
Т.І.Папова. с. 146
БІБЛІЯФІ́ЛЬСТВА (ад грэч. biblion кніга + philia любоў, літар. любоў да кнігі), збіранне і вывучэнне рэдкіх і каштоўных выданняў. Спрыяе стварэнню кнігазбору, зберажэнню рэдкіх выданняў, адметных якасцю друку, ілюстрацыямі, пераплётамі, аўтографамі іх уладальнікаў і інш.
Збіранне твораў пісьменства вядома са стараж. часоў на Усходзе, у Стараж. Грэцыі і Рыме. У сярэднявеччы ў Зах. Еўропе былі прыватныя зборы рукапісных кніг. Пасля вынаходства кнігадрукавання (15 ст.) у калекцыях бібліяфілаў гал. месца займалі друкаваныя выданні. Найб. каштоўнасць маюць зборы стараж. рукапісаў, кнігі 16—17 ст., першыя выданні класікаў л-ры, творы, забароненыя цэнзурай, калекцыі, прысвечаныя асобным галінам ведаў. У Расіі бібліяфільства ўзнікла ў 16 ст. Вядомыя кнігазборы Сімяона Полацкага, Я.Бруса, АІ.Мусіна-Пушкіна, Дз.П.Бутурліна, М.П.Румянцава, М.П.Ліхачова і інш. Выдаваліся спец. часопісы «Антиквар» (1902—03), «Русский библиофил» (1911—16), дзейнічалі «Рускае бібліялагічнае таварыства» (1899—1916), Рускае т-ва сяброў кнігі (1920—29, Масква), Т-ва бібліяфілаў (1923—31, Ленінград). У 1974 створана Усесаюзнае добраахвотнае т-ва аматараў кнігі. З 1992 дзейнічае Міжнар. т-ва кнігалюбаў.
На Беларусі бібліяфільства вядомае з 16 ст. Значныя прыватныя кнігазборы былі ў Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку (гл. Радзівілаў бібліятэка), Сапегаў у Слоніме, Ружанах, Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н, гл. Сапегаў бібліятэкі), Храптовічаў у Шчорсах (Навагрудскі р-н, гл. Храптовічаў бібліятэкі), Паскевічаў у Гомелі, Масальскіх у Белічанах, Оштарпаў у Дукоры, Юндзілаў у Івацэвічах, Тызенгаўзаў у Паставах. Каштоўныя кнігазборы мелі браты В. і К. Каліноўскія, А.К.Ельскі, Б.І.Эпімах-Шыпіла. У дзярж. кнігасховішчы Беларусі паступілі прыватныя кнігазборы вучоных Я.Ф.Карскага, М.А.Янчука, П.Н.Беркава, А.Я.Багдановіча. У 1926—29 дзейнічала Бел. т-ва бібліяфілаў, у 1974 створана Добраахвотнае т-ва аматараў кнігі Беларусі, з 1991 Бел. т-ва «Кніга», якое выдае альманах бібліяфілаў Беларусі «Свіцязь». с. 146
БІ́БЛСКАЕ ПІСЬМО́ , біблскае псеўдаіерагліфічнае пісьмо , протабіблскае пісьмо, пісьмо надпісаў на каменных і бронзавых прадметах, знойдзеных у г. Бібл (цяпер Джубейль) у Ліване. Датуецца канцом 3 — пач. 2-га тыс. да н.э. Было адкрыта М.Дзюнанам у 1920-я г. Надпісы — схематызаваныя малюнкі жывёл, раслін, пабудоў, лінейных геам. фігур і інш. Накірунак пісьма справа налева. Ёсць меркаванні, што біблскае пісьмо — папярэднік зах.-семіцкага пісьма. с. 146
БІБО́П (англ. bepop), боп, рыбоп, першы стыль т. зв. сучаснага джаза. Склаўся на пач. 1940-х г. у ЗША. У адрозненне ад свінгу выконваецца, як правіла, малымі ансамблямі (камба, 2—8 чал.). Вызначальныя рысы біпопа — павышэнне ролі салістаў-імправізатараў, выкарыстанне голасу ў якасці муз. інструмента. Для біпопа характэрныя насычаныя дысанансам тэмы, ускладненая мелодыка, рытміка, гармонія, фразіроўка. Заснавальнікі стылю Ч.Паркер, Дж.Гілеспі. с. 146
БІБРА́КТА (Bibracte), галоўны горад стараж. племя эдуяў (цяпер гарадзішча Мон-Бёўрэ за 27 км ад г. Ацён, Францыя). Пл. каля 135 га, умацаваны валам, сцяной з каменю і дрэва, ровам. Раскопкамі выяўлены каменныя падмуркі жытлаў, майстэрняў, багатых віл. Знойдзена шмат керамікі, а таксама позналатэнскія фібулы, манеты, зброя і інш. У 58 да н. э. Юлій Цэзар разбіў тут кельцкае племя гельветаў. Каля 5 да н. э. насельніцтва горада перасялілася ў г. Аўгустадун (цяпер Ацён), у Бібракце да 4 ст. н. э. заставалася яшчэ свяцілішча мясц. багіні.
А.В.Іоў. с. 146
БІ́ВА , самае вял. возера ў Японіі, на в-ве Хонсю. Пл. 716 км2. Глыб. да 86 м. Сцёк па р. Юда ў заліў Осака Ціхага ак. Злучана каналамі з гарадамі Осака і Кіёта. Суднаходства. Рыбалоўства. Турызм. На паўд. беразе — г. Оцу. с. 146
БІВА́К , бівуак (ням. Biwak), 1) (устар.), стаянка войска па-за населеным пунктам для начлегу ці адпачынку. 2) У пераносным значэнні — месца начлегу па-за домам або ў часовым памяшканні. с. 146
БІГ-БЭ́НД (англ. big band), тып аркестра класічнага джаза. Склаўся ў канцы 1920-х г. у ЗША. Звязаны са стылем свінг. У адрозненне ад інш. тыпаў джаз-аркестраў мае функцыянальны падзел інструментаў на секцыі: рытмічную (банджа, духавы ці струнны бас, ударныя, фп.) і меладычную (групы труб, саксафонаў, трамбонаў). Сярод найб. вядомых біг-бэндаў аркестры Ф.Хендэрсана, Дз.Элінгтана, Дж.Лансфарда, Б.Гудмена, Т.Дорсі, А.Шоу, Ч.Уэба, К.Бейсі (ЗША), Л.Уцёсава, А.Лундстрэма, Г.Гараняна, А.Крола (Расія), К.Арбеляна (Арменія). На Беларусі ў канцы 1939 — пач. 1940-х г. працаваў Дзярж. джаз-аркестр БССР пад кіраўніцтвам Э.Рознера. с. 146
БІГ-БЭ́НД (Big Bend), нацыянальны парк у ЗША, у «вял. лукавіне» р. Рыо-Грандэ, штат Тэхас; біясферны рэзерват. Засн. ў 1935. Пл. 287 тыс. га. Ландшафты горных (выш. ад 500 да 2388 м) і нізінных пустыняў з сукулентамі (агава, кактусы, апунцыя і інш.), зараснікі хмызняку і ўчасткі лесу. У складзе фауны — пекары, чарнахвосты алень, пума. Аб’ект турызму. с. 146
БІГО́САВА , вёска ў Беларусі, у Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., на р. Росіца. Цэнтр сельсавета. Чыг. ст. на лініі Полацк—Даўгаўпілс. За 18 км на ПнЗ ад г. Верхнядзвінск, 193 км ад Віцебска. 2126 ж., 858 двароў (1995). Завод акц. т-ва «Інвет» па выпуску вет. інструменту. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. За 2,5 км ад Бігосава зоаветэрынарны тэхнікум. Чыг. вакзал (1924—26) — помнік архітэктуры стылю «мадэрн». с. 146
БІДЖАПУ́Р , феадальная дзяржава (султанат) у паўд.-зах. Дэкане (Індыя) у 1489—1686. Засн. бахманідскім намеснікам Юсуф Адзіл-ханам, які паклаў пачатак дынастыі Адзіл-шахаў. Біджапур быў аслаблены паўстаннямі маратхаў пад кіраўніцтвам Шываджы і войнамі з Маголамі. З 1599 у складзе віцэ-каралеўства Дэкану. У 1686 падпарадкаваны дзяржавай Вялікіх Маголаў. с. 147
БІ́ДЛ (Beadle) Джордж Уэлс (22.10.1903, Уаху, штат Небраска, ЗША — 9.6.1989), амерыканскі генетык. Чл. Нац. АН ЗША. Скончыў Небраскі (1926) і Корнелскі (1931) ун-ты. З 1931 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це, з 1936 у Гарвардскім ун-це. З 1937 праф. Станфардскага ун-та, у 1946—61 — Каліфарнійскага тэхнал. ін-та, да 1968 прэзідэнт Чыкагскага ун-та. Навук. працы па біяхім. генетыцы. Адзін з аўтараў (1941) фундаментальнай канцэпцыі: «адзін ген — адзін фермент» (кожны ген адказвае за сінтэз толькі аднаго фермента). Нобелеўская прэмія 1958 (разам з Э.Тэйтэмам і Дж.Ледэрбергам). с. 147
БІ́ДСТРУП (Bidstrup) Херлуф (10.9.1912, Берлін — 1988), дацкі мастак-карыкатурыст. Ганаровы чл. АМ СССР (1973). Вучыўся ў АМ у Капенгагене (1931—35). Аўтар серый гумарыстычных і сатыр. рысункаў на быт. тэмы і паліт. карыкатур. Вострыя, выразныя рысункі часта складаюць цэласнае выяўленчае апавяданне. Серыйныя рысункі мастака неаднаразова выдаваліся асобнымі альбомамі ў Даніі і інш. краінах. Стварыў таксама серыі замалёвак з паездак па Чэхаславакіі (1948, 1952), СССР (1952) і інш. краінах.
Тв.: Рус. пер. — Рисунки. Т. 1—4. 2 изд. М., 1969—70.
Літ.: Херлуф Бидструп: Избранное: Полит. карикатуры...: [Пер. с дат.]. 2 изд. М., 1982. с. 147
БІДЫСТЫЛЯ́Т , дыстыляваная вада, атрыманая падвойнай перагонкай звычайнай вады. с. 147
БІ́ДЭР (Ішувук) Герман (н. 21.10.1941, Маркерсдорф, Аўстрыя), аўстрыйскі славіст. Д-р філасофіі (1970), з 1986 д-р габілітаваны. Скончыў Венскі ун-т (1970). З 1971 у Зальцбургскім ун-це. Даследуе сінхронную і дыяхронную лінгвістыку, моўныя кантакты, гісторыю мовы, моўную палітыку: «Нямецкія словаўтваральныя элементы ў славянскіх мовах» (т. 1—2, 1985) і інш. Непасрэдна бел. тэматыцы прысвечаны артыкулы «Літоўскі статут 1529 г.» (1973), «Літоўскі статут 1588 г.» (1974), «Першае і другое адраджэнне беларускай мовы і культуры» (1991), «Моўная сітуацыя ў Беларусі» (1993). Прачытаў у Зальцбургскім ун-це курс лекцый «Беларуская мова для русістаў» (1982).
Тв.: Sprachenpolitische Tendenzen in Weissrussland. Vien, 1995.
У.Л.Сакалоўскі. с. 147
БІ́ДЭРМЕЕР , бідэрмаер (ням. Biedermeier, Biedermaier), кірунак, які развіваўся пераважна ў ням. і аўстр. мастацтве каля 1815—48. Назву атрымаў пазней ад выдуманага прозвішча ням. абывацеля з цыкла вершаў Л.Айхрота «Biedermaiers Liederlust» (1850). Для бідэрмеера характэрна перапрацоўка формаў ампіру (пераважна ў інтэр’еры і дэкар.-прыкладным мастацтве) у духу інтымнасці і хатняй утульнасці. У жывапісе бідэрмеер спалучаў адгалоскі рамантызму з цікавасцю да простага чалавека — маленькіх радасцяў дробнага буржуа, штодзённага побыту бюргераў і сялян, да прыроды, таму часам творы майстроў бідэрмееру адносяць да «ранняга рэалізму». Жывапісныя творы адметныя невял. фарматам, карпатлівым выпісваннем дэталяў. Разам з тым у мастацтве бідэрмееру адчуваецца тэматычная вузкасць, ідэалізацыя ціха-мірнага, пераважна сямейнага побыту (жанравыя партрэты Г.Ф.Керстынга, бытавыя ідылічныя сцэны на фоне пейзажу Л.Рыхтэра, эпізоды з жыцця дзівакоў К.Шпіцвега, інтымныя жанравыя карціны І.П.Газенклевера, замалёўкі вулічных сцэн Ф.Кругера). Тыповымі майстрамі бідэрмееру былі аўстр. жывапісцы М. фон Швінд і Ф.Вальдмюлер. Блізкая да бідэрмееру творчасць дацкіх мастакоў К.Кёбке і К.В.Экерсберга.
Літ.: Geismeier W. Biedermeier. Leipzig, 1979. с. 147
БІЕЗБА́РДЗІС , Безбард (Biesbārdis) Каспар Каспаравіч (8.12.1806, воласць Слока, Латвія — 12.9.1886), латышскі публіцыст і грамадскі дзеяч; адзін з лідэраў руху младалатышоў. Вучыўся ў Дэрпцкім ун-це (г. Тарту). Аўтар першага філас. артыкула на лат. мове. Выступаў супраць ням. засілля ў Прыбалтыцы, за сац. правы латышоў-сялян, за самабытнае развіццё лат. культуры. Пераклаў на лат. мову творы Ф.Шылера, Вергілія, Сафокла.
Б.Гудрыке. с. 148
БІЕНА́ЛЕ (ад італьян. biennale двухгадовы), мерапрыемства (маст. выстаўка або фестываль, звычайна міжнародны), якое праводзіцца рэгулярна, раз у 2 гады. Старэйшае біенале — выстаўка сучаснага мастацтва ў Венецыі (з 1895). Праводзяцца біенале: сучаснага мастацтва (з 1951) і архітэктуры (з 1957) у Сан-Паўлу, жывапісу ў Токіо (з 1951), мастацтва ў Александрыі (з 1955), «маладых» у Парыжы (з 1959), экслібрыса ў Мальбарку (з 1965), плаката ў Варшаве (з 1966), прыкладной графікі ў Брно (з 1966) і інш. с. 148
БІЕ́ШУ Марыя Лук’янаўна (н. 5.5.1934, с. Валанціраўка Сувораўскага р-на, Малдова), малдаўская спявачка (лірыка-драм. сапрана). Нар. арт. СССР (1970). Герой Сац. Працы (1990). Скончыла Кішынёўскую кансерваторыю (1961), з 1980 выкладае ў ёй. З 1961 салістка Малд. т-ра оперы і балета. Сярод партый: Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Тоска, Чыо-Чыо-сан (аднайм. оперы Дж.Пучыні), Аіда, Леанора («Аіда», «Трубадур» Дж.Вердзі). Лаўрэат Міжнар. конкурсаў імя П.І.Чайкоўскага (Масква, 1966), імя Муіры Тамакі (Токіо, 1967). Дзярж. прэмія Малдовы 1968, Дзярж. прэмія СССР 1974, Ленінская прэмія 1982. с. 148
...БІЁ́З (грэч. biōsis ад bios жыццё), састаўная частка складаных слоў, што абазначае: які звязаны з жыццём, з жыццёвымі працэсамі, напр., анабіёз, анаэрабіёз. с. 148
БІЁ́КА (Віоко; да 1973 Фернанда-По, да 1979 Масіяс-Нгема-Біёга), востраў у Гвінейскім зал. каля ўзбярэжжа Афрыкі, тэр. Экватарыяльнай Гвінеі. Пл. 2017 км2. Нас. 105 тыс. чал. (1984). Утвораны 3 злучанымі вулканічнымі масівамі. Выш. да 3008 м (г. Малаба). Горныя вечназялёныя трапічныя лясы. Запаведнік Піка-дэ-Санта-Ісабель. Плантацыі кавы, какавы, алейных пальмаў; вырошчваюць маніёк, арахіс, цукр. трыснёг. На Біёка — г. Малаба, сталіца Экватарыяльнай Гвінеі. с. 148
БІЁ́М (англ. biome), сукупнасць відаў раслін, жывёл і асяроддзя іх пражывання ў пэўнай ландшафтна-геагр. зоне. У склад біёму ўваходзяць біягеацэнозы, якія цесна ўзаемазвязаны патокамі энергіі і рэчываў. Для кожнага біёму (стэп, тайга, тундра, пустыня, горы, лясы і інш.) характэрна пэўная форма кліматычнай расліннасці. Тэрмін ужываецца пераважна ў замежнай л-ры. У прыродаахоўнай л-ры біём — сінонім паняцця «біятычная супольнасць». Блізкі да тэрміна біёта. с. 148
БІЁ́НІКА (ад грэч. biōn элемент жыцця, літар. які жыве), кірунак у кібернетыцы, засяроджаны на вывучэнні асаблівасцяў будовы і жыццядзейнасці арганізмаў з мэтай стварэння больш дасканалых тэхн. сістэм або ўстройстваў. Першай спробай мадэлявання жывога (крыла птушкі) лічаць працы Леанарда да Вінчы (1452—1519). Як самаст. навука вылучылася з кібернетыкі ў 1960 на першым сімпозіуме па біёніцы ў Дайтане (ЗША). Існуюць 3 кірункі біёнікі: біялагічны — вывучэнне з’яў і працэсаў, якія адбываюцца ў жывых арганізмах з мэтай наступнага выкарыстання іх у тэхн. аспектах; тэхнічны — пабудова новых і ўдасканаленне старых тэхн. сістэм на аснове біял. ведаў; тэарэтычны — высвятленне магчымасці стварэння тэхн. ўстройства шляхам папярэдняга выпрабавання яго мадэлі. На Беларусі распрацоўваюцца біятэхн. сістэмы, сукупнасці біял. і тэхн. элементаў, звязаных паміж сабой у адзіным контуры кіравання. Створаны комплекс маніторных дыягнастычных і біятэрапеўтычных сістэм, якія выкарыстоўваюцца ў кардыялогіі (Г.І.Сідарэнка). Прапанавана эксперым. мадэляванне кіруючых сістэм (эмбрыябіёніка), што рэалізуецца ў выглядзе аперацыі органапексіі (Д.М.Голуб).
Літ.: Антомонов Ю.Г. Моделирование биологических систем: Справ. Киев, 1977; Биологическая и медицинская кибернетика. Киев, 1986; Жерарден Л. Бионика: Пер. с фр. М., 1971; Проблемы бионики. М., 1973.
А.С.Леанцюк. с. 148
БІЁ́НІКА АРХІТЭКТУ́РНАЯ , кірунак навуковай і праектна-канструктарскай дзейнасці, які заключаецца ў вывучэнні і практычным выкарыстанні законаў, заканамернасцяў і прынцыпаў прыроды для стварэння новых прыёмаў арх. арганізацыі прасторы, новых канструкцый і матэрыялаў. Садзейнічае лепшай функцыян. арганізацыі аб’ектаў, павышэнню нясучай здольнасці канструкцый, зніжэнню вагі збудаванняў і г.д. Прыклады выкарыстання біёнікі архітэктурнай — сучасныя танкасценныя абалонкі пакрыццяў, якія нагадваюць кветку (арх. Ф.Кандэла), пнеўматычныя канструкцыі, рабрыстыя пакрыцці і скляпенні (арх. П.Л.Нерві), эксперым. праекты гарадоў і мастоў (арх. П.Саляры), пабудовы арх. Ф.Л.Райта, Р.Б.Фулера.
Літ.: Лебедев Ю.С. Архитектура и бионика. М., 1977. с. 148
БІЁ́НТ [ад грэч. bion (biontos) які жыве], асобны арганізм або (зрэдку) мінім. экалагічная сістэма, якія ў ходзе эвалюцыі прыстасаваліся да пражывання ў пэўным асяроддзі — біятопе. Тэрмін звычайна ўжываюць пры вызначэнні арганізмаў пэўнага асяроддзя, напр. аэрабіёнты (арганізмы наземныя і паветра), гідрабіёнты (водныя арганізмы), геабіёнты (глебавыя арганізмы) і інш. с. 148
БІЁ́ТА (ад грэч. biote жыццё), сукупнасць жывых арганізмаў, што склалася гістарычна і аб’яднана агульнай вобласцю пашырэння. У адрозненне ад біяцэнозу ў біёту ўваходзяць віды, якія могуць не мець экалагічных сувязяў паміж сабой (напр., кенгуру і рыба цэратодус, якія ўваходзяць у склад аўстрал. фауны). Арганізмы біёты — біёнты. Тэрмін прапанаваў рум. біёлаг Э.Ракавіцэ (1907); выкарыстоўваецца, калі размова ідзе пра большыя тэрыторыі, чым у біёме. с. 149
БІЖАГО́Ш , Бісагуш (партуг. Ilhas dos Bijagós), архіпелаг нізінных астравоў (каля 60) у Атлантычным ак., каля зах. ўзбярэжжа Афрыкі, у складзе Гвінеі-Бісау. Пл. 1600 км2. Трапічныя мангравыя лясы. Збіранне пладоў дзікарослых какосавай і алейнай пальмаў, пасевы рысу. Порт Балама. с. 149
БІЖУТЭ́РЫЯ (ад франц. bijouterie гандаль ювелірнымі вырабамі), жаночыя ўпрыгожанні (пацеркі, брошкі, пярсцёнкі і інш.) з некаштоўных камянёў і металаў (шкла, пластмасы, латуні і інш.). с. 149
БІЗА́НТ , у грэчаскай міфалогіі заснавальнік г. Візантый (Бізантый). Сын Пасейдона і Кераэсы, дачкі Іо і Зеўса. Адбіў нападзенне на горад фракійскага цара Гемаса і гнаў ворага да аддаленых раёнаў Фракіі. У яго адсутнасць на горад напаў скіфскі цар Одрыс, жонка Бізанта Фідалея з жанчынамі закідала лагер ворага ядавітымі змеямі і выратавала Візантый. с. 149
БІЗЕ́РТА , горад на Пн Туніса. Адм. ц. вілаета Бізерта. Засн. стараж. фінікійцамі. 98,9 тыс. ж. (1994). Порт (вываз жал. руды, свінцу, цынку, цэменту, нафтапрадуктаў, аліўкавага алею і інш. с.-г. прадукцыі), чыг. станцыя. Аэрапорт. Каляровая металургія, нафтаперапр., цэментная, харчасмакавая прам-сць. Суднаверфі. Маст. рамёствы (выраб дываноў, карункаў). Турызм. Арх. помнікі 13—17 ст. с. 149
БІ́ЗНЕС (англ. business), сістэма вядзення справы з мэтай атрымання прыбытку ці інш. выгады; адзін з асн. заняткаў ва ўмовах рыначнай эканомікі. Ахоплівае шырокую сферу дзейнасці: вытв., фін., камерц., кансультацыйную і інш. Займаюцца бізнесам не толькі ўласнікі прадпрыемстваў, а і нанятыя служачыя ў сферы менеджменту, маркетынгу, фінансаў і г.д. Па колькасці работнікаў, аб’ёме вытв-сці прадукцыі і ўмовах дзейнасці вылучаюць малы, сярэдні і буйны бізнес. Малы бізнес — самы масавы: як правіла, невял. прадпрыемствы, што выпускаюць аднародную прадукцыю і займаюць невял. ўдз. вагу на рынку, задавальняюць шырокі паўсядзённы попыт насельніцтва. Таму ў некаторых краінах такому бізнесу аказваецца дзярж. падтрымка: мэтавае бюджэтнае фінансаванне, сістэма крэдытнай гарантыі і страхавання, падатковыя льготы для стымулявання пэўных відаў дзейнасці. У развітых краінах высока каціруюцца маральна-этычныя прынцыпы бізнесу: захаванне дзелавой этыкі, сумленных метадаў канкурэнтнай барацьбы, выкананне абавязацельстваў і інш. Грамадскі статус бізнесмена залежыць не толькі ад росту яго прыбытку, а і ад удзелу ў вырашэнні сац. праблем — стварэнні рабочых месцаў, добраўпарадкаванні нас. пунктаў, дапамозе маламаёмным і г.д. Гл. таксама Прадпрымальніцтва. с. 149
БІ́ЗНЕС-ПЛАН , дакумент з абгрунтаваннем запланаванай камерцыйнай дзейнасці фірмы на пэўны перыяд. Распрацоўваецца супрацоўнікамі фірмы з дапамогай кансультантаў і, як правіла, з удзелам яе кіраўніка для абгрунтавання заявак на атрыманне крэдыту ў камерцыйных банках, распрацоўкі праектаў стварэння прыватных фірмаў, складання праспектаў эмісіі каштоўных папер (акцый і аблігацый), прыватных прадпрыемстваў і тых, якія прыватызуюцца. Мэта бізнес-плана: вывучэнне рынку збыту запланаванай прадукцыі (паслуг) з улікам іх колькасці і якасці, аналіз выдаткаў вытв-сці і ступень прыбытковасці запланаванага камерцыйнага мерапрыемства, аналіз магчымага развіцця падзей у запланаванай справе, у т.л. цяжкасцяў і шляхоў іх пераадолення, вылучэнне прыярытэтных паказчыкаў, па якіх можна ацаніць пачатак задуманага мерапрыемства.
А.М.Дземічаў. с. 149
БІЗО́Н (Bison bison) млекакормячае роду зуброў сям. пустарогіх. 2 падвіды. Быў пашыраны ад паўн.-зах. і цэнтр. Канады на Пд да цэнтр. Мексікі. У 19 ст. амаль знішчаны. Колькасць часткова адноўлена, пераважна на ахоўных тэр. ЗША і Канады (некалькі дзесяткаў тыс. галоў). Акліматызаваны ў цэнтр. Алясцы, завезены ў запаведнік Асканія-Нова.
Даўж. да 3 м, выш. ў карку да 1,9 м, маса да 1 т. Выглядам і біялогіяй падобны да зубра. Тулава моцнае, масіўнае, з высокім «гарбом». Ногі кароткія, тоўстыя. Рогі круглыя, гладкія, чорнага колеру. Поўсць густая, цёмна-бурая, на галаве, шыі і плячах значна даўжэйшая. Палаваспеласць у 2—3 гады. У прыплодзе звычайна адно цяля. Корміцца расліннасцю. Ахоўваецца. с. 149
БІЗЭ́ (Bizet) Жорж (сапр. імя Аляксандр Сезар Леапольд, пры хрышчэнні Жорж; 25.10.1838, Парыж — 3.6.1875), французскі кампазітар, піяніст. Скончыў Парыжскую кансерваторыю (1857, вучыўся ў А.Мармантэля, П.Цымермана, Ф.Галеві, Ш.Гуно). У 1857 за кантату «Клавіс і Клацільда» атрымаў вял. Рымскую прэмію, у 1858—60 жыў у Італіі. Адмовіўшыся ад канцэртнай дзейнасці, займаўся кампазітарскай творчасцю. Напісаў каля 20 опер (многія не закончаны), у т.л. «Дон Пракопіо» (1858—59, паст. 1906), «Іван Грозны» (1865, не закончана, паст. 1946), З аперэты, у т.л. «Доктар Міракль» (1857), музыку да драм. спектакляў. Найб. блізкія яму былі сюжэты з элементамі псіхал. драмы, вострымі канфліктамі. Раннія оперы Бізэ «Шукальнікі жэмчугу» (1863), «Перцкая прыгажуня» (паводле В.Скота, 1866, паст. 1867) развіваюць традыцыі франц. лірычнай оперы, вылучаюцца меладычным багаццем, маляўнічасцю аркестроўкі, зручным для спеваў выкладаннем вак. партый. У іх выявілася імкненне кампазітара да народнасці, жыццёвай праўды. Рэаліст. тэндэнцыі больш яскравыя ў оперы «Джаміле» (паводле паэмы А.Мюсэ «Намуна», 1871, паст. 1872) і музыцы да драмы А.Дадэ «Арлезіянка» (1872). Ён амаль не карыстаўся цытатамі, але, засвоіўшы рытма-інтанац. асаблівасці нар. напеваў, дакладна ўзнаўляў у іх характар усх. і правансальскай музыкі. Вял. папулярнасць набылі 2 аркестравыя сюіты з музыкі да «Арлезіянкі» (1-я належыць Бізэ, 1872, 2-я — Э.Гіро, 1885) — яркі ўклад у сусв. сімф. музыку. Найб. значны твор Бізэ — опера «Кармэн» (паводле П.Мерымэ, 1875) — адна з вяршыняў опернага мастацтва 19 ст. Аўтар арк. твораў, у т.л. сімфоніі-кантаты «Васка да Гама» (1859—60), сімфоніі «Рым» (1871), фп. п’ес, рамансаў, песень і інш.
Тв.: Рус. пер. — Письма. 2 изд. М., 1988.
Літ.: Брук М. Бизе. М., 1938; Хохловкина А. Жорж Бизе. М., 1959; Robert F. Georges Bizet: L'homme et son oeuvre. [Paris, 1965].
Л.А.Сівалобчык. с. 149
БІІ́ШАВА Зайнаб Абдулаўна (н. 2.1.1908, с. Туюмбетава Кугарчынскага р-на, Башкортастан), башкірская пісьменніца. Нар. пісьменніца Башкортастана (1990). Скончыла Башкірскі пед. тэхнікум (Арэнбург, 1929). Друкуецца з 1930. У аповесцях «Кюнхылыу» (1949), «Гельямал» (1953), «Чалавек-дзівак» (1960), «Дзе ты, Гульніса?» (1962), «Думы, думы...» (1963), сказе «Каханне і нянавісць» (1964) — філас. праблемы, узаемаадносіны асобы і грамадства, каларытныя вобразы жанчын-башкірак. У драм. творах выкарыстоўвала сюжэты башк. нар. творчасці. Аўтар першай у башк. л-ры трылогіі («Зняважаныя», 1958; «Абуджэнне», 1966; «Да святла», 1969) аб жыцці дарэв. Башкірыі, падзеях рэвалюцыі і грамадз. вайны.
Тв.: Рус. пер. —Избр. произв. Т. 1—2. М., 1988.
Літ.: Алибаева С.А., Журавлева А.А, Журавлева А.Н. Зайнаб Биишева: Жизнь и творчество. Уфа, 1993.
К.А.Аралбаеў. с. 150
БІ́ЙСК , горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр раёна ў Алтайскім краі. Засн. ў 1707. 232,0 тыс. ж. (1994). Прыстань на р. Бія. Чыг. станцыя. Пач. пункт Чуйскага аўтамаб. тракту да граніцы з Манголіяй. Машынабудаванне (вытв-сць катлоў, прыбораў, абсталявання для харч. прам-сці і інш.), хім. (лакі і фарбы), дрэваапр., лёгкая (абутковая, швейная), харч. (мясная, масласыраробная, малочная, цукр. і інш.) прам-сць. 2 ВНУ. Драм. т-р. Краязнаўчы музей імя В.Біянкі. с. 150
БІЙ-ХЕМ , гл. Вялікі Енісей. с. 150
БІКАЛАТЭРА́ЛЬНЫ ПУЧО́К [ад бі... + лац. col- (соn-) з, разам + lateralis бакавы], правадны пучок сасудаў вышэйшых раслін, у якім да драўніны (ксілемы) з вонкавага і ўнутр. бакоў прылягаюць 2 цяжы лубу (флаэмы). Складаецца з аднаго поўнага калатэральнага пучка і шчыльна прылеглага да яго няпоўнага пучка. Бікалатэральны пучок характэрны для сцёблаў гарбузовых і паслёнавых. с. 150
БІКАНЕ́Р , горад на ПнЗ Індыі, у штаце Раджастхан. Засн. ў 1488. 415 тыс. ж. (1990). Чыг. і аўтамаб. вузел. Гандл. цэнтр (воўна, скуры, соль, збожжа) раёна арашальнага земляробства ў пустыні Тар. Хім. прам-сць; эл.-тэхн. і мех. прадпрыемствы, выраб шкла і керамікі. Саматужны выраб дываноў, шарсцяных хустак, пледаў, коўдраў, маст. вырабаў з слановай косці і каштоўнай драўніны. У наваколлі здабыча фасфарытаў, азбесту, гіпсу. с. 150
БІ́КАНСФІЛД (Beaconsfield) Бенджамін, гл. Дызраэлі Бенджамін. с. 150
БІКВАДРА́ТНАЕ ЎРАЎНЕ́ННЕ (ад бі... + лац. quadratus квадратны), ураўненне, што мае выгляд ах+ bх+ с = 0. Падстаноўкай х2 = у зводзіцца да квадратнага ўраўнення. с. 150
БІКІ́ЛА Абэбэ (7.8.1932—25.10.1973), эфіопскі спартсмен (лёгкая атлетыка), адзін з лепшых бегуноў свету на звышдалёкія дыстанцыі. Алімпійскі чэмпіён 1960 і 1964 у марафоне. с. 150
БІКІ́НІ (Bikini), атол у Ціхім ак., у архіпелагу Маршалавых астравоў. Апека ЗША. Пл. каля 5 км2. Месца правядзення ядзерных выпрабаванняў ЗША у 1946—58. Жыхары эвакуіраваны ў 1946. с. 150
БІКІ́ТА (Bikita), адно з буйнейшых у свеце радовішчаў танталіт-берылзмяшчальных літыевых пегматытаў у Зімбабве. Адкрыта ў 1911. Прымеркавана да амфібалітаў і крышт. сланцаў дакембрыю. Запасы вокісу літыю 305 тыс. т (колькасць у рудзе 2,9%), вокісу берылію — 27 тыс. т (у рудзе 0,2—0,6%). Распрацоўка адкрытым спосабам. с. 150
БІКЛА́ГА , баклага, бандарны выраб; у беларусаў і інш. слав. народаў двухдонная пляскатая пасудзіна на 5— 10 л для дастаўкі вады, квасу і інш. напіткаў. Рабілася з дубовых сцягнутых абручамі клёпак, у 1,5—2 разы карацейшых за дыяметр днішча; у адной клёпцы была адтуліна, затыкалася коркам. Пераносілі на рэмені, што мацаваўся ў спец. гнёздах (вушках). Шырока бытавалі на Беларусі амаль да сярэдзіны 20 ст.
В.С.Цітоў. с. 150
БІКЛО́ЖА , Бікложка, рака ў Беларусі, У Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток Зах. Дзвіны. Даўж. 15 км. Пл. вадазбору 40 км2. Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Замошша. Ад вытоку на працягу 6 км рэчышча каналізаванае. с. 150
БІ́КС (Бекс, Быкс), гравёр па метале канца 18 — пач. 19 ст. Зрабіў 5 гравіраваных на медзі пліт для б-кі К.Тышкевіча ў Лагойску (зберагаюцца ў Нац. музеі ў Варшаве). с. 150
БІКФО́РДАЎ ШНУ́Р , гл. Вогнеправодны шнур. с. 150
БІКЧЭНТА́ЕЎ Анвер Гадзеевіч (21.9.1913, г. Уфа, Башкортастан — 18.5.1989), башкірскі пісьменнік. Засл. дз. культуры Расіі (1970). Скончыў Башкірскі пед. ін-т (1941). Друкаваўся з 1933. Пісаў на башк. і рус. мовах. У творах (зб-кі апавяданняў «Чырвоныя макі», 1944; аповесць «Права на бяссмерце», 1950; раманы «Лебедзі застаюцца на Урале», 1956; «Я не зычу табе раю», 1963; «Вясна, падобная на крык», 1981, і інш.) жыццё і подзвіг народа ў Вял. Айч. вайну, праблемы сучаснасці. Пісаў для дзяцей.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Уфа, 1983—84 (на башкірскай мове).
С.Г.Сафуанаў. с. 150
БІ́ЛА , кляпайла, старажытны муз. інструмент класа ідыяфонаў. Мае выгляд прадаўгаватай драўлянай або метал. пласціны розных памераў. Вял. біла падвешваюць да слупа («білніцы»), малое трымаюць у руцэ. Пры ўдарах па біле палкай або малатком узнікае паслядоўнасць гукаў рознай тэмбравай афарбоўкі (рэзкай сухаватай у драўляных, працяглай гулкай у металічных) і рытмічнай арганізацыі, часам з прыкметным вышынным адхіленнем і фразіроўкай. Пашырана ў многіх народаў свету (славянскіх, фіна-угорскіх, азіяцкіх). З 1-га тыс. вядомы як сігнальны інструмент: выкарыстоўваецца і цяпер у хрысц. царк. практыцы, старажоўстве, вясковым і гар. побыце.
І.Дз.Назіна. с. 150
БІЛАВУ́С Дзмітро (Дзмітрый Рыгоравіч; н. 24.4.1920, с. Курманы Недрыгайлаўскага р-на Сумскай вобл., Украіна), украінскі паэт, перакладчык. Скончыў Кіеўскі ун-т (1945). Творчасць Білавуса, пераважна вострасатырычнага і гумарыстычнага кірунку, выкрывае негатыўныя з’явы жыцця (зб-кі вершаў «Вясёлыя твары», 1953; «Зігзаг», 1956; «Альфы — не амегі», 1967; «Асцярожна: слова!», 1984; ліра-эпічныя паэмы «Жыццё Адаркі Палягечы», 1956; «Грыц Гачык», 1986). Піша для дзяцей. На ўкр. мову перакладаў творы рус., літ., балг., а таксама бел. пісьменнікаў (Ф.Багушэвіча, П.Броўкі, А.Вялюгіна, Н.Гілевіча, М.Калачынскага, Я.Коласа, У.Корбана, К.Крапівы, Я.Купалы, М.Макаля, М.Танка і інш.). На бел. мову творы Білавуса пераклалі А.Бялевіч, Вялюгін, Гілевіч, С.Дзяргай. Літ. прэмія Украіны імя М.Рыльскага 1976.
Тв.: Вибране. Киів, 1980; Бел. пер. — Птушыныя галасы. Мн., 1960.
Літ.: Томенко М. Дмитро Білоус. Киів, 1988.
В.А.Чабаненка. с. 151
БІ́ЛАШ Аляксандр Іванавіч (н. 6.3.1931, г.п. Градзіжск Палтаўскай вобл., Украіна), украінскі кампазітар. Нар. арт. Украіны (1977). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1957). Сярод твораў: оперы «Гайдамакі» (1965), «Балада вайны» (1971), «Сцяганосцы» (1985); аперэты «Чыстая крыніца» (1975), «Легенда пра Кіеў» (1982), «Званы Расіі» (1983); вак.-сімф. і сімф. творы; 2 канцэрты для фп. з арк. (1982— 83); хары; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Аўтар песень («Каліна ў жыце», «Два колеры», «Равеснікі»). Дзярж. прэмія Украіны імя Т. Шаўчэнкі 1975. с. 151
БІ́ЛЕК (Bilek) Францішак (6.11.1872, Хінаў, каля г. Табар, Чэхія — 13.10.1941), чэшскі скульптар; прадстаўнік сімвалізму. Вучыўся ў АМ у Празе (1887—90) і ў акадэміі Каларосі ў Парыжы (1891—92). Сярод работ: рэльеф «Тлумачэнне слова «Мадонна» (1897), «Распяцце» (1899, сабор св. Віта, Прага), «Жах» (1907), помнік воінам, што загінулі ў Горжыцы (1922) і інш. с. 151
БІ́ЛЕФЕЛЬД (Bielefeld), горад на Пн Германіі, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія. Вядомы з 1015. 324,7 тыс. ж. (1994). Трансп. вузел (чыгунка і шаша каля праходу праз горны масіў Тэўтабургскі Лес). Маш.-буд. (у т.л. с.-г. і тэкст.), тэкст. (ільняная), швейная (у т.л. выраб бялізны), харч., хім.-фармацэўтычная, шкларобчая прам-сць. Ун-т. Музеі (у т.л. мастацкі, этнагр., ігральных картаў). Арх. помнікі 13—16 ст. с. 151
БІЛЕ́ЦКІ Аляксандр Іванавіч (2.11.1884, г. Казань, Татарстан — 2.8.1961), украінскі літаратуразнавец. Акад. АН СССР (1958), АН Украіны (1939). Засл. дз. нав. Украіны (1941). Скончыў Харкаўскі ун-т (1907). Дырэктар Ін-та л-ры імя Т.Шаўчэнкі АН Украіны (1939—41, 1944—61), гал. рэдактар час. «Радянське літературознавство» (1957—61). Даследаваў праблемы гісторыі ўкр. і сусв. л-ры (працы: «Зараджэнне драматычнай літаратуры на Украіне», 1923; «Слова аб палку Ігаравым» і ўкраінская літаратура XIX—ХХ ст.», 1958; «Мастацкая проза. І.Франко», 1956; «Пушкін і Украіна», 1938; «Паэма Дантэ», 1956, і інш.). Працаваў у галіне тэорыі і псіхалогіі літ.-маст. творчасці. Пытанні гісторыі бел. л-ры і ўкр.-бел. літ. узаемасувязяў — у даследаваннях «Вершы Сімяона Полацкага на тэмы з усеагульнай гісторыі» (1914), «Сімяон Полацкі і ўкраінскае пісьменства XVII ст.» (1959), «Украінская літаратура сярод іншых славянскіх літаратур» (1958) і інш.
Тв.: Зібрання праць. Т. 1—5. Киів, 1965— 66.
В.А. Чабаненка. с. 151
БІЛЕ́ЦКІ Мікалай Станіслававіч [сапр. Язерскі Павел Сямёнавіч; 29.12.1896, С.-Пецярбург — 29.3.1919], бел. журналіст. Вучыўся ў Петраградскім ун-це (1913—16). Пасля заканчэння ваен.-інж. вучылішча (1916) у званні прапаршчыка накіраваны на Паўн.-Зах. фронт. Чл. РСДРП(б). У 1917 чл. палкавога к-та. У 1918 супрацоўнік Наркамата юстыцыі РСФСР, потым на Усх. фронце. З 1919 . у Гомелі, арганізатар і рэдактар газ. «Известия революционного комитета г. Гомеля и уезда», чл. Гомельскага Савета і гар. к-та РКП(б), узначальваў саюз сав. журналістаў Гомеля. Закатаваны ў час стракапытаўскага мяцяжу 1919 у Гомелі. с. 151
БІЛІ́БІН Аляксандр Іванавіч (11.9.1911, г. Сімферопаль, Украіна — 8.6.1993), бел. дырыжор, дзеяч самадзейнага муз. мастацтва. Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыў ваенна-дырыжорскі ф-т Маскоўскай кансерваторыі (1942). У 1952— 62 узначальваў Маладзечанскі абласны ансамбль песні і танца. З 1962 маст. кіраўнік Мінскай абл. нар. філармоніі пры Бел. філармоніі, у 1968—73 дырэктар Рэсп. Дома маст. самадзейнасці Белсаўпрофа. с. 151
БІЛІ́БІН Іван Якаўлевіч (16.8.1876, с. Тархоўка каля С.-Пецярбурга — 7.2.1942), рускі графік-ілюстратар і тэатр. мастак. Вучыўся ў Мюнхене (1898), у Пецярбургу ў І.Я.Рэпіна — у школе-майстэрні М.К.Ценішавай (1898—1900) і ў АМ як вольны слухач (1900—04). Выкладаў у Рысавальнай школе Т-ва заахвочвання мастакоў (1907—17), з 1936 праф. Ленінградскай АМ, чл. аб’яднання «Свет мастацтва». Яркі прадстаўнік «мадэрну» ў рус. графіцы. Стварыў самабытны арнаментальна-дэкар., графічна выразны «білібінскі стыль» кніжнай ілюстрацыі, заснаваны на стылізацыі матываў нар. лубка, вышыўкі, разьбы па дрэве, стараж. мініяцюры (да быліны «Вальга», «Казкі пра залатога пеўніка» А.С.Пушкіна, «Песні пра купца Калашнікава» М.Ю.Лермантава, «Кулікоўская бітва»). Яго эскізы тэатр. дэкарацый і касцюмаў узнаўляюць казачны, фантаст. свет рус. фальклору.
Літ.: Климов Г.Е. Поиски пера жар-птицы: Жизнь и творчество рус. худож. И.Я.Билибина по материалам собр. Е.П.Климова. М., 1981. с. 151
БІЛІ́БІН Юрый Аляксандравіч (19.5.1901, г. Растоў, Расія — 4.5.1952), савецкі геолаг. Чл.-кар. АН СССР (1946). Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1926). З 1934 ва Усесаюзным геал. ін-це, з 1950 у Ленінградскім ун-це. Навук. працы па выяўленні заканамернасцяў размеркавання радовішчаў карысных выкапняў у зямной кары, па даследаванні ўмоў стварэння россыпных радовішчаў золата. Дзярж. прэмія СССР 1946. Яго імем названы мінерал білібініт і г. Білібіна.
Тв.: Петрология Ыллымахского интрузива. М.; Л., 1947; Основы геологии россыпей. 3 изд. М., 1956; Металлогенические провинции и металлогенические эпохи. М., 1955; Избр. труды. Т. 1-4. М., 1958—63. с. 152
БІЛІВЕРДЗІ́Н , С33Н34O8N4, адзін з жоўцевых пігментаў. Крышталі зялёнага колеру, малекулярная маса 582,67. Білівердзін — дэцыклізаваны тэтрапірол, прамежкавы прадукт ферментатыўнага распаду гемаглабіну, што адбываецца ў макрафагах печані, селязёнкі і касцявога мозгу пазваночных з утварэннем вердаглабіну, які ў сваю чаргу распадаецца з вызваленнем глабіну, жалеза і білівердзіну. Пры аднаўленні білевердзін ператвараецца ў білірубін. Білівердзін знойдзены таксама ў некаторых беспазваночных жывёл (чарвей, ракападобных, насякомых).
А.М.Ведзянееў. с. 152
БІЛІНГВІ́ЗМ , тое, што двухмоўе. с. 152
БІЛІРУБІ́Н , прадукт распаду гемаглабіну; адзін з пігментаў жоўці; С33Н36О6N4. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Мае чырвона-буры колер у растворы, карычневы — у крышталях. Утвараецца найб. у печані, адтуль з жоўцю выводзіцца ў кішэчнік, дзе асн. маса білірубіну ператвараецца ў мезабілірубін, а потым ва урабілінаген. У тонкім кішэчніку невял. колькасць білірубіну ўсмоктваецца ў кроў і зноў трапляе ў печань. Пры атручэнні, парушэнні функцыі печані (закупорцы жоўцевых пратокаў) колькасць білірубіну ў крыві павялічваецца, што выклікае жаўтуху. Змяненне білірубіну ў крыві — дыягнастычны паказчык. с. 152
БІЛІТО́Н , гл. Белітунг. с. 152
БІЛО́ННАЯ МАНЕ́ТА (ад франц. billon нізкапробнае серабро), разменная непаўнацэнная метал. манета, намінальная вартасць якой перавышае вартасць металу і затрат на яе выраб; заменнік золата. Як знак вартасці абслугоўвае пераважна рознічны тавараабарот, выконваючы функцыі сродку абарачэння і абмежаванага сродку плацяжу. З 1933 ва ўсіх краінах свету ў абарачэнне ўведзены толькі білонныя манеты, якія вырабляюць з серабра невысокай пробы, медзі, нікелю, алюмінію і інш. металаў. Колькасць білонных манет абумоўлена патрэбамі грашовага абароту, а гранічны тэрмін іх зносу вызначаецца на аснове практычнага вопыту. У наменклатуры дзярж. разліковых білетаў Нац. банка Беларусі (з 1992) білонная манета адсутнічае. с. 152
БІ́ЛЬ (англ. bill), законапраект, які ўносіцца на разгляд заканадаўчых органаў у Англіі, ЗША, Канадзе і інш. англамоўных краінах, а таксама назва некаторых канстытуцыйных актаў (напр., Біль аб правах, ЗША; Біль аб правах 1689, Вялікабрытанія). с. 152
«БІ́ЛЬ АБ ПРАВА́Х» (Bill of Rights), 1) у Вялікабрытаніі канстытуцыйны акт, прыняты парламентам у 1689. Юрыдычна аформіў дасягненні «Слаўнай рэвалюцыі», абмежаваў уладу караля на карысць парламента. 2) У ЗША першыя 10 паправак да Канстытуцыі 1787. Набылі сілу ў 1791. Гарантавалі бурж.-дэмакр. свабоды слова, друку, веравызнання, сходаў і петыцый, аддзяленне царквы ад дзяржавы і інш. с. 152
БІЛЬБА́О (Bilbao), горад на Пн Іспаніі. Адм. ц. аўт. вобласці Краіна Баскаў і прав. Біская. 369,8 тыс. ж. (1991). Трансп. вузел. Порт на Біскайскім зал. Міжнар. аэрапорт. Важны прамысл. цэнтр. Чорная металургія (на базе блізкіх радовішчаў жал. руды і каменнага вугалю); маш.-буд. (суднабудаванне, вытв-сць прамысл. і чыг. абсталявання, эл.-тэхн.), хім., нафтаперапр., тэкст., шкларобчая, харч., папяровая, дрэваапр. прам-сць. Ун-т. Музей прыгожых мастацтваў. Арх. помнікі: Стары горад (засн. ў 14 ст.), гатычныя і рэнесансавыя цэрквы.
Засн. ў 1300. Да 16 ст. і з 2-й пал. 18 ст. значны порт, цэнтр гандлю і суднабудавання. У час карлісцкіх войнаў вытрымаў 3 асады. З канца 19 ст. цэнтр баскскага нац. руху. У 1936—37 сталіца аўт. раёна баскаў. У чэрв. 1937 захоплены франкістамі. З 1978 адм. ц. Баскаў Краіны. с. 152
БІЛЬБА́САЎ Васіль Аляксеевіч (19.6.1837, Палтава, Украіна — 6.8.1904), рускі гісторык і публіцыст. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1861). У 1869—71 праф. Кіеўскага ун-та, у 1871—83 рэд. газ. «Голос» у Пецярбургу. Памяркоўны ліберал, прыхільнік бурж. рэформаў. Займаўся гісторыяй сярэдневяковай Германіі і Францыі і рус. гісторыяй 18 ст. Вызначыўся ў жанры гіст. біяграфіі. Няскончанае даследаванне «Гісторыя Кацярыны ІІ» (т. 1—2, 1890—96) і інш. працы насычаны багатым фактычным матэрыялам. с. 152
«БІ́ЛЬД ЦА́ЙТУНГ» («Bild Zeitung», «Ілюстраваная газета»), адна з самых буйных нямецкіх газет. Выдаецца з 1952 у Берліне штодзённа ў 18 рэгіянальных выпусках. Да 1971 называлася «Bild» («Ілюстрацыя»), Мае дадаткі: нядзельны (з 1956), для жанчын (з 1983), для аўтамабілістаў (з 1986) і інш. с. 152
БІЛЬДЗЮ́ГІ , вёска ў Беларусі, у Шаркаўшчынскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПнЗ ад Шаркаўшчыны, 235 км ад Віцебска. 557 ж., 207 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 152
БІЛЬЁ́Н (франц. billion), тое, што і мільярд (109). У некаторых дзяржавах (напр., Англіі, Германіі) більён — лік 1012 (мільён мільёнаў). с. 153
БІЛЬТ (Bildt) Карл (н. 15.7.1949, г. Хальмстад, Швецыя), дзяржаўны і палітычны дзеяч Швецыі. Скончыў Стакгольмскі ун-т. У 1973—74 старшыня Свабоднага студэнцкага саюза Памяркоўнай кааліцыйнай партыі (ПКП). У 1974—76 старшыня Арг-цыі еўрап. студэнтаў-дэмакратаў, адначасова сакратар па паліт. пытаннях ПКП. З 1979 дэп. рыксдага (парламента). З 1986 старшыня ПКП. У 1991—94 — прэм’ер-міністр Швецыі. З 1995 пасрэднік Еўрап. саюза па ўрэгуляванні Баснійскага крызісу 1990-х г. с. 153
БІЛЬЯ́РД (франц. billard, ад bille шар), настольная гульня з шарамі. Вядзецца на пакрытым сукном стале (3,66 х 1,83 м; наз. таксама більярд) з бартамі, якія маюць 6 адтулін (лузаў) з сеткай; некаторыя більярды лузаў не маюць. Радзімай більярда лічаць Індыю і Кітай. Гульня вядзецца шарамі са слановай косці ці пластмасы. Кіем (даўж. 1,5 м) удараюць шары адзін аб адзін, каб загнаць іх у лузы. Існуе некалькі відаў гульні: амер. більярд (пул), англ. (снукер), італьян. (разнавіднасці — фішкі і карамболь); у краінах СНД і Францыі пашыраны рус. (класічны) більярд (разнавіднасці — рус. і маскоўская піраміды, амерыканка).
У шэрагу краін, у т.л. ў Беларусі, більярд лічыцца відам спорту. Праводзяцца спаборніцтвы, у т.л. чэмпіянаты свету. На Беларусі як спорт більярд развіваецца з 1989. Існуе (з 1991) мінская федэрацыя більярда. З 1992 праводзяцца чэмпіянаты Беларусі. Бел. майстры більярда ўдзельнічалі ў чэмпіянатах СССР і свету па рус. більярдзе. На Алімпійскіх гульнях 1996 у Атланце більярд прадстаўлены як паказальны від спорту.
Ю.Г.Лобач. с. 153
БІЛЮ́НАС (Biliūnas) Іонас (11.4.1879, в. Нюроніс Анікшчайскага р-на, Літва — 8.12.1907), літоўскі пісьменнік. Вучыўся ў Юр’еўскім (Тартускім), Лейпцыгскім, Цюрыхскім ун-тах. Сябраваў з Цёткай (А.Пашкевіч). Майстар лірыка-псіхал. навелы. Аўтар каля 30 апавяданняў (кн. «Розныя апавяданні», «Палка. Жабрак. Госці. Канец Брысюса», абедзве 1906, і інш.), аповесці «Сумная казка» (1907), літ.-крыт. і публіцыст. артыкулаў. Галоўная тэматыка — пакуты пакрыўджанага жыццём чалавека, лёс і жыццё рабочых. На бел. мову асобныя творы Білюнаса пераклалі П. Аляксюк («Наша ніва», 10.12.1909), І.Сакалоўскі (у зб-ках «Літоўскія апавяданні», 1957; «Бурштынавыя пацеркі», 1984).
А.Лапінскене. с. 153
БІЛЯ́Р , старажытны горад Балгарыі Волжска-Камскай, гарадзішча якога захавалася ў в. Білярск (Татарстан). Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 10 ст., дасягнуў росквіту ў 12 — пач. 13 ст., калі стаў сталіцай дзяржавы. У слав. летапісах названы Вял. Горадам. Быў умацаваны валам з драўлянымі канструкцыямі і ровам. У 1236 разбураны мангола-татарамі. Раскопкамі выяўлены рэшткі дамоў з цэглы, вял. будынка караван-сарая, могільнік. Знойдзена шмат вырабаў мясц. рамеснікаў і рэчаў з Ірана, Візантыі, Каўказа, Русі.
А.В.Іоў. с. 153
БІ́МАН (Beamon) Роберт (н. 29.8.1946, Нью-Йорк), амерыканскі спартсмен (лёгкая атлетыка). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1968 у скачках у даўжыню. Сусв. рэкорд (8,90 м), які ўстанавіў Біман на гэтым турніры, трымаўся 23 гады і лічыцца адным з найвышэйшых дасягненняў у гісторыі лёгкай атлетыкі. Лепшы спартсмен свету 1968. с. 153
БІМЕТА́Л [ад бі... + метал(ы)], матэрыял з двух трывала злучаных слаёў розных металаў ці сплаваў. Найб. пашыраны біметал са сталі з меддзю, нікелем, іх сплавамі і алюмініем. Вырабляюць адначасовай пракаткай ці прасаваннем двух металаў, заліўкай легкаплаўкага металу па тугаплаўкім ці апусканнем вырабу з тугаплаўкага металу ў расплаў лёгкага, гальванічным спосабам, наплаўкай метадам эл. ці плазмавага нагрэву, зваркай выбухам. Выкарыстоўваюць для павелічэння трываласці, гарачаўстойлівасці канструкцый, зніжэння іх масы, як спец. матэрыялы ў машынабудаванні, электра-, радыё- і цеплатэхніцы. с. 153
БІМЕТАЛІ́ЗМ , грашовая сістэма, пры якой за двума металамі — золатам і серабром — заканадаўча замацавана роля ўсеагульнага грашовага эквівалента. Манеты з гэтых металаў выконвалі ўсе функцыі грошай і нараўне ўдзельнічалі ў абарачэнні. Існавалі 2 разнавіднасці біметалізму: сістэма паралельнай валюты (вартасныя суадносіны паміж золатам і серабром устанаўліваліся стыхійна ў адпаведнасці з іх рыначнай вартасцю) і сістэма адной валюты (вызначаўся парытэт паміж серабром і золатам).
Біметалізм узнік у сярэднявеччы і быў найб. пашыраны ў Зах. Еўропе ў 16—19 ст., калі з развіццём капіталізму павялічваўся попыт на золата і серабро. Сістэма двайной валюты існавала ў ЗША з канца 18 ст. да 1873, у Францыі — з пач. 19 ст. Ва ўмовах біметалізму папяровыя грошы свабодна абменьваліся на золата і серабро, таму валютны запас краін складаўся з 2 гэтых металаў. Аднак біметалізм не адпавядаў патрэбам развітой таварнай гаспадаркі і супярэчыў самой прыродзе грошай як адзінага тавару, прызначанага выконваць ролю ўсеагульнага эквіваленту. Таму быў ажыццёўлены пераход ад залатога монаметалізму. с. 153
БІН (Bean) Алан (н. 15.3.1932, Уілер, штат Тэхас, ЗША), касманаўт ЗША. Капітан 1-га рангу ВМС. Скончыў Тэхаскі ун-т (1955). З 1963 у групе касманаўтаў НАСА. З Ч.Конрадам і Р.Горданам здзейсніў 14—24.11.1969 палёт на Месяц, у час якога двойчы выходзіў (разам з Конрадам) на яго паверхню. 28.7—25.9.1973 разам з О.Гэрыётам і ДжЛусмам ажыццявіў палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (з выхадам у адкрыты космас). Агульная працягласць палёту 69,7 сут. Уладальнік 11 сусв. рэкордаў у галіне касм. палётаў. Залаты медаль імя Ю.А.Гагарына. с. 153
БІНАКУЛЯ́РНЫ ЗРО́К , зрок абодвума вокамі і фарміраванне пры гэтым адзінага зрокавага ўспрымання (відарысу) аб’екта. Дае магчымасць вызначыць таксама ўзаемнае размяшчэнне прадметаў у прасторы, зрокава меркаваць аб іх аддаленасці. Пры бінакулярным зроку вочы размешчаны так, што адлюстраванне аб’екта трапляе на ідэнтычныя, сіметрычна размешчаныя ўчасткі сятчаткі абодвух вокаў. Калі адлюстраванне выявіцца на несіметрычных участках, вочы рэфлекторна паварочваюцца, пакуль сіметрыя не будзе дасягнута. Адзнака аддаленасці прадметаў і іх узаемнага размяшчэння адбываецца ў кары галаўнога мозга на аснове аналізу і сінтэзу сукупнасці нерв. імпульсаў, якія зыходзяць з сеткаватых абалонак і вочных мышцаў. с. 153
БІНАМІНА́ЛЬНАЯ НАМЕНКЛАТУ́РА , гл. Бінарная наменклатура. с. 153
БІНАМІЯ́ЛЬНАЕ РАЗМЕРКАВА́ННЕ , размеркаванне імавернасцяў ліку здарэнняў некаторай падзеі («поспеху») пры паўторных незалежных выпрабаваннях, калі пры гэтым вядома імавернасць кожнай такой падзеі. Для выпадковай велічыні, што прымае цэлыя значэнні k = 1,2, ..., n з імавернасцю кожнай падзеі, роўнай p, імавернасць таго, што пры чарговым выпрабаванні будзе k = m, мае выгляд <FORMULA pm = Сmnрm(1—р)n-m>, дзе <FORMULA Сmn >— бінаміяльныя каэфіцыенты (адсюль і назва). Пры невял. выпрабаванняў для разлікаў карыстаюцца спец. табліцамі бінаміяльнага размеркавання, пры вялікай — бінаміяльнае размеркаванне набліжаецца да нармальнага размеркавання і можна карыстацца набліжанымі формуламі. с. 153
БІНАМІЯ́ЛЬНЫ ШЭ́РАГ , бесканечны ступенны шэраг, які з’яўляецца абагульненнем Ньютана бінома на выпадак дробавых і адмоўных паказчыкаў ступені: (1+х)α = 1 + α х + ... + Сmα хm + ... , дзе Сmαбінаміяльныя каэфіцыенты. Бінаміяльны шэраг збежны: пры -1<х<1, калі α<-1; пры -1<х<1, калі -1<m<0; пры -1≤x≤1, калі α>0. Лічаць, што ўпершыню бінаміяльны шэраг уведзены І.Ньютанам (1664—65). Даследаванне збежнасці бінаміяльнага шэрагу праведзена Н.Абелем (1826). с. 154
БІНАМІЯ́ЛЬНЫЯ КАЭФІЦЫЕ́НТЫ , каэфіцыенты ў формуле раскладання Ньютана бінома па ступенях незалежнай пераменнай. Абазначаюцца <FORMULA Сmn > і вызначаюцца па формуле <FORMULA>, дзе n — ступень бінома (любы сапраўдны або камплексны лік; гл. Бінаміяльны шэраг), m — ступень незалежнай пераменнай (0 ≤ m ≤ n). Калі n — цэлы лік, то <FORMULA>. с. 154
БІНАРМА́ЛЬ , гл. ў арт. Нармаль. с. 154
БІНА́РНАЯ НАМЕНКЛАТУ́РА (ад лац. binarius двайны), бінамінальная наменклатура, у сістэматыцы жывых арганізмаў назва відаў двайным імем паводле роду і віду. Упершыню ўведзена К.Лінеем (1758). Садзейнічала уніфікацыі назваў жывёл, раслін і мікраарганізмаў. Ліней прапанаваў абазначаць віды лац. назвамі: 1-е слова (назва роду — назоўнік) пішацца з вял. літары, 2-е, што абазначае сам від, — з малой. Да двайной назвы віду дадаецца поўнае або скарочанае імя вучонага, які ўпершыню апісаў дадзены від. Напр., вінаград скальны — Vitis rupestris Scheele, пчала меданосная — Apis mellifera L., , воўк — Canis lupus L., , дзе L. — імя Лінея. Бінарная наменклатура замацавана міжнар. кодэксамі наменклатуры і прынята Міжнар. саюзам біял. навук.
Літ.: Международный кодекс зоологической номенклатуры: Пер. с англ. и фр. 3 изд. Л., 1988.
І.К.Лапацін. с. 154
БІНА́РНАЯ СІСТЭ́МА ЗЛІЧЭ́ННЯ , гл. Двайковая сістэма злічэння. с. 154
БІНА́РНЫЯ СПЛА́ВЫ , двухкампанентныя сплавы з металаў ці з металу і неметалу. с. 154
БІНА́РНЫЯ ХІМІ́ЧНЫЯ БОЕПРЫПА́СЫ , гл. ў арт. Хімічная зброя. с. 154
БІНАУРА́ЛЬНЫ ЭФЕ́КТ , здольнасць чалавека і жывёл вызначаць напрамак на крыніцу гуку, абумоўленая наяўнасцю 2 гукапрыёмнікаў. З-за таго, што вушы размешчаны на некаторай адлегласці адно ад аднаго, гукі, якія даходзяць да іх, адрозніваюцца па фазе і інтэнсіўнасці. Напрамак на крыніцу гуку з частатой да 1500 Гц выяўляецца найб. дакладна (дакладнасць у гарызантальнай плоскасці да 3°). Бінауральны эфект павялічваецца з павелічэннем адлегласці паміж прыёмнікамі, што дасягаецца з дапамогай гукаўлоўнікаў. Пры наяўнасці некалькіх разнесеных у прасторы крыніц гуку бінауральны эфект забяспечвае незалежнае ўспрыманне гуку ад кожнай з іх (напр., ад асобнага інструмента ў аркестры) і павялічвае гэтым перашкодаўстойлівасць слыхавога ўспрымання. с. 154
БІ́НГЕМ (Bingham), меднае радовішча на З ЗША (штат Юта), адно з найб. у свеце. Гідратэрмальнае меднапарфіравае з малібдэнам, да перыферыі руданосных інтрузій скарнавае і жыльнае. Запасы каля 1,5 млрд. т руды з сярэдняй колькасцю медзі 0,7% і малібдэну 0,029%. Як спадарожныя атрымліваюць плутоній, паладый, селен, нікель. Распрацоўваецца з 1880-х г. Здабыча каля 30 млн. т руды за год. с. 154
БІ́НДЛЕР Вадзім Іосіфавіч (н. 7.3.1958, Мінск), бел. спартсмен (акрабатыка). Засл. майстар спорту СССР (1981). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1979). Абсалютны чэмпіён свету (1980), Еўропы (1978, 1980), СССР (1977, 1979), чэмпіён свету (1976), Еўропы (1979), неаднаразовы пераможца міжнар. спаборніцтваў. Першы ў свеце выканаў трайное сальта назад (1974). З канца 1980-х г. жыве ў ЗША. с. 154
БІ́НДЭНШУ (Bindenschu) Руперт (1645, г. Страсбур, Францыя — 1698), латышскі архітэктар. Прадстаўнік барока. З 1671 працаваў у Рызе. Найб. значныя работы: новы фасад і вежа царквы Петэра (з Я.Іостэнам, 1689—94), т. зв. дом Рэйтэрна (1684—88), якія вызначаюцца выразнасцю і прыгажосцю кампазіцыі. с. 154
БІНО́КЛЬ (франц. binocle ад лац. bini два + oculus вока), аптычная прылада, прызначаная для візуальнага назірання аддаленых прадметаў абодвума вокамі, а таксама для вымярэння вуглоў і адлегласцяў. Складаецца з 2 зрокавых трубаў з паралельнымі аптычнымі восямі.
Аптычная схема бінокля ўключае аб'ектыў і акуляр. У біноклі са зрокавымі трубамі тыпу Кеплера прамы відарыс аддаленага прадмета атрымліваецца пры наяўнасці паміж аб’ектывам і акулярам абарачальнай сістэмы, якая дазваляе значна зменшыць даўжыню прылады. Прамежкавы відарыс, што дае аб’ектыў, сапраўдны, у яго плоскасці размешчана сетка для вымярэння вуглоў і адлегласцяў. Такія біноклі даюць павелічэнне да 22 разоў. У біноклі з трубамі тыпу Галілея ролю акуляра выконвае рассейвальная лінза перад плоскасцю прамежкавага відарыса, у выніку чаго відарыс атрымліваецца ўяўным і прамым. З-за абмежаванага вугла зроку такія біноклі выкарыстоўваюцца толькі з малым павелічэннем (да 4 разоў), напр. Тэатральныя. с. 154
БІНО́М (ад бі... + грэч. nomē доля, частка), двухсклад, сума або рознасць двух аднаскладаў, напр., а+b, 2m-3n2. Аб ступенях бінома, напр. алг. выразах тыпу (х + у)n, гл. Ньютана біном. с. 154
БІО́ (Biot) Жан Батыст (21.4.1774, Парыж — 3.2.1862), французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1803), Лонданскага каралеўскага т-ва (1815), Пецярбургскай АН (1819). Скончыў політэхн. школу ў Парыжы (1797). Праф. з 1800 Калеж дэ Франс, у 1808—49 Парыжскага ун-та. Навук. працы па электрамагнетызме, оптыцы і акустыцы. Адкрыў (1815) закон вярчэння плоскасці палярызацыі (закон Біо), разам з Ф.Саварам вызначыў індукцыю магн. поля, створанага эл. токам (гл. Біо-Савара закон). с. 154
БІ́О-БІ́О (Віо-Віо), рака ў Паўд. Амерыцы, у Чылі. Даўж. 380 км, пл. басейна 24 тыс. км2. Пачынаецца з ледавіковых азёраў на зах. схілах Патагонскіх Андаў, упадае ў Ціхі ак., дзе каля г. Кансепсьён утварае эстуарый шыр. каля 3 км. Паводка зімой і вясной (з чэрв. да ліст.). Сярэдні расход вады 1000 м3/с. Суднаходства ў ніжнім цячэнні ад г. Насім’ента. с. 154
БІО́—САВА́РА ЗАКО́Н , закон, што вызначае вектар індукцыі магнітнага поля, створанага эл. токам. Адкрыты Ж.Б.Біо і Ф.Саварам (1820), сфармуляваны ў агульным выглядзе П.Лапласам (наз. таксама закон Біо—Савара—Лапласа).
Паводле Біо—Савара закона малы адрэзак правадніка даўж. dl, па якім працякае ток сілай І, стварае ў зададзеным пункце прасторы М, што знаходзіцца на адлегласці r ад dl, магнітнае поле з індукцыяй <FORMULA>, дзе α — вугал паміж напрамкам току ў адрэзку dl і радыус-вектарам <SIGN>, праведзеным ад dl да названага пункта М, k — каэфіцыент прапарцыянальнасці, які залежыць ад выбранай сістэмы адзінак; у СІ k = <FORMULA>. Вектар <SIGN> перпендыкулярны да плоскасці, у якой ляжыць dl і r, а яго напрамак вызначаецца правілам правага вінта. Біо—Савара закон выкарыстоўваецца для разлікаў пастаянных і квазістацыянарных магн. палёў. с. 154
БІПАЛІ́ДЫ , гл. Біпатрыды. с. 155
БІПАЛЯ́РНАСЦЬ (ад бі... + грэч. polos полюс) у экалогіі, геаграфічнае пашырэнне жывых арганізмаў адзінага віду ў халодных і ўмераных шыротах абодвух паўшар’яў (напр., мідыі, акулы, анчоўсы, кількі, коцікі, кіты, сардзіны, вушастыя цюлені, шэрыя дэльфіны і інш.) і іх адсутнасць у трапічным поясе. с. 155
БІПАТРЫ́ДЫ (ад бі... + грэч. patris (patridos) айчына, радзіма], біпаліды, у міжнародным праве асобы, якія адначасова знаходзяцца ў грамадзянстве двух і больш дзяржаў, г. зн. маюць двайное грамадзянства. Адбываецца пераважна з-за разыходжання законаў аб грамадзянстве розных дзяржаў. Сучаснае міжнар. права не валодае адзінай агульнапрызнанай рэгламентацыяй пытанняў, што ўзнікаюць у сувязі з біпатрыдамі. с. 155
БІПЛА́Н (ад бі... + план), самалёт з двума крыламі, якія размешчаны адно над адным з двух бакоў фюзеляжа. Да 1930-х г. схема біплана была пераважнай для вучэбных, знішчальных і разведвальных самалётаў. Пазней біплан выцеснены манапланамі. У краінах СНД біплан (Ан-2, Ан-24) выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы, для мясц. перавозак і інш., за мяжой — у с.-г. і спарт. авіяцыі. с. 155
БІР (малд. даніна, падатак), у Малдове падворны падатак з сялян, вядомы з 15 ст. У 16—18 ст. падворная даніна Турцыі, а таксама збор на падарункі султану. с. 155
БІРАБІДЖА́Н , горад у Расійскай Федэрацыі, на р. Біра, цэнтр Яўрэйскай аўтаномнай вобласці. 84,7 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Машынабудаванне (збожжа- і сіласаўборачныя камбайны, сілавыя трансфарматары), лёгкая (трыкат., швейная, абутковая), дрэваапр., харч. прам-сць. Пед. ін-т. Краязнаўчы музей. Драм. і муз. т-ры.
Засн. ў 1928 на месцы чыг. ст. Ціханькая (узнікла ў 1912 пры буд-ве Транссібірскай магістралі). Назва ад рэк Біра і Біджан. З 1931 рабочы пасёлак, з 1934 цэнтр Яўр. аўт. вобласці, з 1937 горад. с. 155
БІРА́ЛА Захар Якаўлевіч (2.2.1906, в. Раўнаполле Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 14.9.1993), бел. паэт. Скончыў Мінскі пед. ін-т (1934). Настаўнічаў. У 1936 рэпрэсіраваны, у 1937 зняволены на 8 гадоў. Пакаранне адбываў у Горкаўскай вобл. на лесараспрацоўках. Вызвалены ў 1940, рэабілітаваны ў 1958. Удзельнік Айч. вайны. У 1945—73 выкладчык Мар’інагорскага с.-г. тэхнікума. Друкаваўся з 1925. У 1929 пад псеўд. Захар Бульбянік выдаў зб. «Смех і радасць вёскі» (гумарыст. вершы, частушкі). Аўтар зб-каў лірыкі, жартаў і гумарыстычных вершаў «Цвітуць кветкі», «У пажарным парадку» (1968), «На светлым чорнае» (1974), «Прыляцела птушка» (1977), «Ружы і крапіва». с. 155
БІРБРА́ЕР Яўген Абрамавіч (1912, г. Гомель — 6.10.1943), Герой Сав. Саюза (1948). Скончыў Ленінградскі ін-т журналістыкі (1934), курсы «Выстрал». Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Сталінградскім і Сцяпным франтах. Мінамётная рота пад камандаваннем ст. лейт. Бірбраера ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Днепрапятроўскай вобл. на захопленым плацдарме падтрымлівала пераправу асн. сіл палка, адбіла 12 контратак праціўніка. Загінуў у баі. с. 155
БІРВЕ́ТА , рака ў Беларусі, у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл. і Літве, правы прыток Дзісны (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 34 км, у т.л. ў межах Беларусі 3 км. Пл. вадазбору 1600 км2.
Пачынаецца з воз. Эрзветас і цячэ на працягу 31 км па тэр. Літвы. Ніжэй цячэ па Полацкай нізіне. Асн. прыток на Беларусі — р. Мядзелка. с. 155
БІРД (Beard) Чарлз Остын (27.11.1874, Найтстаўн, штат Індыяна, ЗША — 1.9.1948), амерыканскі гісторык, адзін з заснавальнікаў эканам. кірунку ў гістарыяграфіі ЗША. Скончыў Оксфардскі ун-т. У 1904—17 — праф. Калумбійскага ун-та ў Нью-Йорку і ун-та ў Балтымары. Адзін з заснавальнікаў новай школы сац. даследаванняў у Нью-Йорку (1919). З 1933 прэзідэнт Амер. гіст. асацыяцыі. Даследаваў уплыў эканомікі на развіццё грамадскіх ін-таў ЗША, ролю эканам. і сац. фактараў у гісторыі і інш. Асн. працы: «Эканамічнае тлумачэнне канстытуцыі ЗША» (1913), «Развіццё амерыканскай цывілізацыі» (т. 1—2, 1927, разам з М.Р.Бірд) і інш. с. 155
БІ́РДМАРА ЛЕДАВІ́К (Beardmore Glacier), далінны ледавік у Антарктыдзе. Адкрыты ў 1908 англ. экспедыцыяй Э.Шэклтана. Адзін з найбольшых далінных ледавікоў на Зямлі. Даўж. каля 200 км, шыр. каля 40 км. Апускаецца з Палярнага плато, уліваецца ў шэльфавы ледавік Роса ў паўн.-зах. ч. Берага Шэклтана. Штогадовы расход лёду ў вусці каля 6 км3. с. 155
БІ́РЖА (ням. Börse ад грэч. byrsa кашалёк), форма рэгулярна дзеючага аптовага рынку заменных тавараў, каштоўных папер і замежнай валюты. Адпаведна бываюць таварныя біржы, фондавыя біржы і валютныя біржы. Сама біржа не выступае ў якасці аднаго з бакоў у гандл. аперацыях, а толькі забяспечвае найб. спрыяльныя ўмовы для гэтых аперацый: устанаўлівае для ўсіх удзельнікаў агульныя прынцыпы заключэння здзелак, распрацоўвае адзіныя правілы і нормы для заключэння здзелак, распрацоўвае адзіныя правілы і нормы для заключэння кантрактаў і прадастаўляе месца для іх заключэння ў пэўны час. Членамі біржы могуць быць толькі пэўныя асобы, у т.л. давераныя прадстаўнікі кампаній. Кіруе біржай савет дырэктараў, якому падначалены розныя камітэты (фін., арбітражны і інш.). Пасрэднікам паміж пакупнікамі і прадаўцамі выступаюць брокеры — пэўныя асобы ці фірмы (брокерскія канторы). Біржавыя органы ажыццяўляюць біржавую каціроўку — рэгіструюць курс валют і каштоўных папер, цэнаў на тавары, што стыхійна склаліся на біржы. Кожная біржа вядзе ўлік і сістэматызацыю такіх каціровак і публікуе іх у спец. бюлетэнях. Біржавая каціроўка — адзін з паказчыкаў біржавай кан’юнктуры, індыкатар дзелавой актыўнасці ў розных сектарах эканомікі.
Зачаткі таварнай і вэксальнай (валютнай) біржы з’явіліся ў 15—16 ст. у гарадах Італіі (Венецыя, Генуя, Фларэнцыя). Важнымі этапамі ў развіцці біржавага гандлю стала заснаванне Антверпенскай (1531) і Амстэрдамскай (1608) біржаў. У Расіі першая біржа засн. ў 1705 у Санкт-Пецярбургу. Росквіт біржавай дзейнасці прыпадае на 2-ю пал. 19 ст. і звязаны з развіццём капіталіст. вытв-сці, транспарту, сувязі, гандлю і акц. т-ваў. На сучасным этапе пераважная частка біржавага абароту сканцэнтравана ў вядучых гандл. і фін. цэнтрах ЗША, Вялікабрытаніі і Японіі (больш за 90% аб’ёму біржавых здзелак з таварамі ў вартасным выражэнні, з іх больш за 80% прыпадае на ЗША, дзе знаходзіцца гіганцкая фондавая біржа ў Нью-Йорку).
На Беларусі ў пач. 20 ст. існавалі 2 біржы, якія спынілі дзейнасць у 1-ю сусв. вайну. У 1920-я г. біржавы гандаль аднавіўся, але ў 1927 ліквідаваны. Аднаўленне біржы як адной з найважнейшых структур рыначнай эканомікі пачалося ў 1991. с. 155
БІ́РЖА ПРА́ЦЫ , установа, пасрэдніцкае звяно паміж працадаўцамі і наёмнай рабочай сілай. На сучасным этапе біржа працы — як правіла, дзярж. структура, з дапамогай якой дзяржава аказвае ўплыў на рынак працы, рэгулюе праблемы працаўладкавання беспрацоўных і тых, хто жадае змяніць прафесію. Біржы працы рэгіструюць свабодную рабочую сілу, вывучаюць попыт на яе ў розных рэгіёнах краіны і свету, даюць інфармацыю аб тым, якія прафесіі і дзе патрэбны, ажыццяўляюць навучанне работнікаў новым прафесіям і прафес. арыентацыю моладзі, а ў некат. краінах выдаюць дапамогу па беспрацоўі.
Узніклі біржы працы ў 1-й пал. 19 ст. ў Германіі і Вялікабрытаніі, затым у Францыі і інш. краінах. На пач. 20 ст. ў Вялікабрытаніі створана агульнанац. Біржа працы. У Расіі з’явіліся на пач. 20 ст. пры гар. управах буйных прамысл. цэнтраў; дзейнічалі і платныя прыватныя пасрэдніцкія канторы. У 1918 дэкрэтам «Аб біржах працы» прыватныя бюро і канторы па найме рабочай сілы ліквідаваны і створаны бясплатныя біржы працы (спынілі сваё існаванне ў сувязі з ліквідацыяй беспрацоўя ў 1930-я г.). На Беларусі на сучасным этапе праблемы працаўладкавання вырашаюць дзярж. цэнтры занятасці. с. 156
«БИ́РЖИ И БА́НКИ. БЕЛОРУ́ССКАЯ ДЕЛОВА́Я ГАЗЕ́ТА» , прыватнае інфармацыйна-аналітычнае выданне. Выходзіць з 1992 у Мінску на рус. мове 2 разы на тыдзень. Разлічана на дзелавыя колы. Асвятляе паліт. і эканам. праблемы, пытанні падатковай і фінансавай палітыкі, рыначных адносін, цэнаўтварэння і інш. с. 156
БІРЗНІ́ЕК-У́ПІТ (Birznieke-Upitis) Эрнест Тэадоравіч (6.4.1871, воласць Дзірцыемс, Латвія — 30.12.1960), латышскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Латвіі (1947). Скончыў Тукумскую гар. школу. Настаўнічаў. У 1908 заснаваў кніжнае выд-ва «Дзірцыемніекі». Друкавацца пачаў у 1891. Пісаў рэаліст. апавяданні пра жыццё лат. вёскі (зб-кі «Апавяданні Упіта», 1900; «Зранку», 1912; «Пад вечар», 1913; «Апавяданні шэрага каменя», 1914). У 1893—1921 жыў у Закаўказзі, стварыў каўказскі цыкл (зб-кі «У каўказскіх гарах», 1924; «Апавяданні Каўказа», т. 1—2, 1927). Аўтар аўтабіягр. трылогіі «Дзённік Пастарыня» (1922), «Пастарынь у школе» і «Пастарынь у жыцці» (абодва 1924), кніг для дзяцей. На бел. мову яго творы перакладалі У.Пігулеўскі, Я.Скрыган, Л.Філімонава.
Тв.: Kopoti rakšti. Sēj. 1—7. Riga, 1960—63; Бел. пер. — у кн.: Латышскія апавяданні. Мн., 1956; Сучасныя латышскія апавяданні. Мн., 1978; Песня Даўгавы. Мн., 1986.
І. Трэймане. с. 156
БІ́РЗЭ (Birze; сапр. Берзіньш) Міервальдзіс Янавіч (н. 21.3.1921, г. Руіена, Латвія), латышскі пісьменнік. Засл. дз. культ. Латвіі (1967), ганаровы чл. АН Латвіі (1990). Скончыў Латвійскі ун-т (1949). Быў вязнем ням. канцэнтрацыйных лагераў (1943—45). Друкуецца з 1953. Антыфашысцкая накіраванасць творчасці Бірзэ выявілася ў аповесці «І пад лёдам рака цячэ» (1957, Дзярж. прэмія Латвіі 1958), зб-ках «Як нарадзілася апавяданне» (1961), «Успаміны, успаміны...» (1968), п’есах «Гэта быў не апошні дзень» (1961), «У карчме «Чорны глушэц» (1965). Значныя творы 1980—90-х г. «Гэтыя няпройдзеныя мілі» (1986), «Дзённікі, І—ІІІ» (1990—91). Выступае за гуманізм, у абарону духоўных каштоўнасцяў чалавецтва. Аўтар эсэ, сатыр. і гумарыстычных апавяданняў. Творы Бірзэ на бел. мову пераклалі У.Пігулеўскі (у зб. «Латышскія апавяданні», 1956), У.Васілевіч (у зб. «Сучасныя латышскія апавяданні», 1978).
Б.Калнача. с. 156
БІ́РКА (Birka), рэшткі стараж. горада (гарадзішча, могільнік) на в-ве Б’ёркё ў паўн.-ўсх. частцы воз. Меларэн (Швецыя). Горад заснаваны каля 800, знішчаны пажарам каля 975. Складаўся з замка на скале і вакольнага горада. На могільніку даследавана больш за 1200 пахаванняў (большасць курганныя), у т.л. багатых гараджан з рабынямі, коньмі, зброяй, каштоўнымі ўпрыгожаннямі, начыннем і інш.
А.В.Іоў. с. 156
БІРКЕБЕ́ЙНЕРЫ , удзельнікі грамадз. войнаў (пераважна збяднелыя бонды) у Нарвегіі ў 2-й пал. 12 — пач. 13 ст. У 1177 рух узначаліў самазванец Сверыр, які ў 1184 разбіў ваен. сілы праціўнікаў біркебейнераў (буйных землеўладальнікаў, вышэйшага духавенства, караля Магнуса Эрлінгсана) і стаў каралём; многія біркебейнеры ператварыліся ў каралеўскіх служылых людзей. с. 156
БІ́РМА , назва дзяржавы М'янма да 1989. с. 156
БІ́РМАН Серафіма Германаўна (10.8.1890, Кішынёў — 11.5.1976), руская актрыса, рэжысёр. Нар. арт. Расіі (1946). Скончыла драм. курсы А.І.Адамава ў Маскве (1911). Працавала ў МХТ, МХАТ 2-м (1924—36), т-рах Ленінскага камсамола (1938—58) і Массавета (з 1959). Створаныя ёй вобразы вызначаліся выразнасцю і глыбінёй псіхал. вырашэння, яркай тэатральнасцю: Халдзейка («Ляўша» паводле М.Ляскова) Карпухіна («Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага), Мары Сент-Экзюперы («Жыццё Сент-Экзюперы» Л.Малюгіна), Маці («Салют, Іспанія!» А.Афінагенава). Сярод пастановак: «Васа Жалязнова» (1936, выканаўца гал. ролі) і «Зыкавы» (1940) М.Горкага, «Жывы труп» Л.Талстога (1942), «Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана (1943). Здымалася ў кіно (з 1925): «Закройшчык з Таржка», «Іван Грозны» (за роль Ефрасінні Старыцкай Дзярж. прэмія СССР 1946), «Звычайны чалавек» і інш. с. 156
БІ́РМАНСКАЯ МО́ВА , адна з кітайска-тыбецкіх моў (тыбецка-бірманская група). Афіц. мова М’янмы (б. Бірма) і мова міжнац. зносін большасці народаў М’янмы. Традыцыйна вылучаюць дыялекты: араканскі, тавойскі, інта, дану, таунйоў, йо (некаторыя даследчыкі лічаць іх самаст. мовамі). У фанетыцы 11 галосных, 33 зычныя фанемы; з’яўляецца тонавай мовай (мае 4 тоны) з аднаскладовай будовай кораня. Асн. спосабы словаўтварэння — словаскладанне і афіксацыя аглюцінатыўнага тыпу. У марфалогіі вылучаюцца іменныя і дзеяслоўныя класы слоў, а таксама службовыя словы, што разам з парадкам слоў перадаюць сінтаксічныя адносіны. Пісьменства бірманскай мовы складовае, пабудаванае на аснове аднаго з відаў паўд.-інд. пісьма. Стараж. пісьмовыя помнікі датуюцца 11 ст. с. 156
БІРМА́НСКІ САЮ́З , Бірма, назва дзяржавы ў Паўд. Азіі да 1989, гл. М’янма. с. 157
БІРМА́НЦЫ (саманазва мранма), нацыя, асн. насельніцтва М’янмы, б. Бірма (больш за 30 млн. чал.). Жывуць таксама ў Індыі, Кампучыі, Лаосе і інш. Агульная колькасць 30,28 млн. чал. (1987). Гавораць на бірманскай мове. Паводле рэлігіі пераважна будысты; захоўваюцца і дабудысцкія вераванні. с. 157
БІ́РМІНГЕМ (Birmingham), горад у цэнтр. ч. Вялікабрытаніі. Адм. ц. метрапалітэнскага графства і гал. горад канурбацыі Уэст-Мідлендс. 1009 тыс. ж. (1992), другі па колькасці насельніцтва (пасля Лондана) горад краіны. Аэрапорт. Адзін з гал. цэнтраў цяжкай прам-сці (у асн. машынабудавання і металаапрацоўкі). Аўта- і авіябудаванне і сумежныя прадпрыемствы, эл.-тэхн., станкабуд., гумавая (у т.л. вытв-сць шынаў); хім., шкляная прам-сць; чорная (пераважна перапрацоўчая) і каляровая металургія. Вытв-сць чыг. абсталявання і вагонаў. Ваен. прам-сць. Бірмінгема здаўна вядомы ювелірнымі вырабамі. 2 ун-ты. Музеі. Маст. галерэя. Помнікі архітэктуры: царква св. Марціна (13 ст.), сабор св. Філіпа (18 ст.), ратуша (19 ст.).
Узнік на месцы паселішча англасаксаў (упамінаецца з 11 ст.). З 12 ст. вядомы сваімі кірмашамі. З канца 16 ст. цэнтр па вытв-сці вырабаў з металу. У 1775 пачала дзейнічаць першая ф-ка паравых машын. У 2-ю сусв. вайну разбураны герм. Авіяцыяй. с. 157
БІ́РМІНГЕМ (Birmingham), горад на Пд ЗША, каля паўд. падножжа Апалачаў, штат Алабама. Засн. ў 1871. 266 тыс. ж., з прыгарадамі 908 тыс. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог, унутр. водных шляхоў. Буйны прамысл. цэнтр. Чорная металургія і коксахімія. Паблізу здабыча жал. руды, каменнага вугалю і флюсавых матэрыялаў. Цяжкае машынабудаванне (вагоны, вытв-сць дарожна-буд. машын, металаканструкцый, прамысл. абсталявання), эл.-тэхн., аўтамаб., авіяц., ваен., паліграф., баваўняная, харчасмакавая прам-сць. Вытв-сць буд. матэрыялаў. 2 ун-ты. с. 157
БІ́РМІНГЕМ (Birmingham), старэйшы жалезарудны басейн у ЗША (штат Алабама). Асадкавыя радовішчы (аалітавыя і астаткавыя гематытавыя руды). Агульныя запасы больш за 2 млрд. т руды. Колькасць жалеза 23—45% (першасныя руды), 38—56% (выветраныя руды). Цэнтр здабычы — г. Бірмінгем. с. 157
БІРО́НАЎШЧЫНА , рэакцыйны рэжым у Расіі ў 1730—40-я г. Назва ад прозвішча фаварыта імператрыцы Ганны Іванаўны Эрнста Іагана Бірона (1690— 1772), які фактычна сканцэнтраваў у сваіх руках усю ўладу ў краіне. Характэрным для біронаўшчыны было засілле іншаземцаў ва ўсіх кіруючых установах, раскраданне дзярж. сродкаў, сістэма шпіянажу, даносаў, рэпрэсій, узмацненне феад. прыгоннага ўціску. Пасля смерці Ганны Іванаўны Бірон пазбаўлены ўсіх пасад.
Літ.: Строев В. Бироновщина и Кабинет министров: Очерк внутренней политики императрицы Анны. Ч. 1—2. М.; СПб., 1909—10. с. 157
БІРС (Bierce) Амброз Гвінет (24.6.1842, Хорс-Кейв-Крык, штат Агайо, ЗША — 11.1.1914), амерыканскі пісьменнік. Удзельнік Грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—65. У 1870—90-я г. журналіст. Аўтар зб-каў аповесцяў і апавяданняў «Танец смерці» (1877), «Пра вайскоўцаў і цывільных» (1891), «Хіба можа быць такое?» (1893), «Фантастычныя байкі» (1899), у якіх, пад відавочным уплывам Э.По, напружаныя і займальныя сюжэты спалучаў з вытанчаным гумарам, сатыр. з’едлівасцю, песімістычным стаўленнем да жыцця. У багатай эсэістыцы (кн. «Д’яблава зачараванасць», 1872; «Павуцінне ў чэрапе», 1873; «Цень на цыферблаце», 1909; «Слоўнік д’ябла», 1911; «Батальныя накіды», выд. 1930, і інш.) з іроніяй, часам з пэўнай доляй цынізму апавядаў пра сучасныя яму грамадскія з’явы. Некаторыя творы Бірса пераклаў на бел. мову А.Кудраўцаў.
Тв.: The Collected writings. New York, 1946; Бел. пер. — Чужынец: Апавяданне // Далягляды. Мн., 1992; Са «Слоўніка д’ябла»; Забіты пад Рэсакай: Апавяданне // Крыніца. 1994. № 6 (12); Рус. пер. — Заколоченное окно: Рассказы и миниатюры. Свердловск, 1989; Страж мертвеца: Рассказы. М., 1991.
Л.П. Баршчэўскі. с. 157
БІРУЗА́ (ад перс. фірузе), мінерал класа фасфатаў, водны гідраксілфасфат медзі і алюмінію, СuА16[РO4]4(OН)8 ·5Н2O. Мае прымесі жалеза, кальцыю, цынку і інш.
Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Утварае масіўныя, шчыльныя або скрытакрышталічныя да буйназярністых агрэгаты. Колер ад блакітнага да зялёнага. Бляск матавы, васковы. Цв. 5—6. Шчыльн. 2,6—2,9 г/см3. Другасны мінерал, утвараецца ў арыдных абласцях пры ўздзеянні паверхневых водаў на гліназёмныя пароды. Паўкаштоўны камень. Зялёныя разнавіднасці выкарыстоўваюцца як ювелірна-вырабныя камяні. Радовішчы ў Іране, Таджыкістане, Узбекістане, ЗША і інш. с. 157
БІРУЗО́ВА , вёска ў Беларусі, у Расонскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Расонскі». За 4 км на ПдУ ад г.п. Расоны, 155 км ад Віцебска, 45 км ад чыг. ст. Полацк. 346 ж., 147 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. с. 157
БІРУЗО́Ў Сяргей Сямёнавіч (8.8.1904, г. Скапін Разанскай вобл., Расія — 19.10.1964), савецкі ваенны дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1955). Герой Сав. Саюза (1958). У Чырв. Арміі з 1922. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1937). У Вял. Айч. вайну камандуючы арміяй, нач. штаба 4-га, 3-га Укр. франтоў. Удзельнік баёў на Паўн.-Зах. і Бранскім франтах, Сталінградскай бітвы, Міускай і Яска-Кішынёўскай аперацый, вызвалення Югаславіі. З 1955 нам. міністра абароны, з 1963 нач. Генштаба Узбр. Сіл СССР. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1946—50 і ў 1954. Аўтар мемуараў з часоў Вял. Айч. вайны. с. 157
БІРУКО́Ў Марат Паўлавіч (н. 12.3.1938, г. Рэчыца Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне тэорыі надзейнасці. Д-р тэхн. н. (1991). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1960). З 1972 у Ін-це надзейнасці машын АН Беларусі, адначасова з 1994 праф. Бел. тэхнал. ун-та. Навук. працы па імавернасным прагназаванні надзейнасці машын і іх тэхн. дыягностыцы на стадыі паскораных выпрабаванняў і эксплуатацыі.
Тв.: Теория и расчет механизмов и их деталей. Мн., 1975; Динамика и прогнозирующий расчет механических систем. Мн., 1980. с. 157
«БІРУ́ЛЬКІ» , бел. нар. гульня. З кучкі дробных прадметаў неабходна выбраць кручком усе прадметы адзін за адным, не пасунуўшы пры гэтым астатніх. с. 157
БІРУНІ́ Абу Рэйхан Мухамед ібн Ахмед аль-Біруні (4.10.973, Харэзм, Узбекістан — 13.12.1048?), сярэднеазіяцкі вучоны-энцыклапедыст. Працы па гісторыі, матэматыцы, астраноміі («Канон Масуда», 1030), геаграфіі, тапаграфіі, фізіцы, медыцыне, геалогіі, мінералогіі і інш. Упершыню на Сярэднім Усходзе выказаў думку аб тым, што Зямля рухаецца вакол Сонца. с. 157
БІРУ́ТА (сапр. Даравінская Амелія; 1863, в. Ройсталі, цяпер у межах Вільнюса — 27.7.1891), бел. і польская фалькларыстка і этнограф. Адукацыю атрымала ў Варшаве. Настаўнічала, запісвала бел. фальклор і вяла этнагр. даследаванне Лідскага пав. (Гродзенская вобл.). Друкавалася ў час. «Wisła» («Вісла»), дзе ў 1889 змясціла апісанне дажынак з песнямі ў в. Шаўры Лідскага пав., паданні «Сосны ў Лідзе», «Паданне пра Пілакальскую гару» з Ваўкавыскага пав. Найб. значная публікацыя — «Беларускія песні з Лідскага павета» ў час. «Zbiór wiadomości do antropologii krajowej» («Зборнік паведамленняў па айчыннай антрапалогіі», 1892), куды ўвайшлі сямейна-бытавыя, любоўныя, лірычныя, рэкруцкія і салдацкія песні. Манаграфію «Народ Лідскага павета» цэнзура забараніла. Рукапісы Біруты зберагаюцца ў архівах Варшавы і Вільнюса.
Літ.: Саламевіч Я. Даследчыца беларускага фальклору // Полымя. 1969. № 11; Васілевіч У.А. Збіральнікі. Мн., 1991.
І.У. Саламевіч. с. 157
БІРУЧЫ́НА (Ligustrum), род кветкавых раслін сям. маслінавых. Каля 40 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках М. і Усх. Азіі, на Д.Усходзе, у Паўд. Еўропе і Паўн. Афрыцы. На Беларусі для азелянення інтрадукавана беручына звычайная (L. vulgare).
Шматгадовазялёныя або лістападныя кусты, радзей невял. дрэвы. Лісце супраціўнае, простае. Кветкі двухполыя, у канцавых мяцёлчатых або гронкападобных суквеццях. Плод — ягадападобная касцянка. Беручына звычайная — лістападны куст выш. 2—5 м з густаразгалінаванай кронай, бліскучым скурыстым ланцэтным лісцем і дробнымі белымі духмянымі кветкамі ў канцавой мяцёлцы. Плады чорныя, сакаўныя, бліскучыя. Засухаўстойлівая, адносна ценевынослівая дэкар., тэхн., меданосная і фарбавальная (з пладоў атрымліваюць чорную фарбу) расліна. Выкарыстоўваецца для жывых агароджаў, бардзюраў, групавых і адзіночных пасадак. с. 158
БІ́РШТАНАС (Birštonas), горад у Літве, на р. Нёман (Нямунас), за 39 км ад Каўнаса. Вядомы з 14 ст. 4,1 тыс. ж. (1992). Бальнеалагічны і кліматычны курорт. 2 санаторыі. Краязнаўчы музей. Мінер.} крыніцы вядомы з 18 ст.; інтэнсіўна выкарыстоўваюцца з 19 ст. ў лек. мэтах (піццё, ванны, арашэнні) пры хваробах страўнікава-кішачнага тракту, печані, з тарфянымі гразямі мясц. радовішчаў — пры лячэнні хвароб гінекалагічнай, апорна-рухальнай, перыферычнай нерв. сістэм. Вял. маляўнічы парк з гарой Вітаўтаса. Побач з Бірштанасам заказнік Пунайскі бор, турбаза. с. 158
БІРЫ́ЛА Мікалай Васілевіч (10.9.1923, в. Скварцы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 30.9.1992), бел. мовазнавец. Акад. АН Беларусі (1977, чл.-кар. 1972), д-р філал. н. (1969), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1947). З 1947 у Ін-це мовы, л-ры і мастацтва АН Беларусі. У 1956—58 праф. кафедры бел. філалогіі Варшаўскага ун-та. З 1959 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1977 адначасова в.а. акадэміка-сакратара. У 1982— 92 акад.-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН Беларусі. Навук. працы ў галіне бел. дыялекталогіі, сучаснай бел. літ. мовы, анамастыкі і лексікаграфіі. Аўтар манаграфій «Беларуская антрапанімія» (т. 1—3, 1966—82), «Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове» (1986). Сааўтар прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—69; Дзярж. прэмія СССР 1971), «Беларуская граматыка» (ч. 1—2, 1985—86), «Лексічны атлас беларускай мовы» (т. І, 1992) і інш. Прымаў удзел у падрыхтоўцы і рэдагаванні слоўніка «Славянская анамастычная тэрміналогія» (Скопле, 1983), «Слоўніка беларускай мовы» (1987). с. 158
БІРЫ́ЛА Сцёпка, бел. пісьменнік пач. 20 ст. У 1915 у газ. «Наша ніва» апублікаваў апавяданні «Пятрусь» і «Стражнік» (апошняе выд. асобна, Вільня, 1915), у якіх паказаў характэрныя з’явы бел. вясковага побыту. Апавяданні напісаны жывой нар. моваю, персанажы выразна акрэслены (браты Амільян і Міхалка з-за маёмасных адносін становяцца ворагамі).
Тв.: У кн.: Беларуская дакастрычніцкая проза. Мн., 1965. с. 158
БІРЫ́ЛА Сцяпан Сцяпанавіч (14.8.1903, Мінск — 15.7.1978), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1955). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1918. Працаваў у т-рах Волагды, Архангельска, Віцебска, Гомеля. З 1926 у БДТ-3, з 1928 у т-ры імя Я.Купалы. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Створаныя ім вобразы вызначаліся дакладным знешнім малюнкам, глыбокай псіхалагічнай распрацоўкай: Цывін («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Вашамірскі («Салавей» З.Бядулі), Лютынскі («Канец дружбы» К.Крапівы), Хірт («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Глуздакоў («Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Секяржыцкі («Амністыя» М.Матукоўскага), Беркутаў («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Акаёмаў («Машачка» А.Афінагенава), Якаў Каламійцаў («Апошнія» М.Горкага), Ксанф («Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду), Фярэкіс («Патрабуецца лгун» Дз.Псатаса) і інш. с. 158
БІ́РЫЧ Тамара Андрэеўна (н. 5.4.1939, Мінск), бел. афтальмолаг. Д-р мед. н., праф. (1988). Дачка Т.В.Бірыч. Скончыла Мінскі мед. ін-т (1962). З 1975 працуе ў ім. Навук. працы па камп’ютэрных метадах дыягностыкі і даследаванняў у афтальмалогіі з выкарыстаннем флюарэсцэнтнай ангіяграфіі, вывучэнні ўздзеяння малых дозаў радыяцыі на орган зроку, укараненні новых тэхналогій хірург. лячэння глаўком, катарактаў, адслаення сятчаткі. Распрацавала і ўкараніла рэканструкцыйныя аперацыі на вочным яблыку (у т.л. перасадку рагавіцы), імплантацыю штучных хрусталікаў пасля выдалення катарактаў, лазерныя метады лячэння хвароб вачэй. с. 158
БІ́РЫЧ Таццяна Васілеўна (10.1.1905, в. Лошніца Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 26.2.1993), бел. афтальмолаг. Чл.-кар. АН Беларусі (1972), д-р мед. н., праф. (1948). Герой Сац. Працы (1974). Засл. ўрач Беларусі (1948), засл. дз. нав. Беларусі (1964). Скончыла БДУ (1928). З 1932 у Мінскім мед. ін-це, з 1945 заг. кафедры. У 1941—45 у Саратаўскім мед. ін-це. Адначасова ў 1945— 85 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па выкарыстанні аксігенатэрапіі пры лячэнні хвароб вачэй, туберкулёзу і апёкаў вачэй, глаўкомы, трахомы. Прапанавала кератапластыку, меры па прафілактыцы блізарукасці, пасляродавых зменаў органа зроку ў немаўлят, новаўтварэнняў вачэй, траўматызму органаў зроку.
Тв.: Оксигенотерапия в офтальмологии. Мн., 1972; Изменение глазного дна у новорожденных при нормальных и патологнческих родах. Мн., 1975 (разам з В.М.Ператыцкай); Ожоги глаз. Мн., 1979; Применение низких температур в офтальмологии. Мн., 1984.
Т.А.Бірыч. с. 158
БІРЫЧЭ́ЎСКІ Аляксей Іванавіч (2.3.1914, г. Вялікі Усцюг, Расія — 4.3.1987), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыў тэатр. студыю ў Архангельску (1932). Працаваў у т-рах Вялікага Усцюга, Калініна, Ціраспаля і інш. У 1950—84 у Гродзенскім абл. драм. т-ры. Выканаўца характарных роляў. Створаныя ім вобразы вызначаліся арганічнасцю і жыццёвай праўдай. Сярод лепшых роляў бел. рэпертуару: Снапок («Калі зацвітаюць сады» В.Палескага), Швагераў («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Вартаўнік Варэніч («Трывога» А.Петрашкевіча), Першы кліент («Мілы чалавек» К.Крапівы). Паспяхова выступаў у п’есах А.Астроўскага і М. Горкага. с. 158
БІ́СА , карэта сапраўдная (Eretmochelys imbricata), паўзун сям. марскіх чарапах. Адзіны від роду, 2 падвіды: адзін у Атлантычным ак. і Міжземным м., другі ў Ціхім і Індыйскім акіянах.
Даўж. панцыра 80—90 см. Рагавыя шчыткі панцыра маладых асобін чарапіцападобна налягаюць адзін на адзін, у дарослых спінны шчыт гладкі. Размнажаюцца на сушы. Самкі ў глебу адкладваюць 150—200 яец. Кормяцца малюскамі, асцыдыямі, членістаногімі, водарасцямі. З рагавых шчыткоў бісы — «карэй» (адсюль другая назва) робяць чарапахавыя вырабы; мяса і яйцы выкарыстоўваюць у ежу. Занесена ў Чырв. кнігу МСАП. с. 159
БІСАГУ́Ш , гл. Біжагош. с. 159
БІСА́У (Bissau), горад, сталіца Гвінеі-Бісау. Адм. ц. аўт. сектара Бісау. Засн. партугальцамі ў 1687. 125-тыс. ж. (1988). Порт на Атлантычным ак. (вываз пальмавага алею, арахісу, скур, лесаматэрыялаў). Міжнар. аэрапорт. Гал. прамысл. цэнтр краіны (каля 60% усіх прамысл. прадпрыемстваў краіны). Харчасмакавая, лесапільная, мэблевая, лёгкая прам-сць. Ганчарная вытв-сць. Суднарамонт. Гісторыка-маст. Музей. с. 159
БІСЕКСУА́ЛЬНАСЦЬ (ад бі... + лац. sexualis палавы), 1) у сексапаталогіі — палавая цяга да асоб абодвух палоў. 2) Гермафрадытызм. У першым значэнні бісексуальнасць можа быць вынікам незавершанасці фарміравання псіхасексуальнай арыентацыі або сродкам «аховы» (жаданне гомасексуаліста выдаць сябе за гетэрасексуала). Вылучаюць некалькі тыпаў бісексуальных паводзін: бісексуальнасць пубертатнага перыяду, калі падлетак яшчэ не выявіў сваёй эратычнай перавагі і можа эксперыментаваць у абодвух кірунках; чаргаванне гетэра- і гомасексуальных паводзін на аснове ўсведамлення індывідам двух якасна розных сексуальных «сцэнарыяў»; сітуацыйна абумоўленая, або псеўдабісексуальнасць, напр. ва ўмовах вымушанай палавой ізаляцыі (армія, турма і інш.). Бісексуальнасць існуе таксама як паралельныя гома- і гетэрасексуальныя паводзіны, калі афіцыйны гетэрасексуальны шлюб сумяшчаецца з тайнымі гомасексуальнымі прыхільнасцямі мужа ці жонкі. Часцей гэта адбываецца як вынік позняй сексуальнай ідэнтыфікацыі мужа ці жонкі. Часам бісексуальнасць развіваецца ў выніку раўнадушша да полу партнёра. с. 159
БІСЕКТРЫ́СА (ад бі... + лац. seco рассякаю) вугла, прамая, што праходзіць праз вяршыню вугла і дзеліць яго папалам. Усе пункты бісектрысы роўнааддаленыя ад бакоў вугла. Бісектрыса трохвугольніка — адрэзак бісектрысы аднаго з вуглоў гэтага трохвугольніка паміж яго вяршыняй і процілеглай стараной, якую ён дзеліць на адрэзкі, прапарцыянальныя бакавым старанам. Бісектрысы ўсіх вуглоў трохвугольніка перасякаюцца ў адным пункце — цэнтры ўпісанай акружнасці. с. 159
БІ́СЕР (ад араб. бусра шклярус), дробныя рознакаляровыя шкляныя (часам металічныя) пацеркі з адтулінамі. Выкарыстоўваюцца для вышывання (на прадметах побыту, жаночага адзення і інш.). с. 159
БІСКА́ЙСКІ ЗАЛІ́Ў (франц. Golfe de Gascogne, ісп. Golfo de Vizcaya), заліў у Атлантычным ак. каля зах. берагоў Еўропы. Уразаецца ў сушу на 400 км, абмывае берагі Францыі і Іспаніі. Пл. каля 194 тыс. км2. Сярэдняя глыб. 1715 м, найб. — 5120 м. У Біскайскі заліў упадаюць рэкі Луара і Гарона. Берагі на Пн ад вусця р. Гарона скалістыя, на Пд — нізкія, слаба парэзаныя; берагі Пірэнейскага п-ва скалістыя і абрывістыя. Найбольшыя а-вы Бель-Іль, Нуармуцье, Рэ, Алерон і інш. Т-ра паверхневых водаў у лют. на Пн 5—6 °С, на Пд 12—13 °С, у жн. адпаведна 10 °С і 20—22 °С. Салёнасць 35‰. Прылівы паўсутачныя (выш. да 6,7 м). Моцныя цячэнні, частыя штормы. Рыбалоўства (сардзіны, камбала), промысел вустрыц. Курорты (Біярыц і інш.). Асн. парты: Брэст, СенНазер, Ла-Рашэль, Бардо (Францыя), Сан-Себасцьян, Більбао, Сантандэр, Хіхон (Іспанія).
З.Я.Андрыеўская. с. 159
БІСКВІ́Т (франц. biscuit ад лац. bis coctus двойчы спечаны), 1) непакрыты палівай фарфор, які найчасцей выкарыстоўваюць для стварэння фарфоравай мяккай пластыкі. З сярэдзіны 18 ст. ў Германіі, пазней у Расіі, Францыі, Даніі з бісквіту выраблялі настольныя скульпт. фігуры і групы. 2) Кандытарскі выраб; печыва з мукі, узбітых яек, цукру і інш. с. 159
БІСКУ́ПІНСКАЕ ГАРАДЗІ́ШЧА , археалагічны помнік жал. веку (сярэдзіна 6—5 ст. да н.э.) каля в. Біскупін Быдгашчцкага ваяв. Польшчы. Пляцоўка ўмацавана сцяной з драўляных канструкцый, запоўненых зямлёй і камянямі. Да варот гарадзішча праз тарфянік вёў драўляны мост (даўж. 120 м). Выяўлены рэшткі больш за 100 наземных жытлаў слупавой канструкцыі, пастаўленых уздоўж 1 акружной і 11 папярочных вуліц з драўлянай вымасткай. Насельніцтва (1000—1200 чал.) належала да плямёнаў лужыцкай культуры.
Літ.: Монгайт А.Л. Археология Западной Европы: Бронзовый и железный века. М., 1974. С. 346. с. 159
БІ́СМАРК (Bismarck, Bismark) Ота Эдуард Леапольд фон Шонгаўзен (Schönhausen; 1.4.1815, Шонгаўзен, зямля Саксонія-Ангальт, Германія — (30.7.1898), дзяржаўны дзеяч Германіі, заснавальнік і першы канцлер Герм. імперыі. Князь (1871). Вывучаў права ў Гётынгене і Берліне (1832—35). Дэп. 1-га і 2-га аб’яднаных ландтагаў Прусіі (1847—48). З 1848 чл. Кансерватыўнай партыі. Прадстаўляў Прусію ў бундэстагу ў Франкфурце-на-Майне (1851—59). Прускі пасланнік у Расіі (1859—62) і Францыі (1862). У 1862—90 прускі прэм’ер-міністр. Канцлер Паўн.-герм. саюза (1867—71), рэйхсканцлер Германіі (1871—90). Пасля, дацкай вайны 1864, аўстра-прускай вайны 1866 і франка-прускай вайны 1870—71 ажыццявіў аб’яднанне герм. зямель пад вяршэнствам Прусіі. Адзін з гал. арганізатараў Траістага саюза 1882, накіраванага супраць Францыі і Расіі, аднак лічыў вайну з Расіяй вельмі небяспечнай для Германіі. Ва ўнутр. палітыцы праводзіў «Культуркампф», увёў Выключны закон супраць сацыялістаў, законы аб сац. страхаванні (1883—89) і інш. Аўтар кн. «Думкі і ўспаміны» (т. 1—2, 1898). с. 159
БІ́СМАРКА АРХІПЕЛА́Г (Bismark Archipelago), Новая Брытанія, група астравоў на З Ціхага ак., у Меланезіі, тэр. Папуа—Новай Гвінеі. Нас. 347 тыс. (1987). Пл. каля 50,5 тыс. км2. Складаецца з 2 вял. а-воў Новая Брытанія і Новая Ірландыя, а-воў Адміралцейства і шэрагу дробных каралавых. Буйныя астравы гарыстыя (выш. да 2300 м), штат вулканаў, ёсць дзеючыя (Улавун). Частыя землетрасенні. Вільготныя трапічныя лясы. Плантацыі какосавай пальмы, бананаў, цукр. трыснягу. Рыбалоўства. Гал. горад — Рабаул (на в-ве Новая Брытанія). Адкрыты ў 1616 галандцамі В.Схаўтэнам і Я.Лемерам. Анексіраваны Германіяй (1884), падмандатная тэр. Аўстраліі (1920), захоплены Японіяй у 2-ю сусв. вайну; частка тэр. Новай Гвінеі, падмандатнай ААН да 1975. Названы ў гонар О.Бісмарка. с. 160
БІСТР (франц. bistre), карычневая празрыстая фарба з драўнянай сажы, змешанай з растваральным у вадзе раслінным клеем. Выкарыстоўвалася еўрап. мастакамі 15—18 ст. для малявання пэндзлем і пяром. Выцеснена сепіяй і тушшу. с. 160
БІСУЛЬФА́ТЫ , гл. Гідрасульфаты. с. 160
БІСУЛЬФІ́ТЫ , гл. Гідрасульфіты. с. 160
БІСУ́САВАЯ ЗАЛО́ЗА (ад грэч. byssos тонкая пража), орган двухстворкавых малюскаў, што выпрацоўвае арган. рэчыва (бісус) у выглядзе вельмі моцных нітак. Знаходзіцца ў т. зв. «назе» і гамалагічна падэшвеннай залозе бруханогіх малюскаў; часам яна функцыяніруе толькі ў лічынак. Бісус складаецца з задубленага бялку, блізкага да канхіяліну ракавіны малюскаў і да фібраіну шоўку членістаногіх. Пры яго дапамозе малюскі прымацоўваюцца да субстрату. У старажытнасці і сярэднявеччы бісус выкарыстоўваўся на выраб тканіны (вісону). с. 160
БІСФЕНО́Л А , гл. Дыфенілолпрапан. с. 160
БІТ (англ. bit), 1) у вылічальнай тэхніцы двайковы разрад машыннага слова; пазіцыя двайковай лічбы ў двайковым кодзе; састаўная частка байта. Лік бітаў памяці ЭВМ вызначае найб. колькасць інфармацыі, якая ў ёй змяшчаецца. Колькасць бітаў ліку — колькасць двайковых разрадаў для яго запісу. 2) У тэорыі інфармацыі — адзінка вымярэння колькасці інфармацыі. 1 біт дае крыніца інфармацыі з 2 узаемна выключальнымі роўнаімавернымі паведамленнямі. с. 160
БІ́ТАЎ Андрэй Георгіевіч (н. 27.5.1937, С.-Пецярбург), рускі пісьменнік. Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1962). Першая кніга — зб. апавяданняў «Вялікі шар» (1963). У зб-ках апавяданняў «Аптэкарскі востраў» (1968), аповесцяў «Дачная мясцовасць» (1967), «Спосаб жыцця» (1972), «Дні чалавека» (1976), «Нядзельны дзень» (1980), цыкле аповесцяў «Роля» (1976), раманах «Малады Адоеўцаў» (1976), «Пушкінскі дом» (1987), «Апантаныя» (ч. 1—3, 1995) і інш. — філас.-этычныя і эстэт. праблемы, унутраны свет сучаснага інтэлігента. Для стылю пісьменніка характэрна спалучэнне белетрыстыкі і эсэістыкі, прасякнутай лірызмам. Аўтар дзённікаў-падарожжаў («Адна краіна», 1961; «Урокі Арменіі», 1967—68; «Азарт», 72), літ.-біягр. партрэтаў («Падарожжа да сябра дзяцінства», 1966), нататкаў пра л-ру і мастацтва («Выбар натуры», 1971—73; «Ахілес і чарапаха», 1975), філас.-публіцыстычных нарысаў («Птушкі, або Новыя звесткі пра чалавека», 1971—75, і інш.). с. 160
БІТАЎНІ́Т (ад месца знаходкі ў Бітаўне, Канада), мінерал, алюмасілікат кальцыю і натрыю з групы палявых шпатаў (Са, Na) [(Аl, Sі)А1Si2O8].
Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. У выглядзе зерняў няправільнай формы, масіўных агрэгатаў. Колер белы да цёмна-шэрага. Бляск шкляны да перламутравага. Цв. 6. Шчыльн. 2,7 г/см3. Пашыраны ў некаторых базальтах, асн. і ультраасн. інтрузіях і ў некаторых каменных метэарытах. с. 160
БІ́ТВА , рашучае сутыкненне буйных груповак войскаў (сіл) з мэтай дасягнення маштабных ваенна-паліт. вынікаў. Да 19 ст., калі рашучыя баявыя дзеянні адбываліся на абмежаванай прасторы, пры невял. колькасці войскаў, у адной Б. часам вырашаўся лёс дзяржавы, напр., Бітва каля Сініх вод 1362 паміж войскамі ВКЛ і аб’яднанымі войскамі некалькіх ордаў дала пачатак вызваленню ўсх.-слав. зямель ад ардынскага заняволення; Кулікоўская бітва 1380 азнаменавала канец мангола-татарскага панавання на Русі; Грунвальдская бітва 1410 спыніла агрэсію Тэўтонскага ордэна на ўсход і абумовіла яго заняпад як самаст. дзяржавы. Пазней тэрмін «бітва» пачалі выкарыстоўваць у значэнні сістэмы баёў і бітваў, аб’яднаных адной мэтай, напр., бітва пад Лясной 1708, Палтаўская бітва 1709, Аўстэрліцкая бітва 1805. У сувязі з вядзеннем працяглых ваен. дзеянняў у 19 ст. з’явілася новая катэгорыя — аперацыя, якая да пач. 20 ст. ўжывалася як сінонім бітвы. У 2-ю сусв. вайну тэрмін «бітва» абазначаў сукупнасць адначасовых і паслядоўных наступальных і абарончых аперацый гал. стратэг. сіл на важнейшых напрамках тэатра ваен. дзеянняў. Найбольшыя з іх: бітва за Атлантыку 1939—45, бітва за Англію 1940— 41, Маскоўская бітва 1941—42, Сталінградская бітва 1942—43, Курская бітва 1943, бітва за Дняпро 1943, і інш. Працягласць бітвы — ад 30—40 дзён (Курская бітва) да 6 з лішнім гадоў (бітва за Атлантыку). с. 160
БІ́ТВА ЗА А́НГЛІЮ 1940—41 , барацьба англійскіх узбр. сіл супраць ням.-фаш. ВПС над Брытанскімі а-вамі ў час- 2-й сусв. вайны. Асн. мэта масіраваных удараў авіяцыі Германіі — прымусіць Вялікабрытанію да выхаду з вайны. Гал. ўдарную сілу Германіі складалі 2-і і 3-і паветр. флаты, якія базіраваліся на аэрадромах Францыі, Бельгіі і Галандыі; эпізадычныя налёты рабіла авіяцыя 5-га паветр. флоту з аэрадромаў Галандыі і Нарвегіі. Усяго ў бітве ўдзельнічала 2600 баявых самалётаў, у т.л. 1480 бамбардзіроўшчыкаў, 980 знішчальнікаў і 140 разведчыкаў. Сістэма ППА Вялікабрытаніі налічвала больш за 700 знішчальнікаў, каля 200 зенітных гармат і каля 1500 аэрастатаў загароджання; уздоўж яе ўсх. ўзбярэжжа размяшчаліся радыёлакацыйныя станцыі, што давала магчымасць англічанам своечасова выявіць авіяцыю праціўніка. У бітве вылучаюць 3 этапы. На 1-м (12.8—6.9.1940) гітлераўцы імкнуліся да панавання ў паветр. прасторы, гал. аб’ектамі ўдараў іх авіяцыі былі аэрадромы англ. ВПС, камандныя і радыёлакацыйныя пункты; 2-і этап (7.9—13.11.1940) — бамбардзіроўка Лондана і інш. буйных гарадоў, каб падарваць маральны дух насельніцтва; 3-і (15.11.1940—10.5.1941) — бамбардзіроўкі Бірмінгема, Ліверпула, Ковентры і інш., каб нанесці страты ваен.-прамысл. патэнцыялу Вялікабрытаніі. На 2-м і 3-м этапах праводзіліся пераважна начныя бамбардзіроўкі. У маі 1941 у сувязі з падрыхтоўкай да вайны супраць СССР інтэнсіўнасць налётаў знізілася. Усяго ням.-фаш. авіяцыя здзейсніла больш як 46 тыс. самалёта-вылетаў і скінула на Вялікабрытанію каля 60 тыс. бомбаў, страціўшы пры гэтым 1733 самалёты. ВПС Вялікабрытаніі страцілі 915 самалётаў і больш як 500 лётчыкаў. Страты сярод насельніцтва Вялікабрытаніі ад бамбардзіровак склалі больш як 86 тыс. чал. (у т.л. каля 40 тыс. забітымі), пашкоджана больш за 1 млн. будынкаў, шэраг гарадоў моцна разбураны. Масіраваныя ўдары ням. авіяцыі не дасягнулі пастаўленай мэты. с. 160
БІ́ТВА ЗА АТЛА́НТЫКУ 1939—45 , барацьба Вялікабрытаніі і ЗША супраць фаш. Германіі і Італіі за камунікацыі ў Атлантычным акіяне, Міжземным, Нарвежскім, Паўночным і інш. морах у час 2-й сусв. вайны. Германія разлічвала, што дзеянні яе падводных лодак, надводных караблёў і самалётаў перарвуць жыццёва важныя для Вялікабрытаніі камунікацыі ў Атлантыцы і прымусяць яе выйсці з вайны. Вялікабрытанія і ЗША імкнуліся абараніць свае водныя камунікацыі і дасягнуць перавагі на атлантычным тэатры ваен. дзеянняў. У вер. 1939 — чэрв. 1941 у баях удзельнічалі з абодвух бакоў нязначныя сілы. Аднак атакі нават малой колькасці ням. падлодак былі эфектыўныя, бо процілодачныя сістэмы саюзнікаў аказаліся недастаткова падрыхтаваныя. У ліп. 1941 — сак. 1943 асн. сілы ням. авіяцыі і надводных караблёў дзейнічалі супраць СССР. Цяжкія страты вермахта на сав.-герм. фронце паспрыялі саюзнікам, яны значна ўмацавалі свае сілы (у сак. 1943 мелі каля 3000 караблёў і 2700 самалётаў супраць 100—130 ням. падлодак) і нанеслі праціўніку значныя страты. Гэтыя абставіны, а таксама выхад з вайны Італіі ў вер. 1943, высадка саюзнікаў у Паўн. Францыі ў чэрв. 1944, колькасны і якасны рост сіл і сродкаў іх процілодачнай абароны рэзка зменшылі эфектыўнасць дзеянняў ням. падлодак у 1943—45. Агульныя страты саюзных і нейтральных дзяржаў у бітве за Атлантыку склалі 4245 транспартаў. Германія і Італія страцілі 705 караблёў і 81 падлодку. Яны не здолелі парушыць камунікацыі Вялікабрытаніі і ЗША у Атлантыцы і нанеслі адчувальныя страты іх ваен.-эканам. Патэнцыялу. с. 161
БІ́ТВА ЗА ДНЯПРО́ 1943 , наступальныя аперацыі сав. войск у жн.—снеж. 1943 з мэтай вызвалення Левабярэжнай Украіны, Данбаса і Кіева ў Вял. Айч. вайну. Мела на мэце таксама выхад да Крыма і Дняпра ў яго сярэднім цячэнні, фарсіраванне яго і захоп плацдармаў на правым беразе.
Удзельнічалі франты: Цэнтр. (каманд. ген. арміі К.К.Ракасоўскі), Варонежскі (ген. арміі М.Ф.Ватуцін), Сцяпны (ген. арміі І.С.Конеў), Паўд.-Зах. (ген. арміі Р.Я.Маліноўскі) і Паўд. (ген.-палк., з 21 вер. ген. арміі Ф.І.Талбухін); з 20 кастр. адпаведна Бел., 1,2, 3 і 4-ы Укр. франты. Адначасова Зах. фронт (ген. арміі В.Д.Сакалоўскі) і левае крыло Калінінскага фронту (ген. арміі А.І.Яроменка) павінны былі наступаць на Смаленскім напрамку, каб не даць магчымасці ворагу перакідваць войскі з гэтага ўчастка.
Гітлераўцы стварылі магутны стратэгічны рубеж абароны «Усходні вал» на лініі ад вусця Нарвы да Азоўскага мора, асабліва моцная абарона была на правым беразе Дняпра, у яго сярэднім цячэнні. Тут сав. войскам процістаялі войскі з групы армій «Цэнтр» (ген.-фельдмаршал Г.Клюге) і асн. сілы групы армій «Поўдзень» (ген.-фельдмаршал Э.Манштэйн). Бітва развівалася ў 2 этапы. На 1-м (жн.—вер. 1943) Чырв. Армія разграміла ням.-фаш. войскі на Левабярэжнай Украіне і ў Данбасе, выйшла да Дняпра ў яго сярэднім цячэнні, захапіла шэраг плацдармаў на правым беразе ракі і сарвала планы ворага па арганізацыі абароны на гэтым рубяжы. На 2-м этапе (кастр.—снеж. 1943) сав. войскі разграмілі сілы гітлераўцаў у сярэднім і ніжнім цячэнні Дняпра, вызвалілі Кіеў, стварылі плацдармы стратэгічнага значэння і адбілі ўсе спробы ворага аднавіць абарону на Дняпры (гл. таксама Гомельска-Рэчыцкая аперацыя 1943).
У ходзе аперацыі вызвалена 38 буйных нас. пунктаў, у т.л. гарады Беларусі Гомель, Ветка, Брагін, Добруш, Лоеў, Нароўля, Рэчыца, Хойнікі і інш. Значную дапамогу наступаючым сав. войскам аказалі партыз. атрады і злучэнні Украіны, Гомельскай і Палескай абл. Беларусі (гл. Рэйкавая вайна). Фарсіраванне Дняпра адначасова сіламі 4 франтоў з’явілася выключнай падзеяй у Вял. Айч. вайне і ўзбагаціла Чырв. Армію вопытам пераадолення буйных водных перашкод з ходу. Сав. войскі страцілі ў гэтай бітве каля 1,7 млн. чал. забітымі, параненымі, прапаўшымі без вестак (з іх забітымі 417 323 чал.). 2438 удзельнікам бітвы прысвоена званне Героя Сав. Саюза, з іх каля 700 чал. вызначыліся на тэр. Беларусі. Бітва стварыла ўмовы для поўнага вызвалення Правабярэжнай Украіны і Беларусі.
А.С.Харэбін. с. 161
БІ́ТВА ЗА КАЎКА́З 1942—43 , сукупнасць абарончых (25.7—31.12.1942) і наступальных (1.1—9.10.1943) аперацый сав. войскаў з мэтай абароны Каўказа і разгрому ням.-фаш. войскаў у Вялікую Айчынную вайну.
Удзельнічалі франты: Паўд. (каманд. да 28.7.1942 і 2.2—2.3.1943 ген.-лейт. Р.Я.Маліноўскі; 1.1—2.2.1943 ген.-палк. А.І.Яроменка), Паўн.-Каўказскі (да 3.9.1942 Маршал Сав. Саюза С.М.Будзённы; 24.1—13.5.1943 ген.-лейт І.І.Масленікаў; з 13.5.1943 ген.-палк. І.Я.Пятроў) і Закаўказскі (з 15.5.1942 ген. арміі І.У.Цюленеў) франтоў, Чарнаморскі флот (віцэ-адм. П.С.Акцябрскі), Азоўская (контр-адм. С.Г.Гаршкоў) і Каспійская (контр-адм. Ф.С.Сядзельнікаў) ваен. флатыліі.
Ням.-фаш. камандаванне планавала авалодаць Каўказам у ходзе летняй кампаніі 1942. Для выканання гэтай задачы прызначалася група армій «А» (ген.-фельдмаршал В.Ліст), якая перасягала сав. войскі Паўд. фронту ў 1,5 раза па асабовым складзе, па танках у 9,4 раза, па артылерыі ў 2 разы і па самалётах у 7,7 раза. Падтрымлівалі яе ВМС Германіі і Румыніі. У адпаведнасці з планам «Эдэльвейс» праціўнік наступаў паміж Донам і перадгор’ямі В.Каўказа. Сав. войскі вялі абарончыя баі і адыходзілі. У канцы снежня гітлераўцы, страціўшы больш як 100 тыс. чал., перайшлі да абароны. Сав. войскі Паўд. фронту, якія працягвалі контрнаступленне пад Сталінградам, нанеслі ўдар па гал. сілах праціўніка на Растоўскім і Ціхарэцкім напрамках. Пад пагрозай акружэння ням. камандаванне вымушана было свае войскі на Паўн. Каўказе адвесці за Растоў і на Таманскі п-аў. У выніку Новарасійска-Таманскай аперацыі 1943 лінія абароны праціўніка была прарвана і 9.10.1943 Таманскі п-аў вызвалены. Чырв. Армія прайшла з баямі каля 800 км, вызваліла каля 200 тыс. км2 тэрыторыі. Страты праціўніка толькі за час наступлення сав. войскаў склалі 281 тыс. чал., 1358 танкаў, 2 тыс. самалётаў, больш як 7 тыс. гарматаў і мінамётаў, 22 тыс. аўтамашын і інш. ваен. тэхнікі і маёмасці. Сав. войскі страцілі ў бітве забітымі, параненымі і прапаўшымі без вестак каля 950 тыс. чал. (з іх забітымі 344 390 чал.). с. 161
БІ́ТВА КАЛЯ́ СІ́НІХ ВО́Д 1362 . Адбылася паміж войскамі ВКЛ і аб’яднаным войскам Крымскай, Перакопскай і Ямбалукскай ордаў на р. Сінія Воды (Сінюха; левы прыток Паўд. Буга). Бітва была гал. падзеяй у наступленні ВКЛ на падпарадкаваныя татарам землі паўд.-зах. Русі. У 1362 вял. кн. ВКЛ Альгерд, выкарыстаўшы паляпшэнне адносін з Польшчай і крыжакамі, выступіў супраць ардынскага панавання ў міжрэччы Дняпра і Дуная. Яго войска было сабрана ў ВКЛ, папоўнена на Валыні і Кіеўшчыне. Восенню Альгерд з войскам рушыў з Кіева на зах. Падолле. Войска татар, якое ўзначалілі князі Кутлубуг, Качубей (Качыбей, Хачыбей) і Дзімітр — «отчычы і дзедзічы Падольскай зямлі», падзялялася на 3 часткі. Альгерд свае 6 палкоў паставіў у лінію глыбокай абароны ў некалькі радоў, што не давала магчымасці варожай конніцы зайсці ў тыл. Лёгка адбіўшы націск татар, войскі Альгерда нанеслі ўдары ў цэнтры фронту і па флангах. Пасля нядоўгага бою супраціўленне татар было зламана і яны ратаваліся ўцёкамі. У час пагоні быў захоплены абоз ардынцаў. Асабліва вызначыліся ў бітве ратнікі з Новагародка, якімі камандавалі князі Карыятавічы. У выніку перамогі ВКЛ пашырыла сваю тэр. да вусцяў Дняпра і Днястра, замацавала ў сваім складзе Чарнігава-Северскія землі, Падолле, Валынь, Кіеўшчыну. Пачалося вызваленне ўсх.-слав. зямель ад ардынскага панавання.
Г.М.Сагановіч. с. 161
БІ́ТВА НА ВО́РСКЛЕ 1399 . Адбылася паміж войскамі ВКЛ на чале з вял. кн. Вітаўтам і Залатой Арды на чале з ханам Цімурам-Кутлукам і цемнікам Едыгеем 12.8.1399 каля р. Ворскла (левы прыток Дняпра; верагодна, на тым самым полі, дзе адбылася Палтаўская бітва 1709). Саюзнікамі Вітаўта былі некалькі тысяч татар, прыведзеных ханам Тахтамышам. Вітаўт абяцаў Тахтамышу дапамогу ў захопе ханскага трона Залатой Арды, за што Тахтамыш павінен быў выдаць яму ярлык на Маскоўскае вял. княства, Ноўгарад, Пскоў. Вітаўта падтрымаў і папа рымскі, які абвясціў крыжовы паход на Залатую Арду. У войску ВКЛ былі атрады з Польшчы, Тэўтонскага ордэна, Валахіі. Аднак асн. сілу войска ў 15—20 тыс. чал. складалі харугвы прыкладна 50 князёў ВКЛ. Войска Залатой Арды (верагодна, большае за войска ВКЛ) сустрэла Вітаўта ў межах Залатой Арды каля пераправы цераз р. Ворскла. Спачатку татары зацягвалі час перагаворамі, а з падыходам асн. іх сіл войска Вітаўта было акружана і разбіта, тысячы воінаў загінулі ці трапілі ў палон. Вітаўт і Тахтамыш з рэшткамі войска ўцяклі. Перамога дала магчымасць Цімуру-Кутлуку ўчыніць спусташальны набег на землі Кіеўшчыны і Валыні. ВКЛ захавала кантроль над паўн. Прычарнамор’ем, хоць праваліліся планы Вітаўта дамагчыся панавання над усёй Руссю. Паражэнне садзейнічала заключэнню Віленска-Радамскай уніі 1401 ВКЛ з Польшчай.
В.Л.Насевіч. с. 161
БІ́ТВА НА ВЯДРО́ШЫ 1500 . Адбылася ў ходзе вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—03 на р. Вядроша 14.7.1500. З пачаткам вайны вясной 1500 баявыя дзеянні адбываліся ўздоўж усёй дзярж. мяжы. Вял. князь ВКЛ Аляксандр накіраваў войскі гетмана К.І.Астрожскага да Смаленска «стеречи границы», дзе да яго далучыўся гарнізон пад камандаю С.П.Кішкі. Пасля гэтага 4—5-тысячнае войска ВКЛ рушыла пад Дарагабуж, дзе стаяў маскоўскі ваявода Ю.Захар’іч з войскам у 20 тыс. чал. (паводле інш. звестак да 40 тыс. чал.). На пачатку бітвы Астрожскі разбіў авангард маск. войска на левым беразе р. Вядроша, пасля перайшоў раку і атакаваў гал. сілы праціўніка, якімі кіраваў Д.В.Шчэня. Зыход 6-гадзіннай бітвы прадвызначыла флангавая атака засаднага маск. палка. Харугвы Астрожскага пачалі адступаць і былі разбіты. Маск. воіны знішчылі мост цераз р. Трасна і дабівалі войска ВКЛ на яе левым беразе. Уцёкамі ўратаваўся толькі Кішка з чатырма ротмістрамі і з некалькімі сотнямі воінаў. Астрожскі з многімі князямі і воінамі трапіў у палон. У выніку бітвы ВКЛ страціла лепшае войска і апынулася ў цяжкім ваенна-паліт. становішчы.
Г.М.Сагановіч. с. 162
БІ́ТВА ПАД ВАТЭРЛО́О , гл. ў арт. Ватэрлоо. с. 162
БІ́ТВА ПАД ЛЯСНО́Й 1708 . Адбылася ў ходзе Паўночнай вайны 1700—21 паміж рас. і шведскімі войскамі 9-10.1708 каля в.Лясная (Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл.). Рас. войска (каля 11 тыс. чал.) пад камандаваннем Пятра І і А.Д.Меншыкава сустрэла каля Лясной шведскі корпус (каля 16 тыс. чал.) ген. А.Левенгаўпта, які з Рыгі ішоў на злучэнне з асн. сіламі арміі Карла XII. Бітва цягнулася 5 гадзін з пераменным поспехам. З падыходам з Крычава рас. атрада ген.-л. Р.Х.Баўра ход бітвы вырашыўся на карысць расіян. Шведы страцілі каля 9 тыс. чал. забітымі і параненымі, артылерыю і абоз. Бой пад Лясной Пётр І назваў «маці Палтаўскай баталіі». У гонар 200-годдзя перамогі каля Лясной пастаўлены помнік і мемар. капліца, у якой створаны музей гісторыі бітвы. На брацкай магіле рас. воінаў — абеліск. с. 162
«БІ́ТЛЗ» (англ. «The Beatles»), англійскі вакальна-інстр. квартэт. Створаны ў 1956 у г. Ліверпул, выступаў да 1970. У склад «Бітлз» уваходзілі: П.Макартні, Дж.Ленан, Дж.Харысан (электрагітары), Рынга Стар (сапр. Рычард Старкі; ударныя). Набыў папулярнасць выкананнем песень у стылі «біг-біт» (спалучэнне элементаў негрыцянскага джаза і блюза; ранняя форма рок-музыкі). З сярэдзіны 1960-х г. кампазіцыйна-выканальніцкая манера стала больш самабытнай і складанай, аб’яднала сучасныя тэмбра-рытмічныя і акустычныя прыёмы з матывамі старадаўняга кельцкага муз. фальклору і англ. баладнага стылю 17—18 ст.
Літ.: Дэвис Х. Битлз: Авторизованная биогр.: Пер. с англ. М., 1990. с. 162
БІТУМАВО́З , спецыялізаваны аўтамабіль з цыстэрнай для перавозкі вадкіх бітумных матэрыялаў з т-рай да 200 °С. Забяспечаны падагравальнымі прыстасаваннямі, паказальнікамі ўзроўню запаўнення, тэрмометрамі і інш. Бітумавозы з размеркавальнікамі бітуму выкарыстоўваюцца як аўтагудранатары на буд-ве дарог, аэрадромаў і інш. с. 162
БІ́ТУМНЫЯ ПЛА́СТЫКІ , тэрмапластычныя матэрыялы на аснове прыродных або штучных нафтавых бітумаў, каменнавугальнага пеку або іх сплаваў. Змяшчаюць 25—60% напаўняльнікаў (баваўняныя ачоскі, кізельгур). Пластычныя сумесі бітуму з дробнадысперснымі напаўняльнікамі (мел, азбест і інш.) наз. бітумнымі масцікамі. Атмасфера- і вільгацеўстойлівыя; перапрацоўваюцца прасаваннем (5—20 МПа) загатовак пры т-ры да 175 °С. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці акумулятарных бакаў, дэталяў электра- і радыёапаратуры, дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў (напр., руберойду), пакрыццяў падлогі і інш. с. 162
БІ́ТУМЫ (ад лац. bitumen горная смала), агульная назва прыродных або штучных сумесяў цвёрдых, смолападобных вуглевадародаў і іх кіслародных, сярністых і азоцістых вытворных. Прыродныя бітумы змяшчаюцца ў нафце (асфальт), каменным і бурым вугалі, у невял. колькасцях у асадкавых горных пародах. Раствараюцца ў арган. растваральніках (шкіпінар, уайт-спірыт, нафтавыя і каменнавугальныя сальвенты, бензол, серавуглярод і інш.; пры гэтым атрымліваецца бітумны лак). Цвёрдыя бітумы маюць чорны колер, шчыльн. да 1000 кг/м3, размякчаюцца пры т-ры 25—90 °С. Штучныя атрымліваюць перагонкай бітумаў прыродных, напр. нафтавых астаткаў (астаткавы гудрон) або адходаў кіслотнай ачысткі змазачных маслаў (рэгенерыраваны гудрон). Бітумы выкарыстоўваюць у дарожным буд-ве, вытв-сці буд. і ізаляцыйных матэрыялаў, кампаўндаў, пластмасаў, лакаў, для стварэння воданепранікальных заслонаў у гідратэхн. збудаваннях, аховы бетонных фундаментаў ад уздзеяння грунтавых водаў і інш.
Л.М.Скрыпнічэнка. с. 162
БІ́ТУМЫ ПРЫРО́ДНЫЯ , карысныя выкапні арган. паходжання з першаснай вуглевадароднай асновай. Залягаюць у нетрах у цвёрдым, вязкім і вязкапластычным станах. Падзяляюцца на нафтыды і нафтоіды. Нафтыды: нафта ла }і яе натуральныя вытворныя (мальты, асфальты, асфальтыты, керыты, азакерыты і інш.), прыродныя газы. Нафтоіды — нафтападобныя прадукты натуральнай узгонкі арган. рэчыва пад уплывам цяпла магмы. Бітумы прыродныя — комплексная хім. і энергет. сыравіна, крыніцы серы, каштоўных металаў (ванадый, нікель, сурма, уран) і інш. Выкарыстоўваюць як буд. сыравіну (дарожныя пакрыцці, вытв-сць руберойду, асфальтавай масцікі і інш.), у электрапрамысловасці. Найб. запасы бітумаў прыродных у Канадзе, Венесуэле, ЗША. У Беларусі трапляюцца амаль ва ўсіх пародах платформавага чахла, найб. у адкладах дэвону Прыпяцкага прагіну, дзе сканцэнтраваны асн. прамысл. паклады нафты. Гл. таксама Бітумы. с. 162
БІТЫ́НІЯ (Bithynia), род прэснаводных бруханогіх малюскаў сям. гідрабіід. Каля 20 відаў у Еўразіі і на в-ве Грэнландыя. Занесены ў Паўн. Амерыку. Жывуць у стаячых і праточных вадаёмах, на раслінах, камянях, у глеі. На Беларусі 2 віды: бітынія шчупальцавая (В. tentaculata) пашырана ў рэках, азёрах, вадасховішчах; бітынія Ліча (В. leachi) — рэдкі від, адзначаны ў азёрах Нарач, Дрывяты, Мястра, некаторых вадаёмах Палесся.
Ракавіна выш. да 15 мм, яйцападобная або авальна-канічная, гладкая, радзей спіральнай формы. Раздзельнаполыя. Адкладваюць яйцы. Кормяцца водарасцямі, рэшткамі раслін і жывёл. Корм для рыб. Ачышчаюць вадаёмы. Некаторыя — прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей, у прыватнасці кашэчай двухвусткі (узбуджальнік апістархозу). с. 162
БІТЭ́ЛЬ Пятро (Пётр Іванавіч; 19.6.1912, г.п. Радунь Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 18.10.1991), бел. паэт, перакладчык. Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Вільні (1931), Мінскі пед. ін-т (1970). У 1931—39 настаўнічаў. У 1944 вывезены ў Германію. Вызвалены ў 1945. У 1947 беспадстаўна звольнены з настаўніцкай працы. Стаў правасл. святаром. У 1950 арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў. Зняволенне адбываў у Кемераўскай вобл., Омску і Джэзказгане. У 1956 вызвалены. Да 1963 служыў у царкве. У 1963—74 зноў настаўнічаў. Рэабілітаваны ў 1978. Друкаваўся з 1929 у час. «Шлях моладзі» пад псеўд. Леанід з-пад Вішнева. Аўтар паэм «Замкі і людзі» (1968; пра ВКЛ да Крэўскай уніі); «Сказанне пра Апанаса Берасцейскага» (1984; пра Афанасія Філіповіча). Паэмы адметныя гістарызмам мыслення, уменнем эпічна, панарамна паказаць напружаныя моманты жыцця. Пераклаў на бел. мову творы А.Міцкевіча («Пан Тадэвуш», «Конрад Валенрод», «Гражына», «Дзяды», «Крымскія санеты»), польскамоўныя паэмы і п’есы В.Дуніна-Марцінкевіча, аповесць Ю.І.Крашэўскага «Хата за вёскай» (1989), паасобныя творы М.Канапніцкай, Б.Пруса, Ю.Славацкага, Г.Сянкевіча, М.Лермантава, А.Пушкіна, І.Франко, Т.Шаўчэнкі, Б.Брэхта, І.В.Гётэ, Ф.Шылера і інш.
Тв.: Замкі і людзі. Мн., 1968; Паэмы. Мн., 1984; Дзве вайны: Вершы, аповесці. Мн., 1990.
I.У.Саламевіч. с. 163
БІУРЭ́ТАВАЯ РЭА́КЦЫЯ , рэакцыя Піятроўскага, каляровая рэакцыя (фіялетавая афарбоўка), што атрымліваецца пры ўзаемадзеянні арган. рэчыва, у малекуле якога ёсць пептыдная (амідная) сувязь (-СО-NН-), з сернакіслай меддзю ў шчолачным асяроддзі. Выкарыстоўваецца для колькаснага і якаснага вызначэння бялкоў, а таксама прадуктаў іх гідролізу — пептонаў і пептыдаў, пачынаючы з трыпептыдаў. Упершыню апісана ў 19 ст. для простага арган. злучэння — біурэту (NH2-СО-NН-СО-NН2).
А.М.Ведзянееў. с. 163
БІФО́РЫУМ , біфора (ад лац. biforis скразны, на абодва бакі), двухчасткавы арачны праём або элемент аркады, падзелены на 2 часткі па восі слупам (калонкай). Біфорыум перакрываецца цыркульнай (раманская і візант. архітэктура), спічастай (готыка), лучковай (барока, эклектыка) аркамі. Прамежак паміж малымі (унутранымі) і вял. (знешняй) аркамі можа быць глухі, аздоблены дэкар.-пластычным элементам і ажурны. У бел. архітэктуры біфорыум выкарыстаны ў Сар’еўскім касцёле, Каменкаўскім Антоніеўскім касцёле, у царкве ў в. Азерцы Гродзенскага р-на (пач. 20 ст.) і інш.
Г.А.Лаўрэцкі. с. 163
БІФУРКА́ЦЫЯ РЭК (ад лац. bifurcus раздвоены), раздзяленне рэчышча і даліны на 2 самастойныя ракі, якія ўпадаюць у розныя басейны. Найчасцей узнікае ад размыву паверхневымі водамі плоскіх водападзелаў. Найб. вядома ў сістэме р. Арынока (Паўд. Амерыка). На Беларусі існуе біфуркацыя рэк бас. Нёмана — праз р. Выня сцёк ажыццяўляецца ў р. Цапра бас. Прыпяці, а таксама з Пцічы па пратоках вада паступае ў рэкі Цітаўка і Талька бас. Свіслачы. Назіраецца сезонная біфуркацыя рэк, калі пераліў вады з аднаго басейна ў другі адбываецца ў час паводкі або разводдзя. с. 163
БІХА́Р , штат на ПнУ Індыі. Пл. 173,9 тыс. км2. 86,3 млн. чал. (1994), каля 2/3 — біхарцы. Адм. ц. — г. Патна. На Пн — частка Інда-Гангскай раўніны, на Пд — пласкагор’е Чхота-Нагпур (макс. выш. больш за 1000 м). Клімат трапічны мусонны з сухой зімой і вільготным летам. Ападкаў каля 1000 мм за год. На Пд штата — гал. раён Індыі па здабычы каменнага вугалю, жал. і меднай руды, слюды (буйнейшае ў свеце радовішча; гл. Біхарскі слюданосны раён), уранавай сыравіны, баксітаў. Развіты металургічная (Бакара, Ранчы, Джамшэдпур), маш.-буд., цэментная, папяровая, хім., нафтахім., харч. прам-сць. Пад пасевамі каля 50% пл., значная ч. зямель арашаецца. Гал. культура — рыс. Вырошчваюць таксама кукурузу, пшаніцу, ячмень, зернебабовыя, бульбу, на ПнУ — джут, на левабярэжжы Ганга — цукр. трыснёг. Гадуюць буйн. раг. жывёлу і буйвалаў. Транспарт чыгуначны і рачны. с. 163
БІ́ХАР (Bihor),} горны масіў на З Румыніі, частка Заходніх Румынскіх гор. Выш. да 1848 м (г. Куркубэта). Пераважаюць пакатахвалістыя хрыбты і масівы. Ускраіны моцна расчлянёныя скідамі. Патухлыя вулканы. Складзены з крышт. сланцаў, гранітаў мезазойскіх пясчанікаў, кангламератаў, гліністых сланцаў, вапнякоў. Радовішчы жал. руды, баксітаў. Шыракалістыя і хваёвыя лясы. с. 163
БІХА́РСКІ СЛЮДАНО́СНЫ РАЁ́Н , у Індыі (штат Біхар), буйнейшы ў свеце. Даўж. 160 км, шыр. 16—25 км. Асваенне з 1848. Пегматытавыя жылы плагіяклаз-кварц-мускавітавага саставу залягаюць пераважна ў слюдзяных сланцах. Колькасць буйнакрышт. мускавіту ў жыльнай масе да 180 кг/м3, выхад ліставой слюды з сырцу каля 17%. Як спадарожныя здабываюць берыл, калумбіт, уранініт. Гал. пастаўшчык на сусв. рынак ліставой высакаякаснай слюды рубінавага колеру (бенгальская слюда). Фабрыкі ў г. Кодарма і Гірыдых. с. 163
БІХЕВІЯРЫ́ЗМ (ад англ. behaviour паводзіны), адзін з пашыраных кірункаў у сучаснай зах. псіхалогіі. Засн. у 1913 амер. псіхолагам Дж.Уотсанам. Эксперым. асновай біхевіярызму паслужылі даследаванні амер. псіхолагам Э.Торндайкам паводзін жывёл. Працягваючы механістычны кірунак у псіхалогіі, біхевіярызм атаясамліваў свядомасць і паводзіны, зводзіў псіхічныя з’явы да рэакцый арганізма, а ўсё пазнанне — да ўтварэння ў арганізмах (уключаючы і чалавека) умоўных рэакцый. У 1920-я г. біхевіярызм распаўся на шэраг кірункаў, якія спалучалі асн. дактрыну з элементамі інш. тэорый (гештальтпсіхалогіі, псіхааналізу), узнік неабіхевіярызм. Ідэі біхевіярызму паўплывалі на лінгвістыку, антрапалогію, сацыялогію, семіётыку і сталі адным з вытокаў кібернетыкі.
Літ.: Ярошевский М.Г. История психологии. 3 изд. М., 1985. с. 163
БІ́ЦЦІ , 1) у фізіцы, перыядычныя змены амплітуды выніковага вагання пры складанні двух гарманічных ваганняў блізкіх частот; асобны выпадак амплітудна-мадуляваных ваганняў (гл. Амплітудная мадуляцыя). Калі А1 і А2 — амплітуды складаемых ваганняў, то амплітуда выніковага вагання змяняецца ад А1 + А2 да А1 - А2. Метад Біцці выкарыстоўваецца для вымярэння частот, ёмістасці, індуктыўнасці, для настройвання муз. інструментаў і інш. 2) У механіцы — адхіленні паверхняў вярчальных (вагальных) цыліндрычных дэталяў машын і механізмаў ад правільнага ўзаемнага размяшчэння. Радыяльныя Біцці — вынік зрушэння цэнтра (эксцэнтрысітэт) разгляданага сячэння дэталі адносна восі вярчэння. Тарцовыя Біцці — вынік неперпендыкулярнасці тарцовай паверхні дэталі да базавай восі і адхіленняў формы тарца ўздоўж лініі вымярэння. Біцці прыводзяць да павышанага зносу і выхаду са строю дэталяў машын (напр., пры парушэнні балансіроўкі колаў аўтамабіля). с. 164
БІЧ Іван Андрэевіч (падп. псеўд. Таёжны; 1881; в. Ясьманаўцы Валожынскага р-на Мінскай вобл. — кастр., удзельнік грамадз. вайны. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Удзельнік рэвалюцыі 1905— 07. Хаваючыся ад паліцыі, выехаў у Сібір. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 чл. Краснаярскага губрэўкома. Для барацьбы з Калчаком у лют. 1919 стварыў у с. Шытка Канскага пав. Енісейскай губ. партыз. атрад, з ім удзельнічаў у паўстанні, якое ахапіла 13 валасцей. Больш за 1000 партызанаў бесперапыннымі дыверсіямі на ўчастку Тайшэт-Тулун Сібірскай чыг. зрывалі забеспячэнне белагвардзейцаў на Усх. фронце, стварылі т.зв. «тайшэцкую затычку». Біч быў камісарам шыткінскіх партызанаў, узначальваў лятучы лыжны атрад. У вер. 1919 трапіў у палон, пасля катаванняў павешаны. У Тайшэце помнік Бічу. с. 164
БІЧ Міхаіл Восіпавіч (н. 27.5.1937, в. Мілявічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1985). Скончыў БДУ (1958). З 1961 у Ін-це гісторыі АН Беларусі (з 1989 нам. дырэктара). Даследуе гісторыю Беларусі 19 — пач. 20 ст.: праблемы рабочага, с.-д., народніцкага і нац. руху, фарміравання паліт. партый, грамадска-паліт. барацьбы, перыяд. друку. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 2, 1972), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. 1, 1984), калект. манаграфій «Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: са старажытных часоў да 1917 г.» (1985), «Полацк: Гіст. нарыс» (2-е выд., 1987). Аўтар дапаможнікаў і падручнікаў для сярэдняй школы.
Тв.: Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883—1903 гг. Мн., 1973; Рабочее движение в Белоруссии в 1861—1904 гг. Мн., 1983; Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994 (у сааўт.). с. 164
БІЧУ́РЫН Мікіта Якаўлевіч (у манастве Іакінф; 9.9.1777, с. Акулёва Цывільскага пав. Казанскай губ. ? — 23.5.1853), расійскі гісторык, кітаязнавец, перакладчык. Скончыў Казанскую духоўную акадэмію (1799). У 1800 прыняў манаства. Займаў шэраг царк. пасад, у т.л. кіраўніка духоўнай місіі ў Пекіне (1808—20). З 1828 чл.-кар. Пецярбургскай АН, з 1831 чл. Азіяцкага т-ва ў Парыжы. Працы па пытаннях мовы, гісторыі, культуры, этнаграфіі і філасофіі Кітая, па гісторыі і культуры народаў Сярэдняй Азіі, Манголіі. Аўтар «Запісак аб Манголіі» (т. 1—2, 1828), «Апісання Тыбета ў цяперашнім яго стане» (пер. з кіт., ч. 1—2, 1828), «Гістарычнага агляду айратаў ці калмыкаў з XV стагоддзя да гэтага часу» (1834), «Статыстычнага апісання Кітайскай імперыі» (ч. 1—2, 1842), «Збору звестак аб народах, якія жылі ў Сярэдняй Азіі ў старажытныя часы» (ч. 1—3, 1851; перавыд. т. 1—3, 1950—53) і інш. твораў. с. 164
БІЧЭ́ЛЬ-ЗАГНЕ́ТАВА Данута Янаўна (н. 3.12.1937, в. Біскупцы Лідскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. паэтэса. Скончыла Гродзенскі пед. ін-т (1962). Настаўнічала. З 1982 у Гродзенскім гіст.-археал. музеі, з 1995 дырэктар Музея М.Багдановіча ў Гродне. Друкуецца з 1958. Першы зб. вершаў «Дзявочае сэрца» (1961). У творчасці Бічэль-Загнетавай — шчырасць, пачуццё грамадз. адказнасці, годнасці і гонару, болю і радасці за бацькоўскую зямлю, праблемы сучаснасці і гіст. мінулага, матывы вернасці высокім маральна-этычным прынцыпам дружбы, сяброўства, кахання, мацярынства. Зб. лірыкі «Божа мой, Божа» (1993) — малітва за Беларусь, адраджэнне душы, мовы, трывожны роздум пра лёс роднага краю (верш «Малітва»), Дзярж. прэмія Беларусі 1984 за зб. вершаў «Дзе ходзяць басанож» (1983). Для дзяцей зб-кі «Перапёлка» (1968), «Дагані на кані» (1973), «Габрынька і Габрусь», (1985), «Гараднічанка» (1993) і інш. Складальнік альманаха «Краю мой — Нёман» (1986, з А.Цяжкім), зб. твораў Л. і Ю.Геніюшаў «Маці і сын» (Беласток, 1992, з С.Яновічам).
Тв.: Ты —гэта ты. Мн., 1976; Браткі. Мн., 1979; Даўняе сонца. Мн., 1987; А на Палессі. Мн., 1990.
Літ.: Бярозкін Р. Святло і рух // Маладосць. 1976. № 6; Чабан Т. Крылы рамантыкі. Мн., 1982. С. 73—75, 111—113; Тарасюк Л. Вернасць вытокам. Мн., 1985. С. 47—52, 111—114.
І.У.Саламевіч. с. 164
БІ́ЧЭР-СТО́У (Beecher-Stowe) Гарыет Элізабет (14.6.1811, г. Лічфілд, ЗША — 1.7.1896), амерыканская пісьменніца. У рамане «Хаціна дзядзькі Тома» (1852) адлюстраванне жыцця неграў-рабоў спалучаецца з пропаведдзю прынцыпаў хрысц. маралі. Праблемам рабства ў ЗША прысвечаны публіцыстычная кн. «Ключ да хаціны дзядзькі Тома» (1853) і раман «Дрэд, аповесць пра праклятае балота» (1856). Аўтар рамана «Алдтаунскія старажылы» (1869) і інш., памфлета «Апраўданне лэдзі Байран» (1870), аповесцяў, апавяданняў, вершаў-медытацый на рэліг. тэмы.
Тв.: Рус. пер. — Хижина дяди Тома. М., 1980. с. 164
БІ́ШАП (Bishop) Майкл (н. 1936), амерыканскі анколаг. Праф. ун-та ў г. Сан-Францыска. Навук. працы па даследаванні працэсаў новаўтварэння, клетачных механізмаў анкагенезу. Нобелеўская прэмія 1989 (разам з Х.Вармусам). с. 164
БІ́ШАФ (Biscoff) Тэадор Людвіг (28.10.1807, г. Гановер, Германія — 5.12.1882), нямецкі анатам, эмбрыёлаг і фізіёлаг. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1846). Праф. (1836). Вучыўся ў Бонскім і Гейдэльбергскім ун-тах. За 1836 працаваў у Гейдэльбергскім, Гісенскім, Мюнхенскім ун-тах. Даследаваў раннія стадыі развіцця зародка млекакормячых, увёў паняцці пра зародкавыя пласты (экта-, меза- і энтадэрму), апісаў працэс драблення яйца (1838). Выявіў у крыві жывёл кісларод і свабодную вуглекіслату, займаўся параўнальным вывучэннем мозга малпаў і чалавека. Абагульніў даныя ў манаграфіі «Эмбрыялогія чалавека і пазваночных жывёл» (1842). с. 164
БІШАФІ́Т (ад прозвішча ням. вучонага Г.Бішафа), мінерал класа галагенідаў, водны хларыд магнію МgСl2 ·6Н2О. Прымесь брому да 1%.
Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі прызматычныя, ігольчастыя. Агрэгаты зярністыя, ліставатыя, валакністыя. Бясколерны або белы. Бляск шкляны да цьмянага. Цв. 1—2. Крохкі. Шчыльн. 1,6 г/см3. Гіграскапічны. Мае пякуча-горкі смак. У саляных адкладах сульфатнага тыпу, багатых магніем. Другарадны мінерал пакладаў карналіту і галіту. Сыравіна для атрымання магнію і яго злучэнняў, вытв-сці магнезіяльнага цэменту і інш. с. 165
БІШКЕ́К , горад, сталіца Кыргызстана. Размешчаны ў Чуйскай даліне каля падножжа Кіргізскага хр. 616 тыс. ж. (1993). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Вядучая галіна прам-сці — машынабудаванне (с.-г. машыны, электрарухавікі, кантрольна-вымяральныя прылады, ЭВМ і інш.). Развіта лёгкая (абутковая, камвольна-суконная, трыкат., швейная), хім., хіміка-фармацэўтычная, дрэваапр., харчасмакавая прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. АН Кыргызстана. 8 ВНУ, у т.л. ун-т. 4 т-ры. 4 музеі.
Засн. ў 1825 ханамі Какандскага ханства, пабудавана крэпасць Пішпек. У 1860 і 1862 крэпасць занята рас. войскамі і разбурана, у 1864 на яе месцы заснавана рас. ваен. паселішча. З 1878 Пішпек — павятовы горад. З 1918 ён у складзе Туркестанскай АССР, з 1924 цэнтр Кара-Кіргізскай (з 1925 Кірг.) аўт. вобласці РСФСР. У 1926 перайменаваны ў г. Фрунзе, стаў сталіцай Кіргізскай АССР, у 1936 — Кірг. ССР. З 1991 сталіца Кыргызстана пад назвай Бішкек.
Паводле плана 1872 Бішкек забудаваны прамавугольнай сеткай вуліц з невял. кварталамі пераважна глінабітных і сырцова-саманных дамоў. Планы рэканструкцыі (1939, 1948—58, 1971) развіваюць гіст. планіроўку, ствараюцца новыя раёны, паркавыя зоны. Сярод значных арх. збудаванняў: т-р оперы і балета (1955, арх. А.Лабурэнка), б-ка імя М.Г.Чарнышэўскага (1962, арх. В.Нусаў), музей выяўл. мастацтва (1974, арх. Ш.Джэкшанбаеў і інш.), цырк (1976, арх. Л.Сегал і інш ). Манумент Дружбы (1974, скульпт. Т.Садыкаў, З.Хабібулін, С.Бакшэеў, арх. А.Няжурын), манумент герою эпасу «Манас» (1981, скульпт. Садыкаў, арх. А.Пячонкін). с. 165
БІ ШЭН , кітайскі вынаходца рухомага шрыфту (11 ст.). У 1041—48 праводзіў доследы друкавання з формы, у якой замацоўваліся шрыфтавыя элементы (іерогліфы), зробленыя з абпаленай гліны. Друкаванне тэксту адбывалася пасля нанясення на літары тушы. с. 165
БІЭ́ЛЫ КАМЕ́ТА , камета, якая ў 1852 распалася на мноства метэорных целаў, што ўтварылі метэорны паток Андрамедыды. Адкрыта чэш. астраномам В.Біэлам у 1826. Апошні раз назіралася ў 1872 як слабае каметападобнае воблака. с. 165
БІ́Я... (ад грэч. bios жыццё), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «жыццё», абазначае сувязь з жыццём, жыццёвымі працэсамі, адпавядае слову «біялагічны», напр., біяграфія, біясфера, біякаталіз. с. 165
БІЯАКУ́СТЫКА (ад бія... + акустыка), біялагічная акустыка, галіна біялогіі, якая вывучае галасы і гукавыя зносіны паміж жывёламі. Афіцыйнае прызнанне атрымала ў 1956 на 1-м Міжнар. біяакустычным кангрэсе (ЗША). Цесна звязана з эталогіяй жывёл, фізіял. акустыкай, якая вывучае будову і функцыі гукаўтваральнай і гукаўспрымальнай сістэм чалавека і жывёл, а таксама з акустыкай. Абмен гукавымі сігналамі найб. развіты ў птушак, у меншай ступені ў млекакормячых і земнаводных. Некаторыя жывёлы (лятучыя мышы, дэльфіны) пры дапамозе гукавой сігналізацыі арыентуюцца ў прасторы, вызначаюць каардынаты, памеры перашкод або здабычы (эхалакацыя). Даныя біяакустыкі выкарыстоўваюць для кіравання паводзінамі жывёл штучна ўтворанымі гукамі (адпужванне птушак ад аэрадромаў, лоўля рыбы, у марской справе і інш.).
Г.К.Ілыч. с. 165
БІЯАРГАНІ́ЧНАЯ ХІ́МІЯ , галіна арганічнай хіміі, якая вывучае сувязь паміж будовай арган. рэчываў і іх біял. функцыямі. Выкарыстоўвае пераважна метады арган. і фіз. хіміі, таксама фізікі і матэматыкі. У біяарганічнай хіміі даследуюцца біяпалімеры (бялкі, тлушчы, вугляводы, ферменты, нуклеінавыя кіслоты і інш.), нізкамалекулярныя біярэгулятары (вітаміны, гармоны, прастагландзіны, антыбіётыкі, ферамоны і інш.); сінт. біялагічна актыўныя злучэнні, у т.л. лекі, пестыцыды, гербіцыды і інш. Спалучае аналіз хім. структуры, прасторавай будовы арган. злучэння з яго сінтэзам, мадыфікацыяй і вывучэннем хім. дзеяння ў сувязі з біял. функцыямі.
Склалася на мяжы біяхіміі і арган. хіміі, з’явілася лагічным працягам хіміі прыродных злучэнняў. Найб. значныя этапы станаўлення біяарганічнай хіміі: адкрыццё α-спіральнай структуры бялкоў (Л.Полінг), вызначэнне хім. будовы нуклеатыдаў (А.Тод), амінакіслотнай паслядоўнасці інсуліну (Ф.Сенгер), працы па канфармацыйным аналізе біялагічна актыўных злучэнняў (Д.Бартан, У.Прэлаг), поўны хім. сінтэз рэзерпіну, хларафілу, вітаміну В12 (Р.Вудвард). У Расіі і СССР уплыў на развіццё біяарганічнай хіміі зрабілі працы А.М.Бутлерава, М.Дз.Зялінскага, А.Е.Арбузава, У.М.Радыёнава, А.М.Белазерскага, І.М.Назарава, М.А.Праабражэнскага, М.М.Шамякіна, Ю.А.Аўчыннікава і інш. У 1960—70-я г. пачалі выкарыстоўваць у сінтэзе ферменты, напр., для камбінаванага хіміка-энзіматычнага сінтэзу гена (Г.Карана). Энзімалагічныя метады сінтэзу далі магчымасць выбіральна ператвараць прыродныя злучэнні і атрымліваць новыя біялагічна актыўныя пептыды, алігацукрыды, нуклеатыды і нуклеінавыя кіслоты. У 1970—80-я г. інтэнсіўна развіваюцца сінтэз алігануклеатыдаў і генаў, мембраналогія, аналіз структуры складаных бялкоў, сярод якіх трансаміназа, β-галактазідаза, ДНК-залежная РНК-полімераза, γ-глабуліны, інтэрфероны і мембранныя бялкі (адэназінтрыфасфатаза, бактэрыярадапсін, цытахромы Р-450); даследуюцца будова і механізм дзеяння нейрапептыдаў — рэгулятараў вышэйшай нерв. дзейнасці. Біяарганічная хімія звязана з практычнай медыцынай і сельскай гаспадаркай (стварэнне імунахім. сродкаў мікрааналізу біялагічна актыўных рэчываў, сінтэз антыбіётыкаў, гармонаў, вітамінаў, стымулятараў росту раслін і рэгулятараў паводзін жывёл і насякомых), біятэхналогіяй, хім. і мікрабіял. прам-сцю. Спалучэнне метадаў біяарганічнай хіміі і геннай інжынерыі дало магчымасць атрымаць інсулін чалавека, інтэрферон, гармон росту чалавека і інш. біялагічна актыўныя злучэнні бялкова-пептыднай прыроды.
На Беларусі развіццё біяарганічнай хіміі пачалося пасля ўтварэння ў 1974 Ін-та біяарган. хіміі АН на чале з А.А.Ахрэмам. Вывучаюцца і даследуюцца: структуры і функцыі бялкоў, ферментаў, нуклеінавых кіслот і нізкамалекулярных біярэгулятараў (стэроідных гармонаў, прастагландзінаў), тонкі арган. сінтэз пестыцыдаў, лек. прэпаратаў і іншых фізіялагічна актыўных біяхім. злучэнняў. Даследаваны: біяхім. ўласцівасці стэроідаў і прастагландзінаў (Ахрэм, Ф.А.Лахвіч, У.А.Хрыпач), стэроідных і бялковых гармонаў (А.А.Стральчонак), нуклеатыдаў і нуклеазідаў (І.А.Міхайлопула), механізмы дзеяння акісляльна-аднаўляльных ферментных сістэм і іх мадэлявання (Дз.І.Мяцеліца, С.А.Усанаў), структура і арганізацыя мембранна-звязаных ферментаў (В.Л.Чашчын), таксама сінтэз новых лек. прэпаратаў на аснове гетэрацыклічных злучэнняў (Л.І.Ухава) і інш.
Літ.: Овчинников Ю.А. Биоорганическая химия М., 1987; Дюга Г., Пенни К. Биоорганическая химия: Хим. подходы к механизму действия ферментов: Пер. с англ. М., 1983; Бендер М., Бергерон Р., Комияма М. Биоорганическая химия ферментативного катализа: Пер. с англ. М., 1987.
Дз.І.Мяцеліца. с. 165
БІЯАРЫЕНТА́ЦЫЯ (ад бія... + арыентацыя), здольнасць жывёльных арганізмаў вызначаць сваё месца ў прасторы, сярод асобін таго ж ці іншых відаў, выбіраць аптымальнае становішча ў адносінах да фактараў асяроддзя і вызначаць біялагічна мэтазгодны напрамак руху.
Біяарыентацыя — адна з умоў прыстасавання (адаптацыі) арганізмаў да асяроддзя пражывання. Ажыццяўляецца на аснове біялакацыі (успрымання вонкавых уздзеянняў паверхняй цела або органамі пачуццяў) і эхалакацыі шляхам змены стану арганізма ў адпаведнасці з умовамі асяроддзя (марфафізіял. адаптацыя), змены месцаў існавання (міграцыя жывёл), утварэння статка, чародаў або будовы прыстанішчаў. У вышэйшых жывёл біяарыентацыя набывае характар складаных інстынктаў, якія ляжаць у аснове біянавігацыі. с. 166
БІЯАСТРАНА́ЎТЫКА (ад бія... + астранаўтыка), комплекс біял. навук, якія вывучаюць жыццядзейнасць зямных арганізмаў ва ўмовах адкрытай касм. прасторы і пры палётах на касм. лятальных апаратах. Даследаванні праводзіліся з 1930-х г. спачатку на паветр. шарах, потым на ракетах, штучных спадарожніках Зямлі, касм. караблях і станцыях. Вывучаюцца дзеянне экстрэмальных фактараў (бязважкасці, паскарэнняў, вібрацыі, шуму) на жывыя арганізмы, асаблівасці іх рэакцыі, межы ўстойлівасці і цярплівасці, распрацоўваюцца сістэмы медыка-біял. забеспячэння працяглых касм. палётаў і адаптацыі жывых арганізмаў, у т.л. чалавека. Атрыманы новыя фундаментальныя даныя аб ролі гравітацыі ў ажыццяўленні клетачнага дзялення, перадачы генет. інфармацыі, росту і развіцця арганізмаў.
А.С.Леанцюк. с. 166
БІЯБІБЛІЯГРА́ФІЯ (ад бія... + бібліяграфія), персанальная бібліяграфія, від бібліяграфіі, у якім інфармацыя пра друкаваныя творы падаецца разам з біягр. звесткамі пра іх аўтараў і літаратурай, прысвечанай ім. Матэрыялы ў біябібліягр. слоўніках і паказальніках групуюцца па тыпавой схеме з невял. адхіленнямі.
Адно з першых такога роду выданняў англ. слоўнік «Хто ёсць хто» (выдаецца з 1849). У Расіі выйшлі «Даведачны слоўнік пра рускіх пісьменнікаў і вучоных, якія памерлі ў XVIII і XIX стагоддзях, і спіс рускіх кніг з 1725 да 1825» Р.М.Генадзі (т. 1—3, 1876—1908), «Агляд жыцця і прац памерлых рускіх пісьменнікаў і пісьменніц» Д.Д.Языкова (вып. 1—13, 1885—1916), «Крытыка-біяграфічны слоўнік рускіх пісьменнікаў і вучоных» С.А.Вянгерава (т. 1—6, 1886—1904) і інш. Сярод апошніх біягр. слоўнік «Рускія пісьменнікі, 1800— 1917» (т. 1—3, 1989—94); у Польшчы выходзяць слоўнік «Бібліяграфія польскай літаратуры. Новы Корбут» (т. 1—17, 1963—81), «Польскі біяграфічны слоўнік» (т. 1—36, 1935—95).
На Беларусі выйшлі біябібліягр. паказальнікі, прысвечаныя А.Кіркору (1911), Я.Купалу (1953), К.Чорнаму (1954), П.Глебку (1957), Я.Ф.Карскаму (1958), М.Лынькову (1959), Я.Коласу (1983), К.Крапіве і І.Мележу (1963), П.Броўку (1976), М.Багдановічу (1977), Ф.Скарыну і У.Пічэту (1978). Выдадзены таксама біябібліягр. слоўнікі «Усходнеславянскія мовазнаўцы» М.Г.Булахава (т. 1—3, 1976— 78) і «Беларускія пісьменнікі» (т. 1—6, }1992—95).
Л.І.Збралевіч. с. 166
БІЯГАРЫЗО́НТ , функцыянальнае падраздзяленне ярусаў у біяцэнозах. Асобным біягарызонтам можа з’яўляцца полаг расліннасці або яго часткі (напр., біягарызонт генератыўных органаў у пырнікавым лузе, верхні біягарызонт лісцевага полага ў бярозавым лесе). Да біягарызонту адносяць таксама некаторыя генет. гарызонты глебы (напр., гумусавы), падраздзяленні біятопаў: геобій (месцажыхарства дробных жывёл ніжэй за паверхню глебы), герпетобій (на яе паверхні) і фітобій (на зялёных раслінах). с. 166
БІЯГЕАГРАФІ́ЧНАЕ РАЯНАВА́ННЕ , падзел зямнога шара па супольнасці гісторыка-эвалюц. развіцця фауны і флоры. Вылучаюць царствы і падцарствы, якія падзяляюцца на біягеагр. вобласці. Царства Палеагею ўключае Эфіопскую, Інда-Малайскую, Мадагаскарскую і Палінезійскую вобласці; царства Арктагею складаецца з 2 падцарстваў — Палеарктычнага з Еўрап.-Сібірскай, Стараж. Міжзем’я, Усх.-Азіяцкай абласцямі і Неарктычнага з Канадскай і Санорскай абласцямі; царства Неагею ўтвараюць Неатрапічная і Карыбская, царства Натагею — Аўстралійская, Новазеландская, Патагонская вобласці. Кожная біягеагр. вобласць аддзелена ад іншых значнымі перашкодамі (вузкім перашыйкам, высокімі гарамі, пустыняй, акіянам, пралівам), якія не даюць магчымасці пашырацца жывёлам і раслінам. Флора і фауна ўнутры вобласці характарызуюцца, як правіла, высокай ступенню аднароднасці. Віды і групы відаў якога-н. рэгіёна звязаны агульнасцю паходжання (месца і час) і аб’яднаны ў фларыстыка-фауністычныя комплексы. Пры пераходзе ад адной вобласці да другой назіраецца рэзкі зрух у таксанамічным складзе на ўзроўні родаў і сямействаў. с. 166
БІЯГЕАГРА́ФІЯ (ад бія... + геаграфія), навука пра заканамернасці геагр. пашырэння і размяшчэння ў межах рэгіёнаў жывых арганізмаў і іх згуртаванняў (біяцэнозаў), уваходзіць у комплекс навук пра біясферу. Біягеаграфію падзяляюць на зоагеаграфію і геаграфію раслін.
Пачатак біягеаграфіі пакладзены ў 19 ст. працамі натуралістаў (А.Гумбальт, А.Дэкандоль, А.Уолес, Ф.Склетэр, П.Палас, М.А.Северцаў і інш ), якія вывучалі флору і фауну розных рэгіёнаў зямнога шара. Сучасныя біягеагр. даследаванні маюць некалькі кірункаў: арэалаграфія вывучае тыпы арэалаў, іх структуру і паходжанне, размяшчэнне асобін унутры відавых арэалаў, што дае магчымасць стварэння кадастравых картаў; рэгіянальная біягеаграфія займаецца фларыстычным і фауністычным раянаваннем на аснове вывучэння сістэматычнага складу флоры і фауны пэўных раёнаў Зямлі; экалагічная біягеграфія вывучае залежнасць пашырэння арганізмаў ад экалагічных фактараў асяроддзя, пераважна клімату, але таксама і гасп. дзейнасці чалавека; гістарычная біягеграфія высвятляе ўплыў мінулых геал. эпох Зямлі на сучасны склад згуртаванняў арганізмаў і іх цяперашняе размяшчэнне па планеце. Вынікі даследаванняў на біягеаграфіі ўлічваюцца пры ахове і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, а таксама правядзенні мерапрыемстваў па знешнім каранціне, ахове раслін і барацьбе з пераносчыкамі прыродна-ачаговых захворванняў чалавека і свойскіх жывёл.
На Беларусі значны ўклад у развіццё біягеаграфіі зрабілі І.Д.Юркевіч, М.Дз.Несцяровіч, В.І.Парфёнаў, А.Е.Агаханянц і інш. Пытанні біягеграфіі распрацоўваюцца ў н.-д. ін-тах АН Беларусі (эксперым. батанікі, заалогіі, лесу, геал. навук, праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі, Цэнтр. бат. садзе), Бел. геолагаразведачным НДІ.
Літ.: Воронов А.Г., Дроздов Н.Н., Мяло Е.Г. Биогеография мира. М., 1985; Лопатин И.К. Зоогеография. 2 изд. Мн., 1989.
І.К.Лапацін. с. 166
БІЯГЕАСФЕ́РА (ад бія... + геасфера), абалонка зямнога шара, у якой сканцэнтравана асн. маса жывога рэчыва планеты. У адрозненне ад біясферы ахоплівае толькі вобласць высокай канцэнтрацыі жывога рэчыва. Размешчана на мяжы кантакту паверхневага слоя зямной кары з атмасферай і ў верхняй ч. воднай абалонкі. Таўшчыня ад некалькіх метраў (стэп, пустыня, тундра) да соцень метраў (лясное згуртаванне, моры). Найменшае падраздзяленне біягеасферы — біягеацэноз (экасістэма). Тэрмін прапанаваў Ю.К.Яфрэмаў (1959). с. 167
БІЯГЕАХІМІ́ЧНЫ КРУГАВАРО́Т РЭ́ЧЫВАЎ , біягеахімічныя цыклы, абмен рэчывам і энергіяй паміж рознымі кампанентамі біясферы. Абумоўлены жыццядзейнасцю арганізмаў і мае цыклічны характар. Тэрмін увёў у 1910-я г. рус. вучоны У.І.Вярнадскі, які распрацаваў тэарэт. асновы біягеахім. цыклічнасці. Біягеахімічны кругаварот рэчываў у прыродзе ўзаемазвязаны, складае дынамічную аснову існавання жыцця, а ў некаторых выпадках (кругаварот вугляроду, кіслароду, вадароду, фосфару, крэмнію і інш. біягенаў) з’яўляецца ключавым для разумення эвалюцыі і сучаснага стану біясферы. Рухаючыя сілы біягеахімічнага кругавароту рэчываў — энергія Сонца і дзейнасць жывога рэчыва (сукупнасці ўсіх жывых арганізмаў), што прыводзіць да перамяшчэння вял. масаў хім. элементаў, канцэнтравання і пераразмеркавання энергіі, акумуляванай у працэсе фотасінтэзу. Гасп. дзейнасць чалавека выклікае флуктуацыі біягеахімічнага кругавароту рэчываў праз парушэнне стану біягеацэнозаў і працэсаў біял. самарэгуляцыі прыродных сістэм. с. 167
БІЯГЕАХІ́МІЯ (ад бія... + геахімія), галіна геахіміі, якая вывучае геахім. працэсы ў біясферы ў іх сувязі з працэсамі біял. кругавароту рэчываў на працягу геал. гісторыі Зямлі і ў сучасных умовах. Даследуе: жывое рэчыва, яго ўздзеянне на геахім. працэсы; гісторыю, біягенную міграцыю, размеркаванне і канцэнтрацыю ў зямной кары хім. элементаў; біягеахім. правінцыі ў ходзе біягеахім. раянавання; геахім. цыклы біягенных элементаў праз пабудову колькасных мадэляў; ролю арганізмаў ва ўтварэнні і разбурэнні радовішчаў карысных выкапняў; тэрыторыі антрапагеннага ўздзеяння (гар. экасістэмы, цэнтры здабыўной і перапрацоўчай прам-сці); біягеахім. эндэміі чалавека і жывёл; геахім. дзейнасць арганізмаў на забруджаных цяжкімі металамі і радыенуклідамі ўчастках; прагназуе развіццё біясферы.
Заснавальнік біягеахіміі — рус. вучоны У.І.Вярнадскі, які арганізаваў першую ў свеце біягеахім. лабараторыю (1918), пашырыў уяўленне аб біясферы як абалонцы Зямлі, даў тлумачэнне геахім. дзейнасці жывых істот, увёў вызначэнні біягеахім. энергіі засялення Зямлі як планеты, скорасці расцякання і паўсюднасці жыцця і інш. Гэтыя даследаванні развіваў А.П.Вінаградаў, які вызначыў сярэдні хім. састаў жывога рэчыва, распрацаваў тэарэт. ўяўленні аб біягеахім. правінцыях, што паслужыла асновай для біягеахім. пошукаў карысных выкапняў. На Беларусі праблемы біягеахіміі даследуюцца з 1960-х г. (К.І.Лукашоў, А.К.Лукашоў, У.А.Кузняцоў, В.Б.Кадацкі і інш ). Работы вядуцца ў ін-тах АН Беларусі (геал. навук, праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі, эксперым. батанікі, заалогіі, фотабіялогіі), у БДУ, БСГА, БелНДІ земляробства і кармоў і інш.
І.К.Вадкоўская. с. 167
БІЯГЕАЦЭНАЛО́ГІЯ (ад біягеацэноз + ...логія), навука пра структуру, дынаміку і класіфікацыю згуртаванняў жывых істот у сувязі з месцам іх пражывання. Вывучае біял. прадукцыйнасць, кругаварот рэчываў і паток энергіі ў біягеацэнозах, іх цэласнасць і стабільнасць, межы і дынаміку. Прыватная частка біягеацэналогіі — біяцэналогія.
Пачатак біягеацэналогіі пакладзены працамі рус. вучоных В.В.Дакучаева і Г.Ф.Марозава, развіты вучэннем У.І.Вярнадскага пра біясферу і ролю жывога рэчыва ў фарміраванні зямной кары. Заснавальнікам біягеацэналогіі як асобнай навукі з’яўляецца У.М.Сукачоў. На Беларусі праблемы біягеацэналогіі распрацоўвалі акад. І.Д.Юркевіч і яго школа геабатанікаў, калектыў гідрабіёлагаў БДУ пад кіраўніцтвам Г.Г.Вінберга, які ў 1940-я г. пачаў вывучэнне біягеацэнозу воз. Нарач. Н.-д. работа вядзецца ў ін-тах АН Беларусі (эксперым. батанікі, заалогіі, лесу, Цэнтр. бат. садзе), біял. ф-тах ВНУ і інш. з выкарыстаннем комплексных метадаў вывучэння, мадэлявання і прагназавання біягеацэнатычных і экалагічных працэсаў і сістэм. Даныя біягеацэналогіі важныя ў гасп. дзейнасці чалавека і асабліва ў справе аховы прыроды.
Літ.: Сукачев В.Н. Избр. тр. Л., 1972. Т. 1. С. 228—241.
І.К.Лапацін. с. 167
БІЯГЕАЦЭНО́З (ад бія... + геа... + цэноз), узаемаабумоўлены комплекс жывых і нежывых кампанентаў, звязаных паміж сабой абменам рэчываў і абменам энергіі; адна з найб. складаных прыродных сістэм. Паняцце біягеацэнозу прапанаваў сав. вучоны У.М.Сукачоў (1940). Жывыя кампаненты біягеацэнозу — аўтатрофы (фотасінтэзавальныя зялёныя расліны, хемасінтэзавальныя мікраарганізмы) і гетэратрофы (жывёлы, грыбы, многія бактэрыі, вірусы), нежывыя — прыземны слой атмасферы з газавымі і цеплавымі рэсурсамі, сонечная энергія, глеба з водамінер. рэсурсамі і часткова кара выветрывання (у водным біягеацэнозе — вада). Сукупнасць усіх жывых арганізмаў біягеацэнозу (біяцэноз) уключае прадуцэнтаў (пераважна зялёныя расліны), што ўтвараюць арган. рэчывы, кансументаў (жывёлы) і рэдуцэнтаў (мікраарганізмы), якія жывуць за кошт гатовых арган. рэчываў і ажыццяўляюць іх раскладанне да простых мінер. кампанентаў, зноў спажываных раслінамі. Біягеацэноз — элементарная адзінка біясферы зямнога шара. Межы біягеацэнозу — канкрэтныя раслінныя згуртаванні. Блізкі да біягеацэнозу тэрмін фацыя.
Літ.: Основы лесной биогеоценологии. М., 1964. с. 167
БІЯГЕ́ЛЬ (ад бія... + лац. gelo застываю), І) студзінападобная або цвёрдая структураваная калоідная сістэма біял. паходжання з вадкім дысперсійным асяроддзем; разнавіднасць геляў. Утворана часцінкамі дысперснай фазы, злучанымі адна з адной у прасторавую сетку (каркас), якая ўтрымлівае ў сваіх ячэйках дысперсійнае асяроддзе і пазбаўляе ўсю сістэму цякучасці. Біягелі шырока прадстаўлены ў жывёльных і раслінных арганізмах (напр., мышачная, нервовая, злучальная тканкі, шклопадобнае цела вока, біял. мембраны — складаныя біягелі). Біягелі з’яўляюцца таксама халадцы жэлаціну, агару, пекціну, прадукты харчавання — сыракваша, кісель, жэле, мармелад і інш. 2) У храматаграфіі — камерцыйная назва носьбітаў для гель-фільтрацыі. Біягелі маркі А замяняе агар, маркі Р — сінт. гель поліакрыламід.
А.М.Ведзянееў. с. 168
БІЯГЕЛЬМІ́НТЫ [ад бія... + грэч. helmins (helminthos) чэрві], група паразітычных чарвей, цыкл развіцця якіх праходзіць са зменай гаспадароў. Лічынка развіваецца ў арганізме прамежкавага гаспадара, а дарослая асобіна — у т.зв. дэфінітыўным (канчатковым) гаспадары. Прамежкавымі гаспадарамі бываюць беспазваночныя (малюскі, ракападобныя, рыбы і інш.) і пазваночныя жывёлы (млекакормячыя, земнаводныя, рыбы і інш.); колькасць іх ад 1 да 3. Да біягельмінтаў адносяцца ўсе смактуны (трэматоды), стужачныя чэрві (цэстоды), скрэбні (акантацэфалы), многія круглыя чэрві (нематоды). Узбуджальнікі гельмінтозаў чалавека і жывёл. Гл. таксама Геагельмінты. с. 168
БІЯГЕНАСФЕ́РА (ад бія... + грэч. genos нараджэнне + сфера), прыродны комплекс, які ўзнік у слоі ўзаемадзеяння і ўзаемапранікнення атмасферы, гідрасферы, літасферы. Сфарміраваўся пад уздзеяннем сонечнай энергіі і арган. жыцця. У біягенасферу ўключаюць 10—12 км тоўшчы атмасферы (над узроўнем акіяна), усю гідрасферу і 4—5 км слоя літасферы, агульная тоўшча біягенасферы да 30 км. Біягенасфера ўключае і ненаселеныя прасторы планеты (напр., ледавіковыя шчыты Антарктыды і Грэнландыі). Біягенасферу вывучае фіз. і эканам. геаграфія. Гл. таксама Біясфера. с. 168
БІЯГЕНЕ́З (ад бія... + ...генез), утварэнне арган. злучэнняў жывымі арганізмамі. У шырокім сэнсе біягенез — эмпірычнае абагульненне, якое сцвярджае, што ўсё жывое ўзнікае толькі ад жывога ў арган. эвалюцыі Зямлі. У аснове біягенезу проціпастаўленне жывога нежывому і адхіленая навукай ідэя вечнасці жыцця. У 18—19 ст. тэорыя біягенезу проціпастаўлялася поглядам аб самазараджэнні арганізмаў (працы франц. вучонага Л.Пастэра па мікрабіялогіі). Прыхільнікі біягенезу (ням. вучоны Г.Рыхтэр, 1865, швед. С.Арэніус, 1895) меркавалі, што зародкі жывых істот у стане анабіёзу былі занесены на Зямлю з іншых, больш стараж. нябесных целаў (гіпотэза пансперміі). Лічыцца, што верагодных доказаў магчымасці касм. пераносу формаў пераджыцця няма. Самаст. ўзнікненне жыцця на Зямлі больш верагоднае, што пацверджана эксперыментальна абіягенным сінтэзам бялковападобных і інш. злучэнняў, якія аднаўляюць умовы першабытнай Зямлі. Гл. таксама Абіягенез, Паходжанне жыцця. с. 168
БІЯГЕНЕТЫ́ЧНЫ ЗАКО́Н , 1) у біялогіі — закон, паводле якога арганізм у індывід. развіцці (антагенезе) паўтарае ў скарочаным выглядзе некаторыя фазы гіст. (эвалюцыйнага) развіцця свайго віду (філагенез). Сфармуляваў ням. біёлаг Э.Гекель (1866) на аснове працы Ф.Мюлера (1864), таму біягенетычны закон часам называюць законам Мюлера—Гекеля. Закон пацвярджаецца наяўнасцю ў лічынак і зародкаў шматклетачных жывёл правізарных, а ў дарослых — рудыментарных органаў.
Паводле Гекеля эмбрыянальнае развіццё не заўсёды ўзнаўляе пачатковы шлях філагенетычнага развіцця, у ім могуць быць прагрэсіўныя адхіленні з’яў адаптацыі (цэнагенезы) у адрозненне ад кансерватыўных прыкмет і працэсаў — палінгенезаў. Больш познія даследаванні паказалі, што эвалюцыя арганізмаў адбываецца на аснове спадчынных змен любых стадый антагенезу (тэорыя філэмбрыягенезу А.М.Северцава), філагенез ёсць генетычны рад вядомых антагенезаў, а біягенетычны закон — прыватны выпадак спалучэнняў анта- і філагенезу.
2) У псіхалогіі і педагогіцы — мех. перанясенне біягенетычнага закону з прыроды на чалавечае грамадства, спроба растлумачыць псіхічнае развіццё дзіцяці як працэс, асобныя ступені якога з’яўляюцца паўтарэннем асн. ступеняў гіст. развіцця псіхікі чалавецтва. Пры гэтым сцвярджаецца, што ў антагенезе дзіцячай псіхікі ўзнаўляюцца асн. стадыі біял. эвалюцыі і этапы культ.-гіст. развіцця чалавецтва (амер. псіхолагі Дж.Болдуін, С.Хол, ням. К.Бюлер і В.Штэрн, рус. П.П.Блонскі і інш.). Гл. таксама Узроставая псіхалогія. с. 168
БІЯГЕ́ННЫЯ АСА́ДКІ , усе віды адкладаў на паверхні Зямлі, якія ўтвараюцца пры пераходзе асадкавага арган. рэчыва з рухомага, завіслага або растворанага (у паветр. ці водным асяроддзі) у нерухомы стан (асадак). Утвараюцца на дне рэк, азёраў, мораў, акіянаў і інш., а таксама на паверхні сушы як вынік жыццядзейнасці арганізмаў (дыятомавыя і фарамініферавыя глеі, сапрапелі, тарфянікі, ракушачнікі і інш.). У сувязі з забруджваннем антрапагенным у біягенных асадках могуць назапашвацца незвычайна высокія мясц. канцэнтрацыі некаторых рэчываў, зрэдку ядавітых. с. 168
БІЯГЕ́ННЫЯ ПАРО́ДЫ , гл. Арганагенныя горныя пароды. с. 168
БІЯГЕ́ННЫЯ РЭ́ЧЫВЫ , гл. Біягены. с. 168
БІЯГЕ́ННЫЯ СТЫМУЛЯ́ТАРЫ , рэчывы расліннага і жывёльнага паходжання, якія стымулююць і паскараюць працэсы рэгенерацыі тканак пры ўвядзенні іх у арганізм. Вучэнне пра біягенныя стымулятары распрацавана У.П.Філатавым (1933). Прэпараты, што маюць біягенныя стымулятары, рыхтуюць з тканак раслін (экстракт алоэ, кансерваваная трава расходніку — біясед, сок каланхоэ), жывёл і чалавека пасля знаходжання іх у неспрыяльных умовах (цемра, ахаладжэнне), ліманных (ФіБС) і глеевых гразяў, торфу, дзе колькасць біягенных стымулятараў абумоўлена вымерлай мікрафлорай, мікрафаунай і інш. Механізм дзеяння біягенных стымулятараў вывучаны недастаткова. Біягенныя стымулятары выкарыстоўваюць на лячэнне пры запаленчых, дэгенератыўных і атрафічных працэсах, доўга незагойвальных ранах, язвах, хваробах вачэй, экзэмах, трэшчынах і пераломах касцей, эндаметрытах, пры затрымцы паследу, бясплоднасці і інш. У жывёлагадоўлі з іх дапамогай стымулююць рост маладняку, мнагаплоднасць с.-г. жывёл, павелічэнне іх прадукцыйнасці. с. 168
БІЯГЕ́НЫ [ад бія... + ...ген(ы)], біягенныя рэчывы, 1) рэчывы і хім. элементы, якія ўваходзяць у састаў усіх відаў арганізмаў і неабходныя для іх існавання. Важнейшыя: кісларод (каля 70% масы арганізмаў), вуглярод (18%), вадарод (10%), азот, кальцый, калій, фосфар, магній, сера, хлор, натрый. У клетках выконваюць структурную функцыю, ролю каталізатараў біяхім. рэакцый, рэгулююць асматычныя працэсы, з’яўляюцца складанымі часткамі буферных сістэм і рэгулятарамі пранікальнасці біял. мембран. 2) Рэчывы, якія арганізмы сінтэзуюць у ходзе жыццядзейнасці. 3) Рэчывы, што ўтварыліся ў выніку раскладання рэшткаў арганізмаў, але не зусім мінералізаваліся. с. 168
БІЯГЕ́РМ (ад бія... + грэч. herma падводная скала), простая арганагенная пабудова, якая ўтварылася на месцы росту калоній арганізмаў, здольных адкладваць вапну, захоўваць пасля адмірання прыжыццёвую форму. Даўж. біягерма да кіламетра.
Марфалагічна біягерм як геал. цела — масіў або выпуклая лінза, палеагеаграфічна — падводны выступ, узгорак. У асадкавых адкладах Беларусі выкапнёвыя дробныя Б. з каралаў, сграматапораў, імшанак, сіне-зялёных і чырвоных водарасцяў (багранак) трапляюцца ў сілурыйскіх і ніжнедэвонскіх утварэннях Брэсцкай упадзіны, верхнедэвонскіх і кам. вуг. утварэннях Прыпяцкага прагіну. Да верхнедэвонскіх біягермных адкладаў Прыпяцкага прагіну прымеркаваны радовішчы нафты і газу. Гл. таксама Біястромы. с. 168
БІЯГЛІ́ФЫ , выкапнёвыя сляды жыццядзейнасці арганізмаў на паверхні або ўнутры асадкавых парод. Да біягліфаў адносяцца сляды жыўлення, перамяшчэння арганізмаў, іх норы, хады, зробленыя ў рыхлым (напр., чарвямі, малюскамі) ці шчыльным скалістым (двухстворкамі-каменяточцамі) грунце, на рэштках жывёл і раслін (губкамі, чарвямі, водарасцямі, грыбамі) і інш. На тэр. Беларусі біягліфы адзначаны ў адкладах кембрыю, ардовіку, сілуру, дэвону, карбону, юры і мелу. У пясчана-гліністых і карбанатных пародах выяўлены хады чарвей, малюскаў, на міжслаявых паверхнях — сляды поўзання беспазваночных. Біягліфы выкарыстоўваюцца ў геал. даследаваннях для вызначэння ўмоў утварэння асадкавых парод. Вывучае біягліфы палеаіхналогія. с. 169
БІЯГРА́МА (ад бія... + ...грама), графічнае (дыяграмнае) адлюстраванне зменлівасці ў часе якой-н. біял. сістэмы (асобіны, папуляцыі, віды, біяцэнозы). Шырока выкарыстоўваецца ў экалагічных даследаваннях. с. 169
БІЯГРАФІ́ЧНЫ МЕ́ТАД , 1) У сацыялогіі — спосаб даследавання, дыягностыкі, карэкцыі і прагназавання жыццёвага шляху асобы. Тэарэтычна распрацаваны на пач. 20 ст. сацыёлагамі амерыканцам У.Томасам і палякам Ф.Знанецкім. Біяграфічным метадам называлі вывучэнне асабістых дакументаў (перапіска, дзённікі, аўтабіяграфіі). 2)У псіхалогіі біяграфічны метад — крыніца разумення і рэканструкцыі жыццёвага свету асобы і яе самасвядомасці; у псіхіятрыі — вывучэнне прычын хваробы, першапачатковай «псіхічнай траўмы». 3) У літаратуразнаўстве — кірунак у вывучэнні л-ры, дзе асоба аўтара і яго біяграфія разглядаюцца як асноўны, вызначальны момант маст. творчасці. Найб. пашырэнне гэты метад набыў у гісторыі культуры, дзе ён цесна звязаны з герменеўтыкай. У далейшым яго сталі ўключаць у аналіз актуальных і будучых з’яў (будучая аўтабіяграфія, кіраваная фантазія, графікі жыцця, каўзаметрыя). У сучасным грамадазнаўстве біяграфічны метад набыў новыя рысы дзякуючы ўсведамленню адзінства ўнутранага свету асобы і гіст. сітуацыі яе развіцця. с. 169
БІЯГРА́ФІЯ (ад бія... + ...графія), 1) апісанне жыцця і дзейнасці чалавека; жанр гіст., маст., навук. прозы. У біяграфіі на аснове фактычнага матэрыялу разглядаецца працэс фарміравання чалавечай асобы ў сувязі з грамадскімі адносінамі пэўнай гіст. эпохі. Бываюць навук., маст., акад., папулярныя і інш. Разнавіднасць біяграфіі — аўтабіяграфія. 2) Жыццё чалавека. с. 169
БІЯДЭГРАДА́ЦЫЯ (ад бія... + дэградацыя), працэс раскладання матэрыялаў, рэчываў або аб’ектаў у навакольным асяроддзі пад уздзеяннем жывых арганізмаў (пераважна мікраарганізмаў); адзін з асн. энергет. працэсаў у экасістэме. Біядэградацыя мае месца пры нейтралізацыі забруджванняў прыроднага асяроддзя і утылізацыі адмерлых рэшткаў жывёл і раслін, у раскладанні быт. і прамысл. адходаў, ачыстцы сцёкавых водаў. Негатыўны бок біядэградацыі — біякарозія некаторых матэрыялаў. Зрэдку ў паняцце біядэградацыі ўключаюць працэсы распадання пад уздзеяннем непажаданых біягенных фактараў арган. часткі біягеацэнозаў (фіта- і зоацэнозаў). У больш шырокім паняцці тэрмінам біядэградацыя вызначаюць усякае агульнае пагаршэнне структуры біягеацэнозу; у гэтым сэнсе біядэградацыя можа разглядацца як састаўная частка і адзін з элементаў дэградацыі прыроды. с. 169
БІЯДЭ́РМ [ад бія... + дэрм(а)], слой, плёнка, якая складаецца з жывых арганізмаў (бактэрыі, грыбы, сіне-зялёныя водарасці), што жывуць і кормяцца на паверхні целаў інш. жывых арганізмаў (на падводных частках раслін, рыбах). Біядэрм — неабходнае звяно трафічных ланцугоў рыб і інш. водных арганізмаў. с. 169
БІЯДЭСТРУ́КТАРЫ , тое, што біярэдуцэнты. с. 169
БІЯЗДЫ́МКА , натурнае карціраванне біятычных асаблівасцяў участка зямной паверхні або рэгіёна. Праводзіцца пры кадастравых доследах, распрацоўцы праектаў выкарыстання прыродных рэсурсаў, рацыяналізацыі іх эксплуатацыі, планаванні прыродаахоўных мерапрыемстваў. с. 169
БІЯІНДЫКА́ТАРЫ (ад бія... + індыкатары), віды, групы відаў або згуртаванні жывых арганізмаў, прысутнасць, колькасць або асаблівасці развіцця якіх сведчаць аб пэўнай накіраванасці і параметрах прыродных працэсаў, умоў або антрапагенных змен навакольнага асяроддзя. Многія арганізмы вельмі адчувальныя і выбіральныя ў адносінах да розных фактараў асяроддзя пражывання (хім. складу глебы, вады, атмасферы, кліматычных і пагодных фактараў, прысутнасці інш. арганізмаў і г.д.) і могуць існаваць толькі ў вызначаных, часта вузкіх межах змянення гэтых фактараў. Прысутнасць, напр., у вадаёме малашчацінкавых чарвей роду ТыЬіГех, вусеняў двухкрылых насякомых роду Chironomus, Eristalis і інш. сведчыць пра пэўную ступень забруджанасці вады, бакаплаваў роду Gammarus, водарасцяў роду Fontinalis, фарэлі, харыуса і інш. — пра яе чысціню. Гл. таксама Сапробнасць, Таксобнасць. с. 169
БІЯІНДЫКА́ЦЫЯ , сістэма ацэнкі стану і ўласцівасцяў экасістэм па наяўнасці (адсутнасці) у ёй тых ці інш. арганізмаў. Метады біяіндыкацыі грунтуюцца пераважна на прынцыпах рэгістрацыі характэрных (паказальных або рэпрэзентатыўных) арганізмаў (біяіндыкатараў) і аналізе відавой структуры біяцэнозаў. Радзей стан экасістэмы ацэньваецца па функцыян. характарыстыках (велічыні першаснай прадукцыі, інтэнсіўнасці дэструкцыі і некаторых інш. паказчыках). Біяіндыкацыя таксама грунтуецца на аналізе паводзін, морфафізіял., біяхім., генет. і інш. асаблівасцях жывых арганізмаў. с. 169
БІЯКАМУНІКА́ЦЫЯ (ад бія... + камунікацыя), сувязі паміж асобінамі аднаго або розных відаў жывёл, якія складаюцца праз перадачу і прыём сігналаў, што ўтвараюцца імі. Адрозніваюць сігналы спецыфічныя — хім., мех., аптычныя, акустычныя, эл. і інш. і неспецыфічныя, якія спадарожнічаюць жыццядзейнасці жывёл, успрымаюцца органамі зроку, слыху, нюху, смаку, дотыку, бакавой лініі, тэрма- і электрарэцэптарамі. Інфармацыя, якая паступае па розных каналах сувязі, перапрацоўваецца нерв. сістэмай, дзе фарміруецца рэакцыя арганізма ў адказ. Біякамунікацыя аблягчае пошукі ежы і спрыяльных умоў жыцця, ахову ад ворагаў і шкодных уздзеянняў, сустрэчу асобін рознага полу (асабліва ў перыяд размнажэння), узаемадзеянне дарослых і моладзі, фарміраванне груп (чарод, зграй, статкаў, калоній і інш.) і рэгуляцыю адносін паміж асобінамі ўнутры іх (тэр. паводзіны, іерархія і інш.). Кожны від жывёл мае свой арсенал біякамунікацыі, які перадаецца ў спадчыну. с. 169
БІЯКАРО́ЗІЯ (ад бія... + карозія), працэс пашкоджання (парушэння) металаў у выніку жыццядзейнасці жывых арганізмаў (пераважна анаэробных бактэрый; гл. Анаэробныя арганізмы). Бывае на вода- і нафтаправодах, падводных частках гідратэхн. збудаванняў, днішчах караблёў і інш. Найб. агрэсіўныя для металаў аблігатныя сульфатрэдукавальныя бактэрыі (Desuflobrio desulfuricans, D. rubentschitckii, D. aestuarii). Для аховы ад біякарозіі выкарыстоўваюцца кантактныя і лятучыя фунгіцыды. Гл. таксама Біяпашкоджанне і Біядэградацыя. с. 169
БІЯКАТА́ЛІЗ (ад бія... + каталіз), ферментатыўны каталіз, працэс змянення скорасці або ўзбуджэння біяхім. рэакцый біякаталізатарамі (ферментамі) у жывых арганізмах ці ў эксперыменце. Характарызуецца кінетычнымі параметрамі, якія апісваюцца ўраўненнем Міхаэліса-Ментэн, найб. важны — канстанта Міхаэліса (Км), што паказвае канцэнтрацыю субстрату, пры якой скорасць рэакцыі складае палавіну максімальнай. Кантроль за біякаталізам вядзецца пры дапамозе спец. біяхім. і генет. механізмаў, што рэгулююць лакалізацыю, колькасць і каталітычную актыўнасць ферментаў. З выкарыстаннем біякаталізу ажыццяўляецца вытв-сць шэрагу лек. прэпаратаў, прадуктаў мікрабіял. сінтэзу, ён ляжыць у аснове многіх біятэхнал. працэсаў.
А.М.Ведзянееў. с. 169
БІЯКІБЕРНЕ́ТЫКА , гл. Кібернетыка біялагічная. с. 169
БІЯКІРАВА́ННЕ , спосаб кіравання механізмамі, прыладамі і прыстасаваннямі, пры якім у якасці кіроўных сігналаў выкарыстоўваюцца розныя праяўленні жыццядзейнасці арганізма чалавека (часам паняцце біякіравання пашыраецца і на інш. жывыя сістэмы). Для біякіравання могуць выкарыстоўвацца біяпатэнцыялы, гукі, што суправаджаюць працэс дыхання і работу сэрца, ваганні т-ры цела і інш. Найб. пашыраны сістэмы з біяэлектрычным кіраваннем, у якіх біяпатэнцыялы, што генерыруюцца галаўным мозгам, сардэчнай і шкілетнымі мышцамі, нервамі, узмацняюцца і пераўтвараюцца ў іншыя сігналы для ўздзеяння на кіроўны аб’ект.
Сістэмы біякіравання выкарыстоўваюцца ў тэхніцы (напр., для кіравання маніпулятарам, лятальным апаратам, калі на пілота ўздзейнічаюць моцныя перагрузкі і рухі яго абцяжараны). Асабліва пашыраны ў медыцыне, напр., біяпатэнцыялы галаўнога мозга служаць для кантролю глыбіні наркозу ў час хірург. аперацый. Біякіраванні з выкарыстаннем біяпатэнцыялаў сэрца ўжываюцца ў дыягнастычных прыладах, якія забяспечваюць уключэнне сігналізацыі і рэгістравальнай апаратуры (напр., пры парушэннях сардэчнага рытму) і ў мед. прыладах для аўтам. падтрымання функцый арганізма (напр., у апаратах для штучнага кровазвароту). Значную групу прыстасаванняў з біякіраваннем складаюць актыўныя пратэзы, для кіравання якімі выкарыстоўваюцца біяпатэнцыялы, што ўзнікаюць у тканках здаровых, часткова ампутаваных ці паралізаваных канечнасцяў.
М.П.Савік. с. 169
БІЯКЛІ́МА , гл. Плеўка жыцця. с. 170
БІЯКЛІМАТАЛО́ГІЯ (ад бія... + кліматалогія), раздзел кліматалогіі, які вывучае ўплыў клімату на здароўе і дзейнасць чалавека, развіццё жывёл і раслін. Склалася ў канцы 19 — пач. 20 ст. (працы А.І.Ваейкава ў Расіі, Дж.Ацы ў Італіі, Б.Лівінгстана ў ЗША, А.І.Кайгарадава ў Беларусі). Вывучае ўплыў стану атмасферы на жывыя арганізмы, даследуе рэакцыю іх на забруджванне асяроддзя, уздзеянне сонечнай радыяцыі, геамагнітнага поля і інш. Аналізуе сувязі паміж надвор’ем і кліматам, умовы і працягласць камфортнага надвор’я ў розныя сезоны і ў розных геагр. зонах, уплыў экстрэмальных кліматычных умоў на жывыя арганізмы. Даныя біякліматалогіі выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы, горадабудаўніцтве, курарталогіі і інш. На Беларусі даследаванні вядуцца ў Гідраметэаралагічнай службе. Вызначана, напр., што ў Мінску бывае каля 166 дзён за год са спрыяльнымі для чалавека біякліматычнымі характарыстыкамі.
П.А.Каўрыга. с. 170
БІЯКО́СНЫЯ РЭ́ЧЫВЫ , устойлівыя геахімічна пераўтвораныя рэчывы, якія ўзніклі ў выніку сумеснай дзейнасці жывых арганізмаў і абіягенных працэсаў. Да біякосных рэчываў адносяцца вада, атмасфера, тарфы, сапрапелі, каменныя вуглі, нафта, гаручы газ і сланцы, рыфы каралавага паходжання і інш. Утрымліваюць энергію, акумуляваную біясфернай экасістэмай. Тэрмін увёў рус. вучоны У.І.Вярнадскі (1926). с. 170
БІЯЛАГІЗА́ЦЫЯ ВЫТВО́РЧАСЦІ , арганізацыя вытв. дзейнасці, якая зыходзіць з неабходнасці яе гарманічнага ўпісання ў прыродныя кругавароты рэчываў. Звычайна біялагізацыя вытворчасці дапускае прыбліжэнне вытв. дзейнасці да законаў біятычнага кругавароту, напр. пераход ад хімізацыі сельскай гаспадаркі да новых біяарган. с.-г. тэхналогій, стварэнне аграэкасістэм, якія арганічна спалучаюць антрапагенныя і прыродныя біяцэнозы. с. 170
БІЯЛАГІ́ЧНА АКТЫ́ЎНЫЯ РЭ́ЧЫВЫ , прыродныя і сінт. рэчывы, пад уздзеяннем якіх працякаюць і рэгулююцца розныя працэсы ў жывых арганізмах (хім. рэгулятары біял. працэсаў). Разнастайныя па сваёй прыродзе, функцыях, характары дзеяння, месцы ўтварэння і інш. Сістэматычнае вывучэнне біялагічна актыўных рэчываў пачалося ў канцы 19 ст. Узнікла некалькі раздзелаў біялогіі і медыцыны, што займаюцца іх пошукам, вывучэннем механізмаў дзеяння і магчымасцяў практычнага выкарыстання. Да прыродных біялагічна актыўных рэчываў належаць гармоны, вітаміны, ферменты, біястымулятары, інш. хім. злучэнні, вылучаныя з прыродных крыніц з мэтай увядзення ў арганізм чалавека, жывёлы, расліны ці мікроба для рэгулявання ходу нармальных ці паталагічных працэсаў (лек. прэпараты, напр., антыбіётыкі, алкалоіды, некаторыя фенолы). Сярод штучных біялагічна актыўных рэчываў многія сінт. злучэнні, прэпараты якіх выкарыстоўваюцца ў жывёлагадоўлі, раслінаводстве, эксперым. біялогіі і медыцыне (штучныя рэгулятары росту, фунгіцыды, гербіцыды, мутагены і інш.). У шэрагу выпадкаў яны дзейнічаюць больш моцна і выбіральна, чым прыродныя.
А.М.Ведзянееў. с. 170
БІЯЛАГІ́ЧНАЕ ВЫВЕ́ТРЫВАННЕ , механічнае драбленне (парушэнне) і біяхім. змяненне мінералаў і горных парод у выніку жыццядзейнасці раслін, жывёл і мікраарганізмаў. Пры біялагічным выветрыванні адбываецца таксама ўтварэнне раствораў, новых мінералаў, горных парод і некаторых карысных выкапняў. с. 170
БІЯЛАГІ́ЧНАЕ ДЗЕ́ЯННЕ ІАНІЗАВА́ЛЬНЫХ ВЫПРАМЯНЕ́ННЯЎ , біяхімічныя, фізіял., генет. і інш. змяненні, што ўзнікаюць у жывых клетках і арганізмах пад уздзеяннем іанізавальных выпрамяненняў. Дзеянне на арганізм залежыць ад віду і дозы выпрамянення, умоў апрамянення і размеркавання паглынутай дозы ў арганізме, фактару часу апрамянення, выбіральнага пашкоджання крытычных органаў, а таксама ад функцыян. стану арганізма перад апрамяненнем. Асн. вынікам узаемадзеяння іанізавальных выпрамяненняў са структурнымі элементамі клетак жывых арганізмаў з’яўляецца іанізацыя, якая прыводзіць да індуцыравання розных хім. і біял. рэакцый ва ўсіх тканкавых сістэмах арганізма. Радыебіял. працэсы, што ідуць на ўзроўні клеткі, ідэнтычныя для чалавека, жывёл і раслін. Адрозненне паміж імі выяўляецца на ўзроўні арганізма. Вылучаюць 2 асн. класы радыебіял. эфектаў: саматычныя (да іх належаць рэакцыі элементаў біясістэмы, што ідуць на працягу ўсяго антагенезу) і генет. (змены, якія рэалізуюцца ў наступных пакаленнях). Да саматычных належаць: радыяцыйная стымуляцыя, радыяцыйныя парушэнні, прамянёвая хвароба, паскарэнне тэмпаў старэння, скарачэнне працягласці жыцця, гібель арганізма. Генетычныя (ці мутагенныя) эфекты іанізавальных выпрамяненняў найбольш небяспечныя. Уздзейнічаючы на ДНК саматычных і генератыўных клетак, іанізавальныя выпрамяненні могуць выклікаць мутацыі, злаякасныя перараджэнні клетак. Ступень біялагічнага дзеяння іанізавальных выпрамяненняў залежыць і ад радыеадчувальнасці: маладыя арганізмы больш адчувальныя да выпрамяненняў, паўлятальная доза (D50) для большасці млекакормячых не перавышае 4—5, для некаторых раслін дасягае 30—40 і больш за сотню грэй. У арганізмах вылучаюцца крытычныя органы, якія першыя рэагуюць на іанізавальныя выпрамяненні: у чалавека і жывёл гэта касцявы мозг, эпітэлій страўнікава-кішачнага тракту, эндатэлій сасудаў, хрусталік вока, палавыя залозы; у вышэйшых раслін — утваральныя тканкі (мерыстэмы). Асобнае месца пры ўздзеянні на біясістэмы належыць малым дозам іанізавальных выпрамяненняў, якія пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС ператварыліся ў паўсядзённы фактар асяроддзя на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях Беларусі, Украіны, Расіі. Рэгулёўнае біялагічнае дзеянне іанізавальных выпрамяненняў шырока выкарыстоўваецца ў медыцыне (рэнтгенадыягностыка, радыетэрапія, выкарыстанне ізатопных індыкатараў і інш.), сельскай гаспадарцы (радыяцыйны мутагенез і інш.).
Літ.: Кудряшов Ю.Б., Беренфильд Б.С. Основы радиационной биофизики. М., 1982; Кузин А.М. Структурнометаболическая теория в радиобиологии. М., 1986; Ярмоненко С.П. Радиобиология человека и животных. 3 изд. М., 1988; Гродзинский Д.М. Радиобиология растений. Киев, 1989; Гудков И.Н. Основы общей и сельскохозяйственной радиобиологии. Киев, 1991.
А.П.Амвросьеў. с. 170
БІЯЛАГІ́ЧНАЕ ЗАБРУ́ДЖВАННЕ , 1) прыўнясенне ў прыроднае асяроддзе і размнажэнне ў ім непажаданых для чалавека арганізмаў. 2) Выпадковае або антрапагеннае пранікненне (дзякуючы дзейнасці чалавека) у экасістэмы і тэхнал. прылады відаў жывых арганізмаў, якія не характэрны для дадзеных згуртаванняў і прылад і звычайна там адсутнічаюць. Біялагічнае забруджванне найчасцей мае мясц. характар, аднак яго адмоўныя вынікі могуць істотна павялічвацца дзякуючы здольнасці арганізмаў-забруджвальнікаў самастойна мігрыраваць на значныя адлегласці (напр., эладэя, каларадскі жук рассяліліся па ўсёй тэр. Беларусі). Асабліва небяспечнае біялагічнае забруджванне асяроддзя ўзбуджальнікамі інфекц. і паразітычных хвароб, шкоднікамі с.-г. раслін і іх канкурэнтамі. Папярэдзіць біялагічнае забруджванне можна своечасовым выяўленнем, лакалізацыяй і ліквідацыяй крыніц забруджвання, ажыццяўляючы комплекс мерапрыемстваў па санітарнай ахове навакольнага асяроддзя, увядзеннем каранціну, папярэднімі абгрунтаваннем і прагназаваннем магчымых вынікаў інтрадукцыі і акліматызацыі новых для дадзенай тэр. відаў раслін і жывёл.
Я.В.Малашэвіч. с. 170
БІЯЛАГІ́ЧНАЕ НАЗАПА́ШВАННЕ , канцэнтраванне (назапашванне) хім. рэчываў (пестыцыдаў, цяжкіх металаў, радыенуклідаў і інш.) у трафічных ланцугах экасістэмы. Назапашаныя рэчывы могуць выклікаць мутагенны, тэратагенны, канцэрагенны, лятальны і інш. адмоўныя эфекты. Гл. таксама Біялагічнае ўзмацненне. с. 171
БІЯЛАГІ́ЧНАЕ САМААЧЫШЧЭ́ННЕ , здольнасць біяцэнозаў нейтралізаваць шкоднае ўздзеянне тэхнагенных, быт. і інш. антрапагенных рэчываў, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе. Адбываецца бесперапынна з удзелам жывых арганізмаў у цеснай сувязі з кругаваротам рэчываў у прыродзе. Засн. пераважна на паглынанні і раскладанні забруджвальнікаў мікраарганізмамі-рэдуцэнтамі і залежыць ад іх колькасці і фізіял. актыўнасці. Поўнае ачышчэнне навакольнага прыроднага асяроддзя ад арган. забруджвальнікаў настае пасля іх мінералізацыі, ад шэрагу неарган. рэчываў — у выніку хім. рэакцый. Здольнасць асяроддзя да біялагічнага самаачышчэння залежыць ад колькасці ультрафіялетавай радыяцыі, сумы актыўных т-р паветра і глебы, наяўнасці ў асяроддзі акісляльнікаў. У адносінах да стойкіх забруджвальнікаў біялагічнае самаачышчэнне блізкае да нуля. З’ява біялагічнага самаачышчэння шырока выкарыстоўваецца пры ачыстцы сцёкавых і пітных водаў. с. 171
БІЯЛАГІ́ЧНАЕ ЎЗМАЦНЕ́ННЕ , біямагніфікацыя, канцэнтраванне, назапашванне (да 10—20-кратнага) шэрагу хім. рэчываў (напр., пестыцыдаў, радыенуклідаў) у трафічных ланцугах. Некаторыя забруджвальнікі, якія не разбураюцца, назапашваюцца і біялагічна ўзмацняюцца пры праходжанні па харч. ланцугах і біял. цыклах. Аб’ядноўваючыся з інш. рэчывамі навакольнага асяроддзя, яны могуць утвараць новыя рэчывы з атрутнымі уласцівасцямі. Прадухіляецца біялагічнае ўзмацненне толькі выключэннем забруджвальнікаў з сістэмы жыццезабеспячэння. Найб. характэрна біялагічнае ўзмацненне для хлорарган. пестыцыдаў. с. 171
БІЯЛАГІ́ЧНАЯ АКТЫ́ЎНАСЦЬ ; максімальнае праяўленне арганізмам важнейшых біял. функцый у межах свайго дыяпазону ўстойлівасці да змен асн. лімітаваных экалагічных фактараў асяроддзя. Напр., пра біялагічную актыўнасць мікраарганізмаў глебы мяркуюць па інтэнсіўнасці «дыхання» глебы (спажыванне кіслароду і выдзяленне дыаксіду вугляроду), ступені вылучэння цеплавой энергіі арганізмамі глебы, ферментатыўнай актыўнасці і інш. паказчыках. с. 171
БІЯЛАГІ́ЧНАЯ АЧЫ́СТКА сцёкавых водаў, метад ачысткі быт. і прамысл. сцёкавых водаў, заснаваны на выкарыстанні здольнасці арганізмаў (пераважна бактэрый) разбураць (мінералізаваць) забруджвальнікі арган. паходжання. Ажыццяўляецца на ачышчальных збудаваннях самастойна ці ў комплексе з мех., фіз.-хім. і інш. метадамі. Аэробная (з удзелам кіслароду паветра) мінералізацыя адбываецца на палях фільтрацыі, палях арашэння, у біялагічных сажалках, каналах, біяфільтрах, аэратэнках. Анаэробная (без прысутнасці кіслароду) — у двух’ярусных адстойніках і метантэнках. Ступень ачысткі сцёкавых водаў пры выкарыстанні метадаў біялагічнай ачысткі дасягае 98% (арган. рэчываў у вадзе практычна няма, вада не гніе, колькасць шкодных мікраарганізмаў зніжаецца). Для разбурэння і дэтаксікацыі «незгнівальных» сінт. рэчываў выкарыстоўваюць спец. штамы мікраарганізмаў, якія атрымліваюць у выніку штучнага мутагенезу.
Літ.: Очистка производственных сточных вод. 2 изд. М., 1985. с. 171
БІЯЛАГІ́ЧНАЯ ЗБРО́Я , бактэрыяльная зброя, зброя масавага паражэння, дзеянне якой засн. на хваробатворных уласцівасцях мікраарганізмаў — узбуджальнікаў хвароб людзей, жывёл і раслін. Аснова паражальнага дзеяння біялагічнай зброі — бактэрыі, вірусы, грыбы і таксічныя прадукты іх жыццядзейнасці, якія выкарыстоўваюцца ў ваен. мэтах праз жывых заражаных пераносчыкаў захворванняў (насякомых, грызуноў і інш.) або ў выглядзе парашкоў. У якасці біялагічнай зброі могуць выкарыстоўвацца ўзбуджальнікі чумы, тулярэміі, бруцэлёзу, сібірскай язвы, сапу, халеры, сыпнога тыфу, натуральнай воспы, яшчуру, іржы пшаніцы, фітафторы бульбы і інш. Хваробныя мікробы і таксіны ў сумесі з вадкімі і сухімі рэчывамі могуць распырсквацца ці распыляцца з дапамогай спец. ракет, авіяц. бомбаў і кантэйнераў, артыл. снарадаў (мін) і інш. боепрыпасаў, а таксама дыверсантамі. Высокая эфектыўнасць біялагічнай зброі — у яе малой інфіцыравальнай дозе, магчымасці скрытага выкарыстання, цяжкасці індыкацыі, выбіральнасці дзеяння, моцным псіхал. уздзеянні, вял. аб’ёме і складанасці работ па ахове людзей і ліквідацыі наступстваў. Бяспека насельніцтва дасягаецца арганізацыяй калект. і індывід. засцярогі ад біялагічнай зброі (гл. Засцярога ад зброі масавага знішчэння).
Забарона выкарыстоўваць на вайне яды вядома са старажытнасці. Афіцыйна біялагічная зброя забаронена ў Дадатку да 4-й Гаагскай канвенцыі 1907 (Законы і звычаі вайны) і ў Жэнеўскім пратаколе 1925. У 1-ю сусв. вайну Германія першая зрабіла спробу выкарыстання біялагічнай зброі (заражэнне коней узбуджальнікам сапу). Перад 2-й сусв. вайной яна разам з Японіяй вяла падрыхтоўку да выкарыстання такой зброі. У пасляваен. перыяд стварэннем біялагічнай зброі займаліся пераважна краіны з таталітарнымі рэжымамі У 1972 ААН прыняла Канвенцыю аб забароне біялагічнай зброі (набыла сілу ў 1975). с. 171
БІЯЛАГІ́ЧНАЯ ІЗАЛЯ́ЦЫЯ , гл. Ізаляцыя ў біялогіі. с. 171
БІЯЛАГІ́ЧНАЯ МЕЛІЯРА́ЦЫЯ , комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнні біялагічнай прадукцыйнасці і інш. карысных якасцяў прыроднага асяроддзя біял. метадамі. Можа мець самаст. значэнне, выкарыстоўваецца як адзін з этапаў аднаўлення парушаных зямель або ўваходзіць у агульнае кола меліярац. мерапрыемстваў па паляпшэнні прыроднага асяроддзя с.-г. і інш. Угоддзяў. с. 171
БІЯЛАГІ́ЧНАЯ НО́РМА , адпаведнасць умоў асяроддзя жыццёвым патрабаванням віду. Найб. функцыянальным і аб’ектыўным крытэрыем біялагічнай нормы з’яўляецца існаванне віду: калі від існуе, ёсць і адпаведнасць яго ўмовам асяроддзя. Біялагічная норма — аснова гасп. нормы пры вырошчванні і доглядзе с.-г. раслін і жывёл. с. 171
БІЯЛАГІ́ЧНАЯ ПРАДУКЦЫ́ЙНАСЦЬ , сукупнасць працэсаў стварэння, трансфармацыі, паглынання і праходжання энергіі праз эколага-біял. сістэмы розных узроўняў — ад асобных арганізмаў да біягеацэнозу. Характарызуе ўласцівасць асобных папуляцый або згуртавання (біяцэнозу) у цэлым аднаўляць сваю біямасу або ўтвараць арган. рэчывы ў форме тых ці інш. арганізмаў. У больш вузкім сэнсе біялагічная прадукцыйнасць — павелічэнне рэсурсаў эканамічна каштоўных арганізмаў (жывёл, раслін), іх масы, колькасці на адзінку плошчы за адзінку часу.
Мерай біялагічнай прадукцыйнасці з’яўляецца велічыня прадукцыі (біямасы), якая ствараецца за адзінку часу на адзінку прасторы. Асабліва важна ўстанаўленне біялагічнай прадукцыйнасці біяцэнозаў на ўсіх трафічных узроўнях, а таксама карыснай часткі прадукцыі. Матэрыяльна-энергет. аснову біялагічнай прадукцыйнасці складае першасная прадукцыя. Яна вызначаецца як скорасць, з якой прамянёвая (сонечная) энергія засвойваецца прадуцэнтамі (пераважна зялёнымі раслінамі) у працэсе фотасінтэзу або хемасінтэзу і назапашваецца ў форме арган. рэчываў, што потым могуць выкарыстоўвацца ў якасці ежы. Штогадовая першасная прадукцыя раслін складае 170·109 т сухой масы і мае каля 300—500·1021 Дж энергіі. Найб. частку гэтай колькасці (74·109 т) даюць лясы, асабліва трапічнай зоны. Прадукцыя жывёл (другасная) складае каля 3934·106 т штогод. Другасная біялагічная прадукцыйнасць знаходзіцца ў поўнай залежнасці ад першаснай. На павелічэнне біялагічнай прадукцыйнасці аграбія- і біягеацэнозаў арыентаваны меліярацыйныя, гасп., біятэхн. і прыродаахоўныя мерапрыемствы. Вывучэнне біялагічнай прадукцыйнасці прыродных сістэм — аснова рацыянальнага выкарыстання, аховы і забеспячэння аднаўлення біял. рэсурсаў Зямлі. с. 171
БІЯЛАГІ́ЧНАЯ РЭКУЛЬТЫВА́ЦЫЯ , аднаўленне з дапамогай біял. сродкаў і метадаў урадлівасці зямель, гасп., рэкрэацыйных, эстэт. і інш. карысных уласцівасцяў зямельных тэрыторый, парушаных гасп. дзейнасцю чалавека. З’яўляецца этапам рэкультывацыі зямель, што адбываецца пасля завяршэння горнатэхнічнай рэкультывацыі і папярэднічае ўвядзенню іх у гасп. абарот. Уключае комплекс агратэхн. і фітамеліярацыйных мерапрыемстваў: сяўба траў, пасадка кустоў і дрэў з высокай азотфіксавальнай здольнасцю (напр., вольха чорная і шэрая, абляпіха, акацыя белая, лох вузкалісты і інш.), раслін-сідэратаў (лубін, баркун), задзярноўванне, залужэнне ці аблясенне спланаванай паверхні парушаных зямель, абагачэнне іх біягенамі і мікраарганізмамі за кошт спец. угнаенняў.
Я.В.Малашэвіч. с. 171
БІЯЛАГІ́ЧНАЯ СТАТЫ́СТЫКА , гл. Біяметрыя. с. 171
БІЯЛАГІ́ЧНЫ ГАДЗІ́ННІК , умоўны тэрмін, які абазначае здольнасць жывых арганізмаў арыентавацца ў часе. У аснове такой арыентацыі ляжыць перыядычнасць фіз.-хім. і фізіял. працэсаў у клетках (гл. Біялагічныя рытмы). Склаўся ў выніку эвалюц. адаптацыі да цыклічнасці працэсаў, што адбываюцца ў навакольным асяроддзі (змена дня і ночы, пораў года) і абумоўлены таксама цыклічнымі ваганнямі геафіз. фактараў (сутачная і сезонная перыядычнасць эл.-магн. поля Зямлі, сонечнай і касм. радыяцыі і інш.). Біялагічны гадзіннік дазваляе прыводзіць фізіялагічныя рытмы ў адпаведнасць з рытмам навакольнага асяроддзя і дае арганізмам і ўнутрыклетачным працэсам магчымасць «прадбачыць» сутачныя, сезонныя, гадавыя або шматгадовыя ваганні асветленасці, т-ры, прыліваў і інш. змен. Найб. яскрава гэта выяўляецца ў сутачных рытмах. У жывёл вымярэнне часу звязана з выпрацоўкай умоўных рэфлексаў на змену ўмоў навакольнага асяроддзя. с. 172
БІЯЛАГІ́ЧНЫ КАНТРО́ЛЬ , 1) сістэматычны адбор проб і аналіз канцэнтрацыі забруджвальнікаў, прадуктаў абмену і біятрансфармацыі ў чалавека і навакольным асяроддзі. Пры біялагічным кантролі вядзецца нагляд за колькасцю шкодных рэчываў у паветры, вадзе, глебе, харч. прадуктах, арганізмах і рэгіструюцца яе адхіленні ад прынятых нарматываў — гранічна дапушчальных канцэнтрацый (ГДК). 2) У замежнай л-ры тэрмін біялагічны кантроль выкарыстоўваецца як сінонім «біял. метаду» — сукупнасці прыёмаў скарачэння колькасці непажаданых арганізмаў з дапамогай інш. жывых істот і біяпрадукгаў. 3) Сукупнасць метадаў, якія забяспечваюць дасягненне мэт біялагічнага маніторынгу, кантроль за станам папуляцый, біяцэнозаў ці інш. біясістэм. с. 172
БІЯЛАГІ́ЧНЫ КРУГАВАРО́Т , паступленне хім. элементаў з глебы, вады і атмасферы ў жывыя арганізмы, ператварэнне іх у новыя складаныя злучэнні і вяртанне зноў у глебу, ваду, атмасферу. Штогод частка арган. рэчыва або поўнасцю адмерлыя арганізмы выходзяць з цыкла і акумулююцца ў зямной кары. Біялагічны кругаварот узнік адначасова з паяўленнем жыцця на Зямлі і з’яўляецца бесперапынным цыклічным працэсам размеркавання рэчываў, энергіі і інфармацыі ў межах экалагічных сістэм. Аснова біялагічнага кругавароту — утварэнне ў працэсе фотасінтэзу першаснай прадукцыі (расліннай), ператварэнне яе ў другасную (у прыватнасці, жывёльную) і яе распад. Актыўны рух арган. рэчыва ў экалагічных сістэмах ажыццяўляецца па трафічных ланцугах. Асн. роля ў біялагічным кругавароце належыць першасным прадуцэнтам (зялёныя кветкавыя расліны, мікраскапічныя планктонныя водарасці, хемасінтэзуючыя мікраарганізмы), кансументам (жывёлы) і рэдуцэнтам (сапрафітныя арганізмы, пераважна бактэрыі). Біямаса арганізмаў розных трафічных узроўняў у межах трафічных ланцугоў неаднолькавая; яна вышэй на ўзроўні прадуцэнтаў і змяншаецца на меры прасоўвання да кансументаў вышэйшага парадку. Найб. значэнне мае біялагічны кругаварот так званых біяфільных (неабходных для жыцця) элементаў — азоту, фосфару, серы. Існуюць таксама кругавароты кіслароду, вадароду, вугляроду і інш. хім. элементаў, якія складаюць частку агульнага біялагічнага кругавароту, што цесна ўвязаны з біягеахімічным кругаваротам рэчываў. Інтэнсіўнасць біялагічнага кругавароту вызначае колькасць і разнастайнасць жывых арганізмаў, аб’ём назапашанай арган. прадукцыі, якая можа быць выкарыстана для задавальнення патрэб чалавека. с. 172
БІЯЛАГІ́ЧНЫ МАНІТО́РЫНГ , комплексная сістэма доўгатэрміновага назірання, ацэнкі і прагнозу змяненняў стану навакольнага асяроддзя пад уплывам антрапагенных уздзеянняў. Адначасова ажыццяўляецца назіранне за натуральнай, малазмененай прыродай для параўнання пры ацэнцы антрапагенных змен. З’яўляецца інфармацыйным і не ўключае кіраванне якасцю навакольнага асяроддзя. Ажыццяўляецца на спец. станцыях і ў біясферных запаведніках. Беларусь прымае ўдзел у глабальным і рэгіянальным біялагічным маніторынгу: у сетку міжнар. маніторынгу ўключаны Бярэзінскі біясферны запаведнік і пункт кантролю трансгранічнага пераносу паветра каля г. Высокае (Камянецкі р-н Брэсцкай вобл.). с. 172
БІЯЛАГІ́ЧНЫ О́ПТЫМУМ , 1) спрыяльныя ўмовы, у якіх від мае найб. жыццяздольнасць (рост, развіццё, размнажэнне). Адрозніваюць тэмпературныя, кіслародныя, светлавыя і інш. зоны біялагічнага оптымуму. Віды пры біялагічным оптымуме маюць выйгрыш пры міжвідавых адносінах і ў прыстасаванні да абіятычных фактараў. 2) Умовы, у якіх дадзенае згуртаванне мае перавагу перад іншымі. 3) Дынамічна-балансавае спалучэнне экалагічных фактараў, што забяспечвае ва ўмовах іх натуральных цыклічных ваганняў прыродную раўнавагу ў клімаксавай экасістэме або накіроўвае працэс у бок утварэння клімаксу. Гл. таксама Экалагічны песімум. с. 172
БІЯЛАГІ́ЧНЫ ПРАГРЭ́С , эвалюцыйны ўздым дадзенай групы арганізмаў у барацьбе за існаванне, які характарызуецца біял. росквітам таксона. Адзначаецца павышэннем колькасці асобін, пашырэннем яго арэала, павелічэннем колькасці даччыных таксанамічных адзінак і інш. (напр., асобныя віды насякомых, касцістыя рыбы, кветкавыя расліны і інш.). Вылучаюць 3 асн. шляхі дасягнення біялагічнага прагрэсу: арамарфоз, алагенез і катагенез. Тэрмін увёў рус. вучоны А.М.Северцаў (1925). Параўн. Біялагічны рэгрэс. с. 172
БІЯЛАГІ́ЧНЫ РЭГРЭ́С , эвалюцыйны заняпад дадзенай групы арганізмаў, якая не змагла прыстасавацца да змен умоў навакольнага асяроддзя або не вытрымала канкурэнцыі з інш. групамі. Характарызуецца змяншэннем колькасці асобін у пэўным таксоне і падпарадкаваных сістэматычных груп, звужэннем яго арэала, паступова можа прывесці да вымірання дадзенай групы арганізмаў (напр., род хахуляў, сям. гінкгавых; рэптыліі, якія былі пашыраны ў мезазоі, цяпер іх значна менш і арэал абмежаваны). Тэрмін увёў рус. вучоны А.М.Северцаў (1925). Параўн. Біялагічны прагрэс. с. 172
БІЯЛАГІ́ЧНЫ ЎЗРО́СТ , паказчык, які характарызуе пэўны этап развіцця арганізма з уласцівай яму сукупнасцю абменных, марфал., функцыян. і рэгулятарных асаблівасцяў і адаптыўных магчымасцяў, якія мяняюцца з цягам часу. Вызначаецца станам скуры і яе вытворных, зубоў, ступенню акасцянення шкілета, вастрынёй зроку, дыяпазонам акамадацыі хрусталіка і інш. Біялагічны ўзрост можа не адпавядаць храналагічнаму — апярэджваць ці адставаць ад яго. Тэмп біял. узроставых змен залежыць ад спадчыннасці і ўмоў навакольнага асяроддзя (для чалавека — умовы быту, харчаванне, прафес. шкоднасці, хранічныя інтаксікацыі алкаголем, наркотыкамі, нікацінам і інш.). с. 172
БІЯЛАГІ́ЧНЫЯ ЗАКА́ЗНІКІ , тэрыторыі, вылучаныя з мэтай захавання і аднаўлення каштоўных, а таксама рэдкіх і тых, што знікаюць, відаў раслін і жывёл. На Беларусі 52 біялагічныя заказнікі агульнай пл. 412,5 тыс. га (1995). Падзяляюцца на батанічныя і заалагічныя заказнікі: у Брэсцкай вобл. — Баранавіцкі, Борскі, Міхалінска-Бярозаўскі, Радастаўскі, Спораўскі, Ялоўскі, Лукава, Тырвовічы і інш., у Віцебскай — Асвейскі, Вялікае Балота, Забалацце, Запольскі, Казьянскі, Лонна, Мошна, Фаміно, Чысцік, у Гомельскай — Бабінец, Буда-Кашалёўскі, Букчанскі, Веткаўскі, Жыткавіцкі, Струменскі, Чачэрскі, Чырковіцкі, Шабрынскі, Нізоўе Случы (ч. ў Брэсцкай вобл.), у Гродзенскай — Гожаўскі, Дубатоўскае, Парэцкі, Сапоцкінскі, Слонімскі, Дакудаўскі і інш., у Мінскай — Амяльнянскі, Дзянісавіцкі, Копыш, Ленінскі (ч. ў Брэсцкай вобл.), Мацеевіцкае, Налібоцкі (ч. ў Гродзенскай вобл.), Фаліцкі Мох, Чэрнеўскі, Антонава, Кайкаўскі, Лебядзіны і інш.
У біялагічных заказніках вызначаны спец. рэжым прыродакарыстання, які забяспечвае ахову асобных відаў, груп ці згуртаванняў раслін і жывёл з мэтай захавання генафонду, стварэння аптымальных умоў іх існавання або рацыянальнага выкарыстання пэўных раслінных і жывёльных рэсурсаў. У розных зонах рэспублікі створаны заказнікі-журавіннікі пераважна на вярховых балотах (каля 20) і заказнікі лек. раслін (каля 10). Адметныя біял. аб’екты ахоўваюцца і ў інш. заказніках (гідралагічных, ландшафтных і інш.).
А.К.Фядосаў. с. 173
БІЯЛАГІ́ЧНЫЯ МЕМБРА́НЫ , тонкія пагранічныя паўпранікальныя бялкова-ліпідныя малекулярныя структуры на паверхні клетак і субклетачных часціц (арганел), а таксама канальцаў і пузыркоў, што пранізваюць пратаплазму. Таўшчыня не больш за 10 нм. Складзены з бімалекулярнага слоя ліпідаў (пераважна фосфаліпідаў), у якім размешчаны розныя мембранныя бялкі, гетэрагенныя макрамалекулы (глікапратэіды, глікаліпіды) і розныя мінорныя кампаненты (нуклеінавыя к-ты, каферменты, караціноіды і інш.), што адказваюць за б.ч. мембранных функцый. У залежнасці ад віду біялагічныя мембраны выконваюць разнастайныя функцыі: актыўны транспарт іонаў і розных рэчываў (соляў, цукроў, амінакіслот і інш. прадуктаў метабалізму) і яго рэгуляванне: агульная і выбарчая дыфузія невял. малекул і іонаў (усе віды біялагічных мембран); электраізаляванне (біялагічныя мембраны міэліну); генерацыя нерв. імпульсу (біялагічныя мембраны нерв. клетак); пераўтварэнне светлавой энергіі ў хім. энергію АТФ — адэназінтрыфосфарнай кіслаты (біялагічныя мембраны хларапластаў); пераўтварэнне энергіі біял. акіслення ў хім. энергію макраэргічных фасфатных сувязяў у малекуле АТФ (біялагічныя мембраны мітахондрый); фагацытоз, пінацытоз; антыгенныя рэакцыі (біялагічныя мембраны спецыялізаваных клетак); бар’ерная, каталітычная функцыі і інш. Падтрымліваючы нераўнамернасць размеркавання іонаў калію, натрыю, хлору і інш. паміж пратаплазмай і навакольным асяроддзем, біялагічныя мембраны садзейнічаюць узнікненню рознасці біяэлектрычных патэнцыялаў. Гл. таксама Клетачныя мембраны.
А.М.Ведзянееў. с. 173
БІЯЛАГІ́ЧНЫЯ МЕ́ТАДЫ БАРАЦЬБЫ́ са шкоднікамі і пустазеллем, метады стварэння біял. перашкоды для распаўсюджвання, памяншэння колькасці або знішчэння шкодных з пункту гледжання чалавека арганізмаў. Засн. на ўзаемаадносінах арганізмаў у біяцэнозах, пры якіх выкарыстоўваюцца натуральныя ворагі або ўзбуджальнікі хвароб шкоднікаў ці пустазелля і найб. спрыяльныя ў экалагічным сэнсе. Тэрмін прапанаваў амер. заолаг Л.Хоўард (1916). Мікрабіял. метад у барацьбе са збожжавымі жукамі ўпершыню ў Расіі выкарыстаў І.І.Мечнікаў (1879). Найб. пашыраныя біялагічныя метады барацьбы: інтрадукцыя драпежнікаў або паразітаў сярод папуляцыі шкоднікаў (рыба гамбузія выкарыстоўваецца супраць малярыйнага камара; эфектыўная барацьба з чырвонай крывяной тлёй вядзецца з дапамогай паразіта афелінуса, завезенага з ЗША, і інш.); выкарыстанне патагенных мікраарганізмаў (вірус міксаматозу супраць трусоў у Аўстраліі, вірусы гранулёзу супраць азімай і зерневай совак, энтабактэрын супраць вусеняў яблыневай і пладовай моляў, баярышніцы і інш.); спец. спосабы практычнага выкарыстання энтамафагаў і акарыфагаў (развядзенне трыхаграмы для барацьбы з шэрагам с.-г. і лясных шкоднікаў, драпежнага кляшча фітасеюлюса супраць павуцінных кляшчоў у цяпліцах і інш.); рэпрадукцыйныя метады (скормліванне ваўкам, каётам і лісам стэрылянтаў, якія выклікаюць бясплоднасць самак ці зніжаюць тэмпы размнажэння і інш.); выкарыстанне жывёл для барацьбы з пустазеллем (знішчэнне святаянніку прадзіраўленага з дапамогай лістаеда і златкі); экалагічная прафілактыка (падтрымка экалагічнай мазаікі, скарачэнне плошчаў монакультур і інш.).
На Беларусі біялагічныя метады барацьбы распрацоўваюцца ў Ін-це лесу АН і НДІ аховы раслін ААН. Распрацаваны біялагічныя метады барацьбы з хвоегрызучымі шкоднікамі лесу і с.-г. раслін у закрытым грунце. Ускосна распрацоўка біялагічных метадаў барацьбы стымулявала даследаванні, якія прывялі да стварэння т.зв. біялагічнай зброі.
І.К.Лапацін. с. 173
БІЯЛАГІ́ЧНЫЯ РЫ́ТМЫ , біярытмы, цыклічныя ваганні інтэнсіўнасці і характару біял. працэсаў і з’яў, уласцівыя амаль усім жывым арганізмам (ад аднаклетачных да чалавека), ізаляваным органам і тканкам, асобным клеткам. Біялагічныя рытмы накіраваны на падтрымку гамеастазу і адаптацыі, адлюстроўваюць цячэнне часу ў біялагічных сістэмах. Класіфікацыя біялагічных рытмаў заснавана на паняцці цыкла (паслядоўнасці станаў са зваротам да зыходнага) і часу паміж станамі сістэмы, якія паўтараюцца (даўжыні перыяду); яна ўключае дыяпазон перыядаў ад мілісекунды да некалькіх гадоў. Адрозніваюць 5 класаў біялагічных рытмаў: рытмы высокай частаты, ад доляў секунды да 30 мін (асцыляцыі на малекулярным узроўні, рытмы скарачэння сэрца, дыханне, перыстальтыка кішэчніка); рытмы сярэдняй частаты, ад 30 мін да 28 гадз, у т.л. ультрадыянныя (да 20 гадз) і цыркадыянныя, ці калясутачныя (20—28 гадз), якія звязаны з вярчэннем Зямлі вакол восі; мезарытмы: інфрадыянныя (28 гадз — 6 дзён) і цыркасептальныя (каля 7 дзён); макрарытмы з перыядам ад 20 дзён да аднаго года; мегарытмы з перыядам у гады і дзесяткі гадоў. Біялагічныя рытмы класіфікуюць таксама па ўзроўнях арганізацыі біясістэмы: клетачныя, органавыя, арганізмавыя, папуляцыйныя. Біялагічныя рытмы раслін праяўляюцца ў сутачным руху лісця, пялёсткаў, сезонным адраўненні парасткаў, якія зімуюць. Біялагічныя рытмы жывёл выяўляюцца ў перыядычнасці рухальнай актыўнасці, тэмпературы, сакрэцыі гармонаў, праліферацыі клетак, сінтэзе РНК, утварэнні рыбасом і інш. Вызначаны рытмы адчувальнасці клетак, тканак, органаў і арганізма да дзеяння фактараў хім. і фіз. прыроды. З парушэннем часавай арганізацыі фізіял. функцый звязаны шматлікія паталагічныя працэсы. Біялагічныя рытмы вывучае біярытмалогія.
Літ.: Биологические ритмы: Пер. с англ. Т. 1—2. М., 1984; Хронобиология и хрономедицина. М., 1989.
А.С.Леанцюк. с. 173
БІЯЛАГІ́ЧНЫЯ РЭСУ́РСЫ , сукупнасць біял. кампанентаў біясферы, якія складаюць асяроддзе пэўнай геагр. зоны, тэрыторыі (рэгіёна, краіны, вобласці), ландшафту або яго часткі (лесу, вадаёма) і інш.; від прыродных рэсурсаў. З’яўляюцца крыніцамі ці ствараюць перадумовы набыцця неабходных людзям біял. прадуктаў, жывёльнай і расліннай сыравіны і рэчываў; прамысл. аб’екты, культ. расліны, свойскія жывёлы, мікраарганізмы і інш. Існуюць у эстэт. і рэкрэацыйным аспектах. Біялагічныя рэсурсы — аб’ект інтэнсіўнага выкарыстання і эксплуатацыі і звязанай з гэтым прыродаахоўнай дзейнасці. Асн. прынцып аховы біялагічных рэсурсаў абумоўлены іх рацыянальным выкарыстаннем, заснаваным на зберажэнні (падтрымцы, стварэнні) аптымальных умоў іх натуральнага ці штучнага ўзнаўлення.
Я.В.Малашэвіч. с. 173
БІЯЛАГІ́ЧНЫЯ СА́ЖАЛКІ , збудаванні для ачысткі гасп.-быт. сцёкавых водаў. Існуюць праточныя з разбаўленнем і без разбаўлення сцёкавай вадкасці рачной вадой, для даачысткі сцёкавай вадкасці, кантактныя і анаэробныя сажалкі. У біялагічных сажалках адбываюцца натуральныя біял. працэсы самаачышчэння: мікраарганізмы спажываюць кісларод, што ўтвараюць пры фотасінтэзе водарасці, якія атрымліваюць ад бактэрый вуглекіслату і інш. прадукты мінералізацыі арган. рэчываў — у выніку ідзе інтэнсіўны распад арган. рэчываў-забруджвальнікаў. Біялагічныя сажалкі назапашваюць глей, які перапрацоўваецца ў с.-г. вытв-сці ці выкарыстоўваецца як угнаенне.
А.П.Астапеня. с. 174
БІЯЛАГІ́ЧНЫЯ СІСТЭ́МЫ , сукупнасць узаемазвязаных і ўзаемадзейных жывых элементаў рознай складанасці (гены, клеткі, тканкі, органы, арганізмы, біяцэнозы, экасістэмы, біясфера). Валодаюць уласцівасцямі цэласнасці, адноснай устойлівасці, а таксама здольнасцю адаптацыі да зменлівых умоў навакольнага асяроддзя, развіцця, самаўзнаўлення і эвалюцыі. Біялагічныя сістэмы — адкрытыя сістэмы, для якіх умовай існавання служыць абмен энергіяй, рэчывам і інфармацыяй паміж часткамі сістэмы і з навакольным асяроддзем. Важнейшая праблема ў вывучэнні біялагічных сістэм — іх прасторавая і часавая арганізацыя, якая прадугледжвае ўключэнне ў сістэму некалькіх элементаў (больш за адзін), што адрозніваюцца пэўным наборам камплементарных паміж сабой прыкмет, на аснове чаго грунтуюцца ўзаемаадносіны паміж элементамі і забяспечваецца ўстойлівасць сістэмы. Тэорыя інфармацыі дазваляе ўвесці колькасныя ацэнкі ўзроўню арганізацыі, што забяспечваецца множнасцю, ступенню разнастайнасці элементаў і сувязяў паміж імі. На гэтай аснове адрозніваюць дэтэрмінаваныя, імаверныя і хаатычныя сістэмы. Біялагічныя сістэмы захоўваюць сваю спецыфічнасць у зменлівых умовах асяроддзя. Іх іерархічнасць і самарэгуляцыя забяспечваюцца шматузроўневым кіраваннем на аснове адваротных сувязяў. Гл. таксама Сістэмны падыход.
А.С.Леанцюк. с. 174
БІЯЛАКА́ЦЫЯ (ад бія... + лакацыя), здольнасць жывёл вызначаць становішча якога-н. аб’екта ў адносінах да самога сябе (напрамак, адлегласць) або ўласнае месцазнаходжанне ў прасторы (біяарыентацыя). Ажыццяўляецца з дапамогай успрымання вонкавых уздзеянняў (сігналаў) паверхняй цела або спец. органамі пачуццяў (зроку, дотыку, нюху, слыху, раўнавагі і інш.). Большасці жывёл уласціва прамая (пасіўная) біялакацыя, некаторым — эхалакацыя. Біялакацыя — адзін са спосабаў арыентацыі жывёл і біякамунікацыі, развіты ў кажаноў, дэльфінаў, некаторых птушак, землярыек і інш. жывёл. Дзякуючы біялакацыі кіты, напр., адшукваюць вял. колькасць планктону, дэльфіны лацыруюць пароды рыб на адлегласці да 3 км. Гл. таксама Біяакустыка. с. 174
БІЯЛІ́ТЫ , гл. Арганагенныя горныя пароды. с. 174
БІЯЛО́ГІЯ (ад бія... + ...логія), сістэма навук пра жывую прыроду. Даследуе ўсе праяўленні жыцця: будову і функцыю жывых істот і іх прыродных згуртаванняў, пашырэнне, паходжанне і развіццё, сувязі паміж імі і з нежывой прыродай. Тэрмін «біялогія» прапанаваны франц. прыродазнаўцам Ж.Б.Ламаркам і ням. вучоным Г.Р.Трэвіранусам (1802). Адны з першых у біялогіі склаліся комплексныя навукі па аб’ектах даследавання: пра жывёл — заалогія, расліны — батаніка, бактэрый — мікрабіялогія, вірусы — вірусалогія, прасцейшых — пратысталогія. Будову арганізмаў вывучаюць цыталогія, гісталогія, анатомія, функцыі жывых сістэм — фізіялогія жывёл, раслін, чалавека, узаемаадносіны жывых істот паміж сабой і з умовамі навакольнага асяроддзя — экалогія, заканамернасці спадчыннасці і зменлівасці — генетыка, індывід. развіццё — біялогія развіцця, гіст. развіццё жывога — эвалюцыйнае вучэнне. На стыку біялогіі з іншымі навукамі ў 20 ст. ўзніклі і развіваюцца біяхімія, біяфізіка, біёніка, біягеаграфія, радыебіялогія і інш.
Першыя працы па сістэматыцы жывёл вядомы з 4 ст. да н.э. (Арыстоцель), раслін — з 4—3 ст. да н.э. (Тэафраст), пра ўнутр. будову жывёл і чалавека — з 5—2 ст. да н.э. (Гіпакрат, Гален). У сярэднія вякі ішло паступовае назапашванне біял. ведаў. У эпоху Адраджэння праведзена анатаміраванне чалавечага цела (А.Везалій, 1543), у 17 ст. апісаны кругі кровазвароту чалавека (У.Гарвей, 1628), шырока разгарнуліся мікраскапічныя даследаванні раслін (Р.Гук, 1665, М.Мальпігі, 1675— 79) і жывёл (А.Левенгук, 1673). У 1735 упершыню ўведзена бінарная наменклатура і найб. поўная штучная класіфікацыя жывёл і раслін (К.Ліней). Пазней былі адкрыты цытаплазма (Я.Пуркіне, 1825) і ядро (Р.Броўн, 1837) клетак, а ў 1839 сфармулявана клетачная тэорыя (Т.Шван), якая мела вял. значэнне ў развіцці тэорыі эвалюцыі арган. свету. Эвалюцыйная тэорыя распрацавана Ламаркам («Філасофія заалогіі», 1809) і Ч.Дарвінам («Паходжанне відаў...», 1859). Сфармуляваныя ў 1865 Г.Мендэлем асн. генет. заканамернасці наследавання атрымалі пацвярджэнне і тлумачэнне на аснове храмасомнай тэорыі спадчыннасці (Т.Морган, 1911). Вызначэнне структуры малекулы ДНК (Дж.Уотсан, Ф.Крык, 1953) прывяло да развіцця малекулярнай біялогіі. У галіне фізіялогіі жывёл І.П.Паўлавым (1903) распрацавана вучэнне аб умоўных рэфлексах і вышэйшай нерв. дзейнасці. У 1920—30-я г. створана эвалюцыі сінтэтычная тэорыя (С.С.Чацверыкоў, Дж.Холдэйн, Р. Фішэр, С.Райт, Ф.Г.Дабржанскі). Вял. дасягненне біялогіі — стварэнне вучэння пра біясферу (У. І.Вярнадскі, 1926) і біягеацэнозы (У.М.Сукачоў, 1942). Значныя заслугі ў развіцці біялогіі належаць рус. вучоным К.А.Ціміразеву, У.А.Кавалеўскаму, А.А.Кавалеўскаму, І.І.Мечнікаву, І.М.Сечанаву, А.М.Северцаву, І.І.Шмальгаўзену і інш.
Развіццё біял. навукі на Беларусі пачалося пасля 1917. Тэарэт. і практычныя праблемы біялогіі распрацоўваюць навук. ўстановы Аддз. біял. навук АН Беларусі, ВНУ, НДІ Мін-ваў аховы здароўя, сельскай гаспадаркі і харчавання, лясной і рыбнай гаспадаркі Беларусі. Даследаваліся ферменты глебы і іх уплыў на рост раслін (В.Ф.Купрэвіч), працэс фотасінтэзу і роля інш. пігментаў у раслін (Ц.М.Годнеў, М.М.Ганчарык). Распрацаваны навук. асновы гетэрозісу і вынікі ўздзеяння іанізавальнымі выпрамяненнямі (М.В.Турбін), колькасныя заканамернасці спадчыннасці і механізм хім. мутагенезу (П.Ф.Ракіцкі). Вывучалася будова перыферычнай нерв. сістэмы і знойдзены шляхі аднаўлення функцыі ўнутр. органаў пры яе пашкоджаннях (Д.М.Голуб), даказана існаванне асобнага тыпу адчувальных нерв. праваднікоў, якія з'яўляюцца асновай вегетатыўных рэфлексаў (І.А.Булыгін). Праведзены даследаванні ў галіне аграхіміі (А.К. Кедраў-Зіхман, С.Н.Іваноў, Т.Н.Кулакоўская), зялёных угнаенняў (Я.К.Аляксееў), меліярацыі (С.Г.Скарапанаў), селекцыі раслін (П.І.Альсмік, А.І.Лапо) і жывёл (М.М.Замяцін). Распрацоўваюцца спосабы аховы насельніцтва ад уздзеяння выпрамяненняў радыенуклідаў на тэрыторыях, забруджаных пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС (Я.Ф.Канапля).
Літ.: Лункевич В.В. От Гераклита до Дарвина: Очерки по истории биологии. Т. 1—2. 2 изд. М., 1960; Навука БССР за 50 год. Мн., 1968; История биологии с начала ХХ века до наших дней. М., 1975; Кемп П., Армс К. Введение в биологию: Пер. с англ. М., 1988.
Р.Г.Заяц. с. 174
БІЯЛО́ГІЯ РАЗВІЦЦЯ́ , кірунак у біялогіі, заснаваны на вывучэнні прычынных механізмаў і рухаючых сіл індывід. развіцця (антагенезу) жывёл і раслін. Як самаст. галіна даследаванняў сфарміравалася ў сярэдзіне 20 ст. Вывучае розныя аспекты працэсу развіцця на малекулярным, клетачным, тканкавым, органавым і арганізмавым узроўнях, вырашае фундаментальныя праблемы рэалізацыі праграм генет. інфармацыі ў ходзе антагенезу і малекулярных асноў фенатыпічных змен, нармальнага і пухліннага росту клетак і клетачных папуляцый, марфагенезу, спецыфікі клетачнай, тканкавай, органавай дыферэнцыроўкі, клетачных узаемадзеянняў, узнікнення і станаўлення рэгулятарных механізмаў, якія забяспечваюць цэласнасць развіцця, крытычных узроўняў у працэсе развіцця, рэгенерацыі і інш. Дасягненні біялогіі развіцця перспектыўныя ў кіраванні развіццём раслін і жывёл, рэгуляцыі іх колькасці, полу і інш.
Літ.: Зуссман М. Биология развития: Пер. с англ. М., 1977; Математическая биология развития. М., 1982; Михайлов А.Т.,Симирский В.Н. Методы иммунохимического анализа в биологии развития. М., 1991.
А.С.Леанцюк. с. 175
БІЯЛЮМІНЕСЦЭ́НЦЫЯ (ад бія... + люмінесцэнцыя), свячэнне жывых арганізмаў, абумоўленае біяхім. працэсамі; від хемалюмінесцэнцыі. Уласціва некаторым бактэрыям, ніжэйшым раслінам, грыбам, насякомым (жукі-светлякі і інш.), беспазваночным, рыбам. Вельмі пашырана сярод марскіх жывёл.
У большасці выпадкаў біялюмінісцэнцыя ўзнікае ў выніку ферментатыўнага акіслення асобных рэчываў — люцыферынаў. Частка малекул люцыферынаў за кошт вызваленай пры гэтым хім. энергіі пераходзіць ва ўзбуджаны стан, пры вяртанні ў асн. стан яны выпраменьваюць святло. Біялюмінісцэнцыя выкарыстоўваецца для асвятлення і прынады здабычы (напр., у глыбакаводных рыб), для перасцярогі, адпужвання або адцягвання ўвагі драпежнікаў, у якасці сігналу для сустрэчы самцоў і самак у шлюбны перыяд (розныя віды светлякоў).
Літ.: Мак-Элрой У.Д., Зелигер Г.Г. Происхождение и развитие биолюминесценции // Горизонты биохимии: Пер. с англ. М., 1964; Тарусов Б.Н. Сверхслабое свечение живых организмов. М., 1972.
Г.К.Ілыч. с. 175
БІЯМАГНІФІКА́ЦЫЯ , гл. Біялагічнае ўзмацненне. с. 175
БІЯМА́СА (ад бія... + маса), агульная маса асобін віду, іх папуляцый, груп ці згуртаванняў (раслін, мікраарганізмаў, жывёл), якая прыпадае на адзінку паверхні або аб’ёму месцапражывання; адзін з важнейшых экалагічных тэрмінаў. Біямасы часцей за ўсё выражаюць у масе сырога або сухога рэчыва (г/м2, кг/га, г/м3, кг/м3 і інш.). Біямаса раслін наз. фітамасай, жывёл — заамасай, бактэрый — бактэрыямасай.
Сумарная біямаса сухога арган. рэчыва біясферы складае 85—100 · 109 т, з якіх фітамасе належыць 97—99%, заамасе — 1—3% (90—95% складаюць беспазваночныя). Для Беларусі агульная біямаса сухога рэчыва жывых арганізмаў складае 2—3 · 109 т. На паказчыках біямасы грунтуюцца ўсе разлікі характару і інтэнсіўнасці біялагічнага кругавароту рэчываў. Вызначэнне біямасы выкарыстоўваюць для вывучэння біялагічнай прадукцыйнасці груп арганізмаў, асобных біяцэнозаў і біясферы ў цэлым, пры прагназаванні гасп. дзейнасці чалавека. с. 175
БІЯМЕ́ТРЫЯ (ад бія... + ...метрыя), біялагічная статыстыка, навука пра выкарыстанне матэм. метадаў у вывучэнні з’яў жывой прыроды. Уключае сукупнасць прыёмаў планавання і апрацоўкі даных біял. даследаванняў і назіранняў метадамі матэм. (варыяцыйнай) статыстыкі.
Асновы біяметрыі закладзены ў канцы 19 ст. працамі бельг. антраполага А.Кетле, англ. вучоных Ф.Гальтана і К.Пірсана, якія з 1901 выдавалі ў Лондане часопіс «Biometrica». Распрацоўка тэорыі малых выбарак у працах англ. вучонага В.Госета і біяметрычных метадаў у генет. даследаваннях англ. біёлага Р.Фішэра (1890—1962) адыграла значную ролю ў гісторыі біяметрыі. У Расіі выкарыстанню і развіццю біяметрыі спрыялі працы С.Н.Бернштэйна, А.Я.Хінчына, А.М.Калмагорава, У.І.Раманоўскага, І.І.Шмальгаўзена, С.С.Чацверыкова і інш. На Беларусі вял. ўклад зрабіў П.Ф.Ракіцкі.
Біяметрыя вывучае зменлівыя прыкметы арганізмаў і біял. працэсаў, іх размеркаванне ў сукупнасцях: нармальнае (паказвае размеркаванне варыянтаў па колькасных прыкметах), бінамінальнае (характарызуе якасныя прыкметы) і пуасонаўскае (адлюстроўвае рэдкую з’яву). Пры апрацоўцы вынікаў доследаў праводзяць ацэнку параметраў размеркавання (сярэдняй велічыні, сярэдняга квадратычнага адхілення, памылкі сярэдняй, дысперсіі, асіметрыі, эксцэсу, энтрапіі, лішку і інш ), параўнанне выбарачных размеркаванняў і іх параметраў (верагоднасць адрозненняў) і выяўленне стат. сувязяў (простая, частковая і множная карэляцыя, рэгрэсія), напр. паміж памерамі органаў і масай арганізма. Дысперсійны аналіз служыць для вызначэння ўплыву розных фактараў на зменлівасць прыкмет. Б. шырока ўжываецца ва ўсіх галінах біялогіі, а таксама ў раслінаводстве, жывёлагадоўлі і медыцыне.
А.С.Леанцюк. с. 175
БІЯМЕХА́НІКА (ад бія... + механіка), 1) раздзел біяфізікі, які вывучае мех. працэсы ў тканках, органах і арганізме, а таксама механізмы біял. рухомасці, у т.л. скарачэнне шкілетных мышцаў.
Першыя працы па біямеханіцы вядомы з 16 ст. (Леанарда да Вінчы). У 17 ст. з’явіліся спробы растлумачыць законамі механікі ўсе формы рухаў жывёл, у т.л. мышачныя скарачэнні і страваванне (італьян. вучоны Дж.Барэлі). У Расіі заснавальнікі біямеханікі — І.М.Сечанаў і П.Ф.Лесгафт (працы па класіфікацыі рухаў чалавека, структуры апорна-рухальнага апарату). Метады рэгістрацыі і аналізу прапанаваны М.А.Бернштэйнам (1941).
На Беларусі даследаванні вядуцца з 1950-х г. (А.Дз.Геўліч, Г.Ф.Палянскі, С.М.Уласенка). Распрацаваны асобныя пытанні біямеханікі рухальнага апарату, напр. залежнасць будовы і функцыі суставаў ад сілы вонкавых і ўнутр. уздзеянняў, біямеханіка дыхальнага апарату і інш. Гал. галіны прыкладнога выкарыстання дасягненняў біямеханікі: рацыяналізацыя працоўнай дзейнасці, спорт, ваенная і клінічная медыцына (асабліва траўматалогія і артапедыя), стварэнне аўтаматаў-маніпулятараў і робатаў, канструяванне заменнікаў органаў руху — біякіравальных пратэзаў і інш.
2) У тэатры — сістэма трэнажу акцёра. Уведзена У.Меерхольдам як эксперыментальны пед. метад для дасягнення акцёрам дасканалага, віртуознага валодання сваім целам, рухамі.
Меерхольд лічыў, што творчасць акцёра — творчасць пластычных формаў у прасторы, і таму ён павінен умець арганізаваць і дакладна выкарыстоўваць выразныя сродкі свайго цела. Дапаможныя прадметы да асн. курса біямеханікі — фізкультура, акрабатыка, танец, рытміка, бокс, фехтаванне. Як спец. прадмет выкладалася ў Бел. драм. студыі ў Маскве (1921—26). Элементы сістэмы біямеханікі ў працы з акцёрамі пры пастаноўцы спектакляў у т-рах Беларусі выкарыстоўвалі рэжысёры М.Кавязін, В.Фёдараў, Н.Лойтар, В.Пацехін і інш.
Літ.: Александер Р. Биомеханика: Пер. с англ. М., 1970; Бернштейн Н.А. Физиология движений и активность. М., 1990; Обысов А.С. Надежность биологических тканей. М., 1971.
Г.К.Ільіч, А.В.Сабалеўскі. с. 175
БІЯНАВІГА́ЦЫЯ (ад бія... + навігацыя), здольнасць жывёл выбіраць напрамак руху пры рэгулярных сезонных міграцыях (на зімоўкі або да месцаў размнажэння) і пры знаходжанні свайго месцажыхарства (хомінг). Забяспечваецца здольнасцю жывёл да арыентацыі ў навакольнай прасторы з дапамогай органаў пачуццяў і інстынктаў (значэнне інстынктаў асабліва вялікае, калі міграцыі жывёл адбываюцца ўпершыню). Здольнасць да біянавігацыі ўласціва птушкам, рыбам, млекакормячым, якія ажыццяўляюць далёкія сезонныя міграцыі (напр., паўн. аленям, марскім коцікам, кітам, пералётным птушкам), некаторым паўзунам (напр., марскім чарапахам) і інш. Спосабы біянавігацыі розныя: сонечная або зоркавая арыентацыя, навігацыя па наземных арыенцірах, магнітным полі Зямлі і інш. с. 176
БІЯНЕАРГАНІ́ЧНАЯ ХІ́МІЯ , неарганічная біяхімія, галіна біяхіміі, што вывучае комплексы іонаў металаў з бялкамі, нуклеінавымі к-тамі, ліпідамі і нізкамалекулярнымі прыроднымі злучэннямі; даследуе ролю іонаў металаў у выкананні біял. функцый прыродных металакомплексаў. Пераважна даследуюцца іоны Na+, K+, Ca2+, Mg2+, Mn2+, Fe2+, Fe3+, Cu2+, Co2+, Mo2 і Zn2+, якія ёсць у малекулах біялагічна актыўных рэчываў, напр. сідэхромы, іанафоры (хелатавальныя агенты шчолачных металаў), ферыцін, трансферыны, цэрулаплазмін, гемэрытрын, гемацыянін, металаферменты, карбаксіпептыдаза А, карбаангідраза, медзьзмяшчальныя аксідазы, ферадаксіны, гемы, гемаглабін і міяглабін, цытахромы, перакеідазы і каталазы, хларафіл, карыноіды, комплексы нуклеазідаў, нуклеатыдаў і нуклеінавых к-т, вітаміну В6 і інш.
Склалася на мяжы біяхіміі і неарган. хіміі. Выкарыстоўвае метады хіміі каардынацыйных злучэнняў і квантавай хіміі. У б. СССР фундамент біянеарганічнай хіміі заклалі працы М.Я.Вольпіна, М.У.Валькенштэйна, А.Я.Шылава, К.Б.Яцымірскага і інш., далейшае развіццё атрымала ў працах па мадэляванні азотфіксавальных ферментных сістэм з выкарыстаннем комплексаў малібдэну (А.Я.Шылаў), іанафораў (Ю.А.Аўчыннікаў, В.Ц.Іваноў) і інш.
На Беларусі працы па біянеарганічнай хіміі праводзяцца пераважна ў Ін-це біяарган. хіміі АН. Вывучаны цытахромы Р-450 і інш. гемазмяшчальныя ферментныя сістэмы (Дз.І.Мяцеліца, С.А.Усанаў, В.Л.Чашчын), змадэляваны акісляльна-аднаўляльныя ферменты (цытахромы Р-450, пераксідазы, каталазы) з выкарыстаннем іонаў і комплексаў жалеза, медзі і малібдэну (Мяцеліца). Вынікі даследаванняў біянеарганічнай хіміі выкарыстоўваюцца для сінтэзу фармакалагічных прэпаратаў.
Літ.: Хьюз М. Неорганическая химия биологических процессов: Пер. с англ. М., 1983; Метелица Д.И. Моделирование окислительно-восстановительных ферментов. Мн., 1984.
Дз.І.Мяцеліца. с. 176
БІЯ́НКІ Віталь Валянцінавіч (11.2.1894, С.-Пецярбург — 10.6.1959), рускі пісьменнік. Вучыўся ў Петраградскім ун-це. Аўтар навук.-мастацкіх кніг для дзяцей пра прыроду, яе таямніцы, жыццё звяроў і птушак: «Лясная газета на кожны год» (1928, 11-е выд. 1969), «Краіна звяроў» (1935), «Нашы птушкі» (1938, выд. 1967) і інш., зб-каў апавяданняў «Заечыя хітрыкі» (1941), «Кулець» і іншыя апавяданні» (1953), «Выпадковыя сустрэчы» (1947), «Птушкі свету» (1960), а таксама аповесцяў і казак. Творы Біянкі на бел. мову перакладалі З.Верас, К.Кірэенка, С.Міхальчук, М.Цэлеш, А.Чаркасаў, А.Якімовіч і інш.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—4. Л., 1972—75.
Літ.: Гроденский Г. Виталий Бианки. 2 изд. М., 1966. с. 176
БІЯПА́ЛІВА , біялагічнае паліва, 1) біямаса, здольная пры згаранні даваць энергію (драўніна, торф, водарасці і інш.). 2) Арганічныя адкіды (гной, смецце, памёт, драўнянае пілавінне і інш.), якія выдзяляюць у працэсе распаду цяпло. Біяпаліва шырока выкарыстоўваюць для абагравання цяпліц, парнікоў і ахаванага грунту. Пры распаданні біяпаліва вылучаюцца вуглякіслы газ, аміяк і вада, якія спрыяюць росту і развіццю раслін. с. 176
БІЯПАЛІМЕ́РЫ , прыродныя высокамалекулярныя злучэнні, якія з’яўляюцца структурнай асновай усіх жывых арганізмаў. Забяспечваюць іх нармальную жыццядзейнасць, выконваюць розныя біял. функцыі. Да асноўных біяпалімераў належаць бялкі, нуклеінавыя кіслоты, поліцукрыды. Існуюць таксама змешаныя біяпалімеры: ліпапратэіды (комплексы бялкоў і ліпідаў), глікапратэіны (злучэнні, у якіх аліга- ці поліцукрыдныя ланцугі звязаны з пептыднымі), ліпаполіцукрыды. с. 176
БІЯПАТЭНЦЫЯ́ЛЫ , гл. Біяэлектрычныя патэнцыялы. с. 176
БІЯПАШКО́ДЖАННЕ , непажаданае змяненне ўласцівасцяў і якасцяў прамысл. матэрыялаў, вырабаў, збудаванняў, кармавых і харч. прадуктаў і г.д. пад уздзеяннем жывых арганізмаў. Напр., парушэнне драўніны грыбкамі і насякомымі, плесненне прадуктаў, тканіны, паперы, парушэнне цаглянай або бетоннай муроўкі каранямі раслін, падводных частак караблёў, збудаванняў пры іх абрастанні і г.д. Часам у паняцце «біяпашкоджанне» ўключаюцца праявы парушэнняў структуры біягеацэнозаў пад уздзеяннем біягенных фактараў. с. 176
БІЯПО́ЛЕ , электрамагнітнае поле, якое ствараецца жывым арганізмам і мае здольнасць уздзейнічаць на інш. жывыя істоты і прадметы. Жывыя істоты (іх клеткі, тканкі і інш.) узаемадзейнічаюць з эл.-магн. палямі Зямлі. Узаемадзеянне гэтых палёў вывучаецца; відавочна іх вял. роля ў жыцці прыроды, але навук. яе абгрунтаванне застаецца пакуль на ўзроўні гіпотэз і меркаванняў. Паняццем «біяполе» без пранікнення ў сутнасць з’явы часта карыстаюцца прадстаўнікі экстрасенсорыкі, парапсіхалогіі, тлумачальнікі палтэргейста. с. 176
БІЯПРЭПАРА́ТЫ (ад бія... + лац. praeparatus прыгатаваны), біялагічныя прэпараты, рэчывы і прэпараты мікробнага, расліннага і жывёльнага паходжання, якія характарызуюцца высокай біял. актыўнасцю. Вял. пашырэнне атрымалі з сярэдзіны 1970-х г. у сувязі з развіццём геннай і клетачнай інжынерыі. Да біяпрэпаратаў адносяць большасць прадуктаў мікрабіял. сінтэзу (бялкова-вітамінныя дамешкі, антыбіётыкі, гармоны, монакланальныя антыцелы, інтэрферон і інш.), а таксама біял. сродкі барацьбы са шкоднікамі сельскай гаспадаркі, бактэрыяльныя ўгнаенні, прэпараты з лек. раслін, плацэнты жывёл і інш. Выкарыстоўваюцца пры лячэнні інфекц. хвароб і як біястымулятары. с. 176
БІЯПСІ́Я (ад бія... + грэч. opsis разгляданне), дыягнастычная аперацыя выразання пробнага кавалачка хваравіта змененай тканкі жывога арганізма з далейшым мікраскапічным даследаваннем для вызначэння характару паталагічнага працэсу (запаленне, пухліна і інш.). Біяпсія ў час хірург. аперацыі (тэрміновая) дае магчымасць удакладніць клінічны дыягназ і вызначыць межы пашкоджання. Разнавіднасць біяпсіі — біяпункцыя, пры дапамозе якой ацэньваюць характар змянення ўзятых для даследавання клетак, вадкіх тканак (напр., спіннамазгавой вадкасці). с. 176
БІЯРЫТМАЛО́ГІЯ (ад бія... + рытм + ...логія), хранабіялогія, раздзел біялогіі, які вывучае цыклічныя працэсы ў біял. сістэмах. Як навука ўзнікла ў 2-й пал. 20 ст. У 1950—60-я г. сфарміраваліся ўяўленні аб фізіял. рытмах — высокачастотных перыядычных працэсах эндагеннага паходжання, што рэалізуюцца пераважна на біяхім., клетачным і тканкавым узроўнях арганізацыі (метабалічныя цыклы, рытмы сардэчны, дыхання, электрапатэнцыялаў мозга), і біялагічных рытмах, перыядычнасць якіх задаецца рытмам вонкавых сінхранізавальных фактараў, але з рэалізацыяй на ўсіх узроўнях (ад малекул да біясферы). Спалучэнне «эндагеннасці» і «экзагеннасці» фарміравання біярытмаў — адна з асн. праблем біярытмалогіі. Існуе агульная тэндэнцыя да павелічэння даўжыні перыядаў біярытмаў па меры таго, як ускладняліся біял. сістэмы. З біярытмалогіі вылучыліся хранамарфалагічны кірунак у вывучэнні структурнай арганізацыі біял. сістэм, касм. хранабіялогія; на стыку біярытмалогіі і клінічнай медыцыны — хранамедыцына, якая вывучае ўзаемасувязі біярытмаў з цячэннем розных хвароб і інш. мед. аспекты.
Літ.: Моисеева Н.И., Сысуев В.М. Временная среда и биологические ритмы. Л., 1981; Деряпа Н.Р., Мошкин М.П., Посный В.С. Проблемы медицинской биоритмологии. М., 1985; Емельянов И.П. Структура биологических ритмов человека в процессе адаптации. Новосибирск, 1986.
А.С.Леанцюк. с. 176
БІЯРЫ́ТМЫ , гл. Біялагічныя рытмы. с. 177
БІЯРЫ́Ц (Biarritz), прыморскі клімата-бальнеалагічны курорт у Францыі. На З ад г. Баёна, паблізу ад граніцы з Іспаніяй, на ўзбярэжжы Біскайскага заліва. Развіваецца з сярэдзіны 19 ст. Клімат мяккі, умерана вільготны. Марскія купанні, аэразольтэрапія, пясочныя, марскія і мінер. ванны для лячэння хвароб органаў руху і апоры, перыферычнай нерв. сістэмы, парушэнняў абмену рэчываў і інш. З 1964 выкарыстоўваюць хларыдныя натрыевыя воды мінер. крыніц Брыску (22 км ад Біярыца). с. 177
БІЯРЭДУЦЭ́НТЫ (ад бія... + рэ... + лац. duco вяду), біядэструктары , арганізмы, што кормяцца мёртвым арган. рэчывам і раскладаюць яго на больш простыя неарган. злучэнні (напр., двухвокіс вугляроду, вада, аміяк і інш.), якія потым выкарыстоўваюцца прадуцэнтамі; заключнае звяно ў трафічным ланцугу. Да біярэдуцэнтаў належаць пераважна мікраарганізмы (бактэрыі, сапрафітныя грыбы), сапрафагі, некрафагі і інш. і некат. жывёлы (напр., дажджавыя чэрві), у працэсе жыццядзейнасці якіх адбываецца мінералізацыя арган. рэчываў, — кансументы. Біярэдуцэнты ажыццяўляюць замкнутасць біялагічнага кругавароту рэчываў, удзельнічаюць у працэсах самаачышчэння навакольнага асяроддзя, выкарыстоўваюцца пры біялагічнай ачыстцы сцёкавых водаў. с. 177
БІЯРЭХАЛАКА́ЦЫЯ (ад бія... + рэха + лакацыя), выпрамяненне і ўспрыманне жывёламі высокачастотных гукавых сігналаў з мэтай выяўлення аб’ектаў (здабыча, перашкода і інш.) у прасторы, а таксама атрымання інфармацыі аб іх уласцівасцях і памерах; адзін са спосабаў арыентацыі жывёл. Развіта ў лятучых мышэй, дэльфінаў, некаторых птушак, землярыек і інш. Дзякуючы біярэхалакацыі кіты, напр., лёгка шукаюць згуртаванні планктону, дэльфіны лацыруюць чароды рыб на адлегласці да 3 км. с. 177
БІЯСАЦЫЯЛО́ГІЯ (ад бія... + сацыялогія), 1) сінонім біяцэналогіі ў многіх еўрап. ангамоўных краінах. 2) Антынавуковая паліт. канцэпцыя, якая тлумачыць сац. і паліт. працэсы, зыходзячы з біял. фактараў, зведзеных да паняцця аб расе. Гл. таксама Расізм. с. 177
БІЯСІ́НТЭЗ (ад бія... + сінтэз), утварэнне ў жывых арганізмах складаных арган. рэчываў з больш простых злучэнняў пры ўдзеле ферментаў. Гал. функцыі біясінтэзу — ажыццяўленне актыўнага абмену рэчываў, утварэнне і аднаўленне структурных частак клетак і тканак (гл. Анабалізм), што цесна звязана з адначасовым процілеглым працэсам расшчаплення складаных арган. рэчываў на больш простыя (гл. Катабалізм), якія з’яўляюцца крыніцай «будаўнічага матэрыялу» і энергіі для біясінтэзу. У выніку біясінтэзу павялічваюцца памеры малекул, ускладняецца іх структура і павышаецца энергет. патэнцыял.
Пачатковыя пастаўшчыкі энергіі для біясінтэзу — зялёныя расліны і фотасінтэзавальныя бактэрыі, што акумулююць сонечную энергію (гл. Фотасінтэз), а таксама некаторыя інш. бактэрыі, якія выкарыстоўваюць энергію акіслення неарган. злучэнняў (гл. Хемасінтэз). З дапамогай гэтай энергіі аўтатрофныя і хематрофныя арганізмы здольны сінтэзаваць простыя арган. рэчывы з неарган. (гл. Асіміляцыя). Усе іншыя (гетэратрофныя) арганізмы выкарыстоўваюць гатовыя арган. рэчывы як матэрыял і крыніцу энергіі для свайго біясінтэзу (гл. Акісляльнае фасфарыліраванне). Асн. крыніца энергіі для біясінтэзу — распад макраэргічных злучэнняў, пераважна адэназінтрыфосфарнай кіслаты (гл. Біяэнергетыка). Для біясінтэзу некаторых клетачных кампанентаў патрабуюцца таксама багатыя энергіяй атамы вадароду, донарам якіх з’яўляецца нікацінамідадэніндынуклеатыдфасфат (НАДФ). У ходзе біясінтэзу кожны аднаклетачны арганізм, як і кожная клетка мнагаклетачнага арганізма, самастойна сінтэзуе рэчывы, што складаюць яго. Асноўныя з іх — полінуклеатыды (ДНК і РНК), поліцукрыды і бялкі, малекулы якіх разнастайныя па структуры і найбольш складаныя. Утварэнне палімерных арган. злучэнняў з больш простых манамераў суправаджаецца ў кожным выпадку рэакцыяй дэгідратацыі (вывядзеннем малекул вады з рэагуючых злучэнняў). Палімерызацыя адбываецца або «з галавы», або «з хваста». Калі палімерызацыя ідзе «з галавы», актываваная сувязь знаходзіцца на канцы палімеру, што бесперапынна расце, і павінна рэгенерыраваць пры кожным далучэнні манамеру. У гэтым выпадку кожны манамер прыносіць з сабой актываваную групу, якая будзе выкарыстана ў рэакцыі з наступным манамерам дадзенай паслядоўнасці. Калі палімерызацыя ідзе «з хваста», актывізаваная сувязь, якую нясе з сабой новы манамер, будзе выкарыстана для далучэння гэтага манамеру да палімернага ланцуга. Палімерызацыя полінуклеатыдаў і некаторых простых поліцукрыдаў ідзе «з хваста», бялкоў — «з галавы». Характар біясінтэзу, які адбываецца ў клетцы, вызначаецца спадчыннай інфармацыяй, што «закадзіравана» ў геноме.
Біясінтэз можа быць ажыццёўлены і ў эксперым. умовах. У прам-сці шырока выкарыстоўваецца мікрабіял. сінтэз — біясінтэз мікраарганізмамі біялагічна актыўных рэчываў (вітамінаў, некаторых гармонаў, антыбіётыкаў, амінакіслот, бялкоў і інш.). Многія інш. рэакцыі біясінтэзу ўлічваюцца або выкарыстоўваюцца ў розных галінах біятэхналогіі.
Літ.: Биосинтез белка и нуклеиновых кислот. М., 1965; Молекулярная биология клетки: Пер. с англ. Т. 1. 2 изд. М., 1994; Ленинджер А. Основы биохимии: Пер. с англ. Т. 2. М., 1985.
А.М.Ведзянееў. с. 177
БІЯСКЕ́Н (ад бія... + грэч. skeneпершапачатковая палатка), найменшая гарыз. структурная адзінка мазаічнай экасістэмы, якая характарызуецца аднароднымі абіятычнымі ўмовамі і ўласным, спецыфічным для яе наборам відаў раслін, жывёл і мікраарганізмаў (напр., пясчаныя дзюны, дробныя вадаёмы, паверхня ліста або каменя і інш.). с. 177
БІЯСПЕЛЕАЛО́ГІЯ (ад бія... + спелеалогія), навука, якая вывучае жыццё ў пячорах, трэшчынах горных парод і інш. Асновы біяспелеалогіі створаны рум. біёлагам Э.Ракавіцэ (1907), які даследаваў асаблівасці экалагічных умоў пячор, трэшчын і іх уплыў на жывыя арганізмы, заканамернасці эвалюцыі падземных біёт, размнажэнне, геагр. пашырэнне іх жыхароў і інш. с. 177
БІЯСТА́НЦЫЯ , навукова-доследная і пед. ўстанова для вывучэння і эксперым. даследавання біял. аб’ектаў у прыродных умовах, а таксама для правядзення практычных заняткаў студэнтаў. Адрозніваюць біястанцыі па месцазнаходжанні і асаблівасцях флоры і фауны: высакагорныя, лясныя, марскія, азёрныя і інш.
Даследаванні на біястанцыях накіраваны на вывучэнне змянення біял. аб’ектаў і біяцэнозаў пад уздзеяннем гасп. дзейнасці чалавека з мэтай распрацоўкі захадаў па рацыянальным іх выкарыстанні. На Беларусі ў 1946 засн. Нарачанская біястанцыя Белдзяржуніверсітэта, якая адыгрывае значную ролю ў станаўленні і развіцці гідрабіялогіі: вядуцца работы па вывучэнні працэсаў біял. самаачышчэння, эўтрафіравання вадаёмаў і трансфармацыі рэчываў і энергіі ў водных экасістэмах.
А.П.Астапеня. с. 177
БІЯСТА́ТЫКА (ад бія... + статыка), тэрмін, які ўвёў ням. біёлаг Э.Гекель (1866) для абазначэння марфалогіі. с. 177
БІЯСТРАТЫГРА́ФІЯ (ад бія... + стратыграфія), галіна стратыграфіі, якая вывучае размеркаванне выкапнёвых рэшткаў арганізмаў у асадкавых пародах. Мэта біястратыграфіі: вызначэнне адноснага ўзросту, паслядоўнасці ўтварэння, пашырэння і карэляцыі слаёў горных парод. Асн. задача біястратыграфіі — распрацоўка стратыграфічных шкал з дапамогай палеанталагічнага метаду. Найб. значэнне для біястратыграфіі маюць арганізмы, якія існавалі нядоўга, але былі шматлікія на вял. тэрыторыях. На Беларусі біястратыграфія — аснова расчлянення адкладаў фанеразою па выкапнёвых рэштках брахіяподаў, фарамініфераў, астракодаў, малюскаў, пазваночных, насякомых, акрытархаў, канадонтаў, водарасцяў, спораў, пылку, насення і інш. Даследаванні вядуцца ў Ін-це геал. навук АН Беларусі, Беларускім н.-д. геолагаразведачным ін-це і Цэнтральнай лабараторыі ВА «Беларусьгеалогія», БДУ.
С.А.Кручак. с. 177
БІЯСТРО́МЫ (ад бія... + грэч. stroma подсціл), 1) арганагенныя пабудовы, утвораныя арганізмамі жывёльнага і расліннага паходжання (сцелюцца па дне вадаёмаў). Бываюць слаістыя, радзей масіўныя пластападобныя. Марфалагічна біястромы як геал. целы — пласты, серыі пластоў або сплюшчаныя лінзы, палеагеаграфічна — падводныя зараснікі, лугі. Біястромы, якія развіваюцца адна над адной, могуць утвараць біястэпы. У асадкавых адкладах Беларусі вядомы выкапнёвыя, пераважна складзеныя з сіне-зялёных водарасцяў (страматаліты) бістромы ва ўтварэннях верхняга пратэразою і сярэдняга дэвону Аршанскай упадзіны, сілуру і ніжняга дэвону Брэсцкай упадзіны, верхняга дэвону і карбону Прыпяцкага прагіну. У Прыпяцкім прагіне бістромы цікавыя як пасткі нафты і газу. 2) Сучасныя каралавыя рыфы. Пры жыцці арганізмаў біястромы могуць уваходзіць у склад рыфа або яго лагуннай часткі.
С.А.Кручак. с. 177
БІЯСФЕ́РА (ад бія... + сфера), абалонка Зямлі, састаў, структура і энергетыка якой абумоўлены сукупнай дзейнасцю і ўплывамі жывых арганізмаў. Першыя ўяўленні пра біясферу сфармуляваў франц. вучоны Ж.Б.Ламарк (1802). Тэрмін «біясфера» ўвёў аўстр. геолаг Э.Зюс (1875). Стварэнне цэласнага вучэння пра біясферу належыць рус. вучонаму У.І.Вярнадскаму (1926). Біясфера ўключае арганізмы (каля 3 млн. відаў), іх рэшткі, прыземную ч. атмасферы да вышыні азонавага экрана (20—30 км), усю гідрасферу і верхнюю частку літасферы; усе яны ўзаемазвязаны працэсамі міграцыі рэчыва і энергіі. Ніжняя мяжа біясферы на сушы на глыб. да 3—4 км ад паверхні зямной кары, у Сусветным ак. на 1—2 км ніжэй за дно. У біясферы (паводле Вярнадскага) адрозніваюць 7 розных, але ўзаемазвязаных тыпаў рэчываў: жывое рэчыва (расліннае, жывёльнае і мікраарганізмы), біягеннае рэчыва (прадукты жыццядзейнасці жывых арганізмаў — гаручыя выкапнёвыя, вапнякі і інш.), косныя рэчывы (горныя пароды магматычнага, неарган. паходжання, вада і інш.), біякосныя рэчывы (прадукты распаду і перапрацоўкі горных і асадкавых парод жывымі арганізмамі), радыеактыўнае рэчыва, рассеяныя атамы і рэчыва касм. паходжання (метэарыты, касм. пыл). Асн. функцыя біясферы — выкарыстанне сонечнай энергіі (фотасінтэз) і біялагічны кругаварот рэчываў і энергіі, які забяспечвае развіццё ўсіх жыццёвых працэсаў. Жывыя арганізмы (жывое рэчыва) і іх жыццёвае асяроддзе арганічна звязаны паміж сабой і ўтвараюць сістэмы глабальнага, рэгіянальнага і лакальнага ўзроўняў. У рэгіянальных і лакальных сістэмах вылучаюць структурныя адзінкі біясферы: біёмы, біягеацэнозы (экасістэмы), прыродныя зоны на раўнінах і вышынныя (вертыкальныя) прыродныя паясы ў гарах. Біясфера мазаічная паводле структуры і саставу адлюстроўвае геахім. і геафіз. неаднароднасць аблічча Зямлі (мацерыкі і акіяны, прыродныя зоны і паясы, раўніны і горы і інш.) і нераўнамернасць у размеркаванні жывога рэчыва. Больш за 90% усяго жывога рэчыва біясферы прыпадае на наземную расліннасць. Агульная маса жывога рэчыва ў Б. ацэньваецца ў 1,8—2,5·1012 т (у пераліку на сухое рэчыва) і складае нязначную ч. масы біясферы (3·1018 т). На стан біясферы моцна ўплывае гасп. дзейнасць чалавека. Антрапагеннае ўздзеянне стымулюе пераход біясферы ў якасна новы стан — наасферу. Ахова біясферы прадугледжвае сістэму мерапрыемстваў: вядзенне біясфернага маніторынгу, арганізацыю біясферных запаведнікаў і інш., накіраваных на захаванне арганізмаў і біягеацэнозаў. Праводзіцца комплексная міжнар. праграма «Чалавек і біясфера». Гл. таксама Ахова прыроды, Забруджванне навакольнага асяроддзя.
Літ.: Вернадский В.И. Химическое строение биосферы Земли и ее окружения. 2 изд. М., 1987; Никитин Д.П., Новиков Ю.В. Окружающая среда и человек 2 изд. М., 1986; Сытник К.М., Брайон А.В., Гордецкий А.В. Биосфера, экология, охрана природы: Справ. пособие. Киев, 1987.
Г.А.Семянюк. с. 178
БІЯСФЕРАЛО́ГІЯ (ад біясфера + ...логія), навука пра ўзнікненне, эвалюцыю, структуру і механізмы функцыянавання біясферы; вучэнне аб біясферы. Аб’ядноўвае асобныя канцэпцыі біясферы (біягеацэнатычную, геафіз., геахім., тэрмадынамічную, палеанталагічную, геагр., генет. і інш.). Аснова біясфералогіі — біясферныя пастулаты У.І.Вярнадскага. с. 178
БІЯСФЕ́РНЫ ЗАПАВЕ́ДНІК , асабліва ахоўны ўчастак біясферы, амаль не зменены ці слаба зменены пераўтваральнай дзейнасцю чалавека. Выкарыстоўваецца як фонавы запаведна-эталонны аб'ект для вывучэння агульнабіясферных, рэгіянальных і лакальных прыродных працэсаў (уключаючы назіранні за іх антрапагеннымі зменамі). Уваходзіць у сістэму глабальнага маніторынгу. Ствараюцца паводле навук. міжнар. праграмы ЮНЕСКА «Чалавек і біясфера» для даследавання эвалюцыі экасістэм. У свеце каля 300 біясферных запаведнікаў (1995), якія размешчаны ў найб. характэрных экасістэмах розных біягеаграфічных правінцый.
Прынцыповая схема біясфернага запаведніка складаецца з абсалютна ахоўнай тэр. — ядра, вакол якога вылучаюцца буферная зона, потым зона звычайнага, але строга рацыянальнага гасп. выкарыстання тэрыторыі. Тэарэтычна біясферныя запаведнікі павінны існаваць як прыродныя самарэгулёўныя сістэмы, таму звычайна займаюць вял. плошчы (дзесяткі тысяч квадратных кіламетраў) і экалагічна адасоблены ад суседніх экасістэм. Для геагр. зоны, да якой належыць Беларусь, дапушчальныя плошчы біясферных запаведнікаў 50— 100 тыс. га, ідэальная — да 250 тыс. га. З 1978 існуе Бярэзінскі біясферны запаведнік.
Я.В.Малашэвіч. с. 178
БІЯСФЕ́РНЫ МАНІТО́РЫНГ , сістэма доўгатэрміновых назіранняў за прыроднымі з’явамі на ўзроўні біясферы. Дапамагае вывучаць прыродныя працэсы біясферы і яе кампанентаў, улічваць іх змены ад уплыву антрапагенных фактараў, вызначаць глабальна-фонавыя змены ў прыродзе. Ажыццяўляецца праз біясферныя запаведнікі, з дапамогай метадаў сачэння за станам біясферы з касм. апаратаў і інш. Гл. таксама Глабальны маніторынг. с. 178
БІЯТЛО́Н (ад бі... + грэч. athlon спаборніцтва, барацьба), від спорту, сучаснае зімовае двухбор’е: камбінацыя лыжнай гонкі са стральбой з вінтоўкі на некалькіх агнявых рубяжах (стоячы і лежачы). Праводзяцца індывід. гонкі на 7,5 і 15 км (жанчыны) і 10 і 20 км (мужчыны); камандныя эстафеты 3 х 7,5 км (жанчыны) і 4 х 7,5 км (мужчыны). У гонках на 15 і 20 км за кожны промах на агнявых рубяжах да асн. часу, які паказаў у гонцы спартсмен, дадаецца 1 штрафная мінута. У гонках на 7,5 і 10 км і ў эстафетах за промахі прадугледжаны штрафныя кругі (да 250 м). У эстафетных гонках пры стральбе прадугледжаны таксама па 3 запасныя патроны.
Біятлон вядомы з 1920-х г. у Скандынавіі і альпійскіх краінах як гонкі ваен. патрулёў з кіданнем гранат і стральбой. У 1950-я г. трансфармаваўся ў сучасны від спорту і стаў пашыраны ў інш. краінах. З 1948 дзейнічае Міжнар. саюз сучаснага пяцібор’я і біятлона (УІМБ). У праграме Алімпійскіх гульняў з 1960, у жанчын з 1992, чэмпіянаты свету з 1958, праводзяцца спаборніцтвы на Кубкі свету, Еўропы.
На Беларусі развіваецца з 1961. Гал. спарт. база — «Раўбічы», дзе праводзіліся чэмпіянаты свету, этапы Кубка свету і інш. міжнар. спаборніцтвы па біятлоне. З бел. майстроў біятлона найб. поспеху дасягнула С.Парамыгіна. У складзе зборнай СССР чэмпіёнамі свету па біятлоне былі бел. спартсмены Ю.Калмакоў (1974), у спаборніцтвах юніёраў В.Талкачоў (1969), М.Правалоцкі (1976). Жаночая каманда Беларусі (І.Какуева, Парамыгіна, Н.Пермякова, Н.Рыжанкова) — чэмпіён свету 1994 ў каманднай гонцы, пераможца этапаў Кубка свету. Мужчынская зборная Беларусі (П.Івашка, А.Папоў, А.Рыжанкоў, В.Сашурын) — чэмпіён свету 1996 у каманднай гонцы.
М.А.Дубіцкі. с. 178
БІЯТО́П (ад бія... + грэч. topos месца), участак зямной паверхні (сушы або вадаёма) з аднатыпнымі абіятычнымі ўмовамі асяроддзя (рэльеф, глебы, клімат і інш.), які займае вызначаны біяцэноз; неарган. кампанент біягеацэнозу. Характэрны для дадзенага біятопа комплекс умоў вызначае відавы склад арганізмаў, асаблівасці іх існавання, трапляе пад уплыў біяцэнозу і мяняецца ад яго ўздзеяння.
Для фізіка-геагр. умоў Беларусі характэрны біятопы: балоты (нізінныя, пераходныя, вярховыя), лясы (хваёвыя, яловыя, альховыя, бярозавыя і інш.), лугі (заліўныя, сухадольныя), палі, прэсныя воды (рэкі, азёры, вадасховішчы). Пераўтваральная дзейнасць чалавека на біятоп можа прывесці да непажаданых змен у біягеацэнозах ці поўнага іх разбурэння, што адмоўна ўплывае на склад і размеркаванне фауны і флоры. Падобныя біятопы аб’ядноўваюць у біяхоры, сукупнасці якіх складаюць біяцыклы. с. 179
БІЯТРАНСФАРМА́ЦЫЯ (ад бія... + трансфармацыя), 1)у генетыцы — змена спадчынных уласцівасцяў бактэрыяльнай клеткі ў выніку пранікнення ў яе чужароднай ДНК; адзін са спосабаў абмену генет. матэрыялам у пракарыётаў (арганізмы з клеткамі без ядраў). Шырока выкарыстоўваецца для ўвядзення чужароднай ДНК і ў клеткі эўкарыётаў (арганізмы з ядзернымі клеткамі). 2) У фізіялогіі раслін — пераўтварэнне энергіі сонечнай радыяцыі, якая ўлоўліваецца зялёнымі раслінамі, у інш. віды (хім., мех. і інш.), пры гэтым частка энергіі страчваецца ў выглядзе цяпла. 3) У біяхіміі — біяхім. пераўтварэнне ядаў, што праніклі ў арганізм, у менш таксічныя рэчывы (абясшкоджванне, ці дэтаксікацыя) або больш таксічныя злучэнні, чым зыходнае рэчыва. 4) Антрапагеннае змяненне згуртавання (звычайна раслін), якое вядзе да ўзнаўленчай сукцэсіі (змены біяцэнозаў), напр., у выніку вытоптвання наземнага расліннага покрыва, высякання лясоў і інш. с. 179
БІЯТРО́Н (ад бія... + грэч. thronos месцазнаходжанне), біятэхнічны комплекс для стварэння штучна рэгулюемых умоў вонкавага асяроддзя ў спец. герметычных камерах або памяшканнях. Выкарыстоўваецца ў эксперым. біялогіі, медыцыне, мікрабіялогіі з мэтай даследавання арганізмаў і лячэння некаторых хвароб. У біятроне вывучаюць уплыў на арганізмы т-ры, асветленасці, вільготнасці, ціску, мат. палёў і інш. фактараў навакольнага асяроддзя. З дапамогай біятрона магчыма значна паскорыць селекцыйны і мутацыйны працэсы. Упершыню ў б. СССР пабудаваны ў Кіеве (1959). Гл. таксама Фітатрон. с. 179
БІЯТРО́ФІЯ , харчаванне адных арганізмаў (біятрофаў) біямасай інш. арганізмаў; адна з формаў біятычных узаемаадносін у біяцэнозе. Забяспечвае перанос рэчыва і энергіі ад прадуцэнтаў (утваральнікаў першаснай прадукцыі) да кансументаў (біясінтэз другаснай прадукцыі) і рэдуцэнтаў. Біятрофія можа быць унутрыпапуляцыйнай (унутрывідавой) і міжпапуляцыйнай (у т.л. міжвідавой), мець характар драпежніцтва, паразітызму ці сімбіёзу. Гл. таксама Сапратрофы. с. 179
БІЯТРО́ФЫ [ад бія... + ...троф(ы)], арганізмы, якія жывяцца іншымі жывымі арганізмамі. Усе біятрофы (жывёлы, грыбы, большасць бактэрый, а таксама бесхларафільныя наземныя расліны і водарасці) з’яўляюцца гетэратрофамі (у т.л. фітафагі і заафагі, уключаючы паразітаў). Гл. таксама Сапратрофы. с. 179
БІЯТЫ́П (ад бія... + тып), 1) сукупнасць асобін у складзе папуляцыі (унутрыпапуляцыйная групоўка) з падобным генатыпам. У 1920—30-я г. Біятып разглядаўся як самая дробная таксанамічная катэгорыя, з якой складаецца від (гл. Экатып). Зрэдку да біятыпу адносяць групу асобін, падобных фенатыпічна, але не абавязкова генетычна ідэнтычных. 2) Тое, што жыццёвая форма. с. 179
БІЯТЫ́Т (ад прозвішча франц. вучонага Ж.Б.Біо), мінерал класа сілікатаў з групы слюдаў, К(Мg,Fe)3[А1Si3О10](ОН,Fe)2. Мае шмат розных прымесяў. Высокажалезісты біятыт наз. лепідамеланам, магнезіяльны — флагапітам.
Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі таблітчастыя, ліставатыя, лускаватыя. Колер чорны, карычневы, буры. Бляск шкляны. Цв. 2,5—3. Шчыльн. 2,7—3,3 г/см3. Пародаўтваральны мінерал вывергнутых і метамарфічных горных парод; у пегматытах бываюць крышталі пл. да 7 м2. У асадкавых пародах Беларусі трапляецца ўсюды. Выкарыстоўваецца для вызначэння абсалютнага ўзросту горных парод аргонавым і стронцыевым метадамі, вытв-сці змазак, бронзавай фарбы, электраізаляцыйных матэрыялаў, дэкар. цэменту, у аптычным прыладабудаванні. с. 179
БІЯТЫ́ЧНАЕ АСЯРО́ДДЗЕ , сілы, з’явы, аб’екты прыроды, якія абавязаны сваім паходжаннем жыццядзейнасці існуючых арганізмаў; частка прыроднага асяроддзя. Для эндапаразітаў і некаторых мікраарганізмаў біятычнага асароддзя — унутранае асяроддзе арганізма-гаспадара. Біятычнае асяроддзе праяўляецца ва ўзаемным уплыве арганізмаў розных відаў у самых разнастайных формах. Адны з іх могуць быць асяроддзем існавання для іншых (напр., гаспадар для паразіта), садзейнічаць размнажэнню (напр., насякомыя-апыляльнікі для кветкавых раслін), служыць кормам (напр., ахвяра для драпежніка, травяністыя расліны для капытных), аказваць хім., мех. і інш. ўздзеянне. Гл. Абіятычнае асяроддзе. с. 179
БІЯТЫ́ЧНАЕ ЗГУРТАВА́ННЕ , сукупнасць жывых арганізмаў розных відаў, якія жывуць сумесна ў межах прыроднай прасторы або тэрыторыі (біятопу) і ўзаемадзейнічаюць паміж сабой (напр., фітапланктон вадаёма, глебавыя жывёлы ўчастка лесу і інш.); частка экасістэмы. Часам біятычнае згуртаванне — сукупнасць усіх арганізмаў (раслін, жывёл, мікраарганізмаў; сінонім біяцэнозу). Адрозніваюць біятычнае згуртаванне раслін (фітацэноз) і жывёл (зоацэноз). Сістэма арганізацыі жывой матэрыі з некаторымі асаблівымі ўласцівасцямі, якіх не маюць яе кампаненты (асобіны і папуляцыі), функцыянуе як адзінае цэлае дзякуючы ўзаемазвязаным метабалічным пераўтварэнням. У залежнасці ад змены фактараў навакольнага асяроддзя біятычныя згуртаванні паступова пераходзяць адно ў адно. Ад біятычнага згуртавання залежыць функцыянаванне арганізма. Мае розныя памеры (напр., біёты дрэвавага ствала і вял. лесу або акіяна). Біятычныя згуртаванні першы вывучаў амер. вучоны В.Шэлфард (1913). Гл. таксама Біём. с. 179
БІЯТЫ́ЧНЫ ПАТЭНЦЫЯ́Л , 1) спадчынна абумоўленая ступень супраціўляльнасці віду ўздзеянню неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя (у т.л. антрапагенных). 2) Патэнцыяльная здольнасць жывых арганізмаў павялічваць сваю колькасць у геам. прагрэсіі пры размнажэнні без уздзеяння вонкавых факгараў. Вызначаецца сярэдняй велічынёй прыплоду або скорасцю, з якой пры гіпатэтычным бесперашкодным размнажэнні асобіны дадзенага віду ўкрыюць усю паверхню зямнога шара раўнамерным слоем (напр., скорасць для сланоў складае 0,3 м/с, для некат. мікраарганізмаў — сотні м/с). Розніца паміж біятычным патэнцыялам і рэалізаванай колькасцю асобін папуляцыі адлюстроўвае супраціўленне асяроддзя, з якім арганізмы знаходзяцца ў антаганістычных адносінах. Змяненні плоднасці і выжывання жывёл адбываюцца пад уздзеяннем навакольнага асяроддзя (абіятычных фактараў) і ў выніку міжвідавых і ўнутрывідавых узаемаадносін. Вял. ролю ў гэтых працэсах адыгрываюць унутрыпапуляцыйныя механізмы, якія забяспечваюць актыўную рэакцыю папуляцыі на вонкавыя ўздзеянні. У звычайных умовах скорасць размнажэння арганізмаў з кароткім жыццёвым цыклам (бактэрый пры ўспышцы эпідэміі, водарасцяў пры цвіценні вадаёма) блізкая да велічыні біятычнага патэнцыялу. Вызначэнне біятычнага патэнцыялу неабходна пры распрацоўцы метадаў барацьбы са шкоднымі відамі для павелічэння колькасці карысных відаў, аховы і рацыянальнага выкарыстання жывёльнага свету, пры экалагічных экспертызах тэхн. праектаў, стварэнні жывёлагадоўчых комплексаў, рыбных гаспадарак і інш. 3) Ступень здольнасці жывога покрыва трансфармаваць сонечную энергію ў ходзе біялагічнага кругавароту. Тэрмін «біятычны патэнцыял» увёў амер. эколаг Р.Н.Чэпмен (1925) у сувязі з праблемай дынамікі колькасці жывёл.
Г.А.Семянюк. с. 180
БІЯТЫ́ЧНЫЯ ФА́КТАРЫ , фактары вонкавага асяроддзя, у аснове дзеяння якіх ляжаць уплывы жыццядзейнасці адных арганізмаў на другія і на нежывое асяроддзе. Разам з абіятычнымі фактарамі і антрапагенным уздзеяннем на прыроду фарміруюць умовы жыцця мікраарганізмаў, раслін, жывёл, уплываюць на колькасць жывых арганізмаў і іх дынаміку. Дзеянне біятычных фактараў выяўляецца ўзаемаўплывам жывых арганізмаў, напр. узаемадзеянне драпежніка і ахвяры, паразіта і гаспадара, унутры- і міжвідавая канкурэнцыя, насякомае-апыляльнік і кветкавая расліна і інш. Сувязі паміж біятычнымі фактарамі ляжаць у аснове фарміравання трафічных ланцугоў. с. 180
БІЯТЭЛЕМЕТРЫ́Я (ад бія... + тэлеметрыя), спосаб атрымання і рэгістрацыі інфармацыі аб стане біял. аб’ектаў з дапамогай тэлеметрычнай апаратуры. Звычайна выкарыстоўваюць мініяцюрныя доўгахвалевыя радыёперадатчыкі або крыніцы радыеактыўнасці, якія прымацоўваюць на целе чалавека або жывёлы. Метад біятэлеметрыі дазваляе дакладна вызначаць месцазнаходжанне аб’екта, рэгістраваць паказчыкі перамяшчэнняў, жыццядзейнасці і паводзін арганізма (напр., рытм сардэчных скарачэнняў, т-ру цела і інш.). Выкарыстоўваюць у экалогіі, эталогіі, медыцыне, спорце, касманаўтыцы. с. 180
БІЯТЭРМІ́ЧНАЯ Я́МА , Бекары яма, збудаванне для абеззаражвання трупаў жывёл (акрамя тых, што загінулі ад сібірскай язвы). Будуецца з вільгацетэрмаўстойлівага матэрыялу, мае герметычную накрыўку і адтуліны для прытоку паветра, глыб. 9—10 м. Размяшчаецца біятэрмічная яма не бліжэй як за 1 км ад населеных пунктаў і вадаёмаў. З цягам часу ў ёй утвараецца аднародны кампост, прыдатны на ўгнаенне. с. 180
БІЯТЭХНАЛО́ГІЯ (ад бія... + тэхналогія), сукупнасць метадаў і прыёмаў атрымання карысных прадуктаў з дапамогай біял. агентаў. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці біялагічна актыўных рэчываў, прэпаратаў для аховы раслін ад шкоднікаў і хвароб, у біялагічнай ачыстцы сцёкавых водаў (біяфільтры) і інш. Аснова біятэхналогіі — дасягненні біяфізікі, біяхіміі, мікрабіялогіі, малекулярнай біялогіі, генетыкі і інш. Уключае таксама навукова-тэарэт. абгрунтаванне такіх метадаў і прыёмаў і ў гэтым плане можа разглядацца як адзін з практычна значных кірункаў біял. навукі, звязаны адначасова з вырашэннем мед., с.-г. і інш. праблем (фармацэўт. прам-сць, мікрабіял. сінтэз, інтэнсіўная жывёлагадоўля і інш.). с. 180
БІЯТЭХНІ́ЧНАЯ СІСТЭ́МА , 1) касмічнага карабля — сукупнасць узаемазвязаных і ўзаемазалежных біял. і тэхн. сістэм ці аб’ектаў. Напр., бартавая біятэхнічная сістэма касм. карабля складаецца з падабранага ў залежнасці ад прызначэння і працягласці палёту біякомплексу і тэхн. сродкаў для забеспячэння аптымальных умоў яго функцыянавання.
У склад біякомплексу ўваходзяць спец. падабраныя ніжэйшыя і вышэйшыя расліны, жывёлы, мікраарганізмы, здольныя выдзяляць кісларод, утылізаваць адходы жыццядзейнасці чалавека, ажыццяўляць узнаўленне прадуктаў харчавання. Удзельнікам біякомплексу з’яўляецца і сам чалавек. Да тэхн. сродкаў адносяцца падсістэмы святло- і энергазабеспячэння, тэрмарэгулявання, блокі рэгенерацыі паветра і вады, мінералізацыі адходаў, касм. аранжарэя, кухня і інш. Біятэхнічная сістэма касм. карабля з’яўляецца замкнутай, калі яна цалкам забяспечвае экіпаж кіслародам, вадой і ежай.
2) Найпрасцейшыя біятэхнічныя сістэмы: электрастымулятар сэрца, маніпулятар для работы з радыеактыўнымі рэчывамі, біяпратэзы. с. 180
БІЯТЭХНІ́Я (ад бія... + грэч. technē мастацтва, майстэрства, уменне), раздзел паляўніцтвазнаўства, які вывучае і распрацоўвае шляхі і метады актыўнага захавання, павелічэння колькасці, паляпшэння прадукц. якасцяў і рацыянальнага выкарыстання карысных дзікіх жывёл у прыродных умовах. Прынцыпы біятэхніі выкарыстоўваюцца таксама ў рыбнай гаспадарцы (аквакультура). Практычныя метады і мерапрыемствы біятэхніі спрыяюць накіраванаму ўздзеянню на прыродныя біял. сістэмы (папуляцыі жывёл і біяцэнозы) шляхам змены фактараў навакольнага асяроддзя (кармавых, ахоўных, гнездавых умоў месцажыхарства), павелічэнню выхаду таварнай прадукцыі з адзінкі плошчы, захаванню паляўнічых угоддзяў, упарадкаванню, пераўтварэнню і стварэнню новых паляўнічых угоддзяў, зберажэнню паляўнічых аб’ектаў, падкормцы, акліматызацыі і рассяленню, селекцыі і паляпшэнню якасці, барацьбе са шкоднымі відамі, прафілактыцы і лячэнню. Праводзіцца ў нац. парках, запаведніках, заказніках і паляўнічых гаспадарках. Тэрмін увёў рус. вучоны П.А.Мантэйфель (1929). с. 180
БІЯФА́БРЫКА , прадпрыемства па выпуску біяпрэпаратаў. Першыя біяфабрыкі створаны на базе вет. бактэрыял. лабараторый і станцый з мэтай вырабу вакцын і сываратак. Сучасныя біяфабрыкі выпускаюць біяпрэпараты для дыягностыкі, прафілактыкі хвароб і лячэння, біял. аховы раслін (напр., развядзенне энтамафагаў), бялкова-вітамінныя канцэнтраты, прэпараты—рэгулятары колькасці і дынамікі развіцця пэўных відаў арганізмаў і інш. На Беларусі існуюць з-ды: Мінскі мед. і эндакрынных прэпаратаў, Мазырскі кармавых дражджэй, Наваполацкі бялкова-вітамінных канцэнтратаў, Пінскі кармавых вітамінаў, Нясвіжскі біяхім., Рэчыцкі доследна-прамысл. гідролізны і інш. Да біяфабрык належаць таксама прадпрыемствы па перапрацоўцы смецця (з-д у Мінску), на якіх атрымліваюць арган. ўгнаенні (кампосты) і біяпаліва. с. 180
БІЯФІ́ЗІКА (ад бія... + фізіка), біялагічная фізіка, навука пра фіз.-хім. асновы і заканамернасці жыццядзейнасці, а таксама ультраструктуры біял. сістэм на ўсіх узроўнях арганізацыі ад субмалекулярнага да клеткі і цэлага арганізма. Падзяляецца на квантавую, малекулярную, мембранную, клетачную, біяфізіку кіравання і рэгуляцыі, біяфізіку складаных сістэм. Вылучаюць таксама біяфізіку рухомасці, узбуджальнасці, рэцэпцыі, біяэнергет., трансп. працэсаў і інш.
Біяфізіка як навука сфарміравалася ў сярэдзіне 20 ст. Першыя даследаванні біяфіз. характару вядомы з 17 ст. (працы франц. вучонага Дэкарта па вывучэнні органаў пачуццяў). У 1791 адкрыта жывёльная электрычнасць (італьян. вучоны Л.Гальвані). У 2-й пал. 19 ст. ням. вучоныя Г.Гельмгольц і В.Вунт паклалі пачатак фізіял. акустыцы і оптыцы. У Расіі развіццю біяфіз. даследаванняў спрыялі працы І.М.Сечанава (біямеханіка рухаў, канец 19 ст.), П.П.Лазарава (іонная тэорыя ўзбуджэння, 1916), Г.М.Франка і С.Ф.Радыёнава (фіз. метад выяўлення звышслабага свячэння біяаб’екта, 1950-я г.). У 1953 англ. Вучоныя Дж.Кендру і М.Перуц адкрылі структуру міяглабіну і гемаглабіну.
Станаўленне біяфізікі на Беларусі пачалося з даследаванняў М.М.Гайдукова і Ц.М.Годнева па фотасінтэзе (1924—27). Навукова-даследчыя работы па малекулярнай і мембраннай біяфізіцы вядуцца ў ін-тах АН Беларусі (фотабіялогіі, біяарган. хіміі, біяхіміі, фізікі), БДУ, Гродзенскім і Віцебскім мед. ін-тах. Высветлены прырода і інфарм. магчымасць УФ-флюарэсцэнцыі бялкоў (С.В.Конеў, Я.А.Чарніцкі), рэгуляцыя фотасінтэзу пры адаптацыі праз змяненне структурна-функцыян. стану хларапластаў (В.М.Іванчанка), раскрыты асаблівасці фатонікі малекулы хларафілу (Г.П.Гурыновіч, К.М.Салаўёў), залежнасці радыеадчувальнасці дэзоксірыбануклеапратэідаў ад колькасці міжмалекулярных кантактаў (А.М.Пісарэўскі, В.Т.Андрыянаў, С.М.Чаранкевіч), адкрыты новыя рэгулятарныя механізмы ў палачцы сятчаткі вока (І.Дз.Валатоўскі). Праведзены даследаванні па матэм. разліку канфармацыі поліпептыдаў і бялкоў (С.Г.Галакціёнаў), мембранна-структурным кантролі праліферацыі мікробных клетак (У.М.Мажуль), кааператыўных эфектах у пратэаліпасомах (П.А.Кісялёў), электрафізіялогіі расліннай клеткі (У.М.Юрын), структурнай і рэцэпторнай рэарганізацыі мембранаў мозга пры старэнні (С.Л.Аксёнцаў і А.А.Мілюцін).
Літ.: Конев С.В., Волотовский И.Д. Фотобиология. 2 изд. Мн., 1979; Биофизика. М., 1983; Рубин А.Б. Биофизика. Кн. 1—2. М., 1987; Волькенштейн М.В. Общая биофизика. М., 1978.
С.В.Конеў. с. 180
БІЯФІ́ЛЫ [ад бія... + ..філ(ы)], хімічныя элементы і рэчывы, здольныя акумулявацца ў жывых арганізмах у значна большых колькасцях, чым у навакольным асяроддзі (цынк, кісларод, фосфар і інш. элементы, многія пестыцыды). Часта канцэнтрацыя (каэфіцыент біялагічнага назапашвання) біяфілаў у жывых арганізмах у дзесяткі, сотні і тысячы (сотні тысяч) разоў большая, чым у асяроддзі. Павышанае назапашванне біяфілаў у арганізме прыводзіць да ўзнікнення таксікозаў, нават да гібелі арганізма. Гл. таксама Біялагічнае ўзмацненне. с. 181
БІЯФІ́ЛЬТР (ад бія... + фільтр), збудаванне для біялагічнай ачысткі сцёкавых водаў і шкодных газаў з дапамогай арганізмаў-ачышчальнікаў (напр., мікраарганізмаў, водарасцяў, чароту і інш.). Прынцып дзеяння біяфільтра заснаваны на паступовым праходжанні забруджанай вады ці газаў праз тоўшчу фільтравальнага матэрыялу (шлак, гравій, керамзіт і інш.), які мае на паверхні актыўную мікрабіял. плеўку (мікраарганізмы і прасцейшыя). Плеўка адсарбіруе, акісляе і мінералізуе арган. рэчывы. У інш. выпадках ролю біяфільтра адыгрываюць ніжэйшыя і вышэйшыя арганізмы, здольныя выбіральна акумуляваць ці раскладаць забруджвальныя рэчывы — т.зв. біяфільтратары (напр., асцыдыі, пласціністашчэлепныя малюскі, некаторыя ракападобныя, водарасці і інш.). Гл. таксама Аэратэнк. с. 181
БІЯФІЛЬТРА́ТАРЫ , водныя жывёлы, якія кормяцца дробнымі арганізмамі планктону або завіслымі арган. часцінкамі (дэтрытам), што адцэджваюцца (фільтруюцца) з вады. Падзяляюцца на актыўных і пасіўных. У актыўных фільтрацыя адбываецца праз спец. прыстасаванні: рашэцісты фільтр у апендыкулярый, шчэлепы ў двухстворкавых малюскаў, лафафоры ў плечаногіх і імшанак, пласціны вусоў кітоў і інш. У пасіўных для фільтрацыі «расстаўляюцца» своеасаблівыя лоўчыя сеткі. Біяфільтратары ўдзельнічаюць у працэсах біялагічнага самаачышчэння забруджаных водаў і ў біял. ачыстцы вадаёмаў. с. 181
БІЯФЛАВАНО́ІДЫ , вітамін Р, група біялагічна актыўных арган. рэчываў — флаваноідаў (катэхіны, кверцэцін і яго глюказід — руцін, гесперыцін і інш.). Большасць біяфлаваноідаў — жоўтыя крышталі, нерастваральныя ў арган. растваральніках. Актыўныя ў прысутнасці аскарбінавай к-ты. Многія біяфлаваноіды — пігменты, якія надаюць афарбоўку кветкам і пладам раслін. Найб. біяфлаваноідаў у пладах цытрусавых, ароніі, чорных парэчак, шыпшыны, у лісці чаю (асабліва зялёнага). Пры недахопе біяфлаваноідаў парушаецца пранікальнасць капіляраў, развіваецца гемарагія. Сутачная норма біяфлаваноідаў для дарослага чалавека 25—50 мг. Ужываюцца як капіляраўмацавальныя сродкі, харч. антыаксіданты, фарбавальнікі і дубільныя рэчывы.
А.М.Ведзянееў. с. 181
БІЯХАРЫЁ́Н (ад бія... + харыён), структурная частка экасістэмы; цэнтр актыўнасці арганізмаў у біятопе. У біяхарыёне (на падле, у экскрэментах, на вышэйшых грыбах, пнях, у гнёздах і інш.) трапляюцца асаблівыя, часта вельмі багатыя відамі, але пераважна кароткажывучыя згуртаванні. Тэрмін прапанаваў ням. вучоны В.Тышлер (1955). Гл. таксама Сінузія. с. 181
БІЯХІМІ́ЧНАЕ СПАЖЫВА́ННЕ КІСЛАРО́ДУ (БСК), колькасць кіслароду, што ўжываецца арган. рэчывамі, якія ёсць у вадзе, пры біяхім. іх акісленні ў працэсе самаачышчэння вады; паказчык ступені забруджанасці вады і наяўнасці ў ёй лёгкаакісляльных арган. рэчываў. Вымяраецца ў міліграмах кіслароду, які траціцца на акісленне забруджвальнікаў у 1 л вады (мг/л) пры т-ры 20 °С. Значэнні БСК5 — расход кіслароду за 5 сут (60—80% поўнага спажывання кіслароду) і БСКпоўн. — спажыванне кіслароду, які спатрэбіўся для акіслення арган. рэчываў за адрэзак часу да пачатку працэсу нітрыфікацыі. БСКпоўн. лічыцца 15—20 сут, аднак мінералізацыя нястойкіх арган. рэчываў заканчваецца прыблізна за 10 сут (расход кіслароду складае каля 90%), на 20-я сут працэс стабілізуецца (дасягае 99%), але не спыняецца. БСК5 прыродных водаў звычайна 0,5—2 мг/л, у залежнасці ад ступені забруджанасці вадаёмаў 0,5—7 мг/л. Нізкі паказчык БСК можа сведчыць таксама пра наяўнасць у вадзе рэчываў, якія запавольваюць або спыняюць біяхім. працэсы ў ёй.
А.П.Астапеня с. 181
БІЯХІ́МІЯ (ад бія... + хімія), біялагічная хімія, навука, якая вывучае хім. састаў арганізмаў і хім. працэсы, звязаныя з іх жыццядзейнасцю. Адрозніваюць статычную біяхімію, якая займаецца пераважна аналізам хім. саставу арганізмаў і цесна ўзаемазвязана з біяарганічнай хіміяй і малекулярнай біялогіяй, дынамічную біяхімію, што даследуе працэсы ператварэння рэчываў у арганізме, і функцыянальную біяхімію, якая высвятляе сувязь паміж хім. ператварэннямі малекул і функцыяй клеткі ці органа (механізмы сакрэцыі, мышачнае скарачэнне, перадача спадчынных уласцівасцяў і інш.), а таксама механізмы рэгуляцыі працэсаў жыццядзейнасці. Паводле аб’ектаў даследавання адрозніваюць біяхімію мікраарганізмаў, раслін, жывёл і чалавека. Шэраг раздзелаў біяхіміі вылучаюць у асобныя навук. дысцыпліны: біяхімія вітамінаў, гармонаў, клінічная біяхімія і інш. Асобна ідуць параўнальная і эвалюцыйная біяхімія, якія займаюцца вывучэннем узаемасувязі паміж рознымі жывымі арганізмамі на малекулярным узроўні.
Як асобная навука біяхімія сфарміравалася ў 19 ст. Гісторыя развіцця біяхіміі бярэ пачатак ад аграхімікаў (ням. ўрач і прыродазнавец Парацэльс, 16 ст., і інш ), якія разглядалі жыццядзейнасць чалавека з пазіцый хіміі, увялі ў практыку лячэння шэраг хім. прэпаратаў. У пач. 19 ст. праведзены даследаванні па вывучэнні хім. саставу раслінных і жывёльных клетак, у 1828 сінтэзавана мачавіна (ням. хімік Ф.Вёлер), у 1842 у Германіі выдадзены першы падручнік па біяхіміі (І.Зіман). Ва ун-тах Еўропы, Расіі (Казань, А.Я.Данілеўскі, 1863) адкрыты кафедры біяхіміі. У 2-й пал. 19 ст. назапашаны некаторыя звесткі пра састаў і хім. пераўтварэнні бялкоў, тлушчу і вугляводаў, працэс браджэння (ням. вучоныя Ю.Лібіх, Э.Бухнер, франц. Л.Пастэр), фотасінтэз (К.А.Ціміразеў). Вял. ўклад у развіццё біяхіміі ў Расіі зрабілі М.В.Ненцкі, адзін з заснавальнікаў тэорыі біясінтэзу мачавіны ў арганізме млекакормячых, Я.С.Лондан (распрацаваў метады ангіястаміі і арганастаміі для прыжыццёвага даследавання абменных працэсаў на цэлым арганізме), У.І.Паладзін і Дз.М.Пранішнікаў (вывучалі абмен азоту ў раслінах), А.М.Бах (заснавальнік школы рус. біяхімікаў; даследаваў хімізм фотасінтэзу і акісляльныя працэсы ў клетцы) і інш.
На Беларусі біяхім. даследаванні праводзяцца з канца 19 ст. Цяпер вядуцца ў біял. ін-тах АН Беларусі, НДІ мед. і с.-г. профілю, на адпаведных кафедрах і ў навук. цэнтрах ВНУ. Найб. вядомы працы па біяхіміі фотасінтэзу (Ц.М.Годнеў, А.А.Шлык, А.С.Вечар), глебавых ферментаў (В.Ф.Купрэвіч), біяхіміі мікраэлементаў (В.А.Лявонаў, Ф.Я.Беранштэйн), вітамінаў (Ю.М.Астроўскі), біяхіміі біял. мембранаў (С.В.Конеў), па патахіміі (М.Ф.Меражынскі), біяхіміі апрамененага арганізма (Л.С.Чаркасава). Даследуюцца біяхім. працэсы ў тканках, асобныя праблемы тэхн. біяхіміі, малекулярнай біяхіміі, біяэнергетыкі; вывучаюцца лакалізацыя і ператварэнне рэчываў у клетках і тканках, сувязь паміж будовай біяпалімераў і інш. біялагічна актыўных прыродных злучэнняў з іх функцыямі. Патрабуюць вырашэння праблемы: вывучэнне малекулярных асноў злаякаснага росту, імунітэту, малекулярных механізмаў памяці, асноў рацыянальнага харчавання чалавека і жывёл, малекулярных асноў спадчынных і саматычных захворванняў чалавека, арганізацыі і механізмаў дзейнасці генома, прынцыпаў біял. пазнавання, структуры і функцыі біял. мембранаў, праблемы ўзаемаадносін чалавека і навакольнага асяроддзя.
Літ.: Основы биохимии: Пер. с англ. Т. 1—3. М., 1981; Кретович В.Л. Очерки по истории биохимии в СССР. М., 1984; Ленинджер А. Основы биохимии: Пер. с англ. Т. 1—3. М., 1985; Биохимия человека. Т. 1—2. М., 1993.
В.К.Кухта. с. 181
БІЯХІ́МІЯ НЕРВО́ВАЙ СІСТЭ́МЫ , гл. Нейрахімія. с. 182
БІЯХО́Р(А) (ад бія... + ...хор), 1) геаграфічнае асяроддзе, у якім вызначаныя пануючыя жыццёвыя формы прыстасаваны да пэўных спалучэнняў метэаралагічных фактараў. 2) Вобласць пашырэння жыцця. 3) Група падобных месцапражыванняў. 4) Кліматычная мяжа фларыстычнага раёна. 5) Буйное падраздзяленне біясферы. Ахоплівае прасторава аб’яднаныя біятопы, якія размешчаны ў аднатыпных кліматычных умовах і характарызуюцца спецыфічным складам жывога насельніцтва. Аб’ядноўваюцца ў біяцыклы. Уяўленне аб біяхоры аналагічнае паняццю «ландшафтная зона» (у экалогіі з-за большай канкрэтнасці яму аддаецца перавага). с. 182
БІЯЦІ́Н , вітамін Н, С10Н16О3N2S, гетэрацыклічнае арган. злучэнне, якое ўтвараецца вышэйшымі раслінамі і мікробамі; у чалавека і большасці жывёл — мікрафлорай кішэчніка; сінтэзаваны штучна. Малекула біяціну мае тыяфенавае кольца, злучанае з рэшткамі мачавіны і валяр’янавай к-ты. Бясколерныя ігольчастыя водарастваральныя крышталі з tпл 230—232 ºС. Устойлівы да святла, награвання, кіслароду паветра, разбаўленых к-т. Найб. колькасць біяціну ў мясе, печані, нырках, яечным жаўтку, малацэ, дражджах, памідорах, соі, бобе, шпінаце. Уваходзіць у састаў ферментаў, якія рэгулююць абмен тлушчаў і бялкоў. Пры недахопе біяціну ў арганізме з’яўляецца мышачная слабасць, параліч, хваробы скуры, выпадаюць валасы, затрымліваецца рост. Сутачная норма біяціну для дарослага чалавека 0,01—0,025 мг.
А.М.Ведзянееў. с. 182
БІЯЦЫ́КЛ (ад бія... + цыкл), 1) самы вял. экалагічны падраздзел біясферы. Вылучаюць біяцыклы: суша, акіян і кантынентальныя вадаёмы. Кожны біяцыкл падзяляецца на біяхоры (сукупнасць падобных біятопаў); напр., біятопы пясчаных, гліністых, камяністых пустыняў аб’ядноўваюцца ў біяхор пустыняў, які разам з біяхорамі лясоў, стэпаў і інш. складае біяцыкл сушы. 2) Заканамерная змена фазаў або стадый развіцця арганізма. с. 182
БІЯЦЭНАГЕНЕ́З (ад біяцэноз +...генез), гістарычны працэс фарміравання і развіцця біяцэнозаў. Адбываецца праз змену (экзагенез) відаў, якія дамінуюць (з іх кансорцыямі), змену складу біяцэнозаў уключэннем і выключэннем (трансгенез) відаў і некаторай іх трансфармацыяй (спецыягенез). Кожны этап біяцэнагенезу ва ўмераным клімаце дынамічны і адбываецца на працягу некалькіх тысячагоддзяў; на раўнінах трапічнай зоны доўжыцца мільёны гадоў. Суправаджаецца фарміраваннем новых рознасцяў глебаў, жывых арганізмаў і інш. Сінонімы біягенацэнозу — філацэнагенез і фітацэнагенез — прапанаваў сав. вучоны У.М.Сукачоў. с. 182
БІЯЦЭНАЛО́ГІЯ (ад біяцэноз + ...логія), навука пра згуртаванні жывых арганізмаў — біяцэнозы; частка біягеацэналогіі. Вывучае ўзнікненне, развіццё, структуру, размеркаванне ў прасторы, прадукцыйнасць і дынаміку біяцэнозу, узаемаадносіны паміж рознымі біяцэнозамі і асобнымі іх кампанентамі. Некаторыя вучоныя лічаць біяцэналогію раздзелам экалогіі і геабатанікі. На развіццё біяцэналогіі вял. ўплыў зрабілі працы амер. заолага В.Шэлфарда, рус. біёлагаў І.К.Пачоскага, С.А.Зярнова, Д.М.Кашкарава, бел. вучоных Г.Г.Вінберга, І.Д.Юркевіча і інш. Даследаванні па біяцэналогіі ўключаюць мадэліраванне біяцэналагічных працэсаў, маніторынг і прагназаванне. На Беларусі даследаванні ў галіне аграбіяцэналогіі праводзяцца ў НДІ аховы раслін.
І.К.Лапацін. с. 182
БІЯЦЭНАМЕ́ТРЫЯ (ад біяцэноз + ...метрыя), раздзел біяцэналогіі, які даследуе метады вывучэння розных параметраў і ўласцівасцяў біяцэнозаў і экасістэм (аналіз размеркавання асобін, шматмерная статыстыка, мадэліраванне і інш.). с. 182
БІЯЦЭНО́З (ад бія... + цэноз), прыродная або штучна ўтвораная сукупнасць жывёл, раслін, грыбоў і мікраарганізмаў, якія сумесна насяляюць участак сушы або вадаёма, удзельнічаюць у кругавароце рэчываў і аб’яднаныя пэўнымі адносінамі паміж сабой і з абіятычным асяроддзем; састаўная ч. біягеацэнозу. Напр., сукупнасць усіх жывых арганізмаў участка лесу, возера, поля.
Тэрмін «біяцэноз» прапанаваў ням. заолаг і гідрабіёлаг К.Мёбіус (1877). Ён падкрэсліваў узаемасувязь усіх кампанентаў біяцэнозу, іх залежнасць ад адных і тых жа абіятычных фактараў, уласцівых дадзенаму месцажыхарству, і ролю натуральнага адбору ў фарміраванні складу біяцэнозу. Адрозніваюць першасныя біяцэнозы, якія склаліся без удзелу чалавека (цалінны стэп, некрануты лес), і другасныя, што зменены дзейнасцю чалавека (лясы, якія выраслі на месцы знішчаных). Асаблівую катэгорыю складаюць згуртаванні, якія ствараюцца і рэгулююцца чалавекам (гл. Аграбіяцэноз). Паводле сістэматычных адзнак вылучаюць фітацэноз (сукупнасць раслін), зоацэноз (сукупнасць жывёл) і мікробацэноз (сукупнасць мікраарганізмаў); функцыянальна паводле ступеняў экалагічнай піраміды падзяляюць на групы арганізмаў: прадуцэнты, кансументы і рэдуцэнты, аб’яднаныя трафічнымі сувязямі; структурна адрозніваюць гарызонты, слаі, ярусы, полагі, мератопы. Па сезонах года разглядаюць аспекты біяцэнозаў, утвораных больш дробнымі групоўкамі — кансорцыямі, сінузіямі і марфал. часткамі — парцэламі, можа складацца з нешматлікіх (алігацэноз) і шматлікіх (поліцэноз) відаў. Біяцэноз характарызуецца пэўнай біямасай і біялагічнай прадукцыйнасцю. Найб. складаныя біяцэнозы трапічных лясоў. Біяцэнозы ўмеранага пояса, асабліва лясныя, таксама багатыя паводле складу відаў, напр. біяцэнозы дубровы складзены больш як са 100 відаў раслін, некалькіх тысяч відаў жывёл і сотняў грыбоў і мікраарганізмаў, якія даюць у сукупнасці шчыльнасць насельніцтва ў дзесяткі і сотні тысяч асобін на 1 м2. Біяцэнозы вывучае біяцэналогія.
І.К.Лапацін. с. 182
БІЯЭЛЕКТРЫ́ЧНЫЯ ПАТЭНЦЫЯ́ЛЫ , біяпатэнцыялы, электрычныя патэнцыялы, якія ўзнікаюць у жывых тканках і асобных клетках чалавека, жывёл і раслін; паказчык біяэл. актыўнасці; важнейшыя кампаненты працэсаў узбуджэння і тармажэння. Вызначаюцца іх рознасцю паміж двума пунктамі жывой тканкі. Асн. віды: мембранныя, або біяэлектрычныя патэнцыялы спакою, дзеяння, постсінаптычныя. Інш. віды біяэлектрычных патэнцыялаў розных органаў і тканак — аналагі або вытворныя асноўных.
Мембранны патэнцыял —рознасць патэнцыялаў паміж вонкавым і ўнутр. бакамі мембраны жывой клеткі. Абумоўлены нераўнамерным размеркаваннем іонаў (у першую чаргу іонаў натрыю і калію) паміж унутр. саставам клеткі і асяроддзем вакол клеткі. Унутр. частка мембраны ў спакоі зараджана адмоўна, вонкавая — дадатна. Патэнцыял дзеяння характэрны для спецыялізаваных узбуджальных утварэнняў, паказчык развіцця працэсу ўзбуджэння. Забяспечвае, напр., распаўсюджванне ўзбуджэння ад рэцэптараў да нерв. клетак і далей ад клетак да мышцаў, залоз, тканак У мышачным валакне садзейнічае сувязі фіз.-хім. і ферментатыўных рэакцый, якія закладзены ў аснову скарачэння мышцаў. Постсінаптычныя патэнцыялы (узбуджальны і тармазны) узнікаюць на невял. участках клетачнай мембраны. Месцы ўзнікнення градыентаў — мембраны, якія адрозніваюцца структурай і іонаабменнай уласцівасцю. Асноўная крыніца энергіі — адэназінтрыфосфарная кіслата (АТФ). Біяэлектрычныя патэнцыялы інфармуюць аб стане і дзейнасці розных органаў. Іх рэгіструюць і вымяраюць пры даследаванні функцый арганізма, тканак і асобных клетак. У мед. практыцы ў дыягнастычных мэтах рэгіструюць біяэлектрычныя патэнцыялы сэрца (электракардыяграфія), мозга (эл.-энцэфалаграфія), мышцаў (эл. міяграфія) і інш.
А.М.Ведзянееў, У.У.Салтанаў. с. 182
БІЯЭНЕРГЕ́ТЫКА , раздзел біялогіі, які вывучае ператварэнне энергіі ў біясістэмах: атрыманне энергіі (у першую чаргу сонечнай) з навакольнага асяроддзя, яе назапашванне і выкарыстанне для жыццядзейнасці арганізмаў.
Пачаткам біяэнергетыкі лічацца работы ням. ўрача Ю.Р.Маера, які адкрыў закон захавання і ператварэння энергіі (1841) на прыкладзе чалавека. Атрымала шырокае развіццё ў 2-й пал. 20 ст. Вял. ўклад зрабілі вучоныя франц. Л.Пастэр, ням. Г.Эмбдэн, О.Меергоф, О.Варбург (браджэнне і дыханне), рус. У.А.Энгельгарт, У.А.Беліцэр, амер. А.Ленінджэр (акісляльнае фасфарыліраванне), англ. П.Мітчэл (хеміасматычная тэорыя спалучэння паміж акісленнем і фасфарыліраваннем).
На Беларусі навук. даследаванні па біяэнергетыцы пачаліся ў 1960-я г., звязаны з імёнамі А.Н.Разумовіча, А.Ц.Пікулева, Ю.М.Астроўскага, В.М.Іванчанкі, Э.П.Цітаўца, А.М.Стажарава, Л.С.Чаркасавай, М.Ю.Тайца і інш. (цыкл Крэбса, энергет. стан арганізма пры розных вонкавых, у т.л. радыяцыйных, уздзеяннях і паталогіях). У працах С.В.Конева і А.М.Рудэнкі даказана вырашальная роля канфармацыйнай рухомасці бялкоў унутр. мембраны мітахондрый у трансмембранным выкідзе пратонаў. Істотны ўклад у разуменне біясінтэзу фотасінт. апарату раслін і яго арганізацыі зрабілі Ц.М.Годнеў, А.А.Шлык, М.М.Ганчарык, Л.І.Фрадкін, Н.Г.Аверына, А.Б.Руды. Даследаванні па біяэнергетыцы вядуцца ў ін-тах АН Беларусі (фотабіялогіі, эксперым. батанікі), Бел. НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, БДУ, Мінскім мед. ін-це і інш.
Літ.: Ясайтис А.А. Молекулярная биоэнергетика. М., 1973; Конев С.В., Волотовский И.Д. Фотобиология. 2 изд. Мн., 1979; Рубин А.Б. Биофизика. Кн. 1—2. М., 1987; Скулачев В.П. Энергетика биологических мембран. М., 1989.
С.В.Конеў. с. 182
БЛАВА́ЦКАЯ Алена Пятроўна (псеўд. Рада-Бай; 30.8.1831, г. Днепрапятроўск, Украіна — 8.5.1891), пісьменніца, заснавальніца тэасофіі. Шмат вандравала па краінах Еўропы, Амерыкі, Азіі. У 1873 прыняла грамадзянства ЗША. У 1875 стварыла ў Нью-Йорку тэасофскае т-ва, праграма якога ўключала арганізацыю агульначалавечага брацтва без адрознення нацыянальнасці і рэлігіі, вывучэнне таямнічых невытлумачальных з’яў прыроды і развіццё звышадчувальнасці ў чалавеку. Выдавала газ. «The theosophist» («Тэасафіст», Індыя), час. «La revue théosophique» («Тэасафічны агляд») і «Lotus bleu» («Блакітны лотас»), абодва ў Парыжы, «Lucifer» («Люцыфер», Лондан). У цэнтры вучэння Блавацкай ляжыць ідэя пра існаванне эзатэрычных ведаў, якія складаюць адзіную патаемную сутнасць усіх язычніцкіх культаў, сусв. рэлігій і найб. глыбокіх філас. сістэм. Гэтыя веды, на яе думку, маюць універсальна-касм. характар, усебакова раскрываюць духоўную сутнасць і прызначэнне чалавека, тлумачаць логіку і змест існавання чалавечай цывілізацыі. Яны зашыфраваны ў міфалагічных сімвалах і сюжэтах, ант. містэрыях, акультных тэкстах. Блавацкая — аўтар манаграфій «Сакрэтная дактрына», (1888), «Ключ да тэасофіі» (1889) і інш.
Тв.: Рус. пер. — Тайная доктрина: Синтез науки, религии и философии. Т. 1—2, [кн. 1—4]. Мн., 1993—94; Теософский словарь. М., 1994. с. 183
БЛАГАВЕ́ШЧАННЕ , тое, што Дабравешчанне. с. 183
БЛАГАВЕ́ШЧАНСК , горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр Амурскай вобл. Засн. ў 1856. 215,7 тыс. чал. (1994). Порт на р. Амур пры ўпадзенні р. Зея. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Машынабудаванне (суднабудаванне і суднарамонт; абсталяванне для гарнаруднай і золатаздабыўной прам-сці; элеватарнае і млынавае абсталяванне, алектрапрылады і інш.), дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая (запалкі, мэбля і інш.), лёгкая (швейная, бавоўнапрадзільная), харч. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. 4 ВНУ. Драм. т-р. Краязнаўчы музей. с. 183
БЛАГАВЕ́ШЧАНСКІ Аляксей Сяргеевіч (18.10.1909, г. Брэст — 25.5.1994), савецкі ваенны дзеяч. Герой Сав. Саюза (1938), ген.-лейт. авіяцыі (1943). Скончыў Курскі прамысл.-эканам. тэхнікум, Ленінградскую ваенна-тэарэт. школу ВПС (1928), Барысаглебскую школу лётчыкаў (1929), курсы ўдасканалення камсаставу пры Ваен. акадэміі Генштаба (1939). У Сав. Арміі з 1927. Удзельнік нац.-вызв. барацьбы Кітая супраць японскіх захопнікаў у 1937, у час якой камандаваў авіяц. групай знішчальнікаў, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну на Далёкаўсх., Ленінградскім, Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім, 1-м Укр., 3-м Бел. франтах: камандзір знішчальнага авіякорпуса. Удзельнічаў у вызваленні Оршы, Віцебска, Мінска, Маладзечна, Ліды. Да 1960 у Сав. Арміі. с. 183
БЛА́ГАВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Чавускім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на З ад Чавусаў, 36 км ад Магілёва, 13 км ад чыг. ст. Чавусы. 430 ж., 165 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. Сувязі. с. 183
БЛАГАДА́РНЫ Уладзімір Маркавіч (н. 26.4.1937, в. Стараверава Харкаўскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1989), праф. (1991). Скончыў Ленінградскі тэкстыльны ін-т (1960). З 1962 — у Ін-це машыназнаўства АН Беларусі, з 1969 у Магілёўскім машынабуд. ін-це. Навук. працы па надзейнасці мех. сістэм лятальных апаратаў, праектаванні і вырабе драбнамодульных прыборных зубчастых перадач і механізмаў.
Тв.: Ускоренные ресурсные испытания приборных зубчатых приводов. М., 1980; Расчет мелкомодульных зубчатых передач на износ и прочность. М., 1985. с. 183
БЛАГАНРА́ВАЎ Анатоль Аркадзевіч (1.6.1894, с. Анькава Уладзімірскай вобл., Расія — 4.2.1975), савецкі вучоны ў галіне балістыкі. Акад. АН СССР (1943). Ген.-лейт. артылерыі (1943). Двойчы Герой Сац. Працы (1964, 1974). Засл. дз. нав. і тэхн. Расіі (1940). Скончыў Петраградскі політэхн. ін-т (1916), Ваенна-тэхн. акадэмію (1929). З 1929 у Акадэміі артыл. навук (у 1946—50 прэзідэнт). З 1953 дырэктар Ін-та машыназнаўства АН СССР. З 1963 старшыня камісіі па даследаванні і выкарыстанні касм. прасторы пры АН СССР. Працы па пытаннях механікі і артыл. ўзбраення. Дзярж. прэмія СССР 1941. Ленінская прэмія 1960. с. 183
БЛАГАРАЗУ́МАЎ Сяргей Аляксеевіч (1921, г. Варонеж, Расія — 1942), арганізатар падп. камсамольскіх груп у Мінску ў Вял. Айч. вайну. З лета 1941 у акупіраваным Мінску на падп. рабоце, з кастр. па заданні падполля на рабоце ў паліцыі, з мая 1942 на нелегальным становішчы. Прымаў удзел у выданні падп. газ. «Звязда», лістовак. Выконваў спецзаданні Мінскага падп. гаркома КП(б)Б. У кастр. 1942 арыштаваны фашыстамі і пакараны смерцю. с. 183
БЛА́ГАЎСКАЯ КЕРА́МІКА , ганчарныя вырабы з вёсак Благаўка, Новае Вільянава, Літвінавічы Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. У 19 — пач. 20 ст. тут працавалі каля 200 ганчароў, якія выраблялі чырвонагліняныя непаліваныя, а таксама гартаваныя і чорназадымленыя гаршкі, гладышы, збанкі, цёрлы, вазонніцы, спарышы (парнікі). У 20 ст. пашырылася глазураваная кераміка з палівай зялёнага колеру, адвольныя пацёкі якой прыгожа кантрастуюць з непаліванай паверхняй. Часам на верхнюю частку вырабаў наносіўся выціснуты дэкор у выглядзе 2—3 хвалістых ці роўных паяскоў. Промысел заняпаў у 1970-я г. Калекцыі благаўскай керамікі зберагаюцца ў Нац. музеі гісторыі і культуры Беларусі, у Нац. маст. музеі Беларусі.
Я.М.Сахута. с. 183
БЛАГО́ЕВА ГРУ́ПА , першая сацыял-дэмакратычная арг-цыя ў Расіі ў 1883—87. Створана ў Пецярбургу Дз.Благоевым, з 1884 наз. «Партыя рускай сацыял-дэмакратыі». Налічвала да 30 чал., пераважна студэнтаў. Пасля ўстанаўлення сувязі з групай «Вызваленне працы» стала наз. «Пецярбургская група партыі рускіх сацыял-дэмакратаў». Група першай арганізавала каля 15 рабочых гурткоў; у 1885 наладзіла выпуск у Расіі с.-д. нелегальнай газ. «Рабочий» (выйшлі 2 нумары). Разгромлена паліцыяй. с. 183
БЛАГО́ЕЎ Дзімітр (14.6.1856, в. Загорычане, Македонія — 7.5.1924), дзеяч рэв. руху Балгарыі і Расіі. З 1881 вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. У 1883 стварыў Благоева групу. Арганізатар Балг. с.-д. партыі (1901); у 1903 — партыі цеснякоў (у 1919 перайменавана ў кампартыю). Пераклаў на балг. мову шэраг твораў К.Маркса. Працы па філасофіі, палітэканоміі, гісторыі, эстэтыцы, артыкулы пра балг. Л-ру. с. 183
БЛАГО́Й Дзмітрый Дзмітрыевіч (9.2.1893, Масква — 14.2.1984), рускі літ.-знавец. Чл.-кар. АН СССР (1953), правадзейны чл. АПН Расіі (1947), АПН СССР (1967). Праф. Маскоўскага ун-та (з 1943). Аўтар манаграфій пра жыццё і творчасць А.С.Пушкіна [»Творчы шлях Пушкіна (1813—1826)», 1950, Дзярж. прэмія СССР 1951; «Творчы шлях Пушкіна (1826—1830)», 1967], прац па гісторыі рус. л-ры 18—20 ст. (у кн. «Тры стагоддзі. З гісторыі рускай паэзіі XVIII, XIX, і ХХ ст.», 1933; «Літаратура і рэчаіснасць. Пытанні тэорыі і гісторыі літаратуры», 1959, і інш.), артыкулаў па агульных праблемах літ.-знаўства, пра заканамернасці гіст.-літ. працэсу («Пра нацыянальную спецыфіку літаратуры», 1951; «Асаблівасці рускага рэалізму 19 ст.», 1957, і інш.).
Тв.: История русской литературы XVIII в. 4 изд. М., 1960; От Кантемира до наших дней. Т. 1—2. 2 изд. М., 1979.
Літ.: Искусство слова: Сб. ст. к 80-летию чл.-кор. АН СССР Д.Д.Благого. М., 1973. с. 184
БЛАГУ́ШКА , гл. Гнаявік. с. 184
БЛАЖКО́ Андрэй Агеевіч (1895, в. Харавічы, цяпер у межах в. Дукора Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 17.5.1920), арганізатар і кіраўнік дукорскіх партызанаў. З 1915 матрос Балт. флоту. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917, камуніст. У час польск. інтэрвенцыі ў 1919 на радзіме разам з М.І.Рудовічам стварыў і ўзначаліў партыз. атрад. У доме Блажко размяшчаўся штаб атрада. 3.5.1920 арыштаваны польск. акупантамі, расстраляны. с. 184
БЛАЖКО́ Сяргей Мікалаевіч (17.11.1870, г.п. Хоцімск Магілёўскай вобл. — 11.2.1956), савецкі астраном. Чл.-кар. АН СССР (1929). Скончыў Маскоўскі ун-т (1892), працаваў там жа (з 1918 праф.). У 1918—31 дырэктар Маскоўскай абсерваторыі. Навук. працы па практычнай астраноміі і даследаванні пераменных зорак. Адкрыў заканамерную змену крывой і перыяду бляску цэфеід (т. зв. эфект Блажко). Прапанаваў новы спосаб фатаграфавання малых планет, сканструяваў некалькі арыгінальных прыбораў. Аўтар падручнікаў па астраноміі. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Літ.: С.Н.Блажко: [Некролог] // Астрон. журн. 1956. Т. 33, вып. 2. с. 184
БЛАЖЭ́ЎСКІ Рамуальд Восіпавіч (26.5.1839 — 1907), матэматык. Д-р матэм. н. (1867). Скончыў Гродзенскую гімназію (1855), Маскоўскі ун-т, прайшоў навук. стажыроўку ў Парыжы. Прыват-дацэнт Маскоўскага ун-та (з 1869), выкладаў матэм. фізіку, распрацаваў і вёў спецкурс па геам. оптыцы. У 1872—73 выкладаў матэматыку ў гімназіях Варшаўскай навуч. акругі, у 1874— 87 — у навуч. установах г. Уфа. З 1888 прыват-дацэнт Казанскага ун-та.
Тв.: Об эллиптических интегралах 3-го вида. М., 1864; О современном состоянии высшей оптики. Варшава, 1873.
В.А.Гапоненка. с. 184
БЛА́ЗАН , 1) прыбліжаны манарха ці феадала, які павінен быў весяліць гаспадара і гасцей. Паявіліся ў Зах. Еўропе ў 15 ст. У Рэчы Паспалітай вядомы з канца 15 ст., у Расіі — з пач. 18 ст. 2) Дзейная асоба, камічны персанаж стараж. спектакляў школьнага і нар. (гульні-паказы, батлейка) т-раў, нар. драмы. Выканаўца ролі блазана меў звычайна яркі, стракаты касцюм, у руках трымаў ляльку з бразготкамі. 3) Персанаж у творах У.Шэкспіра, П.Кальдэрона і інш., у бел. драматургіі — К.Марашэўскага, Е.Міровіча і інш. с. 184
БЛА́ЗІС (Blasis) Карла (4.11.1795, г. Неапаль, Італія — 15.7.1878), італьянскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Вучыўся ў А.Вестрыса і інш. У 1818 у т-ры «Ла Скала», удасканальваўся ў С.Вігано, танцаваў у яго балетах. Танец Блазіса вылучаўся высокай тэхнікай, прыгажосцю ліній, гармоніяй рухаў. З 1819 выступаў як балетмайстар, паставіў больш за 80 балетаў у т-рах Мілана («Ла Скала»), Венецыі, Лондана, Варшавы, Масквы (Вял. т-р) і інш. У 1837—50 кіраваў Каралеўскай акадэміяй танца пры «Ла Скала», сярод вучняў К.Грызі, В.Цукі, Ф.Чэрыта. Зрабіў значны ўклад у развіццё сістэмы класічнага танца. Аўтар кн. «Элементарны падручнік тэорыі і практыкі танца» (1820), «Кодэкс Тэрпсіхоры» (1828), «Поўны падручнік танца» (1830) і інш. с. 184
БЛАЙ (Bligh) Уільям (9.9.1754, г. Плімут, Вялікабрытанія — 7.12.1817), брытанскі мараплавец, удзельнік другога кругасветнага падарожжа пад камандаваннем Джэймса Кука (1772—74). Контр-адмірал (1811), віцэ-адмірал (1814). У 1787 быў пасланы як камандзір шлюпа «Баўнці» на Таіці па саджанцы хлебнага дрэва. На зваротным шляху ў крас. 1789 экіпаж падняў мяцеж супраць жорсткага абыходжання і высадзіў Блая разам з 18 прыхільнікамі ў лодку без картаў. У чэрв. пасля цяжкага плавання Блай дасягнуў в-ва Тымор, праплыўшы 3618 міль. У 1805 прызначаны губернатарам Новага Паўд. Уэльса ў Аўстраліі, дзе яго жорсткае праўленне ў 1808 прывяло да мяцяжу і турэмнага зняволення. Вызвалены праз 2 гады, выйшаў у адстаўку.
М.К.Багадзяж. с. 184
БЛАЙНД-РЫ́ВЕР (Blind River), Алгома, буйны уранаварудны раён у Канадзе (прав. Антарыо). Адкрыты ў 1948. Урананоснасць звязана з пластамі кварцава-галечнікавых кангламератаў у магутнай тоўшчы ніжнепратэразойскіх парод. Разведаныя запасы — 270 тыс. т вокісу урану. Сярэдняя колькасць металу ў рудзе 0,08%; спадарожныя кампаненты — рэдказямельныя элементы. Гал. радовішчы: Агнью-Лейк, Эліят-Лейк. Распрацоўка падземным спосабам. Цэнтр — населены пункт Блайнд-Рывер. с. 184
БЛАКА́ДА (англ. blockade), 1) у міжнародных адносінах сістэма мер эканам., паліт. ці ваен. характару супраць якой-небудзь дзяржавы з мэтаю перапыніць яе сувязі са знешнім светам і прымусіць выконваць пэўныя патрабаванні. Паліт. блакада можа ажыццяўляцца скасаваннем дыпламат. адносін, пазбаўленнем краіны членства ў пэўнай арг-цыі і інш. Эканам. блакада ажыццяўляецца спыненнем (забаронай) знешнегандл., фін., крэдытных і інш. эканам. сувязяў з мэтаю прычыніць шкоду эканоміцы блакіруемай дзяржавы, пазбавіць яе крыніц сыравіны і рынкаў збыту тавараў. Ваен. (марская) блакада выкарыстоўваецца ў мірны час супраць краіны — парушальніцы нормаў міжнар. права. Статут ААН дапускае ўвядзенне блакады як калект. меры для падтрымання ўсеагульнага міру толькі па рашэнні Савета Бяспекі. 2) Блакада ваенная ў час вайны — форма вядзення ваен. дзеянняў, накіраваных на ізаляванне варожага аб’екта (групоўкі войскаў, горада, дзяржавы і інш.) праз парушэнне яго знешніх сувязяў на сушы, у паветры і на моры; яе мэта — падарваць ваенна-эканам. магутнасць дзяржавы, аслабіць яе ўзбр. сілы, прымусіць праціўніка да капітуляцыі або разграміць і захапіць аб’ект блакады. На Беларусі блакада ваенная выкарыстоўвалася агрэсарам для авалодання ўмацаванымі крэпасцямі (блакада Бабруйскай крэпасці франц. войскамі ў 1812). Самымі вялікімі блакадамі былі кантынентальная блакада, якую праводзіў Напалеон І супраць Англіі на пач. 19 ст., марская блакада Вялікабрытаніі Германіяй і блакада Германіі яе праціўнікамі ў 1-ю сусв. вайну. У 2-ю сусв. вайну пераважалі блакады змешаныя (блакада Ленінграда ням.-фаш. войскамі ў 1941—43, блакада сав. войскамі ням.-фаш. групоўкі пад Сталінградам у 1942—43 і інш.). Тэарэтыкі не выключаюць выкарыстання блакады і ў сучасных умовах. с. 185
БЛАКА́ДА НАВАКАІ́НАВАЯ , метад абязбольвання, які грунтуецца на часовым выключэнні праводнасці болевых імпульсаў па перыферычнай нерв. сістэме і на ўздзеянні навакаіну на рэгулятарныя функцыі ц.н.с. Праводзяць блакаду навакаінавую 0,25—0,5%-ным растворам навакаіну. Слабыя растворы навакаіну здымаюць боль і лечаць. Блакаду навакаінавую выкарыстоўваюць адпаведна характару захворвання. Напр., кароткую блакаду навакаінавую робяць на першай стадыі вострых запаленчых працэсаў (абсцэсы і флегмоны), пры лячэнні ран. Цыркулярная блакада навакаінавая выкарыстоўваецца пры лячэнні ран, гнойных і асептычных запаленняў, адмаражэнняў, укусаў змей у вобласці канечнасцяў. Надплеўральную блакаду навакаінавую робяць пры хваробах органаў брушной і тазавай поласцяў (перытаніты, гастраэнтэрыты, колікі, халецыстыты, выпадзенне маткі), пры хваробах тазавых канечнасцяў і ў пасляаперацыйны перыяд пры хірург. умяшаннях на органах брушной поласці. Паранефральная блакада навакаінавая ўжываецца ў тых жа выпадках, што і надплеўральная. с. 185
БЛАКГА́УЗ (ням. Blockhaus), абароннае збудаванне для вядзення кругавога кулямётнага, часам і артыл. агню. У 1-ю і 2-ю сусв. войны выкарыстоўваліся для прыкрыцця мастоў, горных праходаў і інш., а таксама ў сістэме даўгачасных умацаванняў. Сцены і пакрыцці рабілі з дрэва, бетону і інш., меў жылыя памяшканні для гарнізона. с. 185
БЛАКІРАВА́НЫ ДОМ , тып малапавярховага жылога дома, які складаецца з некалькіх размешчаных у рад кватэр (блокаў) з асобнымі ўваходамі ў кожную і прыкватэрнымі зямельнымі ўчасткамі. Будуюцца 1-, 2-, 3-павярховыя і 2-павярховыя з кватэрамі ў 2 узроўнях (катэджны тып). Віды блакіроўкі: у 1 ці 2 рады, «пілой», «у елачку», «са зрухам». Колькасць блокаў у радзе і працягласць будынка залежаць ад канкрэтных умоў буд-ва.
На Беларусі буд-ва блакіраваных дамоў пачалося ў 1920-я г. (пас. Чырвоны Чыгуначнік у Мінску, Асінторф у Дубровенскім р-не, Залінейны р-н у Гомелі). З 1960-х г. шырока выкарыстоўваецца ў сельскім буд-ве. 1—3-павярховыя дамы пабудаваны па тыпавых праектах у вёсках Верцялішкі Гродзенскага, Мухавец Брэсцкага, Расна Камянецкага р-наў; 2-павярховыя ў 2 узроўнях на 2, 4, 6 кватэр у вёсках Сялюты Віцебскага, Новы Двор Шчучынскага, Міхалёва Бабруйскага, Новыя Гараны Полацкага р-наў і інш. с. 185
БЛАКІРО́ЎКА , фіксацыя рабочых частак (элементаў) машын, апаратаў, эл. схем у пэўным становішчы (стане), якое вызначаецца надзейнасцю і бяспечнасцю іх эксплуатацыі. Бывае аўтаматычная (гл. Аўтаблакіроўка, Рэлейная ахова), паўаўтаматычная і ручная. Ажыццяўляецца мех., аптычнымі, магн. ці эл. (схемнымі) сувязямі і спыняецца падачай уздзеяння, якое вяртае часткі машын і апаратаў у зыходны стан ці ў новае рабочае становішча. Выкарыстоўваецца на транспарце, у электраэнергет. сістэмах, на прамысл. прадпрыемствах, у апаратах, прыладах і прыстасаваннях вытв. і быт. прызначэння. с. 185
БЛАКІ́Т (сапр. Болтач) Валянцін Уладзіміравіч (н. 7.10.1938, в. Вострава Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1966), Вышэйшую парт. школу пры ЦК КПСС (1974). Працаваў журналістам, на парт. рабоце. З 1987 гал. рэдактар час. «Вожык». Друкуецца з 1960. У аповесці «Час прылёту журавоў» (1978) паказвае няпростыя пошукі ісціны, актыўную жыццёвую пазіцыю нашых сучаснікаў. Складаныя працэсы ў сучасных горадзе і вёсцы раскрывае ў аповесцях «Адчай» (1979), «Вяселле ў Беражках» (1980), «Шануй імя сваё» (1981), «Усмешка фартуны» (1982), і інш. Яго цікавяць праблемы духоўнай спадчыны, асабістай адказнасці чалавека перад сабой і сваім часам. Аўтар зб. гумарыст. апавяданняў «Вынаходнік» (1974).
Тв.: Вырай. Мн., 1986; Аповесці. Мн., 1988. с. 185
БЛАКІ́ТНАЯ РАКА́ , гл. Янцзы. с. 186
БЛАКІ́ТНІЦЫ (Parus), птушкі сям. сініцавых атр. вераб’інападобных. 2 віды: блакітніца блакітная, або звычайная (Р. caeruleus), і блакітніца белая, або князёк (Р. cyanus). Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Паўн. Афрыцы. На Беларусі блакітніца блакітная — звычайная на ўсёй тэрыторыі, блакітніца белая — рэдкі аселы від (зах. мяжа арэала віду). Жывуць у мяшаных і лісцевых лясах. Блакітніца белая занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. да 13,5 см, маса да 12 г. Апярэнне белае, шаравата-зялёнае з жоўтым, блакітным і чорным. Гняздуюцца невысока ад зямлі ў дуплах дрэў, шчылінах пнёў. Кормяцца пераважна насякомымі, восенню і зімой — насеннем раслін. Карысныя птушкі. с. 186
БЛАКІ́ТНІЦЫ (Lycaenidae), сямейства насякомых атр. матылёў. Каля 1000 відаў. Вельмі пашыраны. Ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я каля 500 відаў. На Беларусі каля 40 відаў, з якіх 4 занесены ў Чырв. кнігу: блакітніца алькон (Maculinea alcon), блакітніца мелеагр (Polyommatus daphnis), блакітніца эраідэс (Р. eroides), блакітніца тарфянікавая (Р. optilete), 10 відаў — у Чырв. кнігу СССР. Найб. пашыраны на Беларусі мнагавочка шчаўевая (Chrysophanus dispar rutilus), блакітніца-ікар (L. icarus), блакітніца лясная (L. semiargus). Жывуць у лясах, на лугах, лясных палянах, у садах.
Дзённыя матылі. Крылы (размах 2—4 см) у самцоў зверху блакітныя (адсюль назва), сінія, зялёныя, аранжава-чырвоныя, часта з метал. бляскам, у самак бурыя, знізу шараватыя або бурыя з дробнымі вочкападобнымі плямамі. Вусікі булавападобныя. Пярэднія ногі ўкарочаныя. Вусені тоўстыя, кароткія, укрытыя валаскамі; кормяцца на шыракалістых дрэвах або кустах, травяністых раслінах (часцей грэчкавых або бабовых). Многія віды блакітніц звязаны з мурашкамі. У некат. трапічных відаў вусені — драпежнікі, кормяцца тлямі, чарвяцамі, лічынкамі мурашак. Акукліваюцца часцей у глебе або мурашніках. Зімуюць яйцы, вусені, кукалкі. с. 186
БЛАКІ́ТНЫ КІТ , блювал, сіні кіт (Balaenoptera musculus), марское млекакормячае сям. паласацікаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах ад Арктыкі да Антарктыкі.
Самая буйная жывёла Зямлі, даўж. да 33 м, маса да 160 т. Цела цёмна-шэрае з блакітнаватым адценнем (адсюль назва), усыпанае светла-шэрымі плямамі і мармуровым узорам. Замест зубоў на верхняй сківіцы рагавыя пласціны (кітовы вус), да 400 пар, выш. да 1 м. Праз яго блакітны кіт адцэджвае з вады планктонных рачкоў, якімі корміцца. Нараджае кожныя 2 гады дзіцяня даўж. 6—9 м, масай 2—3 т, якое корміць малаком каля 7 месяцаў. Амаль вынішчаны дзеля атрымання тлушчу, мяса, кітовага вуса. Здабыча забаронена. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП. с. 186
БЛАКІ́ТНЫ НІЛ , араб. Бахр-эль-Азрак, рака ў Афрыцы, у Эфіопіі і Судане, правы, самы паўнаводны прыток Ніла. Даўж. 1600 км, пл. бас. 300 тыс. км2. Пачынаецца пад назвай М.Абай на Эфіопскім нагор’і (у гарах Чокэ), працякае праз воз. Тана, выцякае з яго пад назвай Абай, на працягу 500 км прабіваецца ў глыбокім каньёне, утварае парогі і вадаспады (Тыс-Эсат, выш. 45 м і інш.), потым цячэ па раўнінах Судана як Блакітны Ніл (назва ад чысціні і празрыстасці вады). Гал. прытокі Рахад і Дындэр. Каля г. Хартум зліваецца з Белым Нілам. Паводка летам. Сярэдні расход вады каля вусця 1650 м3/с. ГЭС у гарадах Эр-Расейрэс і Сенар. Вадасховішчы. Выкарыстоўваецца на арашэнне. Суднаходства за 580 км ад вусця. с. 186
«БЛАКІ́ТНЫ ПАТРУ́ЛЬ» , добраахвотныя аб’яднанні (атрады і групы) школьнікаў, навучэнцаў, аматараў прыроды, якія арганізоўваюцца для ўдзелу ў грамадскай прыродаахоўнай дзейнасці пры адначасовым удасканаленні ведаў па біялогіі і ахове прыроды. Ствараюцца з мэтай вывучэння і аховы рыбных багаццяў краіны на базе сярэдніх школ, станцый юннатаў, летніх лагераў адпачынку. Працуюць пад кіраўніцтвам выкладчыкаў і работнікаў прыродаахоўных арг-цый. На Беларусі «блакітныя патрулі» існуюць з 1965. На 1.1.1996 у 120 атрадах было каля 1500 чал.
Г.П.Прышчэпаў. с. 186
БЛАКІ́ТНЫЯ АЗЁ́РЫ , ландшафтны заказнік рэсп. значэння на тэр. Мядзельскага р-на Мінскай вобл. Створаны ў 1972 для аховы унікальнага і надзвычай маляўнічага ўзгорыста-азёрнага прыроднага комплексу ў Беларускім Паазер’і. Пл. 1,5 тыс. га (1996).
Рэльеф — складаная сістэма озавых градаў і камавых узгоркаў, якія перамяжоўваюцца запоўненымі вадой глыбокімі ўпадзінамі. На тэр. заказніка Балдуцкая група азёраў, адметных глыбокімі катлавінамі і чыстай вадой. Лясы паўд.-таежныя хваёвыя і яловыя, пераважаюць бары і ельнікі-зеленамошнікі кіслічнага, чарнічнага, бруснічнага, верасовага, арляковага тыпаў. На вяршынях вял. узгоркаў трапляюцца лішайнікавыя хвойнікі, у падлеску — ядловец і бружмель. На невял. участках растуць бяроза павіслая, асіна, дуб, вяз. У флоры заказніка 538 відаў вышэйшых раслін, у т.л. каля 40 рэдкіх ахоўных відаў, адзінае на Беларусі месца, дзе растуць меч-трава звычайная, цюльпан лясны і чарнакорань голы. с. 186
БЛАКІ́ТНЫЯ ГО́РЫ (Blue Mountains), у Аўстраліі, частка Вялікага Водападзельнага хрыбта. Выш. да 1360 м. Вяршыні пераважна плоскія, схілы моцна расчлянёныя каньёнамі (глыб. да 300— 400 м) і далінамі. Складзены з пясчанікаў і вапнякоў; ёсць карставыя пячоры. Вільготныя ўсх. схілы ўкрыты эўкаліптавымі лясамі, у далінах рэк зараснікі дрэвападобных папарацяў, на сухіх зах. схілах — участкі саваннаў. Нац. парк — Блу-Маўнтынс. Турызм. с. 186
«БЛАКІ́ТНЫЯ КА́СКІ» , неафіцыйная назва (па колеры сцяга ААН) Узброеных сіл ААН. с. 187
БЛА́МБЕРГ (Blumberg) Барух Сэмюэл (н. 28.7.1925, Нью-Йорк), амерыканскі ўрач і генетык. Скончыў Калумбійскі ун-т (1951). З 1952 працаваў у Калумбійскім мед. цэнтры, Нац. ін-це здароўя (г. Бетэсда, штат Мэрыленд), Ін-це даследавання раку (г. Філадэльфія), з 1970 праф. у Пенсільванскім, Оксфардскім ун-тах. Адкрыў антыген сываратачнага гепатыту, т.зв. аўстралійскі антыген (1963), і распрацаваў метад лабараторнага кантролю донараў крыві на яго прысутнасць. Нобелеўская прэмія 1976 (разам з К.Гайдузекам). с. 187
БЛАН (Blanc) }Жан Жазеф Луі (29.10.1811, Мадрыд — 6.12.1882), французскі сацыяліст-утапіст, гісторык, журналіст. У сваіх поглядах абапіраўся на ідэі Сен-Сімона і Ш.Фур’е. У кн. «Арганізацыя працы» (1839) выклаў план сац. пераўтварэння грамадства. Пасля лют. рэвалюцыі 1848 увайшоў у часовы ўрад. Быў абвінавачаны ва ўдзеле ў Чэрвеньскім паўстанні 1848, да 1870 у эміграцыі. З 1871 чл. Нац. сходу. У час Парыжскай камуны (1871) на баку Версаля. Аўтар прац «Гісторыя дзесяці гадоў» (1841—44), «Гісторыя рэвалюцыі 1848» (1870). с. 187
БЛАНДЭ́ЛЬ (Blondel) Франсуа (1617, паводле інш. звестак 15.7.1618, Рыбемон-сюр-Анкр, дэпартамент Сома, Францыя — 21.1.1686), французскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму. Дырэктар Каралеўскай акадэміі архітэктуры (з 1672). Планаваў гарады і ўмацаванні, пабудаваў у Парыжы арку Сен-Дэні (1672), падобную на стараж.-рым. трыумфальныя аркі. У кн. «Курс архітэктуры» (1675—83) абвясціў арх. формы антычнасці і Адраджэння «вечнымі сапраўднымі законамі», імкнуўся знайсці для іх абс. лічбавае выражэнне. с. 187
БЛАНК Карл Іванавіч (1728— 6.11.1793), рускі архітэктар і інжынер; прадстаўнік барока і ранняга класіцызму. З 1745 вучыўся і працаваў у «камандзе» арх. В.С.Абухава, з 1749 памочнік Дз.В.Ухтомскага. Удзельнічаў у перабудове Васкрасенскага сабора Новаіерусалімскага манастыра (цяпер у г. Істра Маскоўскай вобл.; 1747—60). Пад яго кіраўніцтвам пабудаваны палац у сядзібе Кускова, з яго ўдзелам павільён «Эрмітаж» (там жа). Пабудаваў Выхаваўчы дом на Маскварэцкай набярэжнай (1764—70, з удзелам М.Ф.Ш), шэраг цэркваў у Маскве (Велікамучаніцы Кацярыны, 1764—67; Ніколы ў Званарах, 1765—68, і інш.) і ў Падмаскоўі (у Спас-Косіцах, 1761, Вышгарадзе, 1764), «Галандскі домік» (1755) і, магчыма, царкву ў сядзібе Воранава каля Масквы. с. 187
БЛА́НКЕНБУРГ (Blankenburg am Harz), гразекліматычны курорт у Германіі. На ПдЗ ад г. Магдэбург у адгор’ях гор Гарц. Як цэнтр адпачынку і турызму (у т.л. міжнароднага) вядомы з 19 ст., як курорт развіваецца з сярэдзіны 20 ст. Умерана кантынент. клімат з мяккай зімой і цёплым Летам, вял. масівы лісцевых лясоў, ахаванасць курорта ад вятроў, тарфяныя гразі, маляўнічыя ландшафты спрыяюць эфектыўнаму лячэнню хвароб апорна-рухальнай, сардэчна-сасудзістай і нерв. сістэм. У Блакенбургу і паблізу аб’екты турызму: арх.-гіст. помнікі 12—18 ст., помнік прыроды «Чортава сцяна», стромая скала Рэгенцгтайн з рэшткамі замка 12 ст., гара Брокен (паводле герм. легенды — месца збору ведзьмаў у Вальпургіеву ноч), музеі і інш. с. 187
БЛА́НКІ , бланкаванне, 1) абарончая сценка баявой галерэі з байніцамі для стральбы. 2) Зубчатае завяршэнне мураванай вежы або сцяны. с. 187
БЛАНКІ́ (Blanqui) Луі Агюст (7.2.1805, Пюжэ-Тэнье, каля г. Ніцца, Францыя — 1.1.1881), французскі рэвалюцыянер, камуніст-утапіст. Удзельнік рэвалюцыі 1830 і 1848. У 1835—39 арганізатар і кіраўнік тайных гурткоў «Т-ва сем’яў» і «Т-ва пораў года». У 1839 і 1870 беспаспяхова спрабаваў ажыццявіць пераварот у Францыі. Двойчы прыгавораны да смерці, 37 гадоў быў зняволены. Стваральнік канцэпцыі дыктатуры пралетарыяту; лічыў, што будучаму грамадству павінен папярэднічаць перыяд дыктатуры групы рэвалюцыянераў, якія шляхам адукацыі прывядуць народ да камунізму. Бланкізм зрабіў уплыў на рэв. рух інш. краін, у т.л. Расіі (гл. Народніцтва). Асн. твор. — «Сацыяльная крытыка» (т. 1—2, 1885). с. 187
БЛАНТА́ЙР-ЛІ́МБЕ (Blantyre-Limbe), Блантайр, горад на Пд Малаві. Складаецца з 2 гарадоў — Блантайра і Лімбе (аб’яднаны ў 1956). 402,5 тыс. ж. (1993). Чыгункай злучаны з портам Бейра (Мазамбік). Міжнар. аэрапорт. Гал. прамысл. і гандл. цэнтр краіны. Прадпрыемствы харчасмакавай (тытунь, чай, арахіс), лёгкай, паліграф. прам-сці. Тытунёвы аўкцыён. Нац. Музей. с. 188
БЛА́НТЭР Мацвей Ісакавіч (10.2.1903, г. Почап Бранскай вобл. — 24.9.1990), савецкі кампазітар. Нар. арт. СССР (1975). Герой Сац. Працы (1983). Займаўся кампазіцыяй у Г.Канюса. Адзін з заснавальнікаў сав. песні. Найб. папулярнасць набылі песні «Кацюша», «Партызан Жалязняк», «Песня аб Шчорсе», «У лесе прыфрантавым», «Пад зоркамі балканскімі», «Перад далёкай дарогай». Аўтар аперэт, у т.л. «На беразе Амура» (1939). Дзярж. прэмія СССР 1946.
Літ.: Зак В. Матвей Блантер. М., 1971. с. 188
БЛАНШЫ́РАВАННЕ (ад франц. blanchir бяліць, абліваць кіпенем), 1) у харчовай прамысловасці — апрацоўка пладоў і агародніны гарачай вадой, парай. Засцерагае агародніну ад пацямнення і аблягчае варку варэння, ужываюць у вытв-сці він, пры вяленні вінаграду і інш. 2) У гарбарнай вытворчасці — зняцце з ніжняга боку скуры рэшткаў падскурнай клятчаткі. Бланшыраваннем надаюць паверхні гладкасць і выраўноўваюць таўшчыню скуры па ўсёй паверхні. с. 188
БЛА́СКА ІБА́НЬЕС (Blasco Ibánez) Вісентэ (29.1.1867, г. Валенсія, Іспанія — 28.1.1928), іспанскі пісьменнік. Скончыў Валенсійскі ун-т (1888). У ранніх творах адчувальны ўплыў рамантызму (гіст. раман «Граф Гарсі-Фернандэс», антыклерыкальны раман-фельетон «Чорнае павуцінне», апрацоўкі легендаў і паданняў). Аўтар раманаў і апавяданняў пра Валенсію «Бесшабашнае жыццё» (1894), «Майская кветка» (1895), «Хутар» (1898), «У апельсінавых садах» (1900), зб. «Валенсіянскія апавяданні» (1896) і інш. Вызначальны творчы метад Бласкі Ібаньеса — рэалізм з элементамі натуралізму. Напісаў цыклы сац.-тэндэнцыйных («Сабор», 1903; «Нязваны госць», 1904; «Вінны склад», «Арда», абодва 1905) і філас.-псіхал. раманаў («Голая маха», 1906; «Кроў і пясок», 1908; «Мёртвыя валадараць», 1909). Падзеі 1-й сусв. вайны ў раманах «Чацвёра вершнікаў Апакаліпсіса» (1916), «Наша мора» (1918), «Ворагі жанчын» (1919). Раманы «Зямля для ўсіх», «Каралева Калафія» (абодва 1923) з задуманага цыкла твораў пра Паўд. Амерыку, раман «У пошуках Вялікага Хана» (1928) пра Х.Калумба.
Тв.: Рус. пер. — Полн. собр. соч. Т. 1—16. М., 1910—12; Избр. произв. Т. 1—3. М.; Л., 1959; Солнце мертвых. М., 1965.
Літ.: Плавскин З.И. Иснанская литература XIX—ХХ веков. М., 1982.
Е.А.Лявонава. с. 188
БЛА́СТА... (ад грэч. blastos парастак, зародак), першая састаўная частка складаных слоў — біял. і мед. тэрмінаў, якая паказвае на сувязь з зародкам, напр. бластамікозы, бластацыста. с. 188
БЛАСТАДЭРМІ́ЧНЫ ПУЗЫРО́К , гл. Бластацыста. с. 188
БЛАСТАІДЭ́І (Blastoidea), марскія бутоны, клас вымерлых ігласкурых. Больш за 50 родаў, 300 відаў. Вядомы з ардовіку да пярмі ўключна ў Еўропе, Казахстане, Паўн. Амерыцы, Інданезіі. На Беларусі рэшткі знойдзены пераважна ў пародах ардовіку. Жылі ў морах.
Цела даўж. да 35 см складалася з кароны, утворанай бутонападобнай чашачкай — тэкай са шматлікімі «ручкамі» — брахіёламі, і сцябла. Пад чашачкай знаходзілася сістэма вапняковых трубачак, якія служылі, верагодна, для дыхання. Рэшткі некаторых бластаідэй — вызначальнікі ўзросту каменнавугальных і пермскіх адкладаў. с. 188
БЛАСТАМАГЕ́НЫ , тое, што канцэрагены. с. 188
БЛАСТАМІКО́ЗЫ (ад бласта... + мікозы), група хранічных, некантагіёзных мікозаў, якія пашкоджваюць скуру, лёгкія і інш. ўнутр. органы чалавека і некаторых жывёл (сабак, радзей коней). Распаўсюджаны ў ЗША, Канадзе, адзінкавыя выпадкі зарэгістраваны ў інш. краінах. Адрозніваюць: паўночна-амерыканскі (хвароба Гілкрыста), еўрапейскі (крыптакакоз), паўднёваамерыканскі (паракакцыдыяідоз), келоідны (хвароба Лабо) бластамікоз. Узбуджальнік бластамікозу — дражджавыя і дрожджападобныя паразітычныя грыбкі (Blatomyces dermatitidis і інш.), якія размнажаюцца пачкаваннем. Заражэнне адбываецца пры ўдыханні спораў грыбка з пылам. Першасны ачаг Лакалізуецца ў лёгкіх, потым пашкоджваецца скура. Пры лакалізаваных пашкоджаннях прагноз спрыяльны, пры пашкоджаннях унутр. органаў — высокая смяротнасць. с. 188
БЛАСТАЦЫ́СТА (ад бласта... + грэч. kystis пузыр), бластадэрмічны пузырок, стадыя развіцця зародка млекакормячых жывёл і чалавека ў выніку драблення аплодненага яйца. Бластацыста — пузырок, запоўнены вадкасцю. Вонкава нагадвае бластулу млекакормячых, але адрозніваецца ад яе дыферэнцыроўкай груп клетак на трафабласт і эмбрыяпласт (зародкавы вузельчык). З зародкавага вузельчыка ўтвараюцца зародкавыя лісткі (эктадэрма, эндадэрма і мезадэрма), якія фарміруюць цела зародка. На стадыі бластацысты зародак перамяшчаецца па яйцаводзе ў поласць маткі, абалонка яйца разрываецца, што стварае ўмовы для імплантацыі. с. 188
БЛАСТАЦЭ́ЛЬ , гл. ў арт. Бластула. с. 188
БЛАСТО́МА , тое, што пухліна. с. 188
БЛА́СТУЛА (ад грэч. blastos зародак), заключная стадыя драблення яйца, што завяршае цытатыпічны перыяд развіцця і прыводзіць да ўтварэння шматклетачнага аднаслойнага зародка. У сярэдзіне бластулы знаходзіцца бластацэль (поласць драблення, першасная поласць цела). Тып бластулы залежыць ад тыпу яйцаклеткі і спосабу драблення. Пры поўным раўнамерным драбленні яйца ьластула мае форму пустога шара, абалонка якога складаецца з аднаго слоя клетак; пры частковым нераўнамерным драбленні ўтвараецца дыскабластула, пры спіральным бластула не мае поласці (стэрабластула). У млекакормячых і чалавека драбленне яйца завяршаецца ўзнікненнем бластацысты. Развіваючыся, бластула ператвараецца ў гаструлу. с. 188
БЛАТУ́Н Сымон Ціханавіч (10.5.1937,в. Кавака Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — 3.4.1970), бел. паэт. Скончыў БДУ (1959). Працаваў журналістам. Друкаваўся з 1956. Аўтар зб-каў вершаў «Раўнавага» (1968), «Радаслоўнае дрэва» (1970), паэмы «Барвянае ляда» (1970), прысвечанай памяці ахвяр Хатыні. Рамантычная ўзнёсласць, шчырасць, задушэўнасць, аптыміст. роздум пра месца чалавека ў жыцці — асн. рысы паэзіі Блатуна. Гумарэскі, сатыр. мініяцюры склалі зб. «Калючая шаткаванка» (1971).
Тв.: Чысціня: Лірыка; Гумар; Пераклады. Мн., 1979.
Літ.: Гілевіч Н. У гэта веру. Мн., 1978. С. 146—148; Макарэвіч В. Трывалае карэнне // Полымя. 1980. № 10. с. 188
БЛА́ЎМАН (Blaumanis) Рудольф Мацісавіч (1.1.1863, пас. Эрглі Мадонскага р-на, Латвія — 4.9.1908), латышскі пісьменнік. Скончыў Рыжскую гандл. школу (1881). Друкаваўся з 1882. Тонкі бытапісальнік лат. вёскі, псіхолаг, майстар стылю і кампазіцыі. Узнімаў сац.-псіхал. праблемы, характары раскрываў праз складаныя духоўныя перажыванні. Аўтар навел і апавяданняў «Пустазелле» (1887), «У Спіенах» (1888), «Раўдупіетэ» (1889), «Веснавыя замаразкі» (1898), «Андрыксон» і «У цені смерці» (1899), драм «Злы дух» (1891), «Блудны сын» (1893), «Індраны» (1904), «У агні» (1905), камедый «Грахі Трыны» (1891), «Дні краўцоў у Сілмачах» (1902) і інш. Вядомы і як паэт-лірык, сатырык і гумарыст. На бел. мову творы Блаўмана перакладала Х.Лялько.
Тв.: Kopoti raksti. Sēj. 1—8.Riga, 1958—60; Бел. пер. — у кн.: Песня Даўгавы. Мн , 1986; Рус. пер. — Танец втроем: Рассказы. Рига, 1988. Э.Кнопэ. с. 188
БЛАХІ́Н Аляксандр Паўлавіч (н. 1.8.1951, г. Бабруйск), бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1991). Скончыў БДУ. У 1975—91 у Ін-це фізікі, з 1992 вучоны сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, з 1995 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі АН Беларусі. Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Прадказаў існаванне і распрацаваў тэорыю палярызаванай люмінесцэнцыі шмататамных малекул у газавай фазе.
Тв.: Ориентационная корреляционная функция классического ансамбля свободных асимметричных волчков // Доклады АН БССР, 1979. Т. 23, № 11; Поляризация флуоресценции свободных многоатомных молекул (разам з В.А.Таўкачовым) // Оптика и спектроскопия, 1981. Т. 51, вып. 2. с. 189
БЛАХІ́Н Мікалай Мікалаевіч (н. 4.5.1912, г. Лукаянаў Ніжагародскай вобл., Расія), савецкі анколаг. Акад. АН СССР (1979), акад. (1960) і прэзідэнт (1960—68, 1977—87) АМН, Герой Сац. Працы (1972). Чл. Польскай (1962), Нью-Йоркскай (1966) АН, АН ГДР (1968). Скончыў Горкаўскі мед. Ін-т (1934). З 1952 дырэктар Ін-та эксперым. і клінічнай анкалогіі, з 1975 — Анкалагічнага навук. цэнтра АМН СССР. Прапанаваў шэраг метадаў пластычных аперацый і хірург. лячэння раку страўніка і прамой кішкі. Навук. працы па анкалогіі, ваенна-палявой і аднаўленчай хірургіі, траўматалогіі, арганізацыі мед. навукі. Аўтар манаграфіі «Скурная пластыка» (1955). Дзярж. прэмія СССР (1982).
Тв.: Химиотерапия опухолевых заболеваний. М., 1984 (разам з Н.І.Пераводчыкавай). с. 189
БЛАХІ́НЦАЎ Дзмітрый Іванавіч (11.1.1908, Масква — 27.1.1979), савецкі фізік, адзін з кіраўнікоў стварэння 1-й у свеце АЭС. Чл.-кар. АН СССР (1958). Герой Сац. Працы (1956). Скончыў Маскоўскі дзярж. ун-т (1930). У 1956—65 дырэктар Аб’яднанага ін-та ядз. даследаванняў (г. Дубна). Навук. працы па квантавай тэорыі цвёрдага цела, акустыцы, оптыцы, квантавай механіцы, ядз. фізіцы і фізіцы элементарных часціц, метадалогіі фізікі. Аўтар падручніка «Асновы квантавай механікі» (6-е выд., 1983). Ленінская прэмія 1957, Дзярж. прэмія СССР 1952, 1971.
Тв.: Акустика неоднородной движущейся среды. 2 изд. М., 1981; Пространство и время в микромире. 2 изд. М., 1982; Квантовая механика. 2 изд. М., 1988. с. 189
БЛАШАКІ́ , гл. Блошкі. с. 189
БЛА́ШКАВІЧ (Blaškovič) Дзіяніз (н. 2.8.1913, г. Ябланец, Чэхія), чэшскі мікрабіёлаг і вірусолаг. Чл. Чэшскай АН; замежны чл. АН СССР (1966), Нью-Йоркскай АН і Германскай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна». Скончыў Славацкі ун-т у г. Браціслава, дзе працаваў да 1946. З 1947 у Ін-це аховы здароўя, з 1950 дырэктар Славацкага ін-та біялогіі, з 1953 — Інта вірусалогіі АН Чэхаславакіі. Навук. працы па агульнай і мед. вірусалогіі, натуральнай ачаговасці патагенных вірусаў (грыпу, клешчавога энцэфаліту), гігіене. Дзярж. прэмія Чэхаславакіі. с. 189
БЛЕД (Bled), горнакліматычны курорт у Славеніі. На ПнЗ ад г. Любляна, на беразе аднайм. возера каля падножжа Юлійскіх Альпаў. Развіваецца з 19 ст. Кліматалячэнню (хваробы печані, нырак, органаў стрававання, анеміі і інш.) спрыяюць крыніцы цёплых мінер. водаў, умерана кантынентальны клімат, выключна чыстае паветра, ахаванасць курорта ад халодных вятроў. с. 189
БЛЕ́ДНАЕ ВО́ЗЕРА , Бляда, у Беларусі, у Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас. р. Нарач, за 6 км на ПдЗ ад г.п. Мядзел, у межах гідралагічнага заказніка Чарэмшыца. Уваходзіць у Нарачанскую групу азёраў. Пл. 1,95 км2, даўж. 2,02 км, найб. шыр. 1,44 км, найб. глыб. 8,1 м, даўж. берагавой лініі 6,02 км. Пл. вадазбору 4,72 км2.
Схілы катлавіны выш. да 2 м, паўд.-зах. — да 5 м, пясчаныя, пад лесам. Берагі пясчаныя, у паўд.-зах. заліве сплавінныя. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае. Дно глыбей за 3 м сапрапелістае. Зарастае да глыб. 2 м, шыр. паласы надводнай расліннасці да 180 м. Адзначана гнездаванне лебедзя-шыпуна (занесены ў Чырв. кнігу Беларусі). с. 189
БЛЕ́ДНАЯ НЕ́МАЧ , гл. Хлароз. с. 189
БЛЕ́ДНАЯ ПАГА́НКА (Amanita phalloides), мухамор зялёны, белы мухамор, шапкавы базідыяльны грыб сям. мухаморавых. Пашырана ў Еўропе, Азіі, Паўн. Амерыцы і Паўн. Афрыцы. На Беларусі трапляецца зрэдку пераважна ў зах. і паўд. раёнах. Расце ў свежых і вільготных шыракалістых і мяшаных лясах, у сфагнавых хвойніках з дамешкай бярозы.
Шапка дыям. 5—10 см, званочкавая, пазней пуката-распасцёртая, бледна- або аліўкава-зялёная, радзей белаватая, слізкаватая, укрытая рэдкімі шматкамі. Пласцінкі белыя або ледзь зеленаватыя. Ножка белая, з кольцам у верхняй ч., каля асновы расшыраная накшталт клубня, з адкрытай вольвай (похвай). Утварае мікарызу з лісцевымі дрэвамі. Смяротна ядавіты грыб; мае таксічныя поліпептыды: фалаідзін (смяротная доза для чалавека 0,02—0,03 г), фалаін, α- і β-аманіціны і інш. Нярэдкія выпадкі атручэння з-за памылак пры вызначэнні віду ў час збору грыбоў. с. 189
БЛЕЙК (Blake) Уільям (28.11.1757, Лондан — 12.8.1827), англійскі паэт, мастак. Першы англ. рамантык паводле вызначэння паэтаў-прэрафаэлітаў. Вучыўся ў Каралеўскай акадэміі. Аўтар лірыка-філас. зб-каў «Песні неспакушанасці» (1789) і «Песні вопыту» (1794). У «Прароцкіх кнігах» (1789—1820); паэмы «Шлюб Неба і Пекла», «Французская рэвалюцыя», «Прывідныя ўяўленні дачок Альбіёна», «Амерыка», «Еўропа» і інш.) праз складаную сімволіку міфал. і біблейскіх вобразаў адлюстраваў трагічныя калізіі еўрап. гісторыі на мяжы стагоддзяў. Паэма «Іерусалім: эманацыя гіганта Альбіёна» (1820) — духоўны запавет Блейка. Ілюстраваў уласныя творы, «Кнігу Іова», «Боскую камедыю» Дантэ. Наватарскія ідэі Блейка (тэорыя ўяўлення як універсальны інструмент адкрыцця вышэйшай духоўнай рэальнасці; прынцып сінтэзу мастацтваў, увасоблены ў кніжнай графіцы), надоўга апярэдзіўшы свой час, заставаліся ў цэнтры ўвагі 20 ст. На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў Я.Семяжон.
Тв.: Рус. пер. — Избранное. М., 1965; Стихи М., 1978.
Літ.: Елистратова А.А. Наследие английского романтизма и современность. М., 1960.
Н.М.Саркісава. с. 189
БЛЕНАРЭ́Я (ад грэч. blennos слізь + rheō цяку), вострае гнойнае запаленне слізістай абалонкі (кан’юнктывы) вока інфекц. паходжання. Адрозніваюць бленарэю нованароджаных, дзіцячую і дарослых.
Заражэнне бленарэяй нованароджаных адбываецца пры родах, калі галоўка плода праходзіць праз родавыя шляхі хворай на ганарэю маці. Хвароба праяўляецца на 2—3-і дзень ацёкам і зацвярдзеннем павекаў абодвух вокаў, гіперэміяй кан’юнктывы, серозна-крывяністымі выдзяленнямі. Праз 3—4 дні з'яўляюцца густыя гнойныя выдзяленні (найб. небяспечны перыяд, цягнецца 2—3 дні). У цяжкіх выпадках пашкоджваецца рагавіца. Пры заражэнні дзяцей бленарэяй ад маці (дзіцячая бленарэя) хвароба прымае больш цяжкую форму, чым у нованароджаных. Працэс звычайна аднабаковы. Бленарэя ў дарослых пачынаецца звычайна з аднаго павека пры занясенні ў яго інфекцыі самім хворым на ганарэю мочапалавых шляхоў. Клінічна падобная на бленарэю нованароджаных, але з больш цяжкім цячэннем і частым пашкоджаннем урэтры. Лячэнне тэрапеўтычнае. с. 190
БЛЕ́НДА (ням. Blende) у архітэктуры, ніша ў сцяне, якая імітуе аконны праём. Часам мае абрамленне ў выглядзе ліштваў, архівольтаў, завяршаецца франтонамі, сандрыкамі і інш. элементамі аздобы. Выкарыстоўваецца для стварэння рытмічнасці фасада будынка з рэгулярнай сеткай аконных праёмаў; у месцах, дзе вокны неабавязковыя, яны замяняліся бленадмі. На Беларусі вядомыя ў архітэктуры готыкі і рэнесансу (касцёл у в. Гнезна Ваўкавыскага р-на), барока і класіцызму (палац у Нясвіжы, Мікалаеўская царква ў Магілёве і інш.), несапраўднай готыкі (касцёл у в. Гервяты Астравецкага р-на), у жылой забудове 19 — пач. 20 ст. (дом па вул. Старавіленскай і Траецкім прадмесці ў Мінску). с. 190
БЛЕ́НДА ў оптыцы, прыстасаванне для засцярогі аб’ектываў фота- і кіназдымачных апаратаў ад бакавых прамянёў святла. Мае выгляд ссечаных конуса або піраміды, надзяваецца вузкім канцом на аб’ектыў. Бленда ахоўвае святлоадчувальны матэрыял ад непажаданага засвечвання, якое змяншае кантраст відарыса і ўтварае блікі. Памеры бленды выбіраюць так, каб праз яе без перашкод праходзілі прамяні святла, што ўтвараюць відарыс; унутр. паверхню бленды фарбуюць чорнай матавай фарбай. с. 190
БЛЕРЫО́ (Blériot) Луі (1.7.1872, г. Камбрэ, Францыя — 1.8.1936), французскі авіяканструктар і пілот, адзін з заснавальнікаў авіяцыі. З 1900 будаваў арнітаптэры (апараты з рухомымі крыламі) і планёры, з 1906 — самалёты. Здзейсніў палёт на самалёце (1908), упершыню пераляцеў праліў Ла-Манш (1909). Самалёты сістэмы Блерыо выкарыстоўваліся пераважна ў 1910—20-я г. ў франц. Авіяцыі. с. 190
БЛЕФ (англ. bluff), выдумка, падман з мэтай выхвалення або запалохвання (ад назвы прыёму картачнай гульні ў покер). с. 190
БЛЕФАРЫ́Т (ад грэч. blepharon павека + ...іт), запаленне краёў павекаў. Адна з пашыраных і працяглых хвароб вачэй. Прычыны ўзнікнення: хранічныя інфекц. і інфекцыйна-алергічныя хваробы, гіпавітамінозы, анеміі, хваробы страўнікава-кішачнага тракту, эндакрынныя парушэнні, глісныя інвазіі, хранічны танзіліт і інш. Развіццю блефарыту спрыяюць хранічныя кан’юнктывіты, запаленні слёзных шляхоў, гіперметрапія і астыгматызм вока, уздзеянні ветру, пылу, дыму.
Адрозніваюць блефарыт просты (лускаваты), язвавы і ангулярны. Для ўсіх відаў блефарыту характэрны сверб, адчуванне цяжару павекаў, хуткая стамляльнасць вачэй і павышаная адчувальнасць іх да святла. Назіраецца пачырваненне і патаўшчэнне краёў павекаў каля асновы вейкаў — дробныя сухія паслойныя шаравата-белыя лускавінкі ці жаўтаватыя скарыначкі, пры гнойных — кроватачывыя язвачкі. Пры іх рубцаванні парушаецца рост вейкаў. Прычынай блефарыту бывае себарэя. Стафілакокавы блефарыт можа выклікаць абсцэс тлушчавай залозы валасянога фалікула — вонкавы ячмень. Пры ангулярным блефарыце запаляюцца краі вонкавай і ўнутр. спаек павекаў. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Л.М.Марчанка. с. 190
БЛЕ́ШЧЫК Мікалай Паўлавіч (н. 23.12.1930, г.п. Чырвоны Сцяг Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі буд-ва. Д-р тэхн. н. (1989), праф. (1992). Скончыў Ленінградскі завочны індустрыяльны ін-т (1957). З 1957 у Ін-це буд-ва і архітэктуры Дзяржбуда БССР, з 1988 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па рэалогіі, тэхнал. механіцы бетону, рэсурсазберагальных канструкцыйна-тэхнал. сістэмах збудаванняў, тэхналогіі аб’ёмна-блочнага домабудавання і ўзвядзення маналітных жалезабетонных канструкцый.
Тв.: Технология и экономика объемноблочного домостроения. Мн., 1967 (разам з С.С.Атаевым); Структурно-механические свойства и реология бетонной смеси и пресс-вакуум бетона. Мн., 1977. с. 190
БЛЁ́КАТ (Hyoscyamus), род кветкавых раслін сям. паслёнавых. Каля 20 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Афрыцы, на Канарскіх і Азорскіх а-вах. На Беларусі на сметніках і пустках, каля жылля і дарог зрэдку трапляецца блёкат чорны (Н. niger).
Адна- і двухгадовыя густаапушаныя травяністыя расліны са стрыжнёвым коранем і непрыемным пахам. Сцябло клейкае ад залозістых валаскоў. Лісце чаргаванае, падоўжана-яйцападобнае, лопасцевае або буйназубчастае, прыкаранёвае звычайна ў разетцы. Кветкі двухполыя, лейкападобныя, у канцавых аблісцелых завітках. Плод — двухгнездавая каробачка. Лек. (спазмалітычны і болепатольны сродак, лісце ўваходзіць у састаў прэпаратаў асматол і аэрон) і ядавітыя расліны, маюць алкалоіды групы атрапіну — атрапін, скапаламін, гіясцыямін (найб. у насенні), тлусты і эфірны алей. с. 190
БЛІАДУ́ХО Мікалай Фёдаравіч (10.12.1878, г. Чэрвень — 13.1.1935), бел. геолаг. Акад. АН Беларусі (1928), праф. (1926). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1903). З 1922 нач. Горнага аддзела Упраўлення СНГ Беларусі, заг. кафедры геалогіі БДУ. З 1926 узначальваў Камісію па вывучэнні ппрадукц. сіл рэспублікі, з 1929 старшыня Прадстаўніцтва Геал. к-та на Беларусі. З 1929 дырэктар Ін-та геалогіі і гідрагеалогіі Бел. АН. Навук. працы па геалогіі і карысных выкапнях Беларусі. Узначальваў экспедыцыю па даследаванні Аршанскай, Магілёўскай і Калінінскай акруг. Вывучаў мелавыя адклады і фасфарыты на р. Сож. Абгрунтаваў пастаноўку геафіз. даследаванняў і глыбокага свідравання ў Мінску, Полацку, Бабруйску і інш. Паводле вынікаў геамагнітнай здымкі зрабіў прагноз на выяўленне жалезарудных канцэнтрацый у нетрах Беларусі. Упершыню склаў геал. карты дачацвярцічных і чацвярцічных адкладаў, карысных выкапняў Беларусі.
Тв.: Сборник трудов по геологии и полезным ископасмым БССР. М., 1952. с. 190
БЛІ́ДА , горад на Пн Алжыра. Адм. ц. вілаета Бліда. Засн. ў 16 ст. 131,6 тыс. ж. (1987). Гандл.-трансп. вузел. Харчасмакавая (мукамольная, алейная, вінаробчая), металаапр., хім., тэкст. прам-сць. Рамёствы (выраб дываноў). Вытв-сць цыгарэт і запалак. Ун-т. с. 191
БЛІЁ́Х Іван Станіслававіч (24.7.1836— 25.12.1901), вучоны-эканаміст, статыстык, фінансіст. Сын польскага фабрыканта. Варшаўскі банкір, заснавальнік і старшыня праўлення акц. т-ваў КіеваБрэсцкай, Лібаўскай, Лодзінскай чыгунак. Працамі «Рускія чыгункі...» (1875) і «Уплыў рускіх чыгунак на эканамічны стан Расіі» (т. 1—5, 1878) паклаў пачатак развіццю чыг. статыстыкі. Аўтар прац па эканам. гісторыі, эканоміцы прам-сці і сельскай гаспадаркі Расіі: «Фабрычная прамысловасць Царства Польскага 1871—1880» (Варшава, 1881—84); «Фінансы Расіі XIX стагоддзя» (т. 1—4, СПб., 1882); «Меліярацыйны крэдыт і стан сельскай гаспадаркі ў Расіі і замежных краінах» (СПб., 1890), «Зямля і яе запазычанасць у Царстве Польскім» (Варшава, 1892), «Эканоміка-статыстычныя працы 1875— 1900 гг.» (Парыж, 1900); «Параўнанне матэрыяльнага і духоўнага дабрабыту губерняў заходніх, вялікарасійскіх і ўсходніх» (т. 1—5, з атласам, СПб., 1901). У яго працах шмат звестак пра Беларусь. с. 191
БЛІ́ЖНЯЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, ў Мёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Волта, за 13 км на ПдУ ад г. Мёры, сярод балота Мох, у межах гідралагічнага заказніка Ельня. Пл. 0,25 км2, даўж. 750 м, найб. шыр. 450 м найб. глыб. 2 м. Пл. вадазбору 3,5 км2. с. 191
БЛІЗАРУ́КАСЦЬ , міяпія, адзін з недахопаў рэфракцыі вока, пры якім чалавек дрэнна бачыць аддаленыя рэчы. Абумоўлена тым, што паралельныя прамяні, якія ідуць ад аддаленых рэчаў, сыходзяцца ў фокусе аптычнай сістэмы вока не на сятчатцы (як у нармальным воку), а перад ёю і даюць невыразнае адлюстраванне. Блізарукасць найчасцей узнікае ў школьным узросце, можа паступова павялічвацца да 18—20-гадовага ўзросту. Развіццю блізарукасці спрыяюць зрокавая работа на блізкай адлегласці, спадчынныя фактары. Адрозніваюць 3 ступені блізарукасці: слабую (да 3 дптр), сярэднюю (да 6 дптр) і высокую (6 дптр і вышэй). Блізарукія разглядаюць усё на блізкай адлегласці. Ад гэтага стамляюцца вочы, развіваецца мышачная і акамадацыйная астэнія, разыходная касавокасць, спазмы акамадацыі, пры цяжкай, злаякаснай блізарукасці ўзнікаюць змены ў сеткаватай і сасудзістай абалонках вока — расцяжэнні, дыстрафія, кровазліццё, разрывы і адслаенне сятчаткі. Лячэнне: карэкцыя блізарукасці акулярамі, ліквідацыя спазмаў акамадацыйнай мышцы. Пры блізарукасці высокай ступені хворым нельга фізічна і зрокава перанапружвацца. Пры блізарукасці, якая прагрэсіруе, робяць аперацыі — радыяльную керататамію, кератамілез, уздзейнічаюць эксімерным лазерным выпрамяненнем.
Л.М.Марчанка. с. 191
БЛІЗКАДЗЕ́ЯННЕ , канцэпцыя, паводле якой узаемадзеянні ў фізіцы паміж аддаленымі матэрыяльнымі аб’ектамі перадаюцца пры дапамозе «пасрэдніка» (гравітацыйнага, эл.-магн. ці іншага фіз. поля) ад аднаго пункта да другога з канечнай скорасцю. Напр., кожная эл. зараджаная часціца стварае вакол сябе эл.-магн. поле, якое дзейнічае на іншыя зараджаныя часціцы і распаўсюджваецца ў вакууме са скорасцю святла. Гл. таксама Далёкадзеянне. с. 191
БЛІЗКАЎСХО́ДНІ КАНФЛІ́КТ , ваеннае і палітычнае проціборства на рэгіянальным узроўні Ізраіля з араб. краінамі і Арганізацыяй вызвалення Палесціны (АВП). На глабальным узроўні — паміж ЗША, што падтрымлівалі Ізраіль, і СССР (да 1991), які дапамагаў дружалюбным яму араб. рэжымам. Бярэ пачатак ад утварэння Ізраільскай дзяржавы (1948). У аснове канфлікту палесцінская праблема і ўзаемаадносіны Ізраіля і араб. краін (гл. Араба-ізраільская вайна 1948—49, Ізраільска-арабскія войны). Праблема вяртання акупіраваных ізраільцянамі тэрыторый (Сінайскі п-аў, сектар Газа, Галанскія вышыні, Зах. бераг р. Іардан, частка г. Іерусалім) і барацьба палесцінцаў (у т.л. тэрарыстычныя акцыі) за стварэнне ўласнай дзяржавы зрабілі Б. Усход асяродкам самага працяглага канфлікту ў сусв. палітыцы. Пры пасрэдніцтве ЗША першым крокам да міру з’явіліся Кэмп-Дэвідскія пагадненні паміж Егіптам і Ізраілем (1979). Да 1993 па праблеме Блізкаўсходняга канфлікту ішла дыпламат. барацьба, у ходзе якой Ізраіль прызнаў АВП адзіным прадстаўніком араб. народа Палесціны, а АВП прызнала Ізраіль як дзяржаву. 13.9.1993 у Вашынгтоне бакі падпісалі мірны дагавор і палесцінцы атрымалі права на самакіраванне ў сектары Газа і гарадах Іерыхон і Віфлеем. 26.10.1994 падпісаны мірны дагавор паміж Ізраілем і Іарданіяй. У чэрв. 1995 пачаліся перагаворы паміж Ізраілем і Сірыяй па праблеме вываду ізраільскіх войскаў з Галанскіх вышыняў. Гал. перашкодай на шляху да канчатковага ўрэгулявання Блізкаўсходняга канфлікту з’яўляецца дзейнасць экстрэмісцкіх сіл як у Палесцінскім руху супраціўлення (ХАМАС і інш. арг-цыі), так і ўнутры ізраільскага грамадства (забойства прэм’ер-міністра І.Рабіна ў ліст. 1995).
А.А.Чалядзінскі. с. 191
БЛІЗКАЎСХО́ДНІ ФАСФАРЫТАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН , на ПнУ Афрыкі і сумежнай тэр. Усх. Міжземнамор’я. Займае вял. ч. тэр. Егіпта, Саудаўскай Аравіі, Іарданіі, Ізраіля, Ірака, Сірыі, Лівана і паўд. Турцыі. Даўж. басейна каля 2000 км. Пл. каля 1 млн. км2. Першыя радовішчы адкрыты ў 1896—1908 у даліне р. Ніл і на зах. узбярэжжы Чырвонага м., большасць выяўлена ў 1950— 60-х г. у краінах Б. Усходу. Прамысл. залежы ў выглядзе пластоў (магутнасць 2—6 м). Распрацоўка радовішчаў бас. ў Егіпце, Іарданіі, Ізраілі, Сірыі. Б.ч. таварных фасфарытных канцэнтратаў (Р2О5 больш за 30—33%) экспартуецца ў краіны Еўропы і Азіі. с. 191
БЛІ́ЗКІ ПАРА́ДАК , гл. ў арт. Далёкі і блізкі парадак. с. 191
БЛІ́ЗКІ УСХО́Д , назва тэрыторыі на З і ПдЗ Азіі і ПнУ Афрыкі. Да краін Блізкага Усходу адносяць Егіпет, Судан, Бахрэйн, Ізраіль, Іарданію, Ірак, Йемен, Катар, Кіпр, Кувейт, Ліван, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Аман, Саудаўскую Аравію, Сірыю, Турцыю, араб. дзяржаву Палесціну (пра кожную гл. асобны арт.). У замежнай (пераважна ў амер. і англ.) л-ры Блізкі Усход разам з Іранам і Афганістанам уключаецца ў паняцце Сярэдні Усход. У 19 — пач. 20 ст. ў паняцце Блізкі Усход уключалі ўсю тэр. Асманскай імперыі (Турцыі), у т.л. краіны Балканскага п-ва. с. 191
БЛІЗНЕ́Ц Віктар Сямёнавіч (10.4.1933, с. Уладзіміраўка Кампанееўскага р-на Кіраваградскай вобл., Украіна — 2.4.1981), украінскі пісьменнік. Скончыў Кіеўскі ун-т (1957). Пісаў пераважна для дзяцей. Творы вызначаюцца драматызмам, глыбокім псіхалагізмам, паасобныя з элементамі казачнай фантастыкі (аповесці «Ветразі над стэпам», 1965; «Зямлянка», 1966; «Драўляне», 1968; «Маўчун», 1972; раман «Падземныя барыкады», 1977). Развіццю духоўнасці падлеткаў прысвечана аповесць «Гук павуцінкі» (1970). Літ. прэмія імя Л.Украінкі 1988.
Тв.: Вибрані твори. Т. 1—2. Киïв, 1983; Бел. пер. — Гук павуцінкі: Аповесць. Мн., 1974.
В.А.Чабаненка. с. 192
БЛІ́ЗНІЦА , возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ушача, за 20 км на ПдЗ ад Полацка. Пл. 0,23 км2, даўж. 1,1 км, найб. шыр. 300 м, найб. глыб. 17 м.
Схілы катлавіны разараныя, на ПнУ і З пад лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на З участкамі нізкія, забалочаныя. Злучана ручаём з возерам без назвы. с. 192
БЛІЗНІ́ЦА ВЯЛІ́КАЯ , курган 2-й пал. 4 ст. за 8 км на Пд ад г. Фанагорыя на Таманскім п-ве (Расія). Выш. 15 м, перыметр 340 м. Радавы некропаль заможнай сям’і з племя сіндаў, у якой некаторыя жанчыны былі жрыцамі. Выяўлены 3 каменныя скляпы, 2 магілы з каменных плітаў з трупапалажэннем і некалькі пахаванняў з трупаспаленнем. У адным са скляпоў кіпарысавых саркафагаў, арнаментаваных слановай косцю, пахаваны воін у залатым вянку, з каштоўнымі рэчамі і зброяй, у другім — жрыца ў адзенні, аздобленым шматлікімі залатымі ўпрыгожаннямі; трэці склеп спустошаны. Знойдзены таксама размаляваныя вазы, тэракотавыя і касцяныя фігуркі.
А.В.Іоў. с. 192
БЛІЗНЯ́ТЫ , нараджэнне (амаль адначасовае) двух і болей дзяцей у чалавека і млекакормячых жывёл, для якіх характэрна аднаплоднасць. Блізняты могуць быць аднаяйцавыя (моназіготныя), развіваюцца з адной аплодненай яйцаклеткі — зіготы, і двух’яйцавыя (дызіготныя), развіваюцца з двух ці болей адначасова аплодненых яйцаклетак. Аднаяйцавыя блізняты заўсёды аднаполыя, маюць аднолькавы генатып, групу крыві і надзвычай высокую ступень падабенства. Двух’яйцавыя блізняты могуць быць адна- і разнаполыя, іх генатыпічнае і вонкавае падабенства не большае, чым паміж іншымі братамі і сёстрамі (сібсамі). Суадносіны паміж мона- і дызіготнымі блізнятамі ў чалавека вызначаюцца прыкладна як 1 і 2, нараджэнне двайнят у сярэднім складае 1 на 100 родаў (ад 0,6 у Японіі да 4,5 у Афрыцы), трайнят — прыкладна на 10 тыс., чацвярнят — на 1 млн.; вядомы выпадкі нараджэння 5 і 6 блізнят; шматплоднасць больш уласціва прадстаўнікам негроіднай расы, менш мангалоідам. Зніжэнне нараджэння блізнят у апошнія дзесяцігоддзі звязваюць з уплывамі сац.-быт. фактараў.
Сучасныя метады дыягностыкі дазваляюць устанавіць шматплоднасць у самыя раннія тэрміны цяжарнасці. Па даных гемелалогіі (навукі пра блізнят) асн. ролю ў вызначэнні шматплоднасці мае спадчыннасць. Па мацярынскай лініі перадаюцца ў спадчыну дызіготныя блізняты, па бацькоўскай — моназіготныя. Унутрывантробнае і пасляродавае развіццё блізнят вызначаецца шэрагам асаблівасцяў. У 70—75% выпадках аднаяйцавым блізнятам уласціва наяўнасць адной плацэнты і аднаго харыёна, у дызіготных блізнят яны асобныя для кожнага плода. Больш частыя (у 2 разы) у блізнят прыроджаныя заганы развіцця, магчымы выпадкі хімерызму, у аднаяйцавых — недаразвіццё або адсутнасць сэрца, спалучэнне крывяносных сістэм, няпоўнае раздзяленне тулаваў (гл. Сіямскія блізняты) і інш. У генетыцы вывучэнне ролі і ўзаемаадносін спадчыннасці і асяроддзя ў зменлівасці прыкмет і фарміраванні асобы (чалавека) складае сутнасць «блізнятнага метаду». У жывёлагадоўлі штучнаму рэгуляванню плоднасці свойскіх і інш. карысных жывёл надаецца гасп. значэнне.
Р.У.Дэрфліо. с. 192
БЛІЗНЯ́ТЫ (лац. Gemini), адно з 12 сузор’яў задыяка. Знаходзіцца ў паўн. паўшар’і неба, паміж сузор’ямі Рака і Цяльца. Найбольш яркія зоркі — Полукс і Кастар (адпаведна 1-й і 2-й зорнай велічыні). З тэр. Беларусі добра відаць увосень, зімой і вясной (гл. Зорнае неба). с. 192
БЛІК (ням. Blick), самая светлая, часам бліскучая пляма на паверхні прадмета. Сіла бліку ў натуры вызначаецца якасцямі самога прадмета і характарам яго асвятлення, у маст. творы — агульнай танальнасцю жывапісу, святлоценявой пабудовай твора. с. 192
БЛІНДА́Ж (франц. blindage), фартыфікацыйнае палявое збудаванне для аховы асабовага складу ад куляў, асколкаў, мін, запальных сродкаў і паражальных фактараў ядз. выбуху. Робіцца ў выглядзе выемкі ў зямлі з мясц. матэрыялаў (круглых бярвёнаў, брусоў, жардзін, фашын) і матэрыялаў прамысл. вырабу (хвалістай сталі, зборных жалезабетонных канструкцый, абалонак і інш.). Складаецца з асн. памяшкання (для асабовага складу), увахода з моцнымі дзвярамі, грунтавой абсыпкі; мае вентыляцыйны кораб. Упершыню ў Расіі бліндажы выкарыстаны ў Севастопальскай абароне 1854—55, шмат будавалася ў 1-ю і 2-ю сусв. Войны. с. 192
БЛІНО́ВА Тамара Барысаўна (н.29.7.1950, г. Брэст), бел. гісторык. Канд. гіст. н. (1979). Скончыла Гродзенскі пед. ін-т (1972). З 1972 працуе ў Гродзенскім дзярж. ун-це. Даследуе гісторыю каталіцкай царквы і ордэна езуітаў на Беларусі ў 16 — пач. 19 ст.
Тв.: Иезуиты в Белоруссии. Мн., 1990; Езуіцкі музей у Полацку // Мастацтва. 1993. № 3; Иезуитские библиотеки в Беларуси // Гістарычна-археалагічны зборнік. 1996. N° 8. с. 192
БЛІНТ , плоскае бясколернае цісненне на кніжных пераплётах пры іх апрацоўцы. Выкарыстоўваюць як самастойны прыём афармлення кніжных пераплётаў і як падрыхтоўку іх паверхні для друку фарбай або фольгай. с. 192
БЛІ́НЧЫКАЎ Моталь Абелевіч (25.3.1896, г. Краслава, Латвія — 11.11.1935), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. У рэв. руху з 1912. З 1919 у Чырв. Арміі, нам. нач. палітаддзела 17-й дывізіі на Зах. фронце. З канца 1920 нам. наркома працы БССР. З ліст. 1921 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар Беластоцкага акр. к-та КПП. У 1922—28 зняволены ў турмах Польшчы. У 1928—35 чл. Бюро ЦК КПЗБ, кіраўнік Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ, прадстаўнік ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б. Дэлегат І (1928) і ІІ (1935) з’ездаў КПЗБ, VI (1932) з’езда КПП, VII кангрэса Камінтэрна. с. 193
БЛІНЫ́ , традыцыйны бел. мучны выраб; вядомы і інш. слав. народам. Лакальная назва блінцы. Пшанічную, жытнюю, ячную, грэцкую ці аўсяную муку замешваюць на малацэ або сыраквашы, сыроватцы. Бліны рабіліся кіслыя, на рошчыне, і прэсныя, на содзе. У цеста часам дадаюць яйкі, цукар. Пякуць на подмазцы. Падаюць з мачанкай, падсмажаным салам, малаком, смятанай. З пшанічнай мукі пякуць невял. тоўстыя бліны — аладкі і тонкія — наліснікі. Шырока вядомы на ўсёй Беларусі. с. 193
БЛІСЦІ́НАЎ Міхась (Міхаіл Міхайлавіч; 19.10.1909, в. Іванкава Масальскага р-на Калужскай вобл. — 24.12.1982), бел. пісьменнік. У 1910 пераехаў з бацькамі на Беларусь (в. Лебедзеўка Кармянскага р-на). Вучыўся ў Мінскім пед. ін-це (1930—32), скончыў Кінаакадэмію ў Маскве (1938). Настаўнічаў, працаваў у прэсе, на кінастудыі. Літ. дзейнасць пачаў у 1926. Друкаваў вершы (пад псеўд. Міхась Чаромха), апавяданні, нарысы. Аўтар п’ес («Агні Палесся», 1931; «Мох», 1932, і інш.), аповесці «Хітрасць» (1934), сцэнарыя маст. фільма «Строгая жанчына» (1957), дакумент. і навук.-папулярных фільмаў. На бел. мову пераклаў раман А.Талстога «Пётр Першы» (1940), аповесць А.Франса «Крэнкебіль» (1936) і інш. с. 193
«БЛІЦКРЫ́Г» (ням. Blitzkrieg), гл. Маланкавая вайна. с. 193
БЛІШЧ Міхаіл Андрэевіч (7.11.1917, в. Заспа Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — 9.5.1966), бел. мастак тэатра і жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1938). Працаваў у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі (1938— 56). Сярод работ вылучаюцца дэкарацыі да опер «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні і «Алека» С.Рахманінава (1949), «Марынка» Р.Пукста (1955), балетаў «Доктар Айбаліт» І.Марозава (1951), «Жызэль» А.Адана (1953), «Лаўрэнсія» А.Крэйна (1955); да драм. пастановак «Пунсовая кветачка» І.Карнавухавай і Л.Браўсевіча (1952, т-р імя Я.Купалы), «Гады вандраванняў» А.Арбузава (1954, Гомельскі абл. драм. т-р). Дэкарацыям уласцівыя рамантычная ўзнёсласць, паэтычнасць, кампазіцыйная выразнасць. Ствараў эскізы касцюмаў для танц. і харавых калектываў. Аўтар насценнай размалёўкі «Дэман» (1958) у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі, карцін «Купальскі вечар» (1960), «Саўгас «Аколіца» (1961), «Батлейка» (1962) і інш.
П.А.Карнач. с. 193
БЛІШЧА́НКІ , 1) надсямейства адзіночных вос (Chrysidoidea). Больш за 2 тыс. відаў, пашыраны ўсюды.
Даўж. 5—15 мм, цела яркае, з метал. бляскам, зялёнае, сіняе або часткова фіялетавае, пурпурова-чырвонае. Брушка з 3 членікаў, астатнія ў самак ператвораны ў доўгі трубчасты яйцаклад. Паразітуюць на лічынках інш. вос і пчол. Напр., блішчанка двухколерная (Сh. dichroa) адкладае яйцы ў ячэйкі гнязда пчалы осміі (Osmia).
2) Сямейства жукоў (Nitidulidae). Каля 2 тыс. відаў, на Беларусі больш за 50.
Даўж. 1—6 мм, цела выпуклае з метал. бляскам. Кормяцца кветкавым пылком, спорамі грыбоў, сокам дрэў. Ёсць шкоднікі — блішчанка рапсавая (Meligethes aeneu ), аб'ядае бутоны і кветкі крыжакветных раслін. с. 193
БЛО́ЖА (Blože) Вітаўтас (н. 9.2.1930, в. Байсагале Радвілішкскага р-на, Літва), літоўскі паэт. Друкуецца з 1949. Аўтар паэтычных зб-каў «Сем касцоў» (1961), «З маўклівай зямлі» (1966), «Кветкі зямлі» (1971), «Поліфаніі» (1981), «Людзі» (1984), «Накцюрны» (1990) і інш. Галоўная тэматыка — дэфармацыя свету 2-й пал. 20 ст. і драматызм жыцця чалавека. На літ. мову пераклаў творы Я.Купалы, Я.Коласа, П.Глебкі, А.Куляшова, А.Зарыцкага і інш. бел. пісьменнікаў (у кн. «З беларускай паэзіі», 1952, і «Па Нёману песня плыве», 1958). На бел. мову творы Бложа пераклаў Р.Барадулін (у кн. «Літоўская савецкая паэзія», т. 2, 1977).
А.Лапінскене. с. 193
БЛОК (англ. block) у тэхніцы, 1) асобны механізм або дэталь грузапад’ёмных машын у форме кола з жолабам па акружнасці для каната, ланцуга, троса, шнура. Выкарыстоўваецца для змены напрамку дзеяння сілы (нерухомы блок), выйгрышу ў сіле ці шляху (рухомы блок), часам для перадачы вярчальнага моманту. Для атрымання значнага выйгрышу ў сіле выкарыстоўваюць камбінацыю блокаў — паліспаст. 2) Сукупнасць вузлоў, збудаванняў, якіх-н. частак, аб’яднаных па прызначэнні, размяшчэнні і інш. (напр., турбінны блок, энергаблок кацёл-турбіна-генератар). 3) Частка механізма, прыстасавання, якая складаецца з функцыянальна аб’яднаных, часта аднатыпных элементаў (напр., блок цыліндраў, блок сілкавання). 4) У будаўніцтве — зборны (сценавы) ці мантажны (аб’ёмны) элемент, што выкарыстоўваецца пры ўзвядзенні будынкаў.
Блокі сценавыя бываюць суцэльныя і пустацелыя (у т.л. з цеплатэхн. эфектыўнымі пустотамі) Вырабляюцца з лёгкіх, ячэістых ці цяжкіх бетонаў, цэглы і прыроднага каменя; выпускаюцца таксама керамічныя пустацелыя (шчылінныя) і сілікатабетонныя. Адрозніваюць блокі дробныя (сценавыя камяні) стандартнага памеру (напр., 19 х 19 х 38 см), якія выкарыстоўваюцца пры буд-ве 2—3-павярховых будынкаў, і буйныя (напр., фундаментныя), што вырабляюцца па спец. нармалях і ідуць на буд-ва тыпавых шматпавярховых будынкаў. Блок аб'ёмны выкарыстоўваецца найчасцей у выглядзе сан.-тэхн. кабін, частак ліфтавых шахтаў, трансфарматарных падстанцый, часам — пакояў і кватэр. Бываюць: з жалезабетону (найб. пашыраны), азбестацэменту, металу, дрэва, пластмасы; маналітныя (суцэльнафармаваныя) і састаўныя (з асобных панэляў).
5) У суднабудаванні — частка аб’ёму судна, якое будуецца паточным спосабам. Блокі збіраюць і зварваюць з секцый у кандуктарах, а секцыі робяць на стэлажах і стэндах. Корпус судна і надбудовы падзяляецца на асобныя блокі па ўмовах эканамічнасці вытв-сці, трываласці і інш. 6) Блок кніжны — лісты кнігі, змацаваныя ніткамі, дротам ці клеем і падрыхтаваныя да ўстаўкі ў пераплётную накрыўку. с. 193
БЛОК Аляксандр Аляксандравіч (28.11.1880, г. С.-Пецярбург — 7.8.1921), рускі паэт. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1906). Эстэт. погляды Блока фарміраваліся пад уплывам ідэалістычнай філасофіі (Платон), рамантычнай (В .Лаўкоўскі) і філас.-містычнай лірыкі (У.Салаўёў, А.Белы). У першым зб. «Вершы аб Прыгожай Даме» (1904) спалучаны складаная вобразнасць і містычна-сімвалісцкае ўспрыманне свету. Адыход ад ідэй сімвалізму абвешчаны ў драме «Балаганчык» (1906). Узмацненне сац. тэндэнцый звязана з рэв. 1905—07 (цыкл «Горад», 1904—08). Творчасць паэта гэтага перыяду складаная і супярэчлівая, прасякнута пачуццямі адзіноты і расчаравання, пошукамі ідэалу хараства, роздумам над гісторыяй і сучаснасцю (драма «Незнаёмка», 1906; зб. «Нечаканая радасць», 1907; цыклы «Снежная маска», 1907; «Фаіна», 1908; арт. «Пра рэалістаў», 1907). Пакутліва Блок шукаў шляхі збліжэння інтэлігенцыі і народа (драмы «Песня Лёсу», 1909), асуджаў бездухоўнасць мяшчанства, буржуазіі (цыклы «Скокі смерці», 1912—14; «Страшэнны свет», 1909—16), паэтызаваў гіст. мінулае Расіі. Ён адчуваў трагічны адрыў сучаснай культуры ад нар.-нац. вытокаў і непазбежнасць вялікіх гіст. перамен. Пастаяннымі ў яго творчасці становяцца тэма радзімы, прадчуванне рэв. буры (цыклы «Радзіма», 1907—16; «Ямбы», 1907—14, і інш.). Пафасам барацьбы, патрыятызму і грамадзянскасці прасякнуты цыклы «Вольныя думкі» (1907), «На полі Куліковым» (1909). Асэнсаванне «страшнага свету» бурж. адносін, усведамленне трагедыі сучаснага чалавека ў п’есе «Ружа і крыж» (1912—13). Тэма асобы і гісторыі — цэнтральная ў незакончанай аўтабіяграфічнай паэме «Адплата» (1910—21). Падзеі Кастр. рэвалюцыі асэнсоўваў у рамант. паэмах «Дванаццаць» і «Скіфы», публіцыст. артыкуле «Інтэлігенцыя і рэвалюцыя» (усе 1918). Са снеж. 1918 Блок перажываў своеасаблівы разлад з рэчаіснасцю і творчы крызіс.
Жыццёвыя і творчыя шляхі звязвалі Блока з Беларуссю. У 1-ю сусв. вайну (з пач. жн. 1916 да сярэдзіны сак. 1917) ён праходзіў вайсковую службу на Палессі на буд-ве дарог і ваен. умацаванняў. У сваіх палескіх малюнках адлюстраваў наваколлі бел. вёсак Піншчыны (захоўваюцца ў Рас. дзярж. архіве л-ры і мастацтва). Зберагліся таксама фотаздымкі і партрэты паэта палескага перыяду. Матэрыялы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Блока на Беларусі, захоўваюцца ў музеі Блока. У 1908 у Віцебску і Мінску тэатр. трупай У.Меерхольда была пастаўлена п’еса «Балаганчык». На бел. мову творы Блока перакладалі А.Дудар (паэма «Дванаццаць», 1926), С.Грахоўскі («Выбраныя вершы і паэмы», 1980), а таксама С.Дзяргай, М.Дукса, С.Законнікаў, М.Калачынскі, Р.Лынькоў, Я.Сіпакоў, М.Федзюковіч і інш.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—8. М.; Л., 1960—63.
Літ.: Долгополов Л.К. Александр Блок. 3 изд. Л., 1984; Максимов Д.Е. Поэзия и проза Александра Блока. 2 изд. Л., 1981; Бекетова М.А. Воспоминания об Александре Блоке. М., 1990; Калінковіч М. Палескія дні Аляксандра Блока // Маладосць. 1980. № 11; Гапава В. «Світання радасныя гукі»: Купала і Блок // Дзень паэзіі, 1981. Мн., 1981. с. 194
БЛОК (Bloch) Марк (6.7.1886, г. Ліён, Францыя — 16.6.1944), французскі гісторык. Вучыўся ў Францыі, Лейпцыгскім і Берлінскім ун-тах (1908—09). Праф. Страсбурскага (1919—36) і Сарбонскага (Парыж) ун-таў. У 1929 разам з гісторыкам Л.Феўрам заснаваў час. «Annales d'histoire économique et sociale» («Аналы эканамічнай і сацыяльнай гісторыі», гл. ў арт. «Аналаў» школа). У 2-ю сусв. вайну ўдзельнік Руху Супраціўлення, расстраляны гестапа. Працы па зах.-еўрап. феадалізме, агр. адносінах у Францыі, агульных праблемах метадалогіі гісторыі.
Тв.: Апология истории, или Ремесло историка: Пер. с фр. 2 изд. М., 1986. с. 194
БЛОК ВАЕ́ННЫ , ваенна-паліт. саюз або пагадненне дзяржаў для сумесных дзеянняў у вырашэнні агульных паліт., эканам. і ваен. задач. Ствараюцца пераважна ў мірны час.
Блокі ваенныя існавалі са стараж. часоў. У гісторыі найб. вядомыя блокі ваенныя: ваен. саюз Францыі, Даніі, Швецыі, Галандыі і італьян. дзяржаў супраць Іспаніі ў Трыццацігадовай вайне 1618— 48, «Паўночны саюз» (Расія, Данія, Рэч Паспалітая, Саксонія, пазней Францыя і Турцыя), які выступіў супраць Швецыі ў Паўночнай вайне 1700—21, і інш. Да 1-й сусв. вайны ўтварыліся 2 асн. блокі ваенныя: Траісты саюз 1882 (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія); яму процістаялі ваен. саюз Францыі і Расіі (1892) і Антанта — саюз Вялікабрытаніі і Францыі (1904), якія ў 1907 аб'ядналіся ў «Траістую згоду» («Траістая Антанта) — саюз Вялікабрытаніі, Францыі і Расіі. Напярэдадні 2-й сусв. вайны створаны «Антыкамінтэрнаўскі пакт» 1936 паміж Германіяй і Японіяй, да якога далучыліся ў 1937 Італія, у 1939 Венгрыя, Іспанія і інш. Яму процістаяла антыгітлераўская кааліцыя (1942), у якую ўвайшлі Вялікабрытанія, ЗША, СССР, Францыя і інш. (усяго 26 краін). У перыяд «халоднай вайны» ўзнікла сістэма блокаў ваенных, гал. сярод якіх Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавору (НАТО, 1949) і Варшаўскі дагавор 1955 (распушчаны ў 1991). Створаны таксама Арганізацыя дагавору Паўднёва-Ўсходняй Азіі (СЕАТО, 1954), Арганізацыя Цэнтральнага дагавору (1955), Азіяцка-Ціхаакіянскі савет (АЗПАК, 1966), Ціхаакіянская ваенная групоўка (АНЗЮС, 1971). с. 194
БЛОК НАЦЫЯНА́ЛЬНЫХ МЕ́НШАСЦЯЎ , аб’яднанне паліт. партый і аргцый нац. меншасцяў у Польшчы ў 1922—28. Створаны для сумеснай дзейнасці напярэдадні выбараў у сейм і для работы ў ім. У блок уваходзіў і Беларускі цэнтральны выбарчы камітэт. На выбарах у сейм у 1922 атрымаў 1398 тыс. (16%) галасоў, 66 пасольскіх і 22 сенатарскія мандаты. У Зах. Беларусі за кандыдатаў блока было аддадзена 286 тыс. (28%) галасоў. Па спісе блока ў сейм прайшлі 11 дэпутатаў-беларусаў, у сенат — 3 сенатары (А.Аўсянік, В.Багдановіч, С.Баран, У.Каліноўскі, М.Кахановіч, П.Мятла, А.Назарэўскі, В.Рагуля, С.Рак-Міхайлоўскі, А.Станкевіч, Б.Тарашкевіч, А.Уласаў, С.Якавюк, Ф.Ярэміч) і ўтвораны Беларускі пасольскі клуб. с. 194
БЛОК ПАЛІТЫ́ЧНЫ , аб’яднанне, якое ствараецца для дасягнення агульных паліт. мэтаў. Можа быць пагадненнем аб сумесных дзеяннях паміж паліт. партыямі, грамадскімі арг-цыямі (напр., у час выбараў), дзяржавамі. У парламентах парт. фракцыі складаюць блокі для падтрымкі ці адхілення якога-н. Закону. с. 194
БЛОК ТЭКТАНІ́ЧНЫ , участак зямной кары, абмежаваны разломамі. Памеры ад соцень квадратных метраў да мільёнаў квадратных кіламетраў. Форма ад трохвугольнай і паліганальнай да выцягнутай (гл. Ступень тэктанічная). Невял. блокі тэктанічныя вылучаюць у рудных і шахтавых палях, на нафтагазаносных плошчах, пры інжынерна-іеал. раянаванні. Буйныя блокі (літасферныя пліты або геаблокі) — у крышталічным фундаменце платформаў і складкавых абласцях. Блокі тэктанічныя перамяшчаюцца адзін адносна аднаго ў верт. і гарыз. напрамках. Стыкі паміж блокамі часта ўтвараюць шыўную зону. На Беларусі найб. выразную блокавую будову мае фундамент Прыпяцкага прагіну.
А.М.Нагорны. с. 194
БЛОКААПРАЦО́ЎЧЫ АГРЭГА́Т ,} паліграфічная машына; шматаперацыйны аўтамат канвеернага тыпу для комплекснай апрацоўкі кніжных блокаў, якія паслядоўна перасоўваюцца па рабочых пазіцыях. У залежнасці ад канструкцыі і камплектацыі выконваюць заклейку карашкоў, сушку, трохбаковую абрэзку блокаў, зафарбоўку іх верхняга абрэза, кругленне карашкоў, прыклейку марлі, капталаў і паперкі. с. 194
БЛОК-ДЫЯГРА́МА , перспектыўны схематычны малюнак, які адлюстроўвае выразку ўчастка зямной кары. На пярэдняй і бакавой плоскасцях блок-дыяграмы адлюстроўваецца геал. будова ў верт. разрэзе, на верхнім баку — рэльеф паверхні дадзенай мясцовасці. Ілюструе сувязь рэльефу з геал. Будовай. с. 195
БЛО́КЕ (Blocke) Вільгельм ван дэн (паміж 1540—50 г-мі г., Мехелен, Бельгія — 28.1.1628), нідэрландскі скульптар. Вучань К.Флорыса. З 1584 жыў у Гданьску, дзе стварыў брамы Верхнюю (1588) і Залатую (1614), алтар касцёла св. Яна (1611), аформіў фасады «двара Артуса» (1617) і інш. Выконваў заказы каралеўскага двара, духоўных і свецкіх асоб — надмагіллі Яну III Вазу ў Упсале (Швецыя, 1596), кардыналу Андрэю Баторыю і яго брату Балтазару ў Барчаве (Польшча, 1598), Станіславу Радзівілу (паміж 1618—21, Віленскі бернардзінскі касцёл) і інш., адзначаныя рысамі маньерызму.
А.К.Лявонава. с. 195
БЛО́КІНГ-ГЕНЕРА́ТАР , рэлаксацыйны генератар з глыбокай трансфарматарнай адваротнай сувяззю. Выпрацоўвае імпульсы малой працягласці, якія паўтараюцца праз параўнальна вял. прамежкі часу. Можа працаваць у аўтавагальным або чакальным рэжыме.
Асн. якасці блокінг-генератара: прастата будовы, лёгкая сінхранізацыя і стабілізацыя ваганняў, магчымасць атрымаць вял. магутнасць у імпульсе пры малой сярэдняй магутнасці. Для павелічэння стабільнасці ў схему блокінг-генератара ўключаюць вагальны контур. Блокінг-генератар выкарыстоўваецца ў імпульснай тэхніцы, тэлевізійных і радыёлакацыйных устаноўках, дзялільніках частаты і інш. с. 195
БЛОК-СЕ́КЦЫЯ , закончаны для блакіроўкі аб’ёмна-планіровачны элемент (частка) збудавання. Найб. пашырана ў жыллёвым, выкарыстоўваецца ў прамысл. і грамадскім буд-ве. Аўтаномна забяспечана ўсімі інж. сістэмамі, выкарыстоўваецца самастойна і ў спалучэнні з інш. элементамі. Бываюць рáдавыя, тарцовыя, вуглавыя, паваротныя. Даюць магчымасць ствараць эстэтычна выразныя арх. формы і горадабуд. кампазіцыі масавай забудовы, дыферэнцыраваць тыпавыя праекты будынкаў. На Беларусі прыкладам выкарыстання блок-секцыйнага метаду з’яўляюцца дамы жылых раёнаў Усход, Зялёны Луг, Серабранка ў Мінску, Форты ў Гродне, Маскоўскі праспект у Віцебску і інш. с. 195
БЛО́МКВІСТ Яўгенія Эдуардаўна (21.11.1890—27.7.1956), рускі этнограф. Д-р гіст. н. (1950). Скончыла жаночы пед. ін-т (1914), Ленінградскі геагр. ін-т (1924). Узначальвала славяна-рус. сектар Ін-та этнаграфіі АН СССР. Аўтар прац па этнаграфіі народаў Паўн. Амерыкі і ўсх. славян. У працы «Сялянскія пабудовы рускіх, украінцаў і беларусаў» (1956) на падставе археал. і этнагр. прац, архіўных, музейных і экспедыцыйных матэрыялаў прасачыла развіццё сельскіх пасяленняў, сядзіб, гасп. пабудоў і буд. тэхнікі ўсх. славян са стараж. часоў да сярэдзіны 20 ст. Упершыню выявіла агульныя рысы і спецыфічныя асаблівасці гэтай галіны матэрыяльнай культуры, правяла іх класіфікацыю і тыпалогію.
В.К.Бандарчык. с. 195
БЛО́НСКАЯ СЯЛЯ́НСКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ . Дзейнічала ў в. Блонь Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. ў 1899— 1908. Рэв. агітацыя сярод сялян праводзілася з 1881 уладальнікамі маёнтка Блонь народнікамі А.В.Бонч-Асмалоўскім і яго жонкай В.І.Вахоўскай. Яна ўзмацнілася пасля ўзнікнення на Міншчыне ў канцы 1890-х г. Рабочай партыі паліт. вызвалення Расіі. У канцы 1899 узнік тайны гурток самаразвіцця і /ўзаемадапамогі. Гурток налічваў каля 20 чал., меў б-ку, аказваў матэр. дапамогу сялянам; на сваіх сходах абмяркоўваў паліт. і эканам. праблемы, яго члены знаёміліся з рэв. л-рай, сацыяліст. ідэямі. У 1898—99 у маёнтку Блонь жыла К.А.Брэшка-Брашкоўская, туды прыязджалі С.П.Кавалік, Р.А.Гершуні, Я.К.Судзілоўская, С.К.Мяржынскі, П.В.Румянцаў і інш. У 1901 гурток разгромлены, Бонч-Асмалоўскі з сынам Іванам і М.Цехановіч высланы. У 1903 вакол селяніна В.Катка (Федарончыка) сфарміраваўся новы гурток, які знаходзіўся пад уплывам эсэраў. Яго ўдзельнікі распаўсюджвалі сярод сялян антыўрадавыя і антырэліг. погляды. У маі 1903 пасля высылкі Катка дзейнасць гуртка прыпынілася. Аднавілася ў канцы 1904 пасля вяртання са ссылкі Бонч-Асмалоўскага і Цехановіча. У 1905 яны заснавалі суполку Усерас. сял. саюза, у рабоце якой прымалі ўдзел эсэры, прадстаўнікі мінскіх арг-цый РСДРП і Бел. сацыяліст. грамады. Вялася падрыхтоўка сялян-агітатараў. Прадстаўнікі Блонскай сялянскай арганізацыі Бонч-Асмалоўскі, Р.Гайдук і «Канстанцін» (прозвішча не ўстаноўлена) удзельнічалі ў рабоце Устаноўчага з’езда Усерас. сялянскага саюза (31.7—1.8.1905, Масква). З дапамогай найб. свядомых сялян рэгулярна праводзіліся мітынгі, на якіх збіралася да 500 чал. з навакольных вёсак. З 1906 з узмацненнем паліцэйскага тэрору арг-цыя страціла актыўнасць. Спыніла існаванне ў сувязі з арыштам сям’і Бонч-Асмалоўскіх і найб. актыўных сялян.
З.В.Шыбека. с. 195
БЛОНСКАЯ ТРО́ІЦКАЯ ЦАРКВА́ , помнік архітэктуры класіцызму. Пабудавана з дрэва ў 1826 у в. Блонь (Пухавіцкі р-н Мінскай вобл.). Сіметрычны прамавугольны ў плане будынак з 5-граннай апсідай. Над бабінцам званіца (васьмярык на чацверыку) са шпілем, над сяродкрыжжам 8-гранны светлавы барабан са шлемападобным купалам. Гал. фасад акцэнтаваны манум. порцікам, які ўтвараюць 4 мураваныя калонкі і трохвугольны франтон. Сцены гарызантальна ашаляваны, завершаны карнізам з поясам «сухарыкаў», разным фрызам. У інтэр’еры асн. частка 3-нефавая, над бабінцам хоры. с. 195
БЛОНЬ , вёска ў Беларусі, у Пухавіцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 3 км на ПнУ ад г. Мар’іна Горка, 60 км ад Мінска, 3 км ад чыг. ст. Пухавічы. 1874 ж., 370 двароў (1995).
У 19 ст. маёнтак, уласнасць Бонч-Асмалоўскіх. У 1886 у вёсцы 226 ж., 86 двароў; Троіцкая царква, касцёл, школа, млын, 2 разы на год кірмаш. З 1880-х г. дзякуючы дзейнасці А.В.Бонч-Асмалоўскага і яго жонкі В.І.Вахоўскай Блонь стала апорным пунктам рэвалюцыянераў розных кірункаў У 1899—1908 дзейнічала Блонская сялянская арганізацыя. З 1924 цэнтр сельсавета Пухавіцкага р-на. У 1939— 54 наз. в. Зарэчча. У 1970 — 1590 ж.
У Блоні сярэдняя школа, Дом культуры, 2 б-кі, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Краязнаўчы музей. Помнікі архітэктуры: Блонская Троіцкая царква, сядзібны дом і парк (2-я пал. 19 ст.). Магіла ахвяраў фашызму. с. 195
БЛОЎТ (Blout) Элкан Роджэр (н. 2.7.1919, Нью-Йорк), амерыканскі біяхімік. Чл. Нац. АН ЗША (1969) і Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Замежны чл. АН СССР (1976). Скончыў акадэмію Філіпс эксэтэр (1935), Прынстанскі ун-т (1939). З 1943 узначальваў карпарацыю «Паляроід компані». У 1960—69 (з 1962 праф.) у Гарвардскім ун-це. Навук. працы па біяхіміі пратэалітычных ферментаў і бялкоў, якія ёсць у мембранах эрытрацытаў, будове і метадах даследаванняў біяпалімераў з выкарыстаннем фіз. метадаў даследавання (дысперсія аптычнага вярчэння, кругавы дыхрамізм, ядз. магн. рэзананс і інш ). с. 196
БЛОХ Ісідар Рыгоравіч (18.9.1888, Варшава — 10.3.1958), бел. вучоны ў галіне тарфяной прам-сці. Чл.-кар. АН Беларусі (1940), праф. (1939). Скончыў Маскоўскае Вышэйшае тэхн. вучылішча (1916). З 1932 у Бел. тарфяным, потым Політэхн. ін-тах, з 1940 у Ін-це торфу АН Беларусі. З 1941 у Маскве. Навук. працы па тэорыі, канструяванні і разліку тарфяных машын. с. 196
БЛОХ (Bloch) Конрад Эміль (н. 21.1.1912, г. Ныса, Польшча), амерыканскі біяхімік. Чл. Нац. АН ЗША (1954). Скончыў Вышэйшую тэхн. школу ў Мюнхене (1934), Калумбійскі ун-т (1938). З 1938 працаваў у Калумбійскім, Чыкагскім, з 1954 праф. у Гарвардскім ун-тах. Навук. працы па ізатопным аналізе клетачнага метабалізму, праблемах біясінтэзу і хім. будовы стэроідаў, парфірынаў, ферментаў. Вызначыў ролю халестэрыну ў абмене рэчываў у жывёл і асн. этапы яго біясінтэзу. Нобелеўская прэмія 1964 (разам з Ф.Ліненам). с. 196
БЛОХ (Bloch) Фелікс (23.10.1905, г. Цюрых, Швейцарыя — 10.9.1983), амерыканскі фізік, адзін са стваральнікаў квантавай тэорыі цвёрдага цела. Чл. Нацыянальнай АН (1948). Скончыў Лейпцыгскі ун-т (1928). У 1934—77 у Станфардскім ун-це (з 1956 праф.), адначасова ў 1954—55 дырэктар Еўрап. цэнтра ядз. даследаванняў. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, квантавай электрадынаміцы, ядз. фізіцы. Распрацаваў тэорыю энергет. спектра крышталёў, тэмпературнай залежнасці намагнічанасці ферамагнетыкаў паблізу абс. нуля. Адкрыў (1946, незалежна ад Э.Пёрсела) ядз. магнітны рэзананс. Аўтар манаграфіі «Малекулярная тэорыя магнетызму» (1936). Нобелеўская прэмія 1952. с. 196
БЛО́ХІ (Aphaniptera, Siphonaptera, Suctoria), атрад крывасосных насякомых. Каля 1 тыс. відаў, пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 50 відаў. Дарослыя насякомыя — вонкавыя паразіты цеплакроўных жывёл (млекакормячых, птушак) і чалавека. Найб. вядомыя блыха чалавечая (Pulex irritans), блыха кашэчая (Ctenocephalus felis), блыха сабачая (С. canis).
Даўж. цела 0,5—6 мм. Самцы драбнейшыя за самак. Цела пляскатае з бакоў, укрыта хіцінавым покрывам з валаскамі або шчацінкамі. Бяскрылыя. На галаве пара простых вачэй (некаторыя сляпыя). Ротавы апарат колюча-сысучы. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі кормяцца арган. рэшткамі і экскрэментамі блох, дарослыя — крывёй. Многія — пераносчыкі ўзбуджальнікаў чумы, тулярэміі і інш. хвароб, прамежкавыя гаспадары некаторых відаў гельмінтаў. Меры барацьбы: сан.-гігіенічныя, хімічныя. с. 196
БЛО́ЦКАЯ Жанна Віктараўна (н. 10.12.1940, в. Грабень Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны-вірусолаг. Д-р с.-г. н. (1990). Скончыла Гродзенскі с.-г. ін-т (1963). З 1972 у Бел. НДІ аховы раслін. Навук. працы па селекцыі вірусаўстойлівых сартоў і ахове насеннай бульбы ад вірусных і вірусападобных хвароб.
Тв.: Методы селекции картофеля на устойчивость к вирусным болезням. Мн., 1984; Вирусные болезни картофеля. Мн., 1993. с. 196
БЛО́ШКІ , земляныя блохі, блашакі (Alticinae, Halticinae), падсямейства жукоў сям. лістаедаў. У сусв. фауне больш за 7 тыс. відаў, пашыраных усюды. На Беларусі больш за 80 відаў.
Даўж. цела 1,5—5 мм. Заднія ногі скакальныя. Яйцы адкладваюць у глебу, радзей на расліны. Лічынкі развіваюцца ў глебе пераважна на каранях, радзей на сцяблах або лісці кармавых раслін. Акукліваюцца ў глебе. Дарослыя блошкі раслінаедныя, кормяцца зялёнымі ч. раслін, зрэдку генератыўнымі органамі. Шкоднікі. Меры барацьбы: знішчэнне пустазелля, правільная агратэхніка, апрацоўка інсектыцыдамі. с. 196
БЛУ́ДЗЕНСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁ́ЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з чэрв. 1941 да ліп. 1944 у в. Блудзень (э 1964 Першамайская) Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. Падпольшчыкі (21 чал.) распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі, здабывалі і перадавалі партызанам зброю, медыкаменты, разведданыя, выводзілі са строю цягнікі на чыг. ст. Бяроза-Картузская. 13 падпольшчыкаў загінулі. с. 196
БЛУ́ЖА , вёска ў Беларусі, у Пухавіцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на ПдУ ад г. Мар’іна Горка, 78 км ад Мінска, 8 км ад чыг. ст. Талька, раз’езд на чыг. лініі Асіповічы—Мінск. 588 ж., 189 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Музей і магіла Героя Сав. Саюза М.П.Чэпіка. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. с. 196
БЛУКА́ЛЬНЫЯ ТО́КІ , электрынныя токі, якія працякаюць у зямлі пры выкарыстанні яе як токаправоднага асяроддзя (напр., ва ўстаноўках электрасувязі, сістэмах электразабеспячэння электрыфікаванай чыгункі). Выклікаюць карозію метал. рэчаў у зямлі (абалонак кабеляў, трубаправодаў, буд. канструкцый і інш.), што прыводзіць да іх разбурэння. с. 197
БЛУ́МАРТ (Bloemaert) Абрахам (25.12.1564, г. Горынхем, Нідэрланды — 27.1.1651), галандскі жывапісец. Зазнаў уплыў франц. мастакоў-маньерыстаў; адышоўшы ад маньерызму, стварыў уласны просты і ясны барочны стыль. Тонавае вырашэнне яго карцін адпавядала прынцыпам караваджызму (святлоценявыя кантрасты). Звяртаўся да біблейскіх і міфал. сюжэтаў. Аўтар жанравых кампазіцый і пейзажаў: «Вяселле Тэтыды» і «Казанне Яна Хрысціцеля» (1638), «Укрыжаванне» (1640), «Адпачынак на шляху ў Егіпет» (1631), «Ігрок на флейце» (1643) і інш.
Я.Ф.Шунейка. с. 197
БЛУ-МА́ЎНТЫНС (Blue Mountains), Блакітныя горы, нацыянальны парк на ПдУ Аўстраліі, штат Новы Паўд. Уэльс. Знаходзіцца ў Блакітных гарах — ч. Вял. Водападзельнага хр. Засн. ў 1959. Пл. 208,1 тыс. га. Пясчанікавыя плато (выш. да 1362 м), падзеленыя глыбокімі цяснінамі, ландшафты вільгацетрапічных і эўкаліптавых лясоў. Месцы пражывання качканоса, яхідны, сумчатых (каала, апосум, гіганцкі шэры кенгуру, валару і інш.), птушак трапічнага лесу (пячорная валасянка, рыжая веерахвостка, голуб Вонга, жоўты мухалоў і інш.). Аб’ект турызму. с. 197
БЛУ́МЕ (Blume) Фрыдрых (5.1.1893, г. Шлюхтэрн, Германія —22.11.1975), нямецкі музыказнавец. Праф. ун-таў у Лейпцыгу, Берліне, Кілі. У 1927—29 кіраўнік Ін-та муз. навукі, з 1935 супрацоўнік Дзярж. ін-та ням. музыказнаўства. З 1951 кіраўнік створанай ім міжнар. камісіі па арганізацыі выдання «Міжнародны даведнік музычных крыніц». Асн. працы прысвечаны музыцы 16—18 ст., у т.л. І.С.Баху. Рэдактар выданняў «Спадчына нямецкай музыкі» (1935—43), «Нямецкая музычная культура» (1939—45), поўнага збору твораў М.Прэторыуса (1928—40). Заснавальнік і рэдактар энцыклапедыі «Музыка ў гісторыі і сучаснасці» (т. 1—18, 1949—85). Прэзідэнт Міжнар. т-ва музыказнаўства (1958—62).
Літ.: Festschrift Fr. Blume zum 70. Geburstag. Kassel etc., 1963. с. 197
БЛУ́МІНГ , гл. Блюмінг. с. 197
БЛУМФАНТЭ́ЙН (Bloemfontein), горад у цэнтр. ч. Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Адм. ц. прав. Аранжавая. Засн. ў 1846. 233 тыс. ж. (1985). Чыг. і аўтамаб. вузел. Аэрапорт. Зборка лакаматываў. Металаапр., шкларобчая, харч., тытунёвая, гарбарная прам-сць. Паблізу здабыча золата і урану. Ун-т. Абсерваторыя. с. 197
БЛУ́МФІЛД (Bloomfield) Леанард (1.4.1887, г. Чыкага, ЗША — 18.4.1949), амерыканскі мовазнавец. Праф. ун-таў у Агайо (1921—27), Чыкага (1927—40), Іельскага ун-та (1940—49). З 1935 прэзідэнт Амер. лінгвістычнага т-ва. Даследаваў агульналінгвістычныя пытанні, вывучаў мовы Паўд.-Усх. Азіі і Паўн. Амерыкі; упершыню выкарыстаў параўн.-гіст. метад даследавання да моў полісінтэтычнага складу і дастасоўваў да вывучэння моўных з’яў біхевіярыстычную псіхалогію, што базіруецца на вывучэнні паводзін. Шмат якія палажэнні Блумфілда былі развіты прадстаўнікамі т.зв. дэскрыптыўнай лінгвістыкі. Аўтар прац «Мова» (1933), «Лінгвістычныя аспекты ў навуцы» (1939) і інш. с. 197
БЛУС Франц Феліксавіч (Ілья Піліпавіч; ?—?), аўтар бел. вершаваных твораў. Паходзіў з сялян Даўгамошскай вол. Быхаўскага пав. Магілёўскай губ. Служыў чыноўнікам. Выступіў у газ. «Могилевские губернские ведомости» (1862, № 51, 60—61) з гутаркамі «Прамова Старавойта да сялян аб свабодзе (для народнага чытання)» і «Прамова Старавойта (для чытання маім землякам)», у якіх услаўляў цара і сял. рэформу 1861, даводзіў справядлівасць сац. няроўнасці, заклікаў сялян да пакоры і цярпення. У гутарках адлюстраваны і рэаліі тагачаснага жыцця, антыпрыгонніцкія настроі сялянства. Пасля паўстання 1863—64 служыў на чыгунцы ў Бузулуку, жыў у Самары. У 1881 напісаў вершы на рус. мове ў гонар Аляксандра ІІ.
Г.В.Кісялёў. с. 197
БЛЭК (Black) Джозеф (16.4.1728, г. Бардо, Францыя — 10.11.1799), шатландскі хімік і фізік, адзін з заснавальнікаў аналітычнай хіміі. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1783). Скончыў Эдынбургскі ун-т (1754). Праф. ун-таў у Глазга (з 1756) і Эдынбургу (1766—97). Адкрыў дыаксід вугляроду (вуглякіслы газ, 1756), існаванне скрытай цеплаты плаўлення і параўтварэння (1757); увёў паняцце цеплаёмістасці. с. 197
БЛЭК (Black) Джэймс Уайт (н. 1924), англійскі фармаколаг. Праф. Лонданскага ун-та (1973). Чл. Лонданскага Каралеўскага т-ва (1978). Навук. працы па стварэнні і выкарыстанні новых проціпухлінных і процівірусных прэпаратаў, для лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб і язвавай хваробы страўніка. Нобелеўская прэмія 1988 (разам з Дж.Х.Хітчынгсам і Г.Б.Элаянам). с. 197
БЛЭ́КБЕРН (Blackburn), горад на З Вялікабрытаніі, на ПнЗ ад Манчэстэра, на канале Ліверпул—Лідс. 136 тыс. ж. (1989). Тэкст. машынабудаванне; эл.-тэхн., радыёэлектронная, тэкст., швейная, харч. прам-сць. Музей тэкст. прам-сці. Маст. галерэя. Сабор (1-я пал. 19 ст.). с. 197
БЛЭ́КЕТ (Blackett) Патрык Мейнард Сцюарт (18.11.1897, Лондан — 13.7.1974), англійскі фізік. Чл. (з 1933) і прэзідэнт Лонданскага каралеўскага т-ва (1965—70), замежны чл. АН СССР (1966) і інш. акадэмій. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1919). У 1933—37 і 1953—65 праф. Лонданскага, у 1937— 53 Манчэстэрскага ун-таў. Навук. працы па атамнай і ядз. фізіцы, фізіцы касм. прамянёў. Упершыню з дапамогай удасканаленай ім камеры Вільсана даказаў існаванне пратона і штучнага ператварэння хім. элементаў (1925), разам з Дж. Акіяліні адкрыў з’яву ўтварэння электрона і пазітрона з гамакванта (1933). Нобелеўская прэмія 1948. с. 197
БЛЭ́КПУЛ (Blackpool), горад на З Вялікабрытаніі, на беразе Ірландскага м. 143 тыс. ж. (1989). Аэрапорт. Авіяц., аўтамаб., тэкст., харч. прам-сць. З 18 ст. вядомы як курорт. Вызначаецца мяккім кліматам, пясочны пляж даўж. больш за 10 км. Цэнтр адпачынку, марскіх купанняў і турызму (больш за 5 тыс. атэляў і пансіянатаў). Традыцыйнае месца правядзення канферэнцый брыт. партыі і прафсаюзаў. У 1895 у Блэкпуле пабудавана паменшаная (выш. 158 м) копія Эйфелевай вежы. с. 197
БЛЮВА́Л , гл. Блакітны кіт. с. 197
БЛЮЗ (англ. blues ад blue devils меланхолія, журба, смутак), сольная лірычная песня амер. неграў. Вядомы з 2-й пал. 19 ст. У 1920-я г. сфарміраваўся т. зв. класічны, або гарадскі, блюз. Сярод муз. асаблівасцяў блюза — сінкопы, слізганне, нефіксаваныя паніжэнні ступеняў ладу (т. зв. «блюзавыя» інтанацыі), імправізацыйнасць выканання. Напачатку блюз выконваўся ў суправаджэнні банджа, гітары, пазней — фп. ці інстр. Ансамбля. Станаўленню блюза садзейнічала творчасць негрыцянскага кампазітара У.Хэндзі («Мемфіс-блюз», 1912; «Сент-Луіс-блюз», 1914, і інш.). Сярод выканаўцаў класічнага блюза — Ма Рэйні, Ч.Хіл, Б.Сміт, Д.Унтэрспун. Блюз паўплываў на фарміраванне джаза і поп-музыкі. Элементы блюза выкарыстоўвалі кампазітары Дж.Гершвін (ЗША), М.Равель (Францыя), Э.Кшэнек (Аўстрыя) і інш.
Літ.: Конен В.Дж. Блюзы и ХХ век.: Пер. с англ. М., 1980. с. 197
БЛЮМ , блум (англ. bloom), стальная загатоўка квадратнага сячэння са стараной больш за 140 мм. Атрымліваецца са зліткаў ці з літых загатовак пракаткай на абціскных станах — блюмінгах або блюмінгах-слябінгах. Прызначана для вытв-сці сартавога пракату (рэек, бэлек і інш.). с. 198
БЛЮМ (Blum) Леон (9.4.1872, Парыж — 30.3.1950), дзяржаўны і паліт. дзеяч Францыі, пісьменнік, публіцыст. У 1919 абраны ў палату дэпутатаў. З 1920 кіраўнік Франц. сацыяліст. партыі (СФІА). У 1936—37 і ў 1938 кіраўнік урадаў Нар. фронту, якія ажыццявілі шэраг сац. рэформаў. Праводзіў палітыку няўмяшальніцтва ў час грамадз. вайны ў Іспаніі (1936—39). У 1940 арыштаваны калабарацыянісцкім урадам «Вішы», у 1943 выдадзены герм. уладам і вывезены ў канцлагер Бухенвальд, потым у Дахаў. Прэм’ер-міністр Францыі ў 1946—47. У сваіх працах («У чалавечым маштабе», 1945, і інш.) развіваў тэорыю «інтэгральнага сацыялізму», паводле якой перамогу сацыялізму павінна забяспечыць «маральная рэвалюцыя», а не ўзбр. барацьба за ўладу. с. 198
БЛЮМ Блум (Blum) Роберт (10.11.1807, г. Кёльн, Германія — 9.11.1848), нямецкі паліт. дзеяч, публіцыст. З 1831 займаўся літ. дзейнасцю. Выдаваў у Саксоніі паліт. зборнікі, брашуры, да 1847 працаваў у паліт. час. «Sáchsische Vaterlandsblätter» («Саксонскія айчынныя лісткі»). У час Рэвалюцыі 1848—49 у Германіі заснаваў у Лейпцыгу дэмакр. Айч. асацыяцыю (больш за 40 тыс. чл.), быў кіраўніком левых дэмакратаў у Франкфурцкім нац. сходзе і інш. Расстраляны па прыгаворы ваен. суда за ўдзел ва ўзбр. паўстанні ў Вене. с. 198
БЛЮМЕНТА́ЛЬ-ТАМА́РЫНА (дзявочае Клімава) Марыя Міхайлаўна (16.7.1859, С.-Пецярбург — 16.10.1938), руская актрыса. Нар. арт. СССР (1936). Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1887. У 1901—14, 1921—32 у Маскоўскім т-ры Корша, з 1933 у Малым т-ры. Выконвала пераважна ролі старых: Галчыха, Анфуса («Без віны вінаватыя», «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Матрона («Улада цемры» Л.Талстога), Матылькова («Слава» В.Гусева) і інш. Мастацтва Блюменталь-Тамарынай вызначалі шчырасць, мяккі гумар, адметная акцёрская тэхніка, здольнасць унутр. пераўвасаблення. З 1915 здымалася ў кіно, у т.л. ў бел. фільмах «Шукальнікі шчасця» (1936), «Дачка Радзімы» (1937). с. 198
БЛЮ́МІНГ , блумінг (англ. blooming), пракатны стан для абціскання стальных зліткаў вял. папярочнага сячэння масай да 12 т і больш у блюмы. Часам блюмінг выкарыстоўваюць для пракаткі слябаў і фасонных загатовак для буйных двухтаўровых бэлек, швелераў і інш. профіляў. Прадукцыйнасць блюмінга да 6 млн. т блюмаў за год.
Асн. часткі блюмінга: рабочая клець з валкамі пракатнымі, гал. электрарухавікі (для націскнога ўстройства), абсталяванне для прывядзення ў рух валкоў (шпіндэлі і інш ). Блюмінгі бываюць: аднаклецевыя (рэверсіўныя 2-валковыя і нерэверсіўныя 3-валковыя); здвоеныя з 2 паслядоўна размешчаных клецяў; бесперапынныя з некалькіх паслядоўна размешчаных нерэверсіўных клецяў; спецыялізаваныя (аднаклецевыя рэверсіўныя) для атрымання загатовак шырокапалічных бэлек Дыяметр пракатных валкоў ад 750 да 1500 мм і болей. У б. СССР першы блюмінг пабудаваны ў 1933 на Макееўскім металургічным з-дзе (Данецкая вобл.). с. 198
БЛЮ́МІНГ-СЛЯ́БІНГ , камбінаваны пракатны стан для абціскання буйных (да 40 т) стальных зліткаў на загатоўкі квадратнага (блюмы) ці прамавугольнага (слябы) сячэння. У параўнанні з блюмінгам мае большую вышыню пад’ёму верхняга валка (да 2130 мм) і даўжыню рабочай часткі (да 3505 мм). с. 198
БЛЮ́МКІН Якаў Рыгоравіч (1898, Адэса — 3.11.1929), рэвалюцыянер, сав. ваенны дзеяч. Скончыў 4-класную яўр. школу ў Магілёве. З 1914 чл. партыі эсэраў, з 1917 — левых эсэраў. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 супрацоўнік ВЧК. Праціўнік Брэсцкага міру 1918, адзін з ініцыятараў і непасрэдны ўдзельнік забойства 6.7.1918 герм. пасла В.Мірбаха, што з’явілася пачаткам леваэсэраўскай спробы дзярж. перавароту. Пасля яе задушэння хаваўся на Украіне, удзельнічаў у падп. барацьбе супраць герм. акупантаў і пятлюраўцаў. 16.5.1919 атрымаў амністыю Прэзідыума ВЦВК. З 1919 на Паўд. фронце (нач. штаба і в.а. камандзіра 79-й брыгады) і ў складзе Каспійскай флатыліі. З 1920 чл. РКП(б). У 1920—21 на спец. курсах у Ваен. акадэміі РСЧА, у сакратарыяце Л.Д.Троцкага. Выконваў спец. заданні АДПУ за мяжой. У крас. 1929 тайна сустракаўся ў Турцыі з высланым з СССР Троцкім і абяцаў яму дапамогу, за што арыштаваны і па прыгаворы судовай калегіі АДПУ расстраляны.
Літ.: Красная книга ВЧК. 2 изд. М., 1990. Т. 1. С. 310; Троцкий Л. Портреты революционеров. М., 1991; Овруцкий Л., Разгон А. Яков Блюмкин: Из жизни террориста // Горизонт. 1991. № 11—12.
Э.А.Ліпецкі. с. 198
БЛЮ́ХЕР Васіль Канстанцінавіч (1.12.1889, в. Баршчынка Яраслаўскай вобл., Расія — 9.11.1938), савецкі ваенны дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1935). Удзельнік 1-й сусв. вайны. З 1917 у Чырв. гвардыі. У 1919 камандаваў 51-й дывізіяй у баях супраць Калчака, у 1920 — пры абароне Кахоўскага плацдарма і штурме Перакопа. У 1921—22 галоўнакамандуючы, ваен. міністр і старшыня Ваен. савета Далёкаўсходняй рэспублікі. Пасля грамадз. вайны нач. Ленінградскага ўмацаванага раёна, камандуючы войскамі Укр. ваен. акругі. З 1929 камандуючы Далёкаўсх.: арміяй. Дэп. Вярх. Савета СССР з 1937. Рэпрэсіраваны ў 1938. Рэабілітаваны ў 1956. с. 198
БЛЮ́ХЕР (Blücher) Гебхард Леберэхт фон Вальштат (Wahlstatt; 16.12.1742, г. Ростак, Германія — 12.9.1819), прускі ваен. дзеяч, ген.-фельдмаршал (1813), князь Вальштацкі (1814) . Пачаў службу ў швед. арміі (1758). У час Сямігадовай вайны 1756— 63 трапіў у прускі палон, стаў прускім афіцэрам (1760). Камандаваў кав. корпусам у вайну 1-й кааліцыі супраць рэсп. Францыі 1793—94, прускім авангардам у Іена-Аўэрштэцкай бітве 1806, прускімі войскамі ў Памераніі (1807— 11), рус.-прускай Сілезскай арміяй (1813) і інш. Асабліва вызначыўся ў Лейпцыгскай бітве 1813 і каля Ватэрлоо (1815). За свае ваен. поспехі празваны «маршал Уперад». с. 198
БЛЮ́ШЧЫК (Glechoma), род кветкавых раслін сям. ясноткавых. 5 (паводле інш. звестак 12) відаў. Пашыраны ва ўмеранай Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі ў лясах, хмызняках, на лугах, каля жылля і дарог трапляецца блюшчык плюшчападобны (С. hederacea); блюшчык валасісты (С. hirsuta) — рэдкі від, расце ў лісцевых лясах і хмызняках, пераважна ў зах. і паўд. раёнах.
Шматгадовыя травяністыя расліны з паўзучымі ўкараняльнымі сцябламі і ўзыходнымі кветаноснымі парасткамі выш. да 20—25 см. Лісце супраціўнае, круглавата-ныркападобнае, зубчастае, укрытае валаскамі. Кветкі двухполыя, двухгубыя, ліловыя або ружова-ліловыя, у несапраўдных кальчаках. Плод — цэнобій з 4 арэшкаў. Дэкар., лек. (адхарквальны, жаўцягонны, процізапаленчы, гемастатычны сродак) і меданосныя расліны. Маюць эфірны алей, халін, дубільныя рэчывы; некаторыя віды ядавітыя. с. 198
БЛЯ́ДА , гл. Бледнае возера. с. 199
БЛЯ́КЛЫЯ РУ́ДЫ , група мінералаў падкласа складаных сульфідаў медзі, якія ўтвараюць ізаморфны рад тэнантыт Сu12As4S13 (мыш’яковістая разнавіднасць) — тэтраэдрыт Cu12Sb4S13 (сурмяністая разнавіднасць). Прымесі серабра (фрайбергіт да 17%), цынку, жалеза, ртуці і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі тэтраэдрычнага, радзей кубічнага і октаэдрычнага выгляду. Часцей зерні і зярністыя агрэгаты. Колер сталёва-шэры да жалезна-чорнага. Бляск металічны. Цв. 3—4,5. Шчыльн. 4,6—5,4 г/см3. Бляклыя руды — гідратэрмальныя мінералы. Лёгка выветрываюцца і замяшчаюцца малахітам, азурытам, купрытам і інш. Другарадныя медныя руды, з іх здабываюць таксама сурму, серабро, ртуць. с. 199
БЛЯСК , 1) характарыстыка ўласцівасці паверхні, абумоўленая люстраным адбіццём святла. Колькасна вызначаецца суадносінамі паміж інтэнсіўнасцямі святла пры люстраным і дыфузным адбіцці. 2) Бляск нябеснага свяціла — характарыстыка асветленасці, якая ствараецца свяцілам на плоскасці, перпендыкулярнай прамяням, што на яе падаюць (уплыў атмасферы не ўлічваецца). Вымяраецца ў зорных велічынях. с. 199
БМВ (ВМW), марка легкавых аўтамабіляў (выпуск з 1928) і матацыклаў (выпуск з 1923) фірмы «Баерышэ маторэнвэрке» (ФРГ). Аўтамабілі маркі БМВ маюць магутнасць рухавіка 140—250 кВт і макс. скорасць 200—250 км/гадз. с. 199
БО́АС (Boas) Франц (9.7.1858, г. Міндэн, Германія —21.12.1942), амерыканскі этнограф, антраполаг, лінгвіст. Праф. Калумбійскага ун-та ў Нью-Йорку (1899—1937). Удзельнічаў у экспедыцыях у Арктыку (1883—84). Большая ч. этнагр. прац прысвечана культуры і мовам індзейцаў паўн.-зах. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі і эскімосаў. Распрацаваў методыку фармальнага апісання індзейскіх моў. У шэрагу прац разглядаюцца агульныя пытанні этнаграфіі, антрапалогіі і археалогіі Амерыкі. Заклікаў да стацыянарнага палявога даследавання канкрэтных культур. Праціўнік расісцкіх тэорый, антыфашыст, чл. многіх арг-цый ліберальнай інтэлігенцыі ЗША, прыхільнік дэмакр. Рэформаў. с. 199
БОБ (Faba), род травяністых раслін сям. бабовых. 1 від — боб конскі, або рускі (F. bona). Старажытная кармавая і харч. (агароднінная) культура. У дзікім стане невядома. Вырошчваюць ва ўсіх краінах умераных паясоў. Кармавы боб мае дробнае насенне і развітую вегетатыўную масу, харчовы — буйнаплодны і буйнанасенны з тоўстымі мясістымі створкамі, мае 23—25% бялку, да 36% крухмалу, цукры, пекцінавыя рэчывы, вітаміны і інш. На Беларусі пашыраны сарты Беларускі, Рускі чорны (харчовыя), Аўшра (кармавы).
Аднагадовая, пераважна самаапыляльная, расліна выш. 1—1,5 м. Корань стрыжнёвы, разгалінаваны, пранікае ў глебу на глыб. 80— 150 см. Лісце без вусікаў. Кветкі белыя ці ружаватыя, сабраныя ў гронкі. Плод — шматнасенны струк. Цвіце ў чэрв.—ліпені. Вільгацялюбная расліна, усходы пераносяць замаразкі да -4 — -5 °С. Добра расце на багатых перагноем гліністых і на акультураных тарфяна-балотных глебах. Ураджай зерня 2—3 (да 5), зялёнай масы 20—30 т/га. Завораная зялёная маса — добры сідэрат. с. 199
БО́БА-ДЫЎЛА́СА (Bobo-Dioulasso), горад на ПдЗ Буркіна-Фасо. Адм. ц. прав. Уэ. 228,7 тыс. ж. (1990). Чыг. станцыя. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны эканам. цэнтр краіны. Вытв-сць пальмавага алею і харч. прадуктаў; бавоўна- і рысаачыстка, апрацоўка сізалю. Запалкавая і цыгарэтная ф-кі. Дрэваапрацоўка. Саматужнае дыванаткацтва. с. 199
БО́БІЧ Ільдэфонс (1890, в. Дзедзіна Мёрскага р-на Віцебскай вобл. — 28.4.1944), бел. рэлігійны і культ. дзеяч. Скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю (1911). Вышэйшую духоўную адукацыю атрымаў у Рыме (1911—13). Дамогся папскага блаславення на выданне першай бел. каталіцкай газ. «Беларус», у якой супрацоўнічаў пад псеўданімам Пётра Просты. 27.7.1915 пасвячоны ў ксяндзы. Служыў у розных прыходах, быў настаўнікам у Віленскай бел. гімназіі, карыстаўся бел. мовай у пропаведзях. Аўтар працы на бел. мове «Нядзелішнія эванэліі і навукі» (т. 1—3, 1921—22), артыкулаў па рэліг. і культ. пытаннях, вершаў. Склаў 2 кнігі казанняў «Роднае слова ў касцёле» і «Навучайце ўсе народы» (у рукапісах).
І.І.Трацяк. с. 199
БОБР , рака ў Беларусі, у Талачынскім р-не Віцебскай вобл. і ў Крупскім і Барысаўскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўж. 124 км. Пл. вадазбору 2190 км2. Пачынаецца на Аршанскім узв., каля в. Рафалова Талачынскага р-на, цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Асн. прытокі: Можа, Еленка, Пліса (злева), Нача (справа).
Даліна трапецападобная, шыр. 1—2 км. Пойма няроўная, месцамі забалочаная, шыр. 300—500 м. Рэчышча звілістае, утварае меандры, шыр. ракі ў межань 6—25 м, у вусці каля 40 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 14,9 м3/с. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Па берагах паселішчы баброў, у пойме меліярац. каналы. На рацэ гар. пасёлкі Крупкі і Бобр. с. 199
БОБР , гарадскі пасёлак у Беларусі, у Крупскім р-не Мінскай вобл., на р. Бобр. За 10 км ад Крупак, 2 км ад чыг. ст. Бобр на лініі Мінск—Орша, на аўтадарозе Мінск—Масква. 1509 ж., 740 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, 2 б-кі, аддз. сувязі.
Вядомы з 1516. З 1559 уласнасць Хадкевічаў, Гаштольдаў, Пацаў, Камароў, Сапегаў, Агінскіх і інш. У 1573 мястэчка Аршанскага пав. У 1614 — 172 дамы, млын. У 1762 атрымаў магдэбургскае права, герб. З 1793 у Рас. імперыі, цэнтр воласці Сенненскага пав. У 1863 у Бабры 1113 ж., у 1885 —2 царквы, касцёл, капліца, сінагога, лячэбніца, нар. вучылішчы, 4 школы, 2 млыны, 22 крамы, 3 кірмашы на год, у 1904 — 2 цагельні. З 1919 у РСФСР, з 1924 у БССР, мястэчка ў Крупскім р-не. З 1938 вёска, з 17.2.1941 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну гітлераўцы расстралялі 961 ж. У 1969 — 3 тыс. жыхароў.
Прадпрыемствы лёгкай, дрэваапр., харч. прам-сці. Сярэдняя школа, Дом культуры, 2 б-кі, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, магіла ахвяраў фашызму (за 1,5 км ад пасёлка). с. 199
«БОБРУ́ЙСКАЯ ЖИЗНЬ» , грамадска-палітычная і літаратурная газета бурж.-ліберальнага кірунку. Выдавалася з 7(20).2.1913 да 1(14).8.1914 у Бабруйску на рус. мове тры разы на тыдзень. З 16(29).5.1913 да 26.3(8.4).1914 не выходзіла. Апошнія выпускі (№ 85—92) выходзілі штодзённа. З 27.7.1914 змяшчала 1—2 разы на дзень «Тэлеграмы газеты «Бобруйская жизнь». Друкавала мясц. хроніку, паведамленні пра дзейнасць Дзярж. думы, фельетоны з крытыкай мясц. улад за непаладкі гар. гаспадаркі і побыту, міжнар. інфармацыю і інш. Публікавала вершы мясц. паэтаў, асвятляла тэатр. і муз. жыццё Бабруйска.
У.М.Конан. с. 200
«БОБРУ́ЙСКИЕ О́ТКЛИКИ» , штодзённая грамадска-паліт. і літаратурная газета ліберальнага кірунку. Выдавалася з 11(24).8.1911 да 16(29).5.1912 у Бабруйску на рус. мове. Адлюстроўвала эканам., паліт., сац.-культ. пазіцыю сярэдняй і дробнай гар. буржуазіі і інтэлігенцыі пераважна з асяроддзя абруселых яўрэяў. Змяшчала звесткі пра міжнар. і ўнутранае становішча, дзейнасць урада, Дзярж. думы і разнастайныя бакі мясц. жыцця, навук.-асв. артыкулы, фельетоны, вершы і белетрыстыку. Мела літ.-крытычны і тэатр. аддзелы.
У.М.Конан. с. 200
БО́БРЫК , вёска ў Беларусі, у Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на р. Бобрык Верхні. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 60 км на Пн ад Пінска, 227 км ад Брэста, 40 км ад чыг. ст. Ганцавічы і Парахонск. 565 ж., 218 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. Сувязі. с. 200
БО́БРЫК , тоўстая (больш за 4 мм) шарсцяная тканіна з начасаным стаячым ворсам на правым баку. З бобрыку шыюць верхняе адзенне. с. 200
БО́БРЫК Янка (Іван Іванавіч; 21.7.1905, г.п. Глуск Магілёўскай вобл. — 25.8.1942), бел. паэт. Скончыў БДУ (1929). Быў навук. супрацоўнікам Дзярж. акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе, працаваў у Белдзяржкіно, Упраўленні па справах мастацтваў Ленінградскага гарвыканкома. Друкаваўся з 1924. Выдаў зб. вершаў «Пунсовае ранне» (1926, з А.Звонакам і Я.Туміловічам). Аўтар паэмы «Галіна» (1930) пра жыццё вясковай інтэлігенцыі. Загінуў у блакадным Ленінградзе.
Літ.: Грахоўскі С. Так і было. Мн., 1986. С. 160—163. с. 200
БО́БРЫК 1-ы , рака ў Беларусі, у Ганцавіцкім, Пінскім і Лунінецкім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 109 км. Пл. вадазбору 1900 км2. Пачынаецца з ляснога балота за 2,5 км на ПнЗ ад в. Сукач Ганцавіцкага р-на, цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Упадае ў Прыпяць за 2 км на ПнЗ ад чыг. ст. Прыпяць. Асн. прытокі: Вісліца (справа), каналы Хатыніцкі, Прысць, Багданаўка (злева).
Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, шыр. ў сярэднім цячэнні 0,5—1 км, у ніжнім зліваецца з поймай Прыпяці. Рэчышча каналізаванае на працягу 102 км, пракладзена за 0,5—3 км ад старога. Шыр. да 3—3,5 м у вытоку, 35—40 м у вусці. Берагі сярэдне стромкія, месцамі абрывістыя. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,6 м3/с. У міжрэччы Боьрыка і Вісліцы ў Пінскім р-не створаны наліўное вадасх. Пагост і сажалкі рыбгаса «Палессе», 2 невял. сажалкі каля в. Парахонск. с. 200
БОБРЫК 2-і , Бобрыч, рака ў Беларусі, у Петрыкаўскім і Жыткавіцкім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток Прыпяці. Даўж. 44 км. Пл. вадазбору 710 км2. Пачаткам ракі лічыцца вусце Азёрнага канала за 2 км на ПнУ ад в. Капцэвічы Петрыкаўскага р-на. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Асн. прытокі: каналы Міхедава-Грабаўскі (злева) і Азёрны (справа).
Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй пераважна трапецападобная. Пойма невыразная (асушанае балота). Рэчышча каналізаванае на працягу 40,7 км. с. 200
БО́БРЫКСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1942 . Праведзена партызанамі 6 атрадаў партыз. злучэння Мінскай і Палескай абл. па падрыве чыг. моста цераз р. Бобрык на лініі Калінкавічы—Жыткавічы ў Петрыкаўскім р-не 9 снеж. ў Вял. Айч. вайну. 40-метровы мост моцна ахоўваўся, за 10 км ад яго на ст. Капцэвічы знаходзіўся буйны гарнізон праціўніка. У ходзе аперацыі партызаны разбурылі чыг. палатно і лініі сувязі на З і У ад моста, арганізавалі засады на дарогах, знішчылі ахову на раз’ездзе, пусцілі пад адхон вайск. эшалон, атакавалі і знішчылі ахову моста, замініравалі яго і ўзарвалі. У выніку аперацыі рух на чыгунцы быў спынены на 7 сутак. с. 200
БО́БРЫЦА , возера ў Беларусі, у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ула, за 10 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 2,25 км2, даўж. 4,49 км, найб. шыр. 1,02 км, найб. глыб. 23 м, даўж. берагавой лініі 10,3 км. Пл. вадазбору 16,3 км2.
Схілы катлавіны выш. 14—20 м, стромкія, на Пд да 8 м, спадзістыя, параслі лесам. Берагі высокія, на Пн зліваюцца са схіламі. Дно карытападобнае, утварае 2 плёсы: усх. глыб. да 20 м і зах., больш шырокі, глыб. да 14 м. Плёсы злучаны нешырокім пралівам. На мелкаводдзі дно пясчанае, глыбей сапралелістае. Ёсць 2 астравы агульнай пл. 0,2 га. Расліннасць да глыб. 5,5 м. Злучана пратокай з воз. Уклейка. с. 200
БО́БРЫЧ , гл. Бобрык 2-і. с. 200
БО́БСЛЕЙ (англ. bobsleigh), від спорту, скорасны спуск з гары па ледзяным жолабе на спарт. санях спец. канструкцыі. Сані (наз. таксама бобслей) маюць суцэльнаметал. кузаў абцякальнай формы, замацаваны на 2 парах палазоў-канькоў: пярэдняя рухомая з рулём, задняя нерухомая з тормазам. Спаборніцтвы праводзяцца для 2-месных і 4-месных бобслеях. Ёсць пэўныя абмежаванні па даўжыні саней і агульнай масе экіпажу. Траса (жолаб) даўж. 1500—2000 м, шыр. 1,5— 2 м, глыб. — 0,5 м з віражамі, перапад вышыняў 130—150 м. Скорасць саней на спуску дасягае 100—130 км/гадз.
Узнік бобслей у канцы 19 ст. ў Швейцарыі. Спачатку ўдзельнічалі і жанчыны, з 20 ст. толькі мужчыны. З 1924 існуе Міжнар. федэрацыя бобслея і табагана (ФІБТ), з 1924 бобслей у праграме Алімпійскіх гульняў, — з 1930-х г. праводзяцца чэмпіянаты свету і Еўропы. с. 200
БО́БЫШАЎ Міхаіл Паўлавіч (19.11.1885, в. Пагарэлае Цвярской вобл. — 7.7.1964), рускі тэатр. мастак і педагог. Нар. мастак Расіі (1961). Скончыў Вучылішча тэхн. малявання Штыгліца ў Пецярбургу (1907). Выкладаў у Ленінградскай АМ (з 1926, праф. з 1939), Маскоўскім маст. ін-це (1943— 47). Створаныя ім дэкарацыі і касцюмы вылучаюцца тонкім пачуццём стылю, дэкар. графічнасцю. Сярод аформленых ім спектакляў: «Залаты пеўнік» М.Рымскага- Корсакава ў Малым Петраградскім акад. т-ры (1923), «Рыгалета» Дж. Вердзі ў Оперным т-ры імя К.С.Станіслаўскага ў Маскве (1939), «Медны коннік» Р.Гліэра ў Ленінградскім т-ры оперы і балета і Вял. т-ры ў Маскве (1949), «Карсар» А.Адана ў Кіеўскім т-ры оперы і балета (1956). У Дзярж. т-ры оперы і балета БССР аформіў оперу «Князь Ігар» А.Барадзіна (1934), балеты «Капелія» Л.Дэліба (1935) і «Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні (1936).
Літ.: Кручина-Богданов В.И. М.П.Бобышов. М., 1957. с. 200
БО́ВЕРЫ (Boveri) Тэадор (12.10.1862, г. Бамберг, Германія — 15.10.1915), нямецкі цытолаг і эмбрыёлаг. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1906). Скончыў Мюнхенскі ун-т (1885). Працаваў у заал. ін-тах у Мюнхене, Вюрцбургу (адначасова праф. Вюрцбургскага ун-та). Навук. працы па вывучэнні апладнення, змяненняў унутрыклетачных структур пры дзяленні клеткі, ранняга развіцця зародка, выспяванні палавых клетак. Вызначыў розніцу праміж храмацінам палавых і саматычных клетак. Адкрыў у ланцэтніка выдзяляльную сістэму. Разам з аўстр. біёлагам К.Раблем прапанаваў тэорыю «індывідуальнасці храмасом», якая лягла ў аснову храмасомнай тэорыі спадчыннасці.
А.С.Леанцюк. с. 201
БОГ , багі, у тэалогіі вярхоўная сутнасць, надзеленая вышэйшым розумам, абсалютнай дасканаласцю і ўсёмагутнасцю, што стварыла Сусвет і кіруе ім. У язычніцкай міфалогіі і політэістычных рэлігійных сістэмах багі — увасабленне касм. сіл і грамадска-культурных функцый. Паводле каталіцкай школы прамонатэізму, ва ўсіх язычнікаў поруч з «ніжэйшымі» багамі была вера ў адзінага найвышэйшага Бога. Прыхільнікі эвалюцыянізму прытрымліваліся эўгемерычнай традыцыі (ад імя стараж.-грэч. філосафа Эўгемера), бачылі ў багах сакралізаваных родапачынальнікаў, продкаў і герояў. З.Фрэйд і яго паслядоўнікі тлумачылі веру ў багоў сублімацыяй псіхал. перажыванняў, звязаных з вобразамі бацькоў. У развітых міфалогіях на багоў пераносілі функцыі Дэміурга (стваральніка Сусвету) і культ. героя (пачынальніка культуры).
Асноўны догмат монатэістычных рэлігій — іудаізму, хрысціянства, ісламу — вера ў адзінага Бога. Паводле Свяшчэннага Пісання і царк. паданняў, Бог — найвышэйшая трансцэндэнтная (па-за часам і прасторай) істота, Дэміург, уседзяржыцель, літасцівы айцец, спрадвечны і справядлівы суддзя, крыніца жыцця, увасабленне праўды, дабра і красы. У іудаізме Бог існуе ў адзінай асобе, якая ажыццяўляе свае мэты праз асобныя народы і гіст. асоб, пра сябе сведчыць праз анёлаў і прарокаў, утрымлівае Сусвет і кіруе жыццём не прымусова, а паводле свабоднай волі людзей. Гэта багаслоўская канцэпцыя набыла шматграннае развіццё ў хрысціянстве, аднак на аснове догмата Траістасці, паводле якога адзінасутны Бог існуе ў трох асобах-іпастасях — Бога-Айца (спрадвечны стваральнік Сусвету, яго духоўная сутнасць), Бога-Сына (Логаса, або абсалютнага Сэнсу, які ўвасобіўся ў Ісуса Хрыста) і Бога-Святога Духа — жыватворчага пачатку, духоўнай сутнасці ўсіх праяў касм. быцця на яго вышэйшых (анёльскім і людскім) узроўнях. Асноўнымі аргументамі на карысць быцця Бога ў тэалогіі служыць наяўнасць яго тварэння (Сусвету) і магчымасць цудаў як выніку прамога або ўскоснага ўздзеяння бога на зямное быццё, выхаду за межы яго прычынна-выніковых сувязяў. У іудаізме сувязь чалавека з Богам ажыццяўляецца праз анёлаў, у асобных выпадках — «тварам у твар» (сустрэча Майсея-Багавідца з Богам на Сінайскай гары). У хрысціянстве пра Бога сведчаць анёлы, прарокі, Свяшчэннае Пісанне, царк. паданні, тайна богаўвасаблення, нараджэнне і ўваход у зямную гісторыю Ісуса Хрыста. У ісламе асноўны сведка бога, яго звястун — прарок Мухамед. Гісторыя сусв. культуры ведае тры асн. тыпы рэлігійнай свядомасці — тэізм, дэізм, пантэізм, якія аспрэчваюцца разнастайнымі плынямі безрэлігійнай свядомасці (гл. Атэізм).
На Беларусі хрысціянскае богапазнанне сфарміравалася на аснове праваслаўя (Кірыла Тураўскі, Ефрасіння Полацкая, Клімент Смаляціч, М.Сматрыцкі, летапісная традыцыя 12—17 ст.), каталіцызму (езуіцкая і асветніцкая школы тэалогіі ў канцы 16 — пачатку 19 ст., А.Доўгірд), пратэстантызму (С.Будны), бел. рэлігійнага асветніцтва (Ф.Скарына, Сімяон Полацкі, А.Станкевіч), уніяцтва (І.Пацей, І.В.Руцкі, Р.Корсак, базыльянскі ордэн). У выніку фалькларызацыі біблейскіх сюжэтаў, евангельскай гісторыі і царк. паданняў вобразы Бога, Хрыста і хрысціянскіх святых набылі прыкметы міфалагічных, казачных і літ. персанажаў. У фальклоры Бог уяўляецца ў абліччы «вельмі гожага сівага дзеда». Калісьці ён «хадзіў па беламу свету, бо раней людзі былі вартыя таго; а цяпер надта грэшныя, Бог выракся іх».
Літ.: Толковая Библия, или Комментарий на все книги... Ветхого и Нового Завета. Т. 1—3. Пб., 1904—13; Булгаков С.Н. Православие: Очерки учения Православной Церкви. М., 1991.
У.М.Конан. с. 201
БО́ГАВА ДРЭ́ВА , гл. ў арт. Палын. с. 201
БО́ГАН , возера ў Беларусі, у Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., у бас. р. Мухавец, за 9 км на ПдЗ ад г. Пружаны. Пл. 0,23 км2, даўж. 780 м, найб. шыр. 500 м. Схілы катлавіны выш. да 2 м, пад хмызняком, паўночныя разараныя. Берагі забалочаныя. с. 201
БО́ГАРАЎ Веніямін Рыгоравіч (24.12.1904, Масква — 15.4.1971), савецкі акіянолаг і гідрабіёлаг. Чл.-кар. АН СССР (1958). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926). З 1930 у н.-д. ін-тах АН СССР і Маскоўскім ун-це. Навук. працы па вывучэнні марскога і акіянскага планктону, біял. прадукцыйнасці і геагр. занальнасці акіяна. Адзін са стваральнікаў тэорыі пра біял. структуру акіяна (1959). Дзярж. прэмія СССР 1951.
Тв.: Жизнь моря. М., 1954. с. 201
БО́ГАРД (Bogarde) Дзірк [сапр. Богардэ (Bogaerde) Дэрэк Жуль Гаспар Ульрык Нівен ван дэн; н. 28.3.1921, Хампстэд, цяпер у межах Лондана], англійскі акцёр. Вучыўся ў Каралеўскім каледжы мастацтваў у скульптара Г.Мура. Дэбютаваў на тэатр. сцэне ў 1939. Працаваў у Лонданскіх т-рах і на тэлебачанні, з 1947 у кіно. Вядомасць акцёру прынеслі ролі ў фільмах Л.Вісконці «Гібель багоў» (1969) і «Смерць у Венецыі» (1970). Сярод іншых значных работ: «Слуга» (1963), «За караля і айчыну» (1964), «Няшчасны выпадак» (1967), «Начны парцье» (1974), «Наканаванне» (1977), «Падарожжа ў свет» («Роспач»; 1978), «На адзін мост далей» (1977). Аўтар некалькіх раманаў і аўтабіягр. Твораў. с. 201
БО́ГАРТ (Bogart) Хэмфры (25.12.1899, Нью-Йорк — 14.1.1957), амерыканскі акцёр. З 1920 выступаў у тэатры, з 1930 у кіно. Выконваў ролі т. зв. моцных мужчын са складаным унутраным светам у гангстэрскіх і дэтэктыўных фільмах, вестэрнах: «Акамянелы лес» (1936), «Высокая Сьера» і «Мальтыйскі сокал» (1941), «Афрыканская каралева» (1951, прэмія «Оскар»), «Тым цяжэй будзе падзенне» (1956) і інш., што зрабіла яго культавым героем амер. кінематографа. Раптоўная смерць акцёра садзейнічала пэўнай міфалагізацыі яго вобраза.
Літ.: Базен А. Смерть Хэмфри Богарта // Базен А. Что такое кино?: Пер. с фр. М., 1972. с. 201
БОГАСЛУЖЭ́ННЕ , сукупнасць культавых абрадаў, дзеянняў, цырымоній, звязаных з сістэмай рэліг. уяўленняў і прызначаных у эмацыянальна-вобразнай форме ўзнаўляць той ці іншы аспект веравызнання. Праводзіцца свяшчэннаслужыцелем пры актыўным удзеле вернікаў гал. чынам у храме па здаўна распрацаваным рытуале. У розных рэліг. сістэмах агульнае для ўсіх богаслужэнняў — наяўнасць магічнага элемента. Хрысц. богаслужэнне ўключае малітвы, песнапенні, паклоны, прыкладванне да абразоў і крыжа, акрапленне вадой, запальванне лампадаў і свечак, чытанне святых тэкстаў і інш. Богаслужэнне цесна пераплецена з нац., сямейна-бытавымі традыцыямі і звычаямі і ўспрымаецца вернікамі як непасрэдныя зносіны з Богам. с. 201
БОГАСТВАРА́ЛЬНІЦТВА , філасофска-этычная плынь у Расіі ў 1910-я г., якая імкнулася спалучыць навук. сацыялізм з рэлігіяй. Яе прадстаўнікі (А.В.Луначарскі, У.А.Базараў, П.С.Юшкевіч, часткова М.Горкі і інш.) мелі на мэце абгрунтаваць неабходнасць стварэння новай «пралетарскай рэлігіі» без Бога, што фактычна зводзілася да абагаўлення калектыву і прагрэсу, якія павінны абуджаць у чалавека «складанае творчае пачуццё веры ў свае сілы, надзею на перамогу любові да жыцця» і дзейсна звязаць ідэал з рэчаіснасцю. Плынь не мела шырокай падтрымкі і да пач. 1-й сусв. вайны (1914) перастала існаваць.
Літ.: Короткая Т.П. Религиозная философия в Белоруссии начала XX в.: Критич. анализ. Мн., 1983. с. 201
БОГАШУКА́ЛЬНІЦТВА , рэлігійна-філас. плынь, што ўзнікла ў пач. 20 ст. сярод расійскай ліберальнай інтэлігенцыі. Адзін з філас. вытокаў богашукальніцтва — канцэпцыя «ўсеяднання» У.С.Салаўёва і яго погляды на спасціжэнне быцця шляхам містычнага вобразна-сімвалічнага асвятлення, накіраванае на выратаванне грамадства з дапамогай тэорыі хрысц. «богачалавечага працэсу». Прадстаўнікі богашукальніцтва (М.А.Бярдзяеў, С.М.Булгакаў, Дз.С.Меражкоўскі, З.М.Гіпіус, М.М.Мінскі і інш.) шукалі «трэці шлях» паміж традыц. праваслаўна-дзярж. каштоўнасцямі і рэв. рухам, таму іх ідэалогія з абодвух бакоў сустракала непаразуменне і не мела вял. пашырэння. Прыхільнікі богашукальніцтва прапаноўвалі вучэнне пра новую рэліг. свядомасць, усталяванне божага царства ў зямным жыцці; крытыкавалі марксісцкую тэорыю класавай барацьбы як аднабаковую і недасканалую; негатыўна ставіліся да філас. матэрыялізму і лічылі яго «іншародным псіхічнаму складу» рус. чалавека. Цікавасць да богашукальніцтва праяўлялі прадстаўнікі мастацтва, асабліва прыхільнікі дэкадэнцтва і сімвалісты старэйшай генерацыі.
Літ.: История философии. Т. 5. М., 1961; Короткая Т.П. Религиозная философия в Белоруссии начала XX в.: Критич. анализ. Мн., 1983.
А.А.Цітавец. с. 202
БОГАЯЎЛЕ́ННЕ , гл. ў арт. Вадохрышча. с. 202
БОГАЯЎЛЕ́НСКІ Іван Канстанцінавіч (1869, Масква — 5.10.1930), бел. матэматык. Праф. (1918). Скончыў Маскоўскі ун-т (1891). З 1894 выкладаў у ім і адначасова (1903—19) у Маскоўскім ін-це інжынераў транспарту. З 1920 у Горацкім с.-г. ін-це. Навук. працы па лікавым інтэграванні функцый, тэорыі імавернасцяў і матэм. статыстыцы, аналітычнай геаметрыі. Аўтар першых на Беларусі дапаможнікаў па матэматыцы для студэнтаў.
Тв.: Введение в анализ и дифференциальное исчисление. Горки, 1931; Аналітычная геаметрыя. Горкі, 1932.
А.А.Гусак. с. 202
БО́ГДАН Мікалай Уладзіміравіч (н. 14.1.1943, пас. Верасава Архангельскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне машынабудавання, адзін з заснавальнікаў навук. школы гідрапнеўмааўтаматыкі на Беларусі. Д-р тэхн. н. (1986), праф. (1989). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1970). З 1972 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. даследаванні па распрацоўцы і канструяванні гідра- і пнеўмасістэм з электроннымі сродкамі кіравання для мабільных машын. Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў «Трактары. Ч. 5. Асновы эксплуатацыі і рамонту» (1980), «Гідрапнеўмааўтаматыка і гідрапрывод мабільных машын. Аб’ёмныя гідра- і пнеўмамашыны і перадачы» (1987).
Тв.: Тракторные поезда. М., 1982 (у сааўт.); Применение микропроцессорной техники в автотракторостроении. Мн., 1987 (у сааўт.). с. 202
БО́ГДАН Фёдар Емяльянавіч (н. 28.3.1939, в. Кацельня-Баярская Брэсцкага р-на), бел. спявак (бас). Засл. арт. Украіны (1979). Скончыў Львоўскую кансерваторыю імя М.Лысенкі (1966). З 1966 саліст ансамбляў песні і танца «Данбас» ваенна-паветраных сіл Групы сав. войскаў у Германіі, Чарнаморскага флоту. З 1990 саліст Брэсцкай абл. філармоніі. У рэпертуары арыі з опер кампазітараў-класікаў, класічныя рамансы, песні сучасных аўтараў, апрацоўкі бел., рус., укр. нар. песень.
А.А.Мартыненка. с. 202
БО́ГІНА , вёска ў Беларусі, у Далёцкім с/с Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 35 км на ПдЗ ад Браслава, 273 км ад Віцебска, 67 км ад чыг. ст. Друя. 387 ж., 153 двары (1995). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі — курганны могільнік 8—11 ст.
У гіст. крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1514 як уладанне роду Геталтаў. Пазней належала Кімбарам, Бенетам, Цеханавецкім, Манузі, Плятэрам. У 1738 у Богіне 5 гаспадарак, 10 валок зямлі. З 1922 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Браслаўскага пав. З 1939 у БССР. З 1940 цэнтр сельсавета ў Відзскім р-не Вілейскай, з 1944 — Полацкай, з 1954 — Маладзечанскай абл. с. 202
БО́ГІНСКАЕ ВО́ЗЕРА , Богіна, у Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дзісна, за 28 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 13,2 км2, даўж. 9,1 км, найб. шыр. 2,9 км, найб. глыб. 15 м, даўж. берагавой лініі 32,2 км. Пл. вадазабору 914 км2.
Схілы катлавіны выш. да 6 м, пераважна спадзістыя, паўн. выш. да 12 м, стромкія, месцамі разараныя. Да ўсх. берага прылягае маляўнічы лясны масіў Бяльмонт. Берагі нізкія, пясчаныя, паўд. і паўд.-зах. забалочаныя; паўн.-зах. і паўн. зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе да глыб. 2 м пясчанае і пясчана-жвіровае, глыбей — сапрапель і глей. 8 астравоў агульнай пл. 32,5 га, 2 з іх (Гарадзішча і Церанцейка) — помнікі прыроды. Каля берагоў і астравоў зарастае аерам, хвашчом, трыснягом, чаротам, гарлачыкамі. Праз возера цячэ р. Дрысвята, пры яе ўпадзенні пабудавана ГЭС. На ўсх. беразе сажалкавая гаспадарка па развядзенні малявак сазана, карпа, белага амура, таўсталобіка. Месца адпачынку і турызму. На сажалках каля в. Чарніцы адзначана гнездаванне рэдкай для Беларусі птушкі — паганкі малой, занесенай у Чырв. Кнігу. с. 202
БО́ГНАР-РЫ́ДЖЫС (Bognor Regis), прыморскі кліматычны курорт у Вялікабрытаніі. За 40 км на З ад г. Брайтан, на У ад г. Портсмут, на беразе Ла-Манша. Асн. спрыяльныя для адпачынку і лячэння фактары — мяккі марскі клімат, цёплае мора; выкарыстоўваюць для аэрагелія- і таласатэрапіі пры неспецыфічных хваробах дыхання. с. 202
БО́ГУШ Аляксандр Аляксандравіч (н. 18.2.1931, г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл ), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі, ветсанэксперт. Д-р вет. н. (1983), праф. (1991). Брат Андрэя А.Богуша. Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1953). З 1960 у Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі імя Вышалескага. Навук. працы па вет.-сан. і зоагігіенічным забеспячэнні жывёлагадоўлі, вет.-сан. экспертызе.
Тв.: Борьба с мышевидными грызунами в животноводческих помещениях. Мн., 1974; Паразитозы мышц свиней и меры их профилактики. Мн., 1976; Мясо, его переработка и хранение. Мн., 1995. с. 202
БО́ГУШ Андрэй Аляксандравіч (н. 11.7.1925, г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл.), бел. фізік-тэарэтык. Чл.-кар. АН Беларусі (1994), д-р фіз.-матэм. н. (1975), праф. (1983). Скончыў БДУ. З 1957 у Ін-це фізікі АН Беларусі, адначасова з 1961 выкладае ў БДУ. Навук. працы па тэорыі элементарных часціц, фізіцы высокіх энергій і матэм. фізіцы. Распрацаваў агульную методыку канечных пераўтварэнняў геам., дынамічнай і квантавай сіметрыі, метад абагульненых сімвалаў Кронекера. Сфармуляваў паслядоўную класічную палявую тэорыю электраслабых узаемадзеянняў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Уводзіны ў калібровачную палявую тэорыю электраслабых узаемадзеянняў» (1987) і «Нарысы па гісторыі фізікі мікрасвету» (1990). Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.: Введение в теорию классических полей. Мн., 1968 (разам з Л.Р.Марозам); Введение в полевую теорию элементарных частиц. Мн., 1981. с. 202
БО́ГУШ Францішак Ксаверый Міхал (1.1.1746, Вількамірскі пав. Віленскага ваяв. — 4.4.1820), філосаф, гісторык, тэолаг, пісьменнік ВКЛ. Скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію. У якасці хатняга настаўніка быў з графам А.Тызенгаўзам у Германіі, Францыі, Італіі. Пасля адстаўкі Тызенгаўза (1780) жыў у Вільні, займаўся навук. дзейнасцю. Удзельнік Барскай канфедэрацыі, паўстання Т.Касцюшкі 1794, за што быў інтэрніраваны ў Смаленск. Апошнія гады жыў і працаваў у Варшаве. Удзельнічаў у рабоце Т-ва аматараў навукі, быў цэнзарам. Ганаровы чл. шматлікіх еўрап. навук. т-ваў. Аўтар твораў «Філосаф без рэлігіі» (1785), «Пра пачатак народа і мовы літоўскай» (1808), «Успаміны пра Антонія Тызенгаўза» (1820) і інш. с. 203
БО́ГУШ-СЕСТРАНЦЭ́ВІЧ Станіслаў Іванавіч (3.9.1731, в. Занкі Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. — 13.12.1826), бел. вучоны, рымска-каталіцкі царк. дзеяч, літаратар. Дзядзька В.Дуніна-Марцінкевіча. Скончыў Варшаўскую школу піяраў (1763), настаяцель у Гомелі і Бабруйску, канонік і біскуп-суфраган у Вільні, З 1773 біскуп Бел. біскупства (цэнтр у Магілёве), з 1782 магілёўскі арцыбіскуп. Мітрапаліт рымска-каталіцкай царквы Рас. імперыі (1798— 1826). З 1801 жыў у Пецярбургу, выбіраўся чл. Расійскай АН і Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі. Заснаваў у Магілёве друкарню, у ёй выдаваў і свае творы. Аўтар твораў па гісторыі, філалогіі: «Аб Заходняй Расіі» (Магілёў, 1793; разглядае пытанне пра паходжанне беларусаў, украінцаў і рускіх), «Гісторыя Таўрыды» (т. 1—2, Браўншвейг, 1800; рус. пер. СПб., 1806), «Гісторыя сарматаў і славян» (т. 1—4. СПб., 1812), «Граматыка літоўская» (бел. мовы; не выдадзена). Выдаў і паставіў у Магілёве сваю вершаваную трагедыю «Гіцыя ў Таўрыдзе» (1783). Пісаў вершы, казанні і інш. дыдактычныя творы. с. 203
БО́ГУШ-СЕСТРАНЦЭ́ВІЧ Станіслаў Станіслававіч (1869, Вільня — 1927), бел. графік і жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1889—94). Шмат падарожнічаў па Беларусі і Літве. У жанравых творах адлюстроўваў побыт бел. і літоўскіх сялян і гараджан, высмейваў норавы мяшчан. Аўтар карцін «Баль у Мінску», «Прачкі», графічных лістоў «У мястэчку», «Злоўлены жывым», «Праца ў фальварку», «Цыганы» і інш., анімалістычных малюнкаў («Стаеннік», «Бегавы конь» і інш.), іл. да апавядання Э.Ажэшкі «Гэдалі» (1907). Удзельнік выставак Пецярбургскага т-ва мастакоў (1890—1900) і мастацкіх у Мінску (1911).
Літ.: Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала ХХ в. Мн., 1974. с. 203
БО́ГХЕД (ад назвы паселішча Богхед у Шатландыі), разнавіднасць выкапнёвых вуглёў (сапрапелітаў). Колер ад аліўкавага да бура-чорнага. Шчыльны, тонказярністы. Злом ракавісты. Мае вадароду 8—12%, лятучых рэчываў 75—90%; выхад першаснага дзёгцю да 50%. Цеплыня згарання гаручай масы 33,5—37,7 МДж/кг. Трапляецца лінзамі і праслоямі ў пластах гумусавых вуглёў. Каштоўная сыравіна для атрымання вадкага паліва, змазачных рэчываў, смалы, свабоднай ад фенолаў і асфальтэнаў і інш. с. 203
БО́ГША Лазар, полацкі ювелір 12 ст. Вольны рамеснік. У 1161 на заказ св. Ефрасінні Полацкай стварыў для Полацкага манастыра св. Спаса шэдэўр стараж.-бел. мастацтва напрастольны крыж Ефрасінні Полацкай. Залатыя пласціны на драўляным крыжы ён упрыгожыў перагародчатымі эмалямі (эмалі ў той час маглі вырабляць нямногія майстры), прытым выкананы эмалі не на асобных пласцінах, а адразу на рэліквіі, што патрабавала выключнага прафесіяналізму і тонкага густу пры кампаноўцы дэкору. Аўтар дасканала валодаў і тэхнікай вырабу эмаляў, і метадамі апрацоўкі каштоўных металаў, эмальерным мастацтвам. Яго праца добра аплачана (сума, роўная кошту 160 лісіных шкур), а талент высока ацэнены Ефрасінняй Полацкай, пра што сведчыць імя аўтара на крыжы — з’ява на той час вельмі рэдкая. Іл. гл. ў арт. Беларусь.
Літ.: Алексеев Л.В. Лазарь Богша — мастер-ювелир XII в. // Сов. археология. 1957. № 3; Арлоў У. Таямніцы полацкай гісторыі. Мн., 1994. С. 89—92.
Н.В.Федасеенка. с. 203
БОД у вылічальнай тэхніцы, адзінка хуткадзеяння (прапускной здольнасці) канала сувязі, роўная 1 біт/с. Названа ў гонар Ж.Бадо. с. 203
БО́ДНАР Іван Васілевіч (н. 20.7.1940, с. Доўгае Закарпацкай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне фізікі і хіміі цвёрдага цела. Д-р хім. н. (1989), праф. (1991). Скончыў Ужгарадскі ун-т (1964). З 1969 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, з 1983 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. даследаванні па цвёрдых растворах шматкампанентных сістэм, вырошчванні монакрышталёў складаных паўправадніковых матэрыялаў і вывучэнні іх фіз.-хім. і цеплафіз. Уласцівасцяў. с. 203
БО́ДНЯ ўгорнай справе, прыстасаванне для спуску (падняцця) грузаў пры праходцы шахтавых ствалоў і шурфаў, а таксама для аварыйных работ. с. 203
БО́ДРЫЧЫ , абадрыты, саюз плямёнаў палабскіх славян на чале з аднайм. племем, якія жылі ў ніжнім цячэнні Лабы (Эльбы) у 8—12 ст. У сярэдзіне 10 ст. абкладзены данінай герм. імператарам Генрыхам І, але захавалі ўладу мясц. князёў і свае звычаі. Пры Атоне І увайшлі ў склад Герм. імперыі і сілай хрысціянізаваны; вызваліліся ў канцы 10 ст. Канчаткова землі бодрычаў заваяваў у час паходу на У герцаг Баварыі і Саксоніі Генрых Леў з роду Вельфаў, які ў 1170 стварыў тут Мекленбургскае герцагства. Гл. таксама Вендская дзяржава. с. 203
БОДЫБІ́ЛДЫНГ , гл. Культурызм. с. 203
БО́ДЭ (Bode) Вільгельм фон (10.12.1845, г. Кальфёрдэ, Германія — 1.3.1929), нямецкі гісторык мастацтва, музейны дзеяч. Працаваў у Берлінскіх маст. музеях: дырэктар аддзела хрысц. скульптуры (1880) і галерэі жывапісу (1890), ген. дырэктар Дзярж. маст. збораў у Берліне (1905—20). Заснавальнік (1903) і дырэктар (1904—29) Кайзер-Фрыдрых музея ў Берліне (цяпер комплекс музея імя Бодэ). Даследаваў мастацтва італьян. Адраджэння, галандскага і фламандскага жывапісу («Рэмбрант», т. 1—8, 1897—1905), («Фларэнцінскія скульптары Рэнесансу», 1906—12, «Майстры галандскай і фламандскай школ», 1917, і інш.). с. 203
БО́ДЭНСКАЕ ВО́ЗЕРА (Bodensee), у Еўропе, на мяжы Германіі, Швейцарыі і Аўстрыі. Размешчана на выш. 395 м. Пл. 538 км2. Даўж. каля 63 км, шыр. 14 км, глыб. да 252 м. На ПнЗ разгаліноўваецца на 3 адасобленыя часткі (Іберлінгенскае, Ніжняе і Цэлерскае азёры). Запаўняе тэктанічную ўпадзіну, апрацаваную стараж. ледавіком. Берагі пераважна плоскія, узвышаныя, на ПдУ — высокія, скалістыя. Праз Бодэнскае возера цячэ р. Рэйн. Назіраюцца сейшы. Суднаходства, паромная пераправа. На берагах буйныя гарады і курорты: Констанц, Фрыдрыхсгафен, Ліндаў (Германія), Брэгенц (Аўстрыя). Запаведнікі. с. 204
БОЕГАЛО́ЎКА ракеты, галаўная частка ракеты, прызначаная для непасрэднага паражэння цэляў. Складаецца з корпуса, баявога зараду, падрыўнога прыстасавання і засцерагальна-выканаўчага механізма. Баявы зарад у залежнасці ад прызначэння можа быць ядзерным або звычайным. У стратэгічных ракет бывае адна або некалькі боегаловак, якія аддзяляюцца ў пэўных пунктах траекторыі яе палёту. с. 204
БОЕПРЫПА́СЫ , састаўная частка ўзбраення, прызначаная для паражэння жывой сілы і тэхнікі, разбурэння збудаванняў (умацаванняў) і выканання спец. задач (асвятлення, задымлення і інш.). Да боепрыпасаў адносяць артыл. выстралы, рэактыўныя снарады, боегалоўкі ракет і тарпедаў, патроны да стралк. зброі, гранаты, авіяц. бомбы, інж. і марскія міны, фугасы, дымавыя шашкі і інш. Боепрыпасы дасылаюцца да цэляў з дапамогай агнястрэльнай зброі (кулі, снарады, міны і інш.), рухавікоў (рэактыўныя снарады, тарпеды), скідваннем з вышыні (авіяц. бомбы) або кіданнем уручную (ручныя гранаты). Некаторыя боепрыпасы ўстанаўліваюцца на мясцовасці або ў вадзе (міны, фугасы). Паводле прызначэння адрозніваюць боепрыпасы асн. (для паражэння цэляў), спец. (для асвятлення, задымлення, распаўсюджвання агітацыйнай л-ры і інш.), дапаможныя (вучэбныя, халастыя, для спец. выпрабаванняў); паводле характару забеспячэння — са звычайным выбуховым рэчывам, ядзерныя боепрыпасы, аб’ёмнага выбуху, хім. (асколачна-хім.) і інш. Частка боепрыпасаў расходуецца на баявую падрыхтоўку войскаў. Захоўваюцца боепрыпасы ў спец. абсталяваных сховішчах і складах, якія строга ахоўваюцца, большасць з іх з'яўляюцца часткай баз ваенных. с. 204
«БО́ЖЫМ ШЛЯ́ХАМ» , грамадска-рэлігійны, літаратурна-гістарычны часопіс. Выдаваўся бел. грэка-каталіцкім (уніяцкім) духавенствам у 1947—57 у Парыжы і ў 1957—80 у Лондане на бел. мове. Асвятляў пытанні гісторыі хрысціянства, хрысціянскай царквы, царк. будаўніцтва, рэліг. адносін на Беларусі, асабліва уніяцкага руху, узаемазалежнасць рэлігіі, культуры, нац. свядомасці ў развіцці бел. народа. Асэнсоўваў ролю хрысціянскіх асветнікаў, царк. дзеячаў Ефрасінні Полацкай, Клімента Смаляціча, Кірылы Тураўскага, заснавальнікаў айч. кнігадрукавання Ф.Скарыны, В.Цяпінскага, братоў Мамонічаў у станаўленні і ўзбагачэнні бел. культуры. Змяшчаў матэрыялы пра грамадска-паліт. становішча ў БССР, дзейнасць бел. асяродкаў на эміграцыі і інш.
А.А.Каўка. с. 204
БО́ЖЫЧ , у славянскай міфалогіі іпастась вярх. нябеснага бога. Атаясамліваўся з богам Сонца, сімвалізаваў пачатак веснавога сонечнага цыкла. З прыняццем хрысціянства Божыча супастаўлялі з вобразам Ісуса Хрыста. Імя Божыч узгадваецца ў назвах і песнях, звязаных з Калядамі.
А.В.Гурко. с. 204
БО́ЖЫЧ (Božič) Мірка (н. 21.9.1919, Сінь, гіст. вобл. Далмацыя, Харватыя), харвацкі пісьменнік. Правадз. чл. Югаслаўскай акадэміі навук і мастацтваў, чл.-кар. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў. Вывучаў права ва ун-тах Бялграда і Заграба (1938—41). Аўтар раманаў «Курланы верхнія і ніжнія» (1952), «Нявыплаканыя» (1955), «Шоўкавыя пантофлі» (1958), аповесцяў «Каланела» (1975), «Бомба» (1976), «Цела і дух» (1981), зб. эсэ «Запісы між іншым» (1975). Пісаў п’есы («Мост», 1947; «Стрэлка», 1951; «Арэлі на сумнай вярбе», 1957; «Праведнік», 1960), кінасцэнарыі, радыёдрамы. Асн. ўвага Божыча засяроджваецца на крытычных момантах жыцця чалавека, праблемах асобы і грамадства. Вядомы і як оперны спявак.
Тв.: Drame. Zagreb, 1950; Novele. Zagreb, 1952; Drame. Zagreb, 1960; Рус. пер. — Курланы верхние и нижние. М., 1959; Колоннелло // Современная югославская повесть, 70-е годы. М., 1978; Легенда о девушке и дубе // Повести и рассказы югославских писателей. М., 1978.
І.А.Чарота. с. 204
БО́ЖЫЯ КАРО́ЎКІ , какцынеліды (Coccinellidae), сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 4 тыс. відаў на ўсіх мацерыках. На Беларусі больш за 40 відаў, звычайна карысныя: божая кароўка сямікрапінкавая (Coccinella septempunctata), двухкрапінкавая (Adalia bipunctata) і інш. Жывуць у лясах, садах, парках, на лугах, балотах, палетках.
Даўж. 2—18 мм, цела пукатае зверху, круглаватае або авальнае, пляскатае знізу. Афарбоўка яркая, «перасцерагальная», з малюнкам з крапінак, плям, штрыхоў. У большасці жукі і лічынкі драпежныя — кормяцца тлямі, павуціннымі кляшчамі, шчытоўкамі і інш.; некат. раслінаедныя. Многія, у т.л. божыя кароўкі двухкрапінкавыя, выкарыстоўваюцца ў біял. ахове с.-г. і лясных культур. 2 аўстрал. віды спынілі павелічэнне колькасці шкоднікаў цытрусавых — чарвяцоў. Некат. шкодныя. Божыя кароўкі маюць ядавітую гемалімфу, таму насякомаедныя жывёлы іх не паядаюць. с. 204
БО́ЗЕ , Бос (Bose) Шацьендранат (1.1.1894, г. Калькута, Індыя — 4.2.1974), індыйскі фізік, адзін са стваральнікаў квантавай статыстыкі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва з 1958. Скончыў Калькуцкі ун-т (1915). Працаваў у Парыжы ў М.Складоўскай-Кюры (1924—25), праф. Дакскага (1926—56), Калькуцкага (1945—56) ун-таў. Разам з А.Эйнштэйнам стварыў Бозе — Эйнштэйна статыстыку (1924), вывеў Планка закон для цеплавога выпрамянення абсалютна чорнага цела. с. 205
БО́ЗЕ-ВА́ДКАСЦЬ , квантавая вадкасць з часціц (ці квазічасціц) з нулявым або цэлалікавым спінам (базонаў). Падпарадкоўваецца Бозе — Эйнштэйна статыстыцы. Да Бозе-вадкасці адносяцца, напр., вадкі гелій 4Не, які пры т-рах, блізкіх да абсалютнага нуля, можа перайсці ў стан звышцякучасці; сукупнасць купераўскіх пар электронаў, утварэнне якіх прыводзіць да звышправоднасці. Гл. таксама Квантавая вадкасць. с. 205
БО́ЗЕ-ГАЗ , квантавы газ часціц (ці квазічасціц) з нулявым або цэлалікавым спінам (базонаў). Падпарадкоўваецца Бозе—Эйнштэйна статыстыцы. Да Бозе-газаў адносяцца аднаатамныя газы з атамамі, якія маюць цотны лік нуклонаў (напр., гелій 4Не), газы фатонаў і некаторых квазічасціц (напр., фанонаў). с. 205
БО́ЗЕ-ЧАСЦІ́ЦЫ , гл. Базоны. с. 205
БО́ЗЕ — ЭЙНШТЭ́ЙНА РАЗМЕРКАВА́ННЕ , функцыя размеркавання на ўзроўнях энергіі тоесных часціц з нулявым ці цэлалікавым спінам (базонаў) пры ўмове, што ўзаемадзеянне паміж часціцамі можна не ўлічваць. Вызначае ўласцівасці ідэальнага квантавага газу, які падпарадкоўваецца Бозе — Эйнштэйна статыстыцы.
Паводле Бозе-Эйнштэйна размеркавання ni = [ехр((Εі-μ)/kТ)-1]-1, дзе ni — сярэдні лік часціц у стане з энергіяй Еі, і — набор квантавых лікаў, якія характарызуюць стан часціцы, μ — хім. патэнцыял, k — Больцмана пастаянная, Т — абс. т-ра. Бозе—Эйнштэйна размеркаванне выкарыстоўваецца пры разліках тэрмадынамічных характарыстык эл.-магн. выпрамянення і кандэнсаваных асяроддзяў пры нізкіх т-рах. с. 205
БО́ЗЕ—ЭЙНШТЭ́ЙНА СТАТЫ́СТЫКА , фізічная статыстыка, якая апісвае фіз. ўласцівасці сістэм тоесных часціц з нулявым і цэлалікавым спінам (базонаў); адна з квантавых статыстык. Прапанавана Ш.Бозе для светлавых квантаў (фатонаў) і развіта А.Эйнштэйнам для часціц ідэальнага газу (1924).
Аснова Бозе—Эйнштэйна статыстыкі — Бозе—Эйнштэйна размеркаванне. Паводле Бозе—Эйнштэйна статыстыкі ў кожным квантавым стане сістэмы можа знаходзіцца любая колькасць базонаў. На падставе Бозе—Эйнштэйна статыстыкі тлумачацца макраскапічныя квантавыя эфекты звышправоднасці і звышцякучасці, а таксама залежнасць цеплаёмістасці цвёрдага цела ад т-ры, законы выпрамянення абсалютна чорнага цела і інш. фіз. з'явы, якія не мелі тлумачэння ў межах законаў класічнай фізікі. Пры высокіх т-рах і малой канцэнтрацыі часціц, калі эфекты спінавага несілавога ўзаемадзеяння можна не ўлічваць, Бозе—Эйнштэйна статыстыка пераходзіць у Больцмана статыстыку. Гл. таксама Фермі—Дзірака статыстыка, Статыстычная фізіка.
А.І.Болсун. с. 205
«БО́ІНГ» (The Boeing Company), адна з вядучых авіяракетных кампаній ЗША. Засн. У.Э. Боінгам у 1916 у штаце Дэлавэр як «Боінг эрплейн компані», з 1961 сучасная назва. Штаб-кватэра ў г. Сіэтл (штат Вашынгтон). Асн. пастаўшчык на сусв. рынак рэактыўных трансп. самалётаў пераважна серыі «Боінг», верталётаў, бамбардзіроўшчыкаў, самалётаў-запраўшчыкаў. Выпускаў цяжкія бамбардзіроўшчыкі В-17 («Лятаючая крэпасць», з 1935) і іх мадыфікацыю В-29 («Суперкрэпасць», з 1942). З самалёта гэтага тыпу ў 1945 скінута атамная бомба на Хірасіму. Стварае беспілотныя і верт. ўзлёту самалёты, гідрасамалёты, авіяц. і наземныя сістэмы апавяшчэння і кантролю, электронныя сістэмы і інш. 1-е месца ў свеце па вытв-сці пасажырскіх самалётаў (першы звышгукавы В707, 1959), найб. В-747 (выпускаецца з 1983). Вядучая кампанія ў распрацоўцы міжкантынент. балістычных ракет «Мінітмен» і ракетаносьбіта «Сатурн». Галаўная фірма па вытв-сці самалётаў, абсталяваных сістэмай АВАКС. Удзельнічае ў стварэнні крылатых, супрацьлодачных і супрацьспадарожнікавых ракет і ў касм. праграме «Шатл». Будуе аб’екты энергетыкі і аховы прыроды, распрацоўвае абсталяванне для абагачэння урану. с. 205
«БО́ІНГ» , агульная назва самалётаў авіяц. карпарацыі ЗША «Боінг». Сярод іх шырокафюзеляжны пасажырскі самалёт В-747 (выпускаецца з 1983). Мае 4 турбарэактыўныя двухконтурныя рухавікі з цягай па 244 кН кожны. Перавозіць да 660 пасажыраў. Крэйсерская скорасць да 940 км/гадз, узлётная маса каля 380 т, далёкасць палёту без дазапраўкі да 13,5 тыс. км. В-747 «Джумба Джэт» — на 386 пасажыраў, узлётная маса каля 400 т, далёкасць палёту каля 13 тыс. км. Самалёты «Боінг» вызначаюцца надзейнасцю і эканамічнасцю. с. 205
БОЙ (ваен.), арганізаваная ўзбр. сутычка падраздзяленняў, часцей і злучэнняў бакоў, якія ваююць; асн. тактычная форма баявых дзеянняў з мэтай дасягнення перамогі над праціўнікам. Вядзецца з выкарыстаннем усіх наяўных відаў агню і манеўру на зямлі, у паветры і на моры.
Формы і спосабы вядзення бою мяняліся з развіццём баявой тэхнікі і якаснага складу войскаў. Да вынаходства пораху баі вяліся кіданнем стрэлаў, дзідаў, дроцікаў, камянёў і завяршаліся рукапашнай сутычкай пяхоты і конніцы. Са з’яўленнем у Еўропе ў 14 ст. агнястрэльнай зброі — агнём ружжаў і артылерыі і завяршаўся штыкавой рукапашнай сутычкай пяхоты. З аснашчэннем войскаў хуткастрэльнай артылерыяй, кулямётамі, з выкарыстаннем танкаў і авіяцыі вырашальнае значэнне для поспеху бою набыла каардынацыя дзеяння ўсіх родаў войскаў.
Сучасны наземны бой, у якім удзельнічаюць усе роды сухапутных войскаў пры падтрымцы авіяцыі (часам і ВМФ), наз. агульнавайсковым. Ён характарызуецца выкарыстаннем найноўшай зброі і разнастайнай тэхнікі, высокай манеўранасцю, хуткімі і рэзкімі зменамі становішча, вял. прасторавым размахам. Яго найважнейшыя прынцыпы: раптоўнасць нападу, актыўнасць і бесперапыннасць баявых дзеянняў, разгрупаванне сіл, канцэнтрацыя сродкаў на напрамку гал. ўдару, зладжанае ўзаемадзеянне родаў войскаў, якое дасягаецца выкарыстаннем радыёэлектронных сродкаў, у т.л. і касмічных. Асн. віды сучаснага бою: наступленне, сустрэчны бой, абарона, адыход. Спланаваная сістэма бою вял. маштабу і стратэг. значэння наз. бітвай ці аперацыяй. Паветраны бой — проціборства ў паветры самалётаў (або іх груп), верталётаў, якія знішчаюць праціўніка або адбіваюць яго атакі. Проціпаветраны бой вядуць часці ППА і інш. роды войскаў з мэтай знішчэння паветраных сіл праціўніка і прыкрыцця сваіх войскаў і аб’ектаў. Марскі бой — баявыя дзеянні караблёў флоту на моры і ў прыбярэжных раёнах дзеля знішчэння сіл флоту праціўніка або нанясення яму паражэння. с. 205
БОЙД-ОР (Boyd-Orr) Джон (23.9 1880, Кілмаурс, Шатландыя — 25.6.1971), брытанскі дыетолаг. Пэр (1948). Ганаровы чл. Нью-Йорскай АН. Адукацыю атрымаў ва ун-це Глазга. Заснавальнік і дырэктар н.-д. ін-та ў Роўэце (пасля 1-й сусв. вайны), праф. сельскай гаспадаркі ў Абердзінскім ун-це (1942—45). У 1945—48 першы дырэктар Арг-цыі па харчаванні і сельскай гаспадарцы ААН. Распрацаваў «нормы харчавання», абгрунтаваў неабходнасць сусв. харч. палітыкі. Нобелеўская прэмія міру 1949. с. 205
БОЙ-ЖАЛЕ́НСКІ (Boy Żeleński; сапр. Жаленскі) Тадэвуш (21.12.1874, Варшава — 3/4.7.1941), польскі пісьменнік, тэатр. і літ. крытык, перакладчык. Вывучаў медыцыну ў Ягелонскім ун-це (1892—1900). Праф. Львоўскага ун-та (1939—41). Адзін з заснавальнікаў у Кракаве кабарэ элітарнага тыпу «Зялёны шарык» (1905). Аўтар сатыр. куплетаў (зб. «Слоўцы», 1913), сац.-псіхал. фельетонаў, выдадзеных у 10 т. (зб-кі «Выдумкі, выдумкі...», 1932, «Трохі міфалогіі», 1935, і інш.), біягр. аповесці «Марысенька Сабеская» (1937), кн. ўспамінаў «Ці ведаеш гэты край?..» (1931), манаграфій «Мальер» (1924), «Бальзак» (1934) і інш. Зб-кі «Флірт з Мельпаменай» (т. 1—10, 1920—32) — летапіс творчага жыцця т-раў Варшавы і Кракава. Гісторыі развіцця польск. л-ры прысвечаны кн. «Жывыя людзі» (1929), «Бранзавальшчыкі» (1930), «Урокі Фрэдра» (1934), паэт. анталогія «Маладая Польшча» (1939). Пераклады франц. класікаў склалі «Бібліятэку Боя» (каля 100 т.). Расстраляны фашыстамі ў Львове.
Тв.: Pisma. Т. 1—28. Warszawa. 1956—75; Listy. Warszawa, 1972; Reflektorem w mrok. Warszawa, 1978.
М.М.Хмяльніцкі. с. 205
БО́ЙКА , маслабойка, бандарны выраб; у беларусаў і інш. слав. народаў пасудзіна для збівання масла. Найчасцей — вузкая высокая кадачка з клёпак. У накрыўцы пасярэдзіне адтуліна для калатоўкі (біла), верхні канец якой выходзіў вонкі, а да ніжняга прымацоўвалі кружок з дзіркамі (пашыраны вырыянт) ці крыжавіну (ударная частка).
Такой жа формы бойкі выдзёўбвалі з суцэльнай круглай калодкі. На Палессі былі вядомы бойкі цыліндрычнай формы гарызантальнага профілю (у выглядзе 2-доннай бочачкі, у якой было «акенца» з засаўкай); масла збівалі вярчэннем ручкі, што прыводзіла ў рух лопасці. Бойкі бытуюць і ў наш час.
В.С.Цітоў. с. 206
БО́ЙКА Анатоль Васілевіч (4.3.1922, г. Сямёнаўка Чарнігаўскай вобл., Украіна), бел. геабатанік. Д-р біял. н. (1978). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1950). З 1950 у Ін-це лесу АН Беларусі і Бел. НДІ лясной гаспадаркі, з 1962 у Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі. Навук. працы па фітацэналогіі, вывучэнні прадукцыйнасці, кругавароту элементаў мінер. жыўлення ў лясных экасістэмах, уплыву прамысл. выкідаў на ўстойлівасць раслінных комплексаў, па пытаннях навук. абгрунтавання аховы і запаведання прыродных аб’ектаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.: Комплексные экспериментальные исследования ландшафтов Белоруссии. Мн., 1973 (у сааўг.); Экспериментальные исследования природных комплексов Березинского заповедника. Мн., 1975 (разам з Я.А.Сідаровічам, А.Б.Майсеевай); Экспериментальные исследования ландшафтов Припятского заповедника. Мн., 1976 (у сааўт.). с. 206
БО́ЙКА Барыс Барысавіч (н. 6.8.1923, в. Ходараўка Горацкага р-на Магілёўскай вобл.), бел. фізік. Акад. АН Беларусі (1974, чл.-кар. 1969), д-р фіз.-матэм. н. (1965), праф. (1976). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1951). З 1960 у Ін-це фізікі, у 1975—93 дырэктар Ін-та фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. Навук. працы па фіз. оптыцы, квантавай электроніцы і фізіцы цвёрдага цела. Распрацаваў палярызацыйны метад вывучэння працэсаў вязкага цячэння, стварыў шэраг новых варыянтаў квантавых генератараў, атрымаў і даследаваў новыя высокатэмпературныя звышправодныя матэрыялы. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Тв.: Фотопластичность. Мн., 1957 (разам з С.І.Губкіным, С.І.Дабравольскім); Отражение света от усиливающих и нелинейных сред. Мн., 1988 (разам з М.С.Пятровым). с. 206
БО́ЙКА Грыцько (Рыгор Піліпавіч; 5.9.1923, г.п. Аленаўка Валнавахскага р-на Данецкай вобл., Украіна — 25.9.1978), украінскі паэт. Скончыў Данецкі пед. ін-т (1949). Пісаў пераважна для дзяцей і юнацтва. Аўтар эб-каў вершаў «Мая Данеччына» (1950), «Бярозка» (1954), «Шахцёрачка» (1956), «Дзіва, дзіва, дзівосы» (1970), «Надзейная змена» (1975) і інш. Творы вызначаюцца тонкім гумарам, яснасцю і прастатой мовы, багаццем рытмікі, лірызмам. Многія вершы (больш як 400) пакладзены на музыку. На ўкр. мову перакладаў творы Я.Купалы, А.Александровіча, Э.Агняцвет, А.Бялевіча, М.Танка. На бел. мову вершы Бойкі перакладалі Александровіч, М.Арочка, М.Аўрамчык, С.Грахоўскі, Х.Жычка, Танк, Р.Хацкевіч.
Тв.: Вибрані твори. Т. 1—2. Киïв, 1983; Бел. пер. — Два Міколы. Мн., 1963.
В.А.Чабаненка. с. 206
БО́ЙКА Уладзімір Андрэевіч (9.4.1932, Мінск — 2.4.1996), бел. мастацтвазнавец, літаратурны крытык, паэт, мастак. Скончыў БДУ (1955). У 1956—93 працаваў у газ. «Літаратура і мастацтва», час. «Родная прырода». Аўтар кніг пра выяўл. мастацтва, літ. партрэтаў мастакоў А.Глебава, В.Грамыкі, А.Кашкурэвіча, М.Савіцкага, У.Стальмашонка, А.Тычыны, пісьменніка А.Адамовіча і інш. У 1970—90-я г. аўтар і вядучы радыёцыкла «Выхавай у сабе прыгожае», тэлевізійнага цыкла «Роздум», тэлевізійных партрэтаў А.Бембеля, С.Катковай і інш. Сцэнарыст фільмаў «Паэзія графікі» (1971), «Прафесар прыгажосці» (1972, з А.Белавусавым), «Мастак Арлен Кашкурэвіч» (1976), «Васіль Быкаў. Праўдай адзінай» (1992). Аформіў і праілюстраваў літ.-маст. і навук. выданні: «Шляхі вялі праз Беларусь» В.Грыцкевіча і А.Мальдзіса (1980), «Народ і вайна» М.Тычыны (1985), Збор твораў у 5 тамах З.Бядулі (1985—89), «Нічога важней» (1987) і Выбраныя творы ў 4 тамах (т. 1, 1995) А.Адамовіча, і інш. Акварэлі, манатыпіі, малюнкі, калажы ўтвараюць цыклы «Міншчына», «Вільня», «Рыбачае (Крым)», «Калабрыйскія імгненні (Італія)» і інш.
Тв.: Маўклівая размова. Мн., 1964; Глебаў А.К. Мн., 1974; Беларуская палітра дваццатага стагоддзя: Эцюды. Мн., 1976; А.М.Тычына. Мн., 1978; Бессмертие подвига: [Альбом]. М., 1980; Алесь Адамович: [Альбом]. Мн., 1989.
Л.Д.Фінкельштэйн. с. 206
БО́ЙКА Юрый Рыгоравіч (н. 6.3.1925, г. Саратаў, Расія), бел. патолагаанатам. Д-р мед. н. (1964), праф. (1965). Скончыў Тбіліскі мед. ін-т (1948). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па паталаг. анатоміі падстраўнікавай залозы і аб ролі сасудзістых расстройстваў пры ўзнікненні вострага запалення гэтай залозы.
Тв.: Патологическая анатомия и патогенез острого панкреатита. Мн., 1970; Клинико-анатомический анализ врачебных ошибок Мн., 1994. с. 206
БО́ЙЛЕР (англ. boiler), трубчасты цеплаабменнік для награвання вады ў сістэме цеплазабеспячэння і гарачага водазабеспячэння. с. 206
БОЙЛЬ (Boyle) Роберт (25.1.1627, Лісмар, Ірландыя — 30.12.1691), англійскі фізік і хімік. Адзін з заснавальнікаў Лонданскага каралеўскага т-ва. Адукацыю атрымаў у Жэнеўскай акадэміі (1638—44). Навук. працы па малекулярнай фізіцы і механіцы, па вывучэнні цеплавых, аптычных і акустычных з’яў. Адкрыў (1662) закон залежнасці аб’ёму газу ад ціску (гл. Бойля—Марыёта закон). Сфармуляваў паняцце хім. элемента (1661), залажыў асновы якаснага хім. аналізу.
Літ.: Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки М., 1989. С. 95. с. 206
БО́ЙЛЯ ПУНКТ , пункт мінімуму на ізатэрме рэальнага газу, адлюстраванай у каардынатах р — рV, дзе р — ціск газу, V — аб’ём, які займае газ. Названы ў гонар Р.Бойля. У наваколлі Бойля пунктв невял. ўчасткі ізатэрмаў рэальнага газу можна разглядаць як адрэзкі гарыз. прамых — ізатэрмы ідэальнага газу. Лінія, што злучае Бойля пункты на асобных ізатэрмах, наз. крывой Бойля. Пункт гэтай крывой, што ляжыць на восі рV (р=0), вызначае т-ру Бойля Тв= =3,375Тк, дзе Тк — крытычная тэмпература. Пры т-рах Т < Тк магчыма поўнае звадкаванне газу, пры Т < Тв — частковае. с. 206
БО́ЙЛЯ—МАРЫЁ́ТА ЗАКО́Н , адзін з асноўных газавых законаў, паводле якога здабытак аб’ёму дадзенай масы ідэальнага газу на яго ціск пры пастаяннай т-ры ёсць велічыня пастаянная. Устаноўлены эксперыментальна Р.Бойлем (1662) і незалежна ад яго франц. вучоным Э.Марыётам (1676). Вынікае з кінетычнай тэорыі газаў, калі прыняць, што памеры малекул нязначныя ў параўнанні з адлегласцямі паміж імі і адсутнічае міжмалекулярнае ўзаемадзеянне. Для рэальных газаў выконваецца набліжана і тым лепш, чым далей ад крытычнага стану знаходзіцца газ. с. 207
БОЙН (Boyne), комплекс рытуальных археал. помнікаў эпохі неаліту (магчыма, 2500—2000 да н.э.) у лукавіне р. Бойн, за 40 км на Пн ад г. Дублін (Ірландыя). Складаецца з некалькіх курганоў, 5 хенджаў і 3 вял. калідорных грабніц: Нью-Грэйндж, Даўт і Наўт. Часам тэрмінам «Культура Бойн» наз. археал. матэрыялы з калідорных грабніц усёй Ірландыі. Характэрныя рысы — своеасабліва арнаментаваная кераміка (стыль Кэраўкіл) і касцяныя шпількі з макападобнымі і грыбападобнымі навершамі.
А.В.Іоў. с. 207
БО́ЙНАЯ , Буйная, рака ў Беларусі, у Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл. і Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток Нёмана. Даўж. 27 км. Пл. вадазбору 78 км2.
Пачынаецца на ПнУ ад в. Антонева Стаўбцоўскага р-на, на працягу ніжніх 10 км каналізаваная. У ніжнім цячэнні ў час разводдзя праз групу азёраў Юзкавічы магчымы пераліў у р. Чорная. У пойме меліярац. каналы. с. 207
БОЙ-СКАЎТЫ́ЗМ , гл. ў арг. Скаўтызм. с. 207
БОК (Bock) Фёдар фон (3.12.1880, г. Костшын, Польшча — 3.5.1945), германскі военачальнік. Ген.-фельдмаршал ням.-фаш. арміі (1940). Службу пачаў у 1898. Удзельнік 1-й сусв. вайны. З 1919 на камандных і штабных пасадах у рэйхсверы. Выступаў за пераўзбраенне Германіі і ўстанаўленне фаш. дыктатуры. У 2-ю сусв. вайну 1939—45 камандуючы групай армій «Поўнач» (1939, Польшча), групай армій «Б» (1940, Францыя). З чэрв. 1941 на сав.-герм. фронце, камандуючы групай армій «Цэнтр», якая ў чэрв.—жн. 1941 акупіравала тэр. Беларусі. У снеж. 1941 пасля паражэння ням.-фаш. войскаў пад Масквой зняты з пасады. У студз.—ліп. 1942 камандуючы групамі армій «Поўдзень» і «А», потым у распараджэнні вярх. камандавання вермахта. Загінуў у час налёту англа-амер. авіяцыі.
А.М.Літвін. с. 207
БОКАНЕРВО́ВЫЯ (Amphineura), падтып найб. прымітыўных марскіх малюскаў. 2 класы: панцырныя малюскі і баразнаватабрухія (бяспанцырныя), па інш. сістэме і 3-і клас. — каўдафавеаты. Вядомыя з ранняга кембрыю. Каля 100 вымерлых і 1300 сучасных відаў. Жывуць ва ўсіх краявых морах і акіянах.
Цела (даўж. ад некалькіх міліметраў да 35 см) двухбаковасіметрычнае. Кутыкула мантыі ўкрыта вапняковымі лускавінкамі (спікуламі). У большасці на спінным баку цела рухома сучлененая ракавіна. Галава без вачэй і шчупальцаў. Нерв. сістэма з дзвюх пар падоўжаных ствалоў. Крывяносная сістэма незамкнёная. Апладненне вонкавае, развіццё праз стадыю плаваючай лічынкі. с. 207
БО́КАЎ Віктар Фёдаравіч (н. 19.9.1914, в. Язвіцы Загорскага р-на Маскоўскай вобл.), рускі паэт. Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага (1938). Аўтар зб-каў вершаў «Застругі» (1958), «Вецер у далонях» (1962), «Лета-мята» (1966), «Аляўціна» (1968), «Калі віднела...» (1972), «У трох кроках ад салаўя» (1977), «Ельнічакбярэзнічак» (1981), кнігі празаічных мініяцюр «Над ракой Істэрмай: Запіскі паэта» (1960), цыкла «Паэзіі сто першая вярста» (1987). Рус. прырода, каханне, жыццё вёскі і рабочага прыгарада — асн. тэмы яго лірыкі, у якой вельмі адчувальныя фалькл. матывы. Некаторыя вершы паэта сталі папулярнымі ў свой час песнямі («Арэнбургская пуховая хустка», «На пабыўку едзе», «На Мамаевым кургане»).
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1983—84. с. 207
БОКЛЬ (Buckle) Генры Томас (24.11.1821, Лі, графства Кент, Вялікабрытанія — 29.5.1862), англійскі гісторык, сацыёлаг-пазітывіст. Прадстаўнік геагр. школы ў сацыялогіі. У асн. працы «Гісторыя цывілізацыі ў Англіі» (т. 1—2, 1857—61) крытыкаваў тэалагічную трактоўку гісторыі. Ставіў сваёй задачай адкрыць заканамернасці гіст. працэсу і паказаць іх дзеянне на прыкладзе шэрагу краін. Гал. фактарам гіст. развіцця лічыў разумовы прагрэс; асаблівасці гіст. развіцця розных народаў, тлумачыў уплывам геагр. асяроддзя, пераважна ландшафту.
Тв.: Рус. пер. — Этюды. СПб., 1867; Влияние женіцин на успехи знания. 4 изд. СПб., 1900. с. 207
БОКС (англ. вох літар. ўдар), від спорту, адзінаборства ў кулачным баі паводле пэўных правілаў. Адрозніваюць аматарскі бокс і прафесійны. Спаборніцтвы праводзяцца на рынгу — квадратнай пляцоўцы 6 х 6 м, абмежаванай па перыметры 3 канатамі, нацягнутымі паміж вуглавымі стойкамі. Баксіруюць у спец. мяккіх пальчатках масай да 300 г (у прафес. боксе да 220 г, на алімпійскіх гульнях каля 230 г), спец. ахоўных шлемах (у аматарскім боксе). Правілы дазваляюць наносіць удары ў пярэднюю і бакавую часткі галавы і тулава вышэй пояса; забараняюць захопы, штуршкі, падножкі, удары адкрытай пальчаткай, галавой. Паядынак доўжыцца 3 раунды (у прафес. боксе да 12) па 3 мін кожны з перапынкам 1 мін паміж імі. Судзяць спаборніцтвы суддзя на рынгу і 5 бакавых. Перамога прысуджаецца па ачках (бакавымі суддзямі) ці датэрмінова (суддзёй на рынгу), калі баксёр пасля ўдару саперніка і адліку суддзёй на рынгу 10 сек не ў стане працягваць бой (накаўт), за яўнай перавагай, калі пераможца тройчы збівае саперніка моцным ударам з ног (накдаўн) ці за яўнай тэхн. перавагай. Баксёраў падзяляюць паводле ўзроставых, вагавых і разрадных катэгорый. З 1920 дзейнічае Міжнар. федэрацыя бокса (АІБА). Бокс у праграме Алімпійскіх гульняў з 1904, чэмпіянаты свету з 1974, Еўропы з 1924.
Бокс развіўся з кулачнага бою (вядомы ў Стараж. Егіпце, Вавілоніі, быў у праграме Алімпійскіх гульняў у Стараж. Грэцыі). Першыя правілы бокса ў пальчатках уведзены ў Англіі ў 1867. На Беларусі бокс развіваецца з 1920 (першая секцыя ў Барысаве). Сярод бел. баксёраў алімпійскі чэмпіён В.Яноўскі (1988), абс.чэмпіён СССР А.Юкаў (1983), прызёры Кубка свету і Гульняў Добрай волі Ю.Торбік (1982), А.Акулаў (1984), А.Банін (1990), чэмпіянату Еўропы М.Савічаў (1993). с. 207
БОКС (ад англ. вох скрынка), 1) герметычная камера ці скрынка для захоўвання шкодных, у т.л. радыеактыўных, рэчываў, мікраарганізмаў і для работы з імі. Аснашчаецца акном, доўгімі пальчаткамі або маніпулятарамі, шлюзам для загрузкі і выгрузкі рэчываў, прыстасаваннем для падачы асушаных газаў (сухі бокс). 2) Адасобленыя месцы ў гаражах, прамысл. памяшканнях для размяшчэння аўтамабіляў, выпрабавальных і інш. установак. 3) Адгароджаная частка палаты або ізаляванае памяшканне ў інфекцыйных бальніцах (клініках). с. 208
БО́КСБУРГ (Boksburg), горад на ПнУ Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Засн. ў 1903. 119,9 тыс. ж. (1993). Адзін з цэнтраў золатапрамысл. раёна Вітватэрсранд. Вытв-сць штучнага вадкага паліва. Прадпрыемствы харч. прам-сці. с. 208
БО́КУН Герман Мацвеевіч (27.8.1922, в. Ясень Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 8.3.1978), бел. спартыўны дзеяч, трэнер (фехтаванне на шпагах). Майстар спорту СССР (1949), засл. трэнер Беларусі (1961), засл. трэнер СССР (1965), засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1971). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1949). З 1950 у Бел. і Мінскім абл. саветах фізкультурна-спарт. т-ва «Дынама», з 1957 у Бел. ін-це фіз. культуры, з 1962 трэнер па фехтаванні Цэнтр. савета саюза спарт. т-ваў і арг-цый БССР. У 1964—77 нам. старшыні К-та па фіз. культуры і спорце пры СМ БССР. Сярод выхаванцаў А.Ніканчыкаў, Д.Ніканчыкава, А.Паўлоўскі, Т.Самусенка, Ю.Смалякоў, А.Чарнушэвіч і інш. З 1995 праводзіцца міжнар. турнір па фехтаванні памяці Бокуна. с. 208
БО́КУН Ларыса Пятроўна (н. 11.2.1926, г. Новарасійск), бел. спартсменка і трэнер (фехтаванне). Майстар спорту СССР (1948), засл. трэнер Беларусі (1961), засл. трэнер СССР (1967), засл. дзеяч культуры Беларусі (1971). Скончыла Цэнтр. ін-т фіз. культуры (1977, Масква). Чэмпіёнка СССР у камандным першынстве (1947). З 1947 выкладчыца Бел. ін-та фіз. культуры, з 1949 на трэнерскай рабоце ў спарт. арг-цыях Мінска. З 1975 трэнер Рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства. Трэнер зборнай СССР да 1981. З 1984 у Рэсп. вучылішчы алімпійскага рэзерву. Сярод выхаванцаў К.Бялова. с. 208
БО́КУН Ян Антонавіч (н. 1.5.1934, в. Сцяпуры Капыльскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Д-р тэхн. н. (1989), праф. (1992). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1958). З 1967 у Бел. філіяле энергет. ін-та імя Г.М.Кржыжаноўскага, з 1976 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы ў галіне цеплаэнергетыкі, гідрадынамікі і цепламасаабмену ў дысперсных асяроддзях. Распрацаваў і ўкараніў у вытв-сць метад пульсуючага слоя дысперсных матэрыялаў.
Тв.: Гидродинамические закономерности существования пульсирующего слоя // Изв. ВУЗов и энергетич. объединений СНГ. Энергетика. 1994. № 3—4. с. 208
БО́КУЦЬ Барыс Васілевіч (27.10.1926, в. Сакольшчына Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 15.3.1993), бел. фізік. Акад. АН Беларусі (1980, чл.-кар. 1974), д-р фіз.-матэм. н. (1973), праф. (1975). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1952). З 1955 у Ін-це фізікі АН Беларусі, У 1973—89 рэктар Гомельскага ун-та. Навук. працы па нелінейнай оптыцы і электрадынаміцы аптычнаактыўных крышталёў. Высветліў асн. аспекты нелінейнага пераўтварэння частаты ў крышталях і стварыў (разам з супрацоўнікамі) перастройвальныя крыніцы кагерэнтнага аптычнага выпрамянення. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Тв.: Достижения физической оптики в Белоруссии. Мн., 1979 (разам з В.В.Філіпавым); Эффект Садовского в поглощающих гиротропных средах. Мн., 1980 (разам з Г.С.Міцюрычам, В.В.Шапялевічам). с. 208
БО́ЛАТАЎ Андрэй Цімафеевіч (18.10.1738, в. Дваранінава Тульскай вобл., Расія — 16.10.1833), рускі аграном, раслінавод і пісьменнік. Яго праца «Пра падзел палёў» (1771) — першы дапаможнік па ўвядзенні севазваротаў і арганізацыі с.-г. тэрыторый. Распрацаваў памалагічную сістэму і апісаў больш за 600 сартоў яблынь і груш. Сфармуляваў асн. палажэнні тэорыі мінер. жыўлення раслін (1780—84). Склаў першы рус. дапаможнік па марфалогіі і сістэматыцы раслін «Дапаможнік пры пазнанні лекавых раслін» (1781). Распрацаваў прынцыпы лесаразвядзення і лесакарыстання. Аўтар літ. твораў, у т.л. аўтабіягр. запіскі «Жыццё і прыгоды А.Болатава... (1738—1793)». с. 208
БО́ЛАЧКА , возера ў Беларусі, у Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас. р. Страча, за 30 км на ПнЗ ад г.п. Мядзел. Пл. 0,28 км2, даўж. 1,75 км, найб. Глыб. 28,2 м. Схілы катлавіны выш. да 20—25 м, пад лесам, берагі месцамі забалочаныя. Выцякае ручай у р. Страча. с. 208
БО́ЛБАС Аляксандр Карпавіч (н. 11.12.1911, в. Слабодка Бабруйскага р-на), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Мінскую саўпартшколу (1936), курсы палітсаставу пры Ваен. акадэміі бранятанк. і механізаваных войскаў (1946), курсы палітсаставу (1956). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну на Зах., Паўд.-Зах., Сцяпным, Варонежскім, 1-м Укр., 1, 2 і 3-м Прыбалтыйскім франтах, удзельнік абароны Мінска, Бабруйска, Рагачова, Магілёва, Смаленска, Масквы, Сталінградскай і Курскай бітваў. У баях каля Кіева ў вер. 1943 байцы батальёна пад яго камандаваннем фарсіравалі Дняпро, захапілі і ўтрымалі плацдарм. Да 1958 у Сав. Арміі. Ганаровы грамадзянін г. Грабёнка і гар. пас. Ржышчаў (Украіна). с. 208
БО́ЛБАС Максім Фёдаравіч (н. 1.7.1918, в. Слабодка Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1984), праф. (1985). Скончыў БДУ (1948). З 1934 на пед. рабоце, з 1958 у Ін-це эканомікі АН Беларусі, у 1968—90 у Брэсцкім інжынерна-буд. ін-це. Даследуе гісторыю прам-сці Беларусі ў дарэв. перыяд.
Тв.: Развитие промышленности в Белоруссии (1795—1861 гг.). Мн., 1966; Промышленность Белоруссии, 1860—1900. Мн., 1978; Прамысловасць дарэвалюцыйнай Беларусі. Мн., 1988. с. 208
БО́ЛБАС Міхаіл Мацвеевіч (н. 3.7.1939, пас. Брожа Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне эксплуатацыі аўтамаб. транспарту. Канд. тэхн. н. (1970), праф. (1994). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1962). З 1966 у Бел. політэхн. акадэміі (у 1976—92 прарэктар). Навук. працы па пытаннях павышэння эксплуатацыйнай надзейнасці трансп. сродкаў і метадах дыягностыкі тэхн. стану аўтамабіляў.
Тв.: Основы эксплуатации и ремонта автомобилей. Мн., 1985; Основы промышленной экологии: Автомобильный транспорт. Мн., 1993 (разам з Р.Я.Пармонам, Я.Л.Савічам). с. 209
БО́ЛДЗІН Аляксандр Міхайлавіч (20.11.1892, г. Сімбірск, Расія — 27.9.1963), савецкі хірург. Д-р мед. н. (1947), праф. (1948). Скончыў мед. ф-т Казанскага ун-та (1916). З 1950 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па хірургіі страўнікава-кішачнага тракту і жоўцевых шляхоў. с. 209
БО́ЛДЗІН Іван Васілевіч (15.8.1892, в. Высоцкая Інсарскага р-на, Мардовія — 28.5.1965), савецкі ваен. дзеяч. Ген.-палк. (1944). Скончыў курсы «Выстрал» (1923), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1919, удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. З 1940 нам. камандуючага войскамі Зах. асобай ваен. акругі. У Вял. Айч. вайну камандаваў 50-й арміяй, якая ўдзельнічала ў баях пад Масквой, на Курскай дузе, вызваленні Чавусаў, Магілёва, Гродна, у аперацыі мінскі «кацёл». Пасля вайны ў Сав. Арміі. Аўтар успамінаў «Старонкі жыцця» (1961). Ганаровы грамадзянін г. Гродна. с. 209
БО́ЛДУІН (Baldwin) Стэнлі (3.8.1867, Б’юдлі, графства Херэфард-энд-Вустэр, Вялікабрытанія — 14.12.1947), дзяржаўны і паліт. дзеяч Вялікабрытаніі. Скончыў Трыніты-каледж (г. Кембрыдж). Быў саўладальнікам буйнейшай сталеліцейнай фірмы «Болдуінс лімітэд». З 1908 чл. парламента. Міністр гандлю (1921—22), фінансаў (1922—23), прэм’ер-міністр (1923—24, 1924—29, 1935— 37). У 1923—37 лідэр Кансерватыўнай партыі. Урад Болдуіна сілай спыніў усеаг. забастоўку 1926 у Вялікабрытаніі, у 1930-я г. праводзіў палітыку «прымірэння» ў адносінах да фашысцкіх Італіі і Германіі. Схіліў караля Эдуарда VIII да адрачэння ад прастола (1936). с. 209
БОЛЕПАТО́ЛЬНЫЯ СРО́ДКІ , лекавыя сродкі, якія дзеяннем на ц.н.с. выбарачна аслабляюць ці здымаюць боль. Падзяляюцца на наркатычныя і ненаркатычныя. Наркатычныя болепатольныя сродкі (марфін, амнапон — раслінныя алкалоіды, іх прэпараты атрымліваюць з опіуму, прамедол, фентаніл, пентазацын — сінт. заменнікі марфіну) выкарыстоўваюцца пры рознага паходжання моцных болях. Яны дзейнічаюць на эмацыянальную сферу і выклікаюць эйфарыю; пры працяглым іх ужыванні развіваецца лек. залежнасць (наркаманія). У вял. дозах прыгнечваюць дыханне, выклікаюць кому. Ненаркатычныя болепатольныя сродкі (аспірын, анальгін, бутадыён, парацэтамол і інш.) саступаюць наркатычным, малаэфектыўныя пры інтэнсіўных болях. Іх ужываюць пры галаўным і зубным болю, пры запаленчых працэсах і траўматычных пашкоджаннях суставаў, шкілетных мускулаў, перыферычных нерваў і інш., яны маюць процізапаленчае і гарачкапаніжальнае ўздзеянне; лек. залежнасці не выклікаюць. Пабочнае дзеянне: раздражненне слізістай абалонкі страўнікава-кішачнага тракту і ўтварэнне язваў, прыгнечанне кроваўтварэння.
А.С.Захарэўскі. с. 209
БО́ЛЕЦКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Лужаснянка, за 6 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,21 км2, даўж. 1 км, найб. шыр. 300 м. Схілы катлавіны выш. да 5 м, разараныя, у ніжняй ч. параслі хмызняком. Берагі стромкія. Выцякае р. Кабішчанка. с. 209
БО́ЛІНА , былы маёнтак у Віцебскай вобл. Існаваў у 15 — пач. 20 ст. на беразе р. Больнік паміж в. Кастрыца Лепельскага і Дзярэўня Чашніцкага р -наў на Пд ад аўтадарогі Лепель—Орша. Вядомы з пач. 1440-х г. як сяло Лукомскага княства. Належаў Лукомскім, П’яноўскім, Жабам і інш. Апошняй уладальніцай Боліна ў пач. 20 ст. была К.Дзевалтоўская-Гінтаўт. Пасля 1917 маёнтак спыніў існаванне. Рэшткі Боліна знішчаны ў 1970-я г. ў час меліярацыйных работ. с. 209
БО́ЛІНГБРОК (Bolingbroke) Генры Сент-Джон (16.9.1678, Лондан — 12.12.1751), англійскі дзярж. дзеяч, філосаф, публіцыст. Віконт (1712). Ганаровы д-р Оксфардскага ун-та (1702). Чл. парламента з 1701, адзін з лідэраў торы. Ваен. міністр (1704—08), дзярж. сакратар (1710—14). Садзейнічаў заключэнню Утрэхцкага міру 1713. Прыхільнік канстытуцыйнай манархіі. У 1715 выехаў у Францыю пасля абвінавачванняў у змове на карысць Сцюартаў. Вярнуўся ў 1725 і ўзначаліў пазапарламенцкую апазіцыю ўрада вігаў.
Паводле філас. поглядаў (сфарміраваліся пад уплывам эмпірызму і сенсуалізму Дж.Лока) Болінгброк прадстаўнік радыкальнага антыхрысц. кірунку ў англ. дэізме. Лічыцца першым англ. тэарэтыкам гіст. навукі. У працы «Пісьмы аб вывучэнні і карысці гісторыі» (1736—38: рус. пер. 1978) Болінгброк выкладаў філасофію гісторыі як навукі не як тэорыю гіст. працэсу, а як галіну ведаў, сферы духоўнай дзейнасці чалавека, з уключэннем у вобласць гістарычнага элементаў палітыкі, сацыялогіі, этыкі, права, этналогіі, рацыянальнай крытыкі біблейскай традыцыі. Прыроду ўлады прааналізаваў у творы «Ідэя пра Караля-Патрыёта» (1749). с. 209
БО́ЛНЫРА , Болнара, возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Сосніца, за 40 км на ПнУ ад Полацка. Пл. 2,7 км2, даўж. 2,1 км, найб. шыр. 1,7 км, найб. глыб. 4 м, даўж. берагавой лініі 5,6 км. Пл. вадазбору 64,6 км2.
Схілы катлавіны амаль не выражаны, берагі нізкія, забалочаныя, парослыя лесам. Дно плоскае, глеістае. Расліннасць утварае паласу шыр. да 150 м. Вакол возера паласа балот шыр. да 3 км. Праз возера працякае р. Дражбітка, сцёк па канаве ў р. Свіна. с. 209
БО́ЛСУН Аляксандр Іванавіч (н. 4.11.1935, г. Чачэрск Гомельскай вобл.), бел. фізік. Канд. фізіка-матэм. н. (1967). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1959). У 1962—67 у Ін-це фізікі АН Беларусі, у 1967—71 і з 1993 у выд-ве «Беларуская Энцыклапедыя», адначасова з 1995 праф. Бел. ун-та інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па фізіцы элементарных часціц. Аўтар першага на бел. мове «Слоўніка фізічных і астранамічных тэрмінаў» (з Я.Н.Рапановічам, 1979), «Кароткага слоўніка фізічных тэрмінаў» (1979, 2-е выд. 1986), вучэбных дапаможнікаў для школ і ВНУ.
Тв.: Методы математической физики. Мн., 1988 (разам з В.К.Гронскім, А.А.Бейдам); Руска-беларускі фізічны слоўнік Мн., 1993. с. 209
БО́ЛТА , возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка, за 5 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,5 км2, даўж. 1,35 км, найб. шыр. 450 м, найб. глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі 3,53 км. Пл. вадазбору 2 км2.
Схілы катлавіны выш. 5—7 м, пад лесам, усх. разараныя. Берагі нізкія, парослыя хмызняком, на ПдУ сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае слаба. Злучана пратокай з воз. Дрывяты. Уваходзіць у зону адпачынку Браслаў. с. 209
БО́ЛТАН (Bolton), Болтан-ле-Мурс, горад на З Вялікабрытаніі, у канурбацыі Вял. Манчэстэр. 263,8 тыс. ж. (1992). Чыг. вузел. Старажытны (з 14 ст.) цэнтр тэкст. прам-сці. Баваўняная, аўта- і авіябуд., металургічная, эл.-тэхн., папяровая, хім., швейная прам-сць. Музей і маст. Галерэя. с. 209
БОЛЧ (Balch) Эмілі Грын (8.1.1867, Ямайка-Плейн, штат Масачусетс, ЗША — 9.1.1961), амерыканскі грамадскі дзеяч, эканаміст. Адукацыю атрымала ва ун-тах Чыкага, Берліна і Гарвардскім. Праф. у каледжы Уэлслі (1913— 18). У кн. «Нашы суграмадзяне — славяне» (1910) разглядала праблемы міграцыі, абвяргала погляды аб расавай непаўнацэннасці славян. Удзельніца 1-га (1915) і 2-га (1919) Міжнар. кангрэсаў жанчын. З 1919 першы сакратар-казначэй Жаночай міжнар. лігі за мір і свабоду, з 1926 займалася праблемамі Гаіці (выступала за вывад амер. войскаў і ўстанаўленне самакіравання), у 2-ю сусв. вайну ад імя лігі дапамагала амерыканцам яп. паходжання, інтэрніраваным у спец. лагеры. Нобелеўская прэмія міру 1946 (разам з Дж.Мотам). с. 209
БОЛЬ , непрыемнае, цяжкае, іншы раз пакутлівае адчуванне пры моцных або разбуральных мех., хім., тэрмічных, паталагічных і інш. уздзеяннях на арганізм чалавека і жывёл. У працэсе эвалюцыі арган. свету боль ператварыўся ў сігнал небяспекі, стаў важным біял. фактарам, які забяспечвае захаванне жыцця. Прыносіць цяжкія пакуты, пазбаўленне спакою і працаздольнасці, можа стаць прычынай болевага шоку.
Успрыманне пашкоджвальных уздзеянняў спец. болевымі (у некаторых выпадках і інш.) рэцэптарамі перадаецца па нервах да задніх рагоў спіннога мозга, адтуль па спінна-таламічным шляху да зрокавых бугроў галаўнога мозга, дзе фарміруецца першае пачуццё болю — таламічны боль. Спецыфічныя адзнакі, лакалізацыя болю звязаны з дзейнасцю кары паўшар’я вял. мозга. Эмацыянальная выразнасць, перажыванні пачуцця болю абумоўлены дзейнасцю лобных аддзелаў мозга. Лакальны коркавы цэнтр болю не выяўлены. Анат. ўтварэнні, што ўспрымаюць, праводзяць і фарміруюць пачуццё болю, наз. нацыцэптыўнай сістэмай. Анат. структуры і фізіял. механізмы, што садзейнічаюць зніжэнню або знікненню пачуцця болю, наз. антынацыцэптыўнай сістэмай. Да іх належаць жэлацінозная субстанцыя, якая знаходзіцца каля асновы задняга рога спіннога мозга, куды паступаюць болевыя імпульсы. Для аблягчэння і зняцця болю існуе вял. выбар фармакалагічных сродкаў; выкарыстоўваюцца фізіятэрапеўт. і хірург. метады лячэння (гл. Болепатольныя сродкі, Абязбольванне, Наркоз). На адчувальнасць болю ўплывае псіхічны стан чалавека, тып вышэйшай нерв. дзейнасці, асаблівасці выхавання, культура і інш.
Паняцце болю ўжываецца і ў пераносным сэнсе, калі гавораць пра «душэўны» боль», як асобны псіхічны стан, выкліканы знешнімі і ўнутр. прычынамі і звязаны з цяжкімі адчуваннямі.
Літ.: Кассиль Г.Н. Наука о боли. 2 изд. М., 1975; Мелзак Р. Загадка боли: Пер. с англ. М., 1981; Антонов И.П., Шанько Г.Г. Поясничные боли. 2 изд. Мн., 1989.
Г.Г.Шанько. с. 210
БО́ЛЬЦІШКІ , вёска ў Беларусі, у Воранаўскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5.5 км на ПдЗ ад г.п. Воранава, 115 км ад Гродна, 16 км ад чыг. ст. Ліда. 425 ж., 151 двор (1995). Базавая школа, дзіцячы сад, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. Сувязі. с. 210
БО́ЛЬЦМАН (Boltzmann) Людвіг (20.2.1844, Вена — 5.9.1906), аўстрыйскі фізік-тэарэтык, адзін з заснавальнікаў класічнай стат. фізікі. Чл. Венскай (1895), Пецярбургскай (1899) і інш. АН. Скончыў Венскі ун-т (1866). Праф. ун-таў у Грацы (1869—73, 1876—89), Вене (1873—76, 1894—1900 і з 1903), Мюнхене (1889—94) і Лейпцыгу (1900—02). Навук. працы па кінетычнай тэорыі газаў, тэрмадынаміцы, тэорыі выпрамянення, матэматыцы, механіцы і інш. Разам з Дж.К.Максвелам распрацаваў Больцмана статыстыку, устанавіў сувязь паміж энтрапіяй і тэрмадынамічнай імавернасцю (гл. Больцмана прынцып), заклаў асновы тэорыі неабарачальных працэсаў, у 1884 тэарэтычна адкрыў адзін з законаў цеплавога выпрамянення (гл. Стэфана—Больцмана закон выпрамянення). Адстойваў матэрыялістычныя пазіцыі ў фізіцы і тэорыі пазнання, абвергнуў гіпотэзу «цеплавой смерці» Сусвету.
Літ.: Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки. М., 1989. С. 540. с. 210
БО́ЛЬЦМАНА ПАСТАЯ́ННАЯ , адна з асноўных фіз. пастаянных, роўная адносінам універсальнай газавай пастаяннай да Авагадра пастаяннай. Пазначаецца k. Названа ў гонар Л.Больцмана. Прымяняюць пры матэм. апісанні заканамернасцяў малекулярнай фізікі і тэрмадынамікі (ураўненне стану ідэальнага газу, выраз для сярэдняй энергіі цеплавога руху малекул і інш.). Прынятае значэнне Больцмана пастаяннай k = 1,380658(12) ·10-23 Дж/К. с. 210
БО́ЛЬЦМАНА ПРЫ́НЦЫП , фізічны прынцып, які ўстанаўлівае сувязь паміж энтрапіяй сістэмы і яе імавернасцю тэрмадынамічнай. ПаводлеБольцмана прынцыпц S = k lnW, дзе S — энтрапія і W — тэрмадынамічная імавернасць сістэмы, k — Больцмана пастаянная. Устаноўлены Л.Больцманам у 1872. На аснове Больцмана прынцыпу тлумачыцца стат. характар другога закону тэрмадынамікі: рэальныя працэсы пераводзяць тэрмадынамічную сістэму ў раўнаважны (найб. імаверны) стан, для якога значэнні S і W максімальныя. с. 210
БО́ЛЬЦМАНА СТАТЫ́СТЫКА , раздзел статыстычнай фізікі, які вывучае ўласцівасці сістэм неўзаемадзейных часціц (электронаў, атамаў, малекул), што рухаюцца паводле законаў класічнай механікі.
Распрацавана ў 2-й пал. 19 ст. Дж.К.Максвелам і Л.Больцманам. Ва ўмовах цеплавой раўнавагі стан ідэальнага газу апісваецца функцыяй размеркавання f = Сexp(-Е/kТ), дзе С — нарміровачная канстанта, Е — поўная мех. энергія (сума кінетычнай і патэнцыяльнай энергія часціцы), k — Больцмана пастаянная, Т — абс. тэмпература. Функцыя f наз. размеркаваннем Максвела—Больцмана, з якога вынікае закон раўнамернага размеркавання кінетычнай энергіі па ступенях свабоды малекул: на кожную ступень свабоды прыпадае ў сярэднім энергія 1/2 кТ. Больцмана статыстыкай карыстаюцца ў тых выпадках, калі квантавыя эфекты ў руху часціц можна не ўлічваць. Крытэрый яе дастасавальнасці (2ПmkТ)3/2/nh>1, дзе m — маса часціцы, n — канцэнтрацыя часціц, h — Планка пастаянная. Гэты крытэрый практычна выконваецца для малекул звычайных газаў і электронаў праводнасці ў паўправадніках. Для мікрачасціц Больцмана статыстыка недакладная і заменьваецца статыстыкай Бозе—Эйнштэйна або Фермі— Дзірака (гл. Квантавая статыстыка).
Больцмана статыстыка шырока карыстаецца ў кінетычнай тэорыі газаў, фізіцы паўправаднікоў, фізіцы плазмы, тэорыі эл. і магн. з’яў у рэчыве і інш. галінах фізікі.
В.І.Кузьміч. с. 210
БО́ЛЬЯЙ , Бояй (Bolyai) Янаш (15.12.1802, г. Клуж-Напока, Румынія — 27.1.1860), венгерскі матэматык, адзін са стваральнікаў нееўклідавай геаметрыі. Калі быў студэнтам Ваенна-інж. акадэміі ў Вене, займаўся доказам пастулата аб паралельных лініях. У 1832 выдаў «Апендыкс» як дадатак да 1-га т. падручніка матэматыкі свайго бацькі Ф.Больяй. с. 210
БО́ЛЮЦКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ракітаўка, за 32 км на ПдУ ад г. Чашнікі. Пл. 0,35 км2, даўж. 1,32 км, найб. шыр. 350 м, найб. глыб. 3,8 м, даўж. берагавой лініі 3,75 км. Пл. вадазбору 1,5 км2. Схілы катлавіны выш. да 13—25 м, пад с.-г. ўгоддзямі. Берагі нізкія, пясчаныя, зах. параслі хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно глеістае. с. 210
БО́МА (Boma), горад на З Заіра, на паўн. беразе эстуарыя р. Конга (Заір), за 75 км ад Атлантычнага акіяна. Засн. ў 16 ст. Адно са старэйшых еўрап. пасяленняў у Цэнтр. Афрыцы. Каля 95 тыс. ж. (1990). Порт, даступны для марскіх суднаў. Аэрапорт. Вываз лесу, прадуктаў алейнай пальмы, бананаў, какавы, каўчуку. Перапрацоўка с.-г. прадукцыі. Піваварны з-д. Хім., дрэваапр., металаапр. прадпрыемствы. Суднарамонт. Рыбалоўства. с. 210
БО́МАНТ (Beaumont), горад на Пд ЗША, у штаце Тэхас. Засн. ў 1825. 114 тыс. ж., з г. Порт-Артур і агульнымі прыгарадамі 361 тыс. ж. (1990). Марскі порт (вываз нафтапрадуктаў, хімікатаў, рысу), суднаходным каналам звязаны з Мексіканскім зал. Самы буйны ў ЗША цэнтр нафтаперапрацоўкі. Нафтахім., хім., суднабуд., харч. прам-сць. Чорная металургія. Вытв-сць абсталявання для нафтавай прам-сці. Ун-т. с. 211
БО́МБА (франц. bombe ад лац. bombus шум, гул), 1) адзін з асн. відаў авіяц. боепрыпасаў. Бомбы асн. прызначэння забяспечваюцца выбуховымі рэчывамі, запальнымі саставамі,ядз. або тэрмаядз. зарадамі (вадародныя, нейтронныя і інш. бомбы; гл. Ядзерная бомба, Прамянёвая зброя). Бываюць фугасныя, асколачныя (у т.л. шарыкавыя), супрацьтанкавыя, супрацьлодачныя, запальныя, бранябойныя, хім. і інш. Дапаможныя авіяц. бомбы прызначаны для стварэння дымавых заслонаў, асвятлення мясцовасці, сігналізацыі, навуч. мэтаў і інш. Сучасныя бомбы могуць мець сістэмы тэлекіравання і саманавядзення, аснашчацца для бомбакідання з малых вышынь парашутамі. Маса авіяц. бомбы ад 0,5 кг да 20 т. 2) Марскі боепрыпас для знішчэння падводных лодак, якарных і донных мін, іншых падводных аб’ектаў. Глыбінныя бомбы (упершыню выкарыстаны ў 1915) падзяляюцца на карабельныя (скідваюцца з кармавых бомбаскідальнікаў або выстрэльваюцца з бамбамётаў) і авіяцыйныя (скідваюцца з самалётаў і верталётаў). Маюць звычайныя і ядз. зарады, кантактныя, некантактныя, гідрастатычныя і дыстанцыйныя ўзрывальнікі. Маса 120—250 кг, далёкасць стральбы да 4 км. 3) Устарэлая назва артыл. асколачна-фугаснага снарада масай больш за 16 кг (з меншай масай наз. гранатамі). Выкарыстоўваўся ў 17—19 ст. У гладкаствольнай артылерыі меў сферычны чыгунны корпус, у наразной — прадаўгаваты. 4) Асколачны снарад для стральбы з бамбамётаў у 1-ю сусв. вайну. 5) Назва саматужных снарадаў, зробленых для дыверсійных і тэрарыстычных мэтаў (у б. Расійскай імперыі, напр., выкарыстоўваліся ў тэрарыстычнай дзейнасці нарадавольцаў). с. 211
БО́МУ (Bomu), нафтавае радовішча ў Нігерыі. Уваходзіць у Гвінейскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1958. Пачатковыя запасы нафты каля 75 млн. т. Паклады на глыб. 2—2,2 км. Нафтаправод у порт Боні. с. 211
БОН , горад у Алжыры, гл. Анаба. с. 211
БОН (Bonn), горад у Германіі, у зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія; месца часовага знаходжання парламента і ўрада краіны. 296,9 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на Рэйне. Міжнар. аэрапорт Кёльн-Бон. Прадпрыемствы паслуг, дакладнай механікі і оптыкі, эл.-тэхн., папяровай, фармацэўтычнай, паліграф., харч., тытунёвай, мэблевай, керамічнай, алюмініевай прам-сці. У Боне знаходзіцца гандл.-прамысл. палата ФРГ, шматлікія праўленні прамысл. і фін. канцэрнаў і інш. Раён Бад-Годэсберг — курорт з мінер. водамі. Ун-т (з 1818). Музеі: зямлі Рэйнланд, Гар. маст. збор Бона, Акад. маст. музей Бонскага ун-та, Дом-музей Л.Бетховена (нарадзіўся ў Боне), Бетховенгале, дзе кожныя 2 гады праводзіцца Міжнар. муз. фестываль, прысвечаны Бетховену (верасень).
Засн. ў 1 ст. рымлянамі. З 1286 горад. У 1273—1794 рэзідэнцыя кёльнскіх архіепіскапаў. У 1794 акупіраваны франц. войскамі, з 1814 у складзе Прусіі. У 1949—90 сталіца ФРГ. У 1969 да Б. далучаны суседнія гарады Бад-Годэсберг і Боель.
Стары горад моцна разбураны ў 1944—45. У пасляваенны час рэканструяваны, пабудаваны раён з урадавымі і адм. вышыннымі будынкамі. Помнікі архітэктуры: раманскі сабор Санкт-Касіус-унд-Фларэнцыус (1150— 1224), гатычная царква св. Рэмігія (1274— 1317), барочная царква Іезуітэнкірхе (1686—1717), палацы курфюрстаў (1697— 1726, цяпер ун-т) і Попельсдорф (1715—56). с. 211
БОН (ад галанд. boom бервяно; перашкода, шлагбаум), 1) плывучы прычал для малых суднаў. Абсталёўваецца грузападымальнымі механізмамі, прыстасаваннямі для падачы на судны паліва, вады, сціснутага паветра, пары. 2) Плывучая загарода са звязаных пантонаў, паплаўкоў ці бярвёнаў. Бонам перагароджваюць фарватэры, уваходы ў порт, што ахоўвае стаянкі суднаў ад варожых надводных і падводных караблёў, тарпедаў, мывучых мін. Разводная частка бона — бонавыя вароты. с. 211
БО́НА , меліярацыйны канал у Беларусі, у Маларыцкім і Кобрынскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўж. 34 км. Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Заор’е, упадае ў Мухавец на зах. ускраіне г. Кобрын. с. 211
БО́НА СФО́РЦА (Bona Sforza; 2.2.1494, г. Віджэвана, Італія — 19.11.1557), каралева польская і вял. княгіня літоўская, 2-я жонка Жыгімонта І Старога (з 1518), маці Жыгімонта ІІ Аўгуста. Імкнучыся ўзмацніць паліт. ўладу караля і вял. князя шляхам умацавання яе эканам. асновы, значна павялічыла зямельную ўласнасць дынастыі Ягелонаў, абараняла дзярж. землі ад незаконнага прысваення іх феадаламі, асабліва магнатамі. У выніку пажалаванняў, падараванняў і купляў толькі на Беларусі сканцэнтравала ў сваіх руках Аболецкую, Езярышчанскую, Клецкую, Кобрынскую, Шарашоўскую, Пінскую, Рагачоўскую і інш. воласці; выкупіла многія дзярж. ўладанні, што былі ў закладзе ў магнатаў; у судовым парадку вярнула ў склад гаспадарскіх (велікакняжацкіх) уладанняў многія захопленыя феадаламі дзярж. землі (Гродзенскае староства і інш.). Каб павялічыць даходы, у некаторых сваіх маёнтках (найперш у Клецкім і Пінскім староствах) рэарганізавала ў 1552—55 сістэму эксплуатацыі сялянства на аснове ўвядзення новых формаў землекарыстання і абкладання сялян павіннасцямі. Садзейнічала асваенню сялянамі лясоў і пустак з мэтаю ператварэння іх у с.-г. ўгоддзі, і ўтварэння новых нас. пунктаў. Яе мерапрыемствы для павелічэння даходаў з маёнткаў праз узмацненне эксплуатацыі сялян выкарыстаны пры ажыццяўленні агр. рэформы ў ВКЛ (гл. Валочная памера, Устава на валокі 1557). Садзейнічала перасяленню польскіх шляхціцаў у ВКЛ, умацоўвала пазіцыі каталіцкага касцёла. У 1556 выехала на радзіму ў Італію, вывезла з сабой шмат каштоўнасцяў. Яе маёнткі перайшлі да Жыгімонта II Аўгуста.
Літ.: Пичета В.И. Белоруссия и Литва XV—XVII вв. Мн., 1961; Росіесhа W. Królowa Bona (1494—1557): Czasy і ludzie Odrodzenia. Т. 1—4. Poznań, 1949—58; Bogucka М. Bona Sforza. Warszawa, 1989.
М. Ф. Спірыдонаў. с. 211
БО́НДА , 1) беларускі народны звычай частаваць блізкіх і аднавяскоўцаў свежыной, а таксама хлебам, садавіной, агароднінай новага ўраджаю. Дзяліліся мясам свойскай і здабытай у час палявання дзікай жывёлы, рыбай, мёдам. Звычай сведчыць пра існаванне ў старажытнасці абшчыннай гаспадаркі і грамадскай уласнасці. У наш час страціў сваю назву, але па-ранейшаму захоўваецца як нар. традыцыя калектыўных узаемаадносін. 2) Старадаўняя назва пасагу, запасу грошай, адзення. с. 212
БО́НДАР Васіль Аляксандравіч (н. 25.8.1940, в. Лядзец Столінскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. фізік. Канд. фізіка-матэм. н. (1969). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1962), працаваў у ім. З 1993 прарэктар Бел. пед. ун-та. Навук. працы па фізіцы плазмы. Аўтар першага на бел. мове «Курса агульнай фізікі: Оптыка» (1995), інш. вучэбных дапаможнікаў для школ і ВНУ.
Тв.: Практикум по методике ришения физических задач. Мн., 1983 (у сааўг.); Задачи по физике с техническим содержанием. Мн., 1986 (разам з Дз.І.Кульбіцкім, У.А.Якавенкам). с. 212
БО́НДАР Павел Пятровіч (н. 30.3.1952, г.п. Лоеў Гомельскай вобл.), бел. мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1978). Працуе ў галіне габелена, маст. афармлення інтэр’ераў. Асн. работы: габелены «Кветкі» (1981, гасцініца «Кастрычніцкая» ў Мінску), «Беларусь» (1982, з Н.Пілюзінай, гандлёвая палата Беларусі), трыптых «Купалле» (1991, Мазырскае муз. вучылішча), серыя габеленаў-ручнікоў «Хмара» (1994), «Маленне аб дажджы» (1995), «Дакрананне» (1996). Іл. гл. да арт. Габелен. с. 212
БО́НДАР Таіса Мікалаеўна (н. 20.2.1945, г.п. Рудзенск Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.), бел. пісьменніца. Скончыла Мінскі пед. ін-т замежных моў (1967). Настаўнічала. З 1981 у час. «Беларусь». Друкуецца з 1970. У паэт. зб-ках «Захапленне» (1974), «Акно ў восень» (1977), «Святочны снег» (1981, уключае вянок санетаў «Радасць»), «Спадчынны боль» (1987, вершы і паэма «Мы родам з вайны»; раздзел «Кніга песень» змяшчае паэмы-песні паводле матываў нар. легенд), «Адна» (1989), «Хачу назваць цябе каханым» (1991), «Час душы, мой час вячэрні...» (1995) трывожны роздум над таямнічасцю жаночай душы, лёсам і шчасцем жанчыны, светлыя і трагічныя ноты, «летуценні пра... недасяжны свет». Зб-кі апавяданняў і аповесцяў «Сінія яблыкі» (1984), «Час, калі нас любілі» (1988), «Паветраны замак на дваіх» (1990) прысвечаны праблемам сучаснай сям’і, адказнасці перад людзьмі і часам, спасціжэнню сэнсу жыцця. Партрэт Ефрасінні Полацкай і яе драматычнай эпохі стварыла ў рамане «Спакуса» (1989). Раман «Ахвяры» (1992) пра складаныя перыпетыі жыцця ахвяраў культу асобы і іх нашчадкаў, якіх хвалюе не лёс Айчыны, а свой інтарэс. Пераклала на бел. мову з малдаўскай зб. лірыкі Г.Віеру «Імя тваё» (1986).
І.У.Саламевіч. с. 212
БО́НДАРАВА Ефрасіння Леанідаўна (н. 25.11.1922, в. Гапонава Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.), бел. Кіназнавец, кінакрытык. Засл. дз. нав. Беларусі (1982). Д-р філал. н. (1977), праф. (1980). Скончыла БДУ (1949). Працавала ў друку і на радыё (1943—47). Рэдактар-кансультант Мін-ва кінематаграфіі БССР (1948—50). Гал. рэдактар па вытв-сці фільмаў Мін-ва культуры БССР (1951—61), адначасова з 1953 выкладчык БДУ. Даследуе праблемы бел. кінамастацтва і публіцыстыкі, выступае як кінакрытык. Аўтар сцэнарыяў шэрагу дакумент. фільмаў, спец. выпускаў кінахронікі, творчых партрэтаў дзеячаў кіно.
Тв.: В.В.Корш-Саблин. Мн., 1960; Очерк на экране. Мн., 1969 (разам з Л.Шылавай); В кадре и за кадром. Мн., 1973; Время, экран, критика. Мн., 1975; Кино Советской Белоруссии. М., 1975 (у сааўг.); Кинолента длиною в жизнь. Мн., 1980; Экран в разных измерениях. Мн., 1983; Кінематограф і літаратура: Тв. бел. пісьменнікаў на экране. Мн., 1993. с. 212
БО́НДАРАВА Надзея Васілеўна (14.12.1925, г. Саратаў, Расія — 14.12.1987), бел. інфекцыяніст. Д-р мед. н. (1969), праф. (1970). Скончыла Саратаўскі мед. ін-т (1948). З 1955 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па дыягностыцы грыпу, брушнога тыфу, клініцы дыфтэрыі, краснухі, язвавых калітаў, антыбіётыкавай тэрапіі пры інфекц. хваробах, вакцынатэрапіі поліяміэліту, хранічнага гепатыту. с. 212
БО́НДАРАЎ Аляксандр Мітрафанавіч (н. 30.5.1923, былое с. Нікалаеўка Самарскай вобл., Расія), Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. Скончыў Куйбышаўскае ваенна-пях. вучылішча (1942), курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу (1947), Куйбышаўскі пед. ін-т (1954). У Вял. Айч. вайну на Калінінскім, Варонежскім, 1-м і 4-м Укр. франтах, удзельнік вызвалення Украіны, Чэхаславакіі, Польшчы. У ліст. 1943 пры фарсіраванні Дняпра каля Кіева ўзвод аўтаматчыкаў на чале з лейт. Бондараў авалодаў востравам, захапіў плацдарм на правым беразе ракі і адбіваў атакі да падыходу асн. сіл палка. Да 1953 у Сав. Арміі. с. 212
БО́НДАРАЎ Андрэй Лявонцьевіч (20.8.1901, хутар Бондараў Новааскольскага р-на, Расія — 23.9.1961), савецкі ваен. дзеяч. Ген.-лейт. (1943), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Кіеўскую аб’яднаную ваен. школу (1927), курсы ўдасканалення камсаставу (1941), паскораны курс Ваен. акадэміі Генштаба (1942). У Чырв. Арміі з 1921. Удзельнік грамадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 часці 17-га гв. стралк.корпуса пад яго камандаваннем фарсіравалі Дняпро каля в. Верхнія Жары Камарынскага р-на, захапілі плацдарм і, развіваючы наступленне, фарсіравалі Прыпяць. Да 1995 у Сав. Арміі. с. 212
БО́НДАРАЎ Юрый Васілевіч (н. 15.3.1924, г. Орск Арэнбургскай вобл ), рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1984). Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1951). Першы зб. апавяданняў «На вялікай рацэ» (1953). У аповесцях «Батальёны просяць агню» (1957), «Апошнія залпы» (1959), раманах «Двое» (1964), «Гарачы снег» (1969) — будні, гераізм салдатаў, афіцэраў, генералаў у гады Вял. Айч. вайны, вытокі нар. подзвігу ў барацьбе з фашызмам. Напружаны драматызм, паглыблены псіхалагізм, вернасць жыццёвай праўдзе — асн. якасці стылю пісьменніка. Мастацка-філас. асэнсаванне еднасці чалавека са сваёй эпохай, непарыўная сувязь яго з часам і гісторыяй, з лёсам сваёй Радзімы і планеты, тэма адказнасці за гэты лёс у раманах «Цішыня» (1962), «Бераг» (1975; Дзярж. прэмія СССР 1977); «Выбар» (1980; Дзярж. прэмія СССР 1983), «Гульня» (1985). Аўтар аповесці «Сваякі» (1969), цыкла мініяцюр «Імгненні» (1977—82), кнігі літ. нататкаў «Пошук ісціны» (1976) і інш. Працуе для тэатра і кіно (фільмы «Апошнія залпы», «Цішыня», «Гарачы снег», «Бераг», кінаэпапея «Вызваленне»). Ленінская прэмія 1972.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—6. М., 1984—86.
Літ.: Коробов В.И. Юрий Бондарев. М., 1984. с. 213
БО́НДАРСТВА , рамяство, выраб драўлянага посуду з клёпак (гл. Бандарныя вырабы). Вядома са старажытнасці, у т.л. і на Беларусі. Клёпкі (падоўжаныя трапецападобныя ці круглаватыя планкі) апрацоўвалі на варштаце з дапамогай струга, гэбля і гэбліка; для надання ім увагнутага профілю выкарыстоўвалі скоблі і шархебель (від гэбліка). Бакавы авал круглаватай бандарнай клёпкі размячалі цыркулем (размер) і прымяралі ў спец. шаблоне (модла). Абручы рабілі на варштаце з дапамогай струга і нажа, гнулі на спец. калодзе — гбале, ці бабе. Днішча размячалі цыркулем, уторны паз для мацавання днішча выпілоўвалі заторам. Найб. стараж. спосаб — сцягванне бочак абручамі рознай велічыні з дапамогай нацягуша і чакухі; пазней выкарыстоўвалі таксама вяроўкі ці ланцугі, якія намотваліся на кола (па тыпу лябёдкі), кліны і лісічкі (драўляныя запіскі). Важным у бандарнай справе было выкарыстанне той ці інш. драўніны (дуб, сасна, елка, асіна, вольха). Абручы для посуду рабілі звычайна з ляшчыны і дубу; пры вырабе вёдзер, біклаг, барылак нярэдка карысталіся жал. абручамі, якія выкоўвалі мясц. кавалі. Параўнанне з археал. матэрыялам з раскопак стараж. гарадоў Беларусі (Бярэсця, Полацка, Мінска і Гродна) не выяўляе істотных адрозненняў у тэхналогіі бондарства і сведчыць аб трываласці і пераймальнасці вытв. традыцый. У 19 — пач. 20 ст. вылучаліся асобныя раёны, дзе бондарства было вельмі пашырана і як саматужны промысел з’яўлялася важнай падмогай у сялянскай гаспадарцы (Барысаўскі, Горацкі, Клімавіцкі, Сенненскі, Слуцкі пав.). Сваю прадукцыю бондары збывалі на месцы або везлі на кірмашы. Бандарную клёпку на Нёмане, Бугу і Зах. Дзвіне вывозілі за мяжу, адной з лепшых лічылася т.зв. «мемельская» дубовая клёпка, якую куплялі прамыслоўцы Германіі, Францыі і інш. З 1920-х г. у вытв-сці бандарнага посуду істотную ролю набылі саматужна-прамысл. арцелі. У наш час патрэбы ў бандарных вырабах задавальняе бандарная вытв-сць.
В.С.Цітоў. с. 213
БО́НДЗІ Сяргей Міхайлавіч (25.6.1891, г. Баку — 29.8.1983), рускі літаратуразнавец. Д-р філал. н. (1943), праф. (1943). Скончыў Петраградскі ун-т (1916). З 1950 праф. Маскоўскага ун-та. Працы прысвечаны пытанням пушкіназнаўства, тэорыі і гісторыі рус. верша 18—19 ст. Адзін са стваральнікаў метаду тэксталагічнага аналізу, які быў пакладзены ў аснову вывучэння тэкстаў, апублікаваных у акад. выданні твораў А.С.Пушкіна. Аўтар даследаванняў «Новыя старонкі Пушкіна» (1931), «Пушкін — родапачынальнік новай рускай літаратуры» (1941) і інш., навук. каментарыяў да шматлікіх выданняў твораў Пушкіна. с. 213
БО́НДЫ , у сярэдневяковых сканд. краінах назва ўсіх вольных людзей (земляробы, жывёлаводы, паляўнічыя, рыбакі), якія не належалі да знаці; вольныя сяляне. Мелі сваю гаспадарку, жылі на адасобленых хутарах (у Нарвегіі, Ісландыі і некаторых раёнах Швецыі) ці ў невялікіх вёсках (у Даніі і б.ч. Швецыі) і, акрамя дацкіх бондаў, захоўвалі асабістую свабоду на працягу ўсяго сярэдневякоўя. с. 213
БО́НІНГТАН (Bonington) Рычард Паркс (25.10.1801 ці 1802, каля г. Нотынгем, Вялікабрытанія — 23.9.1828), англійскі жывапісец і графік; майстар пейзажнай акварэлі і літаграфіі. Вучыўся ў АМ у Парыжы (1819). Тонкія лірычныя пейзажы («Лодкі каля берага», «Венецыя»), адзначаныя непасрэднасцю назіранняў, пракладвалі шляхі пленэрным пошукам еўрап. жывапісу 19 ст., у т.л. барбізонскай школе жывапісу. Яго невял. жанрава-гіст. карціны («Генрых IV і іспанскі пасол» і інш.) адметныя рысамі рамантызму, свабодай жывапіснай манеры. с. 213
БО́НСКІ ДАГАВО́Р 1952 , гл. «Агульны дагавор» 1952. с. 213
БО́НСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т , Рэйнскі універсітэт імя Фрыдрыха Вільгельма ў Боне, адзін з буйнейшых ун-таў Германіі. Засн. ў 1777 у Боне як акадэмія, якая павінна была стаць цэнтрам асветы на Рэйнскіх землях. У 1786 перайменавана ва ун-т. Праз 10 гадоў зачынены ў час акупацыі Рэйнскіх правінцый франц. войскамі. У 1818 аднавіў дзейнасць пасля перадачы Прусіі Рэйнскіх правінцый каралём Фрыдрыхам Вільгельмам III. У 19 ст. Бонскі універсітэт саступаў па сваёй значнасці ў Германіі толькі Берлінскаму ун-ту. Сярод выкладчыкаў ун-та буйнейшыя вучоныя Б.Нібур, Ф.Дзіц, А.Шлегель, Г.Гельмгольц, Ф.Паўльсен. Ф-ты: паліт. навук, права, матэм., прыродазнаўчых навук, мед., свабодных мастацтваў, 2 тэалагічныя. с. 213
«БО́НЧА» , прыватнаўласніцкі герб на Беларусі, Украіне, у Літве і Польшчы. Карысталіся ім больш за 100 родаў, у т.л. Асмалоўскія, Буйневічы, Куніцкія, Маркоўскія, Скажынскія, Сяніцкія. Вядомы з 14 ст. Мае выяву белага аднарога на блакітным полі. Клейнод — над прылбіцай з каронай палова такога ж аднарога. Існуе варыянт герба, дзе аднарог перакрэслены залатым паўмесяцам, над якім размешчаны 3 залатыя шасціпрамянёвыя зоркі. с. 213
БОНЧ-АСМАЛО́ЎСКІ Анатоль Восіпавіч (10.7.1857, Віцебск — 23.9.1930), рэвалюцыянер-народнік. З 1876 вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. Прыхільнік рэв. арг-цыі «Зямля і воля». Падтрымліваў кантакты з А.Дз.Міхайлавым, М.А.Марозавым, С.Л.Пяроўская У 1879 увайшоў у гурток «Маладыя землявольцы», які пасля расколу «Зямлі і волі» далучыўся да арг-цыі «Чорны перадзел». У 1879 за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях высланы ў бацькоўскі маёнтак Блонь Ігуменскага пав. У 1880 садзейнічаў арганізацыі друкарні «Чорнага перадзелу» ў Мінску. Арганізаваў у Блоні гурток самаадукацыі, распаўсюджваў нелегальную л-ру, стварыў Блонскую сялянскую арганізацыю. Неаднаразова быў арыштаваны (у 1882, 1886, 1901, 1908, 1912). У канцы 1890-х г. адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі. У 1901—04 у ссылцы ва Усх. Сібіры. У 1905 у ЦК партыі эсэраў. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07, у час Снежаньскага ўзбр. паўстання змагаўся на барыкадах у Маскве. У час 1-й сусв. вайны ў эвакуацыі, працаваў у арг-цыях дапамогі бежанцам з Беларусі. У 1917 чл. выканкома Уладзімірскага губ. Савета сял. дэпутатаў. Дэлегат Усебел. з’езда (1917). З 1918 у Мінску, актыўна ўдзельнічаў у каап. руху. З 1926 у Маскве, чл. Усесаюзнага т-ва паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў. с. 214
БОНЧ-АСМАЛО́ЎСКІ Глеб Анатолевіч (3.11.1890, в. Блонь Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 1.11.1943), антраполаг і археолаг. Д-р гіст. н. Сын А.В.Бонч-Асмалоўскага. Скончыў Петраградскі ун-т (1923). У 1924—30 у Ленінградскім ун-це. З 1930 навук. супрацоўнік Геалагічнага ін-та АН СССР і Дзярж. акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры. У 1926—27 і 1934 разам з К.М.Палікарповічам вёў археал. раскопкі на Гомельшчыне і Смаленшчыне (Бердыж, Гамкава, Каменная гара). Удзельнік этнагр. і археал. экспедыцый на Каўказе і ў Крыме. У час раскопак у пячоры Кіік-Каба (Крым, 1923—24) упершыню на тэр. СССР выявіў рэшткі выкапнёвага чалавека — неандэртальца, прылады працы ранняга палеаліту. У 1934 арыштаваны, засуджаны на 3 гады лагераў. Пакаранне адбываў у Варкуце. Пасля вяртання жыў пад Ленінградам. Рэабілітаваны ў 1942. с. 214
БОНЧ-БРУЕ́ВІЧ Міхаіл Аляксандравіч (21.2.1888, г. Арол, Расія — 7.3.1940), рускі вучоны, адзін з заснавальнікаў радыётэхнікі ў СССР. Чл.-кар. АН СССР (1931). Скончыў Інж. вучылішча (1909) і Афіцэрскую эл.-тэхн. школу (1914) у Пецярбургу. З 1922 праф. Маскоўскага вышэйшага тэхн. вучылішча, з 1932 — Ленінградскага ін-та інжынераў сувязі (з 1940 яго імя). Навук. працы па радыётэхніцы, радыёвяшчанні, радыёлакацыі, фізіцы верхніх слаёў атмасферы. Арганізаваў вытв-сць электронных лямпаў у Расіі (1916—19). У 1918—28 узначальваў радыёлабараторыю ў Ніжнім Ноўгарадзе. Пад яго кіраўніцтвам створана першая ў свеце магутная радыёвяшчальная станцыя ў Маскве (1922), першыя ў свеце караткахвалевыя накіраваныя антэны і караткахвалевыя лініі далёкай радыёсувязі (1924—30).
Тв.: Собр. трудов. М.; Л., 1956.
Літ.: Остряков П.А М.АБонч-Бруевич. М., 1953. с. 214
БОНЧ-БРУЕ́ВІЧ Міхаіл Дзмітрыевіч (8.3.1870, Масква — 3.8.1956), ваенны дзеяч, геадэзіст. Ген.-лейт. рус. арміі (1915), ген.-лейт. Чырв. Арміі (1944). Д-р ваен. і тэхн. н. Брат У.Дз.Бонч-Бруевіча (іх радавы маёнтак Чонкі на Гомельшчыне). Скончыў Маскоўскі межавы ін-т (1891), Акадэмію Генштаба (1898), дзе з 1907 выкладаў тактыку. У 1-ю сусв. вайну ген.-кватэрмайстар 3-й арміі, у штабе Паўн.-Зах. фронту, нач. штаба 6-й арміі, армій Паўн. фронту. У Лют. рэвалюцыю 1917 нач. Пскоўскага гарнізона і чл. выканкома Пскоўскага Савета. У жн.—вер. 1917 галоўнакамандуючы войскамі Паўн. фронту, удзельнічаў у ліквідацыі карнілаўшчыны. З кастр. 1917 нач. Магілёўскага гарнізона, чл. выканкома Магілёўскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 20.11.1917 СНК РСФСР прызначаны нач. штаба Вярх. галоўнакамандуючага. У лют. 1918 удзельнічаў у арганізацыі абароны Петраграда. З сак. 1918 ваен. кіраўнік Вышэйшага ваен. савета, з чэрв. 1919 нач. ваен.-палявога штаба Рэўваенсавета Рэспублікі. Адзін са стваральнікаў (1919) і кіраўнік Вышэйшага геад. ўпраўлення ВСНГ, стваральнік (1925) дзярж. тэхн. бюро «Аэрафотаздымка». З 1928 у распараджэнні РВС СССР. Аўтар прац па ваен. гісторыі і тактыцы. Пад яго рэдакцыяй выдадзены даведнік «Геадэзія» (т. 1—9, 1939—49).
Э.М.Савіцкі. с. 214
БОНЧ-БРУЕ́ВІЧ Уладзімір Дзмітрыевіч (10.7.1873, Масква — 14.7.1955), прафесійны рэвалюцыянер, сав. дзярж. і парт. дзеяч. Д-р гіст. н. (1938). Брат М.Дз.Бонч-Бруевіча (іх радавы маёнтак Чонкі на Гомельшчыне). У 1884—89 вучыўся ў Маскоўскім межавым ін-це; за рэв. дзейнасць выключаны і сасланы ў Курск, дзе скончыў каморніцкае вучылішча. З 1892 у Маскве, удзельнік марксісцкіх гурткоў і прапагандыст марксізму. З 1896 у эміграцыі, вучыўся ў Цюрыхскім ун-це, наладзіў сувязь з групай «Вызваленне працы», дастаўку ў Расію рэв. л-ры і друкарскіх станкоў, супрацоўнічаў у газ. «Нскра», адзін са стваральнікаў Цэнтр. б-кі і парт. архіва ў Жэневе, удзельнік падрыхтоўкі ІІІ з’езда РСДРП. У час рэвалюцыі 1905— 07 у Пецярбургу, працаваў у бальшавіцкіх газетах. З 1908 заг. бальшавіцкага выд-ва «Жыццё і веды». Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. выканкома Петраградскага Савета, рэдактар бальшавіцкай газ. «Рабочий и солдат». У час Кастр. ўзбр. паўстання камендант раёна Смольны—Таўрычаскі палац, чл. К-та па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам. У 1917—21 кіраўнік спраў СНК РСФСР. З 1921 старшыня выд-ва «Жыццё і веды», супрацоўнік выд-ваў «Камуніст», РОСТА, стварыў і 9 гадоў узначальваў доследны саўгас «Лясныя паляны». З 1933 дырэктар Дзярж. літ. музея, з 1945 — Музея гісторыі рэлігіі і атэізму АН СССР. Аўтар прац па гісторыі рэв. руху ў Расіі, гісторыі рэлігіі і атэізму, л-ры, этнаграфіі.
Тв.: Избр. соч. Т. 1—3. М., 1959—63.
Э.М.Савіцкі. с. 214
БО́НЫ (франц. bons), папяровыя ці метал. знакі ў форме кароткатэрміновых даўгавых абавязацельстваў, якія выпускаюцца казначэйствамі, муніцыпальнымі органамі, фірмамі ці асобамі для часовай замены дзярж. грашовых знакаў пры іх недахопе ў абарачэнні. Бываюць боны абавязковага (дзярж. казначэйстваў, муніцыпальных органаў улады, акупацыйнай улады на занятай тэрыторыі; маюць законную сілу ў пэўным рэгіёне) і неабавязковага (прыватныя боны, выпушчаныя асобнымі прадпрыемствамі, арг-цыямі, установамі, т-вамі, прыватнымі асобамі; маюць сілу ў падпарадкаваных эмітэнту межах) абарачэння. Першыя боны ў Расіі з’явіліся ў 1840, на Беларусі — напярэдадні паўстання 1863—64. У б. СССР боны былі ў абарачэнні да грашовай рэформы 1922—24. Б. называюць таксама папяровыя грошы, якія выйшлі з абарачэння і сталі прадметам калекцыяніравання (гл. ў арт. Баністыка). с. 215
БОП (Ворр) Франц (14.9.1791, г. Майнц, Германія —23.10.1867), нямецкі мовазнавец. Чл. Прускай АН (з 1822). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1853). Праф. Берлінскага ун-та (1821—64). Заснавальнік параўнальнагіст. вывучэння індаеўрап. моў і параўнальнага мовазнаўства. Даследуючы марфалагічную структуру слоў у санскрыце, прыйшоў да высновы аб граматычным падабенстве гэтай мовы са стараж. мовамі Еўропы, што дазволіла ўявіць першасную структуру граматычных формаў (найперш дзеяслоўных) у гэтых мовах (кн. «Сістэма спражэння ў санскрыце ў параўнанні з грэчаскай, лацінскай, персідскай і германскімі мовамі», 1816). У 1833—49 выпускамі выходзіла яго «Параўнальная граматыка санскрыту, зенду, грэчаскай, лацінскай, літоўскай, гоцкай і нямецкай моў». Аўтар «Крытычнай граматыкі санскрыту» (1834); выдаў шэраг стараж.-індыйскіх тэкстаў і перакладаў. с. 215
БОР (лац. Borum), В, хімічны элемент III групы перыяд. сістэмы Мендзялеева. Ат.н. 5, ат.м. 10,81. Прыродны бор складаецца з двух стабільных ізатопаў 10В (19,57%) і 11В (80,43%), існуе як мінерал буракс, керніт, ашарыт і інш.; у зямной кары ёсць 5·10-3%, у вадзе акіянаў 4,6 мг/л. Атрыманы ў 1808 Л.Ж.Гей-Люсакам і Л.Ж.Тэнарам.
Вядома больш за 10 алатропных мадыфікацый бора. Бывае бясколерным, шэрым ці чырвоным крышталічным або цёмным аморфным рэчывам і мае розныя фіз.-хім. характарыстыкі. Па цвёрдасці (па Маосу 9,3, па Вікерсу 274,4 ГПа) займае другое (пасля алмазу) месца сярод рэчываў. Вельмі крохкі; у пластычны стан пераходзіць пры т-ры вышэй за 2000 °С. Хімічна дастаткова інертны, не рэагуе з вадародам (боравадароды атрымліваюцца ўскосным шляхам); з іншымі рэчывамі рэагуе толькі пры высокіх т-рах: акісляецца на паветры пры 700 °С, з азотам пры 1200—2000 °С утварае нітрыд бору, з вугляродам пры 1300 °С і вышэй — карбіды, з большасцю металаў — барыды, пры сплаўленні са шчолачамі — бараты; царская гарэлка і азотная кіслата акісляюць бор да борнай кіслаты (гл. таксама Бору злучэнні). Атрымліваюць з буры і кернігу, аднаўленнем аксіду ці галагенідаў бору, раскладаннем галагенідаў і гідрыдаў. Выкарыстоўваюць як кампанент каразійнаўстойлівых гарачатрывалых сплаваў, кампазіцыйных матэрыялаў, сплаваў для рэгулявальных прыстасаванняў адз. рэактараў і лічыльнікаў нейтронаў, як паўправадніковы матэрыял і для барыравання.
Л.М.Скрыпнічэнка. с. 215
БОР , спелы хваёвы лес, які расце пераважна на пясчаных, супясчаных і лёгкасугліністых глебах. Пашыраны на алювіяльных і водна-ледавіковых нізінах і раўнінах, дзюнах, озах, камах. На Беларусі самыя вялікія бары на Полацкай, Нарачана-Вілейскай, Верхнянёманскай, Верхнебярэзінскай нізінах, на Мінскім узвышшы, Палессі, Цэнтральнабярэзінскай і Чачорскай раўнінах; найб. старыя — у Белавежскай пушчы.
Дрэвастоі ў бары часам з дамешкам бярозы, месцамі — елкі; падлесак рэдкі. Паводле наглебавага покрыва вылучаюць бары-беламошнікі, ці лішайнікавыя, і бары-зеленамошнікі -— верасовыя, бруснічныя, імшыстыя, чарнічныя. Бары бываюць сухія, свежыя, вільготныя. Маюць глеба- і водаахоўнае значэнне, даюць драўніну, выкарыстоўваюцца для падсочкі жывіцы, збору ягад, грыбоў, лек. раслін. с. 215
БОР , вёска ў Беларусі, у Навасёлкаўскім с/с Пухавіцкага р-на Мінскай вобл., на р. Цітаўка. Цэнтр калгаса. За 12 км ад г. Мар’іна Горка і чыг. ст. Пухавічы, 74 км ад Мінска. 532 ж., 187 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 215
БОР (Bor) Матэй [сапр. Паўшыч (Рагіііб) Уладзімір; н. 14.4.1913, Гргар каля Горыцы, Славенія], славенскі пісьменнік. Правадз. чл. Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (1965), чл.-кар. Югаслаўскай акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Люблянскі ун-т (1937). Удзельнік антыфаш. барацьбы, тэма якой займае важнае месца ў яго творчасці. Аўтар паэт. зб-каў «Бурай адолеем буру» (1942), «Плюшч над прорваю» (1952), «Сляды нашых ценяў» (1958), «Брыдзём, брыдзём», «У летняй траве» (абодва 1963), «Баладныя матывы» (1971), раманаў «Далячыні» (1961), «Адкінутыя» (1980), п’ес «Пан Лісяк», «Турма адкрылася», «Абдзіртусы» (усе 1944), «Цяжкі час» (1946), «Сусвет у акварыуме» (1955), «Школа ночы», «Зоркі вечныя» (абедзве 1971), зб. артыкулаў «Крытыка» (1961) і інш. На бел. мову асобныя вершы Бора перакладалі Н.Гілевіч, К.Севярынец, І.Чарота. У Бел. т-ры імя Я.Купалы ў 1984 ставілася яго п’еса «Зоркі вечныя».
Тв.: Izbrano delo. Sv. 1—4. Ljubljana, 1973— 77; Zvezde so večne: Izbor. Ljubljana, 1977.
І.А.Чарота. с. 215
БОР (Bohr) Нільс Хенрык Давід (7.10.1885, Капенгаген — 18.11.1962), дацкі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў квантавай механікі. Чл. Дацкай АН (1918), замежны чл. АН СССР (1929) і інш. акадэмій. Скончыў Капенгагенскі ун-т (1908), з 1916 праф. гэтага ун-та. З 1920 дырэктар створанага ім Ін-та тэарэт. фізікі (Ін-т Нільса Бора). У 1943—45 працаваў у ЗША. Навук. працы па квантавай тэорыі атама, ядз. фізіцы, па філас. праблемах прыродазнаўства і тэорыі пазнання. Прапанаваў (1913) квантавую мадэль атама (гл. Бора тэорыя), якая адыграла важную эўрыстычную ролю ў стварэнні квантавай механікі. Прадказаў спантаннае дзяленне ядраў урану, прапанаваў кропельную мадэль і тэорыю састаўнога ядра атама (1936). Сфармуляваў адпаведнасці прынцып і дапаўняльнасці прынцып. Удзельнік барацьбы з атамнай пагрозай. Нобелеўская прэмія 1922.
Тв.: Рус. пер. — Избр. науч. труды. [Т.]1— 2. М., 1970—71.
Літ.: Мур Р. Нильс Бор — человек и ученый. М., 1969; Кляус Е.М., Франкфурт У.И., Френк А.М. Нильс Бор, 1885—1962. М., 1977. с. 215
БОР (Bohr) Оге Нільс (н. 19.6.1922, Капенгаген), дацкі фізік-тэарэтык. Чл. Дацкай АН (1995). Сын Н.Бора: Скончыў Капенгагенскі ун-т (1946). З 1946 у Ін-це тэарэт. фізікі (Ін-т Нільса Бора), у 1962—70 яго дырэктар. З 1975 дырэктар Ін-т тэарэт. ядз. фізікі. Навук. працы па ядз. фізіцы. Распрацаваў абагульненую (калектыўную) мадэль атамнага ядра, выказаў думку аб магчымасці існавання звышцякучасці адронаў у ядрах атамаў. Нобелеўская прэмія 1975.
Тв.: Рус. пер. — Структура атомного ядра. Т. 1—2. М., 1971—77 (разам з Б.Мотэльсанам). с. 215
БО́РА РА́ДЫУС , радыус найбліжэйшай да ядра (пратона) арбіты электрона ў мадэлі атама вадароду Н.Бора. Абазначаецца аа0 = <FORMULA> = 5,2917706(44)·10-11 м, дзе ħ = <FORMULA>, h — Планка пастаянная, m і e — маса і зарад электрона. У квантавай механіцы Бора радыус вызначаецца як адлегласць ад ядра, на якой з найбольшай імавернасцю можна выявіць электрон у няўзбуджаным атаме вадароду. Гл. таксама Бора тэорыя. с. 215
БО́РА ТЭО́РЫЯ , першая тэорыя атама і яго спектраў. Прапанавана Н.Борам у 1913 як аб’яднанне ідэі М.Планка аб квантаванні энергіі і планетарнай мадэлі атама Э.Рэзерфарда. Грунтуецца на двух пастулатах. Атамы могуць доўга знаходзіцца, не выпраменьваючы святла, ва ўстойлівых (стацыянарных) станах, адпаведных пэўным дыскрэтным (перарыўным) значэнням энергіі E1, Е2, Е3... (1-ы пастулат Бора). Выпрамяненне ці паглынанне святла адбываецца пры скачкападобных пераходах з аднаго стану ў другі паводле формулы Еіk=hν, дзе hν — энергія святла частаты ν, што выпрамяняецца ці паглынаецца, h — Планка пастаянная (2-і пастулат Бора, ці ўмова частот).
Пастулаты Бора пацверджаны эксперыментальна і выконваюцца для ўсіх мікрасістэм (атамных ядраў, атамаў, малекул і інш.). Каб знайсці магчымыя значэнні энергіі і інш. характарыстыкі стацыянарных станаў атама, Бор разглядаў рух электронаў вакол ядра паводле законаў механікі Ньютана (класічнай механікі), пры дапаўняльных, т.зв. квантавых, умовах. Пры гэтым электрон у найпрасцейшым выпадку атама вадароду можа рухацца вакол ядра па кругавых ці эліптычных арбітах пэўных памераў, якія павялічваюцца з павелічэннем энергіі атама ў адпаведных стацыянарных станах. Канкрэтныя мадэльныя ўяўленні пра рух электрона ў атаме па строга вызначаных арбітах заменены ўяўленнямі квантавай механікі.
Літ.: Ельяшевич М.А. Развитие Нильсом Бором квантовой теории атома и принципа соответствия // Успехи физ. наук. 1985. Т. 147, вып. 2.
М.А.Ельяшэвіч. с. 215
БОРАВАДАРО́ДЫ , бараны, гідрыды бору, злучэнні бору з вадародам, маюць ад 2 да 20 атамаў бору. Бясколерныя, з рэзкім непрыемным пахам. Боравадароды з 2 і 4 атамамі бору — газы, з 5—9 — вадкасці, з 10 і больш — крышт. рэчывы.
Раствараюцца ў арган. растваральніках. Хімічна актыўныя: на паветры акісляюцца, могуць самазагарацца, з вадой утвараюць борную кіслату, схільныя ўтвараць комплексныя злучэнні. Атрымліваюць піролізам дыбарану. Перспектыўныя для атрымання звышчыстага бору, тэрмаўстойлівых палімераў, проціпухлінных прэпаратаў, легіравання розных матэрыялаў. Таксічныя, дзейнічаюць на дыхальныя шляхі, ц.н.с., ныркі, печань. с. 216
БО́РАВЕНСКАЕ ВО́ЗЕРА , гл. Бораўна. с. 216
БО́РАВЕЦ , горнакліматычны курорт у Балгарыі. На ПдЗ ад Сафіі на паўн. схілах гор Рыла. Адзін са старэйшых і папулярных у Балгарыі, развіваецца з 19 ст. (у мінулым месца адпачынку вяльможаў, летняя рэзідэнцыя царскай сям'і). Сярэднягорны клімат з мяккай зімой і ўмерана цёплым летам спрыяльны пры лячэнні неспецыфічных хвароб органаў дыхання, функцыян. расстройстваў нерв. сістэмы. Каля 200 відаў, атэлі, кемпінг, дамы адпачынку. с. 216
БОРАРГАНІ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ , хімічныя злучэнні, у якіх атам бору звязаны з арган. радыкаламі непасрэдна ці праз гетэраатам (кісларод, сера, азот, фосфар). Найб. вывучаны злучэнні агульнай формулы RnВХ3-n (арганабараны), дзе R — арган. радыкал, Х — галаген, вадарод, гідраксільная група, амінагрупа і інш.; n = 1, 2, 3. Выкарыстоўваюць як дабаўкі да маторнага і рэактыўнага паліва, змазак і фарбавальнікаў, як каталізатары палімерызацыі, антыаксіданты, бактэрыцыды, фунгіцыды, пры нейтроннай тэрапіі злаякасных пухлін. с. 216
БО́РАЎНА , возера ў Беларусі, у Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Чарнічанка, за 25 км на У ад г.п. Бешанковічы. Пл. 2,04 км2, даўж. 2 км, найб. шыр. 1,4 км, найб. глыб. 9,5 м. Пл. вадазбору 4,4 км2.
Размешчана сярод забалочанай лясістай мясцовасці. Катлавіна круглаватая, злёгку выцягнутая з Пн на Пд, берагі нізкія, парослыя хмызняком. Слаба зарастае каля берагоў. Сцёк па канаве ў воз. Ліпна. с. 216
БО́РАЎНА , Боравенскае возера, у Беларусі, у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ула, за 2,5 км на У ад г. Лепель. Пл. 0,38 км2, даўж. 1,15 км, найб. шыр. 610 м, найб. Глыб. 8,2 м, даўж. берагавой лініі 3,6 км. Пл. вадазбору 6,5 км2.
Схілы катлавіны выш. да 5 м, пясчаныя і супясчаныя, часткова пад лесам. Берагі пясчаныя, зараслі водна-балотнай расліннасцю і хмызняком. Дно глеістае, мелкаводдзе ўздоўж берагоў пясчанае. Падводная расліннасць пашырана да глыб. 2—5 м. На Пд упадае ручай з воз. Глыбочыца, на ПдУ выцякае ручай у воз. Нюля. с. 216
БО́РАЎНА , возера ў Беларусі. У Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Астроўніца, за 22 км на ПнУ ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,34 км2, даўж. 1,15 км, найб. шыр. 520 м, найб. глыб. 4,1 м, даўж. берагавой лініі 3,4 км. Пл. вадазбору 1,9 км2. Схілы катлавіны выш. 10—15 м, на 3 да 5 м, на выш. 3 м ад урэзу вады тэраса. Берагі невысокія, пясчаныя. Мелкаводдзе пясчанае. Прыбярэжная паласа расліннасці шыр. да 50 м. с. 216
БО́РАЎНА , вёска ў Беларусі, у Горацкім с/с Лепельскага р-на Віцебскай вобл. За 7 км на У ад Лепеля, 122 км ад Віцебска, на аўтадарозе Лепель—Чашнікі. 164 ж., 72 двары (1995). Пач. школа, клуб, б-ка. Каля вёскі гарадзішча днепра-дзвінскай (3—5 ст. н.э.) і банцараўскай (6—8 ст. н.э.) культур.
У гіст. крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1503, калі на гэта сяло разам з Лепелем (сучасная назва в. Стары Лепель) атрымаў пацвярджэнне віцебскі касцёл. З 1541 уласнасць віленскага капітула, з 1586 — Льва Сапегі. У 1897 было 549 ж., 80 двароў. З 1923 Б. ў Бачэйкаўскім пав. Віцебскай губ., з 1924 у Лепельскім р-не. У 1970 у Бораўне 259 ж., 81 двор. с. 216
БО́РАЦ Валянціна Максімаўна (н. 3.1.1927, пас. Цялуша Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. кардыёлаг. Д-р мед. н. (1974). Праф. (1976). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1950). З 1960 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па распрацоўцы новых ЭКГ-метадаў для дыягностыкі інфаркту міякарда і вывучэнні метабалічных працэсаў у кардыялагічных хворых.
Тв.: Витамины и сердечно-сосудистые заболевания. Мн., 1984; Межвитаминные отношения при ишемической болезни сердца и гипертонической болезни. Мн., 1988 (у сааўт). с. 216
БОРГ (Borg) Б’ёрн (н. 6.6.1956, г. Сёдэртэлье, Швецыя), шведскі спартсмен (тэніс). Чэмпіён свету (1976), пераможца турніраў у Уімблдане (1976—80), турніра «Мастэрс» (1979, 1980), адкрытага першынства Францыі (1974—76, 1978—80) у адзіночным разрадзе. У 1977—81 лідэр у рэйтынгу лепшых тэнісістаў свету. с. 216
БО́РГЕН (Вогвеп) Юхан (28.4.1902, Осла — 16.10.1979), нарвежскі пісьменнік і літ. крытык. Дэбютаваў зб. навел «У напрамку цемры» (1925), гал. тэмы якіх — адзінота, трагічныя чалавечыя памылкі. Пад псеўданімам Мумле Госег выдаў шэраг вострасатырычных антыфаш. фельетонаў, эсэ, нарысаў. У 1941 эмігрыраваў у Швецыю. Удзел у антыфаш. Супраціўленні адлюстраваў у мемуарах «Дні ў Грыні» (1945). Супярэчнасці жыцця тагачаснага грамадства, якія прыводзяць да краху неардынарнай асобы, — у цэнтры трылогіі «Маленькі лорд» (1955), «Цёмныя воды» (1956), «Цяпер яму не ўцячы» (1957). Праблема раздвоенасці індывіда ў раманах «Я» (1959), «Блакітная вяршыня» (1964), «Чырвоны туман» (1967), «Мая рука, мае вантробы» (1972), зб. навел «Самотныя дрэвы ў садзе» (1969). Прозе Боргена ўласцівыя псіхалагізм, рэаліст. адлюстраванне рэчаіснасці. У літ.-крытычных працах і паліт. публіцыстыцы спалучэнне гуманістычнага зместу з вострапалемічнай формай.
Тв.: Рус. пер. — [Избранное].} М., 1979; Декабрьское солнце: Рассказы. М., 1983; Избр. новеллы. М., 1984.
Літ.: Нагибин Ю. Островитянин: Сон о Юхане Боргене // Иностр. лит. 1976. № 11.
Л.П.Баршчэўскі. с. 216
БО́РДЖА , Борджыя (ісп. Borja, італьян. Borgia), арыстакратычны род іспанскага паходжання, які ў 15 — пач. 16 ст. адыгрываў значную ролю ў гісторыі Італіі. Пачатак яго ўзвышэнню даў Алонса (31.12.1378—6.8.1458), які стаў папам (1455—58) пад імем Калікста III. Яго пляменнік Радрыга (1430—18.8.1503) — папа Аляксандр VI (1492—1503), са сваім сынам Чэзарэ (1475 ці 1476—12.3.1507) імкнуліся стварыць у Сярэдняй Італіі вял. дзяржаву, дзе Чэзарэ меў бы абсалютную ўладу. Дзеля гэтага выкарыстоўвалі подкупы, забойствы. У 1499 Чэзарэ стаў правіцелем Раманьі. Пасля смерці Аляксандра VI пазбаўлены ўлады, уцёк у Іспанію. Загінуў у баі ў час міжусобных войнаў. Чэзарэ — прататып правіцеля ў творы Н.Макіявелі «Гасудар». Дачку Аляксандра VI Лукрэцыю (18.4.1480—24.6.1519) бацька і брат Чэзарэ тройчы выдавалі замуж з паліт. мэтамі. У 1501 Лукрэцыя стала жонкай герцага Ферары Альфонса д’Эстэ. Пры яе двары ў Ферары працавалі вучоныя, паэты, мастакі Л.Арыёста, П.Бемба, Тыцыян і інш. с. 216
БОРЗАБАГА́ТЫ Уладзіслаў Канстанцінавіч (5.5.1831, маёнтак Рутка, цяпер Навагрудскі р-н — 28.3.1886), удзельнік паўстання 1863—64 на Беларусі. За ўдзел у Братнім саюзе літоўскай моладзі выключаны з Мінскай гімназіі (1849). Пасля 1855 скончыў мед. ф-т Маскоўскага ун-та, працаваў урачом у Навагрудку. У 1863 паўстанцкі камісар Навагрудскага пав. Аднадумец К.Каліноўскага, абараняў інтарэсы сялян. Пасля задушэння паўстання хаваўся, завочна прыгавораны да пакарання смерцю. У 1865 эмігрыраваў у Італію. З 1869 у Парыжы, удзельнік Парыжскай камуны. У 1874 вярнуўся на радзіму, сасланы ў Архангельск, потым у Кастрамскую губ. У 1884 вярнуўся на Беларусь. с. 216
БО́РКАВІЦКІ РАЁН , адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1929—31. Утвораны 17.7.1924 як Валынецкі раён. 9.3.1929 перайменаваны ў Боркавіцкі раён. Да 26.7.1930 у складзе Полацкай акругі. Цэнтр — чыг. ст. Боркавічы. Пл. раёна 833 км2, 558 нас. пунктаў з насельніцтвам 28 766 чал. (на 1.1.1925). Падзяляўся на 9 сельсаветаў. Скасаваны 8.7.1931, тэр. раёна перададзена ў Дрысенскі і Полацкі р-ны. с. 217
БО́РКАВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., на р. Дрыса. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 38 км на ПдУ ад Верхнядзвінска, 143 км ад Віцебска. Чыг. ст. на лініі Полацк—Даўгаўпілс. 1159 ж., 589 двароў (1995). Сельскае прафес.-тэхн. вучылішча, сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі, бальніца. Брацкія магілы сав. воінаў і партызанаў, ахвяраў фашызму. с. 217
БО́РКІ , вёска ў Беларусі, у Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 23 км на Пд ад г. Бяроза, за 100 км ад Брэста, 28 км ад чыг. ст. Бяроза-Картузская. 342 ж., 127 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. Сувязі. с. 217
БО́РКІ , вадасховішча ў Беларусі, у Слуцкім р-не Мінскай вобл., за 13 км на У ад г. Слуцк, каля в. Боркі. Створана ў 1984. Пл. 0,72 км2, даўж. 1,2 км, найб. шыр. 0,8 км, найб. глыб. 4 м. Наліўное, напаўняецца вадой помпамі з р. Слівянка па напорным вадаводзе. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, рыбагадоўлі. с. 217
БО́РЛАЎГ (Borlaug) Норман Эрнест (н. 25.3.1914, Крэска, штат Аява, ЗША), амерыканскі генетык і раслінавод. Скончыў ун-т у Мінесоце (1937). Чл. Нац. АН ЗША, замежны чл. УАСГНІЛ (1972). Праф. земляробства Тэхаскага ун-та з 1984. У сярэдзіне 1960-х г. — 1979 дырэктар Праграмы па даследаваннях і вытв-сці пшаніцы пры Міжнар. цэнтры па паляпшэнні сартоў кукурузы і пшаніцы (Мексіка). Вывеў сорт «карлікавай» пшаніцы, устойлівай у розных кліматычных умовах да захворванняў і з вял. ураджайнасцю, што дало магчымасць паменшыць харч. праблемы ў краінах Азіі, Паўд. Амерыкі і Афрыкі. Нобелеўская прэмія міру 1970. с. 217
БО́РМАН (Bormann) Марцін (17.6.1900, г. Гальберштат, Германія — 2.5.1945, паводле афіц. версіі), палітычны дзеяч фаш. Германіі. У 1922—23 у добраахвотніцкім корпусе «Росбах». У сак. 1924 за ўдзел у забойстве ўдзельніка аднаго з мілітарысцкіх «саюзаў» асуджаны на 1 год зняволення. Чл. нацысцкай партыі (НСДАП) з 1927. Нач. штаба Р.Геса, рэйхсляйтэр НСДАП і дэпутат рэйхстага (з 1933). Найбліжэйшы саветнік рэйхсканцлера Германіі А.Гітлера і кіраўнік яго парт. канцылярыі з 1941. У маі 1945 знік. На Нюрнбергскім працэсе завочна прыгавораны да пакарання смерцю як адзін з гал. ваен. злачынцаў. У 1973 прызнаны судом ФРГ памерлым. Дакладных звестак пра лёс Бормана няма.
Літ.: Черная Л.Б. Коричневые диктаторы: Гитлер, Геринг, Гиммлер, Геббельс, Борман, Риббентроп. М., 1992. С. 279—331. с. 217
БО́РМАН (Borman) Фрэнк (н. 14.3.1928, г. Гэры, ЗША), касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС. Скончыў Ваен. акадэмію ЗША (1950), Каліфарнійскі тэхнал. ін-т (1957). З 1962 у групе касманаўтаў НАСА. 4—18.12.1965 разам з Дж.Ловелам здзейсніў палёт на касм. караблі «Джэміні-7». 21—27.12.1968 разам з Ловелам і У.Андэрсам ажыццявіў першы ў свеце палёт да Месяца на касм. караблі «Апалон-8». Агульная працягласць палётаў 18,7 сут. Імем Бормана названы кратэр на Месяцы. с. 217
БО́РМАТАЎ Усевалад Яўстафіевіч (н. 7.11.1928, в. Міцькаўка Клімаўскага р-на Бранскай вобл ), бел. генетык і селекцыянер раслін. Чл.-кар. АН Беларусі (1970), д-р біял. н. (1968), праф. (1976). Скончыў Бел. с.-г. акадэмію (1952). З 1955 нам. дырэктара Ін-та біялогіі АН БССР, з 1977 рэктар БСГА, у 1963—77 і з 1980 у Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі. Навук. працы па эксперым. поліплаідыі і гетэрозісе ў с.-г. раслін, тэорыі і метадах храмасомнай інжынерыі раслін, біятэхналогіі.
Тв.: Экспериментальная полиплоидия и гетерозис у сахарной свеклы. Мн., 1972 (разам з М.В.Турбіным); Полиплоидия и полиморфизм растений по величине клеток. Мн., 1986 (разам з Т.І.Лапацінай); Тетраплоидные тритикале. Мн., 1990 (у сааўт.). с. 217
БОРМАШЫ́НА , медыцынскі апарат, які надае вярчальны рух бору, прызначанаму для прэпаравання цвёрдых тканак зуба. У нажных бормашынах скорасць вярчэння бора 800—1500, у электрычных — да 30 000 аб/мін. Шырока выкарыстоўваецца турбінная бормашына са скорасцю да 300 000 аб/мін, пры якой значна скарачаецца час апрацоўкі зуба і змяншаюцца болевыя адчуванні. с. 217
БОРН (Born) Макс (11.12.1882, г. Вроцлаў, Польшча — 5.1.1970), нямецкі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў квантавай механікі. Замежны чл. Расійскай (1924) і АН СССР (1934) і інш. акадэмій. Скончыў Гётынгенскі ун-т. Праф. ун-таў у Берліне і Гётынгене (1915—33), у Кембрыджы і Эдынбургу (1933—53). Навук. працы па дынаміцы крышт. рашоткі, квантавай і кінетычнай тэорый кандэнсаваных газаў і вадкасцяў, атамнай фізіцы і тэорыі адноснасці, філас. праблемах фізікі і тэорыі пазнання. Упершыню (1926) даў імавернасную інтэрпрэтацыю хвалевай функцыі, прапанаваў спосаб разліку электронных абалонак атама, распрацаваў метад рашэння квантава-мех. задач аб сутыкненні часціц, заснаваны на тэорыі ўзбурэнняў (борнаўскае прыбліжэнне), разам з Н.Вінерам увёў у квантавую механіку паняцце аператара. Заснаваў гётынгенскую школу тэарэт. фізікі. Нобелеўская прэмія 1954.
Тв.: Рус. пер. — Атмная физика. 3 изд М., 1970; Эйнштейновская теория относительности. М., 1972; Размышления и воспоминания физика. М., 1977. с. 217
БО́РНАЯ КІСЛАТА́ , ортаборная кіслата, слабая неарганічная кіслата (Н3ВО3). Бясколерныя крышталі, шчыльн. 1480 кг/м3. Раствараецца ў вадзе, лепш у гарачай (пры 0 °С у 100 г вады раствараецца 2,6 г борнай кіслаты, пры 100 °С — 39,7 г).
У прыродзе існуе як мінерал сасалін, а таксама ў тэрмальных водах і прыродных расолах, з якіх яе атрымліваюць. Вышэй за 70 °С борная кіслата страчвае ваду і ператвараецца ў метаборную кіслату (НВО2), пры награванні да 160 °С — у аксід бору. У водных растворах існуюць паліборныя кіслоты (nВ2О3 ·mН2О), у свабодным стане выдзелены толькі іх солі. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці спец. шкла, эмаляў, цэментаў, флюсаў, мыйных і касметычных сродкаў, як антысептычны, дэзінфекцыйны і кансервавальны сродак, інгібітар карозіі, рэагент у фатаграфіі, мікраўгнаенне. ГДК у сцёкавых водах сан.-быт. прызначэння 0,5 мг/л. Мазі, пасты, прысыпкі з борнай кіслатой і борны спірт (раствор борнай кіслаты ў спірце) выкарыстоўваюць як лек. сродкі. с. 217
БО́РНМУТ (Bournemouth), горад на Пд Вялікабрытаніі, на беразе праліва ЛаМанш. 154 тыс. ж. (1989). Металаапр., эл.-тэхн., парфюмерная, фармацэўтычная прам-сць. Буйны кліматычны прыморскі курорт (Англійская Рыўера). Развіваецца з 19 ст., адзін з найб. папулярных курортных і турысцкіх цэнтраў краіны. Умерана вільготны клімат, умовы для марскіх купанняў, пляжы і інш. прыродныя фактары забяспечваюць кліматалячэнне хвароб органаў дыхання, расстройстваў нерв. сістэмы. Вял. парк, зімовы сад, музеі, канцэртныя залы, шмат арх.-гіст. Помнікаў. с. 218
БО́РНХАЛЬМ (Bornholm), востраў на ПдЗ Балтыйскага м., тэр. Даніі. Пл. 588 км2. Нас. 47,2 тыс. чал. (1994). Складзены ў паўн. ч. з гранітаў, у паўднёвай — з пясчанікаў, сланцаў, вапнякоў. Паверхня — узвышаная раўніна выш. да 162 м. Дзюны. Хваёвыя і шыракалістыя лясы, лугі. Рыбалоўства, рыбаперапрацоўка. Жывёлагадоўля. Вытв-сць керамікі. Турызм. Адм. ц. і гал. порт — Роне. с. 218
БО́РНЫЯ РУ́ДЫ , прыродныя і мінеральныя ўтварэнні, сыравіна для атрымання бору і інш. карысных кампанентаў. Прадстаўлены баратамі (пераважна натрыю, кальцыю, магнію), борасілікатамі і інш. мінераламі. Частку борных руд выкарыстоўваюць як угнаенні або перапрацоўваюць у борасуперфасфаты. Буйнейшыя радовішчы ў КНР, ЗША, Турцыі, Аргенціне, КНДР, Перу, Чылі. с. 218
БО́РНЫЯ ЎГНАЕ́ННІ , мінеральныя рэчывы, у якіх бор знаходзіцца ў даступнай для раслін форме; адзін з відаў мікраўгнаенняў. У якасці борных угнаенняў выкарыстоўваюць борную к-ту, борны канцэнтрат, буракс, борны суперфасфат, некаторыя борныя руды і інш. Асабліва эфектыўныя на дзярнова-падзолістых, перагнойна-карбанатных, некаторых балотных глебах, чырваназёмах, шэразёмах і інш. Найб. успрымальныя да борных угнаенняў насеннікі канюшыны, люцэрны, кармавыя і сталовыя караняплоды, цукр. буракі, бульба, грэчка, лён, бавоўнік. с. 218
БО́РСКІ , біялагічны заказнік на Беларусі, на У Пусташ-Дабралуцкага балота ў Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл. Засн. ў 1979 з мэтай захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. 2805 га (1995). У раслінным покрыве пераважаюць хваёва-кусцікава-сфагнавыя і кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы, а таксама хвойнікі пушыцава-сфагнавыя, багуновыя і інш. На ўчастках з мінер. глебамі — бярэзнік і хвойнікі чарнічныя, радзей, бярэзнікі даўгамошныя, хвойнікі імшыстыя, верасовыя і інш. Трапляюцца дубровы чарнічныя і арляковыя. Расце рэдкі для гэтых мясцін балотны мірт (паўд. мяжа яго арэала).
Г.У.Вынаеў. с. 218
БОРТ (галанд. boort), крышталі і дробназярністыя агрэгаты алмазаў нізкай якасці, непрыдатныя для агранкі і выкарыстання як каштоўныя камяні. Выкарыстоўваюцца як высакаякасныя абразіўныя матэрыялы, пры бурэнні горных парод і ў металаапр. Прам-сці. с. 218
БОРТ (ням. Bord), 1) сукупнасць элементаў набору (бэлек, ліставых канструкцый і інш.) і абшыўкі судна, якія складаюць бакавыя сценкі корпуса. 2) У пераносным значэнні — сценка кузава грузавога аўтамабіля, адкрытага таварнага вагона і інш.; часам назва «борт» ужываецца ў дачыненні да асобнага марскога ці паветр. судна ў цэлым («узяць на борт»). 3) Левы або правы край адзення (паліто, пінжака і інш.) з петлямі або гузікамі для зашпільвання. с. 218
БО́РТНАЕ ПРА́ВА , сукупнасць нормаў права, якія рэгулявалі функцыянаванне бортніцтва на Беларусі з глыбокай старажытнасці да канца 18 ст. Спачатку бортнае права было вуснае, усе віды яго парушэння разглядаліся копным судом. Асн. яго нормы без істотнай юрыд. трансфармацыі ўвайшлі поруч з афіц. прававымі актамі, што рэгулявалі бортніцтва, у Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588. Пры вызначэнні меры пакарання прадугледжваўся дыферэнцыраваны падыход: ненаўмыснае пашкоджанне бортнае дрэва каралася штрафам у 2 капы (120) грошай, наўмыснае — у 5-разовым памеры; злоўленых на месцы злачынства за крадзяжом мёду маглі прысудзіць і да смяротнай кары. с. 218
БО́РТНІКІ , пчаляры, якія займаліся бортніцтвам. Лакальныя назвы на Беларусі — барцялазы, вотчыны. Бортнікі рабілі новыя борці (дуплы ў дрэве) і засялялі іх пчоламі (бароўкамі), рыхтавалі прынаду для раёў, чысцілі борці, выбіралі мёд, ахоўвалі пчол ад неспрыяльнага надвор’я і шкоднікаў. Умельства Б. пе-. радавалася з пакалення ў пакаленне і ў шмат якіх сем’ях бортніцтва было спадчынным на працягу стагоддзяў. с. 218
БО́РТНІЦТВА , лясное пчалярства, заснаванае на ўтрыманні пчол у штучных дуплах — борцях. Адзін з найбольш старадаўніх промыслаў. На тэр. Беларусі і ў суседніх раёнах было найб. пашырана ў 10—17 ст., месцамі, асабліва на Палессі, захавалася да пач. 20 ст. Найчасцей выкарыстоўвалі натуральныя борці — дуплы дрэў. Штучныя борці выдзёўбвалі ў тоўстых ствалах дрэў на выш. ад 4 да 15 м. Пазней рабілі вуллі-калоды, якія прывязвалі да дрэва або ставілі на дашчаныя палаткі. Для аховы ад драпежнікаў (куніц, асабліва мядзведзяў) майстравалі вакол дрэва памост з вострымі зубцамі, у дрэва забівалі нажы і інш. З развіццём земляробства і высечкай лясоў бортніцва саступіла месца пасечнаму пчалярству. Блізкія да бортніцтва метады пчалярства існавалі ў многіх народаў свету, захаваліся ў асобных плямёнаў у малаабжытых раёнах Паўд. Амерыкі, Афрыкі, Паўд. Азіі. с. 218
БО́РУ ЗЛУЧЭ́ННІ , хімічныя злучэнні, у састаў якіх уваходзіць бор, пераважна ў ступені -3 ці +3. Найб. пашыраны аксід, карбід, нітрыд, сіліцыды бору, бараты, барыды, боравадароды, борарганічныя злучэнні. Сыравінай для бору злучэнні з’яўляецца бор і аксід бору.
Бору аксід (борны ангідрыд), В2О3, бясколернае шклопадобнае ці крышт. рэчыва, tпл 450 °С, тэрмічна ўстойлівы. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці спец. шкла, керамікі, эмаляў. Бору карбід В4С(В12С4),} чорныя крышталі, tпл 2350 °С. Па цвёрдасці саступае толькі дыяменту і нітрыду бору. Выкарыстоўваюцца для вырабу абразіўных і шліфавальных матэрыялаў, як праваднік; абагачаны 10В — паглынальнік нейтронаў Бору нітрыд існуе ў трох алатропных формах, адна з іх, β-форма, — баразон, tпл 3200 °С, па цвёрдасці блізкі да дыяменту. Абразіўны звышцвёрды матэрыял. Бору сіліцыды (барыды крэмнію), В4Si і В6Sі. Шэрыя крышталі з т-рамі раскладання 1390 °С і 1864 °С адпаведна. Выкарыстоўваюцца як вогнетрывалыя матэрыялы, для рэгулявальных і ахоўных прыстасаванняў ядз. рэактараў. с. 218
БО́РУТА (Boruta) Казіс (6.1.1905, в. Кулакай Марыямпальскага р-на, Літва — 9.3.1965), літоўскі пісьменнік. Засл. дз. культ. Літвы (1965). Вучыўся ў Каўнаскім (1924—26) і Венскім (1926—30) ун-тах. Аўтар зб-каў паэзіі «Песні пра ніцыя вербы», «Літва крыжоў» (абодва 1927), «Хлеб надзённы» (1934), «Вершы і паэмы» (1938), аповесцяў «Млын Балтарагіса» (1945), «Прыгоды Юргіса Пакятурыса» (1963), раманаў «Драўляныя дзівосы» (1938), «Пайшлі, каб прынесці на сваіх плячах сонца» (1940), кнігі казак «Неба падае» (1955) і інш. Паэзія Борута вылучаецца экспрэсіўнасцю, проза — фалькл. стылізацыяй. На бел. мову паэт. творы Борута перакладалі Г.Кляўко і А.Разанаў (у кн. «Літоўская савецкая паэзія», т. І, 1977), прозу — Разанаў (у зб. «Бурштынавыя пацеркі», 1984).
Тв.: Raštai. Т. 1—10. Vilnius, 1970—76.
А.Лапінскене. с. 218
БО́РХГРЭВІНК (Borchgrevink) Карстэнс (1.12.1864, Осла — 23.4.1934), нарвежскі падарожнік. У 1894—95 плаваў матросам у антарктычных водах на нарв. кітабойным судне «Антарктык». 24.1.1895 першы ў гісторыі антарктычных даследаванняў высадзіўся на ўзбярэжжы Антарктыды (каля мыса Адэр). У 1898—99 арганізаваў першую зімоўку на мацерыку. Дасягнуў 78°50’ паўд. шыраты. Зрабіў падрабязнае апісанне Ледзянога бар’ера Роса. с. 218
БО́РХЕРТ (Borchert) Вольфганг (20.5.1921, г. Гамбург, Германія — 20.11.1947), нямецкі пісьменнік. У 1941—45 на фронце (за антыфаш. погляды арыштаваны, прыгавораны да пакарання смерцю, замененага штрафным батальёнам). Друкаваўся з 1938. Аўтар зб. вершаў «Ліхтары, ноч і зоркі» (1946), драмы «На вуліцы перад дзвярыма» (1947). Кнігі «Дзьмухавец», «У гэты аўторак» (абедзве 1947) склалі апавяданні з выразна акрэсленым сюжэтам, мастацка-публіцыст. дэкларацыі ад імя «пакалення тых, хто вярнуўся», вершы ў прозе і эсэ. У літ. творах — уплыў І.Гёльдэрліна і Р.М.Рыльке, элементы экспрэсіянізму і «плыні свядомасці»: двухпланавасць фабулы і вобраза, спалучэнне рэальнага з умоўным. Паклаў пачатак т. зв. «л-ры руінаў».
Тв.: Рус. пер. — Рассказы. М., 1962; Избранное. М., 1977.
Е.А.Лявонава. с. 218
БО́РХЕС (Borges) Хорхе Луіс (24.8.1899, Буэнас-Айрэс — 14.6.1986), аргенцінскі пісьменнік і літ.-знавец. Праф. ун-та ў Буэнас-Айрэсе (1955), гл. арг. Акадэміі л-ры (1962), старшыня арг. Пэн -клуба (1950—53). Творчасць Б. прадвызначыла тэндэнцыі развіцця лац.-амер. нерэалістычнай л-ры. Вядомасць прынеслі апавяданні, навелы, эсэ, адметныя глыбокім філас. падтэкстам, інтэлектуальнай метафарычнасцю, стылістычнай адточанасцю (зб-кі «Сусветная гісторыя знявагі», 1935; «Гісторыя вечнасці», 1936; «Выдумкі», 1944; «Алеф», 1949; «Новыя расследаванні», 1952; «Паведамленне Броўдзі», 1970; «Кніга пясчынак», 1975). У зб-ках вершаў «Тварэц» (1960), «Другі і ранейшы» (1964), «Хвала цемры» (1969), «Золата тыграў» (1972), «Тайнапіс» (1981) працягваў свае эксперыменты з прасторай, часам і культурай. Аўтар літ.-знаўчых і крытычных прац («Паэзія гаўча», 1955, і інш.). Прэмія М.Сервантэса (1979).
Тв.: Рус. пер. — Проза разных лет. 2 изд. М., 1989; Избр. стихотворения. М., 1993.
Літ.: Тертерян И. Человек, мир, культура в творчестве Хорхе Луиса Борхеса // Борхес Х.Л. Проза разных лет. Пер. с исп. 2 изд. М., 1989; Левин Ю.И. Повествовательная структура как генератор смысла: текст в тексте у Х.Л.Борхеса // Текст в тексте: Тр. по знаковым системам XIV. Тарту, 1981.
П.П.Акулаў. с. 219
БОРШЧ , традыцыйная бел. рэдкая кіслая страва; вядомая і інш. слав. народам. Вараць з квашаных буракоў, квашанай капусты, са шчаўя, з лебяды, грыбоў (Зах. Палессе), баршчэўніку. Боршч гатуюць з мясам, заскварваюць салам, затаўкаюць здорам, забельваюць смятанай. Салодкі боршч з буракоў кісляць сыроваткай, квасам, воцатам. с. 219
БО́РЫС Аляксандр Іванавіч (н. 1.2.1924, г. Валожын Мінскай вобл.), бел. хірург. Д-р мед. н. (1973). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1955). З 1961 працаваў у ім. З 1976 гал. хірург у г. Магілёў, з 1978 ва Упраўленні Бел. чыгункі, з 1991 у рэдакцыі час. «Здравоохранение Беларуси». Навук. працы па хім. апёках стрававода і страўніка, іх лячэнні ў вострым перыядзе, гісторыі развіцця медыцыны.
Тв.: Химические ожоги пищеварительного }тракта: Патогенез, клиника, лечение. Мн., 1975; Берегитесь гнойной инфекции. Мн., 1980. с. 219
«БОРЬБА» , штодзённая грамадска-палітычная і літаратурная газета. Выдавалася з 16(29).11.1917 да 3(16).1.1918 у Віцебску на рус. мове супрацоўнікамі газ. «Известия Витебского Совета солдатских и рабочых депутатов», закрытай за антыбальшавіцкую дзейнасць. З 27.12.1917(10.1.1918) стала «органам сацыялістычнага блоку Віцебскага гарадскога самакіравання», у які ўвайшлі прадстаўнікі розных паліт. партый: Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, РСДРП, Бунда, партыі нар. сацыялістаў, аб’яднанай яўр. Сацыяліст. партыі. Гал. задачай абвясціла барацьбу з анархіяй, за хутчэйшае адкрыццё і свабоднае, незалежнае функцыянаванне «Усенароднага і Поўнаўладнага Устаноўчага сходу». Апошні раз выйшла пад назвай «Наша борьба». Закрыта бальшавіцкімі ўладамі Віцебска.
М.Я.Сяменчык. с. 219
БОС (англ. boss), 1) гаспадар, прадпрымальнік. 2) У ЗША назва пашыраецца на асоб, якія ўзначальваюць апарат рэсп. і дэмакр. партый у штатах і гарадах, прафсаюзны апарат. с. 219
БО́СНА (Bosna), рака ў Еўропе, у Босніі і Герцагавіне, правы прыток р. Сава. Даўж. 308 км, пл. бас. 10,5 тыс. км2. Пачынаецца ў масіве Трэскавіца, цячэ па Дзінарскім нагор’і і Сярэднедунайскай нізіне. Паўнаводная вясною. Сярэдні расход вады 142 мус. На Босне — гарады Добай і Зеніца. с. 219
БО́СНІЯ І ГЕРЦАГАВІ́НА (Bosna і Hercegovina), дзяржава ў Паўд. Еўропе, на Балканскім п-ве. Мяжуе з Харватыяй і Югаславіяй (Сербіяй і Чарнагорыяй). Уключае 2 гіст. вобласці: Боснію (пл. 42 тыс. км2) у даліне р. Сава і яе правых прытокаў і Герцагавіну (пл. 9,1 тыс. км2) у бас. р. Нератва і ў вярхоўях р. Дрына. Агульная пл. 51,1 тыс. км2. Нас. 3,8 млн. чал. (1993). Афіцыйная мова сербскахарвацкая. Сталіца — г. Сараева. У адм.-паліт. і этнічна-рэлігійных адносінах падзяляецца на сербскую (праваслаўна-хрысціянскую) і мусульмана-харвацкую часткі. Нац. свята — Дзень рэферэндуму (1 сак.).
Прырода. Большую частку Босніі і Герцагавіны займаюць Баснійскія Рудныя горы (г. Враніца, 2107 м), складзеныя пераважна з сланцаў, і Дзінарскае нагор’е (выш. каля 1000—1600 м) — з вапнякоў; характэрны карст. На Пн нізіна на р. Сава. Радовішчы жал. руды, храмітаў, марганцу, медзі, бурага вугалю, баксітаў. Клімат у даліне р. Сава ўмерана кантынентальны (600—800 мм ападкаў за год), у гарах халаднаваты і вільготны (1500— 2000 мм ападкаў за год). Каля 40% плошчы пад лесам, пераважна лісцевым' (дуб, бук), часткова хвойным (елка, хвоя).
Насельніцтва. У Босніі і Герцагавіне жывуць тры народы, якія маюць агульную мову, але адрозніваюцца рэліг.-культ. асаблівасцямі: баснійцы-мусульмане (саманазва муслімане, 43,7% усяго насельніцтва), сербы — пераважна праваслаўныя (31,4%), харваты — католікі (17,3%); 5,5% насельніцтва лічыць сябе югаславамі. Жывуць таксама чарнагорцы, албанцы і інш. У гарадах жыве больш за палавіну насельніцтва. Найб. гарады (тыс. ж.): Сараева — 383 (у 1993), Тузла — 230, Біхач — 200 (у 1995), Зеніца — 146, Баня-Лука — 142, Мостар — 126 (у 1991).
Гісторыя. У старажытнасці тэр. сучаснай Босніі і Герцагавіны насялялі ілірыйцы (прыкладна з 1200 да н.э.), якіх у пачатку н.э. заваёўвалі рымляне (з 9 н.э. ў складзе прав. Далмацыя, з 395 — Зах. Рымскай імперыі) і остготы. З 536 у складзе Візантыі. Да 6 ст. заселена славянамі. У 12—13 ст. тут узнікла баснійская царква (гл. Багамілы). У 1377—91 існавала моцнае баснійскае каралеўства на чале з Твртко І. З 15 ст. пад уладай Асманскай імперыі, часткова ісламізавана. Нац.-вызв. паўстанні ў 19 ст. (у т.л. Герцагавінска-баснійскае паўстанне 1875—78) пацярпелі няўдачу. Пасля паражэння Турцыі ў вайне 1877—78 з Расіяй Боснія і Герцагавіна адміністрацыйна падпарадкавана Аўстра-Венгрыі, у 1908 анексіравана яе войскамі (гл. Баснійскі крызіс 1908—09). Сараеўскае забойства наследніка аўстра-венг. трона, якое 28.6.1914 здзейсніў Г.Прынцып, паслужыла зачэпкай да развязвання 1-й сусв. вайны. Пасля распаду Аўстра-Венгрыі краіна 1.12.1918 увайшла ў Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў. У 2-ю сусв. вайну акупіравана ням.-фаш. войскамі (крас. 1941), уключана ў т. зв. Незалежную дзяржаву Харватыя. У ходзе Народна-вызваленчай вайны ў Югаславіі 1941—45 вызвалена. З ліст. 1945 нар. рэспубліка ў складзе Федэратыўнай Народнай Рэспублікі Югаславіі, з 1963 адна з рэспублік Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі (СФРЮ).
У ліст. 1990 у Босніі і Герцагавіне ўпершыню праведзены шматпарт. выбары, у выніку якіх да ўлады прыйшлі партыі ад асноўных нац.-рэліг. груп насельніцтва — Мусульм. партыя дэмакр. дзеяння, Сербская дэмакр. партыя і Харвацкая дэмакр. садружнасць. Паміж імі разгарнулася паліт. барацьба вакол пытання пра будучы нац.-тэр. лад краіны. Пасля распаду СФРЮ у кастр. 1991 абвешчана незалежнасць Босніі і Герцагавіны (ухвалена ў сак. 1992 на рэсп. рэферэндуме, які байкатавалі баснійскія сербы). 6.4.1992 рэспубліку прызналі Еўрапейская супольнасць і ЗША. Пасля абвяшчэння 7.4.1992 на землях баснійскіх сербаў Рэспублікі Сербскай пачаўся этн. канфлікт, які перарос у грамадз. вайну (гл. Баснійскі крызіс 1990-х г.). 4.5.1992 з Босніі і Герцагавіны выведзены войскі Югасл. нар. арміі, 22 мая рэспубліка прынята ў ААН, з ліп. 1992 — удзельнік Арг-цыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. 25.2.1994 заключана перамір’е паміж харватамі і мусульманамі, 17.3.1994 створана Баснійская мусульмана-харвацкая федэрацыя. Амаль за 4 гады вайны забіты і паранены больш за 200 тыс. чал., каля 3 млн. сталі бежанцамі. 14.12.1995 у Парыжы падпісана пагадненне аб міры ў Босніі і Герцагавіне, у аснове якога пагадненне, парафіраванае 21.11.1995 пасля перагавораў паміж сербскай, харвацкай і баснійскай дэлегацыямі ў г. Дэйтан (ЗША). Дакумент прадугледжвае захаванне Босніі і Герцагавіны ў яе сучасных межах як адзінай суверэннай дзяржавы з 2 частак — Харвацка-мусульманскай федэрацыі (ХМФ; 51% тэр.) і Сербскай Рэспублікі Босніі (39% тэр.), з калект. прэзідэнцтвам (харват і мусульманін-басніец ад ХМФ і баснійскі серб, якія кіруюць папераменна) і заканад. органам (палата дэпутатаў). Канстытуцыя Босніі і Герцагавіны прадугледжвае стварэнне плюралістычнага грамадства.
Гаспадарка. Да 1991 Боснія і Герцагавіна была даволі развітой часткай б. Югаславіі. Здабываліся жал. руда (руднікі Вараш і Любія), баксіты, буры вугаль, соль. ГЭС на горных рэках. Прадпрыемствы чорнай металургіі (Зеніца, Іліяш, Вараш), коксавыя з-ды (Зеніца, Лукавац), лясная і дрэваапр., машынабуд., харч., лёгкая прам-сць, вытв-сць соды, азотных угнаенняў, цэлюлозы. Буйныя прамысл. вузлы Сараева, Зеніца, Тузла. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўвалася палавіна тэрыторыі, у т.л. 50% пад ворыва, агароды, сады і вінаграднікі, 50% — лугі і горную пашу. Гадоўля буйн. раг. жывёлы, авечак, свіней. Земляробства пераважна на Пн і ў далінах рэк. Вырошчваюць кукурузу, пшаніцу, бульбу, з тэхн. культур — каноплі, цукр. буракі, сланечнік, тытунь (асабліва ў Герцагавіне). Садоўніцтва (сліва, яблыня, груша, грэцкі арэх); у Герцагавіне вінаградарства. Краіна горнага турызму. Транспарт пераважна чыгуначны і аўтамабільны. Экспарт складаўся з прадуктаў горнай прам-сці, садавіны, тытуню, імпарт — пераважна з прамысл. абсталявання і нафтапрадуктаў. Грашовая адзінка — дынар Босніі і Герцагавіны.
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. На тэр. Босніі і Герцагавіны выяўлены кераміка, статуэткі жанчын і жывёл эпохі неаліту, помнікі мастацтва ілірыйцаў і кельтаў, рэшткі стараж.-рым. гарадоў, ювелірныя вырабы стараж. славян. На сярэдневяковае мастацтва Босніі і Герцагавіны паўплывалі Візантыя, Сербія, Далмацыя, Цэнтр. Еўропа, а з сярэдзіны 15 ст. і Турцыя. У раннехрысціянскі перыяд у царк. дойлідстве тут пашыраны базілікі (у Зеніцы, Брэзе і інш ); у сярэднявеччы — крыжова-купальныя, а таксама 1-нефавыя раманскія і гатычныя храмы. У перыяд тур. панавання будаваліся мячэці (Хусрэў-бега, 1531, арх. Сінан; Алі-Пашы, 1571, у Сараеве), караван-сараі, лазні, масты (Вішаград, 1571). У час аўстр. акупацыі (1878—1918) у гарадах узводзіліся збудаванні ў духу еўрап. эклектызму, у «маўрытанскім» (ратуша ў Сараеве) і неакласіцыстычным (тэатр у Сараеве) стылях. Традыцыі функцыяналізму 1-й пал. 20 ст. саступілі ў 1960-я г. месца пластычнай выразнасці пабудоў, схіленню да бруталізму, выкарыстанню мясцовых дэкар. матэрыялаў (спарт. цэнтр «Скендэрыя» ў Сараеве). У 1980-я г. ў архітэктуры павялічылася цікавасць да нац. маст. традыцый (універмаг «Развітак» у Мостары).
У сярэдневяковым выяўл. мастацтве пашыраны каменныя надмагіллі (т. зв. стэчакі) з плоскарэльефнымі арнаментальнымі і фігурнымі выявамі, дзе арганічна пераплецены нар., раманскія і гатычныя матывы. Зберагліся рэдкія помнікі сярэдневяковага манумент. жывапісу (фрэскі царквы ў Добруне, 2-я пал. 14 ст.), блізкія да сценапісаў Сербіі, яны сведчаць і пра блізкасць да культуры Італіі. У мастацтве мініяцюры 12—14 ст. адчуваюцца сербскія і візант. уплывы. Цікавыя багамільскія рукапісы з наіўна-фалькл. мініяцюрамі («Капітарава евангелле», 14 ст., і інш.). Іканапіс рэгіёна да сярэдзіны 19 ст. прытрымліваўся візант. канонаў. Высокай дасканаласці ў сярэднявеччы дасягнулі апрацоўка металу і маст. ткацтва (кілімы з геам. і расліннымі арнаментамі). У канцы 19 — пач. 20 ст. жывапісцы, якія навучаліся за мяжой, асвойвалі метады сучаснага еўрап. жывапісу. Большасць мастакоў працавала ў Сербіі (І.Біеліч, Н.Гваздзенавіч, скульптар С.Стаянавіч). Паміж 1-й і 2-й сусв. войнамі склалася група мясц. жывапісцаў, у творчасці якіх зварот да нар. жыцця і роднай прыроды спалучаўся з пошукамі нац. своеасаблівасці, выкарыстаннем прыёмаў пленэрнага жывапісу, а таксама постімпрэсіянізму (Ш.Бацарыч, В.Дзімітрыевіч, І.Шарамет). З канца 1950-х г. пераважалі экспрэсіянізм, абстрактнае мастацтва (Дзімітрыевіч) і інш. кірункі мадэрнізму. З 1970-х г. пашыраецца «фігуратыўнае» мастацтва (Муезіновіч).
У.Я.Калаткоў (гісторыя да 1918),
М.С.Даўгяла (гісторыя з 1918). с. 219
БО́СТАН (Boston), горад на ПнУ ЗША. Адм. ц. штата Масачусетс. 551,7 тыс. ж.; у агламерацыі (Вялікі Бостан) — 4,17 млн. ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйны порт пры ўпадзенні р. Чарлз у зал. Масачусетс Атлантычнага ак. Міжнар. аэрапорт. Адзін з гал. прамысл. цэнтраў ЗША, буйны гандл.-фін., навук. і культ. цэнтр. У Бостане — праўленні буйных страхавых кампаній, банкаў і прамысл. карпарацый. Прамысловасць: прыладабудаванне, у т.л. вытв-сць кантрольна-вымяральных і навук. прылад, мед. інструментаў, фотатэхнікі (фірма «Паляроід»); радыёэлектронная (вытв-сць ЭВМ, сродкаў сувязі, мед. апаратуры, электронных кампанентаў), эл.-тэхн., аўтазборачная; вытв-сць прамысл. абсталявання, авіяц. дэталяў і вузлоў, авіяц. і суднавых рухавікоў; суднабудаванне і суднарамонт. Паліграф., гарбарна-абутковая, хім. (пераважна вытв-сць быт. хімікатаў), гумавая, лёгкая, харч. прам-сць. Метрапалітэн. Ун-ты, у т.л. Гарвардскі (з 1636). Масачусецкі тэхнал. ін-т. Акадэмія мастацтваў і навук. Марскі акварыум.
Засн. ў 1630 пурытанамі — выхадцамі з Англіі. З 1632 сталіца калоніі Масачусетс, гал. порт і горад Новай Англіі, важны гандл., навук. і культ. асяродак. У 2-й пал. 18 ст. ў Бостане распачалася барацьба супраць каланіяльнай палітыкі Вялікабрытаніі (паўстанне гараджан супраць гербавага збору ў 1765, іх узбр. сутычка з англ. войскамі ў 1770, т. зв. «Бостанскае чаяпіцце» 1773), якая стала пралогам Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83. Гар. правы з 1822. З 1831 адзін з цэнтраў абаліцыянізму, страціў пазіцыі ў гандлі, але стаў значным асяродкам банкаўскай справы, тут утварыўся саюз капіталістаў-ранцье, т. зв. Бостанская фін. група. У 19—20 ст. адзін з партоў масавага прыбыцця імігрантаў, у т.л. беларусаў.
Мае радыяльную сістэму планіроўкі, шматлікія паркі, паўкальцо бульвараў (з 1898, план Ч.Эліята). Сярод арх. помнікаў калан. перыяду: Дом сходаў (1729—30), Стары дом штата (1713; перабудаваны ў 1748), Фанейль-хол (1742—1805); пабудовы Ч.Булфінча ў стылі класіцызму — Дом штата (Капітолій; 1795— 98, перабудовы да 1914), Масачусецкі гал. шпіталь (1818—20) і інш.; гандл. будынак Куінсі-маркет (1825—26, А.Парыс); Публічная б-ка (1888—95, неарэнесанс; размалёўкі П.Пюві дэ Шавана, Дж.С.Сарджэнта і інш ); пабудовы Г.Х.Рычардсана ў духу раманскага дойлідства — царква Трыніты-чэрч (1873—77) і інш. Сучасны адм. цэнтр уключае Новую ратушу (1969), будынкі «Дж.Ф.Кенэдзі», адм. службаў аховы здароўя, прафілактыкі і асветы (1971, П.Рудалф). Пабудаваны новы корпус гар. б-кі (1972, Ф.Джонсан), будынак Блакітнага Крыжа (1960, Рудалф), аэрапорт (1971), сфарміравана Рыначная пл. (1976, Б.Томпсан). Помнік-абеліск у гонар бітвы пры Банкер-Хіле (вьпп. 67 м, 1843) і інш. Бостанскі музей прыгожых мастацтваў. с. 221
БО́СТАНСКІ МУЗЕ́Й ПРЫГО́ЖЫХ МАСТА́ЦТВАЎ , адзін з буйнейшых мастацкіх музеяў ЗША. Засн. ў 1870 у Бостане. Зберагае выдатныя ўзоры скульптуры Стараж. Егіпта (бюст Анхафа, 3-е тыс. да н.э.), Грэцыі і Рыма, копцкіх тканін, сярэдневяковага мастацтва Кітая і Японіі (скульптура, жывапіс, кераміка), Індыі і краін Пярэдняй Азіі; шырока прадстаўлена еўрап. і амер. выяўленчае і дэкар. мастацтва, у тл. англ. серабро, карціны франц. імпрэсіяністаў, амер. жывапіс 18—20 ст. (партрэт Дж. Вашынгтона работы Г.Сцюарта, 1796) і інш.
Літ.: Whitehill W.M. Museum of Fine Arts, Boston: A centennial history. Vol. 1—2. Cambridge, 1970. с. 222
БО́СТАНСКІ СІМФАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР , адзін са старэйшых сімф. аркестраў ЗША. Створаны ў 1881 у г. Бостан мецэнатам Г. Лі Хігінсанам. Выступаў у зале «Бостан-мюзік-хол», з 1900 — у «Сімфані-хол». Росквіт аркестра звязаны з дзейнасцю С.Кусявіцкага (1924—49), пад кіраўніцтвам якога выконваліся творы П.Чайкоўскага і інш. рус. кампазітараў. Сярод гал. дырыжораў: А.Нікіш, П.Манцё, Ш.Мюнш, Э.Лайнсдорф, С.Адзава. З аркестрам выступалі кампазітары А.Глазуноў, С.Пракоф'еў, В.д'Эндзі, Р.Штраус, Д.Міё, А.Рэспігі, М.Равель і буйнейшыя дырыжоры розных краін. с. 222
БОСХ , Бос (Bosch) Хіеранімус [сапр. Акен (Aken) Еранімус ван; каля 1450—53, г. Хертагенбас, Нідэрланды — 1516), нідэрландскі жывапісец; прадстаўнік ранняга нідэрландскага Адраджэння. Спалучаў вытанчаную сярэдневяковую фантастыку з фальклорна-сатырычнымі тэндэнцыямі і яскравымі рэаліст. навацыямі, смела пашыраў кола незвычайных, часам вычварна-мудрагелістых тэм і вобразаў, крыніцай для якіх служылі фальклор, нар. прытчы і забабоны. У ранніх працах карыстаўся з’едлівай крытычнай метафарай, выяўляючы заганныя бакі тагачаснага грамадства («Лячэнне глупства», «Галоўныя грахі», 1470—80). У 1480—85 напісаў метафарычныя і выкрывальныя карціны «Карабель дурняў», «Шарлатан», «Смерць скупога». У 1485—1510 стварыў вял. этапныя палотны «Спакушэнне Святога Антонія», «Аперацыя галавы», «Нясенне крыжа», трыптыхі «Воз сена», «Сад уцех», «Пакланенне вешчуноў», у якіх рэальнасць пераплятаецца з фантастычнымі ўяўленнямі мастака і быццам прыадкрываюцца стасункі чалавецтва з высокім і ганебным, дабром і злом. У створанай ім мадэлі Сусвету вобразныя асацыяцыі значна апераджаюць яго час, хоць і народжаны светапоглядным крызісам той эпохі. Больш познія яго творы (1510—16) набылі заспакоенасць, філас. паглыбленасць і засведчылі прыняцце ім асн. канцэпцый рэнесансавага мастацтва («Паклон трох каралёў» і інш.). Працы Босха, выкананыя стракатымі лакальнымі фарбамі і прасякнутыя жыццесцвярджальным духам нар. творчасці, даюць у гратэскава-сатыр. форме шырокую карціну нар. жыцця. Смелыя жыццёвыя назіранні, трапныя і каларытныя нар. тыпы і быт. матывы, уражвальныя пейзажныя фоны яго палотнаў зрабілі вял. ўплыў на развіццё рэаліст. тэндэнцый у нідэрл. жывапісе 16 ст. і падрыхтавалі глебу для фарміравання быт. жанру і пейзажа. Творчасць Б. значна паўплывала і на многія кірункі сучаснага выяўл. мастацтва.
Літ.: [Фомин Г.И.] И.Босх. М., 1974; Unverfehrt G. Н.Bosch. Berlin, 1980.
Я.Ф.Шунейка. с. 222
БО́ТА (Botha) Луіс (27.9.1862, г. Грэйтаўн, ПАР — 28.8.1919), дзяржаўны дзеяч бурскай рэспублікі Трансвааль, потым Паўд. Афр. Саюза (ПАС). Генерал. У час англа-бурскай вайны 1899—1902 галоўнакамандуючы войскамі Трансвааля (з 1900). З 1907 прэм’ер-міністр Трансвааля, у 1910—19 — ПАС. Праводзіў палітыку нац. кампрамісу паміж брыт. і бурскім насельніцтвам. Садзейнічаў уступленню ПАС у 1-ю сусв. вайну на баку Антанты. Пры Боту было задушана паўстанне бурскіх нацыяналістаў пад кіраўніцтвам К.Дэвета (1914), захоплена Паўд.-Зах. Афрыка (1914— 15). с. 222
БО́ТКІН Сяргей Пятровіч (17.9.1832, Масква — 24.12.1889), рускі тэрапеўт; заснавальнік фізіял. кірунку ў медыцыне і школы рус. клініцыстаў. Скончыў Маскоўскі ун-т (1855). Праф. Медыкахірург. акадэміі ў Пецярбургу (1861). Упершыню ў Расіі стварыў клініка-эксперым. лабараторыю (1861), дзе даследаваў фізіял. і фармакалагічнае дзеянне лякарстваў. Распрацаваў шэраг пытанняў паталогіі ўнутр. органаў, інфекц. хвароб (у т.л. пра інфекц. прыроду т.зв. катаральнай жаўтухі — хвароба Боткіна; гл. Гепатыт інфекцыйны), дыягностыку і лячэнне блукальнай ныркі. Адзін з заснавальнікаў ваенна-палявой тэрапіі. Увёў ін-т сан. урачоў (1886), адкрыў у Пецярбургу бясплатную амбулаторыю (1861), бальніцу (1880), заснаваў Жаночыя ўрачэбныя курсы (1872).
Тв.: Курс клиники внутренних болезней и клинические лекции. Т. 1—2. М., 1950. с. 222
БО́ТКІНА ХВАРО́БА , тое, што гепатыт інфекцыйны. с. 223
БО́ТРАП (Bottrop), горад на З ФРГ, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія, у Рурскім прамысл. р-не. Гар. правы з 1919. 119,7 тыс. ж. (1994). Порт на канале Рэйн-Герне. Кам.-вуг., коксахім. і хім. прам-сць, машынабудаванне. с. 223
БО́ТЧА , Кечкаўка, рака ў Беларусі, у Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 138 км . Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Лазавое. Ад вытоку 6,7 км рэчышча каналізавана. с. 223
БО́ТЫ , тып шытага скуранога абутку з высокімі халявамі. Былі вядомы ўсх. славянам са стараж. часоў. У пісьмовых крыніцах згадваюцца ў 10—11 ст. Магнаты, гарадская знаць насілі боты з лепшых гатункаў скуры, найб. багатымі лічыліся каляровыя саф’янавыя боты, упрыгожаныя цісненнем, вышытым арнаментам. У гараджан былі больш простыя і танныя. У 2-й пал. 19 ст. боты сталі шыць і для заможных сялян, якія надзявалі іх пераважна на святы. Боты былі звычайна мужчынскім абуткам, але насілі іх і жанчыны. Шылі боты са скуры буйн. раг. жывёлы, коней, свіней, авечак. У мужчынскіх ботах халявы рабілі вышэй за калена, іх загіналі, адвароты дэкарыравалі. Жаночыя шылі з карацейшымі і вузейшымі халявамі, высокім і тонкім абцасам; на заднікі ў святочныя боты набівалі медныя пласцінкі і каляровыя кавалачкі скуры. Як зручны і практычны абутак боты, пераважна фабрычнага вырабу, бытуюць і ў наш час.
Н.І.Буракоўская. с. 223
БО́ТЭ (Bothe) Вальтэр (8.1.1891, г. Араніенбург, Германія — 8.2.1957), нямецкі фізік, адзін з заснавальнікаў ядз. фізікі. Вучань М.Планка. Скончыў Берлінскі ун-т (1914). Праф. Берлінскага (1929—30), Гісенскага (1930—32) і Гейдэльбергскага (1932—34 і з 1946) ун-таў, з 1934 дырэктар ін-та фізікі (Кайзер-Вільгельм ін-та). Навук. працы па атамнай і ядз. фізіцы, паскаральнай тэхніцы. Распрацаваў супадзенняў метад (1924), разам з Г.Гейгерам эксперыментальна даказаў праўдзівасць закону захавання энергіі і імпульсу ў элементарных працэсах (1925). Нобелеўская прэмія 1954.
Літ.: Лейкин Г.А. Вальтер Боте // Природа. 1995. № 12. с. 223
БО́ЎКІНСКАЯ АБАРО́НА 1943 , баі партыз. палка «Трынаццаць», часткі сіл 15-га партыз. палка, 17-й брыгады, атрада «Перамога», падраздзяленняў інш. атрадаў супраць карнай экспедыцыі ням. фашыстаў 5—18.10.1943 у лесе каля в. Боўкі Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Гітлераўцы накіравалі карнікаў супраць партызанаў і насельніцтва, што знаходзілася пад аховай партызанаў у міжрэччы Проні і Дняпра. Партызаны занялі абарону і ўтрымлівалі яе 5 дзён. Праціўнік сіламі пях. дывізіі, некалькіх батальёнаў, авіяэскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў уклініўся ў абарону партызанаў, заняў некалькі вёсак і завяршыў іх акружэнне. Партызаны і большасць насельніцтва 14 кастр. адышлі і занялі новую абарону. Пасля больш як 20 жорсткіх баёў партызаны 18 кастр. прарвалі кальцо акружэння і выйшлі ў тыл праціўніка. У памяць пра Боўкінскую абарону каля в. Дабужа насыпаны курган Бессмяротнасці. с. 223
БОЎТ Віялета Максімаўна (н. 9.5.1927, г. Лос-Анджэлес, ЗША), руская балерына. Нар. арт. СССР (1970). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1944). У 1944—86 салістка Муз. т-ра імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі. У творчасці спалучала віртуозную балетную тэхніку з псіхал. распрацоўкай роляў. Сярод лепшых партый: Адэта— Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), Донна Анна («Дон Жуан» Р.Штрауса), Медора («Карсар» А.Адана), Франчэска («Франчэска да Рыміні» Б.Асаф’ева), Папялушка («Папялушка» С.Пракоф’ева). с. 223
БОЎТ Іван Іванавіч (н. 20.7.1932, Мінск), бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1973). Скончыў БПІ (1961). З 1952 у ін-це «Белпрампраект» (з 1968 гал. архітэктар), адначасова (з 1968) выкладчык Бел. політэхн. акадэміі. Асн. работы (у сааўт.): карпусы з-даў гадзіннікавага (1953—56), ЭВМ (1955—61), радыёзавода (1960—63), будынкі Дзіпрасельбуда (1968), СКБ з-да працяжных станкоў (1970), аўтатрактарнага ф-та БПІ (1976), комплексы з-да халадзільнікаў (1965—90), паказальных гандл.-вытв. аб’яднанняў фірмаў «Мерседэс-Бенц» (1993) і «Пума-БМВ» (1995), навук.-вытв. аб’яднанні «Гранат» (1982) і «Цэнтр» (1985), гараж хуткай мед. дапамогі (1986—89) у Мінску; дывановы (1965), панчошны (1968) камбінаты, з-ды ЭВМ (1965—72), электралямпавы (1967—75), комплекс з-даў Мінлегхарчмаша (1980—82) у Брэсце; Бел. аўтамабільны з-д у Жодзіне (1966—82), філіял Мінскага трактарнага з-да ў Смаргоні (1985—90). У 1977—80 старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі. с. 223
БОЎШ Віктар Іванавіч (н. 24.8.1930, г. Брэст), бел. філосаф і прававед. Д-р філас. н. (1982), праф. (1987). Скончыў Кіеўскі ун-т (1955). Выкладаў у ВНУ Брэста і Мінска. З 1972 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі (у 1989—95 нам. дырэктара). Даследуе сац. філасофію і тэорыю развіцця грамадства, замежныя ідэйна-паліт. плыні, праблемы футуралогіі, філасофіі, гісторыі, палітыкі, права. Аўтар прац «Сацыяльная тэхналогія» пра будучае: ілюзіі і міфы» (1976), «Футуралогія і антыкамунізм» (1977), «Рэальны сацыялізм і сучасныя «крыжаносцы» (1985) і інш. с. 223
БО́ФАРТА КАТЛАВІ́НА , падводная катлавіна ў Бофарта моры, каля берагоў Канады, гл. Канадская катлавіна. с. 223
БО́ФАРТА МО́РА (Beaufort Sea), ускраіннае мора Паўн. Ледавітага ак. каля берагоў Паўн. Амерыкі. Абмывае берагі ЗША (штат Аляска) і Канады. Пл. 476 тыс. км2. Сярэдняя глыб. 1004 м, найб. 4684 м. У Бофарта мора ўпадае р. Макензі. У паўд. ч. т-ра паверхневых водаў каля 4 °С, салёнасць 28‰; у паўн. т-ра -1,5 °С, салёнасць каля 32‰. На працягу года ўкрыта льдамі. Названа ў гонар англ. контр-адмірала Ф.Бофарта. с. 223
БО́ФАРТА ШКАЛА́ , служыць для ацэнкі сілы ветру ў балах па яго ўздзеянні на наземныя прадметы або па хваляванні на моры. Распрацавана ў 1806 англ. контр-адміралам Ф.Бофартам. З цягам часу мянялася і ўдакладнялася. У 1963 прынята Сусв. метэаралагічнай арг-цыяй (гл. табл.). с. 223
БО́ХАН Дарафей Дарафеевіч (4.2.1878, Мінск — 1942), рускі паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык. Вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе і Канстанцінаўскім ваен. вучылішчы ў Пецярбургу. Служыў у арміі, артылерыйскі штабс-капітан. З канца 1890-х г. журналіст у Мінску. Супрацоўнік газ. «Минский листок», «Северо-Западный край», «Голос провинции» (у 1907 яе рэдактар), «Минские ведомости» і інш. У 1907 асуджаны за змяшчэнне ў «Голосе провинции» антыўрадавых матэрыялаў. У 1919 супрацоўнік Наркамасветы БССР. У 1920—30-я г. ў розных рус. арг-цыях у Вільні. Чытаў лекцыі па бел. л-ры. У час Вял. Айч. вайны трапіў у армію Андэрса. Памёр за мяжою. У вершах услаўляў барацьбітоў за волю, падчас рэакцыі выяўляў настроі песімізму. Пісаў гіст. паэмы («Князь Глеб Усяславіч», 1899), паэмы паводле бел. нар. паданняў («Вір», 1898; «Два браты», 1899; «Вадзянік», «Помста шынкара», 1900), апавяданні, нарысы, фельетоны. У рэцэнзіях, публіцыст. і літ.-крытычных артыкулах выступаў супраць натуралізму і дэкадэнцтва, адстойваў рэалізм. Збіраў і апрацоўваў мясц. паданні («Вока Хрыстова: Мінскае паданне», 1898; «Мінскія паданні і легенды», 1901). Пераклаў на рус. мову «Слова пра паход Ігаравы» (пад назваю «Ігар, князь Северскі», 1897), творы польск. паэтаў (зб. «З польскай паэзіі», 1906).
Літ.: Бас І. Літаратуразнаўчыя эцюды. Мн., 1977; Яго ж. Справа аб Дарафею Бохану // Маладосць. 1976. № 8; Зарэмба Л.І. Новыя звесткі пра літаратурную дзейнасць Д.Д.Бохана // Веснік БДУ. Сер. 4. 1993. № 3; Zienkiewicz T. Dorofiej Bochan — tłumacz literatury polskiej na język rosyjski i krytyk // Polsko-wschodniosłowiańskie powiązania kulturowe, literackie i językowe 1. Literatura i kultura. Olsztyn, 1994.
І. У. Саламевіч. с. 224
БО́ХВІЦ Фларыян (4.5.1799, г.п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 9.8.1856), бел. філосаф. Прадстаўнік хрысціянскага кірунку філас. думкі. Вучыўся ў Нясвіжы, вывучаў права ва ун-тах Кіева і Вільні. Быў чл. Навагрудскай карпарацыі адвакатаў. У 1838 адмовіўся ад дзейнасці адваката і заняўся навук.-літ. працай. Аўтар прац (на польск. мове) «Сутнасць маёй думкі...» (ч. 1—3, 1838—41), «Асновы маіх думак і пачуццяў» (1842), «Думкі пра выхаванне чалавека» (1847). Імкнуўся прымірыць рэліг. ідэі з навукай. Гал. мэтай выхавання лічыў удасканаленне розуму і пачуццяў, выказваўся за неабходнасць такой сістэмы выхавання, якая б рыхтавала людзей, карысных для грамадства. с. 224
БОХУМ (Bochum), горад на З ФРГ, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія, у Рурскім прамысл. раёне. Гар. правы з 1321. 401 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйныя металургічныя з-ды (канцэрн Крупа). Здабыча каменнага вугалю. Вытв-сць коксу, цяжкое машынабудаванне, у т.л. аўтабудаванне (з-ды «Опель»). Электра- і радыётэхн., хім., лёгкая, харч. прам-сць. Ун-т. Абсерваторыя. Музей горнай прам-сці. с. 224
БО́ЦАРЫС (Mpotsarēs) Маркас (1790, Сулі, Албанія — 21.8.1823), герой грэч. нац.-вызв. рэвалюцыі 1821—29. У час вайны Алі-пашы Тэпеленскага з тур. султанам (1820—22) узначальваў атрад жыхароў Сулі, які паспяхова змагаўся супраць тур. войск. У 1822—23 удзельнік абароны г. Месалонгіян, у крас. 1823 прызначаны гал. правадыром вобл. Этолія (Сярэдняя Грэцыя). 13.5.1823 заняў крэпасць Лепанта. Загінуў у баі. с. 224
БО́ЦЕЎ Хрыста (6.1.1849, Калофер, Балгарыя — 1.6.1876), балгарскі паэт, публіцыст, рэв. дзеяч. Нац. герой Балгарыі. У 1863—66 жыў у Расіі, вучыўся ў Адэскай гімназіі (1863—65), зблізіўся з сасланымі ўдзельнікамі паўстання 1863—64. У 1867 вярнуўся на радзіму, але вымушаны эмігрыраваць у Румынію, дзе знаходзіўся ў цэнтры балг. рэв. эміграцыі. Літ. працу спалучаў з рэв. дзейнасцю: перакладаў, пісаў вершы, фельетоны, апавяданні, выдаваў сатыр. і рэв. газеты. У публіцыстычных артыкулах выступіў як ідэолаг рэвалюцыі, філосаф-матэрыяліст, палітык. Рэаліст. і рэв. паэзія Боцева абапіралася на нац. фальклор, адлюстроўвала драматызм эпохі і веру ў будучыню (усяго больш як 20 вершаў, у т.л. «Барацьба», «На развітанне», «Хаджы Дзімітр»; незавершаная паэма «Гайдукі», 1871). Быў звязаны з М.К.Судзілоўскім, балг. (В.Леўскі і інш.), рус., польск. рэвалюцыянерамі-дэмакратамі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы Красавіцкага паўстання 1876, у час якога загінуў. Дзень гібелі Боцева адзначаецца ў Балгарыі як дзень памяці герояў, што загінулі ў вызв. барацьбе. Яго творы на бел. мову перакладалі М.Хведаровіч, Н.Гілевіч, А.Разанаў.
Тв.: Бел. пер. — у кн.: Хай зорыць дзень. Мн., 1973; Рус. пер. — Избранное. М., 1976.
Літ.: Творчеството на Христо Ботев: Теоретически аспекти. Пловдив, 1995.
Г.Я.Адамовіч. с. 224
БО́ЦЕЎ , самая высокая вяршыня гор Стара-Планіна, у Балгарыі. Выш. да 2376 м. Складзены з гранітаў. Вяршыня плоская, укрытая лугамі. Названа ў гонар балг. паэта-рэвалюцыянера Х.Боцева. с. 224
БО ЦЗЮІ́ , Бо Лэцянь, Бо Чанцін (772, прав. Шаньсі, Кітай — 846), кітайскі паэт. Займаў высокія дзярж. пасады. Чл. імператарскай акадэміі «Ханьлінь». За крытыку прадажнасці чыноўнікаў і феад. парадкаў аддалены ад імператарскага двара. Напісаў каля 3 тыс. вершаў. Аўтар лірычных чатырохрадкоўяў, выкрывальніцкіх вершаў (цыклы «Цыньскія напевы», «Новыя народныя песні»), паэм «Песня пра бязмежную тугу», «Лютня», «Піпа». Адлюстроўваў светапогляд і жыццё танскага грамадства 8—9 ст., асэнсоўваў тэмы: чалавек і час, чалавек і прырода, чалавек і яго асяроддзе. Творам паэта ўласцівыя прастата мовы, жыццярадаснасць і чалавекалюбства.
Тв.: Рус. пер. — Стихотворения. М., 1978. с. 224
БО́ЦІКІ , аканіт (Aconitum), род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 350 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмеранай і субтрапічнай зонах Еўропы, Азіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі на зарослых хмызняком і вольхай шэрай схілах рачных берагоў вельмі рэдка трапляюцца боцікі шарсцістагубыя (А. lasiostomum) і боцікі паўночныя, або высокія (А. septentrionale); занесены ў Чырв. кнігу. У бат. садах, парках і на кветніках вырошчваюцца 6 інтрадукаваных відаў — боцікі Вільсана (А. wilsonii), боцікі павойныя (А. volubile), боцікі пірамідальныя (А. pyramidalis), боцікі Фішэра (А. ficheri), боцікі фіялетавыя (А. napellus), боцікі Штэрка (А. stoerkianum).
Шматгадовыя травяністыя караняклубневыя або карэнішчавыя расліны. Сцябло простае або галінастае, прамастойнае ці зрэдку павойнае, выш. 100—250 см. Лісце чаргаванае, далонепадобнарассечанае, на чаранках. Кветкі жоўтыя, сінія, фіялетавыя, рэдка белыя, буйныя, няправільныя (верхні пялёстак накшталт шлема), у гронках. Плод — пераважна апушаная шматлістоўка. Лек. (гарачкапаніжальны і болепатольны сродак), дэкар. і ядавітыя (маюць алкалоіды аканіцін, псеўдааканіцін, зангарын) расліны. с. 225
БО́ЦМАН (галанд. bootsman), званне малодшага (старшынскага) каманднага саставу на караблі, непасрэдны начальнік палубнай каманды. На вял. ваенных караблях некалькі боцманаў, адзін з іх галоўны. с. 225
БО́ЦУ Павел Пятровіч (14.7.1933, с. Прыазёрнае Кілійскага р-на Адэскай вобл. — 17.11.1987), малдаўскі паэт. Скончыў Кішынёўскі пед. Ін-т (1956). Аўтар зб-каў вершаў «Зямля бацькоў» (1959), «Мацерыкі» (1967), «Дом у Буджаку» (1973; Дзярж. прэмія Малдавіі 1974), «Клятва» (1981), у якіх — этыка-маральныя праблемы, унутраны свет сучасніка. Выступаў як крытык, публіцыст. Вершы паэта, прысвечаныя Беларусі, у кн. «Веравызнанне» (1963). На бел. мову творы Боцу перакладалі М.Аўрамчык, Г.Бураўкін, Х.Жычка, У.Паўлаў, Ю.Свірка (у кн. «Табе, Беларусь», 1968; «Далягляды», 1976, і інш.). с. 225
БО́ЧАВА , возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дражбітка, за 30 км на ПнУ ад Полацка. Пл. 0,28 км2, даўж. 750 м, найб. шыр. 450 м, найб. глыб. 3,5 м. Пл. вадазбору 2,75 км2. Схілы катлавіны выш. да 4 м, берагі нізкія, забалочаныя, пад лесам. с. 225
БО́ЧВАР Андрэй Анатолевіч (8.8.1902, Масква — 18.9.1984), савецкі вучоны ў галіне металазнаўства. Акад. АН СССР (1946, чл.-кар. 1939). Двойчы Герой Сац. Працы (1949, 1953). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1923). З 1952 дырэктар Усесаюзнага НДІ неарган. матэрыялаў, у 1961—65 у Маскоўскім ін-це металаў і сплаваў. Працы па крышталізацыі, рэкрышталізацыі металаў і сплаваў, іх дэфармацыі пры высокіх т-рах і цісках, структурнай тэорыі гарачатрываласці сплаваў, звышпластычнасці. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949, 1951, 1953. Ленінская прэмія 1961. с. 225
БО́ЧКА , у архітэктуры, дах у форме паўцыліндра з прыўзнятым і завостраным верхам, які на фасадзе ўтварае кілепадобны франтон. Бочкі вядомыя ў рус. архітэктуры 17—18 ст., пераважна ў драўлянай (цэрквы рус. Поўначы, у т.л. Праабражэнская царква на в-ве Кіжы; палац у Каломенскім, не захаваўся), радзей у мураванай (царква ў пас. Тайнінскае Маскоўскай вобл.). Перакрыжаванне дзвюх бочак утварае крыжападобную бочку, ці кубаватае пакрыццё. с. 225
БО́ЧКА ВІ́ЛЕНСКАЯ , даўняя мера аб’ёму сыпкіх рэчываў. На Беларусі ў 16—18 ст. 1 бочка віленская = 4 чвэрцям = 8 асьмінам = 72 вял. гарцам = 144 гарцам малым = 406,7 л. Прыблізна адпавядае 19 пудам жыта, 18 пудам пшаніцы, 15 пудам ячменю, 10 пудам аўса. У розных раёнах Беларусі на розныя патрэбы існавалі мясц. «бочкі», якія адрозніваліся памерамі. с. 225
БО́ЧКАІ (Bocskai) Іштван (1.1.1557, г. Клаўзенберг, цяпер г. Клуж-Напока, Румынія — 29.12.1606), венгерскі феадал, кіраўнік антыгабсбургскага руху ў Венгерскім каралеўстве. Пасол Трансільваніі пры габсбургскім двары ў 1576 і 1603. Камандуючы трансільванскімі войскамі ў паспяховым паходзе супраць тур. войск у Валахію (1595). У 1604 узначаліў барацьбу сялян, гараджан і часткі венг. дваранства супраць аўстр. панавання. У выніку перамогі абраны князем Трансільваніі (1605), падпісаў Венскі мір (23.6.1606), паводле якога адноўлена незалежнасць Трансільванскага княства (да яго далучаны венг. камітаты Угоча, Бераг, Сатмар, крэпасць Токай), дадзена свабода веравызнання пратэстантам. с. 225
БОШ (Bosch) Карл (27.8.1874, г. Кёльн, Германія — 26.4.1940), нямецкі хімік-тэхнолаг, адзін з заснавальнікаў фарбавай прам-сці Германіі. Скончыў Лейпцыгскі ун-т (1898). З 1925 прэзідэнт канцэрна «І.Г.Фарбэніндустры», з 1935 старшыня савета дырэктараў гэтага канцэрна. Распрацаваў тэхналогіі сінтэзу пры высокім ціску; стварыў вытв-сць аміяку на жал. каталізатары, мачавіны з дыаксіду вугляроду і аміяку. Нобелеўская прэмія 1931 (разам з Ф.Бергіусам).
Літ.: Волков В.А, Вонский Е.В., Кузнецова Е.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 66. с. 225
БО́ШКАВІЧ , Боскавіч (Bošković) Руджар Іосіп (18.5.1711, г. Дуброўнік, Харватыя — 13.2.1787), харвацкі фізік, матэматык і астраном. Чл.-кар. Французскай АН (з 1759), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (з 1760), чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (з 1761). Вучыўся ў Рымскай калегіі. З 1773 працаваў у Францыі. Зрабіў вымярэнне дугі мерыдыяна ў 2 градусы паміж Рымам і Рыміні (1755). Вывучаў форму Зямлі, тэорыю руху камет, даў матэм. тэорыю некаторых астр. інструментаў. У гал. працы «Тэорыя натуральнай філасофіі...» (1758) развіў тэорыю будовы рэчыва і выказаў гіпотэзу пра залежнасць сіл узаемадзеяння паміж часцінкамі ад адлегласці.
Літ.: Кольман Э. Жизнь и научная деятельность Руджера Бошковича (1711—1787) // Вопросы истории, естествознания и техники. М., 1956. Вып. 2. с. 226
БПР (BPR), першапачаткова ББПР (ВВРR), творчы калектыў італьян. архітэктараў 20 ст. Назва ад першых літар прозвішчаў яго членаў: Дж.Л.Банфі (1910—45), Л.Бельджаёза, Э.Перэсуці, Э.Н.Роджэрс. Для творчасці БПР характэрна спалучэнне прынцыпаў рацыяналізму з індывід. выразнасцю пабудоў, імкненне да паэтычнасці агульнага выгляду з улікам нац. традыцый і гіст. асяроддзя (санаторый у Леньяна, 1937—38; помнік ахвярам вайны, 1948, і небаскроб Торэ Веласка, 1956—58, абодва ў Мілане).
Літ.: Кацнельсон Р.А. Новейшая архитектура Италии. М., 1963. с. 226
БРА (франц. bras), насценная свяцільня; элемент дэкар. ўпрыгожання інтэр’ера. У 17—19 ст. бра — падсвечнікі, з 20 ст. таксама электрычныя. Вырабляюць з металу, шкла, дрэва і інш. с. 226
БРАБА́НТ (Brabant), гістарычная вобласць у Бельгіі і Нідэрландах паміж рэкамі Маас і Шэльда. Тэр. Брабанта (назва вядома э 7 ст.) у 4 ст. заваявалі і засялілі франкі. З 870 у складзе герцагства Ніжняя Латарынгія, у 1106—90 стаў самаст. герцагствам. З 1430 уладанне герцагаў Бургундыі (сталіца — г. Брусель), з 1477 — Габсбургаў, адна з 17 правінцый Нідэрландаў гістарычных. Цэнтр Брабанцкай рэвалюцыі 1789—90. З 1792 акупіраваны, у 1794—1814 анексіраваны франц. войскамі. Пасля ўтварэння каралеўства Бельгіі (1830) падзелены паміж ім (прав. Брабант) і Нідэрландамі (прав. Паўн. Брабант). Наследнік бельг. трона мае тытул герцага брабанцкага. с. 226
БРАБА́НЦКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1789—90 , узброенае выступленне супраць аўстр. панавання (з 1714) у бельг. правінцыях. Пачалася ў Брабанце пад уплывам Французскай рэвалюцыі 1789—99. У ходзе ваен. дзеянняў арміі бельг. валанцёраў супраць аўстр. войск і нар. паўстанняў у Бруселі і інш. гарадах (кастр.—снеж. 1789) вызвалена амаль уся тэр. Бельгіі і абвешчана незалежнасць Злучаных штатаў Бельгіі (11.1.1790). Барацьба паміж кансерватарамі і лібераламі, якія ўзначальвалі рэв. рух, аслабіла ўнутрыпаліт. становішча. Задушана аўстр. ўладамі ў снеж. 1790. с. 226
БРАВА́ДА (франц. bravade), паказная храбрасць, дзёрзкая бязмэтная выхадка. с. 226
БРАВА́РСКАЯ Зінаіда Іванаўна (н. 31.8.1916, ст. Адэса-Дачная, Украіна), бел. актрыса, рэжысёр, педагог. Нар. арт. Беларусі (1967). Скончыла Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1937). Сцэн. дзейнасць пачала ў Т-ры юнага гледача Беларусі. З 1938 у Нац. акад. т-ры імя Я.Купалы (у 1941—50 у франтавым т-ры Масквы, т-рах Ашхабада, Пензы, Куйбышава). Выканаўца лірыка-драм. і вострахарактарных роляў. У творчасці спалучае выразны вонкавапластычны малюнак з псіхал. характарыстыкай персанажа. З лепшых роляў: Бажашуткава («Амністыя» М.Матукоўскага), Маці («Зацюканы апостал» А.Макаёнка), Ірына («Вогненны мост» Б.Рамашова), Юлечка («Даходнае месца» А.Астроўскага), Нора («Нора» Г.Ібсена), Ніхаль («Дзівак» Назыма Хікмета), Клея («Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду), Эржы («Гульня з кошкай» І.Эркеня), Сара Бернар («Смех лангусты» Дж. Марэла), Понсія («Гульня ў джын» Д.Кобурна). Знялася ў фільмах «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Нашы суседзі», «Хто смяецца апошнім», у тэлевіз. спектаклі «Крах». Аўтар і рэжысёр радыёпастановак («Вайна пад стрэхамі» паводле ААдамовіча і інш.). У 1953—55 і 1967—88 выкладала ў Бел. тэатр.-маст. Ін-це. с. 226
БРАВЭ́ (Bravais) Агюст (28.8.1811, г. Ананэ, Францыя — 30.3.1863), французскі крышталёграф. Чл. Парыжскай АН (1854), праф. політэхнічнай школы ў Парыжы. Паклаў пачатак геам. тэорыі структуры крышталёў: знайшоў асн. віды прасторавых рашотак (1848; гл. Бравэ рашотка). с. 226
БРАВЭ́ РАШО́ТКА від прасторавай рашоткі крышталёў. Прапанавана А.Бравэ ў 1848, які выказаў гіпотэзу, што прасторавыя рашоткі крышталёў пабудаваны з заканамерна размеркаваных у прасторы пунктаў (вузлоў, дзе размешчаны атамы), якія можна атрымаць у выніку паўтарэння дадзенага пункта паралельнымі пераносамі (трансляцыямі). Правядзеннем прамых ліній праз гэтыя пункты прасторавая рашотка разбіваецца на роўныя паралелепіпеды (ячэйкі).
Адрозніваюць 4 тыпы Бравэ рашоткі: прымітыўныя (вузлы — толькі ў вяршынях элементарных паралелепіпедаў), гранецэнтраваныя (у вяршынях і цэнтрах усіх граняў), аб’ёмнацэнтраваныя (у вяршынях і цэнтры паралелепіпедаў), базацэнтраваныя (у вяршынях і цэнтрах процілеглых граняў). Існуе 14 відаў Бравэ рашоткі, якія размеркаваны па 7 сінганіях (сістэмах): трыкліннай (1 від Бравэ рашоткі), манакліннай (2), тэтраганальнай (2), рамбічнай (4), трыганальнай (1), гексаганальнай (1), кубічнай (3). Бравэ рашотка выкарыстоўваецца пры апісанні атамнай структуры крышталёў (складаныя структуры, калі элементарная ячэйка змяшчае некалькі атамаў, апісваюць як некалькі Бравэ рашотак, устаўленых адна ў адну).
Літ.: Современная кристаллография. Т. 1. М., 1979.
П.А.Пупкевіч. с. 226
БРАВЭ́РКА , 1) у беларусаў мужчынскі доўгі аднабортны пінжак з даматканага сукна. Пярэднія полкі рабілі суцэльныя, з дзвюма праразнымі і дзвюма накладнымі кішэнямі, адкладным каўняром і бартамі, спінку — з падразной шырокай гесткай і хлясцікам. У 19 — пач. 20 ст. была пашырана сярод заможных сялян, засцянковай шляхты. 2) Верхняя кароткая мужчынская вопратка з аўчын, абцягнутая даматканым сукном. с. 226
БРА́ГА (Braga), горад на ПнЗ Партугаліі. Адм. ц. акругі Брага. 90,5 тыс. ж. (1991). Традыц. цэнтр тэкст. (пераважна баваўнянай), гарбарна-абутковай, харч. (у т.л. вытв-сць цукру і шакаладу), дрэваапр., хім. прам-сці. Прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі. Адліўка царк. званоў. Гандл. цэнтр с.-г. раёна. Музей. Арх. помнікі 11—18 ст.
Засн., верагодна, карфагенянамі ў 296 да н.э., пазней стараж.-рымскі г. Бракара Аўгуста, сталіца рым. правінцыі Лузітаніі. У 5—6 ст. пад уладай свеваў, якія ліквідавалі рым. панаванне, з 585 у складзе дзяржавы вестготаў. У 716 заваявана арабамі, з 1040 у складзе Кастыліі. У 1-й пал. 12 ст. паліт. цэнтр Партугаліі, з 1104 рэзідэнцыя партуг. архібіскупаў. с. 226
БРА́ГА , 1) адходы спіртавой прам-сці, якія атрымліваюць пры перапрацоўцы бульбы, збожжа, патакі; корм для с.-г. жывёл. Брага — рошчына з соладу, мукі і бульбы, з якой гоняць спірт. Свежая брага — вадзяністы (88—95% вады) з кіслай рэакцыяй (рН 4,2—5) хуткапсавальны корм. Найб. каштоўная хлебная брага. Для доўгага захоўвання брагу сіласуюць і сушаць. Свежую і сіласаваную выкарыстоўваюць на корм пераважна буйн. раг. жывёле, сушаную — усёй с.-г. жывёле. 2) Старадаўні слабаалкагольны (1,5—3% па масе) напітак усх. славян; бражка. Робяць з аржанога, ячменнага, прасянога соладу з цукрам, хмелем, часам з мёдам. с. 226
БРА́ГА (Braga) Тэафілу (24.2.1843, г. Понта-Дэлгада, Азорскія а-вы — 28.1.1924), партугальскі паліт. дзеяч, літаратуразнавец, гісторык. Праф. ун-та ў Лісабоне (з 1872). Адзін з арганізатараў рэсп. руху. Прэм’ер-міністр Часовага рэсп. ўрада Партугаліі (1910—11), першы прэзідэнт Партуг. рэспублікі (1915—19). Прадстаўнік і прапагандыст пазітывізму ў партуг. л-ры. Працы па літаратуры, гісторыі, этналогіі, філасофіі і інш. (больш як 100 тамоў). с. 227
БРАГА́НСА (Braganҫa, Braganza), дынастыя каралёў Партугаліі (1640—1910) і імператараў Бразіліі (1822—89). Заснавальнік — Жуан IV [1640—56]. Пасля смерці каралевы Марыі да Глорыі [1834—53] яе муж Фердынанд Саксен-Кобург-Гоцкі заснаваў дынастыю Браганса-Кобург, прадстаўнікі якой правілі ў Партугаліі да Партугальскай рэвалюцыі 1910. У Бразіліі пасля яе аддзялення ад Партугаліі і да абвяшчэння рэспублікай правілі імператары Педру І [1822—31] і Педру ІІ [1831—89]. с. 227
БРА́ГЕ (Brahe) Ціха (14.12.1546, Кнудструп, Швецыя — 24.10.1601), дацкі астраном, рэфарматар практычнай астраноміі. Вучыўся ў Капенгагенскім і Лейпцыгскім ун-тах. У 1576 пабудаваў абсерваторыю Ураніборг, дзе больш за 20 гадоў сістэматычна з найвышэйшай дакладнасцю вызначаў месцазнаходжанне зорак на нябеснай сферы. Адкрыў дзве няроўнасці ў руху Месяца, даказаў, што каметы — нябесныя целы, больш далёкія за Месяц. Склаў каталог зорак, табліцы астр. рэфракцыі і інш. Яго назіранні Марса далі магчымасць І.Кеплеру ўстанавіць законы руху планет.
Літ.:. Паннекук А. История астрономии: Пер. с англ. М., 1966. С. 219. с. 227
БРА́ГІН , гарадскі пасёлак у Беларусі, цэнтр Брагінскага р-на Гомельскай вобл., на р. Брагінка. За 130 км ад Гомеля, 28 км ад чыг. ст. Хойнікі, аўтадарогамі злучаны з Хойнікамі, Камарынам, Рэчыцай, Лоевам. Знаходзіцца ў зоне ўплыву катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, адбываецца дэпапуляцыя (насельніцтва зменшылася з 5,6 тыс. ж. у 1985 да 2,0 тыс. ж. у 1995).
Узнік як дрыгавіцкі горад у зоне збліжэння дрыгавічоў, палян і севяран. Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1147. У 1241 ці ў 1242, верагодна, спалены мангола-татарамі. З 1360-х г. у ВКЛ, уласнасць вял. князёў. У 15—17 ст. існаваў Брагінскі замак. У канцы 16—17 ст. належаў Вішнявецкім. У час антыфеадальнай вайны 1648—51 разбураны ўрадавымі войскамі і заняпаў. З 1793 у Рас. імперыі, цэнтр воласці Рэчыцкага пав. У 1897 у Брагіне 4,3 тыс. ж. З 1926 цэнтр Брагінскага р-на. З 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1939 — 4,7 тыс. ж З 28.8.1941 да 23.11.1943 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Брагіне і раёне 8970 чал. Дзейнічала Брагінскае патрыятычнае падполле. У 1969 — 6,7 тыс. жыхароў.
Прадпрыемствы харч. прам-сці, сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, Дом культуры, б-ка, бальніца, паліклініка. Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму, магіла ахвяр фашызму. с. 227
«БРА́ГІН» , жалезакаменны метэарыт, які выпаў у Брагінскім р-не Гомельскай вобл. З 1807 знойдзена 10 экз. агульнай масай 800 кг, зберагліся толькі тры: 2 у Бел. калекцыі метэарытаў (73 і 12 кг) і 1 у калекцыі Расійскай АН (66,5 кг). с. 227
БРА́ГІН Аляксей Фёдаравіч (27.3.1905, в. Бурцава Багародскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 9.10.1941), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партыз. руху на тэр. Мінскай і Палескай абл. у Вял. Айч. вайну. Скончыў Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦК ВКП(б) (1940). З ліп. 1940 нам. заг. аддзела, сакратар Мінскага абкома КП(б)Б. З ліп. 1941 сакратар Мінскага падп. абкома КП(б)Б, ствараў падп. райкомы партыі, арганізоўваў партыз. атрады. Пры выкананні задання схоплены гітлераўцамі каля пас. Чырвоная Паляна Любанскага р-на, забіты пры спробе ўцячы. с. 227
БРА́ГІН Анатоль Міхайлавіч (н. 22.4.1909, с. Новая Чыгла Талаўскага р-на Варонежскай вобл., Расія), бел. аграхімік. Д-р с.-г. н. (1969), праф. (1970). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1979). Скончыў Варонежскі с.-г. ін-т (1936). З 1949 у БСГА. Навук. працы па тэарэт. асновах выкарыстання сістэм угнаення і павышэння ўрадлівасці ворных глебаў, распрацаваў рэкамендацыі па выкарыстанні ўгнаенняў на Беларусі. с. 227
БРА́ГІНКА , рака ў Беларусі (у Гомельскай вобл.) і на Украіне, раней была левым прытокам Прыпяці. Даўж. 179 км, у межах Беларусі — 167,5 км. Пл. вадазбору 2778 км2, у межах Беларусі — 1886,5 км2. Пасля рэгулявальных работ — пракопвання каналаў, якія сталі адводзіць ваду ў Дняпро, раку падзяляюць на 3 самаст. аб’екты: Брагінка Верхняя — ад вытоку (за 500 м на З ад в. Пракісель Рэчыцкага р-на) да вытоку Дзяржаўнай канавы і далей да ўпадзення ў Дняпро (Рэчыцкі, Лоеўскі і Брагінскі р-ны, даўж. 76 км, пл. вадазбору 1390 км2); Брагінка Сярэдняя — ад вытоку Дзяржаўнай канавы (за 2 км на Пд ад в. Гарадзішча Брагінскага р-на) да вытоку канала Івераўка (другая назва — канава Марозаўка) і далей да ўпадзення ў Дняпро (Брагінскі р-н, даўж. 55 км, пл. вадазбору 460 км2); Брагінка Ніжняя — ад вытоку канала Івераўка да ўпадзення ў Кіеўскае вадасх. ў межах Украіны (Брагінскі р-н, у межах Беларусі даўж. 36,5 км, пл. вадазбору 928 км2).
Даліна Брагінкі пераважна невыразная. Пойма нізкая, забалочаная, шыр. 500 м — 1 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Шыр. ў межань Верхняй Брагінка 8—14 м, Сярэдняй і Ніжняй 15—30 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. На рацэ — г. Брагін. с. 227
БРА́ГІНСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ўВялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з канца 1941 да вер. 1943 у г.п. Брагін і в. Савічы Брагінскага р-на. Групы ў Брагіне (15 чал., кіраўнікі П.Р.Зяновіч, М.Л.Дубіна, С.І.Рэпчанка) і Савічах (19 чал., кіраўнікі С.І. і Ф.І.Філіпенкі, Ф.А.Загаранскі) наладзілі сувязь з партызанамі, прымалі па радыё і распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі, здабывалі зброю і боепрыпасы, перашкаджалі фашыстам вывозіць моладзь у Германію, разграмілі варожы гарнізон і маслазавод у Савічах. Пасля арышту і расстрэлу асн. складу падпольшчыкаў патрыёты з новым папаўненнем узмацнілі дапамогу партызанам, агітацыю ў славацкіх падраздзяленнях праціўніка. У час разгрому партызанамі варожага гарнізона ў Брагіне спалілі друкарню, вывелі са строю электрастанцыю і перайшлі ў партыз. атрад імя Катоўскага. с. 227
БРА́ГІНСКА-ЛО́ЕЎСКАЯ СЕДЛАВІ́НА , тэктанічная структура Прыпяцка-Данецкага аўлакагена. Падзяляе Прыпяцкі і Дняпроўска-Данецкі прагіны, прыўзнята адносна іх на 1,5 і 0,5 км адпаведна, абмежавана разломамі на З, Пн і У. Уключае Брагінскі пахаваны выступ (заходзіць з Пд ад Украінскага шчыта і цягнецца на Пн—ПнЗ, шыр. каля 40 км, даўж. 50 км, паверхня крышт. фундамента на адзнаках ад -0,3 км да -1,5 км) і Лоеўскую седлавіну (на Пн ад выступу, шыр. 30—40 км, даўж. 60 км, фундамент на адзнаках ад -2 км да -4,5 км). Большая частка платформавага чахла седлавіны складзена з парод дэвону. с. 227
БРАГІ́НСКІ Барыс Маркавіч (17.1.1926, г. Кіеў — 30.8.1972), бел. вучоны-тэрапеўт і вітамінолаг. Д-р мед. н. (1969), праф. (1970). Скончыў Кіеўскі мед. ін-т (1947). З 1963 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па клінічнай вітаміналогіі, паталогіі печані, атэрасклератычных пашкоджаннях сасудаў і сэрца.
Тв.: Роль витаминов в патогенезе и лечении атеросклероза и гипертонической болезни. Мн., 1973. с. 227
БРАГІ́НСКІ Эміль Веньямінавіч (н. 19.11.1921, Масква), рускі драматург. Засл. дз. маст. Расіі (1976). Скончыў Маскоўскі юрыд. ін-т. Літ. дзейнасць пачаў у 1944. Аўтар сцэнарыяў (разам з Э.Разанавым) фільмаў: «Сцеражыся аўтамабіля» (1966), «Зігзаг удачы» (1968), «Старыя-разбойнікі» (1972), «Незвычайныя прыгоды італьянцаў у Расіі» (1974), «Іронія лёсу, або З лёгкай парай» (тэлевізійны, паводле іх п’есы, 1975, Дзярж. прэмія СССР 1977), «Службовы раман» (паводле іх п'есы «Саслужыўцы», 1977, Дзярж. прэмія Расіі 1979), «Гараж» (1980), «Вакзал для дваіх» (1983), «Забытая мелодыя для флейты» (1987). Яго творы адметныя тонкім гумарам, дакладнай псіхал. распрацоўкай характараў. с. 228
БРА́ГІНСКІ ЗА́МАК . Існаваў у 15—17 ст., размяшчаўся на месцы дзядзінца стараж. Брагіна. Замкавая пляцоўка памерам 90x70 м, была ўмацавана валам выш. 5—6 м, шыр. ў аснове больш за 10 м. Паводле інвентара 1574, на вале былі сцены-гародні з усходамі на бланкаванне, абарончая вежа з боку р. Брагінка, 2-ярусная драўляная вежа-брама з вял. святліцай наверсе. Злева ад увахода ў лініі гародняў стаяла драўляная царква св. Тройцы. На падворку былі падклецці, спіжарні, склеп і «светлицы в стене». Да замкавай брамы вёў мост на палях, апошняе звяно якога падымалася з брамы на ланцугах. Замак разбураны ў час антыфеадальнай вайны 1648—51 і ператвораны ў гасп. «двор» князёў Вішнявецкіх. с. 228
БРА́ГІНСКІ РАЁ́Н , на ПдУ Гомельскай вобл. Беларусі. Утвораны 8.12.1926. Пл. 1,9 тыс. км2. Нас. 17 тыс. чал. (1996), гарадскога 29%. Сярэдняя шчыльн. 9 чал/км2. Цэнтр — г.п. Брагін; г.п. Камарын, 83 сельскія нас. пункты, падзяляецца на 12 сельсаветаў: Асарэвіцкі, Астраглядаўскі, Верхняжараўскі, Вуглоўскі, Крыўчанскі, Малейкаўскі, Малыжынскі, Мікуліцкі, Новаялчанскі, Спярыжскі, Хракавіцкі, Чамярыскі. Раён асабліва пацярпеў ад Чарнобыльскай катастрофы. Насельніцтва 47 вёсак адселена.
Раён размешчаны ў межах Гомельскага Палесся. Паверхня — слабахвалістая раўніна. Пераважаюць выш. 110—120 м над узр. м., найвыш. пункт 134,4 м. Карысныя выкапні: торф, гліна. Сярэдняя т-ра студз. -6,6 °С, ліп. 18,6 °С. Ападкаў 533 мм за год. Вегетац. перыяд 194 сут. Рэкі: Дняпро з прытокамі Верхняя Брагінка, Сярэдняя Брагінка і Ніжняя Брагінка. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, дзярнова-карбанатныя забалочаныя. Пад лясамі 31% тэр. раёна; пераважаюць хваёвыя, бярозавыя і чорнаальховыя лясы. 64,3 тыс. га (32,8%) тэр. раёна займае Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 57,4 тыс. га, з іх асушана 45,8 тыс. га, выкарыстоўваецца 28,7 тыс. га. На 1.1.1996 у раёне 14 калгасаў і 2 саўгасы. У выніку радыеактыўнага забруджання тэрыторыі значна скараціліся мяса-малочная жывёлагадоўля і пасевы збожжавых (жыта, пшаніцы, ячменю), кармавых культур, бульбы. Прадпрыемствы харч. прам-сці (крухмальны і масла-малочны з-ды). Па тэр. раёна праходзіць чыг. Чарнігаў— Оўруч (Украіна), аўтадарогі Хойнікі—Брагін—Камарын—Холмеч. Суднаходства па Дняпры. У раёне 12 сярэдніх, 2 базавыя і 8 пач. школ, 8 дашкольных дзіцячых устаноў, 18 б-к, 8 клубаў, 2 бальніцы, 9 фельч.-ак. пунктаў. Помнік садова-паркавага мастацтва — парк 18 ст. ў в. Тэльман. Карцінная галерэя, прысвечаная Чарнобыльскай трагедыі. Выдаецца газ. «Маяк Палесся».
А.А.Варанец. с. 228
БРА́ГІНСКІ СТРОЙ , традыцыйны комплекс бел. нар. адзення ва Усх. Палессі, пераважна ў паўд.-ўсх. раёнах Гомельшчыны. Бытаваў у 19 — пач. 20 ст. Яму ўласцівы разнастайнасць формаў, багацце арнаментальных кампазіцый, адметныя шыйныя ўпрыгожанні. У жаночым гарнітуры вылучаюцца 3 варыянты: кашуля, 4-полкавая панёва, фартух, намітка (сярпанка); кашуля, андарак, белы фартух, гарсэт (кабат), каптур з хусткай; кашуля або блуза, крамная спадніца з прышыўным ліфам (шнуроўка). Кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, прышытымі па ўтку, з вузкім рукавом, стаячым каўняром. Арнамент натыкання і вышыўкі (чырвонымі, чорнымі і белымі баваўнянымі ніткамі) кампанаваўся ў палосы рознай шырыні на рукавах, на плечавых устаўках, каўняры і падоле. З геаметрычных матываў пашыраны ромбы, васьмівугольныя зорачкі, зубчыкавыя паскі, з раслінных — дрэва жыцця (размяшчалася буйным аднарапортным узорам на ўсю даўжыню рукава), 8-пялёсткавыя кветкі, ружы, ягады каліны. Вышыўку фартухоў часта дапаўнялі нашыўкамі з каляровага саціну, карункамі. Андаракі гладкафарбаваныя, найчасцей чырвона-малінавыя або затканыя падоўжнымі бела-вохрыстымі палосамі ці вышытыя па нізе рознакаляровымі ніткамі. Падпяразвалі вузкім дэкар. поясам. Галаўныя ўборы жанчын: намітка, чапец (пераважна з цёмных крамных тканін, упрыгожаныя аплікацыяй, брыжамі), хусткі (даматканая белая з чырвонымі прокідкамі, суконная чорная з дэкар. махрамі, крамная страката-набіваная, якую не завязвалі, а выкладалі на галаве і грудзях). Насілі пацеркі, шыйныя абручыкі, вышытыя рознакаляровым бісерам. Мужчынскія кашулі былі тунікападобнага крою з багата вышытай манішкай. Нагавіцы шылі з палатна ў чорна-белыя палоскі (палатнянікі) або з шэрага ці карычневага сукна (суконнікі). Вопратку (світка, бурнос, бурка, кажух) аздаблялі нашыўкамі і аблямоўкамі з фабрычнага сукна ці саціну, аплікацыяй шнурам, фалдаваннем (маршчэннем), строчкай.
М.Ф.Раманюк. с. 228
БРАДВЕ́Й (Broadway), адна з гал. вуліц г. Нью-Йорк. Даўж. больш за 25 км. Вуліца перарываецца плошчамі Коламбус-сёркл, Таймс-сквер, Мэдысан-сквер, Юніян-сквер. Вядомая як цэнтр тэатр. мастацтва (размешчана каля 70 тэатраў, пераважна музычных). На Брадвеі таксама праўленні буйных гандл. фірмаў і фін. устаноў, магазіны, атэлі, рэстараны, забаўляльныя ўстановы і інш. с. 228
БРАДЖЭ́ННЕ , анаэробны ферментатыўны акісляльна-аднаўляльны працэс расшчаплення (катабалізму) арган. рэчываў, што адбываецца ў жывых арганізмах і эксперым. умовах пераважна пад уздзеяннем мікраарганізмаў або вылучаных з іх ферментаў. Зыходным субстратам для браджэння з’яўляюцца гал. ч. вугляводы, арган. к-ты, пурыны і пірымідзіны. Пры браджэнні ў выніку шэрагу спалучаных акісляльна-аднаўляльных рэакцый вызваляецца энергія, неабходная для жыццядзейнасці арганізмаў, і ўтвараюцца хім. злучэнні, што выкарыстоўваюцца імі для біясінтэзу амінакіслот, бялкоў, тлушчаў і інш. «будаўнічых» кампанентаў цела (некаторыя бактэрыі, мікраскапічныя грыбы і прасцейшыя жывуць толькі за кошт энергіі браджэння). Адначасова назапашваюцца канчатковыя прадукты браджэння: у залежнасці ад віду зброджвальнага субстрату і шляхоў яго метабалізму ўтвараюцца спірты (этанол і інш.), карбонавыя к-ты (малочная, алейная і інш.), ацэтон і інш. арган. злучэнні, вуглякіслы газ, у шэрагу выпадкаў — вадарод. Паводле ўтварэння асн. прадуктаў адрозніваюць браджэнне спіртавое, малочнакіслае, масленакіслае, прапіёнавакіслае, ацэтона-бутылавае, ацэтона-этылавае і інш. Характар і інтэнсіўнасць браджэння, колькасныя суадносіны канчатковых прадуктаў, а таксама кірунак залежаць ад асаблівасцяў яго ўзбуджальніка і ўмоў, пры якіх яно адбываецца (рН, ступень аэрацыі, від субстрату і інш.). Найб. вывучана спіртавое браджэнне.
Спіртавое браджэнне адкрыў франц. вучоны Каньяр дэ ла Тур (1836), які вызначыў, што яно звязана з ростам і размнажэннем дражджэй. Хім. ўраўненне спіртавога браджэння — С6Н12О6·2С2Н5ОН + 2СО2 выведзена франц. хімікамі А.Лавуазье (1789) і Ж.Гей-Люсакам (1815). Л.Пастэр (1857) вызначыў, што спіртавое браджэнне выклікаюць толькі жывыя дрожджы ў анаэробных умовах. Ням. хімік Э.Бухнер (1897) высветліў, што яго могуць ажыццяўляць таксама выцяжкі з дражджэй. Пры т-ры, роўнай або большай за 50 °С, працэс браджэння спыняецца. Вылучаны і ідэнтыфікаваны11 метабалітаў гэтага працэсу — прамежкавых прадуктаў спіртавога браджэння глюкозы і 11 ферментаў, што паслядоўна каталізуюць усе рэакцыі і спіртавога браджэння (сумарнае ўраўненне якога С6Н12О6 + 2Н3РО4 + 2АДФ → 2СН3СН2ОН + 2СО2 + 2АТФ). Існуе цесная сувязь паміж браджэннем і дыханнем мікраарганізмаў, раслін і жывёл. У прысутнасці кіслароду спіртавое браджэнне прыгнечваецца ці зусім спыняецца. Працэс ператварэння глюкозы ў жывых арганізмах (гліколіз) падобны да спіртавога браджэння і ідзе з удзелам тых жа ферментаў (адметныя рысы ён набывае на апошніх этапах). Зброджванне вугляводаў (глюкозы, ферментатыўных гідралізатаў крухмалу, кіслотных гідралізатаў драўніны) шырока выкарыстоўваецца ў многіх галінах прам-сці з мэтай атрымання этылавага спірту, гліцэрыну і інш. тэхн. і харч. прадуктаў. На спіртавым браджэнні заснаваны прыгатаванне цеста ў хлеба-пякарнай прам-сці, малочнакіслых прадуктаў, вінаробства і піваварэнне. Малочнакіслае браджэнне бывае гомаферментатыўнае (яго асн. прадукт — малочная к-та; выклікаецца бактэрыямі Streptococcus lactis, S. diacetilactis, Lactobacillus delbrückii) і гетэраферментатыўнае (акрамя малочнай утвараюцца бурштынавая і воцатная к-ты, этанол і інш.; выклікаецца бактэрыяй Escherichia coli — кішачнай палачкай). Малочнакіслае браджэнне выкарыстоўваюць пры вырабе кісламалочных прадуктаў, малочнай к-ты, у хлебапячэнні, квашанні агародніны, сіласаванні кармоў і інш. Масленакіслае браджэнне вугляводаў з утварэннем масленай к-ты ажыццяўляюць многія анаэробныя бактэрыі з роду Clostrobium; выкарыстоўваецца для атрымання масленай к-ты, пры вымочванні валакністых раслін (лёну, канапель, джуту і інш.). Ацэтона-бутылавае браджэнне вугляродаў з утварэннем бутылавага спірту і ацэтону (таксама невял. колькасці вадароду, вуглякіслага газу, воцатнай і масленай к-т і этылавага спірту) выклікае бактэрыя Clostridium acetobutilicum; выкарыстоўваюцца для прамысл. атрымання бутылавага спірту і ацэтону, неабходных для хім. і лакафарбавай прам-сці. Некаторыя бактэрыі з роду Clostridium (гніласныя анаэробы) здольныя зброджваць таксама амінакіслоты бялкоў. Гэты працэс мае вял. значэнне ў кругавароце рэчываў у прыродзе. Прапіёнавакіслае браджэнне вугляводаў з утварэннем вуглякіслага газу, прапіёнавай і воцатнай к-т выклікаюць некалькі відаў бактэрый з роду Propionibacterium. На гэтым працэсе заснавана сыраробства. Ёсць віды браджэння, якія суправаджаюцца і аднаўленчымі працэсамі, напр. зброджванне цукру плесневым грыбам Aspergillus niger, які да 90% засвоенага ім цукру ператварае ў лімонную к-ту, што выкарыстоўваецца ў харч. прам-сці для мікрабіял. сінтэзу лімоннай к-ты. Традыцыйна браджэнне называюць таксама кіслародныя акісляльныя працэсы, напр. воцатнакіслае і глюконавакіслае браджэнне, што ажыццяўляюць аэробныя бактэрыі з роду Acetobacter і некаторыя плесневыя грыбы, якія акісляюць этылавы спірт з утварэннем воцатнай, а глюкозу — глюконавай к-т.
Літ.: Ленинджер А. Основы биохимии: Пер. с англ. Т. 2. М., 1985; Кретович В.Л. Биохимия растений. 2 изд. М., 1986.
А.М.Ведзянееў. с. 228
БРАДЗЕ́Ц , вёска ў Беларусі, у Бярэзінскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на Пд ад г. Беразіно, 126 км ад Мінска, 35 км ад чыг. ст. Нясета. 1078 ж., 503 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. с. 229
БРАДЗІ́ХІН Фёдар Аляксандравіч (8.12.1831, г. Мікалаеў, Украіна — 14.5.1904), рускі астраном, заснавальнік рус. астрафіз. школы. Акад. Пецярбургскай АН (1890). Скончыў Маскоўскі ун-т (1855). Праф. Маскоўскага (1865), Кіеўскага (1869) ун-таў. Дырэктар Маскоўскай з 1873 і Пулкаўскай у 1890—95 абсерваторый. Навук. працы па астрафізіцы, астраметрыі, гравіметрыі. Сусв. значэнне маюць даследаванні камет і метэораў. Стварыў мех. тэорыю каметных формаў. Даследаваў утварэнне перыядычных камет і паходжанне метэораў.
Тв.: Этюды о метеорах. М., 1954.
Літ.: Невская Н.И. Ф.А.Бредихин, 1831—1904. М.; Л., 1964. с. 229
БРАДЗО́Т (нарв. bradsot ад brad раптоўны + sott хвароба), вострае інфекц. захворванне авечак, якое выклікаецца бактэрыямі з роду Clostridium. Суправаджаецца гемарагічным запаленнем слізістай абалонкі сычуга і 12-перснай кішкі і перараджэннем парэнхіматозных органаў. Часцей хварэе маладняк ва ўзросце да 2 гадоў, больш вясной і восенню.
Крыніца інфекцыі — хворыя або перахварэлыя авечкі; перадаецца праз глебу, ваду, траву на пашы, кармы і інш. Захваральнасць дасягае 30—35%, лятальнасць — 90—100%. Інкубацыйны перыяд хваробы вельмі кароткі, цячэнне яе маланкападобнае і вострае. Адзначаюцца тэмпература 40,5—41 °С, агульная прыгнечанасць, адмаўленне ад корму, кан’юнктывіт, пачашчэнне пульсу і дыхання, тымпанія, выцяканне пены з рота і носа, ацёк галавы, моцныя сутаргі. Супраць брадзоту прапанавана полівалентная вакцына. с. 229
БРАДЗЯ́НСКІ Барыс Львовіч (10.6.1902, Пекін — 2.12.1945), бел. сцэнарыст маст. і дакумент. кіно. Засл. дз. маст. Беларусі (1935). Працаваў на кінафабрыках «Саўкіно», з 1930 «Савецкая Беларусь». Паводле яго сцэнарыяў створаны маст. фільмы «Першы ўзвод» (1933) і «Залатыя агні» (1935); дакумент. фільмы «Канец жывых машын» (1930), «Дырэктар станка» (1931), «Ратуйце мільёны» (1932), «Ураган» (1932, разам з Р.Кобецам), «Гонар свету» (1933). с. 229
БРАДНІ́К , бел. нар. гульня. Удзельнічаюць ад 6 да 20 чал., гуляюць на пляцоўцы ці ў спарт. зале, перамяшчаюцца толькі павольна. Гульцы пры дапамозе лічылкі выбіраюць «рыбака» і завязваюць яму вочы. Пасля, пляскаючы ў далоні, ходзяць вакол «рыбака», які іх ловіць. Калі на шляху «рыбака» перашкода (сцяна, слуп, яма і г.д.), гульцы гавораць «глыбока», калі той абыходзіць перашкоду, кажуць «мялей», а калі абыдзе — «мелка» ці «чыстая вада». Злавіўшы гульца, «рыбак» павінен назваць яго імя, калі адгадае, злоўлены становіцца «рыбаком» і гульня пачынаецца спачатку. Калі ж імя не адгадана, дзеці крычаць «жабу злавіў», і «рыбак» адпускае гульца.
Я.Р.Вількін. с. 229
БРА́ДФАРД , Брэдфард (Bradford), горад у Вялікабрытаніі, на Пн Англіі, у канурбацыі Уэст-Йоркшыр. 477,5 тыс. ж. (1992). Тэкст. (асабліва шарсцяная), маш.-буд. (у т.л. эл.-тэхн.), вугальная, хім., фармацэўтычная, буд. матэрыялаў, паліграф., мікраэлектронная прам-сць. Ун-т. Нац. музей фатаграфіі, кіно і тэлебачання. Маст. галерэя. Арх. gомнікі 19 ст. с. 230
БРАДЫКАРДЫ́Я (ад грэч. bradys павольны + kardia сэрца), памяншэнне колькасці сардэчных скарачэнняў у мінуту: у дарослых менш за 60 удараў, у дзяцей першага года жыцця менш за 115, у дзяцей 3—5 гадоў менш за 100, пасля 7 гадоў менш за 80 удараў.
Найчасцей брадыкардыя ўзнікае пры запаволенай выпрацоўцы імпульсаў у сінусавым вузле — сінусавая брадыкардыя. Яна назіраецца ў трэніраваных спартсменаў, пажылых людзей як адзін з сімптомаў пры многіх захворваннях: інфекцыі (асабліва ў перыяд папраўкі), інфаркце міякарда і інш. Брадыкардыя адзначаецца пры павышаным унутрычарапным ціску (пры пухлінах мозга, менінгіце, кровазліцці ў галаўны мозг), можа быць сімптомам вегетатыўных дысфункцый пры павышаным тонусе блукаючага нерва. Запаволенне скарачэнняў сэрца (менш за 60 удараў у мін у дзяцей, да 40 — у дарослых) можа быць звязана з сінаурыкулярнай 2:1 або поўнай блакадай. Лячэнне брадыкардыі тэрапеўтычнае, у цяжкіх выпадках хірургічнае.
Л. Р. Кажарская. с. 230
БРАДЫТЭЛІ́Я (ад грэч. bradys павольны + telos ажыццяўленне), адносна павольны тэмп эвалюцыі. Тэрмін «брадытэлія» ўвёў амер. палеантолаг Дж.Г.Сімпсан (1944). Характэрна для філагенетычнага развіцця некаторых арганізмаў, напр. для асобных родаў пласціністашчэлепных малюскаў, якія спазналі за апошнія 400 млн. гадоў настолькі нязначныя змены, што сучасныя і выкапнёвыя формы могуць быць аднесены да адных і тых жа родаў. Брадытэлія забяспечваецца стабілізавальнай формай натуральнага адбору. с. 230
БРА́ЖНІК Леанід Фёдаравіч (17.4.1917, в. Маскаленкі Белапольскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 16.4.1992), бел. спявак (бас). Нар. арт. Беларусі (1959). Скончыў Муз.-пед. ін-т імя Гнесіных у Маскве (1955). У 1952—66 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. З 1964 выкладаў у Бел. кансерваторыі. Дасканала валодаў вак. тэхнікай, майстэрствам пераўвасаблення; яму былі ўласцівыя натуральнасць сцэн. паводзін, завершанасць пластычнага малюнка роляў. Шмат спяваў у нац. операх: Даніла, Анішчук («Дзяўчына з Палесся», «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Дураў («Надзея Дурава» А.Багатырова), Гадлеўскі («Яснае світанне» А.Туранкова), Якуб («Марынка» Р.Пукста). Сярод партый класічнага рэпертуару: Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Карась («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Пімен, Варлаам («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Выступаў як камерны спявак. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне твораў Мусаргскага (1956). с. 230
БРА́ЖНІКІ (Sphingidae), сямейства насякомых атр. матылёў. Каля 1200 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, большасць у тропіках. На Беларусі 18 відаў, з іх бражнік Празерпіна (Proserpinus proserpina), бражнік «мёртвая галава» (Manduca atropos) і бражнік асінавы (Laothoe amurensis) занесены ў Чырв. кнігу. Жывуць у лясах, садах, парках, на лугах, ускраінах балот.
Размах крылаў 2—20 см, пярэднія вузкія, выцягнутыя, заднія меншыя, часта з яркімі плямамі або перавязямі. Цела тоўстае, верацёнападобнае, хабаток доўгі (у некаторых трапічных відаў больш за 25 см), вусікі тоўстыя, роўныя. Смокчуць нектар кветак, завісаючы ў паветры. Вусені голыя, цыліндрычныя, з своеасаблівым ражком на задняй частцы брушка; кормяцца лісцем, агаляюць парасткі. Зімуюць у фазе кукалкі ў глебе. Большасць бражнікаў актыўныя на змярканні і ноччу. Некаторыя віды — шкоднікі раслін. с. 230
БРАЖЭ́ЛЬСКАЯ ПАПЯРО́ВАЯ МАНУФАКТУ́РА . Дзейнічала ў 1825—61 у маёнтку Бражэльцы Лідскага пав. (цяпер вёска ў Воранаўскім р-не Гродзенскай вобл.). Вырабляла за год пісчай паперы да 1500 стосаў на 12 907 руб., працавала да 72 чалавек (1850). с. 230
БРАЗАВІ́ЛЬ (Brazzaville), горад, сталіца Конга. Размешчаны на правым беразе р. Конга, насупраць г. Кіншаса (Заір). Вылучаны ў асобную адм. акругу. 760,3 тыс. ж. (1990). Рачны порт. Чыгункай і шашой злучаны з марскім портам Пуэнт-Нуар. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-прамысл. і фін. цэнтр краіны. Тэкст., швейная, запалкавая, тытунёвая, харчасмакавая (алейная, піваварная, рыбаперапр.), дрэваапр., папяровая, абутковая, металаапр., хім. прам-сць. Суднарамонт. Саматужныя разьбярства па дрэве, выраб маст. керамікі. Ун-т. Пастэраўскі ін-т. Нац. музей.
Засн. ў 1880 франц. даследчыкам і падарожнікам П.С. дэ Браза на месцы стараж. негрыцянскага паселішча. Паліт. і гандл. значэнне набыў на мяжы 19 і 20 ст. У 1905—10 адм. ц. Франц. Конга, у 1910—58 — Франц. Экватарыяльнай Афрыкі і Сярэдняга Конга. У 2-ю сусв. вайну адзін з асн. апорных пунктаў руху «Свабодная Францыя» (з 1942 «Змагарная Францыя»), які ўзначальваў Ш. дэ Голь. З 1960 сталіца Конга. с. 230
БРА́ЗАС , Брасас (Brazos), рака на Пд ЗША (штат Тэхас). Даўж. 1530 км, пл. басейна 114 тыс. км2. Пачынаецца на плато Льяна-Эстакада, перасякае Прымексіканскую нізіну, упадае ў Мексіканскі заліў. Сярэдні расход у вусці 214 м3/с. Суднаходная ў нізоўях за 65 км ад вусця (у перыяд дажджоў — за 400—500 км). Выкарыстоўваецца на арашэнне. ГЭС. На Бразасе — г. Уэйка, у вусці — порт Фрыпарт. с. 230
БРАЗА́ЎСКАС (Brazauskas) Альгірдас (н. 22.9.1932, г. Рокішкіс, Літва), літоўскі дзярж. і паліт. дзеяч. Канд. эканам. н. (1974). Скончыў Каўнаскі політэхн. ін-т (1956). У 1965—66 міністр прам-сці буд. матэрыялаў Літ. ССР. У 1966—77 1-ы нам. Старшыні Дзяржплана Літ. ССР. З 1977 сакратар, чл. Бюро, з 1988 1-ы сакратар ЦК КПЛ, якая ў канцы 1989 пераўтворана ў Дэмакр. партыю працы Літвы (ДППЛ). Са студз. 1990 старшыня Вярх. Савета Літ. ССР. Пасля абвяшчэння 11.3.1990 Акта аб аднаўленні незалежнасці Літ. дзяржавы — нам. прэм’ер-міністра Літвы. У кастр. 1992 пасля перамогі ДППЛ на выбарах у сейм Літ. Рэспублікі Бразаўскас абраны старшынёй сейма. З лют. 1993 прэзідэнт Літ. Рэспублікі. с. 231
БРАЗГО́ТКІ , бразгуны, бразгаўкі, агульная назва многіх нар. інструментаў класа ідыяфонаў: шархуноў, званкоў, талерачак (састаўных частак бубна), трашчотак і ўласна бразготак. Уласна бразготкі напачатку служылі дзіцячай цацкай, выкарыстоўваліся як сігнальны інструмент у начным старажоўстве. Маюць выгляд драўлянага корпуса з ручкай. Унутры корпуса на прымацаванай да яго адным канцом нітцы нанізана жменя высушанага насення бабовых. На Беларусі пашыраны таксама ў выглядзе звычайнай скрыначкі з некалькімі каменьчыкамі або невял. шарыкамі ўнутры, замацаванымі пасярэдзіне свабодна нацягнутай ніткай. У наш час вядомы як ансамблевы рытмічна-каларыстычны інструмент.
І.Дз.Назіна. с. 231
БРА́ЗЕР Абрам Маркавіч (1892, Кішынёў — 1942), бел. скульптар, жывапісец і графік. Засл. дз. маст. Беларусі (1940). Скончыў Кішынёўскае маст. вучылішча (1910), вучыўся ў Парыжскай АМ (1912—14). Удзельнік выставак «Асенні салон» у Парыжы (1913), «Свет мастацтваў» у Петраградзе (1916). Выкладаў у Віцебскім маст.-практычным ін-це (1918—23), у Мінску. Яго скульптурныя работы вызначаюцца глыбінёй вобразных характарыстык, экспрэсіўнасцю: помнік-бюст І.Г.Песталоці ў Віцебску (1919—20, не захаваўся), партрэты К.Маркса (1920), Ф.Скарыны (1925), С.М.Міхоэлса (1926), М.М.Галадзеда (1931), М.Б.Голуба (1940), барэльефы да помніка Ф .Э.Дзяржынскаму (г. Дзяржынск Мінскай вобл., 1933). Сярод жывапісных твораў аўтапартрэт (1918), нацюрморты, партрэты Ю.Пэна (1921), У.І.Галубка (1931), карціны «Расстрэл у Дукоры ў 1920 г.» (1928) і інш. У 1930-я г. выканаў шэраг графічных работ, у т.л. партрэты пісьменнікаў М.Лынькова, З.Бандарынай, К.Чорнага, П.Броўкі, Я.Купалы, Я.Коласа і інш. Загінуў у фаш. канцлагеры.
Літ.: Очерки по истории изобразительного искусства Белоруссии. М.; Л., 1940; Орлова М. Искусство Советской Белоруссии. М., 1960.
П.М.Герасімовіч. с. 231
БРАЗІ́ЛІЯ (Brasil), Федэратыўная Рэспубліка Бразілія (República Federativa de Brasil), дзяржава ў Паўд. Амерыцы, займае ўсх. і цэнтр. ч. мацерыка. Мяжуе на Пн з франц. Гвіянай, Сурынамам, Гаянай, Венесуэлай, на З — з Калумбіяй, Перу, Балівіяй, на ПдЗ і Пд — з Парагваем, Аргенцінай, Уругваем. На У абмываецца Атлантычным ак., даўж. берагавой лініі 7,4 тыс. км. Пл. 8,5 млн. км2 (5-я па велічыні краіна свету). Нас. 162,2 млн. чал. (1994). Афіц. мова партугальская. Сталіца — г. Бразілія. Падзяляецца на 26 штатаў (Акры, Алагоас, Амазонас, Амапа, Баія, Гаяс, Мараньян, Мату-Гросу, Мату-Гросу-ду-Сул, Мінас-Жэрайс, Пара, Параіба, Парана, Пернамбуку, Піауі, Рандонія, Рарайма, Рыо-дэ-Жанейра, Рыу-Гранды-ду-Норты, Рыу-Гранды-ду-Сул, Санта-Катарына, Сан-Паўлу, Сеара, Сержыпі, Такантынс, Эспірыту-Санту) і федэральную сталічную акругу. Нац. свята — Дзень незалежнасці (7 вер.).
Дзяржаўны лад. Бразілія — федэратыўная рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1988. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, што выбіраецца ўсеаг. галасаваннем на 4 гады. Заканад. ўладу ажыццяўляе 2-палатны Нац. кангрэс, які складаецца з палаты дэпутатаў і федэральнага сената. Выканаўчая ўлада належыць прэзідэнту, які фарміруе ўрад. Штаты маюць уласныя канстытуцыі і заканад. сходы. На чале штатаў стаяць губернатары. Суд. сістэма складаецца з Вярх. федэральнага суда (11 суддзяў, якіх пажыццёва прызначае прэзідэнт са згоды сената), федэральных апеляцыйных судоў, ваен. трыбуналаў, судоў штатаў.
Прырода. На крайняй Пн адгор’і Гвіянскага пласкагор'я (на мяжы з Венесуэлай найвышэйшы пункт краіны — г. Ла-Небліна, 3014 м). Паўн. палавіну краіны займае Амазонская нізіна (Амазонія). Далей на Пд Бразільскае пласкагор’е (сярэдняя выш. 600—900 м), якое паступова павышаецца на ПдУ (г. Бандэйра, 2890 м) і стромка абрываецца да вузкай Прыатлантычнай нізіны. У верхнім цячэнні р. Парана акумулятыўная нізіна Пантанал. Бразілія займае адно з вядучых месцаў у свеце па запасах жал. руды (больш за 100 млрд. т), марганцу, вальфраму, баксітаў, волава, нікелю, хрому, медзі, поліметал. і уранавых рудаў, сурмы, берылію, азбесту, рэдказямельных элементаў, золата. Есць радовішчы нафты і прыроднага газу, каменнага вугалю, алмазаў, каштоўных і вырабных камянёў, фасфарытаў і інш. Клімат мяняецца з ПнЗ на ПдУ ад вільготнага экватарыяльнага да сезоннага вільготнага субтрапічнага. Сярэднемесячная т-ра паветра 16—29 °С, толькі на Пн паніжаецца зімой да 12 °С, зрэдку бываюць замаразкі. Ападкаў 2000— 3500 мм за год у Амазоніі, 1400—2000 мм на Бразільскім пласкагор’і і ў Пантанале, 700—500 мм на ПнУ, дзе адзначаюцца частыя і працяглыя засухі. Самая вял. р. Амазонка з густой сеткай прытокаў. 18 з іх даўж. больш за 1500 км кожны (найб. Рыу-Негру, Мадэйра, Тапажос). На З і Пд рэкі Парана, Парагвай, Уругвай, на У і ПнУ — Сан-Франсіску, Такантынс. Патэнцыяльныя гідраэнергет. рэсурсы 21 млн. кВт. Пераважаюць чырванаколерныя фералітавыя глебы, на Пд жаўтазёмы і чырвона-карычневыя, уздоўж рэк алювіяльныя. Пад лесам 38% тэр. краіны. На З Амазоніі густыя вільготныя экватарыяльныя лясы — гілея або сельвас, з каштоўнымі відамі дрэў (больш за 400 відаў), на У і на схілах Гвіянскага і Бразільскага пласкагор’яў пераважаюць лістападныя лясы. Цэнтр. ч. Бразільскага пласкагор’я занята саваннай (мясц. назва кампас), на ПнУ паўпустыннае рэдкалессе (каатынга), на Пд пераважна араўкарыевыя лясы. Жывёльны свет багаты і разнастайны. Больш за 20 нац. паркаў (Арагуая, Жау, Ігуасу, Піку-да-Небліна і інш.), запаведнікі, заказнікі.
Насельніцтва. Асн. частка (95%) — бразільцы, нацыя, якая склалася ў выніку змяшання еўрапейцаў (пераважна партугальцаў, а таксама італьянцаў, іспанцаў і інш.) з неграмі (у асн. з Зах. Афрыкі) і індзейцамі; белыя (каля 55%), негры (каля 6%), мулаты і метысы (больш за 30%), каля 300 тыс. індзейцаў (пераважна ў Амазоніі) і каля 3млн. імігрантаў — партугальцаў, іспанцаў, італьянцаў, немцаў, японцаў і інш.; ёсць выхадцы з краін Усх. Еўропы, у т.л. беларусы. Каля 89% вернікаў — католікі, 8% — пратэстанты і прадстаўнікі інш. хрысц. канфесій, ёсць будысты, мусульмане, іудаісты і інш. На ПнУ сярод нашчадкаў б. рабоў захаваліся афр. культы. Сярэднегадавы прырост каля 2,5%. Сярэдняя шчыльн. 18,4 чал. на 1 км2. На ПнУ, ПдУ і Пд краіны (каля 40% тэр.) жыве каля 90% насельніцтва, у т.л. ў зоне Атлантычнага ўзбярэжжа (9% тэр.) — каля 50%. Слаба населена (ад 1 да 5 чал. на 1 км2) паўн. ч. краіны. У гарадах жыве 70% (1993). Найбольшыя гарады (1991, тыс. ж.): Сан-Паўлу — 9480, Рыо-дэ-Жанейра — 5336, Салвадор — 2056, Белу-Арызонты — 2019, Фарталеза — 1758, Бразілія —1596, Рэсіфі — 1290, Курытыба — 1290, Нова-Ігуасу — 1286, Порту-Алегры — 1263, Белен — 1246, Манаус — 1011.
Гісторыя. Чалавек на тэр. Бразіліі з’явіўся ў 8—7-м тыс. да н.э. Карэнныя жыхары яе — індзейскія плямёны (гуайкуру, тупі-гуарані, айморэс, карыбы і інш.), якіх напярэдадні з’яўлення тут партугальцаў было 800 тыс. — 1 млн. чал. Партуг. мараплавец П.А.Кабрал 1.5.1500 абвясціў адкрытую ім Зямлю Святога Крыжа ўладаннем партуг. караля. Партуг. каланізацыя напачатку абмяжоўвалася нарыхтоўкай і вывазам мясц. чырв. дрэва pau-brasil (адсюль і назва Бразілія). З 1530 партугальцы перайшлі да арганізаванай каланізацыі. У 1532—36 узбярэжжа падзелена на 13 капітаній (феад. землеўладанняў) на чале з капітан-губернатарамі (сталіца — Баія). У с.-г. вытворчасці найб. развіццё атрымала плантацыйная сістэма, заснаваная на эксплуатацыі неграў-рабоў з Афрыкі. На працягу 16 ст. на браз. узбярэжжы намагаліся замацавацца французы. Бандэйранты — удзельнікі ваен. паходаў ва ўнутр. раёны Бразіліі — частку індзейцаў знішчылі ці ператварылі ў рабоў. Паўстанні індзейскіх плямён (1555, 1557, 1561) былі задушаны партугальцамі. Збеглыя негры стварылі сваю рэспубліку Палмарыс (1630— 97). У 1680 адменена рабства індзейцаў. У 1720 у Бразіліі ўведзена пасада віцэ-караля, рэзідэнцыя якога ў 1763 пераведзена з Баіі ў Рыо-дэ-Жанейра. Палітыка партуг. улад стрымлівала эканам., паліт. і культ. развіццё Бразіліі, выклікала паўстанні каланістаў (у капітаніях Мараньян у 1684—85 і Мінас-Жэрайс у 1720), абуджала нац.-вызв. рух. У 1789 у капітаніі Мінас-Жэрайс узнікла змова Тырадэнтыса, якая мела на мэце ўзбр. паўстанне і абвяшчэнне Бразіліі незалежнай рэспублікай (раскрыта партугальцамі). Пасля акупацыі Партугаліі войскамі франц. імператара Напалеона І (1807) у Бразіліі знайшоў прытулак каралеўскі дом Браганса на чале з прынцам-рэгентам Жуанам (з 1816 кароль Партугаліі Жуан VI). У краіне былі адменены абмежаванні на арганізацыю мануфактур, рамёстваў і промыслаў, заснаваны Браз. банк, адкрыта Нац. б-ка ў Рыо-дэ-Жанейра (1808), адменены мытныя тарыфы на ўвоз друкаванай прадукцыі (1821) і інш. У 1815 абвешчана стварэнне Аб’яднанага каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарві (паўд. ч. Партугаліі), што афіцыйна скасоўвала статус Бразіліі як калоніі. Партугальская рэвалюцыя 1820 вымусіла Жуана VI вярнуцца ў Лісабон, рэгентам у Бразіліі застаўся яго сын прынц Педру. Ідэю незалежнасці краіны падтрымалі кансерватыўныя браз. колы, якія звязвалі незалежнасць з захаваннем манархіі. У 1822 Бразілія абвешчана незалежнай імперыяй (прызнана Партугаліяй у 1825), прынц-рэгент каранаваны як імператар Педру І. Паводле першай браз. канстытуцыі 1824 дзяржава стала канстытуцыйнай манархіяй. Пасля няўдалай спробы Педру І зрабіць у 1831 дзярж. пераварот ён адрокся ад прастола на карысць 5-гадовага сына (з 1840 імператар Педру ІІ). Паступовая перабудова сац.-эканам. адносін вяла да змяншэння ролі рабскай працы. У 1850 забаронены гандаль рабамі, пасля чаго амаль спыніўся прыток неграў-рабоў з Афрыкі (на працягу 350 гадоў у Бразілію ўвезена каля 5 млн. рабоў). Гасп. развіццю Бразіліі садзейнічаў рост іміграцыі (ад 20 тыс. чал. у 1822—50 да 650 тыс. у 1871—89). З 1860-х г. у Бразіліі ўзмацніўся рух за ўстанаўленне рэспублікі, які спалучаўся з абаліцыянізмам. Адмена рабства, абвешчаная парламенцкім актам 1888, прадвызначыла лёс браз. манархіі. У выніку выступлення маладых афіцэраў-рэспубліканцаў у 1889 скінуты Педру ІІ і ў краіне ўстанавіўся рэсп. лад. Паводле канстытуцыі 24.2.1891 краіна стала называцца Аб’яднанымі Штатамі Бразіліі. Барацьба сялян за зямлю ў канцы 19 ст. вылілася ў шэраг выступленняў, найб. буйное — у штаце Баія ў 1896—97. З канца 19 ст. ў Бразілію пранікаў англ. і паўн.-амер. капітал. Аграэкспартная накіраванасць эканомікі зрабіла Бразілію да 1-й сусв. вайны адным з буйнейшых пастаўшчыкоў кавы на сусв. рынак. У пасляваен. час уладу ў краіне ўтрымлівалі кансерватыўныя «кававыя» вярхі штатаў Сан-Паўлу і Мінас-Жэрайс. У 1920-я г. ва ўмовах слабай апазіцыі і спаду рабочага руху супраць урада адкрыта выступілі маладыя афіцэры — «тэнентысты» (ад партуг. «тэнентэ» — лейтэнант). Іх паўстанні ў Рыо-дэ-Жанейра (1922), Сан-Паўлу і штаце Рыу-Гранды-ду-Сул (адпаведна ліп. і кастр. 1924) задушаны ўрадавымі войскамі, але барацьба працягвалася да 1927. На пачатку эканам. крызісу 1929—33 апазіц. сілы згуртаваліся ў Ліберальны альянс і вылучылі на выбарах 1930 кандыдатам у прэзідэнты Ж.Варгаса. Праграма альянсу патрабавала дэмакратызацыі краіны і «агульнанац. рэвалюцыі ў інтарэсах усяго народа», была падтрымана большасцю «тэнентыстаў». З-за перашкод па-праанглійску настроеных улад спадзяванні апазіцыі перамагчы на выбарах не спраўдзіліся, таму Ліберальны альянс перайшоў да ўзбр. барацьбы, якую падтрымлівалі ЗША. Вырашальную ролю ў падрыхтоўцы і правядзенні паўстання адыгралі «тэнентысты», якія перацягнулі на свой бок шэраг вайск. часцей. Паўстанне пачалося 3.10.1930 адразу ў некалькіх штатах (т. зв. Ліберальная рэвалюцыя). Пры падтрымцы насельніцтва паўстанцы ўстанавілі кантроль над усёй краінай. У Рыо-дэ-Жанейра быў сфарміраваны ўрад Ліберальнага альянсу на чале з Варгасам, які ўстанавіў часовы ваен. рэжым, увёў пратэкцыянісцкі мытны тарыф, адмяніў гандл. пошліны паміж штатамі, стварыў працоўнае заканадаўства, былі ўведзены выбарчыя правы для жанчын. Мэтай урада было выкараненне класавай барацьбы і пашырэнне свайго ўплыву на рух працоўных («сац. гармонія»). Да 1934 урад пайшоў на кампраміс з кансерватыўнымі сіламі. У 1937 Варгас разагнаў кангрэс, устанавіў дыктатарскі рэжым «новай дзяржавы», у 1938 разграміў фаш. партыю «інтэгралістаў» і забараніў усе паліт. партыі. На ўзор фаш. Італіі ўводзілася карпаратыўная сістэма. Рэжым «новай дзяржавы» стымуляваў развіццё нац. прам-сці, дзярж. сектара, абмяжоўваў прывілеі замежнага капіталу. На пач. 2-й сусв. вайны Бразілія захоўвала нейтралітэт, у 1942 абвясціла вайну Германіі і Італіі, у 1945 — Японіі. Краіна далучылася да антыгітлераўскай кааліцыі і падпісала Дэкларацыю Аб’яднаных Нацый, у 1944 накіравала 50-тысячны корпус на італьян. фронт. У 1945 Варгас абвясціў пра ўвядзенне ў краіне дэмакр. свабод і заснаваў уласную Трабальісцкую («рабочую») партыю, якая заклікала да нац. адзінства на аснове супрацоўніцтва класаў, да абароны нац. эканомікі і паляпшэння становішча працоўных. Кансерватыўныя сілы з дапамогай ваен. вярхоў у кастр. 1945 дамагліся адхілення Варгаса ад улады. На прэзідэнцкіх выбарах у снеж. 1945 перамог маршал Э.Г.Дутра. У 1946 прынята канстытуцыя Бразіліі, якая абвясціла дэмакр. правы і свабоды. Урад Дутры наладзіў цеснае эканам. і ваен.-паліт. супрацоўніцтва з ЗША У 1947 у прадмесці Рыо-дэ-Жанейра прадстаўнікі ЗША і 20 лац.-амер. краін, у т.л. Бразілія, падпісалі Міжамер. дагавор аб узаемадапамозе (дагавор Рыо-дэ-Жанейра), аформіўшы першы ваен.-паліт. блок у пасляваен. свеце. На прэзідэнцкіх выбарах 1950 зноў перамог Варгас. Яго ўрад (1951— 54) аднавіў нацыянал-рэфармісцкі курс, які атрымаў падтрымку ў шырокіх колах насельніцтва. У жн. 1954 незадаволеныя палітыкай прэзідэнта генералы-змоўшчыкі запатрабавалі яго адстаўкі. Варгас скончыў самагубствам. У перадсмяротным лісце ён абвінаваціў у змове міжнар. і мясц. фін.-эканам. групы. Хваля нар. абурэння стрымала правыя сілы ад устанаўлення дыктатуры. Курс на адстойванне канстытуцыі і дэмакр. свабод, абарону нац. інтарэсаў і правоў працоўных працягвалі прэзідэнты Ж.Кубічэк ды Алівейра (1956—61), Ж.Куадрус (студз.—жн. 1961) і Ж.Гуларт (1961—64). У выніку перавароту 31.3.—1.4. 1964 уладу захапілі ваенныя. Прэзідэнтам з надзвычайнымі паўнамоцтвамі стаў маршал У.Кастэлу Бранку (1964—67). Была адменена канстытуцыя 1946, распушчана большасць прафсаюзаў. Сотні тысяч людзей былі арыштаваны, кінуты ў турмы, пазбаўлены паліт. правоў на 10 і больш гадоў, прафсаюзы пастаўлены пад кантроль урада і інш. У 1965 замест усіх скасаваных партый створаны праўрадавы Нац. саюз абнаўлення (АРЕНА) і апазіцыйны Бразільскі дэмакр. рух (БДР), у які ўступіла большасць трабальістаў. Дзейнасць, праграмы і фінансы абедзвюх партый кантраляваліся ваен. ўладамі. Паводле новай канстытуцыі 1967 правы кангрэса значна абмежаваны (у 1968 кангрэс увогуле распушчаны), а прэзідэнта выбірала калегія выбаршчыкаў з членаў Нац. кангрэса і прадстаўнікоў ад штатаў. Выбраны прэзідэнт маршал А. да Коста-і-Сілва (1967—69) у 1968 выдаў акт, які даваў кіраўніку дзяржавы неабмежаваныя паўнамоцтвы. За кошт вял. сац. выдаткаў для насельніцтва да канца 1860-х г. эканоміка краіны стабілізавана і забяспечаны высокія тэмпы яе развіцця. У знешняй палітыцы ваен. рэжым арыентаваўся на саюз з ЗША. Час прэзідэнцтва ген. М.Гарастазу (1969—74) — перыяд найб. поспехаў браз. дыктатуры. Эканам. ўздым забяспечаны за кошт скарачэння выдаткаў на аплату працы, павышэння нормы прыбытку, прытоку замежнага капіталу, мабілізацыі рэсурсаў дзяржавы на перабудову эканомікі.
Аднак эканам. крызіс 1974—75 і рост цэн на імпартную нафту запаволілі тэмпы росту эканомікі. Урад ген. Э.Гейзела (1974—79) ва ўмовах узмацнення апазіцыі дыктатуры ў 1978 распрацаваў праграму лібералізацыі рэжыму: адменены цэнзура друку і частка рэпрэсіўных законаў, надзвычайныя паўнамоцтвы прэзідэнта. У знешняй палітыцы ўрад Гейзела пачаў адыход ад безагаворачнай арыентацыі на ЗША на карысць прыярытэту гандл.-эканам. інтарэсаў Бразіліі. Урад ген. Ж.Б.Фігейрэду (1979—85) паскорыў працэс лібералізацыі (амністыя палітвязням і палітэмігрантам, пераход да шматпартыйнасці з 1980, скасаванне партый АРЕНА і БДР). Буйнейшай сярод апазіцыйных стала Партыя бразільскага дэмакр. дзеяння. Пагаршэнне эканам. сітуацыі на мяжы 1980-х г. узмацніла апазіц. настроі. У 1983 распачалася масавая кампанія за прамыя прэзідэнцкія выбары і пераход да цывільнага кіравання. Прыхільнікі гэтага курсу аб’ядналіся ў Дэмакр. саюз. У 1985 улада перададзена цывільнаму ўраду. Прэзідэнт Ж.Сарней (1985—90) стварыў новае прац. заканадаўства, прыняў праект агр. рэформы. Канстытуцыйныя папраўкі аднавілі ўсеагульныя прамыя выбары прэзідэнта і ліквідавалі абмежаванні дэмакр. свабод, права голасу атрымалі 20 млн. непісьменных. Нац. кангрэс, выбраны ў 1986, прыняў у 1987 новую дэмакр. канстытуцыю. Нягледзячы на поспехі, эканам. курс урада з-за немагчымасці сумясціць высокія тэмпы росту эканомікі і выплату працэнтаў па вял. знешнім доўгу, які да 1989 дасягнуў каля 115 млрд. долараў, пацярпеў няўдачу. На прэзідэнцкіх выбарах 1989 перамог Ф. Колар ды Мела, які стварыў уласную Партыю нац. рэканструкцыі. Яго ўрад (1990—92) скараціў дзярж. выдаткі, але не здолеў спыніць інфляцыю. У 1992 адбыўся буйнейшы ў гісторыі Бразіліі паліт. крызіс, выкліканы абвінавачваннямі Колара ды Мелы ў карупцыі і злоўжыванні службовым становішчам. Пасля яго адстаўкі на чале дзяржавы стаў віцэ-прэзідэнт І.Франку. На прэзідэнцкіх выбарах 1994 перамог сацыял-дэмакрат Ф.Э.Кардозу. Бразілія — член ААН (з 1945), Арг-цыі амер. дзяржаў і інш. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь з 1992.
Палітычныя партыі і прафсаюзы. Дзейнічаюць партыі: браз. сацыял-дэмакратыі, браз. дэмакр. дзеяння, ліберальнага фронту, Сацыял-дэмакратычная, Дэмакр. трабальісцкая, партыя працоўных, Нар. сацыялістычная, нац. рэканструкцыі; Адзіны прафцэнтр працоўных (у 1993 аб’ядноўваў больш за 15 млн. чл.), прафс. цэнтр «Форса сіндыкал» (каля 8 млн. чл. у 1993), Усеагульны цэнтр працоўных, Усеагульная канфедэрацыя працоўных, Незалежны прафес. саюз.
Гаспадарка. Бразілія — індустр.-агр. краіна, буйнейшая па эканам. патэнцыяле ў Лац. Амерыцы, 10-я ў свеце па велічыні валавога ўнутр. прадукту (ВУП). Важную ролю ў яе эканоміцы адыгрываюць міжнар. кампаніі: агульная сума прамых прыватных замежных інвестыцый складае больш за 30 млрд. дол. ЗША (з іх больш за 70% інвестыцыі ЗША, ФРГ, Японіі). У дзярж. сектары чыгункі, сувязь, ч. марскога транспарту, здабыча і значная ч. перапрацоўкі нафты, большая частка вытв-сці эл. энергіі, здабычы жал. руды, каменнага вугалю, большасць прадпрыемстваў чорнай металургіі. Прамысловасць дае больш за 26% ВУП, сельская і лясная гаспадарка, рыбалоўства — 8, буд-ва — 6,7, транспарт і сувязь — 6,6%. Здабыча (1993): жал. руды 153,1 млн. т, марганцавай 722 тыс. т (па колькасці марганцу), баксітаў 9,4 млн. т, волава 25,6 тыс. т, золата 76 т, алмазаў 1500 тыс. каратаў, фасфарытаў 3,4 млн. т, нафты 32 млн. т, каменнага вугалю каля 30 млн. т. Здабыча нафты задавальняе патрэбы краіны прыкладна на 50%, як паліва выкарыстоўваецца этылавы спірт расліннага паходжання (штогадовая вытв-сць больш за 15 млрд. л, на ім працуе каля 1/3 аўтатранспарту). Вытв-сць эл. энергіі 248,8 млрд. кВт гадз (1993), з іх 92% — на ГЭС. Буйнейшая ў свеце ГЭС Ітайпу (12,6 млн. кВт) на р. Парана. Значныя ГЭС: Кубатан на р. Тыетэ; Фурнас, Пейшоту, Марымбонду, Жагуара і Эстрэйту на р. Рыу-Гранды; Трэс-Марыяс і ПаўлуАфонсу на р. Сан-Франсіску; Жупія і Ілля-Салтэйра на р. Парана. Працуе АЭС Ангра 1. Прадпрыемствы чорнай металургіі пераважна на ПдУ (з-ды ў гарадах Волта-Рэдонда, Піасагуэра, Белу-Арызонты, Ітабіра). Выплаўка чыгуну 23,9 млн. т, сталі 25,7 млн. т (1994). Каляровая металургія (вытв-сць алюмінію, медзі, нікелю, волава) развіта ў штатах Сан-Паўлу і Мінас-Жэрайс. Апрацоўчая прам-сць забяспечвае 85% патрэб краіны. Бразілія ўваходзіць у лік буйных маш.-буд. краін свету. Вылучаецца трансп. машынабудаванне — вытв-сць аўтамабіляў (больш за 1 млн. штогод), самалётаў, суднаў, трактароў, а таксама станкоў, эл.-тэхн. вырабаў. Адна з найб. дынамічных галін — вытв-сць камп’ютэрнай тэхнікі і яе кампанентаў. Развіта ваен. прам-сць, у т.л. на экспарт. Найбуйнейшыя цэнтры машынабудавання Сан-Паўлу, Рыо-дэ-Жанейра, Белу-Арызонты. У Бразіліі — буйная нафтаперапр. (Рыо-дэ-Жанейра і Кубатан), разнастайная хім. (пераважае выпуск пластмасаў, азотных і фосфарных угнаенняў) і нафтахім. (штаты Сан-Паўлу, Баія, Рыу-Гранды-ду-Сул), цэлюлозна-папяровая (штаты Парана і Сан-Паўлу), тэкст. (пераважае вытв-сць баваўняных тканін) і гарбарна-абутковая (штат Мінас-Жэрайс, гарады Сан-Паўлу і Рыо-дэ-Жанейра) прам-сць. У харчасмакавай прам-сці найб. развіты экспартныя галіны: цукровая (вытв-сць цукру 7,4 млн. т, 1993), алейная (соевага алею 3,6 млн. т, 1993), а таксама тытунёвая, мясная, кававая і інш. Нарыхтоўка драўніны 268,9 млн. м3, у т.л. 191,2 м3 паліўнай. Марское і рачное рыбалоўства (каля 1 млн. т штогод). Сельская гаспадарка (занята 30% самадзейнага насельніцтва) дае больш за 40% экспартнай прадукцыі. Бразілія — адна з буйнейшых у свеце с.-г. краін. Пад ворывам і шматгадовымі культурамі каля 5% пл. краіны, пад лугамі і пашай каля 20%. Гал. экспартныя культуры (1993): кава — 1,27 млн. т (1-е месца ў свеце), какава — 346 тыс. т (2-е месца ў свеце), соя — 22,7 млн. т, бавоўна — 405 тыс. т, цукр. трыснёг — 251,4 млн. т; вырошчваюцца пераважна на ПдУ і Пд. Экспартнае значэнне маюць (1992): апельсіны — 18 млн. т, бананы — 5,6 млн. т, тытунь — 663 тыс. т, сізаль — 126 тыс. т. На Пд развіта вінаградарства. Гал. харч. культуры (1993): збожжа — 44,2 млн. т (у т.л. кукуруза — 30 млн. т, рыс — 10,2 млн. т, пшаніца — 2,2 млн. т), маніёк — 21,7 млн. т, фасоля, боб. Жывёлагадоўля на пашавых землях Бразільскага пласкагор’я, у Амазоніі, у адкормачных гаспадарках на Пд і ПдУ. Пагалоўе (млн. галоў, 1993): буйн. раг. жывёлы 153, свіней 31, авечак 19,7, коз 12,5. Вытв-сць (млн. т, 1993): ялавічыны і цяляціны 3,1, свініны 1,2, мяса птушкі 3,2, малака 15,7. Транспарт. Даўжыня аўтадарог 1,8 млн. км, з іх з цвёрдым пакрыццём (пераважна на У) 12,3%. Пабудавана Трансамазонская шаша (ад Рэсіфі да граніцы з Перу), будуецца мерыдыянальная Трансбразільская шаша. На аўтатранспарт прыпадае 60% усіх перавозак грузаў і 95% пасажыраў. Чыгунак 19,2 тыс. км, з іх электрыфікавана 2,1 тыс. км, чыг. сетка сканцэнтравана на ПдУ, Пд і ўзбярэжжы акіяна. Даўжыня ўнутр. водных шляхоў больш за 31 тыс. км. Гал. водныя сістэмы: Амазонка з прытокамі, Сан-Франсіску, Парана. Марскі флот (агульная грузападымальнасць больш за 10 млн. т) базіруецца на 40 глыбакаводных партах. Найбуйнейшыя універсальныя парты Сантус, Рыодэ-Жанейра, Рыу-Гранды, Паранагуа, Порту-Алегры, спецыялізаваныя на экспарце жал. руды — Тубаран і Сан-Себасцьян. Авіяц. транспарт (больш за 1000 аэрапортаў і аэрадромаў з цвёрдым пакрыццём) займае значнае месца ва ўнутр. і міжнар. пасажыраперавозках. У экспарце каля 70% па кошце складаюць гатовыя вырабы. Вывозяцца сталь, алюміній, волава і інш. каляровыя металы, самалёты, аўтамабілі, абутак, жал. руда, кава, какава, соя, цукар, апельсінавы сок і інш. Імпартуецца нафта, машыны і абсталяванне, некаторыя харч. і хім. прадукты і інш. Замежны гандаль вядзецца пераважна з ЗША, Германіяй, Японіяй, Вялікабрытаніяй, краінамі Лац. Амерыкі. Бразілія экспартуе ў Беларусь цукар і каву, імпартуе калійныя і азотныя ўгнаенні. У 1992 Бразілію наведалі 1 млн. 975 тыс. турыстаў. Знешні доўг 120,7 млрд. долараў (1992). Грашовая адзінка — крузада.
Узброеныя сілы складаюцца з сухап. войск, ВПС і ВМС. На канец 1994 налічвалі 336,8 тыс. чал. Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Сухап. войскі (219 тыс. чал.) аб’яднаны ў некалькі баявых камандаванняў, маюць на ўзбраенні 520 лёгкіх танкаў, 290 баявых разведвальных машын, 795 бронетранспарцёраў, розныя артыл. сістэмы і мінамёты, тактычныя ракеты і інш. Бразільскія ВПС самыя шматлікія (59,4 тыс. чал.) і аснашчаныя ў Лац. Амерыцы, маюць больш за 1000 самалётаў і верталётаў амер., франц. і браз. вытворчасці, з якіх каля 330 баявых. ВМС (58,4 тыс. чал.) маюць 46 баявых караблёў і 51 баявы катэр (у т.л. авіяносец, 4 падводныя лодкі, 12 фрэгатаў, 39 дэсантных катэраў, 5 рачных патрульных караблёў і манітор). Марская авіяцыя мае процілодачную эскадрыллю (11 баявых самалётаў) і інш.
Ахова здароўя. Сярэдняя працягласць жыцця ў мужчын 57 гадоў, у жанчын 67 гадоў. Смяротнасць 9 на 1 тыс. чал. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 270 чал., урачамі — 1 тэрапеўт на 848 чал. Узровень нараджальнасці 21 на 1 тыс. чал. Дзіцячая смяротнасць 60 на 1 тыс. нованароджаных (1994).
Асвета, навуковыя ўстановы. Сучасная сістэма адукацыі Бразіліі ўключае дашкольныя ўстановы для дзяцей 2—6 гадоў, пач. (асноўную) 8-гадовую школу, абавязковую для дзяцей 7—14 гадоў, сярэднія школы (3-гадовыя каледжы з класічным або тэхн. ухілам, заканчэнне якіх дае права на паступленне ў ВНУ), прафес. навуч. ўстановы, ВНУ (дзярж. і прыватныя). Найбольшыя ун-ты: у Рыо-дэ-Жанейра (з 1920), Сан-Паўлу (1934), г. Бразілія (з 1961), Каталіцкі ў г. Кампінас (з 1941). Буйнейшыя б-кі: Нац. (з 1810), Партуг. каралеўская чытальная зала (з 1897), Мін-ва замежных спраў (з 1906) — усе ў Рыо-дэ-Жанейра, Муніцыпальная ў Сан-Паўлу (з 1925). Музеі: Нац., Нац. гіст., Нац. прыгожых мастацтваў у Рыо-дэ-Жанейра; сучаснага мастацтва і этнагр. ў Сан-Паўлу. Навуковыя даследаванні вядуцца ў навук. цэнтрах, ін-тах, спецыялізаваных ін-тах, ін-тах пры ун-тах. 12 акадэмій, якія маюць карпаратыўны характар (не вядуць н.-д. дзейнасці). Старэйшыя з іх Бразільская акадэмія л-ры (з 1897) і Бразільская АН (з 1916).
Друк, радыё, тэлебачанне. Выходзіць 270 штодзённых газет агульным тыражом 8,5 млн. экз. (1990). Буйнейшыя: «О Globo» («Зямны шар», з 1925), «О Estado do São Paulo» («Штат Сан-Паўлу», з 1875), «О Dia» («Дзень», з 1951). Урадавая інфарм. служба Эмпрэза Бразілейра ды камунікасан радыубраз (ЭБКР, засн. ў 1979). Радыёвяшчанне з 1921. Дзейнічае каля 2800 радыёстанцый (з 1989). Асноўныя: «Радыу Насіянал», «Радыу глобу», «Радыу Эльдараду», «Радыу жорнал ды Бразіл», «Радыу Тупі», «Радыу Мундыял». Тэлебачанне з 1952. Працуе 235 тэлевізійных станцый. Буйнейшае аб’яднанне, у якое ўваходзяць 1410 радыё- і 177 тэлестанцый, — Эмусорас ды Радыу і Тэлевізаў.
Літаратура. Нац. л-ра Бразіліі, якая развіваецца пераважна на партуг. мове, пачала складвацца на рубяжы 18—19 ст. Але актыўнае творчае жыццё ішло на працягу ўсяго калан. перыяду: трактаты і пісьмы місіянераў-езуітаў, хронікі і апісанні падарожжаў, паэт. і драм. творы ў стылі барока. Шырока засвойваліся партуг., індзейскія і негрыцянскія фалькл. багацці. У 16—17 ст. мелі пашырэнне рэліг. тэатр. пастаноўкі — аўта, у якія, каб палегчыць іх успрыманне індзейцамі-язычнікамі, уводзіліся сюжэты з мясц. паданняў і міфаў. Буйнейшыя тагачасныя аўтары: Ж. ды Аншыета, Б.Тэйшэйра Пінту, А.Віейра, А. ды Са, Г. ды Матус, М.Батэлью ды Алівейра, Н.Маркес Перэйра, С. да Роша Піта. У творах 18 ст. спалучыліся класіцыстычныя памкненні, уплыў асветы і эстэтыкі Аркадыі (італьян. літ. акадэміі). Пераадоленне барочнага светаўспрымання, мноства хвалебных і любоўных паэм, сатыр, элегій, ліслівых санетаў, прысвечаных вяльможам, спалучаліся з пошукамі нац. асноў творчасці. У эпічных паэмах «Уругвай» (1769) Ж.Б. да Гамы і «Карамуру» (1781) Ж. ды Санта-Рыта Дурана асветніцкі ідэал «натуральнага» чалавека ўвасобіўся ў вобразе індзейца. Вядучым лірыкам, адным з заснавальнікаў як нац. л-ры, так і лац.-амер. рамантызму быў Т.А.Ганзага. Яго кн. вершаў «Дырсеева Марылія» (ч. 1—2, 1792—99) уласцівы пастаральны каларыт і культ прыроды. Ганзага і паэты К.М. да Коста, І.Ж. ды Алварэнга Пейшоту заклалі эстэт. прынцыпы «мінаскай школы» (Мінас-Жэрайс — штат на ПдУ Бразіліі), удзельнічалі ў антыпартуг. руху «інканфідэнтаў». Лічыцца, што іх пяру належыць паэма «Чылійскія лісты» (1786) — вострая сатыра на калан. чыноўніцтва. Абвяшчэнне незалежнасці Бразіліі ў 1822 прадвызначыла канчатковае аддзяленне яе л-ры ад партугальскай. Сцвярджэнне ў 19 ст. рамантызму ў браз. л-ры ішло праз «перадрамантызм» тых аўтараў, якія захавалі сувязь з «аркадыйскім» рухам (А.П. ды Соза Колдас і Ж.Б. ды Андрада-і-Сілва). Аптымізму, рамантычнай ідэалізацыі абарыгенаў (індзейцаў) у індыянізме — значнай плыні ўнутры рамантызму (паэты Ж.Г. ды Магальяэнс і А. Гансалвіс Дыяс, раманісты Бразіліі да Сілва Гімараінс і Ж.М. ды Аленкар) — прыйшлі на змену «сертанізм» (паэтызацыя патрыярхальнага сял. жыцця), песімістычныя матывы філас. лірыкі. У 2-й пал. 19 ст. браз. л-ра зазнала ўплыў Парнаскай школы, даволі моцныя былі тэндэнцыі сімвалізму, натуралізму, рэгіяналізму (адлюстраванне прыроды розных раёнаў краіны і нораваў жыхароў). Раманы «Ханаан» (1902) Ж.П. да Граса Араньі, «Сертаны» (1902) Э. да Куньі, «Запіскі архіварыуса Ісаяса Каміньі» (1909) А.Э. ды Лімы Барэту прадвызначылі нац. спецыфіку развіцця гэтага жанру ў наступныя дзесяцігоддзі. 20 ст. адзначана рэаліст. і авангардысцкімі пошукамі ва ўсіх літ. родах. Вострыя сац. праблемы ўзнімаў «паўн.-ўсх. раман» (Г.Рамус, Ж.Ліне ду Рэгу, Ж.Амаду). Жанр гарадскога сац.-псіхал. рамана распрацоўваў Э.Верысіму. Прадстаўнікі паэзіі і прозы авангардысцкіх кірункаў — Ж.О. ды Андрадзі, Ж. ды Ліма, М.Р. ды Андрадзі, К.Д. ды Андрадзі, В. ды Марайс.
Архітэктура, выяўленчае мастацтва. Ад стараж. індзейскіх культур на тэр. Бразіліі захаваліся наскальныя выявы, каменная скульптура, кераміка з геам. і антрапаморфным арнаментам. З прыходам партугальцаў (1500) паявілася мураваная архітэктура, будаваліся гарады і крэпасці (Алінда, Рэсіфі, Салвадор, Рыо-дэ-Жанейра), умацаваныя сельскія сядзібы—фазэнды (дом памешчыка, царква, гасп. пабудовы і хлявы для рабоў). У 18 ст. ў раёне здабычы золата і алмазаў (цяпер штат Мінас-Жэрайс) сфарміравалася самабытная архітэктура браз. барока, якая вылучалася пластычнасцю аб’ёмаў, багаццем колеру, пышнасцю ляпнога дэкору, размалёўкамі і залачонай разьбой па дрэве ў інтэр’ерах (арх. М.Ф. ды Лісбоа, яго сын Алейжадынью і інш.). Для ўпрыгожання будынкаў выкарыстоўваліся і бела-блакітныя керамічныя пліткі («азулежус»), з якіх складваліся сюжэтныя кампазіцыі. Развіваліся станковая скульптура, якая адлюстравала нац.-вызв. імкненні (Алейжадынью), і дэкар. пластыка (В. ды Фансека-і-Сілва), узнік станковы жывапіс (М. да Коста Атаідзі). З абвяшчэннем незалежнасці Бразіліі (1822) у яе культуры ўзмацніўся свецкі пачатак, у архітэктуры — франц. класіцызм (арх. О.Гранжан ды Мантыньі). У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. раслі гарады з багатымі будынкамі ў духу еўрап. эклектызму, а пазней у стылі мадэрн. Жывапіс (гіст., батальны, партрэт, пейзаж) таксама фарміраваўся пад уплывам франц. класіцызму, рамантызму і акадэмізму (Н.А. і Ф.Э.Тане); у ім узмацнялася цікавасць да нац. вобразаў (В.Мейрэліс ды Ліма, П.Амерыку ды Фігейрэду-і-Мелу) і рэаліст. паказу нар. жыцця (жанрыст Ж.Ф. ды Алмейда Жуніяр, партрэтыст Э.Вісконці). У 20 ст. пошукі самаст. шляху ў архітэктуры выявіліся ў адраджэнні формаў калан. эпохі («неакаланіяльны стыль») з выкарыстаннем нац. традыцый, сучаснай буд. тэхнікі і лаканічных геаметрызаваных формаў. З 1930-х г. складваецца самабытная браз. школа архітэктуры з экспрэсіўнай пластычнасцю і маляўнічасцю абагульненых крывалінейных формаў (арх. О.Німеер). Рэканструяваліся старыя гарады (Сан-Паўлу, Рыо-дэ-Жанейра) і будаваліся новыя, у т.л. сталіца Бразілія (арх. Л.Коста, Німеер). У 1960—70-я г. пашырылася прамысл. і жыллёвае буд-ва (вышынныя будынкі, вял. жылыя масівы). Паявілася імкненне да замкнутасці прасторы, строгасці формаў, масіўнасці дэталяў, цікавасць да формы і колеру, працягваліся пошукі нац. спецыфікі (арх. А.Гарсія Роза, Ф.Р.Карвалью, Ж.М.Кардозу і інш.). У выяўл. мастацтве з 1920-х г. пошукі ў духу сацыяліст. рэалізму (маст. К.Партынары, Т. ду Амарал) перапляліся з выкарыстаннем прыёмаў найноўшых еўрап. кірункаў (рух «Тыдзень сучаснага мастацтва», Сан-Паўлу, 1922). Драм. выразнасцю вылучаецца дэмакр. графіка (О.Гаэлдзі, К.Скліяр, Р.Кац). Жахі вайны і фашызму выкрываў Л.Сегал. Для скульптуры характэрныя ваганні паміж нац. і абстрактна-сімвалічнымі вобразамі. Разнастайныя віды нар. мастацтва Бразіліі — негрыцянскага (статуэткі, шматколернае адзенне, хатняе начынне ў традыцыях афр. мастацтва) і асабліва індзейскага (фігурная кераміка, драўляныя статуэткі, паліхромная размалёўка хацін тукана, разныя зааморфныя лаўкі карыбаў, узорнае ткацтва, пляценне, вырабы з пер’я).
Музыка. Муз. фальклор у Бразіліі склаўся на аснове амер., еўрап. (пераважна партугальскіх) і афр. крыніц. У сучаснай нар. музыцы пераважаюць афр. элементы (песенна-танц. жанры батукада, самба, машышы, ударныя і шумавыя інструменты), у крэольскай — песенныя жанры (дэзафіў, мода, мадынья, лунду) і вак.-інстр. формы гар. музыкі (шора). Сярод муз. інструментаў: віялан (6струнная гітара), віёла, кавакінью (струнныя), барабаны, шумавыя. Прафес. муз. творчасць развівалася пад еўрап. уплывам. У 19 ст. пераважалі оперныя жанры італьян. ўзору. Заснавальнік браз. нац. оперы К.А.Гоміс («Гуарані», 1870). У канцы 19 — пач. 20 ст. фарміруецца нац. кампазітарская школа: Л.Мігіс, Э.Освалд, А.Леві, Ф.Брага, А.Непамусену. Сярод кампазітараў нац. кірунку: Э.Віла-Лобас, О.Л.Фернандыс, Ф.Міньёні, Р.Гнаталі, К.Гуарньеры, Ж.Сікейра, К.Сантору (пазней звярнуўся да дадэкафоніі). Сярод прыхільнікаў муз. авангардызму С.Гера Пейшы (засн. «Групу новай музыкі»), Э.Крыгер і інш. Працуюць (1996): у Рыо-дэ-Жанейра оперны т-р «Сан-Жуан», Браз. муз. акадэмія імя Фернандыса, Нац. школа музыкі Федэральнага ун-та; у Сан-Паўлу Кансерваторыя драмы і музыкі і інш. Дзейнічаюць цэнтр фалькл. даследаванняў, Саюз музыкантаў (з 1954) і Ордэн музыкантаў (з 1960); выдаюцца муз. часопісы, праводзяцца міжнар. конкурсы піяністаў (з 1957) і скрыпачоў (з 1965).
Тэатр. Элементы т-ра былі ў абрадавых гульнях афра-браз. культу, т.зв. макумбах. Першыя спектаклі ў 16 ст. наладжвалі езуіты — ставілі інсцэніроўкі літ. твораў ці стваралі аўта (кароткія драм. паказы на рэліг. сюжэты). У 18 ст. рабіліся спробы стварыць прафес. тэатр. Ставіліся п’есы прадстаўнікоў браз. класіцызму (М.Батэлью ды Алівейры, А.Ж. да Сілвы, І.Ж. ды Алварэнгі Пейшоту, К.М. да Косты). У 1813 адкрыты Каралеўскі тэатр св. Жуана, дзе выступалі пераважна партуг. і італьян. трупы. Абвяшчэнне незалежнасці Бразіліі (1822) садзейнічала развіццю нац. тэатра і драматургіі. Пасля 1-й сусв. вайны колькасць замежных труп паменшала, больш інтэнсіўна развіваўся нац. т-р. На пач. 1920-х г. створаны пастаянныя драм. трупы К. ды Соза, А.Азеведу, Л.Фроіса, Г.Кардзіна, якія адначасова з замежнай драматургіяй ставілі творы нац. аўтараў. Пасля 2-й сусв. вайны працавалі шматлікія тэатр. трупы ў Рыо-дэ-Жанейра і Сан-Паўлу, створаны тэатр. навуч. ўстановы. Вялікую ролю ў абнаўленні браз. т-ра адыграла дзейнасць т-ра «Камедыянты» (засн. ў труп А.Марына, А.Чэлі, Дж.Рата, студэнцкага т-ра Пернамбуку. Грубая камедыя, т.зв. шаншада, якая пераважала ў рэпертуары т-раў, саступіла месца творам драматургіі, што адлюстроўвалі грамадска значныя з’явы жыцця, — п’есам Ж. Камаргу, Н.Радрыгіса, Г.Фігейрэду і інш.
Кіно. Вытворчасць фільмаў у Бразіліі пачалася ў 1903. У 1915 створана першая кінастудыя, дзе здымаліся пераважна браз. варыянты замежных фільмаў, экранізаваліся творы л-ры. У першых гукавых фільмах, гал. чынам муз. камедыях, здымаліся вядомыя спевакі, выкарыстоўваліся нац. муз. мелодыі, сюжэты фільмаў былі звязаны з штогадовымі карнаваламі. У 1940-я г. створаны кінастудыі «Атлантыка» (Рыо-дэ-Жанейра) і «Вера-Крус» (Сан-Паўлу). Найб. значныя стужкі знялі рэж. У.Маўру, А.Кавалканці, Л.Барэту. У 1950—60-я г. пачалі дзейнасць рэжысёры т.зв. «новага кіно», творчасць якіх сфарміравалася пад уплывам італьян. неарэалізму (А.Віяні, Н.Перэйра дус Сантус і інш.). У 1970—80-я г. ўзмацніўся кантроль урада над кінапракатам з мэтай стымуляваць кінавытворчасць. Адначасова з камерцыйнымі здымаліся творы, заснаваныя на міфал. і фалькл. матывах, гіст. фактах. Ствараліся карціны, у аснове якіх сур’ёзныя сац. праблемы. Сярод лепшых фільмаў: «Кангасейра» (1953), «Песня мора» (1954), «Рыо 40°» (1955), «Там, дзе канчаецца асфальт» (1956), «Чырвоная смакоўніца» (1961), «Абяцанне» (1962), «Высушаныя жыцці» (1964), «Зямля ў трансе» (1966), «Дона Флор і абодва яе мужы» (1976), «Падзенне» (1977), «Насенне помсты».
Літ.: История Латинской Америки: Доколумбова эпоха — 70-е годы XIX в. М., 1991; Коваль Б.И. Бразилия вчера и сегодня. М., 1975; Челядинский А.А. Демократическая альтернатива фашизму: (Опыт борьбы коммунистических партий Латинской Америки в 60—80-е годы). Мн., 1991. С. 132—141; Тертерян И.А. Бразильский Роман ХХ века. М., 1965; Художественное своеобразие литератур Латинской Америки. М., 1976; Культура Бразилии. М., 1981; Кириченко Е.И. Три века искусства Латинской Америки. М., 1972; Каптерева Т.П. Искусство Бразилии. М., 1986; Leite J.P.T. Pintura moderna brasileira. [Rіо de Janeiro], 1978; Lemos C.A. Arquitetura brasileira. São Paulo, 1979; Эстрела А Современная бразильская музыка // Музыкальная культура стран Латинской Америки. М., 1974; Алваренга О. Бразильские народные танцы-действа // Тамсама; Яе ж. Бразильские народные танцы и песни // Музыка стран Латинской Америки. М., 1983.
М.С.Вайтовіч (прырода, насельніцтва, гаспадарка),
У.Я.Калаткоў (гісторыя), І.Л.Лапін (літаратура). с. 231
БРАЗІ́ЛІЯ (Brasilia), горад, сталіца Бразіліі. Размешчана ў цэнтр. ч. Бразільскага пласкагор’я, на беразе штучнага вадасховішча. 1596,3 тыс. ж. (1991, у межах Федэральнай акругі). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Лёгкая і харч. прам-сць. Ун-т.
Рашэнне пра буд-ва Бразіліі прынята Нац. кангрэсам Бразіліі ў 1955 з мэтаю выканання спец. параграфа канстытуцыі 1891 пра перанос сталіцы з Рыо-дэ-Жанейра ў пункт, блізкі да геагр. цэнтра краіны. Буд-ва пачата ў 1957. Афіц. перанос сталіцы адбыўся 21.4.1960.
Будаваўся з 1957 пад кіраўніцтвам арх. Л.Косты паводле яго ген. плана. Горад у плане нагадвае самалёт або птушку ў палёце (у «фюзеляжы» — цэнтр. плошчы з грамадскімі будынкамі, у «крылах» — жылыя раёны). На цэнтр. трохвугольнай пл. Трох улад размешчаны Палац урада, будынкі Нац. кангрэса і Вярх. суда; на беразе вадасховішча — Палац прэзідэнта (Палац Світання). Пабудаваны таксама сабор (1970), будынкі мін-ваў унутр. спраў (1966), узбр. сіл (1974) і інш. Гал. аўтар экспрэсіўных, пластычных і сімвалічных па форме грамадскіх будынкаў арх. О.Німеер. Стварэнне Бразіліі — смелы горадабуд. эксперымент, дзе выявіліся навізна і своеасаблівасць планіроўкі і забудовы, дакладнасць арганізацыі трансп. патокаў, удала выкарыстаны ландшафт. с. 236
БРАЗІ́ЛЬСКАЕ ПЛАСКАГО́Р’Е , Бразільскае нагор’е, на У Паўд. Амерыкі, паміж Амазонскай, Лаплацкай нізінамі і Атлантычным ак., пераважна ў Бразіліі, паўд. ўскраіна — ва Уругваі, паўд.-зах. — у Парагваі і Аргенціне. Пл. каля 5 млн. км2. Пераважаюць выш. 500—1000 м над узр. м. Значна прыўзнята на У і ПдУ над узбярэжжам Атлантычнага ак. (г. Бандэйра, 2890 м), дзе ўтварае складана-расчлянёную горную краіну з шэрагам хрыбтоў: Сера-ду-Мар, Сера-да-Мантыкейра і інш. На Пн і З паката нахілена да суседніх нізін.
Уяўляе сабой выступы крышт. асновы Паўд.-Амер. платформы (Бразільскі шчыт), складзеныя з гнейсаў, гранітаў і крышт. сланцаў, якія на У месцамі выходзяць на паверхню, а на астатняй тэр. ўкрыты адкладамі палеазою і мезазою. Радовішчы поліметалаў, золата, жал. і марганцавых рудаў, баксітаў, рэдкіх металаў, алмазаў і інш. У рэльефе — прыўзнятыя раўніны і плато выш. 250—300 м на Пн і 800—900 м у цэнтры, над якімі ўзвышаюцца глыбавыя масівы і сталовыя, пераважна пясчанікавыя, узвышшы. Месцамі ў прагінах і ўпадзінах платформы — раўнінныя ўчасткі, у сярэднім цячэнні р. Парана — лававае плато. Клімат пераважна трапічны з вільготным (летам) і сухім (зімой) перыядамі. Сярэдняя т-ра студз. зменьваецца з ПдЗ на ПнУ ад 22 да 29 °С, ліп. — ад 12 да 25 °С. Ападкаў ад 500 мм за год на ПнУ да 1400— 2000 мм у цэнтры і на У. Рэкі належаць пераважна да бас. Амазонкі, Параны, Сан-Франсіску, мнагаводныя, шмат парогаў і вадаспадаў. На ПнЗ вільготныя вечназялёныя і лістападныя лясы, у цэнтры — хмызняковая саванна (кампас серадас), на ПнУ — засухаўстойлівае рэдкалессе (каатынга), на У — вільготныя трапічныя вечназялёныя і летнезялёныя лясы, на Пд — хвойныя араўкарыевыя і мяшаныя лясы, хмызняковая саванна (кампас лімпас). с. 236
БРАЗІЛЬСКАЕ ЦЯЧЭННЕ , цёплае паверхневае цячэнне Атлантычнага ак., каля берагоў Паўд. Амерыкі, галіна Паўднёва-Пасатнага цячэння. Т-ра вады 18—26 °С. Скорасць 1—2 км/гадз. Накіравана ад мыса Сан-Рокі на ПдЗ уздоўж берагоў Бразіліі да 40° паўд. ш., дзе сустракаецца з халоднымі Фалклендскім цячэннем і цячэннем Зах. Вятроў. с. 237
БРАЗІ́ЛЬСКАЯ КАТЛАВІ́НА , падводная катлавіна ў паўд. ч. Атлантычнага ак., на З ад Паўд.-Атлантычнага хрыбта. Працягласць з Пн на Пд каля 3000 км. Пераважаюць глыб. 5000 м, найб. 6697 м. Грунт — чырвоныя гліны на У і фарамініферавы глей на З. с. 237
БРАЗІ́ЛЬЦЫ , нацыя, асн. насельніцтва Бразіліі. 137,18 млн. чал. (1987), у т.л. каля 136,77 млн. чал. у Бразіліі. Каля 40% — негры, мулаты, метысы. Гавораць на партугальскай мове. Паводле рэлігіі пераважна католікі. с. 237
БРАІЛО́ЎСКІ Уладзімір Веньямінавіч (н. 4.1.1947, Масква), бел. кампазітар. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1971). З 1980 на Беларусі. З 1984 заг. муз. часткі Магілёўскага абл. драм. т-ра, з 1990 дырэктар і маст. кіраўнік Магілёўскай абл. філармоніі; арганізатар (1995) Міжнар. фестывалю «Залаты шлягер». Працуе ў розных жанрах. Сярод твораў: кантата (1983), вак.-сімф. паэма «Дваццаць восем» (1983); сімфонія (1984), сімфаньета, З сімф. уверцюры, фантазія для кларнета з сімф. арк.; сюіта для скрыпкі і фп.; канцэрт для валторны з арк.; 12 прэлюдый для фп. (1984); накцюрны, вак. цыклы, інстр. п’есы; папуры і фантазіі; апрацоўкі нар. песень; песні; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. с. 237
БРАЙЛЬ , Брай (Braille) Луі (4.1.1809, Куўрэ, каля Парыжа — 6.1.1852), французскі тыфлапедагог. Аслеп у 3-гадовым узросце. Выхоўваўся ў Парыжскім ін-це для сляпых, дзе і быў з 1828 настаўнікам. У 1829 распрацаваў рэльефнакропкавы шрыфт для пісьма і чытання сляпых (Брайля пісьмо). У 1838 выдаў падручнік арыфметыкі для сляпых. Быў таксама таленавітым музыкантам, выкладаў музыку сляпым. с. 237
БРА́ЙЛЯ ПІСЬМО́ , пісьмо для сляпых, заснаванае на рэльефна-кропкавым шрыфце. Распрацаваў франц. тыфлапедагог Л.Брайль. У аснове Брайля пісьма ляжыць шрыфт Лана, складзены яшчэ ў сярэднія вякі на падставе 12 кропак. Брайль спрасціў гэтую сістэму, заснаваў свой шрыфт на камбінацыі 6 выпуклых кропак (для лічбаў — да 8). Брайля пісьмо дае магчымасць не толькі абазначаць літары, лічбы, знакі прыпынку, але і матэм., хім. і нават нотныя знакі. Першая кніга, надрукаваная Брайля піьмом, — «Гісторыя Францыі» (1837). Брайля пісьмы прыняты ва ўсіх краінах свету.
А.А.Кожынава. с. 237
БРА́ЙТАН (Brighton), горад на Пд Вялікабрытаніі, на беразе праліва Ла-Манш. Засн. ў 1750. З 1782 тут была рэзідэнцыя прынца Уэльскага, пазней караля Георга IV. 143 тыс. ж. (1989). Прам-сць: маш.-буд. (у т.л. эл.-тэхн.), харч., мэблевая, паліграф., швейная, фармацэўтычная. Ун-т. Прыморскі кліматычны курорт. Мяккі, умерана вільготны клімат спрыяльны для лячэння органаў дыхання, руху і апоры, расстройстваў нерв. сістэмы. Шматлікія санаторыі, атэлі, вілы, палацы. Арх. помнікі 18 — пач. 19 ст., у т.л. Каралеўскі павільён (1811). с. 237
БРА́ЙЦАЎ Васіль Раманавіч (10.3.1878, в. Забялышын Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. — 6.7.1964), савецкі хірург. Брат І.Р.Брайцава і Я.Брайцава. Акад. АМН СССР (1945). Засл. дз. нав. РСФСР (1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1906). У 1911—13 земскі ўрач у Пінску. З 1919 у Вышэйшай мед. школе, Цэнтр. клінічнай бальніцы імя М.А.Сямашкі, з 1937 адначасова ў Цэнтр. ін-це ўдасканалення ўрачоў у Маскве. Навук. працы па праблемах раку прамой кішкі, лячэнні язвавай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі, пластыцы стрававода, метадах лячэння раненняў крывяносных сасудаў і перыферычных нерв. ствалоў. Ганаровы чл. Хірург. т-ва Беларусі.
Тв.: Острый аппендицит. М., 1946; Заболевания прямой кишки. М., 1952; Врожденные (дизонтогенетические) образования средостения и лёгких. М., 1960. с. 238
БРА́ЙЦАЎ Іван Раманавіч (27.1.1870, в. Забялышын Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. — 4.1.1947), рускі і бел. матэматык. Праф. (1924). Д-р фіз.-матэм. н. (1935). Брат Я.Брайцава. Скончыў Маскоўскі ун-т (1896), працаваў у ім. З 1900 у Варшаўскім, з 1916 у Ніжагародскім політэхн. ін-тах, з 1918 у Ніжагародскім ун-це. Адзін з арганізатараў БДУ, складальнік праекта вучэбнага плана для фіз.-матэм. ф-та (1921). Навук. працы па тэорыі аналітычных функцый і функцыянальных ураўненняў.
Тв.: Изыскание особых точек функции, определяемой рядом Тейлора. М., 1907; Аб адным спосабе прадстаўлення функцыі, дэфініраванай радам Дырыхле // 36. прац Фізікаматэм. ін-та БАН. Мн., 1935. Т. 2.
А.А.Гусак. с. 238
БРА́ЙЦАЎ Якуб (Якаў Раманавіч; 19.2.1861, в. Забялышын Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. — 2.3.1931), рускі пісьменнік. Скончыў Клімавіцкае пав. вучылішча. З 2-й пал. 1880-х г. у Маскве. З 1900 на радзіме. Літ. дзейнасць пачаў у 1880-я г. У аповесці «Няўдашачка Анюта» (нап. 1887) непрыняцце бездухоўнасці існуючага ладу. Пра побыт, працэсы сац. расслаення ў бел. вёсцы канца 19 ст. аповесць «Багацеі» (1889). Раман «Сярод балотаў і лясоў» (нап. 1913—16) пра 1905, дзейнасць атрада рэвалюцыянера-экспрапрыятара А.Савіцкага. Аўтар камедыі «Цыганова бяда» (нап. 1905). Рукапісы Брайцава ў Бел. дзярж. архіве-музеі л-ры і мастацтва Беларусі.
Тв.: Бел. пер. — Дудалёва лаза // Беларусь. 1966. № 9.
І.У.Саламевіч. с. 238
БРАК (Braque) Жорж (13.5.1882, г. Аржанцёй, Францыя — 31.8.1963), французскі жывапісец, графік, скульптар. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Гаўры і Парыжы (1902—04). З 1905 пісаў пейзажы ў духу фавізму; у 1908 разам з П.Пікаса стаў заснавальнікам кубізму. У амаль манахромных кубістычных кампазіцыях («Кларнет і бутэлька рому на каміне», 1911, «Жанчына з гітарай», 1913) імкнуўся да абстрагавання формаў і разнастайнасці фактуры, шырока выкарыстаў калаж. У 1920-я г. паступова адышоў ад кубізму, пісаў разнастайныя па колеры, дэкар. па характары творы («Чорныя рыбы», 1942). Выканаў цыкл каляровых літаграфій («Сшыткі Жоржа Брака», 1947), размалёўку царквы ў Асі (1945), плафоны залаў у Луўры (1953). У апошнія гады галоўнай тэмай творчасці стала прырода. с. 238
БРАКА́ (Broca) Поль (28.6.1824, Сент-Фуа-ла-Гранд, дэпартамент Дардонь, Францыя — 9.7.1880), французскі анатам і антраполаг; адзін з заснавальнікаў сучаснай антрапалогіі. Ініцыятар стварэння Антрапал. навук. т-ва ў Парыжы (1859). Аўтар прац па параўнальнай анатоміі прыматаў, пытаннях агульнай антрапалогіі, расавых тыпах сучаснага і стараж. насельніцтва Францыі. Распрацаваў дапаможнік па антрапаметрыі і краніяметрыі (1865), пабудаваў шкалы для вызначэння афарбоўкі вачэй, валасоў і скуры, стварыў шэраг антрапаметрычных інструментаў.
Тв.: Рус. пер. — Общие инструкции для антропологических исследований и наблюдений // Изв. Имп. о-ва любителей естествознания, антропологии и этнографии. М., 1865. Т. 2. с. 238
БРАКАНІ́ДЫ (Braconidae), сямейства паразітычных насякомых атр. перапончатакрылых з групы наезнікаў. Больш за 20 тыс. відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, пераважна ў цёплых і сухіх месцах. На Беларусі каля 20 відаў.
Даўж. 1—25 мм, цела жоўтае або карычнявата-жоўтае, з сцябліністым брушкам, у самкі з яйцакладам. Дарослыя кормяцца пераважна паддзю і нектарам раслін, самкі некаторых відаў — гемалімфай насякомых-гаспадароў. Большасць каштоўныя, некаторыя выкарыстоўваюць у біял. барацьбе са шкоднымі насякомымі. с. 238
БРАКАНЬЕ́РСТВА (франц. braconnier), незаконнае паляванне; заняцце рыбным, звярыным або інш. здабыўным промыслам у забаронены час, у недазволеных месцах ці забароненымі прыладамі і спосабамі; паляванне на звяроў і птушак, якое поўнасцю забаронена. Паводле бел. заканадаўства парушэнне правілаў аховы жывёльнага свету цягне за сабой адм. або крымін. адказнасць, абавязак пакрыць нанесеныя страты. с. 238
БРАКГА́ЎЗА ВЫДАВЕ́ЦТВА (Brockhaus), нямецкая кнігавыдавецкая і кнігагандлёвая фірма. Засн. ў 1805 Ф.А.Бракгаўзам у Амстэрдаме (з 1811 у Альтэнбургу, з 1817 у Лейпцыгу). Спецыялізуецца на выпуску універсальных энцыклапедый. З 1984 у складзе акц. т-ва Бібліяграфічны інстытут і Ф.А.Бракгаўз.
У 1808 Ф.А.Бракгаўз выкупіў права на выданне універсальнай энцыклапедыі «Konversations Lexikon» («Гутарковы слоўнік», выходзіла з 1796) і выдаў заключны 6-ы том (1811). Для падрыхтоўкі 2-га выдання Слоўніка былі прыцягнуты лепшыя інтэлектуальныя сілы тагачаснай Германіі. У 1986—94 выйшла 18-е выданне гэтай энцыклапедыі ў 24 тамах [з 13-га выдання называецца «Brockhaus'Konversations-Lexirkon» («Гутарковы слоўнік Бракгаўза»); з 15-га — «Der Grosse Brockhaus» («Вялікі Бракгаўз»); з 17-га — «Brockhaus Enzyklopädie» («Энцыклапедыя Бракгаўза»)]. Бракгаўза выдавецтва выдала таксама «Allgemeine Enzyklopädie der Wissenschaften und Künste» («Універсальную энцыклапедыю мастацтваў і навук», т. 1—167, 1818—89, не завершана), «Der Neue Brockhaus» («Новы Бракгаўз», т. 1—5, 1958—60); «Der Volks-Brockhaus» («Народны Бракгаўз», 1959); «Der Kleine Brockhaus» («Малы Бракгаўз», т. 1—2, 1961—62) і інш. Бракгаўза выдавецтва выдае кніжную прадукцыю амаль на ўсіх еўрап. мовах і мае аддзяленні ў многіх сталіцах свету. У Расіі выд-ва Бракгаўза і Эфрона (пазней акц. выдавецкае т-ва «Выдавецкая справа») працавала ў 1889—1930 у Пецярбургу. На ўзор энцыклапедый Бракгаўза выдаваўся Бракгаўза і Эфрона энцыклапедычны слоўнік.
В.К.Шчэрбін. с. 238
БРАКГА́ЎЗА І ЭФРО́НА ЭНЦЫКЛАПЕДЫ́ЧНЫ СЛО́ЎНІК , самая вял. руская дарэв. універсальная энцыклапедыя. Першае выданне ажыццёўлена ў 1890—1907 у Пецярбургу ў 82 асноўных і 4 дадатковых паўтамах; першыя 8 т. пад рэд. І.Я.Андраеўскага, астатнія пад рэд. К.К.Арсеньева і Ф.Ф.Петрушэўскага; 2-е выд. пад назвай «Новы энцыклапедычны слоўнік», выйшла ў 1911—16 (выдадзена 29 тамоў з 48).
Для выпуску Бракгаўза і Эфрона «Энцыклапедычнага слоўніка» ням. выдавецкай фірмай Ф.А.Бракгаўза і рас. выдаўцом і кнігагандляром І.А.Эфронам у 1889 створана выд-ва (пазней акц. т-ва; існавала да 1930). Першае выданне слоўніка ўключае некалькі дзесяткаў тысяч энцыклапедычных артыкулаў, ілюстраваных малюнкамі, фотаздымкамі, картамі. На пач. кожнага паўтома даецца спіс яго найб. значных артыкулаў, у 82-м паўтоме — спіс пачатковых і канцавых артыкулаў па тамах і паўтамах, поўны спіс асоб, якія прымалі ўдзел у складанні слоўніка (больш за 700 прозвішчаў), 285 фотаздымкаў супрацоўнікаў выд-ва, якія працавалі над ім. Дадатковыя паўтамы (83—86) змяшчаюць інфармацыю, якая па розных прычынах не трапіла ў асн. тамы. У канцы 86-га паўтома надрукаваны вял. энцыклапедычны нарыс «Расія».
Выд-ва «Вялікая Расійская энцыклапедыя» (Масква) з 1991 выдае 12-томны «Энцыклапедычны слоўнік. Бракгаўз і Эфрон: Біяграфіі» (т. 1—5, 1991—94), у якім рэпрынтным спосабам узнаўляюцца каля 40 тыс. біяграфій з першых двух выданняў слоўніка.
В.К.Шчэрбін. с. 238
БРАКО́ЎКА СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫХ ЖЫВЁ́Л , выдаленне са статка жывёл, не прыдатных для ўзнаўлення або далейшага гасп. выкарыстання. Праводзіцца штогод з мэтай паляпшэння статка. Аб’ёмы залежаць ад кірунку гаспадаркі, віду і ўзросту жывёл, інтэнсіўнасці іх выкарыстання. Напр., штогод бракуюць 20—25% кароў, 20% цялушак у малочных статках, 20—30% дарослых свіней у племянных гаспадарках, 70% свінак у перыяд дарошчвання, да пераводу іх у групу асн. матак. Выбракаваных жывёл перад забоем ставяць на адкорм. Племянных жывёл бракуюць пры баніціроўцы, у таварных статках — у розныя тэрміны (буйн. раг. жывёлу звычайна ўвосень перад пастаноўкай на стойлавае ўтрыманне, авечак — у 2-й пал. лета пасля адымання ягнят). с. 239
БРАКТЭА́Т (ад лац. bractea тонкая бляха), сярэбраная манета, якую ў 12—14 ст. чаканілі на тонкім манетным кружку толькі з аднаго боку (верхнім штэмпелем) так, што малюнак на ёй атрымліваўся на аверсе выпуклы, на рэверсе ўвагнуты. З’явіўся ў краінах Зах. Еўропы ў выніку змяншэння масы дэнарыя ў канцы 11 ст. Сярэдневяковаму брактэату папярэднічалі залатыя брактэат ў ант. Грэцыі (4—2 ст. да н.э.), брактэаты — упрыгожанні герм. плямёнаў (5—6 ст.). с. 239
БРАМ (Brahm; сапр. Абрахамзон; Abrahamsohn) Ота (5.2.1856, г. Гамбург, Германія — 28.11.1912), нямецкі тэатр. дзеяч, рэжысёр. Заснавальнік ням. сцэнічнага натуралізму. Вучыўся ў Берлінскім, Гейдэльбергскім і Страсбургскім ун-тах. З 1889 узначальваў літ.-тэатр. т-ва «Вольная сцэна», з 1894 — Нямецкі т-р, з 1904 — «Лесінг-тэатр» (усе ў Берліне). Паставіў амаль усе п’есы Г.Ібсена і Г.Гаўптмана, ставіў А.Хольца, І.Шлафа, Э.Заля, Л.Талстога. У яго спектаклях жыццёвая дакладнасць дэталяў спалучалася з глыбінёй распрацоўкі псіхал. Сцэн. с. 239
БРА́МА , збудаванне пераважна яруснай кампазіцыі з каменю ці дрэва, з гал. уваходам або праездам у замак, горад, сядзібу ці інш. замкнёны комплекс пабудоў. Звычайна была звязана з абарончымі сценамі або агароджай гарадоў, замкаў і асобных комплексаў.
У еўрап. архітэктуры найб. пашыраны ў 14—17 ст. Першапачаткова мелі абарончы характар (брама «Субач» у Вільні), з 16 ст. набылі складаныя дэкар. формы і багатае вонкавае аздабленне (у архітэктуры рэнесансу і барока). Своеасаблівы тып брамы — арка трыумфальная. Будаваліся з каменю, цэглы, дрэва, часам мелі мяшаную канструкцыю («прускі мур»).
На тэр. Беларусі ўзніклі ў жал. веку як збудаванні, якія ахоўвалі ўезд на гарадзішча, пашырыліся ў стараж.-рус. крапасным буд-ве. У 14—18 ст. існавалі брамы гарадскія (іх ставілі на ўездах у горад, былі часткай сістэмы вонкавых абарончых умацаванняў), замкавыя (праезныя брамы-вежы), сядзібныя, палацавыя, кляштарныя, манастырскія і інш. З’яўляліся самаст. збудаваннямі або часткай арх. комплексу. У гар. брамах былі абарончыя памяшканні, мытня, кардэгарда, капліца і інш., іх будавалі ў выглядзе вежападобных і ярусных кампазіцый (гл. Нясвіжская Слуцкая брама, Нясвіжская замкавая вежа). Замкавыя брамы мелі пад’ёмныя масты, барбаканы і інш. У ніжнім ярусе і скляпах размяшчаліся памяшканні для варты, склады, турма, наверсе — баявыя, жылыя памяшканні, капліца (гл. ў арт. Мірскі замкава-паркавы комплекс, Кобрынскія замкі, Радашковіцкі замак). З 16 ст. замкавыя брамы паступова страчвалі абарончыя рысы, у замкава-палацавых комплексах 17—18 ст. ператварыліся ў багата дэкарыраваныя парадныя ўезды рэнесансавых і барочных палацавых рэзідэнцый і падкрэслівалі вось кампазіцыі ансамбля (уязная брама палацава-паркавага комплексу ў Нясвіжы). У 18 ст. брамы набылі пышнае дэкар. афармленне картушамі і інш. дэталямі, некат. ярусныя вежы ўпрыгожаны атыкамі, складанымі франтонамі (Ружанскі палацавы комплекс). У 19 ст. ўвайшлі ў палацава-паркавыя ансамблі, мелі рысы класіцызму і несапраўднай готыкі. У драўляным сядзібным дойлідстве брамы будавалі ў 1—3 ярусы. Асаблівы тып брамы — брама-званіца ў манастырах або пры цэрквах; мела звычайна 2 ярусы: унізе праход, гасп. і жылыя памяшканні, наверсе — званіца. Брамы адыгрывалі таксама маст. ролю ў кампазіцыі грамадскіх будынкаў: ратуш, гандл. радоў, аўстэрый, гасціных двароў. У выглядзе брамы вырашаюцца некаторыя вароты ў нар. жыллі 19—20 ст. с. 239
БРАМА́НТЭ (Bramante; сапр. Даната д’Анджэла; Donato d'Angelo) Даната (1444, Ферміньяна, каля г. Урбіна, Італія — 11.3.1514), італьянскі архітэктар Высокага Адраджэння. Пабудаваў у Мілане цэрквы Санта-Марыя прэса Сан-Сатыра (1479—83), СантаМарыя дэле Грацые (1492—97) і інш., у Павіі — ніжнія часткі сабора (1488— 92), у Віджэвана — гал. плошчу (1493— 98). У Рыме дабудаваў палац Канчэлерыя з вял. дваром, абкружаным аркадамі (1499—1511), стварыў капліцу-ратонду Тэмп’ета ў двары кляштара Сан-П’етра ін Манторыо (1502). У Ватыкане стварыў двары Бельведэр (1503—05) і Сан-Дамаза (каля 1510), да канца жыцця праектаваў і будаваў сабор св. Пятра ў Рыме. Яго пабудовы вылучаюцца стройнай велічнасцю, гарманічнай дасканаласцю, цэласнасцю і яснасцю кампазіцыйнага і прасторавага вырашэння, творчым выкарыстаннем класічных формаў. с. 239
БРАМАПУ́ТРА , гл. Брахмапутра. с. 240
БРАМА́ТЫ , солі брамнаватай кіслаты НВrO3. Крышталічныя рэчывы, добра раствараюцца ў вадзе (акрамя браматаў барыю). Устойлівыя ў звычайных умовах, пры награванні раскладаюцца з вылучэннем кіслароду або кіслароду і брому. Атрымліваюць узаемадзеяннем брому з шчолачамі, хім. ці электрахім. акісленнем брамідаў. Выкарыстоўваюцца як акісляльнікі ў арган. сінтэзе і хім. аналізе. с. 240
БРАМАФО́С , фосфарарганічны інсектыцыд. Раствараецца ў большасці арган. растваральнікаў, дрэнна — у вадзе. Таварная форма — канцэнтрат эмульсіі. Малатаксічны для млекакормячых: ЛД50 > 2,8 г/кг. с. 240
БРА́МБАХ (Brambach) Іаган, сакратар пасольства Ганзы ў Расію ў 1603. У сваім дзённіку апісаў пасольства, даў кароткія звесткі пра бел. гарады і мястэчкі. Дзённік надрукаваны ў Любеку ў 1748 на верхненям. мове.
Тв.: Рус. пер. — Отчет о поездке ганзейского посольства из Любека в Москву и Новгород в 1603 г. // Проезжая по Московии. М., 1991. с. 240
БРАМІ́ДЫ неарганічныя, хімічныя злучэнні брому з іншымі элементамі. Браміды большасці металаў маюць высокія т-ры плаўлення (напр., брамід калію KBr tпл 730 °С), добра раствараюцца ў вадзе, акрамя брамідаў серабра, ртуці, медзі, свінцу. Браміды неметалаў і металаў ІІІ і IV груп перыяд. сістэмы легкаплаўкія, лятучыя рэчывы і напр., брамід алюмінію АlВr3 tпл 97 °С). Атрымліваюць непасрэдным злучэннем элементаў, пры ўзаемадзеянні броміставадароднай кіслаты з металамі, аксідамі, гідраксідамі, карбанатамі. Браміды натрыю і калію выкарыстоўваюць у медыцыне, хім. аналізе, браміды серабра — у вытв-сці кіна- і фотаматэрыялаў. с. 240
БРАМЛЕ́Й Юліян Уладзіміравіч (21.2.1921, Масква — 4.6.1990), рускі гісторык-славіст і этнограф. Акад. АН СССР (1976, чл.-кар. 1966), д-р гіст. н. (1965), праф. (1971). Скончыў Маскоўскі ун-т (1950). З 1966 дырэктар Ін-та этнаграфіі АН СССР. Чл. выканкома (1970—80) і віцэ-прэзідэнт (з 1980) Міжнар. саюза антрапал. і этнагр. навук; чл. Бюро Адміністрацыйнага савета (1968) і віцэ-прэзідэнт (з 1982) Міжнар. т-ва этналогіі і фальклору Еўропы. Даследаваў сярэдневяковую гісторыю Харватыі: «Сялянскае паўстанне 1573 г. ў Харватыі» (1959), «Станаўленне феадалізму ў Харватыі» (1964); тэорыю этнасу і энічных працэсаў, гісторыю першабытнага грамадства, тэарэт. пытанні і сучасную праблематыку этнагр. навукі: «Сучасныя праблемы этнаграфіі» (1981), «Нарысы тэорыі этнасу» (1983), «Тэарэтычная этнаграфія» (1984, на англ. мове), «Чалавецтва — гэта народы» (з Р.Р.Падольным, 1990) і інш. У этнагр. працах шырока выкарыстоўваў бел. матэрыял. Дзярж. прэміі СССР 1981, 1987. с. 240
БРАМС (Brahms) Іаганес (7.5.1883, г. Гамбург, Германія — 3.4.1897), нямецкі кампазітар, піяніст, дырыжор. Музыцы навучаўся ў бацькі. З 1862 у Вене, выступаў як піяніст, пазней і як харавы дырыжор у Пеўчай капэле і Т-ве сяброў музыкі. З сярэдзіны 1870-х г. прысвяціў сябе пераважна творчай дзейнасці, выступаў як дырыжор і піяніст з выкананнем уласных твораў. Яго муз. спадчына ахоплівае многія жанры (за выключэннем оперы). 4 сімфоніі Брамса, асабліва апошняя (1885), у ліку вяршынь сімфанізму 2-й пал. 19 ст. Цыклічную кампазіцыю сімфоніі ён разумеў як інстр. драму, часткі якой аб’яднаны пэўнай ідэяй. Да сімфоній па маст. значнасці прымыкаюць і яго інстр. кацэрты, трактаваныя як сімфоніі з саліруючымі інструментамі (самыя вядомыя скрыпічны, 1878, і 2-і фп., 1881, канцэрты). З вак.-аркестравых твораў найб. значны «Нямецкі рэквіем» (1868) з эпічным размахам і пранікнёнай лірыкай. У вакальнай музыцы важнае месца займаюць апрацоўкі нар. песень (каля 100). Лепшым камерна-інстр. творам уласцівы героіка-эпічныя рысы і адначасова суб’ектыўна-лірычная накіраванасць (фп. трыо, фп. квінтэт, санаты для скрыпкі і віяланчэлі з фп. і інш.). Фартэпіянныя творы вылучаюцца кантрапунктычна развітой фактурай, тонкай матыўнай распрацоўкай. У фп. вальсах і «Венгерскіх танцах» выявілася захапленне Брамса венг. фальклорам. Сярод інш. твораў: «Песня лёсу» і «Трыумфальная песня» (1871), кантата «Рынальда» (1868), «Рапсодыя» (1869, усе для хору з арк.); 2 серэнады, «Варыяцыі на тэму І.Гайдна», «Акадэмічная» і «Трагічная» уверцюры (1881, усе для арк.); канцэрты для фп., скрыпкі і віяланчэлі (1887); камерна-інстр. ансамблі — санаты для скрыпкі і фп., віяланчэлі і фп., клавесіна і фп., 3 фп. трыо, 3 стр. квартэты, 2 стр. квінтэты, фп. квінтэт; санаты, варыяцыі, балады, фантазіі, рапсодыі і інш. для фп.; для аргана — 11 харальных прэлюдый і інш.; каля 60 мяшаных хароў; для голасу з фп. — 60 вак. квартэтаў, 20 дуэтаў, каля 200 рамансаў і песень і інш.
Тв.: Briefwechsel. Bd. 1—16. Berlin, 1908—22.
Літ.: Гейрингер К. Иоганнес Брамс: Пер. с нем. М., 1965; Грасбергер Ф. Иоганнес Брамс: Пер. с нем. М., 1980; Царева Е. Иоганнес Брамс. М., 1986.
Р.М.Аладава. с. 240
БРАНАВЕ́Ц Іван Нічыпаравіч (н. 1.3.1932, пас. Камароўка Слуцкага р-на, Мінскай вобл.), бел. гастраэнтэролаг і дыетолаг. Д-р мед. н., праф. (1984). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1956). З 1959 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. З 1989 гал. дыетолаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па пытаннях кардыялогіі, гастраэнтэралогіі і дыеталогіі.
Тв.: Хронический гастрит: клиника, диагностика, лечение. Мн., 1995. с. 240
БРАНАВІ́ЦКІ Аляксандр Юльянавіч (23.3.1914, в. Танежыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 24.7.1975), бел. вучоны-патафізіёлаг. Чл.-кар. АН Беларусі (1950), д-р мед. н. (1940), праф. (1948). Скончыў Ленінградскі мед. ін-т (1936). З 1941 у Іркуцку, з 1944 у Ін-це агульнай і эксперым. паталогіі, адначасова з 1948 у Маскоўскім стаматалагічным ін-це. З 1950 дырэктар Ін-та тэарэт. медыцыны АН БССР, у 1953—59 у Ін-це аховы мацярынства і дзяцінства, у 1958—63 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па праблемах рэактыўнасці арганізма, шоку, следавых рэакцый у паталогіі, кампенсатарных прыстасаваннях і метадалагічных пытаннях медыцыны.
Тв.: Экспериментальная терапия некоторых форм гипоксии головного мозга // Компенсаторные приспособления при патологии сердечно-сосудистой системы. Мн., 1966. с. 240
БРАНД (Brand) Вэнс (н. 9.5.1931, Лонгмант, штат Каларада, ЗША), касманаўт ЗША. Скончыў Каларадскі ун-т (1953). З 1966 у групе касманаўтаў НАСА 15— 25.7.1975 з Т.Стафардам і Д.Слейтанам здзейсніў палёт на касм. караблі «Апалон» па праграме ЭПАС, 11—16.11.1982 з Р.Овермаерам, Дж.Аленам, У.Ленуарам — палёт на шматразовым касм. караблі «Спэйс Шатл» («Калумбія»), 3—11.2.1984 з Р.Гібсанам, Р.Мак-Нэрам, Б.Мак-Кандлесам, Р.Сцюартам — палёт на касм. караблі «Спэйс Шатл». Залаты медаль імя Ю.А.Гагарына. с. 241
БРА́НДА (Brando) Марлан (н. 3.4.1924, г. Омаха, ЗША), амерыканскі акцёр. Вучыўся ў школе драм. мастацтва (Нью-Йорк, 1943). З 1944 іграў на Брадвеі. Вядомасць атрымаў пасля выканання ролі Стэнлі Кавальскага ў спектаклі «Трамвай «Жаданне» Т.Уільямса. З 1950 здымаецца ў кіно. Мае ўласны стыль акцёрскай ігры — разнавіднасць сістэмы Станіслаўскага, прыстасаваная да кінакамеры. Выканаўца гал. роляў у драмах, камедыях, вестэрнах, дзе стварыў вобраз бунтоўнага героя, які не ў стане падтрымліваць сувязі з грамадствам: «Віва, Зана!», «Апошняе танга ў Парыжы», «Мужчыны», экранізацыя «Трамвая «Жаданне», «Апакаліпсіс», «У порце» (прэмія «Оскар», 1955), «Хросны бацька» (прэмія «Оскар», 1973, не прыняў) і інш. Супрацоўнічае з рэжысёрамі Ф.Копалай, Б.Берталучы, А.Пенам, Дж.Х’юстанам, Э.Дзмітрыкам. Як рэжысёр зняў вестэрн «Два аблічча помсты» (1960) і выканаў у ім гал. ролю. с. 241
БРАНДА́ЎЭР (Brandauer; сапр. Штэнг; Steng) Клаўс Марыя (н. 22.6.1943, г. Бад-Аўсзе, Аўстрыя), аўстрыйскі акцёр тэатра і кіно. З 1963 выступае на сцэнах буйнейшых т-раў Дзюсельдорфа, Вены, Мюнхена, Гамбурга, Берліна, Зальцбурга. Выканаўца гал. роляў у п’есах У.Шэкспіра, Ф.Шылера, П.Бамаршэ, а таксама ў сучасным рэпертуары. Міжнар. вядомасць атрымаў пасля здымкаў у фільмах І.Саба «Мефіста» (у сав. пракаце «Мефістофель»), «Палкоўнік Рэдль», «Ханусен» і С.Полака «Развітанне з Афрыкай». Здымаўся ў ролі Дантона ў тэлевіз. фільме «Французская рэвалюцыя». с. 241
БРАНДВА́ХТА (ад галанд. brandwacht вартавы карабель), 1) карабель, які нясе вартавую службу на ўваходзе (выхадзе) на рэйд (у гавань, канал) і падтрымлівае ўстаноўлены рэжым плавання (рэгуляванне руху суднаў, выкананне ім мытных, каранцінных, рэйдавых і інш. правілаў). 2) Пост на беразе або на судне, прызначаны сачыць за пажарнай бяспекай на тэр. порта. 3) Несамаходнае судна — жыллё для экіпажа земснарадаў, вадалазных станцый, пошукавых партый, партовых рабочых і інш. с. 241
БРАНДСПО́ЙТ (ад галанд. brandspuit пажарная помпа), 1) металічны наканечнік гнуткага шланга; устарэлая назва ствала ў пажарнай тэхніцы. 2) Пераносная ручная помпа для мыцця палуб, тушэння пажараў і інш. на суднах. с. 241
БРА́НДЫС (Brandys) Казімеж (н. 27.10.1916, г. Лодзь, Польшча), польскі празаік. Вучыўся ў Варшаўскім ун-це. У раманах «Драўляны конь» і «Няскораны горад» (абодва 1946) адлюстраваў лёс і духоўныя пошукі польскай інтэлігенцыі. Партрэт маладога інтэлігента на фоне перадваен. і ваен. падзей стварыў у тэтралогіі «Паміж войнамі» (т. 1—4,1947—51), якую склалі раманы «Самсон», «Антыгона», «Трон — адкрыты горад», «Чалавек не памірае». Працэс станаўлення асобы прасачыў у рамане «Абывацелі» (1954). Маральна-філас. праблемы дамінуюць у зб-ках апавяданняў «Рамантычнасць» (1960), «Спосаб існавання» (1963), «Джокер» (1966), «Кірмаш» (1968), «Думка» (1974), «Ірэальнасць» (1977). У «Лістах да пані Z.» (т. 1—3, 1958—62) уражанні Брандыса ад падарожжа па краінах Еўропы. З 1981 на Захадзе, жыве ў Францыі. Аўтар дзённіка «Месяцы» (ч. 1—4, 1980—87), літ. эсэ «Характары і лісты» (1991).
Тв.: Opowiadania. Warszawa, 1973; Nowele filmowe. Warszawa, 1975; Бел. пер. — Грамадзяне. Мн., 1958; Рус. пер. — Между войнами Т. 1—2. М., 1957—58.
М.М.Хмяльніцкі. с. 241
БРА́НДЭНБУРГ (Brandenburg), зямля (адм. адзінка) на ПнУ ФРГ. Пл. 29,05 тыс. км2. Нас. 2,67 млн. чал. (1995). Адм. ц. — г. Патсдам. Займае ч. Сярэднееўрап. раўніны, у межах якой вылучаюцца Мекленбургскае паазер’е на Пн і марэннае ўзв. Флемінг (да 201 м) на Пд; паміж імі — паласа пясчаных нізінных раўнін з шырокімі забалочанымі стараж. лагчынамі. Клімат умераны. Сярэдняя т-ра ліп. 18 °С, студз. каля 0 °С, ападкаў 550 мм за год. З карысных выкапняў найб. значэнне мае буры вугаль, ёсць буд. матэрыялы і торф. Букавыя і дубова-букавыя лясы. Асн. прамысл. цэнтры (выплаўка сталі, металаапрацоўка, машынабудаванне, электратэхніка) сканцэнтраваны вакол Берліна: Араніенбург, Генігсдорф, Патсдам, Брандэнбург, Тэльтаў і інш. Другі прамысл. раён — Нідэрлаўзіц на ПдУ, дзе на базе здабычы бурага вугалю развіта энергетыка (буйныя ЦЭС у гарадах Любенаў, Фечаў, Лаўгамеры і інш.) і хім. прам-сць. Франкфурт-на-Одэры — буйны цэнтр эл.-тэхн., буд. матэрыялаў, харч. прам-сці. Вырошчванне збожжавых (пшаніца, жыта), бульбы, цукр. буракоў, агародніны і садавіны. Малочная жывёлагадоўля і свінагадоўля. Транспарт чыгуначны, аўтамаб., унутр. водны.
Тэр. сучаснага Брандэнбурга да 4 ст. насялялі герм. плямёны, з 5 ст. — палабскія славяне (стадаране, або гаваляне). У 1157 ням. войскі на чале з маркграфам Альбрэхтам Мядзведзем заваявалі сталіцу стадаран Брэну (Бранібор) пераназвалі яе Брандэнбургам і зрабілі цэнтрам новаўтворанага Брандэнбургскага маркграфства — фарпоста герм. экспансіі на У (войны з Польшчай у сярэдзіне 13 ст., 1308, 1315—17 і інш.). З 1356 Брандэнбург — курфюрства (з 1415 правілі Гогенцолерны; іх рэзідэнцыя з 1486 — Берлін). У 1618 Брандэнбург аб’яднаны з герцагствам Прусія ў Брандэнбургска-прускую дзяржаву (гл. Прусія). У 1815 утворана пруская правінцыя Брандэнбург (існавала да 1945). З 1945 у складзе сав. зоны акупацыі. З 1949 зямля ГДР, з 1990 зямля ФРГ.
У.Я.Калаткоў (гісторыя). с. 241
БРА́НДЭНБУРГ (Brandenburg), горад на У ФРГ, зямля (адм. адзінка) Брандэнбург. Засн. каля 1150 на месцы разбуранага ў 927—928 г. Бранібор слав. племені гавалян. 90 тыс. ж. (1990). Порт на р. Гафель, вузел чыгунак. Вытв-сць сталі і пракату, маш.-буд., тэкст., швейная, харчасмакавая прам-сць. Арх. помнікі 12—15 ст. с. 242
БРА́НДЭР (ням. Brander), судна, нагружанае гаручымі і выбуховымі рэчывамі, якое падпальвалі і пускалі па ветры ці цячэнні на варожыя караблі. У 19 — сярэдзіне 20 ст. брандэрам называлі старыя судны, якія затапляліся на ўваходзе ў гавань праціўніка з мэтай загароды. с. 242
БРАНЕ́ЎСКІ Уладзімір Багданавіч (1782, паводле інш. звестак 1784, 1786, в. Астахава Бялёўскага р-на Тульскай вобл., Расія — 19.4.1835), рускі ваен. пісьменнік, ген.-м. (1832). Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1802). Удзельнік ваен. кампаній на Міжземным і Адрыятычным морах (1805—10), служыў на Чарнаморскім флоце (1812—16). З 1819 інспектар Аляксандраўскага дваранскага ваен. вучылішча ў г. Тула, з 1828 памочнік дырэктара Пажскага корпуса. Чл. Рас. акадэміі і Маскоўскага т-ва гісторыі старажытнасцей расійскіх пры Маскоўскім ун-це (1829). Літ. дзейнасць пачаў у 1818. Творы «Запіскі марскога афіцэра» (т. 1—4, 1818—19), «Лісты марскога афіцэра» (т. 1—2, 1825—26), «Падарожжа ад Трыеста да Санкт-Пецярбурга ў 1810 г.» (т. 1—2, 1828) напісаны ў жанры дарожных нарысаў і заснаваны на ўспамінах пра марскую службу і наведванне еўрап. краін у 1805—10. Аўтар гіст. твораў «Агляданне Паўднёвага берага Таўрыды ў 1815 г.» (1822), «Гісторыя Данскога войска. Апісанне Данской зямлі і паездка на Каўказ» (ч. 1—4, 1833—34). с. 242
БРАНЕ́ЎСКІ (Broniewski) Уладзіслаў (17.12.1897, г. Плоцк, Польшча — 10.2.1962), польскі паэт і перакладчык. Вучыўся ў Варшаўскім ун-це (1918— 24). У 1925 разам з В.Вандурскім і С.Стандэ выдаў праграмны маніфест польск. рэв.-пралет. паэзіі «Тры залпы». У 1939 у Львове. У 1940—41 зняволены сав. ўладамі па лжэданосе. Некаторы час жыў у Куйбышаве, уступіў у армію Андэрса. У 1945 вярнуўся на радзіму. Паэтычны дэбют — зб. «Ветракі» (1925). У ім — зварот да традыцый рамантычнай паэзіі, высокая патэтыка, эмацыянальна напружаная вобразнасць. У зб-ках «Дымы над горадам» (1927), «Смутак і песня» (1932), у паэме «Парыжская Камуна» (1929) трагічныя настроі, дамінаванне грамадска-паліт. тэматыкі. Тэма Радзімы, заклікі да барацьбы са стомленасцю, дэпрэсіяй, настальгіяй у вершах ваен. гадоў (зб-кі «Зброю да бою», 1943; «Дрэва ў адчаі», 1945). Пейзажная, філасофская, інтымная лірыка склала зб. «Надзея» (1951). У 1956 выйшаў зб. «Анка». Цыкл «Новыя вершы» (1956—62) — запавет паэта, прасякнуты элегічна-трагічнымі матывамі. Перакладаў на польск. мову творы М.Гогаля, А.Талстога, А.Пушкіна, У.Маякоўскага, С.Ясеніна, Б.Пастарнака і інш. Творы Бранеўскага на бел. мову перакладалі М.Арочка, М.Аўрамчык, Р.Барадулін, П.Броўка, А.Вялюгін, Н.Гілевіч, Ю.Голуб, С.Дзяргай, У.Дубоўка, С.Законнікаў, Я.Купала, М.Лужанін, П.Макаль, М.Машара, П.Пестрак, М.Танк і інш.
Тв.: Wierszy i poematy. 7 wyd. Warszawa, 1970; Wiersze warszawskie. Warszawa, 1986; Бел. пер. — Дарогай дзён: Вершы і паэмы. Мн., 1961; Рус. пер. — Стихи. М., 1986.
М.М.Хмяльніцкі. с. 242
БРАНЗАВА́ННЕ , пакрыццё паверхні металаў ахоўным слоем бронзы электралітычным або металізацыйным спосабам. Бранзаваннем называюць таксама наданне паверхні неметал. вырабаў бронзавага адцення (бляску) шляхам фарбавання т.зв. бранзавальнымі парашкамі ў сумесі з маслянымі або спіртавымі лакамі. Бронзавыя пакрыцці з 10—12% волава, атрыманыя электралітычным асаджэннем, выкарыстоўваюць замест нікелю пры ахоўна-дэкар. храміраванні, а таксама для мясц. аховы ад дыфузіі азоту ў сталь пры тэрмічнай апрацоўцы. Бронзавыя пакрыцці з 40—45% волава наносяць на радыёдэталі, быт. метал. вырабы і інш. с. 242
БРАНЗАЛЕ́Т (ад франц. brancelet запясце), упрыгожанне для рук (у некаторых народаў і ног) пераважка кольцападобнай формы. З глыбокай старажытнасці бранзалет выкарыстоўвалі як амулет, упрыгожанне, узнагароду; баявыя бранзалеты засцерагалі рукі ад халоднай зброі. Выраблялі з розных металаў, косці, бурштыну, каменю. На Беларусі вядомы касцяныя і рагавыя бранзалеты эпохі неаліту, бронзавыя і медныя бронзавага веку, сярэбраныя, бронзавыя, медныя і жалезныя багата арнаментаваныя жал. веку мясц. вытв-сці. З развіццём гарадоў бранзалеты выраблялі з каштоўных металаў, аздаблялі эмалямі, чарненнем, філігранню, зярненнем, каштоўнымі камянямі, інкрустацыяй; з 11 ст. з’яўляюцца рознакаляровыя шкляныя бранзалеты. Сучасныя бранзалеты вырабляюць з металаў, дрэва, скуры, саломкі, пластмасы, часта паводле стараж. узораў. с. 242
БРАНЗІ́НА (Bronzino; сапр. Аньёла ды Козіма; Agnolo di Cosimo) Анджэла (17.11.1503, Мантычэлі, каля г. Фларэнцыя, Італія — 23.11.1572), італьянскі жывапісец. Прадстаўнік фларэнційскага маньерызму. Вучыўся ў мастака-маньерыста Панторма. Зазнаў уплыў Мікеланджэла. Працаваў у Фларэнцыі (1530—32). З 1540 прыдворны жывапісец Козіма І Медычы. Ствараў парадна-арыстакратычныя партрэты (Лукрэцыі Панчатыкі, каля 1540; Козіма І Медычы, 1545; Элеаноры Таледскай, каля 1545; Дж. Дорыя, 1546—47), у якіх адчужанасць, замкнёнасць вобразаў падкрэслена ўрачыста-застылай кампазіцыяй, халодным, высветленым каларытам, ілюзорнай выпісанасцю дэталяў. Аўтар карцін на рэліг. і міфал. тэмы («Святая сям’я», 1540-я г.), фрэсак у Палацца Век’ё ў Фларэнцыі (1545—64) і інш.
А.Дз.Шапашнікава. с. 242
БРАНІ́ЦКІ Генадзь Аляксеевіч (н. 7.11.1938, г. Фергана, Узбекістан), бел. фізікахімік. Д-р хім. н., праф. (1989). Скончыў БДУ (1960), дзе і працаваў. З 1978 у НДІ фіз.-хім. праблем пры БДУ, адначасова з 1995 у БДУ. Навук. даследаванні па хіміі фатаграфічных працэсаў і хім. каталізе. Адзін з аўтараў новага метаду атрымання паліхромных (шматкаляровых) адлюстраванняў на галагенсярэбраных фотаслаях. Аўтар кн. «Карціны з каляровых нітак і цвікоў» (1995).
Тв.: Особенности формирования рутениевых катализаторов путем пиролиза резинатов (у сааўт.) // Журн. физ. химии. 1994. Т. 68, № 2. с. 242
БРАНКО́ВІЧ Ніна Несцераўна (н. 18.11.1951, в. Хрыса Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. спявачка (альт). Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыла Брэсцкае муз. вучылішча (1973). З 1974 у квартэце «Купалінка» (з 1976 у складзе фалькл.-харэагр. ансамбля «Харошкі»), у 1987—96 у Бел. філармоніі. Манеры выканання спявачкі найб. блізкія бел. нар. песні лірычнага плана («Каля майго церама», «Павей, ветрык», «Шумяць вербы», «Зялёны гай», «Купалялё»). У складзе квартэта зрабіла шмат запісаў на радыё і грампласцінкі, у т.л. кампакт-дыск (Парыж, 1995). с. 243
БРАНСК , горад у Расіі, цэнтр Бранскай вобласці, на р. Дзясна. 478,1 тыс. ж. (1994). Чыг. вузел. Машынабудаванне і металаапрацоўка (с.-г., дарожныя і ірыгацыйныя машыны, цеплавозы, вагоны, рухавікі і інш.), хім., лёгкая (абутковая, швейная), дрэваапр., харч. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў (сілікатная цэгла, жалезабетонныя вырабы). 4 ВНУ. 3 т-ры. Гіст.-рэвалюцыйны музей.
Засн. ў 985 як слав. ўмацаванае паселішча. Першапач. назва Брынь, потым Дзебранск. Як горад упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе каля 1146, належаў чарнігаўскім князям. З 1159 у складзе Вшчыжскага княства, у 1167 зноў адышоў да чарнігаўскіх князёў. З 1252 цэнтр Бранскага княства. У 1356 захоплены Альгердам і ўключаны ў ВКЛ. У 1500 Бранск занялі войскі Івана ІІІ, горад увайшоў у Маскоўскую дзяржаву. У часы Пятра І у Бранску закладзена суднаверф, дзе ў 1737—39 будаваліся судны Бранскай флатыліі для паходу ў Турцыю. З 1709 у складзе Кіеўскай губ., з 1778 павятовы горад Арлоўскай губ. У 19 ст. — цэнтр Бранскага прамысл. раёна; у 1870-я г. створана т-ва Бранскага рэйкапракатнага, жалезаапрацоўчага і мех. з-даў. У Вял. Айч. вайну моцна разбураны. У бранскіх лясах дзейнічала каля 60 тыс. партызан. Вызвалены ў выніку Бранскай аперацыі 1943. с. 243
БРА́НСКАЕ КНЯ́СТВА старажытнарускае княства ў 13—16 ст. Заснавана ў 1246 Раманам Чарнігаўскім, які перанёс у Бранск сталіцу з разбуранага Батыем Чарнігава. У канцы 13 — пач. 14 ст. найб. моцнае княства Чарнігава-Северскай зямлі. На пач. 14 ст. перажыло шматлікія міжусобныя войны. У 1356 заваявана Альгердам і ўвайшло ў Вялікае княства Літоўскае. У 1500 Бранск узяты рус. войскамі і ўключаны ў склад Маскоўскай дзяржавы. с. 243
БРА́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1943 , наступальная аперацыя войск Бранскага фронту (ген. арміі М.М.Папоў) 1.9—3.10.1943 у Вял. Айч. вайну. Мэта аперацыі — разграміць 9-ю ням.-фаш. армію, выйсці да р. Дзясна, фарсіраваць яе і стварыць плацдарм для наступлення на Гомель. Удзельнічалі 3, 11, 1-я гв., 50, 63, 15-я паветр. арміі, конна-механізаваная група. У ходзе аперацыі войскі фарсіравалі Дзясну, ва ўзаемадзеянні з партызанамі вызвалілі Бранск і Бежыцу, уступілі на тэр. Беларусі і вызвалілі першы бел. раён. цэнтр — Камарын (23 вер.), г.п. Хоцімск (26 вер.), г. Ветка, Касцюковічы, Клімавічы (28 вер.), Крычаў, Чэрыкаў, г.п. Краснаполле (1 кастр.), выйшлі да р. Проня, фарсіравалі Сож, прарвалі абарончы рубеж ням.-фаш. войск «Пантэра». Былі створаны перадумовы для далейшага наступлення сав. войск на Гомельскім напрамку. 11 часцей і злучэнняў атрымалі ганаровае найменне «Бранскіх», 5 — «Бежыцкіх», 3 — «Крычаўскіх». с. 243
БРА́НСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ , у складзе Расійскай Федэрацыі. Пл. 34,9 тыс. км2. Нас. 1466,9 тыс. чал. (1994), гарадскога — 61%. Цэнтр — г .Бранск. Найб. гарады: Клінцы, Навазыбкаў, Унеча.
Прырода. Бранская вобласць размешчана ў цэнтр. ч. Усх.-Еўрап. раўніны. Пераважная выш. 200—250 м, найб. да 288 м; нахіл паверхні з ПнУ на ПдЗ. У рэльефе — спалучэнне моцна расчлянёных Сярэднярускага ўзвышша і Смаленскага ўзвышша і плоскай эразійнай Прыдняпроўскай нізіны. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. -7 °С, ліп. 18 °С. Ападкаў каля 600 мм за год. Гал. р. Дзясна (сістэма Дняпра) з прытокамі Балва, Наўля, Няруса, Судасць; на З рэкі Іпуць і Беседзь (прытокі р. Сож). Пераважаюць падзолістыя, дзярновападзолістыя і шэрыя лясныя глебы. Ландшафты ў асн. мяшаных лясоў — хваёвыя, значная ч. бярозавых і асінавых (найб. Бранскі лясны масіў); на ПдУ — лесастэп.
Гаспадарка. Вядучыя галіны прамысловасці — машынабудаванне (дызелі, цеплавозы, рэфрыжэратарныя секцыі, аўтамабілі, станкі, веласіпеды; с.-г., буд.-дарожныя, ірыгацыйныя машыны, электратэхніка і інш.) і металаапрацоўка. Развіта вытв-сць буд. матэрыялаў (азбестацэментныя вырабы, цэмент, шкло, шкловалакно, ізаляцыйныя матэрыялы і інш.), хім. (фасфатная мука), лёгкая (шарсцяная, гарбарна-абутковая, швейная), харч. (кансервавая, крухмальная, мясная і інш.), лясная і дрэваапр. прам-сць. Гал. галіна сельскай гаспадаркі — вырошчванне збожжавых культур, малочна-мясная жывёлагадоўля, свінагадоўля. Пашыраны пасевы тэхн. культур. Бульбаводства. Пладаводства. Птушкагадоўля. У Бранскай вобласці густая сетка чыгунак, найб. важныя магістралі Масква—Кіеў, Арол—Валгаград, значная сетка аўтадарог. Суднаходства па Дзясне.
С.І.Сідор. с. 243
БРА́НСКІ ФРОНТ . Утвораны 16.8.1941, пасля 2 расфарміраванняў зноў утвораны 29.3.1943 на зах. напрамку. Камандуючыя ген.-палк. М.А.Рэйтар (29.3—5.6.1943), ген. арміі М.М.Папоў (з 6.6.1943); чл. ваен. савета ген.-лейт. І.З.Сусайкаў, з 7.7.1943 ген.-лейт. Л.З.Мехліс; нач. штаба ген.-лейт. Л.М.Сандалаў. У склад фронту ў розны час уваходзілі 3, 50, 61, 63, 11-я гв. агульнавайсковыя, 3-я гв. і 4-я танкавыя, 15-я паветр. арміі. Войскі фронту прымалі ўдзел у Курскай бітве 1943, правялі Бранскую аперацыю 1943. 10.10.1943 фронт расфарміраваны. с. 244
БРАНТ (Brandt) Вілі [сапр. Фрам (Frahm) Герберт Эрнст Карл; 18.12.1913, г. Любек, Германія — 8.10.1992], палітычны і дзярж. дзеяч Германіі. Чл. С.-д. партыі Германіі (СДПГ) з 1930. Пры нацыстах у 1933 эмігрыраваў і жыў у Нарвегіі і Швецыі, дзе займаўся журналістыкай. Пазбаўлены ням. грамадзянства ў 1938, адноўлены ў 1948. З 1945 карэспандэнт сканд. газет у Германіі. Пазней на дэпутацкай і інш. рабоце ў Зах. Берліне, у 1957—66 кіруючы бургамістр. У 1958—63 старшыня СДПГ (Зах. Берліна), у 1964—87 старшыня СДПГ. У 1966—69 віцэ-канцлер і міністр замежных спраў у кааліцыйным урадзе ФРГ. Федэральны канцлер у 1969—74, быў адным з ініцыятараў новай усх. палітыкі (падпісанне дагавораў з СССР і Польшчай у 1970, з ЧССР у 1973); ва ўнутр. палітыцы імкнуўся да сац. кампрамісу. З 1976 старшыня Сацыялістычнага інтэрнацыянала. У 1979—82 дэпутат Еўрапарламента. Аўтар мемуараў. Нобелеўская прэмія міру 1971.
Тв.: Рус. пер. — Воспоминания. М., 1991. с. 244
БРАНТ Пётр Уладзіслаў Казіміравіч (15.2.1836, в. Рудакі Свянцянскага пав. Віленскай губ. — 1912), удзельнік паўстання 1863—64 на Беларусі, у Літве і Польшчы. Вучыўся ў Маладзечне. Напярэдадні паўстання служыў у Беластоку, паручнік. У крас. 1863 з групай афіцэраў Лібаўскага пях. палка ўдзельнічаў у фарміраванні гал. паўстанцкага атрада Гродзенскай губ. Змагаўся супраць царскіх войск на Беласточчыне, потым на чале асобнага атрада ў Аўгустоўскім пав., вызначыўся ў баях на сумежжы Літвы і Польшчы. У 2-й пал. 1863 кіраваў атрадамі паўстанцаў з сялян у Курпёўскай пушчы Ломжынскага пав. З канца 1863 у эміграцыі (Парыж, Галіцыя). Аўтар успамінаў пра паўстанне.
Г.В.Кісялёў. с. 244
БРАНТ (Brant, Brandt) Себасцьян (1457, г. Страсбур, Францыя — 10.5.1521), нямецкі пісьменнік-гуманіст. Д-р права (1489). Аўтар сатыр.-дыдактычнай паэмы «Карабель дурняў» (1494), у вобразах якой персаніфікаваў разнастайныя праяўленні чалавечага глупства. Выступаючы ў ролі аднаго з герояў паэмы, Брант не толькі выкрываў заганы, уласцівыя як чалавечаму роду ўвогуле, так і яго сучаснікам, але і заклікаў да пераадолення чалавечага глупства з дапамогаю розуму. Паэма напісана жывой нар. мовай. Яе праілюстраваў А.Дзюрэр. Брант апублікаваў таксама шэраг юрыд., тэалагічных і літ. тэкстаў, у т.л. творы Ф.Петраркі і інш. У традыцыях «л-ры пра дурняў», ля вытокаў якой стаіць Брнт, тварылі Эразм Ратэрдамскі, Т.Мурнер, Г.Сакс і інш.
Тв.: Рус. пер. Корабль дураков: Избр. сатиры. М., 1984.
А.С.Шаўчэнка. с. 244
БРАНТ Раман Фёдаравіч (16.12.1853, С.-Пецярбург — 2.3.1920), рускі мовазнавец, славіст. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1902). Праф. Маскоўскага ун-та (1886). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1875). Далучаўся да кірунку младаграматызму. Аўтар прац па гісторыі слав. моў і л-р; з лінгвістычных даследаванняў найб. каштоўныя па слав. націску, словаўтварэнні, фанетыцы, граматыцы, палеаграфіі («Апісанне славянскай акцэнталогіі», 1880, і інш.). Распрацоўваў праблемы стварэння і выкарыстання міжнар. штучных моў (у т.л. эсперанта).
Літ.: Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Т. 1. Мн., 1976. с. 244
БРАНТ Фёдар Фёдаравіч (Іаган Фрыдрых; 25.5.1802, г. Ютэрбог, Германія — 15.7.1879), расійскі заолаг. Акад. Пецярбургскай АН (1833). Скончыў Берлінскі ун-т. У 1826—31 працаваў у ім (з 1831 праф.). З 1831 у Расіі: заснаваў і ўзначаліў Заал. музей Пецярбургскай АН, у 1857—69 праф. Медыка-хірург. акадэміі ў Пецярбургу. Навук. працы па сістэматыцы, палеанталогіі, заалогіі і зоагеаграфіі млекакормячых і інш. пазваночных. Адзін з аўтараў «Медыцынскай заалогіі» (т. 1—2, 1829—34), «Кароткага абрысу параўнальнай анатоміі з далучэннем гісторыі развіцця жывёл» (1858). с. 244
БРАНТАЗА́ЎР , апатазаўр (Brontosaurus, Apatosaurus), род вымерлых гіганцкіх паўзуноў атр. яшчаратазавых дыназаўраў. Каля 5 відаў. Рэшткі вядомы з юрскіх адкладаў. Насялялі Паўн. Амерыку, Мадагаскар, Усх. Афрыку, Англію, Францыю, Партугалію. Шкілет дыназаўра, блізкага да брантазаўра, знойдзены ў Фергане.
Самая вял. наземная жывёла (даўж. да 25 м, маса каля 30 т) з высокім чэрапам, доўгай масіўнай шыяй і параўнальна невял. галавой. Галаўны мозг вельмі маленькі (маса не больш як 400 г), спінны мозг значна большы за галаўны і кіраваў мускулатурай задніх канечнасцей і хваста. Чатырохногі брантазаўр паводле спосабу жыцця наземна-водная жывёла, вандраваў па мелкаводдзі, карміўся раслінамі. с. 244
БРА́НТЫНГ (Branting) Карл Яльмар (23.11.1860, Стакгольм — 24.2.1925), дзяржаўны і паліт. дзеяч Швецыі. Адзін з заснавальнікаў (1889) і лідэраў с.-д. партыі Швецыі (СДПШ), 2-га Інтэрнацыянала, Бернскага інтэрнацыянала. Дэпутат рыксдага (1896—1902). Старшыня выканкома СДПШ (з 1907). Прэм’ер-міністр Швецыі ў 1920, 1921 — 23 і 1924—25. Узначаліў у Швецыі рух за далучэнне да Лігі Нацый. Вядомы вырашэннем міжнар. спрэчак па правах малых нацыянальнасцей. Нобелеўская прэмія міру 1921 (разам з К.Ланге). с. 244
БРАНХІ́Т (ад грэч. bronchos дыхальнае горла + ... it), запаленчы працэс у бронхах з пашкоджаннем слізістай абалонкі. Этыялогія найчасцей вірусная, а таксама бактэрыяльная і змешаная; узнікненню бранхіту спрыяюць уздзеянні хім. рэчываў, гіпа- і авітамінозы. Асн. сімптом бранхіту — кашаль: сухі з нязначнай колькасцю слізістай макроты пры катаральным бранхіце; мокры з вял. колькасцю слізіста-гнойнай макроты пры катаральна-гнойным і гнойным бранхіце.
Характар кашлю і макроты залежыць ад пашкоджання слізістай бронхаў (эндабранхіт). Абструктыўны бранхіт суправаджаецца дыхальнай недастатковасцю, што выражана пры бранхіяліце (разнавіднасць бранхіту з пашкоджаннем пераважна дробных бронхаў і брахіёлаў), які найчасцей бывае ў дзяцей ранняга ўзросту. Аўскультацыйная прыкмета бранхіту — сухая, свісцячая, мокрая ахрыпласць. Адрозніваюць востры, зацяжны, рэцыдыўны, хранічны бранхіт. Узнікненню рэцыдываў вострага бранхіту і хранічнага працэсу спрыяюць заганы развіцця трахеабранхіяльнага дрэва, лёгачнай тканкі, імунадэфіцыты, гіперрэактыўнасць бронхаў. Пры хранічным бранхіце запаленчы працэс пашыраецца на ўсю сценку бронхаў. Востры бранхіт можа ўскладняцца пнеўманіяй, хранічны — пнеўмасклерозам, эмфіземай, бронхаэктазіяй. Лячэнне тэрапеўт. і фізіятэрапеўтычнае, значны эфект дае кліматычнае курортнае лячэнне. На бранхіт хварэе таксама с.-г. жывёла, пераважна маладняк.
Л.Р.Кажарская. с. 244
БРА́НЦАЎ Аляксандр Аляксандравіч (14.4.1883, С.-Пецярбург — 30.9.1961), рускі рэжысёр, дзеяч т-ра для дзяцей. Нар. арт. СССР (1956). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1908). Заснавальнік і кіраўнік Ленінградскага тэатра юных гледачоў (з 1921). Здзейсніў 48 пастановак, у т.л. «Канёк-Гарбунок» паводле П.Яршова, «Выкрадальнік агню» П.Горлава, «Беднасць не загана» А.Астроўскага, «Цімошкаў руднік» Л.Макар’ева, «Сын палка» паводле В.Катаева. Аўтар кніг і артыкулаў па пытаннях тэорыі і практыкі тэатра для дзяцей. Дзярж. прэмія СССР 1950. с. 245
БРА́НЦАЎ Павел Дзмітрыевіч (5.8.1845—?), рускі гісторык. Стацкі саветнік. З 1873 выкладчык мужчынскай гімназіі ў Сімферопалі, у 1875—98 выкладаў гісторыю і геаграфію ў Віленскім рэальным вучылішчы, у 1898—1906 дырэктар нар. вучылішчаў у Курляндскай губ. У 1890-я г. супрацоўнічаў у «Виленском календаре» і «Виленском вестнике». Працы па гісторыі ВКЛ: «Гісторыя Літоўскай дзяржавы са старажытных часоў» (1889), «Нарыс старажытнай Літвы і Заходняй Расіі» (1891; 2-е выд. 1896). Гал. заслугай бел. князёў лічыў іх барацьбу за праваслаўе. На яго думку, рус. цары выратавалі беларусаў і літоўцаў ад польск. асіміляцыі. Ўхваляў Мураўёва за задушэнне паўстання 1863— 64.
Тв.: Польский мятеж 1863 г. Вильна, 1891 (на вокл. 1892); Восстание поляков в 1830 и 1831 гг. Вильна, 1896.
Дз.У.Караў. с. 245
БРАНШТЭ́ЙН Міхаіл Яўстафій (2.10.1874, г. Цельшай, Літва — 29.3.1938), гісторык культуры, краязнавец, бібліёграф. Ганаровы д-р гіст. н. Віленскага ун-та (1936). З 1919 працаваў у аддзеле рукапісаў гэтага ун-та. У пецярбургскіх, віленскіх, варшаўскіх і кракаўскіх выданнях апублікаваў каля 200 прац па гісторыі культуры Польшчы, Беларусі і Літвы (па этнаграфіі, краязнаўстве і інш.). Апісаў замкі Беларусі (асабліва поўна — Лідскі замак). Выдаў на польск. мове кнігі «Універсітэцкая бібліятэка ў Вільні да 1832 г.» (1922) і «Адам Ганоры Кіркор...» (1930).
Г.А.Каханоўскі. с. 245
БРАНШТЭ́ЙН Якаў Анатолевіч (10.11.1897, г. Бельск, Польшча — 29.10.1937), бел. і яўр. крытык і літ.-знавец. Чл.-кар. АН Беларусі (1936). Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1925), вучыўся ў Камуніст. акадэміі (1926—30). У 1930—37 у Ін-це л-ры і мастацтва АН Беларусі, адначасова з 1932 праф. Мінскага пед. ін-та. 6.6.1937 незаконна арыштаваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1918, як крытык з 1925. Аўтар прац «Аб стане яўрэйскай літаратуры ў перыяд рэканструкцыі», «Вынікі 15-гадовай барацьбы за марксізм-ленінізм у літаратуразнаўстве» (абедзве 1932), «Літаратурная вучоба» (1935) і інш. Рэалізм проціпастаўляў усім «антырэалістычным» кірункам. З вульгарна-сацыялагічных пазіцый разглядаў бел. дакастр. л-ру, творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, літ. арг-цыі «Маладняк», «Полымя», «Узвышша» абвінавачваў у бурж. нацыяналізме, варожасці да сацыялізму. с. 245
БРАНЬЯ́Р (Brongniart) Адольф Тэадор (14.1.1801, Парыж — 18.2.1876), французскі батанік. Чл. Парыжскай АН (1834). Замежны чл. Пецярбургскай АН (1829). Скончыў Парыжскі ун-т (1826). У 1828—30 працаваў у ім, з 1833 праф. Музея натуральнай гісторыі ў Парыжы. Навук. працы па эмбрыялогіі, фізіялогіі і сістэматыцы раслін. Адзін з заснавальнікаў палеабатанікі. Канстатаваў стварэнне пылковых трубак у шэрагу раслін (1827). Пабудаваў адзіную сістэму расліннага свету, якая ўключала і выкапнёвыя формы. с. 245
БРАНЯ́ , сродак аховы людзей, ваен. тэхнікі, узбраення і абаронных збудаванняў ад снарадаў, куляў і інш.; трывалая абалонка або яе частка. Б. вырабляецца на аснове сталі, арган. і сілікатнага шкла, высокатрывалых лёгкіх сплаваў, пластмасаў і інш. Прамысл. выраб брані пачаты ў 19 — пач. 20 ст. ў Англіі, Германіі, Расіі.
Бывае процікульная (таўшч. да 30 мм на лёгкіх баявых машынах, самалётах, верталётах і інш. для аховы ад куляў і дробных асколкаў), проціснарадная (30—400 мм на танках, караблях і абаронных збудаваннях для аховы ад снарадаў, уздзеяння ўдарнай хвалі). Паводле спосабу вытв-сці бывае літая, качаная, качана-каваная; гамагенная (аднародная па ўсёй таўшчыні) і гетэрагенная (неаднародная); маналітная (выраблена з аднаго ліста або адной адліўкі), камбінаваная (мнагаслойная; складаецца з асобных слаёў сталі, лёгкіх сплаваў, шкла, керамікі і інш.) і канструкцыйная (выраб асобных вузлоў і браніраваных канструкцый высокай трываласці). с. 245
БРАНЯВЫ́ Леанід Сяргеевіч (н. 17.12.1928, Кіеў), рускі акцёр. Нар. арт. СССР (1987). Скончыў Ташкенцкі ін-т тэатр. мастацтва (1950), Школу-студыю МХАТ (1955). На сцэне з 1950. З 1961 у Маскоўскім драм. т-ры на Малой Броннай, з 1988 у т-ры «Ленком». Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: Лыняеў («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Блахін («Казкі старога Арбата» А.Арбузава), Сярпілін («Салдатамі не нараджаюцца» паводле К.Сіманава). З 1965 здымаецца ў кіна- і тэлефільмах: «Семнаццаць імгненняў вясны» (Дзярж. прэмія Расіі імя бр. Васільевых, 1976), «Выконваючы абавязкі», «Узброены і вельмі небяспечны», «Той самы Мюнхаўзен», «Пакроўскія вароты», «Нябёсы запаветныя» і інш. с. 245
БРАНЯНО́СЕЦ , асноўны баявы карабель 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Былі ў флатах многіх краін. Паводле спосабаў аховы на іх артылерыі падзяляліся на казематныя, брустверныя і вежавыя. Існавалі браняносцы берагавой абароны і эскадраныя.
Браняносцы берагавой абароны прызначаліся для баявых дзеянняў у прыбярэжных раёнах, уваходзілі ў склад ВМФ шэрагу краін да канца 2-й сусв. вайны. Мелі вежавую артылерыю 254-мм калібру і больш, водазмяшчэнне да 8 тыс. т, скорасць да 16 вузлоў (29,6 км/гадз). Эскадраныя браняносцы прызначаліся для вядзення бою ў складзе эскадры. Мелі 4 гарматы 305-мм калібру, 6—12 — 152-мм, шмат гармат малога (да 76 мм) калібру, 4—6 тарпедных апаратаў. Браня да 450 мм, водазмяшчэнне 10—17 тыс. т, скорасць да 18 вузлоў (33,3 км/гадз), далёкасць плавання да 8 тыс. міль (14,8 тыс. км). Пасля 1905 замест браняносцаў пачалі будаваць лінейныя караблі, а найб. дасканалыя эскадраныя браняносцы былі аднесены да класа лінкораў (браняносец «Пацёмкін», «Слава» і інш.). с. 245
БРАНЯНО́СЦЫ (Dasypodidae), сямейства млекакормячых атр. непаўназубых. Вядомы з адкладаў верхняга палеацэну ў Паўд. і з плейстацэну ў Паўн. Амерыцы. 9 родаў, 20—25 відаў. Пашыраны ад Пд ЗША да Чылі і Аргенціны. Жывуць у стэпах, пустынях, саваннах і па ўзлесках. Найб. вядомыя браняносец дзевяціпаясны (Dasypus novemcinctus), які можа скруціцца ў клубок, і браняносец гіганцкі (Priodontes giganteus).
Даўж. цела 12—100 см, хваста 2,5—50 см, маса 0,3—55 кг. Спіна ўкрыта касцявым, а зверху рагавым панцырам са шчыткоў, якія ляжаць палосамі. Нараджаюць 2—12 дзіцянят. Драпежнікі. Здабываюць дзеля мяса і панцыра. 4 віды ў Чырв. кнізе МСАП. с. 245
БРАНЯПО́ЕЗД , браніраваны чыг. састаў, прызначаны для агнявой падтрымкі войск і вядзення самаст. баявых дзеянняў у паласе чыгункі. Апрача паравоза (цеплавоза) меў 2 і болей вагонаў або бронепляцовак, 2—4 платформы (у пачатку і канцы браняпоезда для засцярогі яго ад падрыву), на ўзбраенні 1—2 гарматы, 8 кулямётаў. Бронепаязды выкарыстоўваліся ў час 1-й сусв., грамадз. і 2-й сусв. войнаў. У Вял. Айч. вайне былі бронепаязды ППА, узброеныя зенітнымі гарматамі і кулямётамі, для прыкрыцця ад удараў з паветра буйных чыг. вузлоў і станцый. с. 246
БРАНЯТА́НКАВЫЯ I МЕХАНІЗАВА́НЫЯ ВО́ЙСКІ назва роду войск у Сав. Арміі ў 1930—50-я г. Гл. Танкавыя войскі. с. 246
БРАСЁ́Р (Brasseur) П’ер [сапр. Эспінас (Espinasse) Альберт; 22.12.1905, Парыж — 14.8.1972], французскі акцёр. Скончыў драм. аддзяленне Парыжскай кансерваторыі. На сцэне з 1925. Выступаў у парыжскіх «Тэатрах бульвараў», «Тэатры Елісейскіх палёў», «Атэней» і інш. Сярод роляў: Кін («Кін» А. Дзюма-бацькі), Петручыо («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра), Дон Жуан («Дон Жуан» А.Мантэрлана). З 1924 здымаўся ў кіно: «Набярэжная туманаў», «Дзеці райка», «Порт дэ Ліла» (у сав. пракаце «На ўскраіне Парыжа»), «Вялікія сем’і» (у сав. пракаце «Моцныя гэтага свету») і інш. Бліскуча валодаў майстэрствам пераўвасаблення, ствараў яркія, моцныя характары. с. 246
БРАСІ́Д (Brasidas), спартанскі палкаводзец. У 424 да н.э. ў Пелапанескую вайну захапіў г. Амфіпаль, залатыя руднікі ў Пангеі, садзейнічаў аддзяленню ад Афінаў некалькіх саюзных з імі гарадоў у Фракіі. У 422 да н.э. атрымаў перамогу каля Амфіпаля над афінскім войскам Клеона, але сам загінуў. с. 246
БРА́СЛАЎ , горад у Беларусі, цэнтр Браслаўскага р-на Віцебскай вобл., на паўн. беразе воз. Дрывяты. За 220 км ад Віцебска, 40 км ад чыг. ст. Друя на лініі Варапаева—Друя. 10,7 тыс. ж. (1995).
Упершыню ўпамінаецца ў летапісе Быхаўца і хроніцы М.Стрыйкоўскага пад 1065. Летапісныя назвы Браславль, Браславль Завельски. З пач. 14 ст. велікакняжацкае ўладанне. У 15 ст. цэнтр Браслаўскага павета Віленскага ваяв. У 1500 атрымаў прывілей на магдэбургскае права, у 1792 — герб: у блакітным полі залатое сонца, на якім блакітны трохвугольнік з чалавечым вокам. У канцы 18 ст. мястэчка, цэнтр воласці Браслаўскага пав. (цэнтр павета г. Відзы). У 1793 утворана Браслаўскае ваяводства. У 1850-я г. ў Б. 220 ж., 60 двароў, у 1913 — 1550 ж. У 1921—39 у складзе Польшчы, цэнтр павета Віленскага ваяв. З 1939 у БССР, 4,9 тыс. ж. З 1940 Браслаў — цэнтр раёна Вілейскай вобл. З 27.6.1941 да 6.7.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Браславе і раёне 5456 чал. Дзейнічала Браслаўскае патрыятычнае падполле. З 1944 у Полацкай, з 1954 у Маладзечанскай, з 1960 у Віцебскай абл. У 1969 — 4,6 тыс. ж.
Прадпрыемствы харч., лёгкай прамысловасці і сац.-быт. абслугоўвання. Браслаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Арх. помнікі 19 ст.: Браслаўская Мікалаеўская царква, Браслаўскі касцёл, калодзежны шацёр; археал. помнік — гарадзішча. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяраў фашызму. с. 246
БРА́СЛАЎСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА . Існавала ў ВКЛ у канцы 18 ст. Утворана ў 1793 у час 2-га падзелу Рэчы Паспалітай. Паводле рашэння надзвычайнага Гродзенскага сойма 1793 Браслаўскі павет Віленскага ваяв. вылучаны ў асобнае ваяводства з цэнтрам у г. Браслаў (з 1794 — Відзы). Падзелу на паветы не было. Скасавана ў 1795 у час 3-га падзелу Рэчы Паспалітай. Яго тэр. ўвайшла як павет у Віленскую губ. Рас. Імперыі. с. 246
БРА́СЛАЎСКАЕ МУЗЕ́ЙНАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ . Створана ў 1995 у г. Браслаў на базе Браслаўскага краязнаўчага музея і Дома рамёстваў, у якім працуюць класы па ткацтве, ганчарстве, салома- і лозапляценні, ствараецца экспазіцыя традыц. рамёстваў Браслаўшчыны. У складзе аб’яднання клуб нар. майстроў, выставачная зала, гарадзішча Замкавая Гара, а таксама музеі прыроды і этнаграфіі, земляробства і млынарства, якія ствараюцца ў Браславе. с. 246
БРА́СЛАЎСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з вер. 1942 да ліп. 1944 у Браславе; налічвала 13 чал. Арганізатары і кіраўнікі А.А.Васілеўскі і Э.А.Ціранаў. Падпольшчыкі вялі антыфаш. прапаганду, здабывалі для партызан дакументы, разведданыя пра варожыя гарнізоны, зброю, боепрыпасы, медыкаменты, выратавалі 150 сав. і парт. работнікаў і ваеннапалонных; трымалі сувязь з Азяраўскім камсамольска-маладзёжным падполлем. с. 246
БРА́СЛАЎСКАЯ ГРАДА́ , Браслаўскае ўзвышша, фізіка-геаграфічны раён прав. Усх. Прыбалтыка, на З Віцебскай вобл. ў Браслаўскім і Мёрскім р-нах. На Пн абмежавана далінай Зах. Дзвіны, на У і Пд — Полацкай нізінай, на З прадаўжаецца як Балтыйская града. Працягнулася з З на У на 66 км, з Пн на Пд амаль на 60 км. Пл. каля 1,9 тыс. км2. Найб. выш. 210 м над узр. м. Прымеркавана да Прыбалтыйскай монакліналі — паўн.-зах. схілу Беларускай антэклізы. Сфарміравалася як канцова-марэнае ўзвышша ў час браслаўскага стадыялу паазерскага зледзянення. Рэльеф вызначаецца маладосцю і свежасцю формаў. Краявы ледавіковы рэльеф утвораны з градаў, якія веерападобна разыходзяцца на Пн, ПнУ і У, ствараючы водападзелы паміж паніжэннямі з азёрамі. Пашыраны камы і озы (найб. вядомы каля воз. Поцех). Характэрны таксама ўзгорысты і раўнінны рэльеф асн. марэны, участкі зандравай і водна-ледавіковай нізін. Трапляюцца тэрмакарставыя западзіны. Карысныя выкапні: легкаплаўкія гліны, пясчана-жвіровы матэрыял, торф. Сярэдняя т-ра студз. -6,8 °С, ліп. 17,6 °С, ападкаў 550 мм за год. Найб. рака — Друйка (бас. Зах. Дзвіны), якая цячэ праз некалькі азёр. Пад азёрамі каля 10% тэрыторыі, большасць з іх належыць да Браслаўскай групы азёр. Лясы займаюць 20%, пад ворывам 60% плошчы. У межах Браслаўскай грады нац. парк Браслаўскія азёры, зоны адпачынку, санаторыі, турбаза.
Л.У.Мар'іна. с. 246
БРА́СЛАЎСКАЯ ГРУ́ПА АЗЁ́Р , у Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка. Уключае 50 вадаёмаў агульнай пл. 130 км2. Найб. Дрывяты, Снуды, Струста, Воласа Паўночны, Воласа Паўднёвы і інш. Размешчаны азёры сярод краявога ледавіковага градавага і ўзгорыстага рэльефу Браслаўскай грады з разнастайнымі формамі водна-ледавіковай акумуляцыі — камамі, озамі. Большасць з іх злучана невял. рэкамі, ручаямі, канавамі і пратокамі, найб. вадаёмы дрэніруе р. Друйка. У азёрах захаваліся стараж. і рэдкія віды жывёл (лімнакалянус, понтапарэя, бакаплаў Паласа, мізіда рэліктавая) і раслін (гарлачык жоўты малы, гідрыла кальчаковая), занесеных у Чырв. кнігу Беларусі. Усе азёры маюць рыбапрамысл. значэнне, частка зарыбляецца вугром. Вакол іх зона адпачынку. Папулярнае месца турызму. Уваходзіць у нац. парк Браслаўскія азёры. с. 246
БРА́СЛАЎСКАЯ МІКАЛА́ЕЎСКАЯ ЦАРКВА́ , помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рус. стылю. Пабудавана ў 2-й пал. 19 ст. з цэглы ў г. Браслаў (Віцебская вобл.) каля стараж. замчышча. Чатырохчасткавы ў плане будынак 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца з цыбулепадобнай гранёнай галоўкай на шатровым завяршэнні, невысокая трапезная, вялікі асн. аб’ём з пяцікупаллем на 4-схільным даху і 5-гранная апсіда. Фасады з кілепадобнымі аконнымі праёмамі і парталам, вуглавым рустам, ордэрнай сістэмай. У інтэр’еры трох’ярусны іканастас. Сцены ўпрыгожаны арнаментальнай размалёўкай. с. 247
БРА́СЛАЎСКІ КАСЦЁ́Л , помнік архітэктуры неараманскага стылю. Пабудаваны ў 1824 у г. Браслаў (Віцебскай вобл.) каля стараж. замчышча. Пры перабудове ў 1897 выкарыстаны ўчасткі сцен, якія захавалі ўзорыстую каменную муроўку — т. зв. «разынкавую». Змураваны з бутавага каменю і чырв. цэглы. Трохнефавы 1-вежавы прамавугольны ў плане храм, накрыты 2-схільным дахам, трох’ярусная вежа завершана шатром. Элементы дэкору: пінаклі, стральчаты партал увахода з вімпергам (над ім — трыфорыум), аркатура. Твор разьбярскага мастацтва — амбон. На хорах устаноўлены арган. с. 247
БРА́СЛАЎСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й .Засн. ў 1984 у Браславе на базе школьнага музея. Мае 6 экспазіц. залаў (пл. экспазіцыі 147,6 м2), больш за 12 тыс. экспанатаў асн. фонду (1996). Сярод экспанатаў археал. знаходкі (неаліт. прылады працы, жаночыя ўпрыгожанні 11 ст., энкалпіёны, кафля і зброя з замка ў Іказні, посуд і манеты з сярэдневяковай Друі і інш.), матэрыялы з гісторыі Браслаўшчыны часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, пра падзеі вайны 1812, паўстання 1863—64, перыяду ўваходжання Зах. Беларусі ў склад Польшчы, Вял. Айч. вайны. Этнагр. матэрыялы прадстаўлены вырабамі ткацтва, ганчарства, кавальства, разьбярства, пляцення, нар. муз. інструментамі. Асобныя экспазіцыі прысвечаны краязнаўству Браслаўшчыны, мастаку П.Сергіевічу, медыку С.Нарбуту (сын гісторыка Т.Нарбута). З 1989 праводзяцца навук.-краязнаўчыя канфер. «Браслаўскія чытанні».
К.С.Шыдлоўскі. с. 247
БРА́СЛАЎСКІ ПАВЕ́Т , тэр.-адм. адзінка на Беларусі з пач. 15 ст. да 1940. У 15 — пач. 18 ст. уваходзіў у Віленскае ваяв. ВКЛ як буйная дзярж. адм. адзінка (павет, намесніцтва, дзяржава, староства), у якую ўваходзілі тэр. сучаснага Браслаўскага, часткі Мёрскага і Шаркаўшчынскага р-наў. У 16 ст. падзяляўся на воласці (Апескую, Гарадзішскую, Друйскую, Укольскую і інш.). У выніку адм. рэформы 1565—66 у Браслаўскі павет уключаны мястэчкі Друя, Вята, Відзы, Дрысвяты і інш. тэрыторыі сучаснай Літвы. У гэтых межах існаваў да канца 18 ст. У 1793 яго ўсх. частка далучана да Рас. імперыі, астатняя частка павета пераўтворана ў Браслаўскае ваяводства (існавала да 1795). У складзе Рас. імперыі Браслаўскі павет уваходзіў у Віленскую губ. (у 1797— 1801 у Літоўскую губ.). Пл. 5555 кв. вёрст, нас. 210 689 чал. (1897). У 1836 Браслаўскі павет перайменаваны ў Новааляксандраўскі пав., які з 1843 знаходзіўся ў складзе Ковенскай губ., з 1921 у Зах. Беларусі. У 1922 адноўлена назва Браслаўскі павет і ён уключаны ў склад Віленскай зямлі (з 1925 ваяводства). Пл. 4218 км2, нас. 124 909 чал. (1919). З вер. 1939 Браслаўскі павет у складзе БССР, уваходзіў у Вілейскую вобл. 15.1.1940 павет скасаваны, на яго тэр. ўтвораны шэраг раёнаў, у т.л. Браслаўскі раён. с. 247
БРА́СЛАЎСКІ РАЁ́Н , на ПнЗ Віцебскай вобл. Беларусі. Утвораны 15.1.1940. Пл. 2,2 тыс. км2. Нас. 37,1 тыс. чал. (1996), гарадскога 38,4%. Сярэдняя шчыльн. 16,5 чал/км2. Цэнтр — г. Браслаў, гар. пасёлкі Відзы і Друя, 667 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 11 сельсаветаў: Ахрэмавіцкі, Далёкаўскі, Друйскі, Дрысвяцкі, Зарацкі, Казянскі, Мяжанскі, Опсаўскі, Плюскі, Слабодкаўскі, Цяцеркаўскі.
Большая ч. раёна занята Браслаўскай градой, на Пд — Дзісенская нізіна (частка Полацкай нізіны). Паверхня ўзгорыстая і раўнінная. Пераважаюць выш. 130—160 м, найвыш. пункт 210 м. Карысныя выкапні: торф, сапрапелі, легкаплаўкія гліны, пясчана-жвіровы матэрыял. Сярэдняя т-ра студз. -6,8 °С, ліп. 17 °С. Ападкаў 554 мм за год. Вегетац. перыяд 184 сут. Найб. рака Зах. Дзвіна і яе прытокі Дзісна (з Дрысвятай) і Друйка. Больш за 200 азёр (каля 10% пл. раёна). Вылучаюць Браслаўскую групу азёр. Пашыраны дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя і тарфяна-балотныя глебы. Пад лясамі 22,8% тэр. раёна (асобныя масівы: Богінскі, Відзаўская лясная дача, Друйская лясная дача і інш.); лясы пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя. У межах раёна нац. парк Браслаўскія азёры. Помнікі прыроды: дуб-патрыярх у в. Опса, біягрупа лістоўніцы сібірскай каля в. Ахрэмаўцы, Слабодкаўская (озавая) града.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 98,5 тыс. га, з іх асушана 23 тыс. га. На 1.1.1995 у раёне 20 калгасаў і 4 саўгасы. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — малочна-мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, агародніну, з тэхнічных — лён. Конегадоўля. Зверагадоўля. Пчалярства. Рыбаводства. Прадпрыемствы харч. (вытв-сць малочных, мясных, рыбных кансерваў; агародніна-сушыльны з-д), лёгкай (ільновалакно, швейныя вырабы), паліўнай (тарфяны брыкет) прам-сці; вытв-сць буд. матэрыялаў (піламатэрыялы, цэгла). На тэр. раёна канцавы пункт чыг. Варапаева— Друя; аўтадарогі ад Браслава на Шаркаўшчыну, Друю, Паставы, Даўгаўпілс (Латвія). У раёне 16 сярэдніх, 19 базавых і 11 пач. школ, 2 ПТВ, 31 дашкольная ўстанова, 35 б-к, 41 клуб, 5 бальніц, 2 амбулаторыі, 31 фельчарска-амбулаторны пункт, санаторый «Браслаў», турысцка-экскурсійны комплекс «Браслаўскія азёры». Арх. помнікі: Петрапаўлаўскі касцёл (1929) і царква (1908) у в. Дрысвяты; вадзяны млын канца 18 — 1-й пал. 19 ст. ў в. Зарачча; вянковы двор (1909) і Мікалаеўская царква (1905) у в Іказнь; царква пач. 20 ст. ў в. Кірыліна; Пакроўская царква пач. 20 ст. ў в. Мінкавічы, касцёл маці Божай Анёльскай пач. 20 ст. ў в. Мяжаны; касцёл пач. 20 ст. і сядзіба (1904) у в. Опса; касцёл пач. 20 ст. ў в. Плюсы; касцёл Сэрца Ісуса (1903) у в. Слабодка. Выдаецца газ. «Браслаўская звязда».
М.М.Брылеўскі. с. 247
БРА́СЛАЎСКІ СТАДЫЯ́Л , апошні стадыял паазерскага зледзянення на тэр. Беларусі. Адбыўся 14—15 тыс. гадоў назад. Ледавік займаў крайнія Пн і ПнЗ Беларусі. Сфарміраваўся озава-камавы і канцова-марэнны рэльеф Азершчынскай, Нешчардаўскай, Асвейскай, Браслаўскай і інш. градаў. У прылеглых да іх з Пд частках Полацкай і Суражскай нізін намножыліся зандравыя і азёрна-ледавіковыя адклады. Утварыліся першыя надпоймавыя тэрасы Бярэзіны (бас. Дняпра) і самыя высокія тэрасы Нёмана, Віліі і Зах. Дзвіны. с. 248
БРА́СЛАЎСКІЯ АЗЁ́РЫ , дзяржаўны нацыянальны парк Беларусі. Створаны ў 1995 на тэр. цэнтральнай ч. Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. ў мэтах захавання тыповага для Бел. Паазер’я прыроднага комплексу Браслаўскай групы азёр. Пл. 71,5 тыс. га, працягласць з Пн на Пд 56 км, з З на У ад 7 да 29 км. Найб. азёры (басейн р. Друйка): Дрывяты, Снуды, Струста, Войса, Неспіш, Недрава, Богінскае воз., Воласа Паўн., Воласа Паўд., Бярэжа, Абаб’е і інш. Лясы займаюць каля 33 тыс. га (46%), с.-г. ўгоддзі і азёры — па 12 тыс. га (па 17%).
Рэльеф Браслаўскіх азёр — узгорыста-марэнны азёрны; у паўн. і сярэдняй ч. — Браслаўская града, у паўд. — Дзісенская нізіна. Марэнныя грады, пагоркі мяжуюцца з глыбокімі міжпагоркавымі паніжэннямі з азёрамі, пашыраны камы, озы. Клімат умерана цёплы, вільготны. Іхтыяфауна азёр багатая: вугор, судак, рапушка еўрапейская (сялява) — усяго 30 відаў рыб, у т.л. 27 абарыгенных. У воз. Воласа Паўд. пашыраны лімнакалянус (рэліктавы рачок), мізіда рэліктавая, понтапарэя, бакаплаў Паласа, занесеныя ў Чырв. кнігу Беларусі, з млекакормячых распаўсюджаны дзік, казуля, лось, зайцы, ліс, янотападобны сабака, воўк, лясная куніца, вавёрка, выдра, бабёр, норка. У арнітафауне да 85% усіх птушак, якія гняздуюцца на Беларусі: беркут, арлан-белахвост, скапа, малы падворлік, каршачок, шэры журавель, чорны бусел, малая паганка, вял. бугай, чорнаваллёвая гагара, белая курапатка, сярэдні кулон, залацісты сявец, дзербнік, касматаногі сыч, няясыць даўгахвостая (уральская), трохпальцы дзяцел, уюрок і інш., з якіх 45 відаў занесены ў Чырв. кнігу. Цецеруковыя, кулікі, вадаплаўная дзічына маюць прамысл. значэнне. У флоры рэгіёна больш за 500 відаў, з якіх каля 20 рэдкія і знікаючыя: карлікавая бяроза, ворлікі звычайныя (аквілегія), гарлачык жоўты малы, званочак персікалісты, марошка прысадзістая, лінея паўночная, чараўнік зеленакветкавы, неатыянта клабучковая, першацвет веснавы, пералеска высакародная, шпажнік чарапіцавы і інш. Адасоблены некалькі лясных масіваў: Багінскі (каля 17 тыс. га), Друйская лясная дача (каля 5,6 тыс. га), Бяльмонт (каля 12 тыс. га). Выяўлены асабліва каштоўныя біягрупы раслін лістоўніцы сібірскай, бярозы павіслай і карэльскай, ліпы драбналістай.
На тэрыторыі нац. парку і ахоўнай зоны 25 помнікаў прыроды (напр., участкі ландшафтаў — а-вы Гарадзішча і Церанцейка, Ахрэмавіцкі парк «Бяльмонты», валуны, дрэвы). Тут размешчаны дзіцячы санаторый «Браслаў», турбаза «Браслаўскія азёры», лагеры адпачынку студэнтаў і выкладчыкаў Бел. акадэміі фіз. выхавання і спорту і Бел. ун-та інфарматыкі і радыёэлектронікі.
П.І.Лабанок. с. 248
БРА́ТАВАЯ , браціха, жонка брата. с. 249
БРА́ТАННЕ , сацыяльна-паліт. з’ява, якая выяўлялася ў паразуменні паміж салдатамі варагуючых армій; найб. яскрава праявілася ў гады 1-й сусв. вайны і мела антываен. накіраванасць. На рус.-герм. фронце братанне пачалося ў 1915— 16, пашырылася пасля Лют. рэвалюцыі 1917. На Зах. фронце да крас. 1917 братанне адбывалася стыхійна і зводзілася пераважна да абмену лістоўкамі і рэчамі салдацкага побыту. Першае арганізаванае масавае братанне адбылося 1.5.1917 на ўчастку фронту паміж азёрамі Нарач і Вішнеўскае. Камандаванне праследавала тых, хто братаўся. У час падрыхтоўкі наступлення на фронце ў чэрв. 1917, ва ўмовах барацьбы з братаннем яно пайшло на спад. З новай сілай пашырылася пасля разгрому карнілаўшчыны. У вер.—кастр. 1917 братанне вызначалася масавасцю, арганізаванасцю, вострай паліт. і антываен. накіраванасцю. Толькі ў кастр. адбылося каля 30 выпадкаў братання. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 братанне на Зах. фронце прыняло паўсюдны характар і стала пралогам заключэння перамір’я на рус.-герм. фронце. Часовы дагавор аб перамір’і на Зах. фронце, падпісаны 4.12.1917, уключаў пункт пра братанне, у адпаведнасці з якім салдатам абодвух бакоў дазвалялася сустракацца ў дзённы час.
М. М. Смальянінаў. с. 249
БРА́ТАЎКА (Melampyrum), род кветкавых раслін сям. залознікавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 6 відаў. Найчасцей трапляюцца братаўка дуброўная, або Іван-ды-Мар’я (М. nemorosum), братаўка польская (М. polonicum) і братаўка лугавая (М. pratense); растуць у лясах, хмызняках, на палянах, лугах і балотах. Больш рэдкія віды: братаўка грабеньчатая (М. cristatum), трапляецца на поймавых лугах і ў хмызняках; братаўка лясная (М. sylvaticum) — у лясах пераважна ў паўн. і зах. раёнах; братаўка палявая (М. arvense) — рэдкая занесеная расліна, расце каля дарог і на палях.
Аднагадовыя травяністыя паўпаразітныя расліны з прамастойным простым або разгалінаваным сцяблом і слаба развітым коранем, на якім размешчаны гаўсторыі. Лісце супраціўнае ці амаль супраціўнае, ад лінейнага да лінейна-яйцападобнага, суцэльнае і суцэльнакрайняе. Кветкі жоўтыя, ружовыя або белаватыя, размешчаны па адной у пазухах буйных лістападобных, часта ярка афарбаваных прыкветкаў, сабраны ў канцавыя гронка- ці коласападобныя суквецці. Плод — сціснутая з бакоў каробачка з 2 створкамі. Дэкар., лек., меданосныя і ядавітыя (насенне мае ядавітыя алкалоіды і гліказід рынанцін) расліны; некаторыя віды — пустазелле. с. 249
БРА́ТАЎНА , возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ушача, за 34 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 0,35 км2, даўж. 1,32 км, найб. шыр. 460 м, найб. глыб. 7 м, даўж. берагавой лініі 3,4 км. Пл. вадазбору 12,45 км2.
Схілы катлавіны выш. 10—15, пясчаныя і супясчаныя, пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя пад хмызняком, на З месцамі сплавінныя. Дно плоскае. У возера ўпадаюць 5 ручаёў, на У выцякае ручай з воз. Жадунь. с. 249
БРА́ТКАВА , вёска ў Беларусі, у Капыльскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдЗ ад г. Капыль, 140 км ад Мінска, 13 км ад чыг. ст. Цімкавічы. 353 ж., 139 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. Сувязі. с. 250
БРА́ТКІ , гл. ў арт. Фіялка. с. 250
БРА́ТНІ САЮ́З ЛІТО́ЎСКАЙ МО́ЛАДЗІ , Саюз літоўскай моладзі, Саюз свабодных братоў, тайнае т-ва, якое існавала на Беларусі і Літве ў 1846—49. Засн. ў Вільні братамі Ф. і А.Далеўскімі. Напачатку саюз выступаў за яднанне вучнёўскай моладзі на ўзор філаматаў і філарэтаў, за адраджэнне маралі і духоўнасці грамадства, усталяванне справядлівасці, паляпшэнне становішча сялян, гар. беднаты і г.д. У 1848 пасля ўступлення ў саюз разначынцаў, аднадворцаў, дробнай шляхты, рамеснікаў і пад уплывам рэвалюцый у Зах. Еўропе яго праграма набыла больш радыкальны характар. На 5.4.1849 было прызначана антыўрадавае паўстанне, для чаго вялася рэв. агітацыя (у т.л. і сярод салдат) у Бабруйску, Гродне, Лідзе, Мінску, Навагрудку, Слоніме, рыхтавалася зброя. Аднак 27 сак. пачаліся арышты, да следства прыцягнута каля 200 чал. Кіраўнікі і найб. актыўныя чл. саюза засуджаны да пакарання смерцю (заменена катаргай ад 10 да 15 гадоў), астатнія — да розных тэрмінаў катаргі або аддадзены ў салдаты. Многія чл. саюза ўдзельнічалі ў паўстанні 1863—64.
Н.М.Махнач. с. 250
БРА́ТЧЫКАЎ Генадзь Іванавіч (10.3.1914, в. Міхееўка Кудымкарскага р-на Пермскай вобл., Расія — 10.12.1944), удзельнік партыз. руху на Украіне і Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ленінградскую ваен. школу сувязі (1936). У сак. 1943 на чале групы разведчыкаў закінуты ў тыл ворага, дзейнічаў у раёне Гомеля, Чарнігава, Шчорса, Ноўгарада-Северскага, са снеж. 1943 у Баранавічах, Ваўкавыску, Слоніме, Бярозе, Ружанах; група перадала ў штаб 1-га Бел. фронту больш за 450 данясенняў. Загінуў у баі на тэр. Польшчы. с. 250
БРА́ТЧЫНА , 1) грамадская трапеза членаў правасл. брацтваў, якія існавалі на Беларусі ў 16—18 ст. Наладжвалася ў складчыну членамі брацтва (братчыкамі) у асобныя святочныя дні. 2) Калектыўнае частаванне ў складчыну ў час святкавання сялянамі грамадскай свечкі, якую рабілі з воску, сабранага ўсімі абшчыннікамі. Свечку ставілі ў кадушку з жытам, спявалі песні з пажаданнем добрага ўраджаю, дастатку ў гаспадарцы. Хрысціянства прымеркавала братчыну да дня зімовага Міколы (6 снежня ст. ст.), які нібыта садзейнічаў добраму ўраджаю. Звычай братчыны ў бел. вёсцы бытаваў да канца 19 ст.
М.Ф.Піліпенка. с. 250
БРА́ЎДЭ Дзіна Маркаўна (н. 7.3.1937, г. Тульчын Вінніцкай вобл., Украіна), харэограф, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1994). Скончыла Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1996). У 1976—97 балетмайстар-рэпетытар Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, дзе паставіла балеты «Жызэль» А.Адана (1976, аднаўленне) і «Дон Кіхот» Л.Мінкуса (1979, пастаноўка і рэж. рэдакцыя), танцы ў операх «Джардана Бруна» С.Картэса (1977), «Сівая легенда» Дз.Смольскага (1978) і інш., удзельнічала ў пастаноўцы балетаў В.Елізар'евым, у т.л. «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава, «Стварэнне свету» А.Пятрова, «Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага, «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева і інш.
Л.І.Вішнеўская. с. 250
БРАЎКО́ВІЧ Фадзей Аляксеевіч (1894, в. Слабодка Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. — ?), савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Аршанскае гар. вучылішча. З 1915 у арміі, з 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік Кастр. Рэвалюцыі 1917, 1-й сусв. і грамадз. войнаў. У 1918—27 на ваен., парт. і сав. рабоце ў Рагачоўскім пав., нарком фінансаў БССР, старшыня Полацкага акр. к-та КП(б)Б. З 1927 пастаянны прадстаўнік урада БССР пры СНК СССР у Маскве, з 1928 саветнік паўпрэдства СССР у Варшаве. З 1933 дырэктар Белдзяржвыдавецтва ў Мінску, потым на гасп. рабоце. Чл. ЦК КП(б)Б і ЦВК БССР у 1924—35. У 1936 рэпрэсіраваны, засуджаны на 10 гадоў зняволення ў папраўча-працоўны лагер, дзе і памёр. Рэабілітаваны ў 1956.
Э.А.Карніловіч. с. 250
БРАЎН (Braun) Аляксандр (10.5.1805, г. Рэгенсбург, Германія — 29.3.1877), нямецкі батанік. Чл. Германскай акадэміі «Леапальдзіна», Парыжскай АН. Вучыўся ў Гайдэльбергу (1824—31) і Парыжы (1831—32). Праф. Політэхн. школы ў Карлсруэ (1833—46), праф. і дырэктар Бат. саду ў Фрэйбургскім ун-це (1846— 51), з 1851 — у Берліне. Навук. працы па вывучэнні будовы і развіцця прэснаводных зялёных водарасцяў, папарацепадобных; даследаваў партэнагенез і поліэмбрыянію ў раслін. Прыхільнік параўнальнага і антагенетычнага кірункаў у марфалогіі. На падставе марфал. прыкмет прапанаваў сваю філагенетычную сістэму, якая легла ў аснову сістэм ням. вучоных А.Эйхлера і А.Энглера. с. 250
БРАЎН (Braun) Вернер фон (23.3.1912, г. Выжыск, Польшча — 5.6.1977), канструктар ракетнай і касм. тэхнікі. Вучыўся ў Цюрыхскім і Берлінскім тэхнал. ін-тах, Берлінскім ун-це. Гал. канструктар балістычнай ракеты «Фау-2», якая выкарыстана для абстрэлу Вялікабрытаніі і Нідэрландаў у час 2-й сусв. вайны. Адзін з кіраўнікоў ваен. даследчага ракетнага цэнтра Германіі ў Пенемюндзе (1937—45). З 1945 у ЗША, дзе ўзначальваў Службу праектавання і распрацоўкі ўзбраення арміі ЗША. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны ракеты «Рэдстоўн», ракеты-носьбіты «Юпітэр», «Сатурн», ШСЗ «Эксплорэр», касм. караблі «Апалон». с. 250
БРАЎН (Brown) Герберт Чарлз (н. 22.5.1912, Лондан), амерыканскі хімік. Чл. Нацыянальнай АН ЗША (1957). Скончыў Чыкагскі ун-т (1936), дзе і працаваў. З 1943 праф. у розных ун-тах ЗША. Навук. працы па хіміі бору. Адкрыў рэакцыю гідрабарыравання ненасычаных вуглевадародаў (1959). Распрацаваў колькасныя метады вывучэння стэрычнага напружання малекул. Нобелеўская прэмія 1979.
Літ.: Волков В.А., Вонский Е.В., Кузнецова Г.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 68. с. 250
БРАЎН (Brown) Джон (9.5.1800, г. Торынгтан, штат Канектыкут, ЗША — 2.12.1859), адзін з лідэраў абаліцыянісцкага руху ў ЗША (гл. Абаліцыянізм). У 1855—56 арганізаваў узбр. барацьбу супраць рабаўладальнікаў у штаце Канзас. Распрацаваў план стварэння ў Алеганскіх гарах (штат Віргінія) свабоднай рэспублікі, склаў праект яе дэмакр. «Часовай канстытуцыі». З мэтай ажыццяўлення плана 16.10.1859 Браўн з узбр. атрадам захапіў урадавы арсенал у Харперс-Феры. Атрад быў знішчаны, загінулі 2 сыны Браўна, а ён сам, цяжка паранены, быў арыштаваны і павешаны. Паўстанне Браўна папярэднічала Грамадзянскай вайне ў ЗША 1861—65. с. 250
БРАЎН , Броўн (Brown) Джордж (у манастве Юзаф; 1.6.1801—31.12.1879), гісторык, бібліёграф, педагог. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах Пецярбурга і Полацка, Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1817 уступіў у ордэн езуітаў. З 1820 выкладаў тэалогію ў езуіцкіх калегіумах Цярнопаля і Львова. У 1861—70 супрацоўнічаў з час. «Tygodnik katolicki» («Каталіцкі штотыднёвік»), у якім друкаваў артыкулы па гісторыі Беларусі. Вывучаў гісторыю ордэна езуітаў на Беларусі і ў Польшчы. Стварыў біябібліягр. слоўнік на лац. мове «Бібліятэка пісьменнікаў польскай часткі таварыства Ісуса» (1856). Напісаў на лац. мове гісторыю езуітаў на Беларусі (не апубл., рукапіс захоўваецца ў архіве езуітаў у Рыме).
В.Ф.Шалькевіч. с. 250
БРАЎН (Brown) Майкл Сцюарт (н. 13.4.1941, Нью-Йорк), амерыканскі генетык. Чл. Нац. АН ЗША, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтва. Скончыў Пенсільванскі ун-т (1962). Д-р медыцыны (1966). З 1968 у Нац. ін-це артрытаў і абменных хвароб, з 1971 праф. у Тэхаскім ун-це, у 1980 г. дырэктар Цэнтра генет. хвароб у Паўд.-Зах. мед. школе Тэхаскага ун-та. Навук. працы ца механізме транспарту ліпідаў і рэгуляцыі халестэрынавага абмену ў арганізме чалавека і жывёл. Нобелеўская прэмія 1985 (разам з Дж.Л.Голдстайнам). с. 251
БРАЎН (Braun) Маціяш Бернард (25.2.1684, Эц, зямля Ціроль, Аўстрыя — 15.2.1738), чэшскі скульптар. Прадстаўнік барока. Вучыўся ў Італіі, зазнаў уплыў Л.Берніні. Працаваў у Зальцбургу, з 1710 — у Празе. Асн. работы: скульпт. група з св. Луітгардай на Карлавым мосце (1710) і скульпт. аздабленне касцёла св. Клемента (1715— 21) у Празе; скульпт. кампазіцыі касцёла і шпіталя, дэкар. статуі ў сядзібе Куке (каля Двур-Кралаве, 1712—19, 1726—29), скульптуры партала замка ў Канапішце (1720-я г.), статуя імператара Карла VI у Ярамержы (пасля 1724), св. Войцех на галоўным алтары касцёла ў Бенешаве (Чэхія, каля 1730).
Я.Ф.Шунейка. с. 251
БРАЎН Мікалай Леапольдавіч (15.1.1902, с. Парахіна Арсеньеўскага р-на Тульскай вобл. — 12.2.1975), рускі паэт. Скончыў Ленінградскі пед. ін-т (1929). У зб-ках «Даліны Радзімы маёй» (1947), «Жывапіс» (1963), «Вехі часу» (1971), «Да вяршыні веку» (1975) адлюстраваў жыццё Радзімы, яе гісторыю, прыгажосць роднай зямлі. Пераклаў на рус. мову творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Ф.Багушэвіча, П.Глебкі, А.Куляшова, М.Танка, П.Панчанкі, В.Таўлая і інш. На бел. мову творы Браўна пераклалі А.Бялевіч, А.Бачыла, С.Грахоўскі, А.Грачанікаў, А.Зарыцкі, М.Калачынскі, Ю.Свірка.
Тв.: Избранное. Т. 1—2. Л., 1972; Бел. пер. —Ленінградскае неба. Мн., 1977; У кн.: Прызнанне: Вершы паэтаў Ленінграда. Мн., 1979.
Літ.: Филиппов Г. Николай Браун: Жизнь и поэзия. Л., 1981. с. 251
БРА́ЎНЕР (Brauner) Багуслаў (8.5.1855, Прага — 15.2.1935), чэшскі хімік, заснавальнік чэшскай хім. школы. Вучыўся ў Пражскай тэхн. школе. У 1882— 1925 працаваў у Пражскім ун-це (з 1897 праф.). Навук. працы па пацвярджэнні і далейшым развіцці перыяд. закону Дз.І.Мендзялеева. Даказаў (1884) двухвалентнаcць берылію. Устанавіў атамныя масы рэдказямельных элементаў (1903) і вызначыў іх месца ў перыяд. сістэме.
Літ.: Волков В.А., Вонский Е.В., Кузнецова Е.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 68. с. 251
БРА́ЎНІНГ (Browning) Роберт (7.5.1812, Лондан — 12.12.1889), англійскі паэт. Першая паэма «Паліна» (1833). Пра подзвіг служэння людзям паэмы «Парацэльс» (1835), «Сардэла» (1840). Вядомасць прынеслі драм. паэма «Піпа праходзіць» (1841), зб-кі «Драматычная лірыка» (1842), «Драматычныя паэмы» (1845). У 1846 пасяліўся ў Італіі. Там напісаў зб. «Мужчыны і жанчыны» (1855), псіхал. паэму «Пярсцёнак і кніга» (1868—69). Выкарыстоўваў форму драм. маналога, адметнага экспрэсіяй пачуццяў і філас. глыбінёй думкі (маналогі «Фра Ліпа Ліпі», «Андрэа дэль Сарта», абодва 1855). Зб. «Драматычныя ідыліі» (1879—80) склалі літ. стылізацыі. Аб’яднаў у сваёй творчасці эстэт. прынцыпы рамантызму і рэалізму (маст. маніфест «Пра паэта, аб’ектыўнага і суб’ектыўнага, аб мэтах апошняга, пра Шэлі, чалавека і паэта», 1851).
Тв.: У кн.: Дьяконова Н.Я., Амелина Т.А. Хрестоматия по английской литературе XIX века. Л., 1978. С. 164—170; Рус. пер. —у кн.: Английская поэзия в русских переводах XIV—XIX в. М., 1981. С. 418—425.
Літ.: Клименко Е.И. Творчество Р.Браунинга. Л., 1967.
П.М.Саркісава. с. 251
БРАЎНІ́Т (ад прозвішча ням. вучонага М.Браўна), мінерал класа аксідаў, аксід марганцу, Мn2+ Мg3+ Si12. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Крышталі біпірамідальныя і інш. Агрэгаты зярністыя. Колер чорны ці сталёва-шэры. Цв, 6—6,5. Крохкі. Шчыльн. 4,7—4,9 г/см3. Паводле паходжання метамарфічны, радзей гідратэрмальны, іншы раз трапляецца ў скарнах. Важная марганцавая руда. с. 251
БРАЎНШВА́ЙГ (Braunschweig), горад у ФРГ, зямля (адм. адзінка) Ніжняя Саксонія. Засн. ў 11 ст. 192,1 тыс. ж. (1994). Трансп. вузел. Порт на р. Окер і Сярэднегерманскім канале. Машынабудаванне (у т.л. аўтамабілебудаванне, вытв-сць пішучых машынак, абсталявання для харч. прам-сці, эл.-тэхн.), оптыка-мех., тэкст., харч. (цукр., кансервавая) прамсць; выраб муз. інструментаў. Ун-т. Музей герцага Антона Ульрыха. Арх. помнікі 12—16 ст. с. 251
БРАЎНШТЭ́ЙН Аляксандр Яўсеевіч (26.5.1902, г. Харкаў, Украіна — 1986), савецкі біяхімік Акад. АН СССР (1964), АМН СССР (1945). Герой Сац. Працы (1972). Скончыў Харкаўскі мед. ін-т (1925). З 1928 у мед. навук. установах Расіі, з 1960 у Ін-це малекулярнай біялогіі АН СССР. Навук. працы па абмене амінакіслот і хіміі ферментаў. Адкрыў рэакцыі пераамінавання і абгрунтаваў іх ролю пры азоцістым абмене. Распрацаваў (разам з М.М.Шамякіным, 1952) агульную тэорыю дзеяння ферментаў, якія маюць вітамін В6. Дзярж. прэмія СССР 1941, с. 251
БРА́ЎХІЧ (Brauchitsch) Вальтэр фон (4.10.1881, Берлін — 18.10.1948), ваенны дзеяч Германіі. Ген.-фельдмаршал (1940). У арміі з 1900. Быў афіцэрам Ген. штаба ў 1-ю сусв. вайну. З 1932 ген.-інспектар артылерыі. Камандаваў 1-й ваен. акругай (з 1933) і 1-м армейскім корпусам (з 1935) ва Усх. Прусіі, 4-й армейскай групай (з 1937). У 1938— 41 галоўнакаманд. сухап. войскамі вермахта. Кіраваў акупацыяй Аўстрыі (сак 1938) і Чэхаславакіі (сак. 1939), кампаніямі супраць Польшчы, Нарвегіі, Даніі, Францыі, Югаславіі і Грэцыі, СССР у пач. 2-й сусв. вайны. 19.12.1941 пасля правалу ням.-фаш. наступлення на Маскву і з-за рознагалоссяў з Гітлерам звольнены ў адстаўку. У 1945 арыштаваны англічанамі. Памёр у лагеры для ваеннапалонных у Гамбургу. с. 251
БРА́ЎЭР , Броўвер (Brouwer) Адрыян (1605 ці 1606, г. Аўдэнардэ, Бельгія — 1.2.1638), фламандскі жывапісец. Майстар быт. жанру і пейзажа. Прадстаўнік дэмакр. кірунку ў мастацтве фламандскага барока. Вучыўся ў Бруселі. У 1621 пераехаў у Галандыю, з 1631 у Харлеме, у 1631 жыў у Антверпене. Пісаў пераважна сцэны з нар. побыту («Бойка сялян у час гульні ў карты», «Сцэна ў шынку», «Курцы», «Горкі напітак», усе каля 1630—38). Карціны вызначаюцца гратэскавасцю вобразаў, сарказмам, тэмпераментам, манумент. і ўраўнаважанай кампазіцыяй. Сярод пейзажаў: «Дзюны», «Пейзаж з усходам месяца» і інш. Браўэр — адзін з лепшых каларыстаў 17 ст.
Я.Ф.Шунейка. с. 251
БРАХІ... (ад грэч. брахі... кароткі), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «кароткі», напр., брахікалан, брахікефалія. с. 252
БРАХІАНТЫКЛІНА́ЛЬ (ад брахі... + антыкліналь), кароткая антыклінальная складка пластоў горных парод авальнай формы ў плане. Утвараецца ў выніку мясц. тэктанічнага ўздымання. Пласты горных парод, што ўтвараюць брахіантыкліналь, нахілены ва ўсе бакі ад цэнтр. часткі яе скляпення, дзе знаходзяцца найб. стараж. Пароды. с. 252
БРАХІ́КАЛАН (ад брахі... + грэч. kōlon радок), верш або частка верша, напісаная кароткімі радкамі з 1-складовага слова або слоў, у якіх колькасць складоў не выходзіць за межы адной стапы. У бел. паэзіі вельмі рэдкі від верша. Упершыню да яго звярнуўся Я.Купала («Устань», 1907):
Устань!
Усе, глянь,
Пайшлі...
І вот —
Свабод!
Зямлі!
А ты —
Святы —
Закіс, —
Звёў хлеб,
Аслеп,
Азыс с. 252
БРАХІСІНКЛІНА́ЛЬ (ад брахі... + сінкліналь), кароткая сінклінальная складка пластоў горных парод авальнай формы ў плане. Утвараецца ў выніку лакальнага тэктанічнага прагінання. Пласты горных парод, што ўтвараюць брахісінкліналь, з усіх бакоў нахілены да яе цэнтра, дзе знаходзяцца найб. маладыя горныя пароды. с. 252
БРАХІСТАХРО́НА (ад грэч. brachistos самы кароткі + chronos час), крывая самага хуткага спуску. Напр., калі пункты А і В ляжаць не на адной вертыкалі ў полі сілы цяжару, то шарык пры руху ўздоўж брахістахроны за самы кароткі час прыйдзе з пункта А у пункт В. Калі няма сіл супраціўлення, брахістахрона — цыклоіда з гарыз. асновай і пунктам звароту, які супадае з пунктам А. Рашэнне задачы аб брахістахроне (І.Бернулі, 1696) — зыходны пункт для развіцця варыяцыйнага злічэння. с. 252
БРАХІЯПО́ДЫ , гл. Плечаногія. с. 252
БРА́ХМА , Брама, у брахманізме і індуізме адзін з асн. багоў, творца Сусвету, яго ўвасабленне і душа. Яго ўяўляюць чырвоным, з барадой, чатырохтварым і васьмірукім. Практычна культ Брахмы адсутнічае. Лічыцца, што Брахма трансфармаваў рэчаісны свет з Адзінага; канчатковай жа мэтай усіх вернікаў індуісцкіх рэлігій з’яўляецца дасягненне супрацьлеглага — растварэння ў Вечным і Адзіным. Індуісцкія ўяўленні пра касм. цыклы стварэння і разбурэння звязаны з «днём», «ноччу», «годам» Брахмы.
Літ.: Дюмезиль Ж. Верховные боги индоевропейцев: Пер. с фр. М., 1986; Мифы народов мира: Энцикл. М., 1991. С. 185— 186.
А.В.Гурко. с. 252
БРАХМА́ГІРЫ , шматслойнае гарадзішча і могільнік у штаце Карнатака на Пд Індыі. Раскопкі далі магчымасць прасачыць змену археал. культур і іх развіццё ў Паўд. Індыі ад эпохі неаліту (каля 2200—1000 да н.э.) да канца 1—2 ст. н.э. У ніжнім пласце знойдзены неалітычныя паліраваныя сякеры, мікраліты, ляпная кераміка, медныя і бронзавыя рэчы; у больш познім — чорна-чырвоная кераміка і т.зв. мегалітычныя пахаванні. Вывучана больш за 300 пахаванняў, шмат з іх абнесены змацаванымі паміж сабой каменнымі плітамі і звычайна абкружаны каменнай муроўкай.
А. В. Іоў. с. 252
БРАХМАНІ́ЗМ , старажытнаіндыйская сістэма рэліг.-філас. поглядаў і рытуальна-культавай практыкі, якая склалася ў 1-й пал. 1-га тысячагоддзя да н.э.; адна з крыніц індуізму. Працягвае традыцыі ведычнай рэлігіі. Звязана з сац. структурай стараж. грамадства, дзе саслоўе жрацоў-брахманаў займала вядучыя пазіцыі. Вярхоўныя багі — Брахма, Вішну і Шыва. Брахманы склалі тэксты каментарыяў да Ведаў (свяшчэнная л-ра), распрацавалі ведыйскую ідэю Брахмана-Абсалюта, стварылі філас. сістэму, якая стала асновай брахманізму. Складаны рытуал, строгая абрадавая рэгламентацыя жыцця, аскетычныя подзвігі разглядаліся як сродак для пераўвасаблення душы і канчатковага вызвалення ад перараджэнняў.
Літ.: Боги, брахманы, люди: Пер. с чеш. М., 1969. С. 43—60; Бонгард-Левин Г.М. Древнеиндийская цивилизация. 2 изд. М., 1993.
А.В.Гурко. с. 252
БРАХМА́НЫ , 1) група вышэйшых кастаў у Індыі. У Стараж. Індыі — выканаўцы ахвярапрынашэнняў, знаўцы і тлумачальнікі Ведаў, адно з двух пануючых саслоўяў (варн). У перыяд феадалізму крыніца існавання брахманаў — служба ў апараце кіравання, судзе, землеўладанне. 2) Стараж.-інд. кнігі, якія належаць да літаратуры Ведаў. Створаны ў 8—6 ст. да н.э., уключаюць міфы і паданні, падрабязныя апісанні рытуалаў ведыйскай рэлігіі, звесткі па сац. і культ. гісторыі Стараж. Індыі. с. 252
БРАХМАПУ́ТРА , Брамапутра, рака ў Кітаі, Індыі, Бангладэш. Даўж. 2900 км, пл. басейна 935 тыс. км2. Пачынаецца на паўн. схілах Гімалаяў, цячэ на У па паўд. ч. Тыбецкага нагор’я (назвы Мацанг, Цангпо), прабіваецца па цясніне Дыханг праз Усх. Гімалаі (наз. Дыханг), потым цячэ на З і ПдЗ па Бенгальскай раўніне, паварочвае на Пд і ўпадае ў Бенгальскі заліў, дзе ўтварае з Гангам і Мегхнай агульную дэльту (больш за 80 тыс. км2). Найб. Значныя прытокі: злева — Нау, Чорта-Цангпо, Рага-Цангпо, Джычу, Джамда, Лухіт, Капілі, справа — Ньянгчу, Субансіры, Каменг, Манас, Ціста. Пад’ёмы ўзроўню дасягаюць 10—12 м. Сярэдні расход вады 12 тыс. м3/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходства ад цясніны Дыханг (1290 км), на Тыбецкім нагор’і — на асобных участках. На Брахмапутры гарады Шыгадзе (Кітай), Дыбругарх, Тэзпур, Дхубуры, Гувахаты (Індыя). с. 252
БРАЦЕ́ННІКАЎ Мікалай Данілавіч (н. 18.2.1922, Магілёў), бел. скрыпач і педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1975). Праф. (1981). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1950). З 1950 у Бел. акадэміі музыкі (у 1959—63 прарэктар). Вёў выканальніцкую дзейнасць пераважна як ансамбліст (у 1958—65 удзельнік стр. квартэта Бел. філармоніі). Пад яго кіраўніцтвам створана Дзярж. калекцыя унікальных смычковых інструментаў (зберагаецца ў Нац. музеі гісторыі і культуры Беларусі). с. 253
БРА́ЦІНА (ад братчына — калектыўнае частаванне), пасудзіна шарападобнай ці пукатай формы, часта з нізкім паддонам і конусападобным вечкам. Выкарыстоўвалася пераважна пры святочных застоллях, на памінках і інш. На Беларусі медныя і драўляныя браціны бытавалі ў 16—18 ст. Залатыя і сярэбраныя браціны з гравіраваным ці чаканеным арнаментам вядомы ў Расіі ў 16—17 ст., медныя і драўляныя — у нар. побыце 16—19 ст. У 19—20 ст. браціна — дэкаратыўны посуд.
І.М.Каранеўская. с. 253
БРАЦІСЛА́ВА (Bratislava), горад, сталіца Славакіі. На З краіны, па берагах Дуная. Утварае асобную адм. адзінку. 446,8 тыс. ж. (1993). Вузел 6 чыгунак і аўтадарог. Рачны порт. Міжнар. аэрапорт. Важны прамысл., навук. і культ. цэнтр краіны. Хім. і нафтахім., маш.-буд. (у т.л. эл.-тэхн., дакладнае прыладабудаванне), паліграф., тэкст., харчасмакавая (у т.л. вінаробчая), швейная, буд. матэрыялаў, папяровая, мэблевая прам-сць. Славацкая АН, 5 ВНУ, у т.л. ун-т імя Я.А.Каменскага (з 1919). Нац. тэатр. Нац. музей і нац. галерэя. Міжнар. муз. фестываль «Браціслаўская ліра».
Упершыню ўпамінаецца на пач. 10 ст. як адна з крэпасцей Вялікамараўскага княства. З 10 ст. да 1918 у складзе Венгрыі (наз. Пожань). Гар. правы атрымала ў 1291. З 1526 сталіца габсбургскай ч. Венгрыі (наз. Прэсбург). Да 1848 рэзідэнцыя венг. сейма. З 1919 у складзе Чэхаславацкай рэспублікі, гал. горад Славакіі. У 1939—45 і з 1969 сталіца Славакіі.
На ўзгорку над Дунаем — крэпасць Град (9—18 ст.). На ПнУ раёны Старога горада: рэшткі мураваных умацаванняў 13—15 ст., Старая ратуша (13—18 ст.; цяпер Гар. музей), гатычныя і барочныя саборы і цэрквы, палацы ў стылях барока і класіцызму. Грамадскія будынкі ў духу эклектызму (Славацкі нац. т-р, 1886), неакласіцызму і функцыяналізму. У 1950—60-я г. распрацаваны ген. план рэканструкцыі горада (арх. Д.Кедра і інш.), пабудаваны комплекс будынкаў Славацкай АН, будынкі Славацкай вышэйшай тэхн. школы (арх. М.Кусі), мін-ва знешняга гандлю, зімовы стадыён, мост Славацкага нац. паўстання (1966—73), новыя жылыя раёны (Ружынаў, Петржалька, Красняны, Ружова-Даліна, Карлава-Вес і інш.). Помнікі: воінам Сав. Арміі на ўзгорку Славін (1950—60-я г., скульпт. Я.Куліх, І.Костка і інш.), Славацкаму нац. паўстанню (1974) і інш. с. 253
БРАЦІ́ШКА Алена Генадзеўна (н. 8.3.1961, г. Кіславодск, Расія), бел. спартсменка (акадэмічнае веславанне). Засл. майстар спорту (1984). Скончыла Бел. ін-т фіз. культуры (1985). Чэмпіёнка свету 1982, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў (1980), чэмпіянату свету (1985). с. 253
БРАЦК , горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр раёна ў Іркуцкай вобл. Узнік у 1955 у сувязі з буд-вам Брацкай ГЭС паблізу паселішча Брацк (засн. ў 1631 як астрог, затоплены водамі Брацкага вадасховішча). 259,6 тыс. чал. (1994). Порт на Брацкім вадасховішчы. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Развіты лесапрамысл. комплекс, каляровая металургія (вытв-сць алюмінію), энергет. машынабудаванне, харч. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. Індустр. ін-т. Тэатр. с. 253
БРА́ЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА , у Расійскай Федэрацыі, на р. Ангара. Утворана плацінай Брацкай ГЭС. Запоўнена ў 1961—67. Пл. 5470 км2, аб’ём вады 169,3 км2. 2 асн. плёсы: па р. Ангара (даўж. больш за 500 км, найб. шыр. 33 км) і па р. Ака (даўж. 370 км). Ваганні ўзроўню да 10 м. Выкарыстоўваецца для суднаходства, лесасплаву, водазабеспячэння і рыбнай гаспадаркі. Порт г. Брацк. с. 253
БРА́ЦКАЯ МАГІ́ЛА , масавае пахаванне загінуўшых у ходзе ваен. дзеянняў ці памерлых ад ран воінаў, партызан, а таксама ваеннапалонных і мірных жыхароў. Адразу пасля баёў пахаванні ў брацкіх магілах ажыццяўлялі аднапалчане загінуўшых з выкананнем пэўнага рытуалу і ваен. ушанаванняў, ставілі сціплыя помнікі з даступных матэрыялаў. У шэрагу выпадкаў з некалькіх брацкіх магіл стваралі ваен. могілкі, рабілі і адзіночныя пахаванні. Шырока вядома брацкая магіла ў Севастопалі, дзе пахаваны рус. воіны, якія загінулі пры абароне горада ў Крымскую вайну 1853—56. Пасля Вял. Айч. вайны ў некаторых месцах рабіліся перапахаванні з адзіночных магіл у брацкія, ставілі помнікі, стваралі мемарыялы. Першы помнік на брацкай магіле сав. воінам пастаўлены ў 1945 у Кёнігсбергу (цяпер Калінінград, Расія). Найб. вядомы брацкія магілы ў Берліне (Трэптаўпарк), С.-Пецярбургу (Піскароўскія могілкі), Луганску, Севастопалі, Керчы (Украіна) і інш. На Беларусі 5575 брацкіх магіл. Найб. масавыя пахаванні: у Мінску каля былой в. Масюкоўшчына (больш за 80 тыс. чал.), у в. Баравая Мінскага р-на (30 тыс. чал.), на ст. Лясная Баранавіцкага р-на (50 тыс. чал.). Ахоўваюцца дзяржавай. с. 254
БРА́ЦКІ САЮ́З ВАЕННАПАЛО́ННЫХ (БСВ), падпольная антыфаш. арганізацыя сав. ваеннапалонных у фаш. Германіі ў гады 2-й сусв. вайны. Узнік у сак. 1943 у лагеры сав. ваеннапалонных афіцэраў у Мюнхен-Перлаху (раён Мюнхена). Арганізатары — удзельнікі абароны Севастопаля. Штаб БСВ наладзіў сувязь з вязнямі інш. канцлагераў, ваеннапалоннымі і вывезенымі ў Германію людзьмі. Камітэты і ячэйкі БСВ былі ў большасці лагераў ваеннапалонных і больш як у 20 лагерах «усходніх рабочых». Гал. мэта БСВ — арганізацыя паўстання ў лагерах ваеннапалонных вакол Мюнхена, захоп горада і разгортванне ўзбр. паўстанцкай барацьбы. Летам 1943 БСВ наладзіў супрацоўніцтва з падпольным антыфаш. ням. нар. фронтам Паўд. Германіі. У канцы 1943 гестапа натраціла на след абедзвюх аргцый. Усе кіраўнікі і шмат радавых членаў БСВ былі схоплены і закатаваны фашыстамі. 4 вер. 1944 у канцлагеры Дахаў расстраляны 93 сав. афіцэры — удзельнікі БСВ. с. 254
БРА́ЦКІЯ ДРУКА́РНІ , выдавецкія ўстановы, якія ствараліся праваслаўнымі брацтвамі на Беларусі і Украіне ў канцы 16—18 ст. Адыгралі вял. ролю ў развіцці бел. і ўкр. культуры, уздыме асветы. У іх дзейнасці выразна выявіліся сувязі бел. кнігадрукавання з выдавецкімі традыцыямі Ф.Скарыны, І.Фёдарава, П.Мсціслаўца. Існавалі Віленская брацкая друкарня (канец 16 — пач. 18 ст.), Еўінская друкарня (17 ст.), Магілёўская брацкая друкарня (17—18 ст.). Да брацкіх можна аднесці Куцеінскую друкарню (17 ст.), актыўны ўдзел у рабоце якой прымалі магілёўскія і аршанскія братчыкі, хоць прывілеі, што пацвярджалі б права на друкарню аршанскага брацтва, не выяўлены. У 1594—1608 перапынілася або аслабла дзейнасць галоўнай у тыя часы брацкай друкарні ў Львове. Пры падтрымцы брацтваў і па іх заказах працавалі друкарні С.Собаля, І.Труцэвіча, М.Вашчанкі. З канца 16 ст. да 1654 выйшла 127 выданняў, у т.л. 16 вучэбных (пераважна буквары), 12 палемічна-публіцыстычных («Кніга пра веру», «Трэнас», «Сінопсіс» і інш.), 16 панегірычных і прапаведніцкіх (казанні), 20 «Чэццяў кнігі» і інш. нелітургічных твораў. З іх больш за 70% выйшла на царк.-слав. ці бел. мове (або на царк.-слав. ў бел. рэдакцыі), 25% — на польскай. У 2-й пал. 17—18 ст. ва ўмовах абвастрэння сац.-паліт. супярэчнасцей больш ці менш сістэматычна працавала толькі брацкая друкарня ў Магілёве. Пагоршыўся вонкавы выгляд кніжнай прадукцыі, а самую вял. яе частку складала царк.-багаслоўская і літургічная л-ра. Усяго ў 16—18 ст. брацкія друкарні (разам з друкарнямі Собаля і Вашчанкі) выпусцілі каля 170 выданняў.
Літ.: 450 год беларускага кнігадрукавання. Мн., 1968; Drukarze dawnej Polski od XV do XVIII wieku. Z. 5. Wielkie Księstwo Litewskie. Wrocław; Kraków, 1959; Кніга Беларусі, 1517—1917: Зводны кат. Мн., 1986; Исаевич Я.Д. Преемники первопечатника. М,, 1981; Яго ж. Роль братств в издании и распространении книг на Украине и Белоруссии (конец XVI—XVIII в.) // Книга и графика. М., 1972.
Т.Я.Галенчанка. с. 254
БРА́ЦКІЯ ШКО́ЛЫ , пачатковыя і сярэднія навучальныя ўстановы, якія ствараліся праваслаўнымі брацтвамі ў канцы 16—18 ст. на Беларусі, Украіне і ў Літве. Адыгралі значную ролю ў развіцці асветы. Былі адкрыты ў Вільні (каля 1584), Магілёве (1590), Брэсце (1591), Мінску (1612), Пінску, Слуцку, Кіеве, Луцку і інш. гарадах. Мелі свой статут, які вызначаў змест і арганізацыю навучання. Вывучаліся царк.-слав., грэч., руская (беларуская), лац., польская мовы, творы ант. мысліцеляў, майстэрства вершаскладання, музыка, арыфметыка, астраномія і інш. Брацкія школы мелі архівы і б-кі. Многія іх настаўнікі былі аўтарамі падручнікаў (С.Зізаній, Л.Зізаній, М.Сматрыцкі, Сімяон Полацкі), палемічных твораў (Л.Карповіч, С.Косаў і інш.). с. 254
БРА́ЦТВЫ , 1) рэлігійна-нацыянальныя арг-цыі бел. і ўкр. гар. насельніцтва ў 16—18 ст. Існавалі правасл., уніяцкія, каталіцкія брацтвы. Ствараліся звычайна пры цэрквах, манастырах, касцёлах або парафіях. У іх уваходзілі рамеснікі, купцы, духавенства. Брацтвы займаліся рэліг. дабрачыннай дзейнасцю, распаўсюджваннем рэліг. л-ры. На Беларусі першыя праваслаўныя брацтвы ўзніклі ў 2-й пал. 16 ст. На пач. 17 ст. існавалі ва ўсіх значных гарадах. Брацтвы будавалі цэрквы, дамы прытулку, дапамагалі збяднелым «братчыкам», сіротам. З канца 16 ст. актыўна змагаліся супраць паланізацыі, акаталічвання, уніі, супраць нац. прыгнёту, абаранялі бел. мову, культуру бел. народа. Вялі культ.-асв. дзейнасць, адкрывалі брацкія школы і брацкія друкарні, адыгралі значную ролю ў пашырэнні і дэмакратызацыі адукацыі, л-ры, мастацтва, кнігадрукавання, школьнага тэатра. Каталіцкія брацтвы спрыялі пашырэнню ў бел. гарадах польск. культуры, утрымлівалі прытулкі, багадзельні і шпіталі, старым і хворым «братам», іх удовам і сіротам выдаваліся пенсіі і інш. Гал. мэтай уніяцкіх брацтваў (узніклі пасля Брэсцкай уніі 1569) была таксама рэліг. дабрачынная і асв. дзейнасць; яны зрабілі значны ўклад у развіццё бел. нац. культуры. 2) У сярэднія вякі брацтвамі наз. аб’яднанні гар. рамеснікаў (часам і сялян). 3) У 17—18 ст. — купецкія арг-цыі ў рамесна-гандл. цэнтрах Беларусі.
Літ.: Харлампович К. Западнорусские церковные братства и их просветительная деятельность в конце XVI и начале XVII в. Б.м., 1899; Папков А.А. Братства: Очерк истории западнорус. православных братств. Свято-Троицкая Сергиева Лавра. СПб., 1900; Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. Ч. 1—3. Буэнос-Айрес, 1966 (репр. изд. Мн., 1990); Хольц Л. История христианского монашества: Пер. с нем. СПб., 1993. с. 254
БРАЦЯ́НКА , курганны могільнік 10—11 ст. дрыгавічоў каля в. Брацянка Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. Пахавальныя абрады: трупаспаленне на месцы пахавання і па-за межамі могільніка; трупапалажэнне на гарызонце. У некаторых насыпах побач з пахаваннямі трапляліся камяні (звязана, відаць, з перажыткамі пахавальнага абраду каменных курганоў). Сярод знаходак жал. нажы, крэсівы, трохпацеркавыя скроневыя кольцы, жаночыя ўпрыгожанні, ганчарныя гаршкі. Могільнік, магчыма, быў некропалем стараж. Навагрудка. с. 254
БРАЦЯ́НКА , вёска ў Беларусі, у Гарадзечанскім с/с Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. За 4 км на Пн ад Навагрудка, 166 км ад Гродна, 27 км ад чыг. ст. Наваельня. 133 ж., 69 двароў (1996).
У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца 1.4.1428, калі вял. кн. ВКЛ Вітаўт асобнай граматай перадаў Брацянку ва ўтрыманне сваёй жонцы Ульяне. З 1449 «двор Брацянка» — уласнасць вял. кн. Казіміра Ягелончыка. У 15—18 ст. у Навагрудскім ваяв. З 1795 у Рас. імперыі. У 1921—39 у складзе Польшчы, з 1939 у БССР. З 1969 у саўгасе «Дубкі». Б-ка. Помнік археалогіі — курганны могільнік Брацянка. с. 254
БРАЧЫСЛА́Ў , князь ізяслаўскі (заслаўскі) і лагожскі (лагойскі) у 12 ст. Сын полацкага кн. Давыда Усяславіча ці кн. Рагвалода Усяславіча. Упамінаецца ў летапісах пад 1127, калі вял. кіеўскі кн. Мсціслаў Уладзіміравіч арганізаваў буйны ваенны паход на Полацкую зямлю. Войска Брачыслава было акружана пад Лагожскам, а ён зняволены сваім шваграм кн. Ізяславам Мсціславічам.
Г.В.Штыхаў. с. 254
БРАЧЫСЛА́Ў , князь полацкі ў 1230-я г. Жыў у Віцебску, выдаў сваю дачку замуж за наўгародскага кн. Аляксандра Яраславіча (Неўскага). Вяселлі адбыліся ў 1239 у Таропцы і Ноўгарадзе. Гісторыкі лічаць Брачыслава апошнім прадстаўніком дынастыі полацкіх Ізяславічаў. с. 255
БРАЧЫСЛА́Ў ВАСІ́ЛЬКАВІЧ , князь ізяслаўскі (заслаўскі) і віцебскі. Сын полацкага кн. Васількі Рагвалодавіча. У 1158 атрымаў у княжанне Ізяслаў ад полацкага кн. Рагвалода Барысавіча. У 1159 з братам Валодшам узяты ў палон менскімі князямі Глебавічамі і зняволены ў Менску, адкуль яго вызваліў Рагвалод Барысавіч. У 1162 з інш. полацкімі князямі ваяваў за Слуцк супраць дарагабужскага кн. Уладзіміра Мсціславіча. У 1180, калі быў князем віцебскім, разам з кіеўскім кн. Святаславам Усеваладавічам і чарнігаўскімі князямі ваяваў супраць смаленскіх князёў Расціславічаў. Упамінаецца ў «Слове аб палку Ігаравым».
Г.В.Штыхаў. с. 255
БРАЧЫСЛА́Ў ІЗЯСЛА́ВІЧ (? — 1044), князь полацкі (1003—44), сын Ізяслава Уладзіміравіча, унук Рагнеды Рагвалодаўны і Уладзіміра Святаславіча. Як адзін з першых князёў адроджанай полацкай дынастыі Рагвалодавічаў змагаўся за аднаўленне незалежнасці Полацкай зямлі ад улады кіеўскіх князёў. У 1021 захапіў Ноўгарад і вывеў у Полацк шмат палонных. У адказ вял. князь кіеўскі Яраслаў Мудры з войскам пайшоў з Кіева на Брачыслава Ізяславіча і разбіў палачан на р. Судаміры. Аднак паводле заключанага пагаднення Брачыслаў Ізяславіч атрымаў гарады Віцебск і Усвяты. Да 1026 Брачыслаў Ізяславіч і Яраслаў кіравалі Кіеўскай Руссю са сваіх вотчын Полацка і Ноўгарада праз намеснікаў у Кіеве, што азначала прызнанне Яраславам паліт. незалежнасці Полацкай зямлі. Уладу дуумвірата парушыў захоп у 1024 кн. Мсціславам Уладзіміравічам Чарнігава і ўсталяванне ў 1026 Яраслава ў Кіеве. Брачыслаў Ізяславіч значна пашырыў межы Полацкай зямлі на Пд і Пн, заснаваў г. Брачыслаўль (Браслаў). Брачыслаў Ізяславіч быў вядомы ў Скандынавіі, пра што сведчыць «Эймундава сага».
С.В.Тарасаў. с. 255
БРАЧЫСЛА́Ў СВЯТАПО́ЛЧЫЧ (1104—18.3.1128), князь з тураўскай дынастыі Ізяславічаў. Верагодна, валодаў удзелам у Тураўскай або Валынскай зямлі. с. 255
БРАШО́Ў (Braşov), горад у цэнтр. ч. Румыніі. Адм. ц. жудэца Брашоў. Засн. ў 1211. 323,8 тыс. ж. (1993). Буйны вузел чыгунак і аўтадарог. Другі (пасля Бухарэста) прамысл. цэнтр краіны, які ўключае больш за 10 гарадоў-спадарожнікаў. Разнастайнае машынабудаванне (у т.л. аўта-, трактара-, прыладабудаванне), хім. (нафтахім., гумавая), парфумерна-касметычная, цэм., дрэваапр., тэкст. (пераважна шарсцяная), гарбарна-абутковая, харч., паліграф. прам-сць. Турызм. Ун-т. Гатычная «горная царква» 14—15 ст., цытадэль 17 ст. с. 255
БРА́ШПІЛЬ (галанд. braadspil), лябёдка з гарыз. валам для пад’ёму якара, падцягвання судна з дапамогай тросаў да прычала (пірса, сценкі) пры яго швартоўцы. Бываюць ручныя, паравыя, эл. і гідраўлічныя. На вял. ваен. караблях замест брашпіля ўстанаўліваецца шпіль — механізм лябёдачнага тыпу з верт. валам і пераважна эл. Прыводам. с. 255
БРАШУ́РА (франц. brochure), неперыядычнае друкаванае выданне памерам ад 5 да 48 старонак, як правіла, у мяккай вокладцы. с. 255
БРАШЭ́ВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на ПнЗ ад г. Драгічын, 100 км ад Брэста, 5 км ад чыг. ст. Драгічын. 2080 ж., 830 двароў (1995). Лясніцтва, швейнае атэлье. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — царква Ушэсця (пач. 20 ст.). Курган на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вял. Айч. Вайну. с. 255
БРАЯНКО́Ў Віктар Міхайлавіч (15.9.1914, г. Самара, Расія — 24.12.1976), бел. віяланчэліст. Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыў Бел. кансерваторыю (1941). У 1940—75 артыст аркестра Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі (у 1946—57 канцэртмайстар групы віяланчэляў), выконваў адказныя сола, выступаў у канцэртах. с. 255
БРА́ЯНТ (Bryant) Уільям Кален (3.11.1794, Камінгтан, штат Масачусетс, ЗША — 12.6.1878), амерыканскі паэт-рамантык. З 1829 рэдактар нью-йоркскай газеты «Evening Post» («Вячэрняя пошта»). Пейзажная і філас. лірыка (паэма «Танатопсіс», у пер. з грэч. «Карціна смерці», 1817; зб-кі «Вершы», 1821 і 1832; «Фантан», 1842; «Лясны гімн», 1860; «Між дрэў», 1874; «Рака часу», 1878) здабыла Браянту славу «амерыканскага Вордсварта». Узоры паліт. лірыкі — паэма «Гібель Рабства» (1865). Аўтар падарожных нататкаў, тэарэтычных артыкулаў пра паэзію. Пераклаў з грэч. мовы «Іліяду» (1870) і «Адысею» (1872) Гамера.
Тв.: Рус. пер. — у кн.: Зенкевич М. Из американских поэтов. М., 1946.
Н. М. Саркісава. с. 255
«БРЕ́СТСКИЙ КУРЬЕ́Р» , штотыднёвая грамадска-палітычная газета. Выходзіць з 1990 у Брэсце на рус. і бел. мовах. Друкуе пераважна інфармацыю па Брэсце і Брэсцкай вобл. Асвятляе грамадска-паліт., культ., спарт. падзеі. Друкуе дадатак «Аўтасалон». с. 255
БРЖАЗО́ЎСКАЯ Людміла Генрыхаўна (н. 4.6.1946, Мінск), бел. артыстка балета. Нар. арт. Беларусі (1975). Дачка Г.Ф.Бржазоўскага. Скончыла Бел. харэагр. вучылішча (1966, педагогі Н.Младзінская, І.Савельева), Мінскі ін-т культуры (1987). Удасканальвала майстэрства ў Н.Дудзінскай у С.-Пецярбургу. У 1966—89 вядучая танцоўшчыца Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. З 1989 выкладала ў Дзярж. харэагр. вучылішчы, з 1994 — у Бел. акадэміі музыкі. Яе майстэрства вызначалася высокім лірыка-трагедыйным напалам, завершанасцю ліній, уменнем спалучаць унутр. сутнасць вобраза з пластычным малюнкам танца. Упершыню на бел. сцэне выканала гал. партыі ў многіх балетах, пастаўленых А.Дадышкіліяні, В.Елізар'евым і інш. Сярод партый у бел. балетах: Нэле («Тыль Уленшпігель» Я.Глебава), Дзяўчына («Пасля балю» Г.Вагнера), Маці («Крылы памяці» У.Кандрусевіча); у балетах сучасных кампазітараў: Ева («Стварэнне свету» А.Пятрова), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Каханая («Карміна Бурана» на муз. К.Орфа) і інш. Яе яркая індывідуальнасць найб. поўна выявілася ў спектаклях класічнага рэпертуару: Адэта—Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Сільфіда («Сільфіда» Х.Левенскольда) і інш. Здымалася ў кінафільмах «Прададзены смех» (1981), «Міф» (1986), у тэлевізійных варыянтах балетаў «Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Жызэль», «Стварэнне свету», «Камерная сюіта», тэлефільме «Танцуе Людміла Бржазоўская».
Літ.: Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 91—103; Мушинская Т.М. Гармония дуэта. Мн., 1987; Яе ж. Гаркавы смак ісціны: Партрэты. Мн., 1993. С. 24—32. с. 255
БРЖАЗО́ЎСКІ Генрых Францавіч (н. 1.1.1912, Мінск), бел. жывапісец. Бацька Л.Г.Бржазоўскай. Вучыўся ў Віцебскім маст. тэхнікуме (1930—33) у М.Керзіна і М.Эндэ; у 1938—41 у маст. студыі Ф.Мадорава ў Мінску. У 1943— 44 у партыз. атрадзе, гал. афарміцель час. «Народны мсціўца». Працуе ў галіне тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Каля 100 замалёвак, зробленых у час Вял. Айч. вайны (зберагаюцца ў Музеі гісторыі Вял. Айч. вайны, Пухавіцкім краязн. музеі і інш.), пазней увасобіў у буйнамаштабныя палотны. Сярод твораў: «Партрэт Героя Савецкага Саюза Мармулёва» і «Разведчык» (1943), «Камбрыг» (1944), «Беларускі пейзаж» і «Лес» (1946), «Выхад з блакады» і «Пахаванне таварышаў» (1947), «На родных палетках» (1952), «У ліцейным цэху» (1959), «Партызаны каля кастра» і «Брэсцкая крэпасць. 22 чэрвеня 1941 года» (1961), «Рэйкавая вайна» (1976), «Янка Купала ў гадзіны адпачынку на беразе Свіслачы» (1981), «Дубы Курасоўшчыны» (1985) і інш. Яго творы адметныя дакументальнасцю, псіхал. напоўненасцю вобразаў, змястоўнай выразнасцю жывапіснага вырашэння.
Літ.: Фатыхава Г. Рэалізм і шчырасць // Мастацтва. 1992. № 7.
Г.А. Фатыхава. с. 256
БРЖЭ́СКІ Вітольд Часлававіч (25.11.1913, с. Рутанка Чарнігаўскай вобл., Украіна — 16.10.1984), бел. вучоны ў галіне сац. гігіены і аховы здароўя. Д-р мед. н. (1969). Скончыў Ленінградскі мед. ін-т (1936). З 1936 працаваў у Расіі, у 1961—82 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па гісторыі земскай хірургіі.
Тв.: Земская хирургия // Клинич. хирургия. 1963. № 12; Роль губернских земских больниц в организации медицинской помощи населению // Сов. здравоохранение. 1968. № 1.
Літ.: Плешавеня А. Асабісты фонд // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1987. № 2. с. 256
БРЖЭ́СКІ Мікалай Карнілавіч (1860, Мінск — 9.8.1910), эканаміст, публіцыст. Скончыў Мінскую гімназію, юрыд. ф-т Пецярбургскага ун-та (1886). Працаваў у Мін-ве фінансаў, з 1891 рэферэнт у канцылярыі Дзярж. савета. З 1893 чл. тарыфнага і гандл.-прамысл. к-та Мін-ва фінансаў, адначасова ў дэпартаменце ўскосных падаткаў. У 1909 ахвяраваў сваю б-ку (каля 3 тыс. тамоў кніг па фін. пытаннях) Віленскаму т-ву сяброў навук, за што атрымаў тытул чл.-пратэктара т-ва. Аўтар прац «Падатковая рэформа: Французскія тэорыі XVIII ст.» (1888), «Кругавая парука сельскіх суполак» (1896), нарысаў аб прававым становішчы сельскіх суполак, гіст. агляду заканадаўства аб ускосных падатках. с. 256
БРНО (Brno), горад на У Чэхіі. Адм. ц. Паўднёва-Мараўскай вобласці. 390 тыс. ж. (1993). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйны прамысл., гандл., навук. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: машынабудаванне (турба-, трактара-, прыладабудаванне, вытв-сць хім. абсталявання і інш.), шарсцяная, хім., паліграф., харч., мэблевая, буд. матэрыялаў. Штогадовы міжнар. прамысл. кірмаш. Філіял Чэшскай АН. Акадэмія муз. мастацтваў. Ун-т. Музеі. Міжнар. муз. фестывалі (з 1966).
Упершыню ўпамінаецца як замак у 1091. З канца 11 ст. цэнтр удзельных княстваў Пржамысловічаў, з канца 12 ст. рэзідэнцыя мараўскага маркграфа. У 1243 абвешчаны вольным каралеўскім горадам, значнае развіццё атрымаў у 13—15 ст. У 1526—1918 пад уладай Габсбургаў, адм., гасп. і культ. цэнтр Маравіі. Каля Брно (г. Аўстэрліц, цяпер г. (Слаўкаў) адбылася Аўстэрліцкая бітва 1805. З 1918 у складзе Чэхаславацкай рэспублікі, з 1969 у Чэш. Рэспубліцы.
Гіст. ядро горада размешчана на рачных тэрасах паміж скалістымі пагоркамі Шпільберк і Петраў. Горад 13—16 ст. (з ірэгулярнай планіроўкай, вузкімі вуліцамі, авальнымі ў плане ўмацаваннямі) перабудаваны ў 17— 18 ст. і асабліва ў 19—20 ст. За межамі гіст. цэнтра радыяльныя праспекты з пабудовамі ў духу эклектызму, стылю «мадэрн» і функцыяналізму. Сярод помнікаў архітэктуры: замак на пагорку Шпільберк (13—18 ст.), гатычны сабор св. Пятра і Паўла (14—19 ст.), Старая (14—16 ст.) і Новая (16—18 ст.) ратушы, рэнесансавыя жылыя дамы, Дытрыхштэйнскі палац (1616—19, барока, цяпер Мараўскі музей). Комплекс Міжнар. прамысл. кірмашу (з 1920-х г.), Мараўскі банк (1930—31, арх. Б.Фукс), віла «Тугендхат» (1930—31, арх. Л. Міс ван дэр Роэ) пабудаваны ў стылі функцыяналізму. Тэатр оперы і балета імя Л.Яначака (1958—65), гасцініца «Кантыненталь» (1960-я г.), новыя жылыя раёны (Лесна, Жабавржэскі і інш.). с. 256
БРО́ВАР , вінакурня, вінакурны завод, традыцыйнае вытв. збудаванне, дзе варылі піва, гналі гарэлку.
На Беларусі вядомы з 16 ст. ў замках, сядзібах (звычайна размяшчаліся каля рэк, сажалак, зрэдку ў дварах), пры корчмах і аўстэрыях. Найчасцей гэта былі вял. драўляныя будынкі, накрытыя драніцай або гонтай, з мураванымі печамі ўнутры. Нярэдка ў склад бровара уваходзілі саладоўня з сушыльняй, варыўня, лазня, жыллё. с. 256
БРО́ВІКАЎ Уладзімір Ігнатавіч (12.5.1931, г. Ветка Гомельскай вобл. — 2.10.1992), савецкі парт. і дзярж. дзеяч, журналіст, дыпламат. Скончыў БДУ (1955), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1969). Канд. філас. н. (1969). З 1965 на журналісцкай і парт. рабоце ў Віцебскай вобл. З 1969 рэдактар газ. «Віцебскі рабочы», сакратар Віцебскага абкома КПБ. У 1972—78 у апараце ЦК КПСС. З 1978 2-і сакратар ЦК КПБ, з 1983 Старшыня СМ БССР.
У 1986—90 надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у Польшчы. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1979—86, Вярх. Савета СССР у 1979—89. Чл. ЦК і Бюро ЦК КПБ у 1978—86, чл. ЦК КПСС у 1981—90. с. 256
БРОД , мелкае месца на ўсю шырыню ракі, возера або балота, па якім можна перайсці ці пераехаць з аднаго берага на другі. У старажытнасці, да оуд-ва мастоў, праз брод праходзілі дарогі. Гразкі брод звычайна ўмацаваны грэбляй. Мае значэнне ў ваен. справе пры фарсіраванні водных перашкод. Пазначаецца на тапаграфічных картах з указаннем глыбіні і грунту. На рэках Беларусі брод нярэдка супадае з перакатамі, на азёрах — з водмелямі. Выкарыстоўваецца для перагону свойскай жывёлы на зарэчныя пашы, для заезду на аддаленыя сенажаці. Ад тэрміна «брод» утвораны многія тапонімы — назвы населеных пунктаў (у Беларусі каля 40), рэк, азёраў, урочышчаў. с. 257
БРО́ДАЎКА , вёска ў Беларусі, у Барысаўскім р-не Мінскай вобл., на р. Бродня. Цэнтр сельсавета. За 30 км на ПнУ ад Барысава, 106 км ад Мінска. 247 ж., 97 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. Сувязі. с. 257
БРО́ДНА , возера ў Беларусі, у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Нешчарда, за 13 км на ПнУ ад г.п. Расоны. Пл. 0,51 км2, даўж. 1,02 км, найб. шыр. 680 м, найб. глыб. 3,1 м, даўж. берагавой лініі 3 км. Пл. вадазбору 3,7 км2.
Схілы катлавіны выш. да 5 м, тарфяністыя, паўн.-ўсх. пясчаныя, пад лесам. Берагі забалочаныя, на ПнЗ сплавінныя, тарфяністыя. Дно плоскае, сапрапелістае, на ПдУ і У пясчанае мелкаводдзе. Прымае балотныя воды. Трыснёг і хвошч утвараюць паласу шыр. 15— 20 м. с. 257
БРО́ДНА , возера ў Беларусі, у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дрыса, за 24 км на ПнУ ад г.п. Расоны, за 8 км на ПнУ ад воз. Нешчарда. Пл. 0,35 км2. Злучана ручаём з воз. Брадок. с. 257
БРО́ДНЯ , рака ў Беларусі, у Смалявіцкім і Барысаўскім р-нах Мінскай вобл., правы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўж. 33 км. Пл. вадазбору 214 км2. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Прысынак Смалявіцкага р-на, цячэ пераважна па Верхнебярэзінскай нізіне. Асн. прытокі: Сойка (справа) і Каўпеніца (злева).
Даліна ў верхнім цячэнні трапецападобная (шыр. 3—4 км) са спадзістымі схіламі, у сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная, зліваецца з далінамі рэк Гайна і Бярэзіна. Пойма забалочаная, у верхнім цячэнні шыр. 300—800 м, у ніжнім зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Рэчышча ад вытоку на 12 км каналізаванае, ніжэй слаба ўтварае меандры. Берагі невысокія, забалочаныя. с. 257
БРО́ДСКІ Аляксандр Ільіч (19.6.1895, г. Днепрапятроўск, Украіна — 21.8.1969), украінскі фізікахімік. Чл.-кар. АН СССР (1943), акад. АН УССР (1939). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1922). З 1927 у Ін-це фіз. хіміі АН УССР, з 1939 яго дырэктар. Навук. працы па фіз. хіміі. Упершыню ў СССР атрымаў цяжкую ваду (1934) і выкарыстаў ізатопы для даследавання механізму хім. рэакцый. Аўтар падручніка «Фізічная хімія» (1928; т. 1—2. 6-е выд. 1948), манаграфій «Сучасная тэорыя электралітаў» (1934) і «Хімія ізатопаў» (2-е выд. 1957). Дзярж. прэмія СССР 1946.
Літ.: Волков В.А., Вонский Е.В., Кузнецова Г.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 71—72. с. 257
БРО́ДСКІ Іосіф Аляксандравіч (24.5.1940, г. С.-Пецярбург — 28.1.1996), рускі паэт. Пісаць пачаў у 16 гадоў. Да 1960 быў вядомы як паэт сярод моладзі і ў неафіц. колах. У 1963 арыштаваны, у 1964 за «дармаедства» прыгавораны да 5 гадоў ссылкі з абавязковым прыцягненнем да працы. Датэрмінова вызвалены (1965) дзякуючы заступніцтву А.Ахматавай, С.Маршака, Дз.Шастаковіча і інш. У 1972 Бродскі пакінуў радзіму. Жыў у ЗША. Выкладаў рус. л-ру ва універсітэтах і каледжах. Пісаў на рус. і англ. мовах. Аўтар кніг «Перапынак у пустыні» (1967), «Канец цудоўнай эпохі» (1972), «Уранія» (1987) і інш., у якіх паказаў складаны творчы і духоўны свет паэта. Яго паэзія — у своеасаблівым творчым вымярэнні і ў той жа час яна цвёрда стаіць на рэальнай зямлі. Нобелеўская прэмія 1987.
Тв.: Соч.: В 4 т. Т. 1—2. СПб„ 1992—94; Назидание. 1990; Форма времени. Т. 1— 2. Мн., 1992. с. 257
БРО́ДСКІ Ісак Ізраілевіч (6.1.1884, с. Сафіеўка Запарожскай вобл., Украіна — 14.8.1939), расійскі жывапісец і графік. Засл. дз. маст. РСФСР (1932), праф. (1934). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1902—08) у І.Рэпіна. Член Т-ва паўн.-рус. мастакоў (з 1910). У 1934—39 дырэктар Усерасійскай АМ у Ленінградзе. Адзін з заснавальнікаў ленінскай тэмы ў сав. мастацтве. Творы: «Урачыстае адкрыццё ІІ кангрэса Камінтэрна» (1920—24), «У.І Ленін у Смольным» і інш.; партрэты, пейзажы («Апалае лісце»), малюнкі.
Літ.: Бродский И.А. И.И.Бродский: Статьи, письма, документы. М., 1956. с. 257
БРО́ЕР (Breuer) Марсель Лаяш (22.5.1902, г. Печ, Венгрыя — 1.7.1981), амерыканскі архітэктар. Адзін з лідэраў функцыяналізму. У 1920—28 вучыўся і працаваў у Германіі ў асн. як праекціроўшчык мэблі. З 1937 у ЗША. У сваёй творчасці імкнуўся да дакладнасці і выразнай структурнасці арх. кампазіцыі, кампактнасці планаў і аб’ёмаў. Сярод работ: будынкі ЮНЕСКА у Парыжы (1953—57, з Б.Зерфюсам і П.Л.Нерві), Музея амер. мастацтва Уітні ў Нью-Йорку (1966), універмага «Дэ Беенкорф» у Ротэрдаме (1956—57). Распрацоўваў тыпы аднасямейнага дома (загарадны дом у штаце Масачусетс, 1947, і інш.), працаваў як дызайнер. с. 258
БРО́ЖА , Продзвінка, Брожка, рака ў Беларусі, у Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўж. 28 км. Пл. вадазбору 390 км2. Пачынаецца паміж вёскамі Мачулкі і Мартынаўка, вусце за 1,5 км на У ад в. Продзвіна. У верхнім цячэнні 10 км рэчышча каналізавана. с. 258
БРО́ЖА , пасёлак у Беларусі, у Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Брожа. Цэнтр сельсавета. Чыг. ст. на лініі Бабруйск—г.п. Акцябрскі. За 25 км на Пд ад Бабруйска, 135 км ад Магілёва. 737 ж., 355 двароў (1995). Аддзяленне Бабруйскай птушкафабрыкі «Брожа», лесаўчастак Бабруйскага леспрамгаса, лясніцтва, швейны цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. Сувязі. с. 258
БРО́ЖСКІ ЛЕСАПІ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д . Дзейнічаў у 1916—20 на чыг. станцыі Брожа Лібава-Роменскай чыгункі (цяпер у Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл.). Працавалі 75 рабочых (1918). с. 258
БРОЗ ЦІ́ТА (Broz Tito) Іосіп, гл. Ціта Іосіп. с. 258
БРО́ЙЛЕР (англ. broiler ад broil смажыць на агні), адкормленае на мяса кураня ва ўзросце да 70 сутак, з жывой масай да 2 кг. Для вытв-сці бройлераў выкарыстоўваюць мяса-яечныя, мясныя пароды курэй і мясныя лініі гэтых курэй (бацькаўскай формай у скрыжаваннях служыць парода корніш, мацярынскай — белы плімутрок). Бройлеры вызначаюцца інтэнсіўным ростам, скараспеласцю, нізкімі затратамі корму. Мяса бройлера — дыетычны прадукт, які мае да 22,5% бялку, далікатнае і сакаўное. Бройлерам наз. таксама гібрыдны маладняк інш. відаў птушкі, які гадуюць на мяса (качанят не старэй за 8 тыдняў, гусянят і цацаранят ва ўзросце да 12 тыдняў, індычанят — да 19 тыдняў). с. 258
БРОЙЛЬ (Broglie), дэ Бральі, французскія фізікі, браты.
Марыc (27.4.1875, Парыж — 14.7.1960), замежны чл.-кар. АН СССР (1927). Скончыў Марсельскі ун-т (1900). Навук. даследаванні па рэнтгенаўскай спектраскапіі, атамнай і ядз. фізіцы праводзіў у сваёй прыватнай лабараторыі. У 1908 эксперыментальна вызначыў зарад электрона, сканструяваў рэнтгенаўскі спектрограф.
Луі Віктор (15.8.1892, г. Дзьеп, Францыя — 19.3.1987), адзін са стваральнікаў квантавай механікі. Чл. Парыжскай АН (1933), замежны чл. АН СССР (1958) і інш. акадэмій, праф. Парыжскага ун-та ў 1928—62. Вучань Марыса Бройля. Скончыў Парыжскі ун-т (1913). Навук. працы па класічнай і квантавай механіцы, тэорыі поля, квантавай электрадынаміцы, гісторыі і метадалогіі фізікі. Выказаў (1924) гіпотэзу пра хвалевыя ўласцівасці матэрыі (гл. Хвалі дэ Бройля). Аўтар манаграфій (рус. пер.): «Уводзіны ў хвалевую механіку» (1934), «Па сцежках навукі» (1962), «Рэвалюцыя ў фізіцы» (1965). Нобелеўская прэмія 1929.
Літ.: Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки (с древнейших времен до начала ХХ в.). М., 1989. с. 258
БРОК (Broch) Олаф (4.8.1867, г. Хортэн, Нарвегія — 28.1.1961), нарвежскі мовазнавец-славіст. Праф. ун-та ў Осла (1900). Стваральнік слав. апісальнай фанетыкі. Даследуючы слав. мовы, значную ўвагу аддаваў бел. мове і яе дыялектам («Пра адзін беларускі дыялект на поўдзень ад Вільні», 1957). Аўтар прац: «Нарыс фізіялогіі славянскай мовы» (1910), «Гаворкі на захад ад Масальска» (1916). Пераклаў на нарв. мову «Ганну Карэніну» Л.Талстога і «Братоў Карамазавых» Ф.Дастаеўскага.
Тв.: Studien von der slovakisch-kleinrussischen Sprachgrenze im östlichen Ungarn. [T. 1—2]. Kristiania, 1897—99; Die Dialekte des südlichsten Serbiens. Wien, 1903. с. 258
БРО́КАЛІ , падвід цвятной капусты; гл. ў арт. Капуста. с. 258
БРО́КЕН (Brocken), самая высокая вяршыня ў гарах Гарц, у Германіі. Выш. 1142 м. Складзена з гранітаў, мае форму ўсечанага конуса. Уваходзіць у рэзерват Обергарц. З Брокенам звязаны шэраг ням. нар. легендаў (зборышча ведзьмаў на Брокене ў Вальпургіеву ноч і інш.). Турызм. с. 258
БРО́КЕН-ХІЛ (Broken Hill), назва да 1967 г. Кабве ў Замбіі. с. 258
БРО́КЕН-ХІЛ (Broken Hill), поліметалічнае радовішча ў Аўстраліі, унікальнае па колькасці свінцу і цынку. Адкрыта і распрацоўваецца з 1883. Складзена з кварц-палевашпатавых гнейсаў, крышт. сланцаў, кварцытаў, амфібалітаў ніжнепратэразойскага ўзросту. Гал. рудныя мінералы галеніт і сфалерыт, ёсць таксама халькапірыт, арсенапірыт, самароднае серабро і інш. Здабываюць свінец, цынк, серабро, кадмій, як спадарожныя — золата, медзь, сурму, кобальт. с. 258
БРО́КЕН-ХІ́ЛСКІ ЧАЛАВЕ́К , радэзійскі чалавек, адна з формаў выкапнёвага чалавека, характарыстыкі якога блізкія да неандэртальцаў. Знойдзены ў 1921 у пячоры Брокен-Хіл у Замбіі. Выяўлены вял. чэрап, адметны прымітыўнымі асаблівасцямі (магутны надвочны валік, ссунуты назад лоб, масіўная частка твару). Аб’ём мозга невялікі (1280 cм3). Адносіцца да палеаантрапаў, хоць некаторыя адзнакі набліжаюць яго да пітэкантрапаў. Жыў прыкладна 30 000 г. назад, верагодна, адначасова з раннімі прадстаўнікамі людзей сучаснага фіз. тыпу. Большасць вучоных лічыць яго бакавой формай у эвалюцыі чалавека. с. 258
БРО́КЕР (англ. broker), пасрэднік пры заключэнні здзелак паміж зацікаўленымі бакамі — кліентамі. Ролю брокера выконваюць асобы, фірмы і арг-цыі, якія найчасцей дзейнічаюць па даручэнні і за кошт кліента (могуць дзейнічаць і ад свайго імя), атрымліваюць плату ў выглядзе камісійных (пэўнага працэнта ад сумы здзелак).
Брокеры бываюць: біржавыя (ажыццяўляюць пасрэдніцкія аперацыі з каштоўнымі памерамі і таварамі на біржах), страхавыя (знаходзяць кліентам патрэбную фірму паводле пэўнага віду страхавання), суднавыя (арганізуюць заключэнне дагавораў па фрахтаванні суднаў), валютныя (купля-продаж замежных валют). Могуць аказваць кліентам і дадатковыя паслугі (у вывучэнні рынку, у рэкламе, даваць крэдыты). Брокера на фондавых біржах Вялікабрытаніі наз. сток-брокер, на англасакскіх біржах — джобер. Пасрэднікі, якія з’яўляюцца членамі фондавых біржаў і займаюцца перапродажам каштоўных папер, наз. дылерамі. с. 259
БРОМ (лац. Bromum), Вr, хімічны элемент VII групы перыяд. сістэмы. Ат. н. 35, ат. м. 79,904; належыць да галагенаў. Прыродны складаецца са стабільных ізатопаў 79Вr (50,56%) і 81Вr (49,44%). Вядомы штучныя радыеактыўныя ізатопы (80Вr, 82Вr). Адкрыты франц. хімікам Ж.Баларам (1826).
Бром — чырвона-бурая вадкасць з непрыемным рэзкім пахам, лёгка выпараецца, tпл -7,25 °С, tкіп 59,2 °С, шчыльн. 3105 кг/м3. Слаба раствараецца ў вадзе (насычаны водны раствор наз. бромнай вадой), добра ў арган. растваральніках. Малекула двухатамная. Бром непасрэдна рэагуе з большасцю металаў (акрамя плаціны і танталу) і з некаторымі неметаламі (сера, фосфар) з утварэннем брамідаў. З вадародам пры награванні ўтварае бромісты вадарод. З кіслародам і азотам непасрэдна не рэагуе. Моцны акісляльнік Атрымліваюць з марской вады, азёрных і падземных расолаў, шчолаку калійнай вытв-сці акісленнем брамідаў хлорам. Бром і яго злучэнні выкарыстоўваюць у вытв-сці антыдэтанатараў (для бензіну), фота- і кінаматэрыялаў, медыкаментаў, інсектыцыдаў, фарбавальнікаў. Ядавіты; ГДК у паветры 0,5 мг/м3.
Літ.: Ксензенко В.И., Стасиневич Д.С. Химия и технология брома, иода и их соединений. М., 1979. с. 259
БРОМАВАДАРО́Д , тое, што бромісты вадарод. с. 259
БРОМАРГІРЫ́Т , мінерал класа галагенідаў, брамід серабра, AgBr. Утварае цвёрдыя растворы з хлораргірытам, т. зв. эмбаліт Ag(Cl, Br), іншы раз з прымессю ртуці. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае скарынкі, налёты, жаўлакі, суцэльныя масы, радзей дробныя крышталі. Колер зялёны, жоўты, на паветры павольна цямнее. Бляск крышталёў алмазны, смаляны. Цв. каля 2,5. Шчыльн. каля 6,4 г/см3. Утвараецца ў зонах акіслення радовішчаў сераброзмяшчальных сульфідных рудаў. Уваходзіць у састаў сярэбраных рудаў. с. 259
БРОМБЕНЗІЛЦЫЯНІ́Д , таксічнае хім. злучэнне, С6Н5СН(Вr)СN, мал. м. 196,01. Жоўтыя крышталі, tпл 25,4 °С, tкіп 242 °С (кіпіць з раскладаннем), шчыльн. 1516 кг/м3. Дрэнна раствараецца ў вадзе, добра у арган. растваральніках. Хімічна ўстойлівы. Выклікае моцнае слёзацячэнне; непераносная канцэнтрацыя ў паветры 4 мг/м3. Выкарыстоўваўся ў 1-ю сусв. вайну як атрутнае рэчыва (гл. Лакрыматары). с. 259
БРОМІНДЫ́ГА (5,5', 7,7' — тэтраброміндыга), кубавы фарбавальнік; вытворнае індыга. Цёмна-сінія крышталі; не раствараецца ў вадзе. Атрымліваецца пры браміраванні індыга ў канцэнтраванай сернай кіслаце. Больш устойлівы і яркі, чым індыга. Выкарыстоўваюць для фарбавання баваўняных і віскозных тканін. с. 259
БРОМІСТАВАДАРО́ДНАЯ КІСЛА́ТА , раствор бромістага вадароду ў вадзе, НВr. Бясколерная вадкасць, якая пры захоўванні жаўцее (акісляецца з утварэннем брому), шчыльн. (65%-ны раствор) 1767,5 кг/м3. Моцная аднаасноўная кіслата, моцны аднаўляльнік. Солі броміставадароднай кіслаты — браміды. Выкарыстоўваюць як каталізатар у арган. сінтэзе. с. 259
БРО́МІСТЫ ВАДАРО́Д , бромавадарод, злучэнне брому з вадародам (НВr). Бясколерны газ з непрыемным пахам, tпл -86,9 °С, tкіп -66,7 °С, шчыльн. вадкага 2170 кг/м3 (-68 °С). Раствор НВr у вадзе — броміставадародная кіслата. Атрымліваюць бромісты вадарод узаемадзеяннем пары брому і вадароду пры t 500—550 °С (каталізатар плаціна). Выкарыстоўваюць для сінтэзу брамідаў, арган. бромвытворных. Бромісты вадарод таксічны; ГДК 10 мг/м3. с. 259
БРОН Анісім Міхайлавіч (1.9.1895, г. Новамаскоўск, Украіна — 2.2.1975), дырыжор. Скончыў Кіеўскую кансерваторыю па класах фп. (1916) і кампазіцыі (1918). Дырыжор т-раў оперы і балета ў Тбілісі, Баку, Харкаве, Кіеве, Ленінградзе. У 1926—56 працаваў у Муз. т-ры імя Неміровіча-Данчанкі ў Маскве, узначальваў оперны ансамбль Усесаюзнага радыё, Ансамбль сав. оперы Усерас. тэатр. т-ва. У 1944—48 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, адначасова выкладаў у Бел. кансерваторыі. Муз. кіраўнік пастаноўкі бел. опер «Алеся» (1944) і «Міхась Падгорны» (1957) Я.Цікоцкага, «Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса (1947), а таксама опер «Кармэн» Ж.Бізэ (1945), «Травіята» (1946) і «Рыгалета» (1948) Дж. Вердзі. с. 259
БРОНЕАЎТАМАБІ́ЛЬ , баявая браніраваная колавая машына, прызначаная для агнявой падтрымкі пяхоты ў баі, для разведкі, баявой аховы, патрулявання і сувязі.
Выкарыстоўваліся ў час 1-й і 2-й сусв. і грамадз. войнаў (у 1918 у Чырв. Арміі было 148 бронеаўтамабіляў). Ёсць на ўзбраенні армій Вялікабрытаніі («Саладзін» Мк2), Францыі («Панар» АМL-90), інш. краін. Маюць 20—90-мм гармату, 1—2 кулямёты, часам гранатамёт і процітанк. кіроўную ракету. Маса да 12 т, запас ходу да 1000 км, скорасць да 105 км/гадз. У былой Сав. Арміі ў пасляваен. час тэрмін «бронеаўтамабіль» выйшаў з ужытку, а баявыя колавыя машыны атрымалі назву ў залежнасці ад асн. прызначэння (напр., бронетранспарцёр, баявая разведвальная машына). с. 259
БРОНЕТРАНСПАРЦЁ́Р (БТР), баявая браніраваная колавая або гусенічная машына для перавозкі мотастралкоў (да 28 чал.), вядзення бою ці агнявой падтрымкі, а таксама для разведкі, аховы на маршы, патрулявання, сувязі. Спец. абсталяваныя бронетранспарцёры выкарыстоўваюцца для буксіроўкі гармат і мінамётаў, эвакуацыі параненых, перавозкі боепрыпасаў і інш. грузаў.
Узброены 20-мм аўтам. гарматай і кулямётам або двума кулямётамі, часам гранатамётам і процітанк. кіроўнымі ракетамі. Скорасць колавых бронетранспарцёраў да 110 км/гадз, запас ходу да 1000 км, гусенічных адпаведна да 75 і 400. Бронетранспарцёры часцей за ўсё плывучыя, прыстасаваныя для авіятранспартавання і дэсантавання, аснашчаны радыёстанцыямі, прыладамі для стральбы ноччу і інш. Ёсць на ўзбраенні многіх армій: у краінах СНД — плывучы колавы БТР-80, у ЗША — плывучы гусенічны М113, у ФРГ — плывучы колавы «Фукс» і інш. с. 259
БРО́НЗА (франц. bronze), 1) у тэхніцы — сплаў на аснове медзі, у якім асн. дабаўкамі з’яўляюцца волава, алюміній, берылій, крэмній, свінец, хром і інш. элементы, за выключэннем цынку (яго сплаў з меддзю наз. латунь) і нікелю (медна-нікелевы сплаў). Адпаведна бронза называецца алавянай, алюмініевай і г.д. Бронза мае значную трываласць, пластычнасць, цвёрдасць, высокія антыкаразійныя і антыфрыкцыйныя ўласцівасці.
Алавяная бронза мае да 11% волава і невялікія дабаўкі цынку, свінцу, фосфару, нікелю. Вызначаецца малым каэф. трэння па сталі. З яе робяць рабочы слой падшыпнікаў слізгання і антыкаразійную арматуру. Алюмініевая бронза мае 11% алюмінію і дабаўкі жалеза, нікелю і марганцу, якія павялічваюць трываласць сплаву. Устойлівая да сернай і большасці арган. кіслот. З яе робяць стужкі, палосы на спружыны, пруткі, трубы і фасонныя адліўкі. Берыліевая бронза мае да 2,4% берылію. Ідзе на выраб мембран, спружын, кантактаў, шасцерняў. Крэмніевая бронза мае 1—3% крэмнію, а таксама нікель, цынк, свінец, марганец. Вызначаецца высокімі мех. характарыстыкамі, антыфрыкцыйнымі ўласцівасцямі, добра зварваецца, паяецца і апрацоўваецца рэзаннем. З яе робяць пруткі, стужкі, сеткі, рашоткі, электроды. Марганцавая бронза вызначаецца павышанай каразійнай устойлівасцю, гарачатрываласцю. Свінцовістая бронза можа мець да 60% свінцу. Ёю ўкрываюць (тонкім слоем) укладышы і ўтулкі, якія працуюць у рэжыме слізгання. Хромістая бронза вызначаецца высокай электра- і цеплаправоднасцю. Ідзе на выраб калектараў эл. рухавікоў, электродаў.
2) У мастацтве — адзін з найб. пашыраных матэрыялаў для дэкар.-прыкладных вырабаў і скульптуры. Ліццё з алавянай бронзы (сплаў медзі з волавам, часам з дадаткамі інш. металаў) дае магчымасць з макс. дакладнасцю ўзнаўляць найдрабнейшыя дэталі мадэлі. Добра паддаецца апрацоўцы (чаканцы, паліроўцы, таніроўцы). Матэрыял пластычна вельмі выразны, на паверхні скульптуры (манум., дэкар., станковай) стварае своеасаблівыя святлоценявыя эфекты. Пад дзеяннем атм. з’яў набывае спецыфічныя адценні (паціну).
Вырабы з бронзы вядомы ў мастацтве Месапатаміі (3-е тыс. да н.э.), Стараж. Егіпта (2-е тыс. да н.э.); час росквіту — эпоха італьян. Адраджэння. З 17 ст. маст. ліццё з бронзы пашырана ў Францыі. Вядомыя творы з бронзы ў бел. мастацтве: помнікі Я.Коласу (1972, скульпт. З.Азгур), Я.Купалу (1972, А.Анікейчык, Л.Гумілеўскі, А.Заспіцкі), М.Багдановічу (1981, С.Вакар) у Мінску, Ф.Скарыне (1974, А.Глебаў) у Полацку, С.Буднаму (1980, С.Гарбунова) у Нясвіжы і інш. с. 260
БРО́НЗАВАЯ ХВАРО́БА , тое, што Адысонава хвароба. с. 260
БРО́НЗАВЫ ВЕК , перыяд у гісторыі чалавецтва, калі пашыралася металургія і апрацоўка бронзы, з якой выраблялі ўпрыгожанні, прылады працы, зброю. На некаторых тэрыторыях яму папярэднічаў энеаліт, калі побач з каменнымі ўжываліся медныя прылады. У 4—3-м тыс. да н.э. бронзу пачалі выплаўляць у краінах Пярэдняй Азіі, Егіпце, Індыі, Кітаі. У Еўропе пачатак эпохі бронзы прыпадае на мяжу 3-га і 2-га тыс. да н.э. ў Міжземнамор’і, на Пд Балканскага п-ва, Зах. Каўказе. Да канца 1-й пал. 2-га тыс. да н.э. бронзавы век складваецца на ўскраінах Паўн.-Зах. і Паўн.-Усх. Еўропы. Заключны этап бронзавага веку прыпадае на 1300—700 да н.э. Першыя распрацоўкі медных, алавяных і інш. руд у Еўропе пачаліся на Балканах і Карпатах, з 1700—1500 да н.э. — ва Усх. Альпах. У гэты час усталёўваліся міжрэгіянальныя сувязі па абмене меддзю, бронзаю, золатам і інш., узніклі ўмацаваныя паселішчы — гарадзішчы, паглыблялася сац. дыферэнцыяцыя грамадства. Вял. значэнне набывалі войны і рабаўнічыя паходы. Важнай крыніцай існавання станавілася земляробства і жывёлагадоўля, распаўсюджваліся культы і вера ў багоў, звязаныя з гэтымі заняткамі. На тэр. Зах. і Цэнтр. Еўропы развіваліся археал. культуры унеціцкая, эльаргарвесекская, палёў пахаванняў і інш.; на тэр. Усх. Еўропы — тшцінецкая, камароўска-сосніцкая, катакомбавая, зрубная. Позні бронзавы век — перыяд буйных перамяшчэнняў народаў, што суправаджалася пашырэннем культуры курганных магіл, палёў пахавальных урнаў культуры, якія ў 12—10 ст. да н.э. ахоплівалі тэр. Цэнтр., а ў 10—8 ст. да н.э. паўшывалі на Зах. і часткова Паўн. і Паўд.-Усх. Еўропу. З культурамі эпохі бронзы звязваюць паходжанне многіх еўрап. народаў (ілірыйцаў, кельтаў, германцаў, балтаў і інш.).
На тэр. Беларусі аддаленасць ад стараж. цэнтраў металургіі стала прычынай захавання тут на больш працяглы час каменных прылад працы, але апрацоўваліся яны лепш, ужываліся шліфаванне, свідраванне, пілаванне, апрацоўка крэменю струменістай рэтушшу. Распаўсюдзілася здабыча крэменю шахтавым спосабам (гл. Шахты крэменездабыўныя). Бронзавых рэчаў на тэр. Беларусі мала — шылы, сякеры, наканечнікі коп’яў, упрыгожанні. Мясц. вытворчасць некаторых бронз. рэчаў з прывазной сыравіны і пераплаўка сапсаваных вырабаў пачаліся з сярэдзіны 2-га тыс. да н.э. Пашырыўся пласкадонны посуд разнастайнага асартыменту, што было выклікана паяўленнем агнішчаў з роўнай чарэнню, сталоў са шчапаных і часаных дошак і больш разнастайнай ежы. З Прыбалтыкі ў абмен на крэмень трапляў бурштын, з Прычарнамор’я і Каўказа — упрыгожанні са шклопадобнай масы і бронз. вырабы, з Карпата-Альпійскай вобл. і Скандынавіі — некаторыя метал. вырабы. Ужо ў пач. Бронзавага веку на тэр. Беларусі распаўсюдзіліся пахаванні нябожчыкаў на бескурганных і курганных могільніках, паявіўся пахавальны абрад трупаспалення. На заселеную аўтахтонным познанеаліт. насельніцтвам тэрыторыю праніклі плямёны розных культур шнуравой керамікі. Тэр. паўд.-ўсх. Беларусі занялі плямёны сярэднедняпроўскай, на зах. Палессі жылі плямёны шнуравой керамікі Палесся, у Панямонні — прыбалтыйскай культур (пра кожную культуру гл. асобны арт.), у Паазер’і — паўночнабеларускай культуры. Узаемаадносіны прышлых плямён і абарыгенаў у бронзавым веку характарызаваліся рознымі формамі ўзаемаўплыву і асіміляцыі. Гэтыя працэсы прывялі да фарміравання да сярэдзіны 2-га тыс. да н.э. тшцінецкай культуры ў бас. Прыпяці і на Паўд. Панямонні і роднаснай ёй сосніцкай культуры ў Падняпроўі. У канцы бронзавага веку пачалі складвацца пач. этапы мілаградскай, штрыхаванай керамікі, днепра-дзвінскай культур. Трапляюцца сляды шматвалікавай керамікі культуры і лебядоўскай культуры, на ПдЗ Беларусі — лужыцкай культуры.
Літ.: Артеменко И.И. Племена Верхнего и Среднего Поднепронья в эпоху бронзы. М., 1967; Очерки по археологии Белоруссии. Ч. 1. Мн., 1972; Исаенко В.Ф. Археологическая карта Белоруссии. Вып. 3. Памятники бронзового века. Мн., 1976; История Европы: В 8 т. Т. 1. Древняя Европа. М., 1988.
М.М.Крывальцэвіч, М.М. Чарняўскі. с. 260
БРО́НЗАВЫ ШЫРАКАГРУ́ДЫ ІНДЫ́К , парода індыкоў, выведзеная ў 1930-я г. адборам бронзавых індыкоў па жывой масе і шыракагрудасці. Гадуюць 2 разнавіднасці, створаныя ў Вялікабрытаніі і ЗША. Пашыраны ў ЗША і краінах Еўропы, у б. СССР завезены ў 1946. Выкарыстоўваюцца пры стварэнні новых парод, ліній і гібрыдаў індыкоў.
Апярэнне птушак чорнае з бронзавым адлівам. Жывая маса самцоў 15—16, самак 8—9 кг. Яйцаноскасць у мацярынскіх лініях 70—90 яец. Маса яйца 80—90 г. с. 261
БРОНЗАГРАФІ́Т , сітаваты антыфрыкцыйны матэрыял, спечаны на аснове алавяністай бронзы і графіту. Сітаватасці запоўнены мінер. або сінт. маслам. Атрымліваецца метадамі парашковай металургіі. Мае нізкі каэфіцыент трэння па сталі (0,04—0,06 без змазкі, 0,004—0,006 са змазкай), высокую зносаўстойлівасць, устойлівасць да павышаных скарасцей слізгання і ціску. Выкарыстоўваецца на выраб падшыпнікаў слізгання. с. 261
БРО́НЗАЎКА КАСМА́ТАЯ , гл. Алёнка. с. 261
БРО́НЗАЎКІ (Cetoniinae), падсямейства жукоў сям. пласцініставусых. Каля 2700 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках. На Беларусі часцей трапляецца бронзаўка залацістая (Cetonia aurata); 2 віды, бронзаўка вял. зялёная (Potosia aeruginosa) і бронзаўка мармуровая (Liocola marmorata), рэдкія, занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. 0,8—11 см. Колер яркі: зялёныя, медна-чырвоныя, фіялетавыя, з метал. бляскам. У некаторых на галаве рогі. Крылы ў час палёту выпростваюцца праз выемкі ў надкрылах. Лятаюць у маі—верасні. Лічынкі С-падобныя, жывуць у трухлявай драўніне, дуплах, пнях, глебе, мурашніках, норах грызуноў. Жукі кормяцца бутонамі, кветкамі, маладымі пладамі і лісцем пладовых, тэхн. і дэкар. раслін. Зімуюць лічынкі і жукі. За год адно пакаленне. Бронзаўкі — прамежкавыя гаспадары скрэбня-волата, паразіта чалавека і жывёл. с. 261
БРО́ННАЕ , вёска ў Беларусі, у Жмураўскім с/с Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 7 км ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 51 км ад Гомеля. 1632 ж., 602 двары (1995). Сярэдняя школа, б-ка, малітоўны дом хрысціян-евангелістаў, аддз. сувязі. с. 261
БРО́ННАЯ ГАРА́ , месца масавай загубы мірнага насельніцтва ням.-фаш. акупантамі ў Вял. Айч. вайну каля чыг. ст. Бронная Гара Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. У маі—чэрв. 1942 гітлераўцы выкапалі тут 8 вялізных ям і абнеслі іх калючым дротам. Сюды па спец. пабудаванай чыг. ветцы яны дастаўлялі эшалоны з насельніцтвам, пераважна жанчынамі, дзецьмі, старымі, з Драгічына, Іванава, Гарадца, Брэста, Пінска, Кобрына, Бярозы-Картузскай. Людзей прымушалі распранацца, гналі да ям, загадвалі класціся радамі і расстрэльвалі з аўтаматаў. Да ліст. 1942 тут загублена больш за 50 тыс. чал. Каб замесці сляды злачынстваў, у сак. 1944 гітлераўцы прыгналі сюды 100 палонных, якія 2 тыдні раскопвалі і палілі трупы; потым фашысты расстралялі і спалілі тых, хто выконваў гэтыя работы. На месцы загубы ахвяр фашызму пастаўлены помнік і створаны мемарыял. Урочышча Бронная Гара ўвекавечана ў мемар. комплексе «Хатынь». с. 261
БРО́НТЭ (Brontë), англійскія пісьменніцы, сёстры. Нарадзіліся ў Торнтане, графства Йоркшыр (Вялікабрытанія). Працавалі настаўніцамі. У 1846 выдалі зб. вершаў пад псеўд. браты Бел. Тэма жаночай свабоды, ідэал паўнакроўнага, яркага, не ўшчэмленага жорсткімі ўмоўнасцямі жыцця ўласцівы творчасці ўсіх Бронтэ: увялі ў англ. л-ру 19 ст. вобраз незалежнай жанчыны, роўнай мужчыне па інтэлекце і сіле характару.
Шарлота (псеўд. Карэр Бел; 21.4.1816—31.3.1855), аўтар сац.-псіхал. раманаў «Настаўнік» (1846, выд. 1857), «Джэйн Эйр» (т. 1—3, 1847), «Шэрлі» (т. 1—3, 1849), «Вілет» (т. 1—3, 1853). Эмілі Джэйн (псеўд. Эліс Бел; 30.7.1818—19.12.1848) належаць рэфлексійна-філас. вершы і раман «Пагоркі буйных вятроў» (1847, рус. пер. «Навальнічны перавал», 1956) — гісторыя трагічнага кахання батрака і дачкі яго гаспадароў — цесна звязаны з эстэтыкай рамантызму. Ганна (псеўд. Актан Бел; 17.1.1820—28.5.1849), аўтар вершаў, раманаў «Агнес Грэй» (1847, аўтабіягр.), «Арандатар Уайлдфел-Хола» (1848).
Тв.: Рус. пер. — Бронте Ш. Городок: Роман. М., 1990; Джейн Эйр: Роман. Мн., 1992; Бронте Э. Грозовой перевал: Роман. М., 1988; Бронте А. Агнес Грей: Роман; Незнакомка из Уайлдфелл-Холла: Роман; Стихотворения. М., 1990.
Літ.: Тугушева М. Шарлотта Бронте: Очерк жизни и творчества. М., 1982. с. 262
БРОНХААДЭНІ́Т (ад бронхі + грэч. adēn залоза), запаленчы працэс у лімфатычных вузлах кораня лёгкага і міжсцення. Найчасцей бронхаадэніт — клінічная форма пач. перыяду туберкулёзу ў дзяцей і падлеткаў.
Пры туберкулёзным бронхаадэніце выяўляюцца паталагічныя змены ва ўсіх органах міжсцення, што знаходзяцца вакол пашкоджаных лімфатычных вузлоў. Працэс доўгі час актыўны, зацяжны. Прыкметы бронхаадэніту абумоўлены сімптомамі інтаксікацыі, у некаторых хворых — бітанальны ці коклюшападобны кашаль. Бронхаадэніты бываюць пры саркаідозе, лімфагрануламатозе, лімфалейкозе, лімфасаркомах, неспецыфічныя бронхаадэніты ў дзяцей — пры вірусных інфекцыях, адры, коклюшы. Выяўляюць хваробу перкуторна і рэнтгеналагічна. Лячэнне вызначаецца этыялогіяй.
Л.Р.Кажарская. с. 262
БРОНХАГРА́ФІЯ (ад бронхі + ... графія), кантрастны метад даследавання бронхаў. Робяць пад мясц. ці агульнай анестэзіяй. У звычайных умовах пры рэнтгеналагічных даследаваннях бронхі застаюцца нябачнымі. Для атрымання відарыса ў дыхальныя шляхі (пасля абязбольвання) уводзяць кантрастныя рэчывы. Пры двухбаковай бронхаграфіі кантраставанне кожнага лёгкага робяць па чарзе. Паказанні для бронхаграфіі: хранічны або зацяжны запаленчы працэс у бронхалёгачнай сістэме пры наяўнасці прыкмет арган. пашкоджання бронхаў, удакладненне характару і распаўсюджання звужэння трахеі і бронхаў, стамальныя і дадатковыя вусці бронхаў, выяўленыя пры эндаскапіі, удакладненне лакалізацыі і сувязі з бронхалёгачнай сістэмай ценеўтварэнняў у грудной клетцы, хранічны запаленчы працэс у сегментах лёгкага. с. 262
БРОНХАСКАПІ́Я (ад бронхі + ... скапія), візуальны метад даследавання дыхальных шляхоў бранхаскопам (складаецца з трубак розных дыяметраў, асвятляльнага і аптычнага прыбораў). Робяць бронхаскапію пад мясц. анестэзіяй як дыягнастычную і лячэбную працэдуру. Паказанні для бронхаскапіі: выяўленне паталагічных змен трахеі, галоўных і сегментарных бронхаў, выдаленне іншародных цел, падвострыя і хранічныя захворванні з парушэннямі праходнасці бронхаў, лёгачныя крывацёкі, калі неабходна ўзяць матэрыял для біяпсіі ці ўвесці лек. сродкі. с. 262
БРОНХАЭКТАТЫ́ЧНАЯ ХВАРО́БА (ад бронхі + грэч. ekstasis расцяжэнне), гнойна-запаленчая дэструкцыя бронхаў, што выклікае іх расшырэнне (бронхаэктазію), парушэнне функцый розных сістэм і органаў, інтаксікацыю. Бывае часовая і ўстойлівая, найчасцей у ніжняй долі левага лёгкага; можа быць двухбаковая. Адрозніваюць бронхаэктазы прыроджаныя і набытыя, лакалізаваныя і дыфузныя, цыліндрычныя, мяшэчкападобныя і пераходныя (верацёнападобнай формы). Прычыны ўзнікнення прыроджанай бронхаэктазіі — парушэнні развіцця бронхалёгачнай сістэмы ва ўлонні маці (могуць спалучацца з заганамі развіцця — заечая губа, стрэлападобнае паднябенне і інш.); набытай — бронхалёгачныя хваробы, закупорка бронха іншародным целам. Праяўляецца бронхаэктатычнай хваробы аднолькава незалежна ад этыялогіі: мокры кашаль са слізіста-гнойнай ці гнойнай макротай (можа мець непрыемны пах), іншы раз крывахарканне, болі ў грудзях, задышка (залежыць ад цяжкасці хваробы), зніжэнне апетыту, дэфармацыя грудной клеткі. Пры гнойнай інтаксікацыі фалангі пальцаў набываюць форму «барабанных палачак», а пазногці — «гадзіннікавых шкельцаў». Лячэнне комплекснае, з выкарыстаннем тэрапеўтычных, а пры неабходнасці хірург. метадаў.
Л.Р.Кажарская. с. 262
БРО́НХІ (ад грэч. bronchos дыхальнае горла), дыхальныя шляхі наземных пазваночных, якія адыходзяць ад трахеі. У земнаводных (за выключэннем піпаў і гатэрый) адсутнічаюць. У млекакормячых і чалавека ўтвараюць шкілетную аснову лёгкіх, т.зв. бранхіяльнае дрэва з адгалінаваннямі на бронхах. да 18—19-га парадкаў. Самыя дробныя бронхі, што ўваходзяць у долькі лёгкага, падзяляюцца на бранхіёлы.
Аснова фіброзных сценак бронхаў — паўкольцы гіялінавых храсткоў (у млекакормячых злучаны ззаду пучкамі гладкіх мышцаў), якія па меры разгалінавання бронхаў ператвараюцца ў храстковыя пласцінкі і знікаюць на ўзроўні дробных бронхаў. Са змяншэннем калібру бронхаў мышачны слой становіцца больш развітым. Слізістая абалонка бронхаў унутры ўкрыта цыліндрычным эпітэліем і клеткамі мігальнага эпітэлію. У падзалозістым слоі размешчаны залозы, лімфоідная тканка. Дробныя бронхі не маюць храстка і залоз, іх унутр. паверхня ўкрыта аднаслойным мігальным эпітэліем. У злучальнатканкавай пласцінцы слізістай абалонкі бронхаў многіх млекакормячых і чалавека размешчаны сакраторныя аддзелы бранхіяльных залоз, у падслізістай аснове развіты сеткі крывяносных і лімфатычных капіляраў, сасудзістыя і нерв. спляценні. Стан бронхаў вызначаюць бронхаскапіяй, бранхаграфіяй. Запаленне бронхаў — бранхіт.
А. С.Леанцюк. с. 262
БРО́ЎКА Пятрусь (Пётр Усцінавіч; 25.6.1905, в. Пуцілкавічы Ушацкага р-на Віцебскай вобл. — 24.3.1980), бел. паэт і грамадскі дзеяч. Нар. паэт Беларусі (1962). Акад. АН Беларусі (1966, чл.-кар. з 1953). Засл. дз. нав. Беларусі (1975). Герой Сац. Працы (1972). Скончыў БДУ (1931). З 1918 працаваў перапісчыкам у Велікадолецкім ваен. камісарыяце, справаводам у валвыканкоме, рахункаводам у саўгасе, старшынёй Маладолецкага сельсавета. У 1925 накіраваны на працу ў Полацкі акр. к-т ЛКСМБ. У 1927—28 адказны сакратар газ. «Чырвоная Полаччына». З 1940 рэдактар час. «Полымя». У 1941—42 працаваў у франтавой газ. «За Савецкую Беларусь», супрацоўнічаў у партыз. друку. З 1943 адказны сакратар СП БССР, з 1945 рэдактар час. «Полымя». У 1948—67 старшыня праўлення СП БССР, у 1967—80 гал. рэдактар выд-ва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя».
Друкаваўся з 1926. Першыя зб-кі «Гады як шторм» і «Прамова фактамі» (1930), «Цэхавыя будні» і аповесць «Каландры» (1931). Ранняя лірыка прасякнута матывамі ўслаўлення рэвалюцыі, новай рэчаіснасці. Пераадольваючы пэўную рытарычнасць і рамант. схематызм, паэт авалодваў прынцыпамі канкрэтна-рэаліст. адлюстравання жыцця (зб. «Прыход героя», 1935). У героіка-рамант. паэме «Праз горы і стэп» (1932), прысвечанай падзеям грамадз. вайны, і рэаліст.-быт. Паэме «1914» (1935) канкрэтнасць лірычнага перажывання, праўдзівасць у раскрыцці чалавечых характараў. У зб-ках «Вясна Радзімы» (1937) і «Шляхамі баравымі» (1940) побач з грамадскімі праблемамі значнае месца займае інтымная і пейзажная лірыка. Паэт плённа вучыцца ў Я.Купалы, арганічна засвойвае асаблівасці нар.-паэт. мыслення, часцей звяртаецца да лірыка-песенных формаў. У гады Вял. Айч. вайны паглыбляецца эмацыянальны і рэаліст. змест паэзіі Броўкі, узмацняецца яе патрыят. гучанне. Подзвіг народа, тэма вернасці Радзіме, пераемнасці гераічных традыцый атрымалі глыбокае лірычнае і шырокае эпічнае ўвасабленне ў «Паэме пра Смалячкова» (1943), паэмах «Беларусь» (1943) і «Ясны кут» (1944), вершах «Кастусь Каліноўскі», «Надзя-Надзейка», «Рана», «Магіла байца», «Будзем сеяць, беларусы!». Многія творы Броўкі пасляваен. часу (паэма «Паланянка», 1945; вершы «Парк Перамогі», «Смерць героя») яшчэ звязаны з яго франтавой лірыкай, але пафас творчасці паэта вызначае тэма мірнай працы (паэма «Хлеб», 1946). Працоўны подзвіг народа, барацьба за мір адлюстраваны ў зб-ках «У роднай хаце» (1946), «Дарога жыцця» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951), «Сонечнымі днямі» (1950), «Цвёрдымі крокамі» (1954), рамане «Калі зліваюцца рэкі» (1956, Літ. прэмія імя Я.Коласа 1959; па матывах рамана балет Г.Вагнера «Святло і цені», паст. 1963). У некаторых творах гэтага часу ілюстрацыйнасць, святочная параднасць, ідэалізацыя дасягненняў. За паэму «Хлеб», вершы «Думы пра Маскву», «Брат і сястра», «Народнае дзякуй», «Каб мне стаць...», «Спатканне» прысуджана Дзярж. прэмія СССР 1947. У 1960—70-я г. ўзмацнілася ўвага паэта да маральна-этычных, агульначалавечых праблем, шырокае гучанне набыла інтэрнац. тэма. У паэзіі дасягнуў цэласнасці лірычнага характару, гарманічнасці ў выяўленні асабістага і грамадскага. Творчасць Броўкі напоўнілася матывамі, звязанымі з асабістай біяграфіяй, з камсамольскім юнацтвам, маладосцю, авеянымі героікай рэв. барацьбы. Вяршынным дасягненнем творчасці Броўкі сталі зб-кі «Пахне чабор» (1959), «А дні ідуць» (1961, Ленінская прэмія 1962), «Заўсёды з Леніным» (1967), «Між чырвоных рабін» (1969, Дзярж. прэмія БССР імя Я. Купалы 1970), «Калі ласка» (1972), «І ўдзень і ўночы...» і кніга прозы «Разам з камісарам» (1974). У паэме «Голас сэрца» (1960) пранікнёна адгукнулася памяць пра маці, закатаваную ў фаш. канцлагеры. Броўка — паэт высокага грамадз. пафасу, мастак з ярка выяўленай рамант. патэтыкай і песенна-лірычнай накіраванасцю. Яго паэзіі ўласціва адкрытая публіцыстычнасць, маштабнасць, народнасць маст. мыслення, прастата рэаліст. светаадчування. Напісаў лібрэта опер «Міхась Падгорны», «Алеся» (з Я.Рамановічам). На бел. мову перакладаў творы Т.Шаўчэнкі, У.Маякоўскага, П.Тычыны, М.Бажана, А.Твардоўскага, М.Ісакоўскага, А.Пракоф’ева, У.Бранеўскага, Дж.Байрана і інш. Дзярж. прэмія БССР 1976 за ўдзел у выданні Бел. Сав. Энцыклапедыі.
Тв.: Зб. тв. Т. 1—7. Мн., 1975—78; Зб. тв. Т. 1—9. Мн., 1987—92.
Літ.: Ярош М. Пятрусь Броўка: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1981; Васілеўскі М.С., Каваленка М.А. Пятрусь Броўка: Бібліягр. паказ. 2 выд. Мн., 1976.
В.У. Івашын. с. 262
БРО́ЎКА Юрый Пятровіч (н. 20.11.1936, Мінск), бел. вучоны-юрыст, грамадскі дзеяч. Сын П.У.Броўкі. Д-р юрыд. н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1959), дзе і працуе. З 1994 адначасова ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы ў галіне міжнар. права. Дырэктар Броўкі Петруся літаратурнага музея ў Мінску (з 1982).
Тв.: Международная правосубъектность БССР. Мн., 1967; Белорусская ССР — суверенный участник международного общения. Мн., 1974; Белорусская ССР и прогрессивное развитие международного права. Мн., 1979. с. 263
БРО́ЎКІ ПЕТРУСЯ́ ЛІТАРАТУ́РНЫ МУЗЕ́Й у Мінску. Засн. 10.7.1980. Адкрыты для наведвання 29.12.1984. Мае 5 экспазіцыйных залаў, у т.л. 2 мемарыяльныя. Пл. экспазіцыі 110,5 м2. Налічвае больш за 20 тыс. экспанатаў асн. і навук. дапаможнага фонду (1996). Знаходзіцца ў доме, дзе П.Броўка жыў у 1951—80. Зберагае рэчы духоўнай, матэрыяльнай культуры, звязаныя з жыццём, творчасцю і грамадскай дзейнасцю паэта. Сярод іх рукапісы твораў П.Броўкі, яго кнігі, выдадзеныя на розных мовах, кнігі бел. і зарубежных пісьменнікаў з дарчымі надпісамі; асабістыя рэчы, дакументы паэта, творы жывапісу, графікі і скульптуры (З.Азгура, А.Бараноўскага, В.Бялыніцкага-Бірулі, А.Кашкурэвіча, Г.Паплаўскага і інш.). Філіял — хата-музей Петруся Броўкі ў Пуцілкавічах (Ушацкі р-н Віцебскай вобл.). с. 263
БРО́ЎКІН Вячаслаў Уладзіміравіч (н. 22.9.1925, Масква), рускі рэжысёр. Скончыў акцёрскі (1947) і рэжысёрскі (1955) ф-ты Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва ў Маскве. Працаваў у бел. т-рах імя Я.Коласа (1955—59) і Я.Купалы (1961—62). Яго пастаноўкі вызначаліся дасканала распрацаванымі характарамі: «У добры час!» В.Розава (1955), «Дама-невідзімка» П.Кальдэрона (1956), «Тры салаўі, д. 17» Д.Дабрычаніна, «Калі цвіце акацыя» М.Віннікава і «Апошні прыпынак» Э.М.Рэмарка (усе 1957), «Тайфун» Цао Юй (1958), «Трэцяе жаданне» Б.Блажака (1961), «Тысяча франкаў узнагароды» В.Гюго (1962) і інш. З 1962 у Маскве, вядомы як рэжысёр тэлеспектакляў дэтэктыўнага жанру. с. 263
БРОЎН , Браўн (Brown) Роберт (21.12.1773, г. Мантроз, Шатландыя — 10.6.1858), англійскі батанік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1810). Замежны чл.-кар. (1826) і ганаровы чл. (1827) Пецярбургскай АН. Скончыў Эдынбургскі ун-т (1795). У 1801—05 удзельнічаў у экспедыцыі ў Аўстралію, з 1810 заг. бібліятэкі і калекцый прэзідэнта Лонданскага каралеўскага т-ва, з 1820 хавальнік бат. аддз. Брытанскага музея. Навук. працы па марфалогіі, эмбрыялогіі і сістэматыцы раслін. Апісаў ядро расліннай клеткі і будову семязавязі. Выявіў асн. адрозненне паміж голанасеннымі і пакрытанасеннымі раслінамі (1825), вызначыў броўнаўскі рух. с. 263
БРО́ЎНАЎСКІ РУХ , браўнаўскі рух, хаатычны рух дробных часцінак, завіслых у вадкасці ці газе. Адкрыты Р.Броўнам у 1827, тэарэтычна абгрунтаваны А.Эйнштэйнам і М.Смалухоўскім (1905—06) на падставе малекулярна-кінетычнай тэорыі. Броўнаўскі рух абумоўлены цеплавым рухам малекул і адсутнасцю кампенсацыі ўдараў, якія адчувае часцінка з боку малекул. Інтэнсіўнасць броўнаўскага руху не залежыць ад часу і хім. уласцівасцей асяроддзя, але павялічваецца з ростам т-ры асяроддзя, памяншэннем яго вязкасці і памераў часцінак (незалежна ад іх хім. прыроды). Броўнаўскі рух адыгрывае важную ролю ў некаторых фіз.-хім. працэсах (напр. каагуляцыя), абмяжоўвае дакладнасць высокаадчувальных прылад. Тэорыя броўнаўскага руху займае значнае месца пры абгрунтаванні прынцыпаў статыстычнай фізікі. с. 263
БРО́ЎНІК (Herminium), род кветкавых раслін сям. ятрышнікавых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўропе і Азіі. На Беларусі вельмі рэдка на сырых лугах, лясных палянах і каля крыніц трапляецца броўнік аднаклубневы (Н. monorchis); занесены ў Чырв. кнігу.
Шматгадовыя травяністыя расліны з амаль бязлістым сцяблом і шара- або яйцападобным клубнем. Лісце ланцэтнае ці прадаўгавата-ланцэтнае, голае, бліскучае, па 2—3 каля асновы сцябла. Кветкі дробныя, паніклыя, зеленавата-жоўтыя, з моцным мядовым лахам, сабраны ў канцавое падоўжанае шматкветкавае коласападобнае суквецце. Плод — каробачка з вельмі дробным насеннем. с. 264
БРОЧ (англ. broch), абарончыя збудаванні ў Шатландыі, мясц. варыянт зах.-еўрап. умацаванняў на пач. новай эры. Уяўлялі сабой круглыя вежы сухой муроўкі (13,7—21,3 м у дыяметры, выш. да 12 м). У іх пустацелых сценах (таўшчынёй 3,7—4,6 м) размяшчаліся жылыя памяшканні і ўсходы на верхні паверх і на дах. Вядома каля 400 такіх вежаў у Паўн. і Зах. Шатландыі. Найлепш захаваўся броч на в-ве Моўза (Шэтлендскія а-вы). с. 264
БРУ́ГЕ (флам. Brugge, франц. Bruges), горад на ПнЗ Бельгіі. Адм. ц. правінцыі Зах. Фландрыя. 116,7 тыс. ж. (1993). Трансп. вузел; марскі (суднаходнымі каналамі звязаны з аванпортам на Паўн. моры г. Зебруге) і рачны порт. Гандаль нафтай, вугалем, жал. рудой, рыбай і інш. Металаапрацоўка, машынабудаванне (суднабудаванне і рамонт, аўтазборка, выраб тэлевізараў), хім., тэкст., мэблевая, харчасмакавая прам-сць; традыцыйная вытв-сць карункаў. Цэнтр турызму. Музей нідэрл. мастацтва. Муніцыпальная маст. галерэя.
Упершыню ўпамінаецца ў 7 ст. У 9 ст. тут пабудаваны замак графаў Фландрскіх, з канца 11 ст. — іх рэзідэнцыя. Цэнтр антыфранц. паўстання 1302 (гл. «Бругcкая ютрань»). У 13—15 ст. адзін з цэнтраў міжнар. крэдытных аперацый, узначальваў т.зв. Лонданскую ганзу фландрскіх купцоў, тут знаходзілася іх самая буйная факторыя, цэнтр вытв-сці сукна з англ. воўны.
Арх. своеасаблівасць гораду, які называюць Паўночнай Венецыяй, надаюць старадаўнія вузкія дамы, цэрквы і вежы, шматлікія каналы з выгнутымі мастамі. На пл. Гротэ-маркт размешчаны Суконныя рады (1248—1364) з гар. вежай (1283—1482), на пл. Бург —ратуша (1376—1421) і капэла Святой крыві (каля 1480). Сярод цэркваў — сабор Сінт-Салватор (12—18 ст.), Онзе-ліве-Враўэкерк (1210— 1549; з «Мадоннай» Мікеланджэла, бронзавымі грабніцамі Марыі Бургундскай і Карла Смелага, 16 ст.). У Суконных радах, доме Грутхусе (1420—70), прытулку Потэры (1276) — музеі нідэрл. мастацтва, у зале капітула (1685) шпіталя Сінт-Янс — музей Г.Мемлінга. с. 264
БРУ́ГМАН (Brugmann) Карл Фрыдрых Крысціян (16.3.1849, г. Вісбадэн, Германія — 29.6.1919), нямецкі мовазнавец. Праф. Лейпцыгскага ун-та (з 1882). Даследаванні ў галіне параўнальнай граматыкі індаеўрап. моў. Адзін з заснавальнікаў младаграматызму ў мовазнаўстве. Прадмова да працы «Марфалагічныя даследаванні ў галіне індаеўрапейскіх моў» (разам з Г.Остгафам; т. 1—6, 1878—1910) адыграла ролю маніфеста младаграматыкаў. З 1891 разам з В.Штрэйтбергам выдаваў час. «Indogermanische Forschungen» («Індагерманскія даследаванні»). с. 264
«БРУ́ГСКАЯ Ю́ТРАНЬ» , паўстанне рамеснікаў фландрскага г. Бруге ў 1302 супраць падатковага прыгнёту гарадскіх улад і франц. панавання ў Фландрыі (з 1300). У ноч на 18 мая паўстанцы на чале з ткачом П.Конінкам знішчылі франц. гарнізон і мясц. патрыцыят. З’явілася сігналам да ўсеагульнага паўстання, у выніку якога была вызвалена б.ч. Фландрыі (разгром войска франц. караля Філіпа IV у бітве каля Куртрэ ў 1302). с. 264
БРУ́ДЭР (англ. brooder ад brood сядзець на яйцах), прылада для абагравання маладняку с.-г. птушкі ў першыя тыдні жыцця. Бываюць эл. і газавыя. Электрычныя падзяляюцца на парасоністыя (абагравальнік — эл. спіраль) і лямпавыя (абагравальнік — інфрачырвоная лямпа, выпрамяненне якой эфектыўны прафілактычны і лячэбны сродак). У газавых брудэрах паветра награваецца полымем газоўкі або керамічным выпрамяняльнікам. Лямпавыя брудэры выкарыстоўваюцца і для абагравання парасят. с. 264
БРУЖМЕ́ЛЬ (Lonicera), род кветкавых раслін сям. бружмелевых. Больш за 200 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Паўн. паўшар’я, у Паўд. паўшар’і — у Андах. На Беларусі 1 дзікарослы від — бружмель звычайны, або лясны (L. xylosteum), трапляецца як падлесак у хвойных і мяшаных лясах на паўд. мяжы арэалу; больш за 60 відаў інтрадукаваны для зялёнага буд-ва (найб. вядомыя бружмель альпійскі — L. alpigena, алтайскі — L. altaica, гарбаты — L. gibbiflora, духмяны, або капрыфоль, — L. caprifolium, павойны — L. periclymenum, сіні — L. caerulea, татарскі — L. tatarica, ядомы — L. edulis).
Лістападныя і шматгадовазялёныя прамастойныя, сцелістыя, інш. раз павойныя куставыя расліны, рэдка невял. дрэўцы і ліяны. Лісце простае, суцэльнае або лопасцевае, супраціўнае, на чаранках, садзячае або зрослае асновамі, суцэльнакрайняе. Кветкі няправільныя, рознага колеру, размешчаны парамі (дыхазіі) на кароткіх пазушных кветаносах, радзей у складаных паўпарасоніках, што ўтвараюць несапраўдныя кальчакі, галоўчатыя або коласападобныя суквецці. Вяночак трубчаста-лейкападобны, часта двухгубы. Плады — сакаўныя, свабодныя або зрослыя парамі ягады (у некаторых відаў ядомыя). Дэкар., тэхн., лек. (ірвотны і слабіцельны сродак) і меданосныя расліны. с. 264
БРУЗДО́ВІЧ Францішак (1861, в. Бродніца, Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл. — 1912), жывапісец. Вучыўся ў Варшаве (1880—83), у Кракаўскай школе мастацтваў у Я.Матэйкі (1883—87). Працаваў у галіне манум.-дэкар. і станковага жывапісу. Зазнаў моцны ўплыў бел. нар. творчасці. У 1898 удзельнічаў у размалёўцы касцёла ў Кельцах (Польшча). Пераможца конкурсу на праект размалёўкі кафедральнага сабора ў Полацку (1900). Выканаў шэраг насценных размалёвак у касцёлах Нясвіжа і в. Цімкавічы (Капыльскі р-н, 1906—08), Мінска (1911), у якіх выкарыстоўваў нар. матывы ўзорыстага ткацтва, вышыўкі, маст. размалёўкі сял. мэблі. Сярод інш. работ: 7 сюжэтных кампазіцый на біблейскія тэмы (касцёл св. Міхала ў Цімкавічах, не захаваўся), «Касцёл у Карнкове», «Копія партрэта мужчыны» (1883), «Інтэр’ер вясковага касцёла» (усе ў Нац. музеі ў Варшаве). Удзельнік маст. выставак у Мінску (1898, 1911), Львове, Варшаве, Кракаве, Дзюсельдорфе.
М.Ф.Раманюк, М.М.Яніцкая. с. 265
БРУЙ Вікенцій Фёдаравіч (8.7.1912, в. Ракаў Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 28.7.1985), бел. спявак (тэнар). Засл. арт. Беларусі (1971). Скончыў Бел. кансерваторыю (1952). У 1939—41 саліст ансамбля БВА. У 1944—48 і з 1950 саліст хору, у 1959—78 саліст оперы Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Артыст вострахарактарнага плана, стварыў запамінальныя вобразы ў операх класічнага і сучаснага рэпертуару: Бамелій («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Ярошка («Князь Ігар»А.Барадзіна), Шуйскі і Місаіл, Пад’ячы («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Жэром («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева), Стары Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Радрыга («Атэла» Дж.Вердзі); у нац. операх — Нупрэй і Мільчык («Яснае світанне» А.Туранкова), Жабрак («Зорка Венера» Ю.Семянякі); выканаў партыі ў аперэтах І.Штрауса «Лятучая мыш» (Айзенштайн) і «Цыганскі барон» (Стэфан).
А. Я.Ракава. с. 265
БРУЙ Фёдар Піліпавіч (2.10.1907, в. Іванскія Агароднікі Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 17.1.1982), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў вышэйшыя афіцэрскія курсы «Выстрал» (1942). У Чырв. Арміі з 1929. З вер. 1942 на Варонежскім, 1-м Укр. франтах. Удзельнік баёў на Курскай дузе. Камандзір батальёна маёр Бруй вызначыўся пры вызваленні Украіны: 25—28.9.1943 батальён пад яго камандаваннем на падыходзе да Кіева вызваліў некалькі нас. пунктаў, фарсіраваў Дняпро, на плацдарме адбіў 10 контратак ворага. Да 1955 у Сав. Арміі. с. 265
БРУК Абрам Якаўлевіч (15.2.1867— 1942), бел. афтальмолаг. Скончыў Дэрпцкі (Тартускі) ун-т (1892). У 1899 адкрыў на дабрачынныя сродкі і ўзначаліў вочную лячэбніцу ў Гомелі (з 1934 трахаматозна-вочны ін-т, дырэктарам якога быў да 1941). Навук. працы па вывучэнні трахомы садзейнічалі ліквідацыі хваробы на Беларусі. с. 265
БРУК (Brook) Пітэр (н. 21.3.1925, Лондан), англійскі рэжысёр. Вучыўся ў Оксфардскім ун-це. Рэжысёрскую дзейнасць пачаў у 1943 у Лондане. У Каралеўскім Шэкспіраўскім тэатры (з 1962 адзін з кіраўнікоў т-ра) паставіў п’есы У. Шэкспіра «Мера за меру», «Зімовая казка», «Гамлет», «Кароль Лір» і інш. Працаваў у драм. т-рах Лондана, Бірмінгема, Парыжа. Ставіў оперы ў «Ковент-Гардэн» (Лондан) і «Метраполітэн-опера» (Нью-Йорк). З 1944 працуе ў кіно. Сярод фільмаў: «Опера жабракоў» (1953), «Мадэрата кантабіле» (1960), «Уладар мух» (1962), «Кароль Лір» (1971), «Трагедыя Кармэн» (1984). З 1971 кіраўнік Міжнар. цэнтра тэатр. даследаванняў у Парыжы. с. 265
БРУК Саламон Ільіч (н. 1.7.1920, г. Рагачоў Гомельскай вобл.), рускі этнограф. Чл.-кар. АН СССР (1987), д-р геагр. н. (1965), праф. (1971). Засл. дз. нав. Расіі (1980). Скончыў Маскоўскі ун-т (1947). З 1956 у Ін-це этналогіі і антрапалогіі Расійскай АН. Распрацаваў тэарэт. прынцыпы, метады і спосабы этнічнага картаграфавання. Асн. працы па этнічнай геаграфіі і краіназнаўстве: «Колькасць і рассяленне народаў свету» (1962), «Насельніцтва зямнога шара» (1965), «Краіны і народы: Зямля і чалавецтва» і «Праблемы этнічнай геаграфіі і картаграфіі» (1978; усе ў сааўт.), «Насельніцтва свету: Этнадэмаграфічны даведнік» (2-е выд. 1986). Дзярж. прэмія СССР 1987. с. 265
БРУКІ́Т (ад прозвішча англ. мінералога Г.Дж.Брука), мінерал падкласа простых аксідаў, дыаксід тытану ТіО2, адна з трох прыродных паліморфных мадыфікацый рутылу. Іншы раз мае прымесі жалеза і ніобію. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі таблітчастыя, радзей прызматычныя і дыпірамідальныя. Колер жоўта-карычневы да жалезіста-чорнага. Бляск алмазны ці металічны. Празрысты. Цв. 5,5—6. Крохкі. Шчыльн. 4,14 г/см3. Трапляецца ў выглядзе крышталёў у залатаносных россыпах і жылах альпійскага тыпу, а таксама як акцэсорны і абломкавы матэрыял. с. 265
БРУ́КЛІН (Brooklyn), адміністрацыйны раён г. Нью-Йорк; на З в-ва Лонг-Айленд; тэрытарыяльна супадае з графствам Кент. Каля 3 млн. ж. (1990). З цэнтрам горада (в-аў Манхатан) злучаны мастамі і тунэлямі. Пераважаюць жылыя кварталы. Буйны порт. Лёгкая (у т.л. швейная, тэкст., гарбарна-абутковая), харч., металаапр., маш.-буд., хім. прам-сць. Суднабудаванне. Бруклінскі ін-т мастацтваў і навук. Лонг-Айлендскі ун-т. с. 265
БРУ́КНЕР (Brückner) Аляксандр (29.1.1856, г. Цярнопаль, Украіна — 24.5.1939), польскі філолаг-славіст, гісторык культуры. Чл. Пецярбургскай АН (1890). Вучыўся ў Львоўскім, Венскім, Лейпцыгскім і Берлінскім ун-тах. У 1881—1924 праф. слав. моў і л-р Берлінскага ун-та. У працах «Сярэдневяковая лацінская паэзія ў Польшчы» (1892—94), «Нарыс гісторыі польскай літаратуры» (т. 1—2, 1903), «Польскія іншаверцы» (1905), «Гісторыя польскай культуры» (т. 1—4, 1930—46), «Старажытнапольская энцыклапедыя» (т. 1—2, 1939) шмат звестак па бел. культуры. Высока цаніў бел. фальклор і стараж. л-ру, але яе адраджэнне на пач. 20 ст. адмаўляў як бесперспектыўную задуму інтэлігентаў, лічыў бел. мову толькі дыялектам («З беларускай нівы», Кракаў, 1918). Больш аб’ектыўны характар мае даследаванне Брукнера «Нарыс гісторыі славянскіх літаратур і славянскіх літаратурных моў» (Львоў, 1929, разам з Т. Лер-Сплавінскім). Бел. л-ры прысвяціў арт. «Польска-рускія інтэрмедыі XVII ст.» (1891), «Польска-рускія песні» (1911), «Фр. Скарына» (1927).
Літ.: Aleksander Brückner, 1856—1939. Warszawa, 1989. с. 265
БРУКНЕР (Bruckner) Антон (4.9.1824, Ансфельдэн, каля г. Лінц, Аўстрыя — 11.10.1896), аўстрыйскі кампазітар, арганіст. Адзін з буйнейшых сімфаністаў і поліфаністаў 19 ст. З 1848 арганіст у манастыры св. Фларыяна (каля Лінца), з 1853 — у Лінцкім саборы. З 1868 у Вене. Выкладаў у Венскай акадэміі музыкі і сцэн. мастацтва (праф. з 1871), з 1875 і праф. Венскага ун-та (з 1891 ганаровы д-р). Сярод вучняў: Г.Малер, А.Нікіш, Ф.Клозе. Пры жыцці вядомы як імправізатар-арганіст (канцэртаваў у Францыі, Англіі, Швейцарыі). У сваёй творчасці спалучыў дасягненні позняга рамантызму ў галіне муз. мовы з класічнымі прынцыпамі формаўтварэння. Пантэістычнае светаўспрыняцце і ярка выяўлены этычны пачатак творчасці вызначылі велічны і ўзнёслы характар яго музыкі. Сярод твораў: Рэквіем (1849), 4 месы, Те deum (1884), Магніфікат (1852) для салістаў, хору і арк.; 11 сімфоній (1863—1896); стр. квінтэт; інстр. п’есы, у т.л. для аргана; матэты, псалмы, рамансы, хары і інш.
Літ.: Белецкий И. Антон Брукнер, 1824—1896: Краткий очерк жизни и творчества. Л., 1979. с. 265
БРУ́КСА ХРЫБЕ́Т (Brooks Range), горны хрыбет на Пн Аляскі, у ЗША. Працягласць з З на У каля 1000 км. Пераважаюць выш. 1500—2000 м, найб. — 2816 м (г. Майклсан). Вяршыні ў форме грабянёў, схілы скалістыя. Глыбока расчлянёны далінамі рэк. Складзены з вапнякоў, сланцаў, кварцытаў. Невял. ледавікі. Большую ч. года ўкрыты снегам. Горныя тундры, камяністыя россыпы. с. 266
БРУЛО́Ў Аляксандр Паўлавіч (10.12.1798, С.-Пецярбург — 21.1.1877), рускі архітэктар. Прадстаўнік позняга класіцызму. Брат К.П.Брулова. Вучыўся ў бацькі — скульптара П.Бруло, потым у Пецярбургскай АМ (1810—21). Вывучаў архітэктуру ў Італіі (1822—26) і Францыі (да 1830). Выкладаў у Пецярбургскай АМ (1831—71). Паводле яго праектаў у Пецярбургу ўзведзены Міхайлаўскі т-р (1831—33), будынак Штаба гвардзейскага корпуса на Дварцовай плошчы (1837—43), Пулкаўская абсерваторыя каля Пецярбурга (1834—39). У некаторых працах наследаваў гатычнай архітэктуры. Стварыў шэраг акварэльных партрэтаў. с. 266
БРУЛО́Ў Карл Паўлавіч (23.12.1799, С.-Пецярбург — 23.6.1852), рускі жывапісец. Праф. Пецярбургскай АМ (1836—49), ганаровы чл. Міланскай, Балонскай, Фларэнційскай, Пармскай акадэмій. Брат А.П.Брулова. Вучыўся ў бацькі — скульптара П.Бруло, у Пецярбургскай АМ (1809—21) у А.Іванава, А.Ягорава. Раннія партрэты (П. і М.Кікіных, Н.Рамазанава, усе 1821—22) выяўляюць сувязь з творчасцю А.Кіпрэнскага. У 1823—34 жыў у Італіі, стварыў шэраг жанравых карцін («Італьянскі ранак», 1823; «Італьянскі поўдзень», 1827; «Вірсавія», 1832), у якіх вырашаў праблемы асвятлення. Рысамі рамантызму поўняцца аўтапартрэт (1823—24), партрэты А.Брулова (1823—24), Р.Гагарына (1827—30), В.Пяроўскага (1837), Ю.Самойлавай з выхаванкай (1839—40) і адзін з лепшых — Дж.Пачыні («Жанчына на кані», 1832); паэт. акварэльныя партрэты С.Тургенева (1823—27), З.Валконскай (1830). Шырокую вядомасць набыло палатно «Апошні дзень Пампеі» (1830—33, залаты медаль у Парыжы). Патрыят. тэма — у карціне «Асада Пскова польскім каралём Стафанам Баторыем у 1581 г.» (1839—43; няскончаная). З 1843 больш як 4 гады размалёўваў Ісакіеўскі сабор. Гал. дасягненні гэтага часу — партрэты дзеячаў рус. культуры (Н.Кукальніка, 1836; І.Віталі, 1836—37; В.Жукоўскага, 1837—38; І.Крылова, 1839; А.Стругоўшчыкава, 1840; аўтапартрэт, 1848). У 1849 з-за хваробы выехаў на в-аў Мадэйра, у 1850 — у Рым, там маляваў партрэты археолага М.Ланчы (1851) і членаў сям’і Тытоні (1851—52). Творчасць Брулова — адна з вяршыняў рус. жывапісу 1-й пал. 19 ст. У мастацтва класіцызму ён унёс жыццёвасць і непасрэднасць. Рэалізм яго твораў меў пераважна рамант. афарбоўку. Для яго мастацтва характэрна сцвярджэнне эмоцый, пачуццёва-пластычнай прыгажосці чалавечага цела. У Нац. маст. музеі Беларусі 5 работ Брулова [партрэты М.Ю.Віельгорскага, 1828, М.Д.Алферакі, 1842, «Палажэнне ў труну» (1836—пач. 1840-х г.), «Зацьменне сонца» (1851—52) і інш.].
Літ.: Леонтьева Г. Карл Брюллов. 2 изд. Л., 1983.
А.Д.Шапашнікава. с. 266
БРУ́МБЕРГ , расійскія кінарэжысёры, мастакі, сцэнарысты, сёстры.
Валянціна Сямёнаўна (2.8.1899—28.11.1975) і Зінаіда Сямёнаўна (2.8.1900—9.2.1983). Засл. дз. маст. Расіі (абедзве 1968). Скончылі ВХУТЭМАС (1925). Удзельнічалі ў стварэнні першых сав. мультфільмаў, з 1937 на кінастудыі «Саюзмультфільм». Знялі фільмы-казкі для дзяцей: «Чырвоная шапачка» (1937), «Кот у ботах» (1938), «Казка пра цара Салтана» (1943), «Сіндбад-мараход» (1944), «Федзя Зайцаў» (1948), «Дзяўчынка ў цырку» (1950), «Тры таўстуны» (1963), «Агонь» (1971), сатыр. фільмы «Вялікія непрыемнасці» (1961), «Новыя вялікія непрыемнасці» (1973) і інш. с. 266
БРУ́МЕЛЬ Валерый Мікалаевіч (н. 14.5.1942, пас. Разведкі Тыгдзінскага р-на Амурскай вобл., Расія), савецкі спартсмен-лёгкаатлет (скачкі ў вышыню). Засл. майстар спорту (1961). Скончыў Дзярж. цэнтр. ін-т фіз. культуры ў Маскве (1967). Чэмпіён (1964), сярэбраны прызёр (1960) Алімпійскіх гульняў, чэмпіён Еўропы (1962), 6 разоў ставіў сусв. рэкорды, тройчы (1961—63) прызнаваўся лепшым спартсменам свету. Аўтар кнігі «Вышыня» (1971). с. 266
БРУН (Bruhn) Эрык [сапр. Эверс (Evers) Бельтан; 3.10.1928, Капенгаген — 1.4.1986], дацкі артыст балета, балетмайстар, педагог; адзін з самых вядомых прадстаўнікоў дацкай балетнай школы. Скончыў школу Каралеўскага дацкага балета (1947), у 1947—51 у яго трупе. У 1947—72 выступаў у розных трупах Еўропы і Амерыкі. У 1967—71 маст. кіраўнік Каралеўскага швед. балета. Выконваў вядучыя партыі ў балетах класічнага і сучаснага рэпертуару. Сярод пастановак у Каралеўскім дацкім балеце: «Маленькі канцэрт» на муз. Г.Гулда (1953), новая рэд. «Жызэлі» А.Адана (з Н.Б.Ларсенам, 1959); у рымскай Оперы — «Сільфіда» Ж.Шнейцгофера (1966), у Нац. балеце Канады — «Сільфіда» і «Капелія» Л.Дэліба (1975). Прапагандаваў стрымана-вытанчаную, але мужную манеру танца, уласцівую школе А.Бурнанвіля. Аўтар кн. «Бурнанвіль і балетная тэхніка» (з Л.Мур). Прэмія В.Ніжынскага (Парыж, 1968). с. 266
БРУН Юльян (парт. псеўд. Спіс, Брановіч; 21.4.1886, Варшава — 28.4.1942), рэвалюцыйны дзеяч і публіцыст КПП і КПЗБ. Чл. СДКПіЛ з 1905, КПП з 1919. Пасля рэвалюцыі 1905—07 у эміграцыі ў Францыі, Балгарыі. З 1919 чл. Цэнтр. рэдакцыі КПРП у Польшчы. У 1924 арыштаваны польскімі ўладамі і засуджаны на 8 гадоў турмы. У выніку абмену паліт. зняволенымі з 1926 у СССР. З 1929 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі, прадстаўнік ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б. Чл. ЦК КПП у 1923—30, чл. ЦК КПЗБ у 1929—38. Адзін з рэдактараў часопіса ЦК КПП «Nowy przegląd» («Новы агляд»). У 1936—41 у эміграцыі ў Бельгіі, Францыі. Перад Вял. Айч. вайной жыў у СССР. с. 266
БРУ́НА (Bruno) Джардана Філіпа (1548, г. Нола, Італія — 17.2.1600), італьянскі філосаф-матэрыяліст, паэт. Выступаў супраць каталіцызму, схаластыкі і цемрашальства. У 15 гадоў стаў манахам. Вучыўся ў манастырскай школе дамініканскага ордэна. Атрымаў сан святара і ступень д-ра філасофіі. У 1575, каб пазбегнуць праследавання царкоўнікамі за свае погляды, пакінуў манастыр, пазней і Італію. Жыў у Францыі, Англіі, Германіі. У 1592 вярнуўся на радзіму. Быў абвінавачаны інквізіцыяй у ерасі і вальнадумстве, пасля 8-гадовага зняволення ў турме спалены. Абапіраючыся на геліяцэнтрычную сістэму М.Каперніка і дапаўняючы яе новымі палажэннямі, Бруна выказваў думкі, што Сусвет не абмяжоўваецца сонечнай сістэмай, а Сонца не з’яўляецца абсалютным цэнтрам Сусвету, яно рухаецца і мяняе сваё становішча адносна зорак, што існуе бясконцае мноства светаў. Адзінай субстанцыяй свету лічыў матэрыю. Аднак матэрыяліст. і дыялект. ідэі ў Бруна спалучаліся з пантэізмам і гілазаізмам. Распрацоўваючы метад пазнання свету, спалучаў эмпірызм з рацыяналізмам. Асн. працы: «Пра прычыну, пачатак і адзінае» (1584), «Пра бясконцасць, сусвет і светы» (1584). Аўтар антыклерыкальнай сатыр. паэмы «Ноеў каўчэг», камедыі «Падсвечнік» (1582), філас. санетаў.
Літ.: Горфункель А.Х. Джордано Бруно. М., 1973. с. 266
БРУНЕ́Й (Brunei), Бруней Дарусалам (Brunei Darussalam), дзяржава ў Паўд.-Усх. Азіі, на паўн.-зах. беразе в-ва Калімантан. Складаецца з 2 анклаваў, падзеленых паласой (шыр. 15—30 км) тэр. памежнага штата Саравак (Малайзія). Абмываецца водамі Паўд.-Кітайскага м. Пл. 5765 км2. Нас. 274 тыс. чал. (1993). Дзярж. мова малайская, карыстаюцца таксама англійскай і кітайскай мовамі. Дзярж. рэлігія — іслам (мусульмане-суніты — 67% вернікаў), ёсць будысты, канфуцыяне, хрысціяне. Сталіца — г. Бандар-Серы-Бегаван. Падзяляецца на 4 адм. акругі. Нац. свята — Дзень незалежнасці (23 лют.).
Дзяржаўны лад. Бруней — канстытуцыйная манархія (султанат). Дзейнічае канстытуцыя 1959 з папраўкамі 1971. Кіраўнік дзяржавы — султан, які адначасова ўзначальвае ўрад — Савет Міністраў. Заканадаўчы орган — Заканадаўчы савет, у які ўваходзіць 21 член (11 з іх прызначаюцца султанам, 10 выбіраюцца).
Прырода. Большая ч. паверхні — алювіяльная берагавая забалочаная раўніна. Клімат экватарыяльны. Т-ра паветра на працягу ўсяго года каля 26 °С. Ападкаў 2000—4000 мм за год. Сезоны не выражаны. Больш за 75% тэр. занята вільготнымі экватарыяльнымі лясамі.
Насельніцтва. Жывуць малайцы (66,9%), кітайцы (15,6%), абарыгенныя народы — ібаны, дусуны, муруты (5,7%); еўрапейцы, інданезійцы, тайландцы, індыйцы (разам 11,8%). Абарыгенныя народы жывуць у вёсках ва ўнутр. ч. краіны, астатнія — на ўзбярэжжы і ў гарадах. Сярэдняя шчыльн. 45,7 чал. на 1 км2. Большая ч. насельніцтва (каля 170,1 тыс. чал.) сканцэнтравана ў сталіцы і яе наваколлі.
Гісторыя. Абарыгеннае насельніцтва Брунея — даякі. З канца 1-га тыс. да н.э. на паўн. ўзбярэжжа в-ва Калімантан мігрыравалі малайцы, з пач. н.э. — кітайцы. Каля 1200 гадоў назад тут утварыліся першыя брунейскія княствы са сталіцай Кота-Бату (Мураваны горад, засн. ў 7 ст.). Марскі гандаль (камфара, золата і інш.) і культ. кантакты з Індыяй і Кітаем садзейнічалі распаўсюджанню тут у 9—13 ст. індуізму і будызму. Каб захаваць сваю незалежнасць ад інданез. Шрывіджайскай імперыі ў 10—13 ст. і дзяржавы Маджапахіт (цэнтр — в-аў Ява) у 14 — пач. 15 ст., Бруней уступаў у саюз з Кітаем. У пач. 15 ст. пры правіцелю Махамадзе І ісламізаваны, пры яго пераемніках зацвердзіўся як султанат. Пры 5-м султане Болкіяху І (канец 15 — пач. 16 ст.), які заснаваў аднайм. дынастыю, што правіць і цяпер, Бруней дасягнуў найб. магутнасці і ахопліваў паўн.-зах. Калімантан, архіпелаг Сулу, філіпінскі в-аў Лусон, сучасныя малайзійскія штаты Сабах і Саравак і інш. У пач. 16 ст. краіну адкрылі еўрапейцы, першым з якіх быў у 1505—07 італьянец па паходжанні Л. дэ Вартэна. У 1577—78 і 1580 брунейцы адбілі ўварванні іспанцаў з Філіпінаў. У выніку ўнутр. міжусобіц і экспансіі галандцаў і англічан на Малайскі архіпелаг з 17 ст. пачаўся заняпад Брунея, скарачалася яго тэрыторыя. У 1840-я г. Бруней каланізаваны Вялікабрытаніяй. У 1888—1983 брыт. пратэктарат. У 2-й пал. 19 ст. султанат страціў Сабах і Саравак. У 2-ю сусв. вайну акупіраваны японцамі.
У выніку ўзмацнення нац.-вызв. руху ў 1959 Вялікабрытанія дазволіла Брунею ўнутр. самакіраванне, адначасова пачалося фарміраванне яго ўзбр. сіл. З 1968 султанам Брунея з’яўляецца Хасанал Болкіях, які лічыцца найбагацейшым чалавекам у свеце. 1.1.1984 абвешчана незалежнасць краіны. Легальна дзейнічае адзіная Брунейская нац. аб’яднаная партыя. З 1984 Бруней — чл. ААН, Асацыяцыі дзяржаў Паўд.-Усх. Азіі (АСЕАН), Арг-цыі Ісламская канферэнцыя, з 1985 — брыт. Садружнасці.
Гаспадарка. Аснова эканомікі — здабыча нафты і газу на кантынентальным шэльфе (больш за 90% валютных паступленняў, 60% валавога ўнутр. прадукту). Па здабычы прыроднага газу (больш за 12 млрд. м3 штогод) Бруней займае адно з вядучых месцаў у свеце, нафты (больш за 10 млн. т штогод) — 3-е месца ў Паўд.-Усх. Азіі. Дзейнічае адзін з буйнейшых у свеце з-даў па звадкаванні газу (каля 5 млн. т за год). Ёсць прадпрыемствы лесапільнай і дрэваапр. прам-сці, саматужная вытв-сць тканін, вырабаў з каштоўнай драўніны, серабра. Буд-ва невял. драўляных суднаў. Пад с.-г. ўгоддзямі 5,5% тэр., 80% харч. прадуктаў імпартуецца. Асн. культуры — каўчуканосы (каля 50% апрацаваных зямель) і рыс. Вырошчваюць таксама сагавую і какосавую пальмы, перац, трапічныя фрукты (бананы). Гадуюць буйн. раг. жывёлу, козаў, свіней. Птушкагадоўля. Рыбалоўства. Транспарт аўтамаб. (1,4 тыс. км аўтадарог, 90 тыс. аўтамашын). Рачное і марское суднаходства. Міжнар. аэрапорт. Нафту і газ экспартуюць пераважна ў Японію, ЗША, краіны Паўд.-Усх. Азіі, Тайвань. Імпарт: машыны, абсталяванне, прамысл. і харч. тавары ў асноўным з Сінгапура, Японіі, ЗША, Вялікабрытаніі, ФРГ, Малайзіі. Турызм. Грашовая адзінка — долар Брунея.
Літ.: Денисов С.Н., Кулик Б.Т. Бруней вчера и сегодня. М., 1989; Бруней: Справ. М., 1990.
Ю.В.Ляшковіч (гаспадарка),
У.Я.Калаткоў (гісторыя). с. 267
БРУНЕЛЕ́СКІ , Брунелеска (Brunelleschi, Brunellesco) Філіпа (1377, г. Фларэнцыя, Італія — 15.4.1446), італьянскі архітэктар, скульптар і вучоны. Адзін з заснавальнікаў архітэктуры Адраджэння і стваральнікаў тэорыі перспектывы. Працаваў пераважна ў Фларэнцыі. Сярод работ: грандыёзны 8-гранны купал сабора Санта-Марыя дэль Ф’ёрэ (1420—36), які стаў арх. дамінантай Фларэнцыі, першым буйным помнікам рэнесансавага дойлідства і дасягненнем інж. думкі ў Італіі; арачная лоджыя Выхавацельнага дома (1421— 44), перакрытыя лёгкімі рабрыстымі купаламі і расчлянёныя ордэрам цэнтрычныя інтэр’еры Старой сакрысціі царквы Сан-Ларэнца (1422—28) і капэлы Пацы (з 1429), у якіх Брунелескі ўпершыню ўвасобіў у арх. вобразах маст. ўяўленні эпохі гуманізму; цэрквы Сан-Ларэнца (1422—46) і Санта-Спірыта (з 1444). Сваімі творамі зрабіў прыклад у вольным выкарыстанні ант. арх. формаў для вырашэння функцыян., ідэйных і канструкцыйна-буд. задач свайго часу.
Літ.: Данилова И.Е. Брунеллески и Флоренция. М., 1991. с. 267
БРУ́НІ (Bruni) Леанарда (празваны Арэціна; Aretino; 1369, г. Арэца, Італія — 8.3.1444), італьянскі гуманіст, пісьменнік, гісторык. У 1410, 1427—44 канцлер Фларэнцыі. У паліт. памфлетах выступаў супраць тыраніі, абараняў рэсп. лад, адстойваў ідэю ўсебаковага развіцця асобы і асуджаў аскетызм. Філас. і эстэт. погляды выклаў у творах, напісаных на лац. мове (трактат «Уводзіны ў навукі пра мараль», дыялог «Спрэчка пра высакароднасць» і інш.). Найбольш вядомыя яго гіст. творы («Гісторыя Фларэнцыі», «Запіскі аб падзеях майго часу»). Аўтар біяграфій Дантэ, Ф.Петраркі, Дж.Бакачыо на італьян. мове. Перакладаў з грэч. Платона, Арыстоцеля, Плутарха; кн. «Аб правільным перакладзе» — адна з першых спроб стварыць тэорыю перакладу. с. 268
БРУ́НІ Фёдар (сапр. Фідэліо) Антонавіч (10.6.1799, г. Мілан, Італія — 11.9.1875), рускі мастак. Італьянец па паходжанні. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1809—18) у А.Іванава, А.Ягорава, В.Шабуева. У 1818—36 працаваў у Італіі. Праф. (з 1836) і рэктар (1855—71) Пецярбургскай АМ. Яго раннія творы напоўнены грамадз. пафасам («Смерць Камілы, сястры Гарацыя», 1824) і рамант. эмацыянальнасцю («Партрэт З.Валконскай у касцюме Танкрэда», 1820). З 1830-х г. у творчасці Бруні з’яўляюцца рэліг.-містычныя тэндэнцыі рус. рамантызму («Медны змій», 1827—41). З канца 1840-х г. Бруні — на чале рус. Акадэмізму. с. 268
БРУНО́Ў Мікалай Іванавіч (25.9.1898, Масква — 25.11.1971), рускі гісторык архітэктуры. Д-р мастацтвазнаўства (1943). Чл.-кар. Акадэміі архітэктуры СССР (1941—56), правадз. чл. Акадэміі буд-ва і архітэктуры СССР (1957—64). Скончыў Маскоўскі ун-т (1920). З 1934 праф. Маскоўскага арх. ін-та. Даследаваў стараж.-рус. і зарубежную (пераважна візант. і франц.) архітэктуру. Адзін з першых даследчыкаў бел. архітэктуры. У арт. «Беларуская архітэктура ХІ—XII ст.» (у кн. «Зборнік артыкулаў», Мн., 1928) выказаў меркаванне, што ў Полацку і Смаленску ў 12 ст. склалася арыгінальная творчая манера дойлідства, якая ўплывала на архітэктуру Смаленска і Ноўгарада.
Тв.: Очерки по истории архитектуры. Т. 1—2. М.; Л., 1935—37; Дворцы Франции XVII и XVIII вв. М., 1938; Мастера древнерусского зодчества. М., 1953; Архитектура Византии // Всеобщая история архитектуры. Л.; М., 1966. Т. 3; Памятники Афинского Акрополя: Парфенон и Эрехтейон. М., 1973. с. 268
БРУ́НТЛАНД (Brundtland) Гру Харлем (н. 20.4.1939, Осла), дзяржаўны і палітычны дзеяч Нарвегіі. Скончыла ун-т у г. Осла і Гарвардскі ун-т (ЗША). У 1974—79 міністр па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя. З 1977 дэп. парламента. У 1975—81 нам. старшыні, з 1981 старшыня Нарвежскай рабочай партыі (НРП). У 1979—81 старшыня знешнепаліт. к-та сторцінга (парламента), з 1986 — Міжнар. камісіі па навакольным асяроддзі і развіцці. У 1981, 1986—89 і з 1990 прэм’ер-міністр Нарвегіі. с. 268
БРУС (Bruce) Роберт, гл. Роберт Брус. с. 268
БРУС Якаў Вілімавіч (1670, Масква — 30.4.1735), ваенны і дзярж. дзеяч Расіі, вучоны, ген.-фельдмаршал (1726). Граф (1721). Паплечнік цара Пятра І. Паходзіў са знатнага шатл. роду, яго продкі з 1647 жылі ў Расіі. Удзельнік Крымскіх 1687, 1689 і Азоўскіх 1695—96 паходаў. Склаў карту зямель ад Масквы да М. Азіі (1696). Уваходзіў у склад Вялікага пасольства. У 1701 кіраваў Наўгародскім прыказам. Камандаваў артылерыяй у Палтаўскай бітве 1709, Пруцкім паходзе 1711 і інш. У 1717—22 сенатар і прэзідэнт Берг- і Мануфактур-калегій. Разам з дыпламатам А.І.Остэрманам падпісаў Ніштацкі мірны дагавор 1721. З 1726 у адстаўцы. Рэдагаваў геагр. карты і глобусы, перакладаў замежныя кнігі, загадваў (з 1706) Маскоўскай грамадз. друкарняй, развіваў артыл. навуку і інш. Імем Бруса названы грамадз. Каляндар 1709—15. с. 268
БРУСАНЕ́ТЫЯ ПАПЯРО́ВАЯ , гл. Папяровае дрэва. с. 269
БРУ́САЎ Валерый Якаўлевіч (13.12.1873, Масква — 9.10.1924), рускі пісьменнік. Праф. (1921). Скончыў Маскоўскі ун-т (1899). Арганізатар і рэктар Вышэйшага літ.-маст. ін-та ў Маскве (з 1921). Пачынальнік сімвалізму ў рус. л-ры. Выступаў як паэт, празаік, драматург, літ.-знавец, тэарэтык верша і перакладчык. У зб-ках «Рускія сімвалісты» (вып. 1—3, 1894—95; у асноўным вершы Брусава), «Chefs d'oeuvre» («Шэдэўры», 1895), «Me eum esse» («Гэта — я», 1897) — уплыў зах.-еўрап. і рус. дэкадансу, пошукі новых формаў паэзіі. Аўтар зб-каў вершаў «Urbi et Orbi» («Гораду і свету», 1903), «Stephanos» («Вянок», 1906), «Люстра ценяў» (1912) і інш., празаічных зб-каў «Зямная вось» (1907), «Ночы і дні» (1913), гіст. раманаў «Вогненны Анёл» (1907—08), «Алтар перамогі» (1911— 12), «Юпітэр звергнуты» (незак., апубл. 1934), п’есы «Падарожнік» (1911), трагедыі «Пратэсілай памерлы» (1913), у якіх — зварот да урбаністычных матываў, навукі і гісторыі, міфалогіі і сучаснасці. У зб-ках «Апошнія мары» (1920), «У такія дні» (1921), «Міг» (1922), «Меа!» («Спяшайся!», 1924) інтымная, пейзажная, міфалагічная, філас. і палітычная тэматыка. У гіст.-літ. працах (кн. «Далёкія і блізкія», 1912) і публікацыях, прысвечаных А.С.Пушкіну (больш за 80), Я.А.Баратынскаму, М.В.Гогалю, Ф.І.Цютчаву і інш., канкрэтнасць і канструктыўная яснасць аналізу, аргументаванасць вывадаў, лаканізм і вытанчанасць стылю, шырыня эрудыцыі Брусава-даследчыка. Перакладаў на рус. мову творы ант., зах.-еўрап. паэзіі і драматургіі (Дж.Байрана, Вергілія, Дантэ, П.Верлена, Мальера і інш.). Перакладчык арм. паэзіі (анталогія «Паэзія Арменіі са старажытных часоў да нашых дзён», 1916, факс. выд. 1987; званне нар. паэта Арменіі 1923). На рус. мову пераклаў асобныя вершы Я.Купалы. Творы на бел. мову перакладалі А.Александровіч, Ю.Гаўрук, А.Дудар, С.Дзяргай, С.Шушкевіч.
Літ.: Максимов Д.Е. Брюсов: Поэзия и позиция Л., 1969; Сивоволов Б.М. Валерий Брюсов и передовая русская литература его времени. Харьков, 1985. с. 269
БРУСЕ́ЛЬ (флам. Brussel, франц. Bruxelles), горад, сталіца Бельгіі. Размешчаны на р. Сена (бас. р. Шэльда) і некалькіх каналах. Адм. ц. прав. Брабант. 949,1 тыс. ж. (з прыгарадамі; 1993); паводле нац. складу — фламандцы і валоны. Падзяляецца на Ніжні горад, перасечаны рукавамі Сены, і Верхні горад, размешчаны на ўсх. грэбені ўзвышшаў. Цэнтр. ч. горада абкружана 18 прыгарадамі з самаст. кіраваннем. Буйны трансп. вузел чыгунак і аўтадарог. Порт (звязаны каналамі з вусцем р. Шэльда і Паўн. м., а таксама з цэнтр. прамысл. раёнамі краіны). Міжнар. аэрапорт Завентэм. Важны фін., прамысл., навук. і культ. цэнтр. Прам-сць: машынабудаванне (у т.л. аўта-, прылада- і станкабудаванне, эл.-тэхн. і радыёэлектроннае); хім., фармацэўтычная, парфумерная, паліграф., гарбарная, тэкст., швейная, папяровая, фарфоравая, шкляная, тытунёвая, піваварная, харч., вытв-сць дываноў, ювелірных вырабаў, карункаў. Метрапалітэн. У Бруселі штаб-кватэры НАТО, ЕЭС, Бенілюкса і інш. Месца правядзення міжнар. канферэнцый, з’ездаў, муз. конкурсаў.
Упершыню ўпамінаецца ў 966. З 12 ст. рэзідэнцыя герцагаў брабанцкіх, адзін з гал. цэнтраў Брабанта. З 16 ст. ў складзе Ісп. Нідэрландаў, у часы Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. прымкнуў да Утрэхцкай уніі 1579. У 1585 заваяваны іспанцамі, з 1713 пад уладай Аўстрыі, з 1794 — Францыі, з 1814 — Галандыі. Цэнтр Бельгійскай рэвалюцыі 1830, з 1830 — сталіца Бельгіі.
Цэнтр Бруселя захаваў сярэдневяковую радыяльна-кальцавую планіроўку (удасканалена ў 18—19 ст.). У Ніжнім горадзе, на пл. Грандплас і каля яе гатычны сабор Сен-Мішэль-э-Гюдзюль (1226—1490), ратуша (1401—55), «Каралеўскі дом» (1515—25), шматлікія дамы гільдый канца 17 — пач. 18 ст., барочныя цэрквы і інш. У Верхнім горадзе ансамблі ў стылі класіцызму (пл. Плас-дэ-Маргыр, 1772—75, і Плас-Руаяль, 1774—80), Каралеўскі палац (18—20 ст.), Палац Нацыі (цяпер парламент, 1779—83), «Брусельскі парк» (1774—76), Палац прыгожых мастацтваў (1922—28, арх. В.Арта), сярод пабудоў канца 19—20 ст. асабнякі ў стылі мадэрн (арх. Арта), Палац стагоддзя (1935), аэравакзал «Сабена» (1954) і інш. Да Сусв. выстаўкі 1958 створаны новыя магістралі, трансп. развязкі на бульварным кальцы. Помнікі: «Бельгія» на пл. Плас-дэ-Мартыр (1838), Працы (1930, скульпт. К.Менье) і інш.
У Бруселі — 2 каралеўскія АН: валонская (з 1772) і флам. (з 1938), 2 каралеўскія мед. акадэміі: валонская (з 1841) і фламандская (з 1938); Каралеўская археал. акадэмія прыгожых мастацтваў (з 1711), ун-т (з 1834), кансерваторыя (з 1832). Геагр. ін-т (засн. Э.Рэклю), Пастэраўскі ін-т. 30 музеяў, у т.л. Бельг. каралеўскі музей мастацтваў, Каралеўскі музей мастацтва і гісторыі. с. 269
БРУСЕ́ЛЬСКАЯ КАПУ́СТА , гл. ў арт. Капуста. с. 269
БРУСІ́ЛАЎ Аляксей Аляксеевіч (31.8.1853, Тбілісі — 17.3.1926), расійскі ваен. дзеяч. Ген. ад кавалерыі (1912). Скончыў Пажскі корпус (1872), Афіцэрскую кав. школу (1883). Удзельнік рус.-тур. вайны 1877—78. Займаў шэраг афіцэрскіх пасад, у т.л. з 1883 у Афіцэрскай кав. школе (з 1902 яе нач.). З 1906 нач. 2-й гвардз. кав. дывізіі. Камандаваў 14-м армейскім корпусам (з 1909), войскамі Варшаўскай ваен. акругі (з 1912), 12-м армейскім корпусам (з 1913). У 1-ю сусв. вайну камандаваў 8-й арміяй у Галіцыйскай бітве 1914, з сак. 1916 галоўнакаманд. арміямі Паўд.-Зах. фронту, арганізаваў Паўднёва-Заходняга фронту наступленне 1916 (т. зв. Брусілаўскі прарыў). У маі—ліп. 1917 вярх. галоўнакамандуючы, потым ваен. саветнік Часовага ўрада. З 1920 у Чырв. Арміі, у 1923—24 інспектар кавалерыі.
Тв.: Мои воспоминания. [Ч. 1]. М., 1983; Ч. 2 // Воен.-ист. журн. 1989. № 10, 12; 1990. № 2; 1991. № 2.
Літ.: Семанов С. Генерал Брусилов: Докум. повествование. М., 1988. с. 269
БРУСІ́ЛАЎСКІ ПРАРЫ́Ў 1916, гл. Паўднёва-Заходняга фронту наступленне 1916. с. 270
БРУСІЛО́ЎСКІ Яўген Рыгоравіч (12.11.1905, г. Растоў-на-Доне — 1981), казахскі кампазітар, адзін з заснавальнікаў прафес. жанраў у каз. муз. мастацтве. Нар. арт. Казахстана (1936). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1931). З 1944 выкладаў у Алма-Ацінскай кансерваторыі (з 1955 праф.). Аўтар першых каз. опер («Кыз Жыбек», 1934; «Жалбыр», 1935; «Ер-Таргын», 1937; «Гвардыя, уперад!», 1942; «Дударай», 1953), сімфоній (у т.л. 6-й «Курмангазы», 1965), кантаты, вак.-сімф., камерных, інстр. твораў. У ліку яго вучняў К.Кужам’яраў, Е.Рахмадыеў, М.Тулебаеў. Старшыня праўлення Саюза кампазітараў Казахстана (1939—53). Дзярж. прэмія СССР 1948, Дзярж. прэмія Казахстана 1967.
Літ.: Ерзакович Б. Аксакал казахской музыки // Композиторы Казахстана: Сб. очерков. Алма-Ата, 1982. Вып. 2. с. 270
БРУСІ́Т (ад прозвішча амер. мінералога А.Бруса), мінерал падкласа гідраксідаў, гідраксід магнію, Мg(ОН)2. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі таблітчастыя, ліставатыя. Звычайна ў выглядзе ліставатых агрэгатаў. Колер белы, зеленаваты, карычневы. Празрысты, паўпразрысты. Бляск васковы. Цв. 2,5. Шчыльн. 2,39 г/см3. Трапляецца ў выглядзе пражылкаў у серпенцінітах і мармурызаваных вапняках. Сыравіна для керамічнай і папяровай прам-сці, вогнетрывалых матэрыялаў. с. 270
БРУ́СНЕВА ГРУ́ПА , адна з першых с.-д. арг-цый у Расіі. Утворана ў 1889 у Пецярбургу ў выніку аб’яднання рэв. студэнцкіх і рабочых гурткоў. Наз. «Цэнтральны рабочы камітэт», «Рабочы саюз», пазней па імю кіраўніка групы М.І.Бруснева. Займалася прапагандай марксізму сярод рабочых. Кіравалася праграмай групы «Вызваленне працы». Мела сувязі з рэв. гурткамі многіх гарадоў, у т.л. Гродна і Вільні, якія дапамагалі ёй набываць л-ру для паліт. прапаганды. Адным з яе кіраўнікоў быў ураджэнец Ліды М.В.Алюшкевіч. У час сходкі 3.6.1893 арыштаваны кіраўнікі і частка членаў групы. Следства па справе Бруснева групы працягвалася каля 2 гадоў. Большасць прапагандыстаў была рэпрэсіравана. с. 270
БРУСНІ́ЦЫ (Rhodococcum vitis-idaea), від кветкавых раслін сям. верасовых. Пашыраны ў халодных і ўмераных зонах Паўн. паўшар’я. На Беларусі трапляюцца часта ў лясах, хмызняках, на высечках, мохавых балотах.
Шматгадовазялёная кусцікавая расліна выш. 10—25 cм з доўгім паўзучым карэнішчам, прамастойным ці ўзыходным галінастым сцяблом. Мае эндатрофную мікарызу. Лісце дробнае, шчыльнае, скурыстае, бліскучае, суцэльнае і суцэльнакрайняе, эліпсоіднае. Кветкі званочкавыя, бледна-ружовыя, са слабым пахам, сабраныя ў густыя кароткія паніклыя гронкі на канцах леташніх парасткаў. Плады — шарападобныя ярка-чырвоныя або бела-ружовыя ягады, ядомыя, з прыемным кісла-салодкім смакам (ураджайнасць 150—200 кг/га). Каштоўная харч., кармавая (для звяроў і птушак), дубільная, меданосная, дэкар. і лек. (мачагонны, антысептычны, вяжучы, проціцынготны сродак) расліна, мае бялкі, вугляводы, арган. к-ты (бензойная, яблычная, лімонная, воцатная, мурашыная, шчаўевая і інш.), цукры (цукроза, фруктоза, глюкоза), пекціны, мінер. і дубільныя рэчывы, гліказіды арбуцын, вакцынін, вітаміны С, В9, РР, карацін, катэхіны, фітанцыды, антацыяны і інш. З лек. мэтай ужываюць лісце і спелыя ягады. Ягады спажываюць свежыя і мочаныя, выкарыстоўваюць у кандытарскай прам-сці, для квашання капусты, як гарнір да мясных страў, з іх гатуюць варэнне, джэм, павідла, марынады, кісель, сок, сіроп, морс, бруснічную ваду, пасцілу, начынку для цукерак і пірагоў. Лісце выкарыстоўваюць як сурагат чаю. с. 270
БРУСО́ЧКІ , народны музычны ўдарны інструмент класа ідыяфонаў; правобраз ксілафона. Лакальныя назвы цымбалкі, смалінкі. Складаецца з сасновых брусочкаў (10 і болей) аднолькавай таўшчыні, але рознай даўжыні, якія ўкладваюць паралельна на 2 пучках жытняй саломы, моцна перавязаных у некалькіх месцах. Ударамі маленькіх драўляных малаточкаў здабываюцца моцныя, але мяккія, прыемнага тэмбру гукі рознай вышыні. Брусочкі бытавалі ў раёнах Гомельскага Палесся і на Магілёўшчыне. Зараз не сустракаюцца.
І.Дз. Назіна. с. 270
БРУ́СТЭР (Brewster) Дэвід (11.12.1781, г. Джэдбара, Шатландыя — 10.2.1868), шатландскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1815). Чл.-кар. Французскай (1825) і Пецярбургскай (1830) АН. Скончыў Эдынбургскі ун-т (1800). У 1837—59 кіраўнік каледжаў і праф. ун-та ў Сент-Андрусе, Эдынбургу. Навук. працы ў галіне оптыкі. Даследаваў палярызацыю святла. Устанавіў Брустэра закон. Адкрыў кругавую палярызацыю святла, падвойнае праменепраламленне ў асяроддзях са штучнай анізатрапіяй, існаванне двухвосевых крышталёў. Сканструяваў першы калейдаскоп, лінзы для маякоў і інш.
Літ.: Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. с. 270
БРУ́СТЭРА ЗАКО́Н , суадносіны паміж паказчыкам пераламлення n дыэлектрыка і такім вуглом падзення (φ светлавога праменя, пры якім адбітае ад паверхні дыэлектрыка натуральнае (непалярызаванае) святло поўнасцю палярызуецца. Адкрыты ў 1815 Д.Брустэрам. Паводле Брустэра закона tg φ = n, дзе φ — вугал Брустэра. Пры выкананні Брустэра закона вугал паміж адбітым і пераломленым прамянямі складае 90°. Брустэра закон пакладзены ў аснову работы прылад аптычнай апрацоўкі інфармацыі, інтэгральнай оптыкі. Гл. таксама Палярызацыя святла. с. 271
БРУСЧА́ТКА , дарожна-будаўнічы матэрыял з трывалых горных парод (граніт, дыябаз, базальт і інш.). Мае выгляд брускоў (даўж. 15—30, шыр. 12—15, выш. 10—15 см). Вырабляюць на каменедрабільных машынах з выраўноўваннем правай грані і краёў. Выкарыстоўваюць для брукавання плошчаў і вуліц. с. 271
БРУСЯ́ТА , рака ў Беларусі, у Крупскім і Бярэзінскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўж. 37 км. Пл. вадазбору 340 км2. Пачынаецца з воз. Нерыб у Крупскім р-не. Асн. прытокі: Плаўня (злева) і Узніца (справа). Цячэ на Цэнтральнабярэзінскай раўніне.
Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэднім і ніжнім цячэнні трапецападобная, шыр. Да 2 км. Пойма пераважна двухбаковая шыр. да 800 м. Рэчышча ў верхнім і сярэднім цячэнні каналізаванае на працягу 27 км. с. 271
БРУТ Дэцым Юній Альбін (Decimus Junius Albinus Brutus; каля 84—43 да н.э.), рымскі паліт. і ваен. дзеяч, адзін з военачальнікаў Цэзара. У часы грамадз. вайны 48—47 намеснік Трансальпінскай Галіі. Удзельнічаў у змове супраць Цэзара ў 44 да н.э. с. 271
БРУТ Луцый Юній (Lucius Junius Brutus; 6—5 ст. да н.э.), паводле стараж.-рым. падання, патрыцый, заснавальнік Рымскай рэспублікі. Узначаліў паўстанне рымлян супраць этрускага цара Тарквінія Гордага, пасля выгнання якога ў 509 да н.э. адзін з першых (разам з Тарквініем Калацінам) консулаў у Рыме. Забіты ў паядынку з Арунсам, сынам выгнанага цара. с. 271
БРУТ Марк Юній (Marcus Junius Brutus; 85—42 да н.э.), рымскі паліт. дзеяч, філосаф, прамоўца і пісьменнік. У сваіх філас. поглядах прытрымліваўся ідэй стаіцызму і стараж. Акадэміі платонаўскай. Цыцэрон, які высока цаніў Брута як філосафа і прамоўцу (захавалася іх перапіска), прысвяціў яму некалькі твораў. Паліт. праціўнік Цэзара, у час грамадз. вайны падтрымаў Пампея. Пасля перамогі над Пампеем каля г. Фарсала (48) Цэзар памілаваў Брута, у 46 прызначыў яго намеснікам прав. Цызальпінская Галія, у 44 — прэтарам. Брут разам з Касіем узначаліў змову супраць Цэзара. Паводле падання, у дзень сакавіцкіх ідаў (15.3.44) адзін з першых нанёс яму ўдар кінжалам і да яго былі скіраваны словы Цэзара: «І ты, Брут, супраць мяне!» У 42 каля г. Філіпы войскі Актавіяна і Антонія разбілі войскі Брута і Касія. Брут скончыў самагубствам. с. 271
БРУ́ТА (ад італьян. brutto грубы, нячысты), маса тавару з упакоўкай (тарай); параўн. нета. с. 271
БРУТАЛІ́ЗМ (ад англ. brutal грубы), неабруталізм, кірунак архітэктуры, прадстаўнікі якога імкнуцца максімальна выявіць архітэктоніку простых і грубых арх. масаў. Узнік у 1950-я г. ў Вялікабрытаніі (арх. А. і П.Смітсаны), пашырыўся ў Зах. Еўропе, ЗША і Японіі. Праграмнае для бруталізму — адмаўленне ад дэкар. прыёмаў, якія хаваюць натуральную фактуру жалезабетону, цэглы, сталі, шкла і інш. матэрыялаў. Сярод найб. вядомых пабудоў гэтага кірунку: школа ў Ханстэнтане (1949—54) і будынак рэдакцыі час. «Эканаміст» у Лондане (1964, арх. абодвух Смітсаны), ін-т Марчалонджы ў Мілане (1959, арх. В.Вігано), жылы комплекс Парк-Хіл у Шэфілдзе (1955—61, арх. Дж.Лін, А.Сміт і інш.), лабараторыі А.Н.Рычардса Пенсільванскага ун-та ў Філадэльфіі (1957—61, арх. Л.Кан).
Літ.: Бэнем Р. Новый брутализм: Этика ил эстетика?: Пер. с англ. М., 1973. с. 271
БРУХАВЕ́ЦКІ Іван Мартынавіч (?— 27.6.1668), гетман Левабярэжнай Украіны ў 1663—68. Абраны на Чорнай радзе 1663 у Нежыне. У 1665 падпісаў т.зв. «Маскоўскія артыкулы», якія пацвярджалі правы і прывілеі казацкай старшыны і ўмацоўвалі пазіцыі рус. ўрада на Украіне. Незадаволенасць палітыкай Брухавецкага асабліва ўзмацнілася пасля Андросаўскага перамір’я 1667, паводле якога Правабярэжная Украіна заставалася за Польшчай. Намагаўся перадаць Украіну пад уладу Турцыі. Забіты паўстаўшымі супраць яго казакамі. с. 271
БРУХАНО́ГІЯ МАЛЮ́СКІ , смаўжы, гастраподы (Gastropoda), клас беспазваночных жывёл тыпу малюскаў. 3 падкласы: пярэдняшчэлепныя (Prosobranchia), задняшчэлепныя (Opisthobranchia) і лёгачныя (Pulmonata). Каля 90 тыс. марскіх, прэснаводных і наземных відаў, каля палавіны з іх выкапнёвыя. На Беларусі 51 від, у т.л. 20 відаў наземных і 31 водных смаўжоў. Найб. пашыраны балацянікі, бітынія, жывародкі, вальваты, вінаградны смоўж, катушкі, слізнякі, хмызняковы смоўж.
Цела асіметрычнае, укрыта ракавінай розных памераў (выш. 0,5 мм — 70 см) і формаў (высокаканічныя, плоскаспіральныя, сподачкападобныя), складаецца з галавы, вантробнага мяшка са скурнай складкай-мантыяй, нагі. Галаву ўцягваюць у ракавіну. Нага з поўзальнай падэшвай; плаўнае слізганне па субстраце аблягчаецца сліззю. Органы дыхання — шчэлепы або лёгачныя мяшкі. Стрававальны тракт — рот з цёркай (радула), стрававод, страўнік са страўнікавай залозай, кішка з анальнай адтулінай. Сэрца мае жалудачак і 1—2 перадсэрдзі. Крывяносная сістэма незамкнёная, нерв. складаецца з 5 пар нерв. гангліяў (вузлоў). Ёсць органы зроку, раўнавагі, дотыку (шчупальцы), хім. адчувальнасці. Раздзельнаполыя або гермафрадыты; ганада адна, апладненне ўнутранае. Расліннаедныя, дэтрытаедныя, драпежнікі і паразіты. Водныя бруханогія малюскі — корм для рыб; удзельнічаюць у біял. ачышчэнні вадаёмаў, прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей. Некаторыя бруханогія малюскі — аб’ект промыслу, наземныя — шкоднікі с.-г. Культур. с. 271
БРУХАРАСНІ́ЧНЫЯ ІНФУЗО́РЫІ (Hypotrichida, або Hypotricha), атрад прасцейшых падкл. Спіральнараснічных інфузорый. Больш за 400 відаў. Пашыраны брухараснічныя інфузорыі з сям. Aspidiscidae, Euplotidae, Oxytrichidae. У вадаёмах Беларусі — прадстаўнікі родаў Aspidisca, Euplotes, Oxytricha, Stylonychia. Большасць жыве ў тоўшчы марскіх і прэсных водаў, сярод зараснікаў водных раслін, у глеі, глебе.
Цела сплошчанае. Раснічны апарат дыферэнцыраваны: на спінным баку раснічкі ператвораны ў кароткія адчувальныя шчацінкі, на брушку зліваюцца і ўтвараюць пальцападобныя т.зв. цыры, з дапамогай якіх брухараснічныя інфузорыі хутка перамяшчаюцца па субстраце. Размнажэнне бясполае (дзяленне папалам) і палавое (кан’югацыя). с. 272
БРУХА́ЦКІ Аляксандр Леанідавіч (н. 25.8.1945, с. Панова Шаткоўскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія), рускі і бел. акцёр. Засл. арт. Расіі (1984). Скончыў Горкаўскае тэатр. вучылішча (1966). У 1966—87 працаваў у Горкаўскім акад. драм. т-ры імя М.Горкага: Сірано дэ Бержэрак (аднайм. п’еса Э.Растана), Курчаеў («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Мальер («Кабала святош» М.Булгакава), Алёшка, Сацін («На дне» М.Горкага), Чарнявы («Энергічныя людзі» В.Шукшына), Мікалай («Парог» А.Дударава) і інш. З 1988 у Рус. драм. т-ры Беларусі. Сярод роляў: Крысабой («Майстры» паводле Булгакава), Журналіст, Фізік («Звалка» Дударава), Рычард («Усё ў садзе» Э.Олбі), Муж («Свабодны шлюб» Д.Фо і Ф.Рамэ). с. 272
БРУЦЭЛЁ́З (ад прозвішча англ. ўрача Д.Бруса, які адкрыў бруцэлы), інфекцыйна-алергічная хвароба чалавека і жывёл. Суправаджаецца ліхаманкай, пашкоджаннем рэтыкула-эпітэліяльнай, сасудзістай, нерв. і інш. сістэм, найчасцей — апорна-рухальнага апарату. Адносіцца да заанозных інфекцый, гал. крыніца якіх дробная і буйн. раг. жывёла, свінні, а таксама коні, вярблюды, сабакі, кошкі і інш. Чалавек можа заразіцца ад хворай жывёлы, ад інфіцыраваных прадуктаў (сырых малочных, мясных і інш.). У арганізм бруцэлы (узбуджальнікі бруцэлёзу) трапляюць праз слізістыя абалонкі стрававальнага тракту і дыхальных шляхоў, пашкоджаную скуру.
Інкубацыйны перыяд бруцэлёзу 2—3 тыдні. Тэмпература цела павышаецца да 39—40 °С, бывае і субфебрыльная. Першыя прыкметы хваробы — дыфузнае павелічэнне лімфатычных вузлоў і патлівасць, страта апетыту, сухасць у роце, абложаны язык, запоры, змены ў печані і селязёнцы. Пры пашкоджанні палавых органаў у мужчын узнікаюць архіты і эпідыдыміты, у жанчын — парушэнне менструальнага цыкла, выкідышы. Пры пашкоджанні нерв. сістэмы з’яўляюцца ўзрушанасць, эйфарыя, бяссонніца. У перыяд рэмісіі захоўваецца слабасць у мышцах, адынамія, цягнучы боль у канечнасцях, дыфузны разліты боль у мышцах, касцях, суставах. Пры хранічным бруцэлёзе дамінуюць ачаговыя пашкоджанні ўнутр. органаў і нерв. сістэмы. Лячэнне: тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычнае, сан.-курортнае.
У арганізм жывёлы ўзбуджальнік найчасцей трапляе з кормам і вадой, а таксама праз слізістыя абалонкі і скуру. Свінні і авечкі найчасцей заражаюцца палавым шляхам. Інфекцыя можа распаўсюдзіцца ад чалавека, які даглядае жывёлу.
П.Л. Новікаў. с. 272
БРУЦЭ́ЛЫ (Brucella), род дробных патагенных шара- або палачкападобных бактэрый, якія выклікаюць бруцэлёз чалавека і жывёл. Бруцэлы — нерухомыя, грамадмоўныя клеткі (0,3—0,4x0,4—3,0 мкм), якія не ўтвараюць спораў, маюць эндатаксін, аэробы. Высокаўстойлівыя да неспрыяльных фактараў вонкавага асяроддзя; захоўваюць жыццяздольнасць у глебе ад 2—3 да 100 і больш сутак, у вадзе — 6—90 і больш сутак. У вільготным асяроддзі гінуць пры т-ры 60 °С праз 30 мін, пры кіпячэнні — імгненна. с. 272
БРУ́ЧКА (Brassica napus rapifera), двухгадовая караняплодная расліна роду капуста сям. капуставых. Пашырана ў Еўропе, Паўн. Амерыцы, Паўн. Афрыцы, Аўстраліі. На Беларусі культывуюць кармавую і сталовую бручку.
У 1-ы год развіваецца разетка лісця і мясісты караняплод, на 2-і — кветаноснае сцябло і насенне. Кветкі залаціста-жоўтыя ў гронках, плод — шматнасенны стручок. Караняплоды круглыя, авальныя, жоўтыя ці жоўта-белыя. Вегетац. перыяд ва ўмовах Беларусі 120—130 сут. Вільгацелюбівая, холадаўстойлівая расліна (пераносіць замаразкі да -6...-8 °С). Добра расце на сугліністых і асушаных тарфяна-балотных глебах. Караняплоды маюць 10—16% сухіх рэчываў, 5—10% цукроў, карацін, аскарбінавую к-ту, мінер. рэчывы. Пашыраны сарты: Краснасельская (сталовы), Вышагародская палепшаная, Куузіку (кармавыя). с. 272
БРУШНЫ́ ТЫФ , вострая інфекц. хвароба чалавека з групы кішачных. Суправаджаецца пашкоджаннем лімфатычнага апарату і тонкага кішэчніка, бактэрыяльнай інтаксікацыяй, ліхаманкай, высыпкай. Узбуджальнік (палачка брушнога тыфу) трапляе ў арганізм з ежай, вадой, кантактна-быт. шляхам. Пасля інкубацыйнага перыяду (10—14 дзён) з’яўляюцца слабасць, дрыжыкі, страта апетыту, галаўны боль, бяссонніца, высокая т-ра, трызненне (тыфозны стан), затрымліваецца стул. На 8—9-ы дзень на скуры з’яўляецца высыпка — дробныя ружовыя кропкі, павялічваецца печань і селязёнка, назіраюцца парушэнні дзейнасці цэнтр. нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм, кішэчніка, органаў дыхання. Ускладненні: кішачны крывацёк, прарыў сценкі кішэчніка, перытаніт. Пасля хваробы выпрацоўваецца ўстойлівы імунітэт. Лячэнне тэрапеўтычнае. с. 272
БРУШЫ́НА (peritoneum), серозная абалонка, што высцілае сценкі брушной і тазавай поласцей і ўкрывае паверхню размешчаных у ёй органаў у чалавека і пазваночных жывёл; тонкая празрыстая пласцінка. Агульная плошча брушыны чалавека 1,6—2,04 м2, таўшчыня — 0,7—1,1 мм. Складаецца з валакністай злучальнай тканкі, высланай плоскімі клеткамі мезатэлію. Паверхня брушыны гладкая, увільгатняецца серознай вадкасцю, што палягчае слізгаценне кішэчніка ў час перыстальтыкі і рух інш. органаў брушной поласці. Брушына мае ахоўную функцыю — паглынае і знішчае бактэрыі. Утварае брыжэйку і сальнік Запаленне брушыны — перытаніт. с. 273
БРЫГ (англ. brig, скарачэнне італьян. brigantino брыганціна), 1) марское паруснае двухмачтавае судна з прамымі парусамі на абедзвюх мачтах і косым парусам на грот-мачце. Былі пашыраны ў 18—19 ст. 2) Клас баявых караблёў паруснага флоту 18—19 ст. водазмяшчэннем 200—400 т, з парусным аснашчэннем. Даўж. да 32 м, шыр. 8—9 м, асадка 3—4 м, ход да 12 вузлоў. Узброены былі 10—24 пушкамі, экіпаж да 120 чал. Выкарыстоўваліся для разведвальнай, дазорнай, пасыльнай службаў, канваіравання гандл. Суднаў. с. 273
БРЫГА́ДА [франц. brigade ад італьян. brigata згуртаванне, атрад (ваен.)], 1) тактычнае вайск. злучэнне ва ўзбр. сілах; прамежкавая баявая адзінка паміж палком і дывізіяй. У сухап. войсках складаецца з батальёнаў, дывізіёнаў (радзей палкоў), падраздзяленняў баявога забеспячэння і тылу; у ВПС — з эскадрылляў; у ППА — з дывізіёнаў (батальёнаў); у ВМФ — з караблёў або дывізіёнаў караблёў; у спец. войсках — з батальёнаў. Уваходзіць у склад дывізіі або з’яўляецца самаст. адзінкай у аператыўным аб’яднанні, можа весці бой і ў складзе аб’яднання і самастойна. Як баявая адзінка брыгада з’явілася ў ісп. арміі ў 2-й пал. 16 ст. У 2-й пал. 17 ст. стала асн. тактычным фарміраваннем пяхоты і кавалерыі амаль ва ўсіх арміях Еўропы, у т.л. ў войску ВКЛ. З развіццём баявой тэхнікі і ўзбраення, са з’яўленнем новых родаў войск і спец. войск пачалі стварацца брыгады артыл., мінамётныя, сапёрныя, танкавыя, авіяц., чыгуначныя і інш. У 1-ю і 2-ю сусв. войны брыгады рознага прызначэння былі ў складзе армій усіх краін. Брыгада — адна з гал. баявых адзінак Узбр. Сіл Беларусі. 2) Самаст. фарміраванне некалькіх партыз. атрадаў, пашыранае ў Вял. Айч. вайну на акупіраванай ням. фашыстамі тэр. Беларусі (гл. Партызанская брыгада). с. 273
БРЫГА́ДА ВЫТВО́РЧАЯ , калектыў рабочых прадпрыемства, які сумесна выконвае адзінае вытв. заданне і нясе агульную адказнасць за вынікі работы; першасная ячэйка прац. калектыву. Брыгады вытворчыя бываюць: спецыялізаваныя (аб’ядноўваюць рабочых адной прафесіі, напр., брыгада слесараў), комплексныя (аб’ядноўваюць рабочых розных прафесій, для выканання асобных работ ці аперацый у іх складзе могуць стварацца спецыялізаваныя звенні), зменныя (ствараюцца з рабочых адной змены) і скразныя (аб’ядноўваюць рабочых, занятых у некалькіх зменах). Кіруе брыгадай вытворчай брыгадзір, які прызначаецца з членаў брыгады і, як правіла, не вызваляецца ад асн. вытв. работы. Найб. пашыраная форма аплаты працы рабочых брыгады вытворчай — здзельная заработная плата, якая размяркоўваецца паміж членамі брыгады з улікам адпрацаванага кожным рабочага часу і тарыфнага разраду. Для павышэння калект. зацікаўленасці і больш эфектыўнага выкарыстання прац., матэр. і фін. сродкаў брыгады вытворчай пераходзяць на брыгадны падрад: заключаюць дагавор з адміністрацыяй, паводле якога брыгадзе перадаецца частка маёмасці прадпрыемства, устанаўліваюцца вытв. заданні; заробленыя грошы размяркоўваюцца паміж членамі брыгады паводле прац. ўкладу кожнага, а пры калект. згодзе — з выкарыстаннем каэфіцыента прац. ўдзелу. З пашырэннем арэндных адносін брыгадна-падрадная форма арганізацыі і аплаты працы перарасла ў арэндны падрад. с. 273
БРЫГАДЗІ́Р (ням. Brigadier), 1) ва ўзбр. сілах Францыі ў 1667—1788 афіцэрскі чын камандзіра пяхотных ці конных брыгад, пазней чын мал. унтэрафіцэра ў кавалерыі, артылерыі, жандарскіх, інж. часцях; у Германіі да 1674 назва (па пасадзе) камандзіра артыл. брыгады; у Расіі ў 1722—99 афіцэрскі чын, прамежкавы паміж палкоўнікам і генерал-маёрам; у ВКЛ да 1794 назва камандзіра артыл. ці кав. брыгады. У сучасных умовах званне брыгадзір прысвойваецца афіцэрам сухап. войск Вялікабрытаніі, Індыі, Егіпта і некаторых інш. дзяржаў. 2) Кіраўнік брыгады вытворчай. с. 273
БРЫ́ГАДЭРЭ (Brigadere) Ганна Крыш’янаўна (1.10.1861, воласць Тэрветэ, Латвія — 25.6.1933), латышская пісьменніца. Скончыла аднагадовыя пед. курсы (1885). Пісала вершы, апавяданні, п’есы-казкі. Асаблівае месца ў творчасці Брыгадэрэ адведзена жанчыне як захавальніцы маральнай чысціні грамадства. Рэаліст. карціны рэчаіснасці, таленавітае раскрыццё жаночых характараў спалучаны з рэліг. ідэямі, філасофіяй пакоры пакутам. Найб. значныя творы: п’есы «Прынцэса Гундэга і кароль Брусубарда» (1912), «Мая і Пая» (1921), «Чароўная птушка Лаліты» (1926; у п’есах выкарыстоўвала фалькл. сюжэты), аўтабіягр. трылогія «Бог, прырода, праца», «У суровых вятрах», «У каменнай клетцы» (1926—33). На бел. мову асобныя творы Брыгадэрэ пераклаў А.Рыбак (зб. «Песня Даўгавы», 1986).
Тв.: Raksti. Sēj. 1—20. Rīga, 1912—39.
Э.Кнопе. с. 273
БРЫГАНЦІ́НА (італьян. brigantino), 1) марское паруснае двухмачтавае судна з прамымі парусамі на пярэдняй мачце (фок-мачце) і косымі на задняй (гротмачце). У 17—19 ст. выкарыстоўваліся ў ваен. флоце як пасыльныя і разведвальныя караблі. 2) Парусна-вёславае судна ў рус. флоце 18 ст. для перавозкі войск і грузаў. Мела 2—3 гарматы. Брыганціна меншая за брыг. У 16—18 ст. Брыганцінай наз. лёгкія быстраходныя пірацкія судны. с. 273
БРЫГС (Briggs) Генры (2.1561, Уолівуд, графства Йоркшыр, Вялікабрытанія — 26.1.1630), англійскі матэматык. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1588). З 1619 праф. Оксфардскага ун-та. Навук. працы па геаметрыі, трыганаметрыі і навігацыі. Склаў і апублікаваў першыя табліцы дзесятковых лагарыфмаў: 8-значныя для лікаў першай тысячы (1617), 14-значныя для лікаў ад 1 да 20 000 і ад 90 000 да 100 000 (1624). У 1633 выдадзены 14-значныя табліцы лагарыфмаў трыганаметрычных функцый, падрыхтаваныя Брыгсам з Г.Гелібрандам. с. 273
БРЫ́ДЖМЕН (Bridgman) Персі Уільямс (21.4.1882, г. Кеймбрыдж, штат Масачусетс, ЗША —20.8.1961), амерыканскі фізік і філосаф, заснавальнік фізікі высокіх ціскаў. Чл. Нацыянальнай АН ЗША. Скончыў Гарвардскі ун-т (1905), дзе і працаваў (у 1926—54 праф.). Распрацаваў метады атрымання ціскаў да 42,5 ГПа (425 тыс. атм), даследаваў уласцівасці многіх рэчываў пры высокіх цісках, што прывяло, у прыватнасці, да стварэння штучных алмазаў і цвёрдага (металічнага) вадароду. Заснавальнік аперацыяналізму — філас. кірунку, які тэарэт. веды зводзіць да эмпірычных працэдур вымярэння. Аўтар кніг «Аналіз размернасцяў» (рус. пер. 1934) і «Фізіка высокіх ціскаў» (рус. пер. 1935). Нобелеўская прэмія 1946. с. 274
БРЫ́ДЖПАРТ (bridgeport), горад на ПнУ ЗША, у штаце Канектыкут. Уваходзіць у Вял. Нью-Йорк. Засн. ў 1639. 142 тыс. ж. (1990), з гарадамі Мілфард, Стратфард, Фэрфілд і агульнымі прыгарадамі 444 тыс. ж. Порт у прал. Лонг-Айленд. З в-вам Лонг-Айленд злучаны паромам. Буйны цэнтр металапрамысловасці. Эл.-тэхн., радыёэлектронная, авіяц. (вытв-сць верталётаў, дэталяў і вузлоў), металаапр., хім. прам-сць. Вытв-сць металарэзных станкоў, інструменту, падшыпнікаў, кантрольна-вымяральных прылад, стальных сплаваў, стралк. зброі, боепрыпасаў, метал. галантарэйных вырабаў. 2 ун-ты. с. 274
БРЫ́ДЖТАЎН (Bridgetown), горад, сталіца Барбадаса. На З вострава. Засн. ў 1628. 7 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 100 тыс. ж. (1990). Гал. порт краіны, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прадпрыемствы нафтаперапр., лёгкай і харч. прам-сці. Вытв-сць і вываз цукру, патакі, рому. Бункерная станцыя. Курорт. Ун-т Вест-Індыі. Турызм. Арх. помнікі 18 ст. с. 274
БРЫ́ДЭР (англ. breeder літар. вытворца), разнавіднасць рэактара-размнажальніка. с. 274
БРЫ́ЕВЫЯ ІМХІ́ , брыіды, зялёныя імхі (Bryidae), падклас лістасцябловых імхоў. Каля 85 сям., 700 родаў і 14 тыс. відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі каля 40 сям., 115 родаў (найб. пашыраныя брый, дыкран, плеўрозій, зязюлін лён, цэратадон і інш.), 290 відаў. Брыевыя імхі найб. эвалюцыйна дасканалая група. Торфаўтваральнікі; разам з водарасцямі ўтвараюць падводныя згуртаванні, нярэдка дамінанты і субдамінанты жывога наглебавага покрыва, прыстанішча для дробных беспазваночных жывёл. Садзейнічаюць знікненню адных, узнаўленню і пашырэнню другіх відаў раслін, забалочванню глеб, зарастанню вадаёмаў, пагаршаюць якасць лугоў.
Шмат- або аднагадовыя імхі розных памераў (ад 1 мм да 50 см), звычайна зялёныя. Сцябло простае, вілавата- або монападыяльна-разгалінаванае, двух-, шматрадковааблісцелае, з рызоідамі, нярэдка мае дыферэнцыяцыю на тканкі. Каробачка спарагона ў большасці відаў з перыстомам.
Літ.: Жизнь растений. Т. 4. М., 1978; Игнатов М.С., Афонина О.М. Список мхов территории бывшего СССР // Аrctоа: Бриол. журн. М., 1992. Т. 1 (1—2).
Г. Ф. Рыкоўскі. с. 274
БРЫЁ́НІЯ , гл. Пярэступ. с. 274
БРЫЖЭ́ЙКА , складка брушыны, што прымацоўвае ўнутрыбрушныя органы ў другаснай поласці цела чалавека і жывёл. Развіваецца ў зародку з унутраных (вісцэральных) лісткоў бакавых пласцінак, якія зрастаюцца паміж сабой над і пад кішэчнікам і ўтвараюць 2 брыжэйкі: спінную і брушную.
У сталых арганізмах звычайна захоўваецца толькі адна брыжэйка. У пазваночных — спінная брыжэйка; на ёй падвешваецца кішэчнік і да яго ў тоўшчы брыжэйкі праходзяць нервы, крывяносныя і лімфатычныя сасуды. Брушная брыжэйка рэдукуецца, яе пярэдні аддзел ператвараецца ў серпападобную звязку печані, задні ўтварае звязку, якая падтрымлівае ў некаторых рыб і земнаводных клааку, а ў млекакормячых мачавы пузыр. У чалавека брыжэйка — складка брушыны, што ўкрывае ножку кожнага ўнутрыбрушнога органа, якой ён прымацаваны да сценкі брушной поласці. Вонкава брыжэйка падобная на даўнейшы каўнер са складкамі — брыжы (адсюль назва). с. 274
БРЫЗ (ад франц. brise лёгкі вецер), мясцовы вецер на ўзбярэжжы мораў, вял. азёр, вадасховішчаў і рэк. Двойчы на працягу сутак мяняе напрамак: дзённы брыз дзьме з воднай паверхні на нагрэтую сушу, начны — наадварот. Абумоўлены нераўнамерным награваннем паветра над паверхняй вадаёма і сушы. Скорасць 2—5 м/с. Найб. бывае летам пры ўстойлівых антыцыклонах, ахоплівае слой паветра да 1 км, пашыраецца на 10—50 км ад берагавой лініі. Найчасцей назіраецца ў тропіках. На Беларусі адзначаецца на вял. вадаёмах, скорасць каля 2 м/с. с. 274
БРЫЗА́НТНЫЯ ВЫБУХО́ВЫЯ РЭ́ЧЫВЫ , другасныя выбуховыя рэчывы, асноўны рэжым выбуховага ператварэння якіх — дэтанацыя. Паводле саставу падзяляюць на індывідуальныя злучэнні і сумесі.
Большасць індывідуальных брызантных выбуховых рэчываў — араматычныя нітразлучэнні (найважнейшыя — трынітраталуол і трынітрабензол), нітраміны (гексаген, акгаген), нітраэфіры (нітрагліцэрын, нітраты цэлюлозы). Сумесевыя брызантныя выбуховыя рэчывы — сплавы нітразлучэнняў, мех. сумесі нітразлучэнняў і іх сплаваў з інш. рэчывамі (напр., алюматол), сумесі нітрату амонію з нітразлучэннямі (аманіты) і з невыбуховым гаручым (дынамоны), сумесі на аснове вадкіх нітратаў (напр., дынаміты).
Выкарыстоўваюць у горнай прам-сці, пры апрацоўцы металаў выбухам, у сейсмаразведцы, у ваен. тэхніцы для вытвсці боепрыпасаў.
Літ.: Орлова Е.Ю. Химия и технология бризантных взрывчатых веществ. 3 изд. Л., 1981. с. 274
БРЫЗГЛІ́НА (Euonymus), род кветкавых раслін сям. брызглінавых. Каля 220. відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі (асабліва ў Кітаі, Японіі, Індакітаі, Гімалаях), Амерыцы і Аўстраліі. На Беларусі ў лясах, хмызняках па берагавых схілах рэк і ў ярах трапляюцца брызгліна бародаўчатая (Е. verrucosa) і еўрапейская (Е. europaea). У Цэнтр. бат. садзе АН вырошчваюць 10 інтрадукаваных відаў, з якіх найб. перспектыўныя для зялёнага буд-ва брызгліна карлікавая (Е. nana), Маака (Е. maakii), шыракалістая (Е. latifolia) і свяшчэнная (Е. sacrosancta).
Шматгадовазялёныя і лістападныя кусты або невял. дрэвы. Галінкі гладкія ці ў густых бародаўках. Лісце авальна-падоўжанае, супраціўнае. Кветкі двухполыя, рознага колеру, пляскатыя, у паўпарасоніках, зрэдку — адзіночныя. Плод — скурыстая каробачка. Дэкар., лек. (сардэчны, гіпатэнзіўны, ірвотны, слабіцельны, вітамінны сродак), інсектыцыдныя, тэхн. (драўнінныя, гутаперчаносныя, фарбавальныя і алейныя) расліны. Усе часткі брызгліны ядавітыя (маюць сардэчны гліказід эванізід), у лісці да 170 мг% аскарбінавай к-ты. с. 274
БРЫЗЕ́НТ (галанд. presenning), шчыльная тканіна з тоўстай пражы, прамочанай воданепранікальнымі і процігніласнымі саставамі. Вырабляюць з хім. валокнаў, часам бывае льняны, паўільняны ці баваўняны. Выкарыстоўваюць для ўкрыцця розных матэрыялаў, машын, а таксама для вырабу спецвопраткі, абутку. с. 274
БРЫІ́ДЫ , гл. Брыевыя імхі. с. 275
БРЫЙ (Bryum), род лістасцябловых імхоў сям. брыевых. Больш за 800 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі 24 віды. Найб. часта трапляюцца брый валасканосны (В. capillare), дзірваністы (В. caespiticium), няправільнатрохгранны (В. pseudotriquertrum) і серабрысты (В. argenteum); вельмі рэдкі від — брый Клінгрэфа (В. klingraeffii) занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь. Растуць на глебах, асакова-гіпнавых балотах, берагах рэк і ручаёў, збудаваннях, камянях і інш. субстратах, многія — піянеры глебавых агаленняў, ёсць віды-касмапаліты.
Дзярнінкі зялёныя, жоўтыя, бурыя, чырванаватыя, радзей серабрыстыя. Сцябло даўж. 0,5—25 см, прамастойнае, простае або галінастае, з рызоідамі. Лісце ад круглавата-яйцападобнага і тупога да ланцэтнага і завостранага. Каробачка са спорамі ад шарападобнай да цыліндрычнай, на чырванаватай ножцы. Вечка пукатае, з бародаўкай. Вегетатыўнае размнажэнне вывадкавымі пупышкамі, ніткамі і інш.
Г.Ф.Рыкоўскі. с. 275
БРЫКЕТАВА́ННЕ , ператварэнне здробненых і парашкападобных матэрыялаў (вугаль, руда, шлакі, кокс, торф, метал. стружка і інш.) у кавалкі правільнай формы (брыкеты). Паляпшае спажывецкія якасці матэрыялаў, павышае эфектыўнасць спальвання паліва, забяспечвае ўвядзенне руднай драбязы і метал. стружкі ў плавільную печ, дае магчымасць утылізаваць адходы вытв-сці, зменшыць выдаткі на захоўванне і транспартаванне.
Працэс брыкетавання складаецца з аперацый драбнення, падзелу на фракцыі, дазіравання і перамешвання кампанентаў сумесі, сушкі і прасавання. Выконваецца прасаванне ў стужачных, вальцовых, штэмпельных, кальцавых і імпульсных прэсах. Для паляпшэння брыкетаўтварэння ўжываюцца вяжучыя дабаўкі (пек, бітум, вадкае шкло, цэмент і інш.). Брыкетаванне шырока выкарыстоўваецца таксама ў харч. Прам-сці для вытв-сці канцэнтратаў і ў сельскай гаспадарцы для вырабу канцэнтраваных кармоў і подсцілу ў выглядзе плітак. На Беларусі вырабляюцца тарфяныя, тарфяна-вугальныя і тарфяна-вугальналігнінавыя паліўныя брыкеты (каля 2 млн. т за год) цеплатворнай здольнасцю да 17 МДж/кг.
Б.А.Багатаў. с. 275
БРЫЛЁ́Ў Мікіта Рыгоравіч (27.5.1896, в. Лучын Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 16.8.1955), савецкі ваен. дзеяч. Ген.-лейтэнант (1945). Скончыў Сярэднеазіяцкі ун-т (1924), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1933). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны, ваяваў на Туркестанскім фронце. З пач. Вял. Айч. вайны на Зах., Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м і 2-м Бел., 4-м Укр. франтах: нам. камандзіра, камандзір дывізіі, нач. штаба арміі. Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Беларусі (Чавусаў, Слаўгарада, Рагачова, Магілёва, Мінска, Гродна), Чэхаславакіі. З 1946 у апараце Мін-ва абароны, у 1951—53 нач. кафедры Сярэднеазіяцкага ун-та. с. 275
БРЫЛІ́ , вёска ў Беларусі, у Магілёўскім р-не. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на У ад Магілёва, 10 км ад чыг. ст. Лупалава. 481 ж., 176 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. Сувязі. с. 275
БРЫЛЬ , капялюш, мужчынскі галаўны ўбор беларусаў. Плеценыя з саломы, мятліцы, лазы, чароту брылі насілі летам, валеныя, лямцавыя — у любую пару года. Разнастайнасцю прыёмаў пляцення, тонкасцю паверхневай структуры вызначаліся саламяныя брылі, якія плялі звычайна са сцяблоў жыта (у зубчыкі ці прама) і прашывалі суравымі ніткамі ці конскім воласам. Святочныя брылі паверх палёў абвязвалі каляровай тасьмой і ўпрыгожвалі штучнымі кветкамі. Валеныя, лямцавыя брылі формай і памерамі амаль не адрозніваліся ад саламяных, аднак аздабленне іх было больш сціплае. с. 275
БРЫЛЬ Янка (Іван Антонавіч; н. 4.8.1917, Адэса), бел. пісьменнік. Нар. пісьменнік Беларусі (1981). У 1922 пераехаў з бацькамі на іх радзіму (в. Загор’е Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.). Скончыў польск. сямігадовую школу (1931), працаваў на гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй. З сак. 1939 служыў у польск. марской пяхоце. Удзельнік баёў на Вэстэрплятэ. У вер. 1939 трапіў у ням. палон, адкуль уцёк увосень 1941. З кастр. 1942 сувязны партыз. брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння, у сак.—ліпені 1944 партызан-разведчык брыгады «Камсамолец», рэдактар газеты «Сцяг свабоды» і сатыр. антыфаш. лістка «Партызанскае жыгала». З кастр. 1944 у Мінску. Працаваў у рэдакцыях газ.-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», часопісаў «Вожык», «Маладосць», «Полымя», у Дзярж. выд-ве Беларусі. У 1966—71 сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкуецца з 1938. Першыя зб-кі «Апавяданні» (1946), «Нёманскія казакі» (1947) вылучылі яго як арыгінальнага майстра лірыка-псіхал. прозы, добрага знаўцу жывой нар. мовы. Жыццё даваеннай і пасляваен. зах.-бел. вёскі, усенар. барацьба супраць ням.-фаш. акупантаў — асн. тэматыка творчасці Брыля (зб. апавяданняў «Вераснёвая рунь», 1949; аповесць «У Забалоцці днее», 1950, Дзярж. прэмія СССР 1952; зб-каў «На Быстранцы», 1955; «Надпіс на зрубе», 1958; «Мой родны кут», 1959; «Працяг размовы», 1962, Літ. прэмія імя Я.Коласа 1963, і інш.). Апавяданні «Галя», «Надпіс на зрубе», «Маці» і інш. сталі хрэстаматыйныя. Яны кранаюць задушэўнасцю тону, сагрэты любоўю да людзей, славяць высокую гуманнасць, патрыятызм. Стылю празаіка ўласціва паэтычнасць бачання свету, сплаўленая з тонкім псіхалагізмам і пластычнасцю малюнка. Чалавек у яго творах даследуецца ў складаных сац.-псіхал. абставінах, лірызм і эмацыянальнасць арганічна спалучаны з цвярозай аналітычнасцю і псіхал. дакладнасцю. Героі Брыля — людзі тонкай душы і дасціпнага розуму, схільныя да аналізу і самааналізу (Лёня Жывень з аповесці «Апошняя сустрэча», 1959; Алесь Руневіч з рамана «Птушкі і гнёзды», 1963, і інш.). У аснове рамана «Птушкі і гнёзды» — роздум пра чалавека, народ, Радзіму, паказ пакутлівых пошукаў зах.-бел. юнаком Руневічам — чалавекам уражлівай душы і высокіх духоўных парыванняў — шляхоў да свядомай барацьбы з фашызмам. Паказваючы «біяграфію адной душы», пісьменнік здолеў разгарнуць шырокую панараму жыцця, выкрыць знутры «філасофію» таталітарызму і фашызму, паказаць нараджэнне супраціўлення яму ў душах людзей. Людзі актыўнага дзеяння, наіўныя рамантыкі зах.-бел. падполля П.Жалезняковіч і Р.Сяржант — героі вядомых нарысаў Брыля «Сэрца камуніста» і «Партрэт старэйшага таварыша». З калабруньёнскім гумарам і журботаю, з псіхал. глыбінёй паказана жыццё зах.-бел. вёскі 1920—30-х г. у яго аповесцях «Ніжнія Байдуны» (1975) і «Золак, убачаны здалёк» (1978, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1982). Аповесць «Муштук і папка» (1990) пра брата, закатаванага ў 1938 у Белай Царкве на Украіне. Шырокае прызнанне атрымалі лірыка-філас. мініяцюры, псіхал. абразкі (зб-кі «Жменя сонечных промняў», 1965, «Вітраж», 1972, «Вячэрняе», 1994 і інш.). Піша таксама для дзяцей, вобразы якіх малюе шчыра, светла, замілавана (зб-кі «Ліпка і клёнік», 1949; «Зялёная школа», 1951; «Светлае ранне», 1954; «Пачатак сталасці», 1957; «Жыў-быў вожык», 1976). Адзін з аўтараў кнігі «Я з вогненнай вёскі...» (1975, з А.Адамовічам і У.Калеснікам), у якой сабраны і сродкамі маст. публіцыстыкі пракаменціраваны расказы нешматлікіх людзей, што перажылі жахі соцень спаленых разам з жыхарамі бел. вёсак. Кніга гэтая — напамінак свету пра зверствы гітлераўцаў, выключнай сілы прысуд фашызму, гімн мужнасці няскоранага народа. Выступае з публіцыст. і літ.-крытычнымі артыкуламі. Эстэт. погляды пісьменніка, яго аналіз сучаснага літ. працэсу — у зб-ках «Роздум і слова» (1963), «Трохі пра вечнае» (1978). На бел. мову пераклаў асобныя творы Л.Талстога, А.Чэхава, І.Крылова, М.Горкага, П.Бажова, Г.Траяпольскага, А.Вішні, А.Даўжэнкі, І.Друцэ, Э.Ажэшкі, М.Канапніцкай, Б.Пруса, Л.Кручкоўскага, Я.Івашкевіча, Я.Бранеўскай і інш.
Тв.: Зб. тв. Т. 1—2. Мн., 1960; Зб. тв. Т. 1—4. Мн., 1967—68; Зб. тв. Т. 1—5. Мн., 1979—81; Выбр. тв. Т. 1—3. Мн., 1992—93; Пішу як жыву. Мн., 1994.
Літ.: Канэ Ю. Янка Брыль: Критикобиогр. очерк. М., 1964; Гусева Л. Янка Брыль — мастак. Мн., 1968; Аляхновіч Р.В. Янка Брыль у школе. Мн., 1979; Калеснік У. Янка Брыль: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1990; Шупенька Г. Паэзія прозы // Шупенька Г. Цеплыня чалавечнасці. Мн., 1977; Адамович А. Янка Брыль // Собр. соч. Мн., 1982. Т. 2; Вітка В. Даследуецца чалавек // Вітка В. Урокі. Мн., 1982.
Г. С. Шупенька. с. 275
БРЫ́ЛЬСКАЯ (Brylska) Барбара (н. 5.6.1941, Варшава), польская кінаактрыса. Скончыла Вышэйшую школу тэатра, кіно і тэлебачання ў Лодзі. Вобразы, створаныя актрысай, вызначаюцца вытанчанасцю выразных сродкаў і псіхал. праўдзівасцю. Сярод фільмаў: «Фараон», «Пан Валадыеўскі», «Польскі альбом», «Анатомія кахання». Здымалася ў Германіі («След Сокала», «Белыя ваўкі», «Пігмаліён XII»), Чэхаславакіі («Канцэрт для тых, хто застаецца», «Ціхі амерыканец у Празе»), Расіі [«Вызваленне», «Гарады і гады», «Іронія лёсу, або З лёгкай парай» (тэлевізійны, Дзярж. прэмія СССР 1977)]. с. 276
БРЫЛЬЯ́НТ (франц. brillant літар. бліскучы), бездэфектны алмаз, штучна агранены ў выглядзе дзвюх зрэзаных шматгранных пірамід, што максімальна выяўляе яго бляск. «Поўная» брыльянтавая агранка (гл. Агранка) мае 58 плоскіх граняў. Адрозніваюцца масай (вымяраецца ў каратах, 0,2 г), формай (круглая, фантазійная, прамавугольная і інш.), вясёлкавым зіхаценнем колераў у адлюстраваным святле і інш. Каштоўны камень 1-га класа. Брыльянты выкарыстоўваюць у ювелірнай справе. Найбольш вядомыя брыльянты маюць уласныя назвы: «Вялікая Зорка Афрыкі» («Кулінан І») (530,20 кар.), «Нізам» (277 кар.), «Юбілейны» (245,35 кар.), «Арлоў» (189,62 кар.), «Дэ Бірс» (234,50 кар.), «Вікторыя 1880» (228,50 кар.) і інш. Больш за 95% сусветнай вытв-сці брыльянтаў прыпадае на долю Індыі, Ізраіля, Бельгіі, ПАР, ЗША.
В.П.Кісель. с. 276
БРЫЛЮЭ́НА ЗО́НА , мнагаграннік, які будуецца для кожнага крышталя па акрэсленых правілах. Форма брылюэна зоны вызначаецца сіметрыяй крышталёў, напр., брылюэна зона простай кубічнай рашоткі мае форму куба, гранецэнтраванай кубічнай рашоткі — ссечанага актаэдра. Выкарыстоўваецца ў фізіцы цвёрдага цела. Прапанавана ў 1930 франц. фізікам Л.Брылюэнам. с. 277
БРЫ́НДЫЗІ (Brindisi), горад на Пд Італіі. Адм. ц. правінцыі Брындызі. Вядомы з 10 ст. да н.э. 93 тыс. ж. (1990). Трансп. вузел. Аэрапорт. Порт у прал. Отранта. Нафтаперапр. і нафтахім. камбінаты; авіяц., трубапракатны з-ды. Харч. (у т.л. рыбаапрацоўчая) прам-сць. Арх. помнікі 11—18 ст. Ваенна-марская база. с. 277
БРЫ́НДЫЗІ—ПА́ТРЫ , чыгуначная паромная пераправа цераз Іанічнае м., злучае Пд Італіі з п-вам Пелапанес у Грэцыі. Адлегласць 640 км. Дзейнічае з 1973. Курсіруе 6 спецыялізаваных двухпалубных суднаў умяшчальнасцю 110 вагонаў кожнае. с. 277
БРЫНЕ́ЛЯ МЕ́ТАД , спосаб вызначэння цвёрдасці матэрыялаў па ўцісканні сталёвага загартаванага шарыка вызначаных памераў пры зададзенай нагрузцы. Лік цвёрдасці па Брынелю (НВ) — адносіны нагрузкі да плошчы паверхні адбітка. Выпрабаванні па Брынеля метаду праводзяць на стацыянарных цвердамерах (прэсах Брынеля), якія забяспечваюць павольнае прыкладанне зададзенай нагрузкі да шарыка і яе пастаянства на працягу зададзенага часу. Названы ў гонар швед. інж. Ю.А.Брынеля. с. 277
БРЫНЁ́Ў , вёска ў Беларусі, у Ляскавіцкім с/с Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 35 км ад Петрыкава, 214 км ад Гомеля, 19 ад чыг. ст. Капцэвічы. 646 ж., 281 двор (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік садова-паркавага мастацтва — парк 19—20 ст. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. с. 277
БРЫНЁ́ЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА БУ́РАГА ВУ́ГАЛЮ , у Беларусі, у Петрыкаўскім р-не .Гомельскай вобл., каля в. Брынёў. Выяўлена ў 1973 у адкладах верхняга алігацэну і міяцэну. Мае адзін паклад. Сярэдняя магутнасць вугальнага пласта 5,8 м (макс. 19,9 м). Сярэдняя глыб. залягання 65 м (макс. 83 м). Вугалі гумусавыя, маркі І Б. Цеплыня згарання 7,1—21,5 МДж/кг. Сярэдняя попельнасць 26,6%. Разведана папярэдне. На пл. 7,1 км2 запасы вугалю 38,6 млн. т. Радовішча не эксплуатуецца (1996). с. 277
БРЫ́НЗА (рум. brînzǎ), расольны сыр з авечага малака або сумесі авечага з казіным. На Беларусі брынза — нарыхтаваны ў запас тварог. У пост, калі малочныя прадукты не спажываліся, добра адціснуты тварог або сыр перамешвалі з соллю (у халодную пару года без солі), складалі ў дзежкі, залівалі або закладалі сметанковым маслам, захоўвалі ў халодным месцы. Была найб. пашырана ў Цэнтр. і Усх. Палессі. с. 277
БРЫНКУ́ШЫ , Бранкузі (рум. Brăncuşi, франц. Brancusi) Канстанцін (21.2.1876, г. Пештышані, Румынія — 16.3.1957), румынскі скульптар; адзін з пачынальнікаў абстрактнага мастацтва ў Бухарэсце (1898—1901) і ў Парыжы (1905—07). Працаваў гал. чынам у Парыжы. Аўтар партрэтаў, сімвалічна абагульненых манум.-дэкар. і надмагільных скульптур («Малітва», 1907, «Пацалунак», 1908), станковых кампазіцый, адметных лаканізмам, цэльнасцю аб’ёмаў (серыя «Птушка ў прасторы», 1910—40-я г.). У мемарыяльным арх.-скульпт. комплексе ў г. Тыргу-Жыў («Бясконцая калона», «Стол маўчання» і «Брама пацалунку», 1937) імкнуўся да сучаснага вытлумачэння традыцый румынскага нар. Мастацтва. с. 277
БРЫ́НСКІ Антон Пятровіч (10.6.1906, в. Андрэеўка Чамеравецкага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 14.6.1981), удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, пісьменнік. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Камянец-Падольскую саўпартшколу (1926), курсы «Выстрал» (1945) і камандзіраў палкоў (1952). З 1928 у Чырв. Арміі. У Вял. Айч. вайну выконваў спецзаданні ў тыле ворага, з кастр. 1941 камандзір дыверсійнага атрада, які дзейнічаў на чыг. Орша—Барысаў, на Брэсцкім, Баранавіцкім і Лунінецкім чыг. вузлах. З ліст. 1942 ствараў партыз. асобыя атрады і групы ў зах. абласцях Украіны, з 1943 камандзір партыз. злучэння асобага прызначэння. Аўтар кніг-успамінаў. с. 277
БРЫ́СБЕН (Brisbane), горад на У Аўстраліі. Адм. ц. штата Квінсленд. Засн. ў 1824 як турэмная калонія. 1421,7 тыс. ж. (з Ю прыгарадамі; 1993). Порт на Ціхім ак. пры ўпадзенні р. Брысбен. Вузел чыгунак і шашэйных дарог. Міжнар. аэрапорт. Гандаль. Машынабудаванне, эл.-тэхн., нафтаперапр., хім., ваен., мяса - агародніна - садавінакансервавая, цукр., тытунёвая, гарбарна-абутковая, тэкст., дрэваапр., папяровая прамсць Мясахаладабойні. Суднабудаванне. 2 ун-ты. Бат. сад. Марскі музей. Брысбенская каралеўская выстаўка. с. 277
БРЫСО́ (Brissot) Жак П’ер (15.1.1754, г. Шартр, Францыя — 31.10.1793), дзеяч французскай рэвалюцыі 1789—99, лідэр жырандыстаў. З 1789 выдаваў газ. «Patriote Francais» («Французскі патрыёт»). У першы перыяд рэвалюцыі ўдзельнік Якабінскага клуба, выступаў супраць абсалютызму, за ўтварэнне рэспублікі. Быў абраны дэпутатам Заканадаўчага сходу, заклікаў пачаць рэв. вайну супраць еўрап. манархій (1791). Пасля звяржэння манархіі ў Францыі (1792) і прыходу жырандыстаў да ўлады патрабаваў спынення рэвалюцыі. У Канвенце ўзначаліў барацьбу жырандыстаў супраць якабінцаў і ў час якабінскай дыктатуры гільяцінаваны ў Парыжы. с. 277
БРЫ́СТАЛЬ , Брыстал (Bristol), горад на ПдЗ Вялікабрытаніі. Адм. ц. графства Эйван. 396,6 тыс. ж. (1992). Порт пры ўпадзенні р. Эйван у Брыстольскі зал. 2 аэрапорты. Чыгунка. Суднабудаванне, авіякасм. прам-сць (у прыгарадзе Філтан), каляровая металургія, папяровая, паліграф., харчасмакавая (у т.л. мукамольная, алейная, шакаладная, піваварная, тытунёвая), хім., абутковая прам-сць. Каля Брысталя — нафтахім. комплекс Севернсайд. Музей і маст. галерэя. Цэнтр турызму. Ун-т. Арх. помнікі 12—19 ст.
Засн. каля 6 ст. З 12 ст. вядомы як буйны порт. У перыяд каланізацыі Паўн. Амерыкі і Вест-Індыі (17 — пач. 18 ст.) адзін з цэнтраў гандлю рабамі і калан. гандлю (цукар, тытунь і інш ). с. 277
БРЫСТО́ЛЬСКІ ЗАЛІ́Ў (Bristol Channel), заліў Атлантычнага ак., каля паўд.-зах. берагоў Вялікабрытаніі. Уразаецца ў сушу на 230 км, шыр. каля ўвахода 126 км, глыб. да 50 м. Берагі моцна парэзаны. Прылівы паўсутачныя (да 14,4 м). Асн. парты: Брысталь (злучаны каналам з Лонданам), Кардыф, Ньюпарт (Вялікабрытанія). с. 278
«БРЫТА́НІКА» , гл. Брытанская энцыклапедыя. с. 278
БРЫТА́НІЯ (лац. Britannia), адна з стараж. назваў сучаснай Англіі (Вялікабрытанія). Паходзіць ад назвы кельцкіх плямёнаў — брытаў, якія насялялі Брытанію ў 8 ст. да н.э. — 5 ст. н.э. З 43 н.э. — рымская правінцыя (Britannia Romana). Назва «Англія» замацавалася пасля англасаксонскага заваявання (5—6 ст.). с. 278
БРЫТА́НСКАЯ БІБЛІЯТЭ́КА ў Лондане, нацыянальная б-ка Вялікабрытаніі. Засн. ў 1972 на базе б-кі Брытанскага музея (створаны ў 1753 на аснове прыватных калекцый і б-кі каралёў Англіі ад Эдуарда IV да Георга IV), Нац. цэнтр. б-кі (з 1916), Брыт. нац. каталога (з 1950), Нац. б-кі навукі і тэхнікі (хатні абанемент). У фондах б-кі больш за 21 млн. аддз. захоўвання (1995). Захоўвае бібліятэчныя матэрыялы на англ. мове, узорную выдавецкую прадукцыю свету. Брытанская бібліятэка — рэгіянальны н.-д. і каардынацыйны цэнтр у галіне бібліятэказнаўства і навук. інфармацыі з аўтаматызаванымі сродкамі апрацоўкі бібліяграфічна-каталогавых матэрыялаў (друк. каталогі і каталогавыя карты на магнітных стужках і мікраформах), мае сістэму інфармац. абслугоўвання (system BLAISE — British Automated Information service); пры дапамозе цэнтралізаванай камп’ютэрнай сістэмы (адзіная ў свеце) праводзіць міжбібліятэчны і міжнар. кнігаабмен. Забяспечвае ахову аўтарскіх правоў. с. 278
БРЫТА́НСКАЯ ІМПЕ́РЫЯ (British Empire), назва Вялікабрытаніі разам з яе каланіяльнымі і паўкаланіяльнымі ўладаннямі.
Шырокую калан. экспансію Англія пачала ў перыяд станаўлення капіталізму (17 ст.), але першыя тэр. захопы былі яшчэ ў 12 ст. (заваяванне Ірландыі). У войнах 17 ст. з Галандыяй, 1701—14 з Іспаніяй, Сямігадовай вайне 1756—63 Англія дамаглася панавання ў Паўн. Амерыцы, завалодала Канадай, Гібралтарам, Ямайкай, пачала заваёўваць Індыю. Да пач. 1760-х г. былі закладзены асновы Брытанскай імперыі. У выніку вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83 ад Брытанскай імперыі аддзялілася 13 паўн.-амер. калоній, якія ўтварылі ЗША. Гэтыя страты Англія кампенсавала за кошт новых тэр. захопаў канца 18 — пач. 19 ст. Венскі кангрэс 1814—15 замацаваў за ёю захопленыя тэрыторыі. У 1-й пал. 19 ст. вялася каланізацыя Аўстраліі і Новай Зеландыі, у асноўным заваявана Індыя (гл. Англа-сікхскія войны, Англа-маратхскія войны, Англа-майсурскія войны), захоплены в-аў Сянган (Ганконг), атрыманы шэраг прывілей у Кітаі (гл. Англа-кітайская вайна 1840—42 і Англа-франка-кітайская вайна 1856—60 і інш.). Асабліва шпаркімі тэмпамі англ. калан. экспансія развівалася ў апошняй трэці 19 ст.: Вялікабрытанія набыла шэраг уладанняў у Афрыцы (гл. Англа-бурская вайна 1899—1902, Англа-бура-зулуская вайна 1838—40), у Азіі заваявала Бірму (гл. Англа-бірманскія войны), устанавіла пратэктарат над Афганістанам (гл. Англа-афганскія войны). Хуткае развіццё капіталізму ў т.зв. перасяленчых калоніях, дзе значную частку насельніцтва складалі еўрапейцы, імкненне гэтых калоній да самавызначэння прымусілі Англію пайсці на ўступкі. Статус самакіравання дамініёнаў атрымалі Канада (1867), Аўстралійскі Саюз (1901), Новая Зеландыя (1907), Паўд.-Афрыканскі Саюз (1910), Ірландыя (1921, без Ольстэра). Але роля калоній у эканоміцы і палітыцы Англіі заставалася надзвычай вялікай (капіталаўкладанні, вываз сыравіны, размяшчэнне ваен. баз і інш.). Нац.-вызв. рух калан. народаў у час і пасля 2-й сусв. вайны прывёў да заваявання незалежнасці большасцю калоній. Тэрмін Брытанская імперыя заменены на Брыт. садружнасць нацый (яе юрыд. статус вызначаны Вестмінстэрскім статутам 1931), потым на Садружнасць. с. 278
БРЫТА́НСКАЯ КАЛУ́МБІЯ (Britich Columbia), правінцыя на З Канады. Уключае таксама а-вы Ванкувер, Каралевы Шарлоты і інш. Пл. 947,8 тыс. км2. Нас. 3282 тыс. чал. (1995). Адм. ц. — г. Вікторыя. На У — Скалістыя горы (г. Робсан, 3954 м), на З — Берагавы хр. (г. Уодынгтан, 4042 м), паміж імі — унутр. плато выш. каля 1000 м. У прыморскай ч. клімат мяккі, вільготны, у гарах — суровы (зімой да -50 °С). Ападкаў ад 2400 мм на ўзбярэжжы да 300 мм у міжгорных далінах. Шмат азёр. Большая ч. тэр. пад хвойнымі лясамі. Здабываюць вугаль, медзь, серабро, золата, цынк, свінец, малібдэн, нафту, прыродны газ. На рэках Піс-Рывер, Калумбія і інш. значныя ГЭС, якія выпрацоўваюць каля 80% усёй электраэнергіі. Каляровая металургія — выплаўка алюмінію, свінцу, цынку, серабра. Машынабудаванне (суднабудаванне, вытв-сць лесапрамысл. і горнага абсталявання), хім., харч., цэлюлозна-папяровая прам-сць. Сельская гаспадарка ў далінах рэк на З пераважна прыгарадная (малочная жывёлагадоўля, агародніцтва, пладаводства). На ўзбярэжжы рыбалоўства (ласасёвыя, селядзец, палтус) і рыбаперапр. прам-сць. Турызм. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі. Гал. парты і прамысл. цэнтры — Ванкувер, Вікторыя. с. 278
БРЫТА́НСКАЯ САДРУ́ЖНАСЦЬ НА́ЦЫЙ , гл. ў арт. Садружнасць. с. 278
«БРЫТА́НСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕ́ДЫЯ» ,«Брытаніка» (Encyclopaedia Britannica), амерыканская выдавецкая фірма ў Чыкага. Засн. на пач. 1940-х г. Выдае Брытанскую энцыклапедыю, галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі, л-ру для дзяцей і юнацтва, маст. і інш. л-ру. Мае аддзяленні ў Лондане, Таронта, Жэневе, Токіо. с. 278
БРЫТА́НСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕ́ДЫЯ , «Брытаніка» (Encyclopaedia Britannica); універсальнае энцыклапедычнае выданне. Упершыню выйшла ў Эдынбургу (Вялікабрытанія; т. 1—3, 1768—71; скл. У.Смелі), потым у Лондане. З 1929 выходзіць у Чыкага (ЗША); з пач. 1940-х г. выдаецца фірмай «Брытанская энцыклапедыя»), у Лондане захавалася рэдакцыя Брытанскай энцыклапедыі, якая папаўняе яе новымі звесткамі аб Вялікабрытаніі. Брытанская энцыклапедыя выходзіць у 32 т., складаецца з 4 частак: Індэкса, Мікрапедыі, Макрапедыі і Прапедыі. Індэкс (2 тамы) уключае 500 тыс. спасылак, па розных пытаннях. У 12 тамах Мікрапедыі — 86 тыс. кароткіх (каля 300 слоў кожны) артыкулаў, якія ілюструюцца фотаздымкамі, картамі, схемамі, малюнкамі. У 17 тамах Макрапедыі — мноства вялікіх (па некалькі дзесяткаў старонак) артыкулаў пра найб. агульныя паняцці з рэестра Мікрапедыі. У канцы кожнага артыкула — падрабязная анатаваная міжнар. бібліяграфія. Аднатомная Прапедыя мае тэматычны прынцып будовы і дае магчымасць з дапамогай падрабязных планаў і шматлікіх спасылак вывучыць па тамах Брытанскай энцыклапедыі любую тэму. Поўны камплект Брытанскай энцыклапедыі кожны год перавыдаецца. З 1938 у дадатак да Брытанскай энцыклапедыі выдаецца Штогоднік, які змяшчае навіны навукі, культуры, самую апошнюю статыстыку (у амер. і англ. варыянтах). Да кожнага камплекта Беларускай энцыклапедыі дадаецца камп’ютэрны варыянт на кампакт-дыску.
В.К.Шчэрбін. с. 278
БРЫТА́НСКІ МУЗЕ́Й у Лондане, адзін з буйнейшых музеяў свету. Засн. ў 1753, адкрыты ў 1759 (будынак узведзены ў 1823—47 у стылі класіцызму, арх. Р. і С.Смёрк). У ім зберагаюцца помнікі першабытнага мастацтва (гал. чынам Брытанскіх а-воў), мастацтва і культуры Стараж. Егіпта, Месапатаміі (у т.л. Разецкі камень, старажытнасці г. Ур), Грэцыі і Рыма (скульптуры з Парфенона і Галікарнаскага маўзалея, збор ваз, камеяў і інш.), краін і народаў Еўропы, Азіі, Афрыкі, Амерыкі, Акіяніі, багатыя зборы гравюр, малюнкаў, манет і медалёў. У бібліятэцы Брытанская музея больш за 7 млн. кніг, каля 105 тыс. рукапісаў, у т.л. стараж.-егіпецкія папірусы, бел. выданні Ф.Скарыны [«Кнігі царстваў» (Прага, 1518), «Псалтыр», «Апостал» (Вільня, 1525)] і «Манархія турэцкая» П.Рыка (Слуцк, 1678). с. 278
БРЫТА́НСКІЯ АСТРАВЫ́ , група астравоў на ПнЗ Еўропы, паміж Паўночным м. і Атлантычным ак. Агульная пл. каля 325 тыс. км2. Ад мацерыковай ч. Еўропы аддзелены пралівамі Па-дэ-Кале і Ла-Манш, Паўночным м. У складзе Брытанскіх астравоў 2 вял. а-вы — Вялікабрытанія і Ірландыя, архіпелагі: Гебрыдскія астравы, Аркнейскія астравы, Шэтлендскія астравы, а таксама больш дробныя а-вы: Англсі, Мал, Мэн, Скай і інш. На Брытанскіх астравах дзяржавы Вялікабрытанія і Ірландыя. с. 279
БРЫ́ТЫ (лац. Britto), кельцкія плямёны, асн. насельніцтва Брытаніі ў 8 ст. да н.э. — 5 ст. н.э. З сярэдзіны 1 да пач. 5 ст. н.э. пад уладай рымлян, часта паўставалі. Ацалелая ў ходзе англасаксонскага заваявання (5—6 ст.) частка брытаў склала адзін з элементаў пры фарміраванні англ. народнасці. с. 279
«БРЫ́ТЫШ БРО́ДКАСТЫНГ КАРПАРЭ́ЙШЭН» (British Broadcasting Corporation; Бі-Бі-Сі), брытанская радыёвяшчальная карпарацыя. Засн. ў 1927 у Лондане; пад кантролем урада. Мае манапольнае права на радыёперадачы, з 1936 ажыццяўляе і тэлеперадачы. Займаецца выдавецкай дзейнасцю. с. 279
«БРЫ́ТЫШ ПЕТРО́ЛЕУМ КО́МПАНІ» (British Petroleum Company), адна з вядучых нафтавых і прамысл. манаполій у Вялікабрытаніі. Засн. ў 1909. Член Міжнар. нафтавага картэля. Кантралюецца дзяржавай (38% акцый). Займаецца разведкай, здабычай, транспарціроўкай і перапрацоўкай нафты і газу, вытв-сцю нафтахім. прадукцыі, здабычай вугалю, здабычай і перапрацоўкай руд каляровых і каштоўных металаў. Здабывае нафту ў ЗША — 60% (Аляска), у Паўн. м. — каля 40%. Перапрацоўка ў 25 краінах, даччыныя і асацыяцыйныя фірмы ў 70 краінах. с. 279
БРЫ́ТЭН (Britten) Эдвард Бенджамін (22.11.1913, г. Лоўстафт, Вялікабрытанія — 4.12.1976), англійскі кампазітар, піяніст, дырыжор, адзін з буйнейшых кампазітараў 20 ст. З яго творчасцю звязана адраджэнне англ. муз. т-ра. Вучыўся (1929—33) у Каралеўскім муз. каледжы ў Лондане. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнік т. зв. Англ. опернай трупы, малой опернай трупы лонданскага т-ра «Ковент-Гардэн» (з 1947). Аўтар 11 опер, у т.л. «Пітэр Граймс» (1945), «Альберт Херынг» (1947), «Сон у летнюю ноч» (1960), «Блудны сын» (прысвечана Дз.Шастаковічу, 1968), дзіцячай «Маленькі камінар, або Давайце ставіць оперу» (1949), балета «Прынц пагад» (1957). Найб. дасягненні Брытэна ў галіне камернай оперы («Паварот вінта», 1954, і інш.). Яго сцэн. музыка вылучаецца своеасаблівасцю, вастрынёй драм. калізій, глыбінёй псіхал. характарыстык. Муз. стыль адметны спалучэннем традыцый 17—18 ст. (Г.Пёрсел, І.С.Бах і інш.) і сучасных муз. сродкаў (араторыя «Ваенны рэквіем», 1961). Сярод інш. твораў: вак.-сімф. — «Балада аб героях» (1939), «Кантата міласэрнасці» (1963) і інш.; для арк. — «Варыяцыі на тэму Фрэнка Брыджа», «Сімфонія-рэквіем», 1940; сімфаньета для камернага складу (1932); канцэрты, сімфонія для віяланчэлі з арк. (прысвечана М.Растраповічу, 1963); камерна-інстр. і вак. — песенныя цыклы, у т.л. «7 санетаў Мікеланджэла», 1940; на сл. Пушкіна, прысвечаны Г.Вішнеўскай (1965), і інш.; апрацоўкі нар. песень, музыка для драм. т-ра, кіно, радыё. Выступаў як акампаніятар са спеваком П.Пірсам.
Тв.: The story of music. London, 1958 (разам з І.Холст).
Літ.: Таурагис А. Бенжамин Бриттен. М.; Л., 1965; Ковнацкая Л. Бенджамин Бриттен. М., 1974; White E.W. B.Britten. His life and operas. 2 ed. Berkeley, 1983.
Л.А.Сівалобчык. с. 279
БРЫ́ЎЗЕМНІЕК (Brīvzemnieks; сапр. Трэйланд) Фрыціс (1.11.1846, воласць Ракайжы, Латвія — 15.9.1907), латышскі фалькларыст, публіцыст, паэт. Доўга жыў у Маскве. У 1870-я г. па заданні Рускага т-ва антрапалогіі і этнаграфіі правёў экспедыцыю ў Латвію і склаў першыя на рус. мове навук. зб-кі лат. нар. песень («Зборнік антрапалагічных і этнаграфічных матэрыялаў», 1873), прыказак і прымавак («Матэрыялы па этнаграфіі латышскага племя», 1881), казак і паданняў («Латышскія казкі. Зб. матэрыялаў па этнаграфіі», 1887), а таксама першы на лат. мове зборнік казак («Нашы народныя казкі», 1887). Пісаў вершы. Перакладаў на лат. мову творы рус. пісьменнікаў, Ф.Шылера. Аўтар кнігі пра М.Ламаносава (1874).
Тв.: Raksti. Sēj. 1—4. Rīga, 1909—14.
В.Гудрыке. с. 279
БРЫ́ЦА (Echinochloa), род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 20 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных, часткова ва ўмерана цёплых краінах зямнога шара. На Беларусі як пустазелле, таксама каля дарог і па берагах рэк трапляецца брыца звычайная, або курынае проса (Е. crusgalli), зрэдку — яе занесеная разнавіднасць брыца асцюковая (Е. Crusgalli var. aristata).
Адна-, шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным або ўзыходным голым і гладкім простым сцяблом (саломінай) і валасніковістым коранем. Лісце лінейнае або лінейна-ланцэтнае, плоскае. Каласкі з адной двухполай кветкай, звычайна ў густых аднабаковых мяцёлках. Плод — сціснутая з аднаго боку зярняўка. Харч. (з насення атрымліваюць крупы) і кармавыя расліны, некаторыя віды — пустазелле. с. 279
БРЫ́ЧКА , тарантас, выязны чатырохколавы экіпаж для коннай запрэжкі, прыстасаваны для камфортнай пасажырскай язды. Кузаў быў звычайна адкрыты, больш нізкі ў сярэдняй частцы, з падножкамі для пасадкі, козламі для вазніцы, сядзеннем для пасажыраў. З’явілася ў Зах. Еўропе ў 17 ст., на Беларусі пашырылася ў сярэдзіне 19 ст. (ёю карысталася пераважна шляхта і заможныя сяляне). З шырокага ўжытку выйшла ў 1930—40-я г. с. 279
БРЫЧО́НАК Роберт Іванавіч (17.11.1893, г. С.-Пецярбург — 5.2.1972), генерал-лейтэнант артылерыі (1945). Беларус. Скончыў тэхн. (1912) і кавалерыйскае (1915) вучылішчы. У Чырв. гвардыі з 1917, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну на Паўд., Волхаўскім, Ленінградскім, 4-м Укр. франтах: нач. артылерыі дывізіі, камандуючы артылерыяй арміі. У 1946—53 нач. артыл. Вучылішча. с. 279
БРЫШ Аркадзь Адамавіч (н. 14.5.1917, Мінск), савецкі вучоны ў галіне прыладабудавання. Д-р тэхн. н. (1958), праф. (1965). Герой Сац. Працы (1983). Скончыў БДУ (1940). З 1941 у Ін-це хіміі АН БССР, з 1944 у навук. установах Масквы, з 1964 гал. канструктар Усерас. НДІ аўтаматыкі. Навук. працы па выбуховых працэсах і ўзбуджэнні дэтанацыі, па распрацоўцы спец. метадаў даследавання хуткапераменных працэсаў і нейтронным ініцыіраванні атамных зарадаў. Дзярж. прэмія СССР 1955, Ленінская прэмія 1960.
Літ.: Военные судьбы: Сотрудники АН Беларуси — участники Великой Отеч. войны. Мн., 1995. С. 16.
М.У.Токараў. с. 279
БРЫЯЛО́ГІЯ (ад грэч. bryon мох + ...логія), раздзел батанікі, які вывучае мохападобныя.
Узнікла ў канцы 18 ст., як навука сфарміравалася ў 19 ст. (І.Гедзвіг, С.Эндліхер і інш.). Уклад у яе развіццё зрабілі працы вучоных аўстр. Р.Ветштайна, ням. М.Фляйшэра, К.Гёбеля, амер. Р.М.Шустэра, Б.К.Стотлера, рус. К.І.Меера, Б.М.Коза-Палянскага, укр. Дз.К.Зярова і інш.
На Беларусі вывучэнне відавога складу мохападобных пераважна Зах. Беларусі і Палесся пачалі ў канцы 19 — пач. 20 ст. А.М.Алексенка, К.Шафнагель, Я.Сепесфальві, У.С.Дактуроўскі і інш. Больш шырока і мэтанакіравана брыяфлору ў 1920-я г. даследавалі Л.І.Савіч-Любіцкая і інш., у 1930-я г. — С.М.Цюрэмнаў, А.П.Підоплічка, А.С.Лазарэнка. З 1960-х г. даследаванні па Б. вядуць пераважна ў Ін-це экеперым. батанікі АН Беларусі. Вывучаецца відавы склад і дынаміка флоры мохападобных, асаблівасці іх эколага-цэнатычнага размеркавання і геагр. пашырэння. Упершыню распрацавана цэласная канцэптуальная мадэль паходжання і эвалюцыі мохападобных з часу ўзнікнення пачатковых археганіятаў (Г.Ф.Рыкоўскі). Створана брыятэка з 20 тыс. узораў мохападобных. Звесткі Б. выкарыстоўваюць пры вызначэнні лесамеліярац. фонду, ступені парушэння біяцэнозаў, забруджвання навакольнага асяроддзя, пры выкананні мерапрыемстваў па аптымізацыі ландшафтаў, перспектыўныя пры стварэнні замкнёных сістэм жыццезабеспячэння.
Г. Ф.Рыкоўскі. с. 280
БРЫЯ́Н (Briand) Арыстыд (28.3.1862, г. Нант, Францыя — 7.3.1932), дзяржаўны дзеяч Францыі, дыпламат. Адвакат па адукацыі. З 1880-х г. удзельнік сацыяліст. руху. У 1902 абраны ў парламент. У 1906 увайшоў у склад урада, за што быў выключаны з Сацыяліст. партыі. У 1909—31 займаў пост прэм’ер-міністра 11 разоў і міністра замежных спраў 17 разоў. Пасля 1-й сусв. вайны праводзіў палітыку раззбраення і бяспекі. У 1909—31 выступаў за «прымірэнне» з Германіяй. Адзін з ініцыятараў Лакарнскай канферэнцыі 1925, Келага—Брыяна пакта 1928, праекта стварэння «Пан-Еўропы». Нобелеўская прэмія міру 1926 (разам з Г.Штрэземанам). с. 280
БРЫЯНШО́НА ТЭАРЭ́МА , тэарэма праектыўнай геаметрыі, якая сцвярджае, што ў кожным шасцівугольніку, акрэсленым вакол канічнага сячэння — эліпса (у прыватнасці, акружнасці), гіпербалы, парабалы, прамыя, якія злучаюць 3 пары процілеглых вяршыняў, праходзяць цераз адзін пункт. Даказана франц. матэматыкам Ш.Брыяншонам (1806). Цесна звязана з Паскаля тэарэмай, разам з якой устанаўлівае асн. праектыўныя ўласцівасці канічных сячэнняў. с. 280
БРЭГ (Bragg), англійскія фізікі, бацька і сын. Заснавальнікі рэнтгена-структурнага аналізу. Упершыню выкарысталі дыфракцыю рэнтгенаўскіх прамянёў у крышталях для выяўлення характарыстык гэтых прамянёў і для расшыфроўкі структуры крышталёў (1913). Нобелеўская прэмія 1915.
Уільям Генры (2.7.1862, Уігтан, графства Камбрыя, Вялікабрытанія — 12.3.1942), член (1906) і прэзідэнт (1935—40) Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў Кембрыджскі ун-т. З 1886 праф. Адэлаідскага ун-та ў Аўстраліі, з 1909 у Лідсе, з 1915 у Лондане. Аўтар шэрагу навук-папулярных кніг.
Уільям Лорэнс (31.3.1890, г. Адэлаіда, Аўстралія — 1.7.1971), член Лонданскага каралеўскага т-ва (1921). Вучыўся ў Адэлаідскім і Кембрыджскім ун-тах. У 1919—37 праф. ун-та ў Манчэстэры, 1937—38 дырэктар Нац. фіз. лабараторыі, 1954—66 дырэктар Каралеўскага ін-та ў Кембрыджы. У 1913 адначасова з Г.В.Вульфам даў ураўненне, якое звязвае вугал адхілення рэнтгенаўскіх прамянёў, рассеяных крышталём без змены даўжыні хвалі, з адлегласцю паміж суседнімі атамнымі плоскасцямі ў крышталі (гл. Брэга—Вульфа ўмовы), практычна ажыццявіў указаны У.Г.Брэгам спосаб вызначэння структур пры дапамозе радоў Фур’е, вызначыў структуры шматлікіх сілікатаў.
Тв.: Рус. пер. — Рентгеновские лучи и строение кристаллов. М.; Л., 1929; Дифракция электронов. Л., 1936. с. 280
БРЭ́ГА—ВУ́ЛЬФА ЎМО́ВА , вызначае напрамак узнікнення максімумаў інтэнсіўнасці пры дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў на крышталях; аснова рэнтгенаўскага структурнага аналізу. Устаноўлена ў 1913 незалежна У.Л.Брэгам і Г.В.Вульфам. Паводле Брэга—Вульфа ўмовы 2dsinθ=mλ , дзе d — адлегласць паміж адбівальнымі (крышталеграфічнымі) плоскасцямі, θ — вугал паміж праменем, што падае, і адбівальнай плоскасцю (брэгаўскі вугал), λ— даўжыня хвалі выпрамянення, m — цэлы дадатны лік (парадак адбіцця). Брэга—Вульфа ўмова дае магчымасць вызначыць велічыню d (λ звычайна вядома, вугал θ вымяраецца эксперыментальна). Брэга—Вульфа ўмова выконваецца таксама пры дыфракцыі γ-выпрамянення, электронаў, нейтронаў на крышталях, эл.-магн. выпрамянення радыё- і аптычнага дыяпазонаў на перыядычных структурах, пры дыфракцыі светлавых хваляў на ультрагуку. с. 280
БРЭГВА́ДЗЕ Нані Георгіеўна (н. 21.7.1938, Тбілісі), грузінская эстрадная спявачка. Нар. арт. Грузіі (1974). Нар. арт. СССР (1983). Скончыла Тбіліскую кансерваторыю па класе фп. (1961). З 1959 артыстка Груз. філармоніі. Яе індывідуальнасці найб. блізкія творы лірычнага плана. У рэпертуары песні груз. кампазітараў, старадаўнія рус. рамансы і інш. с. 280
БРЭ́ГМАН Авель Пінхусавіч (12.4.1906, в. Людзяневічы Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 30.5.1958), бел. архітэктар. Скончыў Маскоўскі арх. ін-т (1936). Працаваў у Мінску. У 1945—58 кіраўнік майстэрні ін-та «Белдзяржпраект», выкладчык Мінскага арх.-буд. тэхнікума. Сярод работ: гасцініца «Дняпро», жылыя дамы (1931—41, у сааўт.) у Магілёве; ін-т фізкультуры (1938, у сааўт.), жылыя дамы па праспекце Ф.Скарыны (1948—51), будынкі інтэрната Мінскай вышэйшай парт. школы, «Белпрамсавета», «Прамэнергапраекта» (1953—55), тэхнал. ін-та (1956, у сааўт.) у Мінску. У 1937—41 старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі. с. 280
БРЭ́ГМАН Аляксандр Абрамавіч (псеўд. Жалязняк; 1895, г. Мазыр Гомельскай вобл. — 1919), удзельнік барацьбы за сав. ўладу на Беларусі. З ліп. 1917 чл. Бабруйскіх Савета і к-та РСДРП(б), з кастр. 1917 нач. чырвонагвардзейскай камендатуры пры к-це РСДРП(б). У 1918 на падп. рабоце на акупіраванай герм. войскамі тэр. Беларусі. Адзін са стваральнікаў Барысаўскага, старшыня Магілёўскага падп. райкомаў РКП(б), чл. Магілёўскага рэўкома, сакратар Магілёўскага пав. к-та РКП(б), чл. губрэўкома. З лют. 1919 на Зах. фронце, камісар брыгады Мазырскай групы войск. Закатаваны польск. інтэрвентамі. с. 280
БРЭ́ДА (Breda), горад на Пд Нідэрландаў. Засн. ў 10 ст. 128,2 тыс. ж. (1993). Чыг. вузел, рачны порт на р. Марк Прамысл., культурны, адукац. цэнтр прав. Брабант. Вытв-сць штучнага шоўку; эл.-тэхн., швейная, запалкавая, гарбарна-абутковая, харчасмакавая прамысловасць; металаапрацоўка і машынабудаванне (у т.л. ваеннае). Акадэмія прыгожых мастацтваў. Каралеўская ваенная акадэмія. Музеі. Арх. помнікі пераважна 15—16 ст. Турызм. с. 281
БРЭ́ДБЕРЫ (Bradbury) Рэй Дуглас (н. 22.8.1920, Уокеган, штат Ілінойс, ЗША), амерыканскі пісьменнік-фантаст. Першы зб. фантаст. апавяданняў «Змрочны карнавал» (1947). Аўтар рамана-антыутопіі «451° па Фарэнгейту», філас.-прыгодніцкага рамана-прытчы «Набліжаецца бяда» (1962), дэтэктыва-стылізацыі пад прозу Д.Хэмета і Р.Чандлера «Смерць — лёс адзінокіх» (1985), рамана «Могільнік лунацікаў» (1990), прасякнутага міфал. матывамі, аўтабіягр. аповесці «Віно з дзьмухаўцоў» (1957), зб-каў апавяд. «Размаляваны чалавек» (1951), «Залатыя яблыкі Сонца» (1953), «Сродак ад меланхоліі» (1959), «Глыбока за поўнач» (1976) і інш., цыкла апавяд. «Марсіянскія хронікі» (1950), п’ес, кніг для дзяцей, радыё-, тэле- і кінасцэнарыяў. Асн. тэмы твораў — небяспека механізацыі і рабатызацыі грамадства, рост бездухоўнасці і уніфікацыі людзей; суаднесенасць рэальна-зямнога і касмічнага, часу і гісторыі, вайны і міру.
Тв.: Бел. пер. — Пра вандроўкі вечныя і пра Зямлю // Замежная фантастыка. Мн., 1990; рус. пер. — Рассказы. М., 1975; Память человечества. М., 1982; Холодный ветер, тёплый ветер. М., 1983; О скитаньях вечных и о Земле. М., 1988; Фантастика Рея Брэдбери М., 1992; Чикагская бездна. М., 1993.
Е.Л.Лявонава. с. 281
БРЭ́ДЗІКІС (Brėdikis) Вітаўтас (н. 20.11.1930, г. Біржай, Літва), літоўскі архітэктар. Нар. архітэктар Літвы (1984). Праф. (1984). Скончыў Мастацкі ін-т Літвы (1955), дзе і выкладае з 1965. Распрацаваў праект дэталёвай планіроўкі і забудовы грамадскага цэнтра на правым беразе р. Нярыс у Вільні (у сааўт., 1964). Па яго праектах пабудаваны ў Вільнюсе: жылы раён Лаздзінай (у сааўт., пачаты ў 1967; Ленінская прэмія 1974), аўтавакзал (1974), навуч. корпус Маст. ін-та (у сааўт., 1981; Дзярж. прэмія Літвы 1984); плошча ў г. Біржай (1976) з помнікам Ю.Янонісу. с. 281
БРЭ́ДНА , возера ў Беларусі, у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Свольна, за 26 км на ПнЗ ад г.п. Расоны. Пл. 0,28 км2, даўж. 700 м, найб. шыр. 600 м, найб. глыб. 4,7 м, даўж. берагавой лініі 2,3 км. Пл. Вадазбору 0,33 км2.
Схілы катлавіны выш. ад 8 да 20 м, стромкія, на Пн нізкія, пад хваёвым лесам. Берагі высокія, пясчаныя і тарфяністыя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно глеістае. Вада вылучаецца высокай празрыстасцю (да дна) і нізкай мінералізацыяй, якая абмяжоўвае развіццё расліннасці і арганізмаў. Дно ўкрыта імхамі. с. 281
БРЭ́ДНІК , гл. ў арт. Вярба. с. 281
БРЭ́ДФАРД (Bradford), гл. Брадфард. с. 281
БРЭ́ДЭЛЬ (Bredel) Вілі (2.5.1901, г. Гамбург, Германія — 27.10.1964), нямецкі пісьменнік, прадстаўнік сацыялістычнага рэалізму. Прэзідэнт АМ ГДР (з 1962). Удзельнік Гамбургскага паўстання 1923. У 1933—34 вязень фаш. канцлагера, адкуль уцёк. У 1934—45 у эміграцыі (Прага, Масква). Удзельнік грамадз. вайны ў Іспаніі (1937—39). Яго палітычна завостраныя раманы «Машынабудаўнічы завод Н. і К» (1930), «Розенгофская вуліца» (1931, бел. пер. 1933), «Выпрабаванне» (1935, бел. пер. 1937), «Ад Эбра да Волгі» (1939—48), трылогія «Родныя і знаёмыя» (1941—53) і інш. прысвечаны антыфаш. і антываен. змаганню, а таксама жыццю рабочых у ГДР. На бел. мову творы Брэдэля перакладалі В.Вольскі, К.Даўкша, В.Сёмуха і інш.
Тв.: Бел. пер. — Ад Эбра да Волгі; Тры сустрэчы. Мн., 1959; рус. пер. — Избранное. М., 1972.
Л.П.Баршчэўскі. с. 281
БРЭ́ДЭРА (Bredero) Гербранд Адрыянс (16.3.1585, Амстэрдам — 23.8.1618), нідэрландскі драматург і паэт. Яго творчасць увабрала ў сябе традыцыі нар. т-ра і песні, злучыла ў адно цэлае элементы рэнесансавыя, барочныя і тэндэнцыі новага рэалізму. У драмах «Родэрык і Альфонс» (1611), «Грыяна» (1612), «Нямы рыцар» (не скончана) абараняў годнасць чалавека незалежна ад яго саслоўнага паходжання. Нар. гумар, сакавітыя фарбы і вобразная, наўмысна грубаватая мова вылучаюць «Клухт пра карову» (1612) і «Клухт пра мельніка» (1613), напісаныя ў традыцыі нар. сярэдневяковага фарса—клухта. Лепшыя творы — камедыі «Маўрытанка» (1615) і «Іспанец з Брабанта» (1617). Паэзія Брэдэра сабрана ў «Вялікай кнізе песень» (выд. 1622).
Літ.: Ошис В.В. История нидерландской литературы. М., 1983. С. 81—86.
Г.В. Сініла. с. 281
БРЭДЭРЛО́Ў (Brederlow) Ніна (н. 20.6.1941, Мінск), нямецкая славістка. Скончыла Ленінградскі (1964) і Лейпцыгскі (1974) ун-ты. Д-р філалогіі (1985). Лектар Ін-та славістыкі Патсдамскага ун-та (1971). Чытала лекцыі па гісторыі бел. літаратуры, уводзінах у бел. мову. Выступала ў друку па праблемах бел. дзіцячай л-ры (у зб. «Савецкая літаратура для дзяцей і юнацтва», 1987). Аўтар артыкулаў «Да пытання аб тэндэнцыях развіцця беларускай прозы для дзяцей і юнацтва ў 80-я гады» (1989), «Станаўленне рэалістычнай літаратуры для дзяцей у Беларусі на пачатку 20 ст.» (1991), а таксама пра творчасць Я.Коласа, М.Лынькова і інш.
Літ.: Соколовский В. Утверждение исконного: Бел. культура в немецкоязычном мире // Нёман. 1995. № 4.
У.Л.Сакалоўскі. с. 281
БРЭ́ЖГА Баляслаў Рычардавіч (31.3.1887, Рэжыцкі пав. Віцебскай губ., цяпер Латвія — 30.9.1957), бел. і латышскі археолаг, гісторык, археограф, філолаг. Д-р гісторыі (1933). Скончыў Віцебскую гімназію (1910), Маскоўскі археал. ін-т (1916). З 1918 заг. Віцебскага аддз. гэтага ін-та, з 1992 у Віцебскім губ. архіве, з 1925 у Латвіі. Даследаваў гіст. сувязі беларусаў і латышоў, гісторыю паўстання 1863—64 на тэр. Віцебшчыны, вывучаў Полацкія летапісы («Адносіны палачан і латышоў у VIII— XVIII стст.», 1926; «Замкі Віцебшчыны», 1933; «Нарысы па гісторыі сялянскіх рухаў у Латгаліі 1577—1907», 1956), складаў бібліяграфію па гісторыі Беларусі, збіраў матэрыял для параўнальнага аналізу бел. мовы і латгальскага дыялекту, у Латв. ун-це вёў курс стараж. бел. пісьменства. с. 281
БРЭ́ЖНЕЎ Дзмітрый Данілавіч (7.11.1905, в. Пісклава Курскай вобл., Расія — 4.4.1982), савецкі селекцыянер і генетык. Акад. УАСГНІЛ (1956), Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Варонежскі с.-г. ін-т (1933). У 1937—41 і 1949—79 у НДІ раслінаводства ў Ленінградзе (з 1965 дырэктар). Навук. Працы па біялогіі агароднінных культур, прапанаваў арыгінальныя метады селекцыі на імунітэт. Пад кіраўніцтвам Брэжнева распрацавана сістэма насенняводства цяплічных сартоў агароднінных раслін. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.: Овощеводство в США М., 1961; Томаты. 2 изд. Л., 1964; Овощеводство в субтропиках и тропиках. М., 1977 (разам з П.Ф.Кананковым); Дикие сородичи культурных растений флоры СССР. Л., 1981 (разам з В.М. Каровінай). с. 281
БРЭ́ЖНЕЎ Леанід Ільіч (19.12.1906, г. Днепрадзяржынск, Украіна — 10.11.1982), савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Герой Сац. Працы (1961), 4 разы Герой Сав. Саюза (1966, 1976, 1978, 1981). Маршал Сав. Саюза (1976). Скончыў Днепрадзяржынскі металургічны ін-т (1935). Працаваў інжынерам, сакратаром Днепрапятроўскага абкома КП(б)У. У Вял. Айч. вайну ў паліторганах Паўд. і 4-га Укр. франтоў. З 1946 на кіруючых пасадах у Запарожскім, Днепрапятроўскім абкомах КП(б)У, ЦК КП Малдавіі, Гал. палітупраўленні Сав. Арміі і ВМФ, ЦК КП Казахстана. З 1956 сакратар ЦК КПСС. У 1960—64 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР. З 1964 1-ы сакратар (з 1966 Ген. сакратар) ЦК КПСС, адначасова з чэрв. 1977 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР і Старшыня Савета абароны СССР. У гады знаходжання Брэжнева на вышэйшых кіруючых пасадах пачалася палітыка разрадкі, СССР удзельнічаў у т.зв. хельсінскім працэсе, былі заключаны сав.-амер. пагадненні па абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў. Разам з тым у краіне нарасталі негатыўныя працэсы ў эканоміцы, сац. і духоўнай сферах жыцця. Пры Брэжнева былі ўведзены сав. войскі ў Чэхаславакію (1968) і Афганістан (1979), узмацнілася паліт. цэнзура, праследаванне іншадумства і інш. с. 281
БРЭ́ЗАН (Brĕzan) Юрый (н. 9.6.1916, Рэкельвіц, Германія), сербалужыцкі і нямецкі пісьменнік. Чл. АМ ГДР. Піша на сербалужыцкай і ням. мовах. Друкуецца з 1946. Аўтар зб-каў вершаў «Да новага часу» (1950), «Свет будзе прыгажэйшы» (1952), «Наш дзень звычайны» (1955), «Пасма лета» (1958), зб-каў апавяд. «Першая баразна» (1951), «Старая Янчова» (1952), аповесці «Мая жонка Магдалена» (1949), п’ес «Пачаткі» (1955), «Марыя Янчова» (1960), кн. нарысаў «Па вуліцы і на вуліцу» (1955). Найб. вядомыя творы — аўтабіягр. трылогія «Фелікс Гануш — пакаленне горкага досведу» (1958—64); раманы гіст. «52 тыдні складаюць год» (1953), міфалагічны «Крабат, ці Пераўтварэнне свету» (1976), філас. «Партрэт бацькі» (1982). Нац. прэмія ГДР 1951, 1964. На бел. мову яго творы перакладалі Н.Гілевіч, А.Зарыцкі, А.Траяноўскі.
Тв.: Бел. пер. — Крыста. Мн., 1966; [Вершы] // Там, дзе Шпрэвя шуміць. Мн., 1969; Чорны млын: Аповесць-казка. Мн., 1984; рус. пер. — История одной любви. М., 1969.
І.А.Чарота. с. 282
БРЭІ́ЛА (Brăila), горад на ПдУ Румыніі. Адм. ц. жудэца Брэіла. 234,7 тыс. ж. (1992). Порт на Дунаі (прымае і марскія судны), вузел чыгунак і аўтадарог. Сталепракатны з-д, цяжкае машынабудаванне (судны, буд. і дарожныя машыны). Харч. (вінаробчая, мукамольная, спіртагарэлачная), швейная, цэм., дрэваапр., цэлюлозна-папяровая (выкарыстоўвае чарот дэльты Дуная), хім. (вытв-сць штучных валокнаў) прам-сць. Музей. Царква (17 ст., раней была мячэць). с. 282
БРЭЙ (Bray) Джон Фрэнсіс (1809, Вашынгтон — 1895), англійскі эканаміст, сацыяліст-утапіст, паслядоўнік Р.Оўэна. Аўтар публікацыі «Несправядлівасці ў адносінах да працы і сродкі да іх устаранення» (1839), у якой гал. ўвага сканцэнтравана на сац.-эканам. пераўтварэнні бурж. грамадства. Лічыў, што ліквідаваць прыватную ўласнасць і заснаваную на ёй сістэму наёмнай працы можна шляхам перабудовы таварна-грашовых адносін (стварэнне сістэмы прац. грошай), на аснове дакладнай эквівалентнасці абмену і выцяснення капіталіст. формаў гаспадаркі т. зв. рабочымі акц. т-вамі. Ідэі Брэя пакладзены П.Ж.Прудонам у аснову яго канцэпцыі сацыялізму. с. 282
БРЭ́ЙГЕЛЬ (дакладней Брогел) Старэйшы, ці «Мужыцкі» (Bruegel de Oude, Boeren Brueghel) Пітэр (паміж 1525 і 1530, г. Брэда, Нідэрланды — 5.9.1569), нідэрландскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў флам. і галандскага рэаліст. мастацтва. У 1551 прыняты ў Антверпенскую гільдыю жывапісцаў. З 1563 працаваў у Бруселі. У раннія гады зазнаў уплыў Х.Босха. У яго творчасці ўвасобіліся пачуцці і страсці эпохі; складана перапляталіся гумар і трагізм, гратэск і грубаватая прастата з горыччу, сарказм з сатыр. павучальнасцю. Свайго гал. героя — сучасніка ён маляваў бескампрамісна («Сялянскае вяселле», «Сялянскі танец», абедзве каля 1566—67). Пачуццё бязмежнай велічы сусвету і неабходнасці ва ўсіх выпадках памятаць пра вечнасць жыцця і арыентавацца на яго першародныя законы не пакідалі мастака і тады, калі ён звяртаўся да тэмы вайны, голаду і смерці. Сэнс яго твораў неадназначны і часам глыбока зашыфраваны: «Перапіс у Віфлееме» (1566), «Сарока на шыбеніцы» (1568), «Сляпыя» (1568). Вял. значэнне ў яго творчасці мелі нідэрл. традыцыі, фальклор і нар. міфатворчасць. Нярэдка прыказка ці прытча выкарыстоўваліся ім як іншасказальная форма для глыбокага роздуму пра лёс краіны і свайго народа («Краіна гультаёў», 1567). У канцы жыцця звяртаўся да сцэн сял. жыцця, пейзажа («Змрочны дзень», «Поры года», «Вяртанне статка», «Паляўнічыя на снезе», «Жніво», усе 1565).
Літ.: Гершензон-Чегодаева Н. М. Брейгель. М., 1983.
А.В.Кашкурэвіч. с. 282
БРЭ́ЙДА-ФІЁ́РД (Breiðafjörður), заліў Атлантычнага ак. каля берагоў Ісландыі. Даўж. 124 км, шыр. 72 км, глыб. 50—100 м. Парты — Сандур і Стыкісхоўльмур. с. 282
БРЭКВА́ТЭР (англ. breakwater), устарэлая назва хвалялома. с. 282
БРЭ́КЧЫЯ (італьян. breccia), сцэментаваная абломкавая горная парода, складзеная з вуглаватых абломкаў розных парод (памерам 1 см і больш). Брэкчыі адрозніваюць па генезісе (асадкавыя, вулканічныя, тэктанічныя, апоўзневыя і інш.) і памерах (глыбавыя — больш за 100 см, буйна-, сярэдне- і дробнаабломкавыя — 100—10 см і інш.). с. 282
БРЭМ (Brehm) Альфрэд Эдмунд (2.2.1829, Рэнтэндорф, зямля Цюрынгія, Германія — 11.11.1884), нямецкі заолаг, асветнік. Вучыўся ў Іенскім ун-це. Дырэктар Гамбургскага заапарка (1863—66), заснавальнік Берлінскага акварыума (1867). У час вандраванняў па Егіпце, Нубіі, Судане, Абісініі, Іспаніі, Нарвегіі, Зах. Сібіры сабраў грунтоўны матэрыял па біялогіі жывёл і абагульніў яго ў папулярным дапаможніку па заалогіі «Жыццё жывёл» (т. 1—6, 1863—69), дзе апісаў жыццё і характары жывёл. с. 282
БРЭ́МЕН (Bremen), зямля (адм. адзінка) на Пн ФРГ. Складаецца з гарадоў Брэмен (адм. ц., пл. 326,7 км2) і Брэмергафен (пл. 77,5 км2), агульная пл. 404 км2, нас. 683,1 тыс. чал. (1994). Абкружаны тэрыторыяй зямлі Ніжняя Саксонія, з якой адміністрацыйна вылучаны ў 1949. Рэльеф раўнінны. Клімат марскі. Разнастайная прам-сць цесна звязана з партовай гаспадаркай абодвух гарадоў. с. 283
БРЭ́МЕН (Bremen), горад на Пн ФРГ. Адм. ц. і асн ч. зямлі (адм. адзінкі) Брэмен. 551,6 тыс. ж. (1994). Буйны марскі порт на р. Везер за 130 км ад яе ўпадзення ў Паўн. м. Імпарт бавоўны, шэрсці, джуту, тытуню, кавы, збожжа, садавіны, лесаматэрыялаў, нафты, руд, экспарт прамысл. вырабаў, коксу, калійных солей. Чорная металургія, судна- і авіябудаванне, суднарамонт, нафтаперапрацоўка; эл.-тэхн. і радыёэлектронная, аэракасм., хім., тэкст., дрэваапр., харчасмакавая (перапрацоўка кавы, тытуню, збожжа, чаю, піваварэнне) прам-сць. Ун-т. Цэнтр турызму. Арх. помнікі 11—17 ст., у т.л. кафедральны сабор 11—13 ст., ратуша 1405— 10.
У 787 утворана біскупства Брэемн (з 845 архібіскупства Гамбург-Брэмен). У 1186 Брэмен атрымаў ад герм. караля Фрыдрыха І Барбаросы гар. правы. З 1358 чл. Ганзы, з 1646 вольны імперскі горад. У 1815—1933 вольны горад. У 2-ю сусв. вайну база ВМФ фаш. Германіі, разбураны. З 1949 цэнтр аднайм. зямлі ФРГ. с. 283
БРЭ́МЕРГАФЕН (Bremerhaven), горад на Пн ФРГ, у зямлі Брэмен. Горад з 1851. 131,5 тыс. ж. (1994). Аванпорт г. Брэмен пры ўпадзенні р. Везер у Паўн. м. Адзін з гал. пасажырскіх і рыбалоўных партоў краіны. Увоз жал. руды, кантэйнерны тэрмінал. Суднабудаванне і суднарамонт, эл.-тэхн., хім. прам-сць. Рыбаперапрацоўка. Марскі арсенал. Музеі. с. 283
БРЭ́МСБЕРГ (ням. Bremsberg), 1) падземная нахіленая горная выпрацоўка, якая не мае выхаду на паверхню і прызначана для спуску грузаў з гарызонту, які ляжыць вышэй, на той, што ляжыць ніжэй, пры дапамозе мех. прыстасаванняў (найчасцей канвеерных установак). 2) Прыстасаванне (пераважна шкіў з канатам і 2 ваганеткамі) для спуску грузаў па нахіленай плоскасці пры лясных, буд. і інш. работах. с. 283
БРЭН Келясцін Іванавіч (каля 1800, Брэстчына — 29.3.1875), бел. краязнавец, фалькларыст, этнограф. Скончыў Брэсцкае 6-класнае вучылішча, Жыровіцкую духоўную семінарыю (1831). З 1831 святар у Кобрыне, з 1838 настаяцель царквы ў в. Стары Корнін Бельскага павета Гродзенскай губ. У працы «Мясцовае этнаграфічнае апісанне Бельскага павета...» (нап. 1856; зберагаецца ў архіве Геагр. т-ва Рас. Федэрацыі ў С.-Пецярбургу) адлюстравана матэрыяльная і духоўная культура беларусаў на тэр. Падляшша. Складаецца з 6 раздзелаў: «Вонкавы выгляд», «Мова», «Хатні побыт», «Асаблівасці грамадскага быту», «Разумовыя здольнасці, маральныя якасці і адукацыя», «Народныя паданні і помнікі». У працы 38 песень (з іх 14 вясельных; пададзены ў адпаведнасці з апісаннем вясельных абрадаў), 24 загадкі, 15 прымавак, 2 казкі. Частка фалькл. матэрыялу змешчана ў дадатку. Ёсць малюнкі адзення, рыбалоўных прылад, жылых і гасп. пабудоў і іх планы. У параўнальным плане пададзены штодзённы побыт беларусаў і мазураў, адметнае і аднолькавае ў іх культурах.
Літ.: Лобач М. Па слядах рукапіснага этнаграфічнага апісання Бельскага павета свяшчэнніка Келясціна Брэна з 50-х гадоў XIX стагоддзя // Studia polsko-litewsko-białoruskie. Warszawa, 1988.
М.С.Лобач. с. 283
БРЭ́НА Вікенцій Францавіч (1745, г. Фларэнцыя, Італія — 17.5.1820), мастак-дэкаратар і архітэктар. Італьянец па паходжанні, працаваў у Польшчы (1780—83) і Расіі (1783—1802). У 1790-я г. надбудоўваў галерэі і афармляў інтэр’еры палаца ў Паўлаўску, часткова перабудоўваў палацы ў Гатчыне і Пецярбургу (Каменнавостраўскі палац), па-новаму апрацаваў іх інтэр’еры. Лепшы яго твор — Румянцаўскі абеліск на Марсавым полі (1798—99; цяпер каля будынка АМ у С.-Пецярбургу). У 1797—1800 па праекце В.Бажэнава будаваў Міхайлаўскі (інжынерны) замак у Пецярбургу. с. 283
БРЭ́НГВІН , Брэнгуін (Brangwyn) Фрэнк (13.5.1867, г. Бруге, Бельгія — 11.6.1956), англійскі графік і жывапісец. Вучыўся ў Маст. школе паўд. Кенсінгтана. У 1882—84 працаваў у майстэрні У.Морыса. У карцінах «Пахаванне на моры» (1904), манум. пано «Сучасны гандаль» (1906), афортах вял. фармату «Пільшчыкі на верфі» (1904), «Пабудова карабля» (1912), «Таўэрскі мост» (1913) нібыта ўзнаўляў напружаную дынаміку жыцця сучаснага яму прамысл. горада, суровую прыгажосць і рамантыку працы. Смелую рэаліст. абагульненасць і драм. выразнасць вобразаў ён спалучаў з дэкаратыўнасцю кампазіцыі. Антываен. пратэстам прасякнуты яго літаграфіі і плакаты, прысвечаныя 1-й сусв. вайне 1914—18. с. 283
БРЭ́НДА (Brenda), буйное медна-малібдэнавае радовішча ў Канадзе (прав. Брыт. Калумбія). Адкрыта ў 1947, эксплуатуецца з 1969. Запасы руды больш за 128 млн. т з колькасцю медзі 0,14%, малібдэну 0,03%. Вытв-сць малібдэнавага канцэнтрату. Экспарт у краіны Еўропы, Паўд. Амерыкі, Японіі. с. 283
БРЭ́НДАЛЬ (Brøndal) Віга (13.10.1887, Капенгаген — 14.12.1942), дацкі мовазнавец. Праф. Капенгагенскага ун-та. Вывучаў з’явы субстрату ў раманскіх і германскіх мовах. Дастасоўваў да вывучэння моўных з’яў лагічныя катэгорыі. Разам з Л.Ельмслевым у 1931 заснаваў Капенгагенскі лінгвістычны гурток (гл. ў арт. Структурная лінгвістыка), які стаў цэнтрам дацкага лінгвістычнага структуралізму — гласематыкі.
А.Я. Супрун. с. 284
БРЭ́НЕР (Brenner), горны перавал паміж Эцтальскімі і Цылертальскімі Альпамі (Усх. Альпы) на мяжы Аўстрыі і Італіі. Выш. 1371 м. Адзін з найбольш нізкіх і зручных перавальных шляхоў цераз Альпы. Пад Брэнерам у тунэлях праходзяць чыгунка і аўтадарога Бальцана (Італія) — Інсбрук (Аўстрыя). Адкрыты круглы год. с. 284
БРЭНТА́НА (Brentano), Клеменс (9.9.1778, Эрэнбрэйтштайн, каля г. Кобленц, Германія — 28.7.1842), нямецкі пісьменнік; буйнейшы прадстаўнік гейдэльбергскага кола рамантыкаў (гл. ў арт. Германія раздзел Літаратура). Літ. дзейнасць пачаў пад уплывам Л.Ціка. Адыход ад тэматыкі і стылю іенскіх рамантыкаў назіраецца ў рамане «Годві» (1801), камедыі «Понсе дэ Леон» (1804). Лірыка Брэнтана, заснаваная на нар. песеннай творчасці, зрабіла пераварот у ням. паэзіі, паўплывала на творчасць іншых рамантыкаў (асабліва Г.Гейнэ). Увёў у ням. паэзію тэму любоўных пакут, непадуладнага чалавеку ірацыянальнага пачуцця. Найб. вядомасць набылі вершы т. зв. рэйнскага цыкла: «Плывец у лодцы», «Вясёлыя музыканты», «Рыбак сядзеў у лодцы» і інш. Верш «Ларэлея» сам нарадзіў нар. паданне, стаў сімвалам рамант. мастацтва і натхніў многіх еўрап. паэтаў (І.Айхендорфа, Гейнэ, Ж. дэ Нерваля, Г.Апалінэра). З 1810-х г. у творчасці Брэнтана ўзмацніліся рэліг. пошукі, што адбілася ў духоўных вершах, навелах «Гісторыя сумленнага Касперла і прыгажуні Анерль», «Тры арэхі», «З летапісу вандроўнага шкаляра», у лірычнай драме «Заснаванне Прагі» (1815).
Аўтар сатыр. казак («Казка пра Гокеля і Гінкель» і інш.), оперных лібрэта. Апублікаваў зб. ням. нар. песень «Дзівосны рог хлопчыка» (1806—08, з Л.А.Арнімам). На бел. мову шэраг вершаў Брэнтана пераклаў У.Папковіч.
Тв.: Бел. пер. — у кн.: Закаханы вандроўнік: Паэзія ням. рамантызму. Мн., 1989; рус. пер. — Избранные стихотворения. М., 1986; [Стихи] // Европейская поэзия XIX века. М., 1977; Немецкая поэзия XIX века. М., 1984; Поэзия немецких романтиков. М., 1985.
Літ.: Балашов Н.И. Брентано и «Волшебный рог мальчика» // История немецкой литературы. М., 1966. Т. 3; Берковский Н.Я. Романтизм в Германии. Л., 1973. С. 351—395.
Г.В. Сініла. с. 284
БРЭНТА́НА (Brentano) Луё (Людвіг Іозеф; 18.12.1844, г. Ашафенбург, Германія — 9.9.1931), нямецкі вучоны-эканаміст, адзін з прадстаўнікоў катэдэр-сацыялізму і новай гістарычнай школы. З 1871 праф. у Вроцлаве, Страсбургу, Вене, Лейпцыгу, з 1891 у Мюнхене. Яго навук. даследаванні прысвечаны праблемам рабочага руху, эканам. і сац. палітыкі, эканам. тэорыі. Выступаў супраць вучэння К.Маркса аб прыбавачнай вартасці, класавай барацьбе. Лічыў, што капіталісты таксама зацікаўлены ў павелічэнні заработнай платы рабочых, што супярэчнасці паміж буржуазіяй і пралетарыятам можна ліквідаваць шляхам арганізацыі рэфармісцкіх прафсаюзаў, кааперацыі і фабрычнага заканадаўства. Для практычнага ажыццяўлення сац.-эканам. рэформаў разам са сваімі аднадумцамі ў 1872 стварыў «Саюз сацыяльнай палітыкі».
Тв.: Рус. пер. — Об отношении заработной платы и рабочего времени к производительности труда. СПб., 1895; Опыт теории потребностей. Казань, 1921; Аграрная политика. М.; Л., 1929. с. 284
БРЭНЧ (Brenčs) Алаіз Алаізавіч (н. 6.6.1929, Рыга), латышскі рэжысёр. Нар. арт. Латвіі (1986). Скончыў рэжысёрскі ф-т Латвійскай кансерваторыі (1953), Вышэйшыя рэжысёрскія курсы ў Маскве (1956). У 1954—90 працаваў на Рыжскай кінастудыі. Здымаў дакумент., з 1965 маст. фільмы: «Да восені далёка» (1965), «Калі дажджы і вятры стукаюць у акно» (1968), «24—25 не вяртаецца» (1969), «Трайная праверка» (1970), «Горад пад ліпамі» (1971), «Падарункі па тэлефоне» (1978), «Ралі» (1979), «Двайная пастка» (1989), «Ганна» (1996), а таксама тэлевізійныя шматсерыйныя — «Доўгая дарога ў дзюнах» (1980—81, Дзярж. прэмія СССР 1983), «Міраж» (1983), «Сям’я Зітараў» (1986).
Л.І.Паўловіч. с. 284
БРЭ́РА (Brera), Пінакатэка Брэра, карцінная галерэя ў Мілане, адна з буйнейшых у Італіі. Засн. ў 1809. Уключае зборы твораў італьян. жывапісу 14-—19 ст., у т.л. карціны А.Ларэнцэці, А.Мантэньі, П’ера дэла Франчэскі, Джэнтыле і Джавані Беліні, Рафаэля, Я.Тынтарэта, М.Караваджа, майстроў школы Леанарда да Вінчы, галерэю ламбардскіх фрэсак 15—16 ст., а таксама калекцыю еўрап. жывапісу 15—17 ст. с. 284
«БРЭСЛА́Ў» («Breslau», № 36), кодавая назва карнай аперацыі ням. фашыстаў у акупіраваным Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Праводзілася 5—19.9.1942 сіламі 5 батальёнаў вермахта, вучэбнага палка ВПС і паліцэйскіх падраздзяленняў з мэтай акружыць і знішчыць партызан, якія наносілі ўдары па гарнізонах фашыстаў у в. Прыбар і Ніканавічы. У ходзе аперацыі каля в. Ухлясць карнікі атрымалі адпор, вялі працяглы бой з партызанамі, але не здолелі акружыць іх і знішчыць. У раёне аперацыі фашысты загубілі больш за 1000 сав. Грамадзян. с. 284
БРЭ́СЛАЎ Барыс Абрамавіч (10.10.1882, в. Мікуліна Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — 20.4.1943), удзельнік рэв. руху, публіцыст. У 1901 за кіраўніцтва забастоўкай у Віцебску сасланы ва Усх. Сібір. З 1904 вёў парт. работу ў Пецярбургу, Мікалаеве, Днепрапятроўску, Маскве, Екацярынбургу. У 1909—11 слухач парт. школы ў Ланжумо (Францыя). За рэв. дзейнасць 4 разы арыштаваны, каля 10 гадоў правёў на катарзе. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 супрацоўнік газ. «Правда», рэдактар газ. «Голос правды» ў Кранштаце, пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 на парт. і сав. рабоце ў Віцебску, Маскве. Удзельнік грамадз. вайны. У 1924—25 на сав., гасп. і дыпламат. рабоце. Чл. ВЦВК у 1918—19. Аўтар брашур і артыкулаў пра рэв. рух і Кастр. рэвалюцыю 1917. Рэпрэсіраваны ў 1937. Памёр у турме. Рэабілітаваны ў 1956.
Э.А.Карніловіч. с. 284
БРЭ́СЛЕР Сямён Яфімавіч (Хаймавіч; 15.6.1909, г. Бяроза Брэсцкай вобл. — 21.5.1983), фізікахімік і біяфізік. Праф. (1846). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1930), працаваў у ім і адначасова ў розных НДІ АН СССР. Навук. даследаванні па біяарган. хіміі і малекулярнай біялогіі. Распрацаваў статыстычную тэорыю ланцуговых малекул з абмежаванай гнуткасцю (разам з Я.І.Фрэнкелем; 1939), тэорыю глабулярнай будовы бялку (разам з Д.Л.Талмудам; 1945), тэорыю храматаграфіі многавалентных іонаў на палімерных сарбентах (1950—55). Аўтар кніг «Радыеактыўныя элементы» (1949), «Фізіка і хімія макрамалекул» (1965, разам з Б.Л.Ерусалімскім).
Тв.: Введение в молекулярную биологию. 2 изд. М.; Л., 1966; Молекулярная биология. Л., 1973. с. 284
БРЭСО́Н (Bresson) Рабер (н. 25.9.1907, Брамон-Ламот, дэпартамент Пюі-дэ-Дом, Францыя), французскі рэжысёр, сцэнарыст. Атрымаў літ. і філас. адукацыю. Вучыўся жывапісу. У кіно з 2-й пал. 1930-х г. як мастак і сцэнарыст. У 1943 паставіў фільм «Анёлы граху», у 1945 — «Дамы Булонскага лесу». Усе наступныя фільмы здымаў па ўласных сцэнарыях, хоць часам выкарыстоўваў і літ. першакрыніцы: «Дзённік сельскага святара» (1950), «Той, хто прыгавораны да смерці, уцёк» (1956), «Працэс Жанны д’Арк» (1962), «Мушэт» (1967), «Пакорлівая» (1969), «Магчыма, д’ябал» (1977), «Грамы» (1983). Гуманістычнае гучанне творчасці Брэсона абумоўлена глыбокай спагадай тым, хто пакутуе, зняважаным і гаротным. с. 284
БРЭСТ , горад на ПдЗ Беларусі, цэнтр Брэсцкай вобл. і раёна. За 349 км ад Мінска. Вузел аўтадарог і чыгунак — напрамкі на Баранавічы, Лунінец, Ковель, Беласток, Варшаву. Канцавы порт на Дняпроўска-Бугскім канале. 249,3 тыс. ж. (1995).
Летапісная назва — Берестье, Бересть (бел. Берасце, Бярэсце), у канцы 17 — пач. 20 ст. Брэст-Літоўскі, Брэст-Літоўск, у 1921—29 Брэст-над-Бугам, з вер. 1939 Брэст. Археал. даследаваннямі ўстаноўлена, што горад узнік на тэр. племяннога аб'яднання дрыгавічоў. У выніку раскопак выяўлена Берасцейскае гарадзішча. Першае летапіснае ўпамінанне Брэста ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 1019. Быў гандл. цэнтрам Стараж. рус. дзяржавы на мяжы з польскімі і літ. ўладаннямі. У 11—13 ст. належаў тураўскім, кіеўскім, літоўскім, уладзіміра-валынскім князям. З 1319 Брэстам валодаў вял. кн. ВКЛ Гедзімін. У 1349 Брэст захапіў польскі кароль Казімір III, у 1366 вернуты ВКЛ. У 1379 разрабаваны і спалены тэўтонскімі рыцарамі. У 1390 Брэст першы з бел. гарадоў атрымаў самакіраванне на аснове магдэбургскага права, якое пацвярджалася ў 1408, 1511, 1554, 1580, 1607, 1614, 1661. У час Вялікай вайны 1409—11 гараджане выставілі харугву, якая ўдзельнічала ў Грунвальдскай бітве 1410. З 1413 Брэст — цэнтр Берасцейскай эканоміі ў складзе Трокскага ваяв., прывілеем 1441 аднесены да гал. гарадоў ВКЛ. У 1500 разрабаваны войскамі крымскага хана Менглі-Гірэя. З 1520 цэнтр Брэсцкага павета Падляшскага ваяв. У 1553 брэсцкі староста М.Радзівіл Чорны заснаваў тут кальвінскі збор і першую на тэр сучаснай Беларусі друкарню (гл. ў арт. Брэсцкія друкарні), у якой выдадзена Брэсцкая біблія (1563). З 1566 Брэст — цэнтр Брэсцкага ваяводства. У горадзе адбываліся з’езды бел. і літ. шляхты. З 1569 у складзе Рэчы Паспалітай. Тут абвешчана Брэсцкая унія 1596. Горад быў месцам збору ваен. канфедэрацый у 1605 і 1612, сейма Рэчы Паспалітай (1653). У час антыфеадальнай вайны 1648—51 у Брэсце ў 1648 і 1649 адбыліся паўстанні гараджан, задушаныя ўрадавымі войскамі. У 1657 горад спалены шведамі, у 1660 часова заняты рус. войскамі ў ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У Паўночную вайну 1700—21 яго займалі то рус., то шведскія войскі. У 1792 рэзідэнцыя Таргавіцкай канфедэрацыі. З 1795 у складзе Рас. імперыі. З 1796 павятовы цэнтр Слонімскай, з 1797 — Літоўскай, з 1801 — Гродзенскай губ. У час вайны 1812 акупіраваны франц. войскамі. У 1830—42 на тэр. стараж. часткі Брэста пабудавана Брэсцкая крэпасць. У 1842 засн. Брэсцкі кадэцкі корпус, у 1865—1915 дзейнічалі брэсцкія гімназіі. У 1860-я г. ў Брэсце 13 прамысл. прадпрыемстваў, у 1880-я г. чыгунка і шаша звязалі Брэст з Варшавай, Масквой, Кіевам, Гомелем. У 1987 — 46 568 ж. У 1903—15 існавала Брэсцкае таварыства ўрачоў. У 1-ю сусв. вайну горад 8.9.1915 акупіраваны герм. войскамі. 3.3.1918 тут падпісаны Брэсцкі мір 1918. У 1919—20 заняты польскім войскам, Чырв. Арміяй. У 1921—39 у складзе Польшчы, цэнтр Палескага ваяводства. 1.9.1939 фаш. Германія напала на Польшчу, 14 вер. захапіла Брэст (акрамя крэпасці). 17.9.1939 Чырв. Армія перайшла сав.-польскую граніцу і 22 вер. ўвайшла ў Брэст. З 1939 у складзе Беларусі, з 4.12.1939 цэнтр Брэсцкай вобласці. 68,8 тыс. ж. у 1940. У Вял. Айч. вайну з 22.6.1941 да 28.7.1944 акупіраваны ням. фашыстамі (гл. Брэсцкай крэпасці абарона 1941), якія загубілі тут больш за 40 тыс. чал., знішчылі ўсе прадпрыемствы і культ.-асв. ўстановы, 48,7% жылога фонду. Дзейнічала Брэсцкае патрыятычнае падполле і Брэсцкае маладзёжнае падполле. Вызвалены ў ходзе Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944. У 1959 — 73,6 тыс. ж., у 1980 — 185 тыс. ж.
У 1909 у Брэсце было 30 прамысл. прадпрыемстваў, з якіх найб. значныя тытунёвыя ф-кі, млын, гарэлачны завод. У перыяд знаходжання Брэста ў складзе Польшчы прам-сць не развівалася. Значныя страты гораду прычынены ў гады Вял. Айч. вайны. Актыўнае індустрыяльнае развіццё пачалося ў 1960—70.
Брэст — буйны прамысл. і культ. цэнтр. Дае каля уз валавой прадукцыі прам-сці вобласці. Развіты эл.-тэхн. і электронная (Брэсцкі электралямпавы завод, Брэсцкі электрамеханічны завод), металаапр. (Брэсцкі машынабудаўнічы завод, «Брэстгазаапарат», з-ды металавырабаў, Брэсцкі завод сельскагаспадарчага машынабудавання, тэхнал. аснасткі), хім. (НВА «Брэстбытхім»), лёгкая («Дываны Брэста», Брэсцкі панчошны камбінат, Брэсцкая прамыслова-гандлёвая фірма «Элма», ф-кі швейная, абутковая, Брэсцкая фабрыка сувеніраў), харч. (мясакамбінат, малочны камбінат), буд. матэрыялаў (Брэсцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў) прам-сць.
У Брэсце (на 1.1.1996) 77 дашкольных дзіцячых устаноў (12 504 дзіцяці); 40 агульнаадук. школ усіх тыпаў (46 149 вучняў), у т.л. 1 пач., 1 базавая, 33 сярэднія (41 507 вучняў), 4 гімназіі (3022 вучні), 1 ліцэй (477 вучняў). У 9 прафес.-тэхн. вучылішчах 4409 навучэнцаў; 4 сярэднія спец. навуч. ўстановы (Брэсцкі політэхнічны тэхнікум, Брэсцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту, мед. вучылішча і Брэсцкі музычны каледж, 3065 навучэнцаў); 2 дзярж. ВНУ: Брэсцкі універсітэт і Брэсцкі політэхнічны інстытут, у якіх 8923 студэнты. У 1996 у Брэсце працавала 13 масавых бібліятэк (1145,5 тыс. тамоў) і 55 б-к пры навуч. установах. Самая вялікая — абл. універсальна-навук. б-ка (662 тыс. тамоў); 15 клубных устаноў; 17 кінаўстановак, 3 відэазалы. Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» з Брэсцкім крэпасці-героя музеем, Брэсцкі абласны краязнаўчы музей з філіялам археалагічны музей «Бярэсце».
Дзейнічаюць брэсцкія абл. арг-цыі: Саюза архітэктараў Беларусі (з 1963), сярод членаў якой засл. архітэктар Беларусі Р.А.Шылай; Саюза журналістаў Беларусі (з 1970); Саюза мастакоў Беларусі (з 1971), у якую ўваходзілі і ўваходзяць мастакі П.Данелія, М.Клімаў, Э.Куфко, І.Крупскі, В.Сабалеўскі, М.Чураба, В.Шыкін і інш. Дзейнасць Брэсцкага абл. аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1981) звязана з імёнамі І.Арабейкі, А.Каско, У.Калесніка, Н.Мацяш, М.Рудкоўскага і інш. З 1944 працуе Брэсцкае абл. радыё, з 1961 — абл. студыя тэлебачання. Выходзяць газеты «Заря» (абл., з 1939; з гэтага ж года пры газеце існуе абл. літ. аб’яднанне маладых пісьменнікаў «Заранка»), «Народная трыбуна» (абл., з 1990), «Заря над Бугом» (раённая, з 1954, да 1962 «Социалистический путь»), «Вечерний Брест» (з 1992), «Брестский курьер» (з 1990) і інш.
Гарадзішча стараж. Бярэсця размяшчалася на мысе, утвораным р. Зах. Буг і левым рукавом р. Мухавец. У 12 ст. тут пабудаваны драўляны замак (у 15 ст. пастаўлены мураваны), у 13 ст. — мураваная царква св. Пятра. У 1276—88 на дзядзінцы пабудавана вежа. Паводле інвентара 1566, Брэст складаўся з 3 асн. частак: замка (на востраве), «места» (асн. тэр. горада) і Замухавечча (мела 2 вуліцы, на якіх пабудаваны касцёл Дароты, Спаса-Праабражэнская царква, манастыры Сімяонаўскі і Нараджэння Багародзіцы з 2 цэрквамі). У 16—17 ст. існаваў кальвінскі збор. У 17—18 ст. пабудаваны Брэсцкі манетны двор (1659), кляштар аўгусцінцаў, бернардзінцаў, брыгітак, дамініканцаў, калегіум езуітаў (гл. адпаведныя арт ). У 2-й пал. 17—18 ст. Брэст перажываў эканам. заняпад, тэрытарыяльна амаль не развіваўся. У 19 ст. ў сувязі з буд-вам на тэр. горада крэпасці жылая забудова перамешчана за 2 км на У ад яе.
Рэгулярная планіровачная сетка вуліц утварала дробныя прамавугольныя або трапецападобныя кварталы. Цэнтр горада забудаваны мураванымі 1—3-павярховымі дамамі, якія ставіліся шчыльна адзін да аднаго, утвараючы суцэльны фронт вулічных фасадаў. Будаваліся і асабнякі. У 1846 на гар. плошчы пабудаваны гандл. рады, у 1856 — кафедральны Крыжаўзвіжанскі касцёл (разбураны ў Вял. Айч. вайну, у 1950—57 адноўлены і прыстасаваны пад абл. краязнаўчы музей), у 1865 — Брэсцкая Сімяонаўская царква, на пач. 20 ст. — Брэсцкай мужчынскай гімназіі будынак, Брэсцкая брацкая царква, Мікалаеўская царква і інш. У 1866 узведзены Брэсцкі чыгуначны вакзал. Пабудовам 1-й пал. 20 ст. ўласцівыя рысы стылю «мадэрн», неакласіцызму (Брэсцкага банка будынак), канструктывізму (будынак ваяводскага ўпраўлення).
У пасляваенны час забудова Брэста ажыццяўлялася ў адпаведнасці з генпланам 1951 (Белдзяржпраект, арх. А.Хегай, Л.Федчанка), які прадугледжваў захаванне рэгулярнай сістэмы планіроўкі. Горад развіваўся ва ўсх. (раёны Кіеўка і Усходні), паўн. (Адамкава—Рэчыца—Граеўка) і часткова паўд. напрамках. У 1970-я г. пабудаваны гандл. цэнтр (арх. С.Неўмывакін, (Г.Кісялёва, А.Фядорчанка), тэлецэнтр, кінатэатр «Беларусь» (арх. Р.Шылай), Палац культуры прафсаюзаў (арх. Г.Чысцякоў), гасцініцы «Інтурыст» (арх. Г.Бенядзіктаў) і «Беларусь» (арх. З.Леўчанка), створаны ансамблі жылых дамоў на бульвары Касманаўтаў і вул. Набярэжнай. У 1967 ва ўсх. частцы горада пачалося буд-ва буйнога прамысл. комплексу (арх. І.Боўт, Э.Бацян і інш.) і прылеглага да яго жылога раёна (арх. В.Анікін, А.Кудзенка, П.Лагуноўская). На тэр. крэпасці створаны мемар. комплекс Брэсцкая крэпасць-герой. У 1980-я г. пабудаваны паўд. прамысл. вузел і новы паўд.-ўсх. раён горада (арх. І.Карват, М.Козік), Брэсцкі аэравакзал. У прасторавай кампазіцыі горада важнае значэнне мае водна-зялёны дыяметр, яго фарміраванне звязана з рэканструкцыяй Мухаўца як часткі Дняпроўска-Бугскага канала. Паводле праекта дэталёвай планіроўкі водна-зялёнага дыяметра 1980 (БелНДІПгорадабудаўніцтва; арх. І.Шпіт, Э.Басава) на тэр. больш за 1000 га прадугледжана стварэнне сістэмы паркаў, штучных вадаёмаў, каналаў. У Брэсце брацкія магілы сав. воінаў і партызан, магіла сав. ваеннапалонных, магілы ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры: кафедральны Крыжаўзвіжанскі касцёл (1856), Сімяонаўская (1862) і Брацкая (1906) цэрквы, чыг. вакзал (1886), будынкі пошты (19 ст.), мужчынскай гімназіі (1905), банка (1926), гар. асабнякі (1-я пал. 19 ст.), жылыя дамы (19 і пач. 20 ст.), бюст двойчы Героя Сав. Саюза лётчыка-касманаўга П.І.Клімука.
Звесткі пра тэатр. жыццё ў Брэсце вядомыя з 17 ст., калі пры езуіцкім калегіуме дзейнічаў школьны тэатр (да 1760). У 19 ст. ў горадзе гастралявалі муз.-драм. трупы К.Камінскага, Я.Хелмікоўскага, П.Ратаевіча і інш., антрэпрызы Т.Іконнікавай-Самаравай, П.Дзмітроўскага, П.Карніцава, М.Барысава, Северавай, С.Сямёнава-Самарскага, т-вы артыстаў пад кіраўніцтвам А.Ахаліна, П.Блахіна, М.Петыпа, П.Мядзведзева і інш. У пач. 20 ст. і ў 1920—30-я г. тэатр. жыццё Брэста вызначалі аматарскія і гастрольныя тэатр. калектывы. У кастр. 1939 са спектаклем «Цудоўная дудка» В.Вольскага выступаў Т-р юнага гледача Беларусі. У 1940 адкрыўся Брэсцкі абласны рускі драматычны тэатр. У 1944 створаны Брэсцкі абл. драм. т-р імя Ленінскага камсамола Беларусі (гл. Брэсцкі тэатр драмы і музыкі), у 1968 — Брэсцкі абласны тэатр лялек. З 1946 дзейнічае Брэсцкі т-р Дома культуры чыгуначнікаў.
З Брэстам звязаны пачатак нотадрукавання на Беларусі, у 1558 тут надрукаваны канцыянал «Песні хвал боскіх» (друкар Ян Зарэмба). У школе, адкрытай у 1591 пры правасл. брацтве, выкладалася музыка, практыкаваліся харавыя спевы па 5-лінейнай нотнай сістэме. У спектаклях школьнага т-ра пры езуіцкім калегіуме (17—18 ст.) выкарыстоўвалася інстр. і вак. музыка. У 19 ст. дзейнічалі прыватныя навуч. ўстановы (пансіён Т.Шастакоўскай, 1858) і муз. т-вы (муз.-драм. т-ва аматараў, 1885, муз.-драм. гурток, 1891) з муз. класамі, дзе вучні атрымлівалі навыкі ігры на розных муз. інструментах і муз.-тэарэт. веды. З 1924 тут існавала муз. т-ва (старшыня Каліноўскі), пры навуч. установах — аматарскія калектывы (хор гандл. вучылішча на чале з К.Ціолекам, мандалінавы аркестр чыг. тэхнікума на чале з М.Дземчанкам). У 1930-я г. сіламі мясц. аматараў і ўдзельнікаў царк. хору пад кіраўніцтвам адваката Панцылевіча паст. оперы «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага і «Галька» С.Манюшкі. З 1935 працавала прыватная муз. школа Малечака, з 1938 —дзярж. муз. школа імя К.Шыманоўскага (дырэктар кларнетыст і дырыжор С.Часноўскі). У 1939 арганізаваны муз. вучылішча і школа; пры вучылішчы дзейнічалі хор, духавы, сімф. і нар. аркестры. У наш час (1996) муз. жыццё канцэнтруецца вакол створанай у 1986 Брэсцкай абласной філармоніі, муз. каледжа (да 1993 муз. вучылішча). Існуюць 2 муз. школы. У Брэсце развіта маст. самадзейнасць; больш за 35 муз. і харэагр. калектываў маюць званні народных і ўзорных.
Літ.: Науменко В.Я. Брест: Ист,экон. очерк. 2 изд. Мн., 1977; Лысенко П.Ф. Открытие Берестья. Мн., 1989; Брест: Энцикл. справ. Мн., 1987; Свод памятников истории и культуры Белоруссии: Брестская обл. Мн., 1990. с. 284
БРЭСТ (Brest), горад на ПнЗ Францыі, на п-ве Брэтань. 153,1 тыс. ж. (1990). Гандл. і рыбалоўны порт у Брэсцкай бухце Атлантычнага ак., буйнейшы ваенна-марскі порт Францыі (база атамных падводных лодак). Вузел чыгунак. Аэрапорт. Судна- і машынабудаванне, галіны па абслугоўванні партовай гаспадаркі, выраб катлоў, канатаў, ветразяў; хім., тэкст., гарбарная, дрэваапр., металургічная прам-сць. Арсеналы. Ун-т. Вышэйшая марская школа. Ін-т акіяналогіі, выкарыстання акіянаў. Музеі. Помнікі архітэктуры 12—18 ст., у т.л. замак 12 ст. (пазней перабудаваны).
У старажытнасці рым. порт. З 1239 належаў герцагству Брэтань, у 1342—97 —Англіі. З далучэннем Брэтані да Францыі — ваен. порт. У 2-ю сусв. вайну герм. база падводных лодак, моцна разбураны авіяц. Бамбардзіроўкамі. с. 286
БРЭСТ , малая планета № 3232. Сярэдні дыяметр 16 км, сярэдняя адлегласць ад Сонца прыблізна З а.а., перыяд абарачэння 5,2 г. Адкрыта ў 1974 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Названа ў гонар Брэсцкай крэпасці-героя і яе абаронцаў. с. 286
«БРЭСТБЫТХІМ» , навукова-вытворчае аб’яднанне ў г. Брэст. Створана ў 1991 на базе Брэсцкага завода бытавой хіміі і бел.-польскага сумеснага прадпрыемства «Аўра». Уключае 12 прадпрыемстваў і фінансава-камерцыйных структур, у тл. бел.-герм. сумеснае прадпрыемства «Брэст-Аэразоль», бел.-амер. сумеснае прадпрыемства «Амрон», бел.-рас. сумеснае прадпрыемства «Бярэсце» (Тула), навук.-вытв. малое прадпрыемства «Віёла», вытв.-камерцыйнае «Ятвязь» (Мінск) і інш. Асн. прадукцыя (1995): тавары быт. хіміі і касметыка — усяго 50 найменняў. с. 286
«БРЭСТГАЗААПАРА́Т» , бел.-рас. акц. т-ва. Створаны ў 1951 як электрамех. рамонтны з-д у г. Брэст. З 1960 з-д газавай апаратуры. У 1972—77 рэканструяваны. З 1994 сучасная назва. Дзейнічаюць цэхі: прэсавы, эмаліровачны, механагальванічны, зборачны і інш. Асн. прадукцыя (1995): быт. газавыя пліты (на 4, 2 і 1 канфорку), мікрахвалевыя печы, газавыя краны, эмаліраваны посуд. с. 286
БРЭСТ-ЛІТО́ЎСК , Брэст-Літоўскі, назва Брэста ў канцы 17 — пач. 20 ст. с. 287
БРЭСТ-ЛІТО́ЎСКАЯ ЧЫГУ́НКА , назва ў 1939—51 сеткі чыг. ліній, якая звязвала БССР з Зах. Еўропай, Літвой і Украінай і абслугоўвала Баранавіцкую, Брэсцкую, Гродзенскую, Маладзечанскую, Палескую і Пінскую вобл. Уключала чыг. лініі: Высока-Літоўск—Ковель, Брэст—Жыткавічы, Баранавічы—Слуцк, Брэст—Негарэлае, Гродна—Ліда—Маладзечна, Андрэевічы— Баранавічы, Стасілаў—Баранавічы—Лунінец і інш. Агульная даўж. чыг. ліній 1145 км і 600 км вузкакалейных ліній (1950). Упраўленне чыгункі размяшчалася ў Баранавічах. Друкаваны орган — газ. «Сталинский маршрут» (з 1940). У 1951 аб’яднана з Мінскім аддзяленнем Зах. чыгункі ў Мінскую чыгунку. с. 287
БРЭСТ-НАД-БУ́ГАМ (Brześć nad Bugiem), назва Брэста ў 1921—39. с. 287
«БРЭСТСЕЛЬМА́Ш» , гл. Брэсцкі завод сельскагаспадарчага машынабудавання. с. 287
БРЭ́СЦКАГА БА́НКА БУДЫ́НАК , помнік грамадзянскай архітэктуры. Пабудаваны ў 1926 (арх. С.Філасевіч) з выкарыстаннем элементаў позняга класіцызму і эклектычных элементаў арх. стылістыкі пач. 20 ст. Трохпавярховы будынак з высокім цокальным паверхам складаецца з 2 узаемна перпендыкулярных крылаў, злучаных аб’ёмам у выглядзе дамінуючай над усёй пабудовай ратонды са сферычным купалам. У дэкоры фасадаў выкарыстаны сферычныя нішы, сандрыкі на фігурных кранштэйнах, ляпныя элементы. Будынак завершаны развітым карнізам з парапетамбалюстрадай. У будынку размешчана абл. кантора банка. с. 287
БРЭ́СЦКАЕ МАЛАДЗЁ́ЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з ліп. 1941 да ліп. 1944 у Брэсце пад кіраўніцтвам Брэсцкага патрыятычнага падполля і Брэсцкага падп. гаркома ЛКСМБ. Першая падп. арг-цыя (кіраўнікі груп Г.К.Баннікаў, Л.В.Папова, Б.М.Пікус, М.А.Шошчыц) дзейнічала з пач. вайны. Восенню 1941 большасць падпольшчыкаў арыштавана. У жн. 1941 рашэннем гар. парт. к-та створана 2-я падп. арг-цыя на чале з У.А.Несцярэнкам, члены якой арганізоўвалі збор зброі, боепрыпасаў і адзення для партызан, наладжвалі ўцёкі ваеннапалонных, прымалі па радыё, размнажалі і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, рабілі дыверсіі на чыгунцы, здабывалі разведданыя, медыкаменты. У 1942 частка падпольшчыкаў пайшла да партызан, астатнія (каля 30 чал.) прымалі ўдзел у рабоце патрыят. падполля або дзейнічалі самастойна. с. 287
БРЭ́СЦКАЕ ПАЛЕ́ССЕ , фізіка-геаграфічны раён Беларускага Палесся. Займае ПдЗ тэр. Брэсцкай вобл. Мяжуе на Пн з Прыбугскай раўнінай, на Пд — з Валынскім узв.; працягнулася з З ад даліны р. Зах. Буг на У да Загароддзя на 110 км. З Пн на Пд прасціраецца на 60—70 км. Абс. вышыні рэльефу вагаюцца ад 130 м у даліне Зах. Буга да 189 каля г. Маларыта. Пл. 5,9 тыс. км2.
Брэсцкае Палессе прымеркавана да ўсх. часткі Падляска-Брэсцкай упадзіны і прылеглых да яе з Пд Лукаўска-Ратнаўскага горста і Дзівінскай ступені. У тоўшчы антрапагену развіты ледавіковыя адклады нараўскага, бярэзінскага і дняпроўскага зледзяненняў, брэсцкага перадледавікоўя, міжледавіковыя белавежскія, александрыйскія і муравінскія, а таксама галацэнавыя. Сярэдняя магутнасць іх 10—50 м, у ледавіковых лагчынах да 110 м. Асн. рысы паверхні аформіліся ў час дняпроўскага зледзянення. Пераважае плоскі і спадзіста-хвалісты рэльеф водна-ледавіковых нізін і раўнін з забалочанымі ўчасткамі азёрна-алювіяльнай нізіны на адзнаках 140—150 м з адноснымі перавышэннямі 2—10 м. Паверхня нахілена на З, да месца зліцця Мухаўца і Зах. Буга. Невысокія насыпныя і напорныя грады і ўзгоркі цягнуцца на Пд Брэсцкага Палесся — ад Зах. Буга да в. Олтуш Маларыцкага р-на і г. Маларыта. Абс. адзнакі тут 175—189 м, адносныя дасягаюць 25 м. На павышаных водападзелах развіты эолавы рэльеф (дзюны, грады, масівы), у лагчынах, арыентаваных пераважна з ПнЗ на ПдУ, забалочаныя стараж. і сучасныя азёрныя катлавіны, у т.л. карставыя. Трапляюцца ўчасткі марэннага рэльефу. Шмат скразных далін. Карысныя выкапні: торф, легкаплаўкія гліны, жвір, пясок, мел, сапрапель. Гал. рэкі: Зах. Буг з прытокамі справа Мухавец, Спанаўка, Капаёўка, Серадовая Рэчка, левыя прытокі Мухаўца Рыта і Асінаўка. У Брэсцкім Палессі зах. ч. Дняпроўска-Бугскага канала, шматлікія меліярац. каналы. Значныя азёры: Арэхаўскае, Олтушскае, Белае, Любань, Рагазнянскае, Чорнае, вадасх. Лукаўскае. Сярэдняя т-ра студз. -4,4 °С, ліп. 18,8 °С, ападкаў 548 мм за год. Глебы тарфяна-балотныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярнова-падзолістыя і дзярнова-карбанатныя. Пад ворывам каля 30% тэрыторыі. Лясы займаюць 10—20%, на Пд да 40% тэрыторыі. У межах Брэсцкага Палесся заказнікі бат. Радастаўскі і біял. Селяхі.
А.В.Мацвееў. с. 287
БРЭ́СЦКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала са жн. 1941 да 28.7.1944 у Брэсце. Ініцыятары стварэння першых груп камуністы П.Т.Жулікаў і Р.С.Радкевіч. Пад кіраўніцтвам Брэсцкага патрыятычнага падполля дзейнічала Брэсцкае маладзёжнае падполле. Падпольшчыкі прымалі па радыё, размнажалі і распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, збіралі зброю, боепрыпасы, цёплае адзенне, медыкаменты для партызан, арганізоўвалі ўцёкі ваеннапалонных з фаш. лагераў, зрывалі мерапрыемствы акупантаў па вывазе моладзі ў Германію, перашкаджалі рамонту вагонаў, пуску ліцейнага цэха, псавалі станкі і абсталяванне, выводзілі са строю паравозы, разам з дыверсійнымі групамі партыз. атрадаў, што змагаліся вакол Брэста, правялі шэраг падрыўных аперацый. с. 287
БРЭ́СЦКАЕ ПЕРАДЛЕДАВІКО́ЎЕ ,добрушскае перадледавікоўе, частка антрапагенавага перыяду перад наступленнем нараўскага зледзянення на тэр. Беларусі. Вылучана (Н.А.Махнач; 1971) як найб. стараж. ч. антрапагену працягласцю каля 400 тыс. гадоў. Паводле апошніх даследаванняў, брэсцкае перадледавікоўе адносіцца да 2-й пал. эаплейстацэну (каля 800—1200 тыс. гадоў назад) і адпавядае брэсцкаму надгарызонту (магутнасць да 20—30 м, залягае на глыб. 10—170 м). Паверхня тэр. Беларусі была выраўнаваная, найб. узвышаная на ПнУ. Рэкі цяклі на Пд і З. Адклады з глін, алеўрытаў з праслоямі пяскоў і торфу намнажаліся ў азёрах, шматлікіх на Пд і ПнЗ, у балотах і далінах рэк. Клімату былі ўласцівы значныя і частыя ваганні з паступовым пахаладаннем. Вылучаюцца 2 працяглыя халодныя перыяды (апошні больш суровы; у раслінным покрыве пераважалі разрэджаныя хваёва-бярозавыя лясы), падзеленыя менш працяглым цёплым часам, з кліматам і расліннасцю, блізкімі да сучасных. Паводле асаблівасцяў адкладаў і выкапнёвых рэшткаў раслін ўстаноўлена, што брэсцкае перадледавікоўе адпавядае частцы ніжняга плейстацэну Польшчы і Германіі, верхняму апшэрону і яго аналагам на тэр. Усх.-Еўрап. раўніны, а таксама менапу, бавелу і ніжняй ч. кромеру Нідэрландаў.
Літ.: Махнач Н.А. Этапы развития растительности Белоруссии в антропогене. Мн., 1971; Якубовская Т.В., Назаров В.И. Стратиграфическая схема отложений эоплейстоцена Беларуси // Докл. АН Беларуси. 1993. Т. 37, № 4.
Т.В.Якубоўская. с. 287
БРЭ́СЦКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ЎРАЧО́Ў . Існавала ў Брэсце ў 1903—15. Аб’ядноўвала ўрачоў горада (у 1903 — 28 чал., 1907 — 21). Старшыня Л.І.Ястражамбецкі-Дзем’яновіч, віцэ-старшыня К.І.Штарк. Мела статут, які прадугледжваў вывучэнне сан. стану Гродзенскай губ., збор і вывучэнне мед. статыстыкі, публічныя чытанні, выданне папулярных твораў для пашырэння ведаў па агульнай і асабістай гігіене і інш., садзейнічанне мясц. адміністрацыі ў стварэнні сельскіх урачэбных пунктаў і ўладкаванні клінік, узаемны абмен практычнымі назіраннямі за развіццём хвароб і найб. паспяховымі спосабамі іх лячэння і інш. Спыніла дзейнасць у сувязі з 1-й сусв. вайной. с. 288
БРЭ́СЦКАЙ КРЭ́ПАСЦІ АБАРО́НА 1941, абарона сав. войскамі Брэсцкай крэпасці ў пач. Вял. Айч. вайны (22 чэрв. — канец ліп.). Напярэдадні вайны ў крэпасці дыслацыраваліся часці 6-й і 42-й стралк. дывізій 4-й арміі, падраздзяленні 17-га Брэсцкага пагранатрада, 33-га асобнага інж. палка, частка 132-га батальёна войск НКУС, штабы часцей (усяго 7—8 тыс. воінаў). Крэпасць штурмавалі 2 пях. і 2 танк. дывізіі ворага пры падтрымцы авіяцыі і часцей ўзмацнення з ліку тых, што ўдзельнічалі ў захопе горада. Праціўнік меў амаль у 10 разоў большыя сілы. Ён ставіў за мэту авалодаць крэпасцю да 12 гадз першага дня вайны. Дзякуючы ўпартаму супраціўленню сав. воінаў і пагранічнікаў каля паловы асабовага складу і параненыя змаглі пакінуць крэпасць. У 1-ы дзень баёў да 9 гадз раніцы крэпасць была акружана, пачаліся яе артабстрэл і бамбардзіроўка, 23 чэрв. горад быў заняты. Праз Цярэспальскае ўмацаванне вораг прарваўся ў Цытадэль і пачаў наступаць у напрамку Холмскіх і Брэсцкіх варот. Баі ў крэпасці прынялі зацяжны характар. У поўным акружэнні, без вады і прадуктаў, пры нястачы боепрыпасаў і медыкаментаў гарнізон змагаўся, адбіваючы па 6—8 атак за дзень. Разам з байцамі змагаліся жанчыны і дзеці з сем’яў ваеннаслужачых. Да канца чэрв. вораг захапіў большую частку крэпасці. 29—30 чэрв. гітлераўцы правялі генеральны штурм крэпасці, выкарыстоўваючы агнямёты. Абставіны перашкодзілі ажыццявіць агульнае кіраўніцтва абаронай, таму яна распалася на шэраг ізаляваных ачагоў супраціўлення, якія адзначаны нават пасля 20 ліп. 8.5.1965 крэпасці прысвоена ганаровае званне «Крэпасць-герой». Удзельнікі абароны ўзнаг. ордэнамі і медалямі, П.М.Гаўрылаву і А.М.Кіжаватаву прысвоена званне Героя Сав. Саюза. На тэр. крэпасці створаны Брэсцкай крэпасці-героя музей, адкрыты мемар. комплекс Брэсцкая крэпасць-герой.
Т.М.Ходцава. с. 288
БРЭ́СЦКАЙ КРЭ́ПАСЦІ-ГЕРО́Я МУЗЕ́Й , Музей абароны Брэсцкай крэпасці. Састаўная частка мемар. комплексу Брэсцкая крэпасць-герой. Адкрыты 8.11.1956. Размешчаны ў б. кальцавой казарме на цэнтр. востраве крэпасці. Мае 11 экспазіц. залаў (пл. 930 м2), больш за 34 тыс. экспанатаў асн. фонду (1996). Матэрыялы музея знаёмяць з гісторыяй Брэсцкай крэпасці. Асн. экспазіцыя — гераічная абарона крэпасці ў пач. Вял. Айч. вайны, шматлікія рэчавыя экспанаты, фатаграфіі і дакументы пра яе абаронцаў і іх лёс. Дэманструюцца работы мастакоў і скульптараў, што адлюстроўваюць розныя моманты абароны крэпасці. Асобны стэнд прысвечаны пісьменніку С.Смірнову, які зрабіў вял. ўклад у распрацоўку подзвігу абаронцаў. У кіназале дэманструюцца хранік.-дакумент. фільмы пра абарону крэпасці. У паўд.-ўсх. казематах у 1984 адкрыты музей «Хлапчукі бессмяротнага Брэста». Музей мае перасоўныя выстаўкі. Супрацоўнікі музея выдалі зборнікі ўспамінаў, артыкулаў і нарысаў, альбомы, буклеты, даведнікі.
П.Н.Панасюк. с. 289
БРЭ́СЦКАЙ МУЖЧЫ́НСКАЙ ГІМНА́ЗІІ БУДЫ́НАК , помнік грамадзянскай архітэктуры. Пабудаваны ў 1905 у Брэсце па праекце інжынера А.А.Траццякова.
Першапачаткова П-падобны ў плане 2-павярховы аб'ём, пазней надбудаваны 3-і паверх. Гал. фасад мае 3-часткавую кампазіцыю, у цэнтры і па краях завершаны трохвугольнымі франтонамі над рызалітамі. Сцены дэкарыраваны цаглянай муроўкай арак, франтонаў, нішаў, машыкуляў. Другі паверх завершаны магутным карнізам на кранштэйнах. У будынку размешчаны навуч. корпус пед. Ін-та. с. 289
БРЭ́СЦКАЯ АБЛАСНА́Я АНТЫФАШЫ́СЦКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з мая 1942 да ліп. 1944 на тэр. паўн. і цэнтр. раёнаў Брэсцкай вобл. і суседніх раёнаў Беластоцкай і Баранавіцкай абл. 12.5.1942 арганізаваны міжраённы «Камітэт барацьбы з нямецкімі акупантамі», які накіроўваў дзейнасць раённых і падраённых антыфаш. арг-цый, вял. ўвагу аддаваў разгортванню партыз. руху, меў падп. друкарню. Да восені 1942 антыфаш. арг-цыі і партыз. атрады дзейнічалі ў Бярозаўскім, Брэсцкім, Камянецкім, Косаўскім, Поразаўскім, Пружанскім, Шарашоўскім, а пазней і ў інш. раёнах. Са жн. 1942 да ліп. 1944 дзейнічала разгалінаваная Брэсцкая гар. антыфаш. арг-цыя. У ліп. 1943 на базе міжраённага «К-та барацьбы з ням. акупантамі» створаны Брэсцкі абл. антыфаш. к-т, які са снеж. 1943 выдаваў газ. «За Родину», лістоўкі, адозвы, зводкі Саўінфармбюро і інш. на бел., рус., польск. і ням. мовах. Падпольшчыкі забяспечвалі партызан прадуктамі харчавання, адзеннем, медыкаментамі, зброяй і боепрыпасамі, удзельнічалі ў іх баявых аперацыях па разгроме гарнізонаў ворага, падпальвалі ў маёнтках акупантаў склады, зрывалі выкананне паставак. Напярэдадні вызвалення Брэсцкай вобл. арг-цыя аб’ядноўвала 422 ячэйкі, каля 2 тыс. падпольшчыкаў.
У.Я.Навуменка. с. 289
БРЭ́СЦКАЯ АБЛАСНА́Я ФІЛАРМО́НІЯ . Створана ў 1986 у Брэсце на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Беларускай філармоніі. У складзе філармоніі (1996) камерны аркестр і ансамбль нар. інструментаў. Да 1995 існаваў дзіцячы муз. т-р «Трам». Сярод салістаў спевакі засл. арт. Расіі Б.Пяцюк і засл. арт. Украіны Ф.Богдан, баяніст лаўрэат міжнар. конкурсаў А.Пылік. Маст. кіраўнік — дырэктар філармоніі А.Мартыненка. с. 289
БРЭ́СЦКАЯ БІ́БЛІЯ , Радзівілаўская біблія, помнік польскамоўнага кнігадрукавання на Беларусі. Выдадзена ў 1563 у адной з Брэсцкіх друкарняў на сродкі М. Радзівіла Чорнага, старосты берасцейскага. Адно з лепшых выданняў на той час у ВКЛ і Польшчы. Мае назву «Біблія святая, гэта значыць Кніга Старога і Новага запаветаў з яўрэйскай, грэчаскай і лацінскай нанава на польскую мову са стараннасцю і дакладна перакладзеная». Амаль на кожнай старонцы на палях каментарыі да тэксту. Упершыню ў гісторыі кнігадрукавання на Беларусі змешчаны прадметны паказальнік У пратэстанцкай па накіраванасці прадмове тлумачацца прынцыпы і асаблівасці перакладу, адзначаецца, што за ўзор узята Біблія на франц. мове.
Брэсцкая біблія — вялікі фаліянт, апраўлена ў скураную вокладку з малюнкамі і графічным афармленнем. Выдадзена фарматам «у ліст», мае 738 старонак. Асобныя гравюры паводле кампазіцыі і малюнка, асобных дэталяў узыходзяць да гравюр Ф.Скарыны. Тэкст надрукаваны гатычным шрыфтам у 2 калонкі па 58 радкоў у кожнай. Экзэмпляры Брэсцкай бібліі зберагаюцца ў Дзярж. публічнай б-цы ў Маскве, Цэнтр. б-цы АН Літвы і ў Ягелонскай б-цы ў Кракаве, няпоўны экз. — у Цэнтр. навук. б-цы імя Я.Коласа АН Беларусі.
А.П.Грыцкевіч. с. 289
БРЭ́СЦКАЯ БРА́ЦКАЯ ЦАРКВА́ . Пабудавана ў 1906 у Брэсце. Мае традыц. чатырохчасткавую падоўжна-восевую кампазіцыю: званіца, трапезная, асн. аб’ём з 5-купаллем, 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Архітэктура храма вытрымана ў формах маскоўскага дойлідства сярэдзіны 17 ст. (шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай, 8гранны ярус-звон, адкрыты арачнымі праёмамі з кілепадобнымі абрамленнямі). Гал. ўваход вылучаны аркадай. с. 290
БРЭ́СЦКАЯ ВО́БЛАСЦЬ , адм.-тэр. адзінка ў Беларусі. Размешчана на ПдЗ краіны, каля граніцы з Польшчай і Украінай. Утворана 4.12.1939. Пл. 32,3 тыс. км2. Нас. 1518 тыс. чал. (1995). Цэнтр — г. Брэст. У вобласці 16 раёнаў: Баранавіцкі, Брэсцкі, Бярозаўскі, Ганцавіцкі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Іванаўскі, Івацэвіцкі, Камянецкі, Кобрынскі, Лунінецкі, Ляхавіцкі, Маларыцкі, Пінскі, Пружанскі, Столінскі (гл. адпаведныя артыкулы), 20 гарадоў, у т.л. 5 абл. падпарадкавання — Брэст, Баранавічы, Кобрын, Лунінец, Пінск, 9 гар. пасёлкаў, 225 сельсаветаў, 2194 сельскія населеныя пункты.
Прырода. Характэрны раўнінны рэльеф (140—200 м), на Пд — пераважна нізінны. Вылучаюцца на ПдЗ раўніннае Брэсцкае Палессе, на У нізіннае Прыпяцкае Палессе, паміж імі платопадобная ўзвышаная раўніна Загароддзе, на ПнЗ Прыбугская раўніна, на Пн Баранавіцкая раўніна і частка Навагрудскага ўзвышша, дзе знаходзіцца найвышэйшы пункт вобласці — 267 м. На ПнУ адгор’і Капыльскай грады. Карысныя выкапні: буд. камень (Мікашэвіцкае і інш. радовішчы ў Лунінецкім р-не), торф (больш за 400 радовішчаў), тугаплаўкія (радовішчы Гарадок, Гарадное і інш.) і цагельныя гліны, шкловыя (Гарадоцкае), фармовачныя і буд. пяскі, мел, жвір, сапрапель, бурштын, гаручыя сланцы і буры вугаль. Клімат умерана кантынентальны. Зіма мяккая і кароткая, лета доўгае і ўмерана цёплае. Сярэднямесячная т-ра паветра ў студз. ад -4,4 °С (Брэст) да -6,1 °С (Баранавічы), у ліп. ад 18 °С на З да 19 °С на У. Вегетац. перыяд 195—208 сут. Гадавая колькасць ападкаў ад 550 мм на ПдЗ да 645 мм на ПнУ, за летні перыяд — 400—450 мм. Гідраграфічная сетка густая. Рэкі належаць да басейнаў Дняпра (Прыпяць з прытокамі Піна, Ясельда, Бобрык, Цна, Лань, Случ, Стыр, Гарынь, Сцвіга), Віслы (пагранічны Зах. Буг з прытокамі Мухавец, Лясная, Спанаўка, Капаёўка), Нёмана (прыток Шчара). Суднаходныя каналы: Дняпроўска-Бугскі канал, Агінскі канал (не працуе), Мікашэвіцкі. Густая сетка меліярац. каналаў і канаў. З азёраў самыя вялікія Выганашчанскае, Чорнае, Спораўскае, Бабровіцкае; вадасх. Лактышы, Сялец, Пагост. Глебы с.-г. угоддзяў пераважна дзярнова-падзолістыя забалочаныя (31,8%), дзярнова-забалочаныя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (25,8%), дзярнова-падзолістыя (15,5%), тарфяна-балотныя (19,5%), паводле мех. складу пераважна пясчаныя (каля 40%) і супясчаныя (каля 35%). Асушаныя землі на Пд складаюць каля 50%, у асобных раёнах — больш за 70%. Сярэдняя лясістасць 36%, ад 10—20% у Пінскім, Драгічынскім, Кобрынскім, Жабінкаўскім р-нах да 43—53% у Лунінецкім, Івацэвіцкім, Ганцавіцкім. Лясы пераважна хваёвыя (каля 60%), бярозавыя (17%) і чорнаальховыя (15%), значныя плошчы пад дубровамі. Захаваліся буйныя лясныя масівы — Белавежская, Ружанская і Шарашоўская пушчы. Балоты, найчасцей нізінныя, займаюць каля 20% тэрыторыі, значная частка асушана. Пад лугамі 18,2% тэр., 2/3 з іх нізінныя. Для захавання каштоўных прыродных аб’ектаў, біял. разнастайнасці вял. значэнне маюць нац. парк Белавежская пушча, 12 заказнікаў, 29 ахоўных помнікаў прыроды. У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС 4270 км2 (13% тэр. вобласці) забруджана радыенуклідамі з працяглымі тэрмінамі паўраспаду, у т.л. 470 км2 са шчыльн. 5— 15 Кі/км2. На забруджанай тэр. каля 200 вёсак. Найбольш забруджаны землі Лунінецкага, Пінскага, Столінскага р-наў.
Насельніцтва. Асн. насельніцтва беларусы (84,6%), жывуць таксама рускія (9,2%), украінцы (3%), палякі (2,5%), яўрэі (0,3%) і інш. Гарадскога нас. 60,4%. Сярэдняя шчыльн. 46,4 чал. на 1 км2, сельскага нас. 18,4 чал. на 1 км2 і вагаецца ад 25,3 чал. на 1 км2 у Брэсцкім да 13,3 чал. на 1 км2 у Ганцавіцкім і Маларыцкім р-нах. Найб. гарады (тыс. чал., 1995): Брэст (294,3), Баранавічы (172,9), Пінск (130,3), Кобрын (51,1), Бяроза (30,5), Пружаны (25,2), Лунінец (24,9). У 1985—95 зніжаюцца нараджальнасць і натуральны прырост, расце смяротнасць, павялічваецца доля асоб, старэйшых за працаздольны ўзрост, адзначаецца адмоўны натуральны прырост сельскага насельніцтва.
Гаспадарка. Прамысловасць пераважае ў гасп. комплексе. Тэмпы развіцця і структура яе ў 1990-я г. нестабільныя. Вобласць спецыялізуецца на вытв-сці прадукцыі машынабудавання, лёгкай і харч. прам-сці, праяўляецца тэндэнцыя да ўзмацнення ролі лясной і дрэваапр. прам-сці і вытв-сці буд. матэрыялаў. У вобласці вырабляюць усе бел. электралямпы і газавыя пліты, амаль усё тэхнал. абсталяванне для лёгкай прам-сці, гандлю і грамадскага харчавання, для ліцейнай вытв-сці, кавальска-прэсавае абсталяванне, больш за 80% электрарухавікоў і баваўняных тканін, больш за 40% панчошна-шкарпэткавых вырабаў, больш за 30% дываноў і дывановых вырабаў, больш за 35% цукру, каля 30% кансерваў, амаль 20% мяса і масла, 27% драўнінна-стружкавых пліт, каля 20% клеенай фанеры. Прадукцыя прам-сці пастаўляецца на бел. рынак, у краіны СНД і інш. Больш за 80% прамысл. патэнцыялу вобласці сканцэнтравана ў вял. гарадах — шматгаліновых цэнтрах з буйнымі спецыялізаванымі прадпрыемствамі. Унікальнае для Беларусі Мікашэвіцкае вытв. аб’днанне «Граніт» па здабычы буд. каменю, у г. Белаазерск — 2-я па магутнасці на Беларусі Бярозаўская ДРЭС. У вобласці (1993) каля 70 прадпрыемстваў харч. (цукр., мясной, малочнай, па перапрацоўцы садавіны і агародніны) прам-сці, 24 — лясной і дрэваапр., 23 — прам-сці буд. матэрыялаў. Яны працуюць на мясц. сыравіне, размешчаны пераважна ў сярэдніх і невял. гарадах і гар. пасёлках. Жыллёвым, меліярац., сельскім і дарожным буд-вам займаюцца 14 будтрэстаў, 181 буд.-мантажная арг-цыя (1993). Сельская гаспадарка большасці раёнаў спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, вырошчванні бульбы, збожжавых культур і цукр. буракоў. У 1993 на долю жывёлагадоўлі прыпадала 53% валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі. Ва ўсх. і паўд.-зах. раёнах жывёлагадоўля мяса-малочнага кірунку. У цэнтр. і зах. раёнах дадаткова вырошчваюць цукр. буракі, у паўн. раёнах — лён. Сельгасугоддзі займаюць 45% тэр. і складаюць 1475 тыс. га (1993). У структуры пасяўных плошчаў пераважаюць пасевы збожжавых і зернебабовых, кармавых культур і бульбы (гл. табл. 1). Сярод збожжавых найб. плошчы пад ячменем, жытам, аўсом, пшаніцай, сярод тэхнічных — пад цукр. буракамі. Больш за 76% пасяўных плошчаў бульбы і больш за 67% агародніны прыпадае на асабістыя дапаможныя гаспадаркі насельніцтва. На фермерскія сял. гаспадаркі прыпадае 1556 га пасяўных плошчаў (1993). Жывёлагадоўля мяса-малочнага і малочна-мяснога кірунку. Дынаміка пагалоўя да 1990 была дадатная, у апошнія гады адзначаецца тэндэнцыя да скарачэння пагалоўя і вытв-сці асн. прадуктаў жывёлагадоўлі (гл. табл. 2). Найб. колькасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) рэалізуецца калгасамі, саўгасамі і міжгасамі Баранавіцкага, Камянецкага, Пінскага, Брэсцкага і Столінскага р-наў, малака — Пінскага, Пружанскага, Баранавіцкага, Камянецкага, Кобрынскага, яец — Баранавіцкага, Кобрынскага, Пружанскага р-наў.
Транспарт. Агульная даўж. чыгункі 1074 км. Па густаце чыгунак (33,3 км на 1 тыс. км2) вобласць займае 1-е месца ў рэспубліцы. Праходзяць найважнейшыя міжнар. магістралі: Масква— Мінск—Брэст—Варшава, Вільнюс—Лунінец—Роўна, Ковель—Брэст і гал. чыгунка Палесся Брэст—Гомель. Чыг. вузлы: Брэст, Баранавічы, Лунінец, Жабінка. Даўж. аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 6,3 тыс. км. Асн. магістралі Брэст—Мінск, Брэст—Гомель. Вял. значэнне мае водны транспарт. У межах вобласці суднаходныя Прыпяць, Піна, Мухавец, Стыр, Гарынь, Дняпроўска-Бугскі і Мікашэвіцкі каналы. Нафтаправод «Дружба», газаправод Таржок—Мінск—Івацэвічы з адгалінаваннем на Кобрын—Брэст—Варшаву. У Брэсце і Пінску — аэрапорты.
Л.В.Казлоўская. с. 290
БРЭ́СЦКАЯ КРЭ́ПАСЦЬ , комплекс абарончых збудаванняў 19 — пач. 20 ст. ў г. Брэст. Пабудавана ў 1830—42 на месцы стараж. цэнтра г. Брэст (горад перанесены на фарштаты) як частка сістэмы ўмацаванняў на З Расіі.
Месца для буд-ва крэпасці прапанаваў у 1797 ваен. інжынер Дэвалан. Будавалася паводле праекта (зацверджаны ў 1830) генералаў Малецкага, К.І.Опермана і палкоўніка А.І.Фельдмана. Некаторыя пабудовы старога горада былі пакінуты: у будынку кляштара езуітаў (пабудаваны ў 1623, адноўлены ў 1679) размяшчалася канцылярыя каменданта крэпасці; будынак кляштара базыльян (1629, пазней вядомы як Белы палац) быў перабудаваны пад афіцэрскае казіно; у кляштары бернардзінцаў (з 1781) у 1841—60 размяшчаўся Брэсцкі кадэцкі корпус, потым — вайсковы шпіталь. Першапачатковыя часовыя ўмацаванні ў 1833—42 ператвораны ў доўгатэрміновыя.
Крэпасць размяшчалася на 4 астравах, утвораных рукавамі р. Мухавец і Зах. Буг і сістэмай каналаў. Складалася з Цэнтр. ўмацавання (Цытадэль) і Цярэспальскага, Валынскага, Кобрынскага перадмаставых умацаванняў (агульная пл. 4 км2). Цытадэль — востраў, аперазаны крывалінейнай у плане замкнёнай 2-павярховай абарончай казармай (даўж. 1,8 км) з 4 брамамі — Цярэспальскай, Холмскай, Беластоцкай і Брэсцкай, якія мастамі злучалі цэнтр. востраў з перадмаставымі ўмацаваннямі. Мураваныя сцены казармы 2-метровай таўшчыні, з байніцамі і амбразурамі для вядзення агню са стралк. зброі і гармат; у 500 казематах казармы магло размясціцца больш за 12 тыс. салдат. Архітэктурным цэнтрам Цытадэлі была гарнізонная Мікалаеўская царква (1856—79, арх. Д.Грым), пабудаваная на самым высокім месцы. Кобрынскае ўмацаванне, узведзенае на месцы Кобрынскага прадмесця, складалася з 4 бастыённых фортаў і 3 равелінаў. З Цытадэллю яно было злучана Брэсцкай і Беластоцкай (Брыгіцкай) брамамі і мастамі цераз р. Мухавец. Цярэспальскае ўмацаванне, пабудаванае на левым беразе Зах. Буга, мела 4 земляныя люнеты, злучаныя ровам. Цярэспальскай брамай і канатным мостам (самым вял. на той час у Расіі) цераз Зах. Буг яно злучалася з Цытадэллю. Валынскае ўмацаванне створана на месцы стараж. дзядзінца Брэста, складалася з 2 бастыённых фортаў з 2 равелінамі; з Цытадэллю было злучана Холмскай брамай і пад’ёмным мостам цераз Мухавец. Холмская брама мела 4 вежы з зубцамі. Над уязным праёмам Цярэспальскай брамы былі 4 ярусы вузкіх акон-байніц, над якімі пазней была надбудавана 5-ярусная вежа з дазорнай пляцоўкай. Па вонкавай лініі крэпасці праходзіў земляны вал выш. да 10 м з цаглянымі казематамі, за ім пракапаны каналы з перакінутымі цераз іх мастамі. Перадмаставыя ўмацаванні злучаліся з прылеглай да крэпасці тэрыторыяй праз Паўн., Паўн.-Зах., Усх., Паўд. брамы і Варшаўскі праезд.
На пач. свайго існавання крэпасць была адным з самых дасканалых умацаванняў Рас. імперыі. У 1864 пачалася яе рэканструкцыя. У 1878 зацверджаны план буд-ва перадавых умацаванняў. Да 1888 на адлегласці 3—4,5 км адзін ад аднаго збудаваны 9 фортаў, у кожным з якіх можна было размясціць каля 200 чалавек і да 20 гармат, даўж. абарончай лініі дасягнула 30 км. У 1912 зацверджаны ген. план пашырэння крэпасці на 1912—21. Летам 1913 пачата буд-ва, якое закончана да кастр. 1914. Крэпасць магла вытрымаць аблогу да 8 месяцаў. У 1-ю сусв. вайну па загадзе Вярх. камандавання 8—12.8.1915 гарнізон, крапасное ўзбраенне, баявыя запасы, маёмасць былі эвакуіраваны, частка ўмацаванняў узарвана. З 15.8.1915 да канца 1-й сусв. вайны крэпасць займалі герм. войскі. Тут падпісаны Брэсцкі мір 1918. Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 Брэст з крэпасцю адышоў да Польшчы. На пач. 2-й сусв. вайны ў вер. 1939 ням.-фаш. войскі бамбілі крэпасць, пашкодзілі частку яе абарончых збудаванняў. 17.9.1939 ням. войскі пасля ўпартых баёў з польскім гарнізонам захапілі крэпасць. 22 вер. ў адпаведнасці з сакрэтным пратаколам да савецка-герм. пакта аб ненападзе (23.8.1939) у горад і крэпасць увайшла Чырв. Армія. Знаходжанне герм. войскаў у Брэсце скончылася сумесным з Чырв. Арміяй парадам і абменам сцягамі. У сувязі з развіццём ваен. тэхнікі крэпасць страціла ваен. значэнне, але разам з пабудаванымі ў ёй 2 дотамі ўвайшла ў Брэсцкі ўмацаваны раён. 22.6.1941 гарнізон Брэсцкай крэпасці прыняў першыя ўдары ням.-фаш. арміі і больш за месяц трымаў абарону (гл. Брэсцкай крэпасці абарона 1941). 28.7.1944 у ходзе Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944 Брэст і крэпасць вызвалены ад ням.-фаш. войск. У час вайны знішчаны або пашкоджаны амаль усе будынкі, якія мелі гіст. і маст. каштоўнасць. 8.5.1965 Указам Прэзідыума Вярх. Савета СССР Б.к. прысвоена ганаровае званне «Крэпасць-герой». У 1971 адкрыты мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць-герой. З 1982 на тэр. крэпасці дзейнічае археалагічны музей «Бярэсце». Іл. гл. ў арт. Абарончыя збудаванні.
Літ.: Аникин В.И. Брестская крепость — крепость-герой. 2 изд. М., 1985; (Свод памятников истории и культуры Белоруссии: Брестская обл. Мн., 1990.
В.І.Анікін (архітэктура). с. 292
БРЭ́СЦКАЯ КРЭ́ПАСЦЬ-ГЕРО́Й , мемарыяльны комплекс у Брэсце. Створаны ў 1969—71 на тэр. Брэсцкай крэпасці на ўшанаванне подзвігу яе абаронцаў (гл. Брэсцкай крэпасці абарона 1941). Скульпт.-арх. ансамбль аб’ядноўвае ўцалелыя збудаванні, закансерваваныя руіны, крапасныя валы і творы сучаснага манум. мастацтва. Адкрыты 25.9.1971. Аўтары: скульпт. А.Кібальнікаў (гал. маст. кіраўнік), А.Бембель, У.Бабыль, арх. У.Кароль, В.Волчак, В.Занковіч, Ю.Казакоў, А.Стаховіч, Г.Сысоеў. Комплекс размешчаны ва ўсх. частцы Цытадэлі. Уключае манум. галоўны ўваход, вырашаны ў выглядзе прарэзанай у бетоннай сцяне 5-канцовай зоркі, гал. манумент, штык-абеліск, пл. Цырыманіялаў, тэрасы-трыбуны, некропаль-калумбарый, дзе пахаваны урны з прахам абаронцаў крэпасці, пад’езды і плошчы. Кампазіцыйным цэнтрам комплексу з’яўляюцца гал. манумент «Мужнасць» — абагульнены вобраз воіна-пераможцы (бетон, выш. 33,5 м) і штык-абеліск (абліцаваны тытанам, выш. 100 м). На краі плошчы размешчана скульпт. кампазіцыя «Смага» — фігура распластанага на зямлі салдата, які цягнецца з каскай да вады. У складзе комплексу Брэсцкай крэпасці-героя музей, Святамікалаеўская правасл. царква.
Л.Г.Лапцэвіч. с. 293
БРЭ́СЦКАЯ ПРАМЫСЛО́ВА-ГАНДЛЁ́ВАЯ ФІ́РМА «Э́ЛМА» . Створана ў 1961 у г. Брэст як трыкатажная ф-ка. З 1966 ф-ка верхняга трыкатажу, у 1985— 93 доследна-эксперым. ф-ка верхняга трыкатажу, з 1993 калект. нар. прадпрыемства з сучаснай назвай. Дзейнічаюць цэхі: 2 вязальныя, закройны, швейны і вязальна-швейны. Асн. прадукцыя (1995): трыкатажныя вырабы для жанчын і дзяцей з паўшарсцяной пражы і з дамешкам штучных нітак. с. 293
БРЭ́СЦКАЯ СІМЯО́НАЎСКАЯ ЦАРКВА́ , помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1865 у Брэсце. Храм цэнтрычнай 5-купальнай кампазіцыі: кубападобны асн. аб’ём, прытвор і паўкруглая апсіда. У кампазіцыі і дэкар. пластыцы асн. аб’ёму выкарыстаны прыёмы класіцызму (ордэрная сістэма, трохвугольныя франтоны, высокі прафіляваны карніз і філянговы фрыз, гранітны цокаль), у завяршэнні — формы маскоўскага дойлідства сярэдзіны 17 ст. (кілепадобныя какошнікі, 8-гранныя барабаны, цыбулепадобныя галоўкі, шатры).
Г.А.Лаўрэцкі. с. 293
БРЭСЦКАЯ ЎНІЯ 1596 , акт пра арганізацыйнае аб’яднанне правасл. царквы з каталіцкай на тэр. Рэчы Паспалітай, абвешчаны 9.10.1596 на царк. саборы ў Брэсце (праходзіў 6—10.10.1596). Зацверджана каралём Жыгімонтам ІІІ Вазай. Паводле Брэсцкай уніі правасл. царква прызнавала вяршэнства папы рымскага і каталіцкі догмат аб зыходжанні Св. Духа не толькі ад Бога-айца, але і ад Бога-сына (з часам прынята і іншая каталіцкая дагматыка) і ператваралася ў грэка-каталіцкую (уніяцкую) царкву. Аднак уніяцкая царква захоўвала ўласную арганізац. структуру і іерархію, многія правасл. абрады, царк.-слав. і бел. мовы (на Украіне — укр.) у богаслужэнні, рэліг. л-ры, казаннях. Прыняцце Брэсцкай уніі праводзілася на аснове Фларэнційскай уніі 1439, якую спрабаваў увесці ў ВКЛ у сярэдзіне 15 ст. мітрапаліт Грыгорый Балгарын. Гал. прычынай заключэння уніі было імкненне да кансалідацыі царк. і свецкіх феадалаў ВКЛ і Польшчы пасля Люблінскай уніі 1569. Правасл. іерархі ВКЛ не жадалі падпарадкоўвацца маск. патрыярху, які прыняў гэты тытул у 1589 і меў намер пашырыць сваю ўладу на ўсю тэр. б. Кіеўскай Русі. Адначасова яны разлічвалі атрымаць усе прывілеі каталіцкіх біскупаў, абаперціся на падтрымку каталіцкай царквы ў нарастаючым канфлікце з брацтвамі і ў барацьбе з рэфармацыйным рухам. Папства праз Брэсцкую унію імкнулася пашырыць свой уплыў на Усход. Гал. тэарэтыкам уніі быў польскі езіут П.Скарга, які абгрунтаваў сваю задуму ў кнізе «Пра еднасць касцёла Божага» (1577). Непасрэднымі ініцыятарамі падпісання Брэсцкай уніі сталі епіскап уладзімірскі і берасцейскі І.Пацей і епіскап луцкі і астрожскі К.Цярлецкі, якія ў 1595—96 наведалі Рым і падрыхтавалі з папам Кліментам VIII тэкст уніі. Унію падтрымала большасць іерархаў, у т.л. мітрапаліт кіеўскі М.Рагоза, які захаваў свой тытул. Аднак частка духавенства і свецкіх феадалаў на чале з кн. К.Астрожскім не прыняла Брэсцкую унію і правяла ў Брэсце свой сабор адначасова з уніяцкім. Правасл. царква ў Рэчы Паспалітай захавалася як самастойная побач з грэка-каталіцкай. Частка насельніцтва (асабліва мяшчане) змагаліся супраць уніі, аднак у канцы 18 ст. уніятамі было ўжо 75% жыхароў Беларусі. Брэсцкая унія скасавана ў Рас. імперыі Полацкім царкоўным саборам 1839 (за выключэннем Люблінскай, Сувалкаўскай і Сядлецкай губ., дзе уніяцтва існавала да 1875), у 1946 — у зах. абласцях Украіны (б. Галіцыя, знаходзілася ў складзе Аўстра-Венгрыі). Пра гісторыю уніяцтва гл. ў арт. Беларуская грэка-каталіцкая царква, Украінская грэка-каталіцкая царква.
Літ.: Коялович М.О. Литовская церковная уния. Т. 1—2. СПб., 1859—61; Жукович П.М. Сеймовая борьба православного западнорусского дворянства с церковной унией. Вып. 1—6. СПб., 1901—12; Мараш Я.Н. Роль Ватикана в подготовке и утверждении Брестской унии 1596 г. // Вопросы истории религии и атеизма: Сб. ст. М., 1963. Т. 11; Никольский Н.М. История русской церкви. Мн., 1990; Likowski E. Dzieje kościoła unickiego na Litwie I Rusi w XVIII і XIX wieku. Cz. 1. 2 wyd. Warszawa, 1906; Panucevič V. Bierasciejskaja vunija. Chicago, 1972. с. 293
БРЭ́СЦКАЯ ЎПА́ДЗІНА , гл. Падляска-Брэсцкая ўпадзіна. с. 294
БРЭ́СЦКАЯ ФА́БРЫКА СУВЕНІ́РАЎ . Створана ў 1952 у г. Брэст як цэх па выкарыстанні адходаў Брэсцкай мэблевай ф-кі. З 1960 ф-ка цацак, з 1965 Брэсцкая фабрыка сувеніраў. У 1993 пабудаваны цэх па выпуску маст. мэблі. Асн. прадукцыя (1995); лялькі-матрошкі, шкатулкі інкруставаныя і размаляваныя, кантэйнеры для хлеба, сальніцы, апрацоўчыя дошкі, шахматы, шашкі, саламяныя латкі, цукерніцы, кошыкі. с. 294
БРЭ́СЦКАЯ ЭКАНО́МІЯ , гл. ў арт. Берасцейская эканомія. с. 294
БРЭ́СЦКІ АБЛАСНЫ́ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР імя Ленінскага камсамола Беларусі, назва Брэсцкага тэатра драмы і музыкі ў 1944— 91. с. 294
БРЭ́СЦКІ АБЛАСНЫ́ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й . Засн. ў 1950 у Брэсце. Мае 11 экспазіц. залаў (пл. экспазіцыі 872 м2), 63 тыс. экспанатаў асн. фонду (1995). Аддзелы: прыроды, гісторыі Брэстчыны, Вял. Айч. вайны, этнаграфічны. Сярод экспанатаў археал. і нумізматычныя калекцыі, зброя і даспехі воінаў 13—19 ст., рукапісныя і друкаваныя кнігі (трэбнік 1646, рукапісны «Апостал» 17 ст.), гербы і пячаткі стараж. Брэста, матэрыялы пра Брэсцкую арг-цыю РСДРП, пра арг-цыю КПЗБ і яе дзеячаў (В.З.Харужую, У.З.Царука і інш.), абарону Брэста і Брэсцкай крэпасці, партыз. і падп. рух на тэр. вобласці ў Вял. Айч. вайну, Герояў Сав. Саюза — землякоў, у т.л. С.І.Грыцаўца, П.І.Клімука і інш.; у аддзеле этнаграфіі муз. інструменты 18 ст., прылады працы і побыту сялян 19 ст.; у аддзеле прыроды экспанаты расліннага і жывёльнага свету Брэстчыны, агучаныя дыярамы «Белавежская пушча», «Палессе». Філіялы: Археалагічны музей «Бярэсце», Музей партызанскай славы, Камянецкая вежа, карцінная галерэя.
Т.М.Новікава. с. 294
БРЭ́СЦКІ АБЛАСНЫ́ РУ́СКІ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР . Існаваў з жн. 1940 да чэрв. 1941 у Брэсце. Створаны з выпускнікоў Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва (маст. кіраўнік курса М.Тарханаў). Адкрыўся ў снежні спектаклем «Любоў Яравая» К.Транёва. Маст. кіраўнік т-ра Б.Кульнёў, рэж. В.Старасціна. Спектаклі вызначаліся высокапрафесійнай рэжысурай, акцёрскім ансамблем, глыбокай псіхал. распрацоўкай характараў: «Мяшчане» М.Горкага, «Небяспечны паварот» Дж.Б.Прыстлі. У 1941 пастаўлены «Слава» В.Гусева, «Самадуры» К.Гальдоні, працавалі над гіст. драмай «Мсціслаў Удалы» І.Прута.
Р.Б.Смольскі. с. 294
БРЭ́СЦКІ АБЛАСНЫ́ ТЭА́ТР ЛЯ́ЛЕК . Створаны ў чэрв. 1968 з групы лялечнікаў, якая існавала пры Брэсцкім абл. драм. т-ры з 1963. Адкрыўся спектаклем «Салдат Даніла» («Птушынае малако») Е.Тудароўскай і В.Мятальнікава. Гал. рэжысёры А.Сярогін, А.Шкілёнак, В.Казлова, С.Юркевіч, А.Жугжда (з 1990). У пастаноўках выкарыстоўваюцца лялькі розных сістэм, прыём адкрытага валодання лялькай спалучаецца з дзеяннем акцёра ў жывым плане, яны выступаюць у масках і без масак.
У рэпертуары т-ра: «Прыгоды трох парасят» і «Крок у бессмяротнасць» Н.Мацяш, «Дзед і Жораў» В.Вольскага, «Хлопчык з легенды» паводле Г.Васілеўскай, «Прывід старога млына» В.Навацкага і Ю.Фрыдмана, «Па шчупаковай волі» Л.Тарахоўскай, «Блакітнае шчаня» У.Гюлы, «Чыпаліна» паводле Дж.Радары, «Дзень нараджэння ката Леапольда» А.Хайта, «Славутае качаня Цім» паводле Эн Блайтан, «...Забыць Герастрата!» Р.Горына, «Крэслы» Э.Іанеска, «Што здарылася ў заапарку» Э.Олбі і інш.
Дз.У.Стэльмах. с. 294
БРЭ́СЦКІ АЭРАВАКЗА́Л . Пабудаваны ў 1986 (арх. В.Арсеньеў, А.Ляшук, В.Кескевіч, Р.Шылай, В.Гапіенка) за 18 км на У ад Брэста з боку Маскоўскай шашы. Разлічаны на 400 пасажыраў. Складаецца з трох квадратных у плане аб’ёмаў, злучаных паміж сабой. У цэнтр. аб’ёме аперацыйная зала, перакрытая метал. канструкцыяй (структурай), што надае своеасаблівасць інтэр’еру, у другім — рэстаран, сталовая, у трэцім — адм. памяшканні, багажнае аддзяленне і інш.
Фасады вылучаюцца выразнай пластыкай, своеасаблівай арх.-маст. кампазіцыяй, у якой дамінуюць цэнтральна размешчаная дыспетчарская вежа і вуглавыя лесвіцы. У аддзелцы выкарыстаны мармур і граніт, пліткі «акмігран» і гіпсавыя для столі, шклопакеты для вітражоў, высакаякасная тынкоўка. Аўтарам праекта прысуджана Дзярж. прэмія Беларусі 1988. с. 294
БРЭ́СЦКІ БЕСКУРГА́ННЫ МО́ГІЛЬНІК , археалагічны помнік апошняй чвэрці 1 — 2-й пал. 3 ст. на тэр. г. Брэста (былая в. Трышын, цяпер вул. Маскоўская). Выяўлена 75 пахаванняў плямён вельбарскай культуры. Пахавальны абрад — трупаспаленне па-за межамі пахавання. Рэшткі крэмацыі ссыпалі на дно ямы або ў спец. урны. Знойдзены гліняны посуд, прасліцы, жал. нажы і замкі, бронзавыя фібулы, дэталі паяснога набору, шкляныя пацеркі, метал. бранзалеты і падвескі. Некаторыя даследчыкі звязваюць могільнік з адным з этапаў фарміравання слав. Этнасу. с. 294
БРЭ́СЦКІ ГІДРАГЕАЛАГІ́ЧНЫ БАСЕ́ЙН , на ПдЗ Беларусі. Прымеркаваны да Падляска-Брэсцкай упадзіны. Усх. ч. Мазавецка-Люблінскага супербасейна падземных вод. Уключае меза-кайназойскі ваданосны комплекс, кембрыйска-ардовікскі ваданосны гарызонт і верхнерыфейска-вендскі ваданосны комплекс, якія падзелены тоўшчамі слабапранікальных і водатрывалых парод сілуру і венду — ніжняга кембрыю. Воды напорныя, зрэдку самавыліваюцца, п’езаметрычныя ўзроўні на глыб. 0,5—45 м. Рэсурсы 6,8 млн. м3/сут. Дэбіт свідравін 0,06—25 л/с. Вылучаюцца 2 гідрадынамічныя зоны. У зоне свабоднага водаабмену воды прэсныя, пераважна гідракарбанатна-кальцыевага саставу, мінералізацыя 0,1—0,6 г/л, нярэдка з павышанай колькасцю жалеза. Зона запаволенага водаабмену мае саланаватыя (мінералізаваныя) воды, мінералізацыя 2,9—18,5 г/л, хларыдна-натрыевая і кальцыева-натрыевыя. Прэсныя воды выкарыстоўваюцца для гасп.-пітнога водазабеспячэння, мінеральныя — для лячэння і аздараўлення.
М.С.Капора, М.Г.Ясавееў. с. 295
БРЭ́СЦКІ ЕЗУІ́ЦКІ КАЛЕ́ГІУМ . Існаваў у 17—18 ст. у Брэсце. Па запрашэнні луцкага біскупа П.Валуцкага з 1616 езуіты пачалі ў Брэсце місіянерскую дзейнасць, у 1629 быў заснаваны калегіум. У 1620 брэсцкі ваявода А.Валовіч падараваў езуітам фальварак Адамкаў, які стаў іх рэзідэнцыяй. Віленскі ваявода і магілёўскі староста Л.Сапега ахвяраваў ім фальварак Дзераўна з в. Мольткі і Мяневеж (Брэсцкі пав.), а ў 1650 — фальварак і в. Паніквы (Камянецкі р-н). У 1669 кароль Міхал Вішнявецкі перадаў езуітам в. Плоскі і землі ў Прылуках (Брэсцкі р-н). На працягу 17—18 ст. ордэн езуітаў набываў тут новыя землі з вёскамі (Слаўкі, Студзіловічы, Ляскавічы і інш., Брэсцкі пав.), аддаючы грошы пад залог маёнткаў, ператварыўся ў буйнога ліхвяра і арганізатара па эксплуатацыі промыслаў; меў б-ку, аптэку (з 1694). Навуч. праграма Брэсцкага езуіцкага калегіума была тыповай для езуіцкіх калегіумаў. З 1634 у калегіуме выкладалі толькі настаўнікі, якія мелі званне прафесараў. У 1772/73 навуч. г. з 28 выкладчыкаў 17 былі святарамі, 8 — манахамі. У 1696—1760-я г. пры калегіуме дзейнічаў школьны тэатр. У б-цы (каля 2 тыс. тамоў) былі кнігі на лац., ням., франц. і інш. мовах. У калегіуме вучыўся бел. мысліцель-атэіст К.Лышчынскі. Будынкі калегіума знаходзіліся на тэр. сучаснай Брэсцкай крэпасці, не зберагліся.
Т.Б.Блінова. с. 295
БРЭ́СЦКІ ЗАВО́Д БЫТАВО́Й ХІ́МІІ . Створаны ў 1973—75 у Брэсце. З 1991 — акц. т-ва, на з-дзе дзейнічае бел.-польскае сумеснае прадпрыемства «Аўра», на іх базе створана НВА «Брэстбытхім». Дзейнічаюць цэхі: палімернай і карданажнай тары, сінт. мыйных сродкаў, напаўнення аэразольных балонаў, клеяў. Асн. прадукцыя (1995): мыйныя, пенамыйныя і для ачысткі сродкі, шампуні, ласьёны, лакі для валасоў, антыстатыкі, асвяжальнікі паветра, дэзадаранты, сіт. клеі, стымулятары росту раслін, інсектыцыды. с. 295
БРЭ́СЦКІ ЗАВО́Д СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАГА МАШЫНАБУДАВА́ННЯ , «Брэстсельмаш». Створаны ў 1946 у Брэсце як рамонтна-мех. майстэрня. З 1960 з-д, з 1970 маш.-буд. з-д абсталявання для жывёлагадоўчых фермаў, з 1975 «Брэстсельмаш», з 1992 нар. прадпрыемства. Асн. прадукцыя (1995): цеплагенератары, катлы ацяпляльныя паравыя, агрэгаты для ўнясення мінер. угнаенняў, ахаладжальнікі малака, воданагравальнікі, кормазапарнікі, коранеклубнярэзкі, печкі-каменкі (для лазняў) і інш. с. 295
БРЭ́СЦКІ КАДЭ́ЦКІ КО́РПУС ,Аляксандраўскі Брэсцкі кадэцкі корпус, з 1857 Аляксандраўскі кадэцкі корпус, сярэдняя ваенна-навуч. ўстанова закрытага тыпу для падрыхтоўкі дваранскіх дзяцей да вайск. службы. Існаваў у 1842—63 у Брэсце. Засн. на сродкі казны, а таксама памешчыкаў Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Беластоцкай губ. Найменне «Аляксандраўскі» — у гонар Аляксандра ІІ, будучага імператара, які ў 1849—55 быў гал. начальнікам (шэфам) кадэцкіх карпусоў Расіі. Размяшчаўся ў пераабсталяваным будынку бернардзінскага кляштара на Валынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці. Разлічаны на 400 навучэнцаў (кадэтаў). На вучобу прымаліся дзеці дваран, штаб- і обер-афіцэраў ва ўзросце 9,5—11,5 года. Выкладаліся агульнаадук. прадметы за курс гімназіі (мовы, прыродазнаўчыя і грамадазнаўчыя навукі), страявая падрыхтоўка, верхавая язда, ружэйная стральба, фехтаванне, гімнастыка, плаванне, музыка і танцы. Выпускнікоў накіроўвалі пераважна ў юнкерскія вучылішчы. У сувязі з пачаткам Крымскай вайны 1853—56 і абвяшчэннем ваен. становішча ў Брэсцкай крэпасці Брэсцкі кадэцкі корпус у 1854 пераведзены ў Маскву, а ў 1860 — у Вільню, дзе ў 1863 у сувязі з рэформай ваенна-навуч. устаноў скасаваны. Многія з выхаванцаў корпуса пазней сталі дзеячамі рэв. руху ў Расіі, кіраўнікамі і ўдзельнікамі паўстання 1863—64 на Беларусі, у Літве і Польшчы, у т.л. П.І.Адамовіч, Я.В.Дамброўскі, Я.Ф.Кульчыцкі, Б.В.Люгайла, І.А.Падбельскі, З.У.Падлеўскі, Б.С.Паўловіч, Я.А.Пыдзеўскі, М.В.Сакалоў, А.Г.Стаброўскі, П.Ф.Уладычанскі і інш.
Ш.І.Бекцінееў, Н.М.Кірылава. с. 295
БРЭ́СЦКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ . Створаны ў 1971 у Брэсце на базе цагельнага з-да № 22 і з-да керамічных дрэнажных труб. Дзейнічаюць 2 цэхі па выпуску цэглы і цэх фасаднай пліткі. З 1991 — адкрытае акц. т-ва. Асн. прадукцыя (1995): керамічныя цэгла і абліцовачная плітка. с. 295
БРЭ́СЦКІ КЛЯШТА́Р АЎГУСЦІ́НЦАЎ . Існаваў з пач. 15 ст. да 1830 у Брэсце. Засн. каля 1410 вял. кн. ВКЛ Вітаўтам, які даў кляштару 2 карчмы ў Брэсце, загадаў выплачваць манахам па 4 грошы з мыта, па дзесяціне ад брэсцкіх мяшчан і з в. Бучэмля і Трасцяніца. Асн. даход аўгусцінцы атрымлівалі ад в. Кастамлоты, якая належала ім да 1795. Кляштар меў таксама 2 юрыдыкі ў Брэсце, на яго карысць рабіліся грашовыя запісы, і ён лічыўся самым багатым сярод аўгусцінскіх кляштараў ВКЛ. У 17—18 ст. у ім жыло каля 20 манахаў, адбываліся ордэнскія капітулы, дзейнічалі школы філасофіі і тэалогіі, існавала б-ка (у 1818 у ёй былі 322 кнігі). Іх кляштар і першы драўляны касцёл Найсвяцейшай Тройцы размяшчаліся ў прадмесці паміж рэкамі Мухавец і Укрынка (згарэлі ў 1666). Для новай пабудовы ў 1672 брастчане ахвяравалі ім пляцы і дамы на рынку. Мураваны касцёл асвячоны біскупам у 1686. У пач. 18 ст. ён зруйнаваны, каля 1714 адноўлены, пасля пажараў 1801 і 1808 капітальна адбудаваны. У 1830 кляштар скасаваны, будынкі перададзены ваен. ведамству (размяшчаўся к-т крапасных інжынераў). Касцёл перабудаваны пад Мікалаеўскую царкву (захаваўся часткова).
Літ.: Godzawa M. Augustjanie w Brześciu Litewskim: (Notatka historyczna) // Rocznik Towarzystwa przyjaciół nauk w Wilnie, 1909. Wilno, 1910. Т. 3.
А.А.Ярашэвіч. с. 295
БРЭ́СЦКІ КЛЯШТА́Р БЕРНАРДЗІ́НЦАЎ . Існаваў у 1605—1830. Засн. луцкім біскупам М.Шышкоўскім у Валынскім прадмесці Брэста пры ўпадзенні р. Мухавец у Буг. Побач з драўлянымі будынкамі была і мураваная капліца св. Дароты. Пасля пажару 1617 кляштар адбудаваны на сродкі ваяводы мсціслаўскага і старосты берасцейскага Г.Хадкевіча. У 1623 Я.Галімскі пры фін. падтрымцы канцлера ВКЛ Л.Сапегі збудаваў мураваны касцёл Яна Хрысціцеля і св. Ганны — трохнефавая базіліка з закрытай галерэяй. Да касцёла прылягаў мураваны будынак кляштара, у 1647 у ім жыло 30 манахаў. У спецыяльна прыбудаванай да касцёла капліцы знаходзілася копія абраза «Маці Божая» з рымскага храма Санта-Марыя Маджорэ, атрыманая П.Пацеем ад папы рымскага Клімента VIII разам з візантыйскім абразом «Хрыстос». Кляштар значна пацярпеў у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У якасці кампенсацыі кляштар атрымаў з дзярж. скарбу 80 тыс. злотых, датацыі караля Яна Казіміра і П.Сапегі, які завяшчаў пахаваць яго ў адбудаваным касцёле. У 18 ст. праведзена рэстаўрацыя (тут працаваў архітэктар і мастак Б.Мазуркевіч, алтары аднаўляў разьбяр Я.Бяляўскі). З пач. 19 ст. пры кляштары дзейнічала школа. У час будаўніцтва Брэсцкай крэпасці ў 1830 памяшканні кляштара і касцёла заняты пад Брэсцкі кадэцкі корпус. Разбураны ў час Вял. Айч. вайны.
А.А.Ярашэвіч. с. 296
БРЭ́СЦКІ КЛЯ́ШТАР БРЫГІ́ТАК . Існаваў у 1623—1830. Засн. ў паўн. прадмесці Брэста Пяскі. Напачатку быў драўляны. Мураваны касцёл Дабравешчання Марыі асвячоны ў 1751; адначасова пабудаваны 2-павярховы кляштарны корпус, які застаўся незакончаным. Увенчаны 8-граннай вежай храм меў незвычайны для бел. архітэктуры авальны план з асобнай капліцай для манашак. Інтэр’ер быў аздоблены стукавай лепкай і 11 разьбянымі алтарамі. Існавалі гасп. будынкі: стайні, хлявы, свірны, карэтнік і інш. Да іх прымыкалі сад і агарод. Уся тэр. была абнесена мурам. Пры пабудове Брэсцкай крэпасці кляштар быў зачынены, у ім размяшчалася арыштанцкая рота.
А.А.Ярашэвіч. с. 296
БРЭ́СЦКІ КЛЯ́ШТАР ДАМІНІКА́НЦАЎ . Існаваў у 1-й трэці 17 ст. — 1830 у Брэсце. Засн. ў 1635 (паводле звестак польск. гісторыка Валыняка — у 1628) брэсцкай войскай Соф’яй Магдаленай Бухавецкай, дачкой каралеўскага сакратара Марыяна Лакніцкага. Адрокшыся ад кальвінізму, яна запісала брэсцкім дамініканцам усе маёнткі, якія атрымала ў спадчыну ад бацькоў і 2 мужоў: 5 фальваркаў і в. Чамяры, Дэрло, Дубаў, Велань. Кляштар размяшчаўся на востраве, пры дарозе на Кобрын. Першыя, верагодна, драўляныя будынкі амаль усе знішчаны ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Кляштар нанава адбудаваны на сродкі Соф’і Пражмоўскай. Яна ж падаравала яму і абраз Маці Божай, які праславіўся як цудатворны (зараз у Фарным касцёле Брэста). Мураваны касцёл св. Соф’і асвячоны ў 1696, карпусы кляштара пабудаваны значна пазней (у 1798 яшчэ не закончаны). Пры кляштары існавалі навіцыят (установа для падрыхтоўкі новых членаў ордэна) і школа філасофіі. Аднанефавы касцёл з 2 бакавымі капліцамі, накрытымі купаламі, вызначаўся багатым жывапісна-разьбярскім аздабленнем; пры гал. алтары знаходзілася надмагілле С.Бухавецкай з партрэтам. Кляштар скасаваны ў 1830, аднак касцёл (адзіны ў Брэсце) пакінуты вернікам як парафіяльны.
Літ.: Квитницкая Е.Д. Монастыри Бреста XVII—XVIII вв. // Архитектурное наследство. М., 1979. Вып. 27; Wołyniak. Wiadomości o dominikanach prowincyi litewskiej. Cz. 1. Kraków, 1917.
А.А.Ярашэвіч. с. 296
БРЭ́СЦКІ МАНЕ́ТНЫ ДВОР , адзін з цэнтраў манетнай вытворчасці ў Рэчы Паспалітай. Створаны ў Брэсце ў час грашовай рэформы 1659—66 для выпуску меднага соліда (барацінкі). Працаваў з 4.12.1665 да 16.12.1666. Соліды Брэсцкага манетнага двара падобныя на медныя соліды Віленскага манетнага двара. На іх аверсе была выява бюста Яна ІІ Казіміра Вазы [1648—68], на рэверсе — герба ВКЛ («Пагоня»). Ёсць меркаванне, што б.ч. тыражу манет мае адметныя рысы: шчыт з вострым вуглом, малая манаграма, палеаграфічныя асаблівасці. с. 296
БРЭ́СЦКІ МАШЫНАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д . Створаны ў 1986 у г. Брэст як Брэсцкае машынабуд. ВА на базе з-даў «Тэкстыльмаш» (дзейнічаў у 1980—86), «Мясамалмаш» (1982—86) і Брэсцкага філіяла Мінскага эксперым.-канструктарскага бюро для мясной і малочнай прам-сці «Мясамалмаш» (1981—86). З 1995 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1995): тэхнал. абсталяванне для тэкст., мясной і малочнай прам-сці і тавары шырокага ўжытку. с. 296
БРЭ́СЦКІ МІР 1918 , Брст-Літоўскі мірны дагавор 1918. Падпісаны ў Брэсце (Брэст-Літоўску) 3.3.1918 прадстаўнікамі Сав. Расіі з аднаго боку і прадстаўнікамі краін Чацвярнога саюза (Германіі, АўстраВенгрыі, Балгарыі і Турцыі) — з другога; ратыфікаваны 4-м Надзвычайным Усерас. з’ездам Саветаў 15.3.1918 і герм. імператарам Вільгельмам ІІ 26.3.1918. У выніку перагавораў у Брэст-Літоўску, якія праходзілі з 20.11(3.12) па 2(15).12.1917, было заключана пагадненне аб перамір’і паміж Сав. Расіяй і Чацвярным саюзам да 1(14).2.1918. Мірныя перагаворы пачаліся 9(22).12.1917 і праходзілі ў абставінах вострай паліт. барацьбы ў бальшавіцкім кіраўніцтве паміж У.І.Леніным і яго прыхільнікамі з аднаго боку, Л.Д.Троцкім і «левымі камуністамі» на чале з М.І.Бухарыным — з другога. Геапалітычным фонам Брэсцкай мірнай канферэнцыі былі падзеі на Украіне — бальшавіцкае паўстанне супраць Укр. нар. рэспублікі (УНР), абвяшчэнне УССР. У выніку гэтых падзей герм. блок прызнаў УНР і 27.1(9.2).1918 падпісаў з яе прадстаўнікамі асобны дагавор, паводле якога Украіна падлягала акупацыі аўстра-герм. войскамі. Пасля зрыву мірных перагавораў дэлегацыяй Сав. Расіі на чале з Троцкім 18.2.1918 аўстра-герм. войскі пачалі наступленне па ўсім фронце і занялі б.ч. тэр. Беларусі (да Дняпра, Сажа і Зах. Дзвіны). Неакупіраванымі засталіся толькі 14 паветаў Віцебскай і Магілёўскай губ. Паколькі Сав. Расія была няздольная працягваць ваен. дзеянні, яе прадстаўнікі падпісалі мір, прыняўшы герм. ультыматыўныя патрабаванні. Дагавор складаўся з 14 артыкулаў і розных дадаткаў. Ням. акупацыі падлягалі Курляндыя, Літва, Ліфляндыя, Эстляндыя і частка Беларусі. На Каўказе да Турцыі адыходзілі правінцыі Усх. Анатоліі і акругі Карс, Ардаган і Батум. Украіна і Фінляндыя прызнаваліся самаст. дзяржавамі. Усяго Расія страчвала тэрыторыі каля 1 млн. км2 з насельніцтвам больш за 50 млн. чал. Дагавор абавязваў Сав. Расію правесці поўную дэмабілізацыю арміі і флоту, прызнаць дагавор Цэнтр. укр. рады з Германіяй і яе саюзнікамі, заключыць мірны дагавор з УНР і вызначыць мяжу паміж Расіяй і Украінай. Сав. Расія абавязвалася аднавіць гандлёва-эканам. льготы і прывілеі для Германіі, у т.л. мытны тарыф 1904 на яе карысць. Заключэнне Брэсцкага міру дазволіла сав. ўраду атрымаць неабходную яму мірную перадышку.
Бел. пытанне на перагаворах самаст. значэння не мела, нягледзячы на тое, што паняцце «самавызначэнне нацый» стаяла ў цэнтры дыскусій. Паводле прапаноў дэлегацыі РСФСР, нацыянальным групам, якія не карысталіся паліт. самастойнасцю да вайны, гарантавалася магчымасць свабодна вырашаць пытанне аб сваёй прыналежнасці да той ці інш. дзяржавы або аб сваёй дзярж. незалежнасці шляхам рэферэндуму. Бел. дэлегацыя, сфарміраваная Усебел. з’ездам 1917 (С.А.Рак-Міхайлоўскі, І.М.Серада, А.І.Цвікевіч), прысутнічала на канферэнцыі толькі як дарадца дэлегацыі УНР і актыўнага ўдзелу ў перагаворах не прымала. Паводле ўмоў Брэсцкага міру тэр. Беларусі падзялялася па лініі Дзвінск— Свянцяны—Ліда—Пружаны—Брэст. Немцы арыентаваліся на стварэнне «малой Літвы» з далучэннем бел. зямель, у т.л. Віленшчыны і Гродзеншчыны, да этнічнай Літвы. Астатняя тэр. Беларусі разглядалася як прэрагатыва Сав. Расіі. Землі на Пд ад Палескай чыг. па дамоўленасці з Цэнтр. укр. радай перадаваліся УНР. Устанаўлівалася, што для тэрыторый, якія знаходзіліся на З ад устаноўленай лініі і раней належалі Расіі, не будзе вынікаць ніякіх абавязкаў у адносінах да Расіі. Апошняя адмаўлялася ад усякага ўмяшання ва ўнутр. справы гэтых абласцей. Германія і Аўстра-Венгрыя збіраліся вызначыць іх будучы лёс праз рэферэндум. Брэсцкі мір — першы ў 20 ст. падзел бел. зямель паміж 5 дзяржавамі: Германіяй, Сав. Расіяй, Украінай, Літвой і Латвіяй. Беларусь не атрымлівала кампенсацый на аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі, паколькі Германія і Расія ўзаемна адмовіліся ад пагашэння ваен. страт. Брэсцкі мір узмацніў незалежніцкія настроі ў бел. нац.-вызв. руху і садзейнічаў абвяшчэнню незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Паводле дадатковага сав.-герм. дагавора ад 27.8.1918 Германія абавязвалася ачысціць тэр. на У ад Бярэзіны. Да пач. ліст. 1918 быў вызвалены шэраг валасцей Аршанскага, Лепельскага, Магілёўскага, Полацкага і Сенненскага пав. Калі ў выніку Лістападаўскай рэвалюцыі ў 1918 у Германіі была скінута кайзераўская манархія, Германія 11.11.1918 падпісаннем Камп’енскага перамір’я адмовілася ад Брэсцкага міру 13.11.1918 Усерас. ЦВК ануляваў Брэсцкі мір. Канчаткова Брэсцкі мір скасаваны паводле Версальскіх мірных пагадненняў 1919 з пераможанай Германіяй.
У.Е.Снапкоўскі. с. 296
БРЭ́СЦКІ МУЗЫ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ . Засн. ў 1940 у Брэсце як муз. вучылішча. З 1993 каледж. Спецыяльнасці (1995/96 навуч. г.): нар. інструменты; спевы, струнныя, духавыя і ўдарныя інструменты; тэорыя музыкі; фартэпіяна; хар. дырыжыраванне. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае. Пры каледжы працуюць: дзіцячая муз. школа з прафарыентацыяй (з 1994); хор, аркестры (бел. і рус. нар. інструментаў, духавы, сімфанічны).
Г.В.Сегянюк. с. 297
БРЭ́СЦКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Т імя А.С.Пушкіна. Існаваў у 1945—50 у Брэсце. Імя Пушкіна прысвоена ў 1949. Тэрмін навучання 2 гады. Рыхтаваў настаўнікаў 5—7-х класаў агульнаадук. школы. Меў аддзяленні: гісторыка-філал., прыродазнаўча-геагр., фізіка-матэм., падрыхтоўчае, вячэрняе і завочнае. Працавалі кафедры гісторыі, педагогікі і псіхалогіі, прыродазнаўства і геаграфіі, фізікі і матэматыкі, бел. мовы і л-ры, рус. мовы і л-ры, ваен. падрыхтоўкі, марксізму-ленінізму. За час існавання падрыхтаваў 1,8 тыс. настаўнікаў. На яго базе ў 1950 засн. Брэсцкі пед. ін-т (з 1995 Брэсцкі універсітэт). с. 297
БРЭ́СЦКІ ПАВЕ́Т , адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 16—20 ст. Утвораны ў 1520 у Падляшскім, з 1566 у Брэсцкім ваяводстве ВКЛ. У крыніцах 16—17 ст. на старабел. мове Берасцейскі павет. Цэнтр — г. Брэст (Берасце, Бярэсце, Брэст-Літоўск, Брэст-над-Бугам). З 1795 у складзе Рас. імперыі: у Слонімскай, з 1797 у Літоўскай, з 1801 у Гродзенскай губ. Пл. павета 4893,2 км2, нас. 218,4 тыс. чал. (1897). У 1921—39 у Палескім ваяводстве ў Польшчы. 4.12.1939 уключаны ў склад Брэсцкай вобласці БССР. 15.1.1940 скасаваны, вобласць падзелена на раёны. с. 297
БРЭ́СЦКІ ПАНЧО́ШНЫ КАМБІНА́Т . Створаны ў 1965—68 у г. Брэст. З 1994 адкрытае акц. т-ва. Сыравіну часткова атрымлівае з Расіі, Украіны, Прыбалтыкі і інш. краін. Дзейнічаюць круцільная і вязальная вытв-сць. Асн. прадукцыя (1995): гладкія і з малюнкамі жаночыя калготкі, паўшарсцяныя жаночыя і дзіцячыя калготкі, мужчынскія, жаночыя і дзіцячыя шкарпэткі. с. 298
БРЭ́СЦКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т . Засн. ў 1966 у Брэсце як інж.-буд. ін-т. З 1989 політэхнічны ін-т. У 1995/96 навуч. г. ф-ты: буд., водазабеспячэння і гідрамеліярацыі, электроннамех., эканам., завочны, даінстытуцкай падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1991. Мае н.-д. лабараторыі: «Пульсар» (даследаванне і рэалізацыя тэхналогіі пульсуючага гарэння); трываласці, надзейнасці і даўгавечнасці буд. канструкцый і іх элементаў; саманапружаных канструкцый.
Г.В. Сегянюк. с. 298
БРЭ́СЦКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ . Засн. ў 1966 у Брэсце як буд. тэхнікум. З 1987 палітэхнікум. Спецыяльнасці (1995/96 навуч. г.): тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя машынабудавання; прамысл. і грамадз. буд-ва; вытв-сць радыёэлектронных сродкаў. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. с. 299
БРЭ́СЦКІ РАЁ́Н , на ПдЗ Брэсцкай вобл. Беларусі. Утвораны 15.1.1940 (у сучасных межах з 1950). Пл. 1,6 тыс. км2. Нас. 41,5 тыс. чал. (1996), гарадскога 31,1%. Сярэдняя шчыльн. 26 чал/км2. Цэнтр — г. Брэст; г.п. Дамачава, 148 сельскіх нас. пунктаў. Падзяляецца на 11 сельсаветаў: Гершонскі, Знаменскі, Клейнікаўскі, Лышчыцкі, Матыкальскі, Мухавецкі, Радваніцкі, Тамашоўскі, Тэльмінскі, Чарнаўчыцкі, Чэрнінскі.
Большая частка тэр. раёна ў межах Брэсцкага Палесся, невял. паўн. частка — на Прыбугскай раўніне. Пераважаюць выш. 130— 150 м, найвыш. пункт 186,1 м (каля в. Заполле). Карысныя выкапні: торф, гліна, буд. пяскі, мел. Сярэдняя т-ра студз. -4,4 °С, ліп. 18,8 °С. Ападкаў 548 мм за год. Вегетац. перыяд 208 сут. Найб. рака — Зах. Буг з прытокамі Лясная, Мухавец, Спанаўка, Серадовая Рэчка, Капаёўка. Мухавец уваходзіць у сістэму Дняпроўка-Бугскага воднага шляху. Значныя азёры: Селяхоўскае, Рагазнянскае, Белае, Мяднянскае, Сажалка Таварная. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, поймавыя (алювіяльныя), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы. Пад лясамі 36,5% тэр. раёна, у асн. лясы хваёвыя, чорнаальховыя, бярозавыя (буйныя масівы — Тэльмінскі, Мухавецкі, Белаазерскі і інш.); пад балотамі 3,1% пл. раёна. Біялагічны заказнік Селяхі. Помнікі прыроды — Мяднянскія ельнікі, Лютаўскія букі.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 73,5 тыс. га, з іх асушана 23,9 тыс. га. На 1.1.1995 у раёне 12 калгасаў, 8 саўгасаў, птушкафабрыка. Асн. галіны сельскай гаспадаркі — малочна-мясная жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла, свінагадоўля, авечкагадоўля, конегадоўля), буракаводства. Вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, агародніну. Прадпрыемствы харч. і буд. матэрыялаў прам-сці. Па тэр. раёна праходзяць чыгункі на Беласток (Польшча), Ковель (Украіна), а таксама на Баранавічы, Лунінец і Тамашоўку, аўтамаб. дарогі на Баранавічы, Пінск, Камянец, Маларыту. На 1995 у раёне 15 сярэдніх, 14 базавых і 3 пач. школы, школа-інтэрнат, 18 дашкольных устаноў, 3 школы-сады, 30 клубаў, 42 б-кі, 6 бальніц, 6 амбулаторый, 22 фельч.-ак. пункты. Помнікі архітэктуры: царква Ушэсця (1899) у в. Велямовічы, Крыжаўзвіжанская царква 19 ст. ў в. Вістычы, крапасны форт № 5 (1878—88) у в. Гершоны, Ільінская царква канца 18 — пач. 19 ст. ў в. Дубок, царква Параскевы Пятніцы і званіца (1610) у в. Збірагі, сядзіба (1875) у в. Малыя Зводы, Пакроўская царква (1742) у в. Шчытнікі Малыя, Пакроўская царква (1739) у в. Покры, сядзіба Нямцэвічаў 2-й пал. 18 ст. ў в. Скокі, сядзібны дом канца 19 — пач. 20 ст. і царква 2-й пал. 19 ст. ў в. Сычы, Троіцкі касцёл (1583) і царква Параскевы Пятніцы (1733) у в. Церабунь, Міхайлаўская царква і званіца (1701) у в. Чэрск, Праабражэнская царква (1609) у в. Шумакі, Прачысценская царква (1793) у в. Шэбрын. Музей касманаўтыкі (з раздзеламі пра ўраджэнца раёна лётчыка-касманаўта П.І.Клімука) у в. Тамашоўка. Выдаецца газ. «Заря над Бугом». с. 299
БРЭ́СЦКІ СКАРБ . Знойдзены ў Брэсце ў 1834. Складаўся з сярэбраных чары і 2 кавалкаў лому, 470 медных солідаў 1659—66 і 87 сярэбраных манет 2-й пал. 17 ст. Рэчы Паспалітай, Прусіі, Саксоніі. Скарб ухаваны ў канцы 17 ст. 39 сярэбраных манет са скарбу захоўваюцца ў Эрмітажы. с. 300
БРЭ́СЦКІ ТЭА́ТР ДРА́МЫ , назва Брэсцкага тэатра драмы і музыкі ў 1992—94. с. 300
БРЭ́СЦКІ ТЭА́ТР ДРА́МЫ І МУ́ЗЫКІ . Створаны 1.10.1944 з выпускнікоў Маскоўскага гар. тэатр. вучылішча (курс У.Гатоўцава). З кастр. 1945 у Брэсце як абл. драм. т-р імя Ленінскага камсамола Беларусі, у 1992—94 т-р драмы. Сучасная назва з 1995.
Творчае аблічча т-ра ў 1940—50-я г. вызначалі спектаклі героіка-рамантычнага кірунку, сярод якіх «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча (1953, прэмія Ленінскага камсамола 1967), «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона, «Юнацтва бацькоў» Б.Гарбатава, «Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева, «Як гартавалася сталь» паводле М.Астроўскага, «Авадзень» паводле Э.Л.Войніч, «Любоў Яравая» К.Транёва, «Сапраўдны чалавек» паводле Б.Палявога, «Людзі, якіх я бачыў» Б.Смірнова. Гал. тэма творчасці т-ра на працягу ўсяго існавання — станаўленне і фарміраванне асобы сучасніка. Вызначальныя ў розныя перыяды творчасці былі спектаклі маральна-этычнай праблематыкі: «Машачка» А.Афінагенава, «Старонка жыцця», «У добры час» і «У пошуках радасці» В.Розава, «Фабрычнае дзяўчо» А.Валодзіна, «Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава, «Ленінградскі праспект» І.Штока, «Арганаўты» Ю.Эдліса, «Варшаўская мелодыя» Л.Зорына, «А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева, «Характары» паводле В.Шукшына і інш.
Значнае месца ў рэпертуары займае бел. драматургія: «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Ірынка» К.Чорнага, «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «Хамуціус» паводле А.Куляшова, «Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна і яго п’еса «І змоўклі птушкі», «Апраўданне крыві» паводле І.Чыгрынава, «Салаўі спяваюць на волі» Я.Рамановіча паводле аповесці З.Бядулі «Салавей», «Калі зацвітаюць сады» В.Палескага, «Папараць-кветка» І.Козела, «Людзі і камяні» і «Брэсцкі мір» Губарэвіча, «Выбачайце, калі ласка», «Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Верачка», «Таблетку пад язык» і «Патоп» («Дыхайце эканомна») А.Макаёнка, «Разумная дачка» У.Караткевіча паводле бел. нар. казак, «Апошняя інстанцыя», «Нашчадак», «Махляр паняволі» М.Матукоўскага, «Укралі кодэкс» А.Петрашкевіча, «Парог» і «Вечар» А.Дударава, «Чатыры крыжы на сонцы» («Выклік багам»), «Грэшнае каханне», «Аукцыён» («Прадаецца муж») А.Дзялендзіка, «Ціхі прыстанак» А.Паповай, «Лейтэнанты» і «Самы шчаслівы чалавек» А.Пінчука, «Добрая памяць па сходнай цане» («Добрая памяць — за наяўныя») В.Іпатавай, «Машэка» М.Арахоўскага і інш. Прыкметнае месца ў творчасці калектыву займаюць пастаноўкі класічных рус. і замежных твораў: «Не ўсё кату масленіца», «Беспасажніца» і «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага, «Дваранскае гняздо» паводле І.Тургенева, «Жывы труп» Л.Талстога, «Чайка» і «Тры сястры» А.Чэхава, «Звычайная гісторыя» паводле І.Ганчарова, «Ветрык, вей!» Я.Райніса, «Дон Сезар дэ Базан» Ф.Дзюмануара і А.Дэнеры, «Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі, «Пігмаліён» Б.Шоу, «Атэла» У.Шэкспіра, а таксама сучаснай замежнай драматургіі — «Дрэвы паміраюць стоячы» А.Касоны, «Від з моста» А.Мілера, «Лаліта» Э.Олбі (паводле У.Набокава), «Гісторыя кахання» Э.Сігла, «Маркіза дэ Сад» Ю.Місіма, «Калі конь траціць прытомнасць» Ф.Саган. Найб. плённыя перыяды ў творчасці т-ра звязаны з дзейнасцю рэжысёраў Ю.Арынянскага, А.Міронскага, І.Папова.
У розны час у т-ры працавалі: акцёры — нар. арт СССР Я.Палосін; нар. артысты Беларусі Т.Заранок, А.Логінаў, Г.Маркіна; засл. артысты Беларусі М.Абрамаў, Т.Аляксеева, А.Асторына, Н.Ганчарэнка, Л.Весніна, У.Говар-Бандарэнка, В.Захарава, Т.Канавалава, Г.Качаткова, З.Курдзянок, П.Маркін, А.Самараў, Л.Сторажава, Б.Уксусаў, Б.Уладамірскі, Ю.Уласаў, С.Юркевіч; засл. дз. культуры Беларусі Л.Валчэцкі (дырэктар т-ра). У трупе т-ра (1996): засл. артысты Беларусі С.Яўдошанка, К.Перапяліца, Г.Токараў. Гал. рэжысёр Я.Натапаў (з 1996), гал. мастак В.Лесін (з 1980). У 1963—67 пры т-ры дзейнічала лялечная група, на базе якой створаны Брэсцкі абласны тэатр лялек. У 1995 у склад т-ра ўключаны сімфанічны аркестр.
Літ.: Волчецкий Л.П. Годы, спектакли, роли... Мн., 1974.
Р.М.Бакіевіч. с. 300
БРЭ́СЦКІ ТЭ́ХНІКУМ ЧЫГУ́НАЧНАГА ТРА́НСПАРТУ . Засн. ў 1940 у Брэсце. Спецыяльнасці (1995/96 навуч. г.): аўтаматыка, тэлемеханіка і электразабеспячэнне на чыг. транспарце; арганізацыя перагрузачных работ на транспарце, тэлекамунікацыйныя сістэмы; машыны і абсталяванне дарожна-буд. комплексу; арганізацыя перавозак і кіраванне рухам на транспарце; трансп. камунікацыі. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. с. 300
БРЭ́СЦКІ УНІВЕРСІТЭ́Т . Засн. ў 1950 у Брэсце на базе Брэсцкага настаўніцкага інстытута як пед. ін-т. З 1995 ун-т. У 1995/96 навуч. г. ф-ты: філалагічны, пед., гіст., замежных моў, біял., геагр., дашкольнага выхавання, матэм., фіз., фіз. выхавання, дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1991. Пры ун-це н.-д. лабараторыі: сацыялагічная (даследуе праблемы моладзі ва ўмовах сац.-паліт. фактараў зах. прыгранічча Беларусі); «Вучэбная кніга» (даследаванні, звязаныя з падрыхтоўкай рукапісаў падручнікаў, навуч. дапаможнікаў); «Геаграфічнае еўразнаўства» (вывучэнне праблем тэорыі рэгіяналізацыі і комплекснае геагр. даследаванне рэгіёнаў рознага тэр. ўзроўню); музей біялогіі.
Г.В.Сегянюк. с. 300
БРЭ́СЦКІ ЧЫГУНАЛІЦЕ́ЙНЫ І МЕХАНІ́ЧНЫ ЗАВО́Д . Дзейнічаў у 1870— 1913 у г. Брэст. У 1879 былі 2 вагранкі, адлівалі чыгунныя вырабы. У 1908 працаваў конны рухавік (5 к.с.), у 1913 — газавы (12 к.с.), рамантавалі с.-г. машыны, рабілі чыгунныя адліўкі. Працавала да 78 чал. (1899). Выраблялі прадукцыі на суму да 12 тыс. руб. (1913). с. 300
БРЭ́СЦКІ ЧЫГУ́НАЧНЫ ВАКЗА́Л .Пабудаваны ў 1886 у Брэсце ў псеўдарускім стылі (арх. Я.Гарбуноў, В.Лорберг, Л.Нікалаі). У Вял. Айч. вайну разбураны. У 1956 адноўлены ў старых параметрах са зменай планіроўкі і кампазіцыі. Цэнтр. аб’ём з 2-светлавым вестыбюлем, заламі чакання, службовымі і дапаможнымі памяшканнямі вылучаны вежай са спічаком. Бакавыя флігелі аб’яднаны з асн. будынкам агульным верхнім поясам і радам квадратных у плане пілонаў. Зала чаканняў упрыгожана смальтавай мазаікай на тэму абароны Брэсцкай крэпасці (1973). Абапал вакзала праходзяць чыг. пуці, пад імі — віядукі. с. 300
БРЭ́СЦКІ ЭЛЕКТРАЛЯ́МПАВЫ ЗАВО́Д . Створаны ў 1962—66 у г. Брэст. Дзейнічаюць цэхі: зборачны, спіральна-электродны, цокальны, шкляны, участак па вытв-сці святлотэхн. вырабаў. Асн. прадукцыя (1995): лямпы напальвання агульнага прызначэння, мясц. асвятлення, для халадзільнікаў і швейных машын, кварцавыя галагенныя, аўтамабільныя, мініяцюрныя, камутатарныя, аптычныя, для чыгунак, водных шляхоў і аэрадромаў (сігнальныя), самалётаў, руднікоў і інш., а таксама паўфабрыкаты для вырабу лямпаў, свяцільнікі і рассейвальнікі. с. 301
БРЭ́СЦКІ ЭЛЕКТРАМЕХАНІ́ЧНЫ ЗАВО́Д . Створаны ў 1963—65 у г. Брэст як з-д электравымяральных прылад. З 1970 Брэсцкі электрамеханічны завод. З 1993 галаўное прадпрыемства Брэсцкага электрамех. канцэрна. Выпускаў ЭВМ агульнага прызначэння (ЕС), перфакарткавае і перфастужкавае абсталяванне, устройствы аптычнага счытвання знакаў і сістэм тэлеапрацоўкі даных для ЭВМ, стацыянарныя і рухомыя выліч. камплекты для АСК спец. прызначэння, бартавыя ЭВМ, персанальныя камп’ютэры. Асн. прадукцыя (з 1993): прылады для кантролю за расходам газу і электраэнергіі, мед. тэхніка, персанальныя камп’ютэры, быт. электра- і радыёапаратура, с.-г. тэхніка.
П.І.Сідорык. с. 301
БРЭ́СЦКІЯ ВЫСТУПЛЕ́ННІ САЛДА́Т 1905—07 . Пачаліся ў канцы 1905 у гарнізоне Брэсцкай крэпасці пад уплывам рэв. руху ў краіне і агітацыі Брэсцкай ваенна-рэв. арг-цыі РСДРП, Брэсцкай арг-цыі Польскай сацыяліст. партыі ў Літве (ППС у Літве) і Брэсцкага с.-д. к-та Бунда. 7.12.1905 рота артылерыі гарнізона арганізавала мітынг, у якім прынялі ўдзел 7, 11, 12, 15 і 16-я роты. Салдаты ўхвалілі рэзалюцыю з патрабаваннямі вызваліць севастопальскіх і кранштацкіх матросаў і зняволеных салдат-агітатараў Брэсцкага гарнізона, звольніць салдат звыштэрміновай службы, палепшыць умовы службы, не пасылаць войскі на задушэнне рабочых і сял. хваляванняў. Брэсцкая ваенна-рэв. арг-цыя РСДРП распаўсюдзіла ў крэпасці адозвы «Да салдат Брэст-Літоўскай крэпасці», «Да ўсіх салдат Брэст-Літоўскай крэпасці і гарнізона» і «26 патрабаванняў ніжніх чыноў Брэст-Літоўскага гарнізона». Камандаванне вымушана было задаволіць некаторыя патрабаванні. Выступленне артылерыстаў не знайшло падтрымкі і было задушана. 22—23.7.1906 выступілі салдаты 2-га асаднага артыл. палка, якія патрабавалі вызваліць арыштаваных таварышаў, атрымліваць усе газеты, палепшыць матэрыяльнае становішча. Камандаванне адмовілася задаволіць патрабаванні і пачало арышты. У адказ салдаты спалілі будынак афіцэрскага сходу, разграмілі краму, паранілі некалькіх афіцэраў. Паўстанцы былі акружаны і адведзены ў крэпасць. 700 удзельнікаў выступлення арыштаваны, 32 асуджаны на катаржныя работы. У 1907 адбыліся хваляванні салдат, якія патрабавалі палепшыць матэрыяльнае становішча, харчаванне, быт. ўмовы. Падача калектыўных скаргаў і петыцый працягвалася да канца 1907.
М.В.Біч, У.Г.Філякоў. с. 301
БРЭ́СЦКІЯ ГІ́ЛЬЗАВА-ПАПЯРО́СНЫЯ І ГІ́ЛЬЗАВЫЯ МАНУФАКТУ́РЫ І ФА́БРЫКІ . Дзейнічалі ў 1878—1914 уг. Брэст. Мелі машыны для рэзання паперы і кардону, пераплётныя і гільзавыя, станкі для вырабу гільзаў, метал. папяросныя машынкі; выкарыстоўвалі конныя прыводы і рухавікі, газава-бензінавыя і паравыя рухавікі (з 1905). Выраблялі гільзы папяросныя, у т.л. з муштукамі, гільзы для набівання папярос з маісавай паперы, кардон для муштукоў і скрынак. На кожнай мануфактуры за год выраблялася гільзаў на суму да 10—20 тыс. руб., працавала ад 16 (1885) да 200 (1892) рабочых. На кожнай ф-цы штогод выраблялі прадукцыі на суму да 26—40 тыс. руб., працавала ад 100 (1896) да 25 (1910) рабочых. с. 301
БРЭ́СЦКІЯ ГІМНА́ЗІІ , сярэднія агульнаадук. навуч. ўстановы ў 1865—1915 у Брэсце.
Мужчынская гімназія засн. ў 1865 як 4-класная прагімназія; у 1901 пераўтворана ў гімназію. Складалася з 8 асн., 4 паралельных (1—4-ы) і падрыхтоўчага класаў. Колькасць навучэнцаў ад 450 да 520. Выкладаліся: Закон Божы, іудзейскае веравучэнне, рус., франц., ням., лац. мовы, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, матэматыка, маляванне, чыстапісанне, музыка, спевы і інш. Зараз у будынку б. гімназіі размешчаны адзін з навуч. карпусоў Брэсцкага універсітэта.
Жаночая гімназія засн. 1.7.1904. Складалася з 6 асноўных і падрыхтоўчага класаў. У 1905 адкрыты 7-ы, у 1907 — 8-ы дадатковы пед. клас, у 1911 — паралельныя 3-і і 6-ы класы. Колькасць навучэнцаў вагалася ад 400—500 у 1906—07 да 340 у 1915. Выкладаліся: Закон Божы, рус., франц., ням., польск. мовы, гісторыя, матэматыка, фізіка, чыстапісанне, маляванне, геаграфія, славеснасць, рукадзелле, гігіена і інш.
М.М.Забаўскі. с. 301
БРЭ́СЦКІЯ ДРУКА́РНІ 16 ст. Дзейнічалі ў 1550—70-я г. ў Брэсце. Мецэнатам большасці з іх быў канцлер ВКЛ, ваявода віленскі і староста берасцейскі М.Радзівіл Чорны. Узнікненню друкарняў садзейнічаў уздым у культ. развіцці Беларусі, пашырэнне міжнар. сувязяў і ўплыў Рэфармацыі. У ліку друкароў-кнігавыдаўцоў Б.Ваяводка (1553—54), С.Мармеліус (1558—60-я г.), Ц.Базылік (1560—70-я г.). Першыя кнігі, выдадзеныя Ваяводкам, адпавядалі патрэбам рэфармацыйнага руху: Вялікі і Малы Катэхізісы, перакладныя тэалагічныя творы Крыштофа Імлера і Урбана Рэгіуса. З выданняў Мармеліуса вядомы: «Два пасланні» (1559), «Гісторыя пра папу Іаана VIII, які быў жанчынай» (1560), «Артыкулы права магдэбургскага» Б.Граіцкага (1560) і інш. Выйшлі выданні і без упамінання друкара: «Брэсцкая біблія» (1563); сатыр. паэма «Пратэй, або Пярэварацень» (1564), «Размова паляка з ліцвінам» (каля 1564). Найб. росквіту кнігадрукаванне ў Брэсце дасягнула пад кіраўніцтвам Базыліка. У гэты час надрукавана больш за 40 выданняў рознага зместу на польск. і лац. мовах, у якіх адлюстраваны духоўныя і ідэйныя сувязі прагрэс. дзеячаў бел., літ. і польск. культур, белетрыстычныя, гіст., паліт. працы. Выдаўцы Б.д. адрасавалі значную частку сваіх кніг «простым», «посполитым» чытачам. У іх афармленні шырока выкарыстоўвалася рэнесансавая графіка, наборныя арнаменты, гатычныя шрыфты, застаўкі, канцоўкі, фігурныя ксілаграфіі, адчуваецца сувязь з кніжным мастацтвам Польшчы і краін паўночнаеўрап. Адраджэння.
Г.Я.Галенчанка. с. 301
БРЭ́СЦКІЯ ТЫТУНЁ́ВЫЯ МАНУФАКТУ́РЫ . Дзейнічалі ў 1855—1914 у г. Брэст. Усяго было 9 мануфактур, адначасова працавала да 6 (1885). Мелі па 6—11 крышыльных і інш. станкоў, ступы і прэсы, з 1885 — конны рухавік. Выраблялі тытунь курыльны, табаку нюхальную (500—1800 пудоў за год), махорку (да 13 000 пудоў), цыгары (да 2990 тыс. шт.), папяросы (да 3557 тыс. шт.). На розных мануфактурах працавала ад 40 (1873) да 325 (1886) чалавек, выраблялася прадукцыі на суму да 65 тыс. руб. (1885). с. 301
БРЭТА́НЬ (Bretagne), паўвостраў на ПнЗ Францыі. Абмываецца на Пн прал. Ла-Манш і зал. Сен-Мало, на З Атлантычным ак., на Пд Біскайскім зал. Значная ч. Брэтані занята Армарыканскім узв. (выш. да 391 м, горы Арэ). Берагі пераважна скалістыя, на З — рыясавага тыпу. Клімат умераны марскі. Верасоўнікі, тарфяныя пустэчы; трапляюцца дубовыя і букавыя лясы. Характэрны культ. ландшафт тыпу бакаж. Гал. парты Нант і Брэст. с. 301
БРЭТА́НЬ (Bretagne), гістарычная вобласць і сучасны эканам. раён на З Францыі, на п-ве Брэтань. Уключае дэпартаменты Фіністэр, Марбіян, Котдзю-Нор, Іль і Вілен. Пл. 27,2 тыс. км2. Нас. 2,8 млн. чал. (1990). Гал. горад — Рэн. Рэльеф раўнінны і ўзвышаны (да 391 м). Клімат умераны акіянскі (ападкаў 800—1200 мм за год). Натуральная расліннасць — верасоўнікі, дубовыя і букавыя лясы. Прам-сць: суднабудаванне, перапрацоўка рыбы і с.-г. прадукцыі. Значны цэнтр аўтамаб. прам-сці — г. Рэн. У сельскай гаспадарцы пераважае жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла і свінні). Значныя пасевы збожжавых, бульбы, ранняй агародніны. Садоўніцтва (традыц. вытв-сць сідру). Рыбалоўства. Турызм.
Назва ад племя брытаў, якія засялілі Брэтань у 6 ст., пакінуўшы заваяваную англасаксамі Брытанію. З канца 8 да сярэдзіны 9 ст. насельніцтва Брэтані ў васальнай залежнасці ад франкаў. У 845—849 утварылася самаст. Брэтонскае герцагства (каралеўства). Пасля спусташальнай нарманскай акупацыі (919—937) герцагства адноўлена (з канца 10 ст. сталіца — Рэн). У 1040—1223 на тэр. Брэтані вяліся міжусобныя «баронскія войны». З 1213 уладанне дынастыі Капетынгаў, з 1237 княства. У 1491 утворана асабістая унія паміж Брэтаню і Францыяй. У 1515 канчаткова далучана да Францыі каралём Францыскам І і стала яе правінцыяй. У час. франц. рэвалюцыі 1789— 99 падзелена на дэпартаменты. с. 301
БРЭТ-ГАРТ , гл. Гарт Ф.Б. с. 302
БРЭТО́Н (Breton) Андрэ (18.2.1896, Тэншбрэ, дэпартамент Орн, Францыя — 28.9.1966), французскі пісьменнік, адзін з заснавальнікаў сюррэалізму. Па прафесіі ўрач-псіхіятр. Удзельнік дадаісцкага руху (гл. Дадаізм). Тэкст «Магнітныя палі» (1919—20, з Ф.Супо) — першы эксперымент у галіне т.зв. «аўтаматычнага пісьма». У «Маніфесце сюррэалізму» (1924) сфармуляваў базавыя палажэнні сюррэалістычнай паэтыкі: «аўтаматычнае пісьмо», «запіс мрояў», «мроі наяве» і інш. спосабы вызвалення пішучага з-пад кантролю розуму. У «Другім маніфесце сюррэалізму» (1930) засяродзіўся на пытаннях арганізацыйнага, а не літ. характару. У 1938 сустракаўся ў Мексіцы з Л.Троцкім і заснаваў «Міжнародную федэрацыю незалежнага рэв. мастацтва». У час 2-й сусв. вайны жыў у ЗША, у 1946 вярнуўся на радзіму. Аўтар вершаваных зб-каў «Зямны свет» (1923), «Дыханне вады» (1934), рамана «Надзя» (1928), эсэ «Заўвагі пра паэзію» (1936, з П.Элюарам), кн. «Аркан 17» (1945), «Лямпа ў гадзінніках» (1948) і інш.
Тв.: Рус. пер. — [Стихи] // Поэзия. М., 1990. № 57; У кн.: Антология французского сюрреализма, 20-е годы. М., 1994; Называть вещи своими именами: Программные выступления мастеров запад.-европ. лит. ХХ в. М., 1986.
Літ.: Андреев Л.Г. Сюрреализм. М., 1972; Балашова Т.В. Французская поэзия ХХ в. М., 1982; Вирмо А. и О. Мэтры сюрреализма. СПб., 1996.
К.М. Міхееў. с. 302
БРЭ́ТЦАР Якуб (23.7.1690, г. Пінск Брэсцкай вобл. — 11.8.1733), бел. жывапісец. Зрабіў размалёўку інтэр’ера касцёла езуітаў у Слуцку (1715—17, не захаваўся), капліцы ў Полацку (1717— 21); стварыў абразы «Распяцце», «Маці Божая», шэраг партрэтаў. У 1721—22 у Мінскім кафедральным касцёле св. Станіслава выканаў паліхромную размалёўку ў сакрысціях і алтар Маці Божай. У 1731—32 у Віцебску размаляваў карнізы і капітэлі ў езуіцкім касцёле (не захаваліся), напісаў абразы св. Андрэя Баболі і св. Тадэвуша. З 1732 працаваў у Нясвіжы, Пінску. с. 302
БРЭХАЎСКІ́Х Леанід Максімавіч (н. 23.4.1917, в. Стрункіна Архангельскай вобл., Расія), расійскі фізік. Акад. АН СССР (1968, чл.-кар. 1953). Чл. Польскай АН. Герой Сац. Працы (1987). Скончыў Пермскі ун-т (1939). У 1954— 64 дырэктар Акустычнага ін-та, з 1969 акад.-сакратар Аддзялення акіяналогіі, фізікі атмасферы і геаграфіі Рас. АН. Навуковыя працы па рассейванні рэнтгенаўскіх праменяў у крышталях і вадкасцях, акустыцы і тэорыі распаўсюджвання хваляў. Даследаваў распаўсюджванне гукавых і электрамагнітных хваляў у неаднародных асяроддзях; развіў тэорыю хвалевых палёў кропкавых крыніц у слаіста-неаднародных асяроддзях, тэорыю бакавых, або галаўных, хваляў (выкарыстоўваюцца ў сейсмаразведцы). Адкрыў звышдалёкае распаўсюджванне гуку ў моры (разам з Л.Д.Розенбергам, 1946). Ленінская прэмія 1970. Дзярж. прэмія СССР 1951, 1976.
Тв.: Волны в слоистых сферах. М., 1957. с. 302
БРЭХТ (Brecht) Бертальд (10.2.1898, г. Аўгсбург, Германія — 14.10.1956), нямецкі пісьменнік, тэарэтык мастацтва, рэжысёр. У 1917—20 слухаў лекцыі па медыцыне, філасофіі, тэатразнаўстве ў Мюнхенскім ун-це. Літ. дзейнасць пачаў у 1914 антываен. вершамі. У 1933— 47 у эміграцыі. Заснавальнік і кіраўнік тэатра «Берлінер ансамбль» (1949—51). У процівагу драматычнаму (арыстоцелеўскаму) стварыў т.зв. «эпічны тэатр» (неарыстоцелеўскі), асн. прынцыпы якога — зварот да розуму і аналітычных здольнасцей (а не эмоцый), супрацьпастаўленне гледачоў падзеям на сцэне (а не суперажыванне). Гал. роля адводзілася «эфекту адчужэння», які дазваляў паказаць вядомае з нечаканага боку і дасягаўся праз мноства прыёмаў: выкарыстанне класічных сюжэтаў, адмаўленне ад падкрэсленай псіхалагізацыі і індывідуалізацыі, часта адсутнасць гіст. касцюма, непасрэдная апеляцыя да публікі, пантаміма, зонгі, спрошчаны рэквізіт, уключэнне ў спектаклі кінакадраў і г.д. Аўтар п’ес «Што той салдат, што гэты» (1927; паст. Бел. т-рам Я.Купалы, 1969), «Трохграшовая опера» (1928; паст. Дзярж. рус. драм. N-рам, 1962; «Маці» (1933), «Жыццё Галілея» (1938—39), «Матухна Кураж і яе дзеці» (1941; паст. Дзярж. рус. драм. т-рам, 1962; Бел. т-рам Я.Коласа, 1976), «Добры чалавек з Сезуана» (1938—40), раманаў «Трохграшовы раман» (1934), «Справы пана Юлія Цэзара» (не скончаны, 1949), апавяданняў, вершаў, песень (зб-кі «Хатнія казанні Бертальда Брэхта», 1927; «Свэндбаргскія вершы», 1939, і інш.), тэарэтычных прац («Малы арганон для тэатра», 1949, і інш.). Яго творы на бел. мову перакладалі Р.Барадулін, Л.Баршчэўскі, П.Бітэль, Я.Брыль, У.Папковіч, Я.Семяжон. С.А.Картэс стварыў оперу «Матухна Кураж...» (паст. 1982, Каўнас; 1984, Кішынёў).
Тв.: Бел. пер. — [Вершы] // Пярэднія выйшлі ў заўтра. Мн., 1968; На шалях праўды. Мн., 1988; рус. пер. — Стихи; Роман; Новеллы; Публицистика. М., 1956; Театр. Т. 1—5. М., 1963—65; Стихотворения; Рассказы; Пьесы. М., 1972; О литературе. М., 1977.
Літ.: Б.Брехт: Библиогр. указ. М., 1969; Шумахер Э. Жизнь Брехта: Пер. с нем. М., 1988.
Е.А.Лявонава. с. 302
БРЭ́ШКА-БРАШКО́ЎСКАЯ (дзявочае Вярыга) Кацярына Канстанцінаўна (3.2.1844 — 12.9.1934), рэвалюцыянерка-народніца, адна са стваральнікаў і лідэраў партыі эсэраў. У 1873—74 чл. «Кіеўскай камуны» — гуртка ўдзельнікаў «хаджэння ў народ». Летам 1874 «хадзіла ў народ»: у Херсонскую і Падольскую губ., дзе ў вер. 1874 арыштавана. Пасля 3-гадовага зняволення засуджана па «працэсе 193-х» да 5 гадоў катаржных работ у Сібіры. У канцы 1890-х г. жыла ў Мінску, дзе разам з А.В.Бонч-Асмалоўскім, Р.А.Гершуні і інш. стварыла Рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі. Восенню 1901 удзельнічала ў стварэнні Баявой арг-цыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, у 1902 — Сял. саюза партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У 1903 эмігрыравала ў Швейцарыю. З 1905 у Расіі, лідэр правага крыла партыі эсэраў. У 1907 арыштавана і пасля 2-гадовага зняволення саслана ў Сібір, адкуль вярнулася пасля Лют. рэвалюцыі 1917. Падтрымлівала Часовы ўрад. У 1919 чл. Камуча (К-т членаў Устаноўчага сходу), эмігрыравала ў ЗША, з 1924 у Чэхаславакіі.
М.А. Сакалова. с. 302
БРЭ́ШЫЯ , Брэша (Brescia), горад на Пн Італіі, каля падножжа Альпаў. Адм. ц. прав. Брэшыя. 191,9 тыс. ж. (1993). Трансп. вузел. Важны прамысл. і гандл. цэнтр. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, машынабудаванне (аўта- і авіябудаванне, с.-г. і тэкстыльнае), эл.-тэхн. і радыёэлектронная, хім., лёгкая (тэкстыль, адзенне, абутак), ваенная, гарбарная. Традыц. вытв-сць муз. інструментаў (арганаў). Цэнтр турызму. Ун-т. Акадэмія л-ры і мастацтва. Маст. галерэі. Бат. сад. Рэшткі рымскіх пабудоў, арх. помнікі 8—17 ст. У наваколлі здабыча парфіру і белага мармуру.
Засн. ў 6 ст. да н. э. галамі. З 225 да н.э. рым. калонія, з 4 ст. н.э. рэзідэнцыя біскупства. З 774 у імперыі Каралінгаў. У 1127 тут утварылася вольная uар. камуна. У 1429— 1797 пад уладай Венецыі, мела аўтаномію. З 1797 у складзе Цызальпінскай Рэспублікі. Паводле рашэння Венскага кангрэса 1814—15 разам з Ламбарда-Венецыянскай вобласцю адышла да Аўстрыі. З 1859 у складзе Італьян. каралеўства. У 2-ю сусв. вайну моцна разбурана авіяц. бамбардзіроўкамі. с. 302
БУ , 1) грашовая адзінка Японіі з золата ці серабра ў 1573—1860. 2) Назва японскай вагавой адзінкі да ўвядзення дзесятковай сістэмы. У выглядзе сярэбраных зліткаў рознай пробы бу мог выконваць функцыі грошай. с. 303
БУАГІЛЬБЕ́Р , Буагійбер (Boisguillebert) П’ер (17.2.1646 — 10.10.1714), французскі эканаміст, пачынальнік класічнай школы ў палітэканоміі ў Францыі, адзін з заснавальнікаў тэорыі прац. вартасці. Адрозніваў рыначную цану ад «існай вартасці», мерай якой лічыў рабочы час. У грошах бачыў асн. зло і прычыну нар. бедстваў, меркаваў, што для ліквідацыі ўлады грошай неабходна звесці іх ролю да простага сродку абарачэння. Выступаў супраць феад. прыгнёту і меркантылізму, быў папярэднікам фізіякратаў. с. 303
БУАКЕ́ , Бваке (Bouake, Bwake), горад у цэнтр. ч. Кот-д’Івуар. Адм. ц. дэпартамента Буаке. 329,8 тыс. ж. (1988). Чыг. станцыя. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр с.-г. раёна (бавоўна, кава, какава, бананы, ананасы, рыс, ямс і інш.). Тэкст., гарбарна-абутковыя, харчасмакавыя, бавоўна- і рысаачышчальныя прадпрыемствы; вытв-сць будматэрыялаў. Ун-т. с. 303
БУАЛО́ , Буало-Дэпрэо (Boileau-Despréaux) Нікала (1.11.1636, Парыж — 13.3.1711), французскі паэт. Тэарэтык класіцызму. На пачатку літ. дзейнасці блізкі да колаў вальнадумнай багемы і бурлескнага кірунку ў паэзіі барока. У «Сатырах» (1—9-я, 1600—67; 10—12-я, 1693—1705) крытыкаваў дзейнасць улад і царквы, адстойваў гуманістычны прынцып ацэнкі чалавека. У 1660-я г. зблізіўся з Мальерам, Ж.Расінам, Ж.Лафантэнам. З 1668 прыбліжаны да арыстакратычных колаў і каралеўскага двара. Матывы вальнадумства зніклі, але Буало назаўсёды захаваў антыпатыю да рэліг. фанатызму. У «Пасланнях» (1669— 77) імкнуўся стварыць вобраз бездакорнага свецкага чалавека, распрацоўваў гарацыянскія матывы асалоды ад сузірання прыроды. Аўтар іроікамічнай паэмы «Налой» (1674—83). Асн. твор — вершаваны трактат «Паэтычнае мастацтва» (1674), у якім падвёў вынікі дзейнасці класіцызму 17 ст., выклаў яго эстэт. прынцыпы, даў бліскучы ўзор класіцыстычнага стылю. У адпаведнасці з філасофіяй Дэкарта сцвярджаў ідэал мастацтва, для якога на першым месцы — розум і сэнс. Трактат моцна паўплываў на класіцызм 18 ст. ў Францыі і ў іншых краінах.
Тв.: Рус. пер. — Поэтическое искусство. М., 1957; [Стихи] // Европейская поэзия XVII в. М., 1977.
Літ.: Обломиевскнй Д.Д. Французский классицизм: Очерки. М., 1968.
Г.В. Сініла. с. 303
БУАЛЬДЗЬЁ́ (Boieldieu) Франсуа Адрыен (16.12.1775, г. Руан, Францыя — 8.10.1834), французскі кампазітар, прадстаўнік франц. камічнай оперы 1-й трэці 19 ст. Чл. Ін-та Францыі (1817). Працаваў царк. арганістам у Руане, з 1798 выкладаў у Парыжскай кансерваторыі (з 1820 праф.). Напісаў каля 40 опер (некаторыя разам з інш. аўтарамі), у т.л. «Швейцарская сям’я», «Шчаслівая вестка», «Заклад» (усе 1797), «Каліф Багдадскі» (1800), «Аліна, каралева Галкондская» (1804), «Тэлемак» (1806), «Жан Парыжскі» (1812), «Чырвоная шапачка» (1818). Опера «Белая дама» (1825) — пачатак рамант. кірунку ў муз.-тэатр. мастацтве Францыі. Сярод інш. твораў: п’есы для фп., рамансы, у т.л. 15 зборнікаў, і інш. Сярод яго вучняў А.Адан, Ж.Фетыс. с. 303
БУАСЬЕ́ (Boissier) П’ер Эдмон (25.5.1810, г. Жэнева, Швейцарыя — 25.9.1885), швейцарскі батанік. Замежны чл. Пецярбургскай АН (1878). Вучыўся ў Жэневе. Навук. працы ў галіне сістэматыкі і фларыстыкі. Па матэрыялах, сабраных у падарожжах па Іспаніі, Грэцыі, М. Азіі, Егіпце, Палесціне і Сірыі, апісаў каля 6 тыс. новых відаў кветкавых раслін і вызначыў 131 новы род. Аўтар «Усходняй флоры» (т. 1—5, 1867—88), у якой прыведзены апісанні і даныя пра геагр. пашырэнне каля 12 тыс. відаў раслін. Паблізу Жэневы для захавання сабранага ім гербарыя і далейшых работ з ім была створана ўстанова — «Гербарый Буасье». с. 303
БУ́БЕН , бел. нар. інструмент класа мембранафонаў. Лакальная назва ручны барабан. Драўляны (часам металічны) абруч («бячайка», «рэшата»); абцягнуты з аднаго боку скурай (сабакі, цяляці, казляняці); у падоўжныя проразі абруча ўстаўлены штыфты з парамі рухомых круглых бляшак («талерачак», «ляскотак»); пад скурай накрыж падвязаны бразготкі (званочкі, шархуны). Гук узнікае пры патрэсванні бубна, ударах па мембране пальцамі, далонню, кулаком або драўлянай калатушкай, вібрыруючым трэнні вял. пальцам па скуры. Гучанне бубна вызначаецца разнастайнасцю гукавых, тэмбравых і дынамічных адценняў.
Назва «бубен» сустракаецца ў гіст. дакументах 11 ст. ў сувязі з ваен. падзеямі ці выступленнямі скамарохаў, але дакладна невядома, які менавіта інструмент (уласна бубен, барабан або літаўры) яна абазначала. Сведчаннем таго, што бубен быў вядомы на Беларусі ў 15 ст., даследчыкі лічаць выяву скамароха з бубнам на фрэсцы касцёла св. Тройцы ў Любліне работы «рускіх майстроў» (майстроў з Вял. кн. Літоўскага). У сучасным сял. побыце выкарыстоўваецца як ансамблевы рытмічна-каларыстычны інструмент пры выкананні танцаў і вясельных маршаў. Пашыраны на ўсёй тэр. Беларусі.
І.Дз. Назіна. с. 303
БУ́БКА Сяргей Назаравіч (н. 4.12.1963, г. Луганск, Украіна), украінскі спартсмен-лёгкаатлет (скачкі з шастом). Засл. майстар спорту СССР (1983), засл. майстар спорту Украіны (1994). Скончыў Кіеўскі ін-т фіз. культуры (1987). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1988, адзіны ў свеце лёгкаатлет-пераможца 5 чэмпіянатаў свету (1983, 1985, 1987, 1993, 1995). Шматразовы чэмпіён Украіны і Еўропы. 19 разоў паляпшаў уласныя сусв. рэкорды, давёўшы іх да 6,14 м на стадыёнах (1994) і 6,15 м (1993) у залах. с. 303
БУ́БНАЎ Аляксандр Паўлавіч (4.3.1908, Тбілісі — 30.6.1964), рускі жывапісец. Засл. дз. маст. Расіі (1954). Чл.-кар. АМ СССР (1954). Вучыўся ў Маскоўскім Вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (1926— 30). Для яго жанравых і гіст. кампазіцый характэрныя шырокая жывапісная манера, мажорнае гучанне колеру («Раніца на Куліковым полі», 1943—47, Дзярж. прэмія СССР 1948; «Вечар на пашы» і «На полі», 1959—60; «Восень», 1961—62, і інш.). Ілюстраваў творы М.Гогаля, А.Пушкіна, Т.Шаўчэнкі.
Літ.: Акимова И. АП.Бубнов. М., 1956. с. 303
БУ́БНАЎ Генадзь Фёдаравіч (н. 9.5.1945, в. Цяляткава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.), рускі паэт, перакладчык, крытык, публіцыст. Скончыў Магілёўскі ун-т (1972). Працаваў на Бел. радыё. З 1975 у час. «Неман» (з 1984 нам. гал. рэдактара). Друкуецца з 1965. Побыт вёскі, унутр. свет вяскоўца, яго думкі і імкненні, роздум над жыццём, узаемадачыненнямі чалавека і прыроды, грамадства, гісторыі — гал. тэмы паэт. зб-каў «Сувязная нітка» (1975), «Жытнёвы поўдзень» (1978), «Вяшчун-камень» (1987). Лірыка-філас. паэма-фантазія «Вяшчун-камень» перадае пачуцці любові аўтара да роднай зямлі, яднання з мінулым і сучаснасцю. Аўтар эсэ, крытычных і публіцыстычных артыкулаў. Пераклаў на рус. мову раманы «Янка Купала» (1982) і «Францыск Скарына» (1989) А.Лойкі, «Першую кнігу» (1984) І.Мележа, паасобныя творы Я.Купалы, Р.Барадуліна, А.Вялюгіна, В.Зуёнка, К.Камейшы, Ю.Свіркі, І.Шамякіна і інш.
І.У.Саламевіч. с. 304
БУ́БНІС (Bubnys) Вітаўтас (н. 9.9.1932, в. Чудзішкяй Прэнайскага р-на, Літва), літоўскі пісьменнік. Засл. дз. культ. Літвы (1982). Скончыў Вільнюскі пед. ін-т (1957). Друкуецца з 1953. Аўтар кніг апавяданняў «Пахучы аер» (1967), «Белы вецер» (1974), аповесцяў «Рамунас» (1964), «Арберон» (1969) і інш. Раманы «Галодная зямля» (1971), «Пад летнім небам» (1973; за абодва Дзярж. прэмія Літвы 1974), «Красаванне нясеянага жыта» (1976), пра гіст. лёс літоўскага сялянства; «У гадзіну поўні» (1980), «Запрашэнне» (1983), «Даруй грахі нашы» (1989), «Няхай адкрыюцца твае вочы» (1993) пра жыццё інтэлігенцыі, яе маральную і грамадз. адказнасць. На бел. мову асобныя творы Бубніса пераклаў У.Яцко (у зб. «Бурштынавыя пацеркі», 1984).
А.Лапінскене. с. 304
«БУБНО́ВЫ ВАЛЕ́Т» , выстаўка (1910), а потым (да 1917) аб’яднанне маскоўскіх жывапісцаў, якія адмаўлялі традыцыі акадэмізму, рэалізму 19 ст. і містычнага сімвалізму. Назву «Бубновы валет» (ад стараж. франц. выразу «бубновы валет» — ашуканец, махляр) прыдумаў ініцыятар выстаўкі М.Ларыёнаў. У аб’яднанне ўваходзілі: Д.Бурлюк, Н.Ганчарова, П.Канчалоўскі, А.Купрын, А.Лянтулаў, К.Малевіч, І.Машкоў, Р.Фальк, А.Экстэр і інш., творчасць якіх была адметная пошукамі ў духу зах.-еўрап. постімпрэсіянізму.
Літ.: Золотой век художественных объединений в России и СССР (1820—1932): Справ. СПб., 1992. с. 304
БУБНО́ЎСКІ Вацлаў Аляксандравіч (15.8.1865, в. Дубянец каля Полацка — 26.5.1945), бел. скульптар і кераміст. Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства, вучыўся ў Кракаўскай АМ (1888—97) у І.Яблонскага і А.Даўна, у Парыжы ў Алжэбера. Працаваў у жанры партрэта («Жаночы партрэт», «Жаночая галава» і інш.). Яго скульптура «Хлопчык, які іграе на пішчалі» (1890—91), адзначана залатым медалём. Ствараў пластыку дробных формаў: статуэткі, дэкар. кампазіцыі і вазы ў стылі мадэрн («Купальшчыца», «Прыгажуня і купідон» і інш.), дзе выкарыстоўваў уласны спосаб пацініравання керамічных вырабаў. Многія яго творы, навеяныя сімвалічнымі, фантаст. і казачнымі матывамі, вызначаюцца манернымі вычварнымі формамі, асіметрыяй, экспрэсіўнасцю рытмаў, мудрагелістасцю арнаменту. Дробная пластыка Бубноўскага — першыя ўзоры керамічных вырабаў, прызначаных для аздаблення сядзіб і палацаў; карысталася попытам за межамі Беларусі: у Варшаве, Берліне, Лондане.
Літ.: Елатомцева И.М. Очерки по истории белорусской советской станковой скульптуры. Мн., 1974.
А.К.Лявонава. с. 304
БУВІ́Н (Bouvines), населены пункт у паўн.-ўсх. Францыі (дэпартамент Нор), каля якога 27.7.1214 войска франц. караля Філіпа II Аўгуста (пешае апалчэнне паўн.-франц. гарадоў і рыцарская конніца) разбіла армію герм. Імператара Атона IV (нямецкія і некалькі франц. атрадаў, англ. лучнікі). Вырашальную ролю ў бітве адыграла цяжкая конніца французаў. У выніку перамогі ўлада франц. караля ўзмацнілася, да Францыі адышлі Нармандыя, Мэн, Анжу і інш. Вобласці. с. 304
БУГ , рака ў Беларусі, Украіне і Польшчы, гл. Заходні Буг. с. 304
БУГА́ (Būga) Казімерас (6.11.1879, в. Пажыеге Зарасайскага р-на, Літва — 2.12.1924), літоўскі мовазнавец. Праф. Пермскага (1918), Томскага (1919) і Ковенскага (1922) ун-таў. Даследаваў слав.-балтыйскія моўныя сувязі (у т.л. літоўска-беларускія) і балт. міфалогію; запісваў фальклор; вывучаў літ. геагр. назвы і ўласныя імёны, узаемаадносіны літоўцаў і беларусаў («Літоўска-беларускія ўзаемаадносіны і іх старажытнасць», 1925). Сабраў вял. картатэку (каля 500 тыс. картак), якая пакладзена ў аснову акад. слоўніка літоўскай мовы. Аўтар працы «Мова і старажытнасць» (1922).
Тв.: Rinktiniai raštai. T. 1—3. Vilnius, 1958—62. с. 304
БУ́ГА Святлана Фёдараўна (н. 26.12.1937, г. Карукаўка Чарнігаўскай вобл., Украіна), бел. вучоны-фітапатолаг. Д-р с.-г. н. (1988). Скончыла Ленінградскі с.-г. ін-т (1961). З 1968 на Мінскай доследнай станцыі, з 1971 у Бел. НДІ аховы раслін. Навук. працы па вывучэнні ўзбуджальнікаў хвароб збожжавых культур, выкарыстанні лек прэпаратаў, біял. метадаў аховы раслін, маніторынгу адчувальнасці папуляцый грыбоў — узбуджальнікаў хвароб да фунгіцыдаў.
Тв.: Интегрированная система защиты ячменя от болезней. Мн., 1990. с. 304
БУ́ГА-ДНЯСТРО́ЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура плямён эпохі неаліту, якія ў 6—4-м тыс. да н.э. насялялі парэчча Паўд. Буга і Днястра. Насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам, часткова жывёлагадоўляй і земляробствам, жыло на невял. неўмацаваных паселішчах у наземных жытлах (пл. 12—36 м2). Асн. формы керамікі — вастрадонныя гаршкі, міскі, бомбападобныя пасудзіны з наляпнымі валікамі, арнаментаваныя «шышачкамі», пальцавымі зашчыпамі, хвалістымі стужачнымі кампазіцыямі, на познім этапе — грабеньчатым штампам. На думку даследчыкаў, Буга-Дняпроўская культура — адзін з этапаў фарміравання трыпольскай культуры. с. 304
БУГАЁ́Ў Дзмітрый Якаўлевіч (н. 12.1.1929, в. Сычык Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. крытык і літ.-знавец. Канд. філал. н. (1960). Праф. (1987). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1952). З 1959 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1964 у БДУ. Друкуецца з 1957. Аўтар манаграфій пра жыццё і творчасць М.Лынькова, М.Танка, У.Дубоўкі, М.Гарэцкага, К.Крапівы, І.Мележа, В.Быкава, артыкулаў пра творчасць Я.Брыля, Г.Бураўкіна, А.Вярцінскага, П.Галавача, Ц.Гартнага, В.Каваля, В.Казько, Я.Коласа, А.Кудраўца, М.Лобана, Б.Мікуліча, А.Мрыя, І.Навуменкі, Я.Нёманскага, П.Панчанкі, Б.Сачанкі, М.Стральцова, А.Чарнышэвіча, К.Чорнага, І.Чыгрынава, Я.Янішчыц і інш. Працы Бугаёва адметныя жанравай і тэматычнай разнастайнасцю, канцэптуальнасцю, глыбінёй і пераканальнасцю літ.-знаўчага аналізу, уменнем раскрыць індывідуальна-творчае аблічча пісьменніка, эстэт. і жанрава-тэматычнае багацце, стылявую самабытнасць бел. л-ры. Аўтар успамінаў «Жыццём ідучы...» (1995). Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1984 за кн. крытычных нарысаў «Талент і праца» (1979).
Тв.: Шматграннасць. Мн., 1970; Чалавечнасць. Мн., 1985; Арганічнасць таленту. Мн., 1989; Праўда і мужнасць таленту. Мн., 1995.
І.У.Саламевіч. с. 304
БУГАЁ́Ў Яўген Іосіфавіч (н. 11.12.1912, в. Красова Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл.), бел. гісторык, публіцыст. Д-р гіст. н. (1971). Скончыў Маскоўскі ін-т гісторыі, філасофіі і л-ры імя М.Г.Чарнышэўскага (1940). З 1942 у апараце ЦК ВКП(б). З 1944 сакратар Гомельскага абкома, 1-ы сакратар Мінскага абкома і гаркома КП(б)Б, сакратар Омскага абкома ВКП(б). З 1954 у час. «Партийная жизнь», «Проблемы мира и социализма», гал. рэдактар час. «Вопросы истории КПСС» (1960—61), «Партийная жизнь» (1961—66), нам. гал. рэдактара час. «Коммунист» (1966—86). Адначасова з 1943 выкладаў у ВНУ. У 1972—87 праф. Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1947—51, яго старшыня ў 1948—50. Аўтар прац па гісторыі КПСС і КПБ. Упершыню ўвёў у гіст. навуку невядомыя раней дакументы з архіва ЦК КПСС пра ўтварэнне БССР і КПБ.
У.М.Міхнюк. с. 305
БУГАІ́ (Botaurus), птушкі сямейства чаплевых атр. буслападобных. Каля 20 відаў. Насяляюць усе кантыненты, акрамя Антарктыды. На Беларусі трапляюцца бугай вялікі (В. stellaris) і бугай малы (Ixobrychus minutus), занесеныя ў Чырв. кнігу. Бугай тыгровы (Tigrisoma fasciatum), які жыве ў Бразіліі, занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. цела 32—80 см, маса 0,13—1,7 кг. Дзюба доўгая, роўная, вострая, ногі доўгія, апярэнне вохрыстае з цёмнымі плямкамі. Спосаб жыцця скрытны, пераважна начны. Гняздуюцца асобнымі парамі на забалочаных берагах азёраў, сажалак, рачных заліваў, у плаўнях, зарасніках чароту, трыснягу, асакі, лазняку. Гнёзды на купінах або невысока над вадой на сцёблах раслін. Нясуць 3—9 яец. Гучныя крыкі самцоў бугая вялікага ў гнездавы перыяд нагадваюць рыканне бугая (нар. назвы: вадзяны бык, бухала, бугай, гібейла). Нар. назвы бугая малога — малы бугайчык, ваўчок, лазнюга, малы гібялюйчык. Кормяцца дробнай рыбай, жабамі, воднымі беспазваночнымі, птушанятамі і інш. дробнымі жывёламі. с. 305
БУГА́Й , самец-вытворнік буйн. раг. жывёлы; бык. Пры адборы на племя лепшых бугаёў улічваюць выяўленасць іх пародных якасцей, стан здароўя, узровень палавой актыўнасці, якасць атрымліваемага патомства. Палавая спеласць у бугаёў настае ў 6—8 месяцаў. У злучку бугаёў скараспелых парод пускаюць у 14—16 месяцаў, познаспелых у 16— 18 месяцаў. Тэрмін выкарыстання ў гаспадарцы — 6—8 гадоў (часам 12—14 гадоў). Бугаёў, не прыдатных на племя, кастрыруюць і адкормліваюць на мяса. с. 305
БУГЕНВІ́ЛЬ (Bougainville) Луі Антуан дэ (11.11.1729, Парыж — 31.8.1811), французскі мараплавец. У 1763—65 даследаваў Фалклендскія а-вы. У 1766—69 на караблях «Будзёз» і «Этуаль» узначаліў 1-ю франц. кругасветную экспедыцыю, у час якой адкрыў (1768) у Ціхім ак. некалькі астравоў у архіпелагах Туамоту і Луізіяда. Паўторна адкрыў Саламонавы а-вы, да якіх даплыў у 1568 іспанец А.Менданья дэ Нейра (з таго часу іх не ўдавалася выявіць). Сваё плаванне апісаў у кнізе «Кругасветнае падарожжа» на фрэгаце «Будзёз» і транспарце «Этуаль» у 1766—69 гадах» (1771). Яго імем названы в-аў Бугенвіль у групе Саламонавых а-воў і расліна бугенвілея. с. 305
БУГЕНВІ́ЛЬ (Bougainville), вулканічны востраў у Ціхім ак., самы вял. ў групе Саламонавых астравоў. Уваходзіць у склад дзяржавы Папуа-Новая Гвінея. Пл. 10 тыс. км2. Выш. да 3123 м (вулкан Балбі). Вільготныя трапічныя лясы. Радовішчы медзі (адно з буйнейшых у свеце) і волава. Здабыча золата. Лесанарыхтоўкі. Вырошчванне какосавай пальмы, бананаў. Гал. горад — Кіета. Названы ў гонар франц. мараплаўца Я.А.Бугенвіля. с. 305
БУГЕНВІ́ЛЬСКІ ЖО́ЛАБ , глыбакаводны жолаб у паўд.-ўсх. ч. Ціхага ак., на Пд ад в-ва Бугенвіль. Працягласць каля 500 км, сярэдняя шыр. 50 км, найб. глыб. 9140 м. У паўн. ч. злучаецца з Новабрытанскім жолабам. с. 305
БУГЕ́Р , Буге (Bouguer) П’ер (10.2.1698, г. Ле-Круазік, Францыя — 15.8.1758), французскі фізік, адзін са стваральнікаў фотаметрыі. Чл. Парыжскай АН (1731). Навук. працы па астраноміі, геадэзіі, гідраграфіі, гравіметрыі, оптыцы і інш. Устанавіў паняцце колькасці святла, сфармуляваў асн. палажэнні візуальнай фотаметрыі, сканструяваў фатометр і распрацаваў спосабы вымярэння яркасці святла. У 1729 устанавіў закон аслаблення інтэнсіўнасці святла ў паглынальных асяроддзях (гл. Бугера—Ламберта—Бэра закон). Адзін з кіраўнікоў экспедыцыі (1735—43) па правядзенні градусных вымярэнняў у Перу для вызначэння формы Зямлі.
Тв.: Рус. пер. — Оптический трактат о градации света. (М.), 1950. с. 305
БУГЕ́РА—ЛА́МБЕРТА—БЭ́РА ЗАКО́Н , вызначае паступовае аслабленне паралельнага монахраматычнага пучка святла пры распаўсюджванні яго ў паглынальным асяроддзі. Выражаецца формулай І = І0ехр(-μd), дзе І — інтэнсіўнасць пучка святла, што прайшоў праз слой рэчыва таўшчынёй d, І0 — інтэнсіўнасць уваходнага пучка, μ — паказчык паглынання святла, які залежыць ад частаты святла, хім. прыроды і стану рэчыва. Для разбаўленага раствору паглынальнага рэчыва ў непаглынальным растваральніку μ = χС, дзе χ — паказчык паглынання святла на адзінку канцэнтрацыі С паглынальнага рэчыва ў растворы. Адкрыты ў 1729 П.Бугерам, падрабязна разгледжаны ням. вучоным І.Г.Ламбертам у 1760 і доследна правераны для раствораў ням. вучоным А.Бэрам у 1852. с. 305
БУГЛО́Ў Яўген Данілавіч (н. 29.10.1924, в. Стрыжанёва Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.), бел. вучоны-патафізіёлаг. Д-р мед. н. (1972). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1951). З 1955 у Бел. НДІ гематалогіі і пералівання крыві (з 1973 дырэктар). Працы па функцыянальных сувязях страўнікава-кішачнага тракту і печані, стабілізацыі донарскай крыві з дапамогай валакністага сарбенту — фасфату цэлюлозы.
Тв.: Получение бесцитратной крови с применением фосфата целлюлозы. Мн., 1971 (у сааўт.). с. 305
БУГРЫ́ ПУЧЭ́ННЯ , мярзлотныя формы рэльефу круглаватай формы, якія ўтвараюцца пры прамярзанні моцна ўвільготненых тоўшчаў горных парод і павелічэнні іх аб’ёму ў выніку лакальнага намнажэння лёду. Развіты ў тундры і лесатундры. Бываюць да 30—40 м вышыні і 300—400 м у дыяметры асновы. Падзяляюцца на ўласна бугры і гідралакаліты. Мясц. назвы бугроў пучэння: «булгуннях» (як.), «пінга» (амер.) і інш. с. 306
БУГРЫ́МАВА Ірына Мікалаеўна (н. 13.3.1910, Харкаў), актрыса цырка, дрэсіроўшчыца львоў; першая ў СССР жанчына-дрэсіроўшчыца драпежнікаў. Нар. арт. СССР (1969). Герой Сац. Працы (1979). Вучылася ў Харкаўскай гандлёва-прамысл. школе (1926—28). У цырку з 1929. Артыстычную дзейнасць пачала ў паветр. атракцыёне «Палёт на санках з-пад купала цырка» (разам з А.Буслаевым). У 1946—76 працавала з драпежнікамі. Аўтар кнігі «На арэне і вакол яе» (1991). с. 306
БУГРЫ́СТЫЯ ПЯСКІ́ , нерухомыя намнажэнні пяскоў у выглядзе невял. узгоркаў круглаватай ці падоўжанай формы вакол асобных хмызнякоў. Адрозніваюць сыпучыя кучавыя пяскі і зацвярдзелыя бугры. Фарміруюцца ў раёнах залягання прэсных і саленаватых грунтавых вод (на глыб. 3—5 м). Характэрны для пустыняў Цэнтр. Азіі. с. 306
БУ́ГСКІ ЛІМА́Н , заліў у паўн. ч. Чорнага м., каля берагоў Украіны. Даўж. 47 км, шыр. да 11 км. Зліваецца з Дняпроўскім ліманам, утварае Дняпроўска-Бугскі ліман. Суднаходны. На Бугскім лімане порт Мікалаеў. с. 306
БУ́ДА (санскр, літар. прасветлены), у будыйскай рэлігіі істота, якая дасягнула стану найвышэйшай дасканаласці («прасвятлення») і здольная паказаць шлях рэліг. выратавання. Будыйскі пантэон налічвае сотні будаў. У вузкім значэнні — імя заснавальніка будызму Сідхартхі Гаутамы (623—544 да н.э.), які, паводле легенды, пакінуў сям’ю і пасля 7 гадоў аскетычных вандраванняў і «пазнання ісціны» стаў прапаведаваць новае вучэнне ў Індыі (гл. ў арт. Будызм). с. 306
БУ́ДА , прадпрыемства са спецыяльна абсталяванай печчу для смалакурэння, гонкі дзёгцю, выпальвання драўніннага вугалю, вытв-сці попелу паташу. Былі пашыраны ў 15 — сярэдзіне 19 ст., у асн. у лясістых усх. і паўд. частках Беларусі (Падняпроўе і Палессе). Належалі пераважна буйным землеўладальнікам і лесапрамыслоўцам. Асн. катэгорыямі рабочых на будзе былі буднікі; абслуговы персанал — конюхі, кавалі, бондары, цагельнікі і інш.; адм. апарат — атаман, пісар, казначэй (шафар) і наглядчык (дазорца). На тэр. буды размяшчаліся вытв. ўчастак, склады для сыравіны і гатовай прадукцыі, памяшканні для адміністрацыі і абслуговага персаналу. З сярэдзіны 19 ст. ў сувязі са скарачэннем сыравіннай базы і паніжэннем попыту на прадукцыю буды паступова пачалі знікаць. У 19 ст. лепш абсталяваныя буды часцей называліся смалярнямі ці смалакурнямі.
Н.І.Буракоўская. с. 306
БУДАВЕ́Й Міхаіл Сямёнавіч (н. 31.1.1949, в. Карацк Клецкага р-на Мінскай вобл.), бел. графік. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1982). Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі. Сярод работ: кампазіцыйныя партрэты Я.Коласа (1981), У.Караткевіча, Н.Гілевіча, Я.Брыля, П.Панчанкі (1982), В.Быкава (1983), І.Шамякіна (1984), С.Палуяна («Ён быў як месяц адзінокі», 1991), І.Лучанка і М.Барысевіча (1985); серыі «Пачынальнікі» (1987), «Патсдам. Парк. Сан-Сусі» (1991), «Сцежкаю да храма» (1992); дыптых «Ад продкаў да Адраджэння» (1992); цыкл «Начныя краявіды» (1994—95). Аформіў кнігі: В.Гігевіча «Астравы на далёкіх азёрах», Н.Гілевіча «Святлынь», А.Куляшова «Крылы», С.Палуяна «Лісты ў будучыню», У.Рубанава «Светлы ручай любві», Я.Брыля «Пробліскі», В.Біянкі «Лясная газета» і інш.
Л. Ф. Салавей. с. 306
БУДАВЕ́СЦЬ , рака ў Беларусі, у Шаркаўшчынскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Обаль (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 284 км2. Пачынаецца за 1,2 км на ПнУ ад в. Лоўжа (у верхнім цячэнні наз. Будавіца), цячэ па ўсх. ускраіне Полацкай нізіны. Асн. прыток — р. Чарніца (справа). Рэчышча ад вытоку на працягу 19 км каналізаванае. с. 306
БУДАВЕ́СЦЬ , возера ў Беларусі, у Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Сечна, за 8 км на ПдУ ад г.п. Шуміліна. Пл. 3,41 км2; даўж. 4,14 км, найб. шыр. 1,4 км, найб. глыб. 10,3 м, даўж. берагавой лініі 13,4 км. Пл. вадазбору каля 20 км2.
Схілы катлавіны выш. да 20 м, на З стромкія, тэрасаваныя, пад хмызняком, на У разараныя. Берагі выш. 0,3—0,4 м, пясчаныя. Дно складанай будовы, на мелкаводдзі пясчанае, глыбей — сапрапелістае. 5 астравоў. Зарастае слаба, паласа расліннасці шыр. 20—40 м. Пратокай злучана з воз. Княжно. с. 306
БУ́ДА-КАШАЛЁ́ВА , горад у Беларусі, цэнтр Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. За 48 км ад Гомеля. Чыг. ст. Буда-Кашалёўская на лініі Мінск—Гомель. 9,5 тыс. ж. (1995).
Да 1861 вёска Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. З 1877 чыг. станцыя Лібава-Роменскай чыг. У 1888 заснавана прадпрыемства па вырабе драўляных дэталей ткацкіх станкоў. У 1897 — 517 ж. З 1924 цэнтр Буда-Кашалёўскага р-на. З 27.9.1938 гар. пасёлак. З да 27.11.1943 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі тут 485 чалавек. У 1959 — 4,6 тыс. ж., у 1969 — 7,2 тыс. ж. З 31.12.1971 горад.
У Буда-Кашалёве харч., буд. матэрыялаў прам-сць. Буда-Кашалёўскі аграрна-тэхнічны каледж. Брацкія магілы сав. воінаў, магіла ахвяр фашызму. с. 306
БУ́ДА-КАШАЛЁ́ЎСКІ , біялагічны заказнік у Беларусі, на тэр. Буда-Кашалёўскага і Віктарынскага лясніцтваў у Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл. Засн. ў 1986 з мэтай зберажэння унікальных дуброў. Пл. 13,6 тыс. га (4 вял. і 5 дробных участкаў).
Асн. тыпы лясоў у заказніку — імшыстыя, арляковыя, радзей чарнічныя хвойнікі з дамешкамі дубу, бярозы, асіны і падлескам з ляшчыны, а таксама кіслічныя, сніткавыя і арляковыя дубровы з дамешкамі грабу, хвоі, бярозы, асіны, радзей ліпы, клёну, вязу. Забалочаныя паніжэнні рэльефу займаюць лясы з вольхі чорнай, пераважна вятроўнікавага і кіслічнага тыпаў з дамешкамі ясеню. У заказніку больш за 500 відаў сасудзістых раслін, з якіх 8 занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. Трапляюцца рэдкія віды мохападобных (напр., некера перыстая) і лішайнікаў (лабарыя лёгачная, занесеная ў Чырв. кнігу). У 1978 у межах тэр. заказніка створаны першы ў рэспубліцы фазанарый. Заказнік з’яўляецца генетычным рэзерватам матачных дрэў «дубоў-волатаў» для гадавальнікаў лясных культур. Аб’ект турызму.
Г.У.Вынаеў. с. 306
БУ́ДА-КАШАЛЁ́ЎСКІ АГРА́РНА-ТЭХНІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ . Засн. ў Буда-Кашалёве (Гомельская вобл.) у 1912 як тэхнікум лясной гаспадаркі. У 1956—75 тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі. Да 26.4.1991 саўгас-тэхнікум. Спецыяльнасці (1995/96 навуч. г.): электрыфікацыя і аўтаматызацыя сельскай гаспадаркі; механізацыя сельскай гаспадаркі. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. с. 307
БУ́ДА-КАШАЛЁ́ЎСКІ РАЁ́Н , на ПнУ Гомельскай вобл. Беларусі. Утвораны 17.7.1924. Пл. 1,6 тыс. км2. Нас. 45,9 тыс. чал. (1996), гарадскога 26%. Цэнтр раёна — г. Буда-Кашалёва; г.п. Уваравічы; 269 сельскіх нас. пунктаў. Падзяляецца на 21 сельсавет: Акцябрскі, Буда-Люшаўскі, Бярвенаўскі, Глазаўскі, Губіцкі, Гусявіцкі, Дуравіцкі, Забалоцкі, Івольскі, Камунараўскі, Кашалёўскі, Крыўскі, Ліпініцкі, Марозавіцкі, Мікалаеўскі, Недайскі, Патапаўскі, Рагінскі, Узаўскі, Чабатовіцкі, Шырокаўскі. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986) частка раёна забруджана радыенуклідамі, 10 населеных пунктаў адселены.
Раён размешчаны ў межах Чачорскай раўніны (паўн.-ўсх. частка) і Гомельскага Палесся (паўн.-зах. частка). Паверхня раўнінная. Пераважаюць выш. 130—150 м, найвыш. пункт 157,6 м (каля в. Анастасьеўка). Карысныя выкапні: торф, цэментныя, тугаплаўкія, керамічныя гліны, буд. пяскі. Сярэдняя т-ра студз. -7 °С, ліп. 18,5 °С. Ападкаў 562 мм за год. Вегетац. перыяд 193 сут. Найб. р. Дняпро, цякуць Уза, Ліпа і Чачора (прытокі р. Сож). Пераважаюць дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы. Пад лясамі 22,5% тэр. раёна; лясы ў асноўным хваёвыя і чорнаальховыя; найб. масівы на З — Борхаўская лясная дача і інш. На тэр. раёна біял. заказнік Буда-Кашалёўскі.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 106,5 тыс. га, з іх асушана 27,7 тыс. га. На 1.1.1996 у раёне 13 калгасаў і 16 саўгасаў; 2 птушкафабрыкі, 25 фермерскіх гаспадарак. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — малочна-мясная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы харч., лёгкай (ільновалакно) і буд. матэрыялаў прам-сці. Лясгас. Па тэр. раёна праходзяць чыгунка і аўтадарога Бабруйск—Гомель, аўтадарога Магілёў— Гомель. У раёне 25 сярэдніх, 13 базавых і 3 пач. школы, 6 муз. і дзіцяча-юнацкая спарт. школы, 35 дашкольных устаноў, 46 клубаў, 44 б-кі, 5 бальніц, 33 фельч.-ак. пункты. Выдаецца газ. «Авангард». с. 307
БУ́ДА-КАШАЛЁ́ЎСКІ СТРОЙ , традыцыйны комплекс бел. нар. адзення на Падняпроўі, пераважна ў Буда-Кашалёўскім, Гомельскім, Рэчыцкім р-нах. Бытаваў у 19 — пач. 20 ст. Для яго характэрныя разнастайныя прыёмы вышыўкі і стрыманасць каларыту. Асноўныя часткі жаночага гарнітура: кашуля з прамымі плечавымі ўстаўкамі, адкладным каўняром і шырокімі рукавамі, спадніца (цёмна-чырвоны з чорнай клеткай андарак ці палатнянік), белы льняны фартух з фальбонай унізе, доўгі са складкамі на спіне чорны ці цёмна-сіні гарсэт (шнуроўка), пояс з кутасамі. Галаўныя ўборы жанчын: намітка, чапец з кужалю ці паркалю, даматканая ці крамная хустка, завязаная «на ўрожкі». Шыйныя і нагрудныя ўпрыгожанні — каралі, стужкі і інш. У мужчынскі гарнітур уваходзілі тунікападобная кашуля з адкладным ці стаячым каўняром, прамымі ці сабранымі ў каўнерац рукавамі, ільняныя ці суконныя нагавіцы, узорыста-тканы з вялікай гронкай кутасоў пояс. Адзенне аздаблялі вышыўкай, якой уласцівыя ахраматычнасць і геаметрычная дакладнасць старадаўніх матываў. Аднаколерная вышыўка чорнымі ці белымі баваўнянымі ніткамі вызначаецца ювелірнасцю рамбічнага арнаменту. Двухбаковая падліковая гладзь спалучаецца з гафтам (сакаленнем), мярэжкай, карункамі, а таксама арыгінальным і характэрным для гэтага строю прыёмам аздаблення — маршчэннем (збіранне палатна ў дробныя гафрыраваныя складачкі). Галаўныя ўборы мужчын, жаночая і мужчынская вопратка істотных мясцовых адрозненняў ад агульнанацыянальных відаў і формаў не мелі.
М.Ф.Раманюк. с. 307
«БУДАКІ́» , будакі-паны, група насельніцтва бел. паходжання на тэр. б. Лукаянаўскага пав. Ніжагародскай губ. (сучасныя паўд. раёны Ніжагародскай вобл. Расіі). Утварыліся ў 17 ст. ў часы царавання Аляксея Міхайлавіча ў выніку прымусовага перасялення этнічна бел. насельніцтва. Назва паходзіць ад занятку гэтых людзей у мінулым будным промыслам (скажонае ад буднікі). Велікарус. наваколле называла «будакоў» таксама «літвой», «палякамі», «польшчай». Паводле перапісу 1897, з 995 беларусаў, што жылі ў Ніжагародскай губ., большасць (67,5%) была сканцэнтравана ў Лукаянаўскім пав.
І.В.Карашчанка. с. 307
БУ́ДАЛ (Budal) Андрэй (31.10.1889, в. Штандраж, каля г. Гарыцыя, Італія — 7.6.1972), славенскі пісьменнік, публіцыст, крытык, перакладчык. Д-р філал. н. (1913). Пісаў на славенскай і італьян. мовах. Аўтар зб-каў апавяд. «Жупан Жагар» (1927), «Бедны Уштын» (1928), «Чыя ты?» (1930), «Між сэрцам і зямлёю» (1932), «З таго боку магілы» (1934), «На кані» (1938), гіст. аповесці «Хрэсны ход Пятра Купленіка» (1924). Перакладаў з раманскіх і славянскіх моў. Адзін з першых у Славеніі перакладчыкаў і даследчыкаў бел. л-ры. У зб. «Прамень» (1933) апублікаваў грунтоўны артыкул «Пра беларусаў і беларускую літаратуру», дзе змясціў і пераклад верша Я.Купалы «А хто там ідзе?». Пераклаў і выдаў асобнай кнігай творы Я.Коласа («Малады дубок і іншыя апавяданні», 1933).
І.А.Чарота. с. 307
БУ́ДА-ЛЮ́ШАЎСКАЯ , вёска ў Беларусі, у Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на Пн ад г. Буда-Кашалёва, 67 км ад Гомеля, 8 км ад чыг. ст. Салтанаўка. 745 ж., 272 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. с. 308
БУДА́Н , курэнь, часовая жылая пабудова, вартоўня ці склад у садах, на вял. агародах, у лесе, на сенажаці. Вядомы на Беларусі і Украіне са старажытнасці. Найчасцей будан будавалі ў выглядзе 2-схільных канструкцый з тонкіх жэрдак на 2 слупах-сохах, злучаных уверсе перакладзінай, накрывалі карой, галлём, саломай, сенам. У пач. 20 ст. на Палессі зафіксаваны буданы больш складанай пірамідальнай канструкцыі: васьмігранныя ў плане з 4 слупамі ў цэнтры, якія звязваліся перакладзінамі і служылі асновай нахіленых сцен з плашак або драніц, абкладзеных звонку дзёрнам. Часам ніжнюю частку будана рубілі з бярвён, а над агнішчам (у цэнтры) ставілі 2-схільны дах з дымнікам па баках. Выкарыстоўвалі будан і як часовае жыллё ў перыяд розных нягод, асабліва войнаў. с. 308
БУДА́ННІКІ , гл. Альтанкавыя птушкі. с. 308
БУДА́НЦАЎ Віктар Віктаравіч (н. 27.1.1961, г. Артык, Арменія), бел. спартсмен (парусны спорт). Майстар спорту міжнар. класа (1979). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1985). Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1987 (клас «Лятучы галандзец»), чэмпіён Еўропы (1990). с. 308
БУДАПЕ́ШТ (Budapest), горад, сталіца Венгрыі. У цэнтры краіны на берагах Дуная. Адм. ц. медзье Пешт. 1995,7 тыс. ж. (1993). Гіст. ч. горада — Буда (правы ўзгорысты бераг Дуная) і Пешт (левы раўнінны) злучаны 8 аўтамаб. і 2 чыг. мастамі. Трансп. вузел краіны — рачны порт, вузел 10 чыгунак і 8 шашэйных дарог. Міжнар. аэрапорт Ферыхедзь. Гал. прамысл. і культ. цэнтр краіны. Прадпрыемствы горада выпускаюць каля 1/3 прамысл. прадукцыі Венгрыі, у т.л. каля 60% прадукцыі машынабудавання: вытв-сць аўтобусаў, дызельных цягнікоў, трактароў, матацыклаў, энергет. абсталявання, суднаў, гумава-тэхн. вырабаў. Развіты металургія (выплаўка каляровых металаў, пракату), хімія (мінер. ўгнаенні, кіслоты), буд. індустрыя. У прам-сці пераважаюць навукаёмістыя галіны — электроніка і электратэхніка, складанае прыладабудаванне, оптыка, тонкая хімія, мед. абсталяванне, фармацэўтычныя вырабы, тэлефонная і мікрахвалевая апаратура, тэлевізары і інш. Развіты лёгкая (тэкст., швейная, абутковая і інш.), паліграф. і харч. (мукамольная, кандытарская, мясакансервавая, піваварная, плодаагароднінная, вінаробчая і інш.) галіны. Старэйшы на еўрап. кантыненце метрапалітэн (1896).
Як горад Будапешт утвораны ў 1872 пасля аб'яднання гарадоў Пешт, Буда і Абуда (упершыню ўпамінаюцца ў 1148). На месцы Буды ў старажытнасці было пасяленне кельтаў, у 1—4 ст. рым. крэпасць Аквінк. З 1242 Буда — сталіца Венгрыі, з 1350 рэзідэнцыя венг. каралёў. На тэр. Пешта да 10 ст. існавалі слав. паселішчы. У 1541—1686 Буда і Пешт пад уладаю туркаў, з пач. 18 ст. ў складзе імперыі Габсбургаў. У 1848—49 і 1918—19 цэнтр рэв. руху. У 2-ю сусв. вайну моцна разбураны (гл. Будапешцкая аперацыя 1944—45). Цэнтр Венгерскага паўстання 1956.
Вузкія вулачкі сярэдневяковай Буды кантрастуюць з прасторнымі кварталамі Пешта, шырокія радыяльныя магістралі якога перасякаюць 3 паўкальцы вуліц. Над Будапештам узвышаецца гара Гелерт (на правым беразе), укрытая садамі і паркамі, з помнікам Вызвалення (1947, скульпт. Ж.Кішфалудзі-Штробль). Сучаснае аблічча горада вызначаюць пераважна парадныя збудаванні канца 19—20 ст. У раёне Абуды — рэшткі стараж.-рымскага паселішча Аквінк (1—4 ст., 2 амфітэатры, храмы, тэрмы, т.зв. віла Геркулеса з мазаічнай падлогай, раннехрысц. базілікі). На ўзгорку ў раёне Буды — рэшткі замка (13 — пач. 20 ст.) з каралеўскім палацам (цяпер музей замка, уключае памяшканні Венг. нац. галерэі), жылыя дамы 13—18 ст., маўзалей Гюль-Баба і тур. лазні (16 ст ), гатычныя і барочны цэрквы і інш. У раёне Пешта — царква Бельвараш (15—18 ст.), Цэнтр. ратуша (1727—47, барока), Нац. музей (1837—47, арх. М.Полак, класіцызм), канцэртная зала «Вігада» (1858— 64, нац. рамантыка), Оперны тэатр (1875— 84, арх. М.Ібль, неарэнесанс), Музей прыкладнога мастацтва (1896, арх. Э.Лехнер, мадэрн), парламент (1884—1904, псеўдаготыка) і інш. 8 мастоў, якія звязваюць берагі Дуная, пераходзяць у магістралі Пешта. Пасля 2-й сусв. вайны пабудаваны Нар. стадыён (1948— 53), Дом прафсаюзаў (1948—50), атэлі «Будапешт» (1968), «Дуна Інтэркантыненталь» (1970), «Форум» і «Атрыум» (пач. 1980-х г.). Былыя ўскраіны Будапешта забудаваны добраўпарадкаванымі жылымі раёнамі.
У Будапешце — Венг. АН (з 1825); Будапешцкі універсітэт (з 1635), Нац. венг. муз. акадэмія імя Ф.Ліста, мед. акадэмія і інш. ВНУ. Б-кі: Дзярж. б-ка імя Ф.Сечэньі (з 1802), Гар. б-ка імя Э.Саба (з 1904), універсітэцкая (з 1635), акадэмічная (з 1826) і інш. Музеі: Нац. музей (з 1802), Нац. галерэя (1957), Нац. музей натуральнай гісторыі (з 1802), Музей выяўл. мастацтваў (з 1896) і інш. Тэатры: оперны, нацыянальны (драматычны), аперэты і інш.
Ф. С. Фешчанка (гаспадарка). с. 308
БУДАПЕ́ШЦКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944—45 , наступальная аперацыя войск 2-га і 3-га Украінскіх франтоў 29.10.1944— 17.2.1945 у Венгрыі ў 2-ю сусв. вайну.
Абароне Будапешцкага ўмацаванага раёна, які прыкрываў подступы да Вены і Паўд. Германіі, ням. камандаванне надавала асаблівае значэнне. На подступах да Будапешта праціўнік стварыў 3 моцныя абарончыя паласы. Тут дзейнічалі 43 ням. дывізіі (у т.л. 8 танкавых і 1 кавалерыйская) і 3 брыгады. Войскі 2-га Укр. фронту (Маршал Сав. Саюза Р.Я.Маліноўскі) у цяжкіх баях з 29 кастр. прарвалі абарону праціўніка і да 9 снеж. выйшлі да знешняга абарончага абводу Будапешта. Войскі 3-га Укр. фронту (Маршал Сав. Саюза Ф.І.Талбухін) пачалі наступленне 7 ліст., фарсіравалі Дунай і да 9 снеж. выйшлі на Пн ад воз. Веленцэ і да воз. Балатан, пагражаючы тылам варожай групоўкі. 20 снеж. пачалося агульнае наступленне сав. войск. 26 снеж. будапешцкая групоўка ворага ў 180 тыс. чал. была акружана. Каб пазбегнуць ахвяр і разбурэння Будапешта, сав. камандаванне прапанавала гітлераўцам капітуляваць. Ультыматум быў адхілены, а сав. парламенцёры забіты. Каб вызваліць акружаныя дывізіі і аднавіць абарону на Дунаі, ням.-фаш. камандаванне ў студз. спрабавала арганізаваць контрнаступленне (гл. Балатонская абарончая аперацыя 1945). На асобных участках фронту праціўнік пранік у абарону сав. войск і выйшаў да Дуная. Сав. войскі, адбіўшы жорсткія атакі ворага, 27 студз. перайшлі ў наступленне, 13 лют. вызвалілі Будапешт і ліквідавалі акружаную групоўку. У Будапешцкай аперацыі разам з сав. войскамі ўдзельнічалі балг., рум. баявыя злучэнні і венг. добраахвотны Будайскі полк. У ходзе аперацый сав. войскі знішчылі больш за 20 дывізій праціўніка, стварылі ўмовы для наступлення на Вену і Паўд. Германію. Страты сав. войск забітымі, параненымі і прапаўшымі без вестак склалі каля 320 тыс. чал. (з іх забітымі 79 946 чал ). 79 злучэнням і часцям, якія ўдзельнічалі ў Будапешцкай аперацыі, нададзена ганаровае найменне «Будапешцкіх». с. 308
БУДАПЕ́ШЦКІ УНІВЕРСІТЭ́Т імя Лоранда Этвеша, буйнейшая вышэйшая навуч. ўстанова Венгрыі. Засн. ў 1635 у г. Тырнавія архіепіскапам Петэрам Пазманем як духоўны ун-т (на базе езуіцкага калегіума, які існаваў з 1561). З 1773 — свецкая навуч. ўстанова. У 1777 пераведзены ў Буду, у 1784 — у Пешт. У 1948 заснаваны ф-т прыродазнаўча-матэм. навук. У 1950 каталіцкі тэалагічны ф-т аддзелены ад ун-та. У 1986/87 навуч. г. 4 факультэты. Пры ун-це шэраг навук. ін-таў, бат. сад, б-ка (з 1635). с. 309
БУДАЎНІ́ЦТВА , 1) галіна матэрыяльнай вытв-сці па стварэнні, рэканструкцыі, расшырэнні будынкаў і збудаванняў, якія забяспечваюць вытв. дзейнасць людзей і іх матэрыяльна-культ. патрэбы. 2) Працэс збудавання аб’екта, будоўля. 3) Аб’ект разам з адведзенай тэр. для выканання буд.-мантажных работ. Вылучаюць жыллёва-камунальнае будаўніцтва, прамысловае будаўніцтва, сельскагаспадарчае будаўніцтва, транспартнае будаўніцтва, энергетычнае будаўніцтва, гідратэхнічнае будаўніцтва і інш. Прадукцыя будаўніцтва — завершаныя і падрыхтаваныя да эксплуатацыі прамысл. і с.-г. прадпр., інж. і трансп. камунікацыі, жылыя дамы, грамадскія і інш. будынкі. Як галіна эканомікі будаўніцтва — аснова памнажэння нацыянальнага багацця. Высокія тэмпы капітальнага будаўніцтва забяспечваюць абнаўленне буд. прадукцыі, вызначаюць тэмпы інтэнсіфікацыі ўсяго нар.-гасп. комплексу краіны. Ажыццяўляецца будаўніцтва на аснове праектавання і выдзеленых інвестыцый. Для выканання будаўнічых работ створаны агульнабуд. і спецыялізаваныя арг-цыі, фірмы, якія вядуць будаўніцтва падрадным (на аснове дагавораў з падрадчыкамі) і гасп. (сіламі ўласніка аб’екта) спосабамі. Будаўнічыя матэрыялы і будаўнічыя канструкцыі для будаўніцтва пастаўляе будаўнічых матэрыялаў прамысловасць, будаўнічыя машыны і абсталяванне — будаўніча-дарожнае і камунальнае машынабудаванне. На аснове ўмацавання матэрыяльна-тэхн. базы будаўніцтва ўдасканальваецца тэхналогія буд. работ, пашыраецца зборнае будаўніцтва, у т.л. аб’ёмна-блочнае, што павышае тэмпы будаўніцтва і ўзровень індустрыялізацыі.
Найб. развіта ў ЗША, ФРГ, Вялікабрытаніі, Францыі, Японіі і інш. краінах, дзе на долю будаўніцтва прыпадае 8—16% валавога ўнутр. прадукту і 4—9% агульнай колькасці работнікаў, занятых у вытв-сці. Там пераважаюць дробныя і сярэднія фірмы: у ЗША больш за 80% буд. фірмаў маюць да 5 работнікаў кожная, у Францыі больш за 90% такіх фірмаў маюць да 10 чал., у Германіі малыя буд. фірмы (да 100 чал.) выконваюць да 65% аб’ёму буд. работ. Аднак вырашальную ролю ў Б. адыгрываюць буйныя фірмы, што дамінуюць у якасці падрадчыкаў на міжнар. рынку, асабліва ў краінах Б. Усходу, Лац. Амерыкі, Афрыкі і Азіі. На стан будаўніцтва істотна ўплываюць асацыяцыі і аб’яднанні, якія распрацоўваюць і выдаюць нарматыўныя дакументы, прапагандуюць перадавы вопыт, арганізуюць павышэнне кваліфікацыі буд. кадраў, выдаюць спец. часопісы і інш. Кіраванне буд. галіной ажыццяўляецца на аснове буд. кодэксаў. У Японіі дзейнічае Мін-ва будаўніцтва, у Канадзе — Федэральнае мін-ва дзярж. будаўніцтва, у Вялікабрытаніі — Мін-ва будаўніцтва і грамадскіх работ, у ЗША — Мін-ва жыллёвага будаўніцтва і гар. развіцця.
У дарэв. Беларусі будаўніцтва вялі пераважна прыватныя падрадныя буд. арг-цыі, рабочыя-сезоннікі, найчасцей уручную. Аднак тут пракладзена густая сетка чыгунак, уведзена ў дзеянне шмат прамысл. прадпрыемстваў, выкананы значны аб’ём меліярац. работ. Гэтаму спрыяла адносна развітая прам-сць буд. матэрыялаў. З 1920-х г., асабліва з ажыццяўленнем індустрыялізацыі, будаўніцтва набыло шырокі размах. У 1940 у сістэме трэста Белдзяржбуд дзейнічала 120 пярвічных буд. арг-цый, у тл. 30 спецыялізаваных, якія выконвалі падрадным спосабам каля 60% аб’ёму буд. работ. За 1919—40 пабудавана і капітальна адрамантавана больш за 1800 прамысл. прадпрыемстваў, 316 МТС, больш за 12 млн. м2 агульнай (карыснай) плошчы жылля, шмат школ, мед. устаноў, грамадскіх будынкаў і інш. У Вял. Айч. вайну асн. фондам Беларусі прычынены вял. страты. Аднаўленне і развіццё нар. гаспадаркі абумовілі істотнае павелічэнне маштабаў буд. работ: у 1944—50 капіталаўкладанні ў 1,4 раза перавысілі іх аб’ём за перадваенны перыяд. Усяго ў 1945—95 адноўлена і пабудавана больш за 880 прамысл. прадпрыемстваў, у тл. Мінскі трактарны, Мінскі і Беларускі аўтазаводы, Наваполацкі і Мазырскі нафтаперапр. з-ды, ВА «Беларуськалій», Бел. металургічны з-д і інш. гіганты індустрыі; адноўлена і пабудавана 182,8 млн. м2 агульнай (карыснай) плошчы жылля, вял. колькасць аўтадарог і чыгунак, меліярац. збудаванняў. Маштабныя буд. работы выкананы па мінімізацыі вынікаў Чарнобыльскай катастрофы. На сучасным этапе будаўніцтва ажыццяўляюць арг-цыі і прадпрыемствы Мін-ва архітэктуры і буд-ва, канцэрнаў «Мінскбуд», «Белпаліўгаз», спец. трэсты «Белэнергабуд», «Белтрансбуд», «Белсувязьбуд», «Палессевадбуд» і інш. У іх складзе каля 200 аб’яднанняў, трэстаў, акц. т-ваў, якія аб’ядноўваюць 995 падрадных буд.-мантажных і 234 рамонтна-буд. арг-цыі (1994) Дзейнічаюць больш за 2 тыс. малых буд. прадпрыемстваў і кааператываў розных формаў уласнасці, у т.л. прыватныя. У 1995 на долю дзярж. падрадных арг-цый прыпадала 39% аб’ёму буд. работ, на калектыўныя — 49%, на арг-цыі змешаных формаў уласнасці — 12%. Створана развітая сетка праектна-вышукальных работ, наладжана вытв-сць буд. матэрыялаў і машын.
Літ.: Лисичкин В.А, Ковальский М.И. Организация управления строительством в капиталистических странах. М., 1987; Рекитар Я.А. Материальная база капитального строительства: (экон. пробл. и тенденции развития). М., 1988; Инвестиционный комплекс и проблемы его развития в условиях перехода к рыночной экономике: Сб. науч. тр. Мн., 1994.
К.І.Губінскі, Л.І.Тулупава. с. 309
БУДАЎНІ́ЦТВА НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ І ЭКСПЕРЫМЕНТА́ЛЬНА-ПРАЕ́КТНЫ ІНСТЫТУ́Т . Засн. ў 1957 у Мінску на базе аддзела буд-ва і архітэктуры АН Беларусі (з 1954) як НДІ буд-ва і архітэктуры. У 1987—95 НДІ будаўніцтва. Асн. кірункі дзейнасці: архітэктура і новыя канструкцыі шматпавярховых каркасных будынкаў масавага прызначэння з выкарыстаннем традыц. зборных вырабаў; архітэктурна-канструкцыйныя і тэхнал. праблемы рэканструкцыі жылых і грамадскіх будынкаў, інж. збудаванняў; сучасныя канструкцыі і тэхналогіі будовы падмуркаў, інж. камунікацый; беспрагрэўная тэхналогія вытв-сці зборнага і маналітнага бетону і жалезабетону; малапавярховае і індывід. энергаэфектыўнае жыллё хуткага буд-ва з выкарыстаннем мясцовых і інш. сучасных матэрыялаў і канструкцый; сучасныя сістэмы ацяплення і цеплавая ізаляцыя будынкаў. с. 310
БУДАЎНІ́ЧА-ДАРО́ЖНАЕ І КАМУНА́ЛЬНАЕ МАШЫНАБУДАВА́ННЕ , галіна машынабудавання і металаапрацоўкі. Уключае прадпрыемствы па выпуску буд.-дарожнай, пагрузачнай, меліярац. тэхнікі, абсталявання для прам-сці буд. матэрыялаў і камунальнай гаспадаркі. Выпускае буд.-дарожныя машыны для падрыхтоўчых работ (дрэвавальныя, кустарэзныя і інш.), земляных (экскаватары, скрэперы, бульдозеры, грэйдэры), для ўшчыльнення палатна дарог (каткі), а таксама жвіраўкладчыкі, гудранатары, бітумавозы, асфальта- і бетонаўкладчыкі і інш., камунальныя машыны для догляду дарог і іх рамонту, сан. ачысткі і прыбірання тэрыторыі населеных пунктаў (падмятальна-ўборачныя, палівальна-мыйныя, снегаачышчальнікі і снегапагрузчыкі і інш.), для прыбірання памяшканняў грамадскага прызначэння (пыласосы, мыйныя і інш.), машыны і абсталяванне для пральняў і хімчыстак (машыны і прылады меншых габарытаў для прыбірання жылля, мыцця і чысткі адзення адносяцца да бытавых машын і прылад), пагрузачна-разгрузачнае абсталяванне для складоў, тэлескапічныя лесвіцы, аварыйна-рамонтныя машыны для водаправодных, каналізацыйных, газавых, цеплавых і эл. сетак, меліярацыйныя машыны, тэхнал. абсталяванне для вырабу буд. матэрыялаў і аддзелачна-буд. работ і інш.
Першыя машыны для гар. гаспадаркі створаны ў 2-й пал. 19 ст. Значнае развіццё будаўніча-дарожнае і камунальнае машынабудаванне атрымала ў пач. 20 ст. ў сувязі з пашырэннем аўтамаб. транспарту і буд-вам метро. Рост дарожнай сеткі выклікаў развіццё дарожнага машынабудавання: з'явілася магчымасць шырока выкарыстоўваць аўтамабілі, трактары, лакаматывы і інш. рухомы чыг. састаў, а таксама электраэнергію і хім. прадукцыю. Першыя ў Расіі машыны для ўборкі і сан. ачысткі населеных пунктаў (Масква, Ленінград) і першыя пральныя і прасавальныя машыны (Перм і інш.) выпушчаны ў 1930-я г. Як самаст. спецыялізаваная галіна прам-сці аформілася ў б. СССР у 1965. На Беларусі да Вял. Айч. вайны выпускаліся тарфяныя машыны (Гомель), каменедрабілкі і тачкі (Мінск).
У сучасным будаўніча-дарожнае і камунальнае машынабудаванне ствараюцца даўгавечныя маламетала- і малаэнергаёмістыя машыны, з аўтам. і праграмным кіраваннем, выкарыстаннем новых матэрыялаў. Найб. развіта будаўніча-дарожнае і камунальнае машынабудаванне ў краінах з высокім узроўнем эканомікі: ЗША (вядучыя кампаніі ФМК, «Дрэсер індастрыз», «Амерыкэн Стандарт»), Японіі («Камацу»), Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Расіі і інш.
На Беларусі будаўніча-дарожнае і камунальнае машынабудаванне пачало хутка развівацца ў 1950-я г. Прадпрыемствы галіны выпускаюць ліфты пасажырскія, бульдозеры, экскаватары, скрэперы, пагрузчыкі, снегаачышчальнікі, абсталяванне для механізацыі пад’ёмна-трансп. і пагрузачна-разгрузачных работ, для ачысткі камунальных водаправодаў і каналізацыі, машыны для буд-ва і ўтрымання меліярац. сістэм, для гар. і камунальнай гаспадаркі, для прам-сці буд. матэрыялаў. У 1993 гэтую прадукцыю выпускала больш за 30 прадпрыемстваў і вытв. аб’яднанняў. Найб. з іх: канцэрн «Амкадор», магілёўскае ВА «Стромаўталінія», ВА «Будмаш» (Мінск), Магілёўскі ліфтабудаўнічы завод, Мазырскі завод меліярацыйных машын, Беларускі экскаватарны завод, Ваўкавыскі завод дахавых і будаўніча-аддзелачных машын ВА «Белкамунмаш» і інш. У 1993 выпушчана 264 скрэперы, 106 экскаватараў, 74 бульдозеры, у 1994 — 2,6 тыс. ліфтоў, 76,9 тыс. пральных машын і інш.
У.М.Зайцаў. с. 310
БУДАЎНІ́ЧАЕ ШКЛО , вырабы са шкла, якія выкарыстоўваюцца для шклення светлавых праёмаў, на празрыстыя і паўпразрыстыя перагародкі, вонкавую і ўнутр. абліцоўку збудаванняў і інш. Бывае ліставое звычайнае (аконнае, вітрыннае), спец. (увіёлевае, цеплапаглынальнае, арміраванае) і дэкар. (узорыстае, каляровае), прафіляванае (швелернае, каробчатае, трубчастае) і інш. с. 310
БУДАЎНІ́ЧАЯ КЕРА́МІКА , матэрыялы і вырабы з керамікі, якія выкарыстоўваюцца ў буд-ве. Да будаўнічай керамікі адносяць сценавыя матэрыялы (цэгла, керамічны камень), матэрыялы для аздаблення фасадаў і ўнугр. паверхняў будынкаў (гл. Аддзелачныя матэрыялы), дахавыя матэрыялы (чарапіца), сан.-буд. вырабы, керамічныя трубы, кіслота- і вогнетрывалыя вырабы (абліцовачныя пліты, вогнетрывалая цэгла і інш.), вырабы спец. прызначэння (клінкер, камень для падземных збудаванняў і інш.). с. 310
БУДАЎНІ́ЧАЯ КЛІМАТАЛО́ГІЯ , навука, якая вывучае кліматычныя параметры, метады іх вызначэння і асаблівасці ўліку ў практыцы буд-ва; раздзел будаўнічай фізікі. Развіваецца на аснове дасягненняў фізікі атмасферы і агульнай кліматалогіі. Аснова распрацовак ген. планаў гарадоў, пасёлкаў і інш., праектавання збудаванняў, абгрунтавання выбару буд. матэрыялаў і канструкцый, сістэм ацяплення, вентыляцыі, газа- і водазабеспячэння, прыродаахоўных мерапрыемстваў, распрацоўкі тэхналогіі і арганізацыі буд. вытв-сці, забеспячэння аховы працы і інш. На Беларусі праблемы будаўнічай кліматалогіі даследуюцца ў Бел. політэхн. акадэміі, Бел. тэхнал. ун-це і інш.
І.І.Леановіч. с. 310
БУДАЎНІ́ЧАЯ МЕХА́НІКА , навука аб прынцыпах і метадах разліку збудаванняў на трываласць, жорсткасць, устойлівасць і ваганні; раздзел прыкладной механікі.
Асновы будаўнічай механікі выкладзены ў 18—19 ст. у працах Л.Эйлера, Ж.Лагранжа, Дз.І.Жураўскага, У.Р.Шухава і інш. На розных этапах развіцця будаўнічай механікі метады разліку збудаванняў вызначаліся ўзроўнем развіцця матэматыкі, механікі, супраціўлення матэрыялаў і інш. У 2-й пал. 20 ст. выкарыстанне ЭВМ дало магчымасць укараніць эфектыўныя метады разлікаў; статыстычных выпрабаванняў, канечных элементаў, варыяцыйна-рознаснага і інш. Вельмі важныя даныя будаўнічай механікі пры ўзвядзенні сейсмаўстойлівых і вышынных будынкаў.
На Беларусі даследаванні па пытаннях будаўнічай механікі праводзіліся ў 1920-я г. ў БСГА А.А.Краўцовым, у 1935—41 у БПІ М.В.Венядзіктавым, І.Р.Прытыкіным, у 1938—41 у Бел. лесатэхн. Ін-це М.М.Рудзіцыным, вядуцца ў Бел. політэхн. акадэміі, Бел. тэхнал. ун-це, Брэсцкім політэхн. ін-це, Полацкім ун-це, Бел. ун-це транспарту, НДІ буд-ва і архітэктуры. Удасканалены метады і алгарытмы аптымізацыі расходу матэрыялаў на шарнірна-стрыжнёвыя, вісячыя і камбінаваныя сістэмы (Л.І.Коршун, П.У.Аляўдзін, Р.І.Фурунжыеў, І.С.Сыраквашка). Даследаваны пытанні статыкі і дынамікі нелінейна дэфармаваных шарнірна-стрыжнёвых і вісячых сістэм (Я.М.Сідаровіч), устойлівасці стрыжнёвых сістэм (А.Ф.Анішчанка, С.С.Макарэвіч, Л.С.Турышчаў). Праведзены статычныя разлікі рамаў, пласцін, абалонак, труб (А.А.Краўцоў, А.А.Кручкоў, Л.Ф.Беразоўскі, Г.А.Герашчанка, А.А.Чэча). Вырашаны шэраг кантактавых задач прыкладной тэорыі пругкасці (С.М.Ягалкоўскі, С.В.Басакоў), прапанаваны метады электроннага мадэлявання нелінейных задач будаўнічай механікі і прыкладной тэорыі пругкасці (У.М.Аўсянка). с. 310
БУДАЎНІ́ЧАЯ СВЯТЛАТЭ́ХНІКА , 1) раздзел будаўнічай фізікі, які вывучае пытанні выкарыстання ў буд-ве і архітэктуры бачнай часткі спектра прамянёвай энергіі. 2) Галіна тэхнікі, якая распрацоўвае эфектыўныя спосабы выкарыстання ультрафіялетавых, бачных і інфрачырвоных выпрамяненняў пры праектаванні будынкаў і агараджальных канструкцый. Уключае метады праектавання і разліку прыроднага асвятлення будынкаў. Гл. таксама Святлатэхніка. с. 311
БУДАЎНІ́ЧАЯ ФІ́ЗІКА , сукупнасць навуковых дысцыплін, якія вывучаюць фіз. з’явы і працэсы, звязаныя з эксплуатацыяй збудаванняў; галіна прыкладной фізікі. Падзяляецца на будаўнічую кліматалогію, будаўнічую святлатэхніку, будаўнічую цеплатэхніку, буд. акустыку, аэрадынаміку, тэорыю даўгавечнасці буд. канструкцый. Станаўленне будаўнічай фізікі як навукі прыпадае на пач. 20 ст. (раней пытанні будаўнічай фізікі інжынеры і архітэктары вырашалі доследным шляхам). На Беларусі праблемамі будаўнічай фізікі пачалі займацца ў АН Беларусі (А.В.Лыкаў, Б.М.Смольскі), БПІ (Э.Х.Адэльскі), іх распрацоўваюць у БПА (М.Т.Салдаткін, В.Дз.Сізоў, Б.М.Хрусталёў, А.І.Юркоў), НДІ буд. матэрыялаў (Г.С.Гарнашэвіч).
Вызначае ўплыў фіз.-кліматычных і фіз.хім. атмасферных уздзеянняў на буд. канструкцыі, патрабаванні да матэрыялаў і канструкцый для забеспячэння найб. спрыяльных для чалавека тэмпературна-вільготнасных, акустычных і святлотэхн. умоў.
Б. М.Хрусталёў. с. 311
БУДАЎНІ́ЧАЯ ЦЕПЛАТЭ́ХНІКА , раздзел будаўнічай фізікі, які вывучае працэсы перадачы цяпла, вільгаці і паветра ў будынках, збудаваннях і іх канструкцыях.
Метадамі будаўнічай цеплатэхнікі ўстанаўліваюць неабходныя цеплатэхн. якасці і параметры агараджальных канструкцый, заканамернасці іх узаемадзеяння з унутр. і навакольным асяроддзем, вызначаюць цепла- і масаабмен унутры канструкцый, даўгавечнасць збудаванняў, умовы падтрымання (з улікам ацяплення, вентыляцыі, кандыцыяніравання паветра) тэмпературна-вільготнасных гігіенічных умоў у памяшканнях жылых, грамадскіх і прамысл. будынкаў. Даследаванні па будаўнічай цеплатэхніцы вядуць у натурных умовах і кліматычных камерах; у разліках выкарыстоўваюць сродкі матэм. і фіз. мадэлявання, аналітычныя і інш. метады на аснове тэорыі цеплаперадачы, масаабмену, тэрмадынамікі, тэорыі падобнасці і інш. Роля будаўнічай цеплатэхнікі павышаецца пры пашырэнні ў буд-ве аблегчаных агараджальных канструкцый. с. 311
БУДАЎНІ́ЧЫ , службовая асоба ў ВКЛ, якая наглядала за ўсімі грамадскімі будынкамі і збірала падаткі за будынкі. У вял. гарадах яго выбіралі з членаў магістрата. с. 311
БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ , група галін па вытворчасці матэрыялаў, вырабаў, дэталяў і канструкцый для ўсіх відаў будаўніцтва. Прадстаўлена цэментнай прамысловасцю, сценавых матэрыялаў прамысловасцю, нярудных будаўнічых матэрыялаў прамысловасцю, мяккіх дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў прамысловасцю, зборных жалезабетонных і бетонных канструкцый і вырабаў прамысловасцю, азбестацэментнай прам-сцю, керамічнай прамысловасцю, вытв-сцю мясц. вяжучых, цеплаізаляцыйных матэрыялаў, порыстых запаўняльнікаў, буд. матэрыялаў з палімернай сыравіны і інш. Будаўнічых матэрыялаў прамысловасць цесна звязана са здабыўной, энергет., металургічнай, металаапр., хім. і інш. галінамі.
Са старажытнасці вядомы абпаленая цэгла, дахавая чарапіца, керамічная плітка, ганчарныя водаправодныя трубы, бутавы камень, гіпсавыя і вапнавыя вяжучыя матэрыялы. З'яўленне ў пач. 19 ст. портландцэменту забяспечыла выкарыстанне бетону і жалезабетону. У сучаснай будаўнічых матэрыялаў прамасловасці павышаецца ўдз. вага рэсурсазберагальных матэрыялаў і тэхналогій, якія ўплываюць на змяншэнне масы і павелічэнне цеплазберагальных уласцівасцей пабудоў, пашыраецца выпуск эфектыўных вырабаў і вытв-сць новых матэрыялаў і канструкцый на аснове палімернай, мясц. і другаснай сыравіны.
Па вытв-сці цэменту, аконнага шкла, зборных жалезабетонных канструкцый і дэталей, буд. цэглы адно з першых месцаў у свеце займае Расія. Высокаразвітую будаўнічых матэрыялаў прамысловасць маюць ЗША, Германія, Вялікабрытанія, Францыя, Японія, якія выкарыстоўваюць у вял. аб’ёмах металапракат, алюміній, сінт. смолы і пластмасы. У гэтых краінах значную ўдз. вагу мае вытв-сць маналітнага бетону і жалезабетону, выкарыстанне якіх у некалькі разоў большае, чым зборных жалезабетонных вырабаў і канструкцый, што спрыяе зніжэнню кошту, паляпшэнню арх. выразнасці і надзейнасці збудаванняў. Па вытв-сці цэменту вылучаюцца (1993, млн. т): Кітай (359,8), Японія (88,1), ЗША (73,8), Індыя (56,2). Сусветная вытв-сць цэменту 1,18 млрд. т (1993). У будаўнічых матэрыялаў прамысловасці вядучую ролю адыгрываюць буйныя кампаніі: «Корнінг», «Амерыкан стандарт», «Оўэнс-Ілінойс» і інш. ў ЗША, «Тармак» у Вялікабрытаніі, «Сен-Габэн» у Францыі.
На Беларусі з даўніх часоў выраблялі цэглу (з 12 ст. захавалася цагляная Гродзенская Барысаглебская царква), шкло, кафлю. З узнікненнем сілікатна-буд. вытв-сці ў пач. 19 ст. пераважалі дробныя прадпрыемствы (у 1900 дзейнічала 679). У 1913 найб. быў Ваўкавыскі цэментны з-д. У савецкі перыяд рост капітальнага буд-ва ва ўсіх галінах гаспадаркі выклікаў развіццё будаўнічыхматэрыялаў прамысловасці, асабліва ў 1920—40. Былі пабудаваны цэментны з-д у Крычаве, шклозавод у Гомелі, расшырана вытв-сць цэглы ў Клімавічах, Оршы, Віцебску, Гомелі, Магілёве і інш. У час Вял. Айч. вайны прадпрыемствы галіны былі разбураны, у 1945 выпушчана толькі 15% ад аб’ёму прадукцыі 1940.
У пасляваен. перыяд у Беларусі створаны высокамеханізаваныя з-ды і камбінаты па вырабе зборнага жалезабетону (у абл. цэнтрах, Бабруйску, Оршы, Светлагорску, Баранавічах), арміраваных камянёў і дробных сценавых блокаў з ячэістага і шчыльнага сілікатабетону (Магілёў, Гродна, Смаргонь), мяккіх дахавых матэрыялаў (Асіповічы), нярудных буд. матэрыялаў (Мікашэвічы), даламітавай мукі (Віцебск), керамічных плітак і сан.-тэхн. вырабаў з буд. фаянсу (Мінск), асвоена вытв-сць мінер. ваты і вырабаў з яе, канструкцый і вырабаў на аснове вапны і гіпсу, порыстых запаўняльнікаў, цеплаізаляцыйных матэрыялаў і інш. Найб. прадпрыемствы: «Ваўкавыскцэментнашыфер», «Крычаўцэментнашыфер», «Гомельбудматэрыялы», «Смаргоньсілікатабетон», «Кераміка», «Керамін», «Забудова», Полацкі камбінат будаўнічых матэрыялаў, «Дах», «Даламіт», «Граніт», «Гомельшкло», Гродзенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў, Радашковіцкі завод мастацкай керамікі і інш. У 1994 выраблена 1487,9 тыс. т цэменту, сценавых матэрыялаў (млн. шт. умоўнай цэглы) 2406,3, у т.л. 1460,4 буд. цэглы, 2680,4 тыс. м3 зборных жалезабетонных канструкцый і вырабаў, 56,1 тыс. м2 мяккага дахавага крыцця, 164,9 млн. шт. умоўных плітак шыферу азбестацэментнага, 6,9 млн. м2 аконнага шкла, 5552,4 тыс. м2 пліткі керамічнай. Будаўнічых матэрыялаў прамысловасць Беларусі дае 4,6% агульнага аб’ёму прадукцыі (1994), у ёй дзейнічае больш за 1300 прадпрыемстваў, занята 79,4 тыс. чал. Беларусь экспартуе дахавыя матэрыялы, абліцовачную керамічную плітку і інш.
Л. І. Тулупава. с. 311
БУДАЎНІ́ЧЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ , асноўныя канструкцыйныя элементы будынкаў і збудаванняў. Адрозніваюць нясучыя канструкцыі, агараджальныя канструкцыі і будаўнічыя канструкцыі дапаможнага прызначэння (унутр. перагародкі, лесвічныя маршы і пляцоўкі, аконныя рамы-вітражы і інш.). Агараджальныя будаўнічыя канструкцыі часта з’яўляюцца і нясучымі (напр., сцены і перагародкі ў грамадскіх будынках, рэзервуары, абалонкі, скляпенні і інш.).
Будаўнічыя канструкцыі падзяляюцца на жалезабетонныя вырабы і канструкцыі, бетонныя (гл. Бетонныя вырабы і канструкцыі), каменныя (гл. Каменныя матэрыялы і канструкцыі), металічныя канструкцыі, драўляныя канструкцыі, азбестацэментныя (гл. Азбестацэментныя вырабы і канструкцыі), пнеўматычныя канструкцыі. Выкарыстоўваюцца таксама канструкцыі са шклапластыкаў (часам у спалучэнні з клеенай драўнінай або фанерай і інш.). Будаўнічыя канструкцыі разлічваюць на трываласць, устойлівасць і ваганні з улікам вонкавай нагрузкі, уласнай вагі, уплыву т-ры, усадкі і інш. фактараў. Пры выкарыстанні будаўнічых канструкцый вял. значэнне надаецца іх тыпізацыі і уніфікацыі, удасканаленню тэхналогіі іх вытв-сці, выкарыстанню лёгкіх эфектыўных матэрыялаў, укараненню аптымальных канстр. Вырашэнняў. с. 311
БУДАЎНІ́ЧЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ , прыродныя і штучныя матэрыялы (вырабы), якія выкарыстоўваюцца пры буд-ве і рамонце будынкаў і збудаванняў. Да будаўнічых матэрыялаў належаць прыродныя каменныя, лясныя, керамічныя, арган. і мінер. вяжучыя, метал., кампазіцыйныя, цепла- і гідраізаляцыйныя, дахавыя, лакафарбавыя і інш. матэрыялы.
Прыродныя каменныя матэрыялы (бутавы камень, жвір, друз, пясок, гліна і інш.) выкарыстоўваюцца для буд-ва фундаментаў, сцен, дарожнага адзення, падпорных сценак, а таксама для вытв-сці цэменту, вапны, гіпсу, розных кангламератаў. Лясныя будаўнічыя матэрыялы (бярвёны, брусы, дошкі, вырабы з драўніны) ідуць на буд-ва дахаў, падлог, столяў, аконных і дзвярных блокаў і інш. (гл. Драўнінныя матэрыялы). Керамічныя матэрыялы (цэгла, цагляныя камяні і інш.) прызначаны для буд-ва сцен, вырабы з керамікі — для стварэння сан.-тэхн., дрэнажавальных, электраахоўных і інш. сістэм (гл. Будаўнічая кераміка). Пашыраны ў буд-ве вяжучыя матэрыялы — арган. (бітум, дзёгаць, гудрон, смолы, пакосты і інш.) і мінер. (цэмент, вапна, гіпс). Злучэннем мінер. запаўняльнікаў і вяжучых рэчываў атрымліваюць бетоны (цэментна-, асфальта-, }жалеза- і палімербетоны) і будаўнічыя растворы (цэментныя, вапнавыя, гіпсавыя, асфальтавыя і іх спалучэнні). Шырока выкарыстоўваюць будаўнічыя канструкцыі са сталі, алюмініевых сплаваў, кампазіцыйных, металапалімерных і інш. матэрыялаў. Цеплаізаляцыйныя матэрыялы атрымліваюць спяканнем шклянога парашку (шклавата, пенашкло і інш.) або змешваннем розных матэрыялаў; яны маюць нізкую цеплаправоднасць. Гідраізаляцыйныя матэрыялы (гідраізол, металаізол, бітумамінер. тканіны і інш.) маюць павышаную водаўстойлівасць і выкарыстоўваюцца для аховы буд. канструкцый ад вільгаці. Дахавыя матэрыялы (руберойд, пергамін, толь, шклоруберойд і інш.) атмасфера- і водаўстойлівыя. Лакафарбавыя матэрыялы (лакі, фарбы, грунтоўкі, шпаклёўкі) — вадкія, паста- ці парашкападобныя саставы. Гл. таксама Будаўнічых матэрыялаў прамысловасць.
І.І.Леановіч. с. 312
БУДАЎНІ́ЧЫЯ МАШЫ́НЫ , машыны для будаўнічых работ. Адрозніваюць будаўнічыя машыны для падрыхтоўчых, земляных, дарожных, буравых, палябойных, пад’ёмна-трансп., пагрузачных, драбільна-сартавальных, бетонных, аддзелачных і інш. работ.
Будаўнічыя машыны для падрыхтоўчых работ — гэта рыхліцелі, кустарэзы, карчавальнікі, дрэвавалы; яны звычайна ў выглядзе зменнага абсталявання навешваюцца на гусенічны трактар. Будаўнічыя машыны для земляных работ падзяляюцца на землярыйныя (экскаватары аднакаўшовыя і бесперапыннага дзеяння), землярыйна-трансп. (бульдозеры, скрэперы, грэйдэры, грэйдэр-элеватары, рыхліцелі), трансп. (аўтасамазвалы, канвееры, землявозныя цялежкі, грунтакідальнікі), грунтаўшчыльнікавыя (каткі, трамбавальныя, вібрацыйныя і інш. машыны), бурыльныя. Будаўнічыя машыны для дарожна-будаўнічых работ уключаюць машыны для падрыхтоўчых і земляных работ і спецыялізаваныя: для буд-ва аўтадарог — дарожныя машыны, чыгунак — пуцявыя машыны. Палябойныя машыны — дызель-молаты, капры, вібрамолаты, вібрапагружальнікі і інш. Пад’ёмна-транспартныя машыны ўключаюць самаходныя і стацыянарныя пад’ёмныя краны, пагрузчыкі. Драбільна-сартавальныя машыны выпускаюцца як асобныя машыны, перасоўныя ўстаноўкі, зборна-разборныя аўтаматызаваныя лініі і самаходныя ўстаноўкі. Гэта драбілкі, грохаты, прамывачныя і абязводжвальныя машыны, класіфікатары. Для апрацоўкі каменных матэрыялаў выкарыстоўваюцца каменярэзныя машыны, шліфавальныя і інш. Будаўнічыя машыны для бетонных работ уключаюць машыны для прыгатавання бетоннай сумесі (дазатары, бетоназмяшальнікі), яе транспарціроўкі (бетанавозы, аўтабетоназмяшальнікі), размеркавання (бетанапомпы), ушчыльнення (вібраўзбуджальнікі), устаноўкі для напырсквання сумесі. Будаўнічыя машыны для дахавых работ ачышчаюць, перамотваюць, раскочваюць і наклейваюць рулонныя матэрыялы (перасоўныя станцыі, дахавыя машыны), перамешваюць, падаграюць, падаюць на дах масціку (спец. ўстаноўкі). Машыны для аддзелачных работ падзяляюцца на групы: для тынкавальных работ (тынкавальныя агрэгаты і станцыі, таркрэтныя ўстаноўкі), для малярных работ (шпаклёвачныя і фарбавальныя агрэгаты, фарбапульты), для аддзелкі падлог (дыскавыя, загладжвальныя, шліфавальныя машыны, апараты для зваркі лінолеуму і інш.). Асобную групу складаюць ручныя машыны для апрацоўкі металаў, дрэва, пластмас, каменю, бетону, грунту і інш. матэрыялаў. Гэта электрычныя, пнеўматычныя, гідраўлічныя і з рухавікамі ўнутранага згарання свідравальныя, шліфавальныя, дрэваапрацоўчыя і інш. машыны. Выкарыстоўваюцца таксама козлавыя краны, панэлявозы, фермавозы.
Літ.: Строительные машины: Справ. Т. 1—2. 3 изд. М., 1991.
І.Ілеановіч. с. 312
БУДАЎНІ́ЧЫЯ РАБО́ТЫ , работы, якія выконваюцца на буд. пляцоўках (аб’ектах) пры ўзвядзенні будынкаў і збудаванняў, іх рамонце і рэканструкцыі. Ажыццяўляюцца пры дапамозе будаўнічых машын, ручнога і механізаванага інструменту, дапаможных прыстасаванняў. Пры будаўнічых работах выкарыстоўваюцца будаўнічыя матэрыялы, паўфабрыкаты (бетон, будаўнічы раствор, асфальтабетон), дэталі і вырабы (элементы каркаса, аконныя і дзвярныя блокі і інш.), гатовыя будаўнічыя канструкцыі.
Будаўнічыя работы падзяляюць на агульнабудаўнічыя, спец., дапаможныя і падрыхтоўчыя. Агульнабудаўнічыя — аддзелачныя, арматурныя, бетонныя, дахавыя, жалезабетонныя, земляныя, каменныя, цяслярныя работы (гл. адпаведныя арт.), а таксама мантажныя (гл. Мантаж) і інш.; спецыяльныя — гідраізаляцыйныя, сан.-тэхн., цеплаізаляцыйныя работы (гл. адпаведныя арт.), электрамантажныя, пракладка інж сетак, работы па мантажы тэхнал. абсталявання і канструкцый; дапаможныя — устаноўка апалубкі, паніжэнне грунтавых вод, мацаванне сценак катлаванаў, пагрузка і разгрузка матэрыялаў і інш.; падрыхтоўчыя — падрыхтоўка буд. пляцоўкі, нарыхтоўка матэрыялаў, стварэнне сан.-быт. умоў для работы і інш. Часта будаўнічыя работы класіфікуюць па інш. адзнаках: адвальныя, вышукальныя, дарожна-буд., падводна-тэхн., палевыя і шпунтовыя, скрытыя работы (гл. адпаведныя арт.), а таксама зімовыя, падземныя і інш. Будаўнічыя работы выконваюцца спецыялізаванымі (для аднаго віду работ) і комплекснымі брыгадамі. Арганізуюцца паслядоўным, паралельным, паточным ці камбінаваным метадамі ў адпаведнасці з праектамі арганізацыі буд-ва і вытв-сці работ і патрабаваннямі да іх якасці.
Літ.: Основы строительного дела. Мн., 1980.
І.І.Леановіч. с. 312
БУДАЎНІ́ЧЫЯ РАСТВО́РЫ . Выкарыстоўваюць для каменнай муроўкі, мантажу зборных бетонных і жалезабетонных канструкцый, аховы метал. канструкцый і закладных дэталяў ад карозіі, для гідра-, цепла- і гукаізаляцыі будынкаў і збудаванняў. Атрымліваюць з сумесі вяжучага рэчыва (з вадой, часам без яе), дробнага запаўняльніку і дабавак (пры неабходнасці). Яны здольныя зацвердзяваць, склейваць каменныя матэрыялы і ўтвараць ахоўныя слаі буд. канструкцый.
Адрозніваюць будаўнічыя растворы: муравальныя, аддзелачныя (тынкавальныя, дэкаратыўныя) і спецыяльныя (ін’екцыйныя, тампанажныя, гарача- і кіслотаўстойлівыя, рэнтгенаахоўныя, акустычныя); цяжкія (шчыльнасць больш за 1500 кг/м3) і лёгкія (менш за 1500 кг/м3); цэментныя, вапнавыя, гіпсавыя і мяшаныя (цэментна-гліняныя, цэментна-вапнавыя, вапнава-гіпсавыя, палімерцэментныя, цэментна-перхлорвінілавыя). Будаўнічыя растворы рыхтуюць звычайна на аўтаматызаваных растворных з-дах і вузлах, дастаўляюць на буд. аб’екты ў спец. аўтацыстэрнах або аўтамабілях-самазвалах. Для зімовай муроўкі і тынкоўкі ў сумесь уводзяць процімарозныя дабаўкі, для павышэння тэхнал. якасцей і тэхн. характарыстык — пластыфікавальныя і паветраўцягвальныя дабаўкі. У дэкар. Будаўнічыя растворы дабаўляюць святло-, шчолача- і кіслотаўстойлівыя пігменты, спец. запаўняльнікі.
І.І.Леановіч. с. 313
БУДЗЕ́ВІЧ Іван Іванавіч (н. 25.12.1940, г. Ліда Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне біятэхналогіі с.-г. жывёл. Чл.-кар. ААН Беларусі (1996). Д-р с.-г. н. (1992), праф. (1996). Скончыў Гродзенскі с.-г. ін-т (1968). З 1972 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па праблемах біятэхналогіі трансплантацыі эмбрыёнаў у малочным і мясным статках, доўгатэрміновым захаванні зародкаў (крыякансерваванне) і стварэнні крыябанка эмбрыёнаў высокакаштоўных генатыпаў буйн. раг. жывёлы.
Тв.: Состояние естественной резистентности телят, полученных методом трансплантации эмбрионов (у сааўт.) // Науч. основы развития животноводства в Республике Беларусь. Мн., 1993. Вып. 24; Криоконсервирование эмбрионов купного рогатого скота молочных и мясных пород (у сааўт.) // Тамсама. 1994. Вып. 25. с. 313
БУДЗЕ́ЎСКАЯ (сапр. Ганчава) Адрыяна (13.12.1878, г. Добрыч, Балгарыя — 9.12.1955), балгарская актрыса. Нар. арт. Балгарыі (1953). Скончыла тэатр. вучылішча Малога т-ра (Масква, 1899). Да 1926 у трупе «Сляза і смех» (Нар. тэатр, Сафія). Садзейнічала станаўленню рэаліст. акцёрскага мастацтва ў Балгарыі. Сярод роляў: Рада («Пад прыгнётам» І.Вазава), Свякроў («Свякроў» А.Страшымірава), Нора («Нора» Г.Ібсена). с. 313
БУДЗЁ́НАЎСКАЯ ПАРО́ДА верхавых коней. Выведзена ў 1921—48 на конных з-дах Растоўскай вобл. скрыжаваннем кабыл данской і часткова чарнаморскай парод з чыстакроўнымі верхавымі жарабцамі. У Расіі і Казахстане выкарыстоўваюць для верхавой язды, на лёгкіх трансп. і верхавых работах, для паляпшэння пагалоўя рабочых коней; на Беларусі — у конным спорце.
Коні буйныя, склад цела гарманічны, выш. ў карку 162—166 см, галава прапарцыянальная з прамым профілем, шыя доўгая прамая, спіна кароткая прамая, канечнасці сухія моцныя. Масць рыжая, часам бурая ці гнядая. Вызначаецца высокімі спарт. якасцямі: рэкордная рэзвасць у гладкіх скачках на 1600 м — 1 мін 43,4 с.
М.А.Гарбукоў с. 313
БУДЗЁ́ННЫ Сямён Міхайлавіч (25.4.1883, хутар Казюрын Пралетарскага р-на Растоўскай вобл. — 26.10.1973), савецкі ваенны і дзярж. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1935), тройчы Герой Сав. Саюза (1958, 1963, 1968). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1932). Удзельнік рус.-японскай і 1-й сусв. войнаў (быў узнагароджаны 4 Георгіеўскімі крыжамі). Летам 1917 разам з Каўказскай кав. дывізіяй прыбыў у Мінск, выбраны старшынёй палкавога і чл. дывізіённага к-таў. Пад кіраўніцтвам Будзённага 1-я брыгада Каўказскай дывізіі разам з рэўкомам аршанскіх чыгуначнікаў раззброіла 5 эшалонаў карнілаўскай «дзікай» дывізіі, якая праз Оршу накіроўвалася на барацьбу з рэв. Петраградам. У час. грамадз. вайны сфарміраваў у 1918 конны атрад, які перарос у дывізію. З 1919 камандзір у Чырв. Арміі коннага корпуса і створанай на яго базе Першай Коннай арміі. У Вял. Айч. вайну камандуючы групай армій рэзерву Галоўнакамандавання, галоўнакамандуючы войскамі Паўд.-Зах. і Паўн.-Каўказскага напрамкаў, камандуючы Зах. рэзервовым і Паўн.-Каўказскім франтамі, кавалерыяй Узбр. Сіл СССР. Канд. у чл. ЦК КПСС у 1934—39 і з 1952. Чл. ЦК КПСС у 1939—52. Чл. ВЦВК, ЦВК СССР. Дэп. Вярх. Савета СССР з 1937. Чл. Прэзідыума Вярх. Савета СССР з 1938. Адзін з арганізатараў масавых рэпрэсій 1930 — пач. 1950-х г. сярод ваенных. с. 313
БУ́ДЗІ (Budi) П’етэр (1566—1622), дзеяч албанскага вызв. руху, епіскап (з 1621) Сапы і Сарданіі (Паўн. Албанія). Дамагаўся «албанізацыі» каталіцкай царквы замяшчэннем царк. пасад мясцовымі ўраджэнцамі. Імкнуўся да вызвалення Албаніі ад тур. прыгнёту і разлічваў на дапамогу папы рымскага і еўрап. дзяржаў, распрацаваў план агульнаалб. паўстання супраць Асманскай імперыі, які не быў падтрыманы Ватыканам. Перакладаў духоўную л-ру на алб. мову. Аўтар рэліг. твораў «Дактрына і катэхізіс» (1618), у якім змясціў 10 сваіх вершаў. с. 313
БУДЗІВІ́Д , князь ВКЛ 2-й пал. 13 ст., брат Будзікіда. с. 313
БУДЗІКІ́Д , князь ВКЛ у 13 ст. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1289, калі ён са сваім братам Будзівідам аддаў г. Ваўкавыск валынскаму кн. Мсціславу Данілавічу, каб захаваць з ім мір. У некаторых ням. хроніках Будзікід выступае пад імем Путувера і Лютувера. Апошні ўпамінаецца ў хроніцы П.Дусбурга пад 1291 як князь літоўскі, бацька Віценя. Магчыма, Будзікід пасля смерці кн. Трайдзеня разам з братам стаў вял. князем. Перадача Ваўкавыска магла азначаць паступовую страту Новагародскай зямлёй сваёй дамінуючай ролі ў ВКЛ.
М.І.Ермаловіч. с. 313
БУДЗІ́ЛА Іосіф, ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-мемуарыст 17 ст. Быў мазырскім харунжым, каралеўскім палкоўнікам і інш. З 1607 знаходзіўся ў лагеры Лжэдзмітрыя ІІ. У 1611—12 удзельнічаў у баявых аперацыях па захопе і ўтрыманні Масквы (адзін з гал. военачальнікаў польск.-літ. гарнізона ў горадзе). Пасля здачы Масквы рус. ваяводу Дз.Пажарскаму сасланы ў Ніжні Ноўгарад, зняволены ў турму (1612—19). Яго дзённік «Гісторыя Дзмітрыя фальшывага» — важная дакумент. крыніца для вывучэння т.зв. смутнага часу. Як літ. помнік вылучаецца вобразнасцю мовы, дынамізмам у апісанні гіст. падзей, яркімі аўтарскімі ацэнкамі, багаццем інфарм. матэрыялу.
Тв.: Дневник событий, относящийся к Смутному времени (1603—1613 гг.), известный под именем истории ложного Димитрия // Русская историческая библиотека. Т. 1. Памятники, относящиеся к Смутному времени. Т. 1. СПб., 1872.
Літ.: История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 211—212.
В.І.Дарашкевіч, А. Ф.Коршунаў. с. 313
БУДЗІ́ЛАВА , вёска ў Беларусі, у Соржыцкім с/с Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 20 км на ПнУ ад Бешанковіч, 37 км ад Віцебска. 350 ж., 121 двор (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. Сувязі. с. 314
БУДЗІЛО́ВІЧ Аляксандр Фауставіч (26.2.1829, в. Жэрчыцы Бельскага пав. Беластоцкай вобл. — пасля 1870), удзельнік рэв. руху 1860-х г. Скончыў Полацкую духоўную семінарыю (1853), але ад кар’еры святара адмовіўся. З 1854 на вайск. службе, у 1859 атрымаў афіцэрскі чын. На пач. 1860-х г. актыўны дзеяч падп. Камітэта рускіх афіцэраў у Польшчы. У пач. 1863 арыштаваны ў сувязі са знойдзенай у яго нелегальнай л-рай і з вер. 1863 у адстаўцы ў чыне падпаручніка. За правоз зброі ў лют. 1864 арыштаваны ў Дынабургу (цяпер Даўгаўпілс) і высланы ў Пермскую губ. Па амністыі 1867 вызвалены, пасяліўся ў Польшчы. с. 314
БУДЗІЛО́ВІЧ Антон Сямёнавіч (24.5.1846, в. Коматава Гродзенскага р-на — 25.12.1908), гісторык, філолаг і публіцыст. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1882). З сям’і уніяцкага святара. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, Літоўскай духоўнай семінарыі, скончыў Пецярбургскі ун-т (1867). З 1875 праф. Нежынскага гіст.-філал. ін-та, з 1892 рэктар Тартускага ун-та, з 1901 чл. савета мін-ва нар. асветы. З 1907 рэдактар «Московских ведомостей». Выступаў за аб’яднанне славян пад эгідай Расіі, за ўмацаванне асноў самадзяржаўя і праваслаўя. Даследаваў стараж. слав. пісьменства, гісторыю, л-ру і мовы слав. народаў. Аўтар гіст. прац «Чэхія і Маравія» (1871, разам з А.П.Нарановічам), «Нарысы з сербскай гісторыі» (1877). Гісторыю правасл. царквы на Беларусі разглядаў у даследаваннях «Гістарычная нататка пра царкоўна-маёмасныя запісы ў Заходняй Расіі» (1871), «Парадак утварэння нерухомай уласнасці царкоўнай у Заходняй Расіі» (1882). с. 314
БУДЗІЛО́ВІЧ Ігнат Мартынавіч (1841, Валынская губ. — 9.9.1863), удзельнік паўстання 1863 на Беларусі. Скончыў Кіеўскі кадэцкі корпус (1859). Служыў падпаручнікам Екацярынаслаўскага палка (Масква). Належаў да рэв. арг-цыі, падтрымліваў цесныя сувязі з паплечнікам К.Каліноўскага Л.Звяждоўскім. У крас. 1863 уцёк з часці і разам са Звяждоўскім выехаў на Магілёўшчыну. Пад псеўданімамі Каткоў і Ян Піховіч арганізаваў і ўзначаліў паўстанцкі атрад у Аршанскім пав. 26.4.1863 атрад разбіты пад Пагосцішчамі. Будзіловіч схоплены на полі бою і паводле прыгавору ваен. суда расстраляны ў Оршы.
Г.В.Кісялёў. с. 314
БУДЗІ́НАС Яўген Дамінікавіч (н. 18.2.1944, Масква), рускі пісьменнік, публіцыст. Скончыў Мінскі радыётэхнічны ін-т (1972). Працаваў у газ. «Знамя юности», уласным карэспандэнтам АДН па Беларусі, спец. карэспандэнтам па Беларусі і Прыбалтыцы час. «Дружба народов». З 1990 — старшыня праўлення выд-ва «Паліфакт» (Мінск). У кнігах нарысаў і публіцыстыкі «Адзін практычны крок» (1983), «Дом у сельскай мясцовасці» (1985), «Дзеючыя асобы» (1986) разглядае агр. і сац. праблемы, перспектывы сучаснай вёскі. У рамане-даследаванні «Прамежкавы чалавек» (1990) — крытычны погляд на сутнасць улады ў сацыяліст. перыяд жыцця. Аўтар сцэнарыяў маст. («З юбілеем пачакаем», «Ліфт для прамежкавага чалавека») і дакумент. фільмаў. Выдавец шматтомнай серыі «Вынікі стагоддзя». с. 314
БУДЗІ́НСКІ Станіслаў Янавіч (парт. і літ. псеўд. Стах, Традыцыя, С.Бяднарскі, Я.Марыянскі; 9.9.1894, Варшава — 22.8.1937), дзеяч рэв. руху, публіцыст. У 1912—15 чл. Варшаўскага к-та СДКПіЛ. Удзельнік Кастр. ўзбр. паўстання 1917 у Маскве, чл. бальшавіцкай фракцыі Маскоўскага Савета, канд. у чл. Маскоўскага ВРК. У снеж. 1917 — сак. 1918 нарком сац. забеспячэння Масквы і Маскоўскай губ. Са жн. 1918 у Польшчы, чл. Гал. праўлення СДКПіЛ, чл. Лодзінскага, Варшаўскага к-таў КПП. У 1919 арыштаваны. У выніку абмену паліт. вязнямі з 1920 у Сав. Расіі. У 1924—26 чл. Польбюро пры ЦК ВКП(б). У ліп. 1928 на 1 з’ездзе КПЗБ абраны чл. ЦК. З 1930 рэдактар газ. «Звязда» і чл. рэдкалегіі час. «Бальшавік Беларусі». Чл. ЦК у 1929—32, чл. Бюро ЦК КП(б)Б у 1930—32. З 1934 праф. Міжнар. ленінскай школы ў Маскве. Аўтар грамадска-паліт. брашур і артыкулаў. У чэрв. 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна. с. 314
БУДЗІ́ШЫНСКІ МІР 1018 , паміж Польскім княствам і Свяшчэннай Рымскай імперыяй. Завяршыў герм.-польскія войны 1003—18 (з перапынкамі), у ходзе якіх Польшча адстаяла сваю незалежнасць. Заключаны ў лужыцкім г. Будзішын польскім князем Баляславам І Храбрым і герм. каралём і імператарам Генрыхам ІІ. Паводле Будзішынскага міру да Польшчы адышлі Лужыца, частка Мішанскай (Мейсенскай) маркі і Маравія. с. 314
БУ́ДЗЬКА Эдзюк (Эдуард Адамавіч; 22.3.1882, в. Будслаў Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 14.8.1958), бел. паэт, публіцыст, выдавец. Вучыўся ў Рыжскім політэхн. ін-це, які пакінуў з-за беднасці. У 1916 у Петраградзе выдаваў газ. «Светач», з Ц.Гартным супрацоўнічаў у газ. «Дзянніца». Удзельнік 1-га Усебел. кангрэса 1917 у Мінску. У 1918 арганізаваў бел. гімназію ў Будславе. Кіраваў настаўніцкімі курсамі ў Дзвінску (1921—22). У Зах. Беларусі быў актывістам каап. руху. У Вільні аб’явіў конкурс на лепшы бел. твор (1932). У Айч. вайну настаўнічаў у Мінску і Баранавічах. З 1944 у Ватэнштэце (Германія), з 1950 у ЗША. Дэбютаваў вершамі ў 1906 у газ. «Наша ніва». Зямельнае пытанне, праблемы нар. асветы, грамадска-паліт. жыцця беларусаў асвятляў у публіцыст. артыкулах («Воўк ягнё ўсё ж дык і з’еў», 1919; «Вера да вольнасці давядзець!», «Беларус сам аб усім пастановіць», «Важная прыкмета», «Дагаворацца людзі, што зямелька народу пападзець», усе 1920). У эміграцыі друкаваўся ў газ. «Бацькаўшчына» і інш.
Літ.: Каханоўскі Г. «...І іншыя» // Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984; Жук-Грышкевіч Р. Жыццё Вінцэнта Жук-Грышкевіча. Таронта, 1993. С. 198—206.
І.У.Саламевіч. с. 314
БУДКА , вёска ў Беларусі, у Капараўскім с/с Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 27 км ад Рэчыцы, 68 км ад Гомеля, 6 км ад чыг. ст. Дземяхі, на шашы Гомель—Калінкавічы. 303 ж., 123 двары (1995). Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. Сувязі. с. 314
БУДКЕ́ВІЧ Барбара Эдмундаўна (2.12.1886, маёнтак Глухавец Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ. — 21.8.1937), дзеяч рэв. руху ў Польшчы, гісторык. Скончыла Брусельскі (Новы) ун-т (1912). Чл. Польскай партыі сацыялістычнай (ППС, 1904—06), Варшаўскага і Лодзінскага к-таў ППС-лявіцы (1908—09, 1912—13), замежнай секцыі ППС-лявіцы. За ўдзел у рэв. руху ў 1906 і 1909 арыштавана. З 1913 у Пецярбургу. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 у Польскім нац. камісарыяце пры Наркамнацы РСФСР. З 1918 кіраўнік польскай секцыі Магілёўскага губ. аддзела нар. асветы, выкладчык на курсах чырв. камандзіраў у Смаленску, кіраўнік польскіх паліткурсаў пры штабе Зах. фронту, з 1921 кіраўнік сектараў Камуніст. ун-таў імя Свярдлова і нац. меншасцяў Захаду (КУНМЗ), нам. вучонага сакратара Наркамасветы РСФСР. З 1926 выкладчык у Камуніст. ун-це Беларусі. З 1931 навук. супрацоўнік польскага сектара, вучоны сакратар Ін-та польскай пралетарскай культуры АН БССР, дацэнт кафедры ўсеаг. гісторыі КУНМЗа. Даследавала гісторыю развіцця прам-сці і фарміравання пралетарыяту, рэв. руху ў Польшчы. Рэпрэсіравана. Рэабілітавана ў 1956.
У.М. Міхнюк. с. 314
БУДКЕ́ВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 13.3.1947, Магілёў), бел. фагатыст. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1970). З 1967 артыст, у 1971—81 саліст аркестра і канцэртмайстар групы фаготаў Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, адначасова з 1972 педагог Бел. акадэміі музыкі (праф. з 1992). Выступае ў канцэртах, у т.л. з Дзярж. камерным аркестрам, ансамблем салістаў Дзярж. аркестра сімф. і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь і інш. с. 315
БУ́ДКЕР Герш Іцкавіч (1.5.1918, в. Мурафа Вінніцкай вобл., Украіна — 4.7.1977), савецкі фізік. Акад. АН СССР (1964, чл.-кар. 1958). Скончыў Маскоўскі ун-т (1941). З 1946 у Ін-це атамнай энергіі АН СССР, з 1957 дырэктар Ін-та ядзернай фізікі Сібірскага аддз. АН СССР. Навук. працы па тэорыі ядзерных рэактараў, тэорыі і разліку паскаральнікаў зараджаных часціц, па фізіцы плазмы, фізіцы часціц высокіх энергій і інш. Прапанаваў метад сустрэчных пучкоў для даследавання ўласцівасцей элементарных часціц. Ленінская прэмія 1967, Дзярж. прэмія СССР 1949.
Літ.: Беляев С.Т., Сидоров В.А., Чириков Б.В. Г.И.Будкер // Успехи физ. наук. 1968. Т. 96, вып. 3. с. 315
БУДЛЯ́НКА , рака ў Беларусі, у Магілёўскім, Быхаўскім і Чавускім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток Расты (бас. Дняпра). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 170 км2. Пачынаецца каля паўн. ускраіны в. Ліпец Магілёўскага р-на. На ўсім працягу каналізаваная. с. 315
БУ́ДНІК Уладзімір Іванавіч (н. 28.4.1949, г. Жыткавічы Гомельскай вобл.), бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1975, клас А.Багатырова). У 1979—84 заг. муз. часткі Бел. т-ра імя Я.Купалы. Асн. творчыя дасягненні ў масавых жанрах, у музыцы для дзяцей. Сярод твораў: кантата «На магіле партызана» на словы К.Кублінскага і сімфонія (1975), сімф. паэма «Сказ пра Палессе» (1990), сюіты для фп. (1990), трубы і фп. (1992), габоя і фп. (1993), прэлюдыя і фуга для квартэта драўляных духавых інструментаў (1977), Дзіцячая сюіта і струнны квартэт (1978), прэлюдыі (1979), «Школьны сшытак» (1980) для фп., песні, музыка да драм. спектакляў і радыёпастановак. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982.
Р.М.Аладава. с. 315
БУ́ДНІКАЎ Пётр Пятровіч (9.10.1885, Смаленск — 6.12.1968), савецкі вучоны ў галіне мінералогіі і неарган. хіміі. Чл.кар. АН СССР (1939). Акад. АН УССР (1939), Польскай АН (1956). Герой Сац. Працы (1965). З 1944 у Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це. Навук. працы па хіміі і тэхналогіі сілікатаў, комплексным даследаванні мінер. багаццяў СССР і іх выкарыстанні. Стварыў новыя віды вяжучых, вогнетрывалых, ізаляцыйных матэрыялаў, буд. і спец. керамікі. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1950, 1952.
Тв.: Избр. труды. Киев, 1960. с. 315
БУ́ДНІКІ , катэгорыя работнікаў на Беларусі ў 15 — сярэдзіне 19 ст., якія працавалі гал. чынам на будах. Набіраліся пераважна са збяднелых сялян. Некваліфікаваныя буднікі звычайна выпальвалі попел з драўніны пэўных парод і нарыхтоўвалі дровы, клёпку для будных печаў. Кваліфікаваныя буднікі выварвалі з попелу паташ (палівачы і карытнікі), выпальвалі вугаль для кузняў, рабілі бочкі пад паташ, выконвалі дапаможныя работы (кавалі, бондары, цагельнікі і інш.). За сваю працу буднікі атрымлівалі ардынарый (харчы), адзенне і грашовую плату. Большасць буднікаў мела свае хаты, бяздомныя жылі па месцы працы ў спец. памяшканнях.
В.І.Мялешка. с. 315
БУ́ДНЫ Бенеш, дзеяч бел. культуры 16—17 ст., пісьменнік, перакладчык. Нарадзіўся, верагодна, у мяст. Лоск (цяпер у Валожынскім р-не Мінскай вобл.). Скончыў Кёнігсбергскі пратэстанцкі ун-т. Да 1594 жыў пры двары бел. магнатаў Ф.Скуміна, А.Храптовіча, потым служыў у М.К.Радзівіла. Яго асн. твор «Кароткія і ясныя аповесці, якія па-грэчаску называюцца «Апафегматы» (Вільня, 1599) у 17 ст. вытрымаў 11 выданняў, у 1711 па загадзе Пятра І перакладзены на рус. мову і надрукаваны ў Маскве. Гэта філас.-этычныя сентэнцыі з нагоды вучэння ці жыцця ант. філосафаў і паліт. дзеячаў. Будны спрабаваў хрысціянізаваць ант. этыку і на аснове сінтэзу духоўных каштоўнасцяў антычнасці і хрысціянства выпрацаваць агульначалавечыя прынцыпы і нормы маралі, карысныя для ўсіх эпох. Пераклаў трактаты Цыцэрона «Аб старасці» (1956), «Аб дружбе» (1603). с. 315
БУ́ДНЫ Сымон (каля 1530, в. Буды, цяпер Беластоцкае ваяв., Польшча — 13.1.1593), дзеяч бел. культуры, гуманіст, філосаф, асветнік; актыўны ўдзельнік рэфармацыйнага руху; адзін з заснавальнікаў навук. крытыкі Бібліі. Скончыў Кракаўскі ун-т (паступіў у 1544), магчыма, і Базельскі пратэстанцкі ун-т. З 1558 выкладаў на бел. мове ў пратэстанцкай школе ў Вільні, з 1560 кальвінісцкі прапаведнік у Клецку. Заснавальнік (з Л.Крышкоўскім і М.Кавячынскім) Нясвіжскай друкарні, дзе выдаў на бел. мове «Катэхізіс», свае творы «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» і інш. Незадаволены памяркоўнасцю кальвінізму, перайшоў на радыкальныя пазіцыі антытрынітарызму. З 1573 прапаведнік у Лоску (Валожынскі р-н). У 1574 у створанай ім Лоскай друкарні надрукаваў свой пераклад Новага Запавету з прадмовай, каментарыямі і заўвагамі, уласныя творы «Пра дзве сутнасці Хрыста», «Супраць хрышчэння дзяцей», «Кароткі доказ, што Хрыстос не з’яўляецца такім жа Богам, як айцец...» і інш. Меў сяброўскія кантакты з І.Фёдаравым і П.Мсціслаўцам, вёў перапіску з багасловам Арцеміем, Феадосіем Касым, удзельнічаў у рабоце арыянскіх сінодаў, дыспутах з езуітамі, палемізаваў з ідэолагамі арыянства Пятром з Ганёндза, Якубам з Калінаўкі, М.Чаховіцам. Ідэі Буднага паўплывалі на развіццё еўрап. рацыяналізму 17 ст., садзейнічалі фарміраванню вальнадумства. Як прадаўжальнік традыцый Ф.Скарыны, выступаў за роўнасць усіх саслоўяў перад законам і справядлівасць правасуддзя. Яго паліт. ідэал — асветная манархія. Не адмаўляючы сутнасці прыгонніцтва, патрабаваў абмежавання феад. самавольства. Лічыў, што простаму народу патрэбны мір, што феадалы павінны клапаціцца пра яго адукацыю. Шмат зрабіў для развіцця бел. мовы, выступаў за выкарыстанне жывой нар. мовы ў рэліг. пісьменстве і царк. набажэнствах, за ўсебаковае супрацоўніцтва ўсіх славянскіх народаў.
Літ.: Парэцкі Я.І. Сымон Будны. Мн., 1975; Саверчанка І.В. Сымон Будны: Гуманіст і рэфарматар. Мн., 1993. с. 315
БУДРА́ЙЦІС (udraitis) Юозас (н. 6.10.1940, г. Ліпінай, Літва), літоўскі акцёр. Нар. арт. Літвы (1982). Скончыў Вільнюскі ун-т (1977), Вышэйшыя кінарэжысёрскія курсы ў Маскве (1979).
З 1979 у Каўнаскім драм. т-ры. Сярод роляў: Сольнес («Будаўнік Сольнес» Г.Ібсена), Шарунас («Шарунас» В.Крэве), Герэя («Калігула» А.Камю). З 1965 здымаецца ў кіно: «Ніхто не хацеў паміраць», «Шчыт і меч», «Чэрвень, пачатак лета», «Рудабельская рэспубліка», «Гэта салодкае слова — свабода», «Блакада», «Багач, бядняк», «Споведзь яго жонкі» і інш. Створаныя ім характары адметныя натуральнасцю, стрыманасцю, псіхал. глыбінёй. с. 315
БУ́ДСЛАЎ , вёска ў Беларусі, у Мядзельскім р-не Мінскай вобл., на р. Сэрвач. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 56 км на ПдУ ад г.п. Мядзел, 130 км ад Мінска, 2 км ад чыг. ст. Будслаў. 721 ж., 300 двароў (1996).
Вядомы э 1504 як уласнасць манахаў-бернардзінцаў, якія ў 1589 пабудавалі тут драўляны, у 1783 мураваны касцёл, пры якім знаходзіліся Будслаўскі кляштар бернардзінцаў і 2 капліцы. З 1732 мястэчка, з 1793 у складзе Рас. імперыі ў Вілейскім пав. У 1868 — 259 ж., 48 двароў. У 1885 цэнтр воласці, 327 ж., 50 двароў, касцёл, сінагога, прыходскае вучылішча, крама, таржок; у маёнтку працавалі бровар, сукнавальня, вадзяны млын, крама, заезны дом, 2 карчмы. У 1907 у Б. 435 ж., 61 двор, каля мястэчка прайшла чыг. Полацк— Маладзечна, пабудавана чыг. станцыя. У 1917—19 працавала Будслаўская беларуская гімназія. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Вілейскага пав. Віленскага ваяв. З 1939 у складзе БССР. З 1940 цэнтр сельсавета Крывіцкага, з 1962 — Мядзельскага р-наў. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да 2.7.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія ў 1942 расстралялі тут 270 жыхароў. У 1970 — 859 ж., 318 двароў.
У Будславе лясніцтва, сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Будслаўскі касцёл бернардзінцаў. Магілы ахвяр фашызму. с. 315
БУ́ДСЛАЎСКАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ГІМНА́ЗІЯ , сярэдняя агульнаадук. навуч. ўстанова ў мяст. Будслаў Вілейскага пав. (цяпер Мядзельскі р-н) у 1917—19. Засн. па ініцыятыве дзеячаў бел. нац.-вызв. руху І.І.Васілевіча (дырэктар) і ЭА.Будзькі ў канцы 1917 (афіц. адкрыта ў студз. 1918) на базе бел. пач. школы. У 1918/19 навуч. г. дзейнічала 1-я ступень гімназіі (2 падрыхтоўчыя, 2 першыя, 2-і, 3-і і 4-ы класы). Навучалася больш за 300 сял. дзяцей абодвух полаў. Выкладанне вялося на бел. мове. Пры гімназіі дзейнічаў вучнёўскі кааператыў. У 1918 пачалося буд-ва гімназіі паводле праекта, распрацаванага ў традыцыях нац. дойлідства арх. Л.І.Дубейкаўскім. Сродкі на будынак выдзеліў Нар. сакратарыят Беларусі. Мясц. спаланізаваныя памешчыкі разгарнулі кампанію супраць гімназіі, і перад пачаткам 1919/20 навуч. г. яна была забаронена польск. ўладамі.
С.С.Рудовіч. с. 316
БУ́ДСЛАЎСКІ АБРА́З МА́ЦІ БО́ЖАЙ , адзін з найб. шанаваных каталіцкіх абразоў на Беларусі. Знаходзіцца ў касцёле Ушэсця Маці Божай у в. Будслаў Мядзельскага р-на Мінскай вобл. Паводле касцельнай гісторыі, падараваны ў 1598 папам рымскім Кліментам VIII мінскаму ваяводу Яну Пацу з нагоды яго пераходу з кальвінізму ў каталіцызм. Пасля смерці Паца абраз перайшоў капелану І.Салакаю, які ў 1613 падараваў яго Будслаўскаму кляштару бернардзінцаў; шату для абраза падараваў у 1-й пал. 17 ст. віленскі гвардыян бернардзінцаў Ф.Калецкі. Тут абраз праславіўся цудамі вылечвання, якія апісаны настаяцелем Э.Зеляевічам у кнізе «Задыяк на зямлі» (1650). У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 часова быў вывезены ў Саколку (Беласточчына). Бернардзінцы літ. правінцыі прапагандавалі культ абраза, з пач. 19 ст. друкавалі з яго гравюры. Пасля скасавання кляштара ў 1859 вядомасць абраза зменшылася. З пач. 1990-х г. аднаўляецца яго культ, адбываюцца паломніцтвы пілігрымаў, прымеркаваныя да 2 ліпеня. 2.7.1996 папскі нунцый арцыбіскуп Д.Грушэўскі абвясціў папскае пасланне, у якім Маці Божая Будслаўская названа патронкай Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі, г. зн. Беларусі. Абраз намаляваны алеем на палатне памерам 72 х 65 см, іканаграфічна належыць да зах.-еўрап. тыпу Адзігітрыі. Рэстаўрыраваны ў 1991—92 В.Лукашэвічам.
А.А.Ярашэвіч. с. 316
БУ́ДСЛАЎСКІ КАСЦЁ́Л БЕРНАРДЗІ́НЦАЎ , помнік архітэктуры позняга барока. Пабудаваны ў 1767—83 у в. Будслаў (Мядзельскі р-н Мінскай вобл.). Мураваная 3-нефавая базіліка з прамавугольным прэсбітэрыем і трансептам каля ўвахода. Тарцы нефа і трансепта завершаны фігурнымі франтонамі. Гал. фасад з 2 шмат’яруснымі вежамі па баках аздоблены багатай дэкар. пластыкай. У інтэр’еры гал. драўляны алтар (1784—90), арган з драўлянай пазалочанай разьбой. У бакавой капліцы (першапачаткова была храмам, 1643) захаваўся унікальны 2-ярусны алтар (завершаны да 1651) з 20 скульптурамі і карцінамі «Распяцце», «Засмучоная Маці Божая» (18 ст.; раней у алтары знаходзіўся абраз Марыі, 1598). с. 316
БУ́ДСЛАЎСКІ КЛЯ́ШТАР БЕРНАРДЗІ́НЦАЎ . Існаваў у 16—1-й пал. 19 ст. ў в. Будслаў (Мядзельскі р-н Мінскай вобл.). Упершыню ўпамінаецца ў дакументах у 1504, калі вял. кн. ВКЛ Аляксандр даў віленскім бернардзінцам 6 тыс. маргоў лесу ў Мінскім пав. Манахі жылі па 2—4 чал. ў шалашах («будах»), мелі капліцу. У 1591 пабудаваны драўляны касцёл Наведання Марыяй Елізаветы, у якім знаходзіўся цудатворны абраз Маці Божай, прывезены ў 1598 Я.Пацам з Рыма (дар папы Клімента VIII) і ў 1613 перададзены ў храм. У 1643 пабудаваны новы касцёл, у 1750 — жылы корпус кляштара. 29.6.1767 закладзены новы касцёл, у яго аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю ўвайшоў як бакавая капліца касцёл св. Варвары, пабудаваны ў 1643. У 1783 касцёл асвячоны ў гонар Успення Маці Божай. На працягу 2-й пал. 18 ст. прыбудаваны розныя кляштарныя памяшканні. З 1756 пры кляштары працавала муз. школа (15 вучняў), у 1793—1842 — 2-класная школа (15 вучняў) і шпіталь, у 1731—97 у духоўнай школе кляштара 7—10 слухачоў вывучалі маральную тэалогію і рыторыку. Манахаў было 4—17 чал. Пасля закрыцця кляштара (1852) некаторыя яго манахі (Г.Т.Вольскі, Манстовіч, П.Багдановіч, Загорскі, Маркевіч) бралі ўдзел у паўстанні 1863—64. Касцёл захаваўся як парафіяльны (гл. Будслаўскі касцёл бернардзінцаў). Побач з ім захаваўся будынак плябаніі 19 ст.
А.А.Ярашэвіч. с. 316
БУДУА́Р (франц. boudoir), невялікі гасціны пакой інтымнага характару. Прызначаўся для прыёму найб. блізкіх сяброў і знаёмых. Узнік у пач. 18 ст. ў франц. мастацтве інтэр’ера і стаў неад’емным элементам палацавага ўбранства часоў ракако і класіцызму. Яго абсталёўвалі ўтульнай мэбляй (крэслы, софы, столікі, бюро), упрыгожвалі жывапіснымі палотнамі сентыментальна-эратычнага характару. с. 316
БУ́ДЧА , вёска ў Беларусі, у Чудзінскім с/с Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 33 км ад горада і чыг. ст. Ганцавічы, 283 км ад Брэста. 1123 ж., 474 двары (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Юр’еўская царква (1896). с. 316
БУ́ДЫ , вёска ў Беларусі, у Горацкім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на У ад г. Горкі, 93 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Пагодзіна. 262 ж., 84 двары (1995). Клуб, б-ка, адцз. cувязі. с. 316
БУДЫ́ЗМ , адна з трох сусв. рэлігій (разам з хрысціянствам і ісламам). Узнік у 6 ст. да н.э. як рэакцыя стараж.-інд. насельніцтва на брахманізм і каставы падзел грамадства, дзе дасягненне канчатковай мэты рэліг. практыкі залежала ад брахманаў і было недасягальнае для ніжэйшых кастаў. Заснавальнікам будызму лічыцца інд. прынц Сідхартха Гаўтама, празваны Будам. У цэнтры будызму вучэнне пра 4 высакародныя ісціны: існуе жыццё-пакута; прычына пакут у жаданнях; паглыбляючыся ў нірвану, можна спыніць пакуты; метад дасягнення нірваны — «васьмярычны шлях» (складаецца з сапраўдных поглядаў, рашучасці, намагання, засяроджвання; кантролю над мовай; з праведных дзеянняў, жыцця, намераў). У будызме выказваецца думка пра адмаўленне і ад крайнасцей, звязаных з рытуаламі брахманізму, і ад аскетызму; ён вядомы як «сярэдні шлях». Першапачаткова будызм быў хутчэй філас.-этычным вучэннем, пазней пашырыўся за межы Індыі, набыў рысы рэлігіі. Дактрына будызму распрацавана ў працэсе стварэння будыйскіх школ і кірункаў. На мяжы 1—2-га тыс. н.э. перастаў адыгрываць адметную ролю ў гісторыі і культуры Індыі, як сусв. рэлігія фарміраваўся за яе межамі.
Літ.: ІЦербатской Ф.И. Избранные труды по буддизму. М., 1988; Розенберг О.О. Труды по буддизму. М., 1991; Буддизм: Словарь. М., 1992.
А.В.Гурко. с. 317
БУДЫ́ЙСКІЯ ШКО́ЛЫ , філасофскія школы будызму, розныя па кірунку, арганізацыі і назвах. У будызме існуе каля 30 філас. школ; найб. пашыраны: тхеравада (школа старой мудрасці), самая ранняя, найб. артадаксальная. Арганізавана паслядоўнікамі Буды пасля яго смерці (544 да н.э.), не арыентавалася на асоб недухоўнага звання. Дасягненне прасвятлення бачыла ў літаральным прытрымліванні ладу жыцця і характару медытацыі Сідхартха Гаўтамы (заснавальнік будызму). Пашырана ў Шры-Ланцы; Бірме, Тайландзе, Лаосе, Камбоджы, Індыі, Бангладэш, В’етнаме, Малайзіі, Непале; хінаяна (санскр. малая калясніца), сістэма школ Паўднёвага будызму, аднаго з асн. кірункаў будызму. Паводле хінаяны, гал. ўвага канцэнтруецца на вывучэнні прыроды дхарм (элементы, што ляжаць у аснове матэрыяльных і духоўных рэчаў і з’яў) і дасягненні нірваны (адсутнасць жаданняў, абс. адарванасць ад навакольнага свету) этычным шляхам; махаяна (вялікая калясніца), распрацавала тэорыю боскай субстанцыі і сляпой веры ў яе стваральныя магчымасці. Гэта прывяло да стварэння пантэона будаў, багоў, ускладнення культавых элементаў і дактрынальнай часткі вучэння. Арыентавана на адмаўленне ад асабістага выратавання дзеля дапамогі іншым істотам і агульнага выратавання. Больш простая і дасягальная для асоб недухоўнага звання. Пашырана ў Тыбеце, Карэі, Манголіі, Кітаі, Японіі; ваджраяна (алмазная калясніца) — эзатэрычнае вучэнне са спецыфічнай рытуальнай практыкай, звязана з традыцыяй тантры (свяшчэнныя тэксты; магія). Аддзялілася ад махаяны ў 1-м тыс. н.э. Пашырана ў Шры-Ланцы, Інданезіі, Кітаі, Японіі, Тыбеце, Расіі.
Літ.: Гл. пры арт. Будызм.
А.В.Гурко. с. 317
БУДЫ́КА Міхаіл Іванавіч (н. 20.1.1920, г. Гомель), расійскі геафізік. Акад. Расійскай АН (1992, чл.-кар. 1964). Чл.кар. АН СССР (1964). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1942). Працаваў у Гал. геафіз. абсерваторыі імя А.І.Ваейкава (з 1954 дырэктар). Асн. працы ў галіне фіз. кліматалогіі, біякліматалогіі, актынаметрыі. Разам з А.А.Грыгор’евым сфармуляваў перыядычны закон геагр. занальнасці; вывучаў цеплавы баланс зямной паверхні. Ленінская прэмія 1958.
Тв.: Климат и жизнь. Л., 1971; Эволюция биосферы. Л., 1984; Путешествие во времени. М., 1990. с. 317
БУДЫ́КА Сяргей Хрыстафоравіч (17.3.1909, г. Краснадар, Расія — 7.3.1988), бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі. Чл.-кар. АН Беларусі (1972), д-р тэхн. н. (1959), праф. (1960). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1977). Скончыў Паволжскі лесатэхн. ін-т (Йашкар-Ала, 1934). Працаваў у Бел. лесатэхн. ін-це, у Ін-це лесу АН Беларусі. У 1959—63 прарэктар Бел. тэхнал. ін-та. Навук. працы па гідратэхн. меліярацыі Палесся, інж. гідралогіі і рачной гідраўліцы, водным транспарце лесу.
Тв.: Белорусское Полесье: проблемы, перспективы. Мн., 1982. с. 317
«БУДЭКАНО́МІКА» , Навукова-даследчы ін-т «Будэканоміка» Рэспублікі Беларусь; арэндная ўстанова (з 1990). Засн. ў 1976 у Мінску як комплексны аддзел (з 1977 Бел. філіял) Усесаюзнага н.-д. і праектнага ін-та працы ў буд-ве Дзяржбуда СССР. З 1991 «Будэканоміка». Асн. кірункі дзейнасці: падрыхтоўка заканадаўчых і нарматыўных актаў, інструктыўных і метадычных дакументаў, якія рэгулююць адносіны ўдзельнікаў капітальнага буд-ва ва ўмовах рынку, у т.л. раздзяржаўленне і прыватызацыя з улікам спецыфікі буд. комплексу; распрацоўка нарматыўнай базы па працы ў буд-ве; ацэнка фін. становішча, выкананне працэдур, звязаных з санацыяй, кансервацыяй і банкруцтвам прадпрыемстваў.
С.Б.Дробышава. с. 317
БУДЭ́Н (Boudin) Эжэн (13.7.1824, г. Анфлёр, Францыя — 8.8.1898), французскі жывапісец. Яго паэтычныя пейзажы з тонкай фіксацыяй паветранага асяроддзя папярэднічалі жывапісным пошукам майстроў імпрэсіянізму («Крыналіны на пляжы ў Трувілі», 1869; «Пляж у Трувілі», 1871). с. 317
БÉЕВА Людміла Панцялееўна (13.11.1926, с. Шчучча Варонежскай вобл., Расія), рускі філосаф. Д-р філас. н. (1968), праф. (1970). Скончыла Маскоўскі ун-т (1950), працавала ў ім. З 1976 у Ін-це філасофіі Расійскай АН. Даследуе філас. праблемы чалавека, асобы і грамадства, дыялектыку сац. і індывідуальнага ў развіцці асобы, суадносіны дэтэрмінацыі і свабоды ў развіцці духоўнага свету чалавека, змест і структуру сац. асяроддзя асобы. У даследаваннях сац. быцця асобы асаблівую ўвагу засяроджвае на праблемах яе суб’ектыўнага свету, актыўнасці, творчай прыродзе і самастойнасці працэсаў станаўлення, выбару і пошукаў уласнага месца ў свеце, ролі ўнутр. дэтэрмінацыі развіцця. Даследуе таксама рус. філас. антрапалогію.
Тв.: Человек: деятельность и общение. М., 1978; Общественный прогресс и гуманизм. М., 1985; Человек как высшая ценность и главное богатство общества. М., 1991. с. 317
БУЕ́ВІЧ Іосіф Іванавіч (15.5.1883, в. Варгуцева Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. —25.1.1964), рэвалюцыянер. Скончыў пач. школу. З 1905 чл. партыі эсэраў, потым эсэр-максімаліст, з 1919 чл. РКП(б). З 1895 рабочы на прамысл. прадпрыемствах Пецярбурга. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. У кастр. 1907 арыштаваны, высланы на радзіму. З 1909 за мяжой (Аргенціна, Францыя, ЗША), удзельнічаў у рабочым руху. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 вярнуўся на радзіму. Са жн. 1917 у Оршы, чл. гарсавета, старшыня рэўкома, камісар працы. З пач. 1918 старшыня Аршанскага пав. выканкома, дэлегат V Усерас. з’езда Саветаў. За агітацыю супраць Брэсцкага міру 1918 арыштаваны. У час леваэсэраўскага мяцяжу 6.7.1918 вызвалены паўстанцамі, абраны старшынёй Аршанскага часовага ВРК. Пасля задушэння аршанскага выступлення эсэраў зноў арыштаваны (апраўданы Гомельскім губрэўтрыбуналам). Са жн. 1919 на розных пасадах у Оршы, Сянне і інш. З пач. 1930-х г. у Маскве, нам. дырэктара Музея рэвалюцыі, нач. упраўлення Наркамата саўгасаў СССР і інш. У 1948—49 старшыня калгаса ў в. Варгуцева.
Э.А.Карніловіч. с. 317
БУ́ЕР (галанд. boeier), 1) лёгкая кабіна ці платформа з парусамі на трох каньках (лыжах, пнеўмаколах). Кіраванне робіцца заднім каньком (лыжай, колам) і парусам. Скорасць руху перавышае 100 км/гадз. Выкарыстоўваецца як спарт. прылада (гонкі на буерах па лёдзе), для перавозкі грузаў. 2) Невял. аднамачтавае пласкадоннае паруснае судна для ўстаноўкі буёў і швартоўных бочак (устар.). с. 318
БУ́ЕРНЫ СПОРТ , спартыўныя гонкі на буерах па лёдзе ці сушы з роўнай паверхняй. Узнік у канцы 18 — пач. 19 ст. ў ЗША. З 1875 дзейнічаюць правілы спаборніцтваў па буерным спорце, вызначаны класы буераў. У 1931 створаны Еўрап. буерны саюз. Першыя спарт. спаборніцтвы ў Расіі праведзены ў 1890 у Пецярбургу, з 1946 праходзілі чэмпіянаты СССР. Праводзяцца чэмпіянаты Еўропы, Амерыкі, з 1964 — свету. Гонкі на буерах па лёдзе папулярныя ў ЗША, Канадзе, Расіі, краінах Балтыі, Скандынавіі і інш. с. 318
БУЁ́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Лёзненскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Мошна, за 2 км на ПдЗ ад г.п. Лёзна. Пл. 0,72 км2, даўж. 2,65 км, найб. шыр. 380 м, найб. глыб. 13 м, даўж. берагавой лініі 5,84 км. Пл. вадазбору 9,4 км2.
Схілы катлавіны выш. да 3 м, паўн. да 10 м, пераважна разараныя, усх. параслі хмызняком. Берагі пясчаныя, пад хмызняком, на З і У сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Выцякае ручай у р. Мошна. Зарастае да глыб. 2,2 м. с. 318
БУ́ЖА , возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка, за 7 км на ПнЗ ад г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 4,18 км2, даўж. 3,42 км, найб. шыр. 1,72 км, найб. глыб. 9,1 м, даўж. берагавой лініі 12,2 км. Пл. вадазбору 66 км2.
Схілы катлавіны выш. да 12 м, пад лесам і хмызняком, заходнія разараныя. Вакол возера пойма шыр. ад 8 м на Пн да 250 м на ПдЗ, сухая, моцна завалуненая, парослая хмызняком і сухадольнымі травамі. 16 астравоў агульнай пл. 24,9 га. Каля берагоў і астравоў дно пясчанае, часта галечнікавае і камяністае. Шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці да 70 м. Злучана ручаямі з азёрамі Саванар і Рака. с. 318
БУЖА́Н Хведар Сілавіч (1896—?), бел. пісьменнік. Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1932, Гомель). У 1907—15 рабочы тартака. Працаваў таксама аб’ездчыкам, лесніком, ляснічым у Буда-Кашалёўскім і Парыцкім р-нах, нам. дырэктара Уздзенскага леспрамгаса. У Вял. Айч. вайну ў Новасібірскай вобл. Пасля вайны жыў у Чарнаўцах на Украіне. Першыя допісы апубл. ў 1921 у газ. «Беларуская вёска». Друкаваў вершы, апавяданні. Аповесць «Леснікі» (1932) пра жыццё леснікоў і лесарубаў. с. 318
БУЖА́НЕ , усходнеславянская племянная групоўка на р. Зах. Буг або Паўд. Буг (адсюль назва). Межы рассялення бужан пісьмовымі крыніцамі не вызначаны. Паводле Баварскага географа (9 ст.), мелі 231 «горад» (умацаванае паселішча). У пач. недатаванай часткі «Аповесці мінулых гадоў» адзначана, што папярэднікі бужан зваліся дулебамі, наступнікі — валынянамі. Гісторыкі лічаць, што ў дадзеным выпадку адбылася змена назвы мясц. насельніцтва.
В.С.Пазднякоў. с. 318
БУЖУМБУ́РА (Bujumbura), Усумбура, горад, сталіца Бурундзі. Адм. ц. прэфектуры Бужумбура. Засн. ў 1897. 300 тыс. ж. (1993). Порт на паўн.-зах. беразе воз. Танганьіка. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл. і эканам. цэнтр краіны. Цэм., металарамонтная, піваварная, шкларобная, рыса- і бавоўнаачышчальная, швейная, абутковая, цыгарэтная, мылаварная, тэкст. прам-сць. Пачатковая апрацоўка кавы. Лоўля і перапрацоўка рыбы. Сеткавязальная ф-ка. Ун-т. Музей афрыканскай цывілізацыі. Паблізу Бужумбуры 2 ГЭС. с. 318
БУЖЫ́НСКІ Станіслаў Антоні (27.4.1701—15.5.1775), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Скарбнік смаленскі, з 1732 інстыгатар (пракурор) ВКЛ, пісар Трыбунала ВКЛ, пасол на сеймы. З 1750 кашталян брэсцкі, у 1752—63 кашталян смаленскі, староста краснасельскі. Падтрымліваў Чартарыйскіх. Пасля смерці жонкі адмовіўся ад грамадскай дзейнасці, уступіў у ордэн езуітаў. Сабраў для апублікавання важнейшыя пастановы сеймаў Польшчы і Рэчы Паспалітай да сярэдзіны 18 ст. (выдадзены ў 1765 яго сынам Т.Бужынскім). с. 318
БУЖЫ́НСКІ Тадэвуш (?—1773), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Сын С.А.Бужынскага. Вучыўся ў Варшаўскім езуіцкім калегіуме. Староста краснасельскі, ротмістр войска ВКЛ, у 1763— 69 кашталян смаленскі, у 1764—66 чл. Камісіі скарбовай ВКЛ, у 1766 маршалак Трыбунала ВКЛ, з 1770 ваявода мінскі, у 1769—71 пасол у Галандыі і Англіі. Прыхільнік Чартарыйскіх. У 1765 выдаў падрыхтаваныя бацькам важнейшыя пастановы сеймаў Польшчы і Рэчы Паспалітай. с. 318
БУЗА́ , возера ў Беларусі, у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дрыса (працякае праз возера), за 34 км на У ад г.п. Расоны. Пл. 0,21 км2, даўж. 920 м, найб. шыр. 380 м, даўж. берагавой лініі 2,22 км.
Схілы катлавіны выш. да 5 м, пад лесам і хмызняком, на Пн разараныя. Берагі сплавінныя. Зарастае. с. 318
БУЗА́ Міхаіл Канстанцінавіч (н. 15.6.1940, в. Залюбічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл ), бел. вучоны ў галіне інфарматыкі і выліч. тэхнікі. Д-р тэхн. н. (1992), праф. (1988). Скончыў БДУ (1965), дзе працуе з 1967. Навук. працы па тэорыі і практыцы праектавання матэм. забеспячэння ЭВМ. Распрацаваў нетрадыц. метад кадавання інфармацыі; тэхналогію праектавання паралельных праграм, прапанаваў іерархічную структуру шматпрацэсарнай выліч. сістэмы.
Тв.: Лабораторный практикум по математическому обеспечению ЭВМ. Ч. 1—3. Мн., 1982—84 (у сааўт.); Толковый русско-англо-белорусский словарь по информатике. Мн., 1994 (у сааўт.); Ваш персональный компьютер. Мн., 1995 (у сааўт.). с. 318
БУЗЕ́СКУЛ Уладзіслаў Пятровіч (8.3.1858, с. Папоўка Харкаўскай вобл., Украіна — 1.6.1931), рускі і ўкр. гісторык антычнасці. Акад. АН СССР (1922), АН УССР (1925). Праф. Харкаўскага ун-та (1890—1921). Асн. працы прысвечаны эканам. і сац. гісторыі Стараж. Грэцыі, крыніцазнаўству і гістарыяграфіі антычнасці.
Тв.: Перикл. Харьков, 1889; «Афинская полития» Аристотеля как источник для истории государственного строя Афин до конца V в. Харьков, 1895; История афинской демократии. СПб., 1909; Исторические этюды. СПб., 1911; Античность и современность. 3 изд. Л., 1924. с. 319
БУЗІНА́ (Sambucus), род кветкавых раслін сям. бружмелевых. Каля 40 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных зонах зямнога шара. На Беларусі як здзічэлыя і натуралізаваныя трапляюцца бузіна гронкавая, або чырвоная (S. racemosa), чорная (S. nigra) і травяністая, або бузнік (S. ebulus), рэдка ў культуры — арыгінальныя сарты бузіны чорнай: залацістая, рассечана- і стракаталістая. У Цэнтр. бат. садзе АН вырошчваюць 6 інтрадукаваных відаў: бузіна Зібальда (S. sieboldiana), камчацкую (S. kamtschatica), канадскую (S. canadensis), карэйскую (S. coreana), пушыстую (S. pubens) і сібірскую (S. sibirica).
Высокія кусты або невял дрэвы выш. да 10 м, зрэдку шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце няпарнаперыстае з непрыемным пахам. Кветкі дробныя, белыя, жоўтыя, крэмавыя, зеленаватыя, іншы раз ружовыя або чырвоныя, у верхавінкавых шчыткападобных або мяцёлчатых суквеццях. Плод — сакаўная ягадападобная касцянка. Дэкар., лек., харч., тэхн., меданосныя, ядавітыя (кара мае алкалоід самбуцын), інсектыцыдныя і фітанцыдныя расліны. с. 319
БУЗО́НІ (Busoni) Феруча Бенвенута (1.4.1866, г. Эмпалі, Італія — 27.7.1924), італьянскі піяніст, кампазітар, дырыжор, педагог, музыказнавец. Чл. Балонскай філарманічнай акадэміі (1881), доктар Цюрыхскага ун-та (1919), праф. Берлінскай акадэміі мастацтваў (з 1920). Адзін з тэарэтыкаў неакласіцызму. Тонкі інтэрпрэтатар музыкі І.С.Баха, Л.Бетховена, Ф.Ліста. Канцэртаваў у многіх краінах. Вядомыя яго транскрыпцыі для фп. твораў Баха, Ліста, В.А.Моцарта і інш. Выступаў як дырыжор («Бузоніеўскія аркестравыя вечары», Берлін, 1902—09). Сярод муз. твораў: 4 оперы, у т.л. «Турандот» (1917), санаты і п’есы для аркестра, канцэрты для фп. і інш. інструментаў з арк.; камерна-інстр. ансамблі, фп. п’есы, песні і інш. Прэмія па кампазіцыі на 1-м Міжнар. конкурсе піяністаў імя А.Рубінштэйна (Пецярбург, 1890). Зрабіў вял. ўплыў на развіццё піяністычнага мастацтва. Сярод яго вучняў А.Гнесіна. З 1949 у г. Бальцана (Італія) штогод праводзіцца Міжнар. конкурс піяністаў імя Бузоні.
Літ.: Коган Г. Ф. Бузони. 2 изд. М., 1971. с. 319
БУЗУ́К Пётр Апанасавіч (14.7.1891, в. Цярноўка, Малдова — 7.10.1943), бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1924), праф. (1925). Скончыў Адэскі ун-т (1916). У 1926—30 заг. дыялекталагічнай камісіі Інбелкульта (з 1929 АН Беларусі), у 1931—33 дырэктар Ін-та мовазнаўства АН Беларусі і заг. кафедры ў Бел. вышэйшым пед. ін-це. У 1934 арыштаваны, высланы ў Волагду. Даследаваў праблемы праслав. мовы і ўтварэння асобных моўных груп эпохі праслав. адзінства («Погляды акадэміка Шахматава на дагістарычныя лёсы славянства», 1918—21; «Становішча беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў», 1927, і інш.), пытанні агульнага і параўнальна-гіст. мовазнаўства («Асноўныя пытанні мовазнаўства», 1926). Вывучаў мову помнікаў стараж.-сербскага пісьменства, узаемасувязі паміж укр. і бел. мовамі («Узаемаадносіны паміж украінскай і беларускай мовамі», 1926), дыялекты бел. мовы, станаўленне яе літ. нормаў. Аўтар першага дыялекталагічнага атласа бел. мовы «Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі» (1928).
Літ.: Рамановіч Я., Юрэвіч А. П.АБузук. Мн., 1969.
І.К.Германовіч. с. 319
БУЗУ́ЛЬНІК (Ligalaria), род кветкавых раслін сям. астравых. Больш за 150 відаў. Пашыраны ў пазатрапічных абласцях Еўропы і Азіі (пераважна ва Усх. і Цэнтр. Азіі). На Беларусі ў Цэнтр. бат. садзе АН інтрадукаваны 4 віды: бузульнік Віча (L. veitchiana), зубчасты (L. dentata), Пржавальскага (L. przewalskii) і прыгожы (L. speciosa).
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 1 м з кароткім тоўстым карэнішчам і прамастойным сцяблом. Лісце суцэльнае, зубчастае, чаргаванае, прыкаранёвае — на доўгіх чаранках. Кветкі жоўтыя, аранжавыя, у кошыках (адзіночных або сабраных у гронкі, мяцёлкі і шчыткі); краявыя кветкі язычковыя, песцікавыя, сярэдзінныя — трубчастыя, двухполыя. Плод — сямянка з чубком. Кветкава-дэкар. Расліны. с. 319
БУЗЭ́Ў (Bužau), горад на ПдУ Румыніі. Адм. ц. жудэца Бузэў. 145 тыс. ж. (1989). Вузел чыгунак, аўтадарог і нафтаправодаў. Нафтаперапрацоўка. Машынабудаванне (у т.л. с.-г.; вытв-сць чыгуначнага і прамысл. абсталявання), металаапрацоўка; хім., мэблевая, швейная, харч., шкларобная прам-сць. Арх. помнікі 16—19 ст. Музеі. с. 319
БУЗЯ́НКА , возера ў Беларусі, у Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Свольна (працякае праз возера), за 40 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск. Пл. 0,64 км2, даўж. 1,74 км, найб. шыр. 790 м, найб. глыб. 2,3 м, даўж. берагавой лініі 5,6 км. Пл. вадазбору 1107 км2.
Схілы катлавіны выш. да 2 м, на З да 8 м, пераважна разараныя. Берагі сплавінныя, на З нізкія, пясчаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Зарастае ўздоўж берагоў. Турызм. с. 319
БУІ́ДАЎ ДЗЯРЖА́ВА , сярэдневяковая дзяржава на тэр. Ірака і Зах. Ірана ў 935—1055. Назва ад кіруючай дынастыі (родапачынальнік Абу Ш. Буях ці Бувейх). Браты Алі, Ахмед і Хасан Буіды (Бувейхіды) на чале атрадаў наёмнікаў падпарадкавалі сваёй уладзе Зах. Іран, пасля заваявання Багдада (945) пазбавілі Абасідаў свецкай улады, прысвоілі сабе тытул «эмір эміраў». Цэнтрамі Буідаў дзяржавы. былі гарады Багдад, Рэй (каля Тэгерана) і Шыраз. Найб. значны прадстаўнік дынастыі Адуд ад-Даула [949—983] аб’яднаў усе заваяваныя Буідамі тэрыторыі (Арабскі Ірак з гарадамі Багдад і Басра, вобласці Хузістан і Фарс, вакол г. Керман, раёны гарадоў Хамадан, Ісфахан і Рэй). У 1029 дзяржава страціла ўсх. землі (тэр. вакол Рэя і Ісфахана), якія захапіў султан Махмуд Газневі (гл. ў арт. Газневіды). У 1055 Буідаў дзяржаву заваявалі сельджукі. с. 319
БУЙ (галанд. boei), плывучы знак (паплавок) для абазначэння фарватэраў, небяспечных для суднаходства месцаў, месцазнаходжання прадмета (напр., якара, міны), падтрымання частак рыбалоўнага трала, вымярэння ступені хвалявання вады (хвалямерны буй) і інш. Можа мець прыстасаванні для падачы светлавых, гукавых, радыёсігналаў. с. 319
БУ́ЙВАЛ Валерый Яўгенавіч (н. 3.7.1955, г. Вышні Валачок Цвярской вобл., Расія), бел. мастацтвазнавец. Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў С.-Пецярбургу (1977). У 1977—89 працаваў у Нац. маст. музеі Беларусі. Даследуе бел., а таксама італьян., ісп., ірл., англ. мастацтва. Аўтар-складальнік буклетаў пра мастакоў У.Пасюкевіча (1987), КаміляКамала (1992), альбома «Брэсцкая крэпасць-герой у творчасці мастакоў» і інш. с. 319
БУ́ЙВАЛЫ (Bubalus), род пустарогіх млекакормячых атр. парнакапытных. З віды: буйвал азіяцкі, або індыйскі (В. arnee), буйвал афрыканскі (В. caffer) і аноа, або буйвал карлікавы (В. depressicornis). Пашыраны адпаведна ў Паўд., Паўн.-Усх. Азіі, Афрыцы на Пд ад Сахары і на в-ве Сулавесі. Жывуць у вільготных, балоцістых лясах, зарасніках па берагах вадаёмаў, буйвал афрыканскі, акрамя таго, на раўнінах і ў гарах. Буйвал азіяцкі прыручаны і выкарыстоўваецца як малочная і рабочая жывёла ў Паўд. Азіі, на Каўказе і ў Закаўказзі, Афрыцы і Паўд. Еўропе (буйвал свойскі).
Даўж. цела 1—2,9 м, хваста 15—90 см, выш. ў карку 62—180 см, маса 150—1200 кг. Тулава цяжкае, грузнае. Есць рогі (каля 2 м). Нараджаюць 1 цяля. Раслінаедныя. Буйвал азіяцкі ў Чырв. кнізе МСАП. с. 320
БУ́ЙВІД , кіраўнік сял. паўстання ў ВКЛ у 1544—45. Сяляне Укмергскай і Анікштайскай валасцей, незадаволеныя патрабаваннем вял. князя адправіць у Вільню дзякла (падатак), а таксама злоўжываннямі аканома Кміты, напалі на атрад велікакняжацкага прадстаўніка Ката. Неўзабаве атраду вял. князя ўдалося ўзяць буйвіда ў палон, але хваляванні працягваліся. с. 320
БУ́ЙКІ , вёска ў Беларусі, у Мядзельскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр Сырмежскага с/с і калгаса. За 45 км ад г.п. Мядзел, 158 км ад Мінска, 45 км ад чыг. ст. Вілейка. 240 ж., 81 двор (1995). Дом культуры, б-ка. с. 320
БУЙКО́ Аляксандр Міхайлавіч (1885, в. Астраўляны Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл. — 30.1.1941), прафесійны рэвалюцыянер. З 1904 чл. РСДРП. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. З 1906 чл. Пецярбургскага к-та РСДРП, у 1907—09 чл. яго выканаўчай камісіі. Удзельнік V Усерас. парт. канферэнцыі (Парыж, 1908). У 1909 арыштаваны і сасланы ў Сібір. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 нам. старшыні Верхнеудзінскага (з 1934 Улан-Удэ) Савета. З 1918 старшыня Рэўтрыбунала Прыбайкалля. Пасля захопу Забайкалля белагвардзейцамі эмігрыраваў у Манголію, потым у Кітай. Адзін з кіраўнікоў разгрому войск Унгерна. У 1921 эмісар Далёкаўсх. Рэспублікі ў Прыбайкаллі, сакратар Далёкаўсх. Бюро ЦК РКП(б). З 1922 старшыня Нар. сходу Далёкаўсх. Рэспублікі, пазней нам. наркома гандлю РСФСР. У 1933—41 нам. гал. арбітра РСФСР. Аўтар кн. «Шлях рабочага» (1934). с. 320
БУЙКО́ Баляслаў (1877, Свянцянскі павет Віленскай губ. — 1939), жывапісец. Вучыўся ў Віленскай рысавальнай школе, у Кракаўскай акадэміі мастацтваў. Пасля 1902 жыў у Парыжы. Меў персанальныя выстаўкі ў Парыжы і Ніццы. Працаваў у жанры пейзажа і нацюрморта. У пейзажах адлюстроўваў мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю А.Міцкевіча: «Від на Свіцязь», «Туганавічы». Творы Буйко зберагаюцца ў музеях Вільнюса, Варшавы, прыватных зборах. с. 320
БУЙКО́ Пётр Міхайлавіч (31.10.1895, г. Бельск-Падляскі, Польшча — 15.10.1943, Герой Сав. Саюза (1944). Д-р мед. н., праф. (1938). Беларус. Скончыў Кіеўскі мед. ін-т (1922). У 1918 удзельнічаў у студэнцкім узбр. паўстанні ў Кіеве. З 1933 дырэктар Кіеўскага НДІ педыятрыі, акушэрства і гінекалогіі (у 1965—92 ін-т яго імя). У Вял. Айч. вайну з 1941 на фронце, вядучы хірург медсанбата, паранены трапіў у палон, уцёк. З 1942 працаваў у бальніцы г. Фастаў Кіеўскай вобл.,адзін са стваральнікаў падп. арг-цыі і партыз. груп, урач партыз. атрада.
13.10.1943 у час бою схоплены гітлераўцамі, пасля катаванняў спалены жывым разам з інш. партызанамі-заложнікамі. На магіле Б. ў с. Тамашоўка Фастаўскага р-на помнік. Яго імем названа вуліца ў Кіеве. с. 320
БУЙЛО́ (сапр. Калечыц) Канстанцыя Антонаўна (14.1.1893, Вільня — 4.6.1986), бел. паэтэса. Засл. дз. культ. Беларусі (1968). Скончыла настаўніцкія курсы ў Вільні (1914). Настаўнічала на Лідчыне, загадвала бел. кнігарняй у Полацку (1915—16). З 1923 жыла ў Маскве. З 1933, пасля незаконнага арышту мужа В.А.Калечыца, працавала на з-дзе. Друкавалася з 1909 у газ. «Наша ніва». Першы зб. «Курганная кветка» (Вільня, 1914, факсімільнае выд. Мн., 1989) адрэдагаваў Я.Купала. Шырока выкарыстоўвала Фалька, матывы. Эмацыянальны пачатак, вобразна-экспрэсіўныя элементы нар. паэтыкі выразна выступаюць у рамант. вершах, інтымнай і патрыят. лірыцы («Люблю», «Беларусі», «Звон», «Курганная кветка», «Ляці, думка», «Ці помніш ты?»). Аўтар вершаваных драм «Кветка папараці» (1914), у якой выкарыстаны нар. міфалагічныя вобразы, звязаныя з купальскай абраднасцю, «Сённяшнія і даўнейшыя» (1914, паст. 1917) пра абуджэнне моладзі да новага жыцця. Пісала і апавяданні («Русалкі», 1910). Роздум над доляй селяніна, героіка вайны, працоўныя будні, матывы любові да Бацькаўшчыны, праблемы сучаснасці, лёс чалавека і роднага народа, яго мовы і культуры, прыроды, інтымны свет чалавека — асн. тэмы яе паэзіі (зб. «Світанне», 1950; «На адноўленай зямлі», 1961; «Май», 1965; «Роднаму краю», 1973; «Вясной», 1984, і інш ). Для дзяцей выдала зб. «Юрачка» (1957), «У бляску зор» (1968). Шчырасць, задушэўнасць, лірызм абумовілі меладычнасць яе твораў. Верш «Люблю» (муз. М.Равенскага) стаў папулярнай нар. песняй. Пахавана ў в. Вішнева Валожынскага р-на.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1981.
Літ.: Чаркасава Дз. Люблю. Мн., 1978.
І.У.Саламевіч. с. 320
БУЙМІ́НА (Cardamine), род кветкавых раслін сям. капуставых. Каля 160 відаў. Пашыраны ва ўмераных і цёплых абласцях зямнога шара. На Беларусі на сырых і балоцістых мясцінах трапляюцца 7 дзікарослых відаў, з якіх 3 звычайныя — буйміна лугавая (С. pratensis), горкая (С. amara) і зубчастая (С. dentata) і 4 рэдкія або вельмі рэдкія — буйміна недатыка (С. impatiens), шурпатая (С. hirsuta), звілістая (С. flexuosa) і драбнакветкавая (С. parviflora).
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным або звілістым галінастым сцяблом. Лісце чаргаванае, перыстае або суцэльнае, прыкаранёвае часта ў разетцы. Кветкі белыя, ружова-белыя або ружовыя ці бледна-фіялетавыя, у верхавінкавых гронках. Плод — моцна сціснуты стручок. Лек., дэкар., харч. і меданосныя расліны; некат. віды ядавітыя для жывёлы. с. 321
БУЙНАБЛО́ЧНЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ ,зборныя канструкцыі з буйнапамерных штучных або прыродных камянёў (блокаў). Выкарыстоўваюцца для ўзвядзення жылых дамоў, прамысл. будынкаў і збудаванняў.
Блокі вырабляюць на з-дах з лёгкіх, цяжкіх, ячэістых (керамзітабетон, шлакабетон і інш ), сілікатных бетонаў, цэглы, а таксама выпілоўваюць у кар’ерах з туфу, ракушачніку і інш. З суцэльных і пустацелых блокаў манціруюць фундаменты, вонкавыя і ўнутр. сцены, перагародкі і інш. Найб. пашыраны буйнаблочныя канструкцыі вонкавых сцен з блокаў, зробленых з лёгкіх і ячэістых бетонаў. с. 321
БУ́ЙНАВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Буйнавічы». За 22 км на ПнУ ад г.п. Лельчыцы, 185 км ад Гомеля, 45 км ад чыг. ст. Ельск. 1250 ж., 498 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкія магілы сав. воінаў. с. 321
БУЙНАПАНЭ́ЛЬНЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ , канструкцыі з буйнапамерных плоскасных зборных элементаў. Вырабляюцца на спец. прадпрыемствах і манціруюцца на буд. пляцоўках. Выкарыстоўваюцца ў буд-ве жылых, грамадскіх і вытв. будынкаў, дарог, аэрадромаў, плацін, каналаў, прамысл. і інш. збудаванняў. З іх робяць насцілы міжпаверхавых перакрыццяў, панэлі пакрыццяў будынкаў, сценавыя панэлі, фундаментныя пліты і інш. Буйнапанэльныя канструкцыі найбольш пашыраны ў каркасна-панэльнай і панэльнай (бескаркаснай) канструкцыйных схемах будынкаў. с. 321
БУЙНАПО́РЫСТЫ БЕТО́Н , беспясчаны бетон, бетон, які атрымліваюць з сумесі шчыльнага або порыстага жвіру (друзу), вяжучага матэрыялу (пераважна партландцэменту) і вады. Адсутнасць пяску і абмежаваны расход цэменту (да 280 кг/м3) абумоўліваюць буйнапорыстую структуру і невял. шчыльнасць бетону. Буйнапорысты бетон выкарыстоўваюць у асноўным для ўзвядзення вонкавых сцен будынкаў, а з порыстымі запаўняльнікамі — для цеплавой ізаляцыі. с. 321
БУ́ЙНАЯ , другая назва р. Бойная. с. 321
БУЙНА́Я БЕ́ЛАЯ ПАРО́ДА свіней. Выведзена ў сярэдзіне 19 ст. ў Вялікабрытаніі складаным узнаўленчым скрыжаваннем мясц. познаспелых даўгавухіх свіней са скараспелымі кітайскімі і мнагаплоднымі неапалітанскімі. У канцы 19 — пач. 20 ст. завезена ў Расію, дзе на яе аснове выведзены буйныя белыя свінні трох тыпаў прадукцыйнасці: мясны, мяса-сальны і сальны. Пашыраны ў краінах Еўропы, ЗША Канадзе, Кітаі, Карэі, Японіі, Новай Зеландыі. На Беларусі выведзены бел. тып буйной белай пароды — БКБ-1 (1975) і заводскія тыпы — «Мінскі» адкормачны і «Віцебскі» мясны (1990). Буйная белая парода — асн. планавая парода універсальнага кірунку прадукцыйнасці на Беларусі (больш за 70% ад агульнага пагалоўя пародных свіней). Гадуецца амаль паўсюдна, выкарыстоўваецца для прамысл. скрыжавання з інш. пародамі, для мяснога і беконнага адкорму маладняку і для сальнага — дарослых жывёл.
Свінні моцнай канстытуцыі, з тулавам сярэдняй даўжыні, сярэднім кумпяком, з моцнымі правільна пастаўленымі нагамі, маюць невял. галаву, прамастаячыя вушы. Маса дарослых кныроў 310—350 кг, матак 230—250 кг і больш, даўж. тулава адпаведна 183 і 167 см, пладавітасць 11—12 парасят за апарос.
М.А.Лобан. с. 321
БУЙНА́Я РАГА́ТАЯ ЖЫВЁ́ЛА , парнакапытная жвачная жывёла сям. пустарогіх. Належыць да жвачных (ператраўляе корм, багаты клятчаткай, — сена, салому, зялёны корм, караняплоды і інш.). Уключае свойскія формы (быкі і каровы), якія належаць да роду сапраўдных быкоў, а таксама якаў, гаялаў, бізонаў, зуброў. Свойская буйная рагатая жывёла (паходзіць ад тура, прыручанага каля 8 тыс. г. назад) дае малако і мяса, сыравіну для лёгкай прам-сці, угнаенні для сельскай гаспадаркі. Асаблівасці экстэр’еру Б.р.ж. звязаны з кірункам прадукцыйнасці (малочным або мясным), кліматычнымі зонамі і тэхналогіяй гадоўлі. На Беларусі асн. планавая парода — чорна-пярэстая парода малочнага кірунку (98% пагалоўя). Гадуюць таксама жывёл малочных і малочна-мясных парод: чырвоную беларускую, сіментальскую, швіцкую, кастрамскую, галандскую, з мясных — шаралезскую, лімузінскую, мен-анжу і герафордскую.
Каровы жывуць каля 20 гадоў, рэдка 35, быкі 15—20 гадоў. Палавая спеласць у цялушак настае ў 9—10, у быкоў у 9—11 месяцаў. Першы ацёл ва ўзросце 26—30 месяцаў. Працягласць цельнасці 280—290 сутак. Тэрмін гасп. выкарыстання малочных кароў 5—10, племянных жывёл для ўзнаўлення статка 8—10 гадоў. Маладняк на мяса забіваюць пасля адкорму або нагулу ў 16—20 месяцаў. Гл. таксама Буйной рагатай жывёлы гадоўля. с. 321
БУЙНЕ́ВІЧ Павел Мікалаевіч (28.10.1912, в. Новыя Грамыкі Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. — 28.3.1996), Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі ў 1934—40 і з 1941. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну летам 1941 абараняў Гомель, потым у партыз. атрадзе, з 1943 у Чырв. Арміі на фронце. Вызначыўся ў студз. 1945 у час прарыву абароны ворага на правым беразе Віслы. Пасля вайны старшыня калгаса ў Гомельскай вобл., у 1948—67 у Сав. Арміі. с. 322
БУЙНІ́ЦКАЕ ПО́ЛЕ , месца значных гіст. падзей каля в. Буйнічы Магілёўскага р-на. У час Налівайкі паўстання 1594—96 тут адбыўся бой паміж казацка-сял. атрадам С.Налівайкі і войскам ВКЛ. У снеж. 1595 атрад Налівайкі ўзяў штурмам Магілёў. Супраць яго сабрана 18-тыс. войска, якое ўзначаліў рэчыцкі староста М.Буйвід. Паўстанцы (больш за 2 тыс. чал.) на Буйніцкім полі абгарадзіліся радамі вазоў, утварыўшы т.зв. табар, і прынялі бой, цэлы дзень адбівалі атакі войска, нанеслі яму значныя страты. Вечарам з-за недахопу сіл паўстанцы адышлі на Быхаў.
У Вял. Айч. вайну Буйніцкае поле — месца жорсткіх баёў у час Магілёва абароны 1941. Ням. камандаванне, плануючы прарвацца ў Магілёў з ПдЗ (з боку Бабруйска), сканцэнтравала на гэтым напрамку 3-ю танк. дывізію і пях. часці. Ім процістаяла 172-я стралк. дывізія (ген.-м. М.Ц.Раманаў) і апалчэнцы. На Буйніцкім полі трымалі абарону 388-ы стралк. полк (палк. С.Ф.Куцепаў), 340-ы лёгкі артыл. полк (палк. І.С.Мазалаў) і батальён нар. апалчэння (камісар П.Е.Цярэнцьеў). З 10 ліп. праціўнік вёў масіраваную бамбардзіроўку і артыл. абстрэл, 12 ліп. сав. артылерыя, апярэдзіўшы атаку праціўніка, агнём па скопішчы танкаў нанесла ворагу значныя страты. Праціўнік накіраваў на сав. пазіцыі праз Буйніцкае поле 170 танкаў. Бой працягваўся 14 гадзін, было знішчана 39 танкаў. Свае пазіцыі сав. войскі ўтрымлівалі да 22 ліпеня. На Буйніцкім полі 13—14 ліп. знаходзіўся карэспандэнт газ. «Известия» К.Сіманаў, які апісаў баі ў рамане «Жывыя і мёртвыя». Паводле завяшчання Сіманава яго прах развеяны над Буйніцкім полі. Тут пастаўлены помнік у гонар воінаў 388-га стралк. палка, мемарыяльны знак на ўшанаванне памяці Сіманава.
В. С. Паваліхіна. с. 322
БУЙНІ́ЦКІ Ігнат Цярэнцьевіч (22.8.1861, б. фальварак Палівачы, Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. — 22.9.1917), бел. акцёр, рэжысёр, тэатр. дзеяч. Стваральнік бел. нац. прафесійнага т-ра. Скончыў Рыжскае землямернае вучылішча, вучыўся ў прыватнай драм. студыі ў Вільні. Працаваў каморнікам на Беларусі. Добра ведаў жыццё народа, глыбока адчуваў і разумеў нар. творчасць. Вывучаў песні і танцы, збіраў узоры нар. адзення, арнаменту, размалёўкі. З 1905 сістэматычна наладжваў вечарынкі ў Палівачах і Празароках. У 1907 арганізаваў у Палівачах аматарскі т-р, удзельнікі якога выступалі перад мясц. жыхарамі. У 1910 т-р стаў прафесійным і атрымаў назву Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага. З ім многа ездзіў па Беларусі і за яе межы. Выступаў у Вільні, Пецярбургу і Варшаве. Кіраваў т-рам, падтрымліваў яго эканамічна за кошт даходаў са свайго маёнтка, ставіў п’есы, іграў у іх — Аляксей («У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі), Ігнась («Модны шляхцюк» К.Каганца), Антон, Мірановіч («Пашыліся ў дурні», «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага), чытаў прозу і вершы, спяваў сола і ў хоры, па-майстэрску танцаваў. Першы на Беларусі звярнуў увагу на прыгажосць і эстэт. магчымасці бел. нар. танца, узняўшы яго да ўзроўню высокага мастацтва. Яго дзейнасць падтрымалі прагрэс. дзеячы бел. культуры — Я.Купала, Ядвігін Ш , Цётка, Ц.Гартны, З.Бядуля, Ч. і Л.Родзевічы і інш. З-за ўціску царскіх улад, іх негатыўных адносін да адраджэння бел. культуры, матэрыяльных цяжкасцей у 1913 т-р спыніў дзейнасць. У маі 1914 Буйніцкі зрабіў спробу стварыць новы т-р, але перашкодзіла 1-я сусв. вайна. У 1917 адзін з ініцыятараў стварэння Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. У апошнія месяцы жыцця на вайск. службе ў рус. арміі ў раёне Маладзечна, дзе і памёр. У 1975 перапахаваны на цэнтр. плошчы в. Празарокі Глыбоцкага р-на, на магіле — помнік (скульпт. І.Міско, арх. М.Бурдзін). У Празароцкай сярэдняй шкале музей Буйніцкага.
Літ.: Няфёд У.І. Ігнат Буйніцкі — бацька беларускага тэатра. Мн., 1991. с. 322
БУЙНІ́ЦКІ Казімір Андрэевіч (30.11.1788, в. Дагда Даўгаўпілскага р-на, Латвія — 14.7.1878), пісьменнік, публіцыст, краязнавец. Ганаровы куратар школ Віцебскай губ. У 1842—49 выдаваў час. «Rubon» («Рубон»), супрацоўнічаў у час. «Tygodnik Petersburski» («Пецярбургскі штотыднёвік»), «Athenaeum» («Атэнэум») і інш. Актыўны чл. Віленскай археал. камісіі. Садзейнічаў адкрыццю Віленскага музея старажытнасцей, якому перадаў сваю калекцыю знаходак з Падзвіння і матэрыялы апісання Зах. Дзвіны. Шмат вандраваў па Падзвінні, апісаў значную колькасць населеных пунктаў краю. Апубл. этнагр.-краязнаўчы нарыс «Падарожжа па малых дарогах» (т. 1—2, 1841), аповесці «Сястра Гертруда» (1842), «Новая вандроўка па малых дарогах» (т. 1—2, 1852), «Старая паненка» (1855), якія часткова засн. на бел. матэрыяле. Аўтар вершаванай «Камедыі», апавяданняў і вершаў на польск. мове.
Г.А.Каханоўскі. с. 322
БУЙНІ́ЦКІ СВЯТАДУ́ХАЎСКІ МАНАСТЫ́Р . Існаваў у 1633—1918 каля мяст. Буйнічы пад Магілёвам на правым беразе Дняпра. Засн. як мужчынскі манастыр Багданам Статкевічам і яго жонкай Аленай (Саламярэцкай). Паводле статутных правіл арыентаваўся на Віленскі манастыр св. Духа. Належаў да групы правасл. манастыроў, пабудаваных з мэтай процідзеяння рашэнням Брэсцкай уніі 1596. Наглядаў за манастыром куцеінскі ігумен Іаіль Труцэвіч. Існуе шэраг каралеўскіх грамат у абарону манастыра ад замахаў суседзяў на валоданне зямельнай уласнасцю. За агітацыйныя дзеянні сярод насельніцтва на вернасць каралю Яну ІІ Казіміру ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654— 67 буйніцкія манахі атрымалі прывілей на млын. У 1708 у час Паўночнай вайны 1700—21 манастыр цалкам разбураны шведамі, але хутка адбудаваны. З 1835 ператвораны ў жаночы, з 1896 пры ім працавала 2-класная жаночая школа, з 1891 — епархіяльны свечачны завод. У 1908 у манастыры 18 двароў, 118 насельнікаў. Будынкі не захаваліся.
А.А.Ярашэвіч. с. 322
БУЙНІ́ЦКІ ЦАГЕ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д . Дзейнічаў на Беларусі ў 1901—13 у мяст. Буйнічы Магілёўскага пав. (цяпер вёска ў Магілёўскім р-не). У 1908—13 быў паравы рухавік (40 к.с.). Працавала 100 рабочых (1913). с. 322
БУ́ЙНІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Цішоўскім с/с Магілёўскага р-на, на р. Дняпро. За 3 км на ПдУ ад Магілёва, 2 км ад чыг. ст. Буйнічы, на аўтамагістралі Магілёў—Бабруйск. Цэнтр калгаса. 910 ж., 309 двароў (1995).
Вядомы з 15 ст. як цэнтр буйнога ўладання ў ВКЛ. У 17—18 ст. прыватнаўласніцкае мястэчка ў Аршанскім пав. У розны час належалі Крошынскім, Саламярэцкім, Сапегам. У 1633 засн. Буйніцкі Святадухаўскі манастыр. З 1772 у Рас. імперыі. У 19 ст. Буйнічы ў Вендаражскай вол. Магілёўскага пав. У 1909 у мястэчку 427 ж., царкоўнапрыходская школа, у 1901—13 дзейнічала цагельня з паравым рухавіком. У ліп. 1941 на ўскраіне Буйніч адбыліся баі Чырв. Арміі супраць ням.-фаш. захопнікаў (гл. Буйніцкае поле). У крас. 1944 гітлераўцы загубілі 96 ж., спалілі 118 двароў. У 1970 — 881 ж., 272 двары.
У Буйнічах сярэдняя школа, Дом культуры, Б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. с. 322
БУЙНО́Й РАГА́ТАЙ ЖЫВЁ́ЛЫ ГАДО́ЎЛЯ , галіна жывёлагадоўлі па развядзенні буйной рагатай жывёлы на мяса, малако, скуры. Выкарыстоўваюцца таксама крывяная і касцявая мука і інш. У шэрагу слабаразвітых краін буйн. раг. жывёлу выкарыстоўваюць як цяглавую і трансп. сілу. Сярод прадуктаў, якія спажываюцца ў свеце, на долю каровінага малака прыпадае каля 90% малочных прадуктаў, на ялавічыну — каля 50% мяса. Існуюць разнастайныя віды буйн. раг. жывёлы: еўрап. жывёла, зебу, буйвалы, які і інш. Сярод свойскай жывёлы буйн. рагатая па колькасці займае 1-е месца ў свеце — каля 1,5 млрд. галоў. Размяшчаецца яна параўнальна раўнамерна ва ўмераных і субтрапічных кліматычных зонах, але розныя краіны рэзка адрозніваюцца па яе прадукцыйнасці. 1-е месца па пагалоўі займае Індыя (больш за 250 млн.), потым ідуць Бразілія, Кітай, ЗША (больш за 100 млн.), Расія, Аргенціна (больш за 50 млн.). З краін Зах. Еўропы вылучаюцца Францыя, Германія, Вялікабрытанія і Польшча. Галіна мае інтэнсіўны тып (добрае ўтрыманне і вельмі высокая прадукцыйнасць) у развітых краінах Еўропы, ЗША, Канадзе, Новай Зеландыі, часткова ў Аўстраліі, Аргенціне, Уругваі. У краінах Азіі, Афрыкі, Лац. Амерыкі буйной рагатай жывёлы гадоўля экстэнсіўнага тыпу, жывёла нізкапрадукцыйная. У гэтых рэгіёнах значную частку статка складае рабочая жывёла. Вытв-сць мяса і малака на 1 галаву буйн. раг. жывёлы ў краінах Афрыкі ў 7 разоў, на Б. Усходзе ў 4 разы меншая, чым у Зах. Еўропе. Вял. попыт гар. насельніцтва ў Еўропе і Паўн. Амерыцы на мясамалочныя прадукты абумовіў стварэнне і гадоўлю парод высокапрадукцыйнай жывёлы, выкарыстанне індустр. тэхналогій утрымання і кормазабеспячэння, актыўнае развіццё ветэрынарыі і зоатэхн. навукі. Сярэднія надоі малака на 1 карову там складаюць 8—10 тыс. л і болей, а высокі выхад ялавічыны на 1 галаву буйн. раг. жывёлы дасягнуты стварэннем мясных парод. Гал. вытворцы ялавічыны ў свеце ЗША, Аргенціна, Бразілія, Францыя, Германія, Вялікабрытанія, Аўстралія, Новая Зеландыя, дзе на душу насельніцтва атрымліваюць па 100 кг і больш мяса за год. Спецыялізаваная малочная жывёлагадоўля развіта ў Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Скандынаўскіх і Прыбалтыйскіх краінах, многіх раёнах Расіі, у Новай Зеландыі.
Буйн. раг. жывёлу гадуюць на Беларусі з глыбокай старажытнасці (на Пд прыкладна з 4—3-га тыс. да н.э.). У 19 ст. сяляне трымалі малапрадукцыйную жывёлу мясц. пароды пераважна на ўласныя патрэбы. Таварная гадоўля пераважала ў памешчыцкіх маёнтках. Прадукцыя (пераважна малочныя вырабы) часткова вывозілася ў Расію і за мяжу. У 1916 было 2,3 млн. галоў буйн. раг. жывёлы, у тл. 1,6 млн. кароў.
На пач. 1995 было 5404 тыс. галоў, што значна меней, чым на пач. 1991 (6975 тыс. галоў ва ўсіх катэгорыях гаспадарак). Надой малака на 1 карову ў 1994 склаў 2509 кг (у 1990 — 3058 кг). Зніжэнне паказчыкаў звязана, як і ў інш. галінах сельскай гаспадаркі, з пагаршэннем мат.-тэхн. і фінансавага стану галіны ў 1-й пал. 1990-х г. Больш развіта буйной рагатай жывёлы гадоўля на З рэспублікі — у Гродзенскай, Брэсцкай, часткова Мінскай абласцях, што абумоўлена больш інтэнсіўным земляробствам, лепшай арганізацыяй кормавытворчасці, развітой мат.-тэхн. базай (гл. табл.). Развіваецца племянная жывёлагадоўля. У рэспубліцы гадуюць буйн. раг. жывёлу пераважна чорна-пярэстай пароды, а таксама чырв. беларускай, бурай латвійскай, кастрамской, сіментальскай, швіцкай парод.
Н. І.Жураўская. с. 323
БУЙНЫ́Я ШЭ́РЫЯ ГУ́СІ , парода гусей. Выведзена на Украіне і ў Расіі (Тамбоўская вобл.) у 1940-я г. скрыжаваннем роменскіх гусей з тулузскімі. Выкарыстоўваюцца як бацькоўская форма ў скрыжаванні з кубанскімі, рэйнскімі, кітайскімі і інш. пародамі для вытв-сці мясных гусянят. Гадуюць пераважна на Украіне і ў Расіі.
Пер’е шэрае, на жываце белае. Маса гусакоў 6,5—7, гусак 5,5—6 кг. Яйцаноскасць за год 35—45 яец. с. 323
БУК (Fagus), род кветкавых раслін сям. букавых. 10 відаў. Пашыраны ў пазатрапічных абласцях Паўн. паўшар’я. На Беларусі ў дзікарослым стане ў час кліматычнага оптымуму галацэну трапляўся бук лясны, або еўрапейскі (F. sylvatica). У наш час гэты від, а таксама бук буйналісты (F. grandifolia) і ўсходні (F. orientale) вырошчваюць як інтрадукаваныя расліны ў бат. садах, парках і некат. лясгасах.
Аднадомныя лістападныя дрэвы выш. да 50 м, дыяметрам ствала да 2—2,5 м, з густой амаль цыліндрычнай кронай і шэрай гладкай карой. Жывуць да 500 гадоў. Лісце эліптычнае, бліскучае. Кветкі дробныя, аднаполыя. Плады — 3-гранныя арэхі. Лесаўтваральныя (пераважна ў гарах), меліярац., дэкар. (некат. віды маюць садовыя формы), тэхн. (з драўніны вырабляюць мэблю, муз. інструменты, фанеру і інш., атрымліваюць метылавы спірт, воцат), лек., алейныя (плады даюць харч. і тэхн. алей), кармавыя і ядавітыя (плады маюць алкалоід фагін) расліны. с. 323
БУ́КА Вячаслаў Ульянавіч (н. 20.10.1942, в. Маркі Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.), бел. біяхімік. Д-р біял. н. (1990). Замежны чл. Нью-Йоркскай АН (1994), чл. Міжнар. АН Еўразіі (1995). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1964). З 1971 у Ін-це біяхіміі АН Беларусі. Навук. працы па рэгуляцыі метабалізму тлушчавых кіслот пры алкагольным пашкоджанні печані, малекулярных механізмах алкагольнага, радыяцыйнага і таксічнага пашкоджання, засцярозе печані ад уздзеяння гепататаксінаў і іанізавальнай радыяцыі.
Тв.: Простагландины при алкогольном поражении печени. Мн., 1991; Molecular and cell biology of liver fibrogenesis. London, 1992. с. 324
БУКАВІ́НА , гістарычная назва (з 15 ст.) тэрыторыі, якая ўключае сучасную Чарнавіцкую вобл. Украіны (Паўн. Букавіна) і вобл. Сучава ў Румыніі (Паўд. Букавіна). У 10—11 ст. у складзе Кіеўскай Русі, у 12—13 ст. у Галіцка-Валынскім княстве, з сярэдзіны 14 ст. ў Малдаўскім княстве, з 16 ст. ў Турцыі, з 1774 у Аўстра-Венгрыі. У ліст. 1918 Букавіна адышла да Румыніі. У жн. 1940 Паўн. Букавіна, асн. насельніцтва якой украінцы, уключана ў склад Украіны. с. 324
БУКА́ВУ (Bukavu), горад на У Заіра. Адм. ц. вобласці Ківу. 171,1 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 300 тыс. ж. (1991). Порт на паўд. беразе воз. Ківу. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр с.-г. раёна. Харчасмакавая, тэкст., металаапр., хім. прам-сць; вытв-сць будматэрыялаў. Мэблевая і фармацэўтычная ф-кі. Рамонт суднаў. Турызм. На ПнЗ ад Букаву нац. парк Кахузі-Біега. с. 324
БУКАЛІ́ЧНАЯ ПАЭ́ЗІЯ , буколіка (ад грэч. bukolikos пастухоўскі), жанр антычнай паэзіі эліністычнага і рымскага часу (3 ст. да н.э. — 5 ст. н.э.) — невял. вершы, у якіх апяваліся ўцехі вясковага жыцця, праца і каханне пастуха на ўлонні прыроды (такія вершы наз. ідылія або эклога). Маст. вытокі жанру ў нар. песнях сіцылійскіх пастухоў пра каханне, якое прывяло напаўміфічнага пастуха Дафніса да гібелі. Пачынальнік грэч. Букалічная паэзія — Феакрыт, ідыліі якога цесна звязаны з нар. песнямі, міфамі; рымскай — Вергілій (цыкл вершаў «Буколікі»). Букалічная тэма атрымала развіццё ў стараж.-грэч. рамане («Дафніс і Хлоя» Лонга), у новаеўрап. л-ры 14—18 ст. (гл. Пастараль). с. 324
БУКАРАМА́НГА (Bucaramanga), горад на У Калумбіі. Адм. ц. дэпартамента Сантадэр. Засн. ў 1623. 350,3 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 600 тыс. ж. (1993). Вузел аўтадарог, чыг. станцыя. Аэрапорт. Гандл. цэнтр раёна вырошчвання кавы і тытуню. Нафтаперапрацоўка. Харчасмакавая (у т.л. тытунёвая), тэкст., цэм., швейная, хім. прам-сць. 2 ун-ты. с. 324
БУКА́РКА , бухарка (Coenorrhinus), род насякомых сям. трубакрутаў атр. жукоў. 11 відаў. Пашыраны ў Еўропе (акрамя Пн), Іране, Турцыі, у Прыморскім краі; на Беларусі — усюды. Найб. вядома букарка пладовая (С. pauxillus).
Даўж. цела 1,8—3 мм. Надкрылы цёмна-сінія з метал. бляскам, укрыты валаскамі і падоўжнымі кропкавымі баразёнкамі. Галава-трубка моцна выгнутая. Лічынка даўж. да 3 мм, светла-жоўтая з цёмнай галавой, бязногая, выгнутая. Кукалка жаўтавата-белая, даўж. 2,5—3 мм. Зімуюць жукі ў глебе. Вясной яны праколваюць хабатком пупышкі, бутоны і лісце яблыні, грушы, слівы, радзей айвы, вішні, чаромхі і інш., выядаюць завязь, тычынкі, маладое кволае лісце, якое засыхае і ападае; таксама шкодзяць раслінам і лічынкі. с. 324
БУ́КАЎ (Bukov) Эміліян Несцеравіч (8.8.1909, г. Кілія Адэскай вобл., Украіна — 20.10.1984), малдаўскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Нар. пісьменнік Малдавіі (1982). Герой Сац. Працы (1979). Скончыў Бухарэсцкі ун-т (1936). Першы паэт. зборнік — «Праца кіпіць» (1932). Творы 1930—40-х г. (зб. «Мова сонца», 1937) накіраваны супраць каланіяльнага рэжыму баярскай Румыніі. У кнігах паэзіі «Я бачу цябе, Малдавія» (1942), «Дзень сённяшні — дзень заўтрашні» (1965, Дзярж. прэмія Малдавіі 1966), «Дрэва жыцця» (1974), раманах «Горад Рэут» (1956), «Магістраль» (1969) і інш. — узнёсласць чалавечых пачуццяў, патрабавальнасць да чалавека, адказнасць перад сабой і народам. Пераклаў на малд. мову асобныя вершы Я.Купалы. На бел. мову творы Букава пераклалі А.Астрэйка, Р.Барадулін, Х.Жычка, М.Калачынскі, Я.Семяжон і інш. (у кн. «Малдаўскія апавяданні», 1958; «Паэты сонечнай Малдовы», 1960).
Тв.: Бел. пер. — Нараджэнне першай зоркі. Мн., 1980.
Літ.: Чиботару С.С. Писатель и время: Исслед. творчества Е.Букова: Пер. с молд. Кишинев, 1986. с. 324
БУКВА́Р , азбука, падручнік для пач. навучання чытанню і пісьму. Прызначаны для выхавання дзяцей, развіцця іх мовы і лагічнага мыслення. Традыцыйна з’яўляецца крыніцай першых звестак пра краіну, народ, яго культуру. Уключае матэрыял, які фарміруе ў выхаванцаў нормы паводзін і ўзаемаадносін паміж старэйшымі і малодшымі. Асн. структурны склад буквара — літары, літараспалучэнні, склады, лічбы, граматычныя звесткі, павучанні, тэкставыя і ілюстрацыйныя матэрыялы, схемы, табліцы. Навуч.-выхаваўчую работу з букваром звычайна падзяляюць на 3 перыяды: падрыхтоўчы, букварны і паслябукварны.
Доўгі час грамату асвойвалі па царк. кнігах (псалтырах, часаслоўцах, апосталах). З 16 ст. пачалі ствараць і выдаваць спец. дапаможнікі. Першы друкаваны буквар на царк.-слав. мове ў рус. рэдакцыі — «Азбука» І.Фёдарава (Львоў, 1574). На Беларусі адзін з першых буквароў выдалі ў 1593 у Вільні браты Л. і К.Мамонічы. У 1596 у Вільні выйшаў буквар Л.Зізанія. Па іх вучыліся чытаць і пісаць на Беларусі, Украіне, у Расіі і Літве. З 1590-х г. да 1653 на Беларусі выйшла 16 буквароў — больш за палавіну падобных выданняў на ўсх.-слав. землях. Тэрмін «Азбука» ў загалоўку кнігі ўпершыню з’явіўся ў віленскім (1596), «Буквар» — у еўеўскім (1618) брацкіх выданнях. У 17—19 ст. буквары друкавалі ў Вільні, Куцейне, Магілёве, Супраслі, Варшаве. У 1906 выдадзены «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» (ананімна) і «Першае чытанне для дзетак-беларусаў» Цёткі. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 побач з вучэбнымі дапаможнікамі для дзяцей у БССР друкаваліся буквары для лікбеза «Наша сіла — ніва ды машына: Лемантар для дарослых» М.Байкова, С.Некрашэвіча, М.Багдановіча, 1925; «Наша сіла — Саюз. Лемантар для сельскагаспадарчых і лясных рабочых», 1926 і інш. Беларускія буквары выдавалі таксама А.Федасенка, М.Пігулеўскі і І.Пісарчык, С.Паўловіч і інш. У 1929—69 карысталіся букваром, складзеным Н.Сіўко (1929—32 з Л.Лукіной, 1937—41 з З.Ліхачовай). З 1969 выйшла 18 выданняў буквара А.Клышкі, у т.л. «Разразная азбука».
Літ.: Голенченко Г.Я. Источники по истории белорусской культуры: (Старопечатные учебные книги XVI— первой половнны XVII вв.) // Из истории книги в Белоруссии. Мн., 1979; Ботвинник М. Откуда есть пошел букварь. Мн., 1983. с. 324
БУ́КВІЦА (Betonica), род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Каля 30 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары, акрамя Антарктыды і Аўстраліі. На Беларусі трапляецца буквіца лекавая (В. officinalis). Расце ў шыракалістых і мяшаных лясах, у хмызняках і на сухіх закуставаных лугах; у кветкаводстве выкарыстоўваюцца 2 інтрадукаваныя віды: буквіца буйнакветная (В. macrantha) і аблісцелая (В. foliosa).
Шматгадовыя травяністыя расліны з апушаным прамастойным простым або слаба разгалінаваным сцяблом выш. 20—100 см і кароткім карэнішчам. Ніжняе лісце доўгачаранковае, звычайна ў прыкаранёвай разетцы, верхняе амаль сядзячае супраціўнае, падоўжана-яйцападобнае, па краі пілавата-гародчатае. Кветкі ліловыя або ружовыя і жоўтыя, у канцавых коласападобных суквеццях. Плод — чатырохарэшак. Лек. (вяжучы, жаўцягонны, адхарквальны, кроваспыняльны, ранагаючы сродак), дэкар. і меданосныя расліны, маюць розныя алкалоіды, эфірны алей, горкія і дубільныя рэчывы. с. 325
БУКЕ́ЕВА Хадзіша (н. 21.2.1917, г. Казталаўка, Казахстан), казахская актрыса. Нар. арт. СССР (1964). Скончыла Ленінградскі тэатр. ін-т (1938). Працавала ў Чымкенцкім т-ры, у Т-ры драмы імя М.Аўэзава (Алматы). Лепшыя работы адметныя драматызмам і сцэнічнай выразнасцю: Саўм («Сяброўства і каханне» А.Абішава), Карлыга («Кобланды» Аўэзава), Мехмэнэ Бану («Легенда пра каханне» Назіма Хікмета), Кацярына («Навальніца» А.Астроўскага), Катарына («Утаймаванне свавольніцы» У. Шэкспіра) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1952. с. 325
БУКЕЦІРО́ЎКА , механічнае прарэджванне шыракарадных пасеваў, калі ў радку на аднолькавай адлегласці застаюцца «букеты» з некалькіх раслін; агратэхн. прыём Выкарыстоўваюць пры апрацоўцы прапашных культур (цукр. буракоў, кукурузы і інш.).
Букеціроўку звычайна праводзяць лапчастым культыватарам упоперак радкоў. Букеціроўку цукр. буракоў пачынаюць у перыяд утварэння першай пары сапраўдных лістоў, кукурузы — 3—4-га ліста, выконваюць на працягу 6—8 дзён. Найб. пашырана схема, калі выраз роўны 27 см, а даўж. «букета» 18 см. с. 325
БУКІНІ́СТ (франц. bouquiniste ад bouquin старадаўняя кніга), спецыяліст кніжнага гандлю, які займаецца купляй і продажам твораў друку, што былі ў карыстанні. Букіністы-антыквары — знаўцы старадаўніх і рэдкіх выданняў. Гл. таксама Букіністычная кніга, Бібліяфільства. с. 325
БУКІНІСТЫ́ЧНАЯ КНІ́ГА , друкаванае ці рукапіснае выданне, якое паступіла ў паўторнае абыходжанне. У сучасным кнігагандлі ў букіністычны ўключаюць гандаль антыкварнымі (выдадзеныя ў перыяд з пач. кнігадрукавання да 1850), букіністычнымі (з 1851 да 1960) і кнігамі апошніх гадоў выдання (з 1961). с. 325
БУКЛЕ́Т (ад франц. bouclette кольца), від выдання, зробленага на адным аркушы паперы, сфальцаваным звычайна ў некалькі згібаў, без шыцця (кароткія даведнікі, рэкламныя праспекты і інш.). с. 325
БУКН-ФІЁ́РД (Boknfjord), заліў Паўночнага м., каля паўд.-зах. берагоў Нарвегіі. Даўж. 52 км, шыр. да 25 км, глыб. да 917 м. Шмат дробных астравоў. Порт — Ставангер. с. 325
БУКО́ЛАЎ ПАЎСТА́ННЕ , антырымскае паўстанне ў Егіпце ў 172 (паводле інш. звестак у 174 ці 175). Назва ад Буколіі — забалочанай мясцовасці ў дэльце Ніла, куды з сярэдзіны 2 ст. ўцякалі сяляне ад цяжкіх падаткаў. Буколы пад кіраўніцтвам жраца Ісідара разбілі рым. легіёны, заваявалі ўвесь Ніжні Егіпет і падышлі да г. Александрыя. Задушана войскамі рым. палкаводца Авідзія Касія, выкліканага з Сірыі. с. 325
БУКО́ЎСКІ (Bukovskis) Леў Уладзіміравіч (30.5.1910, Рыга — 18.3.1984), латышскі скульптар. Нар. мастак Латвіі (1976), чл.-кар. АМ СССР (1975). Вучыўся на арх. ф-це Латв. ун-та ў Рызе (1932—35), Фларэнційскай АМ (1938— 39). Аўтар помнікаў змагарам рэвалюцыі 1905 на могілках Матыса ў Рызе (1956—59, у сааўт.), мемар. ансамбля Памяці ахвяр фашызму ў Саласпілсе (1961—67, у сааўт., Ленінская прэмія 1970), станковых кампазіцый («На цаліне», 1954—55, «Героі грамадзянскай вайны Э.Берг і А.Жалязняк», 1957) і партрэтаў. с. 325
БУКО́ЎСКІ Уладзімір Канстанцінавіч (н. 30.12.1942, г. Белябей, Башкірыя), рускі праваабаронца, палітолаг, пісьменнік. Адзін з першых арганізатараў рас. дэмакр. апазіцыі. За сваю дысідэнцкую і праваабарончую дзейнасць быў выключаны з Маскоўскага ун-та (1961), неаднойчы арыштоўваўся. У 1976 высланы з СССР. Вучыўся ў Кембрыджскім ун-це (1981). У 1982—90 займаўся фундаментальнымі даследаваннямі ў галіне нефрафізіялогіі. Выступіў як адзін з арганізатараў т.зв. Інтэрнацыянала супраціўлення (1983), ініцыіраваў стварэнне ў Нью-Йорку арг-цыі «Цэнтр за дэмакратыю». Ганаровы чл. шэрагу праваабарончых арг-цый. Стварэнне рас. дэмакр. апазіцыі апісаў у аўтабіяграфіі «І вяртаецца вецер...» (выд. ў 1978 за мяжой, у 1990 у Расіі), аўтар артыкулаў пра СССР і інш. с. 325
БУКСІ́РНАЕ СУ́ДНА , буксір (ад галанд. boegseren цягнуць), самаходнае судна для буксіроўкі баржаў, плытоў і інш. Бываюць: буксіроўшчыкі (перамяшчэнне суднаў з выкарыстаннем троса), штурхачы (перамяшчэнне суднаў штурханнем), кантоўшчыкі (для дапамогі суднам пры швартоўцы да прычала), выратавальнікі (для дапамогі суднам, пацярпелым аварыю). Паводле тыпу рухавікоў можа быць параходам, цеплаходам і электраходам, паводле тыпу рухачоў — вінтавым, колавым, з крыльчатымі рухачамі, паводле месца плавання — рачным, марскім, акіянскім, рэйдавым (партовым). с. 325
БУКСТЭХУ́ДЭ (Buxtehude) Дзітрых (1637, Ольдэсла, зямля Шлезвіг-Гольштэйн, Германія — 9.5.1707), дацка-нямецкі кампазітар, арганіст. Сын і вучань Іагана Б. З 1657 працаваў царк. арганістам у Швецыі і Даніі, з 1668 у г. Любек (Германія), дзе стаў вядомы як арганіст-віртуоз. Пісаў свецкую і духоўную музыку, якую выконваў на арганізаваных ім т.зв. «вячэрніх канцэртах». Вак.-інстр. музыку пісаў пад уплывам італьян. узораў, у арганных творах выступіў як прадстаўнік паўн.-ням. барока і буйнейшы папярэднік І.С.Баха. Сярод твораў: Missa brevis, магніфікат, араторыі, кантаты (больш за 120), матэты, камерна-інстр. творы (у т.л. 2 зборнікі трыо-санат, 1696), такаты, прэлюдыі і фугі, харальныя апрацоўкі для аргана, сюіты і варыяцыі для клавіра. с. 325
БУКЦЫ́НУМ (Buccinum), род марскіх бруханогіх малюскаў атр. стэнаглосных. 86 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і, пераважна ў халодных і ўмераных водах. Асобныя віды трапляюцца ў субтрапічных водах каля берагоў Японіі і ў Міжземным м. Вядомы з алігацэну. У Баранцавым м. пашыраны В. undatum.
Выш. авальнай ракавіны да 16 см. Маюць кароткі сіфанальны выраст, накрыўку. Драпежнікі. Раздзельнаполыя. Адкладваюць яйцы. Лічынкі з добра развітым парусам. Важны аб'ект промыслу ў Вялікабрытаніі; мяса спажываецца ў ежу. с. 325
БУ́КЧА , вёска ў Беларусі, у Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 65 км на З ад г.п. Лельчыцы, 272 км ад Гомеля, 60 км ад чыг. ст. Жыткавічы. 1109 ж., 394 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі ў 1980-я г. выяўлена Букчанскае радовішча вугалю (юрскага перыяду). с. 326
БУКЧА́НСКІ , біялагічны заказнік на Тапілаўскім балоце ў Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл. Засн. ў 1979 для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. 4,9 тыс. га (1996).
Паверхня — згладжаны градава-балоцісты комплекс. Цэнтр. ч. бязлесая. На ўскраінах растуць хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя, радзей асінавыя і дубовыя лясы балотнага тыпу. На ўчастках з мінер. глебамі чарнічныя, месцамі лішайнікавыя, верасовыя, бруснічныя тыпы лесу. Вызначаецца багаццем журавін, бабку трохлістага, чаротніку белага, расце таксама рэдкі барэальна-таежны від — журавіны драбнаплодныя.
Г.У. Вынаеў. с. 326
БУКЧЫ́Н Сямён Уладзіміравіч (н. 18.8.1941, г.п. Валаконаўка Белгародскай вобл., Расія), бел. пісьменнік, публіцыст. Канд. філал. н. (1972). Скончыў БДУ (1967). З 1985 у Ін-це л-ры АН Беларусі. У 1992—95 рэд. газ. «Европейское время». Выступае як крытык, літ.-знавец. Піша на рус. мове. Даследуе гісторыю рус. л-ры 19 — пач. 20 ст. (манаграфія «Лёс фельетаніста: Жыццё і творчасць Уласа Дарашэвіча», 1975; «Пісьменнікі чэхаўскай пары», т. 1—2, 1982), руска-бел. літ. сувязі (кн. «...Народ спрадвеку родны нам», 1984; «Песня пра Беларусь», 1988). Аўтар мастацка-дакумент. аповесцяў «Да мячоў ірвануліся нашы рукі» (1978, 2-е выд. 1985), «Апошні год Дзяніса Фанвізіна» (1981), артыкулаў па праблемах журналістыкі. Адзін з аўтараў «Нарысаў па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» (т. 1—4, 1993—95).
Тв.: Хроника суверенного болота..: Статьи, заметки, фельетоны. Мн., 1996. с. 326
БУКШТЫНО́ВІЧ Міхаіл Фаміч (1892, в. Жомайдзь Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 28.6.1950), савецкі ваен. дзеяч, ген.-лейт. (1945). Скончыў Віленскае камерцыйнае вучылішча (1912), Ташкенцкую школу прапаршчыкаў (1916), курсы «Выстрал» (1924) і ўдасканалення вышэйшага камсаставу пры Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1927, 1931). З 1915 у арміі, з 1918 у Чырв. Арміі. У 1919—23 ваяваў на Усх. фронце, супраць басмачоў у Ферганскай вобл. У 1924—25 нач. Ташкенцкай ваен. школы, з 1931 нам. камандзіра, камандзір дывізіі, корпуса. У Вял. Айч. вайну на Калінінскім, 2-м Прыбалт., 1-м Бел. франтах; часці і злучэнні пад яго камандаваннем вызначыліся ў Вісла-Одэрскай і Берлінскай (1945) аперацыях. Пасля вайны ў Генштабе Узбр. Сіл СССР. Яго імем названа вуліца ў г. Валожын. с. 326
БУ́ЛА (ад лац. bulla шарык), 1) у сярэднявеччы віслая металічная (са свінцу, серабра, золата) пячатка, якая змацоўвала папскі, імператарскі, каралеўскі, княжацкі дакумент, а таксама назва адпаведнага дакумента. Назва паходзіць ад металічных шарыкаў, праз якія працягваўся шнурок і на якіх адціскаўся адбітак спец. шчыпцамі — булаторыямі. У Рыме булы з’явіліся ў канцы 4 ст. З канца 10 ст. вядомы на Русі. Свінцовыя булы і тыпалагічна блізкія да іх пломбы 12 ст. знойдзены ў Брэсце, Ваўкавыску, Віцебску, Гродне, Мінску, Тураве і інш. Пячаткі тыпу булы полацкага кн. Ізяслава Уладзіміравіча і Ефрасінні Полацкай выяўлены ў Ноўгарадзе. с. 326
«БУ́ЛА» , бел. нар. гульня. Гуляюць дзве каманды. Кожная выбірае вядучага. Ён моцна б’е палкай з загнутым канцом па буле (драўляным шары) і гоніць яе па зямлі ў бок праціўніка, каманда памагае яму. Праціўнікі стараюцца перахапіць і вярнуць булу да ўмоўленай мяжы. с. 326
БУЛАВА́ , 1) старадаўняя халодная зброя блізкага бою. Мела форму паліцы (даўж. каля 0,5—0,6 м) з каменнай або металічнай галоўкай. Дзяржанне звычайна драўлянае з накладнымі металічнымі пласцінамі. Шырока выкарыстоўвалася ў краінах Стараж. Усходу ў сярэднія вякі, на Русі ў 13—17 ст. На Беларусі паводле археал. раскопак вядомая з канца неаліту, у бронзавым веку булавы выраблялі з каменнай або касцяной галоўкай шарападобнай або 4-раговай формы, з 10—11 ст. — бронзавыя, свінцовыя і жалезныя булавы разнастайнай формы. 2) У краінах Усходу, Зах. Еўропы з 13 ст., у Рус. дзяржаве, Вял. кн. Літоўскім, Рэчы Паспалітай з 15 ст., у запарожскіх казакоў у 16—18 ст. — сімвал улады. Б. аздаблялі каштоўнымі камянямі і металамі. У скарбніцы нясвіжскіх Радзівілаў у 17 ст. захоўвалася Б. «гетманская, апраўленая золатам, бірузой і рубінамі». 3) Прылада для практыкаванняў у мастацкай гімнастыцы. с. 326
БУЛАВАБРУ́ХІ , кардулегастры (Cordulegasteridae), сямейства насякомых атр. стракоз. 2 роды, 19 відаў. Пашыраны ў Еўропе (акрамя Пн), Пярэдняй і Сярэдняй Азіі. Жывуць булавабрухі ў зацененых месцах, каля берагоў рэк і ручаёў. На Беларусі зрэдку трапляецца бклавабрух кольчаты, або вял. кольчатая страказа (Cordulegaster annulatus), занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. брушка булавабруха кольчатага 54—64 мм, задніх крылаў 41—47 мм. Буйныя чорныя стракозы з ярка-жоўтымі палосамі на грудзях і кольцамі на брушку. Крылы празрыстыя, трохвугольнікі на іх выцягнуты ўздоўж. Яйцы адкладваюць у вільготную глебу. Лічынкі жывуць у праточных водах. с. 326
БУЛАВА́ЙО (Bulawayo), горад на ПдЗ Зімбабве. Адм. ц. правінцыі Паўн. Матабеленд. Засн. ў 1893. 620,9 тыс. ж. (1993). Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл., прамысл. і турыстычны цэнтр. Машынабуд., хім., гарбарна-абутковая, харч. (у т.л. цукровая), шынная, мэблевая, тэкст., дрэваапр., асфальтавая, цэм., с.-г. абсталявання, папяровая прам-сць. Цэнтр горназдабыўнога раёна (храміты, азбест, каменны вугаль, золата, волава, медзь, нікель). Музеі. с. 326
БУЛАВАНО́СЕЦ (Corynephorus), род кветкавых раслін сям. метлюжковых. 5 відаў. Пашыраны пераважна ў краінах Міжземнамор’я: На Беларусі трапляецца атлантычна-еўрап. від — булаваносец сіваваты (С. canescens;). Расце на пясчаных мясцінах, узлесках сухіх хваёвых лясоў у паўд. і зах. раёнах на паўн.-ўсх. мяжы арэалу.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны са шматлікімі полымі сцёбламі (саломінамі) выш. 10—35 см і каранёвым валасніком. Лісце сівое, шчацінкападобнае, згорнутае, тонказавостранае, цвёрдае, шурпатае, у прыкаранёвай разетцы. Кветкі дробныя ў кароткай раскідзістай або сціснутай мяцёлцы з нешматлікіх маленькіх каласкоў. Ніжняя кветкавая лускавінка з членістым булавападобным асцюком (адсюль назва). Плод — зярняўка. Дэкар. і кармавыя расліны, замацавальнікі пяскоў (утвараюць шчыльную дзярніну). с. 327
БУЛА́ВІНСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1707— 09 , антыфеадальнае сялянска-казацкае паўстанне пад кіраўніцтвам К.А.Булавіна (1671—1708) на Доне, у Паволжы і ў суседніх з імі раёнах. Непасрэдным штуршком да Булавінскага паўстання стала імкненне рас. ўрада вярнуць з Пд беглых сялян памешчыкам. У ноч на 9.10.1707 атрад паўстанцаў з 200 чал. на чале з Булавіным знішчыў каля Шульгінскага гарадка на р. Айдар частку карнікаў Ю.У.Далгарукага. Паўстанне хутка пашырылася ўверх па цячэнні Дона, да яго далучыліся казацкая галота і сяляне Тамбоўскага і Казлоўскага пав., Левабярэжнай і Слабадской Украіны. 1.5.1708 Булавін заняў Чаркаск, дзе 9.5.1708 яго выбралі атаманам «усевялікага войска Данскога». Яго атаманы І.Паўлаў, І.Някрасаў, Л.Хахлач авалодалі Дзмітрыеўскам і Царыцынам, асадзілі Саратаў. На Северскім Данцы і ў Слабадской Украіне паспяхова змагаліся атрады С.Дранага, М.Голага, С.Бяспалага. Для задушэння Булавінскага паўстання ўрад стварыў спец. армію (32 тыс. чал.) пад камандаваннем В.У.Далгарукага. У ліп. 1708 Булавін асадзіў Азоў, але не авалодаў ім. У гэты час былі разбіты атрады Дранага і інш. Вярхі казацтва, незадаволеныя няўдачамі, арганізавалі змову супраць Булавіна. Каб не трапіць у палон, ён застрэліўся. Асобныя атрады паўстанцаў змагаліся да пач. 1709. Царскі ўрад жорстка задушыў Булавінскае паўстанне. Дон страціў незалежнасць.
Літ.: Буганов В. Булавин. М., 1988; Лебедев В.И. Булавинское восстание (1707—1708). М., 1967. З.І.Каршакова. с. 327
БУЛА́К-БАЛАХО́ВІЧ Станіслаў Нікадзімавіч (10.2.1883, маёнтак Мейшты, Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. — 10.5.1940), ваенны і паліт. дзеяч. У 1-ю сусв. вайну ваяваў на Паўн.-Зах. фронце, штаб-ротмістр. Вясной 1918 уступіў у Чырв. Армію, але ў ліст. 1918 разам са сваім палком перайшоў на бок Пскоўскага добраахвотніцкага корпуса белых, з мая 1919 — ген.-маёр. У студз. 1920 прыняты са сваім конным атрадам у склад войска БНР і з дазволу польскіх улад накіраваны на Палессе, рабіў кав. налёты на тылы і асобныя часці Чырв. Арміі. У ліп. 1920 пайшоў на пагадненне са старшынёй Рус. паліт. к-та ў Польшчы Б.В.Савінкавым аб сумеснай барацьбе супраць сав. улады, падрыхтаваў і ажыццявіў Булак-Балаховіча паход 1920. У 1920—30-я г. ў Польшчы, ген. брыгады польск. войска. У 1937—39 прымаў удзел у грамадз. вайне ў Іспаніі на баку Ф.Франка. У 2-ю сусв. вайну ў вер. 1939 удзельнічаў у абароне Варшавы. Вёў падпольную работу супраць акупантаў. Забіты гестапаўцамі ў час арышту.
Літ.: Cabanowcki M. Generał Stanisław Bułak-Bułachowicz. Warszawa, 1993; Чобат А. Станіслаў Булак-Балаховіч // Спадчына. 1995. № 3.
А.П.Грыцкевіч. с. 327
БУЛА́К-БАЛАХО́ВІЧА ПАХО́Д 1920 , ваенная акцыя Рус. нар. добраахвотніцкай арміі (з рус. і бел. вайсковых часцей) на чале з ген. С.Н.Булак-Балаховічам у ліст. 1920 на Палессі. Паліт. кіраўнік акцыі — старшыня Рус. паліт. к-та ў Польшчы Б.В.Савінкаў. Акцыя была разлічана на падтрымку сялянства, незадаволенага палітыкай «ваеннага камунізму». Меў на мэце стварэнне незалежнай Бел. дзяржавы і саюзнай з ёй Рас. дэмакр. рэспублікі. Падтрыманы начальнікам Польскай дзяржавы Ю.Пілсудскім.
Сканцэнтраваўшы свае сілы ў раёне Лунінец—Мікашэвічы—Тураў, армія Булак-Балаховіча (20 тыс. чал.) 6.11.1920 пачала наступленне ўздоўж р. Прыпяць. Разбіўшы часці Чырв. Арміі, яна заняла Петрыкаў, Калінкавічы, Мазыр, падышла да Рэчыцы. У Мазыры Булак-Балаховіч абвясціў сябе «начальнікам Беларускай дзяржавы», галоўнакамандуючым усімі ўзбр. сіламі Беларусі і пракламаваў незалежнасць Беларусі; выдаў загад пра фарміраванне бел. войска, назначыў «урад Беларусі» на чале з П.П.Алексюком і абвясціў «звергнутымі» ўрады БССР і Бел. Нар. Рэспублікі. 16 ліст. Чырв. Армія пачала контрнаступленне і 20.11.1920 узяла Мазыр. Асн. сілы Булак-Балаховіча прабіліся на польскі бок фронту, большасць арміі была раззброена польск. ўладамі; інтэрніраваныя ў Белавежскай пушчы асобныя атрады ўдзельнічалі ў нападах на БССР да 1922.
Літ.: Историко-стратегический очерк ХVІ-й армии. Могилев, 1921. С. 148—160; Simanskij P. Kampanja białorusko-rosyjskiej armji ludowo-ochotniczej gen. Bułak-Bułachowicza w r. 1920 // Bellona. Warszawa, 1931. Т. 37, z. 2.
А.П.Грыцкевіч. с. 327
БУЛА́НАЎ Пётр Аляксандравіч (1.11.1905, г. Віцебск — 26.1.1990), бел. мікрабіёлаг-імунолаг. Д-р біял. н., праф. (1942). Чл.-кар. АН Казахстана (1954). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1930). З 1934 у Алма-ацінскім зоавет. ін-це, з 1961 у Ін-це біялогіі АН БССР, з 1964 у БДУ. Вывучаў уласцівасці змяінага яду. Вынайшаў проціядныя вакцыны і сывараткі, антыбіётык актынаміцын К. Навук. працы па мікробных меланінавых пігментах, бруцэлёзе буйн. раг. жывёлы.
Тв.: Общая микробиология. Мн., 1969 (разам з В.І.Калешка). с. 327
БУЛАНЖЭ́ (Boulanger) Жорж Эрнест (29.4.1837, г. Рэн, Францыя — 30.9.1891), палітычны дзеяч Францыі, генерал. Удзельнік аўстра-італа-франц. (1859), франц. каланіяльнай (Індакітай, 1852—62) і франка-прускай (1870—71) войнаў, задушэння Парыжскай камуны 1871. У 1886—87 ваен. міністр. У 1887—89 узначальваў шавіністычны рух (буланжызм), які меў на мэце ўсталяванне ваен. дыктатуры, перагляд дэмакр. свабод і роспуск парламента, імкнуўся развязаць рэваншысцкую вайну з немцамі. У 1889 Б. абраны ў палату дэпутатаў, але абвінавачаны ў сувязі з манархістамі, уцёк у Бельгію, дзе скончыў самагубствам. с. 327
БУЛАНЖЭРЫ́Т (ад прозвішча франц. мінералога Ш.Буланжэ), мінерал класа складаных сульфідаў, сульфід свінцу і сурмы, Рb5Sb4S11. Прымесі медзі, жалеза, цынку. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі ігольчастыя. Валакністыя агрэгаты, шчыльныя масы. Колер ад свінцова-шэрага да зямлістачорнага. Бляск металічны. Цв. 2,5—3. Шчыльн. 6,2 г/см3. Трапляецца як другарадны мінерал у гідратэрмальных радовішчах разам са складанымі сульфідамі свінцу, карбанатамі і кварцам. Руда свінцу. с. 328
БУЛА́Т , булатная сталь (ад перс. пулад сталь), вугляродзістая сталь, якая вызначаецца высокай цвёрдасцю, пругкасцю, вязкасцю, зносастойкасцю, своеасаблівай структурай і ўзорыстасцю паверхні. Асн. асаблівасць мікраструктуры булату — аптымальнае па дысперснасці і канфігурацыі спалучэнне высокавугляродзістых (дробнаігольчасты мартэнсіт) і нізкавугляродзістых (ферыт) мікрааб’ёмаў. Адрозніваюць булат літы (т.зв. вутц) і зварачны (больш нізкай якасці).
Вытв-сць булату была вядома ў Індыі, Іране, Сірыі («дамаская сталь»), у краінах Сярэдняй Азіі. Выкарыстоўваўся на выраб халоднай зброі выключнай трываласці і вастрыні. Клінок з булату не ламаецца, не мае астаткавай дэфармацыі. У 14 ст. сакрэт вырабу булат быў страчаны. Навук. асновы вытв-сці булату распрацаваў рус. металург П.П.Аносаў (у 1833 вырабіў булатны клінок). Атрыманне булатнай структуры забяспечваецца асаблівасцямі саставу, тэхналогіі выплаўкі, коўкі, тэрмічнай і мех. апрацоўкі. Узорыстасць бывае паласавая і струменістая (ніжэйшыя сарты булату), хвалістая (сярэдні, сорт), сеткаватая і каленчатая (вышэйшыя сарты).
Літ.: Гуревич Ю.Г. Загадка булатного узора. М., 1985; Мезенин Н.А Занимательно о железе. 2 изд. М., 1977. с. 328
БУ́ЛАТ Барыс Адамавіч (24.7.1912, г. Тула — 27.3.1984), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на тэр. Баранавіцкай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. Скончыў 1-ю Сав. аб’яднаную ваен. школу імя ВЦВК (1936, Мінск), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1940), Вышэйшую школу харч. прам-сці (1955). У Чырв. Арміі з 1932. У пач. вайны паранены трапіў у палон, уцёк з канцлагера. У 1942 арганізаваў і ўзначаліў партыз. групу, атрад, з чэрв. 1943 камандзір партыз. брыгады Ленінскай, з ліст. 1943 — «Уперад». З 1944 нам. старшыні Мінскага гарвыканкома, з 1947 нам. дырэктара велазавода, У 1951—73 дырэктар кандытарскай ф-кі «Камунарка». с. 328
БУЛА́Т Сцяпан Герасімавіч (11.5.1894, в. Слабада Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 24.7.1921), бел. дзярж. і парт. дзеяч, журналіст. Скончыў Мінскія настаўніцкія курсы. З 1913 настаўнічаў. У 1915—16 і 1918—19 вучыўся ў Мінскім настаўніцкім ін-це. З 1916 у арміі, скончыў Віленскае ваен. вучылішча, служыў у 153-м пях. палку, прапаршчык. У канцы 1917 дэмабілізаваны, настаўнічаў. З 1918 чл. арг-цыі «Маладая Беларусь». У 1920 у час польск. акупацыі чл. ЦК Беларускай камуністычнай арганізацыі і Паўстанцкага к-та; арганізатар партыз. атрадаў на Міншчыне. З ліп. 1920 працаваў у Мінскім губ. аддзеле нар. асветы, са жн. — заг. аддзела ЦК КП(б)Б па працы ў вёсцы. Адначасова рэдактар газ. «Савецкая Беларусь», заснавальнік і рэдактар газ. «Белорусская деревня». З лют. 1921 чл. ЦБ КП(б)Б, з мая 1921 — 3-і сакратар і заг. агітац.-прапагандысцкага аддзела ЦК КП(б)Б. с. 328
БУЛА́ТАЎ Уладзімір Георгіевіч (30.6.1929, г. Новасібірск, Расія — 19 2.1976), бел. спартсмен і трэнер па лёгкай атлетыцы (скачкі з шастом). Засл. майстар спорту (1959), засл. трэнер Беларусі (1975). Скончыў Кіеўскі ін-т фіз. культуры (1953). Рэкардсмен Еўропы, СССР. Трэніраваў зборную юніёраў СССР па лёгкай атлетыцы (з 1961), нац. каманду Кубы (1967—68), з 1968 старшы трэнер па скачках з шастом Рэспубліканскай школы вышэйшага спарт. майстэрства. З 1978 у Мінску праводзяць спаборніцтвы па скачках з шастом памяці Булатава. с. 328
БУЛА́ТНАЯ СТАЛЬ , тое, што булат. с. 328
БУЛАТО́ВІЧ Аляксандр Ксавер’евіч (8.10.1870, г. Арол? — 6.12.1919), падарожнік, дыпламат, рэліг. публіцыст. Правадз. чл. Рус. геагр. т-ва. З патомных дваран Гродзенскай губ. Скончыў Аляксандраўскі ліцэй у Пецярбургу (1891), паскораны курс 1-га ваен. Паўлаўскага вучылішча (1902). У 1896— 1900 тройчы пабываў у Эфіопіі. Рабіў здымку недаследаваных паўд.-зах. і зах. раёнаў, прасачыў цячэнне р. Ома, першы з еўрапейцаў перасек вобласць Кафа. Па просьбе эфіопскага імператара Мэнеліка ІІ даследаваў стан зах. мяжы краіны, прапанаваў праграму мерапрыемстваў па рэарганізацыі арміі і дзярж. апарату Эфіопіі. Зрабіў важныя адкрыцці ў гідраграфіі і араграфіі краіны, сабраў значны матэрыял па этнаграфіі, праблемах рабства і сац. структуры эфіопскага грамадства. За падарожжа да воз. Рудольф з ваен. экспедыцыяй (1897—98) адзначаны вышэйшай эфіопскай узнагародай — залатым шчытом з шабляй (1898), рас. ордэнам Станіслава 2-й ступені (1898), малым сярэбраным медалём імя П.П.Сямёнава Рус. геагр. т-ва (1901). У 1900—01 у Порт-Артуры. У 1906 прыняў манаства, пад імем Антоній жыў на гары Афон (Грэцыя). У 1911 зноў пабываў у Эфіопіі. У 1-ю сусв. вайну ў 1914—17 іераманах атрада Чырв. Крыжа ў дзеючай арміі. Забіты рабаўнікамі.
Тв.: Моя борьба с имяборцами на Святой горе Иеросхим. Пг., 1917; С войсками Менелика II. М., 1971; Третье путешествие по Эфиопии. М., 1987.
Літ.: Кацнельсон И., Терехова Г. По неизведанным землям Эфиопии. М., 1975.
Г.Р.Усцюгава. с. 328
БУЛА́ЎКА Арсен Рыгоравіч (25.7.1911, в. Цітва Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 15.7.1994), бел. вучоны ў галіне гідралогіі. Д-р геагр. н. (1973). Скончыў БДУ (1954). З 1933 на гідралагічных станцыях Беларусі. У 1946—54 нач. сектара вывучэння гідралагічнага рэжыму і нам. начальніка Упраўлення Гідраметэаслужбы БССР. З 1954 дырэктар Мінскай гідраметэаралагічнай абсерваторыі, у 1961—81 у Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (Мінск). Выкладаў у БДУ. Навук. працы па гідралогіі Беларусі і тэорыі воднага балансу.
Тв.: Влияние осушения болот на элементы водного баланса рек Белорусского Полесья. М., 1961; Водный баланс речных водосборов. Л., 1971; Водные ресурсы и человек. Мн., 1976. с. 328
БУ́ЛАХАЎ Міхаіл Гапеевіч (н. 22.7.1919, в. Маслакі Горацкага р-на Магілёўскай вобл.), бел. мовазнавец. Засл. дз. нав. Беларусі (1971). Д-р філал. н. (1966), праф. (1967). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1940). У 1965—90 у БДУ, Мінскім пед. ін-це, адказны рэдактар час. «Веснік БДУ. Сер. 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія». Даследуе праблемы сучаснай бел. мовы, гісторыю бел. мовы і яе ўзаемадзеянне з інш. слав. мовамі. Аўтар манаграфіі «Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў XIX—ХХ стст. ва ўзаемаадносінах з іншымі славянскімі мовамі» (1958), «Прыметнік у беларускай мове» (трохтомнага даследавання 1964), «Гісторыя прыметнікаў беларускай мовы XIV— XVII стагоддзяў. Ч. 2. Сінтаксічны нарыс» (1971), «Гісторыя прыметнікаў беларускай мовы. Ч. 3. Лексікалагічны нарыс» (1973); кн. «Я.Ф.Карскі» (1981), біябібліягр. слоўніка «Усходнеславянскія мовазнаўцы» (т. 1—3, 1976—78) і энцыклапедычнага слоўніка «Слова аб палку Ігаравым» у літаратуры, мастацтве, навуцы» (1989). с. 328
БУ́ЛАХАЎ Пётр Пятровіч (1822, Масква — 2.12.1885), рускі кампазітар і вакальны педагог. Сын Пятра Аляксандравіча (каля 1793—1835) і брат Паўла Пятровіча (1824—1875) Булахавых, вядомых у свой час оперных спевакоў-тэнараў. Аўтар папулярных рамансаў і песень, блізкіх да гар. фальклору («Тройка», «Не, не цябе так палка я люблю», «Спатканне», «І няма ў свеце вачэй», «Гары, гары, мая зорка» і інш.). с. 329
БУЛАХО́ЎСКІ Леанід Арсенавіч (26.4.1888, г. Харкаў, Украіна — 4.4.1961), украінскі мовазнавец. Акад. АН Украіны (1939), чл.-кар. АН СССР (1946). Засл. дз. нав. Украіны (1941). Скончыў Харкаўскі ун-т (1910). Праф. Пермскага (з 1917), Харкаўскага (з 1921) і Маскоўскага (1943—44) ун-таў. У 1944—61 дырэктар Ін-та мовазнаўства АН Украіны. Даследаванні ў галіне агульнага, параўнальна-гіст., слав., укр. і рус. мовазнаўства. Шматлікія працы Булахоўскага прысвечаны малавывучаным пытанням і гісторыі індаеўрап. моў, узаемаадносінам балт. і слав. моў, слав., у т.л. бел., акцэнталогіі. Аўтар даследаванняў «З гістарычных каментарыяў да ўкраінскай мовы» (1946—52), «Пытанні паходжання ўкраінскай мовы» (1956) і інш.
Тв.: Избр. труды. Т. 1—5. Киев, 1975—83.
Літ.: Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Мн., 1977. Т. 2. С. 61і—78; Л.А. Булаховский и современное языкознание: К 100-летию со дня рождения: Сб. науч. тр. Киев, 1987. с. 329
БУЛА́ЦКІ Рыгор Васілевіч (н. 5.5.1921, в. Мачулкі Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. гісторык, журналіст. Д-р гіст. н. (1971), праф. (1972). Пасля заканчэння БДУ (1951) працаваў у ім (з 1961 заг. кафедры, адначасова з 1963 дэкан філал. ф-та, у 1967—81 дэкан ф-та журналістыкі). Даследаваў гісторыю бел. журналістыкі, публіцыст. дзейнасць некаторых бел. пісьменнікаў, рабселькораўскі рух на Беларусі і інш.
Тв.: Первые рабселькоры Белоруссии. Мн., 1969; Кузьма Чорны — публіцыст. Мн., 1972 (разам з І.І.Сачанкам); Платон Галавач — публіцыст. Мн., 1973 (разам з Э.А.Карніловічам); Гісторыя беларускай журналістыкі. Мн., 1979 (разам з І.І.Сачанкам, С.В.Говіным). с. 329
БУ́ЛГАК Ігнацій Іасафат [20.4.1758, Слонімскі пав. — 25.2(9.3).1838], грэка-каталіцкі царк. дзеяч. Д-р тэалогіі і кананічнага права (1785). Вучыўся ў школе пры Жыровіцкім манастыры (1763— 74) і ў Рыме (1782—85). Чл. ордэна базыльян з 1774. Выкладаў у манастырскіх школах у Беразвеччы (цяпер Глыбоцкі р-н) і Жыровічах. У 1790—95 епіскап тураўскі, каад’ютар Пінскай епархіі. У час царавання Паўла І садзейнічаў вяртанню ў унію прыходаў, якія былі пераведзены ў праваслаўе. У 1798—1828 епіскап брэсцкі. Мітрапаліт грэка-каталіцкай царквы (1817—38), з 1818 і старшыня 2-га (уніяцкага) дэпартамента Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі ў Пецярбургу, з 1828 старшыня асобнай Грэка-каталіцкай калегіі, з 1833 архіепіскап полацкі. У канцы жыцця яго акружалі епіскапы — прыхільнікі збліжэння, а потым і аб’яднання з правасл. царквой (І.Сямашка, А.Зубко, В.Лужынскі і інш.), што вяло да змяншэння яго ўплыву. Смерць Булгака зняла апошнюю перашкоду для скасавання Брэсцкай уніі 1596.
В.В.Антонаў, А.М.Філатава. с. 329
БУ́ЛГАК Тамаш Іосіфавіч (падп. мянушка Гуліч; 1801, б. фальварак Міцкевічы Навагрудскага ваяв. — 16.2.1895), бел. рэв. дзеяч, мемуарыст. Вучыўся ў Віленскім ун-це. Падзяляў погляды філарэтаў і філаматаў. Удзельнік паўстання 1830—31. З 1836 выконваў даручэнні Ш.Канарскага. Пасля правалу тайнай арг-цыі арыштаваны ў Вільні і ў 1839 сасланы ў Зах. Сібір. Адтуль дасылаў матэрыялы ў «Rocznik Literacki» («Літаратурны штогоднік», 1843—49). У 1857 вярнуўся на радзіму ў Міцкевічы. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1863—64, уваходзіў у склад віленскіх рэв. арг-цый, за што сасланы на катаргу ў Томскую губ., у 1869 пераведзены ў Цывільск (Чувашыя), потым у Казань. У 1871 па амністыі вярнуўся дамоў. Аўтар успамінаў і філас. Трактатаў. с. 329
БУ́ЛГАК Ян (6.10.1876, в. Асташына Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 4.2.1950), бел. і польскі майстар мастацкай краязнаўчай фатаграфіі, этнограф, фалькларыст. Скончыў рус. класічную гімназію ў Вільні (1897). Вучыўся ў Ягелонскім ун-це (Кракаў; 1897—99). З 1905 займаўся фатаграфіяй. У 1910 пазнаёміўся з мастаком Ф.Рушчыцам. З 1912 у Вільні. У 1919—39 кіраўнік лабараторыі маст. фатаграфіі пры Віленскім ун-це. Заснавальнік і старшыня фотаклуба Польшчы, Віленскага фотаклуба, саюза польскіх мастакоў-фатографаў, польск. фатаграфічнага т-ва. Апубл. шмат здымкаў бел. нар. тыпаў, краявідаў, вёсак, гасп. пабудоў бел. сялян («Беларус з-пад Клецка», «Бабулька-беларуска з маёнтка Перасека пад Мінскам», «Жабракі беларусы пад Мінскам», «Беларус з Міншчыны», «Вечар (Міншчына)», «Краявід з Ашмянскага павета», «Месячнае неба. Багданаў», «Ціша. Возера Нарач», «Белавежская пушча» і інш.). Аўтар прац пра Рушчыца (у кн. «Фердынанд Рушчыц», Вільня, 1939), артыкулаў пра бел. фальклор і краязнаўства, даследаванняў і падручнікаў па эстэтыцы і тэхніцы фатаграфіі. Фотатэка і калекцыя яго здымкаў (каля 10 тыс.) згарэла ў 1944. Многія яго фота захоўваюцца ў архівах і б-ках Вільнюса і Варшавы.
Тв.: Fotografika. Warszawa, 1931; Wędrówki fotografa...Cz. 1—9. Wilno, 1931—36; Technika bromowa. Wilno, 1933; Bromografika czyli metoda wtórnika. Wilno, 1934; Estetyka światła. Wilno, 1936; Fotografia ojczysta. Wrocław, 1951.
Літ.: Grabowski L. Jan Bułhak. Warszawa, 1961; Zdzarski W. Jan Bułhak // Kronika Warszawy. 1978. № 1.
І.У.Саламевіч. с. 329
БУЛГА́КАВА Мая Рыгораўна (19.5.1932, г. Краматорск, Украіна — 7.10.1994), руская кінаактрыса. Нар. арт. Расіі (1977). Скончыла Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1955). Здымалася ў фільмах: «Аповесць палымяных гадоў», «Крылы», «У агні броду няма», «Цыган», «Развітанне», «Балада пра доблеснага рыцара Айвенга», «Юнацтва Пятра», «У пачатку слаўных спраў», «Васіль і Васіліса» і інш. Выконвала камедыйныя і характарныя ролі. Стварала вобразы, поўныя драматызму, тэмпераменту і сілы. с. 329
БУЛГА́КАЎ Міхаіл Афанасьевіч (15.5.1891, Кіеў — 10.3.1940), рускі пісьменнік. Скончыў мед. ф-т Кіеўскага ун-та (1916). Працаваў земскім доктарам у Смаленскай губ. У 1919 пачаў прафесійна займацца л-рай. Супрацоўнічаў у газ. «Гудок» (1922—26). У 1925—26 апубл. «Запіскі маладога ўрача». Першы зб. сатыр. апавяданняў «Д’ябаліяда» (1925) выклікаў спрэчкі ў друку. У рамане «Белая гвардыя» (1925—27), п’есах «Дні Турбіных» (напісана па матывах гэтага рамана, паст. 1926), «Бег» (1926—28, паст. 1957) настроі старой рус. інтэлігенцыі, еднасць яе з народам, роздум пра шляхі і выбар, думкі пра «белы рух» і лёс Расіі. У камедыях «Зойчына кватэра» (паст. 1926) і «Барвовы востраў» (паст. 1928) высмейвае быт і норавы нэпманскага асяроддзя, парадзіруе звычкі абмежаванага тэатр. свету. Літ. крытыка канца 1920-х г. адмоўна ацэньвала творчасць Булгакава, яго творы не друкаваліся, п’есы былі зняты са сцэны. З пач. 1930-х г. працаваў рэжысёрам-асістэнтам МХАТа, інсцэніраваў «Мёртвыя душы» Гогаля (1932). У сатыр.-фантастычных аповесцях «Фатальныя яйкі» (1925) і «Сабачае сэрца» (1925, апубл. 1987) сцвярджэнне этычнай адказнасці інтэлігенцыі за вынікі сацыяльнага эксперыменту. «Майстар і Маргарыта» (1929—40, апубл. 1966—67) своеасаблівая форма філас. рамана, дзе сумешчаны гісторыка-легендарны, сучасна-бытавы і містыка-фантастычны планы дзеяння. У ім складанасць жыцця, вечная барацьба сіл стварэння і разбурэння. У гіст. драмах «Кабала святош» («Мальер», 1930—36, паст. 1943) і «Апошнія дні» («Пушкін», 1934—35, паст. 1943), у біяграфічнай аповесці «Жыццё спадара Мальера» (1932—33, апубл. 1962) паказвае несумяшчальнасць сапраўднага мастацтва з дэспатызмам манархіі. Незакончаны «Тэатральны раман» («Запіскі нябожчыка», 1936—37, апубл. 1965) — іранічная перыфраза гісторыі МХАТа 1920-х г., ён спалучае ў сабе споведзь і сатыру. Булгакаў — майстар дасканалай тэхнікі, імклівага сюжэта, валодаў жывой, гнуткаю мовай. Раман «Майстар і Маргарыта» на бел. мову пераклаў (1994) А.Жук.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—5. Мн., 1989—90; Записки на манжетах. М., 1988.
Літ.: Творчество Михаила Булгакова: Исслед. и материалы... Кн. 1—2. СПб., 1991— 94; Мягков Б. Булгаковская Москва. М., 1993. с. 329
БУЛГА́КАЎ Сяргей Мікалаевіч (16.7.1871, г. Ліўны Арлоўскай вобл., Расія — 13.7.1944), рускі эканаміст, філосаф, багаслоў. Скончыў Маскоўскі ун-т (1896). Праф. палітэканоміі Кіеўскага політэхн. ін-та (1901—06) і Маскоўскага ун-та (1906—18). Дэпутат 2-й Дзярж. думы. У 1918 прыняў сан свяшчэнніка. З 1923 за мяжой. З 1925 праф. Багаслоўскага ін-та ў Парыжы. Напачатку далучыўся да марксізму, але хутка адышоў ад яго. Пра яго паварот ад марксізму да правасл. царквы сведчыла кніга «Ад марксізму да ідэалізму» (1903). Марксавай тэорыі рэалізацыі проціпастаўляў тэорыю прапарцыянальнага размеркавання прадукту, адмаўляў марксісцкую тэорыю рэнты, сцвярджаў непрыдатнасць тэорыі капіталізацыі ў адносінах да с.-г. вытв-сці Расіі. Разам з М.А.Бярдзяевым выдаваў (1905) часопіс рэліг.-філас. кірунку «Вопросы жизни», друкаваўся ў час. «Вехи» і «Путь». Быў адным з ідэйных кіраўнікоў рус. студэнцкага хрысц. руху. Успрыняўшы ад У.С.Салаўёва ідэю філасофіі ўсёадзінства, развіваў вучэнне пра Сафію Прамудрасці Божай як спрадвечна існай у Божай задуме сусв. душы. На яго думку, Сафія мае дваісты характар — нябесны, Божы, і чалавечы, таму чалавек, створаны па вобразе і падабенстве Божым, узнаўляе адзінства свету і паўнату вобраза Божага. Аўтар 2 трылогій: «Купіна Неапалімая», «Сябра Жаніха» (1927), «Лесвіца Іакава» (1929); «Ягня Божае» (1933), «Суцяшальнік» (1936), «Нявеста Ягняці» (1945).
Тв.: Соч. Т. 1—2. М., 1993; Православие: Очерки учения Православной Церкви. М., 1991; Свет невечерний. М., 1994; Тихие думы. М., 1996. с. 330
БУЛГАКО́ЎСКІ Дзмітрый Гаўрылавіч (1845—1918?), бел. этнограф, фалькларыст, краязнавец. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1869). У 1902 адмовіўся ад духоўнага сану. Працаваў настаўнікам рус. і царк.-слав. моў у Ваўкавыску. Друкаваў артыкулы, фальклорна-этнагр. творы ў газетах «Новое время», «Санкт-Петербургские губернские ведомости», «Минские губернские ведомости» і інш. Аўтар прац «Беларускія песні. Валачобныя» (1868), «Практычны дапаможнік па наглядным засваенні рускага правапісу» (1873), «Гістарычны нарыс Ваўкавыска, павятовага горада Гродзенскай губерні» (1881) і інш. У 1890 выдаў фальклорна-этнагр. зборнік «Пінчукі», прысвечаны духоўнай культуры насельніцтва цэнтр. часткі Палесся (уключае песні, загадкі, прыказкі, прымаўкі, а таксама апісанні вераванняў, абрадаў і звычаяў). Аўтар рамана «Блізняты» (1903), аповесці «У баку ад жыцця» (1909; на аўтабіягр. матэрыяле).
А.І.Гурскі. с. 330
БУЛГА́НІН Мікалай Аляксандравіч (11.6.1895, Ніжні Ноўгарад — 27.2.1975), савецкі дзярж. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1947—58). З 1937 старшыня СНК РСФСР, з 1938 нам. старшыні СНК СССР. У Вял. Айч. вайну чл. ваен. саветаў шэрагу франтоў, з 1944 чл. Дзярж. к-та абароны і нам. наркома абароны; з 1947 нам. старшыні Савета Міністраў і адначасова ў 1947— 49 міністр Узбр. Сіл, у 1953—55 міністр абароны СССР. У 1955—58 старшыня Савета Міністраў СССР. Чл. ЦК КПСС у 1934—61; чл. Палітбюро, Прэзідыума ЦК у 1948—58. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1937—62. За ўдзел у т.зв. «антыпартыйнай групе» (В.М.Молатаў, Л.М.Кагановіч, Г.М.Малянкоў і інш.) у 1958 выведзены са складу Прэзідыума ЦК КПСС і вызвалены ад абавязкаў старшыні СМ СССР. с. 330
БУЛГАРО́ЎСКІ Станіслаў (1.5.1872— 24.10.1935), юрыст і грамадскі дзеяч. Скончыў 7 класаў Віленскай гімназіі і быў выключаны за ўдзел у стварэнні б-кі забароненай л-ры. У 1892 скончыў гімназію ў г. Коўна, паступіў на юрыд. ф-т Варшаўскага ун-та, з якога выключаны за ўдзел у паліт. руху. У 1892—94 у ссылцы ў г. Курск. Скончыў юрыд. ліцэй у Яраслаўлі. У 1896—1905 адвакат у Вільні, у 1905—15 працаваў у г. Друя, С.-Пецярбургу. З 1918 у Польшчы. У 1928 працаваў натарыусам у г. Лодзь (Польшча), у Вільні.
В.А.Гапоненка. с. 330
БУЛГА́РЫН Фадзей Венядзіктавіч (5.7.1789, маёнтак Пырашава каля в. Пырашава Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 13.9.1859), рускі журналіст, пісьменнік. Супрацоўнічаў у альманаху «Полярная звезда» А.А.Бястужава і К.Ф.Рылеева, сябраваў з А.С.Грыбаедавым. У 1825—59 (з 1831 разам з М.І.Грэчам) выдаваў газ. «Северная пчела», у 1825—39 час. «Сын отечества». Аўтар гіст. і дыдактычных раманаў, нораваапісальных нарысаў, тэатр. і літ. рэцэнзій, фельетонаў. Як літ. крытык выступаў супраць А.С.Пушкіна, М.В.Гогаля, В.Р.Бялінскага і рэаліст. кірунку ў л-ры (назваў яго «натуральнай школай»). У рамане «Іван Выжыгін» (1828), ва ўспамінах і некаторых нарысах адлюстраваў побыт беларусаў. Яркі сатыр. вобраз Булгарына створаны ў бел. ананімнай паэме «Тарас на Парнасе».
Літ.: Богданович М. Булгарин в белорусской шуточной поэме // 36. тв. Мн., 1968. Т. 2; Кісялёў Г. Пошукі імя. Мн., 1978. С. 75—96.
Г.В. Кісялёў. с. 330
БУЛГА́РЫЯ , гл. Балгарыя Волжска-Камская. с. 330
БУ́ЛДУРЫ (Ігдвгкш), кліматычны курорт у Латвіі, у складзе г. Юрмала. За 20 км ад Рыгі, на беразе Рыжскага заліва Балтыйскага м. Вызначаецца мяккім марскім кліматам, спрыяльнымі ўмовамі для летніх купанняў. Пясчаны пляж з невял. дзюнамі, хвойная расліннасць. Разам з кліматалячэннем практыкуюцца бальнеа- і фізіятэрапія. Санаторыі, у ліку якіх «Беларусь» (уласнасць Рэспублікі Беларусь), спецыялізуюцца на лячэнні хвароб сардэчна-сасудзістай, стрававальнай і нерв. сістэм. Гасцініцы, пансіянаты, кемпінгі, турысцкія базы і інш. с. 330
БУЛЕ́ (ад грэч. bulē савет), у старажытнагрэчаскіх полісах дзярж. савет, якому даручалася весці важнейшыя паліт. справы. Выбіраўся на вызначаны тэрмін. Найб. вядомы буле ў Афінах. Засн. ў 594 да н.э. Салонам і наз. Савет 400, пры Клісфене (509 да н.э.) — Савет 500, з 307 да н.э. — Савет 600. Члены буле падзяляліся на 10 камісій — прытаній, якія выконвалі абавязкі па чарзе. У гамераўскіх паэмах буле — савет радавой знаці пры басілеях. с. 330
БУ́ЛЕВА А́ЛГЕБРА , апарат сімвалічнай логікі; сукупнасць аб’ектаў з аперацыямі алгебры логікі, якія падпарадкаваны пэўным аксіёмам. Прапанавана Дж.Булем для аналізу рэлейных схем. Знайшла дастасаванне ў тапалогіі, тэорыі імавернасцей і інш. раздзелах матэматыкі. У аксіёмах булева алгебры адлюстравана аналогія паміж паняццямі «мноства», «падзея», «выказванне». Асн. паняцці булева алгебры: логікавая (булева) функцыя, элементарная логікавая функцыя, функцыйна поўная сістэма логікавых функцый, мінімізацыя булевых функцый.
Логікавая функцыя n булевых аргументаў прымае значэнні 0 і 1, азначаецца праўдзіваснай табліцай або аналітычнай залежнасцю ад элементарных логікавых функцый. Вызначана 16 элементарных функцый: кан'юнкцыі (логікавае множанне; аперацыя «І»), дыз’юнкцыі (складанне; «АБО»), інверсіі (адмаўленне; «НЕ»), эквівалентнасці (тоеснасць), складання па модулі 2 (выключальнае «АБО») і інш. Функцыйна поўная сістэма логікавых функцый — сукупнасць функцый, дастатковая для выражэння логікавай функцыі любой складанасці, напр., аперацыя Пірса, аперацыя Шэфера. Мінімізацыя логікавых функцый праводзіцца з мэтай упарадкавання і спрашчэння складаных функцый з дапамогай аксіём булева алгебры, картаў Карно, метадаў Квайна і Мак-Класкі і інш.
Булева алгебра з’яўляецца логікавай асновай функцыянальнай арганізацыі лічбавых ЭВМ; элементарныя логікавыя функцыі рэалізаваны ў спец. інтэгральных мікрасхемах для ЭВМ.
Літ.: Янсен Й. Курс цифровой электроники: Пер. с голланд.: В 4 т. Т. 1. М., 1987.
А.С.Кабайла. с. 330
БУЛЕ́ВІЧЫ , старажытны княжацкі род. Прадстаўнікі роду Вішымут, Едзівіл і Спрудзейк удзельнічалі ў валынска-літоўскім дагаворы 1219. На думку гісторыка І.Бяляева, Булевічы разам з Рушкавічамі валодалі тэр. ад Віліі да Нёмана і Свіслачы (заходняй), на У — да Бярэзіны (дняпроўскай); літоўскі гісторык Э.Гудавічус лічыць, што Булевічы валодалі Шаўляйскай зямлёй. Магчыма, яны жылі ў Верхнім Панямонні на ПнУ ад Новагародка, таму кн. Міндоўг, імкнучыся пашырыць свае ўладанні на тэр. летапіснай Літвы, знішчыў усіх Булевічаў.
М.І.Ермаловіч. с. 330
БУЛЕ́З (Boulez) П’ер (н. 26.3.1925, г. Манбрызон, Францыя), французскі кампазітар, дырыжор. Скончыў Парыжскую кансерваторыю (1945), вучыўся ў А.Месіяна, Р.Лейбавіца. Паслядоўнік А.Веберна; адзін з лідэраў муз. авангардызму 1950-х г. Эксперыментаваў у галіне канкрэтнай музыкі. У яго музыцы шмат прыкладаў тэхнікі пуантылізму, татальнага серыялізму, элементы санорыкі, алеаторыкі. Сярод найб. вядомых твораў: «Малаток без майстра» для голасу і інстр. ансамбля (1954), «Структуры» для 2 фп. (кн. 1—2, 1952—61). Арганізатар і кіраўнік канцэртаў новай музыкі пад назвай «Domaine musical» (1954—67). З 1960-х г. выступае пераважна як дырыжор (з аркестрамі Бі-БіСі, Нью-Йоркскім філарманічным і інш.). З 1975 узначальвае створаны ім у Парыжы Ін-т даследаванняў і каардынацыі муз.-акустычных праблем (ІКСАМ).
Літ.: Рабинович Д.А. Джон Барбиролли и Пьер Булез // Рабинович Д.А. Исполнитель и стиль: Избр. статьи. М., 1981. Вып. 2. с. 331
БУ́ЛЕЎ МОХ , Булеўскае балота , у Беларусі, у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл. і Салігорскім р-не Мінскай вобл., у вадазборы р. Случ і воз. Чырвонае. Нізіннага (93%) і мяшанага (7%) тыпаў. Балота перасякаюць Даманавіцкі і Беладаманавіцкі каналы. Пл. 27,9 тыс. га, у межах прамысл. Пакладу 18,5 тыс. га. Глыб. торфу да 6 м, сярэдняя 1,7 м. Першапачатковыя запасы торфу 52,8 млн. т. Ёсць паклады сапрапелю магутнасцю да 5 м, агульныя запасы 13 млн. м3. Асушаная частка выкарыстоўваецца пад ворыва, сенажаць, здабываецца торф. На астатняй тэр. рэдкія лясы з бярозы, хвоі, ёсць багун, асокі, хвошч, трыснёг; мохавае покрыва са сфагнавых і гіпнавых імхоў. с. 331
БУЛЁ́Н (франц. bouillon), чысты, нічым не запраўлены мясны адвар. У беларусаў булён (крышаны) — традыц. рэдкая страва, якую вараць з крышанай бульбы і морквы, заскварваюць салам з цыбуляй, кавалачкамі сялянскай каўбасы, летам прыпраўляюць пер’ем цыбулі, кропам. Часам булён не заскварваюць, а забельваюць. с. 331
БУЛІ́НСКІ Андрэй Аляксандравіч (11.1.1910, г. Варонеж, Расія — 25.1.1984), бел. кінааператар. Засл. дз. маст. Беларусі (1964). Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхн. ін-т (1931, Ташкент). У 1935—38 і з 1950 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Высокім прафесіяналізмам і выразнай аўтарскай канцэпцыяй адметныя фільмы: маст. «Дзеці партызана» (1954, першы каляровы на Беларусі), «Нашы суседзі» (1957), «Першыя выпрабаванні» (1960—61), «Масква—Генуя» (1964, Дзярж. прэмія Беларусі 1967) і інш., тэлевізійныя «Замяшанне» (1970, і рэж.), «Доўгія вёрсты вайны» (1975, 1-я і 3-я серыі). Дзярж. прэмія СССР 1949. с. 331
БУЛО́НЬ , Булонь-сюр-Мер (Boulogne-sur-Mer), горад на Пн Францыі. Засн. стараж. рымлянамі. 96 тыс. ж. (з прыгарадамі; 1990). Порт у прал. Па-дэ-Кале. Пасажырскія зносіны з Дуўрам і Фолкстанам (Вялікабрытанія). Буйны рыбалавецкі і рыбапрамысл. цэнтр. Суднабудаванне, металаапр., металург., цэм., хім., ільноапрацоўчая, тэкст. прам-сць. Музей. Турызм. Арх. помнікі 12—18 ст. с. 331
БУЛЫ́ГА Уладзімір Антонавіч (н. 7.9.1936, в. Канюцічы Мінскага р-на), бел. скульптар. Скончыў Бел. тэатр.маст. ін-т (1967). Выкладчык БПА (з 1967). Працуе ў галіне станковай і манум. скульптуры. Сярод работ: кампазіцыі «Арсеналец» (1967), «Юнацтва» (1970); партрэты М.Багдановіча, хірургаВ.А.Мохарта; помнікі С.І.Вавілаву ў Мінску і землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну (в. Брадзяцін Маларыцкага р-на, абодва 1978), мемарыяльныя дошкі М.Лынькову, М.В.Дарашэвічу ў Мінску, І.І.Якубоўскаму ў Оршы і інш. с. 331
БУЛЫ́ГІН Іван Андрэевіч (9.2.1907, в. Радушкава Пачынкаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 12.4.1984), бел. фізіёлаг. Акад. АН Беларусі (1959, чл.-кар. 1956). Д-р біял. н. (1952), праф. (1954). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў Ленінградскі вет. ін-т (1931). З 1938 у н.-д. ін-тах Расіі, з 1953 дырэктар Ін-та фізіялогіі, адначасова ў 1969— 79 акад.-сакратар Аддз. біял. навук АН Беларусі. Навук. працы па механізмах і заканамернасцях інтэрацэптыўных рэакцый арганізма, прынцыпах структурна-функцыян. арганізацыі, узаемасувязях дывергенцыі і канвергенцыі ў дзейнасці перыферычнай і цэнтр. нервовай сістэмы і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1972. Дзярж. прэмія СССР 1978.
Тв.: Нервные регуляторы вегетативных процессов. Мн., 1978; Новые принципы структурно-функциональной организации симпатических ганглиев. Мн., 1979; Взаимосвязь явлений дивергенции и конвергенции как общий принцип деятельности нервной системы. Мн., 1981; Катехоламины в симпатических ганглиях. Мн., 1983 (разам з В. М. Рэпрынцавай).
Літ.: Библиография научных трудов академика АН БССР И.АБулыгина. Мн., 1977. с. 331
БУЛЫ́ГІН Сяргей Іванавіч (н. 10.7.1963, с. Салаўёўка Новасібірскай вобл., Расія), бел. спартсмен (біятлон). Засл. майстар спорту СССР (1984). Алімпійскі чэмпіён (1984) у эстафеце, чэмпіён свету ў эстафеце (1983, 1985, 1986) і каманднай гонцы (1989), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1989 у эстафеце. 7-разовы чэмпіён Беларусі, чэмпіён СССР, прызёр этапаў Кубка свету. с. 331
«БУЛЫ́ГІНСКАЯ ДУ́МА» , увайшоўшая ў гісторыю назва праекта прадстаўнічага законадарадчага органа ў Расіі. Праект закону аб Думе і палажэнне пра выбары ў яе распрацаваны ў ліп. 1905 камісіяй пад кіраўніцтвам міністра ўнутр. спраў А.Г.Булыгіна (адсюль назва). «Булыгінская дума» павінна была склікацца не пазней сярэдзіны студз. 1906. Паводле праекта, «Булыгінская дума» мела права абмяркоўваць законапраекты, бюджэт і інш.; большасць насельніцтва не мела выбарчага права (рабочыя, жанчыны, ваеннаслужачыя, вучні і інш.). «Булагінская дума» не была склікана. У выніку Кастрычніцкай усерасійскай палітычнай стачкі 1905 цар вымушаны быў выдаць Маніфест 17 кастрычніка 1905 з абяцаннем заканадаўчай Дзярж. думы. с. 331
БУЛЫ́КА Аляксандр Мікалаевіч (н. 18.3.1935, в. Селішча Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. мовазнавец. Чл.-кар. АН Беларусі (1994), д-р філал. н. (1981), праф. (1992). Скончыў БДУ (1959). З 1965 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі. Даследуе мову помнікаў стараж. бел. л-ры, старабел. графіку, арфаграфію, фанетыку, марфалогію, лексікалогію і інш.: «Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы» (1970), «Даўнія запазычанні беларускай мовы» (1972), «Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV—XVIII стст.» (1980). Аўтар «Слоўніка іншамоўных слоў» (1993), рэдактар і сааўт. «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (вып. 1—14, 1982—96). с. 331
БУЛЫ́КА Галіна Аляксандраўна (н. 6.12.1960, в. Восава Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. паэтэса. Дачка А.М.Булыкі. Скончыла хім. ф-т БДУ (1983), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1989). У 1990—94 у газ. «Культура», з 1994 у час. «Беларуская думка». Друкуецца з 1983. У зб-ках вершаў «Сінтэз» (1986), «Турмалін» (1994) — рацыяналізм і экспрэсіўнасць, эмац.-эстэтычнае асваенне «непаэтычных» фіз. і хім. з'яў і рэчываў, філасафічнасць, незвычайнасць міфалагічнай і фалькл. сімволікі, шматпланавасць, неадназначнасць сэнсу (вершы пра гісторыю, навуку, культуру, мастацтва, каханне і інш.).
І.У.Саламевіч. с. 332
БУЛЫЧО́Ў Кір (сапр. Мажэйка Ігар Усеваладавіч, н. 18.10.1934, Масква), рускі пісьменнік-фантаст. Аўтар зб. апавяданняў «Цуды ў Гусляры» (1972), «Людзі як людзі» (1975), навук.-фантастычных аповесцяў «Востраў іржавага лейтэнанта» (1968), «Апошняя вайна» (1970), «Палова жыцця» і «Умельства кідаць мяч» (1973), «Вандраванне Алісы» і «Дзень нараджэння Алісы» (1974), «Патрэбна свабодная планета» (1977), «Выкраданне чараўніка» (1979), «Чужая памяць» (1981) і інш., навук.-папулярных кніг і апавяданняў, кінасцэнарыяў. Большасць з іх адрасаваны юным чытачам. За сцэнарыі фільма «Праз церні да зорак» і мультфільма «Тайна трэцяй планеты» Дзярж. прэмія СССР 1982.
С.Ф.Кузьміна. с. 332
БУЛЫЧО́Ў Юрый Аляксандравіч (2.4.1921, г. Мурам Уладзімірскай вобл., Расія — 16.9.1976), бел. мастак кіно, жывапісец. Скончыў Усесаюзны ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1953). З 1953 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Мастак-пастаноўшчык фільмаў: «Дзеці партызана», «Несцерка», «Міколка-паравоз», «Шчасце трэба берагчы», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Першыя выпрабаванні» (з У.Белавусавым), «Насустрач буры», «Пушчык едзе ў Прагу», «Анюціна дарога», «Ствары бой», «Там, удалечыні за ракой», «Неадкрытыя астравы», «Маленькі сяржант»; тэлефільма «Па сакрэце па ўсім свеце». Сярод жывапісных работ: «Шыпшына», «Самота», «Раніца ў горадзе», «Зімовы дзень», «Хутар», «Цішыня», «Масток», «Дарога»; партрэты, эцюды, замалёўкі і інш.
Г.А.Фатыхава. с. 332
БУЛЬ (Boulle, Boule) Андрэ Шарль (11.11.1642, Парыж — 28.2.1732), французскі майстар маст. мэблі. З 1672 прыдворны майстар Людовіка XIV. Распрацаваў свой варыянт тэхнікі інтарсіі, т.зв. маркетры (мазаічны ўзор), шырока выкарыстаўшы эбенавае дрэва, слановую косць, перламутр, чарапахавы панцыр, медзь, бронзу і волава. Мэбля з майстэрні Б. (з ім працавалі яго 4 сыны) эвалюцыяніравала ад класіцызму 17 ст. да ракако; зберагаецца ў Луўры, Версалі, Фантэнбло, Музеі Клюні (Парыж) і інш. Імітацыя работ Буля (пераважна ў 19 ст., т.зв. стыль Буля) сустракаецца ва ўсёй Еўропе. с. 332
БУЛЬ (Boole) Джордж (2.11.1815, г. Лінкальн, Вялікабрытанія — 8.12.1864), англійскі матэматык і логік; заснавальнік матэм. логікі. Праф. матэматыкі (1849) Куінс-каледжа ў Корку (Ірландыя). Спец. матэматычнай адукацыі не меў. У працах «Матэматычны аналіз логікі» (1847), «Логікавае злічэнне» (1848), «Даследаванне законаў мыслення» (1854) распрацаваў алгебру логікі. Імем Буля названы асобныя алг. сістэмы — булевы алгебры. с. 332
БУЛЬ (Bull) Уле (5.2.1810, г. Берген, Нарвегія — 17.8.1880), нарвежскі кампазітар, скрыпач, муз. фалькларыст. Самабытны рамант. выканальніцкі стыль Буля склаўся пад уплывам мастацтва Н.Паганіні і нарв. нар. скрыпачоў — выканаўцаў на хардынгфелі. Яго творы, запісы і апрацоўкі нар. песень садзейнічалі фарміраванню нарв. кампазітарскай школы. Заснавальнік першага нарв. т-ва «Нацыянальная сцэна» (Берген, 1850). Канцэртаваў у многіх краінах Еўропы (у Расіі з 1838). З 1851 жыў пераважна ў ЗША. Аўтар канцэрта для скрыпкі з арк., скрыпічных п’ес, п’ес на амер. матывы, хароў, музыкі для драм. т-ра. с. 332
БУ́ЛЬБА , шматгадовыя клубняносныя расліны роду паслён сям. паслёнавых. Больш як 170 дзікарослых і культ. відаў. Радзіма — Паўд. Амерыка. Вырошчваюць бульбу андыйскую (Solanum andigenum; у Паўд. Амерыцы) і бульбу еўрапейскую, ці чылійскую (S. tuberosum; як аднагадовая расліна ў краінах з умераным кліматам). У Еўропу завезены ў сярэдзіне 16 ст.; у палявой культуры (у т.л. на Беларусі) з 18 ст. Палавіна пасяўной плошчы бульбы ў Еўропе, чвэрць — у Азіі. На Беларусі бульба лічыцца нац. культурай, «другім хлебам», пасяўныя плошчы займаюць 749,3 тыс. га (1993). З бульбы атрымліваюць крухмал, спірт, патаку, гатуюць сотні відаў страў, яна ідзе на корм жывёле.
Шматсцябловая расліна выш. 50—100 см, сцёблы прамыя, зялёныя або афарбаваныя антацыянам. На падземных сцябловых парастках (сталонах) фарміруюцца патаўшчэнні — клубні круглай, падоўжанай, рэпападобнай формы, белага, жоўтага, чырвона-фіялетавага, сіняга колеру. На паверхні клубня — вочкі з 3—4 пупышкамі. Лісце няпарнаперыстарассечанае, гладкае ці маршчакаватае. Кветкі двухполыя, белыя, чырвона-фіялетавыя, сіне-фіялетавыя. Суквецце складаецца з 2—3 і больш завіткоў. Плод — шматнасенная ягада. Цвіце ў чэрв.—жніўні. Размнажаецца клубнямі і іх часткамі (у селекцыі — насеннем). Добра расце на ўгноеных супясчаных і пясчаных мінер. глебах, на сярэднякіслых тарфяна-балотных. Сарты, раянаваныя на Беларусі: раннія і сярэдняраннія — Бел. ранняя, Прыгожая 2, Аксаміт, Аноста, Адрэта, Дзецкасельская, Сантэ, Явар; сярэдняспелыя — Агеньчык, Расінка; сярэдняпознія і познія — Лошыцкая, Ласунак, Прынёманская, Беларуская 3, Тэмп, Арбіта. с. 332
«БУ́ЛЬБА» , бел. сцэнічны танец. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Створаны на аснове аднайм. нар. песні. Першы сцэн. варыянт паст. К.Алексютовічам у 1930-я г. (Ансамбль бел. нар. песні і танца). Вял. пашырэнне ў СССР танец атрымаў пасля пастаноўкі І.Майсеевым (Дзярж. ансамбль нар. танца Расіі), дзе ў жартоўнай форме паказваецца, як садзяць, вырошчваюць і капаюць бульбу. Танец у яго харэагр. рэдакцыі (з рознымі адхіленнямі) увайшоў у нар. танц. рэпертуар, зазнаў уплыў мясц. танц. Традыцый. с. 332
БУ́ЛЬБА Альгерд (сапр. Чыж Вітаўт), бел. пісьменнік, крытык і публіцыст пач. 20 ст. У 1908—11 чл. рэдакцыі газ. «Наша ніва». З рэцэнзіямі і артыкуламі найб. актыўна выступаў у 1910—11. Адгукнуўся на выхад зб-каў Я.Купалы «Гусляр», Я.Коласа «Песні-жальбы», падкрэсліваў самабытнасць бел. паэтаў як мастакоў слова, з пазіцый народнасці л-ры палемізаваў з польскім крытыкам З.Пяткевічам, які выступіў супраць паэмы Я.Купалы «Адвечная песня» («Адказ пану З.Пяткевічу», 1910). У арт. «Грамадзянскае становішча В.Дуніна-Марцінкевіча» (1910) даволі дакладна ахарактарызаваў ролю пісьменніка ў гісторыі бел. л-ры. Даследаваў польск. і ўкр. л-ру (арт. «Барыс Грынчанка», 1910; «Памяці Тараса Шаўчэнкі», 1911). Узбагачаў бел. алегарычнае апавяданне («Пад шум восенных дажджоў...», 1910). Адстойваў правы бел. народа на сваю нац. л-ру, муз. мастацтва, тэатр (арт. «Беларускі вечар у Полацку», «Беларуская народная песня і мелодыі ў новых музыкальных творах», абодва 1910; «З нашага жыцця (Аб беларускім тэатры)», 1911]. Пісаў артыкулы на тэмы эканомікі і палітыкі, даследаваў этнаграфію («Аб арганізацыі хатняга рамясла», 1911; «Гасударственная Дума, зямельныя законы і іх прымяненне ў жыццю», 1912). У брашуры «Колькі слоў аб дзявочай апратцы на Беларусі» (1911) апісаў бел. нар. строі. Пераклаў на бел. мову з рускай паасобныя апавяданні Л.Андрэева, І.Гарбунова-Пасадава, Р.Данілеўскага, М.Ляскова, Р.Мачтэта.
Тв.: У кн.: Беларуская дакастрычніцкая проза. Мн., 1965; у кн.: Александровіч С., Александровіч В. Беларуская літаратура XIX—пачатку ХХ ст.: Хрэстаматыя крытыч. матэрыялаў. Мн., 1978.
І.У. Саламевіч. с. 332
БУЛЬБАВО́ДСТВА , галіна земляробства па вырошчванні бульбы на харч., тэхн. і кармавыя патрэбы. Сусветная вытв-сць бульбы (штогод каля 300 млн. т) перавышае зборы многіх збожжавых культур (акрамя рысу, пшаніцы, кукурузы). Амаль усе пасевы сканцэнтраваны ва ўмераным кліматычным поясе Паўн. паўшар’я. Найб. плошчы ў Рас. Нечарназем’і, на Пн Кітая, у Польшчы, на Пн Украіны, у ЗША, Індыі, Германіі, Беларусі. Значныя пасевы ў Нідэрландах, Вялікабрытаніі, Францыі, Турцыі, Іспаніі, Румыніі, краінах Прыбалтыкі. У краінах Зах. Еўропы і Амерыкі пераважаюць сарты з жоўтай мякаццю, больш багатыя карацінам, у краінах б. СССР, у т.л. ў Беларусі, — з белай мякаццю, багатыя крухмалам. Па зборы бульбы ў разліку на 1 чал. за год 1-е месца ў свеце займае Беларусь — 1124 кг, потым Польшча — 943 кг, Нідэрланды — 503 кг, па 360— 480 кг на 1 чал. атрымліваюць Украіна, краіны Прыбалтыкі. Па ўзроўні спажывання бульбы на душу насельніцтва 1-е месца ў свеце займае таксама Беларусь — 178 кг за год, потым Украіна — 150 кг, Польшча — 148 кг і Расія — 127 кг.
На Беларусі бульбу пачалі вырошчваць у 2-й пал. 18 ст., з сярэдзіны 19 ст. яна стала адной з найважнейшых с.-г. культур. У 1913 пад ёй было 583,3 тыс. га, ураджайнасць 6,4 т/га, валавы збор 4 млн. т. Бульбаводства — адна з найважнейшых галін сельскай гаспадаркі Беларусі, бульба вырошчваецца ва ўсіх раёнах. У 1995 бульба займала 725,2 тыс. га, або 12% усёй пасяўной плошчы. Ураджайнасць клубняў і валавыя зборы (гл. табліцу) вагаюцца па гадах з-за неспрыяльных умоў надвор’я — працяглага засушлівага або дажджлівага перыяду. Найб. канцэнтрацыя пасеваў бульбы на Пд Мінскай, ПнУ Брэсцкай і У Гродзенскай абл., гаспадаркі якіх характарызуюцца найб. спрыяльнымі прыроднымі і эканам. ўмовамі: лепшай забяспечанасцю мат.-тэхн., прац. і трансп. рэсурсамі, мякчэйшым кліматам, перавагай акультураных лёгкасугліністых і супясчаных глебаў, больш прыдатных для вырошчвання бульбы. На Пн рэспублікі бульба займае 4—8% пл. пасеваў з-за перавагі цяжкасугліністых глебаў, перасечанага марэннага рэльефу, драбнаконтурнасці і завалуненасці ўгоддзяў, што не дае магчымасці шырока выкарыстоўваць камбайнавую ўборку. Ураджайнасць бульбы адпавядае канцэнтрацыі пасеваў: вышэйшая на З, ніжэйшая на У.
Парушэнне гасп. сувязей паміж рэспублікамі пасля распаду СССР пагоршыла ўмовы гандлю бульбай і вывазу яе ў інш. раёны Расіі, у Малдову, Закаўказзе, Сярэднюю Азію. Гэта абумовіла скарачэнне пасеваў бульбы і валавых збораў. Калі ў 1980-я г. грамадскі сектар (калгасы, саўгасы, міжгасы) меў пад бульбай такую ж плошчу, як і асабістыя гаспадаркі, то ў 1995 на яго долю прыпадала толькі 15,6% пасеваў. На харч. спажыванне на Беларусі ідзе каля чвэрці ўраджаю, на прамысл. перапрацоўку — каля трэці, астатняя Б. — пераважна на корм жывёле. З бульбы ў рэспубліцы вырабляюць увесь крухмал, патаку, значную частку этылавага спірту, харч. бульбапрадукты, бялкова-вітамінныя кармы. Сучаснае бульбаводства — адна з прыярытэтных галін сельскай гаспадаркі, падмацаваная грунтоўнай навук. базай. Бел. вучонымі выведзена шмат высокаэфектыўных сартоў, у т.л. Беларуская ранняя, Прыгожая 2, Агеньчык, Лошыцкая, Тэмп і інш., раянаваных і за межамі Беларусі, вырашаюцца праблемы паляпшэння якасці клубняў: павышэння іх крухмалістасці, бялковасці і вітаміннасці. Акрэсліваецца больш выразная спецыялізацыя гаспадарак на вырошчванні харч. або тэхн. сартоў бульбы, павялічваюцца плошчы пад скараспелымі і сярэдняспелымі сартамі.
Н.І.Жураўская. с. 333
БУЛЬБАВО́ДСТВА БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ ІНСТЫТУ́Т Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1990 у пас. Самахвалавічы Мінскага р-на на базе Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва. Асн. кірункі даследаванняў: селекцыя і насенняводства бульбы на аздараўленчай аснове; распрацоўка занальных тэхналогій вытв-сці насеннай і харч. бульбы па атрыманні экалагічна чыстай прадукцыі і зберажэнні энергарэсурсаў. Выведзена больш за 50 сартоў бульбы рознага гасп. прызначэння; распрацаваны метады аздараўлення, паскоранага размнажэння сартоў бульбы, навуковыя асновы селекцыі бульбы на павышаную колькасць крухмалу і сухіх рэчываў, устойлівасць да бульбяной нематоды.
А.М.Шчаслёнак с. 334
БУЛЬБАКАПА́ЛКА , машына для выкопвання бульбы, аддзялення яе ад зямлі і бацвіння. Бываюць: элеватарнага, грохатнага і шпурляльнага тыпаў; двух- і аднарадковыя; з пасіўнымі падкопвальнымі лемяшамі, актыўным падкопвальным ротарам і камбінаваныя. Пасля бульбакапалкі клубні падбіраюцца ўручную.
Бульбакапалка элеватарнага тыпу маюць прутковыя элеватары, якія разрыхляюць і прасейваюць глебу, а клубні і бацвінне скідваюць на зямлю. У шпурляльных бульбакапалках лямеш падкопвае радок, а ротар падхоплівае выкапаную масу і ўкладвае яе на поле. Прадпрыемствы Беларусі («Лідсельмаш») выпускаюць бульбакапалкі элеватарнага і шпурляльнага тыпаў, навясныя і паўнавясныя, двухрадковыя. Розныя іх мадыфікацыі (КТН-2В, Л-262, КТН-1Б і інш.) прыстасаваны да работы на розных тыпах глебаў, у т.л. камяністых і пераўвільготненых. Агрэгатуюцца з трактарамі «Беларусь». Прадукцыйнасць 0,4—0,9 га/гадз.
Л.Я.Сцяпук с. 334
БУЛЬБАСАДЖА́ЛКА , машына для механізаванай пасадкі бульбы з адначасовым унясеннем угнаенняў. Бываюць 2-, 4- і 6-радковыя, з лыжкава-дыскавым, элеватарным, стужачна-лыжкавым і раменным тыпамі высаджвальнага апарата. Высаджваюць бульбу ў грабяні, якія бульбасаджалкі ўтвараюць самі, або ў папярэдне нарэзаныя.
Ва ўмовах Беларусі найб. выкарыстоўваюцца бульбасаджалкі з лыжкава-дыскавымі высаджвальнымі апаратамі, рабочыя органы якіх прыводзяцца ў дзеянне ад вала адбору магутнасці трактара. Асобныя іх тыпы маюць бункеры для загрузкі пасадачнага матэрыялу з самазвальных трансп. сродкаў, прыстасаваны для пасадкі прарослых клубняў. «Лідсельмаш» выпускае 2- і 4-радковыя бульбасаджалкі з элеватарным высаджвальным апаратам (Л-201, Л-202). Навясная бульбасаджалка Л-202 можа выкарыстоўвацца пры наяўнасці глебавых дамешкаў у пасадачным матэрыяле і без жорсткіх патрабаванняў да каліброўкі клубняў. Прывод рабочых органаў — ад хадавых колаў. Прадукцыйнасць 1,25—2.4 га/гадз.
Л.Я. Сцяпук с. 334
БУЛЬБАСАРТАВА́ЛЬНЫ ПУНКТ , комплекс машын і абсталявання для аддзялення выкапанай бульбы ад раслінных рэшткаў і глебы з адначасовым калібраваннем клубняў і падачай іх у тару. Бывае перасоўны (выкарыстоўваецца каля буртоў і бульбасховішчаў) і стацыянарны.
Перасоўны бульбасартавальны пункт КСП-15В мае прыёмны бункер (да 8 т), модулі сепарацыі і калібравальны (на яго вынасных транспарцёрах можна перабіраць бульбу ўручную), загрузачныя канвееры. На калібравальным модулі фуражная бульба (меней за 50 г) і сярэдняя яе фракцыя (50—80 г) правальваюцца ў ячэйкі паміж ролікамі, а буйнейшыя клубні ідуць на транспарцёр ручной пераборкі. Прадукцыйнасць такога пункта 8—18,8 т/гадз. У Беларусі выкарыстоўваюцца таксама стацыянарныя бульбасартавальныя пункты айч. вытв-сці прадукцыйнасцю 25—30 т/гадз.
Л.Я.Сцяпук, А.Л.Рапінчук. с. 334
БУЛЬБАСХО́ВІШЧА , збудаванне для захоўвання бульбы. Бульбасховішчы бываюць: заглыбленыя, часткова заглыбленыя і наземныя; навальныя, кантэйнерныя, засекавыя, бункерныя і камбінаваныя; з натуральнай і прымусовай (актыўнай) вентыляцыяй, сховішчы-халадзільнікі з штучным ахалоджваннем і з газавым асяроддзем, састаў якога рэгулюецца. Умяшчальнасць бульбасховішча звычайна 1—20 тыс. т, секцыі — да 1500 т.
Бульбасховішчы будуюць пераважна каркасныя, беспаддашкавыя з выкарыстаннем зборных нясучых і агараджальных канструкцый. Падлогу робяць з бетону, асфальтабетону, у засеках часам земляную. У бульбасховішчы насенную бульбу сартуюць, калібруюць, прарошчваюць; робяць таварную апрацоўку харч. бульбы перад рэалізацыяй. Неабходныя параметры мікраклімату падтрымліваюцца сістэмамі аўтаматызацыі, бульбасховішчы аснашчаюцца транспарцёрамі, пад'ёмнікамі, пагрузчыкамі, падборшчыкамі, паточнымі лініямі (складаюцца з пераборачных, сартавальных, мыечных, сушыльных і фасовачных машын), якія забяспечваюць комплексную механізацыю працаёмкіх работ. Будуюць таксама часовыя бульбасховішчы — капцы, траншэі.
Л.Я.Сцяпук, А.Л.Рапінчук. с. 335
БУЛЬБАЎБО́РАЧНЫ КАМБА́ЙН , машына для ўборкі бульбы. Выкопвае бульбу, аддзяляе клубні ад глебы, бацвіння, раслінных рэшткаў, збірае клубні ў бункер-накапляльнік і выгружае іх у трансп. сродкі. На Беларусі выкарыстоўваюцца пераважна розныя мадыфікацыі паўнавясных двухрадковых элеватарных бульбаўборачных камбайнаў, выпускаюцца («Лідсельмаш») аднарадковыя больбаўборачныя камбайны Л-601 і двухрадковыя Л-605.
Камбайн Л-605 — паўнавясны, агрэгатуецца з трактарамі МТЗ-82, -102, прывод рабочых органаў ад вала адбору магутнасці трактара. З дапамогай лемяша, асн. і дапаможнага элеватараў, камякадавільніка, падоўжнай і папярочнай пальчыкавых горак, сістэмы транспарцёраў камбайн падразае пласт глебы з двух сумежных радкоў, рыхліць і сепарыруе глебу, аддзяляе і скідвае на поле бацвінне і раслінныя рэшткі, раздзяляе клубні і дамешкі. На пераборачных транспарцёрах уручную адбіраюць з патоку клубняў камяні і дамешкі, з патоку дамешкаў — клубні. Дамешкі скідваюцца на поле, клубні — у бункер (ёмістасць 2 т). Рабочая скорасць камбайна да 3,5 км/гадз, прадукцыйнасць 0,18—0,24 га/гадз.
Л.Я. Сцяпук, А.Л.Рапінчук. с. 335
БУЛЬБЯ́НІКІ , 1) бліны з бульбы, тое, што дранікі. 2) Традыцыйная бел. страва з тоўчанай бульбы ў выглядзе галушак. Іх запякаюць са смятанай ці тоўчаным ільняным семем у лёгкім духу печы. Бульбянікі пашыраны па ўсёй Беларусі. с. 335
«БУЛЬБЯНЫ́Я» ЗАБАСТО́ЎКІ 1906 , выступленні батракоў і падзёншчыкаў на Беларусі ў рэвалюцыю 1905—07. Пачаліся ўвосень 1906 з прычыны нізкай платы за ўборку бульбы. Найб. актыўна праходзілі ў Слуцкім, Ігуменскім, Навагрудскім, Віленскім, Ашмянскім, Пружанскім пав. Бастуючыя патрабавалі павялічыць падзённую плату і не дапускалі да работы сялян, нанятых у інш. паветах. Землеўладальнікі вымушаны былі пайсці на ўступкі. Адначасова паліцыя арыштоўвала кіраўнікоў і актыўных удзельнікаў забастовак. У Віленскі пав. былі прысланы казакі. Пад канец 1906 забастоўкі задушаны. с. 335
БУЛЬВА́Р (франц. boulevard), паласа дрэвавых або кустовых насаджэнняў уздоўж гар. вуліц, праспектаў і набярэжных. Як форма зялёных насаджэнняў бульвары з’явіліся ў гарадах Зах. Еўропы ў 17—18 ст. Прызначаюцца для дэкар. ўпрыгожвання вуліц і паляпшэння іх сан.-гігіенічнага стану, аховы будынкаў ад пылу, газу і шуму, рэгулявання руху транспарту і пешаходаў. Ствараюцца бульвары пераважна ў буйных гарадах і прамысл. цэнтрах.
Бываюць бульвары закрытыя (для трансп. патокаў) і адкрытыя (для пешаходаў), размяшчаюцца абапал ці на адным (пры недастатковай шырыні) баку вуліцы. Для стварэння бульвараў выкарыстоўваюцца алейныя і групавыя пасадкі дрэў, жывыя агароджы, кусты і кветнікі. Найб. прыдатныя для бульвараў. газаўстойлівыя, са шчыльнай кронай дрэвавыя і кустовыя расліны (каштан, ліпа, бяроза бародаўчатая, вяз шурпаты, акацыя жоўтая і інш.). с. 335
БУЛЬВА́РНАЯ ЛІТАРАТУ́РА , найбольш прымітыўная і нізкапробная частка масавай літаратуры, разлічаная на непатрабавальны густ абывацеля. Атрымала распаўсюджанне ў 19 ст. ў сувязі з развіццём журналістыкі і выдавецкай справы. У творах звычайна пераважае сенсацыйнасць з абавязковай прыгодніцкай ці любоўнай інтрыгай (гучныя забойствы, раманы кіназорак). с. 335
БУЛЬДЗЕНЕ́Ж (франц. boule de neige літар. снегавы ком), снегавы шар, дэкаратыўная стэрыльная садовая форма каліны звычайнай (Viburnum opulusvar. sterilis). У бульдзенежы ўсе кветкі ў суквецці стэрыльныя, і іх распасцёртыя вяночкі ўтвараюць шарападобнае белае суквецце, якое мае выгляд снегавога камяка, у час цвіцення (май—чэрвень) расліны нібы ўкрыты імі. с. 335
БУЛЬДО́ГІ (англ. bulldog ад bull бык + dog сабака), пароды караткамордых сабак. Выкарыстоўваюцца як свойскія вартавыя сабакі (англ. бульдог) або дэкар. (франц. бульдог). Гадуюць сабакаводы-аматары ва ўсім свеце.
Англійскі бульдог выведзены ў Вялікабрытаніі. Тулава кароткае, з шырокімі грудзямі. Выш. ў карку каля 40 см, маса да 25 кг. Галава масіўная, шырокая, з вельмі кароткай, узнятай мордай і ніжняй сківіцай, якая выступае ўперад. Масць белая, тыгравая, плямістая. Французскі бульдог выведзены ў Францыі. Нагадвае англ. бульдога. Лічыцца, што продкам яго быў бульдог карлікавай формы. Мае моцную канстытуцыю. Выш. ў карку 30—35,5 см, маса да 14 кг. Масць тыгравая (дробныя палосы чорнай поўсці на бронзавым, рыжым або палевым фоне), белая, плямістая. Тып паводзін — тэмпераментны, адважны. с. 335
БУЛЬДО́ЗЕР (англ. bulldozer), 1) землярыйна-транспартная машына (трактар або цягач) з навясным абсталяваннем (адвалам), прызначаная для зразання, перасоўвання (да 200 м) і разраўноўвання грунту, іншых сыпкіх матэрыялаў. Бываюць: гусенічныя і пнеўмаколавыя; малагабарытныя, лёгкія, сярэднія, цяжкія і звышцяжкія; з паваротным (універсальным) і непаваротным адвалам; з гідраўлічным, канатна-блочным і эл.-мех. кіраваннем адвалам. Ёсць і камбінаваныя машыны — бульдозеры з рыхліцелямі. Выкарыстоўваюцца ў асноўным пры планіровачных і падрыхтоўчых работах, узвядзенні дарожных насыпаў і інш.; бульдозер на базе трактара «Беларусь» — пры добраўпарадкаванні тэрыторыі і доглядзе дарог. 2) Гарызантальны прэс (мех., часам гідраўлічны) для гнуцця ў штампах сартавога і паласавога пракату (у халодным ці гарачым стане). З дапамогай бульдозераў вырабляюць скобы, кранштэйны, гафрыраваныя палосы, кароткія профілі і інш. с. 336
БУЛЬТЭР’Е́Р , парода свойскіх сабак. Выведзена ў Вялікабрытаніі скрыжаваннем англ. бульдога з тэр’ерам пры наступным чыстапародным развядзенні. Гадуюць сабакаводы-аматары. Пашыраны на Беларусі.
Сабака магутны, мускулісты, гарманічнага целаскладу, масай да 32 кг. Масць белая або плямістая. Адважны, можа адолець і больш моцнага праціўніка, першы не нападае, надзейны вартавы. Мае добрыя ахоўныя і паляўнічыя якасці. Гадуюць таксама карлікавага бультэр'ера (выш. ў карку да 35,5 см і маса да 9 кг) і стафардшырскага бультэр'ера (рост 35,5—40,5 см, маса ад 11—12 да 15—17 кг), які ў старажытнасці выкарыстоўваўся для цкавання быкоў і мядзведзяў, пазней — для сабачых баёў. с. 336
БУ́ЛЬЧЫК Сяргей Сцяпанавіч (23.11.1909, Мінск — 24.1.1996), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1959). Скончыў студыю БДТ-1 (1938). Працаваў у т-рах: Заслаўскім калгасна-саўгасным (з 1938), Пінскім (1939—41 і з 1947), Магілёўскім (1954—87) абласных драматычных. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Яго работы вызначаліся глыбокім псіхалагізмам, выразным вонкавым малюнкам, трапнымі дэталямі: Кручкоў («Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча), Крыніцкі («Паўлінка» Я.Купалы), дзед Бадыль, Гудовіч, Туляга («Партызаны», «З народам», «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Шкаляр («Несцерка» В.Вольскага), Духонін («Гады навальнічныя» К.Губарэвіча), дзед Цыбулька («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Кутузаў («Даўным-даўно» А.Гладкова), Баптыста («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра), Труфальдзіна («Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні) і інш. с. 336
БУМА́ГІН Іосіф Раманавіч (17.10.1907, г. Віцебск — 24.4.1945), Герой Сав. Саюза (1945). Працаваў у г. Бірабіджан (Расія). У Чырв. Арміі ў 1929—33 і з 1941. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1945. Камандзір кулямётнага ўзвода лейт. Б. вызначыўся ў баі за г. Брэслаў (Вроцлаў, Польшча): адзін агнявы пункт ворага закідаў гранатамі, другі закрыў сваім целам. с. 336
БУМАЖКО́Ў Ціхан Піменавіч (2.7.1909, г. Дальнярэчанск Прыморскага краю, Расія — 23.9.1941), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на тэр. Палескай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Мінскі хіміка-тэхнал. тэхнікум. З 1935 працаваў дырэктарам з-да, старшынёй Петрыкаўскага райвыканкома, з 1939 1-ы сакратар Акцябрскага РК КП(б)Б Палескай вобл. У пач. Вял. Айч. вайны ўзначаліў барацьбу працоўных раёна супраць захопнікаў, стварыў (разам з Ф.І.Паўлоўскім) партыз. атрад «Чырвоны Кастрычнік», які з часцямі Чырв. Арміі 18.7.1941 разграміў штаб ням. дывізіі ў в. Воземля Акцябрскага р-на, захапіў палонных і шмат баявой тэхнікі, аператыўныя дакументы і інш. У жн. 1941 накіраваны на Паўд.-Зах. фронт. Загінуў у Палтаўскай вобл. У г.п. Акцябрскі пастаўлены помнік Бумажкову. с. 336
БУМЕДЗЬЕ́Н Хуары (23.8.1927, г. Гельма, Алжыр — 27.12.1978), палітычны, дзярж. і ваен. дзеяч Алжыра. Скончыў ун-т аль-Азхар (Каір, Егіпет). З 1955 удзельнік узброенай барацьбы алж. народа супраць франц. каланізатараў. У 1960—62 член Нац. савета алж. рэвалюцыі і нач. генштаба Арміі нац. вызвалення. З 1962 міністр нац. абароны Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі. У 1963—65 віцэ-прэм’ер урада, з 1965 пасля ваен. перавароту кіраўнік дзяржавы (старшыня Рэв. савета, з 1976 прэзідэнт) і ўрада. с. 337
БУМЕРА́НГ (англ. boomerang ад аўстрал.), сагнутая драўляная кідальная паліца, найчасцей падобная на серп (некаторыя віды, апісаўшы крывую, вяртаюцца да кідальніка). Быў пашыраны як баявая і паляўнічая зброя ў абарыгенаў Аўстраліі, у Стараж. Егіпце, Паўд. Індыі і Паўд.-Усх. Азіі, Мексіцы. с. 337
БУНА́К Віктар Валяр’янавіч (22.9.1891, Масква — 11.4.1979), рускі антраполаг. Д-р біял. н. (1935), праф. (1925). З 1923 у Маскоўскім ун-це, з 1948 у Ін-це этнаграфіі імя М.М.Міклухі-Маклая АН СССР. Распрацаваў методыку асн. прынцыпаў антрапал. даследаванняў. Арганізоўваў і прымаў удзел у антрапал. даследаваннях у паўд. і паўд.-зах. раёнах Беларусі. Сабраў даныя па размеркаванні груп крыві на тэр. Усх. Еўропы, у т.л. Беларусі. Аўтар падручніка па антрапалогіі.
Тв.: Антропологические исследования в южной Белоруссии // Антропологический сборних. М., 1956.
Л.І.Цягака. с. 337
БУНАСТАМО́З , гельмінтозная хвароба жвачных, якая выклікаецца нематодамі Bunostomum trigonocephalum (у авечак і коз) і В. phlebotomum (пераважна ў буйн. раг. жывёлы), што паразітуюць у тонкіх кішках.
Яйцы нематодаў трапляюць з фекаліямі ў навакольнае асяроддзе, дзе з іх вылупляюцца лічынкі, якія дасягаюць інвазійнай стадыі за 3—7 сутак. Жывёлы заражаюцца праз забруджаны лічынкамі корм або ваду, а таксама праз скуру. Паразіты жывуць у кішэчніку гаспадара (буйн. і дробнай раг. жывёлы) каля года. Клінічна выяўляецца толькі ў маладняку (змардаванне, адставанне ў развіцці і росце, скурныя высыпкі, сверб, панос, анемія, ацёкі, у цялят — лізуха). Назіраецца часцей летам, бывае і зімой. с. 337
БУ́НГА , праліў паміж а-вамі Кюсю і Сікоку (Японія). Злучае Унутр. Японскае мора (Сета-Найкай) з Ціхім ак. Даўж. каля 65 км, шыр. ад 30 да 75 км, найменшая глыб. на фарватэры каля 75 м. Берагі моцна парэзаныя, утвараюць шмат зручных бухтаў. Гал. парты — Саэкі і Усукі. с. 337
БУ́НГЕ Мікалай Хрысціянавіч (23.11.1823, Кіеў — 15.6.1895), рускі дзярж. дзеяч, вучоны-эканаміст. Акад. Пецярбургскай АН (1890), д-р паліт. н. (1850), праф. (1852). Скончыў Кіеўскі ун-т (1845), выкладаў у ім. З 1881 міністр фінансаў, адначасова чл. Дзярж. савета. З 1887 старшыня Кабінета міністраў. Быў прыхільнікам лібералізму. Выступаў за развіццё прыватнай уласнасці, прадпрымальніцтва, канкурэнцыі. У «Нарысах палітыка-эканамічнай літаратуры» (1895) крытычна прааналізаваў сацыяліст. тэорыі Р.Оўэна, Ш.Фур’е, А.Сен-Сімона, П.Прудона і «Капітал» К.Маркса. У 1850—70-я г. распрацаваў праграму сац.-эканам. рэформаў: развіццё прыватнай сялянскай зямельнай уласнасці і перасяленчага руху, стварэнне рабочых саюзаў, прыцягненне рабочых да прадстаўніцтва ў партыях і інш. Пры Бунге прыняты законы аб абавязковым выкупе (1881), замене аброчнага падатку з дзярж. сялян выкупнымі плацяжамі (1886), створаны Сялянскі банк (1882), праведзены падатковыя рэформы. с. 337
БУ́НГЕ ЗЯМЛЯ́ , востраў у цэнтр. ч. Новасібірскіх астравоў. Тэр. Расійскай Федэрацыі. Злучаны з а-вамі Кацельны і Фадзееўскі, утварае адзіны масіў сушы. Пл. 6,2 тыс. км2. Пясчаная, слаба расчлянёная раўніна з асобнымі ўзгор камі выш. да 20 м. Пашыраны эолавыя формы рэльефу. Названы ў гонар рус. падарожніка і заолага А.А.Бунге. с. 337
БУНД (ад ідыш der Bund саюз), нацыянальная сацыял-дэмакратычная арг-цыя яўрэйскіх рабочых у 1897—1939. Засн. ў Вільні як Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Расіі і Польшчы, з 1901 — Усеагульны яўрэйскі саюз у Літве, Польшчы і Расіі. Будаваўся паводле нац. прынцыпу, адносіў сябе да самастойнай паліт. партыі яўр. пралетарыяту, прапагандаваў ідэю нац.-культ. аўтаноміі для яўрэяў. На І з’ездзе РСДРП (1898) увайшоў у партыю як аўтаномная арг-цыя. На ІІ з’ездзе (1903) выйшаў з РСДРП і ўзмацніў барацьбу з яе мясц. арг-цыямі. Напярэдадні і ў час рэвалюцыі 1905—07 ішоў з меншавікамі, удзельнічаў у байкоце выбараў у 1-ю Дзярж. думу, заклікаў да ўзбр. паўстання супраць царызму. Пасля IV (Аб’яднаўчага) з’езда РСДРП (1906) зноў увайшоў у партыю, заклікаў свае арг-цыі весці ўнутрыпаліт. барацьбу за перабудову РСДРП на прынцыпах федэрацыі. На Беларусі ў 1910 налічвалася больш за 4 тыс. членаў Бунда, у 1914 было 40 арг-цый (10 у губ., 16 у пав. гарадах, 14 у мястэчках). На VI (Пражскай) Усерас. канферэнцыі (1912) Бунд выключаны з РСДРП. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 Бунд далучыўся да меншавікоў. Падтрымліваў унутр. і знешнюю палітыку Часовага ўрада, удзельнічаў у стварэнні мясц. саветаў, але выступаў за скліканне Устаноўчага сходу. Правыя чл. варожа паставіліся да Кастр. рэвалюцыі 1917, левыя былі схільныя падтрымаць яе, значная частка вагалася. У сувязі з роспускам бальшавікамі 18.1.1918 Устаноўчага сходу Бунд разам з інш. апазіц. сіламі ўдзельнічаў у паліт. забастоўцы ў Віцебску. Неадназначная была пазіцыя Бунда да абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Напачатку Бунд падтрымаў ідэю БНР (прадстаўнікі Бунда ўвайшлі ў Раду і Нар. сакратарыят БНР), потым кіраўніцтва Бунда разглядала БНР як фактар магчымага ўціску яўрэяў. На пасяджэнні Рады БНР 25.3.1918 прадстаўнікі Бунда выказаліся супраць 3-й Устаўнай граматы БНР, якая абвяшчала пра разрыў дэярж. сувязей Беларусі з Расіяй. У маі 1919 Бунд выступаў за ўваходжанне БНР у Рас. федэрацыю. На сваёй ХІ канфер. (сак. 1919) Бунд заявіў аб прызнанні сав. улады, але застаўся «партыяй апазіцыі» да бальшавікоў. Прадстаўнікі Бунда ўваходзілі ў вышэйшыя органы ўлады Сав. Беларусі — ЦВК, выканкомы Віцебскага і Мінскага саветаў. У крас. 1920 Бунд заявіў пра далучэнне да РКП(б). Правыя бундаўцы не прызналі гэтага рашэння і аб’ядналіся ў Віцебску ў с.-д. Бунд. На пач. 1920-х г. Бунд у Сав. краіне знік з паліт. арэны. У 1923 самаліквідаваліся буйнейшыя арг-цыі Бунда ў Віцебску і Гомелі, многія з іх членаў уступілі ў РКП(б). Распадам і самаліквідацыяй спынілі сваё існаванне астатнія арг-цыі. У 1930-я г. былі рэпрэсіраваны б. лідэры Бунда А.Вайнштэйн, М.Рафес, М.Фрумкіна і інш.
У Заходняй Беларусі Бунд як самастойная партыя існаваў да вер. 1939. У 1922 левае крыло Бунда, што аб’ядноўвала каля 73 членаў і стаяла на радыкальных сацыяліст. пазіцыях, выдзелілася ў самастойную арг-цыю — Камуністычны Бунд (Камбунд), які ў 1923 увайшоў у Кампартыю Польшчы. Бунд зблізіўся з Польск. сацыяліст. партыяй (ППС), з 1930 уваходзіў у склад Сацыяліст. рабочага інтэрнацыянала. Бунд і яго друкаваны орган газ. «Фольксцайтунг» вялі ідэалаг. барацьбу супраць Кампартыі Польшчы, КПЗБ, КПЗУ. У 2-й пал. 1937 Бунд адмовіўся ўдзельнічаць у адзіным фронце барацьбы разам з КПП і КПЗБ. Адна з асн. прычын адмовы — паліт. рэпрэсіі ў СССР, якія Бунд асуджаў. Часта выступаў сумесна з «Паалей Цыёнам». Пад уплывам Бунда знаходзіўся шэраг каап., культ. і спарт. арг-цый, яўр. школьная арг-цыя, арг-цыя яўр. жанчын-работніц. Пад яго арганізац. і паліт. кіраўніцтвам знаходзілася маладзёжная арг-цыя Югенд-Бунд «Цукунфт». Бунд спыніў існаванне на тэр. Зах. Беларусі ў канцы 1939 пасля ўз’яднання з БССР, калі дзейнасць паліт. партый, акрамя камуністычнай, была забаронена.
Літ.: Агурский С.Х. Еврейский рабочий в коммунистическом движении (1917— 1921). Мн., 1926; Бич М.О. Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883—1903 гг. Мн., 1973; Программы политических партий России, конец XIX — начало ХХ вв. М., 1995. С. 23—40.
У.А.Палуян (Бунд у Заходняй Беларусі). с. 337
БУ́НДЭСВЕР (ням. Bundeswehr), назва ўзбр. сіл ФРГ з 1956. Створаны паводле Парыжскіх пагадненняў 1954 пасля ўступлення краіны ў НАТО (1955). Гл. раздзел Узбр. сілы ў арт. Германія. с. 338
БУ́НДЭСРАТ (ням. Bundesrat), 1) верхняя палата парламента ў Германскай імперыі ў 1871—1918. 2) Орган прадстаўніцтва зямель у ФРГ. Створаны ў 1949, складаецца з 68 чл., выконвае заканад. функцыю. 3) Адна з дзвюх палат парламента ў Аўстрыі. Складаецца з 63 чл., якіх прызначаюць ландтагі — парламенты зямель. 4) Назва ўрада ў Швейцарыі. с. 338
БУ́НДЭСТАГ (ням. Bundestag), назва парламента ў ФРГ. Дзейнічае з 1949. Вярх. федэральны заканад. орган краіны (кіраўнік — федэральны прэзідэнт). Выбірае федэральнага канцлера і 50% членаў Федэральнага канстытуцыйнага суда, абмяркоўвае і прымае законы, кантралюе федэральны ўрад і інш. Дэпутаты бундэстага (672 чал.) выбіраюцца на 4 гады на ўсеагульных, прамых, свабодных, роўных і тайных выбарах. Парламентарыі адначасова з’яўляюцца членамі федэральнага сходу пры выбарах прэзідэнта краіны. с. 338
БУ́НЗЕН (Bunsen) Роберт Вільгельм (30.3.1811, г. Гётынген, Германія — 16.8.1899), нямецкі хімік, адзін з заснавальнікаў фотахіміі. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1862). Скончыў Гётынгенскі ун-т (1830), З 1838 праф. ун-та ў Марбургу, з 1852 — у Гайдэльбергу. Асн. навук. працы па агульнай хіміі і метадах даследавання хім. рэчываў. Упершыню атрымаў метал. магній, літый, кальцый, стронцый і барый (1852—55). Разам з Г.Р.Кірхгофам распрацаваў (1859) метад спектральнага аналізу, з дапамогай якога адкрыў цэзій і рубідый (1861).
Літ.: Биографии великих химиков: Пер. с нем. М., 1981. С. 231. с. 338
БУ́НІН Іван Аляксеевіч (22.10.1870, г. Варонеж, Расія — 8.11.1953), рускі пісьменнік. Акад. Пецярбургскай АН (1909). Продак пісьменніка Сымон Бунікоўскі ў 15 ст. перасяліўся з ВКЛ у Маскоўскае вял. княства, дзе і атрымаў прозвішча Бунін. У 1909—14 Бунін жыў за мяжой. Кастр. рэвалюцыю 1917 не прыняў (свае адносіны да бальшавіцкага рэжыму выказаў у дзённіку «Акаянныя дні», 1925—26). У 1920 эміграваў у Францыю. Літ. дзейнасць пачаў у 1887 як паэт. Вершы Буніна, вытрыманыя ў рэаліст. традыцыях рус. паэзіі 19 ст., процістаялі дэкадэнцкай лірыцы (зб-кі «Вершы 1887—1891 гг.», 1891; «Пад адкрытым небам», 1898; «Лістапад», 1901, Пушкінская прэмія 1903; «Вершы і апавяданні, 1907—1910», 1910). Першы зб. апавяданняў «На краі свету» (1897). У эміграцыі выдаў зб. паэзіі «Выбраныя вершы» (Парыж, 1929), 10 новых кніг прозы: «Ружа Іерыхона» (1924), «Сонечны ўдар» (1927), «Божае дрэва» (1931), «Цёмныя алеі» (1943) і інш., рэліг.-філас. трактат «Вызваленне Талстога» (1937). У кн. «Успаміны» (Парыж, 1950) — суб’ектыўна-крытычная характарыстыка М.Горкага, А.Блока, В.Брусава, Г.Ахматавай, С.Ясеніна, У.Маякоўскага і інш. Лаканічная мова, сціслая кампазіцыя, востры сюжэт, глыбокі псіхалагізм, пранікнёная лірычнасць апавядання — асн. рысы стылю Буніна. У ранніх апавяданнях («Танька», «Антонаўскія яблыкі») адлюстраваў голад і пакуты сялянства, распад патрыярхальнага жыцця селяніна і заняпад дваранскай Расіі. Творы 1910-х г. (паэма ў прозе «Вёска», 1910; аповесць «Сухадол», 1912; апавяд. «Вясёлы двор», «Захар Вараб’ёў», «Пустазелле», «Браты», «Пан з Сан-Францыска») з бязлітаснай маст. сілай раскрываюць тэму збяднення сялян, іх цемру і бяспраўе, працэс сац. і маральнага выраджэння памешчыцкай сям’і. Апавяданні 1920—30-х г. («Лапці», «Цёмныя алеі») прасякнуты матывамі і вобразамі, навеянымі настальгічнымі ўспамінамі пра радзіму, прысвечаны тэме трагічнага кахання (аповесць «Міцева каханне», 1925). У 1927—33 працаваў над сваім самым буйным творам — аўтабіягр. раманам «Жыццё Арсеннева» (Парыж, 1930, 1-е поўнае выд. Нью-Йорк, 1952), у якім адлюстраваў мінулае Расіі, сваё дзяцінства і юнацтва. Пераклаў на рус. мову «Песню пра Гаявату» Г.Лангфела, містэрыі Дж.Байрана «Каін», «Манфрэд», паэму А.Тэнісана «Лэдзі Гадзіва», вершы А. дэ Мюсэ, Л. дэ Ліля, А.Міцкевіча, Т.Шаўчэнкі і інш. Нобелеўская прэмія 1933. На бел. мову творы Буніна перакладалі Я.Скрыган, М.Лужанін і інш.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—9. М., 1965—67; Собр. соч. Т. 1—6. М., 1987—88; бел. пер.— Выбранае. Мн., 1958; Выбр. проза. Мн., 1992.
Літ.: Афанасьев В. И.А.Бунин: Очерк творчества. М., 1966; Волков А. Проза Ивана Бунина. М., 1969; Михайлов О. Строгий талант: Иван Бунин: Жизнь, судьба, творчество. М., 1976; Бабореко А. И.АБунин: Материалы для биографии с 1870 по 1917. 2 изд. М., 1983; Лавров В. Холодная осень: Иван Бунин в эмиграции (1920—1953). М., 1989; Муромцева-Бунина В.Н. Жизнь Бунина. М., 1989. с. 338
БУНІЯЦЯ́Н (сапр. Буніятаў) Мікалай Гаўрылавіч (5.9.1878, па інш. крыніцах 7.9.1884, Тбілісі — 13.12.1943), армянскі архітэктар. Скончыў Пецярбургскую АМ (1914). Да 1924 працаваў у Маскве. У 1924—38 гал. архітэктар Ерэвана. Кіраваў рэканструкцыяй горада (ген. план 1924). Сярод работ: гасцініцы «Ерэван» (1926) і «Севан» (1939), сельгасбанк (1930), жылы комплекс у цэнтры горада (2-я пал. 1930-х г.) і інш. Даследчык стараарм. архітэктуры. с. 338
БУ́НКЕР (англ. bunker), 1) ёмістасць (стацыянарная ці перасоўная) для часовага захоўвання збожжа, вугалю ці якіх-н. іншых сыпкіх рэчываў і матэрыялаў. Ніжняя частка бункера служыць для самацёчнай разгрузкі, абсталявана засаўкамі і прыстасаваннямі для рэгулявання выпуску матэрыялу. 2) Бункер суднавы — памяшканне на судне для захоўвання паліва. 3) Бетанаванае сховішча, даўгачаснае фартыфікацыйнае збудаванне. с. 339
БУ́НКЕРНАЯ ЎБО́РАЧНАЯ МАШЫ́НА тарфяная, машына для збірання фрэзернага торфу з валкоў і транспартавання яго да месца складзіравання ў штабялях. Выкарыстоўваецца пераважна машына МТФ-43А, якой збіраецца торф на паліва, для брыкетавання ці патрэб сельскай гаспадаркі.
Складаецца са скрэпера, каўшовага элеватара, бункера з рухомым дном у выглядзе пласціністага або скрэпернага канвеера, гусенічнай цялежкі, трансмісіі (перадае вярчэнне ад вала трактара да каўшовага элеватара і канвеера дна бункера). Прадукцыйнасць 2 га/гадз, рабочая скорасць 7,8 км/гадз, ёмістасць бункера 17 м3 (мадыфікацыі бункернай ўборачнай машыны могуць мець і інш. ёмістасць). Сезонная прадукцыйнасць 12—25 тыс. т паветрана-сухога фрэзернага торфу. На Беларусі з дапамогай бункерных уборачных машын збіраецца больш за 95% фрэзернага торфу.
Б.Л.Багатаў. с. 339
БУ́НКЕРНЫ КАМБА́ЙН тарфяны, самаходны агрэгат для пнеўматычнай уборкі фрэзернага торфу з рассцілкі з наступным, фрэзераваннем ачышчанай паверхні тарфянога пакладу. На Беларусі выкарыстоўваецца пераважна камбайн БПФ-ЗМ.
Складаецца э пнеўматрансп. сістэмы герметычнага бункера, трансмісіі з прыводам ад рухавіка ўнутр. згарання, хадавой гусенічнай часткі і фрэзера. Магутнасць рухавіка 176 кВт, ёмістасць бункера 25 м3, шыр. захопу 4,8 м, прадукцыйнасць 1,5 га/гадз. Мадыфікацыі пнеўмакамбайнаў адрозніваюцца ўстаноўкай актыўных соплаў з рэцыркуляцыяй паветра (у камбайна КПФ-6), павелічэннем шыр. захопу да 6,4 м, ёмістасці бункера, прадукцыйнасці да 3 га/гадз.
Б.А. Багатаў. с. 339
БУ́НКЕР-ЦЯГНІ́К , транспартны сродак для бесперапыннай загрузкі, транспартавання і разгрузкі горнай масы. Складаецца з секцый-платформаў (без тарцовых сценак) на колава-рэйкавым ходзе. Секцыі ўтвараюць суцэльны жолаб-бункер, па дне якога пракладзены скрабалкавы або пласціністы канвеер для загрузкі і выгрузкі горнай масы. Бываюць са скрэпернай загрузкай-выгрузкай, з вібрацыйнымі секцыямі, адкіднымі днішчамі і інш. Умяшчальнасць бункера-цягніка звычайна 20—40 м3. с. 339
БУ́НКІН Барыс Васілевіч (н. 16.7.1922, с. Аксінніна Маскоўскай вобл.), савецкі фізік. Акад. АН СССР (1974, чл.-кар. 1968). Двойчы Герой Сац. Працы (1958, 1982). Скончыў Маскоўскі авіяц. Ін-т (1947). З 1950 у Маскоўскім фізіка-тэхн. ін-це. Навук. працы па радыётэхніцы і электроніцы. Дзярж. прэмія СССР 1970. Ленінская прэмія 1980. с. 339
БУНЧУ́К (цюрк.), І) доўгае дрэўка з шаром ці вастрыём на верхнім канцы, з пасмамі конскіх валасоў і кутасамі. 'Сімвал улады ў тур. пашэй, у 16—18 ст. таксама польск., літ., укр. гетманаў і атаманаў рус. казацкага войска. 2) Ударны музычны інструмент, упрыгожаны дэкаратыўнымі конскімі хвастамі, у некаторых вайсковых аркестрах. с. 339
БУНЬЮЭ́ЛЬ , Бюнюэль (Buñuel) Луіс (22.2.1900, Каланда, прав. Тэруэль, Іспанія — 29.7.1983), іспанскі кінарэжысёр. Працаваў у Іспаніі, Францыі, ЗША, Мексіцы. Прадстаўнік сюррэаліст. кірунку ў зах.-еўрап. кінематографе 2-й пал. 1920-х г. («Андалузскі пёс», «Залаты век»). У больш позніх фільмах выкрываў рэліг. і грамадскія міфы, існаванне якіх абмяжоўвала свабоду чалавека: «Назарын» (1958), «Вірыдыяна» (1961), «Трыстана» (1970), «Сціплае абаянне буржуазіі» (1972), «Гэты невыразны аб’ект жадання» (1977; за 2 апошнія прэмія «Оскар»). З інш. фільмаў: «Лас Урдэс. Зямля без хлеба» (1932, дакумент.), «Вялікае казіно» (1945), «Лесвіца на неба» (1951).
Тв.: Рус. пер. — Бунюэль о Бунюэле: Мой последний вздох: (воспоминания); Сценарии. М., 1989. с. 339
БУНЯКО́ЎСКАГА НЯРО́ЎНАСЦЬ , адна з найважнейшых няроўнасцей матэм. аналізу, якая сцвярджае, што <FORMULA>. Бунякоўскага няроўнасць аналагічная элементарнай алгебраічнай Кашы няроўнасці і можа быць атрымана з апошняй пераходам да ліміту. Даказана В.Я.Бунякоўскім (1859). Часам Бунякоўскага няроўнасць памылкова наз. няроўнасцю Шварца (ням. матэматык Г.А.Шварц даказаў яе ў 1884). с. 339
БУНЯКО́ЎСКІ Віктар Якаўлевіч (16.12.1804, г. Бар Вінніцкай вобл., Украіна — 12.12.1889), рускі матэматык. Акад. Пецярбургскай АН (1830). Матэм. адукацыю атрымаў за мяжой (Швейцарыя, Францыя). З 1826 выкладаў матэматыку ў ВНУ Пецярбурга, з 1846 праф. Пецярбургскага ун-та, з 1864 віцэ-прэзідэнт Пецярбургскай АН. Навук. працы па інтэгральным злічэнні, тэорыі няроўнасцяў (гл. Бунякоўскага няроўнасць), тэорыі лікаў, тэорыі імавернасцяў і дэмаграфіі (статыстыцы насельніцтва). Аўтар першага ў Расіі падручніка па тэорыі імавернасцяў (1846).
Літ.: Прудников В.Е. В.Я.Буняковский — учёный и педагог. М., 1954; История отечественной математики. Т. 2. Киев, 1967. с. 340
БУО́Р-ХА́Я ГУБА́ , заліў мора Лапцевых на ПдУ ад дэльты р. Лена. Даўж. 120 км, шыр. на ўваходзе 110 км, глыб. да 18 м. Прылівы паўсутачныя, выш. 0,3 м. Большую ч. года ўкрыта лёдам. Порт Тыксі. с. 340
БУ́РА , шторм, вельмі моцны працяглы вецер, які выклікае вял. хвалі на моры і разбурэнні на сушы. Узнікае пры інтэнсіўных цыклонах (асабліва трапічных), смерчах, навальніцах. Сіла ветру каля зямной паверхні 9—12 балаў па Бофарта шкале, скорасць 20—50 м/с, асобныя парывы да 100 м/с (гл. таксама Ураган, Шквал). На адкрытых месцах у Беларусі здараецца прыкладна раз у год, найчасцей вясной або восенню пры моцным зах. і паўд.-зах. ветры (да 30—35 м/с). с. 340
«БУ́РА» («Burza»), кодавая назва плана і баявой аперацыі польскай Арміі Краёвай (АК) у студз. 1944 — студз. 1945 у 2-ю сусв. вайну. План, распрацаваны гал. камандаваннем АК у ліст. 1943, прадугледжваў мабілізацыю атрадаў АК, ажыццяўленне дыверсій, праследаванне і напад на ням.-фаш. часці пры іх адступленні (сфарміраваны 14 партыз. пяхотных дывізій, 3 батальённыя групоўкі, 2 кав. брыгады, некалькі самаст. палкоў; усяго каля 150 тыс. чал. у Беластоцкай, Палескай, Люблінскай і інш. акругах). Гал. мэта — узяць пад кантроль найб. важныя ваен.-стратэг., прамысл., адм. і культ. цэнтры да ўступлення ў іх сав. войск. Камандзірам АК і прадстаўнікам польск. эмігранцкага ўрада прадпісвалася пераймаць ваен. і цывільную ўладу ў вызваленых раёнах. Аперацыя распачата ў Валынскай акрузе 27-й Валынскай пях. дывізіяй АК. Атрады Віленскай і Навагрудскай акруг АК (каля 5 тыс. чал.) у ліп. 1944 няўдала штурмавалі Вільню (акцыя «Вострая брама») і страцілі больш за 500 чал. 27.8.1944 камандаванне АК вырашыла пашырыць аперацыю «Бура» на Варшаву (гл. Варшаўскае паўстанне 1944). Падраздзяленні АК самастойна вызвалілі гарады Коцк, Хэлм, Мінск-Мазавецкі, Радзымін, разам з сав. войскамі — Ковель, Вільню, Львоў, Люблін, Пулавы, Замосце, Жэшаў, Седльцы. Восенню 1944 на тэрыторыі, акупіраванай ням.-фаш. войскамі, атрады АК былі расфарміраваны і рэалізацыя плана «Бура» спынена. У вызваленых раёнах часці АК, якія адмовіліся скласці зброю і ўступіць у 1-ю Польскую армію ў складзе сав. войск, былі раззброены і інтэрніраваны.
Літ.: Сямашка Я.І. Армія Краёва на Беларусі. Мн., 1994. С. 110—119, 178—187; Zabiełło S. Ksztabtowanie siękoncepcji «Burzy» // Wojskowy przegląd historyczny. 1968. № 1.
Н.К.Мазоўка. с. 340
«БУ́РА І НА́ЦІСК» («Sturm und Drang»), грамадска-літ. рух у Германіі ў 1700—80-я г. (назва ад аднайм. драмы ням. пісьменніка Ф.М.Клінгера; 1776). Найб. значныя прадстаўнікі: І.В.Гётэ і Ф.Шылер (ранні перыяд творчасці), Клінгер, Я.М.РЛенц, Г.Л.Вагнер, Г.А.Бюргер, К.Ф.Д.Шубарт, І.Г.Фос. Для творчай практыкі пісьменнікаў «Бура і націск» характэрны пераважна зварот да драматургіі. Яны выступілі з рэзкім пратэстам супраць сац. несправядлівасці, дэспатызму феадалаў, рэліг. і саслоўных ланцугоў грамадства, адстойвалі права асобы на годнасць і свабоднае развіццё. У процілегласць асветніцкаму рацыяналізму і нарматыўнай эстэтыцы класіцызму «бурныя геніі» супрацьпаставілі ідэю самабытнага ва ўсіх праявах «характэрнага мастацтва», патрабавалі адлюстравання моцных пачуццяў, гераічных учынкаў, характараў, не зломленых дэспатычным рэжымам, абвяшчалі культ «арыгінальнага генія» — мастака-творцы. Літ. ўзорамі для іх былі паэмы Гамера і трагедыі У.Шэкспіра. Вырашальнае значэнне ў станаўленні эстэтыкі «Буры і націску» мелі думкі І.Г.Гердэра пра нац. своеасаблівасць мастацтва і яго нар. карані, пра ролю фантазіі і эмацыянальнага пачатку. Моцны пратэст супраць несправядлівасці, характэрны для творчасці прадстаўнікоў руху, дазволіў ням. Асветніцтву ўзняцца да ўзроўню нац.-вызв. задач эпохі.
Літ.: Неустроев В.П. «Буря и натиск» // Неустроев В.П. Немецкая литература эпохи Просвещения. М., 1958.
А.С.Шаўчэнка. с. 340
БУРАВА́Я ВЫ́ШКА , збудаванне над свідравінай для пад’ёму і апускання абсадных і буравых труб і буравога інструменту. Забяспечваецца сродкамі механізацыі падымальна-спускальных аперацый і касетай для размяшчэння труб. Бываюць вежавыя (пірамідападобнай формы з 3 або 4 апорамі) і мачтавыя (А-падобныя). Вышыня буравой вышкі залежыць ад праектнай глыбіні свідравіны. Манціруюць з асобных вузлоў. с. 341
БУРАВА́Я СВІДРАВІ́НА , цыліндрычная горная вырабатка, створаная з дапамогай буравых інструментаў. Пачатак буравой свідравіны наз. вусцем, канец — забоем, бакавую паверхню — сценкай. Бываюць геолагаразведачныя (пошукавыя, структурныя, апорныя і інш.), эксплуатацыйныя (для здабычы нафты, газу, вады, расолаў), дапаможныя (назіральныя, вентыляцыйныя і інш.) і спецыяльныя (для размяшчэння зарадаў выбуховых рэчываў, замарожвальныя, дрэнажныя і інш.). Бураць буравыя свідравіны з паверхні сушы ці мора, з падземных горных вырабатак у розных напрамках: вертыкальным (уверх або ўніз), гаразынтальным або нахільным з пастаянным або пераменным вуглом нахілу. Для стварэння буравой свідравіны выкарыстоўваюцца розныя тыпы буравых установак. с. 341
БУРАВА́Я ЎСТАНО́ЎКА , комплекс абсталявання для бурэння свідравін. Асн. часткі: буравая вышка, сілавы прывод, вярчальнік (ротар), лябёдка, помпы, прыстасаванні для падрыхтоўкі і ачысткі прамывачных вадкасцей, пускарэгулявальная і кантрольна-вымяральная апаратура. У горнай справе буравыя ўстаноўкі наз. буравымі станкамі.
Бываюць: вярчальныя (найб. пашыраныя), ударныя, вібрацыйныя і інш.; электрычныя, дызельныя і гідраўлічныя; стацыянарныя (бурэнне нафтавых, газавых і глыбокіх геолагаразведачных свідравін), перасоўныя (у т.л. плывучыя для бурэння на вадзе, геолагаразведачныя і для буд. работ і інш.), самаходныя (гусенічныя або колавыя; бурэнне ўзрыўных свідравін) і пераносныя (пошукавае бурэнне ў цяжкадаступных раёнах). с. 341
«БУРАВЕ́СНІК» («Sturmvogel»), кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партызан і насельніцтва ў Клімавіцкім р-не Магілёўскай вобл. 10—15.7.1943 у Вял. Айч. вайну. Праводзілася сіламі начальніка аховы тылу 4-й ням. арміі (батальёна ахоўнага палка, паліцыі парадку, асобнага ўсх. батальёна). Напярэдадні аперацыі насельніцтва з вёсак, якому пагражалі гітлераўцы, эвакуіравалася ў глыб партыз. зоны. Каля в. Сасноўка і Антонаўка карнікі былі спынены, потым контратакаваны байцамі 13-й Касцюковіцкай партыз. брыгады. Кіраўніцтва карнай аперацыяй «Буравеснік» у сваёй справаздачы прызнала поўны яе правал. с. 341
БУРАВЕСНІКАПАДО́БНЫЯ , трубканосыя (Procellariiformes або Tubinares), атрад марскіх птушак. 4 сям.: альбатросы, буравеснікавыя (Procellariidae), качуркавыя (Hydrobatidae), ныраючыя буравеснікі (Pelecanoididae). 23 роды, каля 100 відаў. Пашыраны на ўсіх акіянах і вял. морах. Ёсць у Арктыцы (напр., глупыш і інш.) і Антарктыцы, шмат відаў трапляецца ў паўд. ч. Ціхага акіяна, у т.л. буравеснік стракататворы.
Даўж. 14—150 см, маса 0,04—12 кг, размах крылаў 0,3—3,5 м. Апярэнне чорна-белае або бура-белае. Крылы доўгія, вострыя. Дзюба выцягнутая, на канцы кручкападобная, зверху ноздры ў асобных трубачках. Пярэднія пальцы ног злучаны перапонкай. Добра лятаюць, трымаюцца адкрытага мора, на сушы толькі размнажаюцца. Гняздуюцца калоніямі. Яйцы кладуць на зямлю або ў шчыліны паміж камянёў. Кормяцца марскімі беспазваночнымі, рыбай, адкідамі. с. 341
БУРАВЫ́ ІНСТРУМЕ́НТ , інструмент для бурэння шпураў, свідравін і ліквідацыі аварый у глыбокіх свідравінах. Бывае тэхнал. (напр., буравыя долаты, каронкі, штангі, разцы), дапаможны (ключы, элеватары, клінавыя захваты), аварыйны (метчыкі, трубалоўкі, трубарэзкі), спец. (адхіляльнікі, стабілізатары).
Буравое долата выкарыстоўваецца пры ўдарным і вярчальным бурэнні свідравін. Асн. часткі: корпус і рабочая частка, па якой адрозніваюць шарошкавыя (з зубцамі), алмазныя і лопасцевыя долаты. Мае канал, па якім падаюць у забой паветра або прамывачную вадкасць. Каронка — асн. пародаразбуральны элемент буравога інструменту. Разбурэнне выконваецца лёзамі, арміраванымі цвёрдым сплавам, або штырамі са сферычнымі рабочымі паверхнямі. Каронка, вырабленая як адно цэлае з хваставіком для злучэння з буравой машынай, наз. бурам. Элеватар — каваны або літы стальны хамут для падхоплівання трубаў і штангаў пры іх апусканні ў час рамонту нафтавай свідравіны. с. 341
БУРАЗЁ́МЫ , тое, што бурыя лясныя глебы. с. 342
БУРАЗУ́БКІ (Sorex), род дробных млекакормячых сям. землярыйкавых атр. насякомаедных. 50—65 відаў. Пашыраны ў тундравай, лясной і лесастэпавай зонах Еўразіі, Паўн. Амерыкі і паўн. ч. Паўд. Амерыкі. На Беларусі 3 віды: буразубка звычайная (S. araneus), буразубка сярэдняя (S. caecutiens), буразубка малая (S. minutus).
Даўж. цела 4—9 см, хваста 2,5—8 см, маса да 16 г. Нагадваюць мышэй, але пыска выцягнута накшталт хабатка. Поўсць аксамітная, цёмна-бурая, зубы чырванавата-бурыя (адсюль назва). Кормяцца беспазваночнымі, вельмі часта з’ядаюць корму ў некалькі разоў больш за сваю Масу. Знішчаюць шкодных насякомых. с. 342
БУРА́К Аляксандр Кандратавіч (12.2.1918, г. Дзяржынск Мінскай вобл. — 24.12.1993), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскі аэраклуб (1938), Адэскую ваен. авіяц. школу лётчыкаў (1940), Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы (1945, 1951). У Чырв. Арміі з 1938. З 1942 на Бранскім, Калінінскім, 1-м і 4-м Укр. франтах: лётчык, камандзір звяна, нам. камандзіра эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Зрабіў 128 баявых вылетаў. Да 1956 у Сав. Арміі. с. 342
БУРА́К Андрэй Мацвеевіч (1911, в. Асвеіца Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 17.10.1943), Герой Сав. Саюза (1943). З 1938 працаваў на з-дзе ў г. Ніжні Тагіл, ва Уральскім леспрамгасе (Расія). У Вял. Айч. вайну на фронце з нэрв. 1941. Наводчык кулямёта радавы Бурак вызначыўся ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дняпра каля г.п. Ржышчаў Кіеўскай вобл. Загінуў у баі. с. 342
БУРА́К Леанід Іванавіч (н. 23.3.1930, в. Кульшыно Вілейскага р-на Мінскай вобл.), бел. мовазнавец. Засл. работнік адукацыі Беларусі (1990). Д-р філал. н. (1980), праф. (1982). Скончыў БДУ (1953). Працаваў у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1966 у БДУ. Даследуе сучасную бел. мову, пераважна яе сінтаксічныя і стылістычныя асаблівасці. Аўтар прац «Пунктуацыя беларускай мовы» (1969, 3-е выд. 1982), «Сучасная беларуская мова» (1974, 2-е выд. 1985), «Далучэнне ў сучаснай беларускай мове» (1975), «Даведнік па пунктуацыі беларускай мовы» (1980), «Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя» (І987) і інш. Сааўтар акад. «Граматыкі беларускай мовы» (т. 1—2, 1962—66), нарматыўнага «Слоўніка беларускай мовы» (1987), шэрагу навук. дапаможнікаў для сярэдняй і вышэйшай школы. с. 342
БУРА́К Самуіл Мендэлевіч (1872, г. Марыупаль, Украіна — 12.3.1938), бел. сав. отарыналарынголаг. Д-р медыцыны (1902). Скончыў Харкаўскі ун-т (1897). У 1906—16 заг. ЛОР-лячэбніцы Харкаўскага шпіталя, з 1925 заг. кафедры ЛОР-хвароб Мінскага мед. ін-та. Навук. працы па вывучэнні склеромы.
Тв.: Склерома верхніх і ніжніх дыхальных шляхоў. Мн., 1933. с. 342
БУРАКАВО́ДСТВА , галіна земляробства па вырошчванні буракоў для цукровай прамысловасці, а таксама на харч. і кармавыя патрэбы. На долю цукр. буракоў прыпадае прыкладна 1/3 цукру, які вырабляюць у свеце, а ў краінах умеранага пояса яны адзіная крыніца яго атрымання. На кармавыя мэты выкарыстоўваюць прамысл. адходы — жамерыны і патаку, а таксама буракі ў сырым выглядзе. Частка адходаў ідзе на ўгнаенне. Цукр. буракі параўнальна маладая с.-г. культура, выведзеная ў 18 ст. ў Германіі. У выніку селекцыі, развіцця насенняводства і ўдасканалення тэхналогіі вырошчвання яны шырока культывуюцца ў краінах Еўропы і Паўн. Амерыкі, найб. у лесастэпавай зоне. У залежнасці ад умоў вырошчвання колькасць цукру ў караняплодах вагаецца ад 15 да 23%. Сусв. плошчы пад цукр. буракамі каля 8 млн. га. Найб. плошчы пасеваў на Украіне (лесастэпавая зона), у Расіі (Чарназёмны цэнтр, Кубань), ЗША, Францыі, Германіі, Польшчы. Невял. пл. маюць Малдова, Беларусь, Літва, Латвія, а таксама Казахстан і Кыргызстан (на арашальных землях), з краін Зах. Еўропы — Нідэрланды, Вялікабрытанія. Найб. ўраджаі атрымліваюць у краінах Зах. Еўропы — 550—600 ц/га.
Вырабляць цукар з цукр. буракоў на Беларусі пачалі ў 1830-я г., калі ў Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губ. былі пабудаваны невял. цукр. з-ды. У 1860-я г. іх было больш за 30, але з-за канкурэнцыі больш таннага цукру з Украіны да канца 19 ст. яны былі ліквідаваны. Вырошчванне цукр. буракоў на Беларусі аднавілася ў 1950-я г. адначасова з буд-вам цукр. заводаў у Скідзелі (працуе з 1951), Гарадзеі Нясвіжскага р-на (1959), Жабінцы (1963), Слуцку (1965). У Беларусі ў 1995 цукр. буракі займалі 55,4 тыс. га, або 0,9% агульнай пасяўной плошчы. Ураджайнасць каля 200—300 ц/га, штогадовы валавы збор каля 1000—1500 тыс. т (гл. табл.). Пасевы цукр. буракоў канцэнтруюцца ў 28 адм. раёнах вакол цукр. з-даў. Доля цукр. буракоў у агульных пасевах гэтых раёнаў вагаецца ад 3 да 7%. Колькасць цукру ў бураках 15—17% — значна ніжэйшая, чым на Украіне (20—22%), выхад цукру з 1 т буракоў на заводах Беларусі 12—13%. Цукр. буракі ў Беларусі сеюць на сугліністых і супясчаных мінеральных, а таксама на асушаных і акультураных тарфяна-балотных глебах. Раянаваны сорт Гала.
Буракі сталовыя пашыраны на ўсіх кантынентах і ва ўсіх земляробчых зонах, але больш ва ўмераным поясе. Ураджайнасць 400—500 ц/га (да 1000 ц), на Беларусі каля 200 ц/га. Раянаваныя сарты — Бардо 237, Холадаўстойлівыя 19, Пушкінскія К-18 і інш. Кармавыя буракі вырошчваюць у краінах умеранага пояса: ЗША, Канадзе, Польшчы, Вялікабрытаніі, Германіі, у краінах СНД і інш. Ураджайнасць у еўрап. краінах, у т.л. ў Беларусі, 300—400 ц/га. Вырошчваюць сарты бел. (Бел. чырвоныя) і замежнай (Экендорфскія жоўтыя і інш.) селекцыі.
Н.І.Жураўская. с. 342
БУРАКАЎБО́РАЧНАЯ МАШЫ́НА . Бываюць паўнавясныя, навясныя, самаходныя, шасцірадковыя (замежныя — 1—6-радковыя). На Беларусі ў асн. выкарыстоўваюцца самаходныя буракаўборачныя машыны для цукр. буракоў КС-6Б(В) (г. Цярнопаль, Украіна), прычапныя для цукровых і кармавых буракоў МКП-6 («Лідсельмаш») і ўборачны комплекс для цукр. буракоў у складзе буракаўборачнай машыны КСН-6 і падборшчыка-пагрузчыка }ППК-6 («Гомсельмаш»).
Машына МКП-6 падкопвае карані буракоў з папярэдне абрэзаным бацвіннем (яно падаецца ў трактарны прычэп або раскідваецца па полі), выбірае іх з глебы, загружае ў трансп. сродак, які ідзе побач. Буракаўборачная машына КСН-6 зразае бацвінне, выкопвае карані і ўкладвае іх у валок. Буракі з валка падбіраюцца тэхнал. пагрузчыкам ППК-6. Прадукцыйнасць МКП-6 да 1 га/гадз, уборачнага комплексу да 1,3 га/гадз.
Г.Г.Маркевіч. с. 342
БУРАКІ́ (Beta), род адна-, двух- і шматгадовых травяністых раслін сям. лебядовых. 6 відаў (па іншых звестках 15). Пашыраны ў Зах. Еўропе, Міжземнамор’і, Зах. Азіі, Індыі, вырошчваюць таксама ў Паўн. і Паўд. Амерыцы, Паўн. Афрыцы, Аўстраліі. У культуры двухгадовыя віды: буракі лісцевыя, ці мангольд, і буракі звычайныя караняплодныя (В. vulgaris), да якіх належаць групы разнавіднасцей цукр., сталовых і кармавых буракоў. Пачалі спажываць карані буракоў у 3—1 ст. да н.э. У канцы 12 ст. з’явіліся ў культуры кармавыя формы, у 18—19 ст. — цукровыя. На Беларусі буракі ў культуры з 1830-х г.
У 1-ы год буракі ўтвараюць сакаўны мясісты караняплод з разеткай лісця, на 2-і даюць кветаносы і насенне. Сцябло травяністае, прамастойнае, галінастае, паяўляецца на 2-і год. Лісце буйное, гладкае або хвалістае, прыкаранёвае на доўгіх чаранках, сцябловае амаль сядзячае. Кветкі двухполыя, зялёныя ці белаватыя. Плады пры выспяванні зрастаюцца, утвараючы суплоддзі — клубочкі.
Сталовыя буракі (агароднінныя) культывуюцца ў 2 формах: сталовыя караняплодныя (больш пашыраныя) і бракі лісцевыя (мангольд). Караняплоды масай 0,4—0,9 кг, цёмна-чырвоныя, бардовыя, чырвона-фіялетавыя, багатыя цукрам (9—16%), бялком (1,8—3%), мінер. солямі, арган. к-тамі, клятчаткай, вітамінамі С, групы В, Р, РР. Спажываюцца караняплоды і лісце вараныя, кансерваваныя, сушаныя. Лепшыя для іх глебы на Беларусі — акультураныя дзярнова-падзолістыя і тарфяна-балотныя. Раянаваныя сарты: Бардо 237, Холадаўстойлівыя 19, Пушкінскія К-18. Кармавыя буракі багатыя вугляводамі, мінер. солямі, вітамінамі. Караняплоды масай да 10—12 кг, жоўтыя, белыя, чырвоныя. Скормліваюцца ўсім відам жывёлы, пераважна малочным. Бацвінне ідзе на корм свежае і сіласаванае. Сеюць на акультураных тарфяніках, на сугліністых і супясчаных мінер. глебах з нейтральнай рэакцыяй глебавага раствору. Раянаваныя сарты: Бел. чырвоныя, Экендорфскія жоўтыя і інш. Цукровыя буракі — найважнейшая тэхн. культура — сыравіна для цукр. прам-сці. Маюць белыя караняплоды масай 400—500 г, багатыя цукрам (19— 20%, макс. да 23%). Цепла- і святлолюбівыя, вельмі патрабавальныя да ўмоў жыўлення і вільгаці, асабліва ў перыяд фарміравання лісця і караняплода (ліп.—жн.). Вырошчваюцца на добра ўгноеных сугліністых і супясчаных дзярнова-падзолістых глебах, на акультураных тарфяна-балотных. Бацвінне, жамерыны, патака ідуць на корм. Гл. таксама Буракаводства.
У.П.Пярэднеў. с. 343
БУРАКО́ВАЯ НЕМАТО́ДА (Heterodera schachtii), паразітычны круглы чарвяк сям. Heteroderidae, які пашкоджвае карані буракоў і інш. раслін з сям. капуставых і лебядовых (капуста, турнэпс, радыска, рыжак, шпінат). Пашырана ва ўсіх раёнах буракасеяння; на Беларусі найб. шкодная ў Брэсцкай і Мінскай абласцях.
Вясной лічынкі пранікаюць у карані раслін, праходзяць стадыі развіцця, ператвараюцца ў самак і самцоў. За вегетац. перыяд бураковая нематода дае 1 пакаленне. У пашкоджаных раслін утвараецца густая сетка дробных каранёў (барадатасць), лісце жаўцее і робіцца кучаравае, караняплоды буракоў дробныя, з паніжанай цукрыстасцю. с. 343
БУРАКО́ВЫ ДАЎГАНО́СІК звычайны (Bothynoderes punctiventris), жук сям. даўганосікаў. Пашыраны ў Сярэдняй і Паўд. Еўропе і часткова ў Азіі. Асабліва шмат на Пд лесастэпавай і Пн стэпавай зон. Ёсць на Беларусі.
Даўж. цела 9—16 мм. Жукі чорнага колеру, густа ўкрытыя бясколернымі або белаваташэрымі лусачкамі. Наўскасяк надкрылаў ідзе чорная перарывістая паласа, на канцы кожнага надкрыла белы бугарок. Лічынка белая, бязногая, С-падобна выгнутая, даўж. 27—30 мм. Кукалка жаўтавата-белая, даўж. 11—15 мм. Жук зімуе ў глебе на глыб. 12—30 см пераважна на бураковых палях. Наносяць шкоду пасевам буракоў: абгрызаюць семядолі і маладое лісце; лічынкі пашкоджваюць карані. с. 343
БУРАКО́ВЫЯ ТЛІ , насякомыя атрада раўнакрылых падатрада сысучых; шкоднікі буракоў і інш. с.-г. раслін. Найб. пашыраны ва ўсіх раёнах буракасеяння 2 віды: бураковая, або бабовая, тля (Afis fabae) і бураковая каранёвая тля (Pemphigus fuscicornus). Псуюць таксама пасевы бобу, бульбы, шпінату, гарбузоў і інш. раслін, асабліва моцна насеннікі буракоў.
Бураковая тля бывае бяскрылая і крылатая, даўж. 2 мм, чорная з шызым адценнем. Да 17 пакаленняў за год. Высмоктвае сокі з раслін, у выніку лісце скручваецца і завядае, расліна адстае ў росце, зніжаецца ўраджай. Зімуе ў стадыі яец. Бураковая каранёвая тля жаўтавата-белая, даўж. да 2,5 мм. Калоніі тлей жывуць на дробных карэньчыках раслін, якія вянуць, а пры недахопе ў глебе вільгаці гінуць. Цукрыстасць цукр. буракоў зніжаецца на 3—5%. с. 343
БУРАКО́Ў Віктар Сямёнавіч (н. 25.3.1931, в. Забалоцце Ушацкага р-на Віцебскай вобл.), бел. фізік. Акад. АН Беларусі (1986; чл.-кар. 1980), д-р фізіка-матэм. н. (1977), праф. (1978). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1955). З 1969 нам. дырэктара Ін-та фізікі, з 1992 акад.-сакратар Аддз. фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, адначасова ў 1992—93 дырэктар-арганізатар Ін-та малекулярнай і атамнай фізікі АН Беларусі. Навук. працы па спектральным аналізе, квантавай электроніцы, лазернай дыягностыцы нізка- і высокатэмпературнай плазмы. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Тв.: Практическое руководство по спектральному анализу. Мн., 1960 (разам з А.А.Янкоўскім); Лазерная спектроскопия плазменных образований // Проблемы современной оптики и спектроскопии. Мн., 1980.
Літ.: В.С.Бураков: (к 60-летию со дня рождения) // Журн. прикладной спектроскопии. 1991. № 3. с. 344
БУРА́КС , крышталегідрат натрыю тэтрабарату Na2B4O7·10H2O. У прыродзе мінерал класа баратаў. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Бясколерныя ці белыя крышталі, суцэльныя зямлістыя масы, скарынкі, лінзы, пражылкі ў гліністых пародах. Бляск шкляны. Паўпразрысты. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 1,7 г/см3. Мае саладкавата-шчолачны смак. Раскладаецца моцнымі кіслотамі. Утвараецца пры выпарэнні салёных азёр, у выглядзе выцветаў на глебе ў засушлівых рэгіёнах і інш. Пры награванні да 380 °С ступеньчата абязводжваецца; бязводны крышталічны прадукт мае tпл 742 °С, tкіп 1675 °С; раствараецца ў вадзе лепш, чым крышталегідрат. Выкарыстоўваюць у вытв-сці злучэнняў бору, аптычнага і каляровага шкла, эмаляў і палівы, мыйных сродкаў, пры пайцы і зварцы металаў, дубленні скуры, як мікраўгнаенне, кансервант, мед. прэпарат. с. 344
БУРА́ЛКІН Генадзь Васілевіч (н. 12.2.1942, г. Ленінагорск, Казахстан), бел. скульптар. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1976). Старшыня Саюза мастакоў Беларусі з 1990. Працуе ў галіне манум. і станковай скульптуры. Асн. тэмы ўзятыя з нар. жыцця, знітаваныя з памяццю гісторыі, нац. паданнямі. Творы вызначаюцца манументальнасцю, філасафічнасцю вобразаў, вытанчанасцю формаў: манумент шахцёрскай славы ў Салігорску (1976), мемарыяльны знак у гонар 850-годдзя Гродна (1978), станковыя кампазіцыі «Песня пратэсту» (1977), «Вясна Перамогі» (1978), «Уз’яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі» (1979), «Яблынька» (1981), шэраг жаночых партрэтаў (1980-я г.), «Памяці В.Хары» (1987), «Музыка» (1990), «Двое», «Сын зямлі» (абодва 1991), «Лясное возера» (1992), «Кастусь Каліноўскі», «Белая Ганча», «Сумненне» (усе 1993), «Вяртанне белага анёла», «Сымон-музыка», «Адам і Ева» (усе 1994), «Скок» (1995), серыя «Прысвячэнне П.Пікаса» (1996). Афармленне інтэр’ераў драм. тэатра (у сааўт.) і Дома грамадз. абрадаў у Гродне (1970-я г).
Г.А.Фатыхава. с. 344
«БУРА́Н» , савецкі крылаты арбітальны карабель шматразовага выкарыстання. Адзіны беспілотны палёт з пасадкай у аўтаматычным рэжыме здзейснены 15.11.1988. Прызначаны для вывядзення на арбіту складаных касм. аб’ектаў і іх абслугоўвання, дастаўкі на Зямлю прадукцыі касм. вытв-сцяў і выканання грузапасажырскіх перавозак па маршруце Зямля — космас — Зямля.
Сканструяваны па самалётнай схеме тыпу «бясхвостка» з нізкаразмешчаным крылом падвойнай стрэлападобнасці. У насавым адсеку знаходзіцца герметычная кабіна для экіпажа (2—4 чал.) і пасажыраў (да 6 чал.), агрэгаты дыстанцыйнага кіравання і паліўныя бакі. Агульная стартавая маса да 105 т, даўж 36,4 м, выш. 16,5 м, размах крыла каля 24 м, грузападымальнасць да 30 т. Старт карабля выконваецца з дапамогай ракеты-носьбіта «Энергія», спуск і пасадка — па «самалётным» рэжыме. Гл. «Спэйс Шатл». с. 344
БУРА́Н (цюрк.), мяцеліца пры моцным ветры і нізкіх тэмпературах паветра. Узнікае пры снегападзе. Тэрмін ужываецца пераважна ў стэпавых раёнах Расіі і Казахстана. с. 344
БУРА́Н Васіль Якімавіч (н. 28.4.1924, с. Балын Ліцінскага р-на Вінніцкай вобл., Украіна), бел. і ўкр. крытык і літ.-знавец. Канд. філал. н. (1968). Праф. (1995). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1954). Працаваў у Маладзечанскай абл. б-цы, Мін-ве культуры Беларусі, Мінскім пед. ін-це. З 1970 у Кіеўскім ін-це культуры. Даследуе праблемы бел. і ўкр. л-р, кнігазнаўства, бібліяграфіі. Піша на бел. і ўкр. мовах. Адзін з даследчыкаў творчасці В.Быкава (манаграфія «Васіль Быкаў», 1976). Аўтар падручніка «Асновы кнігазнаўства» (1996), рэцэнзій і артыкулаў пра творчасць А.Кулакоўскага, А.Марціновіча, І.Навуменкі, Р.Няхая, М.Ракітнага, Б.Сачанкі і інш. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1977, на рус. мове), падручніка «Бібліяграфія: Агульны курс» (1984). с. 344
БУ́РАС (Borås), горад на ПдЗ Швецыі. 103,4 тыс. ж. (1993). Трансп. вузел. Буйнейшы ў краіне цэнтр тэкст. і швейнай прам-сці. Маш.-буд. і эл.-тэхн. з-ды. Музей рамёстваў. Царква 17 ст. с. 345
БУРА́ТЫ (саманазва бурат), нацыя, асн. насельніцтва Бураціі (206,9 тыс. чал.). Усяго ў краінах СНД 353 тыс. чал. (1979). Жывуць таксама на Пн Манголіі і ПнУ Кітая. Агульная колькасць 453 тыс. чал. (1987). Гавораць на бурацкай мове. Паводле рэлігіі ламаісты. с. 345
БУ́РАЎ Андрэй Канстанцінавіч (15.10.1900, Масква — 7.5.1957), рускі архітэктар. Д-р тэхн. н. (1952). Вучыўся ў Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрнях (1918—25). Вывучаў архітэктуру ў ЗША і Еўропе (1925—36). Выкладаў у Маскоўскім арх. ін-це (1936—38) і ў Ін-це аспірантуры Акадэміі архітэктуры СССР (1934—56). У ранніх працах прыхільнік канструктывізму, пазней перарабляў формы стараж.-рус. і класічнай архітэктуры, надаваў асаблівую ўвагу колеру і дэталям (інтэр’еры Гіст. музея, 1937; фасад Дома архітэктараў, 1940, Масква). Пад яго кіраўніцтвам створаны серыі праектаў буйнаблочных і буйнапанэльных жылых дамоў (1948— 49). Распрацаваў спосаб вырабу сінт. звышмоцных матэрыялаў і спраектаваў серыю дамоў з іх (1956).
Тв.: Об архитектуре. М., 1960. с. 345
БУРАЎЗРЫЎНЫ́Я РАБО́ТЫ , сукупнасць вытв. працэсаў па аддзяленні ад масіву часткі горнай пароды з адначасовым яе раздрабненнем і перамяшчэннем пры дапамозе ўзрыву. Уключаюць бурэнне зарадных поласцяў (шпураў, свідравін, камер), размяшчэнне ў іх зарадаў выбуховых рэчываў (зараджанне), забіванне і ўзбуджэнне зарадаў (ініцыіраванне ўзрыву). Выкарыстоўваюць пры разведцы і здабычы карысных выкапняў, буд-ве плацін і інш. с. 345
БУРА́ЎКІН Генадзь Мікалаевіч (н. 28.8.1936, в. Тродавічы Расонскага р-на Віцебскай вобл.), бел. паэт, дзярж. дзеяч. Скончыў БДУ (1959). Працаваў у прэсе, на радыё. З 1968 карэспандэнт газ. «Правда» па БССР, з 1972 гал. рэдактар час. «Маладосць», з 1978 старшыня Дзярж. к-та БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. У 1990—94 пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН. Мае ранг надзвычайнага і паўнамоцнага пасла. У 1994—95 нам. міністра культуры і друку Беларусі. З 1995 у час. «Вожык». Друкуецца з 1952. У зб-ках «Майская просінь» (1960), «З любоўю і нянавісцю зямною» (1963), «Дыханне» (1966), «Жніво» (1971), «Выток» (1974), «Варта вернасці» (1978, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1980), «Пяшчота» (1985), «Гняздо для птушкі радасці» (1986), «Узмах крыла» (1995) і інш. раскрыў біяграфію пакалення, якое прайшло праз пакуты вайны, аднаўляла разбураны край, змагалася за справядлівасць, кахала. Паэзіі Бураўкіна характэрна арганічная сувязь з роднай зямлёй і гісторыяй, любоў да чалавека, роздум над жыццём, грамадз. тэмперамент, высокая духоўнасць, публіцыстычнасць, усведамленне адказнасці за слова. Лірыка яго задушэўная, адкрытая, споведная. Аўтар са з’едлівай іроніяй выступае супраць мяшчанства, бездухоўнасці, раўнадушша. Творы Бураўкіна вылучаюцца маштабнасцю вобразаў, дакладнасцю, прасветленасцю радка, гнуткасцю і мілагучнасцю слова. Аўтар дакумент. аповесці «Тры старонкі з легенды» (1971), кн. для дзяцей «Тры казкі пра Зая» (1974), сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Апаленая памяць» (1975), «Падарожжа па Беларусі» (1976), адзін з аўтараў (з Ф.Коневым і У.Халіпам) сцэнарыя 2-серыйнага фільма «Полымя» (1974). Творы Бураўкіна пакладзены на музыку бел. кампазітарамі. Перакладае на бел. мову творы рус., укр. (зб. Б.Алейніка «Заклінанне агню», 1979), балг. і інш. паэтаў. У 1980—90 дэп. Вярх. Савета Беларусі. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1972.
Тв.: Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1986; Сінія арэлі. Мн., 1987.
Літ.: Барсток М. Руплівы поўдзень: Нарыс творчасці Генадзя Бураўкіна. Мн., 1984; Лойка А. Сустрэчы з днём сённяшнім. Мн., 1968. С. 120—125; Бугаёў Д. Дыханне паэзіі // Бугаёў Д. Шматграннасць. Мн., 1970; Гніламёдаў У. Споведзь пакалення (Генадзь Бураўкін) // Гніламёдаў У. Упоравень з векам. Мн., 1976; Гілевіч Н. Удзячнасць і абавязак. Мн., 1982. С. 149— 165; Барадулін Р. Парастак радка, галінка верша. Мн., 1987. С. 286—299, Панчанка П. Высокі бераг. Мн., 1993. С. 182—188.
І.У.Саламевіч. с. 345
БУРА́ЦІЯ , Рэспубліка Бурація, складзе Расійскай Федэрацыі. Пл. 351,3 тыс. км2. Нас. 1056 тыс. чал. (1994), гарадскога 60%. Жывуць бураты (24%), рускія (69,9%), украінцы, татарыі інш. Сталіца — г. Улан-Удэ; 20 раёнаў, 6 гарадоў, 34 пасёлкі гар. тыпу.
Прырода. Размешчана Бурація на Пд Усх. Сібіры. Пераважаюць выш. 500—700 м, найб. — 3491 м (г. Мунку-Сардык). Паводле характару рэльефу падзяляецца на Селенгінскае сярэднягор’е (хрыбты Цаган-Дабан, Цаган-Хуртэй, Заганскі і інш.), Усх. Саян, Байкальскую горную вобл. (хрыбты Хамар-Дабан, Улан-Бургасы, Баргузінскі, Байкальскі і інш.) і Віцімскае пласкагор’е з выш. 1000— 1200 м; паміж хрыбтамі — міжгорныя катлавіны: Гусінаазерская, Удзінская, Баргузінская, Верхнеангарская і інш. Карысныя выкапні: буры і каменны вугаль, руды вальфраму і малібдэну, поліметалічныя руды, нефеліны, золата, графіт, азбест, цэментная сыравіна. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. -24°С, ліп. 17 °С. Ападкаў каля 300 мм за год. Гал. рэкі: Селенга, Баргузін, Верхняя Ангара, Віцім. Воз. Байкал. Больш як 300 мінер. крыніц. Шматгадовая мерзлата. Глебы пераважна падзолістыя, у цэнтр. і паўд. раёнах — каштанавыя і чарназёмы. 80% тэр. ўкрыта лясамі з лістоўніцы, піхты, кедру, хвоі. На Пд і ў цэнтр. ч. — стэп і лесастэп. Запаведнікі: Баргузінскі, Байкальскі.
Гісторыя. Засяленне тэр. Бураціі пачалося з верхняга палеаліту. У 3 ст. да н.э. — 11 ст. н.э. тут існавалі недаўгавечныя племянныя саюзы качэўнікаў і зменьвалі адна адну раннефеад. дзяржавы. Бур. плямёны занялі Прыбайкалле і Забайкалле ў пач. 13 ст. Бур. народнасць склалася ў 17—18 ст. У пач. 17 ст. ў Бураціі з'явіліся першыя рус. казацкія атрады. У сярэдзіне 17 ст. Бурація ўвайшла ў склад Расіі. У 2-й пал. 19 ст. тут пачалі развівацца капіталіст. адносіны. Умацаванню эканам. сувязей з Расіяй спрыяла буд-ва Сібірскай чыгункі (1892— 1905). З гэтага часу царскі ўрад узмацніў прыгнёт буратаў і рэзка абмежаваў іх землекарыстанне, адабраў каля палавіны зямель. У лют. 1918 у Бураціі ўстаноўлена сав. ўлада. У жн. 1918 тэр. Бураціі акупіравана японскімі, у крас. 1919 — амер. войскамі; у Забайкаллі ўстанавіўся рэжым атамана Сямёнава. 2.3.1920 Чырв. Армія і прыбалтыйскія партызаны занялі Верхнеудзінск (Улан-Удэ), а да канца 1920 — усю Бурацію. Усх. частка Бураціі ўвайшла ў Далёкаўсходнюю рэспубліку, дзе 27.4.1921 утворана Бурат-Мангольская аўт. вобл., а заходняя — у РСФСР, дзе 9.1.1922 утворана Мангола-Бур. аўт. вобласць. 23.5.1923 абедзве аўт. вобласці аб’яднаны ў Бурат-Мангольскую АССР (з 7.7.1958 Бур. АССР) у складзе РСФСР.
У кастр. 1990 Вярх. Савет рэспублікі прыняў Дэкларацыю аб дзярж. суверэнітэце Бураціі і ўвёў пост прэзідэнта. У сак. 1992 Бурація падпісала федэратыўны дагавор з Расіяй, але пазней адмовілася ад яго. Афіцыйна застаецца суб’ектам Рас. Федэрацыі.
Гаспадарка. Асн. галіны прам-сці: машынабудаванне і металаапрацоўка (абсталяванне для дрэваапр. прам-сці, суднабудаванне, вагонабудаванне і інш.), лясная, дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, буд. матэрыялаў (цэмент, шкло), харч. (мясныя і рыбныя кансервы) прам-сць. Здабыча бурага вугалю і графіту, здабыча і перапрацоўка вальфраму, малібдэнавых руд, апатытыў і інш. Гусінаазерская ДРЭС. Вядучая галіна сельскай гаспадаркі — жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла, авечка-, свінагадоўля). Птушкагадоўля. Пасевы збожжавых (пшаніца, ячмень, авёс, жыта) і кармавых культур. Бульбаводства, агародніцтва. Пушны промысел. Зверагадоўля. Рыбалоўства. Тэр. Бураціі перасякае Транссібірская магістраль, на Пн праходзіць Байкала-Амурская магістраль (буйныя тунэлі Паўн.-Муйскі — 15 км і Байкальскі — 6,7 км). Суднаходства па воз. Байкал, рэках Селенга і Баргузін. Курорты: Аршан, Гарачынск.
Культура. Першая бурацкая масавая газета «Шэнэ байдал» («Новае жыццё») выйшла ў Чыце ў 1921. У 1995 выходзілі газеты «Бураад унэн» («Бурацкая праўда»), «Бурятия», «Правда Бурятии» і інш. Радыёвяшчанне на бур. мове з 1934. З 1961 працуе тэлецэнтр ва Улан-Удэ. Радыё- і тэлевяшчанне на бур. і рус. мовах.
Аснова л-ры Бураціі — фальклор (оды-магталы, вершы, песні, паэмы, легенды, паданні, сказанні-улігеры). Вяршыня вуснай нар. творчасці — гераічны эпас «Гэсэр». Адзін з заснавальнікаў пісьмовай нац. л-ры — Х.Намсараеў. Традыцыі рэалізму ў л-ры савецкага часу развівалі П.Дамбінаў (Салбанэ Туя), Ц.Дандубон (Ц.Дон), Н.Балдано, Ч.Цыдэндамбаеў, А.Шадаеў, Ж.Тумунаў, М.Дамдзінаў і інш. Грамадска-сацыяльныя працэсы, фарміраванне новага чалавека адлюстроўвалі Б.Абідуеў, А.Бадаеў, Ц.-Б.Бадмаеў, Д.Батажабай, Ц.Галсанаў, Ц.Дамдзінжапаў, Д.Дашынімаеў, Д.Жалсараеў, А.Жамбалдаржыеў, Ц.Шагжын і інш. Плённа развіваліся паэзія, проза і драматургія. Патрыят. матывамі прасякнута творчасць бур. пісьменнікаў перыяду Вял. Айч. вайны. У пасляваенныя гады актывізаваўся жанр гіст. рамана (І.Калашнікаў, Б.Мунгонаў, Намсараеў, Тумунаў, Цыдэндамбаеў, А.Бальбураў), развіваюцца паэзія, дзіцячая л-ра, літ. крытыка і літ.-знаўства (С.Ангабаеў, Ч.-Р.Намжылаў, А.Сактоеў, Г.Тудзенаў, Д.Улзытуеў, М.Хамаганаў і інш.).
На тэр. Бураціі захаваліся рэшткі паселішчаў эпохі палеаліту і неаліту, наскальныя выявы жывёл, людзей, сцэн палявання (т.зв. пісаніцы), помнікі бронзавага веку: «аленевыя камяні» са стылізаванымі фігуркамі аленяў, плітачныя магілы, нажы і кінжалы з скульпт. выявамі жывёл, а таксама шматлікія гарадзішчы з рэшткамі жылля эпохі гунаў, ірыгацыйныя збудаванні, гарадзішчы, могільнікі курумчынскай культуры. У 18—19 ст. будаваліся манастыры-дацаны, у архітэктуры якіх перапляталіся цэнтр.-азіяцкія і мясц. традыцыі. У 1-й пал. 19 ст. ўзведзены шэраг класіцыстычных будынкаў. У сучасным буд-ве шырока выкарыстоўваюць жалезабетон, алюміній, шкло і пластык. У нар.-прыкладным мастацтве развіты вышыўка і аплікацыя па аксаміце, скуры, сукне, разьба па косці і дрэве. У апрацоўцы вырабаў з металу выкарыстоўваюцца насечка, чаканка, чэрнь, гравіроўка. Асвойваецца габеленавае ткацтва з выкарыстаннем конскага воласу.
У муз. фальклоры Бураціі вядомыя эпічныя паданні (улігер), лірычныя абрадавыя і танц. песні (ганец-карагод ёхар) і інш. Ладавая аснова — ангемітонная пентатоніка. Сярод нар. інструментаў: духавыя лімба (тып флейты) і бішхур (язычковы), струнныя хур (смычковы) і чанза (шчыпковы), шмат ударных. Сярод дзеячаў нац. муз. мастацтва: кампазітары Б.Ямпілаў, Д.Аюшэеў, Ж.Батуеў, Г.Дадуеў, С.Манжыгееў, Г.-Д.Дашыпылаў, спевакі К.Базарсадаеў, Д.Дашыеў, Л.Лінхавоін і інш. Працуюць (1996): Бурацкі т-р оперы і балета, муз. вучылішча, харэагр. вучылішча, Усх.-Сібірскі ін-т культуры, філармонія, Саюз кампазітараў і інш.
Вытокі бур. тэатр. мастацтва ў нар. песнях, гульнях, абрадах, пантамімічных танцах («цан»). У пач. 20 ст. наладжваліся этнагр. і аматарскія вечары, паявіліся бур. п’есы, аматарскі т-р. З 1927 працуе т-р рус. драмы, з 1932 — бурацкі драм. т-р. Ставіліся п’есы Г.Цыдынжапава, Х.Намсараева, А.Шадаева, Н.Балдано, Д.Батажабая і інш. Сярод артыстаў: Цыдынжапаў, Б.Вампілаў, Н.Гендунова, Ч.Генінаў, У.Халматаў, Н.Балдано, Д.Дандукаў.
В.К.Міхеева (прырода, гаспадарка). с. 345
БУРА́ЦКАЯ МО́ВА , адна з мангольскіх моў; мова буратаў, што жывуць у Бураціі, Іркуцкай і Чыцінскай вобл. Расіі, на Пн Манголіі і ПнУ Кітая. Падзяляецца на 4 тэр.-дыялектныя групы: зах. (эхірыт-булагацкую), прамежкавую (алара-тукінскую), усх. (харынскую) і паўд. (цангола-сартульскую). У аснову сучаснай літ. бурацкай мовы пакладзены харынскі дыялект. Граматычны строй — аглюцінатыўны. Асаблівасці фанетыкі — наяўнасць кароткіх і доўгіх галосных, а таксама дыфтонгаў, марфалогіі — 7 склонаў, адсутнасць уступальных і ўмоўных дзеепрыслоўяў; у лексіцы шмат запазычанняў з тыбецкіх, кіт., стараманг., цюрк., тунгуса-манчжурскіх і рус. моў. З канца 17 ст. бураты карысталіся стараманг. пісьменствам. З 1931 пісьменства на аснове лац., з 1939 — рус. Графікі. с. 346
БУРА́ЧНІК , гл. Агурочнік. с. 346
БУРА́ЧНІКАВЫЯ (Boraginaceae), сямейства двухдольных кветкавых раслін з парадку бурачнікакветных. Каля 100 родаў і больш за 2 тыс. відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары, пераважна ў Міжземнамор’і і на З Паўн. Амерыкі. На Беларусі 32 віды з 16 родаў (найб. вядомыя агурочнік, верабейнік, жывакост, крывацвет, медуніца, незабудка, сіняк, чарнакорань).
Травяністыя расліны, рэдка паўкусты, кусты, ліяны і дрэвы, пераважна з шорсткім апушэннем. Кветкі пераважна двухполыя, з двайным калякветнікам, звычайна сабраныя ў завіток, радзей адзіночныя. Плод у асноўным сухі, дробны (распадаецца ў перыяд выспявання на 4 ці 2 арэшкападобныя долі); у некат. бурачнікавых плод касцянкападобны, сакавіты, вельмі рэдка — каробачка. Лек., меданосныя, фарбавальныя, дэкар., тэхн., кармавыя і харч. расліны. Многія віды — пустазелле, некат. Ядавітыя для чалавека і жывёлы.
Літ.: Доброчаева Д.Н. Сем. Boraginaceae Juss. — Бурачниковые // Флора европейской части СССР. Л., 1981. Т. 5; Яе ж. Сем. Бурачниковые (Boraginaceae) // Жизнь растений. М., 1981. Т. 5, ч. 2; Тахтаджян А.Л. Система магнолиофитов. Л., 1987. с. 346
БУРАЧО́К (Alyssum), алісум, каменнік, род кветкавых раслін сям. капуставых. Каля 150 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і, Сярэдняй Еўропе і Сярэдняй Азіі. На Беларусі 3 дзікарослыя віды: бурачок Гмеліна (А. gmelinii), рэдкі від, трапляецца ў зах. раёнах на ўзлесках хваёвых лясоў і адкрытых пясчаных мясцінах; пустэльны (А. desertorum) і чашачны (А. alyssoides) — занесеныя віды, растуць каля чыгунак і дарог; 3 інтрадукаваныя: бурачок марскі (А. maritimum), серабрысты (А. argenteum) і скальны (А. saxatile) выкарыстоўваецца ў кветкаводстве.
Шэрыя або шэра-зялёныя адна-, двух- ці шматгадовыя травяністыя расліны і паўкусты з узыходнымі або распасцёртымі сцёбламі, апушаныя зоркавымі валаскамі. Лісце чаргаванае, падоўжанае адваротнаяйцападобнае, суцэльнае. Кветкі дробныя, жоўтыя, жоўта-белыя, белыя або фіялетавыя, сабраны ў канцавыя гронкі. Плод — авальны, эліпсоідны або круглаваты стручок. Меданосныя і дэкар. расліны. с. 346
БУРАЧО́К Мацей, гл. Багушэвіч Ф. с. 346
БУ́РАЯ Ірына Ігараўна (н. 16.4.1958, г. Мінск), бел. спартсменка (скораснае падводнае плаванне). Чэмпіёнка свету (1976 — падводнае плаванне з аквалангам на 100 і 400 м, ныранне на 50 м), Еўропы (1975 — плаванне з аквалангам на 100 м, ныранне на 25 м, эстафета 4 х 100 м — плаванне ў ластах), СССР (1976, 1977). Пераможца і прызёр міжнар. спаборніцтваў, неаднаразовая рэкардсменка свету (1975—77). с. 346
БУРБАКІ́ Нікала (Bourbaki Nicolas), псеўданім групы франц. матэматыкаў. У групу, створаную ў 1937, аб’ядналіся выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (А.Картан, А.Вейль, Ж.Дзьеданэ і інш.), аднак колькасць удзельнікаў і поўны склад групы не абвешчаны. Выступаюць у друку, на кангрэсах і з’ездах ад імя адной асобы. Бурбакі паставілі перад сабой мэту стварыць трактат «Элементы матэматыкі», які ахапіў бы гал. раздзелы сучаснай матэматыкі на аснове фармальнага аксіяматычнага метаду.
За 1939—77 Бурбакі ў Францыі выдадзена больш за 40 твораў, значная частка якіх перакладзена на інш. мовы. Выкладанне матэм. тэорыі мае абстрактны і фармалізаваны характар, даецца толькі іх лагічны каркас. Аснова выкладання — т.зв. структуры, вызначаныя паводле аксіём. Спосаб разважання — ад агульнага да асобнага. Самыя істотныя вынікі атрыманы ў тапалогіі, тапалагічнай алгебры, алг. геаметрыі, тэорыі функцый многіх камплексных пераменных, тэорыі алг. лікаў і функцыянальным аналізе.
Тв.: Рус. пер. — Очерки по истории математики. М., 1963; Начала математики. Ч. 1, кн. 1. Теория множеств. М., 1965; Общая топология: Тополог. группы... М., 1969. с. 347
БУРБАНЭ́ (Bourbonnais), гістарычная вобласць у цэнтр. ч. Францыі. Пл. 7 тыс. км2. Нас. каля 400 тыс. чал. (1990). Гал. горад — Мулен. У рэльефе пераважаюць паўн. адгор’і Цэнтр. Франц. масіву. Клімат умераны, блізкі да марскога. Бальнеалагічны курорт — раён (на базе мінер. крыніц) з цэнтрам Вішы. с. 347
БУ́РБІС Аляксандр Лаўрэнавіч (псеўд. Стары Піліп; 20.10.1885, Вільня — 20.3.1922), дзеяч бел. нац.-вызв. руху. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), чл. яе ЦК. У ліст.—снеж. 1905 пад яго кіраўніцтвам ў Мейшагольскай вобл. Віленскага пав. ўзнікла «Мейшагольская рэспубліка». З пач. 1906 у Мінску вёў агітацыю і арганізоўваў забастоўкі рабочых-сталяроў Мінска і с.-г. рабочых Навагрудскага пав. У жн. 1906 арыштаваны і да 1909 зняволены ў турме. Пасля працаваў у Віленскім т-ве сельскай гаспадаркі, з 1915 — у Нар. банку ў Маскве. У 1917 узначальваў Маскоўскую арг-цыю БСГ. У 1918 консул Бел. Нар. Рэспублікі ў Маскве. З лют. 1919 у ВСНГ РСФСР, з мая 1919 у Наркамземе Літ.-Бел. ССР. У 1920 удзельнічаў у выданні газ. «Савецкая Беларусь». У 1921 уступіў у Камуніст. партыю. З ліп. 1921 нам. наркома замежных спраў БССР, адзін з арганізатараў Т-ва Чырв. Крыжа БССР. Чл. ЦВК БССР у 1921—22. Выступаў у абарону самастойнасці Сав. Беларусі, яе тэр. цэласнасці, культ.-духоўнай самастойнасці. Прапагандаваў неабходнасць кансалідацыі ўсіх плыняў бел. нац. руху, у т.л. на эміграцыі. Яго ідэі, погляды і дзейнасць паўплывалі на фарміраванне дзярж. палітыкі БССР у 1920-я г., спрыялі ўзбуйненню тэр. БССР. Аўтар навук. працы «Кароткі нарыс па эканамічнай геаграфіі Беларусі» (1920, апубл. ў 1922), арт. «Кароткі агляд беларускага нацыянальна-рэвалюцыйнага руху» (апубл. 1921). Вядомы як акцёр, чытальнік і рэжысёр, адзін са стваральнікаў бел. прафес. тэатра. Удзельнічаў у рабоце Першай бел. трупы І.Буйніцкага, Бел. муз.-драм. гуртка ў Вільні. Паставіў спектаклі «Па рэвізіі» (1906) і «Пашыліся ў дурні» (1910) М.Крапіўніцкага, «Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча (1915).
М. В. Біч. с. 347
БУРБО́НЫ (франц. Bourbons, ісп. Borbones, італьян. Borboni), каралеўская дынастыя ў Францыі ў 1589—1792, 1814—15, 1815—30, у Іспаніі ў 1700— 1808, 1814—68, 1874—1931 і з 1975, у Каралеўстве абедзвюх Сіцылій (Неапалітанскім) у 1735—1805, 1814—60; дынастыя герцагаў Пармы і П’ячэнцы ў 1748—1802, 1847—59. Імя дынастыі Бурбонаў, якія былі лініяй Капетынгаў, паходзіць ад іх радавога замка Бурбон-л’Аршамбо (цяпер у дэпартаменце Алье). Гал. прадстаўнікамі франц. Бурбонаў былі Генрых IV (заснавальнік), Людовік XIV, Людовік XVI, Людовік XVIII; апошнім правіў Карл Х [1824—30], пазбаўлены ўлады ў час Ліпеньскай рэвалюцыі 1830. У 1830—48 (гл. Ліпеньская манархія) правіў прадстаўнік малодшай (Арлеанскай) лініі Бурбонаў Луі Філіп, звергнуты Рэвалюцыяй 1848 у Францыі. Пачатак ісп. лініі паклаў унук Людовіка XIV Філіп V [1700—24, 1724—46). Ісп. Бурбоны звергнуты Іспанскай рэвалюцыяй 1931—39, адноўлены пасля падзення дыктатуры Ф.Франка. Родапачынальнікамі неапалітанскай і пармскай ліній Бурбонаў былі сыны Філіпа V. Страцілі ўладу ў перыяд аб’яднання Італіі (1859—60). с. 347
БУРВІ́ЛЬ [Bourvil; сапр. Рэмбур (Raimbourg) Андрэ; 27.7.1917, в. Бурвіль, Нармандыя, Францыя — 22.9.1970], французскі акцёр. У 1938 дэбютаваў у мюзік-холе і на радыё. З 1945 у кіно. Напачатку выступаў у амплуа камічнага прастака, пазней ствараў псіхалагічна глыбокія вобразы, выконваў таксама камічныя і драм. ролі. Сярод фільмаў: «Усё золата свету», «Разява», «Вялікая прагулка», «Праз Парыж», «Адвержаныя», «Чырвоны круг».
Літ.: Клод К. Бурвиль: Пер. с фр. М., 1973. с. 347
БУРГАМІ́СТР (ням. Bürgermeister), 1) выбарная асоба, якая ўзначальвала мясц. самакіраванне ў сярэдневяковых гарадах, дзе дзейнічала магдэбургскае права. У феад. гарадах Беларусі наз. бурмістр. 2) У час Вял. Айч. вайны на акупіраванай ням. фашыстамі тэр. Беларусі пад выглядам мясц. самакіравання ў гарадах і раёнах назначалі бургамістра з мясц. жыхароў і з асоб, якія прыбылі разам з акупантамі і супрацоўнічалі з імі. 3) У шэрагу краін Зах. Еўропы (Германія, Бельгія і інш.) — кіраўнік органаў мясц. самакіравання.
А.М.Літвін. с. 347
БУРГА́Н , Эль-Буркан, цэнтр распрацовак багатага нафтагазавага радовішча на У Кувейта. Трубаправоды да прадпрыемстваў па перапрацоўцы нафты і звадкаванага газу і да нафтавага порта ў Міна-Эль-Ахмады. с. 347
БУ́РГАС (Burgos), горад на Пн Іспаніі, у аўт. вобл. Кастылія-Леон. Адм. ц. правінцыі Бургас. Засн. каля 856. 164 тыс. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог, гандл. цэнтр. Тэкст. (пераважна шарсцяная), харч., мэблевая прам-сць; вытв-сць сінт. валокнаў; металаапр., цэлюлозна-папяровыя прадпрыемствы. Атамная электрастанцыя. Турызм. Архіепіскапства. Арх. помнікі, у т.л. гатычны сабор 13—16 ст. (б. мячэць; занесена ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны); замак. Кірмаш і святы св. Пятра (чэрвень). с. 347
БУРГА́С , горад на У Балгарыі. Адм. ц. Бургаскай вобл. Засн. ў 18 ст. 196 тыс. ж. (1993). Порт на Чорным м. Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Міжнар. аэрапорт. Нафтахім. камбінат. Машынабуд. (у т.л. судна-, вагонабудаванне, эл.-тэхн.), харчасмакавая, дрэваапр., тэкст. прам-сць. Рыбалоўства і рыбаперапрацоўка. Турызм. Філармонія, 3 тэатры. Музей. Помнікі культавай архітэктуры 9—16 ст. с. 347
БУРГІБА́ Хабіб Бен Алі (н. 3.8.1903, г. Манастыр, Туніс), палітычны і дзяржаўны дзеяч Туніса. Скончыў юрыд. ф-т Сарбоны і Вышэйшую паліт. школу ў Парыжы (1927). З 1934 ген. сакратар партыі «Новы Дустур» (з 1964 — Сацыяліст. дустураўская партыя). Першы прэм’ер-міністр (1956—70) незалежнага Туніса, у 1957—87 прэзідэнт краіны. Звольнены з пасады пасля ўрадавага перавароту. с. 347
БУРГУ́НДЫ , племя ўсходніх германцаў. У першыя ст. н.э. прыйшлі з Балт. мора на Рэйн. У 406 засн. каралеўства з цэнтрам у Вормсе (у 436 знішчана гунамі). У 457 занялі басейн р. Рона, дзе заснавалі дзяржаву з цэнтрам у Ліёне. У 6 ст. прынялі каталіцтва. У 534 падпарадкаваны франкамі. Пазней увайшлі ў склад паўд.-франц. народнасці. с. 348
БУРГУ́НДЫЯ (Bourgogne), гістарычная вобласць у Францыі, у бас. р. Сона. Уключае дэпартаменты Кот-д’Ор, Сона і Луара, Эн, часткова Іона. Пл. каля 30 тыс. км2. Нас. 1,7 млн. чал. (1990). Гал. горад — Дыжон. Займае паўд.-ўсх. ўскраіну Парыжскага басейна, паўн.-ўсх. адгор’і Цэнтр. масіву (лясістае плато Марван выш. да 902 м), раўніну па р. Сона, зах. схілы гор Юра. Клімат умераны. Рэкі бас. Соны,} Луары звязаны каналамі. Славутая вінаробчая вобласць. Асн. індустр. вузел — раён Ле-Крэзо, дзе развіты здабыча каменнага вугалю, чорная металургія, металаапрацоўка, машынабудаванне. Вырошчванне пшаніцы, цукр. буракоў, алейных і кармавых культур. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, птушку. Асн. трансп. вузел — г. Дыжон. Пячоры Арсі-сюрКур; рэгіянальны прыродны парк Марван; некалькі курортаў.
У 5 ст. на тэр. рассялення ням. племя бургундаў узнікла каралеўства Бургундыя з цэнтрам у Ліёне. У 534 далучана да Франкскай дзяржавы. У 843 падзелена на 2 каралеўствы: Верхняя (Транс'юранская) і Ніжняя (Цыс'юранская) Бургундыя, якія ў 933 аб’яднаны Рудольфам ІІ у адзінае каралеўства Бургундыя, або Арэлят (цэнтр у Арлі). З 1032 у складзе Свяшчэннай Рым. імперыі. У 14 ст. б.ч. Бургундыі ўвайшла ў склад Франц. каралеўства, паўд.-ўсх. ч. — у склад Швейцарскага саюза. На частцы тэр. каралеўства бургундаў, якая ў 843 адышла да Зах.-франкскага каралеўства, утварылася герцагства Бургундыя са сталіцай у Дыжоне. У 1031—1361 пад уладай пабочнай лініі франц. дынастыі Капетынгаў. У 14—15 ст. бургундскія герцагі пераўтварылі герцагства Бургундыя ў самастойную дзяржаву. Герцаг Філіп Смелы [1364—1404], які заснаваў новую дынастыю бургундскіх герцагаў — Валуа, далучыў да Бургундыі Фландрыю, Артуа і Франш-Кантэ. Яго ўнук Філіп Добры |1419—67] далучыў графствы Булонь, Нідэрланды і Люксембруг. Бургундыя стала моцнай дзяржавай, цэнтрам рыцарскай культуры Зах. Еўропы. Герцаг Карл Смелы [1467—77] імкнуўся далучыць да Бургундыі Латарынгію і Эльзас, але пацярпеў паражэнне ў т. зв. бургундскіх войнах, якія вёў з франц. каралём Людовікам ХІ. У выніку Бургундская дзяржава распалася. Тэр. Бургундскага герцагства (разам з Пікардыяй) увайшла ў склад Франц. каралеўства і стала правінцыяй Бургундыя з самакіраваннем; у 1790 падзелена на дэпартаменты Сона і Луара, Эн, Кот-д'Ор, Іона. Нідэрл. ўладанні перайшлі да Габсбургаў (канчаткова ў 1482 пасля смерці дачкі Карла Смелага Марыі Бургундскай і спынення бургундскай дынастыі). с. 348
БУРДЗЕ́ЙКА Андрэй Вікенцьевіч (20.6.1899, Мінск — 1941), бел. гісторык. Скончыў БДУ (1925). Працаваў навук. супрацоўнікам Бел. дзярж. музея. Даследаваў пераважна зямельнае права і прававое становішча сялян у феад. эпоху. На аснове аналізу Статута ВКЛ 1566 даказваў існаванне прыгонніцтва ў ВКЛ. У «Нарысе сацыяльна-эканамічнага жыцця места Навагрудка ў XVI ст.» (1927) упершыню ў бел. гістарыяграфіі адзначыў ролю Навагрудка як сталіцы ВКЛ у 13 ст. Аўтар прац «Да пытання аб рэформе 1861 г.» (1928), «Прыказ Вялікага княства Літоўскага (фонд установы і функцыі)» (1929). 19.7.1930 арыштаваны, 10.4.1931 засуджаны на 5 гадоў ссылкі ў г. Елабуга (Татарстан). Рэабілітаваны ў 1957.
З.Ю.Капыскі. с. 348
БУРДЗЕ́ЙНЫ Аляксей Сямёнавіч (18.10.1908, г. Жытомір, Украіна — 21.4.1987), савецкі ваен. дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Ген.-палк. (1961), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Саратаўскае бранятанк. вучылішча (1932), ваен. акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА (1940), Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял. Айч. вайну камандзір палка, нач. штаба танк. брыгады, корпуса. Удзельнік абароны Кіева, Харкава, баёў пад Варонежам, Сталінградскай і Курскай бітваў. З восені 1943 у складзе Зах., 3-га Бел. франтоў вызваляў Оршу, вызначыўся пры вызваленні Мінска. Удзельнік баёў у Літве, Усх. Прусіі. У 1954—63 на адказных ваен. пасадах у БВА, да 1974 — у Мін-ве абароны СССР. с. 348
БУРДЗЮ́К (цюрк.), мяшок з суцэльнай скуры жывёлы (казы, каня і інш.) для захоўвання віна, кумысу і інш. Пашыраны ў краінах Усходу, у некат. народаў Каўказа, Сярэдняй Азіі і Сібіры. с. 349
БУРДО́Н (франц. bourdon літар. густы бас), 1) бесперапыннае гучанне аднаго або некалькіх басовых гукаў нязменнай вышыні. Спалучэнне мелодыі з бурдонам — адна са стараж. формаў шматгалосся, уласцівая і бел. песеннаму і інстр. фальклору. Элементы бурдону захоўваюцца ў каляндарных і вясельных песнях некаторых раёнаў Палесся. У інстр. музыцы ўзнікае пры выкананні на варгане, дудзе, цытры, колавай ліры, скрыпцы, балалайцы і інш., што абумоўлена іх канструкцыяй — наяўнасцю адкрытых струн, бурдонных трубак і інш. Сустракаецца ў творчасці прафес. кампазітараў (арганны пункт). 2) Арганны рэгістр лабіяльнай групы сям’і флейтавых. Трубы метал., закрытыя з аднаго канца.
І.Дз.Назіна. с. 349
БУРДЭ́ЛЬ (Bourdelle) Эміль Антуан (30.10.1861, г. Мантабан, Францыя — 1.10.1929), французскі скульптар. Вучыўся ў школах прыгожых мастацтваў у Тулузе (1876—84) і Парыжы (1884—86). Працаваў у майстэрнях Ж.Далу і А.Радэна (1893—1908). Выкладаў у студыі Гранд-Шам’ер (1909—29). Ад прасякнутых бурнай экспрэсіяй ранніх твораў («Помнік тым, хто загінуў», 1893—1902) перайшоў да больш ураўнаважаных кампазіцый, дзе творча пераасэнсаваў традыцыі стараж.-грэч. архаікі і ранняй класікі, імкнуўся да гераізацыі і манументалізацыі вобразаў («Геракл, які страляе з лука», 1909; «Пенелопа», 1909—12; «Сафо», 1924—25). Аўтар помнікаў А.Міцкевічу ў Парыжы (1909—29), К.Альвеару ў Буэнас-Айрэсе (1914—17), партрэтаў А.Радэна (1909), А.Франса (1919) і інш.
Літ.: Бурдель: Альбом. М., 1979. с. 349
БУРДЭ́НКА Мікалай Нілавіч (3.6.1876, в. Каменка Пензенскай вобл., Расія — 11.11.1946), савецкі вучоны ў галіне хірургіі. Акад. АН СССР (1939), акад. АМН (1944). Ген.-палк. мед. службы (1944). Герой Сац. Працы (1943). Скончыў Юр’еўскі ун-т (г. Тарту; 1906). У 1910—16 працаваў у ім, з 1918 праф. Варонежскага, у 1923—30 — Маскоўскага ун-таў. Гал. хірург Сав. Арміі (1941-—46). У 1930—46 у 1-м Маскоўскім мед. ін-це, адначасова з 1934 узначальваў Цэнтр. нейрахіруг. ін-т (цяпер Ін-т нейрахірургіі яго імя). З 1944 прэзідэнт АМН СССР. Навук. працы па ваенна-палявой хірургіі і нейрахірургіі, пухлінах і траўматычных пашкоджаннях цэнтр. і перыферычнай нерв. сістэм, парушэннях мазгавога кровазвароту. Заснаваў эксперым.-фізіял. школу ў нейрахірургіі. Ганаровы чл. Парыжскай акадэміі хірургіі, Брытанскага каралеўскага т-ва хірургаў. Дзярж. прэмія СССР 1941. Існуе прэмія яго імя.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—7. М., 1950—52. с. 349
БУРЖ (Bourges), горад у цэнтр. ч. Францыі. Адм. ц. дэпартамента Шэр і гал. горад гіст. вобл. Беры. 93 тыс. ж. (з прыгарадамі; 1990). Трансп. вузел, порт на канале Беры, які звязвае горад з р. Луара. Машынабудаванне (у т.л. авіябудаванне), каляровая металургія; ваен., інстр., гарбарная, хім. (у т.л. гумавая), лесапільная, папяровая, харч. прам-сць. Музеі. Арх. помнікі 12—17 ст. с. 349
БУРЖУА́ (Bourgeois) Леон Віктор Агюст (25.5.1851, Парыж — 29.9.1925), дзяржаўны дзеяч Францыі. Юрыст. Скончыў Парыжскі ун-т. У 1870—77 дзеяч радыкальна-сацыяліст. партыі. З 1888 дэпутат парламента. З 1890 міністр асветы, замежных спраў, у 1895—96 прэм’ер-міністр. У 1902—04 старшыня палаты дэпутатаў, у 1920—23 — сената. Удзельнік 1-й (1899) і 2-й (1906) Гаагскіх мірных канферэнцый, дзе ўзначальваў камісіі па арбітражы і па мірным вырашэнні міжнар. канфліктаў. Адзін з арганізатараў і старшыня Савета Лігі Нацый (з 1920). Нобелеўская прэмія міру 1920. с. 349
БУ́РКА , 1) мужчынская вопратка з башлыком, якую надзявалі ў дарогу, у халоднае дажджлівае надвор’е паверх кажуха ці світкі. Як тып вопраткі прыйшла ў Еўропу з Усходу (тэрмін лічыцца персідскім). На Беларусі вядома з 17 ст., з канца 19 ст. пад уплывам гар. касцюма замацавалася ў сял. асяроддзі. Шылі буркі з саматканага валенага сукна цёмных колераў прамога крою, двухбортнай, з адкладным каўняром, шырокім хлясцікам (поясам), праразнымі кішэнямі. Святочныя буркі ўпрыгожвалі дэкар. строчкай і нашыўкамі чорнага ці чырвонага сукна, тасьмы. Да 1950-х г. бытавала амаль па ўсёй Беларусі (у некаторых мясцовасцях наз. бурносам). 2) Святочная ўзорыстая спадніца з паўшарсцяной валенай саматканкі ў маларыцкім строі. Ткалі буркі камбінаваным спосабам: узор выконвалі бранай, фон — шматнітовай тэхнікай, шылі з 4—5 полак адносна кароткай (закрывала калені), запрасоўвалі ў буйныя складкі. Для яе характэрны вытанчанасць геам. арнаменту, строгая ўраўнаважанасць шэра-белых і карычнева-чырвоных папярочных палос, якія пераходзілі ў больш шырокі дамінуючы шляк па нізе. Буркі насілі да 1940-х г. 3) Лямцавы плашч у народаў Каўказа.
М. Ф. Раманюк. с. 349
БУ́РКІ , цёплыя боты з лямцу ці фетру, а таксама пашытыя з сукна (з ватовай пракладкай) на скураной падэшве. Насілі з бахіламі, галошамі ў халодную пару года. с. 350
БУРКІ́ , вёска ў Беларусі, у Брагінскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр Астраглядаўскага с/с і калгаса. За 7 км ад г.п. Брагін, 137 км ад Гомеля, 25 км ад чыг. ст. Хойнікі. 499 ж., 162 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. Сувязі. с. 350
БУРКІНА́-ФАСО́ (Bourkina Faso), дзяржава ў Зах. Афрыцы. Мяжуе на З і Пн з Малі, на У з Нігерам і Бенінам, на Пд з Кот-д’Івуарам, Ганай, Тога. Падзяляецца на 30 правінцый. Пл. 274,2 тыс. км2. Нас. 10 млн. чал. (1994). Сталіца — г. Уагадугу. Афіц. мова французская. Нац. свята — Дзень рэвалюцыі (4 жн.).
Дзяржаўны лад. Буркіна-Фасо —дэмакр. рэспубліка. Паводле канстытуцыі 1991 кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца ўсеагульным галасаваннем тэрмінам на 7 гадоў. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе аднапалатны парламент (Асамблея нар. дэпутатаў), выканаўчую — урад на чале з прэм’ер-міністрам, прызначаным прэзідэнтам.
Прырода. Большая ч. паверхні — невысокае хвалістае плато Мосі (выш. 200—500 м), над якім уздымаюцца асобныя горы выш. да 750 м. Карысныя выкапні: марганцавыя, медныя, тытана-магнетытавыя, свінцовыя, нікелевыя руды, фасфарыты, баксіты, графіт, золата, алмазы. Клімат субэкватарыяльны, з рэзка выражаным сухім сезонам (з снеж. да сак.; дажджлівы сезон у жн.). Сярэднямесячныя т-ры паветра ад 24—26 °С да 30—35 °С. Ападкаў 500— 1000 мм за год, на Пн 120—200 мм. Частыя моцныя засухі. Рэк мала, найб. значныя Чорная Вольта і Белая Вольта. На Пд пераважае тыповая і высакатраўная саванна, месцамі — участкі рэдкастойных саванных лясоў, хмызнякі; на Пн — паўпустыня. Пад лясамі каля 9% тэр. На мяжы з Бенінам і Нігерам міждзяржаўны нац. парк Дубль-В, ёсць рэзерваты.
Насельніцтва. Асн. ч. належыць да моўнай групы гур (цэнтр. бантоіднай), найб. народ мосі складае каля палавіны насельніцтва. Блізкія да яго народы лобі, мбуін, га, боба, грусі, гурма, сенуфа. Жывуць таксама народы групы мандэ (буса, сану, соніке, дыула), атлантычнай сям’і (фульбе). Паўн. раёны насяляюць сангаі і туарэгі. Еўрапейцаў (пераважна французаў) каля 5 тыс. Пераважаюць мясц. традыц. вераванні; мусульман (у асноўным на Пн) 25%, хрысціян-католікаў (на Пд і ў гарадах) 10%. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва 36,5 чал. на 1 км2. Шчыльна населены цэнтр. і паўд. раёны. На Пн рассяленне мае ачаговы характар (каля 3—4 чал. на 1 км2). У гарадах 15% насельніцтва. Найб. гарады Уагадугу, Боба-Дыўласа, Кудугу.
Гісторыя. Са старажытнасці ПнЗ і З сучаснай Буркіна-Фасо насялялі народы боба, сенуфа, гурунсі, лобі, дагары, марка і сама. На рубяжы 1—2-га тыс. н.э. ў бас. Вольты складалася этн. супольнасць мосі. У 11 ст. з’явіліся першыя племянныя дзяржавы мосі, у пач. 12 ст. — дзяржава роднаснага мосі народа гурма. Да 15 ст. царствы мосі (Уагадугу, Ятэнга) найб. магутныя ў Зах. Афрыцы. Дзяржавы мосі і інш. буркінійскіх народнасцей праіснавалі да канца 19 ст. У 1896—1904 тэр. Буркіна-Фасо заваявалі і далучылі (1904) да калоніі Верхні Сенегал—Нігер французы. У 1919 краіна пад назвай Верхняя Вольта атрымала статус калоніі ў складзе ген.-губернатарства Франц. Зах. Афрыка (ФЗА), у 1932 яе тэр. падзелена паміж суседнімі калоніямі Бераг Слановай Косці, Франц. Судан і Нігер. У 1947 калонія адноўлена ў старых межах як «заморская тэрыторыя» ў складзе Франц. саюза. У 1956 нададзена ўнутр. аўтаномія.
У кастр. 1958 абвешчана аўт. Рэспубліка Вольта (з 1959 наз. Верхняя Вольта). З 5.8.1960 — незалежная дзяржава. Пасля звяржэння ў 1966 аўтарытарнага ўрада першага прэзідэнта незалежнай краіны М.Ямеаго на чале ўлады змяніліся некалькі ваен. рэжымаў (перавароты 1980, 1982, 1983, 1987). Ваен. пераварот 1983 пад кіраўніцтвам капітана Т.Санкары (забіты ў 1987) вядомы як «Жнівеньская рэвалюцыя» — спроба рэв. метадамі спыніць карупцыю, пераадолець адсталасць краіны і інш. З 1984 краіна наз. Буркіна-Фасо («Зямля сумленных людзей»). Пераемнік Санкары капітан Б.Кампаарэ пасля выбараў 1991 зацверджаны прэзідэнтам дзяржавы. У 1992 адбыліся першыя ў Буркіна-Фасо свабодныя парламенцкія выбары. Дзейнічаюць Арг-цыя за нар. дэмакратыю — Рух працы, Рух прагрэс. дэмакратаў, Рух за сацыяліст. дэмакратыю, Афр. дэмакр. аб’яднанне, Альянс за дэмакратыю і федэрацыю, Буркінійскі рух за правы чалавека і народаў і інш. Буркіна-Фасо член ААН (з 1960), Арг-цыі афр. адзінства і інш. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь з 1992.
Гаспадарка. Аснова эканомікі — прымітыўная сельская гаспадарка, дзе занята каля 85% самадз. насельніцтва. Ворныя землі складаюць каля 13% тэр. (пераважна на Пд і ў цэнтры). Важнейшыя с.-г. культуры — проса і сорга (штогадовы збор каля 1 млн. т), вырошчваюць кукурузу, рыс, ямс, маніёк, арахіс, бавоўну, цукр. трыснёг, алейныя культуры, сізаль. Жывёлагадоўля экстэнсіўная, адгонна-пашавая, мяснога кірунку, моцна церпіць ад засух і хвароб. Пагалоўе (1990, млн. галоў): буйн. раг. жывёлы каля 4, авечак 4,9, козаў 6,4, свіней 0,5, птушкі 16,7. У прам-сці занята каля 1% самадз. насельніцтва, 2/3 кошту яе прыпадае на харч. і лёгкую. Ёсць асобныя дробныя і сярэднія прадпрыемствы для перапрацоўкі с.-г. прадукцыі: вытв-сць арахісавага алею, рысаачышчальныя з-ды, бойні, цукр. ф-ка, бавоўнаачышчальныя з-ды, прадпрыемствы для апрацоўкі валакна сізалю, лесапільні, мылаварныя, цагельныя з-ды, абутковая ф-ка, з-д шпалаў. Асн. прамысл. цэнтры — Уагадугу і БобаДыўласа. У г. Кудугу тэкст. камбінат. Арганізавана вытв-сць веласіпедаў, цыгарэт, абутку, прасцейшага с.-г. абсталявання (плугі, лемяшы і інш.). Здабываюць марганец, золата (каля 2,5—3т штогод), ртуць, мармур. Рамёствы і саматужныя промыслы забяспечваюць асн. патрэбы насельніцтва ў таварах нар. спажывання. Развіты пераважна аўтамаб. транспарт. Даўж. аўтадарог каля 20 тыс. км, у т.л. з цвёрдым пакрыццём каля 1,5 тыс. км. Адзіная чыгунка Уагадугу — Абіджан (Кот-д’Івуар), агульная даўж. 1175 км, на тэр. Буркіна-Фасо 517 км. Ва Уагадугу і Боба-Дыўласа — аэрапорты. Экспарт: бавоўна (63%), жывёла, арахіс, марганец, вырабы рамеснікаў. Імпарт (машыны і абсталяванне, хімікаты, харч. прадукты) перавышае экспарт у 2 разы. Асн. гандл. партнёры Францыя і Кот-д’Івуар. Адной з крыніц даходаў краіны з’яўляюцца грашовыя пераводы грамадзян Буркіна-Фасо (каля 1—2 млн. чал ), якія працуюць за мяжой (пераважна на плантацыях у Кот-д’Івуар і Гане). Краіна штогод атрымлівае дапамогу ад Францыі і міжнар. арг-цый. Грашовая адзінка — афр. франк (франк КФА).
Літ.: Авдюнина Л.А Буркина-Фасо: Справ. М., 1992.
П.І.Рогач (прырода, гаспадарка), У.Я.Калаткоў (гісторыя). с. 350
БУРКО́ВІЧ Веньямін Антонавіч (29.7.1937, с. Усць-Коін Усць-Вымскага р-на, Рэспубліка Комі — 28.12.1983), бел. цымбаліст. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў Бел. кансерваторыю (1962). З 1952 артыст, саліст, канцэртмайстар Дзярж. нар. аркестра БССР, з 1974 саліст Бел. філармоніі. У рэпертуары былі арыг. творы бел. кампазітараў, пералажэнні п’ес кампазітараў-класікаў. Яго выкананне адметнае віртуознасцю, тэмпераментам, багатай нюансіроўкай, артыстызмам. Лаўрэат конкурсаў Усесаюзнага і VI Сусв. фестываляў моладзі і студэнтаў (1957, Масква). с. 351
БУРКУ́Н , гл. Баркун. с. 351
БУРЛАКІ́ , 1) наёмныя рабочыя, якія перамяшчалі рачныя судны ўручную пры дапамозе канатаў і вёслаў. У Расіі з’явіліся з 16 ст. Бурлацтва было выклікана ростам перавозак пры тэхн. недасканаласці рачнога транспарту. На Беларусі працавалі на ўсіх вял. рэках: Дняпры, Прыпяці, Нёмане, Бугу, Зах. Дзвіне, Бярэзіне, а таксама на Дняпроўска-Бугскім і Агінскім каналах. У 17—19 ст. бурлацтва на Беларусі стала самастойным і адыходніцкім промыслам (гл. Адыходніцтва). У бурлакі наймаліся мужчыны (зрэдку і жанчыны) з вял. фізічнай сілай ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў. Узнікненне і пашырэнне параходства ў канцы 19 ст. выцесніла бурлацтва. 2) Бяздомныя халастыя або ўдовыя бяздзетныя людзі, якія вялі гаспадарку адасоблена. с. 351
БУРЛА́ЦКІЯ ПЕ́СНІ , сацыяльна-бытавая нар. пазаабрадавая лірыка; песні бурлакоў. Расказвалі пераважна пра горкую долю бурлака. Бурлацкія песні зліліся з батрацкімі песнямі, якім уласцівы тая ж скарга на цяжкае жыццё і сац. пратэст.
Літ.: Петровская Г.А. Белорусские социально-бытовые песни. Мн., 1982. с. 351
БУРЛЕ́СКА (франц. burlesque ад італьян. burlesco жартоўны), 1) у літаратуры жанр камічнай, парадыйнай паэзіі. Камічны эфект у бурлесках дасягаецца ў адным выпадку неадпаведнасцю, рэзкім кантрастам паміж узвышанай тэмай і яе падкрэслена будзённым вырашэннем (травесційная), у другім — неадпаведнасцю паміж «нізкай», трывіяльнай тэмай і ўзвышанай, «кніжнай» мовай (іроікамічная). Вядома бел. л-ры ў канцы 18 — пач. 19 ст.; была адной з вызначальных формаў на пач. яе станаўлення. Парадзіравала сюжэты з Бібліі («Уваскрэсенне Хрыстова», калядкі) або антычнай міфалогіі (паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе»). Аб узвышана-гераічных падзеях расказвалася «нізкай» гутарковай мовай, шырока выкарыстоўваліся бытавыя рэаліі. Бел. бурлескныя творы былі своеасаблівай рэакцыяй на каноны класіцызму, пашыраныя ў тагачаснай рус. і польскай л-рах.
2) У музыцы, п’еса жартоўнага, часам грубавата-камічнага або капрызнага характару, звычайна хуткага тэмпу, свабоднай будовы. Блізкая да капрычыо і гумарэскі. Найб. пашырана ў 17—18 ст., пазней знікла з кампазітарскай практыкі, адрадзілася на мяжы 19—20 ст. Як самаст. п’еса або як частка цыклічнага твора сустракаецца ў музыцы для клавішных (І.С.Бах, Ф.Куперэн, Р.Шуман, Р.Штраус, Б.Бартак), радзей для струнных (Дз.Шастаковіч) інструментаў. З бел. кампазітараў бурлескі пісалі Я.Дзягцярык, Э.Тырманд, Л.Шлег і інш. Тэрмін «бурлеска» абазначае таксама разнавіднасць камічнай оперы, блізкай да вадэвіля.
А.В.Мальдзіс (бурлеска ў літаратуры). с. 351
БУРЛУ́ЦКІ Аляксандр Пятровіч (н. 8.12.1929, ст. Талавая Варонежскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі і нейрахірургіі. Д-р мед. н. (1969). Скончыў Варонежскі мед. ін-т (1953). З 1953 у мед. ін-тах Расіі і Украіны, з 1972 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы па праблеме сасудзістай паталогіі галаўнога мозга.
Тв.: Опухоли шишковидной железы. М., 1962; Артерио-венозные аневризмы и каротидно-кавернозные соустья. Мн., 1977. с. 351
БУРЛЮ́К Давід Давідавіч (21.7.1882, хутар Семіратоўшчына Лебядзінскага пав. Харкаўскай губ. — 15.1.1967), рускі паэт і мастак. Адзін з першых рус. футурыстаў (гл. Футурызм), арганізатар групы кубафутурыстаў. У 1902—03 вучыўся ў Мюнхенскай каралеўскай акадэміі (мастацтваў), у 1910—14 — у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. У 1913—14 разам з У.У.Маякоўскім і В.В.Каменскім удзельнічаў у турнэ футурыстаў па Расіі. З 1920 жыў у Японіі, з 1922 — у ЗША, дзе займаўся пераважна мастацтвам. Пачаў друкавацца ў 1899. Аўтар зб-каў вершаў «Хвост, які лысее» (1919), «Вершы і біяграфія. Да 25-годдзя маст.-літ. дзейнасці (1898—1923)» (1924), «1/2 стагоддзя» (1932), «Талстой. Горкі. Паэмы» (1929) і інш., кн. прозы «Па Ціхім акіяне» (1927) і ўспамінаў «Маякоўскі і яго сучаснікі» (1932). с. 351
БУРМЕ́ЙСТАР Уладзімір Паўлавіч (15.7.1904, г. Віцебск — 5.3.1971), расійскі артыст балета, балетмайстар. Нар. арт. СССР (1970). Вучыўся ў Тэатр. тэхнікуме імя А.В.Луначарскага (1925—29, Масква). З 1930 у Муз. т-ры імя К.С.Станіслаўскага і У.І.Неміровіча-Данчанкі (у 1941—60 і 1963—71 гал. балетмайстар). Сярод партый: Нуралі («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Алека («Цыганы» С.Васіленкі), Нікез («Саперніцы» на муз. П.Л.Гертэля). Тэмперамент і вынаходлівасць Бурмейстара-харэографа найб. выявіліся ў пастаноўках сучасных балетаў [«Лола» Васіленкі, «Бераг шчасця» А.Спадавекія (з І.Курылавым), «Жанна д’Арк» М.Пяйко, «Чырвоныя д’ябаляты» на муз. І.Дунаеўскага і В.Кнушавіцкага] і класічных балетаў («Эсмеральда» Ц.Пуні, «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), харэагр. інтэрпрэтацый сімф. музыкі («Снягурачка» на муз. Чайкоўскага, «Апасіяната» на муз. Л.Бетховена і інш.). Ставіў балеты ў Парыжскай оперы («Лебядзінае возера», 1960), у Лондане («Снягурачка», 1961) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1946. с. 351
БУРМІ́СТР (польск. bürmistrz ад ням. Bürgermeister), выбарная асоба ў магістрат — адм. і судовы орган гар. самакіравання ў гарадах Беларусі, якія мелі магдэбургскае права ў 14—18 ст. Войт і прызначаныя ім выбаршчыкі (12—20 чал.) выбіралі на пасаду бурмістра гараджан з заможных гар. вярхоў (мяшчан). У 16 — 1-й пал. 17 ст. пабольшала роля сходу гараджан у працэдуры выбараў гар. рады і яе галавы. Сход прапаноўваў некалькі кандыдатур, з якіх войт зацвярджаў аднаго, часцей 2 бурмістры тэрмінам на 1 год. Пасля сканчэння паўнамоцтваў бурмістр рабіў справаздачу перад радай. З цягам часу ўстанавіўся прынцып справаздачы бурмістра на агульным сходзе гараджан. У абавязак бурмістра ўваходзіла загадванне гар. скарбам, старшынства на пасяджэннях бурмістраўска-радзецкага суда. У канцы 18 ст. царскі ўрад скасаваў на Беларусі магдэбургскае права, а бурмістр замяніў прызначаемы ўладай гарадскі галава.
З.Ю.Капыскі. с. 351
БУРМІ́СТРАЎСКА-РАДЗЕ́ЦКІ СУД , мясцовы суд для гараджан у ВКЛ у 14—18 ст. Дзейнічаў адначасова з войтаўска-лаўніцкім судом у гарадах, якія атрымалі прывілей на магдэбургскае права. У склад суда ўваходзілі бурмістры і радцы, колькасць якіх залежала ад памераў горада. Суд разглядаў пераважна нязначныя правапарушэнні мяшчан, цяжбы купцоў і рамеснікаў.
Т.І.Доўнар. с. 351
БУРНАНВІ́ЛЬ (Bournonville) Аўгуст (Агюст; 21.8.1805, Капенгаген — 30.11.1879), дацкі артыст, балетмайстар, педагог. Скончыў школу Парыжскай оперы (1826). З 1830 саліст і балетмайстар Каралеўскага дацкага балета, выкладаў танцы пры двары. У 1848—77 (з перапынкамі) гал. балетмайстар Каралеўскай оперы ў Капенгагене. У пастаноўках спалучаў класічны і характарны танцы, шырока выкарыстоўваў фальклор. Паставіў больш за 50 балетаў, пераважна на музыку дацкіх кампазітараў, фарміраваў своеасаблівасць дацкага балета, распрацоўваў мімічную выразнасць, віртуознасць мужчынскага танца. Стварыў методыку выкладання танца, т. зв. «ўрок Бурнанвіля» (запісаны яго вучнямі і ўвайшоў у балетную пед. Практыку). с. 352
БУРНАНІ́Т (ад прозвішча франц. мінералога Ж.Л.Бурнона), мінерал падкласа складаных сульфідаў, сульфід свінцу, медзі і сурмы, CuPbSbS3. Прымесі жалеза, серабра, цынку і інш. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі таблітчастыя, кароткапрызматычныя, зярністыя агрэгаты, зерні. Колер бледна-шэры да бясколернага. Бляск металічны. Цв. 3—3,5. Крохкі. Шчыльн. 5,7—5,9 г/см3. Гідратэрмальны мінерал, асацыіруе з бляклымі рудамі, галенітам, пірытам і інш. Руда свінцу, медзі, сурмы. Радовішчы ў ФРГ, Аўстраліі, Мексіцы, ЗША. с. 352
БУРНО́С , 1) верхняе адзенне бел. жанчын. Апраналі ў халоднае надвор’е як святочную вопратку замест світкі ці кажуха. Падобнае адзенне (бурнус) вядома ў рус. жанчын. Пашыраны з 19 ст. пад уплывам зах.-еўрап. гар. касцюма. Шылі з шэрага, радзей белага, саматканага валенага сукна. Аднабортны, доўгі, расшыраны ўнізе бурнос зашпільваўся на гузікі, меў адкладны каўнер (на Вілейшчыне без каўняра) і 2 невял. Бакавыя завышаныя кішэні. Аздаблялі нашыўкамі і аблямоўкай чорнага аксаміту, шоўкавай ці сацінавай тасьмы, дэкар. строчкай. Бытавалі ў строях Панямоння і Цэнтр. Беларусі да 1930-х г. 2) Мужчынскае верхняе адзенне, тое, што бурка. 3) Плашч з капюшонам з белай шарсцяной тканіны ў арабаў.
М. Ф. Раманюк. с. 352
БУ́РСА (Bursa), Бруса, горад на ПнЗ Турцыі. Адм. ц. іля (адм. адзінка) Бурса. Засн. ў 2 ст. да н.э. 834,6 тыс. ж. (1990). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-прамысл. цэнтр. Тэкст. (шаўковая, шарсцяная), металургічная, аўтазборачная, хім., цэм., дрэваапр., абутковая прам-сць. Каля Бурса мінер. крыніцы. Ун-т. Мячэці і маўзалеі 14—16 ст. Першая сталіца Асманскай імперыі (1326— 1402). с. 352
БУ́РСА (ад лац. bursa сумка), інтэрнат для бедных студэнтаў пры сярэдневяковых ун-тах. У дарэв. Расіі бурсамі наз. Інтэрнаты пры духоўных вучылішчах і семінарыях. с. 352
БУ́РСАЎ Іван Цярэнцьевіч (н. 19.12.1927, г. Клімавічы Магілёўскай вобл.), рускі паэт, перакладчык. Скончыў Літ. ін-т імя Горкага ў Маскве (1962). Працаваў у час. «Нёман», у выд-ве «Молодая гвардия» (Масква). Друкуецца з 1953. Аўтар зб-каў паэзіі «Грамата гадоў» (1977), «Пясочны гадзіннік» (1981), «Круг» (вершы, паэма, 1986), кніг вершаў і казак для дзяцей «Едзе лес» (1961), «Вясёлыя небыліцы» (1970), «Краіна Блакітнага Сонца» (1973), «Казкі, поўныя цудаў» (1979), «Сорак сарок» (1988) і інш. Перакладае з бел. і ўкр. моў на рускую (зб-кі паэзіі ААстрэйкі, Р.Барадуліна, Д.Бічэль-Загнетавай, П.Броўкі, Г.Бураўкіна, В.Зуёнка, У.Караткевіча, ЕЛось, К.Цвіркі і інш.). с. 352
БУРСЕ́ВІЧ Максім Тарасавіч (9.8.1890, в. Чамяры Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 3.11.1937), дзеяч нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. Вучыўся ў Слонімскім 2-класным вучылішчы. З 1911 настаўнічаў. У чэрв. 1925 увайшоў у 1-ы актыў Беларускага пасольскага клуба. З 1926 чл. ЦК Беларускай сялянска-работніцкай грамады, кіраўнік яе Цэнтр. сакратарыята. У 1927 арыштаваны і па судовым працэсе 56-і (1928) прыгавораны да 8 гадоў турмы. У выніку абмену паліт. зняволенымі з 1931 у СССР. Працаваў у Дзярж. планавай камісіі БССР і ў камісіі па вывучэнні Зах. Беларусі пры АН БССР. Чл. ЦВК БССР. У 1933 арыштаваны, у 1934 засуджаны да вышэйшай меры пакарання, замененай 10 гадамі зняволення. Пакаранне адбываў на Салаўках і будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. Паўторна арыштаваны ў 1937, расстраляны. Рэабілітаваны па абодвух прыгаворах у 1956.
Я.І.Мікула. с. 352
БУРСІ́Т (ад лац. bursa сумка + ...іт), запаленне слізістых сумак суставаў. Найчасцей бывае ў вобласці локцевага, плечавога, каленнага і галёнкаступнёвага суставаў. У чалавека прычыны бурсіту — траўмы, інфекцыі, дыятэз. Пры вострым бурсіце ў вобласці слізістай сумкі з’яўляюцца прыпухласць, ацёчнасць, у сумцы — серозны або гнойны выпат, іншы раз (пры траўматычным бурсіце) кроў. Функцыя сустава пры гэтым абмежаваная, можа павышацца т-ра цела і пагаршацца агульны стан хворага. Пашырэнне запаленчага працэсу на сустаў выклікае артрыт. Хранічны бурсіт найчасцей бывае ў людзей, прафесія якіх звязана з працяглым пастаянным мех. раздражненнем сустаўнай сумкі (у горнарабочых, палацёраў, паркетчыкаў і інш.). Лячэнне тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычные, у некат. выпадках — хірургічнае. У жывёл (хварэюць найчасцей коні і буйн. раг. жывёла) прычыны ўзнікнення бурсіту — працяглыя мех. раздражненні (ляжанне на цвёрдай падлозе, дрэнна падагнаная збруя і інш ). с. 352
БУ́РСКІЯ ВО́ЙНЫ , гл. Англа-бура-зулуская вайна 1838—40 і Англа-бурская вайна 1899—1902. с. 353
БУРСТЫ́Н Цэлясцін Лявонавіч (28.1.1888, г. Цярнопаль, Украіна — 21.10.1938), бел. матэматык. Д-р філас. н. (1912). Акад. АН Беларусі (1931). Скончыў Венскі ун-т (1911). Працаваў у Аўстрыі. З 1929 праф. БДУ, з 1931 дырэктар Фіз.-тэхн. ін-та АН Беларусі. Асн. навук. працы па дыферэнцыяльнай і рыманавай геаметрыі, дыферэнцыяльных ураўненнях (агрэгаты Пфафа) і некат. пытаннях алгебры (тэорыя дыстрыбутыўных груп і інш.). Напісаў на бел. мове вучэбны дапаможнік па дыферэнцыяльнай геаметрыі. Арыштаваны 10.12.1937. Памёр у мінскай турэмнай бальніцы. Рэабілітаваны ў 1956.
Тв.: Матэматычныя працы. Мн., 1932; Курс дыферэнцыяльнай геаметрыі. Мн., 1933; Фізічныя метады матэматыкі. Мн., 1933. с. 353
БУРТ , тое, што капец. с. 353
БУ́РТЫС Надзея Андрэеўна (н. 23.2.1929, Мінск), бел. вучоны ў галіне геабатанікі. Канд. біял. н. (1966). Скончыла БДУ (1952). У 1957—86 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па геабат. структуры, прадукцыйнасці і заканамернасцях распаўсюджання лугавых фітацэнозаў. Распрацавала класіфікацыю прыроднай лугавой расліннасці Беларусі. Адзін са стваральнікаў першай карты расліннасці Беларусі і рэгіянальнай методыкі геабат. картаграфавання. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.: Растительный покров Белоруссии. Мн., 1969 (у сааўт.); Геоботаническая структура и биологическая продуктивность пойменных лугов: (По исследованиям поймы р. Березины). Мн., 1981 (разам з І.Д.Юркевічам, С.Р.Бусько). с. 353
БУ́РУ (Buru), востраў у Малайскім архіпелагу, у групе Малукскіх а-воў, тэр. Інданезіі. Пл. 8,8 тыс. км2. Паверхня — горы выш. да 2429 м (г. Каўпалатмада), складзеныя пераважна з кайназойскіх асадкавых парод. Вільготныя трапічныя вечназялёныя лясы. Асн. порт — Намлеа. с. 353
БУРУ́НДЗІ (Burundi), Рэспубліка Бурундзі (République du Burundi), дзяржава ва Усх. Афрыцы. Мяжуе на Пн з Руандай, на У і Пд з Танзаніяй, на З з Заірам, на ПдЗ абмываецца водамі воз. Танганьіка. Падзяляецца на 15 правінцый. Пл. 27,8 тыс. км2. Нас. 6,026 млн. чал. (1993). Сталіца — г. Бужумбура. Афіц. мова кірундзі і франц., пашырана мова суахілі. Нац. свята — Дзень незалежнасці (1 ліп.).
Дзяржаўны лад. Бурундзі — рэспубліка. Паводле канстытуцыі 1992 кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца ўсеагульным галасаваннем тэрмінам на 5 гадоў. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе аднапалатны парламент (Нац. асамблея), выканаўчую — урад на чале з прэм’ер-міністрам, які фарміруе прэзідэнт.
Прырода. Амаль уся краіна занята пласкагор'ем (выш. 1500—200 м), падзеленым некалькімі глыбокімі далінамі, складзеным гал. ч. з дакембрыйскіх крышт. і метамарфічных парод. Зах. край яго — мерыдыянальны хрыбет выш. 2000—2600 м. Асобныя невысокія горы ёсць на У. На крайнім З тэр. Бурундзі ўваходзіць ва Усх.-Афр. рыфтавую зону. Карысныя выкапні: золата, уран, волава, кобальт, медзь, вальфрам, берыліевая руда, касітэрыт, торф і інш. Клімат субэкватарыяльны, умерана вільготны, акрамя сухога сезона (чэрв.—вер.), у паніжаных раёнах гарачы (у Бужумбуры на выш. каля 780—800 м над узр. м. сярэднямесячныя т-ры паветра 23— 25 °С), на выш. 1500—2000 м (б. ч. краіны) умерана цёплы (сярэднямесячныя т-ры паветра 15—20 ºС). Ападкаў ад 800—1000 мм да 1400—1600 мм за год. Больш як палавіна тэр. краіны належыць да бас. вытокаў р. Ніл (рэкі Рувуву і Аканьяру), на З рэкі ўпадаюць у воз. Танганьіка (бас. р. Конга). Прыродныя трапічныя лясы амаль усе вынішчаны (займаюць 2% тэр.), пераважаюць паўторныя саванны і культ. расліннасць. Нац. паркі: Ківіра, Рузізі, Рувуву; некалькі рэзерватаў.
Насельніцтва. Больш за 98% складае народнасць барундзі, належыць да групы паўн. банту. Этнасацыяльна яна падзяляецца на групы жывёлаводаў-тутсі (каля 14%), земляробаў-хуту (каля 85%) і пігмеяў-тва (каля 1%). Жывуць таксама еўрапейцы (пераважна бельгійцы), выхадцы з Паўд. Азіі (у асн. індыйцы). Каля 67% вернікаў — хрысціяне, у т.л. 62% католікаў, 5% пратэстантаў, 32% прытрымліваюцца мясц. традыц. вераванняў, ёсць мусульмане (каля 1%). Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва адна з самых высокіх у Афрыцы — 216,8 чал. на 1 км2. У гарадах жыве каля 15% насельніцтва. Найб. з іх (1993, тыс. ж.): Бужумбура — 300, Гітэга — 101,8, Муінга — 79,3, Нгозі — 74,2.
Гісторыя. Тэр. Бурундзі заселена чалавекам у эпоху палеаліту. У пач. 1-га тыс. н.э. тут з’явіліся земляробчыя бантумоўныя плямёны хуту, у 12—13 ст. — качэўнікі-жывёлаводы тутсі. Заснаваная ў 17 ст. тугсі-бурундзійская дзяржава на чале з мвамі (каралём) пасля заключэння Гельгаландскага дагавора 1890 паміж Германіяй і Вялікабрытаній аб падзеле сфер уплыву ва Усх. Афрыцы стала аб’ектам герм. каланізацыі. Разам з суседняй Руандай Бурундзі, кароль якой супраціўляўся каланізацыі да 1903, у 1908—12 аб’яднаны ў адзіную калан. тэр. пад назвай Руанда-Урундзі. Апошняя ў 1-ю сусв. вайну акупіравана войскамі Бельгіі (1916), у 1923 паводле рашэння Лігі Нацый перададзена ёй у падмандатнае кіраванне, у 1946 прызнана ААН падапечнай тэр. Бельгіі. З канца 1950-х г. узмацніўся нац.-вызв. рух бурундзійцаў, якім кіравала Партыя адзінства і нац. прагрэсу на чале з Л.Рвагасорэ (забіты ў 1961). 27.6.1962 спец. сесія ААН ліквідавала бельг. апеку над Руанда-Урундзі. 1.7.1962 абвешчана незалежнасць Каралеўства Бурундзі. Пасля ваен. перавароту 1966, які прывёў да звяржэння манархіі і ўстанаўлення рэспублікі, краінай кіравалі ваенныя (перавароты 1976, 1987). Паліт. і сац. нераўнапраўе этнічна пераважных хугу ў параўнанні з кіруючай меншасцю тутсі выклікала крывавыя сутыкненні паміж імі (1972, 1988). У 1991 прэзідэнт маёр П.Буёя распачаў працэс дэмакратызацыі краіны. У 1993 прэзідэнтам рэспублікі ўпершыню выбраны хуту М.Ндадзье (забіты афіцэрамі-тутсі ў кастр. 1993). Этн. канфлікты спарадзілі праблему бежанцаў (каля 700 тыс. чал. у 1994). З 1994 прэзідэнт рэспублікі хуту С.Нтыбантунганья, кіраўнік урада тутсі А.Ндуваё. У выніку перавароту 1996 кіраўніком дзяржавы зноў стаў П.Буёя. Дзейнічаюць Фронт за дэмакратыю ў Бурундзі, Партыя адзінства за нац. прагрэс, Партыя народа, Аб’яднанне за дэмакратыю і сац.-эканам. развіццё, Канфедэрацыя свабодных прафсаюзаў Бурундзі і інш. Бурундзі — член ААН з 1962, Арг-цыі афр. адзінства і інш.
Гаспадарка. Аснова эканомікі — сельская гаспадарка, у якой занята 93% насельніцтва (у прам-сці і гандлі 1,5%). Апрацоўваецца 43% тэр. краіны, у т.л. 2,6% арашаецца, пад лугамі і пашай 35%. Пераважае матычнае земляробства. Вырошчваюць бананы, маніёк, батат, бульбу, фасолю, кукурузу, сорга, проса, рыс, арахіс, тытунь. Пасадкі алейнай пальмы. Гал. экспартныя прадукты: высакаякасная кава гатунку арабіка (збор 30—45 тыс. т штогод), бавоўна (6—7 тыс. т), чай (2—3 тыс. т), кара хіннага дрэва. Жывёлагадоўля экстэнсіўнага кірунку, адсталая. Гадуюць буйн. раг. жывёлу — каля 1 млн. галоў (1990), авечак, козаў. Рыбалоўства ў воз. Танганьіка (каля 10 тыс. т штогод). У прам-сці пераважаюць прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. сыравіны (кавы, чаю, бавоўны, рысу і інш.). Прадпрыемствы: піваварныя, безалкагольных напіткаў, цукр., малочныя, мукамольныя, алейныя, мылаварныя, гарбарныя; цэментныя, цагельныя, лесапільныя з-ды, тэкст., сеткавязальная, коўдравая і абутковая ф-кі. Дробныя ЦЭС і ГЭС, б.ч. электраэнергіі Бурундзі атрымлівае з Заіра. Невял. здабыча золата, алавянай і танталаніобіевых руд. Традыц. рамёствы. Транспарт пераважна аўтамабільны. Даўж. аўтадарог 5,9 тыс. км, у т.л. 400 км з цвёрдым пакрыццём. Знешні гандаль ідзе пераважна па воз. Танганьіка паміж партамі Бужумбура і Кігома (Танзанія). 5 аэрапортаў, у т.л. міжнар. ў Бужумбуры. Экспарт: кава (больш за 80% па кошце), бавоўна, чай, скуры. Імпарт: прамысл., харч. і спажывецкія тавары, нафтапрадукты. Асн. гандл. партнёры: ЗША, Бельгія, ФРГ, Японія. Некат. ролю ў гандл. балансе краіны адыгрываюць грашовыя пераводы бурундзійцаў, якія працуюць у суседніх краінах, найб. у горнай прам-сці Заіра. Грашовая адзінка — бурундзійскі франк.
Літ.: Соколова Р.Б. Республика Бурунди: Справ. М., 1992.
І.В.Загарэц (прырода, гаспадарка),
У.Я.Калаткоў (гісторыя). с. 353
БУРУНДУКІ́ (Tamias), род млекакормячых сям. вавёркавых атр. грызуноў. 18 відаў. Пашыраны пераважна ў хвойных лясах Паўн. паўшар’я. Найб. вядомы бурундук азіяцкі (Т. sibiricus), пашыраны ў лясах паўн.-ўсх. Еўропы і ў Азіі.
Даўж. цела да 19 см, хваста да 12 см; маса да 145 г. Уздоўж спіны на жаўтавата-бурым фоне 5 чорных палос. Добра лазяць па дрэвах, гнёзды робяць у норах. Кормяцца насеннем дрэў, пупышкамі, грыбамі, ягадамі, зернем збожжавых злакаў. Восенню збіраюць вял. запасы ежы, якія выкарыстоўваюць вясной. Зімой у спячцы. Бурундук азіяцкі — носьбіт віруса клешчавога энцэфаліту. Промысел дзеля пушніны. с. 354
БУРУ́НЫ , хвалі, якія разбураюцца з пенай на некаторай адлегласці ад берага (у адрозненне ад прыбою). Утвараюцца звычайна над падводнымі валамі, рыфамі, водмелямі. Адрозніваюць «ныральныя» буруны, што ўзнікаюць пры поўным разбурэнні хвалі, і «слізгальныя» буруны — пры частковым, неаднаразовым разбурэнні. с. 354
БУРХА́НАЎ Аслі Бадрыдзінавіч (н. 8.1.1915, г. Бухара, Узбекістан), таджыкскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1965). Працаваў у т-ры імя Лахуці (Душанбе). У творчасці Бурханава тэмперамент спалучаецца з мяккім лірызмам і камедыйнасцю. Сярод роляў: Хушвакт («Паклёп» С.Саідмурадава і У.Ісмаілава), Сафар («У агні» С.Улуг-задэ), Ядгор («Дахунда» Дж.Ікрамі), Яга, Меркуцыо, Кент («Атэла», «Рамэо і Джульета», «Кароль Лір» У.Шэкспіра), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля). Паставіў спектаклі: «Настаўнік кахання» М.Міршакара (1945), «Два веронцы» Шэкспіра (1966) і інш. З 1940 здымаўся ў кіно: «Застава ў гарах», «Авіцэна», «Я сустрэў дзяўчыну», «Чалавек мяняе скуру», «Сказанне пра Сіявуш». с. 354
БУРХА́НАЎ Шукур (5.12.1910, Ташкент — 1987), узбекскі акцёр. Нар. арт. СССР (1959). З 1927 у т-ры імя Хамзы (Ташкент). Ствараў яркія, тэмпераментныя, псіхалагічна складаныя характары: Гафур («Бай і батрак» Хамзы), Фархад («Легенда пра каханне» Назыма Хікмета), Гамлет, Брут («Гамлет», «Юлій Цэзар» У.Шэкспіра), Эдып («Цар Эдып» Сафокла), Вайніцкі («Дзядзька Ваня» А.Чэхава) і інш. З 1940 здымаўся ў кіно: «Тахір і Зухра», «Зорка Улугбека», «Гібель чорнага консула» і інш. Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1964. с. 354
БУРШ Яша (сапр. Анісяровіч Янка; н. 12.11.1929, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.), бел. паэт і мастак. Жыве ў Польшчы. Скончыў Варшаўскую акадэмію мастацтва (1957). Дэбютаваў вершамі ў беластоцкім зб. «Рунь» (1959). Аўтар паэт. кнігі «Прамень думкі» (Беласток, 1964). Друкаваўся ў альманаху «Белавежа» (1965, 1971) і інш. Вершы Бурша пра складаны духоўны свет сучаснага чалавека, выбар ім шляхоў у грамадстве, інтымныя пачуцці. Шмат месца займае пейзажная лірыка. Паэтычная мова Бурша ўскладненая, разлічана на вобразна-асацыятыўнае мысленне чытача. Адзін з арганізатараў бел. літ.-маст. руху на Беласточчыне. Жывапісныя творы Б. выстаўляліся ў Польшчы і за мяжой.
А.В.Мальдзіс. с. 354
БУРШТЫ́Н (ням. Bernstein), янтар, мінерал класа арган. злучэнняў, выкапнёвая акамянелая смала хвойных дрэў верхнемелавога—палеагенавага перыядаў. Аморфны вуглевадарод, каркасны палімер. Прыкладная хім. формула С10Н16О4. Трапляецца ў выглядзе зерняў, жаўлакоў і пласцін памерам ад некалькіх мм да 50 см у папярочніку. Звонку мае шчыльную непразрыстую шэрую ці бурую скарынку прадуктаў акіслення. Колер жоўты і карычневы розных адценняў, аранжавы, малочнабелы, зеленаваты і інш. Празрысты або замутнены. Бляск шкляны або смалісты. Цв. 2—3. Крохкі. Шчыльн. каля г/см3. Дыэлектрык. Т-ра плаўлення 250—300 °С, лёгка згарае.
Частка бурштыну мае т. зв. інклюзы — уключэнні насякомых і раслінных рэшткаў (такія ўзоры высока цэняцца). Утвараецца ў працэсе фасілізацыі (акамянення) смалы ў выніку полікандэнсацыі смаляных кіслот і тэрпенаў і наступнага пераадкладання з пахаваннем у прыбярэжна-марскіх, лагунных і дэльтавых адкладах. Каштоўны ювелірна-вырабны камень. Для атрымання суцэльных масаў бурштынавая дробязь апрацоўваецца пад ціскам пры павышаных т-рах. Некандыцыйны бурштын — сыравіна для вытв-сці бурштынавых кіслот, масла, каніфолі, лакаў, фарбаў і інш. Асн. радовішчы па берагах Балтыйскага м. ў Расіі (Калінінградская вобл ), Германіі, Польшчы, а таксама ў Італіі, Бірме, Канадзе, ЗША, Мексіцы і інш.
У Беларусі вылучаюцца 3 перспектыўныя на бурштын раёны: Зах.-Беларускі, Мікашэвіцка-Жыткавіцкі і найб. перспектыўны Палескі (асабліва т.зв. Драгічынская плошча). Адклады на глыб. 15—80 м. с. 354
БУРШТЫ́НАВАЯ КІСЛАТА́ , этан 1, 2-дыкарбонавая кіслата, HOOC(CH)2COOH. Бясколерныя крышталі, tпл 185 °С, шчыльн. 1563 кг/м3 (20 °С). Пры т-ры 235 °С адшчапляе ваду і ператвараецца ў ангідрыд. Добра раствараецца ў вадзе, спірце і эфіры. Утварае 2 рады вытворных: солі і эфіры бурштынавай кіслаты (сукцынаты). У прам-сці атрымліваюць гідрыраваннем малеінавага ангідрыду. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці некат. пластмасаў, фарбавальнікаў, лек. сродкаў, інсектыцыдаў і сінт. смол. с. 354
БУРШТЭ́ЙН Майсей Ісакавіч (5.4.1889, г. Смаргонь Гродзенскай вобл.—1968), бел. вучоны ў галіне садоўніцтва. Д-р с.-г. н. (1944), праф. (1922). Скончыў Новаалександрыйскі ін-т сельскай гаспадаркі і лесаводства (г. Пулавы Люблінскага ваяв., Польшча). З 1922 у Горацкай с.-г. акадэміі. Абследаваў многія раёны Беларусі і Расіі для закладкі садоў з улікам рэльефу мясцовасці і прыроднага дрэнажу. Выяўляў каштоўныя мясц. сарты пладовых культур, вывучаў уплыў прышчэпы на прышчэпак, падбіраў прышчэпы для закладкі гадавальнікаў. с. 354
БУ́РЫ , народ у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, гл. Афрыканеры. с. 355
БУ́РЫ ВУ́ГАЛЬ , гаручы карысны выкапень расліннага паходжання, нізкай ступені вуглефікацыі, пераходная форма ад торфу да каменнага вугалю. Адрозніваюць: лігніт з добра захаванай структурай рэшткаў драўніны, светлы карычневы вугаль зямлістай тэкстуры і шчыльны чорны бліскучы. На паветры буры вугаль хутка растрэскваецца і ператвараецца ў дробныя кавалкі. Для бурага вугалю характэрны наяўнасць гумінавых кіслот, высокая гіграскапічнасць і вільготнасць. Мае 64—78% вугляроду, 5—6% вадароду, 15—30% кіслароду, 40—65% лятучых рэчываў; вільготнасць да 50%. Шчыльн. 1200—1500 кг/м3. Цеплыня згарання ад 10,9 да 29,1 МДж/кг, попельнасць 18,5—25,6%. Энергет., быт. паліва, сыравіна для хім. прам-сці і вырабу вадкага паліва. У залежнасці ад колькасці вільгаці падзяляецца на 3 тэхнал. групы: Б-1 (вільготнасць больш за 40%), Б-2 (вільготнасць ад 30 да 40%) і Б-3 (вільготнасць менш за 30%). Самыя буйныя басейны і радовішчы бурага вугалю характэрны для мезазойска-кайназойскіх адкладаў. Гал. басейны размешчаны ў Расіі, Германіі, Польшчы, Чэхіі, Аўстраліі. У Беларусі паклады бурага вугалю выяўлены ў Прыпяцкім прагіне і Брэсцкай упадзіне ў асноўным на тэр. Гомельскай і Брэсцкай абл. (Брынёўскае, Жыткавіцкае і Тонежскае радовішчы). Агульныя геал. запасы — больш за 1 млрд. т, разведаныя запасы — больш за 150 млн. т. Якасць іх невысокая. с. 355
БУ́РЫ ЖАЛЯЗНЯ́К , жалезная руда; мінер. ўтварэнні з тонкадысперснай сумесі гідраксідаў жалеза, аксідаў і гідраксідаў крэмнію і алюмінію. Гал. мінералы: гётыт, гідрагётыт, гематыт, гідрагематыт і інш. Трапляецца ў выглядзе зямлістых скрытакрышт. масаў, нацёкаў, канкрэцый, жэодаў, аалітаў, сталактытаў, псеўдамарфозаў на інш. мінералах і выкапнёвых арган. рэштках. Колер ад цёмна-карычневага да светла-жоўтага. Утварэнне звязана з працэсамі акіслення ў паверхневай зоне зямной кары. Асн. радовішчы асадкавыя (марскія, рачныя, азёрныя, балотныя) і кары выветрывання ультраасноўных парод. Адна з самых пашыраных жал. руд, якія маюць прамысл. значэнне пры колькасці жалеза больш за 30% і малой колькасці шкодных прымесяў (серы, фосфару, мыш’яку). Найб. радовішчы ў Расіі, Казахстане, ЗША, Францыі, на Кубе, у Новай Каледоніі. У Беларусі трапляецца ў складзе балотнай руды. с. 355
БУ́РЫ МЯДЗВЕ́ДЗЬ (Ursus arctos), млекакормячая жывёла сям. мядзведзевых атр. драпежных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы, раней — у Паўн. Афрыцы. На Беларусі захаваўся ў паўн.-ўсх. і некат. раёнах усх. часткі, на Палессі. У пач. 19 ст. трапляўся па ўсёй тэр., з пач. 20 ст. рэдкі. На тэр. рэспублікі жыве прыблізна 100—120 асобін, найб. колькасць (каля 30 асобін) у Бярэзінскім запаведніку; занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. цела самцоў найб. буйных рас (Камчатка, Аляска) да 2,55 м, выш. ў карку да 1,35 м, маса да 750 кг. Афарбоўка густой, доўгай поўсці ад цёмна-бурай або амаль чорнай да буравата-палевай. Ліняюць 1 раз за год. Мае добры нюх, горшыя зрок і слых. Палаваспеласць у 3 гады. Нараджае да 6 (звычайна 1— 3) медзведзянят масай 0,5—0,6 кг. У халодныя і снежныя зімы ў спячцы ў бярлозе. Корміцца лісцем і карэнішчамі раслін, ягадамі, арэхамі, насякомымі, рыбай, нападае на ласёў, буйн. раг. жывёлу і інш. Колькасць скарачаецца. 2 падвіды ў Чырв. кнізе МСАП. с. 355
БУРЫМЕ́ (ад франц. bouts rimés рыфмаваныя канцы), верш, напісаны на загадзя вядомыя рыфмы. Узнік у Францыі ў 1-й пал. 17 ст. як форма салоннай «лёгкай паэзіі», чыста літаратурная забава. З 20 ст. становіцца пераважна эстрадным жанрам. Прынцып бурыме пакладзены ў аснову некаторых бел. нар. песень: назвы ўсіх дзён тыдня прадвызначылі рыфмы, а разам з тым і арганізавалі вершаваныя радкі жартоўнай песні «Ад панядзелка да панядзелка». с. 355
БУ́РЫЯ ВО́ДАРАСЦІ (Phaeophyta), аддзел водарасцей. 2 класы — феазааспоравыя (Phaeozoosporophyceae) і цыкласпоравыя (Cyclosporophyceae), каля 250 родаў (3 роды прэснаводныя, астатнія — марскія) і 1500 відаў (найб. вядомыя — ламінарыя цукрыстая, фукус пухіраваты, саргасум змешаны і інш.). Пашыраны ва ўсіх морах, у халодных водах утвараюць значныя зараснікі.
Шматклетачныя, пераважна макраскапічныя водарасці даўж. да 60 м. Слаявішча жаўтавата-бурае з-за прысутнасці жоўтых і бурых пігментаў (фукаксанціну і інш.), мае хларафілы а і с. Размнажаюцца лалавым і бясполым шляхам, радзей вегетатыўна. Палавы працэс — ізагамія, анізагамія і аагамія. Цыкл развіцця ізаморфны (больш старажытны) і гетэраморфны. Адметныя рысы бурых водарасцей: шматклетачныя валаскі з базальнай зонай росту; шматгнездавыя ўмяшчальні, што функцыянуюць як гаметангіі або спарангіі; зааспоры і гаметы з 2 жгуцікамі. Шырока выкарыстоўваюцца як харч. і кармавыя расліны, у медыцыне і прам-сці для атрымання алігінтаў, манітолу, кармавой мукі. с. 355
БУ́РЫЯ ЛЯСНЫ́Я ГЛЕ́БЫ , буразёмы , тып глебы, які ўтвараецца пад шыракалістымі, мяшанымі, радзей хвойнымі лясамі ва ўмовах умерана цёплага вільготнага клімату. Належаць да аўтаморфных глеб. Асн. падтыпы: тыповыя, ападзоленыя, глеевыя, ападзсшеныя глеевыя. Пашыраны на Каўказе, Д.Усходзе, у Еўропе, Кітаі, ЗША; на Беларусі трапляюцца невял. ўчасткамі сярод дзярнова-палева-падзолістых глеб, часцей у Брэсцкай і Гродзенскай абл.
Характарызуюцца назапашваннем вокіслаў жалеза (адсюль бурая афарбоўка), слабай дыферэнцыяцыяй профілю, працэсамі аглінення, камякаватай ці арэхападобнай структурай, магутным (да 20—30 см) гумусавым гарызонтам, высокай урадлівасцю. Выкарыстоўваюцца пад пасевы збожжавых і агароднінных культур, соі, пад вінаграднікі і інш. с. 356
БУРЫЯ́Н (Burian) Эміль Францішак (11.6.1904, г. Пльзень, Чэхія — 9.8.1959), чэшскі рэжысёр, драматург. Нар. арт. Чэхаславакіі (1954). Скончыў Пражскую кансерваторыю (1927). Аўтар 8 опер і 4 балетаў, сімф. і камерна-інстр. твораў, музыкі да спектакляў, кінафільмаў. З 1929 выступаў як рэжысёр драм. т-ра. Заснаваў у Празе т-р «Д-34», дзе ставіў вострапаліт. спектаклі. Яго пастаноўкі адметныя разнастайнасцю жанраў, пошукамі новых выразных сродкаў, спалучэннем слова, музыкі і пластыкі. Аўтар і пастаноўшчык п’ес «Вайна» (1935), «Народная сюіта» (1938), заснаваных на нар. фальклоры. У 1941—45 у канцлагеры. Пасля вызвалення паставіў спектаклі «Швейк» паводле Я.Гашака, «Опера жабракоў» Б.Брэхта, «На дне» М.Горкага і інш. с. 356
БУРЭІ́НСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН , у Хабараўскім краі Расійскай Федэрацыі. Працягласць 150 км, шыр. 50—60 км. Пл. 6000 км2. Вугляносныя адклады верхняй юры—ніжняга мелу. Балансавыя запасы да глыб. 300 — 1,9 млрд. т.
Адкрыты ў 1844, прамысл. распрацоўка з 1939. Вуглі каменныя, маркі Г. Цеплыня згарання на рабочае паліва каля 20 МДж/кг. Здабыча падземным і адкрытым спосабамі. Вуглі выкарыстоўваюцца як энергет. паліва на ТЭЦ (80%) і прамысл. прадпрыемствамі рэгіёна. с. 356
БУРЭІ́НСКІ ХРЫБЕ́Т , горны хрыбет у Хабараўскім краі Расійскай Федэрацыі. Даўж. каля 400 м. Выш. да 2071 м. Складаецца з кражаў і сярэднягорных хрыбтоў (Дусе-Алінь, Ам-Алінь, Эзоп), утвораных гранітамі, гнейсамі, асадкавымі і эфузіўнымі пародамі. На схілах хваёвыя і шыракалістыя лясы. Вяршыні маюць згладжаныя гальцовыя формы. с. 356
БУРЭ́ННЕ , стварэнне горнай вырабаткі цыліндрычнай формы (свідравіны, шпура, шахтавага ствала). Адрозніваюць бяскернавае (суцэльнае; разбурэнне горных парод адбываецца па ўсёй плошчы забою) і калонкавае (толькі па кальцавой пляцоўцы каля сцен свідравіны; слупок неразбуранай пароды — керн — дастаюць на паверхню). Кавалкі пароды выдаляюцца са свідравіны шнэкам, жалонкай або прамывачнай вадкасцю.
Бывае механічнае (вярчальнае, ударнае) э непасрэдным уздзеяннем буравога інструменту на пароду і таксама гідраўлічнае, тэрмічнае, хім. і інш.; у залежнасці ад тыпу інструменту — шнэкавае, шарошачнае, цвердасплаўнае, алмазнае; паводле тыпу буравой машыны — перфаратарнае, гідраўдарнае, турбіннае, электрабурэнне; паводле размяшчэння свідравін — нахільнае, куставое, шматствольнае і інш. Бурэнне выкарыстоўваюць для пошуку карысных выкапняў, здабычы вады, нафта, газу, расолаў, асушэння, вентыляцыі падземных збудаванняў, буд-ва палевых фундаментаў і інш. с. 356
БУРЭЯ́ , рака, левы прыток Амура, у Хабараўскім краі і Амурскай вобл. Расійскай Федэрацыі. Даўж. 623 км. Пл. басейна 70,7 тыс. км2. Утвараецца пры зліцці Правай Бурэі і Левай Бурэі. У верхнім цячэнні горная рака, у сярэднім пераразае адгор’і хр. Турана і цячэ ў вузкай даліне, у нізоўях цячэ па Зейска-Бурэінскай раўніне. Асн. прытокі: Німан, Туюн (справа), Ургал, Тырма (злева). Сярэдні расход вады 940 м3/с. Сплаўная. Суднаходства на 197 км ад вусця. с. 356
БУР’Я́Н Барыс Іванавіч (н. 7.1.1924, Масква), бел. тэатральны крытык і празаік. З 1940 акцёр у т-рах Расіі. З 1946 працаваў у БелТА, час. «Неман», газ. «Літаратура і мастацтва». Друкуецца з 1946. Аўтар нарысаў пра акцёраў А.Кістава і А.Клімаву, тэатр. калектывы, артыкулаў і эсэ, перакладаў з рус. мовы, п’ес для т-ра, радыё і тэлебачання, сцэнарыяў дакумент. кінанарысаў пра Г.Глебава, П.Малчанава, Р.Янкоўскага, Бел. акадэмічны т-р імя Я.Коласа. Выступае з тэатр. рэцэнзіямі і праблемнымі артыкуламі пра т-р у перыяд. друку.
Тв.: У синей бухты; Вальс Грибоедова; Твоя повесть: [Повести]. Мн., 1966; На театральных перекрестках. Мн., 1967 (разам з І.Ліснеўскім); З сёмага рада партэра. Мн., 1978; Судьба чужая — как своя. Мн., 1982; Грозовые отголоски: Повести. Мн., 1984; І толькі надпіс...: Арт. і эсэ. Мн., 1987. с. 356
БУ́СЕЛ Яўген Сямёнавіч (н. 14.2.1936, в. Міхайлаўка Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.), бел. графік. Засл. дз. маст. Беларусі (1991). Скончыў Маскоўскі паліграф. ін-т (1964). Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі. Шэраг твораў зроблены ў традыцыях лубка. Сярод работ: серыі гравюр «Беларускія народныя прымаўкі» (1975), «Беларускія жартоўныя песні» (1980), графічныя лісты «Вяртанне рыбакоў» (1979), «Вяргіні цвітуць», «Бацькаўшчына», «Толькі сэрцам трывожным пачую» (усе 1981), зб. карыкатур «Лішняя вага» (1975), ілюстрацыі да апавяданняў М.Гарэцкага (1987), серыя лінарытаў па вершах М.Багдановіча (1992) і інш. с. 356
БУ́СЕЛЬНІК , грабелькі, журавельнік (Erodium), род кветкавых раслін сям. гераніевых. Каля 90 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Паўн. паўшар’я і ў Міжземнамор’і. На Беларусі трапляецца бусельнік цыкутавы (Е. cicutarium) як пустазелле, а таксама на пустках і сметніках.
Адна-, двух- ці шматгадовыя травяністыя расліны з апушаным распасцёртым або ўзнятым сцяблом. Лісце супраціўнае, перыстае ці лопасцевае, ніжняе звычайна сабранае ў разетку. Кветкі пераважна пурпуровыя, ружовыя ці ліловыя з цёмнымі жылкамі, у шматкветкавых паўпарасоніках, радзей адзіночныя. Плод — зборны арэшак (стэрыгма). Лек. (вяжучы, кроваспыняльны, процісутаргавы сродак) і дэкар. расліны, маюць дубільныя рэчывы, вітамін С, карацін, арган. к-ты, смолы. с. 356
БУСЕНА́Р (Boussenard) Луі Анры (4.10.1847, Эскрэн, дэпартамент Луарэ, Францыя — 11.91910), французскі пісьменнік. Атрымаў мед. адукацыю ў Парыжы. Адзін з заснавальнікаў часопіса для падлеткаў «Le journal des voyages» («Дзённік падарожжаў»). Аўтар прыгодніцкіх раманаў для дзяцей і юнацтва: «Падарожжа вакол свету аднаго парыжскага хлопчыка» (1878—80), «Тайна доктара Сінтэза» (1888—89), «Палымнеючы востраў» (1898), «Капітан-Сарві-Галава» (1901) і інш. Творчасць Бусенара ў многіх дэталях, сюжэтах (часта разгортваюцца ў абставінах «экзатычных» краін), фантастычных элементах (падрабязнае апісанне складаных машын і навук. адкрыццяў, якія з’яўляюцца на некалькі дзесяцігоддзяў пазней) апярэдзіла развіццё навук.-фантаст. і прыгодніцкага жанраў у 20 ст.
Твю.: Рус. пер. — Полн. собр. романов. Кн. 1—40. СПб., 1911; Собр. романов. Т. 1—10. М., 1991—93; Охотники за каучуком. М., 1992; Похитители бриллиантов. Мн., 1993.
С.В.Логіш. с. 356
БУСІДО́ (яп. шлях воіна), у сярэдневяковай Японіі разнавіднасць няпісанага ганаровага кодэксу класа воінаў. Сярод асн. прынцыпаў бусідо — абсалютная вернасць свайму сюзерэну, адвага ў баі і пагарда да смерці, павага да праціўніка, выкананне прынятых на сябе абавязкаў і загартоўка духу. Сфарміравалася на аснове элементаў канфуцыянства, светапогляду будыйскай секты дзен і сінтаізму. У наш час бусідо аказвае ўплыў на этыку японцаў. с. 357
БУСЛА́ЕЎ (сапр. Бутэнка) Аляксандр Мікалаевіч (11.4.1894, г. Міргарад, Украіна — 12.8.1976), артыст цырка, дрэсіроўшчык ільвоў. Нар. арт. Расіі (1963). У 1929 стварыў паветраны атракцыён «Палёт на санках з-пад купала цырка» (разам з І.М.Бугрымавай). У 1940—63 працаваў з драпежнікамі. Аўтар успамінаў «Запіскі дрэсіроўшчыка ільвоў» (1965). с. 357
БУСЛА́ЕЎ Фёдар Іванавіч (н. 25.4.1818, с. Вадзінск Пензенскай вобл., Расія — 12.8.1897), рускі філолаг і мастацтвазнавец. Акад. Пецярбургскай АН (1881, чл.-кар. 1852). Праф. Маскоўскага ун-та (1847). У мовазнаўчых працах прытрымліваўся параўнальна-гіст. метаду; аўтар прац па методыцы выкладання («Пра выкладанне роднай мовы», ч. 1—2, 1844) і гісторыі рус. мовы («Спроба гістарычнай граматыкі рускай мовы», ч. 1—2, 1858) і інш. Заснавальнік комплекснага вывучэння фалькл. і літ. творчасці, выяўл. мастацтва («Гістарычныя нарысы рускай народнай славеснасці і мастацтва», т. 1—2, 1861). Спачатку быў прыхільнікам міфалагічнай школы, потым далучыўся да т. зв. міграцыйнай тэорыі і даводзіў, што радзімай еўрап. фальклору з’яўляецца Усход («Вандроўныя аповесці», 1874). Высветліў паэт. характар шэрагу жанраў і твораў усх.-слав. фальклору і л-ры, устанавіў іх сувязь з маральнымі ўяўленнямі народа («Аб народнай паэзіі ў старажытнарускай літаратуры», 1859). У працах выкарыстоўваў прыклады з бел. прыказак і прымавак. Выдаваў стараж. рукапісы («Гістарычная хрэстаматыя царкоўнаславянскай і старажытнарускай моў», 1861) і каменціраваў тэксты стараж.-бел. Помнікаў.
Літ.: Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды: Биобиблиогр. словарь. Мн., 1976. Т. 1. С. 47—55. с. 357
БУ́СЛАЎ Казімір Паўлавіч (25.10.1914, в. Кашалёў Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 20.1.1983), бел. філосаф. Акад. АН Беларусі (1972), д-р філас. н. (1965), праф. (1966). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Смаленскі пед. ін-т (1938). З 1956 дырэктар Ін-та філасофіі і права, у 1972—76 акадэмік-сакратар Аддз. грамадскіх навук АН Беларусі. Даследаваў праблемы культуры, сац. прагрэсу, гуманізму, свабоды і адказнасці асобы. Аўтар прац «Свабода павінна быць свабодай на справе» (1961), «Прызначэнне чалавека і сэнс яго жыцця» (1967), «Сацыяльнае адзінства, супярэчнасці, адказнасць» (1972), «Фарміраванне сацыяльнага ў чалавеку» (1980) і інш. с. 357
БУСЛЫ́ (Ciconiidae), сямейства птушак атр. буслападобных, або галянастых. 11 родаў, 18 відаў, пераважна ў тропіках. У Палеарктыцы 3 віды, з іх 2 на Беларусі: бусел белы (Ciconia ciconia) і бусел чорны (Ciconia nigra), які занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. Бусел чорны часцей трапляецца на Палессі, радзей — на поўначы і вельмі рэдка ў зах. і ўсх. раёнах Беларусі. На пач. 1989 колькасць папуляцыі бусла чорнага ў рэспубліцы дасягнула 1007.
Даўж. 76—152 см. Дзюба доўгая, прамая або злёгку загнутая ўгару ці ўніз. Крылы доўгія і шырокія, некат. буслы могуць доўга лунаць. Большасць відаў не маюць голасу (адсутнічаюць галасавыя мускулы ніжняй гартані) і выдаюць гукі, калі шчоўкаюць дзюбай (рэзанатар — гарлавы мяшок). Гнёзды на дрэвах, скалах, будынках. Пасля гнездавання часта збіраюцца ў чароды. Кормяцца на вільготных лугах, балотах беспазваночнымі, жабамі, трытонамі, яшчаркамі, мышападобнымі грызунамі. Некат. буслы (марабу) кормяцца адкідамі. Бусел далёкаўсходні занесены ў Чырв. кнігу МСАП. с. 357
БУСО́ЛЬ (франц. boussole), геадэзічны інструмент для вымярэння гарызантальных вуглоў паміж магнітным мерыдыянам і напрамкам на які-н. прадмет. Асн. часткі бусоля — магнітная вярчальная стрэлка, кольца з градуснымі дзяленнямі, дыёптры або аптычная труба для навядзення на прадмет. Выкарыстоўваюць пры правядзенні тапаграфічных і геадэзічных работ, таксама ў артылерыі (артыл. бусоль) для кіравання агнём, цэлеўказання і інш., пры правядзенні маркшэйдэрскіх здымак, арыенціроўцы горных вырабатак. с. 357
БУСО́ЎНЯ , гл. Сцернік. с. 357
БУСТАМА́НТЭ-І-СІРВЕ́Н (Bustamante y Sirvén) Антоніо Санчэс дэ (13.4.1865, Гавана — 24.8.1951), кубінскі юрыстміжнароднік, дыпламат. Праф. міжнар. права і ганаровы дэкан юрыд. ф-та Гаванскага ун-та. Прадстаўнік Кубы на 2-й Гаагскай канферэнцыі міру 1907, на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919 і на 6-й Панамерыканскай канферэнцыі 1928. Аўтар прац па міжнар. публічным і міжнар. прыватным праве, у т.л. Бустамантэ кодэкса. с. 357
БУСТАМА́НТЭ КО́ДЭКС , адна з найбольш значных кадыфікацый міжнар. прыватнага права. Прыняты 20.2.1928 у Гаване на 6-й Панамерыканскай канферэнцыі. Названы па прозвішчы складальніка — А.Бустамантэ-і-Сірвена. Уключае 437 артыкулаў, у якіх разглядаюцца пытанні міжнар. цывільнага, гандлёвага, крымінальнага права і міжнар. працэсу. Б.к. ратыфікаваны шэрагам амер. краін, у інш. выкарыстоўваецца судамі пры «мэтазгоднасці». с. 357
БУ́СТЭР (англ. booster), дапаможнае прыстасаванне для павелічэння сілы і скорасці дзеяння асноўнага механізма або машыны ў моманты асабліва вял. нагрузак. Напр., гідраўлічнае, эл. або пнеўматычнае прыстасаванне ў сістэме кіравання рулямі скорасных самалётаў; стартавы паскаральнік, першая ступень многаступеньчатай ракеты; прамежкавы паскаральнік зараджаных часціц; дадатковая крыніца эл. току (у т.л. трансфарматар), што ўключаецца для стабілізацыі эл. напружання ў сетках. с. 358
БУСУЁ́К (Busujok) Аўрэліу Аляксандравіч (н. 26.10.1928, с. Кадранка Страшанскага р-на, Малдова), малдаўскі пісьменнік. Аўтар паэт. зб-каў «Камень спатыкнення» (1958), «Рэдкая кветка» (1961), «Туга», «Каханне» (абодва 1963), «У белым і чорным» (1977) і інш. У рамане «Адзін перад тварам кахання» (1966) — маральна-этычныя праблемы, сцвярджэнне сапраўдных духоўных каштоўнасцей, у рамане «Мой парыжскі дзядзя» (1973) — праблемы выхавання, пошуку месца ў жыцці. Драматург, перакладчык. Пераклаў на малд. мову асобныя творы Я.Купалы. с. 358
БУСЫ́РСКІ Аляксандр Сяргеевіч (24.12.1806 — пасля 1845), бел. архітэктар. Прадстаўнік класіцызму. Скончыў Пецярбургскую АМ (1830). У 1833—37 магілёўскі губ. архітэктар. Па яго праектах у Магілёве пабудаваны флігелі ваен. шпіталя (1833) і да палаца ў сядзібе «Піпенберг» (1836), павятовае і прыходскае вучылішчы (1834; усе не зберагліся). с. 358
БУСЬКО́ Мікола (Мікалай Іосіфавіч; н. 27.9.1940, в. Пагарэлка Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.), бел. паэт. Скончыў Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прам-сці (1962) і Маскоўскі нар. ун-т мастацтваў (1967). Друкуецца з 1970. У зб-ках вершаў «У Нёмна на плячах» (1986), «Сузор’е Шаляў» (1995) паэт. асэнсаванне гіст. вопыту, урокаў вайны і міру. Вершам уласцівы лірычная спавядальнасць, багатая вобразнасць, назіральнасць, трапнасць дэталяў. Піша таксама для дзяцей (зб-кі «Ад галінкі да сучка — тэлефон у павучка», 1993; «Шасцікрылец Хмарагон», 1996). с. 358
БУ́СЯЖ , вёска ў Беларусі, у Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр Мілейкаўскага с/с і калгаса. За 22 км на ПнЗ ад г. Івацэвічы, 146 км ад Брэста, 18 км ад чыг. ст. Косава-Палескае. 220 ж., 77 двароў (1995). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Успенская царква (1779). с. 358
БУТ Павел Міхневіч, гл. Паўлюк П.М. с. 358
БУ́ТАВЫ КА́МЕНЬ , прыродныя або штучна атрыманыя буйныя кавалкі няправільнай формы (з даўж. рабра 150—500 мм) з вапнякоў, даламітаў, пясчанікаў, радзей з гранітаў. Разнастайнасць — камень для бруку (з даўж. рабра да 300 мм). Бутавы камень бывае нізкатрывалы (трываласць да 100 МПа), сярэднетрывалы (да 400 МПа) і высокатрывалы (больш за 500 МПа); у залежнасці ад умоў эксплуатацыі павінен вытрымліваць ад 15 да 300 цыклаў замарожвання. Выкарыстоўваецца пры буд-ве фундаментаў, сцен, дарог, дапаможных і гідратэхн. збудаванняў, каналізацыйных каналаў і інш. с. 358
БУТАДЫЕ́Н , бутадыен-1, 3, дывініл, ненасычаны вуглевадарод СН2=СН—СН=СН2. Упершыню атрыманы з сівушнага алею франц. хімікам Ж.Б.Каванту (1862). Бясколерны газ з непрыемным пахам, tкіп — 4,47 °С, шчыльн. вадкага 621,1 кг/м3 (20 °С), добра раствараецца ў бензоле, эфіры. Гаручы, т-ра самазгарання 415 °С, сумесь з паветрам (1,1—12,5% бутадыёну) выбухованебяспечная. Лёгка полімерызуецца і суполімерызуецца. У прам-сці атрымліваюць дэгідрагенізацыяй нафтапрадуктаў, якія маюць нармальныя бутан і бутэны. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці сінт. каўчукоў. Раздражняе слізістыя абалонкі вачэй і дыхальных шляхоў, ГДК 100 мг/м3. с. 358
БУТАДЫЕ́НАВЫЯ КАЎЧУКІ́ , дывінілавыя каўчукі, сінтэтычныя палімеры; прадукт полімерызацыі бутадыену. У залежнасці ад метаду полімерызацыі атрымліваюць бутадыёнавыя каўчукі з рознай колькасцю цыс -1,4; транс -1,4 і 1,2 бутадыенавых звёнаў (гл. Геаметрычная ізамерыя).
Адрозніваюць бутадыенавыя каўчукі стэрэарэгулярныя (полімерызацыя ў растворы) і нестэрэарэгулярныя (полімерызацыя ў прысутнасці шчолачных металаў), якія маюць адпаведна сярэднялікавую мал. масу (70—280)·103 і (85—200)·103, шчыльн. 900—920 кг/м3. У вытв-сці шын, гумава-тэхн. вырабаў, гумавага абутку і інш. выкарыстоўваюць стэрэарэгулярныя Б.к. (гума на іх аснове зноса- і марозаўстойлівая, з добрымі дынамічнымі ўласцівасцямі).
Я.І. Шчарбіна. с. 358
БУТАДЫЕ́Н-НІТРЫ́ЛЬНЫЯ КАЎЧУКІ́ , дывініл-нітрыльныя каўчукі, сінтэтычныя каўчукі, супалімеры бутадыену і акрыланітрылу, [—СН—СН=СН—СН2—]n—[СН2——СН(СN)—]m.
Аморфныя прадукты ад светла-жоўтага да цёмна-карычневага колеру, шчыльн. 940— 1020 кг/м3. Раствараюцца ў арган. злучэннях: кетонах, араматычных вуглевадародах, хлорвытворных вуглевадародаў. Устойлівыя да ўздзеяння тэхн. маслаў, бензіну, аліфатычных вуглевадародаў. Атрымліваюць суполімерызацыяй у воднай эмульсіі. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці масла- і бензінаўстойлівых гумавых вырабаў (ушчыльняльнікаў, сальнікаў, амартызатараў і інш.), у якасці пластыфікатараў для пластмасаў. с. 358
БУТАДЫЕ́Н-СТЫРО́ЛЬНЫЯ КАЎЧУКІ́ , дывініл-стырольныя каўчукі, сінтэтычныя каўчукі, супалімеры бутадыену і стыролу (ці ɑ-метылстыралу), [—СН2—СН=СН—СН2—]n—[СН2—СН(С6H5)—]m. Прадукты светла-жоўтага колеру, шчыльн. 900— 990 кг/м3. Раствараюцца ў араматычных і аліфатычных вуглевадародах. Устойлівыя да ўздзеяння шчолачаў і к-т. Атрымліваюць суполімерызацыяй у эмульсіі ці растворы. Вулканізуюцца серай, атрыманая гума мае высокую трываласць, эластычнасць і зносаўстойлівасць. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці аўтамабільных шын, канвеерных стужак, гумавага абутку. с. 358
БУТАКО́Ў Аляксандр Іванавіч (н. 6.9.1921, в. Ніжняя Валшанка Лузскага р-на Кіраўскай вобл., Расія), бел. тэатр. педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1953). Засл. дз. маст. Беларусі (1980).
Скончыў Бел. тэатр. ін-т (1949). З 1953 у Бел. акадэміі мастацтваў, дзе паставіў спектаклі: «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Ішла вайна» паводле твораў В.Быкава, «Дачнікі», «На дне», «Варвары» М.Горкага, «Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага і інш. Аўтар манаграфіі «Мастацтва жыццёвай праўды» (1957) пра творчы шлях т-ра імя Я.Купалы ў 1920—40-я г., артыкулаў па пытаннях т-ра і выхавання акцёраў. с. 358
БУТАКО́Ў Аляксей Іванавіч (19.2.1816, г. Кранштат, Расія — 10.7.1869), расійскі гідрограф. Контр-адмірал. Член Рус. геагр. т-ва (з 1848), ганаровы чл. Геагр. т-ва ў Берліне (1853). Скончыў Марскі корпус у Пецярбургу. Служыў на Балт. флоце. У 1840—42 удзельнічаў у кругасветным падарожжы на судне «АБА» (апісаў яго ў 1843—44). Выканаў гідраграфічныя даследаванні Аральскага м. (1848—49), адкрыў в-аў Адраджэння і інш. Па матэрыялах даследаванняў у 1850 надрукавана першая карта Аральскага м. Абследаваў нізоўі р. Сырдар’я (1855), дэльту р. Амудар’я (1859), у 1861—63 апісаў сярэднюю ч. Сырдар’і. с. 358
БУТАКО́Ў Рыгор Іванавіч (9.10.1820, Рыга — 12.6.1882), расійскі флатаводзец, заснавальнік тактыкі паравога браняноснага флоту. Адмірал (1878). Чл. Дзярж. савета (1882). Брат А.І.Бутакова. Настаўнік С.В.Макарава. Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1836). Служыў на Балтыйскім (БФ) і Чарнаморскім (ЧФ) флатах. У 1847—50 разам з І.А.Шастаковым склаў першую сістэм. лоцыю Чорнага м. У Крымскую вайну 1853—56 на чале каманды параходафрэгата «Уладзімір» 17.11.1853 правёў першы ў гісторыі бой паравых караблёў, узяў у палон тур. параход «Перваз-Бахры»; камандаваў атрадам параходаўфрэгатаў у час Севастопальскай абароны 1854—55. У 1856—60 гал. камандзір ЧФ, ваен. губернатар Мікалаева і Севастопаля. У 1867—77 камандзір эскадры браняносных караблёў БФ. З 1881 гал. камандзір Пецярбургскага порта. Аўтар працы «Новыя асновы параходнай тактыкі» (1863), «Правіл манеўру паравога карабля», якімі карысталіся на ўсіх флатах свету. с. 358
БУТА́Н , К аралеўства Бутан (на мове бхотыя — Друк-Юл), дзяржава ў Паўд. Азіі, у цяжкадаступнай ч. Усх. Гімалаяў. Мяжуе на Пн з Кітаем, на З, Пд і У з Індыяй. Падзяляецца на 18 дыстрыктаў. Пл. 47 тыс. км2. Нас. 1532 тыс. чал. (1993). Афіц. сталіца — т.Тхімпху, традыц. — г. Пунакха (зімовая рэзідэнцыя караля). Афіц. мова — бхотыя (дзонг-хэ, блізкая да тыбецкай). Нац. свята — Дзень нацыі (17 снеж.).
Дзяржаўны лад. Бутана — канстытуцыйная манархія. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — кароль. Вышэйшы заканад. орган — аднапалатная Нац. асамблея са 150 чл. (100 чл. выбіраюцца вясковымі старастамі, 10 — манастырамі, 40 чл. прызначаюцца каралём), тэрмін паўнамоцтваў 3 гады. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе савет міністраў.
Прырода. Бутана — горная краіна. Вылучаюцца З прыродныя паясы: Гал. Гімалайскі хр. на Пн (г. Кула-Каніры, 7554 м), міжгорныя ўпадзіны і даліны цэнтр. ч. краіны, невысокія горы і перадгор’і на Пд. Клімат мусонны, у далінах трапічны і субтрапічны, у гарах больш халодны. У далінах сярэднія т-ры паветра ў студз. -4,5 °С, у ліп. 17 °С. Ападкаў ад 5000 мм на Пд да 1000—1500 мм у катлавінах і далінах і да 500 мм на найб. высокіх гарах. Рэкі бас. Брахмапутры цякуць у глыбокіх далінах, маюць вял. запасы гідраэнергіі. Лясы займаюць 64% тэр. краіны, багатыя каштоўнай драўнінай. У ніжнім поясе вечназялёныя, вышэй лістападныя і хвойныя лясы. Вышэй за 3500—4000 м — высакагорныя лугі, асыпкі і скалы, на найб. высокіх гарах — вечныя снягі і ледавікі. Запаведнікі Джыгмі-Дорджы, Газа, Манас і інш.
Насельніцтва. Большая ч. насельніцтва — бхотыя і блізкія да іх невял. горныя народы тыбецкага паходжання. На Пд жывуць гурунгі і асамцы. Большасць вернікаў будысты-ламаісты, ёсць індуісты (каля 25%) і прыхільнікі стараж. традыц. культаў. Шчыльнасць насельніцтва 34 чал. на 1 км2, б. ч. яго сканцэнтравана ў катлавінах і далінах сярэдняй ч. краіны. Гарады невялікія, у іх жыве каля 10% насельніцтва.
Гісторыя. Стараж. гісторыя Бутана малавядомая. Прыкладна з 8—9 ст. з Тыбета на тэр. сучаснага Бутана перасяляліся плямёны бхотыя, якія выцеснілі б.ч. аселага інд. насельніцтва. У пач. 17 ст. тыбецкія манахі ўстанавілі тут тэакратычную каралеўскую ўладу, дзярж. рэлігіяй стаў ламаізм. У 19 ст. ў краіне адбылося некалькі грамадз. войнаў, выкліканых нязгодай намеснікаў правінцый з цэнтр. уладай. З 1865 бутанскай знешняй палітыкай кіраваў урад брыт. Індыі, які ў 1907 ператварыў Бутан у спадчынную манархію (першым у 1907—26 правіў кароль Угай-ен-Бангчук, заснавальнік сучаснай кіруючай дынастыі). Да 1947 Бутан — брыт. пратэктарат. Паводле дагавора з Індыяй (8.8.1949) Бутан абавязаўся ў сваіх знешніх зносінах кіравацца курсам і пазіцыяй інд. ўрада. Пасля анексіі Тыбета Кітаем (1950) бутанска-інд. сувязі, у т.л. эканамічныя, узмацніліся. З кастр. 1969 — канстытуцыйная манархія (не мае пісанай канстытуцыі). З 12.2.1971 суверэнная дзяржава.
З 1972 дзяржавай і ўрадам кіруе кароль Джыгме Сінгай Бангчук (каранаваны ў 1974). У 1980 Бутан заключыў дагавор аб граніцы з Кітайскай Нар. Рэспублікай. У Бутане няма паліт. партый, на тэр. Індыі дзейнічае партыя Бутанскі нац. кангрэс. Бутан — член ААН (з 1971), Руху недалучэння (з 1973), Асацыяцыі рэгіянальнага супрацоўніцтва краін Паўд. Азіі (з 1985), належыць да самых бедных і адсталых краін, што развіваюцца.
Гаспадарка. Бутан — аграрная краіна з перавагай натуральнай гаспадаркі і феад. адносін. У сельскай гаспадарцы занята 95% самадз. насельніцтва, пераважае земляробства. Плошча апрацаваных зямель складае 3% тэр. краіны. На асобных участках па далінах рэк і схілах гор, на тэрасавых і часткова арашальных палях вырошчваюць рыс, пшаніцу, кукурузу, бульбу, горны ячмень, проса, грэчку, клешчавіну, бавоўну, чай. Агародніцтва і пладаводства (апельсіны, манга, яблыкі). Збор (1993, тыс. т): рысу 43, кукурузы 40, бульбы 34, цытрусавых 58. Горна-пашавая жывёлагадоўля (1993, тыс. галоў): буйн. раг. жывёлы і якаў 429, авечак 54, коз 41. Гадуюць свіней і коней. Прам-сць (1993, тыс. т): здабыча каменнага вугалю 56, даламіту 206, вапняку 190, графіту, свінцова-цынкавых і медных рудаў, вальфраму, гіпсу, вытв-сць цэменту 170, віна, кансерваў і сокаў з садавіны, запалак, фанеры, драўнінна-стружкавых пліт. Развіваецца вытв-сць электраэнергіі. Некалькі ГЭС. Захоўваецца традыц. саматужнае рамяство. Аўтамаб. дарогі (даўж. каля 2 тыс. км) злучаюць Тхімпху з асн. раёнамі краіны і з Індыяй. Аэрапорты ў Паро і Тхімпху. Экспарт: цэмент, драўніна, фанера, даламіт, электраэнергія, агародніна, сокі, арэхі, спецыі, каменны вугаль, сыры каўчук і інш. Імпарт (перавышае экспарт у 2 разы): прамысл. і харч. тавары (машыны, абсталяванне, рыс, цукар), бензін, газа і інш. Асн. гандл. партнёр — Індыя (каля 90% знешнегандл. абароту). Адна з асн. крыніц паступлення замежнай валюты — даходы ад замежнага турызму і альпінізму, а таксама ад продажу паштовых марак. Пастаянную эканам. дапамогу Бутану аказвае Індыя. Грашовая адзінка — нгултрум.
З.М.Шуканава (прырода, гаспадарка),
У.Я.Калаткоў (гісторыя). с. 359
БУТА́НЫ , насычаныя вуглевадароды агульнай формулы С4Н10. Існуюць 2 ізамеры: нармальны бутан СН3(СН2)2СН3 (tкіп -0,5 °С) і ізабутан (СН3)3СН (tкіп -11,7 °С).
Бясколерныя газы, раствараюцца ў арган. растваральніках, не раствараюцца ў вадзе, сумесі з паветрам (1,5—8,5% бутаны) выбухованебяспечныя. Змяшчаюцца ў нафтавых і прыродных газах і ў газах нафтаперапрацоўкі. З нармальнага бутану атрымліваюць бутадыен, ізабутану — ізабутылен, неагексан і ізаактан. Сумесь бутану з прапанам выкарыстоўваецца як паліва. Аказваюць слабае наркатычнае ўздзеянне, ГДК 300 мг/м3. с. 359
БУ́ТАЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура эпохі мезаліту (каля 8— 6-га тыс. да н.э.) на тэр. Волга-Камскага міжрэчча. Назва ад стаянкі каля в. Бутава Старыцкага р-на Цвярской вобл. Насельніцтва вяло рухомы лад жыцця. Аснова гаспадаркі — паляванне. Для бутаўскай культуры характэрны крамянёвыя разцы акруглыя і з неапрацаванай пляцоўкай, геам. мікраліты (на познім этапе), вербалістыя і тронкавыя наканечнікі стрэл. У фарміраванні бутаўскай культуры значную ролю адыгралі познасвідэрскія і арэнбургскія элементы.
А.В.Іоў. с. 359
БУ́ТАЎТ-АНДРАЙКО́ВІЧ Марыя Магдалена Эліза (22.7.1852, в. Баландзічы Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 1933), бел. жывапісец. Вучылася ў Рызе ў манахаў А.Лізен-Маўэра і М.Адама, у 1875—76 — у Італіі. Чл. Літоўскага т-ва мастакоў у Вільні (1907). З 1881 жыла ў сваім маёнтку Гарнастаевічы (Свіслацкі р-н) і ў Варшаве, дзе выкладала на маст. курсах для жанчын. З-за хваробы вачэй у канцы 1880-х г. спыніла творчую дзейнасць. Працавала пераважна ў гіст. жанры, пісала карціны і на рэліг. сюжэты: «Ян Каханоўскі над астанкамі Уршулі» (1876), «Кардынал Ян Медзічы з Пампеніем Лаэтам на рымскіх раскопках» (1877), «Хрыстос вылечвае сляпога» (1878), «Міласэрнасць каралевы Ядвігі» (1884) і інш. Займалася таксама асветнай дзейнасцю і філантропіяй, адна з першых збіральніц твораў нар. мастацтва.
І.А.Масляніцына. с. 359
БУТАФО́РЫЯ (італьян. buttafouri літар. выкідваць вон), 1) падробленыя прадметы (скульптура, мэбля, дэталі касцюма, аздабленні і інш.), якімі карыстаюцца ў спектаклях замест сапраўдных. Найчасцей не з’яўляюцца дакладнай копіяй арыгіналаў, адрозніваюцца ад іх матэрыяламі (вырабляюць з кардону, пап’е-машэ, дрэва, бляхі, палатна, пенапласту), формай, памерамі і афарбоўкай, што абумоўлена характарам спектакля і спецыфічнымі патрабаваннямі сцэны. Бутафорыя выкарыстоўваецца таксама ў кіно, экспазіцыях выставак, вітрынах, для рэкламы. 2) У пераносным сэнсе — падман, бачнасць, фальш, разлічаныя на знешні эфект. с. 360
БУ́ТАЧ , возера ў Беларусі, у Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., на пойме Прыпяці, за 15 км на ПдУ ад г. Жлобін. Пл. 0,2 км2, даўж. 2,5 км, найб. шыр. 160 м. Злучана пратокай з воз. Паграбы, выцякае ручай у р. Окра. с. 360
БУТВІЛО́ЎСКІ Рычард Пятровіч (22.5.1933, г. Барысаў Мінскай вобл. — 22.12.1977), бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1958, клас М.Аладава). З 1957 выкладаў у муз. вучылішчы, кансерваторыі, пед. ін-це ў Мінску. Сярод твораў: балада «Подзвіг маці» на сл. І.Панкевіча для салістаў, хору і аркестра (1975); сімфонія (1961); Канцэрт-казка для фп. з аркестрам (1965); п’есы для нар. і эстраднага аркестра; фп. трыо (1956); хары; рамансы; музыка да драм. спектакляў, кінафільма «Анюціна дарога» (у сааўт.). с. 360
БУТКЕ́ВІЧ Красцьян Ягоравіч (?, каля Шклова, Магілёўская вобл. — 14.10.1846), бел. і рус. артыст балета. Прыгонны, у 1822 адпушчаны на волю. Вучыўся, відаць, у П.Барцанці, Марыядзіні, М.Пранчынскага. У 1780—90-я г. вядучы танцоўшчык Шклоўскага тэатра Зорыча. У 1800 у ліку 14 шклоўскіх танцоўшчыкаў вывезены ў Пецярбург, да 1825 артыст Пецярбургскага імператарскага т-ра. Выконваў цэнтр. пантамімныя ролі, меў неардынарныя драм. здольнасці. Сярод партый: Сцяпан («Вызваленне маладой сялянкі, ці Храбрасць рускага салдата»), Анкундзін («Млынар—чараўнік, падманшчык і сват»; абодва 1822), Гірэй («Каўказскі нявольнік, або Цень нявесты» К.Каваса паводле А.Пушкіна, 1823). с. 360
БУТКЕ́ВІЧ Леанід Уладзіміравіч (31.12.1918, в. Хотліна Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. — 12.11.1985), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Аршанскі тэхнікум чыг. транспарту (1935). Працаваў на чыгунцы. З 1937 у Чырв. Арміі. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўд.-Зах., Паўд., Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім франтах. Снайпер лейт. Буткевіч вызначыўся ў баях за Каўказ, Кубань, Крым, падрыхтаваў 125 снайпераў. З 1945 у запасе. с. 360
БУТКЕ́ВІЧ Уладзімір Сцяпанавіч (19 6.1872, в. Русакова Адоеўскага р-на Тульскай вобл., Расія — 4.11.1942), савецкі вучоны ў галіне фізіялогіі раслін і біяхімік. Чл.-кар. АН СССР (1929). Скончыў Маскоўскі ун-т (1894). З 1928 у Маскоўскай с.-г. акадэміі імя К.А.ЦІміразева. Навук, працы па фізіялогіі дыхання і абмене рэчываў у раслінах. Вызначыў ролю аспарагіну як рэзерву азоцістых рэчываў у раслінах. Выявіў жалезабактэрыі на дне арктычных мораў і вызначыў іх ролю ў стварэнні жалезіста-марганцавых канкрэцый. Прапанаваў экспрэс-метад вызначэння патрэбнасці раслін у фосфарных і калійных угнаеннях, распрацаваў спосаб прамысл. атрымання лімоннай кіслаты з цукру з дапамогай мікраарганізмаў, мікрабіял. метад разведкі нафты і гаручых газаў. с. 360
БУ́ТЛЕРАЎ Аляксандр Міхайлавіч (15.9.1828, г. Чыстапаль, Татарстан — 17.8.1886), рускі хімік, заснавальнік рус. школы хімікаў. Акад. Пецярбургскай АН (1874). Скончыў Казанскі ун-т (1849), у якім і працаваў, праф. (1857), у 1860 і 1863 рэктар. З 1868 праф. Пецярбургскага ун-та. Навук. працы па арган. сінтэзе і тэорыі хім. будовы. Адкрыў новы спосаб сінтэзу ёдзістага метылену (1858), атрымаў уратрапін і палімер фармальдэгіду (1861), які выкарыстаў для сінтэзу цукрыстага рэчыва «метыленітану». Стварыў тэорыю хім. будовы, паводле якой уласцівасці рэчываў абумоўлены парадкам сувязей атамаў у малекулах і іх узаемным уплывам (1861). Растлумачыў з’яву ізамерыі (1864). У 1864 выдаў кнігу «Уводзіны да поўнага вывучэння арганічнай хіміі», дзе тэорыя хім. будовы ўпершыню пашырана на ўсе класы арган. злучэнняў.
Тв.: Соч. Т. 1—3. М., 1953—58.
Літ.: Быков Г.В. А.М.Бутлеров: Очерк жизни и деятельности. М., 1961. с. 360
БУТМІ́РСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура позняга неаліту (4-е тыс. да н.э.) на тэр. Босніі і Герцагавіны. Назва ад стаянкі Бутмір паміж г. Сараева і р. Босна. Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, жыло ў паўзямлянках і наземных жытлах з чароту і гліны. Кераміка — грушападобныя амфары, пасудзіны на паддонах, ахвярнікі на 4 ножках, упрыгожаныя спіральным арнаментам, антрапаморфныя статуэткі. с. 360
БУТО́Н (франц. bouton), пупышка, якая распускаецца ў кветку. Звычайна бутон адрозніваецца ад лісцевых пупышак той жа расліны памерамі і прытупленай верхавінкай. Усе часткі кветкі ў бутоне ўжо сфарміраваныя. Па папярочным зрэзе праз бутон складаюць дыяграмы кветкі, што даюць нагляднае ўяўленне пра лік і ўзаемнае размеркаванне яе асобных частак. Вывучэнне бутонаў мае значэнне ў марфал. характарыстыцы розных сям. раслін і іх сістэматыцы. с. 360
БУТРАМЕ́ЕЎ Уладзімір Пятровіч (н. 20.3.1953, в. Расна Горацкага р-на Магілёўскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1974), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў (1987) і Вышэйшыя літ. Курсы (1991) у Маскве. Настаўнічаў на Магілёўшчыне, Слонімшчыне. У друку выступае як празаік і драматург. Піша на рус. і бел. мовах. Аўтар кніг аповесцяў і апавяданняў «Кахаць і верыць» (1986), «Зрушэнне» (1989), «Задарожжа» (1993), п’ес «Ізноў Несцерка» (паст. 1987), «Страсці па Аўдзею» (паст. 1989). Адзін з аўтараў сцэнарыя тэлефільма «Наш сад» (з Я.Міцько, паст. 1987).
Тв.: Вялікія і славутыя старажытнага свету: Энцыкл. для дзяцей. Мн., 1995; Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі. Мн., 1995; Великие и знаменитые: Средние века и эпоха Возрождения. М., 1995. с. 360
БУ́ТРАС-ГА́ЛІ (Boutros-Ghali) Бутрас (н. 4.11.1922, Каір), палітычны і дзярж. дзеяч Егіпта. Адукацыю атрымаў у Каірскім і Парыжскім ун-тах. Праф. міжнар. права Каірскага ун-та (1949—79). Дырэктар цэнтра даследаванняў Гаагскай акадэміі міжнар.. права (1967—69). Міністр замежных спраў (з 1977), чл. парламента Егіпта з 1987. З 1991 віцэпрэм’ер. Удзельнічаў у падпісанні Кэмп-Дэвідскіх пагадненняў (1978), пасяджэннях Ген. Асамблеі ААН (1979, 1982 і 1990). Абраны Ген. сакратаром ААН на перыяд 1992—96. с. 360
БУТРЫМО́ВІЧЫ , Бутрымы, шляхецкі род герба «Тапор» у ВКЛ. Паходзяць ад літоўскага баярына Бутрыма, які ўдзельнічаў у заключэнні Гарадзельскай уніі 1413. Найб. Вядомыя: Ян, намеснік смаленскі ў 1422. Ян, шамбялян Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1789. Адрыян, уніяцкі епіскап-суфраган пінскі і тураўскі, у 1793 суфраган кіеўскага мітрапаліта. Мацей (1745—1814), дзярж. дзеяч Рэчы Паспалітай. Вучыўся ў Пінскім езуіцкім калегіуме. З 1778 канюшы, з 1780 мечнік, з 1783 суддзя гродскі, з 1785 падстароста, з 1791 лоўчы пінскі. Набліжаны гетмана М.КАгінскага. Ініцыятар шырокіх гасп. пераўтварэнняў на Піншчыне. Ажыццяўляў пракладку гасцінцаў, Мухавецкага і Агінскага каналаў, праводзіў меліярацыю. Удзельнічаў у працы Чатырохгадовага сойма 1788—92, падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791. с. 360
БУТУ́АН (Butuan), горад на Філіпінах, на в-ве Мінданао. Адм. ц. прав. Агусандэль-Нортэ. 227,8 тыс. ж. (1990). Порт у вусці р. Агусан (вываз абакі, копры). Аэрапорт. Гандл. Цэнтр. с. 360
БУТУРЛІ́Н Васіль Васілевіч (?—1656), рускі ваенны дзеяч, дыпламат. З 1640 акольнічы, з 1652 прыбліжаны баярын і дварэцкі цара Аляксея Міхайлавіча. Суддзя Разбойнага прыказа (1650—51) і Прыказа Вял. дварца (1652—54). У 1648 люта расправіўся з удзельнікамі паўстання ў Курску. У 1653 узначаліў рус. пасольства на Украіну. На Пераяслаўскай радзе 1654 прывёў да прысягі на вернасць Расіі яе ўдзельнікаў. У 1655 камандуючы войскамі, якія былі пасланы на дапамогу Хмяльніцкаму супраць польскіх войскаў. с. 360
БУТЫ́ЛАВЫЯ СПІРТЫ́ , бутанолы, аліфатычныя насычаныя спірты, С4Н9ОН. Вядомы 4 ізамерныя бутанолавыя спірты: 1-бутанол (першасны); 2-бутанол (другасны); 2-метыл-1-прапанол (ізабутылавы); 2-метыл-2-прапанол (трацічны).
Бясколерныя вадкасці са спіртавым пахам, tкіп 117,4 °С, шчыльн. 809,9 кг/м3 (першасны бутанолавы спірт), трацічны бутанолавы спірт — цвёрдае рэчыва з пахам цвілі, tпл 25,5 °С, 82,5 ºС, шчыльн. 788,7 кг/м3 (20 ºС). Раствараюцца ў вадзе і арган. растваральніках. Ізабутылавы вылучаюць з сівушнага алею перагонкай, астатнія атрымліваюць сінтэтычна. Выкарыстоўваюцца як растваральнікі ў лакафарбавай прам-сці, для сінтэзу арган. рэчываў, у вытв-сці пластыфікатараў, пестыцыдаў, лек. сродкаў. с. 361
БУТЫЛАЦЭТА́ТЫ , арганічныя рэчывы, складаныя эфіры воцатнай к-ты і бутылавых спіртоў, СН3СООС4Н9. Бясколерныя вадкасці з фруктовым пахам, tкіп 126,3 °С, шчыльн. 881,3 кг/м3 (н-бутылацэтат), tкіп 116,5 °С, шчыльн. 858 кг/м3 (ізабутылацэтат). Мала растваральныя ў вадзе, добра — у арган. растваральніках. У прам-сці атрымліваюць этэрыфікацыяй у прысутнасці сернай к-ты. Выкарыстоўваюцца як растваральнікі лакафарбавых матэрыялаў, палімераў, пахучыя рэчывы для фруктовых эсенцый, у парфумерыі. с. 361
БУТЫЛКАЎЧУКІ́ . сінтэтычны палімер, супалімер ізабутылену з невял. колькасцю ізапрэну, [—С(СН3)2—СН2—]m—[—СН2—С(СН3)=СН—СН2—]n. Мал. маса (3—7)·105, шчыльн. 910—920 кг/м3, т-ра шклавання -69 °С. Асаблівасці — нізкія ненасычанасць, пара- і газапранікальнасць. Атрымліваюць нізкатэмпературнай (ад -80 °С да -95 °С) полімерызацыяй ізабутылену з 0,6—5 малярнымі % ізапрэну ў прысутнасці каталізатара (хларыд алюмінію АlСl3). Гума на аснове бутылкаўчукоў ўстойлівая да ўздзеяння азону, к-т, шчолачаў і інш. агрэсіўных рэчываў. Выкарыстоўваюць у вытв-сці аўтамабільных і варачных камер, дыяфрагмаў фарматараў-вулканізатараў шын, дэталяў харч. машынабудавання, мед. вырабаў, электраізаляцыйных матэрыялаў і інш. с. 361
БУТЫ́ЛКІН Віктар Васілевіч (н. 27.10.1923, Масква), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-маёр (1975). Д-р ваен. навук (1969), праф. (1970). Скончыў Разанскае артыл. вучылішча (1942), Артыл. акадэмію імя Дзяржынскага (1952). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1942. Камандзір батарэі ст. лейт. Бутылкін вызначыўся 15.10.1943 пры фарсіраванні Дняпра каля г.п. Лоеў Гомельскай вобл. З 1956 на н.-д. рабоце, у 1985—88 заг. кафедры ў Ваен. акадэміі імя Дзяржынскага. с. 361
БУТЫРАЛЬДЭГІ́Д , гл. Маслены альдэгід. с. 361
БУТЫРО́МЕТР (ад грэч. butyron тлушч + ...метр), прылада для вымярэння тлустасці малака. с. 361
БУ́ТЫЯ (Boothia), паўвостраў на крайняй Пн Паўн. Амерыкі, тэр. Канады. Паверхня — плато з асобнымі масівамі выш. да 573 м, якое абкружана прыбярэжнымі раўнінамі. Тундравая расліннасць. На Пн мыс Мерчысан — самы паўн. пункт мацерыка. с. 361
БУТЭ́ВІЧ Анатоль Іванавіч (літ. псеўд. Валошка Максім; н. 15.6.1948, в. Баяры Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.), бел. дзярж. дзеяч, дзіцячы пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык. Скончыў БДУ (1971). Працаваў нам. рэдактара газ. «Чырвоная змена» (1975—80), інструктарам сектара маст. л-ры аддзела культуры, заг. сектара маст. л-ры, нам. заг. ідэалаг. аддзела ЦК КПБ (1980—86, 1987—90), дырэктарам выд-ва «Мастацкая літаратура» (1986—87). У 1990—92 старшыня Дзярж. к-та Беларусі па друку, міністр інфармацыі (1992—94), у 1994—96 міністр культуры і друку. З 1996 генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. Друкуецца з 1969. У апавяданнях і казках для дзяцей — веданне дзіцячай псіхалогіі, уменне займальна і даступна гаварыць з чытачом, адчуванне нар. слова. Перакладае з польск. (С.Лем «Прыгоды Піркса», 1992; «Салярыс», 1994), рус. і ўкр. моў, з бел. на рус. мову (В.Гігевіч «Марсіянскае падарожжа», 1992). У перакладзе Бутэвіча ішлі п’есы на сцэне Бел. т-ра юнага гледача, Віцебскага лялечнага тэатра.
І.У.Саламевіч. с. 361
БУ́ТЭНАНТ (Butenandt) Адольф Фрыдрых (24.3.1903, г. Брэмергафен, Германія — 18.1.1995), нямецкі хімік-арганік і біяхімік. Чл. Баварскай і Гётынгенскай АН. Ганаровы чл. Нью-Йоркскай АН, акадэмій навук Аўстраліі і Францыі. Вучыўся ў Марбургскім (з 1921) і Гётынгенскім ун-тах. З 1931 у Гётынгенскім ун-це, з 1933 праф. Вышэйшай тэхн. школы ў Данцыгу (сучасны Гданьск, Польшча), з 1936 дырэктар Ін-та імя М.Планка (Берлін, Цюбінген, Мюнхен). Навук. працы па біяхіміі палавых гармонаў: упершыню вылучыў у чыстым стане і сінтэзаваў эстрон (жаночы палавы гармон, 1929), андрастэрон (1931, незалежна ад Л.Ружычкі), тэстастэрон (1939), прагестэрон (1934) і інш. Распрацаваў методыку атрымання картызону. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1968). Нобелеўская прэмія 1939 (разам з Ружычкам). с. 361
БУТЭ́НКА Раіса Рыгораўна (н. 13.9.1920, г. Белы Цвярской вобл., Расія), савецкі біёлаг і біяхімік. Чл.-кар. АН СССР (1974), правадз. чл. УАСГНІЛ (1988). Скончыла Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.АЦіміразева (1943). З 1947 у Ін-це фізіялогіі раслін АН СССР. Навук. працы па культуры ізаляваных клетак і тканак раслін, у т.л. эксперым. морфагенезе і дыферэнцыроўцы. Даследаванні па дзеянні іанізавальнага выпрамянення на дзяленне і рост клетак, з’яве фотаперыядызму. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Тв.: Культура изолированных тканей и физиология морфогенеза растений. М., 1964. с. 361
БУТЭ́НЫ , бутылены, ненасычаныя вуглевадароды агульнай формулы С4Н8. Існуюць 3 структурныя ізамеры: нармальны бутэн-1 (α-бутылен), СН2=СН—СН2—СН3; нармальны бутэн-2 (β-бутылен, псеўдабутылен), СН—СН=СН—СН3 (мае транс- і цыс-формы); ізабутэн (ізабутылен), (СН3)2С=СН2.
Бясколерныя газы з рэзкім, непрыемным пахам tкіп ад -6,90 °С да 3,72 °С. Добра раствараюцца ў многіх арган. растваральніках і вельмі дрэнна ў вадзе. Сумесі з паветрам (1,7—9% бутэны) выбухованебяспечныя. Маюць усе ўласцівасці алкенаў. У прам-сці вылучаюць з бутан-бутыленавай фракцыі газаў крэкінгу нафты. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці бутадыену, бутылкаўчуку, ізаактану, замазак і інш. Бутэны раздражняюць слізістыя абалонкі вачэй і дыхальных шляхоў, ГДК 150 мг/м3. с. 361
БУТЭРЛА́К (Peplis), род кветкавых раслін сям. плакуновых. Вядомы 4 віды. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і і Паўд. Амерыцы. На Беларусі зрэдку трапляецца бутэрлак партулакавы (Р. portula), вельмі рэдка чаргаваналісты (Р. alternifolia). Растуць на вільготных глеяватых або пясчаных мясцінах: лясных дарогах, грунтавых агаленнях, берагах рэк і поймавых лугах.
Аднагадовыя травяністая расліны з сакаўнымі, часта чырванаватымі, распасцёртымі ці ўзыходнымі сцёбламі даўж. 5—20 см. Лісце супраціўнае ці чаргаванае, суцэльнакрайняе. Кветкі дробныя, непрыкметныя, белыя або бледна-ружовыя, адзіночныя, на кароткіх кветканосах ці амаль сядзячых ў пазухах лісця. Плод — шарападобная каробачка. с. 361
БУ́ФАЛА (Ictiobus), род рыб сям. чукучанавых атр. карпападобных. Пашыраны ў бас. рэк Місуры і Місісіпі (ЗША) і Саскачэван (Канада). Малькі 3 відаў: буфалы велікаротага (рыба-буйвал; І. cyprinellus), буфалы маларотага (І. bubalus) і буфалы чорнага (І. niger) завезены ў Краснадарскі край з ЗША (1971—72), выгадаваны іх матачны статак. На Беларусі эксперым. работы па вырошчванні буфала вядуцца з 1976 у рыбакамбінаце «Любань» (Мінская вобл.) і з 1979 у Белаазерскай садковай рыбнай гаспадарцы (Брэсцкая вобл.). Буфала жыве пераважна ў вадаёмах з запаволеным цячэннем і ў стаячых вадаёмах.
Даўж. да 1,2 м, маса болей за 45 кг. Нагадваюць сазана. Спіна цёмна-карычневая, бакі светлыя, брушка жоўтае або белаватае, плаўнікі карычнева-шэрыя. Чародныя, цеплалюбівыя. Растуць Б. хутчэй за карпаў. Усёедныя. Перспектыўныя для рыбагадоўлі. с. 362
БУ́ФАЛА (Buffalo), горад на ПнУ ЗША, штат Нью-Йорк. Засн. ў канцы 18 — пач. 19 ст. 323,4 тыс. ж., з прыгарадамі 1,19 млн. ж. (1992). Размешчаны каля ўсх. берага воз. Эры і вытоку р. Ніягара, на суднаходным канале, які злучае Вял. азёры праз р. Гудзон з Атлантычным ак. Порт на воз. Эры, даступны для марскіх суднаў. Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Міжнар. аэрапорт. Праз Буфала адбываецца значная ч. гандлю ЗША з Канадай. Буйны прамысл. і гандл.-фін. цэнтр краіны. Чорная металургія, металаапрацоўка. Разнастайнае машынабудаванне (вытв-сць цеплавога і інш. прамысл. абсталявання, станкоў, аўтамабільных дэталяў і вузлоў, авіяц. тэхнікі, электронных кампанентаў і сродкаў сувязі і інш.). Хім., цэлюлозна-папяровая, харч. (пераважна мукамольная і мясакансервавая) прам-сць. 2 ун-ты. Цэнтр ядзерных даследаванняў. Музей навукі. Маст. галерэя Олбрайт-Нокс. Каля Буфала — ГЭС на р. Ніягара. с. 362
БУФАНА́ДА (італьян. buffonata літар, блазнаванне), від тэатр. паказу і прыём акцёрскага выканання, заснаваныя на рэзкім, камедыйным перабольшанні пераважна вонкавай характарнасці. Асабліва пашырана ў цырку (гл. Клаунада). Узнікла ў народным тэатры (мім, скамарохі, італьян. камедыя дэль артэ), выкарыстоўвалася ў батлейцы. На выкарыстанне прыёмаў буффанады разлічаны і некаторыя творы Мальера, К.Гальдоні, В.Дуніна-Марцінкевіча, К.Каганца, Я.Купалы, У.Маякоўскага і інш. Элементы буфанады выкарыстоўвалі пры стварэнні камедыйных вобразаў бел. акцёры А.Ільінскі, Г.Глебаў, П.Малчанаў. с. 362
БУ́ФЕР (англ. buffer ад buff змякчаць штуршкі), прыстасаванне для паслаблення сілы ўдару на трансп. сродках (лакаматывах, вагонах і інш.). Аўтамабільны буфер наз. Бамперам. с. 362
БУ́ФЕРНАЕ ЗАПАМІНА́ЛЬНАЕ ПРЫСТАСАВА́ННЕ , блок узгаднення (у часе) абмену інфармацыяй паміж вузламі ЭВМ з розным хуткадзеяннем. Гл. ў арт. Запамінальнае прыстасаванне ЭВМ. с. 362
БУ́ФЕРНАСЦЬ ГЛЕ́БЫ , уласцівасць глебы перашкаджаць змяненню сваёй актыўнай кіслотнасці (рН) пры ўздзеянні кіслот або шчолачаў.
Абумоўлена наяўнасцю ў ёй калоідаў, якія маюць здольныя да абмену іоны: іоны вадароду вызначаюць буфернасць у адносінах да шчолачаў, а іоны асновы — да кіслот. Глебавы раствор валодае буфернай уласцівасцю, калі ў ім ёсць солі моцнай асновы (натрыю, калію, кальцыю) і слабых, пераважна арган. кіслот (гумінавай, вугальнай і інш.), у сумесі са слабай кіслатой, у якой ёсць агульны з соллю аніён. Буфернасць глебы залежыць звычайна ад калоіднай і глеістай фракцый глебы. Найб. буферныя багатыя гумусам глебы цяжкага грануламетрычнага складу: чарназёмныя, тарфяністыя і інш. Расліны адмоўна рэагуюць на рэзкія ваганні рН глебы, таму буфернасць глебы адыгрывае вял. ролю ў іх росце і развіцці; яе можна павысіць унясеннем арган. ўгнаенняў. с. 362
БУ́ФЕРНАЯ БАТАРЭ́Я , акумулятарная батарэя, што ўключаецца ў ланцуг паралельна інш. крыніцы (генератар, выпрамляльнік) пастаяннага току для супольнага сілкавання нагрузкі (у т.л. як рэзервовая крыніца). Прызначана для кампенсацыі змен напружання і сілы току асн. крыніцы сілкавання ў час найб. нагрузак і перапынкаў у рабоце. Выкарыстоўваецца на аўта- і чыг. транспарце, сістэмах сувязі і інш. с. 362
БУ́ФЕРНАЯ ЗО́НА , прыродная тэрыторыя, прылеглая да асабліва ахоўнай (запаведнік, нац. парк і інш.) тэрыторыі, на якой часткова абмяжоўваецца гасп. дзейнасць. Ствараецца з мэтаю лепшай аховы ці падтрымання больш устойлівай экалагічнай раўнавагі на асн. ахоўнай тэр., для змяншэння ўздзеяння на запаведны рэжым антрапагенных фактараў (эксплуатацыя прыродных рэсурсаў, прамысл. і жыллёвага буд-ва, строга рэгламентуюцца паляванне і рыбная лоўля). Асаблівае значэнне мае прадухіленне ўздзеяння на асн. ахоўныя тэр. гідрамеліярацыйных і гідратэхн. работ, што вядуцца ў верхніх участках басейнаў рэк, якія цякуць праз запаведнікі ці закранаюць рэжым падземных вод на іх тэрыторыі. с. 362
БУ́ФЕРНЫЯ РАСТВО́РЫ , растворы, якія падтрымліваюць пастаяннае значэнне вадароднага паказчыка (рН), акісляльна-аднаўляльнага патэнцыялу ці інш. характарыстык пры змяненні саставу ці канцэнтрацыі. Найб. пашыраны водныя кіслотна-асноўныя буферныя растворы: растворы слабай к-ты ці асновы са сваёй соллю, напр. воцатнай к-ты СН3СООН і яе натрыевай солі СН3СООNа. Значэнне рН гэтых раствораў амаль не мяняецца пры змяненні канцэнтрацыі яго кампанентаў або пры дабаўленні невял. колькасці моцнай к-ты ці шчолачы. Выкарыстоўваюцца ў хім. аналізе для правядзення рэакцый пры пэўных значэннях рН. Буферныя растворы адыгрываюць важную ролю ў жывых арганізмах (напр., у крыві пастаянства рН падтрымліваецца буферны раствор з карбанатаў і фасфатаў) і ў захаванні ўрадлівасці глебы (гл. Буфернасць глебы). с. 362
БУХАВЕ́Ц Георгій Кліменцьевіч (18.1.1901, г. Віцебск — 27.5.1967), савецкі ваен. дзеяч. Ген.-лейт. (1944). Скончыў Віцебскія пях. камандныя курсы (1922), курсы «Выстрал» (1938), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік грамадз. вайны. З 1938 нач. штаба стралк. корпуса. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Ленінградскім, 3-м Бел., 1-м Укр. франтах: нач. штаба стралк. корпуса, камандзір дывізіі, нач. штаба арміі. Да 1953 нач. штаба ваен. Акруг. с. 363
БУ́ХАВІЦКАЯ ПАКРО́ЎСКАЯ ЦАРКВА́ , помнік архітэктуры барока. Пабудавана ў 1676 у в. Бухавічы (Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл.) як касцёл дамініканцаў, з 1832 — Пакроўская царква. Першапачаткова прамавугольны ў плане выцягнуты па падоўжнай восі аб’ём, да якога з усх. боку далучалася прамавугольная апсіда, з зах. — вежа-званіца. Вуглы аб’ёмаў умацаваны контрфорсамі. Фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі, апяразаны карнізам простага профілю. У час рэканструкцыі (1889) надбудаваны 3-і ярус званіцы — драўляны васьмярык з шатровым верхам і цыбулепадобнай галоўкай над 2-схільным дахам і васьмігранны драўляны барабан з цыбулепадобным купалам. У інтэр’еры драўляны іканастас 2-й пал. 19 ст. с. 363
БУ́ХАВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Мінск—Брэст. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПнУ ад г. Кобрын, 58 км ад Брэста. 391 ж., 131 двор (1995). Млын. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Бухавіцкая Пакроўская царква. с. 363
БУХАРА́ , горад ва Узбекістане, цэнтр Бухарскай вобл., у даліне р. Зераўшан. 224 тыс. ж. (1994). Чыг. станцыя. Лёгкая (каракулевая, бавоўнаачышчальная, швейная, трыкат., шоўкаматальная), харчасмакавая (маслаэкстракцыйная, малочная, кандытарская і інш.), мэблевая прам-сць. Старадаўнія маст. промыслы (залаташвейны, шаўкаткацкі, чаканка па медзі і інш.). Пед. ін-т. Тэатр.
Засн. каля 1 ст. н. э. У 709 заваявана арабамі, значны гандлёва-рамесны і культ. цэнтр Сярэдняй Азіі. У 9—10 ст. сталіца Саманідаў дзяржавы, у канцы 10 ст. захоплена качэўнікамі, у 1220 Чынгісханам, у 1370 Цімурам, на пач. 16 ст. качэўнікамі-узбекамі, увайшла ў склад Шайбанідаў дзяржавы і стала яе сталіцай. З сярэдзіны 16 ст. сталіца Бухарскага ханства. З 1868 у складзе Расіі. У 1920—24 сталіца Бухарскай народнай савецкай рэспублікі, з 1925 ва Узбекістане, цэнтр Зераўшанскай акр., з 1938 Бухарскай вобл.
Бухара горад-музей, у якім захавалася каля 140 помнікаў архітэктуры. Найб. значныя: маўзалей Ісмаіла Самані (9—10 ст.), медрэсэ Улугбека (1417), ансамбль медрэсэ Міры-Араб (1535—36) і саборнай мячэці Калян (1514) з мінарэтам (1127), медрэсэ Абдулазіз-хана (1651—52). У 18—19 ст. маст. традыцыі захоўвала нар. дойлідства. Горад значна захаваў арх.-планіровачную структуру абкружанага сцяной Старога горада з магутнай цытадэллю (18—19 ст.) і традыц. жылымі дамамі з разьбой і размалёўкай у інтэр’ерах. Сучаснае буд-ва не закранае ансамбль Старога горада. Сярод помнікаў у наваколлі Бухары: мячэць-намазга (1119—20), ханакі Файзабад (1598—99) і Бехаўдзіна (1544—45), мемарыяльны ансамбль Чар-Бакр (мячэць, ханака і медрэсэ, 1560—63), палац эміраў Сітараі-махі-хаса (канец 19 ст. — 1918). с. 363
БУХА́РКА , гл. Букарка. с. 363
БУХА́РСКАЕ ХА́НСТВА , феадальная дзяржава ў Сярэдняй Азіі ў 16—18 ст. Заснавана узб. ханам Мухамедам Шэйбані на месцы б. дзяржавы Цімурыдаў. Названа Бухарскім ханствам у канцы 16 ст., калі сталіцу з Самарканда перанеслі ў Бухару. Значна ўзмацнілася пры Абдуле-хане ІІ, заваявала Ташкент, Фергану, Харэзм, Герат і інш., наладзіла гандл. і дыпламат. адносіны з Рус. дзяржавай. У час праўлення дынастыі Аштарханідаў (1599—1753) прыйшло ў заняпад, выкліканы сепаратысцкімі імкненнямі феадалаў і войнамі з Іранам, Хівінскім ханствам і інш. У 1740 Б.х. заваяваў іранскі шах Надзір. Пасля яго смерці (1747) у выніку міжусобных войнаў да ўлады прыйшлі прадстаўнікі дынастыі Мангыт. З таго часу Бухарскае ханства наз. Бухарскі эмірат. с. 363
БУХА́РСКАЯ НАРО́ДНАЯ САВЕ́ЦКАЯ РЭСПУ́БЛІКА (БНСР), дзяржава ў Сярэдняй Азіі ў 1920—24. Утворана на тэр. Бухарскага эмірата ў выніку перамогі нар. паўстання (2.9.1920), падтрыманага Чырв. Арміяй. 14 вер. сфарміраваны вышэйшыя органы ўлады — Усебухарскі рэўком і Савет нар. назіраў (камісараў). 8 кастр. на 1-м Усебухарскім курултаі (з’ездзе) нар. прадстаўнікоў абвешчана БНСР. 4.3.1921 паміж РСФСР і БНСР падпісаны саюзны дагавор і эканам. пагадненне. Канстытуцыя БНСР 1921 заканадаўча замацавала пераход улады ў рукі Саветаў нар. дэпутатаў; яе адметная рыса — прызнанне права прыватнай уласнасці на зямлю і асн. прылады працы і сродкі вытв-сці. У 1920—23 на тэр. БНСР разгарнуўся антысав. рух (гл. Басмацтва), пад кантролем басмачоў знаходзілася значная частка тэр. рэспублікі. 19.9.1924 БНСР пераўтворана ў Бухарскую ССР, ліквідаваную 24.10.1924. Яе тэр. ўвайшла ў склад Узб. ССР, Туркм. ССР і Тадж. ССР. с. 363
БУХА́РСКІ ЭМІРА́Т , феадальная дзяржава ў Сярэдняй Азіі ў 1747—1920. Сталіца — г. Бухара. Утвораны ў 1747, калі ўлада ў Бухарскім ханстве перайшла да дынастыі Мангыт, прадстаўнікі якой наз. сябе эмірамі. Паліт. і эканам. становішча дзяржавы крыху стабілізавалася, аднак феад. раздробленасць не была ліквідавана. Сяляне, амаль пазбаўленыя зямлі, карысталіся ёю на правах здольшчыны. Паводле дагавораў 1868 і 1873 Бухарскі эмірат трапіў у васальную залежнасць ад Расіі. У вер. 1920 у Бухары ў выніку нар. паўстання, падтрыманага Чырв. Арміяй, быў скінуты эмір. 8.10.1920 абвешчана стварэнне на тэр. эмірата Бухарскай Народнай Савецкай Рэспублікі. с. 364
БУХА́РЫН Мікалай Іванавіч (9.10.1888, Масква — 15.3.1938), савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Акад. АН СССР (1929). Удзельнік рэв. 1905—07 і Кастр. рэвалюцыі 1917. У 1917—18 лідэр «левых камуністаў» (гл. ў арт. Брэсцкі мір 1918). У 1918—29 рэдактар газ. «Правда». У 1919—29 чл. Выканкома Камінтэрна. Выступаў разам з І.В.Сталіным супраць Л.Д.Троцкага, Л.Б.Каменева, Г.Е.Зіноўева. У 1934—37 рэдактар газ. «Известия». Адстойваў палітыку «ваеннага камунізму», лічачы яе арган. рысай пераходнага перыяду ад капіталізму да сацыялізму, падтрымліваў асн. кірункі нэпа. У канцы 1920-х г. выступаў супраць выкарыстання надзвычайных мер пры правядзенні калектывізацыі і індустрыялізацыі, што было аб’яўлена «правым ухілам у ВКП(б)». Чл. ЦК ВКП(б) у 1917—34, чл. Палітбюро ЦК у 1924—29. Працы па філасофіі і палітэканоміі. У 1937 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна.
Тв.: Изб. произв. М., 1990.
Літ.: Коэн С. Бухарин: Полит. биогр., 1888—1938: Пер. с англ. М.; Мн., 1989. с. 364
БУХАРЭ́СТ (Bucureşti), горад, сталіца Румыніі. Размешчаны на Пд краіны ў межах Ніжнедунайскай нізіны на р. Дымбавіца, за 45 км ад р. Дунай. Утварае самаст. адм. адзінку. 2,1 млн. ж., з прыгарадамі каля 2,4 млн. ж. (1993). Буйны трансп. вузел — месца перасячэння транс’еўрапейскіх чыг. і аўтамаб. магістраляў. Міжнар. аэрапорт Атапень. У Бухарэсце сканцэнтравана 1/6 прамысл. вытв-сці краіны, у т.л. больш як 1/4 прадукцыі машынабудавання і металаапрацоўкі, 1/3 тэкст., 1/2 паліграфічнай. Займае вядучую ролю ў вытв-сці складаных машын і прылад (электроніка, электра- і радыётэхніка, прыладабудаванне), хім. прадукцыі (вырабы з гумы, пластмасаў, фарбавальнікі, лакі, фармацэўтычныя і парфумерныя тавары). Прадпрыемствы чорнай і каляровай металургіі, станкабудавання, нафтаперапр., с.-г. і трансп. машынабудавання, будматэрыялаў, шклофарфоравай, дрэваапр. і цэлюлозна-папяровай прам-сці. Разнастайныя галіны харч. (мясная, мясакансервавая, алейная, тытунёвая і інш.) і лёгкай (тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, футравая і інш.) прам-сці. Метрапалітэн.
Вядомы з 14 ст. як 2-я рэзідэнцыя валашскага феад. княства. З 1459 крэпасць для абароны Валахіі ад тур. набегаў. З 1659 сталіца Валахіі. У 19 ст. цэнтр нац.-вызв. руху. З 1861 сталіца Румыніі. Тут падпісаны Бухарэсцкі мірны дагавор 1812 і Бухарэсцкі мірны дагавор 1918. У чэрв. 1941 у Бухарэст уведзены ням.-фаш. войскі, вызвалены ў ходзе Народнага ўзброенага паўстання ў Румыніі 1944 супраць фаш. рэжыму І.Антанеску. У 1947 у Бухарэсце абвешчана Рум. Нар. Рэспубліка. Цэнтр Народнага паўстання ў Румыніі 1989—90, якое прывяло да звяржэння таталітарнага рэжыму Н.Чаўшэску.
Старая частка Бухарэста размешчана на берагах р. Дымбавіца, у раёне б. Кветкавага базара (цэрквы Міхай-Водэ, 1589—91, Патрыяршая, 1654—58, Стаўраполіс, 1724—30). У 19—20 ст. склаўся новы цэнтр горада з радыяльнымі і кальцавымі магістралямі, параднымі пабудовамі ў духу эклектызму, нац. рамантыкі, неакласіцызму і функцыяналізму: т.зв. Атэнеум (філармонія; 1886—88), Палац Рэспублікі (1930—37), Прэзідыум Савета Міністраў (1936—38, арх. Д.Марку) і інш. Паводле ген. плана 1952 пабудаваны дом паліграф. к-та «Скынтэя» (1948—53), комплекс ВДНГ (1964), аэрапорт (1970), ансамбль Нац. т-ра імя І.Л.Караджале з гасцініцай «Інтэркантыненталь» (1970—73, арх. Х.Майку і інш ), жылыя раёны (Флараска, Тытан, Букурэшты-Ной і інш.).
У Бухарэсце АН Румыніі (з 1879). 13 ВНУ, у т.л. ун-т (з 1864), кансерваторыя, політэхн. ін-т. Н.-д. ін-ты (у т.л. Ін-т эндакрыналогіі і геранталогіі). Музеі: Нац., Гісторыі прыроды, мастацтваў Румыніі, Музей вёскі. Тэатры: оперы і балета, Нац. імя І.Л.Караджале і інш. Універсітэцкі бат. сад (з 1860).
Ф. С. Фешчанка (гаспадарка). с. 364
БУХАРЭ́СЦКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1812 . Падпісаны паміж Расіяй і Турцыяй 28.5.1812 у г. Бухарэст (Румынія). Завяршыў рус.-тур. вайну 1806—12. Паводле яго да Расіі адыходзілі Бесарабія і шэраг абласцей Закаўказзя. Турцыі былі вернуты ўсе заваяваныя Расіяй на Каўказе населеныя пункты (Анапа, Поці, Ахалкалакі). Дагавор забяспечыў прывілеі Дунайскім княствам, аўтаномію Сербіі. Умацаваў міжнар. становішча Расіі напярэдадні вайны 1812 і бяспеку яе паўд. межаў. Асн. палажэнні дагавора пацверджаны Акерманскай канвенцыяй 1826. с. 364
БУХАРЭ́СЦКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1918 . Падпісаны паміж Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй і Турцыяй з аднаго боку і Румыніяй з другога 7.5.1918 у г. Бухарэст (Румынія). Паводле яго Румынія ўступала Аўстра-Венгрыі пагран. ўчасткі (каля 6 тыс. км2), вяртала Балгарыі Паўд. Дабруджу, над Паўн. Дабруджай усталёўвалася сумеснае кіраванне краін герм. блока. Пасля паражэння у 1-й сусв. вайне краін герм. блока Румынія адмовілася ратыфікаваць дагавор і ён быў адменены Версальскім мірным дагаворам 1919. с. 364
БУ́ХАЎ (Buchow) Данііл Прынтц фон [14.9-1546, г. Львоў або Лемперк (Чэхія) — 1608], дыпламат герм. імператара, пісьменнік. Як пасол Максіміляна ІІ і Рудольфа ІІ у 1576 і 1578 ездзіў у Маскву. Дамагаўся садзейнічання Івана IV у абранні на трон Рэчы Паспалітай аўстр. эрцгерцага Эрнста, сына Максіміляна ІІ; прапаноўваў цару вывесці войскі з Інфлянтаў. У 1577 склаў на лац. мове справаздачу аб пасольстве, якая фактычна стала апісаннем Масковіі ў час Інфлянцкай вайны 1558—82. У ёй ёсць звесткі пра баявыя дзеянні, у т.л. на Беларусі, узяцце рус. войскам у 1563 Полацка. Пры напісанні карыстаўся рус. рукапісамі. Твор лічыцца праўдзівым па верагоднасці і дакладнасці звестак. Упершыню выдадзены ў 1668 у Нейсе.
Тв.: Рус. пер. — Начало и возвышение Московии // Чтения в имп. о-ве истории и древностей Российских. 1876. Кн. 3—4.
А.П.Грыцкевіч. с. 365
БУ́ХВАЛ Віктар Эдмундавіч (н. 1.8.1960, Мінск), бел. спартсмен (барацьба самба). Майстар спорту міжнар. класа (1981). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1981). Чэмпіён свету (1985) і пераможца Кубка свету (1981, 1987) па самба. с. 365
БУХВО́СТАЎ Якаў Рыгоравіч, рускі архітэктар 2-й пал. 17 — пач. 18 ст. Адзін з вядучых майстроў «нарышкінскага стылю». Яго мураваныя пабудовы з белакаменнымі дэталямі вызначаюцца стройнасцю, цэласнасцю кампазіцыі і належаць да лепшых узораў маскоўскага дойлідства канца 17 ст.: сцены з шатровымі вежамі (1690—94) і надваротная царква (1694—97) Нова-Іерусалімскага манастыра ў Істры, Успенскі сабор у Разані (1693—99, пяцікупальны на падклецці, з трыма радамі вял. вокнаў), цэнтрычная ярусная царква Спаса ў падмаскоўным сяле Уборы (1694—97). с. 365
БУХГА́ЛТАРСКІ ЎЛІК , сістэма суцэльнага і безупыннага дакументальнага адлюстравання ў грашовай форме інфармацыі аб кругаабароце капіталу ў працэсе гасп. дзейнасці прадпрыемства, установы, арг-цыі і інш. юрыд. асоб; адзін з відаў гасп. ўліку, важная функцыя ў кіраванні вытворчасцю. Ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам і нац. стандартамі рахункаводства ўсімі юрыд. асобамі незалежна ад іх арганізацыйна-прававога статуса і формаў уласнасці з моманту ўтварэння і да ліквідацыі. Фіз. асобы (прадпрымальнікі) вядуць улік і даюць фін. справаздачу ў адпаведнасці з патрабаваннямі падатковага заканадаўства. Бухгалтарскі ўлік выконвае 2 асн. функцыі — інфармацыйную (своечасовае, поўнае і аб’ектыўнае інфармаванне службы кіравання пра ход і вынікі гаспадарання) і кантрольную (кантроль за захаванасцю маёмасці прадпрыемства, рацыянальным і эфектыўным выкарыстаннем яго сродкаў, адпаведнасцю гасп. аперацый заканадаўству, статуту прадпрыемства і інш. прававым дакументам). Аб’екты бухгалтарскага ўліку: сродкі прадпрыемства (актывы), крыніцы фінансавання (пасівы), гасп. аперацыі і працэсы, у выніку якіх адбываецца рух (кругаабарот) капіталу. Для адлюстравання гэтага бухгалтарскі ўлік выкарыстоўвае натуральныя (колькасныя) і грашовыя вымяральнікі; з дапамогай апошніх дасягаецца абагульняльная характарыстыка разнародных аб’ектаў у грашовавартасным выражэнні. На кожную асобную гасп. аперацыю (ці іх аднародную групу) складаецца дакумент — носьбіт інфармацыі (афіцыйны бланк пэўнай формы). Каб забяспечыць аб’ектыўнасць і дакладнасць інфармацыі, дакументацыю дапаўняюць інвентарызацыяй. Дакументальна аформленыя гасп. аперацыі і вынікі інвентарызацый адлюстроўваюць на рахунках — спец. двухбаковых табліцах, дзе левая частка — дэбет, правая — крэдыт. Кожную гасп. аперацыю запісваюць у аднолькавай суме ў дэбет аднаго і крэдыт другога рахунка (спосаб двайнога запісу). Узаемасувязь паміж рахункамі наз. карэспандэнцыяй, для адлюстравання якой складаецца ўраўненне гасп. аперацыі, ці праводка, дзе ўказваецца сума, якая адносіцца ў дэбет і крэдыт. Рахункі бухгалтарскага ўліку бываюць актыўныя (улічваюць гасп. сродкі: па дэбеце — паступленне, ці павелічэнне, па крэдыце — іх выбыццё, ці памяншэнне; маюць толькі дэбетавае сальда), пасіўныя (улік крыніц фінансавання сродкаў: астатак і павелічэнне запісваюцца ў крэдыт, памяншэнне — у дэбет) і аперацыйныя (улічваюць асн. гасп. працэсы і фін. вынікі). Адрозніваюць таксама рахункі сінтэтычныя (агульны ўлік гасп. аб’ектаў па аднародных групах толькі ў грашовым выражэнні) і аналітычныя (дэталізуюць змест сінтэтычных рахункаў па асобных відах сродкаў і крыніц фінансавання ў вартасным і ў колькасным выражэнні). Адпаведна бываюць аналітычны ўлік і сінтэтычны ўлік, на аснове звестак якіх складаюцца бухгалтарскі баланс (гл. ў арт. Баланс у эканоміцы) і інш. формы справаздачнасці.
Існуюць розныя формы бухгалтарскага ўліку: журнальна-ордэрная, мемарыяльна-ордэрная, аўтаматызаваная, спрошчаная (гл. Рахункі бухгалтарскага ўліку). Выбар формы бухгалтарскага ўліку залежыць ад узроўню яго аўтаматызацыі і цэнтралізацыі, памераў прадпрыемства і інш. Адказнасць за арганізацыю бухгалтарскага ўліку, стварэнне ўмоў для правільнага яго вядзення, захоўвання бухгалтарскіх дакументаў, уліковых рэгістраў і справаздачнасці нясе кіраўнік прадпрыемства (установы). Узначальвае службу бухгалтарскага ўліку гал. бухгалтар ці асоба, якая яго замяняе. Метадалагічнае кіраванне сістэмай бухгалтарскага ўліку на Беларусі ажыццяўляе Мін-ва фінансаў (зацвярджае тыповы план рахункаў, нац. стандарты ўліку, справаздачнасці і інструкцыі па іх выкарыстанні). Асн. нарматыўны дакумент, які рэгулюе арганізацыю і метадалогію бухгалтарскага ўліку, — закон Рэспублікі Беларусь «Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці» (1994).
Г.В.Савіцкая. с. 365
БУХЕНВА́ЛЬД (Buchenwald), нямецка-фашысцкі канцлагер у 1937—45 каля г. Веймар (Германія). Меў 66 філіялаў і знешніх працоўных камандаў. Спачатку ў Бухенвальдзе трымалі ням. палітзняволеных, потым і ваеннапалонных розных нацыянальнасцей, прымусова вывезеных у Германію сав. грамадзян. За гады існавання праз лагер прайшло каля 239 тыс. вязняў, загублена больш за 56 тыс. чалавек 18 нацыянальнасцей (у т.л. каля 19 тыс. сав. ваеннапалонных). Вязняў катавалі, марылі голадам, бязлітасна эксплуатавалі на з-дах буйных прамысл. фірмаў, праводзілі над імі мед. эксперыменты. 18.8.1944 у Бухенвальдзе забіты дзеяч ням. і міжнар. рабочага руху Э.Тэльман. Тут дзейнічалі падпольная антыфаш. арг-цыя, інтэрнац. лагерны камітэт на чале з ням. камуністам В.Бартэлем. Да крас. 1945 налічвалася 178 падпольных груп (у т.л. 56 савецкіх). 11.4.1945 баявыя групы інтэрнац. камітэта авалодалі лагерам. 12.4.1945 у лагер увайшлі амер. войскі. У 1958 створаны Міжнар. камітэт былых вязняў Бухенвальда, адкрыты мемарыяльны комплекс. с. 365
БУ́ХНЕР (Buchner) Эдуард (20.5.1860, г. Мюнхен, Германія — 13.8.1917), нямецкі хімік і біяхімік. Праф. (1895). Скончыў Мюнхенскі ун-т (1888), дзе і працаваў. У 1893—1911 праф. у Кілі, Берліне, Брэславе, Вюрцбургу. Навук. працы па арган. хіміі. Адкрыў піразол (1889). У 1897 атрымаў з дражджэй сок, які не меў жывых клетак, але выклікаў энергічнае спіртавое браджэнне. Гэта адкрыццё заклала асновы сучаснай энзімалогіі. Нобелеўская прэмія 1907.
Літ.: Волков В.А., Вонский Е.В., Кузнецова Г.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 81. с. 366
БУХО́НКА Пётр Мікалаевіч (12.7.1906, г. Добруш Гомельскай вобл. — 5.2.1944, Герой Сав. Саюза (1944). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Сапёр Бухонка вызначыўся 26.9.1943 пры фарсіраванні Дняпра на тэр. Украіны: у час пераправы паранены Бухонка закрыў прабоіны ў лодцы, чым выратаваў байцоў і даставіў іх на правы бераг. Памёр ад ран. с. 366
БУ́ХТА (ням. Bucht), невялікі заліў, адасоблены ад адкрытага акіяна, мора ці возера часткай берага або астравамі. Зацішная ад ветру, часта прыдатная для стаянкі суднаў і буд-ва партоў (напр., Новарасійская на Чорным м., Залаты Рог у прал. Басфор). с. 366
БУХТАРМІ́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА , у Казахстане, на р. Іртыш. Утворана плацінай аднайменнай ГЭС. Запоўнена ў 1960—67. Пл. (з падпорам воз. Зайсан) 5490 км2, аб’ём вады 49,6 км3. Даўж. 425 км, найб. шыр. 35 км. Ваганні ўзроўню да 7 м. Суднаходства. Выкарыстоўваецца для арашэння. Рыбалоўства. с. 366
БУХТУ́ЕЎ Міхаіл Арцёмавіч (23.11.1925, пас. Кара-Хаш Таджынскага р-на Рэспублікі Тува — 25.6.1944), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). З чэрв. 1944 на 1-м Бел. фронце. Сяржант Бухтуеў вызначыўся ў баі за ст. Чорныя Броды Акцябрскага р-на Гомельскай вобл.: экіпаж танка, дзе ён быў механікам-вадзіцелем, сваёй падпаленай машынай тараніў і вывеў са строю браняпоезд праціўніка. Загінуў у час тарана. с. 366
БУЦА́ЦІ (Buzzati) Дзіна (16.10.1906, г. Белуна, Італія — 28.1.1972), італьянскі пісьменнік. Адзін з майстроў апавядання ў італьян. і еўрап. л-ры 20 ст. Вядомасць прынеслі раман «Тартарская пустыня» (1940) і зб. апавяданняў «Сямёра пасланцоў» (1942), у якіх рэха філасофіі (твораў К.Ясперса, М.Хайдэгера, Ж.П.Сартра) і рэальнасці часоў 2-й сусв. вайны. Зацікаўленасць Буцаці экзістэнцыяльнымі пытаннямі, сувязь з праблематыкай твораў Ф.Кафкі адчувальныя ў зб-ках апавяданняў «Страх у Ла Скала» (1949), «Падзенне Баліверны» (1954), «60 апавяданняў» (1958), аповесці «Павялічаны партрэт» (1960) і інш. Непакой, адчуванне абсурднасці існавання і подыху смерці — асн. рысы светапогляду яго персанажаў. Падзеі, на першы погляд рэальныя, у творах Буцаці захоўваюць элемент фантастычнага, ірэальнага. Аўтар кніг для дзяцей, п’ес, оперных лібрэта. Займаўся жывапісам і маст. крытыкай.
Тв.: Рус. пер. — Избранное. М., 1989.
С.В.Логіш. с. 366
БУЦЬКО́ Павел Пятровіч (14.2.1901, в. Калядзічы Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 14.12.1986), дзеяч рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст. Чл. КПЗБ з 1924. Ствараў арг-цыі КПЗБ і КСМЗБ у Палескім ваяв. У 1925—27 зняволены польск. ўладамі ў турму. Уцёк праз Германію і Францыю на Кубу. У 1927—37 на падп. рабоце ў Кампартыі Кубы. Удзельнік нац.-рэв. вайны ў Іспаніі 1937—38. З канца 1938 у Францыі, потым зноў на Кубе, дзе працаваў у апараце ЦК Кампартыі. У час 2-й сусв. вайны матрос гандл. флоту ЗША, які дастаўляў грузы ў СССР. З 1949 на радзіме, зведаў ганенні.
М.П.Клімец. с. 366
БУЦЬЯ́НАЎ Даніла Дзяменцьевіч (н. 9-12.1918, в. Хамёнкі Сенненскага р-на Віцебскай вобл.), бел. эпізаатолаг. Д-р вет. н. (1974), праф. (1975). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1939). У 1947—54 і з 1964 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па патагенезе і імунітэце пры рожы і інш. хваробах свіней, мерах барацьбы з лептаспірозам і пастэрэлёзам с.-г. жывёл, адначасовай вакцынацыі жывёл супраць некалькіх інфекцый.
Тв.: Одновременная вакцинация животных против нескольких инфекций. Мн., 1971 (у сааўт.). с. 366
БУЧ , традыцыйная бел. рыбалоўная прылада; сплеценая з дубцоў або зробленая з драніцы камера конусападобнай ці цыліндрычнай формы. У конусным бучы мелася адна лейкападобная перагародка (горла), у цыліндрычным — дзве. Рыба пранікала ў буч праз лаз у горле, якое адначасова перашкаджала выходзіць ёй назад. З аднагорлавых бучаў улоў вымалі праз адтуліну ў вузкім яго канцы (у час лоўлі яе закрывалі коркам, травой, сенам), у двухгорлавым рабілі дзверцы. Аднагорлавы буч прызначаўся толькі для лоўлі рыбы, двухгорлавы — пераважна для ракаў. У вадаёме бучы устанаўлівалі пры дапамозе калкоў. Бучы былі пашыраны па ўсёй Беларусі.
І.М.Браім. с. 366
БУЧА́ЦІНА , вёска ў Беларусі, у Капыльскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 34 км на Пд ад г. Капыль, 147 км ад Мінска, 26 км ад чыг. ст. Цімкавічы. 673 ж., 275 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 366
БУ́ЧМА Амвросій Максімілянавіч (14.3.1891, г. Львоў — 6.1.1957), украінскі акцёр. Нар. арт. СССР (1944). Вучыўся ў Кіеўскім муз.-драм. ін-це (1918). На сцэне з 1905. Працаваў у т-ры «Беразіль» (1930—36). Адзін са стваральнікаў Кіеўскага ўкр. драм. т-ра імя І.Франко (1920), дзе працаваў у 1936—56. Праф. Кіеўскага ін-та тэатр. мастацтва (1940—57). Выдатны майстар пераўвасаблення, ствараў вострахарактарныя, камедыйныя і драм. вобразы: Мікола Задарожны («Украдзенае шчасце» Франко), Цярэнцій Пузыр («Гаспадар» І.Карпенкі-Карага), Гайдай, Платон Крэчат, Макар Дубрава («Гібель эскадры», «Платон Крэчат», «Макар Дубрава» А.Карнейчука), Іван Каламійцаў («Апошнія» М.Горкага) і інш. З 1924 здымаўся ў кіно: «Арсенал», «Тарас Шаўчэнка», «Начны рамізнік», «Іван Грозны», «Подзвіг разведчыка» і інш. Дзярж. прэмія СССР 1941, 1949 (за тэатр. работы). с. 366
БУЧЫ́НСКІ Вінцэнцій (17.3.1789, Беларусь — 29.3.1853), бел. філосаф, тэолаг, крытык. Праф. філасофіі Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1830—-40-я г. выкладаў філасофію і тэалогію ў навуч. установах Аўстрыі, з 1848 у Лувенскім ун-це (Бельгія). Заснавальнік і рэдактар першага на Беларусі літ.-навук. часопіса «Miesięcznik Połocki» («Полацкі штомесячнік», 1818—20). Палемізаваў з асветнікамі і езуітамі на старонках час. «Dziennik Wileński» («Віленскі дзённік») наконт паэмы Н.Мусніцкага «Палтава». Аўтар кн. «Філасофскія разважанні» (т. 1—3, Вена, 1843—44), у якой у якасці ілюстрацыйнага матэрыялу выкарыстоўваў прыклады з гісторыі ВКЛ і Польшчы. Шматлікая яго рукапісная спадчына даследавана мала. с. 367
БУШ (Bush) Алан Дадлі (н. 22.12.1900, Далуіч, каля Лондана), англійскі кампазітар, піяніст, дырыжор. Вучыўся ў Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане (1918—22), выкладаў у ёй. У 1929—40 маст. кіраўнік і дырыжор рабочага хар. саюза. Заснавальнік (1936) і старшыня Рабочай муз. асацыяцыі (з 1941 прэзідэнт), кіраўнік створанага ім камернага аркестра (1938—51). Як дырыжор гастраляваў у многіх краінах свету. Сярод тв.: оперы «Уот Тайлер» (1953), «Людзі з Блэкмура» (1956), «Джо Хіл, чалавек, які ніколі не памрэ» (1970); аперэта «Чароўнасць» (1953); кантаты, у т.л. «Галасы прарокаў» (1952); З сімфоніі, у т.л. Нотынгемская (1949) і «Байран» (1960); тв. для аркестра; камерна-інстр. творы; хары «Галодны паход», «Песня працы», «Абаронцы міру», «Песня дружбы», «Увесь свет — яго песня» (апошні прысвечаны П.Робсану); песні і інш.
Літ.: Котляров Б. Алан Буш. М., 1981. с. 367
БУШ (Busch) Вільгельм (15.4.1832, Відэнзаль, зямля Ніжняя Саксонія, Германія — 9.1.1908), нямецкі графік і паэт. Вучыўся ў АМ у Дзюсельдорфе (1851—52), Антверпене (1852), Мюнхене (1854). У пёравых ілюстрацыях да ўласных вершаў (кн. «Макс і Морыц», 1865; «Пліш і Плюм», 1882) з вялікай назіральнасцю і гумарам увасобіў тыпы ням. абывацеляў. У вершаваных сатырах «Жыціе св. Антонія Падуанскага» (1870), «Набожная Алена» (1872), «Патэр Філуцый» (1873) і інш. творах з ліберальных пазіцый крытыкаваў ням. рэчаіснасць, асабліва царкоўнікаў. с. 367
БУШ (Bush) Джордж Герберт Уокер (н. 12.6.1924, Мілтан, штат Масачусетс, ЗША), дзяржаўны і палітычны дзеяч ЗША. Скончыў Іельскі ун-т. Эканаміст. Член палаты прадстаўнікоў сената (1966—71). Прадстаўнік ЗША у ААН (1970—72). Дырэктар ЦРУ (1976—77).
У 1981—89 віцэ-прэзідэнт, 1989—93 прэзідэнт краіны. Пасля інтэрвенцыі Ірана ў Кувейт (1990) ініцыятар стварэння міжнар. узбр. сіл у Персідскім зал. (аперацыя «Шчыт пустыні») і правядзення акцыі па вызваленні Кувейта (аперацыя «Бура ў пустыні»). У 1991 і 1993 падпісаў 2 амер.-расійскія пагадненні аб скарачэнні стратэгічных узбраенняў. с. 367
БУШ Мікалай Адольфавіч (10.11.1869, г. Слабадской Кіраўскай вобл., Расія — 7.8.1941), савецкі батанік. Чл.-кар. АН СССР (чл.-кар. Рас. АН з 1920). Скончыў Казанскі ун-т (1891) і Пецярбургскі лясны ін-т (1869). З 1895 у Юр’еўскім (Тартускім) ун-це, з 1902 у бат. садзе і бат. музеі ў Пецярбургу, з 1931 у Бат. ін-це АН СССР. Навук. працы па бат. геаграфіі Каўказа, Сібіры і Д. Усходу; прапанаваў схему падзелу Сібіры на батаніка-геагр. вобласці. Аўтар фундаментальных падручнікаў «Агульны курс батанікі. Марфалогія і сістэматыка раслін» (2-е выд., 1924) і «Курс сістэматыкі вышэйшых раслін» (1940). с. 367
БУШ (Busch) Эрнст (22.1.1900, г. Кіль, Германія — 18.6.1980), нямецкі спявак (барытон) і драм. акцёр. Чл. Нямецкай АМ. З 1921 працаваў у розных т-рах Германіі, выконваў сатырычныя паліт. і рэв. песні ў «чырвоных кабарэ» і рабочых клубах. Стварыў уласны выканальніцкі стыль, адзначаны рэв. пафасам, аратарскай выразнасцю. У садружнасці з паэтамі Б.Брэхтам і Э.Вайнертам, кампазітарамі Г.Эйслерам і К.Вейлем стварыў шэраг папулярных песень. Антыфашыст, у 1933 эмігрыраваў з Германіі. З 1945 адзін з вядучых акцёраў «Нямецкага тэатра», у 1950—60 — т-ра «Берлінер ансамбль». Уклад у муз. мастацтва — анталогія грампласцінак Буша «Песенная хроніка ХХ ст.». Нац. прэмія ГДР 1949, 1956, 1970, 1979.
Літ.: Шнеерсон Г.М. Эрнст Буш и его время. М., 1971; Hoffmann L., Siebig K.E. Busch: Eine Biogr. in Texten, Bildern und Dokumente. Berlin, 1987. с. 367
БУ́ШАЛЬ (англ. bushel), неметрычная адзінка аб’ёму (умяшчальнасці) вадкасцяў і сыпкіх рэчываў у брытанскай сістэме адзінак. У ЗША 1 бушаль = 35,2391·10-3 м3 = 35,2391 л; у Вялікабрытаніі 1 бушаль = 36,3687·10-3 м3 = 36,3687 л. с. 367
БУШКО́ Тамара Кірылаўна (11.12.1918, в. Любашава Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 22.3.1981), бел. тэатральны крытык. Скончыла БДУ (1946). Працавала ў газ. «Літаратура і мастацтва», час. «Работніца і сялянка». Аўтар рэцэнзій на спектаклі, артыкулаў пра Бел. т-р імя Я.Купалы («Першы тэатр», «Час і вобразы», «Жамчужына беларускага мастацтва»), праблемных артыкулаў па пытаннях драматургіі і т-ра, творчых партрэтаў і нарысаў пра майстроў бел. сцэны. Лепшыя тэатразнаўчыя работы сабраны ў кн. «Святло незабыўных імгненняў» (1985). с. 367
БУ́ШМА Міхаіл Іванавіч (н. 19.7.1951, в. Дзяляцічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. фармаколаг. Д-р мед. н. (1991). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1974). З 1977 у Ін-це біяхіміі АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні ролі эндагенных рэчываў (некаторых вітамінаў, амінакіслот і фосфаліпідаў) у рэгуляцыі актыўнасці ферментных сістэм мікрасамальнага акіслення і працэсаў перакіснага акіслення ліпідаў у жывёл і чалавека ў норме і пры інтаксікацыях. с. 367
БУШМЕ́НЫ (галанд. bosjesman літар. лясны чалавек), народ, карэннае насельніцтва Паўд. і Усх. Афрыкі. Качуюць у пустынях Калахары, Наміб і суседніх раёнах, куды выцеснены ў 16— 19 ст. народамі банту. Каля 75 тыс. чал. (1983). Адносяцца да бушменскай расы. Карыстаюцца бушменскімі мовамі. Захоўваюць традыц. Вераванні. с. 367
БУШМІ́Н Аляксей Сяргеевіч (15.10.1910, с. Левая Росаш Варонежскай вобл., Расія — 19.3.1983), рускі літаратуразнавец. Акад. АН СССР (1979, чл.-кар. 1960). Скончыў Варонежскі пед. ін-т (1939). З 1946 навук. супрацоўнік (у 1955—65 дырэктар) Ін-та рус. л-ры АН СССР (Пушкінскі дом, Санкт-Пецярбург). Распрацоўваў праблемы метадалогіі літаратуразнаўства, тэорыі і гісторыі рус. л-ры 19 — пач. 20 ст. Даследаваў творчасць М.Я.Салтыкова-Шчадрына, А.С.Серафімовіча, А.А.Фадзеева. с. 367
БУШУ́К Барыс Анатолевіч (н. 2.10.1946, Берлін), бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1992). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Навук. працы па лазернай фізіцы і фатоніцы малекул. Распрацаваў метады даследавання механізмаў звышхуткіх міжмалекулярных працэсаў складаных арган. структур у кандэнсаваных асяроддзях. Дзярж. прэмія Беларусі 1992. с. 367
БУ́ШЧЫК Мікалай Уладзіміравіч (н. 22.5.1948, в. Дзераўная Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1975). У 1975—81 выкладчык БПІ. Працуе ў жанрах тэматычнай карціны («Які прыгожы гэты свет», 1976; «Узыходжанне» і «Трынаццаць», 1992), партрэта (Флора Дуднік, 1986, М.А.Каралькоў, 1995), пейзажа («Вечар у вёсцы», 1978, «Прастора», 1990, «Тумановы ранак», 1994) і інш. Дамінуючымі ў творчасці з’яўляюцца адвечныя пытанні філасофіі быцця, унутраны свет чалавека («Прысвячэнне Ефрасінні Полацкай», 1995, і ІНШ.).
Н.В.Федасеенка. с. 368
БУШЭ́ (Boucher) Франсуа (29.9.1703, Парыж — 30.5.1770), французскі жывапісец. Прадстаўнік ракако. З 1765 дырэктар Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры ў Парыжы і «першы жывапісец караля». Зазнаў уплыў К.Вато. Пісаў плафоны, пано, карціны з міфалагічнымі, пастаральнымі і жанравымі сцэнамі, партрэты, ідылічныя пейзажы («Від у ваколіцах Бавэ», «Геркулес і Амфала», «Купанне Дыяны», 1742), выконваў эскізы шпалераў, тэатр. дэкарацыі. У позніх творах узмацніліся дэкаратыўнасць, эротыка, «фарфоравасць» фігур.
Літ.: Ф.Буше: Альбом. М., 1978. с. 368
БУШЭ́ ДЭ ПЕРТ (Boucher de Perthes) Жак (10.9.1788, г. Рэтэль, Францыя — 5.8.1868), французскі археолаг. Адкрыў самую стараж. эпоху ў гісторыі чалавецтва — палеаліт. Сабраў вял. калекцыю палеалітычных прылад працы, сцвярджаў, што імі карысталіся людзі — сучаснікі маманта і інш. вымерлых жывёл. Думкі Бушэ дэ Перта супярэчылі поглядам тагачасных палеантолагаў. Толькі ў 1860-я г. дарвіністы ацанілі яго адкрыццё.
Тв.: Antiquités celtiques et antédiluviennes. Vol. 1—3. Paris, 1847—64; De l'homme antédiluvien. Paris, 1860. с. 368
БУЭНАВЕНТУ́РА (Buenaventura),} горад на З Калумбіі. Засн. ў 1540. 166 тыс. ж. (1985). Гал. порт краіны на Ціхім ак., у зал. Буэнавентура (вываз кавы, золата, бананаў, цукру, гарбарнай сыравіны). Чыг. станцыя. Вытв-сць дубільнага экстракту з кары мангравых дрэў. с. 368
БУЭ́НАС-А́ЙРЭС (Buenos Aires), горад, сталіца Аргенціны. Размешчаны на раўніне, на паўд. беразе эстуарыя Ла-Платы, за 275 км ад Атлантычнага ак. Утварае самаст. адм. адзінку — федэральную акругу. Каля 3 млн. ж.; разам з прыгарадамі і суседнімі гарадамі ўтварае гар. агламерацыю пл. каля 3,9 тыс. км2 з нас. каля 12 млн. ж. (1993). Гал. трансп. вузел краіны: экспарт мяса, шэрсці, збожжа, імпарт прамысл. абсталявання, руд, вугалю, нафты. Марскі порт, пач. пункт рачнога суднаходства на Паране і Уругваі; адыходзяць 18 чыгунак, шматлікія аўтадарогі. Міжнар. аэрапорт Эсейса, 2 аэрадромы. Буйнейшы эканам. цэнтр краіны: дае каля 60% прамысл. прадукцыі, забяспечвае каля 75% абароту знешняга гандлю. Гал. галіны прам-сці: машынабудаванне (асабліва аўтамаб.), эл.-тэхн., электронная, нафтаперапр., суднабуд., харч. (мясахаладабойная, піваварная, мясакансервавая), шкловая, тэкст., гарбарна-абутковая, швейная. Метрапалітэн.
Засн. ў 1536 ісп. канкістадорамі, якія пад націскам індзейцаў у 1541 спалілі і пакінулі горад. У 1580 адноўлены. З 1617 сталіца губернатарства, з 1776 віцэ-каралеўства Ла-Плата. Адзін з цэнтраў Вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—26. У 1816—26 сталіца Аб’яднаных правінцый Ла-Плата, з 1829 — правінцыі Буэнас-Айрэс, з 1862 часовая, з 1880 афіц. сталіца Аргенціны.
Побач з сучаснымі шматпавярховымі будынкамі, у т.л. небаскробамі, некаторыя вуліцы і агульная забудова горада захавалі рысы архітэктуры калан. перыяду з гал. плошчай, адкрытай у бок мора, і прамавугольнай сеткай вуліц. Помнікі калан. перыяду: ратуша (кабільда, 1725—65, арх. А.Бланкі, Х.Б.Прымалі), царква Сан-Ігнасіо (1710—34, арх. Х.Краўс, Бланкі). Сярод пабудоў 20 ст. будынак кангрэса і т-р «Калон» (пач. 20 ст., арх. В.Маэна), т-р «Сан-Марцін» (1953—60), «Банк оф Лондан энд Саўт Амерыка» (1960— 66)
У Буэнас-Айрэсе 9 ун-таў (старэйшы з 1821), кансерваторыя і інш. Акадэмія навук. Музеі: Нац. гістарычны, Этнаграфічны, Нац. прыгожых мастацтваў і інш. Нац. б-ка, Б-ка кангрэса. Оперны тэатр «Калон».
Ф. С. Фешчанка (гаспадарка). с. 368
БУЯКІ́ , ганабобель, дурніцы (Vaccinium uliginosum), від кветкавых раслін з роду ягаднік сям. верасовых. Пашыраны ва ўмераных і халодных зонах Паўн. паўшар’я. На Беларусі трапляецца ўсюды на сфагнавых балотах і ў забалочаных хваёвых лясах разам з багуном, утварае зараснікі.
Невял. разгалінаваны лістападны кусцік выш. да 1 м з прамымі галінкамі. Лісце цвёрдае, эліптычнае, шаравата-шызае, чаргаванае. Кветкі дробныя, белыя з ружовым адценнем, па 1—3 на канцах леташніх парасткаў. Плод — сакаўная сінявата-чорная ягада з шызым воскападобным налётам. Лек. (добры проціцынготны і вяжучы сродак, садзейнічае вывядзенню з арганізма радыенуклідаў), харч. (ягады кісла-салодкія, ядомыя, маюць цукры, дубільныя рэчывы, фенолы, вітаміны і інш ), кармавая і меданосная расліна. с. 369
БУЯ́ЛЬСКІ Ілья Васілевіч (6.8.1789, с. Вараб’ёўка Чарнігаўскай вобл., Украіна — 20.12.1866), расійскі анатам і хірург; заснавальнік вучэння пра індывід. зменлівасць. Акад. Пецярбургскай АМ (1842). Скончыў Мед.-хірург. акадэмію ў Пецярбургу (1814), працаваў у ёй (з 1821 праф.). Выкладаў пластычную анатомію ў Акадэміі мастацтваў. Навук. працы па тапаграфічнай анатоміі органаў, метадах аператыўнага лячэння сасудзістых анеўрызмаў, бальзаміраванні, замарожванні трупаў. Адзін з першых у Расіі выкарыстаў наркоз, пераліванне крыві, антысептычныя сродкі. Рацыяналізаваў хірург. інструменты (шпрыц, турнікет, шпатэль).
Тв.: Анатомо-хирургические таблицы... [Ч. 1—3]. СПб., 1828—52; Краткая общая анатомия тела человеческого. СПб., 1844; Анатомические записки для обучающихся живописи и скульптуре в Имп. Академии художеств. СПб., 1860. с. 369
БХО́ПАЛ , горад у цэнтр. ч. Індыі. Адм. ц. штата Мадх’я-Прадэш. 1062,8 тыс. ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Аэрапорт. Гандаль збожжам і бавоўнай. Хім. (вытв-сць сродкаў аховы раслін), маш.-буд., цукр., гарбарна-абутковая, баваўняная, мукамольная, алейная прам-сць. Саматужная вытв-сць запалак, тканін, швейна-трыкат. і ювелірных вырабаў. Ун-т. Археал. музей. Маўзалей Тадж-ал Масаджыд (незакончаны). У снеж. 1984 горад пацярпеў ад буйной індустр. катастрофы — выкіду атрутнага газу ізацыянату з хім. прадпрыемства амер. кампаніі «Юніян карбайд» (загінула 2,5 тыс. чал., пацярпела больш за 100 тыс. чал.). с. 369
БХА́РАТ , афіцыйная назва Індыі на мове хіндзі. Паходзіць ад стараж.-інд. назвы тэр. племені бхаратаў Бхаратаваршы (міжрэчча Джамны і Сатледж; «краіна ці царства бхаратаў»), с. 369
БХА́СКАРА , Бхаскара Ачар’я (1114, г. Бідар, Індыя — каля 1185), індыйскі матэматык і астраном. Загадваў астр. абсерваторыяй ў г. Уджайн (Цэнтр. Індыя). Аўтар навук. трактатаў «Вянец сістэмы» (каля 1150) і інш., у якіх прыведзены метады рашэння некаторых алгебраічных і тэарэтыка-лікавых задач, а таксама звесткі па арыфметыцы, геаметрыі, сферычнай трыганаметрыі і астраноміі. с. 369
«БХА́СКАРА» (англ. Bhaskara), назва індыйскіх штучных спадарожнікаў Зямлі. «Бхаскара-1» і «Бхаскара-2» выведзены на арбіты 7.6.1979 і 20.11.1981 сав. ракетамі-носьбітамі з сав. касмадрома. Маса «Бхаскары» 444 кг, выш. каля 1,2 м, дыям. каля 1,6 м. Прызначаны для даследавання Зямлі з космасу метадамі дыстанцыйнага зандзіравання, астр. даследаванняў, адпрацоўкі сістэм збору і перадачы інфармацыі, вывучэння характарыстык доследных узораў касм. апаратаў, распрацаваных у Індыі. Названы ў гонар інд. астранома і матэматыка 12 ст. Бхаскары. с. 369
БХІЛА́І , Бхілаінагар, былы горад у Індыі, у 1980-я г. аб’яднаны з суседнім г. Дург у г. Дург-Бхілаінагар. с. 369
БХУБАНЕШВА́Р , горад у Індыі, у дэльце р. Маханады. Адм. ц. штата Арыса. Вядомы з 5 ст. 412 тыс. ж. (1991). Трансп. вузел. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (пераважна рыс). Адзін з цэнтраў індуісцкай рэлігіі. Ун-т. Музей.
У старой частцы горада захавалася каля 150 пераважна шыіцкіх храмаў 7—16 ст., багата ўпрыгожаных разьбой. Галоўны з іх Лінгараджа (11 ст.) — выдатны помнік мясц. арх. стылю Арысы. З інш. збудаванняў гэтага тыпу: Парашурамешвара (8 ст.), Мукгэшвара (каля 950), Раджарані (9—10 ст.), Брахмешвара (11 ст.), Ананта Васудэва (13 ст.). Новая частка Бхубанешвар (грамадскія будынкі, жылыя кварталы) пабудавана ў 1940—50-я т. с. 370
БХУ́ТА Беназір (н. 21.6.1954, г. Карачы, Пакістан), палітычны і дзярж. дзеяч Пакістана. Дачка З.А.Бхута. Вучылася ў Гарвардскім (ЗША) і Оксфардскім (Вялікабрытанія) ун-тах. У час дыктатуры ген. М.Зія-уль-Хака знаходзілася пад дамашнім арыштам (1977—84), жыла ў эміграцыі ў Лондане (1984—86), рабіліся замахі на яе жыццё (крас. 1986 і студз. 1987). З 1982 кіраўнік Пакістанскай нар. партыі. Прэм’ер-міністр краіны ў 1988—90 (адначасова міністр абароны і міністр фінансаў) і з 1993 (першая жанчына—кіраўнік урада ў мусульм. свеце).
Тв.: Рус. пер. — Дочь Востока // Наука и религия. 1990. N° З.
Літ.: Москаленко В., Сумский В. Беназир Бхутто // Азия и Африка сегодня. 1990. № 4. с. 370
БХУ́ТА Зулфікар Алі (5.1.1928, г. Ларкана, Пакістан — 4.4.1979), палітычны і дзярж. дзеяч Пакістана. Бацька Б.Бхута. Адвакат. З 1958 міністр гандлю, міністр энергетыкі, саветнік прэзідэнта ген. М.Аюб Хана. Міністр замежных спраў (1963—66), садзейнічаў адыходу Пакістана ад аднабаковай арыентацыі на Захад. Пасля разрыву з Аюб Ханам у 1967 заснаваў апазіцыйную Пакістанскую нар. партыю, якая перамагла на выбарах 1970. Прэзідэнт краіны і кіраўнік урада (1971—73), прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў (1973—77), рабіў захады, каб разрадзіць напружанасць у адносінах з Індыяй і Бангладэш. Адхілены ад улады ў выніку перавароту ген. М.Зія-уль-Хака, абвінавачаны ў арганізацыі паліт. забойства і пакараны смерцю. с. 370
БШПР , гл. Беларускі штаб партызанскага руху. с. 370
БЫВАЛЬКЕ́ВІЧ Палікарп Рыгоравіч (3.3.1855 — пасля 1921), бел. журналіст. Выкладаў у Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, з 1891 рэдактар газет «Виленский вестник», «Западный вестник», «Окраины России». У 1904 заснаваў у Мінску газ. «Белорусский вестник» велікадзяржаўна-шавініст. кірунку. З 1907 чл. «Рускага ўскраіннага т-ва», з 1918 Беларускага вольна-эканам. т-ва ў Петраградзе. У 1921 служачы Рэўваенсавета Рэспублікі ў Маскве. Аўтар фалькл.-этнагр. даследавання «Іван Купала (у в. Вуглы Слуцкага пав. Мінскай губ.)» (Этнографическое обозрение. 1891. № 4).
В.У.Скалабан. с. 370
БЫВА́ЛЬКІ , вёска ў Беларусі, у Лоеўскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПдЗ ад г.п. Лоеў, 104 км ад Гомеля, 65 км ад чыг. ст. Хойнікі. 974 ж., 351 двор (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. с. 370
БЫВА́ЛЬШЧЫНА , быль, жанр няказкавай прозы, прымхлівы аповяд пра падзеі, звязаныя з міфалагічнымі персанажамі, дэманічнымі істотамі (лясун, вадзянік, русалкі, ведзьма, ваўкалак, пярэварацень і інш.), пра мерцвякоў, зачараваныя скарбы, чарцей і г.д. Сустракаюцца ў слав. і інш. народаў. Бывальшчына найчасцей перадае быццам бы рэальны факт, але выкарыстоўвае фантазію, маст. выдумку. У адрозненне ад блізкіх па змесце былічак апавяданне ў бывальшчыне часта ідзе ад трэцяй асобы. Аповяд у бывальшчыне, страціўшы рысы ўспамінаў рэальнага відавочніка падзеі, набывае самастойнае бытаванне і адносную сюжэтную ўстойлівасць у варыянтах. Бывальшчыне характэрна сувязь з традыц. вераваннямі, прымеркаванасць да пэўнай мясцовасці, абагульненасць і фабульнасць. Бел. бывальшчыны запісвалі П.Шпілеўскі, М.Федароўскі, А.Сержпутоўскі, У.Дабравольскі, Л.Бараг і інш. фалькларысты, апрацоўвалі Я.Баршчэўскі («Шляхціц Завальня»), Я.Колас і інш. пісьменнікі.
Літ.: Никифоровский Н.Я. Нечистики: Свод простонар. в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе. Вильна, 1907; Бараг Л.Г. Сказочная фантастика и народные верования: (По материалам бел. фольклора) // Сов. этнография. 1966. № 5; Малорусские народные предания и рассказы: Свод Михаила Драгоманова. Киев, 1876; Максимов С.В. Нечистая, неведомая и крестная сила. СПб., 1994; Померанцева Э.В. Мифологические персонажи в русском фольклоре. М., 1973.
І.У. Саламевіч. с. 370
БЫ́ДГАШЧ (Bydgoszcz), горад на Пн Польшчы. Адм. ц. Быдгашчцкага ваяв. 384,8 тыс. ж. (1992). Порт на р. Вісла і Быдгашчцкім канале. Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Аэрапорт. Цэнтр машынабудавання (вытв-сць трансп. сродкаў, машын для горнай прам-сці, абсталявання для суднаў, цэм. і дрэваапр. прадпрыемстваў, электратэхнікі, станкоў). Хім. (вытв-сць пластмасаў, фарбавальнікаў і інш.), электронная, харч., дрэваапр., швейная, гумавая, папяровая, абутковая, керамічная, мэблевая, паліграф. прам-сць. Выраб кабелю, халадзільнікаў, веласіпедаў. 4 ВНУ. Музеі. 2 т-ры, філармонія. Арх. помнікі 15—19 ст.
Упершыню ўпамінаецца ў 1238 як умацаваная крэпасць ранняга сярэднявечча. У 1331— 37 захоплены крыжакамі. У 1346 атрымаў тар. правы. У 15—16 ст. цэнтр гандлю збожжам і соллю, адзін з буйных гарадоў Польшчы. У 1772—1920 у складзе Прусіі. с. 370
БЫ́ДГАШЧЦКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Bydgoskie), у цэнтральнай частцы Польшчы. Пл. 10 349 км2, нас. 1,1 млн. чал. (1992). Адм. ц. — г. Быдгашч. Паверхня раўнінная, ландшафт азёрны. На Пн Тухольская раўніна і Краенскае паазер’е (часткі Паморскага паазер’я), на Пд Гнезненскае і Куяўскае паазер’і (ускраіны Велікапольскага паазер’я). Пашыраны марэнны рэльеф (да 206 м над узр. м.). У сярэдняй частцы тэр. Быдгашчацкага ваяводства цягнецца стараж. Тарунска-Эберсвальдская даліна. Клімат умераны, сярэднія т-ры студз. -2,5 °С, ліп. 18 °С, ападкаў каля 550 мм за год (менш, чым на астатняй тэр. Польшчы). Гал. рэкі Вісла (з прытокамі Брда і Вда) і Нотаць (бас. Одры) злучаны Быдгашчцкім каналам. Шмат азёр ледавіковага паходжання, найб. Гопла, Хажыкоўскае, Пакоскае, вадасховішча — воз. Караноўскае. Глебы пераважна падзолістыя і бурыя, найб. урадлівыя чорныя — у Куявах. Пад лесам 30% тэр., вял. масівы на Пн (Тухольскія бары). Гаспадарка прамыслова-аграрная. Развіты маш.-буд., электронная, харч., дрэваапр. і папяровая, хім., лёгкая прам-сць. Найб. прамысл. цэнтры Быдгашч, Інавроцлаў, Хайніцы, Свеце і інш. Пад с.-г. ўгоддзямі 57% тэрыторыі. Вырошчваюць на Пн жыта, авёс, бульбу, кармавыя травы, на Пд цукр. буракі, рапс, пшаніцу. Гадуюць свіней, буйн. раг. жывёлу, авечак. Чыг., аўтамаб., водны транспарт. Турызм. с. 370
БЫК у будаўніцтве, прамежкавая апора моста або гідратэхн. збудавання. Успрымае нагрузкі ў асноўным ад пралётных збудаванняў (у мастах) і ад ціску вады (у гідратэхн. збудаваннях). На рэках робяць абцякальнай у плане формы, верхнюю ч. іх прыкрываюць ледарэзамі. Будуюць быкі з бетону, жалезабетону, каменю (для часовых мастоў — з дрэва). с. 370
БЫ́КАЎ Васіль Уладзіміравіч (н. 19.6.1924, в. Бычкі Ушацкага р-на Віцебскай вобл.), бел. пісьменнік, грамадскі дзеяч. Нар. пісьменнік Беларусі (1980). Герой Сац. Працы (1984). Вучыўся ў Віцебскім маст. вучылішчы на скульпт. аддзяленні. Удзельнік Айч. вайны, двойчы паранены. У 1956—72 працаваў у газ. «Гродненская правда», у 1972—78 сакратар Гродзенскага аддзялення СП Беларусі. З 1978 у Мінску. У 1990—93 прэзідэнт згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Друкуецца з 1947. У першай кнізе «Жураўліны крык» (1960), аповесцях «Здрада» (1961), «Трэцяя ракета» (1962, Літ. прэмія імя Я.Коласа 1964), зб. апавяданняў «Адна ноч» (1965) паказвае штодзённы гераізм звычайнага чалавека ва ўмовах вайны, глыбока пранікае ў духоўны свет сваіх герояў. Суровая праўда ў адлюстраванні вайны, пераважна драм. і трагічных яе сітуацый, пільная ўвага да думак і пачуццяў чалавека, абвостраная чалавечнасць, высокая патрабавальнасць у сцвярджэнні маральных прынцыпаў, лаканізм, дакладнасць і выразнасць апавядальнай манеры, шчырасць і ўнутр. стрыманасць аўтарскага голасу — вызначальныя якасці творчай манеры пісьменніка. Аповесці «Мёртвым не баліць» (1965) і «Праклятая вышыня» (1968) — важны крок на шляху філас.-канцэптуальнага і жанравага падпарадкавання асабіста перажытага духоўным патрэбам сучаснасці. У канцы 1960-х г. звярнуўся да тэмы партыз. і падп. барацьбы бел. народа. «Круглянскі мост» (1969), «Сотнікаў» (1970), «Абеліск» (1971, разам з аповесцю «Дажыць да світання», 1973, Дзярж. прэмія СССР 1974), «Воўчая зграя» (1974, разам з аповесцю з франтавога жыцця «Яго батальён», 1975, Дзярж. прэмія БССР імя Я.Коласа 1978), «Пайсці і не вярнуцца» (1978), «Знак бяды» (1982, Ленінская прэмія 1986) у творчасці пісьменніка складаюць своеасаблівы «партызанскі цыкл». Увага да гэтага пласта нар. жыцця ў Быкава не выпадковая. Элемент трагічнага — істотны элемент вайны — выявіўся тут на ўсю моц. Вельмі важная для пісьменніка адвечная тэма «выбару» ў партыз. вайне і на акупіраванай тэрыторыі вырашалася больш разнастайна, асабліва ўскладнена матываванасць чалавечых учынкаў. Творчасць Быкава 1970-х г. вылучаецца моцнай філас. насычанасцю, асаблівым трагічным напаўненнем, аголенасцю маральна-этычных канфліктаў, надзвычай адчувальнай сувяззю з сучаснасцю. Даследуючы паводзіны чалавека ў жорсткіх умовах вайны, у т. зв. гранічных сітуацыях, пісьменнік імкнецца выявіць духоўныя асновы яго паводзін, асновы яго мужнасці і няскоранасці. Абставіны заўсёды распрацоўваюцца на макс. адпаведнасць жыццёвай праўдзе, характары раскрываюцца з вял. уважлівасцю да самых дробных унутр. і знешніх рухаў, у іх арган. узаемадзеянні з абставінамі. Паглыбленне філас. зместу, маральна-этычная згушчанасць праблематыкі ў творах натуральна выклікалі інтэлектуальную завостранасць, строгасць, выверанасць жанравай формы, адпаведную мэтанакіраванасць сюжэтнага руху, выразную акрэсленасць кампазіцыйных прыёмаў, рэзкае змяншэнне колькасці дзейных асоб, напружаную, строгую і дакладную манеру апавядання. Быкаў не бытапісальнік вайны. Ён філосаф, грамадзянін, які ўвесь у сучаснасці, у пастаянным напружаным роздуме пра чалавека, яго месца ў сённяшнім драм. свеце. У ідэйна-маст. структуры твораў істотную ролю адыгрывае смерць героя, найперш галоўнага. Яна — неабвержны аргумент пісьменніка на карысць чалавечнасці, сумленнасці, справядлівасці. Для Сотнікава («Сотнікаў»), Іваноўскага («Дажыць да світання»), Мароза («Абеліск»), інш. станоўчых герояў гэтыя паняцці вышэй за ўсё, нават за жыццё, бо без іх жыццё траціла сэнс, станавілася ганьбай. У аповесцях «Знак бяды», «Аблава» (1989) узняў трагічную тэму сталіншчыны, раскулачвання, знішчэння дабрыні ў чалавеку, знішчэння гаспадара зямлі. Раман «Кар’ер» (1986), аповесці «У тумане» (1987), «Сцюжа» (1993), апавяданні «На Чорных лядах», «Перад канцом», «Бедныя людзі» і інш. пазначаны актыўнай аўтарскай пазіцыяй, маст. асваеннем новых гіст. пластоў жыцця, вострым эмацыянальна-этычным напалам, высокім трагізмам. Выступае і як публіцыст (зб. «На крыжах», (1992). Кнігі Быкава, поўныя высокага грамадз. пафасу, веры ў вял. духоўныя магчымасці чалавека, нянавісці да подласці, хлусні, здрадніцтва, актыўна служаць выхаванню чалавека. Быкаў — аўтар п’ес «Рашэнне» (1972) і «Апошні шанц» (паст. 1974), гумарыстычных і сатыр. апавяданняў (зб. «Ход канём», 1960), працуе і ў галіне драматургіі кіно, тэатра. Па яго сцэнарыях пастаўлены кінафільмы «Трэцяя ракета» (1963), «Альпійская балада» (1966), «Дажыць да світання» (1975), «Воўчая зграя» (1976), «Абеліск» (1977), 3-серыйны тэлефільм «Доўгія вёрсты вайны» (1976). Па матывах аповесці «Пайсці і не вярнуцца» створаны спектакль (1979), па аповесці «Сотнікаў» — кінафільм «Узыходжанне» (1977), па аповесці «Знак бяды» — кінафільм (1985). Бел. т-р оперы і балета па матывах «Альпійскай балады» (1964) паставіў аднайм. балет (1967, муз. Я.Глебава), па аповесці «Воўчая зграя» — оперу «Сцежкаю жыцця» (1980, муз. Г.Вагнера). В.Дашук на кінастудыі «Беларусьфільм» стварыў пра Быкава фільм «Узыходжанне» (1985).
Тв.: Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1974; Зб. тв. Т. 1—4. Мн., 1980—82; Зб. тв. Т. 1—6. Мн., 1992—94.
Літ.: Буран В.А. Васіль Быкаў: Нарыс творчасці. Мн., 1976; Дедков Я. Василь Быков: Очерк творчества. М., 1990; Адамовіч А. На бестэрміновай перадавой // Адамовіч А Здалёк і зблізку. Мн., 1976; Бечык В. Таварыш, народ, Радзіма // Бечык В. Свет жывы і блізкі. Мн., 1974; Бугаёў Дз. Пра дзве кніжкі Васіля Быкава // Бугаёў Дз. Шматграннасць. Мн., 1970; Яго ж Васіль Быкаў. Мн., 1987; Яго ж. Праўда і мужнасць таленту. Мн., 1995; Вярцінскі А. Подзвіг ратны, подзвіг творчы // Вярцінскі А. Высокае неба ідэала. Мн., 1980; Каваленка В. Маладосць і мудрасць — сёстры // Каваленка В. Жывое аблічча дзён. Мн., 1979; Андраюк С. Традыцыі і сучаснасць. Мн., 1981. С. 127—128, 132—136, 236—254.
С.А.Андраюк. с. 371
БЫ́КАЎ Віктар Мікалаевіч (н. 19.2.1945, г. Алматы, Казахстан), бел. спартсмен (веласіпедны спорт). Засл. майстар спорту (1969). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1974). Чэмпіён свету ў каманднай (1967, 1969), бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў індывід. і каманднай (1970) гонках з праследаваннем на 4 км на трэку, чэмпіён СССР у індывід. (1965) і камандных (1968—69, 1971) гонках, неаднаразовы пераможца і прызёр міжнар. Спаборніцтваў. с. 371
БЫ́КАЎ Канстанцін Міхайлавіч (20.1.1886, г. Чухлама Кастрамской вобл., Расія — 13.5.1959), савецкі фізіёлаг. Акад. АН СССР (1946) і АМН (1944). Засл. дз. нав. Расіі (1940). Скончыў Казанскі ун-т (1912). З 1921 у Ін-це эксперым. медыцыны, з 1950 дырэктар Ін-та фізіялогіі імя Паўлава АН СССР. Вучань І.П.Паўлава. Навук. працы па фізіялогіі стрававання, хім. перадачы ўзбуджэння ў нерв. цэнтрах, інтэрацэпцыі. Даследаваў уздзеянне кары галаўнога мозга на ўнутр. органы. Дзярж. прэмія СССР 1946. Прэмія імя Паўлава АН СССР 1939.
Тв.: Избр. произв. Т. 1—3. М., 1953—58; Кортико-висцеральная патология. Л., 1960 (разам з І.Ц.Курцыным). с. 371
БЫ́КАЎ Леанід Фёдаравіч (12.12.1928, г.п. Чаркаскае Данецкай вобл., Украіна — 11.4.1979), украінскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. Украіны (1974). Скончыў Харкаўскі тэатр. ін-т (1951). Да 1960 працаваў у Харкаўскім т-ры імя Т.Шаўчэнкі. У кіно з 1952: «Лёс Марыны», «Максім Перапяліца», «Дарагі мой чалавек», «Добраахвотнікі» і інш. Яго мастацтва адметнае лірызмам, мяккім гумарам. Сярод рэжысёрскіх работ: «У бой ідуць адны «старыя» (і роля Цітарэнкі, 1974), «Аты-баты, ішлі салдаты...» (і роля Святкіна, 1977; за абедзве Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1977). Пра Быкава зняты фільм «...Якога любілі ўсе» (1982). с. 372
БЫ́КАЎ Міхаіл Сямёнавіч (16.10.1922, г. Жлобін Гомельскай вобл. — 30.4.1991), Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Адэскую ваен. авіяц. школу пілотаў (1940), Вышэйшыя лётна-тактычныя курсы (1952). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Бранскім, 1-м і 4-м Укр. франтах. Камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка капітан Быкаў зрабіў 174 баявыя вылеты, знішчыў і пашкодзіў 12 самалётаў на аэрадромах, шмат танкаў, аўтамашын, гармат ворага. Да 1954 у Сав. Арміі. с. 372
БЫ́КАЎ Раланд Анатолевіч (н. 12.11.1929, Масква), рускі акцёр, кінарэжысёр. Нар. арт. СССР (1990). Скончыў тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна (1951). З 1960 на кінастудыі «Масфільм». З 1955 здымаецца ў кіно: «Педагагічная паэма», «Я крочу па Маскве», «Айбаліт-66» (і рэжысёр), «Служылі два сябры», «Андрэй Рублёў», «Выклікаем агонь на сябе» і «Нос» (тэлевізійныя), «Звоняць, адчыніце дзверы», «Мёртвы сезон», «Лісты мёртвага чалавека» (Дзярж. прэмія Расіі 1987) і інш. Сярод рэжысёрскіх работ: «Увага, чарапаха!» (1970), «Аўтамабіль, скрыпка і сабака Клякса» (1975), «Чучала» (1984, Дзярж. прэмія СССР 1986). З 1992 прэзідэнт Міжнар. фонду развіцця кіно і тэлебачання для дзяцей і юнацтва («Фонд Раланда Быкава»). с. 372
«БЫКІ́» , валуны, помнік прыроды на Беларусі. 2 блокі чырвонага буйназярністага граніту за 4 км на Пн ад в. Іканы Барысаўскага р-на Мінскай вобл., на З ад дарогі Зембін—Бягомль. Даўж. паўн. блока 3 м, шыр. 1,8 м, паўд. — адпаведна 2,5 м і 1,4 м, выш. да 2,1 м, агульны абвод 14,3 м. Аб’ём 17 м3, маса каля 50 т. Прынесены са Скандынавіі каля 200 тыс. гадоў назад. На паверхні «быкоў» расце 21 від лішайнікаў і 8 відаў імхоў, сярод якіх ёсць рэдкія. Назва «быкоў» звязана з легендай, паводле якой Бог ператварыў у камяні быкоў і аратага, што працаваў на Вялікдзень.
В.Ф.Вінакураў. с. 372
БЫКІ́ (Bovinae), 1) падсямейства млекакормячых сям. пустарогіх. 4 роды: буйвалы; афр. буйвалы; зубры — бізон, зубр; быкі сапраўдныя — тур, як, бантэнг (Bos javanikus), гаур (В. gaurus), купрэй (В. sauveli); жывуць у розных частках Азіі. Усяго 12 відаў. Многія быкі прыручаны, дзікія занесены ў Чырв. кнігу МСАП. 2) Самцы буйн. раг. жывёлы; бугаі. с. 372
БЫКО́ЎСКІ Валерый Фёдаравіч (н. 2.8.1934, г. Паўлаўскі Пасад Маскоўскай вобл.), савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1963, 1976), лётчык-касманаўт СССР (1963). Скончыў Качынскае ваен. авіяц. вучылішча лётчыкаў (1955), Ваенна-паветр. інж. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1968). З 1960 у атрадзе касманаўтаў. 14—19.6.1963 здзейсніў палёт на касм. караблі «Усход-5» адначасова з палётам В.У.Церашковай на касм. караблі «Усход-6», 15— 23.9.1976 з У.В.Аксёнавым — на касм. караблі «Саюз-22», 26.8—3.9.1978 з З.Енам (касманаўт б. ГДР) — на караблі «Саюз-31» і арбітальным комплексе «Салют-6» — «Саюз-29». У космасе правёў 20,7 сут. с. 372
БЫКО́ЎСКІ Іаан (царк. Іаіль; 1707, Мінскае ваяв. — жн. 1798), бібліяфіл, царк. дзеяч. Меў шырокую свецкую і царк. адукацыю. Працаваў на Міншчыне, Чарнігаўшчыне, дзе вывучаў гісторыю Кіеўскай Русі. Ведаў шмат моў. У 1776—87 архімандрыт Спаса-Яраслаўскага манастыра, рэктар духоўнай семінарыі ў Яраслаўлі. Сабраў каштоўную б-ку. У ліку манускрыптаў меў «Слова пра паход Ігаравы», які прадаў А.І.Мусіну-Пушкіну. Некаторыя даследчыкі прыпісваюць Быкоўскаму магчымае аўтарства «Слова...». Аўтар кнігі-трактата пра ісціну (1787).
Літ.: Моисеева Г.Н. Спасо-Ярославский хронограф и «Слово о полку Игореве». 2 изд. Л., 1984; Каханоўскі Г.А. Адчыніся, таямніца часу: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1984.
Г. А. Каханоўскі. с. 372
БЫКО́ЎСКІ Ігнацій Якса (1750, в. Пяцеўшчына Мінскага р-на — 1819), філосаф, пісьменнік, перакладчык. Пісаў на польскай мове. Вучыўся ў езуітаў у Мінску, з 1765 у піяраў у Віцебску разам з паэтам Ф.Д.Князьніным. У 1772— 75 служыў у рус. арміі, ваяваў супраць туркаў. Пасля 1778 жыў у в. Воўчын (Камянецкі р-н), у Мінску, в. Хільчыцы (Жыткавіцкі р-н). У філас. трактатах «Праблема, прапанаваная для вырашэння...» (Мн., 1790), «Сялянскі роздум» (Вільня, 1799) у духу франц. Асветніцтва ўзняты этычныя і эстэт. пытанні. Асобныя палажэнні сугучныя з ідэямі франц. матэрыялістаў. Выдаў «Верш на імператара Паўла...» (Вільня, 1799). Як пісьменнік-сентыменталіст сфарміраваўся пад уплывам Князьніна, Ф.Карпінскага, з якімі сябраваў, а таксама С.Геснера і Э.Юнга. Аўтар паэт. зб-каў «Вясковыя вечары» (ч. 1—2, 1787—88), «Вершы» (1798), паэмы «Вясковыя ночы» (1788), аповесці «Клаўдзіна» (1799), успамінаў «Жыццё Ігнація Быкоўскага...» (1806) і інш. Асветніцкім гуманізмам прасякнуты твор Быкоўскага «Жыццё Зараастра, ці Паходжанне гвебраў». У трагедыі «Саул» асуджаў жорсткасць і амаральнасць некаторых персанажаў Бібліі. Паэтычна-экзістэнцыяльным жалем аб загубленым жыцці прасякнуты радкі аўтабіяграфіі Быкоўскага «Жыццё...» (засталася ў рукапісе). Пераклаў на польск. мову творы А.Сумарокава («Мсціслаў», 1788), Вальтэра, Ж.Мармантэля і інш. Выдаў некаторыя арыгінальныя і перакладныя кнігі: «рускі раман» А.Канстана д’Арвіля «Эма і Лемазаў» (Гродна, 1787), «Батмендзі, персідская аповесць» К.Фларыяна (Мн., 1790), «Сцежка да шчасця, мала каму вядомая» (Гродна, 1803) і інш.
Літ.: Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971; Mikulski T. Ze studiów nad Oswieceniem. Warszawa, 1956. S. 461—516.
А.В.Мальдзіс, Э.К.Дарашэвіч. с. 372
БЫКО́ЎСКІ Міхаіл Дарымядонтавіч (10.11.1801, Масква — 21.11.1885), рускі архітэктар. Акадэмік архітэктуры (1831). Вучыўся ў Дз.І.Жылярдзі (з 1816). Выкладаў у Маскоўскім палацавым арх. вучылішчы (з 1836 яго дырэктар), у 1844 арганізаваў маст. класы (пазней Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства). Працаваў у стылі позняга класіцызму: будынкі біржы (1836—39) і Гарыхвостаўскай багадзельні (1839) у Маскве, у стылі несапраўднай готыкі — ансамбль сядзібы Марфіна пад Масквой (1837—38). Аўтар шэрагу культавых збудаванняў у Маскве і Пецярбургу. Адзін з першых прадстаўнікоў навук. рэстаўрацыі. с. 372
БЫКО́ЎСКІ (Bykowski) Якса Пётр (31.1.1823, с. Якушынцы Вінніцкай вобл., Украіна — 3.6.1889), польскі пісьменнік, збіральнік і даследчык бел. нар. песень і абрадаў. Скончыў Кіеўскі ун-т (1843). З 1858 жыў у Камянцы, з 1866 у Варшаве. Аўтар аповесцяў пра мінулае польск. шляхты. У працы «Абрадавыя песні рускага насельніцтва з ваколіц Пінска» (1878) апісаў куставы і вясельны абрад на Піншчыне, апубл. сямейна-, каляндарна-абрадавыя і пазаабрадавыя бел. нар. песні.
А.Ф.Літвіновіч. с. 372
БЫЛЕ́ЎСКІ Язэп, разьбяр па дрэве 18 ст. У 1754—55 удзельнічаў у аздабленні касцёла бернардзінцаў у Брэсце: выканаў па ўласным эскізе 2 алтары, амбон, статую св. Францішка для саду і інш. с. 372
БЫЛІ́НА , руская нар. эпічная песня пра подзвігі герояў (волатаў-асілкаў), манум. вобразы якіх увасабляюць лепшыя рысы народа, яго сілу, працавітасць, вернасць роднай зямлі. Акрамя «багатырскіх» былін значную ч. быліннага эпасу складаюць творы сац.-бытавога зместу, казачныя, навелістычныя, быліны-скамарошыны. Частка іх на мяжы паміж уласна былінай і баладай.
Як жанр аформілася ў 10—13 ст., што супадае з часам росквіту Кіеўскай дзяржавы і пачаткам феад. раздробленасці Стараж. Русі. Назва «быліна» выкарыстоўвалася побач з нар. назвамі «старына», «старынка» і ў навук. ўжытак уведзена І.П.Сахаравым у 1840-я г. Па месцах дзеяння герояў падзяляюцца на кіеўскія і наўгародскія (быліна пра Ілью Мурамца звязаны з Кіевам, пра Садко — з Ноўгарадам). Кіеўскі цыкл найб. багаты. Ён звязаны з падзеямі пры двары кн. Уладзіміра Краснага Сонейка: быліна пра Дабрыню Мікітавіча, Ілью Мурамца, Алёшу Паповіча, Вальгу і Мікулу і інш. Гістарызм гэтых былін, як і фалькл. твораў наогул, пазбаўлены канкрэтызацыі, дакладнага датавання. Быліны ўзаемадзейнічалі з інш. фалькл. жанрамі — казкамі, баладамі, легендамі. Тэксты былін запісаны ад нар. выканаўцаў у 18—20 ст. Цяпер былінная традыцыя нават у асн. раёнах яе бытавання (на еўрап. Поўначы Расіі) амаль знікла.
Былінныя вобразы і матывы сустракаюцца таксама ў бел. чарадзейных казках (Ілья Мурамец, Салавей-разбойнік), у баладах (сястра Алёшы Паповіча) і інш. Таму некаторыя даследчыкі лічаць, што быліны былі пашыраны і на Беларусі. Аднак адсутнасць іх у нар. рэпертуары беларусаў і ўкраінцаў можа абазначаць, што быліны бытавалі ў вузкім коле княжацкіх дружыннікаў, а ў нар. асяроддзі з’явіліся пазней.
Публ.: Былины. Т. 1—2. М., 1958.
Літ.: Астахова А.М. Былины: Итоги и проблемы изучения. М..; Л., 1966.
Л.М. Салавей. с. 372
БЫЛІ́НА Янка (сапр. Семашкевіч Іван; 1883, в. Лакцяны Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. — 1955), бел. паэт. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1907). Служыў ксяндзом на Вілейшчыне, Ашмяншчыне, Віленшчыне, Беласточчыне. У гады культу асобы зведаў рэпрэсіі. Друкаваўся з 1917 у газ. «Гоман», у перыяд. выданнях Зах. Беларусі, у т.л. ў час. «Маланка». Выдаў у Вільні зб-кі вершаў і баек «На прызбе» (1918, 2-е выд. 1924) і «На покуці» (1934), камедыю «Выбар старшыні» (1926), у якой асуджаў жорсткасць і несумленнасць чыноўнікаў. Вершы «Бацькаўшчына», «Дарогі нашай айчыны» і інш. выявілі патрыят. настроі паэта. У вершах «Ой, пусцее поле», «Воўк заўсёды ваўком», байках «Блыха і пан», «Кабан і мурашкі» і інш. Паказаў сац. і нац. ўціск польск. улад. Бытавы гумар пераважае ў вершаваных апавяданнях («Здарэнне», «Пахаванне старшыні»). У аснове твораў Быліны жывая нар. гутарковая мова. Шкодзіць ім залішні дыдактызм, шматслоўнасць.
А.С.Ліс. с. 373
БЫЛІ́НСКАЯ Людміла Усеваладаўна (н. 15.12.1938, Мінск), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1974). Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1960). Працуе ў Дзярж. рус. драм. т-ры Беларусі. Выканаўца лірычных і характарных роляў. Сярод іх: Іна («Білет у мяккі вагон» А.Маўзона), Шчасная («Трывога» А.Петрашкевіча), Ніна («Маскарад» М.Лермантава), Таццяна, Надзея («Ворагі», «Апошнія» М.Горкага), Гелена («Варшаўская мелодыя» Л.Зорына), Жэня Камялькова («А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева), Мадлена Бежар («Мальер» М.Булгакава), Джэні-Маліна («Трохграшовая опера» Б.Брэхта), Мэртл («Царства зямное» Т.Уільямса), місіс Туз («Усё ў садзе» Э.Олбі) і інш. с. 373
БЫЛІ́НСКІ Іван Сямёнавіч (28.1.1903, в. Якубоўка Гомельскага р-на — 10.5.1976), дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыў Гомельскі лесатэхн. Ін-т (1936). У 1940—44 старшыня СНК БССР. У 1944—46 1-ы сакратар Палескага абкома КП(б)Б. У 1948—60 нам. міністра, міністр лясной гаспадаркі, нам. міністра сельскай гаспадаркі БССР, нач. Гал. ўпраўлення лясной гаспадаркі пры СМ БССР. Чл. ЦК КП(б)Б у 1940—49, Бюро ЦК КП(б)Б у 1940—47. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1940—47, 1951—55, Вярх. Савета СССР у 1940—50. с. 373
БЫ́ЛІЧ Канстанцін Фёдаравіч (1906, г. Івангорад Кінгісепскага р-на Ленінградскай вобл. — 27.9.1944), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1935). З 1925 у Бел. трэцім дзярж. драм. т-ры, з 1937 у БДТ-1 (т-р імя Я.Купалы). Яго мастацтва адметнае рамантычнай узнёсласцю, шчырасцю пачуццяў, тэмпераментам. Сярод роляў: Андрэй, Мастак, Паромшчык («Плытагоны», «Пінская мадонна», «Ганка» У.Галубка), Кастусь Каліноўскі (аднайм. п’еса Е.Міровіча), Мікола («Кацярына Жарнасек» М.Клімковіча), пан Ендрыхоўскі («Партызаны» К.Крапівы), сяржант Дроб (аднайм. п’еса Э.Самуйлёнка), Дон Жуан («Каменны госць» А.Пушкіна), Фердынанд («Каварства і каханне» Ф.Шылера). Як мастак аформіў спектаклі «Кастусь Каліноўскі» (1928), «Правакатар» М.Ірчана (1931). Загінуў у чыгуначнай катастрофе. с. 373
БЫЛІ́ЧКА . жанр фальклору, кароткае вуснае апавяданне пра незвычайныя падзеі, якія быццам адбыліся ў сапраўднасці. Звычайна расказвае пра сустрэчы (герой часта на падпітку або ў нейкім замарачэнні) з чортам, русалкамі, ваўкалакам, мерцвяком, чалавекам-пярэваратнем, ведзьмаю, зачараванымі скарбамі. Жанравыя вытокі былічкі — у міфал. уяўленнях, павер’ях, пашыраных ва ўмовах патрыярхальнага сял. побыту ўсх. славян і інш. народаў. Па стылі былічкі блізкія да казак, паданняў, легендаў. Былічка, якая часта не мае цэласнай сюжэтнай формы, часам трансфармуецца ў бывальшчыну. У выніку згасання традыц. нар. вераванняў былічкі ператвараюцца ў займальныя вусныя аповяды, блізкія да казак, анекдотаў, жартаў і гумарэсак. Шмат былічак сабралі М.Федароўскі, А.Сержпутоўскі. Матывы былічак выкарыстоўвалі ў сваіх творах Я.Баршчэўскі («Шляхціц Завальня»), Ф.Багушэвіч («Палясоўшчык», «Дзядзіна»), Я.Колас («Страшнае спатканне»), Я.Купала, З.Бядуля і інш. бел. пісьменнікі.
Публ.:Federowski M. Lud białoruski. Т. 1—3. Kraków, 1897—1903; Сержпутовский А.К. Сказки и рассказы белорусов-полешуков. СПб., 1911; Яго ж Казкі і апавяданні беларусаў з Слуцкага павета. Л., 1926.
Літ.: Бараг Л.Г. Сказочная фантастика и народные верования: (По материалам бел. фольклора) // Сов. этнография. 1966. № 5; Яго ж. Сюжэты і матывы беларускіх народных казак. Мн., 1978; Померанцева Э.В. Мифологические персонажи в русском фольклоре. М., 1973; Зиновьев В.П. Быличка как жанр фольклора и ее современные судьбы // Мифологические рассказы русского населения Восточной Сибири. Новосибирск, 1987.
І.У.Саламевіч. с. 373
«БЫЛО́Е» , часопіс па гісторыі рэв. руху ў Расіі. Выдаваўся У.Л.Бурцавым у 1900—04 (№ 1—6) у Лондане, у 1908— 12 (№ 7—14) у Парыжы, а таксама штомесяц у студз. 1906 — кастр. 1907 (32 нумары) і ў 1917—26 (35 нумароў, 32 кн.; рэдактары: В.Я.Багучарскі, П.Е.Шчогалеў і Бурцаў, В.В.Вадавозаў і Я.В.Тарле) у Пецярбургу на рус. мове. Яго замежнае выданне друкавала дакументы і матэрыялы пра дзейнасць «Народнай волі», «Матэрыялы для слоўніка палітычных ссыльных у Расіі», агляды вольнага рас. друку, мемуары В.М.Фігнер, Б.В.Савінкава, С.П.Каваліка і інш. У Пецярбургу друкаваліся артыкулы і даследаванні, біягр. нарысы і мемуары дзеячаў рэв. руху, пісьмы, дзённікі і інш. (у т.л. пра дзейнасць Бунда на Беларусі) па гісторыі грамадскага і рэв. руху канца 18 ст. — 1907 (першы легальны часопіс у Расіі з рэв. тэматыкай); выданне часопіса спынена з-за процідзеяння сав. улад і фін. цяжкасцей.
Літ.: Лурье Ф.М. Хранители прошлого: Журнал «Былое»: история, редакторы, издатели. Л., 1990. с. 373
БЫРА́НГА , горы на Пн п-ва Таймыр, у Краснаярскім краі Расійскай Федэрацыі. Сістэма паралельных або кулісападобных хрыбтоў і хвалістых плато працягласцю да 1100 км, шыр. больш за 200 км. Выш. да 1146 м. Складзены пераважна з габрадыябазаў. На У ледавікі (агульная пл. 30,5 км2). Камяністая тундра і арктычная горная пустыня. с. 373
БЫСТРА́НКА (Alburnoides bipunctatus), рыба сям. карпавых атр. карпападобных. 4 падвіды. Пашырана ў прэсных вадаёмах Еўропы, Пярэдняй і Сярэдняй Азіі. На Беларусі тыповая форма ў рэках бас. Зах. Дзвіны, Нёмана, Зах. Буга, а падвід быстранка руская (А. b. rossicus) — у рэках бас. Дняпра. Жыве ў рэках з быстрым цячэннем (адсюль назва). Нар. назвы стракатка, сіняўка, ушвейка.
Даўж. 10—15 см, маса да 13 г. Спіна цёмна-шэрая або цёмна-зялёная, брушка і ніз бакоў серабрыстыя. Уздоўж бакавой лініі дзве цёмныя палосы. Нерастуе на быстрынях з камяністым дном. Корміцца паветр. і воднымі насякомымі, зоапланктонам. с. 373
БЫ́СТРАЯ , рака ў Беларусі, у Горацкім і Дрыбінскім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток Проні (бас. Дняпра). Даўж. 46 км. Пл. вадазбору 688 км2. Пачынаецца за 5 км на У ад в. Быстрая Горацкага р-на, вусце каля в. Дрыбін. Асн. прытокі: Рамясцвянка (злева), Дняпрэц, Лебядзёўка, Каліноўка, Жалезня (справа). Цячэ пераважна па Горацка-Мсціслаўскай раўніне.
Даліна трапецападобная, шыр. 800 м — 1 км. Пойма месцамі двухбаковая, шыр. 200— 250 м. Рэчышча звілістае, шыр. ракі ў межань 3—15 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. каналаў. 6 км рэчышча ў верхнім цячэнні каналізавана. с. 374
БЫ́СТРЫЦА , вёска ў Беларусі, у Трокеніцкім с/с Астравецкага р-на Гродзенскай вобл., на р. Вілія. За 29 км на Пн ад Астраўца, 34 км ад чыг. ст. Гудагай, 284 км ад Гродна. 234 ж., 82 двары (1995).
Вядома з 1390, калі вял. кн. ВКЛ Ягайла заснаваў тут Крыжаўзвіжанскі касцёл. У 14— 16 ст. дзейнічаў кляштар аўгусцінцаў. У 1-й пал. 16 ст. цэнтр воласці і рэзідэнцыя віленскага ваяводы. З 1537 мястэчка, з 1566 у Віленскім пав. З 1795 цэнтр воласці Віленскага пав. Рас. імперыі. На пач. 20 ст. 405 ж. З кастр. 1920 у складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 у Польшчы. З 1939 у БССР, у 1940—62 і з 1965 у Астравецкім, у 1962—65 у Ашмянскім р-не. У 1970 — 295 ж., 91 двор. Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Крыжаўзвіжанскі касцёл (18 ст.). с. 374
БЫСТРЫ́ЦКАЯ Эліна Аўраамаўна (н. 4.4.1928, Кіеў), руская актрыса. Нар. арт. СССР (1978). Скончыла Кіеўскі ін-т тэатр. маст. імя І.Карпенкі-Карага (1953). З 1958 у Малым т-ры Расіі. Праф. (1979) Расійскай акадэміі тэатр. мастацтва. Сярод роляў: Юлія Піліпаўна («Дачнікі» М.Горкага, і ў кіно), Дона Ганна («Каменны ўладар» Лесі Украінкі), баранэса Штраль («Маскарад» М.Лермантава), Кручыніна («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага); выканала 7 роляў у спектаклі «Выпадковы вальс» паводле кнігі С.Алексіевіч «У вайны не жаночы твар» (т-р Эстрады). З 1951 здымаецца ў кіно: «Няскончаная аповесць», «Ціхі Дон», «Добраахвотнікі» і інш. с. 374
БЫ́СТРЫЦКІ КРЫЖАЎЗВІ́ЖАНСКІ КАСЦЁ́Л , помнік архітэктуры ракако. Пабудаваны ў 1523 паводле загаду польскага караля Жыгімонта Старога ў в. Быстрыца (Астравецкі р-н Гродзенскай вобл.). Аднанефавы 2-вежавы з пяціграннай апсідай мураваны храм сіметрычна-восевай падоўжнай кампазіцыі. У сілуэце будынка дамінуюць дзве 4-ярусныя вежы гал. фасада. Вертыкальнасць фасада з увагнута-пукатымі хвалістымі плоскасцямі сцен і карнізнымі паясамі падкрэслівае гарызантальная рустоўка цокаля. Бакавыя фасады і апсіда вырашаны плоскасна. Пластыка-дэкар. акцэнт інтэр’ера — 2-ярусны гал. алтар. Складаная калонна-пілястравая кампазіцыя 1-га яруса фланкіравана 2 драўлянымі скульптурамі апосталаў. У барочна-ракайльным стылі зроблены і 2 меншыя па маштабе кулісныя алтары. с. 374
БЫТ , побыт, пазавытворчая сфера жыцця, якая ўключае задавальненне матэрыяльных патрэб людзей (у ежы, адзенні, жыллі, лячэнні, падтрымцы здароўя) і засваенне духоўных даброт, культуры, адпачынку, сродкаў зносін і інш. У шырокім сэнсе — уклад паўсядзённага жыцця. Быт значна ўплывае на працу, грамадскую дзейнасць, настрой і паводзіны людзей. Вылучаюць грамадскі, гарадскі, пасялковы, сямейны, індывідуальны быт. Структуру быту можна разглядаць з пункту погляду адносін матэрыяльнага і духоўнага бакоў сац. і індывід. аспектаў, відаў затрат часу і дзейнасці (задавальненне фізіял. патрэб, бытавая праца, вольны час), тыпаў сац. аб’яднання і зносін (сям’я, суседства, маладзёжныя групы і г.д.). Пад уплывам сац.-эканам., геагр. умоў у розных народаў выпрацоўваецца комплекс быт. нормаў, традыцый, звычаяў, абрадаў. У ходзе гіст. развіцця грамадства мяняецца характар элементаў быту і яго структуры. Гасп. і грамадскі побыт беларусаў, іх матэрыяльная культура і маст. творчасць маюць свае асаблівасці, што выяўляюцца ў тыпах жылля, яго ўнутраным убранні, адзенні, абрадах, вераваннях і звычаях. Захоўваюцца асаблівасці ў побыце гар. і сельскага насельніцтва, асобных сац. груп, што абумоўлена не толькі кліматычнымі ўмовамі, але і іх сац.-прафес. інтарэсамі і асабістымі запатрабаваннямі. с. 374
БЫТАВА́Я МУ́ЗЫКА , музыка, якая функцыянуе ў штодзённым прыватным і грамадскім жыцці людзей, выконваецца па-за канцэртнай залай, прафес. т-рам, царквой. У шырокім разуменні ўключае спецыфічна бытавыя паводле зместу і ўмоў выканання жанры нар.-песеннага і нар.-інстр. мастацтва, у больш вузкім значэнні — музыка гар. побыту. Займае прамежкавае становішча паміж традыц. сял. фальклорам і творчасцю прафес. кампазітараў. Па змесце і стылі бытавая музыка вызначаецца прастатой, выразнасцю, агульнадаступнасцю муз. мовы, павышанай экспрэсіўнасцю. Прафес. кампазітары выкарыстоўваюць інтанацыі і рытмы бытавой музыкі як сродак дэмакратызацыі сваіх твораў, канкрэтызацыі іх вобразнага зместу, узвышаючы банальнае да ўзроўню высокамастацкага, а каштоўныя ўзоры класікі, часта ў адаптаваным выглядзе, пранікаюць у бытавую музыку.
Вытокі бытавой музыкі ў глыбокай старажытнасці, калі музыка была неаддзельная ад інш. відаў мастацтва. Пышны росквіт быт. музіцыравання характэрны для эпохі Адраджэння, калі склалася мноства свецкіх быт. вак. жанраў (фроталы, віланелы, вільянсіка, шансон і інш ), пашырылася сольная і ансамблевая ігра на розных інструментах (лютня, віёла, скрыпка, інстр. ансамблі). Нар.-быт. аснова яскрава выступала ў разнастайных пратэстанцкіх гімнах. У 17—18 ст. пашырыліся і паглыбіліся сувязі паміж музыкай побыту, першаснымі жанрамі і прафес. кампазітарскай творчасцю (напр., з сюіты быт. танцаў развіўся высокі жанр сімфоніі). Новыя рысы ў сферу бытавой музыкі ўнесла Франц. рэвалюцыя 1789—94, калі рэв. песні, гімны, маршы сталі неад'емнай часткай рэв. часу; яны ператварыліся ў актыўны сродак грамадз. выхавання. У 19 ст. ўзнік гар. раманс, блізкі да песні, разлічаны на спевакоў-аматараў. На жанравы і інтанацыйны склад бытавой музыкі моцна ўплываюць разнастайныя жанры муз.-тэатр. мастацтва і эстрады, у т.л. джаз, поп-музыка, рок-музыка, аўтарская песня. Найб. уплывовы жанр бытавой музыкі сав. часу — масавая песня.
На Беларусі з 2-й пал. 16 ст. вядомы канты і псальмы, якія да канца 18 ст. заставаліся асн. жанрамі быт. музіцыравання. Рэфармац. рух 2-й пал. 16 — пач. 17 ст. абумовіў пранікненне разнастайных пратэстанцкіх гімнаў. Пра характар тагачаснай бытавой музыкі дае ўяўленне т.зв. «Полацкі сшытак». З пач. 17 ст. пры асобных калегіумах і дварах магнатаў узнікалі капэлы, якія выконвалі пераважна зах.-еўрап. і польск. танцы. Розныя быт. функцыі ўскладаліся ў 18 ст. на касцельныя і уніяцкія інстр. ансамблі (ігралі на балях, паляваннях, абедах), прыкладное прызначэнне мелі рагавыя аркестры, «янычарская музыка» і інш. віды аркестраў пры дварах магнатаў (гл. Прыгонныя аркестры і капэлы). У 1-й пал. 19 ст. пашырылася дамашняе і салоннае камернае музіцыраванне (скрыпічнае і квартэтнае выканальніцтва). У дэмакратызацыі муз. жыцця значную ролю адыгралі музычныя таварыствы. Рэв. і нац.-вызваленчы ўздым пач. 20 ст. адбіўся на дзейнасці аматарскіх аб’яднанняў і на змесце бытавой музыкі. У муз. побыце Беларусі выразна прасочваюцца агульныя тэндэнцыі бытавой музыкі, у т.л. павышэнне муз. культуры ўсяго народа, далучэнне да актыўнага музіцыравання ў калектывах маст. самадзейнасці, выхаванне эстэт. густаў, уключэнне ў штодзённы муз. побыт сферы высокай музыкі дзякуючы сродкам масавай інфармацыі, камунікацыі і грамзапісу, цесныя інтанац. сувязі паміж бытавымі, у т.л. масавай песняй, і «сур’ёзнымі» жанрамі. Многія прафес. бел. кампазітары працуюць у галіне бытавой музыкі — масавай і лірычнай песні, быт. танца, марша і інш.
Літ.: Асафьев Б.В. Русская музыка, XIX и начало ХХ века. Л., 1968; Яго ж. Бытовая музыка после Октября // Новая музыка. Л., 1927. Вып. 1(5); Сохор А.Н. Эстетическая природа жанра в музыке // Сохор А.Н. Вопросы социологии и эстетики музыки. Л., 1981. Вып. 2; Щербакова Т. Быт — бытовой диалект — классика // Сов. музыка. 1986. № 4; Костюковец Л.Ф. Кантовая культура в Белоруссии. Мн., 1975; Капилов А.Л. Скрипка белорусская. Мн., 1982.
Т.А.Шчарбакова. с. 374
БЫТАВО́Е АБСЛУГО́ЎВАННЕ , форма задавальнення матэрыяльных і культ.-быт. патрэб грамадзян, прадпрыемстваў і арг-цый праз аказанне паслуг; частка сферы абслугоўвання. Прадпрыемствы бытавога абслугоўвання аказваюць паслугі: прамысловыя (рамонт транспартных сродкаў, складанай быт. тэхнікі, вытв-сць і рамонт металавырабаў, адзення, абутку, мэблі, хімчыстка, мыццё бялізны, фотапаслугі, рамонт і буд-ва жылля і інш.) і непрамысл. (паслугі цырульнікаў, лазняў, пракатных пунктаў, даведачных бюро, догляд хворых, састарэлых і дзяцей, дастаўка на дом прадуктаў, білетаў, прыбіранне кватэр і інш.). Адрозніваюць паслугі па вытв-сці гатовай прадукцыі, рамонце вырабаў, задавальненні патрэб асабістага характару. Іх аказваюць насельніцтву па індывідуальных заказах і шляхам вырабу невял. партый прадукцыі, якую рэалізуюць праз уласную сетку, а прадпрыемствам і арг-цыям — паводле заключаных дагавораў. З паскарэннем сац. і навук.-тэхн. прагрэсу, ростам дабрабыту насельніцтва значэнне грамадска арганізаваных формаў задавальнення быт. патрэб расце: бытавое абслугоўванне разам з інш. галінамі сферы абслугоўвання (гандаль, грамадскае харчаванне, камунальная гаспадарка) паступова замяняе асобныя элементы хатняй гаспадаркі грамадскай вытв-сцю і арганізаваным абслугоўваннем. Таму ў развітых краінах бытавое абслугоўванне — высокаіндустр. галіна з выкарыстаннем найноўшых машын, абсталявання і тэхналогій, разнастайных формаў сэрвісу. Развіццё бытавога абслугоўвання садзейнічае павелічэнню занятасці насельніцтва, стварэнню жыллёвага камфорту, рацыянальнаму выкарыстанню вольнага часу, павышэнню культ.-адукац. ўзроўню насельніцтва, лепшай арганізацыі яго адпачынку, а ў выніку — росту прадукцыйнасці грамадскай працы. Асабліва вял. роля бытавога абслугоўвання ў эканам. і сац.-культ. развіцці сельскіх нас. пунктаў.
На Беларусі быт. паслугі здаўна аказвалі саматужнікі-адзіночкі і невял. спецыялізаваныя арцелі (шаўцоў, краўцоў і інш.). Большасць насельніцтва, асабліва сельскага, задавальняла быт. патрэбы традыцыйным самаабслугоўваннем. За час рэвалюцыі, грамадз. вайны і пасляваен. разрухі і гэтая служба быту перастала існаваць. Яе аднаўленне пачалося ў 1920-я г. У чэрв. 1925 ЦВК і СНК БССР прынялі пастанову аб рэгістрацыі т-ваў саматужнікаў, а ў снежні — «Аб зацвярджэнні Беларускага Саюза саматужна-промыславай кааперацыі (Белсампрамсаюза)», на аснове якіх за перадваен. гады аб’яднаны дробныя арцелі і створана сетка новых прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання. У пасляваенны перыяд служба быту аднаўлялася і пашыралася на новай тэхн. аснове. У 1960 дзейнічалі 4724 прадпрыемствы быт. паслуг, з іх больш за 3 тыс. аказвалі прамысл. віды паслуг. У 1965 промыславая кааперацыя рэарганізавана ў Гал. ўпраўленне быт. абслугоўвання насельніцтва, а ў 1966 ператворана ў адпаведнае мін-ва. За 1966—70 створаны 2573 прадпрыемствы быту, за 1971—75 колькасць майстэрняў (атэлье) у гарадах і гар. пасёлках павялічылася на 1510 адзінак, а ў сельскай мясцовасці — на 643, прыёмных пунктаў адпаведна на 1203 і 1061 адзінку. Дзейнічалі спецыялізаваныя прадпрыемствы па мыцці бялізны, хімчыстцы адзення, тэхн. абслугоўванні легкавых аўтамабіляў, рамонце быт. машын і прылад, рамонце і пашыве адзення, абутку, рамонце і вырабе мэблі. Сфарміравана сетка комплексных прыёмных пунктаў і дамоў быту на цэнтр. сядзібах калгасаў і саўгасаў. Нарошчваліся вытв. магутнасці ў сферы бытавога абслугоўвання, павялічваўся аб’ём відаў паслуг. З 1990 функцыі дзярж. рэгулявання ў сферы бытавога абслугоўвання ўскладзены на Бел. рэсп. саюз прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання насельніцтва. Усе яго прадпрыемствы належаць да камунальнай уласнасці (у т.л. абл., гар. і раённай). Быт. паслугі аказваюць таксама прадпрыемствы камун. гаспадаркі, аўтатранспарту, мясц. прамысловасці і інш. У сферы бытавога абслугоўвання фарміруецца таксама сістэма арганізаванага (малыя прадпрыемствы, атэлье) і індывідуальнага (па патэнтах) бізнесу. Пра развіццё гэтай галіны на Беларусі гл. табл.
У пераходны да рыначнай эканомікі перыяд колькасць прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання паменшылася, прадаўжаецца іх прыватызацыя. У 1995 з агульнай колькасці прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання 4546 дзярж., 3272 калектыўныя, 18 прыватных. Яны аказвалі насельніцтву больш за 600 відаў быт. паслуг. У аб’ёме ўсіх платных паслуг бытавога абслугоўвання займае 3-е месца пасля пасажырскага транспарту і камун. гаспадаркі. Найб. ўдзельную вагу ў бытавым абслугоўванні займаюць паслугі пральняў (14,3%), транспартныя (10,4%), рамонт і тэхн. абслугоўванне транспартных сродкаў (9,3%), пашыў адзення (6,7%). Створана інфраструктура галіны: ін-т «Белбыттэхпраект», камбінат «Белбытрэклама», доследна-мех. з-д, вылічальны цэнтр; у абласцях дзейнічаюць рамонтна-буд. ўпраўленні, базы «Аблбытзаб», аўтабазы, вучэбна-курсавыя камбінаты. У пашырэнні сферы бытавога абслугоўвання — вял. рэзерв павелічэння занятасці насельніцтва, што вызваляецца з вытв-сці ў выніку яе структурнай перабудовы.
Ю.І.Муравіцкі. с. 374
БЫТАВО́Й ХІ́МІІ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ , галіна хімічнай прамысловасці, прадукцыя якой прызначана для гасп.-быт. патрэб. Выпускае больш за 100 найменняў тавараў і таварных груп, у якасці сыравіны выкарыстоўвае прадукцыю хім., нафтахім., харч. і інш. галін прам-сці і некат. с.-г. прадукты. Уключае вытв-сць сродкаў мыйных, паліравальных, клеючых, для чысткі, вывядзення плям, адбельвання, падсіньвання і падкрухмальвання вырабаў з тканін, барацьбы з быт. насякомымі і грызунамі, аховы с.-г. раслін ад шкоднікаў, догляду вырабаў са скуры і замшы, фотахімікатаў, лакафарбавых матэрыялаў, мінер. угнаенняў, вырабаў з пластмасаў, сухога спірту, парафінавых і ёлачных свечак, антыфрызу і інш.
Узнікненне і развіццё бытавой хіміі прамысловасці звязана са станаўленнем хім. прамысловасці. Асн. ч. прадукцыі бытавой хіміі прамысловасці складаюць мыйныя сродкі. Сусветная вытв-сць іх у 1992 склала больш за 20 млн. т, каля 4 кг на душу насельніцтва (найб. у Бельгіі, 44 кг). У 10 найбуйнейшых вытворцаў уваходзяць краіны Амерыкі, Еўропы і Азіі (гл. табл. 1). Найб. вядомыя ў свеце кампаніі па вытв-сці тавараў быт. хіміі «Проктэр энд Гэмбл» (ЗША), «Юнілевер» (Нідэрланды), «Міні Бэст» (Германія), «Кампазіл» (Бельгія), «Коніка» (Японія) і інш.
У Беларусі, як і ў інш. краінах б. СССР, як самаст. галіна аформілася ў 1965. Прадукцыю быт. хіміі выпускаюць больш за 30 прадпрыемстваў. Найб. з іх ВА «Брэстбытхім», Баранавіцкі завод бытавой хіміі, Барысаўскі з-д быт. хіміі, Лідскае акц. т-ва «Лакафарба». У галіне дзейнічаюць ВА «Нафтан» (Наваполацк), Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, Пухавіцкі з-д горнага воску, Пінскі з-д штучных скур, з-ды пластмасавых вырабаў (Гомель, Барысаў, Рудзенск), «Тэрмапласт» (Рэчыца), «Металапластмасы» (Ляхавічы), ВА «Белпласт» (Пінск), «Паліміз» (Барысаў), «Эмальпосуд» (Слуцк, Гомель), гумавых (Крычаў) і гумава-тэхн. вырабаў (Капыль), быт. хіміі (Калінкавічы), камбінаты буд. матэрыялаў (Пухавічы, Кобрын, Даманава) і інш. Удз. в. хім. прадукцыі сярод прадметаў ужытку (група «Б») складае 2,4% (1993). Пра асн. віды прадукцыі бытавой хіміі прамысловасці ў Беларусі гл. табл. 2.
В. М. Сасноўскі. с. 375
БЫТАВЫ́ ЖАНР , жанр выяўленчага мастацтва, які адлюстроўвае падзеі штодзённага прыватнага і грамадскага жыцця. Судакранаецца з гістарычным жанрам і батальным жанрам, з партрэтам. Вызначальнае месца ў бытавым жанры належыць жывапісу, жанравыя тэмы пашыраны таксама ў графіцы і скульптуры (пераважна ў скульптуры малых формаў). Дыяпазон бытавога жанру шырокі — ад амаль дакумент. фіксацыі ўбачаных у жыцці ўзаемаадносін і паводзін людзей да глыбокага раскрыцця ўнутр. сэнсу і грамадска-гіст. зместу з’яў штодзённага жыцця.
Быт. сцэны ў выяўленчым мастацтве вядомыя з далёкай старажытнасці: сцэны палявання і абрадаў у першабытным мастацтве, шэсцяў прыдворнага жыцця, працы аратых і рамеснікаў Стараж. Усходу, быт. сюжэты ў грэчаскім вазапісе. У сярэднявеччы жанравыя сцэны ўключаліся ў рэліг. і алегарычныя кампазіцыі (размалёўкі, рэльефы, мініяцюры). У еўрап. мастацтве склаўся ў 17 ст., сцвярджаючы сябе як мастацтва рэальнага жыцця, а прыватны побыт як грамадскую з’яву. Сярод майстроў бытавога жанру 17—19 ст. Ф.Гоя, Д.Веласкес, П.П.Рубенс, У.Хогарт, П. дэ Хох. У рус. мастацтве бытавы жанр развіваўся з 18 ст. Найб. яркія палотны стварылі А.Венецыянаў, А.Дайнека, Б.Кустодзіеў, Ю.Піменаў, К.Пластаў, В.Пяроў, І.Рэпін, Т.Салахаў і інш. На пач. 20 ст. для твораў бытавога жанру характэрны адыход ад быт. сюжэта, змяненне яго трактоўкі, страта непасрэдных сувязяў з рэчаіснасцю (творы П.Гагена, Э.Мунка, Ф.Ходлера). У 20 ст. бытавы жанр заняў значнае месца ў мастацтве неарэалізму (Ф.Брэнгвін, Дж.Белауз, Р.Гутуза, У.Морыс і інш.). Уклад у развіццё рэаліст. Бытавога жанру зрабілі мастакі сацыяліст. краін, якія адлюстравалі новыя грамадскія адносіны ў жыцці сваіх народаў (К.Баба ў Румыніі, С.Венеў у Балгарыі, В.Вомака ў Германіі, М.Бенка і Л.Фула ў Чэхіі, Нгуен Дык Нунг у В’етнаме, Кім Ёнджун у Карэі, Цзян Чжаахэ ў Кітаі).
У бел. мастацтве элементы бытавога жанру вядомыя з 15 ст. (мініяцюра «Вясельнае ігрышча» ў Радзівілаўскім летапісе). Жанравыя сцэны сустракаюцца ў графіцы Ф.Скарыны («Руф у полі», 1519), у іканапісе 17—18 ст. («Нараджэнне Маці Божай» Пятра Яўсеевіча з в. Галыніца, 1649, «Пакланенне вешчуноў», 17 ст.). Шмат бытавых назіранняў у графіцы А.Тарасевіча (серыя «Поры года», канец 17 ст.). Як самастойны бытавы жанр пашыраны з 18 ст. Яго станаўленне звязана з творчасцю М.Жукоўскага (гравюры ў кн. У.Радзівіл «Трагедыі і камедыі», 1754), Ф.Смуглевіча («Сяляне за сталом»), К.Бароўскага («Гарадская харчэўня ў Вільні»), І.Хруцкага («У пакоях»), Я.Дамеля («Галоп»), К.Бахматовіча («Замалёўкі з народнага побыту»), Ф.Гарэцкага («Апошняе прычасце»), М.Мікешына (серыя «Беларускія малюнкі»), В.Дмахоўскага («Каля пераправы»). У 2-й пал. 19 ст. ў бытавым жанры працавалі КАльхімовіч («Дажынкі»), М.Э.Андрыёлі («Каляднікі»), Б.Залескі («У юрце»), Н.Сілівановіч («Дзеці ў двары»), П.Баркоўскі («Беларуская карчма»), А.Бартэльс («Абед чэлядзі»), А.Гараўскі («Старая моліцца»), В.Сляндзінскі («Дзяўчынка ля дзвярэй»). У канцы 19 — пач. 20 ст. ў бытавым жанры ўзмацніўся ўплыў крытычнага рэалізму (жывапісныя творы Л.Альпяровіча, Г.Віеру, С.Каўроўскага, Я.Красоўскага, Я.Кругера, Ю.Пэна, Р.Семашкевіча, М.Сеўрука, М.Станюты, М.Філіповіча; графічныя С.Богуш-Сестранцэвіча, А.Каменскага, К.Кастравіцкага, К.Каганца, С.Кудраўцава, Ю.Фалата; скульптурныя — А.Бембеля, А.Грубэ, А.Краснапольскага, Я.Тышынскага). У перыяд Вял. Айч. вайны асобныя творы бытавога жанру набліжаны да батальных кампазіцый. У 1950-я — пач. 1960-х г. папулярнасць набыла тэматычная кампазіцыя з апавядальным сюжэтам (жывапісныя творы Б.Аракчэева, А.Бархаткова, Г.Бржазоўскага, В.Волкава, П.Гаўрыленкі, А.Гугеля, І.Давідовіча, Ф.Дарашэвіча, В.Жолтака, К.Касмачова, У.Кудрэвіча, А.Мазалёва, Л.Рана, І.Стасевіча, І.Фяцісава, А.Шаўчэнкі; графічныя — А.Волкава, І.Гембіцкага, Л.Лейтмана). У творах бытавога жанру 1960—70-х г. відавочнае імкненне адлюстраваць гіст. змест быцця, наблізіцца да сімвала, алегорыі (жывапісныя кампазіцыі Э.Белагурава, Г.Вашчанкі, У.Гоманава, М.Данцыга, Б.Казакова, А.Малішэўскага, У.Стальмашонка, В.Сумарава, Л.Шчамялёва, АШыбнёва; графічныя — Л.Асецкага, М.Бельскага, А.Дзямарына, Ю.Зайцава, А.Кашкурэвіча, А.Лось, Г.Паплаўскага, У.Пашчасцева; скульптурныя — А.Веліксонава, І.Глебава, М.Пушкара, М.Якавенкі). З 1980-х г. у бытавым жанры звычайныя жыццёвыя працэсы набываюць рытуальны характар, час паказваецца іманентна, вобразы становяцца імперсанальныя, вылучаюцца своеасаблівымі філасофска-інтэлектуальнымі абагульненнямі (жывапісныя кампазіцыі С.Казака, У.Кожуха, А.Марачкіна, В.Маркаўца, У.Сулкоўскага, В.Тоўсціка, Ф.Янушкевіча, В.Яўсеева; графічныя — Э.Агуновіча, А.Лапіцкай, В.Славука, В.Цітовіча; скульптурныя — А.Гвоздзікава, У.Слабодчыкава, У.Церабуна, А.Фінскага).
Літ.: Русская жанровая живопись XIX — начала ХХ в. М., 1964; Фехнер Е.Ю. Голландская жанровая живопись XVII в. в собрании Государственного Эрмитажа: Альбом. М., 1979; Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала ХХ в. Мн., 1974; Яго ж. Живопись Советской Белоруссии (1917— 1975 гг.). Мн., 1979; Шматаў В.Ф. Сучасная беларуская графіка 1945—1977. Мн., 1979; Беларуская савецкая скульптура. Мн., 1978.
М.Л.Цыбульскі с. 376
БЫТАВЫ́ ТА́НЕЦ , танец, які служыць для масавага развесялення і выконваецца на балях, дыскатэках, вечарынках, сямейных урачыстасцях; блізкі да бальнага танца (часта гэтыя паняцці атаясамліваюцца). Адмежаваўся ад фальклорнага сялянскага ў працэсе сац. расслаення грамадства і росту гарадоў. Развіваўся на аснове бальнага танца, найб. інтэнсіўна ў 15 ст. ў Італіі, у 16—17 ст. у Францыі. На Беларусі вядомы з 17 ст. пры дварах магнатаў і ў калегіумах, куды пранік з Зах. Еўропы. З канца 18 ст. ў гар. побыце Беларусі былі пашыраны тыя ж танцы, што і ў Расіі. У 1-й пал. 19 ст. ў гарадах, а потым і вёсках надзвычайную папулярнасць набылі кадрыля, полька, вальс. На пач. 20 ст. ў выніку інтэнсіўнага перамешвання гар. і сельскага насельніцтва на Беларусь трапілі аранжыраваныя і трансфармаваныя бальныя танцы, узоры гар. харэагр. фальклору, танцы-імправізацыі на аснове вядомых песень («Венгерка», мазурка, кракавяк, падэспань, «Сербіянка», «Сямёнаўна», «Страданні», «Каробачка» і інш.). Сучасная быт. харэаграфія вызначаецца частай зменай танц. моды, пранікненнем на Беларусь быт. танцаў з замежных краін («летка-енка», «качаняты» і інш.). с. 377
БЫТАВЫ́Я АДХО́ДЫ , разнастайныя паводле складу і фіз.-хім. уласцівасцяў рэшткі, якія ўтвараюцца ў працэсе бытавой дзейнасці чалавека. Падлягаюць выдаленню або ліквідацыі для папярэджання забруджвання навакольнага асяроддзя. У сувязі з павелічэннем аб’ёмаў бытавых адходаў з’яўляюцца крыніцай біятычнага, механічнага, хім. і інш. відаў забруджвання навакольнага асяроддзя, пагаршаюць яго сан.-эпідэміялагічныя, аздараўленчыя і эстэт. вартасці. Нейтралізацыя адмоўнага ўплыву бытавых адходаў звязана з распрацоўкай спосабаў іх выкарыстання як сыравіны і крыніцы энергіі для розных галін нар. гаспадаркі (напр., харч. адходы як другасныя кармы для жывёлы, рэшткі металу і паперы — сыравіна для другаснай іх вытворчасці і інш.). Ствараюцца цэнтралізаваныя сістэмы выдалення і апрацоўкі вадкіх і цвёрдых бытавых адходаў (гл. Утылізацыя забруджвальнікаў).
Я.В.Малашэвіч. с. 377
БЫ́ТАМ (Bytom), горад на Пд Польшчы, у Верхнесілезскай агламерацыі. Вядомы з 11 ст. 229,6 тыс. ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Стараж. (з 12 ст.) горнапрамысл. цэнтр. Здабыча каменнага вугалю (6 шахтаў) і свінцова-цынкавых руд. Чорная металургія, цяжкае машынабудаванне, хім., швейная, піваварная, паліграф., мэблевая прам-сць. Вытв-сць тросаў і дроту. ЦЭС. Горны музей. Арх. помнікі — касцёлы 13—18 ст., у т.л. гатычны драўляны (1530). У паўн. ч. Бытаму лясны запаведнік Сэгет. с. 377
БЫ́ХАВА АБАРО́НА 1659 . Адбывалася ў маі—снежні 1659 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 супраць рас. войска. У пач. 1657 пасля 18-месячнай аблогі рас. войскі з казакамі І.Нячая штурмам захапілі Быхаў. У 2-й пал. 1658 Нячай здрадзіў цару і перайшоў на бок Яна ІІ Казіміра. Сваёй рэзідэнцыяй ён зрабіў Стары Быхаў. Войска рас. ваявод Змеева і Лабанава-Растоўскага 14.5.1659 падышло да горада і пачало яго новую аблогу, якая працягвалася да 4 снеж. і скончылася начным штурмам. Поспеху штурму садзейнічала здрада членаў гар. магістрата і каменданта Быхаўскага замка немца Шульца. Шмат было забіта абаронцаў замка, у т.л. Нячай, знішчана палонная шляхта. У адбудаваным замку размясціўся рас. Гарнізон. с. 377
БЫ́ХАВА АБАРО́НА 1707 . Адбывалася ў час Паўночнай вайны 1700—21 супраць рас. войскаў. Пасля ўзяцця Старога Быхава казакамі і войскамі ВКЛ у кастр. 1702 (гл. Быхава аблога 1702) ген. артылерыі К.Сяніцкі (Сініцкі-Бонч) фактычна стаў адзіным правіцелем Быхаўшчыны. Пасля прыбыцця ў Быхаў войскаў яго брата — падстолія ВКЛ, палкоўнікаў Ліндорфа і Берлінкурта Сяніцкі ўзняў мяцеж супраць Аўгуста ІІ. Пра сваё выступленне Сяніцкія паведамілі прыхільнікам Сапегаў і шведскаму каралю Карлу XII і прасілі яго прыйсці на Бел. Падняпроўе. У адказ Пётр І накіраваў некалькі дзесяткаў рас. палкоў. Некалькі дзён кругласутачна вялася бамбардзіроўка Быхава. Вял. разбурэнні, пажары і адсутнасць дапамогі ад Сапегаў і Карла XII вымусілі Сяніцкіх пайсці на перагаворы аб капітуляцыі. Пасля здачы горада і замка Сяніцкіх вывезлі ў ссылку, артылерыя Быхава адпраўлена ў Кіеў. Рас. гарнізон стаяў у Быхаве больш за 7 гадоў. с. 377
БЫ́ХАВА АБЛО́ГА 1654—55 . Праводзілася рас. войскам і ўкр. казакамі пад камандаваннем І.Н.Залатарэнкі ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654— 67. Пачалася ў жн. 1654 і працягвалася з перапынкамі 11 месяцаў. Горад абаранялі мясц. шляхта, 18 харугваў мяшчан, сяляне Быхаўскага графства, 1000 чал. наёмнай пяхоты, асобнае фарміраванне з 1000 яўрэяў.
У сярэдзіне снеж 1654 войска гетманаў ВКЛ Я.Радзівіла і В.Гасеўскага дэблакіравала Стары Быхаў і заняло яго, адцясніўшы казакоў да Новага Быхава. У маі 1655 войска Залатарэнкі аднавіла аблогу. Паводле загаду Б.Хмяльніцкага Залатарэнка пакінуў каля горада заслон з пяхоты, а казакоў перавёў у цэнтр. Беларусь. Месца казакоў заняла армія кн. А.Н.Трубяцкога (11 палкоў). У пач. жніўня частка войскаў з-пад Старога Быхава была перакінута да Слуцка і на Панямонне, аднак у пач. кастр. сюды вярнуліся казакі і аблога горада аднавілася. 8 кастр. быхаўчане зрабілі вылазку, у выніку якой загінуў Залатарэнка. У гэты час адбылося паўстанне супраць казацкай старшыны, запарожскае войска страціла баяздольнасць і пайшло на Украіну. У канцы 1655 рас. войска вымушана было паступова здымаць аблогу горада. Канчаткова яна спынена ў сувязі з Віленскім перамір'ем 1656. с. 378
БЫ́ХАВА АБЛО́ГА 1660—61 . Праводзілася казакамі і войскамі Рэчы Паспалітай у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У снеж. 1659 Быхаў занялі рас. войскі (гл. Быхава абарона 1659). З 1660 рас. гарнізон безупынна асаджалі казацкі палкоўнік Дз.Мурашка і гетман С.Чарнецкі, што стаялі лагерам каля Баркалабаўскага манастыра. У асаджаных было 18 гармат і 2 пішчалі-бамбарды, не хапала ежы. 1.12.1661 да Быхава падышло войска Рэчы Паспалітай з 7 тыс. конных і пешых салдат з 11 гарматамі пад камандаваннем Чарнецкага. Рас. гарнізон аблогі не вытрымаў і праз некалькі дзён горад здаў. с. 378
БЫ́ХАВА АБЛО́ГА 1702 . Праводзілася ў жн. — кастр. 1702 казакамі і войскамі ВКЛ у час Паўночнай вайны 1700—21. 29 жн. Стары Быхаў, уладальнік якога К.Сапега арыентаваўся на Станіслава Ляшчынскага і шведаў, быў абложаны казакамі гетмана М.Міклашэўскага і войскам генерала артылерыі ВКЛ К.Сяніцкага (Сініцкага-Бонча). Абаронай кіравалі М.Більдзюкевіч і быхаўскі губернатар Я.Дэро. 10 кастр. гарнізон здаўся на ганаровых умовах і прысягнуў Аўгусту ІІ. Мяшчанам былі пакінуты ўсе вольнасці і прывілеі. Кіраванне Быхавам аддадзена Сяніцкаму. с. 378
БЫ́ХАВЕЦ Анатоль Іосіфавіч (н. 7.5.1941, пас. Адуцішкіс Швянчонскага р-на, Літва), бел. вучоны ў галіне аховы раслін. Д-р біял. н. (1991). Скончыў Ленінградскі с.-г. ін-т (1965). З 1972 у Бел. НДІ аховы раслін, з 1983 у Ін-це біяарган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па ахове раслін ад шкоднікаў і хвароб, біяхіміі і фізіялогіі насякомых і раслін, энтамалогіі, экалагічна бяспечных сродках аховы раслін (сінт. ферамонах, рэгулятарах росту насякомых і раслін). с. 378
БЫ́ХАЎ , горад у Беларусі, цэнтр Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.; прыстань на р. Дняпро. За 51 км ад Магілёва. Чыг. ст. на лініі Магілёў—Жлобін, аўтадарогамі злучаны з Магілёвам, Рагачовам і з аўтамагістралямі Магілёў— Гомель і Магілёў—Бабруйск. 20,7 тыс. ж. (1995). Прадпрыемствы харч. (Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод), лёгкай, металаапр. прам-сці, сац.-быт. абслугоўвання. Быхаўскі гісторыкакраязнаўчы музей.
Упершыню згадваецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» у 1430. Узнік на месцы ўмацаванага гарадзішча. У 15—17 ст. належаў кн. Дз.С.Друцкаму-Зубравіцкаму, Гаштольдам, Жыгімонту І Старому, Хадкевічам, Сапегам. У канцы 16 ст. тут распачата буд-ва гар. умацаванняў і замка, засн. касцёл. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 адбыліся Быхава аблога 1654—55, Быхава абарона 1659, Быхава аблога 1660—61. У Паўночную вайну 1700—21 Быхаў — важны стратэгічны пункт, адбыліся Быхава аблога 1702 і Быхава абарона 1707. У 1755 у Быхаве 2522 ж. У 1772—96 і 1802—1923 цэнтр Быхаўскага павета Магілёўскай губ. У 1781 зацверджаны герб горада: на чырв. полі 2 скрыжаваныя чыгунныя гарматы. У 1796—1802 заштатны горад Беларускай губ. З 1831 дзярж. ўласнасць. У 1897 у Быхаве каля 6,4 тыс. ж. З 1924 цэнтр раёна. У 1939 — 11 тыс. ж. З 5.7.1941 да 28.6.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Быхаве і раёне 9158 чал. У 1970 — 17,4 тыс. ж. Першыя абарончыя збудаванні Быхава ўзніклі ў 14 ст., у пач. 17 ст. горад ператвораны ў магутную крэпасць. У сістэму яе ўмацаванняў увайшоў Быхаўскі замак, што стаў кампазіцыйным цэнтрам паселішча. Паводле генплана 1778 стараж. ўмацаваная ч. горада з замкам і гандл. плошчай перад ім захавана як цэнтр. планіровачнае ядро, вакол якога з Пн і Пд створаны новыя рэгулярныя раёны з сеткай амаль прамавугольных кварталаў. Помнікі архітэктуры — Быхаўская сінагога і Быхаўская Троіцкая царква. Брацкая магіла барацьбітоў за сав. ўладу, сав. воінаў і партызан.
В.Л.Насевіч, В.М.Удальцоў (гісторыя). с. 378
БЫ́ХАЎСКАЕ ВЫСТУПЛЕ́ННЕ СЯЛЯ́Н 1740 . Адбылося ў Быхаўскім старостве з-за злоўжыванняў мясц. феад. адміністрацыі і ўзмацнення рэліг. супярэчнасцей. Выклікана намерам М.Сапегі ператварыць у сваіх уладаннях на Быхаўшчыне правасл. цэрквы ва уніяцкія. Даведаўшыся пра гэта, сяляне і мяшчане мяст. Дашкавічы Аршанскага пав. ў крас. 1740 збілі уніяцкага святара і выгналі панскую адміністрацыю. Сяляне в. Сідаравічы аб’ядналіся з жыхарамі інш. вёсак і стварылі ўзбр. атрад у 200 чал. Узначалілі выступленне сяляне В.Ярашэнка, Г.Бушня, М.Казёл і В.Гетман. 27 крас. ў вёску рушылі быхаўскі намеснік Д.Стахоўскі з 2 святарамі ў суправаджэнні атрада з быхаўскага гарнізона. Каля вёскі сяляне зрабілі засаду і забілі некалькі чалавек, у т.л. Стахоўскага. У маі выступленне задушана, 6 сялян забіта, шмат паранена. с. 378
БЫ́ХАЎСКАЯ ЛЮДВІСА́РНЯ , гарматная ліцейная майстэрня ў Быхаве ў 2-й пал. 16—18 ст. Узнікла, калі горадам валодалі магнаты Хадкевічы. Тут вырабляліся звычайныя і дробавыя гарматы — «шротаўніцы», марціры, шматствольныя ўстаноўкі — «арганы» і «шмыгаўніцы», а таксама ядры, карцечныя зарады, артыл. і ручныя гранаты. Адным з першых людвісараў быў, верагодна, ням. майстар Кашпір Ганусаў. У 1697 быхаўскія людвісары майстар Пятрок і яго памочнік Юрка былі запрошаны ў Магілёў, дзе адлілі для магістрата вял. бронзавую гармату. с. 378
БЫ́ХАЎСКАЯ СІНАГО́ГА , помнік архітэктуры позняга рэнесансу. Пабудавана ў сярэдзіне 17 ст. з цэглы ў г. Быхаў (Магілёўская вобл.). Цэнтрычная мураваная пабудова (20 х 21 м у плане) з элементамі абарончага дойлідства: круглая баявая вежа на паўн.-зах. рагу, дэкар.-абарончы атык (байніцы пазней замураваны). Накрыта пакатым 4-схільным дахам. Дэкаравана простымі карнізамі, неглыбокімі прамавугольнымі нішамі. У інтэр’еры квадратная зала падзелена 4 слупамі на 9 роўных частак, перакрытых скляпеннямі. Паміж сабой слупы ў сярэдзіне злучаны аркамі на 2 узроўнях. Цэнтр. месца займае 2-ярусная трыбуна-біма. У цэнтры ўсх. сцяны алтар-ніша, акаймаваная стукавай лепкай. с. 379
БЫ́ХАЎСКАЯ ТРО́ІЦКАЯ ЦАРКВА́ , помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў сярэдзіне 19 ст. ў г. Быхаў (Магілёўская вобл.). Будынак цэнтрычны, крыжападобны ў плане, на цагляным атынкаваным фундаменце. З трох бакоў зроблены ўваходы ў выглядзе шырокіх мураваных ганкаў з казыркамі на драўляных калонах. Над гал. уваходам — высокая васьмігранная ў плане 3-ярусная званіца, над сяродкрыжжам — вялікі светлавы барабан (дыяметр 8 м, вышыня 12,5 м) з купалам. Фасады вертыкальна ашаляваны. Вокны паўцыркульныя. У інтэр’еры цэнтральная 2-светлавая частка перакрыта самкнёным скляпеннем на ветразях. с. 379
БЫ́ХАЎСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й . Засн. ў 1979 у г. Быхаў на базе матэрыялаў музея раённай газ. «Маяк Прыдняпроўя». Размяшчаецца на тэр. Быхаўскага замка. Мае 8 экспазіцыйных залаў (пл. экспазіцыі 288 м2), каля 4,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (1996). Аддзелы: археалогіі, гісторыі Быхаўшчыны ад стараж. часоў, прыроды. Экспануюцца археал. знаходкі (зуб і фрагменты біўняў маманта, каменныя прылады працы і інш.), матэрыялы, прысвечаныя гісторыі Быхаўскага замка, падзеям Паўн. вайны 1700—21, вайны 1812, грамадз. вайны 1918—20, удзелу ўраджэнцаў Быхаўшчыны ў Вял. Айч. вайне. Асобныя стэнды прысвечаны ўраджэнцу раёна маршалу авіяцыі С.А.Красоўскаму, лепшым прадпрыемствам і гаспадаркам раёна, развіццю медыцыны, нар. асветы, культуры і спорту. Аддзел прыроды знаёміць з раслінным і жывёльным светам краю. с. 379
БЫ́ІХАЎСКІ ЗА́МАК . Існаваў у 16—18 ст. у г. Быхаў. Стаяў на высокім правым беразе Дняпра, на месцы паселішча 14—15 ст. Уваходзіў у сістэму Быхаўскіх гарадскіх умацаванняў. Да 1590, калі вытрымаў напад «нізавых казакоў» М.Федаровіча, меў драўляна-земляныя ўмацаванні — кальцавы вал, драўляныя сцены ў выглядзе гародняў, вежы і ўязную браму. Тады ж гаспадар горада гетман Я.К.Хадкевіч атрымаў ад караля грамату на ўзвядзенне новага замка. Будаўніцтва яго скончылася ў 1619. Пры Л.Сапегу, да якога ў 1628 перайшоў Быхаў, зроблена бастыённая фартыфікацыя. Новы Быхаўскі замак займаў участак берага ў выглядзе няправільнага прамавугольніка памерам 77 х 100 м, з Пд, З і Пн быў абведзены равамі шырынёй да 22—27 м, па краях пляцоўкі — землянымі валамі з бастыёнамі. Да мураванай замкавай брамы, па баках якой знаходзіліся васьмігранныя 2-ярусныя цагляныя вежы, вёў драўляны мост. На восі ўезду ў замак размяшчаўся палац, справа ад яго стаяла казарма. Быхазскі замак перажыў шмат аблог і штурмаў (гл. Быхава аблога 1654— 55, Быхава абарона 1659, Быхава аблога 1660—61, Быхава аблога 1702, Быхава абарона 1707).
М.А.Ткачоў. с. 379
БЫ́ХАЎСКІ КАНСЕ́РВАВА-АГАРОДНІНАСУШЫ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д . Пабудаваны ў 1950—54 у г. Быхаў Магілёўскай вобл. З 1959 камбінат, з 1976 завод, да 1981 галаўное прадпрыемства Быхаўскага вытв. агр. аб’яднання па вытв-сці і прамысл. перапрацоўцы агародніны і садавіны. У 1963—64 і 1992 рэканструяваны і расшыраны. Дзейнічаюць кансервавы, сушыльны, меланжавы, бляшаначны і тарны цэхі. Асн. прадукцыя (1995): агароднінныя і фруктовыя кансервы, крухмал, бляшанкі і метал. Накрыўкі. с. 379
БЫ́ХАЎСКІ ПАВЕ́Т , Старабыхаўскі павет (да 1852). Існаваў на тэр. Беларусі ў 1772—96 і 1802— 1923. Утвораны 8.6.1772 пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. Цэнтр — г. Быхаў (Стары Быхаў). 23.12.1796 пры скасаванні Магілёўскай губерні павет скасаваны, тэр. ўвайшла ў Беларускую губерню. Адноўлены 11.3.1802 з аднаўленнем Магілёўскай губ. Пл. Павета 4105,8 кв. вёрстаў, нас. 124 820 чал. (1897). У павеце было 10 валасцей: Баханская, Бычанская (раней Новабычанская), Гарадзецкая (пазней Старабыхаўская), Гарадзішчанская, Глухаўская, Грудзінаўская (раней Царкоўнаасавецкая), Даўгамохская, Навабыхаўская, Прапойская, Чыгірынская; 476 нас. пунктаў (1897). З абвяшчэннем БССР (1.1.1919) Быхаўскі павет у яе складзе. З лют. 1919 у складзе Магілёўскай (з 26.4.1919 Гомельскай) губ. РСФСР. 14.2.1923 павет скасаваны, воласці перададзены ў Магілёўскі, Рагачоўскі і Чэрыкаўскі паветы Гомельскай губ. с. 379
БЫ́ХАЎСКІ РАЁ́Н , на Пд Магілёўскай вобл. Беларусі. Утвораны 17.7.1924. Пл. 2,3 тыс. км2. Нас. 49,2 тыс. чал. (1996), гарадскога 41,5%. Сярэдняя шчыльн. 22 чал/км2. Цэнтр — г. Быхаў. Падзяляецца на 15 сельсаветаў: Абідавіцкі, Баркалабаўскі, Верхнятошчыцкі, Гарадзецкі, Глухскі, Грудзінаўскі, Дунайкаўскі, Лудчыцкі, Навабыхаўскі, Следзюкоўскі, Трылесінскі, Холстаўскі, Чарнаборскі, Чырвонаслабодскі, Ямненскі. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986) частка тэр. раёна забруджана радыеактыўнымі элементамі. Жыхары в. Александроў адселены.
Размешчаны ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Чачорскай раўніны. Паверхня раўнінная. Пераважаюць выш. 150—160 м, найвыш. пункт 183,5 м (каля в. Трылесіна). Карысныя выкапні: торф, мел, пясчана-жвіровы матэрыял, керамічныя гліны. Сярэдняя т-ра студз. -7,2 °С, ліп. 18,3 °С. Ападкаў 600 мм за год. Вегетац. перыяд 189 сут. Найб. р. Дняпро з прытокамі Чарнаўка, Баброўка, Трасна, Ухлясць з Варонінкай, Тошчыца, Адаменка, Рдзіца, Лахва; на З — р. Друць (на ёй Чыгірынскае вадасх.) з прытокамі Грэза і Балонаўка. Пашыраны дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы. Лясы займаюць 39% тэр. раёна, пераважна хваёвыя, яловыя і бярозавыя.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў складае 103,1 тыс. га, з іх асушана 23,9 тыс. га. На 1.1.1996 у раёне 23 калгасы, племзавод «Вараніно», адкрытае акцыянернае т-ва «Быхаўмалако». Асн. галіна сельскай гаспадаркі — малочна-мясная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы харч. (спірт-сырэц, масла, сухое абястлушчанае малако, крухмал, агароднінныя кансервы), лёгкай (швейныя вырабы), паліўнай (брыкет), металаапр. (бочкі), буд. матэрыялаў прам-сці. Па тэр. раёна праходзяць чыгункі Магілёў—Жлобін, аўтадарогі Магілёў—Гомель, Магілёў—Бабруйск. Суднаходства па Дняпры. У раёне 23 сярэднія і 15 базавых школ, 35 дашкольных дзіцячых устаноў, 46 клубаў, 45 б-к, 7 бальніц, З амбулаторыі, 35 фельч.-ак. пунктаў. Помнікі прыроды — хвоі-гіганты каля в. Барсукі. Арх. помнікі: царква 19 ст. ў в. Балонаў-Сялец; царква Казанскай Маці Божай (1904) у в. Баркалабава; палацава-паркавы ансамбль пач. 19 ст. ў в. Грудзінаўка; царква пач. 20 ст. ў в. Лубянка; Успенская царква (1865) у в. Мокрае. Мемарыял воінскай славы ў в. Лудчыцы. Выдаецца газ. «Маяк Прыдняпроўя».
М.М.Брылеўскі. с. 379
БЫ́ХАЎСКІЯ ГАРАДСКІ́Я ЎМАЦАВА́ННІ , сістэма абарончых збудаванняў у г. Быхаў у 16—18 ст. Буд-ва ўмацаванняў, як і Быхаўскага замка, пачата ў 1590 уладальнікам Быхава Я.К.Хадкевічам, скончана пасля 1625 пры новым уладальніку горада Л.Сапегу. Уключалі земляны вал (даўж. 800 м, выш. 7—8 м, шыр. ў аснове да 30 м) з бастыёнам, равелінамі і мураванымі ўязнымі брамамі, амаль такой жа даўжыні абарончы роў, у якім пастаянна была вада. Меліся брамы: Падольная (Дольная), што вяла да Дняпра, Магілёўская (у паўн. частцы горада) і Рагачоўская (Навабыхаўская, у паўд. Частцы). с. 380
БЫ́ХАЎЦА ХРО́НІКА , гл. Хроніка Быхаўца. с. 380
БЫ́ХАЎЦЫ , шляхецкі род герба «Магіла» ў ВКЛ. Паходзяць ад смаленскага баярына Міцькі Быхаўца, сыны якога ў пач. 16 ст. замест страчаных зямель на Смаленшчыне атрымалі ад вял. кн. Жыгімонта І Старога маёнткі ў Дарсунішскай вол. і Трокскім пав. Найб. вядомыя Быхаўцы:
Людвік, ксёндз-бернардзінец, аўтар твораў рэліг.-павучальнага характару. Сакратар Літоўскай правінцыі бернардзінцаў, да 1747 прэзідэнт у Нясвіжскім канвенце ордэна, назіральнік ордэна францысканцаў у Віцебскім ваяв. (1760). Юзаф Уладзіслаў (1778—5.7.1845), філосаф. Скончыў Гал. школу ВКЛ у 1794, вучыўся ва ун-тах Франкфурта-на-Одэры, Гётынгена, Кёнігсберга. Вучань і перакладчык І.Канта. Удзельнік напалеонаўскіх войнаў на баку Францыі. Ян (каля 1732—?), дэп. Трыбунала ВКЛ (1797—1802), у 1802—32 суддзя слонімскіх земскага і межавога судоў. Юзаф, падстолі ваўкавыскі (1780), крайчы ВКЛ (1793). Адам Ян Віктар (23.12.1796— ?), чл. ваўкавыскага апеляцыйнага суда. За ўдзел у паўстанні 1863—64 сасланы. Аляксандр, старшыня ваўкавыскага апеляцыйнага суда. У 1820-я г. ў яго б-цы захоўвалася Хроніка Быхаўца.
А.П.Госцеў. с. 380
БЫХО́ЎСКІ Барыс Яўсеевіч (27.8.1908, С.-Пецярбург — 26.1.1974), савецкі паразітолаг. Акад. АН СССР (1964; чл.-кар. 1960). Скончыў Ленінградскі ун-т (1930). З 1929 у Ін-це рыбнай гаспадаркі ў Ленінградзе; у 1935—40 і з 1942 у Заал. ін-це АН СССР (з 1962 дырэктар), з 1963 акадэмік-сакратар Аддз. агульнай біялогіі АН СССР. Навук. працы па агульных праблемах паразіталогіі, вывучэнні монагенетычных смактуноў і інш. груп плоскіх чарвей, іх экалогіі (фактары фарміравання паразітафауны рыб).
Тв.: Моногенетические сосальщики, их система и филогения. М.; Л., 1957. с. 380
БЫХО́ЎСКІ Бярнард Эмануілавіч (12.9.1901, г. Бабруйск — 19.4.1980), бел. філосаф. Д-р філас. н. (1941), праф. (1929). Скончыў БДУ (1923). У 1929—53 праф. БДУ. Даследаваў праблемы дыялект. і гіст. матэрыялізму, гісторыі зах.-еўрап. і сучаснай замежнай філасофіі. За ўдзел у стварэнні «Гісторыі філасофіі» (1941—43) Дзярж. прэмія СССР 1944.
Тв.: Нарыс філасофіі дыялектычнага матэрыялізму. Мн., 1930; Философия Декарта. М.; Л., 1940; Метод и система Гегеля. М., 1941; Философия неопрагматизма. М., 1959; Людвиг Фейербах. М., 1967; Джордж Беркли. М., 1970; Кьеркегор. М., 1972; Гассенди. М., 1974; Шопенгауэр. М., 1975. с. 380
БЫ́ЦЕНСКАЯ КАПЛІ́ЦА , помнік рэнесансава-раннебарочнай архітэктуры. Пабудавана ў 1654 у в. Быцень (Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.) пры базыльянскім кляштары. З 1845 — Успенская царква. Прамавугольны ў плане мураваны будынак накрыты вальмавым дахам з драўляным васьмігранным купальным барабанам у цэнтры (надбудаваны ў 2-й пал. 19 ст.). Плоскасныя фасады лаканічна крапаваны шырокімі лапаткамі, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Сіметрычна-восевая пабудова гал. фасада падкрэслена прамавугольным уваходным праёмам і вял. арачным акном над ім. Па перыметры будынак апяразаны ўступам нізкага цокаля і прафіляваным карнізам у завяршэнні. Унутраная зала З парамі слупоў падзелена на 3 нефы. с. 380
БЫ́ЦЕНСКАЯ СУКО́ННАЯ ФА́БРЫКА . Дзейнічала ў Беларусі ў 1766—1914 у мяст. Быцень Слонімскага пав. (цяпер вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл.). У час паўстання 1794 разбурана, за перыяд 1796—1858 адноўлена і значна расшырана. Да 1890 вырабляла сукны, пасля — шарсцяныя коўдры. Сыравіна — воўна авечак. У 1860 дзейнічаў паравы рухавік, у 1879 працавала 17 ткацкіх станкоў, 6 часальных і 46 прадзільных машын, у 1913 — паравая машына (20 к.с.) і паравы кацёл, былі прадзільнае, ткацкае і апрэтурнае аддзяленні. Працавала да 90 рабочых (1878). с. 380
БЫ́ЦЕНСКАЯ ЦАРКВА́ . Існавала ў 18 — пач. 20 ст. Пабудавана да 1740 у в. Быцень (Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.), уваходзіла ў комплекс базыльянскага манастыра. Мураваная 3-нефавая крыжова-купальная базіліка з 2-вежавым фасадам. Выразнасць збудавання стваралася пластыкай ліній паўкруглых крылаў трансепта і алтарнай апсіды, сферычнага купала са светлавым барабанам. с. 380
БЫ́ЦЕНЬ , вёска ў Беларусі, у Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на ПнУ ад г. Івацэвічы, 163 км ад Брэста, 7 км ад чыг. ст. Даманава. 2108 ж., 1104 двары (1995).
Вядомы з 16 ст. як двор і мяст. Слонімскага пав. ВКЛ. Належаў М.Пяткевічу, кн. С.Адзінцэвічу і Ф.Галаўні, Я.Карыцкаму, Я.Хадкевічу, Трызнам, базыльянскаму манастыру, Тызенгаўзам і інш. У 1766—1914 у Быцені працавала Быценская суконная фабрыка. З 1795 мястэчка Слонімскага пав. Рас. імперыі. У 1858 — 975 ж., 134 двары. У 1921—39 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР. У 1940— 57 цэнтр Быценскага р-на. У 1957—62 і з 1965 у Івацэвіцкім р-не, у 1962—65 у Бярозаўскім р-не. У 1970 — 2292 ж., 699 двароў. Дрэваапр. прадпрыемства. У Быцені сярэдняя школа, школа-інтэрнат, муз. школа, клуб, 4 б-кі, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнікі архітэктуры — Быценская капліца, касцёл (19 ст.). с. 380
БЫЦЦЁ́ , філасофскае паняцце, якім абазначаюць аб’ектыўную рэальнасць існавання ўсіх матэрыяльных і духоўных з’яў. Складанасць вызначэння гэтага паняцця абумоўлена мноствам прадметаў рэальнасці, разнастайнасцю іх якасцяў і прыкмет. У прыватнасці, аб’екты рэчаіснасці падзяляюцца на матэрыяльныя і духоўныя, жывыя і мёртвыя, прыродныя і сац.; яны могуць мець прыкметы адзінкавага і агульнага, істотнага і неістотнага, магчымага і сапраўднага. Спалучэнне гэтых прыкмет і вызначае рознае тлумачэнне прыроды быцця. Найперш быццё абазначае факт існавання пэўнага прадмета ў межах пэўнай прасторы і часу. Па-за гэтымі рамкамі настае смерць, разбурэнне, знішчэнне прадмета, адбываецца яго пераход з быцця ў небыццё. У гэтым значэнні быццё набывае абсалютнае, а небыццё адноснае значэнне. Але быццё разумеецца і як субстанцыя, аснова свету і яго асобных, канкрэтных рэчаў. Пад быццём разумеюць таксама сутнасць аб'ектаў — сукупнасць агульных, значных прыкмет аб’ектаў. Пры такім падыходзе быццё падзяляецца на рэальнае і ідэальнае. Рэальнае — гэта спалучэнне агульных, істотных прыкмет пэўнага класа прадметаў, якія зноў і зноў утвараюцца ў працэсе іх узнікнення і існавання. Тым самым агульныя прыкметы прадметаў набываюць статус абсалютнага быцця, канкрэтная рэч характарызуецца паняццем адноснага быцця. Акрамя таго, існасць (а разам з ёю і быццё) можа пераўтварацца і ў ідэальную форму, г. зн. у форму паняцця. Напр., стол можа існаваць у рэальнасці (стол — аб’ект) і ў ідэальнай рэчаіснасці як паняцце (стол — ідэя). Г. зн., што ў ідэальнай форме быцця магчымасць і рэчаіснасць як бы зліваюцца ў сваім дыялект. адзінстве, набываючы нейкі першасны субстанцыйны сэнс. Ідэя таго ж стала (як і любая іншая ідэя) становіцца вечнай, абсалютнай, нязменнай і характарызуе, з пункту гледжання аб’ектыўных ідэалістаў, сапраўднае быццё, сапраўдную рэальнасць, а канкрэтны прадмет (той жа стол) уяўляе сабой як бы копію гэтай ідэі, яе пераходны злепак, або небыццё. Таму, паводле Платона, у ідэальным свеце ёсць толькі быццё і няма небыцця, а ў свеце канкрэтных рэчаў ёсць толькі небыццё і няма быцця. Яшчэ больш складаны характар набывае праблема быцця, калі яна пераносіцца ў галіны гнасеалогіі і сацыялогіі, таму што тут гаворка ідзе пра магчымасць адлюстравання быцця, пра спецыфіку чалавечага быцця (Платон, М.Хайдэгер). Тут ідэальнасць становіцца не толькі сэнсам адлюстравання, але і элементам існавання; самаперажыванне быцця набывае характар быційнай характарыстыкі, а паняцце небыцця становіцца сімвалам невядомага канца, асэнсаванне якога таксама надае асаблівую афарбоўку чалавечаму быццю.
Філосафы розных эпох істотна разыходзіліся ў азначэнні сутнасці быцця і небыцця, па-рознаму вызначалі іх суадносіны. Напр., прадстаўнікі стараж.-грэч. мілецкай школы лічылі, што ёсць толькі быццё, якое вызначаецца зыходнымі элементамі (стыхіямі) свету (зямля, вада, паветра, агонь). Геракліт сцвярджаў, што быццё і небыццё — гэта адно і тое ж і адначасова не адно і тое ж. Парменід лічыў, што ёсць толькі быццё, а небыцця няма. Паводле Платона, чалавек існуе адначасова ў фізічным і духоўным, вонкавым і ўнутраным сусветах, таму неабходна адрозніваць быццё эмпірычнае (пераходнае) і сапраўднае (вечнае). Для Г.Гегеля быццё ёсць ідэальнае, божае, а прырода — другаснае быццё ідэі. Ф.Ніцшэ лічыў, што ніякага абсалютнага быцця няма, быццё — гэта вечны ланцуг паўтораў. Прадстаўнікі дыялект. матэрыялізму зыходзілі з таго, што быццё вечнае і першаснае ў адносінах да свядомасці, вызначае яе функцыянаванне і развіццё, хоць сама свядомасць здольна не толькі адлюстроўваць быццё, але і аказваць уздзеянне на яго.
Літ.: Доброхотов А.Л. Категория бытия в классической западной европейской философии. М., 1986; Проблемы познания социальной реальности. М., 1990; Zaslawski D. Analyse de l'être. Paris, 1982.
А.М.Елсукоў. с. 381
БЫ́ЧАК Алег Сяргеевіч (18.9.1921, г. Бабровіца Чарнігаўскай вобл., Украіна — 7.5.1944), удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Буйнакскае пях. вучылішча (1941). У 1941 пам. камандзіра ўзвода атрада «Смерць фашызму», з сак. 1942 камісар, з чэрв. 1943 камандзір партыз. атрада «Трэція», які дзейнічаў на тэр. Вілейскай, Віцебскай, Мінскай абл. і Літвы. Загінуў пры выкананні баявога задання. с. 381
БЫЧКІ́ (Jobiidae), сямейства рыб атр. акунепадобных. Больш за 200 родаў, каля 600 відаў пераважна ў трапічных і субтрапічных водах усіх акіянаў. Донныя, прыбярэжна-марскія, саленаватаводныя і прэснаводныя рыбы. Найб. вядомыя бычкі: каліфарнійскі сінепалосы, кругляк, бланкет, каспійская пугалаўка, мартавік, японскі дзявочы, травянік і інш. На Беларусі 1 від — бычок-пясочнік.
Даўж. 7,5 мм — 90 см. Брушныя плаўнікі зрослыя, утвараюць круглы прысосак, што дазваляе рыбам утрымлівацца пры моцных рухах вады. Нерастуюць вясной, ікру адкладваюць у гнёзды, якія падрыхтоўваюць самцы. Большасць бычкоў кормяцца доннымі беспазваночнымі, ёсць драпежныя і планктонаедныя віды. Некат. бычкі (кругляк, пясочнік, шырман і інш.) маюць прамысл. значэнне. с. 381
БЫЧКІ́-ПАДКА́МЕНШЧЫКІ , гл. ў арт. Падкаменшчыкі. с. 381
БЫЧКО́ВЫ , удзельнікі нарадавольскага руху 1870—80-х г., браты.
Яўген Іванавіч (1858, г. Горкі Магілёўскай вобл. — ?). Вучыўся ў Горным ін-це і Кіеўскім пях. вучылішчы, арганізоўваў ваен. гурткі нарадавольцаў. 30.3.1881 арыштаваны і сасланы пад нагляд паліцыі ў Падольскую губ., адкуль падтрымліваў сувязі з ваен. арг-цыяй «Народнай волі». У студз. 1884 прыцягнуты да следства па справе забойства жандарскага падпалк. Судзейкіна — фактычнага кіраўніка тайнага паліт. вышуку ў Расіі.
Уладзімір Іванавіч (1861, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 18.8.1883). У рэв. рух уключыўся ў 1878 у Кіеўскім ун-це. У 1879 арганізаваў тэрарыст. гурток, які прыняў праграму «Народнай волі». Вёў прапаганду сярод рабочых, вайскоўцаў, вучнёўскай моладзі, падрыхтаваў замах на жандарскага падпалк. Судзейкіна. Арыштаваны 30.3.1881 і сасланы на 5 гадоў ва Усх. Сібір. 19.12.1882 уцёк з турмы, узначаліў харкаўскую групу нарадавольцаў. У 1883 у Томску спрабаваў наладзіць уцёкі ссыльных, пры арышце застрэліўся.
Аляксандр Іванавіч (1862, с. Ябланаўка Лысянскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 27.9.1925). Як дзеяч кіеўскай групы нарадавольцаў 30.3.1881арыштаваны і сасланы на 3 гады ў Магілёўскую губ. пад нагляд паліцыі. У студз. 1881 прыгавораны ваен. судом да 10 гадоў катаржных работ і на пажыццёвае пасяленне ў Сібіры. 24.12.1887 уцёк з турмы, намагаўся аднавіць «Народную волю». У вер. 1888 зноў арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Удзельнік рэв. 1905—07. У 1918 чл. Харкаўскага Савета рабочых дэпутатаў.
М.В.Біч. с. 382
БЫЧКО́Ў Афанасій Фёдаравіч (27.12.1818, г. Хаміна, Фінляндыя — 14.4.1899), рускі гісторык-славіст, археограф і бібліёграф. Акад. Пецярбургскай АН (1869; з 1866 экстраардынарны акадэмік). Старшыня Археагр. камісіі (1891), Аддзялення рус. мовы і славеснасці АН (1893). Скончыў Маскоўскі ун-т (1840). Працаваў у Археал. камісіі АН. З 1844 хавальнік Аддзела рукапісаў і старадрукаваных кніг Публічнай б-кі ў Пецярбургу, у 1882—99 яе дырэктар. Рыхтаваў навук. апісанні рукапісных і старадрукаваных кніг, выдаваў летапісы, «Пісьмы і паперы Пятра Вялікага» (т. 1—4). У публікацыях пра старадаўнія помнікі рус. пісьменства закранаў і бел. помнікі (Метрыку ВКЛ, творы Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, братоў Мамонічаў і інш.). Рэдактар «Слоўніка беларускай мовы» І.І.Насовіча, садзейнічаў выпуску яго ў свет.
А.К. Каўка. с. 382
БЫЧКО́Ў Іван Афанасьевіч (31.8.1858, С.-Пецярбург — 23.3.1944), савецкі гісторык. Чл.-кар. АН СССР (чл.-кар. Пецярбургскай АН з 1903). Сын А.Ф.Бычкова. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1880). З 1881 хавальнік Аддз. рукапісаў Публічнай б-кі (зараз Рас. нац. Б-ка, С.-Пецярбург). Працягваў выданне «Пісьмаў і папер Пятра Вялікага» (т. 5—7), апублікаваў матэрыялы пра рас. дзярж. дзеячаў і пісьменнікаў 19 ст., апісанне калекцый рукапісаў Публічнай б-кі. с. 382
БЫЧКО́Ў Уладзімір Сяргеевіч (н. 5.1.1929, Масква), рускі кінарэжысёр. Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1958). Дэбютаваў на кінастудыі «Ленфільм». У 1962—68 і 1982—90 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1969—80 на кінастудыі імя Горкага. Сярод фільмаў: «Горад майстроў» (1966), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1967), «Здабытак рэспублікі» (1972), «Канцэрт» (1973), «Ёсць ідэя» (1977), «Асенні падарунак феяў» (1984), «Палёт у краіну пачвар» (1986). с. 382
БЫЧКО́ЎСКІ Адам (1889, фальварак Талочкі Саколкаўскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Саколкаўскі пав. Беластоцкага ваяв., Польшча — 18.11.1937), бел. грамадскі і культ. дзеяч. Скончыў Пецярбургскі ун-т; працаваў суддзёй у Саколцы, адвакатам у Варшаве. Адзін з заснавальнікаў Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, заснавальнік «Асветнага таварыства беларусаў» у Варшаве (дзейнічала ў 1930-я г.). Аўтар сцэнічнага абразка «Сваты», які ставілі многія самадзейныя драм. гурткі ў Зах. Беларусі.
А.С.Ліс. с. 382
БЫЧКО́ЎСКІ Ціт (1799, г.п. Лагойск Мінскай вобл. — 1843), бел. жывапісец. З прыгонных графа Тышкевіча. Вучыўся ў Віленскім ун-це ў Я.Рустэма. У 1827 з дапамогай Тышкевіча пасланы ў Германію, дзе займаўся капіраваннем экспанатаў Дрэздэнскай галерэі. У 1836—42 у Мюнхенскай АМ. У 1843 паехаў у Венецыю, дзе раптоўна скончыў самагубствам. Аўтар карцін: «Касец, што менціць касу», «Дзяўчынка з разбітым збанам», «Музыкант настройвае віяланчэль», «Варажбітка прадказвае лёс», «Святая Вікторыя збірае сродкі для беднякоў», партрэтаў Ю.Славацкага (1831), К.Князевіча, генерала Вайчынскага (1836, музей А.Міцкевіча ў Варшаве) і інш.
Літ.: Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. М., 1974. С. 100— 104.
Н.В. Федасеенка. с. 382
БЫЧО́К , род грыбоў, гл. Валуй. с. 382
«БЫЧО́К» , бел. народны танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны ці хуткі. Вядомы ў некалькіх харэагр. варыянтах: найб. старажытны блізкі да карагодаў (танцоры імітавалі баданне бычкоў); пазнейшыя — да кадрылі; сустракаюцца сольныя імправізацыйныя варыянты. У рознай ступені выкарыстоўваючы нар. аснову танца, бел. балетмайстры стварылі шэраг яркіх сцэн. пастановак (у т.л. харэагр. карцінка «Бычкі» ў паст. К.Алексютовіча, жарт. танец «Бычкі» ў паст. А.Апанасенкі). Пашыраны па ўсёй Беларусі. с. 382
БЫЧО́К-ПЯСО́ЧНІК (Neogobius fluviatilis) рыба сям. бычковых атр. акунепадобных. Пашыраны ў рэках бас. Чорнага і Азоўскага мораў. У Каспійскім м. жыве блізкі падвід. На Беларусі ёсць у Дняпры, Сажы, Прыпяці, Бярэзіне. Трымаецца пясчаных перакатаў з умераным цячэннем.
Даўж. да 20 см, маса каля 50 г. Цела буравата- або жаўтавата-шэрае з 8—12 бурымі плямамі ўздоўж бакоў. Брушныя плаўнікі ўтвараюць круглы прысосак. У перыяд нерасту самцы чорныя. Корміцца доннымі арганізмамі. Аб’ект промыслу. с. 382
БЫЧЫ́ХА , вёска ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. Чыгуначная ст. на лініі Невель—Віцебск. За 24 км на Пн ад г. Гарадок, 63 км ад Віцебска. 674 ж., 277 двароў (1995). Перасоўная механізаваная калона, сепаратарны пункт. Сярэдняя школа, філіял Езярышчанскай муз. школы, Дом культуры, 2 б-кі, аптэка, аддз. Сувязі. с. 382
БЫЧЫ́ХІНСКІ БОЙ 1942 . Адбыўся паміж зводным атрадам 2-й Бел. партыз. брыгады імя П.К.Панамарэнкі і ням фаш. гарнізонам на ст. Бычыха Мехаўскага р-на (цяпер у Гарадоцкім р-не) Віцебскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. У ноч на 15 ліп. партызаны з боем уварваліся ў акопы і апорныя пункты ворага, разграмілі гарнізон на станцыі і тэр. былой МТС. У выніку бою чыгунка Віцебск—Невель была выведзена са строю больш як на суткі. с. 382
БЭЗ (Syringa), род кветкавых раслін сям. маслінавых. Вядома 28 відаў. Пашыраны ў Еўропе і Азіі. На Беларусі інтрадукцыйную праверку прайшлі 19 відаў, з іх 4 рэкамендаваны для зялёнага буд-ва. Найб. шырока выкарыстоўваюцца ў дэкар. садоўніцтве бэз звычайны (S. vulgaris), які мае шмат садовых формаў і сартоў (у т.л. бел. селекцыі) і бэз венгерскі (S. josikaea).
Пераважна лістападныя галінастыя кусты або невял. дрэвы. Лісце звычайна цэласнае, супраціўнае, на кароткіх чаранках Кветкі дробныя, p трубчастым вяночкам, духмяныя, рознага колеру, у густых гронкападобных суквеццях. Плод — сухая двухгнездавая каробачка. Дэкар. і тэхн. расліны, выкарыстоўваюцца ў адзіночных, групавых і лесаахоўных пасадках, на зразанне і выганку; у парфумерыі для атрымання экстракту з кветак. с. 382
БЭ́ЙЛІ (Beiley) Сэмюэл (1791, г. Шэфілд, Вялікабрытанія — 18.1.1870), англійскі вучоны-эканаміст У 1831 заснаваў і ўзначаліў Банкаўскую кампанію ў г. Шэфілд. Аўтар навук. прац па эканам., філас. і паліт. праблемах. Асн. твор «Крытычнае даследаванне аб прыродзе, мерах і прычынах вартасці...» (1825) накіраваны супраць тэорыі працоўнай вартасці Д.Рыкарда. с. 383
БЭЙПІ́Н , гл. Пекін. с. 383
БЭ́ЙСІК (англ. basic), мова праграмавання высокага ўзроўню, якая арыентавана на дыялогавую работу з ЭВМ. Уваходзіць у склад матэм. забеспячэння большасці мікраЭВМ. Прызначаны для складання праграм рашэння навук.-тэхн. задач. Мае просты сінтаксіс, што забяспечвае выкарыстанне яго непрафесійнымі праграмістамі — інжынерамі, вучонымі, студэнтамі і інш. с. 383
БЭЙША́НЬ , нагор’е ў Цэнтр. Азіі, у Кітаі, паміж пустыняй Алашань і ўсх. краем Цянь-Шаня. Даўж. каля 700 км, шыр. каля 250 км. Выш. да 2791 м (г. Мацзуншань). Складаецца з пераважна нізкагорных, моцна разбураных выветрываннем глыбавых масіваў і хрыбтоў з стараж. метамарфічных і крышт. парод. Міжгорныя паніжэнні запоўнены кайназойскімі грубаабломкавымі адкладамі. Пашырана эолавае выветрыванне. Клімат умераны, вельмі сухі. Ападкаў 40—80 мм за год. Частыя пылавыя буры. Пераважаюць ландшафты камяністых пустыняў, паўпустыні, саланчакі; месцамі тугайныя зараснікі. с. 383
БЭ́КАН (Bacon) Роджэр (каля 1214, Ілчэстэр, графства Сомерсет, Вялікабрытанія — 11.6.1294), англійскі філосаф, прыродазнавец. Манах-францысканец. Праф. Оксфардскага ун-та. Выступаў супраць схаластыкі і сляпога пакланення перад царк. аўтарытэтамі. У 1257 адхілены ад выкладання, у 1278 асуджаны і зняволены на 14 гадоў у манастырскую турму. Абстрактным і неправераным тэарэт. меркаванням супрацьпастаўляў прынцып канкрэтных доследных ведаў. Матэматыку лічыў «дзвярыма і ключом» да інш. навук. У тэорыі пазнання быў прыхільнікам наміналізму. Займаўся оптыкай і астраноміяй, прадбачыў многія пазнейшыя адкрыцці (тэлескоп, лятальныя апараты і інш.). с. 383
БЭ́КАН (Bacon) Фрэнсіс (22.1.1561, Лондан — 9.4.1626), англійскі філосаф, пачынальнік матэрыялізму і метадалогіі доследнай навукі. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1575). У 1618—21 лорд-канцлер пры каралю Якаве І. У трактаце «Новы Арганон» (1620) развіў новае разуменне задач навукі і асновы навук. індукцыі. Лічыў, што ўладу над прыродай можа даць чалавеку толькі навука, якая спасцігае сапраўдныя прычыны з’яў і не абмежавана схаластыкай, дагматызмам, не з’яўляецца павярхоўным, неасэнсаваным збіраннем фактаў; такая навука павінна рацыянальна перапрацоўваць факты, усебакова абагульняць іх з дапамогай індукцыі, аснова якой — эксперымент. Паводле Бэкана, шляхам «эксперыментуючага ўспрымання» праз індукцыю можна прыйсці да агульнага вываду або закону. Перашкодай у дасягненні сапраўдных ведаў з’яўляюцца спадчынныя і набытыя «ідалы» (памылковыя думкі), а ісціна абумоўлена ўсім быццём свайго часу і яе нельга прывязваць ні да асобнага прыродазнаўцы, ні да метаду. Філасофію разумеў як «пазнанне з натуральных прычын» і як «агульную маці ўсіх іншых навук»; павярхоўная філасофія схіляе чалавека да бязбожнасці, а глыбінная — да рэлігіі. Паводле паліт. поглядаў быў прыхільнікам абсалютнай манархіі, ваен. і паліт. магутнасці нац. дзяржавы, арганізацыі і планавання вытворчасці, укаранення ў гаспадарку і быт дасягненняў навукі і тэхнікі. Аўтар утопіі «Новая Атлантыда» (1617).
Тв.: The works. Vol. 1—14. London, 1857— 74; Рус. пер. — Соч. Т. 1—2. 2 Изд. М., 1977—78.
В.М.Пешкаў. с. 383
БЭЛ , Бел , у акадскай міфалогіі абазначэнне некат. багоў, найперш Энліля. У г. Пальміра (Сірыя) — вярхоўнае бажаство, уладыка свету, галава трыяды багоў, часам эпітэт бога зямлі Арцу ці Арду. У грэч. міфалогіі — цар Егіпта, сын Пасейдона і німфы Лівіі. Належыць да персанажаў, якія не маюць развітой міфалагічнай біяграфіі, але з’яўляюцца родапачынальнікамі пакаленняў будучых герояў. с. 383
БЭ́ЛЕЧНЫ МОСТ , мост з пралётнымі збудаваннямі, асноўнымі нясучымі канструкцыямі якіх з’яўляюцца суцэльныя бэлькі або бэлечныя фермы. Адрозніваюць бэлечны мост з простымі бэлечнымі пралётнымі збудаваннямі, што апіраюцца на 2 апоры, і неразразныя, якія апіраюцца на 3 апоры і болей. Пралётныя збудаванні робяць са сталі, алюмінію, жалезабетону, дрэва. На бэлечным мосце з бэлькамі суцэльнага профілю пралётныя збудаванні робяць звычайна з яздой па версе, з бэлечнымі фермамі — пераважна па нізе. с. 383
БЭ́ЛЗА Ігар Фёдаравіч (8.2.1904, г. Кельцы, Польшча — 5.1.1994), музыказнавец, кампазітар, літаратуразнавец. Д-р мастацтвазнаўства (1954). Засл. дз. маст. Расіі (1974). Ганаровы д-р філасофіі Пражскага ун-та (1967), варшаўскай Муз. акадэміі (1986). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1925, клас Б.Ляташынскага), выкладаў у ёй (з 1936 праф.) і ў Маскоўскай кансерваторыі. Музыказнавец-славіст, даследаваў пераважна польск. і чэш. музыку. Аўтар больш як 350 навук. прац, у тл. кн. пра М.Шыманоўскую, Ф.Шапэна, М.К.Агінскага, А.Скрабіна, А.Пушкіна, А.Міцкевіча. Сярод муз. твораў: 4 сімфоніі; аркестравыя, камерныя і фп. п’есы; рамансы; хары; музыка да кінафільмаў і інш.
Тв.: История польской музыкальной культуры. Т. 1—3. М., 1954—72; История чешской музыкальной культуры. Т. 1—2. М., 73; О славянской музыке: Избр. работы. М., 1963; О музыкантах ХХ в.: Избр. очерки. М., 1979; Исторические судьбы романтизма и музыка; Очерки. М., 1985; Пушкин и Мицкевич в истории музыкальной культуры. М., 1988. с. 383
БЭЛС (Bels) Альберт Артуравіч (сапр. Цыруліс Яніс; н. 6.5.1938, Яўнмежплепях, воласць Ражапы, Латвія), латышскі пісьменнік. Засл. дз. культуры Латвіі (1982). У 1967—69 вучыўся на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў у Маскве. Друкуецца з 1964. Прадстаўнік псіхал. рамана. Духоўны свет чалавека, узаемаадносіны асобы і грамадства даследуе ў раманах «Следчы» (1967), «Клетка» (1972), «Голас таго, хто кліча» 91973), «Карані» (1982), «Людзі ў лодках» (1987). На бел. мову творы Б. перакладалі В.Сёмуха (у зб. «Сучасныя латышскія апавяданні», 1978), В.Рабкевіч (у зб. «Песня Даўгавы», 1986).
А.Рожкалне. с. 384
БЭ́ЛШЭВІЦА (Belževica; сапр. Элсберга) Візма Янаўна (н. 30.5.1931, Рыга), латышская паэтэса. Засл. дз. культуры Латвіі (1986), ганаровы член АН Латвіі (1990). Скончыла Літ. ін-т імя Горкага ў Маскве (1961). Друкуецца з 1947. Аўтар кніг вершаў («Усю зіму вясна», 1955; «Зямная цяплынь», 1959; «Мора гарыць», 1966; «У маруне», 1976), навел і апавяданняў («Няшчасце ў дом», 1979). У яе паэзіі — праблемы грамадскага існавання, нац. самасвядомасці, душэўнай адзіноты асобы. Проза Бэлшэвіцы адметная лаканічнасцю, інтрыгай, тонкім псіхалагізмам. Вядомая і як драматург. Пісала казкі для дзяцей. На латыш. мову пераклала творы А.Астрэйкі, С.Грахоўскага. На бел. мову творы Бэлшэвіцы пераклаў В.Сёмуха.
Тв.: Бел. пер. — Белы алень. Мн., 1985; у кн.: Сучасныя латышскія апавяданні. Мн., 1978; Латышская савецкая паэзія: Анталогія. Т. І. Мн., 1984; Песня Даўгавы. Мн., 1986.
М. Абала с. 384
БЭ́ЛЬКА (галанд. balk), канструкцыйны нясучы элемент звычайна ў выглядзе бруса. Пад нагрузкай працуе пераважна на выгін. Бэлькі вырабляюцца з жалезабетону, металу, дрэва. Шырока выкарыстоўваюцца ў буд-ве і машынабудаванні — у канструкцыях будынкаў, мастоў, эстакад, трансп. сродкаў, машын, станкоў і інш.
Бэлькі бываюць: адна- і шматпралётныя, кансольныя, разразныя (простыя) і неразразныя, з заладжанымі канцамі; прамавугольныя, таўровыя, двухтаўровыя, каробчатыя і інш.; пастаяннай і пераменнай вышыні. Жалезабетонныя бэлькі вырабляюць маналітныя, зборнаманалітныя і зборныя, а таксама папярэдне напружаныя. Металічныя бэлькі бываюць пракатныя і састаўныя (элементы іх злучаюць зваркай або кляпаннем), ёсць і біметалічныя. Драўляныя бэлькі — аднапралётныя і разразныя канструкцыі з дошак і бярвён (выкарыстоўваюцца і састаўныя). Разлік бэлек звычайна робяць на трываласць, устойлівасць і жорсткасць паводле законаў супраціўлення матэрыялаў. с. 384
БЭН (Benn) Готфрыд (2.5.1886, г. Мансфельд, Германія — 7.7.1956), нямецкі паэт і пісьменнік. Пачынаў як паэт-экспрэсіяніст. Уменне спалучаць прыгожае з агідным, дэманстраваць найб. цяжкія і страшныя бакі жыцця, праўдзіва гаварыць пра чалавечыя пакуты выявілася ўжо ў першых зб-ках «Морг» (1912), «Плоць» (1917), «Шчэбень» (1919). У гады нацысцкага рэжыму Бэн у т. зв. унутр. эміграцыі. Яго творы забаронены да друку. У зб-ках «Статычныя вершы» (1948), «П’яны прыліў» (1949), «Дыстыляцыі» (1953) і інш. пераважалі філас. матывы, разважанні над шляхамі цывілізацыі (у свеце крывавых падзей 20 ст. погляд паэта часта песімістычны), над вечнай адзінотай чалавека, душу якога можа выратаваць толькі мастацтва. Позняй лірыцы Бэна ўласцівыя класічная яснасць і філігранная апрацоўка формы. Аўтар аповесці «Пталамеец» (1949), літ.-крыт. і публіцыст. артыкулаў.
Тв.: Рус. пер. — Сумерки человечества. М., 1990; Избр. стихотворения. М., 1994.
Г. В. Сініла. с. 384
БЭНБУ́ , Банбу, Бэнпу, горад на У Кітая, у прав. Аньхой. Каля 450 тыс. ж. (1990). Порт на р. Хуанхэ. Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Вываз солі, збожжа, каменнага вугалю. Перапрацоўка с.-г. сыравіны (у т.л. вытв-сць алею). Маш-буд., харч. (мукамольная, мясная, тытунёвая), тэкст., хім., папяровая, шкловая прам-сць. Суднарамонт, вытв-сць метал. вырабаў. с. 384
БЭ́НДЭ Лукаш Апанасавіч (1.11.1903, в. Шчакоцк Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 23.12.1961), бел. крытык і літ.-знавец. Скончыў Камуніст. ун-т БССР імя У.І.Леніна (1926). Друкаваўся з 1925. Працы Бэндэ («Андрэй Александровіч», «Янка Купала», абедзве 1932, і інш.) не вызначаліся ні навук., ні эстэт. глыбінёй. У 1930-я г. адзін з найб. адыёзных крытыкаў. Ідучы ад канцэпцыі «сацыялогіі мастацтва» У.Фрычэ, Бэндэ вульгарызаваў і спрашчаў яе. Літ. вобраз разглядаў толькі як ілюстрацыю класавай ідэалогіі і паліт. светапогляду, ігнаруючы своеасаблівасць і індывідуальнасць маст. пазнання рэчаіснасці. Прыкрываючыся ідэяй «новай пралетарскай культуры», цалкам адмаўляў культурны набытак мінулага, усю дарэв. бел. л-ру абвяшчаў контррэвалюцыйнай, прасякнутай бурж.-ліберальнай ідэалогіяй. З гэтых пазіцый займаўся паліт. і літ. дыскрэдытацыяй Я.Купалы і Я.Коласа. Абвінавачваў членаў літ. аб’яднанняў «Узвышша» і «Полымя» ў бурж. нацыяналізме. Архіў Бэндэ ў Бел. дзярж. архіве-музеі л-ры і мастацтва Беларусі.
І.Э.Багдановіч. с. 384
БЭНЧЫ́ЛЭ (Băncilă) Актаў (27.1.1872, г. Корні, Румынія — 3.4.1944), румынскі жывапісец. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Ясах (1887—93; выкладаў у ёй у 1916—37) і ў АМ у Мюнхене (1894—98). Аўтар цыклаў твораў пра сялянскае паўстанне 1907: «Адчай», «1907 год», «Апазнаванне забітых», «Пахаванне» (1907—12); карцін «Галодны», «Стары кравец» (абедзве 1908), «Рабочы» (1911), «Забастоўшчык» (1914), «У полі» (1915) і інш. с. 384
БЭНЬСІ́ , горад на ПнУ Кітая, у правінцыі Ляанін. 751 тыс. ж. (1989). Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Адзін з гал. цэнтраў чорнай металургіі краіны, здабыча жал. руды і каксавальных вуглёў, вытв-сць вогнетрывалых матэрыялаў, кіслот, угнаенняў. Маш.-буд. (у т.л. вытв-сць трансп. сродкаў), хім., цэм., дрэваапр. прам-сць. Горны ін-т. с. 384
БЭ́НЬЯН , Баньян (Bunyan) Джон (28.11.1628, Элстаў, каля г. Бедфард, Вялікабрытанія — 31.8.1688), англійскі пісьменнік і прапаведнік. У час праследавання Сцюартамі дысідэнтаў зняволены (1660—72). Форму «прывідных уяўленняў» выкарыстаў у аўтабіягр. аповесці «Шчодрая міласэрнасць, што выліваецца на галоўнага грэшніка» (1666) і барочным алегарычным рамане «Шлях паломніка» (ч. 1—2, 1678—84), прысвечаных тэме пакутлівых пошукаў ісціны і сэнсу жыцця. Разбэшчанасці і цынізму эпохі Рэстаўрацыі Бэньян проціпаставіў высокія ідэалы хрысціянства, імкненне чалавечай душы да маральнага самаўдасканалення. Яго гратэскны вобраз Кірмашу Пыхлівасці, на якім усё прадаецца і купляецца, лёг у аснову рамана У.Тэкерэя з аднайм. назвай. Сатырычны вобраз англ. буржуа стварыў у рамане «Жыццё і смерць містэра Бэдмана» (1680).
Літ.: Самарин Р.М. Джон Бэньян // Виппер Ю.Б., Самарин Р.М. Курс лекций по истории зарубежных литератур XVII в. М., 1954; Яго ж. Бэньян; Бетлер // Историа всемирной литературы. М., 1987. Т. 4.
Г.В. Сініла. с. 384
БЭР , біялагічны эквівалент рэнтгена, пазасістэмная адзінка эквівалентнай дозы выпрамянення. Абазначаецца — бэр. У апошні час замяняецца зівертам (Зв). 1 бэр = 0,01 Дж/кг = 0,01 Зв. с. 384
БЭР Карл Максімавіч (Карл Эрнст; 28.2.1792, Эстонія — 28.11.1876), расійскі прыродазнавец, заснавальнік эмбрыялогіі. Акад. Пецярбургскай АН. (1828— 30 і 1834—62; ганаровы чл. з 1862), замежны чл.-кар. (1826). Адзін з заснавальнікаў Рус. геагр. т-ва. Скончыў Дэрпцкі (Тартускі) ун-т (1814). Працаваў у Аўстрыі і Германіі, у 1829—30 і з 1834 у Расіі. Адкрыў яйцаклетку ў млекакормячых, апісаў стадыю бластулы, вывучыў эмбрыягенез у кураняці, устанавіў падабенства эмбрыёнаў вышэйшых і ніжэйшых жывёл, паслядоўнае з’яўленне ў эмбрыягенезе адзнак тыпу, класа, атрада і інш.; апісаў развіццё ўсіх асн. органаў пазваночных. Удзельнік экспедыцый на Новую Зямлю (1837) і Каспійскае м. (1853—56). Растлумачыў заканамернасць падмыву берагоў рэк (Бэра закон). Рэдактар серыі выданняў па геаграфіі Расіі. Імем Бэра названы мыс на Новай Зямлі і востраў у Таймырскім зал., грады ў Прыкаспійскай нізіне (гл. Бэраўскія бугры).
Тв.: Рус. пер. — Избранные работы. Л., 1924; Автобиография. М., 1950; История развития животных. Т. 1—2. М.; Л., 1950—53.
А. С.Леанцюк. с. 385
БЭР Мікалай Дзмітрыевіч (8.1.1864, С.-Пецярбург — 17.3.1926), рускі хормайстар, кампазітар і збіральнік нар. песень. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1889). У 1892—1917 хормайстар Вял. т-ра ў Маскве. Апошнія гады жыў у Ельні; арганізаваў муз. школу, мемарыяльны пакой М.Глінкі ў Смаленскім музеі. Разам з У.М.Дабравольскім вёў збіральніцкую дзейнасць на Смаленшчыне, запісаў каля 500 песенных мелодый да сабраных ім тэкстаў (частка запісаў у фондах Дзярж. літ. музея ў Маскве; 13 напеваў змешчана ў кн. Л.Кан-Новікавай «М.І.Глінка. Новыя матэрыялы і дакументы», вып. І, 1950). Запісы Б. выяўляюць характэрнае для Смаленшчыны інтанацыйнае перапляценне рус. і бел. песенных культур. Аўтар рамансаў, апрацовак цыганскіх песень для голасу і фп.
Літ:. Бандарчык В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964. С. 186.
С. Г. Нісневіч. с. 385
БЭ́РА ЗАКО́Н , Бэра —Бабінэ закон, тлумачыць адхіленне цячэння і падмыў берагоў рэк уплывам сутачнага вярчэння Зямлі. Абгрунтаваны ў 1857 К.М.Бэрам, які паказаў, што руславы паток рэк мерыдыянальнага напрамку пад уздзеяннем Карыяліса сілы адхіляецца ў Паўн. паўшар’і ўправа і падмывае правы бераг, у Паўд. — улева і падмывае левы бераг. Франц. вучоны Ж.Бабінэ даказаў, што так адхіляюцца ўсе рэкі, незалежна ад напрамку цячэння. Сіла Карыяліса на экватары роўная нулю і павялічваецца ў напрамку да полюсаў, а сіла адхілення патоку прапарцыянальная масе вады, таму Бэра закон найб. праяўляецца на вял. рэках сярэдніх шырот (Дняпро, Волга, Дунай, Парана, Уругвай і інш.). с. 385
БЭ́РА ЗАЛАТА́Я , цукроўка двайная, сорт грушы народнай селекцыі. На Беларусі рэкамендаваны ў прысядзібным садаводстве, акрамя Віцебскай вобл.
Дрэва сярэднярослае, крона круглавата-пірамідальная, густая. Плоданашэнне пачынаецца на 5—6-ы год. Сорт сярэднезімаўстойлівы, ураджайны, амаль не пашкоджваецца хваробамі. Плады сярэдняй велічыні (да 90 г), кароткаўсечана-канічнай формы. Скурка тонкая, гладкая, залаціста-жоўтая з інтэнсіўным румянцам чырванавата-бурага колеру амаль на ўсім плодзе. Мякаць белая, сакаўная, вельмі салодкая, добрага смаку. Спажывецкая спеласць настае ў сярэдзіне жніўня.
М.Р.Мялік. с. 385
БЭ́РА ЛО́ШЫЦКАЯ , сорт грушы селекцыі Бел. НДІ пладаводства. Выведзены скрыжаваннем сартоў Бэра слуцкая і Курская малдаўка. На Беларусі раянаваны ўсюды, акрамя Віцебскай вобл.
Дрэва сярэднярослае, крона пірамідальная, кампактная. Плоданашэнне пачынаецца на 4—5-ы год. Сорт сярэднезімаўстойлівы, ураджайны, мала пашкоджваецца хваробамі. Плады сярэдняй велічыні (90—110 г), шырокагрушападобнай формы, гузаватыя. Скурка тонкая, светла-жоўтая з лёгкім аранжавым румянцам. Мякаць белая, дробназярністая, паўмасляністая, салодкая, здавальняючага смаку. Спажывецкая спеласць настае ў сярэдзіне верасня. Лёжкасць каля двух тыдняў.
М.Р.Мялік. с. 385
БЭ́РАЎСКІЯ БУГРЫ́ , паралельныя, амаль шыротна выцягнутыя грады і ўзвышшы ў Прыкаспійскай нізіне, паміж вусцямі рэк Кума і Эмба. Маюць правільную авальную форму. Выш. ад 10 да 45 м, даўж. да 25 км, шыр. 200— 300 м, адлегласць паміж грабянямі 1—2 км. Складзены з пяску і крошкі шчыльных карычневых глін. Магчыма, эолавага паходжання. Упершыню апісаны К.М.Бэрам; адсюль назва. с. 385
БЭРД , Бёрд (Byrd) Рычард Эвелін (25.10.1888, г. Уінчэстэр, штат Віргінія, ЗША — 12.3.1957), амерыканскі палярны даследчык, лётчык. Адмірал. Скончыў Ваенна-марскую акадэмію ЗША (1912) і авіяц. школу (1918). 9 5.1926 першы праляцеў над Паўн. полюсам. Кіраўнік 4 амер. экспедыцый у Антарктыку (1928—30, 1933—35, 1939—41, 1946—47), якія правялі метэаралагічныя і геагр. назіранні, геал. даследаванні ў гарах Дронінг-Модс-Ф’ель, сейсмалагічныя даследаванні Ледзянога бар’ера Роса, аэрафотаздымку ўзбярэжжа Зах. Антарктыды і яе ўнутр. раёнаў; адкрылі плато Рокфелер, хр. Гросенар, хр. Эдсел-Форд, ледавік Амундсена, Зямлю Мэры Бэрд (1929), горы Хорлік (1934), Бераг Хобса, хр. Колер, Бераг, Усшгрына, Флетчэр (1940), плато Амерыкан-Хайленд (1947). У ліст. 1929 Б. праляцеў над Паўд. полюсам. Імем Бэрда названа амер. антарктычная навук. станцыя.
Тв.: Рус. пер. — Над Южным полюсом. Л., 1935; Снова в Антарктике. Л., 1937. с. 385
БЭРД (Baird) Тадэвуш (26.7.1928, г. Гродзіск-Мазавецкі, Польшча — 2.9.1981), польскі кампазітар, прадстаўнік польскага авангардызму. Чл. АМ ГДР (1979). Праф. (1977). Вучыўся ў Дзярж. вышэйшай муз. школе ў Варшаве (1947—51), Варшаўскім ун-це (1948—50). У 1949 засн. (з К.Сяроцкім і Я.Крэнцам) творчую суполку «Група-49». Творчую дзейнасць пачынаў пад уплывам неакласіцызму. З 1956 новую кампазіцыйную тэхніку (серыйная тэхніка, санорыка, пуантылізм) спалучаў з традыцыйнай. Сярод тв.: опера «Заўтра» (муз. драма, 1966); З сімфоніі (1950, 1952, 1969); канцэрты з арк., у т.л. «Журботны» для альта (1975); «Эротыка» для сапрана і арк.; «Эцюд» для «вакальнага арк.», ударных і фп.; Варыяцыі без тэмы; камерна-інстр. і вак. творы. Адзін з заснавальнікаў міжнар. муз. фестываляў «Варшаўская восень» (з 1956). Дзярж. прэміі Польшчы 1951, 1964, 1970.
Н.К.Мазоўка. с. 385
БЭ́РЫ , Бары (Barry) Чарлз (23.5.1795, Лондан — 12.5.1860), англійскі архітэктар, прадстаўнік неакласікі і неаготыкі. У 1817—20 вандраваў па Італіі, Грэцыі, Б. Усходзе. Работы: Маст. галерэя ў Манчэстэры (1824—35), будынкі клубаў Падарожнікаў (1829—31) і Рэформаў (1837—41), ансамбль Парламента (1840—68, з О.П’юджын, Э.Бэры) у Лондане, ратуша ў Галіфаксе (Йоркшыр, 1859—62, скончана Э.Бэры). с. 385
БЭС , у егіпецкай міфалогіі бажаство, якое ахоўвае чалавека ад бедаў, апякун сям’і. Уяўлялася ў вобразе чалавекакарліка, крываногага, з шырокім выродлівым барадатым тварам (лічылі, што выродлівасць адпужвае злых духаў), з нажом ці муз. інструментам у руках, на галаве тыяра з пёраў ці лістоў. с. 385
БЭ́ТА-ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ , β-выпрамяненне, паток электронаў ці пазітронаў (β-часціц), якія выпраменьваюцца пры бэта-распадзе. Бэта-выпрамяненне выклікае іанізацыю, люмінесцэнцыю, уздзейнічае на фотаэмульсію.
Дзеянне бэта-выпрамянення на жывыя арганізмы падобна да біялагічнага дзеяння іанізавальных выпрамяненняў інш. відаў. Пры вонкавым апрамяненні арганізма бэта-выпрамяненнем пашкоджвае паверхневыя тканкі (пранікальная здольнасць β-часціц не перавышае некалькіх міліметраў). Пры пападанні β-радыеактыўных ізатопаў у арганізм асаблівасці прамянёвага пашкоджання залежаць ад размеркавання іх у тканках і ад перыяду паўраспаду (можа адбывацца гібель клетак, тканак і ўсяго арганізма). Адносная біялагічная эфектыўнасць бэта-выпрамяненняў блізкая да 1. Выкарыстоўваецца ў медыцыне (прамянёвая тэрапія). с. 386
БЭ́ТА-РАСПА́Д , β-распад, самаадвольнае ператварэнне ўнутры атамнага ядра аднаго з нейтронаў у пратон (ці наадварот), а таксама свабоднага нейтрона ў пратон, абумоўленае слабым узаемадзеяннем. Адзін з асн. тыпаў радыеактыўнасці. Ператварэнне нейтрона ў пратон суправаджаецца выпусканнем электрона е- і электроннага антынейтрына <SIGN>, а пратона ў нейтрон — выпусканнем пазітрона е+ і электроннага нейтрына vе (гл. Бэта-выпрамяненне).
Пры электронным бэта-распадзе (β-) утвараецца ядро з колькасцю пратонаў, большай на 1 за іх колькасць у зыходным ядры, напр.: <FORMULA>. Пры пазітронным бэта-распадзе (β+) колькасць пратонаў у ядры памяншаецца на 1: <FORMULA>. Да бэта-распаду адносяць таксама электронны захоп. Энергія, якая вылучаецца пры бэта-распадзе, размяркоўваецца пераважна паміж е- і <SIGN> (ці е+ і ve) . Перыяды паўраспадаў β-актыўных ядраў ад 10-2 с да 1018 гадоў. Пры бэта-распадзе не захоўваецца прасторавая цотнасць, што выяўляецца ў асіметрыі прасторавых напрамкаў у руху электронаў, якія выпраменьваюцца ядрамі: у напрамку спіна ядраў вылятае менш электронаў, чым у адваротным. Асновы тэорыі бэта-распаду закладзены Э.Фермі (1934). Далейшае развіццё тэорыі бэта-распаду прывяло да стварэння адзінай тэорыі слабых і эл.-магн. узаемадзеянняў (гл. Электраслабае ўзаемадзеянне).
М.А.Паклонскі. с. 386
БЭ́ТА-СПЕКТРО́МЕТР , прылада для вымярэння энергетычнага размеркавання (спектра) электронаў ці пазітронаў, што ўтвараюцца пры бэта-распадзе, а таксама электронаў, якія вылучаюцца рэчывам пры ўздзеянні на яго іанізавальных выпрамяненняў.
Асн. характарыстыкі бэта-спектрометра: раздзяляльная здольнасць (найменшая розніца ў энергіі электронаў, якая можа быць зарэгістравана) і святласіла (адносіны колькасці электронаў, што папалі ў дэтэктар, да ўсёй колькасці электронаў дадзенай энергіі, якія вылучаны крыніцай). Здабытак святласілы на плошчу крыніцы электронаў наз. свяцільнасцю: чым яна большая, тым больш адчувальны бэта-спектрометр. Адрозніваюць бэта-спектрометры, што вымяраюць энергію электронаў па выніку іх уздзеяння на рэчыва (іанізацыйныя камеры, сцынцыляцыйныя лічыльнікі, паўправадніковыя дэтэктары), і бэта-спектрометры, якія прасторава раздзяляюць электроны розных энергій у эл. і магн. палях. с. 386
БЭТАТРО́Н , цыклічны індукцыйны паскаральнік электронаў віхравым эл. полем, якое ствараецца пераменным у часе магн. патокам, што пранізвае арбіту электронаў.
Утрыманне электронаў на раўнаважнай кругавой арбіце ажыццяўляецца кіравальным магн. полем. Пастаянства радыуса раўнаважнай арбіты забяспечваецца падборам формы полюсных наканечнікаў электрамагніта, паміж якімі знаходзіцца тараідальная вакуумная камера, сувосевая з індуцыруючым патокам. Электроны перыядычна інжэкціруюцца ў камеру па датычнай да раўнаважнай арбіты ў адпаведны момант часу. Паскарэнне электронаў адбываецца ў час росту магн. поля. У канцы цыкла паскарэння з дапамогай спец. зрушвальнай абмоткі пучок электронаў адхіляецца ад раўнаважнай арбіты і накіроўваецца на мішэнь, якая знаходзіцца ўнутры камеры воддаль ад раўнаважнай арбіты. Бэтатрон адрозніваецца малымі памерамі крыніцы выпрамянення, магчымасцю плаўнай рэгуліроўкі энергіі. Бэтатрон выкарыстоўваецца для радыяцыйнай дэфектаскапіі матэрыялаў і вырабаў, у ядзерных даследаваннях, у медыцыне (прамянёвая тэрапія).
Літ.: Арцимович Л.А, Лукьянов С.Ю. Движение заряженных частиц в электрических и магнитных полях. 2 изд. М., 1978.
М.А.Паклонскі. с. 386
БЭ́ТА-ЧАСЦІ́ЦЫ , β-часціцы, элементарныя часціцы — электроны і пазітроны, якія выпраменьваюцца атамнымі ядрамі пры бэта-распадзе. с. 386
БЭ́ТЛЕР , Батлер (Butler) Сэмюэл (8.2.1612, каля г. Вустэр, Вялікабрытанія — 25.9.1680), англійскі паэт-сатырык эпохі Рэстаўрацыі. Аўтар іроікамічнай, антыпурытанскай паэмы ў стылі барока «Гудыбрас» (ч. 1—3, 1663—78, не скончана). Бэтлер звяртаецца да «Дон Кіхота» М.Сервантэса (рыцар пурытанізму Гудыбрас выпраўляецца ў падарожжа са сваім верным «збраяносцам» — кручкатворам і крывадушнікам Ральфа) і парадзіруе куртуазныя (рыцарскія) раманы. У паэме створана цэласная сатыр. карціна англ. жыцця 17 ст. Гал. зброя сатыры Бэтлера — іронія і гратэск. Яго вершаваныя сатыры і эпіграмы сабраны ў «Розных думках» (выд. 1759).
Тв.: Рус. пер. — [Стихи] }// Европейская поэзия XVII в. М., 1977.
Літ.: Самарин М.Р. Бэньян; Бетлер // История всемирной литературы. М., 1987. Т. 4; Ступников И.В. Литература эпохи Реставрации // История зарубежной литературы XVII в. М., 1987.
Г.В.Сініла. с. 386
БЭ́ТСАН , Бейтсан (Bateson) Уільям (8.8.1861, г. Уітбі, Вялікабрытанія — 8.2.1926), англійскі біёлаг, адзін з заснавальнікаў генетыкі. Замежны чл.-кар. АН СССР (1923). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1892), з 1908 праф. у ім. З 1910 дырэктар Ін-та садовых культур у Мертане. Навук. працы па вывучэнні генетычных высноў спадчыннасці. Тлумачыў узнікненне новых прыкмет у арганізмаў выпадзеннем тармозячых фактараў (тэорыя «прысутнасці — адсутнасці»; 1905). Аўтар многіх генетычных тэрмінаў, у т.л. і тэрміна «генетыка» (1906). Чл. Нац. АН ЗША, Лонданскага каралеўскага т-ва (1894). с. 386
БЭ́ЭКМАН (Beekman) Эмэ (н. 20.4.1933, Талін, Эстонія), эстонская пісьменніца. Скончыла Усесаюзны Дзярж. ін-т кінематаграфіі (1956). Друкуецца з 1959. У раманах «Трылогія пра Мір’ям» (1964—72), «Чародка белых варон» (1967), «Пара раўнадзенства» (1971), «Чартацвет» (1974), «Родавае дрэва» (1977), «Магчымасць выбару» (1978) — маральна-этычныя праблемы, паказ духоўнай пераемнасці пакаленняў. Раман «Глухія бразготкі» (1968) пра ням.-фаш. акупацыю ў гады 2-й сусв. вайны. Аўтар твораў для дзяцей, кінасцэнарыяў, п’ес, нарысаў. На бел. мову творы Бээкмана пераклаў М.Татур.
Тв.: Бел. пер. — Чародка белых варон. Мн., 1973. с. 386
БЮВЕ́Т (франц. buvette), вонкавае архітэктурнае афармленне каптажнага збудавання мінер. крыніцы. Ахоўвае воды крыніцы ад забруджвання і змены іх уласцівасцей, а таксама стварае зручнасці пры карыстанні вадой. с. 387
БЮДЖЭ́Т (англ. budget літар. сумка), заканадаўча зацверджаны роспіс грашовых даходаў і расходаў дзяржавы (гл. Бюджэт дзяржаўны), прадпрыемства (фірмы), установы на пэўны перыяд. Вылучаюць таксама Бюджэт спажывецкі, Бюджэт рабочага часу і інш. с. 387
БЮДЖЭ́Т ДЗЯРЖА́ЎНЫ , каштарыс (расклад) даходаў і расходаў краіны на наступны год; асн. фін. план дзяржавы. Адлюстроўвае крыніцы фарміравання і напрамкі выкарыстання гал. цэнтралізаванага фонду краіны. Складаецца з вышэйшага — федэральнага ці рэсп. бюджэту і мясцовых бюджэтаў, якія ў сукупнасці ўтвараюць бюджэтную сістэму. Змест і структура Б.дз. залежаць ад многіх фактараў: узроўню развіцця прадукцыйных сіл і характару вытв. адносін, тыпу дзяржавы, яе сац. палітыкі, канкрэтнай эканам. і сац. сітуацыі, нац. асаблівасцей і інш.
Неабходнасць у бюджэту дзяржаўнага узнікла з фарміраваннем дзяржавы і таварна-грашовых адносін. Да гэтага фін. рэсурсы і іх мэтавае выкарыстанне вызначаліся ў асобных каштарысах даходаў і расходаў. З развіццём грамадства, пашырэннем функцый дзяржавы працэс пераразмеркавання нац. даходу ўскладніўся, адпаведна павялічылася колькасць асобных каштарысаў, што ўскладніла кіраванне сродкамі дзярж. казны. Неабходна было аб’яднаць мноства асобных каштарысаў у адзіны фін. план дзяржавы. Практычна спроба скласці адзіны каштарыс даходаў і расходаў дзяржавы зроблены ў Англіі ў 7 ст. пад назвай бюджэт. У Расіі першыя звесткі пра бюджэт дзяржаўны вядомы з 1654, аднак рэгулярнае яго складанне пачалося пасля стварэння ў 1812 мін-ва фінансаў. З пач. 20 ст. бюджэт дзяржаўны распрацоўваецца ў большасці краін.
Беларусь, пазбаўленая дзярж. самастойнасці ў складзе Рас. імперыі, свайго бюджэту дзяржаўнага не мела, удзельнічала толькі ў фарміраванні даходаў бюджэту дзяржаўнага Расіі, плацячы ўскосныя падаткі ад казённай віннай манаполіі (50% агульных паступленняў), пошліны, акцызы; прамыя падаткі не перавышалі 8,3%. Расходы бюджэту дзяржаўнага накіроўваліся пераважна на ваен. мэты і ўтрыманне развітой на Беларусі сеткі чыгунак. Удз. вага астатніх асігнаванняў на Беларусі ў 1913—14 складала: па гасп. мін-вах 12%, органах дзярж. кіравання, -юстыцыі і кантролю 24,5%; адукацыі 11% і інш. 8%. Акрамя таго, фін. рэсурсы выдаткоўваліся і праз мясц. бюджэты, на долю якіх прыпадала менш за 1/16 усіх бюджэтных сродкаў. Першы бюджэт дзяржаўны БССР складзены ў 1921, але ён выкананы з вял. дэфіцытам (амаль 92% усіх бюджэтных выдаткаў пакрыта за кошт эмісіі грошай). З 1922 бюджэт дзяржаўны БССР стаў састаўной часткай бюджэту дзяржаўнага СССР і меў адносную самастойнасць (яго даходы і расходы вызначаліся пераважна саюзнымі органамі). Для бюджэтаў 1922—40 характэрны хуткі рост аб’ёму даходаў і расходаў, фарміраванне даходаў пераважна (да 90%) за кошт паступленняў ад нар. гаспадаркі, найб. доля асігнаванняў прыпадала на сац.-культ. мерапрыемствы, таму што важныя нар.-гасп. аб’екты фінансаваліся з саюзнага бюджэту. Пасляваен. бюджэты Беларусі гал. мэтай ставілі аднаўленне нар. гаспадаркі. У 1950—70-я г. ўзмацніўся ўплыў бюджэту дзяржаўнага БССР на эканам. і сац. працэсы ў сувязі з ростам эканам. патэнцыялу рэспублікі і пашырэннем яе бюджэтных правоў; доля асігнаванняў на нар. гаспадарку павялічылася да 40—50% пры змяншэнні долі выдаткаў на сац. сферу і кіраванне. Бюджэты дзяржаўныя 1980— 90-х г. вызначаліся раўнамерным ростам даходаў, павелічэннем колькасці плацяжоў прадпрыемстваў, адносным захаваннем прапорцый, што склаліся ў размеркаванні сродкаў. Першы бюджэт дзяржаўны суверэннай Рэспублікі Беларусь складзены ў 1991. Ён распрацоўваўся яшчэ да прызнання незалежнасці Беларусі і захаваў многія ранейшыя рысы, тым не менш змянілася яго прызначэнне, змест, пашырыліся крыніцы даходаў. Адначасова пашырыўся і пералік расходаў, іх аб’ём і структура. Упершыню расходы перавысілі даходную частку, афіцыйна запланаваны дэфіцыт бюджэту дзяржаўнага. З гэтага часу мясц. органы ўлады набываюць поўную самастойнасць у складанні і выкананні сваіх бюджэтаў — абл., раённых, гар. і пасялковых. У гэтыя бюджэты паступаюць мясц. падаткі і зборы, а таксама адлічэнні ад агульнарэсп. падаткаў і даходаў; яны адыгрываюць важную ролю ў забеспячэнні комплекснага эканам. і сац. развіцця адпаведных рэгіёнаў. За рэсп. бюджэтам пакінута фінансаванне органаў дзярж. улады і кіравання, абароны, органаў дзярж. бяспекі, устаноў і аб’ектаў рэсп. падпарадкавання, мерапрыемстваў па мінімізацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Бюджэт дзяржаўны на наступны год, а таксама яго выкананне за мінулы год зацвярджае Вярх. Савет Беларусі. У сувязі з пераходам да рыначнай эканомікі і стварэннем новай падатковай сістэмы істотна змяніліся структура і змест бюджэту дзяржаўнага: расце яго агульны аб’ём пры перавышэнні расходаў над даходамі, павялічылася колькасць падатковых плацяжоў, сярод якіх вял. доля ўскосных (гл. табл. 1).
У расходах бюджэту значная доля асігнаванняў (больш за 10%) накіроўваецца на мінімізацыю вынікаў чарнобыльскай катастрофы, паменшылася доля асігнаванняў на нар. гаспадарку, што абумоўлена павелічэннем долі ўласных і крэдытных рэсурсаў у фінансаванні вытв-сці, змяншэннем датацый стратным прадпрыемствам. Прыярытэтнай застаецца сельская гаспадарка, у якую ў розных формах накіроўваецца да 25% усіх асігнаванняў у матэрыяльную сферу. Доля асігнаванняў у сац. сферу расце пераважна за кошт фінансавання праграм падтрымкі маламаёмнага насельніцтва. Аднак тэмпы росту бюджэтных асігнаванняў на адукацыю, ахову здароўя і навуку адстаюць ад тэмпаў росту непрадукцыйных расходаў: на абарону, абслугоўванне дзярж. доўгу, праваахоўныя органы і органы кіравання (гл. табл. 2). Праз бюджэт дзяржаўны і пазабюджэтныя фонды пераразмяркоўваецца да 60% нац. даходу. Гэта сведчыць, што бюджэт дзяржаўны застаецца на Беларусі важным інструментам дзярж. рэгулявання грамадскіх працэсаў.
Літ.: Очерки развития финансов и кредита в Белоруссии. Мн., 1970; Государственный бюджет. Мн., 1995.
М.І.Ткачук. с. 387
БЮДЖЭ́Т РАБО́ЧАГА ЧА́СУ , рэальны рабочы час аднаго работніка за год, квартал або месяц. Неабходны для вызначэння патрэбы ў работніках (працаёмкасць вытв. праграмы дзеляць на бюджэт рабочага часу) і для разліку даплат да асн. заработнай платы.
Разлічваецца ў сярэднім па прадпрыемстве, цэху, участку ці групах работнікаў, якія маюць аднолькавыя графікі работы і працягласць адпачынку. Вызначаецца вылічэннем з каляндарнага рабочага часу выхадных і святочных дзён, водпускаў, нявыхадаў па хваробе, выкананні дзярж. і грамадскіх абавязкаў, а таксама колькасці гадзін, на якія паменшаны рабочы дзень падлеткаў і маці з груднымі дзецьмі. У справаздачны бюджэт рабочага часу ўключаюць прагулы, цэладзённыя і ўнутрызменныя прастоі. с. 388
БЮДЖЭ́Т СПАЖЫВЕ́ЦКІ , баланс грашовых даходаў і расходаў сям’і, які характарызуе фактычны ўзровень жыцця розных груп насельніцтва. Адлюстроўвае даходы сем’яў і крыніцы іх паступлення, а таксама выкарыстанне гэтых даходаў (расходаў) па прызначэнні. Вызначаецца на аснове балансу даходаў і расходаў насельніцтва, бюджэтных абследаванняў і разам са спажывецкім кошыкам служыць для ацэнкі колькасных і якасных паказчыкаў спажывання. с. 388
БЮДЖЭ́ТНАЕ АБСЛЕ́ДАВАННЕ , выбарачнае статыст. вывучэнне сямейных бюджэтаў для атрымання звестак пра жыццёвы ўзровень розных сац. груп насельніцтва. Пры бюджэтным абследаванні выбіраюць розныя па матэрыяльнай забяспечанасці тыпы сем’яў (па іх згодзе) і сістэматычна абследуюць на працягу года ці некалькіх гадоў: робяць апытанні дарослых членаў, выкарыстоўваюць іх запісы пра свае даходы і расходы, а таксама некаторыя дакументы (разліковыя ведамасці, пенсіённыя кніжкі і г.д.). Потым з генеральнай сукупнасці сем’яў выбіраюць найб. тыповыя і атрымліваюць звесткі пра аб’ёмы і структуру даходаў і расходаў гэтых сем’яў у розных сац. групах. Першае на Беларусі абследаванне бюджэтаў рабочых і служачых праведзена ў 1921, бюджэтаў сялян — у 1922, пазней бюджэтнае абследаванне сталі сістэматычныя. с. 388
БЮДЖЭ́ТНАЕ ПРА́ВА , сукупнасць прававых нормаў, якія вызначаюць бюджэтнае ўпарадкаванне дзяржавы і рэгламентуюць пытанні стварэння і выкарыстання грашовых сродкаў; асноўны раздзел фінансавага права. На Беларусі гал. крыніцамі бюджэтнага права з’яўляюцца Канстытуцыя, законы «Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Рэспубліцы Беларусь» ад 20.2.1991 (з пазнейшымі папраўкамі і дадаткамі), «Аб бюджэтнай сістэме Рэспублікі Беларусь» ад 4.6.1993, законы аб дзярж. бюджэтах і рашэнні мясц. Саветаў дэпутатаў на адпаведны год, якія прымаюцца штогод. Бюджэтнае парва мае на мэце забяспечыць кожнаму органу дзярж. улады самастойную і ўстойлівую матэрыяльную базу для ажыццяўлення дзярж., паліт. і культ. будаўніцтва краіны, яе эканам.-гасп. дзейнасці, абароны правоў і свабод грамадзян. с. 388
БЮДЖЭ́ТНАЯ СТАТЫ́СТЫКА , 1) статыстычны ўлік дзярж. і мясц. бюджэтаў. 2) Галіна сац.-эканам. статыстыкі, якая вывучае аб’ём, структуру і дынаміку нар. спажывання. Крыніцамі статыст. інфармацыі па жыццёвым узроўні насельніцтва і па сац. групах з’яўляюцца дзярж. справаздачнасць і перапісы, а таксама бюджэтныя абследаванні. с. 388
БЮДЖЭ́ТНЫ ГОД , заканадаўча ўстаноўлены гадавы тэрмін складання, зацвярджэння і выканання бюджэту. У большасці краін бюджэтны год адпавядае каляндарнаму (Беларусь, Канада, Расія, Украіна, Францыя, ФРГ і інш.), у некаторых ахоплівае перыяд з 1 ліп. да 30 чэрв. (ЗША, Швецыя, Нарвегія і інш.), а ў іншых — з 1 крас. да 31 сак. (Вялікабрытанія, Данія, Індыя, Японія і інш.). Існуюць і інш. тэрміны бюджэтнага году. Але ў многіх краінах намячаецца пераход тэрміну бюджэтнага году да каляндарнага, што спрошчвае эканам. прагназаванне даходаў і расходаў дзярж. Бюджэтаў. с. 388
«Б’Ю́ІК» (Buick), марка легкавых аўтамабіляў, што выпускаюцца аднайменнай амер. фірмай з 1902 (з 1908 у складзе канцэрна «Джэнерал мотарс»), У 1995 вырабляліся аўтамабілі з магутнасцю рухавіка ад 86 да 153 кВт; найб. скорасць руху 175—200 км/гадз. с. 388
БЮІСО́Н (Buisson)Фердынанд Эдуард (20.12.1841, Парыж — 16.2.1932), французскі педагог і грамадскі дзеяч. Праф. Лазанскай акадэміі (1866—70), дырэктар пач. адукацыі Францыі (1879—96), кіраўнік кафедры педагогікі Сарбоны (з 1896). Дэпутат парламента ў І902—24. Адыграў вял. ролю ў падрыхтоўцы і ажыццяўленні законаў 1880-х г. аб усеагульнай абавязковай бясплатнай пач. адукацыі і аб свецкай школе, а таксама школьных законаў пач. 20 ст. Адстойваў прынцыпы «адзінай школы»: роўнасць у атрыманні адукацыі і даступнасць навучання ў сярэдняй школе, якая залежала б толькі ад здольнасцей вучняў. Вял. значэнне надаваў маральнаму развіццю асобы, прызнаючы ролю рэлігіі ў выхаванні. Адзін з заснавальнікаў «Лігі правоў чалавека» і «Т-ва па вывучэнні дзіцячай псіхалогіі». Нобелеўская прэмія міру 1927. с. 388
БЮ́ЛАЎ (Bülow) Бернхард Генрых Марцін фон (3.5.1849, г. Гамбург, Германія — 28.10.1929), германскі дзярж. дзеяч, дыпламат, князь (1905). Юрыст. З 1874 на дыпламат. службе. 1-ы сакратар пасольства ў Пецярбургу (1884— 88), пасланнік у Румыніі (1888—93), пасол у Італіі (1893—97), дзярж. сакратар у Мін-ве замежных спраў (1897— 1900). У 1900—09 канцлер Германскай імперыі і прэм’ер-міністр Прусіі. Патрабаваў «месца пад сонцам» для Герм. імперыі, дамагаўся павелічэння яе ваен. моцы (асабліва флоту), падтрымліваў аўстра-венг. кіраўніцтва ў час Баснійскага крызісу 1908—09 і інш. Ва ўнутр. палітыцы найб. вядомы ўвядзеннем у інтарэсах буйных аграрыяў высокага мытнага тарыфу на хлебныя прадукты, што выклікала іх падаражэнне. Зімой 1914—15 як пасол па асобых даручэннях у Рыме намагаўся дыпламат. сродкамі прадухіліць уступленне Італіі ў 1-ю сусв. вайну. Аўтар «Мемуараў» (т. 1—4. 1930—31). с. 388
БЮ́ЛАЎ (Bülow) Ганс Гвіда фон (8.1.1830, г. Дрэздэн, Германія — 12.2.1894), нямецкі піяніст, дырыжор, кампазітар. Адзін з заснавальнікаў сучаснай дырыжорскай школы (першы дырыжыраваў на памяць). Вучыўся ў Ф.Ліста (фп.) і М.Гаўптмана (кампазіцыя). З 1850 дырыжор у т-рах Цюрыха і Санкт-Галена, у 1855—64 узначальваў канцэрты Т-ва сяброў музыкі і выкладаў у кансерваторыі Штэрна ў Берліне. З 1867 прыдворны капельмайстар і дырэктар Каралеўскай муз. школы ў Мюнхене, дзе дырыжыраваў прэм’ерамі опер «Трыстан і Ізольда» і «Нюрнбергскія майстэрзінгеры» Р.Вагнера. У 1877—79 дырыжор прыдворнага т-ра ў Гановеры (паст. оперу «Жыццё за цара» М.Глінкі, 1878), у 1880—93 дырыжор аркестраў у Майнінгене, Гамбургу, Берліне. Гастраліраваў як піяніст і дырыжор у Еўропе і Амерыцы. Выступаў як муз. крытык. П.Чайкоўскі прысвяціў Бюлаву 1-ы канцэрт для фп. з аркестрам. с. 388
БЮЛЕТЭ́НЬ (франц. bulletin ад італьян. bulletino запіска, лісток), 1) збор афіц. актаў, распараджэнняў і інш. 2) Кароткае інфарм. паведамленне. 3) Перыяд. выданне ці выданне, якое працягваецца. Змяшчае афіц. матэрыялы, артыкулы на тэмы, што ўваходзяць у кампетэнцыю арг-цыі, якая выдае бюлетэнь. 4) Выбарчы бюлетэнь — дакумент для галасавання з прозвішчамі кандыдатаў. с. 389
«БЮЛЕТЭ́НЬ ПАСО́ЛЬСКАГА КЛУ́БА БЕЛАРУ́СКАЙ СЯЛЯ́НСКА-РАБО́ТНІЦКАЙ ГРАМАДЫ́» , орган левага крыла бел. парламенцкай фракцыі ў сейме Польшчы. Выдаваўся з 11.7.1925 да 4.12.1926 у Вільні на бел. мове. Друкаваў прамовы грамадаўскіх дэпутатаў у сейме, іх інтэрпеляцыі (запытанні), звароты да польскага ўрада і кіраўнікоў міністэрстваў. У інтэрпеляцыях (у 1927 выйшлі ў Мінску асобным выданнем на бел. і рус. мовах) і інш. дакументах выкрываліся факты грубага парушэння мясц. польск. адміністрацыяй канстытуцыі дзяржавы і падпісаных Польшчай міжнар. трактатаў, беспадстаўныя арышты і збіванне палітзняволеных, абкладанне сялян Зах. Беларусі непамернымі падаткамі, рэпрэсіі супраць бел. перыядычнага друку і інш. Вядома 16 нумароў, з іх 3 канфіскаваны.
А.С.Ліс. с. 389
«БЮЛЕТЭ́НЬ ЦК КПЗБ» , нелегальная газета, орган ЦК КПЗБ для ўнутрыпарт. інфармацыі. Выдавалася з 20.1.1927 да 1936 на бел., рус., яўр. і польск. мовах звычайна 1 раз у месяц. Друкавала найб. важныя пастановы і рашэнні ЦК КПЗБ, інструктыўныя матэрыялы па пытаннях агітацыі, прапаганды і парт. будаўніцтва, тэзісы для дакладаў на сходах парт. ячэек, асвятляла дзейнасць ЦК, яго аддзелаў і мясцовых парт. Арг-цый. с. 389
«БЮЛЛЕТЕ́НЬ ВОЕ́ННО-РЕВОЛЮЦИО́ННОГО КОМИТЕ́ТА ЗА́ПАДНОГО ФРО́НТА» , штодзённая газета бальшавіцкага кірунку. Выдавалася з 27.10(9.11) да канца ліст. 1917 у Мінску на рус. мове. Друкавала загады і распараджэнні Ваенна-рэв. камітэта. Засяроджвала салдат на неабходнасці барацьбы з рэакц. генералітэтам у Стаўцы Вярх. галоўнакамандуючага. Пісала пра ход барацьбы за ўладу з к-тамі выратавання рэвалюцыі, антыбальшавіцкай прэсай і інш. с. 389
«БЮЛЛЕТЕ́НЬ НОРМАТИ́ВНО-ПРАВОВО́Й ИНФОРМА́ЦИИ» , штомесячнае перыядычнае выданне. Выходзіць з ліпеня 1991 у Мінску на рус. мове. Друкуе нарматыўныя акты мін-ваў і ведамстваў, якія праходзяць рэгістрацыю ў Мін-ве юстыцыі Рэспублікі Беларусь. с. 389
«БЮЛЛЕТЕ́НЬ «СЯЛЯ́НСКАЙ ГАЗЕ́ТЫ» , орган Вілейскага падпольнага абкома КП(б)Б у Вял. Айч. вайну. Выдаваўся ў паўн. раёнах вобласці, куды даставіць «Сялянскую газету» было складана. Вядома 29 нумароў за 6.1 — 28.91943 на рус. мове (асобныя нумары на бел. і рус. мовах). с. 389
БЮЛЬ-БЮЛЬ , азербайджанскія музыканты, бацька і сын.
Бацька (сапр. прозвішча і імя Мамедаў Муртуза Мешады Рза аглы, 12.6.1897, г. Шуша, Нагорны Карабах — 26.9 1961), спявак (лірыка-драм. тэнар), педагог. Нар. арт. СССР (1938). Адзін з заснавальнікаў азерб. прафес. вак. школы і муз. т-ра. Скончыў Бакінскую кансерваторыю (1927), выкладаў у ёй (праф. з 1940). Удасканальваў майстэрства ў Італіі (1927—31). З 1920 у Азерб. т-ры оперы і балета. Сярод партый: Кёр-аглы, Керэм («Кёр-аглы», «Аслі і Керэм» У.Гаджыбекава), Альяр («Нэргіз» А.М.М.Магамаева), Нізамі («Нізамі» А.Бадалбейлі), Каварадосі («Тоска» Дж.Пучыні). Запісаў больш як 200 азерб. нар. песень (выдаў3 зборнікі). Выконваў мугамы, нар. песні. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Палад аглы (н. 4.2.1945, г. Баку), кампазітар, эстрадны спявак. Засл. дз. маст. (1973) і нар. арт. (1982) Азербайджана. Скончыў Бакінскую кансерваторыю (1968, клас К.Караева). З 1975 маст. кіраўнік Эстраднага ансамбля Азербайджана, з 1987 маст. кіраўнік— дырэктар Азерб. філармоніі. Міністр культуры Азербайджана (1988). Выканаўца песень, у т.л. ўласных, у якіх спалучае асаблівасці нац. азерб. музыкі з характэрнымі рытмамі сучаснай эстрады. Аўтар сімфоніі (1980), сімф. паэм, струннага квартэта, вак. цыклаў, сюіт і п’ес для эстр. аркестра, музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў. Здымаўся ў кіно.
Літ.: Заболотских Б. Соловей из Шуши: Жизнь и творчество нар. арт. СССР Бюль-Бюля. М., 1987. с. 389
БЮРАКРА́ТЫЯ (франц. bureaucratie ад bureau бюро, канцылярыя + грэч. kratos, улада, панаванне; літар. панаванне канцылярыі), іерархічная арганізацыя, якая ў сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца пэўным правілам, абапіраецца на вызначаныя ў кантракце адносіны службовай залежнасці паміж кіраўніком і падначаленымі і персанал якой атрымлівае сталае грашовае ўзнагароджанне. Тэрмін «бюракратыя» ўзнік у 18 ст. ў Францыі, з 19 ст. выкарыстоўваецца ў дачыненні да дзярж. адміністрацыі. Пачатковыя формы бюракратыі склаліся ў стараж. імперыях (Егіпет, Рым, Кітай), што было абумоўлена неабходнасцю мабілізацыі на вайсковыя мэты (ваенная бюракратыя), для выканання будаўнічых, ірыгацыйных і інш. работ, а таксама на збор падаткаў (фіскальная бюракратыя). Персанал падатковай адміністрацыі найчасцей набіралі з тых груп насельніцтва, якія не належалі да прывілеяваных слаёў грамадства, а знаходзіліся ў поўнай залежнасці ад свайго ўладара, які выкарыстоўваў бюракратыю для ўмацавання ўласнага становішча, у супрацьстаянні з арыстакратыяй. Функцыянаванне бюракратыі спрыяла рацыяналізацыі дзярж. улады (узнікненне законаў) і эканам. прагрэсу (дзярж. палітыка набывала ўсё больш прадказальны характар).
Пачатак сучаснай бюракратыі паклалі змены, што адбыліся ў сярэдневяковай Еўропе, і найперш узнікненне абсалютных манархій. Яе фарміраванню папярэднічалі працяглыя па часе працэсы: спецыялізацыя адм. функцый на каралеўскіх і княжацкіх дварах, а пазней аддзяленне гэтых функцый ад двара; замяшчэнне адм. пасад высокакваліфікаванымі юрыстамі; пераход адм. функцый ад ваен. кіраўнікоў да цывільных чыноўнікаў. Усё гэта ўзмацняла тэндэнцыі рацыяналізацыі бюракратычнага апарата. Найбольш поўны аналіз сучаснай бюракратыі даў ням. сацыёлаг М.Вебер, які сфармуляваў т. зв. ідэальны тып бюракратыі. Ён лічыў яе адным з галоўных элементаў еўрап. цывілізацыі. На яго думку, выкарыстанне арганізацыі падобнага тыпу ў палітыцы і эканоміцы забяспечыла перавагу Еўропы і яе цывілізацыйнага асяроддзя. Амер. вучоныя Р.Майкелсан, Ф.Селзнік, Т.Парсанс, Р.Мертан паказалі, што ў натуральнай сістэме бюракратыі разам з рацыянальнымі момантамі існуюць ірацыянальныя, а ў выніку яе разладжвання сродкі дасягнення мэты (іерархізацыя ўлады, строгая дысцыпліна, няўхільнае выкананне правіл, інструкцый і г.д.) ператвараюцца ў самамэту. А.Гоўлднер лічыў, што існуюць 2 тыпы бюракратыі — прадстаўнічая, для якой характэрна ўлада, што абапіраецца на веды і ўменне, і аўтарытарная, што выкарыстоўвае для ўмацавання сваёй улады розныя санкцыі; апошні тып бюракратыі ўзнікае, калі падпарадкаванне робіцца самамэтай, а ўлада ўзаконьваецца самім фактам знаходжання на пасадзе. У больш вузкім значэнні тэрмін «бюракратыя» абазначае няўмелыя, безвыніковыя дзеянні дзярж. адміністрацыі, празмерную зафармалізаванасць і марудлівасць у вырашэнні спраў.
Літ.: Weber M. The theory of social and economic organization. London; New York, 1947; Bureaucracy as a social problem. Greenwich (Conn.), 1983; Bürokratie als Schicksal? Opladen, 1985.
Н.К.Мазоўка. с. 389
БЮ́РГЕР (Bürger) Готфрыд Аўгуст (31.12.1747, Мольмерсвендэ, каля г. Гарцгеродэ, Германія — 8.6.1794), нямецкі паэт. Прадстаўнік руху «Бура і націск», блізкі да «гётынгенскай садружнасці паэтаў». Родапачынальнік ням. і еўрап. літ. балады. Прыхільнік нац. самабытнага мастацтва, адзін з першых увёў нар. песенны лад у ням. паэзію. Лепшыя балады Бюргера напісаны ў 1773— 75: «Граф-разбойнік», «Сон беднай Зусхен», «Дзікі паляўнічы», «Ленора». Вяршыня паліт. лірыкі — верш «Селянін — свайму найсвятлейшаму тырану». Бюргеру належыць адна з апрацовак паданняў пра барона Мюнхгаўзена (1786). Аўтар эсэ «Аб распаўсюджанасці паэзіі ў народзе» (1777—78), эпіграм.
Тв.: Рус. пер. — Ленора // Зарубежная поэзия в переводах В.А.Жуковского. М., 1985. Т. 2; Удивительные путешествия на суше и на море, военные походы и веселые приключения барона фон Мюнхгаузена... М., 1985.
Літ.: Лозинская Л.Я. Бюргер // История немецкой литературы. М., 1963. Т. 2.
Г. В. Сініла. с. 389
БЮ́РГЕРСКІЯ ШКО́ЛЫ (ад ням. Bürger гараджанін), павышаныя пач. вучылішчы ў гарадах Германіі ў 17—18 ст. У іх дзеці рамеснікаў, гандляроў і інш. набывалі павышаную пач. адукацыю і рэальныя веды (ням. мова, матэматыка, пачаткі геаграфіі і прыродазнаўства, некаторыя прыкладныя веды). Стварэнне бюргерскіх школ давала магчымасць дваранству захаваць сярэднія школы (гімназіі) толькі для свайго саслоўя. У 19 ст. бюргерскія школы пераўтвораны ў вышэйшыя пач. з 4-гадовым курсам навучання або 6-гадовыя рэальныя вучылішчы. с. 390
БЮ́РГЕРСТВА , бюргеры, у шырокім сэнсе ўсе жыхары зах.-еўрап. сярэдневяковага горада, у вузкім — сярэдні слой гар. насельніцтва, пераважна рамеснікі і гандляры. Сфарміравалася ў 11—13 ст. у працэсе барацьбы з феадаламі-сеньёрамі за гар. зямлю і вызваленне ад феад. залежнасці. с. 390
БЮРО́ (франц. burean), 1) калегіяльны орган, які выбіраецца або ствараецца для вядзення пэўнай, пераважна распарадчай, кіруючай работы ў якой-н. аргцыі, т-ве, установе. 2) Назва некаторых устаноў, арг-цый, кантор (напр., даведачнае бюро, канструктарскае бюро). 3) Пісьмовы стол з шуфлядамі і інш. аддзяленнямі. с. 390
БЮРО́ ДАПАМО́ГІ КАМПА́РТЫІ ЗАХО́ДНЯЙ БЕЛАРУ́СІ пры ЦК КП(б)Б, называлася таксама «закардоннае бюро». Дзейнічала з ліп. 1924 да 21.2.1925 у Мінску. Створана пры садзейнічанні прадстаўніцтва ЦК КПРП пры Выканкоме Камінтэрна для арганізацыі дапамогі КПЗБ. У розны час у яго ўваходзілі Я.А.Адамовіч, А.М.Асаткін-Уладзімірскі, У.М.Ігнатоўскі, А.І.Крыніцкі, І.К.Лагіновіч (П.Корчык), А.С.Славінскі, А.Р.Чарвякоў. Вяло перапіску па пытаннях паліт. і арганізац. характару з ЦК КПЗБ, які знаходзіўся ў падполлі, аказвала дапамогу ў выданні падп. лры, рабоце друкарняў, фінансавала яго культ.-асв. дзейнасць, рыхтавала кадры для падп. работы ў Зах. Беларусі і інш. Скасавана паводле рашэння Бюро ЦК КП(б)Б.
У.Ф.Ладысеў. с. 390
БЮРО́ НАДВО́Р’Я , бюро прагнозаў, у складзе гідраметэаралагічнай службы Беларусі. Забяспечвае насельніцтва і розныя галіны гаспадаркі прагнозамі надвор’я, гідралагічнымі прагнозамі аб чаканым рэжыме рэк, азёр і вадасховішчаў, інфармацыяй аб сучасных і мінулых гідраметэаралагічных умовах, а таксама спец. і штармавымі папярэджаннямі аб надыходзе небяспечных з’яў: навальніц, замаразкаў, галалёду, бур, мяцеліц і інш. с. 390
БЮРО́ ЦК КПЗБ , цэнтральны кіруючы орган Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі ў 1929—38. Створана паводле рашэння Першага з’езда КПЗБ. Выбіралася на пленумах ЦК КПЗБ, складалася з 3—5 членаў. Падпарадкоўвалася Палітбюро ЦК КПП. Знаходзілася пераважна па-за межамі Польшчы (у Гданьску, Берліне, Капенгагене, Мінску). Кіравала Краявым сакратарыятам ЦК КПЗБ, Прадстаўніцтвам ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б, Мінскай школай КПЗБ, замежнай часткай Цэнтр. рэдакцыі, займалася агульнапаліт., арганізац., бягучымі і інш. пытаннямі. У розны час членамі Бюро ЦК КПЗБ былі А.А.Альшэўскі, М.С.Арэхва, М.А.Блінчыкаў, Ю.Брун, С.І.Будзінскі, Р.Д.Вольф, А.У.Канчэўскі, П.Корчык (І.К.Лагіновіч), С.А.Мертэнс, С.Т.Мілер, А.М.Розеншайн, А.С.Славінскі, Е.І.Шоламаў і інш. Спыніла дзейнасць у сувязі з неабгрунтаваным роспускам КПП, КПЗБ і КПЗУ.
У. Ф.Ладысеў. с. 390
БЮСТ (франц. buste), пагрудная выява чалавека, адзін з найб. пашыраных відаў скульпт. партрэта.
Узнік у Стараж. Егіпце і Стараж. Грэцыі. Канчаткова склаўся ў партрэтным мастацтве Стараж. Рыма. Быў пашыраны ў мастацтве эпохі Адраджэння і новага часу (Данатэла, Л.Берніні, Ж.А.Гудон, АРадэн і інш ). У Расіі бюсты стваралі Б.Растрэлі, Ф.Шубін, Н.Андрэеў, В.Мухіна, С.Лебедзева і інш.
На Беларусі помнікі-бюсты вядомыя з 17 ст. (М.К.Радзівілу ў фарным касцёле ў Нясвіжы). Значнае месца займаў бюст у творчасці бел. скульптараў 19 — пач. 20 ст. (К.Ельскі, Р.Слізень, А.Краснапольскі, В.Бубноўскі, Я.Астроўскі і інш.). У 1930-я — пач. 1940-х г. бел. скульптары стварылі бюсты дзеячаў рэв. руху і культуры: М.В.Фрунзе (А.Глебаў), Я.Купалы і Я.Коласа (абодва З.Азгур), Г.Грыгоніса (М.Керзін); у гады Вял. Айч. вайны — воінаў і партызан Л.М.Даватара (А.Грубэ), Ф.А.Смалячкова і М.Ф.Сільніцкага (абодва Азгур); у пасляваенны перыяд — П.Багрыма, К.Крапівы, М.Танка, Цёткі (А.Пашкевіч; усе Азгур), У.Уладамірскага (А.Глебаў), Я.Коласа (С.Селіханаў), М.Багдановіча (Г.Мурамцаў; Л. Гумілеўскі), Я.Купалы і Я.Коласа (абодва В.Занковіч), Л.І.Бяды, Ю.А.Гагарына, У.В.Кавалёнка, П.І.Клімука, Г.Ц.Берагавога (усе І.Міско), помнік-бюст Я.Купалу ў Араў-парку (г. Нью-Йорк, ЗША; скульпт. А.Анікейчык) і інш. У 1990-я г. ў Нясвіжскім парку ўстаноўлены бюст кн. Юрыю Нясвіжскаму, архітэктару Дж.Бернардоні (усе С.Гумілеўскі), кн. М.К.Радзівілу Сіротку, У.Сыракомлю, Т.Макоўскаму, Я.Коласу (усе М.Канцавы).
А.К.Лявонава, Л.Г.Лапцэвіч. с. 390
БЮФО́Н (Buffon) Жорж Луі Леклерк дэ (7.9.1707, г. Манбар, Францыя — 16.4.1788), французскі прыродазнавец. Чл. Парыжскай АН (1733), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1776). Дырэктар Бат. сада ў Парыжы (з 1739). У навук. працах «Натуральная гісторыя» і «Тэорыя Зямлі» выказаў меркаванні аб развіцці зямнога шара і яго паверхні, аб адзінстве будовы арган. свету. Адстойваў ідэю аб зменлівасці відаў пад уплывам умоў асяроддзя. с. 390
БЮ́ХНЕР (Büchner) Георг (17.10.1813, Годэлаў, каля г. Рыдштат, Германія — 19.2.1837), нямецкі пісьменнік і паліт. дзеяч. Брат Л.Бюхнера. Вучыўся ў Страсбурскім і Гісенскім (1831—34) ун-тах. У 1834 стварыў тайную арг-цыю «Таварыства правоў чалавека», выпусціў брашуру-пракламацыю «Пасланне гесенскім сялянам», але быў вымушаны пераехаць у Швейцарыю. Яго маст. творы нясуць адбітак рэв. і дэмакр. настрояў. У цэнтры драмы «Смерць Дантона» (1835) супярэчнасці франц. рэвалюцыі. Традыцыі У.Шэкспіра, К.Гоцы, ням. рамантыкаў відавочныя ў камедыі «Леонс і Лена» (нап. 1836) — сатыры на двары дробных ням. князькоў. У драме «Войцэк» (1836, не скончана, выд. 1879; опера А.Берга «Воцэк», 1925), адлюстраваў духоўнае і фізічнае разбурэнне асобы. Навела «Ленц» (выд. 1839, не скончана) пра ўдзельнікаў руху «Бура і націск» Я.Ленца.
Тв/: Рус. пер. — Сочинения. М.; Л., 1935; Пьесы; Проза; Письма. М., 1972.
Літ.: Верховский Н.П. Бюхнер // История немецкой литературы. М., 1966. Т. 3; Тураева Э.Я. Драматургия Г.Бюхнера и ее сценическое воплощение. М., 1952; Бётхер К. Немецкая литература между 1830 и 1895 гг.: Пер с нем. // История немецкой литературы. М., 1986. Т. 2.
Г.В.Сініла. с. 390
БЮ́ХНЕР (Büchner) Людвіг (29.1.1824, г. Дармштат, Германія — 1.5.1899), нямецкі ўрач і філосаф, прыродазнавец, прадстаўнік вульгарнага матэрыялізму. З 1843 вывучаў медыцыну ў Гесене, Страсбуры, Вюрцбургу, Вене. У філасофіі Бюхнера зыходным было паняцце матэрыі, якая тоесная рэчыву і валодае шэрагам уласцівасцей. Свядомасць, на думку Бюхнера, — люстэркавае (пасіўнае) адлюстраванне рэчаіснасці і з’яўляецца прадуктам высокаарганізаванай матэрыі — мозга; да сукупнасці функцый мозга зводзіў усе духоўныя з’явы. Адмаўляў дыялектыку і сац. прыроду чалавека, падзяляў ідэі т.зв. сацыяльнага дарвінізму, адначасова абгрунтоўваў наяўнасць у жывёл грамадскай арг-цыі.
Тв.: Рус. пер. — Природа и наука. Киев, 1881; Психическая жизнь животных. СПб., 1902; Сила и материя. СПб., 1907; Дарвинизм и социализм. СПб., 1907. с. 390
БЮ́ШГЕНС Георгій Сяргеевіч (н. 16.9.1916, Масква), савецкі вучоны ў галіне механікі. Акад. АН СССР (1981, чл.-кар. 1966), Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Маскоўскі авіяц. ін-т (1940). З 1940 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це. Асн. працы па дынаміцы, устойлівасці, кіроўнасці і аэрадынаміцы самалётаў. Ленінская прэмія 1961. с. 391
БЯГА́НСКАЯ Галіна Аляксандраўна (н. 10.5.1934, Мінск), бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1976). Скончыла БПІ (1958). З 1958 у БелНДІдзіпрасельбудзе (з 1970 кіраўнік майстэрні тыпавога і эксперым. праектавання). Сярод работ: праект планіроўкі і забудовы цэнтра (1967—73; у сааўт.), Дом культуры (1967), гасцініца (1970), жылыя дамы (1973), пед. вучылішча (1980) у в. Леніна Горацкага р-на; эксперым. дзіцячыя яслі-сад (1970, у сааўт.) у пасёлках Малеч Бярозаўскага і Замасточча Бярэзінскага р-наў; гандл. Цэнтры (1971) у в. Расна Камянецкага і Верцялішкі Гродзенскага р-наў; клуб у в. Баяры Мядзельскага р-на (1972); коннаспарт. школа ў в. Ратамка Мінскага р-на (1978—80, у сааўт.) і інш. с. 391
БЯГА́НСКАЯ Ядвіга Іосіфаўна (29.2.1908, Улан-Удэ — 3.4.1992), бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1930). Настаўнічала. У 1937 пасля арышту мужа паэта А.Сака арыштавана, у 1938 засуджана на 10 гадоў пазбаўлення волі і адпраўлена ў лагер на Калыму. У 1948 вярнулася на Беларусь. Рэабілітавана ў 1954. Дэбютавала вершамі ў 1926. Першая аповесць «Далёка на Поўначы» (1954). Кнігі Бяганскай для дзяцей («Жэнеў галубок», 1958; «Зосіна зорачка», 1965; «Кожны марыць стаць Калумбам», 1968; «Сланечнікі», 1980, і інш.) вылучаюцца добрым веданнем дзіцячай псіхалогіі, назіральнасцю, уменнем займальна будаваць сюжэт. Перакладала з польск. (аповесці Б.Ясенскага «Палю Парыж», 1932; Г.Машынскай-Гофман «Вера і яе таварышы», 1965; Я.Корчака «Кароль Мацюсь Першы», 1970) і славацкай (раманы М.Крно «Я вярнуся жывы», 1960; У.Мінача «Жывыя і мёртвыя», 1961, з А.Мажэйкам; аповесці К.Ярунковай «Брат маўклівага ваўка», 1976; Я.Грушоўскага «Яношак», 1980).
Тв.: Ля самага сіняга мора. Мн., 1982; Сонцу і ветру насустрач. Мн., 1988. с. 391
БЯГО́МЛЬ , гарадскі пасёлак у Беларусі, у Докшыцкім р-не Віцебскай вобл. За 30 км ад Докшыц, 37 км ад чыг. ст. Параф’янава на лініі Маладзечна—Полацк. Аўтадарогамі злучаны з Мінскам, Віцебскам, Барысавам, Докшыцамі. 3,4 тыс. ж. (1995).
У гіст. крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1582 як сяло ў Мінскім пав ВКЛ. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Бягомль у складзе Рас. імперыі. Уваходзіў у Докшыцкі, з 1802 у Барысаўскі пав. Мінскай губ. З 1861 мястэчка, цэнтр воласці Барысаўскага пав. У канцы 19 ст. Бягомль — сяло, 470 ж., 43 двары, валасное праўленне, царква, школа, бальніца. У 1918 акупіраваны войскамі Германіі, з 1919 — польскімі войскамі. З 17.7.1924 цэнтр Бягомльскага раёна, з 27.9.1938 гар. пасёлак. 2.7.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Бягомлі і раёне 3,3 тыс. чал. У ліп. 1941 — вер. 1942 дзейнічала Бягомльскае патрыятычнае падполле. 20.12.1942 партызаны разграмілі ў Бягомлі ням. гарнізон і аднавілі на тэр. раёна сав. ўладу (гл. Бягомльская аперацыя 1942). З сак. 1943 у Бягомлі дзейнічаў партыз. аэрадром. Бягомль вызвалены 1.7.1944 войскамі 3-га Бел. фронту ў ходзе Мінскай аперацыі 1944. З 1960 у Докшыцкім р-не. У 1970 у Бягомлі 2,9 тыс. жыхароў.
Прадпрыемствы машынабудавання, па вытворчасці буд. матэрыялаў, дрэваапрацоўчыя. Сярэдняя, дапаможная і муз. школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнікі партыз. славы, ахвярам фашызму. Бягомльскі музей народнай славы.
М.В.Батвіннік, В.Л.Насевіч (гісторыя). с. 391
БЯГО́МЛЬСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала ў ліп. 1941 — вер. 1942 на тэр. Бягомльскага р-на Мінскай вобл. Мела 2 групы (каля 20 чал.): маладзёжную ў в. Нябышына (кіраўнік А.Ф.Фрол) і групу ў г.п. Бягомль (арганізавана ў жн. 1941, кіраўнік Я.А.Шаўцоў). Падпольшчыкі мелі сувязь з партызанамі, для якіх збіралі і перадавалі зброю, боепрыпасы, разведданыя, харчы, здабывалі бланкі дакументаў, удзельнічалі ў сумесных баявых аперацыях, запісвалі і распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро. У маі 1942 фашыстамі была раскрыта група ў Бягомлі, многія падпольшчыкі пакараны смерцю. У вер. 1942 палова нябышынскай групы пайшла ў партызаны, астатнія былі сувязнымі партыз. брыгады «Жалязняк» да вызвалення раёна ад ням.-фаш. захопнікаў. с. 391
БЯГО́МЛЬСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1942 , баі бел. партызан па вызваленні ад ням.-фаш. захопнікаў тэр. Бягомльскага р-на ў ліст. — снеж. 1942 у Вял. Айч. вайну. Аперацыю праводзілі партыз. брыгады «Жалязняк» (вяла асн. баявыя дзеянні), «Дзядзькі Колі», асобныя атрады з брыгад Чашніцкай «Дубава», імя Даватара, «За Савецкую Беларусь» пад агульным кіраўніцтвам ваен. аператыўнага цэнтра Барысаўскай зоны. Каб паралізаваць рух праціўніка, партызаны разгарнулі баі на далёкіх камунікацыях на шляхах да Бягомля з Лепеля, Барысава, Докшыц, Мінска і інш. чыг. станцый і баз забеспячэння ворага, у выніку выбілі праціўніка з некалькіх апорных пунктаў, спалілі ўсе масты і пераправы, перакрылі шашэйныя дарогі на Плешчаніцы і Барысаў. 5—14 снеж. партызаны двайным рэйдам знішчылі вакол Бягомля невял. гарнізоны, масты, лініі сувязі. Да 20 снеж. раён быў вызвалены, утварылася Барысаўска-Бягомльская партыз. зона. У гонар Бягомльскай аперацыі ў Бягомлі помнік. с. 391
БЯГО́МЛЬСКІ МУЗЕ́Й НАРО́ДНАЙ СЛА́ВЫ . Засн. ў 1968, адкрыты ў 1970 у г.п. Бягомль Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. Мае 8 экспазіц. залаў (пл. экспазіцыі 474 м2), 13,1 тыс. экспанатаў асн. фонду (1996). Аддзелы: археалогіі, гісторыі Бягомльшчыны, Вял. Айч. вайны, пасляваен. аднаўлення гаспадаркі, этнаграфічны. Экспануюцца каменныя сякеры, інш. прылады працы, касцяны гарпун, метал. ўпрыгожанні, знойдзеныя на тэр. раёна, матэрыялы аб падзеях рэвалюцый 1905—07 і 1917, грамадз. вайны. Асн. месца ў музеі займае экспазіцыя, прысвечаная Вял. Айч. вайне, у якой матэрыялы пра пачатак вайны, пра падполле і партыз. рух, Барысаўска-Бягомльскую партыз. зону, дыярамы, прысвечаныя партыз. пераправе цераз Бярэзіну і партыз. шпіталю, пра вызваленне Бягомля і раёна воінамі 277-й стралк. дывізіі, землякоў Герояў Сав. Саюза Ф.І.Перхаровіча, А.І.Чарныша, А.Г.Юхнаўца. У этнагр. аддзеле стараж. кросны, саха, барана, узоры старадаўняга адзення, вырабы прыкладнога мастацтва. Сярод экспанатаў творы жывапісу, скульптуры, матэрыялы пра бел. пісьменнікаў П.Панчанку, Ю.Свірку, А.Ставера, кампазітара Н.Сакалоўскага і інш. с. 391
БЯГО́МЛЬСКІ РАЁ́Н . Існаваў у БССР у 1924—60. Утвораны 17.7.1924. Цэнтр раёна г.п. Бягомль. Пл. каля 1,4 тыс. км2, нас. 28 265 чал. (на 1.1.1925), 296 нас. пунктаў. Падзяляўся на 9 сельсаветаў: Бягомльскі, Бярэзінскі, Бярозкаўскі, Вітуніцкі, Восаўскі, Глінскі, Домжарыцы, Кадлубішчанскі, Нядальскі. Уваходзіў у Барысаўскую, у 1927—30 у Мінскую, з 1935 у Лепельскую акругі, з 1938 у Мінскай вобл. У сувязі з узбуйненнем раёнаў 20.1.1960 Бягомльскі раён скасаваны, яго тэр. перададзена ў Докшыцкі, Барысаўскі і Лепельскі р-ны. с. 391
БЯГО́НІЯ (Begonia), род кветкавых раслін сям. бягоніевых. Каля 900 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных лясах Амерыкі, Афрыкі і Азіі. На Беларусі шмат відаў вырошчваюць у аранжарэях, цяпліцах, пакаёвай культуры (напр., бягонія каралеўская — В. rex, Крэднера — В. credneri, металічная — В. metallica, Мэсона — В. masconiana, срэбраплямістая — В. argenteo-quttata і інш.) і адкрытым грунце (напр., бягонія гібрыдная — В. tuberhybrida, заўсёдыквітучая — В. semperflorens і інш.).
Шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым карэнішчам або клубнем, рэдка кусты або ліяны. Лісце звычайна простае, асіметрычнае, на чаранках. Кветкі розных памераў і афарбоўкі, звычайна яркія, аднаполыя, адзіночныя ці ў суквеццях. Плод — сухая каробачка з дробным насеннем. Дэкар. расліны (адрозніваюць кустовыя, клубневыя і лісцевыя бягоніі). с. 392
БЯГУ́Н Аляксей Васілевіч (16.1.1885, в. Пярэжыр Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 7.2.1943), удзельнік рэв. руху на Беларусі. З 1904 настаўнічаў на Міншчыне. У рэв. 1905—07 кіраўнік сял. выступленняў у Ігуменскім пав. У 1906 арыштаваны і сасланы ў Архангельскую губ., адкуль уцёк. Эмігрыраваў у ЗША, быў чл. Амерыканскай сацыяліст. партыі, пасля Кампартыі ЗША, дэлегат яе 1-га з’езда (1919). Пасля грамадз. вайны на радзіме. З 1921 супрацоўнік інфарм. аддзела ЦБ КП(б)Б. У 1924—41 на парт. і гасп. рабоце ў Мінскай і Магілёўскай абл. З 1941 на прафс. рабоце ва Узбекістане.
Э.А.Карніловіч. с. 392
БЯГУ́Н Уладзімір Якаўлевіч (1.1.1929, в. Сакі Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 19.6.1989), бел. філосаф, журналіст. Канд. філас. н. (1977). Скончыў Мінскую ВПШ (1962). Працаваў у рэдакцыях раённых і абласных газет, «Советской Белоруссии», «Голасе Радзімы», на Бел. радыё. З 1979 у Ін-це філасофіі і права АН БССР. Аўтар работ па гісторыі і крытыцы сіянізму і масонства.
Тв.: Ползучая контрреволюция: Сионизм. Мн., 1974; Вторжение без оружия. 3-е изд., испр. и доп. Мн., 1980; Рассказы о «детях вдовы». 2-е нзд., доп. Мн., 1986.
А.І. Валахановіч. с. 392
БЯГУ́ЧАЯ ХВА́ЛЯ , хваля, што пераносіць энергію ў напрамку распаўсюджвання ад крыніцы да спажыўца. Распаўсюджваецца ў свабоднай прасторы або ўздоўж якіх-н. ліній, напр., пругкія бягучыя хвалі — уздоўж стрыжня, струны, слупа вадкасці, эл.-магн. — уздоўж кабелю, хвалявода. с. 392
БЯДА́ Леанід Ігнатавіч (16.8.1920, с. Новапакроўка Кустанайскай вобл., Казахстан — 26.12.1976), генерал-лейтэнант авіяцыі (1972), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Засл. ваен. лётчык СССР (1971). Скончыў Чкалаўскую ваен. авіяц. школу пілотаў (1942), Ваеннапаветр. акадэмію (1950), Ваен. акадэмію Генштаба (1957). У Вял. Айч. вайну ўдзельнік Сталінградскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі, Літвы, аперацый ва Усх. Прусіі і Польшчы. Зрабіў 214 баявых вылетаў. Пасля вайны камандаваў авіяц. палком, дывізіяй, авіяцыяй БВА. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1958—62, 1974—76. Загінуў у аўтакатастрофе разам з Ф.А.Сурганавым. с. 392
БЯДРЫ́НЕЦ (Pimpinella), род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. Каля 150 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўн. і Паўд. Афрыцы і Амерыцы. На Беларусі звычайна трапляецца бядрынец каменяломнікавы (Р. saxifraga), які расце ў светлых лясах, на ўзлесках, каля дарог, а таксама вельмі рэдка ў хмызняках і на ўзлесках. Бядрынец вялікі (Р. major) занесены ў Чырв. кнігу.
Шмат-, двух- і аднагадовыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом. Лісце няпарнаперыстае, чаргаванае, ніжняе звычайна ў разетцы. Кветкі дробныя, белыя ці ружовыя, у складаных парасонах. Плод — віслаплоднік. Лек., харч., меданосныя і кармавыя расліны; карані і насенне маюць эфірны алей, дубільныя рэчывы, сапаніны, гліказід пімпінелін. с. 392
БЯДРЫ́ЦКАЯ Людміла Аляксандраўна (н. 11.12.1970, г. Орша Віцебскай вобл.), бел. спартсменка (барацьба дзюдо, самба). Скончыла Аршанскае медвучылішча (1987). Чэмпіёнка свету па самба (1993). с. 392
БЯДУ́ЛЯ Змітрок (сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч; 23.4.1886, в. Пасадзец Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 3.11.1941), бел. пісьменнік. Вучыўся ў яўр. пачатковай школе і духоўнай семінарыі. У 1912—15 у Вільні; працаваў у выдавецкім т-ве і газ. «Наша ніва». З 1915 — у Мінску, з 1920 працаваў у газ. «Савецкая Беларусь», час. «Зоркі», «Наш край». Уваходзіў у літ. аб’яднанне «Маладняк», пасля — ва «Узвышша». Першая публікацыя — абразок «Пяюць начлежнікі» («Наша ніва», 23.9.1910). Друкаваўся таксама ў час. «На берегах Невы» (Пецярбург) і «Молодые порывы» (Вільня). Першая кніга — зборнік лір. імпрэсій-мініяцюр «Абразкі» (1913), жанрава блізкіх да вершаў у прозе. У іх рамантычна-эмацыянальнае ўспрыманне жыцця, паэтызацыя бел. вёскі, яе побыту, асуджэнне сац. несправядлівасці. У рэаліст. апавяданнях Бядулі — праблемы бел. сялянства, яго сац. становішча («Пяць лыжак заціркі», «Умарыўся», «Злодзей», «Чараўнік» і інш.), нац. інтэлігенцыі, мастацтва, лёсу маладых талентаў у цяжкіх сац. і быт. умовах («На каляды к сыну», «Велікодныя яйкі» і інш.). Вастрынёй сац. тэматыкі вызначаліся таксама і вершы гэтага перыяду. Матывы смутку, тугі і роспачы ў вершах антываен. накіраванасці («Ад крыві чырвонай», «Вайна», «Не мы...», «І сотнямі тысяч» і інш ). 1920—30-я г. — перыяд ідэйна-творчага росту пісьменніка. Пашырэнне тэматычнага дыяпазону, імкненне да эпічнасці ў адлюстраванні складаных з’яў рэчаіснасці, каларытныя малюнкі жыцця і побыту бел. вёскі канца 19 — пач. 20 ст. выявіліся ў зб-ках паэзіі «Пад родным небам» (1922), «Буралом» (1925), «Паэмы» (1927), зб-ках апавяданняў «На зачарованых гонях» (1923), «Апавяданні» (1926), фалькл.-рамант. аповесці «Салавей» (1927), сац.-псіхал. рамане «Язэп Крушынскі» (кн. 1—2, 1929—32; 2-я напісана пад уплывам вульгарнага сацыялагізму), аўтабіягр. аповесцях «Набліжэнне» (1935) і «У дрымучых лясах» (1939). У яго творах — сучаснае і гіст. мінулае Беларусі, спалучаны рамант.-пафаснае адлюстраванне рэв. эпохі, эпохі прыгоннага права і сац. працэсаў грамадскага жыцця перыяду індустрыялізацыі і калектывізацыі вёскі. Выступаў як публіцыст, аўтар твораў для дзяцей, перакладчык. Даследаваў пытанні этнаграфіі і фальклору («Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных казках і песнях», 1924), пісаў літ.-крытычныя артыкулы, нарысы (кн. «Дзесяць», 1930).
Тв.: Зб. тв. Т. 1—5. Мн., 1985—89.
Літ.: Каваленка В. Пошукі і здзяйсненні. Мн., 1963; Навуменка І.Я. Змітрок Бядуля. Мн., 1995. с. 392
БЯДУ́ЛЯ Уладзімір Лявонцьевіч (н. 24.5.1927, в. Падомша Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.), гаспадарчы, дзяржаўны дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1971, 1987). Засл. работнік культуры Беларусі (1977). З 1951 на камсамольскай рабоце. З 1956 старшыня калгаса «Савецкая Беларусь» Камянецкага р-на — адной з перадавых гаспадарак Беларусі. Дэпутат Вярх. Савета БССР у 1967—71, 1985—90. Нар. дэпутат СССР у 1989—91. Член ЦК КПБ у 1990—91. У калгасе «Савецкая Беларусь» пад кіраўніцтвам Бядулі дасягнуты высокія паказчыкі ў вытв-сці прадукцыі земляробства і жывёлагадоўлі, развіцці сац. сферы і культуры, шырока выкарыстоўваюцца інтэнсіўныя тэхналогіі, прагрэс. метады гаспадарання і кіравання. с. 392
БЯЗВА́ЖКАСЦЬ , фізічны стан цела — складальнай часткі рухомай мех. сістэмы, пры якім вонкавыя сілы, што дзейнічаюць на цела і яго рух, не выклікаюць узаемнага ціску адных часцінак цела на іншыя. Узнікае пры свабодным руху цела ў гравітацыйным полі, калі такі рух з’яўляецца паступальным (напр., падзенне цела па вертыкалі, рух па арбіце штучнага спадарожніка Зямлі, палёт касм. карабля).
На цела, якое знаходзіцца ў гравітацыйным полі Зямлі на апоры (ці падвесе), дзейнічаюць сіла цяжару і ў процілеглым напрамку сіла рэакцыі апоры (ці сіла нацяжэння падвесу), што вядзе да ўзнікнення ўзаемнага ціску адной часткі цела на другую. У целе ўзнікаюць дэфармацыі і ўнутр. напружанні, якія чалавек успрымае як адчуванне ўласнай вагі (важкасці). У залежнасці ад умоў сіла рэакцыі апоры можа адрознівацца ад сілы цяжару нерухомага цела на паверхні Зямлі. Напр., калі касм. карабель рэзка павялічвае скорасць, касманаўта прыціскае да крэсла сіла, у некалькі разоў большая за нармальную вагу, што ўспрымаецца як павелічэнне ўласнай вагі касманаўта (т.зв. перагрузка). У стане свабоднага падзення на цела дзейнічае толькі сіла цяжару, а інш. вонкавыя сілы, у т.л. і сілы рэакцыі апоры, адсутнічаюць, што вядзе да знікнення ўзаемнага ціску адной часткі цела на другую, узнікае бязважкасць, якую чалавек успрымае як страту вагі.
Ва ўмовах бфзважкасці зменьваецца шэраг функцый жывога арганізма: абмен рэчываў (асабліва водна-салявы), кровазварот, назіраюцца расстройствы вестыбулярнага апарату і інш. Неспрыяльны ўплыў бязважкасці на арганізм чалавека можна папярэдзіць або абмежаваць пры дапамозе фіз. практыкаванняў і заняткаў на спец. трэнажорах. Вынікі працяглых касм. палётаў сведчаць аб тым, што бязважкасць не з’яўляецца небяспечнай для арганізма чалавека і касманаўты ў такім стане могуць доўгі час жыць і працаваць, але павінны праходзіць курс рэабілітацыі пры вяртанні ў звычайныя гравітацыйныя ўмовы на паверхні Зямлі. Бязважкасць улічваецца пры стварэнні прыбораў і агрэгатаў касм. лятальных апаратаў. Напр., для вады і інш. вадкасцей выкарыстоўваюцца эластычныя пасудзіны і герметычныя кантэйнеры, якія папярэджваюць распырскванне; цыркуляцыя паветра забяспечваецца вентылятарамі і інш. Стан ябзважкасці дае магчымасць праводзіць фізіка-тэхн. эксперыменты па вырошчванні паўправадніковых крышталёў, стварэнні звышправодных і магнітных матэрыялаў з аднародным размеркаваннем рэчыва па ўсім аб’ёме.
Літ.: Левантовский В.И. Механика космического полета в элементарном изложении. 3 изд. М., 1980.
А.І.Болсун. с. 393
БЯЗВУ́СІКАВЫЯ НАСЯКО́МЫЯ (Protura), атрад насякомых падкл. першаснабяскрылых. У сусв. фауне каля 300 відаў, пашыраны амаль усюды. На Беларусі найб. вядомы бязвусечнік еўрапейскі (Eosentomon transitorum). Жывуць у глебе, лясным подсціле, гнілых ствалах дрэў і пнях.
Даўж. 0,5—2 мм, цела членістае, чэрвепадобнае, малочна-белае або жаўтаватае. Ротавы орган сысучы, уцягнуты ў галаўную капсулу (энтагнатызм). Пярэднія грудныя ногі даўжэйшыя за астатнія, накіраваны ўперад, функцыянальна замяняюць вусікі. У пярэдняй частцы брушка рудыментарныя 1—2-членікавыя канечнасці. Лічынкі падобныя да дарослых, пераўтварэнне зводзіцца да павелічэння колькасці брушных сегментаў. Мяркуюць, што бязвусікавыя насякомыя высмоктваюць сокі з ніжэйшых грыбоў, кормяцца расліннымі і жывёльнымі рэшткамі. с. 393
БЯЗДО́ННАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Слонімскім р-не Гродзенскай вобл., у бас. р. Іванаўка (цячэ праз возера). За 25 км на З ад Слоніма. Пл. 0,2 км2, даўж. 760 м, найб. шыр. 530 м. Пл. вадазбору 1,8 км2. с. 393
БЯЗДЫ́МНЫЯ ПО́РАХІ , нітрацэлюлозныя порахі, кідальныя выбуховыя рэчывы, асн. кампанент якіх нітраты цэлюлозы, пластыфікаваныя арган. растваральнікамі. Падзяляюцца на піраксілінавыя порахі, балістыты і кардыты ў залежнасці ад віду нітрату цэлюлозы і лятучасці растваральніку. Значна перавышаюць дымны порах па ўстойлівасці гарэння і працаздольнасці. Выкарыстоўваюцца ў агнястрэльнай зброі і як ракетнае паліва. Назва па ўтварэнні нязначнай колькасці дыму пры гарэнні. с. 393
БЯЗЗЛІ́ТКАВАЯ ПРАКА́ТКА , атрыманне металічных пруткоў, загатовак, лістоў ці стужак з вадкага металу, які заліваецца ў зазор паміж гарыз. валкамі, што круцяцца ў розныя бакі. Пры бяззліткавай пракатцы ў адным працэсе спалучаюцца ліццё, крышталізацыя і дэфармацыя металу. Найбольш пашырана бяззліткавая пракатка сталі (гл. Бесперапыннае ліццё металаў і сплаваў). с. 393
БЯЗЗУ́БАЎ Валянцін Іванавіч (н. 12.4.1939, г. Жлобін Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-р с.-г. н. (1992). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1963). З 1967 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па біятэхніі і заатэхніі гадоўлі свіней, праектаванні свінагадоўчых прадпрыемстваў, праблемах энергазберагальнай і экалагічна чыстай вытв-сці.
Тв.: Производство свинины на мелких и средних фермах. Мн., 1986 (у сааўт.). с. 393
БЯЗЗУ́БКІ , анадонты (Anodonta), род прэснаводных малюскаў кл. двухстворкавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы. Жывуць у стаячых і з павольнай плынню вадаёмах, поўзаюць па грунце. На Беларусі 5 відаў: бяззубка звычайная (А. cygnea cygnea, найб. пашыраная), бяззубка выцягнутая (А. cygnea cellensis), бяззубка рыбіна (А. cygnea piscinalis), бяззубка качыная (А. cygnea anatina), бяззубка вузкая (Peeudanodonta complanata).
Ракавіна (даўж. да 20 см) з дзвюх авальных створак, злучаных эластычнай звязкай. Замковыя зубы адсутнічаюць (адсюль назва). Рухаюцца з дапамогай клінападобнай нагі. Орган дыхання — шчэлепы. Біяфільтраты, кормяцца водарасцямі, бактэрыямі і іх рэшткамі. Раздзельнаполыя. Самка выношвае аплодненыя яйцы ў шчэлепах восень і зіму, вясной выходзяць лічынкі (глахідыі) і прымацоўваюцца да покрыва ў шчэлепах рыб, дзе да пераўтварэння ў дарослую асобіну вядуць паразітычны спосаб жыцця. Лічынкамі і моладдзю кормяцца рыбы. Корм для с.-г. Жывёл, ракавіны — сыравіна для галантарэйнай прам-сці. с. 394
БЯЗЗУ́БЫЯ КІТЫ́ , вусатыя кіты (Mysticeti), падатрад млекакормячых атр. кітападобных. 3 сям.: гладкія кіты (Balaenidae), шэрыя кіты (Eschrichtiidae), паласацікавыя (Balaenopteridae). 10—11 відаў. Найб. вядомыя блакітны кіт, сейвал, фінвал, грэнландскі (палярны) кіт, паўднёвы, шэры, малы паласацік, гарбач. Пашыраны ў Сусветным акіяне. Мігрыруюць.
Даўж. да 33 м, маса да 160 т. Самкі большыя за самцоў. Зубы закладваюцца, але рассыпаюцца ў зародку; замест іх у верхняй сківіцы развіваюцца рагавыя пласціны (180—400 пар), вядомыя пад назвай кітовы вус. Праз яго кіт адцэджвае з вады дробных жывёлін (малюскаў, ракападобных, дробную рыбу), якімі корміцца. Нешматлікія. Колькасць скарачаецца. У Чырв. кнізе МСАП 5 відаў. с. 394
БЯЗЛЮ́ДАЎ Артур Іосіфавіч (28.4.1934, г. Барань Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 16.1.1996), дзярж. дзеяч Беларусі, вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1985), праф. (1988). Скончыў ВПШ пры ЦК КПСС (1963). З 1955 на з-дзе «Чырвоны барацьбіт» у Оршы. У 1957— 70 на парт. і камсамольскай рабоце. У 1973—86 міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. З 1994 рэктар Бел. недзярж. ін-та кіравання, фінансаў і эканомікі і недзярж. ін-та дзелавога адміністравання. Даследаваў праблемы аптымізацыі сістэм кіравання капітальнага буд-ва і гар. гаспадаркі. Дэп. Вярх. Савета Беларусі ў 1975—85.
Тв.: Стимулирование эффективности и качества труда в ремонтно-строительном производстве. Мн., 1976; Слагаемые эффективности: Соц.-экон. очерк. Мн., 1982; Жилищно-коммунальное хозяйство: Проблемы управления. М., 1990.
В.І.Пепяляеў. с. 394
БЯЗЛЮ́ДНЫ Мікалай Мікітавіч (н. 20.2.1931, с. Ядуты Барзнянскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Д-р с.-г. н. (1985). Скончыў Бел. с.-г. акадэмію (1960). З 1960 у Бел. НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па пытаннях фосфарнага і азотнага абмену ў раслінах, праблеме пераўтварэння азотных угнаенняў у глебах Беларусі, вытв-сці экалагічна чыстай раслінаводчай прадукцыі. Распрацаваў тэхналогіі выкарыстання азотных угнаенняў пад збожжавыя культуры ў комплексе з інш. сродкамі хімізацыі. с. 394
БЯЗМЕ́Н , 1) даўняя ручная рычажная вага. Металічны або драўляны стрыжань з нанесенай шкалой і рухомым пунктам апоры (пятлёй). На адным канцы меў місачку або кручок, дзе клалі або падвешвалі груз, другі, патоўшчаны канец, служыў гірай. Карысталіся бязменам звычайна для вызначэння масы (вагі) прадуктаў. Часам бязменам называюць спружынную ручную вагу. 2) Даўняя адзінка масы. У 16—17 ст. 1 бязмен = 240 залатнікам = 1,022 кг. с. 394
БЯЗНІ́ТАЧНАЕ ЗЛУЧЭ́ННЕ , цераз дымнае змацаванне тканін, скуры, плёнак і інш. матэрыялаў без выкарыстання нітак. Робіцца з дапамогай клейкіх рэчываў (з адначасовым уздзеяннем ціску і тэмпературы, выкарыстаннем прэсаў, прасаў і інш.), зваркі (робіцца пераважна тэрмакантактнай, высокачастотнай або ультрагукавой зваркай на зварачных апаратах і ўстаноўках), спец. бязнітачных швейных машын. Выкарыстоўваюць бязнітачнае злучэнне пры вырабе адзення, абутку, скураной галантарэі. с. 394
БЯЗРО́ДНЫ Ігар Сямёнавіч (н. 7.5.1930, Тбілісі), расійскі скрыпач, педагог. Нар. арт. Расіі (1978). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1953), выкладае ў ёй (праф. з 1972). У 1970 дэбютаваў у Маскве як дырыжор. Выступае як саліст і ансамбліст. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў імя Я.Кубеліка (Прага, 1949), імя І.С.Баха (Лейпцыг, 1950). Дзярж. прэмія СССР 1951. с. 394
БЯЗРУ́КАЎ Панцеляймон Кандратавіч (15.2.1909, Масква — 1981), савецкі геолаг. Чл.-кар. АН СССР (1968). З 1946 у Ін-це акіяналогіі АН СССР. Працы па марской геалогіі і тэорыі асадканамнажэння ў акіянах. Кіраўнік марскіх экспедыцый на н.-д. судне «Віцязь». Вывучаў донныя адклады мораў Д. Усходу, Ціхага і Індыйскага акіянаў. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951.
Тв.: Донные отложения Охотского мори // Тр. Ин-та океанологии АН СССР. 1960. Т. 32; Зональность и неравномерность осадконакопления в океане // Проблемы современной географии. М., 1964. с. 394
БЯЗЬ (араб.), шчыльная баваўняная тканіна з ніткамі асновы больш тонкімі, чым ніткі ўтку. Выпускаюць суравую (неапрацаваную), беленую, набіўную і гладкафарбаваную. Шыюць пасцельную і мужчынскую бялізну, спецвопратку і інш. Беленую бязь звычайна наз. Палатном. с. 395
БЯЗ’Я́ДЗЕРНАЯ ЗО́НА , у міжнародным праве пэўная тэр., на якой забаронена размяшчаць у любой форме ядз. зброю. Умовай стварэння бяз'ядзернай зоны з'яўляецца дэмілітарызацыя. Поўная дэмілітарызацыя азначае і дэатамізацыю (поўнае выключэнне размяшчэння ядз. зброі на дадзенай тэр.). Бяз'ядзернымі з’яўляюцца і зоны, адносна якіх абвешчана агульная дэмілітарызацыя (напр., Аландскія а-вы, архіпелаг Шпіцберген, Антарктыка). Спецыяльнае стварэнне бяз'ядзернай зоны прадугледжвае частковую дэмілітарызацыю. Бяз'ядзерныя зоны ў цэлым не выключаюцца са сферы ўзбр. канфлікту, аднак не могуць быць тэатрам ядз. вайны. Бяз'ядзерныя зоны абвешчаны ў касм. прасторы (1967), у паўд. ч. Ціхага ак. (1986) і інш. У 1996 Беларусь прапанавала стварыць бяз'ядзерныя зоны ў Цэнтр. і Усх. Еўропе. с. 395
БЯКЕ́ТАЎ Аляксей Мікалаевіч (3.3.1862, г. Харкаў, Украіна — 23.11.1941), украінскі архітэктар, педагог. Засл. дз. маст. Украіны (1941). Сын М.М.Бякетава. Скончыў Пецярбургскую АМ (1885), яе акадэмік з 1894. Выкладаў у Харкаўскім буд. ін-це (з 1898 праф.). Працаваў у традыцыях рус. класіцыстычнай архітэктуры. Пабудаваў у Харкаве больш за 30 будынкаў, у т.л. забудова пл. Цевялёва (1898—1907), будынкі Зямельнага (1898) і Маскоўскага (1900) банкаў, юрыд. (1892) і с.-г. (1907—12) ін-таў, б-кі імя У.Г.Караленкі (1898), уласны дом (цяпер Дом вучоных, 1910). У 1930-я г. стварыў тыпавыя праекты жылых дамоў, школ і дамоў адпачынку для гарнякоў Данбаса. с. 395
БЯКЕ́ТАЎ Андрэй Мікалаевіч (8.12.1825, с. Новая Бякетаўка Пензенскай вобл., Расія — 14.7.1902), расійскі вучоны ў галіне батанікі, стваральнік рус. школы батаніка-географаў. Чл кар. Пецярбургскай АН (1891, ганаровы чл. з 1895), праф. Пецярбургскага ун-та (1863—97). Скончыў Казанскі ун-т (1849). З 1859 працаваў у ім, у 1849—54 рэктар Пецярбургскага ун-та, у 1867— 89 кіраваў таксама Вышэйшымі жаночымі курсамі. Навук. працы па праблемах занальнасці расліннага покрыва і мэтазгоднасці ў жывой прыродзе, эксперыментальнай марфалогіі; вывучаў заканамернасці будовы вегетатыўных органаў раслін, упершыню вылучыў зону лесастэпу. Аўтар першага рус. падручніка «Геаграфія раслін» (1896).
Тв.: Курс ботаники: Морфология, систематика и геогр. распределение семейств... СПб., 1897. с. 395
БЯКЕ́ТАЎ Мікалай Мікалаевіч (13.1.1826, с. Алфер’еўка Пензенскай вобл., Расія — 13.12.1911), рускі фізікахімік, заснавальнік рус. школы фізікахімікаў. Акад. Пецярбургскай АН (1886). Скончыў Казанскі ун-т (1848). З 1849 у Медыка-хірург. акадэміі, з 1855 у Харкаўскім ун-це (з 1859 праф.), з 1886 у хім. лабараторыі Пецярбургскай АН. Навук. працы па фіз. хіміі. Адкрыў здольнасць магнію і цынку выцясняць іншыя металы з іх соляў (1863). Атрымаў бязводныя аксіды шчолачных металаў (1870). Выявіў магчымасць аднаўлення металаў з іх аксідаў алюмініем, што дало пачатак алюмінатэрміі. Вызначыў фіз. хімію як самаст. навук. дысцыпліну.
Тв.: Избранные произведения по физической химии. Харьков, 1955.
Літ.: Волков В.А, Вонский Е.В., Кузнецов Г.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 37. с. 395
БЯЛА́ВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Косаўскім с/с Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. За 15 км ад горада і чыг. ст. Івацэвічы, 141 км ад Брэста. 373 ж., 165 двароў (1995).
Вядомы з 2-й пал. 15 ст. як сяло Слонімскага пав. ВКЛ. У 16—17 ст. належалі М.Глінскаму, С.Чартарыйскаму, Тышкевічам, Л.Сапегу і інш. З 1526 мястэчка. У 1630 пабудавана Ільінская царква. З 1795 у складзе Рас. імперыі, з 1801 у Гродзенскай губ. У пач. 1880-х г. 664 ж., 42 двары. У 1921—39 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР. У 1940—47 у Косаўскім, у 1947—62 і з 1965 у Івацэвіцкім, у 1962—65 у Бярозаўскім р-нах.
Пач. школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Ільінская царква (18 ст.) са званіцай (19 ст.). На ўскраіне вёскі 2 курганныя могільнікі. с. 395
БЯ́ЛА-ПАДЛЯ́СКА (Biała Podliaska), горад на У Польшчы, на р. Кшна. Адм. ц. Бельскападляскага ваяводства. 55,6 тыс. ж. (1993). Прам-сць: шарсцяная, швейная, мэблевая, трансп. машынабудаванне, электратэхн., харч., буд. матэрыялаў. Гандл. цэнтр (міжнар. кірмашы «Усход—Захад» і інш.). Вузел дарог на чыгунцы і аўтатрасе Варшава—Брэст. Турызм. Філіял Варшаўскай акадэміі фіз. выхавання. Акруговы музей. Помнікі архітэктуры: касцёлы 16—18 ст., рэшткі палаца Радзівілаў (1622), сістэма абарончых бастыёнаў (17 ст.) і інш.
Упершыню ўпамінаецца як горад у 1522, уласнасць Радзівілаў. З 1628 у Бяла-Падлясцы філіял Кракаўскай акадэміі. Адзін з цэнтраў паўстання 1863—64. У 2-ю сусв. вайну ў Бяла-Падлясцы гета (1941—42), лагер сав. ваеннапалонных (1941—44). с. 395
БЯЛА́РУЧЫ , вёска ў Лагойскім р-не Мінскай вобл., на р. Вяча. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПдЗ ад Лагойска, 26 км ад Мінска. 89 ж., 55 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
З 16 ст. мяст. Бяларуч Мінскага пав. ВКЛ. У 1600 мястэчка, маёнтак і двор Бяларучы належалі А.Друцкай-Горскай. У 1870 цэнтр Бяларуцкай вол., у 1880 — 140 ж, 15 двароў, царква, нар. вучылішча, якое ў 1898 скончыў Я.Купала. З 1924 цэнтр сельсавета Астрашыцка-Гарадоцкага, з 1931 Лагойскага р-наў. У Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1941 — ліп. 1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія ў ліп. 1942 спалілі вёску і загубілі 13 жыхароў. У 1970 — 164 ж., 54 двары. с. 395
БЯЛГРА́Д , Беаград (Beorgad), сталіца Югаславіі і яе асн. часткі — Рэспублікі Сербіі. Каля 1,2 млн. ж. (1993). Размешчаны на правым беразе р. Дунай, пры ўпадзенні ў яго р. Сава, на перакрыжаванні важных чыгунак, рачных шляхоў і аўтадарог з Зах. Еўропы на Б. і Сярэдні Усход. Міжнар. аэрапорт Сурчын. Асноўны эканам. і культ. цэнтр краіны. Гал. галіны прам-сці: машынабудаванне і металаапрацоўка (цяжкае машынабудаванне, цеплавоза-, аўта-, авія-, суднабудаванне, вытв-сць с.-г. машын, матораў), электронная, эл.-тэхн., хім., фармацэўтычная, паліграф., тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, дрэваапр. і папяровая, харч. (мукамольная, мясакансервавая, цукр.) і інш. Турызм. Сербская АН. Ун-т, ун-т мастацтваў. Тэатры. Месца правядзення міжнар., муз., тэатр. фестываляў, кірмашоў. Нац. парк Авала.
У старажытнасці на тэр. Бялграда было ўмацаванае паселішча кельтаў Сінгідунум, пасля аднайм. рымскі горад (1 ст. да н.э. — 4 ст. н.э.). У 6 ст. належаў Візантыі. Пад сербскай назвай Бялград упершыню ўпамінаецца ў 9 ст. У 9—10 ст. ім валодалі балгары, у 11—12 ст. — Візантыя, пасля — балгары, венгры, сербы. З 1427 венг. пагранічная крэпасць. У 1521— 1806 пад уладай Турцыі, але ў час аўстра-турэцкіх войнаў 16—18 ст. тройчы пераходзіў да аўстрыйцаў (у 1688—90, 1717—39, 1789—91). З 1806 сталіца Сербскага княства. У 1813—30 пад уладай Асманскай імперыі, з 1918 сталіца Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 — Югаславіі). У 1941—44 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. Вызвалены ў ходзе Бялградскай аперацыі 1944. З 1945 сталіца Федэратыўнай Нар. Рэспублікі Югаславія (з 1963 Сацыяліст. Федэратыўнай Рэспублікі Югаславія), з 1991 — Саюзнай Рэспублікі Югаславія.
На высокім правым беразе р. Сава, у парку Калемегдан, захаваліся рэшткі рым. і сярэдневяковых умацаванняў, тур. і аўстр. крэпасці (канец 17 — пач. 18 ст.), мячэць Байраклі-Джамія (1690). У цэнтры горада парадныя грамадскія будынкі ў духу эклектызму і функцыяналізму: Стары палац (1881—82, арх. А.Бугарскі, неарэнесанс), Нар. музей (1906), Саюзная нар. скупшчына (1937). Комплекс Новага Бялграда (на левым беразе Савы) — Саюзнае выканаўчае веча (1950-я г.), Музей сучаснага мастацтва (1965), Нар. б-ка і спарт. цэнтр «25 мая» (абодва 1973), Цэнтр кангрэсаў «Сава» (1977).
У Бялградзе Сербская акадэмія навук і мастацтваў. Ун-т (з 1863). Музеі: Нар. музей, сучаснага мастацтва, прыкладнога мастацтва, этнаграфічны, маст. галерэя. Заапарк. с. 395
БЯЛГРА́ДСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944 , наступальная аперацыя войск 3-га Украінскага фронту (Маршал Сав. Саюза Ф.І.Талбухін), левага крыла 2-га Укр. фронту (Маршал Сав. Саюза Р.Я.Маліноўскі), Дунайскай ваеннай флатыліі (адм. С.Г.Гаршкоў), войск Айч. фронту Балгарыі і Народна-вызв. арміі Югаславіі (маршал І.Броз-Ціта) па вызваленні Усх. і Паўн. Югаславіі і Бялграда ад ням.-фаш. захопнікаў у 2-ю сусв. вайну. Праведзена 28 вер. — 20 кастр.
У ходзе бялградскай аперацыі разбіты ням. аператыўная група «Сербія» і гал. сілы армейскай групы «Ф» (13 дывізій і брыгад), 6 дывізій групы армій «Е», вызвалены г. Бялград (20 кастр.), тэр. Сербіі і створаны перадумовы для вызвалення ўсёй Югаславіі і Албаніі. Праціўнік страціў каля 45 тыс. забітымі і палоннымі. Страты сав. войск забітымі, параненымі і прапаўшымі без вестак каля 18 380 чал. (з іх забітымі 4350 чал.). 13 сав. воінам прысвоена званне Народнага героя Югаславіі. 20 злучэнням і часцям, якія найб. вызначыліся ў бялградскай аперацыі, нададзена ганаровае найменне «Бялградскіх». с. 396
БЯЛГРА́ДСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1793 . Падпісаны 29 вер. ў Бялградзе паміж Расіяй і Турцыяй, завяршыў руска-турэцкую вайну 1735—39. Паводле дагавора за Расіяй замацавана права на Азоў, Запарожжа, землі паміж Паўд. Бугам і Северскім Данцом. За Турцыяй засталіся Сербія і Малая Валахія. Вялікая і Малая Кабарда прызнаваліся нейтральнымі. Расіі забаранялася трымаць флот на Азоўскім і Чорным морах, гандаль на Чорным м. яна магла весці толькі на тур. караблях. Умовы міру не адпавядалі поспехам рус. войск і не вырашалі гал. задачы рус. дыпламатыі — атрыманне выхаду да Чорнага м. Ануляваны Кючук-Кайнарджыйскім мірам 1774. с. 396
БЯЛЕ́ , Бяляны, Бяланы-Эзерс, возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., на мяжы з Латвіяй, у бас. р. Дрысвята (левы прыток Дзісны). За 13 км на ПнЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,92 км2, даўж. 1,67 км, найб. шыр. 950 м, даўж. берагавой лініі 4,8 км. Пл. вадазбору 7 км2.
Схілы катлавіны на З і У невыразныя, на Пд выш. 10—15 м, разараныя, на Пн да 7 м. На У і З забалочаная пойма (шыр. да 200 м), месцамі пад лесам. с. 396
БЯЛЕ́ВІЧ Антон Пятровіч (27.5.1914, в. Дуброўка Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 11.4.1978), бел. паэт. Вучыўся ў Магілёўскім педтэхнікуме, у 1933— 35 — у Магілёўскім палітасветным ін-це. Друкаваўся з 1937. У першым зб. «Чалавек з Дубровы» (М., 1945, на рус. мове) — творы ваен. часу. У творчасці Бялевіча ўслаўленне подзвігу народа ў Вял. Айч. вайну, жыццё калгаснай вёскі. Яго паэзіі ўласцівыя традыцыйна-фалькл. вобразнасць, нар.-песенны лад, выразнасць маст.-выяўл. сродкаў, даступнасць лексікі, адкрытасць выказвання. Аўтар сатыр. і гумарыстычных твораў (зб-кі «Хлеб і нахлебнікі», 1957; «Маштабны Міканор», 1963), вершаў, казак і паэм для дзяцей. Выступаў як празаік і публіцыст (зб-кі нарысаў «Людзі робяць вясну», 1959; «Споведзь сэрца», 1978; нарыс «Хатынь: боль і гнеў», 1971; аповесць «Малюнкі маленства», 1977; кн. літ. партрэтаў пісьменнікаў «Чарадзеі», 1970). Пераклаў на бел. мову паэму А.Твардоўскага «За даллю — даль» (1962), паасобныя творы А.Пракоф’ева, М.Бажана, А.Малышкі, У.Няходы і інш. На словы Бялевіча напісалі песні М.Аладаў, А.Багатыроў, Я.Цікоцкі і інш.
Тв.: Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1969; Сонечны гадзіннік. Мн., 1978; Мой шчодры бор. Мн., 1985.
І.У.Саламевіч. с. 396
БЯЛЕ́ВІЧ Фёдар Мікалаевіч (н. 22.5.1923, ст. Бада Хілокскага р-на Чыцінскай вобл., Расія), Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. У Вял. Айч. вайну з сак. 1942 на фронце. Удзельнік Сталінградскай бітвы 1942—43, баёў пад Ржэвам, Ярцавам, вызвалення бел. гарадоў Мазыр, Калінкавічы, Пінск, Брэст, Польшчы, Берлінскай аперацыі 1945. У крас. 1945 наводчык станковага кулямёта Бялевіч з групай байцоў у баі каля Франкфурта-на-Одэры 3 гадз адбіваў варожыя контратакі, паранены не пакінуў занятых пазіцый. с. 396
БЯЛЕ́ВІЧ Яфім Яфімавіч (27.2.1888, Мінск — ?), дзеяч бел. нац. руху. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1912). У 1-ю сусв. вайну на фронце, прапаршчык, штабс-капітан. Удзельнік Усебел. з'езда 1917, чл. яго прэзідыума. Міністр юстыцыі і фінансаў (да ліп. 1918) у Народным сакратарыяце Беларусі. Дыпламатычны прадстаўнік урада БНР у Кіеве, Адэсе, Берліне і інш. У 1919 арыштаваны палякамі як дзеяч БНР. У 1918—19 чл. Бел. партыі сацыялістаў-федэралістаў, у 1920 — Бел. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). 1.10.1920 арыштаваны асобым аддзелам Зах. фронту па падазрэнні ў контррэв. дзейнасці, вызвалены праз 6 месяцаў. У 1920—22 служыў у чыг. часцях Чырв. Арміі ў Гомелі. Удзельнічаў у правядзенні ліквідацыйнага з’езда БПС-Р (чэрв. 1924). У 1925—30 упаўнаважаны Наркамфіна БССР, з 1931 працаваў у Белшвейаддзяленні ВСНГ. У 1932 арыштаваны ДПУ БССР і засуджаны на 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Пакаранне адбываў у Свірлагу, дзе ў 1936 зноў арыштаваны і прыгавораны да 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Па 1-м прыгаворы рэабілітаваны ў 1963, па 2-м — у 1992.
М.М.Клімовіч, У.М.Міхнюк. с. 396
БЯЛЕ́ННЕ , гл. Адбельванне. с. 396
БЯЛЕ́ЦКІ Аляксей Віктаравіч (1841, г. Кірылаў Валагодскай вобл., Расія — 1907), дзеяч асветы, гісторык. Скончыў С.-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1865). З 1879 у Віленскай навуч. акрузе: настаўнік рус. мовы, дырэктар Полацкай настаўніцкай семінарыі, нам. папячыцеля акругі. Аўтар кніг і артыкулаў па пытаннях педагогікі і нар. асветы. Вывучаў асновы арганізацыі вучобы ў навук. установах піяраў, езуітаў і інш. манаскіх ордэнаў на Беларусі, аналізаваў дзейнасць школ Віцебскай і Магілёўскай губ. у канцы 18 — пач. 19 ст. Стаяў на вялікадзярж. пазіцыях, не прызнаваў самастойнасці бел. нацыі і яе культуры. с. 396
БЯЛЁ́ВА , урочышча ў Беларусі, каля в. Бялёў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл., помнік прыроды. Купалападобнае ўзвышша выш. да 184 м, пл. 30 км2, стромка абрываецца да забалочаных паніжэнняў шыр. 100—600 м. Вылучаецца надзвычай вял. для нізіннага Гомельскага Палесся перападам вышыняў — да 45 м. На паверхні Бялёва субканцэнтрычныя пясчаныя грады выш. 5—10 м. Паходжанне канчаткова не высветлена: мяркуюць, што гэта кальцавы кам ці тэктанічная структура. с. 397
БЯ́ЛІК Хаім Нахман (9.1.1873, в. Рады на Валыні, Украіна — 4.7.1934), яўрэйскі паэт. Скончыў Валожынскую (на Беларусі) яўр. духоўную акадэмію. У 1921 пакінуў Расію, жыў у Берліне, з 1924 у Палесціне. Пісаў пераважна на іўрыце, таксама на ідыш. Рэфарматар паэзіі на іўрыце, у якой арганічна спалучаў духоўную і моўную сілу ТаНаХа (Старога запавету), лепшыя дасягненні яўр. сярэдневяковай л-ры, містычную ўзнёсласць кабалістыкі і навацыі еўрап. паэзіі неарамантызму і сімвалізму. Дэбютаваў вершам «Да ластаўкі» (1892). Аўтар цыкла «Песні гневу», у якім заклікаў свой народ да духоўнага абнаўлення, ганьбіў яго за звычку да рабства, прыніжанасць і пакорлівасць. Аўтар паэм «Ззянне» (1901), «Нябожчыкі пустыні» (1902), «Паданне пра пагром» (1904), «Вогненны скрутак» (1905). У 1908—09 разам з І.Х.Раўніцкім склаў анталогію «Агада: Казанні, прытчы, выказванні Талмуда і Мідрашоў у 4-х ч.».
Тв.: Рус. пер. — Песни и поэмы / Пер. В.Жаботинского. СПб., 1911; Стихи разных лет / Пер. с иврита; Город Резни: Поэма / Пер. с идиш // Иностр. Лит. 1990. № 4.
Літ.: Горький М. О Х.-Н.Бялике; Ходасевич В. Бялик // Иностр. лит. 1990. № 4.
Г. В. Сініла. с. 397
БЯЛІ́ЛЫ , неарганічныя пігменты белага колеру. Найб. пашыраны бялілы цынкавыя (цынку аксід, ZnO) і тытанавыя (тытану дыаксід, TiO2).
Цынкавыя бяллілы не ядавітыя, устойлівыя да ўздзеяння святла, надаюць пакрыццю бляск, які доўга захоўваецца. Тытанавыя бялілы не ядавітыя, маюць высокую покрыўную здольнасць і інтэнсіўнасць, але пад дзеяннем святла страчваюць бляск, найб. святлоўстойлівая рутылавая форма (гл. Тытану аксіды). Атрымліваюць бялілы сінтэтычна. Выкарыстоўваюць у вытв-сці ўсіх відаў фарбаў і эмаляў, разведзеныя на пакосце для фарбавання паверхняў з розных матэрыялаў (дрэва, металаў, гумы, пластмасаў, паперы). с. 397
БЯЛІ́ЛЬНАЯ ВА́ПНА , гл. Хлорная вапна. с. 397
БЯЛІ́ННІК Пётр Сяргеевіч (н. 14.10.1906, г. Ахтырка Сумскай вобл., Украіна), украінскі спявак (лірычны тэнар). Нар. арт. СССР (1954). У 1933—36 вучыўся ў Харкаўскай кансерваторыі. У 1936—40 саліст Вял. т-ра ў Маскве, у 1942—64 — Кіеўскага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Ляўко, Пятро («Тапельніца», «Наталка Палтаўка» М.Лысенкі), Ёнтэк («Галька» С.Манюшкі), Андрэй («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Герцаг («Рыгалета» Дж.Вердзі), Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Лаэнгрын («Лаэнгрын» Р.Вагнера). Выступае як канцэртны спявак, выконвае ўкр. і рус. нар. песні і рамансы. с. 397
БЯЛІ́НСКАЯ Марыя Сяргееўна (22.7.1906, Магілёў — 3.5.1990), бел. актрыса. Нар. арт. Беларусі (1953). Скончыла Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). Працавала ў Бел. дзярж. т-рах імя Я.Коласа (1926—64) і Я.Купалы (1965—79). Выконвала ролі маладых гераінь, потым — характарныя. Мяккі лірызм арганічна спалучала з узнёсласцю і драматызмам. Сярод роляў: Марына («Вайна вайне» Я.Коласа), Таццяна Марыч («Над Бярозай-ракой» П.Глебкі), Старшыня калгаса («Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага), Глушачыха («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Кандраціха («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), Аксюша («Лес» А.Астроўскага), Марыя Антонаўна («Рэвізор» М.Гогаля), Насця, Рашэль («На дне», «Васа Жалязнова» М.Горкага), Афелія («Гамлет» У.Шэкспіра), Жаніна («Забаўны выпадак» К.Гальдоні), маці Віктара («Гульня з кошкай» І.Эркеня). Здымалася ў тэлевіз. фільмах «Трывожнае шчасце» паводле І.Шамякіна, «Людзі на балоце» і інш. с. 397
БЯЛІ́НСКІ Вісарыён Рыгоравіч (11.6.1811, г. Свеаборг, Расія, цяпер Суаменліна, Фінляндыя — 7.6.1848), рускі літаратурны крытык, публіцыст. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це. У 1833 збіраўся працаваць настаўнікам рус. мовы ў Беларусі, пазней адмовіўся. Зблізіўся з гуртком М.У.Станкевіча, дзе вывучаў філас. сістэмы Канта, Фіхтэ, Шэлінга; пазней зацікавіўся філасофіяй Гегеля. Супрацоўнічаў у выданнях М.І.Надзеждзіна «Телескоп» і «Молва» (1833—36), рэдагаваў час. «Московский наблюдатель» (1838—39). З 1839 у Пецярбургу, працаваў у «Отечественных записках» А.А.Краеўскага. У 1846—48 кіраваў крытычным аддзелам час. «Современник» М.А.Някрасава і І.І.Панаева. Бялінскаму ўласцівыя выключная эстэтычная чуйнасць, рознабаковы падыход да з’яў мастацтва. У крытыка-публіцыстычных артыкулах, аглядах, рэцэнзіях ён звяртаўся да пытанняў філасофіі (эвалюцыя ад ідэалізму да матэрыялізму), адстойваў ідэі рэв.-дэмакр. руху, на аснове дыялектыкі распрацоўваў тэорыю мастацтва і л-ры (гал. крытэрыямі каштоўнасці маст. твора лічыў прастату вымыслу, дасканаласць праўды жыцця, народнасць, арыгінальнасць), гісторыі л-ры (вылучаў ламаносаўскі, карамзінскі, пушкінскі, празаічна-апавяд. перыяды і інш.), тэорыі і гісторыі крытыкі як найб. яркага ўвасаблення развіцця грамадскай думкі. Сярод прац «Літаратурныя мары: (Элегія ў прозе)» (1834), «Аб рускай аповесці і аповесцях сп. Гогаля («Арабескі» і «Міргарад»)» (1835), «Нішто аб нічым, або Справаздача сп. выдаўцу «Тэлескопа»...» (1836), «Герой нашага часу... Твор М.Лермантава», «Гора ад розуму. Твор А.С.Грыбаедава» (абодва 1840), «Вершы М.Лермантава», «Ряздзяленне паэзіі на роды і віды», «Агульнае значэнне слова літаратура» (усе 1841), «Прыгоды Чычыкава, або Мёртвыя душы» і «Слова пра крытыку» (1842), а таксама пагадовыя агляды рус. л-ры 1840—47. Асаблівае месца ў творчасці Бялінскага належыць цыклу з 11 артыкулаў «Творы Аляксандра Пушкіна» (1843—46) — фактычна першай спробе манаграфічнага аналізу творчасці пісьменніка на фоне гіст. і літ. працэсаў. «Ліст да Гогаля» (1847), напісаны за мяжой, стаў своеасаблівым завяшчаннем крытыка.
Тв.: Полн. собр. соч. Т. 1—13. М., 1953— 59; Собр. соч. Т. 1—9. М., 1976—82.
Літ.: Березина В.Г. Этюды о Белинском — журналисте и критике. СПб., 1991.
Л. І. Зарэмба с. 397
БЯЛІ́НСКІ Станіслаў Костка (? — 1812?), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. З 1761 падкаморы надворны, з 1765 прыдворны караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, з 1778 чашнік каронны. У 1784—86 чл. Пастаяннай рады, маршалак Гродзенскага сейма 1793. Выступаў за арыентацыю дзяржавы на Рас. імперыю. За садзейнічанне другому падзелу Рэчы Паспалітай прызначаны маршалкам надворным каронным і атрымаў тытул графа ад прускага караля Фрыдрыха Вільгельма III. с. 397
БЯЛКІ́ , пратэіны, прыродныя высокамалекулярныя арган. рэчывы, малекулы якіх складаюцца з астаткаў амінакіслот. Адзін з асн. хім. кампанентаў абмену рэчываў і энергіі жывых арганізмаў. Абумоўліваюць іх будову, гал. адзнакі, функцыі, разнастайнасць і адаптацыйныя магчымасці, удзельнічаюць ва ўтварэнні клетак, тканак і органаў (структурныя бялкі), у рэгуляцыі абмену рэчываў (гармоны), з’яўляюцца запасным пажыўным рэчывам (запасныя бялкі). Складаюць матэрыяльную аснову амаль усіх жыццёвых працэсаў: росту, стрававання, размнажэння, ахоўных функцый арганізма (гл. Антыцелы, Імунаглабуліны, Таксіны), утварэння генет. апарату і перадачы спадчынных прыкмет (нуклеапратэіды), пераносу ў арганізме рэчываў (транспартныя бялкі), скарачэнняў мышцаў, перадачы нерв. імпульсаў і інш.; ферменты бялковай прыроды выконваюць у арганізме спецыфічныя каталітычныя функцыі, выключна важнае значэнне ў рэгуляцыі фізіял. працэсаў маюць бялкі.-гармоны. Сінтэзуюцца бялкі з неарган. рэчываў раслінамі і некат. бактэрыямі. Жывёлы і чалавек атрымліваюць гатовыя бялкі з ежы. З прадуктаў іх расшчаплення (пептыдаў і амінакіслот) у арганізме сінтэзуюцца спецыфічныя ўласныя бялкі, дзе яны няспынна разбураюцца і замяняюцца зноў сінтэзаванымі. Біясінтэз бялкоў ажыццяўляецца па матрычным прынцыпе з удзелам ДНК, РНК, пераважна ў рыбасомах клетак і інш. Паслядоўнасць амінакіслот у бялках адлюстроўвае паслядоўнасць нуклеатыдаў у нуклеінавых к-тах. Паводле паходжання і крыніц атрымання бялкоў падзяляюцца на раслінныя, жывёльныя і бактэрыяльныя, паводле хім. саставу — на простыя (некан’югіраваныя) — пратэіны і складаныя (кан’югіраваныя) — пратэіды. Простыя складаюцца з астаткаў амінакіслот, што злучаны паміж сабою пептыднай сувяззю (—NН—СО) у доўгія ланцугі — поліпептыды, складаныя — з простага бялку, злучанага з небялковым арган. ці неарган. кампанентам непептыднай прыроды, т.зв. прастэтычнай групай, далучанай да поліпептыднай часткі. Сярод складаных бялкоў паводле тыпу прастэтычнай групы вылучаюць нуклеапратэіды, фосфапратэіды, глікапратэіды, металапратэіды, гемапратэіды, флавапратэіды, ліпапратэіды і інш. У састаў бялкоў уваходзіць ад 50 да 6000 і больш астаткаў 20 амінакіслот, што ўтвараюць складаныя поліпептыдныя ланцугі. Амінакіслотны састаў розных бялкоў неаднолькавы і з'яўляецца іх важнейшай характарыстыкай, а таксама мерай харч. каштоўнасці. Паслядоўнасць амінакіслот у кожным бялку вызначаецца паслядоўнасцю монануклеатыдных буд. блокаў у асобных адрэзках малекулы ДНК. Вядома амінакіслотная паслядоўнасць некалькіх соцень бялкоў (напр., адрэнакортыкатропнага гармону чалавека, рыбануклеазы, цытахромаў, гемаглабіну і інш.). Парушэнні амінакіслотнай паслядоўнасці ў малекуле бялку выклікаюць т.зв. малекулярныя хваробы. Амінакіслотную паслядоўнасць поліпептыднага ланцуга для малекулы гармону інсуліну ўстанавіў англ. біяхімік Ф.Сэнгер (1953). Звесткі пра колькасць адрозненняў у амінакіслотных паслядоўнасцях гамалагічных бялкоў, узятых з розных відаў арганізмаў, выкарыстоўваюць пры складанні эвалюцыйных картаў, якія адлюстроўваюць паслядоўныя этапы ўзнікнення і развіцця пэўных відаў арганізмаў у працэсе эвалюцыі.
Агульны хім. састаў бялкоў (у % у пераліку на сухое рэчыва): С — 50—55, О — 21—23, N — 15—18, Н — 6—7,5, S — 0,3—2,5, Р — 1—2, і інш. Малекулярная маса ад 5 тыс. да 10 млн. Большасць бялкоў раствараецца ў вадзе і ўтварае малекулярныя растворы. Па форме малекул адрозніваюць бялкі фібрылярныя (ніткападобныя) і глабулярныя (згорнутыя ў кампактную структуру сферычнай формы); па растваральнасці ў вадзе, растворах нейтральных соляў, шчолачах, кіслотах і арган. растваральніках вылучаюць альбуміны, гістоны, глабуліны, глютэліны, праламіны, пратаміны і пратэіноіды. Бялкі маюць кіслыя карбаксільныя і амінныя групы, таму ў растворах яны амфатэрныя (маюць уласцівасці асноў і к-т). Пры гідролізе яны распадаюцца да амінакіслот; пад уплывам розных фактараў здольныя да дэнатурацыі і каагуляцыі, уступаюць у рэакцыі акіслення, аднаўлення, нітравання і інш. Пры пэўных значэннях рН у растворах бялкоў пераважае дысацыяцыя тых ці інш. груп, што надае ім адпаведны зарад і выклікае рух у электрычным полі — электрафарэз. Структура бялкоў характарызуецца амінакіслотным саставам, парадкам чаргавання амінакіслотных астаткаў у поліпептыдных ланцугах, іх даўжынёй і размеркаваннем у прасторы. Адрозніваюць 4 парадкі (узроўні) структуры бялкоў: першасную (лінейная паслядоўнасць амінакіслотных астаткаў у поліпептыдным ланцугу), другасную (прасторавая, найчасцей спіральная прасторавая канфігурацыя, якую прымае сам поліпептыдны ланцуг), трацічную (трохмерная канфігурацыя, якія ўзнікае ў выніку складвання або закручвання структур другаснага парадку ў больш кампактную глабулярную форму) і чацвярцічную (злучэнне некалькіх частак з трацічнай структурай у адну больш буйную комплексную праз некавалентныя сувязі). Найб. устойлівая першасная структура бялкоў, іншыя лёгка разбураюцца пры павышэнні т-ры, рэзкім змяненні рН асяроддзя і інш. уздзеяннях (дэнатурацыя бялкоў), што вядзе да страты асн. біял. уласцівасцяў. Фарміраванне прасторавай канфігурацыі малекул бялку вызначаецца наяўнасцю ў поліпептыдных ланцугах вадародных, дысульфідных, эфірных і салявых сувязяў, сіл Ван дэр Ваальса і інш. Уласцівасці бялкоў залежаць ад іх хім. будовы і прасторавай арганізацыі (канфармацыі). Наяўнасць некалькіх узроўняў арганізацыі Б. забяспечвае іх вял. разнастайнасць у прыродзе (напр., у клетках бактэрыі Escherichia coliкаля 3000 розных бялкоў, у арганізме чалавека больш за 50 000). Кожны від арганізмаў мае ўласцівы толькі яму набор бялкоў, па якім ён можа быць індэнтыфікаваны. Органы і тканкі жывых арганізмаў маюць розную колькасць бялкоў (у % да сырой вагі); 6,5—8,5 у крыві, 7—9 у мозгу, 16—18 у сэрцы, 18—23 у мышцах, 10—20 у насенні злакаў, 20—40 у насенні бабовых, 1—3 у лісці большасці раслін. Па харч. каштоўнасці бялкі падзяляюць на паўнацэнныя (маюць усе амінакіслоты, неабходныя жывёльнаму арганізму для сінтэзу бялкоў сваіх тканак) і непаўнацэнныя (у складзе малекул няма некаторых амінакіслот). Сутачная патрэба дарослага чалавека ў бялках 100—120 г. Арганізм расходуе ўласныя бялкі, калі ў ежы іх менш за норму. Многія прыродныя бялкі і бялковыя ўтварэнні выкарыстоўваюць у прам-сці (напр., для вырабу скуры, шэрсці, натуральнага шоўку, казеіну, пластмасаў і інш.), медыцыне і ветэрынарыі (як лек. сродкі і біястымулятары, напр., інсулін пры цукр. дыябеце, сываратачны альбумін як заменнік крыві, гама-глабулін для прафілактыкі інфекц. захворванняў, бялкі-ферменты для лячэння парушэнняў абмену рэчываў, гідралізатары бялкоў для штучнага жыўлення). Для атрымання пажыўных і кармавых бялкоў выкарыстоўваюць мікрабіял. сінтэз. Вядуцца даследаванні па штучным сінтэзе бялковых малекул (штучна сінтэзаваны фермент рыбануклеаза і інш.). Бялкі — адзін з гал. аб’ектаў даследаванняў біяхіміі, імуналогіі і інш. раздзелаў біял. навукі.
Літ.: Бохински Р. Современные воззрения в биохимии: Пер. с англ. М., 1987; Ленинджер А. Основы биохимии: Пер. с англ. Т. 1—3. М., 1985; Гершкович А.А. От структуры к синтезу белка. Киев, 1989; Овчинников Ю.А. Химия жизни: Избр. тр. М., 1990.
У.М.Рашэтнікаў. с. 397
БЯЛКІ́ , назва горных хрыбтоў і вяршынь у Паўд. Сібіры (Алтай, Саяны), якія паднімаюцца вышэй за мяжу лесу і ўкрыты снегам амаль усё лета. Уваходзяць у склад многіх геагр. назваў (напр., Агульскія бялкі). с. 398
БЯЛКО́ВЫ АБМЕ́Н , сукупнасць хім. пераўтварэнняў бялкоў і амінакіслот у жывых арганізмаў; важнейшая частка абмену рэчываў (у спалучэнні з пераўтварэннямі інш. азотазмяшчальных рэчываў утварае сістэму азоцістага абмену). Два ўзаемазвязаныя бакі бялковага абмену ў арганізме — распад (катабалізм) і біясінтэз (анабалізм) бялкоў. Першая стадыя аднаўлення бялкоў — іх гідроліз да амінакіслот пры дапамозе ферментаў катэпсінаў (тканкавых пратэіназаў), што лакалізаваны пераважна ў лізасомах (дзейнічаюць у кіслым асяроддзі). Амінакіслоты ўтвараюцца і пры гідролізе (ператраўленні) харч. бялкоў пад уздзеяннем пратэалітычных ферментаў (пратэазаў) страўнікава-кішачнага тракту (пепсін, трыпсін, хіматрыпсін, эластаза, экзапептыдазы), якія ўсмоктваюцца ў ім і трапляюць у клетку. Толькі такім шляхам паступаюць у арганізм неабходныя яму незаменныя амінакіслоты. У клетках амінакіслоты ўтвараюць амінакіслотны фонд клеткі, выкарыстоўваюцца на сінтэз пептыдаў, бялкоў, пурынаў, пірымідзінаў, гемапратэінаў, вугляводаў, ліпідаў, нізкамалекулярных гармонаў і інш. рэчываў, уступаюць у асн. агульныя рэакцыі абмену: пераамініраванне, дэзамініраванне і дэкарбаксіліраванне.
Пры пераамініраванні (трансмініраванні) α-амінагрупа адшчапляецца ад L.-амінакіслот і пераносіцца ў асноўным на α-вуглярод α-кетаглутаравай кіслаты. Гэта рэакцыя мае асабліва вял. значэнне пры біясінтэзе амінакіслот у раслінах: нітраты і нітрыты, што трапляюць у расліны з глебы, аднаўляюцца з утварэннем аміяку, які звязваецца з α-кетаглутаравай кіслатой; утвараецца глутамінавая кіслата. Амінагрупа гэтай кіслаты ў працэсе рэакцыі пераносіцца на кетакіслоты з утварэннем інш. амінакіслот. Пры дэзамініраванні адбываецца распад амінакіслот з выдзяленнем аміяку. Найб. значэнне ў арганізме жывёл і чалавека мае акісляльнае дэзамініраванне, пры якім утвараецца кетакіслата і аміяк. Утвораныя пры пераамініраванні і акісляльным дэзамініраванні α-кетакіслоты здольныя аднаўляцца з утварэннем амінакіслот, якія ў працэсе катабалізму могуць выкарыстоўвацца на сінтэз глюкозы і ацэтонавых цел. Пры дэкарбаксіл і р а в а н н і амінакіслот вылучаецца вуглякіслы газ (СO2) і ўтвараюцца аміны, а пры дэкарбаксіліраванні араматычных амінакіслот — біягенныя аміны (трыптамін, сератанін, гістамін, γ-амінамасляная кіслата). Аміяк, што ўтвараецца пры дэзамініраванні амінакіслот і амінаў, таксічны для арганізма. Абясшкоджванне яго адбываецца пры аднаўленчым амініраванні, у рэакцыях сінтэзу глутаміну і аспаргіну, у цыкле сінтэзу мачавіны ў печані (у чалавека, млекакормячых і некат. інш. жывёл) ці мачавой кіслаты (у птушак, рэптылій, насякомых). У чалавека і жывёл мачавіна выдаляецца з арганізма з мачой, часткова ў выглядзе аманійных соляў, у раслін магчыма паўторнае яе ўключэнне ў працэсы сінтэзу бялку. Збалансаваны па паступленні (у т.л. ў складзе незаменных амінакіслот) і выдаленні азоту, бялковы абмен вызначае фарміраванне ў арганізме стану азоцістай раўнавагі, калі патрэба яго ў бялках можа быць мінімальнай (гл. Бялковы мінімум). Рэгулюецца бялковы абмен ў чалавека і жывёл ферментамі, гармонамі пры ўдзеле нерв. сістэмы (гл. Нейрагумаральная рэгуляцыя, Гарманальная рэгуляцыя).
Літ.: Строев Е.А. Биологическая химия. М., 1986; Николаев А.Я. Биологическая химия. М., 1989; Березов Т.Т., Коровкин Б.Ф. Биологическая химия. 2 изд. М., 1990.
В.К.Кухта. с. 398
БЯЛКО́ВЫ МІ́НІМУМ , найменшая колькасць бялку ў ежы, неабходная для захавання азоцістай раўнавагі ў арганізме. Чалавек і жывёла павінны атрымліваць патрэбную колькасць паўнацэнных (якія маюць усе незаменныя амінакіслоты) бялкоў. Калі іх паступае менш, арганізм траціць уласныя. Пры безбялковым харчаванні 8—10 дзён арганізм выдзяляе 23,2 г бялку ў суткі, што характарызуе распад тканкавых бялкоў (каэфіцыент зношвання). Бялкі арганізма здольныя пастаянна абнаўляцца (за суткі да 400 г). Пра гэта сведчыць стан азоцістага балансу (колькасць азоту, які паступае і выводзіцца з арганізма). Для падтрымкі нармальнага стану здаровага дарослага чалавека (стан азоцістай раўнавагі) неабходна 0,7 г бялку ў дзень на 1 кг вагі цела. Сутачная патрэбнасць бялку ў залежнасці ад умоў фіз. і разумовай працы 80—100 г. с. 399
БЯЛКО́ВЫЯ КАРМЫ́ , кармы расліннага і жывёльнага паходжання з вял. колькасцю пратэіну. Асн. крыніца пратэіну для большасці с.-г. жывёл — раслінныя кармы: зялёная трава, сена, збожжа і збожжапрадукты, макуха, шроты і інш. Сярод зялёных кармоў найб. сырога пратэіну ў маладой траве бабовых — у канюшыне, кармавым бобе; багатыя пратэінам таксама зерне бабовых культур (гарох, віка, боб, соя), макуха, шроты, піўныя, пякарскія і кармавыя дрожджы, мясная і рыбная мука, сухая кроў (ад 200 да 600 г на 1 кармавую адзінку). с. 399
БЯЛКО́ЎШЧЫНА , вёска ў Беларусі, у Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 6 км на ПдЗ ад г. Смаргонь, 227 км ад Гродна, 4 км ад чыг. ст. Смаргонь. 1275 ж., 598 двароў (1995). Базавая школа, клуб, 2 б-кі, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Касцёл. с. 399
БЯЛО́ВА (дзявочае Новікава) Алена Дзмітрыеўна (н. 28.7.1947, г. Савецкая Гавань Хабараўскага краю, Расія), бел. спартсменка (фехтаванне на рапірах), дзеяч фіз. культуры і спорту. Засл. майстар спорту (1968), засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1979), засл. трэнер Беларусі (1994). Канд. пед. н. (1979), праф. (1993). Скончыла Мінскі пед. ін-т (1971). Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у асабістым (1968) і камандным (1968, 1972, 1976) пяршынствах, прызёр Алімпійскіх гульняў: бронзавы ў асабістым (1976) і сярэбраны ў камандным (1980) заліках. Чэмпіёнка свету ў асабістым (1969) і камандным (1970, 1971, 1974, 1975, 1977—79) пяршынствах, 11-разовая чэмпіёнка Еўропы ў асабістых і камандных спаборніцтвах. Член выканкома Нац. алімпійскага к-та Беларусі (з 1991). Узнагароджана ганаровым прызам Міжнар. алімпійскага к-та «За ідэалы алімпізму ў спорце» (1966) у сувязі з 100-годдзем алімпійскага руху. с. 399
БЯЛО́ВА Антаніна Аляксееўна (24.12.1924, г. Талдам Маскоўскай вобл. — 24.7.1993), бел. мастак кіно, жывапісец. Засл. работнік культ. Беларусі (1977). Скончыла Усесаюзны ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1951). Працавала ў Маскоўскім вышэйшым маст.прамысл. вучылішчы, Белдзяржкіно, на камбінаце Бел. тэатр. т-ва. Мастак фільмаў: «Чэмпіён свету», «Палеская легенда» і «Пасеялі дзяўчаты лён» (эскізы касцюмаў). У 1960—70-я г. распрацоўвала нац. сцэнічныя касцюмы для ансамбляў «Песняры», «Харошкі», «Равеснік», «Раніца», «Нёман», «Палескія зоры», «Лявоніха», «Маладосць», для хору Цітовіча. Жывапісныя работы: «На рэпетыцыі» (1958), «Сябры» (1960), «Пачатак вясны» (1961), «Флёксы» (1962).
А.М.Замай. с. 399
БЯЛО́Ў Аляксандр Аляксандравіч (11.1.1921, Масква — 23.3.1985), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1977). Сцэн. творчасць пачаў у самадзейнасці. З 1965 у Дзярж. рускім драм. т-ры Беларусі. Характарны акцёр. Сярод роляў: Кураслепаў («Гарачае сэрца» А.Астроўскага), Андрэй Размётнаў («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Сарафанаў («Старэйшы сын» А.Вампілава), Брухаты, Мрачны («Энергічныя людзі» і «А раніцой яны прачнуліся» В.Шукшына), Навасельцаў («Саслужыўцы» Э.Брагінскага і Э.Разанава), Джэкаб («Трохграшовая опера» Б.Брэхта), Бутон («Мальер» М.Булгакава). с. 399
БЯЛО́Ў Аляксандр Фёдаравіч (н. 28.3.1906, с. Папоўка Смаленскай вобл.), савецкі вучоны ў галіне металургіі. Акад. АН СССР (1972), Герой Сац. Працы (1966). Скончыў Маскоўскую горную акадэмію (1929). З 1962 дырэктар Усесаюзнага НДІ лёгкіх сплаваў. Навук. працы па тэхнал. працэсах ліцця металаў, пластычнай дэфармацыі і тэрмічнай апрацоўцы лёгкіх і спец. сплаваў. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэмія СССР 1943, 1946, 1949. с. 400
БЯЛО́Ў Васіль Іванавіч (н. 23.10.1932, в. Цімоніха Харкаўскага р-на Валагодскай вобл., Расія), рускі пісьменнік. Скончыў Літ. ін-т імя Горкага ў Маскве (1964). Друкуецца з 1956. Прадстаўнік т.зв. «вясковай прозы», у якой — рус. нац. характар, гіст. лёс сялянства. Першая кніга — зб. вершаў і паэм «Вёсачка мая лясная» (1961). У кнігах прозы «Спякотнае лета» (1963), «Рачныя лукавіцы» (1964), «Звыклая справа» (1966), «Цяслярскія апавяданні» (1968) і інш. — мастацкае даследаванне нар. характараў, побыт, звычаі, традыцыі і перспектывы паўн. рус. вёскі. У раманах «Пярэдадзень» (ч. 1—2, 1972—76), «Усё наперадзе» (1987), «Год вялікага пералому» (1991) — хроніка жыцця вёскі 1920-х г., супрацьпастаўленне абшчыннага і урбаністычнага тыпаў мыслення, лёс сучасных «неперспектыўных» вёсак. Аўтар гумарыстычных мініяцюр (кн. «Бухціны валагодскія», 1969), п’ес, артыкулаў, нарысаў (кн. «Лад», 198.2) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1981, Літ. прэмія імя Л.Талстога 1992.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1991—93.
Літ.: Селезнёв Ю.В. В.Белов: Раздумья о творческой судьбе писателя. М., 1983.
С.Ф. Кузьміна. с. 400
БЯЛО́Ў Вячаслаў Аляксандравіч (н. 25.2.1938, С.-Пецярбург), бел. спартсмен (сучаснае пяцібор’е). Засл. майстар спорту СССР (1972). Скончыў Ерэванскі ін-т фіз. культуры (1966). З 1967 у Бел. савеце фізкультурна-спарт. т-ва «Дынама». Чэмпіён свету (1969) у камандным першынстве ў складзе зборнай СССР. с. 400
БЯЛО́Ў Георгій Дзмітрыевіч (н. 11.1.1922, г. Арысь Чымкенцкай вобл., Казахстан), бел. вучоны ў галіне земляробства. Д-р с.-г. н. (1971). Скончыў Разанскі с.-г. ін-т (1952). З 1958 у Бел. НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па пытаннях апрацоўкі глеб і тэхналогіі вырошчвання с.-г. культур камбінаванымі машынамі. с. 400
БЯЛО́Ў Мікалай Васілевіч (14.12.1891, г. Янаў, Польшча — 5.3.1982), савецкі крышталёграф, геахімік, адзін з заснавальнікаў структурнай мінералогіі. Акад. АН СССР (1953, чл.-кар. 1946). Чл. Польскай АН (1978), Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Петраградскі політэхн. ін-т (1921). З 1938 у Ін-це крышталяграфіі АН СССР, з 1946 у Горкаўскім, з 1953 у Маскоўскім ун-тах. Навук. працы па тэорыі шчыльнай упакоўкі атамаў у крышталях, крышталяхіміі сілікатаў, метадах расшыфроўкі структур мінералаў. Пад кіраўніцтвам Бялова высветлена структура больш як 100 сілікатаў і іх аналагаў. Дзярж. прэмія 1952. Ленінская прэмія 1974. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АН СССР 1966. с. 400
БЯЛО́Ў Павел Аляксеевіч (18.2.1897, г. Шуя Іванаўскай вобл., Расія — 3.12.1962), удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944), ген.-палк. (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1933). У Чырв. Арміі з 1918. З чэрв. 1942 камандуючы 61-й арміяй, якая вызваляла Калінкавічы, Мазыр, Пінск, Кобрын, Брэст. Да 1955 на камандных пасадах у Сав. Арміі. с. 400
БЯЛО́Ў Рыгор Андрэевіч (12.10.1901, с. Сара Сурскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 23.6.1994), удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), ген.-лейт. (1953). Скончыў Ваенна-паліт. акадэмію імя Леніна (1930), Вышэйшыя акад. курсы пры акадэміі Генштаба (1947). У Чырв. Арміі з 1920. У Вял. Айч. вайну з 1942 на Бранскім, Варонежскім, Паўд.-Зах., Цэнтр., Бел., 1-м Бел. франтах. 16-я гвардз. кав. дывізія пад яго камандаваннем вызначылася восенню 1943 у баях пры фарсіраванні Дняпра на Гомельшчыне, ліквідацыі рэчыцкай групоўкі праціўніка, вызваленні г. Мазыр. Да 1962 у Сав. Арміі. Аўтар кн. «Шлях мужнасці і славы» (3-е выд. 1985). с. 400
БЯЛО́Ў Сяргей Міхайлавіч (н. 19.9.1925, в. Дзяшоўкі Калужскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Канд. тэхн. н. (1963), праф. (1986). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1956). З 1956 у Бел. політэхн. акадэміі, у 1975—88 прарэктар. У 1969—75 рэктар Магілёўскага машынабуд. ін-та. Навук. працы па стварэнні абсталявання і распрацоўцы методык для правядзення выпрабаванняў аўтатрактарнай тэхнікі. Адзін з аўтараў навуч. дапаможніка «Трактары» (1972, 1977).
Тв.: Тракторы. Ч. 1. КонструкцИИ. Мн., 1979 (у сааўт.); Тракторы. Ч. 4. Испытания. Мн., 1986 (разам з А.С.Салонскім). с. 400
БЯЛУ́ГА (Huso huso), рыба сям. асятровых атр. асетрападобных. Пашырана ў бас. Каспійскага, Чорнага, Азоўскага і Адрыятычнага мораў. Прахадная. Раней па Дняпры заходзіла ў рэкі Беларусі на нераст. Да пач. 20 ст. ў Сажы і Дняпры лавілі бялугу масай каля 300 кг, пазней не траплялася. У 1973—74 у рыбакамбінат «Белае» (Гомельская вобл.) завезены гібрыд бялугі і сцерлядзі (бесцер) для рыбагасп. выкарыстання.
Даўж. да 9 м, маса да 2 т. Жыве больш за 100 гадоў. Палавая спеласць самцоў у 12—14 гадоў, самак у 16—18. Ёсць азімыя і яравыя формы. Нерастуе раз у некалькі гадоў. Плоднасць да 8 млн. буйных ікрынак. Утварае гібрыды з інш. асятровымі. Дарослая корміцца рыбай, моладзь — доннымі беспазваночнымі. Каштоўная прамысл. рыба. Ікра — далікатэсны прадукт. Колькасць скарацілася. Аб’ект развядзення. с. 400
БЯЛУ́ХА (Delphinapterus leucas), млекакормячае падатр. зубатых кітоў сям. дэльфінавых. Адзіны від роду. Пашырана ў морах Арктыкі і ў прылеглых Берынгавым і Ахоцкім морах. У вельмі суровыя зімы трапляецца каля берагаў Японіі, Вялікабрытаніі, ЗША, заходзіць у Балтыйскае м.
Даўж. да 6 м, маса да 2 т. Галава круглаватая, невялікая. Афарбоўка цела ў дарослых белая або жоўтая, у маладых шэрая і блакітная. Корміцца рыбай і ракападобнымі, у пагоні за рыбай заходзіць у рэкі. Добра пераносіць няволю. Важны прамысл від. Цэніцца за моцную скуру і высакаякасны тлушч. с. 400
БЯЛУ́ХА , самая высокая вяршыня Алтая, ва ўсх. ч. Катунскага хр., у Расійскай Федэрацыі. Складаецца з падзеленых седлавінай Усх. Бялуха (4506 м) і Зах. Бялуха (4440 м), складзеных з гранітаў, гнейсаў і метамарфічных сланцаў. Ледавікі Мёнсу, Вял. Бярэльскі, Мюштуайры, Катунскі і інш., агульнай пл. больш за 70 км2. с. 400
БЯЛЫ́НІЦКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала ў ліп. 1941 — кастр. 1943 у Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл. Група ў г.п. Бялынічы налічвала больш за 20 чал. (кіраўнікі І.С.Корзун, Л.У.Бабіч), група ў в. Вял. Трылесін — 10 чал. (кіраўнікі І.А.Марозаў, У.В.Лапухін). Падпольшчыкі прымалі і распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, зрывалі вываз моладзі ў Германію, мелі сувязь з партызанамі, перадавалі ім зброю, боепрыпасы, медыкаменты, разведданыя, прымалі ўдзел у сумесных дыверсіях. У в. Вял. Трылесін у гонар падпольшчыкаў пастаўлены абеліск. с. 400
БЯЛЫ́НІЦКІ КАСЦЁ́Л І КЛЯ́ШТАР КАРМЕЛІ́ТАЎ . Засн. ў 1624 у г.п. Бялынічы (Магілёўская вобл.) канцлерам ВКЛ Львом Сапегам. Пазней апекунамі кляштара былі ўладальнікі Бялынічаў Агінскія. У сярэдзіне 18 ст. першапачатковыя драўляныя будынкі заменены мураванымі. У комплекс уваходзілі Успенскі касцёл, Т-падобны ў плане корпус кляштара, агароджа з уваходнай брамай, званіца, вежа з гадзіннікамі. Касцёл (пабудаваны ў 1742—63 у стылі позняга барока) — 3-нефавая крыжова-купальная базіліка з трансептам. Багата дэкарыраваны ордэрнымі элементамі і скульптурамі гал. фасад падзяляўся па гарызанталі на 3 ярусы, раскрапаваныя антаблементамі, па вертыкалі — на 5 частак вязкамі пілястраў. Сярэдняя частка завяршалася фігурным франтонам, бакавыя — масіўнымі валютамі, прамежкавыя — вежамі, накрытымі гранёнымі купалкамі. Інтэр’ер быў багата аздоблены драўлянай і стукавай скульптурай, сюжэтнымі размалёўкамі. У 1534 невядомы мастак намаляваў тут абраз Маці Божай, які знік у Вял. Айч. вайну. У 1960-я г. ўзарваны касцёл, у 1970-я г. — кляштар. с. 401
БЯЛЫ́НІЦКІ МАНАСТЫ́Р РАСТВА́ БАГАРО́ДЗІЦЫ . Існаваў у г. Бялынічы ў 1877—1918. Утвораны замест зачыненага ў 1877 Мсціслаўскага мужчынскага манастыра. Размяшчаўся ў будынках б. кляштара кармелітаў. Колькасць манахаў дасягала 40 чал. (пач. 20 ст.). Да Бялыніцкага манастыра быў прыпісаны і пазаштатны Мсціслаўскі Тупічэўскі манастыр. У храме захоўваўся цудатворны абраз Маці Божай, які застаўся ад кармелітаў.
А.А.Ярашэвіч. с. 401
БЯЛЫ́НІЦКІ МАСТА́ЦКІ МУЗЕ́Й імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі. Адкрыты 29.5.1970 у г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. Плошча выставачных залаў 259 м2. У музеі 406 экспанатаў (1996). Экспануюцца творы Бялыніцкага-Бірулі («Лёд прайшоў», «Лес зазелянеў», «Апошні снег», «Маладыя бярозкі», усяго 26 карцін), бел. жывапісцаў Н.Воранава, П.Данелія, Ф.Дарашэвіча, К.Касмачова, П.Крохалева, А.Шыбнёва, скульпт. Л.Гумілеўскага, І.Міско, Г.Мурамцава, С.Селіханава і інш. с. 401
БЯЛЫ́НІЦКІ РАЁ́Н , на ПнЗ Магілёўскай вобл. Беларусі. Утвораны 17.7.1924. Пл. 1,4 тыс. км2. Нас. 28,1 тыс. чал. (1996), гарадскога 37,2%. Сярэдняя шчыльн. 20 чал/км2. Цэнтр — г.п. Бялынічы. 199 сельскіх нас. пунктаў. 8 сельсаветаў: Вішоўскі, Галоўчынскі, Запольскі, Ланькаўскі, Лебядзянкаўскі, Машчаніцкі, Цяхцінскі, Эсьмонскі.
Раён размешчаны ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Аршанска-Магілёўскай раўніны. Паверхня раўнінная. Пераважаюць выш. 160—180 м, найвыш. пункт 207 м (каля в. Ясная Паляна). Карысныя выкапні: торф, сапрапелі, сілікатныя пяскі, гліны. Сярэдняя т-ра студз. -7,3 °С, ліп. 18 °С. Ападкаў 657 мм за год. Вегетац. перыяд 187 сут. Рэкі: Друць (з прытокамі Вабіч, Няропля, Малыш з Ліпаўкай, Аслік), Клява. Азёры: Чорнае, Заазерскае, Няропля, Падазерышча, Карманоўскае. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы. Лясы займаюць 30,7% тэр. раёна, пераважна хваёвыя, бярозавыя і яловыя; балотамі занята 7,2% тэрыторыі. Гідралагічны заказнік Заазер 'е.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 65,9 тыс. га, з іх асушаны 14,1 тыс. га. На 1.1.1996 у раёне 12 калгасаў, 5 саўгасаў, аграгандл. прадпрыемства «Друць». Асн. галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры і бульбу. Прадпрыемствы харч. (крухмал, сыры), дрэваапр. (дзелавая драўніна, піламатэрыялы), камбікормавай (тэхн. тлушч, травяная мука) прам-сці. Па тэр. раёна праходзяць чыг. Магілёў— Асіповічы, аўтадарогі Мінск—Магілёў, Бялынічы—Шклоў. У раёне 12 сярэдніх, 5 базавых, 10 пач. школ, ПТВ, цэнтр. дзіцячая школа мастацтва, 21 дашкольная ўстанова, 28 клубаў, 29 б-к, 5 бальніц, 2 амбулаторыі, 18 фельч.-ак. пунктаў. 2 музеі: мастацкі імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі і краязнаўчы. Выдаецца газ. «Зара над Друццю».
М.М.Брылеўскі. с. 401
БЯЛЫ́НІЦКІ-БІРУ́ЛЯ Аляксей Андрэевіч (24.10.1864, Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 18.6.1937), савецкі заолаг і зоагеограф. Чл.-кар. АН СССР (чл.-кар. Расійскай АН з 1923). Праф. Ленінградскага ун-та. Дырэктар Заал. музея АН СССР. Навук. працы па сістэматыцы, біягеаграфіі розных груп беспазваночных, птушак і млекакормячых. Садзейнічаў арганізацыі пры Заал. музеі пастаяннай камісіі па вывучэнні малярыйных камароў, экспедыцыі ў Сярэднюю Азію (1928), што спрыяла даследаванням у СССР па паразіталогіі.
Тв.: Скорпионы. Вып. 1. Пг., 1917; Фаланги // Фауна СССР. М.; Л., 1938. Т. 1, вып. 3. с. 402
БЯЛЫ́НІЦКІ-БІРУ́ЛЯ Вітольд Каятанавіч (29 2.1872, б. сядзіба Крынкі, Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. — 18.6.1957), бел. і рускі жывапісец-пейзажыст; прадаўжальнік лепшых традыцый рус. пейзажнага жывапісу канца 19 — пач. 20 ст. Нар. мастак Беларусі (1944) і Расіі (1947). Ганаровы акад. АН БССР (1947), правадз. чл. АН СССР (1947). Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1889— 96) у С.Каровіна, М.Неўрава, І.Пранішнікава, В.Паленава. Зазнаў уплыў І.Левітана. Чл. Т-ва перасоўных выставак (з 1904), т-ва імя А.Куінджы (з 1909). Адзін з арганізатараў і чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі. Пісаў пераважна лірычныя пейзажы. Тонкая кампазіцыйная пабудова, складаная нюансіроўка каляровых суадносін шаравата-серабрыстых і ліловых тонаў — аснова іх эмацыянальнай выразнасці. Найб. вядомыя раннія палотны: «З ваколіц Пяцігорска» (1892), «Вясна ідзе» (1899), «Вечныя снягі» (1901), «Веснавы дзень» (1902), «У канцы зімы» (1907), «Восень» (1908), «Красавіцкі дзень» (1908), «У час цішыні» (1909, залаты медаль у Мюнхене), «Зімовы сон», «Вясна ідзе» (абедзве 1911), «Ізумруд вясны» (1915), «Ціхая восень» (1916—17), «Перад вясной» (19І9, бронзавы медаль у Барселоне) і інш. Найб. вядомыя лірычныя пейзажы 1920—30-х г.: «Лясная рэчка зімой», «Веснавыя воды», «Аголеныя бярозкі», «Лёд пайшоў», «Задуменныя дні восені», «Пачатак восені», «Бэз цвіце»; 1940—50-х г.: «Лотаць зацвіла», «Прыцемкі юнага мая», «Май зазелянеў», «Дні майскіх навальніц», «Блакітнай вясной», «Вясна ідзе» і інш. Б.-Б. непераўзыдзены майстар веснавога пейзажа (больш як 200 карцін). Значнае месца ў яго творчасці займаюць пейзажы мясцін, дзе бывалі Л.М.Талстой («Ясная Паляна. Від на сяло і сядзібу», 1928), А.С.Пушкін («Міхайлаўскае. Домік няні», «Святагорскі манастыр», «Трыгорскае», усе 1935—36; «Асеннія дні. Алея Керн», 1952). У гады Айч. вайны стварыў палотны патрыят. гучання: «Чырвоная Армія ў лясах Карэліі», «Па слядах фашысцкіх варвараў», пейзажы сядзібы П.І.Чайкоўскага ў Кліне (усе 1942), серыю арх. пейзажаў для выстаўкі «Шэдэўры рускага драўлянага дойлідства» (1944). У 1947 жыў пад Мінскам, напісаў цыкл карцін, у якіх паказаў своеасаблівасць прыроды бел зямлі: «Зноў расцвіла вясна», «Беларусь. Пачатак лета», «Зялёны май», «Зазелянелі беларускія бярозкі». Аўтар успамінаў, артыкулаў па методыцы выкладання. У г.п. Бялынічы адкрыты Бялыніцкі мастацкі музей яго імя, у Магілёве — маст. музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі (аддзел Нац. маст. музея Беларусі). У 1996 у Магілёве адбыўся першы міжнар. пленэр па жывапісе імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі.
Тв.: Из записок художника // Из творческого опыта. М., 1958. Вып. 4.
Літ.: Жидков Г. В.К.Бялыницкий-Бируля: [Альбом]. М., 1953; Тарасов Л. В.К.Бялыницкий-Бируля: Народный художник РСФСР и БССР. М.; Л., 1949; Туроўнікаў М. В.К.Бялыніцкі-Біруля. Мн., 1959; Карамазаў В. Крыж на зямлі і поўня ў небе: Эскізы, эцюды і споведзь Духу, альбо Аповесць-эсэ жыцця жывапісца і паляўнічага Бялыніцкага-Бірулі. Мн., 1991.
А.К.Рэсіна. с. 402
БЯЛЫ́НІЦКІЯ АПЕРА́ЦЫІ 1943 , наступальныя баі Магілёўскага партыз. злучэння супраць сістэмы ням.-фаш. гарнізонаў у Бялыніцкім, Быхаўскім, Бярэзінскім, Кіраўскім, Клічаўскім р-нах з мэтай іх знішчэння; найбольшыя аперацыі партыз. злучэнняў у тыле ворага на тэр. Беларусі ў Вял. Айч. вайну.
У выніку 1-й аперацыі, праведзенай у ноч на 13 крас. партызанамі 2-й і 5-й Клічаўскіх, 3-й Бярэзінскай і 6-й Магілёўскай брыгад, адначасова разгромлены гарнізоны ў в. Бахань, Глыбокі Брод, Дручаны, Журавок, Забавы, Заполле, Макаўка, Сямікаўка. У выніку 2-й аперацыі, праведзенай у ноч на 28 жн. байцамі 209-га партыз. палка імя Сталіна, асобных атрадаў 12, 28, 36, 113, 121, 122-га «За Радзіму», 152, 277, 425, 810-га ў трохвугольніку в. Паплавы — чыг. ст. Тошчыца — г.п. Бялынічы, разгромлены гарнізоны ў в. Вяшэўка і Шавярнічы, зроблены напады на ўмацаваныя гарнізоны ў в. Арэшкавічы, Гарэнічы, Падсёлы, Паплавы, ст. Нясета і Тошчыца; адначасова пасля сустрэчнага бою з партызанамі была правалена гітлераўская карная аперацыя «Іваноў». 3-ю аперацыю ў ноч на 11 вер. правялі 208-ы партыз. полк імя Сталіна і 27 атрадаў Бялыніцкай, Бярэзінскай, Быхаўскай, Клічаўскай, Круглянскай, Магілёўскай і Шклоўскай ваенна-аператыўных груп (больш за 4 тыс. чал.). Партызаны разграмілі гарнізоны ў Бялынічах (займаў ключавое становішча), каля мастоў цераз р. Друць і Аслік, у в. Малая і Вял. Машчаніца, Дашкаўка, Галоўчын, Алешкавічы, Пушча, ваен. гарадку ў в. Салтанаўка і інш.
У выніку Бялыніцкіх аперацый партызаны амаль поўнасцю вызвалілі Бялыніцкі р-н (акрамя Бялынічаў), на некалькі сутак вывелі са строю ўчасткі чыг. лініі Магілёў—Жлобін і шашы Магілёў—Мінск. с. 402
БЯЛЫ́НІЦКІЯ-БІРУ́ЛІ , шляхецкі род герба «Бялыня» ў ВКЛ. Першым у дакументах згадваецца Гаўрыла Сямёнавіч Біруля, які ў час Лівонскай вайны 1558—83 быў ротмістрам казацкай харугвы. Магчыма, род паходзіць ад віцебскіх баяраў Харковічаў, бо ў 1635 Ян Біруля (верагодна, сын Гаўрылы) названы Харковічам. Першая частка прозвішча Бялыніцкіх-Біруляў паходзіць ад радавога маёнтка Бялынічы (сучасная в. Бялынавічы Віцебскага р-на). Валодалі таксама Навасёлкамі каля Бялынавіч, Зачарніччам, Тулавам, маёнткамі каля мяст. Бялынічы Аршанскага пав. (адсюль паданне пра іх паходжанне з гэтых мясцін). З роду Бялыніцкіх-Біруляў паходзяць А.А.Бялыніцкі-Біруля, В.К.Бялыніцкі-Біруля.
В.Л.Насевіч. с. 403
БЯЛЫ́НІЧЫ , гарадскі пасёлак у Беларусі, цэнтр Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл., на р. Друць. За 44 км ад Магілёва, на аўтадарозе Мінск—Магілёў. 10,7 тыс. ж. (1995).
Паводле пісьмовых крыніц Бялынічы вядомы з сярэдзіны 16 ст. як сяло ў Аршанскім пав. Віцебскага ваяв. ВКЛ. У 1577 кн. С.А.Збаражскі заснаваў тут замак і мястэчка. З пач. 17 ст. ўласнасць Сапегаў, якія заснавалі ў Бялынічах кляштар кармелітаў і пры ім друкарню і касцёл (гл. Бялыніцкі касцёл і кляштар кармелітаў). З 1685 належалі Радзівілам, Агінскім. З 1772 у Магілёўскім пав. Расійскай імперыі. У 1785 у Бялынічах 831 ж., 108 двароў, млын, 4 кірмашы на год. Пасля 1861 цэнтр воласці Магілёўскага пав. У 1897 — 2215 ж. З 1924 цэнтр раёна. З 27.9.1938 гар. пасёлак. З 6.7.1941 да 29.6.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія разбурылі Бялынічы, загубілі ў гар. пасёлку і раёне каля 2 тыс. чал. Дзейнічала Бялыніцкае патрыятычнае падполле. У вер. 1943 партызаны разграмілі ў Бялынічах варожы гарнізон (гл. Бялыніцкія аперацыі 1943). У 1977 — 6,6 тыс. жыхароў.
Прадпрыемствы харч. прам-сці. З сярэднія і муз. школы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Помнік В.К.Бялыніцкаму-Бірулю, Бялыніцкі мастацкі музей імя Бялыніцкага-Бірулі. с. 403
БЯЛЫ́НКАВІЦКІ РАЁ́Н . Існаваў у БССР у 1924—27. Утвораны 17.7.1924 у складзе Калінінскай, з 1927 у Магілёўскай акрузе. Цэнтр — в. Бялынкавічы. Падзяляўся на 10 сельсаветаў: Батаеўскі, Бялынкавіцкі, Баронькаўскі (Барэйкаўскі), Велікаборскі, Гаўрыленскі, Каніцкі, Машаўскі, Мокраўскі (Макранскі), Смолькаўскі, Сялецкі. Скасаваны 4.8.1927, тэр. перададзена ў склад Касцюковіцкага р-на. с. 403
БЯЛЫ́НКАВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Беседзь. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на ПдУ ад г. Касцюковічы, 174 км ад Магілёва, 2 км ад чыг. ст. Бялынкавічы, 606 ж., 214 двароў (1995), лясніцтва.
У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца ў 1613 як вёска ў Крычаўскім старостве Мсціслаўскага ваяв. ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, падаравана Р.АПацёмкіну. З 1784 — мястэчка ў Клімавіцкім пав. У 1880 — цэнтр воласці; 339 ж., 76 дамоў, правасл. царква, яўр. малітоўная школа, карчма, у фальварку — бровар. У 1886 у Бялынкавічах 292 ж., 51 двор; штогод праводзіўся кірмаш. З 1924 у Калінінскім пав. З 17.7.1924 да 4.8.1927 цэнтр Бялынкавіцкага раёна. З 1927 цэнтр сельсавета Касцюковіцкага р-на, з 1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 да 27.9.1943 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. У 1970 у Бялынкавічах 725 ж., 197 двароў.
У Бялынкавічах сярэдняя школа, вучэбна-вытв. камбінат, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, дом-інтэрнат, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
У.Р.Ламінскі (гісторыя). с. 403
БЯЛЬДЗЮ́ГІ (Zoarces), род рыб сям. бяльдзюгавых атр. акунепадобных. 3 віды: бяльдзюга еўрапейская (Z. viviparus, пашырана ў бас. Паўн. Ледавітага ак. і Балтыйскага м.; бяльдзюга ўсходняя (Z. elongatus) — у Ахоцкім м. і паўн. ч. Японскага м.; бяльдзюга амерыканская (Z. americanus) — у паўн.-зах. ч. Атлантычнага ак. Жывуць у прыбярэжнай ч. на глыб. 20—30 м, заходзяць у апрэсненыя воды.
Даўж. да 1 м, маса да 6 кг. Цела падоўжанае, укрытае сліззю, буравата-жоўтае з плямамі. Бяльдзюга еўрапейская і ўсходняя — жывародныя, нараджаюць 10—400 малявак даўж. 3—4 см. Бяльдзюга амерыканская адкладвае ікру. Кормяцца беспазваночнымі, ікрой і маляўкамі інш. рыб. Прамысловыя. с. 403
БЯЛЬЗА́ЦКАЯ Марына Мікалаеўна (н. 4.12.1913, Масква), бел. артыстка балета, балетмайстар. Засл. дз. культ. Беларусі (1968). Нар. арт. Беларусі (1977). Скончыла балетны тэхнікум пры Вял. т-ры (1931), працавала ў муз. т-рах Масквы. З 1944 салістка балета Дзярж. джаз-аркестра БССР, з 1947 т-ра муз. камедыі БССР, з 1949 ансамбля аперэты пры Белдзяржэстрадзе. Стваральнік (1958), маст. кіраўнік і харэограф (да 1996) мінскага ўзорнага ансамбля танца «Равеснік» рэсп. міжсаюзнага Палаца культуры прафсаюзаў (больш за 100 пастановак). с. 403
БЯЛЬЗА́ЦКІ Юрый Давыдавіч (31.12.1909, Варшава — 31.8.1963), бел. кампазітар, дырыжор, піяніст. Скончыў Варшаўскую кансерваторыю па класах кампазіцыі і дырыжыравання (1934). На Беларусі з 1939. У 1940—47 у Дзярж. джаз-аркестры БССР, з 1949 канцэртмайстар Белдзяржэстрады, у 1958—61 маст. кіраўнік і гал. дырыжор канцэртна-эстраднага аркестра Бел. радыё. Сярод твораў муз. камедыя «Даліна шчасця» (паст. 1957); араторыя «Маёй Радзіме» (1963); Сюіта на тэмы польскіх нар. танцаў і Балетная сіюта для сімф. арк.; Канцэрт для скрыпкі з арк. (1955), «Ваенная фантазія», Фантазія на тэмы песень У.Алоўнікава (для эстр. арк.), музыка да кінафільмаў «Паўлінка», «Зялёныя агні», «Міколка-паравоз», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Каханнем трэба даражыць» (усе ў сааўт.), «Наперадзе круты паварот» і інш.
Дз.М.Жураўлёў. с. 403
БЯЛЬКЕ́ВІЧ Іван Кандратавіч (6.3.1883, в. Варонічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 18.10.1960), бел. мовазнавец. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1909), БДУ (1925). Настаўнічаў, працаваў у Наркамаце асветы Беларусі, дырэктарам Мсціслаўскага пед. тэхнікума, у Інбелкульце (з 1927). У 1930 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1960. Жыў у Расіі, на Украіне. Займаўся праблемамі культуры бел. літ. мовы. Аўтар «Краёвага слоўніка ўсходняй Магілёўшчыны» (1970) — самага вял. абл. слоўніка бел. мовы (каля 20 тыс. слоў).
Літ.: Германовіч І.К. Беларускія мовазнаўцы: Нарысы жыцця і навук. дзейнасці. Мн., 1985. С. 133—179. с. 403
БЯЛЬКЕ́ВІЧ Пётр Іларыёнавіч (27.1.1907, Мінск — 28.5.1992), бел. вучоны ў галіне хіміі торфу. Чл.-кар. АН Беларусі (1953), д-р хім. н., праф. (1952). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1928). З 1936 у Ін-це хіміі АН БССР. З 1952 дырэктар, у 1960—87 заг. лабараторыі Ін-та торфу АН БССР. Навук. працы па хім. перапрацоўцы торфу. Прапанаваў новыя шляхі выкарыстання торфу (вытв-сць з торфу воску, прэс-парашковых пластычных мас, тарфашчолачных рэагентаў, напаўняльнікаў для фенапластаў), тэхналогію вылучэння з торфу стэарынаў і метад сінтэзу на іх аснове гарманальных прэпаратаў.
Тв.: Торфяной воск и сопутствующие продукты. Мн., 1977 (у сааўт.).
Літ.: П.И.Белькевич // Весці АН БССР. Сер. хім. навук. 1977. № 1.
М.У.Токараў. с. 403
БЯЛЬМО́ , лейкома, рубцовае памутненне рагавой абалонкі вока. Бывае прыроджанае (запаленне рагавіцы ў перыяд унутрывантробнага развіцця) і набытае (вынік хвароб, траўмаў вачэй). Бяльмо можа займаць усю паверхню рагавіцы або яе частку. У залежнасці ад памераў і інтэнсіўнасці памутнення зрок значна пагаршаецца або поўнасцю страчваецца. Рагавая абалонка набывае белаваты колер з бліскучай паверхняй. Часта ў яе ўрастаюць крывяносныя сасуды. Лячэнне: рассысальная тэрапія, хірургічнае — кератапластыка.
Д.М.Марчанка. с. 404
БЯЛЬМО́НТЫ , курганны могільнік балта-славянскага насельніцтва (8—10 ст.) на тэр. б. маёнтка Бяльмонты каля в. Ахрэмаўцы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Даследаваны 14 курганоў у 1892, 1938, 1970-я г. і 1982. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены жал. і бронзавыя спражкі, пярсцёнак, лунніцападобныя скроневыя кольцы, фрагменты бронзавага ўпрыгожання, ляпныя пасудзіны. с. 404
БЯЛЬМО́НТЫ , Двор Альгердаўшчына, былы маёнтак у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл. Вядомы з 1748 як уладанне Гільзенаў, пры іх атрымалі сваю назву (ад франц. belmont прыгожая гара). У 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. ў Бяльмонтах створаны палацава-паркавы ансамбль, які ўключаў 2-павярховы мураваны палац (меў 33 пакоі), вял. круглую парадную залу, дамашнюю капліцу. У 1768 пабудаваны філіяльны касцёл Ісуса Хрыста. У 19 ст. пры Манузі і Плятэрах Бяльмонты сталі буйным цэнтрам культ. жыцця Браслаўшчыны. Тут прайшло дзяцінства мастака Я.Траяноўскага, у Бяльмонтах бывалі Н.Орда, дзекабрысты М.С.Лунін, А.В.Поджыа і інш.; існавалі багатыя музейная калекцыя і бібліятэка (у 1-ю сусв. вайну вывезена ў Петраград), парафіяльная школа (у 1804 было 30 вучняў), з 1857 дзейнічаў бровар. У 1-ю сусв. вайну палац Плятэраў разбураны. З 1976 Бяльмонты ўвайшлі ў склад в. Ахрэмаўцы.
К.С.Шыдлоўскі. с. 404
БЯЛЮ́К (Anthericum), род кветкавых раслін сям. асфадэлавых. Каля 250 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічнай Афрыцы і на Мадагаскары, таксама ў субтропіках і ва ўмераных абласцях Еўропы і Амерыкі. На Беларусі трапляецца бялюк галінасты (А. ramosum), што расце ў хваёвых і мяшаных лясах, дубровах, на ўзлесках і ў хмызняках на паўн.-ўсх. мяжы арэала. Як інтрадукаваны вырошчваецца бялюк лілейны (А. liliago).
Шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным слабагалінастым сцяблом і кароткім карэнішчам. Лісце прыкаранёвае, вузкалінейнае, жалабатае. Кветкі белыя ў мяцёлках ці гронках. Плод — скурастая шарападобная каробачка. Лек. і дэкар. расліны. с. 404
БЯЛЯ́ВІН Евель Самуілавіч (3.5.1920, г. Барысаў — 10.9.1972), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Мінскі аэраклуб (1937), ваен. школу лётчыкаў (1939). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўд., Закаўказскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах: камандзір авіязвяна, эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў. Зрабіў каля 300 баявых вылетаў. Да 1972 у Сав. Арміі. с. 404
БЯЛЯЕ́ВА Людміла Міхайлаўна (н. 20.6.1948, г.п. Узда Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-р мед. н. (1990), праф. (1993). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1972). З 1979 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па праблемах дзіцячай кардыярэўматалогіі.
Тв.: Основы кардиологии детского возраста: Справ. Мн., 1991 (у сааўт.). с. 404
БЯЛЯ́ЕЎ Аляксандр Раманавіч (16.3.1884, Смаленск — 6.1.1942), рускі пісьменнік. Адзін з пачынальнікаў навук.-фантастычнага жанру ў рус. л-ры. Аўтар раманаў (больш за 50), у якіх — праблемы навукі і тэхнікі будучага, асваення Сусвету і міжпланетных палётаў, біялогіі, медыцыны і фізікі («Галава прафесара Доўэля», 1925; «Чалавек-амфібія», «Барацьба ў эфіры», абодва 1928; «Скачок у нішто», 1933, «Зорка КЭЦ», 1936, «Пад небам Арктыкі», 1938; «Арыэль», 1941; «Калі патухне святло», апубл. 1960, і інш.). У яго творах — сац. вастрыня, спалучэнне навуковасці, займальнасці і гумару.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—5. Л., 1983—85.
Літ.: Ляпунов Б. А.Беляев: Критикобиогр. очерк. М., 1967.
С.Ф.Кузьміна. с. 404
БЯЛЯ́ЕЎ Васіль Іванавіч (н. 3.1.1926, Мінск), бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д-р тэхн. н. (1970), праф. (1972). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1948). З 1951 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па мех. і тэхнал. уласцівасцях металаў, па кантактным узаемадзеянні металаў і сплаваў.
Тв.: Высокоскоростная деформация металлов. Мн., 1976 (у сааўт.); Диаграмма состояния железоуглеродистых сплавов. Мн., 1992. с. 404
БЯЛЯ́ЕЎ Віктар Міхайлавіч (6.2.1888, г. Ніжнеўральск — 16.2.1968), рускі музыказнавец, фалькларыст. Д-р мастацтвазнаўства (1944), праф. (1919). Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1914). Працы па сав. і зарубежнай музыцы, старарус. муз. пісьменнасці. Распрацоўваў тэарэт. праблемы муз. фальклору народаў СССР і зарубежных краін, стварыў першыя сістэматызацыі муз. інструментарыя рус., бел. і інш. народаў. Аўтар манаграфіі па муз. фальклоры беларусаў «Беларуская народная музыка» (1941). Падрыхтаваў і выдаў шэраг зборнікаў нар. песень.
Тв.: Пауль Хиндемит. Л., 1927; Афганская народная музыка. М., 1960; Очерки по истории музыки народов СССР. Вып. 1—2. М., 1962—63; Персидские теснифы. М., 1964; О музыкальном фольклоре и древней письменности. М., 1971.
Літ.: В.М. Беляев, 1888—1968. М., 1990. с. 404
БЯЛЯ́ЕЎ Дзмітрый Канстанцінавіч (17.7.1917, с. Пратасава Кастрамской вобл., Расія — 1985), савецкі біёлаг. Акад. АН СССР (1972, чл.-кар. 1964). Скончыў Іванаўскі с.-г. ін-т (1938). У 1939—41 і 1946—58 у НДІ пушной зверагадоўлі (Масква), з 1959 дырэктар Ін-та цыталогіі і генетыкі Сібірскага аддзялення АН СССР. Навук. працы па агульнай біялогіі, генетыцы і селекцыі жывёл, тэорыі эвалюцыі, па ўздзеянні фіз. фактараў і прыручэнні дзікіх жывёл на іх рэпрадуктыўную функцыю, праблемах фотаперыядызму пры рэгуляцыі размнажэння і пладавітасці млекакормячых. с. 404
БЯЛЯ́ЕЎ Іван Дзмітрыевіч (1810, Масква — 1.12.1873), рускі гісторык, славянафіл. З 1852 праф. Маскоўскага ун-та, сакратар Маскоўскага таварыства гісторыі і старажытнасцей расійскіх. Працы па гісторыі рус. сялянства, права, ваен. справы, летапісання. Даследаваў пытанні гісторыі Беларусі да 16 ст. У «Гісторыі Полацка ці Паўночна-Заходняй Русі...» (1872), прааналізаваў сац. і нац. склад насельніцтва, гісторыю царквы, адміністрацыі Кіеўскай Русі і ВКЛ. Першы з рус. гісторыкаў даў этнагр. апісанне беларусаў, якіх называў крывічамі. Сабраў калекцыю стараж.-рус. рукапісаў.
Тв.: Очерк истории Северо-Западного края России. Вильна, 1876; Крестьяне на Руси. М., 1860. с. 404
БЯЛЯ́ЕЎ Мікалай Рыгоравіч (н. 5.6.1925, в. Кругліца Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну з сак. 1944 на 1-м Бел. фронце. Камандзір мінамётнага разліку ст. сяржант Б. вызначыўся ў баях на тэр. Польшчы і Германіі. с. 405
БЯЛЯ́ЕЎ Мітрафан Пятровіч (22.2.1836, С.-Пецярбруг — 4 ці 10.1.1904), рускі муз. дзеяч, выдавец, мецэнат. У яго доме ў 1880—90-я г. збіраліся пецярб. кампазітары т.зв. Бяляеўскага гуртка на чале з М.Рымскім-Корсакавым. Заснаваў Глінкаўскія прэміі (1884, пакінуў фонд для іх), «Рускія сімф. канцэрты» (1885), выд-ва «М.П.Бяляеў у Лейпцыгу» з нотагандл. базай у Пецярбургу (1885), «Рускія квартэтныя вечары» (1891). Старшыня Пецярб. т-ва камернай музыкі (з 1898); наладжваў штогадовыя конкурсы на лепшы камерна-інстр. твор (з 1892, з прысуджэннем прэмій). с. 405
БЯЛЯ́ЕЎ Міхаіл Веніямінавіч (н. 10.7.1922, г. Тамбоў, Расія), бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Маскоўскі ін-т дэкар.-прыкладнога мастацтва (1950). З 1950 у Львоўскім ін-це дэкар.-прыкладнога мастацтва, з 1962 у Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе ў галіне керамікі. У аснове творчасці — легенды, казкі, алегарычныя сюжэты. Работы вылучаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, вобразнай выразнасцю. Аўтар дэкар. кампазіцый «Лясная песня» (трыптых па творах Л.Украінкі, 1958); алегарычных скульптур «Бярэзіна» (1967), «Яблынька» (1979), «Лясун»; серыі «Поры года»; 5 дэкар. масак для фантана каля Дзярж. т-ра музкамедыі Беларусі (усе 1981); маст.-керамічнай абліцоўкі вытв. корпуса Бел. тэлебачання (1985), «Сцяпан Палубес», «Весці Чарнобыля», «Перакаці-поле» (усе 1990), «Казка» (1992) і інш. с. 405
БЯЛЯ́ЕЎ Павел Іванавіч (26.6.1925, с. Чэлішчава Тацемскага р-на Валагодскай вобл., Расія — 10.1.1970), савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1965), лётчык-касманаўт СССР (1965). Скончыў Ейскае авіявучылішча марскіх лётчыкаў-знішчальнікаў (1945), Ваенна-паветр. акадэмію (цяпер імя Ю.А.Гагарына, 1959). З 1960 у атрадзе касманаўтаў. 18—19.3.1965 з А.А.Лявонавым здзейсніў палёт як камандзір касм. карабля «Узыход-2». У час палёту кіраваў выхадам Лявонава ў космас (упершыню ў свеце). Пры пасадцы выкарыстаў сістэму ручнога кіравання. Працягласць палёту 2,08 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АН СССР. с. 405
БЯЛЯ́ЕЎ Уладзімір Паўлавіч (21.3.1907, г. Камянец-Падольскі, Украіна — 20.2.1990), рускі пісьменнік. Пісаў на рус. і ўкр. мовах. Першы твор — аповесць «Падлеткі» (1936). Найб. значны — трылогія «Старая крэпасць» (ч. 1—2, 1937—51; Дзярж. прэмія СССР 1952; фільм «Трывожная маладосць», 1955) пра лёс, прыгоды-выпрабаванні дзяцей у грамадз. вайну, дзейнасць першых камсамольцаў. Аўтар кніг апавяданняў, нарысаў, прысвечаных Вял. Айч. вайне («Граніца ў агні», 1948; «На ваенных дарогах», 1956; «Хто табе здрадзіў?», 1969; «Вішнёвая алея», 1985), дакумент. аповесці «Рэха чорнага лесу» (1963, з І.В.Падаляніным) і інш. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1975.
Літ.: Разумневич В. Владимир Беляев: Очерк творчества. М., 1983.
С.Ф.Кузьміна. с. 405
БЯЛЯ́ЕЎ Якаў Дзмітрыевіч (15.3.1918, в. Піхалёва Кінешамскага р-на Іванаўскай вобл., Расія — 6.7.1941), Герой Сав. Саюза (1941). У Чырв. Арміі з 1938. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну камандзір бронемашыны сяржант Бяляеў вызначыўся ў абарончых баях 25.6.1941 каля в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага р-на, 6 ліп. ў Крупскім р-не Мінскай вобл., дзе загінуў у рукапашным баі. с. 405
БЯЛЯ́ЕЎ Яўген Міхайлавіч (н. 11.9.1926, г. Клінцы Бранскай вобл., Расія), рускі спявак (лірычны тэнар). Нар. арт. СССР (1967). Скончыў Маскоўскі муз.-пед. ін-т імя Гнесіных (1968). З 1947 саліст ансамбляў песні і танца Прыкарпацкай і Кіеўскай ваен. акруг, у 1955—79 — Ансамбля песні і танца Сав. Арміі, з 1980 — Расканцэрта. Ў рэпертуары рус. нар. песні, песні сучасных кампазітараў (многія выканаў упершыню). Дзярж. прэмія СССР 1978. с. 405
БЯЛЯ́К , заяц-бяляк, гл. ў арт. Зайцы. с. 405
БЯЛЯ́К , губа авечая, хрушч (Albatrellus ovinus), шапкавы базідыяльны грыб з роду альбатрэлус сям. скутыгеравых. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я і ў Аўстраліі. На Беларусі трапляецца ў хвойных лясах (пераважна ў старых ельніках). Расце групамі, зросткамі і адзіночна.
Шапка дыям. 5—10 см, пукатая, потым пляскатая, гладкая або слабатрэшчынаваталускаватая, белая, часта са светла-жоўтымі плямамі. Мякаць шчыльная, сырападобная, белая або крыху жаўтаватая, з грыбным пахам і смакам, пры высыханні жаўцее. Ножка даўж. 3—4 см, аднаго колеру з шапкай. У маладым узросце ядомы грыб (спажываецца свежы, сушаны). с. 405
БЯЛЯ́К Юзаф (1741, в. Лоўчыцы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — чэрв. 1794), вайсковы дзеяч ВКЛ, ген.-м. (1790). Паводле паходжання бел. татарын. Быў на вайск. службе ў Саксоніі, удзельнік Сямігадовай вайны 1756—63. Прыхільнік караля Аўгуста ІІІ, потым Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У час Барскай канфедэрацыі камандзір каралеўскага палка татар. У 1769 на баку канфедэтараў удзельнічаў у бітвах пад Слонімам, Моўчаддзю (Баранавіцкі р-н) і на Жамойціі, у вер. 1771 — у пераможнай бітве над рас. войскамі каля Бездзежа (Драгічынскі р-н). 23.9.1771 у бітве каля Сталавічаў (Баранавіцкі р-н), калі войска ВКЛ было разбіта рускімі, адступіў з палком, захаваўшы баявы парадак. У 1788—89 удзельнічаў у задушэнні сял. паўстання на Украіне. У чэрв.—ліп. 1792 на чале пярэдняга корпуса войска ВКЛ ваяваў пад Свержанем (Стаўбцоўскі р-н), Зэльвай і Брэстам. Далучыўся да паўстання 1794, у чэрв. ўзначаліў корпус, з якім прайшоў ад Гродна да Слоніма і Іўя. Праз некалькі дзён раптоўна памёр.
А.П.Грыцкевіч. с. 405
БЯЛЯ́НКА , ваўнянка белая (Lactarius pubescens), шапкавы пласціністы грыб з роду млечнік сям. сыраежкавых. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца ўсюды. Расце групамі пераважна ў маладых, часта забалочаных бярозавых і мяшаных лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў жніўні—верасні.
Шапка да 6 см у дыяметры, тонкаапушаная, з загнутым уніз валакністым краем, белая, сухая або злёгку слізкая, з цягам часу становіцца шырокалейкападобная, сухая, белая або крэмаватая. Пласцінкі спачатку белыя, пасля крэмава-ружовыя. Ножка да 4 см выш., белая або з ружавата-крэмавым адценнем, гладкая, пустая. Мякаць белая, пад скуркай ружаватая, са слабым пахам герані, мае горкі млечны сок. Ядомы грыб. Ужываецца толькі солены (пасля вымачкі і адварвання). Вонкавым выглядам нагадвае сапраўдную ваўнянку. с. 405
БЯЛЯ́НКІ (Pieridaeе), сямейства насякомых атр. матылёў. Больш за 500 відаў. На Беларусі 12. Пашыраны на ўсіх мацерыках, найб. вядомыя бялянкі капусная, або капусніца (Pieris brassicae), рэпніца (Р. rapae), бручніца (Р. napi).
Дзённыя матылі, крылы ў размаху да 8 см. Афарбоўка часцей белая, жоўтая або аранжавая, з чорным малюнкам. Вусені зялёныя або стракатыя, звычайна ўкрытыя кароткімі валаскамі. Кукалкі жаўтаватыя або шараватабелыя з чорнымі кропкамі і плямамі прымацоўваюцца да субстрату паяском з шаўкавістай павуцінкі галавой уверх. Развіваюцца пераважна на крыжакветных і бабовых раслінах, некат. жывуць на крушынавых, ружавых і інш. Шэраг бялянак шкоднікі с.-г. культур, вусені аб’ядаюць лісце. Жаўтушкі, зоркі, лімонніцы — дэкар. матылі лугоў, палёў, лясоў. Некат. віды ахоўваюцца, жаўтушка тарфянікавая (Colias palaeno) занесена ў Чырв. кнігу Беларусі. с. 406
БЯЛЯ́НКІН Віталь Сцяпанавіч (н. 30.4.1937, г. Джума Самаркандскай вобл., Узбекістан), бел. архітэктар. Засл. арх. Беларусі (1991). Скончыў БПІ (1963). З 1968 у «Белдзяржпраекце» (гал. архітэктар праектаў). Адначасова з 1989 кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі. Асн. работы: 15-павярховы інтэрнат Бел. тэхналагічнага ін-та (1975, у сааўт.), Мінскі палац моладзі (1986) і спецыялізаваная агульнаадук. школа (1988; абодвух кіраўнік аўтарскага калектыву), 2-я чарга буд-ва Нацыянальнага маст. музея Беларусі (праект 1991, у сааўт.) у Мінску, Мемарыял воінскай славы на Лудчыцкай вышыні ў Быхаўскім р-не (1984, у сааўт.; Дзярж. прэмія Беларусі 1986). с. 406
БЯЛЯ́ЎСКАС (Bieliauskas) Альфонсас (н. 5.10.1923, в. Невяроніс Каўнаскага р-на, Літва), літоўскі пісьменнік. Засл. дз. культ. Літвы (1965). Нар. пісьменнік Літвы (1983). Скончыў Вільнюскі ун-т (1951). Першы эпічны твор — аповесць «Рабочая вуліца» (1956; новы варыянт — раман «Яна любіла Паўліса», 1976). У раманах «Цвітуць пунсовыя ружы» (1959; Дзярж. прэмія Літвы 1959), «Мы яшчэ сустрэнемся, Вільма» (1962), «Каўнаскі раман» (1966), «Тады, у дождж» (1977) і інш. — сац.-паліт. супярэчнасці і духоўнае станаўленне чалавека; «Спакойныя часіны» (1981) — сямейныя калізіі сучасных інтэлігентаў. Аўтар дакумент. рамана «Вільнюскія пагоркі» (1984) пра падзеі ў Літве 1940. У раманах Бяляўскаса спалучаны псіхал. аналіз, лірычнасць і публіцыстычнасць.
Тв.: Рус. пер. — Избр. произв. Т. 1—2. М., 1983. с. 406
БЯЛЯ́ЎСКІ Восіп Фаміч (1859, в. Райск Беластоцкага ваяв., Польшча — 1935), бел. рэвалюцыянер-народнік, дзеяч польскага сацыяліст. руху. З 1878 чл. народніцкай арг-цыі «Зямля і воля». У 1879 перайшоў на пазіцыі «Народнай волі». Разам з чл. нарадавольскага гуртка ў Гродне планаваў серыю тэрарыст. актаў. Быў арыштаваны, прыцягваўся да дазнання па справах аб сацыяліст. прапагандзе ў Пецярбургу, Гродне, «працэсе 137-і» ў Варшаве. У 1880 высланы ў Кастраму, у 1881 — у Цюменскую вобл., дзе ў 1884 удзельнічаў у хваляваннях ссыльнапасяленцаў. У 1886 вярнуўся ў Беласток. За сувязі з «Народнай воляй» і польскай рэв. арг-цыяй «Пралетарыят» у 1887 арыштаваны, у 1888 высланы ў Іркуцкую вобл.
В.М. Чарапіца. с. 406
БЯЛЯ́ЦКІ Дзмітрый Паўлавіч (2.11.1906, в. Пугляі Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 2.6.1982), бел. гігіеніст. Д-р мед. н. (1967), праф. (1968). Засл. ўрач Беларусі (1967). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1933). Нам. міністра аховы здароўя (1943—59), адначасова з 1945 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па арганізацыі аховы здароўя, сан.-эпідэміял. справы, па гісторыі медыцыны.
Тв.: Развитие санитарного дела в Белорусской ССР. Мн., 1966; Санитарная охрана внешней среды — всенародное дело. Мн., 1974. с. 406
БЯЛЯ́ЦКІ Мікалай Пятровіч (н. 27.9.1950, в. 1-я Слабодка Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Д-р эканам. н. (1990), праф. (1993). Скончыў Мінскі радыётэхн. Ін-т (1972). Працаваў у ВА «Інтэграл», з 1980 — у Мінскім радыётэхн. ін-це, з 1993 — у Бел. дзярж. эканам. ун-це. Асн. кірунак навук. дзейнасці — кадравы менеджмент, прадпрымальніцкі стыль кіравання, дзелавое замежнае партнёрства, ацэнка персаналу кіравання.
Тв.: Кадровый потенциал организаторов производства. Мн., 1990. с. 406
БЯНЕ́ЎСКІ Казімір Іванавіч (23.8.1896, г. п. Ліцін Вінніцкай вобл., Украіна — 3.7.1968), бел. альтыст. Засл. арт. Беларусі (1955). Вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі (1918—21). Працаваў у аркестрах муз. т-раў Вінніцы, Кіева, Баку. У 1937—68 канцэртмайстар групы альтоў у аркестры Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Удзельнік Дзярж. квартэта БССР. с. 406
БЯНЁ́ЎСКІ (Beniowski) Маўрыцы Аўгуст (1746?, Вербаў, Славакія — 23.5.1786), польскі падарожнік і мемуарыст. З венг. шляхецкай сям’і. Выхоўваўся ў Венскай ваен. акадэміі, вывучаў марскую справу ў Гамбургу. З 1768 у Польшчы, падтрымліваў сувязі з удзельнікамі Барскай канфедэрацыі. У 1770 трапіў у рас. палон, сасланы на Камчатку. У 1771 арганізаваў бунт ссыльных і на захопленым караблі дабраўся да Макао (Аамынь). З 1772 у Францыі, у 1773 адпраўлены на в-аў Мадагаскар з мэтай заснаваць там франц. калонію. Абраны жыхарамі ўладаром часткі вострава, але ў 1776 пакінуў яго. У 1778 на службе ў аўстр. арміі. Неаднаразова падарожнічаў у Амерыку, удзельнічаў у вайне за незалежнасць у Паўн. Амерыцы. У 1784 арганізаваў экспедыцыю на Мадагаскар, дзе збіраўся заснаваць уласную дзяржаву. Забіты ва ўзбр. сутычцы з французамі. Вёў дзённік, стылізаваны пад авантурны раман.
Літ.: Давидсон А.Б., Макрушин В.А. Зов дальних морей. М., 1979. С. 143— 202; Orłowski L. Maurycy August Beniowski. Warszawa, 1961; Sieroszewski A. Maurycy Beniowski w literackiej legendzie. Warszawa, 1970; Kajdański E. Tajemnica Beniowskiego: Odkrycia, intrygi, fałszerstwa. Warszawa, 1994.
Н.К. Мазоўка. с. 406
БЯНЬКО́Ў Павел Пятровіч (8.12.1879, г. Казань — 16.1.1949), узбекскі жывапісец. Засл. дз. маст. Узбекістана (1939). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1901 — 06), у акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1906). Чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (1922—32). Майстар пленэру з тонкім адчуваннем прыроды і нац. каларыту Сярэдняй Азіі. Сярод работ: «Старая Бухара» і «Дзяўчаты-хівінкі» (1931), «Ліст з фронту» (1945), «Дзяўчына з дутарам» (1947), «Зноў на радзіме» (1948) і інш. с. 406
БЯРБЕ́РАВА Ніна Мікалаеўна (8.8.1901, С.-Пецярбург — 1993), руская пісьменніца. У 1922 разам з мужам У.Хадасевічам эмігрыравала. Жыла ў Парыжы, літ. супрацоўнік газ. «Последние новости», дзе апублікавала цыкл апавяданняў «Біянкурскія святы» (1928—40). У 1950 пераехала ў ЗША, выкладала рус. мову ў Іельскім і інш. ун-тах; праф. л-ры. Раманы «Апошнія і першыя: раман з эмігранцкага жыцця» (1930), «Валадарка» (1932), «Без канца» (1938) пра лёс салдат і афіцэраў белай гвардыі. Аўтар кніг «Чайкоўскі, гісторыя адзінокага жыцця» (1936, СПб., 1993), «Барадзін» (1938), аўтабіягр. кнігі «Курсіў мой» (на англ. мове, 1969, на рус. мове 1972; 2 выд., т. 1—2, 1988), рамана «Жалезная жанчына» (1981, М., 1991) пра неардынарнае жыццё рус. эмігранткі, даследавання «Людзі і ложы: Рускія масоны ХХ ст.» (1986). Пісала вершы, крытычныя артыкулы пра творчасць Хадасевіча, У.Набокава, рус. сав. літаратуру.
Тв.: Стихи, 1921—1983. Нью-Йорк, 1984; Повести. М., 1992; Рассказы в изгнании. М., 1994.
С.Ф.Кузьміна. с. 406
БЯРБЕ́РАЎ Хрыста Хрыстаў (28.8.1935, Сафія — 23.12.1967), балгарскі публіцыст, перакладчык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1959). Першы ў Балгарыі пачаў перакладаць бел. прозу з арыгінала. На балг. мову пераклаў некаторыя вершы А.Куляшова («Выбраныя вершы і паэмы», Сафія, 1963, разам з Н.Вылчавым), П.Броўкі, раман І.Шамякіна «Сэрца на далоні» (Сафія, 1965). У анталогіі «Беларускія апавяданні» (1968) у яго перакладзе змешчаны творы 29 бел. аўтараў. Пераклады Бярберава вызначаюцца высокім маст. узроўнем. с. 407
БЯРВЕ́НКА , рака ў Беларусі, у Гродзенскім р-не, левы прыток Пыранкі (бас. Нёмана). Даўж. 25 км. Пл. вадазбору 110 км2. Пачынаецца з воз. Доўгае. На ўсім працягу каналізаваная. с. 407
БЯРДА́НКА , адназарадная вінтоўка калібру 10,67 мм. Распрацавана амер. вынаходнікам Х. Берданам. Удасканалена ў 1860-я г. рус. ваен. інжынерамі А.П.Горлавым і К.І.Гуніусам у ЗША, дзе атрымала назву «руская вінтоўка». Была на ўзбраенні рус. арміі ў 1868— 91. с. 407
БЯРДЗІ́ЧАЎ , горад на Украіне, цэнтр раёна ў Жытомірскай вобл. Засн. ў 15 ст. 91,6 тыс. ж. (1993). Чыг. вузел. Машынабудаванне (хім. абсталяванне, станкабудаванне і інш.), мэблевая, паліграф., харч. (мясная, цукр. і інш.) прам-сць. Крэпасць-манастыр кармелітаў (засн. ў 1627); касцёл, у якім у 1850 вянчаўся з Эвелінай Ганскай франц. пісьменнік А.Бальзак. с. 407
БЯРДЗЯ́ЕЎ (Bierdiajew) Валерыян (7.3.1885, г. Гродна — 28.11.1956), польскі дырыжор, педагог. Вучыўся ў Лейпцыгскай кансерваторыі ў М.Рэгера (кампазіцыя), К.Нікіша (дырыжыраванне), Х.Зіта (скрыпка). Інтэрпрэтатар рус. музыкі, твораў Л.Бетховена. З 1908 дырыжор Марыінскага т-ра ў Пецярбургу. У 1921—30 працаваў у Польшчы, Расіі, на Украіне. З 1930 выкладаў у Варшаўскай кансерваторыі (з 1945 праф.), Вышэйшых муз. школах у Кракаве, Познані. З 1947 дырэктар і дырыжор Кракаўскай філармоніі. Дзярж. прэмія Польшчы 1951. с. 407
БЯРДЗЯ́ЕЎ Мікалай Аляксандравіч (6.3.1874, Кіеў — 23.3.1948), рускі філосаф і публіцыст. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це (1894—98). З 1917 праф. філасофіі Маскоўскага ун-та. Арганізатар «Вольнай акадэміі духоўнай культуры ў Маскве» (1919). У 1922 высланы з СССР, жыў у Берліне, Парыжы. Знаходзячыся пад уплывам філасофіі І.Канта, Я.Бёме, А.Шапенгаўэра, Ф.Ніцшэ, У.Салаўёва, В.Разанава, абараняў ідэі экзістэнцыялізму, прапагандаваў прымат свабоды над быццём і чалавека над светам, адстойваў абсалютную каштоўнасць любой асобы і любой культуры. У працах «Філасофія свабоды» (1911), «Дух і рэальнасць» (1937), «Экзістэнцыяльная дыялектыка боскага і чалавечага» (1952) і інш. абгрунтаваў канцэпцыю т. зв. новай рэлігійнай свядомасці, або хрысціянскага персаналізму. Паводле Бярдзяева, задача чалавека ў вызваленні свайго духу з палону ўяўнага быцця і «выхадзе з рабства ў свабоду», з варожасці свету ў «касмічную любоў»; гэта магчыма толькі пры выкананні строгіх правіл і норм паводзін, сфармуляваных у Старым запавеце (этыка закону), перайманні подзвігу Ісуса Хрыста (этыка збавення), выхаванні святасці, духоўным узвышэнні асобы і яе свабоднай любові да Бога-творцы (этыка творчасці). Бярдзяеў лічыў неапраўданымі сац. рэвалюцыі, якія прыводзяць «да вынішчэння святасці», гібелі духоўнай культуры. Ён сцвярджаў, што марксізм «засланіў» чалавека класам і не здольны вырашыць праблему свабоды і актыўнасці асобы, асуджаў бесчалавечнасць, насілле і тэрор, якія сталі штодзённай практыкай таталітарных рэжымаў, у т.л. і сталінскага рэжыму ў СССР. Даследаваў праблемы інтэлектуальнай гісторыі Расіі, распрацаваў канцэпцыю т. зв. «камюнатарнасці» (абшчыннасці) або рускай самабытнасці, за мяжой выступаў як патрыёт, прадстаўнік рус. культуры і праціўнік розных формаў месіянскай і шавіністычнай ідэалогіі.
Тв.: Новое религиозное сознание и общественность. СПб., 1907; Душа России. М., 1915; Судьба России: Опыты по психологии войны и национальности. М., 1918 (репр. изд. М., 1990); Смысл истории. Берлин, 1923; Тое ж. М., 1990; О назначении человека. Париж, 1931; Тое ж. М., 1993; Русская идея: Осн. проблемы рус. мысли XIX — нач. ХХ в. Париж, 1946; Истоки и смысл русского коммунизма. Париж., 1955 (репр. изд. М., 1990); Философия неравенства. М., 1990; Самопознание: (Опыт филос. автобиогр.). М., 1991; Философия творчества, культуры и искусства. Т. 1—2. М., 1994; Царстви Духа и царство Кесаря. М., 1995.
С.Ф.Дубянецкі. с. 407
БЯРДЗЯ́НСК (у 1939—58 Асіпенка), горад на Украіне, цэнтр раёна ў Запарожскай вобл. Засн. ў 1827. 132 тыс. ж. (1993). Порт на Азоўскім м. Чыг. станцыя. Прам-сць: машынабудаванне (с.-г. і дарожныя машыны, кабель і інш.), харч. (у тл. рыбная), лёгкая (абутковая, трыкат.), нафтаперапрацоўчая; вытв-сць буд. матэрыялаў (шкловалакно). Пед. ін-т. Краязнаўчы, маст. музеі. Гразевы і прыморскі кліматычны курорт за 5 км ад горада, на беразе Азоўскага м. Развіваецца з канца 19 ст. Шырокія пясчаныя пляжы даўж. каля 20 км. Клімат пераходны ад марскога да кантынентальнага з мяккай зімой, цёплым летам і вял. колькасцю сонечных дзён. Лячэбныя гразі, рапу салёных азёр і заліваў Азоўскага м. выкарыстоўваюць на лячэнне хвароб органаў руху і апоры, сардэчна-сасудзістай і перыферычнай нерв. сістэм, гінекалагічных. с. 407
БЯРДЫ́Ш (польск. berdysz), старадаўняя халодная зброя ў выглядзе насаджанай на драўлянае дрэўка сякеры з лязом у форме паўмесяца. Вядомы ў краінах стараж. Усходу, у 15 — пач. 18 ст. па ўсёй Еўропе. Пашыраны ў Рус. дзяржаве ў 16—17 ст., выкарыстоўваўся пешымі воінамі, пераважна стральцамі. На Беларусі ў 16 — пач. 18 ст. масавая зброя гараджан і сялян-паўстанцаў, гар. начной варты і брамнікаў. У час археал. раскопак знойдзены бердыш 12, 14—17 ст. у Віцебску, Брэсце, Гродне, Мінску, Мядзеле і інш. Бел. збройнікі выраблялі бердышы простыя і «набіўныя срэбрам з абухамі». Блізкім да бердыша відам зброі была алебарда. с. 407
БЯРЖО́НКА , возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Акунёўка, за 9 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,21 км2, даўж. 700 м, найб. глыб. 1,5 м, даўж. берагавой лініі 1,7 км. Пл. вадазбору 6,25 км2. Злучана ручаём з воз. Пагошча. с. 408
БЯРЖО́НКА , возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Янка, за 9 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,19 км2, даўж. 690 м, найб. Шыр. 390, найб. глыб. 2,6 м, даўж. берагавой лініі 1,9 км. Пл. вадазбору 6,56 км2. Абкружана забалочанай поймай, парослай хмызняком. Схілы катлавіны выш. да 2 м, пясчаныя, разараныя. Берагі нізкія, тарфяністыя. Дно выслана сапрапелем. Зарастае. с. 408
БЯРКО́ВІЧ Марыя Веньямінаўна (26.12.1910, г. Беразіно Мінскай вобл. — 19.9-1993), бел. мастак кіно і жывапісец. Скончыла Віцебскі маст. тэхнікум (1930), Маскоўскі маст. ін-т імя Сурыкава (1939). У 1954—75 мастак па касцюмах на кінастудыі «Беларусьфільм» (касцюмы да кінафільмаў «Міколка-паравоз», «Чырвонае лісце», «Апошні хлеб», «Доўгія вёрсты вайны» і інш.). Майстар акварэлі — пейзажы Раўбічаў, Мінска, Рыжскага ўзмор’я і інш. с. 408
БЯРКО́Ў Уладзімір Фядотавіч (н. 1.4.1936, в. Ляхаўшчына Чавускага р-на Магілёўскай вобл.), бел. філосаф. Д-р філас. н. (1981), праф. (1984). Скончыў БДУ (1959). У 1967—82 і з 1990 у БДУ, у 1982—90 у БПІ. Даследуе праблемы логікі, метадалогіі і філасофіі навукі. Аўтар навук. прац, дапаможнікаў па філасофіі і логіцы для ВНУ.
Тв.: Вопрос как форма мысли. Мн., 1972; Противоречия в науке. Мн., 1980; Структура и генезис научной проблемы. Мн., 1983. с. 408
БЯРНА́ЦКІ Дзмітрый Васілевіч (24.7.1912, г. п. Стрэшын Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 23.1.1945), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Арлоўскае пях. вучылішча (1942). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял. Айч. вайну з 1942 на Сталінградскім, Данскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах. 21.1.1945 капітан Бярнацкі на чале групы байцоў у баі каля г. Брэслаў фарсіраваў Одэр, выбіў праціўніка з траншэі, адбіў 5 варожых контратак. Загінуў у баі. с. 408
БЯРНО́ВА , возера ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Обаль, за 22 км на ПдЗ ад г. Гарадок. Пл. 2,8 км2, даўж. 3,5 км, найб. шыр. 1,62 км, найб. глыб. 10,9 м, даўж. берагавой лініі 10,2 км. Пл. вадазбору 57 км2.
Схілы катлавіны выш. 15—25 м, на Пн 5— 10 м, параслі хмызняком, на ПнУ і ПнЗ разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на Пн забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей дно глеістае. 4 астравы агульнай пл. 0,1 га. Упадае р. Віраўлянка, выцякае р. Бярозаўка. с. 408
БЯРНО́ВІЧЫ , ваенныя і дзяржаўныя дзеячы ВКЛ з роду ўласнага герба «Бярновіч». Валодалі маёнткамі ў Менскім і Новагародскім ваяв. Выводзілі свой род з Прусіі ад 1560. Найб. вядомыя Бярновічы:
Ян, заснавальнік роду. Упершыню згадваецца ў 1683 як маёр войска ВКЛ. Стольнік вендэнскі. Юрый Вільгельм, стольнік вендэнскі з 1701, у 1704—07 на вайск. службе. Міхал (24.9.1734 — пасля 1802), староста крэўскі (1764), суддзя земскі новагародскі (1783), слуцкі падкаморы (1792) і павятовы маршалак (1795—1802). Заснаваў у сваім маёнтку Бабоўня мястэчка. Сэрвацы Станіслаў Антон 114.5.1784 — каля 1835), старшыня мінскага гал. і памежнага судоў, старшыня гал. судоў Мінскай губ., слуцкі павятовы маршалак (1808—11).
Л.А.Акаловіч. с. 408
БЯРО́ЗА (Betula), род кветкавых раслін сям. бярозавых. Каля 140 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і ад гор субтропікаў да арктычных тундраў. На Беларусі 6 дзікарослых і 44 інтрадукаваныя віды рознага геагр. паходжання. Бяроза павіслая, або бародаўчатая (В. pendula), і пушыстая, або белая (В. pubescens), утвараюць бярозавыя лясы; карэльская, або чачотка (В. carelica), і няясная, або цёмная (В. obscura), з амаль чорнай па ўсім ствале карой, трапляюцца рэдка асобнымі дрэвамі ці невял. групамі пераважна на ўзвышшах у зах. і цэнтр. раёнах; нізкая (В. humilis) і карлікавая (В. nana) — кустовыя расліны, утвараюць хмызнякі на балотах і па берагах балотных азёр. Б. карлікавая занесена ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь. З інтрадукаваных у зялёным буд-ве найчасцей выкарыстоўваюцца бяроза папяровая (В. papyrifera), жоўтая (В. lutea), вязалістая (В. ulmifolia), Эрмана (В. ermanii), японская (В. japonica), блакітная (В. coerulea), туркестанская (В. turkestanica), даурская (В. dahurica), рабрыстая (В. costata) і Шміта, або жалезная (В. schmidtii).
Аднадомныя лістападныя дрэвы або кусты і кусцікі з гладкай ці трэшчынаватай, часцей белай, радзей шэрай і інш. колеру карой. Лісце суцэльнае (у садовых формаў бывае рассечанае), на чаранках. Кветкі аднаполыя, у тычынкавых і песцікавых каташках, распускаюцца ў крас.—маі, амаль адначасова з лісцем, апыляюцца з дапамогай ветру. Плады — дробныя аднанасенныя арэхі з плёначнымі крылцамі па баках. Лесаўтваральнікі, дэкар., лек. (пупышкі і маладое лісце выкарыстоўваюць у медыцыне як жаўцягонны, мачагонны і процізапаленчы сродак), харч. (бярозавы сок мае да 20% цукру, спажываецца як напітак), кармавыя (галінкі з лісцем служаць кормам для жывёлы, пупышкі і каташкі — для птушак) і тэхн. (з драўніны атрымліваюць метылавы спірт, ацэтон, воцат, актываваны вугаль, вырабляюць фанеру, мэблю, лыжы і інш. вырабы; з кары здабываюць дзёгаць, з лісця — фарбу для шэрсці) расліны. Выкарыстоўваюцца на лесаўзнаўленне, азеляненне населеных месцаў, прысады каля дарог, у проціпажарных і полеахоўных палосах, для замацавання адхонаў і інш.
В. Ф.Пабірушка. с. 408
БЯРО́ЗА , рака ў Беларусі, у Зэльвенскім і Слонімскім р-нах Гродзенскай вобл., левы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 96 км2. Пачынаецца каля в. Шулякі Зэльвенскага р-на. 13 км рэчышча ад вусця каналізавана, створана сажалка. с. 409
БЯРО́ЗА (да 1940 Бяроза-Картузская, Картуз-Бяроза), горад у Беларусі, цэнтр Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл., на р. Ясельда. За 102 км ад Брэста, 6 км ад чыг. ст. Бяроза-Картузская на лініі Брэст—Баранавічы, на аўтадарозе Кобрын—Баранавічы. 30,5 тыс. ж. (1995).
У пісьмовых крыніцах вядома з 1477 як вёска Слонімскага, у 1521 — Кобрынскага пав. ВКЛ. Належала Гамшэям, Вештартовічам, Гастоўскім, Рудзінскім, з канца 16 ст. — Сапегам. З 1629 мястэчка. У 1648—89 пабудаваны Бярозаўскі касцёл і кляштар картэзіянцаў (картузаў, адсюль назва Картуз-Бяроза). У 1706 тут адбылася сустрэча рас. цара Пятра І з каралём польскім і вял. кн. літ. Аўгустам ІІ. У час Паўночнай вайны 1700—21 швед. войскі разбурылі Бярозу і абрабавалі кляштар. З 1795 Бяроза ў складзе Рас. імперыі, мястэчка Пружанскага пав. (з 1801 Гродзенскай губ.). У 1-й пал. 19 ст. праводзілася 8 кірмашоў на год, дзейнічалі 2 гарбарныя і суконныя мануфактуры. У 1871 праз Бярозу пракладзена Маскоўска-Брэсцкая чыгунка. У 1897 — 6,2 тыс. ж. У 1-ю сусв. вайну ў 1915 акупіравана герм. войскам, у 1919—20 занята польскім войскам, Чырв. Арміяй. З 1921 у Польшчы, мястэчка Пружанскага пав. Палескага ваяв. У 1934 створаны Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер. З 1939 у БССР, з 15.1.1940 горад, цэнтр раёна. З 23.6.1941 да 15.7.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў створаным імі лагеры смерці загубілі 7 тыс. чал. Дзейнічала патрыят. падполле. Бяроза вызвалена войскамі 28-й арміі 1-га Бел. фронту ў ходзе Беларускай аперацыі 1944. У 1969 — 7,5 тыс. чал.
У Бярозе прадпрыемствы маш.-буд., буд. матэрыялаў (Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў), харч. (Бярозаўскі мясакансервавы камбінат, Бярозаўскі сыраробны камбінат) прам-сці і сац.-быт. абслугоўвання. Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры: Бярозаўскі касцёл і кляштар картэзіянцаў, Бярозаўская Петрапаўлаўская царква. Помнікі на месцы б. канцэнтрацыйнага лагера, сав. лётчыкам.
Я. В. Сяленя (гісторыя) с. 409
БЯРО́ЗА-1 , вадасховішча ў Беларусі, у Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл., за 13 км на ПнУ ад г. Бяроза. На р. Жыгулянка (левы прыток Яселвды, у бас. Прыпяці), за 14 км уверх па цячэнні ад упадзення ў воз. Чорнае. Створана ў 1986. Пл. 17,74 км2, даўж. 6,4 км, найб. шырыня 3,6 км, найб. глыб. 6,6 м. Аб’ём вады 31,9 млн. м3. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі. с. 409
БЯРО́ЗАВАЕ ВО́ЗЕРА , гл. Бярозаўскае возера. с. 409
БЯРО́ЗАВІК , бел. традыцыйны напітак з бярозавага соку. У бочку з сокам дабаўляюць прарошчаны і падпрэжаны ячмень або сухары, часам крыху цукру ці мёду, ставяць яе ў цёмнае халаднаватае месца ці закопваюць у зямлю на 4—6 тыдняў. Пашыраны амаль на ўсёй тэр. Беларусі. с. 409
БЯРО́ЗАВІК , гл. Падбярозавік. с. 409
БЯРО́ЗАВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Пінскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 20 км на З ад Пінска, 155 км ад Брэста, 9 км ад чыг. ст. Малоткавічы, на аўтадарозе Гомель— Брэст. 738 ж., 309 двароў (1995). Сярэдняя школа, Палац культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Малітоўны дом адвентыстаў 7-га дня. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1878). с. 409
БЯРО́ЗАВЫ ГРЫБ , гл. Чага. с. 409
БЯРО́ЗАВЫЯ ЛЯСЫ́ , бярэзнікі, драбналістыя лясы, аснову дрэвастою якіх складаюць віды з роду бяроза. Пашыраны на ўмеранай паласе Паўн. паўшар’я (пераважна ў лясной і лесастэпавай зонах, горна-лясных раёнах), асн. масівы ў Еўропе, Сібіры, на Д. Усходзе, у Паўн. Амерыцы. На Беларусі 2 фармацыі: бародаўчатабярозавыя лясы з бярозы бародаўчатай, або павіслай (Betuleta pendulae), і пушыстабярозавыя лясы з бярозы пушыстай, або белай (В. pubescentis); агульная плошча Бл. больш за 1 млн. га, з іх бародаўчатабярозавых 726 тыс. (11,9%), пушыстабярозавых 276,4 тыс. (4,6%) га; складаюць 16,5% усіх лясоў рэспублікі (2-е месца пасля хваёвых лясоў; 1994).
Пушыстабярозавыя лясы належаць да карэнных занальна абумоўленых лясоў Беларусі. Найб. пашыраныя іх тыпы: асаковы, балотна-папарацевы, асакова-сфагнавы і асакова-травяны (характэрныя фітацэнозы лясных нізінных і пераходных балот, займаюць пераўвільготненыя экатопы з адносна багатай глебай і рознай ступенню абводненасці і праточнасці). Бародаўчатабярозавыя належаць да другасных (вытворных) драбналістых лясоў, што ўзнікаюць на месцы высечаных карэнных хваёвых, яловых і дубовых лясоў або на с.-г. землях, якія не выкарыстоўваюцца. Найб. пашыраныя іх тыпы: чарнічны, кіслічны, імшысты і арляковы (займаюць экатопы з мінер. глебамі рознай урадлівасці і ўвільгатнення, пераважна беднымі сухімі ападэоленымі пясчанымі і супясчанымі). Бярозавыя лясы — крыніца сыравіны для дрэваапрацоўчай, хім., паліўнай, харч. і інш. прам-сці, база для нарыхтоўкі грыбоў і ягад, месцажыхарства розных відаў жывёл і раслін; адыгрываюць значную ролю ў лесаўзнаўленні і азеляненні, ахоўным лесаразвядзенні, паляпшэнні структуры глебы і лясоў, павелічэнні іх урадлівасці і ўстойлівасці, маюць вял. рэкрэацыйнае значэнне.
Д. С. Голад. с. 409
БЯРО́ЗА-КАРТУ́ЗСКАЯ , назва г. Бяроза да 1940 і сучасная чыг. станцыя на лініі Брэст—Баранавічы. с. 410
БЯРО́ЗА-КАРТУ́ЗСКІ КАНЦЭНТРАЦЫ́ЙНЫ ЛА́ГЕР , месца зняволення паліт. вязняў у Польшчы ў 1934—39. Створаны паводле распараджэння прэзідэнта Польскай рэспублікі ад 17.6.1934 для ізаляцыі «левых элементаў» (камуністаў, рэвалюцыянераў і інш.). Размяшчаўся ў колішніх вайск. казармах мяст. Бяроза-Картузская Палескага ваяв. (г. Бяроза Брэсцкай вобл.). Людзей найчасцей знявольвалі без суда, на падставе даносаў мясц. адміністрацыі, часта на неабмежаваны тэрмін. Вызначаўся жорсткім рэжымам. У канцлагеры былі зняволены актыўныя дзеячы КПЗБ, КПЗУ і КПП, сярод іх А.І.Кароль, Ф.Р.Маркаў, укр. паэт А.Гаўрылюк. Тут закатаваны камуністы А.А.Мазырка, А.В.Германіскі, Ю.Нядзельскі і інш. У канцлагеры дзейнічала заканспіраваная камуніст. арг-цыя. Канцлагер ліквідаваны ў вер. 1939 з прыходам Чырв. Арміі на тэр. Зах. Беларусі. Паводле няпоўных звестак, за гады існавання праз лагер прайшло больш за 10 тыс. вязняў. Помнік вязням Бяроза-Картузскага канцэнтрацыйнага лагеру. с. 410
БЯРО́ЗАЎКА , Бярэжвіца, рака ў Беларусі, у Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток Дзісны (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 53 км. Пл. вадазбору 721 км2. Пачынаецца з воз. Падлужнае, цячэ праз г. Глыбокае ў межах Свянцянскіх градаў, далей па Полацкай нізіне. Упадае ў Дзісну за 4 км ніжэй ад г. п. Шаркаўшчына. Асн. прытокі: Аржаніца і Маргва (злева), Дабрылаўка і Стуканаўка (справа).
Даліна да ўпадзення Маргвы трапецападобная, на астатнім працягу вузкая, шыр. 500—3000 м. Пойма пераважна двухбаковая, шыр. 50—500 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 1 км у верхнім цячэнні і 1,5 км каля в. Юльянова Шаркаўшчынскага р-на. с. 410
БЯРО́ЗАЎКА , рака ў Беларусі, у Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток Дняпра. Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 230 км2. Пачынаецца паміж вёскамі Забор’е і Бярозаўка, вадазбор на Аршанска-Магілёўскай раўніне. с. 410
БЯРО́ЗАЎКА , горад у Беларусі, у Лідскім р-не Гродзенскай вобл. За 1,5 км ад р. Нёман, за 28 км ад Ліды, 7 км ад чыг. ст. Нёман на лініі Ліда—Баранавічы. Аўтадарогамі злучаны з Лідай і Навагрудкам. 12,8 тыс. ж. (1996). Шклозавод «Нёман». Магіла сав. ваеннапалонных.
У мінулым вёска Лідскага пав. Віленскай губ., побач з якой у 1883 памешчык З.Ленскі пабудаваў гуту, што пазней стала шклозаводам «Нёман». З 1921 у складзе Польшчы, вёска Лідскага пав. Навагрудскага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 у Навагрудскім р-не, цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да 9.7.1944 акупіравана ням. фашыстамі. З 15.5.1959 рабочы пасёлак Навагрудскага, з 1962 Лідскага р-наў, э 24.6.1968 — гар. пасёлак, з 21.9.1990 горад. с. 410
БЯРО́ЗАЎКА , вёска ў Беларусі, у Глускім р-не Магілёўскай вобл., на р. Пціч. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на ПдУ ад г. п. Глуск, 184 км ад Магілёва, 13 км ад чыг. ст. Ратміравічы. 382 ж., 104 двары (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. с. 410
БЯРО́ЗАЎКА , вёска ў Беларусі, у Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 39 км на ПдУ ад г. Калінкавічы, 161 км ад Гомеля. 460 ж., 215 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. с. 410
БЯРО́ЗАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА , Бярозавае возера, у Беларусі, ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 23 км на З ад г. п. Ушачы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 4,9 км2, даўж. 4,1 км, найб. шыр. 1,5 км, найб. глыб. 3,9 м, даўж. берагавой лініі 12 км. Пл. вадазбору 458 км2.
Схілы катлавіны выш. 3—5 м, усх. пад лесам і хмызняком, на З і ПдЗ разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя і сплавінныя. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае. Зарастае. Злучана ручаём з воз. Глыбач, праз возера працякае р. Дзіва. с. 410
БЯРО́ЗАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Крывінка, за 10 км на ПнУ ад г. Сянно. Пл. 2,6 км2, даўж. 5,1 км, найб. шыр. 1,05 км, найб. глыб. 15,8 м, даўж. берагавой лініі 18,9 км. Пл. вадазбору 25,8 км2.
Схілы катлавіны выш. 2—8 м, парослыя хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, на ПдУ высокія, пад хмызняком. Дно з упадзінамі і мелямі, уздоўж берагоў пясчанае, глыбей сапрапелістае. 4 астравы агульнай пл. 3,8 га. Выцякае р. Бярозка (прыток Крывінкі). с. 410
БЯРО́ЗАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дзісна, за 16 км на Пн ад г. Глыбокае. Пл. 0,56 км2, даўж. 1,12 км, найб. шыр. 870 м, найб. глыб. 3,2 м, даўж. берагавой лініі 4,3 км. Пл. вадазбору 4,2 км2.
Схілы катлавіны выш. да 8 м, на У і ПдУ да 15—20 м, пераважна разараныя. Берагі пясчаныя, параслі хмызняком, паўн.-ўсх. забалочаныя. Вакол возера тарфяністая пойма. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно глеістае. с. 410
БЯРО́ЗАЎСКАЯ ДРЭС , першая і адна з самых буйных цеплавых электрастанцый блочнага тыпу на Беларусі. Пабудавана ў 1958—67 у г. Белаазерск Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. Першы прамысл. ток дала ў 1961. 6 энергаблокаў, дзеючая магутнасць 940 тыс. кВт. На паліва выкарыстоўваецца мазут і прыродны газ. Праз Беларускую энергетычную сістэму злучана з энергасістэмамі суседніх з Беларуссю дзяржаў. с. 410
БЯРО́ЗАЎСКАЯ ПЕТРАПА́ЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА́ , помнік архітэктуры 2-й пал. 18 — 1-й пал. 19 ст. Пабудавана ў 1772 з цэглы ў г. Бяроза Брэсцкай вобл. У выніку перабудовы напярэдадні 1-й сусв. вайны будынак набыў рысы класіцызму (трохвугольны франтон, падвоеныя пілястры тасканскага ордэра, паўцыркульныя аконныя праёмы з руставанымі ліштвамі) і рэтраспектыўна-рускага стылю (закамары, шатровы дах званіцы і інш.). Мае традыцыйную 4-часткавую кампазіцыю: 3-ярусная званіца, трапезная, асн. аб’ём і апсіда з рызніцамі. У аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі 1-нефавага бесслуповага храма дамінуе званіца. с. 411
БЯРО́ЗАЎСКІ , назва г. Белаазерск у студз.—чэрв. 1960. с. 411
БЯРО́ЗАЎСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й . Засн. ў 1961 у г. Бяроза Брэсцкай вобл. Мае 5 экспазіц. залаў (пл. экспазіцыі каля 130 м2), каля 17 тыс. экспанатаў асн. фонду (1996). У тэматычных залах матэрыялы пра мінулае Бярозаўшчыны, дакументы пра паўстанне 1863—64, падзеі 1-й сусв. і грамадз. войнаў, Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер, дзейнасць КПЗБ на тэр. раёна, падзеі Вял. Айч. вайны, аднаўленне і развіццё гаспадаркі раёна ў пасляваенны час і інш.; матэрыялы пра знакамітых землякоў: дзеяча рэв. руху А.А.Альшэўскага, ген.-лейт. С.І.Любарскага, гісторыкаў П.В.Горына (Каляду), В.Д.Дружчыца, паэтэсу Р.А.Баравікову і інш. Сярод экспанатаў манетны скарб 15 — пач. 17 ст., драўляная скульптура 17 ст., керамічны посуд 17—18 ст., узоры нац. адзення, калекцыя драўляных муз. інструментаў, узоры прадукцыі мясц. прадпрыемстваў.
Г.С.Пуцыковіч. с. 411
БЯРО́ЗАЎСКІ КАМБІНА́Т СІЛІКА́ТНЫХ ВЫ́РАБАЎ . Створаны ў 1961 у г. Бяроза Брэсцкай вобл. як Новабярозаўскі вапнавы з-д. З 1990 сучасная назва, з 1992 арэнднае прадпрыемства. Цэхі па вытв-сці вапны і дробных сценавых блокаў. Асн. прадукцыя (1996): вапна буд., дробныя сценавыя блокі з ячэістага бетону. Працуе на мясцовых радовішчах мелу і пяску. с. 411
БЯРО́ЗАЎСКІ КАСЦЁ́Л І КЛЯ́ШТАР КАРТЭЗІЯ́НЦАЎ . Пабудаваны ў 1648— 89 у г. Бяроза Брэсцкай вобл. У час Паўночнай вайны 1700—21 і баёў з Барскімі канфедэратамі (1772) часткова разбураны. У 1831 закрыты за ўдзел манахаў у паўстанні 1830—31. У 1866 часткова разабраны. Захаваліся рэшткі паўд. і зах. частак кляштара. У барочны комплекс уваходзілі мураваныя будынак касцёла, каплічка, жылыя карпусы з маленькімі ўнутр. дворыкамі, трапезная, б-ка, шпіталь, аптэка, гасп. пабудовы, якія былі абнесены крапасной сцяной з вежамі. Гал. уваходам у кляштар служыла магутная брама з байніцамі. Двухпавярховыя карпусы келляў манахаў-самотнікаў былі злучаны з касцёлам калідорамі-галерэямі. Дэкар. аздабленне — пілястры, раскрапоўкі, глыбокія нішы, фігурныя франтоны. Касцёл — 3-нефавая базіліка з трыма гранёнымі апсідамі і гранёным тамбурам пры ўваходзе. Сілуэт ансамбля фарміравала абарончая 8-гранная шмат’ярусная вежа-званіца з магутнымі сценамі, вузкімі вокнамі-байніцамі. с. 411
БЯРО́ЗАЎСКІ МЯСАКАНСЕ́РВАВЫ КАМБІНА́Т . Створаны ў 1972—78 у г. Бяроза Брэсцкай вобл. У 1975 пабудаваны халадзільнік, у 1976 — мясатлушчавы, у 1977 — мясаперапрацоўчы цэхі, у 1978 — кансервавы з-д і літаграфскі цэх. У 1972—77 мясакамбінат, з 1978 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1996): мяса і субпрадукты, каўбасныя вырабы і паўфабрыкаты, кансервы стэрылізаваныя і вяндліна пастэрызаваная, тлушчы харч., сухія кармы для жывёлы, скураная сыравіна. с. 411
БЯРО́ЗАЎСКІ РАЁ́Н , у цэнтральнай частцы Брэсцкай вобл. Беларусі. Утвораны 15.1.1940. Пл. 1,5 тыс. км2. Нас. 75,4 тыс. чал. (1996), гарадскога 56%. Сярэдняя шчыльн. 57 чал. на 1 км2. Цэнтр раёна — г. Бяроза, г. Белаазерск, 110 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 15 сельсаветаў: Белаазерскі, Боркаўскі, Бярозаўскі, Высокаўскі, Здзітаўскі, Малецкі, Міжлескі, Нарутавіцкі, Першамайскі, Пескаўскі, Сакалоўскі, Сігневіцкі, Спораўскі, Стрыгінскі, Сялецкі.
Раён займае паўд.-ўсх. ч. Прыбугскай раўніны і паўн.-зах. Прыпяцкага Палесся. Паверхня — плоская забалочаная раўніна, пераважная выш. 150—160 м, найвыш. пункт 189 м (каля чыг. ст. Бронная Гара). Карысныя выкапні: торф, мел, пясчана-жвіровы матэрыял, сілікатныя і буд. пяскі, гліны. Сярэдняя т-ра студз. -5,2 С, ліп. 18,3 °С. Ападкаў 593 мм за год. Вегетац. перыяд 200 сут. Рака Ясельда з прытокамі Вінец і Жыгулянка. Азёры: Чорнае, Спораўскае, Белае, вадасх. Сялец. Пашыраны дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя, дзярновыя і дзярнова-падзолістыя глебы. Пад лясамі 22,3% тэр. раёна; вял. лясныя масівы (Галавіцкі, Буды, Бронная Гара); пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя лясы. Біял. заказнік Спораўскі.
На 1.1.1996 агульная плошча с.-г. угоддзяў 69,8 тыс. га, з іх асушана 36,3 тыс. га. У раёне 14 калгасаў і 4 саўгасы. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля (свінагадоўля, буйн. раг. жывёла, авечкагадоўля, конегадоўля). Вырошчваюць збожжавыя (жыта, пшаніцу, ячмень, авёс), цукр. буракі, бульбу, агародніну, кармавыя культуры. Прадпрыемствы энергетыкі (Бярозаўская ДРЭС), машынабудавання і металаапрацоўкі (абсталяванне для электраэнергет. прам-сці, вентылятары, рамонт камбайна-трактарных рухавікоў і інш.), лёгкай (вытв-сць спарт. абутку), харч. (сыр, масла, сухое абястлушчанае малако, цукар), дрэваапр. прам-сці; вытв-сць буд. матэрыялаў (піламатэрыялы, цэгла, керамічная плітка, жалезабетонныя канструкцыі, сілікатныя вырабы і інш.). Па тэр. раёна праходзяць чыгунка і аўтамагістраль Брэст—Мінск. У раёне 23 сярэднія, 7 базавых і 14 пач. школ, 2 СПТВ, 18 дашкольных устаноў, 42 клубы, 45 б-к, 5 бальніц, 2 амбулаторыі, 27 фельч.-ак. пунктаў. Помнікі архітэктуры: царква Маці Божай сярэдзіны 19 ст. ў в. Сакалова, Пакроўская царква (1795) у в. Сігневічы, сядзіба 2-й пал. 18 ст. — 1-й пал. 19 ст. і Троіцкая царква (1827) у в. Новыя Пескі, царква Іаана Багаслова (1817) у в. Стрыгінь, касцёл (1912) і Успенская царква (1863—70) у в. Сялец, Мікалаеўская царква (1825) у в. Чарнякава. Мемарыяльны комплекс «Здзітаўская абарона» на месцы баёў партызан з ням.-фаш. захопнікамі ў в. Здзітава. Выдаецца газ. «Маяк».
Літ.: Память: Ист.-док. хроника Березовского р-на. Мн., 1987.
С.І.Сідор. с. 411
БЯРО́ЗАЎСКІ СЫРАРО́БНЫ КАМБІНА́Т . Створаны ў 1944 у г. Бяроза Брэсцкай вобл. як малочны з-д. З 1986 камбінат, з 1994 адкрытае акц. т-ва. Дзейнічаюць маслацэх, цэхі плаўленых сыроў, па вырабе натуральна-малочнай і нятлустай прадукцыі, сухой малочнай прадукцыі, вырабаў з немалочнай сыравіны. Асн. прадукцыя (1996): масла сметанковае, сыры тлустыя, натуральна-малочная прадукцыя. с. 412
БЯРО́ЗАЎСКІЯ МІНЕРА́ЛЬНЫЯ ВО́ДЫ , бальнеалагічны курорт на Украіне. За 25 км на З ад г. Харкаў. Клімат умерана кантынентальны, з мяккай зімой, цёплым, сухім летам, вял. колькасцю сонечных дзён. Крамяністыя гідракарбанатныя кальцыева-натрыева-магніевыя воды (мінералізацыя 0,76 г/л), вядомыя з 1862, выкарыстоўваюць на пітное лячэнне хвароб страўніка, кішэчніка, печані і жоўцевых шляхоў, мачавых шляхоў, парушэнняў абмену рэчываў. с. 412
БЯРО́ЗКА (Convolvulus), род кветкавых раслін сям. бярозкавых. Каля 250 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і. На Беларусі трапляецца дзікарослая бярозка палявая (С. arvensis). Расце як пустазелле, а таксама ўздоўж дарог, на пустках і травяных схілах. Як дэкар. вырошчваецца бярозка трохкаляровая, або дзённая прыгажуня (С. tricolor).
Шмат- і аднагадовыя травяністыя расліны з павойным галінастым або сцелістым ці прамастойным сцяблом, радзей паўкусты і кусты. Лісце суцэльнае, доўгачаранковае. Кветкі званочкавыя ці лейкападобныя, белыя або ружовыя, часам з палосамі і рознакаляровыя (у садовых форм), па 1—3 у пазухах лісця або сабраныя ў суквецці. Плод — каробачка. Лек., дэкар., меданосныя, некаторыя — кармавыя і ядавітыя расліны. с. 412
БЯРО́ЗКА , Верхняя Крывіна, рака ў Беларусі, у Віцебскай вобл., правы прыток Крывінкі (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 34 км. Пл. вадазбору 330 км А Пачынаецца з воз. Бярозаўскае, цячэ па Чашніцкай раўніне ў Сенненскім і Полацкай нізіне ў Бешанковіцкім р-нах. Асн. прытокі — 2 ручаі без назваў (злева даўж. 14 км, справа — 15 км). Даліна і пойма невыразныя. Рэчышча на працягу 21 км каналізаванае, шыр. 8— 20 м. с. 412
«БЯРО́ЗКА» , штомесячны ілюстраваны літ.-маст. часопіс для дзяцей і падлеткаў. Выдаецца са снеж. 1924 у Мінску на бел. мове. Да вер. 1929 называўся «Беларускі піянер» (першы рэдактар — У.Дубоўка), у кастр. 1929 — крас. 1941 — «Іскры Ільіча», з чэрв. 1945 сучасная назва. У 1927—29 выходзіў 2 разы на месяц. Друкуе творы бел. і замежных пісьменнікаў, матэрыялы маральна-этычнага, культ. і гіст. характару, якія рознабакова развіваюць асобу чытача, выхоўваюць любоў да Бацькаўшчыны, павагу да іншых народаў і нацый, адлюстроўваюць жыццё і дзейнасць дзіцячых арг-цый і рухаў. Змяшчае літ. і выяўл. творы дзяцей і падлеткаў. Пастаянныя рубрыкі: «Спадчына», «Энцыклапедыя часопіса «Бярозка», «Вянок», «Упершыню ў «Бярозцы», «Музычны экспрэс», «Гаспадынька» і інш.
А.М.Бадак. с. 412
БЯРО́ЗКА Анатоль (сапр. Смаршчок Мацвей; н. 19.2.1915, в. Падлессе Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.), бел. паэт. Засл. д-р медыцыны. Скончыў гімназію і ліцэй у Баранавічах, у 1939 мед. ф-т Віленскага ун-та. У 1929—39 публікаваў свае вершы ў віленскіх перыяд. выданнях (часопісы «Заранка», «Шлях моладзі», «Калоссе», газ. «Крыніца»), Рэдагаваў часопісы «Шлях моладзі», «Калоссе», рукапісны гумарыст. час. «З-за плоту» (выйшла 3 нумары). Пасля вер. 1939 пераехаў у Івацэвічы. Працаваў лекарам на Брэст-Літоўскай чыгунцы, у Вял. Айч. вайну — у Баранавіцкім шпіталі. У 1944 выехаў у Познань, дзе быў арыштаваны і адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер Нардгаўзен. Пасля вайны жыў у Германіі, потым — у ЗША. Першая публікацыя Б. за мяжой — верш «Ліст да маці: (Пераклад з забытага)» (1955). Аўтар зб. «Адзінаццаць вершаў» (1989; на бел. і англ. мовах). У вершах Бярозкі матывы і вобразы адраджэнскай бел. паэзіі, імкненне эстэтызаваць, упрыгожыць, ускладніць фактуру верша тонкай лексічнай арнаментыкай.
Літ.: Кіпель В. Беларусы ў ЗША Мн., 1993. С. 301—304.
А.Я.Белы. с. 412
БЯРО́ЗКА (сапр. Бэта) Генрык, бел. святар. Родам з-пад Сухаволі Сакольскага пав. (Беласточчына). У 1920-я г. рэктар духоўнай семінарыі ў Ломжы. Папулярызаваў пчалярства, якое лічыў адным са сродкаў паляпшэння дабрабыту селяніна. У 1911 выдаў у Пецярбургу на бел. мове брашуру «Пчаліна — жывёлка малая, а карысці дае многа», у якой змясціў чарцяжы вулля, апісаў віды работ пчаляра ў залежнасці ад пораў года.
І.У.Саламевіч. с. 412
БЯРО́ЗКА (сапр. Фрайман) Міхаіл Паўлавіч (5.3.1921, в. Скароднае Ельскага р-на Гомельскай вобл. — 30.12.1992), бел. сцэнарыст, драматург. Засл. дз. маст. Беларусі (1974). Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1943). У 1948—76 на кінастудыі «Беларусьфільм». Аўтар сцэнарыяў дакумент., навук.-папулярных фільмаў: «Над ракою Арэсай», «Балгарскія сустрэчы», «Мінск — горад-герой», «Пра маці можна расказваць бясконца», «Успаміны на свята Перамогі», «Дзеці Брэсцкай крэпасці»; маст. фільмаў: «Каханнем трэба даражыць» (1960), «Чорная бяроза» (1978; абодва ў сааўт.), «Апошні крок» (1984), «Спытай у памяці сваёй» (1985) і інш. с. 412
БЯРО́ЗКІ , вёска ў Беларусі, у Докшыцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 26 км на Пд ад г. Докшыцы, 213 км ад Віцебска, 38 км ад чыг. ст. Параф’янава, 400 ж., 149 двароў (1995). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. с. 412
БЯРО́ЗКІ , вёска ў Беларусі, у Хоцімскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПдЗ ад г.п. Хоцімск, 182 км ад Магілёва, 22 км ад чыг. ст. Камунары. 1305 ж., 563 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. с. 413
БЯРО́ЗКІН Рыгор Саламонавіч (3.7.1918, Магілёў — 1.12.1981), бел. крытык. Вучыўся ў Мінскім пед. ін-це (1936—38). Друкаваўся з 1935. У крас. 1941 арыштаваны. Калі 26.6.1941 калону арыштаваных кінуў канвой, вярнуўся ў Магілёў, папрасіўся на фронт. Ваяваў да канца вайны. Паўторна арыштаваны ў 1949, да 1955 у лагерах Карагандзінскай і Омскай абласцей. Рэабілітаваны ў 1956. Працаваў у рэдакцыях літ. перыяд. выданняў, у 1970—75 у рэдакцыі бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Даследаваў пераважна паэзію, пытанні культуры творчасці, майстэрства творчых індывідуальнасцей («Паэзія праўды», 1958; «Спадарожніца часу», 1961; «Пімен Панчанка», 1968; «Постаці», 1971; «Аркадзь Куляшоў», 1978). У кн. «Свет Купалы» (1965), «Чалавек на досвітку» (1970, на рус. мове), «Звенні» (1976) даследаваў спадчыну Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Цёткі, узаемадзеянне бел. і рус. літаратур.
Тв.: Кніга пра паэзію. Мн., 1974; Свет Купалы; Звенні. Мн., 1981; Чалавек напрадвесні: Расказ пра М.Багдановіча. Мн., 1986; Паэзія — маё жыццё. Мн., 1989.
Літ.: Клышко А. Мастерство критика // Дружба народов. 1960. № 1;Адамовіч А. Талент крытыка // Полымя. 1962. № 6; Каваленка В. Крытык і паэт // Там жа. 1969. № 5; Лойко О. Открытие поэта // Вопр. лит. 1967. № 3; Бечик В.В. В неразрывном единстве // Неман. 1978. № 6.
І.У. Саламевіч. с. 413
БЯРО́СТА , пругкі і водаўстойлівы вонкавы слой кары бярозы. З яго атрымліваюць дзёгаць (сухой перагонкай), смалу (апрацоўкай азотнай к-той або спірта-шчолачнай экстракцыяй), сажу (спальваннем пры няпоўным доступе паветра). Здаўна выкарыстоўвалася для вырабу асобных рэчаў хатняга ўжытку (гл. Берасцяныя вырабы) і як матэрыял для пісьма (гл. Берасцяныя граматы). с. 413
БЯРСЕ́НЕЎ (сапр. Паўлішчаў) Іван Мікалаевіч (23.4.1889, Масква — 25.12.1951), рускі рэжысёр, акцёр. Нар. арт. СССР (1948). Вучыўся ў Кіеўскім ун-це (1907—08). Працаваў у МХТ (з 1911), МХАТ 2-м (1924—36, з 1928 маст. кіраўнік). З 1938 гал. рэж. Маскоўскага т-ра імя Ленінскага камсамола. З 1939 праф. Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва. Яго рэжысёрскія і акцёрскія работы вызначаліся высокай культурай. Сярод пастановак: «Хлопец з нашага горада» (1941) і «Так і будзе» (1944) К.Сіманава, «Фронт» А.Карнейчука (1942), «За тых, хто ў моры» Б.Лаўранёва (1947). З роляў: Гельмер («Нора» Г.Ібсена), Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога), Сірано дэ Бержэрак (аднайм. п’еса Э.Растана) і інш. Здымаўся ў кіно («Маці», «Вялікі грамадзянін»). с. 413
БЯРША́ДСКІ Сяргей Аляксандравіч (18.3.1850, г. Бярдзянск Запарожскай вобл., Украіна — 1896), юрыст, гісторык. Магістр дзярж. права (1883). Скончыў Новарасійскі ун-т (Адэса, 1872). З 1878 выкладчык Пецярбургскага ун-та, адначасова Ваенна-юрыд. акадэміі і імператарскага Аляксандраўскага ліцэя. Нам. старшыні гіст. т-ва пры Пецярбургскім ун-це. Вывучаў па першакрыніцах (пераважна акты Метрыкі ВКЛ) гісторыю яўрэяў Літвы і Беларусі. Асн. працы: «Руска-яўрэйскі архіў: Дакументы і матэрыялы для гісторыі яўрэяў у Расіі» (т. 1—2, 1882), «Літоўскія яўрэі: Гісторыя іх юрыдычнага і грамадскага становішча ў Літве ад Вітаўта да Люблінскай уніі, 1388—1569 г.» (1883), «Лекцыі па гісторыі філасофіі права» (1885).
Дз.У.Караў. с. 413
БЯРША́ЦКІ Аляксандр Львовіч (25.10.1885, г. Адэса — 16.9.1972), бел. вучоны ў галіне дрэваапрацоўкі. Д-р тэхн. н. (1952), праф. (1935). Скончыў Пецярбургскі тэхнал. ін-т (1913). У 1944—56 у Бел. лесатэхн. ін-це. Навук. даследаванні па распрацоўцы фізіка-тэхнал. метадаў разліку аптымальных рэжымаў рэзання драўніны і іх практычным выкарыстанні. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Даведнік па разліку рэжымаў рэзання драўніны» (1962) і «Рэзанне драўніны» (1975, разам з Н.І.Цвятковай). с. 413
БЯРШТА́НСКАЕ ВО́ЗЕРА , гл. Берштаўскае возера. с. 413
БЯРЫ́НДА Памва (? — 23.7.1632), дзеяч усх.-слав. культуры, лексікограф, друкар, гравёр, пісьменнік. Звесткі пра нацыянальнасць, месца вучобы і адукацыю не выяўлены. З прадмоў і пасляслоўяў, надрукаваных Бярындай у кнігах, відаць, што ён валодаў бел., стараслав., укр., грэч., лац., яўр. і інш. мовамі. Некаторы час займаўся выдавецкай справай у Львове, потым архітыпограф слав. друкарні пры Кіева-Пячэрскай лаўры. Аўтар сілабічных вершаў. Найб. ранні твор — «Да нараджэння Хрыстова» (1616). У Кіеве выдаў «Анфалагіён» (1619), «Гутаркі Іаана Златавуста на 14 пасланняў ап. Паўла» (1623) і інш. Асн. твор — бел.-ўкр. і царкоўнаслав. «Лексіконь славенороскій н нмень тлькованіе» (1627, 2-е выд. 1653, Куцейна, пад рэд. І.Турцэвіча) — самы вялікі (каля 7000 слоў) на Беларусі слоўнік 17 ст. Асновай для «Лексікона...» паслужыў першы бел. друкаваны слоўнік Л.Зізанія «Лексіс» (1596). «Лексіконъ...» перавыдадзены з выдання 1627 факсімільным спосабам (Кіеў, 1961).
Літ.: Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Т. 1. Мн., 1976.
М.Р.Суднік. с. 413
БЯРЭ́ЖА , возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка, на паўн.-зах. ускраіне г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 1,93 км2, даўж. 2,2 км, найб. шыр. 1,4 км, найб. глыб. 8,2 м, даўж. берагавой лініі 6,4 км. Пл. Вадазбору 11,6 км2. Схілы катлавіны выш. 2—7 м, разараныя, зах. пад лесам, берагі нізкія, на У высокія, пясчаныя. Дно пясчанае, месцамі сапрапелістае. Зарастае. Злучана пратокамі з азёрамі Святца і Ельня. с. 413
БЯРЭ́ЖА , возера ў Беларусі, у Мёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Бярэжа (выцякае з возера), за 14 км на ПдУ ад г. Мёры, у межах гідралагічнага заказніка Ельня. Пл. 0,76 км2, даўж. 1,07 км, найб. шыр. 880 м, даўж. берагавой лініі 2,98 км. Пл. вадазбору 10,5 км2. Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана канавай з воз. Доўгае. с. 413
БЯРЭ́ЖВІЦА , гл. Бярозаўка. с. 413
БЯРЭ́ЖКІ , вёска ў Беларусі, у Зэльвенскім с/с Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. За 2 км ад г.п. Зэльва, 200 км ад Гродна, 4 км ад чыг. ст. Зэльва. 157 ж., 86 двароў (1995). Б-ка. Брацкая магіла сав. воінаў і ахвяр фашызму.
Упамінаюцца ў дакументах 1478 як паселішча (дварэц) Копачаў для прыслугі, якая даглядала панскі статак. У 16—17 ст. тут сфарміравалася вёска і ўмацаваны панскі двор кн. Палубенскіх. З 1795 у складзе Рас. імперыі. У 1905 вёска Старавескай вол. Слонімскага пав. Гродзенскай губ., 464 ж. З 1921 у Польшчы, у Ваўкавыскім пав. Беластоцкага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 у Зэльвенскім р-не. У 1962—66 у Ваўкавыскім р-не. с. 413
БЯРЭ́ЗІН Ілья Мікалаевіч (31.7.1818, г. Перм — 3.4.1896), расійскі вучоны-ўсходазнавец. Скончыў Казанскі ун-т (1837). Праф. Казанскага (1846—55) і Пецярбургскага (з 1855) ун-таў. Працы па гісторыі, філалогіі, археалогіі краін Блізкага і Сярэдняга Усходу, у т.л. «Унутраны лад Залатой Арды (паводле ханскіх ярлыкоў)» (1850), «Падарожжа па Усходзе» (т. 1—2, 1850—52), склаў «Граматыку персідскай мовы» (1853), выдаў «Бібліятэку ўсходніх гісторыкаў» (1849—54), «Зборнік летапісаў» іранскага сярэдневяковага вучонага Рашыдадзіна (1858—88), «Рускі энцыклапедычны слоўнік» (т. 1—16, 1873—88), «Турэцкую хрэстаматыю» (т. 1—З, 1857—90). с. 413
БЯРЭ́ЗІНА , Беразіна, рака ў Беларусі, у Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях, правы прыток Дняпра. Даўж. 613 км. Пл. вадазбору 24,5 тыс. км2. Пачынаецца на ПдЗ ад г. Докшыцы. Асн. прытокі: Гайна, Пліса, Уша, Уса, Свіслач (справа), Сха, Бобр, Клява, Ольса, Ала (злева).
Агульная даўж. рачной сістэмы Бярэзіны (425 рэк) 8490 км. Паводле будовы даліны, рэчышча і ўмоў працякання Бярэзіны падзяляецца на З участкі: верхні (ад вытоку да вусця Гайны, 168 км), сярэдні (паміж вусцямі Гайны і Свіслачы, 205 км), ніжні (ад упадзення Свіслачы да вусця, 240 км). У верхнім цячэнні рака працякае праз Бярэзінскі біясферны запаведнік, перасякае азёры Медзазол і Палік.
Даліна невыразная, амаль на ўсім працягу зліваецца з прылеглай забалочанай і аблесенай мясцовасцю. Пойма забалочаная, куп’істая, шыр. 500 м — 6 км. У разводдзе затапляецца на глыб. да 3 м. Рэчышча моцназвілістае, багатае пратокамі, невял. пясчанымі астравамі. Шыр. да 60 м. Берагі пясчаныя, забалочаныя. У сярэднім цячэнні даліна выразная, трапецападобная, шыр. 1—3 км. Схілы спадзістыя і сярэдне стромкія, месцамі абрывістыя (выш. 10—35 м), парэзаныя ярамі і далінамі прытокаў, пад лесам і хмызняком. Каля падэшвы схілаў багатыя выхады грунтавых водаў. Пойма да вусця Бабра левабярэжная, ніжэй двухбаковая, шыр. 1,5—2 км, хмызнякова-лугавая. У разводдзе затапляецца на глыб. 0,5—3 м ад 10—20 сут да 1,5—2 месяцаў. Рэчышча звілістае, разгалінаванае. Шыр. ракі 60—300 м. Берагі стромкія, выш. 1—2 м. Ніжэй упадзення Свіслачы і да вусця даліна пераважна трапецападобная, шыр. ад 300 м да 8 км. Схілы стромкія, выш. да 25 м, парэзаныя ярамі і далінамі прытокаў. Пойма вельмі забалочаная, куп’істая, пераважна левабярэжная, радзей двухбаковая, шыр. 1,5—5 км. У разводдзе затапляецца на глыб. каля 3,5 м да 1,5 месяца. Рэчышча звілістае, шмат плаўных лукавін, водмеляў, заліваў, рукавоў, старыц і поймавых азёр. Шыр. ракі 80—130 м. Берагі ад спадзістых да абрывістых, выш. ад 1—2 м да 15 м. Асаблівасць воднага рэжыму Бярэзіны — высокія паводкі позняй восенню і спад іх у перыяд ледаставу. Значная прыродная зарэгуляванасць сцёку. Веснавое разводдзе звычайна праходзіць адной, пры зацяжным снегараставанні — некалькімі хвалямі.
Пад’ём узроўню (працягласць 20—30 сут) пачынаецца з сярэдзіны сак., сярэдняя выш. 2,3—3,4 м над межанным узроўнем, найб. 4,8 м (у нізоўі). Прабег хвалі разводдзя ад вытоку да вусця на працягу 8 сут. Спад узроўню ў вярхоўі 30—40 сут, у ніжнім цячэнні да 2 месяцаў. Замярзае Бярэзіна ў 1-й пал. снеж., крыгалом пачынаецца ў канцы сакавіка. Веснавы ледаход 4—7 сут. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 142 м3/с. Суднаходства ад в. Броды Барысаўскага р-на (494 км ад вусця). Лесасплаў. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. каналаў. Каналізавана 12,8 км рэчышча ў вярхоўі. На рацэ гарады Барысаў, Беразіно, Бабруйск, Светлагорск; у маляўнічых мясцінах зоны адпачынку Беразіно, Асіповічы, Дроздзіна, Прырэчча і інш. Курорты Бабруйск і Горваль. с. 414
БЯРЭ́ЗІНА , Заходняя Бярэзіна, рака ў Беларусі, у Гродзенскай і Мінскай абласцях, правы прыток Нёмана. Даўж. 226 км. Пл. вадазбору 4 тыс. км2. Пачынаецца каля в. Бортнікі Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Асн. прытокі: Краўлянка, Альшанка, Чарніца, Чапунька (справа), Іслач, Волка (злева).
Даліна выразная, шыр. ў верхняй ч. ад 500 м да 3 км, ніжэй 3—4 км. Пойма нізкая, асушаная, месцамі ўзгорыстая, шыр. ў вярхоўі 200—500 м, на астатніх участках ад 300 м да 3 км. Рэчышча моцназвілістае, шыр. ракі ў межань у вярхоўі 5—20 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні 20—35 м, паблізу вусця да 50 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў верхнім і сярэднім цячэнні ў канцы сак., у ніжнім — у пач. красавіка. Замярзае ў 2-й пал. снеж., крыгалом у сярэдзіне сакавіка Сярэднегадавы расход вады ў вусці 30 м3/с. Мясцовае суднаходства (за 45 км ад вусця) у перыяд высокай вады. У сярэднім цячэнні ракі Сакаўшчынскае вадасховішча. У маляўнічай мясціне (12 км на Пн ад г. Маладзечна) зона адпачынку Барок. Амаль усе прытокі Бярэзіны каналізаваныя. У басейне ракі каля 20 каналаў (агульная даўж. больш за 150 км). с. 414
БЯРЭ́ЗІНСКАЕ БАЛО́ТА , у Беларусі, у Маладзечанскім і Валожынскім р-нах Мінскай вобл., у пойме Бярэзіны (бас. Нёмана). Нізіннае. Пл. 9,4 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 7,6 тыс. га.
Глыб. торфу да 6,2 м, сярэдняя 2,9 м. Першапачатковыя запасы торфу 46,6 млн. т. Ёсць лугавы мергель. Асушана 6 тыс. га. Землі выкарыстоўваюцца пад ворыва і сенажаць. На неасушанай ч. балота пераважаюць хмызнякі і асокі, на 200 га лес. Ёсць пясчаныя астравы і грады. с. 414
БЯРЭ́ЗІНСКАЕ ЗЛЕДЗЯНЕ́ННЕ , другое раннеантрапагенавае зледзяненне на тэр. Беларусі. Наступіла пасля белавежскага міжледавікоўя. Адбылося каля 480—390 тыс. г. назад. Ледавік насунуўся са Скандынавіі і ўкрыў амаль усю тэр. Беларусі (магчыма, за выключэннем крайняга ПдУ). У час адной са стадый Бярэзінскага зледзянення часткова сфарміраваліся Гродзенскае, Навагрудскае, Мінскае і інш. краявыя ўзвышшы Беларускай грады. Марэнныя, канцова-марэнныя, водналедавіковыя, азёрна-ледавіковыя і перыгляцыяльныя адклады дасягаюць магутнасці больш за 200 м. Марэны складзены пераважна з суглінкаў, супескаў, пяскоў і жвіру з валунамі, маюць шэры, шэра-зялёны і блакітна-шэры колер, уключаюць адорвені мелу і інш. даледавіковых адкладаў. Найб. пашыраны на ПдЗ, З і ў цэнтр. ч. тэр. Беларусі, на Пд захаваліся ў ледавіковых лагчынах, на паверхню выходзяць у далінах Нёмана, Дняпра і Сажа. Бярэзінскае зледзяненне адпавядае англійскаму і эльстэрскаму ў Зах. Еўропе, міндэльскаму-2 у Альпах, санскім зледзяненням Польшчы і окскаму на тэр. Расіі.
А.К.Карабанаў. с. 414
БЯРЭ́ЗІНСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1812 , наступальная аперацыя рас. войск у ліст. 1812 на завяршальным этапе вайны 1812 з мэтай акружэння і знішчэння напалеонаўскай арміі. Праводзілася арміяй М.І.Кутузава (каля 50 тыс. чал.), 3-й Зах. арміяй П.В.Чычагова (каля 35 тыс. чал.) і 1-ым пях. корпусам П.Х.Вітгенштэйна (каля 40 тыс. чал.). Арміі Кутузава процістаялі гал. сілы Напалеона (каля 30 тыс. чал., а таксама 30—40 тыс. чал. адсталых і небаяздольных). Насупраць арміі Чычагова былі разрозненыя атрады гал. ч. польскіх войск (атрад Ф.К.Касецкага, гарнізон М.Бранікоўскага, 17-я пях. дывізія Я.Г.Дамброўскага; усяго каля 9 тыс. чал ). Корпусу Вітгенштэйна процістаялі франц. карпусы К.Віктора і Ш.Удзіно (каля 25 тыс. чал.). Напалеон прыняў рашэнне перапраўляцца цераз Бярэзіну вышэй ад Барысава, у раёне вёсак Студзёнка і Весялова, пачаў скрытную падрыхтоўку да пераправы і адначасова зрабіў захады па дэзінфармацыі рус. камандавання. Кутузаў памылкова лічыў больш верагодным адступленне Напалеона на Мінск і Слонім і зрабіў адпаведныя загады. У выніку Чычагоў 25—26 ліст. перавёў амаль усе свае войскі з-пад Барысава на Пд. 26 ліст. па наведзеных мастах пачалася 3-дзённая пераправа франц. войск, якія захапілі плацдарм на правым беразе Бярэзіны і адначасова забяспечылі прыкрыццё гасцінца Барысаў—Студзёнка. На левым беразе французы ўтрымлівалі ўсе подступы да мастоў, пакуль не прайшлі ўсе баяздольныя часці. Раніцай 29 ліст. масты былі спалены, і армія Напалеона рушыла ў напрамку Маладзечна. У Бярэзінскай аперацыі 1812 рус. камандаванне не дасягнула ў поўнай меры пастаўленай мэты. Нягледзячы на колькасную перавагу, стратэг. ініцыятыву перад пачаткам аперацыі, выгаднае геагр. размяшчэнне рас. войск, ядро франц. арміі прарвалася з акружэння. Але панесеныя Напалеонам страты (каля 70 тыс. чал.) азначалі немагчымасць далей працягваць вайну. Вынікі Бярэзінскай аперацыі канчаткова вызначылі перамогу Расіі ў вайне.
Літ.: Гл. пры арт. Вайна 1812.
В.В.Антонаў. с. 415
БЯРЭ́ЗІНСКАЯ ВО́ДНАЯ СІСТЭ́МА , былы штучны водны шлях у Беларусі, у Лепельскім і Докшыцкім р-нах Віцебскай вобл., які злучаў бас. Дняпра і Зах. Дзвіны. Даўж. 169 км. Пабудавана ў 1797—1805 для вывазу буд. лесу з Мінскай губ. ў Рыгу. Пачыналася ад р. Бярэзіна пры ўпадзенні ў яе р. Сергуч, праходзіла па абводным Сергуцкім канале (даўж. 10 км), азёрах Манец і Плаўна, злучальным Бярэзінскім канале (8 км) на водападзеле Бярэзіны і Улы, воз. Бярэшча і р. Бярэшча (Верабскі канал, даўж. 8,4 км), р. Эса, воз. Лепельскае, р. Ула (левы прыток Зах. Дзвіны). Мела 14 шлюзаў і 3 прыстані (Сергуцкую, Лепельскую і Чашніцкую). Участак ад р. Бярэзіна да воз. Плаўна ў межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка. У канцы 19 ст. страціла гасп. значэнне з-за канкурэнцыі чыг. транспарту, празмернай высечкі лесу і абмялення рэк і азёр. Не дзейнічае, пдратэхн. збудаванні не захаваліся. с. 415
БЯРЭ́ЗІНСКІ БІЯСФЕ́РНЫ ЗАПАВЕ́ДНІК , у паўночнай частцы Беларусі, на тэр. Докшыцкага і Лепельскага р-наў Віцебскай і Барысаўскага р-на Мінскай абласцей. Засн. ў 1925 для аховы і развядзення каштоўных, рэдкіх і тых, што знікаюць, птушак і звяроў, асабліва баброў (на час стварэння тут была адзіная на З Беларусі калонія). З 1979 запаведнік набыў статус біясфернага паводле Праграмы ЮНЕСКА «Чалавек і біясфера». У 1993 уключаны Саветам Еўропы ў сетку біягенетычных запаведнікаў. Пл. 90,6 тыс. га, у т.л. абсалютна запаведнай зоны 81 тыс. га, ахоўная зона вакол запаведніка 33 тыс. га. Займае ч. Верхнебярэзінскай ніз. ўздоўж верхняга цячэння р. Бярэзіна (бас. Дняпра) з 30 прытокамі. Адм.-гасп. цэнтр у в. Домжарыцы Лепельскага р-на.
Рэльеф пераважна раўнінны, з невял. ўзвышшамі і ўзгоркамі ў паўн.-ўсх. і зах. частках і нізінамі на Пд. Клімат умерана цёплы, вільготны. У межах запаведніка больш за 50 невял. забалочаных рэк і ручаёў, перагароджаных бабровымі плацінамі. Р. Сергуч (Бузянка) — найб. левы прыток р. Бярэзіна — ч. пабудаванай з дапамогай ням. інжынераў у канцы 18 — пач. 19 ст. Бярэзінскай воднай сістэмы, якая дазволіла звязаць рэкі бас. Балтыйскага і Чорнага м. і аднавіць т. зв. гіст. шлях «з варагаў у грэкі». Яе рэчышча ў розных месцах расшырана, выраўнавана і канчаецца Сергуцкім каналам, працягласць якога 9 км. З канца 19 ст. гасп. значэння гэта сістэма не мае. Шмат азёр, найб. Палік, Вольшыца, Плаўна, Домжарыцкае, Манец. Рэкі і азёры займаюць 2,3% тэр. запаведніка, адкрытыя балоты — 10,3%. Есць вял. балотныя масівы (Домжарыцкае каля 10 тыс. га, Каралінскае 7 тыс. га, Жары 4,8 тыс. га і інш.). Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя пясчаныя і супясчаныя, ва ўпадзінах і катлавінах тарфянабалотныя. Забалочаных і балотных глеб каля 60% глебавага покрыва Частыя выхады на паверхню марэнных адкладаў з валунамі і пясчана-галечных утварэнняў. Расліннасць разнастайная, пераважна лясная, лугавая і балотная, спалучае рысы цемнахвойных паўд.-таежных і шыракалістых лясоў. Пад лесам 83,3% тэр., пераважаюць хваёвыя (45,4% лесаўкрытай пл.) і бярозавыя (24,4%) лясы, трапляюцца чорнаальховыя (16,4%), яловыя (10,8%), асінавыя (1,1%), дубовыя (0,5%). У паўд. ч. запаведніка зберагліся унікальныя ясянёвыя і чорнаальхова-ясянёвыя дрэвастоі (0,4%), некаторыя маюць узрост да 160—170 гадоў. Пад лугамі 1,4% тэр. У флоры 780 відаў сасудзістых раслін, больш за 200 відаў мохападобных, шмат відаў грыбоў, лішайнікаў і водарасцяў. У фауне каля 52 відаў млекакормячых, 217 птушак, 8 земнаводных, 5 паўзуноў, 34 віды рыб. Больш за 200 паселішчаў баброў. Каля 1 тыс. баброў вывезена з запаведніка для рассялення ў інш. рэгіёны. Водзяцца лось, воўк, высакародны алень, казуля, дзік, буры мядзведзь, рысь, ліс, барсук, выдра, лясная куніца, тхор, еўрап. і амер. норкі, гарнастай, ласка і інш., з Белавежскай пушчы завезены зубры. Гняздуюцца рэдкія драпежныя птушкі (арол-беркут, малы падворлік, скапа, барадатая няясыць, філін і інш ), а таксама чорны бусел і шэры журавель. Трапляюцца чорны каршун і белая курапатка. Шмат баравой дзічыны.
Бярэзінскі біясферны запаведнік — адзінае месца ў паўн. і цэнтр. ч. Беларусі, дзе прыродныя раслінныя комплексы захаваліся амаль у некранутым стане, каля 30 відаў раслін і 10 відаў жывёл занесены ў Чырв. кнігу. Дзейнічае ў сістэме глабальнага маніторынгу, мае станцыю па назіранні і кантролі за станам навакольнага асяроддзя. З’яўляецца н.-д. і прыродаахоўнай установай, базай для стажыроўкі спецыялістаў у галіне аховы прыроды і запаведнай справы. Працуе музей прыроды, школа экалагічнага выхавання, станцыя фонавага маніторынгу.
Літ.: Заповедники Прибалтики и Белоруссии. М., 1989; Биосферный заповедник на Березине. Мн., 1993.
Г.У.Вынаеў. с. 415
БЯРЭ́ЗІНСКІ КАНА́Л , Бярэшчынскі канал, у Лепельскім р-не Віцебскай вобл. Беларусі, частка Бярэзінскай воднай сістэмы. Дзейнічаў з 1805 да канца 19 ст. Сцёк у вадазбор р. Эса (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 8 км. Выцякае з усх. часткі воз. Плаўна за 1 км на ПнЗ ад в. Валовая Гара, упадае ў воз. Бярэшча за 3 км на ПдЗ ад в. Окана. с. 416
БЯРЭ́ЗІНСКІ РАЁ́Н , на У Мінскай вобл. Беларусі. Утвораны 17.7.1924. Пл. 1,9 тыс. км2. Нас. 34,8 тыс. чал. (1996), гарадскога 38%. Сярэдняя шчыльн. 18 чал. на 1 км2. Цэнтр раёна — г. Беразіно, 218 сельскіх нас. пунктаў. Падзяляецца на 14 сельсаветаў: Багушэвіцкі, Брадзецкі, Бярэзінскі, Высакагорскі, Дзмітравіцкі, Каменнаборскі, Капланецкі, Ляжынскі, Мачаскі, Пагосцкі, Паплаўскі, Сялібскі, Ушанскі, Якшыцкі.
Раён размешчаны ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Паверхня пласкахвалістая і раўнінная. Пераважаюць выш. 160—180 м, найвыш. пункт 190,3 м (каля в. Мікулічы). Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіровы матэрыял, гліны. Сярэдняя т-ра студз. -6,8 °С, ліп. 18,1 °С. Ападкаў 639 мм за год. Вегетац. перыяд 187 сут. Найб. р. Бярэзіна з прытокамі Уша, Жорнаўка, Уса, Манча, Брусята, Клява. Пашыраны дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярнова-падзолістыя, тарфянабалотныя глебы. Пад лясамі 50% тэр. раёна; пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, яловыя лясы.
На 1.1.1996 агульная плошча с.-г. угоддзяў 76 тыс. га, з іх асушана 19,9 тыс. га. У раёне 20 калгасаў і 1 саўгас. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — малочна-мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя (ячмень, авёс, жыта, пшаніцу) і кармавыя культуры, грэчку, бульбу. Прадпрыемствы паліўнай (брыкет), харч. (сыр, спірт, пладоваагародніныя кансервы), лёгкай (швейныя вырабы), ільноапр. і дрэваапр. прам-сці; вытв-сць буд. матэрыялаў. Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Мінск—Магілёў, а таксама з Беразіно на Барысаў, Клічаў, Новалукомль. Суднаходства на Бярэзіне. У раёне 21 сярэдняя, 7 базавых, 2 пач. школы, гімназія, дзіцяча-юнацкая спарт. школа, 29 дашкольных устаноў, 22 клубы, 33 б-кі, 5 бальніц, 13 фельч.-ак. пунктаў. Помнік архітэктуры — касцёл сярэдзіны 19 ст. ў в. Багушэвічы. Выдаецца газ. «Сцяг Леніна». с. 416
БЯРЭ́ЗІНСКІЯ АПЕРА́ЦЫІ 1920 , баявыя дзеянні на Беларусі войск Зах. фронту Чырв. Арміі ў грамадз. вайну. Гл. ў арт. Майская аперацыя 1920, Ліпеньская аперацыя 1920. с. 417
БЯРЭ́ЗІЦА , возера ў Беларусі, у Мазырскім р-не Гомельскай вобл., у бас. р. Прыпяць, на ПнЗ ад г. Мазыр. Пл. 0,22 км2. Старычнае. с. 417
БЯРЭ́ЗНІКІ , тое, што бярозавыя лясы. с. 417
БЯРЭ́СЦЕ , адна з летапісных назваў г. Брэста, ужывалася таксама ў зах.-бел. і сав. бел. друку ў 1920—40-я г. с. 417
БЯРЭ́ШЧА , возера ў Беларусі, у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Бярэшча (выцякае з возера) за 12 км на ПдЗ ад г. Лепель. Пл. 4,08 км2, даўж. 2,8 км, найб. шыр. 1,8 км, найб. глыб. 1,3 м. Пл. вадазбору 127 км2.
Схілы катлавіны спадзістыя, пад лесам і хмызняком. Берагі тарфяністыя, забалочаныя. Дно плоскае, глеістае. Зарастае. Упадае р. Кеста, выцякае р. Бярэшча, праз Бярэзінскі канал злучана з воз. Плаўна. Гнездаванне лебедэя-шыпуна, занесенага ў Чырвоную кнігу. с. 417
«БЯСЕ́ДА АМА́ТАРАЎ РУ́СКАГА СЛО́ВА» , літаратурнае таварыства ў Пецярбургу ў 1811—16. Створана па ініцыятыве А.С.Шышкова (сходы збіраліся ў доме Г.Р.Дзяржавіна, які сваім удзелам павялічваў аўтарытэт т-ва). Некаторыя яго члены, заўзятыя прыхільнікі класіцызму, выступалі супраць моўнай рэформы М. М. Карамзіна, аддаючы перавагу стараслав. мове. с. 417
БЯСЕ́ДАВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Хоцімскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Беседзь. Цэнтр сельсавета. За 4 км на Пд ад г.п. Хоцімск, 211 км ад Магілёва, 42 км ад чыг. ст. Камунары. 481 ж., 180 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. Сувязі. с. 417
БЯСЕ́ДНЫЯ ПЕ́СНІ , застольныя песні, творы нар. лірыкі, якія спявалі ў застоллі. Рэгіянальныя назвы: гасцявыя, кірмашовыя, банкетовыя, пірушачныя песні. Значная колькасць іх сярод дажынкавых, талочных, радзінных песень, таму паводле функцыянальнай прыкметы адрозніваюць бяседныя песні пазаабрадавыя, каляндарна-абрадавыя і сямейна-абрадавыя. Маюць велічальныя матывы, у якіх услаўляюцца багаты стол, шчодрыя гаспадары, жаданыя госці. Ідэалізаваная карціна дастатку адлюстроўвае мару селяніна. У бяседных песнях пераважаюць сямейна-бытавыя матывы: нешчаслівае замужжа, жорсткі муж, лютая свякроў, ліхія суседзі і інш.
І.К.Цішчанка. с. 417
БЯСІ́ТА , гл. Чарняўка. с. 417
БЯСКІ́ДЫ , раз’яднаныя хрыбты ў паўн. ч. Карпат, у Польшчы, Чэхіі, Славакіі і на Украіне. Падзяляюцца на Зах. і Усх. Бяскіды. Даўж. каля 300 м. Выш. да 1725 (г. Бабіна). Складзены пераважна з флішаў. Ад восевай зоны Карпат аддзелены падоўжнымі далінамі і ўтвараюць асобныя плоскавяршынныя масівы з невысокімі пераваламі паміж імі. Букавыя і хвойныя лясы, на вяршынях — лугі (паланіны). Нац. паркі Бабінагорскі і Гарчанскі (Польшча), рэзерват Катліна пад Бабінай Гарой (Славакія). с. 417
БЯСКО́НЦАСЦЬ у матэматыцы, тое, што бесканечнасць. с. 417
БЯСКРЫ́ЛАЯ ГАГА́РКА (Piguinus impennis), нелятаючая птушка сям. чысцікавых. Жыла на ўзбярэжжах Атлантычнага ак. Еўропы і Паўн. Амерыкі. На Атл. узбярэжжы ЗША даходзіла да Фларыды, у Еўропе —да прыбярэжных раёнаў Францыі і Паўд. Іспаніі; у ледавіковы перыяд жыла і на Пд Італіі. Апошняя пара бяскрылай гагаркі і іх яйцо знішчаны ў 1844 на в-ве Элдзі-Року каля паўд. ўзбярэжжа Ісландыі. Захаваліся шкуркі, шкілеты, тушкі і яйцы.
Даўж. да 75 см, маса да 5 кг. Падобная да пінгвіна. Афарбоўка цела зверху чорная, знізу белая. Наперадзе вачэй 2 вял. белыя плямы. Крылы недаразвітыя, дзюба шчыльная, вострая. Кармілася рыбай, несла 1 яйцо. Мела першагатунковы тлушч пад скурай, таму знішчана. с. 417
БЯСКРЫ́ЛЫЯ НАСЯКО́МЫЯ , аптэрыготы (Apterygota), раздзел найбольш стараж. насякомых. Вядомы з адкладаў сярэдняга дэвону. 1 атрад — шчацінахвосткі. Каля 4 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Звычайна вільгацелюбівыя; жывуць скрытна — у лясным подсціле, глебе, пад карой дрэў, у гнілой драўніне і інш.
Цела даўж. да 2 см, верацёнападобнае. Спіна ўкрыта тонкімі лускавінкамі. 3 пары грудных ног, у некат. відазмененыя брушныя канечнасці — цэркі. Кормяцца глебавым дэтрытам, пылком кветак і інш.; некат. драпежнікі. с. 417
БЯСПА́ЛЫ Змітро (Дзмітрый Аляксандравіч; н. 28.8.1934, в. Вялікі Бор Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1963). Працаваў у час. «Вожык», час. «Родная прырода», з 1994 у «Беларускай лясной газеце». Першая кніга — анімалістычныя абразкі «Лясныя хітруны» (1969, 2-е выд. 1986). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцяў, казак і замалёвак аб прыродзе Беларусі (зб-кі «У лясной каморы», 1972; «Дзіўны птах», 1981; «Казкі Сіняга лесу», 1983; серыя кніг «Звяры Белавежскай пушчы», 1987; «Птушкі Белавежскай пушчы», 1988). Складальнік зб-ка «Беларускія народныя жарты» (1970). Гумарыстычныя творы ў зб-ках «Сякера пад лаваю» (1970), «Ад варот паварот» (1977). с. 417
БЯСПА́НЦЫРНЫЯ , гл. Баразнаватабрухія. с. 418
БЯСПЕ́КА ЭКАЛАГІ́ЧНАЯ , стан прыроднай сістэмы, пры якім у поўнай меры дзейнічаюць механізмы падтрымання яе жыццяздольнасці і самарэгулявання. Забяспечвае адсутнасць пагрозы парушэння экалагічнага балансу пад уплывам антрапагеннага ўздзеяння на прыроднае асяроддзе, прадухіленне экалагічных аварый і катастроф, станаў і працэсаў, якія могуць выклікаць гэтыя здарэнні. Бяспека экалагічная павінна адпавядаць існуючым ці прагназуемым экалагічным умовам па ахове здароўя насельніцтва і мэтам забеспячэння працяглага ўстойлівага сац.-эканам. развіцця грамадства. Разглядаецца ў глабальных, рэгіянальных, лакальных і ўмоўна кропкавых абмежаваннях. Бяспека экалагічная ў адносінах да стыхійных бедстваў і прыродных катастроф аналізуецца ў рамках канцэпцыі прыроднай рызыкі (верагоднасць небяспечных вынікаў таго або інш. рашэння). Бяспека экалагічная тэхн. аб’ектаў забяспечвае адсутнасць на працягу зададзенага часу сітуацый, небяспечных для людзей, навакольнага асяроддзя і гасп. дзейнасці. Бяспека складаных тэхн. сістэм вымяраецца здольнасцю гэтых сістэм мінімізаваць такія фактары. с. 418
БЯСПЕ́ЧНЫ АЎТАМАБІ́ЛЬ , умоўная назва аўтамабіля, канструкцыйныя асаблівасці якога найбольш спрыяюць прадухіленню, аварый, траўматызму вадзіцеля, пасажыраў і пешаходаў у выпадку дарожна-трансп. здарэння. Аснашчаны элементамі «актыўнай» і «пасіўнай» бяспекі. Першыя ўзоры створаны ў ЗША (1957) і ў Італіі (1963). Бяспечны аўтамабіль з поўным камплектам элементаў бяспекі выпускаюцца аўтамаб. фірмамі на заказ.
Да элементаў «актыўнай» бяспекі адносяць павышэнне ўстойлівасці і кіроўнасці аўтамабіля, эфектыўнасці тармазоў, паляпшэнне агляднасці і інш. Элементы «пасіўнай» бяспекі змяншаюць траўматызм кожнага пасажыра (у выпадку аварыі забеспячэнне зручнага выхаду з аўтамабіля, абмежаванне перамяшчэння адносна сядзення, змяншэнне імавернасці траўмаў ад унутр. паверхняў кузава і інш.). Рулявая калонка бяспечнага аўтамабіля лётка дэфармуецца (пры аварыі) або яе няма зусім (кіраванне ажыццяўляецца рычагамі), рухавік перамяшчаецца пры аварыі пад пасажырскі салон і інш. Сучасныя канструкцыі бяспечных аштамабіляў абсалютную бяспеку гарантаваць не здольныя.
А.С.Рукцяшэль. с. 418
БЯСПЛО́ДНАСЦЬ , бясплоддзе, няздольнасць дарослага арганізма даваць жыццяздольнае патомства. Пры адсутнасці цяжарнасці на працягу года і болей пры рэгулярным палавым жыцці без засцярогі шлюб лічаць бясплодным. Пры відавочнай паталогіі мужа ці жонкі дыягназ бясплоднасць правамоцны і раней. Бясплодны шлюб (паводле даных многіх краін складае 10—30%, у сярэднім 15%; 1995) — медыка-дэмаграфічная праблема дзярж. значнасці. Рост бясплоднасці можа абумоўлівацца ўздзеяннем паталогіі экалагічных фактараў, некаторых кантрацэптываў, міграцыяй насельніцтва, нездаровым ладам жыцця, абортамі і інш. Яна выклікае больш хуткае старэнне арганізма, павышаную схільнасць да захворванняў (пухліны), скарачае працягласць жыцця.
Адрозніваюць бясплоднасць: першасную і другасную, абсалютную і адносную, прыроджаную і набытую, часовую і пастаянную, фізіял. і паталагічную, функцыян. і арган., добраахвотна ўсвядомленую і насільна вымушаную. Агульныя прычыны бясплоднасці: парушэнне сперматагенезу, аагенезу, працэсаў зачацця — апладнення і перамяшчэння аплодненай яйцаклеткі да імплантацыі. Першасная бясплоднасць (да 70—80%, дзетанараджэнне немагчыма з пачатку палавога жыцця) абумоўлена эндакрыннай паталогіяй, другасная (20—30%, былі цяжарнасці і роды, фактары бясплоднасці выявіліся пазней) — запаленчымі хваробамі. Прычыны бясплоднасці ў жанчын (да 70% ад усіх выпадкаў бясплоднасці) — трубныя, перытаніяльныя, эндакрынныя, матачныя і шыйкавыя фактары (няправільнае развіццё ўсяго арганізма, палавых органаў, парушэнні дзейнасці яечнікаў і інш. залоз унутр. сакрэцыі, недахоп у арганізме вітамінаў, хранічныя запаленчыя хваробы і пухліны, спайкавыя працэсы і інш.). Да 30% выпадкаў бясплоднасці ў мужчын звязаны з паталаг. зменамі семя або хваробамі і недахопамі развіцця семявывадных шляхоў (наяўнасць, жыццяздольнасць і рухомасць сперматазоідаў, марфалогія і характар семянной плазмы); бывае пасля ганарэі і туберкулёзу. Лячэнне накіравана на ліквідацыю прычыны бясплоднасці — тэрапеўтычнае і хірургічнае, а таксама штучнае апладненне спермай мужа (ШАМ) ці донара (ШАД), штучнае экстракарпаральнае апладненне (ЭКА).
У жывёл бясплоднасць бывае прыроджаная і набытая. Бясплоднай лічаць маладую самку, што не апладнілася праз месяц пасля дасягнення фізіял. спеласці (у цялушак пасля 18 месяцаў, у кабыл 3 гады, у ярак 12 месяцаў, у свінак 8—9 месяцаў), і самку, што праз месяц пасля родаў была асемянёна, але не апладнілася. Бясплоднымі могуць быць і самцы. Асн. прычынамі, што парушаюць палавую функцыю ў жывёл, лічаць недастатковае ці залішняе кармленне с.-г. жывёл, недахоп вітамінаў (А, Е, D, В і інш.), мінер. рэчываў (кальцыю, фосфару) і мікраэлементаў (ёду, кобальту, медзі, марганцу, цынку), перакормліванне канцэнтраванымі кармамі, недастатковае кармленне цяжарнай жывёлы і той, што расце. Пры бясплоднасці, выкліканай парушэннямі правіл штучнага асемянення або злучкі, змен у палавых органах не ўстанаўліваюць. Прычынай бясплоднасці могуць быць захворванні палавых органаў, паталагічныя роды, затрымка паследу, субінвалюцыя маткі, захворванні на трыхаманоз, кампілабактэрыёз, бруцэлёз і інш.
І.У.Дуда (бясплоднасць у чалавека). с. 418
БЯСПО́ЛАЕ РАЗМНАЖЭ́ННЕ , размнажэнне жывёл і раслін без апладнення. Ажыццяўляецца без удзелу палавых клетак, часта з дапамогай вегетатыўных органаў. Уласціва бактэрыям (дзяленне), аднаклетачным (дзяленне, фрагментацыя, пачкаванне і спораўтварэнне) і шматклетачным арганізмам (вегетатыўнае размнажэнне, спораўтварэнне, поліэмбрыянія). Ёсць у вышэйшых раслін, адсутнічае ў малюскаў, членістаногіх, пазваночных.
Адрозніваюць уласна бясполае размнажэнне — утварэнне спец. клетак — спораў, якія пры прарастанні даюць пачатак новаму арганізму, і вегетатыўнае размнажэнне. Патомства, якое атрымліваецца ў выніку бясполага размнажэння, генетычна аднароднае, што часта выкарыстоўваецца ў раслінаводстве для замацавання карысных якасцей гібрыдаў. Шэрагу арганізмаў уласціва чаргаванне бясполага размнажэння з палавым размнажэннем.
Р.Г.Заяц. с. 418
БЯСПО́ЛЫМНАЕ ЎЗРЫВА́ННЕ , спосаб узрывання, пры якім разбурэнне адбываецца ў выніку ўтварэння вял. аб’ёму негаручых газаў або газаў, што тушаць полымя. Пры бясполымным узрыванні выкарыстоўваюць спец. патроны: кардокс, гідрокс, эрдокс. Засн. на пераўтварэнні патэнцыяльнай энергіі ў кінетычную вадкіх, цвёрдых і газападобных пад высокім ціскам рэчываў, якія могуць хутка выпарацца, расшырацца ці хімічна ўзаемадзейнічаць. Выкарыстоўваецца ў шахтах, небяспечных на газ і пыл. с. 418
БЯССКІ́ВІЧНЫЯ , агнаты (Agnatha), надклас ніжэйшых пазваночных жывёл, 2 вымерлыя класы: няпарнаноздравыя (Monorhina, Cephalaspidomorphi) і парнаноздравыя (Diplorhina, Pteraspidomorphi);
Стараж. прымітыўныя рыбападобныя жывёлы без сківіц і парных канечнасцей, з хордай. Унутр. шкілет храстковы (у вымерлых быў вонкавы касцявы шкілет). Шчэлепы ў выглядзе мяшкоў з пялёсткамі энтадэрмальнага паходжання. Ноздравая адтуліна ў большасці няпарная. Паўкружных каналаў 1 ці 2. Рот круглы, сысучага тыпу, корм лічынак — раслінныя рэшткі, водарасці, дарослыя паядаюць мяса і кроў рыб ці зусім не кормяцца. Выкапнёвыя бяссківічныя ўсмоктвалі разам з глеем і пяском дробныя арганізмы. Рэшткі бяссківічных вядомы з кембрыю да позняга дэвону Вялікабрытаніі, Нарвегіі (Шпіцберген), Германіі, ЗША, Кітая, Аўстраліі, Тувы і інш. месцаў. Росквіт у познім сілуры і раннім дэвоне. Даўж. ад некалькіх сантыметраў (верацёнападобныя жывёлы) да 1 м (пляскатыя донныя формы). Рэшткі бяссківічных з’яўляюцца вызначальнымі выкапнямі пры вывучэнні адкладаў. с. 418
БЯССМЕ́РТНАВА Наталля Ігараўна (н. 19 7.1941, Масква), руская артыстка балета. Нар. арт. СССР (1976). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1961). У 1961—88 у Вял. т-ры. Першая выканальніца партый Лейлі («Лейлі і Меджнун» С.Баласаняна), Шырын («Легенда аб каханні» А.Мелікава), Фрыгіі («Спартак» А.Хачатурана), Анастасіі, Джульеты («Іван Грозны», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева). Сярод інш. партый: Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Аўрора, Адэта—Адылія («Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Рыта («Залаты век» Дз.Шастаковіча). Лаўрэат Міжнар. конкурсу артыстаў балета ў Варне (1965), прэміі Ганны Паўлавай (Парыж, 1970). Дзярж. прэмія СССР 1977. Ленінская прэмія 1986. с. 419
БЯССМЕ́РТНІК , гл. Цмен. с. 419
БЯССМЕ́РТНІКІ , гл. Сухацветы. с. 419
БЯССМЕ́РТНЫ Аркадзь Львовіч (2.5.1893, г. Сураж Бранскай вобл., Расія — 3.9.1955), бел. скрыпач, дырыжор, педагог. Засл. арт. Беларусі (1939). Праф. (1946). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1917). Адзін з арганізатараў першай на Беларусі нар. кансерваторыі (Віцебск, 1918), дырэктар Бел. муз. тэхнікума (з 1924), заг. кафедры Бел. кансерваторыі (1932—55). Удзельнік (1-я скрыпка) Дзяржаўнага смыковага квартэта БССР. Кіраваў канцэртамі сімф. аркестраў муз. тэхнікума, Бел. радыёцэнтра, кансерваторыі. Выступаў як скрыпач-саліст, выкананне вызначалася выразнасцю, адухоўленасцю, тэхн. свабодай.
В.П.Пракапцова. с. 419
БЯССО́НАЎ Пётр Аляксеевіч (16.6.1828, Масква — 6.3.1898), рускі гісторык л-ры, фалькларыст, публіцыст. Скончыў Маскоўскі ун-т (1851). З 1879 праф. Харкаўскага ун-та. Выдаў зборнік балгарскіх песень (1855), песень, паданняў і вусных апавяданняў сербаў (1857), песень-літанняў старцаў («Калікі вандроўныя», вып. 1—6, 1861—64; разам з рус. ўвайшлі і бел. творы). У 1864—67 узначальваў Віленскую археаграфічную камісію, бліжэй пазнаёміўся з бел. гісторыяй, культурай, фальклорам. Падрыхтаваў і выдаў «Песні, сабраныя П.В.Кірэеўскім» (вып. 1—10, 1860—74), «Беларускія песні» (1874). У апошні зборнік увайшлі каляндарна-абрадавыя нар. песні — валачобныя, юраўскія, мікольскія, куставыя, купальскія, пятроўскія, калядныя і масленічныя. Падзяляў погляды міфалагічнай школы.
Літ.: Бандарчык В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964; Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973. С. 89—98.
А.С.Ліс. с. 419
БЯССО́ННІЦА інсамія, агрыпнія, парушэнне начнога сну. Выяўляецца цяжкім засынаннем, частым на працягу ночы або раннім абуджэннем ці поўным знікненнем глыбокага сну. Прычыны бяссоніцы: няўстойлівасць сну з дзяцінства (спадчынная, ад некаторых перанесеных у дзяцінстве хвароб), парушэнні ўмоў і дынамічнага стэрэатыпу сну (начная работа, дзённае фіз. і псіхічнае ператамленне, познія заняткі, нязвыклае месца для сну і інш.), хваробы нерв. сістэмы, траўмы галаўнога мозга, змены біялагічных рытмаў і фізіял. працэсаў у арганізме пры пераходзе ў сталы і старэчы ўзрост. Бяссоніца — абавязковы сімптом некаторых хвароб, напр. алкагалізму, цяжкіх неўрозаў і псіхозаў. Лячэнне: правільны рэжым працы і адпачынку, заняткі фізкультурай, водныя працэдуры, заспакаяльныя і снатворныя сродкі. с. 419
БЯССПРЭ́ЧНАЕ СПАГНА́ННЕ , у цывільным праве прымусовае спагнанне запазычанасці ў бясспрэчным парадку без звароту ў суд ці іншы орган, які вырашае маёмасныя спрэчкі. Бясспрэчнае спагнанне з юрыд. асоб ажыццяўляецца на падставе распараджэнняў правамоцных органаў і выканаўчых дакументаў спісаннем грашовых сум з адпаведных рахункаў у банках; з грамадзян (нявернутыя пазыкі, нявыплачаная кватэрная плата, камунальныя плацяжы і інш.) — па выканаўчым надпісе натарыята. У Рэспубліцы Беларусь дапускаецца толькі ў выпадках, прама прадугледжаных законам. с. 419
БЯССЦЁ́КАВАЕ ВО́ЗЕРА возера, якое не мае паверхневага і падземнага сцёку. Найчасцей трапляецца ў абласцях унутранага сцёку стэпавай і паўпустынных зон і ў абласцях развіцця шматгадовай мерзлаты. Расход вады ідзе праз выпарэнне, таму ў засушлівым клімаце ў бяссцёкавым возеры назапашваюцца мінер. солі. Прамысл. здабыча кухоннай солі вядзецца ў азёрах Эльтон і Баскунчак, соды ў Даронінскім воз. (Расія), мірабіліту ў Салёным воз. (ЗША) і інш. с. 419
БЯССЦЁ́КАВАЯ ВО́БЛАСЦЬ , гл. Вобласць унутранага сцёку. с. 419
БЯССЦЁ́КАВАЯ ТЭХНАЛО́ГІЯ , тэхналагічны працэс, пры якім у навакольнае асяроддзе не паступаюць сцёкавыя воды. Ажыццяўляецца арганізацыяй водаабароту — лакальнай ачысткі забруджанай вады і яе вяртання ў тэхнал. працэс або выкарыстання ў іншых мэтах. Гл. таксама Абаротнае водазабеспячэнне. с. 419
БЯССЦЁ́КАВЫ БАСЕ́ЙН , басейн ракі або возера, які не мае сувязі з акіянам. Адносіцца да вобласці ўнутранага сцёку. Бяссцёкавы басейн маюць Волга, Урал, Кура, Амудар’я, Сырдар’я і інш. рэкі, якія належаць да Арала-Каспійскай бяссцёкавай вобл., азёры Ісык-Куль, Балхаш, Лабнор. На Беларусі некаторыя азёры не маюць паверхневага сцёку (воз. Бледнае ў Нарачанскай групе азёр і інш.). с. 419
БЯСТУ́ЖАВЫ , дзекабрысты-афіцэры, браты.
Аляксандр Аляксандравіч (літ. псеўданім Марлінскі; 3.11.1797, С.-Пецярбург — 19.6.1837), рускі пісьменнік. Штабс-капітан (1825). Летам 1821 у чыне паручніка ўдзельнічаў у манеўрах гвардыі ў Віцебскай губ., у кастр. 1821 — студз. 1822 жыў у в. Выганічы Мінскага пав. (цяпер Валожынскі р-н) у сям’і памешчыка Ф.Ф.Вайдзевіча, адкуль неаднаразова прыязджаў у Мінск. Разам з К.Ф.Рылеевым пісаў агітацыйныя супрацьурадавыя песні і выдаваў альманах «Полярная звезда» (1823—25). Да 1825 напісаў некалькі раманаў у духу рамантызму. У 1824 прыняты ў Паўночнае таварыства дзекабрыстаў, увайшоў у склад яго кіруючага цэнтра (думы). Належаў да радыкальнага крыла руху: выступаў за ўвядзенне рэсп. ладу шляхам ваен. перавароту, надзяленне сялян зямлёй. Напярэдадні выступлення дзекабрыстаў распрацаваў план захопу Зімняга палаца і арышту Мікалая І. Актыўны ўдзельнік паўстання 26 снеж. на Сенацкай плошчы, быў фактычным камандзірам Маскоўскага палка, выведзенага на плошчу. Прыгавораны да смяротнай кары, якая была заменена спачатку 20-гадовай, потым 15-гадовай катаргай. У 1827 адпраўлены на пасяленне ў Якуцк, у 1829 — радавым у дзеючую армію на Каўказ. У ссылцы апублікаваў некалькі т. зв. свецкіх аповесцяў («Выпрабаванне», 1830, «Фрэгат «Надзея», 1833, і інш ). У каўк. аповесцях «Амалатбек» (1832), «Мула-Нур» (1836) намаляваў рамант. характары. У аповесцях «Вечар на Каўказскіх водах у 1824 г.» (1830), «Латнік» (1832) знайшлі водгук пачутыя на Беларусі нар. паданні, уражанні ад гутарак з жыхарамі. Загінуў у сутычцы з горцамі на мысе Адлер. У в. Выганічы ў яго гонар пастаўлены мемарыяльны знак.
Мікалай Аляксандравіч (24.2.1791, С.-Пецярбург — 27.5.1855), капітан-лейтэнант (1824). З канца 1824 чл. Паўн. т-ва і яго Вярхоўнай думы. Рэспубліканец, прыхільнік вызвалення сялян з зямлёй. Бліжэйшы памочнік К.Ф.Рылеева ў дні падрыхтоўкі паўстання ў Пецярбургу. Выказваўся за ўстанаўленне пасля перавароту дыктатуры часовага ўрада. 26.12.1825 склаў праект маніфеста да народа, вывеў на Сенацкую плошчу Гвардзейскі экіпаж. Прыгавораны да вечнай катаргі (скарочана да 20 гадоў), якую адбываў на Нерчынскіх рудніках. З 1839 на пасяленні ў Іркуцкай губ. Пісьменнік, гістарыёграф рус. флоту, эканаміст, жывапісец (стварыў партрэтную галерэю дзекабрыстаў).
Міхаіл Аляксандравіч (4.10.1800 — 3.7.1871), штабс-капітан лейб-гвардыі Маскоўскага палка (1825). З 1824 чл. Паўночнага т-ва, прымыкаў да рэсп. крыла. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання. 26.12.1825 разам з братам Аляксандрам і Д.А.Шчэпіным-Растоўскім вывеў на Сенацкую плошчу Маскоўскі полк; аддаў каманду страляць па ўрадавых войсках. Пасля абстрэлу паўстанцаў карцеччу спрабаваў арганізаваць салдат, якія адступалі, каб заняць з імі Петрапаўлаўскую крэпасць. Прыгавораны да вечнай катаргі (скарочана да 20 гадоў), якую адбываў у Чыце і Пятроўскім заводзе. З 1839 на пасяленні ў Селенгінску.
Літ.: Букчин С. К мечам рванулись наши руки: Док. повести. 2 изд. Мн., 1985; Очерки из истории движения декабристов: Сб. ст. М., 1954. с. 419
БЯСТУ́ЖАЎ-РУ́МІН Канстанцін Мікалаевіч (26.5.1829, с. Кудрашкі Ніжагародскай губ. — 14.1.1897), рускі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1851). З 1865 праф. Пецярбургскага ун-та, з 1890 акадэмік. У 1878—82 узначальваў Вышэйшыя жаночыя курсы ў Пецярбургу (Бястужаўскія). Чл. Археаграфічнай камісіі, Рус. геагр. т-ва і інш. Распрацоўваў пытанні крыніцазнаўства, шматлікія працы прысвечаны пытанням гістарыяграфіі.
БЯСТУЖАЎ-РУМІН Міхаіл Паўлавіч (4.6.1801, с. Кудрашкі Ніжагародскай губ.— 25.7.1826), дзекабрыст. З дваран. Пасля паўстання ў кастр. 1820 Сямёнаўскага палка і расфарміравання яго пераведзены ў Палтаўскі пяхотны полк, які з 1823 размяшчаўся ў Бабруйскай крэпасці. Падпаручнік (1824). З 1828 у Паўднёвым таварыстве дзекабрыстаў. Разам з С.І.Мураўёвым-Апосталам узначальваў Васількаўскую ўправу, з ім і інш. распрацаваў Бабруйскі план дзекабрыстаў 1823. Перапісваў і распаўсюджваў «Рускую праўду» П.І.Песцеля. Сааўтар 2 планаў паўстання ў Белай Царкве. Прыхільнік знішчэння самадзяржаўя і ўстанаўлення рэспублікі. Уваходзіў у штаб Чарнігаўскага палка паўстання, з Мураўёвым-Апосталам склаў рэв. катэхізіс і адозву да народа. 3.1.1826 арыштаваны і дастаўлены ў Магілёў, 15 студз. адпраўлены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Паводле прыгавору Вярх. крымінальнага суда навешаны. с. 420
БЯСХВО́СТЫЯ ЗЕМНАВО́ДНЫЯ (Anura, Ecaudata), атрад земнаводных. 19 сям., 297 родаў, каля 3500 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць пераважна на паверхні зямлі, часткова ў глебе (рыючыя), на дрэвах. На Беларусі 10 відаў: жабы — азёрная, вастрамордая, сажалкавая, травяная; жарлянка чырванабрухая; квакша звычайная; рапухі — зялёная, чаротавая, шэрая; часночніца.
Даўж. да 35 см. Тулава кароткае, шырокае, з нерухомай галавой (шыя невыразная), галава трохвугольная, хвост бывае толькі ў лічынкавай стадыі (у апалонікаў). Канечнасці добра развітыя, заднія ў 2—3 разы даўжэйшыя за пярэднія (прыстасаваныя да скачкоў). Самкі большасці бясхвостых земнаводных кладуць ікру ў ваду. Кормяцца насякомымі, лічынкамі камароў, дробнымі ракападобнымі. Карысныя. 22 віды ў Чырв. кнізе МСАП. Рапуха чаротавая (Bufo calamita) занесена ў Чырв. кнігу Беларусі. с. 420
БЯЦЕ́ХЦІН Анатоль Георгіевіч (8.3.1897, с. Стрыгіна, Валагодская вобл., Расія — 20.4.1962), савецкі геолаг, мінералог. Акад. АН СССР (1953, чл.-кар. 1946). Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1924). З 1937 у Ін-це геал. навук АН СССР (Масква), з 1956 у Ін-це геалогіі рудных радовішчаў, петраграфіі, мінералогіі і геахіміі АН СССР. Навук. працы па тэорыі рудаўтварэння і мінераграфіі. Развіваў новы кірунак у даследаванні рудаў, звязаны з вывучэннем іх тэкстуры, структуры і парагенезісу мінералаў Распрацаваў тэорыі гідратэрмальнага мінералаўтварэння і ўтварэння рудаў марганцу. Аўтар манаграфіі «Прамысловыя марганцавыя руды СССР» (1946). Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэмія СССР 1947. Імем Бяцехціна названы мінерал бецехцяніт.
Літ.: Шадлун Т.Н. Памяти академика А.Г.Бетехтина // Геология руд. Месторождений. 1963. № 3. с. 420
В , трэцяя літара бел. і некаторых інш. слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай В («ведзі»). Рознае вымаўленне лац. В і слав. В абумоўлена тым, што лац. алфавіт узнік на аснове грэчаскага (праз пасрэдніцтва этрускага) у 7—6 ст. да н.э., калі β перадавала гук «б», а ў перыяд стварэння слав. алфавіта ў 9 ст. β вымаўлялася грэкамі як «в» і замацавалася ў кірыліцы для перадачы гэтага гуку. Мела лікавае значэнне 2. У сучаснай бел. мове абазначае звонкія губназубныя фанемы («в») і («в’»), якія ў адрозненне ад рус. мовы функцыянальна не суадносяцца з губна-зубнымі («ф») і («ф’») і пасля галосных перад зычнымі, а таксама на канцы слоў пераходзяць у «ў» («траўка», «раўнапраўе», «высноў», «любоў»).
А. М. Булыка. с. 421
ВА́АЛЬ (Vaal), рака ў ПАР, правы прыток р. Аранжавая. Даўж. каля 1250 м. Пачынаецца ў Драконавых гарах, перасякае плато Велд, працякае па глыбокай даліне. Буйныя прытокі: Вілге, Фет, Рыт (злева), Хартс (справа). Паводка летам (ліст.—люты). Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 114 м3/с. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння і арашэння. Буйное вадасх. Вааля — Вілге. На Ваалі — г. Ферыніхінг. с. 421
ВА́АЛЬС (Waals) Ян Дыдэрык ван дэр (23.11.1837, г. Лейдэн, Нідэрланды — 9.3.1923), нідэрландскі фізік. Чл. Нідэрландскай, Парыжскай, Берлінскай АН, Нацыянальнай АН ЗША. У 1862—65 вольны слухач Лейдэнскага ун-та. Праф. Амстэрдамскага ун-та (1877— 1907). Навук. працы па малекулярнай фізіцы і нізкатэмпературных з’явах. Вывеў Ван-дэр-Ваальса ўраўненне і ўстанавіў неперарыўнасць газападобнага і вадкага станаў рэчыва. Разгледзеў пытанне пра малекулярныя сілы ў газападобным і вадкім станах у сувязі з будовай рэчываў. Распрацаваў тэорыю бінарных сумесяў і тэрмадынамічную тэорыю капілярнасці. Нобелеўская прэмія 1910.
Літ.: Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. с. 421
ВА́АРАНДЗІ (Vaarandi) Дэбора (н. 1.10.1916, г. Выру, Эстонія), эстонская паэтэса. Нар. пісьменніца Эстоніі (1971). У 1936—40 вучылася ў Тартускім ун-це. Друкуецца з 1940. Першы зб. «Пад палаючым небам» (1945) пра падзеі Вял. Айч. вайны. У зб-ках паэзіі «Пад шум прыбою» (1948), «Ясным ранкам» (1950) гіст. мінулае і пасляваенны перыяд аднаўлення краіны. Актуальнасцю, шматграннасцю тэматыкі, высокім паэтычным майстэрствам адметныя зб-кі «Летуценнік ля вакна» (1959), «Хлеб прыбярэжных раўнін» (1965), «Пры святле ветру» (1977) і інш. Паэзіі Ваарандзі ўласцівы асацыятыўная вобразнасць, філасафічнасць, напружаная эмацыянальнасць. Выступае як публіцыст. Дзярж. прэміі Эстоніі 1950, 1965. Пераклала на эст. мову асобныя творы Я.Купалы. На бел. мову творы Ваарандзі перакладаў А. Вярцінскі. с. 421
ВА́БЕ (Vabbe) Адольф (Адо) Георгіевіч (19 3.1892, г. Тапа, Эстонія — 20.4.1961), эстонскі жывапісец і графік. Засл. дз. маст. Эстоніі (1946). Вучыўся ў студыі А.Ажбе (Мюнхен, 1911—13). Выкладаў у Вышэйшым маст. вучылішчы імя К.Мягі (1940—41), маст. ін-це (1944—50) у Тарту, праф. (1938). У творчасці прыкметны ўплыў імпрэсіянізму і футурызму: «У кавярні» (1918), «Рачны порт» (1938) і інш. Працаваў у галіне кніжнай графікі: «Чалавек і сфінкс» І.Барбаруса (1919), «Песня песняў» Саламона (1932) і інш. с. 421
ВА́БІЧ , рака ў Беларусі, у Круглянскім, Шклоўскім, Бялыніцкім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток Друці (бас. Дняпра). Даўж. 74 км. Пл. вадазбору 565 км2. Пачынаецца за 1,7 км на У ад в. Бураўшчына Круглянскага р-на. Асн. прытокі: Чарнаводка, Васілеўка, Лімнічанка (злева), Свяцілаўка (справа). Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне.
Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэднім і ніжнім цячэнні трапецападобная, шыр. 600 м — 1 км. Схілы спадзістыя. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма двухбаковая, пераважае шыр. 200—400 м. Рэчышча звілістае, шыр. 10—25 м, у верхнім цячэнні каналізавана 24 км. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. Сістэм. с. 421
ВА́ВЕЛЬ (Wawel), назва ўзгорка ў Кракаве, на левым беразе Віслы, на Пд ад Старога горада. У пач. 9 ст. тут існаваў умацаваны горад. З 11 ст. па 1564 Вавель — гал. каралеўская рэзідэнцыя. Вядомы комплексам помнікаў архітэктуры 10—17 ст.: ратонда Дзевы Марыі (2-я пал. 10 ст.), каралеўскі замак (13—17 ст.) з рэнесансавым аркадным унутр. дваром (1502—16, арх. Ф.Ф’ёрэнціна, Б.Берэчы), заламі ў стылях готыкі, рэнесансу і барока (у т.л. «Пасольская» зала з разной столлю, упрыгожанай т. зв. Вавельскімі галовамі, 1531—35 і з 1925, скульпт. К.Дунікоўскі), гатычны кафедральны сабор (14 ст., магільны склеп польск. каралёў, епіскапаў і вядомых дзеячаў нац. гісторыі — А.Міцкевіча, Ю.Славацкага, Ю.Пілсудскага, Т.Касцюшкі і інш.) з раманскай крыптай св. Леанарда (каля 1100), рэнесансавай капліцай Жыгімонта І (1517—33) і шматлікімі надмагіллямі (работы Ф.Штоса, Яна Міхаловіча і інш.). У замку — Дзярж. маст. зборы (у т.л. вавельскія габелены; звон Жыгімонта). У архіве кашт. рукапісы 12 ст. Вавель занесены ЮНЕСКА у спіс сусветнай спадчыны.
Літ.: Савицкая В.И. Краков. М., 1975. С. 121—169. с. 421
ВАВЕНА́РГ (Vauvenargues) Люк дэ Клап'е (6.8.1715, г. Экс-ан-Праванс, Францыя — 28.5.1747), французскі пісьменнік-мараліст, філосаф. Майстар афарыстычнага жанру. Першы літ. вопыт — «Разважанне пра свабоду» (нап. 1737), пазней разгорнуты ў «Трактаце пра свабоду волі». З 1743 перапісваўся з Вальтэрам. У 1745 напісаў «Разважанне пра няроўнасць багаццяў». У 1746 выдаў адзіную прыжыццёвую кнігу «Уводзіны ў пазнанне чалавечага розуму, а таксама Роздумы і максімы на розныя тэмы», дапоўненую «Парадоксамі і новымі роздумамі і максімамі». У цэнтры ўвагі Вавенарга — чалавечая прырода, якую ён лічыць зыходным пунктам чалавечых пачуццяў, інстынктаў, імпульсаў паводзін, з ёй ён звязвае ўяўленне пра спрадвечную дабрыню чалавека. Пачуццё ён супрацьпастаўляе розуму, сцвярджае перавагу першага і шукае шляхі прымірэння паміж імі. Жанравыя і кампазіцыйныя асаблівасці прозы Вавенарга (афарыстычныя разважанні і максімы) ідуць ад класічнай традыцыі 17 ст. Яго меркаванні пра класікаў л-ры 17 ст. і сучаснікаў больш кансерватыўныя. Аўтар серый «Характары» і «Дыялогі».
Тв.: Oeuvres. Paris, 1981; Рус. пер. — Введение в познание человеческого разума; Фрагменты; Критические замечания; Размышления и максимы. Л., 1988.
Н.К.Мазоўка. с. 422
ВА́ВЕРКА вёска ў Беларусі, у Лідскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на ПдЗ ад г. Ліда, 91 км ад Гродна, 14 км ад чыг. ст. Курган. 567 ж., 210 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, бальніца, гандл. цэнтр, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Касцёл.
У пісьмовых крыніцах згадваецца з 1413, калі тут быў заснаваны касцёл. У 15—19 ст. належала Галігінавічам, Юндзілавічам, Касцевічам, Галеўскім, Кастравіцкім і інш. З 1570 мястэчка. З 1795 у складзе Рас. імперыі, у Мытлянскай вол. Лідскага пав. У 1881 — 73 ж. З 1921 у Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета. У 1970 — 248 ж. Магчыма, першапачатковая гісторыя вёскі звязана з летапісным горадам Вевярэск. с. 422
ВАВЁ́РКІ (Sciurus), род млекакормячых жывёл сям. вавёркавых атр. грызуноў. 55 відаў у Паўн. паўшар’і і на Пн Паўд. Амерыкі. Пашыраны ў горных і раўнінных лясах. На Беларусі 1 від — вавёрка звычайная (S. vulgaris).
Даўж. цела 20—35 см, хваста 19—31 см, маса 180—1000 г. Афарбоўка залежыць ад раёна пашырэння, сезона, узросту, індывідуальнасці. Вавёрка звычайная бывае рыжая, папялястая, амаль чорная і інш. Будуюць гнёзды (гайны) ці жывуць у дуплах. Штогод даюць 1—3 прыплоды па 1—12 дзіцянят. Корм раслінны і жывёльны, большасць вавёрак робяць запасы на зіму. Вавёрка звычайная акліматызавана ў Крыме, на Цянь-Шані і Каўказе. Некаторыя з вавёрак — каштоўныя паляўніча-прамысл. віды (здабываюцца дзеля пушніны, у тропіках — дзеля мяса). Дальмарская чорная вавёрка занесена ў Чырв. кнігу МСАП. с. 422
ВАВІ́ЛАВА ЗАКО́Н , вызначае залежнасць квантавага выхаду фоталюмінесцэнцыі ад даўжыні хвалі ўзбуджальнага святла. Адкрыты С.І.Вавілавым (1924), ляжыць у аснове тэорыі люмінесцэнцыі. Паводле Вавілава закона квантавы выхад фоталюмінесцэнцыі пастаянны ў шырокім інтэрвале даўжынь хваляў узбуджальнага святла і рэзка памяншаецца пры даўжынях хваляў, большых за тую, пры якой назіраецца максімум інтэнсіўнасці спектра люмінесцэнцыі.
Пастаянства квантавага выхаду абумоўлена квантавай прыродай святла, хуткім пераразмеркаваннем энергіі ва ўзбуджаным электронным стане па вагальных і інш. падузроўнях і перадачай энергіі навакольнаму асяроддзю. Вавілава закон выконваецца ў вадкіх і цвёрдых растворах; для складаных малекул у газавай фазе не мае месца, што тлумачыцца захаваннем лішку вагальнай энергіі, набытай у акце паглынання святла. Вавілава закон атрымаў тэарэт. тлумачэнне ў працах бел. вучоных Б.І.Сцяпанава і М.К.Барысевіча.
А.М.Рубінаў. с. 422
ВАВІ́ЛАЎ Антон Уладзіміравіч (н. 27.7.1949, г. Паставы Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне машыназнаўства. Д-р тэхн. н. (1991), праф. (1992). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1971). У 1972—82 у Цэнтр. НДІ механізацыі і электрыфікацыі, з 1982 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы ў галіне машынабудавання і механізацыі буд-ва.
Тв.: Механизация процессов отделения и переработки маломерной древесины. Мн., 1982; Строительные и дорожные машины многоцелевого назначения. Мн., 1991 (разам з Л.І.Пераднёй). с. 422
ВАВІ́ЛАЎ Максім Андрэевіч (9.8.1903, г. Полацк — 11.7.1960), ваенны дзеяч. Ген.-лейт. (1955). Скончыў Аб’яднаную бел. ваен. школу імя ЦВК БССР (1927), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1936), Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1924. Удзельнік баёў каля воз. Хасан у 1938. У 1942—44 нач. штаба арміі Далёкаўсх. фронту. З 1944 у Генштабе Сав. Арміі. З 1954 нач. штаба Забайкальскай ваен. акругі, з 1956 у ваенна-навуч. установах. с. 422
ВАВІ́ЛАЎ Мікалай Іванавіч (25.11.1887, Масква — 26.1.1943), савецкі біёлаг, генетык, заснавальнік вучэнняў пра біял. асновы селекцыі і цэнтры паходжання культурных раслін. Акад. АН СССР (1929; чл.-кар. 1923). Акад. УАСГНІЛ (1929). Акад. АН Украіны (1929). Брат С.І.Вавілава. Скончыў Маскоўскі с.-г. ін-т (1911). Працаваў пад кіраўніцтвам Дз.М.Пранішнікава. З 1929 прэзідэнт, у 1935—40 віцэ-прэзідэнт УАСГНІЛ. З 1930 адначасова дырэктар Ін-та генетыкі АН СССР. Абгрунтаваў вучэнне пра імунітэт раслін (1919), адкрыў закон гамалагічных радоў у спадчыннай зменлівасці арганізмаў (1920). Арганізатар і кіраўнік экспедыцый па вывучэнні сусв. раслінных рэсурсаў (1920—40). Вызначыў ачагі формаўтварэння культ. раслін. Сабраў найб. ў свеце калекцыю насення культ. раслін, заклаў асновы дзяржсортавыпрабавання палявых культур. Прэмія імя У.І.Леніна (1926), залаты медаль імя М.М.Пржавальскага АН СССР (1925). У 1968 АН СССР устаноўлены залаты медаль яго імя ў галіне сельскай гаспадаркі. У 1940 рэпрэсіраваны, памёр у турме (Саратаў), рэабілітаваны пасмяротна.
Тв.: Избр. труды Т. 1—5. М.; Л., 1959—65.
Літ.: Резник С. Николай Вавилов. М., 1968. с. 422
ВАВІ́ЛАЎ Сяргей Іванавіч (24.3.1891, Масква — 25.1.1951), савецкі фізік, стваральнік навук. школы оптыкаў. Акад. (1932, чл.-кар. 1931). Брат М.І.Вавілава. Скончыў Маскоўскі ун-т (1914). З 1932 дырэктар Фізічнага ін-та АН СССР, у 1932—45 навук. кіраўнік Дзярж. аптычнага ін-та (Ленінград). З 1945 прэзідэнт АН СССР. Навук. працы па фіз. оптыцы. Распрацаваў асновы тэорыі люмінесцэнцыі, вывеў адзін з яе законаў (1924; гл. Вавілава закон). З П.А.Чаранковым адкрыў Чаранкова—Вавілава выпрамяненне. Вырашыў шэраг прынцыповых пытанняў квантавай тэорыі інтэрферэнцыі, фізіял. оптыкі, паклаў пачатак развіццю нелінейнай оптыкі. Аўтар прац па філас. пытаннях прыродазнаўства і гісторыі навукі. З 1949 гал. рэдактар Вял. Сав. Энцыклапедыі. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1949, 1951, 1952. У 1951 АН СССР устаноўлены залаты медаль яго імя ў галіне фізікі.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—4. М., 1952—56; Микроструктура света. М., 1950; Исаак Ньютон, 1643—1727. 4 изд. М., 1989.
Літ.: Физики о себе. Л., 1990. с. 423
ВАВІЛО́Н (шумерскае Кадынгіра, акадскае Бабілу), у старажытнасці горад у Месапатаміі на р. Еўфрат; руіны — каля сучаснага г. Хіла (Ірак). Упершыню згадваецца пад канец 3-га тыс. да н.э. З пач. 2-га тыс. да н.э. культ. цэнтр Пярэдняй Азіі. Пры цару Хамурапі [1792—50 да н.э.] стаў сталіцай Вавілоніі. Каля 1595 да н.э. захоплены хетамі, каля 1518 — касітамі. Пасля 1250 да н.э. неаднаразова трапляў пад уладу Асірыі. Найб. росквіту дасягнуў у Новававілонскі перыяд (гл. Халдзейскае царства) пры царах Набапаласару [625—605 да н.э.] і Навухаданосару II [605—562 да н.э.]. Пасля заваявання Кірам ІІ (539 да н.э.) і Дарыем І (522 да н.э.) адна са сталіц Ахеменідаў дзяржавы. У 331 да н.э. заваяваны Аляксандрам Македонскім. Да 2 ст. н.э. заняпаў.
Раскопкамі ням. археолага Р.Кольдэвея ў 1898—1917 узноўлены план горада 7—6 ст. да н.э. і арх. ансамбль, створаны ў перыяд росквіту Вавілона пры цару Навухаданосару ІІ. У 7—6 ст. да н.э. Вавілон — выцягнуты ў плане прамавугольнік (пл. каля 10 км2), падзелены р. Еўфрат на 2 часткі (Стары і Новы горад), абкружаны цаглянымі вонкавымі і ўнутранымі сценамі з зубчастымі вежамі і 8 варотамі, названымі імёнамі багоў. Галоўныя паўн. вароты Іштар былі абліцаваны паліванай цэглай э рэльефнымі выявамі быкоў і драконаў. Праз іх вяла свяшчэнная дарога працэсій. Сярод гал. помнікаў: храм багіні Нінмах, цэнтр. храм бога Мардука—Эсагіла, 7-ярусны зікурат бога Этэменанкі («Вавілонская вежа», дойлід Арадахешу, сярэдзіна 7 ст. да н.э., зруйнаваны Аляксандрам Македонскім), палац-крэпасць з т.зв. «вісячымі садамі Семіраміды» (адно з 7 дзівосаў свету), па-за горадам — летні палац Навухаданосара ІІ. Гл. таксама Вавілонскае стоўпатварэнне, Вавілона-асірыйская культура.
Літ.: Кленгель-Брандт Э. Путешествие в древний Вавилон: Пер. с нем. М., 1979; Яго ж. Вавилонская башня: Пер. с нем. М., 1991. с. 423
ВАВІЛО́НА-АСІРЫ́ЙСКАЯ КУЛЬТУ́РА , культура народаў, што насялялі ў 4−1-м тыс. да н.э. Месапатамію (Двухрэчча Тыгра і Еўфрата, тэр. сучаснага Ірака) і стварылі буйныя дзяржавы — Шумер, Акад, Вавілонію і Асірыю.
Матэрыяльная культура Месапатаміі мела дастаткова высокі ўзровень. З 3-га тыс. да н.э. тут вядомы ліццё і коўка металаў, чаканка і філігрань. У ваен. тэхніцы выкарыстоўваліся калясніцы (пач. 2-га тыс.), панцыры з медных пласцінак (сярэдзіна 2-га тыс.), мячы, каменныя і наплаўныя масты і інш. У 7 ст. да н.э. ў Асірыі пабудаваны першы каменны акведук. Для практычнага гасп. выкарыстання распрацоўваліся сістэмы мер, метады вызначэння плошчаў і аб’ёмаў, што садзейнічала развіццю шумера-вавілонскай матэматыкі. Вавілонскія матэматыкі карысталіся шасцідзесяцярычнай сістэмай лічэння. На яе аснове былі створаны табліцы дзялення і множання лікаў, квадратаў і кубаў лікаў і іх квадратных і кубічных каранёў; маглі рашаць квадратныя ўраўненні, карысталіся правілам, якое зараз наз. Піфагора тэарэмай. Хімія ў вавіланян мела выключна дастасавальны характар: захаваліся рэцэпты вырабу бронзы, прыгатавання шматколернай палівы для керамікі. У сувязі з мараплаваннем развівалася астраномія. Вавілонскія астраномы адрознівалі планеты і зоркі. Кожная планета (акрамя Меркурыя) мела сваю назву, праводзіліся назіранні планет, быў адкрыты сарас — прамежак часу, праз які сонечныя і месяцавыя зацьменні паўтараюцца ў пэўнай паслядоўнасці. Адносна высокі ўзровень дасягнуты і ў медыцыне: сістэматызацыя захворванняў і лекавых сродкаў, анатамічныя апісанні асобных частак цела чалавека, хірургічныя аперацыі (ампутацыя, зрошчванне касцей і інш ).
Зачаткам гісторыі як навукі ў Вавілоне лічыцца «Спіс цароў», дзе выкладзены гіст. падзеі ад моманту, «калі царственнасць спусцілася з неба», і да больш позніх цароў. Спіс складзены каля 2100 да н.э. для абгрунтавання абсалютнасці царскай улады. Вяліся таксама спісы найб. прыкметных падзей, рабілася датаванне. Быў звычай закладваць у фундамент будынкаў для будучых пакаленняў царскія надпісы з апісаннем дзеянняў цароў. З сярэдзіны 8 ст. да н.э. вёўся рэгулярны летапіс. Да першых прац навук. характару адносяцца спісы знакаў пісьма (напачатку малюнкавых, потым клінапісных) і пераліку тэрмінаў, запісаных з дапамогай такіх знакаў. Упершыню яны былі складзены каля 3000 да н.э.
Міфы, што дайшлі да нас, адлюстроўваюць уяўленні народаў, якія займаліся ірыгацыйным земляробствам, жывёлагадоўляй і паляваннем. Паводле міфаў, свет створаны або багіняй-маці, або (у позніх міфах) мужчынскім бажаством (Энліль, Мардук); унутры зямлі знаходзіцца змрочны горад мёртвых. Вавілонскі міф 2-га тыс. да н.э. апавядае пра барацьбу старэйшых багоў (іх узначальвае пачвара — багіня Тыямат — «Мора») з малодшымі (на чале з богам Мардукам). Прыкметнае месца займае міф пра патоп і адзінага чалавека, які выратаваўся, — мудрага Зіусудру (шумерскае; акадскае — Утнапішты). Канкрэтныя рысы міфу надалі параўнаўча частыя ў Двухрэччы разбуральныя навадненні. Цыкл міфаў г. Урук звязаны з імёнамі герояў Энмеркара, Лугальбанды і Гільгамеша. Да нашага часу дайшлі пераважна запісы афіц. версій міфаў, прасякнутыя ідэяй чалавечага бяссілля перад багамі.
Рэлігія стараж. плямён Двухрэчча прайшла складаную эвалюцыю ад першасных культаў — фетышызму, татэмізму, анімізму праз політэізм да фарміравання монатэізму. У вераваннях шумера-акадскіх плямён спачатку пераважалі абшчынныя культы. З утварэннем рабаўладальніцкай Акадскай дзяржавы ўзніклі культы агульнадзярж. багоў Ана, Энліля і Энкі. З ператварэннем Вавілона ў цэнтр дзяржавы гал. богам стаў Мардук. У Асірыі быў пашыраны той жа пантэон багоў, дапоўнены асобнымі мясц. божаствамі, сярод якіх вярхоўным лічыўся Ашур — заступнік аднайм. горада Асірыі. Вавілона-асірыйская рэлігія ўключала таксама земляробскія культы, у прыватнасці культ бога Думузі (Тамуза), які памірае і ўваскрасае; у ёй былі пашыраны дэманалогія, магія, астральныя культы і да т.п. З вавілонаасірыйскай рэлігіі многае запазычылі наступныя рэлігіі, у прыватнасці іудаізм і хрысціянства.
Літаратура народаў Двухрэчча ў 1-й пал. 3-га тыс. да н.э. была вусная. Верагодна, менавіта ў гэты час узнікла частка шумерскіх эпічных песень пра герояў г. Урук — Энмеркара, Лугальбанду і Гільгамеша, якія дайшлі ў запісах 19—18 ст. да н.э., а таксама пра багіню Інін. 24—21 ст. да н.э. — перыяд росквіту гіст.-гераічнага эпасу на шумерскай і акадскай мовах пра дзейнасць і ваен. паходы цароў Саргана і Нарамсіна. Да 22 ст. да н.э. можна аднесці ўзнікненне акадскай эпічнай паэмы пра Гільгамеша, у якой з вял. маст. сілай расказваецца пра трагічны чалавечы лёс і пошукі бессмяротнасці. Да канца 3-га тыс. да н.э., відаць, адносяцца асн. вядомыя шумерскія літ. тэксты — афарыстычныя павучанні, пакаянныя псалмы, літургічныя «плачы», пахавальныя элегіі і інш. Класічная акадская (вавілонская) л-ра 16—12 ст. да н.э. складаецца з вял. касмаганічнага эпасу з 7 песень, у якіх апісваецца стварэнне свету з хаосу, а таксама барацьба старэйшага і малодшага пакаленняў багоў. Вял. колькасць акадскіх і частка шумерскіх тэкстаў, што дайшлі да нашага часу, захоўваліся ў Ніневійскай бібліятэцы асірыйскага цара Ашурбаніпала. Арыгінальныя літ. помнікі ў Асірыі амаль не ствараліся. Самаст. жанрам асірыйскай л-ры лічацца царскія аналы, напісаныя рытмічнай прозай, у якіх намаляваны яскравыя карціны ваен. паходаў і бітваў. Помнікі старой вавілонскай, а часткова і шумерскай, пераважна культавай, л-ры перапісваліся да І ст. да н.э. на жывой арамейскай мове. Амаль уся л-ра народаў стараж. Двухрэчча — вершаваная.
У маст. культуры стараж, свету важнае месца займаюць пластычныя мастацтвы плямён і народаў Месапатаміі 4—1-га тыс. да н.э. Тут складваліся і развіваліся многія формы архітэктуры, скульптуры і інш. формы ўвасаблення ў мастацтве чалавека і навакольнага свету, характэрныя для наступных эпох. Мастацтва 5—4-га тыс. да н.э. — гэта культавыя пасудзіны з гліны, расфарбаваныя геам. узорам і стылізаванымі выявамі птушак, звяроў і людзей, статуэткі з гліны. З сярэдзіны 4-га тыс. да н.э. тут з’явіўся ганчарны круг, развівалася буд-ва храмаў, сцены якіх часам аздабляліся геям. Мазаічнымі ўзорамі. У канцы 4 — пач. 3-га тыс. да н.э. развівалася круглая скульптура, дасягнула росквіту мастацтва гліптыкі. У эпоху ўзвышэння Шумера вызначальную ролю адыгрывала храмавая архітэктура, развіваўся тып шматступеньчатай вежы (зікурата) з «жыллём Бога» наверсе (зікурат у г. Ур, 22—21 ст. да н.э.). Дробная пластыка Шумера з каменю і бронзы вызначалася схематычнасцю, выявы на рэльефах былі плоскасныя і статычныя (т.зв. штандар з г. Ур — мазаіка з ракавін і лазурыту з батальнымі сцэнамі, каля 2600 да н.э.). Выдатныя залатыя прадметы з «царскіх» грабніц — арнаментаваны шлем, дыядэма і кінжал з ножнамі філіграннай работы і інш. Нешматлікія помнікі перыяду аб’яднання Месапатаміі пад уладай дынастыі Акада (24—22 ст. да н.э.) сведчаць пра ўзмацненне культу ўладара. Пры захаванні ўмоўных прыёмаў у рэльефах заўважаюцца памкненні да большай свабоды кампазіцыі, аб’ёмнасці фігур, увасаблення прыроды (стэла ў гонар перамогі Нарамсіна з батальнымі сцэнамі, статуя правіцеля Гудэа з г. Лагаш). Дасканаласці дасягнула тэхніка маст. апрацоўкі бронзы — ліццё, чаканка, гравіроўка. У аб’яднанай дзяржаве ІІІ дынастыі Ура (канец 22—21 ст. да н.э.) ва ўмовах жрэцкага бюракратычнага рэжыму ў маст. майстэрнях ствараліся гал. чынам рэльефы з кананічнымі сцэнамі пакланення божаствам. З 18 ст. да н.э. (перыяд узвышэння Вавілона) захавалася мала помнікаў: дыярытавая стэла з рэльефнымі выявамі і выкладаннем законаў цара Хамурапі; размалёўкі палаца ў Мары з культавымі сцэнамі і выявамі багоў і інш. Новы этап у развіцці мастацтва Месапатаміі звязаны з узвышэннем Асірыі. На мастацтва Асірыі (складвалася ў 2-м тыс. да н.э.) паўплывала культура стараж. плямён хурытаў, хетаў, дзяржавы Акад; развіваліся архітэктура, манум дэкар. і прыкладное мастацтва. Цэнтрамі рэгулярных па планіроўцы гарадоў сталі палацы-крэпасці са шматлікімі памяшканнямі вакол адкрытых двароў; парадныя арачныя парталы ўпрыгожваліся паабапал гарэльефамі ў выглядзе крылатых чалавека-быкоў «шэду». Сярод найб. значных комплексаў — палац Саргана ІІ у Дур-Шарукіне (сучасны г. Харсабад) з храмамі, у т.л. свяцілішча з вежай-зікуратам. Для пластыкі Асірыі характэрны манум. рэльефы (часам фарбаваныя) з фрызавымі кампазіцыямі. Гіпертрафіраваная трактоўка мускулатуры і прапорцый чалавечага цела ў рэльефах 9 — пач. 8 ст. да н.э. (палац Ашурнасірпала ІІ у Кальху) змянілася ў 2-й пал. 8 — пач. 7 ст. да н.э. рэльефамі больш свабоднай кампазіцыі апавядальнага характару (палац Сінахерыба ў Ніневіі). Рэльефы 7 ст. да н.э. вылучаюцца жыццёвай выразнасцю вобразаў, дынамізмам (сцэны палявання на львоў у палацы Ашурбаніпала ў Ніневіі). Нешматлікім помнікам круглай скульптуры (каменныя статуі цароў) уласцівы строгая кананічнасць, манументальнасць, арнаментальна-дэкар. трактоўка валасоў, адзення, атрыбутаў (статуі Ашурнасірпала ІІ, Саламанасара ІІІ з Ашура). Пра жывапіс Асірыі можна меркаваць па фрагментах фрэсак з палаца ў Тыль-Барсібе («Два асірыйскія саноўнікі», «Паляванне на льва» і інш., 9—8 ст. да н.э.). Развіваліся таксама маст. ткацтва, разьба па косці і дрэве, апрацоўка металу. Пасля падзення Асірыі (канец 7 ст. да н.э.) мастацтва Вавілона зноў перажыло кароткачасовы росквіт (7—6 ст. да н.э., т. зв. новававілонскі перыяд), створаны цудоўны ансамбль г. Вавілон. Пасля заваявання Вавілона дзяржавай Ахеменідаў (539 да н.э.) і яго ўключэння ў дзяржаву Селеўкідаў (канец 4 ст. да н.э.) вавілонская культура зазнала ўплыў персідскага, а пазней і эліністычнага мастацтва.
Літ.: Очерки по истории техники Древнего Востока. М.; Л., 1940; Вайман А.А. Шумеро-вавилонская математика ІІІ — І тыс. до н.э. М., 1961; Нейгебауер О. Точные науки в древности: Пер. с англ. М., 1968; Кленгель-Брандт Э. Путешествие в древний Вавилон: Пер. с нем. М., 1979; Клочков И.С. Духовная культура Вавилонии: человек, судьба, время: Очерки. М., 1983; Дандамаев М.А. Вавилонские писцы. М., 1983; Матвеев К., Сазонов А. Земля Древнего Двуречья: (Мифы, легенды, находки и открытия). М., 1986; Козырева Н.В. Древняя Ларса: Очерки хоз. деятельности. М., 1988; Оппенхейм А. Древняя Месопотамия: Портрет погибшей цивилизации: Пер. с англ. 2 изд. М., 1990. с. 423
ВАВІЛО́НІЯ , старажытная дзяржава на Пд Месапатаміі (тэр. сучаснага Ірака) у 19−6 ст. да н.э. Назва ад яе сталіцы — Вавілона. Засн. каля 1894 да н.э. пасля пранікнення ў Месапатамію качавых плямён амарэяў. Старававілонская дзяржава (1894—1595 да н.э.) дасягнула магутнасці ў час праўлення 6-га цара 1-й Вавілонскай (Амарэйскай) дынастыі Хамурапі [1792—1750 да н.э.], мела рысы стараж.-ўсх. дэспатыі. На чале яе стаяў цар, які валодаў заканад., выканаўчай, суд. і рэліг. уладай і абапіраўся на армію; воіны атрымлівалі ад дзяржавы зямельныя надзелы, што перадаваліся ў спадчыну па мужчынскай лініі і былі неадчужальныя. Асн. масу насельніцтва складалі дробныя вытворцы і ўласнікі. Грамадства падзялялася на паўнапраўных грамадзян, юрыдычна свабодных, але непаўнапраўных мушкенумаў, якія працавалі ў царскай гаспадарцы, і рабоў. Былі развіты ірыгацыйнае земляробства, садаводства, рамёствы, знешні і ўнутр. гандаль (гандд. цэнтры Вавілон, Ніпур, Сіпар, Ларса, Ур). Сын Хамурапі Самсуілуна [1749— 1712 да н.э.] каля 1742 да н.э. адбіў уварванне касітаў. З канца 17 ст. да н.э. Вавілонія перажыла ўнутр. крызіс. Уварванне хетаў у 1595 да н.э. і захоп Вавілона іх царом Мурсілі І у 1594 да н.э. спынілі праўленне старававілонскай дынастыі. Каля 1518 да н.э. заваявана касітамі, якія панавалі да 1150-х г. да н.э. (сярэдневавілонскі ці касіцкі перыяд). Пры апошнім касіцкім цару Элільнадзін-аху [1159—1157 да н.э.] Вавілонія трапіла пад уладу Элама. Вызвалілася пры Навухаданосару І [1126—1105 да н.э.], які перанёс сталіцу з г. Ісін у Вавілон. У 9 ст. да н.э. паўд. ч. Вавілоніі занялі халдзеі. Пасля захопу Вавілона асірыйскім царом Тыглатпаласарам ІІІ у 729 да н.э. дзяржава страціла незалежнасць, аднак захавала статус асобнага царства ў складзе Асірыі. Зноў стала незалежная ў час праўлення халдзейскага правадыра Набапаласара [626—605 да н.э.], які заснаваў халдзейскую (новававілонскую) дынастыю. Эканам. росквіту і культ. адраджэння дасягнула пры Навухаданосару ІІ [605—562 да н.э.]. Пасля яго смерці знаць і жрацы ўмешваліся ва ўладу. Рэліг. рэформа (вылучэнне на першы план культу бога Месяца Сіна замест культу вярх. вавілонскага бога Мардука) апошняга цара (арамея па паходжанні) Набаніда [556—539 да н.э.] выклікала канфлікт са жрацамі, яго актыўная знешняя палітыка (войны ў Аравійскай пустыні) аслабіла армію. У 539 да н.э. Вавілонія заваявана персамі.
Літ.: Оппенхейм А. Древняя Месопотамия: Портрет погибшей цивилизации: Пер. с англ. 2 изд. М., 1990.
У.Я.Калаткоў. с. 426
ВАВІЛО́НСКАЕ СТОЎПАТВАРЭ́ННЕ , біблейскі міф пра спробу людзей пабудаваць пасля сусветнага патопу ў зямлі Сенаар (Месапатамія) горад і вежу да нябёс (гл. Вавілон, Вавілонская вежа). Разгневаны дзёрзкасцю людзей, Бог, паводле Бібліі, «змяшаў іх мовы» так, што тыя перасталі разумець адзін аднаго, і «рассеяў іх па ўсёй зямлі, і яны перасталі будаваць горад». Недабудаваны горад назвалі Вавілон. У пераносным значэнні Вавілонскае стоўпатварэнне — мітусня, поўны беспарадак. с. 426
ВАВІЛО́НСКАЯ ВЕ́ЖА , свяшчэнная вежа (зікурат) у гонар бога Мардука, пабудаваная ў г. Вавілон. Буд-ва адносіцца да 2-га тыс. да н.э., канчатковы выгляд Вавілонская вежа набыла ў 6 ст. да н.э. Паводле Герадота і археал. знаходак, уяўляла сабой масіўнае мураванае збудаванне з сямі ступеняў (даўж. 92 м, выш. 91 м); на верхнім ярусе знаходзілася свяцілішча, дзе быццам бы жыў Мардук. Знёс вежу Аляксандр Македонскі, які планаваў пабудаваць на яе месцы гал. свяцілішча імперыі. Паводле Бібліі, буд-ва і разбурэнне вежы цесна звязаны са змяшаннем моў розных народаў (гл. Вавілонскае стоўпатварэнне). Грэкі лічылі Вавілонскую вежу адным з дзівосаў свету. с. 426
ВАВІЛО́НСКІ ПАЛО́Н , перыяд у гісторыі стараж. яўрэяў. Доўжыўся ад узяцця Іерусаліма вавілонскім царом Навухаданосарам ІІ і насільнага вывядзення значнай часткі яўрэяў у Вавілонію (585 да н.э.) да яе заваявання перс. царом Кірам ІІ (538 да н.э.), пасля чаго яўрэям было дазволена вярнуцца ў Палесціну і аднавіць Іерусалім. с. 426
ВАГ (Váh), рака ў Славакіі, левы прыток Дуная. Даўж. 433 км, пл. бас. 19,6 тыс. км2. Пачынаецца ў Татрах, цячэ па сярэднягор’ях, потым па Сярэднедунайскай раўніне. Летнія паводкі. Сярэдні расход вады 152 м3/с. Сплаў драўніны. Суднаходства на 355 км. Каскад ГЭС. На Вагу — гарады Ружамберак, Жыліна, Трэнчын. с. 427
ВА́ГА , рака, левы прыток Паўн. Дзвіны, у Валагодскай і Архангельскай абл. Расійскай Федэрацыі. Даўж. 575 км, пл. бас. 44,8 тыс. км2. Пачынаецца сярод балот, цячэ па лясістай мясцовасці. Асн. прытокі: Кулой, Вусця (справа), Вель (злева). Сярэдні расход вады каля с. Усць-Сюма 369 м3/с. Суднаходная на 355 км ад вусця. Сплаўная. На Вазе — г. Вельск, Шэнкурск. с. 427
ВАГА́ ЦЕ́ЛА , сіла, з якой цела ў полі сілы цяжару (напр., гравітацыйным полі Зямлі) уздзейнічае на апору (або падвес), што перашкаджае свабоднаму падзенню цела. Калі апора нерухомая або рухаецца раўнамерна і прамалінейна адносна інерцыяльнай сістэмы адліку, вага цела лікава роўная сіле цяжару. Вызначаецца з дапамогай спружынных (непасрэдна) або рычажных (ускосна) вагаў. Вымяраецца ў ньютанах.
З прычыны сціснутасці Зямлі і яе сутачнага вярчэння вага цела залежыць ад шыраты мясцовасці (на экватары прыблізна на 0,5% меншая, чым на полюсах). Пры паскораным руху цела вага цела залежыць ад паскарэння сістэмы, напр., калі паскарэнне супадае (па модулі і напрамку) з паскарэннем сілы цяжару, назіраецца бязважкасць. с. 427
ВАГАБЗАДЭ́ Бахтыяр Махмуд аглы (н. 16.8.1925, г. Шэкі, Азербайджан), азербайджанскі паэт. Нар. паэт Азербайджана (1984). Друкуецца з 1944. У ранняй, публіцыстычнай лірыцы (зб-кі «Мае сябры», 1949; «Вясна», 1950) услаўляе подзвіг народа ў Вял. Айч. вайне. Зб-кі вершаў і паэм «Песня дружбы» (1953), «Роздумы» (1959), «Не хачу спакою» (1970), «Мы на адным караблі» (1983, Дзярж. прэмія СССР 1984) і інш. прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Аўтар драм. паэмы «Ноч разлукі» (1959). с. 427
ВАГАВІ́НКА , гл. Ясколка. с. 427
ВАГА́Й , рака, левы прыток Іртыша, у Цюменскай вобл. Расійскай Федэрацыі. Даўж. 555 км, пл. бас. 23 тыс. км2. Цячэ ў паўд. ч. Зах.-Сібірскай раўніны. Сярэдні расход вады каля с. Чорнае 20,6 м3/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. Даліна густа населена. У вусці Вагая (Ермакова завадзь) загінуў заваёўнік Сібіры Ярмак. с. 427
ВАГА́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА , фізічная сістэма, у якой у выніку парушэння стану раўнавагі могуць адбывацца свабодныя (уласныя) ваганні. Бываюць кансерватыўныя, дысіпатыўныя і аўтавагальныя. Вагальная сістэма з канечным лікам ступеняў свабоды наз. дыскрэтнымі (напр., маятнік), а з бесканечным — сістэмамі з размеркаванымі параметрамі (струна, пругкае цела, эл. кабель). Гл. таксама Асцылятар.
У кансерватыўных вагальных сістэмах ваганні адбываюцца амаль без страт энергіі (мех. сістэмы без трэння, вагальны контур без актыўнага супраціўлення і выпрамянення эл.-магн. хваляў). У дысіпатыўных сістэмах адбываюцца толькі затухальныя ваганні; пры дасягненні крытычнага значэння страт такая вагальная сістэма пераўтвараецца ў аперыядычную (гл. Аперыядычны працэс). У аўтавагальных вагальных сістэмах страты энергіі кампенсуюцца з крыніцы сілкавання (гл. Аўтаваганні).
П.А.Пупкевіч. с. 427
ВАГА́ЛЬНЫ КО́НТУР , электрычны ланцуг, у якім могуць адбывацца ваганні з частатой, што вызначаецца параметрамі самога ланцуга. Найб. просты вагальны контур складаецца са шпулі індуктыўнасці і кандэнсатара і выкарыстоўваецца як рэзанансная сістэма радыётэхн. прылад у дыяпазоне частот ад 50 кГц да 300 МГц (на больш высокіх частотах — двухпровадныя і кааксіяльныя лініі перадачы, аб’ёмныя і адкрытыя рэзанатары).
У ідэальным вагальным контуры ўзбуджаюцца свабодныя гарманічныя ваганні, у рэальным з-за страт энергіі амплітуда ваганняў паступова змяншаецца, а перыяд павялічваецца (ваганні затухаюць). Якасць вагальнага контура вызначаецца дыхтоўнасцю вагальнай сістэмы. Калі ў вагальны контур уключыць генератар пераменнага току, праз некаторы час у ім усталююцца вымушаныя ваганні з частатой генератара. Залежнасць амплітуды такіх ваганняў ад частаты наз. рэзананснай характарыстыкай контуру. Рэзкае павелічэнне амплітуды назіраецца пры частотах, блізкіх да ўласнай частаты вагальнага контура (гл. Рэзананс).
П.С.Габец. с. 427
ВАГА́ЛЬНЫЯ СПЕ́КТРЫ , вібрацыйныя спектры, спектры электрамагнітнага выпрамянення малекул, абумоўленага ваганнямі іх атамаў; спектры атамаў, іонаў і іх груп у крышталях і вадкасцях. Складаюцца з асобных спектральных палос. Адрозніваюць вагальныя спектры паглынання (гл. Інфрачырвоная спектраскапія) і камбінацыйнага рассейвання святла ў блізкай і сярэдняй інфрачырвоных абласцях спектра. Гл. таксама Спектры крышталёў, Малекулярныя спектры. с. 427
ВАГА́НАВА Агрыпіна Якаўлеўна (26.6.1879, С.-Пецярбург — 5.11.1951), руская артыстка балета, педагог, балетмайстар. Нар. арт. Расіі (1934). Скончыла Пецярбургскае харэаграфічнае вучылішча (1897). У 1897—1916 у Марыінскім т-ры, «царыца варыяцый». З 1921 выкладала ў Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы (з 1946 праф.; цяпер Акадэмія рускага балета імя Ваганавай). Сярод партый: Сванільда, Наіла («Капелія», «Ручай» ЛДэліба), Цар-дзяўчына («Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні), Гаспадыня дрыяд («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана). Пед. сістэма Ваганавай дала новае развіццё выканальніцкім прынцыпам (методыка выкладзена ў кн. «Асновы класічнага танца», 1934). Сярод вучаніц Ваганавай: М.Сямёнава, Г.Уланава, Н.Дудзінская, Х.Калпакова, А.Асіпенка, Т.Вячэслава. Дзярж. прэмія СССР 1946. с. 428
ВАГАНЕ́ТКА (франц. wagonnet), транспартны сродак невял. умяшчальнасці для перавозкі грузаў і людзей па вузкакалейнай чыгунцы. Бывае ў выглядзе платформы ці з жорстка замацаваным або перакульным кузавам, з адкіднымі сценкамі і інш. Перамяшчаецца лакаматывамі, самакатам па пакатах або сваім ходам (самаходныя ваганеткі). Грузападымальнасць 1—5 т, у асобных выпадках 8—10 т і болей. Пасажырскія ваганеткі перавозяць 6—18 чал. Выкарыстоўваюцца на кар’ерах, рудніках, шахтах, унутрызаводскіх лініях, буд. пляцоўках і інш. с. 428
ВАГА́ННІ , рух (працэс), які мае пэўную ступень паўтаральнасці ў часе. Незалежна ад іх прыроды матэматычна апісваюцца аднолькавымі ўраўненнямі і вызначаюцца аднымі і тымі ж заканамернасцямі. Асн. характарыстыкі: перыяд ваганняў, амплітуда, скорасць нарастання або спадання амплітуды, спектр частот і форма ўласных ваганняў складаных сістэм. Могуць распаўсюджвацца ў асяроддзі, дзе знаходзіцца іх крыніца. Працэс распаўсюджвання ваганняў (а таксама інш. узбурэнняў) наз. хвалямі.
Паводле фіз. прыроды ваганні бываюць механічныя (напр.,, ваганні маятніка), электрамагнітныя (ваганні току і напружання ў вагальным контуры), электрамеханічныя (ваганні п’езаэл. датчыкаў), тэмпературныя (ваганні т-ры на Зямлі) і інш., паводле спосабу ўзбуджэння — уласныя ваганні, вымушаныя ваганні, параметрычныя ваганні і аўтаваганні. Кінематычна ваганні любой фіз. прыроды падзяляюць на перыядычныя (напр., гарманічныя ваганні, прамавугольныя, пілападобныя), амаль перыядычныя (гл. Затуханне ваганняў) і выпадковыя (белы шум). Кожны складаны вагальны працэс можна выявіць як суму гарманічных ваганняў (гл. Гарманічны аналіз). Спецыфічныя ваганні ўласцівы таксама некаторым біял. працэсам (гл., напр., Біялагічныя рытмы), гэты тэрмін у геаграфіі ўжываецца пры характарыстыцы многіх прыродных з’яў (напр., шматгадовых змяненняў клімату перыяд. характару).
П.С.Габец. с. 428
ВАГА́ННІ КЛІ́МАТУ , рытмічныя змяненні клімату на працягу невял. адрэзкаў часу (не менш як 10 гадоў) у рамках пэўнага клімату дадзенай мясцовасці. Выражаюцца ў змене цёплых перыядаў больш халоднымі або сухіх вільготнымі. Ваганні клімату звязваюць са змяненнямі сонечнай актыўнасці (11- і 80-гадовыя цыклы), скорасці вярчэння Зямлі (250-гадовыя), сілы прыліваў (каля 1700-гадовы цыкл) і інш. У геал. мінулым, верагодна, былі больш глыбокімі і працяглымі. Найб. вывучаны ў гіст. час і сучасныя, за апошнія 150—200 гадоў. На пачатку н.э. клімат Еўропы быў падобны на сучасны, у 11—13 ст. значна цяплейшы (у Грэнландыі пашырылася жывёлагадоўля). Моцнае пахаладанне ў 15—16 ст. наз. малым ледавіковым перыядам. У 17 ст. адбылося пацяпленне, потым да сярэдзіны 19 ст. клімат зноў быў халодны і вільготны, пасля чаго настала сучаснае пацяпленне (вынік супадзення 80- і 250-гадовых цыклаў). с. 428
ВАГА́ННІ КРЫШТАЛІ́ЧНАЙ РАШО́ТКІ , узгодненыя зрушэнні атамаў крышталя каля становішчаў раўнавагі (вузлоў рашоткі). Характар ваганняў залежыць ад сіметрыі крышталёў, ліку атамаў у элементарнай ячэйцы, тыпу хім. сувязі, віду і канцэнтрацыі дэфектаў у крышталях. Амплітуда ваганняў павялічваецца з павышэннем тэмпературы крышталя. На цеплавыя ваганні могуць накладвацца ваганні, выкліканыя распаўсюджваннем у крышталі пругкіх хваляў, абумоўленых знешнім уздзеяннем.
У крышталі з N элементарных ячэек па υ атамаў у кожнай існуе 3υN-6 незалежных найпрасцейшых нармальных ваганняў, кожнае з якіх можна ўявіць у выглядзе дзвюх плоскіх пругкіх хваляў, што распаўсюджваюцца ў процілеглых напрамках. Гэтыя ваганні складаюцца з трох акустычных галін (ім адпавядаюць зрушэнні элементарнай ячэйкі як цэлага) і 3 (υ—1) аптычных (адпавядаюць зрушэнням атамаў унутры элементарнай ячэйкі). Пры пругкім характары міжатамнага ўзаемадзеяння вагальная энергія крышталя складаецца з энергій нармальных ваганняў, кожнае з якіх уцягвае ў рух усе атамы. Вагальную энергію крышталя можна разглядаць і як суму энергій фанонаў — квантаў энергіі пругкіх ваганняў. Квантавая прырода ваганняў крышталічнай рашоткі праяўляецца ў наяўнасці нулявых ваганняў атамаў пры Т = 0К. Ваганні крышталічнай рашоткі ўплываюць на электраправоднасць металаў і паўправаднікоў, на аптычныя ўласцівасці дыэлектрыкаў.
Літ.: Анималу А. Квантовая теория кристаллических твердых тел: Пер. с англ. М., 1981; Рейсленд Дж. Физика фононов: Пер. с англ. М., 1975; Федоров Ф.И. Теория упругих волн в кристаллах. М., 1965.
М.А.Паклонскі. с. 428
ВАГА́НТЫ (ад лац. vagantes вандроўныя), вандроўныя студэнты, шкаляры, ніжэйшыя клірыкі ў Зах. Еўропе 11—13 ст., якія складалі на лац. мове і выконвалі сатыр. вершы, застольныя, студэнцкія і любоўныя песні, пародыі, высмейвалі феадалаў, вышэйшае духавенства і заможных гараджан. Наз. таксама галіярдамі. Найб. росквіту творчасць вагантаў, пераважна песенная, дасягнула ў 12—13 ст. Праследаваліся афіц. царквой. З 14 ст. страцілі сваё значэнне.
Літ.: Поэзия вагантов. М., 1975. с. 428
ВАГА́ПАЎ Ільдар Камілевіч (н. 4.8.1949, г. Магадан, Расія), бел. вучоны ў галіне тэхн. акустыкі. Д-р тэхн. н. (1992). Скончыў Казанскі ун-т (1971). З 1976 у Ін-це тэхн. акустыкі АН Беларусі (г. Віцебск). Навук. працы па ўздзеянні ультрагуку на мех. ўласцівасці і структуру металаў і стварэнні тэхнал. сістэм для апрацоўкі металаў ціскам.
Тв.: Нелинейные эффекты в ультразвуковой обработке. Мн., 1987. с. 429
ВАГАРША́Н (сапр. Пагасян) Вагарш Багданавіч (14.2.1894, г. Шуша, Нагорны Карабах — 6.5.1959), армянскі акцёр, рэжысёр, драматург. Нар. арт. СССР (1954). З 1923 у армянскім т-ры імя Г.Сундукяна (Ерэван). Праф. Ерэванскага тэатр. ін-та (з 1946). Акцёр шырокага творчага дыяпазону, майстар пераўвасаблення. З роляў: Гагік («Краіна родная» Д.Дэмірчана), Арбенін («Маскарад» М.Лермантава), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра). Сярод пастановак: «Дасцігаеў і іншыя» (1934) і «Васа Жалязнова» (1937) М.Горкага, «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1938). Аўтар п’ес «У кальцы» (1930), «Давід Сасунскі» (1940) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1952. с. 429
ВАГЕ́ЗЫ (Vosges), горны масіў на ПнУ Францыі. Даўж. каля 160 км. Выш. да 1423 м (г. Балон-дэ-Гебвілер). Зах. схіл пакаты, усходні стромка абрываецца да Верхнярэйнскай нізіны. Складзены з гранітаў і пясчанікаў. Букавыя, піхтавыя і яловыя лясы. На вяршынях — лугі. Нац. рэзерват Маркштэйн. У далінах - палі, сады, вінаграднікі. с. 429
ВА́ГІ , прылада для вымярэння масы цела па ўздзеянні на яго сілы цяжару; прылада для вымярэння фіз. велічынь, што характарызуюцца сілай або момантам сілы. Найб. пашыраны рычажныя вагі, прынцып дзеяння якіх засн. на законах раўнавагі рычага; спружынныя — на Гука законе. У электронных вагах мерай вагі цела з’яўляюцца эл. велічыні (сіла току або напружанне). Гідраўлічныя вагі па сваёй будове падобныя на гідраўлічны прэс. Адлік паказанняў праводзяць па манометры, які праградуіраваны ў адзінках масы.
Паводле прызначэння адрозніваюць метралагічныя ўзорныя (для праверкі гіраў), лабараторныя (вагі аналітычныя, мікрааналітычныя, прабірныя і інш.) і агульнага прызначэння, паводле прынцыпу дзеяння — рычажныя (напр., шалі, бязмен), квадрантавыя, спружынныя, электронныя, гідрастатычныя (гл. Гідрастатычнае ўзважванне) і гідраўлічныя (пнеўматычныя); па найб. мяжы ўзважвання вагі агульнага прызначэння падзяляюць на настольныя (да 50 кг), перасоўныя (да 6 т), стацыянарныя (аўтамабільныя, вагонныя, бункерныя і інш.; да 200 т).
П.А.Пупкевіч. с. 429
ВА́ГІ АНАЛІТЫ́ЧНЫЯ , вагі для дакладнага вымярэння масы цела. Бываюць раўнаплечыя, аднаплечыя і электронныя. Манціруюцца на пластмасавай або шкляной аснове і змяшчаюцца ў спец. шафку. Забяспечваюцца прыстасаваннямі для павышэння дакладнасці і хуткасці ўзважвання: заспакойвальнікамі ваганняў каромысла, цеплавымі экранамі, механізмамі накладання і здымання ўбудаваных гіраў, найменнымі шкаламі і інш.
Апоры рычага (каромысла) вагі аналітычныя — прызмы і падушкі са спец. сталяў або цвёрдых камянёў (карунд, агат). Пункт апоры бывае пасярэдзіне (раўнаплечыя) ці зрушаны ад сярэдзіны рычага (аднаплечыя вагі аналітычныя). Асн. частка нагрузкі на адну з шаляў ураўнаважваецца гірамі на другой, астатняе вымяраецца па вугле адхілення каромысла ад становішча раўнавагі па найменнай шкале. Электронныя вагі аналітычныя маюць аналагавы і лічбавы выхад са стандартнымі сігналамі для далучэння да ЭВМ, дысплеяў, графапабудавальнікаў і інш. Прадугледжана магчымасць далучэння блока праграмнага кіравання. У памяці мікрапрацэсарнага блока закладзены праграмы для падрыхтоўкі да работы, праверкі функцыянавання, дыягностыкі дэфектаў і інш.
П.А.Пупкевіч. с. 429
ВАГІНІ́ЗМ (ад лац. vagina похва), сутаргавае скарачэнне мышцаў похвы і тазавага дна, спазма мышцаў сцёгнаў, што перашкаджаюць правядзенню палавога акта; разнавіднасць сексуальнай дысфункцыі. Можа прывесці да віргагаміі (дзявоцкі шлюб). Вагінізм узнікае пад уплывам фіз. і псіхічных фактараў (гвалтоўныя і грубыя паводзіны партнёра, пачатак палавога жыцця, неасцярожны гінекалагічны агляд урача), пры заўчасным семявывяржэнні, адсутнасці эрэкцыі, нерашучасці, недастатковай патэнцыі мужа, як засцерагальны механізм ад цяжарнасці. Узнікненню вагінізму спрыяюць пэўныя рысы характару жанчыны, антыпатыя да партнёра і інш. Вагінізм адрозніваюць ад псеўдавагінізму (бывае пры запаленчых працэсах, заганах развіцця палавых органаў).
І.У.Дуда. с. 429
ВАГІНІ́Т (ад лац. vagina похва + ...іт), кальпіт, запаленчы працэс сценак похвы. Прычына вагініту — парушэнні трофікі тканак похвы, абумоўленыя мясцовымі (хім., мех. пашкоджанні) і агульнымі (эндакрынныя расстройствы, інфекц. хваробы, хваробы абмену рэчываў) фактарамі. Найчасцей бывае серозны (гнойны) вагініт. Сімптомы і прыкметы: патаўшчэнне і пачырваненне слізістай абалонкі (магчымы эразійныя працэсы), выдзяленні з похвы, т-ра. Запаленне можа быць. другасным пры запаленчых працэсах маткі, прыдаткаў. Сенільны (узроставы) вагініт развіваецца ў перад- і пасляменструальны перыяды. Трыхаманіядны вагініт выклікаецца похвеннай трыхаманадай. Прыкметы: выдзяленні вадкія, жаўтаватага колеру, сверб, смыленне, прэласць скуры вонкавых палавых органаў. Лячэнне тэрапеўтычнае. Вагініт у жывёл бывае пры траўмах похвы, а таксама калі ў слізістую абалонку трапляюць хваробатворныя мікраарганізмы.
І.У.Дуда. с. 429
ВАГІ́Ф (сапр. Мала-Панах; каля 1717, с. Салахлы, Казахскі р-н, Азербайджан — 1797), азербайджанскі паэт і дзярж. дзеяч. Ведаў арабскую і персідскую мовы. Настаўнічаў. Як міністр (везір) замежных спраў карабахскага правіцеля праявіў выключныя здольнасці дыпламата; забіты новым правіцелем Карабаха, яго рукапісы знішчаны (адноўлены пазней па запісах і з вусных песень ашугаў). Узбагаціў азерб. л-ру фалькл. традыцыямі. Зацвердзіў у паэзіі ашугскую форму вершаскладання (гашма). Першы зборнік інтымнай, філас. і грамадзянскай паэзіі Вагіфа выдадзены ў 1856, найб. поўны збор яго твораў — у 1945 (рус. пер. 1949). Лірыка Вагіфа набліжана да рэальнага жыцця, жыццесцвярджальная, філасафічная. Мастацкае асэнсаванне жыцця паэта — у драм. паэме С.Вургуна «Вагіф» (1937).
Тв.: Рус. пер. — Лирика. М., 1988. с. 429
ВА́ГНЕР (Wagner) Вільгельм Рыхард (22.5.1813, г. Лейпцыг, Германія — 13.2.1883), нямецкі кампазітар, дырыжор, муз. пісьменнік. Выхоўваўся ў артыстычнай сям'і, з ранніх гадоў захапляўся т-рам. З 1834 капельмайстар у оперных т-рах Магдэбурга, Кёнігсберга, Рыгі. У 1839—42 жыў у Парыжы, дзе пазнаёміўся з Берліёзам, Ф.Лістам і Дж.Меерберам. З 1843 дырыжор Прыдворнай оперы ў Дрэздэне. За ўдзел у Дрэздэнскім паўстанні 1849 абвешчаны дзярж. злачынцам. Пасля вымушанай эміграцыі жыў з 1864 у Мюнхене, з 1872 у Байройце, дзе па яго ініцыятыве пабудаваны Байройцкі тэатр. Яго светапогляд фарміраваўся пад уздзеяннем грамадска-паліт. падзей 1830—40-х г. Рэфарматар оперы, стваральнік муз. драмы, таленавіты паэт-драматург (лібрэтыст усіх сваіх опер), муз. публіцыст і тэарэтык муз. т-ра, заснавальнік (побач з Берліёзам) сучаснага мастацтва дырыжыравання. У літ. трактатах «Мастацтва і рэвалюцыя» (1849), «Мастацкі твор будучага» (1850), «Опера і драма» і «Зварот да маіх сяброў» (1851) Вагнер сфармуляваў асн. тэарэт. палажэнні сваёй опернай творчасці: неабходнасць стварэння універсальнага маст. твора, закліканага маральна ўздзейнічаць на масавую аўдыторыю; прызнанне за муз. драмай магчымасці дасягнення такога універсалізму шляхам сінтэзу мастацтваў (пластычнага, выяўл., паэт. і музычнага); патрэбнасць муз. драмы ў абагульненым, заснаваным на вечных філас эстэт. катэгорыях сюжэце, асновай якога, на яго думку, можа стаць толькі міф. Сюжэтныя матывы Вагнер браў пераважна з айч. міфаў і паданняў і, апрацоўваючы іх, раскрываў у алегарычнай форме трагедыю сучаснага яму жыцця. У лепшых творах эпічны размах, шчодрая маляўнічасць спалучаюцца з псіхал. экспрэсіўнасцю і філас. глыбінёй музыкі. Цалкам адмаўляючыся ад традыц. падзелу оперы на нумары, зліваючы рэчытатыўна-дэкламацыйны пачатак з арыёзным, Вагнер стварыў новы своеасаблівы тып опернай мелодыкі («бясконцая мелодыя»), разам з якой скразному разгортванню музыкі садзейнічае аркестравая партыя, засн. на перапляценні разнастайных лейтматываў. Узбагаціў аркестр новымі гучаннямі, унёс у гармонію незвычайныя мадуляцыі, храматызмы, складаныя акордавыя комплексы. Вак.-сімфанічны стыль мыслення, наватарская гармонія і аркестроўка (тэмбравая драматургія) Вагнера вельмі моцна паўплывалі на далейшае развіццё еўрап. музыкі ў цэлым.
Тв.:13 опер, у т.л. «Лятучы галандзец» (паст. 1843), «Тангейзер» (паст. 1845), «Лаэнгрын» (паст. 1850), тэтралогія «Пярсцёнак нібелунга» (паст. 1876; муз. драмы «Золата Рэйна», 1869; «Валькірыя», 1870; «Зігфрыд» і «Гібель багоў», 1876); «Трыстан і Ізольда» (1865), «Нюрнбергскія майстэрзінгеры» (1868), «Парсіфаль» (1882); 7 п’ес да «Фауста» І.В.Гётэ (1832); сімфонія (1832), уверцюры, маршы; ідылія «Зігфрыд» (1870) для малога сімф. арк; хары, рамансы, фп. п’есы.
Літ. тв.: Рус. пер. — Моя жизнь: Мемуары. Т. 1—4. СПб., 1911—12; Избр. работы. М., 1978.
Літ.: Грубер Р.И. Рихард Вагнер, 1883—1933. М., 1934; Чайковский П.И. Вагнер и его музыка // Полн. собр. соч. М., 1953. Т. 2; Друскин М. Вагнер. 2 изд., М., 1963; Рихард Вагнер: Ст. и материалы. М., 1974; Левик Б.В. Р.Вагнер. М., 1978; Галь Г. Брамс; Вагнер; Верди: Три мастера — три мира. М., 1986; Рихард Вагнер: Сб. ст. М., 1987; Overhoff К. Dіе Musikdranas R.Wagners. Leipzig, 1967; Fischer-Dieskau D. Wagner und Nietzsche: der Mystagoge und sein Abtrünniger. Stuttgart, 1974; Gregor-Dellin M. R. Wagner. München, 1980; Richard-Wagner-Handbuch. Stuttgart, 1986; Barth H. Internationale Wagner: Bibliographie, 1956— 1960. Bayreuth, 1961.
Л.А.Сівалобчык. с. 430
ВА́ГНЕР Генрых Матусавіч (н. 2.7.1922, г. Жырардаў, Польшча), бел. кампазітар, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1963). Нар. арт. Беларусі (1988). Вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі (1936—39). З 1939 на Беларусі. Скончыў Бел. кансерваторыю па класах фп. (1948) і кампазіцыі (1954). У 1962—95 выкладаў у Бел. пед. ун-це (з 1988 праф.). Муз. стылю Вагнера ўласцівыя тэатральнасць, якая выяўляецца ў вобразнай канкрэтнасці, апоры на бытавыя жанры, кантрастным супастаўленні муз. карцін, сцэн і партрэтаў, дынамічнасць развіцця, яркі каларыт і нац. акрэсленасць муз. мовы, спалучэнне класічных і сучасных сродкаў выразнасці. Сярод твораў: опера «Сцежкаю жыцця» (паст. 1980), тэлеопера «Ранак» (паст. 1967); балеты «Падстаўная нявеста» (паст. 1958), «Святло і цені» (паст. 1963), «Пасля балю» (паст. 1971); вак.-сімф. паэмы «Вечна жывыя» (1959), «Героям Брэста» (1975, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1976); 4 сімфоніі, у т.л. 3-я «Памяці матуль» на словы Н.Гілевіча для дзіцячага хору, барытона і сімф. арк. (1992) і 4-я для сімф. арк. і нар. хору (1996); канцэрты: для сімф. арк. (1991), для фп. (1964, 1977, 1981), кларнета (1982), скрыпкі (1985) з арк., для цымбалаў з арк. нар. інструментаў (1985); Канцэрт-паэма для хору а капэла (1995); камерна-інстр. ансамблі, хары, рамансы, песні; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў.
Літ.: Нісневіч С.Г. Генрых Вагнер. Мн., 1969; Щербакова Т.А. Штрихи к портрету симфониста // Сов. музыка. 1976. № 8.
Р.М.Аладава. с. 430
ВА́ГНЕР Мікалай Пятровіч (1829, г. Карпінск Свярдлоўскай вобл., Расія — 4.4.1907), рускі заолаг, пісьменнік. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1898). Д-р прыродазнаўчых навук (1854), праф. Казанскага (з 1860) і Пецярбургскага (з 1871) ун-таў. Скончыў Казанскі ун-т (1849). Навук. працы па энтамалогіі, фауне беспазваночных Белага м. Адкрыў з’яву педагенезу (1862) — т.зв. дзіцячага размнажэння ў некат. беспазваночных жывёл. Сярод літ. прац. найб. вядомы «Казкі Ката-Мурлыкі» (1872).
Тв.: Самопроизвольное размножение гусениц у насекомых. Казань, 1862; Беспозвоночные Белого моря. Т. 1. СПб., 1885; Романы, повести, сказки и рассказы. Т. 1—7. СПб., 1902—08. с. 430
ВА́ГНЕР (Wagner) Ота (13.7.1841, Вена — 11.4.1918), аўстрыйскі архітэктар. Прадстаўнік стылю мадэрн. Вучыўся ў Палітэхнікуме (з 1857) і АМ (1861—63) у Вене, Буд. акадэміі ў Берліне (1860). Выкладаў у Венскай АМ (1894—1912). Чл. аб’яднання «Венскі Сецэсіён» (1899—1905). У кампазіцыйна мудрагелістых ранніх пабудовах (бальніца Штайнгоф у Вене, 1904—07) выкарыстоўваў складаны багаты дэкор. Пазней перайшоў да пошукаў рацыянальнасці і прастаты. У інтэр’еры паштамта і ашчаднай касы ў Вене (1904—12) выступіў як папярэднік функцыяналізму, выкарыстаўшы пазбаўленыя дэкору лёгкія, канструкцыйна выразныя формы і адкрытыя метал. канструкцыі. с. 430
ВА́ГНЕР Ягор Ягоравіч (9.12.1849, г. Казань, Расія — 27.11.1903), рускі хімік-арганік. Праф. (1882). Скончыў Казанскі ун-т (1874). З 1875 у Пецярбургскім, з 1886 у Варшаўскім ун-тах. Навук. працы па арган. сінтэзе. Адкрыў спосаб атрымання другасных спіртоў уздзеяннем на карбанільныя злучэнні цынку (1875, разам з А.М. Зайцавым), рэакцыю акіслення этыленавых злучэнняў (цыклаалефінаў, тэрпенаў, стэроідаў) 1%-ным растворам перманганату калію (1888, рэакцыя Вагнера), камфенавую перагрупоўку першага роду (1899, перагрупоўка Вагнера — Меервейна).
Літ.: Старосельский П.И., Никулина Е.П. Е.Е. Вагнер, 1849—1903. М., 1977. с. 431
ВА́ГНЕР-Я́ЎРЭГ (Wagner-Jauregg) Юліус (7.3.1857, г. Вельс, Аўстрыя — 27.9.1940), аўстрыйскі псіхіятр. Д-р філасофіі (1880). Скончыў Венскі ун-т (1880). З 1881 у Ін-це агульнай і эксперым. паталогіі Венскага ун-та, з 1883 дырэктар клінікі нерв. і псіхічных хвароб, з 1889 праф. ун-та ў г. Грац, у 1893—1928 у Венскім ун-це. Навук. працы па інфекц. псіхозах, праблемах спадчыннасці і суд. псіхіятрыі. Абгрунтаваў і ўкараніў піратэрапію ў лячэнні прагрэс. паралічу (1918). Сфармуляваў навук. прынцыпы раздражняльнай тэрапіі. Нобелеўская прэмія 1927. с. 431
ВАГО́Н (франц. wagon ад англ. waggon павозка), транспартны сродак для перавозкі пасажыраў або грузаў па рэйкавых пуцях. Бываюць несамаходныя (перамяшчаюцца лакаматывамі) і самаходныя (аўтаматрысы, маторавагонныя секцыі, вагоны метро, трамвая); шырокакалейныя (1525 мм) і вузкакалейныя (750, 900 і 1060 мм); двух-, чатырох-, шасці- і шматвосевыя. З вагонаў фарміруюцца чыг. саставы.
Асноўныя тыпы пасажырскіх вагонаў: агульнага прызначэння (для перавозкі пасажыраў, паштовыя, багажныя, вагоны-рэстараны) і спецыяльныя (санітарныя, лабараторныя, службовыя, клубы); далёкага накіравання, міжабласных зносін і прыгарадныя; купэйныя і некупэйныя. Асноўныя тыпы грузавых вагонаў: універсальныя (крытыя, паўвагоны, платформы, цыстэрны, вагоны ізатэрмічныя) і спец. прызначэння (для перавозкі жывёлы, бітуму, мукі, цэменту, шматвосевыя платформы-транспарцёры для перавозкі грувасткіх і цяжкавагавых грузаў, бункерныя паўвагоны, вагоны-майстэрні, пажарныя і інш.), магістральныя (агульнапуцявыя) і прамысл. транспарту (думпкары, ваганеткі, шлакавозы і інш.). Складаюцца звычайна з хадавой часткі (колавыя пары, буксы, рысорныя падвескі), рамы, кузава ці платформы, тармазных і ўдарна-цягавых прыстасаванняў. У краінах СНД найчасцей выкарыстоўваюцца чатырохвосевыя вагоны грузападымальнасцю 50—65 т. Вагоны ізатэрмічныя прызначаны для перавозкі скорапсавальных грузаў. Маюць цеплаізаляваныя кузавы і халадзільныя ўстаноўкі. Бываюць універсальныя для грузаў усіх відаў і спец. для транспарціроўкі жывой рыбы, віна і інш. З вагонаў ізатэрмічных фарміруюць цягнікі для маршрутных перавозак або секцыі па 5 і 12 вагонаў. Выкарыстоўваюць і адзіночныя (аўтаномныя) вагоны -рэфрыжэратары. с. 431
ВАГОНАБУДАВА́ННЕ , гл. ў арт. Транспартнае машынабудаванне. с. 431
ВАГОНАПЕРАКУ́ЛЬНІК , збудаванне для механізаванай разгрузкі насыпных грузаў з чыг. паўвагонаў. Разгрузка ажыццяўляецца пры перакульванні або нахіленні паўвагонаў, якія замацоўваюцца на спец. платформе, у падоўжным ці папярочным напрамках. Адрозніваюць вагонаперакульнікі бакавыя, тарцовыя (лабавыя) і камбінаваныя (шматразова паварочваюць або нахіляюць вагон вакол папярочнай, потым падоўжнай восі). Бакавыя і тарцовыя вагонаперакульнікі бываюць перасоўныя і стацыянарныя, камбінаваныя — толькі стацыянарныя. Вагонаперакульнікі забяспечваюць разгрузку 20—30 вагонаў за гадзіну. Выкарыстоўваюцца на чыгунках, коксахім. і металургічных з-дах, у марскіх і рачных партах. с. 431
ВАГО́ННЫ ПАРК , колькасць вагонаў на пэўнай чыгунцы ці яе падраздзяленні — аддзяленні, станцыі і інш. Паводле прызначэння бывае пасажырскі і грузавы і па сферы выкарыстання — агульнага і спец. прызначэння; паводле тэхн. характарыстык класіфікуюць: па тыпе вагонаў (крыты, паўвагон, платформа і інш.), па колькасці восяў у вагоне, па габарыце і шырыні каляіны (шырока- ці вузкакалейныя), па грузападымальнасці і інш. Адрозніваюць інвентарны (уключае вагоны, прыпісаныя да пэўнай чыгункі) і наяўны вагонны парк (усе вагоны ў межах пэўнай чыгункі незалежна ад месца іх прыпіскі). Наяўны вагонны парк падзяляюць на рабочы (для камерцыйных перавозак) і нерабочы (для гасп. перавозак, перасоўных майстэрняў, вагоны, што знаходзяцца ў рамонце). Асобна вылучаюць рэзервовы вагонны парк, які ўключаецца ў работу ў перыяды масавых перавозак збожжа і агародніны, перакідкі с.-г. тэхнікі і інш. Інвентарны вагоннага парка Беларускай чыгункі на пач. 1996 уключаў больш за 2 тыс. пасажырскіх і каля 36 тыс. грузавых вагонаў. Свае вагонныя паркі маюць метрапалітэны.
В.Ц.Семчанка. с. 431
ВАГРА́НКА , шахтавая печ для плаўлення чыгуну ў ліцейнай вытв-сці. Сучасная вагранка — стальны цыліндр з таўшч. сценак да 10 мм, абліцаваны ўнутры вогнетрывалай цэглай; забяспечваецца рэкуператарамі, пылаўлоўнікамі, газаачышчальнымі прыстасаваннямі, сістэмай аўтам. прылад і рэгулятараў. Метал. шыхту (ліцейны чыгун, чыгунны лом і інш.) і паліва (кокс, ліцейны антрацыт і інш.) загружаюць у вагранкі слаямі (калошамі). Паветра падаецца пад лішкавым ціскам да 17 кПа у зону гарэння паліва. Для інтэнсіфікацыі працэсу выдзіманне падаграюць, узбагачаюць яго кіслародам, кокс часткова або поўнасцю замяняюць гаручым (у т.л. прыродным) газам. Прататып вагранкі — невял. доменная печ, дзе пераплаўлялі ліцейны чыгун і лом. с. 431
ВА́ГРЫ , адно з плямён палабскіх славян. Каля 600 г. н.э. засялілі тэр. сучаснай зямлі Шлезвіг-Гольштэйн (Германія) паміж Кільскай і Любекскай бухтамі — т.зв. Вагрыю (цэнтр — Старград). Уваходзілі ў склад дзяржавы бодрычаў. У час экспансіі на У герм. кароль Атон I
заснаваў тут у 948—968 місіянерскае епіскапства Ольдэнбург (знішчана паўстанцамі-ваграмі ў 983). У 1138—39 Вагрыя заваявана ням. графствам Гольштэйн; вагры былі вынішчаны ці анямечаны. Крыніца па гісторыі ваграў — «Славянская хроніка» свяшчэнніка Гельмальда з Босаў. с. 432
ВАД , мінерал групы псіламелану, зборная назва зямлістых і сажыстых агрэгатаў аксідаў і гідраксідаў марганцу. Хім. састаў непастаянны: МnO2 · nH2О. Часта мае прымесі калію, барыю, медзі, цынку, жалеза і інш. Разнавіднасць ваду — азбалан (да 17% вокіслу кобальту разам з нікелем і меддзю).
Калоідныя, часцей скрытакрышт. ўтварэнні. Шчыльныя і рыхлыя масы, налёты, нацёкі, канкрэцыі. Колер чорны, чорна-карычневы. Цв. 1—4. Шчыльн. 2,8—4,4 г/см3. Гіпергенавы; пашыраны ў прыродзе як прадукт выветрывання розных марганецзмяшчальных мінералаў, трапляецца таксама ў асадкавых утварэннях і адкладах гарачых крыніц. Руда марганцу, кобальту і нікелю. с. 432
ВАДА́ , аксід вадароду, найпрасцейшае ўстойлівае злучэнне вадароду з кіслародам, Н2О. Існуе 9 ізатопных разнавіднасцей, асноўныя з іх 1Н216О, колькасць яе ў прэснай вадзе 99,73 малярных % (гл. Цяжкая вада). Бясколерная вадкасць без паху і смаку, tпл 0 °С, tкіп 100 °С, шчыльн. 9980 кг/м3 (20 °С). Мае шэраг анамальных фіз. уласцівасцей, абумоўленых утварэннем вадароднай сувязі.
Вада слабы электраліт, дысацыіруе на пратон Н+, які ўтварае ў растворы іон гідраксонію і гідраксільную групу (ОН-), рН=7 пры 25 °С. Растварае многія неарган. (солі, к-ты, шчолачы) і арган. (спірты, аміны, к-ты, цукры) рэчывы, пры растварэнні адбываюцца гідратацыя, гідроліз. Узаемадзейнічае з галагенамі, асноўнымі і кіслотнымі аксідамі, шчолачнымі і шчолачназямельнымі (з магніем пры 100 °С) металамі; пара з распаленым вугалем утварае вадзяны газ.
Прыродная вада мае прымесі (гл. ў арт. Жорсткасць вады). Для навук. даследаванняў і ў медыцыне выкарыстоўваюць дыстыляваную ваду. Сінтэзам з элементаў атрымліваюць абсалютна чыстую ваду. У прам-сці выкарыстоўваюць тэхн. ваду як рэагент, растваральнік, а асноўную колькасць (70—75%) як холадаагент па цыркулярнай схеме. с. 432
ВАДАВО́Д , гідратэхнічнае збудаванне для падачы вады да месца яе спажывання. Бываюць замкнёнага (трубаправоды, тунэлі) і незамкнёнага (каналы, латкі) папярочнага сячэння. Рух патоку вады напорны або безнапорны (самацёкам). Асн. характарыстыка — прапускная здольнасць (расход вады), якая вызначае памеры папярочнага сячэння. Адрозніваюць вадаводы энергетычныя (дэрывацыйныя і турбінныя; падача вады да ГЭС), асушальныя, арашальныя, сістэм водазабеспячэння. Вырабляюць са сталі, жалезабетону (у т.л. папярэдне напружанага), драўніны і інш. с. 432
ВАДАЁ́М , натуральнае (возера) або штучнае (вадасховішча, сажалка, копанка) паглыбленне зямной паверхні, запоўненае бяссцёкавымі або з запаволеным сцёкам водамі. Бываюць пастаянныя або часовыя. Паводле хім. саставу і колькасці раствораных у вадзе соляў падзяляюцца на прэсныя і салёныя. У шырокім сэнсе пад вадаёмам разумеюць мора, акіян. Вывучае вадаёмы гідралогія. с. 432
ВАДАЗБО́Р , вадазборны басейн, вадазборная плошча, 1) вадазбор паверхневых водаў — тэрыторыя, з якой паверхневыя воды і грунтавыя воды сцякаюць у пэўны вадаём. Абмежаваны водападзеламі. Гідралагічнае значэнне вадазбору — у ператварэнні атм. ападкаў у сцёк. Характарызуецца паказчыкамі гідраграфічнымі (плошча, даўжыня, сярэдняя і найб. шырыня, сярэдні нахіл і вышыня над узр. м., форма, каэфіцыент асіметрыі) і геагр. (геагр. становішча, лясістасць, азёрнасць, забалочанасць, разаранасць, урбанізацыя і інш.). Кожны паказчык уплывае на фарміраванне і велічыню сцёку, які вызначаецца метэаралагічнымі фактарамі, асаблівасцямі геал. будовы тэрыторыі вадазбору, рэльефу, ландшафтаў у яго межах. Найважнейшая характарыстыка вадазбору — плошча. Каля 90% рэк Беларусі маюць малыя плошчы вадазбору (да 200 км2), 8 рэк (Дняпро, Прыпяць, Нараў з Бугам, Нёман, Зах. Дзвіна, Бярэзіна Дняпроўская, Сож і Вілія ў межах Беларусі) — больш за 10 тыс. км2; вадазборы рэк і вадаёмаў Беларусі належаць да бас. Чорнага (65% тэр.) і Балтыйскага мораў. Па форме вылучаюць 5 тыпаў вадазбораў. 2) Вадазбор падземных водаў абмежаваны плошчай тэктанічнай структуры, з паверхні якой адбываецца жыўленне ваданосных гарызонтаў і ваданосных комплексаў. Не заўсёды супадае па плошчы з вадазборам паверхневых водаў. У вузкім сэнсе вадазбор — плошча, з якой адбываецца прыток падземных водаў да водазаборнага збудавання — свідравіны, калодзежа, галерэі. с. 432
ВАДАЗЛІ́Ў , перашкода (парог), цераз якую пераліваецца паток вады. Бываюць з тонкай сценкай, шырокім парогам або практычнага профілю, збудаванага адпаведна траекторыі ніжняй паверхні свабоднага патоку вады, што пераліваецца цераз тонкую сценку. Вадазлівы, што выкарыстоўваюцца ў лабараторнай і гідраметрычнай практыцы, наз. вымернымі.
Для засяроджвання патокаў у грэбені вадазліву робяць адтуліны прамавугольнай, трохвугольнай або трапецападобнай формы, абмежаваныя з бакоў устоямі або быкамі (прамежкавымі сценкамі). Для засцярогі рэчышча ад размываў, успрымання ўдараў струменяў і змяншэння энергіі патокаў вады за вадазлівам размяшчаюць вадабой (бетонную або драўляную пліту), звычайна ў комплексе з вадабойнымі калодзежамі, вадабойнымі сценамі і інш. Вадазліў гідратэхнічны — тое, што вадаскід. с. 432
ВАДАЛІ́Ў (лац. Aquarius), адно з 12 сузор’яў задыяка. Знаходзіцца ў Паўд. паўшар’і неба. Самая яркая зорка 2,9 бачнай зорнай велічыні; 90 зорак ярчэй за 6-ю зорную велічыню. У сузор’і назіраецца самая яркая і вял. на зямным небе планетарная туманнасць (вуглавыя памеры 15' х 12', сапраўдны сярэдні папярочнік каля 300 000 а.а.). На тэр. Беларусі відаць з сярэдзіны лета і ўвосень. Гл. Зорнае неба. с. 433
ВАДАЛЮ́БЫ (Hydrophilidae), сямейства насякомых атр. жукоў. У сусв. фауне больш за 4 тыс. відаў, пашыраных на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. На Беларусі каля 100 відаў. Жывуць у вадзе, берагавым пяску, у гнаі, у раслінных рэштках. Найб. пашыраны вадалюб вялікі (Hydrous aterrimus), вадалюб чорны (H. piceus), вадалюб малы (Hydrophilus caraboides), вадалюб гноевы (Sphaeridium scrabaeoides).
Даўж. 1—50 мм. Цела пукатае, бліскучае, чорнае, зеленавата-чорнае або з плямістым малюнкам. Некат. добра лятаюць і плаваюць. Водныя формы дыхаюць атм. паветрам. Самкі ўтвараюць яйцавыя коканы, куды адкладваюць да 50 яец. Акукліваюцца сярод водных раслін або ў глебе. Лічынкі драпежныя, дарослыя — расліннаедныя. Шэраг відаў — гаспадары паразітычных чарвей. с. 433
ВАДАМЕ́Р , расходамер для вызначэння аб’ёмаў выкарыстанай вады. с. 433
ВАДАМЕ́РНЫ ПОСТ , гл. Гідралагічны пост. с. 433
ВАДАНО́САЎ Мікола (Мікалай Міхайлавіч; н. 4.1.1923, Мінск), бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1982). Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1959). Працаваў тэхнікам на Бел. радыёцэнтры, у выд-вах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1948. Займальны сюжэт, элементы прыгодніцтва ў кн. для дзяцей «Першае знаёмства» (1954), «Апошні вадзянік» (1964), «Хатабыч-малодшы» (1965), «Лясныя прыгоды» (1976), «Скарб Загорскай камяніцы» (1985) і інш. У кнігах апавяданняў і аповесцяў «У Баркоўскай пушчы» (1956), «Надзеі і здзяйсненні» (1963), «Пад чужым паролем» (1971), «Дзень — і ўсё жыццё» (1988) і інш. закранае маральна-этычныя праблемы, паказвае гераізм народа ў час вайны. Выступае і як гумарыст (зб. «Левыя ногі», 1983).
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1983. с. 433
ВАДАНО́СНАСЦЬ РАКІ́ , колькасць вады, якая пераносіцца ракой за год. Звычайна выражаецца праз сярэдні шматгадовы расход вады ці сярэдні шматгадовы аб’ём гадавога сцёку з яе басейна. Сумарная ваданоснасць рэк Беларусі характарызуецца велічынёй расходу каля 1800 м3/с і аб’ёмам гадавога сцёку 57,9 км3. с. 433
ВАДАНО́СНЫ ГАРЫЗО́НТ , слой або некалькі слаёў водапранікальных горных парод, поры, трэшчыны і інш., пустоты ў якіх запоўнены вадой. Фарміруецца на водатрывалым слоі. Першы ад паверхні ваданосны гарызонт безнапорны, у ім утвараюцца грунтавыя воды. Напорныя гарызонты падземных вод абмежаваны водатрывалымі гарызонтамі (гл. Артэзіянскія воды). Некалькі гідраўлічна звязаных ваданосных гарызонтаў утвараюць ваданосны комплекс. с. 433
ВАДАНО́СНЫ КО́МПЛЕКС , некалькі ваданосных гарызонтаў, якія маюць гідраўлічную сувязь і агульны напорны ўзровень. Прымеркаваны да горных парод пэўнага ўзросту. Характарызуецца своеасаблівымі гідрадынамічнымі і гідрахім. ўмовамі. Некалькі ваданосных комплексаў звычайна ўваходзяць у гідрагеалагічны басейн (масіў). Называецца паводле ўзросту ваданосных парод, напр. верхнепратэразойскі, верхнерыфейска-вендскі, сярэдне-дэвонскі ваданосны комплекс.
М.С.Капора. с. 433
ВАДАПЕ́РЫЦА (Hottonia), род кветкавых раслін сям. першакветных. 2 віды. Пашыраны пераважна ў Еўропе, М. Азіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі пераважна ў паўд. раёнах трапляецца вадаперыца балотная (Н. palustris). Расце ў стаячай вадзе ў сажалках, канавах, на балотах.
Шматгадовыя травяністыя павольнаплаваючыя расліны без каранёў, з падводным косаўзыходным сцяблом даўж. 15—60 см. Лісце перыстарассечанае, кальчаковае, у разетцы каля асновы доўгага кветаноса, які ў час цвіцення ўздымаецца над вадой. Кветкі белыя ці ружаватыя, у зеве жоўтыя, сабраныя ў гронкападобныя суквецці. Плод — каробачка. Дэкар. (прыдатныя для аквакультуры) і меданосныя расліны. с. 434
ВАДАП’Я́НАЎ Міхаіл Васілевіч (18.11.1899, г. Ліпецк, Расія — 11.8.1980), савецкі лётчык. Герой Сав. Саюза (1934). Ген.-маёр авіяцыі (1943). Скончыў ваен.-авіяц. школу (1929). Удзельнік выратавання экіпажа парахода «Чэлюскін» (1934), паветр. экспедыцыі на Паўн. полюс (1937). У Вял. Айч. вайну камандзір авіяц. дывізіі. Дэп. Вярх. Савета СССР 1937—46. с. 434
ВАДАП’Я́НАЎ Павел Аляксандравіч (н. 10.2.1940, в. Паланая Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.), бел. філосаф. Д-р філас. н. (1983), праф. (1984). Скончыў Ленінградскі ун-т (1967). Працаваў у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1982 у Бел. тэхнал. ун-це. Даследуе філас. праблемы прыродазнаўства, эвалюц. біялогіі і сац. экалогіі. Распрацаваў тэарэтыка-метадычныя асновы канцэпцыі ўстойлівасці біясферы і заканамернасцей яе эвалюцыі.
Тв.:. Устойчивость в развитии живой природы. Мн., 1974; Экологические последствия научно-технического прогресса. Мн., 1980; Устойчивость и динамика биосферы. Мн., 1981; Динамика биосферы и социокультурные традиции. Мн., 1987 (разам з А.І.Зелянковым); Великий день гнева: Экология и эсхатология. Мн., 1993 (разам з В.С.Крысачэнкам). с. 434
ВАДАРО́Д , гідраген (лац. Hydrogenium), Н, хімічны элемент VII групы перыяд. сістэмы, ат. н. 1, ат. м. 1,00794. Прыродны вадарод складаецца з 2 ізатопаў 1Н (протый, 99,98% па масе) і 2Н ці Д (дэйтэрый, 0,02%), атрыманы штучныя радыеактыўныя 3Н ці Т (трытый) і вельмі няўстойлівы 4Н. У паветры колькасць вадароду 3,5 · 10-6% па масе, у літасферы і гідрасферы — 1%, у вадзе — 11,19%, у складзе арганічных злучэнняў вадароду маюць усе раслінныя і жывёльныя арганізмы. Самы пашыраны элемент у космасе, складае каля палавіны масы Сонца, большасці зорак. Газ без колеру і паху, tпл -259,1 °С, tкіп -252,6 °С, шчыльн. вадкага 70,8 кг/м3 (-235 °С). Вадарод і яго сумесі з паветрам і кіслародам (гл. Грымучы газ) пажара- і выбухованебяспечныя.
Малекула вадароду двухатамная. Пры звычайных умовах узаемадзейнічае толькі з фторам і хлорам (на святле), пры павышаных т-рах у прысутнасці каталізатараў — з кіслародам (гл. Вада), галагенамі (гл. Галагенавадароды), азотам (гл. Аміяк). Са шчолачнымі і шчолачназямельнымі металамі, элементамі ІІІ—IV груп перыяд. сістэмы ўтварае гідрыды. Аднаўляе аксіды і галагеніды металаў да металаў, ненасычаныя вуглевадароды (гл. Гідрагенізацыя). Лёгка аддае электрон, у водных растворах пратон Н+ існуе ў выглядзе іона гідраксонію, утварае вадародную сувязь. У прам-сці атрымліваюць канверсіяй метану: СН4 + 2Н20 = 4Н2 + СО2; пры газіфікацыі вадкага і цвёрдага паліва (гл. Вадзяны газ).
Газападобны вадарод выкарыстоўваюць для сінтэзу аміяку, хлорыстага вадароду, метылавага і вышэйшых спіртоў, вуглевадародаў, для гідрагенізацыі тлушчу, таксама для зваркі і рэзкі металаў вадародна-кіслародным полымем, вадкі — як гаручае ў ракетнай і касм. тэхніцы, ізатопы — у атамнай энергетыцы.
І.В.Боднар. с. 434
ВАДАРОДАПАДО́БНЫЯ А́ТАМЫ , 1) іоны лёгкіх элементаў, якія, як вадарод, маюць ядро і адзін электрон. Напр., аднаразова іанізаваны атам гелію Не+, двойчы іанізаваны атам літыю Li2+ і да т.п. 2) Нестабільныя часціцы, т.зв. новыя атамы. Напр., мезаатамы, якія маюць ядро атама вадароду (пратон) і адмоўна зараджаную элементарную часціцу (μ--мезон, π--мезон і інш.). с. 434
ВАДАРО́ДНАЯ БО́МБА , бомба выбуховага дзеяння вял. разбуральнай сілы. Прынцып дзеяння заснаваны на тэрмаядзернай рэакцыі. Гл. ў арт. Ядзерная зброя. с. 434
ВАДАРО́ДНАЯ СУ́ВЯЗЬ , від трохцэнтравай хімічнай сувязі тыпу А—Нδ+... Вδ-, якая ўзнікае, калі атам вадароду Н адначасова злучаны з двума электраадмоўнымі атамамі А і В. З атамам А (вуглярод, азот, кісларод, сера) вадарод злучаны моцнай кавалентнай сувяззю (А—Нδ+). З атамам В (фтор, кісларод, азот, радзей хлор, сера), які мае непадзельную пару электронаў, утварае дадатковую вадародную сувязь (абазначаецца кропкамі). Вадародная сувязь на парадак слабейшая за кавалентную сувязь.
Атамы А і В могуць належаць адной (унутрымалекулярная вадародная сувязь) і розным малекулам (міжмалекулярная вадародная сувязь). Выклікае асацыяцыю аднолькавых (вада, кіслоты, спірты) ці розных малекул у асацыяты і комплексы, уплывае на крышталізацыю, растварэнне, вызначае структуру бялкоў, нуклеінавых кіслот і інш. біялагічна важных злучэнняў.
І.В.Боднар с. 434
ВАДАРО́ДНЫ ПАКА́ЗЧЫК (рН), велічыня, якая характарызуе канцэнтрацыю (актыўнасць) іонаў вадароду ў растворах. Лікава роўны адмоўнаму дзесятковаму лагарыфму канцэнтрацыі [Н+] (актыўнасці) вадародных іонаў Н+, якая выражана ў молях на літр (моль/л): рН=-lg[Н+]. Водныя растворы маюць рН ад 1 да 14: у нейтральных рН=7, у кіслых рН < 7, у шчолачных рН > 7. Пастаянства вадароднага паказчыку падтрымліваецца буфернымі растворамі. Вызначаюць рН з дапамогай кіслотна-асноўных індыкатараў, больш дакладна — патэнцыяметрычна (гл. Патэнцыяметрыя). Гл. таксама Кіслотна-шчолачная раўнавага. с. 434
ВАДАРО́ДУ ПЕРАКСІ́Д , гл. Пераксід вадароду. с. 434
ВАДАРЭ́ЗЫ (Rynchopidae), сямейства птушак атр. сеўцападобных. 3 віды: вадарэз афрыканскі (Rynchops flavirostis), вадарэз амерыканскі, або чорны (R. nigra), вадарэз індыйскі (R. albicollis). Жывуць у тропіках у вусцях вял. рэк, каля марскіх узбярэжжаў і на вял. унутр. вадаёмах Афрыкі, Паўд. Амерыкі, ПдУ Паўн. Амерыкі, Індастана і часткі Індакітая.
Даўж. да 45 см. Зверху чорныя, знізу белыя. Крылы доўгія і вострыя. Дзюба доўгая, ніжняя частка на 1/3 даўжэйшая за верхнюю. Ногі кароткія. Шчылінападобная зрэнка — выключэнне ў класе птушак Лятаюць над вадой у пошуках корму, здабываюць дробную рыбу, вадзяных насякомых, рачкоў. Гнёзды на водмелях пясчаных астравоў. Нясуць 2—5 яец. с. 434
ВАДАСВІ́НКА , капібара (Hydrochoerus hydrochaeris), млекакормячае сям. вадасвінкавых атр. грызуноў. Пашырана ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы. Жыве на берагах вадаёмаў і на балотах у трапічных лясах.
Самы буйны з сучасных грызуноў — даўж. цела 100—130 см, выш. ў карку каля 50 см, маса да 60 кг і больш. Укрыта рэдкімі, доўгімі (да 10 см) і грубымі валасамі. Спіна рыжавата-бурая або шараватая, бруха жаўтавата-бурае. Канечнасці доўгія, галава выцягнутая, спераду тупая. Паміж пальцамі няпоўныя плавальныя перапонкі. Вядзе паўводны спосаб жыцця, добра плавае і нырае. Жыве групамі. Раз у год нараджае 2—8 дзіцянят. Корміцца прыбярэжнай і воднай расліннасцю. Аб’ект промыслу (мяса, скура). Добра прыручаецца, ёсць спробы зрабіць свойскай. Колькасць скарачаецца. с. 434
ВАДАСКІ́Д , вадаскіднае збудаванне, гідратэхнічнае збудаванне для пропуску залішняй вады з вадасховішча (пры паводцы) у ніжні б’еф. Вадаскід з паверхневым скідам вады наз. вадазлівам, з глыбінным — вадаспускам. Некат. тыпы вадаскідаў могуць выкарыстоўвацца для пропуску крыг, шугі, смецця, для прамыўкі донных адкладаў у верхнім б’ефе і інш. Усе вадаскіды маюць вадазборную, водаправодную і злучальную з ніжнім б’ефам часткі. с. 435
ВАДАСПА́Д , падзенне вады ў рацэ з аднаго або некалькіх уступаў. Характэрны адрыў воднага патоку ад рэчышча. Уступы ўзнікаюць у месцах, дзе рака перасякае сучляненне ўстойлівых і падатлівых да размыву горных парод. Сіла падаючай вады павольна разбурае ўступ, асабліва каля падэшвы, ён абрушваецца, і вадаспад пастаянна адступае ўверх па цячэнні. Найб. вядомы Ніягарскі вадаспад у Паўн. Амерыцы штогод адступае на 0,7—0,9 м. Пры значным разбурэнні ўступу на месцы вадаспадаў могуць утварыцца парогі. Вадаспады найчасцей трапляюцца на горных рэках, але бываюць і на раўнінных. Самы высокі ў свеце вадаспад Анхель на р. Чурун у Паўд. Амерыцы (1054 м), самы шырокі — Вікторыя на р. Замбезі (шыр. 1800 м, выш. 120 м), найб. каскад вадападаў на р. Тугела (933 м) у Афрыцы. Вадаспады перашкаджаюць суднаходству і сплаву лесу. Выкарыстоўваюцца для буд-ва ГЭС (напр., вадаспад Ківач на р. Суна ў Карэліі). Штучныя вадаспады ствараюцца плацінамі і інш. гідратэхн. збудаваннямі. с. 435
ВАДАСПУ́СК , напорнае гідратэхнічнае збудаванне з вежай, у якой зроблены адтуліны для зліву вады. Размяшчаецца ў целе бетоннай плаціны, у асновах грунтавых плацін або ў берагах (тунэльны вадаспуск). Прызначаны для рэгулявання ўзроўню вады ў вадаёмах, спуску вадасховішчаў, прамывання донных наносаў, а таксама для пропуску вады ў ніжні б’еф. Забяспечваецца засаўкамі для рэгулявання расходу вады. с. 435
ВАДАСХО́ВІШЧА , штучны вадаём для збору і назапашвання вады. Звычайна вадасховішчы ствараюцца ў далінах рэк вышэй ад водападпорнага збудавання. Пад В. выкарыстоўваюцца таксама азёры, узровень якіх падымаюць плацінай на рацэ, якая пачынаецца з возера. Наліўныя вадасховішчы ў лагчынах, ярах і кар’ерах запаўняюцца вадой пры дапамозе падвадных каналаў і труб помпавымі станцыямі. Бываюць вадасховішчы ў марскіх залівах, адгароджаных дамбай. Аб’ём вады ў вадасховішчы звычайна больш за 1 млн. м3, пл. больш за 1 км2 (меншыя вадасховішчы часцей наз. сажалкамі). Вадасховішчы выкарыстоўваюць для рэгулявання сцёку рэк, водазабеспячэння, рэкрэацыі, патрэб рыбаводства, лясной гаспадаркі, прам-сці, энергетыкі, воднага транспарту, у экалагічных мэтах. Адрозніваюць вадасховішчы шматгадовага, сезоннага (пераважаюць на Беларусі), тыднёвага і сутачнага рэгулявання сцёку. Вадасховішчы робяць уплыў на навакольнае асяроддзе, мяняюць гідралагічны рэжым вадацёкаў і вадаёмаў, узровень грунтавых водаў, расліннасць, мікраклімат і клімат у паласе ад некалькіх да дзесяткаў кіламетраў. У выніку буд-ва вадасховішчаў затапляюцца і падтапляюцца значныя плошчы зямель, існуе небяспека аварый і катастроф (нават антрапагенных землетрасенняў) пры прарыве вады праз плаціну ці дамбу. Патрабуецца пастаянны нагляд за берагамі і катлавінай вадасховішча, правядзенне работ супраць заглейвання, абмялення, зарастання воднай расліннасцю, замору рыбы і інш.
Першыя вадасховішчы ўзніклі да н.э. ў Стараж. Егіпце, на Б. Усходзе, у Кітаі, Японіі, Індыі і інш. краінах Усх. і Паўд. Азіі пераважна для арашэння. Самыя буйныя вадасховішчы створаны ў Афрыцы, Азіі і Амерыцы. Паводле аб’ёму вады найб. Брацкае вадасховішча ў Азіі (каля 169 км3), па плошчы — Вольта ў Афрыцы (8480 км2). На Беларусі ў пач. 19 ст. невялікія вадасховішчы ўваходзілі ў воднатрансп. шляхі, што злучалі Балтыйскае і Чорнае моры. Інтэнсіўнае буд-ва іх пачалося ў 1950-я г , пабудавана 145 вадасховішчаў агульным аб'ёмам вады 3,1 км3 і пл. воднага люстра 814 км2 (1995). Найб. Вілейскае вадасховішча і Заслаўскае вадасховішча, якія ўваходзяць у Вілейска-Мінскую водную сістэму.
Літ.: Авакян А.Б., Салтанкин В.П., Шарапов В.А. Водохранилища. М., 1987.
В. В. Дрозд. с. 435
ВАДАЦЁ́К , водны паток, які цячэ ў напрамку нахілу зямной паверхні па рэчышчы паміж выразнымі берагамі. Бывае натуральны (рака, ручай) і штучны (канал), пастаянны (цячэнне круглы год) і часовы (перасыхае, прамярзае). с. 436
«ВА́ДВІЧ» , прыватнаўласніцкі герб, якім на Беларусі, Украіне, у Літве і Польшчы карысталася каля 20 родаў, у т.л. Адамовічы, Анцэвічы, Барэйшы, Мантыгердавічы, Нарушэвічы, Станкевічы. Шчыт герба вертыкальна падзелены на 2 часткі, дзе змешчаны выявы белай стронгі ў чырв. полі і чырвонай — у белым. Клейнод над прылбіцай 5 страусавых пёраў. Вядомы з пач. 15 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413. с. 436
ВА́ДЗІ , гл. Уэд. с. 436
ВАДЗІ́М (Vadim) Ражэ (сапр. Плямяннікаў Ражэ Вадзім; н. 26.1.1928, Парыж), французскі сцэнарыст і кінарэжысёр. Па паходжанні рускі. Адзін з пачынальнікаў франц. «новай хвалі». Фільмы Вадзіма адкрыта эпатажныя сваім «вызваленым эратызмам» («І бог стварыў жанчыну», «Небяспечныя сувязі», «Барбарэла»). Адкрыў для кінематографа Б.Бардо, якая пазней выконвала гал. ролі ў шэрагу яго фільмаў, і многіх інш. кіназорак. Здымае фільмы ў ЗША («Верная жонка»). Аўтар аўтабіягр. кніг «Д’ябальскія мемуары» і «Тры мае жонкі. Бардо, Дэнёў, Фонда». с. 436
ВА́ДЗІ-НАТРУ́Н , Вадзі-эн-Натрун , тэктанічная ўпадзіна ў Егіпце, на З ад дэльты Ніла, на выш. 24 м ніжэй узр. м. Даўж. 40 км, шыр. 3—8 км. Дробныя салёныя азёры. Здабыча троны (араб. натрон — рэдкі мінерал). с. 436
ВАДЗІ́НСКІ Дамінік Іванавіч (н. 10.3.1921, с. Малая Саліха Хмяльніцкай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-р пед. н., праф. (1970). Акадэмік Бел. акадэміі адукацыі. Скончыў Вінніцкі пед. ін-т (1948). Працаваў у школе, Вінніцкім (1966—76) і Мінскім (1979—86) пед. ін-тах. Даследуе праблемы маралі, патрыят., сямейнага выхавання, пазакласнай і пазашкольнай работы, школазнаўства, педагогікі вышэйшай школы. Аўтар прац: «Пазакласная выхаваўчая работа» (1961), «Выхаванне цікавасці да ведаў у падлеткаў» (1963), «Навуковыя асновы маральнага выхавання школьнікаў» (1982), «Фарміраванне маральных каштоўнасных арыентацый будучых педагогаў» (з А.А.Грымацем, 1993).
В.У.Чэчат. с. 436
ВА́ДЗІ-ТАРТА́Р , наліўное вадасховішча ў Іраку, у міжрэччы Тыгра і Еўфрата. Напаўняецца водамі р. Тыгр. Створана ў 1957—76 для барацьбы з паводкамі і ірыгацыі. Пл. 3400 км2, даўж. 100 км, аб’ём вады 85,5 км3. с. 436
ВА́ДЗІ-ЭЛЬ-АРА́БА , старажытныя медныя руднікі ў аднайм. даліне-грабене ў Зах. Азіі, на мяжы Іарданіі і Ізраіля; вядомыя таксама пад назвай «Капальні цара Саламона». Адкрыты ў 1945, археолага-геал. даследаванне праводзілася з 1959. Пл. да 400 км2. Асн. тып арудзянення — медзістыя пясчанікі. Каля 3000 стараж. распрацовак. Найб. раннія з іх належаць да меднага веку (4-е тыс. да н.э.), пазнейшыя — да пачатку н.э. (перыяд рымскага ўладарніцтва). Найб. актыўна эксплуатаваліся ў перыяд Новага Царства Стараж. Егіпта (14—11 ст. да н.э.). Асн. тыпы вырабатак — ствалы, штрэкі, штольні. Макс. глыб. шахтаў 36 м, даўж. штрэкаў каля 50 м і больш. Вядомы медзеплавільні з металургічнымі горнамі і інш. с. 436
ВАДЗЯНА́Я ГРЭ́ЧКА , гл. ў арт. Драсён. с. 436
ВАДЗЯНА́Я ЗАРА́ЗА , гл. Эладэя. с. 436
ВАДЗЯНА́Я ЗО́РАЧКА , гл. Балотнік. с. 436
ВАДЗЯНА́Я КАНЮШЫ́НА , гл. Марсілея. с. 436
ВАДЗЯНА́Я ПА́ПАРАЦЬ , гл. Сальвінія. с. 436
ВАДЗЯНА́Я ПА́РА ў атмасферы, вада ў газападобным стане, якая пастаянна ёсць у паветры. Бесперапынна паступае ў атмасферу ў выніку выпарэння з паверхні вадаёмаў і вадацёкаў, глебы, снегу, лёду і праз транспірацыю раслінамі. Колькасная характарыстыка — вільготнасць (гл. Вільготнасць паветра). 90% вадзяной пары ў ніжніх 5 км атмасферы. Уплывае на выпраменьванне і паглынанне сонечнай радыяцыі. Над тэр. Беларусі ў ліп. каля 5,4 км3, у студзені каля 1,7 км3 вадзяной пары. Пры кандэнсацыі яе ўтвараюцца воблакі, туман, раса, іней, шэрань, галалёд. Выкарыстоўваецца для прывядзення ў рух паравых турбін і машын. с. 436
ВАДЗЯНА́Я САСО́НКА , гл. Хваснік. с. 436
ВАДЗЯНА́Я ЧУМА́ , гл. Эладэя. с. 436
ВАДЗЯНІ́К , вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. народаў — уладар вадаёмаў, жывых істот у іх. На Беларусі яго ўяўлялі ў выглядзе старога чалавека, укрытага водарасцямі і цінай, з зялёнай барадой, доўгімі валасамі на клінападобнай галаве, расплывістым тварам. Месца яго жыхарства — віры рэк, асабліва каля млыноў («вірнік»), дно азёр, крыніц, глыбокіх калодзежаў («ціхоня»). Яму прыпісвалі рух, памутненне вады, пару над ёю, разлівы рэк, разбурэнне рыбалоўных прылад, млыноў, гібель людзей і жывёл. У першыя замаразкі млынары іншы раз ахвяравалі яму мяса, а ў некаторых мясцінах рыбакі прасілі ўдалай лоўлі. Вобраз Вадзяніка страціў рэліг. значэнне ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. і знайшоў адлюстраванне ў фальклоры (марскі цар у рус. былінах і чарадзейных казках беларусаў і інш. народаў).
М.Ф. Піліпенка. с. 436
ВАДЗЯНІ́ЦА , гл. Гідрыла. с. 436
ВАДЗЯ́НКА , лішкавае назапашванне вадкасці ў серозных поласцях і тканках арганізма, якое праяўляецца павелічэннем аб’ёму органа ці памяншэннем ёмістасці серознай поласці. Бывае вадзянка абалонкі яечка (гідрацэле), вадзянка цяжарных, вадзянка сустава перамежная (гідраартроз).
Вадзянка абалонкі яечка — хвароба органаў машонкі, пры якой адбываецца назапашванне серознай вадкасці паміж вонкавым і ўнутр. лістком уласнай абалонкі яечка. Адрозніваюць прыроджаную (найчасцей у дзяцей) і набытую (пераважна ў дарослых) формы хваробы, паводле цячэння — вострую (да 2 сут), вадзянку, якая хутка развіваецца (да 1 мес), і хранічную. Прычыны развіцця ў дарослых — запаленчыя працэсы, траўмы яечка і прыдатка абалонак. Фізіял. вадзянка лячэння не патрабуе, пры вострай вадзянцы робяць пункцыю, іншыя формы вадзянкі лечаць хірургічна. Вадзянка цяжарных — адна з формаў таксікозу ў 2-й пал. цяжарнасці. Праяўляецца ацёкам і лішняй вагой у выніку парушэння водна-салявога абмену і кровазвароту. Лячэнне: разгрузка арганізма ад вадкасці, абмежаванае ўжыванне кухоннай солі, тэрапеўтычнае. Прычыны ўзнікнення і лячэнне вадзянкі суставаў, як і пры інш. артрозах, залежаць ад ступені цяжкасці пашкоджання іх функцый.
А.У.Руцкі. с. 436
ВАДЗЯНО́Е АЛО́Э , гл. Разак. с. 436
ВАДЗЯНО́Е АЦЯПЛЕ́ННЕ , найбольш пашыраная сістэма ацяплення ў жылых, грамадскіх і прамысл. Збудаваннях. Цяпло ў памяшканне перадаецца гарачай вадой праз ацяпляльныя прылады. Бывае: цэнтральнае (цеплазабеспячэнне ад ЦЭЦ або кацельні) і мясцовае; з натуральнай і прымусовай цыркуляцыяй; паводле спосабу далучэння ацяпляльных прылад да трубаправодаў з верхнім і ніжнім размеркаваннем вады; двух-, аднатрубнае і праточнае; кальцавое і тупіковае.
Асн. часткі сістэмы: водападагравальнік, дзе вада падаграецца палівам, эл. токам, парай або больш гарачай вадой, ацяпляльныя прылады (радыятары, канвектары і інш.), трубаправоды (магістралі, стаякі) і запорна-рэгулявальная апаратура. У сістэмах вадзянога ацяплення з натуральнай цыркуляцыяй вада рухаецца за кошт рознай шчыльнасці нагрэтай у водападагравальніку (больш лёгкай) вады і больш цяжкай вады, што астыла ў ацяпляльных прыладах і трубаправодах; цыркуляцыя павялічваецца з павелічэннем адлегласці (па вертыкалі) паміж ацяпляльнымі прыладамі і водападагравальнікам (сістэмы выкарыстоўваюцца толькі ў невял. збудаваннях). У сістэмах з прымусовай цыркуляцыяй рух вады забяспечвае цыркуляцыйная помпа.
В.Р.Баштавой. с. 436
ВАДЗЯНО́Е КО́ЛА , прыстасаванне ў выглядзе кола з лопасцямі, якое прыводзіцца ў дзеянне энергіяй патоку вады; самы просты гідраўлічны рухавік. Бывае ніжнябойнае (падліўное), сярэднябойнае і верхнябойнае (наліўное). Магутнасць да дзесяткаў кілават. Выкарыстоўваецца са стараж. часоў у сістэмах арашэння (Егіпет, Індыя, Кітай і інш.), на Беларусі — для прыводу ў дзеянне вадзяных млыноў, машын і механізмаў дробных вытв-сцяў. с. 437
ВАДЗЯНО́Й Міхаіл Рыгоравіч (23.12.1924, г. Харкаў — 11.9.1987), украінскі артыст аперэты. Нар. арт. СССР (1978). Вучыўся ў Ленінградскім тэатр. ін-це (1939—41). З 1954 артыст Адэскага т-ра муз. камедыі (у 1979—83 маст. кіраўнік і дырэктар). Яго выкананне вылучалася пластычнасцю, лёгкасцю і вытанчанасцю сцэн. малюнка. Сярод роляў: Фларыдор («Мадэмуазель Нітуш» Ф.Эрвэ), Боні («Сільва» І.Кальмана), Мішка-Япончык («На світанні» А.Сандлера), Яшка-буксір («Белая акацыя» І.Дунаеўскага), Дулітл («Мая цудоўная лэдзі» Ф.Лоу); у кіно — Папандопула («Вяселле ў Малінаўцы», 1967). с. 437
ВАДЗЯНЫ́ АРЭ́Х , рагульнік, чылім (Тгара), манатыпны род кветкавых раслін сям. вадзянаарэхавых. Больш за 10 відаў. Пашыраны пераважна ў прэсных вадаёмах Еўропы, Азіі і Афрыкі. На Беларусі рэдка (у далінах Дняпра, Прыпяці, іх прытокаў і ў некат. азёрах Паазер’я) трапляецца вадзяны арэх плывучы (Т. natans). Расце ў стаячых водах азёр, старыц, рачных заток, утварае зараснікі. Занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь. Асобныя месцазнаходжанні ахоўваюцца як помнікі прыроды.
Аднагадовыя травяністыя расліны з плаваючай на паверхні вады разеткай лісця і апушчаным у ваду сцяблом даўж. 60—120 см з відазмененым лінейным перыстарассечаным падводным лісцем. Надводнае лісце скурыстае, з рамбічнай няроўназубчастай пласцінкай. Кветкі дробныя, адзіночныя, у пазухах лісця, белыя. Плод — бурая арэхападобная касцянка з 2—4 рогападобнымі выступамі. Лек. і дэкар. (прыдатныя для аквакультуры), у некат. краінах (Кітаі, Японіі, Індыі і інш.) культывуюцца як каштоўныя харч. (плады ядомыя, багатыя крухмалам, бялком, цукрам, алеем) і кармавыя (у лісці шмат бялку і інш.) расліны. с. 437
ВАДЗЯНЫ́ ВЕРАБЕ́Й , гл. Аляпка. с. 437
ВАДЗЯНЫ́ ВО́СЛІК (Asellus aquaticus),} від ракападобных з атр. раўнаногіх. Пашыраны ў прыбярэжнай зоне прэсных стаячых і з павольным цячэннем вадаёмаў Еўропы, за выключэннем Пірэнейскага п-ва.
Даўж. да 20 мм. Корміцца жывымі і адмерлымі воднымі раслінамі, паядае лісце, якое падае ў вадаёмы (за жыццё з’ядае 168 мг). Ачышчае вадаёмы. Вадзянымі вослікамі кормяцца рыбы. с. 437
ВАДЗЯНЫ́ ГАЗ , сумесь газаў, якая атрымліваецца газіфікацыяй цвёрдага ці вадкага паліва вадзяной парай. Прыкладны састаў (% па аб’ёме) вадзянога газу: 40— 60% аксіду вугляроду СО, 30—50% вадароду Н2, 4—10% дыаксіду вугляроду СО2 і невял. колькасць азоту і метану.
Выкарыстоўваюць у вытв-сці метанолу і вуглевадародаў. с. 437
ВАДЗЯНЫ́ КАЗЯЛЕ́Ц , гл. Шаўкоўнік. с. 437
ВАДЗЯНЫ́ КРЭС , гл. Кустоўнік. с. 437
ВАДЗЯНЫ́ ПАВУ́К (Argyroneta aquatica), адзіны від павукоў аднайм. сямейства. Некат. даследчыкі адносяць вадзянога павука да сям. лейкавых. Пашыраны ў Еўропе. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Жыве ў стаячых або з павольным цячэннем вадаёмах.
Даўж. цела да 20 мм, самцы буйнейшыя за самак. У вадзе валасістае брушка абкружана захопленым з паверхні паветрам, якім ён дыхае, і блішчыць накшталт кроплі ртуці. Самка будуе з павуціны шчыльнае гняздо ў выглядзе каўпака велічынёй з напарстак, напаўняе яго паветрам. Гняздо — месца размнажэння і паядання здабычы. Корміцца лічынкамі насякомых, ракападобнымі, маляўкамі рыб. с. 437
ВАДЗЯНЫ́ ПЕ́РАЦ , гл. ў арт. Драсён. с. 437
ВАДЗЯНЫ́Я БЛО́ХІ , гл. Дафніі. с. 437
ВАДЗЯНЫ́Я ЗНА́КІ , філігрань, бачныя на прасвет відарысы (узор, малюнак, штрыхоўка, тэкст) на паперы, якія наносяцца ў працэсе яе вырабу; своеасаблівая марка вытворцы паперы. Атрымліваюцца ў працэсе адлівання паперы з дапамогай валіка — эгуцёра, на сетцы якога нанесены рэльеф (філігрань) адпаведнай выявы.
Упершыню вадзяныя знакі з’явіліся ў Італіі ў 13 ст. З 2-й чвэрці 16 ст. першыя вадзяныя знакі зроблены на мясц. паперы ў Вільні. У 2-й пал. 16—17 ст. мясцовымі вадзянымі знакамі пазначана прадукцыя паперняў Радзівілаў у Слуцку, Любані, Алыку, Кавячынскіх у Нясвіжы і Уздзе, Сапегаў у Гальшанах і інш. Асн. сюжэтамі вадзяных знакаў на паперы мясц. вырабу ў 16—19 ст. былі гербы шляхецкіх родаў, у 18—19 ст. — таксама выявы чалавечых фігур, жывёл, птушак і інш.
У наш час вадзяныя знакі наносяцца на паперу, якая ідзе на выраб грошай, дакументаў, каштоўных папер, каб пазбегнуць падробак. Папера з вадзянымі знакамі ў выглядзе падоўжных і папярочных палос («вежэ») выкарыстоўваецца на форзацы і вокладках кніг. Вадзяныя знакі вывучаюцца філіграналогіяй. У кнігазнаўстве дапамагаюць дакладна датаваць рукапісы і старадрукаваныя выданні.
Г.Я.Галенчанка, У.М.Сацута. с. 437
ВАДЗЯНЫ́Я КЛАПЫ́ , група сямействаў атр. паўцвердакрылых. Найб. вядомыя сям. весляроў, гладышоў, беластаматыдаў (Belostomatidae), вадзяных скарпіёнаў (Nepidae), клапоў-прыбярэжнікаў (Saldidae), плаўтаў (Naucoridae), сапраўдных вадамерак (Gerridae). Больш за 1600 відаў. Пераважна цеплалюбівыя. На Беларусі больш за 30 відаў. Трапляюцца ў вадаёмах і на вільготных берагах, найб. вядомыя вадзяны скарпіён, звычайны гладыш, вясляр, ранатра, вадамерка і інш.
Даўж. 2—120 мм. Многія добра плаваюць і лётаюць. Дыхаюць у асноўным атм. паветрам. Яйцы адкладаюць на водныя расліны або ў іх тканкі. Драпежнікі: кормяцца дробнымі воднымі насякомымі, маляўкамі рыб. Вясляр дыдымус (Agabus didymus) занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. с. 438
ВА́ДКАСНАЯ ХРАМАТАГРА́ФІЯ , фізічна-хімічны метад аналізу і раздзялення сумесяў, дзе рухомая фаза — вадкасць; від храматаграфіі. Выкарыстоўваюць у хіміі, біялогіі, біяхіміі, медыцыне, парфумерыі, харч. прам-сці, крыміналістыцы. с. 438
ВА́ДКАСНЫ РАКЕ́ТНЫ РУХАВІ́К , ракетны рухавік, які працуе на вадкім паліве; асн. тып рухавікоў касм. апаратаў. Схему рухавіка распрацаваў К.Э.Цыялкоўскі (1903). Адрозніваюць асноўныя (для разгону ракеты) і дапаможныя (рулявыя, тармазныя і інш.). У залежнасці ад акісляльніку бываюць кіслародныя, азотнакіслотныя, фторныя і інш. Гаручае — газа, вадарод, аміяк і інш.
Складаецца з камеры згарання, рэактыўнага сапла, сістэм сілкавання, рэгулявання падачы і ўзгарання паліва і дапаможных агрэгатаў. Сістэма сілкавання палівам — выцясняльная (газабалонная) ці турбапомпавая. Гаручае і акісляльнік змешваюцца і ўзгараюцца ў камеры, адкуль газавы струмень праз сапло з вял. скорасцю выкідваецца ў навакольнае асяроддзе і стварае цягу. Асн. ахалоджванне камеры ажыццяўляецца цёкам гаручага па каналах у сценцы. У сучасных вадкасных ракетных рухавіках выкарыстоўваецца двухкампанентнае ракетнае паліва (складаецца з акісляльніку і гаручага, якія захоўваюцца ў асобных баках) і аднакампанентнае (вадкасць, здольная да каталітычнага раскладання). Выкарыстоўваюцца таксама ў балістычных ракетах далёкага дзеяння, зенітных кіроўных ракетах і інш.
Літ.: Бычков В.Н., Назаров Г.А., Прищепа В.Н. Космические жидкостноракетные двигатели. М., 1976. с. 438
ВА́ДКАСЦЬ , агрэгатны стан рэчыва, прамежкавы паміж цвёрдым і газападобным. Фіз. ўласцівасці і структура (блізкі парадак) залежаць ад хім. прыроды часцінак вадкасці і характару ўзаемадзеяння паміж імі. Спалучае ўласцівасці цвёрдага (малая сціскальнасць, свабодная паверхня, трываласць на разрыў пры ўсебаковым расцягненні і інш.) і газападобнага (зменлівасць формы) рэчываў. Існуе пры т-рах у інтэрвале ад т-ры крышталізацыі да т-ры кіпення і цісках большых, чым у трайным пункце.
Цеплавы рух малекул вадкасці складаецца з ваганняў каля стану раўнавагі і рэдкіх пераскокаў з аднаго раўнаважнага стану ў іншы, чым абумоўлена асн. ўласцівасць вадкасці — цякучасць. Адрозненні паміж вадкасцю і газам знікаюць у крытычным стане; пры больш высокіх т-рах вадкасць не існуе ні пры якім ціску. Некат. рэчывы маюць некалькі вадкіх фаз (напр., квантавыя вадкасці, вадкія крышталі). Нераўнаважныя цеплавыя і мех. працэсы ў вадкасці. (напр., дыфузія, цеплаправоднасць, электраправоднасць і інш.) вывучаюцца метадамі тэрмадынамікі неабарачальных працэсаў; мех. рух вадкасці як суцэльнага асяроддзя вывучае гідрадынаміка, няньютанавы (структурна-вязкасныя) вадкасці — рэалогія.
Літ.: Крокстон К. Фиизика жидкого состояния: Пер. с англ. М., 1978; Динамические свойства твердых тел и жидкостей: Пер. с англ. М., 1980.
В.І.Навуменка. с. 438
ВА́ДКІЯ КАЎЧУКІ́ , нізкамалекулярныя лінейныя палімеры, пры ацвярджэнні (вулканізацыі) якіх утвараюцца гумападобныя матэрыялы.
Вязкія вадкасці, малекулярная маса (0,5— 10) · 103. Найб. пашыраныя тыпы: вуглевадародныя, крэмнійарганічныя, полісульфідныя, урэтанавыя. Лёгка перапрацоўваюцца ў гумавыя вырабы метадам свабоднага ліцця. Выкарыстоўваюць таксама як аснову кляёў, герметыкаў, штучнага пакосту, пластыфікатараў. с. 439
ВА́ДКІЯ КРЫШТАЛІ́ , стан рэчыва, прамежкавы паміж цвёрдым крышталічным і ізатропным вадкім. Характарызуецца цякучасцю і поўнай ці частковай адсутнасцю трансляцыйнага парадку ў структуры пры захаванні арыентацыйнага парадку ў размяшчэнні малекул (гл. Далёкі і блізкі парадак). Вадкія крышталі маюць пэўны тэмпературны інтэрвал існавання.
Пераходы цвёрдага крышталічнага рэчыва ў вадкі крышталь і далей у ізатропную вадкасць і адваротныя працэсы з’яўляюцца фазавымі пераходамі. Паводле спосабу атрымання вадкія крышталі падзяляюцца на ліятропныя (утвараюцца пры растварэнні шэрагу злучэнняў у ізатропных вадкасцях; напр., сістэма мыла — вада) і тэрматропныя (узнікаюць пры плаўленні некаторых рэчываў). Па арганізацыі малекулярнай структуры адрозніваюць вадкія крышталі нематычныя (з вылучаным напрамкам арыентацыі малекул — дырэктарам і адсутнасцю трансляцыйнага парадку), смектычныя (з пэўнай ступенню трансляцыйнага парадку — слаістасцю) і халестэрычныя (нематычныя, у якіх дырэктары сумежных слаёў утвараюць паміж сабою вугал, з-за чаго ўзнікае вінтавая структура). Узаемная арыентаванасць малекул абумоўлівае анізатрапію фіз. уласцівасцей вадкіх крышталёў: пругкасці, электраправоднасці, магн. успрымальнасці, дыэлектрычнай пранікальнасці і інш., што выкарыстоўваецца для выяўлення і рэгістрацыі фіз. уздзеянняў (эл. і магн. палёў, змены т-ры і інш.). Многія арган. рэчывы чалавечага арганізма (эфіры халестэрыну, міэлін, біямембраны) знаходзяцца ў стане вадкіх крышталёў.
Вадкія крышталі выкарыстоўваюцца ў інфарм. дысплеях (калькулятары, электронныя гадзіннікі, вымяральныя прылады і інш.), пераўтваральніках відарысаў, прыладах цеплабачання, мед. тэрмаіндыкатарах і інш. На Беларусі даследаванні вадкіх крышталёў праводзяцца ў БДУ, Мінскім і Віцебскім мед. ін-тах, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, навук.-вытв. аб'яднанні «Інтэграл» і інш.
Літ.: Чандрасекар С. Жидкие кристаллы: Пер. с англ. М., 1980; Текстурообразование и структурная упорядоченность в жидких кристаллах. Мн., 1987.
В.І.Навуменка. с. 439
ВА́ДКІЯ ПАЎПРАВАДНІКІ́ , вадкасці, якія маюць уласцівасці паўправаднікоў. Адкрыты А.Ф.Іофе і А.Р.Рэгелем у пач. 1950-х г. Па фармальных прыкметах вадкія паўправаднікі — расплавы з удзельнай электраправоднасцю пры нармальных умовах у інтэрвале (10-8 — 10-5) Ом-1 · м-1; маюць электронную электраправоднасць.
Вадкія паўправаднікі ўтвараюцца пры плаўленні шэрагу крышталічных кавалентных паўправаднікоў (селен Sе, злучэнні тыпу <FORMULA>, <FORMULA>, <FORMULA>, <FORMULA> і інш.), пры ўмове захавання кавалентных міжатамных сувязяў. У гэтым выпадку не мяняецца (ці нязначна памяншаецца) удзельная электраправоднасць і захоўваецца яе паўправадніковы характар тэмпературнай залежнасці ў адрозненне ад некаторых крышталічных паўправаднікоў (крэмній Sі, германій Gе, <FORMULA> і інш ), электраправоднасць якіх пры плаўленні рэзка павялічваецца да значэнняў, характэрных для металаў. Некаторыя вадкія паўправаднікі пры далейшым павелічэнні т-ры трацяць паўправадніковыя ўласцівасці і набываюць металічныя (напр., сплавы тэлур—селен Те—Sе, багатыя Те).
Вадкія паўправаднікі выкарыстоўваюцца ў тэрмаэлементах, радыяцыйнаўстойлівых высокатэмпературных тэрмістарах і пераключальніках і інш.
Літ.: Катлер М. Жидкие полупроводники: Пер. с англ. М., 1980; Глазов В.М., Кольцов В.Б., Курбатов В.А. Экспериментальное исследование электрофизических свойств кремния вблизи фазового перехода кристалл — расплав в твердом и жидком состоянии. // Расплавы. М., 1987. Т. 1, вып. 1. с. 439
ВА́ДКІЯ ЎГНАЕ́ННІ , водныя растворы ці суспензіі мінер. і некаторых арган. угнаенняў. Найб. пашыраны азотныя і комплексныя вадкія ўгнаенні. Азотныя вадкія ўгнаенні: вадкі (бязводны) аміяк; аміячная вада; аміякаты і плавы (растворы аміячнай салетры і мачавіны); вуглеаміякаты. Выкарыстанне ўскладняецца неабходнасцю перавозкі і захоўвання ў герметычных (ціск да 1,9 МПа) умовах. У Беларусі вырабляюць на Гродзенскім вытв. аб’яднанні «Азот». Комплексныя вадкія ўгнаенні акрамя азоту маюць фосфар, калій, мікраэлементы. Колькасць пажыўных рэчываў 27—30%, у суспензіраваных — 45—54%. Найб. перспектыўныя азотна-фосфарныя вадкія ўгнаенні (растворы фасфатаў амонію): маюць нізкую т-ру крышталізацыі (-18 °С), доўга захоўваюць свае фіз.-хім. ўласцівасці, аснова для вытв-сці інш. комплексных вадкіх угнаенняў. Прыдатныя для ўсіх с.-г. культур. с. 439
ВАДКО́ЎСКІЯ , дзекабрысты, браты. З дваран Віцебскай губ.
Іван Фёдаравіч (1790—?), палкоўнік, камандзір батальёна ў Сямёнаўскім палку. За спачуванне салдатам у час выступлення ў палку (1820) прыгавораны да пакарання смерцю, якое заменена турмой. Да 1826 у віцебскай турме. У 1829 высланы ў дзеючую армію на Каўказ.
Фёдар Фёдаравіч (1800—20.1.1844), прапаршчык Нежынскага палка. Чл. Паўд. т-ва з 1823. Стаяў за рэсп. лад у Расіі, за знішчэнне царскай сям’і. 21.12.1825 арыштаваны і засуджаны да пакарання смерцю, якое заменена пажыццёвай катаргай. З 1839 на пасяленні ў Іркуцкай губ. Аўтар рэв. вершаў.
Аляксандр Фёдаравіч (каля 1801 — пасля 1837), падпрапаршчык Сямёнаўскага палка. За спачуванне салдатам у час выступленняў у палку (1820) пераведзены ў Крамянчугскі, потым у 17-ы Егерскі полк. Чл. Паўд. т-ва з 1823. У час паўстання Чарнігаўскага палка (10—15.1.1826) планаваў падняць свой полк у яго падтрымку, але 12.1.1826 арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. У ліп. 1926 высланы ў дзеючую армію на Каўказ. З 1830 пад тайным наглядам паліцыі ў Тамбоўскай губ.
М.Ф.Мельнікаў. с. 439
ВАДЛВО́ЗЕРА , возера на ПдУ Карэліі. Пл. 334 км2. Глыб. да 16 м. Берагавая лінія звілістая. На Вадлвозеры каля 200 астравоў. Упадае р. Ілекса. У 1935 ператворана ў вадасховішча для рэгулявання сцёку рэк Вама і Сухая Водла. Рыбалоўства. с. 439
ВАД-МЕДА́НІ , Уэд-Медані, горад У цэнтр. ч. Судана, на р. Блакітны Ніл. Адм. цэнтр Цэнтральнага рэгіёна. Каля 200 тыс. ж. (1990). Трансп. вузел і гандл. цэнтр Гезіры — гал. раёна арашальнага земляробства краіны. Бавоўнаачышчальныя, харчасмакавыя прадпрыемствы; аўтарамонтныя майстэрні. Ун-т Гезіры. с. 439
ВАДНАЛЫ́ЖНЫ СПОРТ , від спорту, у аснове якога хуткае перамяшчэнне спартсмена па паверхні вады на спец. лыжах пры дапамозе буксіровачнага троса (за катэрамі ці на электрацязе). Т. зв. вадналыжнае трохбор’е ўключае слалам, фігурнае катанне і скачкі на лыжах з трампліна. У слаламе (на 2 ці 1 лыжы) спаборнічаюць у хуткім і правільным праходжанні трасы; у фігурным катанні спартсмены за пэўны час павінны выканаць як мага больш складаных фігур, якія ацэньваюцца ў ачках; у скачках з трампліна (драўлянага насцілу выш. 150 см для жанчын і 180 см для мужчын) ацэньваецца далёкасць і тэхніка палёту. Як від спорту аформіўся ў 1930-я г. ў ЗША. У 1947 створаны Сусв. вадналыжны саюз; чэмпіянаты свету з 1949.
На Беларусі актыўна развіваецца з сярэдзіны 1960-х г. З 1964 праводзяцца чэмпіянаты Беларусі. Бел. майстры воднага спорту былі (з 1973) шматразовымі пераможцамі і прызёрамі чэмпіянатаў СССР (заваявана 167 медалёў), уладальнікамі кубка СССР; на чэмпіянатах свету і Еўропы, спаборніцтвах на Кубак свету і Кубак Еўропы заваявана (на 1995) больш як 150 медалёў, з іх больш за 60 залатых. Найб. поспеху дасягалі І.Потэс, А.Мінянок, Дз.Яскевіч, М.Амяльянчык, Ю.Грамыка, А.Паўлава, А.Надзін і інш. Нац. зборная Беларусі — чэмпіён Еўропы ў спаборніцтвах на электрацязе (1990) і на класічных лыжах (1992).
М.А.Ду6іцкі. с. 439
ВАДО́ДАРА , Барода, горад на З Індыі, у штаце Гуджарат. 1 млн. ж. (1991). Трансп. вузел. Адзін з буйнейшых у краіне цэнтраў баваўнянай прам-сці. Хім., металаапр., фармацэўтычныя, цэм., эл.-тэхн., ваўнаткацкія прадпрыемствы. Каля Вадодара ў Каялі — нафтаперапр. з-д і нафтахім. комплекс. Ун-т, вышэйшая гандл. школа. Музей. с. 440
ВАДО́ХРЫШЧА , Хрышчэнне Гасподне, Богаяўленне, адно з дванадзесятых свят праваслаўя; зімовае свята нар. календара, якім завяршаюцца Каляды. Адзначаецца 6(19) студзеня. Хрысціянская рэлігія звязвае Вадохрышча з хрышчэннем Ісуса Хрыста Іаанам Хрысціцелем у рацэ Іардан і з’яўленнем усіх асоб Святой Тройцы. У царк. каляндар увайшло не раней як у 2-й пал. 2 ст. У гэты дзень у цэрквах адбываецца асвячэнне вады, у цудадзейную моц якой верылі яшчэ з дахрысціянскіх часоў. На Вадохрышча варажылі пра будучую гаспадарку. с. 440
ВАДУ́Ц (Vaduz), горад, сталіца Ліхтэнштэйна. Размешчаны ў даліне р. Рэйн, каля падножжа хр. Рэтыкон. Горад утварыўся каля замка, засн. ў 9 ст. 5 тыс. ж. (1993). Гандл.-фін. цэнтр краіны. Прыладабудаванне, тэкст, прам-сць, вінаробства. Каля В. — ф-ка па вырабе фарфоравых зубных пратэзаў (пераважна на экспарт). Паштовы музей. Замак 9 ст. з гатычнай капэлай 15 ст. (дзярж. маст. калекцыя карцін, зброі, керамікі, дываноў і інш.). Турызм. с. 440
ВА́ДЫЯ (Wadia) Дарашаў Ношэрван (25.10.1893, г. Сурат, Індыя — 15.4.1969), індыйскі геолаг. Праф. геалогіі (1907—20) у Кашміры. Прэзідэнт навук. геал. т-ва у Індыі. Скончыў Бамбейскі ун-т. Працаваў у Індыі і Шры-Ланцы. Даследаваў геал. будову паўд. схілаў і перадгор’яў Гімалаяў і Салянога Крыжа, удакладніў іх стратыграфію і тэктоніку. Аўтар капітальнай працы па геалогіі Індыі.
Тв.: Тектоника Северной Индии // Тр. 7 сессии Междунар. геол. конгресса. М., 1939. Т. 2; Geology of India. 3 ed. London; New York, 1957. с. 440
ВАДЭВІ́ЛЬ (франц. vaudeville), жанр драматургіі; від лёгкага камедыйнага паказу з займальнай, нярэдка заблытанай інтрыгай, з песнямі-куплетамі, рамансамі і танцамі. Узнік у Францыі ў 18 ст. Класікі жанру Э.Скрыб, Э.Лабіш. Франц. вадэвіль паўплываў на развіццё гэтага жанру ў Польшчы (А.Фрэдра), Германіі (Г.Фрайтаг), Даніі (І.Л.Хэйберг) і інш. краінах Еўропы. У Расіі з’явіўся на пач. 19 ст. (А.Шахаўской, Дз.Ленскі, П.Каратыгін, Ф.Коні, М.Някрасаў, А.Чэхаў).
На Беларусі элементы вадэвіля былі ў інтэрмедыях фалькл. т-ра 16—19 ст. У прафес. драматургіі жанр вадэвіля распрацоўваў В.Дунін-Марцінкевіч. Свае п’есы «Пінская шляхта» (1866) і «Залёты» (1870) ён вызначыў як фарс-вадэвіль. Яны насычаны песнямі, куплетамі, рамансамі, разам з тым вызначаюцца сац. зместам, глыбінёй, сатыр. завостранасцю. Бел. вадэвіль, прыняўшы каноны класічнага франц. вадэвіля, меў уласную нац. адметнасць, што выявілася ў характары гумару, большай схільнасці да сатыры і фарсу. Элементы вадэвіля ёсць у п’есах «Модны шляхцюк» К.Каганца (1910), «Прымакі» Я.Купалы (1913), «Снатворны мак» К.Лейкі (1912), «Чорт і баба» Ф.Аляхновіча (1920), «Мікітаў лапаць» М.Чарота (1923), «Мужчына, будзь мужчынам» М.Матукоўскага (1966); на фарсава-вадэвільных сітуацыях заснаваны п’есы Л.Родзевіча «Пасланец» (1918), «Конскі партрэт» (1920) і «Збянтэжаны Саўка» (1921). На сучасным этапе вадэвіль у драм. мастацтве замяніла камедыя, у музычным — аперэта, мюзікл. с. 440
ВАЕ́ЙКАЎ Аляксандр Іванавіч (20.5.1842, Масква — 9.2.1916), расійскі кліматолаг і географ; заснавальнік кліматалогіі ў Расіі. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1910). Чл. Рус. геагр. т-ва (1866). Падарожнічаў па еўрап. ч. Расіі, Бел. Палессі (1891), Каўказе, Крыме, Сярэдняй Азіі, Зах. Еўропе, многіх краінах Азіі, Амерыкі. У навук. працы «Кліматы зямнога шара, асабліва Расіі» (1884) раскрыў фіз. сутнасць і разгледзеў структуру кліматычных працэсаў, ролю асобных кліматаўтваральных фактараў, узаемасувязь клімату з інш. кампанентамі прыроды. Распрацаваў класіфікацыю рэк паводле гідралагічнага рэжыму. Даследаваў пытанні геаграфіі насельніцтва, агракліматалогіі. Заклаў асновы палеакліматалогіі, с.-г. метэаралогіі і феналогіі. Імем Ваейкава названы праліў паміж астравамі ў Курыльскай градзе, ледавік на Паўн. Урале, Гал. геафіз. абсерваторыя ў С.-Пецярбургу.
Тв.: Избр. соч. Т. 1—4. М.; Л., 1948—57. с. 440
ВАЕННААБАВЯ́ЗАНЫ , асоба, якая знаходзіцца ў запасе Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з законам «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» (1992) ваеннаабавязанага перыядычна прызываюць на вучобу і праверачныя зборы, яму прысвойваюць адпаведныя званні воінскія. Пры абвяшчэнні мабілізацыі ваеннаабавязаны павінен з’явіцца на пункт збору ў тэрмін, указаны ў мабілізацыйным прадпісанні, павестцы або загадзе раённага (гарадскога) ваен. камісара. У некаторых краінах ваеннаабавязаныя называюцца рэзервістамі. с. 440
ВАЕ́ННА-АПЕРАТЫ́ЎНАЯ ГРУ́ПА (ВАГ), партызанскія злучэнні на акупіраванай тэр. Магілёўскай вобл. ў Вял. Айч. вайну, а таксама назва органаў кіраўніцтва гэтымі злучэннямі. Ядналі партыз. палкі, брыгады, асобныя атрады. У крас. 1943 пры Магілёўскім падп. абкоме КП(б)Б для кіравання партыз. рухам створана абл. ВАГ, адначасова — Магілёўскае партыз. злучэнне, якое таксама называлася Магілёўскай ВАГ. У мэтах узмацнення кіраўніцтва партыз. рухам на месцах у ліп.—жн. 1943 створаны раённыя ВАГ: Асіповіцкая, Быхаўская, Бялыніцкая, Бярэзінская, Кіраўская, Клічаўская, Круглянская, Магілёўская і Шклоўская, пачата ўтварэнне ВАГ у Задняпроўі. У ліст. 1943 у Магілёўскую вобл. перайшла 8-я Рагачоўская партыз. брыгада, якая ў сак. 1944 пераўтворана ў Рагачоўскую ВАГ. Расфарміроўваліся па меры вызвалення тэр. вобласці часцямі Чырв. Арміі.
А.Л.Манаенкаў. с. 440
ВАЕ́ННА-ГРУЗІ́НСКАЯ ДАРО́ГА , гістарычная назва дарогі цераз гал. Каўказскі хр. (Крыжовы перавал, 2384 м), якая злучае г. Уладзікаўказ і Тбілісі. Даўж. 208 км. Пракладзена рус. войскамі (рух адкрыты ў 1799). Пасля далучэння Грузіі да Расіі (1801) пачата буд-ва палепшанай дарогі (у 1863 яе палатно забрукавана). Дарога праходзіць па даліне р. Церак, Дар’яльскай цясніне, затым па цясніне р. Байдаркай да перавалу, адкуль спускаецца ў даліну р. Белая Арагві і па правабярэжжы р. Кура падыходзіць да Тбілісі. На Ваенна-Грузінскай дарозе — г. Мцхета (у старажытнасці сталіца Грузіі), Зема-Аўчальская ГЭС, помнікі даўніны (саборы, крэпасці, вартавыя вежы і інш.), што ў сукупнасці з жывапіснымі краявідамі спрыяе развіццю турызму. с. 440
ВАЕ́ННАЕ БУДАЎНІ́ЦТВА , сістэма эканам., сац.-паліт., уласна ваенных і інш. мерапрыемстваў дзяржавы, якія ажыццяўляюцца для ўмацавання яе ваен. магутнасці. Агульныя мэты, змест і практычныя задачы ваеннага будаўніцтва вызначаюцца ваен. палітыкай дзяржавы і яе ваеннай дактрынай, залежаць ад узроўню прадукцыйных сіл краіны і характару магчымай вайны. Істотны ўплыў на ваеннае будаўніцтва маюць геагр. ўмовы краіны, яе прыналежнасць да ваен.-паліт. саюзаў і яе блокавыя абавязкі. с. 440
ВАЕ́ННАЕ ЗАКАНАДА́ЎСТВА , сістэма прававых нормаў, якія вызначаюць прынцыпы і формы арганізацыі ўзбр. сіл, абавязкі, правы і адказнасць ваеннаслужачых. Да ваеннага заканадаўства Рэспублікі Беларусь адносяцца нормы, якія вызначаюць пабудову яе Узброеных Сіл, арганізацыю ваен. кіравання, парадак камплектавання кадраў і запасу асабовага складу, парадак праходжання ваен. службы, прававое становішча ваеннаслужачых і інш. Гал. крыніцамі ваеннага заканадаўства з’яўляюцца законы «Аб абароне» і «Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь» ад 3.11.1992, «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» ад 5.11.1992, «Аб статусе ваеннаслужачых» ад 13.11.1992, а таксама воінскія статуты і нормы крымін. права аб адказнасці за ваен. злачынствы. с. 440
ВАЕ́ННАЕ МАЙСТЭ́РСТВА , тэорыя і практыка падрыхтоўкі і вядзення ваенных дзеянняў на сушы, моры і ў паветры; асн. частка ваеннай навукі. Уключае стратэгію ваенную, аператыўнае майстэрства, тактыку. Стратэгія ўключае тэорыю і практыку падрыхтоўкі ўзбр. сіл да ваен. дзеянняў, планаванне і вядзенне вайны, стратэг. аперацый, выкарыстанне відаў узбр. сіл і кіраванне імі. Яна абумоўлена палітыкай дзяржавы і падпарадкавана ёй. Аператыўнае майстэрства вырашае пытанні падрыхтоўкі і правядзення аперацый. Тактыка — гэта тэорыя і практыка падрыхтоўкі і вядзення бою, яго сутнасць і характар, спосабы арг-цыі і вядзення розных яго відаў: наступлення, абароны, сустрэчнага бою. У залежнасці ад відаў узбр. сіл вылучаюць ваеннае майстэрства сухап. войск, ракетных войскаў ППА, ВПС і ВМС. Ваеннае майстэрства некалькіх родаў войск, якія ўваходзяць у некалькі відаў узбр. сіл, аб’ядноўваюць агульным паняццем, напр., ваенна-інж. майстэрства.
Ваеннае майстэрства зарадзілася разам з узнікненнем войнаў і армій, развівалася ў залежнасці ад узроўню вытв-сці, эканомікі і характару грамадскага ладу. На яго ўплываюць таксама асаблівасці гіст. развіцця краіны, геагр. ўмовы, нац. традыцыі і інш. фактары. Важнымі этапамі развіцця ваеннага майстэрства былі войны, асабліва 1-я і 2-я сусветныя.
Ваеннае майстэрства ў сучасных умовах развіваецца ў кірунку павелічэння ролі стратэгіі, якая пры наяўнасці ядзерных сіл можа ўплываць на ход і вынік вайны. У аператыўным майстэрстве асн. ўвага аддаецца распрацоўцы эфектыўных спосабаў падрыхтоўкі і ажыццяўлення сумесных аперацый і баявых дзеянняў усіх відаў узбр. сіл. У тактыцы распрацоўваюцца спосабы вядзення агульнавайск. бою з максімальным выкарыстаннем новых сродкаў узбр. барацьбы. У ваен. тэорыі многіх краін Ваеннае майстэрства складаецца са стратэгіі і тактыкі; тэрмін «аператыўнае майстэрства» замяняюць тэрмінамі «вялікая тактыка» або «малая стратэгія». с. 441
ВАЕ́ННАЕ СТАНО́ВІШЧА , спецыяльны прававы рэжым, які ўводзіцца дзяржавай ва ўсёй краіне або ў асобных яе мясцовасцях у надзвычайных абставінах (вайна, рэв. выступленні, стыхійныя бедствы). Выяўляецца ў расшырэнні паўнамоцтваў ваен. улад і ўвядзенні абмежаванняў для насельніцтва. У Рас. імперыі ў 19 ст. рэжым ваеннага становішча ўводзіўся ў кожным выпадку імянным указам цара. У зах. губернях ваеннае становішча дзейнічала ў час паўстанняў 1830—31 і 1863—64. Заканадаўчы акт Рас. імперыі «Аб мясцовасцях, што аб’яўляюцца на ваенным становішчы», прыняты 30.6.1892, прадугледжваў увядзенне ваеннага становішча толькі на тэр. тэатра ваен. дзеянняў. Аднак яго ўвядзенне шырока практыкавалася і ў час рэвалюцыі 1905—07. 31.7—2.8.1914 ваеннае становішча аб’яўлена ў бел. губернях у сувязі з пачаткам 1-й сусв. вайны. У СССР аб’яўлялася Прэзідыумам Вярх. Савета СССР, напр., у час Вял. Айч. вайны. У Рэспубліцы Беларусь ваеннае становішча аб’яўляецца Прэзідэнтам.
А.Я. Сукала. с. 441
ВАЕ́ННА-МАРСКІ́ ФЛОТ (ВМФ; у многіх краінах наз. ваенна-марскія сілы — ВМС), від узбр. сіл, прызначаны для дзеянняў на водных прасторах. У большасці марскіх дзяржаў прызначаны пераважна для абароны ўзбярэжжа і нац. тэр. вод, дзеянняў у радыусе да 300 міль. ВМФ Вялікабрытаніі, ЗША, Расіі і Францыі паводле задач падзяляецца на стратэг. ядз. сілы марскога базіравання (атамныя ракетныя падводныя лодкі, узброеныя балістычнымі ракетамі з далёкасцю стральбы да 11 тыс. км; забяспечваюць ядз. стрымліванне патэнцыяльнага агрэсара, несучы баявое патруляванне ў Сусв. акіяне) і сілы агульнага прызначэння — мнагамэтавыя падводныя лодкі, надводныя караблі (авіяносцы, крэйсеры, эскадраныя мінаносцы, фрэгаты, мінна-тральныя і дэсантныя караблі, дапаможныя судны).
ВМФ зарадзіўся ў стараж. Егіпце, Фінікіі, Грэцыі, Рыме і інш. і складаўся з вёславых суднаў (у т.л. грэч. трыера і рым. трырэма з трыма радамі вёслаў), якія ў баі выкарыстоўвалі абардаж і таран. У 1 ст. да н.э. рымляне першыя выкарысталі для абстрэлу варожых суднаў кідальныя машыны — балісты і катапульты. У сярэднявеччы не было падзелу суднаў на ваен. і гандлёвыя, пры неабходнасці купецкі карабель мог стаць баявым ці пірацкім. У 7 ст. ў Венецыі і Генуі створана парусна-вяслярная галера. У марскіх паходах 907 і 911 на Візантыю кіеўскага князя Алега ўдзельнічалі баявыя лодкі-караблі палачан. З 15 ст. на караблях для абароны сталі выкарыстоўваць невял. гарматы. Упершыню флот з баявых суднаў з’явіўся ў галандцаў у час вайны 1552—58 з англічанамі. У 17 ст. флот падзяліўся на ваенны і гандлёвы і стаў парусным (першыя парусныя, пераважна ваен. караблі-нефы пабудавалі ў 11 ст. французы). У Расіі стварэнне рэгулярнага ВМФ распачата ў 1696. У 18 ст. ў барацьбе за панаванне на моры перамагла Вялікабрытанія, зацвердзілася лінейная тактыка марскога бою. У 1-й пал. 19 ст. флот стаў паравы (у Расіі пасля Крымскай вайны 1853—56), з’явілася мінная зброя, у 2-й пал. 19 ст. — тарпедная, адным з асн. тыпаў караблёў стаў браняносец. На пач. 20 ст. з’явіліся падводныя лодкі, карабельная радыёсувязь, марская авіяцыя. ВМФ актыўна ўдзельнічаў і развіваўся ў 1-ю і 2-ю сусв. войны. У 1950—60-я г. ВМФ стаў ракетна-ядзерны. Пасля заканчэння «халоднай вайны» ВМС краін НАТО скараціліся на 25%. На Беларусі ў 1-й пал. 20 ст. дзейнічалі Дняпроўская ваенная флатылія, Заходнядзвінская ваенная флатылія, Прыпяцкая ваенная флатылія, польская (1919—39) і савецкая (1940—41) Пінскія ваенныя флатыліі.
ВМФ арганізацыйна падзяляецца на флаты і флатыліі, уключае роды сіл: флот (надводныя караблі, катэры, падводныя лодкі), марскую авіяцыю, марскую пяхоту і часці (войскі) берагавой абароны (артылерыі), а таксама ваенна-марскія базы, службы і часці спец. прызначэння (разведкі, тылу, сувязі і нагляду і інш.), ваенна-марскія навуч. ўстановы і г.д. Ён, як правіла, аснашчаны процікарабельнымі, зенітнымі і крылатымі ракетамі, радыёэлектронным узбраеннем (сістэмы сувязі, радыёпеленгатары, эхалоты, сістэмы радыётэхн. разведкі) і інш. Асн. баявыя якасці ВМФ — пастаянная боегатоўнасць, універсальнасць, мабільнасць, вял. аўтаномнасць, моц сродкаў паражэння).
Літ.: Вьюненко Н.П., Макеев Б.Н., Скугарев В.Д. Военно-морской флот: роль, перспективы развития, использование. М., 1988; Шершов А.П. История военного кораблестроения с древнейших времен и до наших дней. СПб., 1994.
У.Я.Калаткоў. с. 441
ВАЕ́ННА-ПАВЕ́ТРАНЫЯ СІ́ЛЫ (ВПС), 1) від узбр. сіл дзяржавы, прызначаных для баявых дзеянняў (пераважна ў паветры) сумесна з інш. відамі ўзбр. сіл і самастойна пры выкананні аператыўна-стратэг. задач. 2) Афіц. назва ваеннай авіяцыі ў Рэспубліцы Беларусь, Расійскай Федэрацыі, ЗША і інш. краінах.
Ваен. авіяцыя ў большасці развітых краін з’явілася на пач. 20 ст.; у баях упершыню ўдзельнічала ў 1911—12 у Трыпалітанскай вайне (Італія—Турцыя). Атрад самалётаў Рас. імперыі першы раз удзельнічаў у баях у 1913 у час 1-й Балканскай вайны. Напярэдадні 1-й сусв. вайны ВПС Англіі, Аўстра-Венгрыі, Германіі, Італіі, Расіі і Францыі налічвалі разам каля 900 ваен. самалётаў. У час 2-й сусв. вайны колькасць ВПС многіх краін рэзка павялічылася, узніклі буйныя авіяц. аб'яднанні. У Вял. Айч. вайну лётчыкі СССР здзейснілі каля 3 млн. 125 тыс. самалёта-вылетаў і прычынілі праціўніку вял. страты. Авіяцыя далёкалётнага дзеяння і Грамадз. паветр. флот зрабілі 110 тыс. самалёта-вылетаў, перавезлі каля 83 тыс. партызан, даставілі ім 17 тыс. т узбраення, боепрыпасаў, харчоў, медыкаментаў і інш.
Сучасныя ВПС здольныя наносіць удары па сухап., авіяц. і ваен.-марскіх групоўках праціўніка і аб’ектах глыбокага тылу; знішчаць пункты кіравання і сувязі; парушаць варожыя камунікацыі; ажыццяўляць авіяц. падтрымку войск і сіл флоту і іх прыкрыццё з паветра; праводзіць дэсантаванне і паветр. перавозку сваіх войск і матэрыяльных сродкаў; весці паветр. разведку. На ўзбраенні сучасных ВПС ёсць рэактыўныя, звышгукавыя, усепагодныя ракетаносцы і бамбардзіроўшчыкі, знішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі, знішчальнікі, верталёты, аснашчаныя ракетамі і радыёэлектронным абсталяваннем. ВПС Рэспублікі Беларусь маюць групоўку авіяцыі рознага прызначэння. Арганізацыйна яны складаюцца з авіяц. баз і асобных часцей (тылу, сувязі, радыёэлектроннага забеспячэння). У залежнасці ад прызначэння ВПС падзяляюць на авіяцыю далёкалётную, франтавую, ваен.-трансп.; у залежнасці ад характару выканання задач і лётна-тэхн. характарыстык — на знішчальную, знішчальна-бамбардзіровачную, бамбардзіровачную, разведвальную і дапаможную (санітарную, сувязі). ВПС інш. буйных дзяржаў складаюцца са стратэг., тактычнай, ваен.-трансп. авіяцыі і авіяцыі ППА. У ЗША у склад ВПС уваходзяць таксама злучэнні міжкантынент. балістычных ракет і ваенна-касм. сродкаў. Пра развіццё авіяц. тэхнікі гл. ў арт. Авіяцыя.
В.А.Юшкевіч. с. 441
ВАЕННАПАЛО́ННЫЯ , у міжнародным праве асобы, што ўваходзяць у асабовы склад узбр. сіл і апалчэння, партызаны, удзельнікі руху Супраціўлення, якія ў час ваен. канфлікту трапілі пад уладу варожай дзяржавы. Рэжым ваеннапалонных вызначаны Гаагскімі канвенцыямі 1899 і 1907 аб законах і звычаях вайны, а таксама Жэнеўскай канвенцыі 1949, удзельнікам якой з’яўляецца Рэспубліка Беларусь. Абыходжанне з ваеннапалоннымі пры ўсіх абставінах павінна быць гуманнае, без дыскрымінацыі. Замах на жыццё і фізічную недатыкальнасць ваеннапалонных, на іх чалавечую годнасць не дапускаецца. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае крымін. адказнасць ваеннаслужачых за дрэннае абыходжанне з ваеннапалоннымі. с. 442
ВАЕ́ННА-ПРАМЫСЛО́ВЫ КО́МПЛЕКС (ВПК), альянс ваеннай прамысловасці, узбр. сіл і звязаных з імі дзярж. апарату, навукі і сродкаў масавай інфармацыі. Пачаў фарміравацца ў ЗША і СССР у 2-ю сусв. вайну. Тэрмін уведзены амер. прэзідэнтам Д.Эйзенхаўэрам у 1950-я г. ВПК асабліва актыўна развіваўся пасля 2-й сусв. вайны ў сувязі з нарастаннем процістаяння 2 процілеглых сусв. сістэм, «халоднай вайны». У выніку ўзніклі блокі ваенныя, у т.л. Паўночны Атлантычны пакт і Варшаўскі дагавор 1955. У ВПК выкарыстоўваліся найноўшыя дасягненні навук.-тэхн. прагрэсу, ён быў асновай мілітарызацыі эканомікі. У свеце ў канцы 1980-х г. у ваен. вытв-сці было занята каля 30 млн. чал. і столькі ж пастаўлена пад ружжо ва ўзбр. сілах, каля 500 тыс. вучоных займаліся ваен.-навук. распрацоўкамі. У сувязі з раззбраеннем, асабліва пасля распаду СССР, сусв. сацыяліст. сістэмы і яе ваен. блока на многіх прадпрыемствах ВПК пачалася канверсія. Але ён па-ранейшаму мае магутны патэнцыял, выпускае вял. колькасць узбраенняў для сваіх краін і ваен. бізнесу. На Беларусі на ВПК працавала больш за 100 прадпрыемстваў — пераважна радыёэлектроннай прам-сці і прыладабудавання. с. 442
ВАЕ́ННА-ПРАМЫСЛО́ВЫЯ КАМІТЭ́ТЫ (ВПК), грамадскія арг-цыі ў Расійскай імперыі ў 1-ю сусв. вайну. Створаны ў 1915, мелі на мэце мабілізацыю прам-сці на патрэбы вайны, атрыманне ад царскага ўрада выгадных ваен. заказаў і паліт. уступак, раскол рэв. руху і падпарадкаванне рабочага класа ўплыву буржуазіі. На пач. 1916 створаны Цэнтр. ВПК і 220 мясцовых, аб’яднаных у 33 абласныя. У 1915 ВПК дзейнічалі ў Гродне, Вільні, Беластоку, Мінску, Слоніме, Пінску, Бабруйску, Магілёве, Гомелі, Полацку і Віцебску (з аддзелам у Дзвінску). 19.7.1915 на з’ездзе ў Вільні сфарміраваны Паўн.-Зах. ВПК, які пашыраў сваю дзейнасць на Зах. і часткова Паўн.-Зах. франты. Пасля Кастр. рэвалюцыі ВПК пастаўлены пад кантроль ВСНГ, у 1918 перайменаваны ў нар.-прамысл. к-ты, у ліп. 1918 за дзейнасць супраць сав. улады ліквідаваны. с. 442
ВАЕ́ННА-ПРЫКЛАДНЫ́Я ВІ́ДЫ СПО́РТУ , агульная назва практыкаванняў і іх комплексаў, якія выкарыстоўваюць пры падрыхтоўцы воінаў па розных вайсковых спецыяльнасцях. Уключаюць элементы з розных відаў спорту (лёгкая атлетыка, плаванне, лыжныя гонкі і інш.). Да ваенна-прыкладных відаў спорту адносяць ваенна-спарт. мнагабор’і, пераадоленне палос перашкод, марш-кідкі, кросы з арыентаваннем на мясцовасці, лыжныя гонкі са стральбой, плаванне ў абмундзіраванні і са зброяй, фігурнае ваджэнне аўтамабіля і інш. Практыкаванні выконваюцца ў абмундзіраванні з рыштункам і зброяй на спец. палосах перашкод і снарадах індывідуальна або ў складзе каманды (вайск. падраздзялення). Па ваенна-прыкладных відах спорту існуюць адпаведныя нарматывы, спарт. класіфікацыя, праводзяцца спаборніцтвы. с. 442
ВАЕ́ННА-РЭВАЛЮЦЫ́ЙНЫ КАМІТЭ́Т БЕЛАРУ́СКАЙ ССР (ВРК БССР), надзвычайны вышэйшы орган сав. улады на тэр. Беларусі ў 2-й пал. 1920. Утвораны ў Мінску на базе Мінскага губ. ВРК у адпаведнасці з Дэкларацыяй аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай ССР ад 31.7.1920. У яго ўвайшлі А.Р.Чарвякоў (старшыня), А.І.Вайнштэйн, У.М.Ігнатоўскі, В.Г.Кнорын, А.М.Крыніцкі, І.Т.Смілга. Падпарадкоўваўся Рэв. ваен. савету Зах. фронту. Друк. органы — газ. «Савецкая Беларусь», «Известия военно-революционного комитета ССРБ», «Звезда» і пав. газеты. Асн. задачы: арганізацыя сав. улады на месцах, дапамога Чырв. Арміі, падрыхтоўка склікання з’ездаў Саветаў і выбары пастаянных органаў улады. Меў камісарыяты: ваенны, унутр. спраў, земляробства, фінансаў, харчавання, працы, асветы, аховы здароўя, сац. забеспячэння, юстыцыі, сувязі, рабоча-сял. інспекцыі, савет нар. гаспадаркі і інш. У жн. ўлада ВРК БССР распаўсюджвалася на 21 павет Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губ., у кастр. пасля заканчэння сав.-польскай вайны — толькі на 6 паветаў Мінскай губ. ВРК БССР перадаў свае паўнамоцтвы Другому Усебеларускаму з’езду Саветаў (13—17.12.1920). с. 442
ВАЕ́ННА-РЭВАЛЮЦЫ́ЙНЫ КАМІТЭ́Т ЗАХО́ДНЯГА ФРО́НТУ , ВРК Заходняга фронту, часовы рэв. орган па правядзенні ўзбр. паўстання на Беларусі і Зах. фронце ў кастр.— ліст. 1917. Утвораны 8.11.1917 бальшавікамі Мінска. Старшыня бюро ВРК К.І.Ландар, чл. І.Я.Алібегаў, С.І.Берсан, М.І.Калмановіч, В.В.Каменшчыкаў, В.Г.Кнорын, М.І.Крывашэін, А.Ф.Мяснікоў, М.У.Рагазінскі і інш. Выдаваў «Бюллетень Военно-революционного комитета Западного фронта». Меў аддзелы: грамадз., ваен., гасп., забеспячэння, арганізац. і сувязі, мандатны, інфармацыйны. 17.11.1917 ВРК распусціў эсэра-меншавіцкі К-т выратавання рэвалюцыі Зах. фронту, арыштаваў ваен. камісара Часовага ўрада на Зах. фронце, зняў галоўнакамандуючага Зах. фронту ген. П.С.Балуева, які адмовіўся падпарадкавацца сав. уладзе, і назначыў на яго месца Каменшчыкава, удзельнічаў у ліквідацыі Стаўкі Вярх. галоўнакамандуючага ў Магілёве, накіраваў у штаб герм. Усх. фронту дэлегацыю, якая 4.12.1917 падпісала ў мяст. Солы дагавор пра перамір’е на Зах. фронце. Падрыхтаваў і склікаў з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Зах. Вобласці, 3-і з’езд Саветаў сял. дэпутатаў Мінскай і Віленскай губ., 2-і з’езд армій Зах. фронту, якія выбралі органы сав. улады. Спыніў дзейнасць 9.12.1917 пасля стварэння Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту і Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту.
Н. І. Стужынская. с. 442
ВАЕ́ННА-РЭВАЛЮЦЫ́ЙНЫЯ КАМІТЭ́ТЫ (ВРК), часовыя надзвычайныя органы ўлады, якія стваралі бальшавікі пры Саветах і ў арміі пры вайсковых к-тах у перыяд падрыхтоўкі Кастр. рэвалюцыі і на пачатку барацьбы за дыктатуру пралетарыяту. Дзейнічалі ў кастр. 1917 — сак. 1918. Першы ВРК створаны ў Петраградзе, працаваў пад кіраўніцтвам ЦК РСДРП(б) і асабіста У.І.Леніна і стаў штабам узбр. паўстання, цэнтр. органам дзярж. улады, якую перадаў 2-му Усерас. з’езду Саветаў. На Беларусі ВРК створаны ў 1917: у Мінску (гл. Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту) і Віцебску 27 кастр. (9 ліст.), у Нясвіжы 29 кастр. (11 ліст.), Барысаве 5(18) ліст., Вілейцы і Гарадку 8(21) ліст., Магілёве 18 ліст. (1 снеж.) і інш., а таксама ў часцях і злучэннях Зах. фронту. Па меры бальшавізацыі Саветаў і вайсковых к-таў, арганізацыі сав. дзярж. апарату неабходнасць у ВРК адпала, уся ўлада перайшла да Саветаў. У час грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі ствараліся часовыя надзвычайныя органы ўлады — рэвалюцыйныя камітэты (рэўкомы). с. 442
ВАЕННАСЛУ́ЖАЧЫ , асоба, якая знаходзіцца на абавязковай вайсковай службе. Кожнаму ваеннаслужачаму прысвойваецца званне воінскае. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь ваеннаслужачыя падзяляюцца на салдатаў, матросаў, сяржантаў, старшын, прапаршчыкаў, мічманаў, на афіцэрскі склад (малодшы, старшы, вышэйшы). Усе ваеннаслужачыя Узбр. Сіл Беларусі прымаюць прысягу ваенную. с. 442
ВАЕ́ННА-ТАПАГРАФІ́ЧНАЯ СЛУ́ЖБА , спецыяльная служба ва ўзбр. сілах, прызначаная для тапагеадэзічнага забеспячэння войск у мірны і ваен. час. Мае свае органы ў штабах злучэнняў і аператыўных аб’яднанняў, тапагр., аэрафатаграфічныя атрады, ваен. навуч. ўстановы, картаграфічныя ф-кі і інш. с. 442
ВАЕ́ННА-ТЭХНІ́ЧНЫЯ ВІ́ДЫ СПО́РТУ , гл. Тэхнічныя віды спорту. с. 443
ВАЕ́ННА-ЭКАНАМІ́ЧНЫ ПАТЭНЦЫЯ́Л , гл. ў арт. Эканоміка ваенная. с. 443
ВАЕ́ННАЯ АДМІНІСТРА́ЦЫЯ , 1) сістэма ваенна-адм. органаў дзяржавы, дзярж. апарат ваен. кіравання (Мін-ва абароны, ваен. камісарыяты). 2) Ваеннае кіраўніцтва на акупіраванай тэрыторыі. 3) Вучэбная дысцыпліна, якая вывучае пытанні агульнай арганізацыі і ўладкавання ўзбр. сіл, ваен. кіравання, камплектавання і ваеннай службы. с. 443
ВАЕ́ННАЯ АКАДЭ́МІЯ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ , вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1995 на базе Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага (з 1953) і Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага (з 1980) вучылішчаў. Рыхтуе: камандзіраў падраздзяленняў мотастралковых, танкавых, паветрана-дэсантных, інжынерных, аўтамабільных, унутраных, пагранічных войск; камандзіраў падраздзяленняў тылавога забеспячэння, артылерыі, афіцэраў-псіхолагаў, лётчыкаў, ваен. інжынераў ракетных войск і артылерыі, войск сувязі, супрацьпаветранай абароны, ваенна-паветраных сіл. У 1995—96 навуч. г. ф-ты: камандна-штабны, агульнавайсковы, ракетных войск і артылерыі, сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, супрацьпаветранай абароны, інжынерных і аўтамаб. войск, авіяцыйны, падрыхтоўкі замежных ваеннаслужачых, унутр. войск Мін-ва ўнутр. спраў, пагранічных войск. Ад’юнктура з 1956, дактарантура з 1993. Савет па абароне кандыдацкіх дысертацый з 1967, доктарскіх — з 1978.
С.Л.Савік. с. 443
ВАЕ́ННАЯ АКРУ́ГА , ваенна-адм. адзінка, тэр. агульнавайсковае аб’яднанне, у якое ўваходзяць злучэнні, часці, ваенна-навучальныя і розныя мясц. ваенныя ўстановы. Падзел тэр. краіны на ваенныя акругі практыкуецца ў многіх дзяржавах і мае на мэце забяспечыць правядзенне мерапрыемстваў, звязаных з падрыхтоўкай краіны і ўзбр. сіл на выпадак вайны, больш мэтанакіравана арганізаваць падрыхтоўку войск і штабоў. Бываюць прыгранічныя і ўнутраныя В.а., звычайна іх называюць па найменнях гарадоў або мясцовасці, дзе дыслацыруюцца іх упраўленні. У СССР (паводле стану на 1991) існавала 16 ваенных акруг, адной з якіх была Беларуская ваенная акруга, на базе якой створаны Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. с. 443
ВАЕ́ННАЯ АЎТАМАБІ́ЛЬНАЯ ІНСПЕ́КЦЫЯ (ВАІ), орган Мін-ва абароны Рэспублікі Беларусь, на які ўскладзены правядзенне мерапрыемстваў па папярэджанні дарожна-трансп. здарэнняў з вайсковым аўтамаб. транспартам, кантроль за дысцыплінай ваенных вадзіцеляў, выкананнем імі правіл руху і эксплуатацыі машын у гарнізонах і на дарогах, якія прылягаюць да іх. ВАІ ствараюцца ў гарнізонах, пры ўпраўленнях аб’яднанняў, а таксама на перыяд вучэнняў войск; забяспечваюцца трансп. сродкамі, сродкамі сувязі і сігналізацыі, маюць вызначаныя адметныя знакі. с. 443
ВАЕ́ННАЯ ГЕАГРА́ФІЯ , галіна ваеннай навукі, якая вывучае ваенна-паліт., ваенна-эканам., фізіка-геагр. ўмовы і аператыўнае абсталяванне магчымых сухапутных і марскіх тэатраў ваен. дзеянняў (у межах асобных краін, стратэгічных раёнаў, напрамкаў) і іх уплыў на падрыхтоўку і вядзенне вайны і ваен. дзеянняў. Складаецца з ваен. краіназнаўства (сукупнасць эканам., паліт., маральнага і ваен. патэнцыялу) і геаграфіі тэатра ваен. дзеянняў (уплыў фізіка-геагр. наваколля на арганізацыю і падрыхтоўку войска, характар баявых дзеянняў, фіз. адчуванне і баяздольнасць асабовага складу). Выкарыстоўвае метады параўнальна-геагр., матэм. мадэлявання і інш.
У.А.Мехед. с. 443
ВАЕ́ННАЯ ГІСТО́РЫЯ , 1) працэс развіцця ваен. справы са старажытнасці да нашых часоў. 2) Навука, якая вывучае войны і ўзбр. сілы мінулага, развіццё ваен. майстэрства, ваен. думкі, вопыт падрыхтоўкі і вядзення мінулых войнаў. З’яўляецца часткай гіст. і ваен. навукі. Важнейшыя галіны ваеннай гісторыі: гісторыя войнаў; гісторыя ваеннага будаўніцтва ўзбр. сіл; гісторыя ваеннага майстэрства, гісторыя ваен. думкі. Спец. раздзелы ваеннай гісторыі: ваен. гістарыяграфія, ваен. крыніцазнаўства, ваен. археаграфія, ваен. археалогія, ваен. статыстыка. Ваенная гісторыя даследуе таксама суб’ектыўныя фактары: ролю палкаводцаў, здольнасці камандзіраў у арганізацыі баявых дзеянняў, ролю маральна-патрыят. духу войск і інш. с. 443
ВАЕ́ННАЯ ДАКТРЫ́НА , прынятая ў дзяржаве сістэма поглядаў на сутнасць, мэты, характар, падрыхтоўку і спосабы вядзення магчымай вайны. Выпрацоўваецца паліт. кіраўніцтвам дзяржавы. Асн. палажэнні ваеннай дактрыны найчасцей абумоўлены сац.-паліт. ладам, узроўнем эканомікі і сродкаў вядзення вайны, а таксама геагр. становішчам сваёй дзяржавы, дзяржавы верагоднага праціўніка і суседніх дзяржаў. Ваенная дактрына Рэспублікі Беларусь — гэта сістэма навукова абгрунтаваных поглядаў на прадухіленне вайны, захаванне міру, абароннае буд-ва, падрыхтоўку краіны і Узбр. Сіл да адбіцця агрэсіі, а таксама на спосабы барацьбы па абароне суверэнітэту і тэр. цэласнасці краіны. Прынята Вярх. Саветам Рэспублікі Беларусь у 1992. Мае абарончы характар і накіравана на ўмацаванне дзярж. і міждзярж. бяспекі, на ўзбр. нейтралітэт і супрацоўніцтва з інш. краінамі для вырашэння задач абароны. Мае 2 узаемаабумоўленыя аспекты — ваен.-паліт. і ваен.-тэхнічны. Першы раскрывае адносіны дзяржавы да вайны і выкарыстанне ваен. сілы; нац. інтарэсы і фактары, якія супрацьдзейнічаюць ім; характар ваен. небяспекі, яе памеры і крыніцы, магчымасць ваен. пагрозы; магчымасць і спосабы прадухілення вайны, сілы і сродкі, неабходныя для гэтага; ваен.-паліт. мэты магчымых праціўнікаў і саюзнікаў. Ваен.-паліт. Аспект ваеннай дактрыны мае канцэпцыі «прадухіленне вайны» і «спыненне агрэсіі». Першая як сістэма поглядаў на шляхі і спосабы ліквідацыі перадумоў да ўзнікнення вайны прадугледжвае вырашэнне спрэчных пытанняў праз паліт. дыялог, адмаўленне ад выкарыстання ваен. сілы і ўмацаванне ролі ААН у вырашэнні пытанняў калект. бяспекі. Канцэпцыя «спыненне агрэсіі» — сістэма поглядаў на абарону і спыненне агрэсіі спалучэннем паліт., эканам., дыпламат., уласна ваен. і інш. мер. Ваенна-тэхн. бок аспекту ваеннай дактрыны заснаваны на канцэпцыі «стрымлівання» і «актыўнай абароны» і адлюстроўвае сістэму поглядаў на характар магчымай вайны, спосабы яе вядзення і склад узбр. сіл. У канцэпцыю «актыўнай абароны» закладзены прынцыпы збалансаванага развіцця ўсіх відаў Узбр. Сіл Беларусі, рознабаковага супрацоўніцтва і гатоўнасці да вядзення мабільнай абароны. Яна прадугледжвае наяўнасць ва Узбр. Сілах невялікіх, але моцных вайсковых груповак, падрыхтаваных для паспяховага выкарыстання ў раёнах рэальнай ваен. пагрозы. Абвясціўшы сутнасць сваёй ваеннай дактрыны, Рэспубліка Беларусь гарантуе безумоўнае выкананне ўсіх яе палажэнняў і кіруецца мэтамі і прынцыпамі Статута ААН, а таксама прынятымі абавязацельствамі ў межах Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Беларусь у якасці бяз’ядзернай дзяржавы далучылася да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, выступіла з ініцыятывай стварэння ў Цэнтр. і Усх. Еўропе бяз’ядзернай прасторы.
В.А. Юшкевіч. с. 443
ВАЕ́ННАЯ ДЭМАКРА́ТЫЯ , ранняя форма паліт. арг-цыі грамадства, якая ўзнікла ва ўмовах распаду першабытнаабшчыннага ладу і пачатку ўтварэння дзяржавы. Абазначае ўладу ваен. правадыроў пры захаванні рэшткаў першабытнага калектывізму і дэмакратыі. Пры ваеннай дэмакратыі ўсе мужчыны, здольныя насіць зброю, у час ваен. канфліктаў станавіліся воінамі; военачальнікі выбіраліся агульным сходам. Пачынаўся працэс стварэння рэгулярнай арг-цыі для вайны, дружына правадыра ўяўляла сабой зародак арміі. Тэрмін «ваенная дэмакратыя» ўвёў амер. вучоны-этнограф Л.Г.Морган у працы «Старажытнае грамадства» (1877). Ім карыстаюцца і для абазначэння эпохі распаду першабытнага грамадства. Прыкладамі ваеннай дэмакратыі з’яўляюцца Грэцыя эпохі Гамера, стараж. арганізацыі грамадства кельтаў, нарманаў, скіфаў і інш. Паводле археал. перыядызацыі ваенная дэмакратыя адпавядаюць бронзавы і ранні жалезны вякі. с. 443
ВАЕ́ННАЯ КАЛЕ́ГІЯ , 1) вышэйшы цэнтральны орган ваен. кіравання ў Расіі ў 18 ст. Створана ў 1717—20 замест ваен. прыказаў з мэтаю цэнтралізацыі ваен. кіравання. У 1802—12 рэарганізавана ў ваен. мін-ва. 2) Орган Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь, які ажыццяўляе нагляд за судовай дзейнасцю ваен. судоў і разглядае аднесеныя да яе вядзення крымін. справы. Ваенная калегія існуе ў складзе Вярх. суда Расіі і ў інш. краінах СНД. с. 443
ВАЕ́ННАЯ МЕДЫЦЫ́НА , сістэма навук. ведаў і практычная дзейнасць, якія маюць на мэце ўмацаванне здароўя асабістага складу войск, папярэджанне і лячэнне баявых ран і захворванняў. Тэарэт. асновай ваеннай медыцыны з’яўляецца ваен.-мед. навука — галіна ведаў, якая абапіраецца на навук. даныя агульнай медыцыны і ваен. навукі. У практычнай дзейнасці ваенная медыцына абапіраецца на сістэму і метады мед. забеспячэння ўзбр. сіл. Адным з асн. элементаў ваеннай медыцыны з’яўляецца ваен.-мед. адукацыя — сістэма фарміравання і ўдасканалення ваен.-мед. кадраў і планамернага папаўнення падрыхтаванымі для нясення ваен. службы ўрачамі, фельчарамі і г.д. Стан ваеннай медыцыны і канкрэтныя формы яе развіцця вызначаюцца эканам. ладам грамадства, арг-цыяй узбр. сіл і ўзроўнем развіцця мед. навукі. с. 444
ВАЕ́ННАЯ НАВУ́КА , сістэма ведаў пра законы і заканамернасці, спосабы падрыхтоўкі і вядзення ваен. Дзеянняў. Даследуе характар і заканамернасці ўзбр. барацьбы, абагульняе яе вопыт, вывучае законы вайны, працэсы яе падрыхтоўкі і вядзення, распрацоўвае тэарэт. асновы і практычныя рэкамендацыі па будаўніцтве і падрыхтоўцы ўзбр. сіл; вызначае шляхі развіцця новых сродкаў барацьбы, найб. эфектыўныя формы і спосабы вядзення ваен. дзеянняў і прынцыпы ваен. майстэрства. Асн. часткі ваеннай навукі: тэорыя ваеннага майстэрства, тэорыя ваеннага будаўніцтва, тэорыя ваен. навучання і выхавання, тэорыя ваен. эканомікі, а таксама ваенная геаграфія, ваенная гісторыя і ваенна-тэхн. навукі. На развіццё ваеннай навукі ўплываюць дасягненні грамадскіх, прыродазнаўчых, тэхн. і інш. навук. Сумесна з інш. навукамі вывучае таксама праблемы грамадз. абароны. У кожнай дзяржаве ваенная навука мае пэўныя асаблівасці, абумоўленыя грамадска-паліт. ладам, станам эканомікі, геагр. размяшчэннем і нац. асаблівасцямі. Ваенная навука зарадзілася ў часы рабаўладальніцкага ладу. Яе станаўленне адносіцца да канца 18 — пач. 19 ст., калі ў некаторых краінах Зах. Еўропы сталі стварацца значныя па колькасці пастаянныя арміі. Вынікі ваеннай навукі ў Рэспубліцы Беларусь выкарыстоўваюцца пры вызначэнні ваеннай дактрыны, абагульненні гіст. вопыту вядзення вайны і аналізе практычнай дзейнасці войск у мірны час, а таксама на прадбачанне магчымай узбр. барацьбы, формаў і спосабаў яе вядзення.
В.А.Юшкевіч. с. 444
ВАЕ́ННАЯ ПАЛІ́ТЫКА , састаўная частка агульнай палітыкі дзяржавы і інш. сац.-паліт. інстытутаў, якія непасрэдна звязаны са стварэннем ваен. арг-цыі, падрыхтоўкай і выкарыстаннем сродкаў узбр. барацьбы для дасягнення паліт. мэт. Ваенная палітыка канкрэтызуецца ў ваеннай дактрыне, ваен. стратэгіі і практыцы ваеннага будаўніцтва. Абапіраецца на ацэнку ўласных сіл і сіл верагодных праціўнікаў, патэнцыялаў, якія складаюць ваенную магутнасць дзяржавы, і фактараў, ад якіх залежаць ход і вынік вайны. Важнае месца ў ваеннай палітыцы адводзіцца праблемам стварэння, умацавання і ўдасканалення ваен. арг-цыі, тэхн. аснашчэння ўзбр. сіл, вызначэння перспектыў развіцця ваен. тэхнікі, мабілізацыйных магчымасцяў дзяржавы, падрыхтоўкі рэзерваў, іх мабілізацыі і разгортвання пры неабходнасці. Сутнасць ваеннай палітыкі Рэспублікі Беларусь накіравана на прадухіленне вайны, захаванне міру, абарону суверэнітэту і тэр. цэласнасці краіны. с. 444
ВАЕ́ННАЯ ПРЫСЯ́ГА , гл. Прысяга ваенная. с. 444
ВАЕ́ННАЯ ПСІХАЛО́ГІЯ , галіна псіхалогіі, якая вывучае заканамернасці фарміравання і работы псіхікі чалавека ў працэсе ваеннай службы, асабліва ва ўмовах бою. Як асобная дысцыпліна склалася на пач. 20 ст. Актуальныя праблемы ваеннай псіхалогіі — маральна-псіхал. настрой арміі, псіхал. гатоўнасць ваеннаслужачых, адносіны салдата да сучаснай ваен. тэхнікі і ўзбраення. Разглядае пытанні, звязаныя з фарміраваннем эмацыянальнай стойкасці і валявых якасцей воіна, уплывам умоў бою на псіхіку і псіхалогію воінскага калектыву, выяўленнем здольнасцей чалавека пераадольваць цяжкасці паходна-баявога жыцця, устанаўленнем псіхал. крытэрыяў падбору асабовага складу па родах войск, для спец. заданняў і інш. с. 444
ВАЕ́ННАЯ СЛУ́ЖБА , вайсковая служба, від службы, які заключаецца ў выкананні грамадзянамі вызначанага законам дзяржавы воінскага абавязку (воінскай павіннасці) ва ўзбр. сілах на працягу пэўнага тэрміну. У розных формах ажыццяўляецца ў большасці дзяржаў. Выконваецца грамадзянамі ў абавязковым парадку, добраахвотна або па найме. Уключае абавязковую службу ў мірны час і непасрэдны ўдзел у ваен. дзеяннях у час вайны. У Рэспубліцы Беларусь ваенная служба лічыцца асобым відам дзярж. службы, якая заключаецца ў выкананні яе грамадзянамі канстытуцыйнага абавязку ў складзе Узбр. Сіл і інш. вайсковых фарміраванняў. Паводле закону «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» (1992) устаноўлены наступныя віды ваеннай службы: тэрміновая салдат, матросаў, сяржантаў і старшын; курсантаў ваен.-навуч. устаноў (сярэднія і вышэйшыя ваен. вучылішчы, ваен. ін-ты, ваен. ф-ты пры цывільных ВНУ, ваен. акадэміі); паводле кантракту прапаршчыкаў і мічманаў; афіцэраў паводле прызыву і кантракту. Зыходзячы з важнасці ваеннай службы, устанаўліваецца яе прыярытэт перад інш. відамі дзярж. службы і прац. дзейнасці; пры прызыве або добраахвотным паступленні на ваенную службу работа, вучоба і інш. дзейнасць грамадзян на прадпрыемствах, у арг-цыях і ўстановах (незалежна ад формаў уласнасці і ўмоў гаспадарання) спыняецца. Парадак праходжання ваеннай службы для кожнай катэгорыі ваеннаслужачых рэгламентуецца законамі, воінскімі статутамі, палажэннем аб праходжанні ваеннай службы і інш. нарматыўна-прававымі актамі. с. 444
ВАЕ́ННАЯ СПРА́ВА , 1) умоўны тэрмін, які ў шырокім разуменні ахоплівае ўсе пытанні, звязаныя з узбр. сіламі, іх развіццём, навучаннем, выкарыстаннем у вайне і інш., а таксама падрыхтоўкай насельніцтва на выпадак вайны. 2) У вузкім сэнсе ваенная справа ва Узбр. сілах Рэспублікі Беларусь абазначае сістэму ведаў, неабходных ваеннаслужачым і ваеннаабавязаным для паспяховага выканання свайго воінскага абавязку. с. 444
ВАЕ́ННАЯ ТА́ЙНА , звесткі ваен. характару, якія ахоўваюцца дзяржавай, важная частка дзярж. тайны. Кола такіх звестак вызначаюць органы ваен. кіравання ў адпаведнасці са спец. заканадаўчымі актамі. Захоўванне ваеннай тайны — адна з умоў умацавання абараназдольнасці дзяржавы і пастаяннай баявой гатоўнасці ўзбр. сіл. с. 444
ВАЕ́ННАЯ ТАПАГРА́ФІЯ , гл. Тапаграфія ваенная. с. 444
ВАЕ́ННАЯ ЭКАНО́МІКА , гл. Эканоміка ваенная. с. 444
ВАЕ́ННЫ АРКЕ́СТР МІНІСТЭ́РСТВА АБАРО́НЫ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ . Створаны ў 1950, да 1992 наз. Аркестр штаба БВА. У рэпертуары арыгінальныя п’есы і аранжыроўкі твораў бел. кампазітараў М.Аладава, У.Алоўнікава, А.Багатырова, Я.Глебава, Э.Зарыцкага, Л.Захлеўнага, В.Іванова, І.Лучанка, Ю.Семянякі, Дз.Смольскага, Э.Ханка і інш., арыгінальныя творы для духавога аркестра М.Іпалітава-Іванава, С.Чарнецкага, Б.Дзіева, пералажэнні сусв. сімф. класікі. Сярод салістаў У.Яскевіч. З аркестрам выступалі спевакі З.Бабій, М.Ворвулеў, В.Вуячыч, С.Данілюк, Т.Ніжнікава і інш. У розны час калектывам аркестра кіравалі У.Падчупрын, І.Мірановіч, У.Мартынаў, А.Майзлер, Б.Пянчук, П.Чабаненка, Б.Чудакоў; з 1989 маст. кіраўнік і гал. дырыжор М.Берсан. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1972. с. 444
ВАЕ́ННЫ ГУБЕРНА́ТАР , вышэйшая службовая асоба ў губернях Расійскай імперыі ў канцы 18 — пач. 20 ст. ў час ваеннага становішча. Прызначаўся імператарам, з 1846 яго мог прызначаць галоўнакамандуючы арміяй з наступным зацвярджэннем імператарам. Падпарадкоўваўся ген.-губернатару і галоўнакамандуючаму дзеючай арміяй. Нярэдка пасада ваеннага губернатара спалучалася з пасадай ген.-губернатара. Ваенны губернатар абавязаны быў ажыццяўляць нагляд за мясц. адміністрацыяй, падтрымліваць грамадскі парадак і бяспеку, падаўляць антыўрадавыя выступленні і сял. хваляванні, каардынаваць дзейнасць ваен. і цывільнай улад.
А.У.Марыскін. с. 444
ВАЕ́ННЫ КАМІСАРЫЯ́Т , ваенкамат, орган мясц. ваен. кіравання на Беларусі і ў некаторых інш. краінах. Задачы: падрыхтоўка моладзі да нясення ваеннай службы, правядзенне прызываў на тэрміновую ваен. і альтэрнатыўную службу і вучэбныя зборы, ажыццяўленне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні ваен. мабілізацыі, выкананне інш. абаронных мерапрыемстаў. Для правядзення прызываў на ваен. службу пры ваенных камісарыятах ствараюцца прызыўныя камісіі. с. 444
«ВАЕ́ННЫ КАМУНІ́ЗМ» , назва эканамічнай палітыкі Сав. дзяржавы ў 1918—20; сістэма надзвычайных, выкліканых грамадз. вайной і ваен. інтэрвенцыяй мер, якія павінны былі захаваць дыктатуру пралетарыяту ў краіне з велізарнай перавагай дробнабуржуазнага насельніцтва. Найважнейшыя меры «ваеннага камунізму»: у галіне сельскай гаспадаркі — забарона гандлю збожжам і ўсімі харч. таварамі, харчразвёрстка, арганізацыя камітэтаў беднаты, фарсіраваны пераход да сацыяліст. формаў гаспадарання; у галіне прам-сці — нацыяналізацыя не толькі буйных, але сярэдніх і дробных прадпрыемстваў, надзвычайная цэнтралізацыя кіравання прам-сці; у галіне гандлю і размеркавання — забарона свабоднага гандлю і натуралізацыя гасп. адносін, прадуктаабмен паміж горадам і вёскай, размеркаванне прадметаў масавага спажывання па картачнай сістэме і класавай прыкмеце, адмена платы за жыллё і камунальныя паслугі; у галіне арганізацыі працы — увядзенне ўсеаг. прац. павіннасці, натуралізацыя і ўраўняльнасць пры аплаце працы, стварэнне працоўных армій і інш. На Беларусі палітыка «ваеннага камунізму» ажыццяўлялася дзярж. і парт. органамі Заходняй вобласці, Бел. ССР, ЛітБел, рэвалюцыйнымі камітэтамі. Палітыка «ваеннага камунізму» на Беларусі вызначалася тым, што краіна з’яўлялася тэатрам ваен. дзеянняў і прыфрантавой тэрыторыяй. На вызваленай тэр. Беларусі восенню 1920 пачалася нацыяналізацыя прам-сці. У сваіх крайніх формах ажыццяўлялася палітыка «ваеннага камунізму» ў галіне сельскай гаспадаркі ў Магілёўскай і Віцебскай губ., дзе ў адказ на гэта адбыліся сял. выступленні. Комплекс мерапрыемстваў «ваеннага камунізму» ў спалучэнні з грамадз. вайной і ваен. інтэрвенцыяй абвастрылі асн. супярэчнасць — паміж горадам і вёскай. Яскравай праявай крызісу палітыкі «ваеннага камунізму» было Кранштацкае паўстанне 1921. Процідзеянне сялянства стала асн. прычынай пераходу ад «ваеннага кмаунізму» да новай эканамічнай палітыкі.
С.М.Ходзін. с. 445
ВАЕ́ННЫ САВЕ́Т , калегіяльны орган ваен. і паліт. кіраўніцтва, прызначаны для абмеркавання прынцыповых пытанняў ваен. будаўнітцва, арганізацыі ваен. дзеянняў, кіравання, падрыхтоўкі і забеспячэння войск. У залежнасці ад задач і прызначэння ваенны савет можа стварацца ў маштабе ўзбр. сіл, віду ўзбр. сіл, фронту, арміі, корпуса. Пастаянныя ваенныя саветы дарадчага характару існуюць у вышэйшых ваен. інстанцыях большасці дзяржаў свету. У Вялікабрытаніі пры Мін-ве абароны дзейнічае савет абароны, а пры дэпартаментах відаў узбр. сіл — адпаведныя яго к-ты (армейскі, ваенна-паветр., адміралцейства). Блізкія па структуры сістэмы ваенных саветаў існуюць у Германіі, Францыі і інш. У пач. Вял. Айч. вайны ў СССР існавалі ваенныя саветы франтоў на чале з камандуючымі войскамі, ВПС, войск ППА краіны, у 1942 — бранятанк. і механіз. войск, у 1943 — пры камандуючым артылерыяй і ваенным саветам. Гал. ўпраўлення фарміраванняў і ўкамплектавання Чырв. Арміі. У мясцовасцях, дзе абвешчана ваен. становішча, ваенныя саветы перадаваліся функцыі органаў дзярж. улады. Ва ўзбр. сілах краін СНД існуюць ваенныя саветы ў відах узбр. сіл, ваен. акругах, акругах ППА, на флатах, у арміях, флатыліях, пагран. войсках, войсках МУС і г.д. Вышэйшым калегіяльным органам ваен. кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь з’яўляецца калегія Мін-ва абароны, а ў ВПС, войсках ППА і армейскіх карпусах — ваенны савет. с. 445
ВАЕ́ННЫ ТРЫБУНА́Л , гл. ў арт. Трыбунал. с. 445
ВАЕ́ННЫЯ ГІМНА́ЗІІ , сярэднія навуч. ўстановы паўвайсковага тыпу ў Рас. імперыі ў 19 ст. для дзяцей дваран, пераважна афіцэраў. Утвораны ў 1863—65 на базе кадэцкіх карпусоў. У некаторыя ваенныя гімназіі прымалі юнакоў і недваранскага паходжання. Тэрмін навучання 6, з 1873 — 7 гадоў. Мелі агульнаадук. праграму, але захоўвалі традыц. для кадэцкіх карпусоў паўвайсковы ўклад і вайсковую форму. Выкладаліся Закон Божы, рус., ням. і франц. мовы, матэматыка, геаметрыя, чарчэнне, фізіка, гісторыя, геаграфія, касмаграфія, чыстапісанне і маляванне. У параўнанні з кадэцкімі карпусамі ў ваенных гімназіях была павялічана колькасць цывільных выкладчыкаў. У Рас. імперыі дзейнічала 18 такіх гімназій, у т.л. Полацкая. У 1882 ваенныя гімназіі зноў рэарганізаваны ў кадэцкія карпусы (існавалі да 1918).
А.Ф.Самусік. с. 445
ВАЕ́ННЫЯ ДЗЕ́ЯННІ , арганізаванае выкарыстанне ўзбр. сіл дзяржавы ў вайне. У залежнасці ад маштабаў узбр. барацьбы, магчымасцяў войск, мэт і характару баявых задач ваенныя дзеянні вядуцца на зямлі, у паветры, на моры ў форме баёў, бітваў, аперацый, удараў, баявых дзеянняў (сістэматычных баявых дзеянняў сіл ППА, ВПС і ВМФ). Сучасныя ваенныя дзеянні маюць вял. прасторавы размах, высокую манеўранасць, дынамічнасць і скарацечнасць, у ваенных дзеяннях удзельнічаюць буйныя групоўкі войск (сіл), шырока выкарыстоўваюцца ўсе віды зброі і баявой тэхнікі. Пад тэрмінам «ваенныя дзеянні» маюцца на ўвазе дзеянні стратэг. маштабу; дзеянні аператыўна-тактычнага маштабу наз. «баявыя дзеянні». с. 445
ВАЕ́ННЫЯ ЗЛАЧЫ́НЦЫ , у міжнародным праве асобы, вінаватыя ў злачынствах супраць міру і чалавецтва, у парушэнні нормаў права ва ўзбр. канфліктах (раней наз. законы і звычаі вайны). Прынцыпы адказнасці ваенных злачынцаў былі ўстаноўлены ў 1945 статутамі Міжнародных ваенных трыбуналаў (гл. Нюрнбергскі працэс, Такійскі працэс), створаных для суда над ням. і яп. ваеннымі злачынцамі 2-й сусв. вайны. Злачынствамі супраць міру з’яўляюцца планаванне, падрыхтоўка, развязванне і вядзенне захопніцкай вайны і інш., супраць чалавецтва — забойствы, вынішчэнне, зняволенне, ссылка, ганенні па паліт., расавых або рэліг. матывах. Да парушэнняў законаў і звычаяў вайны (ваенныя злачынствы) належаць: забойства, катаванне або вываз у рабства цывільнага насельніцтва акупіраванай тэр., забойства і катаванне ваеннапалонных або заложнікаў, бессэнсоўнае разбурэнне гарадоў, вёсак і інш. Для ваенных злачынцаў не існуюць тэрміны даўнасці (напр., паводле міжнар. канвенцыі 1968 вінаватыя ў ваен. злачынствах і саўдзеле ў іх прадстаўнікі дзярж. уладаў і прыватныя асобы нясуць адказнасць незалежна ад часу здзяйснення злачынства), ім не даецца права на прытулак. Ваенныя злачынцы падлягаюць выдачы. На 1-й сесіі Ген. Асамблеі ААН дэлегацыя Беларусі перадала спіс вінаватых у злачынствах на акупіраваных бел. землях у час 2-й сусв. вайны (каля 1200 ваенных вязняў), аднак ніхто з іх не быў выдадзены зах. дзяржавамі (ЗША, Канада, ФРГ і інш.) для прыцягнення да адказнасці там, дзе былі ўчынены злачынствы. Рашэннем Савета Бяспекі ААН (1993) створаны Міжнар. трыбунал для разгляду спраў на асоб, якія абвінавачваюцца ў злачынствах на тэр. б. Югаславіі пасля 25.6.1991.
Літ.: Алексеев Н.С. Злодеяния и возмездие: Преступления против человечества. М., 1986; Мартыненко Б.А. Нацистские военные преступники в США и других странах НАТО. Киев, 1988. с. 445
ВАЕ́ННЫЯ ПАСЯЛЕ́ННІ , асобая арганізацыя войск у Рас. імперыі ў 1810— 57, якія сумяшчалі ваен. службу з с.-г. працай. Уведзены па ініцыятыве імператара Аляксандра І з мэтай самазабеспячэння арміі харчаваннем і фуражом, адмаўлення ў мірны час ад рэкруцкіх набораў і стварэння ізаляванай ад цывільнага насельніцтва ваен. касты, якая служыла б апорай самадзяржаўна-прыгонніцкага ладу. Стварэнне ваенных пасяленняў было даручана графу А.А.Аракчэеву (з 1817 афіц. начальнік ваенных пасяленняў). З’яўляліся адной з праяў аракчэеўшчыны. Размяшчаліся на казённых землях. Першае доследнае ваеннае пасяленне ўтворана ў 1810 на тэр. б. Бабылецкага староства Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ. Пасля высялення на Украіну 667 сем’яў мясц. дзярж. сялян тут быў размешчаны асабовы склад Ялецкага пях. палка. Жанатыя салдаты і унтэр-афіцэры, якія праслужылі не менш як 6 гадоў, надзяляліся зямлёй, атрымлівалі найменне «гаспадароў» і павінны былі весці гаспадарку. У дапамогу да «гаспадароў» падсяляліся «пастаяльцы» з непаселеных батальёнаў палка. Сыны ваен. пасялян залічваліся ў кантаністы. З 1816 ваенныя пасяленні ствараліся ў шырокіх маштабах. Урад адмовіўся ад перасялення мясц. жыхароў і ўключаў іх у ваенныя пасяленні ў якасці «гаспадароў» ці «пастаяльцаў». На Беларусі ў 1817 па суседстве з Ялецкім палком быў размешчаны Полацкі пях. полк. Да 1825 ваен. пасяляне, размешчаныя ў Наўгародскай, Пецярбургскай, Магілёўскай, Херсонскай, Слабодска-Украінскай і Екацярынаслаўскай губ., склалі больш за 11% пяхоты і каля 26% кавалерыі. Некаторая рэарганізацыя праведзена ў 1826 паводле «Палажэння аб поўным складзе паселенага пешага палка і яго абавязках». Стварэнне ваенных пасяленняў не мела поспеху: пасяляне не здольны былі забяспечыць сябе харчаваннем і карысталіся дзярж. дапамогай; кантаністы ўзнаўлялі нязначную частку натуральнага змяншэння асабовага складу; замест апоры самадзяржаўя ваенныя пасяленні сталі асяродкам масавага антыпрыгонніцкага руху (паўстанні Чугуеўскага і Таганрогскага уланскіх палкоў 1819, ваен. пасялян у Старой Русе Наўгародскай губ. 1831). Паводле рэформы ваенных пасяленняў пях. пасяляне пераводзіліся ў ворныя салдаты (на Беларусі ў 1836). Кавалерыйскія ваенныя пасяленні праіснавалі да 1857, ліквідаваны разам з акругамі ворных салдатаў.
Ю.А.Балашоў. с. 446
ВАЕ́ННЫЯ РЭФО́РМЫ 1860—70-х г. у Расіі. Праведзены ва ўзбр. сілах Расійскай імперыі ў ходзе бурж. рэформаў 1860—70-х г. Выкліканы адменай прыгоннага права ў 1861 і неабходнасцю рэарганізацыі ваен. справы ў Расіі, што выявілася ў Крымскай вайне 1853—56. Ажыццяўляліся пад кіраўніцтвам ваен. міністра Дз.А.Мілюціна. У 1862—64 створана 15 ваен. акруг, у т.л. Віленская, у якую ўвайшлі і бел. губерні. Пашыралася сетка ваен. вучылішчаў (1863—64), ствараліся юнкерскія вучылішчы (1864), адкрыты новыя вышэйшыя ваен. навуч. ўстановы: Ваен.-юрыд. (1867) і Марская (1877) акадэміі. Пачалося ўзбраенне арміі наразной стралковай зброяй і артылерыяй. У 1874 замест рэкруцкіх набораў уведзена ўсесаслоўная воінская павіннасць, скарочаны тэрмін вайск. службы. Праведзена рэарганізацыя падрыхтоўкі войск, уведзены новыя вайск. статуты. У выніку рэформаў рус. армія стала ў большай ступені адпавядаць патрабаванням часу, павысілася яе баяздольнасць. Аднак і пасля іх у арміі засталіся шматлікія перажыткі прыгонніцтва. с. 446
«ВАЕ́ННЫЯ СПРА́ВЫ КАРАЛЯ́ СТАФА́НА БАТО́РЫЯ» («Sprawy wojenne króla Stefana Batornego»), збор гіст. дакументаў пра ўладаранне Стафана Баторыя. Выдадзены ў 1887 у Кракаве (у серыі «Acta Historica», т. 11). Змешчаны 164 дакументы 1576—85: лісты Баторыя да Радзівілаў, Хадкевічаў; вітанне караля пры яго вяртанні з Лівонскай вайны 1558—82, дыярыушы Я.Збароўскага пра ўзяцце замкаў Веліж, Усвяты і Вял. Лукі, Л.Дзялынскага пра аблогу і ўзяцце Веліжа, Вял. Лук і Завалочча; вальнага сейма ў Варшаве 1581; матэрыялы па перагаворах Баторыя са шведамі ў 1582, яго перапіска з Іванам IV і інш. Дакументы ўзяты з архіўных сховішчаў Польшчы, перадрукаваны з выданняў 16 ст., польск. і рас. археаграфічных выданняў 19 ст. с. 446
«ВАЕ́ННЫЯ СЯБРЫ́» , Таварыства ваенных сяброў, тайная арг-цыя ў Літоўскім асобным корпусе (Беластоцкая вобл.) у 1825. Узначальвалі мясц. шляхціц, б. філамат М.І.Рукевіч і афіцэры Літ. піянернага батальёна К.Г.Ігельстром і А.Л.Вягелін. Налічвала 45 членаў, падзялялася на 3 ступені. Мэтаю т-ва абвяшчаліся «вольнасць», «асвета сябе і іншых, узаемная дапамога і дабро агульнае». Паводле паліт. ідэалаў «Ваенныя сябры» блізкія да дзекабрыстаў. Верагодна, мелі кантакты з Паўн. і Паўд. т-вамі дзекабрыстаў і з Польскім патрыятычным т-вам. У снеж. 1825 беспаспяхова спрабавалі ўзняць паўстанне ў войску. Удзельнікі арыштаваны і прыгавораны да розных тэрмінаў катаргі і турэмнага зняволення. с. 446
ВАЁ́МІНГ (Wyoming), штат на З ЗША. Пл. 253,3 тыс. км2. Нас. 470 тыс. чал. (1993), гарадскога каля 80%. Адм. цэнтр — г. Шаен. Большую ч. тэр. займаюць Скалістыя горы. Найвыш. пункт — г. Ганет-Пік (4201 м). На У частка Вял. раўнін (1/4 тэр. штата). Клімат кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. да -12 °С у гарах, у ліп. ад 10 да 24 °С. Ападкаў за год ад 100 мм у міжгорных катлавінах да 510 мм у гарах. Рэкі адносяцца ў асноўным да сістэмы Місуры — Місісіпі, Йелаўстанскі нац. парк з ракой і воз. Йелаўстан. Горназдабыўны штат: нафта, прыродны газ, сода, каменны вугаль, золата, серабро, жал. руда, медзь, уран. Лесанарыхтоўка (хвойныя пароды). Апрацоўчая прам-сць: нафтаперагонка, нафтахімія, вытв-сць угнаенняў, шкла. У сельскай гаспадарцы 78% даходаў дае жывёлагадоўля. 38% тэр. штата займае паша. Пераважае авечкагадоўля воўнавага кірунку і гадоўля буйн. раг. жывёлы мяснога кірунку; характэрны буйныя жывёлагадоўчыя гаспадаркі — ранча і фермы. Асн. с.-г. культуры: сеяныя травы (люцэрна), ячмень, пшаніца, кукуруза, цукр. буракі, бульба. 2/3 апрацаваных зямель арашаецца. Штат перасякаюць чыгункі і аўтадарогі. Больш за 100 аэрапортаў і аэрадромаў. Турызм.
М.С.Вайтовіч. с. 446
ВА́ЖА , возера ў Беларусі, у Мёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Вята, за 12 км на ПдЗ ад г. Мёры, уваходзіць у Абстэрнаўскую групу азёраў. Пл. 2,94 км2, даўж. 2,62 км, найб. шыр. 1,11 км, найб. глыб. 5,1 км. Пл. вадазбору 24,4 км2.
Схілы катлавіны на Пд, ПдЗ і У выш. 8—10 м, месцамі да 17 м, пад лесам, на Пн і ПнЗ разараныя. На У да возера прымыкае балота, берагі месцамі сплавінныя, паўн. і зах. абразійныя, часта зліваюцца са схіламі. 2 астравы агульнай пл. 1 га. Злучана пратокай (шыр. 200 м) з воз. Абстэрна; упадае рэчка без назвы. с. 446
ВА́ЖА ПШАВЕ́ЛА (сапр. Разікашвілі Лука Паўлавіч; 26.7.1861, с. Чаргалі Душэцкага р-на, Грузія — 10.7.1915), грузінскі пісьменнік. Скончыў Гарыйскую настаўніцкую семінарыю (1882). У 1883—84 вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. Настаўнічаў. У 1879 выступіў з этнагр. нарысамі, у 1881 — з вершамі. Аўтар эпічных і філас. паэм, вершаў, драм. апавяданняў, нарысаў, публіцыст. і крытычных артыкулаў. У творах, набліжаных да нар.-паэт. легендаў і паданняў, паказаў мараль, героіку тагачаснай паўсядзённасці і мінуўшчыны, жыццё, псіхалогію і побыт горцаў, іх барацьбу за свае правы. Праблемы ўзаемаадносін чалавека і грамадства, чалавека і прыроды, любоў да радзімы і народа, услаўленне вольнага, незалежнага чалавека — асноўнае ў паэмах «Алуда Кетэлауры» (1888), «Этэры», «Бахтрыёні» (1892), «Госць і гаспадар» (1893), «Змеяед» (1901) і інш. Паасобныя вершы Важа-Пшавелы на бел. мову пераклалі С.Грахоўскі, М.Хведаровіч.
Тв.: Рус. пер. — Соч. Т. 1—2. М., 1958.
Літ.: Лундберг Е., Гогоберидзе Е. Важа Пшавела. М., 1969. с. 447
ВА́ЖНІЦА , тып старадаўняга збудавання ў гарадах і мястэчках ВКЛ, дзе ўзважвалі і вымяралі прывезеныя купцамі на продаж збожжа і інш. тавары. Найчасцей важніца — 1-павярховы мураваны ці драўляны будынак, унутры якога былі 2 памяшканні: уласна важніца, дзе захоўвалі гарадскія вагі і меры, і «мерніца», дзе ўзважвалі і вымяралі тавары. На Беларусі ў 16—18 ст. важніцы існавалі ва ўсіх значных гарадах; звычайна на гандл. плошчах, часам іх блакіравалі з ратушамі і гандлёвымі радамі. с. 447
ВАЗ , сям’я легкавых аўтамабіляў, якія выпускаюцца Волжскім аўтамаб. з-дам з 1970 (г. Тальяці, Расія). Кузаў нясучы тыпу седан, універсал або комбі. Мадэлі 2101—2107 класічнай кампаноўкі маюць назву «Жыгулі», поўнапрывадная мадэль 2121 — «Ніва», пярэднепрывадныя 2108 — «Лада-Спадарожнік», 2109 і 21099 — «Лада-Самара» і асабліва малая мадэль — «Лада-Ака» (аб’ём цыліндраў 0,65 л; разам з КАМАЗам); мадэлі, што ідуць на экспарт, — «Лада». Рабочы аб’ём рухавіка да 1,6 л, магутнасць да 58 кВт, скорасць да 155 км/гадз. с. 447
ВА́ЗА , Васа (швед. Vasa, польск. Wasa), шведская каралеўская дынастыя, якая правіла ў Швецыі (1523—1654) і Польшчы (1587—1668). Засн. Густавам І [1523—60]. Каралямі Швецыі былі яго сыны Эрык XIV [1560—68], Юхан III [1568—92], Карл ІХ [1604—11], сын апошняга Густаў ІІ Адольф [1611—32], дачка апошняга Крысціна [1632—54]. У Польшчы правілі Жыгімонт ІІІ (1587—1632, у 1592—1604 і кароль Швецыі), які ўстанавіў шведска-польскую асабістую унію [1592—99], яго сыны Уладзіслаў IV [1632—48] і Ян Казімір [1648—68]. с. 447
ВА́ЗА (франц. vase ад лац. vas пасудзіна), пасудзіна дэкар. ці утылітарнага прызначэння. Выкарыстоўваюцца для пластычнага і каляровага ўзбагачэння інтэр’ера, часам як творы манум.-дэкар. мастацтва (на фасадах будынкаў, агароджах). Вырабляюцца са шкла, фарфору, фаянсу, гліны, хрусталю, вырабных камянёў, металаў. Вядомы са стараж. часоў. У Стараж. Грэцыі ў залежнасці ад формы і прызначэння гліняныя вазы мелі розныя назвы (амфара, кратэр і інш.). Выраб і ўпрыгожванне вазы размалёўкай (вазапіс) — важная галіна ант. мастац-тва. Тэктанічная яснасць формаў, іх функцыян. апраўданасць, гарманічнасць прапорцый зрабілі стараж.-грэч. вазы класічнымі ўзорамі для еўрап. мастацтва наступных эпох. На Беларусі ў 18—19 ст. вазы выраблялі ганчары Слуцка, Барысава, Магілёва і інш. на радзівілаўскіх і Целяханскай фаянсавай мануфактурах (гл. Целяханскія фаянсавыя вырабы). Цяпер вазы вырабляюць на Мінскім і Добрушскім фарфоравых, Барысаўскім хрусталёвым заводах, шклозаводзе «Нёман», аб’яднанні «Беларуская мастацкая кераміка», Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Відарысы вазы выкарыстоўваюцца як дэкар. матыў у размалёўцы па шкле, метале, кераміцы, у ткацтве.
М.М.Яніцкая с. 447
ВАЗАВО́Е , у ВКЛ пошліна з кожнага воза за перавоз тавараў цераз мяжу. с. 447
ВА́ЗАПІС антычны, размалёўка ант. керамічных пасудзін. Бярэ пачатак ад эгейскага мастацтва. Росквіту дасягнуў у Стараж. Грэцыі. Вазы і інш. пасудзіны размалёўвалі т.зв. чорным лакам, белай і пурпурнай фарбамі, пазалотай. Кампазіцыя размалёўкі арганічна спалучалася з формай пасудзіны. У гісторыі вазапісу вядомыя стылі: геаметрычны (9—8 ст. да н.э., гарыз. палосы рытмічных лінейных узораў), «дывановы» (7 ст. да н.э., паліхромныя выявы жывёл у спалучэнні з расліннымі ўзорамі), чорнафігурны (6 ст. да н.э.) і чырвонафігурны (апошняя чвэрць 6 — пач. 4 ст. да н.э.). З 2—3 ст. да н.э. стараж.-грэч. вазапіс паступова заняпаў, саступіўшы месца лакіраваным пасудзінам з рэльефным дэкорам або накладной арнаментальнай размалёўкай. с. 447
ВАЗАПРЭСІ́Н , антыдыурэтычны гармон, нейрагармон многіх пазваночных жывёл і чалавека, які рэгулюе дыурэз. Паводле хім. прыроды — пептыд (октапептыд). Вазапрэсін вырабляецца гіпаталамусам, з якога ён паступае ў гіпофіз, потым у кроў. Выклікае скарачэнне капіляраў, што павышае крывяны ціск (прэсорны эфект) і стымулюе зваротнае ўсмоктванне вады ў ныркавых канальцах, зніжаючы дыурэз (антыдыурэтычны эфект). Недахоп вазапрэсіну ў арганізме можа прывесці да нецукр. дыябету, пры якім выдзяленне мачы рэзка павышаецца. с. 448
ВАЗА́РЫ (Vasari) Джорджа (30.7.1511, г. Арэца, Італія — 27.6.1574), італьянскі архітэктар, жывапісец, гісторык мастацтва; прадстаўнік маньерызму. Вучыўся ў Фларэнцыі ў Б.Бандынелі. Як мастак сфарміраваўся пад уплывам Мікеланджэла. У пабудовах (Палацца дэі Кавальеры ў Пізе, 1562; уласны дом, 1542; Палацца дэле Лоджэ, 1573—81 у Арэца; ансамбль Уфіцы ў Фларэнцыі, 1560— 73) эклектычна спалучаў элементы рэнесансавай і маньерыстычнай архітэктуры. Сярод жывапісных работ: фрэскі ў Палацца Век’ё ў Фларэнцыі (з 1555), у Зале Рэджа ў Ватыкане (1571—73). Аўтар «Жыццеапісанняў найбольш вядомых жывапісцаў, скульптараў і дойлідаў», 1550 (рус. пер., т. 1—5, 1956—71) аб жыцці і творчасці італьян. мастакоў эпохі Адраджэння. с. 448
ВА́ЗАЎ Іван Мінчаў (9.7.1850, г. Вазаўград, Балгарыя — 22.9.1921), балгарскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Правадзейны чл. (з 1881), ганаровы чл. Балгарскай АН (з 1921). Ганаровы д-р філал. н. (1921). Вучыўся ў Калоферскім вучылішчы ў Б.Петкава (бацькі Х.Боцева), у Плоўдзіўскай гімназіі (1867—68). Удзельнік руху за нац. вызваленне Балгарыі. Жыў у эміграцыі ў Румыніі (1876—77) і Расіі (1887—89). Міністр асветы ва ўрадзе К.Стаілава (1897—99). У творах з гіст.-гераічнай тэматыкай (зб-кі вершаў «Журба Балгарыі», 1877; «Вызваленне», 1878; цыкл ліра-эпічных паэм «Эпапея забытых», 1881—84, і інш.) і сац.-сатырычных (раман «Новая зямля», 1896, і інш.) панарама нац. жыцця на працягу паўстагоддзя. Заклаў асновы балг. л-ры пасля вызвалення ад тур. іга, даў узоры асн. яе жанраў. Раман-эпапея «Пад прыгнётам» (1889—90, бел. пер. «У ярме», 1955) пра Красавіцкае паўстанне 1876. Аўтар «Аповесцяў і апавяданняў» (т. 1—3, 1891—93), камедый («Шукальнікі цёплых месцейкаў», 1903, і інш.), гіст. драм («Да бездані», 1908; «Барыслаў», 1909; «Івайла», 1913, і інш.). На бел. мову творы Вазава перакладалі У.Анісковіч, Н.Гілевіч і В.Нікіфаровіч.
Тв.: Бел. пер. — [Апавяданні] // Скарб. Мн., 1967; Рус. пер. — Соч. Т. 1—6. М., 1956—57; Избранное. Т. 1—2. М., 1977; Пестрый мир: Юмор и сатира. М., 1986.
Літ.: Иван Вазов: Биобиблиогр. указ. М., 1962.
Г.Я.Адамовіч. с. 448
ВАЗЕЛІ́Н [франц. vaseline ад ням. Was(ser) вада + грэч. elaion аліўкавы алей], аднародная сумесь цяжкага нафтавага масла і цвёрдых вуглевадародаў (парафін, цэрэзін, петралатум). Мазепадобная белая маса, шчыльн. 870—885 кг/м3, tпл 35—60 °С. Атрымліваюць расплаўленнем вуглевадародаў у масле з далейшай ачысткай сернай к-той і адбельвальнай глінай. Выкарыстоўваюць у медыцыне (аснова мазяў), электратэхніцы, у тэхніцы для кансервацыі металавырабаў, як змякчальнік гумы. с. 448
ВАЗЕЛІ́НАВАЕ МА́СЛА , дыстыляванае высокаачышчанае нафтавае масла. Масляністая празрыстая вадкасць без паху і смаку, раствараецца ў эфіры і хлараформе. Выкарыстоўваюць у медыцыне (слабіцельнае, растваральнік камфары), парфумернай прам-сці (аснова касметычных крэмаў, губной памады), вытв-сці антыфрыкцыйных пластычных змазак, устойлівых да моцных акісляльнікаў. с. 448
ВАЗЕ́Х (сапр. Мірза Шафі; 1796, г. Гянджа, Азербайджан — 28.11.1852), азербайджанскі паэт, асветнік. Прадаўжальнік традыцый азерб. і перс. класічнай паэзіі. Пісаў інтымна-лірычныя і сатыр. вершы ў форме газелі, мухамаса, рубаі, месняві і інш. Паэтызаваў рамант. каханне, выступаў супраць заган феад. грамадства, занявольвання асобы, рэліг. фанатызму. Многія лірычныя вершы сталі нар. песнямі. Вазех — аўтар першай хрэстаматыі азерб. паэзіі, «Татарска-рускага слоўніка» для гімназій (з І.Грыгор’евым). Упершыню пераклад твораў Вазеха на рус. мову (з ням.) зрабіў М.І.Эйферт (выд. 1880, 1907).
Тв.: Рус. пер. — Лирика. М., 1971. с. 448
ВАЗІ́ЛА Аляксандр Цімафеевіч (9.9.1888, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл. — 1943 ?), грамадскі дзеяч, паэт, публіцыст. Вучыўся на вышэйшых курсах Лесгафта (у 1908 выключаны за ўдзел у рэв. руху), на курсах кааперацыі ў Петраградзе (1916—17). У 1912—13 друкаваўся ў газ. «Белорусский вестник» (літ. псеўд. Алек Дэ-Вазіліні, Аль-Вэ, Клім Злобіч, Праўдалюб, Антон Хатыня). У 1914 у г. Златауст выдаў зб. паэзіі «Хвілі» (канфіскаваны цэнзурай). У 1917—18 належаў да сацыял-дэмакратаў-інтэрнацыяналістаў, старшыня Быхаўскай пав. земскай управы. Уваходзіў у склад Бел. абл. к-та пры Усерас. Савеце сял. дэпутатаў. На Усебел. з’ездзе 1917 у Мінску выступіў супраць намераў абвясціць незалежную ад Расіі бел. дзяржаўнасць. У 1918 заг. агітацыйна-выдавецкага пададдзела Бел. аддзела Камісарыята па справах нацыянальнасцей Саюза камун Паўн. вобласці, рэдактар час. «Чырвоны шлях». Пасля 1918 ад паліт. дзейнасці адышоў. Неаднаразова быў рэпрэсіраваны. Паводле некаторых звестак загінуў у палітізалятары г._Уладзімір.
В. У. Скалабан. с. 448
ВАЗНЯ́К Міхайла (Міхаіл Сцяпанавіч; 3.10.1881, с. Воліца Несцераўскага р-на Львоўскай вобл., Украіна — 20.11.1954), украінскі літаратуразнавец. Акад. АН Украіны (1929), праф. (1939). Скончыў Львоўскі ун-т (1908). Даследаваў гісторыю стараж. ўкр. пісьменства, гісторыю нац. тэатра («Матэрыялы да гісторыі ўкраінскай песні і верша. Тэксты і заўвагі», т. 1—3, 1913—25, «Пачатак украінскай камедыі, 1619—1819», 1919; «Гісторыя ўкраінскай літаратуры», т. 1—3, 1920—24, і інш.). Многія работы прысвяціў творчасці ўкр. пісьменнікаў 19 — пач. 20 ст. Працаваў таксама ў галіне мовазнаўства («Галіцкія граматыкі ўкраінскай мовы», «Граматыка Лаўрэнція Зізанія 1596 г.», абедзве 1911) і фалькларыстыкі (склаў зб. «Украінскія народныя казкі», кн. 1—3, 1946—48). Асвятляў укр.-бел. літ. і культ. Сувязі 16—17 ст. (кн. «Пісьменніцкая дзейнасць Івана Барэцкага на Валыні і ў Львове», 1954).
Літ.: Кабржыцкая Т.В., Рагойша В.П. Карані дружбы: Бел.-ўкр. літ. ўзаемасувязі пач. ХХ ст. Мн., 1976.
В.А. Чабаненка. с. 448
ВАЗНЯСЕ́НСКІ , пасёлак у Беларусі, у Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., на р. Сож. Цэнтр Ленінскага с/с і калгаса. За 5 км на Пд ад г. Чачэрск, 60 км ад Гомеля, 42 км ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская. 399 ж., 137 двароў (1995). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. с. 449
ВАЗНЯСЕ́НСКІ Аляксандр Мікалаевіч (17.7.1888, с. Чукалы Ардатаўскага р-на, Мардовія — 16.1.1966), рускі і бел. літаратуразнавец. Д-р філал. н. (1944), праф. (1927). Скончыў Варшаўскі ун-т (1913). Працаваў у Растоўскім ун-це (1915—21), БДУ (1921—30), ВНУ Масквы і Казані. Даследаваў гісторыю рус. і ўкр. літаратур, дакастр. л-ру Беларусі (станаўленне маст. прозы Я.Коласа, стылістыку эпічнай паэзіі Я.Купалы), бел. тэатр 1920-х г., метадалагічныя пытанні літ.-знаўства. Вылучыў рэаліст. і рамант. тэндэнцыі ў дакастр. бел. л-ры, даў параўнальна-тыпалагічную характарыстыку творчасці Я.Купалы ў кантэксце еўрап. літаратур.
Тв.: Метод изучения литературы // Тр. БГУ. 1922. № 1; Классификация методов историко-литературной науки // Там жа. 1925. № 6—7; Асноўныя прынцыпы пабудовы беларускай навукі аб літаратуры. Мн., 1927; Паэмы Янкі Купалы // Узвышша. 1927. № 1; Другі Беларускі дзяржаўны тэатр // Там жа 1929. № 6; Ля вытокаў мастацкай прозы Я. Коласа // Полымя. 1928. № 8; 1929. № 1—4.
У.М.Конан. с. 449
ВАЗНЯСЕ́НСКІ Андрэй Андрэевіч (н. 12.5.1933, Масква), рускі паэт. Скончыў Маскоўскі архітэктурны ін-т (1957). Першыя зб-кі вершаў — «Парабала» і «Мазаіка» (абодва 1960). Паэмы «Майстры» (1959), «Ланжумо» (1963), «Оза» (1964), «Аповесць пад ветразямі» (1971), «Авось» (1972), «Андрэй Палісадаў» (1980) вызначаліся асабістым паэт. почыркам, які вылучаўся на фоне тагачаснай уніфікаванай паэзіі. Аўтар зб. вершаў «Антысветы» (1964), «Ахілесава сэрца» (1966), «Цень гуку» (1970), «Погляд» (1972), «Дубовы ліст віяланчэльны» (1975), «Вітражных спраў майстар» (1976, Дзярж. прэмія СССР 1978), «Спакуса» (1978), «Несвядомае» (1981), «О.Аповесць» (1982), «Прарабы духу» (1984). У паэзіі Вазнясенскага значнае месца займаюць урбаністычныя матывы, раскрываецца антыгуманізм сучаснага свету, у якім самымі ранімымі застаюцца сэрца і душа чалавека. Выдаў кнігу ўспамінаў «Мне чатырнаццаць гадоў» (1980). На бел. мову творы Вазнясенскага пераклаў Р.Барадулін (зб. «Небам адзіным», 1980).
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1983—84; Аксиома самоиска. М., 1990.
Літ.: Михайлов А. Андрей Вознесенский. М., 1970.
С.Ф.Кузьміна. с. 449
ВАЗНЯСЕ́НСКІ Мікалай Аляксеевіч (1.12.1903, в. Цёплае Тульскай вобл., Расія — 30.9.1950), савецкі дзярж. і парт. дзеяч. Акад. АН СССР (1943). Скончыў Камуністычны ун-т імя Свярдлова (1924). У 1938—41, 1942—49 старшыня Дзяржплана СССР. З 1939 нам. старшыні СНК (з 1946 — СМ) СССР. У Вял. Айч. вайну чл. Дзярж. к-та абароны. Чл. ЦК КПСС з 1939. Чл. Палітбюро з 1947 (канд. з 1941). Дэп. Вярх. Савета СССР з 1946. Аўтар кн. «Ваенная эканоміка СССР у перыяд Айчыннай вайны» (1947). Дзярж. прэмія СССР 1948. Рэпрэсіраваны па т.зв. Ленінградскай справе. с. 449
ВАЗНЯЧУ́К Леанід Мікалаевіч (5.8.1929, Мінск — 1.2.1981), бел. геолаг. Канд. геолага-мінералагічных навук (1963). Скончыў БДУ (1950). З 1969 у Ін-це геахіміі і геафізікі (цяпер Ін-т геал. навук) АН Беларусі. Навук. працы па стратыграфіі, палеагеаграфіі, геамарфалогіі і палеапатамалогіі антрапагену. Складальнік найб. дасканалай стратыграфічнай схемы антрапагенавай сістэмы Беларусі (1981). Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Літ.: Санько А.Ф., Фещенко Ф.С. Творческий вклад Л.Н.Вознячука в развитие геологии плейстоцена // Проблемы плейстоцена. Мн., 1985.
А.Ф.Санько. с. 449
ВАЗО́К , лёгкія выязныя сані ў беларусаў і інш. слав. народаў. Вядомы са стараж. часоў. Знешні выгляд і форма вазка залежалі ад заможнасці і сац. прыналежнасці іх уладальнікаў. Утульны, дэкаратыўна аздоблены кузаў меў звычайна козлы для вазніцы, яго абшывалі лубам або тонкімі дошкамі, у заможнай шляхты абівалі знутры сукном, высцілалі футрам, часам вазок быў з закрытым ці паўзакрытым верхам. Сяляне нярэдка замест вазка выкарыстоўвалі развалкі, паверх якіх у задняй частцы мацавалі трохбаковую рашотчатую спінку («драбінку») або плецены паўкош. У сельскай мясцовасці карыстаюцца і ў наш час.
В. С. Цітоў. с. 449
ВАЗУ́ЗА , рака ў Смаленскай і Цвярской абласцях Расіі, правы прыток Волгі. Даўж. 162 км, пл. бас. 7120 км2. Пачынаецца на Смаленска-Маскоўскім узвышшы. Сярэдні расход вады каля в. Пашуціна 38 м3/с. Паблізу вусця Вазузскае вадасх. (пл. 97 км2). На Вазузе гарады Сычоўка, Зубцоў. с. 449
ВАЙГА́Ч , востраў на мяжы Баранцава і Карскага мораў, тэр. Расіі. Аддзелены ад мацерыка пралівам Югорскі Шар. Пл. каля 3,4 тыс. км2. Паверхня раўнінная, у цэнтр. частцы 2 паралельныя грады. Выш. да 170 м. Складзены пераважна з гліністых сланцаў, пясчанікаў і вапнякоў. Арктычная тундра. Шмат азёр і балот. Населеныя пункты: Вайгач, Доўгая Губа, Варнек. Палярная станцыя (з 1950). с. 449
ВА́ЙДА (Isatis), род кветкавых раслін сям. капуставых. Каля 60 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўропе, Азіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі трапляецца вайда фарбавальная (І. tinctoria). Расце ўздоўж чыгунак як рэдкая занесеная расліна. Культывуецца ў Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом. Лісце суцэльнае, чаргаванае, сядзячае. Кветкі дробныя, жоўтыя, сабраныя ў гронкі. Плод — аднанасенны звіслы пляскаты стручок. Лек. (антыбіятычны і проціцынготны сродак, выкарыстоўваецца супраць хвароб селязёнкі), тэхн. (лісце мае фарбавальнікі — індыга і басму, у насенні да 30% тлустага алею тыпу льнянога), кармавыя і меданосныя расліны. с. 449
ВА́ЙДА (Wajda) Анджэй (н. 6.3.1926, г. Сувалкі, Польшча), польскі рэжысёр. Скончыў Дзярж. вышэйшую школу т-ра і кіно ў Лодзі (1954). Першыя маст. фільмы «Пакаленне» (1955), «Канал» (1956), «Попел і дыямент» (1958), прысвечаныя падзеям 2-й сусв. вайны, сталі праграмнымі творамі польск. кінематаграфічнай школы.. Экранізаваў творы польск. класічнай і сучаснай л-ры («Попел», 1965; «Краявід пасля бітвы», 1970; «Беразняк», 1971; «Вяселле», 1973; «Зямля запаветная», 1975; «Паненкі з Вілька», 1979). Складаныя праблемы сучаснасці і нядаўняга мінулага ў фільмах «Усё на продаж» (1968), «Чалавек з мармуру» (1977), «Чалавек з жалеза» (1981). Сярод апошніх работ: «Пярсцёнак з арлом у кароне», «Корчак», «Перадвелікодны тыдзень». Сярод тэатр. пастановак у Польшчы і за мяжой: «Двое на арэлях» Дж.Гібсана, «Справа Дантона» паводле С.Пшыбышэўскай (таксама экранізацыя), «Д’яблы», «Злачынства і пакаранне» і «Настасся Піліпаўна», усе паводле Ф.Дастаеўскага, «Размовы з катам» К.Мачарскага, «Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра. Працуе на тэлебачанні (серыялы, інсцэніроўкі). Дзярж. прэмія Польшчы 1974.
П.К.Мазоўка. с. 450
ВАЙДЭЛО́ТЫ , вейдалоты, язычніцкія жрацы старадаўняй Літвы, хавальнікі вечнага агню бога Перуна (Перкунаса). Вайдэлоткі ахоўвалі вечны агонь пры храме багіні Праўрымы, прыносілі ахвяры багам. У час баляў і на святы вайдэлоты спявалі і ўслаўлялі подзвігі продкаў, расказвалі пра барацьбу з іншаземнымі заваёўнікамі. Песні і легенды вайдэлотаў доўгі час бытавалі ў народаў ВКЛ і пасля прыняцця хрысціянства. с. 450
ВАЙНА́ , вырашэнне сродкамі ўзбр. насілля эканам., нац., грамадска-паліт., рэліг., тэр. і інш. супярэчнасцей паміж дзяржавамі, народамі, нацыямі і сац. групамі. Гал. сродкі вядзення вайны — узбр. сілы, армія, інш. ваенізаваныя фарміраванні. Вайна, як правіла, вядзе да буйных чалавечых ахвяр, страты матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, разбуральна ўздзейнічае на грамадства.
У першабытнаабшчынным грамадстве ўзбр. сутыкненні родаў і плямён былі разнавіднасцю барацьбы за выжыванне. З узнікненнем дзяржавы як органа ажыццяўлення ўнутр. і знешняй палітыкі пануючых класаў вайна набыла грамадска-паліт. змест, што запатрабавала стварэння спец. атрада ўзбр. людзей — арміі. Узбр. насілле станавілася ўсё больш дзейсным сродкам узбагачэння, узмацнення эканам. і паліт. панавання, заняволення народаў. Як мера ў адказ на сац. насілле і эксплуатацыю барацьба заняволеных народаў нярэдка набывала форму грамадзянскай вайны або вызваленчай.
Войны класіфікуюць паводле вылучэння найб. істотных падстаў для іх развязвання. Найб. агульныя і найчасцей выкарыстоўваліся сац.-паліт., ваен.-тэхн., маштабныя (колькасныя), гіст. падставы. Паводле сац.-паліт. падстаў войны падзяляюць на роды, тыпы і віды, кожны з іх аб’ядноўвае пэўныя групы войнаў, якія маюць падобныя сац.-паліт. прыкметы. У сучаснай ваен. тэорыі пашыраны падзел войнаў на справядлівыя і несправядлівыя. Да справядлівых адносяць войны народаў за вызваленне ад эксплуатацыі і нац. прыгнёту або для абароны сваёй краіны ад агрэсіі; несправядлівыя войны накіраваны на задушэнне нац.-вызв. барацьбы, захоп чужых тэрыторый, заняволенне і рабаванне інш. народаў і г.д. Сіламі міжнар. рэакцыі падрыхтаваны і развязаны першая сусветная вайна 1914—18, самая вял. і кровапралітная ў гісторыі чалавецтва другая сусветная вайна 1939—45. Састаўной часткай апошняй была справядлівая Вялікая Айчынная вайна Савецкага Саюза 1941— 45. У перыяд навук.-тэхн. прагрэсу войны становяцца асабліва разбуральныя. Уступленне чалавецтва ў 2-й пал. 20 ст. ў ядзерны век істотным чынам змяніла змест войнаў, адносіны да іх сусв. супольніцтва. Пагроза ядзернай вайны паставіла перад чалавецтвам пытанне пра неабходнасць выключэння войнаў як сродку вырашэння любых міждзярж. і ўнутрыдзярж. спрэчак. Статут ААН замацаваў прынцып забароны вайны. У 1974 29-я сесія Генеральнай асамблеі ААН прыняла спец. рэзалюцыю «Аб вызначэнні агрэсіі», паводле якой для дзяржавы-агрэсара прадугледжана паліт. і матэрыяльная адказнасць, а асобы, вінаватыя ў планаванні, падрыхтоўцы і развязванні вайны (агрэсіі), нясуць крымін. адказнасць. Такая ж мера пакарання выкарыстана Нюрнбергскім і Такійскім міжнар. трыбуналамі ў 1945 у адносінах да ваен. злачынцаў фаш. Германіі і мілітарысцкай Японіі, якія развязалі 2-ю сусв. вайну.
Сац. і маральны прагрэс з’яўляецца гіст. перадумовай выключэння вайны з жыцця грамадства і ўсталявання трывалага міру і згоды на зямлі. Практыка міжнар. жыцця ўсё больш схіляецца да ідэі мірнага суіснавання, спынення гонкі ўзбраенняў, абмежавання, скарачэння і ліквідацыі назапашаных сродкаў вядзення вайны (гл. Раззбраенне). Ажыццяўляюцца меры па стварэнні матэрыяльных гарантый міжнар. бяспекі; паміж вядучымі дзяржавамі заключаны пагадненні па аслабленні пагрозы вайны. Падзеі канца 1980 — пач. 1990-х г.: аб’яднанне Германіі, спыненне супрацьстаяння блокаў ваенных пасля роспуску арганізацыі Варшаўскага Дагавора 1955, выступленне сіл шматнацыянальнай кааліцыі супраць анексіі Іракам Кувейта, супрацоўніцтва краін у рамках праграмы Арганізацыі паўночна-атлантычнага дагавора (НАТО) «Партнёрства дзеля міру» па спыненні грамадз. вайны ў Босніі і Герцагавіне і г.д., — зрабілі ўплыў на ўсю структуру сучасных міжнар. адносін, павысілі аўтарытэт і ролю ААН, АБСЕ, выявілі значэнне міжнар. супрацоўніцтва ў справе процістаяння войнам і агрэсіі. Аднак у розных рэгіёнах свету не затухаюць ваен. канфлікты, гінуць людзі, знішчаюцца матэрыяльныя і культ. каштоўнасці, а на ваен. падрыхтоўку затрачваюцца вял. сродкі.
Тэр. Беларусі з-за яе геагр. становішча неаднаразова на працягу апошніх стагоддзяў станавілася арэнай самых актыўных ваен. дзеянняў, якія прывялі да вял. матэрыяльных і людскіх страт (у 2-ю сусв. вайну Беларусь страціла каля 2,5 млн. жыхароў). Пасля набыцця незалежнасці і прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 у знешняй палітыцы Беларусі перш за ўсё замацаваны прынцыпы роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы або пагрозы сілай, мірнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшання ва ўнутр. справы інш. дзяржаў. Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю тэрыторыю бяз’ядзернай зонай, а дзяржаву — нейтральнай. Прапаганда вайны, паводле нац. заканадаўства, з’яўляецца злачынствам і праследуецца ў крымін. парадку.
Літ.: Фуллер Дж.Ф. Вторая мировая война 1939—1945 гг.: Пер. с англ. М., 1956; Вержховский Д.В., Ляхов В.Ф. Первая мировая война 1914—1918 гг. М., 1964; Кибернетика, ноосфера и проблемы мира. М., 1986.
ГА.Маслыка. с. 450
ВАЙНА́ 1812 , Айчынная вайна 1812, абарончая вайна Расіі супраць французскай агрэсіі; першы этап агульнаеўрапейскай антынапалеонаўскай вайны 1812—14.
У 1810-я г. франц. імператар Напалеон І Банапарт падпарадкаваў сабе амаль усе дзяржавы Еўропы. Пасля перамог над рус.-аўстр. войскамі пад Аўстэрліцам (1805) і рускімі пад Фрыдландам (1807) Напалеон навязаў нявыгадны для Расіі Тыльзіцкі мір 1807 і прымусіў яе далучыцца да кантынентальнай блакады Англіі, што цяжка адбілася на эканоміцы Расіі. Франка-рус. адносіны абвастрыліся з-за палітыкі Францыі на Б. Усходзе і асабліва са стварэннем Варшаўскага герцагства. З 1810 абодва бакі пачалі рыхтавацца да вайны. Выкарыстаўшы эканам., паліт. і ваен. націск, шчодрыя абяцанкі саюзнікам (Прыбалтыку — Прусіі, Валынь — Аўстрыі, Беларусь, Літву і частку Украіны ў межах 1772 — Польшчы), Напалеон фактычна стварыў супраць Расіі агульнаеўрап. кааліцыю. Была падрыхтавана вялізная на тыя часы 600-тысячная т.зв. «Вялікая армія». Набытыя арміяй вопыт, дысцыпліна і ваенны геній Напалеона зрабілі яе грознай сілай. Слабасцю арміі Напалеона была рознапляменнасць і чужыя салдатам мэты вайны.
Ваен. міністр Расіі М.Б.Барклай дэ Толі (з 1810) распрацаваў буйнамаштабную праграму павышэння баяздольнасці рус. арміі, ажыццявіў шэраг мер па падрыхтоўцы тэатра ваен. дзеянняў супраць Варшаўскага герцагства і Францыі. Рамантаваліся старыя крэпасці, будаваліся новыя, фарміраваліся новыя для рус. арміі пастаянныя злучэнні — пях. карпусы і кав. дывізіі. Аляксандр І з канца 1810 усё больш схіляўся да ідэі наступальнай вайны ў саюзе з Прусіяй, ліквідацыі Варшаўскага герцагства і абвяшчэння сябе польскім каралём. 17.10.1811 Расія і Прусія заключылі саюзную ваен. канвенцыю, якая прадугледжвала рус. акупацыю ўсх. ч. Варшаўскага герцагства. У хуткім часе пасля гэтага Аляксандр І аддаў загад аб гатоўнасці ўсіх карпусоў на зах. граніцы да паходу.
У сак. 1812 сфарміраваны 3 рус. зах. арміі: 1-я (каля 120 тыс. чал., галоўнакаманд. Барклай дэ Толі) у Літве і зах. Беларусі, 2-я (каля 49 тыс. чал., галоўнакаманд. П.І.Баграціён) у наваколлі Луцка (у маі 1812 набліжана да 1-й арміі і заняла пазіцыі ў раёне Ваўкавыск—Зэльва), 3-я рэзервовая (каля 44 тыс. чал., галоўнакаманд. А.П. Тармасаў) у раёне Жытоміра, потым перамешчана пад Луцк. Іх дапаўнялі 3 асобныя корпусы (каля 103 тыс. чал.) — П.К.Эсена каля Рыгі, П.І.Мелер-Закамельскага каля Тарапца і Ф.Ф.Эртэля каля Мазыра.
21.4.1812 Аляксандр І выехаў з Пецярбурга ў Вільню ў гал. кватэру 1-й арміі і прыняў вярх. камандаванне. Даведаўшыся пра гэта, Напалеон таксама накіраваўся да сваіх войск, якія разгортваліся ў раёне Віслы. 22.6.1812 Францыя аб’явіла Расіі вайну, і 24 чэрв. яе гал. сілы перайшлі рас.-польск. граніцу ў раёне Коўна. У ходзе Віленскай аперацыі 1812 французы без бою 28 чэрв. занялі Вільню; армія Барклая дэ Толі, якую праследаваў узмоцнены авангард І.Мюрата, пачала адступаць на Свянцяны ў напрамку на Дрысенскі лагер. Франц. войскі ўклініліся паміж 1-й і 2-й рус. арміямі і атрымалі магчымасць сканцэнтраваць амаль усе сілы супраць Баграціёна, на армію якога з фронту наступалі войскі Жэрома Банапарта, а шляхі адступлення адрэзала група Даву, што накіравалася з Вільні на Мінск. Аднак Баграціён здолеў адарвацца ад праціўніка і пачаў адступленне ад Мінска. Напалеон рушыў на Глыбокае, каб перарэзаць шлях адступлення 1-й арміі і прымусіць яе прыняць бітву. Але Барклай дэ Толі, выйшаўшы з Дрысенскага лагера, пакінуў П.Х.Вітгенштэйна прыкрываць Пецярбургскі напрамак, а сам пайшоў правым берагам Зах. Дзвіны да Полацка. Аляксандр І па патрабаванні вышэйшых саноўнікаў пакінуў армію, падпісаўшы адозву «Першапрастольнай сталіцы нашай Маскве» і маніфест пра збор апалчэння. Баграціён, які ад Навагрудка накіроўваўся да Міра, даведаўся, што Даву ўжо заняў Валожын і тым самым адрэзаў шлях на Мінск. У баях каля Міра (гл. Мірскі бой 1812) і Раманава ар’ергард 2-й арміі затрымаў прасоўванне праціўніка, і Баграціён бесперашкодна адступіў на Слуцк і Бабруйск, імкнучыся апярэдзіць французаў у руху да Магілёва. Але 20 ліп. Даву першы заняў горад. Спроба Баграціёна з боем прарвацца праз Магілёў, каб злучыцца з 1-й арміяй (бітва каля Салтанаўкі), не ўдалася. Гал. сілы 2-й арміі 24 ліп. пераправіліся цераз Дняпро каля Нова-Быхава і рушылі на Мсціслаў і Смаленск. Тым часам 1-я армія 23 ліп. перайшла на левы бераг Зах. Дзвіны і заняла пазіцыю за р. Лучоса, чакаючы падыходу Баграціёна з боку Оршы, каб даць Напалеону ген. бітву. У выніку бою каля Астроўна 25—26 ліп. наступленне французаў прыпынена. 30 ліп. — 1 жн. адбыліся Клясціцкія баі 1812 паміж войскам Вітгенштэйна і корпусам Ш.Удзіно. На крайнім левым флангу «Вялікай арміі» Ж.Макданальд накіраваў адну са сваіх дывізій на Рыгу, 1 жн. заняў Дынабург. 1-я і 2-я рус. арміі 3 жн. злучыліся ў Смаленску і, выкарыстаўшы раскіданасць напалеонаўскіх войск на фронце ад Веліжа да Магілёва, 7 жн. перайшлі ў наступленне на Віцебскім напрамку. Праз 5 дзён сустрэчнае наступленне пачаў Напалеон. 16—17 жн. адбылася першая ген. бітва (гл. Смаленская аперацыя 1812). Рускія вымушаны былі пакінуць Смаленск, але, маючы забяспечаны тыл, арганізавана адступілі па маскоўскай дарозе.
Марадзёрства, рабаванне і насілле чужынцаў выклікалі гнеў і нянавісць насельніцтва. Сяляне перашкаджалі франц. арміі нарыхтоўваць харчы і фураж, знішчалі салдат, часам ішлі ў лясы і стваралі партыз. атрады. Ствараліся і армейскія партыз. атрады Дз.В.Давыдава, І.С.Дорахава, Сяславіна, Фігнера, Кудашова і інш.
У гэты час Вітгенштэйн спрабаваў выцесніць войскі Удзіно з Полацка, але быў адкінуты і адышоў да Дрысы (гл. Полацкія бітвы 1812). Ваен. дзеянні на паўд. флангу вяліся самастойна, без непасрэднай сувязі з цэнтр. напрамкам. Армія Тармасава 18 ліп. рушыла з Луцка на Кобрын і 27 ліп. перамагла пях. брыгаду корпуса Ж.Рэнье (гл. Кобрынскі бой 1812). Карпусы К.Шварцэнберга і Рэнье 12 жн. атакавалі Тармасава каля Гарадзечна (гл. Гарадзечанская бітва 1812), нанеслі яму вял. страты і гналі да Луцка. З Прусіі і Варшаўскага герцагства карпусы К.Віктора і П.Ф.Ажэро рушылі на Вільню. Супраць гарнізона Бабруйскай крэпасці (гл. Бабруйская абарона 1812) і корпуса Эртэля з Магілёва была накіравана дывізія Я.Г.Дамброўскага, а ў склад корпуса Рэнье з герцагства — зводны атрад А.Касінскага.
Для кіравання акупіраванымі тэр. Беларусі і Літвы Напалеон зацвердзіў у Вільні Часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага, улада якога пашыралася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губ. і Беластоцкую вобл., ператвораныя ў дэпартаменты з мясц. і франц. адміністрацыяй. Аналагічна былі арганізаваны Віцебская, Магілёўская і Смаленская губ., хоць яны не падпарадкоўваліся Часоваму ўраду. Рабаўніцкая сістэма фуражных і харч. нарыхтовак для франц. арміі, спроба акупац. улад правесці рэкруцкі набор у «літоўскія» войскі паводле рас. закону, рашэнне Напалеона захаваць на Беларусі і ў Літве да канца вайны прыгоннае права прывялі да масавых сял. хваляванняў.
Пасля Смаленскай бітвы 1-я і 2-я рус. арміі (каля 111 тыс. чал.) рухаліся як адна армія. 20 жн. Аляксандр І прызначыў галоўнакаманд. усімі арміямі М.І.Кутузава. Наступленне французаў актывізавалася; Напалеон ірваўся да Масквы, каб тут прадыктаваць Расіі ўмовы міру. Кутузаў вырашыў даць ген. бітву за 110 км ад сталіцы каля в. Барадзіно. 7 вер. адбылася Барадзінская бітва 1812, у якой рускія, паводле слоў Напалеона, «здабылі славу быць непераможнымі». Абодва бакі мелі велізарныя страты (у рускіх каля 46 тыс. чал.), таму Кутузаў аддаў загад адступаць далей. На ваен. нарадзе ў Філях (13 вер.) было вырашана пакінуць Маскву без бою, каб захаваць армію. Адступіўшы ад Масквы, Кутузаў скрытна перавёў армію з Разанскай на Калужскую дарогу і размясціў пад Таруцінам (т.зв. Таруцінскі манеўр). Рус. армія выйшла з-пад удару ворага, атрымала магчымасць папоўніць войскі людскімі і матэрыяльнымі рэсурсамі. Пачаліся пажары, дэмаралізаваныя і галодныя акупанты рабавалі горад. 6 дзён, што правялі ў Маскве Напалеон і яго армія, былі вырашальным фактарам, які змяніў ход вайны на карысць Расіі. Узмацніўся патрыят. рух насельніцтва, якое перашкаджала французам у нарыхтоўцы харчавання і фуражу, парушала іх камунікацыі на лініі Масква—Смаленск.
Пераканаўшыся, што заключыць мір не ўдасца, Напалеон 19 кастр. пакінуў Маскву і вырашыў адступаць па Калужскай дарозе праз багатыя паўд. губерні. Але Кутузаў бітвай пад Малаяраслаўцам 24 кастр. прымусіў Напалеона адступаць па спустошанай Смаленскай дарозе. Голад, які пачаўся ў франц. войску, гібель коней узмацніліся з вял. маразамі. Рус. армія гнала ворага, б’ючы яго з флангаў і тылу. У баях каля Краснага 16—18 ліст. французы страцілі каля 25 тыс. чал., аднак усе іх карпусы (акрамя ар’ергарда М.Нея) прабіліся па дарозе на Дуброўну, перайшлі Дняпро і ўступілі ў Оршу.
Да гэтага часу змяніліся абставіны і на стратэг. флангах. На Валыні з 3-й арміяй Тармасава 19 вер. злучылася Дунайская армія П.В.Чычагова, што дало колькасную перавагу рус. арміі над праціўнікам (60 тыс. чал. супраць 43 тыс.). 30 кастр. армія Чычагова рушыла па пінскім шляху праз Пружаны на Слонім, 13 ліст. каля Новага Свержаня яна перайшла Нёман. Войскі Вітгенштэйна пасля Полацкай бітвы 18—20 кастр. адцяснілі французаў да Лепеля і Докшыц, пасля Чашніцкіх баёў 1812 — да Чарэі. Пераправай Напалеона (за ім і арміі Кутузава) цераз Дняпро пачалася Бярэзінская аперацыя 1812. У ёй рус. камандаванне планавала акружыць і знішчыць праціўніка канцэнтрычнымі дзеяннямі арміі Чычагова, Вітгенштэйна, 1-й і 2-й армій Кутузава. 16 ліст. войскі Чычагова ўзялі Мінск, а 21 ліст. — Барысаў, што абазначала поўнае перасячэнне шляхоў адступлення французаў. Толькі рашучыя і дакладныя дзеянні Напалеона, які, стрымліваючы націск Кутузава і Вітгенштэйна, выбіў Чычагова з Барысава і 26—28 ліст. пераправіў свае войскі цераз Бярэзіну, дазволілі рэшткам «Вялікай арміі» адступіць на Смаргонь і Вільню. Тым не менш вынікі бярэзінскай пераправы былі для Напалеона катастрафічныя. Пад яго камандаваннем заставалася не больш як 10 тыс. чал., і баявога значэння гэтая група практычна не мела. Пасля Маладзечанскага бою 1812 супраціўленне французаў па сутнасці спынілася. Галодныя і замёрзлыя салдаты кідалі зброю і неарганізаваным натоўпам рухаліся да Вільні. 5 снеж. ў Смаргоні Напалеон, даручыўшы камандаванне Мюрату, паехаў у Парыж. У Вільню Мюрат прывёў каля 4 тыс. баяздольных салдат. 10 снеж. іх выбіў з горада армейскі авангард Я.І.Чапліна, а рэшткі ўцяклі праз Коўна да прускай граніцы. Поўны разгром цэнтр. групоўкі Напалеона вызначыў і становішча войск на флангах, якія адступілі праз Беласток на Варшаву і праз Шаўлі ва Усх. Прусію. Прыбыццё 22 снеж. Аляксандра І у гал. кватэру Кутузава ў Вільні і пераход да цара ўсёй паўнаты ваен.-паліт. кіраўніцтва азначалі завяршэнне абарончага перыяду вайны і курс на вайну ў Еўропе.
Руска-англа-шведскі саюз склаў аснову 6-й антыфранц. кааліцыі, да якой на працягу 1813 далучыліся Прусія і Аўстрыя. Вайна скончылася поўным падзеннем і паражэннем імперыі Напалеона, рэстаўрацыяй у Францыі каралеўскай улады і дынастыі Бурбонаў. У вызваленых краінах Еўропы аднаўляліся феад.-абсалютысцкія рэжымы, для іх падтрымкі ў 1815 створаны Свяшчэнны саюз. Паводле Парыжскага мірнага дагавору 1814 і пастаноў Венскага кангрэса 1814—15 Варшаўскае герцагства пераходзіла пад кіраванне Расіі, утворана Каралеўства Польскае. Аляксандр І адхіліў прапанову Кутузава аб канфіскацыі маёнткаў шляхты, якая выступіла на баку Напалеона, і абвясціў амністыю жыхарам зах. губерняў — удзельнікам вайны супраць Расіі пры ўмове, што яны вернуцца на радзіму на працягу 2 месяцаў (пазней гэты тэрмін быў прадоўжаны).
Вайна прынесла велізарныя страты абодвум бакам. Людскія страты напалеонаўскай арміі ацэньваюцца ў 80%, рус. — у 50% ад колькасці воінаў, што прымалі ўдзел у вайне. Скарацілася колькасць насельніцтва Беларусі, асабліва гарадскога. Матэрыяльныя страты 5 бел.-літ. губерняў і Беластоцкай вобл., паводле тагачасных падлікаў, склалі каля 160 млн. руб. серабром. Толькі добрыя ўраджаі 1813 і 1814 выратавалі ад масавага голаду і эпідэмій.
У гонар перамог рус. войск над арміяй Напалеона на тэр. Беларусі пастаўлены помнікі ў Брэсце, Верхнядзвінску, Віцебску, Кобрыне, Маладзечне, Полацку, Друі, у вёсках Астроўна, Капцэвічы, Клясціцы, Паддубна, Салтанаўка, Сапяжынка, Студзёнка і інш.
Літ.: Богданович М. История Отечественной войны 1812 г. по достоверным источникам. Т. 1—3. СПб., 1859—60; Харкевич В.Н. Война 1812 г. От Немана до Смоленска... Вильна, 1901; Тарле Е.В. Нашествие Наполеона на Россию, 1812 г. М., 1992.
В. В. Антонаў. с. 450
ВАЙНА́ ЗА НЕЗАЛЕ́ЖНАСЦЬ ІСПА́НСКІХ КАЛО́НІЙ У АМЕ́РЫЦЫ 1810—26 , вызваленчая вайна лац.-амер. калоній супраць ісп. панавання. Эканам. абмежаванні, немагчымасць атрымаць аўтаномію калоній у межах ісп. манархіі, малое прадстаўніцтва ў картэсах (ад 15-мільённага насельніцтва калоній 9 дэпутатаў, ад 12-мільённай Іспаніі 36) і інш. выклікалі незадаволенасць у крэолаў. У 1808—09 адбыліся антыісп. ўзбр. выступленні, задушаныя калан. ўладамі. Вайна пачалася ў 1810 паўстаннямі ў Каракасе, Буэнас-Айрэсе, Багаце і інш. буйнейшых цэнтрах Лац. Амерыкі, дзе была ліквідавана ісп. адміністрацыя і створаны часовыя рэв. ўрады — хунты. На 1-м этапе вайны (1810—18) адным з цэнтраў рэв. барацьбы была Венесуэла, у паліт. жыцці якой мела ўплыў «Патрыятычнае т-ва» (кіраўнік Ф.Міранда, адзін з гал. членаў С.Балівар). Аднак з-за адсутнасці сродкаў, зброі і падтрымкі насельніцтва першая (1811—12) і другая (1813—14) Венесуэльская рэспублікі палі. У «Пісьмах з Ямайкі» (1815) Балівар выклаў новую праграму вызв. руху (барацьба за адмену рабства, надзяленне зямлёй салдат вызв. арміі). Створаная ім на востраве каля берагоў Венесуэлы рэв. армія ў 1816 уступіла ў краіну і нанесла паражэнне ісп. войскам. У Мексіцы ў 1810—15 вайна набыла характар масавага сял. паўстання (кіраўнік М.Ідальга) — захопліваліся крэольскія латыфундыі, вярталіся землі індзейцам. Паўстанцы занялі некалькі буйных гарадоў і наблізіліся да Мехіка. Пасля паланення і расстрэлу іспанцамі Ідальга рух узначаліў яго паплечнік Х.М.Марэлас. У 1813 абвешчана незалежнасць, у 1814 прынята канстытуцыя рэспублікі. Аднак у 1815 іспанцы разграмілі паўстанцаў, пакаралі смерцю Марэласа і часова аднавілі ў Мексіцы калан. рэжым. На 2-м этапе вайны (1819—26) вызв. армія Балівара здзейсніла паход праз высакагорныя перавалы Андаў у Новую Гранаду, разграміла ісп. войскі ў бітве каля г. Баяка (1819), разам з войскамі новагранадскага ген. Ф.Сантандэра ўступіла ў сталіцу Багату і вызваліла ўсю тэр. краіны. На пач. 1821 поўнасцю вызвалена Венесуэла. Было абвешчана стварэнне аб’яднанай дзяржавы Вял. Калумбія (Венесуэла, Новая Гранада, Панама і, пасля вызвалення, Эквадор). У Мексіцы з 1820 пасля задушэння сял. руху барацьбу вялі крэолы-сепаратысты на чале з А.Ітурбідэ, які пасля выгнання іспанцаў у 1821 абвясціў сябе імператарам. Пасля яго звяржэння краіна абвешчана незалежнай федэратыўнай рэспублікай (1824). У 1824 ісп. войскі разгромлены ў Перу. У 1826 завершана вызваленне Верхняга Перу (названа ў гонар Балівара Балівіяй), апошнія ісп. войскі выцеснены з узбярэжжа Чылі і Перу. У ходзе вайны праведзены асобныя дэмакр. рэформы, аднак не вырашана агр. пытанне. Пад уладай Іспаніі засталіся толькі Куба і в-аў Пуэрта-Рыка.
Літ.: Линч Дж. Революции в Испанской Америке, 1808—1826: Пер. с англ. М., 1979; Глинкин А.Н. Дипломатия Симона Боливара. М., 1991.
У.Я.Калаткоў. с. 453
ВАЙНА́ ЗА НЕЗАЛЕ́ЖНАСЦЬ У ПАЎНО́ЧНАЙ АМЕ́РЫЦЫ 1775—83 , Амерыканская рэвалюцыя, рэвалюцыйная вызв. вайна 13 паўн.-амер. калоній супраць брыт. панавання, у ходзе якой утворана незалежная дзяржава — Злучаныя Штаты Амерыкі. Узмоцнены пасля Сямігадовай вайны 1756—63 прыгнёт з боку ўрада брыт. караля Георга ІІІ (забарона каланістам перасяляцца за Алеганскія горы, паводле закону 1765 абкладанне гербавым зборам камерцыйных і юрыд. дакументаў, паводле законаў Таўншэнда 1767 увядзенне ўвозных пошлін на англ. тавары і інш.) выклікаў супраціўленне ў калоніях. Дэманстранты знішчалі прывезеную з Англіі гербавую паперу, у канцы 1765 створаны першыя рэв. арг-цыі «Сыноў свабоды», у снеж. 1773 адбылося т.зв. «бостанскае чаяпіцце», калі каланісты прабраліся на англ. судны ў гавані і скінулі ў мора цюкі з чаем. 1-ы Кантынентальны кангрэс прадстаўнікоў калоній у Філадэльфіі (вер. 1774) вызначыў эканам. палітыку калоній (адмаўленне ад брыт. тавараў, падтрымка мясц. вытв-сці) і яе рэалізацыю праз стварэнне на месцах «к-таў па праверцы». Каланісты ўзбройваліся і стваралі атрады «мінітменаў» («людзей мінуты»), гатовых па трывозе сабрацца і ўступіць ў бой. У пач. вайны суадносіны сіл былі на карысць Англіі, якая мела найб. моцны ў свеце ВМФ і добра падрыхтаваную рэгулярную армію. Першая бітва 19.4.1775 каля Лексінгтана і Конкарда паблізу ад Бостана, калі мінітмены не далі англ. войскам захапіць склад зброі, стала сігналам да ўзбр. паўстання ва ўсіх калоніях, пачалі партыз. вайну атрады валанцёраў. З-за немагчымасці стварыць неперарыўную лінію фронту ўздоўж 1500-мільнага ўзбярэжжа Атлантычнага ак. агульны стратэг. план англічан прадугледжваў захоп гал. партовых гарадоў, задушэнне паўстанняў у калоніях блакадай. У першых баях каланісты паспяхова выкарысталі супраць англ. лінейных баявых парадкаў рассыпны стралк. строй. 2-і Кантынентальны кангрэс 15.6.1775 абвясціў пра стварэнне адзінай арміі каланістаў і прызначыў яе галоўнакаманд. Дж.Вашынгтона; цэнтрам сканцэнтравання паўстанцкіх войск стаў Масачусетс. Страціўшы забітымі і параненымі каля 1,1 тыс. чал. з 2,5 тыс., 17.6.1775 англ. войскі захапілі вышыню над Бостанам Банкер-Хіл. У ходзе вайны каланісты падзяліліся на патрыётаў (дробныя рамеснікі, наёмныя рабочыя, закантрактаваныя слугі, фермеры, нац. буржуазія, паўд. плантатары; цэнтр руху — калоніі Новай Англіі) і лаялістаў — праціўнікаў незалежнасці (зямельная арыстакратыя, чыноўнікі англ. калан. адміністрацыі, частка купцоў, духавенства англіканскай царквы; апора — калоніі Нью-Йорк, Джорджыя, Паўд. Караліна). Апошнія ваявалі ў брыт. арміі (каля 30 тыс. чал.), перадавалі шпіёнскія весткі англічанам, стваралі ўзбр. банды. Ваен. дзеянні ў 1776—77 разгарнуліся гал. чынам на Пн краіны. Атрады каланістаў у сак. 1776 занялі Бостан. Англ. галоўнакаманд. У.Хоу перакінуў войскі на 300 суднах да Нью-Йорка і захапіў горад. Вясной 1776 большасць калоній абвясцілі сябе суверэннымі рэспублікамі (штатамі). 4 ліп. кангрэс прыняў Дэкларацыю незалежнасці 1776 аб утварэнні ЗША. Былі праведзены сац. і паліг. пераўтварэнні (скасавана забарона пасяленняў за Алеганамі, уведзены максімум рыначных цэн на прадметы першай неабходнасці, зніжаны маёмасны цэнз для выбаршчыкаў, устаноўлены кантроль выбарных заканад. органаў за выканаўчай уладай і інш.). Пазней кангрэс выкупіў некалькі тысяч неграў-рабоў для вярбоўкі ў армію, многія з іх вызначыліся ў баях. Пасля заняцця англічанамі Філадэльфіі (лета 1777) Кантынентальны кангрэс эвакуіраваўся ў Балтымар. Не здолеўшы прасунуцца ў глыб краіны ў цэнтр. штатах, англ. камандаванне вырашыла адсекчы Новую Англію ад астатніх калоній. Накіраваная з Канады ў раён Нью-Йорка на злучэнне з войскам Хоу 7-тысячная англ. армія пад камандаваннем ген. Дж.Бургойна трапіла ў акружэнне і 17.10.1777 капітулявала каля Саратогі. Гэтая перамога палепшыла міжнар. становішча ЗША, якія здолелі таксама выкарыстаць знешнепаліт. супярэчнасці Англіі з інш. еўрап. дзяржавамі. Паводле Амерыкана-французскага дагавора 1778 Францыя накіравала свае эскадры і сухап. войскі ў Амерыку. Вялікабрытаніі абвясцілі вайну Іспанія (1779) і Галандыя (1780), імператрыца Расіі Кацярына ІІ восенню 1775 адмовіла Георгу III накіраваць у Амерыку 20 тыс. рас. салдат на задушэнне «мяцяжу» і 9.3.1780 абвясціла дэкларацыю аб «узбр. нейтралітэце». У 1778—81 англічане перанеслі ваен. дзеянні ў паўд. штаты, захапілі буйныя партовыя гарады, аднак не здолелі прасунуцца ў глыб краіны. Восенню 1781 рэгулярныя войскі Вашынгтона разам з франц. часцямі пры падтрымцы з мора франц. флоту акружылі каля віргінскага г. Йорктаўн 7-тысячную армію англ. ген. Ч.Карнуоліса, якая капітулявала 19.10.1781. На моры ўзбр. камерцыйныя судны-каперы каланістаў (да 1,5—2 тыс.) блакіравалі шляхі забеспячэння англічан. За гады вайны амерыканцы захапілі каля 2 тыс. англ. гандл. суднаў з 12 тыс. матросаў. Усяго за вайну Англія перакінула да атл. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі палову ВМФ, 90 тыс. салдат (у т.л. 30 тыс. наёмнікаў-гесенцаў). У вайне на амер. баку ўдзельнічалі каля 7 тыс. еўрап. добраахвотнікаў, у т.л. ўраджэнец Беларусі Т.Касцюшка. Паводле Версальскага мірнага дагавора 1783 Вялікабрытанія прызнала незалежнасць ЗША.
Літ.: Война за независимость и образование США М., 1976; Зотов А.А. США негры и война за независимость, 1775—1783. М., 1988.
У.Я.Калаткоў. с. 454
ВАЙНА́ МАСКО́ЎСКАЙ ДЗЯРЖА́ВЫ З ВЯЛІ́КІМ КНЯ́СТВАМ ЛІТО́ЎСКІМ 1492—94 . вайна Маскоўскай дзяржавы за ўсх.-слав. землі, што былі ў складзе ВКЛ. Ваенныя дзеянні пачаліся пасля смерці вял. кн. ВКЛ Казіміра IV. Рус. войскі ў жн. 1492 занялі Любуцк і Мцэнск, а восенню Хлепень і Рагачоў. У гэты час да Масквы «ад’ехалі» вярхоўскія князі з парубежных раёнаў ВКЛ, што дазволіла Івану III без цяжкасці заняць землі ў вярхоўях Акі. Рыхтуючыся пашырыць ваен. дзеянні, ён пачаў ствараць ваен. кааліцыю супраць ВКЛ. Каб спыніць ваен. дзеянні, віленскі двор прапанаваў выдаць дачку Івана III Алену Іванаўну замуж за вял. кн. ВКЛ Аляксандра; праведзены перагаворы аб сватанні, заручынах і вяселлі Аляксандра і Алены. У выніку пагаднення да Маскоўскай дзяржавы адышлі землі ў бас. Верхняй Акі і Вяземскае княства. ВКЛ адмовілася ад прэтэнзій на Ноўгарад, Пскоў, Цвер і Разань, прызнала ўсе «ад’езды» вярхоўскіх князёў. с. 454
ВАЙНА́ МАСКО́ЎСКАЙ ДЗЯРЖА́ВЫ З ВЯЛІ́КІМ КНЯ́СТВАМ ЛІТО́ЎСКІМ 1500—03 , вайна за аб’яднанне ўсх.слав. зямель у складзе Маскоўскай дзяржавы. Фармальнай прычынай для вайны сталі ганенні ў ВКЛ на праваслаўных і новы пераход парубежных князёў пад уладу Масквы. Адна група рус. войск заняла гарады Бранск, Старадуб, Гомель, Рыльск і інш., другая накіравалася да Смаленска. Конны корпус ВКЛ у бітве на Вядрошы 1500 быў амаль цалкам разбіты. У маі 1501 рус. войскі рушылі далей, а ў чэрв. на паўд. землі ВКЛ напалі крымскія татары. Іван ІІІ накіраваў ва ўсх. Беларусь аб’яднаныя сілы, якія пад Мсціславам разбілі войскі ВКЛ. Летам 1502 маскоўскае войска зноў асадзіла Смаленск, але вымушана было адступіць. Яно заняло Оршу, мсціслаўскія воласці, землі на Віцебшчыне і Полаччыне. 4.3.1503 у Маскву прыбыло пасольства ВКЛ; былі падрыхтаваны «перамірчыя граматы», якія абвяшчалі 6-гадовае перамір’е і вызначылі новыя межы паміж дзяржавамі. Да Масквы адышлі вял. тэрыторыі з гарадамі Белая, Бранск, Веліж, Гомель, Дарагабуж, Масальск, Мцэнск, Невель, Ноўгарад-Северскі, Старадуб, Чарнігаў і інш. с. 454
ВАЙНА́ МАСКО́ЎСКАЙ ДЗЯРЖА́ВЫ З ВЯЛІ́КІМ КНЯ́СТВАМ ЛІТО́ЎСКІМ 1507—08 , вайна за аб’яднанне ўсх.-слав. зямель у складзе Маскоўскай дзяржавы. У лют. 1507 віленскі сейм прыняў рашэнне аб вяртанні зямель, страчаных у папярэдніх войнах. У крас. 1507 конныя маскоўскія палкі ўчынілі набегі на Полацк і Смаленск; у ліст. 1507 яны асадзілі Крычаў і Мсціслаў. Калі на дапамогу асаджаным стала падыходзіць паспалітае рушэнне ВКЛ, рус. войскі вярнуліся ў свае землі. Другі этап вайны звязаны з Глінскіх мяцяжом 1508. Сабраўшы каля 2 тыс. чал., М.Л.Глінскі заняў Тураў і Мазыр, спрабаваў захапіць Слуцк і інш. гарады. Вял. князь маскоўскі Васіль ІІІ накіраваў пад Слуцк на дапамогу Глінскаму войска на чале з В.І.Шамячычам, а палкі Д.Шчэні і Я.Захар’іна — на Смаленск, трэцюю групу войска — на Полацк. Шамячыч і Глінскі аблажылі Мінск, рабілі рэйды аж да Слоніма. Паспалітае рушэнне ВКЛ, аб’яднаўшыся з польск. войскам (усяго 15—16 тыс. чал.), пад камандаваннем К.І.Астрожскага прымусіла Шамячыча і Глінскага адступіць, а маскоўскае войска — зняць аблогу Оршы. Асобныя атрады ВКЛ напалі на Северскую зямлю, занялі Дарагабуж і Таропец. Маскоўскія ваяводы неўзабаве зноў вярнулі гэтыя гарады. Вайна скончылася безвынікова. Пагадненне аб чарговым «вечным міры» замацавала паміж дзяржавамі ранейшыя межы.
Г.М.Сагановіч. с. 455
ВАЙНА́ МАСКО́ЎСКАЙ ДЗЯРЖА́ВЫ З ВЯЛІ́КІМ КНЯ́СТВАМ ЛІТО́ЎСКІМ 1512—22 , вайна за аб’яднанне ўсх.-слав. зямель у складзе Маскоўскай дзяржавы. У выніку трох паходаў (1512, 1513, 1514) маскоўскія войскі авалодалі Смаленскам. Імкнучыся выкарыстаць поспех, яны занялі Мсціслаў, Крычаў, Дуброўну, перайшлі Дняпро, Друць і толькі каля Бярэзіны спынены перадавымі атрадамі Жыгімонта І Старога. У час Аршанскай бітвы 1514 гетман найвышэйшы К.І.Астрожскі разбіў 80-тысячнае маскоўскае войска, але вярнуць Смаленск не змог. У 1515 маскоўскія войскі хадзілі на Полацк, Віцебск і Мсціслаў, Браслаў і Друю, а войскі ВКЛ на Северскую зямлю і Вял. Лукі. Летам 1517 пасольства Жыгімонта І спрабавала дамовіцца пра спыненне вайны, але беспаспяхова, і ваен. дзеянні актывізаваліся. Летам 1518 маскоўскае войска рушыла на Полацк, Віцебск і ў Падняпроўе, у інш. месцах даходзіла да Слуцка, Мінска, Новагародка. У 1519 маскоўскія войскі займалі многія гарады і вёскі, бралі ў палон жыхароў. У 1520 пасольства ВКЛ дамовілася пра спыненне ваен. дзеянняў. У 1522 падпісана перамір’е на 5 гадоў. Смаленск застаўся ў Маскоўскай дзяржаве, а шматлікі «маскоўскі палон» — у ВКЛ. с. 455
ВАЙНА́ МАСКО́ЎСКАЙ ДЗЯРЖА́ВЫ З ВЯЛІ́КІМ КНЯ́СТВАМ ЛІТО́ЎСКІМ 1534—37 , вайна за аб’яднанне ўсх.-слав. зямель у складзе Маскоўскай дзяржавы, за землі, страчаныя ў час папярэдніх войнаў. У жн. 1534 корпус на чале з І.Вішнявецкім накіраваны на Смаленск, а корпус А.Неміровіча — у Северскую зямлю. Першы не здолеў авалодаць горадам, другі заняў толькі Радагошч. Зімой маскоўскае войска папаліла і зруйнавала на Беларусі неўмацаваныя гарадкі, але пад вясну вярнулася дадому. У 1535 паспалітае рушэнне ВКЛ злучылася з польскім войскам і накіравалася ў Северскую зямлю, дзе заняло Гомель, Почап, Радагошч, Старадуб. У чэрв. 1535 маскоўскія войскі зноў напалі на ВКЛ, спалілі Крычаў, Дуброўну, Оршу. Неўзабаве войскі ВКЛ адступілі з Северскай зямлі, пакінуўшы за сабой толькі Гомель. У канцы зімы 1536 невял. сілы ВКЛ спрабавалі захапіць Себеж. Летам 1536 маскоўскія войскі разгарнулі ваен. дзеянні ў бел. Падняпроўі, але былі разбіты пад Крычавам. У лют. 1537 дасягнута пагадненне: Гомель застаўся ў ВКЛ, Себеж і Завалочча перададзены Маскоўскай дзяржаве, астатнія межы засталіся нязменныя. с. 455
ВАЙНА́ РАСІ́І З РЭ́ЧЧУ ПАСПАЛІ́ТАЙ 1632—34 , Смаленская вайна, вайна Расійскай дзяржавы за Смаленскую, Чарнігаўскую і Северскую землі, якія ў выніку Дэулінскага перамір'я 1618 засталіся ў складзе Рэчы Паспалітай. Цар Міхаіл Фёдаравіч і яго бацька патрыярх Філарэт накіравалі ў вер. 1632 на Смаленск 40-тысячнае войска пад камандаваннем ваяводы М.Б.Шэіна. Яно заняло Себеж, Невель, Усвяты, Дарагабуж, Старадуб, у студз. 1633 асадзіла Смаленск. Рас. войскі праніклі ў глыб Беларусі, авалодалі Асвеяй, Друяй, Полацкам (акрамя крэпасці), Прапойскам, асадзіла Мсціслаў і Крычаў. Гетман польны ВКЛ К.Радзівіл перакінуў у Смаленск падмогу, частка казакаў і дваран пакінула рас. войска. У канцы жн. 1633 да Смаленска падышоў кароль польскі і вял. кн. ВКЛ Уладзіслаў IV з 25-тысячным войскам, якое адцясніла рас. войска ад Смаленска і акружыла яго. 25.2.1634 Шэін падпісаў акт аб капітуляцыі, паводле якога рэшткі рас. арміі (8 тыс. чал.), пакінуўшы ўсю артылерыю і інш. зброю, адышлі з-пад Смаленска. Паводле Палянаўскага міру 1634 Расія атрымала г. Сярпейск, крэпасці Трубчэўск, Ахтырку і Лебядзін. Рэч Паспалітая вярнула большасць захопленых зямель, Уладзіслаў IV афіцыйна адмовіўся ад прэтэнзій на рас. трон.
А. П. Грыцкевіч. с. 455
ВАЙНА́ РАСІ́І З РЭ́ЧЧУ ПАСПАЛІ́ТАЙ 1654—67 , вайна, распачатая расійскім царом Аляксеем Міхайлавічам за землі Смаленшчыны, Беларусі, Украіны і Літвы. Для пачатку вайны царскі ўрад выкарыстаў спрыяльныя для яго абставіны: Рэч Паспалітая была аслаблена ў выніку нац.-вызв. і антыфеад. вайны 1648—51 на Украіне і Беларусі і наступнымі канфліктамі з аўтаномнай гетманскай (усх.) Украінай. 1.10.1653 Земскі сабор даў згоду прыняць Украіну пад уладу Расіі, што азначала вайну з Рэччу Паспалітай. У планах Б.Хмяльніцкага і казацкай старшыны былі намеры далучыць да Украіны Бел. Палессе і Падняпроўе.
У маі 1654 рас. войскі пачалі ваен. дзеянні. Ад Масквы на Смаленск і далей на Беларусь рушыла асн. войска на чале з царом. З Пн на Беларусь наступала войска В.П.Шарамецева. Ад Бранска на Мсціслаўскае ваяв. наступала армія кн. А.М.Трубяцкога. Агульныя сілы рас. войск складалі 80—83 тыс. чал. З Пд на Беларусь уздоўж Дняпра наступала казацкае войска (20 тыс. чал.) наказнога гетмана І.Залатарэнкі. Ім супрацьстаяла войска ВКЛ на чале з вял. гетманам ВКЛ Я.Радзівілам (да 20 тыс. чал.), а таксама гарнізоны замкаў. 30.6.1654 пасля аблогі капітуляваў Полацк. 23.9.1654 пасля 2-месячнай аблогі здаўся Смаленск. У выніку баёў рас. войскі занялі Дзісну, Друю, Глыбокае, Невель; пасля аблогі і некалькіх штурмаў 17.11.1654 узяты Віцебск. Упарта абараняўся Мсціслаў, але 22.7.1654 ён захоплены войскамі Трубяцкога. У час штурму горада амаль усе яго жыхары (каля 15 тыс. паводле рас. дакументаў) былі перабіты (т.зв. «Трубяцкая разня»). Падобны лёс напаткаў і Гомель. 12.10.1654 рас. войскі ўзялі і спалілі Дуброўну, а яе жыхароў адправілі ў Расію. Крычаў здаўся атраду бел. шляхціца К.Паклонскага, які перайшоў на бок цара. Магілёў капітуляваў без асаблівага супраціўлення. Казакі Залатарэнкі захапілі Чачэрск, Рэчыцу і Жлобін. Моцную Быхаўскую крэпасць казакі не здолелі захапіць нават пасля 11-месячнай аблогі. Войска Радзівіла з-за сваёй малалікасці вяло манеўраную вайну, нападаючы на асобныя атрады рас. арміі. Гетман польны ВКЛ В.Гасеўскі 3.8.1654 разбіў маскоўскае войска пад Оршай. 12.8.1654 каля Шклова Радзівіл нанёс паражэнне ўдвая большаму войску ваяводы кн. Я.К.Чаркаскага, але 24.8.1654 каля мяст. Шапялевічы (цяпер Круглянскі р-н) пацярпеў паражэнне; страціўшы каля 1 тыс. чалавек, паранены Радзівіл адступіў ад Смілавіч і Мінска. Гэтым у ліст. 1654 і была скончана 1-я кампанія вайны. Цар дасягнуў сваёй мэты: была занята Смаленшчына і землі на У ад Дняпра. Але на гэтай тэр. працягвалася барацьба: сял. атрады самаабароны (паводле рас. тэрміналогіі «шиши») перашкаджалі рас. дваранам і «дзецям баярскім» захопліваць і вывозіць у свае маёнткі ў Расію сял. сем’і, рабаваць і паліць вёскі. Радзівіл перадаваў гэтым атрадам зброю, часам каардынаваў іх дзеянні. Спробы Радзівіла заняць Магілёў і Віцебск у лют. і вясной 1655 не далі вынікаў. У час зімовага контрнаступлення войскам ВКЛ удалося вярнуць Копысь, Дуброўну і Оршу. Зімою 1655 у Езярышчах і Суражы мясц. жыхары паўсталі, частку рас. гарнізонаў перабілі ці ўзялі ў палон. Каб перашкодзіць войску ВКЛ наступаць на Магілёў, у міжрэчча Дняпра і Бярэзіны былі перакінуты казацкія атрады Залатарэнкі, якія ў сак. 1655 захапілі Бабруйск, Каралеўскую Слабаду, Глуск, а пазней і мяст. Свіслач.
У маі 1655 пачалася 2-я кампанія гэтай вайны. Гал. задачай рас. войскі ставілі захоп усёй Беларусі і сталіцы ВКЛ Вільні. Група войск стольніка З.Ф.Лявонцьева з баямі зноў заняла Дуброўну, Оршу і Копысь. 27.6.1655 войскі кн. А.І.Лабанава-Растоўскага занялі Лукомль. 3.7.1655 царскія войскі і казакі захапілі Мінск. У жн. 1655 армія Трубяцкога спрабавала ўзяць моцную крэпасць Слуцк, але горад выстаяў. Далейшы рэйд яго арміі быў удалым: з баямі ўзяты Клецк, Ляхавічы, Мыш, Мір, Сталавічы, Новагародак. Наступленне рас. войск і казакаў ішло ўздоўж Нёмана. Былі ўзяты Нясвіж, Карэлічы, Стоўбцы, Любча, Ліда, Слонім. Вяртаючыся назад, Трубяцкой і Залатарэнка ў вер. 1655 зноў спрабавалі авалодаць Слуцкам, але вымушаны былі адступіць. 8.8.1655 войскі гал. рас. групоўкі на чале з Чаркаскім і Залатарэнкам штурмам узялі Вільню. У жніўні рас. войскі ўзялі Коўна і Гародню (Гродна). На Пд Беларусі восенню рас. войскі і казакі занялі Тураў. У выніку кампаніі 1655 рас. войскі занялі б.ч. Беларусі і частку Літвы. Сітуацыя ўскладнілася тым, што ўлетку 1655 на Польшчу напала Швецыя і заняла амаль усю яе тэрыторыю. Радзівіл і значная частка літоўскай і жамойцкай шляхты 20 кастр. заключылі Кейданскі дагавор 1655, які разарваў дзярж. сувязь ВКЛ з Польшчай і аформіў унію са Швецыяй. Аднак пэўная частка бел. шляхты прынесла прысягу цару Аляксею Міхайлавічу, другая частка на чале з віцебскім ваяводам П.Сапегам захавала вернасць Рэчы Паспалітай. У сак. 1656 унія ВКЛ са Швецыяй была скасавана, а шведскія войскі выведзены з Жамойціі. У выніку моцнага нац.-вызв. руху ў Польшчы шведы былі выгнаны з краіны. Рыхтуючыся да вайны са Швецыяй за Прыбалтыку, Расія 31 снеж. заключыла з Рэччу Паспалітай Віленскае перамір’е 1656 і ваен. дзеянні былі спынены. Расія прадугледжвала ваен. саюз з Рэччу Паспалітай супраць Швецыі і Брандэнбурга. Цар прапанаваў сваю кандыдатуру ў польск. каралі, што павінна было быць абмеркавана на бліжэйшым сейме. Пасля гэтага Расія пачала вайну са Швецыяй. Аднак сейм 1658 адмовіў цару ў выбранні яго каралём і патрабаваў вярнуць усе занятыя землі. Ваенныя дзеянні аднавіліся.
Землі Смаленшчыны, Беларусі і Літвы былі ўключаны ў склад Рас. дзяржавы, а цар прыняў тытулы «вялікага князя Белай Русі, смаленскага, літоўскага, гасудара і вялікага князя полацкага, віцебскага, мсціслаўскага». Тут была пастаўлена рас. ваенная адміністрацыя на чале з ваяводамі. За шляхтай, якая прынесла прысягу цару, захоўваліся прывілеі (без права выбараў, склікання сейму і павятовых сеймікаў). Усіх, хто змагаўся супраць рас. войск, высылалі ў глыб Расіі, за Волгу і ў Сібір; іх маёнткі канфіскоўвалі. У цэлым шляхта была незадаволена і гвалтоўным далучэннем Беларусі да Расіі, і стратай значнай часткі сваіх прывілеяў і вольнасцей. Дзейнасць каталіцкай і уніяцкай цэркваў была забаронена, іх землі канфіскаваны. У 1656 для заспакаення насельніцтва на тэр. на З ад Бярэзіны была дазволена дзейнасць каталіцкай царквы (уніяцкая аставалася забароненай). Значная частка гараджан, асабліва з гарадоў, што аказвалі супраціўленне, высялялася ў Расію. Мясц. правасл. святароў імкнуліся замяніць маскоўскімі. Найбольш пацярпелі бел. сяляне, якіх абцяжарвалі новымі падаткамі, рабавалі і забівалі. Памешчыкі, якія складалі рас. конніцу, гвалтам забіралі сялян у свае маёнткі ў такіх маштабах, што цар вымушаны быў забараніць вываз сялян, каб захаваць падатковае насельніцтва на месцы. Аднак палітыка царызму была непаслядоўная: некалькі дзесяткаў тысяч чалавек, у асн. рамеснікі, былі пераселены з усх. гарадоў Беларусі ў Маскву (Мяшчанская слабада) і Замаскварэцкі край.
У 1656—58 ва ўсх. Беларусі разгарэўся канфлікт паміж казацкімі войскамі І.Нячая і рас. ваяводамі. Казацкая старшына намагалася далучыць Бел. Падняпроўе да гетманскай Украіны. Казакі займалі мястэчкі і вёскі каля Магілёва, Копысі, Мсціслава, рас. войскі аказвалі ім супраціўленне. Б.Хмяльніцкі дамовіўся з царскім урадам аб устрыманні ад ваен. дзеянняў, аднак пасля яго смерці (жн. 1657) канфлікт узмацніўся. Выконваючы ўмовы Гадзяцкага дагавора 1658 Нячай распачаў ваен. дзеянні ва ўсх. Беларусі супраць рас. войск. Войскі Рэчы Паспалітай блакіравалі Вільню. Становішча рас. войск увосень і ўзімку 1658—59 значна пагоршылася. Стары Быхаў, Мсціслаў, Крычаў, Чавусы скінулі рас. ўладу. Разам з казацкімі атрадамі Нячая супраць рас. войск дзейнічалі казацка-сял. атрады Д.Мурашкі, Сапрыкі, Драня. Супраць казацкіх войск быў кінуты ў 1659 вял. карны атрад Лабанава-Растоўскага, якому ўдалося задушыць вызв. рух і зноў узяць Мсціслаў, Рослаў, Крычаў, Стары Быхаў. Паступова войска ВКЛ пачало выцясняць рас. армію. Каб змяніць сітуацыю, цар накіраваў на Беларусь войска на чале з ваяводам кн. І.А.Хаванскім. У выніку наступлення яго арміі ў снеж. 1659 — лют. 1660 устаноўлены кантроль над Новагародскім ваяв. (за выключэннем Случчыны), зноў занята Гародня, адбітая П.Сапегам у сакавіку. Армія Хаванскага нанесла паражэнне палку М.Абуховіча каля Мальчы і ў студз. 1660 заняла Бярэсце, у сак. аблажыла моцны замак Ляхавічы. У гэты час на тэр. Беларусі дзейнічалі партыз. атрады Мурашкі і С.Аскіркі, якія складаліся са шляхты і рэшткаў бел. казакаў (з сялянства). Ім удалося заняць Давыд-Гарадок, але, пацярпеўшы паражэнне ў лют. 1660 каля Глуска, яны адышлі да Слуцка, а потым зайшлі ў тыл войску Хаванскага і сталі каля Нясвіжа.
3.5.1660 Рэч Паспалітая заключыла мір са Швецыяй і змагла ўсе свае войскі кінуць супраць рас. арміі. На Беларусь з Падляшша прыйшла дывізія П.Сапегі (6 тыс. чал.) і вызваліла Жыровічы, з Падолля — дывізія С.Чарнецкага (4 тыс. чал.), якая заняла Слонім. Абедзве дывізіі злучыліся і 28.6.1660 сустрэліся з арміяй Хаванскага каля Палонкі (20 км ад Баранавічаў), дзе адбылася вырашальная бітва. Войска Хаванскага было разбіта, і ён пачаў адыходзіць на Пн. Наўздагон была кінута конніца С.Кміціча, якая нанесла паражэнні рэшткам рас. войска пад Мірам, Жукавым Барком і Койданавам. У ліп. 1660 Сапега і Чарнецкі ўвайшлі ў Мінск. Тэр. Беларусі да Бярэзіны была вызвалена, а Хаванскі, прайграўшы бітву пад Чарэяй, адступіў у Полацк. Цар паслаў на Беларусь новую армію ваяводы Ю.Далгарукава (да 30 тыс. чал.) і казацкае войска з Украіны (зноў саюзнай з Расіяй) на чале з палк. В.Залатарэнкам (25 тыс. чал.). Аднак у Бел. Падняпроўі ўжо дзейнічалі харугвы Сапегі, Чарнецкага, Кміціча і А.Палубінскага. 8.10.1660 каля Чавусаў адбыўся бой войска Рэчы Паспалітай з групоўкай Далгарукава, што перашкодзіла аб’яднанню яго войска з арміяй Хаванскага. Шляхта, мяшчане і сяляне, якія раней прысягалі цару, пачалі масава выступаць супраць рас. войск. Пераможныя паўстанні супраць рас. гарнізонаў адбыліся ў Дзісне, Себежы, у лют. 1661 — у Магілёве. 4.11.1661 войска Хаванскага (20 тыс. чал.) пацярпела паражэнне пры Кушліках (каля Полацка) ад войска К.Жаромскага (12 тыс. чал.). 2.12.1661 капітуляваў рас. гарнізон у віленскім замку. Аднак вайна не была скончана. Амаль усё войска ВКЛ і частка польск. войска, не атрымаўшы жалавання, утварылі ў 1661 канфедэрацыю і спынілі актыўныя ваен. дзеянні, якія аднавіліся толькі праз 2 гады, калі жалаванне было выплачана. 9.7.1662 здаўся рас. гарнізон у Барысаве, у снеж. 1662 — ва Усвятах. 1.6.1664 пачаліся мірныя перагаворы; пасля перапынку яны аднавіліся ў крас. 1666. Вайна завяршылася падпісаннем Андросаўскага перамір’я 1667, паводле якога Расія замацавала за сабой Смаленшчыну і Левабярэжную Украіну з Кіевам. Вынікі вайны для Беларусі былі трагічныя. Страты насельніцтва склалі больш за 50% (паменшылася з 2,9 млн. чал. да 1,4 млн. чал.). Найб. скарацілася колькасць насельніцтва ва ўсх. і цэнтр. Беларусі: у Полацкім, Віцебскім, Мсціслаўскім і Мінскім ваяв. на 60—70%, у Новагародскім, Берасцейскім і Віленскім ваяв. на 35—45%. Эканоміка Беларусі апынулася ў стане глыбокага заняпаду.
Літ.: Гісторыя Беларускай ССР. Т. 1. Мн., 1972; Мальцев А.Н. Россия и Белоруссия в середине XVII в. М., 1974; Абецедарский Л.С. Белоруссия и Россия: Очерки рус.-бел. связей второй половины XVI—XVII в. Мн., 1978; Сагановіч Г. Невядомая вайна, 1654—1667. Мн., 1995; Morzy J. Kryzys demograficzny na Litwie I Białorusi w 2 połowie XVII wieku. Poznań, 1965.
А.П. Грыцкевіч с. 455
ВАЙНА́ РЭ́ЧЫ ПАСПАЛІ́ТАЙ З РАСІ́ЯЙ 1609—18 , вайна за вяртанне Смаленскай зямлі і за ўтварэнне федэрацыі Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай. У сувязі з няўстойлівым становішчам у Маскоўскай дзяржаве баярская апазіцыя, жадаючы пазбавіцца ад цара Васіля Шуйскага, патаемна прапанавала царскую карону каралевічу Уладзіславу, сыну караля польскага і вял. кн. ВКЛ Жыгімонта III Вазы. Узнік план далучыць Маскоўскую дзяржаву да Рэчы Паспалітай у якасці члена федэрацыі. Зачэпкай для пачатку вайны было ўвядзенне швед. корпуса на чале з Я.Дэлагардзі на тэр. Расіі для барацьбы з атрадамі Лжэдзмітрыя ІІ. Паколькі Жыгімонт ІІІ быў у стане вайны са Швецыяй, то ўвядзенне швед. войск у Расію і яе саюз са Швецыяй разглядаўся як варожы акт. У вер. 1609 пачалася аблога Смаленска, але толькі 13.6.1611 горад быў узяты. 4.7.1610 войска С. Жулкеўскага (6,5 тыс. чал.) разбіла рус. войска каля Клушына і падышло да Масквы, дзе ў выніку перавароту цар Шуйскі быў скінуты, а царом абвешчаны Уладзіслаў. Баяры, жыхары Масквы і інш. гарадоў прынеслі яму прысягу. У вер. 1610 войска Рэчы Паспалітай заняло Маскву. 1-е рус. апалчэнне ўзяць Маскву не змагло. У 1612 2-е апалчэнне на чале з К.Мініным і Дз.Пажарскім вызваліла Маскву, у лют. 1613 Земскі сабор абраў царом 16-гадовага М.Ф.Раманава. У наступныя гады Жыгімонт ІІІ спрабаваў заваёўваць землі на У, але фінансавыя цяжкасці не дазволілі сабраць вял. войска. У 1617—18 Уладзіслаў сам узначаліў паход на Маскву, але штурм горада вынікаў не даў. Паводле заключанага Дэулінскага перамір’я 1618 да ВКЛ адыходзілі смаленскія (за выключэннем Вязьмы), да Польск. каралеўства — ноўгарад-северскія і чарнігаўскія землі. Каралевіч Уладзіслаў захаваў тытул «цара маскоўскага і ўсяе Расіі».
А.П.Грыцкевіч. с. 458
ВАЙНА́ РЭ́ЧЫ ПАСПАЛІ́ТАЙ СА ШВЕ́ЦЫЯЙ 1600—29 , вайна за панаванне на Балтыйскім моры. Кароль польскі і вял. кн. ВКЛ Жыгімонт III Ваза, які адначасова быў каралём шведскім, у 1599 лютэранскай апазіцыяй Швецыі быў пазбаўлены трона. У 1600 Жыгімонт ІІІ уключыў Эстляндыю ў склад Рэчы Паспалітай, што стала зачэпкай для вайны. У Кірхгомльскай бітве 27.9.1605 пад Рыгай вызначылася войска ВКЛ на чале з гетманам польным Я.К.Хадкевічам. У 1606 флот Рэчы Паспалітай атрымаў перамогу над шведамі ў бітве каля п-ва Хэль. У 1609 войскі Хадкевіча ўзялі г. Пярну, атрымалі перамогу каля Рыгі і ваен. дзеянні прыпыніліся. У 1617 ваен. дзеянні аднавіліся, шведы занялі Пярну. У 1621 шведскі кароль Густаў ІІ Адольф заняў б.ч. Інфлянтаў з Рыгай, пазней Мітаву (Елгаву), якую ў 1622 вярнуў гетман польны К.Радзівіл. У 1625 Густаў ІІ Адольф распачаў наступленне на незанятай ім ч. Інфлянтаў і на Жамойцію. Войску ВКЛ удалося адстаяць г. Дынабург (Даўгаўпілс). Ваен. дзеянні былі перанесены ў Прусію і далей у Германію. Войскі Рэчы Паспалітай атрымалі перамогі на моры каля Алівы (1627) і на сушы каля Тшцяны (1629), але шведы занялі ўсю Прусію. Паводле дагавора аб перамір’і [падпісаны 26.9.1629 у г. Альтмарк (Новы-Тарг)] большасць балтыйскіх партоў і Інфлянты да Зах. Дзвіны адышлі Швецыі. У Рэчы Паспалітай засталіся парты Каралевец (Кёнігсберг), Гданьск і Пуцк. Канчатковы мір падпісаны ў 1635, калі швед. войска выйшла з тэр. Прусіі, васальнай у адносінах да Польшчы.
А.П.Грыцкевіч. с. 459
ВАЙНА́ СУПРАЦІЎЛЕ́ННЯ В’ЕТНА́МСКАГА НАРО́ДА 1946—54 , гл. ў арт. Індакітайская вайна 1946—54. с. 459
ВАЙНАРА́ЛЬСКІ Парфірый Іванавіч (1844 — 29.7.1898), рускі рэвалюцыянер-народнік. З дваран. Адзін з гал. арганізатараў «хаджэння ў народ» (1874). Стварыў рэв. гурткі ў Пензенскай, Самарскай і Саратаўскай губ., фінансаваў дзейнасць нелегальнай друкарні і інш. Арыштаваны ў 1874, разам з інш. арганізатарамі «хаджэння ў народ» праходзіў па працэсе 193-х (1877—78, Пецярбург). Асуджаны на 10 гадоў катаргі. с. 459
ВАЙНАРО́ЎСКІ Андрэй (7—1740), украінскі казацкі старшына, удзельнік змовы Мазепы. Пляменнік Мазепы. Пасля разгрому шведаў у Палтаўскай бітве 1709 разам з Мазепам уцёк за мяжу. Арыштаваны ў Гамбургу па патрабаванні рус. ўрада. Сасланы ў Якуцк, дзе і памёр. Вобраз Вайнароўскага створаны ў аднайм. паэме К.Ф.Рылеева. с. 459
ВА́ЙНБЕРГ Мечыслаў Самуілавіч (н. 8.12.1919, Варшава), кампазітар. Нар. арт. Расіі (1980). Скончыў Варшаўскую (1939, клас фп.) і Бел. (1941, клас кампазіцыі В.Залатарова) кансерваторыі. З 1943 у Маскве. Сярод твораў: оперы «Пасажырка» (1968), «Зося» (1970), «Мадонна і салдат» (1975), «Партрэт» (1983), «Ідыёт» (1986); балеты «Залаты ключык» (1955), «Белая хрызантэма» (1958); аперэты; кантаты «У краі родным» (1952), «Дзённік кахання» (1965), «Хірасімскія пяцірадкоўі» (1966); 20 сімфоній (некаторыя з салістамі і хорам, 1942—89); камерная сімфонія (1986); канцэрты для інструментаў з арк.; камерна-інстр. ансамблі; рамансы; санаты; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў («Ляцяць жураўлі», «Апошні дзюйм»), Дзярж. прэмія СССР 1990. с. 459
ВА́ЙНБЕРГ (Weinberg) Стэвен (н. 3.5.1933, Нью-Йорк), амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл. Нацыянальнай АН ЗША (1972). Скончыў Карнельскі ун-т (1954). З 1957 праф. розных ун-таў ЗША, з 1973 — Гарвардскага ун-та. Навук. працы па фізіцы элементарных часціц, тэорыі гравітацыі, касмалогіі. Незалежна ад А.Салама прапанаваў адзіную мадэль слабага і эл.-магн. ўзаемадзеяння (тэорыя Вайнберга—Салама), выказаў гіпотэзу глюонаў. заклаў асновы кіральнай дынамікі — новага кірунку ў тэорыі элементарных часціц. Нобелеўская прэмія 1979.
Тв.: Гравитация и космология. М., 1975; Единые теории взаимодействия элементарных частиц // Успехи физ. наук. 1976. Т. 118, вып. 3; Первые три минуты. М., 1981. с. 459
ВА́ЙНЕРЫ , рускія пісьменнікі, браты. Ураджэнцы Масквы.
Аркадзь Аляксандравіч (н. 31.1.1931). Скончыў Маскоўскі юрыд. ін-т (1953); Георгій Аляксандравіч (н. 10.2.1938). Скончыў Усесаюзны юрыд. завочны ін-т (1963). Аўтары дэтэктыўных раманаў «Я, следчы...» (1969), «Візіт да Мінатаўра» (кн. 1—2, 1971—72), «Гонкі па вертыкалі» (ч. 1, 1971, поўн. выд. 1974), «Месца сустрэчы змяніць нельга» (1975, пазней «Эра міласэрнасці»); аповесцей «Гадзіннік для містэра Келі» (1967), «Вобмацкам апоўдні» (1968), «Двое сярод людзей» (1969), «Горад прыняў» (1978), нарысаў, п’ес і кінасцэнарыяў. с. 459
ВАЙНІ́ЛАВА , вёска ў Беларусі, у Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнЗ ад г. Чэрвень, 54 км ад Мінска, 36 км ад чыг. ст. Пухавічы. 256 ж., 94 двары (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. с. 459
ВАЙНІЛО́ВІЧ Антон Станіслававіч (1801, Гродзенская губ. — 2-я пал. 1845), дваранскі рэвалюцыянер. З бел. шляхецкага роду Вайніловічаў. З 1819 у Чарнігаўскім пях. палку, з 1823 падпаручнік. Удзельнік паўстання Чарнігаўскага палка (10—15.1.1826), забяспечваў яго правіянтам, узначальваў авангард палка ў час маршу. Камісіяй ваен. суда ў Магілёве прыгавораны да пакарання смерцю, якое заменена высылкай на вайсковую службу ў Сібір. Потым пераведзены на Каўказ, удзельнічаў у руска-персідскай вайне 1826—28. Загінуў у баі з горцамі. с. 459
ВАЙНІЛО́ВІЧ Восіп Мікалаевіч (1860, Віцебск — 24.5.1890), рэвалюцыянер-народнік. З бел. шляхецкага роду Вайніловічаў. У час вучобы ў Віцебскай гімназіі быў чл. Віцебскага рэв. гуртка. У час вучобы ў Варшаўскім ун-це (з 1882) адзін са стваральнікаў Варшаўскага нарадавольскага гуртка беларускіх студэнтаў, які цесна супрацоўнічаў з польскай рабочай партыяй «Пралетарыят». Кватэра Вайніловіча выкарыстоўвалася для канспіратыўных сувязей з «Пралетарыятам», сюды паступалі пісьмы, нелегальнае друкарскае абсталяванне. За ўдзел у выступленнях варшаўскіх студэнтаў (крас. 1883) выключаны з ун-та. Жыў у Віцебску пад тайным наглядам паліцыі, 8.3.1884 арыштаваны. Пасля выхаду з турмы (снеж. 1884) быў пад наглядам паліцыі; даваў прыватныя ўрокі, займаўся літ. творчасцю.
В.М. Чарапіца. с. 459
ВАЙНІЛО́ВІЧ Эдвард Адам (13.10.1847, Сляпянка, цяпер у межах Мінска — 16.6.1928), гаспадарчы і паліт. дзеяч Беларусі. З бел. шляхецкага роду Вайніловічаў. Скончыў Слуцкую гімназію (1865), Пецярбургскі тэхнал. ін-т (1869). З 1878 член, віцэ-старшыня, старшыня Мінскага т-ва сельскай гаспадаркі. У 1906 ад памешчыкаў Мінскай губ. выбраны чл. Дзярж. савета Рас. імперыі. З 1911 дэп. Мінскай губ. земскай управы ад «польскай» (каталіцкай) курыі Слуцкага пав. У 1917 працаваў у земскіх арг-цыях, падтрымаў утварэнне БНР, удзельнічаў у пасяджэннях Рады БНР. У 1918 выступіў з планам аднаўлення ВКЛ. Стварыў «Саюз памешчыкаў Мінскай губерні». У снеж. 1918 у Варшаве, адзін з арганізатараў «Саюза палякаў з беларускіх ускраін». У 1919 удзельнічаў у пераўтварэнні «Саюза памешчыкаў Мінскай губерні» ў «Саюз памешчыкаў Літвы і Беларусі ў Варшаве», адзін са стваральнікаў «Польска-беларускага таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі». Займаўся грамадскай дзейнасцю ў Мінску, Варшаве і Слуцку. Быў прыхільнікам незалежнай Беларусі ў саюзе з Польшчай, выступаў супраць падзелу Беларусі. У доме Вайніловаіча ў Слуцку 14—15.11.1920 праходзіў бел. з’езд Случчыны, які ўзняў Слуцкае паўстанне 1920. Аўтар успамінаў.
А.П. Грыцкевіч. с. 459
ВАЙНІЛО́ВІЧЫ , шляхецкі род уласнага герба («Сыракомля» змененая) у ВКЛ. Паводле некаторых крыніц, заснавальнікам роду быў Вайніла (канец 14 ст.). Мелі зямельныя ўладанні ў Мазырскім (лінія савіцка-пузаўская, 17 ст.), Пінскім (лінія макранская, 19 ст.), Навагрудскім (лінія нянькаўская, 19 ст.) пав. Найб. вядомыя:
Траян, падчашы мсціслаўскі (1648); Леў Казімір, падчашы слонімскі (1648); Людвік, стольнік мазырскі (1661); Тамаш, сакратар каралеўскі, харужы ваўкавыскі, сеймавы пасол (1662); Габрыэль, староста літунскі (1667), стольнік навагрудскі; Станіслаў, мечнік лідскі; Крыштоф (1649—?), падчашы, стольнік мазырскі (1688); Францішак, падчашы мазырскі; Ян, падваявода навагрудскі; Павел, падчашы слонімскі; Себасцьян, стольнік мазырскі; Тамаш, падстолі навагрудскі; Стафан, падстолі слонімскі; Адам, канюшы навагрудскі, падкаморы, сеймавы пасол; Ян, падкаморы слуцкі; Антоні (1773—1885), маршалак шляхты Слуцкага пав.; Тадэвуш (1804—78), маршалак шляхты Слуцкага пав.; Мікалай, доктар тэалогіі; Юзаф, маршалак шляхты Навагрудскага пав.; Юзаф, маршалак шляхты Слуцкага пав. (1863—75); Ксаверый Эдвард (псеўд. Яцак Бурчымуха), паэт, перакладчык твораў АС.Пушкіна на польск. мову; Антон Станіслававіч, гл. Вайніловіч А.С.; Восіп Мікалаевіч, гл. Вайніловіч В.М.; Эдвард Адам, гл. Вайніловіч Э.А.
Р.В.Баравы, Л.Л. Чарняўская. с. 460
ВАЙНІ́ЛЫ , вёска ў Беларусі, у Чавускім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на З ад г. Чавусы, 25 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Чавусы. 645 ж., 253 двары (1995). Пачатковая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. с. 460
ВАЙНО́ВІЧ Уладзімір Мікалаевіч (н. 26.9.1932, Душанбе), рускі пісьменнік. Вучыўся ў Маскоўскім пед. ін-це (1958—59). Першае апавяд. «Мы тут жывём» (1961). Аўтар аповесцей «Два таварышы» (1967), «Ступень даверу» (1972), рамана «Жыццё і незвычайныя прыгоды салдата Івана Чонкіна» (1969—75, у СССР 1988; працяг — раман «Прэтэндэнт на прастол», 1979). У 1974 выключаны з СП СССР, у 1980 выехаў у ФРГ. Апублікаваў сатыр. аповесць «Іванькіяда» (1976, у СССР 1989), зб. прозы і публіцыстыкі «Шляхам узаемнай перапіскі» (1979), п’есу «Трыбунал», кнігу нарысаў «Антысавецкі Савецкі Саюз» (абедзве 1985), фантаст. раман-утопію «Масква 2042» (1986). У 1990 вярнуўся ў Расію.
Тв.: Малое собр. соч. Т. 1—5. М., 1993.
С.Ф.Кузьміна. с. 460
ВАЙНО́НЕН Васіль Іванавіч (21.2.1901, С.-Пецярбург — 23.3.1964), балетмайстар. Засл. арт. Расіі (1939). Скончыў Петраградскае харэагр. вучылішча (1919). З 1919 артыст і балетмайстар (да 1938) Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. У 1946—50 і 1954—58 балетмайстар Вял. т-ра ў Маскве. Сярод найб. значных пастановак: балеты «Полымя Парыжа» Б.Асаф’ева (1932), «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага (1934), танцы ў оперы «Прададзеная нявеста» Б.Сметаны (1948, Вял. т-р); на бел. сцэне — балет «Арлекіна» Р.Дрыга і танцы ў оперы «Кармэн» Ж.Бізэ (1945). Аўтар сцэнарыяў балетаў «Князь-возера» В.Залатарова (з М.Клімковічам, 1949, т-р оперы і балета Беларусі), «Канёк-Гарбунок» Р.Шчадрына (з П.Маклярскім, 1960, Вял. т-р). Дзярж. прэміі СССР 1947, 1949.
Літ.: Армашевская К., Вайнонен Н. Балетмейстер Вайнонен. М., 1971.
Л.М.Ражанава. с. 460
ВА́ЙНРУБ Мацей Рыгоравіч (н. 2.5.1910, г. Барысаў), Герой Сав. Саюза (1945). Ген.-лейт. танк. Войск (1968). Скончыў Аб’яднаную бел. ваен. школу (1931), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1941), Генштаба (1951). У Чырв. Арміі з 1929. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Сталінградскім, 3-м Укр., 1-м Бел. франтах: нач. разведкі дывізіі, камандзір танк. палка, нам. камандуючага войскамі 62-й (з 1943 — 8-й гвардз.) арміі. Удзельнік абароны Сталінграда. Вызначыўся ў студз. 1945 у час прарыву ўмацаванай паласы абароны ворага на левым беразе Віслы на Пд ад Варшавы. Да 1970 у Сав. Арміі. с. 460
ВА́ЙНРУБ Яўсей Рыгоравіч (н. 2.5.1910, г. Барысаў), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Маскоўскі індустр. ін-т (1931), курсы ваен. перакладчыкаў (1937), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1941). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял. Айч. вайну удзельнік абароны Беларусі, баёў пад Смаленскам, Масквой, Тулай, Арлом, вызвалення Беларусі. Танк. брыгада пад камандаваннем палк. Ввйнруб вызначылася ў Вісла-Одэрскай аперацыі, вызваліла больш за 400 нас. пунктаў Польшчы, адна з першых уварвалася ў Берлін. Да 1955 у Сав. Арміі. с. 460
ВАЙНШТЭ́ЙН Арон Ісакавіч (парт. псеўд. Рахміэль, Рахмілевіч; 23.11.1877, Вільня — 1938), удзельнік рэв. руху. Скончыў Віленскі яўр. настаўніцкі ін-т (1897). З 1897 чл. Бунда, з 1901 чл. яго ЦК, у 1917—21 старшыня ЦК Бунда. Неаднаразова арыштоўваўся царскімі ўладамі, у 1914—17 сасланы ў Сібір. З 1917 чл. выканкома Мінскага гар. Савета, старшыня Мінскай гар. думы. Ад імя Бунда падпісаў Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай ССР (31.7.1920). У 1920 чл. ВРК БССР. Пасля 2-га Усебел. з’езда Саветаў (снеж. 1920) старшыня Саўнаргаса БССР. У 1921 чл. ЦБ КП(б)Б, чл. Прэзідыума ЦВК БССР. З канца 1921 у Кіргізіі. З 1923 чл. калегіі Наркамфіна СССР, нач. Гал. ўпраўлення дзярж. фін. кантролю. У 1938 рэпрэсіраваны.
Э.А.Ліпецкі. с. 460
ВА́ЙПРЭХТ (Weyprecht) Карл (8.9.1838, Кёніг, зямля Гесен, Германія — 28.3.1881), аўстрыйскі палярны даследчык. У 1872—74 узначаліў разам з Ю.Паерам экспедыцыю на судне «Тэгетгоф», якая павінна была прайсці Паўн.-ўсх. праходам з Баранцава м. Ў Берынгаў праліў. Каля Новай Зямлі карабель быў зацёрты льдамі і 371 сут дрэйфаваў на Пн і ПнУ. У гэты час быў адкрыты архіпелаг, названы Зямлёй Франца-Іосіфа. Падарожнікі прайшлі па архіпелагу да 83° паўн. ш. У час зімоўкі Вайпрэхт правёў геафіз. даследаванні і вывучыў прыроду палярных ільдоў. На Новай Зямлі экспедыцыю падабраў рус. карабель.
Літ.: Пайер Ю. 725 дней во льдах Арктики: Пер. с нем. Л., 1935. с. 460
ВА́ЙСКАЯ , Войская, вёска ў Беларусі, у Камянецкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калект. сялянскага аб’яднання «Колас». За 13 км на З ад г. Камянец, 59 км ад Брэста, 19 км ад чыг. ст. Высока-Літоўск. 938 ж., 295 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1751—75). Каля вёскі курганны могільнік дрыгавічоў (10—12 ст.). с. 460
ВАЙСКО́ВА-ДЫПЛАМАТЫ́ЧНАЯ МІ́СІЯ БНР у Латвіі і Эстоніі, дыпламатычнае прадстаўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1919— 21. Накіравана ў вер. 1919 Радай нар. міністраў на чале з А.ІЛуцкевічам для консульскай працы і арганізацыі бел. узбр. сіл на тэр. Эстоніі. Была акрэдытавана пры ўрадах Латвіі і Эстоніі, размяшчалася ў Рызе. Начальнік місіі К.Б.Езавітаў. 5.4.1920 паўнамоцтвы місіі пацверджаны ўрадам В.Ю.Ластоўскага. Пры місіі дзейнічалі рэгістрацыйна-пашпартныя аддзелы ў Таліне і ў Ліепаі; ёй падпарадкоўвалася консульства БНР у Рызе. Місія ўдзельнічала ў рабоце бел.-лат. памежнай камісіі (сак. 1920), падрыхтавала надзвычайную дыпламат. місію на чале з В.І.Захаркам у Маскву (ліп. 1920) і Бел. нац.-паліт. нараду ў Рызе (20.10.1920); кіравала Асобным атрадам БНР на чале з С.Н.Булак-Балаховічам, змагалася за ўдзел БНР у Канферэнцыі балт. дзяржаў (жн. 1920). Яна садзейнічала арганізац. афармленню бел. калоніі ў Латвіі, стварэнню бел. прэс-бюро ў Рызе, культ.-асв. т-ва «Бацькаўшчына», курсаў беларусазнаўства і інш. Дзейнасць місіі спынена 1.2.1921 у выніку дыпламат. націску Сав. Расіі на ўрад Латвіі напярэдадні падпісання Рыжскага мірнага дагавора 1921.
Р.А.Лобаў. с. 460
ВА́ЙСМЮЛЕР , Вейсмюлер (Weissmuller) Джон [сапр. Вайсцмюлер (Weiszmüller) Янаш; 2.6.1904, Фрайдорф, каля г. Тымішаара, Румынія — 20.1.1984], амерыканскі спартсмен (плаванне). Алімпійскі чэмпіён 1924 (100 м, 400 м, эстафета 4 х 200 м) і 1928 (100 м, эстафета 4 х 200 м) у плаванні вольным стылем. Устанавіў 67 сусв. рэкордаў. У 1932—48 выканаўца гал. ролі ў 12 фільмах пра Тарзана. с. 461
ВАЙТО́ВІЧ Аляксандр Паўлавіч (н. 5.1.1938, в. Рачкевічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.), бел. фізік. Чл.-кар. АН Беларусі (1986), д-р фізіка-матэм. н. (1979), праф. (1985). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Ін-це фізікі, з 1993 дырэктар Ін-та малекулярнай і атамнай фізікі АН Беларусі. Навук. працы па лазернай фізіцы і оптыцы. Развіў магнітаоптыку газавых лазераў, распрацаваў прынцыпы палярызацыйнай лазернай спектраскапіі і нелінейнай дынамікі лазераў, прапанаваў метады ўнутрырэзанатарнай лазернай спектраскапіі і селекцыі частот лазернага выпрамянення.
Тв.: Магнитооптика газовых лазеров. Мн., 1984; Лазеры с анизотропными резонаторами (разам з В.М.Северыкавым). Мн., 1988. с. 461
ВАЙТО́ВІЧ Ніна Трафімаўна (10.7.1913, г. Верхнядзвінск Віцебскай вобл. — 4.3.1976), бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1976). Скончыла Мінскі пед. ін-т (1937), працавала ў ім. У 1956—76 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі. Даследаванні ў галіне дыялекталогіі і гісторыі бел. мовы. Аўтар манаграфій «Ненаціскны вакалізм народных гаворак Беларусі» (1968), «Баркалабаўскі летапіс» (1977), сааўтар акад. прац. «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—69). За ўдзел у комплексе прац па бел. лінгвагеаграфіі Дзярж. прэмія СССР 1971.
Літ.: Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Мн.. 1977. Т. 2. С. 129— 133.
І.К.Германовіч. с. 461
ВАЙТО́ВІЧ Сяргей Данілавіч (13.10.1925, в. Забалацце Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. — 12.2.1989), бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1979). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1952). З 1962 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Даследаваў гісторыю міжнар. дзейнасці БССР. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 5, 1975), калект. манаграфій «Супрацоўніцтва Беларускай ССР з сацыялістычнымі краінамі» (1970), «У адзіным страі змагароў за мір» (1989).
Тв.: БССР в борьбе за мир и сотрудничество между народами (1945—1965). Мн., 1968; Белорусская ССР и развивающиеся страны (1945—1970). Мн., 1974; БССР на форуме наций. Мн., 1978; БССР в отношениях СССР с развивающимися странами. 1971—1985. Мн., 1985; БССР в экономических отношениях СССР с зарубежными странами (1945— 1987). Мн., 1989.
А.С.Ляднёва. с. 461
ВАЙТО́ВІЧ Таццяна Мікалаеўна (н. 25.10.1949, Мінск), бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-р мед. н. (1991), праф. (1966). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1972). З 1977 працуе ў ім. Навук. працы па паталогіі бронхалёгачнай сістэмы, праблемах вострых рэспіраторных інфекцый у дзяцей, дыягностыцы, лячэнні і рэабілітацыі спадчынных і хранічных хвароб лёгкіх у іх.
Тв.: Пневмония с затяжным течением у детей. Мн., 1989 (разам з І.Н.Усавым, Т.Н.Самаль); Справочник участкового педиатра. Мн., 1991 (у сааўт ). с. 461
ВАЙЦАХО́ВІЧ Сяргей Рыгоравіч (20.3.1903, в. Сярагі Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 3.9.1977), адзін з кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на тэр. Пінскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Скончыў Камуніст. ун-т Беларусі (1932). З 1921 на сав. і парт. рабоце ў Слуцку, з 1938 інструктар ЦК КП(б)Б, з крас. 1941 сакратар Пінскага абкома КП(б)Б. У Вял. Айч. вайну з 23.4.1943 да ліп. 1944 2-і сакратар Пінскага падп. абкома КП(б)Б. У 1944—47 сакратар Пінскага абкома КП(б)Б. с. 461
ВАЙЦАХО́ЎСКІ Віктар Аляксандравіч (н. 17.4.1926, в. Кругляк Мінскага р-на), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1983), праф. (1985). Скончыў Мінскую ВПШ (1962). З 1965 у БПІ, у 1969—91 у Мінскай ВПШ (у 1986—89 рэктар). Асн. кірунак навук. дзейнасці — праблемы тэорыі і метадалогіі сістэмнага выкарыстання эканам. законаў. с. 461
ВАЙЦЕ́НКА Уладзімір Сяргеевіч (н. 14.2.1938, в. Вязавое Арэнбургскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне геамеханікі. Д-р тэхн. н. (1986), праф. (1988). Скончыў Маскоўскі ін-т нафтахіміі і газавай прам-сці імя І.М.Губкіна (1964). У 1974—76 і з 1991 (нам. дырэктара) у Бел. н.-д. геолагаразведачным ін-це. Навук. працы па тэхналогіі бурэння, мацавання і выпрабавання нафтавых і газавых свідравін у складаных горна-геалагічных умовах.
Тв.: Управление горным давлением при бурении скважин. М., 1985; Прикладная геомеханика в бурении. М., 1990; Физикохимия дисперсных систем. М., 1990 (разам з У. Дз. Шантарыным). с. 461
ВА́ЙЦЗЭКЕР (Weizsäcker) Рыхард фон (н. 15.4.1920, г. Штутгарт, Германія), палітычны і дзярж. дзеяч Германіі. Юрыст. Чл. Хрысц.-дэмакр. саюза з 1954. У 1964—70 і 1979—81 прэзідэнт Ням. евангелістычнага царк. сабора. Дэп. (1969—81) і нам. старшыні (1979—81) бундэстага. У 1981—84 кіруючы бургамістр Зах. Берліна. Прэзідэнт ФРГ у 1984—94. У сваёй прамове 8.5.1985, прысвечанай 40-годдзю заканчэння 2-й сусв. вайны ў Еўропе, выказаўся пра адказнасць немцаў за злачынствы нацыянал-сацыяліст. рэжыму. Аўтар твораў «Палітычная сіла культуры» (1987), «Масты да ўзаемаразумення» (1990), «З Германіі ў Еўропу» (1991) і інш. с. 461
ВАЙЦЯХО́ЎСКІ (Wojciechowski) Станіслаў (15.6.1869, г. Каліш, Польшча — 9.4.1953), дзяржаўны і палітычны дзеяч Польшчы. Адзін з заснавальнікаў Польскай сацыяліст. партыі (1892). У 1919—20 міністр унутр. спраў, у 1922— 26 прэзідэнт Польшчы (адхілены ад улады ў выніку перавароту на чале з Ю.Пілсудскім). Праф. Гал. школы сельскай гаспадаркі (1926—39). Аўтар прац «Кааператыўны рух у Англіі» (1907), «Кааперацыя ў яе гістарычным развіцці» (1923). с. 461
ВАЙЦЯШО́НАК Марыя Антонаўна (н. 3.5.1942, г. Змяінагорск Алтайскага краю, Расія), бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1972). Займалася пед. дзейнасцю, з 1974 — журналістыкай. Друкуецца з 1959 як празаік і публіцыст. Кнігі нарысаў і апавяданняў «Сярод блізкіх людзей» (1988), «Жанчына каля люстэрка» (1993) вызначаюцца добрым веданнем вясковага жыцця, тонкім псіхалагізмам, выразнасцю характараў. с. 461
ВА́ЙЧКУС (Vaičkus) Юозас (16.4.1885, в. Застаўчай Мажэйкскага р-на, Літва — 7.4.1935), літоўскі тэатр. дзеяч; адзін з заснавальнікаў літ. прафес. т-ра. У 1905 стварыў вандроўную аматарскую трупу (з 1911 Вандроўны т-р Вайчкуса), з якой гастраліраваў па Літве. У час вучобы ў студыі Александрынскага т-ра ў Петраградзе стварыў там у 1916 Літоўскую драм. студыю, якая стала першым прафес. т-рам. У Вільнюсе, Каўнасе ставіў п’есы П.Вайчунаса, Ю.Жэмайтэ, Л.Талстога, А.Чэхава, Г.Ібсена. З 1920 рэжысёр Драм. т-ра Т-ва творцаў літ. мастацтва (з 1922 Дзярж. т-р), дзе паставіў «Агні Іванавай ночы» Г.Зудэрмана, «Карэн Борнеман» Я.Бергстрэма. У 1923— 32 жыў у ЗША. У 1932 стварыў у Каўнасе студыю кіно і т-ра, т-ва «Ліетфільм». с. 461
ВАЙШКУНЫ́ , курганны могільнік балтаў 9—11 ст. на ПнУ ад в. Вайшкуны Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. 9 курганоў у 1975 даследаваў Я.Г.Звяруга. Пахавальны абрад — трупаспаленне на гарызонце ці ў насыпе. Выяўлены рэшткі вогнішчаў. Сярод знаходак жал. сякеры, наканечнікі кап’я, шыла, шпількі, бронзавыя званочкі, фрагменты шыйных грыўняў, бранзалетаў, гліняныя прасліцы, кераміка. с. 462
ВАЙШНО́РАС (Vajsnoras) Феліксас (18.5.1897, в. Пілвішкіс Вілкавішкскага р-на, Літва — 21.8.1972), літоўскі пісьменнік. Засл. дз. культуры Літвы (1965). Скончыў Камуністычны ун-т нац. меншасцей Захаду ў Маскве (1925). З 1930 у Мінску — супрацоўнік, у 1934—37 — рэдактар газ. «Raudonasis artojas» («Чырвоны араты»). У 1937 рэпрэсіраваны (рэабілітаваны ў 1956). З 1945 у Вільнюсе. Аўтар зб-ка вершаў «Пад сцягам працы і барацьбы» (1934, на літоўскай мове), кнігі мемуараў «Да светлага жыцця» (1960). На літ. мову пераклаў (пад псеўд. Ф.Садайніс) паэму Я.Купалы «Над ракою Арэсай» (1935), асобныя творы П.Броўкі, Я.Коласа, Т.Кляшторнага, І.Харыка і інш. А.І.Мальдзіс. с. 462
ВА́ЙШЫІ (санскр.), члены адной з 4 варнаў (саслоўяў) у Стараж. Індыі. У дакласавы перыяд да вайшаў адносілі паўнапраўных сапляменнікаў (побач з кшатрыямі і брахманамі). У класавым грамадстве вайшамі наз. свабодныя паўнапраўныя абшчыннікі, земляробы, жывёлаводы, пазней некаторыя рамеснікі і гандляры. У сярэднія вякі вайшамі называлі пераважна гандляроў. с. 462
ВАК , гл. Вышэйшы атэстацыйны камітэт. с. 462
ВА́КА (Vаса) Альвара Нуньес Кавеса дэ (1490—1564), іспанскі канкістадор. У 1528 высадзіўся з экспедыцыяй П.Нарваха на п-ве Фларыда ў Паўн. Амерыцы. Пасля гібелі экспедыцыі быў у палоне ў розных плямён індзейцаў, займаўся знахарствам. За 9 гадоў блуканняў першы з еўрапейцаў ажыццявіў падарожжа праз тэр. сучасных Луізіяны, Тэхаса да р. Рыо-Грандэ і паўн. ісп. фарпостаў каля Каліфарнійскага заліва. У 1537 праз Мексіку вярнуўся ў Іспанію. Быў прызначаны імператарам Карлам V губернатарам Рыо-дэ-Ла-Платы, у 1541 з флотам прыбыў на в-аў Санта-Катарына паблізу ўзбярэжжа Бразіліі і дайшоў праз невядомыя землі да Асунсьёна. Падымаўся па р. Парана да 18° паўд. ш., зрабіў няўдалую спробу дайсці да Андаў. У 1542 захоплены сапернікам-канкістадорам Д.М.Іралам і адпраўлены ў Іспанію. Пакінуў апісанне падарожжа па Паўн. Амерыцы (1555). с. 462
ВАКАЛІ́З (франц. vocalise ад лац. vocalis галосны гук; гучны, пявучы), 1) практыкаванне для развіцця вакальнай тэхнікі, якое выконваецца на галосным гуку. 2) Канцэртны твор, найчасцей для сапрана з інстр. суправаджэннем. Адсутнасць слоў і кантыленнасць, часам віртуознасць, дазваляюць выявіць прыгажосць і выпрацаванасць голасу («Вакаліз у форме хабанеры» М.Равеля, «Вакаліз» С.Рахманінава). У 20 ст. вакаліз набліжаецца да інстр. жанраў (5 мелодый для голасу ці скрыпкі з фп. С.Пракоф’ева, вакаліз-эцюд К.Шыманоўскага; саната-вакаліз, сюіта-вакаліз для голасу з фп. М.Метнера; канцэрт для голасу з арк. Р.Гліэра). Спецыфічны эфект дасягаецца ў харавым вакалізе («Дафніс і Хлоя» Равеля). Вакаліз ў бел. музыцы: Канцэрціна для голасу з арк. Дз.Лукаса, вакаліз з сімф. арк. памяці Дз.Шастаковіча Л.Абеліёвіча, вакаліз-калыханка з балета «Мара» Я.Глебава і інш. с. 462
ВАКАЛІ́ЗМ , гл. ў арт. Галосныя гукі. с. 462
ВАКА́ЛЬНАЕ МАСТА́ЦТВА , гл. Спевы. с. 462
ВАКА́ЛЬНА-ІНСТРУМЕНТА́ЛЬНЫ АНСА́МБЛЬ , эстрадны калектыў, у якім кожны музыкант звычайна выконвае некалькі функцый без падзелу на салістаў-вакалістаў і акампаніятараў-інструменталістаў. Узніклі ў сярэдзіне 1960-х г. на аснове спалучэння стылістыкі ранняй рок-музыкі з жанрам эстраднай песні. Сярод тэмбравых асаблівасцей ансамбляў шырокае выкарыстанне электраінструментаў (пераважна гітары і клавішных) і электронных гукавых эфектаў, сярод стылістычных — спалучэнне элементаў фальклору, джаза, аўтарскай песні, танц. музыкі, шматлікіх эстрадных плыняў. У рэпертуары найчасцей апрацоўкі нар. песень і эстрадныя песні, а таксама песенныя сюіты, мюзіклы, разгорнутыя інстр. кампазіцыі. Вял. ўплыў на станаўленне такіх ансамбляў зрабіла творчасць бел. ансамбля «Песняры». Сярод інш. бел. ансамбляў: «Верасы», «Сябры», рок-групы «Бонда», «Мроя», «Уліс», «Крама», «Новае неба», «Палац».
Н.Я.Бунцэвіч. с. 462
ВАКА́ЛЬНА-СІМФАНІ́ЧНАЯ ПАЭ́МА , буйны музычны твор (часцей адначасткавы), звязаны з літаратурным тэкстам. Прызначаны пераважна для спевакоў-салістаў (часам чытальніка), хору і сімф. аркестра. Узаемадзеянне музыкі са словам абумоўлівае яе праграмнасць (гл. Праграмная музыка), характэрную тэндэнцыю да ўзаемадзеяння розных формаў і жанраў. Ад кантаты і араторыі адрозніваюцца большай цэласнасцю (значнай роляй скразнога сімф. развіцця, выкарыстаннем прынцыпаў монатэматызму і інш.). У некаторых з іх выкарыстоўваюцца прынцыпы тэатралізацыі, элементы сцэн. дзеяння. Вытокі вакальна-сімфанічнай паэмы ў прынцыпах паэмнага сімфанізму Ф.Ліста (гл. Сімфанічная паэма). У рус. музыцы 19—20 ст. вядомыя вак.-сімф. паэмы «Званы» С.Рахманінава, «Паэма памяці С.Ясеніна» Г.Свірыдава і інш. Пачатак бел. вакальна-сімфанічнай паэмы паклалі М.Аладаў («Над ракой Арэсай», 1933), Багатыроў («Паэма-казка пра Мядзведзіху», 1937). Да гэтага жанру ў бел. музыцы належаць «Буравеснік» Я.Цікоцкага (1944), «Попел» С.Картэса (1966), «Два твары зямлі» Дз.Смольскага (1969), «Вечна жывыя» (1959) і «Героям Брэста» (1975) Г.Вагнера, «Янка Купала» В.Помазава (1983). Сярод вакальна-сімфанічных паэм 1980—90-х г. — «Радуйся, Францыск Скарына» Э.Наско, «Зямля» Э.Казачкова, «Памяці маці» У.Кур’яна, «Настальгія» Г.Ермачэнкава і інш.
Э.А.Алейнікава. с. 462
ВАКА́ЛЬНАЯ МУ́ЗЫКА , музыка для спеваў; галіна муз. мастацтва, у якой асн. сэнсавая нагрузка ўскладаецца на пеўчы голас. Вакальная музыка (акрамя вакалізу) звязана з літ. тэкстам і таму адносіцца да жанру праграмнай музыкі. Спецыфіка вакальнай музыкі ў тым, што вак. мелас нараджаецца ў выніку цеснага ўзаемадзеяння моўнай прасодыі з уласна музычнай інтанацыяй. У стараж. формах фальклору гэтая сувязь мела сінкрэтычны характар, пасля падзелу паэзіі і музыкі на самаст. віды мастацтва — сінтэтычны. Вакальная музыка можа быць з інстр. і аркестравым суправаджэннем і без яго (а капэла). Ахоплівае камерна-вак. творы для аднаго, 2 ці 3 галасоў (песня, раманс, вак. дуэт, трыо, вак. цыкл і інш.), ансамбля ці хору (хар. мініяцюра, паэма, канцэрт), буйныя творы для хору з арк. (кантата, араторыя, вакальна-сімфанічная паэма), сцэн. творы (опера, аперэта, мюзікл). З даўніх часоў вакальная музыка выкарыстоўваецца ў рэліг. кульце. Песнапенні складаюць асн. частку богаслужэнняў правасл. царквы (літургія, усяночная, паніхіда) і каталіцкай (меса, рэквіем; гл. Царкоўная музыка). На Беларусі традыцыі вак. свецкай харавой музыкі закладзены ў канцы 15 ст. ў кантах і псальмах. Вакальная музыка займала значнае месца ў творчасці многіх пакаленняў бел. кампазітараў. У 1980—90-я г. бел. кампазітары распрацоўваюць новыя, раней амаль не ўласцівыя нац. муз. мастацтву жанры вакальнай музыкі: духоўны хар. канцэрт (Л.Шлег, А.Бандарэнка), літургія (А.Залётнеў, С.Бельцюкоў), меса (А.Літвіноўскі), вак. сімфонія (А.Мдывані, А.Сонін, В.Войцік). Вакальная музыка розных жанраў прадстаўлена і творамі кампазітараў бел. замежжа (М.Равенскі, М.Шчаглоў, Э.Зубковіч і інш.).
Э.А.Алейнікава. с. 462
ВАКАМЕ́РНАЯ ЗДЫ́МКА , спрошчаны спосаб тапаграфічнай здымкі. Выконваецца на планшэце з дапамогай компаса, візірнай лінейкі і цыркуля. Праводзіцца для хуткага складання прыблізнага плана мясцовасці або маршруту. Для вакамернай здымкі планшэт устанаўліваюць і арыентуюць па компасе, лінейкай вызначаюць напрамкі на назіраемыя аб’екты і наносяць адпаведныя лініі, уздоўж якіх адкладваюць у маштабе прыблізныя адлегласці ад месца здымкі да таго або інш. аб’екта. Вакамерную здымку выкарыстоўваюць у экспедыцыйных умовах пры адсутнасці тапаграфічных картаў для адлюстравання падрабязнасцей будовы мясцовасці, а таксама пры складанні абрыса і пры рэкагнасцыраваных даследаваннях малаабжытых раёнаў.
А. В. Саломка. с. 462
ВАКА́НСІЯ (франц. vacance ад лац. vacans які пустуе, свабодны), свабодная (незамешчаная) службовая пасада. с. 463
ВАКА́НСІЯ ў фізіцы, дэфект крышталя, калі ў вузле крышталічнай рашоткі адсутнічае атам. Узнікае ў выніку цеплавых ваганняў атамаў, пры радыяцыйным апрамяненні, пластычнай дэфармацыі. Вакансіі абменьваюцца месцамі з суседнімі атамамі і хаатычна рухаюцца па крышталі. Рух вакансій — асн. прычына самадыфузіі (перамешвання атамаў у крышталях) і гетэрадыфузіі (узаемнай дыфузіі крышталёў, якія кантактуюць). Вакансіі могуць аб’ядноўвацца і ўтвараць складаныя дэфекты (ды- і трывакансіі, кластэры), а таксама спалучацца з дамешкамі і ўтвараць комплексы вакансій-дамешак. Наяўнасць вакансій істотна ўплывае на ўласцівасці крышталёў і фіз. працэсы (шчыльнасць, іонную праводнасць, унутр. трэнне, тэрмаапрацоўку, рэкрышталізацыю і інш.).
Літ.: Вавилов В.С., Кив А.Е., Ниязова О.Р Механизмы образования и миграции дефектов в полупроводниках. М., 1981. с. 463
ВА́КАР (Wakar) Алексы (17.1.1898, г. Самара, Расія — 25.8.1966), польскі вучоны-эканаміст. У час ням.-фаш. акупацыі Польшчы (1939—45) удзельнічаў у нелегальнай дзейнасці Вышэйшай гандл. школы, з 1945 праф., з 1946 рэктар гэтай школы. У 1948—50 рэктар Акадэміі паліт. навук, з 1948 — праф. Вышэйшай школы планавання і статыстыкі. Пачаў навук. дзейнасць як прыхільнік Лазанскай школы ў палітэканоміі, якая імкнулася абгрунтаваць выкарыстанне матэматыкі ў эканоміцы. У перадваенны перыяд даследаваў праблемы канкурэнцыі, цэн і знешняга гандлю, у пасляваенны — аптымальнага планавання і сістэмы кіравання сацыяліст. эканомікай. с. 463
ВА́КАР Сяргей Міхайлавіч (н. 27.8.1928, г. Орша), бел. скульптар. Засл. дз. маст. Беларусі (1978). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1966). Працуе ў галіне станковай і манум. скульптуры, найб. у жанры партрэта. Вылучаюцца партрэты дзеячаў бел. культуры (Ф.Скарыны, М.Гусоўскага, У.Караткевіча, Я.Брыля, Р.Барадуліна, Г.Бураўкіна і інш.). Яго станковым работам уласцівы прастата і строгасць кампазіцыйнай будовы, яснасць і дакладнасць пластычнага вырашэння (помнікі віцэ-адміралу В.П.Дразду ў Буда-Кашалёве, Ф.Э.Дзяржынскаму ў сядзібе Дзяржынава Стаўбцоўскага р-на, У.М.Азіну ў Полацку, надмагілле П.Броўкі ў Мінску і інш.). Зрабіў некалькі варыянтаў статуарнага партрэта М.Багдановіча, якія леглі ў аснову помніка паэту ў Мінску. Стварыў шэраг мемарыяльных дошак.
Літ.: Петэрсон Э.А С.М.Вакар. Мн., 1980. с. 463
ВА́КАР (Wakar) Уладзімір (26.8.1885, г. Тамбоў, Расія — 9.5.1933), польскі эканаміст, публіцыст, грамадскі дзеяч. У 1917—24 выкладаў у Вышэйшай гандл. школе ў Варшаве. У 1915—19 працаваў у Бюро грамадскай працы (з 1918 дырэктар), дзе рэдагаваў важнейшыя дзярж. дакументы напярэдадні і ў час абвяшчэння незалежнасці Польшчы. Ініцыятар стварэння і кіраўнік ін-та грамадскай гаспадаркі (1920—21). Рэдактар варшаўскіх час. «Polska» («Польшча»), «Przegląd Wschodni» («Усходні агляд»), «Przymierze» («Саюз») і інш. У апошнім часопісе шмат увагі аддаваў нац. пытанням у Польшчы, у т.л. беларускаму; там надрукаваны арт. Б.Тарашкевіча «Беларускія палітычныя патрабаванні». Аўтар прац «Сто гадоў барацьбы за польскую асвету» (1916), «Праблема самакіравання ў Здабытай Рэчы Паспалітай» (1924) і інш. с. 463
ВАКАЯ́МА , горад у Японіі, на Пд в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Вакаяма. Каля 500 тыс. ж. (1990). Порт каля паўд. ўвахода ў зал. Осака. Буйны цэнтр чорнай металургіі, тэкст. прам-сці; хім., нафтаперапр., інструментальныя, лесаперапрацоўчыя, рыбакансервавыя прадпрыемствы; электрамашынабудаванне. Ун-т. Стараж. замак. с. 463
ВА́КЕНРОДЭР (Wackenroder) Вільгельм Генрых (13.7.1733, Берлін — 13.2.1798), нямецкі пісьменнік. Прадстаўнік іенскага кола рамантыкаў (гл. ў арт. Германія, раздзел Літаратура). Сябар Л.Ціка. Сваімі творамі і праз уздзеянне на Ціка (прыняў непасрэдны ўдзел у стварэнні яго рамана «Вандраванні Франца Штэрнбальда») зрабіў уплыў на развіццё еўрап. л-ры 19 ст. Кніга Вакенродэра «Шчырыя выказванні сэрца братаманаха, аматара мастацтва» (1797, выдадзена ананімна) прысвечана жывапісу і музыцы. У кн. «Фантазіі пра мастацтва для сяброў мастацтва» (выд. 1799) выступіў за цэласнае спасціжэнне свету (якое абазначыў як «рэлігійнае») праз мастацтва. Навела «Славутае музыкальнае жыццё кампазітара Іозефа Берглінгера» пра трагедыю геніяльнага мастака, якога не зразумеў свет.
Тв.: Рус. пер. — Об искусстве и художниках; Размышления отшельника, любителя изящного. М., 1826; Фантазии об искусстве. М., 1977.
Літ.: Берковский Н.Я. Романтизм в Германии. Л., 1973; Дмитриев А.С. Проблемы иенского романтизма. М., 1975; Балашов Н.И. Вакенродер // История немецкой литературы. М., 1966. Т. 3.
Г. В. Сініла. с. 463
ВАКЗА́Л (ад англ. Vauxhall — назва забаўляльнай установы каля Лондана ў 17 ст.), будынак ці комплекс будынкаў, збудаванняў і прыстасаванняў для абслугоўвання пасажыраў, кіравання рухам транспарту і размяшчэння службовага персаналу. Адрозніваюць чыгуначныя, рачныя, марскія, аўта- і аэравакзалы, а таксама аб’яднаныя, ці комплексныя (напр., чыгуначна-аўтобусны). Першыя вакзалы з’явіліся з пачаткам пасажырскіх перавозак па чыгунцы (напр., вакзалы на лініі Стоктан—Дарлінгтан у Англіі, 1822—25).
На Беларусі чыгуначныя вакзалы будавалі адначасова з пракладкай чыгунак. Будынак вакзала (Віленскага) у Мінску адкрыты ў 1874 (перабудаваны ў 1939, пасля Айч. вайны адноўлены ў 1949, з 1980-х г. узводзяцца новыя будынкі), у 1866 пабудаваны Віцебскі чыгуначны вакзал, да 1867 — чыг. вакзал у Гродне (у 1948 рэканструяваны, у 1986 пабудаваны новы), у 1886 — Брэсцкі чыгуначны вакзал (у 1956 рэканструяваны), у 1-й пал. 20 ст. пабудаваны Магілёўскі чыгуначны вакзал, Слонімскага вакзала будынак. Адноўлены разбураныя ў Айч. вайну і рэканструяваны вакзал ў Баранавічах (1947), Гомелі (1948), Оршы (1951), Полацку (1953). Пабудаваны аэравакзалы: у Мінску (гл. Мінскія аэрапорты), Брэсцкі аэравакзал, у Гродне (1962), Салігорску (1965), Бабруйску (1966), Гомелі (1976), Магілёве (1971). У ліку буйных аўтавакзалаў Беларусі Мінскі аўтавакзал «Усходні». На суднаходных рэках будуюцца рачныя ваказлы (Мазырскі рачны вакзал). с. 463
ВАКЛЮ́ЗЫ (ад назвы крыніцы Ваклюз на Пд Францыі), ваклюзскія крыніцы, крыніцы, якія ўтвараюцца ў карставых абласцях пры выхадзе на паверхню падземнай ракі. Маюць вял. і пастаянны расход (дэбіт) вады. Ёсць на Каўказе, у Ферганскай даліне і інш. раёнах развіцця карсту. с. 464
ВАКО́ДЭР (англ. vocoder), сістэма тэлефоннай сувязі, у якой моўная інфармацыя перадаецца кадзіраванымі сігналамі. На перадавальным баку з дапамогай аналізатараў гуку моўныя сігналы пераўтвараюцца ў кадзіраваныя, на прыёмным — сінтэзатар узнаўляе з іх моўныя сігналы. Павялічвае прапускную здольнасць ліній сувязі ў 10—13 разоў. с. 464
ВАКО́ЛІЦА , аколіца (ад усх.-слав. околоти абкружаць, абгароджваць, абносіць каламі), наваколле, акруга або агароджа вакол вёскі. с. 464
ВАКО́ЛІЧНАЯ ШЛЯ́ХТА , адна з ніжэйшых груп дробнамаянтковай шляхты Беларусі ў 16—19 ст. Называлася таксама шляхтай засцянковай, заградовай, загоннай, шарачковай і інш. Юрыдычна адносілася да пануючага саслоўя феадалаў, маёмасна ж набліжалася да прац. сялянства. Паходзіла са свабодных людзей (баяр, зямян і інш.), якія маглі дакументальна пацвердзіць асабістую вольнасць ад цяглава-чыншавых абавязкаў. Сялілася ў адасобленых паселішчах (аколіцы, засценкі). Зямлёй валодала паводле родава-спадчыннага права, апрацоўвала яе самастойна, але ў дапамогу нярэдка наймала агароднікаў, халупнікаў і інш. сялян. У 1796 у 8 паветах б. ВКЛ складала 61% усёй шляхты, у 1839 у зах. губернях Рас. імперыі — 56%. Указам Мікалая І ад 19.10.1831 ваколічная шляхта выключана з дваранскага саслоўя і пераведзена ў катэгорыю аселых аднадворцаў.
Я.К.Анішчанка. с. 464
ВА́КСМАН (Waksman) Зельман Абрахам (22.7.1888, г. Прылукі Чарнігаўскай вобл., Украіна — 16.8.1973), амерыканскі мікрабіёлаг. Чл. Нац. АН ЗША. Д-р філасофіі (1918), праф. (1930). Скончыў Каліфарнійскі ун-т у г. Сан-Францыска (1918). У 1918—58 у Роджэрскім ун-це, адначасова з 1931 у Ін-це акіянаграфіі ў г. Вудс-Хол, у 1949—58 дырэктар Ін-та мікрабіялогіі Роджэрскага ун-та. Навук. працы па глебавай і марской мікрабіялогіі, вывучэнні антыбіётыкаў. Увёў тэрміны «антыбіёз» і «антыбіётык». Вынайшаў стрэптаміцын (1944). Нобелеўская прэмія 1952. с. 464
ВА́КСМАН Ісак Фёдаравіч (25.7.1922, г.п. Краснаполле Магілёўскай вобл. — 19.12.1943, Герой Сав. Саюза (1944). Вучыўся ў Днепрапятроўскім трансп. ін-це (1938—40). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял. Айч. вайну з 1942 удзельнік баёў пад Сталінградам, на Доне, Дняпры, Северскім Данцы. 26.11.1943 батарэя пад камандаваннем ст. лейт. Ваксмана пры фарсіраванні Дняпра каля Запарожжа пад агнём ворага падавіла 15 агнявых пунктаў, адбіла 10 контратак. Загінуў у баі. с. 464
ВАКУ́ЛЬСКІ Аляксандр Васілевіч (28.8.1922, в. Калтыманава Іглінскага р-на, Башкортастан — 31.7.1990), Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Тамбоўскую ваенна-авіяц. школу пілотаў (1942). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1943, камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Удзельнік баёў на Віцебска-Полацкім напрамку, вызвалення Літвы і Латвіі, разгрому кёнігсбергскай групоўкі ворага. Капітан Вакульскі зрабіў 111 баявых вылетаў, удзельнічаў у 17 паветр. баях, збіў 3 самалёты, знішчыў вял. колькасць ваен. тэхнікі ворага. У 1946—62 у грамадз. авіяцыі. с. 464
ВАКУО́ЛЯ (франц. vacuole ад лац. vacuus пусты), поласць у цытаплазме жывёльных і раслінных клетак, абмежаваная мембранай і запоўненая вадкасцю. У цытаплазме прасцейшых знаходзяцца стрававальныя вакуолі (маюць ферменты, якія раскладаюць рэчывы) і скарачальныя вакуолі (выконваюць функцыі асмарэгуляцыі і выдзялення). Для шматклетачных жывёл характэрны стрававальныя і аўтафагіруючыя вакуолі; яны ўваходзяць у групу другасных лізасом і маюць гідралітычныя ферменты. У раслін вакуолі — вытворныя эндаплазматычнай сеткі, акружаныя пранікальнай мембранай — танапластам. Функцыі вакуоляў: рэгуляцыя водна-салявога абмену, падтрыманне тургарнага ціску ў клетцы, назапашванне нізкамалекулярных водарастваральных метабалітаў, запасных рэчываў і выдаленне з абмену таксічных рэчываў. с. 464
ВА́КУУМ у квантавай тэорыі поля, асноўны (энергетычна найніжэйшы) стан квантавых палёў, узбуджэнні якога супастаўляюцца адпаведным элементарным часціцам. Характарызуецца мінім. энергіяй, нулявымі імпульсамі, момантам імпульсу, эл. зарадам і інш. квантавымі лікамі. Пад вакуумам разумеюць таксама стан поля, дзе адсутнічаюць якія-н. рэальныя часціцы.
Флуктуацыі вакуума тыпу часціца — антычасціца абумоўліваюць спантаннае выпрамяненне атамаў, рассеянне святла па святле, зрух атамных узроўняў, экранаванне эл. зараду і антыэкранаванне каляровага зараду ў квантавай хромадынаміцы (т.зв. асімптатычная свабода). Вакуум можа мець іншую сіметрыю, чым ураўненні зыходнай квантавай тэорыі (напр., В.Хігса, θ — вакуум). Вакуум нагадвае кандэнсаванае асяроддзе, таму ў ім могуць адбывацца палярызацыя, фазавыя пераходы і інш. эфекты, якія вывучаюцца і ў шэрагу выпадкаў з высокай дакладнасцю пацверджаны эксперыментальна.
Літ.: Гл. пры арт. Квантавая тэорыя поля.
Я.А.Таўкачоў. с. 464
ВА́КУУМ (ад лац. vacuum пустата) у тэхніцы, стан разрэджанага газу пры цісках, значна меншых за атмасферны. Паводзіны газу ў вакуумных прыстасаваннях вызначаюцца суадносінамі паміж даўжынёй свабоднага прабегу l малекул або атамаў і памерам d, характэрным для дадзенай прылады ці працэсу (напр., адлегласць паміж сценкамі сасуда, дыяметр трубаправода, адлегласць паміж электродамі). У залежнасці ад суадносін l і d адрозніваюць вакуум нізкі (пры l), сярэдні (пры l ≈ d) і высокі (пры l <SIGN> d). Пры яшчэ меншых цісках вакуум называюць звышвысокім, калі ў 1 см3<fn:6> застаецца ўсяго некалькі дзесяткаў малекул (пры атм. ціску ў 1 см3 іх ~1019).
У вакуумных прыладах і ўстаноўках з d ≈ 10 см нізкаму вакууму адпавядае вобласць ціскаў вышэй за 100 Па, сярэдняму —ад 100 да 0,1 Па, высокаму — ад 0,1 да 10-6 Па, звышвысокаму — ніжэй за 10-6 Па. Уласцівасці газу ў нізкім вакууме вызначаюцца частымі сутыкненнямі паміж малекуламі газу, цячэнне газу вязкаснае, гал. роля ў праходжанні току належыць іанізацыі малекул. У высокім вакууме ўласцівасці газу вызначаюцца сутыкненнямі яго малекул са сценкамі сасуда, ток праходзіць толькі пры наяўнасці эмісіі электронаў і іонаў электродамі. Уласцівасці газу ў сярэднім вакууме прамежкавыя. Звышвысокі вакуум вызначаецца паводзінамі ў вакууме паверхняў цвёрдых цел. Ствараецца і падтрымліваецца вакуум вакуумнымі помпамі, вентылямі, клапанамі і інш. прыстасаваннямі і прыладамі (гл. Вакуумная тэхніка)-, вымяраецца вакуумметрамі. Выкарыстоўваецца вакуум ў вакуумнай металургіі, пры вакуумаванні бетону і сталі, вакуум-фармаванні вырабаў з тэрмапластаў, стварэнні вакуумных пакрыццяў і інш.
У. М. Сацута. с. 464
ВАКУУМАВА́ННЕ бетону, выдаленне (адсмоктванне) залішняй вады з укладзенай у апалубку бетоннай сумесі. Ажыццяўляецца з дапамогай шчытоў (маюць т.зв. вакуум-поласці), якімі ўкрываюць забетанаваную канструкцыю. У выніку разрэджвання, якое ствараецца ў вакуум-поласці вакуумнай помпай, шчыты прыціскаюцца да паверхні бетону і з яго адсмоктваецца вада. Павышае трываласць і марозаўстойлівасць бетону, зніжае патрэбу ў цэменце. Вакуумаванне сталі — апрацоўка сталі вакуумам перад разліўкай. Робіцца ў каўшах, спец. камерах, інш. прыстасаваннях у працэсе вакуумна-дугавога пераплаву, вакуумнай плаўкі і інш. Садзейнічае выдаленню са сталі шкодных газаў, лятучых прымесяў і неметал. уключэнняў, яе раскісленню, атрыманню высакаякасных сталяў. Вакуумаванне матэрыялаў (вадкіх і паўвадкіх) робіцца з мэтай выдалення газавых прымесяў, што паляпшае іх тэхнал. і эксплуатацыйныя ўласцівасці. Вакуумуюць керамічныя і ферытавыя шлікеры перад ліццём або прасаваннем з іх вырабаў, кампаунды перад прапіткай, электраліты і інш. Вакуумаванне вядзецца ў герметычнай пасудзіне (баку), з перамешваннем матэрыялу, часам з падагрэвам. Вакуумаванне пашырана таксама ў тэхнал. працэсах хім., фармацэўтычнай і харч. прам-сці. с. 464
ВАКУУММЕ́ТР , прылада для вымярэння ціску газаў, ніжэйшага за атмасферны. Падзяляюцца на абсалютныя (напр., вадкасныя, дэфармацыйныя, кампрэсійныя) і адносныя (радыеметрычныя, цеплавыя, іанізацыйныя). Кожны тып вакуумметра разлічаны на вымярэнні ў пэўных межах ціску. Выкарыстоўваюцца ў энергетыцы, электроніцы, вакуумнай металургіі, хім. і харч. прам-сці.
Абсалютныя вакуумметры вымяраюць ціск непасрэдна; іх паказанні не залежаць ад роду газу. У вадкасных вакуумметрах вымераны ціск (рознасць ціскаў) ураўнаважваецца ціскам слупа вадкасці. Дзеянне кампрэсійных вакуумметраў заснавана на Бойля—Марыёта законе У рэфармацыйных вакуумметрах ціск вымяраецца па дэфармацыі адчувальнага элемента (сільфон, мембрана і інш ). Адносныя вакуумметры вымяраюць фіз. велічыні, залежныя ад ціску газу; градуіруюцца па абсалютных узорных вакуумметрах; іх паказанні залежаць ад роду газу. Прынцып дзеяння радыеметрычных вакуумметрах заснаваны на радыеметрычным эфекце, цеплавых — на цеплаабмене напаленай металічнай ніці, іанізацыйных — на вымярэнні сілы іоннага току; крыніца іанізацыі — паток электронаў ад напаленага катода, α- або β-часціцы.
М.І.Дудо. с. 465
ВАКУУММЕ́ТРЫЯ , сукупнасць метадаў вымярэння ціску разрэджаных газаў. Вымярэнні грунтуюцца на фіз. заканамернасцях, абумоўленых залежнасцю пэўнай фіз. велічыні (напр., цеплаправоднасці) ад ціску або шчыльнасці газаў. Поўны ціск газаў вымяраюць вакуумметрамі, парцыяльны ціск кампанентаў газавых сумесяў — мас-спектрометрамі. с. 465
ВА́КУУМНА-ДУГАВЫ́ ПЕРАПЛА́Ў , паўторная плаўка (пераплаў) металу ў вакуумнай дугавой печы. Метал плавіцца цяплом эл. дугі і сцякае ў крышталізатар, які ахалоджваецца вадой. Вакуум ствараецца ў пячах з дапамогай вакуумных помпаў. Магутнасць эл. дугі ўстанаўліваюць такую, каб утварыць шчыльную бездэфектную макраструктуру. Пераплаўлены метал вызначаецца высокімі вязкасцю і пластычнасцю, павышанай стомленаснай трываласцю і інш. Вакуумна-дугавым спосабам пераплаўляюць сталь, сплавы на аснове нікелю, а таксама тытан, цырконій, малібдэн і інш. тугаплаўкія металы. с. 465
ВА́КУУМНАЕ ЛІЦЦЁ́ , атрыманне адлівак ліццём вадкага металу ў ліцейную форму пад вакуумам (40—0,3 Па). Ажыццяўляецца вакуумным усмоктваннем металу ў форму, вакуумна-цэнтрабежнай заліўкай, ліццём у вакууме пад ціскам, заліўкай формы свабодна падаючым струменем у вакуумнай камеры і інш. Пры вакуумным ліцці з формы выдаляюцца газы, што дае магчымасць атрымаць шчыльныя, з гладкай паверхняй высакаякасныя адліўкі. Вакуумнае ліццё выкарыстоўваецца ў вытв-сці нікелю, тытану, цырконію, урану, берылію, іншых каляровых металаў і іх сплаваў. У спалучэнні з вакуумнай плаўкай пашыраны пры вырабе фасонных адлівак са спец. сплаваў і сталяў. с. 465
ВА́КУУМНАЯ ЗБРО́Я , боепрыпасы з выбуховым рэчывам аб’ёмна-дэтанацыйнага дзеяння. Прызначана для паражэння цэляў са складкамі мясцовасці, у збудаваннях адкрытага тыпу, мінных палёў. Утварае газападобнае або дробнадысперснае аэразольнае воблака значных памераў. Асн. паражальны фактар — ударная хваля, якая ўтвараецца пры падрыванні гэтага воблака (ціск у цэнтры воблака прыкладна ўтрая перавышае нармальны атмасферны). За зонай лішкавага ціску ўтвараецца працяглая зона разрэджання (адсюль назва). с. 465
ВА́КУУМНАЯ МЕТАЛУРГІ́Я , металургія, у якой атрыманне металаў і сплаваў, наданне ім патрэбных уласцівасцяў заснавана на выкарыстанні вакууму. Пры выплаўцы і тэрмічнай апрацоўцы ў вакууме адсутнічае шкоднае ўзаемадзеянне металаў з газамі навакольнага асяроддзя, лепш праходзяць дэгазацыя, раскісленне і рафінаванне металаў, іншыя тэхнал. працэсы. Вакуумная металургія дае магчымасць атрымліваць высакаякасныя металы і сплавы, у т.л. рэакцыйна-актыўныя і тугаплаўкія, выплаўляць спец. сплавы. Метады вакуумнай металургіі выкарыстоўваюцца пры рафінаванні металаў, іх вакуумна-дугавым пераплаве, у працэсах вакуумавання сталі, вакуумнай плаўкі, вакуумнага ліцця, нанясення вакуумных пакрыццяў. с. 465
ВА́КУУМНАЯ ПЕЧ , печ для апрацоўкі металу пад вакуумам. Бываюць награвальныя (для тэрмічнай апрацоўкі сталі) і плавільныя (для вытв-сці хім. актыўных і тугаплаўкіх металаў, высакаякасных сталяў, інш. сплаваў). Найб. пашыраны дугавыя і індукцыйныя вакуумныя печы. Для выплаўкі асабліва якасных сплаваў прымяняюць электронна-прамянёвыя печы і плазменна-дугавыя печы. с. 465
ВА́КУУМНАЯ ПЛА́ЎКА , плаўка металаў і сплаваў у вакууме (звычайна пры 100—0,1 Па). Дае магчымасць ачысціць метал ад газаў, лятучых прымесяў, неметал. уключэнняў, таму гэты метад выкарыстоўваюць у вытв-сці металаў для асабліва адказных вырабаў. Ажыццяўляецца ў дугавых, індукцыйных, электронна-прамянёвых вакуумных пячах. с. 465
ВА́КУУМНАЯ ПО́МПА , прыстасаванне для стварэння і падтрымання вакууму. Бываюць форвакуумныя (поршневыя, пласцініста-ротарныя, залатніковыя), бустэрныя (двухротарныя, параструменныя), высокавакуумныя (дыфузійныя, турбамалекулярныя), звышвысокавакуумныя (крыягенныя, магнітныя электраразрадныя). Асн. параметры вакумнай помпы — гранічны астаткавы ціск (у паскалях) і хуткадзеянне (літы за секунду). Выкарыстоўваюцца пры вытв-сці асвятляльных лямпаў, кінескопаў, касм. апаратаў, пры нанясенні вакуумных пакрыццяў, у вакуумнай металургіі, харч. прам-сці і інш. с. 466
ВА́КУУМНАЯ ТЭ́ХНІКА , апаратура, прызначаная для стварэння, падтрымання, выкарыстання і вымярэння вакууму. Да вакуумнай тэхнікі адносяцца металічныя (часам шкляныя) вакуумныя ўстаноўкі (рабочыя камеры) з вакуумнымі помпамі; вакуумная арматура (клапаны, вентылі, краны, засаўкі, нацякальнікі і інш.); сродкі вымярэння ціску (вакуумметры), цечашукальнікі (заснаваныя на выяўленні пробных рэчываў).
Устаноўкі абсталёўваюць таксама вакуумнымі пячамі, вакуумфільтрамі, электрычнымі, электроннымі і інш. прыладамі. Вял. значэнне ў вакуумнай тэхніцы маюць вакуумна-шчыльныя злучэнні (раздымныя, паяныя, зварныя). Вакуумная тэхніка шырока выкарыстоўваецца ў электроніцы (напр., вакуумная напыляльная тэхніка), фізіцы цвёрдага цела і плазмы, ядз. фізіцы, паскаральнай тэхніцы, металургіі (гл. Вакуумная металургія), розных тэхнал. працэсах (пры вакуумаванні бетону, сталі і матэрыялаў, вакуум-фармаванні вырабаў з тэрмапластаў, нанясенні на вырабы вакуумных пакрыццяў, зварцы і пайцы металаў, сушцы метадам сублімацыі тэрмаадчувальных рэчываў, атрыманні звышчыстых матэрыялаў і інш.). У вял. вакуумных камерах імітуюць умовы касм. прасторы.
Літ.: Розанов Л.Н. Вакуумная техника. М., 1982; Кузьмин В.В., Левина Л.Е., Творогов И.В. Вакуумметрическая аппаратура техники высокого вакуума и течеискания. М., 1984.
У.М.Сацута. с. 466
ВА́КУУМНЫЯ ПАКРЫ́ЦЦІ , пакрыцці, нанесеныя на паверхню метал. і неметал. вырабаў у вакууме накіраваным асаджэннем часціц рэчыва. Бываюць метал. і неметалічныя. Наносяцца тэрмічным або электронна-прамянёвым выпарэннем і катодным распыленнем, а таксама іх спалучэннем.
Трываласць счаплення вакуумнага пакрыцця з матэрыялам асновы абумоўлена т-рай асновы, якасцю падрыхтоўкі і ачысткі яго рабочай паверхні, энергіяй часціц, што наносяцца, і інш. Тэрмічнае выпарэнне ажыццяўляецца з дапамогай розных крыніц нагрэву і адпаведных прыстасаванняў у вакууме 1,33 · 10-1 — 1,33 · 10-5 Па. Пры электронна-прамянёвым выпарэнні выкарыстоўваюцца электронна-прамянёвыя пушкі, якія генерыруюць электроны з вял. скарасцямі. Адначасовым выпарэннем некалькіх матэрыялаў атрымліваюць шматкампанентныя і шматфазныя вакуумныя пакрыцці. Пры катодным распыленні матэрыял, які наносіцца, «бамбардзіруюць» іонамі розных элементаў. Найб. пашырана катоднае распыленне ў тлеючым разрадзе, які ўзбуджаецца ў аргоне і інш. інертных газах пры ціску 2,66—13,3 Па і напружанні 1—5 кВ. Вакуумныя пакрыцці выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні, мікраэлектроніцы, выліч. тэхніцы, фіз. оптыцы.
М.І.Дудо. с. 466
ВА́КУУМ-ФАРМАВА́ННЕ , спосаб атрымання вырабаў з ліставых тэрмапластаў з дапамогай вакууму. Ліст герметычна замацоўваюць па контуры формы, награюць да т-ры размякчэння і ствараюць вакуумнай помпай разрэджванне (50—85 кПа) паміж лістом і паверхняй формы. Выраб афармляецца ў выніку выцяжкі ліста і фіксуецца пры ахаладжэнні ў форме. Вакуум-фармаваннем вырабляюць дэталі аўтамабіляў, халадзільнікаў, карпусы прылад, сан.-тэхн. арматуру, дэкар. панэлі, шкло для гадзіннікаў, тару, шкляць самалёты. Свабодным (без формы) Вакуум-фармаваннем атрымліваюць аптычна празрыстыя вырабы (каўпакі самалётных кабін і інш.). с. 466
ВА́КУУМ-ФІ́ЛЬТР , прылада для фільтравання, дзеянне якой заснавана на стварэнні вакуумнай помпай рознасці ціскаў па абодва бакі фільтравальнага матэрыялу. Бываюць перыядычнага і безупыннага дзеяння. Выкарыстоўваюцца для раздзялення суспензій, якія маюць цвёрдыя часціцы ва ўзважаным стане, прапампоўваннем іх праз тканіну, сетку, керамічныя пліткі. Пашыраны ў хім. прам-сці, металургіі (пры абагачэнні карысных выкапняў) і інш. с. 466
ВАКФ , вакуф (араб. літар. ўтрыманне), паводле мусульманскага права, маёмасць (рухомая і нерухомая), якая перадаецца дзяржавай або прыватнай асобай на рэліг. ці дабрачынныя мэты. Узнік у 7—8 ст. у Халіфаце, пазней пашырыўся на ўсе мусульм. краіны, стаў эканам. асновай мусульм. духавенства. Захаваўся ў Саудаўскай Аравіі і некаторых інш. краінах мусульм. Усходу. с. 467
ВАКХ , Бахус, у антычнай міфалогіі адно з імён бога вінаградарства і вінаробства Дыяніса. с. 467
ВАКХАНА́ЛІІ , у Старажытным Рыме святкаванні, містэрыі ў гонар Дыяніса (Вакха). Першапачаткова да ўдзелу ў вакханаліях дапускаліся толькі жанчыны, пазней і мужчыны. З 2 ст. да н.э. набылі характар оргій. У 186 да н.э. на вакханаліі сенацкім указам накладзены абмежаванні. У пераносным сэнсе вакханаліі — дзікі разгул, оргія. с. 467
ВАКХІЛІ́Д , Бакхілід (Bakchylidës), старажытнагрэчаскі паэт 5 ст. да н.э. Адзін з буйнейшых прадстаўнікоў харавой мелікі (лірыкі). Родам з в-ва Кеас, таму атрымаў імя В.Кеоскі. Пляменнік і вучань вядомага харавога паэта Сіманіда Кеоскага. Пісаў эпінікіі — гімны ў гонар пераможцаў агульнагрэч. гімнастычных спаборніцтваў (Алімпійскіх, Піфійскіх, Немейскіх, Істмійскіх гульняў). Яго стыль адрозніваецца ад складанага, цьмяна-метафарычнага, асацыятыўнага стылю Піндара выразнасцю, лёгкасцю, празрыстасцю, павольнасцю ў разгортванні тэмы. Дзякуючы вял. эпічным фрагментам міфаў, уключаным у лірычны тэкст, дыфірамбы Вакхіліда нагадваюць балады. Адзін з іх («Тэсей»), пабудаваны ў форме вершаванага дыялога, дае яскравае ўяўленне пра вытокі грэч. Трагедыі. У 1896 знойдзены фрагменты 14 эпінікіяў і 6 дыфірамбаў Вакхіліда.
Тв.: Рус. пер. — у кн.: Пиндар. Вакхилид. Оды. Фрагменты. М., 1980.
Літ.: Тронский И.М. Хоровая лирика // Тронский М.М. История античной литературы. 5 изд. М., 1988.
Г.В.Сініла. с. 467
ВАКЦЫНАПРАФІЛА́КТЫКА , метад прафілактыкі інфекц. і паразітарных хвароб з дапамогай вакцын, якія выпрацоўваюць супрацьінфекц. імунітэт; мера папярэджання распаўсюджвання інфекц. хвароб.
Планавая абавязковая вакцынапрафілактыка прадугледжана супраць дыфтэрыі, слупняку, поліяміэліту, адру, коклюшу, туберкулёзу (у некат. краінах супраць краснухі і віруснага паратыту). Робяць яе ў вызначаныя тэрміны. Па эпідэміял. паказчыках праводзяць пры пагрозе ўзнікнення і пашырэння інфекц. захворвання на пэўнай тэрыторыі. Пры многіх хваробах (чума, халера, тулярэмія, бруцэлёз, лептаспірозы, сібірская язва, грып, гепатыт В, шаленства і інш.) робяцца вакцынапрафілактыкі планавыя і па эпідэміял. паказчыках. Імунітэт цягнецца ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. Каб яго падоўжыць, вакцыны ўводзяцца паўторна. Супрацьпаказанні: прыроджаныя і набытыя імунадэфіцыты, вострыя інфекц. і неінфекц. захворванні, абвастрэнні хранічных хвароб, злаякасныя пухліны, алергічныя і гематалагічныя хваробы, пашкоджанні печані, нырак, сардэчна-сасудзістай сістэмы.
А. П.Красільнікаў. с. 467
ВАКЦЫНАТЭРАПІ́Я , выкарыстанне вакцыны з лячэбнай мэтай. Ужываюць пры хранічных ці востра-хранічных інфекц. захворваннях для стымуляцыі дзейнасці імуннай сістэмы па выдаленні або знішчэнні ўзбуджальніка. с. 467
ВАКЦЫ́НЫ , група імунапрэпаратаў з мікраарганізмаў, што выкарыстоўваюцца для стварэння актыўнага спецыфічнага набытага імунітэту людзей і жывёл з мэтай прафілактыкі і лячэння інфекц. і паразітарных хвароб. Уводзяць вакцыны (вакцынацыя, імунізацыя, прышчэпкі) праз рот, дыхальныя шляхі, на скуру, пад скуру, у мышцы і інш. Упершыню вакцыны выкарыстаў у 1796 англ. ўрач Э.Джэнер, які прышчэпліваў людзям для папярэджання ад захворвання натуральнай воспай воспу каровы (адсюль назва).
Адрозніваюць вакцыны інактываваныя карпускулярныя, жывыя карпускулярныя, хім. і анатаксіны. Інактываваныя вакцыны рыхтуюць з мікраарганізмаў, забітых фіз. (награванне) і хім. метадамі, жывыя вакцыны — са спецыяльна аслабленых культур мікраарганізмаў, якія не здольны выклікаць захворванне, але могуць фарміраваць імунітэт. Хім. вакцыны — рэчывы, вылучаныя з бактэрыяльных клетак, маюць асн. кампаненты, якія ствараюць імунітэт. Вакцыны могуць быць прыгатаваны з узбуджальнікаў адной інфекцыі — монавакцыны або ў выніку камбінацыі двух і болей узбуджальнікаў (асацыіраваныя вакцыны). Прынцып прыгатавання і класіфікацыя вакцын супраць хвароб жывёл не адрозніваюцца ад медыцынскіх. Вакцыны выкарыстоўваюць для прафілактыкі і лячэння больш як 20 інфекц. хвароб жывёл.
А.П.Красільнікаў. с. 467
ВАЛ у тэхніцы, дэталь машыны, прызначаная для перадачы вярчальнага намагання і падтрымання насаджаных на яе іншых дэталяў. Адрозніваюць валы прамыя (гладкія, ступеньчатыя, шліцавыя, кулачковыя), каленчатыя валы, гнуткія валы і інш. Паводле прызначэння бываюць валы перадач, нясучыя зубчастыя колы, шківы, зорачкі і карэнныя, на якіх акрамя дэталяў перадач замацоўваюць рабочыя органы машыны (колы турбін, крывашыпы і інш.). Валы разлічваюць на трываласць, жорсткасць і ваганне. с. 468
ВАЛ , 1) у геамарфалогіі адносна вузкая, выцягнутая і невысокая форма рэльефу. Адрозніваюць валы: створаныя дзейнасцю хваль (берагавыя), ракі (прырэчышчавыя), ледавіка (марэнныя, напорныя), вулканаў (кальцавыя), селю (селевыя) і інш. 2) У тэктоніцы выцягнутая дадатная структура ў межах платформаў. Аб’ядноўвае лакальныя падняцці — антыкліналі, брахіантыкліналі, купалы. Даўж. да соцень км, шырыня дзесяткі км, выш. да соцень метраў. Пл. 200—10 000 км2. На плітах стараж. платформаў звычайна абмежаваны флексурамі. Валы, прымеркаваныя да разломных зон, называюцца шыўнымі. Сістэма валоў, аб’яднаных агульнай падэшвай, утварае складаныя валы. На Беларусі вылучаны дзесяткі валоў даўж. 24—150 км, шыр. 3—25 км, з амплітудай падняцця 50—600 м, радзей да 1 км. Вылучаюцца пераважна па паверхні верхняй саляноснай тоўшчы (фаменскай) або па паверхні крышт. фундамента. Найб. пашыраны ў Прыпяцкім прагіне. Да валоў часта прымеркаваны радовішчы нафты, газу, солі. с. 468
ВАЛ (ваен.), насып (земляны, з камянёў, са снегу, палітага вадой, часта з ровам спераду), які служыў перашкодай для тых, хто атакаваў, і адначасова баявой пазіцыяй і ўкрыццём для тых, хто абараняўся. Валам называюць таксама сістэму ўмацаваных палос і пазіцый тыпу рымскіх валоў (Адрыянаў вал), «Атлантычнага вала», «Усходняга вала». Як элемент крэпасці валы выкарыстоўваліся ў спалучэнні з крапаснымі сценамі або замест іх. Звычайна мелі брустверы і валгангі (пляцоўкі з уступамі). с. 468
ВАЛАА́МСКІ МАНАСТЫ́Р , Спаса-Праабражэнскі, гісторыка-архітэктурны і прыродны музей-запаведнік у Карэліі. Засн. як мужчынскі манастыр не пазней як у пач. 14 ст. на в-ве Валаам у Ладажскім возеры грэч. манахамі Сергіем і Германам. Знаходзіўся на мяжы наўгародскіх уладанняў, служыў крэпасцю і шмат разоў адбіваў напады шведска-фінскіх атрадаў, у 1611 спустошаны імі. У 1715 адноўлены паводле ўказа Пятра І. Арх. помнікі 18—19 ст.: Спаса-Праабражэнскі сабор, цэрквы Успення, Нікольская, Пятра і Паўла і інш. У 19 ст. буйны рэліг., эканам. і культ. цэнтр. У 1917—40 на тэр. Фінляндыі. У час сав.-фінл. вайны манахі пакінулі яго. З 1945 дом-інтэрнат для інвалідаў Вял. Айч. вайны. З 1979 музей-запаведнік. У 1988 перададзены Рус. правасл. Царкве. с. 468
ВАЛАА́МСКІЯ АСТРАВЫ́ , група астравоў у паўн.-зах. частцы Ладажскага возера, у Карэліі (Расійская Федэрацыя). Уключае в-аў Валаам (пл. 28 км2) і больш за 50 дробных астравоў. Агульная пл. 36 км2. Выш. да 70 м. Складзены з гранітаў і дыябазаў. Берагі моцна парэзаныя (шхеры). Большая ч. Валаамскіх астравоў укрыта хваёвымі лясамі і насаджэннямі. З 1979 гісторыка-арх. і прыродны музей-запаведнік Валаамскі манастыр. На в-ве Валаам — гар. пасёлак Валаам. Культавыя, гасп. і жылыя пабудовы 19 — пач. 20 ст. Помнік маракам Ладажскай ваен. флатыліі. Турызм.
В.П.Кісель. с. 468
ВАЛАВА́Я ПРАДУ́КЦЫЯ , паказчык, які характарызуе аб’ём прадукцыі ў вартасным (грашовым) выражэнні, атрыманай на прадпрыемстве ці ў адной з галін матэрыяльнай вытв-сці. Уключае канчатковую (гатовую) і прамежкавую (вузлы і дэталі камплектавання, сыравіну і інш.) прадукцыю. Разлічваецца ў супастаўных цэнах і ў цэнах адпаведных гадоў. Адлюстроўвае аб’ём, дынаміку і тэмпы агульнага росту вытв-сці на прадпрыемствах і ў асобных галінах эканомікі, прапорцыі паміж гэтымі галінамі, што можна выкарыстаць для вызначэння перспектыў вытв-сці.
Валавая прадукцыя прамысловасці — сукупнасць гэтай прадукцыі ўсіх прамысл. прадпрыемстваў за пэўны перыяд. Апрача гатовай прадукцыі ўключае кошт спажытых у вытв. працэсе сыравіны, матэрыялаў, паліва, эл. энергіі, а таксама амартызацыю асн. сродкаў. Валавая прадукцыя прадпрыемства вызначаецца пераважна заводскім спосабам: з усяго валавога абароту вылічваецца ўнутрызаводскі абарот (прадукцыя некаторых цэхаў, выкарыстаная на выраб канчатковай прадукцыі ў інш. цэхах). Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі — сукупная прадукцыя гэтай галіны ў грашовым выражэнні; уключае таксама кошт сродкаў, выкарыстаных у працэсе с.-г. вытвсці (насенне, кармы, амартызацыя будынкаў, машын і т.д.). Вызначаецца ў супастаўных цэнах, па аб’ектах с.-г. вытв-сці, асобных галінах сельскай гаспадаркі і ў цэлым па краіне. с. 468
ВАЛАВЕ́ЛЬСКАЯ Ю́Р’ЕЎСКАЯ ЦАРКВА́ , помнік драўлянага дойлідства 18 ст. Пабудавана ў 1766 у в. Валавель (Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл.) як уніяцкая. Мае рысы стылю барока. Прамавугольны асн. зруб і выцягнутая 5-гранная апсіда накрыты агульным гонтавым дахам. На гал. фасадзе тарэц даху вырашаны як спалучэнне крывалінейнага франтона з паўвальмай і 2 чацверыковымі вежамі па баках, завершанымі 6-граннымі шыйкамі і галоўкамі над імі. Складаныя формы завяршэнняў маюць шматлікія заломы і выгіны. Па баках апсіды сіметрычныя нізкія рызніцы, пры ўваходзе — тамбур.
Літ.: Якімовіч Ю.А Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся. XVII—XIX стст. Мн., 1978. с. 468
ВАЛАВО́КА (Troglodytes troglodytes), птушка сям. валавокавых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўразіі, Паўн.-Зах. Афрыцы і Паўн. Амерыцы. Каля 40 падвідаў. На Беларусі трапляецца ўсюды, на Пд — часам зімой, пералётная. Жыве ў мяшаных і лісцевых захламленых ламаччам, зарослых крапівой лясах з густым падлескам. Нар. назвы валовае вока, блыха, блышка.
Адна з самых дробных птушак у фауне Беларусі. Даўж. каля 9,5 см, маса 8—11 г. Апярэнне спіны рыжавата- або карычнявата-бурае з чорнымі і бурымі папярочнымі палосамі, брушка больш светлае. Хвост кароткі, тарчма. Дзюба прамая, тонкая. Крылы кароткія, круглаватыя. Гнёзды шарападобныя (5— 8) з бакавой уваходнай адтулінай. Двойчы за сезон нясе 5—7 яец. Корміцца насякомымі, павукамі, насеннем раслін, ягадамі. с. 468
ВАЛАВЫ́ АБАРО́Т прамысловага прадпрыемства, сумарны кошт усіх відаў прадукцыі, вырабленай за справаздачны перыяд. Акрамя валавой прадукцыі ўключае ўнутрызаводскі абарот — вырабы і паўфабрыкаты, выкарыстаныя на вытворчасць гатовай прадукцыі ўнутры прадпрыемства. Афіц. статыстыкай не ўлічваецца. Выкарыстоўваецца на прадпрыемствах для ацэнкі вытв. дзейнасці, а найчасцей пры значных зменах унутр. структуры прадпрыемства — падзеле яго на некалькі самастойных ці аб’яднанні некалькіх прадпрыемстваў у адно. с. 469
ВАЛАВЫ́ ГРАМА́ДСКІ ПРАДУ́КТ ,вартасць (кошт) матэрыяльных даброт, створаных грамадствам за пэўны перыяд (звычайна за год) і прызначаных для задавальнення ўсёй сукупнасці патрэб. Характарызуе ўзровень эканам. развіцця грамадства. У натуральна-рэчыўнай форме складаецца са сродкаў вытв-сці і прадметаў спажывання, у вартаснай — з нанава створанай вартасці (нацыянальны даход) і кошту сродкаў вытв-сці, спажытых у вытв. працэсе (фонд пакрыцця). У статыст. практыцы вызначаецца т.зв. заводскім метадам, як і валавы абарот прадпрыемства. с. 469
ВАЛАВЫ́ ДАХО́Д , сукупны даход, створаны жывой працай. У межах прадпрыемства (фірмы) гэта розніца паміж выручкай за рэалізаваную прадукцыю і матэрыяльнымі затратамі на яе вытв-сць. У маштабе краіны валавы даход — нацыянальны даход. Валавы даход без уліку заработнай платы — чысты даход. с. 469
ВАЛАВЫ́ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ПРАДУ́КТ (ВНП) , эканамічны паказчык, які адлюстроўвае сукупную вартасць канчатковых тавараў і паслуг у дзеючых рыначных цэнах. Уваходзіць у сістэму нац. рахункаў. Распрацоўваецца па методыцы ААН, у бягучых і пастаянных цэнах. У адрозненне ад валавога ўнутранага прадукту ВНП пазбаўлены двайнога ўліку (кошту прамежкавай прадукцыі, што ідзе на выраб канчатковай прадукцыі) і таму больш поўна адлюстроўвае ўзровень развіцця грамадства, яго магчымасці для паляпшэння дабрабыту сваіх членаў. ВНП у натуральна-рэчыўнай форме — вырабленыя за пэўны перыяд сродкі вытв-сці, спажывецкія даброты і паслугі, а ў вартаснай — рыначны кошт усіх гатовых тавараў і паслуг, вырабленых за пэўны перыяд усімі фактарамі вытв-сці (капітал, зямля, праца), якія належаць грамадзянам пэўнай краіны незалежна ад іх месца знаходжання. У ВНП уваходзіць таксама знешнегандл. сальда (розніца паміж экспартам і імпартам). Аднак гэты паказчык не ахоплівае прадукты і паслугі, вырабленыя ў дамашняй гаспадарцы, ценявой эканоміцы і інш. Таму ВНП найбольш адлюстроўвае дзелавую актыўнасць і магутнасць нац. эканомікі. Выкарыстоўваецца ВНП на спажыванне, інвестыцыі, экспарт і імпарт. На Беларусі выкарыстоўваецца з 1988. З-за крызісу ў пераходны да рыначнай эканомікі перыяд змяншаецца: у 1995 яго аб’ём склаў прыкладна 2/3 ад узроўню 1990.
І.Дз.Прахарэнка. с. 469
ВАЛАВЫ́ ЎНУ́ТРАНЫ ПРАДУ́КТ (ВУП) , абагульняльны эканам. і статыст. паказчык, які адлюстроўвае сукупную вартасць канчатковых тавараў і паслуг, вырабленых на тэр. краіны, у дзеючых рыначных цэнах без уліку сальда плацежнага балансу. Уваходзіць у сістэму нацыянальных рахункаў. Вызначаецца па методыцы ААН, у бягучых і пастаянных цэнах. Яго даходы, як і валавога нац. даходу, — гэта сума заработнай платы ўсіх наёмных работнікаў (да выплаты падаткаў), рэнтных плацяжоў, працэнтаў па пазыках, амартызацыйных адлічэнняў, прыбытку фірмаў, карпарацый і асобных прадпрыемстваў, даходаў ад індывід. прац. дзейнасці, даходаў творчых, навук. і інш. работнікаў, ускосных падаткаў на бізнес. У матэрыяльна-рэчыўнай форме ВУП — сукупнасць вырабленых у краіне тавараў і паслуг, якія на працягу года выкарыстоўваюцца на спажыванне і накапленне. Падлічваецца ВУП у маштабе краіны ў разліку на душу насельніцтва, што дае магчымасць параўноўваць асобныя краіны і рэгіёны па ўзроўні сац.-эканам. развіцця. Важнае значэнне мае і структура выкарыстання ВУП: якая яго доля на якія мэты затрачваецца — на харчаванне, адукацыю, ахову здароўя, навуку і культуру, кіраванне, ваен. і інш. Такія паказчыкі адлюстроўваюць узровень жыцця ў пэўнай краіне і характар яе сац. палітыкі. На Беларусі ў сувязі з крызісам у пераходны да рыначнай эканомікі перыяд агульны аб’ём вытв-сці ВУП змяншаецца. У разліку на душу насельніцтва Беларусь адносіцца да групы краін, дзе гэты паказчык ніжэйшы за сярэдні. Істотныя змены адбываюцца і ў структуры ВУП. Доля расходаў на канчатковае спажыванне ў 1994 склала 84,4%, у 1995 — 71,9 (з іх адпаведна на дамашнюю гаспадарку 56,5 і 50,5, на дзярж. кіраванне 21,3 і 21,9%, на валавыя накапленні 28,9 і 25,2%).
І.Дз.Прахарэнка. с. 469
ВАЛАГО́ДСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ , у Расійскай Федэрацыі. Утворана 23.9.1937. Пл. 145,7 тыс. км2. Нас. 1362,4 тыс. чал. (1995), гарадскога 66%. Цэнтр — г. Волагда. Найб. гарады: Чарапавец, Сокал, Вял. Усцюг.
Прырода. Валагодская вобласць размешчана на ПнЗ Усх.-Еўрапейскай раўніны. Пераважаюць выш. 150—200 м. У зах. ч. вобласці ярка выяўлены марэнны рэльеф. На ПнЗ знаходзяцца Вепсаўскае (выш. да 304 м) і Андомскае ўзвышшы, Мягорская града, на ПдЗ — Андогская града (выш. да 299 м), у цэнтр. ч. — Валагодскае, Галіцкае, Верхняважскае ўзвышшы і шэраг град, на ПдУ — частка ўзв. Паўночныя Увалы. Карысныя выкапні: торф, флюсавыя вапнякі, даламіты, вогнетрывалыя гліны, кухонная соль. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. -14 °С, ліп. 18 °С. Ападкаў каля 500 мм за год. У Валагодскай вобласці больш за 2000 рэк, найб. — Сухона з прытокам Юг, Вага, Малога, Шэксна, Унжа. Азёр каля 4200, сярод іх Анежскае і Белае, Вожэ, Кубенскае, Рыбінскае і Шэкснінскае вадасховішчы. На Пн пашыраны падзолістыя, на Пд — дзярнова-падзолістыя глебы. Лясы займаюць каля 2/3 тэрыторыі, пераважаюць хвойныя пароды. На тэр. вобласці частка Дарвінскага запаведніка.
Гаспадарка. Лен. галіны прам-сці: чорная металургія, машынабудаванне і металаапрацоўка (аўтацягнікі-цыстэрны, рачныя сухагрузныя цеплаходы, буксіры-штурхачы, суднавыя краны; абсталяванне для лясной, дрэваапр. і харч. прам-сці; станкі для апрацоўкі драўніны, рухавікі, падшыпнікі, электраапаратура, дэталі для с.-г. машын, рамонт буд. і дарожных машын і інш.), дрэваапр. (піламатэрыялы, зрубы, домікі садовыя, мэбля), цэлюлозна-папяровая, хім. (вытв-сць азотных угнаенняў, аміяку, салетры, лакаў і фарбаў), лёгкая (апрацоўка льновалакна, трыкат. і швейныя вырабы), рыбная і харч. (масласыраробная, кансервавая) прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў (цэгла, жалезабетонныя канструкцыі). Вядучыя галіны сельскай гаспадаркі — малочная жывёлагадоўля і льнаводства. Развіты птушкагадоўля і свінагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя (жыта, пшаніца, ячмень) і кармавыя культуры. Пасевы бульбы і агародніны. Шырока вядомы традыцыйныя маст. промыслы: пляценне карункаў (гл. Валагодскія карункі), чарненне па серабры, маст. ткацтва, разьба і пляценне з бяросты. Па тэр. вобласці праходзяць чыг. Масква—Архангельск і Санкт-Пецярбург—Перм, аўтадарога Санкт-Пецярбург—Чарапавец—Волагда—Яраслаўль. Суднаходства па Волга-Балтыйскім водным шляху, Паўн.-Дзвінскай сістэме, па Сухоне, Волагдзе, Паўн. Дзвіне. Захаваліся ансамблі Гледзенска-Троіцкага (засн. ў 12 ст.), Міхаіла-Архангельскага (засн. ў 1212) і Спаса-Праабражэнскага (засн. ў 1422) манастыроў. Курорт — г. Тоцьма.
П.І.Рогач. с. 469
ВАЛАГО́ДСКІЯ КАРУ́НКІ , від рус. карункаў, плеценых на каклюшках (драўляных палачках); пашыраны ў Валагодскай вобл. Расіі. Плаўная лінія, якая ўтварае ўзор, не перарываецца, не перакрыжоўваецца і выступае ў выглядзе выплеценай тасьмы на фоне тонкай ажурнай «рашоткі». Карункапляценне тут пачало складвацца ў 16—17 ст., як промысел аформілася на пач. 19 ст. У 1968 створана аб’яднанне «Сняжынка». Да 1940-х г. пераважалі мерныя карункі для аздобы бялізны, пазней асн. прадукцыяй сталі адзінкавыя вырабы — посцілкі, сурвэткі, фіранкі з геаметрычным і раслінным узорамі; святочныя дэталі жан. адзення — каўнерыкі, жабо і інш., а таксама унікальныя выставачныя ўзоры. Валагодскія карункі адзначаны ў Парыжы залатым медалём (1925) і «Гран-пры» (1937), залатым медалём у Бруселі (1958).
Літ.: Попова О.С., Каплан Н.И. Русские художественные промыслы. М., 1984. с. 470
ВАЛАДА́Р ГЛЕ́БАВІЧ , князь менскі, магчыма, і гарадзецкі. Сын менскага кн. Глеба Усяславіча. Працягваў барацьбу менскіх князёў за ўстанаўленне дамінуючага становішча Менска ў Полацкай зямлі. У 1158 (паводле інш. крыніц у 1159) выступіў з братамі ў паход супраць полацкага кн. Рагвалода Барысавіча. У 1161 (1162) знаходзіўся ў Гарадцы (месцазнаходжанне не высветлена), разам з Літвою разбіў войска Рагвалода. У 1167 выступіў супраць полацкага кн. Усяслава Васількавіча і заняў полацкі трон, заключыўшы дагавор з вечам. Затым накіраваўся ў Віцебск, куды ўцёк Усяслаў, але, даведаўшыся, што на дапамогу віцябчанам ідзе смаленскі кн. Раман, вярнуўся ў свае землі.
Г. В. Штыхаў. с. 470
ВАЛАДЗЬКО́ Іван Іосіфавіч (14.3.1895, в. Плябанцы Мінскага р-на — 24.3.1984), бел. архітэктар. Канд. архітэктуры (1966). Скончыў Маскоўскі вышэйшы маст.-тэхн. ін-т (1928). З 1929 у праектных арг-цыях Мінска (у 1933— 44 — у праектных установах Масквы). З 1957 у НДІ буд-ва і архітэктуры АН Беларусі, у 1963—73 Бел.НДІПгорадабудаўніцтва. Работы ў Мінску: 112-кватэрны жылы дом на вул. Маскоўскай (1932, у сааўт.), Мінскай гідраметэаралагічнай абсерваторыі будынак (1934), Літ. музей Я.Купалы (1959, у сааўт.); у г. Рэчыца — бальніца (1933). Сярод інш. работ: павільён СССР на міжнар. кірмашы ў Страсбургу (Францыя, 1929), жылыя, грамадскія і прамысл. пабудовы ў Маскве (1935—37). с. 470
ВАЛАДЗЬКО́ Леанід Вікенцьевіч (2.1.1928, в. Баравое Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 29.9.1978), бел. фізік. Акад. АН Беларусі (1977, чл.-кар. 1969), д-р фізіка-матэм. н. (1966), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1971). Скончыў БДУ (1953). З 1956 у БДУ (з 1966 прарэктар па навук. рабоце). Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Распрацаваў пытанні расшыфроўкі і інтэрпрэтацыі спектраў уранілавых злучэнняў, прапанаваў метад стат. рэгістрацыі кінетыкі люмінесцэнцыі. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Тв.: Ураниловые соединения. Мн., 1981 (разам з АІ.Камяком, Дз.С.Умрэйкам). с. 470
ВАЛАДЗЬКО́ Уладзімір Фёдаравіч (н. 27.9.1951, в. Марозавічы Пінскага р-на), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-р пед. н. (1993), праф. (1995). Віцэпрэзідэнт Бел. акадэміі адукацыі (з 1994). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1977). Працаваў у НДІ прафтэхадукацыі. З 1990 нам. дырэктара, з 1993 — дырэктар Нац. ін-та адукацыі. З 1995 нам. міністра адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы тэорыі, метадалогіі, методыкі выхавання. Навуковы кіраўнік даследаванняў сац.-псіхал. рэабілітацыі дзяцей Чарнобыльскай зоны (1993—95). Аўтар «Канцэпцыі выхавання ў нацыянальнай школе Беларусі» (1993), працы «Рэформа адукацыі і выхавання» (1995) і інш. с. 470
ВАЛАДКО́ВІЧ Феліцыян Піліп (1697— 1778), уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. З 1730 епіскап холмскі і бэлзскі, з 1753 каад’ютар (памочнік-намеснік) мітрапаліта кіеўскага Ф.Грабніцкага, з 1756 епіскап уладзімірскі (г. Уладзімір-Валынскі). У 1762—78 мітрапаліт кіеўскі. Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі спрабаваў абвінаваціць В. ў злоўжываннях. Нягледзячы на заяву папскага прастолу пра невінаватасць Валадаковіча (1770), нападкі на яго з боку каралеўскай улады працягваліся да канца жыцця. с. 470
ВАЛАДКО́ВІЧЫ , Валадкевічы, дзяржаўныя дзеячы ВКЛ з роду герба «Радван». Верагодна, паходзяць ад шляхціца з Віленскага пав. Каспара Мікалаевіча Валадовіча, сыны якога Марцін і Рыгор у 1567 ставілі ў войска ВКЛ 2 коннікаў з маёнтка Геранёны Ашмянскага пав.; Марцін згадваецца і сярод шляхты Менскага пав. Найб. вядомыя:
Марцін (згадваецца ў 1567—82), пісар земскі, суддзя земскі і гараднічы менскі (1582). Меў сына Адама і дачку Палонію, якая была жонкаю кн. П.Друцкага-Горскага. Марцін, верагодна, сын Адама. Суддзя земскі менскі (1628). Крыштоф (1600 ? — 1670), пісар земскі менскі, ваявода новагародскі (1658). У 1645 другі шлюб узяў з княжной Альжбетай з роду Друцкіх-Саколінскіх (памерла ў 1653). Яго дачка Соф’я Канстанцыя ў 1652 выйшла замуж за маршалка ВКЛ кн. А.Палубінскага. Марцін Казімір, гараднічы і падстароста менскі (1649). Яго нашчадкамі, напэўна, былі Валадковічы, якія ў 2-й пал. 17—18 ст. займалі розныя пасады ў Менскім пав. Магчыма, да гэтага роду адносіліся Валадковічы: Сенька, які ў канцы 15 — пач. 16 ст. служыў князям Мсціслаўскім і атрымаў ад іх вёскі Касмынічы і Філіпаўшчыну; Павел, які ў 1582 з сынам Васілём служыў удаве кн. Ю.Ю.Слуцкага Кацярыне з Тэнчынскіх; Рыгор, полацкі шляхціц, згадваецца ў 1582; Дзям’ян (памёр да 1582), жонкай якога была Палонія Лядская. У Жамойціі існаваў род Валадковічаў герба «Лебедзь».
В.Л.Насевіч. с. 470
ВАЛАДО́СЬ Аркадзь Лявонавіч (н. 1.3.1943, в. Какошчыцы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.), французскі спявак (барытон). Вучыўся ў Беларускай кансерваторыі (1965—69), скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1970). З 1969 саліст Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. З 1980 у Парыжы. Выступае на вял. оперных сцэнах свету (Масква, Мілан, Парыж, Берлін, Лейпцыг, Дрэздэн, Стакгольм, Вашынгтон, акадэмія «Санта-Чэчылія»). Сярод партый: Гразной («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Анегін, Ялецкі і Томскі («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Шаклавіты («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Напалеон («Вайна і мір» С.Пракоф’ева), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), Набука, Рыгалета, Радрыга, Аманасра («Набука», «Рыгалета», «Дон Карлас», «Аіда» Дж.Вердзі). На бел. сцэне выканаў партыі Гразнога і Анегіна (1994) у спектаклях Дзярж. т-ра оперы і балета, выступаў у канцэртах Бел. філармоніі.
А.А.Саламаха. с. 471
ВА́ЛАК (Vallak) Пээт (сапр. Педаяс Пеэтэр; 23.6.1893, вол. Валцвяціс Пярнускага р-на, Эстонія — 17.3.1959), эстонскі пісьменнік. Майстар навелы. Вучыўся жывапісу ў Тарту і Пецярбургу. Друкаваўся з 1908. Першая кніга — камедыя «Кашмары» (1924). У кнігах навел (усіх 9) «Чорны крыж» (1925), «Бунт мазгоў» (1926), «Самасуд» (1932), «Справы навыварат» (1935) і інш., рамане «Бадзяга» (1927) — паўсядзённая рэчаіснасць, жыццё і характары абяздоленых людзей тагачаснай Эстоніі, напружаны драматызм, спалучэнне элементаў фантастыкі і рэалізму.
Тв.: Рус. пер. — Рассказы. М., 1968; Повести и рассказы. Л., 1984. с. 471
ВАЛАКАЛА́МСК , горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр раёна ў Маскоўскай вобл. Вядомы з 1135. 18,0 тыс. ж. (1994). Чыг. станцыя. Металаапрацоўка, лёгкая, харч. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. Гіст.-краязнаўчы музей. Васкрасенскі сабор (1462—94), царква Раства Багародзіцы на Вазьмішчы (1535), за 25 км ад горада Іосіфа-Валакаламскі манастыр (1479). Каля Валакаламска (в. Дубасекава) мемарыял на месцы подзвігу герояў-панфілаўцаў у Вял. Айч. вайну. с. 471
ВАЛАКНІ́СТЫЯ РАСЛІ́НЫ , група раслін, валокны прыродныя якіх ідуць на розныя вырабы (пражу, тканіны, вяроўкі, канаты, рыбалоўныя снасці і інш.). Да іх належаць некаторыя водарасці, мохападобныя, папарацепадобныя, голанасенныя і асабліва пакрытанасенныя. Каля 2000 відаў, выкарыстоўваюцца і культывуюцца каля 600.
Найб. важныя сямействы: мальвавыя (абутылон, або канатнік, бавоўнік, кенаф), лёнавыя (лён), ліпавыя (джут, ліпа), каноплевыя (каноплі), крапіўныя (крапіва, рамі), агававыя (агава), бананавыя (тэкст. банан). Як валакністы матэрыял выкарыстоўваюцца лубяныя і драўняныя валокны, а таксама валаскі раслін, у залежнасці ад чаго валакністыя расліны падзяляюцца на валасковыя, драўняныя і лубяныя. На Беларусі з валакністых раслін культывуюцца каноплі і лён, таксама трапляюцца дзікарослыя з родаў асака, крапіва, ліпа, пажарніца, рагоз, трыснёг, хацьма і інш. с. 471
ВАЛАКНІ́ТЫ , прэс-матэрыялы з валакністага напаўняльніку (валокны даўж. 15—40 мм), прамочанага палімерным сувязным. У якасці напаўняльніку выкарыстоўваюць валокны: азбеставае (гл. Азбапластыкі), баваўнянае, сінт., вугляроднае, шкловалакно. Састаў валакнітаў (% па масе); 40—50% напаўняльніку, 40—45% сувязнога (фенола-фармальдэгідныя, эпаксідныя смолы, крэмнійарган. палімеры). Вырабы з валакнітаў маюць высокую вода-, тэрмаўстойлівасць, устойлівасць да ўздзеяння хім. рэагентаў, ударатрываласць, фрыкцыйнасць. Выкарыстоўваюць у прылада- і машынабудаванні (карпусы і дэталі электрамашын, тармазныя калодкі і інш.), буд-ве (арматура, панэлі), касм. і авіяц. Тэхніцы. с. 471
ВАЛАКО́ННА-АПТЫ́ЧНАЯ СУ́ВЯЗЬ , сувязь, у якой перадача інфармацыі адбываецца з дапамогай эл.-магн. ваганняў аптычнага дыяпазону (1014 }— 1015 Гц) і шкловалаконных святлаводаў; від аптычнай сувязі. Найб. перспектыўны кірунак развіцця тэлекамутацыйных сістэм і сетак. Адрозніваецца ад інш. відаў сувязі вял. колькасцю каналаў (вял. прапускная здольнасць), вял. скорасцю перадачы інфармацыі, высокай аховай ад эл.-магн. перашкод, нізкай імавернасцю памылак, малымі памерамі, масай і энергаспажываннем, прастатой мантажу і пракладкі.
Валаконна-аптычная сувязь дае магчымасць ствараць сеткі тэлекамунікацый з інтэграцыяй службаў (абмен рознымі відамі інфармацыі — тэлефаніі, даных ЭВМ, ПЭВМ, факсіміле; відэаінфармацыі, тэлебачання — у адной лічбавай сетцы). Валаконна-аптычныя лініі сувязі выкарыстоўваюцца ў кабельным тэлебачанні, выліч. тэхніцы, тэлефоннай і касм. сувязі, у сістэмах кантролю і кіравання тэхнал. працэсамі, медыцыне (дыягностыцы, хірургіі) і інш. Гл. таксама Валаконная оптыка.
Літ.: Основы волоконно-оптической связи: Пер. с англ. М., 1980; Волоконно-оптические системы передачи. М., 1992.
Я. В. Алішаў. с. 471
ВАЛАКО́ННАЯ О́ПТЫКА , раздзел оптаэлектронікі, які вывучае распаўсюджванне святла і перадачу інфармацыі па валаконных святлаводах і займаецца распрацоўкай апаратуры. Вылучылася ў самаст. кірунак у 1950-я г. ў сувязі з развіццём выліч. тэхнікі, кабельнага тэлебачання, сістэм аптычнай сувязі, мед. тэхнікі (зонды), стварэннем квантавых узмацняльнікаў, лазераў і інш.
Па святлаводах светлавыя сігналы перадаюцца з адной паверхні (тарца святлавода) на другую (выхадную) як сукупнасць элементаў відарыса, кожны з якіх перадаецца па сваёй святловядучай жыле. Стрыжань святлавода мае паказчык пераламлення святла, большы за абалонку, таму на мяжы стрыжня і абалонкі адбываецца шматразовае поўнае ўнутранае адбіццё святла, якое распаўсюджваецца па святлаводзе з малымі стратамі. Калі дыяметр святлавода большы за даўжыню хвалі (мнатамодавыя святлаводы), распаўсюджванне святла падпарадкоўваецца законам геаметрычнай оптыкі, у больш тонкіх валокнах (парадку даўжыні хвалі; аднамодавыя святлаводы) — законам хвалевай оптыкі. Святлаводы бываюць жорсткія (аднажыльныя, шматжыльныя) і ў выглядзе жгутоў з рэгулярнай укладкай валокнаў. Якасць відарыса вызначаецца дыяметрам жыл, іх колькасцю, дасканаласцю вырабу. Гал. прычына страт энергіі ў святлаводах — паглынанне святла шклом жылы.
На Беларусі даследаванні па валаконнай оптыцы, пачаліся ў 1974 у Ін-це прыкладной оптыкі АН Беларусі (г. Магілёў), вядуцца ў Аддзеле аптычных праблем інфарматыкі АН Беларусі, Бел. дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, Акадэмічным навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава» і інш.
Літ.: Волоконная оптика. М., 1993; Тидекен Р. Волоконная оптика и ее применение. Пер. с англ. М., 1975.
Я.В.Алішаў. с. 471
ВАЛАКУ́ША , 1) сельскагаспадарчая прылада для веснавой перадпасяўной апрацоўкі зябліва. Бываюць брусковыя, цвіковыя, шлейф-В. Выраўноўваюць паверхню поля і ствараюць слой рыхлай дробнакамякаватай глебы. 2) Прыстасаванне для падбору сена і саломы з валкоў у копы і транспартавання іх да месца сціртавання. Сена з валкоў падбіраюць навяснымі грабельнымі валакушамі, копы сена ці саломы (па 10—15) транспартуюць прычапнымі бязрамнымі або рамачнымі валакушамі. 3) Палазовае прыстасаванне для перавозкі грузаў ва ўмовах бездарожжа — дзве доўгія, замацаваныя папярочкамі жэрдкі, адны канцы якіх служылі палазамі, другія аглоблямі. Былі валакушы і без аглобляў, каня ў іх запрагалі з дапамогай пастронкаў і ворчыка. Валакушы перавозілі бярвёны ў лесе, каменне з палёў. 4) Невялікі невад для лоўлі рыбы. с. 471
ВАЛАМА́Т-ЗАДЭ́ Гафар Рустамавіч (н. 9.5.1916, г. Худжанд, Таджыкістан), таджыкскі артыст балета, балетмайстар, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1976). Вучыўся ў Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва ў Маскве (1947—51). З 1934 артыст, у 1951—63 і гал. балетмайстар Таджыкскага т-ра оперы і балета імя Айні. Сярод пастановак: балеты «Лейлі і Меджнун» С.Баласаняна (1947), «Эсмеральда» Ц.Пуні (1953), «Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф'ева (1954), «Дзільбар» А.Ленскага (1954, 1957), «Карсар» А.Адана (1960), оперы «Паўстанне Васэ» Баласаняна (1958), «Хітрыкі Майсары» С.Юдакова (1962). Арганізатар (1965) і маст. кіраўнік тадж. ансамбля «Лола». Дзярж. прэмія СССР 1949. с. 472
ВАЛАНТЭ́ (Volonté) Джан Марыя (н. 9.4.1933, г. Мілан, Італія), італьянскі акцёр. Скончыў Нац. акадэмію тэатр. мастацтва (1957). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1951. З 1960 у кіно. Здымаецца ў вострасацыяльных («Чалавек, якога трэба знішчыць», «Тэрарыст»), прыгодніцкіх («За некалькі лішніх долараў», «Хто ведае?» — у сав. пракаце «Залатая куля»), палітычных («Кожнаму сваё», «Бандыты ў Мілане», «Следства па справе грамадзяніна па-за ўсякімі падазрэннямі» — у сав. пракаце «Справа грамадзяніна па-за ўсякімі падазрэннямі», «Сака і Ванцэці», «Джардана Бруна») і інш. Фільмах. с. 472
ВАЛАНЦЁ́Р (франц. volontaire), асоба, якая добраахвотна паступіла на ваен. службу. У некаторых дзяржавах сістэма валанцёрства была асн. спосабам камплектавання арміі (напр., у Вялікабрытаніі да 1-й сусв. вайны). З увядзеннем абавязку воінскага страціла сваё значэнне і засталася як дадатак да рэгулярнай арміі, пераважна ў ваен. час. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» ад 5.11.1992 прадугледжвае прыём у армію грамадзян, якія добраахвотна паступаюць на ваен. службу. с. 472
ВАЛАНЦІ́Р Міхай (Міхаіл) Ермалаевіч (н. 9.3.1934, г. Бельцы, Малдова), малдаўскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1984). З 1957 у Малд. муз.-драм. т-ры імя В.Аляксандры (Бельцы). Сярод роляў: Іон («Напасць» І.Караджале; і рэж.), Стары («Стары» М.Горкага), Вано Пантыяшвілі («Ханума» А.Цагарэлі), Васіль («Вечар» АДударава; і рэж.). З 1968 здымаецца ў кіно: «Патрэбны брамнік», «Чацвёрты», «Гэтае салодкае слова — свабода», «Дзмітрый Кантэмір» (Дзярж. прэмія Малдовы 1976), «У зоне асаблівай увагі» (Дзярж. прэмія Расіі імя братоў Васільевых 1980), «Ад Буга да Віслы». Найб. вядомая работа — роля Будулая ў тэлефільмах «Цыган» і «Вяртанне Будулая». с. 472
ВАЛАПА́С (лац. Bootes), сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Самая яркая зорка — Арктур (α Валапаса); ёсць падвойныя зоркі. 90 зорак ярчэй за 6-ю зорную велічыню. На тэр. Беларусі відаць зімой, вясной і летам. Гл. Зорнае неба. с. 472
ВАЛАРЫЗА́ЦЫЯ (франц. valorisation), 1) павышэнне цаны тавараў, курсу каштоўных папер і інш. з дапамогай дзярж. мерапрыемстваў. 2) Тое, што і рэвальвацыя. с. 472
ВАЛАСАЕ́ДЫ (Trichodectidae), сямейства насякомых атр. пухаедаў. Больш за 200 відаў. Пашыраны ўсюды. Многія — вонкавыя паразіты млекакормячых: буйн. раг. жывёлы — Bovicola bovis, коней — В. equi, козаў — В. caprae, сабак — Trichodectes canis, катоў — Т. subrostratus.
Даўж. 0,5—11 мм. Цела плоскае, шчаціністае, без крылаў. Галава шырокая. Ротавыя органы грызучыя. Ногі хапальнага тыпу. Раздзельнаполыя. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Самка адкладае яйцы каля асновы валасоў і прыклейвае сакрэтам матачных залоз. Кормяцца эпідэрмальнымі клеткамі, выдзяленнямі тлушчавых залоз, крывёй гаспадара. Выклікаюць хваробу трыхадэктыдоз. Некат. валасаеды — прамежкавыя гаспадары гельмінта (цэпня) — паразіта сабак, катоў, пераносчыкі інфекц. і інвазійных хвароб жывёл. с. 472
ВАЛАСА́ТАСЦЬ , тое, што гіпертрыхоз. с. 472
ВАЛАСЕ́ВІЧ Іван Іванавіч (18.8.1909, в. Ціхны Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 29.9.1941), Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў школу ваен. пілотаў (1932), у 1940 вучыўся на Вышэйшых курсах удасканалення каманднага складу ВПС ВМФ. У Чырв. Арміі з 1931. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40, зрабіў 69 баявых вылетаў, збіў 4 самалёты, знішчыў 7 агнявых пунктаў ворага і інш. У Вял. Айч. вайну ваяваў пад Ленінградам. Загінуў пры выкананні баявога задання. с. 472
ВАЛАСЕ́ВІЧ Эдуард Станіслававіч (н. 12.3.1918, Магілёў), бел. паэт-байкапісец. Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1941). Працаваў у Магілёўскім пед. ін-це, прэсе, Белдзяржфілармоніі і інш. Друкуецца з 1937. Яго байкі вылучаюцца актуальнасцю тэматыкі, камізмам сітуацый, дасціпным гумарам (зб-кі «Вершы і байкі», 1954; «Соль», 1962; «Сур’ёзна і з усмешкай», 1973; «Бегемот і іншыя», 1982, і інш.). Піша гумарыстычныя вершы, байкі і казкі для дзяцей («Камар-званар», 1959; «Дняпроўскі чарадзей», 1963; «Горкі мёд», 1967, і інш.), аднаактовыя камедыі («Свет клінам не сышоўся», 1958; «З хворай галавы на здаровую», 1961).
Тв.: Казёл адпушчэння. Мн., 1968; Яечня на далоні. Мн., 1984; Лірыка і сатыра. Мн., 1988. с. 473
ВАЛАСКІ́ ў раслін, адна- або шматклетачныя вырасты эпідэрмісу. Розныя па форме, памерах і будове. Ахоўваюць расліны ад ваганняў т-ры і страты вільгаці (характэрна для высакагорных і пустынных раслін), назапашваюць ваду ў час засухі, служаць для абароны ад шкоднікаў і хвароб, распаўсюджвання пладоў і насення (напр., у адуванчыка, бавоўніку, таполяў). Кручкападобныя валаскі ўтрымліваюць сцёблы лазячых раслін на апоры (напр., у хмеля, фасолі). Каранёвыя валаскі і валаскі-лускавінкі эпіфітаў служаць для паглынання вады і глебавых раствораў. Залозістыя валаскі — органы выдзялення, якія выпускаюць эфірныя алеі або стрававальныя сокі (у насякомаедных раслін). с. 473
ВАЛАСНІ́ (Gordiacea), клас першаснаполасцевых чарвей. 2 атр., 21 род, каля 300 відаў. Пашыраны ў марскіх і прэсных водах ад тропікаў да тундры. Паразіты насякомых і ракападобных. На Беларусі ў канавах, сажалках і азёрах найб. пашыраны валасень звычайны (Gordius aquaticus).
Даўж. ад некалькіх сантыметраў да 1,5 м. Цела шорсткае, воласападобнае (адсюль нар. назвы жывы волас, конскі волас), жоўтае, цёмна-карычневае, амаль чорнае, укрытае кутыкулай. Кішэчнік часткова рэдукаваны (у целе жывёлы-гаспадара жывяцца асматычнай Выдзяляльная, дыхальная і крывяносная сістэмы адсутнічаюць. Раздзельнаполыя. Лічынкі валаснёў — паразіты, у развіцці зменьваюць 2 прамежкавых гаспадароў (лічынкі матылёў, аўсянікаў, камароў і буйныя членістаногія — драпежныя жукі). У канчатковым гаспадару вырастаюць у дарослых чарвей, праз покрыва цела выходзяць у навакольнае асяроддзе (гаспадар звычайна гіне). У скуру чалавека і пазваночных жывёл не ўкараняюцца. с. 473
ВАЛАСНО́Е ПРАЎЛЕ́ННЕ , выканаўчы орган саслоўнага сял. кіравання воласцю ў Рас. імперыі. Уведзена ў 1797 для дзярж. сялян. Пасля рэформы дзярж. вёскі 1830—50-х г. выбіралася валасным сходам на 3 гады. Валасное праўленне ўзначальваў валасны старшына (галава). На Беларусі, Правабярэжнай Украіне і ў Літве валасныя праўленні перасталі існаваць у сувязі са скасаваннем тут валасцей паводле названай рэформы. Пасля сялянскай рэформы 1861 дзейнічалі на землях б. памешчыцкіх, з 2-й пал. 1860-х г. — і б. дзярж. сялян. Выконвалі абмежаваныя функцыі. 3.6.1917 скасаваны разам з валаснымі сходамі Часовым урадам. с. 473
ВАЛАСНЫ́ СУД , ніжэйшы саслоўны сял. суд у Рас. імперыі ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Засн. ў 1861. На аснове мясц. звычаяў разглядаў найб. пашыраныя крымін. і цывільныя справы. Паводле «Часовых правіл аб валасным судзе» 1889 поўнасцю залежаў ад мясц. адміністрацыі, шырока ўжываў цялесныя пакаранні. с. 473
ВАЛАСНЫ́ СХОД , распарадчы орган саслоўнага сял. кіравання воласцю ў Рас. імперыі. Уведзены ў 1797 для дзярж. сялян. У сувязі са скасаваннем валасцей на Беларусі, Правабярэжнай Украіне і ў Літве пасля рэформы дзярж. вёскі 1830—50-х г. валасныя сходы тут не склікаліся. Пасля сялянскай рэформы 1861 уведзены ў еўрап. частцы імперыі для б. памешчыцкіх, з 2-й пал. 1860-х г. адноўлены для б. дзярж. сялян.
Складаўся са службовых асоб і сялян, выбраных на сельскіх сходах па 1 ад 10 двароў; у зах. губернях удзельнічалі і парабкі. Вырашаў адм.-гасп. справы воласці, выбіраў службовых асоб, валасное праўленне, у пач. 20 ст. — упаўнаважаных сялян на выбарах у Дзярж. думу і інш. 3.6.1917 скасаваны Часовым урадам у сувязі са стварэннем валасных земстваў. с. 473
ВАЛАСНЫ́Я ВУЧЫ́ЛІШЧЫ , пачатковыя навучальныя ўстановы ў Рас. імперыі ў 1830—60-я г. Засноўваліся паводле ўказа Мін-ва нар. асветы ад 24.12.1830 па аднаму на воласць для падрыхтоўкі пісараў. Навучанне было бясплатнае, а яго ўзровень даволі нізкі. У валасных вучылішчах вучыліся сял. дзеці ва ўзросце ад 8 да 13 гадоў. Выкладаліся Закон Божы, чытанне, руская мова, арыфметыка, чыстапісанне, спевы, геаграфія і гісторыя. Заняткі праводзіліся пасля заканчэння палявых работ і да іх пачатку ў наступным годзе па 4 гадзіны на дзень, акрамя святаў і выхадных. Настаўнікамі былі прыходскі святар або той, хто папярэдне вытрымаў экзамен у мясц. павятовым вучылішчы. Кожнае вучылішча мела невялікую б-ку. Існавалі за кошт падаткаў дзярж. і ўдзельных сялян. На ўтрыманне валасных вучылішчаў штогод выдаткоўвалася па 700 руб., аднак частка гэтых грошаў існавала толькі на паперы. У 1860-я г. паводле Палажэння аб дзярж. і ўдзельных сялянах падаткі на валасныя вучылішчы сталі неабавязковыя. Пазбаўленыя сродкаў, валасныя вучылішчы спынілі дзейнасць (засталіся толькі ў прыбалтыйскіх губернях).
А. Ф. Самусік. с. 473
ВАЛАСО́ВІЧ Канстанцін Адамавіч (21.5.1869, в. Акцябр Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 25.9.1919), бел. прыродазнавец, геолаг, географ і хімік; заснавальнік чацвярцічнай геалогіі і палеагеаграфіі Еўрап. Поўначы і Запаляр’я Усх. Сібіры. За ўдзел у рэв. руху ў 1894 арыштаваны, у ссылцы ў Архангельскай губ. (1896—99). Даследаваў чацвярцічныя адклады, узначальваў партыю Рус. палярнай экспедыцыі на Новасібірскія а-вы (1900—02). Вывучаў геалогію Хараўлахскіх гор і нізоўяў Лены (1908— 09), збярог шкілет і рэшткі Ляхаўскага маманта (Нац. музей гісторыі прыроды, Парыж). Займаўся чацвярцічнай геалогіяй Паволжа і Кубані. Імем Валасовіча названы мыс на в-ве Бальшавік у архіпелагу Паўн. Зямля, выкапнёвыя расліны і жывёлы. с. 473
ВАЛАСО́Ў ХВАРО́БЫ , агульныя або мясцовыя парушэнні росту і развіцця валасоў, выкліканыя паталагічным уздзеяннем вонкавых ці ўнутр. фактараў. Выяўляюцца заўчасным выпадзеннем (гл. Аблысенне) або празмерным развіццём валасянога покрыва (гл. Гіпертрыхоз), зменамі структуры і ўласцівасцяў валасоў (ломкасць, сухасць, расшчапляльнасць і інш.). Узнікаюць ад парушэння абмену рэчываў, функцый нерв. і эндакрыннай сістэм, уздзеяння фіз. фактараў (мех., тэмпературных, хім.), інфекц. і грыбковых скурных хвароб (мікраспарыя, себарэя, трыхафітыя, фавус і інш.), няправільнага догляду і інш.
Да анамалій росту і развіцця валасоў адносяцца абмежаваная сіметрычная алатрыхія валасяной ч. галавы (ачагі стончаных, бясколерных, спіральна закручаных валасоў пасярод нармальных), прыроджаная алапецыя (поўная адсутнасць валасоў у дзяцінстве), урослыя, кольчатыя, перакручаныя, плоскія, раздвоеныя, пучкаватыя валасы, манілетрыкс (спадчынная дыстрафія валасоў), трыхіяз (анамалія росту вейкаў — яны загінаюцца да рагавіцы вока і траўміруюць яе) і інш. Сярод інш. валасоў хвароб нярэдкія алапецыі заўчасная, ачаговая і сімптаматычная з характэрнымі для кожнай варыянтамі выпадзення валасоў, заўчаснае пасівенне (парушаны абмен пігментаў валасоў), розныя віды трыхаклазіі (дыстрафічныя змены валасоў, якія выяўляюцца іх павышанай ломкасцю) і інш. Дыягназ валасоў хвароб ставяць на падставе клінічных прыкмет і мікраскапіі пашкоджаных валасоў. Лячэнне залежыць ад прычыны захворвання, спалучаецца з пэўнай схемай гігіенічнага догляду валасоў.
М.З.Ягоўдзік. с. 473
ВАЛАСЦЕ́ЛЬ , службовая асоба ў Расіі ў 11—16 ст., якая кіравала воласцю ад імя князя і ажыццяўляла адм., фін. і суд. функцыі. с. 474
ВАЛАСЫ́ , рагавыя ніткападобныя ўтварэнні скуры чалавека і млекакормячых. Сукупнасць валасоў утварае валасяное покрыва скуры, якое ахоўвае яе паверхню ад пашкоджанняў і ахаладжэння. Валасы бываюць накіроўныя, пуховыя і прыкметныя (вібрысы). Волас складаецца са стрыжня (выступае над скурай) і кораня, размешчанага ў скуры і акружанага валасяным фалікулам. На канцы фалікула — цыбулінка, у якую ўрастае злучальны валасяны сасочак з крывяноснымі сасудамі. Валасы маюць пігменты, ад якіх залежыць іх афарбоўка. У некаторых жывёл валасы сталі шчаціннем (свінні), калючкамі (вожыкі), у жывёл з патоўшчаным эпідэрмісам (сланы, насарогі) ці моцна развітым тлушчавым слоем (кіты) — рэдукаваныя. У чалавека да 8 месяцаў ва ўлонні маці цела ўкрыта першаснымі (плоднымі) валасамі. Скорасць іх росту ў нованароджаных 0,2 мм за суткі, пазней да 0,3—5 мм за суткі. У дарослых у залежнасці ад участка цела колькасць валасоў на 1 см2 ад 40 да 880. На іх рост уплываюць агульны стан арганізма, фіз. фактары, гармоны. На працягу жыцця арганізма валасы абнаўляюцца (у чалавека без пэўнага рытму, у жывёл перыядычна — лінька). Пры інфекцыях і розных парушэннях у арганізме ўзнікаюць валасоў хваробы.
А.С.Леанцюк. с. 474
ВАЛАСЫ́ ВЕРАНІ́КІ (лац. Corna Berenices), невялікае сузор’е Паўн. паўшар’я неба. 50 зорак ярчэй за 6-ю зорную велічыню. Простым вокам назіраецца зорнае скопішча, магутныя тэлескопы выяўляюць пазагалактычныя туманнасці (галактыкі). У сузор’і Валасы Веранікі размешчаны Паўн. полюс Галактыкі. На тэр. Беларусі відаць зімой, вясной і летам. Гл. Зорнае неба. с. 474
ВАЛАСЫ́ ПЕ́ЛЕ (ад імя Пеле — багіні агню ў стараж. гавайцаў), тонкія бурыя ніткі вулканічнага шкла, якія ўтвараюцца ў выніку ўздзеяння моцных патокаў газаў і вятроў на фантаны вельмі вадкай лавы. Характэрныя для вывяржэнняў вулканаў на Гавайскіх а-вах. Назіраліся пры вывяржэннях Талбачынскай сопкі на Камчатцы. с. 474
ВАЛАСЯНЕ́Ц , гл. Каласняк. с. 474
ВАЛАСЯ́НКІ (Sylvia), род птушак сям. валасянкавых атр. вераб’інападобных. 17 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы. Жывуць на ўзлесках, у садах, парках, на лугах, у хмызняку. На Беларусі 5 пералётных відаў: валасянка завірушка (S. curruca), валасянка садовая (S. borin), валасянка чорнагаловая (S. atricapilla), валасянка шэрая (S. communis), валасянка ястрабіная (S. nisoria).
Даўж. цела 12—15 см. Апярэнне шэрае з белым, чорным або рыжаватым адценнем, мяккае. Дзюба тонкая, шылападобная. Гнёзды рыхлыя, шара- або чашападобныя на кустах, дрэўцах, сярод высокай травяністай расліннасці. Некаторыя высцілаюць гнёзды воласам (адсюль назва). Нясуць 4—6 яец. Кормяцца насякомымі, іх лічынкамі і вусенямі, ягадамі. Некаторыя віды вядомыя сваімі спевамі (напр., валасянка чорнагаловая і валасянка садовая). Зімуюць у паўд.-зах. ч. Еўразіі і Афрыцы. с. 474
ВАЛАТО́Н (Vallotton) Фелікс (28.12.1865, г. Лазана, Швейцарыя — 29.12.1925), швейцарскі графік і жывапісец. Вучыўся ў акадэміі Жуліяна ў Парыжы (з 1882). Працаваў у Францыі. Зазнаў уплыў М.Дэні, П.Банара. Аўтар графічных партрэтаў («Дастаеўскі», 1895) і серыі з жыцця Парыжа («Гісторыя аднаго злачынства», «Інтымнасць»), выкананых пераважна ў тэхніцы ксілаграфіі, выразнасць якіх будуецца на спалучэнні лаканічных белых і чорных плям. Яго жывапісу ўласцівы дэкаратыўнасць кампазіцыі, лінейнасць малюнка, мяккасць колеравага тону («Купанне летнім вечарам», 1892; «Пейзаж з дрэвамі», 1911). с. 474
«ВАЛАТО́ЎКА» , помнік прыроды, камавы ўзгорак на Беларусі, каля паўн.-зах. ускраіны в. Свяціца Полацкага р-на Віцебскай вобл., недалёка ад воз. Янова. У плане круглаватай формы, дыям. каля 100 м, узвышаецца над нізінай на 20 м. Складзены з водна-ледавіковых адкладаў: пяску, жвіру, гліны. Утварыўся ў час дэградацыі паазерскага зледзянення (каля 16 тыс. г. назад). «валатоўка» з даўніх часоў — месца святкавання Купалля. Мела сувязь са стараж. каменнай абсерваторыяй «Янова» (захавалася) на паўд.-зах. беразе возера, з якой назіралі за «валатоўкай»: калі сонца пры захадзе датыкалася да вяршыні ўзгорка, наступала самая кароткая ноч года (купальская). с. 475
ВАЛАТО́ЎСКІ Ігар Дзмітрыевіч (н. 25.10.1939, Мінск), бел. біяфізік. Акад. АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1986), д-р біял. н. (1979), праф. (1989). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1962). З 1964 у Ін-це фотабіялогіі АН Беларусі (з 1985 дырэктар), адначасова з 1988 у БДУ. Навук. працы па вывучэнні структурна-мембранавых механізмаў рэгуляцыі фотабіял. і рэцэгітарных рэакцый, ролі іонаў кальцыю ў механізмах фотатрансдукцыі жывёльных і раслінных сістэм.
Тв.: Введение в молекулярную фотобиологию. Мн , 1971 (разам з С.В.Коневым); Фотобиология. 2 изд. Мн., 1979 (з ім жа); Структурная динамика фоторецепторного аппарата. Мн., 1986 (з ім жа); Транспорт ионов в фоторецепторной клетке. Мн., 1990 (разам з У. І.Хаўратовічам, Л.АБаранавай); Фитохром — регуляторный фоторецептор растений. Мн., 1992. с. 475
ВАЛАТО́ЎСКІ Міхаіл Міхайлавіч, бел. краязнавец і этнограф 2-й пал. 19 ст. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1857), працаваў у ёй настаўнікам. Доўгі час жыў на Палессі, вывучаў яго гісторыю, заняткі, побыт і культуру насельніцтва. У 17 нарысах, апублікаваных у пецярбургскай газ. «Русский мир» (1875), выклаў уражанні і назіранні, акрэсліваў межы бел.-ўкр. Палесся, адзначаў захаванне перажыткаў язычніцтва. 6 нарысаў прысвяціў пашырэнню каталіцызму на Бел. Палессі, апісаў антыезуіцкія паўстанні ў Мазыры (1581), Янаве (1657). Перадрукі асобных нарысаў зроблены ў пецярб. час. «Нива».
Тв.: Полесские свята: Из очерков Полесья // Нива. 1880. № 29, 30; Полесские будан І І Там жа. 1881. № 2; Полесская поганьщина // Там жа. № 27.
В.К.Бандарчык. с. 475
ВАЛА́ЎСК , вёска ў Беларусі, у Ельскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 36 км на ПдЗ ад г. Ельск, 213 км ад Гомеля, 23 км ад чыг. ст. Славечна, на аўтадарозе Лельчыцы—Славечна. 828 ж., 319 двароў (1996). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 475
ВА́ЛАХ (Wallach) Ота (27.3.1847, г. Кёнігсберг, цяпер г. Калінінград, — 26.2.1931), нямецкі хімік-арганік. Скончыў Гётынгенскі ун-т (1869). З 1870 у Бонскім ун-це (з 1876 праф.), з 1889 у Гётынгенскім ун-це. Навук. працы па хіміі тэрпенаў. Адкрыў ліманэн, феландрэн, фенхан, тэрпіпален і інш., указаў на іх генетычную сувязь з ізапрэнам (1891), рэакцыю аднаўляльнага амініравання альдэгідаў і кетонаў сумессю першасных і другасных амінаў з мурашынай кіслатой (1909). Нобелеўская прэмія 1910. с. 475
ВАЛА́ХІЯ (Valahia), гістарычная вобласць у Паўд. Румыніі, паміж Карпатамі і р. Дунай; падзяляецца р. Олт на Мунтэнію і Алтэнію. У 106—271 Валахія, якую насялялі гета-дакійскія плямёны, у складзе Рымскай імперыі. У канцы 3 ст. заваявана готамі і гепідамі, у 4—6 — гунамі і аварамі, у 6 ст. — слав. плямёнамі. У канцы 8—10 ст. значная частка Валахіі ў складзе 1-га Балгарскага царства. З 14 ст. самаст. феад. дзяржава. У 15 ст. ў залежнасці ад Турцыі, з 16 ст. пад яе прыгнётам. Пры Міхаю Храбрым на непрацяглы час аб’ядналася з Малдовай і Трансільваніяй у адну дзяржаву (распалася на залежныя ад Турцыі княствы). У канцы 16 ст. ўзмацніліся паліт. сувязі з Расіяй, у канцы 17 — пач. 18 ст. ўстаноўлены дыпламат. адносіны. З 18 ст. Турцыя назначала гаспадарамі ў Валахіі пераважна грэкаў-фанарыётаў. У 1820—50 разгарнуўся нац.-вызв. рух. Валашскае паўстанне 1821 на чале з Т.Уладзімірэску паклала канец фанарыёцкаму рэжыму. Паводле Акерманскай канвенцыі 1826 Валахія атрымала самакіраванне, паводле Адрыянопальскага мірнага дагавора 1829 — аўтаномію (пад пратэктаратам Расіі да 1856). У 1829—34 пад кіраўніцтвам Расіі. У 1859—61 аб’ядналася з Малдовай у адзіную дзяржаву (з 1862 Румынскае княства). с. 475
ВАЛАЧО́БНІКІ , група мужчын (радзей жанчын), якія ў першы дзень Вялікадня з вечара і ўсю ноч абходзілі двары і спявалі пад вокнамі валачобныя песні (асобна гаспадару, гаспадыні, іх дарослай дачцэ, нежанатаму сыну). Валачобны гурт складаўся з запявалы («пачынальніка»), падпявальнікаў, музыкі (звычайна скрыпача) і механошы, які збіраў дары («валачобнае» — фарбаваныя яйкі, велікодныя булкі, сыр, невял. грошы). Валачобны абрад, пашыраны пераважна на Пн Беларусі, цяпер страціў аграрна-магічны сэнс і бытуе як вясёлая святочная забава. с. 475
ВАЛАЧО́БНЫЯ ПЕ́СНІ , валачэўныя, валхоўныя, лалоўныя песні, від веснавых песень каляндарнага цыкла; віншавальна-велічальныя творы, з якімі з надыходам вясны валачобнікі абходзілі двары аднавяскоўцаў. Нац. адметнасць бел. нар.-паэт. культуры. З інш. слав. народаў часткова бытавалі ў сербаў. Па функцыі яны аналагічныя абходным калядным песням і звязаны з абнаўляльным наступленнем Новага года, толькі ў розных каляндарных сістэмах і ў розныя гіст. перыяды (валачобныя «з прыходам сонечных дзён», калядныя — «з паваротам сонца на лета»). З пашырэннем хрысціянства валачобныя песні былі прыстасаваны да першага дня Вялікадня. Іх спяваюць гаспадару і гаспадыні, іх незамужняй дачцэ і нежанатаму сыну, старым бабулі і дзядулю. У гэтых песнях-пажаданнях адбілася вера ў магічную моц слова, якое сцвярджае жыццёва важныя моманты дабрабыту земляроба: ураджай на полі, статак у хляве, лад у сям’і. З усіх каляндарных песень валачобным у найб. ступені ўласцівыя эпічная разгорнутасць зместу, жанрава-тыпалагічная акрэсленасць і стабільнасць структур. Яны маюць стройную 3-часткавую кампазіцыю з жанрава вызначальным прыпевам пасля кожнага радка верша: «Вясна красна на дварэ!», «Вясна красна на ўвесь свет!», «Зялён явар кудравы!», «Да віно ж маё зеляно!», «Зялёна траўка-мураўка!», «Зялёны сад вішнёвы!», «А-ля-ля-ля-лё-лё, лі-ляй-лё!», «Гэй, лалын!», «Гэй, віно!», «Няхай так будзе!» (таксама хрысціянскі — «Хрыстос васкрос, сын Божы!»). Найб. адметныя сюжэты і матывы валачобных песень: «цуда», «праява», аб якіх валачобнікі прыйшлі апавясціць гаспадара. Напр., «... У тваім хлеве праява стала, // Праява стала, праявілася: // Сорак каровак ацялілася...» Разгорнуты каляндарны круг аграрных святаў з адпаведнай «адказнасцю» розных святых за ўсе этапы с.-г. работ. Усеабдымнасць самога збору валачобнікаў у эпічных зачынах: «А з-пад лесіку, лесу цёмнага // То не тучы йдуць, то не воблачкі // То ідуць, брыдуць валачобнічкі...» Вобразная сістэма валачобных несень вызначаецца міфал. аб’ёмістасцю (у спалучэнні з рэалістычнымі замалёўкамі), шырокім выкарыстаннем сімволікі, сталых эпітэтаў, прыёмаў гіпербалізацыі і траістасці паўтораў. Паводле музычнага зместу яны яскрава спалучаюць маторную імпульсіўнасць рытму масавага шэсця («веснавы рух») з гукапісам прыпеваў-клічаў («веснавы голас»), іх адметнасць — мужчынская традыцыя выканання, што адбілася на размашыстым (у рамках сярэдняга дыяпазону), часам заліхвацкім характары мажорных мелодый песень. Дынамічнасці напеваў служыць і антыфонная манера спявання, калі сольны запеў кожнага радка верша падхопліваецца ў пастаянных харавых прыпевах. З жанравай чысцінёй валачобных формульных напеваў-сімвалаў звязана строгая акрэсленасць іх песенна-меладычных тыпаў. Бел. этнамузыказнаўцы вылучаюць 4 асн. тыпы напеваў, кожны з якіх мае свой арэал. Першы тып ахоплівае амаль усе этнагр. рэгіёны Беларусі, за выключэннем Гомельскага Палесся; другі — раёны Паазер’я, трэці і чацвёрты — пераважна раёны Панямоння. У сучасных вёсках абрадавы веснавы абход двароў валачобнікамі набывае жартоўна-гуллівы сэнс, што яшчэ больш набліжае валачобныя песні да карнавалізаваных калядных. Разам з тым прыўзнятасць гімнічных мелодый валачобных і сёння сцвярджае ў свядомасці вяскоўцаў высокі статус песень каляндарнага рытуалу, спрадвечную ўрачыстасць іх з’яўлення. Гэта падкрэсліваецца і ў зваротах да гаспадара на заканчэнні валачобнай песні: «...А мы госцікі недакучныя: // А мы ў гадочак — адзін разочак!»
Публ.: Беларускія народныя песні. Т. 3. Мн., 1962; Валачобныя песні. Мн., 1980.
Літ.: Можейко З.Я. Календарно-песенная культура Белоруссии. Мн., 1985; Ліс А.С. Валачобныя песні. Мн., 1989.
З.Я.Мажэйка. с. 475
ВАЛАЧЫ́ЛЬНЫ СТАН , машына для апрацоўкі металаў валачэннем. Складаецца з адной або некалькіх валокаў (маюць канал, які звужаецца ў напрамку валачэння) і прыстасавання для працягвання праз іх загатовак.
Адрозніваюць лінейныя валачыльныя станы з прамалінейным рухам металу, які працягваецца (маюць ланцуговыя, рэечныя, гідраўлічныя і інш. прыводы), і барабанныя з намотваннем металу на барабан. Для атрымання труб, профіляў і пруткоў выкарыстоўваюць абодва тыпы валачыльных станаў аднаразовага валачэння (праз адну валоку), для атрымання дроту — толькі барабанныя адна- і шматразовыя (з валачэннем праз шэраг паслядоўных валокаў). с. 476
ВАЛАЧЭ́ННЕ , працягванне металічных загатовак круглага ці фасоннага профілю (пруткоў, катанкі, трубаў) праз спец. прыстасаванне з адтулінай (фільерай) — валоку. Робіцца на валачыльных станах.
Валачэнне пластычных металаў вядуць без награвання, дроту з вальфраму ці малібдэну — з награваннем да т-ры рэкрышталізацыі, вырабаў з хуткарэзных сплаваў — да 600—850 °С. Загатоўкі дыяметрам больш за 0,3 мм працягваюць праз фільеры з цвёрдых сплаваў, больш тонкія — праз алмазныя. Валачэннем можна атрымаць дрот дыяметрам да 0,002 мм, пругкі да 100 мм, трубы любога профілю з таўшчынёй сценкі да 0,1 мм. Валачэнне выкарыстоўваецца таксама для каліброўкі і паляпшэння мех. уласцівасцей вырабаў. с. 476
ВАЛАШЧА́НЕ , валашане, сяляне, жыхары пэўнай воласці. У сярэднявеччы на Беларусі — сяляне-абшчыннікі пэўнай акругі з цэнтрам у пагосце (пастаялым двары) ці воласці (княжацкі ўдзел або дзярж. землі, што былі ў прыватным уладанні). У 14—16 ст. тэрмін «валашчане» ўжываўся для вызначэння насельніцтва воласці (у процілегласць гарадскому — мяшчанам). У 2-й пал. 16 — пач. 20 ст. валашчане — сельскае насельніцтва адм.-тэр. адзінак — валасцей. с. 476
ВА́ЛБЖЫХ (Wałbrzych), горад на ПдЗ Польшчы, у Судэтах. Адм. ц. Валбжыхскага ваяводства. Гар. правы атрыманы каля 1400. 140,3 тыс. ж. (1993). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр Ніжнесілезскага кам.-вуг. басейна. Коксахімія, маш.-буд., шкларобная прам-сць. ЦЭС. 2 тэатры, філармонія. Горны музей. Сярэдневяковы замак, палацы і касцёлы 17—19 ст. Каля Валбжыха — горны бальнеакліматычны курорт Шчаўна-Здруй. с. 476
ВАЛБЖЫ́ХСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Walbrzychskie), на ПдЗ Польшчы. Пл. 4168 км2. Нас. 740,5 тыс. чал. (1992), гарадскога 74%. Адм. ц. — г. Валбжых. На Пн і ПнУ тэрыторыі перадгор’і Судэтаў, на Пд і ПдЗ Сярэднія і Усх. Судэты (выш. да 1425 м, г. Снежнік) з гарамі Сове і Клодзскай катлавінай.
Сярэднія т-ры студз. ад -2 °С у катлавіне да -8 °С у гарах, ліп. адпаведна 17,5 °С і 16 °С, ападкаў ад 600 да 1200 мм (у гарах) за год. Рэкі — вярхоўі левых прытокаў Одры: Нысы Клодзскай, Быстшыцы, Алавы, Шлензы. Пад лесам 29,4% тэрыторыі. Гаспадарка прамысл. кірунку. Развіты здабыча каменнага вугалю (у Ніжняшлёнскім бас. з 14 ст.), хім., маш.-буд. (горнае абсталяванне), харч. і інш. прам-сць. Прамысл. цэнтры: Валбжых, Свідніца, Дзяржонеў, Бялява, Клодзка і інш. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, кармавыя травы, бульбу, цукр. буракі, авёс, рапс. Гадуюць свіней, буйн. раг. жывёлу, авечак. Турызм. Курорты (Кудова-Здруй, Шчаўна-Здруй, Паланіца-Здруй і інш.). с. 476
ВАЛГАГРА́Д , горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр Валгаградскай вобл. 1024,3 тыс. ж. (1994). Порт на р. Волга. Вузел чыг. ліній і аўтадарог. Аэрапорт. Гал. галіны прам-сці: машынабудаванне і металаапрацоўка (трактары, буравая тэхніка, вымяральная апаратура, суднабудаванне і інш.), чорная (трубы, стальны дрот) і каляровая (вытв-сць алюмінію) металургія, хім. (каўстычная сода), нафтахім., дрэваапр. (мэбля), буд. матэрыялаў (жалезабетонныя вырабы, цэгла, гіпс, кераміка), лёгкая (абутковая, трыкат., гарбарная), харч. (мясная, кансервавая, маргарынавая, малочная) прам-сць. Паблізу Валгаграда Волжская ГЭС. 7 ВНУ, у т.л. ун-т, 4 т-ры, 4 музеі, у т.л. музей-панарама «Сталінградская бітва», Музей абароны і інш., помнік-ансамбль «Героям Сталінградскай бітвы» на Мамаевым кургане.
Упершыню ўпамінаецца ў гіст. мемуарах у 1589 як Царыцын (назва ад р. Царыца, якая ўпадае ў Волгу; тат. Сарысу — жоўтая вада). На пач. 17 ст. згарэў, адбудаваны ў 1615 на правым беразе Волгі. У 1727 зноў згарэў. З 1708 у Казанскай, з 1719 у Астраханскай губ., з 1773 у Саратаўскім намесніцтве. З 1782 павятовы горад Саратаўскай губ. Да канца 18 ст. ваен. крэпасць. Цэнтр антыфеад. паўстання ў час Сялянскай вайны 1670—71, Булавінскага паўстання 1707—09, Сялянскай вайны 1773—75. З 2-й пал. 19 ст. чыг., партовы і прамысл. цэнтр. З 1920 цэнтр Царыцынскай губ. У 1925 перайменаваны ў Сталінград; цэнтр акругі Ніжняволжскай вобл., з 1932 цэнтр Ніжняволжскага краю, з 1934 Сталінградскага краю, з 1936 — вобласці. У Вял. Айч. вайну ў Сталінградскай бітве 1942—43 горад амаль поўнасцю разбураны. Адноўлены паводле ген. плана 1945. З 1961 сучасная назва. с. 476
ВАЛГАГРА́ДСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА , на р. Волга, у Валгаградскай і Саратаўскай абласцях Расійскай Федэрацыі. Утворана плацінай Волжскай ГЭС. Запоўнена ў 1958—61. Пл. 3117 км2, аб’ём 31,5 км3, даўж. 540 км, макс. шыр. 17 км, глыб. да 40 м. Буйны заліў па даліне р. Еруслан. Суднаходства. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння і арашэння, у мэтах адпачынку. На берагах Валгаградскага вадасховішча гарады Волжскі, Камышын, Саратаў. с. 477
ВАЛГАГРА́ДСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ (да 1961 Сталінградская вобласць), у Расійскай Федэрацыі. Утворана 5.12.1936. Пл. 113,9 тыс. км2. Нас. 2673,2 тыс. чал. (1994), гарадскога 74%. Цэнтр — г. Валгаград. Найб. гарады: Волжскі, Камышын, Міхайлаўка, Урупінск, Фралова.
Прырода. Валгаградская вобласць размешчана на ПдУ Усх.-Еўрап. раўніны. Падзяляецца Волгай на 2 часткі: заходнюю — правабярэжную і ўсходнюю — Заволжа. Паверхня правабярэжжа ўзвышаная, моцна расчлянёная ярамі і лагчынамі; у межах яго — паўд. ч. Прыволжскага ўзв. (выш. да 358 м), паўн. ч. Ергені, паўд.-ўсх. ч. Данской грады, а таксама Хапёрска-Бузулукская і Сарпінская нізіны. Заволжа — нізінная раўніна. Паміж Волгай і яе левым рукавом Ахтубай ляжыць Волга-Ахтубінская пойма. Карысныя выкапні: нафта, прыродны газ, вапнякі, мел, гліны, фасфарыты, кухонная соль. Клімат кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. вагаецца ад -12 °С на Пн да -8 °С на ПдУ, ліп. адпаведна ад 21,5 °С да 24,5 °С. Ападкаў каля 440 мм на З і да 270 мм на ПдУ. Гал. рэкі Волга (з Ахтубай) і Дон з прытокамі Хапёр, Мядзведзіца, Ілаўля. У вобласці Валгаградскае і Цымлянскае вадасховішчы. Салёныя азёры (Эльтон і інш.); ліманы. Мінер. крыніцы (Смарогдзінская, Ергенінская і інш.). Разнатраўна-злакавы стэп на чарназёмных і цёмна-каштанавых глебах (б.ч. узараны) зменьваецца палынова-злакавымі паўпустынямі на светла-каштанавых глебах.
Гаспадарка. Валгаградская вобласць — буйны прамысл. і с.-г. раён Расіі. Гал. галіны прам-сці: машынабудаванне і металаапрацоўка (трактары, судны, рухавікі, падшыпнікі, вымяральная апаратура; абсталяванне для нафтавай, электратэхн., лёгкай, харч. прам-сці і фермерскіх гаспадарак; буравое, трансп., мед., гандл. абсталяванне і інш.), паліўная (здабыча нафты і газу), нафтаперапр., хім. (шыны, лакі і фарбы, у т.л. і вытв-сць каўстычнай соды), нафтахім. (гумава-тэхн. вырабы, тэхн. валокны) прам-сць, чорная і каляровая (алюміній) металургія. Развіта буд. матэрыялаў (цэгла, керамічная плітка, жалезабетонныя вырабы), дрэваапр., лёгкая і харч. (масларобная, кансервавая, мукамольная і інш.) прам-сць. Волжская ГЭС. Пасевы збожжавых (пшаніца, ячмень, кукуруза, проса) і тэхн. (сланечнік, гарчыца) культур. Вырошчваюць бахчавыя (кавуны) і агародніну. Развіта жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла, коза-, авечка- і свінагадоўля). Рыбалоўства. Па тэр. вобласці праходзяць чыгункі Масква—Валгаград—Астрахань, Саратаў—Ілаўля і інш., аўтадарогі Масква—Астрахань, Саратаў—Валгаград і інш. Суднаходства па Волзе, Доне і Волга-Данскім канале. Важнейшыя парты і прыстані: Валгаград, Волжскі, Дубоўка, Калач-на-Доне.
П.І.Рогач. с. 477
ВАЛГАДО́НСК , горад у Расійскай Федэрацыі, у Растоўскай вобл. Засн. ў 1950. 190 тыс. ж. (1994). Порт на Цымлянскім вадасх. Чыг. станцыя. Машынабудаванне (энергет. абсталяванне, радыёапаратура), хім. (мыйныя сродкі і інш.), харч. (малочная, мясная, кансервавая) прам-сць. Краязнаўчы музей. с. 477
ВАЛДА́ЙСКАЕ ЗЛЕДЗЯНЕ́ННЕ , апошняе зледзяненне плейстацэну ў еўрап. ч. Расіі. Адбылося 80—11 тыс. г. назад. У пачатку зледзянення ледавік дасягаў макс. памераў і даходзіў да цяперашняга г. Цвер (ранневалдайская, калінінская, падпарожская стадыя), пасля чаго настала пацяпленне (сярэдневалдайскае, ленінградскае, манчалоўскае). У канцы валдайскага зледзянення ледавік зноў пашырыўся і падыходзіў да сучаснага Валдайскага ўзв. (познавалдайская, асташкаўская стадыі). Валдайскае зледзяненне адпавядае паазерскаму зледзяненню ў Беларусі, вюрмскаму зледзяненню ў Альпах, віскансінскаму ў Паўн. Амерыцы, вейхзельскаму, віслінскаму ў Зах. Еўропе. с. 478
ВАЛДА́ЙСКАЕ ЎЗВЫ́ШША , Валдай, на ПнЗ Рускай раўніны, у Расійскай Федэрацыі. Водападзел вярхоўяў Волгі, Зах. Дзвіны і інш. Даўж. больш за 600 км, выш. да 343 м. Складаецца з марэнных градаў і ўзгоркаў (Ціхвінская града, Вепсаўскае ўзв.), якія ўзніклі на выступе карэнных парод (каменнавугальныя вапнякі, мергелі, гліны). Шмат азёр, у т.л. Селігер, Валдайскае, Верхняволжскія і інш. Моцна забалочанае. Хваёвыя лясы чаргуюцца з апрацаванымі палямі. Па паўд.-ўсх. ускраіне Валдайскага ўзвышша праходзіць мяжа валдайскага зледзянення. с. 478
ВАЛЕВАЧЫ́ , вёска ў Беларусі, у Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на З ад г. Чэрвень, 42 км ад Мінска, на аўтадарозе Мінск—Магілёў. 572 ж., 197 двароў (1995). Сярэдняя і муз. школы. Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. с. 478
ВА́ЛЕ-д’АО́СТА (Valle d'Aosta), аўтаномная вобласць на ПнЗ Італіі, у Альпах. Пл. 3262 км2. Нас. каля 200 тыс. чал. (1990); гавораць на італьян. і франц. мовах, у раёне Монтэ-Роза — на ням. дыялектах. Гал. горад — Аоста. Займае даліну Вале-д’Аоста, часткова Пенінскія Альпы на Пн, масіў Манблан на ПнЗ (выш. да 4807 м) і Грайскія Альпы на ПдЗ. Густая сетка горных рэк бас. р. По. Характэрны горна-лясныя і горна-лугавыя ландшафты, ёсць ледавікі. Развіта горназдабыўная (жал. руда, антрацыт, мармур) прам-сць, электраметалургія, вытв-сць штучных і сінт. тканін; мяса- і плодакансервавыя, піваварныя прадпрыемствы. ГЭС. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — малочная жывёлагадоўля. Пад лугамі і пашай каля палавіны тэрыторыі. Вытв-сць сыру і масла. Невял. плошча пад збожжавымі, бульбай, садамі (яблыкі, грушы), вінаграднікамі. Турызм і гарналыжны спорт. Праз перавалы праходзяць чыгункі і аўтадарогі ў Францыю і Швейцарыю (у тл. праз тунэль пад Манбланам, даўж. 11,6 км). с. 478
ВАЛЕЙБО́Л (англ. volley-ball), камандная спартыўная гульня з мячом. Гуляюць 2 каманды па 6 чал. на пляцоўцы 9 х 18 м, падзеленай на 2 роўныя ч. сеткай (выш. 2,43 м для мужчын і 2,24 м для жанчын). Пасля падачы мяча на пляцоўку саперніка той, скарыстаўшы не больш як 3 удары рукамі па мячы, прычым розных гульцоў, накіроўвае яго над сеткай на процілеглую пляцоўку так, каб мяч апусціўся на зямлю ў межах пляцоўкі ці сапернік у час прыёму мяча парушыў правілы. Гульня складаецца з 3—5 партый, у кожнай з якіх перамагае той, хто першы набярэ 15 ачкоў. Пры ліку 14:14 гульня доўжыцца да перавагі адной з камандаў у 2 ачкі.
Зарадзіўся валейбол у ЗША (1895), пазней пашырыўся ў краінах Усходу (Японія, Кітай), Еўропы. З 1947 дзейнічае Міжнар. федэрацыя валейбола (ФІВБ), з 1948 праводзяцца чэмпіянат Еўропы, з 1949 — свету. У праграме Алімпійскіх гульняў з 1964. У апошнія гады пашырыўся т. зв. пляжны валейбол.
На Беларусі развіваецца з пач. 1920-х г. (Віцебск, Гомель, Мінск). Жаночыя клубы з Мінска займалі 3-е месца ў чэмпіянатах СССР: «Спартак» (1966— 67), «Камунальнік» (1986—87), апошні валодаў Кубкам уладальнікаў кубкаў еўрап. краін (1987). Сярод выхаванцаў бел. валейбола чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1988), свету (1977) А. Сапега, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў (1988) Ю. Сапега.
М.А.Дубіцкі. с. 478
ВАЛЕ́ЙКА Вера Фамінічна (11.9.1907, в. Бераставічаны Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. — 14.11.1984), удзельніца рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. З 1930 чл. Бераставіцкага райкома, з 1931 інструктар Беластоцкага акр. к-та, з 1932 — ваен. аддзела ЦК КПЗБ. У 1936—38 чл. Гродзенскага акр. к-та КПЗБ. Няраз была арыштавана польск. ўладамі і зняволена ў турму. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР у вер.—снеж. 1939 старшыня Часовага выканкома на радзіме. У 1940—57 на сав., парт. і гасп. рабоце ў Пінску. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1947—51.
В.П.Ласковіч. с. 478
ВАЛЕ́Н-ДЭЛАМО́Т (Vallin de la Mothe) Жан Батыст Мішэль (1729, г. Ангулем, Францыя — 7.5.1800), французскі архітэктар. Праф. Пецярбургскай АМ (1759). Вучыўся ў Ф.Бландэля і ў Італіі (1750—52). У 1759—75 працаваў у Расіі, пераважна ў Пецярбургу. У яго пабудовах характэрная для ранняга рус. класіцызму дакладнасць кампазіцый спалучаецца з барочнай пластыкай формаў: Гасціны двор (1761—85), касцёл Кацярыны (1763—83) на Неўскім праспекце, Малы Эрмітаж (1764—67), будынак АМ (1764—88, з А.П.Какорынавым), склады «Новая Галандыя» (1765—80, з С.І.Чавакінскім) — усе ў Пецярбургу. Сярод яго вучняў — В.І.Бажэнаў, І. Я. Староў. с. 478
ВА́ЛЕНРОД (Wallenrod; сапр. Валенродэ; Wallenrode) Конрад фон (?, Франконія — 20.8.1393), вялікі магістр Тэўтонскага ордэна (з 1391). Спрытны дыпламат. Будучы вял. маршалкам ордэна, заключыў у 1382 з польскім каралём Уладзіславам-Ягайлам на р. Дубіса (Літва) перамір’е, паводле якога ордэн атрымаў зах. частку Жамойціі. З 1388 вял. комтур, з 1391 вял. магістр, імкнуўся процідзейнічаць саюзу Польшчы і ВКЛ. Падтрымліваючы вял. князя літ. Вітаўта супраць Ягайлы, арганізаваў узбр. паходы на землі ВКЛ. Герой аднайм. паэмы А.Міцкевіча.
Н.К.Мазоўка. с. 478
ВАЛЕ́НСА (Wałęsa) Лех (н. 29.9.1943, в. Папоў, Вроцлаўскае ваяв., Польшча), дзяржаўны і палітычны дзеяч Польшчы. У 1960—80-я г. электрык на суднаверфях Гданьска. З 1970 актывіст рабочага руху. Як кіраўнік міжвытворчага забастовачнага к-та ў Гданьску ў 1980 падпісаў пагадненні з урадам аб спыненні ўсеаг. забастоўкі ў Польшчы. Адзін з заснавальнікаў незалежнага прафсаюза «Салідарнасць» (1980, з 1981 яго старшыня). У 1981—82 арыштаваны і інтэрніраваны. З 1987 старшыня Усяпольскай выканаўчай камісіі «Салідарнасць». Праводзіў палітыку дыялога і захавання мірных метадаў барацьбы. У 1989 сустаршыня перагавораў за «круглым сталом», пасля завяршэння якіх адбылася легалізацыя «Салідарнасці» і ўстанаўленне дэмакр. улады ў Польшчы. Прэзідэнт Польшчы ў 1990—95. Міжнар. прэмія па правах чалавека. Нобелеўская прэмія міру 1983. с. 478
ВАЛЕ́НСІЯ (Valencia), Краіна Валенсія, аўтаномная вобласць на У Іспаніі, каля ўзбярэжжа Міжземнага м. Пл. 23,3 тыс. км2. Нас. каля 4 млн. чал. (1990). Уключае правінцыі Алікантэ, Валенсія, Кастэльён-дэ-ла-Плана. Адм. ц. — г. Валенсія. Уздоўж берага мора — вузкая паласа алювіяльнай нізіны, акаймаваная на З адгор’ямі Андалускіх і Іберыйскіх гор выш. да 1300—1800 м.
Клімат міжземнаморскі, ападкаў да 500 мм за год, пераважна зімой. Рэкі Хукар, Турыя, Сегура. Расліннасць тыпу маквіс і гарыга. Найб. развіты тэкст. і харч. (вытв-сць віна, пладовых кансерваў) прам-сць. Чорная металургія, машынабудаванне, у т.л. суднабудаванне, маторабудаванне, авіяц. прам-сць, прадпрыемствы алюм. і нафтаперапр. прам-сці. ГЭС. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — таварнае экспартнае пладаводства (апельсіны, мандарыны, лімоны), агародніцтва. Вырошчваюць рыс, міндаль, вінаград. Шаўкаводства. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі. На ўзбярэжжы — зона міжнар. адпачынку і турызму.
З 2 ст. да н.э. пад уладай Стараж. Рыма, з 5 ст. — каралеўства вестготаў, у 8—11 ст. — Кардоўскага халіфата. З-пад улады арабаў на кароткі тэрмін вызвалена ў 1094 войскамі Сіда Кампеадора, канчаткова — у 1238, стала каралеўствам. У 1319 далучана да каралеўства Арагон. Пасля аб’яднання ў 1479 Арагона і Кастыліі ў адзіную дзяржаву Іспанію — правінцыя. с. 478
ВАЛЕ́НСІЯ (Valencia), горад на У Іспаніі, пры ўпадзенні р. Турыя ў Валенсійскі зал. Міжземнага м. Адм. д. аўт. вобласці Валенсія і аднайм. Правінцыі. 752,9 тыс. ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Марскі порт. Міжнар. аэрапорт. Судна- і маторабудаванне, вытв-сць чыгуначнага абсталявання. Пладова-агароднінная, тытунёвая, тэкст. (у т.л. джутавая), хім., дрэваапр. прам-сць. Цэнтр с.-г. раёна (цытрусавыя, агародніна, рыс). Саматужныя промыслы. 2 ун-ты (адзін з іх з 1500). Музей прыгожых мастацтваў (з археал. музеем). Арх. помнікі 13—18 ст.
Засн. ў 2 ст. да н.э. рымлянамі. У 11 ст. цэнтр аднаго з араб. эміратаў. У 1238 адваявана ў арабаў і стала сталіцай каралеўства Валенсія. У 1808—12 змагалася з франц. войскамі, у 1812—13 пад уладай французаў. У грамадз. вайну 1936—39 у Валенсіі знаходзіўся рэсп. ўрад (1936—37, 1939).
Унутры бульварнага кальца (на месцы стараж. сцен) — стыхійная забудова Старога горада са шматлікімі садамі, помнікамі маўрытанскага дойлідства, з каляровай маёлікавай абліцоўкай, цэрквамі і палацамі, упрыгожанымі багатай скульпт. разьбой. Гатычны сабор (13—18 ст.; інтэр’ер у стылі «чурыгерэска», 17—18 ст.), шаўковая біржа «Лонха дэ Седа» (15 ст.), Калехіо дэль Патрыярка (1586—97, праект арх. Х.Б. дэ Эрэры), палац Агуас (цяпер Музей керамікі; 1740—46). На Пд ад Старога горада — рэгулярная забудова раёнаў 19—20 ст. Манум. скульптура 19—20 ст. с. 479
ВАЛЕ́НСІЯ (Valencia), горад на Пн Венесуэлы. Адм. ц. штата Карабоба. Засн. ў 1555. 903,1 тыс. ж., з прыгарадамі 1,3 млн. ж. (1993). Вузел аўтадарог. Нафтахім., цэлюлозна-папяровая, тэкст., гарбарна-абутковая прам-сць. Цэнтр буйнога с.-г. раёна па адкорме жывёлы. Ун-т. Арх. помнікі 19 ст. с. 479
ВАЛЕ́НТ Флавій (Flavius Valens; каля 328, Цыбалы, рым. правінцыя Панонія, цяпер г. Вінкаўцы, Харватыя — 9.8.378), рымскі імператар з 364. Быў абвешчаны ў Канстанцінопалі Аўгустам і суправіцелем свайго брата Валентыніяна I; правіў ва ўсх. ч. Рымскай імперыі. У 367—369 перамог готаў на Ніжнім Дунаі, у 370—378 знаходзіўся ва ўсх. правінцыі, вёў войны з перс. царом Шапурам II. У 376 дазволіў вестготам, якіх выцеснілі гуны, пасяліцца ў рым. прав. Мёзія. У Адрыянопальскай бітве 378 войскі Валента пацярпелі паражэнне ад вестготаў, сам Валент загінуў. с. 479
ВАЛЕ́НТНАСЦЬ (ад лац. valentia сіла), здольнасць атама хім. элемента ўтвараць пэўную колькасць хімічных сувязяў з інш. атамамі. Паняцце «валентнасць» увёў англ. хімік Э.Франкленд (1853). Велічыня валентнасці атама хім. элемента вызначаецца колькасцю атамаў вадароду (прынята лічыць аднавалентным), якія ён далучае пры ўтварэнні гідрыдаў (злучэнні з вадародам). Напр., атам хлору далучае 1 атам вадароду (хлорысты вадарод НСl), атам кіслароду — 2 атамы (вада Н2О), таму валентнасць хлору і кіслароду ў гэтых злучэннях адпаведна 1 і 2. Паняцце «валентнасць» атрымала развіццё ў квантава-хім. тэорыі хім. сувязі. Паводле гэтай тэорыі велічыня валентнеасці атама (спін-валентнасць) вызначаецца колькасцю электронных пар, якія фарміруюцца пры ўтварэнні хім. сувязяў паміж дадзеным і інш. атамамі за кошт абагульнення іх электронаў з няспаранымі спінамі. Электроны атама, якія могуць удзельнічаць у фарміраванні агульных электронных пар, наз. валентнымі (электроны вонкавых электронных слаёў). У атамах элементаў з недабудаваным перадапошнім слоем (напр., у атамаў жалеза Fe, марганцу Мn, вальфраму W) валентнымі могуць быць і некаторыя электроны гэтага слоя. Многія элементы маюць пераменную валентнасць (напр., у серавадародзе H2S, аксідах SO2 і SO3 валентнасць серы адпаведна 2, 4, 6).
Валентнасць вызначаецца толькі колькасцю кавалентных сувязяў. Для злучэнняў з іоннай сувяззю выкарыстоўваецца паняцце акіслення ступень, якая колькасна роўная валентнасці, але дадаткова характарызуецца дадатным ці адмоўным знакам. У комплексных злучэннях і іонных крышталях каардынацыйны лік атамаў (іонаў) перавышае велічыню спін-валентнасці, таму карыстаюцца паняццем каардынацыйнай валентнасці, якая колькасна роўная суме спін-валентнасці і колькасці атамаў (іонаў), дадаткова звязаных з валентнанасычаным атамам. Напр., у комплексным злучэнні гексафтораалюмінат (ІІІ) натрыю Na3[AlF6] спін-валентнасць атама алюмінію 3, ступень акіслення +3, але пры ўтварэнні злучэння з А1F3 і NaF атам валенгнанасычанага Аl дадаткова хімічна звязваецца з 3 іонамі F-, таму каардынацыйная валентнасць алюмінію ў гэтым злучэнні 6. Гл. таксама Комплексныя злучэнні, Малекула, Крышталі.
Літ.: Чаркин О.П. Проблемы теории валентности, химической связи, молекулярной структуры. М., 1987.
В.В.Свірыдаў. с. 479
ВАЛЕ́НТНАЯ ЗО́НА , энергетычная вобласць дазволеных электронных станаў у цвёрдым целе. Пры т-ры абсалютнага нуля цалкам запоўнена валентнымі электронамі (гл. Зонная тэорыя). Пад уплывам цеплавога руху, знешніх уздзеянняў (асвятленне, апрамяненне, увядзенне прымесяў і інш.) невял. частка электронаў пераходзіць з валентнай зоны ў зону праводнасці ці на прымесныя ўзроўні ў забароненай зоне. У выніку ў валентнай зоне з’яўляюцца незапоўненыя электронныя станы (дзіркі) і электроны валентнай зоны могуць удзельнічаць у электраправоднасці. с. 479
ВАЛЕНТЫ́НА (Valentino) Рудольф [сапр. Гульельмі ды Валентына (Guqlielmi di Valentino) Радольфа; 6.5.1895, Кастэланета, каля г. Таранта, Італія — 23.8.1926], амерыканскі акцёр. У ЗША з 1913. У кіно з 1918. Здымаўся ў нямых фільмах 1920-х г. («Чатыры коннікі Апакаліпсіса», «Шэйх», «Кроў і пясок», «Сын шэйха», «Кобра» і інш.), дзе стварыў вобраз экзатычнага «лацінскага палюбоўніка», ракавога спакусніка, рамантычнага шукальніка прыгод, што прынесла яму сусветную вядомасць. Валентына — адна з легенд кінематографа, герой раманаў, п’ес, муз. твораў. У 1977 англ. рэж. К. Расел зняў пра яго маст. фільм «Валентына». с. 479
ВАЛЕНТЫНІЯ́Н І Флавій (Flavius Valentinianus, 321, Цыбалы, рым. правінцыя Панонія, цяпер г. Вінкаўцы, Харватыя — 17.11.375), рымскі імператар з 364. Абвясціў брата Валента Аўгустам і сваім суправіцелем ва ўсх. ч. імперыі. У 366 выгнаў алеманаў з Галіі, да 374 вёў абарончыя войны з франкамі і саксамі на Рэйнскай мяжы. У 367 зрабіў суправіцелем сына Грацыяна. Пры Валентыніяну адбыліся буйныя антырым. выступленні ў правінцыях: паўстанні Пракопія ў М. Азіі і Фракіі (365—366), Фірма ў Афрыцы (372—373). с. 479
ВАЛЕ́НЦІК Дзмітрый Данілавіч (23.2.1907, в. Райкова Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 30.3.1969), Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў Арэнбургскую ваенна-авіяц. школу (1933). У Чырв. Арміі з 1929. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. Эскадрылля пад камандаваннем капітана Валенціка тройчы лятала ў глыбокі тыл ворага на знішчэнне яго аператыўна-стратэгічнай базы. У Вял. Айч. вайну на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Паўд., 4-м Укр. і 3-м Бел. франтах; камандзір палка Валенцік зрабіў 115 баявых вылетаў. Да 1955 у Сав. Арміі. с. 479
ВА́ЛЕНЦІН (Vallentin) Максім (9.10.1904, Берлін — 2.9.1987), нямецкі рэжысёр, тэатр. дзеяч. Скончыў школу акцёрскага мастацтва пры Дзярж. т-ры (Берлін). Іграў у т-рах Берліна і Цюрыха. У 1933 эмігрыраваў у СССР. З 1945 на радзіме. Стварыў першы ням. тэатр. ін-т (Веймар). У 1950 арганізаваў у Берліне студыю «Малады ансамбль» (з 1952 Тэатр імя М.Горкага). Сярод рэжысёрскіх работ: «За тых, хто ў моры» Б.Лаўранёва (1952), «Дасцігаеў і іншыя» М.Горкага (1954), «Разбойнікі» Ф.Шылера (1955). Нац. прэміі ГДР 1955, 1962. с. 480
ВАЛЕ́РА , Валера-і-Алькала Галіяна (Valera y Alcalá Galiano) Хуан (18.10.1824, г. Кабра, Іспанія — 18.4.1905), іспанскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Чл. Каралеўскай акадэміі (1858). Па адукацыі юрыст. Быў на дыпламат. службе. У 1840-я г. выступіў як паэт і літ. крытык. Яго эстэт. погляды склаліся пад уплывам антычнага і рэнесансавага неаплатанізму. У раманах «Пепіта Хіменес» (1874), «Камандор Мендоса» (1877), «Донна Лус» (1879) выкрываў рэліг.-аскетычныя догмы. У рамане «Хуаніта Доўгая» (1895) паказаў, як каханне пераадольвае класава-саслоўныя перагародкі. Сац.-філас. аналіз краху, які перажывае інтэлігент пры сутыкненні з рэчаіснасцю, дадзены ў рамане «Ілюзіі доктара Фаусціна» (1875). Раман «Марсамор» (1899) — філас. прытча пра марнасць чалавечых жаданняў. Проза Валера, адметная незвычайным фармальным майстэрствам, псіхааналізам і філас. глыбінёй, — адна з вяршынь ісп. рэалізму 19 ст. Аўтар кніг літ.-крытычных артыкулаў. Пераклаў на ісп. мову «Фауст» І.В.Гётэ і «Дафніс і Хлоя» Лонга.
Тв.: Рус. пер. — Хуанита Длинная. М., 1961; Иллюзии доктора Фаустино. Л., 1970; У кн.: Аларкон П.А. де. Треугольная шляпа; Валера Х. Пепита Хименес; Перес Гальдос Б. Донья Перфекта; Бласко Ибаньес В. Кровь и песок. М., 1976.
К. М. Міхееў. с. 480
ВАЛЕРЫ́ (Valéry) Поль (30.10.1871, г. Сет, Францыя — 20.7.1945), французскі пісьменнік. Чл. Франц. акадэміі (1925). Аўтар паэм «Юная Парка» (1917), «Марскі могільнік» (1920), «Мой Фауст» (не скончана, 1941), паэт. зб-каў «Альбом старых вершаў» (1920), «Чары» (1922), драмы «Амфіён» (паст. 1931), літ.-філас. трактатаў «Вечар з панам Тэстам» (1896), «Ліст пані Эмілі Тэст» (1924), эсэ «Уводзіны ў сістэму Леанарда да Вінчы» (1895), «Становішча Бадлера» (1924), «Я часам гаварыў Стэфану Малармэ...» (1931), «Віктор Гюго...» (1935), «Усеагульнае вызначэнне мастацтва» (1935), «Паэзія і абстрактная думка» (1939), «Сшыткі» (т. 1—29, 1894—1945; выд. 1957—61), «Паэтычныя ўспаміны» (выд. 1947). Паэзіі Валеры ўласцівыя філас.-інтэлектуальная глыбіня, насычанасць міфалагічнай сімволікай, ускладненасць сінтаксісу, моўныя навацыі.
Тв.: Рус. пер. — Избранное. М., 1936; Об искусстве. М., 1976.
Літ.: Балашова Т.В. Французская поэзия ХХ века. М., 1982.
Е.А.Лявонава. с. 480
ВАЛЕ́ТА (Valletta), горад, сталіца Мальты. На паўн.-ўсх. узбярэжжы в-ва Мальта. Засн. ў 1560-я г. 9,1 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 150 тыс. ж. (1993). Марскі порт. Міжнар. аэрапорт Лука. Суднабудаванне і суднарамонт, харч., тэкст., швейная, гарбарна-абутковая прам-сць. Рыбалоўства. Ун-т (з 1592). Музеі (Зброевая палата — узбраенне і даспехі рыцараў Мальтыйскага ордэна, Маст. галерэя). Нац. б-ка. Тэатр. Арх. помнікі 16—18 ст. Горад з’яўляецца сусв. помнікам культуры. с. 480
ВАЛЕ́ТАЎ Валянцін Васілевіч (н. 23.2.1951, в. Востраў Ельскага р-на Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне леса- і балотазнаўства. Д-р біял. н. (1992), праф. (1993). Скончыў Гомельскі ун-т (1976). З 1976 у Бярэзінскім біясферным запаведніку, з 1993 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па экалогіі і антрапагеннай трансфармацыі балотных экасістэм, рацыянальным выкарыстанні і ахове расліннасці.
Тв.: Фитомасса и первичная продукция безлесных и лесных болот. Ч. 1—2. Мн., 1992; Фиторазнообразие и состояние сосновых лесов Березинского биосферного заповедника. Мн., 1993 (у сааўт.); Проблемы экологии и природопользования в Гомельском регионе. Мн., 1996. с. 480
ВА́ЛЕЎКА , вёска ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Нёўда. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на Пд ад Навагрудка, 178 км ад Гродна, 29 км ад чыг. ст. Наваельня, на скрыжаванні аўтадарог Баранавічы—Навагрудак і Наваельня—Карэлічы. 570 ж., 235 двароў (1996).
Згадваецца ва ўспамінах Ф.М.Еўлашоўскага (1602). У 17 ст. належала Курчам, пазней — Незабытоўскім, набыла статус мястэчка. З 1795 у складзе Рас. імперыі, у Райчанскай вол. Навагрудскага пав. У 1830 канфіскавана царскім урадам. У 1886 — 126 ж. У 1921—39 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР, з 15.1.1940 цэнтр Валеўскага раёна. З 25.11.1940 да 1962 у Карэліцкім р-не. У 1970 — 434 жыхары.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, Дом быту, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўская царква (18 ст.). Каля Валеўкі стаянка эпохі мезаліту. с. 480
ВА́ЛЕЎСКІ РАЁ́Н . Існаваў у Беларусі ў 1940. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл. Цэнтр — в. Валеўка. Пл. 600 км2. 132 нас. пункты. Падзяляўся на 14 сельсаветаў. У сувязі з пераносам адм. цэнтра раёна з в. Валеўка ў в. Карэлічы 25.11.1940 перайменаваны ў Карэліцкі раён. с. 480
ВАЛЁ́Р (франц. valeur літар. каштоўнасць), у жывапісе і графіцы абазначэнне сілы колеравага тону, багацця ў ім градацый святла і ценю. Ад дакладнай перадачы гэтых адценняў, суадносін і пераходаў тонаў залежыць праўдзівасць і паўната адлюстравання рэчаіснасці. Выкарыстанне сістэмы валёра дае магчымасць больш тонка і багата паказваць прадметы ў святлопаветраным асяроддзі (творы жывапісцаў-каларыстаў Д.Веласкеса, Я.Вермера, І.Левітана, В.Сурыкава, В.Бялыніцкага-Бірулі, І.Хруцкага і інш.). с. 480
ВАЛЖА́НКА (Aruncus), род кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераных абласцях Паўн. паўшар’я, пераважна ў горных раёнах. Рэлікты трацічнай тургайскай флоры. На Беларусі ў зах. і цэнтр. раёнах трапляецца валжанка звычайная, або двухдомная (А. vulgaris). Расце ў шыракалістых і хвойна-шыракалістых лясах. Рэдкі знікаючы від, занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь. Вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі, уведзены ў культуру.
Двухдомныя шматгадовыя травяністыя расліны або кусты з галінастым сцяблом выш. да 2 м і тоўстым дравяністым карэнішчам. Лісце двойчы-, тройчыперыстае, пілавата-зубчастае, на доўгіх чаранках. Кветкі дробныя, белыя або крэмавыя, у коласападобных гронках, сабраных у буйную раскідзістую мяцёлку. Плод — шматлістоўка. Дэкар., лек. і меданосныя расліны. с. 480
ВАЛЖА́НСКІЯ (сапр. Валжанкіны), сям’я рус. артыстаў цырка, канатаходцы. Уладзімір Аляксандравіч (30.5.1917—1983). Кіраўнік нумара. Нар. арт. СССР (1979). Скончыў Маскоўскі тэхнікум цыркавога мастацтва (1933). Акрабат, эквілібрыст, канатаходзец, канструктар цыркавой апаратуры. Партнёры — члены яго сям’і і інш. артысты цырка. У 1977 Валжанскія стварылі атракцыён-спектакль «Праметэй», у якім сродкамі цыркавой выразнасці перадалі сюжэт антычнага міфа. Дзярж. прэмія СССР 1978.
Літ.: Ганина М. Канатоходцы Волжанские. М., 1969. с. 480
ВАЛІЕСА́РСКІ ДАГАВО́Р 1658 , дагавор аб перамір’і паміж Расіяй і Швецыяй, заключаны 20 снеж. ў в. Валіесары (паблізу Нарвы). Завяршыў рус.-шведскую вайну 1656—58. Паводле Валіесарскага дагавор занятыя рус. войскамі эстляндскія і ліфляндскія гарады Какенгаўзен, Юр’еў, Марыенбург, Сыранск заставаліся пад уладай Расіі. Але з-за пагаршэння міжнар. абставін рус. ўрад быў вымушаны паводле Кардыскага мірнага дагавора 1661 уступіць Швецыі прыбалтыйскія гарады і пагадзіцца на аднаўленне граніц, устаноўленых Сталбоўскім мірам 1617. с. 481
ВАЛІ́Н (Вал, Val), α-амінаізаваляр’янавая кіслата, (СН3)2 СНСН(NH2) — СООН, адна з незаменных амінакіслот. Уваходзіць у састаў усіх бялкоў у выглядзе L-ізамера, удзельнічае ў сінтэзе пантатэнавай кіслаты і пеніцыліну. Крышталічнае рэчыва. Добра раствараецца ў вадзе. Будову валіну вызначыў і даказаў штучным сінтэзам ням. біяхімік Э.Фішэр. Колькасць валіну ў бялку ад 4,1 (міяглабін коней) да 8% (сываратачны альбумін чалавека, казеін малака), у асобных выпадках да 13—14% (эластын злучальных тканак). Сутачная патрэбнасць дарослага чалавека ў валіне 1,6 г. Адсутнасць валіну ў ежы вядзе да адмоўнага азоцістага балансу, у выніку затрымліваецца рост, у нерв. сістэме адбываюцца дэгенератыўныя змены. Валін выкарыстоўваюць у вытв-сці граміцыдзіну. с. 481
ВАЛІ́НСКІ Ежы (1765?, г. Паставы Віцебскай вобл. — 28.6.1840), танцоўшчык. Да 1785 прыгонны А.Тызенгаўза. Вучыўся ў яго балетных школах у Гродне і Паставах (у Ле Ду). У 1785—94 у трупе «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве, удзельнічаў у спектаклях у каралеўскім замку і ў Лазенках, на сцэне Нац. т-ра. Выконваў сольныя партыі ў балетах «Казакі», «Лукас і Калінета», «Каралева Ванда». Пасля 1794 выступаў у спектаклях антрэпрыз С.Галніцкага і К.Аўсінскага ў Варшаве, у 1795 працаваў у Гродне, з 1795 зноў у Варшаве (да 1799 у трупах Трускаляскіх і В.Багуслаўскага, у 1800—23 выкладчык танцаў).
Г.І.Барышаў. с. 481
ВАЛІХА́НАЎ Чакан Чынгісавіч (1835, урочышча Кушмурун Кустанайскай вобл., Казахстан — кастр. 1865), казахскі асветнік-дэмакрат, гісторык, этнограф і фалькларыст. Чл. Рус. геагр. т-ва (1860). Скончыў Омскі кадэцкі корпус (1853). Удзельнік навук. экспедыцый у Сярэднюю Азію, Казахстан і Зах. Кітай, аўтар даследаванняў па гісторыі і культуры народаў гэтых краін. У працах «Кіргізы» (так называлі тады казахаў; 1856—58, апубл. 1958), «Сляды шаманства ў кіргізаў», «Кіргізскае радаслоўе» (абедзве апубл. 1904) матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, культуры казахаў. Зрабіў мноства этнаграфічна дакладных жанравых, партрэтных і пейзажных замалёвак да сваіх навук. і пуцявых дзённікаў. Артыкулы «Паданні і легенды Вялікай Кіргіз-Кайсацкай арды», «Нарысы Джунгарыі» і інш. пра вусную нар. творчасць казахаў, асаблівасці імправізатарскага майстэрства акынаў, віды песень і рытміку казахскага верша. Упершыню запісаў і пераклаў на рус. мову частку кірг. нар. эпасу «Манас».
Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—5. Алма-Ата, 1984—85.
Літ.: Сегизбаев О.А. Исследователь, мыслитель. Алма-Ата, 1974; Стрелкова М. Валиханов. 2 изд. М., 1990. с. 481
ВАЛІ́ЦКІ Аляксандр (8.2.1826, Вільня — 1.6.1893), літаратар, музычны крытык. Скончыў Харкаўскі ун-т. Меў у Мінску кнігарню (канец 1850 — пач. 1860-х г.), вакол якой групавалася прагрэсіўная інтэлігенцыя. За ўдзел у антыўрадавых дэманстрацыях 1863 сасланы ў Тамбоў. З 1868 жыў у Польшчы. У 1890—93 працаваў у бібліятэцы Радзівілаў у Нясвіжы. Аўтар манаграфіі «Станіслаў Манюшка» (1873), дзе падрабязна паказаў сувязь кампазітара з грамадскасцю Мінска. Паводле ўспамінаў Р.Зямкевіча, пісаў на бел. мове (творы не захаваліся) пад псеўданімам Місцюк (у Я.Карскага — Міншчук). У працы «Нашы памылкі ў размове і пісьме...» (1886) апісаў беларусізмы ў польск. мове. Сябар В.Дуніна-Марцінкевіча, Я.Лучыны (у 1889 аказаў дапамогу ў выданні нарыса паэта «З крывавых дзён»),
А.І.Мальдзіс. с. 481
ВАЛІ́ШЧА , вёска ў Беларусі, у Пінскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 37 км на Пн ад горада і чыг. ст. Пінск, 212 км ад Брэста, на аўтадарозе Пінск—Івацэвічы. 821 ж., 348 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 481
ВАЛКАВА́ЛЬНІК тарфяны, машына для збірання сухога фрэзернага торфу ў валкі перад складваннем яго ў штабель бункернай уборачнай машынай. Найб. пашыраны універсальныя прычапныя валкавальнікі маркі МТФ-ЗЗБ, выкарыстоўваюцца таксама скрэперы-валкавальнікі МТФ32 для валкавання і фрэзеравання торфу, ротарны шчотачны валкавальнік МТФ-37 і пнеўматычны ПВП-8. Рабочыя апараты валкавальніка МТФ-ЗЗБ складаюцца з рамы на колах і шарнірна падвешаных да яе 4 пар скрабкоў. Шыр. захопу 18—19 м, рабочая скорасць 10,7 км/гадз, прадукцыйнасць11—12 га/гадз.
Б.А.Багатаў. с. 481
ВАЛКАВЫ́ЦКІ Георгій Фёдаравіч (н. 13.3.1923, мяст. Белавеж Беластоцкага ваяв., Польшча), бел. журналіст, публіцыст, паэт, мемуарыст. Скончыў Літ. ін-т у Маскве (1954). У 1956—87 рэдактар бел. штотыднёвіка «Ніва» (Беласток), дзе выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі, вершамі (з 1961, пад псеўд. Юрка Зубрыцкі) і інш. З 1958 быў старшынёй літ.-маст. аб’яднання «Белавежа», прычыніўся да выдавецкай справы «белавежцаў» (зб. «Рунь», 1959, «Мой родны кут», 1963, альманахі «Белавежа», 1965, 1971, 1980, 1988, бел. календары, кніжкі аўтараў). Аўтар кн. мемуараў «Віры» (1991, Беласток), у якой на багатым фактычным матэрыяле раскрывае жыццё бел. дыяспары ў Польшчы, работу Бел. грамадска-культ. т-ва, праблемы грамадскай, выдавецкай і журналісцкай работы.
І.У.Саламевіч. с. 481
ВАЛКАГО́НАЎ Дзмітрый Антонавіч (21.3.1928, станіца Мангут Кырынскага р-на Чыцінскай вобл., Расія — 6.12.1995), гісторык, філосаф, паліт. і дзярж. дзеяч Расіі. Чл.-кар. Рас. АН (1991), д-р філас. (1972) і гіст. (1990) н., праф. (1973). Ген.-палк. (1982). Скончыў Арлоўскае танк. вучылішча (1952) і Ваен.-паліт. акадэмію (1963). З 1949 служыў у Сав. Арміі. З 1963 на розных пасадах у Ваен.-паліт. акадэміі, з 1971 у Гал. паліт. упраўленні Сав. Арміі і ВМФ, у т.л. нам. нач. Галоўнага паліт. ўпраўлення (з 1984); нач. Ін-та ваен. гісторыі Мін-ва абароны СССР (1988— 91). Саветнік прэзідэнта Расіі па абароне і бяспецы (з 1991), кіраўнік Камісіі пры прэзідэнце Рас. Федэрацыі па ваеннапалонных, інтэрніраваных і прапаўшых без вестак (з 1992) і інш. Дэп. Вярх. Савета РСФСР у 1990—91. Аўтар каля 30 гіст.-паліт. кніг і манаграфій, у т.л. трылогіі «Правадыры» (1989—94) пра Сталіна, Троцкага і Леніна. с. 481
ВАЛКІ́ ПРАКА́ТНЫЯ , рабочы орган пракатнага стана, які забяспечвае асноўную аперацыю пракаткі — абцісканне загатоўкі для надання ёй патрэбных памераў і формы.
Ліставыя валкі пракатныя (наз. таксама гладкімі) выкарыстоўваюцца для пракаткі лістоў, палос і стужак, сартавыя — для пракаткі фасоннага (сартавога) металу круглага і квадратнага сячэння, рэек, двухтаўровых бэлек і інш. Бываюць чыгунныя і стальныя (асабліва зносаўстойлівыя робяць з керамічных цвёрдых сплаваў); суцэльналітыя і зборныя. Трываласць і зносаўстойлівасць валкоў пракатных павышаюць легіраваннем, тэрмічнай апрацоўкай, наплаўкай цвёрдых і звышцвёрдых сплаваў і інш. Стальныя валкі пракатныя выкарыстоўваюцца на блюмінгах, слябінгах, абціскных клецях сартавых станаў і на станах халоднай пракаткі. с. 481
ВАЛКО́ВІЧ Даніла Іванавіч (18.4.1900, в. Занёманск Гродзенскага пав., цяпер у межах г. Масты — 27.11.1937), дзяржаўны і парт. дзеяч БССР. З 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік ліквідацыі эсэраўскага мяцяжу на Іжаўскім зброевым з-дзе, ваяваў на Усх. фронце супраць арміі Калчака. Са жн. 1920 на Зах. фронце, вёў барацьбу з бандытызмам у Бабруйскім і Мазырскім пав. З 1921 заг. аддзела ЦК ЛКСМБ, з 1924 сакратар Койданаўскага, Ляхаўскага (г. Мінск) райкомаў, потым у апараце ЦК КП(б)Б, заг. аддзела Мінскага, сакратар Магілёўскага акр., Клімавіцкага і Бабруйскага раённых к-таў партыі. З лют. 1934 нам. наркома земляробства БССР. Са жн. 1934 2-і сакратар ЦК КП(б)Б, у маі—вер. 1937 старшыня СНК БССР. Чл. ЦВК БССР у 1931—37, чл. Бюро ЦК КП(б)Б у 1934—37. Арыштаваны ў вер. 1937, засуджаны 26.11.1937 да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
У. М. Міхнюк. с. 482
ВАЛКО́НСКАЯ Марыя Мікалаеўна (6.1.1806—22.8.1863), жонка дзекабрыста С.Р.Валконскага, княгіня. Дачка ген. М.М.Раеўскага. Адна з першых сярод жонак дзекабрыстаў паехала за мужам у Сібір, дзе жыла да 1855. Аўтар «Запісак» з яскравым апісаннем турэмна-катаржнага рэжыму, характарыстыкай многіх дзекабрыстаў і інш. Гераіня паэмы М.А.Някрасава «Рускія жанчыны». с. 482
ВАЛКО́НСКІ Сяргей Рыгоравіч (19.12.1788, г. Ачакаў, Украіна — 10.12.1865), дзекабрыст. Генерал-маёр, князь. Удзельнік вайны 1812, замежных паходаў рус. арміі 1813—14. З 1820 чл. «Саюза працвітання», з 1821 чл. Паўднёвага таварыства дзекабрыстаў. Разам з В.Л. Давыдавым кіраваў Каменскай управай, наладжваў сувязі з Паўночным таварыствам дзекабрыстаў. Прыхільнік «Рускай праўды» П.І.Песцеля. Прыгавораны да смяротнай кары, замененай пажыццёвай катаргай. Вярнуўся з Сібіры ў 1856. Аўтар «Запісак». с. 482
ВАЛЛЁ́ , расшыраная частка стрававода ў беспазваночных (многія малюскі, чэрві, насякомыя) і птушак. Служыць для назапашвання, захоўвання, зрэдку папярэдняй біяхім. апрацоўкі корму. У пчол у валлі нектар перапрацоўваецца ў мёд. Валлё развіта ў драпежных і некаторых зерняедных птушак, знаходзіцца над ключыцай і звычайна мае залозы. Скарачэнні валля забяспечваюць паступленне корму ў страўнік, адрыгванне яго пры выкормліванні птушанят або выдаленне неператраўленых рэшткаў (драпежныя птушкі). У галубоў клеткі эпітэлію валля адрываюцца і змешваюцца з сакрэтам залоз, утвараючы белаватую вадкасць, т.зв. птушынае (валлёвае) малако, якім выкормліваюцца птушаняты. с. 482
ВАЛЛЯ́К , устойлівае павелічэнне памераў шчытападобнай залозы без прыкмет запалення і злаякаснага пераўтварэння. Адзін з асн. сімптомаў розных па этыялогіі і клінічных праявах хвароб. Прычына ўзнікнення валляка дыфузнага таксічнага (тырэатаксікоз) дакладна не выяўлена. Яе звязваюць з ператамленнем, нерв. перанапружаннем, перанесенымі вострымі інфекцыямі, псіхічнымі траўмамі і інш. фактарамі, у т.л. спадчыннымі. Найчасцей хварэюць жанчыны. Валляк спарадычны (нетаксічны) працякае звычайна без яўных парушэнняў функцыі шчытападобнай залозы. Пры значным павелічэнні залозы магчымы расстройствы дыхання (сціскаюцца трахеі), глытання (сціскаецца стрававод), расшырэнне вен твару, шыі (з прычыны сціскання крывяносных сасудаў). Валляк эндэмічны пашыраны ў геагр. зонах з малой колькасцю ёду ў асяроддзі (вада, глеба, прадукты харчавання; у Беларусі на Палессі) і яго дэфіцытам для сінтэзу і сакрэцыі тырэоідных гармонаў. Лячэнне медыкаментознае ці хірургічнае.
Л.Д.Чайка. с. 482
ВАЛЛЯКО́ВАЯ ЗАЛО́ЗА , гл. Вілачкавая залоза. с. 482
ВАЛМЯ́НКА , гл. Волма. с. 482
ВАЛМЯ́НСКАЕ БАЛО́ТА , Волма-Слоўст, Волма, у Беларусі, у Чэрвеньскім, Мінскім, Смалявіцкім і Пухавіцкім р-нах Мінскай вобл., пераважна ў вадазборы р. Волма і яе прытока Слоўст (бас. Свіслачы). Нізіннага (80%), вярховага (10%) і пераходнага (10%) тыпаў. Пл. 6,5 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 5 тыс. га. Глыб. торфу да 6,6 м, сярэдняя 2,3 м. На асушаных землях сеюць травы, часткова збожжавыя і прапашныя культуры. На неасушаных участках пераважаюць гіпнава-асаковыя нізінныя ўчасткі, месцамі трапляюцца бяроза і вольха. с. 482
ВАЛНЕ́Я , возера ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Обаль, за 33 км на Пн ад г. Гарадок. Пл. 0,27 км2, даўж. 1 км, найб. шыр. 500 м. Пл. вадазбору 6,25 км2. Схілы катлавіны выш. да 3 м, парослыя забалочаным лесам і хмызняком, часткова пад лугам. Выцякае ручай у р. Дубоўка. с. 482
ВАЛО́БА , Волаба, возера ў Беларусі, у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дрыса, за 34 км на У ад г.п. Расоны. Пл. 3,39 км2, даўж. 4,62 км, найб. шыр. 1,4 км, найб. глыб. 9,9 м, даўж. берагавой лініі 17,1 км. Пл. вадазбору 56,5 км2.
Катлавіна складанай формы, з мноствам заліваў, ляжыць сярод маляўнічых азёр, аб’яднаных пратокамі з р. Дрыса. Схілы катлавіны выш. 5—15 м, пад лесам, на З разараныя. Берагі пясчаныя, на У зліваюцца са схіламі. 9 астравоў агульнай пл. 7 га. Прыбярэжная зона да глыб. 3—4 м (у зах. частцы да 5—7 м) пясчаная. Зарастае ўздоўж берагоў. Упадае р. Студзёніца, злучана шырокай і глыбокай пратокай з воз. Сіньша. Месца адпачынку і турызму. с. 482
ВАЛО́ВА , гл. Валоўка. с. 482
ВАЛО́ВІЧ Астафій (Яўстафій) Багданавіч (каля 1520, Гродзеншчына — 1587), дзяржаўны і грамадскі дзеяч ВКЛ, гуманіст, мецэнат-асветнік. З бел. шляхецкага роду Валовічаў. Скончыў Падуанскі ун-т. Падстароста берасцейскі (з 1550), пісар ВКЛ (1552—66), маршалак дворны, дзяржаўца медніцкі, староста магілёўскі, азярышчанскі, берасцейскі, кобрынскі, рэчыцкі. Падскарбі земскі (1561—66), падканцлер (1566—79), канцлер (з 1579) ВКЛ і кашталян трокскі (1569—79), віленскі (з 1579). Неаднаразова быў паслом у Маскве. Праціўнік аб’яднання ВКЛ з Каронай, адзін з лідэраў апазіцыі пры заключэнні Люблінскай уніі 1569. Актыўны ўдзельнік аграрнай, судова-адм. і інш. рэформаў 1550—60-х г., адзін з арганізатараў падрыхтоўкі Статута Вялікага княства Літоўскага 1566. Шмат зрабіў для пашырэння на Беларусі адукацыі, ведаў, кнігадрукавання. Быў апекуном бел.-літоўскага рэфармацыйнага руху. На яго сродкі заснавана Нясвіжская друкарня. Гуманістычна-хрысціянскі запавет «любові да бліжняга» ён пашыраў і на сваіх падданых — чэлядзь і сялян.
Літ.: Саверчанка І. Астафей Валовіч: (Гіст.-біягр. нарыс). Мн., 1992. с. 482
ВАЛО́ВІЧ Міхаіл Казіміравіч (18.6.1806, маёнтак Парэчча, Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — 2.8.1833), бел. рэвалюцыянер, сацыяліст-утапіст. З бел. шляхецкага роду Валовічаў. У час вучобы ў Віленскім ун-це (1822—25) быў блізкі да тайных т-ваў філаматаў і філарэтаў. Удзельнік паўстання 1830—31 у атрадзе ген. А.Гелгуда. Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў у Францыю. Уваходзіў у эмігранцкія паліт. арг-цыі Нац. польск. к-т, Т-ва літ. і рус. зямель, Польскае дэмакр. т-ва; з 1833 у тайнай арг-цыі карбанарыяў. Выступаў за адмену прыгону і бязвыплатную перадачу зямлі сялянам у калект. ўласнасць, за абвяшчэнне Беларусі і Літвы дэмакр. рэспублікамі, звязанымі федэратыўнымі адносінамі з Польшчай. Сродкам дасягнення дэмакр. і справядлівага грамадскага ладу лічыў сац. рэвалюцыю агульнаеўрап. маштабу. Удзельнічаў у Заліўскага экспедыцыі 1833. У сак. 1833 у якасці паўстанцкага нач. Слонімскага і Навагрудскага пав. прыбыў на Беларусь. Стварыў у наваколлі Слоніма партыз. атрад з сялян, але шырокай падтрымкі насельніцтва не атрымаў. У маі 1833 атрад разбіты, Валовіч арыштаваны. Паводле прыгавору ваенна-палявога суда павешаны ў Гродне.
В.Ф.Шалькевіч. с. 482
ВАЛО́ВІЧЫ , дзяржаўныя дзеячы ВКЛ з роду герба «Багорыя». Родапачынальнік Ходка (Ходзька, Фёдар) жыў у 1-й пал. 15 ст. ў Гарадзенскім пав. Напачатку вызнавалі праваслаўе, у 16 ст. сярод іх шмат прыхільнікаў кальвінізму, з канца 16 ст. католікі. Тады ж род падзяліўся на некалькі галін. У 1798—1900 адна з іх насіла графскі тытул (згасла). У 19 ст. існавалі 4 галіны Валовічаў, валодалі маёнткамі ў Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай і Ковенскай губ. Найб. вядомыя:
Грынька Ходкавіч (Рыгор Фёдаравіч), канюшы ВКЛ з 1451, гараднічы гарадзенскі (1488—95), намеснік перавольскі (1503). Упершыню названы Валовічам у грамаце 1499. Багдан Грынькавіч (? — 14.4.1539), канюшы гарадзенскі з 1508, войскі гарадзенскі з 1529, намеснік крынскі, скідзельскі і азёрскі з 1537. Рыгор Грынькавіч, маршалак гаспадарскі (1558—69), кашталян новагародскі (1566— 85), староста слонімскі (1560—84). Рыгор Багданавіч (? — 1577), староста мсцібаўскі (1558—67), маршалак гаспадарскі (1560—63), гараднічы гарадзенскі (1558—66), лоўчы ВКЛ (1566—74), ваявода смаленскі з 1572. Астафій (Яўстафій) Багданавіч, гл. Валовіч А.Б. Геранім (Яраш) Рыгоравіч (? — 1636), сакратар каралеўскі, пісар ВКЛ (1589), падскарбі дворны (1600), падскарбі земскі ВКЛ (1605), падканцлер ВКЛ (1618), староста генеральны жамойцкі (1619). Астафій (Яўстафій; ? — 1630), біскуп віленскі (1616). Уладзіслаў (? — 15.9.1668), польны пісар ВКЛ (1639), ваявода віцебскі (1655), гетман польны ВКЛ (1666). Удзельнік войнаў з Расіяй 1632—34 і 1654—67, антыфеад. вайны 1648—51. Вінцэнты Пётр (1670— 1737), рэферэндары ВКЛ, дыпламат. З 1728 святар. Антоній Эразм (24.9.1711—6.7.1770), пісар ВКЛ і сакратар вялікі ВКЛ (1744), біскуп луцкі і берасцейскі (1755). Андрэй (1750—9.3.1822), рэферэндары вялікі ВКЛ, біскуп куяўска-калішскі (1818). Міхал Казіміравіч, гл. Валовіч М.К.
А.П.Грыцкевіч. с. 483
ВАЛО́ГА , бел. традыцыйная страва; малочная поліўка (паранае малако, разведзенае вадой), з якой елі густы кісель. У пост або калі не было малака валогу рабілі з тоўчанага канаплянага семя. Яго залівалі вадой, шалупінне асядала на дно, а зверху адстойвалася валога — «бы малако». Валогу рабілі найчасцей у Цэнтр. Палессі. У некаторых раёнах Беларусі валога — закраса з масла (кашу «заваложвалі»). с. 483
ВАЛО́ДЗІН (сапр. Ліфшыц) Аляксандр Майсеевіч (н. 10.2.1919, Мінск), рускі драматург. Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1949). Дэбют — зб. «Апавяданні» (1954). Аўтар п’ес «Фабрычная дзяўчынка» (паст. 1956), «Пяць вечароў» (1959), «У гасцях і дома» (1960), «Старэйшая сястра» (1961; аднайм. фільм 1967), «Прызначэнне» (1963), «З любімымі не расставайцеся» (1969), «Дульсінея Табоская» (паст. 1971), «Дзве стралы» (паст. 1980), «Бландзінка», «Графаман» (абедзве 1984), кінасцэнарыяў фільмаў «Звоняць, адчыніце дзверы» (1965), «Дочкі-маці» (1974), «Асенні марафон» (1979) і інш. У яго творах — маральна-філас. праблемы, будзённасць характараў і ўчынкаў людзей «непрыкметных» прафесій, права чалавека на сцвярджэнне свайго прызначэння ў жыцці і інш. П’есы Валодзіна, пераважна з элементамі камічнага, накіраваны супраць руціны, дагматызму, абывацельска-мяшчанскай псіхалогіі. Дзярж. прэмія СССР 1981.
Тв.: Осенний марафон: Пьесы. Л., 1985.
С.Ф.Кузьміна. с. 483
ВАЛО́ДЗІН Уладзіслаў Георгіевіч (н. 26.5.1929, в. Акцябрскі Гарадок Тацішчаўскага р-на Саратаўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне генетыкі раслін. Д-р біял. н. (1986), праф. (1989). Скончыў Саратаўскі с.-г. ін-т (1950). З 1963 у Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі (у 1965—79 нам. дырэктара). Навук. працы па радыяцыйным і лазерным мутагенезе ў с.-г. раслін. Вызначыў тып спадчыннай зменлівасці раслін пад уздзеяннем радыяцыі — індуцыраваную генетычную нестабільнасць.
Тв.: Радиационный мутагенез у растений. Мн., 1975; Мутантно-сортовая гибридизация яровой пшеницы. Мн., 1988 (разам з А.В.Елеф, Б.І.Аўраменка); Синтетические популяции мутантов растений. Мн., 1990 (разам з Ж.М.Фаміной, Б.І.Аўраменка). с. 483
ВАЛО́ДЗЬКА Іосіф Ігнатавіч (ліст. 1887, в. Гарадзея Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. — 20.12.1937), дзяржаўны дзеяч БССР. У 1918 сакратар Замір’еўскага падп. падрайкома РКП(б). З 1919 пам. ваенкома ў Навагрудку, ваенком Рагачоўскага пав., з 1920 ваенком Гомельскай губ. З 1922 старшыня выканкома Магілёўскага павятовага, Бабруйскага раённага Саветаў. З 1928 нам. наркома земляробства БССР. У 1929— 30 старшыня Віцебскага акр., з 1931 Мінскага гар. выканкомаў. У 1933—37 нач. упраўлення сувязі БССР, упаўнаважаны Наркамата сувязі СССР па БССР, з 1937 — па Казахскай ССР. Чл. ЦК КП(б)Б у 1929—37. Чл. ЦВК СССР і ЦВК БССР. Рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957. с. 483
ВАЛО́ДША , ізяслаўскі князь сярэдзіны 12 ст. Магчыма, сын полацкага кн. Васількі Святаславіча. У 1159 непаўналетнім пасаджаны на княжанне ў Ізяслаўлі са старэйшым братам Брачыславам. Пасля нападу Глебавічаў ён адпраўлены ў палон у Мінск, Брачыслава закавалі ў жалеза. У час паходу на Менск у 1160 полацкі кн. Рагвалод вызваліў братоў. У 1180 у паходзе на Друцк удзельнічаў Андрэй Валодшыч, магчыма, сын Валодшы. с. 483
ВАЛО́ЖЫН , горад у Беларусі, цэнтр Валожынскага р-на Мінскай вобл., на р. Валожынка. За 75 км ад Мінска, 17 км ад чыг. ст. Валожын на лініі Маладзечна—Ліда, на аўтастрадзе Мінск— Гродна. 11,5 тыс. ж. (1995).
Вядомы з 14 ст. Каля 1475 тут засн. касцёл. У розныя часы належаў Манівідам, Вярэйскім, Гаштольдам, Радзівілам. Служкам, Чартарыйскім, Тышкевічам. З 1551 мястэчка ў Ашмянскім пав Віленскага ваяв. У 1681 тут заснаваны касцёл і кляштар бернардзінцаў (ліквідаваны ў 1864), каля 1683 — правасл. брацтва, у 1710 пабудавана уніяцкая царква. У пач. 18 ст. ў Валожыне 107 двароў, 2 касцёлы, 2 царквы. З 1793 у складзе Рас. імперыі. У 1806—92 дзейнічала яўр. духоўная акадэмія (ешыбот), 2 школы, З царквы, сінагога, аптэка, шпіталь, суконная ф-ка, праводзіліся 4 кірмашы на год. У 1897 — 4533 ж. У 1918 горад акупіраваны герм., вясной 1920 — польск. войскамі. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр Валожынскага павета Навагрудскага ваяв. З вер. 1939 у БССР, з 1940 цэнтр Валожынскага раёна. З 25.6.1941 да 5.7.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў горадзе і раёне 2 тыс. чал. У 1969 — 5,8 тыс. жыхароў.
У Валожыне прадпрыемствы харч., лёгкай, дрэваапр. прам-сці і сац.-быт. абслугоўвання. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры: Валожынскі палац, касцёл св. Юзафа (1816), царква Канстанціна і Алены (1866). Помнік Вызвалення. с. 483
ВАЛО́ЖЫН Арлен Іосіфавіч (н. 9.1.1935, Мінск), бел. хімік-арганік. Д-р хім. н. (1987), праф. (1990). Скончыў Лесатэхн. акадэмію (Ленінград, 1957). У 1957—60 у Ін-це хіміі, з 1965 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі. Навук} працы па хіміі палімераў. Распрацаваў метады сінтэзу хім. мадыфікацыі поліімідаў для мікраэлектронікі і поліэтылентэрэфталату для вьгтв-сці валокнаў і плёначных матэрыялаў. с. 484
ВАЛО́ЖЫНКА , рака ў Беларусі, у Валожынскім р-не Мінскай вобл., правы прыток Іслачы (бас. Нёмана). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 168 км2.
Пачынаецца каля в. Брылькі на зах. схілах Мінскага ўзв., цячэ праз г. Валожын. Асн. прыток р. Рачоўка. Рэчышча ў вярхоўі слабазвілістае, у ніжнім цячэнні на працягу 22 км каналізаванае. Берагі стромкія, ніжэй ад г. Валожын абрывістыя. У пойме сетка меліярац. Каналаў. с. 484
ВАЛО́ЖЫНКІ вёска ў Беларусі, у Шаркаўшчынскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Глыбокае—Браслаў. Цэнтр сельсавета. За 15 км на ПнЗ ад гар. пасёлка і чыг. ст. Шаркаўшчына, 233 км ад Віцебска. 181 ж., 72 двары (1996). с. 484
ВАЛО́ЖЫНСКІ ПАВЕ́Т . Існаваў у 1921—40 на тэр. Зах. Беларусі і БССР. Утвораны 4.2.1921 у складзе Навагрудскага ваяв. Польшчы. Пл. 3545 км2, нас. 98 511 чал. (1919). Цэнтр павета — г. Валожын. Уключаў 11 гмін: Бакштаўскую, Валожынскую, Вішнеўскую, Волменскую (з 1926), Дзераўнянскую (да 1926), Івянецкую (з 1926), Іўеўскую і Ліпнішскую (да 1926), Налібоцкую, Палачанскую (да 1926), Пяршайскую (з 1926), Седлішчанскую, Суботніцкую (да 1926). З ліст. 1939 у складзе БССР, са снеж. ў Баранавіцкай вобл., дзе ў студз. 1940 на яго тэр. ўтвораны Валожынскі раён. с. 484
ВАЛО́ЖЫНСКІ ПАЛА́Ц , помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1806 (арх. А.Касакоўскі) у г. Валожын Мінскай вобл., на беразе р. Валожынка. Фундатар і ўладальнік граф Ю.Тышкевіч. Аднапавярховы мураваны палац і бакавыя флігелі ўтвараюць прамавугольны парадны двор. Палац мае сіметрычную кампазіцыю, накрыты 2-схільным вальмавым дахам са сферычным купалам у цэнтры. Франтальныя фасады ў цэнтры вылучаны рызалітамі з трохвугольнымі франтонамі. У дэкоры выкарыстаны прафіляваныя сандрыкі, пілястры. Флігелі — прамавугольныя ў плане 1-павярховыя будынкі, іх цэнтр. часткі з мансардамі вылучаны 4-калоннымі дарычнымі порцікамі. с. 484
ВАЛО́ЖЫНСКІ РАЁ́Н , на З Мінскай вобл. Беларусі. Пл. 1,9 тыс. км2. Нас. 50,7 тыс. чал. (1996), гарадскога 32,3%. Сярэдняя шчыльн. 27 чал/км2. Цэнтр раёна — г. Валожын, г.п. Івянец; 433 сельскія нас. пункты. Падзяляецца на 17 сельсаветаў: Бабровіцкі, Багданаўскі, Валожынскі, Вішнеўскі, Гародзькаўскі, Дорскі, Забрэжскі, Залескі, Івянецкі, Падбярэзскі, Падневіцкі, Пяршайскі, Ракаўскі, Сакаўшчынскі, Сугваздаўскі, Узбалацкі, Яршэвіцкі. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986) каля 30% тэр. раёна (у т.л. Налібоцкая пушча) забруджана радыенуклідамі.
Раён у межах паўн.-зах. ч. Мінскага ўзвышша, паўд.-ўсх. ч. Ашмянскага ўзвышша і паўн. ч. Нёманскай нізіны. Паверхня хвалістая, пераважаюць выш. 150—250 м, найвыш. пункт 335 м (г. Маяк, каля в. Шапавалы). Карысныя выкапні: торф, гліны, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі. Сярэдняя т-ра студз. -6,7 °С, ліп. 17,5 °С. Ападкаў 659 мм за год. Вегетац. перыяд 187 сут. Гал. рака Бярэзіна (бас. Нёмана) з прытокамі Альшанка, Волка, Іслач (з прытокамі Волма і Валожынка). На р. Бярэзіна Сакаўшчынскае вадасх. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы. Пад лясамі 38% тэр. раёна, найб. лясістасць на ПдЗ. Лясы хваёвыя, яловыя, трапляюцца драбна- і шыракалістыя. Балоты займаюць 3,9% пл., часткова асушаны. На тэр. раёна частка біял. заказніка Налібоцкі.
На 1.1.1996 агульная плошча с.-г. угоддзяў 70,8 тыс. га, з якіх 15,8 тыс. га асушана. У раёне 25 калгасаў і 1 саўгас, племптушказавод. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу і агародніну. Прадпрыемствы харч. (масла, сыр, сухое малако, цукеркі), лёгкай (ільновалакно, шпагат), дрэваапр. прам-сці. Па тэр. раёна праходзіць чыгунка Маладзечна—Ліда, аўтадарогі Мінск—Ліда, Валожын—Маладзечна, Валожын—Івянец—Стоўбцы. Транзітны газаправод Мінск—Гродна з адгалінаваннем на Валожын і Пяршаі. У раёне 18 сярэдніх, 22 базавыя, 10 пач. школ, ПТВ, школа-інтэрнат, дзіцячы дом, 5 муз. і дзіцяча-юнацкая спарт. школа, 29 дашкольных устаноў, 40 клубаў, 55 б-к, 5 бальніц, 4 амбулаторыі, 31 фельч.-ак. пункт, 5 санаторыяў (2 з іх дзіцячыя). Зона адпачынку «Івянец». Помнікі архітэктуры: касцёл Міхаіла (1844) у в. Багданава; Казьмадзям’янаўская царква і касцёл Марыі (1637—41) у в. Вішнева; цэрквы ў вёсках Гародзькі (1866), Даўбені (1869), Дубіна-Баярская (1868), Забрэззе (1867), Кіявец (1869), Сакаўшчына (1878), Славенск (1868—71), Яршэвічы (2-я пал. 19 ст.); капліца пач. 20 ст. ў в. Дзесятнікі; сядзіба канец 19 — пач. 20 ст. ў в. Залессе; царква (1856) і касцёл (1930) у в. Лоск; капліца (1852) у в. Падневічы; капліца-пахавальня 2-й пал. 19 ст. ў в. Пральнікі; касцёл пач. 20 ст. ў в. Пяршаі; Праабражэнская царква (1793), капліца 2-й пал. 19 ст., касцёл (1906) у в. Ракаў; палац канца 19 — пач. 20 ст. ў в. Рудня; капліца канца 19 — пач. 20 ст. ў в. Цвіраўшчына. Помнікі прыроды — валун ружовага граніту ў в. Камень, валун граніту рапаківі каля в. Кучкуны і інш. Выдаецца газ. «Працоўная слава».
Г. С. Смалякоў. с. 484
ВАЛО́КА , асноўная зямельная мера і адзінка абкладання сялян павіннасцямі ў ВКЛ у 16—18 ст. На Беларусі ўведзена ў час валочнай памеры. Як адзінка плошчы падзялялася на 30 маргоў, або 9000 прутоў (21,36 га). Павінна была складацца з 3 роўных палёў, што адпавядала трохпольнай сістэме земляробства. Часта да палявога надзелу дадавалі 3 маргі на сядзібу і агарод. «Устава на валокі» 1557 прадугледжвала валоку ў 33 маргі, па 11 маргоў у кожным полі. Пры кепскай зямлі практыкаваліся т.зв. «наддаўкі», таму памер валокі вагаўся ад 30 да 46 маргоў, але ўсе валокі абкладаліся аднолькавымі павіннасцямі. Паводле ўмоў плацяжу адрознівалі валокі цяглыя (паншчына), асадныя (грашовы чынш), вольныя ад павіннасці. Былі валокі аселыя (знаходзіліся ў пастаянным карыстанні сялян), прыёмныя, або бакавыя (у часовым карыстанні), пустыя (не ўзятыя ў карыстанне).
В.Ф.Голубеў. с. 484
ВАЛО́КНЫ ПРЫРО́ДНЫЯ , валокны натуральныя, тэкстыльныя валокны расліннага, жывёльнага і мінер. паходжання для вырабу пражы.
Раслінныя валокны прыродныя (баваўняныя, ільняныя, канапляныя, джутавыя і інш.) складаюцца з цэлюлозы, якой спадарожнічаюць геміцэлюлоза і лігнін. Вылучаюць з насення, лісця ці сцёблаў раслін. Выкарыстоўваюць у вытв-сці тканін, трыкатажу, нятканых вырабаў, швейных нітак, вяровак, канатаў. Жывёльныя валокны прыродныя — шэрсць (валокны валасянога покрыва авечак, коз і інш.) і шоўк (валокны з выдзяленняў залоз вусеняў тутавага і інш. шаўкапрадаў); іх асновай з’яўляецца бялок — керацін. Шарсцяныя валокны маюць нізкую цеплаправоднасць, эластычныя, гіграскапічныя, але нетрывалыя. Выкарыстоўваюць для вытв-сці касцюмных, палітовых тканін, трыкатажу, лямцавых вырабаў. Шоўк мае высокую трываласць, эластычнасць, гіграскапічнасць, лёгка фарбуецца. З яго вырабляюць тонкія плаццевыя і бялізнавыя тканіны. Мінеральныя валокны прыродныя — азбест.
М.Р.Пракаачук. с. 485
ВАЛО́КНЫ ХІМІ́ЧНЫЯ , валокны, якія фармуюць з раствораў ці расплаваў палімераў. Падзяляюцца на сінт. (з сінт. палімераў, напр., поліамідныя валокны, поліэфірныя валокны, поліакрыланітрыльныя валокны) і штучныя (з прыродных палімераў, пераважна з цэлюлозы і яе эфіраў — ацэтатнае валакно, віскознае валакно, медна-аміячныя валокны).
Выпускаюць у выглядзе монаніткі, штапельнага валакна ці пучка з многіх тонкіх і доўгіх валокнаў, злучаных пры дапамозе кручэння. Вытворчы працэс складаецца з 3 стадый: падрыхтоўка прадзільных расплаваў ці раствораў; фармаванне — працісканне расплаву (раствору) праз тонкія адтуліны фільеры ў асяроддзе, якое выклікае зацвердзяванне валокнаў у халодным ці гарачым паветры («сухі» спосаб) ці спец. растворы («мокры» спосаб) з далейшым арыентацыйным выцягваннем у 3—10 разоў і тэрмафіксацыяй для павышэння трываласці; апрацоўка валокнаў рознымі тэкстыльна-дапаможнымі рэчывамі.
Выкарыстоўваюць для вытв-сці тканін рознага прызначэння, штучнага футра, дывановых і панчошна-шкарпэткавых вырабаў, рыбалоўных сетак. У Беларусі штучныя валокны вырабляюць на Магілёўскім і Светлагорскім ВА «Хімвалакно», сінтэтычныя — на Наваполацкім ВА «Палімір» і Гродзенскім ВА «Хімвалакно».
Літ.: Папков С.П. Теоретические основы производства химических волокон. М., 1990; Цебренко М.В. Ультратонкие синтетические волокна. М., 1991.
М.Р.Пракапчук. с. 485
ВАЛО́НЫ , народ у Бельгіі (каля 3,9 млн. чал.). Жывуць таксама ў Францыі, ЗША і інш. Агульная колькасць 4,1 млн. чал. (1987). Гавораць на валонскім дыялекце французскай мовы. Паводле рэлігіі католікі. с. 485
ВАЛО́САВА , вёска ў Беларусі, у Талачынскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПнЗ ад г. Талачын, 87 км ад Віцебска, 25 км ад чыг. ст. Талачын. 244 ж., 108 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. с. 485
ВАЛО́САВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Акцябрскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПдУ ад г.п. Акцябрскі, 168 км да Гомеля, 27 км да чыг. ст. Рабкор. 487 ж., 177 двароў (1995). З-д па вытв-сці сыру. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. с. 485
ВАЛО́ЎКА , Валова, Валуйка, рака ў Беларусі, у Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток Нёмана. Даўж. 39 км. Пл. вадазбору 253 км2. Пачынаецца на паўд. ускраіне г. Навагрудак. Асн. прыток р. Оса. Даліна выразная, у ніжнім цячэнні зліваецца з далінай Нёмана. Пойма вузкая, двухбаковая, нізінная. Рэчышча звілістае, на працягу 5 км каналізаванае. с. 485
ВАЛО́ЧНАЯ ПАМЕ́РА , аграрная рэформа ў ВКЛ у 16—17 ст.; комплекс эканам., сац. і тэхн. мерапрыемстваў па ўдасканаленні сістэмы землекарыстання і абкладання сялян павіннасцямі. Валочная памера ў 1530-я г. пачала ажыццяўляць у сваіх уладаннях Бона Сфорца (жонка вял. князя Жыгімонта І), потым Жыгімонт ІІ Аўгуст і некат. феадалы ў зах. землях ВКЛ. Мэты і задачы валочнай памеры ў велікакняжацкіх уладаннях найб. поўна сфармуляваны ва «Уставе на валокі» 1557. У дзярж. валасцях усх. Беларусі валочная памера праведзена ў канцы 16 — 1-й пал. 17 ст. У якасці асн. адзінкі абкладання тут была ўведзена служба — надзел ворнай зямлі плошчай у 1 валоку. У ходзе валочныя памеры зведзеныя ў адзіны масіў сял. землі падзелены на валокі (21,36 га), вызначана якасць глебы, ліквідавана цераспалосіца, замацавана трохпольная сістэма; устаноўлена таксама сістэма відаў і нормаў павіннасцей з валокі, частка натуральных павіннасцей заменена на грашовы чынш. Сял. сядзібу найчасцей размяшчалі на сярэднім полі валокі; хаты ў вёсках размяшчалі на адным баку вуліцы, гасп. будынкі — на другім. Адну валоку часта бралі 2 сял. сям’і. Ажыццяўленне валочнай памеры ў значнай ступені уніфікавала эксплуатацыю сялян, што прывяло да ўзмацнення прыгоннага права ў ВКЛ. с. 485
ВАЛО́ШКА , гл. Васілёк. с. 485
ВАЛО́ШЫН (сапр. Кірыенка-Валошын) Максімілян Аляксандравіч (28.5.1877, Кіеў — 11.8.1932), рускі паэт, крытык, перакладчык, мастак. Скончыў Феадасійскую гімназію (1897). У 1897—99 вучыўся ў Маскоўскім ун-це,} выключаны за ўдзел у «студэнцкіх хваляваннях», высланы з Масквы. У 1900—17 жыў у Сярэдняй Азіі, Парыжы, падарожнічаў па Еўропе. З 1917 у Крыме, у Кактэбелі (цяпер пас. Планерскае). У 1931 завяшчаў свой дом Саюзу сав. пісьменнікаў (зараз дом-музей Валошына). Выступіў у друку ў 1895. Належаў да сімвалістаў, супрацоўнічаў у іх час. «Весы», «Золотое руно» і інш. Першы паэт. зб. «Вершы. 1900—1910» (1910). Кн. «Аnno mundi ardentis 1915» («У год апакаліпсіса 1915», 1916) склалі вершы пра 1-ю сусв. вайну. Рэвалюцыю ўспрыняў як варварскі акт. Аўтар зб-каў «Іверні» (1918), «Дэманы глуханямыя» (1919), паэм «Пратапоп Авакум» (1918), «Святы Серафім» (1919), «Расія» (1924) і інш., цыкла філас. паэм «Шляхамі Каіна» (1921—23), кн. пра л-ру і мастацтва «Абліччы творчасці» (1914), зб. «Верхарн. Лёс. Творчасць. Пераклады» (1919). З 1922 Валошына не друкавалі. У Берліне выдаў «Вершы пра тэрор» (1923). Вядомы як мастак, акварэліст.
Тв.: Стихотворения. Л., 1977; Лики творчества. 2 изд. Л., 1989; Пути России: Стихотворения и поэмы. М., 1992.
Літ.: Куприянов Н.Т. Судьба поэта: (Личность и поэзия М.Волошина). Киев, 1978; Волошинские чтения. М., 1981; Пейзажи Максимилиана Волошина. Л., 1970.
С.Ф.Кузьміна. с. 485
ВАЛО́ШЫН Павел Пятровіч (10.7.1891, в. Гаркавічы Беластоцкага ваяв., Польшча — 3.11.1937), дзеяч нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. У 1-ю сусв. вайну ў арміі, з 1919 у дзянікінскай арміі, потым у Чырв. Арміі. Уваходзіў у Бел. с.-д. партыю, потым — у Бел. партыю незалежных сацыялістаў. З 1923 пасол сейма, чл. Беларускага пасольскага клуба, адзін з заснавальнікаў Беларускай сялянска-работніцкай грамады, чл. яе ЦК (1926— 27). З 1926 чл. КПЗБ. У 1927 арыштаваны польск, ўладамі і па працэсе 56-і прыгавораны да 12 гадоў турмы. У выніку абмену палітвязнямі з 1932 у СССР. Працаваў у ЦК Міжнар. арг-цыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі БССР, Бел. дзярж. б-цы, Бібліягр. ін-це, займаўся грамадскай дзейнасцю. У 1933 арыштаваны органамі НКУС, у 1934 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, замененай 10 гадамі лагераў на Салаўках. У 1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956.
Я.І.Мікула, У.М.Міхнюк. с. 485
ВА́ЛТАРЫ (Waltari) Міка Тоймі (19.9.1908, Хельсінкі — 27.8.1979), фінскі пісьменнік. Чл. Фінскай АН (з 1957). Вывучаў тэалогію, філасофію і гісторыю л-ры ў Хельсінкскім ун-це. Падарожнічаў па розных краінах Еўропы, працаваў журналістам, займаўся літ. крытыкай. Дэбютаваў зб. мадэрнісцкіх вершаў «Уцёкі ад бога» (1925). З 1938 прафесійны літаратар. Праблемам сучаснасці прысвяціў раманы «Вялікія ілюзіі» (1928), «Апельсінавае зярнятка» (1931), «Чужак прыйшоў на двор» (1937), зб. навел «Волаты ўсе памерлі» (1930). Еўрап. вядомасць прынеслі гіст. раманы «Сінухе, егіпцянін» (1945), «Турмс Неўміручы» (1955), «Рымлянін Мінут» (1964), дзеянне якіх разгортваецца ў эпоху стараж. цывілізацый. Аўтар п’ес, перакладаў.
Тв.: Рус. пер. — Синухе, египтянин. М., 1995; Тайна царствия. Киев,} 1995.
Л.П.Баршчэўскі. с. 486
ВАЛТАСА́Р , сын і суправіцель апошняга цара Вавілона Набаніда. Загінуў у 539 да н. э. ў час захопу Вавілона персамі. Паводле іудаісцкіх і хрысц. легенд (адлюстраваны ў Бібліі, у працах стараж.-грэч. гісторыка Герадота) у час балю («валтасараў баль»), які Валтасар наладзіў у ноч, калі персы захапілі Вавілон, на сцяне з’явіліся таямнічыя словы, якія былі растлумачаны як прароцтва гібелі Валтасара і падзелу Вавілонскага царства. Гэта тэма знайшла адлюстраванне ў мастацтве. с. 486
ВАЛТО́РНА (ням. Waldhorn літар. лясны рог), медны духавы муштуковы муз. інструмент; уяўляе сабой метал. ўліткападобную трубку з моцна расшыраным раструбам. Узнікла ў 2-й пал. 17 ст. ў выніку ўдасканалення паляўнічага рога. Напачатку існавалі валторны розных строяў з натуральным гукарадам. У канцы 19 — пач. 20 ст. з’явіліся клапанныя і вентыльныя валторны з поўным храматычным гукарадам. Сучасная валторна мае 3 дадатковыя трубкі з вентыльным механізмам, якія ўключаюцца ў асн. ствол; вырабляецца ў строях F або В (радзей Es); дыяпазон Н1 — f2. Аркестравы, ансамблевы і сольны інструмент. На Беларусі вядома з 2-й пал. 17 ст. Была ў складзе аркестраў і капэл 2-й пал. 18 ст. У наш час бытуе ў нар. інстр. практыцы асобных раёнаў. Класы валторны існуюць у вышэйшых і сярэдніх спец. муз. установах.
І.Дз.Назіна. с. 486
ВА́ЛТЭР (Valters) Яніс Тэадоравіч (3.2.1869, г. Елгава, Латвія — 20.12.1932), латышскі жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1889—97) у А.Кіўшэнкі і У.Макоўскага. Працаваў у Елгаве (да 1906), Дрэздэне (1906—17), з 1917 у Берліне. Зазнаў уплыў экспрэсіянізму. Пісаў жанравыя гар. сцэнкі, рэаліст. пейзажы, партрэты («Рынак у Елгаве», 1897, «Сірата», 1907). с. 486
ВАЛУА́ (Valois), дынастыя французскіх каралёў у 1328—1589, пабочная лінія Капетынгаў. Складалася з трох галін: прамой — Філіп VI [1328—50], Іаан ІІ Добры [1350—64], Карл V Мудры [1364—80], Карл VI [1380—1422], Карл VII [1422—61], Людовік ХІ [1461—83], Карл VIII [1483—98]; Арлеанскай — Людовік XII [1498—1515, завяршыў тэр. аб’яднанне Францыі]; Ангулемскай — Францыск І [1515—47, паклаў пачатак абсалютызму ў краіне], Генрых ІІ [ 1547—59], Францыск ІІ [1559—60], Карл ІХ [1560—74], Генрых ІІІ [1574— 89]. Апошнія тры каралі былі бяздзетныя. Валуа спынілі існаванне ў час Рэлігійных войнаў пасля забойства Генрыха ІІІ. с. 486
ВАЛУ́ЕЎ Валянцін Васілевіч (н. 25.8.1936, г. Горкі Магілёўскай вобл.), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1990). Скончыў БСГА (1959). З 1959 на Зах. машынна-выпрабавальнай станцыі, з 1965 у Бел. НДІ бульбаводства, з 1994 у Бел. НДІ эканомікі і інфармацыі аграпрамысл. комплексу. Працы па эканоміцы, планаванні і арганізацыі галін сельскай гаспадаркі.
Тв.: Пути становления и развития белорусского картофелеводства. Мн., 1987; Самообеспеченность зерном: Реальность и перспектавы. Мн., 1996. с. 486
ВАЛУЗНЁ́Ў Анатоль Рыгоравіч (29.11.1904, Мінск — 8.10.1990), бел. вучоны ў галіне пладаводства. Д-р біял. н. (1971), праф. (1989). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў Ленінградскі с.-г. ін-т (1927). З 1957 у Бел. НДІ пладаводства, агародніцтва і бульбы. Навук. працы па біял. асаблівасцях, агратэхніцы і развядзенні ягадных культур, селекцыі суніц садовых, агрэсту, маліны, чырвоных і чорных парэчак, сунічна-клубнічных гібрыдаў і інш.
Тв.: Районированные и перспективные сорта плодовых и ягодных культур Белорусской ССР. Мн., 1960 (у сааўт.); Ягодный сад. Мн., 1970. с. 486
ВАЛУ́Й , бычок (Russula foetens), шапкавы пласціністы грыб з роду сыраежка сям. сыраежкавых. Пашыраны ў Еўропе, Усх. Азіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца ўсюды. Расце асобна і групамі ў розных лясах (пераважна ў бярозавых і мяшаных). Пладовыя целы з’яўляюцца летам і ўвосень.
Шапка да 15 см у дыяметры, у маладых грыбоў амаль шарападобная, ліпкая, жаўтаватая, у спелых пукатая або плоска распасцёртая, жоўта-бурая, з бугрыста-рубчастым краем. Пласцінкі спачатку белыя, потым робяцца жаўтаватыя. Ножка тоўстая, белаватая, з пустотамі або пустая. Смак свежага валуя едкі, пах непрыемны. Нізкаякасны ядомы грыб. Спажываецца толькі солены і марынаваны (пасля вымочвання і адварвання). Па вонкавым выглядзе да яго крыху падобны неядомы валуй несапраўдны, або хрэнавы грыб. с. 486
ВАЛУ́ЙСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Нешчарда. За 6 км на ПдУ ад г.п. Расоны. Пл. 0,54 км2, даўж. 1,43 км, найб. шыр. 720 м, найб. глыб. 7,1 м, даўж. берагавой лініі 3,76 км. Пл. вадазбору 19,3 км2.
Схілы катлавіны выш. 2—4 м, на ПнЗ 1—2 м, пераважна разараныя. Берагі высокія, на З і ПнУ нізкія. Дно пясчанае, глыбей за 1 м выслана сапрапелем. Шыр. паласы расліннасці 5—125 м. У возера ўпадае і выцякае ручай. с. 487
ВАЛУНЫ́ (ад слав. валяць), круглякі, згладжаныя вадой ці лёдам абломкі горных парод памерам больш за 10 см. Большыя за 1 м валуны наз. глыбамі або камлыгамі. Утвараюцца пры выветрыванні, разбуральнай дзейнасці мораў, азёр, рэк, ледавікоў і іх талых вод, пры апаўзанні кавалкаў горных парод па схілах гор. Найб. пашыраны ў паверхневых ледавіковых утварэннях значнай ч. Паўн. Амерыкі і Еўразіі ў вобласці мацерыковых зледзяненняў плейстацэну. Ледавіковыя (эратычныя — вандроўныя) валуны трапляюцца па ўсёй тэр. Беларусі, найб. на канцова-марэнных узвышшах. Прынесены ад 600 тыс. да 20 тыс. гадоў назад з Балт. шчыта, ПнЗ Рускай пліты. Памер валуноў памяншаецца з Пн на Пд: у Бел. Паазер’і іх велічыня дасягае 6—11 м (найб. «Вялікі камень» 11 х 5,6 х 2,8 м), на Бел. градзе 5—8 м, на Бел. Палессі 1—3 м. Каля 65—75% вялікіх валуноў — граніты, 20—25% — гнейсы, ёсць граніта-гнейсы, кварцыты, кварцавыя парфіры, даламіты і інш. Валуны рэдкіх горных парод, якія маюць абмежаванае карэннае месцазнаходжанне, адносяць да кіроўных, па іх вызначаюць напрамкі руху стараж. ледавікоў.
З валунамі звязаны язычніцкі культ каменя, пра што сведчаць іх назвы (Пярун, Вялес, Дажбогаў, Святы камень) і легенды. Валуны служылі ахвярнікамі ў капішчах, выкарыстоўваліся для стварэння с.-г. календароў (гл. «Янова»), ім пакланяліся. З хрысціянскіх часоў захаваліся Даўгінаўскі крыж-стод, Крыж Стафана Баторыя, крыжы-абярогі і інш. Многія валуны — помнікі эпіграфікі часоў Полацкага княства (Барысавы камяні, Рагвалодаў камень і інш.). Валуны выкарыстоўваліся ў буд-ве абарончых збудаванняў, замкаў, храмаў (Сафійскі сабор 11 ст. ў Полацку, Гродзенская Барысаглебская царква 12 ст., вежы Навагрудскага 13 ст. і Крэўскага 14 ст. замкаў), для брукавання дарогі і інш. На палях валуны перашкаджаюць земляробству. У сярэднім на Беларусі 9% ворных зямель у рознай ступені завалунена, найб. у Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл. (каля 70%). Валуны выкарыстоўваюць на падмурак, як закладачны матэрыял у целе плацін, на атрыманне друзу і бутавага каменю, для ўмацавання адхонаў, стварэння арх. кампазіцый у парках і скверах і інш. Вялікія і адметныя валуны ўзяты пад ахову дзяржавы як помнікі прыроды (больш за 100 у Беларусі). Даследаванні валуноў вядуцца ў Ін-це геал. навук АН Беларусі, дзе створана Эксперыментальная база па вывучэнні ледавіковых валуноў (калекцыя больш за 2000 валуноў з розных рэгіёнаў Беларусі экспануецца на адкрытай пляцоўцы).
Літ.: Ляўкоў Э.А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Мн., 1992; Ледавіковыя валуны Беларусі: Эксперым. база вывучэння валуноў. Мн., 1993.
Э.А.Ляўкоў. с. 487
ВАЛЧАНЕ́ЦКАЯ Валянціна Фёдараўна (9.12.1898, г. Ніжні Ноўгарад — 5.5.1980), бел. спявачка (мецца-сапрана). Нар. арт. Беларусі (1955). Вучылася ў Маскоўскай кансерваторыі (1917—20) і прыватна ў В. Пятровай-Званцавай. Працавала ў Смаленскім перасоўным т-ры, у оперных т-рах Тбілісі, Саратава, Баку і інш. У 1940—57 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Валодала голасам прыгожага тэмбру, выдатнымі акцёрскімі здольнасцямі, была тонкім, удумлівым інтэрпрэтатарам. Сярод партый: у операх бел. кампазітараў — Ганка, Агата («Міхась Падгорны» і «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага), Марыя Грагатовіч («Кастусь Каліноўскі» Дз. Лукаса), Сцепаніда («Надзея Дурава» А.Багатырова); у класічных операх — Графіня («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Княгіня («Русалка» А.Даргамыжскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Няня («Дэман» А. Рубінштэйна).
Літ.: Смольскі Б.С. Майстар музычнай справы. // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.
Б.С.Смольскі. с. 487
ВАЛЧО́К Яўген Зіноўевіч (н. 14.2.1940, г.п. Смілавічы Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.), бел. філосаф. Д-р філас. н. (1989), праф. (1991). Скончыў Растоўскі-на-Доне пед. ін-т (1964). З 1970 у Бел. эканам. ун-це. Даследуе праблемы навук.-тэхн. дзейнасці і яе сац. вынікі. Аўтар дапаможніка для студэнтаў («Філасофія». 2 выд., 1995).
Тв.: Познавательное действие // Социальное действне. Мн., 1980; НТР: Становление, сущность, развитие. Мн., 1987; Производительная сила знания // Социальная сила знания. Мн., 1991. с. 487
ВАЛЧЭ́ЦКАЯ Алена Уладзіміраўна (н. 4.12.1943, г. Гродна), бел. спартсменка (спартыўная гімнастыка). Майстар спорту СССР міжнар. класа (1965). Скончыла Гродзенскі пед. ін-т (1965). Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у камандным заліку (1964), чэмпіёнка СССР у апорным скачку (1961, 1962, 1965), у практыкаваннях на бервяне (1963—64). Пераможца і прызёр міжнар. Спаборніцтваў. с. 487
ВАЛЧЭ́ЦКІ Леанід Паўлавіч (18.9.1913, в. Даўгінава Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 30.10.1991), бел. тэатр. дзеяч. Засл. дз. культ. Беларусі (1963). Скончыў Мінскі пед. тэхнікум (1931), тэатр. студыю пры Бел. дзярж. т-ры ў Віцебску (1933), дзе працаваў з 1931. У 1951—74 дырэктар Брэсцкага абл. драм. т-ра імя Ленінскага камсамола Беларусі. Аўтар кн. «Гады, спектаклі, ролі...» (1974), артыкулаў па праблемах т-ра. с. 487
ВАЛЫ́НА-ПАДО́ЛЬСКАЕ ЎЗВЫ́ШША , гл. Валынскае ўзвышша і Падольскае ўзвышша. с. 487
ВАЛЫ́НА-ПАДО́ЛЬСКАЯ ПЛІТА́ , паўднёва-заходняя частка Усх.-Еўрап. платформы паміж Украінскім шчытом і Усх. Карпатамі. Складкавыя геасінклінальныя структуры Усх. Карпат аддзелены ад Валына-Падольскай пліты Тэйсейра-Торнквіста лініяй (на гэтым участку — Рава-Рускім глыбінным разломам). Крышталічны фундамент пліты складзены з архейска-сярэднепратэразойскіх метамарфічных парод, мае разломна-блочную будову, апускаецца на ПдЗ да 6—8 км, перакрыты верхнепратэразойска-кайназойскімі адкладамі. Платформавая структура пліты ўтварылася ў выніку фарміравання прагінаў рознага ўзросту і распасцірання, накладзеных адзін на адзін. Асн. карысныя выкапні: нафта, каменны вугаль.
Г.У.Зінавенка. с. 487
ВАЛЫ́НАЎ Барыс Валянцінавіч (н. 18.12.1934, г. Іркуцк, Расія), савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1969, 1976), лётчык-касманаўт СССР (1969). Скончыў Сталінградскае ваен. авіяц. вучылішча (1956), Ваенна-паветр. інж. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1968). З 1960 у атрадзе касманаўтаў. 15—18.1.1969 з А.С.Елісеевым і Я.В.Хруновым здзейсніў палёт як камандзір касм. карабля «Саюз-5», які ў час палёту састыкоўваўся з караблём «Саюз-4» (У.А.Шаталаў); 6.7—24.8.1976 з В.М.Жолабавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-21» (як камандзір) і на арбітальнай станцыі «Салют-5». У космасе правёў 52,3 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АН СССР. с. 488
ВАЛЫНЕ́Ц Аляксандр Патапавіч (н. 2.2.1935, в. Берказы Пінскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін. Д-р біял. н. (1974). Скончыў Брэсцкі пед. ін-т (1960). З 1961 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па фізіялогіі дзеяння гербіцыдаў, рэгулятарных механізмах патагенезу і фітаімунітэту. Выяўлена здольнасць прыродных фенолаў рэгуляваць рост клетак расцягваннем. Распрацаваны метады аналізу фітагармонаў і фенольных злучэнняў, спосабы павелічэння ўстойлівасці і прадукцыйнасці раслін.
Тв.: Ароматические оксисоединения — продукты и регуляторы фотосинтеза. Мн., 1983 (разам з АП.Прохарчыкам); Проблемы иммунитета сельскохозяйственных растений к болезням. Мн., 1988 (у сааўт.); Физиология плодообразования люцерны. Мн., 1989 (у сааўт.). с. 488
ВАЛЫНЕ́Ц Андрэй Іванавіч (19.1.1904, в. Жаўткі Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 30.3.1965), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на тэр. Вілейскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Удзельнік нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, за што ў 1935—39 зняволены ўладамі Польшчы. З ліп. 1941 адзін з арганізатараў Вілейска-Куранецкага патрыятычнага падполля. Вясной 1942 стварыў і ўзначаліў партыз. групу, якая пераўтворана пазней у атрад, з кастр. 1943 камандзір партыз. брыгады «За Савецкую Беларусь». Пад яго кіраўніцтвам у Куранецкім, Маладзечанскім і Смаргонскім р-нах была створана сетка падп. арг-цый. Пасля вайны на сав. Рабоце. с. 488
ВАЛЫНЕ́Ц Вячаслаў Іванавіч (н. 2.7.1948, в. Ятвезь Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.), бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1977). Яго творы вызначаюцца выразнасцю малюнка, глыбокім псіхалагізмам персанажаў: цыкл трыптыхаў «Поры года» (1977), «Пад старой грушай», «Зімовы пейзаж» (абодва 1980), «Ахвяра», «Мёртвая вёска», «Багаты сусед», «Антрапагенны ландшафт», серыя «Дварнягі» (1990— 96) і інш. Аформіў кнігі: «Беларускія народныя казкі» (1993), казкі братоў Грым «Чарадзейная хатка» (1994) і інш. с. 488
ВАЛЫНЕ́Ц Мікалай Іванавіч (н. 3.4.1921, в. Цалевічы Слуцкага р-на Мінскай вобл.), бел. жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1940). Працуе ў жанры партрэта і пейзажа. Аўтар партрэтаў невядомага салдата (1946), франтавой медсястры (1949), мастакоў С.Андруховіча (1964) і Л.Лейтмана (1974), сына Мікалая (1985), лётчыка В.І.Коўзана (1990) і інш.; пейзажаў «Залатая восень», «Рэчка ў Чамярах» (1950), «Млын на Банцараўшчыне» (1955), «Універсітэцкі гарадок» (1995), «Раніца ў Белавежскай пушчы» (1996) і інш. У шматпланавым творы «Касмічная паэма» (1986—94) увасобіў свой погляд на мінулае, сучаснасць і будучыню чалавецтва, на суіснаванне чалавека і прыроды. с. 488
ВАЛЫНЕ́Ц Флягонт Ігнатавіч (8.1.1879, г. Вілейка Мінскай вобл. — 3.11.1937), дзеяч рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. Працаваў настаўнікам, страхавым агентам. З 1916 у арміі. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 гар. галава Вілейкі, старшыня гарсавета. У 1926—29 чл. Вілейскага пав. к-та Бел. сялянска-работніцкай грамады, старшыня Вілейскай акр. управы, чл. Гал. управы Т-ва Бел. школы. У 1928 і 1930 выбраны дэп. польскага сейма. Адзін з кіраўнікоў рэв. арг-цыі «Змаганне». Чл. КПЗБ з 1932. Няраз быў арыштаваны польск. ўладамі і зняволены. У выніку абмену палітвязнямі з 1932 у СССР. Працаваў у Наркамаце камунальнай гаспадаркі БССР. У 1933 арыштаваны органамі АДПУ Беларусі, у 1934 прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі лагераў на Салаўках. У 1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
У.М.Міхнюк. с. 488
ВАЛЫНЕ́ЦКІ РАЁ́Н . Існаваў у БССР у 1924—29. Утвораны ў складзе Полацкай акругі. Цэнтр — мяст. Валынцы. Пл. 833 км2, 558 нас. пунктаў, нас. 28 766 чал. (на 1.1.1925). Падзяляўся на 9 сельсаветаў. У сувязі з пераносам адм. цэнтра раёна з мяст. Валынцы ў мяст. Боркавічы перайменаваны ў Боркавіцкі раён. с. 488
ВАЛЫ́НКА , рака ў Беларусі, у Гарадоцкім і Віцебскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток Зах. Дзвіны. Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 78 км2. Пачынаецца ў лясным масіве Астраўская дача, за 6 км на ПнУ ад в. Нізкія Гарадоцкага р-на. Упадае ў Зах. Дзвіну каля в. Пруднікі Віцебскага р-на. с. 488
ВАЛЫ́НСКАЕ ЎЗВЫ́ШША , на З Украіны, паміж рэкамі Зах. Буг і Корчык (бас. р. Случ). На Пн уступам выш. 30—50 м абрываецца да Палескай нізіны, на Пд абмежавана раўнінай Малога Палесся. Выш. да 341 м (Мізацкі краж). Пераважае ўваліста-лагчынны рэльеф. Рачнымі далінамі Зах. Буга, Стыры, Гарыні і іх прытокаў расчлянёна на асобныя плато. Валынскае ўзвышша разам з Падольскім узвышшам часта называюць Валына-Падольскім. У аснове Валынскага ўзвышша мелавыя і каменнавугальныя адклады Львоўска-Валынскага вугальнага басейна. Лесастэпавыя ландшафты. с. 488
ВАЛЫ́НСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ , на Украіне. Пл. 20,2 тыс. км2. Нас. 1077,6 тыс. чал. (1993), гарадскога 48%. Цэнтр — г. Луцк. Найб. гарады: Ковель, Новавалынск, Уладзімір-Валынскі.
Прырода. Паўночная частка Валынскай вобласці (3/4 тэр.) размешчана на Палескай нізіне (выш. 140—150 м), паўд. ч. займае паўн.-зах. ўскраіну Валынскага ўзв. (выш. да 292 м). Карысныя выкапні: каменны вугаль, торф, мел, буд. пяскі, гліны, вапнякі. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. -5 °С, ліп. 18 °С. Ападкаў каля 650 мм за год. Асн. рэкі: Прыпяць з прытокамі Стыр, Стаход, Тур’я, Выжаўка, па граніцы з Польшчай — Зах. Буг. Найб. азёры — Свіцязь, Пулямецкае, Турскае, Арэхава. Ёсць мінер. крыніцы. Глебы ў паўн. ч. дзярнова-падзолістыя і балотныя, у паўднёвай — ападзоленыя, цёмна-шэрыя і шэрыя чарназёмныя (пераважна ўзараныя). Лясы займаюць каля 34% тэр., пераважаюць хваёвыя бары, бярозавыя гаі; у паўд. ч. вял. масівы дубова-грабавых лясоў. Больш за 10% тэр. пад забалочанымі лугамі і балотамі. Шацкі прыродны нац. парк.
Гаспадарка. Асн. галіны прам-сці: машынабудаванне і металаапрацоўка (аўтамабілі, с.-г. машыны, станкі, прылады, эл.-апаратура, абсталяванне для жывёлагадоўчых фермаў і інш.), паліўна-энергет., хім., лясная і дрэваапр. (вытв-сць мэблі), лесахім., лёгкая (швейная, тэкст., гарбарна-абутковая, у т.л. вытв-сць штучных скур), харч. (цукр., мясная, плодакансервавая, малочная, масласыраробная) прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў (цэгла, жалезабетонныя вырабы). Здабыча вугалю (Львоўска-Валынскі вугальны басейн). Вядучыя галіны сельскай гаспадаркі — малочна-мясная жывёлагадоўля. Птушкагадоўля. Авечкагадоўля. Конегадоўля. Сажалкавая рыбагадоўля. Развіты бульбаводства і буракаводства. Вырошчваюць збожжавыя (жыта, пшаніца, ячмень, грэчка), тэхн. (цукр. буракі, лён-даўгунец), кармавыя (кукуруза, сеяныя травы) культуры, агародніну. Садаводства. Па тэр. вобласці праходзяць чыгункі Кіеў—Ковель—Брэст, Ковель— Луцк—Львоў, Ковель—Люблін (Польшча) і інш., аўтадарогі Кіеў—Луцк, Брэст—Луцк—Дубна, Ковель—Несцераў. Аэрапорт. Суднаходства па р. Стыр.
С. І. Сідор. с. 489
ВАЛЫ́НСКІ КАРО́ТКІ ЛЕ́ТАПІС , помнік усходнеслав. летапісання позняга сярэднявечча. Збярогся ў Супрасльскім гіст. зборніку пач. 16 ст. (гл. Супрасльскі рукапіс). Яго першую (большую) частку складае скарочаны агульнарус. летапісны звод, блізкі да Аўрамкі летапісу, але даведзены толькі да 1382. Другая частка зборніка, названая М.М.Улашчыкам «Валынскі кароткі летапіс», змяшчае кароткую выбарку пагадовых звестак кіеўскага, наўгародскага, маскоўскага і мясц. паходжання па гісторыі Русі (з 862), ВКЛ (14 — пач. 16 ст.) і Смаленска. Храналагічна ахоплівае падзеі да 1514 уключна. Асабліва падрабязна апісаны напады крымскіх татар на Валынь. Летапіс завяршаецца ўзнёслай «Пахвалой гетману Канстанціну Астрожскаму». Зборнік узнік у асяроддзі праваслаўнага, патрыятычна настроенага бел.-ўкр. духавенства. Асноўная, агульнарус. частка летапіснага зводу, верагодна, была ўкладзена ў Смаленску, пасля чаго перавезена ў Супрасль, дзе дапоўнена арыгінальнымі звесткамі па гісторыі ВКЛ, у т.л. Валыні, і «Пахвалой». Пазней у зборніку рабіліся розныя запісы прыватнага і гіст. характару. Да канца 18 ст. захоўваўся ў Супрасльскім манастыры, цяпер у Рас. дзярж. архіве стараж. актаў (Масква). Апублікаваны асобна ў 1836 і ў «Поўным зборы рускіх летапісаў» (т. 35, 1980).
В.А.Чамярыцкі. с. 489
ВАЛЫ́НСКІЯ , муж і жонка, рэвалюцыянеры.
Сяргей Аляксеевіч (19.5.1874, г. Шчыгры Курскай вобл., Расія — ?). У 1894—98 вучыўся ў Маскоўскім ун-це. За рэв. дзейнасць выключаны і жыў у Курску пад наглядам паліцыі. Разам з жонкай арганізаваў гурток, наладзіў выпуск лістовак. З 1903 у Мінску, пам. юрысконсульта на Лібава-Роменскай чыгунцы. Далучыўся да Мінскай групы РСДРП і вёў агітацыю сярод чыгуначнікаў. З 1905 у складзе Мінскага кааліцыйнага савета. У 1905 арыштаваны, вызвалены ў 1906, ад рэв. дзейнасці адышоў. У 1917—20 уваходзіў у Маскоўскую арг-цыю меншавікоў. Да 1933 працаваў юрысконсультам у Маскоўскім саюзе металістаў.
Вера Ільінічна (13.2.1878, в. Гусарка Краснаградскага р-на Харкаўскай вобл., Украіна — ?). Скончыла Харкаўскую гімназію (1897). У рэв. дзейнасць уключылася ў Курску. У Мінскай групе РСДРП выконвала абавязкі сакратара і касіра, падтрымлівала сувязі з друкарняй. Пасля Курлоўскага расстрэлу арганізавала к-т дапамогі параненым. Наладзіла выпуск лістовак і іншых матэрыялаў, якія перадаваў ёй з турмы муж.
Н.В.Назарава. с. 489
ВАЛЫ́НСКІЯ ВЕ́ЖЫ , умоўная назва манум. абарончых вежаў, якія будавалі ў 2-й пал. 13—14 ст. на Валыні, Беларусі і ў Польшчы. Былі цэнтрамі абароны буйных населеных пунктаў, каманднымі пунктамі і ўмацаваным жыллём феадалаў. Адпавядалі тактыцы абароны і метаду аблогі актыўным штурмам пры дапамозе каменекідальных машын, арбалетаў, а з 15 ст. і бамбардаў. Былі прамавугольныя ці круглыя ў плане. На Беларусі да Валынскіх вежаў адносяцца Брэсцкая вежа, Гродзенская вежа-стоўп, Навагрудскія вежы на Малым замку і замку, Камянецкая вежа, Тураўская вежа і інш. Тэрмін «Валынскія вежы» ўвёў у навук. ўжытак П.А.Рапапорт пасля вывучэння вежаў на тэр. Валынскай зямлі.
Літ.: Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII ст. Мн., 1978. с. 489
ВАЛЫ́НЦАЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура 7—8 ст. у бас. р. Дзясна і Сейм. Назва ад в. Валынцава Сумскай вобл. (Украіна). Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, жыло на гарадзішчах і селішчах у паўзямлянкавых жытлах зрубнай і слупавой канструкцыі. Пахавальны абрад — трупаспаленне па-за межамі могільніка, пахаванні бескурганныя, урнавыя. Кераміка ў асноўным ляпная, ганчарнай менш за 10%. Сярод знаходак жал. нажы, шылы, касцяныя праколкі, жал. і бронзавыя спражкі, зброя і інш. Большасць даследчыкаў лічыць валынцаўскую культуру славянскай са значным іншакультурным уплывам, што сведчыць пра этн. неаднароднасць яе насельніцтва.
А.В.Іоў. с. 489
ВАЛЫ́НЦЫ , вёска ў Беларусі, у Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., на р. Дрыса. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 23 км на ПдУ ад г. Верхнядзвінск, 152 км ад Віцебска, 4 км ад чыг. раз’езда Беніслаўскага. 990 ж., 394 двары (1995).
У канцы 18 — пач. 19 ст. побач з Валынцамі ў фальварку Забелы пры дамініканскім кляштары існаваў калегіум і дзейнічаў Забельскі школьны тэатр. У 1-й пал. 19 ст. ў Валынцах жыў і вучыўся ў Забельскай гімназіі бел. пісьменнік А.Вярыга-Дарэўскі. У 1924—29 цэнтр Валынецкага раёна ў Полацкай акрузе.
Перасоўная механізаваная калона. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі, Свята-Барысаглебская царква. с. 489
ВАЛЫ́НЦЫ , вёска ў Беларусі, у Кармянскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 16 км ад г.п. Карма, 126 км ад Гомеля, 76 км ад чыг. ст. Рагачоў. 208 ж., 101 двор (1995). Клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. с. 489
ВАЛЫ́НЧЫК Антон Міхайлавіч (18.7.1896, в. Мяльканавічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 13.11.1985), бел. харавы дырыжор, кампазітар. Засл. дз. культ. Беларусі (1964). Скончыў Вышэйшыя муз. курсы Варшаўскай кансерваторыі пры Крамянецкім муз. ліцэі (1935). Да 1939 выкладаў спевы ў Клецкай і Навагрудскай гімназіях, ствараў самадз. хары. З 1947 хормайстар Маладзечанскага абл. ансамбля песні і танца і Гродзенскага нар. ансамбля песні і танца «Нёман», у 1965—71 кіраўнік Гродзенскай нар. харавой капэлы настаўнікаў. У 1961—76 заг. кафедры музыкі і спеваў Гродзенскага пед. ін-та. Аўтар хароў і песень на вершы Я.Купалы, Я.Коласа, К.Буйло і інш. с. 490
ВАЛЫ́НЬ , Валынская зямля, гістарычная вобласць у бас. паўд. прытокаў Прыпяці і вярхоўях Зах. Буга (цяпер тэр. Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай, паўн. ч. Цярнопальскай і Хмяльніцкай абл. Украіны, усх. ч. Бельска-Падляскага, Хэлмскага і Замойскага ваяв. Польшчы).
У 6—10 ст. на Валыні жылі дулебы, бужане, валыняне. У канцы 10 ст. ўключана ў склад Кіеўскай Русі, у 988 кіеўскі вял. кн. Уладзімір Святаславіч пасадзіў на княжанне ў Валыні свайго сына Усевалада. У час яго княжання заснаваны г. Уладзімір, які ў 12 ст. стаў цэнтрам Уладзіміра-Валынскага княства. У 1199, з далучэннем да яго Галіцкага княства, утварылася Галіцка-Валынскае княства. З сярэдзіны 12 ст. пад уладай валынскіх князёў знаходзілася і Берасцейская зямля. У 1240 Валынь спустошана манголамі і трапіла ў залежнасць ад Залатой Арды. Пасля 1340-х г. у ВКЛ. У сярэдзіне 14 ст. за Валынь і Галіччыну змагаліся ВКЛ, Польшча і Венгрыя. У 1349 Польшча захапіла Галіцкія землі, у 1377 — Зах. Валынь з гарадамі Холм і Белз. У складзе ВКЛ статус Валыні вызначаўся ўстаўнымі граматамі (каля 1427, у 1501, 1509. 1547). Паводле Люблінскай уніі 1569 Валынь далучана да Польшчы, утворана Валынскае ваяводства. У выніку 2-га (1793) і 3-га (1795) падзелаў Рэчы Паспалітай Валынь далучана да Рас. імперыі. З 1918 усх. Валынь ў складзе Украіны. У выніку Рыжскага мірнага дагавора 1921 зах. Валынь перададзена Польшчы. З 1939 у складзе Украіны (акрамя зах. Ускраін). с. 490
ВАЛЫНЯ́НЕ , усходнеславянская племянная групоўка 9—10 ст. на тэр. Валынскай зямлі. Назва ад г. Валынь. Двойчы ўпамінаюцца ва ўводнай недатаванай частцы «Аповесці мінулых гадоў», якая сцвярджае, што папярэднікі валынян зваліся дулебамі і бужанамі. Верагодна, валыняне пад назвай «валінана» ўпамінаюцца ў араб. географа Масудзі (сярэдзіна 10 ст.), які паведамляе, што ў старажытнасці валыняне падначальвалі інш. славянскія плямёны, іх правіцеля звалі Маджак. У канцы 10 ст. кіеўскі кн. Уладзімір Святаславіч захапіў заселеныя валынянамі Чэрвеньскую і Перамышльскую землі. У 12 ст. на тэр. валынян ўтварылася Уладзіміра-Валынскае княства.
В. С.Пазднякоў. с. 490
ВА́ЛЬБЕРХ Іван Іванавіч (14.7.1766, Масква — 26.7.1819), рускі танцоўшчык, першы рус. балетмайстар, педагог. Прадстаўнік сентыменталізму. Скончыў Пецярбургскую тэатр. школу (1786), выкладаў у ёй (з 1794). З 1786 саліст Пецярбургскіх імператарскіх т-раў, выконваў пантамімныя партыі: Ясон («Медэя і Ясон» Ж.Ж.Радольфа), Рамэо («Рамэо і Джульета» Д.Штэйбельта). Паставіў 37 (1-ы — «Шчаслівае пакаянне», 1795) і ўзнавіў 10 балетаў інш. харэографаў. Працаваў у традыцыях дзейснага балета 18 ст. Адбіраў для імператарскіх т-раў лепшых танцоўшчыкаў з прыватнаўласніцкіх труп (у т.л. 14 салістаў Шклоўскага тэатра Зорыча). с. 490
ВАЛЬБЕ́РХАВА (Валберхава) Марыя Іванаўна (7.1.1789, С.-Пецярбург — 27.9.1867), руская актрыса. Дачка І.І.Вальберха. Дэбютавала на пецярбургскай сцэне ў 1807 (з 1832 — Александрынскі тэатр) як трагічная актрыса (Антыгона — «Эдып у Афінах» У.Озерава). З 1815 выступала як камедыйная актрыса (Графіня Лелева — «Ліпецкія воды» А.Шахаўскога, Агата — «Свавольствы закаханых» М.Хмяльніцкага). Адна з лепшых роляў — Наташа ў вадэвілі «Свая сям’я, ці Замужняя нявеста» (напісалі для яе А.Грыбаедаў, Шахаўской і Хмяльніцкі). Працавала ў т-ры да 1855. с. 490
ВАЛЬВАЦЕ́НКА Іван Кірылавіч (н. 15.4.1915, в. Мазалава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў курсы афіцэрскага саставу (1939), танкавую школу (1941). У Чырв. Арміі з 1937. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну на Паўд.-Зах., Волхаўскім, Варонежскім, 1-м Укр. франтах. 5— 6.11.1943 танк. рота на чале са ст. лейт. Вальваценкам вызначылася ў баях каля Кіева. Паранены Вальваценка з экіпажам у падбітым танку некалькі гадзін вёў бой да падыходу падмацавання. Да 1946 у Сав. Арміі. с. 490
ВАЛЬВА́ЦЫЯ (ад франц. évaluation ацэнка), вызначэнне каштоўнасці, вартасці замежнай валюты ў нацыянальнай грашовай адзінцы. с. 490
ВАЛЬВАЧО́Ў Мікалай Іванавіч (15.5.1922, в. Загор’е Ушацкага р-на Віцебскай вобл. — 18.6.1990), бел. эпідэміёлаг. Д-р мед. н. (1965), праф. (1966). Скончыў Ваенна-марскую мед. акадэмію (Ленінград, 1945). З 1969 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па даследаванні эпідэміял. працэсу і распрацоўцы мерапрыемстваў для папярэджвання інфекцыйных і гнойна-запаленчых хвароб. На Беларусі арганізаваў вывучэнне эпідэміялогіі ўнутрыбальнічных інфекцый у родадапаможных і хірургічных стацыянарах.
Тв.: Статистический метод в медицинской практике с применением микроЭВМ и персональных компьютеров. Мн., 1989 (разам з Л.І. Рымжа). с. 490
ВАЛЬВО́КСАВЫЯ (Volvocophyceae), клас зялёных водарасцяў. Уключае 3 парадкі: поліблефарыдавыя (Polyblepharidales), хламідаманадавыя (Chlamydomonadales) і вальвоксавыя (Volvocales). Агульная колькасць сямействаў, родаў і відаў не вызначана. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляюцца ўсюды. Растуць у стаячых прэсных вадаёмах (планктонныя формы), таксама ў глебе. Найб. вядомыя роды: вальвокс (Volvox), гематакокус (Hematococus), гоніум (Gonium), дуналіела (Dunaliella), пандарына (Pandorina), хламідаманада (Chlamydomonas), эўдарына (Eudorina).
Найб. прымітыўная група зялёных водарасцяў. Аднаклетачныя, цэнабіяльныя ці каланіяльныя арганізмы, маюць манадную структуру цела і жгуцікі (1—2, радзей 4—8). У вегетатыўным стане рухомыя на працягу ўсяго жыцця. Бясполае размнажэнне адбываецца падоўжным дзяленнем клетак або зааспорамі, палавы працэс — галагамія, ізагамія, гетэрагамія і аагамія. Пры масавым развіцці выклікаюць зялёнае і чырв. «цвіценне» вады, што вядзе да зніжэння ў ёй кіслароду і замору рыб. Біял. ачышчальнікі і індыкатары забруджаных і сцёкавых водаў, удзельнічаюць ва ўтварэнні сапрапелю. Вальвоксавыя — важнае звяно ў ланцугу спажывання гідрабіёнтаў. З некат. відаў атрымліваюць карацін. с. 490
ВА́ЛЬДГАЙМ (Waldheim) Курт (н. 21.12.1918, }Андрэ-Вердэн, зямля Ніжняя Аўстрыя, Аўстрыя), дзяржаўны дзеяч Аўстрыі, дыпламат. Д-р юрыд. н. (1944). Вучыўся ў Венскай консульскай акадэміі (1937—39), скончыў Венскі ун-т (1944). З 1945 на дыпламат. службе. Пастаянны прадстаўнік Аўстрыі пры ААН (1964—68 і 1970—71). Міністр замежных спраў Аўстрыі (1968—70). Ген. сакратар ААН у 1972—81. Федэральны прэзідэнт Аўстрыі ў 1986—92.
Тв.: Рус. пер. — Австрийский путь М., 1976; Единственная в мире должность. М., 1980. с. 490
ВА́ЛЬДМЮЛЕР (Waldmüller) Фердынанд Георг (15.1.1793, Вена — 23.8.1865), аўстрыйскі жывапісец. Вучыўся (1807—13) і выкладаў (1829—57) у Венскай АМ. Працаваў у Вене, Заграбе, Празе, Брно. Прадстаўнік аўстр. бідэрмеера. Маляваў паэтычныя горныя ландшафты, сцэны сял. побыту («Вялікі пейзаж Пратэра», 1849; «Збіральнікі галля ў Венскім лесе», 1855; «Пасля апісання маёмасці», 1856) і партрэты, адметныя інтымнай непасрэднасцю і тонкасцю назіранняў («Сям’я натарыуса І.А.Эльца», 1835; «Сям’я ў парку», 1840). с. 490
ВАЛЬДШНЭ́П , гл. Слонка. с. 491
ВАЛЬДЫ́ВІЯ (Valdivia), археалагічная культура рыбаловаў і збіральнікаў 3-га — 1-й пал. 2-га тыс. да н.э. на цэнтр. узбярэжжы Эквадора. Адна з самых стараж. культур Новага Свету. Магчыма, яе носьбітам было вядома прымітыўнае земляробства. Выяўлены багата арнаментаваны гліняны посуд і статуэткі жанчын, каменныя нажы, разцы, скрабкі, зерняцёркі, клінападобныя сякеркі, рыбалоўныя кручкі з ракавін, касцяныя шылы і інш. с. 491
ВАЛЬДЫ́ВІЯ (Valdivia), горад на Пд Чылі. Засн. ў 1552. 150 тыс. ж. (1990). Порт на р. Вальдывія, за 20 км ад яе ўпадзення ў Ціхі ак., марскі аванпорт — Караль (вываз лесу, збожжа). Чыг. станцыя. Цэнтр с.-г. і лесапрамысл. раёна. Суднарамонт. Цэлюлозна-папяровая і харч. прам-сць. Ун-т. У 1960 горад моцна разбураны землетрасеннем. с. 491
ВАЛЬДЫ́ВІЯ (Valdivia) Педра дэ (каля 1500, г. Вільянуэва-дэ-ла-Серэна, Іспанія — 25.12.1553 або 1.1.1554), іспанскі канкістадор. Прымаў удзел у заваяванні Перу і Чылі іспанцамі. У 1535—37 дайшоў да сярэдняй часткі Чылі. Вёў жорсткую барацьбу супраць араўканаў. У 1540 паводле загаду Ф.Пісара распачаў пакарэнне ўсяго Чылі. У 1541 заснаваў г. Сант’яга. Пасля 1548 намеснік Чылі. У 1550 на Пд заснаваў г. Кансепсьён, у 1552 — г. Вальдывія. Забіты араўканамі. Свае паходы і адкрыцці апісаў у пісьмах да імператара Карла V і ў «Сведчаннях Педра дэ Вальдывія, якія трактуюць адкрыццё і заваяванне Чылі». с. 491
ВА́ЛЬДЭМАР (Valdemar), каралі ў сярэдневяковай Даніі.
Вальдэмар І Вялікі (14.1.1131 — 12.5.1182), кароль у 1157—82. Праўнук па маці кіеўскага кн. Уладзіміра Манамаха. Ажыццявіў шэраг паходаў супраць палабскіх славян і падпарадкаваў каля 1169 в-аў Руяну (Руген). Заклаў асновы цэнтралізаванай феад. манархіі ў Даніі.
Вальдэмар ІІ Пераможца (1170—28.3.1241), кароль у 1202—41. На пач. 13 ст. падпарадкаваў шэраг паўн.-герм. тэр., але страціў іх у 1227 пасля паражэння ў бітве з ням. феадаламі пры Борнхёведзе. У 1219 захапіў Паўн. Эстонію (Эстляндыю).
Вальдэмар IV Атэрдаг (каля 1320—24.10.1375), кароль у 1340—75. Аднавіў каралеўскую ўладу над большай ч. краіны. Пасля паўстання эстаў 1343—45 прадаў Паўн. Эстонію (1346) Лівонскаму ордэну. У вайне з ням. гандл. саюзам Ганзай 1367—70 за панаванне на Балтыйскім м. пацярпеў паражэнне, заключыў ганебны для Даніі Штральзундскі мір 1370. с. 491
ВАЛЬДЭ́С ЛЕА́ЛЬ [Valdés Leal; сапр. Ніса (Nica)] Хуан дэ (4.5.1622, г. Севілья, Іспанія — 15.10.1690), іспанскі жывапісец. Вучыўся ў Кордаве. Пісаў карціны для манастыроў (у капэле брацтва Ла Карыдад у Севільі, каля 1679, і інш.). У яго творах «Узнясенне Марыі» (1655), «Зняцце з крыжа», «Хрышчэнне Хрыста» (1660-я г.), «Хрыстос сярод кніжнікаў» (1686) знайшоў адлюстраванне крызіс ісп. мастацтва 2-й пал. 17 ст. Экзальтаваная рэліг. пропаведзь тленнасці быцця ў іх спалучаецца з мудрагелістай фантазіяй, барочныя эфекты асвятлення — з натуралістычнымі дэталямі. с. 491
ВА́ЛЬЕ ІНКЛА́Н (Valle-Inclán) Рамон Марыя дэль (28.10.1866, Вільянуэва-дэ-Ароса, прав. Пантэведра, Іспанія — 5.1.1936), іспанскі пісьменнік. Прадстаўнік «Пакалення 1898 года» (гл. ў арт. Іспанія, раздзел Літаратура). Ранняя творчасць (цыкл аповесцей «Санаты», ч. 1—4, 1902—05) пад уплывам лац.-амер. мадэрнізму і франц. дэкадансу. Пазнейшыя творы адметныя ўвагай да фальклору і гісторыі роднай Галісіі: трылогія «Карлісцкая вайна» (1908— 09), драм. цыкл. «Варварскія камедыі» (1907—22). У 1920-я г. працаваў над «эсперпента» — драм. жанрам, які папярэднічаў сюррэалізму і т-ру абсурду (блізкі да трагіфарса). У п’есах «Рогі дона Ахінеі» (1921), «Убранне нябожчыка» (1926) і інш. праз гратэск, абагульненасць вобразаў і парадзіраванне штампаў класічнай л-ры высмеяў афіц. ідэалогію і косны быт правінцыяльнай Іспаніі. Аналіз феномена ваен. дыктатуры лац.-амер. тыпу ў рамане-памфлеце «Тыран Бандэрас» (1926). Аўтар няскончанай гіст. трылогіі «Арэна Іберыйскага цырка» (т. 1—2, 1927—28, т. 3, выд. 1958). Зб-кі вершаў «Водар легенды» (1907), «Люлька гашышу» (1919) і інш. ў цэлым вытрыманы ў стылістыцы лац.-амер. мадэрнізму.
Тв.: Рус. пер. — Сонаты. М.; Л., 1966; Избр. произв. Т. 1—2. Л., 1986.
Літ.: Тертерян И. Испытание историей: Очерки исп. лит. ХХ в. М., 1973.
К.М.Міхееў. с. 491
ВАЛЬЕ́РА (франц. volière), агароджаная пляцоўка з клеткамі ці домікамі для ўтрымання дробных жывёл і птушак. Бываюць закрытыя (з навесам) і адкрытыя. Робяць у заапарках, зверагаспадарках, запаведніках. с. 492
ВАЛЬЕ́ХА (Vallejo) Сэсар (16.3.1892, г. Сант’яга-дэ-Чука, Перу — 15.4.1938), перуанскі празаік, паэт. У першым зб. вершаў «Чорныя геральды» (1918; бел. пер. Р.Барадуліна, 1993) элементы паэтыкі лаціна-амер. мадэрнізму арганічна спалучаны з протаавангардысцкімі тэндэнцыямі і індзейскім фальклорам. У 1920—21 зняволены за ўдзел у сял. хваляваннях. У турме напісаў зб. «Трыльсе» (1922), вытрыманы ў традыцыях авангардысцкай паэзіі. З 1923 у эміграцыі (Францыя, Іспанія). У 1928 і 1931 наведаў СССР. Напісаў раман пра рабочых-індзейцаў «Вальфрам» і публіцыстычную кн. «Расія ў 1931 г.» (абодва 1931). Пад уражаннем грамадз. вайны ў Іспаніі 1936—39 стварыў цыкл «Іспанія, няхай абмінае мяне чаша гэта» (выд. 1939). Сталая творчасць (зб. «Чалавечыя вершы», выд. 1939) характарызуецца прастатой і эмацыянальнасцю, спалучэннем авангардысцкага наватарства з сац. і агульначалавечай праблематыкай. Аўтар публіцыст. кн. «Супраць прафесійнай тайны», «Мастацтва і рэвалюцыя» (абедзве выд. 1973).
Тв.: Рус. пер. — Черные герольды. М., 1966; Избранное. М., 1984.
Літ.: Сесар Вальехо: Биобиблиогр. указ. М., 1986.
К.М.Міхееў. с. 492
ВА́ЛЬЗЕР (Walser) Марцін Іаганес (н. 24.3.1927, Васербург-на-Бодэн-Зе, Германія), нямецкі пісьменнік. Скончыў Цюбінгенскі ун-т (1951). Аўтар раманаў «Шлюбы ў Філіпсбургу» (1957), «Палова гульні» (1960), «Адзінарог» (1966), «Па той бок кахання» (1976), «Намаганні душы» (1979), «Прыбой» (1985), «Абарона дзяцінства» (1991), аповесцяў і навел «Хвароба Галістля» (1972), «Лятучы конь» (1978), «Дорле і воўк» (1987), п’ес «Кароткі выезд» (1961), «Дуб і трус» (1962), «Спадар Крот у звышнатуральную велічыню» (1964), «Бойка ў пакоі» (1967) і інш., літ.-знаўчых прац. Пад уплывам творчасці Б.Брэхта і Ф.Кафкі у творах у цэнтр увагі ставіць праблему маральных пошукаў, імкнення асобы да самаідэнтыфікацыі ў сучасным свеце. Важнае месца ў раманах і драмах Вальзера займаюць сацыяльна-крытычныя матывы.
Тв.: Aus dem Wortchatz unserer Kämpfe, Szenen, Stierstadt. Frankfurt am Main, 1971; рус. пер. — Дуб икролик; Господин Кротт в сверхнатуральную величину; Черный Лебедь: Пьесы. М., 1974; Браки в Филиппсбурге; По ту сторону любви; Романы; Рассказы. М., 1979.
Літ.: История немецкой литературы: Пер. с нем. М., 1986. Т. 3. С. 221—222, 253—255, 276—280.
Л.П.Баршчэўскі. с. 492
ВА́ЛЬЗЕР (Walser) Роберт Ота (15.4.1878, г. Біль, Швейцарыя — 25.12.1956), швейцарскі пісьменнік. Пісаў на ням. мове. Знаходзіўся пад пастаянным псіхал. уціскам, звязаным з прагрэсіраваннем душэўнай хваробы (у 1933 лячыўся ад шызафрэніі ў псіхіятрычнай клініцы). Пісаў вытанчаныя, прасякнутыя індывідуалізмам і песімізмам эсэ і апавяданні: «Нататкі Фрыца Кохера» (1904), «Прагулка» (1917), «Жыццё паэта» (1918); раманы «Памагаты», «Якаб фон Гунтэн» (абодва 1908); імпрэсіяністычную лірыку (зб. «Вершы», 1909).
Тв.: Dichtungen in Prose, Bd. 1—4. Genf; Darmstadt, 1953—59; рус. пер. — Помощник; Якоб фон Гунтен: Романы; Миниатюры. М., 1987.
Літ.: Über Robert Walser. Bd. 1—2. Frankfurt am Main, 1978; Седельник В.Д. Вальзер // История всемирной литературы. М., 1994. Т. 8.
Л.П.Баршчэўскі. с. 492
ВАЛЬКІ́РЫІ , у скандынаўскай міфалогіі ваяўнічыя дзевы, якія падпарадкоўваюцца Одзіну, па яго волі вырашаюць зыход бітвы і ўдзельнічаюць у размеркаванні перамог і смерцяў. Храбрых воінаў, якія загінулі ў баях, яны адносяць у вальхалу і там прыслужваюць ім. Вобраз валькірый выкарыстаў Р. Вагнер (опера «Валькірыя»). с. 492
ВАЛЬКО́ВІЧ Аляксандр Іванавіч (3.5.1892, Мінск ? — 4.11.1937), дзеяч бел. нац. руху. У 1914—15 працаваў у Віленскім аддзяленні дзярж. зямельнага банка. З 1915 у арміі. Скончыў Гарыйскую школу прапаршчыкаў (1916). Да снеж. 1917 на Паўд.-Зах. фронце. З 1918 у Мінску, прадстаўнік БНР пры ўрадзе Грузіі, міністр фінансаў БНР. Чл. Бел. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У час польскай акупацыі Беларусі 1919— 20 быў арыштаваны, уцёк за мяжу. У 1925 вярнуўся ў БССР, працаваў інспектарам у Наркамаце фінансаў. У сувязі з чысткай апарата ў сак. 1930 звольнены, 18.7.1930 арыштаваны па справе т. зв. «Саюза вызвалення Беларусі», сасланы на 5 гадоў у г. Белебей (Башкортастан). 25.5.1937 паўторна арыштаваны, 28.10.1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны па 1-м прыгаворы ў 1988.
У.М. Міхнюк. с. 492
ВА́ЛЬМА (ням. Walm), тарцовы схіл 4-схільнага даху. Утвараецца дыяганальнымі сохамі або кроквамі, якія злучаюць тарэц вільчаковай кладкі (вільчаковага бруса) з вугламі сцен будынка. Вальмы, якія не даходзяць да нізу або верху даху (усечаныя нізкія шчыты над прычолкам або дымнікі ў верхняй частцы вальмы), наз. паўвальмамі. На Беларусі пакрыцці з вальм выкарыстоўваліся ў нар. жыллі, гасп. будынках, некаторых манум. збудаваннях (палацы ў г.п. Дзятлава, в. Грозаў Капыльскага р-на, цэрквы ў вёсках Лелікава Кобрынскага, Здзітава Жабінкаўскага р-на). с. 492
ВАЛЬМІ́ (Valmy), вёска ў Францыі, у дэпартаменце Марна. 20.8.1792 войскі рэв. Францыі на чале з Ш.Дзюмур’е і Ф.Келерманам упершыню далі адпор аўстра-прускім інтэрвентам і франц. раялістам пад кіраўніцтвам К.Браўншвейгскага, якія імкнуліся аднавіць абсалютызм, і вымусілі іх адступіць. с. 492
ВАЛЬНАДУ́МСТВА , ідэйна-філасофская плынь, зыходным пунктам якой з’яўляецца крытычнае асэнсаванне рэлігіі і рэчаіснасці. У адносінах да дактрыны аб існаванні пазазямных істот можа набліжацца да матэрыялізму (Д.Дзідро), дэізму (Вальтэр) ці пантэізму (Дж.Бруна, Б.Спіноза). Генезіс і развіццё вальнадумства непасрэдна звязаны з прагрэсам чалавечых ведаў і навук. крытыкі ўсялякіх спроб абмежавання магчымасцяў пазнання Сусвету. Элементы вальнадумства існавалі ўжо ў ант. філасофіі (Сакрат). Асн. этапы развіцця навукі, мастацтва і філасофіі (Адраджэнне, Асветніцтва, пазітывізм і матэрыялізм 19—20 ст.) былі адначасова этапамі развіцця вольнай думкі. Пэўныя арганізац. структуры вальнадумства ўзніклі ў 2-й пал. 19 ст. У 1880 у Бруселі створаны першы «Міжнародны саюз вальнадумцаў», у 1952 — «Міжнародны гуманістычны і этычны саюз». Паборнікі вальнадумства распаўсюджваюць свае погляды праз шматлікія выданні ў Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, ЗША.
На Беларусі ідэі вальнадумства мелі свае праявы ўжо ў фальклоры і помніках пісьменства 11—12 ст., у ерасях 14—15 ст. (рух стрыгольнікаў). Вяхой у развіцці вальнадумства з’яўляецца творчасць бел. першадрукара, гуманіста і асветніка Ф.Скарыны. Яго паслядоўнікі ў 16 ст. С.Будны, В.Цяпінскі, С.Лован і інш. трактавалі біблейскія тэксты з рацыяналістычных пазіцый, патрабавалі развіцця навук. ведаў, пашырэння асветы. У 17 ст. К.Лышчынскі абараняў матэрыялістычны светапогляд, даказваў супярэчлівасць рэліг. догматаў, быў актыўным барацьбітом за гуманіст. ідэалы і прынцыпы. Важную ролю ў пераадоленні ўплыву схаластыкі, у адстойванні значэння вопыту ў навук. пазнанні адыгралі ў 18 ст. К.Нарбут, у 19 ст. — Э.Жалігоўскі, І.Ястржэмбскі, К.Каліноўскі, Ф.Багушэвіч, Я.Лучына, у пач. 20 ст. — Цётка, Я.Купала, Я.Колас, Ц.Гартны, М.Багдановіч, М.Гарэцкі і інш. У Рэспубліцы Беларусь прынцыпы вальнадумства замацаваны ў заканадаўчых гарантыях свабоды сумлення і веравызнання, развіцця і функцыянавання мноства грамадз. рухаў і паліт. партый, якія могуць свабодна распаўсюджваць свае паліт., сацыякульт. погляды, ідэалы, прынцыпы.
Літ.: Из истории философской и общественно-политической мысли в Белоруссии. Мн., 1962; Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. Мн., 1978; Основы религиоведения. М., 1994.
Я.М.Бабосаў. с. 492
ВАЛЬНО́Ў (сапр. Уладзіміраў) Іван Ягоравіч (15.1.1885, с. Багародзіцкае Арлоўскай вобл., Расія — 9.1.1931), рускі пісьменнік. Настаўнічаў. Быў у партыі эсэраў, ідэалогію якіх потым асудзіў у аповесці «Сустрэча» (1927). За замах на царскага чыноўніка сасланы ў Сібір, адкуль у 1910 уцёк за мяжу. У 1917 вярнуўся ў Расію. Аўтабіягр. «Аповесць пра дні майго жыцця» (1912), аповесці «Юнацтва», «На рубяжы» (абедзве 1913), «Вяртанне» (1928, апубл. 1956) і інш. пра сялянства.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—4. М.; Л., 1927—28; Избранное. М., 1956. с. 493
ВА́ЛЬНЫ СЕЙМ , агульны сейм ВКЛ, на якім выбіраўся вял. князь і вырашаліся інш. важныя дзярж. справы. Гл. ў арт. Сейм. с. 493
ВАЛЬПАРАІ́СА (Valparaíso), горад у цэнтр. ч. Чылі. Адм. ц. вобл. Аканкагуа. Засн. ў 1536. 301,7 тыс. ж. (1993). Гал. порт краіны на Ціхім ак. Пачатковая станцыя Трансандыйскай чыг. (Вальпараіса — Буэнас-Айрэс), вузел шашэйных дарог. Машынабудаванне, металаапр., дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, хім., лёгкая, харчасмакавая (у т.л. рыбаперапрацоўчая, малочная, маслаапрацоўчая, тытунёвая) прам-сць. 2 ун-ты. Музей натуральнай гісторыі. Часта цярпеў ад землетрасенняў (1730, 1817, 1906, 1928, 1960). Гал. ваен.-марская база Чылі. с. 493
ВАЛЬПУ́РГІЕВА НОЧ , у сярэдневяковай германскай міфалогіі свята пачатку вясны ў ноч на 1 мая (дзень св. Вальпургіі, адсюль назва); паводле ням. нар. павер’я з 8 ст. свята ведзьмаў («вялікі шабаш») на гары Брокен у Германіі. Напярэдадні вальпургіевай ночы праводзілі магічныя цырымоніі выгнання ведзьмаў. Лічылі, што травы ў гэтую ноч набываюць цудадзейную сілу. с. 493
ВАЛЬРА́С , Вальра (Walras) Мары Эспры Леон (16.12.1834, г. Эўрэ, Францыя — 5.1.1910), швейцарскі эканаміст, заснавальнік і буйнейшы прадстаўнік матэматычнай школы ў паліт. эканоміі. Праф. Лазанскага ун-та (1870—92). Родапачынальнік (з К.Менгерам і У.Джэвансам) гранічнай карыснасці тэорыі. Асн. твор — «Элементы чыстай палітычнай эканоміі» (ч. 1—2, 1883). Вальрас — стваральнік агульнай стат. мадэлі нар. гаспадаркі, вядомай пад назвай «сістэма агульнай эканамічнай раўнавагі», якая ахоплівала сферу вытв-сці, абмену, капіталу і грошай. У рэгуляванні працэсаў вытв-сці і спажывання адводзіў вял. ролю дзяржаве. У 1950—60-я г. мадэль Вальраса была пераўтворана сродкамі лінейнага праграмавання. Рацыянальны элемент яго мадэлі — пастаноўка экстрэмальнай задачы для нар. гаспадаркі (дасягненне макс. эфекту пры найменшых выдатках) і падыход да цэн як да састаўнога элемента пры адшуканні агульнага оптымуму. Ён лічыў, што «рэдкасць» таксама з’яўляецца элементам вартасці. Паслядоўнікі Вальраса — Г.Касель, А.Афтальён, І.Шумпетэр, В.Парэта.
Тв.: Théorie mathématique de la richesse sociale. Lausanne, 1883; Théorie de la monnaie. Paris, 1886; Etude d'economie sociale, ou Théorie de la réparation de la richesse sociale. Lausanne; Paris, 1896; Etudes d'économie politique appliquée. Lausanne, 1896. с. 493
ВА́ЛЬРАФ (Wallraff) Гюнтэр (н. 1.10.1942, г. Буршайд, Германія), нямецкі пісьменнік, публіцыст. Стаў шырока вядомы дзякуючы сваім палітычна завостраным рэпартажам, у аснове якіх — уласныя назіранні за жыццём рабочых (у т.л. замежных у ФРГ, а таксама за метадамі работы «бульварнай» прэсы («Ты нам патрэбны», 1966; «Трынаццаць непажаданых рэпартажаў», 1969; «Новыя рэпартажы», 1972; «Вы там, уверсе, мы тут, унізе», 1973, сумесна з Б.Энгельманам; «Нараджэнне сенсацыі. Чалавек, які ў Більдзе быў Гансам Эсэрам», 1977; «На самым дне», 1985; «Позірк у паперы», 1987, і інш.). Аўтар шэрагу тэле- і радыёп’ес.
Тв.: Ganz unten. 3. Aufl. Berlin; Weimar, 1987; Рус. пер. — Нежелательные репортажи. М., 1982; Репортер обвиняет: Худож. публицистика. М., 1988.
Літ.: История немецкой литературы: Пер. с нем. М., 1983. Т. 3. С. 247, 149—250, 271.
Л.П.Баршчэўскі. с. 493
ВАЛЬС (франц. valse, ням. Walzer ад walzen кружыцца), парны танец, засн. на плаўным кружэнні ў спалучэнні з паступальным рухам. Муз. памер 3/4, радзей 3/8, 6/8. Тэмп вар’іруецца ад павольнага да ўмерана хуткага. Паходзіць ад ням., аўстр., чэшскіх нар. танцаў тыпу лендлера. Узнік у 2-й пал. 18 ст., на пач. 19 ст. пашырыўся па ўсёй Еўропе, стаў адным з самых папулярных танцаў. Найб. вядомы т. зв. венскі вальс (І.Ланер, І.Штраус-бацька, І.Штраус-сын). Разнавіднасць вальса — павольны вальс-бастон. Як сцэн. форма выкарыстоўваецца ў оперы, балеце, аперэце, музыцы да драм. спектакляў, стаў самаст. формай арк., фп. музыкі, асновай песень, рамансаў, цыклічных твораў (сюіты, сімфоніі). На Беларусі вядомы з 2-й пал. 19 ст. ў гарадскім і сял. побыце. У наш час — неад’емная частка нар. танц. і муз.-інстр. рэпертуару. У жанр вальса значны ўклад зрабілі бел. кампазітары М.Аладаў, А.Багатыроў, Р.Бутвілоўскі, Я.Глебаў, В.Залатароў, І.Лучанок,С.Картэс, Р.Пукст, Дз.Смольскі, Э.Ханок і інш.
І.Дз.Назіна. с. 493
ВА́ЛЬТАР Віктар Бенядзіктавіч (28.7.1902, г. Даўгаўпілс, Латвія — 14.4.1931), бел. пісьменнік. У 1922—26 студэнт каморніцкага ф-та Чэшскага вышэйшага тэхнікума (Прага). Захварэўшы на туберкулёз, перапыніў вучобу, вярнуўся ў Латвію. Настаўнічаў у бел. школах. Друкаваўся з 1923. Пісаў вершы, апавяданні, нарысы (псеўданім Янка Палын). Раман «Роджаныя пад Сатурнам» (апубл. 1991, газ. «Голас Радзімы») грунтуецца на ўспамінах аб студэнцкім жыцці.
Тв.: Леснікова сена: Апавяданне. Рыга, 1932.
Літ.: Езавітаў К. В.Б.Вальтар // Бел. школа ў Латвіі. 1932. № 7. с. 493
ВАЛЬТМЕ́ТР , прылада для вымярэння электрычнага напружання ў ланцугах пастаяннага і пераменнага току. Уключаецца паралельна да той часткі ланцуга, дзе вымяраюць напружанне. Бываюць аналагавыя (са стрэлачным або светлавым паказальнікам) і лічбавыя, паводле сістэм вымярэння — эл.-статычныя, эл.-магн., магнітаэл. і электронныя. Пашырэнне межаў вымярэння дасягаецца з дапамогай дадатковых рэзістараў, дзялільнікаў і трансфарматараў напружання. Можа спалучацца ў больш складаных прыборах з інш. электрычнымі вымяральнымі прыладамі (напр., ампервальтомметр). с. 493
ВАЛЬТЫЖЫРО́ЎКА (ад франц. voltiger пырхаць, лётаць), 1) від коннага спорту і коннага цырка. Складаецца з практыкаванняў на кані, які асядланы спец. вальтыжыровачным сядлом і бяжыць па крузе на кордзе (доўгай вяроўцы) рыссю ці галопам. 2) Від дынамічнай акрабатыкі (з перакідваннем партнёра) і гімнастыкі (пералёты з трапецыі на трапецыю). У цырку вальтыжыроўка на кані, акрабатычная і гімнастычная — самастойныя нумары. с. 493
ВАЛЬТЭ́Р [Voltaire; сапр. Аруэ (Arouet) Мары Франсуа; 21.11.1694, Парыж — 30.5.1778], французскі пісьменнік і філосаф, адзін з прадстаўнікоў франц. Асветніцтва. Ранняя лірыка прасякнута эпікурэйскімі і антыклерыкальнымі матывамі. Сталая проза розная па тэмах і жанрах: філас. аповесці «Кандыд, або Аптымізм» (1759), «Прастадушны» (1767), трагедыі ў стылі класіцызму «Брут» (1731), «Танкрэд» (выд. 1761), сатырычная паэма «Арлеанская нявінніца» (1735, выд. 1755), публіцыстыка, гіст. творы. Светапогляд яго супярэчлівы. Выступаючы прыхільнікам механікі і фізікі Ньютана, ён прызнаваў існаванне Бога-творцы, схіляўся да атаясамлівання Бога («вялікага геаметра») і прыроды. Дзейнасць яго звязана з барацьбой супраць рэліг. нецярпімасці і цемрашальства, крытыкай феад.-абсалютысцкай сістэмы, заганаў цывілізацыі. Асн. творы: «Філасофскія пісьмы» (1733), «Трактат пра метафізіку» (1734), «Нарыс пра норавы і дух народаў...» (1756), «Філасофскі слоўнік» (1764— 69). Яго творчасць значна паўплывала на развіццё сусветнай, у т.л. беларускай, філас. думкі. На Беларусі і ў Літве творы Вальтэра пачалі пашырацца з сярэдзіны 18 ст. ў франц. арыгіналах і ў перакладах. У тэатрах Вільні, Нясвіжа і інш. гарадоў ставіліся яго п’есы.
Тв.: Рус. пер. — Орлеанская девственница; Магомет: Филос. повести. М., 1971; Философские сочинения. М., 1988.
Літ.: Державин К.Н. Вольтер. М., 1946; Вольтер: Ст. и материалы. М.; Л., 1948; Кузнецов В.Н. Вольтер и философия французского просвещения XVIII в. М., 1965; Акимова А.А. Вольтер. М., 1970. с. 493
ВА́ЛЬТЭР (Walter) Бруна [сапр. Шлезінгер (Schlesinger) Вальтэр Бруна; 15.9.1876, Берлін — 17.2.1962], нямецкі дырыжор; буйнейшы прадстаўнік школы Г.Малера. Вучыўся ў кансерваторыі Штэрна (Берлін). З 1896 працаваў з рознымі еўрап. аркестрамі, у Венскай, Берлінскай дзярж. оперы, т-ры «Ковент-Гардэн». Адзін з заснавальнікаў і неаднаразовы ўдзельнік Зальцбургскіх фестываляў. З 1929 кіраўнік аркестра Гевандхаўза ў Лейпцыгу. З 1933 у Вене, з 1939 у ЗША. У 1941—57 (з перапынкамі) у т-ры «Метраполітэн-опера» (Нью-Йорк). Выдатны інтэрпрэтатар твораў В.А.Моцарта, Дж.Вердзі, Малера, А.Брукнера, І.Брамса, Л.Бетховена і інш. с. 494
ВА́ЛЬТЕР СКОТ , гл. Скот Вальтэр. с. 494
ВА́ЛЬТЭР ФОН ДЭР ФО́ГЕЛЬВАЙДЭ (Walther von der Vogelweide; каля 1170 — каля 1230), нямецкі і аўстрыйскі паэт-мінезінгер. Паводле розных версій, нарадзіўся або ў Ціролі (Аўстрыя), або ў Швейцарыі, або ў Сярэдняй Германіі. Вёў жыццё вандроўнага паэта, жыў пры дварах Філіпа Швабскага, Германа Цюрынгскага, Фрыдрыха ІІ. Пісаў лірычныя песні (у асн. пра каханне, часта з маральна-дыдактычным адценнем) і шпрухі—песні-павучанні. Насуперак традыцыі меланхалічнага мінезангу, што панавала пры Венскім двары, апяваў радасці жыцця і кахання, сцвярджаў права чалавека на зямное шчасце. Пераадольваючы схематызм мінезангу, узбагаціў яго каларытнымі жывапіснымі дэталямі і новымі матывамі (гал. гераіня верша «Каханая, хай Бог...» не высакародная дама, а простая дзяўчына са шчырым сэрцам). Упершыню ўвёў у куртуазную паэзію нар. песенныя структуры («У гаі, пад ліпкай...» — славутая песня з вясёлым нар. рэфрэнам «тандарадай» і інш.). Яго песні адметныя прастадушнасцю, дэмакратычнасцю, шчырасцю інтанацыі і вытанчанасцю.
Тв.: Рус. пер. —Стихотворения М., 1985.
Г. В. Сініла. с. 494
ВА́ЛЬТЭР ШАЦІЛЬЁ́НСКІ (Walter von Châtillon; каля 1135, г. Ліль, Францыя — каля 1200), французскі лацінскі паэт. Адзін з буйнейшых паэтаў-вагантаў. Вучыўся ў Парыжы і Рэймсе. Займаў пасаду каноніка ў Ам’ене, служыў пры двары Генрыха ІІ. Шмат падарожнічаў. Паводле падання, памёр ад праказы ў Парыжы. У антыклерыкальных вершах «Скарга на своекарыслівасць і злачынствы духавенства», «Я, нядужы між нядужых...», «Выкрыццё Рыма» раскрыў унутр. заганы царквы, стварыў цэласную горка-іранічную карціну свету, які сышоў са шляху ісціны і, прыкрываючыся імем Хрыста, жыве пад уладай антыхрыста. Аўтар паэмы «Александрэіда» (каля 1178—82).
Тв.: Рус. пер. — Александреида [Стихи] // Памятники средневековой латинской литературы Х — XII вв. М., 1972; У кн.: Поэзия трубадуров; Поэзия миннезингеров; Поэзия вагантов. М., 1974.
Літ.: Гаспаров М.Л. Поэзия вагантов // Памятники средневековой латинской литературы Х—XII вв. М., 1972.
Г.В.Сініла. с. 494
ВАЛЬФА́РТАВА МУ́ХА (Wohlfahrtia magnifica), насякомае сям. шэрых мясных мух. Пашырана на Пд Еўропы, у Паўн. Афрыцы, Цэнтр. і Сярэдняй Азіі. Трымаецца кветак, трупаў жывёл. На Беларусі зрэдку трапляецца ў паўд. раёнах.
Даўж. 9—14 мм, цела папяляста-шэрае, вусікі і ногі чорныя. Адкладае жывых лічынак (даўж. каля 1 мм) у адкрытыя раны і слізістыя абалонкі млекакормячых, зрэдку на чалавека (вушы, вочы, рот, нос). Лічынкі разбураюць навакольныя тканкі, трапляюць у лобныя пазухі, насавую, гаймараву поласці і выклікаюць цяжкія захворванні — міязы; развіваюцца 3—5 сут, потым вывальваюцца з ран і акукліваюцца ў глебе. За год да 6 пакаленняў. Часта бываюць прычынай гібелі жывёлы. с. 494
ВАЛЬФРА́М (лац. Wolframium), W, хімічны элемент VI гр. перыяд. сістэмы, ат. н. 74, ат. м. 183,85. Прыродны складаецца з 5 ізатопаў 180W (0,135%), 182W (26,41%), 183W (14,4%), 184W (30,64%) і 186W (28,41%). У зямной кары знаходзіцца 10-4% па масе, трапляецца ў выглядзе мінералаў (гл. Вальфраміт). Светла-шэры метал, шчыльн. 19 300 кг/м3, tпл 3380 ± 10 °С (самы тугаплаўкі метал), tкіп 5900—6000 °С. Пры звычайных умовах у кіслотах (акрамя сумесі азотнай і плавіковай) і шчолачах не раствараецца. Акісляецца кіслародам паветра пры t > 400 °С і ў расплаве шчолачаў (утварае вальфраматы). Пры награванні ўзаемадзейнічае з галагенамі, азотам, вугляродам (гл. Вальфраму карбіды). Здабываюць з вальфрамавых руд. Атрымліваюць аднаўленнем аксідаў вадародам да парашкападобнага вальфраму. Метал вырабляюць метадамі парашковай металургіі. Выкарыстоўваюць як аснову сплаваў (гл. Вальфрамавыя сплавы), для легіравання сталі, у вытв-сці вакуумных прылад і ніцяў лямпаў напальвання.
І.В.Боднар. с. 494
ВАЛЬФРА́МАВЫЯ РУ́ДЫ , прыродныя мінеральныя ўтварэнні, сыравіна для атрымання вальфраму. Гал. мінералы: вальфраміт (74—76% WО3), шэеліт (80% WО3), гюбнерыт. Мінім. колькасць WО3 у рудзе 0,4—0,5%. Асн. прымесі: малібдэн, волава, берылій, золата, медзь, свінец, цынк і інш. Радовішчы вальфрамавых руд эндагенныя (пегматытавыя, скарнавыя, грэйзенавыя, гідратэрмальныя) і экзагенныя (дэлювіяльныя і алювіяльныя россыпы). Буйныя радовішчы ў Расіі, ЗША, Паўд. Карэі, КНР, Аўстраліі, Балівіі, Канадзе, Турцыі. с. 494
ВАЛЬФРА́МАВЫЯ СПЛА́ВЫ , сплавы на аснове вальфраму. Асн. ўласцівасці вальфрамавых сплаваў — высокія т-ры плаўлення і рэкрышталізацыі, гарачатрываласць. У якасці дадаткаў выкарыстоўваюць металы (малібдэн Мо, рэній Rе, медзь Сu, нікель Ni, серабро Ag), аксіды торыю, крэмнію, карбіды танталу, цырконію і інш. злучэнні, якія паляпшаюць пластычнасць, тэхнал. і фіз. ўласцівасці чыстага вальфраму.
Атрымліваюць вальфрамавыя сплавы вакуумнай (дугавой ці электронна-прамянёвай) плаўкай, метадамі парашковай металургіі. Выкарыстоўваюцца ў авіябудаванні і касм. тэхніцы сплавы з Мо (15%), для вытв-сці тэрмапар да 2000 °С сплавы з Rе (20 і 5%), зносаўстойлівых кантактаў, электродаў для кантактнай зваркі сплавы з Сu ці Аg (12—30%), як экраны для аховы ў радыетэрапіі сплавы з Ni (3—7%) і Сu (2—5%). Сплавы, легіраваныя аксідамі, выкарыстоўваюцца як матэрыялы катодаў для электронных і электратэхн. прылад і ніцяў лямпаў напальвання. Да вальфрамавых сплаваў адносяць таксама сплавы на аснове інш. металаў (напр., жалеза Fе), якія маюць вальфрам. На аснове Fе атрымліваюць феравальфрам (70—72% W і 1,5—6% Мо) для легіравання вальфрамавых сталяў: канструкцыйнай (да 0,6% W), гарачатрывалай, інструментальнай (да 18% W).
Г.Г. Паніч. с. 494
ВАЛЬФРАМА́ТЫ , солі вальфрамавых кіслот. Адрозніваюць нармальныя (монавальфраматы) — солі вальфрамавай к-ты H2O · WО324) і полівальфраматы (метавальфраматы, паравальфраматы і інш.) — солі не вылучаных у свабодным стане полікіслот. Монавальфраматы трапляюцца ў выглядзе мінералаў (гл. Вальфрамавыя руды).
Солі М2WO4 (М — аднавалентны метал) плавяцца пры т-ры 600—1000 °С без раскладання. Монавальфраматы шчолачных металаў, магнію і аднавалентнага талію добра раствараюцца ў вадзе. Полівальфраматы атрымліваюць падкісленнем раствораў монавальфраматаў. Практычнае значэнне мае паравальфрамат амонію (NН4)102W12O42]·хН2O, прамежкавы прадукт у вытв-сці вальфраму.
Выкарыстоўваюць у вытв-сці вальфрамавых бронзаў (вальфраматы калію і натрыю), як кампаненты люмінафораў (вальфраматы магнію, кадмію, цынку), лазерных матэрыялаў (вальфраматы рэдказямельных элементаў). с. 495
ВАЛЬФРАМІ́Т , мінерал класа вальфраматаў (Fе, Мn) [WO4]. Іншы раз прымесі цынку, магнію, танталу, ніобію. Разнавіднасці: гюбнерыт МnWO4 і ферберыт FеWO4. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі прызматычныя або таблітчастыя, пласціністыя. Масіўныя зярністыя агрэгаты. Колер цёмна-шэры або карычняваты да чорнага. Бляск металічны, алмазны. Цв. 5—5,5. Крохкі. Шчыльн. 7,2—7,6 г/см3. Трапляецца ў грэйзенах і высокатэмпературных гідратэрмальных жылах, россыпах. Асн. руда вальфраму. с. 495
ВАЛЬФРА́МУ КАРБІ́ДЫ , хімічныя злучэнні вальфраму з вугляродам. Вядомыя вальфраму карбіды: монакарбід (WС) і гемікарбід (W2С, існуе толькі пры высокіх т-рах).
Монакарбід вальфраму — крышт. рэчыва шэрага колеру, tпл 2776 °С, шчыльн. 15 600 кг/м3. Мае высокую цв., кіслотаўстойлівы, у паветры пры t > 430 °С акісляецца. Атрымліваюць узаемадзеяннем вальфраму з вугляродам пры т-ры 1430—1630 °С у атмасферы вадароду, аднаўленнем аксіду (WO3) вугалем. Выкарыстоўваюць як аснову металакерамічных цвёрдых сплаваў, для легіравання хуткарэзных сталяў, нанясення зносаўстойлівых наплавачных пакрыццяў на метал. паверхні. с. 495
ВАЛЬФСО́Н Мірон Барысавіч (сапр. Меер Шмера Бенцыянавіч; кастр. 1880, г. Гомель — 22.5.1932), рэвалюцыянер, грамадскі дзеяч, вучоны-эканаміст. У 1899—1901 чл. Гомельскага к-та сацыял-дэмакратаў, у 1901 арыштаваны і засуджаны да 4 гадоў высылкі ў Якуцію. У 1906 адышоў ад бальшавікоў і далучыўся да меншавікоў. У 1917 меншавік-інтэрнацыяналіст, падтрымліваў Л.Мартава. У кастр. 1917 накіраваны ЦК РСДРП меншавікоў у Гомель для каардынацыі выбарчай кампаніі меншавікоў і бундаўцаў ва Устаноўчы сход. У 1918 выйшаў з радоў меншавікоў, з 1920 чл. РКП(б). У 1920—30-я г. займаўся навук. працай у галіне паліт. Эканоміі; нам. гал. рэдактара 1-га выдання Малой савецкай энцыклапедыі.
Э.А.Ліпецкі. с. 495
ВАЛЬФСО́Н Сямён Якаўлевіч (8.6.1894, г. Бабруйск -— 1941), бел. філосаф. Акад. АН Беларусі (1928), праф. (1921). Скончыў Кіеўскі ун-т (1919). З 1921 праф. БДУ, з 1931 дырэктар Ін-та філасофіі і права, акад.-сакратар Аддз. грамадскіх навук АН Беларусі. Даследаваў пытанні гісторыі філасофіі, праблемы сям’і і шлюбу, навукі і культуры. Асн. працы «Інтэлігенцыя як сацыяльна-эканамічная катэгорыя» (1926), «Сучасная рэлігійнасць» (1930), «Супраць расавых тэорый» (1935), «Сям’я і шлюб у іх гістарычным развіцці» (1937) і інш. Чл. ЦВК БССР у 1929—38. с. 495
ВАЛЬХА́ЛА , вальгала, валгала, у скандынаўскай міфалогіі нябесны палац Одзіна, куды трапляюць храбрыя воіны, якія загінулі ў бітве. У вальхале яны балююць і працягваюць ранейшае гераічнае жыццё. Асвятлялі вальхалу бліскучыя мячы. с. 495
ВАЛЬЦО́ВЫ СТАНО́К , станок для здрабнення зерня (пшаніцы, жыта і інш. збожжавых культур), прамежкавых прадуктаў, а таксама солі, мінер. угнаенняў, какава-прадуктаў і інш. матэрыялаў. Мае пару або дзве пары вальцаў, якія верцяцца насустрач адзін аднаму. Вальцовыя станкі з наразнымі вальцамі выкарыстоўваюцца для грубага здрабнення, з гладкімі — для тонкага памолу. с. 495
ВАЛЬЦО́ЎКА , вальцаванне, 1) працэс апрацоўкі прутковых або паласавых загатовак у вярчальных сектарных штампах, замацаваных на валках. Нагрэтую загатоўку кляшчамі падаюць у валікі (круцяцца звычайна ў процілеглых напрамках), якія захопліваюць яе і паглыбленнямі на паверхні штампаў надаюць ёй патрэбную форму. Вальцоўка высокапрадукцыйная, эканоміць метал, але не заўсёды дае дакладную апрацоўку. Выкарыстоўваецца для вырабу загатовак шатуноў, размеркавальных валоў, звёнаў гусеніц, гаечных ключоў, мед. інструментаў і інш. 2) Спосаб замацавання трубы ў адтуліне метал. сценкі раскаткай (наз. таксама развальцоўкай); інструмент для раскаткі канцоў труб пры вальцовачным злучэнні. 3) Стварэнне на плоскіх або пустацелых загатоўках рэльефу (кантаў, рубаў), робіцца на вальцмашынах. 4) Здрабненне ці размол зярністых або камякаватых матэрыялаў на вальцовых станках з гладкімі або наразнымі вальцамі. 5) Спосаб перапрацоўкі гліны ў керамічнай вытв-сці. Гліна зацягваецца валкамі, праціскаецца праз адтуліны на іх паверхні і скочваецца ў бункер. с. 495
ВАЛЬЧУ́К Эдуард Антонавіч (н. 28.5.1936, г. Ліда Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне сац. гігіены і арганізацыі аховы здароўя. Д-р мед. н., праф. (1994). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1959). З 1982 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1987 дэкан). Навук. працы па пытаннях арганізацыі мед. абслугоўвання сельскага насельніцтва. Распрацаваў методыку мед. рэабілітацыі ў лячэбна-прафілактычных установах. с. 495
ВАЛЬЯДАЛІ́Д (Valladolid), горад на Пн Іспаніі, на р. Пісуэрга і Кастыльскім канале. Адм. ц. прав. Вальядалід. Вядомы з 10 ст. 330,7 тыс. ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аўта- і трактарабудаванне; алюм., харч. (пераважна мукамольная), цэментавая, хім. (вытв-сць азотных угнаенняў), шарсцяная, гарбарная прам-сць. Вытв-сць ювелірных вырабаў. Ун-т (з 1346). Арх. помнікі 11 — 18 ст. Музей Сервантэса. Архіепіскапства. с. 495
ВАЛЮКT́ВІЧ Генадзь Іванавіч (н. 1.6.1958, в. Ліпск Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.), бел. спартсмен (лёгкая атлетыка — трайны скачок). Майстар спорту СССР міжнар. класа (1978). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1980). Чэмпіён Еўропы ў закрытым памяшканні (1979) і сярод юніёраў (1977), Спартакіяды народаў СССР (1979). Пераможца і прызёр міжнар. спаборніцтваў. Лепшы вынік — 17,29 м (1979, вышэйшае сусв. дасягненне для залаў). с. 495
ВАЛЮ́МІНА ЛЕ́ГУМ (лац. Volumina legum збор законаў. Другі тытул: «Prawa, konstytucye y przywileie Królestwa Polskiego, y Wielkiego Xięstwa Litewskiego, y wszystkich prowincyi nalezących, na walnych seymach Koronnych od seymu Wiślickiego roku pańskiego 1347 aż do ostatniego seymu uchwalone»), шматтомны збор законаў, сеймавых пастаноў, прывілеяў і інш. заканад. актаў, якія дзейнічалі на тэр. Польшчы, Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны з 1347 да 1793—95. Змяшчае без каментарыяў акты на польск. і лац. мовах, узятыя з арыгінальных крыніц і з прац асобных аўтараў. Выданне неафіцыйнае і не з’яўляецца поўным зборам законаў. Прызначалася для практычнай арыентацыі ў заканад. матэрыяле юрыстаў, службовых і інш. асоб. Упершыню т. 1—6 (акты 1347—1736) выдадзены ордэнам піяраў у Варшаве ў 1732—39, т. 7—8 (акты 1764—80) — у 1782. Гэтыя 8 тамоў перавыдаў у 1859—60 у Пецярбургу І.П.Агрызка. У 1889 у Кракаве выйшаў т. 9 (акты 1782—92), у 1952 у Познані — т. 10 (з матэрыяламі Гродзенскага сейма 1793). с. 495
ВАЛЮНТАРЫ́ЗМ (ад лац. voluntas воля), кірунак у філасофіі, сацыялогіі і псіхалогіі, паводле якога першаасновай існага, вышэйшага прынцыпу быцця і развіцця навакольнага свету з’яўляецца воля. Валюнтарызм ставіць волю на прыярытэтныя пазіцыі ў духоўным быцці як процілеглае рацыяналізму і інтэлектуалізму, якія адстойваюць вызначальную ролю розуму, інтэлекту. Тэрмін «валюнтарызм» увёў у навук. ўжытак ням. сацыёлаг Ф.Цёніс у 1883. Першапачатковыя элементы валюнтарызму выявіліся ў філасофіі Аўгусціна і Іаана Дунса Скота, якія менавіта ў валявых актах бачылі першааснову ўсіх духоўных працэсаў. Падобныя прынцыпы — у вучэнні І.Канта аб першаснасці практычнага розуму над тэарэтычным, І.Фіхтэ аб волі як абсалютным творчым прынцыпе сусвету. Пры гэтым у Канта, Фіхтэ, Ф.Шэлінга, Г.Гегеля воля па сваёй прыродзе разумная, у А.Шапенгаўэра ж, які лічыцца класічным прадстаўніком валюнтарызму, яна набывае трактоўку ірацыяналістычнага першапачатку Сусвету; у яго трактоўцы свядомасць і інтэлект толькі другасныя праявы волі. Э.Гартман сцвярджаў, што воля знаходзіцца ва ўсім і ўсюды дзейнічае несвядома, з чаго вынікала бессэнсоўнасць сусветнага працэсу. Ф.Ніцшэ ў сваёй канцэпцыі зыходзіў з таго, што ўсё жывое, і найперш чалавек, апанавана воляй да ўлады. Тэрмін «валюнтарызм» выкарыстоўваюць і для характарыстыкі сацыяльна-паліт. практыкі, яна не лічыцца з аб’ектыўнымі тэндэнцыямі ці заканамернасцямі гіст. развіцця, а кіруецца суб’ектыўнымі жаданнямі і самавольствам асоб, што прымаюць пэўныя рашэнні.
Я.М.Бабосаў. с. 495
ВАЛЮ́ТА (італьян. valuta літар. кошт, вартасць), 1) грашовая адзінка краіны і яе тып (залатая, сярэбраная, папяровая, крэдытная). 2) Грашовыя знакі замежных краін (крэдытныя білеты, манеты і інш.). 3) Крэдытныя сродкі абарачэння і плацяжу, выражаныя ў замежных грашовых адзінках (вэксалі, чэкі, сертыфікаты і інш.). 4) Міжнар. і еўрап. разліковыя адзінкі СДР, ЭКЮ — калектыўная валюта. Па сваёй сутнасці валюта — гэта грошы ў міжнар. разліках. Да 19 ст. існавалі сярэбраны монаметалізм і біметалізм (адначасовае абарачэнне сярэбраных і залатых манет), у 19 ст. ў абарачэнні была залатая валюта, на сучасным этапе — папяровая (неразменныя на золата і серабро банкаўскія білеты і папяровыя грошы). У залежнасці ад рэжыму выкарыстання валюта бывае: свабодна канверсаваная, ці поўнасцю абарачальная (абменьваецца на любую замежную валюту і не мае абмежаванняў у валютных аперацыях), часткова канверсаваная (мае абмежаванні ў валютных аперацыях) і неканверсаваная (замкнутая, неабарачальная). Да свабодна канверсаваных валют адносяцца долары ЗША і Канады, ням. марка, фунт стэрлінгаў Вялікабрытаніі, яп. іена, франц. і швейцарскі франкі і некаторыя інш., якія без абмежаванняў выкарыстоўваюцца ў міжнар. эканам. аперацыях і для стварэння валютных рэзерваў (рэзервовая, ключавая валюта). Часткова канверсаваная валюта краін, дзе існуюць валютныя абмежаванні, як правіла, для рэзідэнтаў (фіз. і юрыд. асоб гэтай краіны), а таксама на пэўныя валютныя аперацыі (напр., на рух капіталаў і крэдытаў). Неканверсаваная валюта ў краінах, дзе няма эканам. стабільнасці і існуюць абмежаванні і забароны на ўвоз і вываз валюты, яе абмен, куплю-продаж, а таксама інш. меры валютнага рэгулявання з мэтай стрымаць выкарыстанне дэфіцытнай замежнай валютай. Да неканверсаванай адносіцца і валюта Беларусі (1996). Свабодна абарачальная нац. валюта і трывалы валютны рэзерв — паказчык эканам. стабільнасці краіны. Для выкарыстання валюты ўстаноўлены пэўныя формы і правілы (гл. Валютная біржа, Валютны курс, Валютны парытэт, Валютныя аперацыі і інш.).
Існуюць таксама паняцці валюты цаны, ці валюты здзелкі (грашовая адзінка, у якой вызначаецца цана тавару ў кантракце па знешнегандл. аперацыі ці выражаецца сума міжнар. крэдыту), валюты плацяжу, ці валюты разлікаў (грашовая адзінка, у якой у кантракце вызначаецца аплата на знешнеэканам. аперацыі ці пагашэнне міжнар. крэдыту), валюты вэксаля (грашовая адзінка, у якой прад’яўлены вэксаль), валюты клірынгу (грашовая адзінка, на аснове якой адкрываюцца ўзаемныя рахункі краін для безнаяўных узаемных міжнар. разлікаў) і інш.
Г.І.Краўцова. с. 496
ВАЛЮ́ТА (італьян. voluta завіток, спіраль) у архітэктуры, матыў у форме спіралепадобнага завітка з кружком («вочкам») у цэнтры; ч. іанічнай капітэлі. Уваходзіць і ў кампазіцыю карынфскай і кампазітнай капітэляў. У асобных выпадках форму валюты маюць арх. дэталі для сувязі ч. будынка, а таксама кансолі карнізаў, упрыгожанні парталаў, дзвярэй, вокнаў і інш. Выкарыстоўвалася з часоў позняга Адраджэння і ў барока. с. 496
ВАЛЮ́ТНАЕ ЗАКАНАДА́ЎСТВА , сукупнасць прававых нормаў, якія вызначаюць парадак міжнар. разлікаў і інш. здзелак з валютнымі каштоўнасцямі ўнутры краіны і ва ўзаемаадносінах яе юрыд. і фіз. асоб з прадстаўнікамі інш. краін. Нормы валютнага заканадаўства вызначаюць агульныя прынцыпы валютных аперацый, паўнамоцтвы і функцыі дзярж. органаў у валютным рэгуляванні і кіраванні валютнымі рэсурсамі, правы і абавязкі суб’ектаў, што валодаюць валютнымі каштоўнасцямі і карыстаюцца імі, меры адказнасці і санкцыі за парушэнні правіл аб здзелках і аперацыях з валютай.
Да 1986 валютнае заканадаўства было абумоўлена валютнай манаполіяй дзяржавы, і ўсе аперацыі (здзелкі) з валютнымі каштоўнасцямі на тэр. СССР ажыццяўляліся толькі спецыяльна ўпаўнаважанымі на тое дзярж. органамі і арг-цыямі. Пасля 1986 прыняты шэраг нарматыўных актаў, накіраваных на расшырэнне правоў юрыд. і фіз. асоб у сферы валютных адносін Рэспублікі Беларусь, у т.л. законы «Аб асновах знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь» ад 25.10.1990, «Аб інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», уведзены ў дзеянне з 1.1.1992, «Аб часовым парадку валютнага рэгулявання і правядзення валютных аперацый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» ад 20.3.1992, указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб устанаўленні парадку рэгулявання экспартна-імпартных і валютных аперацый і павышэнні адказнасці за парушэнне заканадаўства ў галіне знешнеэканамічнай дзейнасці» ад 8.2.1995, і інш. с. 496
ВАЛЮ́ТНАЯ БІ́РЖА , арганізацыйна аформлены пастаянна дзеючы цэнтр па куплі-продажу валюты розных краін. Пакупнікі і прадаўцы на валютнай біржы — пераважна банкі, якія ажыццяўляюць здзелкі за свой кошт ці па даручэнні кліентаў. Заснавальнікам валютнай біржы могуць быць цэнтр. (нац.) банк краіны і камерцыйныя банкі, якія маюць ліцэнзію на вядзенне аперацый з валютай.
Зачаткі валютнай біржы з’явіліся ў 15—16 ст. у Італіі, дзе на аснове мануфактурнай вытв-сці ў Венецыі, Генуі і Фларэнцыі пашыраўся знешні гандаль. У бельгійскім г. Бруге вэксальны гандаль адбываўся на плошчы перад домам сям’і van der Burse, адкуль сходы купцоў на плошчы атрымалі назву Borsa (біржа). У 1608 створана Амстэрдамская біржа, якая і цяпер захавала характар універсальнай — фондавай, таварнай і валютнай. Сучасныя валютныя біржы — дзярж. ці акцыянерныя ўстановы, знаходзяцца пад кантролем дзяржавы. Мэты: рэгуляванне валютных курсаў (у т.л. і шляхам валютнай інтэрвенцыі), ажыццяўленне валютнай палітыкі цэнтр. (нац.) банкам краіны, дыверсіфікацыя валютных рэзерваў банкаў, прадпрыемстваў, дзяржавы, страхаванне валютнай і крэдытнай рызыкі, атрыманне прыбытку шляхам валютнай спекуляцыі. На валютнай біржы традыцыйна па некалькі разоў на працягу дзелавога дня фіксуюць валютныя курсы і публікуюць іх у афіцыйных біржавых бюлетэнях. Найб. вядомыя валютныя біржы —у ФРГ, Францыі, Японіі, краінах Бенілюкса. У Мінску з 1993 адкрыта Міжбанкаўская валютная біржа Беларусі. У цэлым значэнне валютнай біржы ў міжнар. гандлі валютай невялікае з-за пашырэння прамога міжбанкаўскага гандлю валютай праз валютныя рынкі.
А.Б.Дорына. с. 496
ВАЛЮ́ТНАЯ ІНТЭРВЕ́НЦЫЯ , умяшанне цэнтральнага (нац.) банка ў аперацыі на валютным рынку з мэтай уздзеяння на курс нац. валюты праз куплю-продаж замежнай валюты; састаўная частка валютнай палітыкі. Для павышэння курсу нац. валюты цэнтр. (нац.) банк прадае замежную валюту, а для зніжэння — купляе яе ў абмен на нацыянальную. У буйных маштабах валютная інтэрвенцыя ажыццяўляецца за кошт валютных рэзерваў ці кароткатэрміновых узаемных крэдытаў цэнтр. банкаў некалькіх краін у нац. валютах па міжбанкаўскіх пагадненнях «своп». с. 496
ВАЛЮ́ТНАЯ МАНАПО́ЛІЯ , валютнае права дзяржавы на валютныя аперацыі і ўсю валюту, якая паступае ў краіну. Існавала ў СССР і інш. краінах сацыяліст. арыентацыі, была непарыўна звязана з манаполіяй знешняга гандлю. З фарміраваннем рыначнай эканомікі ў гэтых краінах, у т.л. на Беларусі, валютная манаполія ліквідавана, дзейнічаюць толькі валютныя абмежаванні як частка валютнай палітыкі. с. 497
ВАЛЮ́ТНАЯ ПАЛІ́ТЫКА , сукупнасць эканам., прававых і арганізац. мерапрыемстваў дзярж. органаў, цэнтр. банкаўскіх і фінансавых устаноў у сферы валютных адносін з мэтай уздзеяння на плацежны баланс, валютныя курсы, канкурэнтаздольнасць нац. вытв-сці; састаўная частка эканам. палітыкі краіны. Валютная палітыка бывае бягучая і доўгатэрміновая. Бягучая мае на мэце аператыўнае рэгуляванне валютна-рыначнай кан’юнктуры і дзейнасці валютнага рынку, забеспячэння ўпарадкаванага функцыянавання механізмаў нац. і сусв. валютных сістэм; ажыццяўляецца пераважна ў 2 формах: дыскантнай (змена ўліковай стаўкі працэнта для ўздзеяння на аб’ём крэдыту ў краіне, тэмпы інфляцыі, стан плацежнага балансу і валютны курс) і дэвізнай (рэгуляванне валютнага курсу з дапамогай валютнай інтэрвенцыі і валютных абмежаванняў). Мэта доўгачасовай валютнай палітыкі — ажыццяўленне структурных змен у міжнар. валютным механізме (роля золата, рэзервовых валют, СДР і інш. лікавых адзінак у міжнар. разліках, рэжым валютных парытэтаў і курсаў і інш.); рэалізуецца перагаворамі краін на рэгіянальным узроўні і міждзяржаўнымі (найперш у межах міжнар. валютнага фонду).
В.Ф.Дашкевіч. с. 497
ВАЛЮ́ТНАЯ СІСТЭ́МА , сукупнасць грашова-крэдытных адносін, што склаліся на аснове інтэрнацыяналізацыі вытв.-гасп. дзейнасці, развіцця сусв. рынку і замацаваны ў дагаворных і дзяржаўна-прававых нормах. Бывае нац., сусв. і міжнар. (рэгіянальная). Нац. Валютная сістэма — сукупнасць эканам., грашова-крэдытных адносін, мэта якіх забяспечыць функцыянаванне валюты для знешнеэканам. сувязяў краіны; форма арганізацыі і рэгулявання валютных адносін на аснове заканадаўчых актаў і міждзярж. пагадненняў краіны. Асн. яе элементы: нац. валюта, аб’ём і састаў валютных рэзерваў, умовы канверсаванасці, парытэт і курс нац. валюты, валютнае рэгуляванне і кантроль, асн. формы і метады валютных абмежаванняў, рэгламентацыя выкарыстання міжнар. крэдытных сродкаў абарачэння, рэжым нац. валютнага рынку, статус органаў па рэгуляванні валютных адносін краіны. Сусв. Валютная сістэма — сукупнасць валютна-эканам. адносін, абумоўленых сусв. гасп. сувязямі. Асн. элементы: пэўны набор міжнар. плацежных сродкаў (нац., замежныя і калектыўныя міжнар. валюты), умовы канверсаванасці і абмену валют (уключаючы валютныя курсы і парытэты), уніфікацыя і рэгламентацыя формаў і правіл выкарыстання міжнар. плацежных сродкаў, крэдытавання і разлікаў, рэжым сусв. валютных рынкаў і рынкаў золата, міжнар. арг-цыі па міжнар. валютным рэгуляванні.
З 19 ст. ў аснове сусв. валютнай сістэмы быў «залаты стандарт» (курс і вартасці валют вызначаліся колькасцю ў іх золата), які з 1913 пачаў разбурацца. У 1944 распрацаваны прынцыпы брэтанвудскай сусв. валютнай сістэмы, ці золата-валютнага стандарту (устанаўленне цвёрдых валютных курсаў на аснове золата і долара ЗША), існавала да 1971—73. Сучасная (ямайская) сусв. валютная сістэма дзейнічае з 1976 (поўная дэманетызацыя золата, пераход да выкарыстання ў якасці сусв. грошай нац. валют і міжнар. разліковых грашовых адзінак ЭКЮ і СДР), мае на мэце права выбару краінай рэжыму валютнага курсу, прызнанне сістэмы плаваючых валютных курсаў, захаванне за золатам ролі фонду ліквіднасці актываў і яго куплю-продаж па рыначных цэнах. Існуе таксама міжнар. (рэгіянальная) валютная сістэма, якая аб’ядноўвае некалькі краін-удзельніц (напр., Еўрапейскі валютны саюз) і мае некаторыя адметныя элементы.
Г. І. Краўцова. с. 497
ВАЛЮ́ТНАЯ СПЕКУЛЯ́ЦЫЯ , захады банкаў і фірмаў, разлічаныя на атрыманне прыбытку ад змены курсу валют на валютных рынках. Ажыццяўляецца пэўнымі валютнымі аперацыямі ці наўмысным устрыманнем ад іх. Прасцейшая форма валютнай спекуляцыі — валютны арбітраж: валюта адной краіны па нізкім курсе купляецца за валюту другой краіны і рэалізуецца там, дзе курс гэтай валюты больш высокі; атрыманы барыш і ёсць спекуляцыйны даход. Валютная спекуляцыя можа прымаць і больш складаныя формы — маніпуляцыі па наўмысным зніжэнні курсу валют. Валютная спекуляцыя звязана з валютнай рызыкай, яе вынік залежыць ад правільнасці ацэнкі перспектыў вагання валютнага курсу. Мерапрыемствы па стрымліванні валютнай спекуляцыі звычайна ажыццяўляюць цэнтр. (нац.) банкі. с. 497
ВАЛЮ́ТНЫ ДЭ́МПІНГ , гл. ў арт. Дэмпінг. с. 497
ВАЛЮ́ТНЫ КО́ШЫК , метад вымярэння сярэднеўзважанага курсу адной валюты ў адносінах да пэўнага набору інш. валют. Выкарыстоўваецца ў сувязі з увядзеннем у 1973 плаваючых валютных курсаў. Неабходны для разліку курсаў нац, валют, стварэння міжнар. грашовых адзінак (тыпу СДР, ЭКЮ і інш.), індэксацыі валюты цаны і валюты пазыкі ў міжнар. эканам. адносінах. Для разліку валютнага курса бяруць валюту некалькіх краін, вызначаюць удз. вагу дадзенай краіны ў сукупным валавым нац. прадукце і знешнегандл. абароце гэтых краін. Напр., для «пабудовы» СДР выкарыстана 5 нац. валют (долар ЗША, ням. марка, яп. іена, франц. франк, фунт стэрлінгаў Вялікабрытаніі) і ЭКЮ. с. 497
ВАЛЮ́ТНЫ КРЫ́ЗІС , рэзкае абвастрэнне супярэчнасцей у валютнай сферы, глыбокае і зацяжное яе разладжванне. Выяўляецца ў рэзкіх ваганнях валютных курсаў, хуткіх і значных па маштабах перамяшчэннях валютных рэзерваў, дэвальвацыях і рэвальвацыях валют, пагаршэнні міжнар. валютнай ліквіднасці. Звычайна ахоплівае нац. валютныя (грашовыя) сістэмы, а таксама міжнар. разлікі, суправаджаецца інфляцыяй. с. 497
ВАЛЮ́ТНЫ КУРС , цана грашовай адзінкі (валюты) адной краіны, выражаная ў грашовых адзінках інш. краін ці міжнар. валютных адзінках (СДР, ЭКЮ). Фактычна гэта прапорцыя абмену валют ці каэфіцыент пераліку адной валюты ў другую. Валютны курс неабходны для ўзаемнага абмену валютамі пры гандлі таварамі, паслугамі і руху капіталаў, параўнання цэн на сусв. і нац. рынках, вартасных паказчыкаў развіцця краін, пераацэнкі рахункаў у замежнай валюце. Адрозніваюць валютны курс: фіксаваны, плаваючы і зменлівы. Пры фіксаваным валютным курсе афіцыйна ўстанаўліваюцца суадносіны нац. валют на аснове валютнага парытэту; гэта характэрна для краін — членаў Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), якія ўстанавілі залатую вартасць сваёй нац. валюты, яе парытэт адносна долара ЗША і не дапускалі ваганняў ад яго больш як на 1%. Аднак большасць краін — членаў МВФ вымушаны былі дэвальвіраваць свае валюты, і валютны курс фактычна вагаўся пад уплывам попыту і прапановы (зменлівы валютны курс). У 1973 уведзены плаваючы валютны курс, які прадугледжвае свабоду выбару рэжыму валютнага курсу пры ўвязцы яго змен з дынамікай курсу валют інш. краін ці валютнага кошыка. Напр., краіны — члены Еўрапейскай валютнай сістэмы ў рамках рэжыму плаваючага курсу практыкуюць узгадненне адносных ваганняў валютнага курса. Для афіц. ўстанаўлення курсу замежных валют нац. ці буйныя камерцыйныя банкі краіны праводзяць каціроўку: курс грашовай адзінкі замежнай валюты выражаюць у пэўнай колькасці нац. валюты (прамая каціроўка, прынятая ўсімі краінамі); толькі ў Вялікабрытаніі існуе адваротная валютная каціроўка: за адзінку прыняты фунт стэрлінгаў, які выражаецца ў пэўнай колькасці замежнай валюты. Механізм фарміравання і вагання валютнага курса істотна залежыць ад ступені эканам. развіцця, дзелавой актыўнасці і прынцыпаў валютнай сістэмы краіны. Для стабілізацыі курсу нац. валюты дзяржава прымае адпаведныя загады, у т.л. і валютную інтэрвенцыю.
Г.І.Краўцова. с. 497
ВАЛЮ́ТНЫ ПАРЫТЭ́Т , заканадаўча ўстаноўленыя адносіны паміж валютамі дзвюх краін. З’яўляецца асновай валютнага курсу. Пры монаметалізме і біметалізме валютны парытэт — суадносіны грашовых адзінак па іх метал. вартасці. Залаты парытэт — суадносіны грашовых адзінак розных краін па іх афіцыйнай залатой вартасці (адменены ў 1976—78). Ва ўмовах абарачэння не размененых на золата крэдытных і папяровых грошай валютны парытэт устанаўліваецца ў залежнасці ад узроўню цэн унутры краіны і пакупной здольнасці замежных валют, а таксама (як і валютны курс) на базе валютнага кошыка і СДР. с. 497
ВАЛЮ́ТНЫЯ АБМЕЖАВА́ННІ , сістэма мерапрыемстваў і нарматыўных правіл, устаноўленых у заканадаўчым ці адміністрацыйным парадку з мэтай абмежавання аперацый з замежнай валютай і інш. валютнымі каштоўнасцямі; элемент валютнай палітыкі. Ажыццяўляюцца для рэгулявання плацежнага балансу краіны, падтрымання валютнага курсу, канцэнтрацыі валюты ў дзярж. структурах і фарміравання ўстойлівай валютнай сістэмы. Да валютных абмежаванняў адносяцца: ліцэнзаванне валютных аперацый, поўнае ці частковае блакіраванне валютных рахункаў, абмежаванне канверсаванасці валют, абавязковы (поўны ці частковы) продаж экспарцёрамі валютнай выручкі цэнтр. банку ці інш. упаўнаважаным на гэта органам, асобы рэжым увозу-вывазу валюты (у т.л. і нац.), жорсткі кантроль за дзейнасцю валютнага рынку і інш. Могуць пашырацца на бягучыя валютныя аперацыі і аперацыі, звязаныя з рухам капіталу. с. 498
ВАЛЮ́ТНЫЯ АБ’ЯДНА́ННІ , блокі, зоны, саюзы краін, валюты якіх залежаць ад валюты дзяржаў, што стаяць на чале гэтых аб’яднанняў. Валютныя блокі пачалі ўзнікаць у час сусв. эканам. крызісу 1929—33. Асн. з іх: стэрлінгавы (створаны ў 1931 пасля адмены залатога стандарту ў Вялікабрытаніі, уключаў большасць краін Брытанскай імперыі і інш.), доларавы (узнік у 1933 пасля адмены залатога стандарту ў ЗША, уключаў Канаду і краіны Лац. Амерыкі), «залаты блок» (узнік у 1933, уключаў краіны, якія прытрымліваліся залатога стандарту: Францыя, Бельгія, Нідэрланды, Швейцарыя, Італія і Партугалія). Напярэдадні і ў час 2-й сусв. вайны Германія і Японія стварылі свае валютныя блокі, у якія былі ўключаны акупіраваныя імі краіны. Валютныя блокі былі важным сродкам выкарыстання замежных краін у якасці рынкаў збыту, крыніц сыравіны і сферы прыкладання капіталу. На месцы гэтых блокаў у 2-ю сусв. вайну і пасля яе ўзніклі валютныя зоны, сярод іх найб. буйныя стэрлінгавая, доларавая, зона франка. Створаны таксама валютныя саюзы: Заходне-Афрыканскі валютны саюз, валютны саюз Экватарыяльнай Афрыкі і Камеруна, Еўрапейскі валютны саюз.
В.Ф.Дашкевіч. с. 498
ВАЛЮ́ТНЫЯ АПЕРА́ЦЫІ , від банкаўскай дзейнасці па куплі-продажу замежнай валюты і каштоўных папер, выражаных у замежнай валюце, а таксама па ажыццяўленні інш. здзелак з валютнымі каштоўнасцямі. Уключае аперацыі, звязаныя з пераходам права ўласнасці на валютныя каштоўнасці (замежную валюту, каштоўныя паперы ў замежнай валюце, каштоўныя металы, прыродныя камяні і інш.), выкарыстаннем у якасці сродку плацяжу замежнай валюты ў знешнеэканам. дзейнасці, увозам і перасылкай валютных каштоўнасцей, ажыццяўленнем міжнар. грашовых пераводаў. Валютныя аперацыі бываюць бягучыя і звязаныя з рухам капіталу. Да бягучых адносяцца: аперацыі па куплі-продажу валютных каштоўнасцей, тавараў і паслуг, рэалізацыі права на інтэлектуальную ўласнасць, разлікі за якія ажыццяўляюцца без адтэрміноўкі плацяжу і не маюць на мэце давання і залучэння пазыковых сродкаў; пераводы сродкаў за мяжу і з-за мяжы, працэнтаў, дывідэндаў і інш. даходаў ад банкаўскіх фін. аперацый; пераводы сродкаў негандл. характару. Валютныя аперацыі, звязаныя з рухам капіталу, уключаюць: інвестыцыі, у т.л. набыццё і продаж каштоўных папер; даванне і атрыманне крэдытаў, залучэнне сродкаў і размяшчэнне іх на рахунках і ўкладах; рух капіталу ў таварнай форме па экспартна-імпартных аперацыях; фін. аперацыі, выкананне якіх праз пэўны тэрмін прадугледжвае плацяжы ці пераход права ўласнасці на валютныя каштоўнасці. Адрозніваюць валютныя аперацыі наяўныя («своп»: разлік ажыццяўляецца ў момант заключэння здзелкі ці праз мінімальна кароткі тэрмін па курсе, зафіксаваным на момант здзелкі) і тэрміновыя («форвард»: маюць на мэце плацяжы ў тэрмін і па курсе, зафіксаваным на момант здзелкі).
Г.І.Краўцова. с. 498
ВАЛЮ́ТНЫЯ ЗЛАЧЫ́НСТВЫ , парушэнні ўстаноўленых правіл аб здзелках і аперацыях з валютнымі каштоўнасцямі. Паводле Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь валютнымі злачынствамі лічацца незаконныя здзелкі з каштоўнымі металамі і камянямі, а таксама скупка, продаж, абмен замежнай валюты або выкарыстанне плацежных дакументаў у замежнай валюце і інш. замежных грашовых дакументах, адкрыццё рахункаў за мяжой і вядзенне па іх аперацый службовай асобай суб’екта гаспадарання без спец. дазволу (ліцэнзіі), якія здзейснены на працягу года пасля накладання адм. спагнання за такія ж парушэнні (арт. 85, 851, 852). с. 498
ВАЛЮ́ТНЫЯ КАШТО́ЎНАСЦІ , сукупнасць грашовых знакаў замежных дзяржаў, крэдытных і плацежных дакументаў, выражаных у замежных грашовых адзінках, якія выкарыстоўваюцца ў міжнар. разліках. Могуць уключаць: наяўную замежную валюту, плацежныя дакументы (чэкі, вэксалі, траты, акрэдытывы і інш.), замежныя фондавыя каштоўнасці (акцыі, аблігацыі), каштоўныя металы (золата, серабро, плаціна і металы плацінавай групы) у манеце, злітках, ломе і сырым выглядзе, вырабы з каштоўных металаў, жэмчуг, каштоўныя камяні і вырабы з іх. Валютнае заканадаўства ўстанаўлівае для валютных каштоўнасцей спец. абмежаваны рэжым абарачэння на тэр. краіны.
Н.К.Мазоўка. с. 498
ВАЛЮ́ТНЫЯ РЭЗЕ́РВЫ , цэнтралізаваныя запасы золата і замежнай валюты, што знаходзяцца ў цэнтр. (нац.) банках і фін. органах краіны ці ў міжнар. валютна-крэдытных арг-цыях. Выкарыстоўваюцца пераважна для рэгулявання знешніх разлікаў, пакрыцця дэфіцыту плацежнага балансу, стабілізацыі валютнага курсу на валютных рынках, у т.л. і шляхам валютнай інтэрвенцыі. с. 498
ВАЛЮ́ШКІН Канстанцін Дзмітрыевіч (н. 22.4.1932, в. Тыльцы Сенненскага р-на Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1988), праф. (1990). Скончыў Віцебскі вет. Ін-т (1955). З 1969 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па прафілактыцы аліментарнай бясплоднасці кароў пры вітамінна-мінеральнай недастатковасці. Распрацаваў вучэнне пра акушэрска-гінекалагічную дыспансерызацыю жывёлы.
Тв.: Борьба с яловостью коров. Мн., 1976 (разам з В.М.Васкабойнікавым, АС.Церашэнкавым); Витамины и микроэлементы в профилактике бесплодия коров. Мн., 1981; Акушерско-геникологическая диспансеризация коров и телок. Мн., 1987. с. 498
ВАЛЮ́ШНЯ , валюш, сукнавальня, майстэрня для валення сукна, лямцу, валёнкаў і інш. Існавала на Беларусі ў 16 — 1-й пал. 20 ст. Лакальная назва фолюш. Звычайна валюшню будавалі каля рэчак, праточных азёр, балот, сажалак, таму што дзейнічала яна, як вадзяны млын, у якім замест жорнавых паставоў выкарыстоўвалі ступы з таўкачамі, дзе выраблялі сукно. З 16 ст. валюшні вядомы ў Нясвіжы, Давыд-Гарадку, вёсках Раманава (цяпер в. Леніна Горацкага р-на), Цімкавічы (Капыльскага р-на) і інш.; у буйных фальварках, часта належалі мяшчанам. У 20 ст. на валюшнях, акрамя вадзянога кола, выкарыстоўвалі паравы рухавік ці электрапрывод. У вёсках бытавалі і ручныя валюшні — своеасаблівыя пераносныя на падстаўцы або стацыянарныя на ножках станкі, дзе змочанае ў гарачай вадзе сукно клалі на рабрыстую паверхню і раскатвалі рабрыстай дошкай, якую за ручку цягалі 2—4 работнікі. Выйшлі з ужытку ў 1930—40-я г. с. 498
ВАЛЯ́ННЕ , спосаб вытворчасці шарсцяных вырабаў (сукно, лямец, валены абутак) счапленнем і перапляценнем паміж сабой ваўняных валокнаў. Пры валянні воўну разрыхляюць на трапальных і шчыпальных машынах, замасліваюць і змешваюць; з сумесі робяць вату, з якой наслаеннем рыхтуюць аснову па форме вырабу, але большых памераў. Аснову ўшчыльняюць, прамочваюць растворам сернай кіслаты і ўвальваюць, пасля чаго праводзяць інш. апрацоўчыя работы. с. 498
ВАЛЯНЦЮ́К Анатоль Мікалаевіч (н. 28.8.1951, в. Трыліскі Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1992). Скончыў БДУ (1972). З 1972 у Ін-це прыкладной оптыкі АН Беларусі (г. Магілёў). Навук. працы па фіз. оптыцы. Распрацаваў статыстычную тэорыю распаўсюджвання аптычнага выпрамянення і бачання праз стахастычныя рассейвальныя асяроддзі.
Тв.: Оптическое изображение при дастанционном наблюдении. Мн., 1991 (разам з К.Р. Прэдкам). с. 499
ВАЛЯР’Я́Н , маун (Valeriana), род кветкавых раслін сям. валяр’янавых. Больш за 200 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўд. Амерыцы, таксама ў Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі пашыраны валяр'ян лекавы (V. officinalis), у межах якога вылучаюць больш дробныя віды. Расце на сырых лугах, балотах, па берагах рэк, азёр і канаў, у забалочаных лясах і хмызняках, культывуецца як лек. расліна. Таксама трапляецца вельмі рэдкі рэліктавы від — валяр'ян двухдомны (V. dioica), занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь. У Цэнтр. бат. садзе АН як дэкар. і лек. (заменнік валяр'яну лекавага) расліна інтрадукаваны валяр'ян ліпалісты (V. tiliifolia).
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным, у верхняй ч. галінастым сцяблом выш. 5—100 см і тоўстым карэнішчам з мноствам каранёў, таксама паўкусты, кусты і ліяны. Сцябловае лісце супраціўнае, цэласнае, трайчастае або няпарнаперыстарассечанае. Кветкі дробныя, духмяныя, ружаватыя, бэзаватыя, радзей белыя, у складаных шчыткападобна-мяцёлчатых або галоўчатых суквеццях. Плод — дробная сямянка з лятучкай. Лек. (заспакаяльны, процісутаргавы, проціспазмалітычны і проціглісны сродак, карані і прэпараты з іх выкарыстоўваюць у медыцыне), дэкар. і меданосныя расліны. Маюць эфірны алей, арган. к-ты, алкалоіды (валярын, хацінін), гліказіды, смолы, дубільнікі, цукры і інш. с. 499
ВАЛЯР’Я́НАВЫЯ КІСЛО́ТЫ , аднаасноўныя насычаныя арган. к-ты агульнай формулы С4Н9СООН. Вядомы 4 ізамерныя валяр'янавыя кіслаты: валяр’янавая (пентанавая); ізаваляр’янавая (3-метылбутанавая); метылэтылвоцатная (2-метылбутанавая); півалінавая (трыметылвоцатная). Практычнае значэнне мае ізаваляр’янавая к-та: бясколерная вадкасць, tпл -29,3 °С, tкіп 176,5 °С, шчыльн. 930,8 кг/м3. Солі і эфіры наз. ізаваляратамі. Атрымліваюць з каранёў валяр'яну. Выкарыстоўваюць у вытв-сці валідолу, карвалолу, валакардзіну і інш. лек. сродкаў, фруктовых эсенцый і духмяных рэчываў у парфумерыі. с. 499
ВАМБА́Т (Vombatus), род млекакормячых атр. сумчатых. 1 від — вамбат звычайны, або караткашэрсны (V. ursinus). Жыве калоніямі ў паўд.-ўсх. Аўстраліі, на а-вах Тасманія і Фліндэрс у Басавым прал. ў лясах, саваннах.
Даўж. цела 67—105 см, маса да 40 кг. Галава вялікая, круглаватая. Нос чорны, безвалосы, вушы кароткія, круглыя. Тулава валікападобнае, нізкае, з кароткай шыяй. Валасяное покрыва густое, нізкае, грубое жоўта-шэрае або пясчанае да чарнаватага. Канечнасці з вял. кіпцюрамі. Зубы растуць увесь час, разцы вялікія. Рые норы даўж. да 30 м. Нараджае 1 дзіцяня. Раслінаедны. Колькасць скарачаецца. с. 499
ВА́МБЕРЫ (Vámbéry; сапр. Бамбергер; Bamberger) Армін Герман (19.3.1832, Сердагелі, Венгрыя, цяпер г. Дунайска-Стрэда, Славакія — 14.9.1913), венгерскі мовазнавец-цюрколаг, этнограф, даследчык Цэнтр. Азіі. Праф. усх. моў Будапешцкага ун-та (1865). У 1857—63 у Канстанцінопалі (Стамбул). У 1863—64 пад выглядам дэрвіша зрабіў падарожжа з Персіі (Ірана) у Хіву, Бухару, Самарканд і Герат (Афганістан). Апісанне падарожжа — важная крыніца звестак па геаграфіі, эканоміцы, гісторыі, грамадскіх адносінах, побыце і культуры народаў Сярэдняй Азіі 2-й пал. 19 ст. Вамберы пакінуў навук. працы па чагатайскай, уйгурскай, цюркска-татарскіх, угра-фінскіх і інш. мовах.
Тв.: Рус. пер. — Моя жизнь. М., 1914.
Літ.: Пименова Э.К. Жизнь и приключения Вамбери. Л., 1928; Тихонов Н. Вамбери. М., 1974. с. 499
ВАМПІ́ЛАЎ Аляксандр Валянцінавіч (19.8.1937, пас. Кутулік Іркуцкай вобл., Расія — 17.8.1972), рускі драматург. Скончыў Іркуцкі ун-т (1960). Апублікаваў зб. гумарыстычных апавяданняў «Збег абставін» (1961, пад псеўд. А.Санін). У п’есах «Дом вокнамі ў поле» (1964), «Развітанне ў чэрвені» (1966), «Старэйшы сын» (1968), «Паляванне на качак» (1970), «Апошнім летам у Чулімску» (1972) вострыя жыццёвыя сітуацыі прымушаюць герояў па-новаму зірнуць на сябе і свае ўчынкі і зрабіць нялёгкі асабісты выбар. Аўтар сатыр. аднаактовак «Дваццаць мінут з анёлам» і «Гісторыя з метранпажам» (паст. пад агульнай назвай «Правінцыяльныя анекдоты», 1974), п’ес «Варонін гай», «Поспех» (апубл. 1986). Творы Вампілава вызначаюцца псіхалагічна напружаным дзеяннем, якое адбываецца на фоне паўсядзённага жыцця.
Тв.: Избранное. М., 1984; Я с вами, люди. М., 1988.
Літ.: Тендитник Н. Александр Вампилов. Новосибирск, 1979.
С.Ф.Кузьміна. с. 499
ВАМПІ́Р (франц. vampire, ням. Vampir), у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. народаў — мярцвяк, які ноччу выходзіць з магілы, каб шкодзіць людзям (смактаць кроў, душыць, ірваць на часткі і г.д.). Нар. фантазія вампіра ўяўляла з тоўстымі (раздутымі) губамі і тонкім, вострым, як змяінае джала, языком. У нар. вераваннях вампір — увасабленне страху прымхлівых людзей перад памерлымі чараўнікамі (стараж. славяне нават прыносілі вампіру ахвяры). с. 499
ВАМПІ́РЫ (Vampyrum), род кажаноў сям. амер. лістаносаў. Пашыраны ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы. Найб. вядомы вампір несапраўдны, або вялікі (V. spectrum). Жыве ў дуплах дрэў па 5—6 асобін.
Даўж. цела вампіра вялікага 12,5—13,5 см, размах крылаў 70—75 см, маса 150—200 г. Спіна рыжавата-бурая, бруха святлейшае. Поўсць мяккая. Корміцца пладамі, насякомымі, дробнымі пазваночнымі. Сапраўдныя крывасмокі — кажаны родаў вампіры звычайныя (Desmodus), вампіры белакрылыя (Diaemus) і вампіры махнаногія (Diphylla) сям. вампіравых. Жывуць у пячорах, дуплах дрэў, шахтах, будынках. Жывяцца крывёй птушак і млекакормячых жывёл, радзей чалавека. Вострымі зубамі пракусваюць самую тоўстую скуру і злізваюць кроў з раны. У сліне вампіраў ёсць анестэзійнае і антыкаагуляцыйнае рэчыва, таму раны ад укусаў не баляць і кроў не згусае. Адна асобіна за год выпівае да 7 л крыві. Пераносчыкі ўзбуджальнікаў шаленства. с. 499
ВАМПІРЫ́ЗМ , рэдкая палавая ненармальнасць, якая вызначаецца спалучэннем садызму і фетышызму, калі фетышам з’яўляецца кроў партнёра. Да вампірызму можна аднесці выпадкі, калі палавы акт суправаджаецца фантастычнымі вобразамі крыві, што льецца. Цяжкія формы вампірызму — нематываваныя забойствы без якіх-небудзь карыслівых мэт або распусных дзеянняў (выгляд крыві можа замяняць палавыя зносіны). с. 500
ВАН , тытул правіцеляў дзяржаў, княстваў у Кітаі і Карэі ў старажытнасці і ў сярэднія вякі. с. 500
ВАН (Van), бяссцёкавае салёнае возера на У Турцыі. Размешчана на Армянскім нагор’і, на выш. 1720 м. Пл. каля 3,7 тыс. км2. Глыб. да 145 м. Каля берагоў Вана — вулканы Сюпхан і Немруг. Суднаходства (чыг. паром на лініі Анкара — Тэбрыз). Солеварэнне. На ўсх. узбярэжжы — г. Ван. с. 500
ВАН (Van), горад на У Турцыі, каля воз. Ван. Адм. ц. іля Ван. Каля 150 тыс. ж. (1990). Чыг. станцыя. Харчовая, цэм. прам-сць.
Узнік у 1-м тыс. да н.э. Да 6 ст. да н.э. пад назвай Тушпа сталіца дзяржавы Урарту. Да 1 ст. да н.э. значны горад Стараж. Арменіі. У 364 разбураны войскамі сасанідскага цара Шапура ІІ. У 10 ст. ў складзе Васпураканскага царства. З 1022 пад уладай Візантыі, пасля — сельджукаў. У 2-й пал. 14 ст. двойчы разбураны войскамі Цімура. З 17 ст. пад уладай Турцыі. У 1-ю сусв. вайну 1914—18 арм. насельніцтва Вана выселена і знішчана тур. ўладамі. с. 500
ВА́НАГ (Vanags) Юлій Пятровіч (8.7.1903, в. Медню Екабпілскага р-на, Латвія — 12.10.1986), латышскі пісьменнік. Засл. дз. культуры Латвіі (1953). Засл. работнік культуры Беларусі (1979). У 1954—65 сакратар праўлення СП Латвіі. Друкаваўся з 1927. Аўтар зб-каў вершаў і паэм «У варотах сонца» (1946), «Горкія кветкі» (1960), «Паэзія» (1973), «Успомні, маладосць мая» (1976), п’ес «Сустрэча на беразе» (1948), «Караблі выходзяць у мора» (1955) і інш. На лат. мову пераклаў творы Я.Купалы, Я.Коласа, А.Адамовіча, Я.Брыля, І.Мележа, І.Шамякіна, АЯкімовіча. Творы Ванага на бел. мову перакладалі Я.Брыль, В.Вітка, П.Галубцова, Х.Жычка. Літ. прэмія імя А.Фадзеева 1980.
Тв.: Бел. пер. — Вялікія справы маленькага Мікіня. Мн., 1957. с. 500
ВА́НАГАС (Vanagas) Аляксандрас (12.8.1934, в. Буйвенай, Літва — 13.4.1995), літоўскі мовазнавец. Д-р філал. н. (1984). З 1966 чл. Міжнар. камітэта анамастыкі. Распрацоўваючы праблемы літоўскай анамастыкі, шырока выкарыстоўваў бел. матэрыял: «Утварэнне гідронімаў Літоўскай ССР» (1970; Дзярж. прэмія Літвы 1974), «Этымалагічны слоўнік літоўскіх гідронімаў» і «Семантыка літоўскіх гідронімаў» (1981) і інш. Бел.-літоўскім сувязям прысвяціў працу «Літоўскія элементы ў беларускай анамастыцы» (1968, разам з М.В.Бірылам). с. 500
ВАНАДА́ТЫ , солі ванадыевых кіслот (не вылучаныя ў свабодным стане): ортаванадыевай Н3VO4, метаванадыевай НVО3 і інш. Метаванадаты шчолачных і шчолачназямельных металаў (крышталічныя рэчывы) адносна легкаплаўкія злучэнні (кальцыю метаванадат tпл 775 °С), ортаванадаты больш тугаплаўкія (натрыю ортаванадат tпл 1285 °С). Ванадаты шчолачных металаў, магнію і амонію добра раствараюцца ў вадзе. Атрымліваюць пры растварэнні аксіду ванадыю (V2O5) у шчолачах ці пры яго сплаўленні з аксідамі, карбанатамі і нітратамі адпаведных металаў. Выкарыстоўваюць у вытв-сці ванадыю і яго сплаваў, як каталізатары, пратраву пры фарбаванні тканін, ванадаты кальцыю і рэдказямельных элементаў — у лазернай тэхніцы. с. 500
ВАНАДЗО́Р (да 1935 Каракліс, да 1993 Кіравакан), горад у Арменіі. Засн. ў 1826. 173 тыс. ж. (1995). Чыг. станцыя. Хім. (хім. валокны), машынабуд. (станкі, электратэхн. вырабы і інш.), харч., лёгкая (тэкст., трыкат., швейная, прадзільная), мэблевая прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. Пед. ін-т. Т-р. Краязнаўчы музей. Горнакліматычны курорт. Моцна пацярпеў ад землетрасення ў снеж. 1988. с. 500
ВАНА́ДЫЕВЫЯ РУ́ДЫ , прыродныя мінеральныя ўтварэнні, сыравіна для атрымання ванадыю. Гал. мінералы ванадыевых руд: ванадыніт, дэклуазіт, купрадэклуазіт, карнатыт і інш. Радовішчы магматычныя, кантактава-метасаматычныя, гідратэрмальныя, большасць — комплексныя, з іх атрымліваюць таксама жалеза, тытан, уран, свінец, цынк, медзь, алюміній, фосфар. Колькасць V2O5 у рудзе ад 0,1 да 29%. Буйнейшыя радовішчы ў ПАР, ЗША, Фінляндыі, Намібіі, Чылі. с. 500
ВАНА́ДЫЙ (лац. Vanadium), V, хімічны элемент V групы перыяд. сістэмы, ат. н. 23, ат. м. 50,9415. Прыродны складаецца з 2 ізатопаў: 51V (99,76%) і слаба радыеактыўнага 50V (0,24%, перыяд паўраспаду 1014 гадоў). Належыць да рассеяных элементаў, трапляецца ў выглядзе мінералаў (гл. Ванадыніт). У зямной кары знаходзіцца 0,019% па масе.
Пластычны серабрыста-шэры метал, шчыльн. 6110 кг/м3, tпл 1920 °С. Устойлівы да ўздзеяння раствораў неарган. к-т, соляў і шчолачаў. Раствараецца ў канцэнтраваных к-тах, у расплавах шчолачаў, на паветры акісляецца да ванадатаў. Пры 600—800 °С узаемадзейнічае з кіслародам, з азотам утварае нітрыд (VN, tпл 2360 °С), з вугляродам — карбід (VС, чорныя крышталі, tпл каля 2830 °С, мае высокую цвёрдасць). Крыніца здабычы — жал. руды, якія маюць злучэнні ванадыю. Атрымліваюць з пентаксіду дыванадыю V2O5металатэрмічным аднаўленнем. Выкарыстоўваюць як легіруючы кампанент сталяў і спец. сплаваў для авіяц. і касм. тэхнікі, суднабудавання; кампанент звышправодных сплаваў. Злучэнні ванадыю таксічныя; ГДК для V2O5 0,1— 0,5 мг/м3.
Г.В.Боднар. с. 500
ВАНАДЫНІ́Т , мінерал класа ванадатаў, хлорванадат свінцу, Рb5[С1/(VO4)3]. Прымесі кальцыю, фосфару, мыш’яку. Крышталізуецца ў гексаганальнай сінганіі. Крышталі прызматычныя, пупышкападобныя і зямлістыя масы. Колер чырвоны, карычневы, жоўты. Бляск смалісты да паўалмазнага. Цв. 2,75—3. Шчыльн. 6,9 г/см3. Трапляецца ў зонах акіслення свінцовых радовішчаў. У вял. скопішчах — ванадыевая руда (радовішча Берг-Аўкас, Намібія). с. 500
ВАН АНЬШЫ́ , Ван Цзэфу (1021—86), дзяржаўны дзеяч Кітая, вучоны, пісьменнік. У 1069 саветнік пры двары, у 1070—74 і 1075—76 — 1-ы міністр. Увёў новы кадастр з мэтай упарадкавання падатковай сістэмы, дзярж. крэдытавання сялян пад ураджай, рэкруцкі набор, спрабаваў рэгуляваць рыначныя цэны. Рэформы адпавядалі інтарэсам дробных і сярэдніх памешчыкаў, часткова сялян. У выніку супрацьстаяння буйных феадалаў большая ч. рэформаў Ван Аньшы ў 1085 была скасавана. Аўтар прац па тэалогіі, гісторыі кіт. літаратуры. с. 500
ВАНВІ́ЗДЗІНСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура 4—8 ст. на тэр. Вычэгодскага краю і ў вярхоўях р. Мезень і Пячора (Расія). Назва ад паселішча на беразе воз. Ванвіздзіна каля г. Сыктыўкар. Насельніцтва займалася паляваннем і рыбалоўствам, жыло на неўмацаваных паселішчах у наземных ці паглыбленых у зямлю дамах. Пахавальны абрад — трупапалажэнне і трупаспаленне ў грунтавых магілах. Кераміка — кругладонны посуд з зацёртымі травой сценкамі, упрыгожанымі вяровачным, кропкавым і інш. арнаментам. Выяўлены сляды апрацоўкі жалеза, бронзаліцейнай вытворчасці. На думку некаторых даследчыкаў, помнікі ванвіздзінскай культуры належалі стараж. комі.
А.В.Іоў. с. 501
ВАНВІТЭ́ЛІ (Vanvitelli) Луіджы (12.5.1700, г. Неапаль, Італія — 1.3.1773), італьянскі архітэктар неапалітанскай школы. Працаваў у Рыме, Анконе, Ф’юмічына, Брэшыі, Неапалі, Мілане. Творчасць Ванвітэлі — пераход ад барока да класіцызму. У яго гал. збудаванні Палацца Рэале ў Казерце, каля Неапаля (пач. ў 1752; прамавугольнае ў плане, з 4 унутр. дварамі, утворанымі крыжападобным перасячэннем карпусоў), барочная пластычнасць дэкору і дынамізм прасторавай арганізацыі інтэр’ераў спалучаюцца з класіцыстычнай строгасцю і плоскаснасцю фасадаў. с. 501
ВАН ВЭЙ , Моцзе (699 або 701, г. Таюань, Кітай — 759 або 761), кітайскі паэт, жывапісец, каліграф і музыкант. Атрымаў канфуцыянскую адукацыю. Служыў пры імператарскім двары. Аўтар паэтычнай пейзажнай лірыкі (цыкл «Рака Ванчуань», вершы «Чырвоныя бабы», «Сцежка сярод акацый» і інш.), твораў на гіст. тэмы («Удава князя Сі», «Бань Цзеюй»). Пачынальнік кіт. манахромнага пейзажнага жывапісу, заснаванага на выкарыстанні танальных магчымасцяў тушы. Выконваў размалёўкі на шоўку і насценныя. У лірычных пейзажах ствараў узвышаныя абагульняльныя вобразы прыроды. Творы захаваліся ў копіях: «Рака пад снегам», «Праясненне пасля снегападу», «Партрэт Фу Шэна з Цзінаня» і інш.
Тв.: Рус. пер. — Стихотворения. М., 1979. с. 501
ВАН ВЭЙК (van Wijk) Нікалас, гл. Вэйк Нікалас ван. с. 501
ВАН ГОГ (van Gogh) Вінсент, гл. Гог Вінсент ван. с. 501
ВАНДАЛІ́ЗМ , бяздумнае знішчэнне культурных і матэрыяльных каштоўнасцей. Слова пайшло ад назвы стараж.-герм. плямён вандалаў, якія ў 455 разрабавалі Рым і знішчылі шматлікія помнікі ант. Культуры. с. 501
ВАНДА́ЛЫ (лац. Vandali), група старажытнагерманскіх плямён. Спачатку жылі на Скандынаўскім п-ве, у 1—3 ст. займалі раён сярэдняга і верхняга Одэра. На пач. 5 ст. пад націскам вестготаў перасяліліся ў Іспанію. У 429— 439 адваявалі ў Рым. імперыі значную частку Паўн. Афрыкі, заснавалі тут сваё каралеўства — адну з самых моцных дзяржаў Міжземнамор’я. У 455 захапілі і разрабавалі Рым (адсюль вандалізм). У 534 дзяржава вандалаў заваявана Візантыяй. с. 501
ВАНДА́ЛЬ (Vandal) Альбер (7.7.1853, Парыж — 30.8.1910), французскі гісторык. Граф. Чл. Франц. акадэміі з 1897. Даследаваў гісторыю міжнар. адносін і дыпламатыі. Асн. працы: «Напалеон і Аляксандр І» (т. 1—3, 1891—93), дзе абгрунтоўваецца неабходнасць франкарускага саюзу; «Узвышэнне Банапарта» (1902), у якой выступае апалагетам знешняй і ўнутранай палітыкі Напалеона І; нарысы па гісторыі знешняй палітыкі Францыі і міжнар. адносін у 17—20 ст. с. 501
ВАНДО́МСКАЯ КАЛО́НА , манумент на Вандомскай плошчы Парыжа. Пастаўлена ў 1806—10 (арх. Ж.Гандуэн і Ж.Б.Лепер) у гонар перамог Напалеона І. Вышыня 43,5 м. Выканана з бронзы непрыяцельскіх гармат і ўвенчана статуяй імператара па праекце А.Д.Шадэ. У 1814 статуя заменена выявай лілеі, у 1833 адноўлена. У 1863 заменена новай статуяй Напалеона ў адзенні рым. цэзара. Паводле дэкрэта Парыжскай Камуны ў 1871 разбурана як сімвал мілітарызму і захопніцкіх войнаў. Адноўлена ў 1875. с. 501
ВАНДРО́ЎКІ ЖЫВЁ́Л , адносна недалёкія і кароткатэрміновыя перамяшчэнні жывёл у пошуках корму, месцаў адпачынку, зімовак, сховішчаў і інш. Пры вандроўках, у адрозненне ад міграцыі жывёл, вобласць, у якую перамяшчаюцца жывёлы, мяжуе або часткова супадае з вобласцю, дзе яны знаходзіліся да пачатку перамяшчэння (звычайна месцы размнажэння). Вандроўкі жывёл пераважна прымеркаваны да сезона года, часу сутак. Пашыраны сярод горных млекакормячых і птушак; у многіх птушак (гракі, шпакі) адбываюцца перад сезонным пералётам, у інш. (снягір, сініцы) — усю восень і зіму. Некаторыя беспазваночныя штодзень перамяшчаюцца з аднаго яруса расліннасці ў іншы, водныя беспазваночныя — з адной глыбіні на другую (у залежнасці ад т-ры, вільготнасці, асветленасці і інш.). с. 501
ВАНДРО́ЎНАЯ ТРУ́ПА , гл. Вандроўны тэатр. с. 501
ВАНДРО́ЎНЫ ГО́ЛУБ (Ectopistes migratorius), вымерлая птушка сям. галубіных. Да 1880-х г. быў шматлікі ў лісцевых лясах на У Паўн. Амерыкі (ад Паўд. Канады да Паўн. Караліны). Рабіў пералёты вял. чародамі (да некалькіх мільярдаў асобін). Вынішчаны чалавекам у 1890-я г., бо шкодзіў с.-г. культурам і лесу. Апошні вандроўны голуб загінуў у 1914 у заапарку ЗША.
Даўж каля 30 см, размах крылаў да 65 см. Зграбная птушка з доўгім клінападобным хвастом, зверху шаравата-бурая, знізу карычнявата-чырвоная. Самка больш цёмная. Карміўся пераважна жалудамі, каштанамі, рознымі арэхамі. Зімаваў на Пд ЗША. с. 501
ВАНДРО́ЎНЫ ТЭА́ТР , вандроўная трупа, тэатральны калектыў, створаны для паказу спектакляў у розных населеных пунктах, пераважна там, дзе няма стацыянарных тэатраў; адна з форм нар. т-ра ў краінах Еўропы і Усходу. У розных краінах вандроўныя трупы мелі сваю назву: жанглёры (Францыя), шпільманы (Германія), менестрэлі (Англія), мімы (Італія), франты (Польшча), скамарохі (Беларусь, Расія) і інш. На Беларусі ў сярэднявеччы вандроўнымі былі скамарохі, батлейка, у 19 — пач. 20 ст. — Дуніна-Марцінкевіча тэатр, Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага, у 1920-я г. — агітацыйныя тэатр. калектывы (напр., Віцебскі тэатр рэвалюцыйнай сатыры), паказальныя — Першы, Другі, Трэці т-ры, у Вял. Айч. вайну — франтавыя тэатр. брыгады. У канцы 1920-х — 30-я г. насельніцтва аддаленых раёнаў Беларусі абслугоўвалі Беларускі рабочы тэатр імя ЦСПСБ, шматлікія калгаснасаўгасныя т-ры, Трупа У.Галубка (гл. Беларускі трэці дзяржаўны тэатр), у пасляваен. час — Бабруйскі вандроўны беларускі драматычны тэатр і інш. с. 501
ВАНДРО́ЎНЫЯ ЛІША́ЙНІКІ , гл ў арт. Лішайнікі. с. 502
ВАНДРЫЕ́С (Vendryes) Жазеф (13.1.1875, Парыж — 30.1.1960), французскі мовазнавец. Праф. Сарбоны (1907). Чл. Акадэміі надпісаў і л-ры (у Парыжы), 7 еўрап. акадэмій. Распрацоўваў праблемы агульнага і індаеўрап. мовазнаўства; прыхільнік т. зв. сацыялагічнай школы ў мовазнаўстве («Мова», 1921). Даследаваў класічныя і кельцкія мовы. с. 502
ВАН-ДЭ-ГРА́АФА ГЕНЕРА́ТАР , электрастатычны генератар пастаяннага высокага напружання (да 20 МВ) з гнуткім транспарцёрам з дыэлектрычнай стужкі. Выкарыстоўваецца ў лінейных паскаральніках і слабатокавай высакавольтнай тэхніцы. с. 502
ВАН ДЭЙК (van Dyck) Антоніс, гл. Дэйк Антоніс ван. с. 502
ВАНДЭ́ЙСКІЯ ВО́ЙНЫ , антырэспубліканскія мяцяжы раялістаў у зах. ч. Францыі ў час Французскай рэвалюцыі 1789—99. Назва ад дэпартамента Вандэя — гал. цэнтра раялістаў. Пачаліся ў сак. 1793 у гіст. абласцях Брэтань, Анжу, Пуату пасля выдання дэкрэта Канвента ад 24.2.1793 аб прызыве ў армію 300 тыс. чал. Удзельнікі — дваранства, духавенства, частка сялян. У маі— чэрв. 1793 мяцежнікі занялі гарады Туар, Фантэнэ, Анжэ, Самюр, 29 чэрв. пацярпелі паражэнне каля г. Нант. У кастр. 1793 рэсп. войскі разбілі вандэйцаў каля г. Шале. Вандэйцы рушылі на Пн, за Луару, але, пацярпеўшы няўдачу каля Гранвіля, павярнулі назад і 12 і 23 снеж. былі разбіты каля гарадоў Ле-Ман і Саўнэ. На дапамогу мяцежнікам у ліп. 1795 англ. флот высадзіў у Брэтані атрад франц. эмігрантаў, які таксама быў разбіты рэсп. войскамі ген. Л.Л.Гоша. Спробы новых мяцяжоў адбыліся ў 1799, 1813, 1815, 1832. У ходзе вандэйскіх войнаў з абодвух бакоў загінула больш за 600 тыс. чал.
У.Я.Калаткоў. с. 502
ВАН-ДЭР-ВА́АЛЬС (van der Vaals) Ян Дыдэрык, гл. Ваальс Ян Дыдэрык ван дэр. с. 502
ВАН-ДЭР-ВА́АЛЬСА СІ́ЛЫ , сілы ўзаемадзеяння паміж электрычна нейтральнымі малекуламі ці атамамі. Маюць эл. прыроду. Складаюцца з сіл адштурхоўвання і прыцяжэння: на вельмі малых адлегласцях паміж малекуламі дзейнічаюць сілы адштурхоўвання, якія з павелічэннем адлегласці змяняюцца сіламі прыцяжэння. Вызначаюць існаванне вадкасцяў і малекулярных крышталёў, адрозненне рэальных газаў ад ідэальных; праяўляюцца ў розных фіз. з’явах. Гл. Міжмалекулярнае ўзаемадзеянне. с. 502
ВАН-ДЭР-ВА́АЛЬСА ЎРАЎНЕ́ННЕ , адно з першых ураўненняў стану рэальнага газу. Прапанаваў Я.Д. ван дэр Ваальс (1873). Улічвае канечнасць аб’ёму малекул і сілы ўзаемадзеяння паміж імі.
Для моля газу аб’ёмам V пры т-ры Т і ціску р мае выгляд (р + а / V2) (V-b) = RТ, дзе R — універсальная газавая пастаянная, а і b — эксперыментальныя канстанты для кожнага асобнага газу, абумоўленыя адхіленнем уласцівасцей рэальнага газу ад ідэальнага (а улічвае прыцяжэнне малекул у выніку міжмалекулярнага ўзаемадзеяння, b — адштурхоўванне малекул на блізкіх адлегласцях). Пры вял. V (моцна разрэджаны газ) Ван-дэр-Ваальса ўраўненне пераходзіць ва ўраўненне стану ідэальнага газу (гл. Клапейрона—Мендзялеева ўраўненне). с. 502
ВАНДЭРВЕ́ЛЬДЭ (Vandervelde) Эміль (25.1.1866, Іксель, Бельгія — 27.12.1938), палітычны дзеяч Бельгіі, юрыст, эканаміст. З 1885 чл. Бельгійскай сацыяліст. партыі, з 1933 яе старшыня. Адзін з заснавальнікаў (1889) і кіраўнікоў Інтэрнацыянала 2-га (старшыня выканкома ў 1900—14). З 1894 дэп. парламента, з 1914 чл. урада. У 1918—37 неаднаразова займаў пасады міністра юстыцыі, замежных спраў, аховы здароўя. Прадстаўнік Бельгіі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919— 20, падпісаў Версальскі мірны дагавор 1919. У 1922 прысутнічаў як абаронца на працэсе правых эсэраў у Маскве. У якасці міністра замежных спраў падпісаў Лакарнскія дагаворы 1925. У 1929—36 старшыня Сацыялістычнага рабочага інтэрнацыянала. У сваіх працах выступаў за спалучэнне марксісцкіх ідэй і рэфармісцкіх метадаў. с. 502
ВАНДЭ́Я (Vendée), гістарычная вобласць у Зах. Францыі, на Пд ад вусця Луары. У час Французскай рэвалюцыі 1789—99 была цэнтрам паўстанняў раялістаў (1793—96, 1799/1800; гл. Вандэйскія войны). Мясц. сяляне падтрымлівалі дваранства і асабліва духавенства. У 1815 і 1832 яны зноў змагаліся за права на трон Бурбонаў. У пераносным значэнні Вандэя — сімвал контррэвалюцыі. с. 502
ВАНЕ́ЕЎ Уладзімір Рыгоравіч (6.8.1896, в. Шыпічоўшчына Кацельніцкага р-на Кіраўскай вобл., Расія — 12.10.1941), партыйны і дзярж. дзеяч БССР. З 1915 на Зах. фронце. Удзельнік грамадз. вайны. Вучыўся ў прамысл. акадэміі ў Маскве. 3 кастр. 1937 старшыня выканкома Мінскага гарсавета, са жн. 1938 нарком гандлю БССР, з сак. 1939 нам. старшыні СНК БССР, з сак. 1941 3-і сакратар ЦК КП(б)Б. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 брыгадны камісар, чл. ваен. савета 19-й арміі Зах. фронту. Загінуў у баі. Чл. ЦК КП(б)Б з 1940, чл. Бюро ЦК КП(б)Б з сак. 1941. Чл. ЦВК СССР у 1927—29. Дэп. Вярх. Савета СССР з 1937. с. 502
«ВА́НЕМУЙНЕ» , Эстонскі акадэмічны тэатр «Ванемуйне», старэйшы т-р Эстоніі, які аб’ядноўвае оперу, драму, аперэту і балет. Засн. ў 1870 у Тарту па ініцыятыве эст. паэтэсы і драматурга Л.Койдула, п’есы якой паклалі аснову нац. драматургіі. Спектаклі ставіліся пры пеўчым т-ве «Ванемуйне» (ад імя бога песні ў эст. міфалогіі). З 1906 прафесійны. У 1966 прысвоена званне акадэмічнага. с. 502
ВА́НЖУРА (Wanžura, Vančura) Эрнест (1750?, Вамберк, Чэхія — студз. 1802), кампазітар і клавесініст. Па паходжанні чэх. Барон. Служыў у войсках аўстр. імператара Іосіфа ІІ. У 1780 запрошаны графам С.Г.Зорычам у прыдворны т-р у Шклове. Аўтар лібрэта, музыкі і дэкарацый «Пантамімы з алегорыямі», паст. у Шклове 30.5.1780 у прысутнасці Кацярыны ІІ і Іосіфа ІІ. З 1783 муз. кіраўнік у выхаваўчым доме, інспектар муз. класаў Пятроўскага т-ра ў Маскве, у 1786—97 у дырэкцыі імператарскіх т-раў у Пецярбургу, капельмайстар і прыдворны клавесініст. Сярод твораў: камічныя оперы «Храбры і смелы віцязь Архідэіч» (паст. 1787), «Апякун падмануты»; З сімфоніі на слав. тэмы (на ўкр., рус. і польск.). У 1785—94 выдаваў муз. часопіс.
Г.І.Барышаў. с. 502
ВАНІЛІ́Н , метаметоксі-парагідоксібензойны альдэгід, СН3О(ОН)С6Н3СНО, араматычнае арган. рэчыва з пахам ванілі, вытворнае бензолу. Бясколерныя ігольчастыя крышталі, tпл 81—83 °С, tкіп 284—285 °С, шчыльн. 1056 кг/м3. Сублімуе без раскладання, раствараецца ў вадзе, спірце, эфіры, хлараформе і інш. У натуральным стане ў выглядзе гліказіду ёсць у пладах ванілі; сінтэтычны ванілін атрымліваюць з гваяколу, лігніну і эўгенолу. Шырока выкарыстоўваецца ў харч., парфумернай і фармацэўтычнай прам-сці. Сумесь ваніліну з цукр. пудрай (1 : 100) наз. ванільным цукрам. с. 502
ВАНІ́ЛЬ (Vanilla), род кветкавых раслін сям. ятрышнікавых. Каля 110 відаў. Пашыраны ў тропіках. Некалькі відаў, пераважна ваніль духмяная, або пляскаталістая (V. fragrans), помпавая (V. pompona) і таіцянская (V. tahitensis), культывуюцца ў трапічных краінах для атрымання пладоў, у якіх ёсць ванілін. На Беларусі як дэкар. расліны вырошчваюцца ў аранжарэі Цэнтр. бат. саду АН Беларусі і аматарамі.
Наземныя або эпіфітныя шматгадовыя травяністыя ліяны. Сцябло доўгае, лазячае з дапамогай шматлікіх паветр. каранёў. Лісце простае, сядзячае, бліскучае. Кветкі пераважна белавата-жоўтыя або белавата-зеленаватыя, сабраныя па 15—20 у суквецці. Плод — доўгая струкападобная каробачка з шматлікім вельмі дробным насеннем. Харч., дэкар. і лек. расліны. с. 503
ВА́НІН Васіль Васілевіч (13.1.1898, г. Тамбоў, Расія — 12.5.1951), рускі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1949). Скончыў драм. студыю ў Тамбове (1920). Працаваў у т-рах Тамбова, Петраграда. У 1924—49 вядучы акцёр Т-ра імя МГСПС (з 1938 імя Массавета). У 1944—51 кіраўнік акцёрскай майстэрні Усесаюзнага дзярж. ін-та кінематаграфіі, праф. (з 1949). З 1950 гал. рэжысёр Маскоўскага т-ра імя А.Пушкіна. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, майстар пераўвасаблення. Сярод роляў: Чапаеў (аднайм. п’еса паводле аповесці Дз. Фурманава), Фаюнін («Нашэсце» Л.Лявонава), Расплюеў («Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна; і рэжысёр). З 1927 здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946, 1949. с. 503
ВАНІТАВА́ННЕ , гл. Ірвота. с. 503
ВАНКАРЭ́М , мыс на ПнЗ Чукоцкага п-ва, у Чукоцкім моры (тэр. Расійскай Федэрацыі). На Ванкарэме нас. пункт Ванкарэм. Палярная станцыя (з 1934). с. 503
ВАНКУ́ВЕР (Vancouver) Джордж (22.6.1757, г. Кінгс-Лін, Вялікабрытанія — 10.5.1798), англійскі мараплавец. Удзельнік 2-га (1772—75) і 3-га (1776— 80) плаванняў Дж.Кука. У 1791—94 здзейсніў кругасветнае плаванне з заходам у зал. Аляска. Даследаваў адкрытыя Кукам Гавайскія а-вы і Ціхаакіянскае ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі паміж п-вамі Кенай і Каліфорнія. Разам з Х.Бадэга-і-Куадра (кіраўнік ісп. экспедыцыі) адкрыў і даследаваў востраў (пазней названы імем Ванкувера) з прылеглымі астравамі і пралівы, што іх аддзяляюць, прадоўжыў даследаванне архіпелагаў Каралевы Шарлоты, Аляксандра і інш. астравоў. Яго імем названы гарады ў Канадзе і ЗША. с. 503
ВАНКУ́ВЕР (Vancouver), востраў у Ціхім ак., самы вял. каля зах. берагоў Паўн. Амерыкі, у складзе Канады. Пл. 32,2 тыс. км2. Рэльеф гарысты, выш. да 2200 м. Берагі фіёрдавыя. Клімат умераны марскі, вільготны. Хвойныя лясы. Лесанарыхтоўкі. Рыбалоўства. Здабыча вугалю і жал. руды. Нац. парк Пасіфік-Рым. Гал. горад і порт — Вікторыя. Названы ў гонар Дж.Ванкувера. с. 503
ВАНКУ́ВЕР (Vancouver), горад на ПнЗ ЗША, штат Вашынгтон; паўн. прыгарад Портленда (штат Арэгон). Засн. Ў 1824. 46,4 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 200 тыс. ж. (1990). Порт на р. Калумбія (даступны для марскіх суднаў). Каляровая металургія (выплаўка алюмінію), дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, электронная, харч. (вытв-сць пладовых і рыбных кансерваў) прам-сць. Рыбалоўства. Вулканалагічная абсерваторыя. У 1937 у Ванкуверы завяршылі пералёт праз Паўн. полюс В.П.Чкалаў, Г.П.Байдукоў і А.В.Белякоў. с. 503
ВАНКУ́ВЕР (Vancouver), горад на ПдЗ Канады, у правінцыі Брытанская Калумбія. Размешчаны на беразе зал. Барард Ціхага ак., каля граніцы з ЗША. Засн. ў 1886. Названы ў гонар англ. мараплаўца Дж.Ванкувера. 1602,5 тыс. ж. (1991). Порт на Ціхім ак. (вываз пшаніцы, лесаматэрыялаў, каляровых металаў, нафтапрадуктаў). Канцавая станцыя 2 трансканадскіх чыгунак. Буйны прамысл. і гандл.-фін. цэнтр. Лесаапр., харчасмакавая (вінакурэнне, піваварэнне), суднабуд. прам-сць, вытв-сць абсталявання для лясной і горназдабыўной прам-сці. Нафтаперапрацоўка, металаапрацоўка. Рыбалоўства. 2 ун-ты. Турызм. с. 503
ВАН МАН (45 да н.э. — 6.10.23 н.э.), старажытнакітайскі дзярж. дзеяч, імператар (9—23 н.э.). У 8 да н.э. стаў вышэйшым саноўнікам («да сы ма») імперыі Хань. Ажыццявіўшы ў снеж. 8 н.э. дварцовы пераварот, абвясціў сябе імператарам новай дынастыі Сінь. Правёў рэформы: ліквідаваў прыватную ўласнасць на зямлю, забараніў куплюпродаж зямлі і рабоў і інш. Аднак пад націскам багатых землеўладальнікаў вымушаны быў іх адмяніць. Забіты ў час нар. паўстання, якое пачалося ў краіне ў 15 н.э. с. 503
ВАННО́ЎСКІ Пётр Сямёнавіч (6.12.1822 — 29.2.1904), расійскі ваенны і дзярж. дзеяч. Ген. ад інфантэрыі (1883). З дваран Мінскай губ. Скончыў 1-ы Маскоўскі кадэцкі корпус (1840). Удзельнік задушэння рэвалюцыі ў Венгрыі (1849) і Крымскай вайны (1853— 56). З 1857 нач. афіцэрскай стралк. школы, з 1861 — Паўлаўскага кадэцкага корпуса, з 1868 — дывізіі, з 1876 камандзір 12-га армейскага корпуса. У час рус.-тур. вайны 1877—78 нач. штаба і камандзір Рушчукскага атрада. У 1881 кіраўнік спраў Ваен. мін-ва, у 1882—97 ваен. міністр. Зрабіў уклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Расіі, але недаацэньваў ролю артылерыі, што выявілася ў рус.-яп. вайне 1904—05. З 1898 чл. Дзярж. савета. У 1901—02 міністр нар. асветы.
Ю.С.Іваноў. с. 503
ВА́ННЫ лекавыя, фізіятэрапеўтычная працэдура, калі на цела ці частку цела хворага ўздзейнічаюць пэўным асяроддзем з лек. ўласцівасцямі. Гал. лек. фактары ванн: тэмпературнае, мех. і хім. ўздзеянне на арганізм. Вядомы з даўніх часоў. Выкарыстоўваюць на курортах, у водагразелячэбніцах, спец. аддзяленнях паліклінічных і бальнічных устаноў. Хваробы, пры якіх назначаюцца ванны, разнастайныя: функцыянальныя, арган., траўматычныя і інш. расстройствы і пашкоджанні арганізма. Выбар лек. асяроддзя ажыццяўляецца ўрачом; самастойна карыстаюцца ваннамі марскімі, сонечнымі (гл. ў арт. Загар, Сонцалячэнне), паветр. (гл. ў арт. Аэратэрапія), пясочнымі (выграванне ў пяску, псаматэрапія на пляжах). Асаблівае значэнне маюць ванны мінеральныя і гразевыя (пелоідныя). Для мінеральных выкарыстоўваюцца прыродныя, у т.л. субтэрмальныя і тэрмальныя, ці штучна прыгатаваныя мінеральныя воды, найчасцей сульфідныя, хларыдна-натрыевыя, ёдабромныя, радонавыя, якія могуць дадаткова насычацца газамі (вуглякіслыя, кіслародныя, азотныя, жамчужныя ванны) або араматычнымі і інш. рэчывамі (хвойныя, гарчычныя, шкіпінарныя, шалфейныя, крухмальныя ванны). Для гразевых ванн (агульных ці ў выглядзе аплікацый) выкарыстоўваюць прыродныя і штучна прыгатаваныя лек. гразі (тарфяныя, сапрапелевыя, вулканічныя, гліністыя і інш.). Вывучэннем мед. аспектаў выкарыстання ванн займаюцца бальнеалогія, кліматалогія, фізіятэрапія. с. 503
ВАНСА́Н , горад на ПнУ КНДР. Адм. ц. правінцыі Канвандо. Каля 400 тыс. ж. (1990). Порт на Японскім моры. Вузел чыгунак і аўтадарог. Машынабудаванне (у т.л. судна- і вагонабудаванне), хім., харчасмакавая (у т.л. рыбакансервавая), тэкст. прам-сць; вытв-сць будматэрыялаў. Рыбалоўная база. Паблізу Вансана буйны з-д каляровых металаў. с. 503
ВАНСЕ́ЦКІ Павел Фёдаравіч (1915, г. Краснадар, Расія — 27.3.1944), Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. З 1938 у ВМФ, служыў на Чарнаморскім флоце. З 1942 у брыгадзе марской пяхоты, удзельнік дэсантных аперацый у Новарасійску, Марыупалі, Таганрогу, Бярдзянску. Старшына 2-й стацці Вансецкі вызначыўся ў час дэсантнай аперацыі ў г. Мікалаеў (Украіна): у ноч на 26.3.1944 атрад дэсантнікаў, у складзе якога быў Вансецкі, па Паўд. Бугу высадзіўся ў тыле ворага ў порце, у няроўным баі за 2 сутак адбіў 18 контратак, нанёс вял. страты жывой сіле ворага. с. 504
ВА́НСКАЕ ЦА́РСТВА , адна з назваў стараж. дзяржавы Урарту. с. 504
ВА́НТА (Vantaa), горад у Фінляндыі, уваходзіць у агламерацыю Хельсінкі, 160,4 тыс. ж. (1993). Новае жыллёвае буд-ва. с. 504
ВА́НТАВАЯ СІСТЭ́МА , гл. Вісячая сістэма. с. 504
ВА́НТАВЫ МОСТ , мост, асноўнымі канструкцыйнымі элементамі якога з’яўляюцца ванты — гнуткія расцягнутыя стрыжні (стальныя тросы, канаты, круглы пракат). Вантавы мост звычайна мае пілон (апору), ванты, бэльку жорсткасці і праезную частку. Ванты робяць пераважна з высокатрывалай сталі, бэлькі жорсткасці і пілоны — са сталі і жалезабетону. Пралёт вантавага маста больш за 300 м (у Індыі пабудаваны вантавы мост з пралётам 457 м). с. 504
ВА́НТАВЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ , разнавіднасць вісячых канструкцый, нясучымі элементамі якіх з’яўляюцца гнуткія расцяжкі — ванты (звычайна стальныя тросы). Вантавыя канструкцыі складаюцца з вантаў і канструкцый, якія ўспрымаюць сцісканне, — бэлек, жорсткіх формаў, арак, рамаў, абалонак і інш. с. 504
ВАНТ-ГОФ (van't Hoff) Якаб Хендрык, гл. Гоф Якаб Хендрык вант. с. 504
ВАНТРАБЯ́НКА , традыцыйны бел. мясны выраб. Лакальная назва патрашанка. Адвараныя, дробна парэзаныя, пасоленыя свіныя вантробы (лёгкія, печань, сэрца, ныркі), а таксама галавізна, прыпраўленыя часнаком, перцам і інш. спецыямі, перамешваюць, кладуць у тоўстыя свіныя кішкі ці страўнік і зноў вараць або падпякаюць у печы. Потым на 1—1,5 сутак прыціскаюць гнётам. Ядуць халодную. На З Беларусі вантрабянку называюць сальцісонам. с. 504
ВАНУ́А-ЛЕ́ВУ (Vanua Levu), вулканічны востраў у Ціхім ак., у Меланезіі, у групе а-воў Фіджы. Пл. 5,5 тыс. км2. Гарысты (выш. да 1031 м); патухлыя вулканы. Акаймаваны каралавымі рыфамі. Клімат трапічны вільготны. Вільготныя трапічныя лясы, участкі саваннаў. Плантацыі цукр. трыснягу, рысу, бананаў, бавоўніку, какосавых пальмаў. Лесанарыхтоўкі. Гал. горад — Ламбаса. Адкрыты галандскім мараплаўцам А.Тасманам у 1643. с. 504
ВАНУА́ТУ (Vanuatu), Рэспубліка Вануату (англ. Republic of Vanuatu; франц. Republique de Vanuatu ), дзяржава на а-вах Новыя Гебрыды, у паўд,зах. ч. Ціхага акіяна. Пл. 14,8 тыс. км2. Нас. 165,9 тыс. чал. (1993). Сталіца — г. Віла. Падзяляецца на 11 акруг. Дзярж. мова — біслама (піджын), мясц. спрошчаны варыянт англ. мовы, афіц. мовы англ., французская. Нац. свята — Дзень незалежнасці (30 ліп.).
Дзяржаўны лад. Вануату — рэспубліка. Уваходзіць у склад Садружнасці, якую ўзначальвае Вялікабрытанія. На чале дзяржавы прэзідэнт. Заканадаўчы орган — аднапалатны парламент. Выканаўчы орган — урад на чале з прэм’ерміністрам.
Прырода. У склад дзяржавы ўваходзіць 12 значных астравоў, у т.л. Эспірыту-Санта (пл. 3,7 тыс. км2), Малекула (2 тыс. км2), Эраманга (1 тыс. км2), Эфатэ (0,9 тыс. км2), і каля 70 дробных. Рэльеф горны (выш. да 1888 м); каля 60 вулканаў, у т.л. 10 дзеючых; ёсць каралавыя астравы, акаймаваныя рыфамі. Бываюць землетрасенні. Карысныя выкапні: марганцавая руда, алмазы, золата і серабро, сера. Клімат трапічны, з гарачым і дажджлівым сезонам (ліст.—крас.), цыклонамі. Сярэднямесячная т-ра паветра 20—27 °С. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 2310 мм. Пераважае расліннасць трапічных лясоў. Мора багатае рыбай.
Насельніцтва. 94% насельніцтва — меланезійцы (каля 100 моў і дыялектаў), жывуць таксама палінезійцы, невял. групы еўрапейцаў (пераважна французы, англічане, англааўстралійцы) і інш. Паводле веравызнання 36% прэсвітэрыяне, 15% католікі, 15% англікане. Ёсць прыхільнікі мясц. культаў і інш. Сярэдняя шчыльн. нас. 11,2 чал. на 1 км2. Найб. населены в-аў Эфатэ, дзе жыве 31 тыс. чал. і знаходзіцца сталіца Вануату.
Гісторыя. Астравы заселены каля 1300 да н.э. У 1606 іх адкрыў ісп. мараплавец Педра Кірос. У 1774 архіпелаг даследаваў Дж.Кук і даў ім назву Новыя Гебрыды. З 1839 распачата каланізацыя, з 1906 сумеснае ўладанне (кандамініум) Вялікабрытаніі і Францыі. У калан. перыяд тут выраблялі гал. чынам копру (сушаная мякаць какосавага арэха). У 2-ю сусв. вайну армія ЗША выкарыстоўвала астравы (з 1942) для нападу на занятыя японцамі Новую Гвінею і Саламонавы а-вы. У выніку выступленняў насельніцтва Новых Гебрыдаў супраць іншаземнага панавання англа-франц. улады ў 1957 стварылі Кансультатыўны савет; у 1975 ён пераўтвораны ў Прадстаўнічую асамблею, якая выконвала ролю парламента. У 1978 Новыя Гебрыды абвешчаны самакіравальнай тэрыторыяй. На выбарах 1979 перамагла партыя Вануаку («Наша зямля»), якая змагалася за незалежнасць астравоў.
Незалежнасць абвешчана 30.7.1980, б. калонія названа Вануату — «краіна, якая была, ёсць і будзе». У 1982 улады Вануату забаранілі заход у парты краіны караблёў з ядз. зброяй і атамнымі энергет. ўстаноўкамі. У снеж. 1988 прэзідэнт дзяржавы Дж.Сакаману спрабаваў распусціць парламент і адхіліць ад улады ўрад прэм’ер-міністра У.Ліні. У выніку выбараў 1991 утвораны кааліцыйны ўрад на чале з прэм’ер-міністрам М.К.Корманам. Прэзідэнт краіны з сак. 1994 Ж.М.Лее. Вануату — член ААН (з 1981), Руху недалучэння (з 1983), брыт. Садружнасці, рэгіянальных арг-цый Паўднёваціхаакіянскі форум і Паўднёваціхаакіянская камісія. Дзейнічаюць партыя Вануаку, Саюз памяркоўных партый, Меланезійская прагрэс. партыя, Нац. аб’яднаная партыя.
Гаспадарка. Аснова эканомікі — сельская гаспадарка (трапічнае плантацыйнае земляробства на вузкіх палосах зямлі на ўзбярэжжы) і турызм. Вырошчваюць какосавую пальму (копра, пальмавы алей), какаву, каву, хлебнае дрэва, ямс, таро, бананы, цукр. трыснёг, маніёк, агародніну. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, коз, авечак. Птушкагадоўля. Развіваецца рыбалоўства. Прам-сць развіта слаба. Здабыча марганцавай руды (в-аў Эфатэ), алмазаў, золата і серабра (а-вы Малекула і Эспірыту-Санта). Нарыхтоўка драўніны каштоўных парод. Працуюць невял. кансервавыя, рыбаперапр. і тэкст. прадпрыемствы. Штогод краіну наведваюць каля 30—40 тыс. турыстаў пераважна з Аўстраліі, Новай Зеландыі, Японіі. Транспарт аўтамабільны (даўж. аўтадарог 900 км), марскі (125 разнастайных, пераважна невял. суднаў), авіяцыйны (31 аэрадром). Экспартуецца (на суму каля 16—24 млн. долараў ЗША штогод) копра, какава, мяса замарожанае і кансерваванае, рыба, драўніна, марганцавая руда і інш. Імпарт (на 60—80 млн. долараў ЗША штогод) — машыны і трансп. сродкі, харч. тавары, вырабы цяжкай прам-сці, матэрыялы і паліва, хімікаты і інш. Гал. гандл. партнёры — Аўстралія, Японія, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Францыя і інш. Грашовая адзінка — вату.
Літ.: Рубцов Б. Вануату: Десять лет независимости // Мировая экономика и междунар. отношения. 1990. № 7.
Ф.С.Фешчанка (прырода, гаспадарка),
У.Я.Калаткоў (гісторыя). с. 504
ВАНЦЭ́ВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 1.12.1955, г. Луцк, Валынскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1992), праф. (1994). Чл. Нью-Йоркскай АН (1995). Скончыў БПІ (1977). З 1977 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па тэорыі і праектаванні схем прывада і сістэм размеркавання магутнасці паміж вядучымі мастамі і коламі шматпрывадных транспартна-цягавых машын.
Тв.: Дифференциалы колесных машин. М., 1987 (разам з А.Ф.Андрэевым, А.Х.Лефаравым); Энергонагруженность и надежность дифференциальных механизмов транспортнотяговых машин. Мн., 1991 (у сааўт.). с. 505
ВАНЦЭ́ВІЧУС , Ванцявічус (Vancevičius) Генрыкас (н. 2.1.1924, г. Каўнас, Літва), літоўскі рэжысёр, акцёр. Нар. арт. СССР (1978). Скончыў студыю Каўнаскага драм. т-ра (1948), Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1953). З 1953 гал. рэжысёр Каўнаскага, з 1966 Літоўскага акад. т-ра драмы (Вільнюс). Сярод пастановак: «Геркус Мантас» (1957) і «Цырк» (1976) Ю.Грушаса, «Міндаўгас» (1969), «Сабор» (1971) і «Мажвідас» (1978; і выканаў ролю Мілкуса) Ю.Марцінкявічуса, «Антоній і Клеапатра» (1968) і «Віндзорскія свавольніцы» (1977) У.Шэкспіра, «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага (1984), «Дачнікі» М.Горкага (1986). с. 505
ВАНЦЯ́Н Вачаган Унанавіч (14.5.1913, с. Зак Ахалкалакскага р-на, Грузія — 1.8.1944), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Камандзір кулямётнага разліку сяржант Ванцян вызначыўся 23.6.1944 у час прарыву варожай абароны каля г.п. Шуміліна Віцебскай вобл.: знішчыў 3 кулямётныя пункты, адбіў 2 контратакі ворага, падбіў танк. Загінуў у баі каля р. Мемеле (Літва). с. 505
ВАН ЧУН , Чжунжэнь (27, Шан'юй, прав. Чжэцзян, Кітай — 104), кітайскі філосаф. Аўтар шэрагу філас. трактатаў, з якіх захавалася кн. «Крытычныя разважанні» («Лунь хэн»). Усё існае, паводле Ван Чуна, утворана з матэрыяльнай субстанцыі — «першаснага эфіру» (юань цы), а адрозненні паміж рознымі рэчамі паходзяць ад розніцы ў ступені яго згушчэння; з гэтага «першаснага эфіру» складаецца і чалавек. Лічыў, што свядомасць ёсць прадукт жыццядзейнасці цела і знікае разам са смерцю істоты. Сцвярджаў ідэю спантаннасці і неўсвядомленасці натуральнага парадку рэчаў, што вяло яго да натуралістычнага фаталізму — прызнання поўнай абумоўленасці чалавечага існавання прыроднымі фактарамі. Гісторыю чалавечага грамадства трактаваў як змену панавання культуры (вэнь) і прыроднай асновы, а ўсе сац. ўзрушэнні абгрунтоўваў непазбежнымі стыхійнымі бедствамі. с. 505
ВАНШЭ́НКІН Канстанцін Якаўлевіч (н. 17.12.1925, Масква), рускі паэт. Скончыў Літаратурны ін-т імя Горкага (1953). Першая кніга «Песня пра вартавых» (1951). Любоў да чалавека і прыроды, успаміны пра Айч. вайну, абавязак перад сваім часам у зб-ках «Партрэт сябра» (1955), «Вокны» (1962), «Павароты святла» (1965), «Дотык» (1972), «Характар» (1973), «Познія яблыкі» (1980), «Галінка» (1981) і інш., паэме «Жыццё чалавека» (1980; Дзярж. прэмія СССР 1985). Аповесці і апавяданні ў кн. «Вялікія пажары», «Армейскае юнацтва» (абедзве 1964). Аўтар кнігі ўспамінаў, літ. нарысаў «Накіды да рамана» (1973), «Твары і галасы» (1978); тэкстаў папулярных песень «Я люблю цябе, жыццё», «Як праводзяць параходы» і інш.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1983—84.
Літ.: Михайлов А. Константин Ваншенкин. М., 1979. с. 505
ВАНЬКО́ВІЧ Валенцій Мельхіёравіч (12.5.1800, в. Калюжыца Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 12.5.1842), бел. жывапісец; прадстаўнік рамантызму. З роду Ваньковічаў, пляменнік паэта А.Гарэцкага. Вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1811), на ф-це вольных навук Полацкай акадэміі (1813—17), у Віленскім ун-це ў Я.Дамеля і Я.Рустэма (1818—24), Пецярбургскай АМ (1825— 28). За малюнкі з натуры адзначаны 2-м (1825) і 1-м (1826) сярэбранымі медалямі, за твор «Подзвіг маладога кіяўляніна...» (1827) — залатым медалём і правам вучыцца за мяжой за кошт акадэміі. Найб. вядомы як партрэтыст: партрэты Адама Міцкевіча («Міцкевіч на скале Аюдаг», 1828), Э.Ромера, Ю.Корсака, А.Адынца, М.Шыманоўскай, А.Пушкіна, К.Ліпінскага, В.Жукоўскага і інш. З 1829 жыў у Мінску, меў майстэрню ў Вял. Сляпянцы і Мінску (разам з Ч.Манюшкам). Тут стварыў партрэты бацькі, сястры С.Гарноўскай, Д.Манюшкі, жонкі з дзецьмі (мініяцюры), А.Гарэцкага, В.Пуслоўскага і членаў яго сям’і, С. і К.Пясецкіх, К. і А.Тавянскіх і інш. Пад уплывам Тавянскага захапіўся тэорыяй містыцызму, асобай Напалеона, біблейскімі сюжэтамі: «Маці Божая Вастрабрамская», «Мадонна з Ісусам Хрыстом і Іаанам Хрысціцелем», «Напалеон каля вогнішча» (1834). У канцы 1830-х г. пакінуў Мінск; працаваў у Дрэздэне, Берліне, Мюнхене; з 1841 у Парыжы, жыў у сям’і Міцкевічаў. Напісаў манум. палотны «Апафеоз Напалеона», «Напалеон плача над картай Еўропы», абразы «Евангеліст Іаан», «Святая Клара». Твораў Ваньковіча захавалася вельмі мала. Яны знаходзяцца пераважна ў Англіі, Францыі, Італіі, Польшчы, Літве, Расіі.
Літ.: Дробаў Л.Н. Беларускія мастакі XIX стагоддзя. Мн., 1971; Яго ж. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974; Паньшына І. Ісціна вымалёўваецца: Валенцій Ваньковіч: Новыя факты біяграфіі // Мастацтва. 1994. № 1; Сіесhanowka Z. Malarz sprawy Walenty Wańkowicz: (Źyciorys) // Pamiętnik literacki. 1948. R. 38.
І.М.Паньшына. с. 505
ВАНЬКО́ВІЧ (Wańkowicz) Мельхіёр (10.1.1892, в. Калюжыца Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 10.9.1974), польскі празаік і публіцыст. З роду Ваньковічаў. Скончыў Варшаўскі ун-т (1922). Аўтар брашуры «Чаму польскі салдат уваходзіць у Літву і Беларусь» (1919). На ўспамінах аб дзіцячых гадах заснавана аповесць «Шчанюковы гады» (1934). Пасля наведання СССР выдаў кнігу рэпартажаў «Анер’еная рэвалюцыя» (1934). З 1949 жыў у ЗША, у 1958 вярнуўся ў Варшаву. Аўтар гіст. аповесці з часоў грамадз. вайны «Шпіталь у Ціхінічах» (2-е выд., 1935), рамана «Зелле на кратэры» (1957), аповесці «Вестэрплятэ» (1959), нарысаў і рэпартажаў «Монтэ Касіна» (1957), «Ад Стоўбцаў да Каіра» (1969), успамінаў «Туды і сюды» (1961) і інш.
А.П.Грыцкевіч. с. 506
ВАНЬКО́ВІЧ Ян (Ян Эдвард) Валенцьевіч (23.10.1834, маёнтак Слянянка, цяпер у межах г. Мінска — 2.8.1899), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 на Беларусі. З роду Ваньковічаў. Сын В.М.Ваньковіча. Скончыў лясны ін-т у Пецярбургу (1856). Прыхільнік «чырвоных». З 1861 чл. Гродзенскай рэв.-дэмакр. арг-цыі. У час паўстання пад псеўд. Ляліва змагаўся ў атрадах на Падляшшы, быў паранены. У маі 1863 узначаліў Брэсцкі паўстанцкі атрад і з Кобрынскім атрадам Р.Траўгута зрабіў рэйд на Піншчыну. У ліп. 1863 выехаў у Польшчу, працаваў у паўстанцкай арг-цыі ў Галіцыі. У сак. 1864 арыштаваны аўстр. ўладамі. Пасля жыў у Парыжы, Кракаве.
Г.В.Кісялёў, Я.Я.Янушкевіч. с. 506
ВАНЬКО́ВІЧЫ , дзяржаўныя дзеячы ВКЛ, род герба «Ліс». Вядомы з 1499. Напачатку праваслаўныя, з пач. 17 ст. католікі. У 19—20 ст. валодалі маёнткамі Калюжыца (Бярэзінскі р-н), Волма (Дзяржынскі р-н), Дзевялтова і інш. Найб. вядомыя:
Юхна, дваранін каралеўскі (1-я пал. 16 ст.); Пётр, падкаморы віленскі; Адам, староста краснасельскі, дэпутат Гал. літ. трыбунала (1639); Уладзіслаў, войскі, суддзя земскі мінскі, дэпутат Гал. літ. трыбунала (1684, 1688); Тэадор Антоній, стольнік і падстароста судовы мінскі, староста падусвяцкі, кашталян мінскі, дэпутат Гал. літ. трыбунала (1682, 1686, 1691, 1701, 1709); Уладзіслаў Тадэвуш, мечнік мінскі, староста рушоўскі, сеймавы пасол, дэпутат Гал. літ. трыбунала (1711, 1717, 1722, 1726); Матэвуш, суддзя земскі мінскі (1778); Юзаф, пісар гродскі мінскі (1788), прадвадзіцель дваранства Мінскага пав. (1795—1800, 1802—08); Станіслаў, барысаўскі павятовы прадвадзіцель дваранства (1797—1802); Антон, ігуменскі павятовы прадвадзіцель дваранства (1805—08); Апалінарый, мінскі павятовы прадвадзіцель дваранства (1814—17); Валенцій Мельхіёравіч, гл. Ваньковіч В.М.; Ян Валенцьевіч, гл. Ваньковіч Я.В.; Мельхіёр, гл. Ваньковіч М.
А.П.Грыцкевіч. с. 506
ВАН ЭЙК (van Eyck) Ян, гл. Эйк Ян ван. с. 506
ВА́ПЛЕР (Веплер) Андрэй, музыкант, капельмайстар і кампазітар 18 ст. Каля 1736 паступіў на службу ў прыдворную капэлу кн. М.К.Радзівіла Рыбанькі ў Нясвіжы, у 1740—50-я г. працаваў у аркестры кн. Г.Ф.Радзівіла ў Слуцку. Выязджаў з аркестрам у Белае (цяпер Бяла-Падляска, Польшча) і Нясвіж.
Г.Г.Барышаў. с. 506
ВА́ПНА , вяжучае рэчыва, якое атрымліваюць абпальваннем вапняку, мелу і інш. вапнава-магнезіяльных горных парод. Адрозніваюць вапну паветраную (цвярдзее толькі на паветры ) і гідраўлічную (цвярдзее і ў вадзе). Паветраная вапна мае ў асн. аксіды кальцыю і магнію, гідраўлічная — дадаткова сілікаты, алюмінаты і фераты кальцыю. Паветраную вапну падзяляюць на нягашаную (кіпелку, гл. Кальцыю аксід) і гашаную (пушонку, гл. Кальцыю гідраксід). Выкарыстоўваецца ў буд-ве, вытв-сці сілікатнай цэглы, для ачысткі цукровабурачнага соку, вапнавання глебы і інш. с. 506
ВА́ПНАВАЕ МАЛАКО́ , гл. ў арт. Кальцыю гідраксід. с. 506
ВА́ПНАВАННЕ ГЛЕ́БЫ , унясенне ў глебу вапнавых угнаенняў; спосаб хім. меліярацыі кіслых глеб. Шырока выкарыстоўваецца для пазбаўлення ад залішняй кіслотнасці на падзолістых, балотных, шэрых лясных глебах, чырваназёмах і ападзоленых чарназёмах. Звычайна іх вапнуюць праз 5—6 гадоў, 1 раз у ратацыю севазвароту летам або восенню. Нормы ўнясення вапнавых угнаенняў залежаць ад кіслотнасці глебы, яе грануламетрычнага саставу, асаблівасцей культуры (напр., лубін дрэнна пераносіць вапнаванне глебы). На тарфяных глебах дозы ўнясення вапны павялічваюцца ў 1,5 раза. На Беларусі каля 85% ворных зямель патрабуюць вапнавання. Дозы вапнавых угнаенняў устанаўліваюцца па спец. картаграмах кіслотнасці глеб.
Пры аднолькавай ступені кіслотнасці на пясчаных глебах на 1 га ўносіцца 2 т, на гліністых — да 9 т вапнавых матэрыялаў. З агароднінных культур вапнаванне эфектыўнае для буракоў, капусты, часнаку, салаты, шпінату і сельдэрэю, морквы, агуркоў, фасолі, рэпы, цвятной капусты і бручкі; менш эфектыўнае вапнаванне для радыскі, рэдзькі, кабачкоў і памідораў. с. 506
ВА́ПНАВАЯ ВАДА́ , гл. ў арт. Кальцыю гідраксід. с. 507
ВА́ПНАВЫ ТУФ , гл. Траверцін. с. 507
ВА́ПНАВЫ ШПАТ , гл. Кальцыт. с. 507
ВА́ПНАВЫЯ ЎГНАЕ́ННІ , угнаенні, асн. кампанент якіх вапна. У якасці вапнавых угнаенняў выкарыстоўваюць цвёрдыя і мяккія прыродныя вапнавыя пароды, прадукты іх перапрацоўкі і прамысл. адходы, што маюць вапну. Цвёрдыя пароды (вапняк, мел і інш.) перад унясеннем у глебу здрабняюцца ці абпальваюцца, мяккія пароды (напр., туфы) не патрабуюць драбнення, яны больш эфектыўныя і дзейнічаюць хутчэй за цвёрдыя. Гал. з вапнавых угнаенняў: вапнавая мука (вапняк), даламітавая мука (даламіт), вапнавы туф, мергель, гашаная вапна, вапнавы торф ці тарфатуф. Найб. эфектыўныя прамысл. адходы: мартэнаўскія, доменныя, электраплавільныя шлакі; дэфекат (адходы цукр. вытв-сці); сланцавы, каменнавугальны, тарфяны попел. Выкарыстоўваюць для паніжэння кіслотнасці глеб (гл. Вапнаванне глебы). с. 507
ВА́ПНАЎКА (Gypsophila), род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. Больш за 120 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Аўстраліі (1 від). На Беларусі 7 відаў: 2 дзікарослыя — вапнаўка мяцёлчатая (G. paniculata), расце па дарогах і чыгунках, на ўзлесках хваёвых лясоў і дзюнах, вырошчваецца ў культуры, і вапнаўка пучкаватая (G. fastigiata), расце ў сухіх і светлых хваёвых барах, на ўзлесках, мелавых агаленнях і ўздоўж дарог; 2 занесеныя — вапнаўка пранізаналістая (G. perfoliata) і вапнаўка чорнакаранялістая (G. scorzonerifolia), растуць па чыгунках, на сметніках; 3 інтрадукаваныя — вапнаўка зграбная (G. elegans), вапнаўка найвышэйшая (G. altissima) і вапнаўка ціхаакіянская (G. pacifica), растуць у кветніках, садах, часам як здзічэлыя на газонах.
Шмат- і аднагаловыя травяністыя расліны, радзей паўкусты з прамастойным, узыходным і распасцёртым, пераважна моцна разгалінаваным (ёсць шарападобныя, т.зв. «перакаціполе», і падушкападобныя формы) сцяблом. Лісце дробнае, суцэльнае, сядзячае, ад лінейна-ланцэтнага да ланцэтна-яйцападобнага. Кветкі дробныя, белыя, лілова-чырвоныя ці ружовыя, у складаных мяцёлчатых і шчыткападобных суквеццях. Плод — аднагнездавая каробачка. Дэкар., тэхн., лек. і меданосныя расліны.
М.П.Млынарчык. с. 507
ВАПНЯ́К , асадкавая горная парода, складзеная з карбанатаў кальцыю (кальцыт, радзей араганіт). Мае прымесі даламіту, гліністых і пясчаных часцінак і інш. Нярэдка ўключае рэшткі вапняковых шкілетаў выкапнёвых арганізмаў. Колер белы, шэры з рознымі адценнямі. Шчыльн. 2700—2900 кг/м3.
Паводле паходжання вапнякі бываюць: арганагенныя — з ракавін (ракушачнікі) або з калоній каралаў, імшанак, водарасцяў; арганагенна-абломкавыя (дэтрытусавыя) — з абломкаў арган. рэшткаў; абломкавыя — з абкатаных карбанатных абломкаў; хемагенныя; перакрышталізаваныя. Вапняк звязаны паступовымі пераходамі з даламітамі, глінамі, пясчанікамі і інш.; пры метамарфізме пераходзіць у мармур. Большасць вапнякоў марскога паходжання, аднак ёсць і вапнякі прэснаводных азёраў, засоленых поймаў, мінер. крыніц (вапнавыя туфы і інш ). Пласты дасягаюць магутнасці ў сотні і тысячы метраў. Здольныя да ўзнікнення з’яў карсту.
На Беларусі вапняк найб. пашыраны ў адкладах дэвону, ардовіку, сілуру, верхняга мелу, трапляецца таксама ў кам.-вуг., пермскай і юрскай сістэмах. Выкарыстоўваецца ў прам-сці (флюсы, выраб фарбаў, шкла, гумы, пластмасаў, лекаў, мыла і інш.), сельскай гаспадарцы (вапнаванне глебы), буд-ве (вапна, цэмент) і архітэктуры, харч. прам-сці (вытв-сць цукру) і інш. с. 507
ВАПЦА́РАЎ Нікола Іонкаў (7.12.1909, г. Банска, Балгарыя — 23.7.1942), балгарскі паэт. Скончыў марское тэхн. вучылішча (1932). У 2-ю сусв. вайну ўдзельнік антыфаш. руху ў Балгарыі, расстраляны гітлераўцамі. Друкаваўся з 1926. Працягваў традыцыі балг. рэв. паэзіі (Х.Боцеў, Х.Смірненскі), выступіў як паэт-наватар. У зб. «Песні матора» (1940) адлюстраваў сац. зрухі часу, атмасферу завода, рух машын, працоўныя будні, веру ў светлую будучыню. Цыкл «Песні пра адну краіну» прысвечаны антыфаш. барацьбе ў Іспаніі. На бел. мову яго вершы перакладалі А.Астрэйка, Н.Гілевіч і інш.
Тв.: Бел. пер. — Песня пра чалавека. Мн., 1982; Рус. пер. — Избранное. М., 1984
Г.Я.Адамовіч. с. 507
ВАР (Var), рудны раён у дэпартаменце Вар, Францыя. Уключае больш за 10 радовішчаў баксітаў асадкавага тыпу. Адкрыты ў 1879. Паклады баксітаў шырока развіты на тэр. паміж масівамі Цэнтральны Мор і Эстэрэль, падсцілаюцца вапнякамі і даламітамі сярэдняй — верхняй юры і ніжняга мелу. Асн. мінералы: бёміт, каалініт, гематыт. с. 507
ВАР Публій Квінтылій (Publius Quintilius Varus; каля 53 да н. э. — 9 н. э.), старажытнарымскі палкаводзец. Быў консулам (13 да н. э.), правіцелем Сірыі (6—4 да н.э.) і Германіі (6—9 н. э.). У час задушэння паўстання герм. плямён пад кіраўніцтвам Армінія Вар на чале з рым. легіёнаў трапіў у акружэнне ў Тэўтабургскім лесе. У выніку чатырохдзённай бітвы яго войска было знішчана, Вар скончыў самагубствам. с. 507
ВАРАБ’Ё́Ў Анатоль Міхайлавіч (н. 10.1.1942, в. Люшнева Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.), бел. дзеяч самадзейнага мастацтва, балетмайстар. Засл. работнік культ. Беларусі (1975). Нар. арт. Беларусі (1987). Працаваў у розных творчых калектывах. З 1967 кіраўнік Брэсцкага нар. ансамбля танца «Радасць». Ажыццявіў шэраг харэаграфічных пастановак з выкарыстаннем бел. танц. фальклору («Палескае вяселле», «Радасць працы», «Свята на Палессі», «Дажынкі», «Валёнкі», «Сувенір» і інш.), падрыхтаваў больш за 20 канцэртных праграм. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978.
П.А.Жмайлік. с. 507
ВАРАБ’Ё́Ў Аркадзь Мікітавіч (н. 3.10.1924, с. Мардова Тамбоўскай вобл., Расія), расійскі спартсмен і трэнер (цяжкая атлетыка). Засл. майстар спорту СССР (1952), засл. трэнер СССР (1964). Д-р мед. н. (1970), праф. (1972). Скончыў Свярдлоўскі мед. ін-т (1957). Алімпійскі чэмпіён у паўцяжкай вазе (1956, 1960), неаднаразовы чэмпіён свету, Еўропы і СССР у 1950—59, рэкардсмен свету ў 1950—61. с. 507
ВАРАБ’Ё́Ў Віктар Яфімавіч (н. 7.12.1955, г. Лягніца, Польшча), бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1975). Скончыў Гомельскі ун-т (1979). Чэмпіён свету і Еўропы (1975), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету і Еўропы (1977) на дыстанцыі 500 м. Чэмпіён СССР на дыстанцыях 500 м (1975), 1000 м (1976), Спартакіяды народаў СССР на дыстанцыі 500 м (1975). Неаднаразовы пераможца і прызёр міжнар. спаборніцтваў. Усе поспехі дасягнуты на байдарцы-двойцы разам з М.Астапковічам. с. 507
ВАРАБ’Ё́Ў Іван Аляксеевіч (н. 26.8.1921, в. Гарбачова Тульскай вобл., Расія), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Палкоўнік (1956). Скончыў Тамбоўскую ваен.-авіяц. школу пілотаў (1941), Ваен.-паветр. акадэмію (1952). У Чырв. Арміі з 1940. На фронце са жн. 1942. Камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Здзейсніў каля 400 баявых вылетаў. Удзельнік Сталінградскай бітвы, вызвалення Беларусі (Орша, Віцебск, Барысаў, Мінск, Баранавічы), Украіны, Літвы, баёў ва Усх. Прусіі. с. 508
ВАРАБ'Ё́Ў Леанід Андрэевіч (н. 22.10.1941, Ташкент), бел. вучоны эканаміст. Д-р эканам. н. (1989), праф. (1991). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1966). У 1973—85 у Бел. канструктарска-тэхнал. ін-це гар. гаспадаркі. З 1991 выкладае ў Бел. агр. тэхн. ун-це, з 1995 і ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы ўдасканалення метадалогіі і тэхналогіі кіравання ў невытворчай сферы і аграпрамысл. комплексе. Аўтар прац «Аўтаматызацыя і дыспетчарызацыя ў гарадской гаспадарцы» (1981), «Аўтаматызаванае дыспетчарскае кіраванне жыллёвым фондам» (1983), «Асновы кіравання вытворчасцю» (1996) і інш. с. 508
ВАРАБ’Ё́Ў Максім Нічыпаравіч (6.8.1787, г. Пскоў, Расія — 29.8.1855), рускі жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1798—1809) і выкладаў у ёй (праф. з 1823). У складзе рус. арміі быў у Германіі і Францыі (1813—14), вандраваў па Б. Усходзе (1820—21), па Балканах (1828) і Італіі (1844—45). Некаторыя карціны пісаў па пуцявых замалёўках. Выканаў шэраг відаў Пецярбурга і Масквы. Дакладнасць арх. перспектывы спалучаў з узнёсла-эмацыянальным успрыманнем прыроды, выкарыстаннем разнастайных эфектаў асвятлення («Від на Маскоўскі Крэмль», 1815, «Восеньская ноч у Пецярбургу», «Узбярэжжа Нявы са сфінксамі каля Акадэміі мастацтваў», абедзве 1835, «Алея ў Альбана», 1845, і інш.). У яго пейзажах упершыню ў рус. мастацтве з’явіліся рысы рамант. бачання вобраза. с. 508
ВАРАБ’Ё́Ў Мікалай Іванавіч (н. 17.8.1935, в. Глубокае Варонежскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне хіміі. Д-р тэхн. н. (1978), праф. (1984). Засл. дз. нав. Беларусі (1992). Скончыў Ленінградскі тэхнал. ін-т (1959). З 1967 у Бел. тэхнал. ун-це, з 1984 прарэктар. У 1978—84 дырэктар Бел. філіяла Усесаюзнага н.-д. і праектнага ін-та галургіі. Навук. працы па хіміі і тэхналогіі мінер. угнаенняў і новых матэрыялаў на аснове неарган. соляў і аксідаў.
Тв.: Очистка сточных вод и утилизация фторфосфатных шламов производств фосфорных удобрений. М., 1987 (у сааўт.); Атлас инфракрасных спектров фосфатов; Двойные конденсированные фосфаты. Мн., 1993 (у сааўт.). с. 508
ВАРАБ’Ё́Ў Уладзімір Пятровіч (27.6.1876, Адэса — 31.10.1937), савецкі анатам; адзін з заснавальнікаў функцыян. анатоміі, стэрэамарфалогіі. Акад. АН Украіны (1934). Скончыў Харкаўскі ун-т (1903). З 1917 працаваў у ім (з 1921 мед. ін-т), адначасова з 1921 навук. кіраўнік Укр. ін-та эксперым. медыцыны. Склаў карту вегетатыўных нерв. вузлоў і спляценняў унутр. органаў «Атлас анатоміі чалавека» (т. 1—5, 1938—42). Вызначыў новыя законы структурнай арганізацыі нерв. сістэмы, значэнне пагранічнай макра-мікраскапічанай вобласці бачання і распрацаваў методыку яе даследавання, развіў вучэнне пра цэласнасць арганізма і ўздзеянні функцыі і працы на марфагенез. Разам з Б.І.Збарскім распрацаваў эфектыўны метад бальзаміравання і бальзаміраваў цела У.І.Леніна (1924). Прэмія імя Леніна 1927. с. 508
ВАРАБ’Ё́Ў Яўген Захаравіч (12.12.1910, Рыга — 31.8.1990), рускі пісьменнік. Скончыў Ленінградскі ін-т журналістыкі. Аўтар раманаў «Вышыня» (1952, пра будаўнікоў з-да на Паўд. Урале), «Зямля, да запатрабавання» (1970, пра лёс сав. разведчыка Л.Маневіча), «Ахвота да перамены месцаў» (1979, пра новабудоўлі на Ангары), аповесцяў «Капля крыві» (1960), «Форма адзення зімовая» (1965), «Дах над галавой» (1974), «Стары і яго вучні» (1981) і інш. Тэме Вял. Айч. вайны прысвяціў зб-кі аповесцяў і апавяданняў «Гонар пяхоты» (1946), «Учора была вайна» (1975), «Па старой Смаленскай дарозе» (1979) і інш.
Тв.: Избр. произв. Т. 1—2. М., 1983. с. 508
«ВАРА́Г» , расійскі браняпалубны крэйсер 1-й Ціхаакіянскай эскадры, які вызначыўся на пач. рус.-японскай вайны 1904—05. Пабудаваны ў 1899 у Філадэльфіі (ЗША), дзейнічаў з 1901. Блакіраваны ў нейтральным карэйскім порце Чэмульпо (Інчхон), «Вараг» (камандзір — капітан 1-га рангу У.Ф.Руднеў) разам з кананерскай лодкай «Карэец» 9.2.1904 спрабаваў прарвацца ў Порт-Артур; у баі з эскадрай яп. контрадмірала С.Урыу (6 крэйсераў, 8 мінаносцаў) патапіў мінаносец і пашкодзіў 2 крэйсеры. Затоплены экіпажам (з 570 маракоў загінулі 34 і паранены 188). У 1905 падняты і залічаны ў яп. флот як «Соя». У 1916 выкуплены рас. урадам і ўключаны ў склад Флатыліі Паўн. Ледавітага ак. У 1918 патануў у Ірландскім м. Імем «Вараг» ў 1965 названы ракетны крэйсер сав. Ціхаакіянскага флоту.
Літ.: Мельников Р.М. Крейсер «Варяг». 2 изд. Л., 1983. с. 508
ВАРА́ГІ (познагрэч. Barangoi ад стараж.-сканд. vaeringjar нарманскія воіны, якія служылі ў візант. імператараў), 1) у Візантыі любы наёмны воін. 2) Назва скандынаваў (продкаў датчан, нарвежцаў і шведаў) ва Усх. Еўропе ў 2-й пал. 9 — 1-й пал. 11 ст. У час сваёй экспансіі ў Еўропе ў эпоху вікінгаў (793— 1066) датчане і нарвежцы рабілі марскія паходы гал. чынам у Зах. Еўропу (гл. Нарманы), шведы — пераважна ва Усходнюю. Апошнія гандлявалі, рухаючыся па водным шляху «з варагаў у грэкі» (праходзіў праз Беларусь), і па Волзе — да булгараў, хазараў і закаспійскіх народаў; абкладалі данінай і часткова захоплівалі слабаразвітыя вобласці Балт. рэгіёна; асн. сферамі іх дзейнасці на Русі паступова сталі гандаль і служба ў дружынах князёў. Варажскія паселішчы на землях усх. славян былі разрозненыя і адзінкавыя, а самі варагі хутка асіміляваліся. Ад факта знаходжання варагаў на Русі паходзіць т. зв. нарманская тэорыя. У «Аповесці мінулых гадоў» пад 859 згадваюцца крывічы, якія плацілі даніну варагам. У 862 крывічы разам з інш. плямёнамі прагналі варагаў за мора, адкуль яны прыйшлі. Аднак потым чудзь, наўгародскія славяне і крывічы запрасілі да сябе варажскіх князёў. Летапіс паведамляе, што Полацк заснавалі крывічы, а варагі ў ім прышлыя. Пра кантакты стараж. насельніцтва Беларусі з варагамі сведчаць таксама археал. матэрыялы (знаходкі сканцэнтраваны пераважна ўздоўж Зах. Дзвіны і Дняпра, а таксама на Гродзеншчыне).
Літ.: Славяне и скандинавы: Пер. с нем. М., 1986; Ловмяньский Х. Русь и норманы: Пер. с пол. М., 1985.
У.Я.Калаткоў. с. 508
ВАРАЖБА́ , магічныя спосабы і дзеянні, што нібыта прадказвалі будучыню і расказвалі пра былое. Узнікла ў першабытным грамадстве разам з раннімі формамі рэлігіі — верай у звышнатуральныя сілы, добрых і злых духаў, у лёс. Яшчэ стараж. земляробы прадказвалі надвор’е па зорках і сонцы; вавіланяне, этрускі, рымляне варажылі па печані ахвярнай жывёлы. У многіх народаў вядома варажба на касцях, бобе, арэхах, кававай гушчы, а таксама па лініях далоні, па картах і інш. Калі ў варажбе па прыкметах ёсць пэўнае рацыянальнае зерне (прыродныя назіранні), дык іншыя яе віды грунтуюцца на ўяўным знешнім падабенстве або процілегласці (напр., бачыць у сне ягады — слёзы, чыстую ваду — радасць, мутную ваду — смутак). Беларусы найчасцей варажылі на Каляды, на багатую куццю перад Новым годам. Варажба павінна была прадвызначыць надыходзячы год: з-пад каляднага абруса сена паказвала на даўжыню будучага лёну; перавага пэўнага віду зерня ў трыбуху заколатага парсюка — якое збожжа найбольш уродзіць. Дзяўчаты варажылі пра замужжа (упоцемку ў хляве зловіць баранчыка — выйдзе замуж; з якога боку пачуе брэх сабакі — там яе нарачоны і інш.). Гл. таксама Магія. с. 509
ВАРА́ЖСКАЕ ЗЛЕДЗЯНЕ́ННЕ , адно з самых стараж. зледзяненняў у Еўропе. Вылучана Л.М.Вазнечуком у 1961—65 як зледзяненне, якое ўкрывала амаль усю Паўн. Еўропу. Атаясамлівалася з першым з 2 міндэльскіх зледзяненняў, з 1971 — з нараўскім зледзяненнем. З 1990-х г. з варажскім зледзяненнем звязваюць варажскі гарызонт эаплейстацэну, які адпавядае скандынаўскаму зледзяненню. На тэр. Беларусі азёрныя і рачныя адклады варажскага зледзянення (алеўрыты, супескі, пяскі з рэшткамі арктабарэальных раслін) найб. пашыраны на Палессі. У час варажскага зледзянення адбылася змена палеамагнітных эпох: адмоўна намагнічаныя пароды эпохі Матуяма змяніліся дадатна намагнічанымі пародамі сучаснай эпохі Брунас каля 730 тыс. г. назад (гл. Палеамагнетызм).
А. Ф. Санько. с. 509
ВАРА́ЖСКАЕ МО́РА , адна з былых назваў Балтыйскага мора. Паходжанне назвы звязана з дзейнасцю стараж. скандынаваў, гал. чынам продкаў шведаў, якія жылі на берагах Балтыкі і ў 9—11 ст. рабілі марскія паходы ва Усх. Еўропу (гл. Варагі). Згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў», як «Бахр-Варанк» у працах араб. аўтараў Біруні (пач. 11 ст.), Шыразі (пач. 14 ст.), Хаджы-Хальфы (17 ст.). У рус. мове выкарыстоўвалася да 18 ст. с. 509
ВАРА́ЖСКІ ЗАЛІ́Ў , гл. Варангер-фіёрд. с. 509
ВАРАЖЦО́Ў Мікалай Мікалаевіч (28.4.1881, г. Іркуцк, Расія — 9.8.1941), савецкі хімік-арганік, адзін з арганізатараў анілафарбавальнай прам-сці. Скончыў Харкаўскі тэхнал. ін-т (1904). У 1904—18 выкладаў у розных ун-тах Расіі (праф. з 1917). З 1916 арганізатар і кіраўнік лабараторыі «Рускафарба», з 1924 у Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це. Навук. працы па хіміі фарбавальнікаў, іх будове, здольнасці афарбоўваць прыродныя валокны. Аўтар манаграфіі «Асновы сінтэзу прамежкавых прадуктаў і фарбавальнікаў» (1934). Дзярж. прэмія СССР 1952. с. 509
ВАРАКО́МСКІ (Warakomski) Адам, польскі пісьменнік 1-й пал. 18 ст. Жыў на Віцебшчыне. Аўтар паэмы «Гісторыя пра блаславёных мучанікаў» (1738, рукапіс захоўваецца ў архіве С.-Пецярбургскага аддзялення Ін-та гісторыі Рас. АН) пра знаходжанне ў Полацку Пятра І, яго расправу з уніяцкім духавенствам; Пятра І у ёй параўноўваў з біблейскім царом Давідам. У мове твора сустракаюцца беларусізмы.
А.В.Мальдзіс. с. 509
ВАРА́КСІН Уладзімір Мікалаевіч (5.7.1901, г. Омск, Расія — 2.1.1980), бел. архітэктар, педагог. Засл. Будаўнік Беларусі (1967). Скончыў Ленінградскі ін-т інжынераў камунальнага буд-ва (1934). З 1952 у БПІ. У 1971—75 у Брэсцкім буд. ін-це. Асн. работы: Палац піянераў (1935—36) і будынак ЦК КПБ (1940—41, закончаны ў 1947; абодва ў сааўт.), Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1954), жылыя дамы на вуліцах К.Маркса, Маскоўскай, Захарава (1949—55) у Мінску; педтэхнікум у Крычаве (1938), кінатэатр «Радзіма» (1939) у Магілёве; клуб запалкавай ф-кі ў Рэчыцы (1939) і інш. с. 509
ВАРА́КУШКА (Luscinia svecica), птушка сям. драздовых атр. вераб’інападобных. Пашырана ва Усх. і Паўн. Еўропе, Паўн. і Цэнтр. Азіі. На Беларусі падвід — варакушка сярэднееўрапейская (L. s. cyanecula). Пералётная. Жыве скрытна ў хмызняках паблізу вадаёмаў, на балотах і забалочаных месцах.
Даўж. цела 14—15 см, маса каля 20 г. Палавы дымарфізм добра выяўлены. У самца горла і грудзі ярка-сінія, акаймаваныя чорнай вузкай паласой, з белай плямкай пасярэдзіне. Верх цела аліўкавы, ніз светлы. У самкі горла і грудзі светлыя з чорнымі стракацінамі. Гнёзды на зямлі пад кустамі ў густой траве, на купінах. Корміцца насякомымі, ягадамі. Пераймае галасы інш. птушак. Зімуе на Пд Азіі, у Паўн. Афрыцы. Занесена ў Чырв. кнігу Беларусі. с. 509
ВАРАНА́СІ , Бенарэс, горад на Пн Індыі, на р. Ганг, паміж яго прытокамі Варан і Асі (адсюль назва), у штаце Утар-Прадэш. Узнік каля 7 ст. да н.э. 932,4 тыс. ж. (1991). Важны трансп. вузел (чыгункі, аўтадарогі, водныя шляхі). Баваўняная, шаўкаткацкая, шкляная, харч., хім. прам-сць. 3-д цеплавозаў. Саматужная вытв-сць маст. вырабаў (парча, дываны, ювелірныя вырабы і інш.). Цэнтр кнігадрукавання на мове хіндзі. 2 ун-ты. Найбуйнейшая б-ка кніг на мове хіндзі. Гіст., культ. і рэліг. цэнтр краіны. Месца паломніцтва (каля 1 млн. чал. штогод) індусаў і будыстаў. Шматлікія палацы і індуісцкія храмы (пераважна 16—18 ст.). «Залаты храм Шывы» (каля 1750), комплекс палацаў 16—19 ст., іншыя арх. помнікі. с. 509
ВАРАНГА́Л , горад на Пд Індыі, у штаце Андхра-Прадэш. Каля 400 тыс. ж. (1990). Цэнтр с.-г. раёна. Вытв-сць баваўняных тканін і дываноў. с. 510
ВАРА́НГЕР-ФІЁРД (Varanger fjord), Варажскі заліў, заліў у Баранцавым м., каля паўн. берагоў Еўропы, паміж а-вамі Рыбачы (Расія) і Варангер (Нарвегія). Даўж. 120 км, шыр. каля ўваходу 50 км. Глыб. да 420 м. Большая ч. заліва не замярзае. Прылівы паўсутачныя (да 2,2 м). Парты Вардзё, Вадсё (Нарвегія). с. 510
ВАРАНЕ́ННЕ , працэс атрымання слоя аксідаў жалеза таўшчынёй 1—10 мкм на паверхні дэталяў і вырабаў з вугляродзістай або нізкалегіраванай сталі і чыгуну; прыватны выпадак аксідавання.
Выкарыстоўваецца для ахоўна-дэкар. аддзелкі вырабаў (зброі, прылад і інш.) — надання паверхні карычневага, цёмна-сіняга або чорнага колеру розных адценняў з захаваннем метал. бляску. Раней вараненне рабілі награваннем дэталяў да 265—275 °С і праціркай іх паверхні рыззём, намочаным у канапляным алеі. У сучаснай вытв-сці практыкуецца шчолачнае, кіслотнае і тэрмічнае вараненне. Жалезааксідныя пакрыцці маюць невысокую зносаўстойлівасць і каразійную ўстойлівасць. с. 510
ВАРАНЕ́Ц (Actaea), род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераных зонах Паўн. паўшар’я. На Беларусі зрэдку трапляецца варанец каласісты (А. spicata). Расце ў шыракалістых і мяшаных лясах, у хмызняках па берагах рэк. Вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі.
Шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным разгалінаваным сцяблом і карэнішчам. Лісце буйное, трайчастае, зубчастае, на чаранках. Кветкі дробныя, белыя або жаўтавата-белыя, у гронках. Плод — ягадападобная касцянка чорнага, белага або чырв. колеру. Дэкар., тэхн. (з пладоў атрымліваюць чорную і чырв. фарбу), лек. (карані — ірвотны і слабіцельны сродак) і ядавітыя (усе часткі) расліны. с. 510
ВАРАНЕ́ЦКІ Аляксандр Арсенавіч (н. 12.5.1951, г. Маладзечна), акцёр цырка, клоун. Засл. арт. Беларусі (1979). Скончыў студыю пры Мінскім дзярж. цырку (1969). Артыст Рас. дзяржцырка. Выступае ў дуэце з Ф.Гулевічам як дывановы клоун (маску прастадушнага, вясёлага хлопца стварыў на аснове бел. фальклору). Артыст яркай індывідуальнасці, пластычна выразны. У нумарах выкарыстоўвае акрабатыку і жангліраванне. Аўтар (з Гулевічам) многіх клаунад і рэпрыз. Зняўся ў тэлефільмах «Дзяніскавы апавяданні», «Навагодні атракцыён», «А таксама цырк». с. 5
ВАРАНЕ́ЦКІ Фама Сільвестравіч (н. 23.3.1938, в. Траскоўшчына Мінскага р-на), бел. акцёр, педагог. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1961). Працаваў у Бел. т-ры імя Я.Коласа. З 1971 у Нац. т-ры імя Я.Купалы. Адначасова (з 1990) выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Напачатку выконваў ролі герояў, потым пераважна характарныя. Сярод лепшых роляў у т-ры імя Я.Коласа: Раскольнікаў («Злачынства і кара» паводле Ф.Дастаеўскага), Леанідзік («Мой бедны Марат» А.Арбузава), Віктар («Варшаўская мелодыя» Л.Зорына); у т-ры імя Я.Купалы: Салянік («Радавыя» А.Дударава), Паніч («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Жабрак («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Настаўнік («Безыменная зорка» М.Себасцьяна), Клеон («...Забыць Герастрата!» Р.Горына). с. 5
ВАРАНІ́ЛАВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Пружанскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 45 км на ПнУ ад г. Пружаны, 130 км ад Брэста, 30 км ад чыг. ст. Косава-Палескае. 360 ж., 148 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. с. 5
ВАРАНІ́ХІН Андрэй Нічыпаравіч (28.10.1759, с. Новае Усолле Пермскай вобл., Расія — 5.3.1814), рускі архітэктар, прадстаўнік ампіру. Да 1785 прыгонны графа А.С.Строганава. З 1777 вучыўся ў Маскве жывапісу, а таксама архітэктуры ў В.Бажэнава і М.Казакова. З 1779 у Пецярбургу. Праф. Пецярбургскай АМ (1811—14). Асн. работы ў Пецярбургу: Казанскі сабор (1801—11) і Горны ін-т (1806—11). Прымаў удзел у стварэнні арх. ансамбляў у Паўлаўску і Пецяргофе (цяпер Петрадварэц). Выкарыстоўваў аблегчаныя канструкцыі, натуральныя буд. матэрыялы. Майстар інтэр'ера і малых арх. формаў. с. 5
ВАРАНОВІ́Ч Адольф Усцінавіч (н. 15.6.1940, в. Мікольцы Мядзельскага р-на Мінскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1960). Да 1989 працаваў мастаком на Аршанскім ільнокамбінаце. З 1991 у час. «Полымя». Дэбютаваў вершамі ў 1957. З 1970 выступае як празаік. Паказвае жыццё сучаснай бел. вёскі, складанае і супярэчлівае, няпростыя чалавечыя лёсы. Сцвярджэнне высокіх маральных каштоўнасцей — асн. пафас лепшых яго твораў, якія вызначаюцца дакладнымі псіхал. партрэтамі герояў, увагай да выразных дэталяў, жывой нар. мовы.
Тв.: Высокі падмурак. Мн., 1978; Агні хат. Мн., 1986; Жывая душа. Мн., 1993. с. 5
ВАРАНО́ВІЧ Васіль Васілевіч (н. 2.2.1945, г. п. Лельчыцы Гомельскай вобл.), бел. танцоўшчык, балетмайстар. Засл. дз. маст. Беларусі (1989). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1974). Удасканальваў майстэрства ў І.Майсеева. З 1963 танцоўшчык, у 1982—95 гал. балетмайстар Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь. Глыбокае веданне бел. танц. фальклору і беражлівае стаўленне да яго ўвасоблены ў лепшых пастаноўках Варановіча («Мяцеліца», «Полька з прысюдамі», «Таўкачы», «Вялікі купальскі карагод», «Руская субацея», «Украінская сюіта»). с. 5
ВАРАНО́ВІЧ Іосіф Робертавіч (н. 3.12.1928, в. Гайна Лагойскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Д-р мед. н. (1968), праф. (1973). Засл. дз. нав. Беларусі (1987). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1953). З 1953 у Бел. НДІ траўматалогіі і артапедыі. Навук. працы па лячэнні пераломаў, несапраўдных суставаў і дэфектаў касцей, эндапратэзаванні суставаў, дыягностыцы і лячэнні спінальных хворых і касцявых пухлін. Аўтар спосабу лячэння пераломаў мышчалак сцегнавой і вялікагалёначнай касцей з дапамогай спіц і клямара без ускрыцця каленнага сустава.
Тв.: Остеосинтез металлическими спицами. Мн., 1969 (разам з Л.Я.Грыгор'евым); Повреждения коленного сустава. Мн., 1971; Заживление переломов костей: Эксперимент. и клинич. исслед. Мн., 1994 (у сааўт.). с. 5
ВАРА́НТ (ад англ. warrant паўнамоцтва, правамоцтва), 1) пасведчанне, якое выдаецца таварнымі складамі аб прыняцці тавару на захоўванне. Дае права яго трымальніку ўзяць пазыку пад заклад названага ў варанце тавару. 2) Дадатковае пасведчанне, якое выдаецца разам з каштоўнай паперай і дае яе ўладальніку права на дадатковыя льготы па сканчэнні пэўнага тэрміну. с. 5
ВАРАНЦО́ВЫ , дваранскі, графскі і княжацкі род у Расіі.
Родапачынальнік — Фёдар па мянушцы Варанец. З яго прапраўнука Сямёна Іванавіча (п. у 1518) пачалося ўзвышэнне роду. Яго сыны: Фёдар (Дзямід) Сямёнавіч (п. 21.7.1546), баярын (1544), пасля паражэння Шуйскіх у 1543 заняў кіруючае становішча ва ўрадзе малалетняга Івана IV Грознага, пад націскам Глінскіх абвінавачаны ў здрадзе і пакараны смерцю; Міхаіл Сямёнавіч (п. у 1539), баярын (з 1531), у час праўлення Алены Глінскай (1533—38) адзін з бліжэйшых памочнікаў М.Глінскага, у 1534 разам з ім пасаджаны ў цямніцу, у 1535 памілаваны, удзельнічаў у ваен. дзеяннях супраць ВКЛ; Іларыён Гаўрылавіч (1674—25.5.1750), сенатар з 1742, яго сыны — Раман Іларыёнавіч (28.7.1707—12.12.1883), дзярж. дзеяч, з 1760 сенатар, Міхаіл Іларыёнавіч (23.7.1714—26.2.1767), дзярж. дзеяч, дыпламат, актыўны ўдзельнік дварцовага перавароту ў ліст. 1741, у 1758—62 канцлер. Сыны Рамана Іларыёнавіча: Аляксандр Раманавіч (15.9.1741—14.12.1805), дзярж. дзеяч і дыпламат, удзельнічаў у заключэнні важнейшых дагавораў Расіі з Францыяй (1786), Швецыяй (1790) і Турцыяй (Яскі мір 1791), з 1779 сенатар; Сямён Раманавіч (26.6.1744—1832), дзярж. дзеяч, дыпламат. Сын апошняга Міхаіл Сямёнавіч (30.5.1782—18.11.1856), дзярж. дзеяч, ген.-фельдмаршал, удзельнік вайны 1812. З 1823 ген.-губернатар новарасійскі, у 1828—44 і бесарабскі. У 1844—54 намеснік на Каўказе і галоўнакаманд. Асобным каўказскім корпусам. с. 5
ВАРАНЦО́Ў Аляксандр Нічыпаравіч (22.9.1907, в. Панькоўская Буда Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 23.1.1973), Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1941, удзельнік абароны Масквы. Зімой 1942—43 удзельнічаў у рэйдзе па тылах ворага ў раёне Ржэў— Сычоўка—Нялідава (Расія), з вер. 1943 у складзе войск Бранскага фронту. Вызначыўся пры фарсіраванні Дзясны, у баях на тэр. Германіі. с. 6
ВАРАНЦО́Ў Васіль Паўлавіч (літ. псеўданім В.В.; 1847, г. Екацярынаслаў — 9.12.1918), рускі эканаміст, сацыёлаг і публіцыст, ідэолаг ліберальнага народніцтва. У працах «Лёс капіталізму ў Расіі» (1882), «Прагрэсіўныя плыні ў сялянскай гаспадарцы» (1892) і інш. ацэньваў развіццё капіталізму ў Расіі як з'яву шкодную, рэгрэсіўную, ідэалізаваў сял. абшчыны, абараняў дробную таварную вытворчасць. Лічыў немагчымай рэалізацыю ідэй марксізму ў Расіі. с. 6
ВАРАНЦО́Ў Даніла Сямёнавіч (24.12.1886, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл. — 12.7.1965), савецкі электрафізіёлаг. Акад. АН Украіны (1957). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1912). З 1945 у Кіеўскім ун-це, у 1956 заснаваў і ўзначаліў лабараторыю электрафізіялогіі ў Ін-це фізіялогіі АН Украіны. Навук. працы па праблемах фізіялогіі нерв. дзейнасці, электрафізіял. вывучэнні працэсаў узбуджэння і тармажэння ў нерв. тканцы. Вывучаў прыроду павольных эл. ваганняў, якія ўзнікаюць у ц.н.с., адкрыў і прааналізаваў мелавую следавую электраадмоўнасць, што ўзнікае ў нерве. Высветліў паходжанне зубцоў электракардыяграмы. Даследаваў прыроду рэфрактарнасці і выявіў ан- і катэлектратанічныя фазы яе развіцця.
Тв.: Общая электрофизиология. М., 1961; Физиология животных и человека. Киев, 1952 (разам з А.І.Емчанкам). с. 6
ВАРАНЦЭ́ВІЧЫ , вёска ў Воўкавіцкім с/с Талачынскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 17 км ад Талачына, 140 км ад Віцебска, 16 км ад чыг. ст. Талачын. 301 ж., 114 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, амбулаторыя, аддз. сувязі.
Вядомы з 15 ст., належалі кн. Друцкім-Пуцяцічам. З канца 15 — пач. 16 ст. яе ўладальнікамі былі Іллінічы, Кішкі, Радзівілы, Сапегі, Нарушэвічы, Пацы, Воўкі і інш. З 1559 цэнтр воласці. На карце ВКЛ Т.Макоўскага (1613) пазначаны як мястэчка, цэнтр аднайм. маёнтка, уваходзілі ў Аршанскі пав. З 1772 у Рас. імперыі, сяло. Уваходзілі ў Копыскі, з 1861 у Аршанскі пав. Магілёўскай губ. У 1897 складаліся з 4 паселішчаў: панскага двара, 2 сёл (71 і 39 ж.), вёскі (185 ж). З 1924 у Воўкавіцкім с/с Талачынскага р-на. У 1970 — 235 ж. с. 6
ВАРАНЧУ́К Андрэй Якаўлевіч (н. 15.6.1915, в. Горваль Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Рэчыцкі педтэхнікум (1932), артыл. школу ў Куйбышаве (1939), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1947), Кіеўскі ун-т (1965). У Чырв. Арміі з 1938. Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол у 1939. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941: камандзір батарэі, дывізіёна, нач. артылерыі стралк. палка. Вызначыўся 15—17.10.1943 пры фарсіраванні Дняпра каля Лоева Гомельскай вобл.: батарэя пад камандаваннем лейт. Варанчука фарсіравала раку, захапіла плацдарм, знішчыла 5 агнявых кропак, 2 танкі ворага, адбіла некалькі контратак праціўніка, што спрыяла паспяховаму наступленню сав. войск. Да 1960 у Сав. Арміі, да 1985 на выкладчыцкай рабоце. с. 6
ВАРА́НЫ (Varanidae), сямейства паўзуноў падатр. яшчарак. 1 сучасны род, 24 віды. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і часткова ва ўмераным паясах Усх. паўшар'я (акрамя Мадагаскара). Жывуць у парослых кустамі мясцінах, многія — каля прэснаводных вадаёмаў, добра плаваюць і ныраюць. Найб. вядомы варан шэры (Varanus griseus), пашыраны ў Паўн. Афрыцы, Сярэдняй і Паўд.-Зах. Азіі.
Даўж. выкапнёвых продкаў з плейстацэну да 10 м, сучасных — ад 0,8 да 3,7 м (варан камодскі — Varanus komodoensis — самая вял. яшчарка свету масай да 150 кг). Цела падоўжанае, ногі добра развітыя, хвост у многіх відаў прыплясканы з бакоў. Галава ўкрыта дробнымі рагавымі шчыткамі. Язык доўгі, глыбока рассечаны на канцы. Драпежнікі, кормяцца яшчаркамі, змеямі, дробнымі млекакормячымі, воднымі жывёламі. Мяса варана ядомае, скура ідзе на выраб абутку. Варан камодскі ў Чырв. кнізе МСАП. с. 6
ВАРАНЬКО́ Платон Мікітавіч (1.12.1913, в. Чарнеччына Ахтырскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 10.8.1988), украінскі паэт. У 1938—41 вучыўся ў Літ. ін-це імя М.Горкага ў Маскве. У Вял. Айч. вайну камандзір падраздзялення ў партызанскім злучэнні С.А.Каўпака. У зб-ках «Карпацкі рэйд» (1944), «Слаўны мір» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951), «Цяпло зямлі маёй» (1959), «Разводдзе» (1970, Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1972), «Сумленне памяці» (1980), «Асеніца» (1983) і інш. — героіка партыз. барацьбы і пасляваен. адбудовы, прыгажосць прыроды і чалавечых пачуццяў, роздум пра перажытае. Пісаў для дзяцей (за зб-кі «Чытаначка», «Аблятаў журавель», «Усім па сем» і інш. літ. прэмія імя Л.Украінкі 1976). Пераклаў на ўкр. мову творы П.Глебкі, В.Віткі. На бел. мову творы Варанько перакладалі А.Астапенка («Твая кніжка», 1954), А.Вялюгін («Хлопчык Памагай», 1958), С.Грахоўскі і інш. («Калыска памяці», 1983), а таксама М.Аўрамчык, Вітка, Н.Гілевіч, М.Калачынскі, Е.Лось, М.Танк, У.Шахавец (у кн. «Украінская савецкая паэзія. Анталогія», т. 2, 1975).
Тв.: Твори. Т. 1—2. Киïв, 1973.
В.А.Чабаненка. с. 6
ВАРАО́З (Varroosis), вараатоз (Varroatosis), эктапаразітная хвароба пчол і пячатнага расплоду. Выклікаецца кляшчом Varroa jacobsoni. Трапляецца ў многіх краінах Паўд.-Усх. Азіі, Паўд. Амерыкі, Афрыкі, Еўропы, у т.л. на Беларусі. Пры масавым пашырэнні прыводзіць да вял. эканам. страт.
Крыніца інвазіі — хворыя сем'і, раі і зрэзаны трутневы расплод. Пашырэнню хваробы садзейнічаюць перамяшчэнне пчальнікоў, купля і продаж пчол. Клешч праходзіць поўны цыкл развіцця на кукалках пчол на працягу 8—9 сут і пашкоджвае дарослых насякомых. Пры вараозе назіраецца гібель недаразвітых кукалак пчол, нараджэнне нежыццяздольных трутняў і пчол з рознымі пачварнасцямі. Скарачаецца тэрмін жыцця матак, пашкоджаныя сем'і адстаюць у развіцці. Вясной і восенню хварэе пераважна пчаліны расплод, а ўлетку — трутневы. с. 6
ВАРАПА́ЕВА , гар. пасёлак у Беларусі, у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл. За 27 км ад Паставаў, 223 км ад Віцебска. Чыг. вузел (лініі на Лынтупы, Друю, Крулеўшчыну), аўтадарогай злучаны з Глыбокім і Паставамі. 4 тыс. ж. (1996).
У 19 ст. вёска ў Пастаўскай вол. Дзісенскага пав. Віленскай губ.; існавалі заезны дом, млын, валюшня. З 1921 у складзе Польшчы, у Дзісенскім пав. Віленскага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 у Дунілавіцкім р-не. У чэрв. 1941 — ліп. 1944 акупіравала ням. фашыстамі, разбурана. З 1950 гар. пасёлак, у 1950—60 цэнтр Дунілавіцкага р-на, у 1960—62 у Глыбоцкім р-не. У 1969 — 4,2 тыс. ж. Прадпрыемствы дрэваапр., буд. матэрыялаў, камбікормавай і харч. прам-сці.
Сярэдняя і дапаможная школы, Дом культуры, 3 клубы, 2 б-кі, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, царква, касцёл. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік садова-паркавага мастацтва — Варапаеўскі парк. с. 7
ВАРАПА́ЕЎ Іван Кірылавіч (20.4.1905, в. Трубільня Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 11.11.1959), генерал-маёр артылерыі (1944), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Акад. курсы ўдасканалення камсаставу (1934), Ваен. акадэмію Генштаба (1946). У Чырв. Арміі з 1927. Удзельнік нац.-вызв. вайны ў Іспаніі (1936—39), сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Паўд.-Зах., 3-м Укр., 1-м Бел. франтах. Удзельнік баёў пад Масквой, на Бярэзіне ў 1941, Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Беларусі, Украіны, Польшчы, баёў на тэр. Германіі. Вызначыўся ў жн. 1944 пры фарсіраванні Віслы. За месяц наступальных баёў артылерыя корпуса пад яго камандаваннем знішчыла 106 танкаў і самаходных гармат, 172 мінамёты і гарматы ворага. Да 1950 у Сав. Арміі. с. 7
ВАРАПА́ЕЎСКІ ПАРК , помнік садова-паркавага мастацтва. Закладзены ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў г.п. Варапаева (Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.). Парк пейзажнага тыпу. Пл. 6,4 га. Створаны на аснове натуральнага хваёвага масіву ўздоўж зах. берага штучнага вадаёма.
Падзелены лагчынай на 2 часткі, злучаныя арачным мураваным мостам. Гал. ўезд у парк аформлены мураванай аркай, уезд у паўд. ч. вырашаны ў выглядзе 2 пар пілонаў рознай вышыні, папарна злучаных выгнутымі мураванымі сценамі. У парку растуць лістоўніца еўрапейская, клён ясенялісты, таполя бальзамічная і дэкар. кусты. с. 7
ВАРАТЫ́НСКІ Міхаіл Іванавіч (каля 1510 — 12.6.1573), рускі палкаводзец, князь, баярын. Вызначыўся ў 1552 пры ўзяцці Казані, у 1550—60-я г. перыядычна кіраваў рус. арміяй на паўд. граніцы. Летам 1572 разбіў крымскіх татараў у бітве пры Моладзях (непадалёку ад Масквы). У 1573 арыштаваны па лжывым даносе, абвінавачаны ў здрадзе і закатаваны. с. 7
ВАРАТЫ́НЬ , вёска ў Беларусі, у Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Ала. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 36 км на ПдУ ад г. Бабруйск, 146 км ад Магілёва, 2 км ад чыг. ст. Амельня. 702 ж., 220 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. Сувязі. с. 7
ВАРАХША́ , гарадзішча ва Узбекістане, якое існавала з антычных часоў да 11 ст. ў гіст. вобласці Согд (Сагдыяна). За 40 км на З ад г. Бухара. Захаваліся рэшткі гафрыраваных сцен цытадэлі, на З ад іх — палац. Выяўлены размалёўкі 7 ст. на сценах палаца (змаганне герояў з фантастычнымі жывёламі, сцэны бітваў коннікаў, палявання, урачыстасці прыёму цара); часткі палаца, пабудаваныя ў 8 ст., упрыгожаны раслінным арнаментам, фігуркамі людзей і жывёл, фантастычнымі пейзажамі і інш., выразанымі па алебастравай тынкоўцы. Знаходкі сведчаць пра сінкрэтычны характар мастацтва сагдыйцаў, дзе мясц. элементы спалучаюцца са стараж. антычнымі традыцыямі і рысамі будыйскага мастацтва. с. 7
ВАРАШНІ́Н Леанід Рыгоравіч (н. 20.2.1936, в. Альхоўка Курганскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-р тэхн. н. (1976), праф. (1978). Скончыў Чэлябінскі політэхн. ін-т (1959). З 1962 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па хіміка-тэрмічнай апрацоўцы металаў і сплаваў. Прапанаваў металатэрмічны метад атрымання дыфузійных пакрыццяў шматмэтавага прызначэння (зноса-, гарача-, кавітацыйнаўстойлівых і інш.).
Тв.: Антикоррозионные диффузионные покрытия. Мн., 1981. с. 7
ВАРАШЫ́ЛАЎ Клімент Яфрэмавіч (4.2.1881, с. Верхняе Луганскай вобл., Украіна — 2.12.1969), савецкі парт., дзярж. і ваен. дзеяч, Маршал Сав. Саюза (1935). Двойчы Герой Сав. Саюза (1956 і 1968), Герой Сац. Працы (1960). У грамадз. вайну камандзір і чл. РВС шэрагу армій і франтоў. З 1925 нарком абароны СССР. З 1940 нам. старшыні СНК СССР, з 1946 — СМ СССР. Чл. Палітбюро (Прэзідыума) ЦК КПСС у 1926—60. У 1953—60 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР. Уваходзіў у бліжэйшае паліт. акружэнне І.В.Сталіна, адзін з арганізатараў масавых рэпрэсій 1930 — пач. 1950-х г. сярод ваенных. Уваходзіў у т. зв. антыпартыйную групу (В.М.Молатаў, Л.М.Кагановіч, Г.М.Малянкоў і інш.), аднак на пленуме ЦК КПСС (чэрв. 1957) прызнаў свае памылкі і асудзіў фракцыйныя дзеянні. с. 7
ВА́РБАЛА , гарадзішча 12—14 ст. у Эстоніі, у Рапласкім р-не, за 60 км на Пд ад Таліна. Пл. каля 2 га, умацавана валам выш. да 10 м. Даследавана ў 1938—41 і 1953.
У 1212 Варбала было абложана наўгародцамі і пскавічамі і прымушана плаціць даніну. У пач. 13 ст. апорны пункт эстаў у барацьбе з ням. і дацкімі захопнікамі. Разбурана, верагодна, у сярэдзіне 14 ст. пасля паўстання Юр'евай ночы 1343—45. с. 7
ВА́РБУРГ (Warburg) Ота Генрых (8.10.1883, г. Фрайбург-ім-Брайсгаў, Германія — 1.8.1970), нямецкі біяхімік і фізіёлаг. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Вучань Э.Фішэра. Вучыўся ў Берліне і Гайдэльбергу. З 1930 кіраўнік Ін-та фізіялогіі клеткі ў Берліне. Даследаваў акісляльна-аднаўляльныя працэсы ў жывой клетцы, прыроду і функцыі ферментаў. Растлумачыў механізм клетачнага дыхання ўздзеяннем ферментаў. Навук. працы па фотасінтэзе і анкалогіі, хіміі браджэння. Нобелеўская прэмія 1931. с. 7
ВАРВАНО́ВІЧ Надзея Прохараўна (13.12.1903, Гомель — 10.3.1985), бел. жывапісец. Вучылася ў студыях пры маст. вучылішчы ў Растове-на-Доне (1935—37) і пры Мінскім доме нар. творчасці, у М.Тарасікава і В.Волкава (1937—41). Працавала ў жанрах нацюрморта, пейзажа, партрэта. Насычаныя колеры ў яе творах перадаюць свежасць і непасрэднасць успрымання прыроды: «Нацюрморт з гарлачом» (1947), «Нацюрморт з кветкамі і ручніком» (1956), «Нацюрморт з беларускай посцілкай» (1966), «Жоўтыя кветкі на стале» (1973), «Карпы і ракі» (1976), «Півоні светлыя» (1980); пейзажы «Бераг Нарачы» (1954), «Мінскае мора» (1957); партрэты маці (1954), мастака М.В.Дучыца (1964), аўтапартрэт (1966) і інш. Л.Ф.Салавей. с. 7
ВА́РВАРСКІЯ ПРА́ЎДЫ (лац. Leges barbarorum літар. законы варвараў), запісы звычаёвага права герм. плямён, складзеныя паміж 5 і 9 ст. Забяспечвалі парадак жыцця ў варварскіх каралеўствах (гл. Варвары). Мелі форму судзебнікаў, тлумачылі пераважна пытанні суда і пакарання. Вядомыя Вестгоцкая (2-я пал. 5 ст.), Салічная (канец 5 ст.), Бургундская (пач. 6 ст.), Рыпуарская (6—7 ст.), Баварская (сярэдзіна 7 ст.), Алеманская (7—8 ст.) варварскія праўды. Паводле свайго характару да іх набліжаюцца візантыйскі Земляробчы закон (мяжа 7—8 ст.) і Руская праўда. с. 7
ВА́РВАРЫ (грэч. barbaroi, лац. barbari), у старажытных грэкаў і рымлян назва ўсіх іншаземцаў, што гаварылі на не зразумелай ім мове і былі далёкія ад іх культуры (германцы, скіфы і інш.). У пераносным сэнсе — жорсткія, грубыя, некультурныя людзі. с. 8
ВАРВАРЫ́ЗМ (ад грэч. barbarismos іншамоўны), запазычанае слова ці выраз, якія ў бел. мове не асвоены або асвоены часткова (пераважна графічна). Вылучаюцца агульныя і індывідуальныя. Агульныя варварызмы выкарыстоўваюцца пастаянна і могуць паўтарацца ў розных тэкстах: сіtо — тэрмінова (у медыцыне), tеtе-а-tеtе — з вока на вока. Індывідуальныя сустракаюцца пераважна ў мове маст. л-ры для стварэння мясц. каларыту; яны звычайна не паўтараюцца і не выходзяць за межы аднаго твора: «Звон кафедральны кліча на Аvе» (М.Танк), «Згодны... Суцінку!.. Лайёт!..» — загуло ў натоўпе» (П.Броўка).
Л.І.Бурак. с. 8
ВАРВАШЭ́ВІЧ Мікалай Фёдаравіч (н. 10.10.1934, в. Раздзялавічы Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл.), бел. рэжысёр. Засл. работнік культуры Беларусі (1975). Скончыў Ленінградскі ін-т т-ра, музыкі і кінематаграфіі (1961). З 1964 дырэктар Дома культуры ў Слоніме, адначасова рэжысёр, з 1967 і дырэктар нар. т-ра. З 1990 гал. рэжысёр і дырэктар Слонімскага беларускага драматычнага тэатра. Сярод пастановак: «Прымакі» Я.Купалы (1993), «Лекі ад кахання» (1992) і «Каханне з падманам» (1995) паводле п'ес У.Галубка «Пісаравы імяніны» і «Ветрагоны», «Хітрыкі бабы Ягі» А.Якімовіча і «Чырвоная Шапачка» Я.Шварца (1994). с. 8
ВАРВАШЭ́НЯ Іван Дзянісавіч (31.12.1904, в. Быстрыца Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 4.3.1957), партыйны дзеяч БССР, адзін з кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на тэр. Мінскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў чыг. транспарту (1934). У 1939—41 заг. аддзела, сакратар па транспарце Мінскага абкома КП(б)Б. У Айч. вайну з 21.7.1941 да мая 1943 сакратар Мінскага падп. абкома КП(б)Б, адначасова са жн. 1942 да крас. 1943 сакратар Слуцкага падп. міжрайкома КП(б)Б. З 1944 сакратар Мінскага абкома, з 1950 1-ы сакратар Мінскага гаркома КПБ. Чл. ЦК КПБ у 1952—56. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1947—57. с. 8
ВА́РГА Яўген Самуілавіч (6.11.1879, Будапешт — 7.10.1964), вучоны-эканаміст. Акад. АН СССР (1939). Скончыў Будапешцкі ун-т. З 1918 праф. Будапешцкага ун-та. Пасля паражэння венг. рэвалюцыі 1919 эмігрыраваў у Аўстрыю, потым у СССР. У 1927—47 узначальваў Ін-т сусв. гаспадаркі і сусв. палітыкі АН СССР. Навук. працы па палітэканоміі капіталізму. Ленінская прэмія 1963. с. 8
ВАРГА́Н , вурган (лац. organum ад грэч. organon прылада, інструмент; магчыма, ад стараслав. варга рот), старажытны самагучальны язычковы муз. інструмент. Вядомы ў многіх народаў пад рознымі назвамі. Бываюць пласціністы варган (у выглядзе пласцінкі з дрэва, косці, бамбуку, трыснягу) і падковападобны металічны; да пласцінкі ці пасярэдзіне падковы прымацаваны язычок з трыснягу або сталі. У час ігры варган заціскаюць зубамі або прыціскаюць да іх, а рот служыць рэзанатарам. У выніку бесперапыннай вібрацыі язычка ўзнікае бурдон; са зменай артыкуляцыі вуснаў атрымліваюць тоны, неабходныя для выканання мелодыі. Дыяпазон невялікі — кварта або квінта, што абмяжоўвае рэпертуар простымі песеннымі і танц. мелодыямі і найгрышамі. На пач. 19 ст. створаны канцэртны прафес. інструмент з храматычным гукарадам — аўра (некалькі варганаў, замацаваных на метал. дыску). На Беларусі існаваў у 12—19 ст. як сольны і ансамблевы інструмент. У наш час сустракаецца рэдка.
І.Дз.Назіна. с. 8
ВА́РГАС (Vargas) Жэтуліу Дарнеліс (19.4.1883, г. Сан-Боржа, Бразілія — 24.8.1954), дзяржаўны і паліт. дзеяч Бразіліі. Юрыст. Дэп. кангрэса (з 1922), міністр фінансаў (з 1926), губернатар штата Рыу-Гранды-ду-Сул (з 1928). Прэзідэнт Бразіліі ў 1930—45 і 1951— 54. У 1945 заснаваў Браз. трабальісцкую (рабочую) партыю. Праводзіў курс на памяншэнне эканам. і знешнепаліт. залежнасці Бразіліі ад ЗША, паляпшэнне становішча працоўных. Адхілены ад улады генералітэтам; скончыў самагубствам.
Літ.: Шокина И.Е. Жетулиу Дорнелис Варгас // Вопр. Истории.1996. № 4. с. 8
ВА́РГАС ЛЬЁ́СА (Vargas Llosa) Марыо (н. 28.3.1936, г. Арэкіпа, Перу), перуанскі пісьменнік. Чл. Перуанскай акадэміі мовы. Прэзідэнт Пэн-клуба (1976—79). З 1959 жыве ў Еўропе (Мадрыд, Барселона, Парыж, Лондан). У раманах «Горад і сабакі» (1962), «Зялёны дом» (1966), «Размова ў «Катэдрале» (1969), «Панталеон і наведвальніцы» (1973), «Цётачка Хулія і пісака» (1977), «Вайна канца свету» (1981), «Гісторыя Майты» (1984), «Хто забіў Паламіна Малера?» (1986), «Апавядальнік» (1987), «Пахвальнае слова мачысе» (1988), аповесці «Шчанюкі» (1967), зб. апавяданняў «Важакі» (1959) сплаў вымыслу з амаль дакументальнымі замалёўкамі з натуры, уражаннямі дзяцінства і юнацтва. Звяртаючыся да вопыту рыцарскага рамана, флабэраўскай традыцыі, экзістэнцыялізму, сцвярджаючы права мастака на творчую свабоду і паслядоўны нонканфармізм, Варгас Льёса робіць кожны з сваіх твораў востраактуальным, чарговым эксперыментам прасторава-часавых і жанравых пабудоў. Аўтар кніг эсэ «Гарсія Маркес: сведчанне богазабойства», «Сакрэтная гісторыя рамана» (абедзве 1971), «Спрадвечная оргія: Флабэр і «Мадам Бавары» (1975), «Паміж Сартрам і Камю» (1981), «Супраць ветру і прыліву» (1983—90), «Праўда няпраўды» (1990), п'ес.
Тв.: Рус. пер. — Война конца света: Роман. М., 1987; Кто убил Паломино Молеро?: Повесть, пьеса. М., 1989; Рота добрых услуг: Романы. М., 1993.
Літ.: Земсков В.Б. Марио Варгас Льоса: сознание художника и реальность // Латинская Америка. 1975. № 4. І.Л.Лапін. с. 8
ВАРДАМА́ЦКІ Андрэй Пятровіч (н. 14.1.1956, пас. Джар-Курган Сурхандар'інскай вобл., Узбекістан), бел. сацыёлаг і філосаф. Д-р сацыёлаг. н. (1992), канд. філас. н. (1983). Скончыў БДУ (1978). З 1978 у БДУ, ін-тах філасофіі і права, сацыялогіі АН Беларусі, Бел. ін-це праблем культуры. З 1993 кіраўнік прыватнай даследчай лабараторыі аксіяметрычных даследаванняў «НОВАК» (новая аксіялоіія). Даследуе тэарэтыка-метадалагічныя праблемы аксіялогіі і паліт. сацыялогіі. Распрацаваў міждысцыплінарную канцэпцыю каштоўнасных арыентацый асобы і сац. групы (філас., культуралагічны, сацыялагічны і сац.-псіхал. аспекты). Аўтар манаграфіі «Аксіяметрыя — навука пра вымярэнне каштоўнасцей» (1992).
Тв.: Моральная регуляция поведения личности. Мн., 1987. с. 8
ВАРДА́Н АЙГЕКЦЫ́ , армянскі байкапісец і прапаведнік канца 12 — пач. 13 ст. У свае пасланні і пропаведзі ўвёў байкі-прытчы, якія дасціпна, лаканічна і з'едліва-іранічна выкрывалі п'янства, зладзейства, ліхадзейства, помслівасць і інш. чалавечыя заганы, раскрывалі класавыя супярэчнасці тагачаснага грамадства. Т. зв. «Варданаўскі зборнік» (больш за 500 баек-прытчаў) амаль да 17 ст. дапаўняўся яго паслядоўнікамі. Частка рукапісаў Вардана Айгекцы — у зб. «Лісіная кніга» (Амстэрдам, 1668). А.Казінян. с. 8
ВАРДА́Р (Vardar), рака ў Македоніі і Грэцыі. Даўж. 388 км, пл. бас. 25,4 тыс. км2. Пачынаецца і цячэ пераважна ў гарах Македоніі, нізоўі — на Саланікскай нізіне, упадае ў заліў Тэрмаікос Эгейскага м. Паводкі ў асенне-зімовы перыяд і вясною. Сярэдні расход вады 151 м3/с. Суднаходная. Выкарыстоўваецца пераважна на арашэнне. На Вардары — г. Скоп'е (Македонія). с. 8
ВА́РДЗІЯ , музей-запаведнік у Грузіі, за 70 км на Пд ад г. Баржомі. Створаны ў асноўным у 1156—1205 (у гады праўлення Георгія ІІІ і яго дачкі царыцы Тамары) на паўд.-зах. мяжы Грузіі ў цясніне р. Кура як крэпасць і пячорны манастыр. Некалькі соцень жылых, культавых і гасп. пабудоў высечаны ў стромкай туфавай скале, размешчаны ярусамі і злучаны хадамі. На сценах гал. храма фрэскі, сярод якіх «Царыца Тамара і Георгій ІІІ» (1180-я г., майстар Георгій), паблізу храма — званіца (13— 14 ст.). З 1938 — музей-запаведнік. с. 9
ВАР'ЕТЭ́ (франц. variété літар. разнастайнасць), від тэатра, у праграму паказаў якога ўваходзяць забаўляльныя нумары тэатр., муз. і цыркавых жанраў. Уключае аднаактовыя камічныя п'ескі, парадыйныя сцэнкі, выступленні спевакоў, чытальнікаў, танцораў, штукароў і інш. Назва паходзіць ад парыжскага т-ра, т. зв. Вар'етэ-Мантансье (засн. ў 1790, з 1807 Т-р вар'етэ). Т-ры тыпу вар'етэ былі пашыраны ў гарадах Зах. Еўропы ў канцы 19 — пач. 20 ст. Сярод найб. вядомых сучасных вар'етэ «Мулен-Руж», «Фалі-Бержэр», «Лідо» (Парыж). У эфектных, багата аформленых пастаноўках вар'етэ ўзнік і зацвердіўся жанр рэвю. Існуюць радыё- і тэлевар'етэ, у праграмах якіх песні, скетчы і інш. эстр. нумары.
Літ.: Gunther E. Geschichte des Varietes. 2 Aufl. Berlin, 1981. с. 9
ВА́РКАНЫ (V́arkony) Зольтан (13.5.1912, Будапешт — 1979), венгерскі рэжысёр, акцёр. Нар. арт. Венгрыі (1962). Скончыў Тэатр. акадэмію (1934, Будапешт). На сцэне з 1935. З 1962 кіраўнік т-ра «Вігсінхаз» (Будапешт). Сярод роляў: Гамлет (аднайм. п'еса У.Шэкспіра), Сірано дэ Бержэрак (аднайм. п'еса Э.Растана), Дофін («Святая Іаанна» Б.Шоу) і пастановак: «Месяц зайшоў» паводле Дж.Э.Стэйнбека, «Дымнае неба» І.Дарваша. З 1934 здымаўся ў кіно, з 1951 працаваў і як кінарэжысёр: «Фота Хабера» (1963), «Сыны чалавека з каменным сэрцам» (1965), «Венгерскі набоб» і «Золтан Карпаці» (1966), «Чорныя алмазы» (1976). Здымаўся ў большасці пастаўленых ім фільмаў. Прэмія імя Л.Кошута 1953, 1956. с. 9
В́АРКАЧ (Warkotsch) Мікалай, дыпламат Свяшчэннай Рымскай імперыі 16 ст. Родам венгр, пляменнік караля польскага і вял. князя ВКЛ Стафана Баторыя. Як пасол імператара Рудольфа ІІ у 1589, 1593 і 1594 наведаў Маскву, дзе вёў перагаворы пра сумесныя дзеянні адносна Рэчы Паспалітай і Турцыі. Пакінуў дзённікі 1-га і 3-га падарожжаў (ненадрукаваныя). Дзённік пасольства 1593 вёў Стафан Гейс, які даў звесткі пра гарады і мястэчкі Беларусі, праз якія ехала пасольства (Гародна, Вільня, Маладзечна, Лагойск, Барысаў, Орша, Дуброўна), кароткае апісанне гар. замкаў. Дзённік упершыню апублікаваны ў 1820 на ням. мове.
Тв.: Описание путешествтя в Москву Николая Варкоча, посла римского императора, в 1593 году // Проезжая по Московии. М., 1991. В.С.Пазднякоў. с. 9
ВАРКУТА́ , горад у Расійскай Федэрацыі, у Рэспубліцы Комі, за Палярным кругам. Засн. ў 1931. 109,4 тыс. ж. (1994). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Цэнтр здабычы вугалю (гл. Пячорскі вугальны басейн). Металаапрацоўка (рамонт горна-шахтавага абсталявання і буд. тэхнікі, вытв-сць буд. металаканструкцый), дрэваапр. (піламатэрыялы, мэбля), харч. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў (цэмент, вата мінер. і інш.). Пячорскі н.-д. вугальны ін-т. Тэатры драм. і лялек. Краязнаўчы музей. с. 9
ВАРЛАА́М (свецкае імя Шышацкі Рыгор; 1750, в. Красілаўка Чарнігаўскай вобл., Украіна — 1821 ці 1823), праваслаўны царк. дзеяч. Скончыў Пераяслаўскую духоўную семінарыю і Кіеўскую духоўную акадэмію. У 1776 прыняў манаства, у 1780—95 ігумен і архімандрыт манастыроў у Расіі, на бел. і літ. землях Рэчы Паспалітай. У 1793 памагаў мінскаму архіепіскапу Віктару (Садкоўскаму) вяртаць уніятаў да праваслаўя. З 1805 епіскап, з 1808 архіепіскап магілёўскі і віцебскі. У час вайны 1812 падтрымаў французаў, загадаў служыць набажэнствы за Напалеона. Пасля выгнання акупантаў прыцягнуты да адказнасці па справе аб здрадзе, у 1813 пазбаўлены сану і сасланы простым манахам у Ноўгарад-Северскі і Спаса-Праабражэнскі манастыр. В.В.Антонаў. с. 9
ВАРЛА́МАЎ Аляксандр Ягоравіч (27.11.1801, Масква — 27.10.1848), рускі кампазітар, спявак, дырыжор. З 1811 у Пецярбургскай прыдворнай пеўчай капэле, у 1832—43 «кампазітар музыкі» і пам. капельмайстра імператарскіх т-раў у Маскве. З 1845 у Пецярбургу. Аўтар каля 200 рамансаў і песень, засн. на інтанацыях рус. гар. і сял. фальклору («Чырвоны сарафан», «Уздоўж па вуліцы мяцеліца мяце», «На світанні яе не будзі»), хароў, апрацовак рус. нар. песень і інш. Выступаў як камерны спявак, гітарыст і дырыжор. Аўтар аднаго з першых метадычных дапаможнікаў у галіне вак. педагогікі «Поўная школа спеваў» (1840). с. 9
ВАРЛА́МАЎ Віктар Мацвеевіч (н. 26.5.1936, Мінск), бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1962). У 1962—79 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы. Працуе ў жанрах: бытавым, партрэта, пейзажа. У краявідах, выявах сучаснікаў — імкненне да псіхалагізму, гармоніі і класічнай завершанасці. Сярод твораў: «Мінск. Заходні мост» (1962), «У родны горад» (1964), «Наша вясна» (1966), «Мінск. Няміга» (1968), «Сямейны экіпаж» (1980), «Скрозь сонца, прастору і час» (1989), «Ноч. Царква святой Магдаліны» (1995); партрэты А.Марыкса (1973), А.Тычыны (1984), У.Гмызнікава (1985) і інш. Л.Ф.Салавей. с. 9
ВАРЛА́МАЎ Канстанцін Аляксандравіч (23.5.1848, С.-Пецярбург — 15.8.1915), рускі акцёр. Сын А.Я.Варламава. На сцэне з 1867, з 1875 у Александрынскім т-ры (С.-Пецярбург). Камедыйны акцёр-імправізатар, спалучаў традыцыі буфанады з псіхал. распрацоўкай вобразаў. Меў багаты па дыяпазоне голас. Сыграў каля 1000 роляў, большасць у вадэвілях. З класічнага рэпертуару: Варавін, Мурамскі («Справа», «Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна), Восіп, Яічніца («Рэвізор», «Жаніцьба» М.Гогаля), Бальшакоў, Кураслепаў («Свае людзі — паладзім», «Гарачае сэрца» А.Астроўскага), Сганарэль («Дон Жуан» Мальера). Варламава называлі «царом рус. смеху». с. 9
ВАРЛЕ́ (Varlet) Жан Франсуа (14.7.1764, Парыж — каля 1832), дзеяч французскай рэвалюцыі 1789—99. На пач. рэвалюцыі прымкнуў да якабінцаў. Летам 1792 адышоў ад іх і з пач. 1793 разам з Ж.Ру ўзначаліў групу «шалёных». 9—10.3.1793 спрабаваў узняць паўстанне супраць жырандыстаў, за што арыштаваны. У час паўстання 31.5—2.6.1793 часовы прадстаўнік паўстанцкага к-та. Прыхільнік паслядоўнай дэмакратыі. Пасля тэрмідарыянскага перавароту 27.7.1794 арыштаваны і да восені 1795 зняволены. Пасля перавароту Васемнаццатага брумера (1799) адышоў ад паліт. дзейнасці. с. 9
ВАРЛЕ́Н (Varlin) Луі Эжэн (5.10.1839, г. Кле-Суйі, Францыя — 28.5.1871), дзеяч французскага рабочага руху. Левы пруданіст, чл. Інтэрнацыянала 1-га (з 1865). Стварыў і ўзначаліў прафсаюз пераплётчыкаў Парыжа, у 1869 аб'яднаў прафс. арг-цыі Парыжа ў Федэральную палату рабочых т-ваў. З 1870 старшыня Парыжскай федэрацыі Інтэрнацыянала. Адзін з кіраўнікоў паўстання 18.3.1871, чл. Парыжскай камуны 1871. Расстраляны версальцамі. с. 10
ВА́РМІНГ (Warming) Іаганес Эўгеніус (3.11.1841, в-аў Манё, Данія — 2.4.1924), дацкі батанік-эколаг і сістэматык; адзін з заснавальнікаў экалагічнай геаграфіі раслін і вучэння пра жыццёвыя формы. Праф. Капенгагенскага ун-та (1885—1911) і дырэктар Бат. саду ў Капенгагене. Навук. працы па вывучэнні разнастайных марфал. прыстасаванняў раслін да ўмоў існавання. Аўтар кн. «Сістэматыка раслін» (1879, рус. пер. 1893), «Расліна і яе жыццё» (1900, рус. пер. 1904). с. 10
ВА́РМІЯ (Warmia), гістарычная вобласць на Пн Польшчы на У ад г. Эльбланг і ніжняга цячэння Віслы. Знаходзіцца ў Альштынскім Паазер'і, у межах Альштынскага ваяводства. У старажытнасці тэрыторыя прускага племя вармаў. У пач. 13 ст. заваявана крыжакамі, з 1234 вылучана ў Вармінскае біскупства, падпарадкавана ордэну. З 1466 у складзе Польшчы, з 1773 — Прусіі. У 1945 вернута Польшчы. с. 10
ВА́РНА (санскр.), тэрмін для абазначэння 4 асн. саслоўяў у Стараж. Індыі (брахманы — жрацы, кшатрыі — воіны, вайшыі — радавыя супляменнікі, шудры — слугі абшчыны). Прыналежнасць да варны вызначалася нараджэннем. Члены першых трох варнаў у дзяцінстве праходзілі абрад пасвячэння, які лічылі другім нараджэннем, таму наз. «двойчы народжанымі». Шлюбы паміж прадстаўнікамі розных варнаў забараняліся. З сярэдзіны 1-га тыс. да н.э. пачаўся працэс ператварэння сістэмы варнаў у сістэму кастаў. У сярэднія вякі пераважаў падзел на касты. с. 10
ВА́РНА , горад на У Балгарыі. Адм. ц. Варненскай вобл. 308,6 тыс. ж. (1992). Гал. порт краіны на Чорным м. (звязаны паромам з укр. портам Ільічоўск). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Важны прамысл., культ. і турыстычны цэнтр. Прам-сць: судна- і дызелебудаванне, тэкст., швейная, харч. (мясная, кансервавая, вінаробная і інш.). ЦЭС. Прамысл. спадарожнік Варны — г. Дэўня (хім. прам-сць). ВНУ. НДІ акіянаграфіі і рыбнай гаспадаркі. Музеі. Тэатры. Рэшткі ант. і ранневізантыйскага горада. У раёне Варны прыморскія кліматычныя курорты Дружба, Залатыя Пяскі, Албена.
Засн. ў 6 ст. да н.э. як грэч. калонія Адэсас, з 7 ст. балг. горад Варна. У 1391—1878 пад уладай Турцыі. 10.11.1444 каля Варны адбылася бітва тур. войск султана Мурада ІІ з арміяй кааліцыі еўрап. дзяржаў (венграў, палякаў, валахаў) на чале з каралём Польшчы і Венгрыі Уладзіславам ІІІ і венг. ваяводам Янашам Хуньядзі; саюзныя войскі пацярпелі паражэнне, Уладзіслаў III загінуў, што прадвызначыла далейшы лёс Балканаў і Канстанцінопаля. У час рус.-тур. войнаў 18—19 ст. рус. войскі тройчы вялі аблогу Варны (1723, 1810, 1828), у 1828 авалодалі горадам. с. 10
ВА́РНАЛІС (Barnalēs) Костас (26.2.1884, г. Бургас, Балгарыя — 16.12.1974), грэчаскі пісьменнік. Першы зб. вершаў «Соты» (1905) прасякнуты геданістычнымі і эстэцкімі матывамі. Аўтар зб-каў паліт. лірыкі «Свабодны свет» (1965), «Гнеў народа» (1975), паэм «Святло, якое пячэ» (1922), «Асаджаныя рабы» (1927), сатыр. аповесцяў-памфлетаў «Сапраўдная апалогія Сакрата» (1931; бел. пер. М.Бусла), «Дзённік Пенелопы» (1947) і інш., зб. памфлетаў «Дыктатары» (1954), драмы «Атал ІІІ» (1970), літ.-крытычных артыкулаў (кн. «Эстэтыка—крытыка», 1958).
Тв.: Бел. пер. — Сапраўдная апалогія Сакрата // Далягляды. Мн., 1992; Рус. пер. — Избранное. М., 1959; Стихотворения и поэмы. М., 1985.
Літ.: Мочос Я. Костас Варналис и литература греческого Сопротивления. М., 1968. с. 10
ВА́РНЕНСКІ ЗАЛІ́Ў , заліў Чорнага м., каля берагоў Балгарыі. Даўж. 3 км, шыр. каля ўваходу 7 км, глыб. 10—18 м. У суровыя зімы замярзае. Порт — Варна. с. 10
ВАРНЯ́НСКІ АРХІТЭКТУ́РНЫ АНСА́МБЛЬ , помнік горадабудаўніцтва барока. Сфарміраваўся ў 1760—70-я г. ў в. Варняны (Астравецкі р-н Гродзенскай вобл.). Арганізаваны вакол прамавугольнай у плане плошчы. Дамінантай ансамбля з'яўляецца размешчаны на ўсх. баку Георгіеўскі касцёл (пабудаваны ў 1767—69 у стылі позняга барока, дабудаваны ў 1880, 1909, фундатарка — уладальніца Варнян М.Абрамовіч, арх. А.Казакоўскі) — двухвежавы 1-нефавы мураваны храм з трансептам. Арх. пластыка (прафіляваныя цягі, ліштвы, вязкі пілястраў, раскрапоўкі, фігурныя завяршэнні вежаў і шчыта) сканцэнтравана на гал. фасадзе. Касцёл фланкіруюць 2-павярховыя мураваныя дом аптэкара і плябанія (1770), якія ствараюць перад касцёлам раскрыты на плошчу курданёр з акруглай па абрысе агароджай. На зах. баку плошчы быў палацава-паркавы комплекс (2-я пал. 18 — 1-я пал. 19 ст.; не захаваўся). На паўд. і паўн. баках плошчы размяшчалася па 8 аднатыпных драўляных 1-павярховых жылых дамоў, накрытых вальмавымі дахамі (захаваліся часткова). Мураваныя сцены іх фасадаў, злучаныя паміж сабой арачнымі праездамі, утваралі суцэльны фронт вулічнай забудовы, у якую ўваходзілі карчма і гандлёвыя рады. А.М.Кулагін. с. 10
ВАРНЯ́НЫ , вёска ў Беларусі, у Астравецкім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км ад г.п. Астравец, 216 км ад Гродна, 19 км ад чыг. ст. Гудагай, на шашы, што звязвае Варняны з Астраўцом. 1336 ж., 481 двор (1995).
У пісьмовых крыніцах згадваюцца ў 1391. У 1397 належалі вял. кн. ВКЛ Ягайлу і перададзены Віленскаму капітулу. У 16 ст. належалі Пронскім, Свірскім, Чыжам, з канца 16 ст. да 1860 — Абрамовічам, потым — Снядэцкім і Хамінскім. З 1688 мястэчка. З 1795 у складзе Рас. імперыі. У 1880-я г. 249 ж. У 1921—39 у складзе Польшчы, у Ашмянскім пав. Віленскага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Астравецкага р-на. У 1962— 65 у Ашмянскім р-не. У 1970 — 1284 жыхары.
Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Варнянскі архітэктурны ансамбль. с. 11
ВАРО́Н Марк Тэрэнцый (Marcus Terentius Varro; 116 да н.э., г. Рыеты, Італія — 27 да н.э.), старажытнарымскі пісьменнік і вучоны-энцыклапедыст. Паходзіў з саслоўя коннікаў, займаў паліт. і ваен. пасады. У грамадз. вайне 49 выступаў супраць Цэзара. У 47 пасля прымірэння з Цэзарам па яго даручэнні арганізаваў і ўзначаліў першую ў Рыме публічную б-ку. Аўтар гіст., геагр., філас., літ. прац, асн. з іх «Старажытнасці...» (41 кн., не захаваліся), «Пра лацінскую мову» (25 кн.), «Навукі», «Меніпавы сатыры» (150 кн.), «Пра сельскую гаспадарку» (3 кн.). с. 11
ВАРО́НА вёска ў Беларусі, у Варнянскім с/с Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 19 км ад Астраўца, 259 км ад Гродна, 24 км ад чыг. ст. Гудагай. 365 ж., 135 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — Георгіеўскі касцёл (18 ст.). с. 11
ВАРО́НЕЖ , горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр Варонежскай вобл. Засн. ў 1586. 974,1 тыс. ж. (1994). Вузел чыг. ліній і аўтадарог. Аэрапорт. Машынабудаванне і металаапрацоўка (самалётабудаванне; ракетныя рухомыя ўстаноўкі, экскаватары, с.-г. машыны, станкі; кавальска-прэсавае абсталяванне, тэхн. абсталяванне для жывёлагадоўчых ферм; вытв-сць мед. і быт. тэхнікі; рамонт вагонаў і лакаматываў і інш.), хім. (сінт. каўчук, шыны, лакі і фарбы), хіміка-фармацэўтычная (медыкаменты), дрэваапр., лёгкая, харч. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. Фізіка-хім. НДІ і інш. Ун-т, аграрны ун-т, Міжнар. ун-т камп'ютэрных тэхналогій. Ін-ты: інжынерна-буд., лесатэхн., пед., політэхн. і інш. Тэатры драм., оперы і балета і інш. Краязнаўчы і маст. музеі.
Р.А.Жмойдзяк. с. 11
ВАРО́НЕЖСКАЯ АНТЭКЛІ́ЗА , дадатная тэктанічная структура на Пд Рускай пліты з высокім заляганнем дакембрыйскага фундамента. Ахоплівае тэр. ПдЗ еўрап. ч. Расіі, ПнУ Украіны, на У Магілёўскай і ПнУ Гомельскай абласцей Беларусі. Абмежавана на ПнЗ Аршанскай упадзінай і Жлобінскай седлавінай, на ПдЗ і Пд Прыпяцка-Данецкім аўлакагенам, на У Прыкаспійскай упадзінай і на ПнУ Маскоўскай сінеклізай. Працягнулася з ПнЗ на ПдУ на 800 км, шыр. 300—400 км. У скляпеннай ч. паверхня фундамента залягае на глыб. 40—250 м (месцамі выходзіць на паверхню зямлі), на тэр. Беларусі — на глыб. 400 м. Паўн.-ўсх. і ўсх. схілы спадзістыя, паўд. больш стромкія. У межах Беларусі вылучаюцца падпарадкаваныя Варонежскай антэклізе структуры: Суражскі і Грамяцкі пахаваныя выступы, якія падзелены Клінцоўскім грабенам. Платформавы чахол на крылах складзены з асадкавых парод рыфею і венду (на У), дэвону і пярмі — трыясу (на Пд), мезазою і кайназою. Варонежская антэкліза сфарміравалася пераважна ў герцынскі этап тэкгагенезу (гл. ў арт. Герцынская складкавасць). Да антэклізы прымеркаваны жал. руды Курскай магнітнай анамаліі. У.І.Шкуратаў. с. 11
ВАРО́НЕЖСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ у Расійскай Федэрацыі. Утворана 13.6.1934. Пл. 52,4 тыс. км2. Нас. 2475,4 тыс. чал. (1994). Цэнтр — г. Варонеж. Найб. гарады: Барысаглебск, Ліскі, Новаваронеж, Астрагожск, Росаш, Калач.
Прырода. Варонежская вобласць размешчана ў цэнтры Усх.-Еўрапейскай раўніны. Заходняя ч. (Данское правабярэжжа) ляжыць на Сярэднярускім узв. (выш. да 268 м), моцна расчлянёная далінамі рэк, ярамі і лагчынамі. Усходняя (Данское левабярэжжа) займае плоскую Окска-Данскую раўніну (выш. 80—178 м) і Калацкае ўзв. (выш. да 234 м) з ярка выяўленым эразійным рэльефам. Карысныя выкапні: мел, цэментныя мергелі, вогнетрывалыя, керамічныя і фарбавальныя гліны, граніт, медна-нікелевыя руды, кварцавы пясок. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. -9 °С, ліп. 20 °С. Ападкаў каля 500 мм за год. Гал. рака Дон з прытокамі Патудань, Ціхая Сасна, Чорная Калітва, Варонеж, Біцюг, Асярэдзь, Хапёр (з прытокам Варона). Варонежскае вадасх. Пераважаюць чарназёмныя глебы. Буйныя лясныя масівы, у асн. дубровыя і хваёвыя бары, абвешчаны запаведнікамі; захаваліся ўчасткі карэннага стэпу. Варонежскі запаведнік і Хапёрскі запаведнік.
Гаспадарка. Асн. галіны прам-сці: машынабудаванне і металаапрацоўка (самалёты-аэробусы, экскаватары, с.-г. машыны, цеплаходы буксірныя); станкабудаванне; абсталяванне кавальска-прэсавае, эл.-энергет., для аграпрамысл. комплексу і футравай прам-сці; транспарцёры, рэзервуары для нафтапрадуктаў, электрарухавікі; прыладабудаванне (тэлевізары, радыёпрыёмнікі, відэамагнітафоны, эл. прылады, сродкі выліч. тэхнікі); рамонт абсталявання для АЭС, лакаматываў і інш.; развіты хім. (сінт. каўчук, аміяк, салетра, фарбы, мыйныя сродкі), хім.-фармацэўтычная, дрэваапр. (піламатэрыялы, мэбля, домікі садовыя), лёгкая (абутковая, трыкат., вытв-сць дываноў і баваўнянай тканіны), харч. (масла-тлушчавая, цукр., малочная, мясная, плодакансервавая) прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў (вогнетрывалыя вырабы; жалезабетонныя канструкцыі, фундаменты і пліты; цэгла керамічная). Новаваронежская АЭС. Пасевы збожжавых (пшаніца, кукуруза, ячмень, жыта), тэхн. (цукр. буракі, сланечнік) і кармавых культур. Вырошчваюць зернебабовыя і бульбу. Садаводства. Развіта жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла, свіна-, авечка-, конегадоўля). Птушкагадоўля. Гал. чыгункі Масква—Варонеж—Растоў-на-Доне, Харкаў—Пенза, аўтадарогі Масква— Варонеж—Растоў-на-Доне, Курск—Варонеж—Барысаглебск, Масква—Астрахань. Перасякаюць тэр. газаправоды Стаўраполле—Масква, Шабялінка— Астрагожск. Р.А.Жмойдзяк. с. 11
ВАРО́НЕЖСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК , біясферны запаведнік у Расіі, на мяжы Варонежскай і Ліпецкай абл., у цэнтр. ч. Усх.-Еўрап. раўніны на водападзеле р. Варонеж і Усмань. За 40 км на Пн ад Варонежа. Засн. ў 1927 для аховы і аднаўлення колькасці рачнога бабра. З 1984 біясферны запаведнік. Пл. 31 053 га, у т.л. 28 481 га пад лесам, 535 га займаюць лугі і 121 га — вадаёмы. У запаведніку, размешчаным у паўн. ч. Усманскага бору, зберагаюцца астраўныя бары і дубровы лесастэпавай зоны, якія маюць водаахоўнае значэнне. У фауне звычайныя бабёр, высакародны алень, дзік, казуля, з рэдкіх відаў — хахуля, сярод птушак — шэры журавель, няясыць і інш. Доследны гадавальнік па вывучэнні і развядзенні бабра.
Літ.: Заповедники СССР: Заповедники Европейской части РСФСР. Ч. 2. М., 1989. с. 11
ВАРО́НЕЧ , гл. Варонічы. с. 12
ВАРО́НІН Мікалай Мікалаевіч (13.12.1904, г. Уладзімір, Расія — 4.4.1976), рускі археолаг і гісторык мастацтва. Д-р гіст. н. (1945), праф. (1946). Скончыў Уладзімірскі ін-т нар. асветы (1923), Ленінградскі ун-т (1926). З 1932 навук. супрацоўнік Дзярж. акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (з 1959 Ін-та археалогіі АН СССР). Вывучаў гісторыю культуры і дойлідства гарадоў Стараж. Русі. У 1949 вёў раскопкі на Замкавай гары ў Гродне. Даследаваў збудаванні і фрэскі Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра ў Полацку, дойлідства Смаленска 12—13 ст. Арганізатар выдання, рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі культуры Старажытнай Русі» (т. 1—2, 1948—51). Дзярж. прэмія СССР 1952, Ленінская прэмія 1965.
Т.М.Каробушкіна. с. 12
ВАРО́НІН Міхаіл Сцяпанавіч (2.8.1838, С.-Пецярбург — 5.3.1903), рускі батанік, міколаг і фітапатолаг. Акад. Пецярбургскай АН (1898). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1858). Вучань Л.С.Цанкоўскага і Г.А. дэ Бары. Адзін з заснавальнікаў антагенетычнага кірунку ў мікалогіі. Выявіў мікраарганізмы ў каранёвых клубеньчыках бабовых (1866). Даследаваў цыклы развіцця грыбоў. Навук. працы па грыбных хваробах с.-г. культур. Выявіў цыкл развіцця ўзбуджальніка кілы капусты (1874—80).
Тв.: Избр. произв. М., 1961. с. 12
ВАРО́НІН Сяргей Аляксеевіч (н. 13.7.1913, г. Любім Яраслаўскай вобл., Расія), рускі пісьменнік. Гал. рэдактар час. «Нева» (1957—63). Першы зб. апавяданняў «Сустрэчы» (1947). Вострыя пытанні жыцця і маралі ў раманах «На сваёй зямлі» (кн. 1—2, 1948—52), «Два жыцці» (1962), аповесці «Непатрэбная слава» (1955). Манера пісьма Вароніна сціслая, псіхалагічна ёмістая: зб-кі апавяданняў «Дом насупраць» (1954), «У паводку» (1958), «У чаканні цуду» і «Раман без кахання» (1968). Аўтар аповесцяў «Мілы ты мой!..» (1976), «У цябе ёсць усё, Ягораў!» (1983), «Жыццяпіс І.П.Паўлава» (1989) і інш., кнігі пра пісьменніцкую працу «Час вынікаў» (1978).
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1981—82.
Літ.: Емельянов Л. Сергей Воронин. Л., 1983. с. 12
ВАРО́НІНА , археалагічныя помнікі (2 селішчы, бескурганны могільнік) ранняга жалезнага веку каля в. Вароніна Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. На селішчах знойдзены фрагменты грубаляпной і чорнаглянцаванай керамікі зарубінецкай культуры і ляпной керамікі сярэднявечча. На могільніку пахавальны абрад — трупаспаленне; рэшткі крэмацыі змешчаны ў прадаўгаватых або круглых ямах. Пахавальны інвентар — драцяныя фібулы, бронзавыя шпількі, спіралепадобныя бранзалеты, жал. кольцы, нажы, спражкі і інш., гліняныя, пераважна глянцаваныя, пасудзіны розных форм. с. 12
ВАРО́НІЦКАЕ БАЛО́ТА , гл. Пціч. с. 12
ВАРО́НІЧЫ , гл. Пціч. с. 12
ВАРО́НІЧЫ , Варонеч, возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ушача (працякае праз возера), за 16 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 1,18 км2, даўж. 4,9 км, найб. шыр. 550 м, найб. глыб. 5,9 м, даўж. берагавой лініі 13,1 км. Пл. вадазбору 793 км2.
Схілы катлавіны выш. 2—8 м (зах. і паўд.-зах. 10—18 м), на У і З разараныя. Берагі нізкія, тарфяністыя, на У месцамі высокія, зліваюцца са схіламі, на Пн сплавінныя (шыр. сплавіны 5—15 м). 2 астравы ў паўн. і цэнтр. частках. Больш за 60% пл. возера зарастае. с. 12
ВАРО́НІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., на р. Ушача. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 22 км на ПдЗ ад Полацка, 127 км ад Віцебска, 16 км ад чыг. ст. Ветрына, на аўтадарозе Ушачы—Полацк. 575 ж., 237 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Упамінаецца ў 1552 як сяло «Вороноч» Полацкага ваяв. ВКЛ. У час Лівонскай вайны 1558—83 пабудаваны замак. З 2-й пал. 16 ст. мястэчка (потым зноў сяло). З 1793 у складзе Рас. імперыі. У 19 ст. цэнтр воласці Лепельскага пав. Віцебскай губ. У пач. 20 ст. каля 300 ж. З 1919 у Полацкім пав., з 1923 у Акцябрскай вол. З 1924 і з 1935 цэнтр сельсавета Ветрынскага, з 1931 і з 1962 — Полацкага р-наў. У Вял. Айч. вайну ў лют. 1942 ням.-фаш. захопнікі спалілі ў Варонічах 68 двароў і 500 чал. У 1970 — 551 жыхар. с. 12
ВАРО́НКА Язэп (Іосіф Якаўлевіч; 17.4.1891, Сакольскі пав. Гродзенскай губ. — 4.6.1952), бел. паліт. дзеяч, журналіст, публіцыст. У 1909—14 вольнаслухач Пецярбургскага ун-та. У пач. 1917 уступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду, з чэрв. 1917 чл. яе ЦК. Уваходзіў у склад Асобай нарады па выпрацоўцы палажэння аб выбарах ва Усерас. Устаноўчы сход, быў чл. Бюро Савета нац. сацыяліст. партый Расіі. Удзельнічаў у рабоце Дзярж. нарады (жн. 1917, Масква). У прамове на Усерас. дэмакр. нарадзе (вер. 1917, Петраград) ад імя Цэнтр. рады бел. арг-цый выказаўся супраць урадавай кааліцыі сацыяліст. партый з буржуазнымі. Уваходзіў у склад Часовага савета Рас. рэспублікі (Перадпарламента). Да снеж. 1917 старшыня к-та Бел. т-ва ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. На 2-й сесіі Цэнтр. рады бел. арг-цый (кастр. 1917, Мінск) падтрымаў прапановы пра ўстанаўленне аўтаноміі Беларусі явачным парадкам. Адзін з кіраўнікоў Усебел. з'езда 1917 у Мінску. У лют. — ліп. 1918 старшыня Народнага сакратарыята Беларусі, адзін з ініцыятараў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Рэдагаваў газ. «Белорусская земля», час. «Варта». З канца 1918 арыентаваўся на Літоўскую тарыбу, разглядаючы яе як натуральнага саюзніка ў барацьбе за бел. дзяржаўнасць; у снеж. 1918 — крас. 1920 міністр бел. спраў і чл. кабінета міністраў Літвы. Лідэр Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў, з ліст. 1922 старшыня т-ва «Беларуская грамада ў Каўнасе». Аўтар гіст.-публіцыстычных брашур, у якіх абагульняў асн. факты з гісторыі бел. нац. руху ў гады рэвалюцыі і грамадз. вайны, аналізаваў тагачаснае паліт. становішча. У 1923 выехаў у Чыкага (ЗША). Адзін з пачынальнікаў бел. паліт. руху ў ЗША. Узначальваў Бел.-Амерыканскую нац. асацыяцыю, выдаваў газ. «Белорусская трибуна».
Тв.: Белорусский вопрос к моменту Версальской мирной конференции: Ист.-полит. очерк. Ковна, 1919; Беларускі рух ад 1917 да 1920 году: Кароткі агляд. 2 выд. Коўна, 1920. Рэпрынт. Мн., 1991. С.С.Рудовіч. с. 12
ВАРО́НЫ , некалькі блізкіх відаў птушак сям. крумкачовых атр. вераб'інападобных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы. На Беларусі найб. вядомая варона шэрая (Сorvus cornix) — шматлікая аселая (у некат. мясцінах часткова пералётная); зрэдку з Зах. Еўропы залятае варона чорная (Сorvus corone). Некаторыя вучоныя лічаць іх падвідамі аднаго віду (Сorvus corone). Летам варона шэрая трымаецца ўзлескаў, палёў, поймаў рэк, зімой — бліжэй да жылля.
Даўж. цела ў сярэднім 47 см. У вароны шэрай апярэнне на спіне і брушку шэрае, крылы, хвост, галава і грудзі чорныя, у вароны чорнай — усё чорнае. На межах арэалаў гэтых відаў трапляюцца гібрыды пераходнай афарбоўкі. У гнездавы перыяд трымаюцца парамі, у астатні час — чародамі. Гняздуюць у лясах, парках, на дрэвах, зрэдку ў зарасніках чароту. Усёедныя. Часам разбураюць гнёзды інш. птушак, у т.л. Паляўніча-прамысловых. с. 12
ВАРО́НЫ , вёска ў Беларусі, у Віцебскім р-не. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 16 км на У ад Віцебска, на шашы Віцебск—Лёзна. 756 ж., 314 двароў (1996). Міжнар. вузел сувязі. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. У час Вял. Айч. вайны была спалена. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік на месцы бою рус. і франц. войск у 1812. с. 12
«ВАРО́ТЫ СО́НЦА» , помнік архітэктуры стараж.-індзейскай цывілізацыі. Знаходзяцца ў Балівіі, на паўд.-ўсх. беразе воз. Тытыкака на гарадзішчы Тыяуанака. Уваходзілі ў храмавы комплекс Каласасая (пл. каля 135 х 130 м). Высечаны ў 8 ст. з вялізнай каменнай пліты (выш. 2,7 м, шыр. 3,8 м). У верхняй частцы — шырокі барэльефны пояс з выявамі кондараў, міфал. істот і сімвалаў; у цэнтры пояса — чалавекападобная выява, якая ўвасобіла, на думку навукоўцаў, Віракочу — вярхоўнае бажаство. с. 12
ВАРСАВА́НАЯ ТКАНІ́НА , тканіна з ворсам (начосам). Ворс утвараюць канцы валокнаў, якія выцягваюцца на паверхню тканіны пры варсаванні. Варсаванне павышае цеплаахоўныя ўласцівасці і зносаўстойлівасць тканін. Найб. пашыраныя баваўняныя (мультан, фланель, байка, замша) і шарсцяныя (байка, бобрык). Да варсаваных тканін адносяцца многія віды коўдраў і некаторыя віды сукнаў і драпаў (велюр). с. 13
ВАРСАНО́Ф'ЕВА Вера Аляксандраўна (22.7.1890, Масква — 29.6.1976), савецкі геолаг. Чл.-кар. Акадэміі пед. навук СССР (1945). Вучаніца А.П.Паўлава. Навук. працы па стратыграфіі палеазойскіх адкладаў басейна верхняй Пячоры, геамарфалогіі Паўн. Урала, таксама па гісторыі геал. навукі і папулярызацыі геал. ведаў. Залаты медаль імя А.П.Карпінскага АН СССР (1950). Імем Варсаноф'евай названа адна з вяршынь Прыпалярнага Урала. с. 13
ВА́РСКІ (Warski) Адольф Ежы (сапр. Варшаўскі; 20.4.1868, Варшава — 21.8.1937), дзеяч польск. рэв. руху. Удзельнічаў у арганізацыі Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага (1893), потым Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ), чл. яе Гал. праўлення. У 1892—1904 у эміграцыі ў Францыі, Германіі. Удзельнік рэв. падзей у Польшчы 1905—07. Уваходзіў у склад ЦК РСДРП (з 1906). Адзін з заснавальнікаў і лідэраў Камуністычнай партыі Польшчы. З 1928 дэпутат сейма ад кампартыі. Удзельнік І з'езда КПЗБ (ліп. 1928). У 1929 эмігрыраваў у СССР. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1956. с. 13
ВАРСЯ́НКА (Dipsacus), род кветкавых раслін сям. варсянкавых. Каля 20 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Паўд. і Усх. Азіі, Паўн. Афрыцы. На Беларусі зрэдку культывуюцца варсянка пасяўная (Dipsacus sativus) і разразная (Dipsacus laciniatus).
Двух-, радзей шматгадовыя травяністыя расліны з моцным шыпаватым, прамастойным, уверсе вілавата разгалінаваным сцяблом выш. да 2 м. Лісце буйное, супраціўнае, сядзячае. Кветкі дробныя, фіялетавыя, бледна-жоўтыя, белыя або бэзаватыя, у прадаўгаватых або шарападобных галоўках. Плод — сямянка. Дэкар., тэхн. (суквецці і суплоддзі — «варсавальныя шышкі» — выкарыстоўваюць для варсавання шэрсці і тканін, адсюль назва) і меданосныя расліны. с. 13
ВА́РТА (Warta), рака ў Польшчы, правы прыток р. Одра. Даўж. 808 км, пл. бас. 53,7 тыс. км2. Пачынаецца з Малапольскага ўзвышша, перасякае Кракаўска-Чанстахоўскае ўзвышша, цячэ па Велікапольскай нізіне. Паводкі вясной і ўвосень. Сярэдні расход вады 215 м3/с. Суднаходная (ад Познані) з дапамогай шлюзаў. Злучана з Віслай прытокам Ноцец і Быдгашчцкім каналам. На Варце гарады Чанстахова, Познань, Гожаў-Велькапольскі. с. 13
ВА́РТА НАЧНА́Я , старожа, павіннасць сялян на Беларусі ў 16—19 ст. Заключалася ў адбыванні начных дзяжурстваў на панскім фальварку. На варту начную сяляне выходзілі па чарзе, часам яна магла замяняцца грашовым эквівалентам. с. 13
ВАРТАВЫ́ КАРАБЕ́ЛЬ , надводны баявы карабель, прызначаны для нясення дазорнай службы, аховы буйных караблёў і транспартаў ад раптоўных атак падводных лодак, самалётаў і катэраў на пераходзе морам і пры стаянках на адкрытых рэйдах. Выкарыстоўваецца таксама для нясення дазорнай службы на падыходах да сваіх ваенна-марскіх баз і партоў, аховы марской граніцы (пагранічны вартавы карабель). З'явіліся ў 1-ю сусв. вайну для барацьбы з падводнымі лодкамі. Шырока выкарыстоўваліся ў 2-ю сусв. вайну, захаваліся ў большасці ваен. флатоў. Сучасныя вартавыя караблі (у некаторых флатах да іх адносяць таксама карветы і фрэгаты) маюць водазмяшчэнне 600—4000 т, скорасць да 35 вузлоў (65 км/гадз), узброены 1—4 універсальнымі 76—127-мм гарматамі, 20—40-мм зенітнымі аўтаматамі (да 10), тарпеднымі апаратамі, рэактыўнымі процілодачнымі бамбамётамі, процілодачнымі ракетамі (могуць несці таксама ракетныя комплексы і процілодачныя верталёты), аснашчаны радыёлакацыйнай і гідраакустычнай апаратурай, сродкамі радыёэлектроннай барацьбы, сувязі і інш.
У.Я.Калаткоў. с. 13
ВА́РТАСНЫЯ ЛІ́ЧБЫ ў матэматыцы, усе лічбы набліжанага ліку ад першай злева, адметнай ад нуля, да апошняй, за сапраўднасць якіх можна ручацца. Напр., калі ўзважванне праведзена з дакладнасцю да 1 г, то ў запісе вынікаў 0,320 вартасныя лічбы будуць 3, 2 і 0. Вартасная лічба наз. праўдзівай, калі абсалютная хібнасць набліжанага ліку не перавышае палавіны адзінкі разраду гэтай лічбы. Напр., у запісе скорасці святла с = (299 796 ± 4) км/с праўдзівыя вартасныя лічбы 2, 9, 9, 7 і 9. Гл. таксама Набліжанае вылічэнне. с. 13
ВА́РТАСЦЬ , увасобленая ў тавары і арэчаўленая ў ім праца таваравытворцаў; грамадская ўласцівасць тавару, якая выяўляецца ва ўмовах таварнай вытв-сці пры абмене аднаго тавару на іншы; аснова цаны тавару. Адрозніваюць спажывецкую і менавую вартасць. Спажывецкая вартасць — каштоўнасць рэчы, яе здольнасць задавальняць чалавечыя патрэбы непасрэдна (хлеб, адзенне, жыллё) і ўскосна (машыны, станкі, сыравіна). Усе тавары — розныя як спажывецкія вартасці (па якасці), але аднолькавыя як вартасць, бо ствараюцца ў вытв-сці і з'яўляюцца прадуктам працы. Велічыня вартасці тавару залежыць ад колькасці рабочага часу, неабходнага для вырабу гэтага тавару. Розныя таваравытворцы затрачваюць на вытв-сць аднаго і таго ж тавару неаднолькавую колькасць працы (часу), таму тавары маюць розную індывід. вартасць. Але яна не можа вызначаць грамадскую (рыначную) вартасць. Таваравытворцы звязаны паміж сабой сістэмай грамадскага падзелу працы і таму вырабляюць тавары на продаж (адзін для аднаго), у выніку чаго іх праца набывае грамадскі характар. Таму грамадская (рыначная) вартасць вызначаецца грамадска неабходным рабочым часам, ці часам, які затрачваецца на вытв-сць асн. масы тавараў гэтага віду. Формай выяўлення вартасці на рынку з'яўляецца менавая вартасць — прапорцыя, у якой адны тавары абменьваюцца на іншыя. Яна вызначаецца законам, які патрабуе абмену таварамі паводле іх грамадскай (рыначнай), а не індывідуальнай вартасці. Гэты закон выступае гал. рэгулятарам таварнай вытв-сці, эканам. адносін паміж таваравытворцамі. Ён вымушае прадпрымальнікаў змяншаць індывідуальны рабочы час да ўзроўню грамадска неабходнага, а яшчэ лепш — ніжэй за яго, што гарантуе перамогу ў канкурэнтнай барацьбе і прыбытковасць вытв.-гасп. дзейнасці. Тым самым ён стымулюе навук.-тэхн. прагрэс, удасканаленне вытв-сці, павышэнне прадукцыйнасці працы. Пачатак тэорыі працоўнай вартасці паклалі У.Пеці, А.Сміт, Д.Рыкарда, навук. абгрунтаваў яе К.Маркс. Некаторыя вучоныя-эканамісты лічаць, што менавыя прапорцыі вартасці тавараў вызначаюцца не затрачанай на іх выраб грамадскай працай, а іх спажывецкай вартасцю (каштоўнасцю); на гэтай канцэпцыі заснавана гранічнай карыснасці тэорыя. Існуе таксама прадукцыйнасці тэорыя, паводле якой вартасць — вынік дзеяння 3 фактараў вытв-сці — працы, зямлі і капіталу.
У гіст. развіцці вартасць прайшла наступныя формы ў працэсе абмену: простую, адзінкавую, ці выпадковую (тавары — на тавар), поўную, ці разгорнутую (адзін тавар — на многія тавары), усеагульную (усе тавары — на тавар-эквівалент) і грашовую (усе тавары — на грошы). Грашовая форма вартасці дала прастор развіццю таварнай вытв-сці, ініцыятывы прадпрымальнікаў, гандл. сувязяў. У гэтых умовах грошы сталі асновай узнікнення капіталу. С.Я.Янчанка. с. 13
ВА́РТБЕРГ (Wartberg) Герман, храніст 14 ст. Капелан Лівонскага ордэна. Аўтар «Хронікі Лівоніі», напісанай на лац. мове неўзабаве пасля 1378. Сучасныя аўтару падзеі апісваюцца з 1358. Выкарыстаў хронікі папярэднікаў і шматлікія дакументы з канцылярыі ордэна. У гэтым творы каштоўная інфармацыя пра войны крыжакоў з Ноўгарадам і Псковам, паходы рыцараў на Полаччыну, рэйды войск ВКЛ ва ўладанні ордэна. с. 14
«ВА́РТБУРГ» (Wartburg), марка нямецкіх легкавых аўтамабіляў. Выпускаліся ў Германіі ў 1899—1904, у 1956—90 прадпрыемствам «Аўтамабільвэрк Айзенах» у г. Айзенах, ГДР (у т.л. з 1979 мадэль асабліва малога класа з двухтактавым рухавіком); рабочы аб'ём рухавіка 1 л, магутнасць 37 кВт, скорасць да 130 км/гадз. с. 14
ВАРУ́НА , у стараж.-індыйскай міфалогіі бог неба і воднай стыхіі, захавальнік ісціны і справядлівасці, разам з Індрай найвялікшы з багоў ведыйскага пантэона. Варуну падуладныя неба і зямля, яго адзенне — ноч і дзень, яго вока — сонца, сам ён тысячавокі. с. 14
ВАРФАЛАМЕ́ЕВА Тамара Барысаўна (н. 24.6.1944, в. Малое Сцяпанава Касалапаўскага р-на, Рэспубліка Марый Эл), бел. этнамузыколаг. Канд. мастацтвазнаўства (1983). Скончыла Бел. кансерваторыю (1970). З 1981 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследуе гісторыю, тэорыю і эстэтыку бел. муз. фальклору, яго сістэмную тыпалогію і арэальныя стылявыя характарыстыкі, палеагеаграфію і этнамуз. дыялекталогію. У сферы практычнай фалькларыстыкі выступае па пытаннях экалогіі традыц. культуры.
Тв.: Пахаванні. Памінкі. Галашэнні: [Муз. раздзел]. Мн., 1986; Северобелорусская свадьба: Обряд, песенно-мелодич. типы. Мн., 1988; Традыцыйныя вяселлі Віцебшчыны. Мн., 1988; Вяселле: Мелодыі. Мн., 1990 (у сааўт.); Традыцыйнае вяселле Гродзеншчыны. Мн., 1992. Э.А.Алейнікава. с. 14
ВАРФАЛАМЕ́ЕЎСКАЯ НОЧ , масавае знішчэнне гугенотаў католікамі ў Парыжы ў ноч на 24.8.1572 (свята св. Варфаламея). Арганізавана каралевай-маці Кацярынай Медычы і кіраўнікамі католікаў Гізамі, напалоханымі ўмацаваннем пазіцый гугенотаў, уплывам іх кіраўніка адмірала Каліньі на караля Карла ІХ. У час вяселля Генрыха Наварскага (будучага франц. караля Генрыха IV) з Маргарытай дэ Валуа — сястрой караля, на якое з'ехаліся дваране-гугеноты і іх кіраўнікі, Кацярына Медычы пераканала караля ў змове гугенотаў і дамаглася яго згоды на разню. Было забіта больш як 3 тыс. гугенотаў (у т.л. Каліньі). Генрых Наварскі і прынц Кандэ пазбеглі смерці, спешна перайшоўшы ў каталіцтва. Разня цягнулася некалькі дзён, мела месца і ў інш. гарадах. Варфаламееўская ноч прывяла да аднаўлення рэлігійных войнаў. У пераносным значэнні Варфаламееўская ноч — арганізаванае масавае знішчэнне людзей. с. 14
ВАРХІ́ , вёска ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр Першамайскага с/с і калгаса. За 12 км на Пн ад Гарадка, 51 км ад Віцебска, 3 км ад чыг. ст. Раслякі. 344 ж., 126 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 14
ВАРША́ВА (Warszawa), горад, сталіца, буйнейшы эканам. і культ. цэнтр Польшчы. Адм. ц. Варшаўскага сталічнага ваяводства. Размешчана на Мазавецкай нізіне абапал р. Вісла. 1642,7 тыс. ж. (1993). Вузел 7 чыгунак і 8 аўтадарог. Порт на р. Вісла. Міжнар. аэрапорт Акенцэ. Буйны цэнтр машынабудавання (эл.-тэхн. і радыёэлектроннае; оптыка, дакладная механіка, аўта-, трактара- і станкабудаванне; каля 30% агульнай вытв-сці ў краіне), вытв-сці якасных сталей, будматэрыялаў, хім. (у т.л. фармацэўтычная і фотахім.), парфумернай, харч., буд. матэрыялаў, дрэваапр., швейнай, гарбарна-абутковай, паліграф. прам-сці. Буйныя ЦЭЦ. Кінастудыя. Метрапалітэн (з 1994). На пач. 1990-х г. пачаўся агульны спад вытв-сці на большасці прадпрыемстваў горада. Пасля 1992 значны прыток замежных інвестыцый.
Першыя паселішчы на тэр. сучаснай Варшавы адносяцца да 10 ст., зручнае іх месцазнаходжанне на перакрыжаванні важных гандл. шляхоў спрыяла хуткаму эканам. развіццю і ўтварэнню горада. Упершыню Варшава ўпамінаецца ў 1313. З 1413 сталіца Мазавецкага княства, у 1526, пасля спынення дынастыі мазавецкіх князёў, Варшава далучана да Кароны. У 16 ст. тут праходзілі пасяджэнні сейма, у 1573 адбыліся першыя каралеўскія выбары. З 1596 сталіца Польшчы. У часы польска-швед. 1655—60 і Паўн. 1702—09 войнаў неаднаразова разбурана швед. войскамі, але хутка адбудоўвалася. З 2-й пал. 18 ст. — паліт., эканам., культ. і асв. цэнтр краіны. На Чатырохгадовым сейме 1788—92 у Варшаве прынята Канстытуцыя 3 мая 1791. Насельніцтва горада актыўна падтрымала паўстанне 1794 пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Варшава ў складзе Прусіі, яе паліт. і гасп. развіццё прыпынілася. У 1807—13 сталіца Варшаўскага герцагства, пасля Венскага кангрэса 1814—15 — Каралеўства (Царства) Польскага ў складзе Рас. імперыі, у 1837— 1915 цэнтр Варшаўскай губерні. Варшава — адзін з цэнтраў нац.-вызв. паўстанняў 1830—31 і 1863—64. Важнейшы цэнтр фарміравання польск. культуры. Тут жылі і працавалі вучоныя, пісьменнікі, кампазітары, цесна звязаныя з бел. культурай: Э.Ажэшка, М.Федароўскі, Я.Карловіч, У.Сыракомля, Ч.Пяткевіч, І.Лялевель, С.Манюшка, В.Каратынскі, Ю.Галомбак, А.Плуг і інш.; дзейнічаў Варшаўскі нарадавольскі гурток беларускіх студэнтаў. З пач. індустрыялізацыі горада ў 2-й пал. 19 ст. Варшава — буйнейшы ў Польшчы асяродак рабочага руху, адзін з асн. цэнтраў рэвалюцыі 1905—07. У гады 1-й сусв. вайны пад герм. акупацыяй, каля Варшавы рус. войскі разграмілі ням.-аўстр. армію (гл. Варшаўска-Івангародская аперацыя 1914). З 1918 сталіца незалежнай Польшчы. У 1920 пад Варшавай разбіты войскі Чырв. Арміі (гл. Варшаўская аперацыя 1920). У маі 1926 Ю.Пілсудскі ажыццявіў у Варшаве дзярж. пераварот. У вер. 1939 акупіравана ням. фашыстамі, стала цэнтрам нац.-вызв. барацьбы (гл. Варшаўскае паўстанне 1943, Варшаўскае паўстанне 1944). Вызвалена 17.1.1945 у ходзе Вісла-Одэрскай аперацыі 1945. Горад быў моцна разбураны. У 1-й пал. 1950-х г. у час найб. ўзмацнення ў краіне паліт. рэпрэсій у Варшаве адбыліся шматлікія паказальныя суд. працэсы. У 2-й пал. 1950-х г. з пачаткам паліт. «адлігі» — цэнтр грамадскага руху за дэмакр. рэформы, месца правядзення дэманстрацый пратэсту (1956, 1968, 1976). Прадстаўнікі сацыяліст. краін падпісалі ў Варшаве Варшаўскі дагавор 1955. На пач. 1980-х г., калі палітыка-гасп. крызіс ахапіў усю Польшчу, хваля забастовак прайшла і на буйнейшых прадпрыемствах Варшавы.
Гістарычнае ядро горада ўключае раёны Старая Варшава і Новая Варшава. У старой Варшаве крапасныя сцены (14—15 ст.) з барбаканам (1548, арх. Дж.Баціста); камяніцы 15—18 ст. з дэкар. скульптурай, размалёўкамі і сграфіта; фарны касцёл св. Яна (14 ст.). У Новай Варшаве фарны касцёл (15 ст.), кляштары і касцёлы 16—17 ст. На Пд ад раёна Старой Варшавы Каралеўскі замак (1598—1619) з параднымі інтэр'ерамі ў стылях барока і класіцызму. У 17—18 ст. уздоўж гал. вуліц пабудаваны палацы: Асалінскіх (1641, арх. В.Сенес), Красінскіх (1677—83), Паца (1690—97, арх. абодвух Тыльман Гамерскі), Блакітны (Замойскіх, 1726, арх. Я.Д.Яўх, М.Д.Пёпельман), Бланка (1762—64, арх. Ш.Б.Цуг), Тышкевічаў (1785—92, арх. С.Завадскі, Я.Х.Камзетцэр). У прадмесці Варшавы размешчана летняя каралеўская рэзідэнцыя Вілянаў (1677—96, арх. А.Лочы) з рэгулярным паркам. У 18 ст. пабудаваны касцёлы візітак (1727—34, арх. К.Бай; фасад і інтэр'ер 1754—62, Э.Шрогер), евангелісцкі (1777—81, арх. Цуг), св. Ганны (1786—88, арх. Х.П.Айгнер, С.К.Патоцкі); палацава-паркавы комплекс Лазенкі. З пач. 19 ст. фарміруецца новы цэнтр Варшавы з рэгулярнымі кварталамі, жылымі і грамадскімі будынкамі ў стылі класіцызму (ансамблі Тэатральнай і Банкаўскай плошчаў). У канцы 19 — пач. 20 ст. цэнтр, зах. і паўд. раёны забудоўваліся шматпавярховымі эклектычнымі пабудовамі, будынкамі ў стылях мадэрн, пазней — функцыяналізму («Тэатр польскі», 1912; Банк кааператыўных т-ваў, 1912—17; Гал. гандлёвая школа, 1926—35, і інш.). У 2-ю сусв. вайну знішчана або значна пашкоджана 90% арх. помнікаў Варшавы. Паводле праекта рэканструкцыі Варшавы (1946) пабудаваны гал. магістралі Усход—Захад і Поўнач—Поўдзень, рэканструявана вул. Маршалкоўская з ансамблем пл. Канстытуцыі (1950—52), Палацам культуры і навукі (1952—55, арх. Л.Руднеў) і сучасным гандл. цэнтрам (т. зв. Усходняя сцяна, 1962—70, арх. З.Карпінскі). Найб. значныя пабудовы гэтага часу: будынкі Нац. Польскага банка (1948), Сейма (1948—51, арх. абодвух Б.Пнеўскі), Гданьскі мост (1957—59, арх. Я.Ратынскі). У 1970-я — пач. 1990-х г. пабудаваны: Цэнтральны вакзал (1972—75, арх. А.Рамановіч), вышынны дом на Банкаўскай пл. (т. зв. серабрысты, 1991), будынак Польскіх авіяліній «Лёт» і атэль «Марыёт» (1978—89, арх. Т.Стафанскі і інш.), Гандлёвы дом «Пэвэкса» (1989—91, арх. Е.Скшыпчак), атэль «Меркуры» (1991—93, арх. Я.Роўб) і інш.
У Варшаве больш за 40 помнікаў, у т.л. калона Жыгімонта III на Замкавай пл. (1644), помнікі М.Каперніку (1828—30, Б.Торвальдсен), А.Міцкевічу (1898, Ц.Гадэбскі), Ф.Шапэну ў Лазенках (1907—26, В.Шыманоўскі), героям Варшавы (1964, М.Канечны), касцюшкаўцам (1985, А.Кастэн, Б.Хімінскі), Варшаўскаму паўстанню (1989, В.Куцма) і інш.
У Варшаве 18 ВНУ: ун-т (з 1818); політэхнічны ін-т (з 1915); акадэміі медыцынская, музычная імя Шапэна, прыгожых мастацтваў, каталіцкай тэалогіі, фіз. выхавання, хрысціянская тэалагічная; Вышэйшая тэатр. школа; Гал. гандлёвая школа; Вышэйшая школа кіравання і інш. Польская АН. Буйнейшыя б-кі: Нац. б-ка, Гал. б-ка Варшаўскага ун-та, Публічная б-ка Варшавы. Каля 40 музеяў, у т.л. Нац. музей, Этнаграфічны, Археалагічны, Войска польскага, Гістарычны, Літаратурны імя А.Міцкевіча, у Лазенках, Вілянаве. Мастацкія галерэі. Батанічны сад. 23 драм., 5 дзіцячых, 2 оперныя т-ры, т-р аперэты. Філармонія. Штогод праводзіцца Міжнар. фестываль сучаснай музыкі «Варшаўская восень». 1 раз у 5 гадоў Міжнар. конкурс піяністаў імя Шапэна.
Літ.: Сzajewski W. Warszawa ilustrowana. T. 1—4. Warszawa, 1895; Drozdowski N.M., Zahorski A. Historia Warszawy. Warszawa, 1972; Lewicka M. Atlas architektury Starego Miasta w Warszawie. Warszawa, 1992; Еnсуklореdiа Warszawy. Warszawa, 1994. І.В.Загарэц (эканоміка),
Н.К.Мазоўка (архітэктура). с. 14
ВАРША́ЎСКАЕ ГЕ́РЦАГСТВА , Варшаўскае княства, залежная ад Францыі дзяржава ў 1807—15. Утвораная паводле Тыльзіцкага міру 1807 з часткі польск. зямель Прусіі. Пашырана за кошт польскіх зямель, адваяваных польскай арміяй у Аўстрыі ў ходзе Аўстра-французскай вайны 1809 (тэр. з гарадамі Кракаў, Кельцы, Радам, Люблін і Седльцы). Пл. 142 тыс. км2, нас. 4,3 млн. чал. (79% палякаў, 8% літоўцаў і беларусаў, 7% яўрэяў, 6% немцаў). Узначальваў саксонскі кароль Фрыдрых Аўгуст, прызначаны франц. імператарам Напалеонам І. Дзейнічала прапанаваная Напалеонам канстытуцыя, паводле якой створаны сейм і дзярж. савет, армія (да 40 тыс. чал.; камандуючы Ю.Панятоўскі), пацверджаны прывілеі шляхты, тэр. герцагства падзелена на 6 дэпартаментаў і 60 паветаў. Дэкрэтам 1807 сяляне вызвалены ад прыгоннай залежнасці, аднак сял. і абшчынныя землі пакінуты ў неад'емнай уласнасці памешчыкаў. Развіваліся здабыча вугалю, металургія і сукнаробства. У 1812 база франц. арміі пры ўварванні ў Расію, у якім удзельнічала польск. армія; пасля правалу паходу Напалеона ў Расію (гл. Вайна 1812) занята рас. войскамі (1813). Паводле рашэнняў Венскага кангрэса 1814—15 з б.ч. герцагства ўтворана Каралеўства Польскае, Пазнанскі і Быдгашчцкі дэпартаменты вернуты Прусіі (з іх створана Вял. княства Пазнанскае), Кракаў і яго наваколле сталі «вольным горадам» (гл. Кракаўская рэспубліка).
У.Я.Калаткоў. с. 16
ВАРША́ЎСКАЕ КНЯ́СТВА , гл. Варшаўскае герцагства. с. 16
ВАРША́ЎСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1943 , паўстанне вязняў Варшаўскага гета супраць ням.-фаш. акупац. улад у крас. — ліп. 1943 у 2-ю сусв. вайну. Пачалося 19 крас. па ініцыятыве падп. Яўрэйскага нац. к-та, Яўр. баявой арг-цыі і Яўр. вайск. саюза ў адказ на спробу фашыстаў вывезці насельніцтва гета ў лагеры знішчэння. На 1-м этапе (да 23 крас.) каля 3 тыс. паўстанцаў (узначальваў М.Анялевіч), узброеных самаробнай і перададзенай польск. падп. арг-цыямі зброяй, вялі ўпартыя вулічныя баі з намнога большымі сіламі ням. паліцыі і СС, якія адразу пасля ўварвання ў гета падпалілі яго. 24 крас. — 9 мая паўстанцы праводзілі асобныя баявыя аперацыі. Пасля 10 мая асобныя дробныя групы абараняліся ў руінах спаленых дамоў, у скляпах і каналах. Паўстанцаў падтрымлівалі і пастаўлялі ім зброю групы Арміі Краёвай, Гвардыі Людовай, Нар. міліцыі і Баявой сацыяліст. арг-цыі, дзякуючы якім на заключным этапе ўзбр. выступлення з гета выведзены некалькі ўцалелых груп. Паводле ням. даных, у баях загінулі каля 7 тыс. паўстанцаў, каля 6 тыс. згарэлі ў час пажараў і загінулі пад руінамі дамоў, больш за 50 тыс. вывезены і знішчаны ў канцлагеры Трэблінка. Пасля задушэння паўстання (сярэдзіна ліп.) раён гета знішчаны. На месцы гета помнік Героям гета (скульптар Н.Рапапорт, арх. Л.М.Сузін).
Літ.: Мark В. Powstanie w getcie warszawskim. Warszawa, 1963; Gutman I. Żydzi warszawscy, 1939—1943. Warszawa, 1993.
Н.К.Мазоўка. с. 16
ВАРША́ЎСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1944 , антыфашысцкае ўзброенае выступленне ў акупіраванай Варшаве 1.8—2.10.1944 у 2-ю сусв. вайну. Арганізавана і ўзначалена падпольнай Арміяй Краёвай (АК), звязанай з польскім эмігранцкім урадам у Лондане. Кіраўнікі паўстання на чале з ген. Т.Камароўскім разлічвалі, што паўстанцы здолеюць авалодаць сталіцай Польшчы непасрэдна перад наступленнем на Варшаву сав. войск, якія праводзілі ў той час Беларускую аперацыю 1944, і забяспечыць уладу прыхільнікам эмігранцкага ўрада. На выбар часу паўстання паўплывалі знешнія падзеі: змова супраць Гітлера 20.7.1944, адступленне ням.-фаш. войск да лініі Віслы, заклікі да палякаў падняць агульнае паўстанне супраць акупантаў, атрыманае камандаваннем АК у Варшаве 31.7.1944 неправеранае паведамленне аб уступленні сав. танкаў ва ўсх. прадмесце Варшавы. У першыя дні паўстання каля 25 тыс. паўстанцаў (з іх 1,5—2,5 тыс. дастаткова ўзброеных) разгарнулі вулічныя баі і занялі амаль палову цэнтр. ч. горада на левым беразе Віслы, аднак з-за недахопу боепрыпасаў былі вымушаны перайсці да абароны. Пасля далучэння цывільнага насельніцтва (найперш моладзі) і часцей Арміі Людовай паўстанне стала масавым (усяго каля 50 тыс. дрэнна ўзброеных людзей). У гэты ж час ням.-фаш. войскам удалося прыпыніць наступленне часцей Чырв. Арміі на Варшаву (1 жн.), сав. авіяцыя спыніла бамбардзіроўкі ням. пазіцый у польск. сталіцы (2 жн.). 4 жн. гітлераўцы перайшлі ў наступленне на паўстанцаў і да 9 вер. расчлянілі раёны, якія ўтрымлівалі польск. патрыёты, на ізаляваныя сектары. Ва ўмовах крызісу паўстання 14 вер. сав. часці авалодалі Прагай — прадмесцем Варшавы на правым беразе Віслы. Ноччу 16 вер. сав. войскі і 1-я Польская армія фарсіравалі Віслу, але не ўтрымаліся на яе зах. беразе. Сав. і амер.-англ. авіяцыя скідвала паўстанцам зброю, харчаванне, амуніцыю. Выкарыстоўваючы танкі, артылерыю, авіяцыю, ням.-фаш. войскі (амаль 50 тыс. чал.) на чале з ген. Э. фон дэн Бах-Зелеўскі канчаткова адрэзалі паўстанцаў ад Віслы і паступова задушылі цэнтры супраціўлення. 2 кастр. кіраўніцтва АК падпісала акт аб капітуляцыі, паводле якога паўстанцы атрымалі права камбатантаў, а цывільнае насельніцтва эвакуіравалася з горада. У палон трапіла каля 16 тыс. паўстанцаў, 22—25 тыс. чал. былі забіты ці прапалі без вестак. Цывільнае насельніцтва страціла 150—200 тыс. чал. Ням. 9-я армія, якая душыла паўстанне, страціла забітымі, параненымі і прапаўшымі без вестак каля 26 тыс. чал. Паводле загаду Гітлера пасля эвакуацыі каля 500 тыс. ацалелых жыхароў Варшавы пачалося яе сістэм. разбурэнне.
Літ.: Назаревич Р. Варшавское восстание, 1944 год: Полит. аспекты: Пер. с пол. М., 1989; Черчилль У. Вторая мировая война: Пер. с англ. М., 1991. Кн. 3, т. 5—6. С. 398—407; Kunert A.K. Rzeczpospolita Walcząca: Powstanie Warszawskie, 1944: Kalendarium. Warszawa, 1994. У.Я.Калаткоў. с. 16
ВАРША́ЎСКАЕ СТАЛІ́ЧНАЕ ВАЯВО́ДСТВА (stoleczne Warszawskie województwo), у сярэдняй частцы Польшчы. Пл. 3788 км2, нас. 2419,6 тыс. чал. (1992). У гарадах 88,8% насельніцтва. Адм. ц. — г. Варшава. Займае Варшаўскую катлавіну ў цэнтры Мазавецкай нізіны.
Рэльеф нізінны з участкамі марэннай раўніны і шырокімі далінамі. Найб. выш. да 200 м над узр. м. Клімат умерана кантынентальны, сярэднія т-ры студз. -3,5 °С, ліп. 18—19,2 °С, ападкаў 560—600 мм за год. Рэкі — Вісла з нізоўямі Нарава; воз. Зягжынскае. Пад лесам каля 19% тэр., на З — Кампіноская пушча. Гаспадарка прамысл. кірунку. Развіты маш.-буд. і металаапр., вылучаюцца электратэхн. і электронная, харч., фармацэўтычная, хім., металургічная і паліграф. галіны прам-сці. Найб. прамысл. цэнтры: Варшава, Прушкаў, Пясечна, Гродзіск-Мазавецкі і інш. Вырошчваюць агародніну, садавіну, клубніцы, жыта, бульбу. Гадуюць свіней, птушак, пушных звяроў, разводзяць тутавага шаўкапрада. Турызм. Курорт Канстанцін-Азёрна. с. 17
ВАРША́ЎСКА-ІВАНГАРО́ДСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1914 , абаронча-наступальная аперацыя рускіх войск Паўд.-Зах. (каманд. ген. М.І.Іваноў) і Паўн.-Зах. (ген. М.У.Рузскі) франтоў супраць герм.-аўстр. арміі 28 вер. — 8 ліст. ў 1-ю сусв. вайну.
Пасля паражэння аўстр. войск у Галіцыйскай бітве 1914 герм. камандаванне, каб абараніць Сілезію і Познань і памагчы аўстр. войскам, якія адступалі, 28 вер. пачало наступленне на Івангорад і Варшаву сіламі 1-й аўстр. і 9-й герм. армій (каманд. ген. П. фон Гіндэнбург, нач. штаба ген. Э.Людэндорф). 18 кастр. рус. войскі нанеслі па герм.-аўстрыйскіх двайны ўдар з фронту Івангорад— Сандамір 4, 5 і 9-й арміямі і ад Варшавы 2-й арміяй. У баявых дзеяннях з двух бакоў удзельнічала каля 900 тыс. чал. За 21 дзень баёў герм.-аўстр. войскі адкінуты з вял. стратамі на 120 км. В.С.Паваліхіна. с. 17
ВАРША́ЎСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1920 , аперацыя войск Зах. фронту з мэтаю ўзяць Варшаву ў час савецка-польскай вайны 1920. Наступленне пачалося 23.7.1920 з рубяжа Гродна—Слонім—Пінск. Да 13.8.1920 часці Зах. фронту (каманд. М.М.Тухачэўскі) валодалі Радзімінам (23 км на ПнУ ад Варшавы), што стварыла рэальную пагрозу польскай сталіцы. Аднак наступленне не было падтрымана Паўн.-Зах. фронтам, які наступаў на Львоў і камандаванне якога перакінула 2 арміі на Варшаўскі напрамак толькі ў 2-й пал. жніўня. Значна адсталі тылы, не быў вызначаны раён канцэнтрацыі сіл праціўніка, былі зроблены паліт. памылкі (агр. палітыка Польск. рэв. к-та). Шэраг мер урада Ю.Пілсудскага (патрыят. агітацыя з дапамогай каталіцкага духавенства, абвяшчэнне агр. рэформы, якую падтрымала сялянства, арг-цыя дадатковых паставак зброі ад Антанты) даў магчымасць польск. боку аб'яднаць народ і значна павялічыць армію. 14 жн. нечакана для сав. боку польскае войска перайшло ў наступленне (т. зв. цуд на Вісле). З 17 жн. Чырв. Армія пачала агульны адыход. Да 25 жн. часці Зах. фронту адступілі на лінію Ліпск—Свіслач — на ўсх. ад Брэста. Паражэнне Чырв. Арміі ў Варшаўскай аперацыі паўплывала на ўмовы Рыжскага мірнага дагавора 1921. с. 17
ВАРША́ЎСКАЯ ГУБЕ́РНЯ , адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі ў 1837—1915. Утворана на тэр. Варшаўскага ваяводства Каралеўства Польскага. Цэнтр — г. Варшава. З 1866 пад агульнаімперскім кіраваннем. У канцы 19 ст. падзялялася на 14 паветаў: Варшаўскі, Бронскі, Гостынскі, Груецкі, Кутнаўскі, Ловіцкі, Навамінскі, Няшаўскі, Плонскі, Пултускі, Радзімінскі, Скернявіцкі, Сахачаўскі, Улацлаўскі. Пл. 15,3 тыс. квадратных вёрст, нас. 1 млн. 933 тыс. чал. (1897), у т.л. 794,5 тыс. гараджан. Аснову эканомікі складалі земляробства і апрацоўчая прам-сць — каля 1 тыс. прадпрыемстваў (69 тыс. рабочых, 1910). Гал. гандл. цэнтр — Варшава. 3 ВНУ (усе ў Варшаве), 14 мужчынскіх і 8 жан. сярэдніх навуч. устаноў, каля 700 пач. школ (1910). Каля 330 каталіцкіх і 30 правасл. цэркваў, 220 сінагог, 1мячэць (канец 19 ст.). У 1915 тэр. Варшаўская губерня акупіравана герм. войскамі. с. 18
ВАРША́ЎСКІ ДАГАВО́Р 1768 . Заключаны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 6 сак. ў Варшаве па патрабаванні рас. боку ва ўмовах заняпаду Рэчы Паспалітай. Урад Кацярыны ІІ выкарыстаў пытанне аб раўнапраўі дысідэнтаў-некатолікаў — праваслаўных і пратэстантаў — для ўмяшання ва ўнутр. справы Польшчы. Паводле дагавору дысідэнты атрымлівалі роўныя з каталікамі правы, аднак захоўваліся асн. законы Рэчы Паспалітай (выбарнасць караля, ліберум вета і інш.). Варшаўскі дагавор садзейнічаў далейшаму аслабленню краіны і забяспечваў паліт. панаванне царызму ў Польшчы.
Вынікам Варшаўскага дагавора было стварэнне Барскай канфедэрацыі. с. 18
ВАРША́ЎСКІ ДАГАВО́Р 1955 аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе паміж Албаніяй, Балгарыяй, Венгрыяй, Германскай Дэмакратычнай Рэспублікай (ГДР), Польшчай, Румыніяй, Чэхаславакіяй і СССР, падпісаны 14.5.1955 у Варшаве на нарадзе кіраўнікоў урадаў еўрап. сацыяліст. краін. Набыў сілу 5.6.1955. Тэрмін дзеяння — 20 гадоў, у 1975 працягнуты на 10 гадоў, у 1985 на 20 гадоў. Аформіў ва ўмовах «халоднай вайны» ў процівагу Арганізацыі паўночнаатлантычнага дагавору (НАТО) пасля ўступлення туды ФРГ (9.5.1955) Арг-цыю Варшаўскага дагавора (АВД) — ваен.-паліт. саюз сацыяліст. дзяржаў Еўропы на чале з СССР. Дагавор абавязваў бакі да кансультацый па ўсіх важных пытаннях міжнар. палітыкі, да ўзаемнай ваен. дапамогі ў выпадку ўзбр. нападу ў Еўропе на адну ці некалькі дзяржаў-удзельніц, да падпарадкавання ўзбр. сіл агульнаму камандаванню і інш. Вышэйшы паліг. кіраўнічы орган — Паліт. кансультатыўны к-т (ПКК) прадстаўнікоў урадаў, у 1976 створаны дапаможныя органы з рэзідэнцыяй у Маскве — Аб'яднаны сакратарыят і К-т міністраў замежных спраў (распрацоўваў рэкамендацыі па знешнепаліт. пытаннях). Ваен. кіраўніцтва ажыццяўляла Аб'яднанае камандаванне ўзбр. сіл з рэзідэнцыяй у Маскве; камандуючыя — І.С.Конеў (1955—60), А.А.Грэчка (1960—67), І.І.Якубоўскі (1967—76), В.Г.Кулікоў (1977—91). У 1969 створаны таксама Ваен. савет і К-т міністраў абароны. СССР заключыў дагаворы аб размяшчэнні сваіх войск з Польшчай (1956), ГДР (1957), Румыніяй (1957), Венгрыяй (1957) і Чэхаславакіяй (1968). Войскі краін-удзельніц Варшаўскага дагавора ўводзіліся з мэтай прадухілення змены дзярж. ладу ў Венгрыі (1956), Чэхаславакіі (1968, у адпаведнасці з т. зв. «дактрынай Брэжнева»). У 1968 з Варшаўскага дагавору афіцыйна выйшла Албанія (фактычна з 1962), пасля аб'яднання Германіі (1990) — ГДР. У 1987 прынята абарончая ваен. дактрына. Пасля паліт. змен 1989—90 у Цэнтр., Усх. і Паўд.-Усх. Еўропе ў лют. 1990 скасаваны ваен. органы АВД. 1.7.1991 у Празе прадстаўнікі Балгарыі, Венгрыі, Польшчы, Румыніі, СССР і Чэхаславакіі падпісалі пратакол аб спыненні дзейнасці Варшаўскага дагавора 1955.
Літ.: Варшавский Договор и НАТО: соотношение стл в Европе. М., 1989; Варшавский Договор: история и современность. М., 1990.
У.Я.Калаткоў. с. 18
ВАРША́ЎСКІ НАРАДАВО́ЛЬСКІ ГУРТО́К БЕЛАРУ́СКІХ СТУДЭ́НТАЎ , нелегальная суполка прыхільнікаў рэв. арг-цыі «Народная воля» з ліку ўраджэнцаў Беларусі — студэнтаў Варшаўскага ун-та — у 1882—83. Утвораны ў 1882 намаганнямі студэнтаў-нарадавольцаў В.Руткевіча, Г.Яцкевіча і В.М.Вайніловіча. Акрамя выхадцаў з Беларусі ў гурток уваходзілі і варшавяне на чале з С.Калішскім. На базе гуртка была створана падп. друкарня на чале з М.К.Янчэўскім. Гурток падтрымліваў цесныя кантакты з кіраўнікамі польск. рабочай партыі «Пралетарыят». У рэв. дзейнасці не прызнаваў тактыкі тэрору. Пасля арышту ў Вільні 22.8.1883 кіраўніка Янчэўскага дзейнасць гуртка аслабела і да канца года спынілася. Некат. гурткоўцы ўступілі ў «Пралетарыят». В.М.Чарапіца. с. 19
ВАРША́ЎСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т , найбуйнейшы навучальны і навуковы цэнтр Польшчы. Засн. ў 1816 у Варшаве паводле загаду рас. імператара Аляксандра І як Аляксандраўскі ун-т (статут зацверджаны ў 1818). Меў ф-ты: юрыд., мед., прыгожых мастацтваў, прыродазнаўча-матэм., тэалагічны. Пасля задушэння паўстання 1830—31 ун-т зачынены. У 1862 аднавіў дзейнасць пад назвай «Галоўная школа». Адыграў выключную ролю ў развіцці польск. культуры і навукі. Сярод яго выхаванцаў Г.Сянкевіч, Б.Прус, Бадуэн дэ Куртэнэ, гісторык матэматыкі С.Дзікштэйн і інш. У 1869 школа пераўтворана ва ун-т з выкладаннем на рус. мове. У 1893—1915 у Варшаўскім універсітэце выкладаў Я.Ф.Карскі. У час герм. акупацыі 1915—18 фармальна лічыўся ням. ун-там, з 1917 — польскі. У 2-ю сусв. вайну не працаваў. Аднавіў дзейнасць у 1945. У 1995/96 навуч. г. ф-ты: біял., хім., журналістыкі і паліт. Навук. філасофіі і сацыялогіі, фізікі, геаграфіі і вывучэння рэгіёнаў, геалогіі, гісторыі; матэматыкі, інфарматыкі і механікі; эканам. Навук. неафілалогіі, педагогікі, паланістыкі, прававых навук і адміністрацыі, прыкладных грамадскіх навук і рэсацыялізацыі, псіхалогіі, русістыкі і прыкладной лінгвістыкі (мае кафедру бел. філалогіі), кіравання. Філіял ун-та ў Беластоку. Б-ка (засн. 1817). с. 19
ВАРЫЁ́МЕТР (ад лац. vаrіо змяняю + ...метр), 1) авіяцыйны — паказальнік скорасці падняцця і спуску лятальнага апарата. Вымярае рознасць ціскаў паветра ў атмасферы і ўнутры прылады, якая злучана з атмасферай капілярам. Пры гарыз. палёце гэтая рознасць роўная 0. 2) Варыёметр гравітацыйны — прылада для вымярэння змен паскарэння свабоднага падзення. Выкарыстоўваецца ў сейсмалогіі і гравіметрыі. 3) Варыёметр магнітны — прылада для вымярэння часовых змен геамагн. поля. Бывае стацыянарны (у магн. абсерваторыях) і палявы (для магнітаразведачных работ). 4) Варыёметр радыётэхнічны — сістэма дзвюх або больш шпуляў індуктыўнасці, адна з якіх рухомая. Прызначаны для плаўнай змены індуктыўнасці (узаемаіндуктыўнасці). Калі шпулі не злучаны, варыёметр пераўтвараецца ў высокачастотны трансфарматар з пераменнай сувяззю. Выкарыстоўваецца для настройкі тэле- і радыёпрыёмнікаў, выхадных каскадаў генератараў у шырокім дыяпазоне частот, у вымяральных прыладах. с. 19
ВАРЫКА́П [англ. vаrісар ад vаrі (аble) пераменная + сaр (асitу) ёмістасць], параметрычны паўправадніковы дыёд, ёмістасць якога залежыць ад прыкладзенага адваротнага напружання. Асн. параметры: намінальная (пачатковая) ёмістасць, дыхтоўнасць і каэфіцыент перакрыцця па ёмістасці. Выкарыстоўваецца ў параметрычных узмацняльніках, памнажальніках частаты, для настройкі тэле- і радыёпрыёмнікаў. Гл. таксама Варыконд. с. 19
ВАРЫКАЦЭ́ЛЕ [ад лац. vаrіх (varicis) уздуцце на венах + грэч. kēlē пухліна], варыкознае расшырэнне вен семявага канаціка ў чалавека і жывёл. У мужчын узнікае пераважна ў маладым узросце, часцей у перыяд палавога выспявання. Суправаджаецца непрыемным адчуваннем у вобласці машонкі, цягучым болем у яечках і пахвіне, які ўзмацняецца пры фіз. нагрузцы, палавым узбуджэнні. Магчымы парушэнні палавой функцыі і сперматагенезу (алігазааспермія), бясплоднасць.
Варыкацэле развіваецца пры парушэнні адтоку крыві з яечкавай вены, часцей злева. Адпаведная палавіна машонкі павялічаная, вылучаюцца гронкападобныя вузлавата-расшыраныя вены семявага канаціка. Паступова развіваецца атрафія яечка. Лячэнне хірургічнае. с. 19
ВАРЫКА́Ш Вікенцій Міхайлавіч (9.8.1931, в. Саломерка Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 17.10.1992), бел. фізік, адзін з арганізатараў даследаванняў па фізіцы сегнетаэлектрыкаў. Д-р фізіка-матэм. н. (1985), праф. (1988). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1954). З 1958 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, з 1968 у Мінскім радыётэхн. ін-це. Навук. працы па тэхналогіі вырошчвання сегнетаэлектрычных крышталёў і вывучэнні ўплыву вонкавых уздзеянняў на іх уласцівасці.
Тв.: Сборник задач по статистической физике. Мн., 1979 (разам з А.І.Болсунам, В.В.Аксёнавым); Физика в живой природе. 2 изд. Мн., 1984 (разам з Б.А.Кімбарам, І.М.Варыкашам); Кіраўніцтва да рашэння задач па агульнай фізіцы. Мн., 1995 (разам з М.С.Цэдрыкам). П.А.Пупкевіч. с. 19
ВАРЫКО́ЗНАЕ РАСШЫРЭ́ННЕ ВЕН , хвароба, пры якой нераўнамерна павялічваецца прасвет вен з утварэннем выпучванняў у вобласці стончанай вянознай сценкі і вузлападобнай звілістасці іх. Праяўляецца функцыян. недастатковасцю клапанаў вен і парушэннем крывацёку. Найчасцей пашкоджвае вены ног, прамой кішкі (гл. Гемарой), семявы канацік (гл. Варыкацэле), падслізісты слой стрававода. Адрозніваюць першаснае (не звязанае з захворваннямі) і другаснае (пасля трамбозу, аплазіі і дысплазіі глыбокіх вен, цяжарнасці і інш.).
Першаснае варыкознае расшырэнне вен у 50% хворых развіваецца ў асоб 20—50-гадовага ўзросту (найчасцей у жанчын) ад прыроджанай непаўнацэннасці клапанаў вен, слабасці сценак вен, пры пашкоджанні іх нерв. апарату, таксіка-інфекц. фактары і інш. Прыкметы: нязначнае расшырэнне вен на галёнцы ці сцягне, хуткая стамляльнасць, боль у нагах, пачуццё цяжару, сверб і цяпло скуры, ацёкі. Ускладненні: тромбафлебіт, трафічныя язвы. Пры невялікім варыкозным расшырэнні вен на нагах рэкамендуюцца эластычныя панчохі і бінты, лек. прэпараты і фізіятэрапія, пры значным — хірург. лячэнне.
А.У.Руцкі. с. 19
ВАРЫКО́НД [англ. vаrісоnd ад vаrі (аblе) пераменны + соnd (еnsеr) кандэнсатар], сегнетакерамічны кандэнсатар з рэзка выяўленай нелінейнай залежнасцю ёмістасці ад прыкладзенага напружання або тэмпературы (тэрмакандэнсатары). Бываюць дыскавыя, пласціністыя і плёначныя. Выкарыстоўваюцца ў параметрычных стабілізатарах току і напружання, узмацняльніках магутнасці і напружання і інш. Гл. таксама Варыкап. с. 19
ВАРЫ́НСКІ (Warýnski) Людвік Тадэвуш (24.9.1856, в. Мартынаўка Канеўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 13.2.1889), дзеяч польск. і рас. рэв. руху. За ўдзел у выступленнях студэнтаў выключаны з Пецярбургскага тэхнал. ін-та (ліст. 1875). З восені 1876 вёў рэв. прапаганду ў Варшаве. Адзін з аўтараў першага праграмнага дакумента польск. сацыяліст. руху «Брусельская праграма» (1878). Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў польск. партыі «Пралетарыят» (1882). У 1883 арыштаваны, засуджаны на 16 гадоў катаргі. Памёр у Шлісельбургскай крэпасці. с. 19
ВАРЫ́СТАР [англ. vаrіstоr ад vаrі (аblе) пераменны + (rеsі) stоr супраціўленне], паўправадніковы рэзістар, супраціўленне якога залежыць ад прыкладзенага напружання. Паводле канструкцыі бывае ў выглядзе дыска, таблеткі, стрыжня, пацеркі і інш. Выкарыстоўваецца ў прыладах для стабілізацыі і рэгулявання напружання і току, эл. аховы, мадулятарах і памнажальніках частаты і інш. с. 20
ВАРЫЎНЯ́ , стопка, істопка, тып гасп. пабудовы на Беларусі для захоўвання агародніны, садавіны, малака, часам і гасп. прылад. Вядома з 17 ст. Звычайна зрубная прамавугольная ў плане пабудова, накрытая 2- або 4-схільным дахам з драніцы ці саломы, з вокнамі без шкла, што зачыняліся драўлянымі засаўкамі (будавалі варыўню і без вокнаў); часам мела ўнутраныя выгарадкі, засекі. Ацяплялі варыўню курной печчу або гарачым вуголлем. У 19 — пач. 20 ст. на ПдЗ Беларусі варыўню часам прыбудоўвалі да сянец. У фальварках 17 — пач. 20 ст. існавалі шматкамерныя варыўні, якія мелі сенцы, каморы і інш. памяшканні (г. Давыд-Гарадок Столінскага, вёскі Дубае Пінскага, Урэчча Любанскага р-наў і інш.). с. 20
ВАРЫЯ́НТ [франц. vаrіаntе ад лац. vаrіаns (variantis) які змяняецца], 1) відазмяненне, разнавіднасць; адна з магчымых камбінацый чаго-небудзь. 2) Адна з некалькіх рэдакцый якога-н. твора (літаратурнага, музычнага і да т.п.) або афіц. дакумента; відазмяненне якой-н. часткі твора (дакумента). с. 20
ВАРЫЯ́ТАР , прыстасаванне для плаўнай змены вуглавых скарасцей звёнаў прывода і выканаўчага механізма. Асн. частка варыятара — бесступеньчатая перадача (адна або некалькі).
Варыятар забяспечвае аптымальную скорасць машыны або механізма пры розных умовах эксплуатацыі. Бываюць фрыкцыйныя (выкарыстоўваюць трэнне) і гідраўлічныя. Пашыраны ў машынах і механізмах хім., папяровай, тэкст. прам-сці, на транспарце (напр., на эскалатарах метрапалітэна ўзгадняюць скорасць руху поручняў і ступеняў). с. 20
ВАРЫЯЦЫ́ЙНАЕ ЗЛІЧЭ́ННЕ , раздзел матэматыкі, які вывучае тэорыю экстрэмуму (найбольшых ці найменшых значэнняў) функцыяналаў, залежных ад адной ці некалькіх функцый, падпарадкаваных пэўным абмежаванням. Узнікла ў 18 ст. на аснове прац. Л.Эйлера і Ж.Лагранжа як развіццё метадаў рашэння экстрэмальных задач механікі і фізікі. Першымі былі задачы аб брахістахроне, паверхнях вярчэння, знаходжанні геадэзічнай лініі і ізаперыметрычная задача (напр., знаходжанне замкнёнай плоскай лініі зададзенай даўжыні, якая абмяжоўвае найб. плошчу).
Варыяцыйнае злічэнне грунтуецца на паняцці варыяцыі (абагульненне паняцця дыферэнцыяла на выпадак функцыяналаў; адсюль назва). Гал. пытанні даследаванняў класічнага варыяцыйнага злічэння — умовы існавання і метады знаходжання экстрэмальных функцый, а таксама неабходныя і дастатковыя ўмовы, якія яны павінны задавальняць. Значны ўклад у распрацоўку і развіццё варыяцыйнага злічэння зрабілі А.Лежандр, К.Веерштрас, Д.Гільберт, ням. матэматыкі К.Якобі, К.Каратэадоры і інш. Абагульненнем задач класічнага варыяцыйнага злічэння з'яўляюцца задачы аптымальнага кіравання, даследаванні якіх пачаліся ў 1950-я г. (Л.С.Пантрагін, Р.В.Гамкрэлідзе, У.Р.Балцянскі), на Беларусі вядуцца з 1960-х г. (Р.Габасаў і Ф.М.Кірылава).
Літ.: Лаврентьев М.А., Люстерник Л.А. Курс вариационного исчисления. 2 изд. М.; Л., 1950; Янг Л. Лекции по вариационному исчислению и теории оптимального управления: Пер. с англ. М., 1974.
В.В.Гарохавік. с. 20
ВАРЫЯЦЫ́ЙНАЯ СТАТЫ́СТЫКА , раздзел матэматычнай статыстыкі, вывучае ўласцівасці сукупнасцей аб'ектаў, у якіх паказчык прыкметы, што даследуецца, мяняецца (вар'іруе) ад аб'екта да аб'екта. с. 20
ВАРЫЯЦЫ́ЙНАЯ ФО́РМА , варыяцыі, музычная форма, якая складаецца з тэмы (зрэдку дзвюх, трох тэм) і яе відазмененых паўтораў (варыяцый). Асн. тэма можа быць арыгінальная ці запазычаная. У варыяцыйнай форме можа быць напісаны самаст. твор, частка цыкла або раздзел буйнога муз. твора (сімфоніі, канцэрта, сюіты, санаты, квартэта), а таксама оперы, балета.
Вытокі варыяцыйнай формы ў нар. песеннай і танц. творчасці. У прафес. музыцы яна выпрацоўвалася ў розных поліфанічных жанрах (І.С.Бах, Г.Ф.Гендэль, Г.Ф.Тэлеман). У 17 ст. ў зах.-еўрап. музыцы ўзнікла варыяцыйная форма на баса астыната. У 2-й пал. 18 ст. склалася строгая (класічная) варыяцыйная форма з захаваннем у варыяцыях памераў, гармоніі, танальнасці, тэмпу, метра, тэмы (І.Гайдн, В.А.Моцарт, Л.Бетховен). У 19 ст. ў творчасці кампазітараў-рамантыкаў (Ф.Шуберт, Р.Шуман, Ф.Мендэльсон) з'явілася свабодная варыяцыйная форма, дзе ўсе сродкі выразнасці тэмы могуць вольна вар'іравацца нават да яе жанравых змен. У рус. музыцы 19 ст. найб. пашырана варыяцыйная форма на нязменную мелодыю — сапрана астыната (т. зв. глінкаўскія варыяцыі).
У бел. музыцы ў варыяцыйнай форме напісаны самаст. творы (фп. варыяцыі Л.Абеліёвіча, Г.Вагнера, У.Алоўнікава, Р.Суруса, Э.Тырманд, М.Васючкова; аркестравыя («З беларускага эпасу» Л.Захлеўнага) і часткі цыклічных твораў (у сімфоніі «Беларусь» В.Залатарова, сімфаньеце М.Аладава, фп. трыо А.Багатырова), эпізоды з балетаў «Альпійская балада» і «Выбранніца» Я.Глебава і інш.
Літ.: Протопопов В. Вариационные процессы в музыкальной форме. М., 1967; Цуккерман В. Анализ музыкальных произведений. Вариационная форма. 2 изд. М., 1987. Э.А.Алейнікава. с. 20
ВАРЫЯЦЫ́ЙНЫЯ ПРЫ́НЦЫПЫ МЕХА́НІКІ , матэматычныя суадносіны, якія вылучаюць сапраўдны рух ці стан мех. сістэмы з усіх кінематычна магчымых (не забароненых накладзенымі на сістэму сувязі). Выражаюцца роўнасцямі, куды ўваходзяць варыяцыі каардынат, скарасцей і паскарэнняў пунктаў сістэмы (гл. Варыяцыйнае злічэнне). Даюць магчымасць атрымаць ураўненні і заканамернасці руху (або стану раўнавагі) сістэмы з аднаго агульнага палажэння і вызначыць пэўныя фіз. ўласцівасці, што характарызуюць сапраўдны рух (або ўмовы раўнавагі) сістэмы. Выкарыстоўваюцца ў механіцы суцэльных асяроддзяў, тэрмадынаміцы, эл.-дынаміцы, квантавай механіцы, тэорыі адноснасці і інш.
Варыяцыйныя прынцыпы механікі падзяляюцца на дыферэнцыяльныя і інтэгральныя. Дыферэнцыяльныя характарызуюць уласцівасці сапраўднага руху сістэмы ў кожны момант часу. Прыдатныя да сістэм з любымі галаномнымі і негаланомнымі сувязямі (гл. Сувязі механічныя). Найб. агульны прынцып статыкі несвабодных мех. сістэм — прынцып віртуальных (магчымых) перамяшчэнняў: для раўнавагі мех. сістэмы з ідэальнымі сувязямі сума элементарных работ усіх актыўных сіл пры розных магчымых перамяшчэннях роўная нулю <FORMULA>. Інтэгральныя варыяцыйныя прынцыпы механікі характарызуюць уласцівасці руху сістэмы за канечны прамежак часу і сцвярджаюць, што на сапраўдных траекторыях руху (у параўнанні з магчымымі) пэўныя фіз. велічыні (напр., энергія) дасягаюць экстрэмальных значэнняў (гл. Найменшага дзеяння прынцып). Матэматычна запісваюцца як роўнасць нулю варыяцыі функцыянала ад некаторай функцыі, якая характарызуе энергію сістэмы. Складаюць метадалагічную аснову для пабудовы матэм. мадэлей сістэм у эл.-дынаміцы, робататэхніцы, механіцы машын.
Літ.: Маркеев А.П. Теоретическая механика. М., 1990; Полак Л.С. Вариационные принципы механики. М., 1960.
А.У.Чыгараў. с. 20
ВАРЫЯ́ЦЫЯ (ад лац. vаrіаtіо змяненне), 1) у агульных выпадках — відазмяненне, разнавіднасць чаго-небудзь. 2) У музыцы — складаная частка варыяцыйнай формы, якая ўяўляе сабой відазмяненне тэмы. 3) У балеце — невял., але тэхнічна складаны і кампазіцыйна развіты класічны танец. Звычайна частка па-дэ-дэ, па-дэ-труа, гран-па і інш.; могуць мець і самаст. значэнне. Служаць элементамі характарыстыкі дзейнай асобы, выяўляюць эмац. стан героя, маюць значэнне прамога выказвання. 4) Уматэматыцы — малое змяненне аргумента (незалежнай пераменнай) або функцыянала; асн. паняцце варыяцыйнага злічэння. 5) Уастраноміі — перыядычная змена скорасці руху Месяца па арбіце, абумоўленая гравітацыйным дзеяннем Сонца. с. 20
ВАРЭ́З (Varèse) Эдгар (22.12.1883, Парыж — 7.11.1965), амерыканскі кампазітар, дырыжор; адзін з першых прадстаўнікоў муз. авангардызму. Вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі (1906—07). З 1908 дырыжыраваў харамі і аркестрамі ў Берліне, Празе; з 1915 у Нью-Йорку. Лічыў музыку «арганізаваным шумам», імкнуўся павялічыць акустычныя магчымасці інструментаў. Эксперыментаваў у сферы канкрэтнай музыкі і электроннай музыкі. Сярод твораў: п'есы «Гіперырызма» для духавых і ўдарных (1923), «Інтэгралы» для камернага арк. і ўдарных (1925), «Іанізацыя» для 13 ударнікаў (1931), «Экватарыял» для аргана, ударных, труб, трамбонаў, 2 хваляў Мартэно і баса (1934), «Пустыня» для электронных духавых і ўдарных (1954). Аўтар прац па электроннай музыцы, муз.-крытычных артыкулаў. с. 20
ВАРЭ́НІУС (Varenius) Бернхардус [сапр. Варэн (Varen) Бернхард; 1621 або 1622, г. Гановер, Германія — 1650 або 1651), нідэрландскі географ. Аўтар «Усеагульнай геаграфіі» (Амстэрдам, 1650; пер. на рус. мову, 1718), у якой з сістэмы ведаў аб Зямлі ўпершыню вылучыў агульную і рэгіянальную геаграфію. с. 21
ВАРЭ́ЦА Валянцін Іванавіч (н. 5.3.1938, пас. Выпалзава Цвярской вобл., Расія), бел. мастак. Скончыў Харкаўскі маст. ін-т (1966) і да 1978 выкладаў у ім. З 1985 жыве і працуе на Беларусі. Асн. творы: жывапісныя «Зямля» (1966), «Летам» (1968), «Раніца» (1969), «Памяці Вавілава» (1988), «Бег» і «Мелодыя» (1989), «Стыхія» (1990), «Украінскі трыптых» (1991), «Місія» (1992); манум. размалёўкі «Сям'я» (1971), «Вызваленне» (1973), «Юнацтва» (1975), «Золата» (1976); графічныя «Рамантыкі» (1969), серыя «Гістарычныя асобы Беларусі» (1993—96, разам з Л.Варэца) і інш. с. 21
ВАРЭ́ЦА Ляіля Ахцямаўна (н. 13.1.1951, г. Харкаў, Украіна), бел. мастак. Скончыла Харкаўскі маст. ін-т (1974). Працуе ў тэхніцы каляровай літаграфіі, кніжнай графікі, акварэлі. Асн. работы: графічныя серыі «Украінскія матывы» (1977), «Зямля ў квецені» (1979), «Чарнобыльскі след» і «Праява» (1989), «Гістарычныя асобы Беларусі» (1993—96, разам з В.Варэцам) і інш.; іл. да кніг «Мая рэспубліка», «Намеснік бабулі» П.Кавалёва (абедзве 1988), «Буду настаўнікам» Э.Агняцвет (1990), «Беларуска-італьянская кухня» (1995), «Паміж Масквой і Варшавай» В.Іпатавай (1996, у сааўт.) і інш. Стварыла серыі паштовых марак «Мастакі Беларусі», «Гістарычныя асобы Беларусі», «Беларускія спартсмены да алімпіяды ў Атланце». с. 21
ВАСА́ДЗЕ Акакій Аляксеевіч (6.8.1899, г. Кутаісі — 23.3.1978), грузінскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар. арт. СССР (1936). Праф. Тбіліскага тэатр. ін-та (1949). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1917. З 1920 у Груз. т-ры імя Ш.Руставелі (Тбілісі; у 1935—55 гал. рэжысёр). З 1958 гал. рэжысёр Груз. т-ра імя Л.Месхішвілі (Кутаісі). З 1969 акцёр груз. т-ра ў г. Руставі. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў і пастановак: Ахма («Анзор» С.Шаншыяшвілі), Пэпія («Апавяданне жабрака» І.Чаўчавадзе), Яга («Атэла» У.Шэкспіра), Франц Моар («Разбойнікі» Ф.Шылера), Шуйскі («Вялікі гасудар» У.Салаўёва; і рэж.), Шмага («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага; і рэж.). З 1924 здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1946, 1951; Дзярж. прэмія Грузіі імя Руставелі 1975 (усе за тэатр. работы). с. 21
ВАСАЛІТЭ́Т (франц. vassalité ад позналац. vassallus васал, vassus слуга), сістэма адносін асабістай залежнасці адных феадалаў (васалаў) ад іншых (сеньёраў або сюзерэнаў) у Зах. Еўропе. Упершыню склаўся ў позняй Франкскай імперыі пры Карле Вялікім (768—814), далейшае развіццё атрымаў у Германіі, Францыі, Англіі. На Беларусі ў класічным выглядзе не аформіўся, спец. тэрміна для яго абазначэння не было, аднак сістэма васальнай залежнасці існавала. У часы Кіеўскай Русі князі ўступалі паміж сабой у васалітэт, калі адзін з іх пагаджаўся лічыцца «сынам» другога (пры раўнапраўных адносінах князі звалі адзін аднаго «братамі»). Баяры былі васаламі таго князя, якому служылі і ад якога за службу мелі маёнткі. У 11—12 ст. у найбуйнейшых баяр з васалаў 3-га ўзроўню з'явіліся асабістыя дружыны. У ВКЛ у 13—14 ст. сістэма кіравання асобнымі землямі (княствамі) будавалася на васальнай залежнасці князёў ад вял. князя ВКЛ. Адначасова кожны князь меў васалаў з баяр, некаторыя з іх былі васаламі непасрэдна вял. князя ВКЛ. У канцы 14—15 ст. юрыд. правы непасрэдных васалаў вял. князя ВКЛ замацаваны ў шэрагу прывілеяў. Шляхта атрымала права распараджацца сваімі ўладаннямі. Васальныя адносіны гэтай групы феадалаў з вял. князем звяліся да абавязку ваен. службы і права падлягаць суду вял. князя ВКЛ ці яго намеснікаў. В.Л.Насевіч. с. 21
ВАСЕМНА́ЦЦАТАГА БРУМЕ́РА VIII года рэспублікі (паводле рэсп. календара франц. рэвалюцыі 1789—99), дзяржаўны пераварот у Францыі 9—10.11.1799. Ажыццявіў Напалеон І, які змяніў рэжым Дырэкторыі на ваен. дыктатуру ў форме Консульства, а пасля (з 18.5.1804) — Першай імперыі. Завяршыў працэс бурж. контррэвалюцыі, пачаты Тэрмідарыянскім пераваротам 1794. с. 21
ВАСЕМНА́ЦЦАТЫ З'ЕЗД КП(б)Б . Адбыўся 15—20.5.1940 у Мінску; 577 дэлегатаў з рашаючым і 194 з дарадчым голасам ад 59 853 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: справаздачныя даклады ЦК КП(б)Б (П.К.Панамарэнка) і Рэвіз. камісіі КП(б)Б (В.Я.Сядых); выбары ЦК і Рэвіз. камісіі КП(б)Б. З'езд вітаў прыняцце ў 1939 Дэкларацыі Народнага сходу Заходняй Беларусі аб устанаўленні ў Зах. Беларусі сацыяліст. ладу і ўз'яднанні яе з БССР, адзначыў, што тэрыторыя і насельніцтва Беларусі павялічыліся амаль у 2 разы, але неабходна ачысціць новыя тэрыторыі ад бурж. элементаў, пільна правяраць кіруючыя кадры на «палітычную сталасць». Падвёў вынікі развіцця прам-сці, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі за 2 гады, вызначыў план сацыяліст. пераўтварэнняў у зах. абласцях БССР, падкрэсліў неабходнасць умацавання зах. рубяжоў краіны. У дакладах адзначалася праца парт. арг-цый па выяўленні «ворагаў народа», ліквідацыі вынікаў іх злачыннай дзейнасці, неабходнасць больш уважліва вывучаць марксісцка-ленінскую тэорыю. Выбраны ЦК КП(б)Б з 69 чал. і 45 канд., Рэвіз. камісія з 29 чал.
Літ.: Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Мн., 1985. Т. 3. С. 329—351.
А.Ф.Макарэвіч, У.М.Міхнюк. с. 21
ВА́СЕРМАН (Wassermann) Якаб (10.3.1873, г. Фюрт, Германія — 1.1.1934), нямецкі і аўстрыйскі пісьменнік. У сярэдзіне 1880-х г. супрацоўнічаў з час. «Simplicissimus» («Сімпліцысімус»). Набыў вядомасць як аўтар раманаў «Габрэі з Цырндорфа» (1897), «Молах» (1903), «Чалавечак з гусямі» (1915), «Этцэль Андэргаст» (1931) і асабліва «Каспар Гаўзер, або Лянота сэрца» (1908) і «Справа Маўрыцыуса» (1928), у цэнтры якіх — герой-самотнік, шукальнік праўды, які супрацьстаіць варожаму свету. У творах Васермана поўнае напружання дзеянне спалучаецца з псіхал. рэалізмам, узмоцненым псіхааналізам, маралістычнай крытыкай грамадства і яго інстытутаў (уплыў Ф.М.Дастаеўскага). Аўтар сатыр. п'есы «Камедыя хлусні» (1898), кн. «Дух пілігрыма» (1923).
Тв.: Gesammelte Werke. Bd. 1—7. Zürich, 1944—48; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—5. М., 1912—13; Золото Кахамарки. М., 1956; Каспар Хаузер, или Леность сердца. М., 1990.
Л.П.Баршчэўскі. с. 22
ВАСІЛЕ́ВІЦКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала са жн. 1941 да ліст. 1943 на тэр. Васілевіцкага р-на Гомельскай вобл. Кіраўнікі Ц.М.Астапенка (загінуў) і М.С.Белы. Аб'ядноўвала 5 груп (57 чал.): 2 у Васілевічах (кіраўнікі Л.П.Курганская-Сакалова, А.І.Белы), у в. Бабічы (П.А.Астапенка), Навінкі (А.Ф.Фралоў), Хамічы і Гогалева (С.П.Алісейка). Падпольшчыкі прымалі па радыёпрыёмніках і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, трымалі сувязь з Васілевіцкім і імя Варашылава партыз. атрадамі, здабывалі і перадавалі ім зброю, боепрыпасы, медыкаменты, звесткі разведкі, папярэджвалі партызан і насельніцтва пра карныя аперацыі гітлераўцаў, вывелі са строю электрастанцыю ў Васілевічах, учынялі інш. дыверсіі. У барацьбе з акупантамі загінуў 31 падпольшчык. У Васілевічах на брацкай магіле падпольшчыкаў пастаўлены абеліск. с. 22
ВАСІЛЕ́ВІЦКАЯ ДРЭС , гл. Светлагорская ЦЭЦ. с. 22
ВАСІЛЕ́ВІЦКІ ДРЭВААПРАЦО́ЎЧЫ ЗАВО́Д . Дзейнічаў на Беларусі ў 1904—13 у в. Васілевічы Рэчыцкага пав. (цяпер горад у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл.). Вырабляў чаўнакі, бабіны, паганялкі для прадзільных і ткацкіх ф-к Расіі. У 1913 меў паравы рухавік (100 к.с.), працавала 120 рабочых. На міжнар. выстаўках у Бруселі (1905) і Бесарабіі (1912) прадукцыя адзначана залатымі медалямі. с. 22
ВАСІЛЕ́ВІЦКІ РАЁ́Н , адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1926—27 і 1938—59. Утвораны 8.12.1926 у складзе Рэчыцкай акр. Цэнтр — вёска, з 29.4.1950 г.п. Васілевічы. Пл. 980 км2, 23 нас. пункты, нас. 16 993 чал. (1925). Падзяляўся на 15 сельсаветаў. З 9.6.1927 у складзе Гомельскай акр. 4.8.1927 скасаваны, яго тэр. далучана да Рэчыцкага і Хойніцкага р-наў. 20.2.1938 адноўлены ў Палескай вобл., уключаў 15 сельсаветаў. З 8.1.1954 у складзе Гомельскай вобл. Скасаваны 16.9.1959, тэр. раёна перададзена ў Калінкавіцкі і Рэчыцкі р-ны. с. 22
ВАСІЛЕ́ВІЧ Алена Сямёнаўна (н. 22.12.1922, в. Ліпнікі Слуцкага р-на Мінскай вобл.), бел. пісьменніца. Засл. работнік культуры Беларусі (1977). Скончыла Рагачоўскі настаўніцкі ін-т (1941) і БДУ (1946). Працавала ў Курскім абл. выд-ве, у час. «Работніца і сялянка» (1950—72), выд-вах «Мастацкая літаратура» і «Юнацтва» (1972—83). Друкуецца з 1947 (аповесць «У прасторах жыцця»). У цэнтры ўвагі пісьменніцы жыццё і праца сучаснікаў, праблемы асабістых узаемаадносін, маралі, выхавання дзяцей (аповесць «Шляхі-дарогі», 1950; зб-кі апавяданняў «Блізкія знаёмыя», 1954; «Падслухала сэрца», 1960; «Пісар страявой часці», 1969; «Адно імгненне», 1974; «Мыс Добрай Надзеі», 1977; «Шурка Рэмзікаў», 1985, і інш.). Лепшыя апавяданні («Пані старшыніха прыехала», «Адно імгненне», «Зімовая дарога», «Марыула», «Падгор'е») вылучаюцца глыбінёй пранікнення ва ўнутр. свет чалавека, моцным маральна-этычным і грамадз. напаўненнем. На аўтабіягр. матэрыяле напісана тэтралогія «Пачакай, затрымайся...» (аповесці «Расці, Ганька», 1966; «Доля знойдзе цябе», 1967; «Новы свет», 1968; «Пачакай, затрымайся...», 1970; Дзярж. прэмія Беларусі 1976), у якой паказаны нялёгкі шлях у жыццё сялянскай дзяўчыны, духоўнае пасталенне чалавека. Аўтар кніг для дзяцей («Заўтра ў школу», 1956; «Сябры», 1958; «Калінавая рукавічка», 1963, і інш.). Творы Васілевіч дакладныя ў апісанні побыту і раскрыцці характараў чалавека, у іх паэт. бачанне свету, стрыманая, даверлівая манера апавядання, жывая нар. мова. Аўтар зб-каў эцюдаў, роздумаў, эсэ («Люблю, хвалююся — жыву...», 1986; «Элегія», 1988). Пераклала на бел. мову аповесць М.Стэльмаха «Гусі-лебедзі ляцяць» (1975), раман Д.Дэфо «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза» (1976), аповесць Г.Башырава «Зялёная мая калыска» (1981) і інш.
Тв.: Выбр. тв. Т. 1—3. Мн., 1982—83.
Літ.: Шкраба Р. Літаратура і мова. Мн., 1969. С. 304—316; ІІІупенька Г. Цеплыня чалавечнасці. Мн., 1977. С. 91—125; Сямёнава А Гарачы след таленту. Мн., 1979. С. 88—114; Яфімава М. Алена Васілевіч // Беларуская дзіцячая літаратура. Мн., 1980; Андраюк С. Жыць чалавекам. Мн., 1983. С. 27—29, 197—205.
С.А.Андраюк. с. 22
ВАСІЛЕ́ВІЧ Іван Антонавіч (1894, в. Будслаў Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 24.11.1937), партыйны і дзярж. дзеяч БССР. У 1917—18 старшыня валвыканкома, нам. камісара, камісар па харчаванні Віленскай губ. З 1919 нам. наркома харчавання Літ.-Бел. ССР, кіраўнік харч. забеспячэння Паўд.-Зах. фронту, губхарчкамісар у Екацярынаславе, чл. РВС Харкаўскай ваен. акругі, кіраўнік падатковага ўпраўлення Наркамфіна СССР. У 1925 нарком унутр. гандлю, у 1926 нарком фінансаў БССР. У 1927—30 2-і сакратар, чл. Бюро ЦК КП(б)Б. З 1930 у органах Наркамзема СССР. Чл. ЦВК СССР у 1925—30. З 1932 кіраўнік зямельнага ўпраўлення Далёкаўсх. краю, старшыня Амурскага аблвыканкома, заг. сельгасаддзела Далёкаўсх. крайкома ВКП(б). У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956. с. 22
ВАСІЛЕ́ВІЧ Іван Іванавіч (30.6.1895, в. Падстарыны Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 25.8.1938), савецкі военачальнік. Скончыў Чугуеўскае ваен. вучылішча (1916). У 1-ю сусв. вайну на Зах. фронце, прапаршчык. Са снеж. 1918 у Чырв. Арміі, камісар палка, нач. палітаддзела дывізіі. З 1929 нач. і ваенком Аб'яднанай беларускай вайсковай школы. З 1932 камендант умацаванага раёна, з 1936 камандзір стралк. корпуса Асобай Далёкаўсх. арміі. Чл. ЦВК БССР у 1929—32. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна. с. 22
ВАСІЛЕ́ВІЧ Рыгор Аляксеевіч (н. 13.2.1955, Мінск), бел. вучоны-прававед. Д-р юрыд. н. (1994). Засл. юрыст Беларусі (1994). Скончыў БДУ (1980). З 1983 на выкладчыцкай рабоце ў БДУ, з 1986 — у сакратарыяце Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1994 член, з 1997 Старшыня Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы прац. і канстытуцыйнага права. Аўтар прац: «Адказнасць бакоў працоўнага дагавору за нанесеную шкоду» (1989), «Парламент Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыйна-прававы аспект» (1995) і інш. с. 22
ВАСІЛЕ́ВІЧ Уладзімір Аляксандравіч (н. 9.1.1952, Мінск), бел. фалькларыст і этнограф. Канд. філал. н. (1979). Скончыў БДУ (1974). У 1974—92 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1992 у Бел. пед. ун-це імя М.Танка. Даследуе пытанні бел. фалькларыстыкі і этнаграфіі. Аўтар манаграфіі «Усходнеславянская гумарыстычная песня» (1979), кн. «Збіральнікі» (1991, пра бел. фалькларыстаў), «Беларускі народны каляндар» (1993). Укладальнік тома «Пахаванні. Памінкі. Галашэнні» (1986, яго ўступ і каментарыі), зб-каў «Хто з'еў прасвірку» (1979, з А.Фядосікам), «Дай Божа знаць, з кім век векаваць: Беларуская народная варажба» (1993), «Міфы Бацькаўшчыны» (1994), «Беларускі народны соннік» (1996) і інш. На бел. мову з польскай пераклаў аповесць Я.Корчака «Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве» (1982). І.У.Саламевіч. с. 22
ВАСІЛЕ́ВІЧ Юрый Уладзіміравіч (н. 4.5.1950, в. Селаўшчына Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне тэарэтычнай механікі. Д-р фіз.-матэм. н. (1992), праф. (1993). Скончыў БДУ (1972). У 1976—94 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. З 1994 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па механіцы дэфармуемага цвёрдага цела, матэматыцы і акустыцы. Распрацаваў метады рашэння гранічных задач аб пругкай раўнавазе ізатропных і анізатропных плоскіх цел, якія знаходзяцца пад дзеяннем вонкавай нагрузкі і т-ры. с. 23
ВАСІЛЕ́ВІЧ Язэп (Іосіф) Ігнатавіч (16.9.1870, в. Крывічы Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 1934 ?), дзеяч бел. нац.-вызв. руху, археолаг, педагог. Скончыў настаўніцкую семінарыю, Маскоўскі археал. ін-т (1914), вучыўся ў Маскоўскім юрыд. ін-це (1914—17). У 1917 адзін з лідэраў Беларускай народнай грамады. Дэлегат 1-га з'езда бежанцаў беларусаў (вер. 1917) і Усерас. з'езда бежанцаў з Беларусі (ліп. 1918) у Маскве. Адзін са стваральнікаў і дырэктар Будслаўскай беларускай гімназіі (1917—19). У 1919—20 у Маскве. У 2-й пал. 1920 заг. інфарм. аддзела ўпраўлення рэўкомаў Зах. фронту, дырэктар школы ў Будславе. З 1921 дырэктар Белпедтэхнікума ў Мінску, выкладчык археалогіі ў БДУ. З 1924 дырэктар музея ў Віцебску. У 1930 арыштаваны па т.зв. справе «Саюз вызвалення Беларусі», у 1931 высланы. Памёр у Башкортастане.
В.У.Скалабан. с. 23
ВАСІЛЕ́ВІЧЫ , горад у Беларусі, у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл. За 45 км ад Рэчыцы, 86 км ад Гомеля. Чыг. вузел (лініі на Гомель, Калінкавічы, Хойнікі), аўтадарогай злучаны з аўтамагістраллю Гомель—Калінкавічы. 5,1 тыс. ж. (1995). Харч., дрэваапр., буд. матэрыялаў прам-сць. Брацкія магілы падпольшчыкаў, сав. воінаў і партызан, могілкі ахвяр фашызму.
Па пісьмовых крыніцах вядомы з 16 ст., у 18 ст. вёска. З 1793 у складзе Рас. імперыі, цэнтр воласці Рэчыцкага пав. У 1825 пабудавана Мікалаеўская царква, у 1866 адкрыта нар. вучылішча, у 1878 заснавана метэастанцыя. У сувязі з пракладкай чыгункі сталі значным гандл. цэнтрам. У 1897 — 1724 ж., 298 двароў. З 1919 у Гомельскай губ. У 1926—27 і 1937—59 цэнтр Васілевіцкага раёна. З 25.8.1941 да 18.11.1943 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія ў Васілевічах і раёне загубілі 1880 чал. Дзейнічала Васілевіцкае патрыятычнае падполле. З 29.4.1950 гар. пасёлак, з 19.11.1971 горад. У 1959 — 6,4 тыс. ж., у 1970 — 6,9 тыс. жыхароў. с. 23
ВАСІЛЕ́ВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Слонімскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Шчара. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на ПнЗ ад г. Слонім, 150 км ад Гродна, 8 км ад чыг. ст. Слонім. 368 ж., 133 двары (1996). Базавая школа, Дом культуры, б-ка. Брацкая магіла сав. воінаў, магіла ахвяр фашызму. с. 23
ВАСІЛЕ́ВІЧЫ-1 , нізіннае балота ў Беларусі, у Рэчыцкім, часткова ў Калінкавіцкім р-нах Гомельскай вобл., у вадазборы р. Ведрыч. Пл. 6,7 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 4,4 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,8 м. Асушаная ч. выкарыстоўваецца пад пасевы шматгадовых траў, збожжа і бульбы. Пад лесам 2,8 тыс. га. с. 23
ВАСІЛЕ́ВІЧЫ-2 , нізіннае балота ў Беларусі, на Пд Светлагорскага і ПнУ Калінкавіцкага р-наў Гомельскай вобл., у вадазборы рэк Сведзь і Ведрыч. Пл. 19 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 12,4 тыс. га. Глыб. торфу да 6,4 м, сярэдняя 1,7 м. Большая ч. балота асушана, выкарыстоўваецца пад пасевы траў, збожжа і кармавых культур. На неасушаных участках пераважае драбналессе з хвоі і бярозы. с. 23
ВАСІЛЕ́НКА Зоя Васілеўна (н. 30.6.1946, в. Слабодка Курскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі харчавання. Д-р тэхн. н. (1988), праф. (1990). Скончыла Маскоўскі ін-т нар. гаспадаркі імя Г.В.Пляханава (1968). З 1974 у Магілёўскім тэхнал. ін-це. Навук. працы па тэхналогіі комплекснай перапрацоўкі і выкарыстання расліннай прадукцыі.
Тв.: Плодоовощные пюре в производстве продуктов. М., 1987 (разам з У.С.Баранавым). с. 23
ВАСІЛЕ́ЎСКАЯ (Wasilewska) Ванда Львоўна (21.1.1905, Кракаў — 29.7.1964), польская і савецкая пісьменніца, грамадскі дзеяч. Жонка А.Карнейчука. Скончыла Ягелонскі ун-т (1927). У 1934—37 у складзе Гал. рады Польскай сацыяліст. сацыяліст.} партыі; удзельнічала ў дзейнасці Лігі аховы правоў чалавека і грамадзяніна. Адзін з арганізатараў антыфаш. Кангрэса дзеячаў культуры 1936 у Львове. З 1939 у СССР. Заснавала і ўзначальвала ў 1943—46 Саюз польскіх патрыётаў; нам. старшыні Польскага К-та нац. вызвалення (1944). Пісала на польскай мове. Дэбютавала вершамі (1921). Аўтар публіцыстычна-рэпартажных аповесцей «Аблічча дня» (1934), «Зямля ў ярме» (1938), рамана «Радзіма» (1935) аб жыцці рабочых і сялян у Польшчы ў міжваенны перыяд. Трылогія «Песня над водамі» (1940—51, Дзярж. прэмія СССР 1952) пра нац.-вызв. рух на Валыні. Падзеям Вял. Айч. вайны прысвяціла аповесць «Радуга» (1942, Дзярж. прэмія СССР 1943). Сярод інш. твораў аповесць «Проста каханне» (1944, Дзярж. прэмія СССР 1946), кнігі для дзяцей, зб-кі публіцыстыкі.
Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—6. М., 1954—55. Н.К.Мазоўка. с. 23
ВАСІЛЕ́ЎСКАЯ Галіна Ануфрыеўна (н. 15.1.1927, г.п. Клічаў Магілёўскай вобл.), бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1950). Працавала на Бел. радыё, у час. «Сельская гаспадарка Беларусі», «Работніца і сялянка», «Полымя». У 1982— 88 дырэктар Бюро прапаганды маст. л-ры СП Беларусі. Друкуецца з 1953. Аўтар твораў для дзяцей і юнацтва: дакумент. аповесцей пра юную партызанку Рыму Кунько («Маланка ўначы», 1963) і юнага партыз. разведчыка Ціхана Барана («Малюнак на снезе», 1969), аповесці-хронікі «Бывай, Грушаўка» (1978) пра барацьбу падлеткаў у акупіраваным Мінску, аповесці «Я еду на вярблюдзе» (1970).
Тв.: Выбранае. Мн., 1986; Юныя назаўсёды. Мн., 1983; Крылы, альбо Адзін год з жыцця Віталя Пятроўскага: Аповесць. Мн., 1987. с. 23
ВАСІЛЕ́ЎСКІ Аляксандр Барысавіч (н. 24.2.1934, в. Задвор'е Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Канд. пед. н. (1968), праф. (1991). Скончыў БДУ (1956). З 1965 у Бел. пед. ун-це. Навук. працы па методыцы пошуку рашэння матэм. задач. Распрацаваў метадычную сістэму развіццёвага навучання матэматыцы ў сярэдняй школе.
Тв.:Метод параллельных проекций. Мн., 1985; Упражнения по алгебре и началам анализа. Мн., 1991. с. 23
ВАСІЛЕ́ЎСКІ Аляксандр Міхайлавіч (30.9.1895, с. Новапакроўскае Іванаўскай вобл., Украіна — 5.12.1977), савецкі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1943). Двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1937). У арміі з 1919. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. У Вял. Айч. вайну нам. нач. з чэрв. 1942 нач. Генштаба і нам. наркома абароны СССР. У 1942—44 каардынаваў дзеянні шэрагу франтоў, у т.л. 3-га Бел., 1-га Прыбалт. ў час Беларускай аперацыі 1944. З лют. 1945 у Стаўцы Вярх. галоўнакамандуючага, каманд. 3-м Бел. фронтам, галоўнакаманд. сав. войскамі на Д. Усходзе пры разгроме яп. Квантунскай арміі. З 1946 нач. Генштаба. З 1949 міністр Узбр. Сіл СССР, у 1953—57 1-ы нам., нам. міністра абароны СССР.
Тв.: Дело всей жизни. 5 изд. М., 1984. с. 23
ВАСІЛЕ́ЎСКІ Даніла Мінавіч (17.12.1889, в. Новае Сяло Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — 8.12.1963), бел. краязнавец, гісторык, літ.-знавец. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю і Віцебскі настаўніцкі ін-т. Настаўнічаў. З 1910 збіраў фальклор на Полаччыне. З 1919 інструктар школ на Віцебшчыне, пасля інспектар аддз. нар. асветы ў Оршы. У 1923 арганізаваў Віцебскае губ. бюро краязнаўства, з 1924 нам. старшыні Аршанскага акр. т-ва краязнаўства. У 1930—36 выкладчык і дэкан геагр. ф-та Магілёўскага пед. ін-та. 9.12.1936 рэпрэсіраваны, высланы ў Котлас. Працаваў буравіком у Варкуце, з 1945 тэхнік-геолаг Варкуцінскага геолагаразведачнага ўпраўлення. Рэабілітаваны ў 1956. Апошнія гады жыў у Феадосіі. З 1914 друкаваўся ў газ. «Наша ніва» (псеўд. Шчыры, Вітэнь Д.). Даследаваў гісторыю рэв. руху, бел. л-ры 19 ст., бел. кнігадрукавання, развіцця мясц. прэсы, краязнаўчыя, гіст., этнагр. і сац.-эканам. праблемы.
Тв.: Школа і настаўніцтва на Віцебшчыне // Асвета. 1924. № 3; Паэт Ян Баршчэўскі аб Беларусі: (З уласных лістоў яго да пані Карсак) // Аршанскі маладняк. 1925. № 2; Новыя матэрыялы творчасці Яна Баршчэўскага // Полымя. 1925. № 5; Беларускі нацыянальна-рэвалюцыйны рух на Віцебшчыне ў XIX сталецці // Тамсама; Крыніцы мінулага Беларусі // Наш край. 1926. № 1; Сталецце краязнаўчай працы на Беларусі // Тамсама. № 2—3; Помнікі старасветчыны на Аршаншчыне // Тамсама. 1927. № 2; З гісторыі аршанскага друку // Тамсама. № 6—9; Беларускае Вольна-Эканамічнае таварыства // Тамсама. № 12; Пад аховай роднай песні: (З перапіскі Яна Баршчэўскага) // Маладняк. 1928. № 1; Сялянства Віцебскай і Магілёўскай губерань у паўстанні 1863 году // Полымя. 1928. № 6; Арцём Ігнатавіч Вярыга і яго літаратурна-грамадская чыннасць // Тамсама. 1929. № 6; Паэма «Тарас на Парнасе» ў краязнаўчым асвятленні // Наш край. 1929. № 5.
Літ.: Кісялёў Г.В. Пошукі імя. Мн., 1978. С. 61—64; Васілеўская А. Памяць // Полымя. 1990. № 7. І.У.Саламевіч. с. 24
ВАСІЛЕ́ЎСКІ Іосіф Іосіфавіч (8.12.1911, г. Данецк — 20.4.1994), рускі паэт. Скончыў тэатр.-драм. курсы ў Мінску (1932). Працаваў акцёрам БДТ-2 (Віцебск), у тэатрах Расіі. З 1967 жыў у Мінску. Друкаваўся з 1931. Аўтар пейзажнай і любоўнай лірыкі. Пераклаў на рус. мову зб. паэзіі М.Хведаровіча «Кляновы сок» (1972), казку А.Якімовіча «Каваль-Вярнідуб» (1974). Выдаў зб. выбраных перакладаў з бел. паэзіі «Адвечнай песні галасы» (1980).
Тв.: В добрый час. Смоленск, 1954; Лирика. Смоленск, 1961; Свершение. М., 1966; Мой спутник солнце. Мн., 1971; Река времени. Мн., 1989. с. 24
ВАСІЛЕ́ЎСКІ (Wasilewski) Леан (24.8.1870, С.-Пецярбург — 10.12.1936), польскі публіцыст, гісторык, дыпламат. З 1896 дзеяч Польск. сацыяліст. партыі. Пасля яе расколу ў 1906 кіраўнік рэв. фракцыі. Рэдактар парт. выданняў «Przedświt» («Зара»), «Robotnica» («Работніца»). Друкаваўся пад псеўд. Л.Плахоцкі. У 1918—19 міністр замежных спраў Польшчы. З 1924 узначальваў Ін-т вывучэння навейшай гісторыі Польшчы, з 1929 рэдактар час. «Niepodległość» («Незалежнасць»). З 1931 старшыня Ін-та вывучэння нац.-вызв. спраў. У працах «Літва і яе народы» (1907), «Літва і Беларусь» (1912) і інш. даследаваў развіццё культуры і асветы, гісторыю бел. і літ. нац.-вызв. руху ў 19 — пач. 20 ст. с. 24
ВАСІЛЕ́ЎСКІ Мікалай Пятровіч (1904, С.-Пецярбург — 1937), бел. графік і жывапісец. Пасля 1-й сусв. вайны жыў на радзіме бацькоў у в. Сіняўская Слабада (Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.). Скончыў Віленскую бел. гімназію, займаўся ў маст. студыі пры гімназіі ў Я.Драздовіча. У 1926—28 супрацоўнічаў
у час. «Маланка». У сатыр. малюнках, карыкатурах выкрываў праявы сац. і нац. ўціску, палітыку санацыйнага рэжыму ў Зах. Беларусі. Як кніжны графік аформіў «Беларускі каляндар на 1929», кн. С.Паўловіча «Пішы самадзейна» (1929), «Першыя зярняткі» (1936), «Засеўкі» (1937), час. для дзяцей «Заранка», раманс К.Галкоўскага «Лугам, лугам зеляненькім». Творчасць Васілеўскага адметная ўвагай да нац. традыцый, імкненнем перадаць мовай мастацтва ідэі нац.-вызв. руху. У пейзажных творах адлюстроўваў асаблівасці краявідаў і нар. архітэктуры Навагрудчыны. З 1930 жыў у БССР, працаваў мастаком-карыкатурыстам у газ. «Звязда», «Советстая Белоруссия» і інш. А.С.Ліс. с. 24
ВАСІЛЕ́ЎСКІ Мікалай Сямёнавіч (10.12.1928, в. Макраны Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 14.12.1989), бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1986), праф. (1989). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1954). З 1961 у Дзярж. б-цы БССР, з 1968 у Мінскім пед. ін-це замежных моў, з 1978 у Мінскім пед. ін-це. Даследаваў праблемы сучаснай бел. літ. мовы. Аўтар прац «Прадуктыўныя тыпы дзеясловаў у сучаснай беларускай мове» (1970) і «Дзеяслоўнае словаўтварэнне: Адыменныя суфіксальныя лексемы» (1985). с. 24
ВАСІЛЕ́ЎСКІ Пятро (Пётр Савельевіч; н. 15.5.1922, в. Сямёнаўка Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.), бел. пісьменнік, кінарэжысёр. Скончыў Усесаюзны ін-т кінематаграфіі (1953). У 1953—88 на кінастудыі «Беларусьфільм». Друкуецца з 1942. Піша на рус. і бел. мовах. Аўтар аповесцей «Новы дзень» (1956), «Першапутак» (1959), «Вечныя маладажоны» (1987), п'ес «Год дзевяцьсот семнаццаты» (паст. 1957), «Чалавек вярнуўся» (паст. 1959), «Любоў, Надзея, Вера...» (паст. 1960) і інш., п'есы для тэлебачання «Руслан плюс Людміла» (1984). Пісьменніка цікавяць пераважна маральна-этычныя праблемы. Рэжысёр фільмаў «Палеская легенда» (1957, з М.Фігуроўскім), «Рагаты бастыён» (1965) і інш.
Тв.: Твой заўтрашні дзень: П'есы. Мн., 1968; Красота человеческая: Повесть и рассказы. Мн., 1980; Образ жизни: Пьесы. Мн., 1984. І.У.Саламевіч. с. 24
ВАСІЛЕ́ЎСКІ Юрый Аляксандравіч (н. 15.10.1946, г. Гомель), бел. дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыў Бел. кансерваторыю па класах духавых інструментаў і дырыжыравання (1969). З 1969 артыст аркестра штаба БВА, з 1970 педагог муз. вучылішча, з 1972 гал. дырыжор цырка ў Гомелі. З 1996 гал. дырыжор канцэртнага аркестра Гомельскай абл. філармоніі. Вял. ўвагу аддае інтэрпрэтацыі твораў бел. (Я.Глебаў, І.Лучанок, Дз.Смольскі і інш.) і замежных кампазітараў. Аўтар музыкі да спектакляў гомельскіх абл. драм. т-ра («Трамвай «Жаданне» Т.Уільямса) і т-ра лялек («Дзед і Жораў» В.Вольскага). с. 24
ВАСІЛЕ́ЎСКІ Ягор Васілевіч (1.1.1922, в. Гарбачова Віцебскага р-на — 1.5.1991), Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Віцебскі аэраклуб (1939), Адэскую ваен. авіяшколу (1940), Ваенна-паветр. акадэмію (1955). У Чырв. Арміі з 1939. У Айч. вайну з мая 1943 на Сцяпным, Варонежскім, 2-м Укр. франтах, камандзір эскадрыллі знішчальнага авіяпалка. Зрабіў 296 баявых вылетаў, правёў 64 паветр. баі, збіў асабіста 21 варожы самалёт і 2 у групе. Да 1958 у Сав. Арміі. с. 24
ВАСІЛЁ́К , валошка (Centaurea), род кветкавых раслін сям. астравых. Больш за 550 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўн. Афрыцы, Паўн. Амерыцы і Аўстраліі. На Беларусі 8 дзікарослых (мясцовых і занесеных) відаў: васілёк іберыйскі (Centaurea iberica), лугавы (Centaurea jacea), раскідзісты (Centaurea diffusa), рэйнскі (Centaurea rhenana), сіні (Centaurea cyanus), сонечны (Centaurea solstitialis), фрыгійскі (Centaurea phrygia), шурпаты (Centaurea scaniosa), растуць у лясах, на лугах, у хмызняках, пасевах, на пясчаных мясцінах, пустках і ўздоўж дарог; 10 інтрадукаваных: васілёк мяккі (Centaurea mollis), падбелены (Centaurea dealbata), прыгожы (Centaurea bella), рускі (Centaurea ruthenica), сібірскі (Centaurea sibirica), усходні (Centaurea orientalis), Фішэра (Centaurea fischeri) і інш.
Шматгадовыя, радзей двух- і аднагадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя ці прыўзнятыя, зрэдку сцябла зусім няма, ёсць формы тыпу «перакаці-поле». Лісце чаргаванае, суцэльнае або перыстарассечанае. Кветкі рознага колеру, у кошыках (сярэдзінныя трубчастыя або трубчаста-лейкападобныя, двухполыя, краявыя —лейкападобныя). Кошыкі гетэрагамныя, мала- або шматкветныя, адзіночныя ці па некалькі на канцах парасткаў. Плод — сямянка з чубком. Дэкар., лек., тэхн. і меданосныя расліны, некат. віды — пустазелле. с. 24
«ВАСІЛЁ́К» , беларускі фальклорна-харэаграфічны ансамбль у ЗША. Існаваў у 1956—92. Створаны ў Нью-Йорку членамі эмігранцкіх арг-цый Бел.-амер. задзіночання (БАЗА) і Арганізацыі бел.-амер. моладзі (АБАМ). Кіраўнік А.Орса-Рамана. У складзе ансамбля танц., інстр. і вак. групы. У аснове рэпертуару бел. нар. танцы «Лявоніха», «Полька-Янка» і інш., а таксама творы, вывезеныя ў Амерыку і захаваныя бел. каланістамі з розных рэгіёнаў Беларусі. Калектыў удзельнічаў у культ.-паліт. імпрэзах, якія наладжвалі ў Амерыцы і Канадзе бел. эмігранцкія асяродкі, выступаў на агульнаамер. этнічных святах на сцэнах «Лінкальн-Цэнтра» і «Эліс-Тыл-Хола». У 1990 гастраліраваў на Беларусі і ў Вільні, удзельнічаў у свяце Купалля ў Вязынцы і ў Заслаўі.
В.М.Мартыненка. с. 25
ВАСІЛЁ́К Міхась (сапр. Касцевіч Міхаіл Восіпавіч; 14.11.1905, в. Баброўня Гродзенскага р-на — 3.9.1960), бел. паэт. З 1926 друкаваў вершы ў зах.-бел. выданнях. Быў літ. супрацоўнікам час. «Маланка», арганізоўваў гурткі ТБШ. У 1939 мабілізаваны ў польскае войска, трапіў у ням. палон, адкуль у жн. 1941 уцёк на радзіму. Быў сакратаром Скідзельскага падп. антыфаш. к-та, выступаў у партыз. друку. Выдаў у Вільні зб. лірыкі «Шум баравы» (1929, канфіскаваны польск. ўладамі), «З сялянскіх ніў» (1937). У рамант. вобразах-сімвалах паэтызаваў вызв. барацьбу. У сатыр. вершах выкрываў сац. і нац. ўціск. Пасляваен. творы прасякнуты матывамі радасці мірнай працы.
Тв.: Выбр. творы. Мн., 1955; Зоры над Нёманам. Мн., 1963; Вершы. Мн., 1973.
Літ.: Калеснік У. Міхась Васілёк // Калеснік У. Час і песні. Мн., 1962. с. 25
ВАСІЛЁ́НАК Яўген Пятровіч (26.12.1917, г. Орша Віцебскай вобл. — 23.9.1973), бел. пісьменнік. Вучыўся ў Магілёўскім пед. ін-це (1934—35). З 1935 працаваў у бел. газетах, у 1939— 43 — на Д. Усходзе. З 1948 у Мінску, у 1958—66 гал. рэдактар час. «Нёман». Першы зборнік прозы «Зялёныя агні» (1954). У яго творах — жыццё рабочых-чыгуначнікаў, моладзі, маральна-этычныя праблемы. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей і нарысаў «Прызванне» (1956), «Выпадковы прыпынак», «Розныя дарогі», драмы «Каралеўскі гамбіт» (усе 1957), «Вячэрняя размова» (1968), «На перагоне» (1973) і інш.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1977. с. 25
ВАСІ́ЛІЙ ІІ (Basileios) Балгарабойца (958, Канстанцінопаль — 15.12.1025), візантыйскі імператар [976—1025]. З Македонскай дынастыі. Узмацніў паліт., эканам. і ваен. магутнасць Візантыі; абмежаваў уплыў знатных родаў, задушыў іх паўстанні ў 976—79 і 987—89. Меў добрасуседскія адносіны з кіеўскім князем Уладзімірам, за якога выдаў замуж сваю сястру Ганну. Гэты шлюб паспрыяў прыняццю на Русі хрысціянства. У 995 здзейсніў паспяховы паход у Сірыю супраць Фатымідаў; захапіў частку груз. і арм. зямель. Пасля працяглай вайны ў 1018 пакарыў Зах.-Балг. царства і падпарадкаваў яго Візантыі; за жорсткасць, якую праявіў у гэтай вайне (у 1014 загадаў асляпіць 14 тыс. балг. палонных), празваны Балгарабойцам. Значна пашырыў тэр. сваёй імперыі: яна ўключыла ўвесь Балканскі п-аў і М. Азію, распасціралася да Каўказскага хрыбта і Месапатаміі на У і Італіі на З.
Літ.: Михаил Пселл. Хронография: Пер. с греч. М., 1978. с. 25
ВАСІ́ЛІЙ ВЯЛІ́КІ (Basileios Megas), Васілій Кесарыйскі (каля 330, г. Кесарыя, М. Азія — 1.1.379), царкоўны дзеяч, тэолаг, філосаф-платонік, адзін з айцоў царквы. Епіскап г. Кесарыя (з 370). Выступаў супраць арыянства, прапаведаваў аскетызм, падтрымліваў манаства. Прапаведуючы хрысціянства, выкарыстоўваў традыцыі ант. рыторыкі. Асн. працы: «Любамудрасць» (з Грыгорыем Багасловам) і «Супраць Еўнамія». У іх і гутарцы «Шастаднеў» выклаў асновы хрысц. касмалогіі, даваў парады па царк. дзейнасці і настаўленні. Распрацаваў варыянт літургіі (прынята ў праваслаўі і цяпер), рэгламентаваў правілы манастырскага жыцця. Лічыў, што ў інтарэсах хрысціянства магчыма «карыснае выкарыстанне» ант. культуры (пропаведзь «Да юнацтва»). Яго працы паўплывалі на развіццё слав. літаратур.
Тв.: Рус. пер.: — Творения иже во святых отца нашего Василия Великого... // Творения святых отцов. М., 1843—1915. Т. 5—11. с. 25
ВАСІЛІ́ШКАЎСКІ ВАЛУ́Н , помнік прыроды ў Беларусі. На паўд.-ўсх. ускраіне в. Васілішкі Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Валун ружовага буйназярністага граніту (рапаківі) даўж. 4,9 м, шыр. 3 м, выш. 1,7 м, у абводзе 11,7 м, аб'ём 25 м3, маса 66 т. Прынесены ледавіком каля 125 тыс. гадоў назад са Скандынавіі. На паўд. баку мае паглыбленне памерам 0,5 х 0,6 м са згладжанымі і адшліфаванымі сценкамі, якое нагадвае крэсла, каля яго ямка глыб. 3 см, у папярочніку 5 см. У стараж. часы валуну пакланяліся. В.Ф.Вінакураў. с. 25
ВАСІЛІ́ШКАЎСКІ КАСЦЁ́Л ІАА́НА ХРЫСЦІ́ЦЕЛЯ , помнік архітэктуры позняга барока. Пабудаваны ў 1769 з цэглы ў в. Васілішкі (Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.) пры кляштары базыльян. У 1832 пераасвячоны пад царкву, з 1919 зноў касцёл. Мураваная 3-нефавая базіліка пад 2-схільным дахам з паўкруглай апсідай і сакрысціяй. Гал. фасад фланкіраваны 3-яруснымі вежамі з паўцыркульным шчытом паміж імі. Пластыку ствараюць увагнутасці і акругласці вежавых граняў, слаістыя лапаткі, пілястры з валютамі, цягі і карнізы, прамавугольныя філёнгі. Сіметрычна-восевая трохчасткавая кампазіцыя фасада падкрэслена лучковымі ўваходнымі і аконнымі праёмамі, нішамі, круглымі люкарнамі. У інтэр'еры каларыстычна насычаныя, пластычна вырашаныя алтары (галоўны, 2 бакавыя, 4 кулісныя), выкананыя ў стылі ракако, упрыгожаныя пазалочанай лепкай. Перад касцёлам — мураваная 3-арачная брама, абрыс якой адпавядае пластыцы яго гал. фасада. А.М.Кулагін. с. 25
ВАСІЛІ́ШКАЎСЮ РАЁ́Н , адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1940—60. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл., з 1944 у Гродзенскай вобл. Цэнтр — г.п. Васілішкі, з 1954 — г.п. Астрына. Падзяляўся на 12 сельсаветаў. Пл. 0,7 тыс. км2, 264 нас. Пункты (1946). У 1960 тэр. раёна перададзена ў Радунскі і Шчучынскі р-ны. с. 26
ВАСІЛІ́ШКІ , вёска ў Беларусі, у Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Лебяда. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на ПнУ ад г. Шчучын, 85 км ад Гродна, 17 км ад чыг. ст. Скрыбаўцы. 1395 ж., 532 двары (1995).
Вядомы з 1-й пал. 15 ст. У 15—16 ст. староства ў складзе каралеўскіх сталовых уладанняў. З 1486 мястэчка, у канцы 15 — пач. 16 ст. цэнтр павета. У 1658—1832 існаваў кляштар дамініканцаў (паводле інш. звестак — базыльян). }У 1706 у Васілішках некаторы час знаходзілася рэзідэнцыя караля Рэчы Паспалітай Станіслава Ляшчынскага. З 1795 у складзе Рас. імперыі, цэнтр воласці Лідскага пав. У 1905 у Васілішках 1983 жыхары. У 1921—39 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР. У 1940—60 у Васілішкаўскім раёне, да 1954 гар. пасёлак. У 1960—62 у Радунскім р-не. У 1970 — 909 жыхароў.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Васілішкаўскі касцёл Іаана Хрысціцеля. Магіла ахвяр фашызму. Каля вёскі Васілішкаўскі валун. с. 26
ВАСІ́ЛЬ (свецкае імя Тамашчык Уладзімір; 15.4.1900, в. Вялікія Азяраны, Беласточчына — 9.6.1970), бел. рэлігійны і грамадскі дзеяч. Д-р багаслоўя. Скончыў Пражскі політэхн. Ін-т (1934), Украінскую багаслоўскую акадэмію ў Мюнхене (1948). У 1927 арыштаваны польск. ўладамі за бел. грамадска-паліт. дзейнасць. З 1930 у г. Прага. З 1941 на Беласточчыне. З 1944 у эміграцыі ў Германіі. У 1949 пастрыжаны ў манахі і яму нададзены сан архімандрыта, пасля — епіскапа Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ) за мяжой. З 1951 у ЗША, узначаліў амер. епархію БАПЦ, у 1951—52 — Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Йорку. Браў удзел у выданні час. «Голас царквы». Л.У.Языковіч. с. 26
ВАСІ́ЛЬ I Дзмітрыевіч (30.12.1371, Масква — 27.2.1425), вялікі князь маскоўскі [1389—1425]. Старэйшы сын Дзмітрыя Іванавіча Данскога. Жанаты з Соф'яй, дачкой вял. князя літ. Вітаўта. Да Маскоўскага княства далучыў у 1392 Суздальска-Ніжагародскае і Мурамскае княствы, у 1397—98 — Волак Ламскі, Бежацкі Верх, Волагду, Вялікі Усцюг і землі комі. Для барацьбы з татарамі заключыў з ВКЛ саюз (1392), які распаўся ў сувязі з захопам Вітаўтам у 1403—04 Смаленска і Вязьмы. с. 26
ВАСІ́ЛЬ II Васілевіч Цёмны (10.3.1415—27.3.1462), вялікі князь маскоўскі [1425—62]. Сын Васіля І Дзмітрыевіча і Соф'і, дачкі вял. князя літ. Вітаўта. Амаль 30 гадоў ваяваў з кааліцыяй удзельных князёў, якою кіраваў галіцкі кн. Юрый Дзмітрыевіч і яго сыны. У 1446 аслеплены адным з іх, Шамякам (адсюль прозвішча Цёмны). Ліквідаваў большасць удзелаў у Маскоўскім княстве, умацаваў велікакняжацкую ўладу. Пры ім выбраны мітрапаліт (1448), рус. царква стала незалежная ад канстанцінопальскага патрыярха. с. 26
ВАСІ́ЛЬ ІІІ Іванавіч (25.2.1479, Масква — 4.12.1533), вялікі князь маскоўскі [1505—33]. Сын Івана ІІІ і Соф'і Палеалог. Завяршыў аб'яднанне рус. зямель вакол Масквы. Пасля смерці вял. князя літ. Аляксандра (1506), які быў жанаты з сятрою Васіля III Аленай, дамагаўся, каб яго выбралі вял. князем у ВКЛ. У 1507—08 і 1512—22 ваяваў з ВКЛ. 1.8.1514 з дапамогай М.Глінскага ўзяў Смаленск, але 8 вер. ў Аршанскай бітве 1514 маск. войска было разбіта. Мірныя перагаворы 1517 не далі вынікаў, бо Васіль III патрабаваў далучэння да Маскоўскага княства Кіева, Віцебска, Полацка і інш. Паводле перамір'я 1522 Смаленск застаўся за Масквою. с. 26
ВАСІ́ЛЬ ІВА́НАВІЧ ШУ́ЙСКІ (1522— 12.9.1612), рускі цар [1606—10]. З удзельных ніжагародска-суздальскіх князёў. Выбраны царом на Земскім саборы (19.5.1606) пасля забойства Лжэдзмітрыя І (гл. Ілжэдзмітрый І). Узмацніў прыгонніцтва, вызначыў тэрмін для пошуку беглых сялян — 15 гадоў, што паспрыяла задушэнню Балотнікава паўстання 1606—07. Для барацьбы з Ілжэдзмітрыем ІІ і інтэрвенцыяй Рэчы Паспалітай заключыў саюз са швед. каралём Карлам ІХ (1609), якому аддаў г. Карэла (Кексгольм) з паветам. 24.6.1610 пацярпеў паражэнне ад войск польск. караля і вял. князя літ. Жыгімонта ІІ Вазы. Палітыка Васіля Іванавіча Шуйскага выклікала незадаволенасць насельніцтва. 17.7.1610, напярэдадні ўступлення ў Маскву войск Рэчы Паспалітай, часткай баярства, сталічнага і правінцыяльнага дваранства скінуты з прастола і пастрыжаны ў манахі. Памёр у польск. палоне. с. 26
ВАСІ́ЛЬ ПАЛАЧА́НІН , полацкі баярын 12 ст. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1146, калі разам з інш. баярамі браў удзел у міжусобных сварках паўд.-рускіх князёў. Гэта ўпамінанне сведчыць, што радаслоўная баярскіх родаў у Полацку бярэ пачатак з 12 ст. с. 26
ВАСІ́ЛЬЕВА Вера Кузьмінічна (н. 30.9.1925, в. Сухі Ручай Цвярской вобл., Расія), руская актрыса. Нар. арт. СССР (1986). Скончыла Маскоўскае гар. тэатр. вучылішча (1948). Працуе ў Маскоўскім т-ры Сатыры, іграе ў інш. тэатрах: Вольга («Вяселле з пасагам» М.Дзьяканава; і ў аднайм. фільме), Графіня Альмавіва («Вар'яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля), Кручыніна («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага; Арлоўскі драм. т-р імя Тургенева), Ранеўская («Вішнёвы сад» А.Чэхава; Цвярскі драм. т-р). З 1948 здымаецца ў кіно: «Сказанне пра зямлю Сібірскую», «Зорка экрана» і інш. Дзярж. прэміі СССР 1948, 1951. с. 26
ВАСІ́ЛЬЕВА Зінаіда Анатолеўна (н. 29.12.1913, С.-Пецярбург), бел. і рус. балерына, педагог. Нар. арт. Беларусі (1940). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1933). У 1937—49 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, адначасова педагог арганізаванага ёю харэаграфічнага аддзялення Бел. тэатр. вучылішча (1939—41), педагог і маст. кіраўнік Бел. харэаграфічнага вучылішча (1945—49). З 1950 у т-рах оперы і балета Новасібірска і Адэсы, у 1962—65 педагог Каірскай балетнай школы (Егіпет). Першая выканала на бел. сцэне партыі Ванды («Салавей» М.Крошнера), Адэты—Адыліі («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Марыі («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф'ева), Каламбіны («Арлекінада» Р.Дрыга), Лізы («Марная засцярога» П.Л.Гертэля). Творчая і пед. дзейнасць Васільевай зрабіла вял. ўплыў на развіццё бел. балета.
Літ.: Модэль М. Зінаіда Васільева // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1986.
А.І.Калядэнка. с. 26
ВАСІ́ЛЬЕВА Ларыса Мікалаеўна (н. 23.11.1935, г. Харкаў), руская пісьменніца. Скончыла Маскоўскі ун-т (1958). Друкуецца з 1957. Лірычныя зб-кі вершаў і паэм: «Ільняны месяц» (1966), «Лебяда» (1970), «Адна зямля — адно каханне» (1973), «Агонь у акне» (1978), «Васіліса» (1981), «Гай» (1984) і інш. насычаны вобразамі часоў Стараж. Русі, але характэрны для паэтэсы эмацыянальны струмень выводзіць яе герояў з даўніны ў свет сучасных радасцей і смутку. Аўтар кн. апавяданняў пра Англію «Альбіён і таямніцы часу» (1978), кн. «Крамлёўскія жонкі» (1993), рамана «Кніга пра бацьку» (1984) і інш. На рус. мову пераклала асобныя вершы Я.Купалы.
Тв.: Избр. произв. Т. 1—2. М., 1989. с. 27
ВАСІ́ЛЬЕВА Настасся Якаўлеўна, бел. этнограф, фалькларыст і краязнавец 2-й пал. 19 ст. У 1874—80 жыла на Палессі, некаторы час працавала валасным пісарам у в. Грабаў (Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл.). Супрацоўнічала з Мінскім губернскім стат. к-там, Т-вам аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім ун-це. Даследавала побыт, матэрыяльную культуру, абрады, фальклор сялян, вывучала гісторыю і этнаграфію вёсак Мазыршчыны. Аўтар артыкулаў «Кароткі нарыс вёскі Грабава Мазырскага павета», «Сялянскія памінкі ў Мазырскім павеце» (абодва 1877), «Веснавыя песні і абрады ў вёсках Мазырскага павета» (1878), «Легенды і павер'і ў Мінскай губерні», «Кірмашы ў Мазырскім павеце» (абодва 1879), «Знахары», «Вытрымкі з жыцця беларускай жанчыны» (абодва 1880) і інш. А.Ю.Лозка. с. 27
ВАСІ́ЛЬЕВЫ , рускія акцёры, браты.
Сяргей Васілевіч (19.9.1827, Масква — 17.6.1862). Скончыў Маскоўскае тэатр. вучылішча (1844), працаваў у трупе Малога т-ра. Да 1853 выступаў пераважна ў вадэвілях. Новы этап у творчасці пачаўся са з'яўленнем п'ес А.Астроўскага: Бародкін («Не ў свае сані не садзіся»), Разлюляеў («Беднасць не загана»), Ціхан («Навальніца») і інш. Павел Васілевіч (1832, Масква — 10.4.1879). Скончыў Маскоўскае тэатр. вучылішча (1850). Працаваў у Маскоўскай балетнай трупе імператарскіх тэатраў, у правінцыі. З 1860 у Александрынскім т-ры (Пецярбург). Асабліва ўдаваліся яму ролі ў п'есах Астроўскага: Любім Тарцоў («Беднасць не загана»), Падхалюзін («Свае людзі — паладзім») і інш., выступаў таксама ў камедыях А.Грыбаедава, М.Гогаля, А.Сухаво-Кабыліна, вадэвілях.
Васільевы — яркія прадстаўнікі рус. акцёрскай школы, вызначаліся прастатой і натуральнасцю выканання. с. 27
ВАСІ́ЛЬЕВЫ (цёзкі па прозвішчы; псеўд. браты Васільевы), рускія кінарэжысёры і сцэнарысты.
Георгій Мікалаевіч (25.11.1899, г. Волагда, Расія — 18.6.1946), засл. дз. маст. Расіі (1940). Вучыўся ў маскоўскай тэатр. студыі «Маладыя майстры». Сяргей Дзмітрыевіч (4.11.1900, Масква — 16.12.1959), нар. арт. СССР (1948). Скончыў Ленінградскі ін-т экраннага мастацтва (1924). Пачалі працаваць у кіно ў 1924. Вучні С.М.Эйзенштэйна. Першая іх сумесная рэжысёрская работа — дакумент. фільм «Подзвіг у льдах». Пад агульным псеўданімам упершыню выступілі ў 1930 (фільм «Спячая прыгажуня»). Сумесна знялі фільмы: «Чапаеў» (1934, Дзярж прэмія СССР 1941), «Валачаеўскія дні» (1937), «Абарона Царыцына» (1942, 1-я серыя, Дзярж прэмія СССР 1942), «Фронт» (1943). Аўтары сцэнарыяў большасці сваіх фільмаў. У 1955 Сяргей Васільеў паставіў фільм «Героі Шыпкі» (з балг. Кінематаграфістамі). с. 27
ВАСІ́ЛЬЕЎ Аляксандр Карпавіч (12.9.1904, г. Рэчыца — 23.4.1956), поўны кавалер ордэна Славы. На фронце з 1942. Камандзір сапёрнага аддзялення ст. сяржант Васільеў вызначыўся ў 1945 у баях на тэр. Польшчы і Германіі: з групай сапёраў размініраваў 2 мінныя палі, зняў 75 мін; пад агнём праціўніка пераправіў на лодцы цераз Одэр 250 пехацінцаў; у баях за расшырэнне плацдарма зрабіў 5 праходаў у мінных палях, зняў 65 мін. с. 27
ВАСІ́ЛЬЕЎ Барыс Львовіч (н. 21.5.1925, г. Смаленск), рускі пісьменнік, драматург. Скончыў Ваен. акадэмію бранятанкавых войск (1948). Вядомасць прынесла аповесць «А досвіткі тут ціхія...» (1969; аднайм. фільм, 1972; Дзярж. прэмія СССР 1975; бел. пер. Ю.Гаўрука; інсцэніроўка Бел. т-ра Я.Коласа 1971 і інш.), у якой адзін з трагічных эпізодаў Вял. Айч. вайны ўзняў да значнага філас.-маст. абагульнення. Працяг ваен. тэматыкі ў аповесцях «Іванаў катэр», «Самы апошні дзень» (абедзве 1970), «Сустрэчны бой» (1979) і інш., у рамане «У спісах не лічыўся» (1974). Сац.-маральная праблематыка ў раманах «Не страляйце ў белых лебедзяў» (1973), «І быў вечар, і была раніца», «Вам прывітанне ад бабы Леры» (абодва 1989), аповесцях «Незгасальная купінá» (1986), «Жыла-была Клавачка», «Кароткая ракіроўка», «Гібель багінь» (усе 1989) і інш. Гіст. раман «Былі і небыліцы» (кн. 1—2, 1977—80) прысвечаны падзеям руска-турэцкай вайны 1877—78. Аўтар біягр. аповесці «Лятуць мае коні» (1982), п'ес «Афіцэр» (1955), «Стукайце і адчыніцца» (1959), апавяданняў, кінасцэнарыяў.
Тв.: Избранное. Т. 1—2. М., 1988.
С.Ф.Кузьміна. с. 27
ВАСІ́ЛЬЕЎ Васіль Вячаслававіч (н. 2.12.1954, г. Орша Віцебскай вобл.), бел. мастак. Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1982), Беларускую АМ (1992). Выкладае ў Віцебскім тэхнал. ун-це. У пач. творчасці ў традыц. формах мастацтва імкнуўся знайсці жывапісную гармонію. З 1990 займаецца пластычнымі, колеравымі, канцэптуальнымі пошукамі. За працу «Адбіткі на асфальце» (1991) «Гран-пры» І Міжнар. пленэру «Малевіч. Уновіс. Сучаснасць» (Віцебск, 1994).
М.М.Паграноўскі. с. 27
ВАСІ́ЛЬЕЎ Васіль Іванавіч (н. 1.6.1927, в. Тушавая Горацкага р-на Магілёўскай вобл.), бел. жывапісец, педагог. Скончыў Віленскі маст. ін-т (1952). З 1960 выкладае ў Мінскім маст. вучылішчы. Працуе ў жанрах пейзажа і партрэта. У пейзажах багатая вобразнасць спалучаецца з майстэрствам абагульнення: «Веснавое ворыва» (1967), «Восеньскі матыў» (1973), «Восень на Вячы» (1975), «Браслаўшчына» (1976), «Лён» (1977), «Вечар» (1981), «Зноў прыйшла вясна» і «Лён сцелюць» (1982), «Месячная ноч ля возера» (1983), «Парыў ветру» (1994), «Белавежская пушча» (1996) і інш. с. 28
ВАСІ́ЛЬЕЎ Васіль Паўлавіч (4.3.1818, Ніжні Ноўгарад — 10.5.1900), рускі вучоны-кітаязнавец. Акад. Пецярбургскай АН (1886). Праф. Казанскага (з 1851) і Пецярбургскага (з 1855) ун-таў. Скончыў Казанскі ун-т (1837). У 1840—50 у рус. духоўнай місіі ў Пекіне, вывучаў санскрыт, кіт., манг., тыбецкую і маньчжурскую мовы. Навук. працы па рэлігіі Усходу, гісторыі, геаграфіі, л-ры Кітая (першы з еўрапейцаў даследаваў фанетыку, марфалогію і пісьмо Кітая). Гал. працы: «Будызм, яго догматы, гісторыя і літаратура» (ч. 1, 3, 1857—69), «Аналіз кітайскіх іерогліфаў» (ч. 1—2, 1866—84) і інш. с. 28
ВАСІ́ЛЬЕЎ Канстанцін Аляксеевіч (3.9.1942, г. Майкоп, Адыгея — 29.10.1976), рускі жывапісец. Скончыў Казанскае маст. вучылішча (1961). У 1960-я г. працаваў у сюррэаліст. ключы («Струна», «Апостал», «Атамны выбух»). Вядомасць прынеслі работы ў рэаліст. манеры («Рускі віцязь», «Ілья Мурамец вызваляе вязняў», «Плач Яраслаўны», «Аўдоцця-разаначка», «Гусі-лебедзі», «Паўночны арол», «Туга па Радзіме», «Развітанне славянкі», «Нашэсце», «Парад 41-га», партрэт Маршала Сав. Саюза Г.К.Жукава, серыя «Вялікія жанчыны Расіі», усе 1970-я г.).
Літ.: Доронин А. Художник Константин Васильев: Рассказ о творчестве. М., 1985.
Ю.В.Бажэнаў. с. 28
ВАСІ́ЛЬЕЎ Леанард Леанідавіч (н. 3.1.1937, г. Сімферопаль, Украіна), бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-р тэхн. н. (1972), праф. (1978). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1959). З 1960 у Акадэмічным навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава». Навук. працы па цеплафізічных уласцівасцях матэрыялаў, пытаннях энергазберажэння і аховы навакольнага асяроддзя. Распрацаваў новыя віды цеплаабменнікаў, халадзільных установак, цеплавых помпаў на цвёрдых сарбентах. Дзярж. прэмія Беларусі 1981.
Тв.: Теплообменники на тепловых трубах. Мн., 1981; Гидродинамика и теплообмен в пористых элементах конструкций летательных аппаратов. М., 1988 (разам з У.М.Паляевым, В.А.Маёравым). с. 28
ВАСІ́ЛЬЕЎ Павел Мікалаевіч (25.12.1910, г. Зайсан Усходне-Казахстанскай вобл. — 1937), рускі паэт. З сям'і сямірэчанскіх казакаў. Працаваў на Д. Усходзе матросам, старацелем на залатых прыісках. Пра гэта ў кнігах нарысаў «У залатой разведцы» (1930) і «Людзі ў тайзе» (1931). У вершах і паэмах («Песня пра пагібель казачага войска», 1928—32; «Саляны бунт», 1933; «Хрысталюбаўскія паркалі», 1935—36) падаецца быт сямірэчанскага казацтва, узнаўляюцца падзеі грамадз. вайны, калектывізацыі. Аўтар паэм «Лета» (1932), «Жнівень» (1932—34), «Адна ноч» (1933), «Кулакі» (1936) і інш. Паэт ліра-эпічнага складу. Востраканфліктная, напоўненая сац. супярэчнасцямі свайго часу, паэзія Васільева адметная сілаю і выразнасцю вобразаў, страснасцю светаўспрымання, сакавітасцю мовы, блізкасцю да народна-песеннай творчасці. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Тв.: Стихотворения и поэмы. Л., 1968.
Літ.: Михайлов А.А. Степная песнь. М., 1971. с. 28
ВАСІ́ЛЬЕЎ Рыгор Арцёмавіч (5.12.1885, г. Жлобін — 23.12.1976), удзельнік рэв. руху, гасп. дзеяч. Вёў рэв. прапаганду сярод салдат, адзін са стваральнікаў рэв. ваен. саюза ў Верхняудзінску (Улан-Удэ). У 1906 і 1907 арыштаваны; на 3 гады зняволены ў Акатуйскую турму, з 1911 у ссылцы ў Якуцку. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 на гасп. рабоце ў Гомелі. У грамадз. вайну на Зах. фронце. З 1922 камісар, упаўнаважаны Упраўлення Бел. чыгункі, кіраўнік па забеспячэнні буд-ва чыг. магістралі Турксіб. З 1935 у ін-це Транстэхпраект Мін-ва шляхоў зносін. Аўтар успамінаў «З рэвалюцыйнага мінулага» (2-е выд. Улан-Удэ, 1968). с. 28
ВАСІ́ЛЬЕЎ Уладзімір Віктаравіч (н. 18.4.1940, Масква), рускі артыст балета, балетмайстар. Нар. арт. СССР (1973). Скончыў Маскоўскае харэагр. вучылішча (1958). У 1958—88 саліст Вял. т-ра, з 1995 яго маст. кіраўнік — дырэктар. Творчасць Васільева вылучаецца сілай і прыгажосцю скачкоў і вярчэнняў, чысцінёй ліній, пластычнай дасканаласцю. Сярод партый: Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Пятрушка («Пятрушка» І.Стравінскага), Шчаўкунок-Прынц» («Шчаўкунок» П.Чайкоўскага); першы выканаўца партыі Спартака («Спартак» А.Хачатурана»; Ленінская прэмія 1970) і інш. Пастаянны партнёр К.Максімавай (жонка Васільева). Сярод пастановак: «Макбет» К.Малчанава (1980, і выканаўца гал. партыі), «Папялушка» С.Пракоф'ева (1991), опера «Травіята» Дж.Вердзі (рэжысёр-пастаноўшчык; 1996). Першыя прэміі міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Вене (1959) і Варне (1964, Балгарыя), прэмія В.Ф.Ніжынскага (Парыж, 1964). З 1980-х г. высту8пае за рубяжом у спектаклях балетмайстраў М.Бежара, Р. Пці і інш. с. 28
ВАСІ́ЛЬЕЎ Уладзімір Сямёнавіч (н. 12.10.1936, г. Віцебск), бел. вучоны-інфекцыяніст. Д-р мед. н. (1982), праф. (1983). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1960). З 1963 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1980 прарэктар). Навук. працы па клінічнай імуналогіі і прыкладной цытахіміі, дыягностыцы і лячэнні вірусных гепатытаў, інфекц. монануклеозе, менінгакокавай інфекцыі, сальманелёзах, дызентэрыі, трыхінелёзе і інш.
Тв.: Водорастворимые витамины в инфекционной патологии. Мн., 1991 (разам з В.І.Комарам, А.Г.Майсяёнкам); Практика инфекциониста. 2 изд. Мн., 1994 (разам з В.І.Комарам, У.М.Цыркуновым); Немедикаментозное лечение инфекционных больных. Мн., 1996 (з імі ж). с. 28
ВАСІ́ЛЬЕЎ Фёдар Аляксандравіч (22.2.1850, г. Гатчына Ленінградскай вобл. — 6.10.1873), рускі жывапісец-пейзажыст. Вучыўся ў Пецярбургу ў Рысавальнай школе Т-ва заахвочвання мастакоў (1866—67), у АМ (1871), зазнаў уплыў І.Шышкіна, быў блізкі да І.М.Крамскога. Ужо ў ранніх пейзажах, напісаных насычанымі фарбамі, адухоўленых і рамантычна ўзнёслых, вобразы рус. прыроды паэтычныя і глыбокія («Перад навальніцай», 1868—69, і інш.). Вынікам сумеснай паездкі на Волгу з І.Рэпіным (1870) сталі малюнкі і жывапісныя творы («Від на Волзе. Баржы»). Найб. значныя яго пейзажы («Адліга», 1871, «Мокры луг», 1872) маюць эпічны і велічны характар («У крымскіх гарах», 1873). У Нац. маст. музеі Беларусі карціны Васільева «Пейзаж» (1869), «Крым» і «Перад навальніцай» (абедзве 1873).
Літ.: Мальцева Ф.С. Ф.А. Васильев, 1850—1873. М., 1984. с. 28
ВАСІ́ЛЬЕЎКА , вёска ў Беларусі, у Добрушскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПдУ ад г. Добруш, 49 км ад Гомеля, 11 км ад чыг. ст. Церахоўка. 830 ж., 401 двор (1996). Цагельны з-д. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. Сувязі. с. 29
ВАСІ́ЛЬЕЎСКІ Васіль Рыгоравіч (2.2.1838, Яраслаўская вобл., Расія — 25.5.1899), расійскі гісторык, візанцініст. Акад. Пецярбургскай АН (1890), праф. (1870). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1860). Паклаў пачатак вывучэнню сац.-эканам. гісторыі Візантыі. Абгрунтаваў тэзіс пра падабенства эвалюцыі сац. і паліт. ладу Візантыі і краін сярэдневяковага Захаду. Даказаў існаванне ў візант. вёсцы 8—9 ст. вольнай сял. абшчыны, вызначыў уплыў славян на грамадскі лад Візантыі. Звязваў гісторыю Візантыі з гісторыяй зах. і ўсх. свету. Зрабіў выснову, што паходы русаў на Візантыю пачаліся задоўга да з'яўлення на Русі нарманаў, што хрышчэнню Русі папярэднічаў яе ваен. саюз з Візантыяй. Даследаваў і выдаваў візант. крыніцы (жыціі святых). Заснавальнік і адзін з рэдактараў час. «Византийский временник» (1894).
Тв.: Труды. Т. 1—4. СПб.; Л., 1908—30. с. 29
ВАСІ́ЛЬКА , слонімскі князь 13 ст. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1281. У саюзе з валынскім кн. Уладзімірам Васількавічам і інш. князямі памагаў мазавецкаму кн. Кандрату (Конраду) у міжусобнай барацьбе з Баляславам Мазавецкім. Гэта адзінае сведчанне пра існаванне Слонімскага княства і яго князя. с. 29
ВАСІ́ЛЬКА (сапр. Міляеў) Васіль Сцяпанавіч (7.4.1893, с. Бурты Чаркаскай вобл., Украіна — 18.3.1972), украінскі рэжысёр, акцёр, педагог. Нар. арт. СССР (1944). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1912, рэжысёрскую — у 1920. У 1926—56 (з перапынкамі) узначальваў Адэскі ўкраінскі муз.-драм. т-р (у 1948—56 — гал. рэжысёр). Сярод роляў: Шпак і Шальменка («Шальменка-дзяншчык» Р.Квіткі-Аснаўяненкі), Бублік («Платон Крэчат» А.Карнейчука), Банка («Макбет» У.Шэкспіра), Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля). Паставіў спектаклі: «За двума зайцамі» паводле М.Старыцкага (1925), «У нядзелю рана зелле капала...» паводле В.Кабылянскай (1955), «Гайдамакі» паводле Т.Шаўчэнкі (1961) і інш. Арганізатар шэрагу тэатр. студый, заснавальнік тэатр. музея ў Кіеве (1924). с. 29
ВАСІ́ЛЬКА БАРЫ́САВІЧ , князь полацкі 13 ст. Упамінаецца ў «Гісторыі Расійскай» рас. гісторыка 18 ст. В.М.Тацішчава пад 1217—18 як сын полацкага кн. Барыса Давыдавіча і брат Вячкі. Разам з апошнім атрымаў ад бацькі ў трыманне Дзвінскую воласць (землі па Зах. Дзвіне). Пад 1218 упамінаецца як полацкі князь. Некаторыя гісторыкі ставяць пад сумненне верагоднасць звестак Тацішчава.
В.С.Пазднякоў. с. 29
ВАСІ́ЛЬКА БРАЧЫСЛА́ВАВІЧ , ізяслаўскі (заслаўскі), магчыма і стрэжаўскі князь 12 ст. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1180, калі разам з чарнігаўскімі князямі Яраславам Усеваладавічам і Ігарам Святаславічам, а таксама з віцебскім кн. Брачыславам Васількавічам, полацкім кн. Усяславам Васількавічам і лагожскім (лагойскім) кн. Усяславам Мікулічам, атрадам Літвы і ліваў удзельнічаў у вял. паходзе на Друцк, які знаходзіўся ў сферы ўплыву смаленскіх князёў, што варагавалі з паўд.-рускімі князямі. с. 29
ВАСІ́ЛЬКА ВАЛАДА́РАВІЧ , лагожскі (лагойскі) князь 12 ст. У 1186 разам са смаленскім кн. Давыдам, яго сынам наўгародскім кн. Мсціславам і друцкім кн. Усяславам удзельнічаў у паходзе на Полацк. Полацкае веча вырашыла дамагацца мірнага ўрэгулявання канфлікту: палачане сустрэлі праціўнікаў з пашанай і паклонамі, далі ім шмат дароў; тыя, атрымаўшы ўзнагароду, згадзіліся на мір. с. 29
ВАСІ́ЛЬКА РАМА́НАВІЧ (1199—1271; паводле інш. звестак 1203—69), князь уладзіміра-валынскі; канчаткова замацаваўся на гэтай пасадзе ў 1241. У паліт. справах выступаў разам з братам Данілам Раманавічам. У 1246 і 1247 яны разбілі каля Пінска атрады Літвы, якія нападалі на Валынскую зямлю. У 1249 войска Васількі Раманавіча ўдзельнічала ў паходзе на Новагародскую зямлю праз Ваўкавыск, у 1251 на Новагародак і Гарадзен (Гродна). У 1258 Васілька Раманавіч разам з татарскім ваяводам Бурундаем ваяваў Літоўскую (верхняе Панямонне) і Нальшчанскую (ПнЗ Беларусі) землі. У 1264 войска Васількі Раманавіча дапамагала кн. Войшалку ў заваяванні Дзяволтвы і Нальшчанаў.
М.І.Ермаловіч. с. 29
ВАСІ́ЛЬКА СВЯТАСЛА́ВІЧ , полацкі князь 12 ст. Сын Святаслава Усяславіча, брат Прадславы (Ефрасінні Полацкай). Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1132, калі полацкае веча прагнала навязанага Полацку кн. Святаполка Мсціславіча і выбрала Васільку Святаславіча на трон. З імем Васількі Святаславіча звязана ўсталяванне ў Полацку прынцыпу выбарнасці князя вечам. У 1143 выдаў дачку Марыю замуж за Святаслава Усеваладавіча.
Г.В.Штыхаў. с. 29
ВАСІ́ЛЬКА ЯРАПО́ЛЧЫЧ , князь драгічынскі і нурскі 12 ст. Сын бужскага кн. Яраполка Ізяславіча. Упамінаецца ў «Гісторыі Расійскай» рас. гісторыка 18 ст. В.М.Тацішчава пад 1182 як валадар гарадоў Драгічын і Нур на р. Зах. Буг. Захапіў Бярэсце (Брэст) у мінскага кн. Уладзіміра Валадаравіча, аднак той з дапамогай полацкіх войск вярнуў горад і ўварваўся ва ўладанні Васількі. Тады Васілька Яраполчыч ўцёк да цесця, польскага кн. Лешка, з яго дапамогай вярнуў свае землі, але быў выгнаны ўладзіміра-валынскім кн. Раманам Мсціславічам.
В.С.Пазднякоў. с. 29
ВАСІЛЬКО́Ў Іосіф Георгіевіч (11.3.1879, г. Ялец Ліпецкай вобл., Расія — 23.8.1942), бел. батанік, адзін з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі. Скончыў Маскоўскі ун-т (1904). У 1920—29 праф., заг. кафедры ў Горацкай с.-г. акадэміі. З 1934 у Ін-це біялогіі АН Беларусі. Аўтар прац па флоры Каўказа, Казахстана, Еўрапейскай ч. Расіі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання «Флора БССР».
Тв.: Матэрыялы да флоры Горацкага раёна // Праца навук т-ва па вывучэнні Беларусі пры Бел. дзярж. акадэміі сельскай гаспадаркі ў Горках. 1927. Т. 3. с. 29
ВАСІЛЬКО́Ў Мікалай Карнілавіч (6.5.1902, Віцебск — 4.7.1973), савецкі ваенны дзеяч, ген.-лейтэнант артылерыі (1954). Скончыў Ваенна-тэхн. акадэмію імя Дзяржынскага (1931). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. У 1934—36 выкладаў у Ваен. артыл. акадэміі імя Дзяржынскага. У Вял. Айч. вайну на Сталінградскім, Варонежскім, Цэнтр., 1-м Укр., Паўд., 1-м Бел. франтах: камандзір асобнай брыгады, корпуса ППА. З 1945 на адказных пасадах у войсках ППА краіны. У 1959—62 нам. начальніка Ваен. каманднай акадэміі ППА. с. 29
ВАСІЛЬКО́ЎКА , археалагічныя помнікі (гарадзішча, курганны могільнік) штрыхаванай керамікі культуры (7—6 ст. да н.э. — 4—5 ст.) каля в. Васількоўка Лагойскага р-на Мінскай вобл. На гарадзішчы, умацаваным 2 кальцавымі валамі і ровам паміж імі, выяўлены рэшткі жылых і гасп. пабудоў слупавой канструкцыі; сярод знаходак фрагменты гліняных пасудзін, прасліцы, жал. сярпы, шылы, абломкі каменнай сякеры і грузіка дзякоўскага тыпу. На могільніку пахавальны абрад — трупаспаленне; знойдзены невял. гаршчок конусападобнай формы. с. 29
ВАСІЛЬКО́ЎСКІ Сяргей Іванавіч (19.10.1854, г. Ізюм, Украіна — 7.10.1917), украінскі жывапісец. У 1876—85 вучыўся ў Пецярбургскай АМ у М.Клота і У.Арлоўскага. Аўтар лірыка-эпічных пейзажаў, адметных мяккімі колеравымі спалучэннямі, жанравых і гіст. карцін («Раніца. Статак у стэпе», 1884, «Казацкі луг», 1893, «Казак і дзяўчына», 1894), манум. пано, альбомаў «З украінскай даўніны» (1900) і «Матывы ўкраінскага арнаменту» (1912, абодва разам з М.Самокішам).
Літ.: Безхутрий М.М. Сергій Васильківський: Біогр. повість. Киïв, 1979. с. 30
ВАСІ́ЛЬЧАНКА Глеб Віктаравіч (н. 8.9.1927, г. Смаленск), бел. вучоны ў галіне гідрамеліярацыі. Д-р тэхн. н. (1992). Скончыў БПІ (1954). З 1961 у Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (г. Мінск). Навук. працы па тэорыі ўзаемадзеяння турбулентных патокаў з жорсткімі і дэфармавальнымі межамі, мадэляванні водных аб'ектаў і гідразбудаванняў на рэках Беларусі, Сібіры і Сярэдняй Азіі.
Тв.: Воздействие потоков на мелиоративные и водохозяйственные сооружения. Мн., 1985. с. 30
ВАСІ́ЛЬЧАНКА (сапр. Панасенка) Сцяпан Васілевіч (8.1.1879, г. Ічня Чарнігаўскай вобл., Украіна — 11.8.1932), украінскі пісьменнік. Скончыў Карастышаўскую настаўніцкую семінарыю (1898). Настаўнічаў. Асн. тэмы твораў — жыццё ўкр. дарэв. вёскі (зб-кі апавяданняў «Эскізы», 1911; «Апавяданні», 1915), праца нар. настаўніка (навелы «Вячэра», «Чароўная Галя», «Грэх»), падзеі 1-й сусв. вайны («Акопны дзённік», 1917, і інш.). Аўтар п'ес, кінасцэнарыяў, фельетонаў, незакончанай аповесці пра Т.Шаўчэнку «У бур'янах» (апубл. 1938).
Тв.: Твори. Т. 1—3. Киïв, 1974.
Літ.: Шумило Н.М. Проза Степана Васильченко. Киïв, 1986.
В.А.Чабаненка. с. 30
ВАСІЛЯ́ БЛАЖЭ́ННАГА ХРАМ , Пакроўскі сабор, што на Рове, помнік рускай архітэктуры. Пабудаваны ў 1555—60 у Маскве на Краснай плошчы дойлідамі Бармам і Поснікам (паводле некаторых меркаванняў, адна і тая ж асоба) у гонар перамогі над Казанскім ханствам. Уключае 8 стоўпападобных цэркваў, згрупаваных вакол цэнтр. шатровага слупа і аб'яднаных агульным падмуркам і ўнутр. пераходамі. Вылучаецца маляўнічасцю і разнастайнасцю арх. формаў, багаццем і прыгажосцю дэкар. элементаў. У 1588 да сабора прыбудаваны прыдзел Васіля Блажэннага, у 1670-я г. ўзведзена шатровая званіца. Да канца 17 ст. храм — самая высокая пабудова ў Маскве (выш. больш за 60 м). Неаднаразова перабудоўваўся і рэстаўрыраваўся.
Літ.: Ильин М.А. Русское шатровое зодчество: Памятники середины XVI в. М., 1980. С. 63—74; Памятники архитектуры Москвы: Кремль. Китай-город. Центральные площади. М., 1983. С. 395—403.
Г.А.Лаўрэцкі. с. 30
ВА́СІН Уладзімір Паўлавіч (н. 8.9.1923, в. Башкатава Мцэнскага р-на Арлоўскай вобл., Расія), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1972), праф. (1973). Скончыў Ваенна-паліт. акадэмію (1952). З 1955 на выкладчыцкай рабоце ў ВНУ Ленінграда, Масквы, Румыніі. З 1959 у Мінскім вышэйшым інж. радыётэхн. вучылішчы, з 1968 у БДУ, у 1977—93 у Бел. аграрным тэхн. ун-це. Асн. кірунак навук. дзейнасці — праблемы мілітарызму і мілітарызацыі эканомікі. с. 30
ВАСІЯ́Н ПАТРЫКЕ́ЕЎ Касы (свецкае імя кн. Патрыкееў Васіль Іванавіч, каля 1470 — пасля 1531), расійскі царк. і паліт. дзеяч, публіцыст. Прамы нашчадак Гедзіміна (па бацьку) і Васіля І Дзмітрыевіча (па маці). Удзельнік вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1492—94, перагавораў аб міры. У рус.-швед. вайну 1495— 99 ваявода, узначальваў паход на Выбарг (1496). За ўдзел у дынастычнай барацьбе на баку Дзмітрыя (унука Івана ІІІ) сасланы вял. кн. Васілём ІІІ Іванавічам у Кірыла-Белазерскі манастыр і прымусова пастрыжаны ў манахі (1499). Пасля смерці Ніла Сорскага (1508) кіраўнік несцяжацеляў. Вернуты са ссылкі каля 1509. Саветнік Васіля ІІІ. На царк. саборы 1531 асуджаны і абвінавачаны ў ерасі. Сасланы ў Іосіфа-Валакаламскі манастыр, дзе і памёр. Аўтар 5 твораў («Збор нейкага старца», «Адказ кіраўскіх старцаў» і інш.), у якіх выступаў супраць манастырскага землеўладання, за дараванне віны ерэтыкам, што пакаяліся, і інш.
Літ.: Казакова Н.А. Вассиан Патрикеев и его сочинения. М.; Л., 1960.
У.Я.Калаткоў. с. 30
ВАСКАБО́ЕЎ Аляксандр Іванавіч (н. 30.9.1944, в. Шашкі Смаленскай вобл., Расія), бел. вучоны-біяхімік. Д-р біял. н. (1983), праф. (1986). Скончыў БДУ (1968). З 1972 у Ін-це біяхіміі АН Беларусі, з 1986 у Гродзенскім ун-це імя Я.Купалы. Навук. працы па вывучэнні ферментаў біясінтэзу, кокарбаксілазы, па імабілізацыі мікраарганізмаў, якія ўдзельнічаюць у сінтэзе лізіну, па вывучэнні біяапрацоўкі поліамідных валокнаў мікраарганізмамі.
Тв.: Биосинтез, деградация и транспорт фосфорных эфиров тиамина. Мн., 1987 (разам з І.П.Чарнікевічам); Малы практыкум па фізіялогіі і біяхіміі раслін. Гродна, 1994 (разам з В.М Туманавым). с. 31
ВАСКАБО́ЙНІКАЎ Васіль Міхайлавіч (н. 9.8.1923, г. Лебядзін Харкаўскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1967), праф. (1968). Скончыў Харкаўскі вет. Ін-т (1948). З 1955 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (у 1968—73 прарэктар). Навук. працы па пытаннях барацьбы з ялавасцю і бясплоднасцю, укараненні ў практыку жывёлагадоўлі штучнага асемянення. Распрацаваў метады дыягностыкі і лячэння гінекалагічных хвароб с.-г. жывёл, даследаваў пытанні фізіялогіі і паталогіі родаў.
Тв.: Борьба с яловостью коров. Мн., 1976 (разам з К.Дз.Валюшкіным, А.С.Церашэнкавым); Маститы коров. Мн., 1981. с. 31
ВАСКАБО́ЙНЯ , майстэрня для прыгатавання воску і вырабу з яго рэчаў, пераважна свечак. На Беларусі вядома з 16 ст. Звычайна невял. драўлянае збудаванне з каменнай або цаглянай печчу, у якую ўмуроўвалі кацёл для плаўкі воску. Расплаўлены воск выцякаў па спец. латаку і запаўняў разнастайныя формы. Свечкі рабілі абліваннем або аблепліваннем кнота воскам, працягваннем кнота праз ванну з воскам, адліўкай, прасаваннем. Паводле дакументаў 16— 18 ст., васкабойні існавалі ў Полацку, Мінску, Оршы, Слуцку і інш. гарадах, мястэчках, фальварках, манастырах. с. 31
ВА́СКА ДА ГА́МА (Vasco da Gama), гл. Гама Васка да. с. 31
ВАСКАНЯ́Н Арус Тыгранаўна (10.5.1899, г. Стамбул, Турцыя — 20.7.1943), армянская актрыса. Нар. арт. Арменіі (1935). Сцэн. дзейнасць пачала ў 1908 у Стамбуле. З 1910 выступала ў т-рах Баку, Тбілісі, з 1921 адна з вядучых актрыс Першага Дзярж. т-ра Арменіі ў Ерэване (цяпер Т-р імя Г.Сундукяна). Яе майстэрства адметнае сцэн. культурай, тонкай распрацоўкай дэталей, дакладнасцю сцэн. формы. Сярод роляў: Сона, Сусан («Злы дух», «Намус» А.Шырванзадэ), Антыгона (аднайм. п'еса Сафокла), лэдзі Макбет («Макбет» У.Шэкспіра), Кацярына, Кручыніна («Навальніца», «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Марыя Мікалаеўна («Рускія людзі» К.Сіманава). с. 31
ВАСКО́ВАЯ МОЛЬ , агнёўка пчаліная вялікая (Galleria mellonella), матыль сям. агнёвак. Пашырана ў Еўразіі, на Беларусі — у раёнах пчалярства. Актыўная на змярканні і ноччу.
Даўж 15—20 мм, размах крылаў 15—35 мм. Пярэднія крылы ў самкі фіялетава-шэрыя, у самца бураватыя, заднія шэрыя. Яйцы адкладвае ў шчыліны і смецце на дне вуллёў, на соты. Вусені (клочні) даўж. 14—18 мм брудна-белыя з карычневай галавой. Кормяцца арган. рэшткамі, потым воскам сотаў, коканамі пчол (ператвараюць іх у парахню). Ячэйкі сотаў аплятаюць павуцінай. Акукліванне ў коканах. За год 2—3 пакаленні. Вусені або яйцы зімуюць. Васковая моль шкодзіць пчалярству. Пры масавым размнажэнні пчаліныя сем'і гінуць. с. 31
ВАСКО́ВІКІ , гл. ў арт. Стракачы. с. 31
ВАСКО́ВЫ ЖЫ́ВАПІС , від жывапіснай тэхнікі, у якой сувязным рэчывам фарбаў з'яўляецца адбелены пчаліны воск. Не паддаецца ўздзеянню вільгаці і паветра і можа захоўвацца тысячагоддзямі. Існуюць гарачы (энкаўстыка) і халодны (васковая тэмпера) спосабы васковага жывапісу.
Энкаўстыка вядомая з часоў Стараж. Егіпта. У сярэднія вякі саступіла месца яечнай тэмперы. Адраджацца васковы жывапіс пачаў у эпоху Рэнесанса, асабліва пашырыўся ў 2-й пал. 18 ст. У 19 ст. васковы жывапіс выкарыстоўваўся пры рэстаўрацыйных работах, дубліраванні і рэтушы карцін і насценнага жывапісу.
Бел. мастакамі ў васковым жывапісе выкананы шэраг насценных размалёвак і карцін: «Навука» ў фае Ін-та кібернетыкі АН Беларусі (1971), «Стары і новы Вільнюс» у кінатэатры «Вільнюс» (1976; абедзве С.Катковай і З.Літвінавай), «Асветнікі» Г.Вашчанкі ў Доме настаўніка (1976), «Мой край — Беларусь» І.Кліменкі, А.Ксяндзова, В.Барабанцава ў б-цы Бел. эканам. ун-та (1978), «Заснавальнікі Беларускага універсітэта» У.Самсонава ў корпусе ф-та журналістыкі БДУ, «Музыка» С.Катовіча ў Рэсп. ліцэі пры Бел. акадэміі музыкі (абедзве 1980; усе ў Мінску) і інш. Сярод станковых работ у васковым жывапісе выкананы нацюрморты «Хлеб» і «Цыкламен» Вашчанкі (1966) , «Дзяўчына ў чорным берэце» (1974) і «Партрэт Л.Зяневіч» (1978) Літвінавай, «Партрэт дзяўчыны» (1977) і «Партрэт М.Гусоўскага» (1980) Барабанцава, нацюрморт «Збаны і кветкі» В.Ціханава (1980) і інш. с. 31
ВАСКО́ЎНІЦА (Myrica), род кветкавых раслін сям. васкоўнікавых. Больш за 50 відаў. Пашыраны ў абодвух паўшар'ях, пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі ў 1858 у Горацкім дэндрарыі высаджана васкоўніца звычайная ( Myrica gale, расла да Вял. Айч. вайны). У Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі інтрадукаваны 2 амер. віды: В. вашчаная (Myrica cerifera) і пенсільванская (Myrica рensilvanica).
Лістападныя ці шматгадовазялёныя кусты або невял. дрэўцы выш. да 15 м. Лісце чаргаванае, простае, скурыстае, з дробнымі пахучымі залозкамі. Кветкі дробныя, у коласападобных суквеццях або адзіночныя, аднаполыя. Плод — зборная касцянка з васковым налётам. Дэкар., тэхн. (фарбавальныя, дубільныя і васканосныя), харч. (плады некаторых відаў ядомыя, лісце і суквецці выкарыстоўваюць у лікёра-гарэлачнай прам-сці), лек. (сродак супраць астмы і інш.) і ядавітыя расліны. с. 31
ВАСЛЕ́ПНА , возера ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Лужасянка, за 22 км на У ад г. Гарадок. Пл. 1,96 км2, даўж. 3,29 км, найб. шыр. 1,21 км, найб. глыб. 8 м, даўж. берагавой лініі 9,9 км. Пл. вадазбору 9,43 км2.
Схілы катлавіны выш. 5—10 м, параслі лесам. Берагі пад лесам і хмызняком. 7 астравоў агульнай пл. 7 га. Мелкаводная частка катлавіны вузкая, стромкая, глыбакаводная плоская. Дно выслана глеем і сапрапелем. Злучана пратокай з воз. Вымна. На возеры гнездаванне рэдкай для Беларусі птушкі — гогаля звычайнага. с. 32
ВАСНЯЦО́Ў Апалінарый Міхайлавіч (6.8.1856, в. Рабава Кіраўскай вобл., Расія — 23.1.1933), рускі жывапісец і графік. Акад. Пецярбургскай АМ (1900). Вучыўся ў брата В.М.Васняцова, В.Дз.Паленава, І.Я.Рэпіна. Чл. Т-ва перасоўнікаў (з 1889). З 1903 узначальваў «Саюз рускіх мастакоў». Аўтар манум. эпічных пейзажаў і серый, гіст. палотнаў, прысвечаных старадаўняй Маскве, Падмаскоўю, Уралу і інш. Асн. творы: «Радзіма» (1886), «Змярканне» (1889), «Сібір» (1894), «Вуліца ў Кітай-горадзе. Пачатак 17 стагоддзя» (1900), «Возера» (1902), «Красная плошча ў 2-й палове 18 стагоддзя» (1925) і інш. Вядомы таксама як археолаг, педагог і тэарэтык мастацтва. У Нац. маст. музеі Беларусі яго карціны: «Веснавая цішыня» (1881), «Дняпро перад бурай» (1888), «Горнае возера. Урал» (1892), «Скіт» (1901?) і інш.
Літ.: Васнецов В.А. Страницы прошлого. Л., 1976. с. 32
ВАСНЯЦО́Ў Віктар Міхайлавіч (15.5.1848, в. Лоп'ял Кіраўскай вобл., Расія — 23.7.1926), рускі жывапісец. Правадзейны чл. Пецярбургскай АМ (з 1893). Брат А.М.Васняцова. Вучыўся ў Пецярбургу ў Рысавальнай школе Т-ва заахвочвання мастацтваў (1867—68) у І.М.Крамскога і ў АМ (1868—74). Чл. Т-ва перасоўнікаў з 1878. У 1870-я г. выступіў з жанравымі карцінамі: «З кватэры на кватэру» (1876), «Ваенная тэлеграма» (1878). З 1880-х г. гал. тэма творчасці — рус. гісторыя, нар. быліны, казкі. Карціны «Пасля пабоішча Ігара Святаславіча з полаўцамі» (1880), «Алёнушка» (1881), «Цар Іван Васілевіч Грозны» (1897), «Асілкі» (1898), «Плашчаніца» (1901) і інш. пачынаюць нац. рамант. кірунак у рус. рэаліст. жывапісе. Тэатр. мастак, партрэтыст і аўтар ілюстрацый да кніг. У Нац. маст. музеі Беларусі карціны: «Партрэт сына», «Узлесак» (эцюд да «Алёнушкі», 1880—81), «Тры царэўны падземнага царства» (1884) і інш.
Літ.: Васнецов В.А. Страницы прошлого.. Л., 1976. с. 32
ВАСПУРАКА́НСКАЕ ЦА́РСТВА , армянская феад. дзяржава дынастыі Арцрунідаў у 908—1021 у вобласці Васпуракан. Знаходзілася ў васальнай залежнасці ад царства арм. Багратыдаў. Праз Васпураканскае царства праходзіла паўд. адгалінаванне важнага гандл. караваннага шляху. Высокага ўзроўню дасягнулі рамёствы, гандаль, культура. У час праўлення цара Гагіка Арцруні [908—943] вяліся вялікія буд. работы ў гарадах Вастан, Ахтамар, Ван. Васпураканскае царства ахапіў антыфеад. і антырэліг. рух тандракійцаў. На пач. 11 ст. падверглася нападу цюрк. плямён, што ішлі з У. У 1021 далучана да Візантыі. с. 32
ВАСТО́КАЎ Аляксандр Хрыстафоравіч (27.3.1781, г. Кінгісеп, Эстонія — 20.2.1864), рускі філолаг і паэт. Акад. Пецярбургскай АН (1841). Еўрап. вядомасць Вастокаву прынеслі «Разважанні пра славянскую мову» (1820). У «Апісанні рускіх і славенскіх рукапісаў Румянцаўскага музеума» (1842) даў палеагр. і лінгвістычную характарыстыку 473 рукапісаў розных слав. рэдакцый. У 1843 выдаў помнік 11 ст. «Астрамірава евангелле» з лінгвістычнымі каментарыямі і слоўнікам. Аўтар зб-ка «Спробы лірычныя і іншыя дробныя творы ў вершах» (ч. 1—2, 1805—06), «Слоўніка царкоўнаславянскай мовы» (т. 1—2, 1858—61), «Граматыкі царкоўнаславянскай мовы» (1863) і інш. «Дослед пра рускае вершаскладанне» (1812) — адно з першых навук. даследаванняў сістэмы рус. танічнага вершаскладання.
Тв.: Стихотворения. Л., 1935.
Літ.: Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды: Биобиблиогр. словарь. Мн., 1976. Т. 1. С. 63—70. с. 32
ВАСТРАБРА́МСКІ АБРА́З МА́ЦІ БО́ЖАЙ , адна з гал. хрысціянскіх святыняў у Літве і на Беларусі. Захоўваецца ў Вострай браме (сучасная літ. назва Аўшрас Варту) у Вільні. Ушаноўваецца каталіцкай і правасл. цэрквамі. Уяўляе сабой паясную выяву Дзевы Марыі без дзіцяці, намаляваную на фоне месяца тэмперай на дубовай дошцы.
Найб. вядома т. зв. карсунская версія паходжання абраза, якая ў 1839 надрукавана Т.Нарбутам і пазней распрацавана царк. гісторыкамі. Паводле яе, абраз прывезены ў Вільню вял. кн. ВКЛ Альгердам у 1363 з Корсуні (Херсанес, цяпер у межах г. Севастопаль) пасля паспяховага паходу ў Крым. Вял. княгіня Ульяна, правасл. хрысціянка, аддала абраз у заснаваны ёю манастыр св. Тройцы. У канцы 15 ст., калі Вільню абнеслі мурам, абраз паставілі над Медніцкай (Вострай) брамай. Калі манастыр св. Тройцы стаў уніяцкім, капліца над брамай разам з абразом перайшла пад апеку кармелітаў, для якіх у 1621 падканцлер Стафан Пац і віленскія бурмістры Дубовічы заснавалі кляштар непадалёку ад Медніцкай брамы. Існуе таксама легенда, што прататыпам для абраза паслужыла Барбара Радзівіл, незвычайная прыгажосць і драматычны лёс якой зрабілі яе легендарнай асобай. Стыль жывапісу і тэхнал. асаблівасці сведчаць, што абраз, што існуе цяпер, намаляваны ў 1-й трэці 17 ст. невядомым мастаком, які добра ведаў усх.-правасл. іканапіс і жывапіс Паўн. Еўропы. Адметнае шанаванне абраза пачалося ў канцы 17 — пач. 18 ст. У кнігах пра цудатворныя абразы 1650—87 вастрабрамскі абраз яшчэ не называецца. Першы запісаны цуд — уваскрэсенне памерлай дзяўчынкі — адносіцца да 1671. Шырокую славу абраз набыў у 1702 пасля паражэння шведаў, якія спрабавалі яго папсаваць. Найб. ўражанне на жыхароў горада зрабілі шматразовыя выратаванні абраза ў час пажараў Вільні 1706, 1748—49, 1754. У 1756 надрукавана песня пра абраз як абаронцу Вільні, тады ж уведзена ўрачыстае святкаванне Апекі Маці Божай. У шанаванні Вастрабрамскай Маці Божай аб'ядналіся рыма-католікі і уніяты, імшы служыліся па лац. і грэчаскім абрадах. Вострая брама стала самым святым месцам Вільні. У 19 ст. Вастрабрамская Маці Божая стала лічыцца патронкай зямель б. ВКЛ (Літвы і Беларусі), культ абраза набыў патрыятычны сэнс, прапагандыстам яго стала інтэлігенцыя. У 1852 надрукавана першая анталогія вершаў, прысвечаных абразу. З'явіліся шматлікія копіі абраза, у т.л. В.Ваньковіча для касцёла ў Парыжы, распаўсюдзіліся медальёны з яго выявай. 2.7.1927 на абраз урачыста накладзены залатыя кароны. Копіі абраза ёсць у многіх храмах Беларусі і Літвы. Свята абраза па правасл. календары 26 снежня па ст. ст.
А.А.Ярашэвіч. с. 33
ВАСТРАКІ́ЛЬНІЦА (Lembotropis), род кветкавых раслін сям. бабовых. 3 віды. Пашыраны ў Сярэдняй, Паўд. і Усх. Еўропе. На Беларусі на ПдЗ зрэдку трапляецца вастракільніца чарнеючая (Lembotropis nigricans). Расце на пясчаных мясцінах, у хваёвых барах, на высечках.
Куст выш. да 1,5 м, ад асновы моцнагалінасты, з прамымі прутападобнымі ўзыходнымі галінкамі. Лісце трайчастае, з непрыкметнымі прылісткамі. Кветкі залаціста-жоўтыя, з непрыемным пахам, у негустых коласападобных гронках. Кіль лодачкі на верхавінцы дзюбападобна адцягнуты (адсюль назва). Плод —падоўжна-лінейны боб. Дэкар., сідэратныя і меданосныя расліны. с. 33
ВАСТРАЛО́ДАЧНІК (Oxytropis), род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 400 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўн. паўшар'і, у асноўным на Пд у гарах. На Беларусі рэдка трапляецца вастралодачнік валасісты (Oxytropis pilosa). Расце на ўзгорках і ў сухіх хвойніках. Занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь.
Шматгадовыя травяністыя расліны (часта без сцябла), паўкусцікі або калючыя, звычайна падушкападобныя кусцікі. Лісце чаргаванае, няпарнаперыстае, рэдка простае або трайчастае. Кветкі рознага колеру, у пазушных гронкападобных суквеццях. Лодачка на канцы выцягнута ў вастрыё (адсюль назва). Плод — невял., звычайна аднагнездавы апушаны боб. Дэкар., кармавыя і лек. расліны. с. 33
ВАСТРАЦО́Ў Сцяпан Сяргеевіч (29.12.1883, в. Вастрацова Бураеўскага р-на, Башкортастан — 3.5.1932), ваенны дзеяч. Скончыў Ваен.-акад. курсы вышэйшага каманднага складу РСЧА (1924). З 1906 у арміі. За рэв. агітацыю сярод салдат у 1910 зняволены на 3 гады ў турму. У 1-ю сусв. вайну прапаршчык, узнаг. 3 Георгіеўскімі крыжамі. З 1918 у Чырв. Арміі. У 1919—20 камандзір палка на Усх. і Зах. франтах, удзельнічаў у вызваленні ад польскіх войск Смалявіч, Мінска, Баранавіч, Ваўкавыска, Слоніма. У 1922 камандаваў групай войск пры вызваленні Прымор'я, у 1923 — экспедыцыяй па ліквідацыі войск ген. Пепяляева. У 1924—28 камандаваў дывізіямі на Беларусі. З 1929 камандзір корпуса, удзельнічаў у ліквідацыі канфлікту на Кітайска-Усх. чыгунцы. Чл. ЦВК БССР (1927—29). Адзін з першых кавалераў 4 ордэнаў Чырв. Сцяга. с. 33
ВАСТРЫ́ЦА (Asperugo), род кветкавых раслін сям. бурачнікавых. 1 від — вастрыца распасцёртая (Asperugo procumbens). Пашыраны ў Еўропе, Азіі, у Паўн. Афрыцы, як занесеная расліна — у Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца зрэдку як пустазелле на агародах і каля жылля.
Аднагадовая цвёрдаапушаная травяністая расліна з распасцёртым па зямлі сцяблом даўж. да 60 см. Лісце чаргаванае, падоўжана-эліпсоіднае. Кветкі дробныя, спачатку фіялетавыя, потым блакітныя ці сінія, адзіночныя або па 2—3 у пазухах верхняга лісця. Плод — чатырохарэшак. Лек. (процізапаленчы і адхарквальны сродак) расліна. с. 33
ВАСТРЫ́ЦЫ (Enterobius), род чарвей атр. аксіўрыд кл. круглых чарвей. 20 відаў, пашыраны ўсюды. Паразітуюць у кішэчніку чалавека і малпаў. На Беларусі пашырана вастрыца чалавечая (Enterobius vermicularis), паразітуе ў канцавым аддзеле тонкага кішэчніка і ў тоўстым кішэчніку (пераважна ў дзяцей); узбуджальнік энтэрабіёзу.
Цела ў самак даўж. 9—12 мм, самцоў 2—5 мм, белаватае, укрыта кутыкулай. Палаваспелыя самкі выпаўзаюць праз заднепраходную адтуліну, адкладваюць каля яе да 10—12 тыс. яец даўж. каля 0,05 мм і гінуць. Яйцы становяцца інвазійнымі праз 4—6 гадзін. У арганізм трапляюць з ежай, вадой і ў кішэчніку ператвараюцца ў дарослых паразітаў. Жывуць да 1 месяца. с. 33
ВА́СЬКАЎ КА́МЕНЬ , помнік прыроды Беларусі. За 1 км на ПнЗ ад в. Аўгустова Валожынскага р-на Мінскай вобл., на схіле марэннай грады, у лесе. Валун сіеніту даўж. 3,9 м, шыр. 3,2 м, выш. 1,7 м, у абводзе 11 м, аб'ём 21 м3, маса каля 56 т. Прынесены ледавіком каля 125 тыс. гадоў назад з Пд Фенаскандыі. Памеры бачнай часткі Васькава каменя былі значна большыя да ўзрыву, якім у свой час спрабавалі разбурыць валун.
В.Ф.Вінакураў. с. 34
ВАСЬМІНО́ГІ (Octopoda), атрад галаваногіх малюскаў. Васьміногаў і зрэдку ўсіх буйных галаваногіх малюскаў наз. спрутамі. 11 сям., каля 40 родаў, 200 відаў. Пашыраны ў марскіх водах да глыб. 8000 м ад Арктыкі да Антарктыкі. Донныя, прыдонна-планктонныя і планктонныя жывёлы. Найб. вядомыя васьміног звычайны (Осtopus vulgaris, васьміног глыбакаводны блінападобны (Оріstoteuthis depressa), васьміног глыбакаводны бязвокі (Сіrrоthauma murrayi) і інш.
Даўж. тулава 1—60 см, са шчупальцамі («рукамі») — да 3—6 м (зрэдку да 9,6 м), маса да 50—100 кг (зрэдку да 270 кг). Цела авальнае, мяшэчкападобнае, галава слаба адасоблена ад тулава. 8 «рук» часта аб'яднаны паміж сабой тонкай перапонкай з прысоскамі. У мелкаводных васьміногаў ёсць залоза, з якой пры абароне выпускаюць чарнільную вадкасць. Васьміногі глыбакаводныя маюць органы свячэння. Актыўныя драпежнікі. Аб'ект промыслу. с. 34
ВАСЬМІПРАМЯНЁ́ВЫЯ КАРА́ЛЫ (Octocorallia), падклас беспазваночных жывёл тыпу кішачнаполасцевых. Тры сучасныя атр.: альцыянарыі, або мяккія каралы (Аlcyonacea); гарганарыі, або рагавыя каралы (Gorgonacea); марскія пёры (Реnnatulacea). 2800 відаў. Пашыраны пераважна ў марскіх водах трапічнага пояса. Вядомы з пач. мезазою. Жывуць калоніямі. На Беларусі выяўлены ў адкладах юры і мелу як рэдкія выкапнёвыя жывёлы. Найб. вядомыя: чырвоны, або высакародны карал (Соrallium rubrum), арганчык (Тubipora musica), гарганарыя (Subergorgia mollis) і інш.
Маюць 8 перыстых шчупальцаў вакол ротавай адтуліны. Шкілет вапняковы або рагавы, складаецца з асобных элементаў — спікул рознай формы. Гастральная поласць падзелена радыяльнымі перагародкамі на камеры; ад рота ў яе апускаецца эктадэрмальная глотка. Размнажэнне палавое і бясполае (пачкаванне). Кормяцца прасцейшымі, бактэрыямі, часцінкамі дэтрыту і інш. Многія свецяцца. Калоніі прыгожыя, рознакаляровыя. Утвараюць каралавыя рыфы. З многіх вырабляюць упрыгожанні, сувеніры. с. 34
ВАСЬМІРАДКО́ЎЕ , актэт, страфа з 8 вершаваных радкоў, для якіх характэрны сэнсавая, кампазіцыйная, інтанацыйна-рытмічная закончанасць і ўпарадкаванасць рыфмы. Радкі ў васьмірадкоўі могуць спалучацца адной — чатырма рыфмамі. Упершыню 8-радковую страфу ў бел. паэзіі выкарыстаў Сімяон Полацкі ў вершы «Стиси краесогласнии ко пресветлейшему... царю и великому князю Алексию Михайловичю...». Сустракаюцца васьмірадкоўе ў творах В.Дуніна-Марцінкевіча («Гапон»), Ф.Багушэвіча («Дурны мужык, як варона», «Мая хата»), Я.Лучыны («Што думае Янка, везучы дровы ў горад»). Пашырана ў сучаснай бел. паэзіі — «Маім гераіням» П.Панчанкі, «Відаць, і ў цябе...» Р.Барадуліна, «Калыханка маме» Н.Мацяш і інш.
А.А.Майсейчык. с. 34
ВАСЬМЯРЫ́К у архітэктуры, васьмівугольны ў плане будынак або яго частка. Форма васьмерыка характэрная для архітэктуры Візантыі, паўд. славян (Балгарыя), Арменіі, Грузіі і інш. У Зах. Еўропе вядомы ў раманскай архітэктуры, готыцы, найб. пашыраны ў стылях рэнесансу, барока і класіцызму. Васьмерыкі ў завяршэнні культавых пабудоў вядомы ў стараж.-рус. дойлідстве і звязаны з уплывам візант. архітэктуры.
На Беларусі ў 16—18 ст. у форме васьмерыка будавалі некаторыя вежы гарадскіх умацаванняў (у Віцебску вядомыя пад назвай «круглікаў»), замкаў, палацаў, ратушаў, а таксама культавыя будынкі (Смаргонскі кальвінскі збор), вежы манастыроў і кляштараў. У 16—19 ст. пашырыліся камбінаваныя формы васьмерыка і чацверыка (васьмярык узвышаецца над чацверыком — вежа Заслаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы, вежа-званіца касцёла ў г. Барысаў). У культавым дойлідстве форму васьмерыка звычайна мелі барабаны, якія ўзвышаліся над гал. аб'ёмамі (Магілёўская Мікалаеўская царква). У драўляным, пераважна культавым, дойлідстве 17—19 ст. форма васьмерыка ўзнікла пад уплывам стылю барока. Была найб. пашырана ў вырашэнні цэнтр. аб'ёмаў цэркваў (Слуцкая Міхайлаўская царква) або цэнтр. аб'ёму і званіцы (царква ў в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага р-на). Для Палескай школы дойлідства 2-й пал. 18—19 ст. характэрна чаргаванне васьмерыкоў і чацверыкоў у вырашэнні аб'ёмаў храмаў і званіц (Рубельская Міхайлаўская царква). У 1950-я г. форма васьмерыка выкарыстоўвалася ў жылых і грамадскіх будынках пры вылучэнні зальных памяшканняў, а таксама ў завяршэннях асн. частак бельведэрамі і інш. элементамі.
Ю.А.Якімовіч. с. 34
ВАСЮГА́Н , рака на Пд Зах. Сібіры, у Расійскай Федэрацыі, левы прыток Обі. Даўж. 1082 км, пл. бас. 61,8 тыс. км2. Пачынаецца з балот Васюгання, цячэ па Васюганскай раўніне. Упадае некалькімі рукавамі (за вусце прыняты рукаў за 11 км ніжэй ад пас. Каргасок). Асн. прыток — Чыжапка (справа). Ледастаў з ліст. да мая. Сярэдні гадавы расход вады каля с. Наўнак 345 м3/с. У бас. Васюгана больш за 49 тыс. азёр. Сплаўная. Суднаходная на 886 км ад вусця. с. 35
ВАСЮГА́НСКАЯ РАЎНІ́НА , Васюганне, на Пд Зах. Сібіры, у Расійскай Федэрацыі, у міжрэччы Іртыша і Обі. На Пд паступова пераходзіць у Барабінскую нізіну. Паверхня — плоская або спадзістахвалістая раўніна, пакатая на Пн і перарэзаная далінамі рэк Вял. Юган, Васюган і інш. Выш. да 166 м. Каля 70% пл. Васюганскай раўніны займаюць балоты. На дрэніраваных схілах ялова-кедрава-піхтавая тайга («урман») і асінава-бярозавыя лясы. Радовішчы нафты, газу і торфу. с. 35
ВАСЮ́К Тамара Іванаўна (н. 6.7.1952, в. Хутаранка Гомельскага р-на), бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Беларускі тэатр.-маст. ін-т (1977). Выкладае ў Беларускім ун-це культуры (з 1992). Працуе ў галіне керамікі. Сярод работ: медалі «Гусоўскі», «Драздовіч» (абодва 1975), дэкар. кампазіцыі «Белая» (1981) і «Дзяды» (1982), дэкар. маскі «Пінская шляхта» (1983), скульптуры «Чаканне», «Вандроўнік», «Дабрыня», «Лесавік», «Вадзянік», «Дамавік» (усе 1984—86), «Барбара Радзівіл» (1992), «Радзівіл Чорны» (1993) і інш., дэкар. пластыка «Вечнасць» (1987) і «Канстанцін і Алена» (1990), дэкар. вазы «Свянцянскае зелле», «Ахвярнік», «Вечар», «Краявід» (усе 1988—90).
Л.Ф.Салавей. с. 35
ВАСЮ́К Уладзімір Уладзіміравіч (н. 2.7.1947, пас. Леніна Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.), бел. графік. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1978). Выкладчык Мінскага маст. вучылішча (з 1978), Бел. АМ (з 1987). Працуе ў галіне плаката, кніжнай графікі. Асн. творы: плакаты «М.Гусоўскі» (1980), «Песнярам зямлі беларускай» (1982), «Пётр Мсціславец — першы беларускі друкар» (1990), «Сымон Будны» (1992); графічная серыя «Прывід маёй маленькай радзімы» (1995). Аформіў кнігі «Праваслаўныя святы» і «Праваслаўнае дойлідства Беларусі» (1995). Аўтар афішаў да спектакляў і святаў. Л.Ф.Салавей. с. 35
ВАСЮКО́ВА Галіна Георгіеўна (н. 21.3.1927, г. Барысаў Мінскай вобл.), руская пісьменніца. Скончыла Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1967). У 1944 вывезена ў Германію, з сак. 1945 у атрадзе Супраціўлення ў Чэхаславакіі. Друкуецца з 1957. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцяў і вершаў для дзяцей («Старэйшы брат», 1959; «Розныя гісторыі», 1966; «Лялькаград», 1970; «Трывожныя дні», 1983, і інш.). У яе творах добрае веданне дзіцячай псіхалогіі, уменне даходліва, з гумарам расказаць пра з'явы рэчаіснасці, падзеі вайны. с. 35
ВАСЮЧКО́Ў Міхаіл Дзмітрыевіч (н. 14.9.1947, Мінск), бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1972, клас Дз.Смольскага). З 1973 канцэртмайстар Мінскага пед. ін-та, з 1978 выкладчык Мінскага муз. вучылішча. Асн. творчыя дасягненні ў галіне камернай музыкі. Сярод твораў: араторыя «Песні зямлі беларускай» на нар. тэксты (1971), кантата «Не сячы ты, татухна, пры дарозе бярозы» на тэксты бел. нар. балад (1983); канцэрт для фп. з арк. (1972), сюіта для струнных інструментаў (1975); двайныя варыяцыі для трамбона (1995); вак. цыклы на вершы А.Фета, Ф.Цютчава; духоўныя хары на тэксты «Малітваслова»; апрацоўкі нар. песень; музыка да драм. спектакляў.
Э.А.Алейнікава. с. 35
ВАСЮЧЭ́НКА Пётр Васілевіч (н. 15.2.1959, г. Полацк), бел. празаік, крытык. Канд. філал. н. (1985). Скончыў БДУ (1981). З 1984 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкуецца з 1979. Даследуе спадчыну класікаў бел. л-ры (Я.Купалы, М.Гарэцкага, А.Мрыя і інш.), творчасць сучасных празаікаў і драматургаў. Выдаў манаграфіі «Драматургія і час» (1991), «Драматургічная спадчына Янкі Купалы» (1994), «Пошукі страчанага дзяцінства» (1995). Піша навелы і прыпавесці, казкі і апавяданні для дзяцей (зб. «Белы мурашнік», 1993). с. 35
ВАТ , адзінка магутнасці ў міжнароднай сістэме адзінак (СІ). Абазначаецца Вт. 1Вт = 1 Дж·с. Названа ў гонар Дж.Уата. У тэхніцы шырока выкарыстоўваюцца кратныя і долевыя адзінкі: кілават (103Вт), мегават (106 Вт), міліват (10-3 Вт). с. 36
ВА́ТА (ням. Watte), слаба ўшчыльненыя, пераблытаныя валокны, ачышчаныя ад прымесей. Паводле спосабу атрымання адрозніваюць прыродную (шарсцяная, шаўковая, пуховая, баваўняная, азбеставая і інш.) і штучную (шкляная, шлакавая, металічная і інш.). Прыродную вату па прызначэнні падзяляюць на вопраткавую, мэблевую, мед., тэхн., пракладачную, ліставую клееную. Штучную вату выкарыстоўваюць у буд-ве як цепла- і гукаізаляцыйны матэрыял, у хім. прам-сці для фільтрацыі вадкасцей і газаў. с. 36
ВАТА́ГІН Васіль Аляксеевіч (1.1.1884, Масква — 31.5.1969), рускі скульптар і графік, анімаліст. Нар. мастак Расіі (1964), правадз. чл. АМ СССР (1957). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1902—07), у маст. студыях М.Мартынава (з 1899) і К.Юона (1904—06). Выкладаў у Маскоўскім вышэйшым маст.-прамысл. вучылішчы (з 1963). Яго скульптурныя творы заснаваны на глыбокім веданні жывёльнага свету, выкарыстанні пластычных магчымасцей матэрыялу для трапнай і вострай перадачы натуры жывёл, іх характэрных звычак («Тыгр», 1925—26, «Пінгвін з птушанём», 1960). Стварыў ілюстрацыі да «Маўглі» Р.Кіплінга (выд. 1926, 1934) і інш. маст. і навук. кніг пра жывёл. Афармляў маскоўскія Дарвінаўскі, Антрапалагічны і Заалагічны музеі.
Тв.: Воспоминания; Записки анималиста: Статьи. М., 1980. с. 36
ВАТА́ЦЫ Ніна Барысаўна (н. 14.5.1908, г. Цэсіс, Латвія), бел. бібліёграф, літаратуразнавец. Засл. дз. культуры Беларусі (1963). Скончыла БДУ (1930). У 1930—92 працавала ў Нац. б-цы Беларусі (з 1945 — гал. бібліёграф аддзела бел. л-ры і бібліяграфіі). Складальнік фундаментальных бібліягр. паказальнікаў асобных выданняў бел. маст. л-ры, літ.-знаўства і крытыкі. Унікальны па шырыні зафіксаваных звестак даведнік «Беларуская савецкая драматургія, 1917—1965» (1967). Склала бібліягр. даведнікі па творчасці Я.Купалы, Я.Коласа, К.Чорнага, К.Крапівы, П.Труса, І.Шамякіна, П.Панчанкі і інш. бел. пісьменнікаў. Даследуе жыццё і творчасць М.Багдановіча: склала літ. альбом пра яго жыццё і творчасць (1968, разам з А.Лойкам), зборнік успамінаў і біягр. матэрыялаў «Шлях паэта» (1975), бібліягр. паказальнік твораў, аўтографаў і крытычнай л-ры «Максім Багдановіч» (1977).
Тв.: Песня Максіма. Мн., 1981; Шляхі. Мн., 1986. с. 36
ВА́ТАЧНІК , гл. Птушанец. с. 36
ВАТ-ГАДЗІ́НА , пазасістэмная адзінка работы і энергіі. Абазначаецца Вт · гадз. 1 Вт · гадз. = 3600 Дж. с. 36
ВА́ТКІН Раман Сямёнавіч (н. 11.6.1925, г. Данецк, Украіна), бел. трэнер па спартыўнай гімнастыцы. Засл. трэнер Беларусі (1962), засл. трэнер СССР (1973), засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1971). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1952). Пад яго кіраўніцтвам гімнасты Беларусі перамаглі на Спартакіядзе народаў СССР (1975). У 1980-я г. быў дзярж. трэнерам зборнай каманды СССР па спарт. гімнастыцы па Беларусі. Сярод выхаванцаў М.Мілігула. с. 36
ВА́ТМАН , папера для чарчэння і рысавання. Устойлівы да сцірання, мае шурпатую паверхню. Наз. ў гонар англ. прамыслоўца 18 ст. Дж.Ватмана. с. 36
ВАТМЕ́ТР , прылада для вымярэння актыўнай магутнасці электрычнага току. Бывае эл.-дынамічны, ферадынамічны, індукцыйны, эл.-статычны, тэрмаэл. і тэрмарэзістыўны. Мае 2 эл. ланцугі: току (уключаецца паслядоўна з нагрузкай) і напружання (паралельна нагрузцы). Пашырэнне межаў вымярэння дасягаецца з дапамогай дадатковых рэзістараў, шунтоў і вымяральных трансфарматараў току і напружання. с. 36
ВА́ТНАЁКУДЛЬ , Ватна-Ёкуль (Vatnajökull), самы вялікі покрыўны ледавік Ісландыі. Укрывае вулканічны масіў на ПдУ краіны. Пл. 8390 км2, магутнасць лёду да 1000 м; ледавіковыя языкі апускаюцца да ўзбярэжжа Атлантычнага ак. Выш. пакатага купала 600—2000 м. Над Ватнаёкудлем узнімаецца самая высокая вяршыня вострава — г. Хванадальсхнукур (2119 м). Вывяржэнні вулканаў, у т.л. падлёдавых, выклікаюць катастрафічныя паводкі. с. 36
ВАТО́ (Watteau) Жан Антуан (10.10.1684, г. Валансьен, Францыя — 18.7.1721), французскі жывапісец. Працаваў таксама ў галіне графікі і дэкар. жывапісу. Вучыўся ў Парыжы ў К.Жыло і К.Адрана. Зазнаў уплыў П.П. Рубенса. У 1717 атрымаў званне акадэміка за твор «Паломніцтва на востраў Кіферу». Пісаў жанравыя карціны («Бівак», «Саваяр з сурком», 1716, і інш.). Пазней у творах на тэмы «галантных урачыстасцей» і тэатр. сцэн («Цяжкае становішча», «Свецкае кола ў парку», «Свята кахання», «Жыль» і інш.) канчаткова сфарміраваўся яго своеасаблівы стыль, адметны вытанчанай грацыёзнасцю вобразаў і інтымнымі настроямі. Паэтычнасцю вылучаюцца і яго малюнкі (аловак, сангіна).
Літ.: А.Ватто. Старинные тексты / Сост. Ю.К.Золотов. М., 1971; Герман М. Антуан Ватто. 2 изд. Л., 1984. с. 36
«ВА́ТРА» , Беларуская асацыяцыя ўкраінцаў «Ватра», грамадская культ.-асв. арг-цыя. Засн. 25.9.1990 у Мінску з мэтай захавання і развіцця ўкр. мовы, культуры, нар. традыцый, гіст. і культ. спадчыны, фарміравання нац. самасвядомасці, падтрымкі культ. і дзелавых сувязей з Украінай і інш. краінамі, дзе жывуць украінцы, а таксама для абароны правоў і нац. гонару членаў асацыяцыі. Праводзіць фестывалі ўкр. песні, конкурсы дзіцячых малюнкаў, выстаўкі мастакоў, святкаванні юбілейных урачыстасцей укр. пісьменнікаў і дзеячаў культуры. Працуюць абл., раённыя і гар. аддзяленні (г. Гомель, Кобрын, Маладзечна, в. Калодзішчы Мінскага р-на). с. 36
ВАТУ́ЦІН Мікалай Фёдаравіч (16.12.1901, с. Чапухіно Белгародскай вобл., Расія — 15.4.1944), савецкі ваенны дзеяч. Ген. арміі (1943). Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1929), Акадэмію Генштаба (1937). У Вял. Айч. вайну нач. штаба шэрагу франтоў, нам. нач. Генштаба, каманд. войскамі Паўд.-Зах., Варонежскага і 1-га Укр. франтоў. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны. с. 37
ВАТУ́ЦІН Яўген Іванавіч (н. 19.4.1962, г. Мінск), бел. спартсмен (міжнар. шашкі). Міжнар. гросмайстар (1991). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1988). Пераможца (у складзе каманды Беларусі) 2-й Сусв. шашачнай алімпіяды (1992). с. 37
ВА́ТЫ (ням. Watten ад галанд. wadden прыбярэжныя водмелі), асушкі, шырокая паласа нізіннага берага мора, якая штодзённа затапляецца пры прылівах і асушаецца пры адлівах. Утвараюцца з наносаў дробнага пяску і глею. Маюць разгалінаваную зменлівую сетку жалабоў сцёку марскіх і рачных вод. Пашыраны на паўд. узбярэжжы Паўн. м., а таксама на берагах Белага, Баранцава, Ахоцкага мораў, Мексіканскага зал. і інш. Месцамі адгароджаны дамбамі ад мора і выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы. с. 37
ВАТЫКА́Н (Vaticano), Дзяржава-горад Ватыкан (Stato della Città del Vaticano), папская суверэнная дзяржава, цэнтр каталіцкай царквы, рэзідэнцыя яе кіраўніка — папы рымскага. Размешчана ў Рыме — сталіцы Італіі, на ўзгорку Монтэ-Ватыкана, на зах. беразе р. Тыбр. Пл. 0,44 км2. Нас. 811 чал. (1992), у т.л. 402 чал. маюць ватыканскае грамадзянства. Ватыкану належаць асобныя тэрыторыі з 13 будынкамі ў Рыме па-за дзярж. межамі агульнай пл. 0,7 км2: 3саборы, шэраг палацаў і вілаў. Каля Рыма ў замку Кастэль-Гандольфа летняя рэзідэнцыя папы. Афіц. мовы лац. і італьянская. Нац. свята — дзень узвядзення на прастол рымскага папы Іаана Паўла ІІ (22 кастр.).
Дзяржаўны лад. Паводле канстытуцыі 1929, Ватыкан — абсалютная тэакратычная манархія. Кіраўнік дзяржавы — папа рымскі, які выбіраецца пажыццёва на канклаве — спец. сходзе выбаршчыкаў (удзельнічаюць кардыналы не старэй за 80 гадоў). Яму належыць вярхоўная заканад., выканаўчая і суд. ўлада. Папа прадстаўляе Ватыкан у міжнар. справах, заключае, ратыфікуе і дэнансуе міжнар. дагаворы і канкардаты, прымае дыпламат. прадстаўнікоў і прызначае паслоў (нунцыяў) у інш. краінах. Кіраўніцтва рэліг., паліт. і эканам. дзейнасцю Ватыкана належыць Рымскай курыі (урад Ватыкана). У яе ўваходзяць статс-сакратарыят, 9 кангрэгацый (дэпартаментаў), 3 трыбуналы, 3 сакратарыяты і інш. Статс-сакратарыят узначальвае звычайна кардынал, які выконвае функцыі прэм'ер-міністра і міністра замежных спраў. Асн. дэпартаменты ўзначальваюць кардынальскія камісіі на чале з прэфектам або прэзідэнтам. У склад Рымскай курыі ўваходзяць таксама кардынальская калегія і сінод каталіцкай царквы. Ахова Ватыкана і цырыманіяльныя функцыі ўскладзены на швейц. гвардыю і папскую жандармерыю.
Гісторыя. Назва Ватыкан паходзіць ад назвы аднайм. ўзгорка на беразе р. Тыбр, дзе ў раннім сярэднявеччы быў пабудаваны палац, які з канца 14 ст. стаў пастаяннай рэзідэнцыяй кіраўніка каталіцкай царквы (гл. Каталіцызм, Папская вобласць, Папства). Пасля аб'яднання Італіі і далучэння да яе Рыма (1870) была ліквідавана свецкая ўлада папы рымскага. Папа не прызнаў аб'яднанай італьян. дзяржавы і абвясціў сябе «ватыканскім вязнем». Канфлікт паміж Апостальскай сталіцай і ўрадам Італіі быў ліквідаваны ў 1929 Латэранскімі пагадненнямі, паводле якіх была ўтворана дзяржава Ватыкан і вызначаны яе сучасныя межы. Ватыкан падтрымлівае дыпламат. адносіны з больш як 125 краінамі свету, з ліст. 1992 — з Рэспублікай Беларусь. Прадстаўлены ў ААН.
Гаспадарка. Эканам. асновай дзяржавы з'яўляюцца даходы ад капіталаўкладанняў і ахвяраванняў. Ватыкан — адзін з буйнейшых у свеце акцыянераў і капіталаўласнікаў. Кошт акцый і інш. каштоўнасцей Ватыкана, уключаючы залатыя запасы, неафіцыйна ацэньваецца больш як у 13 млрд. дол. ЗША. Ватыкан валодае буйной нерухомасцю ў Італіі, Іспаніі, ФРГ, лацінаамер. краінах. Пастаянны даход прыносіць продаж паштовых марак, турысцкіх сувеніраў, рэліг. л-ры, плата за наведванне музеяў. У Ватыкан сцякаюцца таксама значныя сродкі ў выглядзе паступленняў ад вернікаў, збораў ад падаткаў і інш. Сусв. цэнтр рэліг. паломніцтва і турызму. Выраб мазаік і уніформы для персаналу. Чыг. станцыя. Грашовая адзінка — ватыканская ліра.
Друк, радыё, тэлебачанне. Афіц. ўрадавы орган — бюлетэнь «Асtа Ароstоlісае Sedis» (з 1909). Выходзіць штодзённая газ. «L'Osservatore Romanо» («Рымскі аглядальнік», з 1861). Сярод інш. перыяд. выданняў: «Ессlеsіа», «Latinitas». Інфармац. агенцтва — Аджэнцыя Інтэрнацыянале Фідэс (АІФ). Працуе шматмоўны выдавецкі цэнтр. «Радыё Ватыкана» (з 1931) вядзе перадачы на 35 мовах. Тэлевіз. праграмы рыхтуе і трансліруе Тэлевізійны цэнтр Ватыкана (з 1983).
Навуковыя і культурна-асветныя ўстановы. Гал. папскія навук. ўстановы: Папская акадэмія навук (засн. ў 1603, адноўлена ў 1936), Рымская каталіцкая акадэмія св. Фамы Аквінскага (з 1879), Папскі біблейскі ін-т (з 1909). Ун-ты: Папскі Грыгарыянскі універсітэт (з 1553), Папскі ун-т св. Фамы Аквінскага (з 1580), Папскі Урбаніянскі універсітэт (з 1627), Папскі Латэранскі ун-т (з 1824). Ватыканская астр. абсерваторыя (з 1576) старэйшая ў Еўропе.
У музейны комплекс Ватыкана ўваходзяць: Пінакатэка (італьян. жывапіс 11—18 ст. — творы Фра Анджэліка, Леанарда да Вінчы, Тыцыяна, М.Караваджа, Зала Рафаэля), музеі Егіпецкі, Этрускі (каштоўны збор керамікі), Піо-Клеменціна і К'ярамонці (зборы ант. скульптуры), галерэя сучаснага мастацтва, Сіксцінская капэла, Станцы і Лоджыі Рафаэля, галерэя габеленаў, Ватыканская Апостальская бібліятэка разам з Хрысціянскім (каштоўныя зборы дэкар.-прыкладнога мастацтва) і інш. музеямі.
Архітэктура. Арх. комплекс Ватыкана ўключае культавыя, палацавыя і крапасныя збудаванні, якія спалучаюцца з творамі садова-паркавага мастацтва. Уваходам у Ватыкан служыць авальная плошча св. Пятра з каланадамі (1657—63, арх. Л.Берніні), што вядуць да буйнейшага каталіцкага храма — сабора св. Пятра (1506—1614, арх. Д.Брамантэ, Мікеланджэла, Дж.Віньёла, Дж. дэла Порта, К.Мадэрна і інш.). У інтэр'еры сабора — мармуровае «Аплакванне Хрыста» Мікеланджэла (каля 1497—98), бронзавы балдахін (1624—33), кафедра (1657—66) і надмагіллі работы Берніні, «Брама смерці» (1947—64, скульптар Дж.Манцу). На Пн ад сабора размешчаны палацавы комплекс. У яго ўваходзяць капэлы Мікалая V (1440-я г., фрэскі Фра Анджэліка), Сіксцінская (1473—84, фрэскі Мікеланджэла, П.Перуджына, С.Батычэлі, Д.Гірландайо) і Пааліна (1540, арх. А. да Сангала Старэйшы, фрэскі Мікеланджэла, 1542—50), апартаменты Борджа (фрэскі Пінтурык'ё, 1493—94); Лоджыі і Станцы (залы), размаляваныя Рафаэлем і яго вучнямі; двары Сан-Дамаза і Бельведэр (паміж 1503—45, праект Брамантэ); парадны ўваход у палац — Каралеўская лесвіца (Скала Рэджа, 1663—66, Берніні). У садах Ватыкана — Казіно Пія IV (1558, арх. П.Лігорыо), Пінакатэка. Уласнасцю Ватыкана з'яўляюцца раннехрысц. базілікі Сан-Джавані ін Латэрана, Санта-Марыя Маджорэ і Сан-Паала фуоры ле Мура (усе — 4 ст.), Латэранскі палац (16 ст.) і інш. будынкі ў Рыме. Помнікі архітэктуры Ватыкана ўключаны ЮНЕСКА у спіс сусветнай спадчыны.
Літ.: Музеи Ватикана. Рим: Альбом. М., 1974; Воnaventura M.A. La Città del Vaticano. Roma, [1971].
Н.К.Мазоўка (дзяржаўны лад, гісторыя, друк, радыё, тэлебачанне, навуковыя і культурна-асветныя ўстановы). с. 37
ВАТЫКА́НСКАЯ АПО́СТАЛЬСКАЯ БІБЛІЯТЭ́КА , афіцыйная папская бібліятэка ў Рыме. Засн. ў 4 ст. У 1990 у фондах 1,3 млн. адзінак, у т.л. каля 8 тыс. інкунабул і каля 100 тыс. графічных твораў мастацтва. Неаднаразова знішчалася і мяняла месцазнаходжанне (Рым, Латэран, Авіньён). Сучасны выгляд б-ка набыла ў 15 ст. пры папе Мікалаю V, які арганізаваў скрыпторый (майстэрню па перапісванні кніг) і забяспечыў доступ да бібліятэчнага збору шырокай публікі. У 16 ст. папа Сікст V перанёс б-ку ў Ватыканскі палац, дзе яна знаходзіцца і цяпер. У 1911—18 мадэрнізавана А.Рацы (будучы папа Пій ХІ). Абслугоўвае царк. і навук. ўстановы. У фондах б-кі адна з найбагацейшых у свеце калекцый рукапісаў (больш як 61 тыс. адзінак) і аўтографаў (Фамы Аквінскага, Ф.Петраркі, Т.Таса, М.Лютэра, Мікеланджэла, усяго каля 100 тыс.), каштоўныя прыватныя кнігазборы: шведскай каралевы Крысціны, сем'яў Борджа, Барберыні, Кіджы, Росі. Выдае каталогі спец. збораў, тыражуе фотакопіі і мікрафільмы інкунабул. Пры б-цы 3 музеі. Н.К.Мазоўка. с. 38
ВАТЫКА́НСКІЯ САБО́РЫ , сходы (з'езды) вышэйшых іерархаў каталіцкай царквы ў Ватыкане.
І Ватыканскі сабор (ці ХХ Усяленскі, гл. Усяленскія саборы) скліканы папам Піем ІХ у 1869—70. Прысутнічалі 764 прадстаўнікі ад краін Еўропы і Амерыкі. 21.4.1870 сабор прыняў «Дагматычную канстытуцыю пра каталіцкую веру», у якой асуджаліся рацыяналізм, пантэізм, матэрыялізм і атэізм як важнейшыя віды новага нявер'я і зацвярджаліся каноны веры (у Бога-творцу, стварэнне свету, цуды і інш.). 18 ліп. прынята «Першая дагматычная канстытуцыя пра царкву Хрыста», у якой вызначаліся прынцыпы вяршэнства папы над царквой. У якасці дадатку да канстытуцыі сабор прыняў дэкрэт аб бязгрэшнасці папы ў пытаннях веры і маралі. Работа І Ватыканскага сабора не была завершана ў сувязі з ліквідацыяй у 1870 Папскай дзяржавы (гл. Папская вобласць). II Ватыканскі сабор (ці XXI Усяленскі) скліканы папам Іаанам XXIII (кіраваў 1-й сесіяй) і заканчваў работу пад кіраўніцтвам папы Паўла VI. Сесіі сабора праходзілі на працягу 4 гадоў: 11.10—8.12.1962, 29.9—4.12.1963, 14.9— 21.11.1964 і 11.9—7.12.1965. У перапынках паміж сесіямі працавалі шматлікія камісіі. У саборы ўдзельнічалі 2500 іерархаў каталіцкай царквы. Задачы, якія вырашалі ўдзельнікі сабора: унутранае абнаўленне царквы ў веры і маральнасці; імкненне да адзінства ўсіх хрысціян; абнаўленне ўсіх галін дзейнасці царквы і прыстасаванне яе да сучасных умоў жыцця. ІІ Ватыканскі сабор прыняў 16 дакументаў, якія ўвасобілі новае самавызначэнне царквы, — 4 канстытуцыі (веравучэнні), 9 дэкрэтаў (павучанняў) і 3 дэкларацыі. Асн. ідэі, закладзеныя ў гэтых дакументах: адкрытасць у адносінах да грамадства; гатоўнасць да дыялога з няверуючымі, інш. рэлігіямі, навукоўцамі; экуменічны кірунак, які засцераіае ад стварэння новых міжканфесіянальных бар'ераў; зварот да Свяшчэннага Пісання; разуменне патрэбы абнаўлення і інш. Вялікае значэнне мела канстытуцыя «Пра святую Літургію», якая ўводзіла богаслужэнне на роднай мове. Экуменічны характар сабора выявіўся ў прысутнасці на ім назіральнікамі прадстаўнікоў ад 28 дэнамінацый, стварэнні на перыяд яго дзейнасці сакратарыятаў па справах нехрысціянскіх веравызнанняў і кантактаў з няверуючымі, а таксама ў скасаванні ўзаемных анафем усх. і зах. цэркваў 1054. На саборы прысутнічалі таксама католікі, якія не мелі духоўнага звання, і жанчыны — прадстаўніцы Акцыі каталіцкай.
Літ.: Хольц Л. История христианского монашества: Пер. с нем. СПб., 1993. с. 38
ВА́ТЭНБАХ (Wattenbach) Вільгельм (22.9.1819, Ранцаў, зямля Шлезвіг-Гольштэйн, Германія — 20.9.1897), нямецкі гісторык. Чл. Прускай АН (з 1881). Праф. Гейдэльбергскага (з 1862) і Берлінскага (з 1872) ун-таў. З 1843 удзельнічаў у падрыхтоўцы «Помнікаў германскай гісторыі» (Моnumenta Germaniae Historica) — шматсерыйнага выдання крыніц па гісторыі Германіі 500—1500 (з 1875 у складзе цэнтр. дырэкцыі, у 1886—88 кіраўнік выдання). Гал. праца — «Крыніцы па гісторыі Германіі ў сярэднія вякі да сярэдзіны 13 ст.» (1858). с. 39
ВАТЭРЖАКЕ́ТНАЯ ПЕЧ (англ. water-jacket літар. вадзяная кашуля), шахтавая плавільная печ, сценкі якой складзены з пустацелых метал. скрынак (кесонаў), што ахалоджваюцца вадой. Выкарыстоўваецца ў металургіі (пры вытв-сці свінцу, медзі, нікелю, волава). с. 39
ВАТЭРЛІ́НІЯ (галанд. water-lijn ад water вада + lijn лінія), лінія судакранання паверхні вады з корпусам судна, што плавае. Грузавая ватэрлінія супадае са спакойнай паверхняй вады пры поўнай загрузцы судна і адпавядае найбольшай дапушчальнай у эксплуатацыі асадцы; адзначаецца грузавой маркай. Тэарэтычныя ватэрлініі атрымліваюць сячэннем паверхні корпуса судна гарыз. плоскасцямі на чарцяжы. Форма ватэрлініі і велічыня абведзенай ёю плошчы ўплываюць на характарыстыкі ходкасці і астойлівасці судна. с. 39
ВАТЭРЛО́О (Waterloo), горад у Бельгіі, у правінцыі Брабант, на Пд ад Бруселя. Каля 30 тыс. ж. (1990). Каля Ватэрлоо 18.6.1815 адбылася бітва паміж англа-галандска-прускай арміяй і франц. войскамі Напалеона І. Франц. армія пацярпела паражэнне (з 72 тыс. было забіта 32 тыс. салдат і афіцэраў), што з'явілася апошнім знішчальным ударам для напалеонаўскай імперыі. Напалеон здаўся англічанам і быў высланы на в-аў Св. Алены. У Францыю зноў вярнуліся Бурбоны. У краінах Зах. Еўропы бітва пад Ватэрлоо вядома таксама як бітва пад Бель-Альянс (нас. пункт каля Ватэрлоо). с. 39
ВАТЭРПО́ЛА , тое, што воднае пола. с. 39
ВАУ́ЛІ ПІЕТО́МІН , Ваўлё Ненянге, кіраўнік паўстання ненецкай беднаты ў 1830—40-я г. Аленявод нізавой тундры з р. Таз. На чале ўзбр. дружыны вёў барацьбу супраць мясц. князькоў, багатых аленяводаў, купцоў і царскіх чыноўнікаў. У студз. 1841 з атрадам (400 чал.) падышоў да г. Абдорск (цяпер г. Салехард). Быў схоплены, дастаўлены ў г. Бярозаў, пасля ў г. Табольск і сасланы на катаргу ва Усх. Сібір, дзе памёр. Паўстанне Ваулі Піетоміна ўпершыню апісала ў сваім дзённіку ўраджэнка Беларусі Е.Фялінская, якая адбывала ў Бярозаве ссылку за рэв. дзейнасць.
Літ.: История Сибири с древнейших времен до наших дней. Т. 2. Л., 1968; Грицкевич В.П. От Немана к берегам Тихого океана. Мн., 1986. С. 188—203.
Ю.В.Бажэнаў. с. 39
ВАЎЖЭ́ЦКІ Тамаш (паміж 1753—59, Браслаўскі пав. — 5.8.1816), грамадска-паліт. і вайсковы дзеяч ВКЛ. З маладых гадоў, практыкуючы ў земскіх судах, набыў вядомасць як выдатны знаўца права. Пасол ад Браслаўскага пав. на Чатырохгадовы сейм 1788—92, дзе далучыўся да дэмакр. плыні, быў прыхільнікам Канстытуцыі 3 мая 1791. У сваім маёнтку ліквідаваў паншчыну і даў сялянам волю. Адстойваў пашырэнне праў мяшчанства. Удзельнічаў у распрацоўцы рэформы мясц. адм. кіравання ў ВКЛ праз стварэнне ваяводскіх і павятовых парадкавых цывільна-вайск. камісій. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 быў саветнікам камандуючага арміяй ген.-лейт. Ю.Юдзіцкага; удзельнік бітвы пад Мірам (11.6.1792). У час паўстання 1794 уваходзіў у Найвышэйшую літоўскую раду; з сярэдзіны мая 1794 адзін з кіраўнікоў паўстання на Жмудзі і ў Курляндыі; у канцы мая прызначаны А.Т.Б.Касцюшкам чл. Найвышэйшай нац. рады ў Варшаве — гал. органа паўстання. Атрымаў ад Касцюшкі званне ген.-лейтэнанта. У верасні пад націскам рас. войск вывеў рэшткі сваіх атрадаў пад Гродна. Пасля паланення Касцюшкі выбраны «вышэйшым начальнікам» — кіраўніком паўстання на ўсёй тэр. Рэчы Паспалітай. Пасля капітуляцыі Варшавы (6 ліст.) трапіў у палон, зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць, дзе напісаў успамін пра паўстанне. У 1796 амнісціраваны і вярнуўся на радзіму. У 1812 узначаліў Літоўскі грамадз. к-т па забеспячэнні харчамі рас. войска. Пасля вайны 1812 міністр юстыцыі і пажыццёвы ваявода ў Каралеўстве Польскім. Пахаваны ў г.п. Відзы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.
Літ.: Szyndler B. Tomasz Wawrzecki: Ostatni naczelnik powstania kościuszkowskiego. Warszawa, 1976; Пракопчык Л. Генерал касінераў // Пракопчык Л. «Дрэмле памятка дзён...» Мн., 1991. У.П.Емяльянчык. с. 39
ВАЎКАВІ́ЧЫ , вёска ў Беларусі, у Чавускім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Раста. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПдЗ ад г. Чавусы, 35 км ад Магілёва, 18 км ад чыг. ст. Раста. 542 ж., 198 двароў (1995). Сярэдняя школа, Палац культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. Сувязі. с. 40
ВАЎКАВЫ́СК , горад у Беларусі абл. падпарадкавання, цэнтр Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл., на р. Рось. За 98 км ад Гродна. Вузел чыгунак на Баранавічы, Масты, Бераставіцу, Свіслач і аўтадарог на Масты, Слонім, Ружаны, Бераставіцу. 43,6 тыс. ж. (1995).
Першыя паселішчы на тэр. Ваўкавыска ўзніклі ў 10 ст., што пацвярджаюць археал. матэрыялы, выяўленыя на гарадзішчы Муравельнік, дзядзінцы Шведская гара і Замчышчы (вакольны горад). Упершыню Ваўкавыск (летапісны Волковыескъ) упамінаецца ў 1252. У 13 ст. цэнтр Ваўкавыскага княства, быў аб'ектам барацьбы паміж галіцка-валынскімі і літ. князямі. З пач. 14 ст. ў ВКЛ. Ваўкавыская харугва ўдзельнічала ў Грунвальдскай бітве 1410. З 15 ст. цэнтр староства, з 16 ст. цэнтр Ваўкавыскага павета. Неаднаразова быў спалены ў час войнаў 17 — пач. 18 ст. У час паўстання 1794 заняты паўстанцамі. З 1795 у Рас. імперыі. На пач. вайны 1812 у Ваўкавыску размяшчалася штаб-кватэра камандуючага 2-й Зах. рус. арміяй ген. П.І.Баграціёна, горад значна пацярпеў ад ваен. дзеянняў. У 1885 праз Ваўкавыск пракладзена чыг. Баранавічы—Беласток. У 1891 у Ваўкавыску 19 фабрык і прамысл. прадпрыемстваў. У 1897 — 10 323 ж. Жыхары горада ўдзельнічалі ў рэвалюцыі 1905—07, тут адбыліся хваляванні салдат і навабранцаў. У 1-ю сусв. вайну акупіраваны герм. войскамі. У 1909—18 працавала Ваўкавыская жаночая гімназія. У 1919—20 заняты Чырв. Арміяй, польскім войскам. У 1921—39 у Польшчы, цэнтр павета Беластоцкага ваяв. З 1939 у БССР, з 15.1.1940 цэнтр Ваўкавыскага раёна. 28.6.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Ваўкавыску і раёне больш за 29 тыс. чал., у т.л. 20 тыс. у лагеры ваеннапалонных. З лют. 1942 дзейнічала Ваўкавыская раённая антыфашысцкая арганізацыя. 14.7.1944 горад вызвалены войскамі 2-га Бел. фронту ў выніку Беластоцкай аперацыі 1944. У 1969 — 21,5 тыс. жыхароў.
Цэнтр маш.-буд. (Ваўкавыскі завод дахавых і будаўніча-аддзелачных машын, Ваўкавыскі завод ліцейнага абсталявання), буд. матэрыялаў (Ваўкавыскае вытворчае аб'яднанне будаўнічых матэрыялаў, «Ваўкавыскцэментнашыфер») і харч. (Ваўкавыскі малочнакансервавы камбінат дзіцячых прадуктаў «Беллакт», мясакамбінат) прам-сці. Пед. вучылішча і Ваўкавыскі саўгас-тэхнікум. Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей. Помнік П.І.Баграціёну. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Мемарыяльны комплекс Вызваліцелям, брацкая магіла сав. ваеннапалонных, магілы ахвяр фашызму. В.У.Шаблюк (гісторыя). с. 40
ВАЎКАВЫ́СКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ'ЯДНА́ННЕ БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ . Створана ў 1946 у г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл. як прамкамбінат. З 1969 камбінат буд. матэрыялаў, з 1981 сучасная назва. Уключае з-д сілікатнай цэглы, лесазавод, з-д па вытв-сці керамічнай цэглы і кафлі, цэх клеявой стужкі. Асн. прадукцыя (1996): цэгла сілікатная і керамічная, кафля пячная, стужка клеявая папяровая, сталярныя вырабы, мел школьны. с. 40
ВАЎКАВЫ́СКАЕ ЕВА́НГЕЛЛЕ , бел. рукапісны помнік 16 ст. Месца стварэння невядомае. Зробленая на кнізе ў 1751 прэсвітэрам «церкви Волковицкой» айцом Іаанам Савічам прыпіска дала магчымасць В.Шматаву звязаць Евангелле з Ваўкавыскам, аднак, магчыма, кніга знаходзілася ў в. Ваўкавічы Навагрудскага пав. (у прыпісцы ўпамінаецца пан Казімір Корсак, навагрудскі гарадскі суддзя). У 19 ст. А.Рачынскі вывез Евангелле з Віцебскага Маркавага манастыра ў Віленскую публічную б-ку. Ваўкавыскае евангелле — рэдкі ўзор рукапіснай бел. кнігі рэнесансавага стылю: шматколерныя раслінныя арнаменты ініцыялаў і заставак выходзяць на правыя і левыя палі рукапісу. Рукапіс пашкоджаны: няма пачатку Евангелляў ад Марка, Матфея, няправільна збрашураваны Саборнік 12 месяцаў і казанні евангелістаў на кожны дзень. Зберагаецца ў б-цы АН Літвы (Вільня). М.В.Нікалаеў. с. 40
ВАЎКАВЫ́СКАЕ КНЯ́СТВА , удзельнае княства ў 13 ст. ў бас. р. Рось (левы прыток Нёмана). Цэнтр — г. Ваўкавыск. Паводле пісьмовых крыніц, вядомы адзіны князь Глеб. Іпацьеўскі летапіс пад 1256 паведамляе, што ў паходах галіцка-валынскіх і мазавецкіх князёў на яцвягаў удзельнічалі князі новагародскі Раман, свіслацкі Ізяслаў і ваўкавыскі Глеб як васальна залежны ад галіцка-валынскага князя. У час паходу татарскага ваяводы Бурундая на Літву ў 1258 галіцкі кн. Даніла Раманавіч захапіў Ваўкавыск, узяў у палон кн. Глеба. У 1260—80-я г. княства падуладнае князям ВКЛ Войшалку, Шварну, Трайдзеню. У 1289 князі ВКЛ Будзікід і Будзівід перадалі Ваўкавыскае княства валынскаму кн. Мсціславу Данілавічу, «абы с ними мир держал». Верагодна, Ваўкавыскае княства існавала працяглы час у складзе ВКЛ у канцы 13 — пач. 14 ст. Я.Г.Звяруга. с. 40
ВАЎКАВЫ́СКАЕ ЎЗВЫ́ШША , частка фізіка-геагр. раёна Паўднёва-Заходняга адгалінавання Беларускай грады на ПдЗ Гродзенскай вобл. Мяжуе з Нёманскай нізінай на Пн, Слонімскім узв. на У, Прыбугскай раўнінай на Пд, Беластоцкай раўнінай на З, Гродзенскім узв. на ПнЗ. Працягнулася з З на У на 70 км, шыр. 65 км. Найб. вышыня 256 м (на З ад г.п. Поразава), найменшая 103 м. Пл. 3,2 тыс. км2. Прымеркавана да стыку Бел. антэклізы і Падляска-Брэсцкай упадзіны.
Паверхня крышт. фундамента на глыб. 60—500 м ніжэй за ўзр. м. У антрапагенавай тоўшчы магутнасцю 70—210 м (макс. 254 м) найб. развіты ледавіковыя адклады ранняга і сярэдняга плейстацэну. Канчаткова аформілася ў час паслямаксімальнага стадыялу дняпроўскага зледзянення. Складзена з пясчана-жвіровага матэрыялу, валунных суглінкаў і супескаў з удзелам адорвеняў даантрапагенавых адкладаў (пераважна мелу).
Канцовамарэнны градава-ўзгорысты, уваліста-ўзгорысты і ўзгорысты рэльеф утварае шэраг дугападобных напорных град каля г.п. Поразава, г.п. Краснасельскі, в. Пескі. Грады пабудаваны з мноства скіб-адорвеняў мелавых і палеагенавых парод, якія чаргуюцца з марэннымі і водна-ледавіковымі пародамі антрапагену. Пашыраны таксама марэнныя платопадобныя і водна-ледавіковыя раўніны з паасобнымі камамі і озамі, уздоўж далін — вузкія палоскі забалочаных зандравых і азёрна-ледавіковых нізін. На Пд трапляюцца скразныя даліны. Рачныя даліны ўрэзаны на 20—50 м (да 70 м). Карысныя выкапні: цэментныя і легкаплаўкія гліны, мел (у адорвенях), пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі, прэсныя падземныя воды. Каля г.п. Краснасельскі крэменездабыўныя шахты часоў неаліту. Сярэднія т-ры студз. ад 1,1 да -13,6 °С, ліп. 15,2—21 °С, ападкаў 450—640 мм за год (г. Ваўкавыск). Рачная сетка густая, належыць да бас. Нёмана. Гал. рэкі Зальвянка, Рось з прытокамі і правыя прытокі Свіслачы — Верацейка, Берастаўчанка і інш. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя супясчаныя, найб. урадлівыя — перагнойна-карбанатныя сугліністыя. Пад лесам каля 15% тэрыторыі — хваёвыя з дамешкамі елкі, дубу, грабу, ялова-грабавыя, ясянёвыя, дубровы. Па далінах рэк парослыя вербняком лугі. Пад ворывам 50% тэрыторыі. В.М.Фядзяня. с. 40
ВАЎКАВЫ́СКА-КАМЯНЕ́ЦКІ СТРОЙ , традыцыйны комплекс бел. нар. адзення на Панямонні; бытаваў у асяроддзі сялян і дробнай шляхты ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў Ваўкавыскім, Пружанскім і Камянецкім р-нах. Гарнітур жаночага летняга адзення складаўся з кашулі, спадніцы, фартуха, гарсэта (неабавязкова), пояса, галаўных убораў і ўпрыгожанняў. Кашуля з глыбокім разрэзам пазухі і высокім стаяча-адкладным каўняром; уздоўж рукавоў і па цэнтры кашулі чырвонымі або чырвона-чорнымі ніткамі вышывалі раслінныя, зааморфныя і геаметрычныя ўзоры. Сакавітасцю бурачковых, малінавых, фіялетава-сініх фарбаў, арнаментальнай узорыстасцю нізу вылучаліся спадніцы-андаракі з вертыкальнымі складкамі. Арнамент яркіх кантрастных паскаў і клетак дапаўняўся рознакаляровымі пальметамі (зоркамі, кветкамі) уздоўж ніжняй дамінуючай паласы шляка. Фартух шылі з адной (радзей дзвюх) полкі белай ільняной тканіны ці паркалю, аздаблялі фальбонамі, вышыўкай процягам або гладдзю. Гарсэт з чорнай шарсцянкі аздаблялі паліхромнай вышыўкай расліннага арнаменту, каляровай аблямоўкай — зрэзы верхняга крыса, проймаў і гарлавіны. Традыцыйныя галаўныя ўборы (наміткі, чапцы, каптуры) з чырвонага ці сіняга паркалю, шарсцянкі або бардовага атласу аздаблялі тасёмкай бліскучага жоўтага галуну і гафрыраваным паскам белага цюлю. Аснову мужчынскага летняга адзення складалі кашуля, нагавіцы, даматканы рознакаляровы пояс. Кашулю з адкладным каўняром сціпла аздаблялі чырвонай вышыўкай на каўняры і падоле. Нагавіцы шылі з суровага палатна або пярэстай паўшарсцянкі. Мужчынскае і жаночае верхняе адзенне складалі світы-сярмягі, кажухі і інш. М.Ф.Раманюк. с. 41
ВАЎКАВЫ́СКАЯ ЖАНО́ЧАЯ ГІМНА́ЗІЯ , сярэдняя навучальная ўстанова ў г. Ваўкавыск у 1909—18. Засн. на базе прыватнай агульнаадук. навуч. установы 1-га разраду. Тэрмін навучання 7 гадоў. У 1913/14 навуч. г. вучылася 265 выхаванак. Выкладаліся рус., франц. і ням. мовы, гісторыя, геаграфія, матэматыка, фізіка, рукадзелле, графічнае мастацтва, правапіс, спевы. Сярод настаўнікаў выпускнікі ун-таў Варшавы, Кіева, Адэсы, С.-Пецярбурга, Маскоўскіх вышэйшых курсаў і Варшаўскага Аляксандраўска-Марыінскага ін-та. Існавала на зборы за навучанне. Плата ў малодшых класах складала 80 руб., у астатніх — 100.
А.Ф.Самусік. с. 41
ВАЎКАВЫ́СКАЯ ПАВЯТО́ВАЯ РА́ДА СЯЛЯ́НСКІХ І РАБО́ЧЫХ ДЭПУТА́ТАЎ , Ваўкавыскі павятовы Савет сялянскіх і рабочых дэпутатаў, орган улады ў канцы 1918 — пач. 1919 у Ваўкавыскім пав. Рашэнне пра яе ўтварэнне прынята на Бел. сял. з'ездзе ў Гродне 15— 16.12.1918. 1-ы з'езд рады (27—29.12.1918) выбраў выканком рад сял. і рабочых дэпутатаў. 2-і з'езд (5—7.1.1919) стварыў пав. выканком (15 прадстаўнікоў ад сялян і 3 прадстаўнікі яўр. рабочай партыі, старшыня Ф.Данілюк). Выканком абвясціў стварэнне гар. і пав. міліцыі, валасных судоў. Пры выканкоме створаны камісіі (с.-г., зямельная, фінансавая, нар. здароўя, культ.-асв., барацьбы са спекуляцыяй), аддзелы (харч., дапамогі ваеннапалонным і бежанцам), упраўленні (лясоў і інш.). Зямля і лясы прызнаваліся нац. уласнасцю. Канчатковае вырашэнне зямельнага пытання належала «краёваму або дзяржаўнаму ўстаноўчаму сходу». Рада выказалася за адкрыццё ў вёсках нар. школ з бясплатным пач. навучаннем, грамадскіх аптэк і лекарскіх участкаў. Падтрымлівала цесную сувязь з Радаю нар. міністраў БНР. Спыніла дзейнасць пасля акупацыі павета польскімі войскамі.
Літ.: Адраджэнне: Гіст. Альманах. Вып. 1. Мн., 1995. А.М.Сідарэвіч. с. 41
ВАЎКАВЫ́СКАЯ РАЁ́ННАЯ АНТЫФАШЫ́СЦКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з лютага 1942 да лютага 1944 на тэр. Ваўкавыскага, часткова Поразаўскага і Свіслацкага р-наў, уваходзіла ў Беластоцкую абласную антыфашысцкую арганізацыю. Налічвала больш за 90 чал., складалася з пярвічных падп. ячэек, якія дзейнічалі ў Ваўкавыску, вёсках Карпаўцы, Каты, Краснае Сяло, Пекары, Петакі, Севашкі, Трунцы Ваўкавыскага, Грыцкі, Задворанцы, Раманаўцы Свіслацкага, Грынявічы і Міхайлы Поразаўскага р-наў. Падпольшчыкі вялі антыфаш. агітацыю сярод насельніцтва, распаўсюджвалі лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, зрывалі планы акупантаў па рабаванні насельніцтва і вывазе моладзі ў Германію, учынялі дыверсіі, збіралі і перадавалі партызанам зброю, медыкаменты. У лютым 1944 гітлераўцы арыштавалі 19 патрыётаў, астатнія працягвалі барацьбу, некаторыя пайшлі да партызан. У в. Карпаўцы помнік падпольшчыкам. с. 41
ВАЎКАВЫ́СКАЯ СУКО́ННАЯ ФА́БРЫКА . Дзейнічала ў Беларусі ў 1827—84 у г. Ваўкавыск. Вырабляла розныя сукны, таксама трыко. У 1870 пушчана паравая машына. Мела 40 ткацкіх станкоў, 4 часальныя апараты, 6 прадзільных машын па 600 верацён (1879). Працавалі ад 32 (1828) да 97 (1880) рабочых. с. 42
ВАЎКАВЫ́СКАЯ ТЫТУНЁ́ВАЯ ФА́БРЫКА . Дзейнічала на Беларусі ў 1883—1914 у г. Ваўкавыск. У 1908 мела газава-бензінавы рухавік. Выпускала тытунёвых вырабаў (курыльны тытунь, махорка, папяросы і цыгарэты) да 5,7 тыс. пудоў за год (1910). Працавала ад 25 (1884) да 385 (1900) рабочых. с. 42
ВАЎКАВЫ́СКІ ВАЕ́ННА- ГІСТАРЫ́ЧНЫ МУЗЕ́Й імя П.І.Баграціёна. Засн. ў 1935 у г. Ваўкавыск як краязнаўчы, з 1940 дзярж., з 1953 ваенна-гіст. музей. Мае 6 экспазіц. залаў (пл. экспазіцыі 198 м2), 31,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (1996). У калекцыі музея археал. знаходкі з раскопак паселішчаў у Ваўкавыску і стараж. ўзбраенне воіна (наканечнікі стрэл лука, арбалета, кап'я, кальчуга, даспехі ням. рыцара, крыжацкі меч), халодная (алебарды, палашы, шаблі) і агнястрэльная (пісталеты, стрэльбы, гармата) зброя 16 — пач. 19 ст., мундзіры рус. салдат і афіцэраў гусарскіх і ўланскіх палкоў вайны 1812. Матэрыялы перыяду Вял. Айч. вайны прысвечаны абароне горада ў 1941, дзейнасці патрыят. падполля, вызваленню ў 1944. Захоўваюцца экспанаты пра жыццё і дзейнасць Баграціёна, дзеячаў КПЗБ С.В.Прытыцкага, В.З.Харужай, С.С.Панковай і інш. с. 42
ВАЎКАВЫ́СКІ ЗАВО́Д ДА́ХАВЫХ І БУДАЎНІ́ЧА-АДДЗЕ́ЛАЧНЫХ МАШЫ́Н . Створаны ў 1977—82 у г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл. Выпускае машыны і абсталяванне для тынкавальных, дахавых і малярных работ (усяго каля 20 найменняў). Асн. прадукцыя (1995): машыны для падагрэву, нанясення, транспарціроўкі на дах бітумных масцік, агрэгаты помпавыя, шпаклёвачныя, малярныя і фарбавальныя, станцыі і ўстаноўкі малярныя, бетоназмяшальнікі, фарбапульты, кампрэсары, катлы і інш. с. 42
ВАЎКАВЫ́СКІ ЗАВО́Д ЛІЦЕ́ЙНАГА АБСТАЛЯВА́ННЯ . Створаны ў 1902 у г. Ваўкавыск (цяпер у Гродзенскай вобл.) на базе майстэрні як чыгуналіцейны з-д. У 1902 працавала 13 рабочых, якія выплаўлялі 50—60 пудоў чыгуну за год і выраблялі ручныя сячкарні і конныя прыводы да малатарань. У час Вял. Айч. вайны разбураны, адноўлены ў 1944. У 1947 дабудаваны. З 1962 сучасная назва. У 1964—66 рэканструяваны. Дзейнічаюць цэхі: ліцейны, загатовачна-зварачны, 2 механазборачныя. Асн. прадукцыя (1995): тэхнал. абсталяванне для ліцейнай вытв-сці, буд. тэхніка, с.-г. абсталяванне, у т.л. Сячкарні. с. 42
ВАЎКАВЫ́СКІ МАЛОЧНАКАНСЕ́РВАВЫ КАМБІНА́Т ДЗІЦЯ́ЧЫХ ПРАДУ́КТАЎ , «Беллакт». Створаны ў 1970 у г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл. У 1986—90 рэканструяваны. З 1991 арэнднае, потым нар. прадпрыемства «Беллакт». Гал. цэхі з высокай ступенню механізацыі і аўтаматызацыі вытв-сці: кансервавы, заменніку неразведзенага малака, натуральнамалочны. Асн. прадукцыя (1995): сухія малочныя прадукты дзіцячага, дыетычнага і спецыялізаванага харчавання, масла сметанковае, сухое неразведзенае і абястлушчанае малако, натуральнамалочная і нятлустая прадукцыя, сыры, марожанае, маянэз, безалкагольныя напіткі. с. 42
ВАЎКАВЫ́СКІ ПАВЕ́Т . Існаваў на Беларусі ў 16—20 ст. Утвораны ў 1507 у складзе Навагрудскага ваяводства ВКЛ. Межы павета ўдакладняліся ў час адм.-тэр. рэформы 1565—66 і пазней. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Гродзенскім ваяводстве ВКЛ, пасля 3-га падзелу (1795) у Рас. імперыі: з 1795 у Слонімскай, з 1797 у Літоўскай, з 1801 у Гродзенскай губ. Павятовы цэнтр — г. Ваўкавыск. Пл. павета 3413,2 кв. вярсты, нас. 149 678 чал. (1897). У Ваўкавыскі павет ўваходзіла 25 валасцей: Баярская, Біскупцоўская, Вільчукоўская, Вярэйкаўская, Гарнастаеўская, Дабравольская, Зельзінская, Зэльвенская, Ізабелінская, Крамяніцкая, Лыскаўская, Межырэцкая, Мсцібаўская, Падароская, Пескаўская, Поразаўская, Пянюгаўская, Роская, Самаравіцкая, Свіслацкая, Талачманоўская, Тарнопальская, Шылавіцкая, Шымкоўская, Юшкаўская. У павеце было 13 мястэчак: Зэльва, Ізабелін, Крамяніца, Лапеніца, Лыскава (Лыскі), Малая Лапеніца, Мсцібава, Новы Двор, Поразава, Пескі, Рось, Свіслач і Ялоўка; 6 сёл, 437 вёсак і 348 дробных нас. пунктаў (1889). Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 павет у складзе Польшчы, у Беластоцкім ваяводстве. Былыя воласці ўзбуйнены і пераўтвораны ў гміны. У 1927 пл. 3892 км2, нас. 115 261 чал., 16 гмін: у т.л. Біскупская (Біскупцоўская), Зэльвенская, Ізабелінская, Лыскаўская, Межырэцкая, Мсцібаўская, Падароская, Поразаўская, Роская, Свіслацкая, Тарнопальская, Церашкоўская, Шылавіцкая, Ялоўская. З 1939 у складзе БССР, з 4.12.1939 у Беластоцкай вобласці, 15.1.1940 скасаваны, на яго тэр. ўтвораны Ваўкавыскі раён. с. 42
ВАЎКАВЫ́СКІ РАЁ́Н , на ПдЗ Гродзенскай вобл. Беларусі. Утвораны 15.1.1940. Пл. 1,1 тыс. км2. Нас. 39,1 тыс. чал. (1996), гарадскога 42%. Сярэдняя шчыльн. 57 чал. на 1 км2. Цэнтр раёна — г. Ваўкавыск; гар. пасёлкі Краснасельскі і Рось, 194 сельскія нас. пункты. Падзяляецца на 9 сельсаветаў: Ваўкавыскі, Воўпаўскі, Вярэйкаўскі, Гнезнаўскі, Ізабелінскі, Падароскі, Рэплеўскі, Субацкі, Шылавіцкі.
Раён размешчаны на Ваўкавыскім узвышшы. Паверхня хвалістаплатопадобная. Пераважаюць выш. 140—200 м, найвыш. пункт 234 м (на У ад г. Ваўкавыск). Карысныя выкапні: мел (цэментны і на выраб вапны), гліны, пясчана-жвіровы матэрыял, торф, пяскі. Сярэдняя т-ра студз. -4,9 °С, ліп. 18,2 °С. Ападкаў 530 мм за год. Вегетац. перыяд 200 сут. Найб. р. Рось з прытокамі Ваўпянка, Нятупа, Харужаўка, рэкі Верацейка (прыток Свіслачы) і Зальвянка. Пашыраны дзярнова-падзолістыя глебы. Лясы займаюць 23% тэр. раёна, пераважна хваёвыя. Помнік прыроды — агаленне адорвеня верхнемелавых парод (каля чыг. ст. Рось). Ваўкавыскі заказнік.
На 1.1.1996 агульная плошча с-г. угоддзяў 73,3 тыс. га, з іх асушана 7 тыс. га. У раёне 10 калгасаў, 9 саўгасаў, 2 с.-г. прадпрыемствы («Зара» і «Шылавічы»). Асн. галіна сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла і свінагадоўля). Пасевы цукр. буракоў. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы буд. матэрыялаў (цэмент, шыфер, вапна, азбестацэментныя трубы, цэгла сілікатная), дрэваапр. (драўніна, піламатэрыялы), камбікормавай, харч. прам-сці. Ваўкавыск — вузел чыгунак на Баранавічы, Масты, Пагранічны, Шчучын, Слонім, Ружаны; аўтамаб. шаша Баранавічы— Пагранічны. У раёне 14 сярэдніх, 11 базавых і 7 пач. школ, 24 дашкольныя ўстановы, 44 клубы, 40 б-к, 7 бальніц, 23 фельч.-ак. пункты, санаторый «Рось», 3 прафілакторыі. Помнікі архітэктуры: касцёл Яна (1773) у в. Воўпа, касцёл Міхаіла Архангела (1524) і сядзіба 2-й пал. 19 ст. ў в. Гнезна, Міхайлаўская царква канца 18 ст. і Петрапаўлаўскі касцёл (1778) у в. Ізабелін, сядзіба 19 — пач. 20 ст. ў в. Краскі, царква Аляксандра Неўскага сярэдзіны 19 ст. ў в. Кузьмічы, сядзіба сярэдзіны 19 ст. ў в. Падароск. Вылаецца газ. «Наш час». С.І.Сідор. с. 43
ВАЎКАВЫ́СКІ САЎГА́С-ТЭ́ХНІКУМ . Засн. ў 1956 у г. Ваўкавыск як зоаветэрынарны тэхнікум. У 1979 рэарганізаваны ў саўгас-тэхнікум. Спецыяльнасці (1995/96 навуч. г.): ветэрынарыя, заатэхнія. Мае аддзяленне павышэння кваліфікацыі. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. с. 43
ВАЎКАВЫ́СКІЯ СУКО́ННЫЯ МАНУФАКТУ́РЫ . Дзейнічалі ў Беларусі ў 1795—1862 у г. Ваўкавыск (вядомы 4 мануфактуры). Выраблялі сукно (больш за 26 тыс. м у 1828 на адной з іх), байку, коўдры. Мелі кожная па 2—6 ткацкіх станкоў, на адной з іх было 45 прадзільных, 8 часальных станкоў, 3 стрыгальныя машыны, 6 фарбавальных катлоў, 2 прэсы. Працавала ад 50 (1830) да 259 (1828, 1832—40) рабочых на адной мануфактуры. с. 43
«ВАЎКАВЫСКЦЭМЕНТНАШЫФЕР» , арэнднае прадпрыемства ў г.п. Краснасельскі Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. Створана ў 1914 як Краснасельскі цэментны з-д, які быў адным з буйнейшых у Расіі. У сав. час рэканструяваны, з 1973 Ваўкавыскі цэментны з-д «Перамога» — галаўное прадпрыемства ВА «Ваўкавыскцэментнашыфер». З 1990 сучасная назва. Уключае з-д азбестацэментавых вырабаў (працуе з 1972), вапнавы з-д (з 1973), «Ваўкавыскцэмбуд» (з 1987) і кар'ераўпраўленне (з 1988). Працуе на мясц. цэментных глінах і меле, азбест пастаўляюць прадпрыемствы Расіі. Асн. прадукцыя (1996): партландцэмент розных марак, шлакапартландцэмент, вапна для буд-ва, азбестацэментавыя лісты (шыфер) і трубы, грануляваны кармавы мел і інш. с. 43
ВАЎКАЛА́К (ад стараслав. влък воўк + длакъ поўсць), вобраз у старадаўніх павер'ях беларусаў і інш. слав. народаў; пярэварацень, чалавек, які чароўным спосабам ператварыўся ў воўка. Уяўлялі, што ў адрозненне ад звычайнага воўка ваўкалак больш высокага росту, з вялікай галавой, чатырма вачыма, вые не па-воўчы, а стогне і плача, як чалавек. Паводле паданняў, ваўкалакаў падзялялі на дзве групы: ваўкалакі — фантастычныя істоты, у якіх нібыта ператваралі людзей чараўнікі, і ваўкалакі, у якіх ператвараліся самі чараўнікі.
Генетычна вобраз ваўкалака звязаны з татэмізмам, абрадамі пераапранання ў шкуры татэмных жывёл, якім пакланяліся (у мінулым гуцулы нават спраўлялі свята воўка). Паступова вобраз ваўкалака страціў рэліг. значэнне і захаваўся ў фальклоры як фантастычны персанаж. М.Ф.Піліпенка. с. 43
ВАЎКАЛА́ТА , вёска ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на З ад г. Докшыцы, 219 км ад Віцебска, 19 км ад чыг. ст. Параф'янава. 404 ж., 160 двароў (1995).
Упершыню ўпамінаецца ў 1524 як частка маёмасці Альжбеты Багданаўны, удавы М.Радзівіла. Належала кн. Слуцкім, Долмат-Ісайкоўскім, К.Зяньковічу, Бжастоўскім, Аскеркам, Шышкам. У 17 ст. мястэчка ў Ашмянскім пав. Пасля далучэння ў 1793 да Рас. імперыі ў Докшыцкім, з 1802 у Вілейскім пав. З 1861 цэнтр воласці. У 1886 — 246 ж. У 1921—39 у Польшчы. З 1939 у БССР. З 1940 цэнтр сельсавета ў Дунілавіцкім, з 1960 — у Глыбоцкім, з 1962 — у Пастаўскім, з 1956 — у Докшыцкім р-нах. У 1970 — 374 жыхары.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — касцёл Іаана Хрысціцеля (канец 19 ст.). с. 44
ВАЎКІ́ , вёска ў Беларусі, у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., на шашы Віцебск—Вільнюс. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 42 км на У ад г. Паставы, 208 км ад Віцебска, 10 км ад чыг. ст. Навадруцк. 252 ж., 99 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 44
ВАЎКО́ВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на У ад Навагрудка, 172 км ад Гродна, 35 км ад чыг. ст. Наваельня. 319 ж., 143 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. Сувязі. с. 44
ВАЎНЯ́НКА , ваўнянка ружовая, ваўнуха (Lactarius torminosus), шапкавы базідыяльны грыб з роду млечнік сям. сыраежкавых. Пашырана ў Еўропе, Усх. Азіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца ўсюды. Расце групамі ў лясах разных тыпаў, асабліва ў барэзніках (утварае з бярозай мікарызу). Пладовыя целы з'яўляюцца ў ліпені—кастрычніку.
Шапка дыям. 4—10 см, пукатая, потым шырокалейкападобная, з падагнутым уніз пушыстым краем, чырванавата-ружовая, з выразнымі канцэнтрычнымі зонамі, сухая або слізкаватая, лямцава-валасістая. Мякаць шчыльная, светла-крэмавая, з белым едкім млечным сокам, са слаба смалістым пахам. Пласцінкі прырослыя або зыходзячыя, белаватыя, потым жаўтавата-ружаватыя. Ножка цыліндрычная, пустая, святлейшая за шапку. Ядомы грыб (спажываецца салёны пасля вымочвання або адварвання). У некаторых краінах (Германіі, Польшчы) лічыцца ядавітым. с. 44
ВАЎНЯ́НКА БЕ́ЛАЯ , гл. Бялянка. с. 44
ВАЎНЯ́НКІ (Lymantriidae, Orgyidae), сямейства насякомых атр. матылёў. У сусв. фауне каля 4 тыс. відаў. Пашыраны па ўсім свеце, найб. шматлікія ў вільготных трапічных лясах Азіі і Афрыкі. На Беларусі 12 відаў, сярод іх манашка, ваўнянка вярбовая (Leucoma salicis), залатагузка (Euproctis chrysorrhoea), няпарны шаўкапрад (Lymantria dispar) — шкоднікі пладовых і лясных дрэў.
Начныя матылі. Крылы ў размаху 25—70 мм. Цела патоўшчанае, густа апушанае. Ротавыя органы рудыментарныя (матылі не кормяцца). Кукалкі развіваюцца ў коканах. Вусені з пучкамі валаскоў на членіках, мнагаедныя, кормяцца лісцем пераважна дрэвавых раслін. Зімуюць у розных стадыях, часцей вусені. с. 44
ВАЎПША́САЎ Станіслаў Аляксеевіч (27.7.1899, в. Грузджай Шаўляйскага р-на, Літва — 19.11.1976), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік партыз. руху ў Зах. Беларусі, нац.-рэв. вайны ў Іспаніі 1936—39, сав.-фінл. вайны 1939—40. У пачатку Вял. Айч. вайны камандзір батальёна асобнай мотастралк. брыгады спец. прызначэння, якая абараняла Маскву. З сак. 1942 у тыле ворага: камандзір спец. атрада «Мясцовыя», які дзейнічаў у Мінскай вобл., у 1943 чл. Мінскага падп. гаркома КП(б)Б. У час вайны з Японіяй (1945) узначальваў у Маньчжурыі аператыўную групу. Да 1958 у органах дзярж. бяспекі. с. 44
ВАЎПЯ́НКА , рака ў Беларусі, у Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл., у бас. р. Нёман. Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 165 км2. Пачынаецца каля в. Шніпава. цячэ па Ваўкавыскім узв. Даліна выразная. Пойма двухбаковая. Рэчышча звілістае, неразгалінаванае, на працягу 16,4 км каналізаванае. Берагі ўмерана стромкія. Каля в. Цярэшкі створана сажалка. с. 44
ВА́ЎРА (Vávra) Отакар (н. 28.2.1911, Брно, Чэхія), чэшскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар. арт. Чэхаславакіі (1968). Праф. Акадэміі мастацтваў (1963, Прага). Заснавальнік нац. манум.-гіст. фільма: «Філасофская гісторыя» (1937), «Ян Гус» (1955), «Ян Жыжка» (1956), «Супраць усіх» (1958). Тэме лёсу нацыі ў час 2-й сусв. вайны прысвечаны фільмы: «Нямая барыкада» (1949, Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1950), «Дні здрады» (1973), «Сокалава» (1974, разам з СССР), «Вызваленне Прагі» (1976). Сярод інш. стужак: «Грамадзянін Брых» (1958), «Залаты ранет» (1965), «Раманс для карнета» (1967, Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1968), «Вандраванні Яна Амаса» (1983). с. 44
ВАЎЧА́ , вёска ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл. За 32 км ад Докшыц, 165 км ад Віцебска, 42 км ад чыг. ст. Параф'янава. 199 ж., 105 двароў (1995).
Упершыню згадваецца ў 1395 як цэнтр вял. капітульнага маёнтка. У 16—17 ст. неаднаразова ўпамінаецца сярод уладанняў віленскага каталіцкага біскупства. Частка Ваўчы належала Тышкевічам, Пацам. З 1861 у Бягомльскай вол. Барысаўскага пав. У 1897 — 311 ж., 83 двары. З 1924 у Бягомльскім р-не. У Вял. Айч. вайну ням.-фаш. захопнікі часткова знішчылі вёску. Пасля вайны адноўлена. З 1960 у Докшыцкім р-не. Каля Ваўчы курганны могільнік 11—13 ст. В.Л.Насевіч. с. 44
ВАЎЧА́НКА , рака ў Беларусі, у Асіповіцкім і Бабруйскім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўж. 37,5 км. Пл. вадазбору 374 км2. Пачынаецца за 1,8 км на ПдЗ ад р.п. Татарка Асіповіцкага р-на. Асн. прытокі: канава Ваўчанка (справа), Ясенка (злева). Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне.
Даліна трапецападобная, шыр. 200—250 м. Пойма двухбаковая, шыр. 200—400 м. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае: выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. Каналаў. с. 44
ВАЎЧА́НКА туберкулёзная, найбольш цяжкая форма туберкулёзу скуры. Узбуджальнік (туберкулёзная палачка) трапляе ў скуру праз яе пашкоджанні, часцей — з раней пашкоджаных туберкулёзам унутр. органаў і лімфатычных вузлоў. Хвароба пачынаецца ў дзіцячым і юнацкім узросце з бугаркоў (3—4 мм у дыяметры) чырвонага ці жоўта-чырвонага колеру. З цягам часу бугаркі зліваюцца; на іх месцы застаецца стончаны белы рубец, на якім могуць з'явіцца новыя бугаркі. Лакалізацыя: скура твару, вушных ракавін, шыі, іншы раз скура ягадзіц, рук і ног. Лячэнне: супрацьтуберкулёзныя прэпараты, полівітаміны, агульнаўмацавальныя сродкі. с. 44
ВАЎЧА́НКА ЧЫРВО́НАЯ , хвароба з групы калагенозаў (гл. Калагенавыя хваробы). Праяўляецца ў формах: дыскоіднай і дысемінаванай — хранічнае захворванне скуры, сістэмнай — хвароба з расстройствамі і пашкоджаннямі ўнутр. органаў. Формы ваўчанкі чырвонай звязаны паміж сабой: дыскоідная можа пераходзіць у сістэмную. Прычыны захворвання канчаткова не высветлены; значная роля належыць вірусам і аўтаімунным працэсам. Правакуюць развіццё хваробы празмерная інсаляцыя, ахаладжэнне, траўмы, ачагі хранічнай гнойнай інфекцыі, дысфункцыя эндакрыннага апарату.
Ваўчанка чырвоная дыскоідная праяўляецца пашкоджаннем скуры ў выглядзе ацёчнай плямы ці інфільтраванай бляшкі, якія павялічваюцца і пакрываюцца густымі лусачкамі, скура станчаецца і ўтвараецца рубцовая атрафія. Лакалізацыя: скура носа, твару, валасістай часткі галавы, верхняй часткі грудзей, спіны. Пры ваўчанцы чырвонай дысемінавай колькасць ачагоў значна большая, яны не здольныя да перыферычнага росту, найменш інфільтраваныя і не заўсёды ўтвараецца рубцовая атрафія. Ваўчанка чырвоная сістэмная характарызуецца пашкоджаннем суставаў, серозных абалонак, скуры, унутр. органаў, ц.н.с. Лячэнне: антымалярыйныя прэпараты, вітаміны, глюкакартыкоідныя гармоны, фотаахоўныя мазі і крэмы. с. 45
ВА́ЎЧАР (ад англ. voucher распіска, паручыцельства), 1) грашовы апраўдальны дакумент (напр., аплочаны рахунак-фактура, пагашаны рахунак або квітанцыя); распіска. 2) Дакумент, які сведчыць выдачу крэдыту, аплату. 3) Прыватызацыйны чэк на прад'яўніка для мэтавага набыцця каштоўных папер з абмежаванай сферай абарачэння — акцый, аблігацый і інш. 4) Кантрольны талон. с. 45
ВАЎЧАЯ́ГАДА , воўчнік (Daphne), род кветкавых раслін сям. ваўчаягадавых. Каля 70 відаў. Пашыраны ў Еўропе (пераважна ў Міжземнамор'і), Паўд.-Ўсх. Азіі, Гімалаях, Іране. На Беларусі ў цяністых вільготных хвойных і лісцевых лясах расце ваўчаягада звычайная, або воўчае лыка, воўчыя ягады (Daphne mezereum); ваўчаягада баравая (Daphne cneorum), трапляецца вельмі рэдка на Палессі ў хваёвых барах, занесена ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь. У Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі інтрадукаваны ваўчаягада лаўровая (Daphne laureola) і алтайская (Daphne altaica).
Лістападныя ці шматгадовазялёныя кусты або невял. дрэўцы. Лісце чаргаванае, зрэдку супраціўнае, простае, прадаўгавата-ланцэтнае, кароткачаранковае. Кветкі ружовыя, белыя ці жаўтаватыя, у галоўчатых суквеццях або ў кароткіх гронках, рэдка па 2—5 у пазухах лісця ці адзіночныя, двухполыя, пахучыя. Плод — сакаўная ярка-чырвоная аднанасенная касцянка. Дэкар., тэхн. (фарбавальныя, дубільныя і камедзяносныя), лек. (плады і кара — вонкавы раздражняльны, ірвотны, слабіцельны, процігельмінтны і інш. сродак), меданосныя, ядавітыя (асабліва плады і кара) і інсектыцыдныя расліны. с. 45
ВАЎЧКІ́ (Bidens), род кветкавых раслін сям. астравых. Больш за 230 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары, асабліва ў Амерыцы. На Беларусі па берагах вадаёмаў, на тарфяніках, у сырых лясах і хмызняках звычайна трапляюцца мясцовыя ваўчкі паніклыя (Bidens cernua) і трохраздзельныя (Bidens tripartita), рэдка — прамяністыя (Bidens radiata), а таксама занесеныя з Паўн. Амерыкі ваўчкі аблісцелыя (Bidens frondosa).
Аднагадовыя травяністыя расліны з прамастойным ці ўзыходным сцяблом. Лісце супраціўнае (верхняе рэдка чаргаванае), простае, цэласнае, 3—5-раздзельнае або рассечанае. Кветкі дробныя, жоўтыя, двухполыя, сабраныя ў гама- або гетэрагамныя кошыкі. Кошыкі адзіночныя або сабраныя ў гронка- ці шчытападобныя агульныя суквецці. Плод — сямянка з 2—4 учэпістымі шчацінкамі. Лек. (мачагонны, патагонны, вітамінны і інш. сродак) і тэхн. (фарбавальныя) расліны; некаторыя віды — пустазелле. с. 45
ВАЎЧКІ́ (Ixobrychus), род птушак сям. чаплевых. 7 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўд. Аўстраліі і на а-вах Новай Зеландыі. Жывуць парамі каля вадаёмаў. Пералётныя. На Беларусі 1 від — бугай малы, або ваўчок, занесены ў Чырв. кнігу (гл. ў арт. Бугаі). с. 45
ВАЎЧО́ , возера ў Беларусі, ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Крашанка (выцякае з возера), за 1,5 км на У ад г.п. Ушачы. Пл. 0,38 км2, даўж. 1,28 км, найб. шыр. 470 м, найб. глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі 3,28 км. Пл. вадазбору 78,4 км2.
Схілы катлавіны выш. 5—17 м, пераважна разараныя, на ПдУ парослыя лесам. Берагі месцамі пад хмызняком. Дно ўздоўж берагоў пясчанае, глыбей — глеістае. На Пд упадаюць ручаі з азёраў Вечалле і Дземінец. с. 45
ВАЎЧО́К , гл. Заразіха. с. 46
ВАЎЧО́К Алесь, бел. нар. казачнік. Селянін з в. Крылоўшчына Навагрудскага пав. У 1901 польскі лінгвіст Э.Кліх запісаў ад яго 18 казак і апавяданняў, урыўкі з якіх надрукаваў, дакладна перадаўшы асаблівасці мясц. дыялекту. У традыц. бытавых казачных сюжэтах («Як поп цяліўся», «Марка Багаты» і інш.) Ваўчок самабытна развіваў сац. матывы, жыва перадаваў жанравыя сцэнкі.
Тв.: [Казкі] // Маtеrіаłу і рrасе Komisji językowej Akademii Umiejętności. Krakόw, 1903. Т. 2, z. 1. с. 46
ВАЎЧО́К Марка (сапр. Вілінская-Марковіч Марыя Аляксандраўна; 22.12.1834, с. Екацярынінскае Ліпецкай вобл., Расія —10.8.1907), украінская і руская пісьменніца. Жонка ўкр. фалькларыста і этнографа А.В.Марковіча. Пісала на ўкр., рус. і франц. мовах. Выдавала час. «Переводы лучших иностранных писателей» (1871—72, Пецярбург). У зб-ках «Народныя апавяданні» (1857) і «Апавяданні з народнага рускага побыту» (1859) рэалістычна адлюстроўвала жыццё прыгонных сялян да рэформы 1861. У аповесцях і раманах на рус. мове («Глухі гарадок», 1862; «Жывая душа», 1868; «Цёплае гняздзечка», 1873, і інш.) выкрывала гніласць дзярж. ладу царскай Расіі, высмейвала прадажнае чыноўніцтва, інтэлігентаў-філантропаў, бурж. лібералаў. Збірала ўкр. і рус. фальклор. Пераклала на рус. мову 15 раманаў Ж.Верна, творы Х.КАндэрсена, Б.Пруса, А.Брэма, Ч.Дарвіна.
Тв.: Твори. Т. 1—7. Киïв, 1964—67; Твори. Т. 1—2. Киïв, 1983.
В.А.Чабаненка. с. 46
ВАЎЧУ́К , гл. Стальнік. с. 46
ВАФІЯ́ДЗІ Уладзімір Гаўрылавіч (10.1.1911, Масква — 17.5.1986), бел. фізік. Чл.-кар. АН Беларусі (1966), д-р фізіка-матэм. н. (1963), праф. (1964). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1971). Вучыўся ў Ленінградскім ун-це (1932—41). З 1931 у Дзярж. аптычным ін-це (Ленінград). У 1962—72 у БДУ. Навук. працы па інфрачырвонай тэхніцы і спектраскапіі, фізіцы атмасферы, оптыка-электронных прыладах, мадуляцыі святла і радыяцыйным вымярэнні т-ры. Адзін са стваральнікаў святлолакацыйнага дальнамера.
Тв.: Фотоэлектрическая автоматика. Мн., 1966; Скорость света и ее значение в науке и технике. Мн., 1970 (разам з Ю.В.Паповым). с. 46
ВАХАБІ́ТЫ , паслядоўнікі вахабізму — рэліг.-паліт. руху ў суніцкім ісламе, што сфарміраваўся як апазіцыя ва ўмовах тур. панавання ў Недждзе (Цэнтр. Аравія) у сярэдзіне 18 ст. Заснавальнік руху — Мухамед ібн Абд аль-Вахаб (1703—87; назва вахабіты ад яго імя), які заклікаў вярнуцца да чысціні ранняга ісламу і аскетызму племяннога жыцця. Вахабіты асуджалі раскошу і бяздзейнасць уладароў султанскай Турцыі, выступалі супраць пышных культаў святых, музыкі, ужывання віна, кавы, тытуню і інш. Карысталіся падтрымкай бедуінаў. Пасля смерці аль-Вахаба рух узначаліў Махамед Сауд, які распачаў актыўную заваёўніцкую дзейнасць. Яго прыхільнікі — саудзіды падпарадкавалі сабе большую ч. Аравіі са святымі ісламскімі гарадамі Медынай (1804) і Меккай (1806). Супраць Саудзідаў выступіў егіпецкі правіцель Мухамед Алі. Саудзіды змагаліся са сваімі праціўнікамі на працягу ўсяго 19 ст. У 1902 адноўлены вахабіцкі эмірат са сталіцай у Эр-Рыядзе. З 1932 дзяржава Саудзідаў наз. каралеўства Саудаўская Аравія, дзе вахабізм — афіц. ідэалогія.
Літ.: Васильев А.М. Пуритане ислама? Ваххабизм и первое государство саудидов в Аравии (1744/45—1818). М., 1967. с. 46
ВАХА́НСКІ ХРЫБЕ́Т , на Пд Паміра, у Таджыкістане і Афганістане. Даўж. 160 км. Выш. да 6281 м. Складзены з вывергнутых і метамарфічных парод. На спадзістых схілах — трогавыя даліны, вечныя снягі, ледавікі. с. 46
ВА́ХМІСТР (ням. Wachtmeister), званне (чын) і пасада малодшага каманднага саставу ў кавалерыі і коннай артылерыі рус. арміі, а таксама жандармерыі. У інш. родах войск адпавядаў чыну фельдфебеля. с. 46
ВАХО́ЎСКАЯ Варвара Іванаўна (1855, Херсонская вобл. — 1929), рэвалюцыянерка-народніца. Жонка А.В.Бонч-Асмалоўскага. З 1872 вучылася ў Цюрыху, дзе ўступіла ў бакунінскі гурток. У 1873 вярнулася ў Расію, вяла рэв. прапаганду. Была арыштавана ў 1874, 1875, 1882, 1908. Па працэсе 193-х засуджана да ссылкі, па хадайніцтве бацькі перададзена яму на парукі. Уваходзіла ў рэв. арг-цыю «Чорны перадзел». У 1880 пераехала ў маёнтак мужа Блонь (Пухавіцкі раён Мінскай вобл.), жыла пад наглядам паліцыі. Падтрымлівала сувязь з кіраўніцтвам «Народнай волі», аказвала яму матэрыяльную дапамогу. Удзельнічала ў стварэнні і дзейнасці Блонскай сялянскай арганізацыі, дапамагала б. палітвязням, стварыла б-ку нелегальнай л-ры. Аўтар успамінаў. с. 46
ВА́ХРУШАЎ Валянцін Аляксандравіч (н. 28.2.1919, в. Выстаўка Спірыдонаўская Вілягодскага р-на Архангельскай вобл., Расія), бел. геолаг. Д-р геал. н. (1964), праф. (1971). Скончыў Свярдлоўскі горны ін-т (1943). Працаваў у Сібірскім аддз. Расійскай АН. З 1978 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па мінералогіі, петраграфіі і геахіміі горных парод і радовішч карысных выкапняў Урала і Сярэдняй Азіі, Зах. і Усх. Сібіры, Беларусі. Упершыню вылучыў скарнава-рудную фармацыю як самаст. генетычны тып залатарудных радовішч. Сааўтар адкрыцця новага мінералу — шабыніту.
Тв.: Рудные минералы изверженных пород. Новосибирск, 1980. с. 46
ВА́ХТА (ад ням. Wacht каравул, варта), 1) асноўны від дзяжурства на караблях і суднах, які забяспечвае іх плаванне, захоўвае бяспеку, а ў ВМФ і боегатоўнасць. Падзяляецца на агульнакарабельную, спецыяльную (у баявых часцях і службах), хадавую і якарную. 2) Прамежак часу, на працягу якога адна змена вахты на караблі нясе дзяжурства. 3) Склад чарговай (вахтавай) змены нарада. 4) Група людзей, якая выязджае працаваць на пэўны перыяд часу ў зададзены раён. с. 46
ВАХТА́НГ І Гаргасал (?—502), цар Іберыі (Картлі). Змагаўся за цэнтралізацыю дзярж. улады. Пры ім перабудаваны Тбілісі для перанясення сюды сталіцы з Мцхеты. Вёў працяглую барацьбу з сасанідскім Іранам за незалежнасць Картлі. У 484 узначаліў вялікае антысасанідскае паўстанне грузінаў і армян. Празваны персамі Гаргасалам — «Воўчай галавой» за тое, што насіў шлем з такой выявай. Забіты ў баі з персамі. Груз. народ склаў пра яго песні і вершы. с. 46
ВАХТА́НГ VI (1675—27.3.1737), грузінскі паліт. дзеяч, пісьменнік, вучоны. Намеснік, потым цар Картлі ў 1703—12, 1719—24. У знешняй палітыцы арыентаваўся на Расію. Пад яго кіраўніцтвам створаны кодэкс феад. права Грузіі (гл. Вахтанга законы). У 1709 па яго ініцыятыве ў Тбілісі заснавана 1-я груз. друкарня (у 1712 выйшла першае друк. выданне паэмы Ш.Руставелі «Віцязь у тыгравай шкуры» з навук. каментарыямі Вахтанга). Стварыў камісію вучоных для складання гісторыі Грузіі 14—18 ст. У 1712—19 адхілены ад улады шахам Ірана. Ускладненне знешніх і ўнутр. абставін, няздольнасць процістаяць тур. агрэсіі прымусілі Вахтанга ў 1724 эмігрыраваць у Расію. Выношваў планы вызвалення Грузіі. Паэзіі Вахтанга ўласцівыя патрыят. матывы. Быў таксама лексікографам і перакладчыкам. с. 46
ВАХТА́НГА ЗАКО́НЫ , кодэкс феад. права Грузіі, складзены ў 1705—08 пад кіраўніцтвам цара Картлі Вахтанга VI. Складаюцца з вытрымак з Бібліі, візант., арм. і груз. законаў і ўласна Улажэння Вахтанга VI. Вахтанга законы юрыдычна аформілі прыгоннае права; фактычна дзейнічалі па ўсёй Грузіі, а некаторыя законы — і пасля далучэння Грузіі да Расіі (пач. 19 ст). с. 46
ВАХТА́НГАЎ Яўген Багратыёнавіч (13.2.1883, г. Уладзікаўказ, Паўн. Асеція — 29.5.1922), рускі рэжысёр, акцёр, педагог. З 1901 удзельнічаў у аматарскіх драм. гуртках Уладзікаўказа і Масквы. У 1911 скончыў Школу драмы А.Адашава (Масква) і быў прыняты ў МХТ, працаваў у яго 1-й Студыі. Дакладнасць і строгасць сцэн. формы, псіхал. глыбіня выявіліся ў ролях Тэкльтона («Цвыркун на печы» паводле Ч.Дзікенса), Блазна («Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра) і інш., у пастаноўках «Свята міру» Г.Гаўптмана (1913), «Патоп» Ю.Бергера (1915, і роля Фрэзера). У 1913 заснаваў і быў кіраўніком Студэнцкай драм. студыі (з 1921 3-я Студыя МХТ, з 1926 Тэатр імя Я.Вахтангава). У акцёрскай і рэжысёрскай дзейнасці выкарыстоўваў Станіслаўскага сістэму. Абвясціў праграму «фантастычнага рэалізму», які ствараў асаблівую тэатр. рэальнасць; імкнуўся пранікнуць у сутнасць з'явы і адлюстраваць свае перажыванні ў яркай форме, раскрыць унутраны сэнс драм. твора сродкамі гратэску: «Цуд святога Антонія» М.Метэрлінка (1916, 2-я рэдакцыя 1921), «Вяселле» А.Чэхава (1920), «Эрык XIV» А.Стрындберга (1921), «Гадзібук» С.П.Рапапорта (1922). Апошняя пастаноўка Вахтангава — «Прынцэса Турандот» К.Гоцы (1922) азнаменавала сабой узнікненне цэлай школы ў тэатр. мастацтве, стала своеасаблівым маніфестам Вахтангаўскага т-ра (і цяпер у рэпертуары). Гэтую казку Вахтангаў ператварыў у сучасны па светаадчуванні, прасякнуты жыццярадаснасцю, паэзіяй і гумарам святочны спектакль. Асноўныя прынцыпы рэжысёрскага мастацтва Вахтангава знайшлі свой працяг і развіццё ў творчасці яго вучняў і паслядоўнікаў.
Л.І.Паўловіч. с. 47
ВАХУ́ШТЫ Багратыёні, гл. Багратыёні Вахушты. с. 47
ВАХШ , рака ў Таджыкістане, пры зліцці з Пянджам утварае Амудар'ю. Даўж. 524 км, пл. бас. 39,1 тыс. км2. Утвараецца пры зліцці рэк Кызылсу і Муксу і цячэ пад назвай Сурхоб. Пасля ўпадзення р. Абіхінгоу называецца Вахш. Цячэ пераважна ў вузкай V-падобнай даліне, часта ў глыбокай цясніне. За 170 км ад вусця выходзіць у Вахшскую даліну, дзе падзяляецца на рукавы. Жыўленне ледавікова-снегавое, таксама дажджавое. Паводка з мая да верасня. Сярэдні расход вады 660 м3/с. Вада вельмі мутная, у Вахшскай даліне выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная ў нізоўях. На Вахшы — Нурэкская, Галаўная ГЭС і інш.; г. Нурэк, Калінінабад. У ніжнім цячэнні Вахша запаведнік Тыгравая Балка. с. 47
ВА́ХШСКАЯ ДАЛІ́НА , міжгорная даліна паабапал сярэдняга і ніжняга цячэння р. Вахш у Таджыкістане. Даўж. 110 км, шыр. 7—25 км, выш. ад 400 да 1200 м. Складзена пераважна з алювіяльных адкладаў. Радовішчы нафты і газу. Арашальныя сістэмы. Пасевы доўгавалакністага бавоўніку. Пладаводства. с. 47
ВА́ХШСКІ ХРЫБЕ́Т , у Зах. Паміры, у Таджыкістане, на левабярэжжы сярэдняга цячэння р. Вахш. Даўж. каля 80 км. Выш. да 3141 м. Складзены з пясчанікаў, вапнякоў, глін, кангламератаў. На схілах эфемеравыя паўпустыні і субтрапічныя стэпы. с. 47
ВАЦІ́Н , палатно (таўшчынёй 3—12 мм) з аднабаковым ці двухбаковым начосам. Вырабляюць баваўняны, шарсцяны, паўшарсцяны. Выкарыстоўваюць для ўцяплення вопраткі (заменнік ваты). У Беларусі вацін выпускае Віцебскі дывановы камбінат. с. 47
ВА́ЦЛАЎ IV (Václav; 26.2.1361 — 16.8.1419), чэшскі кароль з 1378, імператар «Свяшчэннай Рымскай імперыі» [1378—1400]. Сын Карла IV, з Люксембургскай дынастыі. У ходзе барацьбы з кааліцыяй чэш. феадалаў двойчы паланёны (1394, 1402). Каб спыніць сепаратызм і захаваць цэласнасць чэш. дзяржавы, стварыў у 1396 пастаянны каралеўскі савет з буйных феадалаў. У 1400 скінуты курфюрстамі з ням. прастола. У апошнія гады яго кіравання ў Чэхіі пачаўся Гусіцкі рэвалюцыйны рух. Пэўны час Вацлаў падтрымліваў рэфарматарскую дзейнасць Я.Гуса. с. 47
ВА́ЦЛАЎ З ШАМО́ТУЛ (Wacław z Szamotuł), Шаматульчык, Шаматульскі (Szamotulczyk, Szamotulski; 1533 ці 1534, г. Шаматулы, Польшча — 1567 ці 1568), польскі кампазітар, паэт. Прадстаўнік польскага муз. Адраджэння, майстар поліфанічнага стылю а капэла. З 1555 на Беларусі, працаваў у кн. Радзівіла Чорнага. Аўтар літургічных твораў, у т.л. імшы, матэтаў, шматгалосых рэфармац. песень пераважна на лац. і польск. тэксты. Найб. вылучаюцца матэты, адметныя гуманіст. зместам, шырокім выкарыстаннем імітацыйнай тэхнікі, сувяззю з нац. нар. песеннасцю. Многія яго творы змешчаны ў пратэстанцкім канцыянале «Песні хвал боскіх», выд. у Брэсце Я.Зарэмбам (1558). с. 47
ВА́ЦЫЕЦІС (Vacietis) Ояр Отавіч (13.11.1933, хутар Думп'і Валкскага р-на, Латвія — 28.11.1983), латышскі паэт. Засл. дз. культуры Латвіі (1972). Нар. паэт Латвіі (1977). Вучыўся ў Латышскім ун-це. Друкаваўся з 1950. Чалавек як стваральнік усіх каштоўнасцей, як частка прыроды і гегемон жыцця, яго адносіны да Сусвету, гісторыі, народа і часу — асноўнае ў кнігах паэзіі Вацыеціса «Вецер далёкіх вандраванняў» (1956), «Дыханне» (1966, Дзярж. прэмія Латвіі 1967), «Час зязюль» (1968), «Гама» (1976), «Антрацыт» (1978), «Правапіс маланкі» (1980). Аўтар аповесці «Вачыма тых дзён» (1958). Дзярж. прэмія СССР 1982. с. 47
ВАЦЭ́ЦІС Іаакім Іаакімавіч (23.11.1873, Салдускі р-н, Латвія — 28.7.1938), савецкі военачальнік, камандарм 2-га рангу (1935). Скончыў Акадэмію Генштаба (1909). У арміі з 1891. У 1-ю сусв. вайну палкоўнік. У дні Кастр. рэвалюцыі перайшоў на бок сав. улады, уступіў у Чырв. гвардыю, камандаваў 2-й латышскай брыгадай. Са снеж. 1917 нач. аддзела Рэв. палявога штаба пры Стаўцы вярх. галоўнакамандуючага ў Магілёве. З 28.1.1918 камандаваў войскамі па ліквідацыі Доўбар-Мусніцкага мяцяжу 1918. З крас. 1918 нач. латышскай стралк. дывізіі, адзін з ваен. кіраўнікоў ліквідацыі леваэсэраўскага мяцяжу ў Маскве (ліп. 1918). У ліп.— вер. 1918 камандуючы Усх. фронтам, у вер. 1918 — ліп. 1919 галоўнакамандуючы Узбр. Сіламі РСФСР. Са жн. 1919 у РВС Рэспублікі. З 1921 выкладаў у Ваен. акадэміі РСЧА. Аўтар ваен. навук. прац. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны пасмяротна. с. 47
ВАЦЯКО́Ў Веньямін Іосіфавіч (н. 1.8.1921, г. Бугуруслан Арэнбургскай вобл., Расія), бел. вірусолаг. Акад. АН Беларусі (1995), АМН СССР (1978, чл.-кар. 1971), Акадэміі прыродазнаўчых навук Расіі (1990), Рас. АМН (1991), д-р мед. н. (1965), праф. (1966). Скончыў 2-і Маскоўскі мед. ін-т (1943). З 1950 у Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (да 1986 дырэктар). Навук. працы па хіміятэрапіі вірусных інфекцый, комплексным вывучэнні кляшчовага энцэфаліту, поліяміэліту, удасканаленні прафілакт. прэпаратаў супраць шаленства, гепатыту, грыпу, герпесу. Аўтар вынаходстваў па вірусных інгібітарах, тромбалітычных прэпаратах і супраць адарвання трансплантаваных органаў.
Тв.: Западный клещевой энцефалит. Мн., 1978 (разам з І.І.Протасам, В.М.Жданавым); Амиотрофический лейкоспонгиоз. Мн., 1990 (у сааўт.); Генерализованная герпетическая инфекция: факты и концепция. Мн., 1992 (у сааўт.).
Літ.: Голубев Д., Солоухин В. Размышления и споры о вирусах. М., 1989. С. 219—222. с. 47
ВАШАКТУ́Н (Vaxactun), старажытны цырыманіяльны цэнтр плямён мая (1-е тыс. н.э.) у дэпартаменце Эль-Петэн (Гватэмала). У выніку раскопак выяўлены адно з найб. стараж. збудаванняў — прыступкавая храмавая платформа, якую ўпрыгожваюць маскі, будынак з фрэскавым жывапісам, рэшткі жылля з дрэва і пальмавых лістоў на мураваным падмурку 3—10 ст. с. 47
«ВА́ШЕ ЗДОРО́ВЬЕ» , штомесячная незалежная газета. Выходзіць з 1994 у Мінску на рус. мове. Друкуе парады нар. медыцыны больш як 80 краін свету, дамашнія рэцэпты. Асвятляе пытанні аздараўлення насельніцтва рэспублікі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, рацыянальнага харчавання, маральна-этычныя праблемы сям'і, праблемы здаровага ладу жыцця і інш. с. 48
ВАШКЕ́ВІЧ Аляксандр Аляксандравіч (28.8.1901, в. Белавеж Беластоцкага ваяв., Польшча — 22.4.1945), Герой Сав. Саюза (1943), ген.-маёр (1945). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял. Айч. вайну з лют. 1943 на Варонежскім, Сцяпным 2-м і 1-м Укр. франтах. Камандзір стралк. палка падпалк. Вашкевіч вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра. У ноч на 27.9.1943 каля в. Перавалочная Кішэнькаўскага р-на Палтаўскай вобл. полк пераправіўся, замацаваўся на плацдарме і паспяхова працягваў наступленне. У складзе 2-й арміі Войска Польскага ў жн. 1944 камандаваў пях. дывізіяй. Загінуў у час Берлінскай аперацыі 1945. с. 48
ВАШКЕ́ВІЧ Іван Іванавіч (н. 1.10.1937, в. Ганалес Мінскага р-на), бел. акцёр, тэатр. дзеяч. Засл. работнік культуры Беларусі (1991). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1964). З 1964 акцёр Бел. драм. т-ра імя Я.Коласа, з 1969 заг. аддзела культуры Віцебскага гарвыканкома, на парт. рабоце ў Віцебску і Мінску. З 1982 дырэктар Нац. акад. драм. т-ра імя Я.Купалы. с. 48
ВАШКЕ́ВІЧ Уладзімір Раманавіч (30.3.1900, в. Зембін Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 10.6.1970), генерал-палкоўнік (1954). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1928). У Вял. Айч. вайну на Зах., Калінінскім і 3-м Прыбалт. франтах: камандзір дывізіі, нач. штаба арміі, нач. штаба 3-га Прыбалт. фронту. Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Эстоніі, Латвіі. З 1945 нач. штаба Прыбалт. і Закаўказскай ваен. акруг. У 1955—56 нач. кафедры Ваен. акадэміі Генштаба, да 1961 на навук. рабоце. с. 48
ВАШЧА́К Яраслаў Антонавіч (19.2.1921, г. Броды, Украіна — 2.3.1989), дырыжор. Нар. арт. СССР (1979). Скончыў Вышэйшы муз. ін-т імя М.Лысенкі (Львоў, 1939). З 1944 дырыжор у оперных т-рах Украіны і Расіі. З 1972 гал. дырыжор, з 1980 дырыжор Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. На бел. сцэне кіраваў пастаноўкай опер «Джардана Бруна» С.Картэса (1977), «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана (1989, Дзярж. прэмія Беларусі 1990), «Міндыя» АТактакішвілі (1972), «Сельскі гонар» П.Масканьі (1973), «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1974), «Дон Карлас» Дж.Вердзі (1979), «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні (1986) і балетаў «Крылы памяці» У.Кандрусевіча (1986), «Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына (1974), «Спартак» А.Хачатурана (1980), «Балеро» на муз. М.Равеля (1984); вак.-харэагр. прадстаўлення «Карміна Бурана» на муз. К.Орфа (1983). Выканальніцкая манера Вашкевіча вызначалася спалучэннем эмац. свабоды са строгім густам, уважлівым стаўленнем да аўтарскага тэксту. А.А.Саламаха. с. 48
ВА́ШЧАНКА Аляксей Ягоравіч (каля 1920, в. Воската Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 5.9.1942), герой Вял. Айч. вайны. Вызначыўся на Сталінградскім фронце. 5.9.1942 аўтаматчык Вашчанка ў крытычны момант бою, калі праціўнік адкрыў кулямётны агонь з замаскіраванага дзота, з воклічам «За Радзіму!» кінуўся на дзот і закрыў сваім целам амбразуру. Пасмяротна ўзнаг. ордэнам Леніна. с. 48
ВАШЧА́НКА Васіль Максімавіч, бел. гравёр па дрэве канца 17 — 1-й пал. 18 ст.; прадстаўнік Магілёўскай школы гравюры. Сын М.Я.Вашчанкі. Працаваў у Магілёўскай брацкай друкарні (1694—1730). Большасць твораў звязана з кніжнай графікай. Выканаў ксілаграфіі: загалоўныя лісты ў кнігах «Дыёптра» (1698); «Неба новае» І.Галятоўскага, «Перла мнагацэннае» К.Т.Стаўравецкага (абодва 1699), «Кніга жыцій святых» Дз.Растоўскага (1702, загаловачны ліст з відам на Магілёў); лісты «Іаан Дамаскін», «Нараджэнне Хрыста» для «Асмагласніка» І.Дамаскіна (1730), антымінсы 1694, 1708 («Палажэнне ў труну Хрыста») і 1723 (з Богаяўленскага манастыра ў Полацку). Яго гравюры вылучаюцца па-майстэрску пабудаванай кампазіцыяй, сялянскім тыпажом, дасканаласцю пластычнага малюнка, выразнасцю контурнай лініі.
Літ.: Шчакаціхін М. Васіль Вашчанка — магілёўскі гравёр канца XVII — пач. XVIII ст. Мн., 1925; 450 год беларускага кнігадрукавання. Мн., 1968.
В.Ф.Шматаў. с. 48
ВА́ШЧАНКА Гаўрыла Харытонавіч (н. 20.6.1928, в. Чыкалавічы Брагінскага р-на Гомельскай вобл.), бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1977). Нар. мастак Беларусі (1988). Праф. (1980). Скончыў Львоўскі ін-т прыкладнога і дэкар. мастацтва (1955). Працуе ў галіне станковага жывапісу, акварэлі, манум. размалёўкі і вітража. Работы вылучаюцца жанравай і тэматычнай разнастайнасцю. У творах «Маё Палессе», «Нафтавікі Палесся», «Дума пра хлеб» (усе 1973), «Мацярынскія крылы» (1975), «Нацюрморт з барэльефам Гусоўскага» (1986) і інш. — роздум пра мінуўшчыну роднай зямлі, актуальныя праблемы часу, патрыятызм. Важным падзеям бел. гісторыі прысвечаны палотны «Грунвальдская бітва» (1985), трыпціх пра паўстанне К.Каліноўскага «За зямлю, за волю» (1983), «Балада пра мужнасць» (1974; сярэбраны медаль імя М.Грэкава), «Прарыў», «Мір зямлі маёй» і «Ліпеньскі мёд» (1982; за ўсе Дзярж. прэмія Беларусі 1987). Стварыў партрэты пісьменнікаў, асветнікаў, дзярж.-паліт. дзеячаў Беларусі: Я.Купалы, Я.Коласа, Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, К.Астрожскага, С.Буднага, В.Цяпінскага, Вітаўта, Льва Сапегі і інш. Зрабіў манум. размалёўкі «Зямля светлагорская» (1972, Палац культуры хімікаў у Светлагорску), «Асветнікі» (1976, Дом настаўніка), вітражы ў касцёле Сымона і Алены (1974), у кінатэатры «Масква» (1980, з М.П.Вашчанкам; усе ў Мінску). Міжнар. біяграфічны цэнтр у Кембрыджы (Англія) прысудзіў Вашчанку ганаровыя званні «Чалавек года 1992—96», «Чалавек ХХ стагоддзя» (1992), імянны сярэбраны медаль, «Залаты дыск» (1993—94). Г.А.Фатыхава. с. 48
ВАШЧА́НКА Максім Ярмалініч (1650-я г., Магілёў — 1708), бел. друкар і гравёр па медзі. Адзін з заснавальнікаў Магілёўскай школы гравюры. Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі, дзе атрымаў ступень бакалаўра філасофіі і вольных мастацтваў (1672), званне магістра навук (1673). Друкарскую дзейнасць пачаў у Слуцку, дзе ў 1678 зрабіў ілюстрацыі да кн. «Манархія Турэцкая, апісаная Рыко» (19 падпісных медзярытаў Вашчанкі — копіі гравюр франц. мастакоў С.Леклерка і Н.Кашэна для парыжскага выдання 1670 кнігі П.Рыко). З 1680-х г. працаваў у Магілёўскай брацкай друкарні, якой кіраваў з 1690-х г. да 1708. Выканаў каля 30 медзярытаў для кн. «Акафісты і каноны» (1693; друкаваліся таксама ў кн. «Акафісты і каноны», 1726, і «Акафісты», 1728). Адзін з першых у бел. кірылічным кнігадрукаванні выкарыстаў тэхніку разцовага медзярыту. Многія гравюры Вашчанкі створаны пад уплывам зах.-еўрап. традыцый, вылучаюцца ўмелай кампаноўкай шматфігурных сцэн, багаццем святлоценявой мадэліроўкі. Яго сын В.М.Вашчанка вядомы як майстар выдатных дрэварытаў.
А.М.Пікулік. с. 49
ВАШЧЫ́ЛА Васіль Мацвеевіч (1690, в. Лобжа Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. —28.8.1744), кіраўнік сял. руху і антыфеад. Крычаўскага паўстання 1743—44. Быў войтам в. Селішчы Крычаўскага староства Радзівілаў. У маі 1740 узначаліў узбр. атрад з некалькіх сотняў сялян, да якога пазней далучыліся сяляне з інш. шляхецкіх уладанняў і з-за мяжы. Пасля задушэння паўстання Вашчылу ўдалося ўцячы на рас. мяжу, дзе ён выдаў сябе за рас. падданага. Г.Радзівіл патрабаваў яго выдаць. Пакуль ішло следства, Вашчыла сядзеў у Кіева-Пячэрскай крэпасці, захварэў на дызентэрыю і неўзабаве памёр. с. 49
ВАШЧЫ́НА штучная, тонкія васковыя лісты з адпрасаванымі на іх шасцівугольнымі донцамі пчаліных ячэек. Вашчыну замацоўваюць у рамках і ўстаўляюць у вулей, што палягчае і паскарае пабудову пчоламі сот правільнай формы, спрыяе павышэнню прадукцыйнасці пчалінай сям'і. с. 49
ВАШЫНГТО́Н (Washington), штат на ПнЗ ЗША у групе Ціхаакіянскіх штатаў. На Пн мяжуе з Канадай. Пл. 182,9 тыс. км2. Нас. 5255 тыс. чал. (1993). Адм. ц. — г. Алімпія. Буйныя гарады Сіэтл, Спакан, Такома, Эдмандс, Белінгхем. На З штата ўздоўж узбярэжжа Берагавыя хрыбты, на У ад іх Каскадныя горы, паміж імі ўпадзіна зал. П'юджэт-Саўнд. На ПдУ Калумбійскае лававае плато. Клімат на З марскі, на У кантынентальны. На З сярэдняя т-ра студз. 4 °С, ліп. 16—17 °С, ападкаў 2000 мм за год; на У т-ра студз. каля -3 °С, ліп. 20—23 °С, ападкаў 400—500 мм. Рэкі горныя, багатыя запасамі гідраэнергіі, найб. Калумбія (мае ⅓ патэнцыяльных гідраэнергарэсурсаў ЗША) з прытокам Снейк. У гарах хвойныя лясы (дугласія і інш.), на плато — лесастэп. Пл. лясоў 10,1 млн. га (2-е месца сярод штатаў пасля Аляскі). Карысныя выкапні: медзь, цынк, золата, серабро, магнезіт. Развіта авіякасм. (з-ды Боінг у Сіэтле і яго прыгарадах), суднабуд., дрэваапр., хім., харч., цэм., атамная прам-сць. Значныя лесанарыхтоўкі. Буйныя ГЭС, у т.л. самая вял. ў ЗША Гранд-Кулі. Больш за 1000 плацін і дамбаў. Каляровая металургія (асабліва выплаўка алюмінію). У сельскай гаспадарцы каля 67% даходаў дае раслінаводства. Штат вылучаецца зборамі яблыкаў, груш, абрыкосаў, персікаў, вішань, вінаграду, малін, агародніны, хмелю. Значныя зборы пшаніцы (2,8 млн. т; 1992), бульбы, сачавіцы, сеяных траў. На ўзбярэжжы малочная жывёлагадоўля, у гарах авечкагадоўля. Рыбалоўства. Аўтадарог 79,4 тыс. км (1993). Марскія парты Сіэтл, Такома, Ванкувер (у ніжнім цячэнні р. Калумбія). Значнае індзейскае насельніцтва і некалькі рэзервацый. Нац. паркі Маўнт-Рэйнір, Алімпік, Норт-Каскейдс. Турызм. М.С.Вайтовіч. с. 49
ВАШЫНГТО́Н (Washington), горад, сталіца Злучаных Штатаў Амерыкі. Размешчаны на Атлантычным узбярэжжы, паміж штатамі Мэрыленд і Віргінія, на ўсх. беразе р. Патомак, пры ўпадзенні ў яе р. Анакостыя. Вылучаны ў асобную федэральную акругу Калумбія (пл. 178 км2). Нас. ў межах акругі 585,2 тыс. ж., з прыгарадамі ў суседніх штатах 3,92 млн. ж. (1992). Буйны трансп. вузел: 5 магістральных чыгунак, аўтадарогі, 2 аэрапорты (Вашынгтонскі нац. і Міжнар. імя Дж.Ф.Далеса). Рачны порт. У Вашынгтоне знаходзіцца рэзідэнцыя прэзідэнта ЗША (Белы дом), кангрэс (Капітолій), вярх. суд, дзярж. дэпартамент, ваеннае мін-ва (Пентагон) і інш. дзярж. ўстановы. Асн. частка насельніцтва на дзярж. службе, у сферы паслуг, гандлі і фінансах. Буйны цэнтр паліграф. і харч. прам-сці. Машынабуд. (пераважна ў прыгарадах), у т.л. радыёэлектронная (вытв-сць ЭВМ, сродкаў сувязі), ракетна-касм., прыладабуд., ваенная прам-сць. Вытв-сць медыкаментаў. Дзярж. друкарні. Манетны двор.
Засн. ў 1791. Названы ў гонар 1-га прэзідэнта ЗША Дж.Вашынгтона. З 1800 сталіца ЗША (перанесена з Філадэльфіі). У 1802 атрымаў гар. правы. У англа-амер. вайну 1812—14 часова акупіраваны і спалены англічанамі (1814). У Вашынгтоне адбылася Вашынгтонская канферэнцыя 1921—22, тут размешчаны кіраўнічыя органы Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў.
План забудовы горада складзены ў 1790—93 франц. інж. П.Ш.Ланфанам пры ўдзеле асветніка і дзярж. дзеяча ЗША Т.Джэферсана: прамавугольная сетка вуліц дапаўняецца дыяганальнымі праспектамі (авеню), у т.л. прамянямі, якія сыходзяцца да будынка кангрэса — Капітолія (1793—1865, арх. У.Торнтан і інш.; статуя Свабоды — скульпт. Т.Кроўфард). Да паркавай магістралі Мол, якая вядзе ад Капітолія да р. Патомак, прылягае парк, дзе размешчаны Белы дом (1792—1829, арх. Дж.Хобан, Б.Латраб). У архітэктуры ўрадавых і адм. будынкаў пераважаюць формы класіцызму. Вашынгтон — адна з самых зялёных сталіц свету. У 1960—70-я г. пабудаваны новыя жылыя раёны, урадавыя і дзелавыя будынкі, сярод якіх Падатковы суд ЗША (1967, арх. В.Ландзі), Нац. Культ. цэнтр імя Дж.Кенэдзі (1971, арх. Э.Д.Стоўн). Каля Вашынгтона (Шантыйі, штат Віргінія) — міжнар. аэрапорт імя Далеса (1958—62, арх. Эка Саарынен) і горад-спадарожнік Рэстан (1963—65).
У Вашынгтоне асн. навук. арг-цыі ЗША: Нац. АН, Бат. сад, навук. т-вы (Амер. хім., Нац. геагр.), Нац. архіў, Амер. асацыяцыя садзеяння развіццю навукі, навук. ін-ты Карнегі і Брукінгса, Смітсанаўскі ін-т. У прыгарадзе Вашынгтона даследчы цэнтр мін-ва сельскай гаспадаркі, 5 ун-таў (у т.л. Говардскі і Дж.Вашынгтона), Вышэйшая с.-г. школа, Ваен. акадэмія і інш. У Вашынгтоне знаходзіцца Бібліятэка кангрэса ЗША, Нац. музей ЗША, Нац. галерэя выяўл. мастацтваў, маст. галерэі Коркаран, Фрыр, Філіпс. Нац. калекцыя прыгожых мастацтваў, Нац. партрэтная галерэя, музей паветраплавання і касманаўтыкі і інш. Нац. Культ. цэнтр імя Дж.Кенэдзі. Арлінгтанскія нац. могілкі (магілы Невядомага салдата, прэзідэнта Дж.Кенэдзі, сенатара Р.Кенэдзі).
І.В.Загарэц (гаспадарка). с. 49
ВАШЫНГТО́Н (Washington) Букер Тальяфера (5.4.1856, Хейлс-Форд, штат Віргінія, ЗША — 14.11.1915), палітычны і грамадскі дзеяч ЗША, ідэолаг негрыцянскай буржуазіі. З 1881 дырэктар індустр. ін-та для неграў у Таскігі (штат Алабама). У 1890-х г. выступіў з праграмай навучання неграў с.-г. навукам і рамёствам. Адначасова заклікаў неграў адмовіцца ад барацьбы за сац. і паліт. правы і пагадзіцца з перавагай белых. У 20 ст. рух за грамадз. правы неграў абверг пастулаты Вашынгтона. с. 50
ВАШЫНГТО́Н (Washington) Джордж (22.2.1732, Уэйкфілд, штат Віргінія, ЗША — 14.12.1799), амерыканскі дзярж. і ваен. дзеяч; галоўнакаманд. амер. арміяй у Вайне за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83, першы прэзідэнт ЗША. З сям'і багатага плантатара-рабаўласніка. На пач. Сямігадовай вайны 1756—63 у званні палкоўніка камандаваў войскамі Віргініі. У 1759 выйшаў у адстаўку. Выбіраўся чл. 1-га і 2-га Кантынентальных кангрэсаў, выступаў супраць калан. палітыкі Англіі. 15.6.1775 прызначаны кангрэсам галоўнакаманд. узбр. сіламі ахопленых паўстаннем англ. калоній Паўн. Амерыкі. Паказаў сябе таленавітым палкаводцам і арганізатарам. Кангрэс неаднойчы даваў Вашынгтону шырокія, нават дыктатарскія паўнамоцтвы. У канцы вайны група афіцэраў арганізавала манархічную змову і прапанавала Вашынгтону карону, ён адмовіўся. У 1787 старшыня Канвента па выпрацоўцы канстытуцыі ЗША, якая з невял. змяненнямі дзейнічае і зараз. На аснове гэтай канстытуцыі Вашынгтон двойчы абраны прэзідэнтам ЗША (1789—97, адзіны ў ЗША прэзідэнт, які атрымаў галасы ўсіх выбаршчыкаў). У 1796 адмовіўся балаціравацца на прэзідэнцкі пост у трэці раз. Адзін з заснавальнікаў двухпартыйнай сістэмы ў ЗША. Прыхільнік паступовай адмены рабства. Паводле завяшчання Вашынгтона вызваляліся ўсе рабы, якія належалі яму асабіста. У знешняй палітыцы выступаў за захаванне ЗША нейтралітэту ў адносінах з еўрап. дзяржавамі. У гонар Вашынгтона названа сталіца ЗША — г. Вашынгтон.
Літ.: Юзефович И.С. Джордж Вашингтон и борьба за независимость Америки. М., 1941; Яковлев Н. Вашингтон. 2 изд. М., 1976. с. 50
«ВАШЫНГТО́Н ПОСТ» («Washington Post», «Пошта Вашынгтона»), штодзённая грамадска-паліт. газета ў ЗША. Выдаецца з 1877 у Вашынгтоне кампаніяй «Вашынгтон пост компані». Друкуе паліт., эканам. і культ. навіны ЗША і замежжа. с. 50
ВАШЫНГТО́НСКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ 1921—22 , па абмежаванні марскога ўзбраення і па далёкаўсходніх і ціхаакіянскіх пытаннях. Праходзіла ў Вашынгтоне з 12.11.1921 да 6.2.1922. Склікана па ініцыятыве ЗША, якія разлічвалі дамагчыся спрыяльнага для сябе вырашэння пытання аб марскім узбраенні і замацавання новых суадносін сіл імперыял. дзяржаў у Кітаі і ў бас. Ціхага акіяна. Удзельнічалі ЗША, Вялікабрытанія, Кітай, Японія, Францыя, Італія, Нідэрланды, Бельгія і Партугалія, а таксама дэлегаты Індыі і брыт. дамініёнаў. РСФСР як далёкаўсходняя краіна запрошана не была, не была дапушчана на Вашынгтонскую канферэнцыю дэлегацыя Далёкаўсходняй рэспублікі (прыбыла ў Вашынгтон у снеж. 1921).
Асн. дакументы Вашынгтонскай канферэнцыі: Дагавор чатырох дзяржаў (ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі і Францыі) пра сумесную абарону іх праў на астраўныя ўладанні ў раёне Ціхага акіяна. Адначасова прадугледжваў ліквідацыю англа-японскага саюза, чаго і дамагаліся ЗША. Дагавор пяці дзяржаў (ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Францыі і Італіі) пра абмежаванне марскіх узбраенняў. Падпісваючы гэты дагавор, Вялікабрытанія пацвярджала сваю вымушаную згоду на адмову ад панавання на моры. Дагавор устанаўліваў пэўную прапорцыю гранічнага танажу лінейнага флоту дзяржаў-удзельніц. ЗША станавіліся першай дзяржавай паводле стратэг. перавагі ў гэтым рэгіёне, на другім месцы была Японія. Дагавор дзевяці дзяржаў (ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Японіі, Італіі, Бельгіі, Нідэрландаў, Партугаліі і Кітая) пра палітыку ў Кітаі абвяшчаў прынцыпы «роўных магчымасцей» у Кітаі для гандлю і прадпрымальніцтва ўсіх краін. Адпавядаў амер. палітыцы «адчыненых дзвярэй» і дазваляў ЗША як найбольш магутнай дзяржаве выцесніць сваіх канкурэнтаў з Кітая.
Рашэнні Вашынгтонскай канферэнцыі дапоўнілі Версальскі мірны дагавор 1919 і сталі састаўной часткай версальска-вашынгтонскай сістэмы міжнар. адносін. с. 50
ВАШЫНГТО́НСКІ ДАГАВО́Р 1867 , дагавор аб уступцы (продажы) рас. уладанняў у Паўн. Амерыцы ЗША. Падпісаны 30 сак. ў Вашынгтоне амер. дзярж. сакратаром У.Сьюардам і рас. пасланнікам Э.Стэклем ва ўмовах збліжэння абедзвюх краін. Паводле дагавора, якому папярэднічалі амаль 10-гадовыя перамовы (з 1859), Рас. імперыя ўступала (прадавала) ЗША за 7,2 млн. дол. тэр. п-ва Аляска разам з Алеуцкімі а-вамі агульнай пл. 1,5 млн. км2 (1/5 тагачаснай тэр. паўн.-амер. дзяржавы). Ратыфікаваны сенатам ЗША да 10 крас., рас. імператарам Аляксандрам II 15 мая 1867. Дагавор садзейнічаў аслабленню пазіцый Вялікабрытаніі і інш. еўрап. дзяржаў на амер. кантыненце.
Літ.: Болховитинов Н.Н. Русско-американские отношения и продажа Аляски, 1834—1867. М., 1990; Реданский В. С высочайшего соизволения... // Морской сборник. 1995. № 4. У.Я.Калаткоў. с. 51
ВАШЭ́РЫЯ (Vaucheria) род ніткаватых жоўта-зялёных водарасцей сям. вашэрыевых. Больш за 60 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. Жывуць у прэсных і марскіх вадаёмах, на вільготнай глебе ўтвараюць зялёныя аксамітныя дзернавінкі. На Беларусі ў азёрах і невял. вадаёмах трапляецца 1 таксанамічна не вызначаны від.
Ніткі тонкія, трубчастыя, слабаразгалінаваныя, зялёныя або жоўта-зялёныя, без перагародак (уяўляюць сабой адну вял. шмат'ядравую клетку), прымацаваныя да субстрату рызоідамі. У цэнтр. ч. вакуоля з клетачным сокам. Хларапласт дыскападобны, без пірэноіда. Запасное рэчыва — алей. Бясполае размнажэнне апланаспорамі, зааспорамі і цыстамі, палавое — аагамія. Палавыя органы — аагоніі і антэрыдыі (асн. сістэматычная прыкмета роду), утвараюцца на бакавых галінках. Вегетатыўнае размнажэнне бывае рэдка. с. 51
ВАЮ́ , у ведыйскай і індуісцкай міфалогіі бог ветру. Ваю народжаны двума светамі, з'яўляецца раніцай, запаўняе паветраную прастору. Ён тысячавокі, хуткі, як думка, у яго зіхатлівая калясніца і мноства коней, у калясніцы з ім бог грому Індра. Ваю шчодры, добразычлівы, узнагароджвае ахвяравальніка сынам, дае патомства, маёмасць, славу і інш. У слав. міфалогіі Ваю часткова адпавядае Вій. А.В.Гурко. с. 51
ВА́Я , назва ліста папарацей, звычайна буйнога, моцна расчлянёнага, перыстарассечанага, падобнага на галінку. Марфалагічна адпавядае цэлым буйным галінкам іх верагодных продкаў — рыніяфітаў. Існуць навук. доказы, што лісце папарацей узнікла з галінак у выніку іх сплесквання і абмежавання ў росце. Ваяй таксама наз. лісце пальмаў. с. 51
ВАЯВО́ДА , 1) у Стараж. Русі і іншых слав. краінах — начальнік княжацкай дружыны або кіраўнік народнага апалчэння. Згадваецца ў рус. летапісах з 10 ст. У канцы 15—17 ст. кожны з 5 асн. палкоў рус. войска меў аднаго ці некалькі ваявод. Вайсковая пасада ваяводы ліквідавана Пятром І на пач. 18 ст. 2) У ВКЛ і Рэчы Паспалітай — службовая асоба, кіраўнік мясц. адміністрацыі ў ваяводстве. Засядаў у радзе ВКЛ, а пасля Люблінскай уніі 1569 і ў сенаце Рэчы Паспалітай. 3) У Расійскай дзяржаве з сярэдзіны 16 ст. гарадавы ваявода — кіраўнік вайск. і цывільнай адміністрацыі ў горадзе і адпаведным павеце. Пасля рэформы Пятра І у 1719 ваявода — кіраўнік правінцыі. У 1775 правінцыі былі скасаваны, а разам з імі пасады ваявод захаваліся толькі ў Магілёўскай і Пскоўскай губ. 4) У Польшчы, у т.л. і ў Зах. Беларусі, у 1920—39 — кіраўнік адміністрацыі ваяводства, адначасова кіраўнік выканаўчага органа ваяводскага тэр. самакіравання. У 1944 пасада ваяводы адноўлена і існавала ў Польшчы да 1950, адноўлена ў 1973. 5) Назва гаспадара Валахіі і Малдовы ў 14—18 ст. с. 51
ВАЯВО́ДЗІНА (Bojboguna, Vojvodina), тэрыторыя на Пн Саюзнай Рэспублікі Югаславія, у Рэспубліцы Сербія. Мяжуе з Харватыяй, Венгрыяй, Румыніяй. Пл. 21,5 тыс. км2. Нас. 2013 тыс. чал. (1991), у т.л. сербы (54,4%), венгры (18,9%), група насельніцтва пад саманазвай югаславы (8,2%), а таксама харваты, славенцы, румыны, чарнагорцы і інш. Найб. горад Нові-Сад. Ваяводзіна размешчана ў межах паўд. ч. Сярэднедунайскай раўніны. На ПдЗ краж Фрушка-Гора (выш. да 539 м), на ПдУ адгор'і Паўд. Карпат (выш. да 641 м). Клімат умераны, кантынентальны. Цячэ р. Дунай з прытокамі. Пераважаюць ландшафты асвоеных чарназёмных стэпаў. Гал. с.-г. раён Югаславіі. Вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, каноплі, сланечнік, цукр. буракі. Садоўніцтва і вінаградарства. Мяса-малочная жывёлагадоўля. Здабыча нафты і газу. Харч. прам-сць (мукамольная, алейная, масларобная, цукр., пяньковая). Развіта таксама тэкст., машынабуд. (с.-г. і электратэхн.), нафтахім., цэм. прам-сць. Вытв-сць мінер. угнаенняў. Транспарт чыг., аўтамабільны, рачны (па Дунаі і яго прытоках).
Тэр. Ваяводзіны заселена славянамі ў 6—7 ст. З 10 ст. ў складзе Венг. каралеўства. У 1526—1918 пад уладай Габсбургаў (у 1849—60 у складзе іх аўстрыйскіх, у 1860—1918 — венг. зямель). Тут адбыліся антыгабсбургскія (1735) і антыфеад. (1848) выступленні сялян, развіваўся нац.-вызв. (19 ст.) і дэмакр. рух (у 1-ю сусв. вайну). У 1918 Ваяводзіна далучана да Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў. У 1941 акупіравана ням.-фаш. і венг. войскамі. Вызвалена восенню 1944 Нар.-вызв. арміяй Югаславіі. У 1945—63 аўт. вобласць, у 1963—74 аўт. край, у 1974—90 сацыяліст. аўт. край у складзе Сербіі. Аўтаномія Ваяводзіна скасавана ў 1990 сербскім урадам. с. 51
ВАЯВО́ДКА , Ваявудка (Wojewódka) Бярнард (?, Кракаў — 26?.7.1554), польскі матэматык, друкар і перакладчык. Аўтар кн. «Алгарытм — навука лічбы» (Кракаў, 1553). У 1553 пераехаў з Кракава ў Брэст, дзе ўзначаліў адну з Брэсцкіх друкарняў. Першыя кнігі, выдадзеныя Ваяводкам (Вялікі і Малы Катэхізісы, перакладныя тэалагічныя творы Крыштофа Імлера і Урбана Рэгіуса), адпавядалі патрэбам рэфармацыйнага руху. Верагодна, удзельнічаў у падрыхтоўцы да выдання Брэсцкай бібліі (1563). с. 51
ВАЯВО́ДСКІ Уладзіслаў Уладзіслававіч (25.7.1917, С.-Пецярбург — 20.2.1967), савецкі фізікахімік. Акад. АН СССР (1964, чл.-кар. 1958). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1940). З 1940 у НДІ і ВНУ Масквы, з 1959 у Ін-це хім. кінетыкі і гарэння Сібірскага аддзялення АН СССР. Навук. працы па хім. кінетыцы. Распрацаваў асн. пытанні тэорыі акіслення вадароду, колькасную тэорыю крэкінгу алефінавых вуглевадародаў. Развіў ланцуговую тэорыю гетэрагеннага каталізу (разам з М.М.Сямёнавым і Ф.Ф.Валькінштэйнам). Даследаваў механізм гетэрагенна-каталітычных рэакцый, з дапамогай метаду электроннага парамагнітнага рэзанансу свабоднарадыкальныя рэакцыі. Дзярж. прэмія СССР 1968.
Тв.: Физика и химия элементарных химических процессов. М., 1969. с. 51
ВАЯВО́ДСТВА 1) адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 15—18 ст. Узначальвалася ваяводам. Першыя ваяводствы (Віленскае і Трокскае) як ваен.-адм. акругі ўзніклі адразу пасля Гарадзельскай уніі 1413. У пач. 16 ст. на тэр. Беларусі ўтвораны Віцебскае, Полацкае, Новагародскае, Падляшскае, у ходзе адм. рэформы 1565—66 — Берасцейскае, Менскае, Мсціслаўскае ваяводствы. Кожнае мела свой герб і ваяводскія харугвы (штандары). Звычайна ваяводствы падзяляліся на паветы. У 1793 у ваявоствы ператвораны Браслаўскі і Гродзенскі паветы. Ліквідаваны ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795). 2) Адм.-тэр. адзінка ў Польшчы з 14 ст. Землі Зах. Беларусі ў 1921—39 уваходзілі ў Беластоцкае, Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы. Пра кожнае ваяводства гл. асобны артыкул. с. 51
ВАЯ́Н (Vaillant) Андрэ (3.11.1890, г. Суасон, Францыя — 23.4.1977), французскі мовазнавец. З 1920 праф. Вышэйшай школы ў Парыжы. Даследаваў стараслав. мову («Падручнік стараславянскай мовы», т. 1—2, 1948), гіст. граматыку і лексікалогію слав. моў («Параўнальная граматыка славянскіх моў», т. 1—5, 1950—77). Рэд. «Revue des études slaves» («Агляд славянскіх даследаванняў»). с. 52
ВАЯ́Н (Vailland) Ражэ Франсуа (16.10.1907, Асі-ан-Мюльцьен, дэпартамент Уаза, Францыя — 12.5.1965), французскі пісьменнік. У 2-ю сусв. вайну ўдзельнік антыфаш. Супраціўлення. Захапляўся сюррэалізмам. У раманах «Забаўная гульня» (1945), «Цвёрды поступ, трапнае вока» (1950), «Адзінокі малады чалавек» (1951), «Бамаск» (1954; рус. пер. «П'ерэта Амабль», 1956), «325 000 франкаў» (1955) пераважае сац.-паліт. праблематыка, адыход ад якой назіраецца ў пазнейшых творах (раманы «Закон», 1957; «Свята», 1960; «Фарэль», 1964). Аўтар п'ес «Палкоўнік Фастэр прызнае сябе вінаватым» (1951) і інш., эсэ і артыкулаў (у т.л. «Сюррэалізм супраць рэвалюцыі», 1948). Многія яго творы маюць рысы аўтабіяграфічнасці.
Тв.: Рус. пер. — [Избранное]. М., 1978.
Літ.: R. Vailland // Europe. 1988. № 712/713.
Е.А.Лявонава. с. 52
ВЕБ (Webb) Сідней і Беатрыса, гл. Уэб Сідней і Беатрыса. с. 52
ВЕ́БЕР (Weber) Альфрэд (30.7.1868, г. Эрфурт, Германія — 2.5.1958), нямецкі эканаміст і сацыёлаг. Брат М.Вебера. Праф. эканомікі і сацыялогіі Пражскага (1904—07) і Гейдэльбергскага (1907—58) ун-таў. Аўтар тэорыі размяшчэння прам-сці; вызначальным у размяшчэнні прамысл. прадпрыемстваў лічыў зручнасць адносна крыніц сыравіны і таннай рабочай сілы, магчымасць кааперавання з інш. суседнімі прадпрыемствамі, наяўнасць трансп. шляхоў зносін, што павінна макс. зменшыць выдаткі вытв-сці. «Сацыялогія гісторыі і культуры» Вебера сфарміравалася пад уплывам брата і В.Дзільтэя. Гісторыю расчляняў на 3 працэсы: сацыяльны (фарміраванне сац. ін-таў і структуры), цывілізаваны (паступальнае развіццё тэхнікі і прыродазнаўства, якое вядзе да уніфікацыі) і культурны (творчасць у форме мастацтва, рэлігіі і філасофіі). Яны ўзаемазвязаны, але развіваюцца па сваіх законах. Спецыфічнасць гіст. і сац. змен пэўнай эпохі Вебер звязваў з ірацыянальным характарам культ.культ.} працэсу, тварцом якога з'яўляецца інтэлектуальная эліта, таму, на думку Вебера, гісторыю вызначае гульня духоўных сіл.
Тв.: Кulturgeschichte als Kultursoziologie. Leiden, 1935; Рrinzipien der Geschichts – und Kulrursoziologie. München, 1951; Рус. пер. — Теория размещения промышленности. М.; Л., 1926. с. 52
ВЕ́БЕР (Weber) Вільгельм Эдуард (24.10.1804, г. Вітэнберг, Германія — 23.6.1891), нямецкі фізік. Чл.-кар. Берлінскай (1834) і Пецярбургскай (1853) АН. Скончыў ун-т у Гале (1826). У 1828—49 праф. ун-таў у Гале, Гётынгене, Лейпцыгу. Навук. працы па электрычнасці, магнетызме, акустыцы і малекулярнай фізіцы. Аўтар тэорыі элементарных магнітаў — магн. дыполяў (1854) і гіпотэзы аб дыскрэтнасці эл. зараду (1848). Разам з К.Ф.Гаўсам распрацаваў сістэму эл. і магн. адзінак. Яго імем названа адзінка магн. патоку — вебер. с. 52
ВЕ́БЕР (Weber) Карл Марыя фон (18.11.1786, г. Ойтын, Германія — 5.6.1826), нямецкі кампазітар, дырыжор, піяніст, муз. пісьменнік. Адзін з заснавальнікаў ням. муз. рамантызму, стваральнік ням. рамант. опернага т-ра. З1801 выступаў як піяніст і дырыжор у ням. гарадах. З 1813 дырыжор оперных т-раў у Празе, Дрэздэне. Оперы Вебера «Вольны стралок» (1821), «Эўрыянта» (1823), «Аберон» (1826) далі пачатак развіццю рамант. оперы 19 ст. У найб. папулярнай оперы «Вольны стралок» Вебер развіў традыцыі зінгшпіля, пераўтварыў і ўзбагаціў яго ў духу рамант. эстэтыкі. Опера «Эўрыянта», якая сродкамі вял. рамант. оперы ўвасабляе нац.-гераічныя ідэі, моцна паўплывала на развіццё ням. муз. т-ра. Як піяніст-віртуоз Вебер у фп. творах сцвярджаў бліскучы канцэртны стыль. Аўтар муз.-крытычных артыкулаў і рэцэнзій, вершаў, рамана «Жыццё музыканта» (незакончаны, рус. пер. у час. «Советская музыка», 1935, № 7—8, 10).
Тв.: 10 опер, 9 кантат, у т.л. «Бітва і перамога» (1815); 5 мес, 2 сімфоніі, 3 уверцюры, канцэрты для розных інстр. з арк., у т.л. Канцэртшцюк для фп. з арк. (1821), камерна-інстр. ансамблі, у т.л. 6 санат для скрыпкі і фп.; 4 санаты і інш. п'есы для фп., у т.л. «Запрашэнне да танца» (1819); хары, вак ансамблі, рамансы і песні, музыка да драм. спектакляў.
Літ.: Кенигсберг А.К. Карл Вебер (1786—1826): Попул. моногр. 2 изд. Л., 1981; Laux К. С.М. von Weber. Leipzig, 1986. с. 52
ВЕ́БЕР (Weber) Макс (21.4.1864, г. Эрфурт, Германія — 14.7.1920), нямецкі сацыёлаг, гісторык, эканаміст. Брат А.Вебера. Выкладаў у Фрэйбургскім, Гейдэльбергскім і Мюнхенскім ун-тах. Напачатку даследаваў праблемы ідэнтыфікацыі эканам. з'яў мінулага, асэнсаванне якіх вёў на аснове сучаснага яму капіталіст. грамадства. Быў блізкі да неакантыянства, пазітывізму. Асноўнае ў яго сац. філасофіі — ідэя рацыянальнасці, якая знайшла сваё «спецыфічна заходняе» выяўленне ў сучасным бурж. грамадстве з яго рацыянальнай рэлігіяй (пратэстантызм), рацыянальнымі правам, кіраваннем (бюракратыя), грашовым абарачэннем і г.д., паслядоўна накіраванымі на дасягненне найб. эканам. эфектыўнасці. Канцэпцыя яго рацыянальнасці паўплывала на ўсю зах. немарксісцкую сац.-філас. думку 20 ст. Распрацаваў тэорыю паліт. арганізацыі грамадства. Гал. канфлікт паліт. жыцця грамадства бачыў у барацьбе паміж паліт. партыямі і бюракратычным апаратам, чыноўніцтвам.
Тв.: Рус. пер. — Избр. произв. М., 1990.
Г.П.Давідзюк. с. 52
ВЕ́БЕР (Weber) Эрнст Генрых (24.6.1795, г. Вітэнберг, Германія — 26.1.1878), нямецкі анатам і псіхафізіёлаг; адзін з заснавальнікаў эксперым. псіхалогіі. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1869). Скончыў Лейпцыгскі ун-т, з 1818 праф. у ім. Яго даследаванні фізіялогіі органаў пачуццяў (слыху, зроку, скурных адчуванняў) леглі ў аснову псіхафіз. закону Вебера—Фехнера, што вызначае залежнасць паміж сілай уздзеяння вонкавых фіз. раздражняльнікаў і суб'ектыўнымі адчуваннямі, якія выклікаюцца гэтымі раздражняльнікамі. Разам з братам Эдуардам вынайшаў тармазны ўплыў блукаючага нерва на сэрца. Навук. працы па вызначэнні абсалютнай сілы мышцы, вывучэнні механізмаў хадзьбы і інш. праяўленняў рухальнай актыўнасці. с. 52
ВЕ́БЕР , адзінка магнітнага патоку ў Міжнар. сістэме адзінак (СІ). Абазначаецца Вб. 1 Вб = 1 Тл · м2. Названа ў гонар В.Э.Вебера. с. 52
ВЕ́БЕРАЎ АПАРА́Т , орган некаторых касцістых рыб, які злучае плавальны пузыр з органам раўнавагі (лабірынтам унутр. вуха). Складаецца з чатырох пар рухома сучлененых паміж сабой костачак — відазмененых частак першых пазванкоў і трэцяга рабра. Дае магчымасць рыбе хутка рэагаваць на змену ціску вады і мае значэнне ў перадачы гукавых ваганняў. Рыбы, што маюць вебераў апарат, здольныя ўспрымаць гукі з частатой да 13 кГц, без веберава апарата — толькі да 2,5 кГц. Названы імем Э.Г.Вебера. с. 52
ВЕБЕРМЕ́ТР , гл. Флюксметр. с. 53
ВЕ́БЕРН (Webern) Антон Фрыдрых Вільгельм фон (3.12.1883, Вена — 15.9.1945), аўстрыйскі кампазітар і дырыжор; адзін з прадстаўнікоў новай венскай школы. Вучыўся ў Венскім ун-це (1902—06), у А.Шонберга (1904—08). Творчасць кампазітара фарміравалася пад уплывам эстэтыкі экспрэсіянізму. Манера яго муз. пісьма вызначаецца гранічным лаканізмам і эканомнасцю гукавых сродкаў, якія ствараюць уражанне «бесцялеснасці», ірэальнасці вобразаў. Метад дадэкафоніі, распрацаваны Шонбергам, Веберн развіў у строгую сістэму. Адзін з найб. відных прадстаўнікоў серыйнай тэхнікі і пуантылізму ў музыцы 20 ст.
Тв.: 3 кантаты (1935, 1939, 1943), сімфонія (1928), канцэрт для 9 інструментаў сола (1934), стр. квартэт (1938), хары і сольныя вак. творы на вершы паэтаў, кананічныя і нар. рэліг. тэксты.
Літ.: A. Webern. Bd. 1. München, 1983. с. 53
ВЕ́БІ-ШЭБЕ́ЛІ , Уабі-Шэбэле ў Эфіопіі, Уэбі- Шабеле ў Самалі, рака ва Усх. Афрыцы. Даўж. 2490 км, пл. бас. 200 тыс. км2. Пачынаецца на паўн.-зах. ускраіне плато Самалі, перасякае яго; каля г. Магадыша паварочвае на ПдЗ і цячэ паралельна берагу Індыйскага ак.; за 40 км ад узбярэжжа губляецца ў балотах. Сярэдні расход вады каля 320 м3/с. Выкарыстоўваецца на арашэнне. На Вебі-Шэбелі гарады Беледуэйне, Булабардэ, Джоўхар. Парты Магадыша і Марка (Самалі). с. 53
ВЕ́БЛЕН (Veblen) Тарстэйн (30.7.1857, Ката, штат Вісконсін, ЗША — 3.8.1929), амерыканскі вучоны-эканаміст і сацыёлаг. Праф. Чыкагскага, Станфардскага і Місурыйскага ун-таў. Погляды яго супярэчлівыя: спалучаюць крытыку некат. бакоў капіталізму, фін. алігархіі і «гуляшчага класа» з дробнабурж. утапізмам. Асновай сац. развіцця лічыў матэрыяльную вытв-сць, але зводзіў яе толькі да тэхналогіі, спрошчана трактаваў сувязь паміж тэхнікай і сац.-культ. працэсамі: грамадства разглядаў як прамысл. машыну з пэўнымі эканам. ін-тамі, а яго эвалюцыю — як разумовае прыстасаванне індывідаў да больш хуткіх змен у тэхналогіі. Крытыкаваў марксізм, абгрунтоўваў ідэю змяншэння ролі працы і рабочага класа, у развіцці грамадства вырашальнай лічыў ролю інтэлігенцыі, найперш вытворча-тэхн., якой прапаноўваў перадаць кіраўніцтва краінай (стварыць «савет тэхнікаў»). У канцы жыцця ад часткі гэтых утапічных ідэй адмовіўся, але яны выкарыстаны ў тэхнакратычных тэорыях. Погляды Веблена, асабліва яго тэорыя «гуляшчага класа», адставання культуры ад тэхнікі, спрыялі развіццю немарксісцкай амер. сацыялогіі. с. 53
ВЕВЯРЫ́ЦА , векша, старажытнаруская плацежная адзінка. Назва ад вавёрчынай шкуркі, што з'яўлялася таварам-грашамі. У 10—11 ст. гэта манетны фрагмент (0,33—0,50 г) куфіцкага дырхема або зах.-еўрап. дэнарыя. У 12—13 ст. устарэлы тэрмін, што азначаў зусім нязначную, мізэрную суму. с. 53
ВЕВЯРЭ́СК , летапісны горад, які ўпамінаецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» у канцы 14 ст. сярод гарадоў ВКЛ. У даследчыкаў няма адзінага пункту гледжання наконт месцазнаходжання Вевярэска: рус. гісторык М.М.Ціхаміраў адносіў яго да загадкавых; археолаг В.В.Сядоў атаясамліваў з гарадзішчам каля в. Касцянёва Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. і лічыў, што назву атрымаў ад р. Ваверка, якая працякае за 16—18 км ад пасялення. Магчыма, летапісны Вевярэск існаваў на месцы сучаснай в. Ваверка Лідскага р-на, якая размяшчаецца на беразе р. Ваверка. У дакументах 16 ст. ўпамінаецца пад назвай Гарадзішча. с. 53
ВЕ́ГА , α Ліры, зорка нулявой зорнай велічыні (0,0 візуальнай зорнай велічыні). Адна з самых яркіх зорак Паўн. паўшар'я неба. Свяцільнасць у 50 разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 8 пс. З Альтаірам і Дэнебам утварае т.зв. вял. летні трохвугольнік, добра бачны на летнім небе. с. 53
«ВЕ́ГА» , назва міжнароднага праекта і аўтам. міжпланетных станцый (АМС) для даследавання планеты Венера і Галея каметы. АМС «Вега-1» і «Вега-2», у аснову якіх пакладзена канструкцыя АМС «Венера», запушчаны адпаведна 15 і 21.12.1985.
З дапамогай АМС «Вега праведзены вымярэнні параметраў атмасферы Венеры, іх пасадачныя модулі ўзялі пробы грунту. Пасля гравітацыйнага павароту АМС праляцелі 6 і 9.3.1986 каля ядра каметы Галея на адлегласці 9 і 8,2 тыс. км адпаведна, перадалі на Зямлю больш за 1000 тэлевізійных здымкаў ядра каметы, а таксама дадзеныя хім. аналізу газавай і пылавой складальных каметы. Зроблены вымярэнні для дакладнага навядзення зах.-еўрап. АМС «Джота». У праекце ўдзельнічалі СССР, Аўстрыя, Балгарыя, Венгрыя, Германія, Польшча, ЗША, Францыя, Чэхаславакія. с. 53
«ВЕ́ГА» , драўляная, парусна-паравая зверабойная шхуна (пабудавана ў 1873; водазмяшчэнне 360 т), на якой рус.-швед. навук. арктычная экспедыцыя Н.А.Э.Нордэншэльда ў 1878—79 упершыню прайшла Паўночна-Усходнім праходам уздоўж паўн. ўзбярэжжа Еўропы і Азіі з З на У з Атлантычнага ак. ў Ціхі ак. Абагнуўшы Еўразію, «Вега» праз Суэцкі канал вярнулася ў Швецыю (з адным зімаваннем за 200 км ад Берынгава м.). с. 53
ВЕ́ГЕНЕР (Wegener) Альфрэд Лотар (1.11.1880, Берлін — канец ліст. 1930), нямецкі геафізік. Праф. ун-та ў Грацы (1924). Удзельнік (1906—08, 1912—13) і кіраўнік (1929—30) экспедыцый па даследаванні Грэнландыі. Апошняя экспедыцыя здзейснена для стварэння ў цэнтр. Грэнландыі на выш. каля 3000 м круглагадовай даследчай станцыі «Айсмітэ». Пры вяртанні з яе загінуў у льдах. Навук. працы па тэрмадынаміцы атмасферы і палеакліматалогіі. Аўтар тэорыі дрэйфу мацерыкоў — першай гіпотэзы мабілізму; гл. Вегенера гіпотэза (1912).
Тв.: Рус. пер. — Возникновение материков и океанов. М.; Л., 1925; Термодинамика атмосферы. М.; Л., 1935. с. 53
ВЕ́ГЕНЕРА ГІПО́ТЭЗА , гіпотэза, паводле якой абгрунтоўваецца рух кантынентаў у гарызантальным напрамку. Выказана А.Вегенерам у 1912. У аснове гіпотэзы — падабенства зах. і ўсх. берагоў Атлантычнага ак., якія дакладна сумяшчаюцца. Паводле Вегенера гіпотэзы, каля 200 млн. гадоў назад пачаўся распад і разыходжанне кавалкаў першапачаткова адзінага звышмацерыка Пангея. На падставе тэорыі ізастазіі і геал. даных Вегенер лічыў, што мацерыковыя гранітныя глыбы перамяшчаліся на тысячы кіламетраў па нерухомым базальтавым слоі. Гэта першая гіпотэза мабілізму, якая атрымала развіццё пасля Міжнар. геафіз. года (1957—58) і адкрыцця сувязі паміж працэсамі ў мантыі і зямной кары (гл. таксама Дрэйф кантынентаў). Т.В.Якубоўская. с. 53
ВЕГЕТАРЫЯ́НСТВА (англ. vegetarian ад позналац. vegetarius раслінны), сістэма харчавання, пры якой выключаецца або абмяжоўваецца спажыванне прадуктаў жывёльнага паходжання. «Старавегетарыянцы» спажываюць толькі раслінныя прадукты. «Моладавегетарыянцы» (авалактавегетэрыянцы) акрамя расліннай ежы ўключаюць у рацыён малочныя прадукты і яйкі. Чыстых, ці строгіх, вегетарыянцаў называюць таксама веганамі. Родапачынальнікам вегетарыянства лічаць стараж.-грэч. філосафа і матэматыка Піфагора (6 ст. да н.э.). Прыхільнікамі гэтай сістэмы харчавання былі Эпікур, Платон, Сакрат, Авідзій, Плутарх, Вальтэр, Ж.Ж.Русо, Дж.Байран, І.Рэпін, Р.Кент, Б.Шоу, Л.Талстой і інш. Як вучэнне ўзнікла ў 1-й пал. 19 ст. ў Зах. Еўропе. Вегетарыянства прадугледжвае здаровы лад жыцця, адмову ад курэння, алкаголю, зніжае захваральнасць на атэрасклероз і злаякасныя пухліны, дапамагае захаваць і ўмацаваць здароўе, нармалізаваць масу цела, дасягнуць актыўнага даўгалецця. Асн. недахоп вегетарыянства — магчымасць развіцця ў арганізме дэфіцыту бялкоў, ненасычаных тлустых кіслот, некаторых вітамінаў з адпаведнымі парушэннямі абмену рэчываў. Пераход на вегетарыянства не рэкамендуецца ў гады росту арганізма, пры цяжарнасці, кармленні грудзьмі, у глыбокай старасці. М.Ф.Сарока. с. 54
ВЕГЕТАТЫ́ЎНАЕ РАЗМНАЖЭ́ННЕ , утварэнне новага арганізма з часткі мацярынскага, адзін са спосабаў бясполага размнажэння. У жывёльных арганізмаў ажыццяўляецца пачкаваннем (губкі, кішачнаполасцевыя, некат. чэрві, імшанкі, абалоннікі) або дзяленнем (прасцейшыя, плоскія і кольчатыя чэрві), у ніжэйшых раслін (напр., у водарасцей) — часцей дзяленнем, радзей пачкаваннем (некат. сумчатыя грыбы, напр., дрожджы, некат. базідыяльныя грыбы), у ніжэйшых шматклетачных раслін — распаданнем цела на часткі, здольныя да рэгенерацыі. Вышэйшыя расліны могуць размнажацца карэнішчамі (шматгадовыя травы), чаранкамі (сцябловымі — агрэст, вярба, ружа, таполя; лісцевымі — бягонія, седум; каранёвымі — ажына, вішня, маліна, сліва), адводкамі (яблыня, груша, ягадныя культуры), цыбулінамі (цыбуля, часнок), клубнямі (бульба, тапінамбур) і інш. Вегетатыўнае размнажэнне мае шэраг пераваг перад палавым: лёгкасць размнажэння, хуткае развіццё і ранні пачатак плоданашэння, захаванне ў патомстве прыкмет і ўласцівасцей мацярынскай расліны. Выкарыстоўваецца ў пладаводстве, агародніцтве, лесаводстве. с. 54
ВЕГЕТАТЫ́ЎНАЯ НЕРВО́ВАЯ СІСТЭ́МА , частка нерв. сістэмы, што рэгулюе дзейнасць унутр. органаў і жыццёва важныя функцыі арганізма (абмен рэчываў, страваванне, тэрмарэгуляцыю і інш.).
Тэрмін «вегетатыўная» прапанаваў франц. анатам М.Біша (1800). Адрозніваюць сімпатычную і парасімпатычную часткі вегетатыўнай нервовай сістэмы; кожная з іх прадстаўлена цэнтр. і перыферычным аддзелам. Вегетатыўныя цэнтры сімпатычнай нерв. сістэмы складаюцца з нерв. клетак, размешчаных у бакавых рагах спіннога мозга (сегментарныя цэнтры) і звязаных перадгангліянарнымі нерв. валокнамі з пагранічным сімпатычным ствалом і вузламі перадпазваночных спляценняў. Валокны перыферычнай часткі, што пачынаюцца з пагранічнага сімпатычнага ствала і вузлоў перадпазваночных спляценняў (постгангліянарныя), ідуць да ўнутр. органаў. Валокны ад бакавых рагоў спіннога мозга перарываюцца на клетках вузлоў нерв. спляценняў брушной поласці (чарэўнае, падчарэўнае і інш.) і на клетках вузлоў каля ўнутр. органаў (сардэчнае, лёгачнае, ныркавае і інш.), а потым ідуць ва ўнутр. органы. Вегетатыўныя цэнтры парасімпатычнай нерв. сістэмы размешчаны ў ствале галаўнога мозга (сярэдні і прадаўгаваты мозг) і крыжавым аддзеле спіннога мозга. Адросткі клетак гэтых цэнтраў перарываюцца на нерв. клетках вузлоў галавы і з чарапнымі нервамі ідуць да зрэнак, слінных залоз, унутр. органаў. Нерв. валокны, што ідуць ад клетак крыжавога цэнтра парасімпатычнай нерв. сістэмы, пасля перарыву ў нерв. гангліях тазавага спляцення інервуюць мачавы пузыр, прамую кішку і палавыя органы. Кожны ўнутр. орган інервуецца абодвума аддзеламі вегетатыўнай нервовай сістэмы. Маючы розныя функцыі, сімпатычны і парасімпатычны аддзелы вегетатыўнай нервовай сістэмы дзейнічаюць на органы адначасова і рэгулююць іх дзейнасць.
Літ.: Кнорре А.Г., Лев Н.Д. Вегетативная нервная система. 2 изд. Л., 1977; Вегетативная нервная система: Атлас. Мн., 1988. П.І.Лабко. с. 54
ВЕГЕТАТЫ́ЎНЫЯ О́РГАНЫ , часткі расліны, якія служаць для жыўлення і росту, для падтрымання жыцця арганізма, таксама для вегетатыўнага размнажэння. Да іх належаць у вышэйшых раслін корань, сцябло, ліст і іх відазмяненні — карэнішчы, цыбуліны, клубні, вусікі, калючкі і інш., у ніжэйшых раслін — усё іх цела, якое наз. таломам або слаявінай (грыбніца, ці міцэлій грыба, ніжэйшыя водарасці). Марфал. і анат. будова вегетатыўных органаў залежыць ад навакольнага асяроддзя і функцый, якія яны выконваюць. Пры змене функцый адбываюцца і адпаведныя відазмяненні (Гл. Метамарфоз). с. 55
ВЕГЕТАЦЫ́ЙНЫ ПЕРЫ́ЯД , перыяд года, калі магчымы рост і развіццё (вегетацыя) раслін па метэаралагічных умовах. Працягласць залежыць ад геагр. шыраты, клімату. У тропіках вегетацыйны перыяд доўжыцца ўвесь год, у высокіх шыротах і гарах — ад апошняга веснавога да першага восеньскага замаразку. Адрозніваюць агульны вегетацыйны перыяд для раслін пэўнай мясцовасці, што вызначаецца колькасцю сутак з сярэднімі т-рамі больш за 5 °С, і вегетацыйны перыяд асобных відаў раслін — час, неабходны для поўнага цыкла іх развіцця, які можа быць значна карацейшы за агульны.
У Беларусі пачатак вегетацыйнага перыяду прыпадае на канец 1-й дэкады крас. на ПдЗ, да канца 2-й дэкады гэтага месяца пачынаецца на астатняй тэрыторыі. Сярэдняя працягласць вегетацыйнага перыяду 185—205 дзён (гл. карту). У асобныя гады можа перавышаць сярэдні паказчык на 30—40 дзён. На ўзвышшах, асушаных балотах, у значных паніжэннях рэльефу на 3—6 сутак карацейшы, чым на суседніх раўнінах. Заканчваецца ў канцы 2-й дэкады кастр. на ПнУ, у пачатку ліст. на ПдЗ. Вегетацыйны перыяд — асн. біякліматычны паказчык, якім карыстаюцца пры інтрадукцыі і акліматызацыі раслін, падборы с.-г. культур, правядзенні с.-г. работ і агратэхн. мерапрыемстваў. А.У.Камароўская. с. 55
ВЕГЕТА́ЦЫЯ (ад лац. vegetatio узбуджэнне, ажыўленне), стан актыўнай жыццядзейнасці раслінных арганізмаў, што выяўляецца ў іх росце і развіцці. Звычайна праяўляецца прыкметнымі марфал. і фізіял. змяненнямі, якія адбываюцца за вегетацыйны перыяд. с. 55
«ВЕ́ДА» , навукова-літаратурны часопіс бел. эміграцыі. Выдаваўся ў 1951—54 у Нью-Йорку на бел. мове Крывіцкім (Беларускім) навук. т-вам Пранціша Скарыны. Гал. рэдактар Я.Станкевіч, рэдактар літ. аддзела А.Адамовіч. Друкаваў гіст., этнагр., мовазнаўчыя і інш. навук. матэрыялы, літ. творы бел. эмігранцкіх пісьменнікаў, інфармацыю пра грамадскае і культ. жыццё бел. асяродка ў Амерыцы і інш. У 1951 выйшла 5 сшыткаў, у 1952 — 12 нумароў у 10 сшытках, у 1953 — 10 нумароў у 4 сшытках, у 1954 — 1 нумар. Дадаткам да час. ў 1953 выдадзены творы У.Жылкі, успаміны Кветкі Вітан пра Л.Дубейкаўскага. с. 55
ВЕ́ДАЛЬ Арцемій Лук'янавіч (1767, паводле інш. звестак 1770, 1772, Кіеў — 14.7.1808), украінскі кампазітар, харавы дырыжор, спявак (тэнар). Вучыўся ў Кіеўскай духоўнай акадэміі (да 1787), у італьян. кампазітара Дж.Сарці. Кіраваў харамі ў Маскве, Кіеве, з 1796 — класам вак. музыкі Харкаўскага калегіума і адначасова губернскімі харамі царк. пеўчых. Аўтар 29 царк. хар. канцэртаў (у некаторых сам выконваў тэнаровыя сола). У яго творах адчуваецца ўплыў укр. нар. песні. с. 55
«ВЕ́ДАМАСЦІ ВЯРХО́ЎНАГА САВЕ́ТА РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ» , афіцыйнае выданне Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. Выходзяць са снежня 1990 у Мінску на бел. і рус. мовах 3 разы на месяц. Друкуюць нарматыўныя і інш. акты Вярх. Савета, а таксама міжнар. дагаворы, дапаўненні, папраўкі, пратаколы і дадаткі да іх, заключаныя ад імя Рэспублікі Беларусь і ратыфікаваныя Вярх. Саветам.
Да 1990 выдаваўся «Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР». с. 55
ВЕ́ДАМСТВА , 1) цэнтральная ўстанова або група ўстаноў, якія ўзначальваюць якую-небудзь галіну дзярж. кіравання. Кіраўнікі ведамства ў склад урада не ўваходзяць. У межах сваёй кампетэнцыі ведамствы выдаюць нарматыўныя акты, карыстаюцца правам інспектавання і ведамаснага кантролю. Большасць ведамстіваў маюць апрача цэнтральных устаноў мясцовыя органы. 2) Упраўленне ў распараджэнні якога-н. афіц. органа ці асобы. с. 55
ВЕДА́НТА (санскр., літар. канец ведаў), рэлігійна-філасофская сістэма ў інд. філасофіі. Узнікла на аснове абагульнення каментарыяў да тэкстаў Ведаў (упанішад; гл. Веды) і часткова эпічных тэкстаў («Рамаяна», «Махабхарата», «Бхагавадгіта»). Уключае ўласна веданту, некаторыя вучэнні вішнуізму, шываізму, а таксама неаіндуізму. Асн. філас. катэгорыі веданты: брахман (касм. душа), атман (індывід. душа), пуруша (абстрактны духоўны пачатак), пракрыці (абстрактны матэрыяльны пачатак, прырода), артха (сэнс, значэнне), джняна (веды), авастха (псіхічны стан) і мая (ілюзія). Вышэйшая рэальнасць і прычына ўсяго існага — вечны Брахман. Мэтай быцця веданта лічыць «вызваленне», дасягненне адзінства з Богам шляхам поўнага адыходу ад рэальнасці і паглыблення ў чыстае мысленне.
Мяркуюць, што мудрэц Бадараян (каля 4—3 ст. да н.э.) сістэматызаваў вучэнні ў «Брахма-сутры» («Веданта-сутры»), што існавалі ў 7 ст. да н.э. Каментарыі да іх далі пачатак школам веданты —Шанкары, Рамануджы, Мадхвы, Валабхі, Німбаркі і інш., якія разыходзяцца ў поглядах на індывід. Я (джыву) і Брахман. Веданта значна паўплывала на індуізм. Прадстаўнікі неаведантызму 20 ст. Р.Тагор, С.Радхакрышнан і інш.
Літ.: Чаттерджи С., Датта Д. Введение в индийскую философию: Пер. с англ. М., 1955; Боги, брахманы, люди: Четыре тысячи лет индуизма: Пер. с чеш. М., 1969; Костюченко В.С. Классическая веданта и неоведантизм. М., 1983.
А.В.Гурко. с. 55
ВЕ́ДЗЬМА , паводле нар. уяўленняў, жанчына, якая служыла нячыстай сіле і нібыта валодала звышнатуральнымі здольнасцямі. Паводле павер'яў, ведзьма знешне не адрозніваецца ад звычайных жанчын, аднак можа патаемна насылаць хваробы, псаваць ураджай, шкодзіць жывёле і г.д. с. 55
ВЕ́ДЗЬМА , Вядзьмянка, рака ў Беларусі, у Нясвіжскім р-не Мінскай вобл. і Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., левы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 267 км2. Пачынаецца каля в. Слабада Нясвіжскага р-на. Асн. прыток р. Шавялёўка.
Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, у сярэднім цячэнні забалочаная, шыр. 300—700 м. На працягу 18,9 км рэчышча каналізаванае. У пойме меліярац. каналы, каля в. Кавалі Ляхавіцкага р-на сажалка. с. 55
ВЕ́ДЗЬМІНЫ КРУГІ́ , ведзьміны кольцы, характэрныя для некаторых шапкавых грыбоў размяшчэнні пладовых цел па перыферыі круга, абумоўленыя раўнамерным ростам грыбніцы (міцэлію) ад цэнтра да перыферыі. Могуць дасягаць у дыяметры некалькіх дзесяткаў метраў. У сярэдзіне круга пладовыя целы не развіваюцца. Часцей назіраюцца ў апенек лугавых, шампіньёнаў, маслякоў. Трапляюцца на лугах, радзей у лясах. У старажытнасці з'яўленне ведзьміных кругоў прыпісвалі нячыстай сіле, чарам ведзьмаў (адсюль назва). с. 55
ВЕ́ДЗЬМІНЫ МЁ́ТЛЫ , хваробы раслін, якія выклікаюцца грыбамі, вірусамі, насякомымі, кляшчамі, рэдка бактэрыямі. Утвараюцца часцей на дрэвах у выглядзе шчыльных пучкоў («мяцёлак») тонкіх укарочаных галінак з дробным недаразвітым лісцем. На Беларусі бываюць на вішні, сліве, бярозе, вольсе, грабе і інш. лісцевых дрэвах (узбуджальнікі — паразітныя грыбы з роду тафрына), на хвоі і елцы (узбуджальнікі — найчасцей іржаўныя грыбы).
Узбуджальнік хваробы пранікае ў расліну праз мех. пашкоджанні, роставыя пупышкі і стымулюе анамальныя роставыя працэсы: абуджэнне спячых і інтэнсіўнае развіццё прыдатачных пупышак. Меры барацьбы: абразанне і спальванне заражаных галін, знішчэнне хворых раслін, апрацоўка фунгіцыдамі. с. 55
«ВЕ́ДОМОСТИ» пятроўскія, першая руская друкаваная газета. Засн. паводле ўказа Пятра І. Выдавалася з 16.12.1702 (па інш. звестках з 2.1.1703) да 1917 спачатку ў Маскве (да 1711), потым папераменна ў Пецярбургу і Маскве. Мяняла назвы: «Ведомости», «Ведомости московские», «Ведомости о военных и иных делах...» і інш. Выходзіла неперыядычна. Друкавала звесткі пра поспехі прам-сці, асветы і гандлю, паведамленні пра перамогі арміі і флоту, замежную інфармацыю. З 1728 выходзіла пад назвай «Санкт-Петербургские ведомости». с. 56
ВЕ́ДРАЧ , гл. Ведрыч. с. 56
ВЕ́ДРЫНСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Аўсянка (працякае праз возера), за 36 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,22 км2, даўж. 750 м, найб. шыр. 440 м, найб. глыб. 1,5 м, даўж. берагавой лініі 2,25 км. Пл. вадазбору 432 км2.
Схілы катлавіны выш. 2—3 м, пад лесам, на Пн і ПдЗ разараныя. Берагі сплавінныя, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Вада празрыстая амаль да дна. Зарастае. с. 56
ВЕ́ДРЫЦКІ БОЙ 1943 , бой паміж партыз. брыгадамі 99-й Калінкавіцкай (камандзір В.А.Караткевіч), 101-й Даманавіцкай (М.А.Чарнавусаў), Васілевіцкай імя П.К.Панамарэнкі (С.А.Смерцін) і ням.-фаш. захопнікамі 23 жн. ва ўрочышчы Ведрыч Васілевіцкага р-на Гомельскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Гітлераўцы падрыхтавалі да адпраўкі ў Германію 2 тыс. галоў буйн. раг. жывёлы, нарабаванай у мясц. насельніцтва. Каб разграміць гарнізон, які ахоўваў базу, партызаны блакіравалі яго з боку чыг. ст. Васілевічы, падавілі дзоты ворага з боку магчымага падыходу падмацавання, авалодалі базай, знішчылі большую частку гарнізона, захапілі больш за 500 галоў жывёлы. с. 56
ВЕ́ДРЫЧ , Ведрач, рака ў Беларусі, у Калінкавіцкім і Рэчыцкім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток Дняпра. Даўж. 68 км. Пл. вадазбору 1330 км2. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Уюнішчы Калінкавіцкага р-на. Асн. прытокі: канава Рэбуска (справа), рэкі Днепрык, Дзяражня (злева). Цячэ па Гомельскім Палессі.
Даліна невыразная, шыр. 0,6—0,8 км. Пойма шыр. 0,3—0,5 км, сухая, лугавая. Ад вытоку 49 км рэчышча каналізаванае. У пойме меліярац. Каналы. с. 56
ВЕ́ДРЫЧ , вёска ў Беларусі, у Васілевіцкім с/с Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр племзавода «Ведрыч». За 50 км ад Рэчыцы, 91 км ад Гомеля, 5 км ад чыг. ст. Васілевічы. 1077 ж., 343 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. Сувязі. с. 56
ВЕ́ДЫ , вынік пазнання прадметаў і з'яў рэчаіснасці, правільнае яе адлюстраванне ў свядомасці чалавека. Як ідэальнае выражэнне ў знакавай форме аб'ектыўных уласцівасцей і сувязей свету, прыроды і грамадства, веды з'яўляюцца перадумовай і непасрэднай мэтай працэсу пазнання, авалодання вопытам і разуменнем, неабходнымі для спасціжэння аб'ектыўнай ісціны і стваральна-творчай дзейнасці людзей. У ходзе гэтага працэсу ажыццяўляецца пераход ад няведання да ведаў, ад аднаго ўзроўню пазнання да другога, больш высокага і дасканалага. Даследаванне прыроды ведаў пачалося ў антычнай філасофіі, якая аддзяляла свет вечных і нязменных сутнасцей — ідэй або форм ад невыразнага і няўстойлівага свету з'яў. Арыстоцель і Платон лічылі, што веды можна мець толькі аб сапраўдным існым («свеце па ісціне»), а зменлівы пачуццёвы вопыт («свет па меркаванні») з'яўляецца крыніцай ілюзій, меркавання і веры. І.Кант на аснове аналізу структуры і межаў навук. пазнання аддзяляў веды ад веры, меркавання, спекулятыўнага мыслення і такіх форм свядомасці, як міф, мова, мастацтва. Г.Гегель зыходзіў з таго, што духоўнае развіццё індывіда паўтарае стадыі самапазнання безасобаснага (сусветнага, аб'ектыўнага) духу, пачынаючы з акта вызначэння пачуццёва дадзеных «рэчаў» і канчаючы «абсалютным веданнем», якое абумоўлівае ўнутр. развіццё ўсіх частак духоўнай культуры чалавецтва — навукі, маралі, рэлігіі, мастацтва і інш. Рацыянальныя элементы гэтага падыходу ўвайшлі ў марксісцкую канцэпцыю ведаў, паводле якой яны — прадукт гіст. развіцця і адлюстравання, характэрнага для ўсіх форм практычнага і духоўнага засваення свету. Прадстаўнікі крытычнага рацыяналізму падкрэслівалі цэласнасць навук. ведаў, разглядалі іх як непарыўны крытычны дыялог паміж рознымі тыпамі навук. тэорый, паміж навукай і ненавукай. Паводле М.Шэлера, веды — гэта акт узыходжання і саўдзелу (любові), які суправаджаецца імгненным спасціжэннем вышэйшай каштоўнасці аб'екта; адваротны шлях ад вышэйшай да ніжэйшай каштоўнасці — нянавісць. А.Конт сфармуляваў «закон трох стадый» гіст. развіцця, паводле якога ўсе думкі людзей праходзяць 3 станы: тэалагічны (рэлігія), метафізічны (філасофія) і «пазітыўнага сінтэзу» (навука). Аб'ектыўную неабходнасць і выключную ролю ведаў у духоўным узвышэнні асобы, удасканаленні сац.-паліт. і нац.-культ. форм жыцця грамадства сцвярджалі бел. філосафы і мысліцелі Ф.Скарына, С.Будны, А.Волан, А.Доўгірд, М.Пачобут-Адляніцкі, К.Семяновіч, А.Скарульскі, К.Нарбут, М.Сматрыцкі, В.Цяпінскі, С.Шадурскі і інш.
Працяглая эвалюцыя чалавечых уяўленняў аб свеце вызначыла шматузроўневы характар ведаў.. Як элементы іх структура ўключае паняцці, катэгорыі, тэорыі і інш. формы. Назапашванню навук. ведаў спрыяе пастаяннае ўдасканаленне метадаў навук. даследаванняў, якія падзяляюцца на агульналагічныя (аналіз, сінтэз, індукцыя, дэдукцыя і г.д.), тэарэтычныя (фармалізацыя, ідэалізацыя, узыходжанне ад абстрактнага да канкрэтнага і г.д.) і эмпірычныя (назіранне, вымярэнне, эксперымент, фіз. мадэліраванне і інш.). Адрозніваюць веды данавуковыя (звычайныя), што канстатуюць факты і вызначаюць штодзённыя паводзіны чалавека, і навуковыя, якія даюць тлумачэнне фактаў, асэнсаванне іх у сістэме паняццяў дадзенай навукі, навук. тэорыі. Акрамя таго ў грамадстве існуюць веды міфалагічныя, мастацкія, рэліг. і інш. (гл. Міфалогія, Мастацтва, Рэлігія). Пазнавальная роля ведаў узрастае з камп'ютэрызацыяй усіх сфер вытв. і духоўна-культ. дзейнасці, што дазваляе перадаваць, захоўваць, кадзіраваць і пераўтвараць разнастайную і багатую інфармацыю, ствараць спец. банкі даных, экспертныя сістэмы і інш. Працэсы атрымання, абгрунтавання і практычнай рэалізацыі ведаў вывучаюцца логікай, метадалогіяй, гнасеалогіяй, псіхалогіяй, а таксама спец. навук. дысцыплінамі (навуказнаўства, сацыялогія ведаў, інфарматыка, кагнітыўная інжынерыя; гл. таксама Свядомасць, Ідэальнае, Пазнанне, Тэорыя пазнання). Пэўныя прац. веды, умельствы і навыкі, правілы і нормы грамадзкіх паводзін перадаюцца з пакалення ў пакаленне сродкамі народнай педагогікі (традыцыі, звычаі, вусная нар. творчасць, сямейнае выхаванне і інш.).
У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь кожнаму грамадзяніну гарантуецца права на атрыманне агульных і прафес. ведаў, ствараюцца ўмовы для ўсебаковага развіцця асобы, яе фундаментальнай падрыхтоўкі ў сферы асноў Навук. практычнага выкарыстання атрыманых ведаў. Пры гэтым ставіцца задача сумяшчэння нац., культ. і рэгіянальнай асноў адукацыі з арыентацыяй на засваенне вышэйшых дасягненняў нац. і сусв. культуры, забеспячэння цеснага адзінства адукацыйных і выхаваўчых задач.
Літ.: Лекторский В.Л. Субъект, объект, познание. М., 1980; Ведин Ю.П. Познание и знание. Рига, 1983; Полани М. Личностное знание: Пер. с англ. М., 1985; Идеалы и нормы научного исследования. Мн., 1981; Героименко В.А, Лазаревич А.А, Титаренко Л.Г. Знание. Компьютер. Общество. Мн., 1992.
С.Ф.Дубянецкі. с. 56
ВЕ́ДЫ , народ, карэннае насельніцтва Шры-Ланкі (пераважна ўсх. правінцый). Каля 1 тыс. чал. (1987). Належаць да ведоіднай расы. Мова індаіранскай групы. Сярод вернікаў пераважаюць будысты і індуісты. с. 57
ВЕ́ДЫ (санскр. веда літар. веды), ведычная літаратура, помнікі стараж.-індыйскай літаратуры (канец 2-га — 1-я пал. 1-га тыс. да н.э.). Напісаны на стараж.-інд. (ведыйскай) мове. Адлюстроўваюць рэліг. ўяўленні і міфалогію стараж. інд. грамадства. Складаюцца з 4 зборнікаў гімнаў, малітваў і ахвярных формул і паэт строф: «Рыгведа» (Кніга гімнаў), «Самаведа» (Веда мелодый), «Яджурведа» (Веда ахвярапрынашэнняў), «Атхарваведа» (Веда заклінанняў), а таксама з тэалагічных трактатаў (брахманы, араньякі і упанішады). Веды — крыніца звестак па сац.-эканам. і культ. гісторыі стараж. Індыі. с. 57
ВЕДЫ́ЧНАЯ РЭЛІ́ГІЯ , ведыйская рэлігія, сістэма поглядаў, якая ўзнікла ў стараж. Індыі на падставе рэлігіі індаарыйскіх плямён і ў канцы 2-га — 1-й пал. 1-га тыс. да н.э. аформілася ў кананічных тэкстах — Ведах, ранняя стадыя фарміравання індуізму. Для ведычнай рэлігіі характэрны культы агню і продкаў, выкарыстанне пры значных ахвярапрынашэннях св. наркатычнага напою — сомы. Жыццё і светапогляд звязваліся з абрадамі і рытуаламі, ад выканання якіх гаспадаром ці жрацом залежалі адносіны з багамі, дабрабыт асобы, сям'і, грамады, дзяржавы. У ведычнай рэлігіі адсутнічала іерархія багоў. Найб. старэйшымі лічыліся багі Неба і Зямлі (Д'яўс і Прытхіві). Найб. папулярны Бог Індра — цар багоў і наладжвальнік свету. Бог агню Агні шанаваўся як пасрэднік паміж людзьмі і багамі, ахвярадаўца. Багам надаваліся чалавечыя рысы, кожны з іх суадносіўся з пэўнай часткай Сусвету — зямной, паветранай, нябеснай. У ведычнай рэлігіі бяруць пачатак уяўленні пра карму, мэтапсіхоз, тапас (аскеза) і інш. З ведычнай рэлігіі развіўся брахманізм. А.В.Гурко. с. 57
ВЕЕРАКРЫ́ЛЫЯ (Strepsiptera), атрад насякомых. Каля 300 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі відавы склад асобна не вывучаўся. Унутр. паразіты пчол, восаў, клапоў, цыкадак. Найб. вядомы эаксен (Еохеnos labaelbenei).
Даўж. звычайна 2—2,5 мм, у трапічных да 3 см. Уласцівы выразны палавы дымарфізм, самцы маюць зачаткавыя пярэднія (жужальцы) і вял. веерападобныя (адсюль назва) заднія крылы, добра лётаюць, з вачамі; самкі без крылаў, канечнасцей і вачэй, звычайна не пакідаюць цела гаспадара, галавагрудзі вытыркаюцца вонкі. Развіццё з поўным ускладненым ператварэннем (гіперметамарфоз) ад 2 месяцаў да года. Рассяляюцца рухомыя лічынкі 1-га ўзросту (трыунгуліны), заражаюць новых насякомых-гаспадароў, якія слабнуць і часта гінуць. с. 57
ВЕ́ЕРНІЦЫ (Оrneodidae), сямейства насякомых атр. матылёў. Каля 200 відаў. Пашыраны па ўсіх кантынентах, найб. у тропіках. Вусені кормяцца ўнутры маладых парасткаў дрэвавых і травяністых раслін. У цэнтр. ч. Беларусі трапляецца веерніца шасціпальцая (Оrneodes hexadactyla).
Начныя матылі, крылы ў размаху 12—36 мм, веерападобныя (адсюль назва), кожнае расшчэплена на 6 вузкіх лопасцяў. Хабаток добра развіты. Акукліванне ў кокане на глебе або ў месцах жыўлення. Вусені некаторых відаў развіваюцца на бружмелі, скабіёзе і пашкоджваюць маладыя парасткі. с. 57
ВЕ́ЕРТ (Weerth) Георг (17.2.1822, г. Дэтмальд, Германія — 30.7.1856), нямецкі паэт, празаік, публіцыст. У 1843—46 жыў у Англіі. Удзельнічаў у чартысцкім руху, у 1848—49 у газ. «New Rheinische Zeitung» («Новая Рэйнская газета»). Паплечнік Ф.Энгельса і К.Маркса. Свае вершы пісаў простай і сухой мовай, прызначаючы іх пралетарыяту. Вядомыя яго празаічныя сатыр. творы — аповесць «Гумарыстычныя нататкі з нямецкага гандлёвага жыцця» (1847—48) і раман «Жыццё і подзвігі славутага рыцара Шнапганскага» (1849). На бел. мову шэраг вершаў Веерта пераклаў У.Папковіч.
Тв.: Werke Bd. 1—2. 3 Aufl. Berlin; Weimar, 1974; Бел. пер. — [Вершы] // Далягляды. Мн., 1983; Рус. пер. — Избр. произв. Т. 1—2. М., 1957.
Л.П.Баршчэўскі. с. 57
ВЕ́ЕРШТРАС (Weierstraβ) Карл Тэадор Вільгельм (31.10.1815, Энігерлог, зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія, Германія — 19.2.1897), нямецкі матэматык. Чл. Берлінскай (1856), Мюнхенскай (1863), Пецярбургскай (1864), Парыжскай (1868) АН. Вывучаў юрыд. навукі ў Боне і матэматыку ў Мюнстэры. Праф. Берлінскага ун-та (з 1856). Даследаванні па матэм. аналізе, тэорыі аналітычных і спец. функцый, варыяцыйным злічэнні, дыферэнц. геаметрыі і лінейнай алгебры. Распрацаваў сістэму лагічнага абгрунтавання матэм. аналізу на аснове пабудаванай ім тэорыі сапраўдных лікаў.
Літ.: Кочина П.Я. Карл Вейерштрасс, 1815—1897. М., 1985. с. 57
ВЕ́ЖА , 1) збудаванне са значнай перавагай вышыні над стараной ці дыяметрам асновы. Бываюць квадратныя, прамавугольныя, шматгранныя, круглыя і інш., пастаяннага або пераменнага сячэння, ярусныя.
Вядомыя ў архітэктуры Асірыі, Фінікіі, Стараж. Грэцыі і Рыма, у сярэднія вякі — у краінах паўн.-ўсх. і Сярэдняй Азіі, Арабскага Усходу, Каўказа. У сярэдневяковай Зах. і Паўн Еўропе вежа стала неад'емным элементам кампазіцыі гарадскіх умацаванняў, замкаў, храмаў раманскай і гатычнай архітэктуры, палацаў (вежа Палацца Век'ё ў Фларэнцыі), ратушаў і інш. Сярод найб. яскравых прыкладаў — кампаніла ў Пізе (т.зв. падаючая Пізанская вежа, Італія, 1174—1372). Вежы былі характэрным элементам рус. і ўкр. абарончай (Маскоўскі, Смаленскі, Каломенскі, Яраслаўскі крамлі і інш.), грамадз. і культавай архітэктуры (званіцы Івана Вялікага ў Маскве, 1508—1600, у Кірылаўскім манастыры ў Кіеве, 18 ст.). У Прыбалтыцы вежы выкарыстоўваліся пры буд-ве замкаў і гарадскіх грамадз. і культавых збудаванняў (парахавая вежа ў Рызе, 17 ст., вежа «Доўгі Герман» у Таліне, канец 15 ст., вежа Гедзіміна ў Вільні 14 ст. і інш.). Сярод выдатных твораў рус. архітэктуры, у кампазіцыі якіх дамінуе вежа, Петрапаўлаўскі сабор (1712—33), Адміралцейства (1806—23) у С.-Пецярбургу.
На Беларусі абарончыя драўляныя вежы будаваліся на гарадзішчах ранняга жал. веку (в. Валадарск Рэчыцкага р-на). У стараж. гарадах Беларусі вежы ўваходзілі ў сістэму абарончых умацаванняў, часам выконвалі функцыю брамы. У 2-й пал. 13 ст. пабудаваны першыя мураваныя вежы — данжоны (Берасцейская вежа, Камянецкая вежа). З 14 ст. мураваныя 4-гранныя вежы, злучаныя з абарончымі сценамі, сталі адметнай асаблівасцю замкаў (Лідскі замак, Крэўскі замак), уключалі жылыя, гасп., культавыя (капліцы) памяшканні. Мураваныя замкавыя вежы ў архітэктуры стыляў готыкі і рэнесансу аздабляліся сістэмай нішаў, паяскоў, парэбрыкаў і інш. элементаў дэкору (Нясвіжская замкавая вежа). Заглыбленыя часткі сцен бялілі вапнай, выступы мелі натуральны колер чырвонай цаглянай муроўкі, што стварала 2-колернае вырашэнне фасадаў (Мірскі замкава-паркавы комплекс). Невысокія квадратныя і прамавугольныя ў плане вежы, прыстаўленыя да знешняга боку абарончых сцен і накрытыя 2-схільным дахам, наз. «бычкамі», высокія 8-гранныя — круглікамі. Існавалі шмат'ярусныя вежы, у якіх звычайна над ніжнімі чацверыковымі ярусамі будавалі васьмерыкі. Некаторыя драўляныя вежы завяршаліся ізбіцамі. Сцены абарончых вежаў прарэзваліся байніцамі, амбразурамі, машыкулямі. У 18 — пач. 20 ст. асобна пастаўленыя вежы выкарыстоўвалі ў палацава-паркавых кампазіцыях (Гомельскі палацава-паркавы ансамбль), у манастырах і кляштарах. У 16 — пач. 20 ст. ў культавым дойлідстве былі найб. пашыраны вежы-званіцы (Чарнаўчыцкі Троіцкі касцёл). Вежы з'яўляліся адным з гал. элементаў кампазіцыі ратуш (гл. Магілёўская ратуша, Віцебская ратуша). Круглыя або гранёныя вежы фланкіравалі па вуглах аб'ёмы культавых гатычных і рэнесансавых храмаў (Мураванкаўская царква-крэпасць) або ўтваралі на гал. фасадзе высокія званіцы (Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква). У барочных культавых будынках з 2-й пал. 17 ст. найб. пашыраны 2-вежавыя гал. фасады. У сучаснай бел. архітэктуры вежападобныя кампазіцыі выкарыстоўваюць пры вырашэнні буйных горадабудаўнічых задач (вежы-прапілеі ў ансамблі Прывакзальнай пл. ў Мінску). У жылой забудове верт. дамінанты — дамы вежавага тыпу.
2) Інж. збудаванні са сталі, жалезабетону, каменю, дрэва (тэлевізійныя вежы, воданапорныя вежы, радыёвежы, сіласныя і інш.). Канструкцыя вежы — звычайна прасторавая стрыжнёвая сістэма або жалезабетонная абалонка. Успрымаюць ветравыя, тэмпературныя і інш. нагрузкі. Разлічваюцца на трываласць, устойлівасць, дэфармавальнасць. 3) Засцерагальная (часта паваротная) канструкцыя з брані на баявых караблях, танках, бронеаўтамабілях, іншых баявых збудаваннях для ўстаноўкі зброі і прылад. 4) Вежы абслугоўвання ў касманаўтыцы — метал. канструкцыя, што забяспечвае доступ людзей і падачу прылад да касм. лятальных апаратаў. Перад стартам адводзіцца на бяспечную адлегласць ад пускавой сістэмы. Вышыня больш за 100 м. Некаторыя вежы аўтаномныя, маюць уласную электрастанцыю, ацяпленне, іншае інж. абсталяванне. Ю.А.Якімовіч (архітэктура). с. 57
«ВЕ́ЖА» , бел. нар. гульня. Гуляюць падлеткі зімой на стромкім, пакрытым ільдом схіле. Удзельнікі (колькасць не абмежавана) дзеляцца на 2 роўныя па колькасці атрады — «арду» і «дружыну». Дружыннікі размяшчаюцца на схіле, пасля чаго арда ідзе на штурм. Дружыннікі абараняюцца і спіхваюць уніз ардынцаў, а тыя імкнуцца сцягнуць за сабой і дружыннікаў. Пасля кожнага штурму арды сцягнутыя дружыннікі выбываюць з гульні, а каманды мяняюцца ролямі. Перамагае каманда, якая змагла вывесці з гульні ўсіх або большасць гульцоў каманды праціўніка.
Я.Р.Вількін. с. 59
ВЕЖАВІ́ЦА (Turritis), род кветкавых раслін сям. капуставых. 3 віды. Пашыраны ў Еўропе і гарах Афрыкі. На Беларусі па ўсёй тэр. трапляецца вежавіца гладкая, або голая (Turritis glabra). Расце на сухіх схілах, пустках, у барах і ярах, на высечках і ўзлесках.
Аднагадовыя, шызыя ад васковага налёту расліны з прамастойным сцяблом выш. да 1,4 м. Прыкаранёвае лісце ланцэтнае, выемчатае або надрэзана-зубчастае, сцябловае авальналанцэтнае, сцяблоабдымнае. Кветкі дробныя, жаўтавата-белыя, у гронкападобных суквеццях. Плод — стручок. Лек. (пры астыце, рэўматызме, дыярэі і цынзе) і кармавыя расліны. Выкарыстоўваюцца ў нар. медыцыне і ветэрынарыі. с. 59
ВЕ́ЖАВЫ КРАН , кран з высокай вежай, паваротнай стралой і пад'ёмнай лябёдкай. Выкарыстоўваецца пераважна ў буд-ве. Бываюць перасоўныя (апіраюцца на хадавыя колавыя або гусенічныя цялежкі, якія перамяшчаюцца па рэйках ці зямлі) і стацыянарныя. Грузападымальнасць перасоўных вежавых кранаў да 100 т, стацыянарных да 400 т, выш. пад'ёму да 150 м, вылет стралы да 50 м. с. 59
ВЕ́ЖЫНАЎ Павел (сапр. Гугаў Нікала Дэлчаў; 9.11.1914, Сафія — 21.12.1983), балгарскі пісьменнік. Вучыўся ў Сафійскім ун-це (1939—41). Друкаваўся з 1932. У першым зб. апавяданняў «Вуліца без бруку» (1938) адлюстраваў побыт і духоўнае аблічча горада. Майстэрства псіхал. аналізу выявілася ў зб. апавяданняў «Дні і вечары» (1942). Аўтар антыфаш. аповесцяў і апавяданняў (зб. «Другая рота», 1949), рамана пра сац. пераўтварэнні ў краіне «Сухая раўніна» (1952). Пачынальнік дэтэктыўна-прыгодніцкага жанру ў балг. л-ры (раман «Сляды застаюцца», 1954, бел. пер. 1960). У зб-ках апавяданняў «Хлопчык са скрыпкай» (1963), «Пах міндалю» (1966), аповесцях «Бар'ер» (1976), «Вымярэнні» (1979), раманах «Ноччу на белых конях» (1975), «Шалі» (1982) — маральна-філас. праблематыка, абвостраная цікавасць да чалавечай псіхікі. На бел. мову яго творы перакладалі У.Анісковіч, Н.Гілевіч і інш.
Тв.: Бел. пер. — Багна // Скарб: Апавяданні балг. пісьменнікаў. Мн., 1967; Вышэй за ўсё; Бар'ер: Аповесці. Мн., 1983; Вершы: Апавяданне // Далягляды. Мн., 1985; Рус. пер. — Измерения: Повести. М., 1982; Избранное. Т. 1—2. М., 1985; Синие бабочки: Повести и рассказы. М., 1990.
Літ.: Книга за Павел Вежинов. София, 1986.
Г.Я.Адамовіч. с. 59
ВЕЗА́ЛІЙ (Vesalius) Андрэас (31.12.1514, Брусель — 15.10.1564), натураліст эпохі Адраджэння, заснавальнік навук. анатоміі. Скончыў Лувенскі ун-т (Фландрыя). Вывучаў медыцыну ў Манпелье (Францыя), Парыжы. Д-р хірургіі (1537). З 1539 праф. у Падуанскім ун-це. Адзін з першых пачаў вывучаць чалавечы арганізм ускрыццём, апублікаваў «Шэсць анатамічных табліц» (1538). Удакладніў і дапоўніў анатамічную тэрміналогію. У працы «Пра будову чалавечага цела» (кн. 1—7, 1543) абвергнуў вучэнне К.Галена (панавала на працягу 14 ст.) пра сістэму руху крыві ў арганізме, што стала асновай для адкрыцця кровазвароту У.Гарвеем. Праследаваўся царквой, паводле прысуду інквізіцыі ў 1564 зрабіў паломніцтва ў Палесціну, на зваротным шляху пасля караблекрушэння памёр. с. 60
ВЕ́ЗЕЛЬ-ДА́ТЭЛЬН КАНА́Л (Wesel-Datteln-Kanal), суднаходны канал у ФРГ. Праходзіць уздоўж р. Ліпе, злучае гарады Везель (у вусці Ліпе) і Датэльн. Адкрыты ў 1930. Даўж. 60 км, глыб. 2,7 м, 6шлюзаў. с. 60
ВЕ́ЗЕР (Weser), рака ў ФРГ. Пачынаецца ад месца зліцця рэк Вера і Фульда. Даўж. 440 км, пл. бас. 46 тыс. км2. Працякае па Паўн.-Германскай нізіне, упадае ў Паўночнае м., утварае эстуарый. Сярэдні расход вады 312 м3/с. Суднаходная. Злучана каналамі з рэкамі Эльба і Эмс. На Везеры гарады Гамельн, Міндэн, Брэмен, Нордэнгам; у вусці марскі порт Брэмергафен. с. 60
ВЕЗІКУЛІ́Т (ад лац. vesicula пузырок + ... іт), сперматацыстыт, запаленне семявага пузырка ў чалавека і жывёл. У мужчын назіраецца часцей разам з прастатытам, урэтрытам, эпідыдымітам. Праяўляецца адчуваннем цяжару і болем у вобласці прамежнасці і ў прамой кішцы, які аддае ў паясніцу і машонку. Адзначаецца пачашчанае мочаспусканне, што суправаджаецца пачуццём пякоты. Характэрны павышаная палавая ўзбуджальнасць, частыя эрэкцыі і палюцыі, болі пры эякуляцыі з ірадыяцыяй у галоўку палавога члена. Пры хранічным везікуліце развіваецца бясплоднасць. Лячэнне: фізіятэрапія, антыбіётыкі. З жывёл на везікуліт найчасцей хварэюць быкі, бараны, кныры. Працякае ў катаральнай або гнойнай форме. Хворых жывёл звычайна выбракоўваюць. с. 60
ВЕЗІ́Р , візір (араб.), тытул міністраў і вышэйшых саноўнікаў у некаторых краінах Б. і Сярэдняга Усходу гал. чынам у сярэднія вякі і новы час. с. 60
ВЕЗІ́РАЎ Наджаф-бек Фаталі-бек аглы (17.2.1854, г. Шуша, Нагорны Карабах — 9.7.1926), азербайджанскі драматург. Адзін з заснавальнікаў нац. тэатра. Скончыў Пятроўскую с.-г. акадэмію ў Маскве (1878). Вывучаў рус. і зах.-еўрап. л-ру. Аўтар п'ес пра жыццё і норавы азерб. сялян, памешчыкаў, бурж. дзялкоў канца 19 — пач. 20 ст. (камедыі «Мяса табе, а косці мне», 1873; «З-пад дажджу ды ў лівень», 1895; «Героі нашых дзён», 1898; трагедыя «Гора Фахрэдзіна», 1896, і інш.). Вял. ўплыў на яго творчасць зрабілі п'есы А.М.Астроўскага. У фельетонах, публіцыст. артыкулах выкрываў коснасць, рэліг. фанатызм, прапагандаваў навуку і асвету. с. 60
ВЕЗУ́ВІЙ (Vesuvio), дзеючы вулкан на Пд Італіі, паблізу г. Неапаль. Выш. 1277 м. Утварае 3 конусы, якія нібы ўваходзяць адзін у адзін (сома). Асн. конус складзены з перапластаваных лаваў і вулканічных туфаў. Пры вывяржэнні выкідвае попел. Выхады газаў і пары. У час вывяржэння ў 79 загінулі гарады Пампеі, Геркуланум, Стабіі. Апошняе вывяржэнне 1957—59. На ніжніх ч. схілаў — сады, вінаграднікі, да выш. 800 м — хвойныя гаі. Вулканалагічная абсерваторыя. Турызм. с. 60
ВЕЗУВІЯ́Н (ад месца знаходкі на г. Везувій), ідакраз, мінерал класа астраўных сілікатаў, водны алюмасілікат кальцыю, магнію і жалеза, Са10(МgFe)2Аl4[SіO4]5 [Si2O7]2(OН,F)4.
Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Крышталі прызматычныя або дыпірамідальныя, шчыльныя і зярністыя масы. Колер зялёны або карычневы, радзей жоўты, блакітны ці чырвоны. Паўпразрысты. Бляск шкляны. Цв. 6—7. Шчыльн. каля 3,4 г/см3. Характэрны мінерал кантактна-метамарфічных парод і скарнаў. Празрыстыя разнавіднасці — вырабныя камяні. с. 60
ВЕЙГЕ́ЛА (Weigela), род кветкавых раслін сям. бружмелевых. Каля 15 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі. На Беларусі інтрадукаваны і рэкамендаваны для зялёнага буд-ва вейгела квітучая (Weigela florida) і гібрыдная (Weigela hybrida), якая мае шмат розных садовых форм (адрозніваюцца формай, памерамі і афарбоўкай кветак — ружовыя, чырв., пурпуровыя і інш.).
Лістападныя кустовыя расліны з прамастойнымі парасткамі выш. да 3 м. Лісце супраціўнае, простае, эліпсоіднае. Кветкі адносна вялікія, трубчастыя, без паху, у малакветкавых (па 3—6 шт.) суквеццях. Плод — каробачка. Дэкар. святлалюбныя, патрабавальныя да ўрадлівасці глебы, зімаўстойлівыя расліны. Выкарыстоўваюцца ў адзіночных і групавых пасадках, для афармлення ўзлескаў. с. 60
ВЕ́ЙГЕЛЬ (Weigel) Алена (12.5.1900, Вена — 6.5.1971), нямецкая актрыса. Жонка Б.Брэхта. Праф. (1960). У 1918 дэбютавала ў «Новым т-ры» (Франкфурт-на-Майне). У 1923—32 выступала ў т-рах Берліна. Адна з лепшых інтэрпрэтатараў вобразаў драматургіі Брэхта. У 1933 эмігрыравала з Германіі. Працавала ў Парыжы, Капенгагене. З 1948 ва Усх. Берліне, разам з мужам стварыла т-р «Берлінер ансамбль», дзе выканала сваю лепшую ролю — Матухны Кураж («Матухна Кураж і яе дзеці» Брэхта). с. 60
ВЕ́ЙДЭМЕЕР (Weydemeyer) Іосіф Арнольд Вільгельм (2.2.1818, г. Мюнстэр, Германія — 20.8.1866), дзеяч ням. і амер. рабочага руху. У 1839—45 афіцэр прускай арміі. У 1845—47 займаўся журналістыкай. Чл. Саюза камуністаў з 1847. У час рэвалюцыі 1848—49 адзін з арганізатараў рабочых саюзаў і дэмакр. т-ваў у Вестфаліі. У 1851 эмігрыраваў у ЗША, дзе выдаваў штотыднёвую газ. «Die Revolution» («Рэвалюцыя»), працы К.Маркса і Ф.Энгельса і разам з Ф.А.Зорге заснаваў Пралетарскі саюз (1852), уваходзіў у кіраўніцтва заснаванага ням. эмігрантамі Амер. рабочага саюза (з 1853), удзельнічаў у працы Камуніст. к-та ў Нью-Йорку (з 1857) і інш. У час Грамадзянскай вайны ў ЗША палкоўнік арміі паўночнікаў (1861—65). с. 60
ВЕ́ЙДЭНБАЎМ (Veidenbaums) Эдуард (3.10.1867, хутар Глазніекі Цэсіскага р-на, Латвія — 24.5.1892), латышскі паэт. У 1887—92 вучыўся ў Дэрпцкім (Тартускім) ун-це (памёр у час выпускных экзаменаў). Адзін з найб. папулярных паэтаў у асяроддзі па-рэвалюцыйнаму настроенай інтэлігенцыі і рабочых Латвіі 1890-х гадоў. У паэзіі Вейдэнбаўма — крытыка бурж. маралі і рэлігіі, рэакц. тэндэнцый лат. л-ры, думкі пра хуткацечны час і несправядлівасці жыцця, услаўленне дружбы, хараства прыроды. Вершы Вейдэнбаўма распаўсюджваліся ў рукапісах. У 1908 пісьменнік Э.Трэйман-Зваргуліс выдаў зборнік яго твораў, за што быў зняволены ў турму. Пісаў нарысы па пытаннях палітэканоміі, права, па механіцы. Перакладаў на лат. мову творы Гарацыя, Ф.Шылера.
Тв.: Короtі rаksti. Sej. 1—2. Riga, 1961. с. 60
ВЕ́ЙЗЭ Апалон Анатолевіч (н. 23.8.1923, г. Аса Пермскай вобл., Расія), бел. мовазнавец, педагог і перакладчык. Д-р пед. н. (1994), праф. (1993). Скончыў Свярдлоўскі пед. ін-т (1946). Працаваў у ВНУ Расіі, з 1968 у Мінскім лінгвістычным ун-це. Даследуе тэорыю тэксту: распрацоўвае праблемы лінгвістыкі (граматыкі) тэксту. Аўтар прац «Сэнсавая кампрэсія тэксту ў навучальных мэтах» (на англ. мове, 1982), «Праблемы тэкстуальнай лінгвістыкі» (у сааўт., 1983), «Чытанне, рэферыраванне і анатаванне замежнага тэксту» (1985) і інш., падручнікаў англ. мовы для сярэдняй школы і адаптаваных кніг для чытання на англ. мове. Пераклаў на англ. мову кн. У.Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі» і А.Вольскага «Сцяпан — вялікі пан» (1982), апавяданні В.Быкава, П.Пестрака, А.Кулакоўскага, Караткевіча, бел. нар. казкі, з англ. на рус. мову — раман В.Скота «Чорны карлік» (1961). с. 60
ВЕЙЛЬ (Weyl) Герман (9.11.1885, г. Эльмсгорн, Германія — 8.12.1955), нямецкі матэматык. Чл. Нацыянальнай АН ЗША. Скончыў Гётынгенскі ун-т (1908). Праф. Цюрыхскага політэхн. ін-та (1913—30), Гётынгенскага ун-та (1930—33). З 1933 у Прынстанскім ін-це перспектыўных даследаванняў (ЗША). Навук. працы па трыганаметрычных шэрагах і шэрагах па артаганальных функцыях, тэорыі функцый комплекснага пераменнага, дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненнях, па тэорыі неперарыўных груп і іх выкарыстанні ў геаметрыі і фізіцы.
Літ.: Яглом Н.М. Герман Вейль. М., 1967. с. 61
ВЕЙЛЬ , Вайль (Weill) Курт (2.3.1900, г. Дэсаў, Германія — 3.4.1950), нямецкі кампазітар. Вучыўся ў Вышэйшай муз. школе ў Берліне (1918), у 1921—24 у Ф.Бузоні. У 1919—20 у т-рах Дэсаў і Людэншайда. З канца 1920-х г. супрацоўнічаў з Б.Брэхтам. З 1933 у Вялікабрытаніі, з 1935 у ЗША. Вядомасць яму прынесла «Трохграшовая опера» з вершамі Брэхта (1928). Пісаў музыку для «брадвейскіх т-раў», надаў сацыяльнае гучанне жанру мюзікла. Стварыў новы тып сатыр. драмы з музыкай, выкарыстаўшы падкрэслена банальныя формы сучаснай лёгкай музыкі, элементы джаза і інш. Аўтар 19 муз.-сцэн. твораў, у т.л. опер «Шчаслівы канец» (1929), «Узнясенне і падзенне горада Махагоні» (1930), «Згублены ў зорках» (1949), мюзіклаў («Вулічнае здарэнне», 1947, і інш.), балета са спевамі «Сем смяротных грахоў» (1933), кантаты «Новы Арфей» (1925), Берлінскага рэквіема (1928), 2 сімфоній (1921, 1933), музыкі да кінафільмаў і інш. Зрабіў уплыў на творчасць П.Хіндэміта, Дж. Гершвіна, Б.Брытэна.
Літ.: Schebera J. K. Weill. Leipzig, 1980. с. 61
ВЕ́ЙМАР , Ваймар (Weimar), горад у ФРГ, у зямлі Цюрынгія. Размешчаны ў Цюрынгенскай катлавіне на р. Ін. 60 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Развіта камбайнабудаванне і выраб дакладных вымяральных прылад. Паліграф. прам-сць. У Веймары мемар. музеі: Нац. музей Гётэ, Паркавы дом Гётэ, Дом Шылера, Дом Ліста, а таксама Музей ням. л-ры, архіў Гётэ і Шылера, Ням. нац. т-р (1906—08), Вышэйшая школа архітэктуры і буд-ва (1904—07, арх. Х.К. ван дэ Велдэ). Каля Веймара — мемар. комплекс Бухенвальд. Турызм.
Упершыню ўпамінаецца ў 975. З 1254 горад. У 1573—1918 сталіца герцагства (з 1815 — Вял. герцагства) Саксен-Веймар-Айзенах. У 18—19 ст. адзін з асн. маст. і культ. цэнтраў Германіі. У Веймары працавалі І.С.Бах, І.Г.Гердэр, І.В.Гётэ, Ф.Шылер, Ф.Ліст. У 1919 у Веймары прынята рэсп. канстытуцыя Германіі (гл. ў арт. Веймарская рэспубліка). Аблічча Веймара вызначаюць маляўнічыя паркі (найбольшы — парк Гётэ) і арх. помнікі 16—18 ст.: Дом Кранаха (каля 1526), Герцагскі палац (цяпер музей; перабудаваны ў 1790—1803 у стылі класіцызму), палац Бельведэр (1726—32) і інш. с. 61
ВЕ́ЙМАРСКАЯ РЭСПУ́БЛІКА , парламенцкая дэмакр. рэспубліка ў Германіі ў 1919—33. Узнікла ў выніку Лістападаўскай рэвалюцыі 1918. Юрыдычна аформлена Устаноўчым сходам у г. Веймар (6.2.1919—21.5.1920). У гістарыяграфіі ФРГ неафіцыйна наз. 1-й Герм. рэспублікай (2-й рэспублікай лічыцца ФРГ). Дзейнічала канстытуцыя 31.7.1919, паводле якой абвяшчаліся дэмакр. свабоды, усеагульнае выбарчае права, надзяляўся вял. паўнамоцтвамі прэзідэнт краіны, прадстаўніцтва партый у парламенце (рэйхстагу) было прапарцыянальна атрыманым галасам выбаршчыкаў, захаваліся традыцыі федэралізму (дзяржава складалася з аўтаномных 15 рэспублік-зямель і 3 вольных гарадоў), парламент быў двухпалатны — ніжняя палата (рэйхстаг) выбіралася ўсеагульна, верхняя (рэйхсрат) складалася з прадстаўнікоў урадаў зямель. У эканоміцы захоўвалася панаванне буйных землеўладальнікаў, прамыслоўцаў і банкіраў. Кіраўнічыя колы, вымушаныя пад націскам працоўных пагадзіцца з дэмакр. канстытуцыяй, на справе не прынялі парламенцкую дэмакратыю. У жыцці краіны пераважалі правыя і рэакц. тэндэнцыі. Левыя сілы (сацыял-дэмакраты і камуністы), канфліктуючы паміж сабой, не здолелі абараніць парламенцкую дэмакратыю. Схільнасць лібералаў да кансерватызму і рэакцыі садзейнічала пашырэнню ўплыву нацыянал-сацыялісцкай партыі, якая пасля прыходу да ўлады (1933) знішчыла Веймарскую рэспубліку.
Літ.: Руге В. Германия в 1917—1933 гг.: От Вел. От Вел. Окт. соц. революции до конца Веймарской республики: Пер. с нем. М., 1974; Драбкин Я.С. Становление Веймарской республики. М., 1978; Мосht und Ohnmacht der Weimarer Republik. Berlin, 1990.
М.Г.Елісееў. с. 61
ВЕ́ЙМУТАВА ХВО́Я , гл. ў арт. Хвоя. с. 61
ВЕЙН (Vane) Джон Роберт (н. 29.3.1927, Тардэбіг, графства Херэфард-энд-Вустэр. Вялікабрытанія), англійскі фармаколаг. Чл. Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Д-р філасофіі (1953). Скончыў ун-т у Бірмінгеме (1946). З 1946 у Оксфардзе, з 1953 у Іельскім ун-це, з 1955 у Ін-це фундаментальных мед. даследаванняў пры Каралеўскім каледжы хірургаў, з 1973 дырэктар аддзела даследаванняў і развіцця Фонду Уілкама ў Лондане. Навук. працы па вылучэнні простагландзінаў і вывучэнні іх хіміі і біяхіміі. Нобелеўская прэмія 1982 (разам з С.Бергстрамам і Б.Самуэльсанам). с. 61
ВЕ́ЙНА , вёска ў Беларусі, у Магілёўскім р-не. Цэнтр сельсавета і аграгандлёвай фірмы «Вейна». За 10 км на ПдУ ад г. Магілёў, 13 км ад чыг. ст. Магілёў-1. 1544 ж., 555 двароў (1996). Фабрыка па вытв-сці напітку пепсі-кола «Вейнаўская крыніца». Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Вейнаўская Пакроўская царква. с. 61
ВЕ́ЙНАЎСКАЯ ПАКРО́ЎСКАЯ ЦАРКВА́ , помнік архітэктуры позняга класіцызму. Пабудавана ў 1-й пал. 19 ст. ў в. Вейна (Магілёўскі р-н). Цэнтрычны, у плане блізкі да квадрата будынак са скругленымі вугламі. У сілуэце дамінуе цыліндрычны барабан са сферычным купалам. Вуглавыя часткі гал. фасада завершаны круглымі вежамі з купальнымі пакрыццямі. Бакавыя ўваходы вылучаны рызалітамі, завершанымі трохвугольнымі франтонамі. У інтэр'еры фрэскавая размалёўка ў стылі класіцызму, выявы 4 евангелістаў і 4 шматфігурныя кампазіцыі на біблейскія сюжэты. Размаляваны таксама скляпенні і сцены апсіды. с. 62
ВЕ́ЙНГАРТНЕР , Вайнгартнер (Weingartner) Фелікс Паўль фон (2.6.1863, г. Задар, Харватыя — 7.5.1942), аўстра-нямецкі дырыжор, кампазітар, муз. пісьменнік. Вучыўся ў г. Грац (Аўстрыя), у Лейпцыгскай кансерваторыі (1881—93). Працаваў оперным і канцэртным дырыжорам у ням. гарадах. У 1908—11 і 1935—36 дырэктар і гал. дырыжор Венскай оперы, у 1919—24 — т-ра «Фольксопер». Адзін з буйнейшых прадстаўнікоў аўстра-ням. дырыжорскай школы. Тонкі інтэрпрэтатар твораў Л.Бетховена, Р.Вагнера, Г.Берліёза, А.Барадзіна, П.Чайкоўскага. Сярод яго твораў 9 опер, 7 сімфоній, 3 сімф. паэмы, інстр. і харавыя творы.
Тв.: Рус. пер. — О дирижировании. Л., 1927; Исполнение классических симфоний: Советы дирижерам. Т. 1. М., 1965. с. 62
ВЕ́ЙНІК Альберт Віктар Іазефавіч (н. 3.10.1919, г. Ташкент — 24.11.1996), бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Чл.-кар. АН Беларусі (1956), д-р тэхн. н. (1953), праф. (1995). Скончыў Маскоўскі авіяц. тэхнал. ін-т (1944). З 1956 у Ін-це энергетыкі, з 1958 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі. Адначасова ў 1957—69 у БПІ. Навук. працы па цеплавой тэорыі ліцейных працэсаў. Распрацаваў абагульненую тэрмадынамічную тэорыю, якая аб'ядноўвае класічную тэрмадынаміку, тэрмадынаміку неабарачальных працэсаў, цепла- і масаабмен і інш.
Тв.: Расчет отливки. М., 1964; Термодинамика. 3 изд. Мн., 1968; Термодинамическая пара. Мн., 1973. М.У.Токараў. с. 62
ВЕ́ЙНКА , Падвейка, рака ў Беларусі, у Лагойскім р-не Мінскай вобл., правы прыток Дзвінасы (бас. Віліі). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 98 км2. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Роўнядзь, цячэ па паўн. схілах Мінскага ўзвышша. Ад вытоку амаль да в. Пячное цячэ праз лес, далей да вусця (9,4 км) каналізаваная. с. 62
ВЕЙНЯРО́ВІЧ Іосіф Навумавіч (н. 28.11.1909, Мінск), бел. кінааператар і рэжысёр. Нар. арт. Беларусі (1973). Скончыў Дзярж. ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1934). З 1926 аператар кінахронікі, у 1946—90 рэжысёр-аператар кінастудыі «Беларусьфільм». У Вял. Айч. вайну здымаў франтавую і партыз. хроніку (Дзярж. прэмія СССР 1943), якая ўвайшла ў фільмы «Наша Масква» (1941), «Дзень вайны» (1942), «Народныя мсціўцы» (1943), «Вызваленне Савецкай Беларусі» (1944), выкарыстана ў кінаэпапеі «Вялікая Айчынная» (1979). Рэж.-аператар фільмаў: «Балада пра маці» (1965), «Генерал Пушча» (1967, Дзярж. прэмія Беларусі 1968), «Права на бессмяротнасць» (1976), «На трывожных скрыжаваннях» (1980); рэжысёр фільмаў: «Пра маці можна расказваць бясконца», «Магілёў. Дні і ночы мужнасці» (абодва 1975), «Неўміручы подзвіг Мінска» (1978), «Добрага вам здароўя» (1981) і інш.
Літ.: Бондарева Е.Л. В кадре и за кадром. Мн., 1973. Р.З.Ясінскі. с. 62
ВЕЙС (Weiss) Войцех (4.5.1875, г. Леорда, Румынія — 7.12.1950), польскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Кракаве (1892—99) у Я.Матэйкі, Л.Вычулкоўскага; выкладаў там жа (з 1910 праф.). Паслядоўнік рэаліст. традыцый 19 ст., выкарыстоўваў асобныя прыёмы імпрэсіянізму. Пісаў партрэты, жанравыя карціны, пейзажы («Аўтапартрэт з маскамі», 1900, «Дэман», 1904, партрэт Эміліі Фларковай, 1916—17; «Амур», «Венера», 1919; «Мадысткі», 1922; «Сям'я пад арэхам», 1933, і інш.). Стварыў сімвалічную, амаль манахромную кампазіцыю «Маніфест» (1950).
Літ.: Juszczak W. Młody Weiss. Warszawa, 1979. І.М.Марціновіч. с. 62
ВЕЙС Ювеналій Аляксандравіч (5.1.1878, Екацярынбург, Расія — 12.12.1950), бел. вучоны ў галіне машыназнаўства і механізацыі сельскай гаспадаркі. Акад. АН Беларусі (1940). Д-р тэхн. н. (1937), праф. (1909). Засл. дз. нав. Беларусі (1940). Скончыў Новааляксандраўскі ін-т сельскай гаспадаркі і лесаводства (1899). У 1920—41 у Горацкай с.-г. акадэміі, узначальваў Аддз. прыродазнаўчых і с.-г. навук АН Беларусі. З 1947 у Ін-це механізацыі сельскай гаспадаркі АН Беларусі. Навук. працы па праектаванні і выкарыстанні с.-г. машын і механізмаў. Сканструяваў шэраг с.-г. машын, вымяральных і навуч. прылад.
Тв.: Почвообрабатывающие и посевные машины травопольной системы земледелия. Мн., 1952. с. 62
ВЕЙСЕНГО́Ф Генрых Уладзіслававіч (7.8.1859, б. маёнтак Пакрэўна, Рокішкскі р-н, Літва — 1922), бел. жывапісец. Вучыўся ў Рысавальнай школе В.Герсана ў Варшаве (1874—78), Пецярбургскай АМ (1878—82), у Мюнхене (1889), Парыжы (1900). Амаль увесь час жыў у в. Русаковічы (Пухавіцкі р-н Мінскай вобл.). Пісаў пераважна пейзажы. У маст. выстаўках удзельнічаў з 1889. Сярод твораў: «Транспарт палонных» (1886), «Перавозка параненых» і «Беларускія могілкі. Русаковічы» (1889), «Куток у Польным» (1891), «Беларускія паляўнічыя» і «Снег» (1894), «Світанак на возеры», «Паляўнічы з сабакам» (Нац. маст. музей Беларусі), «Прадчуванне», «Надвячорак», «Хмара», «Цішыня» (усе 1910-я г.), пейзажы Літвы. Стварыў эскізы дыплома с.-г. і прамысл. выстаўкі ў Мінску (1901).
Літ.: Дробаў Л.Н. Беларускія мастакі XIX ст. Мн., 1971. С. 82—89.
Л.Н.Дробаў. с. 62
ВЕЙСЕНГО́Ф (Weyssenhoff) Ян (1774, в. Анджэльмуйжэ Рэжыцкага пав., цяпер Латвія — 19.5.1848), вайсковы дзеяч ВКЛ. З 1789 на ваеннай службе ВКЛ у 8-м палку пяхоты ў Нясвіжы. Удзельнік вайны супраць экспансіі Расіі ў 1792, бітвы пад Мірам. У час паўстання 1794 ад'ютант Я.Ясінскага, прызначаны А.Т.Касцюшкам маёрам кавалерыі. Пасля задушэння паўстання вандраваў па Еўропе. У 1806 далучыўся да войска ген. Я.Г.Дамброўскага, удзельнічаў у паўстанні на зах.-польскіх землях супраць прускага панавання, у ваен. дзеяннях 1809 супраць Аўстрыі на баку Напалеона. У вайне 1812 ад'ютант ген. Ю.Заёнчака, удзельнік бітваў пад Смаленскам, Барадзіном і інш. У 1813 атрымаў ад Напалеона званне ген. брыгады. Удзельнічаў у арганізацыі арміі Каралеўства Польскага ў складзе Рас. імперыі, з 1826 ген. дывізіі. У час паўстання 1830—31 камандаваў дывізіяй уланаў, браў удзел у фарміраванні Надвіслянскага легіёна, камандаваў войскамі Кракаўскага ваяв. У 1831—33 у ссылцы ў Кастраме. Аўтар мемуараў.
Тв.: Раmiętnik generała Jana Weyssenhoffa. Warszawa, 1904. В.С.Пазднякоў. с. 62
ВЕ́ЙТЛІНГ (Weitling) Вільгельм (5.10.1808, г. Магдэбург, Германія — 25.1.1871), дзеяч ранняга ням. рабочага руху, сацыяліст. Кравец. У 1836 у Парыжы ўступіў у Саюз справядлівых, напісаў яго маніфест «Чалавецтва, якое яно ёсць і якім яно павінна быць» (1838). Удзельнік няўдалага паўстання бланкістаў (1839). З 1841 у Швейцарыі, дзе апублікаваў гал. твор «Гарантыі гармоніі і свабоды» (1842); арыштаваны за паліт. агітацыю і зняволены (1843). Вызвалены ў 1844. Чл. Брусельскага камуніст. карэспандэнцкага к-та (1846). З 1846 у ЗША (у час рэвалюцыі 1848—49 у Германіі быў на радзіме). Асуджаў капіталізм, але не прымаў навук. камунізму К.Маркса і Ф.Энгельса. Быў упэўнены ў магчымасці неадкладна здзейсніць сац. пераварот з апорай на немаёмныя слаі. Пераацэньваючы стыхійнасць рэв. бунту, лічыў яго ўдарнай сілай люмпен-пралетарыяў і нават крымін. злачынцаў. Бачыў у асобе Хрыста перадавога змагара за сац. справядлівасць. У.Я.Калаткоў. с. 63
ВЕ́ЙЦМАН Хаім (27.11.1874, в. Моталь Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 9.11.1952), палітычны і дзяржаўны дзеяч Ізраіля, вучоны-хімік. Праф. біяхіміі. Выкладаў у Жэнеўскім (1901—04), Манчэстэрскім (1904—19) ун-тах, узначальваў хім. лабараторыю Брыт. адміралцейства (1916—19). У 1920—31, 1935—46 прэзідэнт сусв. сіянісцкай арг-цыі, у 1929—31 і 1935—46 — яўр. агенцтва для Палесціны. У 1948—52 першы прэзідэнт Ізраіля. Заснаваў яўр. ун-т у г. Іерусалім (1918), НДІ па тэарэт. і прыкладных прыродазнаўчых навуках у г. Рэховат (1949, прысвоена імя Вейцмана, з 1952 частка тэр. ін-та — мемарыяльны комплекс Вейцмана). с. 63
ВЕ́ЙЦМАН Эзер (н. 15.6.1924, Тэль-Авіў), ваенны і палітычны дзеяч Ізраіля. Генерал. Пляменнік Х.Вейцмана. Вучыўся ў каралеўскім штабным каледжы ваен.-паветр. сіл, лётным вучылішчы ў Радэзіі, на авіяц. інж. курсах у Англіі. У 1942—46 служыў у брыт. арміі ў Егіпце і Індыі. У 1948—66 на камандных пасадах у ВПС Ізраіля, у 1966—69 у ген. штабе. З 1969 у адстаўцы. У 1969—70 міністр транспарту. У 1970—72 старшыня выканкома партыі «Херут». У 1977—80 міністр абароны. З 1984 лідэр партыі «Ягад», якая выступае за мір з арабамі. У 1988—90 міністр навукі і даследаванняў. З 1993 прэзідэнт Ізраіля. с. 63
ВЕК , 1) тое, што стагоддзе. 2) Гіст. перыяд у развіцці чалавецтва, які вызначаецца пэўным узроўнем матэрыяльнай культуры (тып прылад працы, матэрыял, з якога яны вырабляюцца і інш.): каменны век, бронзавы век, жалезны век. 3) Жыццё, перыяд існавання каго-н. ці чаго-н. 4) У геалогіі — геахраналагічнае падраздзяленне геал. эпохі, адрэзак часу, за які ўтварыліся пароды пэўнага яруса. Мае тую ж назву, што і ярус (напр., апшэронскі век і апшэронскі ярус). Працягласць веку каля 10 млн. гадоў у палеазоі, каля 5—6 млн. гадоў і менш у мезазоі і кайназоі. с. 63
ВЕКАВО́Е ЎРАЎНЕ́ННЕ , гл. Характарыстычнае ўраўненне. с. 63
ВЕКІ́ЛАВА Лейла Махат кызы (н. 29.1.1927, Баку), азербайджанская балерына. Нар. арт. СССР (1967). Скончыла Бакінскае харэагр. вучылішча (1943), з 1953 выкладала ў ім. У 1943—76 салістка Азерб. т-ра оперы і балета імя М.Ф.Ахундава. Сярод партый у нац. балетах: Гюльянак («Дзявочая вежа» А.Бадалбейлі), Айша («Сем прыгажуняў» К.Караева), Гюльшэн («Гюльшэн» С.Гаджыбекава); у класічных — Адэта—Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Лаўрэнсія («Лаўрэнсія» А.Крэйна), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф'ева). З 1976 кіраўнік Ансамбля танца Азербайджана. с. 63
ВЕКСІЛАЛО́ГІЯ (ад лац. vexillum сцяг +...логія), сцягазнаўства, спецыяльная гіст. дысцыпліна, якая вывучае гісторыю ўзнікнення сцягоў і іх сімволікі. Звязана з геральдыкай. Гл. таксама Сцяг, Харугва. с. 63
ВЕ́КСЛЕР Уладзімір Іосіфавіч (4.3.1907, г. Жытомір, Украіна — 22.9.1966), савецкі фізік, заснавальнік навук. школы па фізіцы і тэхніцы паскарэння зараджаных часціц. Акад. АН СССР (1958, чл.-кар. з 1946). Скончыў Маскоўскі энергет. ін-т (1931). З 1936 у Фіз. ін-це АН СССР, адначасова з 1949 у Аб'яднаным ін-це ядзерных праблем. Прапанаваў прынцыпы аўтафазіроўкі (1944) і кагерэнтнага паскарэння часціц (1956). Распрацаваў асновы т.зв. калектыўнага метаду паскарэння (1956—66). Кіраваў стварэннем першага сав. сінхратрона (1947) і сінхрафазатрона (1957). Аўтар манаграфіі «Паскарэнне атамных часціц» (1956). Ленінская прэмія 1959, Дзярж. прэмія СССР 1963. с. 63
ВЕ́КТАР (ад лац. vector вядучы, нясучы), 1) накіраваны адрэзак пэўнай даўжыні. Абазначаецца лац. літарамі тлустага шрыфту а, А (АВ — калі пачатак вектара ў пункце А, канец у пункце В) ці светлага шрыфту з рыскай або стрэлкай над імі: ā, <SIGN>, <SIGN>, <SIGN>. Даўжынёй (модулем) вектара наз. даўжыня адрэзка АВ і абазначаецца АВ ці |<SIGN>|.
Два вектары роўныя, калі яны паралельныя ці аднолькава накіраваныя і маюць аднолькавую даўжыню. Вектар, пачатак і канец якога супадаюць, наз. нуль-вектарам, даўжыня яго роўная нулю. Яму не прыпісваецца ніякі напрамак. Вектар, даўж. якога роўная адзінцы, наз. адзінкавым. На плоскасці ці ў прасторы ўсякі вектар можа быць паказаны накіраваным адрэзкам, адкладзеным ад пачатку каардынат. Таму вектар можна задаваць трыма сапраўднымі лікамі (х, у, z) — праекцыямі вектара на восі прамавугольнай сістэмы каардынат (каардынатамі вектара). У n-мернай прасторы вектар вызначаецца як упарадкаваная сістэма n сапраўдных лікаў (х1, х2..., хn).
З дапамогай вектара ў матэматыцы, фізіцы і механіцы апісваюцца сілы, скорасці, паскарэнні і інш. велічыні, зададзеныя лікам і напрамкам. Гл. таксама Вектарнае злічэнне. 2) У пераносным сэнсе — пэўны кірунак у якой-н. сферы дзейнасці ці адносін (напр., у палітыцы, эканоміцы і г.д.). А.А.Гусак. с. 63
ВЕ́КТАРНАЕ ЗЛІЧЭ́ННЕ , раздзел матэматыкі, у якім вывучаюцца дзеянні над вектарамі і іх уласцівасці. Яго развіццё ў 19 ст. выклікана патрэбамі механікі і фізікі. Пачалося з даследаванняў У.Гамільтана і Г.Грасмана па гіперкамплексных ліках. Падзяляецца на вектарную алгебру і вектарны аналіз.
Вектарная алгебра разглядае лінейныя дзеянні над вектарамі (складанне, адніманне вектараў, множанне вектараў на лік), а таксама скалярны здабытак, вектарны здабытак і змешаны здабытак вектараў. Сума <SIGN> + <SIGN> вектараў <SIGN> і <SIGN> — вектар, праведзены з пачатку <SIGN> да канца <SIGN>, калі канец <SIGN> і пачатак <SIGN> супадаюць. Складанне вектараў мае ўласцівасці: <FORMULA>; <FORMULA>; <FORMULA>, <FORMULA>; дзе <SIGN> — нулявы вектар, -<SIGN> — вектар, процілеглы вектару <SIGN> (гл. Асацыятыўнасць, Камутатыўнасць). Рознасць <SIGN> - <SIGN> вектараў <SIGN> і <SIGN> — вектар <SIGN> такі, што <FORMULA>; рознасць <SIGN> - <SIGN> ёсць вектар, які злучае канец вектара <SIGN> з канцом вектара <SIGN>, калі яны адкладзены з аднаго пункта. Здабыткам вектара <SIGN> на лік α наз. вектар α <SIGN>, модуль якога роўны | α || <SIGN>| і які накіраваны аднолькава з вектарам <SIGN>, калі α > 0, і процілеглы пры α < 0. Калі α =0 ці <SIGN>= <SIGN>, то α <SIGN>=<SIGN>. Уласцівасці множання вектара на лік: <FORMULA>; <FORMULA>; <FORMULA>; <FORMULA>. Пры каардынатным заданні вектараў розным дзеяннем над вектарамі адпавядаюць дзеянні над іх каардынатамі. У вектарным аналізе вывучаюцца вектарныя і скалярныя функцыі аднаго ці некалькіх аргументаў і дыферэнцыяльныя аперацыі над гэтымі функцыямі (гл., напр., Градыент, Дывергенцыя).
А.А.Гусак. с. 63
ВЕ́КТАРНАЯ ДЫЯГРА́МА , графічнае адлюстраванне значэнняў велічыняў, якія мяняюцца па гарманічным законе, і суадносін паміж імі з дапамогай вектараў. Даўжыня вектара адпавядае амплітуднаму значэнню велічыні, вугал паміж вектарамі — зруху фаз паміж велічынямі і г.д. Выкарыстоўваецца ў электратэхніцы, акустыцы, оптыцы і інш. с. 64
ВЕ́КТАРНАЯ ПРАСТО́РА ў матэматыцы, абагульненне сукупнасці вектараў трохмернай прасторы на выпадак адвольнага ліку вымярэння. Напр., n-мерная эўклідава прастора. Для элементаў вектарнай прасторы (вектараў) вызначаны аперацыі складання і множання на лік (рэчаісны ці камплексны); пры гэтым для канкрэтнай вектарнай прасторы можна дадаткова вызначыць інш. аперацыі і структуры (напр., скалярны здабытак).
Вектарная прастора наз. n-мернай (мае вымернасць n), калі ў ёй існуюць n лінейна незалежных вектараў (базіс), а любыя n+1 вектараў лінейна залежныя (для лінейнай залежнасці 2 вектараў неабходна і дастаткова іх калінеярнасці, 3 вектараў — кампланарнасці і г.д.). У бесканечнамернай вектарнай прасторы (напр., гільбертавай прасторы) любая канечная частка яе з'яўляецца лінейна незалежнай. А.А.Гусак. с. 64
ВЕ́КТАРНЫ АНА́ЛІЗ , раздзел вектарнага злічэння, у якім сродкамі матэм. аналізу вывучаюцца вектарныя і скалярныя функцыі аднаго ці некалькіх аргументаў (вектарныя і скалярныя палі). Асновы вектарнага аналізу закладзены ў канцы 19 ст. ў працах Дж.Гібса і О.Хевісайда. Асн. дыферэнцыяльныя аперацыі: градыент скалярнага поля, дывергенцыя і ротар вектарнага поля; інтэгральныя аперацыі (паток вектара праз зададзеную паверхню і цыркуляцыя ўздоўж зададзенай крывой). Гл. Астраградскага формула, Стокса формула, Грына формула, Поля тэорыя. с. 64
ВЕ́КТАРНЫ ЗДАБЫ́ТАК вектараў <SIGN> і <SIGN> , вектар <SIGN> , модуль якога роўны плошчы паралелаграма, пабудаванага на вектарах <SIGN> і <SIGN> , перпендыкулярны плоскасці гэтага паралелаграма і накіраваны так, што вектары <SIGN>, <SIGN> і <SIGN> утвараюць правую тройку. Абазначаецца <FORMULA> або <FORMULA>. Уведзены У.Гамільтанам (1853). Выкарыстоўваецца ў геаметрыі, механіцы і фізіцы. Гл. таксама Вектарнае злічэнне. с. 64
ВЕ́КТАР-ПАТЭНЦЫЯ́Л , гл. Патэнцыялы электрамагнітнага поля. с. 64
ВЕ́КТАР-ФУ́НКЦЫЯ , вектарная функцыя, функцыя, значэнні якой з'яўляюцца вектарамі. У трохмернай прасторы раўназначная заданню 3 скалярных функцый, якія адпавядаюць каардынатам вектара. Вектарамі-функцыямі з'яўляюцца, напр., радыус-вектар рухомага матэрыяльнага пункта, напружанасць эл. поля, магнітная індукцыя. Калі ўсе вектары маюць агульны пачатак, то канцы вектараў утвараюць гадограф вектар-функцыі. с. 64
ВЕ́КУА Ілья Нестаравіч (6.5.1907, с. Шэшэлеты, Абхазія — 2.12.1977), савецкі матэматык і механік. Акад. АН СССР (1958; чл.-кар. 1946). Акад. АН Грузіі (1946). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Тбіліскі ун-т (1930). Працаваў у АН СССР, АН Грузіі (з 1972 прэзідэнт). У 1959—64 рэктар Новасібірскага, у 1965—72 Тбіліскага ун-таў. Навук. працы па тэорыі аналітычных функцый і іх дастасаванні да рашэння ўраўненняў матэм. фізікі. Адкрыў і даследаваў новы клас нефрэдгольмавых эліптычных краявых задач. У галіне механікі прапанаваў новы варыянт матэм. тэорыі пругкіх абалонак. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1984. Ленінская прэмія 1963.
Тв.: Основы тензорного анализа и теории ковариантов М., 1978; Некоторые общие методы построения различных вариантов теории оболочек. М., 1982.
Літ.: Комплексный анализ и его приложения: Сб. ст.: Посвящ. Акад. И.Н.Векуа к его семидесятилетию. М., 1978. с. 64
ВЕ́КШЫНСКІ Сяргей Аркадзевіч (27.10.1896, г. Пскоў, Расія — 20.9.1974), рускі вучоны ў галіне электравакуумнай тэхнікі. Акад. АН СССР (1953; чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1956). У 1922 —46 на прадпрыемствах Ленінграда і Новасібірска. З 1947 дырэктар н.-д. ін-та. Распрацаваў новы метад атрымання і даследавання сплаваў (1941—44). Стварыў шэраг электронных прылад. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951, 1955. Ленінская прэмія 1962. с. 64
ВЕЛАБО́Л [ад вела(сіпед) + англ. ball мяч], спартыўная камандная гульня з мячом на веласіпедах. Гуляюць 2 каманды па 2 чал. Мэта — накіраваць мяч у вароты процілеглай каманды коламі веласіпеда, галавой або тулавам. Гуляюць на адкрытых і закрытых пляцоўках. Найб. пашыраны ў Чэхіі, Славакіі, Германіі. с. 64
ВЕЛАДРО́М [ад вела(сіпед) + грэч. dromos месца для бегу], спартыўнае збудаванне для веласіпедных гонак. Мае дарожку авальнай формы (трэк), трыбуны для гледачоў, судзейскія, душавыя і інш. памяшканні. Гл. таксама Веласіпедны спорт. с. 64
ВЕЛАСІПЕ́Д [франц. vélocipede ад лац. velox(velocis) хуткі + реs(реdis) нага], двух- ці трохколавая машына, якая прыводзіцца ў рух з дапамогай нажных педалей. Бываюць веласіпеды дарожныя (мужчынскія і жаночыя), лёгкадарожныя, юнацкія, спарт. (у т.л. тандэмы), дзіцячыя і спец. (грузавыя, цыркавыя, велакаляскі і інш.).
Папярэднікі веласіпеда — чатырохколавыя павозкі-самакаты, вядомыя з 16 ст. Першы двухколавы веласіпед з педалямі і рулём зроблены ў Расіі ўральскім кавалём Я.М.Артамонавым (1801). У 1815—50-я г. немцы К.Драйз і Ф.М.Фішэр, шатландзец Г.Далзел, англічанін Трэфу, французы П.Лалеман і М.Мішо ўдасканальвалі канструкцыю веласіпеда. Англ. інжынер Сержан у 1869 выкарыстаў ланцуговую перадачу, шатландзец Дж.Б.Данлап у 1888 замяніў гумавыя шыны пнеўматычнымі. Прамысл. вытв-сць веласіпедаў пачалася ў канцы 19 ст., калі сталі выкарыстоўваць стальныя трубы для рамы, ланцуговую перадачу на задняе кола, механізм свабоднага ходу і інш. Сучасныя дарожныя веласіпеды маюць трывалую раму, шырокія (1¼—1½") шыны, масу каля 16 кг, у лёгкадарожных маса каля 14 кг, шыны меншага сячэння (1— 1¼ "), ручныя калодачныя тармазы. Спарт. веласіпеды адрозніваюцца аблегчанай канструкцыяй (8—11 кг) з легіраваных сталяў (часам з тытану) і дуралюміну, нізка апушчаным рулём, пераключальнікам скорасці і ручных барабанных тармазоў у шашэйных і адсутнасцю свабоднага ходу ў трэкавых веласіпедаў (гл. Веласіпедны спорт). Пашыраны складныя веласіпеды і з падвесным маторам. Буйная вытв-сць веласіпедаў у краінах Зах. Еўропы (Галандыя, Бельгія), Азіі (Кітай). На Беларусі вядучы вытворца дарожных веласіпедаў для дарослых з закрытай і складной рамамі — Мінскі матацыклетны і веласіпедны завод. с. 64
ВЕЛАСІПЕ́ДНЫ СПОРТ , від спорту, які ўключае гонкі на шашы, трэку, па перасечанай мясцовасці (велакрос), велабол і фігурную язду на веласіпедах; састаўная частка велатурызму і трыятлона. Шашэйныя гонкі бываюць адна- і шматдзённыя, індывід. (гоншчык стартуе адзін), камандныя (каманды стартуюць па чарзе) і групавыя (агульны старт для ўсіх спартсменаў). На трэку (веладроме) праводзяцца гонкі індывідуальныя, камандныя, парныя і групавыя, за лідэрам (матацыклістам), на тандэмах (двухмесны веласіпед); па форме адрозніваюць гонкі: праследавання, з ходу і з месца, з выбываннем, з прамежкавымі фінішамі і інш. Фігурная язда (выкананне розных фігур на спец. веласіпедах) найб. развіта ў цыркавым мастацтве.
Першыя афіц. спаборніцтвы па веласіпедным спорце адбыліся ў 1869 (гонка Руан—Парыж, 120 км) на драўляных веласіпедах. Праводзяцца чэмпіянаты свету па гонках на трэку (з 1893, у закрытых памяшканнях з 1929), на шашы (з 1921), па велакросу (з 1950). У праграме Алімпійскіх гульняў (гонкі на шашы і трэку) з 1896. Дзейнічае Міжнар. саюз веласіпедыстаў (з 1900). Спаборніцтвы праводзяцца сярод аматараў і прафесіяналаў. Найб. вядомая і прэстыжная гонка ў прафесіяналаў «Тур дэ Франс» (з 1903). На Беларусі першыя спаборніцтвы адбыліся ў 1894 (Віцебск). У 1890-х г. вядомым веласіпедыстам быў М.Дзявочка з Мінска. Першы чэмпіянат Беларусі па гонках на шашы і перасечанай мясцовасці (1937) выйграў Б.Бальшакоў. Сярод бел. велагоншчыкаў алімпійскія чэмпіёны У.Камінскі (1976), А.Логвін (1980), чэмпіёны свету Камінскі (1977), І.Сумнікаў (1985) — у шашэйнай гонцы, чэмпіёны свету на трэку М.Колюшаў (1965, 1967), В.Быкаў (1967, 1969), В.Моўчан (1982), пераможцы ў складзе каманды СССР на Велагонцы міру А.Дахлякоў (1965, 1966 і 2-е месца ў асабістым заліку), Б.Ісаеў (1976, 1980), Л.Дзежыц (1980), Логвін (1981, 1984). с. 65
ВЕЛА́СКА АЛЬВАРА́ДА (Velasco Alvarado) Хуан (16.6.1910, г. П'юра, Перу — 24.12.1977), ваенны і дзярж. дзеяч Перу. Дывізіённы ген. (1965). Скончыў афіцэрскую школу (1934). У 1962—63 ваен. аташэ ў Францыі. З 1966 нач. ген. штаба арміі, з 1968 галоўнакаманд. сухап. войскамі. У кастр. 1968 узначаліў рэв. выступленне ваенных. Прэзідэнт Перу (1968—75, адначасова да 1972 прэм'ер-міністр). Урад Веласка Альварада прыняў закон аб агр. рэформе, нацыяналізаваў уласнасць амер. нафтавых і гарнарудных кампаній і інш. Скінуты ў выніку ваен. путчу. с. 65
ВЕЛА́СКЕС (Velázquez; Velásquez) Дыега Радрыгес дэ Сільва і (6.6.1599, г. Севілья, Іспанія — 6.8.1660), іспанскі жывапісец. Вучыўся ў Севільі ў Ф. дэ Эрэры Старэйшага і Ф.Пачэкі (1610—16). З 1623 прыдворны жывапісец Філіпа IV. Яго творчасць — вяршыня «залатога веку» ісп. жывапісу. Дэмакратызм і рэалізм творчасці Веласкеса праявіўся ўжо ў ранніх палотнах: «Снеданне» (1617), «Ваданос» (каля 1620). Нават афіцыйныя заказныя партрэты Веласкеса вылучаліся бязлітаснай праўдзівасцю характарыстык і псіхал. глыбінёй: «Філіп IV» (каля 1629 ці 1644), «Герцаг Аліварэс» (каля 1638), «Папа Інакенцій Х» (1650). Гуманістычны характар яго творчасці яскрава выявіўся ў партрэтах дзіцячых («Інфант Бальтасар Карлас», 1634—35, «Інфанта Маргарыта», 1659), прыдворных блазнаў («Себасцьян дэ Мора», «Эль Прыма», «Эль Боба з Карыі», 1631—48), рэалістычных («Хуан Матэас», канец 1632, «Дама з веерам», канец 1648, «Хуан Парэха», 1650). У творах на рэліг. і міфалаг. тэмы («Пакланенне вешчуноў», 1617, «Хрыстос у доме Марфы і Марыі», 1622, «Кузня Вулкана», «Вакх», 1630, «Венера перад люстэркам», 1648—49) вобразы святых і міфалаг. багоў Веласкес аб'ядноўваў з грубаватымі зямнымі вобразамі людзей. Яго творы «Здача Брэды», «Меніны» («Фрэйліны», 1656), «Папрадухі» («Міф аб Арахане», 1657) вызначылі ў еўрап. мастацтве 17 ст. новы тып шматпланавай карціны з кампазіцыйнымі і святлоценявымі эфектамі, паглыбленым псіхалагізмам. Каларыстыка яго твораў вылучаецца вытанчанымі валёрнымі гармоніямі, святлонасычанасцю. Творы Веласкеса былі прадметам вывучэння і крыніцай натхнення для Ф.Гоі, Э.Манэ, П.Пікаса.
Літ.: Знамеровская Т.П. Веласкес. М., 1978; Justi C. Diego Velazquez und siene Jahrhundert. Leipzig, 1991. В.Я.Буйвал. с. 65
ВЕЛАТРЭ́К , гл. ў арт. Веладром. с. 66
ВЕЛД , Фелд, назва плато ў Паўд. Афрыцы, укрытых ксерафітнай злакавай і хмызняковай расліннасцю. Вылучаюць: Высокі Велд (выш. 1200—2000 м) — паміж рэкамі Аранжавая і Вааль; Сярэдні Велд (выш. 1000—1500 м) — паміж вусцем р. Вааль і вярхоўямі р. Оліфанто; Хмызняковы Велд (выш. каля 900 м) — на Пн ад Прэторыі; Нізкі Велд (выш. 300—800 м) — паміж Хмызняковым Велдам і р. Лімпопа. Зніжаюцца плато на У ступенямі (ад 1800 да 300 м) ад плато Басута ў Драконавых гарах да ўпадзіны Калахары. Складзены з пясчанікаў, сланцаў, крышт. парод. Клімат трапічны пустынны. Участкі саваннаў. Радовішчы алмазаў, золата, урану. с. 66
ВЕ́ЛДЭ (Velde) ван дэ, сям'я нідэрландскіх жывапісцаў 17 ст. Эсаяс (каля 1590—91, Амстэрдам — 18.11.1630). Вучыўся, верагодна, у Д.Вінкбонса. Працаваў у Харлеме (з 1610), Гаазе (з 1618). Пісаў пейзажы, батальныя і жанравыя карціны. У каларыстычных пошуках прыйшоў да танальнага жывапісу, які ўзнаўляе мяккую святлоценявую гульню паветра («Від на Зірыкзе», 1618, «Грамада ў парку», каля 1620, «Пераправа», 1622, «Нападзенне на фургон», 1626, «Дзюнны пейзаж», 1629, і інш.). Вілем Малодшы (хрышчаны 18.12.1633, г. Лейдэн, Нідэрланды — 6.4.1707). Пляменнік Эсаяса. Вучыўся ў свайго бацькі марыніста Вілема Старэйшага і С. дэ Влігера. Працаваў у Амстэрдаме, Лондане. Аўтар парадных па кампазіцыі, гучных па колеры марскіх пейзажаў: «Караблі ў штыль» (1657), «Залп салюта» (1666) і інш. Адрыян (хрышчаны 30.11.1636, Амстэрдам — 21.1.1672). Брат Вілема. Вучыўся ў Харлеме ў Я.Вейнантса. Працаваў у Амстэрдаме. Пісаў партрэты, жанравыя сцэны, рэліг. і алегарычныя кампазіцыі. Праславіўся пейзажамі з выявамі людзей і жывёл («Бераг у Схевенінгене», 1658, «Статак», 1663, «Ферма», 1666, «Паляванне», 1669, «Пейзаж са статкам кароў», 1671, і інш.). У яго творах рэалізм і дэмакратызм вобразаў, празрыстасць і свежасць колеравых спалучэнняў пакрысе саступаюць месца вытанчанай святочнасці і ідылічнасці адлюстравання. с. 66
ВЕ́ЛДЭ (Velde) Хенры (Анры) Клеменс ван дэ (3.4.1863, г. Антверпен, Бельгія — 25.10.1957), бельгійскі архітэктар і майстар дэкар. мастацтва. Вучыўся ў АМ у Антверпене (1881—83) і ў Парыжы. Адзін з заснавальнікаў ням. Веркбунда (1907). Кіраваў маст.-прамысл. школай у Веймары (1902—14), Нац. вышэйшай школай дэкар. мастацтваў у Бруселі (з 1926). Ініцыятар стылю мадэрн, пазней тэарэтык і лідэр функцыяналізму. Сярод яго твораў інтэр'еры Фолькванг-музея ў Хагене (1901—02), дом Эшэ ў Хемніцы (1902—03), тэатр Веркбунда ў Кёльне (1914; усе ў Германіі); музей Кролер-Мюлер у Отэрла (Галандыя, 1926—37), бібліятэка ун-та ў Генце (Бельгія, 1935—40). с. 66
ВЕ́ЛЕР Міхаіл Львовіч (Майсей Лейбавіч; 1857, г. Пінск — 1882), удзельнік народніцкага руху. Скончыў гімназію ў Мінску, вучыўся ў Кіеўскім ун-це. З 1876 чл. Мінскага народніцкага гуртка М.Г.Рабіновіча-Чорнага. У 1877 арганізаваў у Мінску народніцкі гурток землявольскага кірунку. У 1878 уцёк за мяжу, жыў у Швейцарыі і Парыжы. У 1881 вярнуўся ў Расію, добраахвотна з'явіўся ў Мінскае губ. жандарскае ўпраўленне, жыў пад наглядам паліцыі. Яго кантакты з уладамі адмоўна ацэнены ў колах рэвалюцыянераў. Скончыў самагубствам. М.Б.Ласінскі. с. 66
ВЕ́ЛЕС ДЭ ГЕВА́РА (Vélez de Guevara) Луіс (ліп. 1579, г. Эсіха, Іспанія — 10.11.1644), іспанскі пісьменнік. У драматургіі паслядоўнік Л.Ф. дэ Вэгі Карпіо. Аўтар каля 400 п'ес (дайшлі 80), у т.л. «Служэнне каралю даражэй вузаў крыві», «Уладарыць пасля смерці», паводле паэмы Л.Камоэнса «Лузіяда»; «Сялянка з Веры»; «Тамерлан» і інш., аўтар інтэрмедый. У яго драматургіі побач з рэнесансавымі тэндэнцыямі крышталізуюцца рысы барока, якія дамінуюць у шахрайскім (пікарэскным) рамане «Кульгавы д'ябал» (1641; арыг. перапрацоўка А.Р.Лесажа, 1707). У ім Велес дэ Гевара стварыў фантасмагарычную і адначасова рэалістычную, часам натуралістычную, поўную з'едлівай іроніі карціну сац. жыцця Іспаніі, маральнага падзення чалавека.
Тв.: Рус. пер. — Хромой бес // Плутовской роман. М., 1989.
Літ.: Пинский Л. Испанский «Хромой Бес» // Пинский Л. Магистральный сюжет. М., 1989; Плавскин З.И. Плутовской роман // Плавскин З.И. Испанская литература XVII — середины XIX в. М., 1978; Синило Г.В. Плутовской роман (Кеведо, Гевара) // Разумовская М.В., Синило Г.В., Солодовников С.В. Литература XVII—XVIII вв. Мн., 1989. Г.В.Сініла. с. 66
ВЕЛІГУ́РСКІ Генадзь Аляксандравіч (н. 2.8.1936, г. Смаленск), бел. вучоны ў галіне тэорыі надзейнасці. Д-р тэхн. н. (1988). Скончыў Уральскі політэхн. Ін-т (1959). З 1962 у Ін-це надзейнасці машын АН Беларусі. Навук. працы па логіка-імавернасных метадах аналізу надзейнасці складаных тэхн. сістэм з многімі станамі элементаў.
Тв.: Статистическое моделирование на физических моделях схем автоматики. Мн., 1978 (разам з АІ.Гурыновічам, М.Ш.Фелерам); Аппаратурно-программные методы анализа надежности структурно-сложных систем. Мн., 1986. с. 66
ВЕЛІЖЖЭ́ , Веліж'я, возера ў Беларусі, у Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., у пойме р. Прыпяць, за 11 км на У ад г. Петрыкаў. Пл. 0,23 км2, даўж. 1,65 км, найб. шыр. 150 м, даўж. берагавой лініі 3,3 км. Схілы катлавіны выш. да 2 м, пясчаныя, пад хмызняком. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя. Злучана ручаём з р. Скалодзіна. с. 66
ВЕ́ЛІЖСКАЕ ПАЎСТАННЕ 1918 , антысавецкае сялянскае паўстанне ва ўмовах грамадзянскай вайны. Адбылося ў ліст. 1918 у Веліжскім пав. Віцебскай губ. (цяпер пераважна ў Смаленскай вобл., Расія). Узначальвалі Веліжскае паўстанне выхадцы з мясц. святароў (афіцэры А. і К.Жыгалавы) і мясц. сялян (браты Бараняты, І. і П.Нілёнкі і інш.). Выклікана ўвядзеннем хлебнай манаполіі, харчразвёрсткай. Паўстанцы таксама выступілі за аднаўленне Устаноўчага сходу. Акрамя сялян у паўстанні ўдзельнічалі святары, настаўнікі, гімназісты, стараверы, жыхары латышскіх вёсак Ільінскай вол. Пачалося 11 ліст. ў Баранаўскай і Усмынскай валасцях. 15 ліст. паўстанцы захапілі Веліж. Паводле звестак гісторыка А.Г.Хахлова, колькасць узбр. сялян складала 1 тыс. чал. Падаўлена Веліжскае паўстанне 23 ліст., але асобныя групы працягвалі супраціўленне да 1925.
Літ.: Воспоминания участников борьбы за власть Советов в Смоленской губернии. Смоленск, 1957; Почанин С.З. Историей обреченные. Мн., 1977; Хохлов А.Г. Крах антисоветского бандитизма в Белоруссии в 1918—1925 гг. Мн., 1981. Н.І.Стужынская. с. 67
ВЕ́ЛІЖСКАЯ СЕДЛАВІ́НА , тэктанічная структура, якая падзяляе Аршанскую ўпадзіну і Таропецка-Вяземскі прагін Маскоўскай сінеклізы. Сучляняе Ярцаўскі пахаваны выступ Варонежскай антэклізы і Вілейскі пахаваны выступ Бел. антэклізы. Працягнулася з ПнЗ на ПдУ на 40 км, шыр. 35 км.
Пачала фарміравацца ў познім пратэразоі (рыфей), у адкладах фанеразою не адасабляецца. Крышт. фундамент залягае на адзнаках ад -1 км да -1,4 км, прыўзняты над адмоўнымі суседнімі структурамі на 0,2—0,8 км. Платформавы чахол утвараюць адклады рыфею, венду, дэвону і антрапагену. с. 67
ВЕ́ЛІЖСКАЯ СПРА́ВА , судовы працэс у 1821—35 па лжывым абвінавачанні групы яўрэяў г. Веліж Віцебскай губ. (цяпер у Смаленскай вобл.) у рытуальным забойстве 3-гадовага хлопчыка. З-за недахопу доказаў справа ў Віцебскім губернскім судзе ў 1824 была закрыта, але ў 1825 па настаянні ўлад адноўлена. На падставе лжэсведчанняў былі арыштаваны 42 чал. У 1835 паводле пастановы Дзярж. савета справа спынена, абвінавачаныя апраўданы, ілжэсведкі сасланы ў Сібір. Гал. ролю ў выкрыцці нагавору адыграў М.С.Мардвінаў, старшыня дэпартамента грамадзянскіх і духоўных спраў Дзярж. савета. Веліжская справа прыцягнула да сябе шырокую грамадскую ўвагу. Пад уражаннем Веліжскай справы напісана п'еса М.Ю.Лермантава «Іспанцы».
Літ.: Гессен Ю.И. Велижская драма. СПб., 1904; Гроссман Л. «Испанцы» и велижское дело // Литературное наследство. М., 1941. Кн. 43—44. Я.З.Басін. с. 67
ВЕЛІКАБО́РСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА , у Беларусі, у Хойніцкім р-не Гомельскай вобл. На р. Віць (за 51,1 км ад вусця), у бас. р. Прыпяць. За 14 км на ПнЗ ад г. Хойнікі, каля в. Вял. Бор. Створана ў 1986. Пл. 2,7 км2, даўж. 2,63 км, найб. шыр. 1,5 км, найб. глыб. 13,9 м. Аб'ём вады 8,95 млн. м3. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі. с. 67
ВЕЛІКАКНЯ́ЖАЦКІ СУД , гаспадарскі суд, вышэйшы судовы орган ВКЛ да 16 ст. Склад суда не быў дакладна вызначаны. Справы разглядалі вял. князь і паны-рада. Колькасць радных паноў на судзе магла быць рознай, але не менш як 2—3. Па 1-й інстанцыі разглядаў іскі буйных феадалаў і асоб, якія мелі спец. прывілей на вызваленне ад падсуднасці інш. судоў, а таксама іскі, што закраналі інтарэсы казны, справы аб дзярж. здрадзе, злачынствах і злоўжываннях службовых асоб, самавольным захопе дзярж. маёнткаў, зямель і прыбыткаў, пазбаўленні шляхецкіх правоў, спрэчкі аб прыналежнасці да прывілеяваных саслоўяў, зацвярджаў рашэнні камісарскіх судоў. Першапачаткова ў велікакняжацкі суд мог звяртацца кожны шляхціц. Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 абмежаваў такую магчымасць і абавязаў напачатку звяртацца ў мясц. суды. Статуты 1566, 1588 і соймавыя пастановы 1542 і 1551 замацавалі і канкрэтызавалі такі парадак. У якасці апеляцыйнай інстанцыі велікакняжацкі суд разглядаў скаргі на пастановы земскіх, гродскіх, падкаморскіх і войтаўска-лаўніцкіх судоў. Пасля згасання дынастыі Ягелонаў (1572) функцыі велікакняжацкага суда адышлі да соймавага суда і Трыбунала Вялікага княства Літоўскага.
Г.А.Маслыка. с. 67
ВЕЛІКАНО́ГІЯ КУ́РЫ , сметнікавыя куры (Мegapodiidae), сямейства птушак атр. курападобных. 7 родаў, 12 відаў. Пашыраны ва Усх. Інданезіі, на Філіпінах, у Нов. Гвінеі, Аўстраліі, астравах Ціхага ак. Жывуць пераважна ў трапічных лясах, таксама на каралавых астравах з беднай расліннасцю і ў сухіх зарасніках паўпустыняў. Вядуць наземны спосаб жыцця. Найб. вядомыя кустовая індычка (Аlecturа lathami), плямістая курыца (Leipon ocellata), малеа (Маcrocephalon maleo), джунглевая курыца (Меgapodius freycinet).
Даўж. 25—65 см. Ногі добра развітыя (адсюль назва). Яйцы (вельмі буйныя) не наседжваюць, а закопваюць у нагрэты сонцам пясок, гнілое лісце (адсюль другая назва). Самец наглядае за т-рай «інкубатара», згортвае і разгортвае пясок і лісце. Птушаняты выбіраюцца самастойна, апераныя, хаваюцца і хутка пачынаюць лётаць. Аб'екты палявання дзеля мяса; яйцы збіраюць. 1 від і 2 падвіды ў Чырв. кнізе МСАП. с. 67
ВЕЛІКАПО́ЛЬСКА-КУЯ́ЎСКАЯ НІЗІ́НА (Nizina Wielkopolsko-Kujawska), нізінная раўніна ў Польшчы, паміж рэкамі Вісла і Одра, пераважна ў бас. р. Варта. Выш. ад 18 да 227 м. Складзена з ледавіковых і водна-ледавіковых адкладаў, пранізаных салянымі купаламі.
У рэльефе спалучэнне марэнных узвышшаў і град, плоскіх і ўзгоркавых раўнін і нізкіх лагчын — далін сцёку стараж. ледавіка. Клімат умераны, пераходны ад марскога да кантынентальнага. Сярэдняя т-ра студз. -1,5 °С, -2,5 °С, ліп. 17,5 °С, 18 °С; ападкаў 550—650 мм за год. Шматлікія азёры, вял. воз. Гопла. Хваёвыя і мяшаныя лясы. Пасевы збожжавых, бульбы, агародніны. Жывёлагадоўля. Здабыча калійных солей. Вял. гарады: Познань, Быдгашч, Торунь, Гожаў-Велькапольскі. с. 67
ВЕЛІКАПО́ЛЬШЧА , Вялікая Польшча (Wielkopolska), гістарычная вобласць у Польшчы, у бас. сярэдняга цячэння р. Варта. Цэнтр — г. Познань. Тэр. Велікапольшчы цяпер уваходзіць пераважна ў Пазнанскае ваяводства. У старажытнасці насяляла племя палян, якое стала ядром стараж.-польскай дзяржавы дынастыі Пястаў (першая сталіца г. Гнезна). Ад назвы палян першапачаткова наз. Польшча, з 14—15 ст. — Вял. (Старая) Польшча. У канцы 16— 18 ст. да Велікапольшчы адносілі таксама Куявы, Каралеўскую Прусію, Серадзкую і Лэнчыцкую землі і Мазовію. Пасля 1-га (1772) і 2-га (1793) падзелаў Рэчы Паспалітай у складзе Прусіі. У 1807 увайшла ў Варшаўскае герцагства. З 1815 як Пазнанскае вял. княства зноў у Прусіі. У 1919 вернута Польшчы. с. 67
ВЕЛІКАРО́ГІ АЛЕ́НЬ , гл. Алень велікарогі. с. 67
ВЕЛІКАРУ́СКІ АРКЕ́СТР , аркестр рус. нар. інструментаў. Створаны ў 1887 у Пецярбургу В.В.Андрэевым (кіраўнік да 1918) як ансамбль з 8 музыкантаў — «Гурток аматараў ігры на балалайках». У 1896 у яго склад уведзены домры, гуслі, пазней нар. духавыя і ўдарныя інструменты; ансамбль названы Велікарускі аркестр, з 1923 — Дзярж. Велікарускі аркестр імя Андрэева, у 1936—41 Аркестр рус. нар. інструментаў імя Андрэева Ленінградскай філармоніі. Рэпертуар аркестра ўключаў апрацоўкі рус. нар. песень, п'есы Андрэева, пералажэнні твораў рус. і замежных кампазітараў. У 1951 імя Андрэева прысвоена аркестру нар. інструментаў пры Ленінградскім радыё, у складзе якога былі некаторыя артысты былога Велікарускага аркестра (з 1951 Аркестр рус. нар. інструментаў, з 1991 Рускі нар. аркестр імя Андрэева С.-Пецярбургскага тэлебачання і радыё). с. 67
ВЕЛІКАРУ́СЫ , велікаросы, назва рускіх, якая мела пашырэнне ў л-ры з сярэдзіны 19 ст. У сучаснай навук. л-ры захоўваецца ў тэрмінах «паўночнавелікарускі», «паўднёвавелікарускі» і «сярэдневелікарускі» для абазначэння трох асн. дыялектаў рус. мовы. с. 67
ВЕЛІКАРЫ́ТА , вёска ў Беларусі, у Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., на р. Рыта. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на Пн ад г. Маларыта, 30 км ад Брэста, 6 км ад чыг. ст. Пажэжын, на аўтадарозе Ковель—Брэст. 396 ж., 150 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму. с. 68
ВЕЛІКАСЕ́ЛЬСКІ СКАРБ . Знойдзены ў 1977 у в. Вял. Сяло Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. Ухаваны ў канцы 1610-х г. Складаўся з 321 сярэбранай і білоннай манеты канца 15 — пач. 17 ст. ВКЛ, Польшчы, Рэчы Паспалітай, Венгрыі, Расіі, Прусіі і інш. дзяржаў. Скарб зберагаецца ў нумізматычным кабінеце БДУ. с. 68
ВЕЛІКАСТА́ХАЎСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з вер. 1941 да крас. 1942 у в. Вял. Стахава Барысаўскага р-на Мінскай вобл. Аб'ядноўвала 25 чал. Кіраўнікі С.Л.Бочак, А.Л.Валагжанін, В.П.Бальшакоў. Падпольшчыкі распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, здабывалі зброю, боепрыпасы, дакументы, зрывалі мерапрыемствы акупац. улад, на чыг. ветцы Барысаў—Лядзішчы падарвалі фаш. эшалон, знішчылі 5 вагонаў з ваен. маёмасцю. У сак. і летам 1942 фашысты схапілі і пасля катаванняў расстралялі 13 падпольшчыкаў. Бальшакоў з уцалелымі патрыётамі пайшоў у лес і ўзначаліў партыз. групу, на базе якой і дыверсійнай групы «Бывалыя» сфарміраваны партыз. атрад «Дзядзькі Колі». У в. Вял. Стахава пастаўлены помнік загінуўшым падпольшчыкам. с. 68
ВЕЛІКАУ́СЦЮЖСКАЕ ЧАРНЕ́ННЕ ПА СЕРАБРЫ́ , рускі мастацкі промысел. Склаўся ў 18 ст. ў г. Вялікі Усцюг (Расія). Чэрню аздаблялі сярэбраныя табакеркі, куфэркі, флаконы і інш.: у 18 ст. — багаты арнамент і займальныя сюжэтныя малюнкі, у 19 ст. — больш сухія, часта дакумент. выявы гарадоў і геагр. картаў, з сярэдзіны 19 ст. — раслінны ўзор, пабудаваны на кантрастах цёмнага і светлага з суцэльным пакрыццём паверхні брошак, запінак і інш. Да пач. 20 ст. промысел заняпаў, у 1930-я г. пачалося яго адраджэнне. У 1933 засн. арцель (з 1960 ф-ка) «Паўночная чэрнь», дзе вырабы аздабляюць чэрневым малюнкам, які раўнамерна запаўняе паверхню (партсігары, лыжкі, ювелірныя і інш. вырабы). с. 68
ВЕЛІКСО́НАЎ Аляксандр Пятровіч (н. 12.1.1937, пас. Доркі Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. скульптар. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1965), выкладаў у ім (1974—88). Працуе ў галіне манум. і станковай скульптуры. Аўтар помнікаў аднавяскоўцам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у Мар'інагорскім с.-г. тэхнікуме (1967), аднавяскоўцам і партызанам у в. Шайцерава Верхнядзвінскага р-на (1970), ахвярам фашызму каля г. Чэрвень (1976), спаленай вёсцы ў в. Хутар Светлагорскага р-на (1981; усе ў сааўт. з арх. Ю.Казаковым). Станковыя работы: «Лянок» (1967), «Сям'я бацькі Міная», «Маці-партызанка» (абедзве 1970), «Жніво» (1974). Стварыў шэраг мемарыяльных дошак, дэкар. Рэльефаў. с. 68
ВЕ́ЛІНГТАН (Wellington), гл. Уэлінгтан. с. 68
ВЕ́ЛІНГТАН (Wellington) Артур, гл. Уэлінгтан Артур. с. 68
ВЕЛІНКТО́НІЯ , гл. Секвоядэндран. с. 68
ВЕ́ЛІХАЎ Яўген Паўлавіч (н. 2.2.1935, Масква), расійскі фізік-тэарэтык. Акад. АН СССР (1974, чл.-кар. з 1968). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Маскоўскі ун-т (1958). З 1958 у Ін-це атамнай энергіі імя І.В.Курчатава, з 1988 дырэктар. У 1977—90 віцэ-прэзідэнт АН СССР, з 1991 віцэ-прэзідэнт Рас. АН. Навук. працы па фізіцы плазмы, магн. гідрадынаміцы, праблемах кіраванага тэрмаядз. сінтэзу. Незалежна ад Р.З.Сагдзеева і Д.Пайнса прапанаваў (1962) квазілінейны механізм узаемадзеяння ў плазме. Пад яго кіраўніцтвам створаны магутныя імпульсныя крыніцы энергіі на аснове МГД-генератараў, распрацаваны тэхнал. лазеры для металаапрацоўкі. Ленінская прэмія 1984. Дзярж. прэмія СССР 1977.
Літ.: Андреев А.Ф. и др. Е.П.Велихов: (К шестидесятилетию со дня рождения) // Успехи физ. наук. 1995. Т. 165, № 1. с. 68
ВЕЛІЧКЕ́ВІЧ Фелікс Юльянавіч (н. 4.1.1942, в. Завідаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.), бел. палеабатанік. Д-р біял. н. (1982). Скончыў Ленінградскі пед. ін-т імя А.І.Герцэна (1969). З 1972 у Ін-це геал. навук АН Беларусі. Навук. працы па палеакарпалогіі, стратыграфіі і палеаграфіі антрапагену, эвалюцыйнай марфалогіі, гісторыі познакайназойскай флоры.
Тв.: Антропогеновые семенные флоры Белоруссии и смежных областей. Мн., 1973; Плейстоценовые флоры ледниковых областей Восточно-Европейской равнины. Мн., 1982; Позднеплиоценовая флора Дворца на Днепре. Мн., 1990; Березовский страторайон плейстоцена Беларуси. Мн., 1993 (у сааўт.). с. 68
ВЕЛІЧЫНЯ́ ў матэматыцы, колькасная характарыстыка матэрыяльных аб'ектаў, з'яў, працэсаў, іх прыкмет і адносін; адно з асноўных матэм. паняццяў, змест якога мяняўся з развіццём матэматыкі. Паходзіць ад першапачатковага выяўлення колькасных адрозненняў аднародных паняццяў (даўжыняў, плошчаў, аб'ёмаў і інш.), якія можна параўноўваць паміж сабой і выконваць з імі арыфметычныя дзеянні. Разам з паняццямі лік, мноства, функцыя і інш. можа разглядацца як канкрэтнае ўвасабленне філас. катэгорыі колькасці. У залежнасці ад спосабу выражэння велічыні з дапамогай пэўнай колькасці сапраўдных лікаў і яе геаметрычнай інтэрпрэтацыі адрозніваюць скаляры, вектары і тэнзары. Тэрмін «велічыня» выкарыстоўваецца таксама як сінонім паняцця фізічная велічыня. А.І.Болсун. с. 68
ВЕЛІЧЭ́НКА Уладзімір Міхеевіч (н. 27.4.1916, г. Віцебск), бел. хірург. Д-р мед. н., праф. (1965). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1940), з 1955 працуе ў ім. Навук. працы па рэканструктыўных і арганазберагальных аперацыях: пластыка дэфектаў тоўстай і прамой кішак, вагатаміі пры лячэнні язвавай хваробы дванаццаціперснай кішкі; па дыягностыцы і метадах лячэння хвароб падстраўнікавай залозы.
Тв.: Замещение дефектов толстой и прямой кишок илеотрансплантатом. Мн., 1967; Острый панкреатит в эксперименте и клинике. Мн., 1971; Обширные резекции кишечника. Мн., 1974 (разам з І.М.Сіпаравым); Первая доврачебная помощь. М., 1990 (у сааўт.). с. 69
ВЕ́ЛКАМ (Welkom), горад у цэнтр. ч. ПАР, у правінцыі Аранжавая Рэспубліка. Каля 200 тыс. ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр золата- і ураназдабыўнога раёна, з асваеннем якога пасля 2-й сусв. вайны звязана ўзнікненне горада. Хім. прам-сць. Тэхнал. ін-т і каледж. с. 69
ВЕ́ЛЛЕ , возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Зах. Дзвіна, за 16 км на ПнЗ ад г. Полацк. Пл. 0,9 км2, даўж. 1,7 км, найб. шыр. 750 м, найб. глыб. 6,5 м, даўж. берагавой лініі 5,25 км. Пл. вадазбору 3,75 км2. Схілы катлавіны пад лесам, месцамі разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, параслі хмызняком, на У і Пд забалочаныя. с. 69
ВЕ́ЛЛЕ , возера ў Беларусі, у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Вельніца (выцякае з возера), за 7 км на З ад г.п. Расоны. Пл. 0,55 км2, даўж. 0,93 км, найб. шыр. 840 м, найб. глыб. 4,6 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Пл. вадазбору 1,7 км2.
Схілы катлавіны нізкія, на Пд выш. да 3 м, разараныя, месцамі пад лесам. Берагі на Пн і У нізкія, пясчаныя, на Пд і З затарфаваныя, парослыя хмызняком. с. 69
ВЕЛУ́РУ , горад у Індыі, у штаце Тамілнад, на р. Палар. Каля 300 тыс. ж. (1990). Гандлёва-трансп. цэнтр с.-г. раёна (збожжа). Перапрацоўка с.-г. прадукцыі. Папяровая ф-ка. с. 69
ВЕЛУТА́ , вадасховішча ў Беларусі, у Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл. За 26 км на Пн ад г. Лунінец, за 3 км на ПнЗ ад в. Велута. Створана ў 1976. Пл. 7,6 км2, даўж. 3,4 км, шыр. 2,8 км, сярэдняя глыб. 3,4 м. Аб'ём вады 31 млн. м3. Берагі спадзістыя, пясчаныя, параслі хмызняком. Наліўное, напаўняецца са Стрыжэўскага канала і р. Цна пры дапамозе помпавай станцыі. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі. с. 69
ВЕ́ЛЬБАРСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура плямён, якія з сярэдзіны 1 ст. насялялі тэр. паўн.-ўсх. Польшчы. Назва ад могільніка каля мяст. Мальбарк-Вельбарк у Ніжнім Павісленні. Мае 2 стадыі развіцця: вельбарска-любавідскую (1—2 ст.) і вельбарска-цэцэльскую (2—4 ст.), у час якой пачалося прасоўванне плямён Вельбарскай культуры на ПдУ, таму ў 2 ст. яны займалі тэр. ад правабярэжжа Зах. Буга да р. Гарынь. Насельніцтва жыло на адкрытых селішчах па берагах рэк, у 2-камерных жытлах глінабітна-каркаснай канструкцыі. Выраблялі ляпныя прысадзістыя шыракагорлыя гаршкі, арнаментаваныя рэльефнымі геам. ўзорамі, нешматлікую ганчарную кераміку. Пахавальныя абрады — трупапалажэнне і трупаспаленне на бескурганных могільніках; пахавальны інвентар найчасцей складаўся з глінянага гаршка, бронзавай фібулы і касцянога грэбеня. На фарміраванне Вельбарскай культуры, на думку многіх даследчыкаў, паўплывалі ўсх.-герм. плямёны готаў і гепідаў. На тэр. Беларусі вядомы толькі могільнікі Вельбарскай культуры з абрадам трупаспалення: Брэсцкі бескурганны могільнік, Дружба (Брэсцкі р-н), Вялічкавічы (Камянецкі р-н) і інш. В.С.Вяргей. с. 69
ВЕЛЬБО́Т (ад англ. whale-boat кітабойная шлюпка), быстраходная 4—8-вёславая мараходная шлюпка з вострымі носам і кармой. Весляры размяшчаюцца па аднаму на банцы (сядзенні), кожны вяслуе адным двухлопасцевым вяслом. Вельботы бываюць раз'язныя і выратавальныя. Як кітабойныя вельботы зараз не выкарыстоўваюцца. с. 69
ВЕЛЬВЕ́Т (ад англ. velvet аксаміт), вельвецін, шчыльная баваўняная ці сінт. тканіна, якая мае на добрым баку падоўжныя рубчыкі з уточнага ворсу. Вельвет-корд мае шырокія, вельвет-рубчык — вузкія рубчыкі. З вельвету шыюць курткі, касцюмы і інш. с. 69
ВЕЛЬВЕТО́Н , гладкаафарбаваная шчыльная тканіна з кароткім густым начасаным ворсам на добрым баку. Выкарыстоўваюць у асноўным для пашыву спарт. касцюмаў. с. 69
ВЕЛЬГА́ЎЗЕН (Wellhausen) Юліус (17.5.1844, г. Гамельн, Германія — 7.1.1918), нямецкі ўсходазнавец. Праф. тэалогіі ў Грайфсвальдзе (1872—82), усходазнаўства ў Гале (1882—85), Марбургу (1885—92) і Гётынгене (з 1892). Даследчык стараж. гісторыі іудаізму, ранняга перыяду гісторыі ісламу, раннехрысц. літ. помнікаў. Гал. працы: «Уводзіны ў Стары Запавет» і «Гісторыя Ізраіля» (абедзве 1878), «Гісторыя Ізраіля і Іудзеі» (1894). Паводле Вельгаўзена гал. частка т.зв. Майсеевага закону (ён назваў яго Жрэцкім кодэксам) напісана не легендарным Майсеем у 15—13 ст. да н.э., як сцвярджае іудзейска-хрысц. традыцыя, а групай жрацоў у 6 ці 5 ст. да н.э. с. 69
ВЕ́ЛЬТМАН Аляксандр Фаміч (20.7.1800, С.-Пецярбург — 23.1.1870), рускі пісьменнік. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1854). Скончыў Маскоўскае вучылішча калонаважатых (1817). У 1818—31 на ваен. службе ў Бесарабіі. У 1852—70 дырэктар Аружэйнай палаты. Аўтар рамант. паэм «Уцякач» і «Мурамскія лясы» (абедзве 1831), рамана-падарожжа «Вандроўнік» (ч. 1—3, 1831—32), гіст. раманаў «Кашчэй Бессмяротны» (1833), «Лунацік» (1834), «Святаславіч, варожы гадаванец» (1835) і інш., кн. «Аповесці» (1843), даследаванняў «Нарыс старажытнай гісторыі Бесарабіі» (1828), «Варагі» (1834), «Першабытнае вераванне і будызм» (1864) і інш. У рамане «Саламея» (1846) з эпапеі «Прыгоды, пачэрпнутыя з мора жыццёвага» (кн. 1—4, 1846—63) адлюстраваў працэс нараджэння фантасмагорый у скажоным сац. адносінамі свеце. У творах Вельтмана спалучаюцца фантастыка і рэальнасць, авантурныя і бытавыя элементы; выкарыстоўваецца гратэск, стылізаваная мова.
Тв.: Повести и рассказы. М., 1979; Романы. М., 1985; Сердце и думка. М., 1986. с. 69
ВЕЛЬЦАВА́ННЕ (ад ням. wälzen качаць, перакочваць), перапрацоўка поліметал. адходаў металургічнай вытв-сці (шлакаў свінцовай, меднай і алавянай вытв-сці, цвёрдых рэшткаў цынкавай вытв-сці) з мэтай дадатковага атрымання металаў. Прадукты вельцавання — узгоны свінцу, цынку, волава і інш. металаў, а таксама клінкер, які мае звычайна медзь.
У працэсе вельцавання адходы змешваюцца са здробненым палівам (коксам, антрацытам і інш.) і награюцца ў гарыз. вярчальных печах да т-ры 1100—1300 °С. Лятучыя металы (перш за ўсё цынк) пад уздзеяннем т-ры аднаўляюцца з вокіслаў, выпараюцца і зноў акісляюцца кіслародам паветра і вуглякіслым газам. Вокіслы ўлоўліваюцца ў фільтрах, пасля чаго з іх вылучаюць металы. Медзь, жалеза і інш. нелятучыя металы, якія застаюцца ў цвёрдым стане, выплаўляюць (на плавільных з-дах). с. 69
ВЕЛЬШТЭР'Е́Р , парода паляўнічых норных сабак. Выведзена ў 19 ст. ў Вялікабрытаніі (Уэльс) для палявання на лісоў і трусоў. На Беларусі іх невялікая колькасць. Выкарыстоўваюць пры здабычы баброў, выдраў, норак, янотападобных сабак, а таксама пры паляванні на лася, дзіка.
Сабакі моцнай канстытуцыі, тэмпераментныя, рухавыя, вынослівыя, непатрабавальныя да догляду. Лёгка дрэсіруюцца. Выш. ў карку да 40 см, сярэдняя маса цела 9,5 кг. Масць рыжая з чорным чапраком, які не павінны спускацца ніжэй скакальных суставаў, або чорная з сівізной. Лоб плоскі, сківіцы моцныя, морда падоўжаная, на галаве шчацінне (асн. тып шэрсці пароды) утварае вусы і бараду. Характэрны алюр — галоп.
Э.Р.Самусенка. с. 69
ВЕЛЬЯМО́ВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Матыкальскім с/с Брэсцкага р-на. Цэнтр калгаса. За 28 км ад Брэста, 5 км ад чыг. ст. Лышчыцы. 535 ж., 181 двор (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — царква Ушэсця (1899). с. 70
ВЕЛЮ́Р (ад франц. velours аксаміт), тканіна, скура і інш. матэрыялы з мяккім ворсавым аксамітным добрым бокам: велюр-драп, велюр-аксаміт і інш. Вырабляюць з воўны (велюр-драп), са скуры свіней ці рагатай жывёлы хромавым дубленнем (хромавая замша). Выкарыстоўваюць на верхняе адзенне, галаўныя ўборы, абутак. с. 70
ВЕЛЯМІ́ЦКАЯ ІЛЬІ́НСКАЯ ЦАРКВА́ , помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1881 у в. Велямічы (Столінскі р-н Брэсцкай вобл.) на месцы царквы 1724. У яе архітэктуры адлюстраваны традыцыі мясцовай школы дойлідства. Квадратны ў плане асн. аб'ём, бабінец і 5-гранная апсіда з 2 невял. рызніцамі абапал алтара ўтвараюць 3-зрубную глыбінна-прасторавую кампазіцыю. Асн. аб'ём пры дапамозе ветразяў пераходзіць у 2-ярусны верх (васьмярык на чацверыку), апсіда і бабінец увянчаны 8-граннымі вярхамі з гранёнымі барочнымі купалкамі складанай формы. У 1888 да асн. аб'ёму далучаны бакавыя прыбудовы з васьмерыковымі вярхамі, царква набыла 5-купальную крыжова-цэнтрычную кампазіцыю. Сцены вертыкальна ашаляваны, умацаваны лапаткамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі (у апсідзе — у форме крыжа). с. 70
ВЕЛЯМІ́ЧЫ , група бескурганных могільнікаў і селішчаў зарубінецкай культуры (2—1 ст. да н.э. — 2 ст. н.э.) каля в. Велямічы Столінскага р-на Брэсцкай вобл. На могільніках выяўлена 275 пахаванняў, з іх 10 — зруйнаваныя стараж.-рус. курганы, 12 — кенатафы. Пахавальны абрад —трупаспаленне па-за межамі могільніка; знойдзены грубаляпныя і глянцаваныя арнаментаваныя гаршкі, міскі, кубкі, бронзавыя і жал. фібулы, бронзавыя шпількі, арнаментаваныя трапецападобныя падвескі, кольцы і інш. На адным з селішчаў выяўлены рэшткі 3 пабудоў, адна з якіх зрубная з рэшткамі глінабітнага агнішча, і некалькі гасп. ям; сярод знаходак фрагменты грубаляпнога і глянцаванага посуду. с. 70
ВЕЛЯМІ́ЧЫ , вёска ў Беларусі, у Столінскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на ПнУ ад г. Столін, 295 км ад Брэста, 47 км ад чыг. ст. Гарынь. 2004 ж., 685 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Веляміцкая Ільінская царква. Каля вёскі група археал. помнікаў Велямічы. с. 70
ВЕЛЯРЫЗА́ЦЫЯ (лац. velaris ад velum заслона) у мовазнаўстве, дадатковая артыкуляцыя, якая выражаецца ў пад'ёме задняй часткі спінкі языка да мяккага паднябення. У бел. мове ў заднеязычных зычных «г», «к», «х» яна супадае з асноўнай артыкуляцыяй, таму іх называюць велярнымі; у шыпячых зычных яна не супадае з асноўнай артыкуляцыяй, збліжэннем языка з цвёрдым паднябеннем, таму іх называюць двухфокуснымі. Выразная велярызацыя ў гука «л», што робіць яго непадобным да невелярызаванага, т.зв. сярэднееўрапейскага l. Ва ўсіх астатніх цвёрдых зычных велярызацыя служыць для больш выразнага іх проціпастаўлення адпаведным мяккім палаталізаваным зычным (гл. Палаталізацыя). Акустычны эфект велярызацыі нагадвае эфект ад лабіялізацыі (агублення).
А.І.Падлужны. с. 70
ВЕЛЯШКО́ВІЧЫ , вёска ў Беларусі, у Лёзненскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на Пн ад гар. пасёлка і чыг. ст. Лёзна, 54 км ад Віцебска. 459 ж., 184 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкія могілкі сав. воінаў і партызан. с. 70
ВЕ́НА (Wien), горад, сталіца Аўстрыі. Адм. ц. зямлі Ніжняя Аўстрыя; самастойная адм. адзінка. Размешчана на р. Дунай, каля падножжа адгор'я Усх. Альпаў — горнага масіву Венскага Лесу. 1540 тыс. ж. (1991). Адзін з найб. трансп. вузлоў Еўропы. Рачны порт на Дунаі. Міжнар. аэрапорт Швехат. Гал. прамысл., гандл., фін., навук. і культ. цэнтр краіны. У Вене — больш за ⅓ прамысл. вытв-сці Аўстрыі. Вядучыя галіны: машынабудаванне (эл.-тэхн. і трансп., вытв-сць прамысл. абсталявання і с.-г. машын), радыёэлектроніка, дакладная механіка і оптыка, прылада- і станкабудаванне, хім., швейная, паліграф., харчасмакавая прам-сць. Развіта таксама нафтахімія, якая з'яўляецца базай для вытв-сці фотахім., фармацэўтычных і інш. тонкахім. вырабаў. Вытв-сць на экспарт моднага адзення, трыкатажу, капелюшоў, мадэльнага абутку, элегантнай мэблі, муз. інструментаў, цацак і інш. Метрапалітэн. Міжнар. цэнтр ААН (ЮНІДА, МАГАТЭ і інш.). Цэнтр міжнар. турызму.
У 1 ст. н.э. на месцы Вены размяшчаўся лагер рым. легіянераў Віндабон. У 11—12 ст. узнік горад (назва Вена ўпершыню згадваецца ў 881). З 12 ст. рэзідэнцыя аўстр. герцагаў Бабенбергаў. У 1221 атрымала гар. самакіраванне. З 1282 рэзідэнцыя Габсбургаў. У 1365 засн. Венскі універсітэт. З 1469 рэзідэнцыя біскупаў (з 1722 архібіскупаў). У 1529 і 1683 горад вытрымаў аблогі туркаў. Месца заключэння міжнар. дагавораў і трактатаў (1515, 1738, 1809, 1864, 1866). З 2-й пал. 18 ст. адзін з гал. еўрап. цэнтраў культуры і мастацтва. У 1-й пал. 19 ст. значнае развіццё атрымала прам-сць (асабліва выраб фарфору). У 1805—06 і 1809 захоплена войскамі Напалеона І. Месца правядзення Венскага кангрэса 1814— 15. У рэвалюцыю 1848—49 у Аўстрыі Вена — цэнтр рэв. барацьбы. У 1867—1918 сталіца Аўстра-Венгрыі, з 1918 — Аўстр. рэспублікі. У 1938 у Вену
ўведзены ням. войскі (гл. Аншлюс). Вызвалена ў ходзе Венскай аперацыі 1945, падзелена на сав., амер., англ. і франц. акупац. сектары. У Вене падпісаны дзярж. дагавор 1955 паміж Аўстрыяй і СССР, ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй аб суверэннасці Аўстрыі; месца заключэння міжнар. канвенцый (Венскія канвенцыі 1961, 1963, 1969). У Вене размешчаны Аддзяленне і спецыялізаваныя ўстановы ААН.
Адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы. Большая ч. горада размешчана на правым беразе Дуная, паміж ім і адгор'ямі Усх. Альпаў (Венскі Лес). Гіст. ядро Вены — Стары, або Унутраны, горад, абкружаны 2 паўкольцамі бульвараў (Рынгштрасэ, 1856—88, на месцы гар. сцен 13—16 ст., і Гюртэль, 1894), захаваў сярэдневяковую радыяльна-кальцавую планіроўку, вузкія крывыя вулачкі. Гатычныя сабор св. Стэфана (1304—1454) з паўд. вежай (выш. 136 м) і царква Санкт-Марыя-ам-Гештадэ (1330—1414); б. рэзідэнцыя Габсбургаў — Гофбург («Швейцарскія вароты», 1552; «Стары Гофбург», цяпер Нац. б-ка, 1723—25, арх. І.Б.Фішэр фон Эрлах; «Новы Гофбург», 1881—1913, арх. Г.Земпер, К.Газенаўэр); барочныя палацы, нярэдка з тэраснымі паркамі, — Яўгена Савойскага (1695—1724, арх. Фішэр фон Эрлах, І.Л.Гільдэбрант), Даўн-Кінскі (1713—16), Ніжні (1714—16) і Верхні (1721—22) Бельведэр (арх. Гільдэбрант), барочная царква св. Карла Барамея (1716—39, арх. Фішэр фон Эрлах) і інш. За Гюртэлем палац і парк Шонбрун (1695—1749, арх. Фішэр фон Эрлах, Н.Пакасі). Парадная забудова Рынгштрасэ ў духу эклектызму і гіст. стыляў — Опера (1861—69), парламент (1873—83, неакласіцызм), ратуша (1872—83, неаготыка); «Бургтэатр» (1874—88, арх. Земпер, Газенаўэр), «Венскі Сецэсіён» (1897—98, арх. І.Ольбрых) і бальніца Штайнгоф (1904—07, арх. О.Вагнер) — у духу «югендстылю», дом на Міхаэлерплац (1910, арх. А.Лоз), Зах. Вакзал (1950—54), вышынны будынак Рынгтурм (1953—55), універсальная зала Штатгале (1955—58), пабудовы Садовай выстаўкі 1964 і інш.
У Вене універсітэт, АН, Вышэйшая тэхн. школа, Ін-т сусв. гандлю, Акадэмія выяўл. мастацтваў і інш. Нац. б-ка. Музеі: прыродазнаўча-гіст., мастацка-гіст., графічны збор Альберціна, Аўстрыйская галерэя, збор Акадэміі выяўл. мастацтваў, Этнагр. музей, Гіст. музей г. Вена, Музей 20 ст., дамы-музеі Л.Бетховена, І.Гайдна, В.А.Моцарта, Ф.Шуберта, І.Штрауса. Тэатры: Венская дзяржаўная опера, «Фольксопер», «Бургтэатр» і інш. с. 70
ВЕНАПУ́НКЦЫЯ , падскурнае ўвядзенне іголкі ў вену для выцягвання з яе крыві ці ўлівання ў яе лек. раствораў, крыві, кровазаменнікаў і інш. Выкарыстоўваюць паверхневыя вены локцевага згібу, кісці, перадплечча. Пры неабходнасці працяглай інфузійнай тэрапіі робяць пункцыйную катэтэрызацыю магістральных вен (сцягновых, падключычных і інш.). У дзяцей венапункцыю робяць у цэнтр. вены, у нованароджаных і грудных дзяцей — у вены галавы. Ускладненні: гематомы, флебіт і трамбоз вены, памылковая пункцыя і інш. с. 71
ВЕНАСЕ́КЦЫЯ , раскрыццё прасвету вены разрэзам для ўвядзення ў яе канюлі, іголкі ці катэтэра. Робяць венасекцыю пры неабходнасці працяглай інфузійнай тэрапіі і дрэнна выяўленых венах для ўнутрывеннага ўвядзення лек. прэпаратаў, крыві, кровазаменнікаў або для дыягнастычных даследаванняў. Выкарыстоўваюць вены локцевай ямкі, ступні, радзей падскурную вену бядра. Пры венасекцыі магчымы ўскладненні (трамбіраванне канюлі, флебіт, інфіцыраванне раны, тромбафлебіт, поўнае перасячэнне вены і інш.). с. 71
«ВЕНГЕ́РКА» , гарадскі бытавы танец. Створаны ў канцы 19 ст. ў Расіі на аснове венг. нар. танца чардаш, у хуткім часе атрымаў вял. пашырэнне. На Беларусі напачатку ўваходзіў у гарадскі, потым у сял. побыт. Выконваецца парамі, характэрная фігура — «венгерскі ключ». Муз. Памер 2/4, 4/4. Тэмп хуткі. Л.К.Алексютовіч. с. 71
ВЕНГЕ́РКА (Węgierko) Аляксандр (17.7.1893, Варшава — 1941), польскі акцёр, рэжысёр, педагог. Вучыўся ў школе пры Варшаўскіх тэатрах. Акцёрскую дзейнасць пачаў у Вільні (1912), потым выступаў у т-рах Варшавы, Кракава і Лодзі. Выкладаў у Варшаве на драм. аддзяленні кансерваторыі (1924—25), у Ін-це тэатр. мастацтва (1932—39). У пач. 2-й сусв. вайны эмігрыраваў у СССР. Заснавальнік і маст. кіраўнік (1939—41) Дзяржаўнага польскага тэатра БССР. Пастаўленыя ім спектаклі «Каварства і каханне» Ф.Шылера, «Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай, «Пажыццёвае» А.Фрэдры, «Пігмаліён» Б.Шоу (і выканаў ролю Прафесара Хігінса; усе 1940), «Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ (і роля Фігаро; 1941) і інш. вызначаліся арыгінальнай рэжысёрскай інтэрпрэтацыяй, яркай эмацыянальнасцю, глыбокай псіхал. распрацоўкай характараў, тонкім адчуваннем стылістыкі твора. У 1941 у Брэсце арыштаваны гестапа, загінуў. Яго імем названы драм. т-р у Беластоку (Польшча). с. 71
ВЕНГЕ́РСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1956 , узброенае выступленне апазіц. сіл у Венгрыі 23.10—4.11.1956; гл. раздзел Гісторыя ў арт. Венгрыя. с. 71
ВЕНГЕ́РСКАЯ МО́ВА , адна з фіна-угорскіх моў (угорская галіна). Пашырана ў Венгрыі (афіцыйная мова), а таксама ў сумежных абласцях былой Югаславіі, Аўстрыі, Чэхіі і Славакіі, Румыніі, Украіны (Закарпацкая вобл.). Мае 8 дыялектаў (зах., паўн.-зах., задунайскі, альфёльдскі, дунайціскі, паўд.-ўсх., трансільванскі, сякейскі), якія нязначна адрозніваюцца адзін ад аднаго. Асн. фанетычныя рысы: супрацьпастаўленне доўгіх і кароткіх галосных і зычных, гармонія галосных, націск на першым складзе. Грамат. лад аглюцінатыўны: паказчыкі ліку, часу, ладу, ступені параўнання далучаюцца да асновы, за імі — афіксы асобы і склону. Назоўнікі скланяюцца (больш за 20 склонаў), грамат. роду няма. У словаўтварэнні шырока выкарыстоўваецца суфіксацыя і словаскладанне. Першыя пісьмовыя помнікі з'явіліся каля 1200. Літ. мова пачала фарміравацца ў 16 ст. (асабліва інтэнсіўнае развіццё з канца 18 ст.). Пісьменства на аснове лацініцы. В.У.Мартынаў. с. 71
ВЕНГЕ́РСКАЯ НІЗІ́НА , частка Сярэднедунайскай раўніны на тэр. Венгрыі. с. 72
ВЕНГЕ́РСКАЯ САВЕ́ЦКАЯ РЭСПУ́БЛІКА . Абвешчана венг. камуністамі і сацыял-дэмакратамі ва ўмовах рэв. ўздыму пасля 1-й сусв. вайны. Існавала 133 дні (21.3—1.8.1919). Гл. раздзел Гісторыя ў арт. Венгрыя. с. 72
ВЕНГЕ́РСКАЯ САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЯ РАБО́ЧАЯ ПА́РТЫЯ (ВСРП), палітычная партыя левага кірунку ў Венгрыі ў 1918—89. Засн. 24.11.1918 як Камуніст. партыя Венгрыі (сярод арганізатараў Б.Кун, Т.Самуэлі). З вер. 1944 наз. Венг. Камуніст. партыя (ВКП). Пасля аб'яднання ў чэрв. 1948 ВКП з С.-д. партыяй Венгрыі наз. Венг. партыя працоўных, у ліст. 1956 — пач. 1957 рэарганізавана ў ВСРП. Дзейнічала да кастр. 1989. У снеж. 1989 частка членаў б. ВСРП стварыла новую аднайм. партыю. Гл. таксама раздзел Гісторыя ў арт. Венгрыя. с. 72
ВЕНГЕ́РСКІ О́ПЕРНЫ ТЭА́ТР , буйнейшы муз. тэатр Венгрыі ў Будапешце. Засн. ў 1837 у Пешце (з 1840 Нац. т-р). Ставіў оперныя і драм. спектаклі. У 1884 аркестр і оперная трупа вылучаны ў самаст. т-р (Каралеўскі оперны т-р, цяпер Венгерскі оперны т-р), які перайшоў у новы будынак (пабудаваны ў стылі рэнесансу, упрыгожаны фрэскамі і скульпт. творамі; глядзельная зала на 1398 месцаў). У рэпертуары т-ра венг. нац. оперы і балеты, творы замежнай, у т.л. рус., класікі. Філіял — Т-р імя Ф.Эркеля (з 1951). Сярод кіраўнікоў і дырыжораў т-ра Ф.Эркель, Г.Малер, А.Нікіш, О.Клемперэр. с. 72
ВЕ́НГРЫ (саманазва мадзьяры), нацыя, асн. насельніцтва Венгрыі (больш за 10,55 млн. чал.). Жывуць таксама ў Румыніі, Чэхіі, Югаславіі, СНД (пераважна ў Закарпацці, на Украіне; 171 тыс. чал., 1979) і інш. Агульная колькасць 14,38 млн. чал. (1987). Гавораць на венгерскай мове. Сярод вернікаў пераважаюць католікі. с. 72
ВЕНГРЫНО́ВІЧ Валерый Львовіч (н. 14.7.1939, Кіеў), бел. вучоны ў галіне фізікі магнітных з'яў і неразбуральнага кантролю. Д-р тэхн. н. (1990). Скончыў Кіеўскі політэхн. ін-т (1961). З 1965 у Ін-це прыкладной фізікі АН Беларусі. Навук. працы па магнітна-структурным аналізе. Распрацаваў тэарэт. асновы магніташумавой структураскапіі і звышмаларакурснай рэнтгенаўскай тамаграфіі, даследаваў некаторыя эфекты ўзаемадзеяння скачкоў намагнічанасці з дэфектамі крышт. структуры ферамагнетыка.
Тв.: Магнитошумовая структуроскопия. Мн., 1991. с. 72
ВЕ́НГРЫЯ (Magyarország), Венгерская Рэспубліка (Maguar Köztársaság), дзяржава ў Цэнтр. Еўропе. Мяжуе на З з Аўстрыяй, Славеніяй, Харватыяй, на Пд і ПдУ з Югаславіяй і Румыніяй, на У з Украінай, на Пн з Славакіяй. Падзяляецца на 38 медзьё (раёнаў) і сталічную акругу. Пл. 93 тыс. км2, нас. 10 324 тыс. чал. (1993). Сталіца — г. Будапешт. Дзярж. мова — венгерская. Нац. свята — гадавіна Венг. паўстання 1956 (23 кастр.).
Дзяржаўны лад. Венгрыя — парламенцкая рэспубліка. На чале дзяржавы прэзідэнт. Вышэйшы заканад. орган — Нац. асамблея, якая складаецца з 386 чл., выбраных тэрмінам на 4 гады. Выканаўчы орган — урад на чале з прэм'ер-міністрам.
Прырода. Венгрыя — пераважна раўнінная краіна, займае б.ч. Сярэднедунайскай (Венгерскай) раўніны. Вылучаюцца яе асобныя часткі: на У ад Дуная плоская нізіна Альфёльд, на З узгорыстая раўніна Дунантуль з асобнымі невысокімі кражамі (масівы Бакань, Вертэш, Мечэк і інш.). На ПнЗ нізіна Кішальфёльд, абмежаваная на З адгор'ямі Альпаў (выш. да 500—800 м). На Пн адгор'і Карпат з карставай пячорай Агтэлек і ланцуг сярэдневышынных вулканічных масіваў, у т.л. Матра з найвышэйшым пунктам краіны — г. Кекеш (1015 м). Карысныя выкапні: значныя запасы баксітаў, ёсць радовішчы каменнага і бурага вугалю, прыроднага газу і нафты, жал. руды, марганцу, мінер. водаў. Клімат умерана кантынентальны з гарачым летам і ўмерана кароткай зімой. Сярэдняя т-ра ліп. 20—22 °С, студз. ад -2 да -4 °С. Сярэднегадавая колькасць ападкаў ад 900 мм на ПдЗ да 450 мм у цэнтры і на У. Бываюць засухі, асабліва на У краіны. Рэкі належаць да бас. Дуная, даўж. яго ў межах Венгрыі 410 км. Гал. прытокі — Ціса, Раба і Драва. Найб. возера — Балатан. Натуральная лясная, лесастэпавая і стэпавая расліннасць моцна зменена чалавекам. Каля 75% тэр. выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы і занята нас. пунктамі, прамысл. прадпрыемствамі, шляхамі зносін; пад лесам 18,3%.
Насельніцтва. Каля 90% складаюць венгры, жывуць таксама цыганы (4%), немцы (2,6%), сербы (2%), славакі, румыны і інш. Сярод вернікаў пераважаюць католікі (67,5%), ёсць кальвіністы (20%), лютэране (5%) і інш. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 111 чал. на 1 км2, крыху больш на Пн, менш на Пд. У гарадах жыве 64% насельніцтва. Найб. гарады (тыс. ж., 1994): Будапешт — 1996, Дэбрэцэн — 218, Мішкальц — 190, Сегед — 179, Печ — 172, Дзьёр — 131, Ньірэдзьхаза — 116, Секешфехервар — 110, Кечкемет — 106.
Гісторыя. Тэр. сучаснай Венгрыі заселена чалавекам у палеаліце. У старажытнасці тут жылі скіфы, ілірыйцы, кельты, якія ў канцы 1 ст. да н.э. — пач. 2 ст. н.э. трапілі пад уладу рымлян (была ўтворана прав. Панонія). У 1-й пал. 1-га тыс. ў Венгрыі з'явіліся стараж. германцы, гуны, авары, готы, з 6 ст. і славяне; яе тэр. ў 7 ст. ўваходзіла ў склад дзяржавы Сама, пазней — у Вялікамараўскую дзяржаву і Блатэнскае княства. У 896 тут з'явіліся венгры (іх прарадзіма — Прыуралле). Адсюль яны рабілі набегі на землі суседніх народаў. Пасля разгрому каля Аўгсбурга (955) набегі венграў спыніліся і яны перайшлі да земляробства. У час праўлення князя Геза (970—997) і яго сына Іштвана І Святога (997—1038; з 1000 кароль) арганізацыйна аформілася венг. дзяржава. У сярэдзіне 13 — пач. 14 ст. яна была раздробленая, яе развіццё затрымалі манг. нашэсце 1240—41 і працяглыя міжусобіцы. Пазней абарону краіны ад тур. заваявання арганізаваў трансільванскі ваявода Я.Хуньядзі (правіцель Венгрыі ў 1446—52). Яго сын Мацьяш Хуньядзі (кароль з 1458) цэнтралізаваў дзяржаву, аднак пасля яго смерці міжусобіцы аднавіліся. Пасля задушэння Дожы Дзьёрдзя паўстання 1514 былі канчаткова запрыгонены венг. сяляне. Пасля паражэння венграў ад туркаў у Мохацкай бітве 1526 пачаўся распад Венг. каралеўства. Да 1541 паўн. і зах. землі Венгрыі захапілі Габсбургі, паўд. і цэнтральныя — туркі-асманы, на У краіны ўтварылася залежнае ад Асманскай імперыі Трансільванскае княства (у 1571—76 правіў князь Стафан Баторый). У 1686 аўстр. і венг. войскі вызвалілі Венгрыю ад туркаў, аднак уся тэр. краіны ў 1699 трапіла пад уладу Габсбургаў. Іх каланізатарская палітыка выклікала выступленні венграў (у т.л. Ракацы Ферэнца II рух 1703—11), якія былі задушаны. У 1820—30-я г. актывізавалася венг. дваранская апазіцыя. З яе ў 1840-я г. вылучылася левае крыло на чале з Л.Кошутам, узнікла арг-цыя «Маладая Венгрыя» (кіраўнік паэт Ш.Пецёфі). У час Рэвалюцыі 1848—49 у Венгрыі скасавана прыгонніцтва, створаны К-т абароны радзімы на чале з Кошутам і рэв. нар. армія (пазней нанесла шэраг паражэнняў аўстр. войскам). У крас. 1849 парламент у г. Дэбрэцэн абвясціў поўную незалежнасць краіны ад Аўстрыі, вярх. правіцелем дзяржавы выбраны Кошут. Пасля заключэння Габсбургамі саюза з Расіяй супраць венг. паўстанцаў аўстр. і рас. войскі сумеснымі намаганнямі прымусілі венграў капітуляваць (жн. 1849). Аўстр. тэрор не спыніў венг. вызв. рух, і Габсбургі пайшлі на кампраміс з венграмі: у 1867 створана дуалістычная дзяржава Аўстра-Венгрыя, у якой аўстр. імператар стаў адначасова венг. каралём. Венгрыя атрымала свой парламент і ўрад, аднак яе залежнасць ад Аўстрыі захавалася (Вена мела вырашальны голас пры прыняцці агульнадзярж. рашэнняў). У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. паскорылася эканам. развіццё Венгрыі, заснаваны шэраг паліт. партый, у т.л. С.-д партыя Венгрыі (СДПВ; 1890). У 1-й сусв. вайне Аўстра-Венгрыя была ў саюзе з Германіяй. У канцы вайны кіраўнік апазіцыйнай «партыі незалежнасці» граф М.Карайі выступіў за разрыў з Германіяй, за заключэнне сепаратнага міру з краінамі Антанты, дэмакратызацыю і незалежнасць Венгрыі ў яе «гістарычных межах». Па яго ініцыятыве створаны Нац. савет, у які ўвайшлі і сацыял-дэмакраты. Абнародаваны ім 26.10.1918 маніфест прадугледжваў абвяшчэнне раўнапраўя нацый у рамках цэласнай і непадзельнай Венгрыі, увядзенне агульнадэмакр. свабод і інш. Аднак венг. кароль Карл IV Габсбург (ён жа імператар Аўстрыі Карл І) адмаўляўся ад правядзення рэформ. У ноч на 31.10.1918 адначасова з Аўстрыяй у Венгрыі распачата рэвалюцыя, у ходзе якой створаны саветы. Карайі з удзелам сацыял-дэмакратаў сфарміраваў урад, праграма якога паўтарала Маніфест 26 кастрычніка. 13.11.1918 падпісана перамір'е з Антантай. 16.11.1918 Нац. савет абвясціў Венгрыю рэспублікай. У пач. 1919 ва ўмовах блакады Вегрыі краінамі-пераможцамі, эканам. заняпаду, палярызацыі класаў і слаёў венг. грамадства ўрад пайшоў у адстаўку. Лідэры СДПВ, якім было прапанавана сфарміраваць новы ўрад, пайшлі на саюз з Камуніст. партыяй Венгрыі (КПВ): 24.3.1919 створана аб'яднаная Сацыяліст. партыя Венгрыі (СПВ) і абвешчана Венг. Сав. Рэспубліка. Яе ўрад — рэв. ўрадавы савет — узначаліў правы сацыял-дэмакрат Ш.Гарбай, наркомам замежных спраў стаў камуніст Б.Кун. Рэв. ўрад стварыў Чырв. Армію, праводзіў нацыяналізацыю прадпрыемстваў і інш. 1.8.1919 пад націскам франц., чэшскіх і рум. войск слабая Венг. Сав. Рэспубліка пала. Значную частку Венгрыю акупіравалі рум. войскі. Пазней у Будапешт уступіў афіцэрскі корпус на чале з контр-адміралам М.Хорці, які быў прызначаны галоўнакамандуючым, а ў 1920 абвешчаны рэгентам (у 1921 б. кароль выгнаны з краіны). Трыянонскі мірны дагавор 1920, прадыктаваны краіне дзяржавамі Антанты, якія перамаглі ў 1-й сусв. вайне, меў вынікам страту 2/3 тэр. Венгрыі, скарачэнне яе насельніцтва і выклікаў незадаволенасць венг. грамадства. Імкненне дамагчыся яго перагляду прывяло аўтарытарны рэжым Хорці да пошуку саюзу з гітлераўскай Германіяй. Вынікам гэтага збліжэння сталі Венскія арбітражы 1938 і 1940, паводле якіх Венгрыя атрымала тэр. прырашчэнні. У 1939 Венгрыя выйшла з Лігі нацый. У крас. 1941 венг. войскі разам з ням. фашыстамі ўдзельнічалі ў нападзе на Югаславію (гл. Балканская кампанія 1941). 27.6.1941 Венгрыя ўступіла ў вайну супраць СССР. У студз. 1943 на Доне ў ходзе сав. контрнаступлення амаль поўнасцю знішчана 2-я венг. армія. У 1944 Хорці намагаўся заключыць перамір'е з СССР і шукаў кантакты з Вялікабрытаніяй і ЗША. 19.3.1944 Венгрыю акупіравалі ням.-фаш. войскі, якія пазней скінулі Хорці і прывялі да ўлады мясц. фашыстаў (гл. Нілашысты) на чале з Ф.Салашы. На вызваленай сав. войскамі тэр. Венгрыі 2.12.1944 у г. Сегед створаны антыфаш. Венг. нац. фронт незалежнасці, у які ўвайшлі камуністы, сацыял-дэмакраты, нац.-сял. партыя, партыя дробных сельскіх гаспадароў, бурж.-дэмакр. партыя і свабодныя прафсаюзы. Дэлегаты гэтых партый сталі дэпутатамі Часовага нац. сходу (пасяджэнні адкрыліся 21 снеж. ў г. Дэбрэцэн). Сфарміраваны ім Часовы ўрад Венгрыі абвясціў вайну Германіі, заключыў у Маскве перамір'е з СССР і яго саюзнікамі, распусціў і забараніў паліт. і ваен. арг-цыі фашыстаў. Найб. важнае мерапрыемства ўрада — зямельная рэформа (канфіскаваны землі кіраўнікоў фаш. арг-цый і ваенных злачынцаў, нацыяналізаваны буйныя маёнткі, створаны зямельны фонд, б.ч. якога размеркавана сярод 640 тыс. беззямельных і малазямельных сялян). Тэр. Венгрыі канчаткова вызвалена часцямі Чырв. Арміі да 4.4.1945 (у ходзе вызвалення загінула 140 тыс. сав. воінаў). 1.2.1946 Венгрыя абвешчана рэспублікай. Паводле Парыжскіх мірных дагавораў 1947 адноўлены граніцы Венгрыі па стану на 1.1.1938. З 1947 на тэр. Венгрыі размяшчаліся сав. войскі (выведзены ў 1991).
Пасля перамогі на выбарах 1947 у Дзярж. сход (парламент) левых сіл і аб'яднання ў чэрв. 1948 камуністаў і сацыял-дэмакратаў у адзіную Венг. партыю працоўных (ВПП) у краіне праводзіўся курс на пабудову сацыялізму на ўзор СССР. Яна атрымала назву Венг. Нар. Рэспубліка (1949). Пасля выцяснення астатніх партый (іх дзейнасць спынілася пасля выбараў 1949) пачаліся рэпрэсіі і ў самой ВПП. Летам 1953 пасля перагавораў з сав. кіраўніцтвам ЦК ВПП адмежаваўся ад палітыкі кіраўніцтва на чале з М.Ракашы. Па прамым указанні сав. кіраўніцтва венг. ўрад узначаліў І.Надзь, які абвясціў «новы курс»: адмова ад фарсіраванай індустрыялізацыі і прымусовай калектывізацыі, арыентацыя на ўздым жыццёвага ўзроўню працоўных, большы ўлік нац. асаблівасцей і інш. Аднак Ракашы, які застаўся 1-м сакратаром ЦК ВПП, абмежаваўся паўмерамі і дамогся зняцця Надзя з пасады прэм'ер-міністра і выключэння яго з партыі (1955). Пахаванне 6.10.1956 у Будапешце Л.Райка і іншых камуністаў — ахвяр рэпрэсій з боку ракашыстаў — скалыхнула грамадскасць. 23.10.1956 мірная 20-тысячная студэнцкая дэманстрацыя ў венг. сталіцы пад лозунгамі паляпшэння сацыялізму, раўнапраўных дружалюбных адносін з СССР, салідарнасці з польскім абнаўленнем, вяртання ва ўрад Надзя і інш. перарасла ў беспарадкі (штурм і захоп будынка Венг. радыё). Увод ноччу 24 кастр. па просьбе венг. ўрада А.Хегедзюша сав. механізаваных часцей у Будапешт надаў падзеям нац.-вызв. характар. Узбр. паўстанцы (15—20 тыс.) стварылі ў горадзе сетку вузлоў супраціўлення, вялі баі з сав. падраздзяленнямі. Адзін з найб. трагічных момантаў — расстрэл паўстанцамі супрацоўнікаў дзярж. бяспекі, якія абаранялі будынак Будапешцкага гаркома партыі. 29—30.10.1956 сав. войскі (больш за 3 дывізіі) выведзены з Будапешта. 1 ліст. ўрад Надзя (вярнуўся ва ўрад 24 кастр.) заявіў аб выхадзе Венгрыі з Варшаўскага дагавора 1955, абвясціў краіну «нейтральнай» і звярнуўся ў ААН з просьбай аб абароне. Антыкамуніст. і антысав. акцыі адбываліся і ў правінцыі. 3.11.1956 пасля перагавораў аб вывадзе войск СССР з тэр. Венгрыі паміж сав. і венг. ваен. дэлегацыямі апошняя арыштавана супрацоўнікамі сав. КДБ (перагаворы адбываліся каля Будапешта ў размяшчэнні сав. вайск. часцей). Ноччу 4 ліст. група венг. паліт. кіраўнікоў на чале з Я.Кадарам арганізавала ў г. Сольнак рэв. рабоча-сял. ўрад, які звярнуўся за падтрымкай да СССР. У Будапешт былі ўведзены сав. войскі, якія да 10 ліст. ў асноўным ліквідавалі паўстанне. Новае кіраўніцтва стварыла Венгерскую сацыялістычную рабочую партыю (ВСРП) і садзейнічала кансалідацыі грамадства, у т.л. эканам. захадамі (напр., пры калектывізацыі вёскі ў 1958—61 улічваўся прынцып добраахвотнасці, захоўвалася ўласнасць сялян на зямлю). У сярэдзіне 1960-х г. пачата эканам. рэформа з элементамі рыначных адносін. Аднак яе паступовае згортванне ў 1970-я г., памяншэнне знешняга гандлю, рост знешняга доўгу пры імкненні захаваць дасягнуты ўзровень жыцця насельніцтва пагоршылі сац.-эканам. становішча. У 2-й пал. 1980-х г. паскорыліся дэмакр. пераўтварэнні. Пасля Усевенг. канферэнцыі ВСРП (май 1988) новае парт. кіраўніцтва на чале з К.Гросам узяло курс на стварэнне рыначнай сістэмы дэмакр. сацыялізму і прававой дзяржавы. Паводле заканад. актаў 1989 устаноўлены Дзень рэспублікі (23 кастр.), прынята сучасная назва дзяржавы, уведзены канстытуцыйны суд і пасада прэзідэнта, зафіксаваны паліт. плюралізм, раўнапраўе грамадскай і прыватнай уласнасці і інш. У канцы 1989 на базе ВСРП утварыліся Венг. сацыяліст. партыя (ВСП) і абноўленая ВСРП. У сак.—крас. 1990 адбыліся свабодныя шматпарт. выбары, на якіх перамог Венг. дэмакр. форум (ВДФ). Урад на чале з І.Анталам праводзіў радыкальны рыначны курс, які суправаджаўся спадам вытв-сці і сац. цяжкасцямі. На выбарах у маі 1994 перамагла ВСП, якая выступала за паступовасць рэформ пры захаванні сац. гарантый. Урад Дз.Хорна прадоўжыў рыначныя пераўтварэнні, аддаючы значную ўвагу сац. абароне насельніцтва (зніжэнне беспрацоўя, спыненне інфляцыі і інш.), і скарэкціраваў знешнепаліт. курс. Да сярэдзіны 1990-х г. спынены спад вытв-сці, зменшыўся знешні доўг, павялічыліся памеры знешняга гандлю і даходы насельніцтва. Венгрыя — чл. ААН (з 1995), Савета Еўропы (з 1990), Арг-цыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, «Вішаградскай групы». Дыпламатычныя адносіны з Беларуссю ўстаноўлены ў 1992.
Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі. Венг. сацыяліст. партыя, Венг. дэмакр. форум, Венг. сацыяліст. рабочая партыя, Незалежная партыя дробных гаспадароў, Саюз маладых дэмакратаў, Саюз свабодных дэмакратаў, Хрысц.-дэмакр. нар. партыя; Канферэнцыя венг. прафсаюзаў, Незалежныя прафсаюзы, Венг. савет саюзаў моладзі і інш.
Гаспадарка. Венгрыя — развітая індустр.-агр. краіна. Доля прамысловасці ў нац. даходзе — 47%, сельскай гаспадаркі — 18%. З 5,4 млн. чал. працаздольнага насельніцтва (1993) у прам-сці занята 29,7%, буд-ве 7, сельскай гаспадарцы 16,1, абслуговых галінах 44,8%. На сусв. рынку Венгрыя вядома як пастаўшчык прадукцыі машынабудавання (пераважна аўтобусаў, дэталей і вузлоў да іх, партальных і плывучых кранаў, сродкаў сувязі, мед. апаратуры), хім. прам-сці (у т.л. фармацэўтычных прэпаратаў, сродкаў аховы раслін), с.-г. і харч. Прадуктаў. У паліўна-энергет. рэсурсах пераважае буры вугаль і лігніты (штогадовая здабыча каля 25 млн. т; у раёне гарадоў Татабанья, Дораг, Шальгатар'ян, Дзьёндзьёш, Озд, Мішкальц), каменны вугаль (каля 2—3 млн. т штогод) здабываюць у гарах Мечэк каля г. Печ. Здабываюць таксама (млн. т, 1991) нафту (1,9), баксіты (2,4), прыродны газ (каля 7 млрд. м3), марганец, поліметалы, буд. матэрыялы. Большая ч. нафты і газу імпартуецца пераважна з Расіі. Вытв-сць электраэнергіі 29,7 млрд. КВт · гадз (1991) пераважна на ЦЭС. АЭС у г. Пакш. У апрацоўчай прам-сці найб. значэнне маюць машынабудаванне і металаапрацоўка, хім., лёгкая і харч. прам-сць, каляровая металургія. Чорная металургія (выплаўка сталі ў 1991 — 1,9 млн. т) працуе ў асн. на імпартнай сыравіне; яе цэнтры — Будапешт, Мішкальц, Озд, Дунаўйвараш, Шальгатар'ян. У каляровай металургіі гал. ролю адыгрывае вытв-сць гліназёму і алюмінію (Альмашфюзіцё, Айка, Варпалата, Секешфехервар). У машынабудаванні вылучаюцца неметалаёмкія галіны: электратэхніка, электронная прам-сць, прыладабудаванне, а таксама выпуск разнастайных рухавікоў, дызельных паяздоў, цеплавозаў, грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў. Буйнейшы ў Еўропе вытворца аўтобусаў — з-д «Ікарус» у Будапешце і філіял у Секешфехервары. Развіта станкабудаванне, вытв-сць шарыкападшыпнікаў, абсталявання для лёгкай і харч. прам-сці, сродкаў сувязі, вымяральных прылад, выліч. тэхнікі, мед. абсталявання і прылад, с.-г. машын. Асн. цэнтры машынабудавання — Будапешт (больш за 50% прадукцыі галіны), Секешфехервар, Мішкальц, Эстэргам, Дзьёр, Дэбрэцэн. Выпушчана (1991): 4,7 тыс. аўтобусаў, 308 тыс. тэлевізараў, 435 тыс. халадзільнікаў. У хім. прам-сці (каля 15% валавой прамысл. прадукцыі) важнае месца займае вытв-сць мінер. угнаенняў, сродкаў аховы раслін, прадуктаў арган. сінтэзу, фармацэўтычных прэпаратаў (прадпрыемствы «Хінаін» і «Гедэон Рыхтэр»), гумавых вырабаў, лакаў і фарб. Вытв-сць азотных угнаенняў (Казінцбарцыка), фосфарных (Сольнак). З-ды па вытв-сці сернай (Будапешт і Сольнак) і азотнай (Печ) кіслот. Развіта нафтаперапр. прам-сць (з-ды ў Будапешце, Альмашфюзіцё, Печы, Сазхаламбаце); прам-сць буд. матэрыялаў (цэмент, цэгла і інш.). У харч. прам-сці найб. развіты вінаробства, вытв-сць кансерваў з агародніны і мяса, вэнджаных каўбас, цукр., мукамольная, малочная, масларобчая і алейная, тытунёвая, маргарынавая і інш. галіны. З галін лёгкай прам-сці найб. развітыя тэкст. (пераважна баваўняная), швейная, гарбарна-абутковая, трыкатажная. Гал. цэнтр лёгкай прам-сці — Будапешт (каля 60% прадукцыі галіны). Атрымана (млн. т, 1991): мінер. угнаенняў 0,3, штучных смол і пластмас 0,6, цэменту 3; тканін 272 млн. м2, абутку 19,8 млн. пар, цукру 490 тыс. т.
У структуры сельскай гаспадаркі доля раслінаводства і жывёлагадоўлі прыкладна аднолькавая. Збожжавыя і зернебабовыя культуры займаюць каля 2/3 ворнай зямлі, тэхнічныя — 13%, агародніна — 3, кармавыя — 19%. Каля 150 тыс. га с.-г. зямель арашаецца. Пасевы пшаніцы і кукурузы пашыраны раўнамерна. Цукр. буракі найб. вырошчваюць на ПнЗ і ПдУ. У міжрэччы Цісы і Дуная, на паўд. схілах горных масіваў развіты садоўніцтва і вінаградарства. Збор (млн. т, 1991): збожжавых 12,6, бульбы 1,2, цукр. буракоў 4,7, садавіны 1,5. Пашыраны таксама бахчаводства, агародніцтва, вырошчванне сланечніку, рысу, тытуню, канапель. У жывёлагадоўлі найб. развіта гадоўля свіней і птушкі. Пагалоўе (млн. галоў, 1991): буйн. раг. жывёлы 2, свіней 8, авечак 2,5, птушкі 58,6. Рыбалоўства на рэках і воз. Балатан.
Транспарт пераважна аўтамаб. і чыгуначны. Даўж. аўтадарог 130,2 тыс. км, у т.л. 29,9 тыс. км з цвёрдым пакрыццём. Даўж. чыгунак 7765 км. Рачны транспарт абслугоўвае пераважна знешнеэканам. сувязі. Даўж. водных шляхоў (р. Дунай, яго прытокі, шэраг каналаў) 1622 км. Нафтаправодаў 1204 км, газаправодаў 4387 км. 92 аэрапорты і аэрадромы. Гал. транспартны вузел — Будапешт. Экспарт (10,9 млрд. дол. ЗША, 1992): сыравіна, паўфабрыкаты, хімікаты, машыны, тавары лёгкай і харч. прам-сці і інш. Імпарт (11,7 млрд. дол. ЗША, 1992): паліва і энергарэсурсы, сыравіна, хімікаты, машыны і інш. Большая ч. знешнегандл. абароту прыпадае на краіны Зах. і Усх. Еўропы. Беларусь экспартуе ў Венгрыю трактары, калійныя ўгнаенні, некаторыя хімікаты, драўнінна-валакністыя пліты і фанеру, шыны і інш., набывае ў Венгрыі медыкаменты, гербіцыды, тканіны, збожжа, віно, алей і інш. Венгрыю штогод наведвае каля 20—22 млн. замежных турыстаў. Грашовая адзінка — форынт.
Узброеныя сілы. Складаюцца з сухап. войск і ВПС, налічваюць 77 тыс. чал.; ёсць эксперым. брыгада войск тэр. абароны (створана ў 1992). Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. На 1.1.1995 у сухап. войсках 56,5 тыс. чал. (80% агульнай колькасці ўзбр. сіл); арганізацыйна ўключаюць камандаванне, 4 ваен. акругі, 17 брыгад (3 танк., 9 механізаваных, 3 артыл., процітанк. артыл. і зенітная артыл.), войскі падтрымкі (полк баявых верталётаў і трансп. авіяц. брыгада), падраздзяленні баявога і тылавога забеспячэння, часці і ўстановы цэнтр. падпарадкавання. Маюць на ўзбраенні 1190 танкаў, 500 баявых машын пяхоты, каля 1200 бронетранспарцёраў, 991 гармату палявой і 160 гармат зенітнай артылерыі, 218 мінамётаў, 39 баявых верталётаў і інш. У ВПС 22 тыс. чал. (1993), 10 баявых эскадрылляў, 171 баявы і вучэбна-баявы самалёт.
Ахова здароўя. Сярэдняя працягласць жыцця ў мужчын 67, у жанчын 76 гадоў. Смяротнасць 13 на 1 тыс. чал. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 100 чал., урачамі — 1 тэрапеўт на 262 чалавекі. Узровень нараджальнасці 12 на 1 тыс. чалавек. Дзіцячая смяротнасць 13 на 1 тыс. нованароджаных.
Асвета, навуковыя ўстановы. Сучасная сістэма адукацыі Венгрыі паводле закону 1985 уключае дашкольныя ўстановы для дзяцей 3—6 гадоў, асн. 8-гадовую школу (абавязковае навучанне дзяцей ва ўзросце 6—16 гадоў), агульнаадук. гімназіі (4 гады навучання), 3—4-гадовыя сярэднія прафшколы, прафес.-тэхн. навуч. ўстановы, ВНУ. Агульную адукацыю ў Венгрыі дае 8-гадовая школа і на яе аснове гімназія або сярэдняя прафшкола. У 1988/89 навуч. г. ў Венгрыі працавала больш за 3,5 тыс. 8-гадовых школ (1,3 млн. вучняў). Агульную сярэднюю адукацыю даюць гімназіі (праграма арыентавана на гуманіт. падрыхтоўку і наступны працяг адукацыі ва ун-це), а таксама сярэднія прафшколы і сярэднія прафес.-тэхн. вучылішчы. У 1989/90 навуч. г. налічвалася больш за 250 гімназій. У сістэму вышэйшай адукацыі ўваходзяць ун-ты, ін-ты універсітэцкага тыпу, галіновыя ін-ты і вышэйшыя вучылішчы. Буйнейшыя ВНУ: Будапешцкі універсітэт (з 1635), мед. ін-т універсітэцкага тыпу (з 1769), эканам. ін-т (з 1948), тэхн. ун-т (з 1782); ун-т у Сегедзе (з 1872). Буйнейшыя б-кі: Дзярж. б-ка, Будапешцкага ун-та, Венг. АН, гар. б-ка Будапешта. Музеі: Нац. музей гісторыі і прыродазнаўчых навук (з 1802), Нац. музей выяўл. мастацтваў (з 1896), Музей прыкладнога мастацтва (з 1872), Нац. галерэя (усе ў Будапешце) і інш. Навук. даследаванні вядуцца ў Венг. АН (з 1825), ун-тах і ін-тах, галіновых НДІ.
Друк, радыё, тэлебачанне. Буйнейшыя газеты «Маgyar Нirlap» («Венгерская газета», з 1968), «Nèpszabadsád» («Народная свабода», з 1942). Радыёвяшчанне з 1925. Тэлебачанне з 1958. Праграмы радыё і тэлебачання трансліруюцца па сетках наземнага, кабельнага і спадарожнікавага вяшчання. Больш за 55% тэлевіз. абанентаў прымаюць праграмы са спадарожнікаў з дапамогай індывідуальных (25%) і калектыўных (30% у сетках кабельнага тэлебачання) прыёмных установак. Са спадарожніка ЕЎТЭЛСАТ 11—Ф3 па сістэме ПАЛ перадаецца праграма тэлебачання Дзіна ТВ на венг. мове адначасова з праграмай Тэлетэкст. З больш як 40 інш. спадарожнікаў магчымы прыём праграм інш. краін. Дзейнічае Венгерскае тэлеграфнае агенцтва (МТІ).
Літаратура. Першыя пісьмовыя помнікі (жыціі, пропаведзі, тлумачэнні Бібліі, літургічныя гімны) створаны на лац. мове ў 11—12 ст. Галоўнымі творамі сярэдневяковай л-ры былі хронікі. У 13—14 ст. развівалася рэліг. л-ра на венг. мове, што было звязана з дзейнасцю жабрацкіх манаскіх ордэнаў і гусіцкім рухам; у 1430-я г. гусіцкія прапаведнікі Тамаш і Балінт пераклалі на венг. мову Біблію. З сярэдзіны 15 ст. пашыраліся ідэі Адраджэння; пачынальнікамі гуманістычнай л-ры, свабоднай ад тэалагічных догмаў і насычанай зямнымі перажываннямі, былі Я. Вітэз (эпісталярныя і аратарскія творы) і Я.Паноніус (лац. вершы). Фарміраванне ўласна венг. л-ры на венг. мове пачалося з канца 15 ст., асабліва ў эпоху Рэфармацыі (байкі і памфлеты Г.Хельтаі, паэзія вандроўнага песняра Ш.Тынадзі, пропаведзі П.Борнемісы). У 2-й пал. 16 ст. з'явілася рэнесансавая проза ў выглядзе т.зв. забаўляльных гісторый — апрацовак стараж.-венг. паданняў, часткова ант., італьян. і паўд.-слав. сюжэтаў («Гісторыя аб Аргірушу»), Буйнейшым паэтам венг. Адраджэння быў Б.Балаж. У 17 ст. ў венг. л-ры ўсталяваўся стыль барока, які адлюстроўваў контррэфармацыйна-феад. і вызв., антытур. і антыгабсбургскія памкненні. Пачынальнікам барока і духоўным правадыром контррэфармацыі быў езуіт і багаслоў-палеміст П.Пазмань, найб. вядомымі пісьменнікамі — М.Зрыньі і І.Дзьёндзьёшы. Познагуманіст. традыцыі (у спалучэнні з цікавасцю да пурытанізму і рацыяналістычнай філасофіі Дэкарта) працягвалі існаваць толькі ў Трансільваніі (Я.Апацаі-Чэрэ). Вызваленчыя антыгабсбургскія паўстанні канца 17 — пач. 18 ст. спрыялі росквіту вуснай паэзіі паўстанцаў. Была пашыранай і мемуарная л-ра. Л-ры эпохі Асветніцтва (апошняя чвэрць 18 — пач. 19 ст.) былі ўласцівыя асветніцкая форма класіцызму, шырокае выкарыстанне нац.-гіст. і дэмакр. тэматыкі, барацьба за т.зв. аднаўленне венг. мовы (творы і пераклады Дз.Бешэньеі, вершы Я.Бачаньі). Пасля задушэння ў 1795 рэсп. змовы правадніком ідэй Асветніцтва стаў літ.-грамадскі рух «абнаўляльнікаў мовы», які ўзначаліў Ф.Казінцы. У паэзіі М.Фазекаша, драмах І.Катаны выразней загучалі вольналюбівыя матывы, з'явіліся прыкметы рэалізму. Росквіт рамантызму (драмы К.Кішфалудзі, паэзія М.Вёрэшмарці і Я.Араня) у венг. л-ры суправаджаўся развіццём рэалізму (проза І.Этвеша, М.Іошыка). У паэзіі трыбуна рэвалюцыі 1848—49 Ш.Пецёфі рамант. і рэаліст. элементы дасягнулі вяршыні, былі закладзены асновы сучаснай венг. літ. мовы. Л-ра 2-й пал. 19 ст. жывілася ў асноўным праблематыкай новай бурж. эпохі (паэты І.Мадач, Я.Вайда, Арань; празаікі М.Іокаі, К.Міксат). Развіццё і аднаўленне венг. л-ры на пач. 20 ст. звязана з творчасцю паэтаў Э.Адзі, М.Бабіча і Д.Косталаньі. Пасля паражэння рэвалюцыі 1919 частка венг. пісьменнікаў апынулася ў эміграцыі (А.Габар, Балаж, Б.Ілеш, А.Гідаш, М.Залка). У 1920—30-я г. выступалі т.зв. пісьменнікі-народнікі: П.Верэш, П.Саба, Л.Немет, Дз.Іеш, І.Дарваш і інш. Да авангардызму імкнуліся Л.Касак, Т.Дэры. Пасля 2-й сусв. вайны І.Добазі, Л.Надзь, М.Саба, Ш.Веэрэш і інш. развівалі традыцыі крытычнага рэалізму. Да літ. авангарду 1970-х г. належаць П.Эстэрхазі і Д.Тандары; прадстаўнікі сюррэалізму 1980-х г. — Л.Надзь, Ш.Чоары, Дз.Петры і Л.Краснахоркаі. На бел. мове асобнымі выданнямі выйшлі зб-кі «Венгерскія апавяданні» (1957), «Сучасная венгерская паэзія» (1977), творы Пецёфі, Гідаша, Дарваша, Залкі і інш. На венг. мову перакладаліся асобныя творы Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, А.Адамовіча, В.Быкава, П.Броўкі, Я.Брыля, В.Віткі, А.Вялюгіна, Н.Гілевіча, П.Глебкі, К.Крапівы, А.Кулакоўскага, А.Куляшова, А.Макаёнка, П.Панчанкі, П.Прыходзькі, М.Танка, В.Таўлая. Т.Хадкевіча, І.Шамякіна.
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. На тэр. Венгрыі захаваліся неалітычная кераміка і скульптура, помнікі мастацтва скіфаў і кельтаў, рэшткі рым. пасяленняў, ювелірныя вырабы гунаў і авараў, сляды пасяленняў стараж. славян. З 9 ст. вядома маст. апрацоўка металу. Да 10—11 ст. адносяцца «ніжнія храмы» ў гарадах Фельдэбрэ і Ціхань, да 11 — пач. 13 ст. — раманскія базілікі (у Яку, Печы, Жамбеку), раннегатычная палацавая капэла ў Эстэргаме. У выяўл. мастацтве 11 ст. відавочны ўплыў Візантыі. У канцы 13—15 ст. будуюцца гатычныя цэрквы (у Шопране, Пешце і інш.) і замкі (Дыяшдзьёр, Вішэград). Станковы жывапіс канца 14 — пач. 15 ст. блізкі да сярэднееўрапейскага, у скульптуры вылучаюцца бронзавыя статуі братоў М. і Дз.Колажвары. Росквіту мастацтва Венгрыя дасягнула ў 2-й пал. 15 ст. пры каралю Мацьяшу Хуньядзі (Корвіне). Творчасць італьян. архітэктараў і мастакоў, якія працавалі ў Венгрыі, садзейнічала пашырэнню культуры Адраджэння. У гарадах Буда і Вішэград створаны каралеўскія рэзідэнцыі. Свецкі дух быў уласцівы і царк. будынкам (капэла Бакаца з ордэрным дэкорам пры саборы ў Эстэргаме, 1506—07). У жывапісе захаваліся сувязі з познагатыч. традыцыямі (работы майстра «М.S.», блізкія дунайскай школе). Высокага ўзроўню дасягнулі мастацтва кнігі (рукапісы з рэнесансавым арнаментам з б-кі Корвіна), ювелірныя вырабы, маёліка. Турэцкае нашэсце (1526) надоўга затрымала развіццё венг. культуры. З канца 17 ст. будуюцца пераважна палацы і цэрквы (палац у Рацкеве, цэрквы ў Пешце, Эгеры, Эстэргаме); у мастацтве замацоўваецца аўстр. ўплыў і стыль барока. У барочным жывапісе вылучаюцца творы аўстрыйца Ф.А.Маўльберча. У архітэктуры і скульптуры 1-й пал. 19 ст. пераважаў класіцызм (рэфарматарскі сабор у Дэбрэцэне, 1803—21, арх. М.Печы; Нац. музей у Пешце, 1837—47, арх. М.Полак; партрэты і статуі скульпт. І.Ферэнцы). Пасля рэвалюцыі 1848 гіст. жывапіс прасякнуты нац.-вызв. ідэямі (палотны В.Мадараса і інш.). У 2-й пал. 19 ст. вядучым стаў рэаліст. жанравы жывапіс (творы М.Мункачы, Ш.Біхары, І.Рэвеса). У галіне пейзажа вылучаліся блізкія да барбізонскай школы жывапісу работы Л.Паала, Л.Медньянскі, П.Сіньеі-Мершэ. У канцы 19 ст. склаліся характэрныя рысы арх. аблічча Будапешта — шырокія магістралі, будынкі ў духу неаготыкі, неабарока і неарэнесансу (парламент, 1884—1896; оперны т-р, 1875—84, арх. М.Ібль). На мяжы 19—20 ст. з'явіліся збудаванні ў стылі мадэрн (Музей прыкладнога мастацтва ў Будапешце, 1896, арх. Э.Лехнер). У 1900—10-я г. працавалі мастакі групы Надзьбаньі, якія выкарыстоўвалі прыёмы пленэрнага жывапісу (Ш.Холашы, К.Ферэнцы, Я.Торма і інш.), майстры альфёльдскай школы — паслядоўнікі Мункачы (Я.Торняі, І.Коста, І.Надзь і інш.), партрэтысты-жанрысты І.Чок, І.Рыпль-Ронаі, мастакі-авангардысты групы «Восем» (К.Кернштак, Б.Пор, Р.Берэнь). Пасля ўстанаўлення ў Венгрыі рэжыму фаш. дыктатуры многія мастакі працавалі ў эміграцыі (Б.Уітц, Ш.Бортнік, Л.Мохай-Надзь і інш.). Для пасляваеннай архітэктуры характэрныя мэтазгоднасць планіроўкі, спалучэнне простых, ясных аб'ёмаў: Нар. стадыён (1948—53), мост «Эржэбет» (1955—65), гасцініца «Дуна Інтэркантыненталь» (1969) у Будапешце, Палац спорту ў Мішкальцы (1970), т-р у Дзьёры (1978), прамысл. будынкі ў Ньірэдзьхазе і інш., гасцініцы ў Дэбрэцэне, Кечкемеце, Хайдусобасла і інш. Сучасныя збудаванні ўдала спалучаюцца з гіст. ансамблямі. У развіцці выяўл. мастацтва Венгрыі важную ролю адыгралі майстры-рэалісты (група альфёльдскіх мастакоў, жывапісцы І.Сёньі, А.Бернат, скульптары Ф.Медзьешы, Ж.Кішфалудзі-Штробль, П.Пацаі, Ш.Мікуш, Б.Ферэнцы). Створаны манумент Вызвалення на гары Гелерт у Будапешце (1947, Кішфалудзі-Штробль), фрэскі на металург. камбінаце г. Дунаўйвараш (1955, Э.Даманоўскі). У 1960—70-я г. ўзмацнілася цікавасць да абстрактных і ўскладненых экспрэсіўных вырашэнняў (жывапіс Ф.Марціна, Т.Дураі, Ф.Салаі, І.Барчаі, скульптура І.Шомадзьі, А.Макрыса, Т.Вільта, графіка Б.Кондара, А.Вюрца) з рысамі сімвалізму і сюррэалізму (жывапіс Т.Чэрнуша, скульптура І.Варгі, графіка А.Гроша, Дз.Хінца). Сярод майстроў станковай і манум. скульптуры Е.Керэньі, М.Боршаш, І.Кіш, Варга, Шомадзьі, Я.Конёрчык і інш. У дэкар.-прыкладным мастацтве сучасныя формы тактоўна спалучаюцца з нар. традыцыямі (кераміка М.Ковача і І.Гадара, габелены Хінца, работы дызайнера Л.Фінты і інш.).
Музыка. Для нар. музыкі Венгрыі характэрна ўзаемадзеянне стараж.-ўсх. асновы (пентатоніка) і больш позніх уплываў (гемітоніка, мажора-мінор). З 10 ст. вандроўныя спевакі-казачнікі прытрымліваліся традыцыі язычніцкіх эпічных спеваў. У 11 ст., з прыняццем каталіцтва, на тэр. Венгрыі пашырыліся грыгарыянскія спевы. З 13 ст. сярод венг. нар. інструментаў рог, фуруя (род флейты), больш познія — духавыя валынка (дуда), тарагата; струнныя кабза, скрыпка, лютня, цытра, цымбалы. З 15 ст. ў Венгрыі развівалася зах.-еўрап. прыдворная культура (сольныя спевы ў суправаджэнні лютні і скрыпкі, вак.-інстр. капэлы; каралеўская капэла ў Будзе была адна з лепшых у Еўропе). З 16 ст. вядомыя свецкія муз. творы на венг. тэксты (апубл. ў зб. Ш.Тынадзі, 1554, і Б.Бакфарка, 1553, 1565). У 17—18 ст. у рэзідэнцыях аўстра-венг. арыстакратаў ствараліся аркестры (у 1761—90 аркестрам кн. Эстэрхазі кіраваў І.Гайдн). Фарміраванне нац. стылю адбывалася ў рамках стылю вербункаш (канец 18 ст.), развітога ў творчасці скрыпачоў-віртуозаў і кампазітараў Я.Біхары, Я.Лаваты, А.Чэрмака, кіраўнікоў цыганскіх аркестраў і тэатр. труп. Уплыў вербункаша відавочны ў першых венг. операх І.Ружычкі («Уцёкі Белы» і «Кемень Шыман», 1822), А.Бартаі («Аўрэлія», 1837; «Хітрасць», 1839), М.Рожавёльдзі («Шукальнікі скарбу з Вішэграда», 1839), у операх Ф.Эркеля на тэмы нац.-вызв. руху («Ласла Хуньядзі», 1844; «Банк бан», 1852; «Дзьёрдзь Дожа», 1867). Сярод музыкантаў-рамантыкаў 19 ст. віртуозы-скрыпачы Э.Рэменьі, Е.Хубаі, а таксама І.Іоахім і Л.Аўэр (пачалі творчую дзейнасць у Венгрыі). Вяршыня развіцця венг. музыкі 19 ст., асабліва праграмнага сімфанізму, — творчасць Ф.Ліста. На пач. 20 ст. вядомасць набылі аперэты Ф.Легара, І.Кальмана, які ўнёс у аперэту элементы венг. песенна-танц. мелодыкі. Развіццё венг. музыкі 1-й пал. 20 ст. звязана з імёнамі Б.Бартака і З.Кодая. Сярод буйнейшых сучасных кампазітараў П.Кадаша, Дз.Ранкі, А.Сёлёшы, Ш.Балаша, Дз.Лігеці, Ж.Дурка. Сусв. вядомасць набылі балеты Бартака («Драўляны прынц», 1917; «Цудоўны мандарын», 1919), а таксама оперы Ш.Сокалаі («Крывавае вяселле», 1964) і Э.Петравіча («Сей
Тэатр. Вытокі тэатр. культуры ў язычніцкіх абрадах венграў-качэўнікаў. Яе носьбітамі былі скамарохі (ёкулатары), казачнікі (рэгешы). У канцы 17 ст. ўзнік школьны т-р. У 1790 акцёр і тэатр. дзеяч Л.Келемен стварыў прафес. т-р у Пешце. У 1792 браты Феер арганізавалі 2-і венг. т-р у Клужы. У 1-й пал. 19 ст., не вытрымаўшы канкурэнцыі з ням. трупамі, якія мелі дзярж. падтрымку, венг. т-р становіцца вандроўным. Асновы нац. школы мастацтва залажылі акцёры Келемен, Г.Моар, П.Янча, Ж.Сентпетэры, К.Медзьеры, Р.Дэрыне і інш. У 1837 адкрыты «Пешты мадзьяр сінхаз» (з 1840 Нац. т-р). У 2-й пал. 19 ст. створаны Нар. т-р у Будзе (1861), «Непсінхаз» у Пешце (1875), «Вігсінхаз» (1896) і «Мадзьяр сінхаз» (1897) у Будапешце, т-ры ў Мішкальцы, Сегедзе, Печы, Дэбрэцэне, Эгеры і інш. У пач. 20 ст. ствараліся невял. тэатры-студыі. У 1949 т-ры Венгрыі нацыяналізаваны. Узніклі новыя калектывы. Дзейнічаюць тэатры імя І.Мадача, імя К.Кішфалудзі, «Віг», «Талія», маладзёжны імя Ш.Пецёфі і інш. Сярод тэатр. дзеячаў: Т.Маяр, Э.Гелерт, З.Варканьі, Л.Маркуш, Е.Руткаі, М.Тэрэчык. У Будапешце працуюць Ін-т тэатра і кіно, Навукова-даследчы ін-т тэатра.
Кіно. Першыя хранікальныя карціны зняты ў канцы 19 ст., у 1911—13 пачалася рэгулярная вытв-сць фільмаў. У час рэжыму М.Хорці выпускаліся пераважна агіткі, салонныя драмы, камедыі (фільмы з удзелам Ф.Гааль — «Петэр», «Маленькая мама», 1934). У большасці пасляваенных фільмаў (канец 1940 — 1-я пал. 1950-х г.) — актуальныя праблемы грамадскага жыцця Венгрыі: «Дзесьці ў Еўропе» (1947, рэж. Г.Радваньі), «Пядзя зямлі» (1948, Ф.Бан), «Карусель» (1955, З.Фабры). Сярод фільмаў 1960-х г. «Альба-Рэгія» (1961, рэж. М.Семеш), «Сыны чалавека з каменным сэрцам» (1965, З.Варканьі), «Зоркі і салдаты» (1967) і «Цішыня і крык» (1968, абодва М.Янча); экранізаваліся творы нац. л-ры. З канца 1960-х г. дзеячы кіно звярнуліся да фільмаў на гіст. тэмы: «Дзесяць тысяч дзён» (1967, Ф.Коша), «Светлыя вятры» (1969), дылогія «Венгерская рапсодыя» і «Аllegrо barbarо» (1979). Здымаюцца фільмы для дзяцей, анімацыйныя, кінадакументалістыка. Сярод рэжысёраў і акцёраў: Янча, М.Месараш, З.Хусарык, Дз.Кабаш, П.Явар, Е.Руткаі, І.Печы. Кадры рыхтуе Вышэйшая школа т-ра і кіно ў Будапешце (кінафакультэт з 1946). У 1969 заснаваны Саюз работнікаў кіно і тэлебачання Венгрыі.
Літ.: История Венгрии. Т. 1—3. М., 1971—72; Краткая история Венгрии: С древнейших времен до наших дней. М., 1991; Марков Д.С. Венгрия. М., 1990; Тихомиров А.Н. Искусство Венгрии ІХ—ХХ вв. М., 1961; Кодай З. Венгерская народная музыка: Пер. с венг. Будапешт, 1961; Сабольчи Б. История венгерской музыки: Пер. с венг. Будапешт, 1964; Музыка Венгрии. Сб. ст.: [Пер. с венг.] М., 1968.
Ю.В.Ляшковіч (прырода, гаспадарка),
М.Г.Елісееў, У.Я.Калаткоў (гісторыя). с. 72
ВЕНД , (ад назвы стараж. слав. племя венды ці венеды), вендская сістэма (перыяд), вендскі комплекс, верхняе, самае маладое падраздзяленне пратэразою, якое папярэднічала кембрыйскай сістэме (перыяду). Доўжыўся ад 650 да 570 млн. гадоў назад. Вылучаны рус. геолагам Б.С.Сакаловым у 1950 на ПнЗ Усх.-Еўрап. платформы як вендскі комплекс або серыя. У 1991 у межах СССР венду нададзены ранг сістэмы або перыяду. Адклады венду пашыраны таксама на Сібірскай платформе. Стратыграфічныя аналагі венду ёсць у Паўд. Кітаі, Канадзе, Аўстраліі, Паўд. Амерыцы, на Брытанскіх а-вах.
На Беларусі адклады венду трапляюцца на глыб. ад 80 да 800 м, займаюць каля 80% тэр., маюць магутнасць да 400—500 м. Залягаюць на пародах рыфею або крышт. фундамента, перакрыты ніжнекембрыйскімі або больш маладымі адкладамі фанеразою. Складзены ў ніжняй ч. з тэрыгенных парод вільчанскай серыі — тылітаў (стараж. марэны), пясчанікаў, глін вільчанскага (лапландскага) покрыўнага зледзянення. Сярэднюю ч. венду ўтвараюць вулканічныя (базальты, андэзідацыты, трахідацыты), вулканагенныя і вулканагенна-асадкавыя (туфы, туфіты, туфапясчанікі і інш.) пароды валынскай серыі. Верхнюю, валдайскую серыю, складаюць асадкавыя пароды — пясчанікі, алеўраліты, гліны. У тоўшчах і пластах абломкавых парод венду значныя запасы падземных водаў. М.В.Вераценнікаў. с. 79
ВЕ́НДАРАЖ , вёска ў Беларусі, у Магілёўскім р-не. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 22 км на ПдЗ ад Магілёва, 5 км ад чыг. ст. Вендрыж. 453 ж., 180 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, магіла ахвяр фашызму. с. 79
ВЕ́НДСКАЯ ДЗЯРЖА́ВА , сярэдневяковая дзяржава палабскіх славян (бодрычаў, люцічаў, памаран) у 1040-я г. — 1-й трэці 12 ст. Уключала тэр. на ўзбярэжжы Балтыйскага м., паміж вусцямі рэк Лаба (Эльба) і Одра (Одэр). Цяпер тэр. ФРГ.
Заснавальнік — бодрыцкі кн. Готшалк |1044—66]. Ён і яго пераемнік кн. Круты [1066—93], каб процістаяць герм.-каталіцкай экспансіі, намагаліся стварыць незалежную слав. царкву. Пры Крутым дзяржава пашырылася да Паўночнага м. Сын Готшалка князь (у дакументах «кароль») Генрых (правіў з 1093) вярнуў у краіну ням. епіскапаў, што выклікала хваляванні. Канчаткова Вендская дзяржава распалася каля 1129. с. 79
ВЕНЕ́ДЫ , венеты (лац. Vеnedі, Vеnеtі), старажытны індаеўрапейскі народ, роднасны, верагодна, ілірыйцам і лацінянам. Упершыню ўпамінаецца ў «Іліядзе» Гамера, пазней у творах Карнелія Непота, Ціта Лівія, Герадота, Страбона і інш. Найб. распаўсюджаны погляд, што найстаражытнейшым венедам належала археал. лужыцкая культура ў Цэнтр. і Паўн. Еўропе. У 2—1-м тыс. да н.э. яе носьбіты рассяліліся і фіксуюцца на Балканах, у М. Азіі (энеты), Адрыятыцы (пазнейшая вобласць і горад Венецыя), на Пн і Пд Германіі, у Галіі (пазнейшая вобласць Вандэя), Брытаніі, на Ютландскім п-ве, у Прыбалтыцы. На ўсіх тэр. рассялення венедаў асіміляваны. У першых ст. н.э. венеды ўпамінаюцца Плініем Старэйшым, Тацытам, Пталамеем па цячэнні Віслы, дзе яны асіміляваны славянамі, на якіх у сярэднявеччы перайшла назва венеды (у форме вендэн, віндэн). Ад венедаў паходзяць сучасныя назвы рускіх з боку эстонцаў (венеласед), фінаў (веная). В.С.Пазднякоў. с. 79
ВЕНЕ́РА , у старажытнарымскай міфалогіі першапачаткова багіня вясны і садоў, пазней яе атаясамлівалі з грэч. багіняй Афрадытай і шанавалі як багіню кахання і прыгажосці. Дачка Юпітэра і акіяніды Дыёны. Лічылася маці Энея — прамаці і апякункай рымлян. У 295 да н.э. ў Рыме ўстаноўлены дзярж. культ. Венеры. У 215 да н.э. рымляне прысвяцілі храм Венеры Эрыцынскай, Цэзар — храм Венеры-Маці, як прамаці роду Юліяў. Да міфа аб Венеры звярталіся скульптары і мастакі (А.Маёль, А.Рэнуар, С.Батычэлі, Л.Кранах Старэйшы, Джарджоне, Тыцыян), пісьменнікі (Г.Сакс, У.Шэкспір) і інш.
Л.М.Драбовіч. с. 79
ВЕНЕ́РА , Мілавіца, другая па парадку ад Сонца планета Сонечнай сістэмы, астр. знак <SIGN>. Сярэдняя адлегласць ад Сонца 108,2 млн. км. Арбіта Венеры блізкая да кругавой (яе эксцэнтрысітэт найменшы ў Сонечнай сістэме і роўны е=0,0068), нахіл арбіты да плоскасці экліптыкі складае 3°24'. Сярэдні дыяметр 12 100 км, маса 4,87 · 1024 кг (0,82 зямной), сярэдняя шчыльнасць 5240 кг/м3, паскарэнне свабоднага падзення на экватары 8,76 м/сек2. Бляск ад -3,3 да -4,3 зорнай велічыні (вялікі бляск з-за параўнальнай блізкасці Венеры да Зямлі і высокай адбівальнай здольнасці яе паверхні). Найменшая адлегласць Венеры ад Зямлі 38 млн. км, найб. 261 млн. км.
Венера — самае яркае свяціла на небе пасля Сонца і Месяца; бывае відаць пасля захаду Сонца як вельмі яркая вячэрняя зорка і перад світаннем як ранішняя зорка. Падобна Меркурыю і Месяцу мае фазы, якія ўпершыню адзначыў Г.Галілей у 1610. Перыяд абарачэння Венеры вакол Сонца 224,7 зямных сут, вакол восі 243 сут (абарачэнне адваротнае). Працягласць сонечных сутак на Венеры адпавядае 120 зямным сут. Змены сезонаў няма (вось абарачэння амаль перпендыкулярная плоскасці арбіты). З дапамогай АМС «Венера-15» і «Венера-16» зроблена радыёлакацыйнае картаграфаванне планеты: паверхня Венеры — гарачая сухая камяністая пустыня; горныя раёны складаюць менш за 2%. Выяўлена шмат згладжаных кратэраў дыяметрам ад дзесяткаў да соцень кіламетраў, ёсць дзеючыя вулканы. Венера абкружана шчыльнай атмасферай (адкрыў М.В.Ламаносаў у 1761), якая складаецца з вуглякіслага газу (96%), азоту (~4%) і інш. Ціск каля паверхні ~94 атм., т-ра 470 °С. Унутраная будова Венеры падобная на зямную: ядро, мантыя, кара. Даследаванні Венеры праводзіліся пры дапамозе АМС «Венера», «Вега» і «Марынер».
Літ.: Маров М.Я. Планеты Солнечной системы. 2 изд. М., 1986; Планета Венера: Атмосфера, поверхность, внутреннее строение. М.. 1989. Н.А.Ушакова. с. 79
«ВЕНЕ́РА» , назва серыі савецкіх аўтам. міжпланетных станцый (АМС) для вывучэння Венеры і касм. прасторы, а таксама праграмы іх распрацоўкі і запускаў.
У 1961—83 запушчана 16 «Венер» («Венера-1» 12.2.1961; 20.5.1961 яна прайшла на адлегласці каля 100 тыс. км ад Венеры і выйшла на арбіту спадарожніка Сонца). Пачынаючы з «Венеры-3» АМС складаюцца з арбітальнага адсека і спускальнага апарата. «Венера-3» здзейсніла першы ў свеце палёт касм. лятальнага апарата на іншую планету (16.11.1965 стартавала, 1.3.1966 дасягнула паверхні Венеры). «Венера-4» правяла першыя прамыя даследаванні атмасферы Венеры (1967), «Венера-7» зрабіла першую мяккую пасадку на Венеру (1970). «Венера-4» — «Венера-8» вывучалі размеркаванне ціску, шчыльнасць, т-ру, хім. састаў атмасферы. «Венера-9» — першы штучны спадарожнік Венеры (першая здымка паверхні Венеры, 1975). «Венера-13» і «Венера-14» (1982) перадалі каляровыя панарамы месцаў пасадкі і даследавалі хім. састаў грунту. На «Венеры-15» і «Венеры-16» (1983) замест спускальнага апарата ўстаноўлены радыёлакатар, з дапамогай якога праведзена здымка паўн. паўшар'я Венеры: выяўлены горныя хрыбты, кратэры, пласкагор'і, разломы, шматлікія вынікі тэктанічнай актыўнасці планеты.
Н.А.Ушакова. с. 80
ВЕНЕРАЛО́ГІЯ , аддзел клінічнай медыцыны, які вывучае прычыны, шляхі пашырэння, клінічныя праяўленні, метады дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі венерычных хвароб. Даследуе інфекц. захворванні, узбуджальнікі якіх перадаюцца пераважна палавым шляхам (у т.л. некат. хваробы мочапалавога тракту, скурныя хваробы, СНІД). Венералогія цесна звязана з дэрматалогіяй. Вял. значэнне набывае вывучэнне сац. прычын венерычных хвароб, а таксама распрацоўка метадаў іх індывід. і грамадскай прафілактыкі.
Звесткі пра венерычныя хваробы ёсць у творах Гіпакрата, Цэльса, Плутарха, Галена, Ібн-Сіны і інш. асветнікаў, у працах прадстаўнікоў Салернскай мед. школы (12—13 ст.). Канец 15 ст. адзначыўся пандэмічным пашырэннем сіфілісу, з'яўленне якога ў Расіі ўпершыню апісана ў 1490. У 19 ст. адкрыты ўзбуджальнікі трыхаманозу (А.Данье, 1836), ганарэі (А.Найсер, 1879), мяккага шанкеру (П.Ферары, А.У.Петэрсен і А.Дзюкрэй, 1885—89), сіфілісу (Ф.Шаўдзін і Э.Гофман, 1905). Ням. вучоныя А.Васерман і Найсер распрацавалі метад серадыягностыкі сіфілісу (рэакцыя Васермана, 1906). Пачаткам навук. венералогіі ў Расіі лічыцца 2-я пал. 19 ст., калі пры Медыка-хірург. акадэміі ў Пецярбургу створана кафедра венерычных хвароб (1869) пад кіраўніцтвам В.М.Тарноўсгага, засн. сіфілідалогіі. Значны ўклад у развіццё венералогіі зрабілі М.І.Стукавенкаў, А.І.Паспелаў, АГ.Ге і інш.
На Беларусі навук. даследаванні па венералогіі пачаліся ў 19 — пач. 20 ст. У 1867 створана т-ва мінскіх урачоў, з якога ў 1914 вылучылася група ўрачоў-дэрматавенеролагаў. Мэтанакіраваныя даследаванні па венералогіі пачаліся ў 1923 на кафедры скурных і венерычных хвароб мед. ф-та БДУ. У 1932—88 яны канцэнтраваліся ў Бел. н.-д. скурна-венералагічным ін-це, вядуцца таксама ў Мінскім, Віцебскім і Гродзенскім мед. ін-тах, Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, у рэсп. кансультацыйна-дыягнастычным цэнтры па дэрматалогіі і венералогіі пры Мінскім скурна-венералагічным дыспансеры. Даследавалася пашырэнне (В.Ю.Мранговіус), удасканальваліся прафілактыка і лячэнне венерычных хвароб, вывучаўся ўплыў ганарэі на рэпрадукцыйную функцыю мужчын і жанчын. Распрацаваны метады лячэння сіфілісу пеніцылінам (А.Я. Пракапчук), безмыш'яковісты (С.С.Гарбулёў), скарочаны (Ю.Ф.Каралёў, А.П.Комаў), інструментальная дыягностыка, антыбіётыкатэрапія ганарэі, неганарэйных урэтрытаў (П.В.Дыла, А.Ц.Сасноўскі, Л.Р.Фёдарава), удасканалена методыка серадыягностыкі сіфілісу (Б.М.Гінзбург). Укаранёны новыя сучасныя метады дыягностыкі і скарочаныя высокаэфектыўныя метады лячэння сіфілісу, ганарэі і неганарэйных захворванняў мочапалавога тракту (Я.С.Пеўзнер, АП.Віторскі, Л.Г.Барабанаў, В.Г.Панкратаў, М.З.Ягоўдзік і інш.). Працуе цэнтр па прафілактыцы і барацьбе са СНІДам з сеткай кабінетаў добраахвотнага ананімнага абследавання на ВІЧ-носьбіцтва пры скурвендыспансерах абл. гарадоў і ў Мінску.
Літ.: Гусаков Н.И. Развитие отечественной дермато-венерологии и ее важнейшие научные школы: Очерки. Ч. 1. М., 1992.
Л.Г.Барабанаў. с. 80
ВЕ́НЕРН (Vänern), возера на Пд Швецыі. Размешчана на выш. 44 м. Пл. 5,5 тыс. км2. Даўж. каля 140 км, шыр. да 80 км, глыб. да 100 м. Шмат астравоў. Берагі пераважна нізкія, моцна расчлянёныя. У Венерн упадае больш за 30 рэк (найб. Кларэльвен). Выцякае р. Гёта-Эльв (сцёк у праліў Катэгат). Замярзае са снеж.—студз. да канца красавіка, Венерн — частка ўнутр. суднаходнага воднага шляху Стакгольм—Гётэбарг. На Венерне гарады Карлстад, Марыестад, Венерсбарг. с. 80
ВЕНЕ́РЫН ЧАРАВІ́ЧАК (Сурripedium), род кветкавых раслін сям. ятрышнікавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ва ўмераным і халодным паясах Паўн. паўшар'я: 1 від трапляецца ў Мексіцы. На Беларусі вельмі рэдка ў шыракалістых, хвойных і мяшаных лясах трапляецца венерын чаравічак сапраўдны, або жоўты (Сурripedium саlceolus), які занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь, таксама трапляліся буйнакветкавы (Сурripedium macranthon) і плямісты (Сурripedium guttatum), якія лічацца зніклымі.
Шматгадовыя травяністыя расліны з моцнымі ўзыходнымі сцябламі выш. да 50 см і гарызантальным карэнішчам. Лісце простае, шырокаавальнае або эліпсоіднае. Кветкі вялікія, адзіночныя або сабраныя па 2—3 у гронкі, рознай афарбоўкі і арыгінальнай формы (мехападобна ўздутая губа калякветніка нагадвае чаравічак, адсюль назва). Плод — каробачка з вельмі дробным насеннем. Дэкар. і лек. расліны. с. 80
ВЕНЕ́РЫНА МУХАЛО́ЎКА , гл. Дыянея. с. 81
ВЕНЕРЫ́ЧНЫЯ ХВАРО́БЫ , група інфекц. хвароб чалавека, аб'яднаных пераважна паводле спосабу перадачы ўзбуджальніка палавым шляхам. Бываюць выпадкі і кантактна-быт. заражэння. Вядома каля 20 венерычных хвароб: СНІД, сіфіліс, ганарэя, герпес, трыхаманоз, шанкер мяккі, лімфагранулема венерычная, данаваноз, хламідыёз, мікаплазмоз і інш. Шляхі пашырэння, метады дыягностыкі і лячэння вывучае венералогія. Адна з асаблівасцей венерычнай паталогіі — хвалепадобны характар з перыядычнасцю 10—15 гадоў. За апошнія 50 гадоў зарэгістраваны 3 хвалі венерычнай захваральнасці (1946, 1979, 1989). У распаўсюджванні венерычных хвароб вялікая роля належыць сац.-гігіенічным фактарам: дэмаграфічны рух, сац.-эканам. прагрэс, фактары паводзін, правільнае палавое выхаванне, вял. колькасць выпадковых палавых сувязей, сац.-культ. змены, алкаголь і наркотыкі, самалячэнне, рост разводаў, наяўнасць груп павышанай рызыкі, прастытуцыя, палавая ненармальнасць, дыягнастычныя памылкі і інш. Прафілактыка венерычных хвароб падзяляецца на грамадскую і асабістую. Грамадская: актыўнае выяўленне, лячэнне і ўлік хворых, бясплатнае лячэнне хворых на сіфіліс, СНІД, абследаванне на сіфіліс цяжарных жанчын, работнікаў харч. прам-сці і дзіцячых устаноў і інш. З мэтай змяншэння небяспекі ад пашырэння венерычных хвароб заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае крымін. адказнасць за ўхіленне ад лячэння гэтых хвароб і заражэнне імі інш. асоб (арт. 113 КК). Асабістая: недапушчальнасць выпадковых палавых сувязей, выкарыстанне індывід. партатыўных прафілакт. сродкаў. М.З.Ягоўдзік. с. 81
ВЕНЕСУЭ́ЛА (Venezuela), Рэспубліка Венесуэла (República de Venezuela), самая паўн. дзяржава ў Паўд. Амерыцы. На Пн абмываецца Карыбскім м. Мяжуе на З з Калумбіяй, на Пд з Бразіліяй, на У з Гаянай. Падзяляецца на 21 штат, 1 тэрыторыю, 1 федэральную (сталічную) акругу, 1 федэральнае ўладанне (72 дробныя астравы ў Карыбскім моры). Пл. 912 тыс. км2, нас. 20,1 млн. чал. (1993). Сталіца — г. Каракас. Афіц. мова — іспанская. Нац. свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці (5 ліп.).
Дзяржаўны лад. Венесуэла — федэратыўная рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1961. На чале дзяржавы і ўрада прэзідэнт, які выбіраецца насельніцтвам на 5 гадоў. Вышэйшы заканад. орган — двухпалатны Нац. кангрэс у складзе палаты дэпутатаў і сената. Выканаўчы орган — урад.
Прырода. Венесула размешчана паміж паўн. ланцугом Андаў і Гвіянскім пласкагор'ем. Берагі на У і З нізінныя, у цэнтр. ч. скалістыя. На ПнЗ высокія хрыбты Андаў: Сьера-дэ-Перыха (да 3540 м), Кардыльера-дэ-Мерыда (г. Балівар, 5007 м), якія абкружаюць тэктанічную ўпадзіну воз. Маракайба. На Пн уздоўж узбярэжжа цягнуцца Карыбскія Анды. Частку краіны паміж Андамі і Гвіянскім пласкагор'ем займае нізіна р. Арынока (Льянас-Арынока). Для Гвіянскага пласкагор'я характэрны выш. 300—500 м, асобныя астраўныя горы і хрыбты (на мяжы з Бразіліяй г. Ла-Небліна — 3014 м, на У г. Рарайма — 2772 м і інш.), сталовыя масівы. Нетры Венесуэлы багатыя нафтай і прыродным газам, жал. рудой, золатам, баксітамі, алмазамі, ёсць радовішчы вугалю, марганцавых і медных рудаў і інш. Клімат субэкватарыяльны гарачы, на ПдЗ экватарыяльны; дажджлівы сезон у крас. — верасні. Сярэднія месячныя т-ры 25—29 °С, у гарах халадней. Ападкаў 1000—2500 мм за год, ва ўпадзіне воз. Маракайба да 300 мм. Густая рачная сетка. Гал. рака — Арынока: правыя яе прытокі парожыстыя, з вадаспадамі, левыя раўнінныя. Схілы Андаў і Гвіянскага пласкагор'я ўкрыты пераважна лістападнымі лясамі. На крайнім Пд пастаянна вільготныя вечназялёныя лясы. Раўніны Арынока заняты саваннай — «льянас» (травяністыя абшары з невял. купкамі дрэў). Па ўзбярэжжы мангравыя зараснікі.
Насельніцтва. Каля 95% — венесуэльцы, народ, які ўтварыўся ад змяшання ісп. перасяленцаў з мясц. насельніцтвам — індзейцамі і неграмі-рабамі, прывезенымі з Афрыкі. У 19—20 ст. тут пасяліліся групы эмігрантаў, найб. з Паўд. Еўропы і з суседніх краін. Індзейцаў каля 200 тыс. чал., пераважна ў малаасвоеных раёнах на Пд, З, У. Паводле расавага складу метысаў 67%, белых 21%, чорных 10%, індзейцаў 2%. Большасць вернікаў — католікі. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 22 чал. на 1 км2. Каля 80% яго жыве на Пн (ад дэльты р. Арынока да воз. Маракайба) на плошчы, якая займае 20% тэр. краіны. У гарадах жыве 92% насельніцтва (1993). Найб. гарады (тыс. ж., 1991): Каракас — 1824,9, Маракайба — 1207,5, Валенсія — 903,1, Баркісімета — 602,6, Сьюдад-Гуаяна — 542,7, Барселона — 455,3, Маракай — 354,4, Сьюдад-Балівар — 225,8, Сан-Крыстобаль — 220,7, Кумана — 212,5, Матурын — 207,4, Мерыда — 168,0.
Гісторыя. Тэр. Венесуэлы са стараж. часоў насялялі індзейскія плямёны аравакскай, карыбскай і інш. моўных сем'яў. Пасля адкрыцця Амерыкі ў 1498 Х.Калумбам іспанцы арганізоўвалі экспедыцыі для вывучэння новых зямель. Зямлю ў заліве Маракайба яны назвалі Венесуэлай — «маленькай Венецыяй». Падставай для такой назвы было тое, што свае жытлы індзейцы будавалі на пáлях. У 16 ст. іспанцы заваявалі і каланізавалі ўсю тэр. Венесуэлы. На створаных тут плантацыях цукр. трыснягу, бавоўніку, тытуню працавалі індзейцы і негры-рабы. Бязлітасная эксплуатацыя, імкненне ісп. улад затрымаць развіццё нац. эканомікі і культуры выклікалі незадаволенасць насельніцтва (паўстанні 1749, 1795, антыісп. змова 1797). Нар. паўстанне 1810 у Каракасе дало пачатак вайне за незалежнасць Венесуэлы. (гл. Вайна за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—26). У ліп. 1811 нац. кангрэс абвясціў 1-ю Венесуэльскую рэспубліку. Першая канстытуцыя, прынятая 21.12.1811, не прадугледжвала карэнных сац. змен на карысць шырокіх слаёў насельніцтва, таму рэспубліка страціла падтрымку насельніцтва і рэв. армія вымушана была капітуляваць (25.7.1812). Ісп. панаванне ў Венесуэле ліквідавана ў выніку доўгай вызв. вайны (разгром ісп. сіл у чэрв. 1821, канчатковы — у 1823). У 1819 Венесуэла і Новая Гранада ўтварылі рэспубліку Вялікая Калумбія. У 1830 Венесуэла аддзялілася ад яе і стала самаст. рэспублікай (першы прэзідэнт Х.А.Паэс). У перыяд праўлення т.зв. кансерватыўнай алігархіі (1830—48), з якой пазней вылучылася партыя унітарыстаў (буйныя землеўладальнікі, каталіцкае духавенства), аформілася ліберальная партыя, т.зв. федэралісты, падтрыманыя маладой гандл. буржуазіяй і часткай плантатараў-экспарцёраў. Праўленне лібералаў, якія правялі шэраг рэформ (адмена рабства ў 1854, прыняцце ліберальнай канстытуцыі і інш.), выклікала паўстанні кансерватараў. Іх вяртанне да ўлады (1858) стала прычынай грамадз. вайны (1859—63, скончылася перамогай лібералаў) і шматлікіх пераваротаў. У 1864—1953 краіна называлася Злучанымі Штатамі Венесуэлы. Чарговая стабілізацыя ў час праўлення ліберала А.Гусмана Бланка (1870—89) паспрыяла значнаму эканам. і культ. развіццю краіны, пераважна за кошт замежнага капіталу. Адкрыццё ў Венесуэле радовішчаў нафты (1870-я г.) стала прычынай пагранічнага канфлікту ў 1895 з Брыт. Гаянай, у выніку якога да Вялікабрытаніі адышла значная ч. нафтаноснага раёна. Новы канфлікт узнік у 1902 у выніку заблакіравання партоў у Венесуэле Вялікабрытаніяй, Германіяй і Італіяй, якія дамагаліся вяртання доўгу (каля 20 млн. дол.). Пацвярджэнне ў 1904 міжнар. Гаагскім трыбуналам справядлівасці прэтэнзій гэтых трох дзяржаў узмацніла пазіцыі міжнар. капіталу ў Венесуэле. У выніку дзярж. перавароту 1908 усталявалася дыктатура Х.В.Гомеса (1909—35). У гэты перыяд у Венесуэле пачала расці роля амер. капіталу, інвеставанага пераважна ў нафтавую прам-сць.
У снеж. 1941 Венесуэла спыніла дыпламат. адносіны з дзяржавамі фаш. блоку, у лют. 1945 абвясціла вайну Германіі і Японіі. У кастр. 1945 у Венесуэле адбыўся дзярж. пераварот, які ўзначаліла партыя Дэмакр. дзеянне. У 1946 упершыню пасля 1881 адбыліся парламенцкія выбары. Новы ўрад Р.Гальегаса (1947—48) павысіў падаткі на даходы замежных нафтавых кампаній, планаваў інш. прагрэс. мерапрыемствы. Пасля ваен. перавароту 1948 хунтай распушчаны Нац. кангрэс, адменены дэмакр. свабоды, анулявана канстытуцыя. Рэзкае ўзмацненне эканам. і паліт. залежнасці Венесуэлы ад ЗША, зніжэнне жыццёвага ўзроўню, рэпрэсіі выклікалі масавы пратэст насельніцтва. Пачатая 21.2.1958 у Каракасе ўсеагульная забастоўка перарасла ва ўзбр. паўстанне. Да ўлады прыйшла хунта на чале з В.Ларасабалем, якая аднавіла дэмакр. свабоды, абвясціла амністыю паліт. вязням, легалізавала паліт. партыі. На прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах (снеж. 1958) перамагла партыя Дэмакр. дзеянне, яе лідэр Р.Бетанкур стаў (лют. 1959) прэзідэнтам. 23.1.1961 прынята новая канстытуцыя, якая дзейнічае і цяпер. Але наступленне ўрада Бетанкура і наступнага прэзідэнта Р.Леоні (1964—69) на дэмакр. сілы падарвала ўплыў партыі Дэмакр. дзеянне. На прэзідэнцкіх выбарах у снеж. 1968 перамог кандыдат Сацыял-хрысціянскай партыі Р.Кальдэра Радрыгес, які паклаў пачатак правядзенню незалежнай эканам. палітыкі (нацыяналізацыя нафтавай і жалезаруднай прам-сці краіны, праграма сац. рэформ). З 1984 урады краіны зноў фарміравала партыя Дэмакр. дзеянне. У лют. і ліст. 1992 зроблены 2 спробы ваен. перавароту, якія выклікалі востры сац.-паліт. крызіс у краіне. 5.6.1993 Вярх. суд і сенат кангрэса Венесуэлы прынялі рашэнне аб адхіленні ад улады К.А.Перэса, выбранага прэзідэнтам у 1988. Прэзідэнтам краіны на перыяд да лют. 1994 быў выбраны Р.Х.Веласкес. З лют. 1994 прэзідэнтам краіны зноў стаў Кальдэра Радрыгес. Венесуэла — чл. ААН з 1945, чл. Руху недалучэння, Арг-цыі амер. дзяржаў і шэрагу інш. міжнар. арг-цый.
Палітычныя партыі і прафсаюзы. У Венесуэле больш за 20 партый, з іх найбуйнейшыя Дэмакр. дзеянне, Сацыял-хрысц. партыя, Рух да сацыялізму і інш. Буйнейшыя прафс. аб'яднанні — Канфедэрацыя працоўных Венесуэлы, Канфедэрацыя незалежных прафсаюзаў Венесуэлы, Адзіны цэнтр працоўных Венесуэлы.
Гаспадарка. Венесуэла належыць да найб. развітых краін Лац. Амерыкі. Прам-сць да 35% валавога ўнутр. прадукту (ВУП), сельская гаспадарка — 6%. Працаздольнае насельніцтва занята ў абслуговых галінах (56%), прам-сці (28%), сельскай гаспадарцы (16%). Вядучае месца ў гасп. комплексе належыць нафтаздабыўной і нафтахім. прам-сці. Гэтыя галіны даюць 23% ВУП, 70% даходаў дзяржавы, 82% экспарту. Здабыча (млн. т, 1993): нафты 127,8, жал. руды 16,9, каменнага вугалю 3,9; золата 8033 кг. Здабываюць таксама баксіты, марганцавыя, нікелевыя, свінцова-цынкавыя руды, серабро, алмазы і інш. Асн. раёны здабычы нафты — упадзіна воз. Маракайба і паўн. ч. басейна р. Арынока. Там жа здабыча газу (мае ўнутр. значэнне). Перапрацоўка нафты ў гарадах Маракайба, Кабімас, Амуай, Пуэрта-ла-Крус, Пунта-Кардон, Каракас. Асн. цэнтры нафтахіміі — Маракайба, Валенсія, Пуэрта-Кабельё, Барселона; хім. прам-сці — Каракас, Маракайба, Сьюдад-Гуаяна. Выплаўка сталі 2,9 млн. т, алюмінію 600 тыс. т (1991). Металургічныя камбінаты ў Сьюдад-Гуаяне, Маракайба. Вытв-сць аўтамабіляў, трактароў, с.-г. машын, эл. і электроннай апаратуры ў Каракасе і Баркісімета. На р. Карані ГЭС Гуры і Макагуа, на долю якіх прыпадае ⅓ усіх энергет. магутнасцей краіны. Вытв-сць электраэнергіі 58,5 млн. кВт · гадз (1992). Ёсць прадпрыемствы цэментнай (Маракайба, Баркісімета, Каракас), дрэваапр. (Маракайба, Пуэрта-Кабельё, Маракай), цэлюлозна-папяровай (Валенсія, Каракас, Сьюдад-Гуаяна), тэкст. (Мерыда, Сан-Крыстобаль, Баркісімета, Каракас, Барселона), гарбарна-абутковай (Каракас, Маракайба, Сан-Крыстобаль, Барселона, Валенсія), харч. і харчасмакавай, буд. матэрыялаў і інш. У сельскай гаспадарцы пануе буйное землеўладанне. Каля ¾ с.-г. плошчаў сканцэнтравана ў буйных уладальнікаў (больш за 500 га). С.-г. ўгоддзі займаюць 25% тэр. краіны, у т.л. ворыва 7%, лугі і паша 18%. Сельская гаспадарка не забяспечвае ўнутр. патрэб краіны. Асн. земляробчы раён на Пн і ПнЗ, жывёлагадоўчы — Льянас. Гал. культуры (тыс. т, 1993): кукуруза 700, рыс 645, цукр. трыснёг 6900, сорга 250, бульба 215, какава 382, бананы 1215, памідоры 200, кава, бабовыя, арахіс. Садоўніцтва (у т.л. каля 200 тыс. т апельсінаў штогод). З тэхн. культур вырошчваюць бавоўнік і сізаль. Пагалоўе (млн. галоў, 1993): буйн. раг. жывёлы 14,7, свіней 2,1, коз 1,65, авечак 0,5. Вытв-сць (тыс. т, 1993): ялавічыны 377, свініны 110, мяса птушкі 480. Марское і рачное рыбалоўства. Гал. від транспарту — аўтамабільны. Даўж. аўтадарог 77,8 тыс. км, у т.л. 22,8 тыс. км з цвёрдым пакрыццём і 24,7 тыс. км гравійных. Гал. аўтамагістралі: Каракас—Сьюдад-Балівар, Каракас — мяжа з Калумбіяй. Чыгунак 542 км. Суднаходства па р. Арынока і яе прытоках (12 тыс. км). Уздоўж узбярэжжа кабатажныя перавозкі. Больш за 100 марскіх і рачных портаў. Гал. парты па экспарце нафты і нафтапрадуктаў: Маракайба (грузаабарот больш за 70 млн. т штогод), Амуай (40 млн. т), Кабімас, Пуэрта-ла-Крус, Пунта-Кардон, па экспарце жал. руды — Сьюдад-Балівар (рачны порт даступны для марскіх суднаў). Гал. порт краіны па імпарце і экспарце ненафтавых тавараў — Ла-Гуайра (аванпорт Каракаса). Развіты паветр. транспарт (360 аэрапортаў і аэрадромаў). Даўж. нафтаправодаў 6370 км, газаправодаў 4010 км, нафтапрадуктаправодаў 480 км. Экспарт: нафта і нафтапрадукты, жал. руда, пракат, золата, баксіты і алюміній, бананы. Імпарт: харч. тавары, хімікаты, тавары лёгкай прам-сці, машыны і трансп. сродкі. Гал. гандл. партнёры: ЗША, краіны Зах. Еўропы, Японія. Беларусь у 1992—93 экспартавала ў Венесуэлу калійныя ўгнаенні, матацыклы, веласіпеды. Грашовая адзінка — балівар.
Асвета, навуковыя ўстановы. Сучасная сістэма адукацыі Венесуэлы ўключае дашкольныя ўстановы для дзяцей 3—6 гадоў, абавязковую 9-гадовую школу (7—15 гадоў), агульнаадук. сярэднія і сярэднія спец. школы, ВНУ. У сістэму вышэйшай адукацыі ўваходзяць ун-ты (дзярж. і прыватныя), ін-ты і каледжы вышэйшага тыпу. Буйнейшыя ун-ты: Цэнтральны ун-т (з 1725) і каталіцкі ун-т «Андрэс Бельё» ў Каракасе, Андскі ун-т у Мерыдзе (з 1785), ун-т у Валенсіі (з 1852). Буйнейшыя б-кі: Нац. б-ка ў Каракасе (з 1833), б-ка Цэнтральнага ун-та. Музеі: Нац. пантэон, Балівара, прыгожых мастацтваў, прыродазнаўча-гіст. (усе ў Каракасе). Навук. даследаванні вядуцца ў галіновых акадэміях, ун-тах, н.-д. цэнтрах і ін-тах, навук. т-вах.
Друк, радыё, тэлебачанне. Буйнейшыя газеты: «El Universal» («Усеагульная», з 1909), «Últimas Notícias» («Апошнія паведамленні», з 1941), «Еl Nacional» («Нацыянальная», з 1943), «Еl Мundo» («Свет», з 1958). Дзейнічаюць дзярж. і прыватнае інфарм. агенцтва ІНАКК. Радыёвяшчанне з 1930. Буйнейшыя радыёстанцыі: «Радыё Насьёналь», «Радыё Каракас», «Радыё румбас», «Радыё кантынентэ». Тэлебачанне з 1952.
Літаратура. Развіваецца пераважна на ісп. мове. Літ. помнікі дакалумбавай эпохі не захаваліся. У калан. перыяд пераважалі наследаванні ісп. узорам, гіст. хронікі, у паэзіі — гангарызм (культ «чыстай формы», мудрагелістая метафарычнасць, ускладненасць сінтаксісу і вобразнасці). Абуджэнне нац. свядомасці крэолаў у 18 ст. прадвызначыла станаўленне ўласна венесуэльскай л-ры. На ідэалы асветы і незалежнасць арыентаваліся першыя паэты і драматургі, нац.-патрыят. публіцыстыка Ф.Міранды і С.Балівара. Неакласіцысты, якія аб'ядналіся вакол літ. час. «Lа Оlіvа» («Аліва», 1836—46), вызначалі творчую атмасферу амаль да сярэдзіны 19 ст. Іх буйнейшы прадстаўнік — А.Бельё («Зварот да паэзіі», 1823, з няскончанай паэмы «Амерыка» — маніфест маладой л-ры; «Ода землеўладанню ў тропіках», 1826). У 1830—80-я г. ў л-ры панаваў рамантызм. Ён увабраў у сябе маст. і паліт. арыенціры краіны, якая сцвярджала сваю незалежнасць. Патрыят. і грамадз. матывы ўласцівыя паэзіі Р.М.Баральта (элегічная паэма «Развітанне з Айчынай», 1844), прозе Ф.Тора (раман «Пакутнікі», 1842) і Х.В.Гансалеса (паэма ў прозе «Месеніяны», каля 1852). Пільная ўвага да мясц. каларыту рамантыкаў Х.А.Майтына, А.Ласана, Х.Р.Эпеса стала зыходнай і цэнтральнай пасылкай для кастумбрыстаў (бытапісальнікаў) Д.Мендосы, Ф. дэ Салеса Перэсы, Н.Болета Перасы. У канцы 19 ст. з'явіліся творы, у якіх спалучаліся натуралістычныя і рэалістычныя тэндэнцыі: раманы «Пеонія» (1890) М.В.Рамера Гарсіі, «Страсці» (1895) Х.Хіля Фартуля. Значнай з'явай у л-ры Венесуэлы на мяжы 19—20 ст. быў мадэрнізм. Адчувальны ў творчасці рамантыка і парнасца Х.А.Перэса Банальдэ (зб. вершаў «Строфы», 1877; паэма «Флор», 1883), ён у поўнай ступені сцвердзіў сябе ў паэзіі М.Санчэса Пескеры і К.Борхеса, у раманах — М.Дыяса Радрыгеса, Л.М.Урбанехі Ачэльполя. З 1920-х г. у творчасці Урбанехі, Ачэльполя, Р.Бланка Фамбоны (пачынаў як мадэрніст) і інш. эстэтаў намеціўся паварот да рэалізму. У наступныя гады праз паэзію постмадэрнізму (Л.Э.Мармаль, А.Э.Бланка) і прагрэсіруючы рэалізм адкрыліся новыя перспектывы асэнсавання нац. вытокаў, сац.-паліт. рэчаіснасці. Праблему «варварства і цывілізацыя» ўзнялі раманы Р.Гальегаса «Павітуха» (1925) і «Донья Барбара» (1929), крытычнае бачанне свету нажывы і дыктатуры адбілася ў кнігах Х.Р.Пакатэры, М.Пікона Саласа, Р.Дыяса Санчэса. Актуальная праблематыка, пошукі нетрадыцыйных мастацкіх рашэнняў уласцівыя творчасці А.Услара П'етры, М.Атэра Сільвы, С.Гармендыі, Х.В.Абрэу, Э.Субэра, Э.Каламбані.
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. У дакаланіяльны перыяд на тэр. Венесуэлы развівалася культура індзейскіх плямён. Сярод стараж. помнікаў наскальныя размалёўкі, пахавальныя урны, статуэткі, каменныя блокі з выявамі ягуараў, кракадзілаў, сімвалаў Сонца і Месяца, размаляваная і фігурная кераміка, амулеты. Творы манум. архітэктуры індзейцаў не захаваліся. Першыя гарады, заснаваныя іспанцамі ў 16 ст., мелі прамавугольную сетку кварталаў. У калан. перыяд узводзіліся аднатыпныя збудаванні (умацаванні, храмы і жылыя дамы) з дэкар. ўпрыгожаннямі. Архітэктура вызначалася прастатой: сабор (1664—74), «Дом з жалезнымі рашоткамі» ў г. Кора, дом С.Балівара (канец 18 ст.) у Каракасе. Пасля абвяшчэння Венесуэлы незалежнай рэспублікай (1830) і асабліва ў канцы 19 ст. буд-ва пашырылася пераважна ў Каракасе (грамадскія будынкі, шматкватэрныя дамы ў неакласічным ці неагатычным стылях. У канцы 19 — 1-й пал. 20 ст. архітэктура паслядоўна змянялася ад неакласіцызму (Нац. капітолій у Каракасе, 1872—75, арх. Л.Урданета), неагатычнага, маўрытанскага і «каланіяльнага» стыляў да функцыяналізму (пабудовы арх. К.Р.Вільянуэвы 1930-х г.). З сярэдзіны 20 ст. яна характарызуецца ансамблевасцю, комплекснай забудовай жылых раёнаў, навізной арх. форм і жалезабетонных канструкцый, сінтэзам мастацтваў (арх. Вільянуэва, С.Дамінгес, Г.Бермудэс, Х.М.Галія і інш.).
Выяўленчае мастацтва калан. перыяду адметнае партрэтным жывапісам канца 18 — пач. 19 ст. (Х.Лавера). З 1830-х г. цэнтральнай у творчасці мастакоў стала тэма вольнай радзімы, развіваюцца гіст. жывапіс (М.Тавар-і-Тавар, А.Мічэлена) і скульптура (М.Гансалес, Э.Паласіяс-і-Кавельё) патрыят. зместу; К. Рохас ствараў жанравыя карціны. На пач. і ў сярэдзіне 19 ст. пашыраны кастумбрызм, ілюстраванне навук. прац (К.Фернандэс, А.Х. Каранса). З пач. 20 ст. стаў пашырацца гіст. жанр (Ц.Салас); у традыцыях франц. імпрэсіяністаў і П.Сезана працавалі пейзажысты Ф.Брант, Р.Манастэрыяс, А.Рэверон і інш.; творы на тэмы нар. побыту стваралі жывапісец Э.Палеа, графік П.А.Гансалес, скульптар Ф.Нарваэс. Значнае месца ў мастацтве Венесуэлы займаюць мастакі-мадэрністы, якія звяртаюцца да ўмоўна-дэкар. жывапісу, абстрактнага мастацтва, поп-арту.
Музыка. Ва ўнутр. абласцях Венесуэлы захавалася стараж. муз. культура індзейцаў, у т.л. рытуальныя танцы марэ-марэ, тура, себукан. На ўзбярэжжы пашырана афра-амер. музыка (танцы бамба, мерэнге, сангеа і інш.). Пераважае крэольская музыка, гал. месца ў якой займае харопа (аб'ядноўвае танцы, спевы, інстр. п'есы, спаборніцтвы спевакоў-імправізатараў). Асн. крэольскія інструменты — куатра (шчыпковы), гітара, арфа, ударны марака. Праф. муз. творчасць (з 18 ст.) звязана пераважна з культавай музыкай (сярод майстроў Х.М.Аліварэс, Х.Ф.Веласкес, Х.А.Кара дэ Баэсі). У развіццё музыкі 19 ст. значны ўклад зрабілі Ф.Ларасабаль, Ф.Вільёна, Т.Карэньё, Х.А.Мантэра, аўтар першай нац. оперы «Вірхінія» (1873). Заснавальнік нац. кампазітарскай школы В.Э.Соха (арганізатар Нац. сімф. аркестра Венесуэлы, 1930). Сярод кампазітараў 20 ст. Х.Б.Пласа Альфонса, Х.В.Лекуна, Х.А.Кальканьё, К.Фігерэда, А.Саусе, Э.Кастэльянас, А.Лаура; у кірунку авангардызму (дадэкафонія, алеаторыка, электронная музыка, аўдыёвізуальныя сродкі) працуюць А.Эставес, Р.Эрнандэс Лопес, Х.А.Абрэу, Х.Л.Муньёс, А.Х.Ачоа, А. дэль Манака, Я.Іаанідыс. Цэнтр муз. культуры Венесуэлы — г. Каракас.
Тэатр. Элементы тэатр. мастацтва мелі драматызаваныя танцы і рытуальныя цырымоніі індзейскіх плямён Венесуэлы. Тэатры тут узніклі ў сярэдзіне 18 ст.: «Ла роса» ў Ла-Гуайры і «Калісеа» ў Каракасе (з пастаяннай трупай), дзе ставіліся п'есы нац. і еўрап. драматургаў. У 20 ст. актывізацыя тэатр. жыцця звязана са з'яўленнем жанру муз. камедыі (сайнетэ), з дзейнасцю асацыяцыі венесуэльскіх пісьменнікаў (канец 1930-х г.) і Т-ва сяброў т-ра на чале з А.Сертадам (1940—50-я г.). У 1954 засн. Нац. школа сцэн. мастацтва. У 1960-я г. тэатр. мастацтва не адыгрывала значнай ролі ў культ. жыцці краіны, гал. ўвага аддавалася развіццю радыёвяшчання і тэлебачання, дзе выступалі пераважна замежныя гастралёры. Сярод т-раў Каракаса: «Тэатра мунісіпаль», «Тэатра насьёналь», «Паліэдра», «Атэнеа», Тэатр камедыі. У ліку драматургаў і тэатр. дзеячаў: І.Грамка, Р.Пінеда, А. дэ Пас-іМатэас, К.Ортыс, А.Лопес, М.Гарсія, К.Пальма, К.Маркес.
Кіно. Першы фільм зняты ў Венесуэле ў 1909 — кароткаметражная стужка «Карнавал у Каракасе». У 1920—30-я г. актыўна працавалі рэж. А.Кардэра і Э.Ансола. Першы гукавы фільм зняты ў 1937. Да канца 1940-х г. выйшлі некалькі дакумент. і хранікальных фільмаў, а таксама мастацкі — «Бабулін медальён» (рэж. Г.Відаль). У 1948—54 у Каракасе працавала кінастудыя «Балівар-фільм». Сюжэты фільмаў былі звязаны з гіст. падзеямі ў краіне, з жыццём і дзейнасцю нац. героя 19 ст. С.Балівара. Міжнар. вядомасць атрымаў дакумент. фільм «Арая» (1958, рэж. М.Бенасераф). У 1966 засн. Нац. сінематэка, у 1969 — Нац. асацыяцыя кінадзеячаў Венесуэлы, у 1972 — школа-студыя «Атэнеа». Здымаюцца маст., дакумент., хранік. і рэкламныя фільмы. Сярод вядучых рэжысёраў: К. дэ ла Серда, М.Адрэман, Д.Арапеса, М.Валерстэйн, М.Карбанель, Л.А.Рочэ, М. дэ Педра, Р.Чальбаўд.
Літ.: Венесуэла: Экономика, политика, культура. М., 1967; Художественное своеобразие литератур Латинской Америки. М., 1976; Приглашение к диалогу. М., 1986.
М.С.Вайтовіч (прырода, гаспадарка),
І.Л.Лапін (літаратура). с. 81
ВЕНЕСУЭ́ЛЬСКІ ЗАЛІ́Ў (Golfo de Venezuela), заліў Маракайба, заліў Карыбскага м. каля берагоў Венесуэлы. Даўж. 231 км, шыр. каля ўвахода 98 км, глыб. да 74 м. На Пд пралівам (шыр. ад 6,5 да 22 км) злучаецца з воз. Маракайба. Прылівы мяшаныя (выш. менш за 1 м). Порт — Пунта-Фіха. с. 84
ВЕНЕСУЭ́ЛЬЦЫ , нацыя, асн. насельніцтва Венесуэлы (больш за 15,7 млн. чал.). Агульная колькасць 15,77 млн. чал. (1987). Каля 80% — метысы, мулаты, самба, каля 5% — негры. Гавораць на варыянце іспанскай мовы. Сярод вернікаў пераважаюць католікі. с. 84
ВЕНЕ́ЦЫЯ (Venezia), Венета, вобласць на ПнУ Італіі. Пл. 18,4 тыс. км2. Нац. 4,36 млн. чал. (1994). Уключае правінцыі Белуна, Венецыя, Верона, Вічэнца, Падуя, Равіга, Трэвіза. Адм. ц. — г. Венецыя. Значныя гарады Падуя і Верона. Размешчана ва ўсх. ч. Венецыянскай нізіны і на схілах Даламітавых Альпаў (г. Мармалада, 3342 м).
Клімат умераны. Рэкі П'яве, Брэнта, Адыджэ, часткова По. На З воз. Гарда. У гарах захаваліся шыракалістыя і хвойныя лясы. Значны прамысл. раён краіны. Машынабудаванне (гідратурбіны, помпы, кампрэсары, станкі, с.-г. машыны) і металаапрацоўка, тэкст. прам-сць, асабліва выраб шарсцяных тканін. У раёне г. Венецыя сканцэнтравана каляровая металургія (вытв-сць гліназёму, алюмінію, цынку), суднабудаванне, нафтаперапрацоўка, нафтахімія, коксахімія, вытв-сць мінер. угнаенняў, чорная металургія, а таксама традыцыйная вытв-сць шкла і вырабаў з яго, мазаікі і філігранных упрыгажэнняў. Дрэваапрацоўка і харч. прам-сць. У сельскай гаспадарцы нізіннай часткі пераважае раслінаводства (пшаніца, кукуруза, цукр. буракі, каноплі, тытунь, рыс, бабовыя, бульба); вінаграднікі, сады, аліўкавыя гаі. Шаўкаводства (правінцыя Трэвіза). У гарах жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла, свінні). Рыбалоўства (порт К'ёджа). Горад Венецыя і воз. Гарда — цэнтры міжнар. турызму. с. 84
ВЕНЕ́ЦЫЯ (Venezia), горад на ПнУ Італіі, на астравах у лагуне і на беразе Венецыянскага зал. Адрыятычнага м. Адм. ц. вобласці і правінцыі Венецыя. 306,5 тыс. ж. (1993). Марскі порт. Міжнар. аэрапорт. Пачатковы пункт аўтадарог і чыгунак. Венецыя складаецца з 2 частак: гіст. цэнтра (каля 100 тыс. ж.), размешчанага на 118 невял. астравах Венецыянскай лагуны, падзеленых 150 каналамі і пратокамі (Вял. Канал — гал. трансп. артэрыя), цераз якія перакінута каля 400 мастоў, і прамысл.-партовай мацерыковай часткі (уключае гарады Маргера, Местрэ, Фузіна і інш.). У гіст. цэнтры — суднарамонтная, папяровая, трыкат. прам-сць. Традыцыйныя рамёствы: вытв-сць маст. вырабаў са шкла (гл. Венецыянскае шкло), карункаў, мазаікі, скураных і інш. вырабаў. У мацерыковай ч. — каляровая металургія, нафтаперапр., хім., тэкст., харч., эл.-тэхн. прам-сць, суднабудаванне, дакладная механіка і оптыка. Ун-т. Акадэмія мастацтваў, Ін-т па вывучэнні Адрыятыкі. Музеі: Галерэя Акадэміі, Археалагічны, Корэр (мастакі 14—16 ст.), сабора св. Марка, на в-ве Мурана — музей шкла і інш. Оперны т-р. Астраўная ч. Венецыі — горад-музей, марскі курорт, цэнтр міжнар. турызму, месца правядзення міжнар. кінафестываляў, маст. выставак. Венецыя церпіць ад навадненняў. Унутрыгар. перавозкі ажыццяўляюцца на катэрах, баржах, гандолах. Венецыя і лагуна занесены ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Першыя паселішчы на тэр. Венецыі (на астравах лагуны каля паўн. ўзбярэжжа Адрыятычнага м.) узніклі ў 5 ст. да н.э. У перыяд нашэсця варварскіх плямён (4—7 ст. н.э.) колькасць насельніцтва павялічылася за кошт уцекачоў з мацерыковай ч. Італіі. У сярэдзіне 6 ст. астравы былі заваяваны Візантыяй, але фактычна засталіся незалежныя. На астравах узніклі абшчыны, якія ў канцы 7 — пач. 8 ст. ўтварылі рэспубліку на чале з дожам. Горад Венецыя ўзнік на пач. 9 ст. на в-ве Рыальта як цэнтр дуката (герцагства). У 9—10 ст. на Венецыі — буйны пасрэдніцкі цэнтр гандлю Зах. Еўропы з Усходам, развівалася прам-сць, суднабудаванне, апрацоўка металу, дрэва, выраб шоўку, зброі, шкла і інш. У канцы 10 ст. Візантыя разглядала Венецыю як незалежную дзяржаву. Былі далучаны істрыйскія гарады Кападыстрыя, Парэнца, Умага, Равіньё і інш. У 11—12 ст. Венецыя — багатая марская дзяржава. У часы крыжовых паходаў (11—13 ст.) ператварылася ў міжземнаморскую імперыю, авалодала часткай Канстанцінопаля, шэрагам гаваняў на Мармуровым м. і ў пралівах, а-вамі Эўбея, Крыт і інш. З канца 13 ст. рэспубліка Венецыя стала алігархічнай. Дзейнічалі вышэйшыя органы кіравання: Вял. савет (кіраваў усімі дзярж. справамі), Малы савет, ці Сіньёрыя (урад, які ўзначальваў пажыццёва абраны дож), Сенат (займаўся калан. справамі і пытаннямі знешняй палітыкі), Савет сарака (вышэйшы суд. орган). Значнага росквіту Венецыя дасягнула ў 14—15 ст., замацавалася ў Далмацыі, завалодала некалькімі пунктамі ў Албаніі, Іанічнымі а-вамі. У 14 —пач. 16 ст. Венецыя пашырыла свае ўладанні на кантыненце (былі далучаны гарады Падуя, Вічэнца, Верона, Брэшыя, Равена, Крэмона, Рыміні і інш ). Захоп туркамі Канстанцінопаля (1453), перамяшчэнне гандл. шляхоў з Міжземнамор'я на Атлантычны ак. (у выніку Вял. геагр. адкрыццяў) нанеслі ўдар магутнасці Венецыі. У венецыяна-тур. войнах 15—18 ст. яна страціла амаль усе тэр. на Балканах і ва Усх. Міжземнамор'і, што прывяло да паліт. і эканам. заняпаду. У 1797 Венецыя была акупіравана войскамі Напалеона І і паводле Кампафармійскага міру 1797 перададзена Аўстрыі. Паводле Прэсбургскага міру 1805 далучана да Італьян. каралеўства. Венскі кангрэс 1814—15 зноў перадаў Венецыю Аўстрыі. У час рэвалюцыі 1848—49 у Італіі ў Венецыі абвешчана (сак. 1848) рэспубліка (кіраўнік Д.Манін), у жн. 1849 пасля гераічнай абароны яна пала пад ударамі аўстр. арміі. Паводле Венскага міру 1866 увайшла ў склад Італьян. каралеўства. У 1943 акупіравана ням.-фаш. войскамі, была цэнтрам руху Супраціўлення. Вызвалена ў выніку нар. паўстання 28—29.4.1945, 30 крас. занята войскамі саюзнікаў.
Маляўнічасць і непаўторнасць Венецыі ствараюць вялікія і шматлікія маленькія каналы, дамы і палацы, што ўзнімаюцца з вады. Найб. значныя арх. ансамблі: пл. св. Марка з аднайм. саборам (829—832) і званіцай; пл. П'яцэта з Венецыянскім Палацам дожаў (9 ст.) і б-кай (1536—54, арх. Я.Сансавіна); пл. Санці-Джавані э Паала з аднайм. царквой (1246—1430), будынкам Скуола Грандэ ды Сан-Марка (1488—90) і помнікам кандацьеру Б.Калеоні (скульптар А.Верок'ё). Іншыя помнікі: склад Фандака дэі Туркі (13 ст.), Палацца Ка д'Ора, Палацца Вендрамін-Калерджы (абодва 15 ст.); цэрквы Санта-Марыя Гларыёза дэі Фрары (14—15 ст.), Санта-Марыя дэі Міраколі (15 ст.), Іль Рэдэнторэ (16 ст.), Скуола Грандэ ды Сан-Рока (16 ст.), царква і манастыр Сан-Джорджа Маджорэ (16 ст., арх. А.Паладыо), Санта-Марыя дэла Салутэ (17 ст., арх. Б.Лангена), мост Рыяльта (16 ст.), палацы Рэдзаніка (17 ст.), Пезара (скончаны ў 1710).
Літ.: Соколов Н.П. Образование Венецианской колониальной империи. Саратов, 1963; Всеволожская С.Н. Венеция. Л., 1970. с. 84
ВЕНЕЦЫЯ́НАЎ Аляксей Гаўрылавіч (18.2.1780, Масква — 16.12.1847), рускі жывапісец. Адзін з заснавальнікаў быт. жанру ў рус. жывапісе. Акад. Пецярбургскай АМ (з 1811). Вучыўся ў У.Баравікоўскага. У ранні перыяд пісаў інтымныя лірычныя партрэты А.І.Бібікава, М.А.Фанвізіна, часам блізкія да рамантызму. У 1807 падрыхтаваў 4 афорты («Вяльможа» і інш.) для «Часопіса карыкатур на 1806 год у тварах» — першага ў Расіі ілюстраванага гумарыстычнага лістка. З 1819 жыў у в. Сафонкава Цвярской губ., дзе пісаў партрэты сялян і сцэны з іх жыцця («Ачыстка буракоў», пастэль, 1822; «Гумно», каля 1821—23, «Пастух, які спіць», 1823—24; «На раллі. Вясна», «На жніве. Лета», абедзве 1820-я г., «Галава старога селяніна», 1825). У сваіх творах ствараў ідэалізаваныя паэт. вобразы сял. жыцця, звязаныя з прыгажосцю рус. прыроды. У канцы 1820-х г. заснаваў прыватную маст. школу, у якой вучыліся і працавалі жывапісцы М.Крылоў, А.Тыранаў, Я.Крандоўскі, Л.Плахаў, А.Аляксееў, А.Дзянісаў, С.Заранка, Р.Сарока.
Літ.: А.Г.Венецианов: Ст.; Письма; Современники о художнике. Л., 1980. с. 85
ВЕНЕЦЫЯ́НСКАЕ ШКЛО , мастацкія пасудзіны, пераважна выдзіманыя, часта з налепленымі дэталямі, а таксама пацеркі, люстэркі і інш. вырабы. Вытворчасць пачалася ў канцы 13 ст. ў Венецыі, дзе быў асвоены вопыт маст. шкларобства Сірыі і Візантыі. Чашы і кубкі 15 ст. з каляровага шкла з размалёўкай эмалямі мелі формы, што ішлі ад готыкі. З сярэдзіны 16 ст. пашыраны стройныя, вытанчаныя па формах бакалы і вазы, каляровыя і бясколерныя, з філігранню або з кракле (узорам з тонкіх трэшчын). У 17—18 ст. вырабы са шкла (бясколернага, агатавага, карычневага з метал. блішчынкамі, мазаічнага) сталі вычварныя, дэкор — стракаты (посуд, люстры). З сярэдзіны 19 ст. выпускаюцца вырабы па ўзорах 16—17 ст., з 1950-х г. — літыя пасудзіны новых форм, пераважна простых і функцыянальна абгрунтаваных. с. 85
ВЕНЕЦЫЯ́НСКАЯ РЭСПУ́БЛІКА , італьянская арыстакратычная рэспубліка ў канцы 7 або пач. 8 — канцы 18 ст. Гл. ў арт. Венецыя. с. 86
ВЕНЕЦЫЯ́НСКАЯ ШКО́ЛА ў музыцы, кірунак у муз. мастацтве Італіі 16 — пач. 18 ст. 1) Поліфанічная школа. Склалася ў Венецыі ў 16—17 ст. Заснавальнік А.Віларт, гал. Прадстаўнікі А. і Дж.Габрыелі, з ёй звязана дзейнасць Дж.Царліна. Майстры Венецыянскай школы аб'ядналі дасягненні нідэрландскай школы і італьян. муз. традыцыі, стварылі манум.-дэкар. стыль вак. поліфаніі, адметны маляўнічасцю, пышнасцю, паўнатой гучання. У іх творчасці набылі дасканаласць жанры мадрыгала і канцоны, мнагахорных канцэртаў і месаў, арганнага рычэркара, такаты і інш. Венецыянская школа ўплывала на фарміраванне мадрыгальнай камедыі і опернай арыі. 2) Оперная школа 17 — пач. 18 ст. Яе традыцыі закладзены ў позніх творах К.Мантэвердзі. Сярод прадстаўнікоў — Ф.Кавалі, А.Чэсці, А.Вівальдзі, Дж.Легрэнцы, Б.Галупі. Надзвычайная раскоша іх оперных пастановак — класічнае выяўленне італьян. муз. барока. У 1637 у Венецыі адкрыты першы публ. оперны т-р «Сан-Касіяна». с. 86
ВЕНЕЦЫЯ́НСКАЯ ШКО́ЛА ЖЫ́ВАПІСУ , адна з галоўных жывапісных школ Італіі ў 14—18 ст. Для яе характэрны дасканалае валоданне магчымасцямі алейнага жывапісу, асаблівая ўвага да каларыту. Венецыянскі жывапіс 14 ст. адметны дэкар. арнаментальнасцю, святочным гучаннем колеру, перапляценнем гатычных і візант. традыцый. З сярэдзіны 15 ст. ўзнікаюць рэнесансавыя тэндэнцыі, узмоцненыя фларэнтыйскім уплывам. Найб. росквіту школа дасягнула ў 1-й пал. 16 ст. (Джарджоне, Тыцыян). У творах майстроў 2-й пал. 16 ст. віртуознасць у перадачы колеравага багацця свету спалучаецца з паэтычнай адухоўленасцю, мяккай і свабоднай жывапіснай манерай (П.Веранезе, Я.Тынтарэта, Джавані Беліні). У 17 ст. школа перажывала творчы спад. Новы яе росквіт у манум.-дэкар. і жанравым жывапісе (Дж.Б.Цьепала, Дж.Б.П'яцэта), арх. пейзажы (т.зв. ведута; Дж.А.Каналета, Б.Белота) адносіцца да 18 ст.
Літ.: Пиньятти Т. Венецианская школа: Альбом: Пер. с итал. М., 1983. с. 86
ВЕНЕЦЫЯ́НСКІ ЗАЛІ́Ў (Golfo dі  Venezia), заліў Адрыятычнага м., каля берагоў Італіі, Славеніі і Харватыі. Глыб. да 34 м. На ПнУ Венецыянскага заліва вылучаецца Трыесцкі заліў. Прылівы паўсутачныя (1,2 м). Парты: Венецыя, Трыест (Італія). с. 86
ВЕНЕЦЫЯ́НСКІ ПАЛА́Ц ДО́ЖАЎ , помнік італьян. архітэктуры 14—15 ст. у Венецыі. Разам з саборам, б-кай і інш. будынкамі ўтварае гал. арх. ансамбль горада. Былая рэзідэнцыя дожаў Венецыянскай рэспублікі; з канца 18 ст. — музей. Выкананы ў стылі венецыянскай готыкі (зах. корпус — 1424—42, арх. Дж. і Б.Бон), часткова перабудаваны ў канцы 15—16 ст. ў стылі рэнесансу. У зале Вялікай Рады і інш. залах — пано і карціны П.Веранезе, Я.Тынтарэта, Дж.Б.Цьепала і інш. с. 86
ВЕ́НЖЫК Якуб, бел. жывапісец 14 ст. Паходзіў з бел. зямель. Быў запрошаны каралём Ягайлам і працаваў пры яго двары ў Кракаве каля 10 гадоў. Аўтар першых партрэтаў Ягайлы («Каралеўскіх выяў»), жанравых і гіст. карцін, абразоў. с. 87
ВЕНЗАВЕ́Ц , вёска ў Беларусі, у Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на ПдЗ ад г.п. Дзятлава, 172 км ад Гродна, 22 км ад чыг. ст. Наваельня, на шашы Слонім—Ліда. 588 ж., 215 двароў (1995).
Вядомы з 2-й пал. 15 ст. У 16—17 ст. маёнтак Вензавец належаў кн. Ф.І.Заслаўскаму, Г.Сіняўскаму, Сапегам, Палубенскім. На карце Т.Макоўскага (1613) пазначаны як мястэчка. У 18 ст. ў Слонімскім пав. Наваградскага ваяв. З 1795 у Рас. імперыі, у Дзятлаўскай вол. Слонімскага пав. У 1885 у Вензаўцы 718 ж., царква, школа, праводзіліся кірмашы. З 1921 у складзе Польшчы, у Дзятлаўскай гміне Слонімскага пав. Навагрудскага ваяв. З 1939 у БССР, у Юравіцкім с/с Дзятлаўскага р-на Баранавіцкай вобл. У 1962—65 у Слонімскім р-не. З 1973 цэнтр сельсавета. У 1970 — 485 жыхароў.
Вензавецкае лясніцтва, лесацэх Дзятлаўскага лясніцтва, сумеснае бел.-герм. прадпрыемства «Белхольц». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўская царква (19 ст.). с. 87
ВЕ́НЗАЎШЧЫНА , 2 каменныя могільнікі каля в. Вензаўшчына Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. На могільніку канца 10—12 ст. магілы купалападобна абкладзены камянямі ў 3—4 слаі, на могільніку канца 10—15 ст. — у 1 слой. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў ямах (нябожчык абкладзены дошкамі або ў дамавіне), трапляецца трупаспаленне. Пахавальны інвентар: прылады працы, зброя, шматпацеркавыя скроневыя кольцы, сярэбраныя, бронзавыя і медныя ўпрыгожанні, фрагменты керамічнага ляпнога і ганчарнага посуду, цэлыя гаршкі. с. 87
ВЕ́НЗЕЛЬ (ад польск. węzeł вузел), манаграма, пачатковыя літары тытула, імя і прозвішча адной або некалькіх асоб, якія звычайна пераплятаюцца паміж сабою і ўтвараюць своеасаблівы ўзор, малюнак. Мог быць упрыгожаны вянком, каронаю і інш. Вензель манархаў выкарыстоўваўся як геральдычны сімвал на грашовых знаках і інш. (напр., вензель вял. князёў ВКЛ: Жыгімонта II Аўгуста — SA; Стафана Баторыя — SR; Яна II Казіміра Вазы — JKR). Выкарыстоўваецца і як фірменная марка. В.С.Пазднякоў. с. 87
ВЕ́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1945 , наступальная аперацыя войск 2-га і 3-га Украінскіх франтоў 16.3—15.4.1945 у 2-ю сусв. вайну.
Сав. войскі пачалі Венскую аперацыю пасля завяршэння Балатонскай абарончай аперацыі 1945. Акрамя войск 3-га (Маршал Сав. Саюза Ф.І.Талбухін) і 46-й арміі 2-га (Маршал Сав. Саюза Р.Я.Маліноўскі) Укр. франтоў у аперацыі ўдзельнічала Дунайская ваен. флатылія. Гал. ўдар наносіўся ў напрамку на Папу, Шопран, Вену. З Пн на Браціславу наступала 7-я гвардз. армія. Сав. войскам процістаялі ням. група армій «Поўдзень» і частка сіл групы армій «Ф». 16 сак. — 4 крас. сав. войскі прарвалі ням. абарону і выйшлі да Вены — 5— 13 крас. венская групоўка праціўніка (8 танк., 1 пях. дывізіі, да 15 асобных батальёнаў) была разгромлена. 13 крас. Вена вызвалена ад гітлераўскіх войск.
У выніку Венскай аперацыі сав. войскі ўзялі ў палон 130 тыс. чал., захапілі і знішчылі 1345 танкаў і штурмавых гармат, больш за 2250 гармат і мінамётаў; поўнасцю разбілі 11 ням. дывізій, у т.л. 6-ю армію СС; стварылі ўмовы для вызвалення Чэхаславакіі, паскорылі вызваленне Югаславіі. с. 87
ВЕ́НСКАЯ ДЗЯРЖА́ЎНАЯ О́ПЕРА (Wiener Staatsoper), буйнейшы аўстр. оперна-балетны тэатр. Пачаў дзейнічаць у сярэдзіне 17 ст. (да 1918 наз. Венская прыдворная опера) пастаноўкамі італьян. опер пры венскім двары (першая — «Арыядна і Тэзей» Ф.Банакосі, пастаўлена ў 1641). З 2-й пал. 17 ст. оперныя спектаклі ў выкананні аўстр. прыдворнай трупы ішлі спачатку ў «Бургтэатры», з 1763 — у «Кернтнертортэатры». З сярэдзіны 18 ст., пасля опернай рэформы К.В.Глюка, ставяцца аўстр. нац. оперы (І.Умлаўфа, В.А.Моцарта, К.Дзітэрсдорфа і інш.). У 1794 адкрыўся т-р Венскай прыдворнай оперы (з 1869 у сучасным будынку). З канца 19 ст. павялічылася цікавасць да балета. У 19—20 ст. на сцэне т-ра пастаўлены лепшыя ням., аўстр., італьян., франц. оперы, а таксама балеты, у т.л. рускіх класікаў і сучасных кампазітараў. Сярод кіраўнікоў і дырыжораў т-ра — Г.Рыхтэр, Г.Малер, Р.Штраус, Г.Караян.
Літ.: Die Wiener Oper. 350 Jahre Glanz und Tradition. Wien, 1986. с. 87
ВЕ́НСКАЯ КАНВЕ́НЦЫЯ 1963 аб цывільнай адказнасці за шкоду, міжнародны акт, прыняты на міжнар. дыпламатычнай канферэнцыі па цывільнай адказнасці за ядзерную шкоду 29.4—19.5.1963. У сувязі з тым, што ядзерныя аб'екты з'яўляюцца крыніцамі павышанай небяспекі, канвенцыя прадугледжвае абсалютную адказнасць за ядзерную шкоду незалежна ад наяўнасці ці адсутнасці віны. Заключаны акт канферэнцыі падпісаў СССР. с. 87
ВЕ́НСКАЯ КАНВЕ́НЦЫЯ 1969 аб праве міжнародных дагавораў, міжнародны акт, які рэгламентуе парадак заключэння і ўступлення ў сілу, выкарыстання, тлумачэння, спынення і прыпынення дзеянняў міжнар. дагавораў і інш. с. 87
ВЕ́НСКАЯ КЛАСІ́ЧНАЯ ШКО́ЛА (ням. Wiener Klassik), кірунак у еўрапейскай музычнай культуры 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. Прадстаўнікі І.Гайдн, В.А.Моцарт, Л.Бетховен, творчасць якіх звязана з Венай. Маст. прынцыпы Венскай класічнай школы ўласцівыя музыцы 1780—1810-х г. Дзейнасць кампазітараў школы падрыхтавана маст. вопытам іх папярэднікаў і сучаснікаў, уключаючы італьян. і франц. оперу і інстр. культуру, дасягненні ням. музыкі (Г.Ф.Гендэль, І.С.Бах і яго сыны, мангеймская школа). Для прадстаўнікоў школы характэрныя універсальнасць маст. мыслення, лагічнасць, дакладнасць маст. Формы. Дынамічнае разуменне імі жыццёвых працэсаў найб. поўна выявілася ў санатнай форме і абумовіла сімфанізм многіх іх твораў. З сімфанізмам у шырокім сэнсе слова звязаны росквіт вядучых інстр. жанраў эпохі — сімфоніі, санаты, канцэрта і камернага ансамбля, канчатковае фарміраванне 4-часткавага санатна-сімф. цыкла (гл. Цыклічныя формы). Дасягненні кампазітараў Венскай класічнай школы ў галіне аркестравай і камерна-інстр. музыкі, у жанрах оперы, месы, араторыі з'яўляюцца вяршынямі сусв. муз. мастацтва. Яны зрабілі велізарны ўплыў на далейшае развіццё сусв. музыкі.
Літ.: Ливанова Т.Н. История западноевропейской музыки до 1789 г. Т. 2. 2 изд. М., 1982; Rosen Ch. The classical style: Haydn, Mozart, Beethoven, New York, [1972]. с. 87
ВЕ́НСКІ БЛАКІ́ТНЫ ТРУС , парода трусоў мяса-шкуркавага кірунку. Выведзены ў Аўстрыі ў канцы 19 ст. метадам узнаўленчага скрыжавання жывёл пароды бельгійскі волат з дробнымі блакітна-шэрымі мясц. трусамі. Парода вельмі пашырана ў краінах Еўропы. На Беларусі гадуюць аматары.
Трусы сярэдняй велічыні з падоўжаным тулавам і моцным касцяком, даўж. цела 52—56 см і больш, ахоп грудзей 35—37 см, сярэдняя жывая маса 4,5 кг. Валасяное покрыва нармальнага шэрснага тыпу, бліскучае, з аднароднай шыза-блакітнай афарбоўкай. Шкуркі выкарыстоўваюць для імітацыі пад каштоўнае футра пушных звяроў і ў натуральным выглядзе. с. 88
ВЕ́НСКІ ГУРТО́К , філасофскі гурток, у якім былі выпрацаваны прынцыпы лагічнага пазітывізму. Існаваў у 1922 — канцы 1930-х г. пры Венскім ун-це (кіраўнік М.Шлік). У гурток уваходзілі Р.Карнап, Ф.Вайсман, Г.Фейгль, О.Нойрат, Г.Ган, В.Крафт, К.Гёдэль і інш., з ім супрацоўнічалі Г.Райхенбах, Ф.Франк, Э.Нагель і інш. У 1929 распрацавана праграма «Навуковае светаразуменне. Венскі гурток», у 1930—39 выдаваў час. «Еrkenntnis» («Пазнанне») і інш. перыёдыку. Праводзіў філас. кангрэсы, наладжваў сувязь з інш. групамі, у т.л. з Львоўска-Варшаўскай школай і інш. На пач. 2-й сусв. вайны спыніў сваю дзейнасць. Пераемнікамі Венскага гуртка сталі школы лагічнага эмпірызму ў ЗША.
Літ.: Франк Ф. Философия науки: Пер. с англ. М., 1960. В.М.Пешкаў. с. 88
ВЕ́НСКІ ЗВАРО́Т СУСВЕ́ТНАГА САВЕ́ТА МІ́РУ 1955 , «Зварот да народаў свету» супраць падрыхтоўкі атамнай вайны. Прыняты 19.1.1955 Бюро Сусветнага Савета Міру ў Вене. Быў рэакцыяй удзельнікаў міжнар. руху прыхільнікаў міру на рашэнні парыжскай сесіі Савета НАТО (снеж. 1954), якія фактычна санкцыянавалі выкарыстанне ядз. зброі. Зварот асуджаў магчымасць развязвання ядз. вайны, патрабаваў знішчыць запасы атамнай зброі ў свеце і неадкладна спыніць яе вытв-сць. На 6.8.1955 пад Зваротам падпісаліся каля 666 млн. чал., у т/л. больш за 123,5 млн. чал. у СССР. с. 88
ВЕ́НСКІ ІНТЭРНАЦЫЯНА́Л , гл. Інтэрнацыянал 2 ½. с. 88
ВЕ́НСКІ КАНГРЭ́С 1814—15 , міжнародны кангрэс, які завяршыў войны еўрапейскіх дзяржаў супраць напалеонаўскай Францыі. Праходзіў у вер. 1814 — чэрв. 1815 у Вене. Удзельнічалі прадстаўнікі ўсіх еўрап. дзяржаў, акрамя Турцыі. Гал. роля належала Расіі, Англіі і Аўстрыі.
Кангрэс праходзіў у вострых супярэчнасцях, асабліва па пытаннях падзелу Польшчы і Саксоніі. 3.1.1815 Англія, Францыя і Аўстрыя падпісалі тайны дагавор супраць Расіі і Прусіі. Пад націскам гэтых краін Расія адмовілася ад часткі сваіх прэтэнзій на польск. тэрыторыю. Ёй была перададзена ўсх. ч. Варшаўскага герцагства, т.зв. Каралеўства Польскае. Зах. частка (Познань) засталася за Прусіяй, паўднёвая (Галіцыя) — за Аўстрыяй. Прусія атрымала толькі паўн. ч. Саксоніі, а таксама Рэйнскую правінцыю, Вестфалію, ч. Памор'я. Венскі кангрэс пазбавіў Францыю ўсіх яе заваёў. Уздоўж яе граніц быў створаны бар'ер з дзяржаў, здольных затрымаць новую агрэсію. Бельгія і Галандыя штучна аб'яднаны ў адзінае каралеўства Нідэрланды. Быў створаны Германскі саюз у складзе 39 герм. дзяржаў, герцагства Люксембург (належала каралю Нідэрландаў) і Гальштыніі (мела асабістую унію з Даніяй). З 19 швейц. кантонаў створана Швейц. канфедэрацыя, ёй аддалі важныя пагранічныя раёны. Англія пакінула сабе калоніі і марскія базы, захопленыя ў Галандыі і Францыі — Капскую калонію, а-вы Цэйлон і Мальта. Аўстрыя атрымала Тарнопальскую акругу, Ламбардыю і Венецыю. Данія, саюзніца Напалеона І, страціла Нарвегію, якую перадалі Швецыі. Італія засталася раздробленай і трапіла пад моцны ўплыў Аўстрыі.
Рашэнні Венскага кангрэсу былі накіраваны на аднаўленне і ўмацаванне феад. парадкаў у Еўропе, задавальненне тэр. прэтэнзій дзяржаў-пераможцаў, захаванне раздробленасці Германіі і Італіі. Венскі кангрэс стварыў т.зв. венскую сістэму, пры якой у Еўропе першынствавалі Англія і (да Крымскай вайны 1853—56) Расія. Для аховы ўстаноўленага Венскім кангрэсам міжнар. парадку ў вер. 1815 створаны Свяшчэнны саюз. Вызначаныя Венскім кангрэсам граніцы ў Еўропе захоўваліся больш за 50 гадоў.
Літ.: Дебидур А. Дипломатическая история Европы: Священный союз от Венского до Берлинского конгресса, 1814—1878: Пер. с фр. Т. 1. Ростов н/Д, 1995. с. 88
ВЕ́НСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т , адзін са старэйшых ун-таў Еўропы. Засн. ў 1365 у Вене імператарам Рудольфам IV. Напачатку ў складзе ун-та былі 4 традыцыйныя ф-ты: вольных мастацтваў, юрыд., мед. і багаслоўскі. У 16—17 ст. ун-т падпарадкоўваўся езуітам. У 19 ст. пачаўся яго росквіт: у 1848—70 засн. большасць навук. ін-таў і кафедраў па спец. прадметах, якія існуюць і цяпер; філас. ф-т стаў цэнтрам ідэаліст. філас. плыней — пазітывізму і эмпірыякрытыцызму. У 1922 на ф-це склаўся Венскі гурток лагічных пазітывістаў. Асаблівую вядомасць набыў мед. ф-т, дзе ў 1902—38 працаваў З.Фрэйд. Ф-ты 1969/70 навуч. г.: мед., юрыд. і паліт. Навук. філасофіі і прыродазнаўчых Навук. каталіцкай і пратэстанцкай тэалогіі. Пры ун-це астр. абсерваторыя, бат. сад, б-ка (засн. 1365). с. 89
ВЕ́НСКІ ФІЛАРМАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР , першы прафесійны канцэртны аркестр Аўстрыі, адзін са старэйшых у Еўропе. Напачатку наз. «Аркестравы персанал імператарскай прыдворнай оперы». Першы канцэрт адбыўся ў 1842 пад кіраўніцтвам аднаго з заснавальнікаў аркестра О.Нікалаі. З 1860-х г. штогод праводзіць цыкл з 8 нядзельных абанементных канцэртаў, канцэрт памяці Нікалаі, урачысты навагодні канцэрт з твораў венскай лёгкай музыкі і інш. З 1917 афіцыйны аркестр Зальцбургскіх фестываляў. У рэпертуары творы І.Гайдна, В.А.Моцарта, Л.Бетховена, Ф.Шуберта, Р.Шумана, І.Брамса, А.Брукнера, Г.Малера, Р.Вагнера, Р.Штрауса, П.Чайкоўскага і інш. У складзе аркестра каля 120 чал. Сярод дырыжораў: Малер, Брамс, Вагнер, Брукнер, Штраус, Дж.Вердзі, Ф.Дэсаф, Г.Рыхтэр, Ф.Вейнгартнер, Ф.Шальк, Ф.Мотль, К.Мук, А.Нікіш, Э.Шух, Б.Вальтэр, А.Тасканіні, К.Краўс, В.Фуртвенглер, К.Бём, Г.Караян. с. 89
ВЕ́НСКІЯ АРБІТРА́ЖЫ 1938 і 1940 , трацейскія рашэнні міністраў замежных спраў Германіі І.Рыбентропа і Італіі Г.Чыяна аб задавальненні тэр. дамаганняў Венгрыі (вынесены ў Вене, адсюль назва). Паводле 1-га Венскага арбітражу (2.11.1938) пад націскам Германіі і Італіі Чэхаславакія ўступіла Венгрыі паўд. і паўд.-зах. раёны Славакіі і паўд. ч. Закарпацкай Украіны (11 927 км2, больш за 1 млн. чал.). Паводле 2-га Венскага арбітражу (30.8.1940) ад Румыніі да Венгрыі адышлі паўн. і паўн.-ўсх. часткі Трансільваніі (43 тыс. км2, 2577 тыс. чал., у т.л. больш за 1 млн. румынаў). Другі Венскі арбітраж выкарыстаны Гітлерам для ўмацавання ўласных пазіцый у Румыніі і Венгрыі. Рашэнні абодвух арбітражаў юрыдычна скасаваны паводле Парыжскіх мірных дагавораў 1947. с. 89
ВЕ́НСКІЯ КАНВЕ́НЦЫІ 1961 і 1963 , міжнародныя акты, якія кадыфікавалі нормы пасольскага права і консульскага права. Канвенцыя 1961 аб дыпламат. зносінах рэгламентуе дзейнасць дыпламат. прадстаўнікоў, вызначае іх прывілеі, імунітэты і да т.п. Удзельнікам гэтай канвенцыі з'яўляецца Рэспубліка Беларусь. Канвенцыя 1963 аб консульскіх зносінах (увайшла ў дзеянне ў 1967) рэгулюе парадак іх устанаўлення, адкрыцця, задачы, прывілеі і імунітэты консульскіх устаноў. с. 89
ВЕ́НТСПІЛС (Ventspils; да 1917 афіц. назва Віндава), горад у Латвіі. Засн. ў 1242. 52 тыс. ж. (1987). Порт на Балтыйскім м. Чыг. станцыя. Цэнтр рыбнай і дрэваапр. прам-сці. Машынабудаванне, хім. (вытв-сць мінер. угнаенняў), буд. матэрыялаў і швейная прам-сць. Музей гісторыі марскога рыбалоўства. Крыжацкі замак (13 ст.). У Вентспілсе заканчваецца нафтаправод Полацк—Вентспілс (адгалінаванне нафтамагістралі «Дружба»). с. 89
ВЕНТУ́РЫ (Venturi), італьянскія мастацтвазнаўцы. Бацька і сын. Ураджэнцы г. Мадэна, Італія. Адольфа (4.9.1856—10.6.1941). У 1888—98 гал. інспектар мастацтваў у Рыме, з 1931 праф. Рымскага ун-та. Адзін з заснавальнікаў (1888) час. «Аrchivio Storico dell Arte» («Гістарычны архіў мастацтва», з 1898 «L'Arte» — «Мастацтва»). Аўтар «Гісторыі італьянскага мастацтва» (т. 1—25, 1901—40), якая ахоплівае 13—16 ст. Ліянела (25.4.1885— 14.8.1961), праф. ун-таў у Турыне (1915—32) і Рыме (з 1945). Працы Вентуры па гісторыі мастацтва і мастацтвазнаўства («Джарджоне і джарджанізм», 1913; «Гісторыя мастацкай крытыкі» і «Сезан», 1936; «Жывапіс і жывапісцы», 1945; «Італьянскі жывапіс», т. 1—3, 1950—52) адметныя шырынёй ахопу гіст. праблем, трапнасцю характарыстык, аналогіяй абсалютнай свабоды ў самавыяўленні мастака. с. 89
ВЕ́НТЫЛЬ (ад ням. Ventil клапан), 1) вентыль трубаправодны — запорнае прыстасаванне для ўключэння і выключэння ўчастка трубаправода, рэгулявання патокаў вадкасці, газу ці пары. Вялікія вентылі злучаюцца з трубамі, помпамі і інш. спец. фланцамі, малыя — з дапамогай разьбы. 2) вентыль электрычны — эл. прылада, праводнасць якой у адным напрамку на адзін або некалькі парадкаў вышэй, чым у процілеглым. Выкарыстоўваецца ў выпрамніках, інвертарах, пераўтваральніках частаты, камутацыйных прыстасаваннях і інш. Бываюць электралітычныя, газаразрадныя (у т.л. ртутныя), электравакуумныя, паўправадніковыя. У якасці вентыляў выкарыстоўваюцца дыёды, тыратроны, тырыстары. Магутнасць эл. вентыляў ад долей вата да дзесяткаў кілават. 3) вентыль у вылічальнай тэхніцы — электроннае прыстасаванне на паўправадніковых прыладах (дыёдах, транзістарах) або ў выглядзе інтэгральнай схемы з некалькімі (часцей двума) уваходамі і адным выхадам. У гэтым вентылі сігнал на выхадзе ўтвараецца толькі тады, калі ёсць сігнал на ўсіх уваходах. Выкарыстоўваецца для кіравання перадачай сігналаў і ажыццяўлення лагічных аперацый. 4) Прыстасаванне ў камеры пнеўматычнай шыны, якое дапамагае напампоўваць паветра ў камеру і перашкаджае яго выхаду. 5) Механізм, які зменьвае (звычайна павялічвае) даўжыню канала духавых інструментаў (валторнаў, труб і інш.). с. 89
ВЕНТЫЛЯ́ТАР (ад лац. ventilare веяць, махаць), машына для перамяшчэння пад ціскам паветра або інш. газу. Бываюць цэнтрабежныя, восевыя і дыяметральныя; нізкага (да 1кПа), сярэдняга (да 3 кПа) і высокага (да 12 кПа) ціску; ад долей вата (бытавыя) да тысяч кілават (прамысловыя). Выкарыстоўваюцца для вентыляцыі аб'ектаў, транспартавання аэрасумесей па трубаправодах, сушкі матэрыялаў, ахалоджвання дэталей машын і электрарухавікоў, падачы паветра ў топачныя агрэгаты і інш.
Цэнтрабежны вентылятар мае спіральны кажух, у сярэдзіне якога знаходзіцца рабочае кола з лопасцямі. Паветра або газ уцягваецца праз уваходную адтуліну, праходзіць у каналах паміж лапаткамі рухомага кола і праз кажух выкідваецца. У восевых вентылятарах паветра перамяшчаецца паміж уваходнай і выхадной адтулінамі ў восевым напрамку, у дыяметральных — двойчы праходзіць паміж лапаткамі колаў у дыяметральным напрамку і выходзіць праз дыфузар. Вентылятары звычайна злучаюцца з вентыляцыйнымі каналамі будынкаў (прытокавыя напампоўваюць паветра, выцяжныя ўсмоктваюць). с. 89
ВЕНТЫЛЯ́ЦЫЯ , замена забруджанага паветра чыстым у памяшканнях, збудаваннях, апаратах і інш. Стварае спрыяльныя ўмовы для працы і адпачынку людзей, правядзення тэхнал. працэсаў, захоўвання абсталявання, канструкцый, матэрыялаў, прадуктаў, кніг, карцін і інш. Вентыляцыя бывае: натуральная і мех. (робіцца вентылятарамі); выцяжная, прытокавая, прытокава-выцяжная; агульнаабменная і мясцовая.
Арганізаваная натуральная вентыляцыя (аэрацыя) ажыццяўляецца праветрываннем праз фрамугі ў вокнах, сценах, вентыляцыйныя ліхтары, неарганізаваная — праз поры і няшчыльнасціагараджальных канструкцый будынка. У жылых памяшканнях выкарыстоўваецца выцяжная вентыляцыя, у цэхах і вытв. будынках — выцяжная і прытокава-выцяжная. Пры мясц. выцяжной вентыляцыі шкодныя рэчывы выдаляюцца з месца іх утварэння з дапамогай мясц. адсмоктвальнікаў (выцяжных шафаў, парасонаў і інш.). Мясц. прытокавая вентыляцыя робіцца паветр. душамі, заслонамі, аазісамі ў гарачых цэхах, каб стварыць спрыяльны мікраклімат у абмежаванай прасторы (на рабочым месцы). Прытокавая вентыляцыя забяспечвае награванне, ахаладжэнне і ўвільгатненне паветра, ачыстку яго ад пылу і газаў. Агульнаабменная вентыляцыя заснавана на разбаўленні шкодных рэчываў, што ёсць у памяшканні, а таксама цеплыні і пары чыстым паветрам да патрэбнай нормы. Яна стварае ў вытв. і грамадскіх будынках аднолькавыя паветр. ўмовы ва ўсіх памяшканнях. Для ачысткі прыточнага паветра ад пылу ўстанаўліваюць паветр. фільтры, а для ачысткі паветра, якое выдаляецца мясц. адсмоктвальнікамі, — пылаўлоўнікі, абсорберы і адсорберы. У прамысл. будынках вентыляцыя ажыццяўляецца праз вентыляцыйныя каналы і паветраводы. с. 90
ВЕНУО́ЛІС (Vienuolis) Антанас (сапр. Жукаўскас; 7.4.1882, с. Ажуожарай Анікшчайскага р-на, Літва — 17.8.1957), літоўскі пісьменнік, драматург. Засл. дз. мастацтваў Літвы (1947). Нар. пісьменнік Літвы (1957). Прадстаўнік псіхал. рэалізму ў нац. л-ры. Найб. значны твор ранняга перыяду — апавяданне «Тапельніца» (1909). Мастацкае асэнсаванне лёсу краіны, асобы праз прызму гіст. падзей, сац. і маральныя праблемы, унутраны свет героя ў раманах Венуоліса «Перад днём» (1925), «Ростані» (1932), «Госця з Поўначы» (1933), «Міністр» (1935), «Сядзіба Пуаджунасаў» (1952), п'есах «Змрок» (1936), «1831 год» (1937). Аўтар кн. мемуараў «З маіх успамінаў» (1957) і інш. Выкарыстоўваў матывы груз. (цыкл «Каўказскія легенды», 1905—06), каўк. і літ. паданняў (кн. «Паданні і легенды», 1957). На бел. мову творы Венуоліса перакладалі С.Грахоўскі (у кн.: «Літоўскія апавяданні», 1957), Н.Рыбак (у кн. «Бурштынавыя пацеркі», 1984).
Тв.: Raštai T. 1—6. Vilnius, 1985—88.
А.П.Лапінскене. с. 90
ВЕ́НЦЕР , жак, традыцыйная рыбалоўная снасць. Вядомая бел., рус. і інш. слав. народам. Венцер — сеткавы мяшок (куль) на абручах з адной або дзвюма перагародкамі (горламі) унутры. Рыба заплывала ў куль праз адтуліну ў горле. Да мяшка пры ўваходзе прывязвалі адно (аднакрылы венцер) ці два (двухкрылы венцер) сеткавыя крылы (нацягнутыя па вертыкалі на драўляныя планкі), што перагароджвалі шлях рыбе і накіроўвалі яе ў куль. У глухім канцы куль сцягваўся шнурком. Венцер устанаўліваўся ў вадаёме пры дапамозе калкоў. Аднакрылымі венцерамі лавілі рыбу пераважна ў азёрах, двухкрылымі — па цячэнні. А.І.Браім. с. 90
ВЕ́НЦЛАВА (Venclova) Антанас (7.11.1906, в. Трэмпіняй Марыямпальскага р-на, Літва — 28.6.1971), літоўскі пісьменнік. Засл. дз. мастацтваў Літвы (1954). Нар. пісьменнік Літвы (1965). Скончыў Каўнаскі ун-т (1932). Дэбютаваў экспрэсіяністычнымі вершамі (зб. «У змрочных завулках», 1926). Пазней усталяваўся прамоўніцкі тып верша, дзе лёс індывіда неаддзельны ад лёсу краіны (зб-кі «Там, дзе яблыня высокая», 1945; «Маладосць краіны», 1948; «Выбранае», 1950, Дзярж. прэмія СССР 1952). Найб. лірызмам, эмацыянальнасцю вызначаецца зб. «Вячэрняя зорка» (1971). Аўтар раманаў «Дружба» (1936), «Дзень нараджэння» (1959, Дзярж. прэмія Літвы 1960), зб. апавяданняў «Ноч» (1939), мемуарнай трылогіі «Рака вясны», «Адкрыццё маладосці», «Бура ў поўдзень» (1964—69). Пераклаў на літ. мову вершы Я.Купалы, П.Броўкі, М.Танка. На бел. мову вершы Венцлавы перакладалі С.Дзяргай, А.Разанаў, М.Танк і інш. («Галасы сяброў», 1958; «Літоўская савецкая паэзія», 1977, т. 1), празаічныя творы — А.Пальчэўскі («Літоўскія апавяданні», 1957).
Тв.: Raštai T. 1—13. Vilnius, 1965—77; Бел. пер. —Дзень нараджэння. Мн., 1961.
А.П.Лапінскене. с. 90
В'ЕНЦЬЯ́Н , горад, сталіца Лаоса. Размяшчаецца на левым беразе р. Меконг каля мяжы з Тайландам. Вылучаны ў асобную адм. адзінку на правах правінцыі. 442 тыс. ж. (1990). Рачны порт, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Пераважае саматужная прам-сць: рысаачышчальныя, гарбарныя, бавоўнавыя, шаўковыя, мэблевыя прадпрыемствы; мастацкія рамёствы. Буйны рынак драўніны цвёрдых парод, каўчуку, баваўняных, шаўковых, лакавых вырабаў. Ун-т. Археал. музей. Арх. помнікі: манастыры-храмы 16—19 ст., ват Ін-Пенг, каралеўскі ват Фра-Кеа (1565), ват Сісакет (1820), комплекс свяцілішчаў, каралеўскі палац і інш.
Засн. ў 13 ст. У 16 — пач. 18 ст. сталіца (з перапынкамі) лаоскай дзяржавы Лансанг, у 1707—1828 — княства В'енцьян. У 1827—28 разбураны сіямскімі войскамі. З 1899 адм. цэнтр т.зв. Франц. Лаоса. У 1946—75 сталіца каралеўства Лаос, з 1975 — дзяржавы Лаос. с. 91
ВЕ́НЧУР (ад англ. venture рызыкаваць, адважвацца), заснаваны на рызыцы разлік, намер, накіраваны на выкарыстанне якіх-небудзь магчымасцей у пэўных карыслівых мэтах. Паняцце венчура выкарыстоўваецца ў эканоміцы. Венчурны бізнес — дробнае прадпрыемства доследнага тыпу, якому ўласціва большая, чым звычайна, ступень рызыкі; венчурны капітал — частка грашовых сродкаў, фондаў, якая ўкладваецца ў венчурнае прадпрыемства (фірму) — камерц. навук.-тэхн. арг-цыю, што спецыялізуецца на стварэнні, асваенні ў вытв-сці і ўкараненні новых відаў прадукцыі. с. 91
ВЕ́НЫ , крывяносныя сасуды, па якіх кроў цячэ да сэрца ад органаў і тканак. Усе вены, акрамя лёгачных і пупочнай, нясуць вянозную кроў. Па венах пераносяцца пажыўныя рэчывы са страўнікава-кішачнага тракту і гармоны з залоз унутранай сакрэцыі, а з тканак арганізма выдаляюцца вуглякіслы газ і інш. прадукты распаду. Самыя вялікія вены ў арганізме чалавека — полыя верхняя і ніжняя. Яны ўпадаюць у правае перадсэрдзе. Ціск і скорасць руху крыві ў венах ніжэйшыя, а ёмістасць удвая большая, чым у артэрыях. Вялікая роля ў гемадынаміцы вянознай крыві належыць клапанам, якія ўяўляюць сабой складкі ўнутранай абалонкі вен. Сценкі вен складаюцца з трох слаёў: унутранага — з эпітэлію і злучальнай тканкі, сярэдняга — з гладкіх мышцаў, вонкавага — са злучальнай тканкі, у якой шмат эластычных валокнаў. Гл. таксама Крывяносная сістэма. с. 91
ВЕНЯВІ́ЦІНАЎ Дзмітрый Уладзіміравіч (26.9.1805, Масква — 27.3.1827), рускі паэт. Прадстаўнік філас. плыні ў рус. рамантызме. Скончыў Маскоўскі ун-т (1824). Адзін з заснавальнікаў «Таварыства любамудрасці». Рамантычная паэзія Венявіцінава насычана філас. матывамі ў духу шэлінгіянства. Многія вершы прысвечаны высокаму прызначэнню паэта і паэзіі, культу дружбы і братэрства паміж людзьмі. Аўтар любоўных элегій («Запавет», «Элегія», «Да майго пярсцёнка», «Паэт і сябра», «Апошнія вершы» і інш.), паэмы «Еўпраксія» (выд. 1829). Перакладаў з лац., франц. і ням. моў (Вергілій, Ш.Мільвуа, І.В.Гётэ, Э.Т.А.Гофман і інш.). Пісаў філас. і літ.-крытычныя артыкулы.
Тв.: Полн. собр. соч. М.; Л. 1934; Стихотворения; Проза. М., 1980.
Літ.: Тартаковская Л.А Дмитрий Веневитинов: (Личность. Мировоззрение. Творчество). Ташкент, 1974. с. 91
ВЕНЯДЗІ́КТАЎ Анатоль Васілевіч (30.6.1887, с. Зірган, Башкірыя — 9.8.1959), рускі вучоны-юрыст. Акадэмік АН СССР (1958). Скончыў пецярбургскія політэхн. ін-т (1910) і ун-т (1912). Выкладаў у Яраслаўскім ун-це, Петраградскім політэхн ін-це і інш. ВНУ. Даследаваў арганізацыю кіравання прам-сцю і права дзярж. уласнасці. Аўтар прац па праблемах права і эканомікі: «Зліццё акцыянерных кампаній» (1914), «Прававая прырода дзяржаўных прадпрыемстваў» (1928), «Дзяржаўная сацыялістычная ўласнасць» (1948), «Арганізацыя дзяржаўнай прамысловасці ў СССР» (т. 1—2, 1957—61) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1949. с. 91
ВЕНЯДЗІ́КТАЎ Леў Мікалаевіч (н. 6.10.1924, г. Тамбоў, Расія), украінскі харавы дырыжор, педагог. Нар. арт. СССР (1979). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1949, клас Р.Вяроўкі), з 1959 яе выкладчык, з 1979 прафесар. З 1954 хормайстар (з 1972 — галоўны), з 1986 дырэктар Кіеўскага т-ра оперы і балета. Паставіў харавыя сцэны ў операх «Тарас Бульба» М.Лысенкі, «Іван Сусанін» М.Глінкі, «Хаваншчына» М.Мусаргскага, «Аіда» Дж.Вердзі, «Лаэнгрын» Р.Вагнера, «Гугеноты» Дж.Меербера, «Вайна і мір» С.Пракоф'ева і інш. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1976. с. 91
ВЕПР , гл. Дзік. с. 91
ВЕ́ПРАЎШЧЫНА , вепраўшчызна, павепраўшчызна, грашовы падатак у ВКЛ, які ў 16—18 ст. спаганяўся з сялян за права карыстання ляснымі ўгоддзямі землеўласніка. Памер вызначаўся непасрэдна зямельным уласнікам. с. 91
ВЕ́ПРЫК Уладзімір Іванавіч (н. 16.9.1927, в. Барысаўка Белгародскай вобл., Расія), бел. спявак (лірычны тэнар). Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1956). Працаваў у Кіеўскай філармоніі, Львоўскім т-ры оперы і балета. З 1963 саліст Бел. філармоніі. Сярод оперных партый: Альфрэд, Герцаг («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). У канцэртным рэпертуары лірычныя песні, рамансы, оперныя арыі і інш. с. 91
ВЕ́РА , прыняцце якіх-небудзь ідэй, ведаў, меркаванняў, палажэнняў і інш. без непасрэднага эмпірычнага і рацыянальнага абгрунтавання. У філасофіі — стан суб'екта, цесна звязаны з духоўным светам асобы. Узнікае на аснове пэўнай інфармацыі пра аб'ект. Выяўляецца ў ідэях ці вобразах, суправаджаецца эмоцыяй упэўненасці і шэрагам іншых пачуццяў і служыць матывам, стымулам, устаноўкай і арыенцірам чалавечай дзейнасці. Паводле У.Салаўёва, вера — гэта прызнанне чаго-небудзь сапраўдным з такой рашучасцю, якая перавышае сілу знешніх фактычных і фармальна-лагічных доказаў. І.Кант трактаваў веру як пазіцыю розуму, які прымае тое, што з'яўляецца недаказальным, але неабходным для абгрунтавання маральнага імператыву. У псіхалогіі — асаблівы стан псіхікі, калі чалавек цалкам і безагаворачна прымае пэўныя звесткі, з'явы, падзеі або ўласныя ўяўленні, якія могуць стаць у далейшым асновай яго «я», вызначаць некаторыя яго ўчынкі, разважанні, нормы паводзін. У выніку практычнай дзейнасці, тэарэт. пазнання, лагічных разважанняў, адчуванняў, уяўленняў і валявых намаганняў чалавек фарміруе ў сваёй свядомасці вобразы рэчаіснасці, уяўленні пра свет і сваё месца ў ім. Калі чалавек не ў стане асэнсаваць тую ці іншую з'яву, ён або прымае яе на веру, або адмаўляецца ў пэўнай форме ад пазнання. У рэлігіі вера — прыняцце Бога як першакрыніцы ўсяго існага, стваральніка свету, жыцця на зямлі і самога чалавека, прыняцце пэўных сцверджанняў (догматаў) і рашучасць прытрымлівацца іх насуперак усім сумненням. Асновы такой веры значна глыбей, чым веды і мысленне, у адносінах да якіх вера — першапачатковы фактар і таму мацней за іх. Тэалогія лічыць рэліг. веру неад'емнай уласцівасцю чалавечай душы, божым дарам. Для пераадолення супярэчнасцей паміж розумам і верай артадаксальная тэалогія выкарыстоўвае максіму Аўгусціна Блажэннага і Ансельма Кентэрберыйскага «верую дзеля таго, каб разумець», якая з'яўляецца зыходным пунктам для пабудовы паслядоўнасці фармальна-лагічных вывадаў.
В.М.Пешкаў. с. 91
ВЕ́РА , возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка, за 8 км на ПнУ ад г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 0,21 км2, даўж. 850 м, найб. шыр. 350 м, найб. глыб. 5 м, даўж. берагавой лініі 2 км. Пл. вадазбору 5,5 км2.
Схілы катлавіны выш. 5—8 м, разараныя, месцамі пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, на З сплавінныя. Дно плоскае, да глыб. 1,5 м пясчанае, глыбей выслана сапрапелем. Злучана ручаём з воз. Недрава. с. 92
«ВЕ́РА І ЖЫЦЦЁ́» , каталіцкі часопіс. Выходзіць з 1993 у Мінску на бел. мове (некаторыя матэрыялы друкуе на рус. і польск. мовах). Змяшчае матэрыялы рымска- і грэка-каталіцкіх канфесій. Друкуе рэліг. артыкулы гіст. і культурнай тэматыкі, урыўкі з рэліг. кніг, успаміны вернікаў аб наведванні святых мясцін і інш. Расказвае пра святых беларускай зямлі, храмавыя архітэктурныя помнікі. Мае рубрыкі: «На пытанні моладзі адказваюць святары», «Школа пеўчых» і інш. с. 92
«ВЕРАБЕ́Й» , традыцыйны бел. танец. Цесна звязаны са шматлікімі карагоднымі варыянтамі, у аснове якіх кругавая пабудова, імітацыя рухаў вераб'я, суправаджэнне прыпеўкамі. Складаецца з 2 частак: 1-я ва ўмераным тэмпе, муз. памер трохдольны, 2-я — у хуткім, муз. памер ²/4. Уваходзіў у рэпертуар трупы І.Буйніцкага. Быў вядомы ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях.
Ю.М.Чурко. с. 92
ВЕРАБЕ́Й Анатоль Леанідавіч (н. 10.8.1950, в. Вайнілавічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. крытык і літ.-знавец. Канд. філал. н. (1979). Скончыў БДУ (1972). У 1977—90 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1990 у БДУ. Друкуецца з 1976. Даследуе сучасную бел. л-ру, пытанні маст. перакладу і літ. сувязей. Аўтар манаграфій «Максім Танк і польская літаратура» (1984), «Жывая повязь часоў: Нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча» (1985), «Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад 20—30-х гадоў» (1990), «Абуджаная памяць: Нарыс жыцця і творчасці У.Караткевіча» (1996), брашуры «Паэзія Максіма Танка» (1983). Падрыхтаваў да выдання «Збор твораў» П.Пестрака (т. 3, 1985), зб. «На ўзвеях дзён» У.Хадыкі (1986), «Збор твораў» У.Караткевіча (т. 1—8, 1987—91), кн. яго перакладаў «Галасы маіх сяброў» (1993) і «Творы» (1996). Аўтар сцэнарыя дакумент. фільма пра Караткевіча «Рыцар і слуга Беларусі» (1991). І.У.Саламевіч. с. 92
ВЕРАБЕ́Й Яўген, гл. Міклашэўскі Яўген. с. 92
ВЕРАБЕ́ЙНІК (Lithospermum), род кветкавых раслін сям. Бурачнікавых. Больш за 60 відаў. Пашыраны пераважна ў краінах Міжземнамор'я. На Беларусі вядомы верабейнік лекавы (Lithospermum officinale), які лічыцца зніклым; адзначаўся ў наваколлі г. Тураў. Вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі.
Шматгадовыя шурпатаваласістыя травяністыя расліны з прамастойным, у верхняй ч. злёгку разгалінаваным сцяблом. Лісце простае, сядзячае, ланцэтнае. Кветкі дробныя, двухполыя, белаватыя, у верхавінкавых або бакавых аблісцелых завітках, сабраных у агульнае паўпарасонікападобнае суквецце. Плод — чатырохарэшак. Лек. (мачагонны, слабіцельны і болепатольны сродак), тэхн. (насенне мае тлусты алей, выкарыстоўваецца ў лакафарбавай прам-сці) і фарбавальныя (у каранях ёсць фарбавальнае рэчыва — літаспермін) расліны. с. 92
ВЕРАБ'Ё́Ў Павел Віктаравіч (н. 7.11.1958, в. Рабавічы Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. паэт. Скончыў БДУ (1983). Працаваў у раённым і рэсп. друку. З 1994 у газ. «Мінская праўда». Друкуецца з 1976. Аўтар паэтычных зб-каў «Крытычная маса» (1990) і «Цёмнае віно» (1995). с. 92
ВЕРАБ'І́ (Passer), род птушак сям. ткачыкавых атр. вераб'інападобных. 18 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, некаторыя віды завезены ў Паўн. і Паўд. Амерыку, Аўстралію, Новую Зеландыю і інш. месцы. Жывуць у населеных месцах, садах, парках, гаях, поймавых дубровах, на палях, у пустынях. На Беларусі 2 віды: верабей дамавы (Passer domesticus) і верабей палявы (Passer montanus), аселыя. Верабей палявы часткова вандроўны від.
Даўж. 12—18 см, маса 20—37 г. Апярэнне светла-шэрае, бураватае і чорнае. У самцоў многіх відаў чорная пляма на горле. Амаль усе чародныя, у перыяд гнездавання — каланіяльныя птушкі. Гнёзды пад дахамі, у нішах будынкаў, у дуплах, норах, на дрэвах. Калі кормяць птушанят, знішчаюць шмат шкодных насякомых. Дарослыя кормяцца пераважна зернем. Шкодзяць збожжавым культурам. с. 92
ВЕРАБ'І́ , возера ў Беларусі, у Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., у бас. р. Страча, за 33 км на ПнУ ад г.п. Астравец. Уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Пл. 0,46 км2, даўж. 1,12 км, найб. шыр. 570 м, найб. глыб. 3,1 м, даўж. берагавой лініі 2,9 км. Пл. вадазбору 8,2 км2.
Схілы катлавіны выш. 12—13 м (на Пд да 5 м), пераважна разараныя, на Пд пад лесам. Берагі нізкія, на ПдУ і З сплавінныя, на Пн зліваюцца са схіламі. Дно плоскае, выслана сапрапелем, на мелкаводдзі пясчанае. 35% возера зарастае. На ПнЗ упадае ручай з воз. Гульбеза, на ПдУ выцякае ручай у р. Страча. с. 92
ВЕРАБ'ІНАПАДО́БНЫЯ (Passeriformes), атрад птушак. 4 падатрады: шыракадзюбы, або рагадзюбы (Eurylaimi), — 1 сям., 14 відаў у Афрыцы і Паўд.-Усх. Азіі; крыклівыя, або тыраны (Сlamatores, або Туrаnnі), — 12 сям., амаль 1100 відаў пераважна ў Паўд. Амерыцы і тропіках Усх. паўшар'я; паўпеўчыя (Мenurae) — 2 сям., 4 віды ў Аўстраліі; пеўчыя (Оscines) — 44—56 сям., каля 4000 відаў пашыраны па ўсім свеце. Усяго 60—72 сям., каля 5100 відаў. Складаюць амаль ⅔ (каля 63%) ад усіх птушак зямнога шара. Жывуць у арктычнай тундры, трапічных джунглях, пустынях, гарах, населеных пунктах. На Беларусі 92 віды з 19 сямействаў. Найб. пашыраны прадстаўнікі сям. валасянкавых, мухалоўкавых, уюрковых, сініцавых. Большасць пералётныя, часткова аселыя і вандроўныя.
Птушкі дробныя і сярэдніх памераў. Самы буйны з вераб'інападобных — крумкач (маса да 1,6 кг), дробныя — каралькі (5—7 г), некаторыя нектарніцы (3—4 г). Самцы ў большасці буйнейшыя за самак. У многіх выяўлены палавы дымарфізм у афарбоўцы, голасе. Прыстасаваны да жыцця на дрэвах, зямлі, скалах, здабывання корму ў вадзе. Манагамы, жывуць парамі, робяць складаныя гнёзды. Нясуць 4—8, радзей да 16 стракатых або аднаколерных яец, часта нясуцца 2 і больш разы за год. Большасць насякомаедныя, ёсць усёедныя (крумкачовыя), раслінаедныя. У асноўным карысныя лясной і сельскай гаспадарцы. У Чырв. кнізе МСАП 84 віды і 66 падвідаў, у Чырв. кнізе Беларусі 2 віды саракушаў.
Літ.: Жизнь животных. Т. 6. Птицы. 2 изд. М., 1986; Никифоров М.Е., Яминский Б.В., Шкляров Л.П. Птицы Белоруссии: Справ.-определитель гнезд и яиц. Мн., 1989. с. 92
ВЕРАБ'І́НАЯ НОЧ , тое, што рабінавая ноч. с. 93
ВЕРАВЫЗНА́ННЕ , 1) прыналежнасць да пэўнай рэлігіі; прызнанне асобай рэліг. вучэння якой-н. царквы. У краінах, дзе ажыццёўлена свабода сумлення, усім грамадзянам дадзена права свабодна выбіраць любое з веравызнанняў, арганізоўвацца ў рэліг. суполкі, выяўляць у набажэнствах і пропаведзях свае рэліг. перакананні. Рэліг. свабода, упершыню абвешчаная ў час Франц. рэвалюцыі 1789—99, з цягам часу пашырылася на інш. краіны. Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кожны грамадзянін мае «права самастойна вызначаць свае адносіны да рэлігіі, асабіста або сумесна з іншымі вызнаваць любую рэлігію або не вызнаваць ніякай, выказваць і распаўсюджваць перакананні, звязаныя з адносінамі да рэлігіі, удзельнічаць у адпраўленні рэлігійных культаў, рытуалаў, абрадаў». 2) Рэлігійнае аб'яднанне, якое мае сваё распрацаванае веравучэнне, культ і ўстойлівую арганізац. структуру. Падрабязна распрацаванае з дагматычнымі ўстанаўленнямі, выкладзенае ў спец. палажэннях веравучэнне наз. канфесіяй. У сучасным разуменні веравызнанне — прыналежнасць да пэўнай царквы ў веравучэнні і абраднасці. Звычайна тэрмін «веравызнанне» ўжываецца ў дачыненні да рэліг. кірункаў, якія маюць развітую багаслоўскую школу — хрысціянства, іудаізм, іслам, будызм. На Беларусі дзейнічаюць арг-цыі і абшчыны, вернікі якіх належаць да праваслаўнай, рымска-каталіцкай, грэка-каталіцкай, стараверскай, новаапостальскай цэркваў, евангельскіх хрысціян-баптыстаў, адвентыстаў сёмага дня, сведкаў Іеговы, іудзейскай, мусульманскай рэлігій і інш. Веравызнанні і іх дзейнасць ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і законам Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях» (1992). Ю.В.Бажэнаў, Г.А.Маслыка. с. 93
ВЕРАГО́ДНАЕ , гл. Імавернае і верагоднае. с. 93
ВЕРАГО́ДНАСЦЬ , абгрунтаванасць, доказнасць і бясспрэчнасць ведаў. Тэрмін выкарыстоўваецца ў логіцы, гнасеалогіі, тэорыі імавернасцяў, прававой навуцы. Верагодныя суджэнні падзяляюцца на асэртарычныя (канстатуюць рэальнае становішча спраў) і ападыктычныя (сцвярджаюць неабходную сувязь з'яў). У філас. і логіка-метадалагічных даследаваннях верагоднасць найчасцей выкарыстоўваюць для характарыстыкі абгрунтаваных, даказаных ведаў і як сінонім ісціны. Найб. поўны і глыбокі крытэрый верагоднасці ведаў — грамадска-гіст. практыка. У эксперым. прыродазнаўстве верагоднымі ведамі лічаць тыя, што набылі эмпірычнае пацвярджэнне ў ходзе назіранняў і доследаў. Лагічны крытэрый верагоднасці ведаў звязаны з правільнасцю апрацоўкі эмпірычных даных і лагічных аперацый з ведамі, верагоднасць якіх устаноўлена раней. Верагодныя веды (суджэнні) трэба адрозніваць ад імавернасных, адпаведнасць якіх рэчаіснасці сцвярджаецца толькі ў якасці іх магчымай характарыстыкі (у выпадку ўвядзення колькасных крытэрыяў вызначаецца ступень такой магчымасці, гл. Імавернасць).
У.К.Лукашэвіч. с. 93
ВЕРАКРУ́С (Veracruz), горад на У Мексікі, на ўзбярэжжы Мексіканскага заліва, у штаце Веракрус. Засн. ў 1519 Э.Картэсам. 327,5 тыс. ж. (1990). Гал. марскі (пераважна імпарт) порт краіны. Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр гал. нафтаздабыўнога раёна. Нафтаперапр. і нафтахім. прам-сць, каляровая (выплаўка алюмінію) і чорная металургія, металаапрацоўка, зборка аўтамабіляў. Развіты таксама суднабудаванне, трубапракатная, харчасмакавая (у т.л. тытунёвая), баваўняная, джутавая прам-сць. Рыбалоўства. Курорт і цэнтр замежнага турызму. Арх. помнікі 16—18 ст. с. 94
ВЕРАМЕ́ЙКІ , вёска ў Беларусі, у Чэрыкаўскім р-не Магілёўскай вобл., чыг. ст. на лініі Крычаў—Магілёў. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 26 км на Пн ад г. Чэрыкаў, 69 км ад Магілёва. 1645 ж., 633 двары (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан і сав. актывістаў. с. 94
ВЕРАМЕ́Й-ПАБЯДЗІ́НСКІ (сапр. Верамей) Мікалай Сцяпанавіч (1898, в. Кавальцы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 3.11.1939), удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Невельскую настаўніцкую семінарыю, Пражскі электратэхн. ін-т (1929). З 1919 чл. Камуніст. рабочай партыі Польшчы (КПРП), з 1922 — Бел. рэв. арг-цыі (БРА), з 1923 — КПЗБ. Супрацоўнічаў з бел. рабоча-сял. пасольскім клубам «Змаганне». У 1930 ЦК КПЗБ накіраваў яго ў БССР. Быў арганізатарам і дырэктарам энергет. ін-та ў Мінску (1930). З 1931 у польск. секцыі Камінтэрна ў Маскве; з канспіратыўных меркаванняў яму дадзена прозвішча Пабядзінскі. 18.8.1933 арыштаваны і высланы ў г. Арцёмаўск Хабараўскага краю, дзе і загінуў. Рэабілітаваны ў 1957.
Г.А.Каханоўскі. с. 94
ВЕРАМЕ́ЙЧЫК Канстанцін Міхайлавіч (26.5.1912, г. Кастрама, Расія — 3.3.1990), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1966). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1930 у самадзейнасці. З 1935 у т-рах Кастрамы і Бранска. З 1946 у т-ры імя Я.Купалы, у 1947—54 і 1957—73 у Рус. драм. т-ры БССР, у 1955—57 у Бел. т-ры юнага гледача. Характарны акцёр. Выконваў пераважна эпізадычныя ролі. Створаныя ім вобразы вызначаліся яскравасцю і акрэсленасцю: Кукушкін, Палойка («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Радзіёнаў («Порт-Артур» паводле А.Сцяпанава), Усцін («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Пётр («Лада цемры» Л.Талстога), Прытыкін («Варвары» М.Горкага), Мітрафанаў («Барабаншчыца» АСалынскага), Менас («Антоній і Клеапатра» У.Шэкспіра) і інш. с. 94
ВЕРАМЕ́ЙЧЫК Уладзімір Міхайлавіч (н. 1.11.1937, в. Петрыцкае Брагінскага р-на Гомельскай вобл.), бел. паэт. Скончыў БДУ (1964). З 1955 на пед. рабоце. Друкуецца з 1955. Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Прыпяць» (1973), «Яснасць» (1978), «Люблю!» (1981), «Клянуся Прыпяццю» (1988), кнігі публіцыстыкі «Гарызонты сельскіх педагогаў: Запіскі дырэктара школы» (1984). Выступае і як сатырык. Творы Верамейчыка прысвечаны роднаму Палессю, жыццю і працы калгаснікаў, вясковых настаўнікаў, чарнобыльскай трагедыі. с. 94
ВЕРА́НДА (англ. veranda ад інд.), адкрытая або закрытая прыбудова да дома з боку ўваходных дзвярэй. Гістарычна развілася з ганка. З'яўляецца дадатковым гасп. памяшканнем. Часта выкарыстоўваецца як летняя кухня, часам у верандзе адгароджваецца кладоўка. На Беларусі пашырана з 19 ст. ў гарадах і мястэчках; сустракалася ў вясковым буд-ве ў заможных сялян. Найб. пашырэнне атрымала з 1920-х г. Цяпер веранды бытуюць па ўсёй Беларусі, найб. на ПдУ. Тыповыя веранды зашклёныя (памерам 10—15 м2). Некаторыя хаты маюць 2 веранды — на вуліцу і панадворак. Ніжняя частка каркаса веранды ашалёўваецца дошкамі, фарбуецца; верхняя звычайна зашклёная. Многія веранды аздоблены разьбой, вітражамі, з'яўляюцца сапраўднымі творамі мастацтва. У.С.Гуркоў. с. 94
ВЕРАНДРЫ́ , Ла Верандры (La Vérendrye) П'ер Гацье дэ Варэн (17.11.1685, Труа-Рыўер, цяпер у межах г. Квебек, Канада — 5.12.1749), франка-канадскі падарожнік, даследчык Канадскага Захаду Паўн. Амерыкі. У пошуках воднага шляху да Ціхага ак. і з мэтай скупкі пушніны на працягу 1731—48 разам з сынамі здзейсніў некалькі падарожжаў, у выніку якіх адкрыў і даследаваў шэраг канадскіх азёр, у т.л. Вініпег, Манітоба, Вініпегосіс, і рэк іх басейнаў, сярод якіх Саскачэван і сярэдняе цячэнне р. Місуры. с. 94
ВЕРАНЕ́ЗЕ (Veronese; сапр. Кальяры; Caliari) Паала (1528, г. Верона, Італія — 19.4.1588), італьянскі жывапісец позняга Адраджэння. З 1553 працаваў пераважна ў Венецыі. Прадстаўнік венецыянскай школы жывапісу. Зазнаў уплыў Мікеланджэла, Рафаэля, Карэджа, Тыцыяна. Аўтар шматфігурных кампазіцый у час святочных баляў, шэсцяў і аўдыенцый, дзе чалавек выступае ва ўзаемасувязі з наваколлем («Шлюб у Кане Галілейскай», 1563, «Пакланенне вешчуноў», «Баль у доме Левія», абедзве 1573, і інш.). У сваім стылі спалучаў лёгкі вытанчаны малюнак і пластыку форм з каларыстычнай гамай, заснаванай на складаных сугуччах чыстых колераў, аб'яднаных серабрыстым тонам. Яго манум.-дэкар. жывапісу ўласцівыя святочнасць, выразнасць ракурсаў і руху, багацце колераў, сінтэз жывапісу і архітэктуры («Старасць і Юнацтва», 1553, «Трыумф Венецыі», 1578—85, «Знаходжанне Майсея», каля 1580, фрэскі для загарадных венецыянскіх віл). Стварыў мноства разнастайных па кампазіцыі алтароў («Мадонна з дзіцем і святымі», каля 1562). Нешматлікія партрэты вылучаюцца мяккай лірычнасцю, часам маюць адценне жанравасці («Граф да Порта з сынам Адрыяна», каля 1556). У 1570— 80-я г. ў творчасці Веранезе прыкметны крызіс рэнесансавага светапогляду: у парадных палотнах назіраецца халодная афіцыйнасць, меланхолія, смутак («Мадонна з сям'ёй Кучына», 1571, «Аплакванне Хрыста», паміж 1576 і 1582, і інш.). с. 94
ВЕРАНІ́ЦЫН Канстанцін Васілевіч (13.6.1834, в. Астраўляны Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 1904), адзін з удзельнікаў літ. жыцця на Беларусі ў сярэдзіне 19 ст.; магчымы аўтар паэмы «Тарас на Парнасе». Паходзіў з прыгонных. У 1845 атрымаў вольную. У 1851 узяў прозвішча Вераніцын (першапачатковае — Васільеў). Вучыўся ў Віцебскай губ. гімназіі (1845—52), Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі (1852—54). Скончыў Горы-Горацкі земляробчы ін-т (1859). У 1863—74 і з 1880 жыў і працаваў у Пецярбургу, у 1874—79 працаваў у Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. У рукапісных сшытках фалькл. і літ. твораў А.Рыпінскага Вераніцыну прыпісваюцца паэмы «Тарас на Парнасе» (тэкст з паметай: 1855, 15 красавіка, Гарадок) і «Два д'яўлы» (з паметай: 7.4.1860, Масква). Моўныя асаблівасці і рэаліі несумненна сведчаць пра сувязь апошняга твора з Віцебскам, а таксама пра тое, што аўтарства належыць адной і той жа асобе. Іншых матэрыялаў пра літ. дзейнасць Вераніцына не выяўлена.
Літ.: Кісялёў Г. На арбіце пошуку // Кісялёў Г. Пошукі імя. Мн., 1978.
Г.В.Кісялёў. с. 95
ВЕ́РАС (Саlluna), род кветкавых раслін сям. верасовых. 1 від — верас звычайны (Саlluna vulgaris). Пашыраны ў Еўропе, Зах. Азіі, Паўн. Афрыцы і на Атл. узбярэжжы Амерыкі. На Беларусі трапляецца ўсюды. Расце на пясчаных мясцінах у хваёвых барах, на высечках, выгарынах, пустэчах, тарфяніках, утварае вял. зараснікі — верасоўнікі.
Шматгадовая вечназялёная галінастая кустовая ці кусцікавая расліна выш. да 1 м. Лісце дробнае, лускападобнае, сядзячае, ланцэтнае, размешчана накшталт чарапіцы ў 4 рады. Кветкі дробныя, двухполыя, званочкавыя, бэзава-ружовыя, зрэдку белыя, у аднабокіх гронках. Плод — пушыстая чатырохгранная каробачка. Дэкар., лек (мачагонны, патагонны, процізапаленчы, вяжучы, злёгку снатворны і заспакаяльны сродак), тэхн. (мае дубільнікі, гліказіды, смалу, крухмал), кармавая і меданосная (дае т.зв. «верасовы мёд») расліна. Часам верасам таксама наз. віды роду эрыка (Еrіса). с. 95
ВЕ́РАС Зоська (сапр. Сівіцкая Людвіка Антонаўна, па мужу Войцік; 30.9.1892, мяст. Мяджыбаж Ляцічаўскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 8.10.1991), бел. пісьменніца, грамадска-культ. дзяячка. Скончыла прыватную жаночую гімназію ў Гродне (1912), агародніцка-пчалярскія курсы ў Варшаве (1914). У 1909—13 удзельніца Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. З 1915 у Мінску. Працавала сакратаркай у Мінскім аддзеле Бел. т-ва дапамогі пацярпелым ад вайны, Бел. нац. к-це, у Цэнтр. радзе бел. арг-цый, Бел. сацыяліст. грамадзе. З 1918 у дзедавым фальварку Альхоўнікі на Сакольшчыне (Беласточчына). З 1923 жыла ў Вільні. Працавала адміністратаркай газет Бел. сялянска-работніцкай грамады. Друкавацца пачала ў час. «Подснежник» (Кіеў, 1907). На бел. мове выступіла ў 1911 з абразкамі ў «Нашай ніве» пад псеўд. Мірко. Удзельнічала ў выданні альманаха «Колас беларускай нівы» (Гродна, 1913). Выдала «Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік» (Вільня, 1924, перавыд. ў Мінску 1992). Вынесла з віленскай турмы «Лукішкі» вершы М.Машары і выдала за свой кошт яго першы зб. «Малюнкі» (1928). З 1928 старшыня Бел. каап. пчалярскага т-ва «Пчала». Рэдагавала дзіцячыя час. «Заранка» (1927—31) і «Пралескі» (1934—35), с.-г. час. «Беларуская борць» (1934—38). У прэсе змяшчала вершы і апавяданні, у віленскіх бел. адрыўных календарах 1926—39 — парады па агародніцтве, садоўніцтве, пчалярстве, жаночай гаспадарцы. Уклала зб. «Садок для нашых дзетак» (Вільня, 1927, з М.Бучынскай). Для дзіцячага тэатра з укр. мовы пераклала п'есы Р.Завадовіча «Князь Марцыпан» (Вільня, 1929), Ю.Ігарава «Сірата» (Вільня, 1929), з рус. «Лясныя хаткі» В.Біянкі (Вільня, 1931, выйшла без імя перакладчыка). Аўтар успамінаў пра М.Багдановіча, У. Галубка, Ядвігіна Ш., Г.Леўчыка і інш.
Тв.: Каласкі: Вершы, апавяданні. Мн., 1985; [«Заранка»] // Полымя. 1968. № 4; Пяць месяцаў у Мінску // Шлях паэта. Мн., 1975; Мой дадатак // Ядвігін Ш. Выбр. творы. Мн., 1976; Гальяш Леўчык // Леўчык Г. Доля і хлеб. Мн., 1980; Гродзенскі гурток беларускай моладзі // Беларускі каляндар 1981. Беласток, 1981; Гісторыя беларускага адрыўнога календара // Ніва (Беласток). 1976. 26 снеж.; Справа дзён, даўно мінулых: Да 60-годдзя трупы У.Галубка // Тэатр. Мінск. 1980. № 6; Старое Гродна // Краю мой — Нёман: Гродзеншчына літаратурная. Мн., 1986.
Літ.: Лойка А.А. Зоська Верас // Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастр. перыяд. 2 выд. Мн., 1989. Ч. 2; Пархута Я. Крыніца ёсць у родным краі... Мн., 1992. І.У.Саламевіч. с. 95
ВЕРАСА́ЕЎ (сапр. Смідовіч) Вікенцій Вікенцьевіч (16.1.1867, г. Тула — 3.6.1945), рускі пісьменнік, літ.-знавец, перакладчык. Скончыў гіст.-філас. ф-т Пецярбургскага ун-та (1888), мед. ф-т Дэрпцкага ун-та (г. Тарту, 1894). Працаваў урачом у Туле, Пецярбургу. У аповесцях «Без дарогі» (1895), «На павароце» (1902), апавяданні «Пошасць» паказаў бесперспектыўнасць народніцкага руху. Аповесць «Два канцы» (ч. 1—2, 1899—1903) пра цяжкі і жахлівы побыт рабочых. Папулярнасць прынесла вострапубліцыстычная кн. «Запіскі ўрача» (1901). У 1900-я г. ўваходзіў у літ. групу «Серада» (Масква). Як урач удзельнічаў у рус.-яп. вайне 1904—05. Ваен. ўражанні ў аснове серыі «Апавяданняў пра вайну» (1906; поўны тэкст «На японскай вайне», 1928) і публіцыстычных нарысаў «На вайне: Запіскі» (1907—08). У творах пераацэнка рэв. мінулага, паварот да філасофіі Ф.Ніцшэ і А.Бергсона (аповесць «Да жыцця», 1909), непрыняцце тагачаснага тэрору (раман «У тупіку», 1922), погляд інтэлігенцыі на прымусовую калектывізацыю (раман «Сёстры», 1933), эпоха праз уласныя ўспаміны (кн. «У юныя гады», 1927; «У студэнцкія гады», 1929; «Успаміны», 3-е выд., 1946). Аўтар літ.-філас. даследавання «Жывое жыццё» [ч. 1 — «Пра Дастаеўскага і Льва Талстога», 1911; ч. 2 — «Апалон і Дыяніс (пра Ніцшэ)», 1915], дакумент.-біягр. прац «Пушкін у жыцці» (1926—27), «Гогаль у жыцці» (1933), «Спадарожнікі Пушкіна» (1934—36) і інш. Перакладаў антычных паэтаў Гесіёда («Дні і турботы», 1927), Гамера («Іліяда», 1949; «Адысея», 1953) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Тв.: Полн. собр. соч. Т. 1—16. М., 1929— 31; Собр. соч. Т. 1—5. М., 1961; Соч. Т. 1—2. М., 1982. С.Ф.Кузьміна. с. 95
ВЕ́РАСАЎ Гаўрыла Мікалаевіч (10.8.1912, Мінск — 18.11.1979), бел. шахматыст. Міжнар. майстар (1949). Канд. гіст. н. (1952). Засл. работнік культуры Беларусі (1972). Скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1952). У 1952—58 старшыня праўлення Бел. т-ва культ. сувязі з заграніцай, у 1963—74 выкладаў у Мінскім пед. ін-це замежных моў. Чэмпіён БССР у 1936, 1939, 1941, 1958, 1963. Паспяхова выступаў у чэмпіянатах СССР і міжнар. матчах. Імем Верасава названы пачатак у адным з дэбютаў ферзевых пешак, адна з сістэм у сіцыліянскай абароне. с. 96
ВЕ́РАСАЎ Дзмітрый Мікалаевіч (1909, Смаленшчына — 25.11.1985), бел. кампазітар. У 1920-я г. пакінуў Беларусь. Тэорыі кампазіцыі вучыўся на Украіне. Пасля 2-й сусв. вайны ў эміграцыі, спачатку ў Германіі ў лагеры для перамешчаных асоб, потым пераехаў у ЗША. Удзельнічаў у рабоце бел. грамадскіх арг-цый, з 1952 кіраваў хорам пры царкве імя св. Ефрасінні Полацкай у г. Саўт-Рывер. Аўтар 60 муз. твораў, сярод іх оперы «Вешчы Алег» паводле А.Пушкіна, «На край святла» паводле М.Сяднёва, «Прывіды» паводле І.Тургенева, 5 сюіт для тэатра, 5 сімфоній, 8 царк. твораў, 2 санаты для раяля, канцэрт для трубы, каля 20 песень на словы М.Кавыля, Сяднёва, А.Змагара, П.Глагольскага, А.Валошкі, Н.Арсенневай і інш.
А.С.Ляднёва. с. 96
ВЕ́РАСЕНЬ (назва ад расліны верас, якая цвіце ў гэтым месяцы), бел. назва 9-га месяца каляндарнага года (30 дзён), пачатак восені на Беларусі. У Стараж. Рыме, у Расіі да канца 15 ст. — 7-ы месяц, у Расіі ў 16—17 ст. — 1-ы месяц года (гл. Каляндар). 22 або 23 верасня Сонца праходзіць праз пункт асенняга раўнадзенства. 15 верасня працягласць дня ў Мінску 12 гадз 45 мін, сярэдняя выш. Сонца над гарызонтам 39,2°. Сярэднямесячная сума сонечнай радыяцыі за месяц 312 МДж/м2, радыяц. баланс дадатны (135 МДж/м2). Сярэдняя т-ра паветра 10,5—13,5 °С, у канцы верасня на ПнУ бываюць першыя замаразкі ў паветры (на глебе на 1—2 тыдні раней). Прыкладна 3 разы за 10 гадоў замаразкі ў верасні адзначаюцца на ўсёй тэр. Беларусі. Адносная вільготнасць паветра 78— 84%, ападкаў 40—65 мм, у асобныя гады больш за 100 мм (180 мм, Жыткавічы, 1906, Слонім, 1952) або менш за 10 мм (2 мм, Брэст, 1902). У сярэднім з ападкамі бывае 12—15 дзён. У верасні капаюць бульбу, заканчваюць уборку збожжавых, аруць поле на зябліва, сцелюць лён, збіраюць садавіну і агародніну. З сярэдзіны верасня звычайна пачынаецца лістапад, у большасці раслін выспяваюць насенне і плады, ападаюць арэхі ляшчыны, жалуды дуба, арэшкі ліпы, насенне елкі звычайнай, крылатыя плодзікі клёна, граба і інш. У лясах і парках выспявае рабіна, каліна, абляпіха, на балотах — журавіны. Амаль кожны год назіраецца вяртанне цяпла — бабіна лета. Адлятаюць у вырай пералётныя птушкі, аселыя птушкі перабіраюцца бліжэй да жылля. Заканчваецца гон у капытных жывёл, ліняюць пушныя звяры, збіраюцца ў глыбокіх месцах рыбы. Зрэдку можа ўтварыцца няўстойлівае снегавое покрыва. с. 96
ВЕ́РАСКАВА , вёска ў Беларусі, у Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПнУ ад г. Навагрудак, 187 км ад Гродна, 48 км ад чыг. ст. Наваельня. 544 ж., 213 двароў (1996). Спіртзавод. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 96
ВЕРАСНЁ́ЎСКАЕ НАРО́ДНАЕ ЎЗБРО́ЕНАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1944 у Балгарыі, антыфашысцкае паўстанне ў 2-ю сусв. вайну. 26.8.1944 ЦК Балг. рабочай партыі (БРП) прыняў цыркуляр № 4 — праграму падрыхтоўкі ўзбр. паўстання, якая мела на мэце выгнаць нацыстаў з Балгарыі, скінуць манарха-фаш. дыктатуру і ўстанавіць уладу Айч. фронту. 5 вер. Палітбюро ЦК БРП і Гал. штаб Нар.-вызв. паўстанцкай арміі зацвердзілі план паўстання. 7 вер. ў Плевене, Сілістры, Перніку, Плоўдзіве, Слівене і інш. гарадах адбыліся дэманстрацыі і забастоўкі працоўных, у час якіх вызвалены палітвязні. 6—8 вер. балг. партызаны вызвалілі 164 нас. пункты. Ноччу 9 вер. нанесены ўдар па асн. урадавых установах у Сафіі. Да раніцы захоплены радыёстанцыі, будынак ваен. мін-ва, цэнтр. пошта і тэлеграф, тэлеф. станцыя, цэнтр. вакзал і інш. Перамозе паўстання спрыяла ўступленне на тэр. Балгарыі 8 вер. часцей Чырв. Арміі (у гэты дзень Балгарыя абвясціла вайну фаш. Германіі). У выніку паўстання скінуты ўрад правага «земляроба» (чл. партыі Балг. земляробскі нар. саюз) К.Муравіева і сфарміраваны ўрад Айч. фронту.
Літ.: Боев Б. Революция 9 сентября 1944 года в Болгарии: Пер. с болг. М., 1981; Краткая история Болгарии: С древнейших времен до наших дней. М., 1987. С. 425 —428.
У.Я.Калаткоў. с. 96
ВЕРАСНЁ́ЎСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1923 у Балгарыі, узброенае паўстанне левых сіл супраць ваен. дыктатуры 23— 29.9.1923. Стыхійныя антыдыктатарскія ўзбр. выступленні камуністаў і «земляробаў» (членаў партыі Балг. земляробскі нар. саюз; БЗНС) пасля звяржэння ваеннымі левага ўрада А.Стамбалійскага (пераварот 9.6.1923) пацярпелі няўдачу. ЦК Балг. камуніст. партыі 6.8.1923 прыняў рашэнне аб падрыхтоўцы ўзбр. паўстання. Пазней заключана пагадненне аб адзінстве дзеянняў з БЗНС, створаны Галоўны ваен.-рэв. к-т на чале з Г.Дзімітровым, В.Каларавым і Г.Генавым, план якога прадугледжваў адначасовае паўстанне ў розных акругах і хуткае пашырэнне па ўсёй Балгарыі. Выступленне паскорылі распачатыя ўладамі рэпрэсіі (арышт каля 2 тыс. камуністаў, увядзенне ў краіне ваен. становішча). Найб. паспяхова дзейнічалі паўстанцы (каля 43 тыс. чал.) у паўн.-зах. ч. Балгарыі (занялі 8 гарадоў і 440 сёл). Паўстанне задушана ўрадавымі войскамі з выкарыстаннем артылерыі і кулямётаў; каля 20 тыс. паўстанцаў забіты і пакалечаны.
Літ.: Георгиев Г. Сентябрь 1923 г.: Ист. очерк: Пер. с болг. М., 1973; Краткая история Болгарии: С древнейших времен до наших дней. М., 1987. С 339—342.
У.Я.Калаткоў. с. 96
ВЕРАСНЁ́ЎСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1870 у Францыі, буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Францыі, якая знішчыла Другую імперыю і абвясціла рэспубліку. Падрыхтавана працяглым крызісам банапартысцкага рэжыму, паскорана паражэннямі франц. войск у франка-прускай вайне 1870—71. Непасрэдны штуршок — паражэнне пад Седанам і здача ў палон Напалеона III з арміяй (2 вер. 1870). 4 вер. паўстанцы Парыжа ўварваліся ў Бурбонскі палац і дамагліся ад Заканад. корпуса звяржэння дынастыі Бурбонаў. У той жа дзень у ратушы абвешчана рэспубліка. Перамога працоўных была выкарыстана буржуазіяй, якая узурпіравала ўладу; прадстаўнікі рэв. дэмакратыі ва ўрад не трапілі. Вераснёўская рэвалюцыя дала пачатак Трэцяй рэспубліцы ў Францыі. с. 96
ВЕРАСНІ́ЦА , вёска ў Беларусі, у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., на р. Прыпяць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 38 км на ПдЗ ад г. Жыткавічы, 271 км ад Гомеля, 7 км ад прыстані Тураў, на шашы Давыд-Гарадок—Тураў. 1300 ж., 487 двароў (1995). Станцыя перапампоўвання нафты на нафтаправодзе «Дружба». Сярэдняя і муз. школы. Дом культуры, б-ка, аддз. Сувязі. с. 96
«ВЕРАСЫ́» , вакальна-інструментальны ансамбль. Створаны ў 1974, да 1996 у складзе Бел. філармоніі. Маст. кіраўнік нар. артыст Беларусі В.Раінчык. У рэпертуары песенная лірыка, творы бел. (у т.л. У.Будніка, Я.Глебава, Л.Захлеўнага, В.Іванова, І.Лучанка, Раінчыка, Ю.Семянякі, Дз.Смольскага, Э.Ханка, І.Цвятковай) і зарубежных кампазітараў. З пач. 1980-х г. шырока выкарыстоўвае камп'ютэры і сінтэзатары, выконвае пераважна электронную музыку. Лаўрэат V Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады (1974). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980. Г.М.Загародні. с. 97
ВЕРАТРА́ГНА , у старажытнаіранскай міфалогіі бог вайны і перамогі. Звязаны з богам сонца Мітрам, можа пераўвасабляцца ў вецер, быка, каня, вярблюда, барана, казла ці ў прыгожага воіна. Вератрагна падараваў прароку Заратуштру мужчынскую сілу, дужасць рук і цела, вастрыню зроку. У «Малодшай Авесце» Вератрагна ўключаны ў лік божастваў язатаў. с. 97
ВЕ́РАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Гродзенскім р-не, у бас. р. Пыранка, за 33 км на ПнУ ад г. Гродна. Пл. 1,23 км2, даўж. 7,5 км, найб. шыр. 400 м. Катлавіна вузкая, стужкападобная; схілы стромкія, выш. да 10 м, пад лесам. Праз возера цячэ р. Сламянка. с. 97
ВЕРАЦЕ́ЙКА , Верацця, Вярэцейка, Вярэцця, рака ў Ваўкавыскім, Мастоўскім і Бераставіцкім р-нах Гродзенскай вобл., правы прыток Свіслачы (бас. Нёмана). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 321 км2. Пачынаецца каля в. Зборы Ваўкавыскага р-на. Асн. прытокі: Залучанка, Бурчак. Даліна ў вытоку выразная. Пойма пераважна двухбаковая, шыр. 300 м—1,5 км, асобныя ўчасткі забалочаныя. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Створана сажалка, у пойме меліярац. Каналы. с. 97
ВЕРАЦЕ́ННІКІ (Limosa), род птушак падатр. кулікоў атр. сеўцападобных. 4 віды. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жывуць на балотах, поймавых лугах, гразкіх травяністых берагах азёр. На Беларусі 2 віды: вераценнік вялікі (Limosa limosa) і вераценнік малы (Limosa lapponica). Вераценнік вялікі (нар. назвы грыцук, грута, грыца, нецяг) шматлікі на Палессі, звычайны ў цэнтр. частцы, рэдкі на ПнУ. Вераценнік малы — рэдкая птушка, трапляецца на веснавым і асеннім пралётах.
Даўж. цела да 45 см, маса да 350 г. Афарбоўка апярэння рыжая. Дзюба доўгая, прамая або ледзь загнутая ўгару, ногі доўгія. Кормяцца насякомымі і іх лічынкамі, дробнымі малюскамі, жукамі, зрэдку насеннем. Гняздо — неглыбокая ямка на купіне сярод травы, крыху высланая сухой травой. Аб'екты палявання. с. 97
ВЕРАЦЕ́ННІЦА ЛО́МКАЯ (Anguis fragilis), яшчарка сям. вераценніцавых атр. лускаватых. Пашырана ў Еўропе, Паўн.-Зах. Афрыцы, Азіі, на Каўказе, у паўн. Іране, Зах. Сібіры. Жыве ў шыракалістых і мяшаных лясах, на ўзлесках, палянах, высечках, абочынах дарог. На Беларусі трапляецца ўсюды, найчасцей на З і ПдЗ; нар. назвы слімень, слівень, мядзянка, мядзяніца.
Даўж. цела да 26,5 см (з хвастом да 60 см). Бязногая. Маладыя веранніцы ломкія афарбаваны ў серабрыста-белы і бледна-крэмавы (з залатым адлівам) колер, бакі і бруха чорна-бурыя або чорныя. Дарослыя вераценніцы ломкія маюць ярка-карычневую або цёмна-шэрую афарбоўку з медным або бронзавым адценнем. Луска цвёрдая, гладкая. Характэрна аўтатамія хваста. Корміцца дажджавымі чарвямі, наземнымі малюскамі, лічынкамі насякомых, мнаганожкамі і інш. Яйцажывародная. с. 97
ВЕ́РАЦЦЯ , адна з назваў р. Верацейка. с. 97
ВЕРАЦЯНО́ , 1) прылада для ручнога прадзення лёну, воўны, пянькі. У стараж. часы верацяном служыла драўляная крыху завостраная палачка, пазней — конусападобная даўж. 20—30 см з завостраным верхам і патоўшчаным нізам, на які для павелічэння вагі надзявалі прасліца. 2) Вярчальны стрыжань, на які надзяваюцца патрон, шпуля, катушка і інш.; асн. рабочы орган роўнічных, прадзільных, прадзільна-круцільных і круцільных машын. Прызначана для скручвання роўніцы, пражы, нітак і ўтварэння пакоўкі пэўнай формы і памераў. Бываюць кальцавыя, круцільныя, полыя і рагульчатыя. с. 98
ВЕРАЦЯНО́ ДЗЯЛЕ́ННЯ клеткі, ахрамацінавае верацяно, мітатычнае верацяно, кампанент клеткі нуклеапратэіднай прыроды, які ўтвараецца пры яе дзяленні і забяспечвае разыходжанне храмасом у мітозе і меёзе. Уяўляе сабой сістэму мікратрубачак з двайным праменепраламленнем, што фарміруецца ў праметафазе і распадаецца ў целафазе. Складаецца з апорных, або безупынных ніцей, арыентаваных ад аднаго полюса клеткі да другога (полюсных), і цягнучых, або храмасомных. Цягнучыя ніці злучаюць полюсы клеткі з цэнтрамі храмасом, якія ёсць на экватарыяльнай пласцінцы. Скарачэнне даўжыні цягнучых ніцей лічыцца гал. фактарам анафазнага руху храмасом да полюсаў клеткі. Верацяно дзяленне бывае прамога і непрамога тыпаў (у залежнасці ад характару сувязі храмасом з полюсамі), астральным (з выяўленымі полюсамі, напр. у шматклетачных жывёл) ці анастральным (без выразных полюсаў, напр. у кветкавых раслін). с. 98
ВЕРАЦЯРПІ́МАСЦЬ , прызнанне дзяржавай за грамадзянамі права на спавяданне любой рэлігіі (свабода веравызнання), паважлівых і роўных адносін да ўсіх рэлігій і цэркваў, якія дзейнічаюць у адпаведнасці з устаноўленым законам парадкам; цярпімасць і ўзаемапаважлівыя адносіны паміж рэлігіямі і цэрквамі, прадстаўнікамі розных рэліг. перакананняў. Барацьба за верацярпімасць узнікла ва ўмовах панавання пэўнага рэліг. кірунку, што праследаваў іншадумства, мае прагрэс. характар, садзейнічае гуманізацыі грамадства, яго талерантнасці. с. 98
ВЕРАШЧА́ГІН Аляксандр Леапольдавіч (н. 12.2.1949, г. Архангельск, Расія), бел. мастак кіно, жывапісец. Скончыўшы Усесаюзны ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1977), працуе на кінастудыі «Беларусьфільм». Аформіў маст. Фільмы «Чужая вотчына» (1980, з Я.Ігнацьевым), «Філіял» (1987), «Д'ябал» (1990), «Кветкі правінцыі» (1995) і інш., мультфільмы «Капрычыо» (1986), «З днём нараджэння!» (1996, аўтар сцэнарыя і рэжысёр), спектакль «Запіскі вар'ята» (Тэатр-студыя кінаакцёра, 1980). Жывапісным яго работам уласцівы глыбокі псіхалагізм («Аўтапартрэт», «Журба», абедзве 1994), рысы стараж. абраза («Замілаванне», 1996, і інш.). с. 98
ВЕРАШЧА́ГІН Васіль Васілевіч (26.10.1842, г. Чарапавец, Расія — 13.4.1904), рускі жывапісец-баталіст. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1860—63), у майстэрні Ж.Л.Жэрома ў Парыжы (1864—65). Вандраваў па Расіі, Зах. Еўропе, Сірыі, Палесціне, Індыі, Японіі, ЗША і інш. Удзельнічаў у заваяванні Сярэдняй Азіі (1867—68), рус.-тур. (1877—78) і рус.-яп. (1904—05) войнах; загінуў у Порт-Артуры пры выбуху на браняносцы «Петрапаўлаўск». Быў блізкі да перасоўнікаў. У тэматычных серыях карцін «Туркестанская» (1871—74), «Балканская» (1877—78 і 1880-я г.), на тэму вайны 1812 (1887—1904) і інш. паказаў жорсткія будні вайны [«Пасля няўдачы. (Пераможаныя)», 1868], цяжар і героіку ратнай працы (трыптых «На Шыпцы ўсё спакойна!», 1878—79), мужнасць і маральную сілу народа-змагара («Не чапай, дай падысці!», 1887— 95). У яго творах рамант. ўвасабленне ваен. сутыкненняў упершыню ў рус. батальным жанры саступіла месца філас. разважанням пра вайну («Апафеоз вайны», «Нападаюць знянацку», абедзве 1871), выкрыццю рэліг. фанатызму («Трыумфуюць», 1872), каланіялізму («Задушэнне індыйскага паўстання англічанамі», 1884). Па ўласных замалёўках і натурных эцюдах стварыў адметны жанр дакумент.-этнагр. жывапісу, дзе спалучыў дакумент. дакладнасць адлюстравання з дасканала распрацаванай кампазіцыяй, выразным малюнкам, каларыстычным рашэннем [«У гарах Алатау», 1869—70, «Дзверы Цімура (Тамерлана)», 1872—73, «Маўзалей Тадж-Махал у Агры», 1874—76, і інш.].
Тв.: Избр. письма. М., 1981.
Літ.: Верещагин В.В. Воспоминания сына художника. Л., 1982; Лебедев А.К., Солодовников А.В. В.В.Верещагин. М., 1988. А.В.Кашкурэвіч. с. 98
ВЕРАШЧА́ГІН Віктар Рыгоравіч (н. 6. 9.1936, в. Пятруніна Валгаградскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне фізічнай оптыкі. Д-р фіз.-матэм. н. (1983), праф. (1985). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1959). З 1961 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1984 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па оптыцы рассейвальных асяроддзяў. Удзельнічаў у стварэнні новага класа аптычных фільтраў для інфрачырвонай вобласці спектра. Дзярж. прэмія СССР 1973.
Тв.: Инфракрасные фильтры. Мн., 1971 (разам з М.А.Барысевічам, М.А.Валідавым); Рассеяние излучения в средах с высокой объемной концентрацией // Распространение света в дисперсной среде. Мн., 1982. с. 99
ВЕРАШЧА́ГІН Глеб Юр'евіч (14.4.1889, в. Гасцееўка Тамбоўскай вобл., Расія — 5.2.1944), савецкі гідрабіёлаг, азёразнавец. Д-р геагр. н., прафесар. Скончыў Варшаўскі ун-т (1913). З 1914 у Заал. музеі Пецярбургскай АН, з 1925 узначальваў Байкальскую экспедыцыю АН СССР, з 1930 дырэктар Байкальскай лімналагічнай станцыі. Навук. працы па планктоне і прэснаводных ракападобных, ледавіковым рэжыме, дынаміцы і марфалогіі берагоў, гідрабіялогіі Байкала. Аўтар тэорыі марскога паходжання байкальскай фауны і флоры. с. 99
ВЕРАШЧА́ГІН Леанід Фёдаравіч (29.4.1909, г. Херсон, Украіна — 20.2.1977, савецкі фізік. Акад. АН СССР (1966, чл.-кар. 1960). Герой Сац. Працы (1963). Скончыў Адэскі ін-т нар. адукацыі (1928). Арганізатар і з 1958 дырэктар Ін-та фізікі высокага ціску АН СССР. Навук. працы па фізіцы і тэхніцы звышвысокіх ціскаў, фіз. уласцівасцях цвёрдых цел і метадах вымярэння фіз. велічынь пры гэтых цісках, хіміі высокіх ціскаў. Пад кіраўніцтвам Верашчагіна ў СССР сінтэзаваны штучныя алмазы (1960). Дзярж. прэмія СССР 1952, Ленінская прэмія 1961.
Тв.: Твердое тело при высоких давлениях: Избр. тр. М., 1981. с. 99
ВЕРАШЧА́КА , традыцыйная бел. страва — мачанне для бліноў. Падсмажаныя кавалачкі сала, каўбасы, свіныя рабрынкі з вострымі прыправамі падкалочваюць мукой і тушаць у печы. У наш час верашчака пашырана на ўсёй Беларусі пад назвай мачанка. с. 99
ВЕРАШЧА́КІ , шляхецкі род герба «Касцеша» ў ВКЛ. Паходзілі з баяр Кобрыншчыны. У пач. 16 ст. згадваюцца Богуш і Мішка Верашчакі. У 1524 вял. князь ВКЛ Жыгімонт І Стары выдаў прывілей Богушу, Мішку, Стэцку, Івану і Сеньку Верашчакам на маёнтак Камень у Кобрынскім пав. У 1582 Шчэнсны, Міхаіл і Іван Верашчакі атрымалі пацвярджэнне на валоданне гэтым маёнткам ад Стафана Баторыя. У 18 ст. казначэй брэсцкі Піліп і яго сын Францішак (?—1762) сталі ўладальнікамі маёнткаў у Навагрудскім пав. Сын Францішка Антон (?—1806) быў маршалкам Навагрудскага пав. У 1-й чвэрці 19 ст. двор Верашчакаў у Туганавічах быў адным з гал. месцаў сустрэчы павятовай шляхты. У час канікул у 1820—21 сюды да тагачасных уладальнікаў Туганавіч Міхала і Юзафа Верашчакаў прыязджаў А.Міцкевіч. Тут ён сустрэў сваё вял. каханне — дачку Антона Марыю (у шлюбе Путкамер, 1799—1863), якой прысвяціў значную частку сваёй паэтычнай спадчыны.
В.У.Шаблюк. с. 99
ВЕ́РБАВІЧЫ , вёска ў Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на Пд ад г. Нароўля, 187 км ад Гомеля, 43 км ад чыг. ст. Ельск. 355 ж., 144 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — царква 18 ст. с. 99
ВЕРБАЛО́З , гл. ў арт. Вярба. с. 99
ВЕРБА́ЛЬНАЯ НО́ТА (ад лац. verbalis славесны), дыпламатычны дакумент, найбольш пашыраная форма дыпламатычнай перапіскі па бягучых пытаннях. Звычайна ідзе ад пасольства, місіі, мін-ва замежных спраў і не падпісваецца, а толькі змацоўваецца пячаткай. с. 99
ВЕ́РБАЎКА , рака ў Горацкім і Чавускім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток Проні (бас. Дняпра). Даўж. 27 км. Пл. вадазбору 159 км2. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Цёмны Лес Горацкага р-на. У сярэднім і ніжнім цячэнні на працягу 15,2 км каналізаваная. с. 99
ВЕРБЕ́НА (Verbena), род кветкавых раслін сям. вербенавых. Больш за 300 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках Амерыкі, таксама ў Еўропе і Сярэдняй Азіі. На Беларусі пераважна на Палессі трапляецца дзікарослая вербена лекавая (Verbena officinalis), расце на засмечаных мясцінах каля жылля і дарог, таксама вырошчваюць 2 інтрадукаваныя віды — вербену буэнас-айрэскую (Verbena bonariensis) і гібрыдную (Verbena hybrida).
Адна- ці шматгадовыя галінастыя, залозіста-апушаныя травяністыя расліны або паўкусты. Лісце супраціўнае, сядзячае, падоўжана-яйцападобнае, зубчаста-надрэзанае ці калючкападобнае. Кветкі пераважна двухполыя, рознага колеру ў коласападобных суквеццях, сабраных у парасонападобныя шчыткі або мяцёлкі. Плод — чатырохарэшак (эрэм). Эфіраалейныя, вострапрыпраўныя, лек. (гарачкапаніжальны і танізуючы сродак, выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне для ўзбуджэння апетыту) і дэкар. расліны. с. 99
ВЕ́РБНІЦА , вербная нядзеля, народная назва хрысц. свята з нагоды ўваходу Гасподняга ў Іерусалім. Адзначаецца ў апошнюю перад Вялікаднем нядзелю, да якой прымеркаваны абрад асвячэння вярбы (адсюль назва). У аснове свята евангельскае паданне пра Ісуса Хрыста, які перад прыняццем пакутніцкай смерці на крыжы прыйшоў у Іерусалім, дзе народ вітаў яго пальмавымі галінкамі. На Беларусі ў праваслаўных і католікаў ролю пальмавых галінак выконвае вярба. Яе ўпрыгожваюць каляровымі стужкамі, засушанымі кветкамі, травамі, каласкамі і інш. Пасля асвячэння вярба лічылася святыняй у хаце (разам з асвячонай на Вадохрышча вадой і грамнічнымі свечкамі). Бытуе павер'е, што вярба валодае магічнымі ўласцівасцямі, здольная адпужваць злых духаў, засцерагаць ад бяды і няшчасцяў; сяляне рабілі «вербнае прывітанне» — датыкаліся вярбой да дзяцей, хворых, адзін да аднаго, што павінна было надаць ім моцы і здароўя; гаспадары абыходзілі з вярбой будынкі для жывёлы, агарод, азімае поле. Вярбу давалі пастухам пры першым выгане жывёлы ў поле, з ёю заворвалі поле і інш. Каб спыніць хваробу, засцерагчы ад згубы, чалавека і жывёлу акурвалі вярбой (нярэдка разам з ядлоўцам).
А.В.Гурко. с. 99
ВЕ́РБУНКАШ (венг. verbunkos ад ням. Werbung вярбоўка), 1) венгерскі танец; папярэднік чардаша. Узнік у 2-й пал. 18 ст. У яго аснове — мужчынскі танец вербунк (выконваўся пры вярбоўцы рэкрутаў). 2) Стыль венг. нар. і прафес. музыкі ў канцы 18—19 ст. Муз. асаблівасці звязаны з традыцыяй віртуознага, пераважна цыганскага скрыпічнага выканальніцтва. Вылучаецца эмацыянальнай мелодыкай і рытмічнай разнастайнасцю (узор «Ракацы-марш» невяд. аўтара). Сярод майстроў вербункаша — кампазітары і скрыпачы-віртуозы Я.Біхары, Я.Лавата, А.Чэрмак. Стыль вербункаша ўвасоблены ў творах І.Брамса, Ф.Ліста, Ф.Эркеля, Б.Бартака, З.Кодая і інш. с. 100
ВЕРВ , сельская абшчынная арг-цыя ў Стараж. Русі і паўд славян у сярэднія вякі. Тэрмін паходзіць ад вяроўкі, якою адмервалі ўчастак зямлі, што належаў членам верві. Упамінаецца ў зборы законаў «Руская праўда» і ў Поліцкім статуце (заканад. помнік Поліцы — гіст. вобласці на далмацінскім узбярэжжы ў Харватыі; дзейнічаў у пач. 15 — пач. 19 ст.). Гл. таксама Абшчына. с. 100
ВЕ́РГА (Verga) Джавані (31.8.1840, Ачы-Кастэла, каля г. Катанія, Італія — 27.1.1922), італьянскі пісьменнік. Заснавальнік верызму ў італьян. л-ры. Аўтар раманаў «Карбанарыі ў гарах» (1861—62), «Грэшніца» (1866), «Ева» (1873), «Сапраўдная тыгрыца», «Эрас» (абодва 1875), «Сям'я Малаволья» (1881), «Муж Алены» (1882), «Майстар дон Джэзуальда» (1889), аповесцей «Гісторыя адной малінаўкі» (1871), «Неда» (1874), зб-каў навел «Жыццё палёў» (1880), «Сельскія навелы», «На вуліцах» (абодва 1883), «Дон Кандэлора і К°» (1894) і інш., п'ес «Сельскі гонар» (1884; аднайм. опера П.Масканьі), «Ваўчыца» (1896) і інш. Адметныя рысы сталай творчасці Вергі — бясстраснасць, абавязковая наяўнасць трагічнага, стылявы аскетызм.
Тв.: Рус. пер. — Семья Малаволья. Л., 1936; Драмы. М.; Л., 1941; Новеллы. М., 1957; Мастро дон Джезуальдо. Л., 1980.
Літ.: Джованни Верга: Биобиблиогр. указ. М., 1966. Е.А.Лявонава. с. 100
ВЕРГІ́ЛІЙ , Публій Вергілій Марон (Publius Vergilius Maro; 15.10.70 да н. э., Андэс, каля г. Мантуя, Італія — 21.9.19 да н. э.), рымскі паэт. Вывучаў рыторыку і філасофію ў Крэмоне, Мілане, Рыме. Пазней жыў у Неапалі. Паэт. славу яму прынёс зб. «Буколікі» («Пастухоўскія песні», 42—38 да н. э.) — 10 эклог (асобных вершаў), цесна звязаных з тагачаснай рэчаіснасцю, у якіх ідэалізуецца вясковае жыццё (гл. Букалічная паэзія). Прароцтва пра нараджэнне божага дзіцяці і пачатак залатога веку (4-я эклога) хрысціянскае сярэднявечча прызнала за прадбачанне нараджэння Хрыста, за што вельмі шанавала Вергілія. У дыдактычнай паэме «Георгікі» («Земляробскія вершы», кн. 1—4; 36—29 да н. э.) вёску разглядаў як апору дзяржавы. Гераічная паэма ў 12 кнігах «Энеіда» (29—19 да н. э.) стала нац. эпасам. Створаная з арыентацыяй на Гамера, яна распрацоўвала сюжэт пра міфічнага заснавальніка Рым. дзяржавы траянца Энея, усхваляла Рым і рым. народ. З ранняга Адраджэння творчасць Вергілія рабіла выключны ўплыў на еўрап. л-ры, у т.л. на лацінамоўную паэзію Беларусі — героіка-эпічныя творы Я.Вісліцкага («Пруская вайна», 1516), М.Гусоўскага («Песня пра зубра», 1523). Паэт і філосаф 17 ст. М.Сарбеўскі напісаў трактаты «Аб паэзіі дасканалай, або Вергілій і Гамер» (апубл. 1954). Да багатай традыцыі парадыйнай інтэрпрэтацыі сюжэтных матываў «Энеіды» далучылася і беларуская «Энеіда навыварат». У 1909 у Мінску выдадзены «Скандоўнік да «Энеіды» — дапаможнік для правільнага чытання лацінскіх вершаў.
Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. СПб., 1994.
Літ.: Полонская К.П. Римские поэты эпохи принципата Августа. М., 1963. С. 13— 46. С.Дз.Малюковіч. с. 100
ВЕРДАМІ́ЦКІ ПАРК , помнік садова-паркавага мастацтва. Закладзены ў 2-й пал. 19 ст. ў в. Вердамічы (Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл.). Пл. каля 12 га. Парк пейзажнага тыпу. Цэнтрам яго кампазіцыі быў палац (не захаваўся). Тэрыторыя парку абнесена мураванай сцяной. Ад уязной брамы разыходзяцца цэнтр. і кальцавая алеі. У кампазіцыі парку выкарыстаны прыёмы паступовага раскрыцця пейзажу, кантрасту, улічаны асаблівасці афарбоўкі дрэў у розныя поры года, формы кроны, хуткасць росту і інш. Растуць дуб шарлахаўскі, клёны (чырвоны, серабрысты, ясенялісты), явар і яго пурпуровая форма, хвоя веймутава, лістоўніца (еўрапейская, польская), туя заходняя і інш. с. 100
ВЕРДАМІ́ЧЫ , вёска ў Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 15 км на У ад г.п. Свіслач, 117 км ад Гродна, 6 км ад чыг. ст. Сакі. 495 ж., 210 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Капліца. Помнік садова-паркавага мастацтва 2-й пал. 19 ст. — Вердаміцкі парк. с. 100
ВЕ́РДЗІ (Verdi) Джузепе Фартуніна Франчэска (10.10.1813, Ле-Ранколе, цяпер у межах г. Бусета, Італія — 27.1.1901), італьянскі кампазітар. Вучыўся ў дырыжора т-ра «Ла Скала» В.Лавіньі і інш. З 1835 наладжваў канцэрты ў г. Бусета, выступаў як дырыжор, піяніст, арганіст. З 1838 у Мілане, дзе ў 1839 пастаўлена яго першая опера «Аберта, граф Сан-Баніфача». Оперы Вердзі 1840-х г. «Набука» («Навухаданосар»), «Ламбардцы ў першым крыжовым паходзе», «Жанна д'Арк», «Атыла», «Бітва пры Леньяна» прасякнуты нац.-вызв. ідэямі. Цікавасць Вердзі да сюжэтаў вял. ідэйнага зместу, насычаных драматызмам, яркай кантрастнасцю, моцнымі пачуццямі, выявілася ў операх паводле твораў В.Гюго («Эрнані», 1844), У.Шэкспіра («Макбет», 1847), Ф.Шылера («Луіза Мілер» паводле трагедыі «Каварства і каханне», 1849). У операх «Рыгалета» (паводле драмы «Кароль забаўляецца» Гюго, 1851), «Трубадур» (паводле А.Гарсіі Гуцьерэса) і «Травіята» (паводле «Дамы з камеліямі» А.Дзюма-сына; абедзве 1853) выявіліся лепшыя рысы муз.-драм. даравання Вердзі: глыбокае спасціжэнне ўнутр. свету герояў, прастата і выразнасць муз. мовы, песеннасць, высокі гуманізм. Оперы 1850-х г. «Сіцылійская вячэрня», «Сімон Баканегра», «Баль-маскарад», «Сіла лёсу» адметныя спалучэннем дынамізму і значнасці масавых сцэн з паглыбленым псіхалагізмам. Да найб. значных яго твораў належаць оперы «Дон Карлас» (паводле Шылера, 1867) і «Аіда» (1870), дзе элементы жанру вял. оперы — развітыя ансамблі, разгорнутыя масавыя сцэны, урачыстыя шэсці, балет — поўнасцю падпарадкаваны раскрыццю глыбокага гуманіст. гуманіст.} зместу. Блізкі да лепшых позніх опер Вердзі «Рэквіем» (1874, памяці пісьменніка-патрыёта А.Мандзоні). Вяршыня творчасці Вердзі —муз. драма «Атэла» (1886) і камічная опера «Фальстаф» (1892), у якіх традыц. арыі і дуэты заменены маналогамі і дыялагічнымі сцэнамі, засн. на скразным муз. развіцці, дасягнута поўнае зліццё музыкі з драм. дзеяннем. Вердзі рэфармаваў камічную оперу на аснове дасягненняў рэаліст. муз. драмы 19 ст. Творчасць Вердзі — адна з вяршынь опернага рэалізму ў сусв. муз. мастацтве. На аснове традыцый папярэднікаў і сучаснікаў, выкарыстання песеннасці італьян. нар. музыкі Вердзі стварыў уласны муз. стыль, для якога характэрны яскравая тэатральнасць, вастрыня і выразнасць у абмалёўцы дзейных асоб і сітуацый, неперарыўнасць сцэн. развіцця, гібкасць вак. дэкламацыі, майстэрства ансамбля, узмацненне драматургічнай ролі аркестра. У Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі пастаўлены «Рыгалета», «Травіята», «Трубадур», «Аіда», «Баль-маскарад», «Атэла», «Дон Карлас», фантазія «Шэкспір і Вердзі» (у трох частках), у рэпертуары хору — «Рэквіем».
Тв.: 26 опер (з іх 6 у 2 рэдакцыях); «Рэквіем» для 4 салістаў, хору і арк., Staban mater для хору і арк. (1898), Те Deum для падвойнага хору і арк. (1898) і інш.; вак.-сімф. «Гучы, труба» (рэв. гімн, 1848), Гімн нацый (1862); струнны квартэт (1873), вак.-інстр. ансамблі; песні, рамансы і інш.
Літ. тв.: Рус. пер. — Избр. письма. М., 1959.
Літ.: Соллертинский И. Джузеппе Верди // Соллертинский И. Исторические этюды. 2 изд. Л., 1963; Тароцци Дж. Верди: Пер. с итал. М., 1984; Соловцова Л.А. Джузеппе Верди. 4 изд. М., 1986; Галь Г. Брамс. Вагнер. Верди: Три мастера, три мира: Пер. с нем. М., 1986. Л.А.Сівалобчык. с. 100
ВЕРДЫ́КТ (англ. verdict ад лац. vere dictum літар. дакладна сказанае), рашэнне (прыгавор) прысяжных засядацеляў у судзе прысяжных па пытанні вінаватасці ці невінаватасці падсуднага па крымінальнай справе (вердыкт абвінаваўчы або апраўдальны). Вердыкт прымаецца аднагалосна (суды некаторых штатаў ЗША) або большасцю галасоў (суды Вялікабрытаніі, дарэв. Расіі і інш.); на аснове абвінаваўчага ведыкту суд назначае пакаранне. с. 101
ВЕРДЭ́Н , Вердэн-сюр-Мёз (Verdun-sur-Meuse), горад на ПнУ Францыі, у дэпартаменце Мёз, на р. Мёз (Маас). 23,4 тыс. ж. (1990). Чыг. вузел. Харч. (цукеркі, лікёры), тэкст., паліграф. прам-сць. Музеі, у т.л. 1-й сусв. вайны (у ратушы 17 ст.). Сабор Нотр-Дам (11—18 ст.), сярэдневяковыя муры з брамамі, палац епіскапа (18 ст.).
У старажытнасці Вердэн — гальскае паселішча Verodunum. З 4 ст. епіскапская рэзідэнцыя. Тут быў заключаны Вердэнскі дагавор 843 аб падзеле імперыі Карла Вялікага паміж яго ўнукамі. Вердэн увайшоў у дзяржаву Лотара. З 880 у складзе Усх.-Франкскага каралеўства (Германія). З 13 ст. імперскі горад. У 1552 разам з епіскапствамі Мец і Туль далучаны да Францыі, канчаткова замацаваны за ёй у 1648. З 17 ст. ваен. крэпасць. У 1-ю сусв. вайну Вердэн — раён Вердэнскай аперацыі 1916. У 2-ю сусв. вайну ў 1940—44 акупіраваны ням.-фаш. войскамі. Вызвалены войскамі 3-й амер. арміі, якая дзейнічала разам з франц. арміяй і атрадамі партызан. с. 101
ВЕРДЭ́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1916 , баі паміж германскімі і французскімі войскамі за ўмацаваны раён Вердэна 21 лют. — 21 снеж. ў час 1-й сусв. вайны.
Тэрм. вярх. камандаванне вырашыла ў 1916 нанесці гал. ўдар на Зах. фронце супраць Вердэнскага выступу, які быў апорай усяго франц. фронту. На 15-кіламетровым участку прарыву супраць 2 франц. дывізій было выстаўлена 6,5 дывізій 5-й герм. арміі. Атака 21—25 лют. на правым беразе р. Мёз (Маас) сустрэла ўпартае супраціўленне франц. войск і прарыў не быў зроблены. У сак. герм. войскі гал. ўдар перанеслі на левы бераг ракі, але прасунуліся толькі на 6—7 км. 24 кастр. франц. войскі перайшлі ў контрнаступленне і 21 снеж. выйшлі на рубеж, які займалі 25 лютага. Вердэнская аперацыя была для Германіі беспаспяховай: яна ўвяла 50 дывізій са 125 і страціла каля 600 тыс. чал. Францыя выставіла 65 дывізій са 125 і страціла 358 тыс. чал. с. 101
ВЕРДЭ́НСКІ ДАГАВО́Р 843 аб падзеле імперыі Карла Вялікага паміж яго ўнукамі, сынамі Людовіка Набожнага. Заключаны ў г. Вердэн. Аформіў канчатковы распад Франкскай дзяржавы (пачаўся ў 814). Паводле дагавора ўладанні на З ад Рэйна (Зах.-Франкскае каралеўства, будучая Францыя) атрымаў Карл Лысы, землі на У ад Рэйна (Усх.-Франкскае каралеўства, будучая Германія) — Людовік Нямецкі, а паласу зямлі па левабярэжжы Рэйна (будучая Латарынгія) і Паўн. Італію — старэйшы ўнук Лотар. с. 101
ВЕРЖБАЛО́ВІЧ (Вербіч) Барбара Іванаўна (1901—8.1.1967), бел. спявачка (мецца-сапрана). Скончыла Бел. муз. тэхнікум (1933), Бел. кансерваторыю (1938). У канцы 1930 — пач. 40-х г. салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, стварыла вобразы ў нац. спектаклях «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага (Матка), «Кветка шчасця» А.Туранкова (Ведзьма), а таксама ў класічных операх. У час акупацыі Беларусі ням.-фаш. захопнікамі жыла ў Мінску, выступала як эстрадная спявачка, у 1943 выканала партыю Свацці ў оперы «Лясное возера» М.Шчаглова-Куліковіча. З чэрв. 1944 у эміграцыі ў Германіі, працавала ў тэатр. групе «Жыве Беларусь» (пазней наз. Бел. т-р эстрады). З 1950 у ЗША, канцэртная спявачка, адна з актывістак і кіраўнікоў бел. жаночага руху ў ЗША. Пазней у Мюнхене, з 1954 працавала сакратаром, дыктарам у бел. рэдакцыі радыё «Свабода», запісала некалькі грампласцінак. А.С.Ляднёва. с. 101
ВЕРЖЭ́Н (Vergennes) Шарль Граўе дэ (28.12.1717, г. Дыжон, Францыя — 13.2.1787), французскі дзярж. дзеяч, дыпламат. Граф. На дыпламат. службе з 1739. Працаваў у франц. пасольствах у Партугаліі (1739—42 і 1746—49) і Германіі (1742—45). Франц. пасланнік у герм. гарадах Кобленц (1750—52), Гановер (1752) і Мангейм (1753). У 1755—68 пасол у Турцыі, у 1771—74 у Швецыі. У 1774—83 міністр замежных спраў. У час Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83 падтрымліваў каланістаў, удзельнічаў у заключэнні амерыкана-французскага дагавора 1778, амер. палітыку замацаваў у Версальскім мірным дагаворы 1783. У 1783—87 узначальваў фін. савет. Заключыў англа-французскі (1786) і руска-французскі (1787) дагаворы аб гандлі. с. 101
ВЕ́РКБУНД (ням. Werkbund вытворчы саюз), аб'яднанне архітэктараў, майстроў дэкар. мастацтва і прамыславікоў у шэрагу краін. Ням. веркбунд засн. ў 1907 у Мюнхене з мэтай рэарганізацыі буд-ва і маст. рамёстваў на сучаснай прамысл. аснове. Яго заснавальнікі — Г.Мутэзіус, Х.К. ван дэ Велдэ; у рабоце бралі ўдзел П.Берэнс, В.Гропіус, Л.Міс ван дэр Роэ, Ле Карбюзье і інш. На ўзор ням. веркбунда створаны веркбунды ў Аўстрыі (1910), Швейцарыі (1913) і інш. Ствараючы ўзоры для прамысл. вытв-сці (хатняе начынне, мэбля, тканіны, афармленне аўтамабіляў і г.д.), чл. веркбунда імкнуліся надаць ім зручныя, функцыянальна апраўданыя формы. Буйныя міжнар. выстаўкі спрыялі станаўленню дызайну, паказвалі перавагу архітэктуры еўрап. функцыяналізму. У 1933 веркбунд у Германіі скасаваны фашыстамі, у 1947 адноўлены ў Дзюсельдорфе. с. 101
ВЕРКО́Р [Vercors; сапр. Брулер (Bruller) Жан; 26.2.1902, Парыж — 10.6.1991], французскі пісьменнік і мастак. Праблемы чалавек—свет—час вырашаў на матэрыяле сац. і паліт. падзей 20 ст.: усталяванне фашызму, 2-я сусв. вайна, акупацыя і супраціўленне. Аўтар зб-каў навел «Друкарня «Вердэн» (1947), «Вочы і памяць» (1948), аповесцей «Маўчанне мора» (1942), «Воўчая пастка» (1979), «Антверпенскі тыгр» (1986), цыкла аповесцей «На гэтым беразе» (т. 1—3, 1958—60), раманаў «Людзі ці жывёлы?» (1952), «Гнеў» (1956), «Сільва» (1961), «Квота, або Прыхільнікі багацця» (1966, разам з П.Карнелем), «Плыт Медузы» (1969), «Ганна Балейн» (1985), прытчы «Як брат» (1973), кніг эсэ «Больш ці менш чалавек» (1949), «Шляхі эвалюцыі асобы» (1965), «Мяцеж чалавека», «У што я веру» (абедзве 1975), успамінаў «Бітва маўчання» (1967), працы «Сто гадоў гісторыі Францыі» (т. 1—3, 1981—84) і інш. Яго творы адметныя філас.-рацыяналістычным пачаткам, экстрэмальнасцю сітуацый, лагічнай завершанасцю сюжэтаў і выразнасцю вобразаў. У 1930-я г. ілюстратар і гравёр. Вынайшаў новы спосаб друкаваць творы жывапісу і графікі — шаўкаграфію.
Тв.: Рус. пер. — Молчание моря: Повесть; Люди или животные? Сильва. Плот «Медузы»: Романы. М., 1990. Е.А.Лявонава. с. 101
ВЕРЛЕ́Н (Verlaine) Поль (30.3.1844, г. Мец, Францыя — 8.1.1896), французскі паэт. Імпрэсіяніст, адзін з заснавальнікаў сімвалізму. Паэзіі Верлена ўласцівыя настроі «канца веку», шматпланавасць вобразаў, увага да колеравых і пачуццёвых нюансаў і паўтонаў, музычнасць і меладычнасць, вытанчаны гукапіс, навацыі ў рытме і рыфме. Аўтар паэт. зб-каў «Сатурнічныя вершы» (1866), «Сяброўкі» (1868), «Галантныя святы» (1869), «Добрая песня» (1870), «Рамансы без слоў» (1874), «Мудрасць» (1881), «Далёкае і блізкае» (1884, у т.л. паэма «Пераможаныя»), «Каханне» (1888), «Паралельна» (1889), «Прысвячэнні», «Жанчыны» (абодва 1890), «Шчасце», «Песні для яе» (абодва 1891), «Элегіі» (1893), «Эпіграмы» (1894), «Інвектывы» (1896), «Бібліясанеты» (выд 1913), верша-маніфеста «Мастацтва паэзіі» (1874, выд. 1882), аўтабіяграфіі «Споведзь» (1895). Кнігу «Праклятыя паэты» (1884) склалі літ.-крытычныя нарысы пра Т.Карб'ера, С.Малармэ, А.Рэмбо і інш., а таксама аўтабіягр. «Бедны Леліян». На бел. мову творы Верлена перакладалі М.Багдановіч (22 вершы), Ю.Гаўрук, С.Ліхадзіеўскі, А.Лойка і інш.
Тв.: Бел. пер. — У месяцавым ззянні: Выбранае. Мн., 1974; Рус. пер. — Стихи. СПб., 1908; Лирика. М., 1969.
Літ.: Андреев Л.Г. Импрессионизм. М., 1980; Великовский С.И. В скрещенье лучей: Групповой портрет с Полем Элюаром. М., 1987; Обломиевский Д.Д. Французский символизм. М., 1973; Лявонава Е.А. Нерэалістычныя плыні ў замежнай літаратуры другой паловы XIX — пачатку ХХ ст.: (імпрэсіянізм, сімвалізм) // Бел. мова і літ. 1996. Вып. 2. Е.А.Лявонава. с. 101
ВЕРЛЬГО́ФА ХВАРО́БА , гл. Пурпура трамбацытапенічная. с. 102
ВЕ́РМАХТ (ням. Wehrmacht), 1) у Веймарскай рэспубліцы неафіц. назва ўзбр. сіл (гл. Рэйхсвер). 2) Афіц. назва ўзбр. сіл фаш. Германіі ў 1935—45. Створаны ў парушэнне Версальскага мірнага дагавора 1919 на базе рэйхсвера пасля выдання 16.3.1935 дэкрэта аб увядзенні ў Германіі ўсеагульнай воінскай павіннасці. Вярх. галоўнакамандуючы — рэйхсканцлер А.Гітлер. Вышэйшы орган ваен. кіраўніцтва — галоўнакамандаванне, якое да 1938 узначальваў ваен. міністр В. фон Бломберг, пасля — Гітлер. Складаўся з сухап. войск (галоўнакамандуючыя: у 1935—38 В. фон Фрыч, у 1938—41 В. фон Браўхіч, у 1941—45 Гітлер), ВПС (у 1935—45 Г.Герынг) і ВМФ (у 1935—43 Э.Рэдэр, у 1943—45 К.Дзёніц) на чале з галоўнакамандаваннямі. З 1940 у склад вермахта ўваходзілі таксама палявыя войскі СС. Веріахт быў гал. сілай у здзяйсненні заваёўніцкіх планаў нацыстаў, асабліва вырас у 2-ю сусв. вайну (ад 3 млн. чал. у 1939 да 11 млн. у снеж. 1943).
Літ.: Меsserschmidt M. Die Wehrmacht im NS-Staat. Hamburg, 1969. с. 102
ВЕ́РМЕР Дэлфцкі (Vermeer van Delft) Ян (31.10.1632, г. Дэлфт, Нідэрланды — 15.12.1675), галандскі жывапісец, адзін з буйнейшых майстроў галандскага жанравага і пейзажнага жывапісу. Працаваў у Дэлфце. Як мастак сфарміраваўся пад уплывам К.Фабрыцыуса. Захавалася каля 30 яго карцін. Ужо ў ранніх творах імкнуўся аб'яднаць узнёсласць вобразаў з іх блізкасцю да натуры («У зводніцы», «Хрыстос у Марфы і Марыі»). З 2-й пал. 1650-х г. піша невялікія карціны з адной ці некалькімі постацямі ў гар. інтэр'еры, залітым сярэбраным святлом («Дзяўчына з пісьмом», «Служанка са збанам малака»), засяроджваючы ўвагу на агульным лірычным настроі сцэны. Стварыў шэдэўры пейзажнага жывапісу «Вулачка» і «Від Дэлфта». Яго творы 1660-х г. больш сузіральныя і вытанчаныя, а іх жывапіс больш халодны («Дзяўчына з жамчужынай»). У пазнейшых творах Вермера алегарызм, акад. прыёмы, сухасць і стракатасць лакальных колераў адлюстроўваюць агульны заняпад галандскага жывапісу; жыццёвы змест і чароўнасць вобразаў захаваліся толькі ў карцінах, дзе ўвасоблены людзі працы, мастацтва і навукі («Каруначніца», «Географ», «У майстэрні», «Урокі музыкі», «Дама за спінетам» і інш.).
Літ.: Уилок А.К. Ян Вермер: Пер. с англ. М., 1994. А.В.Кашкурэвіч. с. 102
ВЕРМІКУЛІ́Т (ад лац. vermiculus чарвячок), мінерал з групы гідраслюд, водны алюмасілікат магнію, кальцыю і жалеза. Прыкладная формула (Мg, Fе2+, Fе3+)3 (ОН)2 [(Sі, А1)4 О10] 4Н2O. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі таблітчастыя, часта псеўдагексаганальныя, агрэгаты дробна- і буйналускаватыя. Колер бронзава-жоўты, залаціста-карычневы, бура-зялёны. Бляск перламутравы ці бронзавы. Цв. 1—1,5. Шчыльн. 2,4—2,7 г/см3. Утвараецца ў корах выветрывання на флагапіт- і біятытзмяшчальных пародах. Выкарыстоўваецца як лёгкі напаўняльнік бетону, таксама паперы, пластыкаў, фарбаў, для вытв-сці вогнетрывалых цяпло- і гукаізаляцыйных матэрыялаў, у сельскай гаспадарцы як ізалятар; уваходзіць у састаў змазачных матэрыялаў. Радовішчы ў Расіі, ЗША, ПАР, Аўстраліі і інш. с. 102
ВЕРМІКУЛІТАБЕТО́Н , лёгкі бетон, запаўняльнікам у якім з'яўляецца ўспучаны вермікуліт. Вермікулітабетон з сярэдняй шчыльн. 250—400 кг/м3 выкарыстоўваецца для цеплавой ізаляцыі прамысл. абсталявання, больш цяжкі са шчыльн. 600— 1000 кг/м3 — для вырабу сценавых панэлей, блокаў і інш. агараджальных канструкцый. с. 102
ВЕРМО́НТ (Vermont), штат на ПнУ ЗША. Уваходзіць у групу штатаў Новай Англіі. Пл. 24,9 тыс. км2, нас. 576 тыс. чал. (1993). Адм. ц. — г. Мантпіліер, найб. горад і гал. прамысл. цэнтр — Берлінгтан. Гар. нас. 32,2%. Большую ч. тэр. займаюць укрытыя хваёвым лесам горы Грын-Маўнтынс, што ўваходзяць у сістэму Апалачаў. Шмат азёр, найб. Шамплейн.
Клімат умераны, у гарах халодны, вільготны. Зімой адзначаюцца т-ры да -37 °С, летам да 32 °С. Ападкаў каля 1000 мм за год. Пераважае апрацоўчая прам-сць (электраабсталяванне, электронныя кампаненты, ЭВМ, станкі). Развіта металаапрацоўчая, паліграф. і папяровая прам-сць. Здабываюць мармур, граніт, тальк, азбест. У сельскай гаспадарцы пераважае жывёлагадоўля малочнага кірунку. Птушкагадоўля. Каля 70% пасяўных плошчаў займаюць сеяныя травы. Вырошчваюць таксама бульбу і гародніну. Садоўніцтва (яблыкі). Транспарт аўтамаб. і чыгуначны. Горны турызм.
М.С.Вайтовіч. с. 102
ВЕ́РМУТ (ням. Wermut літар. палын), віно вінаграднае, прыгатаванае з дабаўленнем спірту, цукру і араматызаванае настоямі вострапрыпраўных і лек. раслін. Настоі (экстракты) раслін (палын, бузіна чорная, кардамон, карыца, мята і інш.) рыхтуюць на 75%-ным спірце і дадаюць (2—4% па аб'ёме) у віно-аснову (пераважна сухія віны). Выпускаюць веріут белы, ружовы і чырвоны, моцны (мае 18 аб'ёмных працэнтаў спірту і 8% цукру) і дэсертны (па 16% спірту і цукру). Прамысл. выпуск вермуту пачаты ў 1786 у Турыне (Італія). с. 103
ВЕРН (Verne) Жуль (8.2.1828, г. Нант, Францыя — 24.3.1905), французскі пісьменнік. Аўтар навук.-фантаст., сатыр. і прыгодніцкіх раманаў з элементамі утопіі і антыутопіі «Пяць тыдняў на паветраным шары» (1863), «Падарожжа да цэнтра Зямлі» (1864), «З Зямлі на Месяц» (1865), «Вакол Месяца» (1869), «Дзеці капітана Гранта» (1867—68, бел. пер. 1938), «20 000 лье пад вадой» (1869—70, бел. пер. «80 000 кіламетраў пад вадой», 1937), «За 80 дзён вакол свету» (1872, бел. пер. 1941), «Таямнічы востраў» (1875, бел. пер. 1938), «Пятнаццацігадовы капітан» (1878, бел. пер. 1940), «Рабур-заваёўнік» (1886), «Валадар свету» (1904), «Незвычайныя прыгоды экспедыцыі Барсака» (выд. 1914) і інш.; прац па геаграфіі і гісторыі геагр. даследаванняў. Чалавек і прырода, навука, веды і праца, сучаснасць і будучыня, адказнасць вучонага, асобы, калектыву перад грамадствам — асн. праблемы творчасці Верна. Стварыў «новы тып рамана», які грунтаваўся на дасягненнях навукі. На бел. мову яго творы перакладалі П.Кутылоўскі, С.Грахоўскі з Ю.Лявонным, Я.Камянецкі, М.Паслядовіч, К.Шавель і інш.
Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—12. М., 1954—57; Собр. соч.: В 50 т. Т. 1—19. М., 1992—94.
Літ.: Верн Ж.-Ж. Жюль Верн: Пер. с фр. М., 1978; Жюль Верн: Биобиблиогр. Указ. 2 изд. М., 1959. Е.А.Лявонава. с. 103
ВЕ́РНЕР (Werner) Абраам Готлаб (25.9.1750, Вераў, каля г. Гёрліц, Германія — 30.6.1817), нямецкі геолаг і мінералог; заснавальнік навук. геал. Школы. З 1771 вывучаў прыродазнаўчыя навукі ў Лейпцыгскім ун-це; з 1775 выкладаў у Фрайбергскай горнай акадэміі. Распрацаваў класіфікацыю горных парод і мінералаў, заснаваную на вонкавых прыкметах з улікам хім. саставу. Узначальваў кірунак у геалогіі — нептунізм, паводле якога ўсе горныя пароды, у т.л. і вывергнутыя, узніклі як асадкі з вады. с. 103
ВЕ́РНЕР (Werner) Альфрэд (12.12.1866, г. Мюлуз, Францыя — 15.11.1919), швейцарскі хімік, заснавальнік хіміі комплексных злучэнняў. Скончыў Політэхн. ін-т у г. Цюрых (1889). З 1893 праф. Цюрыхскага ун-та. Навук. працы па даследаванні будовы неарган. злучэнняў. Прапанаваў каардынацыйную тэорыю будовы комплексных злучэнняў, якая абвяргала ўяўленні аб пастаянстве лікаў валентнасці. Сінтэзаваў мноства комплексных злучэнняў, распрацаваў іх сістэматыку і эксперым. метады ўстанаўлення саставу і будовы. Нобелеўская прэмія 1913.
Літ.: Старосельский П.И., Соловьев Ю.И. Альфред Вернер и развитие координационной химии. М., 1974. с. 103
ВЕ́РНЕР (Werner) Мар'яна, спявачка і драм. актрыса 2-й пал. 18 ст. У 1783—85 актрыса прыдворнага т-ра К.С.Радзівіла Пане Каханку ў Нясвіжы. У ліст. 1785 заключыла паўторны кантракт як педагог тэатр. школы ў Нясвіжы, паводле якога вучыла дзяцей прыгонных для выступленняў у «камедыхаўзе». Працавала, відаць, да 1791. Г.І.Барышаў. с. 103
ВЕ́РНІК , чалавек, які верыць у Бога і належыць да пэўнай рэлігійнай канфесіі. Гл. Веравызнанне. с. 103
ВЕРНІКО́ЎСКІ Іван Антонавіч (1799—1834), гісторык, вучоны-мовазнавец. Паходзіў са шляхты Ігуменскага пав. Мінскай губ. Скончыў філас. ф-т Віленскага ун-та (1820). Выкладаў сусв. гісторыю ў семінарыі пры Віленскім ун-це. У 1824 з-за «паліт. нядобранадзейнасці» пераведзены ў Казанскі ун-т, дзе выкладаў усх. мовы, стараж. гісторыю і геаграфію. Быў пад наглядам і апякунствам універсітэцкай адміністрацыі. У 1827—30 выкладчык араб. і перс. моў у Казанскай гімназіі. У жн. 1834 арыштаваны па абвінавачанні ў прыналежнасці да антыдзярж. арг-цый і за антыдзярж. прапаганду. Займаўся літ. дзейнасцю. В.А.Гапоненка. с. 103
ВЕРНІКО́ЎСКІ Тодар Міхайлавіч (1861, в. Дудзічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 1930-я г.), бел. грамадскі, паліт. і дзярж. дзеяч. Вучыўся ў духоўных вучылішчы і семінарыі ў Мінску, тэхнал. ін-це ў Пецярбургу. Працаваў у Сял. пазямельным банку, Зах. экспедыцыі па асушэнні балот і арашэнні паўд. зямель, Мін-ве земляробства і дзярж. маёмасцей Рас. імперыі. У 1-й Дзярж. думе кансультант камісіі па зямельным паляпшэнні гаспадаркі ў Расіі. У 1917—18 скарбнік Мінскага бел. нар. прадстаўніцтва, чл. Рады БНР. Ва ўрадзе БНР на чале з Р.Скірмунтам — дзярж. скарбнік, на чале з Я.Серадой — нар. сакратар гандлю і прам-сці, гаспадаркі, дзярж. кантралёр. У 1919—20 чл. Бел. нац. к-та, старшыня бежанскага к-та і т-ва «Бацькаўшчына» ў Гродне, чл. Цэнтр. бел. рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, скарбнік культ.-асв. т-ва «Заранка», адміністратар Бел. т-ра ў Мінску. Пасля 1921 у Вільні. У 1928— 29 рэдактар газ. «Грамадзянін». У 1930 старшыня Бел. праваслаўнага к-та па беларусізацыі царквы. Адзін з арганізатараў культ.-асв. т-ва «Прасвета».
А.М.Сідарэвіч. с. 103
ВЕРНІСА́Ж (франц. vernissage літар. пакрыццё лакам), урачыстае адкрыццё маст. выстаўкі. Назва паходзіць ад звычаю пакрываць карціны лакам перад выстаўкай. с. 103
«ВЕ́РНЫ» , рачная кананерская лодка Пінскай ваеннай флатыліі, якая вызначылася ў пач. Вял. Айч. вайны. Пабудавана ў 1897—98. З 1919 у складзе Дняпроўскай, з 1940 — Пінскай ваен. флатыліі. Мела 3 гарматы і 4 кулямёты, экіпаж 51 чал. 11.8.1941 на Дняпры каля с. Тарасаўка Чаркаскай вобл. (Украіна) прыкрыла пашкоджаную кананерскую лодку «Перадавы», пры прарыве да Чаркасаў знішчыла 15 ням. танкаў і некалькі артыл. батарэй. 17—19.8.1941 прарвалася ў Кіеў, 25.8.1941 адбіла налёт 9 ням. бамбардзіроўшчыкаў, але ў час наступнага бою з 18 самалётамі ворага ўзарвана і патанула на Дняпры; экіпаж загінуў.
Літ.: Локтионов И.И. Пинская и Днепровская флотилии в Великой Отечественной войне. М., 1958. С. 50—52, 67—69.
Р.К.Паўловіч. с. 103
ВЕРНЭ́ (Vernet), сям'я франц. жывапісцаў 18—19 ст.
Жазеф (Клод Жазеф; 14.8.1714, г. Авіньён, Францыя — 3.12.1789), пейзажыст. Вучыўся ў свайго бацькі Антуана і інш. Працаваў у Італіі і Парыжы. У найб. вядомай серыі яго твораў «Парты Францыі» (1753—63) традыцыі класічнага пейзажа К.Ларэна спалучаюцца з рысамі перадрамантызму. Карл (Антуан Шарль Арас; 14.8.1758, г. Бардо, Францыя — 27.11.1836), сын і вучань Жазефа. Поспех яму прынеслі карыкатуры на моды часоў Дырэкторыі; у гады імперыі — афіцыйны жывапісец-баталіст, гістарыёграф напалеонаўскай арміі. Арас (Эміль Жан Арас; 30.6.1789, Парыж — 17.1.1863), гіст. жывапісец і баталіст. Сын і вучань Карла. Дырэктар Франц. Акадэміі ў Рыме (1829—35), працаваў у Парыжы, Рыме, Пецярбургу (1836, 1842—43). Творы: «Напалеон праводзіць агляд сваіх войск у Цюільры», «Апафеоз Напалеона», «Мамелюк» і інш. с. 103
ВЕРО́К'Ё (Verrocchio) Андрэя дэль [сапр. Чоні (Cioni) Андрэады Мікеле ды Франчэска; 1435 ці 1436, г. Фларэнцыя, Італія — 7.10.1488], італьянскі скульптар, жывапісец і ювелір ранняга Адраджэння. Вучыўся ў ювеліра Верок'ё, чыё імя ўзяў сабе. Зазнаў уплыў Дэзідэрыо да Сетыньяна і А.Палаёла. Майстэрня Верок'ё ў Фларэнцыі была цэнтрам маст. жыцця. Адсюль выйшлі Леанарда да Вінчы, П.Перуджына і інш. Выканаў шэраг твораў па заказах сям'і Медычы (надмагілле Джавані і П'ера Медычы, 1472; статуя Давід, 1473—75; «Дама з кветкамі», бюст Джуліяна Медычы, абедзве каля 1475, і інш.), якія вылучаюцца арыстакратычнай вытанчанасцю, крохкай гармоніяй ліній і аб'ёмаў. Аўтар кампазіцыі «Нявер'е Фамы» (1476—83) на фасадзе будынка Арсанмікеле ў Фларэнцыі, помніка кандацьеру Б. Калеоні (1479—83) у Венецыі і інш. Жывапіс Верок'ё вызначаецца дакладнасцю малюнка, дасканалай мадэліроўкай формаў, панарамнасцю пейзажных фонаў («Мадонна», каля 1470; «Хрышчэнне», пасля 1470, у сааўт. з Леанарда да Вінчы, і інш.). В.Я.Буйвал. с. 104
ВЕРО́НА (Verona), горад у Паўн. Італіі, на р. Адыджэ. Адм. ц. прав. Верона. 256,8 тыс. ж. (1993). Трансп. вузел (чыгункі і аўтадарогі) на паўд. подступах да перавалу Брэнер у Альпах. Прам-сць: металургія, машынабудаванне, хім., лёгкая, дрэваапр., паліграф., харч.; вытв-сць буд. матэрыялаў. Ун-т. Музеі, у т.л. Нац. пінакатэка. Штогадовы міжнар. с.-г. кірмаш.
У горадзе захаваліся стараж.-рымскія арэна, т-р, рэшткі ўмацаванняў (вароты Порта дэі Барсары, Порта дэі Леоні), мост Понтэ П'етра. У цэнтры Вероны 2 гал. плошчы: П'яцца дэле Эрбе (б. антычны форум) з гатычнымі дамамі Каса дэі Мерканці (1301) і Торэ дэль Гардэла (1370) і барочным Палацца Мафеі (1668); П'яцца дэі Сіньёры з раманскім Палацца дэль Камуне (пач. ў 1193), палацам Скалігераў (Палацца дэль Гаверна; канец 13 ст.) і рэнесансавай Лоджыяй дэль Кансільё (1475—92). Раманскія царква Сан-Дзена Маджорэ (5 ст.) і сабор (1139—87, кампаніла — 16 ст., арх. М.Санмікелі), гатычныя магільны склеп роду Скалігераў (13—14 ст.) і царква Сант-Анастазія (1291—1323 і 1422—81; у інтэр'еры фрэскі А.Пізанела). Гатычны замак Кастэльвек'ё (1354—75) з мостам Скалігераў. Рэнесансавыя палацы (Пампеі, 1530; Каноса, каля 1530; Бевілаква, 1532) і брама гар. умацаванняў (1530—50-я г.; усе арх. Санмікелі).
Літ.: Горяинов В.В. Падуя. Виченца. Верона. М., 1978. с. 104
ВЕРСА́ЛЬ , Версай (Versailles), горад у Францыі, паўд.-зах. прыгарад Парыжа. Адм. ц. дэпартамента Івелін. 91 тыс. ж. (1990). Харч. і маш.-буд. прам-сць. Версаль — былая каралеўская рэзідэнцыя. Палацава-паркавы ансамбль. Турызм. Месца заключэння шэрагу міжнар. пагадненняў, у т.л. Версальскага мірнага дагавора 1919.
Палацава-паркавы ансамбль Версаля ўзнік з паляўнічага замка Людовіка XIII (1624, перабудаваны ў 1631—34, арх. Ф.Леруа), які ў выніку некалькіх перабудоў (1661—68, арх. Л.Лево; 1670—74, арх. Ф. д'Арбэ; 1678—89, арх. Ж. Ардуэн-Мансар) ператварыўся ў вял палац (даўж. фасада 576,2 м) з багата аздобленымі параднымі і жылымі інтэр'ерамі і паркам. У аснове планіроўкі 3 дарогі, якія веерам ідуць ад палаца да Парыжа, каралеўскіх палацаў Сен-Клу і Со. Гал. алея з басейнамі Латоны і Апалона і з Вял. каналам (даўж. 1520 м) утварае вось сіметрыі рэгулярнага парку (1660-я г., арх. А.Ленотр) з багатымі павільёнамі, фантанамі, дэкар. скульптурай (Ф.Жырардон, А.Куазевокс і інш.). Фасад палаца, звернуты да Парыжа, утвараюць Мармуровы двор (1662, арх. Лево), Двор прынцаў (правае крыло, пазней наз. «Крыло Габрыэля», 1734—74; каралеўская капэла, 1689—1710, арх. Ардуэн-Мансар; левае крыло — «Крыло Дзюфура», 1814—29) і Двор міністраў (1671—81, арх. Ардуэн-Мансар). Фасад палаца з боку парку складаюць карпусы: цэнтральны (з 1668. арх. Лево, завершаны арх. Ардуэн-Мансарам), паўд. (1682) і паўн. (1685, абодва арх. Ардуэн-Мансар); Оперны т-р (1748—70, арх. Ж.А.Габрыэль, скульптар А. Пажу). Інтэр'еры аформлены ў 17—18 ст. (арх. Ардуэн-Мансар, Лево, жывапіс Ш.Лебрэна і інш.). На Пн ад Вял. канала палацы Вял. Трыянон (1670—72, арх. д'Арбэ па планах арх. Лево, 1687, арх. Ардуэн-Мансар) і Малы Трыянон (1762—64, арх. Габрыэль), да якога прылягае пейзажны парк (1774, арх. А.Рышар) з Бельведэрам (1777), храмам Кахання (1778), Малым т-рам (1780, усе арх. Р.Мік) і «вёскай» Марыі Антуанеты (1783—86, арх. Мік, маст. Ю.Рабер). У 1830 ансамблі ператвораны ў Нац. музей Версаля і Трыянонаў. Версаль уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Літ.: Алпатов М.В. Архитектура ансамбля Версаля. М., 1940; Веnoist L. Histoire de Versaille. Paris, 1973. с. 104
ВЕРСА́ЛЬСКА-ВАШЫНГТО́НСКАЯ СІСТЭМА , сістэма мірнага ўрэгулявання, устаноўленая дзяржавамі-пераможцамі (гал. чынам Вялікабрытаніяй, Францыяй, ЗША і Японіяй) пасля 1-й сусв. вайны. Яе аснову складалі Версальскі мірны дагавор 1919, звязаныя з ім дагаворы з б. саюзнікамі Германіі (гл. Сен-Жэрменскі мірны дагавор 1919, Нейскі мірны дагавор 1919, Трыянонскі мірны дагавор 1920, Сеўрскі мірны дагавор 1920) і пагадненні, заключаныя на Вашынгтонскай канферэнцыі 1921—22.
Падзел свету з пазіцыі сілы паводле Версальска-Вашынгтонскай сістэмы ўзмацніў супярэчнасці паміж буйнымі дзяржавамі. Канчаткова распалася з пачаткам 2-й сусв. вайны. с. 105
ВЕРСА́ЛЬСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1783 . Падпісаны 3.9.1783 у Версалі паміж Вялікабрытаніяй з аднаго боку і Францыяй, Іспаніяй, Нідэрландамі — з другога. Разам з мірным пагадненнем паміж Вялікабрытаніяй і ЗША (гл. Парыжскі мір 1783) завяршыў Вайну за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83, у якой Францыя, Іспанія і Нідэрланды ўдзельнічалі на баку Злучаных Штатаў. Замацаваў папярэднія пагадненні аб міры паміж бакамі. Паводле Версальскага мірнага дагавору Вялікабрытанія ўступіла Францыі в-аў Табага ў Вест-Індыі і Сенегал у Афрыцы, Іспаніі — Фларыду і в-аў Менорка, але атрымала ад Нідэрландаў порт Нагапатынам на Пд Індыі. Акрамя таго, былі пашыраны правы Францыі на рыбалоўства каля берагоў Ньюфаўндленда, скасавана забарона французам будаваць умацаванні ў г. Дзюнкерк. с. 105
ВЕРСА́ЛЬСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1919 , галоўны дакумент мірнага ўрэгулявання пасля першай сусветнай вайны 1914—18. Падпісаны паміж дзяржавамі-пераможцамі (ЗША, Брыт. імперыя, Францыя, Італія, Японія і інш. — усяго 26 дзяржаў) і Германіяй 28.6.1919 у Версалі. Умовы дагавора выпрацаваны на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20 без удзелу прадстаўнікоў Германіі. Вырашаў тэр., ваен., эканам. і інш. пытанні. Паводле дагавора Германія вяртала Францыі Эльзас-Латарынгію (у межах 1870), перадавала Бельгіі акругі Эйпен, Мальмеды і Марэнэ (пасля плебісцыту), Даніі — Паўн. Шлезвіг (пасля плебісцыту), прызнавала незалежнасць Польшчы, Чэхаславакіі і Люксембурга, абавязвалася «строга паважаць» незалежнасць Аўстрыі. Да Чэхаславакіі адыходзіла ч. сілезскай тэр., да Польшчы — асобныя раёны Памераніі, Пазнаншчыны, большая ч. Зах. і ч. Усх. Прусіі, ч. Верхняй Сілезіі. Данцыг (Гданьск) з сумежнай тэрыторыяй ператвараўся ў «вольны горад» пад кіраваннем Лігі нацый і ўключаўся ў мытныя межы Польшчы, якая праз т.зв. Данцыгскі калідор (гл. Польскі калідор), што аддзяляў Усх. Прусію ад астатняй Германіі, атрымала выхад да Балт. мора. Мемель (Клайпеда) і сумежныя раёны пераходзілі пад кантроль Лігі нацый (у 1923 уключаны ў склад Літвы). Тэр. Германіі па левым беразе Рэйна і правы яго бераг на адлегласць у 50 км падлягалі дэмілітарызацыі. Саарскі вугальны бас. пераходзіў «у поўную і неабмежаваную ўласнасць» Францыі, а Саар заставаўся на 15 гадоў пад кіраваннем Лігі нацый з наступным плебісцытам. Германія пазбаўлялася ўсіх калоній, сфер уплыву, уласнасці і прывілеяў за мяжой; яе калоніі падзелены (у форме мандатаў) паміж Францыяй, Японіяй, Бельгіяй, Партугаліяй, Вялікабрытаніяй і яе дамініёнамі. Сухап. армія Германіі скарачалася да 100 тыс. вольнанаёмных чал. (пры 4 тыс. афіцэраў), рэзка абмяжоўваўся надводны флот, забаранялася мець падводныя лодкі, ваен. і марскую авіяцыю. Як гарантыя выканання Германіяй Версальскага мірнага дагавору прадугледжвалася акупацыя войскамі саюзнікаў тэрыторыі на З ад Рэйна на тэрмін ад 5 да 15 гадоў. Германія абвяшчалася адказнай за развязванне вайны і прычыненыя ёю страты, што стварала прававую падставу для спагнання рэпарацыйных плацяжоў (агульны памер не вызначаны). Суму рэпарацый, якія Германія абавязвалася выплаціць за 30 гадоў, павінна была вызначыць спец. камісія да мая 1921. Забаранялася любое абмежаванне ўвозу ў Германію тавараў з краін-пераможцаў.
Дагавор набыў сілу 10.1.1920. ЗША пасля адмовы Сената ратыфікаваць Версальскі мірны дагавор падпісалі з Германіяй 25.8.1921 асобны мірны дагавор. Цяжкія ўмовы Версальскага мірнага дагавору выклікалі незадаволенасць многіх немцаў, у т.л. прагу рэваншу сярод правых сіл. Улады Веймарскай рэспублікі ў залежнасці ад паліт. сітуацыі праводзілі «палітыку выканання» або «палітыку катастроф» (сабатажу) дагавора. Канчаткова яго пункты перасталі выконвацца ва ўмовах пасіўнасці з боку вядучых дзяржаў Еўропы і ЗША пры нацыстах, якія развязалі 2-ю сусв. вайну.
Літ.: Ллойд Джордж Д. Правда о мирных договорах. Т. 1—2: Пер. с англ. М., 1957. У.Я.Калаткоў. с. 105
ВЕ́РСІЯ (ад позналац. versio відазмяненне, паварот), 1) адзін з варыянтаў выкладанняў, тлумачэнняў якога-небудзь факта, падзеі. 2) У следчай і судовай практыцы меркаванне (гіпотэза) следчага або суда пра наяўнасць ці адсутнасць падзей або фактаў з тых, што маюць значэнне для правільнага вырашэння справы і абгрунтавання на доказах і матэрыялах пэўнай крымін. справы, а таксама магчымае тлумачэнне іх узнікнення і характару. с. 106
ВЕРТАЛЁ́Т (устарэлая назва гелікаптэр), лятальны апарат з верт. узлётам і пасадкай, у якога пад'ёмная сіла і цяга гарыз. палёту ствараюцца лопасцямі нясучых вінтоў. Мае фюзеляж, вінтавыя агрэгаты, рухавік, шасі, органы кіравання, навігацыйныя прылады. Рух нясучым вінтам верталёта надаюць поршневыя або турбавальныя (турбавінтавыя) рухавікі (праз сістэму мех. трансмісіі), часам — непасрэдна рэактыўныя рухавікі. Бываюць аднавінтавыя (з рулявым вінтом), двухвінтавыя (сувосевыя, з падоўжным і папярочным размяшчэннем нясучых вінтоў), многавінтавыя і рэактыўныя. Скорасць верталёта да 355 км/гадз і больш, выш. палёту да 12,5 км, далёкасць да 3400 км, грузападымальнасць да 40 т. Выкарыстоўваюцца для пасажырскіх і грузавых перавозак, буд.-мантажных, геолагаразведачных і с.-г. работ, мед. абслугоўвання, тушэння пажараў і інш. Ваен. верталёты падзяляюцца на баявыя (для агнявой падтрымкі войск, процілодачныя, процітанк., трансп.-дэсантныя), баявога забеспячэння (разведвальныя, сувязныя, пастаноўшчыкі мінных загарод, запраўшчыкі і інш.), дапаможнага прызначэння (верталёты-краны, санітарныя і інш.).
Ідэю верталёта распрацаваў Леанарда да Вінчы ў 15 ст. Першы палёт (на выш. да 2 м) ажыццявіў на верталёце француз П.Карню ў 1907. У Расіі (Кіеў) першыя верталёты сканструяваў І.І.Сікорскі ў 1909, верталёт аднавінтавой схемы ўпершыню пабудаваў Б.М.Юр'еў у 1910—12, першы сав. серыйны верталёт — Мі-1 канструктара М.Л.Міля (1948). Вядучыя сав. канструктары: Міль, М.І.Камаў, А.С.Якаўлеў, І.П.Братухін. У 1950—90-я г. пабудаваны верталёты: трансп. двухматорны турбавінтавы Мі-6, верталёт вял. грузападымальнасці В-12 канструкцыі Міля (устанавіў шэраг сусв. рэкордаў), універсальны грузавы верталёт-кран з 2 газатурбіннымі рухавікамі Мі-10К (можа несці груз да 11 т), цяжкі трансп. верталёт для буд.-мантажных работ Мі-26 (падымае груз да 20 т), двухвінтавыя сувосевыя Ка-10, Ка-15, Ка-18, Ка-25, Ка-26, шматмэтавы з 2 газатурбіннымі рухавікамі Ка-32 (грузападымальнасцю 5 т), баявыя Ка-50 «Чорная акула» і мнагамэтавы, начны і ўсепагодны Ка-52 «Алігатар» (аб'ядноўвае якасці самапёта-штурмавіка і верталёта агнявой падтрымкі). Найбуйнейшыя вытворцы сучасных мадэляў грузавых, пасажырскіх і ваенных верталётаў — Расія і ЗША (у іх жа сканцэнтраваны вядучыя канструктарскія і навук.-тэхн. сілы па распрацоўцы верталётнай тэхнікі). Гл. таксама Авіяцыя, Верталётны спорт.
Літ.: Вертолеты. Т. 1—2. М., 1966—67; Изаксон А.М. Советское вертолетостроение. 2 изд. М., 1981. с. 106
ВЕРТАЛЁТАНО́СЕЦ , баявы надводны карабель для групавога базіравання марскіх верталётаў. Мае ўзлётна-пасадачныя пляцоўкі, ангары (пад палётнай палубай) са спец. ліфтамі для пад'ёму верталётаў, памяшканні для іх абслугоўвання і рамонту. Аснашчаецца сродкамі сувязі і кіравання верталётамі, зенітнымі і процікарабельнымі ракетнымі і артыл. комплексамі, процілодачнай зброяй (бамбамёты і інш.). Падзяляюцца на процілодачныя (вядуць пошук і знішчаюць падводныя лодкі, маюць да 32 верталётаў) і дэсантныя (бяруць да 2 тыс. марскіх пехацінцаў для высадкі дэсанту). Водазмяшчэнне да 20 тыс. т, скорасць ходу да 30 вузлоў (55 км/гадз). Карабель для базіравання баявых самалётаў і верталётаў наз. авіяносец. с. 106
ВЕРТАЛЁ́ТНЫ СПОРТ , від авіяцыйнага спорту, уключае спаборніцтвы на дакладнае пілатаванне верталётам на малой вышыні ў абмежаваны час, слалам, верталётаваджэнне. У СССР пачаў развівацца з 1958, тады ж уключаны ў Адзіную спарт. класіфікацыю. На Беларусі развіваецца з пач. 1960-х г. З 1974 каманда Беларусі па верталётным спорце ўдзельнічала ў чэмпіянатах СССР (бел. верталётчыкі былі чэмпіёнамі і прызёрамі гэтых спаборніцтваў), з 1994 — у чэмпіянатах свету. Бел. майстры верталётнага спорту А.Грышчанка і А. Дзятлаў — чэмпіёны свету, І.Гарэлышава і Т.Стэльмах — бронзавыя прызёры (усе ў 1994). Падрыхтоўка спартсменаў да 1991 ажыццяўлялася праз структуры ДТСААФ БССР, з 1991 — Беларускага абароннага спартыўна-тэхнічнага таварыства. Асн. цэнтры падрыхтоўкі — Віцебскі, Магілёўскі, Мінскі аэраклубы. У 1978 у Віцебску праходзіў чэмпіянат свету па верталётным спорце. с. 106
ВЕ́РТАЎ Дзіга (сапр. Каўфман Дзяніс Аркадзевіч; 2.1.1896, г. Беласток, Польшча — 12.2.1954), савецкі кінарэжысёр; адзін з заснавальнікаў і тэарэтыкаў дакумент. кіно. З 1918 працаваў у аддзеле кінахронікі Маск. кінакамітэта. Першыя яго фільмы зманціраваны з кінахронікі: «Гадавіна рэвалюцыі» (1919), «Бой пад Царыцынам» (1920), «Гісторыя грамадзянскай вайны» (1922) і інш. У кіначасопісе «Кіна-Праўда» (1922—25), фільмах «Кіна-Вока» (1924), «Шостая частка свету» (1926), «Чалавек з кінаапаратам» (1929), «Калыханка» (1937) імкнуўся да паэтычнага, вобразна-публіцыстычнага паказу жыцця. У Вял. Айч. вайну зняў фільмы «Кроў за кроў, смерць за смерць» (1941), «У гарах Ала-Тау» і «Клятва маладых» (1944). У 1944—45 выпускаў кіначасопіс «Навіны дня». Новыя прынцыпы кінадакументалізму тэарэтычна абгрунтаваў у арт. «Мы. Варыянт маніфеста», «Кінавока» і інш.
Тв.: Статьи. Дневники. Замыслы. М., 1966. с. 106
ВЕРТУ́МН , Вартумн, у рымскай міфалогіі бог розных перамен (у порах года, цячэнні рэк, настроях людзей і інш.). Паводле адной версіі, першапачаткова сабінскі бог, паводле другой — бог г.Вальсінія, гал. бажаство этрускаў. У Рыме Вертумну быў прысвечаны храм. с. 106
ВЕРТУНЫ́ (Gyrinidae), сямейства насякомых атр. жукоў. У сусв. фауне больш за 1600 відаў, пашыраных пераважна ў тропіках. Жывуць у прэсных вадаёмах, круцяцца на паверхні вады ў пошуках здабычы (адсюль назва). На Беларусі 7 відаў з 2 родаў. Найб. пашыраны вяртун-паплавок (Gyrinidae natator) і вяртун змрочны (Gyrinidae villosus).
Даўж. да 8 мм. Цела цёмнае, бліскучае. Пярэднія ногі хапальныя, падоўжаныя, сярэднія і заднія плавальныя (плоскія, падобныя да вёслаў). Вочы падзелены на 2 палавіны, адна з якіх здольная бачыць над вадой, другая — пад вадой. Удзень плаваюць часцей чародамі, пры небяспецы ныраюць; у цёмны час лётаюць. Драпежныя: кормяцца дробнымі вадзянымі насякомымі (у т.л. лічынкамі малярыйных камароў) і інш. Лічынкі жывуць у глеі, акукліваюцца на беразе. с. 106
ВЕРТЫКА́Л (ад лац. verticalis стромы), вялікі круг нябеснай сферы, які праходзіць праз зеніт, надзір і зададзены пункт на ёй. Вертыкал, што праходзіць праз пункты Пн і Пд, наз. нябесным мерыдыянам, праз пункты У і З — першым ветыкалам. Гл. таксама Нябесныя каардынаты. с. 106
ВЕРТЫКА́ЛЬ , лінія, уздоўж якой размяшчаецца нітка адвеса пад уздзеяннем сілы цяжару. Напрамак вертыкалі ў дадзеным пункце зямной паверхні адносна плоскасцей экватара і нулявога мерыдыяна знаходзяць з астр. назіранняў. Вывучэнне напрамкаў вертыкалі і яе адхіленняў ад паверхні зямнога эліпсоіда дало магчымасць вызначыць фігуру і памеры Зямлі і атрымаць ускосныя даныя аб яе ўнутр. будове. с. 107
«ВЕРТЫКА́ЛЬ» , серыя савецкіх геафіз. аднаступеньчатых ракет на вадкім паліве. Выкарыстоўваліся для даследавання касм. прасторы па праграме «Інтэркосмас» з удзелам Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Румыніі. У 1970—81 запушчаны «Вертыкаль-1» — «Вертыкаль-10».
У верхняй ч. ракеты размешчаны зонд з навук. апаратурай: атмасферны (для даследавання верхняй атмасферы і іанасферы; на Зямлю не вяртаецца) ці астрафіз. (для даследавання ультрафіялетавага, рэнтгенаўскага і інш. выпрамяненняў Сонца і іх паглынання ў атмасферы Зямлі, метэорных часціц і інш.; пасля завяршэння праграмы спускаецца на Зямлю). с. 107
ВЕРТЫКА́ЛЬНАЯ ЗАНА́ЛЬНАСЦЬ , гл. Вышынная пояснасць. с. 107
ВЕРТЫКА́ЛЬНЫЯ ВУГЛЫ́ , пары вуглоў з агульнай вяршыняй, якія ўтвараюцца пры перасячэнні дзвюх прамых так, што стораны аднаго вугла з'яўляюцца працягам старон другога. Вертыкальныя вуглы роўныя паміж сабой. с. 107
ВЕРТЫЦЫЛЁ́З , хвароба, якая выклікаецца недасканалымі грыбамі з роду Verticillium. Найб. часта пашкоджвае клён, ліпу, дуб, конскі каштан, ільмовыя і многія інш. дрэвавыя пароды, кусты і травяністыя расліны. Асабліва небяспечны для маладых раслін. На Беларусі адзначаны на лісцевых пародах у Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
Пры вертыцылёзе закупорваюцца сасуды дрэў, у выніку пашкоджваецца іх водапранікальная сістэма і галінкі або ўсё дрэва засыхаюць. На зрэзах пашкоджаных участкаў бурыя або аліўкавыя суцэльныя ці перарывістыя кольцы. Заражэнне адбываецца спорамі грыба праз мех. пашкоджанні ў вобласці каранёвай шыйкі і ніжняй часткі ствала, а таксама міцэліем пры кантакце хворых і здаровых каранёў. Пашырэнню хваробы спрыяе цёплае вільготнае надвор'е. с. 107
ВЕ́РТЭШСЁЛЁШ (Vértesszöllös), стаянка эпохі палеаліту за 50 км на З ад Будапешта (Венгрыя). Адзін з найстаражытнейшых археал. помнікаў Еўропы, датуецца часам міндэльскага зледзянення (350 тыс. г. назад). Адкрыта ў 1962. Выяўлены рэшткі гамінідаў, у т.л. фрагмент чэрапа, які спачатку быў аднесены да гома эрэктус. Некаторыя навукоўцы лічаць яго прымітыўнай формай гома сапіенс, якую назвалі гома палеахунгарыкус. Знойдзены прылады з галькі (чоперы) і з крамянёвых адшчэпаў. с. 107
ВЕРФ (галанд. werf), 1) прадпрыемства, на якім будуюць ці збіраюць судны. На суднабудаўнічых верфях вырабляюць карпусы суднаў, манціруюць абсталяванне, якое паступае з інш. прадпрыемстваў. На судназборачных верфях карпусы суднаў збіраюць з дэталей, якія пастаўляюць спецыялізаваныя прадпрыемствы, манціруюць абсталяванне. У склад верфі уваходзяць корпусабудаўнічыя цэхі, стапелі або докі, прычальныя збудаванні (пірс), кранавыя ўстаноўкі, майстэрні і інш. На Беларусі з 1785 да пач. 19 ст. працавала Крычаўская суднаверф. Працуюць верфі на суднабудаўніча-рамонтных з-дах у Пінску і Гомелі (гл. таксама Суднабудаванне). 2) Памяшканне, дзе будуюць дырыжаблі. с. 107
ВЕ́РФЕЛЬ (Werfel) Франц (10.9.1890, Прага — 26.8.1945), аўстрыйскі пісьменнік. Пачынаў як паэт-экспрэсіяніст (цыкл «Сады горада Прагі», 1907). У зб-ках «Сябра свету» (1911), «Мы» (1913) адлюстраваў душэўны разлад і імкненне чалавека да гармоніі. Пачынаючы з драмы «Траянкі» (1913, перапрацоўка трагедыі Эўрыпіда), яго творчасць афарбавана ў тоны поўнай безвыходнасці і адначасова духоўнага стаіцызму. Трагічны разлад са светам абумовіў настрой зб-каў «Адзін аднаму» (1915), «Судны дзень» (1919), п'есы «Чалавек з люстра» (1920). У 1920-я г. звярнуўся да рэаліст. прозы: раманы «Вердзі: Раман оперы» (1924), «Сям'я з Неапаля» (1931), «Сорак дзён Муса-Дага» (1933, варыяцыі на тэмы Кнігі Зыходу); аповесць «Дом смутку», навелы «Смерць абывацеля», «Адчужэнне» (усе 1927). З 1938 у эміграцыі (Францыя, ЗША). Раман «Гімн Бернадэце» (1941) прасякнуты верай у чалавека і яго дабрыню, раман-антыутопія «Зорка ненароджаных» (выд. 1946) — трывожным роздумам над будучыняй чалавецтва. Вял. поспех мела п'еса «Якабоўскі і палкоўнік» (1944).
Тв.: Рус. пер. — Верди: Роман оперы. М., 1962; [Стихи] // Золотое сечение: Австрийская поэзия XIX—ХХ вв. в рус. переводах. М., 1988; Сумерки человечества. М., 1990; Сорок дней Муса-Дага: Роман. М., 1993.
Літ.: Рудницкий М.Л. Верфель // История немецкой литературы. М., 1976. Т. 5. Г.В.Сініла. с. 107
ВЕРХ у архітэктуры, пірамідальнае, купальнае або яруснае завяршэнне будынкаў, звычайна раскрытае ў інтэр'ер. Шырока вядомы ў культавай архітэктуры многіх краін Еўропы, у 15—19 ст. быў адметнай рысай храмаў Беларусі, Расіі, Украіны. У мураванай архітэктуры Беларусі вядомы з 11—12 ст. у выглядзе барабанаў на ветразях і ступеньчатых арках (Сафійскі сабор і Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку). У архітэктуры Адраджэння (16 — 1-я пал. 17 ст.) купальны верх звонку аздаблялі аркатурай і інш. (кальвінскі збор у Смаргоні). У архітэктуры барока і класіцызму верх набыў стройныя прапорцыі, упрыгожваўся скульптурай і жывапісам (фарны касцёл у Нясвіжы, Петрапаўлаўскі касцёл у Гомелі і інш.). У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. верх шырока выкарыстоўвалі ў культавых будынках стыляў псеўдарускага і «мадэрн» (Сімяонаўская царква ў Брэсце, мемар. капліца ў в. Лясная Слаўгарадскага р-на). У драўляным дойлідстве Беларусі вядомы з 16 ст. (Успенская царква Ляшчынскага манастыра пад Пінскам). Звычайна меў вянковую канструкцыю. Архаічныя вярхі пірамідальныя (Георгіеўская царква ў в. Сінкевічы Лунінецкага р-на). У 18 ст. пад уплывам барока пашырыліся ярусныя вярхі (асн. тыпы: чацвярык на чацверыку, васьмярык на васьмерыку і васьмярык на чацверыку), у якіх выкарыстоўваліся канструкцыі заломаў і ветразяў (цэрквы Ільінская ў Віцебску, Міхайлаўская ў в. Рубель Столінскага, Мікалаеўская ў в. Старая Беліца Гомельскага р-наў і інш.). Часта завяршаўся верх купалкамі, вежачкамі, крыжамі, шпілямі і інш. Ю.А.Якімовіч. с. 107
ВЕРХАВО́ДКА , бліжэйшыя да зямной паверхні безнапорныя падземныя воды. Знаходзяцца ў зоне аэрацыі, маюць часовы (сезонны) характар і абмежаванае пашырэнне. Лінзы верхаводкі перыядычна памнажаюцца пераважна за кошт інфільтрацыі атм. і паверхневых вод, найб. інтэнсіўна — у час працяглых дажджоў і раставання снегу. Мае магутнасць не больш за 1—2 м. Часцей назіраецца на водападзельных раўнінных участках і тэрасах рэк, прымеркавана да паніжэнняў мікрарэльефу. Выклікае часовыя змены ў ландшафтах — з'яўленне пэўнай расліннасці, засаленне паверхні глебы і інш. Знікае ў выніку выпарэння або перацякання ў ніжэйшыя ваданосныя гарызонты. с. 108
ВЕРХАВО́ДКА (Аlburnus alburnus), рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашырана ў Еўропе ад бас. Белага м. на Пн да Каўказа на Пд. Шматлікая ў рэках, азёрах, вадасховішчах, сажалках. На Беларусі звычайная; нар. назва ўклейка, акляя, аклейка, сяляўка, сібіль, верхаплаўка.
Даўж. 9—20 см, маса 10—60 г. Цела падоўжанае, сціснутае з бакоў. Спіна шаравата-блакітная, шэра-зеленаватая, бакі, брушка серабрыста-белыя, бліскучыя. Рот канцавы. Корміцца планктонам, насякомымі, водарасцямі. Знішчае ікру і малявак рыб. Верхаводкамі кормяцца драпежныя рыбы. Палавая спеласць у 2— 3 гады. Чародная. Аб'ект промыслу. с. 108
ВЕРХАЛЕ́ССЕ , вёска ў Навасёлкаўскім с/с Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 18 км ад Кобрына, 60 км ад Брэста, 20 км ад чыг. ст. Кобрын. 452 ж., 175 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (19 ст.). с. 108
ВЕРХАЛО́ВІЧ Павел Міхайлавіч (28.12.1900, г.п. Шаркаўшчына Віцебскай вобл. — 28.10.1952), генерал-лейтэнант (1945). Канд. ваен. н. (1949). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1934) і Генштаба (1948). Удзельнік грамадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял. Айч. вайну на Паўд., Зах., Данскім, Сцяпным, Варонежскім і 2-м Укр. франтах: нач. штаба армій. Удзельнік абароны Масквы, Сталінградскай бітвы, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Яска-Кішынёўскай аперацый, вызвалення Балгарыі, Югаславіі, Румыніі, Венгрыі. З 1945 выкладчык Акадэміі Генштаба. с. 108
ВЕРХА́РН (Verhaeren) Эміль (21.5.1855, Сент-Аман, каля г. Антверпен, Бельгія — 27.11.1916), бельгійскі паэт, драматург і крытык. Пісаў на франц. мове. Скончыў езуіцкі калегіум і юрыд. ф-т Брусельскага ун-та. Адзін з заснавальнікаў літ. руху «Маладая Бельгія» (1881). Аўтар паэт. зб-каў «Фламандкі» (1883), «Манахі» (1886), «Вечары» (1887), «Крушэнні» (1888), «Чорныя паходні», «Постаці на маёй дарозе» (абодва 1891), «Ашалелыя вёскі» (1893), «Гарады-спруты», «Прывідныя вёскі», «Дванаццаць месяцаў» (усе 1895), «Лозы майго муру» (1899), «Мітуслівыя сілы» (1902), «Уся Фландрыя» (190411), «Паэмы і легенды Фландрыі і Брабанта» (1916), лірычных драм («Кляштар», 1900), маст. біяграфій («Рэмбрант», 1904; «Рубенс», 1910), антываен. публіцыстычнай кнігі «Скрываўленая Бельгія» (1915). У паэзіі Верхарна адчувальны ўплыў творчасці У.Уітмена і франц. сімвалістаў. Яна надзвычай цікавіла М.Багдановіча, які пераклаў на бел. мову верш Верхарна «Паўстанне». Творы Верхарна перакладаў на бел. мову Л.Баршчэўскі.
Тв.: Бел. пер. — Няўлоўнае; Пабожнае // Наша слова. 1994. 30 сак.; Рус. пер. — Избранное. М., 1955; Избр. стихотворения. М., 1984.
Літ.: Волошин М. Верхарн: Судьба, творчество, переводы. М., 1919; Фрид Я.В. Эмиль Верхарн: Творческий путь поэта. М., 1985.
Л.П.Баршчэўскі. с. 108
ВЕРХАЯ́НСК , горад у Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), на Пн ад Палярнага круга, прыстань на р. Яна. Засн. ў 1638. 1,9 тыс. ж. (1994). Адзін з самых халодных пунктаў Паўн. паўшар'я (абс. мінімум каля -71 °С). с. 108
ВЕРХАЯ́НСКА-ЧУКО́ЦКАЯ СКЛА́ДКАВАЯ ВО́БЛАСЦЬ , вобласць мезазойскай складкавасці ў Паўн.-Усх. Азіі на стыку Ціхаакіянскага і Арктычнага геасінклінальных паясоў. Уключае тэр. Усх. Сібіры на У ад р. Лена і р. Алдан да Каракскага нагор'я і ўзбярэжжа Ахоцкага м. Мяжуе на З і Пд з Сібірскай платформай, на У — з Ахоцка-Чукоцкім вулканічным поясам. На Пн прадаўжаецца ў Паўночным Ледавітым ак. Большая ч. тэрыторыі мае горны рэльеф, створаны скляпенна-глыбавымі рухамі ў неагенавы і чацвярцічны перыяды. Складкавая вобласць падзяляецца на 2 сегменты: зах. (Яна-Калымскі) і ўсх. (Чукоцкі), якія адрозніваюцца паводле характару фармацый, структуры, магматызму, стылю тэктанічнага развіцця. У геал. разрэзе вылучаюцца структурныя комплексы: архей-ніжнепратэразойскі, рыфей-сярэднепалеазойскі, сярэднекаменнавугальны-сярэдняюрскі (геасінклінальны), верхняюрскі-ніжнемелавы (арагенны), верхнемелавы-антрапагенавы (платформавы). Геасінклінальныя фармацыі складзены з тэрыгенных асадкаў, ва ўсх. сегменце развіты крамяністыя і крамяніста-вулканагенныя тоўшчы, арагенныя фармацыі — з гранітных і маласавых тоўшчаў. Асн. карысныя выкапні: золата, волава, вальфрам, ртуць, сурма, поліметалы, каменны вугаль, нафта і інш.
Г.У.Зінавенка. с. 108
ВЕРХАЯ́НСКІ ХРЫБЕ́Т , горная краіна на ПнУ Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі. З'яўляецца водападзелам басейнаў рэк Лена і Алдан, Амалой, Яна. Даўж. каля 1200 км ад дэльты Лены да р. Тампо (правы прыток Алдана). Утварае выпуклую на ПдЗ дугу шыр. ад 100 да 250 км. Складаецца са шматлікіх масіваў і хрыбтоў з высакагорным (Арулган) і згладжаным сярэднягорным (Хараўлахскі, Кулар) рэльефам і ўпадзін, што іх падзяляюць. Вышыні ад 700 да 900 м на Пн і Пд у сярэдняй ч. павялічваюцца да 2389 м. Верхаянскі хрыбет — антыклінорый, складзены з алеўралітаў, пясчанікаў, сланцаў, радзей вапнякоў. Месцамі асадкавыя пароды прарваны дайкамі дыябазаў і гранітнымі інтрузіямі. Да выш. 800—1200 м лістоўнічныя рэдкалессі, вышэй — хмызняковая вольха і кедравы сланік; на вяршынях высакагорных хрыбтоў халодная арктычная пустыня. Усюды пашырана шматгадовая мерзлата. Радовішчы золата, алавяных руд. с. 108
ВЕРХНЕАНГА́РСКАЯ КАТЛАВІ́НА , у Прыбайкаллі, паміж Верхнеангарскім і Паўночна-Муйскім хрыбтамі, у Расіі. Працягласць больш як 100 км, шыр. 40 км, выш. ад 470 да 800 м. Дрэніруецца р. Верхняя Ангара, рэчышча якой тут падзяляецца на рукавы і пратокі. Лугава-балотная расліннасць, участкі лістоўнічных, хваёвых і бярозавых лясоў. с. 109
ВЕРХНЕАНГА́РСКІ ХРЫБЕ́Т , на ПнУ ад воз. Байкал, у Бураціі і Іркуцкай вобл. Расіі. Даўж. каля 200 км. Выш. да 2608 м. Складзены з крышт. парод, прарваных інтрузіямі гранітаў. Грэбень вузкі з востраканцовымі вяршынямі, трогамі і карамі. На схілах лістоўнічныя лясы, вышэй — горная тундра, гальцы. с. 109
ВЕРХНЕБЯРЭ́ЗІНСКАЯ НІЗІ́НА , фізіка-геаграфічны раён Беларускага Паазер'я на Пд Віцебскай і Пн Мінскай абласцей, у бас. верхняга цячэння р. Бярэзіна (прыток Дняпра). Мяжуе на ПнЗ са Свянцянскімі градамі, на ПнУ — з Ушацка-Лепельскім узв. і Чашніцкай раўнінай, на Пд — з Мінскім і Аршанскім узвышшамі, на З — з Нарачана-Вілейскай нізінай. Працягнулася з Пн на Пд на 105 км, з З на У на
15—100 км. Абс. вышыні рэльефу пераважна 160—180 м, змяншаюцца на Пд да 155 м пры ўпадзенні р. Гаўя ў Бярэзіну. Пл. каля 2,5 тыс. км2.
Верхнебярэзінская нізіна прымеркавана да Беларускай антэклізы, на ПдУ — да Аршанскай упадзіны. У платформавым чахле пераважаюць асадкавыя пароды пратэразою. У тоўшчы антрапагену (магутнасцю да 180 м) найб. пашыраны ледавіковыя ўтварэнні бярэзінскага і дняпроўскага зледзяненняў. Асн. рысы сучасны рэльеф набыў пры дэградацыі ледавіка Ашмянскага стадыялу і ў выніку дзейнасці расталых вод паазерскага зледзянення.
У рэльефе Верхнебярэзінскай нізіны пашыраны зандравыя раўніны і азёрна-алювіяльныя нізіны. Каля краю паазерскага ледавіка, які з Пн падступаў да Верхнебярэзінскай нізіны, намнажаліся водна-ледавіковыя пясчаныя адклады раўніны. На спадзіста-хвалістай паверхні іх трапляюцца дэльты водна-ледавіковых патокаў (на Пн), тэрмакарставыя западзіны і эолавыя формы — дзюны, грады, узгоркі выш. да 5—7 м. На Пд Верхнебярэзінскай нізіны расталыя ледавіковыя воды падпруджваліся Барысаўскай градой, утваралася вял. возера. Пазней возера спушчана Бярэзінай, на яго месцы ўзнікла затарфаваная нізіна з рэшткавымі азёрамі. Найб. высокія ўчасткі рэльефу — спадзістахвалістыя марэнныя раўніны і канцовамарэнныя, моцна згладжаныя грады, увалы і ўзгоркі дняпроўскага зледзянення, што ўзнімаюцца над забалочанай нізінай на 30—40 м. Даліна Бярэзіны перасякае Верхнебярэзінскую нізіну з ПнЗ на ПдУ, яна сфарміравалася пасля адступання паазерскага ледавіка, слаба выпрацавана; мае надпоплаўную тэрасу выш. 3—4 м. Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіровы матэрыял. Гал. рэкі: Бярэзіна з прытокамі Поня, Гайна з Цной і Усяжай (справа), Чарніца, Сергуч, Вял. Рэчка, Жартайка (злева); Лукомка і Эса, вярхоўі Ушачы (бас. Зах. Дзвіны); Бярэзінская водная сістэма. На Верхнебярэзінскай нізіне шмат азёр — Межужол, Медзазол, Палік, Плаўна, Манец, Бярэшча, Вольшыца, Вокана, Домжарыцкае, Лукомскае і Сялява. Сярэднія т-ры студз. -7,2 °С, ліп. 17,2 °С, ападкаў 623 мм за год. Глебы дзярнова-падзолістыя на водна-ледавіковых пясках і марэнных супесках і суглінках, дзярнова-падзолістыя глеяватыя, тарфяна-балотныя, поймавыя дзярновыя забалочаныя. Пад лесам каля 42% тэр., пераважаюць хваёвыя, каля даліны Бярэзіны бярозава-асінавыя і асінава-альховыя. Вялікія балоты ў асноўным нізінныя, бязлесныя або парослыя рэдкалессем з бярозы пушыстай і хвоі, часткова меліяраваныя. Пад ворывам 20% тэр. У межах Верхнебярэзінскай нізіны Бярэзінскі біясферны запаведнік, частка гідралагічнага заказніка Галубіцкая пушча.
Н.К.Кліцунова. с. 109
ВЕРХНЕДНЯПРО́ЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура неалітычных плямён, якія ў канцы 5-га — 3-м тыс. да н.э. насялялі тэр. ўсх. Беларусі ў бас. Дняпра і яго левабярэжных прытокаў. Насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам, у канцы існавання культуры — магчыма, земляробствам і жывёлагадоўляй. Жыло ў паўзямлянкавых жытлах на паселішчах. Вырабляла таўстасценны вастрадонны посуд з прамымі сценкамі; асн. элементы арнаменту — адбіткі грабеньчатага штампа, ямкавыя ўцісканні, лапчастыя наколы, насечкі. Спачатку помнікі Верхнедняпроўскай культуры былі аб'яднаны ў лакальныя варыянты днепра-данецкай культуры (гомельска-чарнігаўскі на 2-м этапе развіцця, рагачоўскі — на 3-м). Пасля даследаванняў І.М.Цюрынай і А.Г.Калечыц вылучана ў самаст. культуру. Значна адчувальныя ўплывы дзяснінскай культуры і неаліт. культур Волга-Окскага рэгіёна. На Беларусі вядома больш за 300 паселішчаў Верхнедняпроўскай культуры (Струмень, Гронаў, Вець Быхаўскага, Лучын Рагачоўскага, Сябровічы Чачэрскага, Дубовы Лог Добрушскага р-наў і інш.).
А.Г.Калечыц. с. 109
ВЕРХНЕКАЛЫ́МСКАЕ НАГО́Р'Е , на ПнУ Сібіры, у вярхоўях р. Калыма, у Магаданскай вобл. Расіі. Сістэма ізаляваных масіваў і кароткіх пласкаверхіх хрыбтоў. Пераважныя вышыні 1300—2000 м. Вяршыні гор купалападобныя. Паўд.-ўсх. частка адрозніваецца стромкімі схіламі і глыбока ўрэзанымі рачнымі далінамі. Складзена са сланцаў і пясчанікаў пермскага і трыясавага ўзросту. Радовішчы золата, волава, мінер. крыніцы. Верхнекалымскае нагор'е перасякаюць р. Аян-Юрах, Бёролёх і інш. Па далінах рэк і на схілах лістоўнічнае рэдкалессе і зараснікі кедравага сланіку, вышэй за 1200—1800 м — хмызняковая горная тундра, каменныя россыпы. с. 109
ВЕРХНЕПАЛЕАЛІТЫ́ЧНЫ ФАУНІСТЫ́ЧНЫ КО́МПЛЕКС , сукупнасць выкапнёвых млекакормячых, якія жылі на пэўных тэрыторыях у канцы сярэдняга і позняга плейстацэну. Вядома каля 50 відаў прадстаўнікоў тэрыяфауны, напр. мамант, насарог валасаты, алені велікарогі і паўночны, сайгак, аўцабык, леў пячорны, мядзведзь пячорны, пясец, лемінгі капытны і сібірскі і інш. Для тэр. Беларусі склад верхнепалеалітычнага фауністычнага комплексу ўпершыню вызначаны В.В.Шчагловай. Рэшткі млекакормячых гэтага тэрыякомплексу вядомы амаль з 170 пунктаў, а найб. поўны склад выяўлены ў Аршанскім, Віцебскім, Гродзенскім, Калінкавіцкім, Карэліцкім, Смаргонскім і Чачэрскім р-нах.
У перыяды зледзяненняў у верхнепалеалітычным фауністычным комплексе пераважалі холадаўстойлівыя віды, у часы міжледавікоўяў з'яўляліся і цеплалюбівыя жывёлы. З прадстаўнікоў гэтага комплексу ў пач. галацэну сфарміравалася сучасная тэрыяфауна, спачатку з плейстацэнавымі рэліктамі. Верхнепалеалітычны фауністычны комплекс мае выключнае значэнне для геал. і заал. даследаванняў. П.Ф.Каліноўскі. с. 109
ВЕРХНЕСІЛЕ́ЗСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1945 , наступальныя баі 1-га Украінскага фронту (Маршал Сав. Саюза І.С.Конеў) 15—31 сакавіка; частка стратэг. наступлення Сав. Арміі ў студз.—сак. 1945 на фронце ў 1200 км ад Балтыйскага м. да Дуная ў час 2-й сусв. вайны. У выніку правядзення Вісла-Одэрскай аперацыі 1945 і Ніжнесілезскай аперацыі 1945 сав. войскі выйшлі да рэк Одэр і Нейсе. Мэта аперацыі — акружэнне і разгром групоўкі ворага на ПдЗ ад Опельна і выхад у перадгор'і Судэтаў. У паласе наступлення сав. войскаў абараняліся 1-я танк. і 17-я арміі групы армій «Цэнтр». 2 ударныя групоўкі Укр. фронту (на Пн і на Пд ад Опельна) 15 сак. перайшлі ў наступленне, пераадолелі тактычную зону абароны праціўніка, 18 сак. акружылі 5 ням. дывізій на ПдЗ ад Опельна і 19—20 сак. ліквідавалі іх (каля 60 тыс. чал., у т.л. 18 тыс. палонных). У выніку сав. войскі авалодалі паўд.-зах. часткай Верхняй Сілезіі і да 31 сак. выйшлі на рубеж Штрэлен, р. Нейсе, Долен — у перадгор'і Судэтаў і занялі зручнае становішча для нанясення ўдару на Дрэздэнскім і Пражскім напрамках. с. 109
ВЕРХНЕСІЛЕ́ЗСКІ—АСТРА́ЎСКА-КА́РВІНСКІ КАМЕННАВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН , у межах Польшчы і Чэхіі. У Польшчы (5500 км2) наз. Верхнесілезскі і займае частку Катавіцкага і Кракаўскага ваяводстваў, у Чэхіі (1000 км2) — Астраўска-Карвінскі. Вугляносныя адклады карбону. Агульныя запасы да глыб. 1000 м — каля 100 млрд. т каменнага вугалю. Цеплыня згарання 26—30 МДж/кг. Большая частка вугалю абагачаецца. Асн. цэнтры здабычы — г. Катавіцы (Польшча) і г. Острава (Чэхія). с. 110
ВЕРХНЕСІЛЕ́ЗСКІ РУ́ДНЫ РАЁ́Н , свінцова-цынкавыя радовішчы ў Польшчы (Катавіцкае і Кракаўскае ваяводствы). Пл. каля 2 тыс. км2. Радовішчы прымеркаваны да даламітаў сярэдняга трыясу. Жыла-, лінза-, пластападобныя рудныя целы залягаюць у 3 гарызонтах магутнасцю 1—3 м, ёсць таксама штока- і трубападобныя паклады магутнасцю да 40 м. Глыб. залягання 20—250 м. Запасы цынку і свінцу некалькі млн. т. Сярэдняя колькасць Рb 1,2—1,5%, Zn 5—6%; ёсць каштоўныя прымесі серабра, талію, медзі, мыш'яку, малібдэну, кадмію. с. 110
ВЕРХНЕФРАКІ́ЙСКАЯ НІЗІ́НА , Марыцкая нізіна, на ПдУ Балгарыі паміж Радопамі і хр. Срэдна-Гара. Даўж. 160 м, шыр. каля 40 км. Па Верхнефракійскай нізіне працякае р. Марыца. Міжземнаморскія хмызнякі, участкі шыракалістых лясоў. Амаль уся Верхнефракійская нізіна разарана. Вырошчваюць пшаніцу, агародніну; сады, вінаграднікі. На Верхнефракійскай нізіне — гарады Плоўдзіў, Пазарджык, Стара-Загора, Дзімітраўград. Назва ад старажытнай гіст. вобласці на У Балканаў. с. 110
ВЕ́РХНІ ЕГІ́ПЕТ , раён Егіпта, які ўключае даліну р. Ніл ад мяжы з Суданам на Пд да шыраты г. Эль-Мінья на Пн. У старажытнасці Верхнім Егіптам называлася ўся асвоеная егіпцянамі даліна Ніла ў адрозненне ад Ніжняга Егіпта, які быў размешчаны ў дэльце Ніла. Мяжа паміж імі праходзіла ў раёне сучаснага г. Каір. с. 110
ВЕ́РХНІ ЕНІСЕ́Й , Улуг-Хем, назва р. Енісей у межах Рэспублікі Тува, Расія. с. 110
ВЕ́РХНІ ЗЕ́МСКІ СУД , саслоўны дваранскі судовы орган у Расійскай імперыі, у т.л. на Беларусі, у канцы 18 ст. Дзейнічаў на падставе «Устанаўлення для кіравання губерняў Усерасійскай імперыі» ад 7.11.1775. Складаўся з дэпартаментаў крымін. і цывільных спраў. Разглядаў крымін. справы, за якія абвінавачаны мог быць асуджаны да смяротнага пакарання, пазбаўлення гонару або да публічнага пакарання. Кампетэнцыя Верхняга земскага суда па цывільных справах выразна не была вызначана. Ён быў і апеляцыйнай інстанцыяй для ніжняга земскага суда. Засядаў 3 разы ў год. У 1797 скасаваны. с. 110
ВЕ́РХНІЯ ЖА́РЫ , вёска ў Брагінскім р-не Гомельскай вобл., на беразе Дняпра. Цэнтр сельсавета і дапаможнай гаспадаркі «Ніжні Дняпровец». За 64 км на ПдУ ад г.п. Брагін, 194 км ад г. Гомель, 20 км ад чыг. ст. Ёлча, 16 км ад прыстані Камарын. 260 ж., 139 двароў (1996). Лясніцтва. Пач. школа, клуб, б-ка, аддз. Сувязі. с. 110
ВЕРХНЯВО́ЛЖСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура плямён ранняга неаліту, якія ў сярэдзіне 5-га — апошняй чвэрці 4-га тыс. да н.э. жылі ў Волга-Окскім міжрэччы. Назва ад месца адкрыцця культуры ў вярхоўях р. Волга. Насельніцтва жыло на стаянках па берагах рэк і азёр у буданападобных жытлах, займалася паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам. Вырабляла гаршкі з вострым і закругленым, кубкі — з пляскатым донцам. Знойдзены гліняныя дыскі, на адным з якіх выява галавы аленя. Шэрагам рысаў кераміка Верхняволжскай культуры блізкая да найб. ранняга посуду бабінавіцкага тыпу помнікаў (Віцебшчына), помнікаў у вярхоўях Друці і на З Смаленшчыны. Магчыма, была асновай узнікнення льялаўскай культуры. с. 110
ВЕ́РХНЯГА ВО́ЗЕРА ЖАЛЕЗАРУ́ДНЫ РАЁ́Н , каля зах. краю Верхняга воз., пераважна ў ЗША (штат Мічыган, Вісконсін і Мінесота) і Канадзе (прав. Антарыо); адзін з буйнейшых жалезарудных басейнаў свету. Працягласць басейна з З на У каля 600 км, з Пн на Пд каля 300 км. Жал. руды прымеркаваны да пратэразойскай жалезаруднай фармацыі, магутнасць яе 15—300 м, прадстаўлены таканітамі і звязанымі з імі багатымі гематытавымі рудамі (колькасць Fе 51—57%) і беднымі рудамі — магнетытавымі кварцытамі (Fе каля 27%). Здабыча з 1854. Руда абагачаецца. Асн. спажыўцы — металургічныя з-ды ЗША. с. 110
ВЕРХНЯДЗВІ́НСК (да 25.12.1962 Дрыса), горад, цэнтр Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобл., пры ўпадзенні р. Дрыса ў Зах. Дзвіну. За 175 км ад Віцебска. Чыг. ст. на лініі Полацк—Даўгаўпілс (Латвія), на аўтадарозе Полацк—Даўгаўпілс. 8,5 тыс. ж. (1995).
Упершыню ўпамінаецца пад 1386 (летапісная назва Дрысь, Дриса, Дриза). Паводле археал. даследаванняў, горад існаваў значна раней. Тут быў пабудаваны Дрысенскі замак. У 1-й пал. 16 ст. гандл. цэнтр на Зах. Дзвіне, каралеўскае ўладанне. У Лівонскую вайну 1558—83 заняты войскамі Івана IV Грознага, у 1583 вызвалены Стафанам Баторыем. З 1772 у складзе Рас. імперыі, з 1776 цэнтр Дрысенскага павета. У 1781 зацверджаны герб горада — «Пагоня» на залатым полі. У вайну 1812 каля горада знаходзіўся Дрысенскі лагер — умацаваная пазіцыя рус. арміі пад камандаваннем М.Б.Барклая дэ Толі. У 1797 у Верхнядзвінску 1310 ж., у 1897 — 4238. З 17.7.1924 цэнтр Дрысенскага р-на, з 3.7.1925 мястэчка, з 27.9.1938 горад. 2,7 тыс. ж. (1939). У Вял. Айч. вайну з 3.7.1941 да 12.7.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі тут 769 чал. У 1959 у горадзе 3,6, у 1970 — 11,9 тыс. жыхароў.
Прадпрыемствы лёгкай, дрэваапр., буд. матэрыялаў, харч. прам-сці. Помнікі архітэктуры: Верхнядзвінская Мікалаеўская царква, жылы дом (пач. 20 ст.). Абеліск у памяць 100-годдзя вайны 1812. Мемарыяльны комплекс ахвярам фашызму, спаленым вёскам, воінам-вызваліцелям і землякам. с. 110
ВЕРХНЯДЗВІ́НСКАЕ ТКА́ЦТВА , народнае мастацкае ручное ўзорыстае ткацтва на тэр. Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. Вядомае здаўна (у л-ры — з 19 ст.). Тут ткалі посцілкі, дываны, ручнікі. Адметнае ў Верхнядзінскім ткацтве традыц. спалучэнне 2 колераў: чорнага з малінавым, белым, чырвоным ці аранжавым. Разнастайнасць дасягаецца ўзбуйненнем ці здрабненнем асобных матываў, рознымі перапляценнямі нітак пры захаванні адзінага кампазіцыйнага ладу. Тэхніка — перабор, шматрамізная, выбарная; узоры — «у дымкі», «у ромбы» і г.д. З 1967 пры Верхнядзвінскай ф-цы маст. вырабаў працуе цэх маст. ткацтва, дзе ткуць ручнікі, посцілкі, накідкі на крэслы ў традыц. колерах з бел. арнаментам. Матэрыял — лён, віскоза, воўна, чарот (з яго робяць сурвэткі, сумкі).
Дз.С.Трызна. с. 110
ВЕРХНЯДЗВІ́НСКАЯ МІКАЛА́ЕЎСКАЯ ЦАРКВА́ , помнік архітэктуры класіцызму. Пабудавана ў 1819 з цэглы ў г. Верхнядзвінск (Віцебская вобл.). Храм падоўжна-восевай 4-часткавай кампазіцыі: 3-ярусная чацверыковая званіца з шатровым пакрыццем, трапезная, квадратны ў плане асн. аб'ём з высокім цыліндрычным барабанам са сферычным купалам і галоўкай у завяршэнні, апсіда. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі і апяразаны прафіляваным карнізам. Арх. дэкор уключае простыя ліштвы вокнаў і сандрыкі з замковым каменем, пояс сухарыкаў на барабане, балюстрадную нішу званіцы. Інтэр'ер быў аздоблены арнаментальнай размалёўкай (не захавалася). А.М.Кулагін. с. 110
ВЕРХНЯДЗВІ́НСКІ РАЁ́Н , на ПнЗ Віцебскай вобл. Утвораны 17.7.1924 як Дрысенскі раён (да 1962). Пл. 2,1 тыс. км2. Нас. 33,2 тыс. чал. (1996), гарадскога 32%. Сярэдняя шчыльн. 15,6 чал. на 1 км2. Цэнтр раёна — г. Верхнядзвінск, г.п. Асвея, 275 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 12 сельсаветаў: Асвейскі, Бігосаўскі, Боркавіцкі, Валынецкі, Голубаўскі, Дзёрнавіцкі, Жоўнінскі, Каханавіцкі, Сар'янскі, Сенькаўскі, Чапаеўскі, Шайцераўскі.
Большая ч. раёна ў межах Полацкай нізіны, на ПнЗ — Асвейская града. Паверхня пераважна плоскараўнінная, выш. да 150 м; найвыш. пункт 191,8 (на Пн ад в. Гарадзілавічы). Карысныя выкапні: торф, гліны, даламіты, пясчаны матэрыял. Сярэдняя т-ра студз. -7,2 °С, ліп. 17,5 °С. Ападкаў 586 мм за год. Вегетац. перыяд 184 сут. Рака Зах. Дзвіна з прытокамі Сар'янка, Ужыца, Росіца, Дрыса (са Свольнаю). 25 азёр, самыя вялікія Асвейскае, Лісна, Белае, Цятна, Ізубрыца, Стралкоўскае. Пашыраны дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы. Пад лясамі 27% тэр. раёна; лясы пераважна хваёвыя, бярозавыя і яловыя. Балоты займаюць 6% (11,4 тыс. га тэр.); асн. балотныя масівы — Асвейскае, Крупец, Цятна, Крэўнікі і інш. Біял. заказнік Асвейскі.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 89,6 тыс. га, з іх асушана 27,8 тыс. га. На 1.1.1996 у раёне 17 калгасаў і 9 саўгасаў, 2 с.-г. кааператывы. Лясгас. Асн. галіны сельскай гаспадаркі — малочная, мясная жывёлагадоўля і льнаводства. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, агародніну. Прадпрыемствы буд. матэрыялаў (цэгла), паліўнай (торфабрыкет), харч., лёгкай (швейныя вырабы, перапрацоўка лёну), дрэваапр. (піламатэрыялы) і металаапр. прам-сці. Па тэр. раёна праходзяць чыгунка і аўтадарога Полацк—Верхнядзвінск—Даўгаўпілс (Латвія), аўтадарогі Верхнядзвінск—Невель і Полацк—Санкт-Пецярбург. У раёне 12 сярэдніх, 10 базавых, 11 пач. школ, 2 школы-інтэрнаты, ПТВ № 170, дзіцяча-юнацкая спарт. школа, 26 дашкольных устаноў, 34 клубы, 46 б-к, 6 бальніц. Помнікі архітэктуры: манастырскі шпіталь сярэдзіны 18 ст. ў г.п. Асвея; парк 18 ст. на беразе воз. Асвейскае; чыг. вакзал (1924— 26) у в. Бігосава; сядзіба 2-й пал. 19 ст. ў в. Вопытная; Троіцкі касцёл пач. 20 ст. ў в. Росіца; касцёл (1852—57) і парк 19 ст. ў в. Сар'я. Выдаецца газ. «Дзвінская праўда». Г.С.Смалякоў. с. 111
ВЕ́РХНЯЕ ВО́ЗЕРА (Lake Superior), возера ў сістэме Вялікіх азёр Паўн. Амерыкі, у ЗША і Канадзе. Найб. глыбокае з Вял. азёр і самае буйное з прэснаводных азёр у свеце. Размешчана на выш. 183 м. Пл. 82,4 тыс. км2. Даўж. 613 км, шыр. каля 256 км, глыб. да 393 м. Паўн. берагі скалістыя і высокія, паўднёвыя — пераважна нізінныя і пясчаныя. Буйны в-аў Айл-Роял. Сцёк у воз. Гурон па р. Сент-Мэрыс. У раёне Верхняга возера радовішчы жал. руды і медзі. Верхняе возера — важнае звяно воднага шляху, які злучае ўнутр. раёны Паўн. Амерыкі з Атлантычным ак. Рыбалоўства. Нац. Паркі Айл-Роял (ЗША), Пукаскуа (Канада). Гал. парты: Дулут, Сьюпірыёр, Ашленд, Маркет (ЗША), Тандэр-Бей (Канада). с. 111
ВЕ́РХНЯЕ КРЫ́ВІНА , вёска ў Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., пры ўпадзенні р. Бярозка ў р. Крывінка, на аўтадарозе Бешанковічы—Сянно. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 3 км на ПдУ ад г.п. Бешанковічы, 54 км ад Віцебска, 36 км ад чыг.ст. Чашнікі. 360 ж., 132 двары (1996). Пач. школа, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, аддз. Сувязі. с. 111
ВЕРХНЯКА́МСКАЕ РАДО́ВІШЧА КАЛІ́ЙНЫХ СО́ЛЕЙ , у Пермскай вобл. Расійскай Федэрацыі. На левым беразе р. Кама, паміж р. Вішара на Пн і р. Яйва на Пд. Саляныя пароды прадстаўлены лінзападобным пакладам, выцягнутым з Пн на Пд на 200 км, шыр. да 50 км, пл. 6,5 тыс. км2. Саляносныя адклады ніжняй і верхняй пярмі. Паклад калійных солей мае працягласць 136 км, шыр. да 40 км, пл. 3,5 тыс. км2. Радовішча адкрыта ў 1925, распрацоўваецца з 1933. Прамысл. запасы 3,8 млрд. т (сільвініт, карналіт і інш. солі), перспектыўныя 15,7 млрд. т. Цэнтры здабычы — г. Беразнікі, г. Салікамск. Калійныя солі выкарыстоўваюцца для вытв-сці ўгнаенняў. с. 111
ВЕРХНЯНЁ́МАНСКАЯ НІЗІ́НА , фізіка-геаграфічны раён Заходне-Беларускай правінцыі, у Гродзенскай і на З Мінскай абласцей, уздоўж р. Нёман ад г. Стоўбцы да г. Гродна. Мяжуе на Пн з Сярэднянёманскай нізінай і Лідскай раўнінай, на ПнУ з Ашмянскім і Мінскім узвышшамі, на У і ПдУ з Капыльскай градой і прылеглымі раўнінамі, на Пд і З з Навагрудскім, Слонімскім, Ваўкавыскім і Гродзенскім узвышшамі Паўд.-Зах. адгалінавання Бел. грады (гл. карту да арт. Фізіка-геаграфічнае раянаванне Беларусі). Працягнулася з З на У на 160 км, з Пн на Пд ад 15 да 55 км. Вышыні рэльефу вагаюцца ад 160 м на У да 94 м на З.
Верхнянёманская нізіна прымеркавана да Цэнтральнабеларускага масіву. Крышт. фундамент перакрыты адкладамі верхняга пратэразою, мелу, палеагену, неагену і антрапагену. Магутнасць тоўшчы антрапагенавых адкладаў пераважна 70—120 м, у ледавіковых лагчынах да 180—200 м, найб. развіты ледавіковыя ўтварэнні бярэзінскага і дняпроўскага зледзяненняў, адклады александрыйскага і муравінскага міжледавікоўяў. У ледавіковыя эпохі на Верхнянёманскай нізіне існавалі вял. прыледавіковыя азёры. У час паазерскага зледзянення было Скідзельскае прыледавіковае возера, пасля спуску якога Нёман атрымаў сцёк у Балтыйскае мора.
Рэльеф Верхнянёманскай нізіны пераважна эразійна-акумулятыўны. Пашыраны ледавікова-азёрная нізіна паазерскага веку (на Скідзельскім участку) і водна-ледавіковая нізіна сожскага веку (на Любчанскім участку). Спадзіста-хвалістая паверхня нізіны мае эолавыя формы выш. да 5—10 м (грады, пагоркі, дзюны), лагчыны сцёку, каля рэк — яры і лагчыны, абразійныя ўступы былых берагоў прыледавіковых азёр; месцамі забалочаныя, з азёрнымі катлавінамі. Ёсць участкі азёрна-алювіяльнай нізіны (пры ўпадзенні р. Бярэзіна ў р. Нёман) і марэннай раўніны. Вылучаюцца глыбока ўрэзаныя даліны Нёмана (да 20—45 м) і яго прытокаў з шырокімі забалочанымі поймамі, шматлікімі старыцамі, тэрасамі, з якіх найб. выразныя 2 узроўні — выш. 4—9 м і 8—12 м. Карысныя выкапні: легкаплаўкія і цэментныя гліны, мел, торф. Сярэдняя т-ра студз. ад -5,1 °С на З да -6,5 °С на У, ліп. 17,7—18 °С, ападкаў 540—613 мм за год. Гал. рака — Нёман з прытокамі Сула, Уса, Бярэзіна, Гаўя, Дзітва, Лебяда, Котра і інш. (справа), Уша, Сэрвач, Моўчадзь, Шчара, Зальвянка, Рось, Свіслач і інш. (злева). Найб. воз. Кромань. Глебы дзярнова-слабаападзоленыя пясчаныя і супясчаныя ў спалучэнні з тарфяна-балотнымі і поймава-лугавымі. Верхнянёманская нізіна ў межах падзоны грабава-дубова-цемнахвойных лясоў. Лясістасць 35%, хваёвыя, ялова-хваёвыя і мяшаныя лясы, дубровы. У поймах алешнікі і хмызняковыя зараснікі чаргуюцца з лугамі і забалочанымі ўчасткамі. На тэр. Верхнянёманскай нізіны біял. заказнікі Налібоцкі і Ліпічанская пушча.
В.Р.Сінякова. с. 111
ВЕРХНЯРЭ́ЙНСКАЯ НІЗІ́НА , нізіна па цячэнні р. Рэйн паміж гарамі Юра і Рэйнскімі Сланцавымі гарамі, у Францыі і Германіі. Даўж. каля 300 км, шыр. да 40 км. Верхнярэйнская нізіна — складаны грабен, запоўнены кайназойскімі адкладамі, месцамі — выхады вулканічных парод. Радовішчы калійнай солі і нафты. Клімат умерана кантынентальны, ападкаў 500—700 мм за год. Пасевы пшаніцы, цукр. буракоў; сады, вінаграднікі. Буйныя гарады: Карлсруэ, Мангейм, Франкфурт-на-Майне (ФРГ), Кальмар, Страсбур (Францыя). с. 112
ВЕРХНЯРЭ́ЙНСКІ КАЛІЯНО́СНЫ БАСЕ́ЙН , размешчаны на тэр. Францыі і часткова ў ФРГ, адзін з буйнейшых у Еўропе. У Францыі саляносныя адклады (верхні эацэн — ніжні міяцэн) выцягнуты на 200 км на Пн ад г. Мюлуз, макс. шыр. 30 км, пл. каля 5500 км2. Прамысл. значэнне маюць 2 пласты калійных солей (ніжні алігацэн), складзеныя з сільвініту. Ніжні пласт (2—5,3 м) развіты на пл. 170 км2, мае 15—25% К2О, верхні пласт (0,9—2,7 м) — на пл. 90 км2, змяшчае 22—30% К2О. Прамысл. распрацоўка з 1910. Глыбіня распрацоўкі 420—1100 м. Цэнтр здабычы — г. Мюлуз. Калійныя солі выкарыстоўваюцца пераважна для вытв-сці ўгнаенняў. с. 112
ВЕРХНЯСКІ́ВІЧНЫ СІНУСІ́Т , гл. Гаймарыт. с. 112
ВЕРХНЯЧА́РСКАЯ КАТЛАВІ́НА , на Пн Забайкалля, паміж хрыбтамі Кодар і Удакан, у Чыцінскай вобл. Расіі. Працягласць каля 120 км, выш. да 1100 м. Дрэніруецца р. Чара. Хваёвыя і лістоўнічныя лясы чаргуюцца з участкамі стэпавай расліннасці і масівамі рухомых пяскоў. с. 112
ВЕ́РХНЯЯ АЛБА́ , вёска ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., на беразе Дняпра. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 36 км на Пд ад горада і чыг. ст. Жлобін, 129 км ад Гомеля. 459 ж., 200 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі паселішча неаліту (4—3-е тыс. да н.э.). с. 112
ВЕ́РХНЯЯ ВО́ЛЬТА (франц. Haute-Volta), назва дзяржавы Буркіна-Фасо да 1984. с. 112
ВЕ́РХНЯЯ КРЫ́ВІНА , адна з назваў р. Бярозка. с. 112
ВЕ́РХНЯЯ МА́НТЫЯ , абалонка Зямлі, якая знаходзіцца паміж зямной карой і ніжняй мантыяй. Аддзяляецца ад кары Махаровічыча паверхняй, ніжняя граніца невыразная, на глыб. каля 900 км. У рэчыве верхняй мантыі пераважае алівін. Верхні слой верхняй мантыі (субстрат) разам з зямной карой утварае літасферу, пад якой залягае астэнасфера, ніжняя частка (глыбей за 400 км) — слой Галіцына, які характарызуецца інтэнсіўным нарастаннем скорасці сейсмічных хваль. У верхняй мантыі развіваюцца працэсы, з якімі цесна звязаны тэктанічныя рухі, магматызм, вулканізм, метамарфізм зямной кары, утварэнне карысных выкапняў. с. 112
ВЕ́РХНЯЯ РЫ́ТА , рака ў Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл. і на Украіне, правы прыток р. Маларыта (бас. Зах. Буга). Даўж. 24,5 км, у межах Беларусі 23,5 км. Пл. вадазбору 160 км2. Пачынаецца з воз. Крымна (Украіна), у межах Маларыцкага р-на выкарыстоўваецца як водапрыёмнік і крыніца арашэння меліярац. сістэмы «Вір». Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. с. 112
ВЕ́РХНЯЯ ТАЙМЫ́РА , рака на п-ве Таймыр, у Расіі Даўж. 567 км, пл. бас. 50,4 тыс. км2. Пачынаецца ў гарах Быранга, упадае ў воз. Таймыр. Сярэдні расход вады каля 430 м3/с. У бас. Верхняй Таймыры — Таймырскі запаведнік. с. 112
ВЕ́РХНЯЯ ТО́ШЧЫЦА , вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 32 км на Пд ад г. Быхаў, 83 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Тошчыца. 165 ж., 73 двары (1995). с. 112
ВЕ́РХНЯЯ ТУНГУ́СКА , былая назва р. Ангара ў ніжнім цячэнні. с. 112
ВЕРЦЫНГЕ́ТАРЫГ , Верцынгетарыкс (Vercingetorix; каля 85—46 да н.э.), правадыр гальскага племя арвернаў. У 52 да н.э. ўзначаліў паўстанне ў Галіі супраць Рыма. У бітве з войскамі Цэзара каля Герговіі (сучасны Жэргаві, Францыя) паўстанцы атрымалі перамогу, але былі акружаны ў крэпасці Алезія і пасля працяглай галоднай аблогі перабіты. Верцынгетарыг трапіў у палон, быў перавезены ў Рым і пакараны смерцю. с. 112
ВЕРЦЯЛІ́ШКІ , вёска ў Гродзенскім р-не. Цэнтр сельсавета і с.-г. калект. прадпрыемства «Прагрэс». За 13 км на У ад г. Гродна, 8 км да чыг. ст. Аульс. 3108 ж., 1042 двары (1996). Торфабрыкетны з-д «Верцялішкі». Школы сярэдняя і мастацтваў, 2 б-кі, Дом культуры, басейн, стаматалагічная паліклініка, цэнтр дыягностыкі захворванняў, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Мемарыяльны комплекс на брацкай магіле сав. воінаў.
Адзін з буйнейшых на Беларусі добраўпарадкаваных аграрна-прамысл. пасёлкаў. Забудоўваецца паводле генплана 1967 (БелНДІП-дзіпрасельбуд; карэкціроўка 1980, арх. В.Емяльянаў, Г.Заборскі і інш.). Арх.-планіровачную структуру вызначаюць вул. Маладзёжная (уздоўж шашы Гродна—Астрына) і Юбілейная (ідзе ў зону індывідуальных жылых дамоў). Цэнтр кампазіцыі — прамавугольная ў плане плошча, забудаваная 1-, 2-, 3-павярховымі дамамі, дзе размешчаны грамадска-адм. і культ.-гандл. ўстановы. У цэнтры — дэкар. вадаём з фантанам. Ансамбль завяршае 4-павярховы жылы дом. Усе грамадскія і жылыя (2-павярховыя 4- і 8-кватэрныя, 1—2-кватэрныя ў 2 узроўнях, 4—5-павярховыя) будынкі пастаўлены па эксперым. і палепшаных тыпавых праектах. Пры добраўпарадкаванні шырока выкарыстаны малыя арх. формы, дэкар. дрэвы, газоны, кветнікі і інш. Вытв. зона — у паўн.-зах. ч. вёскі. За распрацоўку праекта і забудову вёскі прысуджана Дзярж. прэмія СССР 1971. Паводле генплана 1988 (арх. Емяльянаў, Т.Галіёта) прадугледжана развіццё Верцялішак з процілеглага боку аўтадарогі Гродна—Астрына. с. 112
ВЕРШ (лац. versus), 1) тое, што і вершаваная мова. 2) Невялікі лірычны або ліра-эпічны твор, напісаны вершаванай мовай. У вершы звычайна выяўляюцца адносіны аўтара да розных падзей і з'яў жыцця. Паэзія выпрацавала цэлую сістэму вершаваных жанраў (балада, ода, эпіграма, элегія і інш.). Багаты і разнастайны верш і па форме. У ім выкарыстоўваюцца розныя віды рытмікі, гукавой арганізацыі (гл. Фоніка, Рыфма), архітэктонікі (гл. Строфіка), паэтычнага сінтаксісу, тропаў, ён мае своеасаблівую інтанацыю, кампазіцыйныя сродкі (гл. Кампазіцыя). У бел. літаратуры вершаваныя творы з'явіліся на пач. 16 ст. ў Ф.Скарыны. Спачатку вершам называлі 2-радкоўі, змацаваныя рыфмамі, пасля — любы твор, напісаны вершаванай мовай. Існуе і верш у прозе.
Літ.: Гл. пры арт. Вершаскладанне.
В.П.Рагойша. с. 112
ВЕРШ У ПРО́ЗЕ , лірычны твор у празаічнай форме. У ім няма вершаванага рытму, метра, рыфмы, але ёсць многія прыкметы паэтычнага твора — у змесце (ідэі, матывы, вобразы), эмацыянальна-суб'ектыўнай танальнасці, у паэтычнай фактуры (канцэнтрацыя тропаў, павышаная асацыятыўнасць), сінтаксісе (паўторы, звароты, умоўчванні і г.д.), пабудове (невял. памер, падзел на абзацы). Упершыню тэрмін «верш у прозе» ўвёў Ш.Бадлер, у рус. л-ры вядомым аўтарам такіх вершаў стаў І.С.Тургенеў. У бел. л-ры ўзнік на пач. 20 ст. («Думкі ў дарозе» Я.Коласа, «Васількі», «Раны» Ядвігіна Ш., «Стогны душы» М.Гарэцкага, «Пяюць начлежнікі» З.Бядулі і інш.). В.П.Рагойша. с. 113
ВЕРШАВА́НАЯ МО́ВА , верш, асаблівы тып эмацыянальна афарбаванай, згушчанай мовы, у якой гранічна адчувальны кожны кампанент, а найбольш значныя гукі і сугуччы, словы, паўзы, вобразы не толькі акцэнтуюцца, але і ставяцца ў цэнтр увагі. У адрозненне ад прозы вершаваная мова характарызуецца пастаянствам аднароднай інтанацыйнай сістэмы, сіметрыяй і перыядычнасцю члянення сінтаксічных адрэзкаў, пэўным чынам арганізаванай рытмамелодыкай. Адсюль наяўнасць рыфмаў, строф, устаноўка на муз. гучанне. Вылучаюцца белы верш, вольны верш, свабодны верш, дольнік. с. 113
ВЕРШАЗНА́ЎСТВА , галіна літаратуразнаўчай навукі, якая вывучае структуру вершаванай мовы. Сучаснае вершазнаўства даследуе таксама рытм, інтанацыю ў празаічных творах.
Узнікненне вершазнаўства як навукі звязана з развіццём у розных л-рах пісьмовай паэзіі, якая аддзялілася ад музыкі. Першапачаткова вершазнаўства было проста сістэмай пэўных нормаў і правіл, па якіх павінны былі пісацца вершы. У 19 ст. яно становіцца даследчыцкай навукай. Адным з асн. метадаў яе з'яўляецца статыстыка: выдзяленне гукавых з'яў верша, якія могуць быць абавязковымі, пануючымі або толькі пераважаючымі. Асн. раздзелы: метрыка (даследуе асаблівасці рытміка-інтанац. будовы вершаванага радка), строфіка (вывучае прынцыпы і прыёмы аб'яднання рытмараду ў адно завершанае цэлае) і фоніка (устанаўлівае заканамернасці гукавой арганізацыі паэт. мовы).
На Беларусі першыя тлумачэнні асн. формаў і тэрмінаў ант. метрыкі далі Л.Зізаній (1596) і М.Сматрыцкі (1619). Пазней Сімяон Полацкі (1629—80) распрацаваў асн. прынцыпы сілабічнага верша, увёў паняцце «стихи краесогласнии» ў значэнні вершаванай мовы. Зараджэнне новай бел. л-ры, збіральніцкая дзейнасць фалькларыстаў і этнографаў у 19 ст. ўзмацнілі цікавасць да формаў нар. верша (працы І.Насовіча, Я.Карскага). Вял. ўвагу вершаванай структуры аддаваў М.Багдановіч, які ўпершыню ў бел. вершазнаўстве вылучыў прынцып адзінства формы і зместу, а ў літ. аглядах паказаў непасрэдную сувязь рытму са змястоўнасцю і эстэт. дзейснасцю паэт. твораў. Багдановіч развіваў разнастайныя страфічныя і метрычныя формы дзеля павышэння культуры творчасці, узмацнення ідэйна-эстэт. ўплыву л-ры на чытача. У пасляваен. перыяд з'явіліся навуч. дапаможнікі, тэрміналагічныя слоўнікі, манаграфіі і артыкулы па асобных праблемах вершазнаўства, сярод якіх працы І.Ралько «Беларускі верш» (1969) і «Вершаскладанне» (1977), М.Грынчыка «Шляхі беларускага вершаскладання» (1973).
Літ.: Грынчык М.М. Беларускае вершазнаўства і перспектывы яго развіцця // Бел. літаратура. 1979. Вып. 7. М.М.Грынчык. с. 113
ВЕРШАРА́Д , радок верша, у якім цалкам змяшчаецца схема памеру вершаванага. У большасці паэт. твораў вершарад супадае з вершаваным радком. Але каб рытмічны малюнак верша зрабіць больш разнастайным, вылучыць інтанацыйна асобныя словы і словазлучэнні і гэтым падкрэсліць пэўныя думкі, паэты ў асобных выпадках графічна дзеляць вершарад на некалькі радкоў: «Ой, зіма, // Зіма, // Зіма! // Весялей цябе // Няма» (П.Броўка, «Зімовыя малюнкі»). Тут 2 вершарады чатырохстопнага харэя падзелены на 5 радкоў. с. 113
ВЕРШАСКЛАДА́ННЕ , версіфікацыя, сістэма гукавой арганізацыі вершаванай мовы на аснове пэўнай рытміка-інтанацыйнай суладнасці і перыядычнасці. У адпаведнасці з культ. традыцыямі і прасадычнымі асаблівасцямі мовы еўрап. вершаскладанне падзяляецца на дысметрычнае (несувымернае) і метрычнае (размеранае, урэгуляванае). Адзінка сувымернасці вершаў у розных мовах — склад. Асн. фанетычныя характарыстыкі склада (складаўтваральнага галоснага) — вышыня, даўжыня і сіла. Упарадкавацца можа як агульная колькасць складоў (сілабічнае вершаскладанне), так і колькасць складоў пэўнай вышыні (меладычнае вкршаскладанне), даўжыні (антычнае, або метрычнае вершаскладанне) і сілы (танічнае вершаскладанне). Звычайна гэтыя фанетычныя прыкметы ўзаемазвязаны, таму існуюць сістэмы, заснаваныя на дзвюх і больш прыкметах (напр., сілаба-меладычнае, сілаба-метрычнае, сілаба-танічнае вершаскладанне). У розных мовах розныя сістэмы вершаскладання развіваюцца па-рознаму. Напр., у рус. мове, дзе вышыня і даўжыня гукаў не з'яўляюцца фаналагічнымі (сэнсавызначальнымі), не развілося меладычнае і метрычнае вершаскладанне. У франц. мове, дзе таксама не фаналагічны націск у слове, не развіліся танічнае і сілаба-танічнае вершаскладанне. Разам з тым не ўсе сістэмы, прыдатныя для пэўнай мовы, атрымліваюць аднолькавае развіццё (напр., стараж.-грэч. мова дазваляла пашырэнне і метрычнага, і танічнага, і сілабічнага вершаскладання, а пераважным стала метрычнае).
У бел. паэзіі склаліся 2 віды дысметрычнага вершаскладання — інтанац.-сказавае і танічнае, або акцэнтнае. Першы з іх заснаваны на гукавой уладкаванасці пэўных сінтаксічных частак ці перыядаў паэт. фразы (напр., стараж. ўзоры нар. паданняў, асобныя ўрыўкі «Слова пра паход Ігараў»). Танічны верш заснаваны на раўнамернасці т.зв. моцных акцэнтаў у рытмарадзе, якія падкрэсліваюць сэнсавую і структурную ролю пэўных слоў. Да танічнага верша звярталіся амаль усе бел. пісьменнікі (паэма «Безназоўнае» Я.Купалы, «Сымон-музыка» Я.Коласа, «Сцяг брыгады» А.Куляшова). Найб. развітыя і арыгінальныя ўзоры антычнага вершаскладання ёсць у творчасці бел. паэтаў-лаціністаў 16—17 ст. Я.Вісліцкага, М.Гусоўскага і інш. Зараджэнне бел. сілабікі ў 16—17 ст. звязана з дзейнасцю Ф.Скарыны, Я.Пашкевіча, Сімяона Полацкага. Нягледзячы на сваю неадпаведнасць прасодыі бел. мовы, сілабічнае вершаскладанне праіснавала амаль да канца 19 ст. і было важным этапам у гіст. развіцці нац. паэзіі. У творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча і інш. прадстаўнікоў новай бел. л-ры сілабічнае вершаскладанне мадэрнізавалася і ўзбагацілася. Пад уплывам нар.-песенных формаў, жывых традыцый гутарковай мовы яно прыкметна танізавалася, набліжаючыся да сілаба-танічнага гучання (пачатак паэмы «Гапон» Дуніна-Марцінкевіча). Паралельна з гэтым у пач. 19 ст. пад уплывам рус. і ўкр. літаратур зарадзілася і бел. сілабатоніка (паэмы «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе»). Працэс сінтэзу сілабічных і танічных прынцыпаў вершаскладання завяршыўся ў канцы 19 ст. (цыкл «Песні» Багушэвіча, вершы і байкі Я.Лучыны, А.Гурыновіча). У пач. 20 ст. сілаба-танічнае вершаскладанне стала пануючым у бел. паэзіі. Для яго характэрна максімальная танізацыя вершаванай мовы, кандэнсацыя энергіі рытму на самых значных у сэнсавых адносінах словах, шырокае выкарыстанне сродкаў эмац. падкрэслівання (эмац. звароты і выклічнікі, паўзы, міжрадковыя пераносы, паўторы, гукаперайманні). Істотную выяўл. ролю адыгрывае страфа як вышэйшая форма арганізацыі верша. У сувязі з далейшым паглыбленнем сац.-эстэтычных і філас. асноў сучаснай бел. паэзіі побач з традыц. формамі сілабатонікі ўсё большае пашырэнне набывае свабодны верш, які будуецца на чаргаванні эквівалентных па гучанні рытмарадоў, аб'яднаных адзінствам думкі, дынамізмам унутр. лірычнай плыні.
Літ.: Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Пытанні тэорыі літаратуры. М., 1964; Ралько І.Д. Беларускі верш: Старонкі гісторыі і тэорыі. Мн., 1969; Грынчык М.М. Шляхі беларускага вершаскладання. Мн., 1973; Рагойша В.П. Паэтычны слоўнік. 2 выд. Мн., 1987. М.М.Грынчык. с. 113
ВЕРЫ́ЗМ (італьян. verismo ад vero праўдзівы), рэалістычны кірунак у італьянскім мастацтве канца 19 ст., блізкі да натуралізму. Сфарміраваўся пад уздзеяннем тэорыі натуралізму Э.Заля і ідэй італьян. нар.-вызв. Руху. Для верызму характэрныя цікавасць да перажыванняў простага чалавека, вастрыня драм. калізій, увага да сац. праблематыкі. Найб. выявіўся ў л-ры (Дж.Верга, Л.Капуана, Г.Дэледа), оперы (П.Масканьі, Р.Леанкавала, Дж.Пучыні), выяўл. мастацтве (мастакі Ф.П.Мікеці, Дж.Пеліца да Вальпеда, скульптары В.Вела, В.Джэміта і інш.). с. 114
ВЕРЫКО́ЎСКІ Міхаіл Іванавіч (20.11.1896, г. Крэменец, Украіна — 14.6.1962), украінскі кампазітар, дырыжор, педагог. Засл. дз. маст. Украіны (1944). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1923), выкладаў у ёй (з 1946 праф.). У 1926—35 працаваў дырыжорам у т-рах Кіева, Харкава і інш. Аўтар опер «Сотнік» (1939), «Наймічка» (1943, паводле Т.Шаўчэнкі), першага ўкр. балета «Пан Канёўскі» (1931), першых укр. араторый («Дума пра дзяўчыну-паланянку Марусю Багуслаўку», 1923), кантат, сімф. сюіт, а таксама песень, хароў, апрацовак нар. песень, музыкі да драм. Спектакляў. с. 114
ВЕ́РЫНА , возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Обаль, за 20 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,47 км2, даўж. 2,48 км, найб. шыр. 270 м, найб. глыб. 23,9 м, даўж. берагавой лініі каля 6 км. Пл. вадазбору 1,6 км2. Схілы катлавіны выш. 5—7 м на Пн і 13—15 м на Пд, на З разараныя, на У пад лесам і хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі. Дно паўн. ч. катлавіны плоскае, на Пд мае варонкападобную форму. На Пн да глыб. 3м і на Пд да глыб. 6—8 м дно пясчанае, глыбей выслана глеем і сапрапелем. Зарастае слаба. На Пн выцякае ручай у р. Обаль. с. 114
ВЕРЫ́СІМУ (Veríssimo) Эрыку Лопес (17.12.1905, г. Крус-Алта, Бразілія — 28.11.1975), бразільскі пісьменнік. Творча асвоіўшы авангардысцкія і маст. набыткі паўн.-амер. прозы і драматургіі канца 19 — пач. 20 ст., магчымасці псіхааналізу, сканцэнтраваўся на гар. праблематыцы. У раманах «Кларыса» (1933), «Скрыжаваныя дарогі» (1935), «Месца пад сонцам» (1936), «Глядзіце на палявыя лілеі» (1938) адлюстраваў складаныя нац.-псіхал. калізіі сучаснасці. Антыфаш. барацьбе ў Іспаніі прысвяціў раман «Сага» (1940), жыццю паўд. штатаў Бразіліі — дылогію «Час і вецер» (1949—62). У раманах «Далей — маўчанне» (1943), «Ноч» (1954) імкнуўся раскрыць глыбінныя пласты чалавечай свядомасці і падсвядомасці. Разгляд актуальных праблем рэв.-вызв. рухаў праз унутр. свет іх удзельнікаў у раманах «Спадар пасол» (1965), «Палонны» (1967), «Здарэнне ў Антарэсе» (1971). Аўтар кніг нарысаў «Чорны кот на снежным полі» (1941), «Вяртанне Чорнага ката» (1946) і мемуараў «Сола на кларнеце» (1973—76), падарожных нататкаў і інш.
Тв.: Рус. пер. — Господин посол: Роман. М., 1969; Пленник // Вериссимо Э. Пленник; Вейга Ж. Тени бородатых королей: Повести. М., 1981. І.Л.Лапін. с. 114
ВЕРЫФІКА́ЦЫЯ (ад лац. verus сапраўдны + facio раблю), праверка, эмпірычнае пацвярджэнне тэарэт. палажэнняў навукі праз супастаўленне іх з аб'ектамі, за якімі вядзецца назіранне, фактычнымі данымі, эксперыментам; прынцып вызначэння навук. асэнсаванасці і ісціннасці выказванняў. Вылучана прадстаўнікамі лагічнага пазітывізму, сфармулявана аўстр. філосафамі М. Шлікам у працы «Усеагульная тэорыя пазнання» (1918) і Л.Вітгенштэйнам у «Логіка-філасофскім трактаце» (1922); далей развіта ў працах Венскага гуртка. У аснове гэтага прынцыпу ляжыць тэзіс аб тым, што чалавечае пазнанне не можа выйсці за межы пачуццёвага вопыту, а ўсе веды можна звесці да «непасрэдна дадзенага» вяртання да нагляднага ўзроўню пазнавання і ігнаравання ідэальнага характару абстракцый. Усе навук. выказванні павінны задавальняць патрабаванне правяральнасці, або верыфіцыруемасці; любое меркаванне (гіпотэза) можа верыфіцыравацца, г.зн. яго ісціннасць можа быць даказана з дапамогай доследу або лагічнага доказу. У сучаснай л-ры верыфікацыя разглядаецца як вынік шматпланавых узаемаадносін паміж рознымі тэорыямі і данымі іх эксперыментальных праверак. В.М.Пешкаў. с. 114
ВЕСЛАВА́ННЕ АКАДЭМІ́ЧНАЕ , від вяслярнага спорту, гонкі на акадэмічных вёславых суднах. Гонкі праводзяцца па прамой трасе гал. чынам на 2000 м для мужчын і на 1000 м для жанчын. Спаборніцтвы праводзяцца на парных суднах (спартсмен вяслуе 2 вёсламі) — адзіночкі, двойкі, чацвёркі, і расхінных (кожны вяслуе 1 вяслом) — двойкі, чацвёркі і васьмёркі, з рулявым (апрача адзіночкі) ці без яго.
Узнікла веславанне акадэмічнае ў Англіі ў 1-й пал. 19 ст. Міжнар. федэрацыя веславання засн. ў 1892. У праграме Алімпійскіх гульняў з 1900 (для жанчын з 1976), чэмпіянаты свету з 1962, Еўропы з 1893.
На Беларусі развіваецца з 2-й пал. 1940-х г. З 1958 у праграме рэсп. спаборніцтваў. Дзейнічае Бел. федэрацыя веславання. На Алімпійскіх гульнях па веславанні акадэмічным вызначыліся бел. майстры А.Хлопцава (чэмпіёнка 1980 і бронзавы прызёр, разам з К.Хадатовіч, 1992), Хадатовіч (чэмпіёнка 1996), бронзавыя прызёры А.Лугін і І. Майстрэнка (1980), В.Якуша (1988); чэмпіёнамі свету станавіліся Хлопцава (1981—83), Майстрэнка (1981), А.Макушкіна (1981—83), І.Цяцерына (1981, 1985, 1986), А.Брацішка (1982), М.Знак (1985, 1986), У.Раманішын (1985).
Г.К.Кісялёў. с. 114
ВЕСЛАВА́ННЕ НА БАЙДА́РКАХ І КАНО́Э , від вяслярнага спорту, гонкі і вяслярны слалам на байдарках і каноэ. Дыстанцыі гонак у мужчын (выступаюць на байдарках—адзіночках, двойках, чацвёрках, каноэ—адзіночках і двойках) 500, 1000 і 10 000 м, у жанчын (выступаюць толькі на байдарках) 500 м. Як від спорту развіваецца з 2-й пал. 19 ст. пераважна ў еўрап. краінах. З 1946 дзейнічае Міжнар. федэрацыя каноэ (ІКФ). У праграме Алімпійскіх гульняў з 1936 (для жанчын з 1948), чэмпіянаты свету з 1938, Еўропы з 1957. На Беларусі першы чэмпіянат па гонках на байдарках праведзены ў 1951, з 1955 у рэсп. спаборніцтвы ўключаны гонкі на каноэ. Дзейнічае Асацыяцыя каноэ Рэспублікі Беларусь. Бел. весляры з 1952 удзельнічаюць у міжнар. спаборніцтвах. Алімпійскімі чэмпіёнамі станавіліся Л.Гейштар і С.Макаранка (1960, каноэ-двойка), М.Гарбачоў (1972, байдарка-двойка), У.Раманоўскі (1976, байдарка-двойка), У.Парфяновіч (1980, байдарка, 3 залатыя медалі), В.Рэнейскі (1988, каноэ-двойка, 2 залатыя медалі), Дз.Даўгалёнак і А.Масейкаў (1992, каноэ-двойка); чэмпіёны свету — Гейштар і Макаранка (1963), Н.Вакула (1970), Т.Папова (Шыманская, 1970, 1973), М.Хахол (1970, 1971, 1973), У.Сава (1973), Гарбачоў (1974), Л.Дзеравянка (1974), М.Астапковіч (1974, 1981, 1983), В.Вараб'ёў (1975), У.Тайнікаў (1978), Н.Дорах (1979), Парфяновіч (1979, 1981—84), Раманоўскі (1981— 82), В.Пусеў (1984, 1989), А.Мызгін (1989, 1990), Э.Пліткін (1990), Рэнейскі (1989, 1990—91), Дз.Банькоўскі (1990).
Г.К.Кісялёў. с. 114
ВЕСЛАНО́ГІЯ , гл. Пеліканападобныя. с. 115
ВЕСЛАНО́ГІЯ РАЧКІ́ (Соpepoda), атрад беспазваночных кл. Ракападобных. 3 падатрады: цыклопы, каланіды (Саlanoida), гарпактыцыды (Нarpacticoida). Каля 7500 відаў. Пашыраны ў марскіх і прэснаводных вадаёмах усяго зямнога шара. Цыклопы жывуць пераважна ў прэсных, каланіды ў прэсных (дыяптомусы) і марскіх (каланусы) водах, гарпактыцыды — на дне ў морах і прэсных вадаёмах. На Беларусі некалькі дзесяткаў відаў. Найб. вядомыя 2 віды: цыклоп і дыяптомус (Diaptomus gracioides), які жыве ў тоўшчы вады азёр і сажалак; лімнакалянус занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Цела (даўж. 0,1—30 мм, зрэдку да 32 см) членістае, падзелена на галавагрудзі і брушка, укрыта хіцінавым покрывам, у паразітычных відаў вельмі змененае. Афарбоўка яркая, разнастайная. На галаве 5 пар прыдаткаў, у грудным аддзеле 5 пар членістых канечнасцей, падобных на вёслы (адсюль назва). Жавалы моцныя, вока адно, дыхаюць усёй паверхняй цела. Актыўныя драпежнікі (цыклопы), фільтратары (каланіды), дэтрытафагі (гарпактыцыды). Весланогімі рачкамі кормяцца маляўкі і многія прамысл. рыбы, вусатыя кіты. Раздзельнаполыя, яйцы адкладваюць у ваду; у развіцці — 12 стадый метамарфозы. Некаторыя весланогія рачкі — прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей (круглых і стужачных). Асобныя прэснаводныя віды выклікаюць хваробы ці гібель рыб у сажалкавых і азёрных рыбных гаспадарках. с. 115
ВЕСЛЯРЫ́ (Соrixidae), сямейства водных насякомых атр. паўцвердакрылых. У сусв. фауне каля 600 відаў. Пашыраны ў азёрах, рэках, часовых вадаёмах. На Беларусі ў стаячых або з павольным цячэннем вадаёмах трапляюцца пераважна вясляр асаблівы (Соrixa species), вясляр зубчастаногі (Соrixa dentipes) і вясляр штрыхаваты (Sigara striata).
Цела (даўж. 1,5—16 мм) прадаўгаватае, пляскатае зверху і пукатае знізу. Галава шырокая, вусікі кароткія. 3 пары ног, заднія пляскатыя, падобныя да вёслаў (адсюль назва). Добра плаваюць і лётаюць. Кормяцца водарасцямі, дэтрытам, глеем, лічынкамі камароў, дробнымі беспазваночнымі. Некаторыя знішчаюць шкодных насякомых. с. 115
ВЕСНАВА́Я ВІРЭМІ́Я КА́РПАЎ , гл. Аэраманоз. с. 115
ВЕСНАВЫ́ КАТА́Р , назва двух розных па паходжанні захворванняў, якія абвастраюцца вясной і ў пач. лета: хранічнага запалення кан'юнктывы вока (гл. ў арт. Кан'юнктывіт) і алергічнага захворвання асоб з павышанай адчувальнасцю да пылку раслін (гл. Сянная ліхаманка). с. 115
ВЕСНАВЫ́Я ПЕ́СНІ , жанрава шматскладовы цыкл каляндарна-земляробчага фальклору. Пашыраны ва ўсіх земляробчых народаў, асабліва ў славян і прыбалтаў. Прымяркоўваюцца да веснавога перыяду, найб. працяглага ў каляндарна-песенным крузе (у розных этнічных традыцыях амаль ад зімовага да летняга сонцавароту). Звязаны з абуджэннем прыроды, абнаўленнем зямлі і ўсяго жывога на ёй.
З усіх песень каляндарна-земляробчага круга ў веснавых песнях найб. яскрава выступае функцыя інспірацыйная (функцыя ўнушэння), якая ў старажытнасці мела магічнае, а пазней набыла асацыятыўна-сімвалічнае значэнне. Гэта асн. функцыя неаддзельная ад эстэтычнай, што вызначае прыўзняты эмац. лад песень і маляўнічыя фарбы вобразнай сістэмы. Таму пры ўсёй жанрава-тэматычнай разнастайнасці і багацці муз. адценняў веснавых песень розных народаў агульнае ў іх — усеабдымнасць гучання чалавечага голасу (які нібы пераклікаецца з галасамі прыроды), няўпыннасць рознага роду шэсцяў і карагодаў, а таксама культ расліннасці, які можа набываць розныя структурна-жанравыя характарыстыкі і стылявую афарбоўку.
У Беларусі веснавы цыкл з'яўляецца найважнейшым кампанентам разгорнутай каляндарна-песеннай сістэмы. Ядро цыкла ўтвараюць песні з устойлівымі рытуальнымі тыпалагічна акрэсленымі абагульненымі палітэкставымі напевамі: масленічныя песні, уласна «вясна» або гуканне вясны, валачобныя песні, веснавыя карагоды (гл. ў арт. Карагод), юраўскія песні, траецкія песні, куставыя, русальныя. Другую групу складаюць песні з больш індывідуалізаванымі напевамі (паставыя, што спяваліся ў вял. пост, веснавая талака, мікольскія, «як абходзяць зялёнае жыта») і многія лірычныя, умоўна прыстасаваныя да вясны («лугавыя», «лесавыя») і інш. Спяваюць іх з пач. сакавіка («як на снезе паявяцца праталіны», «як на вясну пацягне») і да чэрвеня («дакуль зязюля кукуе»). Асн. лейтматыў вобразнай сістэмы веснавых песень — збліжэнне чалавека з прыродай, якое праходзіць як бы тры этапы: спачатку вясну клічуць (гушкальныя «на калысках» на масленіцу, абрадавыя гуканні на ўзгорках на Благавешчанне), потым выходзяць ёй насустрач (валачобныя абходы двароў, абрадавы выган жывёлы «на расу» на Юр'я, шэсці і карагоды), нарэшце як бы непасрэдна збліжаюцца з ёю («водзяць куст», «завіваюць вянкі» на Сёмуху) і праводзяць яе («пахаванне стралы», «провады русалкі» ў русальны тыдзень, які завяршае Сёмуху). Асаблівую ўстойлівасць у веснавых песнях адпаведна набываюць сюжэтна-тэматычныя комплексы: гуканне вясны (з тыповымі зачынамі «Благаславі, маці, / Вясну загукаці!», «Жавароначкі, прыляціце!», «Ой, чырачка, пташэчка»); «адмыканне лета» («Зіма з летам страчалася»), масленічныя гушкалкі («А на гарэ сонца / Калышуцца дзеўкі»), абуджэнне ўсяго жывога («Вол бушуе — вясну чуе, / Баран блее — ў поле хоча»), няўпыннае веснавое шэсце («Памажы нам, божа, / На вулачку выйсці»), дары вясны, якія пералічваюцца ў форме пытання-адказу («Ой, вясна-красна, / Што нам прынесла?»); зварот да адушаўлёнай вясны-вясняначкі (русалачкі, купалачкі) з далейшым развіццём матываў кахання. Існуюць таксама сюжэты, спецыфічныя для асобных жанраў песень веснавога цыкла (валачобных, юраўскіх, куставых, карагодных), але ва ўсіх іх аграрна-магічныя матывы і культ расліннасці пераплятаюцца з матывамі кахання і шлюбу, як і рэальных гасп. клопатаў земляроба. Паводле характару мелодыкі веснавыя песні ўключаюць (у залежнасці ад жанру і мясц. традыцыі) гранічна сціслыя напевы-формулы і больш распетыя (у межах сярэдняга меладычнага дыяпазону). Яны вызначаюцца вобразна-эмац. разнастайнасцю (у іх чутны інтанацыі закліку, заклінання, святочна прыўзнятыя, лірычныя), багаццем тэмбравых фарбаў. Выкананне тыповае для песень, якія спяваюць на вольным паветры (менавіта з імі звязана свайго роду нар. школа галаснога спеву). Для рытуальных веснавых песень характэрна антыфоннае спяванне з зычнай пераклічкай галасоў, заклікавае заключэнне на тэрцавым ці квартавым верхнім гуку, доўгія воклічы («Гу!» ці «У-у-у!») з глісандуючымі ўзлётамі ў канцы, а часам і ў сярэдзіне меластрафы («каб адгалоскі ішлі»). Веснавыя песні вядомы на ўсёй Беларусі, але размеркаванне іх у розных этнагр. зонах неаднолькавае. Гуканне вясны і карагоды канцэнтруюцца пераважна на Палессі, ва ўсходнім і цэнтр. рэгіёнах, юраўскія ў заходнім рэгіёне, гушкальныя масленічныя — на Паазер'і, валачобныя — на Паазер'і, у зах. і цэнтр. рэгіёнах, траецкія — ва ўсходнім рэгіёне і на Палессі, веснавая талака — у паўн.-ўсх., русальныя — у паўд.-ўсх. раёнах, «пахаванне стралы» — на ўсходнім, «куст» — на зах. Палессі. У сучасным побыце бел. вёскі апрача прымеркаваных да вясны лірычных найб. захаваліся абходныя песні, перш за ўсё нацыянальна вызначальныя валачобныя. Даволі жывучымі аказаліся веснавыя гуканні і карагодныя песні, але цяпер іх носьбіты — старэйшыя жанчыны, што вядзе да адпаведных змен у характары іх бытавання (іх проста спяваюць без адпаведных дзеянняў, якімі яны суправаджаліся раней). Наогул, выяўляецца тэндэнцыя адмацавання веснавых песень ад абраду пры строгай, аднак, замацаванасці ў свядомасці вяскоўцаў іх сімвалічнай значнасці і пэўнага часу выканання.
Публ.: Шейн П.В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. Т. 1, ч. 1. СПб., 1887; Беларускія народныя песні /Запіс Р.Шырмы. Т. 3. Мн., 1962; Анталогія беларускай народнай песні. 2 выд. Мн., 1975; Веснавыя песні. Мн., 1979 (Бел. нар. творчасць); Мажэйка З.Я. Песні беларускага Паазер'я. Мн., 1981; Яе ж. Песни белорусского Полесья. Вып. 1. М., 1983.
Літ.: Аничков Е.В. Весенняя обрядовая песня на западе и у славян. Ч. 1—2. СПб., 1903—05; Земцовский И.И. Мелодика календарных песен. Л., 1975. С. 77—128; Календарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы: Конец XIX — начало ХХ в.: Весенние праздники. М., 1977; Соколова В.К. Весенне-летние календарные обряды русских, украинцев и белорусов, XIX — начало ХХ в. М., 1979; Можейко З.Я. Календарно-песенная культура Белоруссии. Мн., 1985; Мухарынская Л.С., Якіменка Т.С. Беларуская народная музычная творчасць. Мн., 1993. З.Я.Мажэйка. с. 115
«ВЕСНАХО́Д» , арганізацыя маладых пісьменнікаў і мастакоў Зах. Беларусі. Створана ў маі 1927 у Вільні з мэтай творчай вучобы і ўзаемадапамогі. Выдаў альманах «Рунь веснаходу» (1927), у якім надрукаваны творы П.Пестрака (Звястун), А.Салагуба, А.Бартуля і інш. Улады Польшчы не зацвердзілі статут арг-цыі, і «Веснаход» неўзабаве пасля стварэння спыніў дзейнасць. с. 116
ВЕ́СНІК Яўген Якаўлевіч (н. 15.1.1923, С.-Пецярбург), рускі акцёр. Нар. арт. СССР (1989). Скончыў Тэатр. вучылішча імя М.Шчэпкіна (1948). Працаваў у маскоўскіх т-рах імя К.Станіслаўскага (да 1954), Сатыры (1954—64), Малым (1964—90). Вострахарактарны акцёр, схільны да сатыры, гратэску. Сярод роляў: Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Прысыпкін («Клоп» У.Маякоўскага), Барон Ленбах («Агонія» М.Крлежы), Крачко («Дзікі Ангел» А.Каламійца). Здымаецца ў кіно: «Справа № 306», «Трэмбіта», «Святло далёкай зоркі», «Звычайны цуд», «Новыя прыгоды няўлоўных», «Угрум-рака» (тэлевізійны) і інш. с. 116
«ВЕ́СНІК БЕЛАРУ́СКАГА ДЗЯРЖА́ЎНАГА УНІВЕРСІТЭ́ТА» , навукова-тэарэтычны часопіс. Выдаецца з 1969 у Мінску ў 4 серыях: 1-я — фізіка, матэматыка, інфарматыка; 2-я — хімія, біялогія, геаграфія; 3-я — гісторыя, філасофія, паліталогія, сацыялогія, эканоміка, права; 4-я — філалогія, журналістыка, педагогіка, псіхалогія. Перыядычнасць серый 3 разы на год. Асвятляе дасягненні бел. вучоных у розных галінах Навук. вынікі іх сумесных даследаванняў з вучонымі інш. краін. Публікуе крытыка-бібліягр. агляды і рэцэнзіі, інфармацыю пра навук.навук.} жыццё ф-таў БДУ, навук. канферэнцыі і дыскусіі, абарону канд. і доктарскіх дысертацый і інш. с. 116
«ВЕ́СНІК БЕЛАРУ́СКАГА ДЗЯРЖА́ЎНАГА ЭКАНАМІ́ЧНАГА УНІВЕРСІТЭ́ТА» , навукова-практычны часопіс. Выходзіць штоквартальна з 1994 у Мінску на бел. і рус. мовах. Друкуе матэрыялы па пытаннях пераходу да рыначнай эканомікі, гісторыі эканам. думкі, арганізацыі працы і заработнай платы, фінансаў, крэдытаў, грашовага абарачэння, гасп. планавання, статыстыкі і інш. Змяшчае кансультацыі для практыкаў па праблемах эканам. навукі, рэцэнзіі на эканам. л-ру, справаздачы з канферэнцый, тэарэт. семінараў, алімпіяд, агляды абароненых дысертацый.
В.К.Пахутка. с. 116
«ВЕ́СНІК БЕЛАРУ́СКАГА ЭКЗАРХА́ТА» , часопіс. Выдаецца Бел. правасл. царквой з 1990 у Мінску на бел. і рус. мовах. Засн. на базе час. «Минские епархиальные ведомости». Разлічаны на святароў і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі і сучаснага стану правасл. царквы на Беларусі, а таксама прадстаўнікоў інш. правасл. цэркваў і хрысц. канфесій. У часопісе пераважаюць артыкулы гісторыка-архіўныя, аналітычныя багаслоўскага зместу, прысвечаныя найб. значным падзеям у Беларускім экзархаце. Кожны нумар (пачынаючы з № 4) прысвечаны адной тэме. З 1990 у дадатак да часопіса выдаецца серыя брашур «Библиотека «Вестника Белорусского экзархата». А.А.Петрашкевіч. с. 116
ВЕСНІНА́ (сапр. Ядзіткіна-Весніна) Лізавета Саламонаўна (н. 28.10.1917, г. Сухумі), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1961). З 1939 (з перапынкам у 1941—45) працавала ў т-рах Гомеля, Магілёва, Брэста, у 1949—77 у Дзярж. рус. драм. т-ры ў Мінску. Выканаўца вострахарактарных роляў. Сярод лепшых: Мар'я («Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Каця («Варвары» М.Горкага), Лушка («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Святлана («Яе сябры» В.Розава), Паэма («Не называючы прозвішчаў» В.Мінко), Калугіна («Таварышы па працы» Э.Брагінскага і Э.Разанава). с. 116
ВЕСНІНЫ́ , рускія архітэктары, браты. Працавалі ў творчай садружнасці. Леанід Аляксандравіч (10.12.1880, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 8.10.1933). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1901—09) у Л.М.Бенуа. Праф. вышэйшага тэхн. вучылішча (1923—31) і арх. ін-та (1932—33) у Маскве. Чл. Аб'яднання сучасных архітэктараў (АСА; з 1925). Віктар Аляксандравіч (9.4.1882, г. Юр'евец, Расія — 17.9.1950). Акад. АН СССР (1943). Вучыўся ў Ін-це грамадз. інжынераў (1901—12) у Пецярбургу. Праф. Маскоўскага вышэйшага тэхн. вучылішча (1923—31) і Вхутэмаса-Вхутэіна (1921—30). Чл. АСА (з 1925). Першы прэзідэнт Акадэміі архітэктараў СССР (1939—49). Аляксандр Аляксандравіч (28.5.1883, г. Юр'евец Іванаўскай вобл., Расія — 7.11.1959). Вучыўся ў Ін-це грамадз. інжынераў (1901—12) у Пецярбургу. Выкладаў у Вхутэмасе-Вхутэіне (1921—30) і арх. ін-це (да 1936) у Маскве. Сярод ранніх іх работ — асабнякі і даходныя дамы, стылізаваныя пад архітэктуру класіцызму, канторскія, гандл., прамысл. будынкі, у якіх выявіліся рысы рацыяналізму (банк Юнгера на Кузнецкім мосце ў Маскве, 1913). З 1923 працавалі ў кірунку канструктывізму (будынак аддз. газеты «Ленинградская правда», 1924, універмаг на Краснай Прэсні, 1927, Палац культуры аўтазавода, 1930—34, абодва ў Маскве, Дняпроўская ГЭС, 1927—32). Сярод неажыццёўленых праектаў філіял газ. «Ленинградская правда» (1924), дом «Аркас» (1927), Дом Наркамцяжпрама (1934—36, усе ў Маскве). Аўтары артыкулаў па праблемах архітэктуры і па асобных збудаваннях.
Літ.: Чиняков А.Г. Братья Веснины. М., 1970. с. 116
ВЕ́СНІЦЫ , брамка, фортка, у народным дойлідстве Беларусі невял. дзверы для ўваходу ў варотах, плоце, агароджы. Ва ўсх. раёнах весніцы робяць са шчыльна збітых дошак, часта аздабляюць разьбой, размалёўкай, фігурна выкаванымі завесамі і клямкамі, у цэнтр. і зах. — лёгкія, са штыкетаў. с. 116
ВЕСПАСІЯ́Н Ціт Флавій (Titus Flavius Vespasianus; 17.11.9, Фалакрыны, каля г. Рыеты, Італія — 24.6.79), рымскі імператар [69—79], заснавальнік дынастыі Флавіяў. Нарадзіўся ў сям'і конніка, першы імператар несенатарскага паходжання. У часы Тыберыя ўвайшоў у склад сената. Камандаваў адным з рэйнскіх легіёнаў, удзельнічаў у заваяванні Паўд. Брытаніі. У 51 абраны консулам. У 67 удзельнічаў у задушэнні антырым. руху (гл. Іудзейская вайна 66—73). Летам 69 легіёны ўсх. правінцый абвясцілі Веспасіяна імператарам. Ажыццявіў шэраг рэформаў (у т.л. пашырыў на правінцыялаў права на рым. грамадзянства), умацаваў сац. базу імперыі, увёў новыя падаткі, скараціў армію і інш. Падтрымліваў навуку і мастацтва. У часы Веспасіяна ўзведзены шматлікія будынкі ў Рыме (у т.л. Калізей) і ў правінцыях. Біяграфія Веспасіяна выкладзена Светоніем. с. 116
ВЕСПУ́ЧЫ (Vespucci) Амерыга (9.3.1451, г. Фларэнцыя, Італія — 22.2.1512), італьянскі мараплавец і даследчык. Доўгі час быў дробным служачым банкірскага дома Медычы і агентам гэтай фірмы ў Севільі. У маі 1499 — вер. 1500 на ісп. марской службе, з вясны 1501 па чэрв. 1504 — на партугальскай; потым зноў вярнуўся ў Іспанію, у 1508—12 гал. стырнавы Кастыліі. У 1499—1504 прымаў удзел у некалькіх экспедыцыях да берагоў Паўд. Амерыкі, якую ён назваў Новым Светам. Лісты аб гэтых падарожжах, у якіх Веспучы ўпершыню апісаў прыроду паўн. ч. кантынента, набылі сусв. вядомасць і неаднаразова перавыдаваліся ў 1505—10. Латарынгскі картограф М.Вальдземюлер прыпісаў адкрыццё «чацвёртай часткі свету», зробленае Х.Калумбам, Веспучы і прапанаваў назваць гэты мацярык у гонар Амерыга Веспучы Амерыкай. Для Паўд. Амерыкі гэта абазначэнне хутка стала агульнапрызнаным, а ў 1538 на карце Г.Меркатара ўпершыню было пашырана і на Паўн. Амерыку. с. 117
ВЕСТ (ням. West); тое, што захад. с. 117
ВЕ́СТА , у старажытнарымскай міфалогіі багіня свяшчэннага ачага рым. абшчыны, курыі, дома. Уяўлялі Весту з тварам, закрытым пакрывалам, з чашай, факелам, скіпетрам і паладыем. Круглы храм Весты стаяў на Рым. форуме, унутры яго знаходзіўся ачаг Весты, у якім вясталкі падтрымлівалі вечны агонь. Да аднаго культу з Вестай належалі Пенаты. У стараж.-грэч. міфалогіі Весце адпавядае Гестыя. с. 117
ВЕ́СТА , малая планета № 4. Адкрыта Г.Ольберсам (Германія, 1807). Адлегласць ад Сонца мяняецца ад 2,2 да 2,6 а.а. Самая яркая (6,5 зорнай велічыні ў процістаянні) і адна з буйнейшых (дыяметр 555 км) малых планет; адзіная з іх, бачная пры спрыяльных умовах простым вокам. с. 117
ВЕСТАВЫ́ (старарус. які прыносіць вестку), 1) у арміі (флоце) Рас. імперыі салдат (матрос), які прызначаўся для сувязі, выканання даручэнняў афіцэра, суправаджэння яго ў паездках, догляду каня і да т.п. 2) У Сав. Арміі функцыі веставога выконваў ардынарац, які вылучаўся ў распараджэнне страявых камандзіраў у баявых умовах. 3) У савецкім і сучасным рас. ВМФ на караблі веставы — матрос, прызначаны для абслугоўвання кают-кампаніі афіцэраў (мічманаў і старшын звыштэрміновай службы). с. 117
ВЕ́СТВЕРК (ням. Westwerk), у каралінгскіх і раманскіх цэрквах (пераважна ў Германіі) папярочная пабудова ў зах. частцы храма (з 2—3 вежамі, адкрытымі ў неф галерэямі і капэламі на хорах) для прыдворнага цырыманіялу. с. 117
ВЕСТГО́ТЫ , візіготы, германскае племя, зах. галіна готаў. У 2—3 ст. пачалі прасоўвацца ў Прычарнамор'е, адкуль у канцы 4 ст. перайшлі ўсх. граніцу Рым. імперыі, разграмілі армію імператара Валента (гл. Адрыянопальская бітва 378), потым пасяліліся ў Ілірыі. Вестготы на чале з каралём Аларыхам І 24.8.410 захапілі і разрабавалі Рым. У 418 утварылі ў Паўд. Галіі Тулузскае каралеўства — першую варварскую дзяржаву на рым. тэрыторыі (на пач. 6 ст. выцеснены франкамі). У 5 ст. захапілі большую ч. Пірэнейскага п-ва, у 711 дзяржаву вестготаў заваявалі арабы. с. 117
ВЕСТ-І́НДСКАЕ МО́РА , агульная назва Карыбскага мора і Мексіканскага заліва. с. 117
ВЕСТ-І́НДСКАЯ КАМПА́НІЯ Галандская (галанд. West Indische Compagnie), гандлёвая кампанія ў 1621—1791. Мела манапольнае права на гандаль і каланізацыю ў Амерыцы і Зах. Афрыцы (атрымала ад Генеральных штатаў). Служыла прыкрыццём для вядзення ваен.-пірацкіх і кантрабандных аперацый на акіянскіх камунікацыях, а таксама гандлю рабамі. Захапіла значную ч. Бразіліі, усх. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі, дзе быў заснаваны Новы Амстэрдам (пазней Нью-Йорк), шэраг астравоў Вест-Індыі. Пазней яе выцеснілі з Бразіліі партугальцы, з Паўн, Амерыкі — англічане. с. 117
ВЕСТ-І́НДСКАЯ КАМПА́НІЯ Французская (франц. Compagnie des Indes orientales), гандлёвая кампанія ў 1664 —74. Створана па ініцыятыве фінансіста Ж.Б.Кальбера з мэтай падтрымкі франц. гандлю і каланізацыі Паўн. Амерыкі і Зах. Афрыкі. Садзейнічала засяленню Канады. Не вытрымала канкурэнцыі з англічанамі і галандцамі. с. 117
ВЕСТ-І́НДСКАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ , Карыбская федэрацыя (Вritich Саrіbbean Federation). Існавала ў 1958—62 у складзе астраўных уладанняў Вялікабрытаніі ў Карыбскім моры. Уваходзілі Ямайка, Трынідад і Табага, Барбадас, Антыгуа, Мантсерат, Сент-Кітс— Невіс—Ангілья, Дамініка, Грэнада, Сент-Люсія, Сент-Вінсент. Была няўдалай спробай Вялікабрытаніі стрымаць у сваіх калоніях уздым нац.-вызв. руху і рост уплыву ЗША у гэтым рэгіёне. У год распаду федэрацыі незалежнасць атрымалі Ямайка, Трынідад і Табага, пазней — Барбадас і інш. с. 117
ВЕСТ-І́НДЫЯ (West Indies), агульная назва астравоў Атлантычнага ак. паміж мацерыкамі Паўн. і Паўд. Амерыкі. Агульная пл. каля 240 тыс. км2. Нас. больш як 35 млн. чал. (1993). Астравы выцягнуты дугой на 3500 км. Уваходзяць у склад Лацінскай Амерыкі. Вест-Індыя ўключае: Багамскія, Вялікія Антыльскія астравы, Малыя Антыльскія астравы, Трынідад, Табага і інш. а-вы; найб. — в-аў Куба. Рэльеф моцна расчлянёны, пераважна гарысты. Выш. да 3175 км (на в-ве Гаіці). Рэгіён моцна сейсмічны (акрамя раўніннай часткі Кубы), шмат дзеючых і патухлых вулканаў (Суфрыер, Мантань-Пеле і інш.). Радовішчы марганцавай і жал. руды, храмітаў, нафты, баксітаў, фасфарытаў і інш. Клімат трапічны пасатны. На раўнінах вырошчваюць цукр. трыснёг, трапічныя культуры, у гарах ёсць участкі вечназялёных і лістападных лясоў, другасныя саванны. На астравах Вест-Індыі размешчаны дзяржавы: Антыгуа і Барбуда, Багамскія Астравы, Барбадас, Гаіці, Грэнада, Дамініка, Дамініканская Рэспубліка, Куба, Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Сент-Кітс і Невіс, Сент-Люсія, Трынідад і Табага, Ямайка, а таксама шэраг уладанняў Вялікабрытаніі, ЗША, Нідэрландаў і Францыі. Астравы адкрыты Х.Калумбам (1492—1502) і да пач. 16 ст. памылкова лічыліся часткай Азіі. Названы пазней у адрозненне ад Ост-Індыі. с. 117
«ВЕ́СТКІ З СССР» , газета ЦК КПЗБ. Выдавалася ў студз. 1933 — студз. 1936 у Мінску на бел. мове раз у 2 месяцы. Першы нумар выйшаў у Зах. Беларусі. Асвятляла розныя бакі жыцця ў СССР і БССР. Друкавала артыкулы пра калектывізацыю, жыццё калгасаў і саўгасаў, буд-ва прамысл. прадпрыемстваў, культ. устаноў, дзейнасць сярэдняй і вышэйшай школы ў БССР і інш. Перадрукоўвала матэрыялы з перыяд. выданняў БССР і СССР. Нелегальна перапраўлялася ў Зах. Беларусь. Выйшла 17 нумароў. с. 117
«ВЕ́СТКІ ЧАСО́ВАГА РАБО́ЧА-СЯЛЯ́НСКАГА САВЕ́ЦКАГА ЎРА́ДУ БЕЛАРУ́СІ» , газета, орган Часовага рабоча-сялянскага сав. ўрада Беларусі. Выдавалася ў студз. 1919 у Мінску на бел., рус., яўр. (ідыш) і польск. мовах. Інфармавала пра дзейнасць Часовага ўрада, друкавала яго пастановы, законы і распараджэнні. Апошні вядомы № 4/5. с. 118
ВЕ́СТМІНСТЭР , Уэстмінстэр (Westminster), адм. акруга і старэйшы гіст. раён Лондана, на левым беразе р. Тэмза. Узнік, верагодна, у 7 ст. Месцазнаходжанне дзярж. і ўрадавых устаноў — каралеўскай рэзідэнцыі (Бакінгемскі палац), парламента (Вестмінстэрскі сабор), рэзідэнцыі прэм'ер-міністра (на Даўнінг-стрыт), мін-ваў (вул. Уайтхал). У Вестмінстэрскім абацтве (гатычная царква, 1245—1745, з капэлай Генрыха VII, 1503—19) пахаваны англ. манархі, дзярж. дзеячы, знакамітыя людзі, у т.л. І.Ньютан, Ч.Дарвін, Ч.Дзікенс. с. 118
ВЕСТМІ́НСТЭРСКІ СТАТУ́Т 1931 , акт брыт. парламента ад 11 снеж., які вызначаў прававыя адносіны Вялікабрытаніі з яе дамініёнамі. Афіцыйна замацаваў рашэнне імперскай канферэнцыі 1926 аб прызнанні самастойнасці дамініёнаў ва ўнутр. і знешніх справах, іх роўнасці з метраполіяй. Паводле Вестмінстэрскага статута законы Вялікабрытаніі не маглі пашырацца на дамініёны без іх згоды, скасоўвалася правіла, у адпаведнасці з якім закон дамініёна лічыўся несапраўдным, калі пярэчыў законам метраполіі. Хоць Вялікабрытанія фактычна захоўвала кантроль над знешняй палітыкай дамініёнаў, Вестмінстэрскі статут сведчыў пра рост іх эканам. і паліт. самастойнасці. с. 118
«ВЕ́СТНИК ЕВРО́ПЫ» , рускі літаратурны і навук.-паліт. часопіс. Выходзіў у 1802—30 у Маскве 2 разы на месяц. Заснавальнік і першы рэдактар М.М.Карамзін. Поруч з л-рай і мастацтвам асвятляў пытанні ўнутр. і знешняй палітыкі Расіі, гісторыю і культ. жыццё замежных краін. У 1814 у «Вестнике Европы» дэбютавалі А.С.Пушкін і А.С.Грыбаедаў. Значнае месца ў часопісе займалі матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі і фалькларыстыцы слав. (у т.л. бел.) народаў, друкаваліся працы З.Я.Даленгі-Хадакоўскага, К.Ф.Калайдовіча, М.П.Пагодзіна, І.М.Снегірова і інш. Шэраг матэрыялаў, прысвечаных Беларусі, Літве і Польшчы, публікаваўся ў перакладзе з «Dziennika Wileńskiego» («Віленскага весніка»). С.А.Кузняева. с. 118
«ВЕ́СТНИК ЕВРО́ПЫ» , рускі гісторыка-паліт. і літ. часопіс. Выдаваўся ў 1866—1918 у Пецярбургу, першыя 2 гады — 4 разы на год, з 1868 штомесячна. Выдавец-рэдактар М.М.Стасюлевіч (да 1909). Друкаваў навук. працы, публіцыстыку, літ. творы (у т.л. А.М.Астроўскага, І.А.Ганчарова, А.К.Талстога, І.С.Тургенева), паліт. агляды, замежную хроніку. Выступаў за паслядоўнае рэфармаванне ўсіх бакоў жыцця імперыі, даваў інфармацыю і аналіз правядзення суд., земскай, школьнай рэформаў на месцах, у т.л. на Беларусі. Абараняў правы народаў Расіі на свабоднае культ. развіццё. Змясціў шэраг матэрыялаў па гісторыі, этнаграфіі і л-ры Беларусі. У апошняе дзесяцігоддзе існавання аддаваў перавагу праграмам акцябрыстаў і кадэтаў. с. 118
«ВЕ́СТНИК ЗА́ПАДНОЙ РОССИ́И» , палітычны і гіст.-літ. часопіс. Выдаваўся ў 1862—64 у Кіеве пад назвай «Вестник Юго-Западной и Западной России» і ў 1864—71 у Вільні на рус. мове ў 4 кнігах асобнымі тамамі (ад 4 да 12 на год). Напачатку выступаў з пазіцый нац. адраджэння ўкраінцаў і беларусаў, але хутка адышоў ад такога кірунку і стаў правадніком ідэі заходнерусізму. Падтрымліваў палітыку рас. улад, накіраваную на стварэнне ў Беларусі рускамоўнай школы, насаджэнне расійскага чыноўніцтва і інш. Выступаў супраць польск. і бел. дваранства, каталіцкага духавенства, уніяцтва. Змяшчаў матэрыялы па археалогіі, краязнаўстве, статыстыцы, этнаграфіі Беларусі, Літвы, Украіны. Друкаваў маст. творы. С.В.Говін. с. 118
«ВЕ́СТНИК КОМИТЕ́ТА ЗАПАДНОГО ФРО́НТА ВСЕРОССИ́ЙСКОГО ЗЕ́МСКОГО СОЮ́ЗА» , штодзённая газета. Выдавалася з 1916 да 10(23).1.1918 у Мінску на рус. мове. Узнімала праблемы забеспячэння франтавікоў харчаваннем, прадметамі штодзённага карыстання, мед. дапамогай. Выступала за беспартыйнасць у працы па абслугоўванні фронту, процістаяла намаганням ператварыць газету ў інструмент паліт. барацьбы. У сувязі з рэарганізацыяй к-та Земсаюза з 17(30).11.1917 называлася «Известия комитета объединенных работников Земсоюза и Западного фронта», з 19.12.1917 (1.1.1918) — «Известия комитета объединенных работников и временного управления Земсоюза Западного фронта». с. 118
«ВЕ́СТНИК МИ́НСКОГО ГУБЕ́РНСКОГО ЗЕ́МСТВА» , часопіс. Выдаваўся ў 1914—15 у Мінску на рус. мове. Асвятляў дзейнасць губернскіх і павятовых земстваў, пытанні сельскай гаспадаркі і меліярацыі, лясной справы, эканам. жыцця губерні. Змяшчаў хроніку, распараджэнні ўрада і сената па земскіх справах. Апублікаваў агляд дзейнасці Мінскага земства за 3 гады, нарыс «Кароткая характарыстыка Палесся». Выйшла 20 нумароў. с. 119
«ВЕ́СТНИК МИ́НСКОГО ГУБЕ́РНСКОГО КОМИССАРИА́ТА» , штодзённая газета, орган Мінскага губ. Камісара Часовага ўрада. Выходзіла з 9(22).3 да 19.12.1917 (1.1.1918) у Мінску на рус. мове (замест «Минских губернских ведомостей»). Да № 33 мела назву «Вестник Минского губернского комиссара». Друкавала пастановы Часовага ўрада. Усе падзеі адлюстроўвала ў агульнадэмакр кірунку, што спрыяла кансалідацыі грамадства. У паслякастр. перыяд праводзіла антыбальшавіцкую палітыку. Прыпыніла выхад з прычыны скасавання губ. Камісарыята. с. 119
«ВЕ́СТНИК МИ́РА» , газета Беларускага фонду міру. Выходзіць з ліст. 1990 у Мінску на бел. і рус. мовах. Інфармуе пра дзейнасць Бел. фонду міру, грамадскага аб'яднання «Дзеці ў бядзе», бел. і замежных дабрачынных арг-цый, што аказваюць дапамогу ахвярам чарнобыльскай трагедыі. Асвятляе выкананне праграм па лячэнні і аздараўленні бел. дзяцей, устанаўленне і развіццё сувязей з замежнымі партнёрамі, размеркаванне гуманітарнай дапамогі і інш. Друкуе матэрыялы міжнар. сімпозіумаў, канферэнцый, круглых сталоў па праблемах Чарнобыля. Мае рубрыкі: «Супраць бяды — разам», «Крыніцы міласэрнасці», «Чорны боль мой» (фотаматэрыялы), «Нашы замежныя партнёры» і інш. с. 119
«ВЕ́СТНИК МОГИЛЁ́ВСКОГО ЗЕ́МСТВА» , часопіс. Выдаваўся ў 1914—17 у Магілёве на рус. мове. Меў на мэце служыць інтарэсам і патрэбам земскага і гар. самакіравання, пераважна заходніх земстваў, утвораных у адпаведнасці з указам ад 14.3.1911. Асвятляў дзейнасць земскіх устаноў, пытанні сельскай гаспадаркі, меліярацыі, эканам. жыцця губерні, змяшчаў агляды дзейнасці земстваў інш. губерняў, пастановы ўрада па земскіх справах. Выйшла 67 нумароў. с. 119
«ВЕ́СТНИК НАРО́ДНОГО КОМИССАРИА́ТА ПРОСВЕЩЕ́НИЯ» , часопіс, орган Наркамата асветы БССР. Выдаваўся з кастр. 1921 да ліст. 1922 у Мінску на рус. мове, меў асобны аддзел на бел. мове. Пісаў пра ліквідацыю непісьменнасці, правядзенне школьнай рэформы, развіццё асветы, вышэйшай школы. Змяшчаў навук. і крытычныя артыкулы па пытаннях бел. гісторыі, культуры, л-ры, мовы. У часопісе друкаваліся З.Бядуля, У.Ігнатоўскі, Я.Карскі, Я.Колас, У.Пічэта і інш. Выйшла 14 нумароў. с. 119
«ВЕ́СТНИК РО́ДИНЫ» , перыядычны лісток Мінскага падп. гаркома КП(б)Б у Вял. Айч. вайну. Выдаваўся ў студз. — лют. 1942 у Мінску на рус. мове. З мэтай канспірацыі выходзіў ад імя паліт. ўпраўлення Зах. фронту. Захаваліся 3 нумары: ад 18, 25 студз. і 1 лютага. с. 119
«ВЕ́СТНИК Ю́ГО-ЗА́ПАДНОЙ И ЗА́ПАДНОЙ РОССИ́И» , назва час. «Вестник Западной России» ў 1862—64. с. 119
ВЕ́СТРЫС (Vestris) Агюст (сапр. імя Мары Жан Агюстэн; 27.3.1760, Парыж — 5.12.1842), французскі артыст балета, педагог. Сын і вучань танцоўшчыка і балетмайстра Г.Вестрыса і балерыны М.Алар. У 1772—1816 (з перапынкамі) у Каралеўскай акадэміі музыкі і танца ў Парыжы (з 1778 першы танцоўшчык). Выконваў розныя партыі ў балетах, пастаралях, балетных нумарах у операх, пастаўленых Ж.Ж.Наверам, П. і М.Гардэлямі, Г.Вестрысам і інш. Атрымаў у спадчыну ад бацькі тытул «бога танца». Сярод вучняў Вестрыса: Ш.Дзідло, Ж.Перо, А.Бурнанвіль; у яго займаліся М.Тальёні, К.Грызі, Ф.Эльслер. с. 119
ВЕСТФА́ЛІЯ (Westfalen), гістарычная вобласць у паўн.-зах. Германіі, паміж рэкамі Рэйн і Везер. Упершыню згадваецца ў 775. Была тэрыторыяй рассялення вестфалаў (зах. адгалінавання герм. племені саксаў), часткай герцагства Саксонія (створана ў 9 ст.). З 1180 самаст. герцагства (створана імператарам Фрыдрыхам І Барбаросам пры падзеле саксонскага герцагства Генрыха Льва; тытул вестфальскіх герцагаў насілі кёльнскія біскупы), неаднаразова раздраблялася. У 1807—13 частка напалеонаўскага Вестфальскага каралеўства (сталіца — г. Касель). У 1815—1945 пруская правінцыя (цэнтр — г. Мюнстэр). Пасля 2-й сусв. вайны ў складзе створанай у брыт. акупац. зоне зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія, якая ў 1949 стала зямлёй ФРГ. с. 119
ВЕСТФА́ЛЬСКІ МІР 1648 . Заключаны адначасова ў вестфальскіх гарадах Мюнстэр (паміж «Свяшчэннай Рым. імперыяй» і Францыяй і яе саюзнікамі) і Оснабрук (паміж імперыяй і Швецыяй і яе саюзнікамі) 24.10.1648. Завяршыў Трыццацігадовую вайну 1618—48. Вырашаў паліт., тэр. і рэліг.-царк. пытанні.
Імператар прызнаў за князямі права ўступаць у саюз паміж сабой і з замежнымі дзяржавамі. Былі амнісціраваны ўсе апальныя князі і гарады, прызнана незалежнасць ад імперыі Швейц. саюза і Рэспублікі Злучаных правінцый. Францыя атрымала Эльзас, Швецыя — Зах. Памеранію, г. Вісмар, секулярызаваныя Брэменскае і Вердэнскае епіскапствы, курфюрст Брандэнбургскі — Усх. Памеранію з Камінскім епіскапствам, Магдэбургскае архіепіскапства і Гальберштацкае і Міндэнскае епіскапствы, нашчадкі Фрыдрыха Пфальцкага — ранейшы курфюрсцкі тытул і частку б. уладанняў (Ніжні, ці Рэйнскі, Пфальц), Баварыя — Верхні Пфальц, яе герцаг Максімілян захаваў сан курфюрста. Кальвінісцкія князі былі ўраўнаваны ў правах з лютэранамі і католікамі, правіцелі па-ранейшаму маглі выганяць падданых, якія не жадалі спавядаць рэлігію дзяржавы. Царк. маёмасць, прысвоеная пратэстанцкімі князямі да 1624, засталася за імі. Вестфальскі мір замацаваў паліт. раздробленасць Германіі, змяніў напрамак экспансіі аўстр. Габсбургаў (на ПдУ).
Літ.: Dickmann F. Der Westfälische Frieden. 2 ed. Münster, 1965. с. 119
ВЕСТ-ФІЁ́РД (Vest Fjord), праліў паміж берагамі Скандынаўскага п-ва і Лафотэнскімі а-вамі. Даўж. 203 км., шыр. ад 11 км на Пн да 71 км на Пд. Лоўля траскі і селядцоў. У.Я.Калаткоў. с. 119
ВЕСТЫБУЛЯ́РНЫ АПАРА́Т (ад лац. vestibulum пераддзвер'е), орган пачуцця, які ўспрымае становішча і рух галавы і цела ў прасторы, перыферычны аддзел аналізатара раўнавагі. У ніжэйшых жывёл мае форму пузырка (статацыста), у пазваночных жывёл і чалавека — частка ўнутр. вуха (лабірынт), якая складаецца з пераддзвер'я і трох паўкружных праток (гл. Вуха).
Рэцэптары вестыбулярнага апарата знаходзяцца ў двух мяшочках пераддзвер'я і ў ампулах паўкружных праток перапончатага лабірынта ўнутр. вуха. Поласць мяшочкаў і паўкружных праток запоўнена тканкавай вадкасцю — эндалімфаю. Вярчальныя рухі галавы і цела выклікаюць рух эндалімфы паўкружных праток, гэта раздражняе ампулярныя рэцэптары. Раздражненне ўспрымаецца дэндрытамі адчувальных нейронаў вестыбулярных гангліяў і па іх аксонах перадаецца ў вестыбулярныя ядры прадаўгаватага мозга, якія звязаны праводзячымі шляхамі са спінным мозгам, цэнтрамі вегетатыўнай нервовай сістэмы, ядрамі вокарухальных нерваў, карой галаўнога мозга. Вестыбулярны апарат мае выключнае значэнне для захавання раўнавагі цела пры руху і ў стане спакою. Даследаванні вестыбулярнага апарата выкарыстоўваюцца ў адборы для работы на вышыні, на марскую і лётную службу. Высокая ўстойлівасць вестыбулярнага апарата дасягаецца трэніроўкай. Ад непасрэдных або рэфлекторных пашкоджанняў функцыі вестыбулярнага апарата ўзнікаюць вестыбулярныя парушэнні. Прыкметы: галавакружэнне, парушэнне раўнавагі, рытму дыхання, дзейнасці сэрца, моташнасць.
А.С.Леанцюк. с. 119
«ВЕСТЫНХА́ЎЗ ЭЛЕ́КТРЫК КАРПАРЭ́ЙШЭН» (Westinghouse Electric Corporation), адна з вядучых электратэхнічных карпарацый ЗША. Засн. ў 1886 у штаце Пенсільванія як кампанія, з 1945 карпарацыя. Вытв. дзейнасць уключае 4 асн. сферы: энергетыку, вытв-сць прамысл. прадукцыі, выкананне дзярж., у т.л. ваенных, заказаў, тэлебачанне і радыёвяшчанне. Спецыялізуецца па выпуску прамысл. электраабсталявання, кандыцыянераў паветра, эскалатараў, пад'ёмнікаў, выліч. устройстваў, асвятляльнай арматуры, абсталявання транспартнага, касмічнага, для падводнага пошуку, сістэм сувязі і кіравання, вымяральных прылад, рухавікоў для марскіх суднаў, энергет. установак на ядз. паліве, вадзяных і газавых турбін, электроннага, мед. і інш. абсталявання. Мае радыё- і тэлестанцыі. Прадпрыемствы ў ЗША (больш за 120), Аўстраліі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Канадзе, Пуэрта-Рыка, Швейцарыі і інш. с. 119
ВЕ́СТЭРАЛЕН (Vesteralen), астравы ў Нарвежскім м., каля паўн.-зах. ўзбярэжжа Скандынаўскага п-ва, тэр. Нарвегіі. Агульная пл. 3,6 тыс. км2. Складаецца з 3 буйных (Анё, Лангё, Хадселё) і мноства дробных астравоў. Астравы гарыстыя, выш. да 1266 м (в-аў Хінё). Фіёрды. Клімат умераны марскі. Шмат азёр і тарфянікаў; лугі, месцамі бярозавыя хмызнякі. Рыбалоўства. Асн. порт — Харстад. с. 120
ВЕ́СТЭРН (ад англ. western заходні), жанр прыгодніцкага кіно. Узнік у ЗША на пач. 1900-х г. Адлюстроўвае падзеі, звязаныя з асваеннем амер. Захаду ў 2-й пал. 19 ст. Дынамічны сюжэт вестэрна звычайна разгортваецца на фоне дзікай прыроды пры ўдзеле мужнага героя, які ўступае ў схватку з ворагамі ў імя ўсталявання духоўных і сацыяльных ідэалаў; падзеі ў вестэрне рамантызаваліся, герой ідэалізаваўся. На пач. 1950-х г. узнікла тэндэнцыя да пераасэнсавання і дэміфалагізацыі гісторыі заваявання далёкага Захаду. Як жанр і цяпер папулярны ў ЗША, Італіі («спагеці-вестэрн»), Германіі. Тэрмін «вестэрн» выкарыстоўваецца таксама ў дачыненні да амер. л-ры прыгодніцкага жанру з аналагічнымі сюжэтамі. с. 120
ВЕСТЭРО́С (Västeras), горад у сярэдняй ч. Швецыі. Адм. ц. лена Вестманланд. 121,7 тыс. ж. (1993). Порт на воз. Меларэн. Буйны прамысл. цэнтр: электратэхн. прам-сць, вытв-сць рэактараў для АЭС, каляровая металургія. Музеі. Сабор (13, 15 ст.), замак (14, 16 ст., перабудаваны), сярэдневяковыя дамы. с. 120
ВЕСТЭРПЛЯ́ТЭ (Westerplatte), паўвостраў у Гданьскай бухце на тэр. г. Гданьск (Польшча). 1.9.1939 з бамбардзіроўкі Вестэрплятэ ням. браняносцам «Шлезвіг-Гольштэйн» пачалася 2-я сусв. вайна. 1—7 вер. польск. гарнізон (182 чал., сярод якіх былі беларусы і ўраджэнцы Зах. Беларусі, у т.л. Я.Брыль) трымаў тут гераічную абарону, стрымліваючы намнога большыя сілы ням.-фаш. войскаў і флоту. Каля ўваходу ў порт помнік абаронцам Вестэрплятэ (1966). с. 120
ВЕ́СТЭРФЕЛЬД (Westerfeldt) Абрахам ван (? —24 ці 30.4.1692), галандскі жывапісец, рысавальшчык і каліграф. У канцы 1640 — пач. 1650-х г. працаваў на Беларусі як прыдворны мастак кн. Радзівілаў у Нясвіжы. Стварыў серыю карцін і малюнкаў на тэмы ваен. паходаў кн. Я.Радзівіла: «Уступленне князя Я.Радзівіла ў Кіеў», «Паланенне М.Крычэўскага пад Лоевам» (1649, паводле карціны на Карэліцкай мануфактуры каля 1760 створаны габелен), «Разгром казакамі літоўскай флатыліі на Дняпры» (1651) і інш. Аўтар партрэтаў Крычэўскага, Б.Хмяльніцкага, замалёвак помнікаў архітэктуры Кіева. с. 120
«ВЕ́СЦІ АКАДЭ́МІІ НАВУ́К БЕЛАРУ́СІ» , навуковы часопіс. Выдаецца з 1940 у Мінску ў 7 серыях (у 1942—46 не выходзіў). Напачатку агульны часопіс для ўсіх аддзяленняў АН Беларусі, у 1956 падзелены на серыі: грамадскіх (з1992 гуманітарных), біял. і фізіка-тэхн. Навук. з 1963 выходзіць серыя с.-г. Навук. з 1965 — фізіка-матэм., хім. Навук. з 1968 — фізіка-энергет. навук. Серыі гуманіт., біял. і с.-г. навук выходзяць на бел. мове, астатнія на бел. і рус. мовах. Серыя гуманіт. навук мае спец. раздзелы: «Гісторыя», «Філасофія і сацыялогія», «Мастацтвазнаўства, этнаграфія, фальклор», «Літаратуразнаўства», «Мовазнаўства», «Права», «Эканоміка». Часопіс асвятляе пытанні развіцця навукі, змяшчае матэрыялы навук. даследаванняў і вынікі работ ін-таў АН Беларусі, н.-д. ін-таў і ВНУ рэспублікі, а таксама рэцэнзіі, хронікі, юбілейныя артыкулы пра вядучых вучоных рэспублікі, інфармацыю пра навук. жыццё АН Беларусі.
М.Н.Крыўко. с. 120
ВЕСЬ , прыбалтыйска-фінскае племя. Упершыню ўпамінаецца гоцкім гісторыкам Іарданам у 6 ст. Паводле стараж.-рус. летапісаў, жыло на Белым воз. (Валагодская вобл., Расія), паводле тапанімічных даных, займала тэр. ад усх. Прыладажжа да Белаазер'я. Белаазерская весь з 9 ст. ў складзе Кіеўскай Русі, паступова абрусела. Нашчадкамі весі з'яўляюцца сучасныя вепсы і, верагодна, карэлы-людзікі. с. 120
ВЕСЯЛО́ВА , вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., на р. Бярэзіна. Цэнтр сельсавета. За 20 км на ПнЗ ад Барысава, 96 км ад Мінска, 25 км ад чыг. ст. Барысаў. 387 ж., 140 двароў (1996). Крухмальны з-д, раённае аддз. «Сельгасхіміі». Пач. школа, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. Сувязі. с. 120
ВЕСЯЛО́ЎСКІ Аляксандр Мікалаевіч (16.2.1838, Масква — 23.10.1906), рускі філолаг. Акад. Пецярб. АН (1880). Скончыў Маскоўскі ун-т (1858). Праф. Пецярб. ун-та (1872). Пачынальнік параўнальна-гіст. метаду ў літаратуразнаўстве. Заснавальнік т. зв. школы запазычанняў у рус. філал. навуцы. Перагледзеў прынцыпы міфалагічнай школы («Славянскія сказанні пра Саламона і Кітаўраса і заходнія легенды пра Марольфа і Мерліна», 1872). У «Даследаваннях у галіне рускага духоўнага верша» (вып. 1—6, 1879—91) упершыню раскрыў ролю апокрыфаў. Распрацаваў прынцыпы гіст. вывучэння міфалогіі («Параўнальная міфалогія і яе метад», 1873), нар. эпасу («Паўднёва-рускія быліны», 1881—84), літ. жанраў («Тэорыя паэтычных родаў у іх гістарычным развіцці», ч. 1—3, 1883—86). Даследаваў пытанні бел. культуры: пашырэнне былін на Беларусі [арт. «Рускія і вільціны ў сазе пра Тыдрэка Бернскага (Веронскага)», 1906], творчую гісторыю перакладаў аповесцей на бел. мову з сербскай (арт. «Беларускія аповесці пра Трышчана, Баву і Атылу ў Пазнанскім рукапісе канца XVI стагоддзя», 1887 і 1888), упершыню апублікаваў тэксты гэтых помнікаў. Вывучаў бел. фальклор (арт. «Гетэрызм, пабрацімства і кумаўство ў купальскай абраднасці», 1894).
Тв.: Собр. соч. Т. 1—6, 8, 16. СПб.; М.; Л., 1908—38; Историческая поэтика. Л., 1940. с. 120
ВЕСЯЛО́ЎСКІ Іван Сямёнавіч (2.9.1795, г. Магілёў — 16.4.1867), вучоны-фізік. Вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі (з 1803), скончыў Магілёўскую гімназію (1812), філас. (1816) і мед. (1823) ф-ты Маскоўскага ун-та. З 1825 ад'юнкт-праф. Маскоўскага аддзялення мед.-хірург. акадэміі, чытаў курс лекцый па фізіцы і матэматыцы. У 1833—38 ардынарны праф. фізікі акадэміі, з 1836 праф. Маскоўскага ун-та. Навук. працы па даследаванні электрычнасці, гал. чынам удакладненні прыроды т. зв. жыццёвай і атм. электрычнасці, правёў шэраг эксперыментаў па тоеснасці абодвух відаў электрычнасці.
В.А.Гапоненка. с. 120
ВЕСЯЛО́ЎСКІ Мікалай Іванавіч (ліст. 1848, Масква — 12.4.1918), рускі археолаг. Праф. (1890). Вывучаў гісторыю і археалогію Сярэдняй Азіі, дзе рабіў раскопкі стараж. гарадоў, у т.л. Афрасіяба. Раскапаў сотні курганоў на Пд і ПдУ Расіі, сярод якіх найбагацейшыя курганы Салоха і Майкопскі. Падрыхтаваў выданне альбома стараж. мячэцей і помнікаў Самарканда. Працаваў у галіне гісторыі рус. навукі.
Тв.: Памятники дипломатических и торговых сношений Московской Руси с Персией. Т. 1—3. СПб., 1890—98; Мечети Самарканда. Вып. 1. СПб., 1905.
Літ.: Записки Восточного отделения Русского археологического обшества. Пг., 1921. Т. 25. С. 337—398. с. 121
ВЕСЯЛО́ЎСКІ Сцяпан Барысавіч (16.9.1876, Масква — 23.1.1952), рускі і сав. гісторык. Акад. АН СССР (1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1902). З 1907 чл. Т-ва гісторыі і старажытнасцей расійскіх, інш. навук. т-ваў. З 1912 супрацоўнік Маскоўскага археал. ін-та. Праф. Маскоўскага ун-та (1917—25), Гісторыка-архіўнага ін-та (1938—41) і інш. З 1936 у Ін-це гісторыі АН СССР. З 1903 вывучаў архіўныя дакументы па сац.-эканам. гісторыі Расіі 17 ст. Выдаў кн. «Сошнае пісьмо. Даследаванне па гісторыі кадастру і пасошнага абкладання Маскоўскай дзяржавы» (т. 1—2, 1915—16) і дадатак да яе «Акты пісцовай справы» (т. 1—2, 1913—17). Займаўся паліт. гісторыяй Расіі канца 15 — пач. 17 ст., крыніцазнаўствам і інш. дапаможнымі гіст. дысцыплінамі, падрыхтоўкай да выдання актаў і інш. крыніц.
Літ.: Кобрин В.Б., Аверьянов К.А. С.Б.Веселовский: Жизнь, деятельность, личность. М., 1989. с. 121
ВЕСЯЛО́ЎСКІЯ , дзяржаўныя дзеячы ВКЛ, род герба «Агончык». Паходзілі з Польшчы, дзе неаднаразова займалі сенатарскія пасады, з 1780 графы «Свяшчэннай Рымскай імперыі». У ВКЛ перасяліўся абозны каронны Пётр (1482—1556), які стаў старостам мсцібаўскім і мяцельскім; ад жонкі атрымаў у пасаг Беласток. Пётр (?—1620), сын Пятра. Каралеўскі сакратар, падскарбі надворны ВКЛ з 1590, маршалак надворны з 1598, маршалак вялікі з 1615. На яго сынах Крыштофе і Мікалаю перарвалася галіна роду на Беларусі і ў Літве. Крыштоф (?—19.4.1637), падстолі ВКЛ з 1600, стольнік з 1604, крайчы з 1620, маршалак надворны з 1622, маршалак вялікі з 1635. Удзельнічаў у войнах з туркамі і шведамі. Разам з жонкай А.М.Сабескай заснаваў Гродзенскі кляштар брыгітак. Мікалай (?— 19.10.1634), кухмістр ВКЛ з 1611, стольнік з 1623, крайчы з 1626, падчашы з 1630, кашталян жмудскі з 1633.
В.С.Пазднякоў. с. 121
ВЕ́ТА (ад лац. veto забараняю), 1) у дзяржаўным праве забарона, якая накладаецца адным органам дзярж. улады на рашэнне інш. дзярж. органа. Ін-т вета ўзнік у Стараж. Рыме. У феад. эпоху найб. вядомае т. зв. свабоднае вета — ліберум вета: у Рэчы Паспалітай у 17—18 ст. рашэнне сейма лічылася прынятым, калі за яго галасавалі ўсе дэпутаты. У сучасных дзяржавах права вета звычайна даецца кіраўніку дзяржавы ў адносінах да законаў, прынятых парламентам, ці верхняй палаце парламента ў адносінах да ніжняй яго палаты. Адрозніваюць абсалютнае вета, калі кіраўніку дзяржавы даецца права канчаткова адхіліць закон, і адноснае вета, калі адмаўленне кіраўніка дзяржавы санкцыяніраваць закон толькі прыпыняе набыццё ім сілы. У апошнім выпадку парламент мае права прыняць закон паўторным галасаваннем.
Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь права адноснага вета дадзена Прэзідэнту. Закон, прыняты Палатай прадстаўнікоў і ўхвалены Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь або прыняты Палатай прадстаўнікоў у парадку, прадугледжаным Канстытуцыяй, падаецца ў дзесяцідзённы тэрмін Прэзідэнту на подпіс. Калі Прэзідэнт згодны з тэкстам закону, ён яго падпісвае. Калі Прэзідэнт не вяртае які-небудзь закон на працягу 2 тыдняў пасля таго, як ён яму быў пададзены, закон лічыцца падпісаным. Закон не лічыцца падпісаным і не набывае сілы, калі ён не мог быць вернуты ў Нац. сход у сувязі з заканчэннем сесіі. Пры нязгодзе з тэкстам закону Прэзідэнт вяртае яго са сваімі пярэчаннямі ў Палату прадстаўнікоў, якая павінна разгледзець закон з пярэчаннямі Прэзідэнта не пазней як за 30 дзён. Калі закон будзе прыняты Палатай прадстаўнікоў большасцю не менш за дзве трэція галасоў ад поўнага складу, ён разам з пярэчаннямі Прэзідэнта ў 5-дзённы тэрмін накіроўваецца ў Савет Рэспублікі, які таксама павінен разгледзець яго паўторна не пазней як за 20 дзён. Закон лічыцца прынятым, калі ён ухвалены большасцю не менш за дзве трэція галасоў ад поўнага складу Савета Рэспублікі. Закон пасля пераадолення Палатай прадстаўнікоў і Саветам Рэспублікі пярэчанняў Прэзідэнта падпісваецца Прэзідэнтам у 5-дзённы тэрмін. Закон набывае сілу і ў тым выпадку, калі Прэзідэнт не падпіша яго ў гэты тэрмін.
2) Правам вета называецца таксама аднагалоснасці прынцып у ААН.
Г.А.Маслыка. с. 121
ВЕТВ , возера ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., у бас. р. Бярэзіна, за 13 км на ПнЗ ад г. Рэчыца. Пл. 0,2 км2. Поймавае. с. 121
ВЕ́ТКА , горад, цэнтр Веткаўскага раёна Гомельскай вобл., прыстань на р. Сож. За 22 км ад Гомеля. Аўтадарогамі злучана з Гомелем і Добрушам. 6,3 тыс. ж. (1995).
Засн. ў 1685 (паводле інш. звестак у 1682) стараверамі — бежанцамі з цэнтр. Расіі (гл. Стараверства). У 17—18 ст Ветка з навакольнымі слабодамі, манастырамі і скітамі з'яўлялася цэнтрам расколу, у 1730-я г. тут жыло каля 40 тыс. чал. У 18 ст. ў Ветцы сфарміраваліся мясц. асаблівасці іканапісу і афармлення рукапіснай кнігі, склалася самабытная школа веткаўскай разьбы. Карныя войскі царскага ўрада двойчы (у 1735 і 1764) палілі Ветку, большасць жыхароў прымусова выселена ва ўсх. губерні Расіі. З 1772 у Рас. імперыі, з 1784 мястэчка Беліцкага, з 1852 Гомельскага пав. Належала Станевічам. У 1868 адкрыта жаночае, у 1874 мужчынскае нар. вучылішчы. У 1897 — 7,2 тыс. ж. З 1919 у Гомельскім пав. РСФСР, з 1925 горад, з 1926 у БССР, з 8.12.1926 цэнтр раёна. У 1939 — 6тыс ж. З 18.8.1941 да 28.9.1943 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Ветцы і раёне 656 чал. У 1969 — 6,2 тыс. жыхароў. Знаходзіцца ў зоне радыеактыўнай забруджанасці.
Прадпрыемствы лёгкай (Веткаўская бавоўнапрадзільная фабрыка), буд. матэрыялаў, харч. прам-сці. Веткаўскі музей народнай творчасці. Брацкая магіла сав. воінаў, магіла ахвяр фашызму. с. 121
ВЕ́ТКА , вёска ў Хоцімскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр Батаеўскага с/с і калгаса. За 37 км на ПдЗ ад г.п. Хоцімск, 201 км ад Магілёва, 15 км ад чыг. ст. Журбін. 310 ж., 94 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. Сувязі. с. 121
ВЕ́ТКАЎСКАЯ БАВОЎНАПРАДЗІ́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА . Створана ў 1948—50 у г. Ветка Гомельскай вобл. як арцель «Чырвоны тэкстыльшчык». З 1960 сучасная назва. У 1986 расшырана. Мае падрыхтоўчы і прадзільны ўчасткі. Асн. прадукцыя (1996): пража баваўняная кручаная, суравая, асноўная для ткацкай вытв-сці. с. 121
ВЕ́ТКАЎСКАЯ РАЗЬБА́ , 1) аб'ёмна-ажурная пазалочаная разьба, якой у г. Ветка Гомельскай вобл. ў 18—19 ст. аздаблялі ківоты да абразоў. Была высокаразвітым пасадскім ці манастырскім рамяством, працягвала і развівала традыцыі беларускай рэзі. Дэкор уключаў вінаградныя лозы, лісце, гронкі, пазней кветкі і інш. На пач. 20 ст. прыйшла ў заняпад. Калекцыя ўзораў веткаўскай разьбы ёсць у Веткаўскім музеі народнай творчасці. 2) Архітэктурны дэкор, пашыраны ў г. Ветка і навакольных вёсках. Традыцыя ідзе ад перасяленцаў з Цэнтр. Расіі (17—18 ст.). Веткаўская разьба арганічна спалучае бел. і рус. традыцыі нар. арх. дэкору. У 18—19 ст. нескладанай выемчатай разьбой геам. характару аздабляліся пераважна аконныя ліштвы. З сярэдзіны 19 ст. пад уплывам класіцызму дэкор узбагаціўся накладнымі элементамі ў выглядзе ромбаў, прамавугольнікаў, рэечак, такарных дэталей. Верхнія часткі ліштваў набылі форму трохвугольных франтончыкаў з прафіляванымі накладкамі, дэкор карнізаў і вуглоў часам імітаваў элементы мураванай архітэктуры класіцызму. З канца 19 ст. пашырыўся прапілаваны дэкор расліннага характару, якім багата аздаблялі ліштвы, карнізы, ганкі, вароты, а ў наш час і веранды, мансарды, франтоны. Сучасная веткаўская разьба звычайна спалучаецца з паліхромнай расфарбоўкай, вызначаецца павышанай дэкаратыўнасцю, перавагай стылізаваных раслінных матываў, шматпланавасцю кампазіцыі. Я.М.Сахута. с. 121
ВЕ́ТКАЎСКІ , біялагічны заказнік на Беларусі, у Веткаўскім р-не Гомельскай вобл. Засн. ў 1978. Пл. 5,9 тыс. га (1995). Уключае тэр. Веткаўскага лясніцтва. Створаны ў мэтах захавання ў прыродным стане месцаў росту і прыродных запасаў дзікарослых лек. раслін (крапівы двухдомнай, ландыша майскага, палыну горкага, цмену пясчанага, чабару, чарніц і інш.), а таксама для арганізацыі рацыянальнай нарыхтоўкі іх сыравіны. Займае лясныя масівы вакол рэк Сож і Беседзь, у якіх пераважаюць маладыя імшыстыя і чарнічныя хвойнікі, трапляюцца дубровы, бярэзнікі, невял. ўчасткі ельнікаў. с. 122
ВЕ́ТКАЎСКІ МУЗЕ́Й НАРО́ДНАЙ ТВО́РЧАСЦІ . Засн. ў 1978 у г. Ветка Гомельскай вобл. на базе калекцыі Ф.Р.Шклярава, які стаў першым дырэктарам музея, адкрыты для наведвання ў 1987. Размешчаны ў б. купецкім асабняку 19 ст. У музеі 6,5 тыс. экспанатаў, у т.л. 3,5 тыс. асн. фонду (1997), якія характарызуюць нар. культуру і побыт, традыц. мастацтва і промыслы Веткаўшчыны. Гэта старадрукі 16—18 ст: («Евангелле» П.Мсціслаўца, 1575, кнігі В.Гарабурды, выданні старавераў, у т.л. з Куцеінскай друкарні, і інш.), рукапісы пач. 16 — пач. 20 ст. (пераважна крукавага нотнага пісьма). Па запісах на кнігах (даравальных, купчых) складзена і экспануецца карта «Шлях кніг на Ветку». Зберагаюцца унікальныя калекцыі прорысяў 17—19 ст., абразоў 17 — пач. 20 ст., старадаўняя і сучасная разьба па дрэве, чаканка і гравіроўка па метале (абклады на абразах), ліццё, шыццё золатам, жэмчугам і бісерам; інструменты майстроў і рамеснікаў, іх дзелавая і асабістая перапіска, калекцыі меднага посуду і самавараў; узоры маст. ткацтва, вышыўкі, нар. касцюмаў; творы жывапісу самадз. мастакоў. Экспазіцыя складаецца з раздзелаў: «Слабада», «Кірмаш», «Манастыр», «Рака», у якіх размешчаны тэматычна аб'яднаныя кампазіцыі з элементамі дыярамы — «Бакалейная крама», «Гандлёвы рад», «Кузня», «Бібліятэка» і інш. Калекцыі іканапісу і дэкар.-прыкладнога мастацтва ўключаюць работы мясц. майстроў рознага часу, у т.л. Р.Рагаткіна (іканапіс), М.Свяшчэннікава (чаканка), М.Смірновай (шыццё бісерам), К.Карасёва (разьба па дрэве). Сярод твораў маст. ткацтва старадаўнія і сучасныя ручнікі, абрусы і хусткі з в. Неглюбка, пас. Рэпішча і інш., дзявочыя і жаночыя нар. строі. С.І.Лявонцьева. с. 122
ВЕ́ТКАЎСКІ РАЁ́Н , на У Гомельскай вобл. Утвораны 8.12.1926. Пл. 1,6 тыс. км2. Нас. 20,7 тыс. чал. (1995), гарадскога 30%. Сярэдняя шчыльн. 12,9 чал. на 1 км2. Цэнтр раёна — г. Ветка, 88 сельскіх нас. пунктаў. Падзяляецца на 11 сельсаветаў: Вяліканямкоўскі, Данілавіцкі, Маланямкоўскі, Неглюбскі, Прыснянскі, Радужскі, Свяцілавіцкі, Стаўбунскі, Хальчанскі, Шарсцінскі, Яноўскі. Раён моцна пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986), адселена 16 700 жыхароў з 53 населеных пунктаў.
Большая ч. раёна размешчана ў межах Гомельскага Палесся, паўн., паўд.-зах. і ўсх. часткі — на Чачорскай раўніне. Паверхня раўнінная, пераважаюць выш. 120—150 м, найвыш. пункт 188,9 м (на ПдУ раёна, каля в. Старое Закружжа). Карысныя выкапні: торф, вапна, мел, гліны для грубай керамікі, пясчана-жвіровы матэрыял. Сярэдняя т-ра студз. -7 °С, ліп. 18,6 °С. Ападкаў 580 мм за год. Вегетац. перыяд 193 сут. Рака Сож з прытокамі Беседзь, Нёманка, Спонка, Ліпа. У поймах рэк шмат старыц. Пашыраны дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы. Пад лясамі 30,3% тэр. раёна. Найб. лясістасць на ПнЗ па левабярэжжы Сажа. Лясы пераважна хваёвыя, бярозавыя і чорнаальховыя. Балоты займаюць 10,3 тыс. га. Біял. заказнік Веткаўскі.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 51 тыс. га, з іх асушана 16,6 тыс. га. На 1.1.1996 у раёне 5 калгасаў і 10 саўгасаў. Конезавод «Гомельскі». Асн. галіна сельскай гаспадаркі — малочна-мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, агародніну. Прадпрыемствы буд. матэрыялаў (цэгла, сталярныя вырабы), тэкст. (пража, пакрывалы, ручнікі), харч. (масла, крухмал) прам-сці. Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Гомель—Ветка—Свяцілавічы—Чачэрск, Буда-Кашалёва—Ветка—Добруш. Суднаходства па Сажы і Беседзі. У раёне 11 сярэдніх, 3 базавыя, 5 пач. школ, дзіцяча-юнацкая спарт. школа, 15 дашкольных устаноў, 26 клубаў, 21 б-ка, 4 бальніцы, 16 фельч.-ак. пунктаў, пансіянат для ветэранаў Вял. Айч. вайны і працы. Помнік архітэктуры — сядзіба пач. 19 ст. ў в. Хальч. Вёска Неглюбка — цэнтр ткацкага рамяства. Выдаецца газ. «Голас Веткаўшчыны». Г.С.Смалякоў. с. 123
В'ЕТКО́НГ , в'етконгаўцы (скарачэнне ад «В'етнам конг шан» — в'етн. камуністы), скарочаная назва паўд.-в'етн. партызан некамуніст. ўладамі краіны і ў дзяржавах Захаду ў 1957—75. Гл. таксама Нацыянальны фронт вызвалення Паўднёвага В'етнама. с. 123
ВЕ́ТЛІЦА , рака ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток Прыпяці. Даўж. 30 км. Пачынаецца за 3,5 км на ПнЗ ад в. Беражное. Рэчышча ад вытоку на працягу 6 км каналізаванае. с. 123
В'ЕТМІ́НЬ [поўная назва В'етнам док-лап донг-мінь — Ліга (фронт) барацьбы за незалежнасць В'етнама], адзіны нац. фронт В'етнама ў 1941—51. Створаны ў маі 1941 пад кіраўніцтвам Камуніст. партыі Індакітая ва ўмовах яп. акупацыі краіны. Аб'ядноўваў сялян, рабочых, дробную і сярэднюю нац. буржуазію, патрыятычна настроеных памешчыкаў, прагрэс. інтэлігенцыю, навучэнцаў, жаночыя і рэліг. арг-цыі. Кіраваў партыз. вайной супраць японцаў (1941—45) і франц. каланізатараў (з 1946), пасля абвяшчэння Дэмакр. Рэспублікі В'етнам (1945) паводле вынікаў усеагульных выбараў атрымаў 230 з 300 месцаў у Нац. сходзе (1946). Паліт. праграма В'етміня, распрацаваная і прынятая пад кіраўніцтвам Хо Шы Міна, прадугледжвала заваяванне нац. незалежнасці і стварэнне рэв. ўрада Дэмакр. Рэспублікі В'етнам, канфіскацыю зямель франц. каланізатараў і в'етн. памешчыкаў, перадачу ўсёй зямлі ў прыватную ўласнасць сялян, свабоду прадпрымальніцкай дзейнасці для нац. буржуазіі і інш. У сак. 1951 зліўся з Льен-В'етам. с. 123
В'ЕТНА́М (Viêt Nam), Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам (Công Hòa Xã Hôi Chu Nghia Viêt Nam), дзяржава ў Паўд.-Усх. Азіі. Займае ўсх. ч. п-ва Індакітай. Абмываецца на У і Пд Паўд.-Кітайскім морам, яго залівамі Бакбо (Танкінскі) і Сіямскім. Мяжуе з Кітаем (на Пн), Лаосам і Камбоджай (на З). Падзяляецца на 50 правінцый; 3 гарады цэнтр. падпарадкавання (Ханой, Хайфон, Хашымін). Захоўваецца і гісторыка-геагр. падзел на Паўн. частку (Бакбо), Цэнтр. (Чунгбо) і Паўд. (Намбо). Пл. 329,6 тыс. км2. Нас. 71,8 млн. чал. (1993). Сталіца — г. Ханой. Дзярж. мова в'етнамская. Нац. свята — Дзень абвяшчэння Дэмакр. Рэспублікі В'етнам (2 вер ).
Дзяржаўны лад. В'етнам — сацыяліст. дзяржава. Дзейнічае канстытуцыя 1992. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, якога выбірае Нац. сход тэрмінам на 4 гады. Вышэйшы заканад. орган — аднапалатны Нац. сход (395 дэпутатаў) — выбіраецца насельніцтвам тэрмінам на 4 гады. Вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган — Урадавы савет (урад) — узначальвае прэм'ер-міністр.
Прырода. Большую частку тэр. займаюць невысокія і сярэдневышынныя горы. Найб. узвышаная паўн.-зах. частка — хр. Хаангльеншон з вяршыняй Фаншыпан (3143 м). Уздоўж зах. межаў цягнуцца горы Чыангшон (Анамскія) з лакальнымі пласкагор'ямі і плато (найб. Кантум і Даклак на Пд). Каля ўзбярэжжаў — нізіны, найб. значныя ў дэльтах рэк Меконг (каля 50 тыс. км2) і Хангха (каля 15 тыс. км2). Карысныя выкапні (знаходзяцца пераважна на Пн): каменны вугаль (геал. запасы каля 15 млрд. т), жалезная руда, волава, свінец, цынк, малібдэн, вальфрам, тытан, баксіты, храміты, марганец, фасфарыты і апатыты; вял. запасы нафты і газу ў нетрах шэльфа Паўд.-Кітайскага м. Клімат субэкватарыяльны мусонны, на Пн трапічны. Зіма на Пд гарачая, на Пн халаднаватая, лета ўсюды гарачае. Сярэдняя т-ра студз. на раўнінах на Пн 15 °С, на Пд 26 °С, ліп. адпаведна 28 °С і 29 °С. У гарах халадней. Вылучаюцца 2 сезоны: летні (з сярэдзіны мая да сярэдзіны кастр.) — гарачы і дажджлівы; зімовы (з сярэдзіны кастр. да сярэдзіны сак.) — цёплы і сухі. Восенню бываюць тайфуны, у далінах рэк і на ўзбярэжжы — разбуральныя навадненні. Ападкаў 1500—2000 мм за год, у гарах да 3000 мм. Большая частка іх прыпадае на летні сезон. Рэкі горныя — кароткія, парожыстыя і мнагаводныя, багатыя гідраэнергіяй (сумарныя рэсурсы 15 млрд. кВт). На Пд ніжняе цячэнне р. Меконг, на Пн сярэдняе і ніжняе р. Хангха (Чырвоная). Прыкладна 40% тэр. (амаль выключна ў гарах) пад вечназялёнымі субтрапічнымі і трапічнымі лясамі. Вышэй за 600—700 м на Пн і 1000—1200 м на Пд побач з трапічнымі пародамі растуць дуб, бук, каштан, хвоя. Значныя ўчасткі, асабліва ў дэльце Меконга, заняты балотнай расліннасцю, у прыбярэжнай паласе — мангравыя зараснікі.
Насельніцтва. Налічваецца больш як 60 народнасцей і плямён. Асноўнае насельніцтва — в'етнамцы, або кінь (прыкладна 87%), якія жывуць пераважна на раўнінах, у перадгорных раёнах і ў гарадах. Блізкія да іх мыонгі (каля 1 млн. чал.). На Пд на раўнінах жывуць кхмерв (каля 1 млн.), ва ўзвышаных і гроных раёнах на Пн — горныя таі (каля 2,5 млн. чал.), меа, ман і горныя моны, на ПдЗ — горныя кхмеры, на ПдУ — чамы і горныя чамы. У гарадах жыве каля 2 млн. кітайцаў. Сярод большай часткі вернікаў пашыраны будызм, які цесна пераплецены з даасізмам, канфуцыянствам, культам продкаў, ёсць хрысціяне (пераважна католікі), чамы — брахманісты і мусульмане. Частка горных плямён захоўвае стараж. традыц. вераванні. Сярэдняя шчыльн. 218 чал. на 1 км2 (ад 20—30 чал. на 1 км2 у гарах да 1000—1500 чал. на 1 км2 у асвоеных нізінных раёнах). Гар. насельніцтва 20% (1993). Найб. гарады (тыс. ж., 1989): Хашымін — 3924, Хайфон — 1448, Ханой — 1088, Дананг — 370, Кантхо — 284, Нячанг — 270, Хюэ — 260, Намдынь — 220, Лангсюен — 214, Куінён — 202.
Гісторыя. Тэр. В'етнама заселена чалавекам у ніжнім палеаліце. Непасрэднымі продкамі в'етнамцаў былі лакв'еты. У 3 ст. да н.э. на Пн В'етнама ўтварыліся протадзяржавы Намв'ет і Аўлак, якія ў 111 да н.э. былі заваяваны стараж. кітайцамі. Пазней тут распаўсюдзіліся будызм махаянісцкага толку і канфуцыянства. На Пд В'етнама каля 2 ст. н.э. ўзнікла протадзяржава Цьямпа, якая знаходзілася пад уплывам Стараж. Індыі (будызм хінаянісцкага толку, індуізм у шываісцкай форме). У пач. 10 ст. Паўн. В'етнам вызваліўся ад кіт. панавання. Тут правілі каралі з дынастый Кхук [906—923], Ню [939— 965], Дзінь [968—981; засн. военачальнікам Дзінь Бо Лінем, які назваў краіну Дайкав'ет — Вялікі стараж. В'ет], Ранніх Ле [981—1009]; у 10—11 ст. захоплены паўн. землі Цьямпы. Пры ўладарах дынастыі Лі [1010—1225] створана цэнтралізаваная дзяржава, у 1069 назва краіны зменена на Дайв'ет (Вялікі В'ет). Пасля палацавага перавароту 1225 сваяк караля Чан заснаваў аднайм. дынастыю (існавала да 1400). Яе ўладары стварылі моцную армію і баяздольны флот, пры падтрымцы народа адбілі ўварванні манголаў [паводле мірнага дагавора 1289 кіт. (манг.) дынастыя Юань фармальна прызнавалася сюзерэнам Дайв'ета; арганізатар абароны краіны галоўнакамандуючы Чан Хынг Дао стаў нац. героем]. З 1371 кіраўніком урада і фактычным правіцелем быў Хо Кюі Лі, які абмежаваў спадчынныя ўладанні знаці, упарадкаваў падаткаабкладанне і інш., аднак уварванне кіт. войск паклала канец праўленню заснаванай ім дынастыі Хо [1400—07]. Пасля вываду кіт. войск у выніку выступленняў патрыётаў-в'етаў іх кіраўнік Ле Лоі заснаваў дынастыю Позніх Ле [1428—1789] і прадоўжыў рэформы Хо (адноўлены статус абшчыны, праведзены адм. рэформа і ўлік зямлі, немаёмныя сяляне атрымалі надзелы). У 1471 канчаткова далучаны паўд. землі Цьямпы. У выніку аслаблення ўлады правіцеляў дому Ле (з 16 ст.) і міжусобіц 17 ст. Пн краіны фактычна захапілі буйныя саноўнікі Чыні, Пд — Нгуены. У 17 ст. ў Дайв'еце з'явіліся партуг., ісп., франц. місіянеры-католікі. Масавыя сял. выступленні (з 2-й пал. 18 ст.) у абедзвюх частках краіны перараслі ў тэйшонаў паўстанне пад лозунгам аднаўлення ўлады дынастыі Ле. Пасля спынення дынастыі Ле (1789) Нгуены пры падтрымцы французаў задушылі паўстанне і аб'ядналі дзяржаву пад сваёй уладай (1802). Пры імператарскай дынастыі Нгуенаў [1802—1945] у 1-й пал. 19 ст. адноўлена разбураная паўстаннем гаспадарка, умацавана сістэма адм. улады, пашырыліся кантакты з Францыяй. З 1804 краіна афіцыйна наз. В'етнам (Паўднёвы В'ет). У 1858 пачаўся захоп В'етнама французамі, якія пад выглядам абароны каталіцкіх місіянераў увялі ваен. эскадру ў бухту Дананг, у 1859 занялі Сайгон. Пазней акупіравана зах. частка Паўд. В'етнама — Кахінхіны (Намбо), што замацавана дагаворам 1862, у 1867 анексіравана астатняя ч. краіны. Паводле франка-в'етнамскага дагавора 1874 увесь Пд В'етнама трапіў пад уладу франц. калан. адміністрацыі. У ходзе 2-й франка-в'етн. вайны 1883—84 франц. войскі занялі ключавыя ваен. пазіцыі ў краіне і прымусілі яе правіцеляў прызнаць пратэктарат Францыі над усім В'етнамам. Пратэктарат быў падзелены на 2 часткі: паўн. (Танкін, ці Бакбо) і цэнтр. (Анам, Чунгбо). З 1893 калонія Кахінхіна і пратэктараты Анам і Танкін у складзе франц. Індакітайскага саюза (разам з Камбоджай і Лаосам). Французы заснавалі ў В'етнаме горназдабыўную прам-сць, вытв-сць рысу (76% экспарту), кавы, чаю, каўчуку. В'етн. памешчыкі валодалі 50%, каланізатары — 9% зямель. 58% мясц. сялян не мелі ўласнай зямлі. У канцы 19 ст. зарадзіўся нац.-вызв. рух (рух «вернасці імператару», партыз. выступленні сялян). У 1904 створана Таварыства абнаўлення В'етнама (выступала за выгнанне французаў з дапамогай Японіі і стварэнне канстытуцыйнай манархіі), якое ў 1912 рэарганізавана ў Таварыства адраджэння В'етнама. У 1919—20 пачаў рэв. дзейнасць Хо Шы Мін. У 1923 засн. Канстытуцыйная партыя (выступала за рэформу калан. парадкаў і наданне краіне статуса дамініёна), у 1927 — Нац. партыя В'етнама (патрабавала ліквідаваць калан. рэжым). Падрыхтаванае апошняй Йенбайскае паўстанне 1930 пацярпела няўдачу. У 1930-я г. ў нац.-вызв. барацьбу ўключылася Камуніст. партыя В'етнама (засн. ў пач. 1930, з кастр. 1930 наз. Камуніст. партыя Індакітая — КПІК). На пач. 2-й сусв. вайны тэр. В'етнама акупіравана яп. войскамі (1940—41); захавалася і франц. калан. адміністрацыя. У маі 1941 пад кіраўніцтвам КПІК створана Ліга барацьбы за незалежнасць В'етнама (гл. В'етмінь). 9.3.1945 японцы ліквідавалі франц. адміністрацыю і абвясцілі фіктыўную незалежнасць В'етнама. У выніку перамогі ўзбр. паўстання 1945 (гл. Жнівеньская рэвалюцыя 1945) скінута ўлада японцаў, 2.9.1945 у г. Ханой абвешчана Дэмакр. Рэспубліка В'етнам (ДРВ). У хуткім часе Пн краіны акупіравалі кіт. (гаміньданаўскія), Пд — брыт. войскі; потым вярнуліся французы. Паводле в'етн.-франц. пагадненняў 1946 ДРВ прызнана незалежнай дзяржавай у рамках Індакіт. федэрацыі і Франц. саюза; брыт. і гаміньданаўскія войскі заменены французскімі. У 1946 адбыліся выбары ў мясц. органы ўлады і Нац. сход (парламент), прынята Канстытуцыя ДРВ (ліст. 1946), створаны Нац. саюз В'етнама (гл. Льен-В'ет); КПІК вымушана была перайсці на нелегальнае становішча. Французы правакавалі сутыкненні, патрабавалі раззброіць узбр. сілы ДРВ. Каб захаваць свае калан. пазіцыі, Францыя 19.12.1946 пачала вайну ў Індакітаі. У 1950 ваен. ініцыятыва перайшла да в'етн. нар. арміі, якая вяла вайну Супраціўлення. Ва ўмовах вайны ў ДРВ у 1949 пачаліся агр. пераўтварэнні, якія з 1953 перараслі ў ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і размеркаванне зямель сярод сялян. У 1950 ДРВ прызнана Сав. Саюзам і інш. краінамі. У 1951 КПІК перайменавана ў Партыю працоўных В'етнама (ППВ). У сак. 1954 часці в'етн. нар. арміі акружылі ўмацаваны раён Дзьенб'енфу, дзе знаходзіліся гал. сілы франц. экспедыцыйнага корпуса, і праз 2 месяцы французы капітулявалі. Паводле Жэнеўскіх пагадненняў 1954 аб Індакітаі тэр. В'етнама падзелена дэмаркацыйнай лініяй уздоўж 17-й паралелі (на Пн ад яе канцэнтраваліся войскі ДРВ, на Пд — войскі паўд.-в'етн. ўрада, створанага французамі ў 1949), выводзіліся франц. войскі, прадугледжваліся свабодныя агульнав'етн. выбары пад наглядам міжнар. камісіі і інш. Аднак паўд.-в'етн. ўлады адмовіліся ад удзелу ў выбарах і пад уплывам ЗША стварылі ў 1955 т. зв. Рэспубліку В'етнам (РВ) са сталіцай у Сайгоне. У ДРВ з 1954 праводзіўся курс на пабудову сацыялізму на ўзор СССР. Да 1958 адноўлена разбураная вайной гаспадарка. У 1960 пачалася індустрыялізацыя, прынята новая канстытуцыя. Ва ўмовах супраціўлення праамерыканскаму дыктатарскаму рэжыму Нго Дзінь Зьема ў Паўд. В'етнаме ў снеж. 1960 узнік Нацыянальны фронт вызвалення Паўднёвага В'етнама (НФВПВ), які меў на мэце стварэнне незалежнага дэмакр. і нейтральнага Паўд. В'етнама, аб'яднанне краіны мірным шляхам. Пад націскам мас у 1963 скінуты непапулярны Нго Дзінь Зьем, аднак уладу захапіў генералітэт. У 1965 устаноўлены ваенна-дыктатарскі рэжым ген. Нгуен Ван Тхіеў. У выніку ваен. пагаднення 1961 паміж ЗША і РВ колькасць амер. ваеннаслужачых у Паўд. В'етнаме павялічылася з 200 чал. у 1954 да 25—30 тыс. у 1964. Ва ўмовах няўдалай барацьбы паўд.-в'етн. арміі супраць ваен. атрадаў (у т.л. партызанскіх) НФВПВ, якім аказвала дапамогу ДРВ, адбылося прамое ваен. ўмяшанне ЗША (пазней і іх саюзнікаў). З 1965 амерыканцы пачалі сістэм. бамбардзіроўкі тэр. ДРВ і карныя аперацыі на Пд В'етнама. Да 1969 амер. ваен. кантынгент у РВ налічваў 543 тыс. чал., а таксама 69 тыс. ваеннаслужачых з Паўд. Карэі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Тайланда і Філіпін. Вайна з боку ЗША вялася жорсткімі метадамі (гл. Сангмі). Нягледзячы на 4-разовую колькасную перавагу, амерыканцы і іх саюзнікі не здолелі знішчыць асн. сілы праціўніка, які спалучаў класічныя і партыз. метады вядзення вайны — пазбягаў франтальных сутыкненняў з буйнымі амер. злучэннямі і прымушаў іх трымаць у рэзерве значныя сілы для аховы ўласных ваен. баз і камунікацый. На вызваленых патрыят. сіламі тэрыторыях у 1968—69 праведзены выбары, у чэрв. 1969 створаны Часовы рэв. ўрад Рэспублікі Паўднёвы В'етнам (РПВ), які далучыўся да ўдзелу ў перагаворах па в'етн. пытанні ў Парыжы (пачаліся ў сак. 1968 паміж прадстаўнікамі ДРВ, РВ, ЗША). На пач. 1970-х г. РПВ прызнана 40 дзяржавамі свету. Ва ўмовах росту антываен. выступленняў унутры ЗША і падзення іх міжнар. прэстыжу новае амер. паліт. кіраўніцтва на чале з прэзідэнтам Р.Ніксанам узяло курс на «в'етнамізацыю» вайны (з 1969) — паступовы перанос асн. цяжару баявых дзеянняў на паўд.-в'етн. армію пры захаванні матэрыяльнай і ваен.-тэхн. дапамогі з боку ЗША. Да пач. 1973 амер. ваен. кантынгент скарочаны да 69 тыс. чал. Пасля падпісання Парыжскага пагаднення 1973 з В'етнама выведзены войскі ЗША і іх саюзнікаў. Аднак вайна ў В'етнаме працягвалася і скончылася паражэннем сайгонскага рэжыму (30.4.1975 вызвалены Сайгон). Гэтым завершана аб'яднанне краіны: у ліст. 1975 склікана Паліт. кансультатыўная нарада па аб'яднанні Паўн. і Паўд. В'етнамаў; абраны на ўсеагульных выбарах адзіны Нац. сход 2.7.1976 абвясціў Сацыяліст. Рэспубліку В'етнам — СРВ. Цяжкія вынікі вайны (у т.л. знішчэнне 50% лясных масіваў і 20% с.-г. угоддзяў), нізкая эфектыўнасць эканомікі, вайна В'етнама ў Камбоджы (1979), пагран. канфлікт 1979 з Кітаем і інш. спарадзілі эканам. праблемы. У 1988 дэмакратычная і сацыялістычная партыі самаліквідаваліся, паліт. кіраўніцтва СРВ (камуніст. партыя) стала праводзіць курс на паступовыя рыначныя пераўтварэнні эканомікі. У 1992 прынята новая канстытуцыя (замяніла канстытуцыю 1980), праведзены выбары ў Нац. сход. В'етнам. — член ААН (з 1977), АСЕАН (з 1995). Дыпламат. Дыпламат.} адносіны з Беларуссю ўстаноўлены ў 1992.
Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі. Камуніст. партыя В'етнама, Саюз камуніст. моладзі Хо Шы Міна, Айчынны фронт В'етнама, Усеагульная канфедэрацыя працоўных В'етнама.
Гаспадарка. В'етнам — індустрыяльна-аграрная дзяржава. Прамысловасць дае асноўную ч. валавога ўнутр. прадукту і экспарту, аднак большасць насельніцтва (65%) занята ў сельскай гаспадарцы. Здабываюць каменны вугаль і нафту — па 4,8 млн. т (1992), вальфрам, волава, апатыты, храміты, марганцавыя руды, соль з марской вады, буд. матэрыялы. Асн. цэнтры здабычы вугалю Хангай, Камфа, Куангйен, апатытавы руднік у Лакаі, руднік па здабычы хрому з абагачальнай ф-кай у Кадзіне, алавяны камбінат у Каабангу. Асн. цэнтр нафтаздабычы г. Вунгтаў. Электраэнергетыка пераважна на каменным вугалі, вытв-сць электраэнергіі 9,8 млрд. кВт·гадз (1992). Ёсць прадпрыемствы чорнай (Тхайнгуен, Б'енхаа) і каляровай (Ціньтук) металургіі. Машынабудаванне і металаапрацоўка прадстаўлены вытв-сцю дызеляў, помпаў, с.-г. тэхнікі, трансп. сродкаў (у т.л. невялікіх рачных і марскіх суднаў), разнастайных механізмаў (Ханой, Хайфон, Хашымін, Б'енхаа, Міньхай, Вінь). Ёсць прадпрыемствы па рамонце самалётаў, суднаў, аўтамашын, зборцы веласіпедаў, рухавікоў, матаролераў, гадзіннікаў, радыёапаратуры. Хім. прам-сць (вытв-сць мінер. угнаенняў) развіваецца ў правінцыях Хабак, Ламтхаа, вытв-сць цэменту і будматэрыялаў — у Ханоі, Хайфоне, правінцыі Хатуен, працуюць лесапільныя і дрэваапрацоўчыя, цэлюлозна-папяровыя, мэблевыя, па вытв-сці чарапіцы, жалезабетонных вырабаў, шкла, піламатэрыялаў, запалак і інш. прадпрыемствы. Развіта лясная гаспадарка, нарыхтоўка каштоўных парод дрэў (жалезнага, чорнага, палісандравага, розных відаў бамбуку). У лясах праводзіцца збор кардамону, бадзяну, карыцы, бензою, камедзі, каніфолі, сыравіны для дубільных і фарбавальных рэчываў. Лёгкая (баваўняная, трыкат., абутковая) і харч. (рысаачышчальная, цукровая, чайная, рыбаперапрацоўчая, кансервавая, вытв-сць эфірных алеяў) прам-сць. Прадпрыемствы мясц. прам-сці і кааператываў вырабляюць цукар, патаку, піва, рыбны соус (традыцыйны харч. прадукт), тытунёвыя вырабы, рэчы хатняга ўжытку, тканіны, абутак, мыла і інш. Саматужная вытв-сць і маст. рамёствы даюць каля ⅓ прамысл. прадукцыі і больш як 1/5 кошту экспарту. У сельскай гаспадарцы пераважае раслінаводства. Пасяўныя пл. — 8,2 млн. га (1992), каля паловы іх арашаецца. На большай частцы зямель штогод здымаюць 2—3 ураджаі. 86% пасяўных пл. займаюць харч. культуры, пераважна рыс (у дэльтах рэк Меконг і Хангха, на прыбярэжных раўнінах), а таксама батат, кукуруза, маніёк, проса. Валавы збор харч. культур у пераліку на рыс склаў 24 млн. т (1992). З тэхн. культур вырошчваюць цукр. трыснёг, чай, тытунь, джут, арахіс, бавоўну, каву, каўчуканосы (гевею). Развіта трапічнае садоўніцтва (пераважна бананы і ананасы), вырошчваюць гародніну, кветкі, лекавыя травы. Буйн. раг. Жывёлы (1993), гал. чынам буйвалаў, што выкарыстоўваюцца як цяглавая сіла, 3,3 млн. галоў, свіней 14,9 млн. галоў, коней 133 тыс. галоў. Птушкагадоўля. У сажалках, на рысавых палях, рэках і морах — рыбалоўства (сумарны ўлоў рыбы 1080 тыс. т.; 1993). Транспарт прадстаўлены сеткай вузкакалейных чыгунак (пераважная шырыня каляі 1 м, даўж. 3,1 тыс. км, у т.л. гал. чыгунка Ханой—Хашымін — 1,8 тыс. км), суднаходных рэк, праток і каналаў каля 40 тыс. км, аўтадарог больш за 300 тыс. км. 17 марскіх і рыбалоўных партоў, у т.л. Хашымін, Хайфон, Дананг, Камфа. 100 аэрадромаў і аэрапортаў, міжнар. аэрапорты ў Ханоі і Хашыміне. Экспарт 2,4 млрд. дол., імпарт 2,3 млрд. дол. (1992). Экспартуюцца с.-г. і рамесніцкая прадукцыя, вугаль, мінералы і руды, нафта, морапрадукты, баваўняныя тканіны, каўчук, чай, драўніна, некаторыя тавары нар. спажывання, у асобныя гады рыс. Імпартуюцца электронныя і эл.-тэхн. вырабы, прадукцыя хім. прам-сці, трансп. сродкі, нафтапрадукты, лекі, бавоўна, угнаенні, зерне. Гал. гандл. партнёры: Тайвань, Сінгапур, Сянган, КНР, Філіпіны, Японія, Расія. В'етнам атрымлівае значную дапамогу ад шэрагу краін (Японія, Францыя, Вялікабрытанія). Беларусь экспартуе ў В'етнам пракат чорных металаў, грузавікі, трактары, падшыпнікі, матацыклы, імпартуе пераважна натуральны каўчук. Арганізаваны 2 сумесныя прадпрыемствы па вытв-сці натуральнага каўчуку. Грашовая адзінка — донг.
Узброеныя сілы. Уключаюць рэгулярныя В'етн. нар. армію (ВНА; складаецца з сухап. войск, ВПС, войск ППА і ВМС) і войскі МУС, а таксама ірэгулярнае нар. апалчэнне. Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. У ВНА больш за 850 тыс. чал. (1994). Сухап. войскі (700 тыс. чал.) падзяляюцца на палявыя і мясцовыя. Усяго ў іх 62 пях. і механізаваныя і 8 інж. дывізій, 10 бранятанк. брыгад, 15 асобных пях. палкоў, 10 брыгад палявой артылерыі, 20 асобных інж. брыгад; маюць 1750 танкаў (Т-34, -54, -55 і тыпу 59), каля 1700 адзінак інш. бранятанк. тэхнікі, каля 3 тыс. гармат палявой і процітанк. артылерыі, каля 10 тыс. мінамётаў і інш. У ВПС (каля 15 тыс. чал.) 4 авіяц. дывізіі (у т.л. 2 знішчальна-бамбардзіровачныя і 5 знішчальных палкоў, 3 палкі ваен трансп. авіяцыі), каля 270 баявых самалётаў і верталётаў (у т.л. знішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі Су-17, Су-22, знішчальнікі МіГ-21 біс і верталёты Мі-24). Войскі ППА (каля 100 тыс. чал.) складаюцца з зенітна-ракетных і радыётэхн. войск і зенітнай артылерыі, зведзеных у дывізіі і брыгады, якія маюць 66 комплексаў SА-2, -3 і -6, каля 100 радыёлакацыйных станцый, больш за 1000 гармат зенітнай артылерыі. У складзе ВМС (42 тыс. чал.) надводныя караблі (7 фрэгатаў, 64 патрульныя і вартавыя катэры, 8 ракетных і 21 тарпедны катэр, 7 дэсантных караблёў), марская пяхота (каля 30 тыс. чал., 2 брыгады, ёсць плаваючыя танкі, бронетранспарцёры, лёгкая артылерыя), часці берагавой абароны (маюць лёгкія танкі, баявыя машыны пяхоты, каля 100 гармат берагавой артылерыі і зенітна-ракетныя сродкі), якія аб'яднаны ў ваенна-марскія базы і раёны. Войскі МУС складаюцца з войск унутр. аховы і пагранічных, маюць пераважна лёгкую артыл. і стралк. зброю. Нар. апалчэнне — масавая ваенізаваная арг-цыя, якая фарміруецца паводле тэр.-вытв. адзнакі і забяспечвае падрыхтоўку і мабілізацыйнае разгортванне ваеннаабучанага рэзерву ВНА.
Ахова здароўя. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 63, жанчын 68 гадоў. Смяротнасць 8 на 1 тыс. чал. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 298 чал., урачамі — 1 на 2843 чал. Узровень нараджальнасці 27 на 1 тыс. чал. Дзіцячая смяротнасць 46 на 1 тыс. нованароджаных (1994).
Асвета. Сістэма адукацыі В'етнама ўключае ўстановы дашкольнага выхавання, агульнаадук. школу, сярэднія спец. навуч. ўстановы, прафес. вучылішчы, ВНУ. Паводле звестак ЮНЕСКА, непісьменнасць у В'етнаме знізілася да 12,4% (1990). У 1961 пачалі стварацца 1-гадовыя падрыхтоўчыя класы для дашкольнікаў, якія сталі абавязковымі. 12-гадовая агульнаадук. школа прадугледжвае 2 ступені: 1—5-ы кл. і 6—12-ы кл. (навучанне на 2-й ступені на працягу 4 гадоў дае няпоўную сярэднюю адукацыю; наступнае навучанне на працягу 3 гадоў — поўную сярэднюю). Пач. і няпоўная сярэдняя адукацыя абавязковая. Прафес. адукацыю даюць прафес.-тэхн. вучылішчы і тэхнікумы. Ствараецца сістэма завочнай і вячэрняй (сярэдняй і вышэйшай) адукацыі. На прадпрыемствах вядзецца курсавая падрыхтоўка рабочых кадраў без адрыву ад вытв-сці. У сістэму вышэйшай адукацыі ўваходзяць ун-ты, ін-ты, вышэйшыя школы і вучылішчы (тэхн. і пед.). Тэрмін навучання ў ВНУ 4—5 гадоў, у вышэйшых школах і вучылішчах 3—4 гады. Буйнейшыя ВНУ: Ханойскі ун-т (з 1918), ун-ты ў гарадах Хашымін, Хюэ, Кантхо, Далат; політэхн., пед., мед. ін-ты, кансерваторыя (усе з 1955), ін-ты нар. гаспадаркі (з 1956), сувязі (1969), інжынераў транспарту (1968) — усе ў Ханоі. Б-кі: Нац., Цэнтральная, Ханойскага ун-та і інш. Музеі: Нац. музей, Музей прыгожых мастацтваў і інш. Навук. даследаванні вядуцца ў н.-д. установах, ун-тах і галіновых ін-тах.
Друк, радыё, тэлебачанне. Выходзіць больш як 100 цэнтральных, а таксама правінцыяльных перыяд. выданняў. Буйнейшыя газеты «Nhân dân» («Народ», з 1951), «Lao dông» («Праца», з 1943), «Dôc lâp» («Незалежнасць», з 1953), «Тô quôć» («Радзіма», з 1946), «Тіê'n рhоng» («Авангард», з 1953), «Наnоі Моі» («Новы Ханой»). Асноўныя радыё- і тэлестанцыі размешчаны ў буйных гарадах: Ханой, Хашымін, Хайфон, Дананг. Ханойская радыёстанцыя «Голас В'етнама» (з 1945) вядзе перадачы на в'етнамскай, англ., франц., кіт. і яп. мовах. Тэлецэнтр у Ханоі працуе з 1971. Афіц. дзярж. інфарм. орган — В'етнамскае інфарм. агенцтва (ВІА, з 1945).
Літаратура. Старажытны фальклор в'етнамцаў — гэта цыкл міфал. паданняў пра гасудара Дракона Лака, першапродка і першанастаўніка людзей, багатырская казка пра героя Фу Донга, паданні пра буд-ва Крэпасці-смаўжа, пра старадаўніх ваяўніц сясцёр Чынг. Раннія помнікі в'етн. пісьменства датуюцца 10—12 ст. У 13—14 ст. развівалася прыдворная паэзія, пазначаная сузіральным будыйскім светаадчуваннем. Патрыят. настроі ў вершах і рытмічнай прозе пра барацьбу з манг. нашэсцем у 13 ст. У канцы 14 ст. ў паэзіі з'явіліся тэмы сац. пратэсту, раннія сац. утопіі. На аснове апавядальнага фальклору і летапіснай традыцыі пачала фарміравацца навела. У 15 ст. паэзія развівалася на гутарковай в'етн. мове («Зборнік вершаў на роднай мове» Нгуен Чая). У гэтым працэсе ўдзельнічала літ. аб'яднанне «Збор дваццаці васьмі зорак» на чале з імператарам Ле Тхань Тонгам. У 16—17 ст. з'явілася рытмічная проза. Выдатны помнік канца 17 — пач. 18 ст. гіст.-эпічная паэма «Кніга нябеснага Поўдня» — апавяданні пра подзвігі гіст. асоб і легендарных герояў В'етнама. У 18 — пач. 19 ст. зарадзілася лірычная паэма (нгэм), росквіту дасягнула апавядальная паэма (чуен). Сінтэз гэтых жанраў — у паэме Нгуен Зу «Стогны спакутаванай душы». У прозе з'явіўся раман-эпапея («Імператар Ле — аб'яднальнік краіны»). З 2-й пал. 19 ст. л-ра В'етнама развівалася ва ўмовах нац.-выз. руху. У паэзіі пераважалі патрыят. матывы (Нгуен Дзінь Цьеў), узмацнілася сатыр. накіраванасць твораў (Нгуен Кхюен, Ту Сыонг). Паэзія і публіцыстыка пач. 20 ст. адлюстроўвалі ідэі асветніцтва, грамадз. пафас (Фан Бой Цяў). Фарміруюцца сучасныя празаічныя жанры: навела, раман, драма. У 1930-я г. ўзнік рух «Новай паэзіі», які садзейнічаў перабудове сістэмы вершаскладання, вызваленню чалавека ад феад. перажыткаў. У 1920—30-я г. зарадзілася рэв. л-ра (То Хыў, Хо Шы Мін), фарміраваўся рэаліст. кірунак (проза Нгуен Конг Хаана, Нгуен Хонга, Нго Тат То і інш.). У гады Супраціўлення і «двух В'етнамаў» (1945—75) л-ра на фоне далейшай дэмакратызацыі літ. мовы вяла пошукі маст. формы твораў. З 1976 л-ра В'етнама развіваецца ва ўмовах аб'яднанай дзяржавы (творчасць Нгуен Хюі Тыонга, Нгуен Конг Хаана, То Хыў, Хюі Кана, Тэ Ханя, Нгуен Туана, Нгуен Хонга, Суан Зьеў, Тэ Лан В'ена, То Хаая, Нгуен Дзінь Тхі). На бел. мове выдадзены асобнымі кнігамі анталогія в'етн. паэзіі «Апалены лотас» (пер. Я.Семяжона, 1968), зб. апавяданняў Нгуен Конг Хаана «Зачараваная манета» (пер. Г.Шаранговіч і В.Бурносава, 1973), раман Нгуен Дзінь Тхі «Абвальваюцца берагі» (пер. Л.Салаўя, 1981), зб. вершаў Хо Шы Міна «Турэмны дзённік» (пер. Я.Сіпакова, 1985).
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. Самыя стараж. помнікі маст. культуры на тэр. В'етнама (бронзавыя барабаны) адносяцца да данешонскай культуры (10—1 ст. да н.э.). Стараж. арх. помнік — г. Калоа (3 ст. да н.э., Паўн. В'етнам), абнесены 9 канцэнтрычнымі сценамі (захаваліся часткі). Найб. вядомыя пабудовы адносяцца да эпох Позніх Лі і Чан: будыйскі храм Тхонг-Нгіем (1010), «Храм літаратуры» ў гонар Канфуцыя (1070), пагада Мот-Кот (1049, адноўлена ў 1956) у Ханоі і інш. Захаваліся храмавыя комплексы Тай-Фыонг паблізу Ханоя (17 ст.), Кэо ў правінцыі Тхайбінь (1632), грамадскія будынкі «дзынь» у в. Дыньбанг паблізу Ханоя (18 ст.). Палацы 19 ст. багата аздоблены разьбой па дрэве, слановай косці і лакам (тронная зала «Палаца дасканалай гармоніі» ў Хюэ, 1805—33). У скульптуры (каменнай, драўлянай, пакрытай лакам) з 15 ст. з'яўляюцца выявы кананізаваных памерлых свяшчэннаслужыцеляў (статуя мудраца Тует Шона з пагады Тай-Фыонг, 15 ст.). Жывапіс 15—19 ст. — храмавыя размалёўкі, пейзажы, пахавальныя партрэты, нар. лубок. З маст. рамёстваў пашыраны разьба па слановай косці, дрэве, якая спалучалася з інкрустацыяй косцю і перламутрам, ліццё з металу, пляценне з чароту, вытв-сць лакавых вырабаў з размалёўкай каляровымі і залатымі лакамі. У калан. перыяд нац. традыцыі В'етнама захоўваліся ў нар. дойлідстве і прыкладным мастацтве. У 1925 заснавана Вышэйшая школа прыгожых мастацтваў у Ханоі. У гады вайны Супраціўлення (1945—54) мастакі То Нгок Ван, Фан Ке Ан, Лыонг Суан Ньі і інш. стваралі агітац. плакаты, эстампы, малюнкі, прысвечаныя подзвігам нац. герояў. Пасля 1954 важнае месца заняло прамысл. буд-ва. Сучасныя арх. формы спалучаюцца з традыцыямі нар. дойлідства. У выяўл. мастацтве развіваюцца жывапіс вадзянымі фарбамі на шоўку (Нгуен Фан Цян, Чан Донг Лыонг і інш.) і асабліва лакавы жывапіс (Фан Ке Ан, Хаанг Тык Цю, Ле Нгіен і інш.), якія дзякуючы іх своеасаблівай дэкар. выразнасці пачалі выкарыстоўваць для стварэння станковых карцін. Пашырыўся і алейны жывапіс (Чан Ван Кан, Май Ван Хіен, Лыонг Суан Ньі і інш.). Асн. тэматыка жывапісных твораў — працоўнае жыццё і барацьба народа. Развіваюцца графіка (ілюстрацыя, эстамп, плакат) і скульптура (Чан Ван Лам, Зьен Мінь Цяў, Дао Ван Кан і інш.). У 1957 адкрыта Вышэйшае маст. вучылішча, у 1958 — Маст.-прамысловае вучылішча ў Ханоі. У 1958 арганізаваны Саюз мастакоў ДРВ.
Музыка. Уключае муз. традыцыі асн. этнасу — в'етаў і інш. народнасцей краіны. Найб. стараж. помнікі муз. культуры — літафоны (4—3-е тыс. да н.э.), бронзавыя барабаны і гонгі (1-е тыс. да н.э.), якія складалі аснову цырыманіяльных ансамбляў (сустракаюцца і ў наш час). З музыкай в'етаў узаемадзейнічалі кітайскія (з 2 ст. да н.э.) і інш. (з 1—2 ст. н.э.) муз. традыцыі, абмежаваныя сферай прыдворнага і храмавага музіцыравання (канфуцыянскія і будыйскія рытуалы). Найб. інтэнсіўна музыка в'етаў пачала развівацца з 10 ст. У 10—11 ст. на Пн краіны фарміраваўся сельскі муз. т-р тэа. У 14—15 ст. развіваліся формы вак. музыкі. У 15—16 ст. складваюцца асновы класічнай прафес. музыкі. Разам з канфуцыянскім вучэннем на прыдворную культуру ўплывалі кіт. класічная музыка і т-р. У працэсе в'етнамізацыі кіт. музыкі ўзніклі шматсастаўныя цырыманіяльныя аркестры — «Ня няк», «Донг ван», «Зяо Фыонг», паказы муз. драмы туонг — адной з вяршынь класічнага т-ра ў Паўд.-Усх. Азіі. У асяроддзі феад. арыстакратыі было пашырана распяванне класічных паэм у суправаджэнні лютні і цытры (існуе і цяпер). У 17—19 ст. інтэнсіўна развіваліся муз. традыцыі гарадоў (камерна-інстр. традыцыя г. Хюэ і інш.), уводзіліся розныя тыпы натацыі. Сярод муз. інструментаў: духавыя (пераважна з бамбуку) — сяо, тыеў (тып флейты), кен, сона (род габоя); кі па (бычыны рог); струнныя смычковыя ні, хо, струнныя шчыпковыя дан баў, дан ты ба, дан нгуэт, дан дай (лютні), дан чань (цытра); ударныя — літафоны, разнавіднасці барабанаў, гонгі, званочкі, драўляныя бразготкі; ксілафон трынг, клом пут (дынг бут), губны арган хен і інш. На мяжы 19—20 ст. у В'етнаме з'явіліся элементы зах.-еўрап. музыкі. Сярод вядучых кампазітараў: Нгуен Суан Хаат, Гуй Зу, Лыў Хыў Фыок, До Нюан, Ван Као, Хуанг В'ет, Дам Лінь, Нгуен Дык Туан і інш. Пасля ўз'яднання В'етнама (1975) актыўна развіваецца муз. адукацыя, адкрываюцца спец. навуч. ўстановы еўрап. тыпу. Працуюць (1997): Т-р оперы і балета ў Ханоі, 2 сімф. аркестры, у т.л. Дзярж. сімфанічны; аркестр нар. інструментаў; кансерваторыі ў Ханоі і Хашыміне, муз. вучылішча ў г. Хюэ; Ін-т музыказнаўства ў Ханоі (1956); Саюз кампазітараў.
Тэатр. Традыц. віды в'етн. т-ра — муз.-драм. прадстаўленні туонг, тэа і кай-лыонг. Туонг (класічны т-р) узнік у 11 ст. на Пн краіны як прыдворнае відовішча. У рэпертуары былі п'есы на сюжэты в'етн. міфалогіі і кіт. гісторыі. Неад'емная яго частка — музыка і танцы, якія садзейнічаюць раскрыццю характараў герояў. Прадстаўленні ідуць без дэкарацый. Да лепшых дасягненняў т-ра туонг на пач. 20 ст. належаць гіст. п'есы Нгуен Хыў Тыена і Хаанг Танг Бі. Вытокі тэа (нар. т-р) — у нар. песнях паўн. В'етнама, у святкаваннях, якімі штогод адзначалі збор ураджаю ў дэльце р. Хангха. Асн. персанажы прадстаўленняў — сяляне. Дзеянне суправаджалася музыкай, танцамі, спевамі. Паказы звычайна ладзіліся ў дварах культавых пабудоў. Пазней спектаклі тэа перанесены на сцэну. На пач. 20 ст. на Пд В'етнама сфарміраваўся новы від т-ра — кай-лыонг (рэфармаваны т-р). Прадстаўленні суправаджаліся музыкай, былі заслона і дэкарацыі. Яго сюжэты разнастайныя: гіст., легенды, з жыцця в'етн. грамадства пач. 20 ст., пераробленыя п'есы еўрап. аўтараў ці сцэнарыі фільмаў. Значны ўклад у развіццё кай-лыонга зрабіў паэт Тхе Лы, які ў 1942—43 стварыў трупу, што пазней стала насіць яго імя. У 1920-я г. ўзнік «размоўны» (драм.) т-р кіць-ной, які ставіў камедыі Мальера, п'есы нац. драматургаў Ву Дзінь Лонга, Ву Гуен Дака і інш. Пасля 1945 створаны калектывы «Архідэя», «Народная трупа», «Трупа Перамогі» і інш.; з'явіліся новыя п'есы; адрадзіліся туонг, тэа, кай-лыонг (прафес. і аматарскія). На працягу стагоддзяў у В'етнаме існаваў традыцыйны нар. т-р лялек. Яго мастацтва перадавалася з пакалення ў пакаленне. Першы прафес. т-р лялек створаны ў Ханоі ў 1957. З 1957 дзейнічае Асацыяцыя артыстаў в'етн. т-ра. У 1961 адкрыта Вышэйшая драм. школа.
Кіно. Нац. кінематограф пачаўся ў 1948 хранік. фільмам пра барацьбу в'етн. партызан. На пач. 1950-х г. зняты дакумент. стужкі «Перамога на Паўночна-Заходнім фронце», «Абарона адной вёскі» і інш. У 1958 створана кінастудыя ў Ханоі. У 1959 зняты першы маст. фільм «На берагах адной ракі» (рэж. Нгуен Хонг Нгі і Фам Фіеў Зан). Сярод фільмаў 1960—80-х г.: «Апельсінавы сад», «17-я паралель: дні і ночы», «Дзяўчынка з Ханоя», «Спустошанае поле», «Малады баец», «Раён бур», «Каханне не вяртаецца». У Ханоі працуюць студыі маст., хранік.-дакумент., мультыплікацыйных і лялечных фільмаў. У 1959 створана Нац. кінашкола, у 1969 — Саюз кінематаграфістаў.
Літ.: История Вьетнама в новейшее время (1917—1965). М., 1970; Новейшая история Вьетнама. М., 1984; Вьетнам: Справ. М., 1993; Муриан И.Ф. Изобразительное искусство Социалистической Республики Вьетнам. М., 1980; Нгуен Фи Хоань. Искусство Вьетнама: Пер. с вьетнам. М., 1982; Хуан Тан Ши. Народные музыкальные инструменты Вьетнама // Из истории музыки ХХ в.: Сб. ст. М., 1971.
П.І.Рогач (прырода, гаспадарка),
У.Я.Калаткоў (гісторыя да 1884),
М.Г.Елісееў (гісторыя з 1884),
А.М.Гарахавік (музыка). с. 123
В'ЕТНА́МСКАЯ ВАЙНА́ 1964—73 , вайна ЗША і іх саюзнікаў (Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўд. Карэі, Тайланда, Філіпін) супраць нац.-вызв. сіл Паўд. В'етнама. Гл. ў раздзеле Гісторыя арт. В'етнам. с. 129
В'ЕТНА́МСКАЯ МО́ВА , адна з аўстраазіяцкіх моў. Афіц. мова В'етнама, пашырана таксама ў Камбоджы, Лаосе, Тайландзе, Новай Каледоніі. Падзяляецца на 3 асн. дыялекты — паўн., цэнтр. і паўд., якія адрозніваюцца лексікай і фанетыкай. Літ. мова сфарміравалася на аснове паўн. і цэнтр. дыялектаў. Фанетыка в'етнамскай мовы не дапускае, каб у адной марфеме стаялі поруч 2 зычныя, 2 галосныя могуць спалучацца. Усе марфемы (асн. і службовыя) аднаскладовыя. Устойлівы парадак слоў абумоўліваецца тым, што ў в'етнамскай мове фактычна няма марфалогіі. У лексіцы шмат запазычанняў з кіт. мовы. Да 1910 у В'етнаме былі пашыраны 2 віды пісьменства — кіт. іерагліфіка і пісьменства «цьыном», якое ўзнікла на яе аснове (стараж. помнік датуецца 1343). З 1910 уведзена пісьмо «куок-нгы», створанае ў 17 ст. партуг. місіянерамі на аснове лац. алфавіта. с. 129
В'ЕТНА́МЦЫ , гл. В'еты. с. 129
ВЕТРААГРЭГА́Т , сістэма з ветрарухавіка і машын (механізмаў), якія ад яго прыводзяцца ў рух (помпы, электрагенератары і інш.). З'яўляецца асн. (сілавой) часткай ветраэнергетычнай устаноўкі, ветрака і інш. с. 129
ВЕТРААПЫЛЕ́ННЕ , тое, што анемафілія. с. 129
ВЕТРАВА́Я ЭРО́ЗІЯ ГЛЕ́БЫ , гл. ў арт. Эрозія глебы. с. 129
ВЕТРАВЫ́Я ХВА́ЛІ , складаныя ваганні вады на паверхні вадаёмаў, якія выклікаюцца ветрам. Назіраюцца ў верхнім слоі вады да глыб. ў сярэднім 50—60 м. Памеры ветраных хваль залежаць ад скорасці і даўжыні разгону ветру, працягласці яго ўздзеяння на водную паверхню, памераў воднай прасторы і глыбіні вадаёма. У глыбакаводных частках мораў вышыня ветраных хваль можа дасягаць 10 м і больш, у акіянах — ад 13—18 да 25 м, скорасць распаўсюджання да 14—15 м/с. На вадаёмах Беларусі вышыня хваль звычайна 0,25—0,5 м, максімальная да 1,5 м. с. 129
ВЕТРАВЫ́Я ЦЯЧЭ́ННІ , марскія цячэнні, якія ўзнікаюць у выніку ўздзеяння ветру на водную паверхню. Развіваюцца пад сукупным уплывам сіл трэння, турбулентнай вязкасці, градыента ціску, адхіляючай сілы вярчэння Зямлі і інш. Ахопліваюць паверхневы слой мора таўшчынёй каля 100 м. Называюцца таксама дрэйфавымі цячэннямі, калі вецер, што выклікае іх, устойлівы (напр., Паўн. і Паўд. пасатныя цячэнні, Антарктычнае цыркумпалярнае цячэнне, або цячэнне Зах. Вятроў, і інш.). с. 129
ВЕ́ТРАЗЕВАЕ СУ́ДНА , марское ці рачное судна, якое рухаецца пры дапамозе ветразяў. Адрозніваюць па колькасці мачтаў (ад 1 да 7) і тыпу ветразевага ўзбраення. Бываюць з прамымі ветразямі (брыг, кліпер), косымі (шхуна), камбінаванымі (барк, баркенціна, брыганціна). Кіруюць ветразевым суднам (мяняюць курс, скорасць і інш.) узгоднена рулём і ветразямі. У сучасным флоце выкарыстоўваюцца як спартыўныя, турысцкія, прагулачныя, вучэбныя. с. 129
ВЕ́ТРАЗІ (лац. Vela), сузор'е Паўд. паўшар'я неба. Найб. яркія зоркі 1,8; 2,0; 2,2; 2,5; 2,7 візуальнай зорнай велічыні. У Ветразях выяўлены пульсар РSR 0833 (у 1969 і 1971). У паўд. шыротах Паўн. паўшар'я Ветразі відаць зімой. Гл. Зорнае неба. с. 129
ВЕ́ТРАЗЬ у архітэктуры, элемент купальнай канструкцыі, які забяспечвае пераход ад квадратнай у плане падкупальнай прасторы да акружнасці купала ці яго барабана; адзін з асн. канструкцыйна-маст. элементаў візант. і стараж.-рус. архітэктуры. Вядомы ў архітэктуры рэнесансу, барока, класіцызму і інш. На Беларусі ветразі з'явіліся ў мураванай культавай архітэктуры 11—12 ст. (Полацкі Сафійскі сабор, Гродзенская Барысаглебская царква). Існуюць 2 асн. іх разнавіднасці: у выглядзе сферычных трохвугольнікаў (павернуты вяршыняй уніз, выкарыстоўваюцца пры пераходзе ад чацверыкоў да круглага ў плане купала або барабана) і плоскіх трохвугольнікаў (пры пераходзе да васьмерыкоў).
У драўляным дойлідстве Беларусі 17—19 ст. вядомы ветразі сферычныя, плоскія нахіленыя, гарыз. (кансольна-бэлечныя); прамыя (пры пераходзе чацверыка ў васьмярык) і адваротныя (пры пераходзе васьмерыка ў чацвярык; Рубельская Міхайлаўская царква і Кажан-Гарадоцкая Мікалаеўская царква). с. 129
ВЕ́ТРАЗЬ судна, палотнішча (ільняная, баваўняная, сінтэтычная тканіна) ці гнуткая пласціна для пераўтварэння энергіі ветру ў энергію руху судна; адзін з самых стараж. відаў рухачоў. Ветразі адрозніваюць: па форме — прамыя (у выглядзе прамавугольніка ці раўнабокай трапецыі; ставяцца ўпоперак судна) і косыя (трох- і чатырохвугольныя; ставяцца ўздоўж судна); паводле месца размяшчэння — верхнія, заднія, лятучыя, ніжнія, пярэднія; паводле прызначэння — звычайныя і штармавыя. Вецер аказвае на ветразі непасрэдны ціск (пры размяшчэнні ветразяў перпендыкулярна ветру) ці стварае аэрадынамічную сілу (пры косым абцяканні ветразяў паветр. патокам). У залежнасці ад размяшчэння на судне кожны ветразь мае сваю назву. Выкарыстоўваюцца таксама на буерах. с. 130
ВЕ́ТРАНКА , вёска ў Смоліцкім с/с Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. За 17 км ад горада і чыг. ст. Быхаў, 60 км ад Магілёва. 175 ж., 103 двары (1996).
Вядома з 19 ст. З 1866 у Ветранцы дзейнічаў Александрыйскі шклозавод, у 1898 адкрыта школа. У 1926 — 226 ж., 49 двароў. У 1927 пачаў дзейнічаць торфазавод. У 1935—48 рабочы пасёлак. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да 26.6.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У жн. 1943 гітлераўцы спалілі пасёлак, загубілі 287 жыхароў. Пасля вызвалення адбудаваны. с. 130
ВЕТРАНЫ́ МЛЫН , гл. Вятрак. с. 130
ВЕТРАРУХАВІ́К , рухавік, які пераўтварае кінетычную энергію ветру ў мех. энергію вярчальнага вала. Ветрарухавікі бываюць: крыльчатыя (найб. пашыраныя, звычайна з гарыз. воссю вярчэння, каэф. выкарыстання энергіі ветру да 0,48); карусельныя, або ротарныя (пераважна з верт. воссю, каэф. да 0,32); барабанныя. Ветрарухавік з прываднымі механізмамі ўтварае ветраагрэгат. Выкарыстоўваецца ў ветраэнергетычных устаноўках, ветраэлектрычных станцыях, ветраках і інш.
Асн. частка ветрарухавіка — ветракола (барабан з лопасцямі, ротар), якое аўтаматычна ўстанаўліваецца па напрамку ветру хваставым апярэннем. Вярчэнне ветракола праз рэдуктар перадаецца з дапамогай прывадной штангі ніжняму рэдуктару, а ад яго — рабочаму механізму (водападымальніку, генератару і інш ). Адрозніваюць ветрарухавікі: быстраходны (ветракола мае менш як 4 лопасці), сярэдняй быстраходнасці (4—8 лопасцей), ціхаходны (больш за 8). Тэорыю ветрарухавіка распрацаваў у 1912—22 рус. вучоны М.Я.Жукоўскі, развівалі яе У.П.Вятчынкін, А.Г.Уфімцаў і інш. с. 130
ВЕТРАЭЛЕКТРЫ́ЧНАЯ СТА́НЦЫЯ , устаноўка для пераўтварэння энергіі ветру ў эл. энергію. Складаецца з быстраходнага ветрарухавіка, электрычнага генератара, аўтам. прылад кіравання імі, збудаванняў для іх устаноўкі і абслугоўвання. На некаторых ветраэлектрычных станцыях ёсць рэзервовы цеплавы рухавік, які выкарыстоўваецца ў перыяд бязветранасці.
Магутнасць ветраэлектрычнай станцыі да некалькіх мегават, ккдз ветрарухавікоў, якія выкарыстоўваюцца ў ветраэлектрычнай станцыі, да 48%. Маламагутныя ветраэлектрычныя станцыі (да 3 кВт) прызначаны пераважна для зарадкі акумулятараў, больш магутныя — для сілкавання электрарухавікоў і асвятлення памяшканняў. Ветраэлектрычныя станцыі выкарыстоўваюцца ў мясцовасцях, дзе сярэднегадавая скорасць ветру перавышае 5 м/с і якія аддалены ад сетак цэнтралізаванага энергазабеспячэння (у сельскіх і горных раёнах, у стэпавых, паўпустынных, арктычных і да т.п. зонах). Перспектыўныя і як нетрадыцыйныя крыніцы энергіі ў вял. энергетыцы — для энергазабеспячэння (гл. Ветраэнергетыка). Праблему электразабеспячэння за кошт энергіі ветру распрацоўвалі У.П.Вятчынкін, А.Г.Уфімцаў і інш. На аснове іх работ пабудаваны першыя ў б. СССР ветраэлектрычныя станцыі магутнасцю 8 кВт (1930, каля Курска) і 100 кВт (1931, каля Севастопаля). с. 130
ВЕТРАЭНЕРГЕ́ТЫКА , галіна энергетыкі, звязаная з распрацоўкай тэарэт. асноў, метадаў і тэхн. сродкаў для ператварэння ветравой энергіі ў эл., мех. і цеплавую. Займаецца таксама вызначэннем галін і маштабаў мэтазгоднага выкарыстання энергіі ветру ў нар. гаспадарцы. Ветраэнергетыка абапіраецца на аэралагічныя даследаванні, на базе якіх распрацоўваецца ветраэнергет. кадастр (па ім выяўляюць раёны са спрыяльным ветравым рэжымам). Аснова ветраэнергетыкі — ветраэлектрычныя станцыі (ВЭС).
Першыя ветрарухавікі (барабаннага тыпу) выкарыстоўваліся ў Стараж. Егіпце і Кітаі, у 7 ст. н.э. персы будавалі больш дасканалыя — крыльчатыя. Мяркуюць, што ветракі з'явіліся ў Еўропе і на Русі ў 8—9 ст., пашырыліся з 13 ст. (асабліва ў Галандыі, Даніі і Англіі), з 15 ст. — на Беларусі. Выкарыстоўваліся для пад'ёму вады, размолу зерня, прывода розных машын. У пач. 20 ст. М.Я.Жукоўскі распрацаваў тэорыю быстраходнага і высокапрадукцыйнага ветрарухавіка, пачалася прамысл. вытв-сць сродкаў ветраэнергетыкі. Былі пабудаваны першыя ВЭС: у Расіі каля Курска (1930, магутнасць 8 кВт), на Украіне каля Севастопаля (1931, 100 кВт), у Казахстане (пач. 1950-х г., 400 кВт). У канцы 1960-х г. у СССР створаны уніфікаваныя быстраходныя ветраэнергет. агрэгаты ВБЛ-3, ВПЛ-4, «Беркут» і інш., прызначаныя ў асноўным для пад'ёму вады на жывёлагадоўчых фермах, аддаленых пашах і інш. Перспектыўным лічыцца стварэнне магутных ветраэнергет. комплексных сістэм, якія спалучаюцца з дзейнымі энергасістэмамі і маюць эфектыўныя ветраагрэгаты (іх асаблівасць — паваротная вежа з двума ветраколамі, якія маюць 50-метровы размах лопасцей).
На Беларусі работы ў галіне ветраэнергетыкі пашырыліся з 1986. Уведзена ў дзеянне больш як 25 ветраэнергетычных установак (ВЭУ). Распрацавана ВЭУ малой магутнасці БВ-305 (5,5 кВт, дыяметр ветраротара 8 м, макс. скорасць яго вярчэння 100 аб/мін, дыяпазон рабочых скарасцей ветру 3,5—20 м/с, гадавая выпрацоўка электраэнергіі 12—15 МВт·гадз); доследная партыя зроблена на Мінскім НВП «Ветрамаш». Распрацоўваюцца ВЭУ магутнасцю 30 кВт для ацяплення аўтаномных аб'ектаў, ветрамех. ўстаноўка для перапампоўвання вадкасці з свідравін. Перспектыўныя ветраагрэгаты серыі ВТН (навук.-вытв. фірмы «Ветэн», Расія), прызначаныя для электразабеспячэння аўтаномных аб'ектаў: ВТН8-4 магутнасцю 4 кВт, для раёнаў з сярэднегадавой скорасцю ветру v ≥ 3,5 м/с; ВТН8-8 — 8 кВт, v ≥ 5 м/с; ВТН16-30 — 30 кВт, v ≥ 5 м/с. Эканам. работа ВЭУ забяспечваецца пры сярэднегадавых скарасцях ветру больш за 3,5 — 4 м/с на вышыні 10 м (на Беларусі 3—3,5 м/с у паўд. ч., 4—4,5 м/с у цэнтр., 4—5 м/с зімой у цэнтр. і паўн.-зах. ч.). Патрэбнасць Беларусі ў сродках ветраэнергетыкі на бліжэйшую перспектыву ацэньваецца ў 150 шт. агульнай магутнасцю 900 кВт. Найб. мэтазгодна камбінаванае выкарыстанне энергарэсурсаў — у гібрыдных устаноўках, дзе спалучаецца выкарыстанне энергіі ветру з энергіяй сонца, бія- і арган. паліва і інш.
Літ.: Энергия ветра: Оценка технич. и экон. потенциала: Пер. с англ. М., 1982; Шефтер Я.И. Использование энергии ветра. 2 изд. М., 1983.
Ю.Дз. Ільюхін, У.М.Сацута. с. 130
ВЕТРАЭНЕРГЕТЫ́ЧНАЯ ЎСТАНО́ЎКА , комплекс тэхн. прыстасаванняў для пераўтварэння энергіі ветру ў іншыя віды энергіі. Складаецца з ветраагрэгата, прыстасавання, якое акумулюе энергію або рэзервуе магутнасць, часам рэзервовага (пераважна цеплавога) рухавіка, сістэм аўтам. рэгулявання работы ўстаноўкі. Бываюць спец. прызначэння (помпавыя, эл. зарадныя, млынавыя, апрасняльныя і інш.) і комплекснага выкарыстання (напр., ветраэлектрычныя станцыі). Магутнасць ветраэнергетычнайустаноўкі да некалькіх мегават. с. 131
«ВЕ́ТРЫК» , бел. народны танец. Муз. памер ²/4. Характэрна паступовае павелічэнне тэмпу да вельмі хуткага. Выканаўцы парамі трайным крокам рухаюцца па крузе, потым кружацца паасобку, то разыходзячыся, то збліжаючыся. Зафіксаваны пісьменнікам У.Караткевічам у Аршанскім і Рагачоўскім р-нах і падрабязна апісаны ім у рамане «Дзікае паляванне караля Стаха».
Л.К.Алексютовіч. с. 131
ВЕ́ТРЫНА , гарадскі пасёлак у Полацкім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Полацк—Вільня. За 23 км ад Полацка. Чыг. станцыя на лініі Полацк—Маладзечна. 3,5 тыс. ж. (1995).
З сярэдзіны 16 ст. мястэчка ў Полацкім ваяв. ВКЛ. З 1793 у Рас. імперыі, цэнтр воласці Лепельскага пав. З 1919 вёска ў Полацкім пав. У 1924—31 і 1935—60 цэнтр Ветрынскага раёна. У Вял. Айч. вайну з 11.7.1941 да 29.6.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Ветрыне і раёне 1384 чал. З 21.1.1958 гар. пасёлак, з 1960 у Полацкім р-не. 3,5 тыс. ж. (1969).
Прадпрыемствы лёгкай (філіял швейнай ф-кі «Віцябчанка») і дрэваапр. прам-сці (участак Лепельскага дрэваапр. аб'яднання). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, 3 б-кі, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. с. 131
ВЕ́ТРЫНСКІ РАЁ́Н , адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—31 і 1935—60. Утвораны 17.7.1924 у складзе Полацкай акр. (да 26.7.1930). Пл. 913 км2, нас. 34,9 тыс. чал. (1925). 821 нас. пункт. Цэнтр раёна — г.п. Ветрына. Падзяляўся на 12 сельсаветаў. 8.7.1931 раён скасаваны, яго тэр. далучана да Полацкага р-на. 12.2.1935 адноўлены. Пл. новага раёна 1,1 тыс. км2. З 21.6.1935 у складзе Полацкай акр., з 20.2.1938 — Віцебскай вобл., з 20.9.1944 — Полацкай вобл. 20.1.1960 скасаваны, яго тэр. перададзена ў склад Ушацкага і Полацкага р-наў. с. 131
ВЕ́ТЧАНСКАЕ ВО́ЗЕРА , ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ушача, за 28 км на ПдЗ ад г. п. Ушачы. Пл. 0,35 км2, даўж. 980 м, найб. шыр. 480 м, даўж. берагавой лініі 2,4 км. Пл. вадазбору 3,25 км2. Схілы катлавіны выш. 7—10 м, пад лесам, на Пд і У разараныя. Берагі нізкія, на У зліваюцца са схіламі. Уваходзіць у зону адпачынку Ушачы. с. 131
ВЕ́ТШТАЙН (Wettstein) Рыхард фон (30.6.1863, Вена — 10.8.1931), аўстрыйскі батанік. Замежны чл.-кар. Расійскай АН (1927). Скончыў Венскі ун-т (1883). З 1892 праф. ням. ун-та ў Празе, з 1899 праф. ун-та і дырэктар Бат. ін-та і сада ў Вене. Аўтар канцэпцыі паходжання кветак абодвух полаў пакрытанасенных раслін з некалькіх аднаполых (мужчынскіх і жаночых кветак) голанасенных і заснаванай на ёй філагенетычнай сістэмы («Дапаможнік па сістэматыцы раслін», т. 1—2, 1901—08). Вызначыў сезонны дымарфізм у кветкавых раслін. Распрацаваў марфолага-геагр. метад у сістэматыцы раслін. с. 131
В'Е́ТЫ , в'етнамцы, нацыя, асн. насельніцтва В'етнама (больш за 54,5 млн. чал.). Жывуць таксама ў Кампучыі, Тайландзе, Лаосе, ЗША і інш. Агульная колькасць 55 млн. чал. (1987). Гавораць на в'етнамскай мове. Сярод вернікаў пераважаюць будысты, ёсць хрысціяне, мусульмане і інш. с. 131
ВЕ́ТЭМАА (Vetemaa) Эн (н. 20.6.1936, Талін), эстонскі пісьменнік. Засл. пісьменнік Эстоніі (1977). Скончыў Талінскі політэхн. ін-т (1959), Талінскую кансерваторыю (1965). Друкуецца з 1958. Аўтар паэт. зб-каў «Пераломны ўзрост» (1962), «Гульня ў снежкі» (1966), цыкла «маленькіх раманаў» («Манумент», 1965; «Стомленасць», 1967; «Рэквіем для губнога гармоніка», 1968; «Яйкі па-кітайску», 1969), рамана «Серабрыстая стужка» (1977). У творах узнімае маральна-этычныя праблемы, праблемы узаемаадносін сучасніка з грамадствам, крытыкуе цынічна-спажывецкія адносіны яго да жыцця. Майстар сац. гратэску (п'есы «Вячэра на пецярых», 1974; «Зноў гора ад розуму», 1975; «Ружоўнік», паст. 1976), камедыёграф («Сусана, або Школа майстроў», нап. 1974, і інш.). Зрабіў стылізаванае пералажэнне нар. эст. эпасу «Успаміны Калевіпоэга» (1971). с. 131
ВЕТЭРА́Н (лац. veteranus ад vetus стары), 1) у Стараж. Рыме салдат, які адслужыў тэрмін у арміі. Ветэранаў надзялялі зямлёй (у Італіі ці правінцыях) або ім давалі грашовае ўзнагароджанне, вызвалялі ад павіннасцей, давалі права на рым. грамадзянства. 2) Вопытны воін, у мінулым удзельнік вайны. 3) Чалавек, які даўно працуе ў якой-небудзь галіне. с. 131
ВЕ́ТЭРН (Vättern), возера на Пд Швецыі. Размешчана на выш. 89 м. Пл. 1,9 тыс. км2. Даўж. 129 км, шыр. каля 28 км, глыб. да 119 м. Берагі высокія, скалістыя, са стромкімі схіламі. Сцёк у Балтыйскае м. Суднаходнае (Ветэрн — частка ўнутр. воднага шляху Стакгольм—Гётэбарг). Да Ветэрна прымыкае нац. парк Тыведэн. На Ветэрне — гарады Мутала, Хускварна, Карлсбарг; буйны порт Іёнчэпінг. с. 131
ВЕТЭРЫНА́РНА-САНІТА́РНАЯ ЭКСПЕРТЫ́ЗА , 1) навуковая дысцыпліна, якая вывучае і распрацоўвае метады сан.-гігіенічнай ацэнкі прадуктаў жывёльнага паходжання. Накіравана на папярэджанне захворванняў людзей на хваробы, узбуджальнікі якіх перадаюцца праз харч. (мяса, малако, рыба, яйцы), кармавыя, сыравінныя (футра, шэрсць, пух, пер'е і інш.) прадукты жывёлагадоўлі. Сфарміравалася ў 20 ст. 2) Вызначэнне дабраякаснасці прадуктаў жывёльнага паходжання. Праводзяць на прадпрыемствах мяса-малочнай прам-сці, рынках, пунктах забою жывёлы. Кантроль за правільнасцю правядзення ветэрынарна-санітарнай вядуць органы дзярж. вет. інспекцыі (гл. Ветэрынарна-санітарны нагляд). с. 131
ВЕТЭРЫНА́РНА-САНІТА́РНЫ НАГЛЯ́Д , сістэма мерапрыемстваў па кантролі вет.-сан. стану жывёл і якасці атрыманых ад іх прадуктаў або сыравіны. На Беларусі дзярж. ветэрынарна-санітарны нагляд ажыццяўляецца ўсімі вет. ўстановамі краіны і вет. інспектарамі адпаведных прадпрыемстваў і ўстаноў. У сферу ветэрынарна-санітарнага нагляду ўваходзяць жывёлагадоўчыя гаспадаркі і іх вытв. памяшканні, прадпрыемствы па забоі жывёл, перапрацоўцы мяса і мясных прадуктаў (мясакамбінаты, птушкафабрыкі, халадзільнікі і інш.), працэсы нарыхтоўкі і перапрацоўкі малака, малочных прадуктаў і сыравіны жывёльнага паходжання, а таксама рынкі, выпасы, вадапоі, фуражныя склады, гнаясховішчы, трансп. сродкі, абсталяванне па доглядзе жывёл, кармы, бойні, утылізацыя трупаў жывёл. Па выніках ветэрынарна-санітарнага нагляду праводзяцца неабходныя мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне пашырэння антрапазаанозаў і інш. хвароб і своечасовае аказанне ветэрынарнай дапамогі. с. 131
ВЕТЭРЫНА́РНАЯ ДАПАМО́ГА , лячэбная дапамога хворай жывёле. Неадкладную ветэрынарную дапамогу аказваюць у экстранных выпадках, калі жывёле пагражае смерць ад хваробы або траўмаў, яна абавязковая пры поласцевых раненнях, кровацячэннях, тымпаніі, коліках, атручэнні, няправільных родах; уключае тэрапеўтычную і акушэрска-гінекалагічную дапамогу, а таксама хірург. аперацыі. Звычайную і неадкладную ветэрынарную дапамогу аказваюць спецыялісты ветэрынарных лячэбніц амбулаторна, стацыянарна або на месцы — у гаспадарцы, на пашы. Прафілактычнае значэнне мае планавая ветэрынарная дапамога — дыспансерызацыя жывёлы. с. 132
ВЕТЭРЫНА́РНАЯ ЛАБАРАТО́РЫЯ , дыягнастычная ўстанова ў сістэме вет. службы. У ветэрынарнай лабараторыі ўстанаўліваюць дыягназ хваробы жывёлы, выяўляюць хворых жывёл, прычыны іх гібелі і масавых захворванняў, а таксама вызначаюць якасць і бясшкоднасць прадуктаў і сыравіны жывёльнага паходжання, кармоў і вады. Праводзяць таксама патолага-анатамічныя, гісталагічныя, бактэрыялагічныя, мікраскапічныя, вірусалагічныя, сералагічныя, мікалагічныя, хім., таксікалагічныя, біяхім., радыелагічныя, гельмінталагічныя і інш. даследаванні. Па тэрыторыі абслугоўвання адрозніваюць раённыя, міжраённыя, занальныя, гар., абласныя ветэрынарныя лабараторыі. Буйныя жывёлагадоўчыя комплексы і птушкафабрыкі маюць свае спец. ветэрынарныя лабараторыі. На Беларусі цэнтр. вет.-дыягнастычная ўстанова — рэспубліканская дзярж. ветэрынарная лабараторыя, якая ажыццяўляе арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва дзейнасцю ветэрынарных лабараторый абласцей, раёнаў, жывёлагадоўчых комплексаў. с. 132
ВЕТЭРЫНА́РНАЯ ЛЯЧЭ́БНІЦА , установа для аказання ўсіх відаў ветэрынарнай дапамогі жывёле. Асн. задачы: правядзенне прафілактычных, лячэбных і супрацьэпізаатычных мерапрыемстваў; вет. абслугоўванне гаспадарак і жывёлы, якая належыць насельніцтву; аказанне неабходнай дапамогі вет. спецыялістам інш. устаноў і гаспадарак. У комплекс тыпавых ветэрынарных лячэбніц уваходзяць: амбулаторыя (манеж, аптэка, кабінеты і інш. службовыя памяшканні), стацыянар для незаразных хворых жывёл, ізалятар і інш. Ветэрынарная лячэбніца забяспечваецца аўтамашынай «Хуткая ветэрынарная дапамога», аўтадэзустаноўкамі. с. 132
ВЕТЭРЫНА́РНАЯ МЕДЫЦЫ́НА , гл. Ветэрынарыя. с. 132
ВЕТЭРЫНА́РНАЯ САНІТАРЫ́Я , галіна ветэрынарыі, якая вывучае і распрацоўвае мерапрыемствы па прадухіленні і ліквідацыі хвароб жывёл і ахове людзей ад узбуджальнікаў інфекцый і інвазій, агульных для чалавека і жывёл. Санітарныя мерапрыемствы па ахове здароўя людзей прадугледжваюць арганізацыю і правядзенне ветэрынарна-санітарнага нагляду ў кансервавай, малочнай, гарбарнай і інш. галінах прам-сці па перапрацоўцы прадукцыі жывёлагадоўлі, а таксама ў месцах захоўвання і продажу гэтых прадуктаў. Санітарныя меры па ахове здароўя жывёл маюць на мэце падтрыманне пэўнага рэжыму ў памяшканнях для жывёл, пры захоўванні і апрацоўцы кармоў, прыбіранні і захоўванні гною, а таксама дэзінфекцыю, прыбіранне трупаў, ахову глебы, вады ад забруджвання. Распрацоўваюцца вет.-сан. мерапрыемствы па прадухіленні антрапазаанозаў, хвароб жывёл у жывёлагадоўчых комплексах, барацьбе з пераносчыкамі ўзбуджальнікаў інфекц. хвароб — членістаногімі, павышэнні сан. якасці прадуктаў і сыравіны жывёльнага паходжання. с. 132
ВЕТЭРЫНА́РНАЯ СТА́НЦЫЯ , гл. Станцыя па барацьбе з хваробамі жывёл. с. 132
ВЕТЭРЫНА́РНЫ СТАТУ́Т РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ , дзяржаўны нарматыўны акт, які вызначае задачы вет. службы, асновы арганізацыі вет. мерапрыемстваў. З'яўляецца часткай Закону Рэспублікі Беларусь «Аб ветэрынарнай справе». Зацверджаны ў 1995.
Змяшчае асн. палажэнні па кіраванні вет. справай і арганізацыі вет. абслугоўвання жывёлагадоўлі, рэгламентуе правы і абавязкі службаў і спецыялістаў. У статуце выкладзены вет.-сан. правілы для жывёлагадоўчых фермаў, каранцінныя і інш. абавязковыя меры па ліквідацыі заразных хвароб жывёлы і птушкі, спец. патрабаванні, якія дзейнічаюць пры нарыхтоўках, перагоне, перавозках і забоі жывёлы, і правілы вет.-сан. нагляду за прадуктамі і сыравінай жывёльнага паходжання, меры аховы тэрыторыі рэспублікі ад заносу заразных хвароб жывёлы з замежных краін, парадак імпарту і экспарту жывёлы і прадуктаў жывёлагадоўлі. Гл. таксама Ветэрынарна-санітарны нагляд. с. 132
ВЕТЭРЫНАРЫ́Я (ад лац. veterinarius той, хто даглядае, лечыць жывёлу), ветэрынарная медыцына, галіна навукі і практычнай дзейнасці, накіраваная на прадухіленне і лячэнне хвароб жывёлы, ахову людзей ад хвароб, агульных для чалавека і жывёл, выпуск дабраякасных у вет.-сан. адносінах прадуктаў жывёлагадоўлі і вет.-сан. ахову навакольнага асяроддзя. Аб'ядноўвае эпізааталогію, паразіталогію, ветэрынарную санітарыю, зоагігіену і шэраг інш. вет. і біял. дысцыплін; цесна звязана з заатэхніяй.
Найб. стараж. звесткі пра лячэнне жывёл адносяцца да 4-га тыс. да н. э. (Егіпет, Індыя). У сярэднія вякі лячэннем свойскай жывёлы займаліся пераважна яе гаспадары, а таксама пастухі і кавалі, якія выкарыстоўвалі выпадковыя, звычайна нар. сродкі. Узнікненне прафес. ветэрынарыі на Русі адносіцца да 10—13 ст. Як навука пачала фарміравацца ў 1511, калі быў створаны Канюшневы прыказ, які займаўся пытаннямі ўзнаўлення, трэніроўкі, вывядзення новых парод коней і іх лячэння ў «лекавых канюшнях» (вет. лячэбніцах). У 2-й пал. 18 ст. адкрыліся вет. школы ў Францыі, Германіі, Аўстрыі, з'явіліся першыя выданні па ветэрынарыі. Вял. ўплыў на развіццё ветэрынарыі зрабілі працы франц. вучоных К.Буржэлы, Л.Пастэра, англ. ўрача Э.Джэнера, рус. вучоных У.І.Усеваладава, К.І.Скрабіна і інш.
На Беларусі першыя працы па ветэрынарыі з'явіліся ў 17—18 ст.; пры Віленскім ун-це дзейнічаў вет. ін-т (з 1818). У пач. 20 ст. былі адкрыты 2 земскія вет. лабараторыі (у Мсціславе і Горках), 31 вет. ўчастак, вет. лячэбніца ў Мінску і вет. бактэрыялагічная лабараторыя ў Віцебску. У 1924 арганізаваны Віцебскі вет. ін-т (з 1994 Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны). Навукова-даследчая работа праводзіцца ў БелНДІ эксперым. ветэрынарыі (з 1956 каардынуе даследаванні па ветэрынарыі на Беларусі), БелНДІ жывёлагадоўлі, с.-г. ВНУ. Найб. вядомыя ў галіне ветэрынарыі бел. вучоныя: Я.П.Алонаў, С.М.Вышалескі, Х.С.Гарагляд, А.І.Фёдараў, Я.Р.Губарэвіч, І.Я.Дземідзенка, В.Ф.Пятроў, П.С.Іванова, Р.С.Чабатароў, І.А.Шчарбовіч, М.К.Юскавец. Распрацоўваюцца найноўшыя метады аховы жывёлы ад узбуджальнікаў хвароб (асабліва ад вірусных інфекцый і гельмінтозаў), людзей — ад антрапазаанозаў. Вывучаюцца вет. геаграфія, пытанні эпізааталагічнага прагназавання, вет. абслугоўванне жывёл у жывёлагадоўчых комплексах і інш. У рэспубліцы ліквідаваны шэраг небяспечных хвароб жывёлы (сап, мыт, лімфангіт, чума, інфекц. анемія і кароста коней, павальнае запаленне лёгкіх і злаякасная катаральная гарачка буйн. раг. жывёлы і інш.), значна зменшылася колькасць захворванняў на сібірскую язву, фасцыялёз, дыктыякаўлёз, трыхінелёз, кровапаразітарныя і інш. хваробы. с. 132
ВЕХ , гл. Цыкута. с. 132
«ВЕ́ХІ» , «Вехи: Сборник статей о русской интеллигенции». Выдадзены ў 1909 у Маскве групай рас. рэліг. філосафаў і публіцыстаў. Да rрас. 1910 перавыдадзены 4 разы. Аўтары С.М.Булгакаў, М.А.Бярдзяеў, М.В.Гершэнзон, А.С.Ізгоеў, Б.А.Кісцякоўскі, П.Б.Струве, С.Л.Франк выступалі з крытыкай ідэалогіі і практ. установак рэвалюцыйна і сацыялістычна настроенай інтэлігенцыі — атэіст. матэрыялізму, паліт. радыкалізму і насілля. Зыходным пунктам «вехаўскай» крытыкі быў тэзіс, што ўнутр. духоўна-рэліг. жыццё асобы з'яўляецца «адзінай творчай сілай чалавечага быцця», «трывалым базісам», на якім можна ўзвесці будынак грамадскіх адносін. На думку аўтараў, класавая барацьба і сац. рэвалюцыя катастрафічныя і гібельныя для грамадства, а ідэалогія адмаўлення абсалютных каштоўнасцей, вера ў зямны рай і ідэалізацыя народа (у марксізме — пралетарыяту), грэбаванне інтарэсамі асобнага чалавека паказалі сваю нежыццяздольнасць, завялі рас. грамадства ў тупік. У процівагу рэв. ідэалогіі «Вехі» прапанавалі «пазітыўную праграму», асн. палажэннямі якой былі прызнанне дэмакр. інтэлігенцыяй асабістай адказнасці за тое, што адбываецца ў грамадстве, самаўдасканаленне асобы на аснове рэліг.-культ. каштоўнасцей, паступовая змена сац. і эканам. умоў жыцця людзей. «Вехі» сталі ключавым зборнікам у аб'яднанай аўтарствам Струве, Бярдзяева, Булгакава і Франка серыі («Праблемы ідэалізму», 1902, «Вехі», 1909, «З глыбіні», 1918).
Публ.: Вехи: Сб. ст. о рус. интеллигенции. Репр. изд. М., 1990.
Н.П.Ракіцкая. с. 132
ВЕ́ЦЕР , рух паветра адносна зямной паверхні, звычайна гарызантальны. Утвараецца з-за неаднароднасці атмасфернага ціску ў барычным полі Зямлі, накіраваны ад высокага да нізкага ціску. Чым большае адрозненне ў ціску, тым вецер мацнейшы. Вецер — вынік сумеснага дзеяння некалькіх сіл: барычнага градыента (рухаючая сіла), трэння, асабліва ў прыземным слоі атмасферы, вярчэння Зямлі (Карыяліса сіла) і цэнтрабежнай.
Характарызуецца напрамкам, адкуль дзьме, і скорасцю, якія графічна адлюстроўваюцца ружай вятроў. Гэтыя паказчыкі вызначаюцца на метэаралагічных станцыях як сярэднія за пэўны час з дапамогай метэаралагічных прылад: флюгера, анемографа, анемометра, анемарумбографа і інш., на вышыні — шароў-пілотаў. Напрамак ветру вызначаецца па 16 румбах гарызонта (з Пн — паўн., з ПнЗ — паўн.-зах. і г.д.), на метэастанцыях, што абслугоўваюць авіяцыю, — у градусах азімута. Скорасць ветру вымяраецца ў метрах за секунду, кіламетрах за гадзіну, вузлах (марскія мілі за гадзіну), прыблізна ў балах па Бофарта шкале. Скорасць вагаецца ад поўнага штылю да ўрагану (больш за 33 м/с), а ў трапічных цыклонах дасягае 100 м/с. Слабыя вятры бываюць у антыцыклонах. Ва ўмераных шыротах Зямлі пераважаюць слабыя і ўмераныя вятры (каля 3—8 м/с). З вышынёй у трапасферы скорасць звычайна павялічваецца, у стратасферы спачатку змяншаецца, потым павялічваецца зноў. На выш. 20—25 км у струменных плынях дасягае 100—150 м/с. Вецер звычайна дзьме штуршкамі, бываюць рэзкія кароткачасовыя ўзмацненні — шквалы. Гэта абумоўлена турбулентнасцю паветр. патоку. Вертыкальныя рухі бываюць нязначныя (сантыметры за секунду), толькі зрэдку дасягаюць 10—20 м/с пры апусканні паветра па схіле, пры моцнай атм. канвекцыі.
Над вял. тэрыторыямі вятры ўтвараюць паветраныя цячэнні (пасаты, мусоны, заходні перанос паветраных мас і інш.), якія складаюць агульную цыркуляцыю атмасферы. Пры пэўных геагр. умовах фарміруюцца мясц. вятры (афганец, брыз, бара, фён, містраль і інш.). Вецер — прычына многіх з'яў у прыродзе, ён уплывае прама ці ўскосна на жыццё людзей. Ад ветру залежыць развіццё ветраапыляльных (анемафільных) раслін, сярод якіх асн. збожжавыя культуры. Вецер уздзейнічае на рэльеф сушы (гл. Дэфляцыя, Дзюны, Барханы), выклікае хваляванне на моры, ветравыя цячэнні ў акіяне, абумоўлівае цеплаабмен паміж сушай і акіянам, зямной паверхняй і атмасферай, кругаварот вады на Зямлі. Вецер вялікай сілы — прычына многіх стыхійных бедстваў — штормаў, ураганаў, пылавых бур, самумаў і інш. Энергія ветру выкарыстоўваецца ў ветраэнергетыцы.
Ветравы рэжым тэр. Беларусі абумоўлены агульнай цыркуляцыяй атмасферы над кантынентам Еўразія і над Атлантычным ак. і вызначаецца існаваннем цэнтраў дзеяння атмасферы: Ісландскай дэпрэсіі на працягу ўсяго года, Сібірскага антыцыклону зімой і Азорскага антыцыклону летам. Пад іх уплывам з ліст. да сак. пераважаюць паўд.-зах. вятры, з мая да вер. — паўн.-зах. Скорасць ветру зімой 4—5 м/с, летам 2—3 м/с. Моцны вецер бывае рэдка (5—10 дзён за год). Зімой пры праходжанні халоднага фронту, летам пры навальніцах бываюць буры, летам зрэдку адзначаюцца смерчы. На берагах вял. азёр існуе брызавая цыркуляцыя. с. 133
ВЕ́ЦСЛАБАДСКІ БОЙ 1943 , баявая аперацыя партыз. фарміраванняў Беларусі, Літвы, Латвіі і Калінінскай вобл. Расіі па разгроме ням.-фаш. гарнізона 13 студз. ў нас. пункце Вецслабада ў Латвіі ў Вял. Айч. вайну. План аперацыі распрацаваны штабам Латышскага партыз. атрада, кіраўніцтва ёю ажыццяўляў штаб брыгады «За Савецкую Беларусь» (камандзір А.В.Раманаў). Удзельнічалі байцы трох бел. і Калінінскай брыгад, Латышскага і Літоўскага партыз. атрадаў. Партызаны разграмілі будынкі гарнізона, спалілі спісы грамадзян, якіх гітлераўцы збіраліся вывезці на прымусовую працу ў Германію, узарвалі складскія памяшканні, захапілі вял. колькасць збожжа, цукру, воўны, нарабаваных акупантамі ў насельніцтва для адпраўкі ў Германію. У выніку бою былі сарваны планы карных аперацый праціўніка супраць партызан. с. 133
ВЕЦЯРЭ́ВІЧЫ 2-я , вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., на р. Пціч. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 42 км ад г. Мар'іна Горка і чыг. ст. Пухавічы, 105 км ад Мінска. 470 ж., 162 двары (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. Сувязі. с. 133
ВЕ́ЧА (ад стараслав. вет — рада, стараж.-рус. вещать — гаварыць), народны сход у стараж. і сярэдневяковай Русі, Украіне і Беларусі; орган дзярж. улады. Узнікла з племянных сходак славян. На вечы вырашаліся пытанні вайны і міру, заканадаўства, заключэння дагавораў, веча магло запрашаць ці выганяць князёў, судзіць за паліт. і інш. значныя злачынствы. Упершыню веча згадваецца ў Белгарадзе ў летапісах пад 997, у Ноўгарадзе Вялікім пад 1016, Кіеве пад 1068. На Беларусі існавала ў стараж. Полацку, Друцку, верагодна, у Мінску, Віцебску і інш. З канца 11 ст. роля веча павялічылася. Яго збіралі па меры неабходнасці, склікалі па ініцыятыве князя, пасаднікаў (службовых асоб) ці гар. насельніцтва. Правам удзелу ў вечы карысталіся ўсе паўнапраўныя вольныя мужчыны, вядучая роля належала заможным гараджанам і баярам. Паступова страціла сваё значэнне і ў 14—15 ст. у ВКЛ заменена сеймам. с. 133
ВЕ́ЧАЛЛЕ , возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Крашанка, за 1 км на ПдУ ад г.п. Ушачы. Уваходзіць у курортную зону Ушачы. Пл. 1,36 км2, даўж. 3,68 км, найб. шыр. 480 м, найб. глыб. 35,9 м, даўж. берагавой лініі больш за 8 км. Пл. вадазбору 37,2 км2. Схілы катлавіны выш. 10—15 м (на ПнУ 2—4 м), разараныя. Берагі высокія, на ПнУ і ПдЗ месцамі нізкія. Дно карытападобнае. Ложа складаецца з 2 упадзін, падзеленых невысокім падняццем. Расліннасць займае 5% плошчы возера. Упадаюць 4 ручаі, выцякае ручай у воз. Ваўчо. Каля возера дом адпачынку «Лясныя азёры». с. 133
ВЕ́ЧАР Алім Аляксандравіч (н. 4.7.1933, Мінск), бел. фізікахімік. Д-р хім. н. (1973), праф. (1974). Сын А.С.Вечара. Скончыў Маскоўскі ун-т (1955). З 1961 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, з 1964 у БДУ. Навук. даследаванні па фіз. хіміі цвёрдага цела (хім. сенсары, цвёрдыя электраліты, паліўныя элементы), вывучэнні тэрмадынамічных уласцівасцей неарган. рэчываў.
Тв.: Твердые электролиты. Мн., 1988 (разам з Д.В.Вечар); Химические сенсоры. Мн., 1990 (разам з П.П.Жуком). с. 133
ВЕ́ЧАР Аляксандр Сцяпанавіч (25.3.1905, в. Машчыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 4.4.1985), бел. біяхімік, паэт. Акад. АН Беларусі (1966; чл.-кар. 1959), д-р біял. н., праф. (1951). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1975). Скончыў БСГА (1929). З 1933 у НДІ харч. прам-сці БССР, з 1937 у Ін-це харч. прам-сці ў Краснадары, з 1959 у Ін-це эксперым. біялогіі АН Беларусі, адначасова з 1963 у БДУ, з 1970 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па біяхіміі раслін і тэхн. біяхіміі: вывучэнні хім. прыроды і функцый пластыдаў, хіміі і тэхналогіі перапрацоўкі садавіны і агародніны, тэхналогіі вінаробства. Распрацаваў тэхналогію атрымання вітаміну В2 на аснове мікрабіял. сінтэзу. Першыя вершы надрукаваў у 1926. Выдаў зб. вершаў «Кола дзён» і «Зварот да слова» (1977).
Тв.: Основы физической биохимии. Мн., 1966; Фізіялогія і біяхімія бульбы. Мн., 1979 (разам з М.М.Ганчарыкам); Водородные ионы в биосфере. Мн., 1986. с. 133
ВЕ́ЧАРЖАВА (Večeřov́a) Мілада (н. 26.8.1930, Чэхія), чэшская перакладчыца. Скончыла Карлаў ун-т у Празе. На чэшскую мову пераклала трылогію Я.Коласа «На ростанях» (1960), кнігі твораў З.Бядулі «Тры пальцы» (1957), А.Кудраўца «Халады напачатку вясны» (1977), аповесці В.Быкава «Трэцяя ракета» (1964), В.Казько «Суд у Слабадзе» і «Цвіце на Палессі груша» (1983). А.В.Мажэйка. с. 133
ВЕЧАРЫ́НКА , вечарына, у беларусаў даўні звычай сялянскай моладзі збірацца вечарамі, асабліва ў нядзелю або свята, на танцы і гульні. Наладжвалі вечарынкі пераважна зімой у прасторнай хаце або карчме. У грамадскім побыце дарэв. вёскі — найбольш даступная магчымасць сустрэч моладзі. Бытавалі вечарынкі і ў гар. асяроддзі. На пач. 20 ст. ў гарадах і мястэчках вечарынкі выкарыстоўвалі аматарскія гурткі для папулярызацыі бел. л-ры і мастацтва (т. зв. Беларускія вечарынкі). с. 134
«ВЕЧЕ́РНЯЯ ГАЗЕ́ТА» , штодзённая грамадска-паліт. газета ліберальнага кірунку. Выдавалася з 18.9(1.10).1912 да 11(24).6.1915 у Вільні на рус. мове. Асвятляла міжнар. і ўнутр. жыццё, дзейнасць урада і Дзярж. думы, падзеі 1-й сусв. вайны. Выступала за буржуазна-дэмакр. рэформы, культ.-нац. самавызначэнне народаў Расіі, інфармавала пра рабочы і сял. рух на Беларусі і ў Літве. Прыхільна ставілася да бел. нац. руху, падтрымлівала газ. «Наша ніва» ў яе палеміцы з рус. і польск. выданнямі. Бачыла ў сац. і духоўным абуджэнні беларусаў значны культ. набытак чалавецтва. с. 134
ВЕЧНАЗЯЛЁ́НЫЯ ЛЯСЫ́ , лясы, утвораныя дрэвавымі вечназялёнымі раслінамі. Растуць ва ўмовах вільготнага трапічнага ці экватарыяльнага (гл. Вільготныя трапічныя лясы і Экватарыяльныя лясы), а таксама субтрапічнага і ўмеранага (гл. Хвойныя лясы) клімату. с. 134
ВЕЧНАЗЯЛЁ́НЫЯ РАСЛІ́НЫ , расліны, укрытыя зялёным лісцем на працягу ўсяго года. У адрозненне ад летне- і зімовазялёных раслін кожны ліст вечназялёных раслін жыве некалькі гадоў (напр., ліст. лімона — 3, ігліца елкі — 8—12, хвоі — 3—5 гадоў), паступова замяняецца новым, таму гэтыя расліны называюць таксама шматгадовазялёнымі. Лісце вечназялёных раслін звычайна мае прыстасаванні, якія змяншаюць выпарэнне вады раслінай (транспірацыю) і павышаюць зімаўстойлівасць.
Характэрныя для трапічнай і субтрапічнай флоры. У краінах з умераным і халодным кліматам, у т.л. на Беларусі, трапляюцца вечназялёныя расліны барэальнага і трапагеннага паходжання, напр. хвойныя дрэвы і кусты (елка, хвоя, ядловец), некаторыя лясныя і балотныя кусцікі і шматгадовыя травяністыя расліны (брусніцы, талакнянка, багун, верас, журавіны, дзярэзы, грушанкі і інш.). Многія вечназялёныя расліны як дэкар. вырошчваюць у адкрытым грунце, аранжарэях і пакоях (напр., алеандр, лаўравішню, пальмы, плюшч, самшыт, цытрусавыя). Добрыя прадуцэнты кіслароду. с. 134
ВЕ́ЧНАСЦЬ , бясконцае (у часе) існаванне матэрыяльнага свету, абумоўленае нестваральнасцю і незнішчальнасцю матэрыі і яе атрыбутаў, матэрыяльным адзінствам свету. Вечнасць уласціва толькі матэрыі ў цэлым; кожная асобная матэрыяльная сістэма, у т.л. грамадскае жыццё і формы яго арганізацыі, абмежаваная ў прасторы і часе (мае пачатак і канец). Вечнасць не зводзіцца да неабмежаванага аднароднага існавання матэрыі ў адных і тых жа станах ці да бясконцай паслядоўнасці кругаваротаў. Яна ўключае ў сябе пастаянныя якасныя ператварэнні матэрыі і ўзнікненне новых станаў. Прызнанне вечнасці матэрыяльнага свету, яго здольнасці бясконца рухацца і самаразвівацца з'яўляецца асновай любога паслядоўнага матэрыяліст. погляду на працэсы, што адбываюцца ў Сусвеце. У тэалогіі і аб'ектыўным ідэалізме вечнасць трактуецца як атрыбут Бога або абсалютнага духа. Бог як бясконцая і абсалютна дасканалая існасць існуе не ў часе, а ў вечнасці. Усё, што ўласціва Богу, з'яўляецца абсалютна дасканалым і застаецца нязменным. Матэрыяліст. філасофія лічыць прынцыпова немагчымым які-небудзь канчатковы стан накшталт «цеплавой смерці Сусвету» або сціскання ўсяго рэчыва свету да бясконца вял. шчыльнасці і спынення (для патэнцыяльнага знешняга назіральніка) часу. У працэсе змянення матэрыі час можа змяняцца толькі ад мінулага да будучыні (гл. таксама Прастора і час, Касмалогія, Матэрыя). В.І.Боўш. с. 134
ВЕ́ЧНАЯ МЕРЗЛАТА́ , шматгадовая мерзлата, верхні слой зямной кары з устойлівымі адмоўнымі тэмпературамі на працягу тысяч гадоў; частка крыясферы. Пашырана ў арктычным і антарктычным паясах, часткова ва ўмераным поясе, дзе існуе рэзка кантынентальны клімат. Развіта таксама пад покрыўнымі і горнымі ледавікамі. У зоне вечнай мерзлаты горныя пароды сцэментаваны замёрзлай вільгаццю. Магутнасць слоя з адмоўнымі т-рамі дасягае 4 км у Антарктыдзе, 1,5 км у Арктыцы. Пашырана на пл. каля 35 млн. км2, у т.л. 11 млн. км2 у Сібіры. На тэр. Беларусі існавала ў ледавіковыя эпохі. Слядамі вечнай мерзлаты з'яўляюцца крыягенныя тэкстуры, што захаваліся ў горных пародах, — псеўдамарфозы на месцы ледзяных кліноў і маразабойных шчылін, сляды цячэння і сціскання расталага грунту і інш. З часоў дэградацыі вечнай мерзлаты ў рэльефе захаваліся тэрмакарставыя западзіны і катлавіны азёр, псеўдатэрасы, валы і інш. Вечную мерзлату вывучае крыялогія.
А.Ф.Санько. с. 134
ВЕ́ЧНЫ АГО́НЬ , агонь, які запальваюць і падтрымліваюць на памятных месцах, як сімвал увекавечання памяці тых, хто загінуў, на месцах бітваў, каля помнікаў, манументаў, курганоў Славы, Памяці, Бессмяротнасці, на брацкіх могілках і мемарыяльных могілках воінаў, партызан, ахвяр фашызму. Упершыню запалены ў 1920 у Парыжы на магіле Невядомага салдата 1-й сусв. вайны. На Беларусі вечны агонь гарыць каля манументаў Перамогі ў Мінску і Віцебску, у Брэсцкай крэпасці-героі, каля помнікаў Памяці ахвяр фашызму лагераў смерці Трасцянец, Масюкоўшчына (Мінскі р-н), у мемарыяльных комплексах Хатынь (Лагойскі р-н) і інш. населеных пунктах, а таксама на месцах памятных падзей. с. 134
ВЕ́ЧНЫ ЖЫД , Агасфер, персанаж сярэдневяковай зах.-еўрап. легенды, паводле якой Агасфер не дазволіў адпачыць Ісусу Хрысту ў час яго пакутніцкага шляху на Галгофу (паводле інш. версій, біў яго) і загадаў ісці далей. За гэта ён асуджаны на безупыннае жыццё-блуканне, чакаючы другога прышэсця Хрыста, які адзін можа даць спакой магілы. Да легенды пра вечнага жыда звярталіся ў л-ры Х.К.Андэрсен, І.В.Гётэ, Э.Сю, П.Б.Шэлі, В.А.Жукоўскі і інш. с. 134
«ВЕ́ЧНЫ МІР» 1686 , дагавор, падпісаны Расіяй і Рэччу Паспалітай у Маскве 6 мая аб сумесных дзеяннях супраць Турцыі і Крыма. Мір пацвердзіў правы Расіі на землі Левабярэжнай Украіны, Смаленскага і Чарнігаўскага ваяв., якія засталіся за ёй пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 паводле ўмоў Андросаўскага перамір'я 1667. Уласнасцю Расіі прызнаны ўсе вывезеныя ў час вайны каштоўнасці і палонныя, пацверджана яе права апекаваць праваслаўных у Рэчы Паспалітай. Заключэнне «Вечнага міру» для Рэчы Паспалітай было абумоўлена неабходнасцю абараніць свае паўд. межы ад турэцка-татарскай агрэсіі. Дагавор замацаваў Расію ў ролі наймагутнейшай дзяржавы Цэнтр. і Усх. Еўропы. с. 135
ВЕ́ЧНЫ РУХАВІ́К (лац. реrpetuum mobile літар. бесперапынны рух), 1) вечны рухавік 1-га роду — уяўная машына, якая, аднойчы прыведзеная ў рух, выконвала б работу неабмежавана доўгі час, не атрымліваючы энергіі з навакольнага асяроддзя. Спробы стварыць вечны рухавік рабіліся з 13 ст. Адмоўныя вынікі гэтых намаганняў стымулявалі адкрыццё і ўсталяванне закону захавання і ператварэння энергіі, адна з фармулёвак якога сцвярджае немагчымасць стварэння вечнага рухавіка 1-га роду (гл. Першы закон тэрмадынамікі). 2) вечны рухавік 2 - га роду — уяўная машына, якая б цалкам ператварала ў работу ўсю цеплыню, атрыманую з навакольнага асяроддзя, г. зн. мела б каэфіцыент карыснага дзеяння, роўны 100%. Існаванне такога вечнага рухавіка фармальна не супярэчыць закону захавання і ператварэння энергіі, аднак стварэнне яго забаронена другім законам тэрмадынамікі, з якога вынікае немагчымасць самаадвольнай перадачы цеплыні ад халоднага цела да нагрэтага. с. 135
ВЕ́ЧНЫЯ ВО́БРАЗЫ , сусветныя вобразы, умоўная назва вобразаў літаратурных герояў, якія ўзніклі ў канкрэтную гіст. эпоху, але ў свядомасці людзей наступных эпох ператварыліся ў мнагазначныя і шырокавядомыя сімвалы, здольныя ўвасабляць з'явы агульначалавечага зместу. Кожны з гэтых вобразаў (Праметэй, Дон Жуан, Фауст, Гамлет, Дон Кіхот) па-свойму адлюстроўвае спрадвечныя сутнасныя канфлікты самавыяўлення чалавека, гранічнасць яго жыццёвых ідэалаў і памкненняў, супярэчлівую рэальнасць яго магчымасцей. Маст. ёмістасць і шматмернасць такіх вобразаў, багаты вопыт іх інтэрпрэтацый у сусв. л-ры і мастацтве вядуць да новых абагульненняў, пераацэнак рэчаіснасці ў адпаведнасці з умовамі і патрэбамі часу.
Тытан Праметэй — герой стараж.-грэч. міфалогіі ў трагедыі Эсхіла пададзены як смелы багаборац, а ў больш позніх творах як сімвал сапраўднай чалавечнасці, падзвіжніцкага служэння вял. мэце (у Дж.Байрана, П.Б.Шэлі, М.Агарова, Т.Шаўчэнкі, Ф.Ліста, А.Скрабіна, Тыцыяна). Сярэдневяковая легенда пра рыцара, які аддаў жыццё пошукам любоўных уцех, выклікала шмат літ. наследаванняў, у якіх Дон Жуан выступаў прадстаўніком арыстакратычнага грамадства (Мальер), заўзятым шукальнікам неўвядальнай жаноцкасці (опера В.А.Моцарта, апавяданне Э.Т.А.Гофмана), бунтаром у імя свабоды асобы (паэма Байрана), звычайным спажыўцом бурж. тыпу (раман А.Бальзака), эгаістычным жыццялюбцам, для якога настаў час расплаты за мінулае («маленькая трагедыя» А.Пушкіна). Этапныя маст. вытлумачэнні легенды пра Фауста, які нібыта прадаў душу д'яблу дзеля ведаў і багацця: п'еса К.Марла «Трагічная гісторыя доктара Фауста»; трагедыя І.В.Гётэ «Фауст», прасякнутая верай у сілу чалавечага розуму; раман Т.Мана «Доктар Фаустус», у якім трагічны лёс Фауста супастаўляецца з лёсам усёй Германіі 1-й пал. 20 ст. Характар Гамлета са скандынаўскай сагі, у якой гал. герой настойліва дасягае сваёй мэты і карае злачынцу, пераасэнсаваны ў аднайм. трагедыі У.Шэкспіра, дзе Гамлет паўстае найперш мысліцелем, які выпрабоўвае сумненнямі традыц. погляды.
Першыя спробы асваення вечных вобразаў у бел. л-ры — пераклады Бібліі: да біблейскіх вобразаў звярталіся ў сваёй творчасці Кірыла Тураўскі, Ф.Скарына, Сімяон Полацкі. Многа міфал. вобразаў парадзіравана ў ананімных паэмах «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». У 1920—30-я г. найб. часта згадваўся вобраз Праметэя, багаборніцкія імкненні якога адпавядалі рэв. ўздыму і грамадскім настроям часу. Надзвычай важным для бел. л-ры стаў вобраз музыкі — нар. песняра, мастацтва якога раскрывала душу бел. народа, векавую крыўду і боль прыніжанага чалавека, незгасальную веру ў моц нар. духу і неўміручасць нар. генію («Курган» Я.Купалы, «Сымон-музыка» Я.Коласа).
Літ.: Берков П.Н. Вклад восточных славян в разработку так называемых «мировых образов» // Берков П.Н. Проблемы исторического развития литератур. Л., 1981.
Г.Я.Адамовіч. с. 135
ВЕ́ЧНЫЯ СНЯГІ́ , шматгадовыя намнажэнні снегу і лёду ў палярных краінах і ў гарах вышэй за снегавую лінію. Уласцівы абласцям з дадатным гадавым балансам цвёрдых атм. ападкаў, частка якіх не паспявае растаць і выпарыцца за лета і назапашваецца з году ў год. На тэр. Беларусі былі ў час зледзяненняў. с. 135
ВЕ́ЧЫЦА , возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ушача, за 10 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,14 км2, даўж. 780 м, найб. шыр. 350 м, найб. глыб. 3,1 м, даўж. берагавой лініі каля 2 км. Пл. вадазбору 69,8 км2. Схілы катлавіны выш. 15—20 м (на Пн і ПнУ 5—7 м), на ПнЗ невыразныя, парослыя лесам і хмызняком, месцамі разараныя. Берагі сплавінныя, пад хмызняком. Зарастае падводнай расліннасцю. Праз возера цячэ р. Ідута. с. 135
ВЕ́ЯН (Vejāns) Андрыс (сапр. Калнач Донат Геранімавіч; н. 20.4.1927, воласць Нірза, Латвія), латышскі паэт. Засл. дз. культ. Латвіі (1965). Скончыў Рыжскі пед. ін-т (1950). Друкуецца з 1946. Аўтар зб-каў вершаў «Маладосць» (1953), «Сонца ўзнімаецца вышэй» (1957, Дзярж. прэмія Латвіі 1957), «Гады і сляды» (1964), «За возерам высокія горы» (1977), «Экватар раздзяляе шлях» (1981), зб. вершаў і прозы «Белы карабель у сініх водах» (1974) і інш. У творах узнімае праблемы развіцця асобы, яе грамадз. адказнасці, узаемасувязі лёсу чалавека і народа. Паэзіі Веяна характэрны гарманічнасць пачуццяў, вобразнасць, музычнасць. Пераклаў на лат. мову зб. вершаў П.Панчанкі, асобныя творы Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, М.Танка, П.Пестрака, Р.Барадуліна, В.Віткі, А.Зарыцкага, К.Кірэенкі, С.Шушкевіча. На бел. мову творы Веяна пераклалі Э.Агняцвет, Барадулін, Е.Лось.
Тв.: Бел. пер. — У кн.: Ветрык, вей... Мн., 1959; Рус. пер. — Время: Стихи. М., 1979. с. 135
ВЁ́ЛЕР (Wöhler) Фрыдрых (31.7.1800, Эшэрсгайм, каля г. Франкфурт-на-Майне, Германія — 23.9.1882), нямецкі хімік. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1853). Скончыў Гейдэльбергскі ун-т (1823). З 1836 праф. у Гётынгенскім ун-це. Навук. працы па арган. і неарган. хіміі. Ажыццявіў перагрупоўку цыянату амонію ў мачавіну (рэакцыя Вёлера, 1828) — першы сінтэз прыроднага арган. рэчыва з неарган., здзейснены па-за жывым арганізмам. Даследаванні Вёлера паставілі пад сумненне правільнасць уяўлення аб «жыццёвай сіле» (гл. Віталізм). Вызначыў формулу бензойнай к-ты, пры даследаванні яе вытворных адкрыў радыкал бензаіл, што пацвердзіла тэорыю радыкалаў (разам з Ю.Лібіхам, 1832). Атрымаў метал. алюміній, берылій, ітрый, карбід кальцыю і з яго ацэтылен.
Літ.: Манолов К. Великие химики: Пер. с болг. Т. 1. 3 изд. М., 1986. с. 135
ВЁ́ЛЬФЛІН (Wölfflin) Генрых (21.6.1864, г. Вінтэртур, Швейцарыя — 19.7.1945), швейцарскі мастацтвазнавец. Праф. ун-таў у Базелі (1893), Берліне (1901), Мюнхене (1912), Цюрыху (1924). Распрацаваў методыку аналізу маст. стылю, якая ў ранніх працах Вёльфліна служыла для даследавання «псіхалогіі эпохі» («Рэнесанс і барока», 1888; «Класічнае мастацтва», 1899). Пазней усё больш звужаў задачы аналізу твораў маст. азначэннем «метадаў бачання», набліжаючы да іх характарыстыку мастацтва розных эпох і народаў («Асноўныя паняцці гісторыі мастацтва», 1915; «Італія і нямецкае адчуванне формы», 1931).
В.Я.Буйвал. с. 135
ВЁ́РНЕР (Wörner) Манфрэд (24.9.1934, г. Штутгарт, Германія — 13.8.1994), палітычны і дзярж. дзеяч ФРГ. Юрыст. Вучыўся ў Гейдэльбергскім, Парыжскім і Мюнхенскім ун-тах. Чл. партыі Хрысц.-дэмакр. саюз з 1956, чл. яе праўлення (з 1973). Саветнік у ландтагу (парламенце) зямлі Бадэн-Вюртэмберг (1962—64). Дэп. бундэстага (з 1965), чл. і старшыня (1977—82) яго камісіі па справах абароны. Міністр абароны ФРГ у 1982—88. У 1988—94 ген. сакратар НАТО (першы немец на гэтай пасадзе), садзейнічаў карэкціроўцы курсу блока (праграма «Партнёрства дзеля міру»). с. 136
ВЁ́РСТКА , 1) адзін з працэсаў вырабу друкарскай формы — састаўленне старонак (палос) кніг, часопісаў, газет з гранак тэксту, табліц, ілюстрацый, элементаў унутр. афармлення ў адпаведнасці з разметкай або спецыяльна вырабленым макетам. 2). Адбітак (карэктура) са звярстанага набору, прызначаны для выпраўлення памылак. с. 136
ВЁ́РЭШМАРЦІ (Vörösmarty) Міхай (1.12.1800, г. Капальнашньек, Венгрыя — 19.11.1855), венгерскі паэт, драматург, крытык. Прадстаўнік венг. рамантызму. Зрабіў значны ўклад у стварэнне нац. венг. т-ра. Скончыў філас. і юрыд. ф-ты Будапешцкага ун-та. Яго першая эпічная паэма «Уцёкі Залана» (1825) праз усхваленне гераізму і баявога духу продкаў абуджала нац.-патрыят. пачуцці. У паэмах «Чароўная даліна», «Паўднёвы востраў» (абедзве 1826), «Руіны» (1830) адчувальны адыход у свет чыстай фантазіі, чароўнай казкі. У эпічнай паэме «Два суседскія замкі» (1831) феад. мінуўшчына. Аўтар драм «Крывавае вяселле» (1833), «Цылеі і Хунядзі» (1844), камедыі «Тайны вуалі» (1834). Захапленне фальклорам узбагаціла яго творы (драм. казка «Чонгар і Цюндзе», 1830, балада «Прыгожая Ілонка», 1833). Вершы 1830-х г. прасякнуты грамадз. і патрыят. матывамі, 1840-х г. — філас. роздумам. Вітаў венг. рэвалюцыю 1848, яе паражэнне прывяло да душэўных пакут і цяжкай хваробы. Зрабіў уплыў на фарміраванне венг. літ. мовы. Верш «Стары цыган» (1854) пераклаў на бел. мову А.Зарыцкі.
Тв.: Рус. пер. — Избранное. М., 1956.
С.Дз.Малюковіч. с. 136
ВЁ́СКА (ад стараж.-рус. весь), у вузкім гіст. сэнсе невял. земляробчае паселішча, адзін з відаў сельскіх нас. пунктаў. У шырокім значэнні паняцце «вёска» ахоплівае не толькі ўсе віды сталых паселішчаў, жыхары якіх — сяляне, с.-г. рабочыя і інш. — заняты пераважна ў сельскай гаспадарцы, паляванні, рыбалоўстве і інш., але і ўвесь комплекс сац.-эканам., культ.-бытавых і прыродна-геагр. асаблівасцей і ўмоў жыцця вёскі як сац.-эканам. катэгорыі, якая проціпастаўляецца гораду. Сац.-эканам. спецыфіка вёскі вызначаецца непасрэднай сувяззю яе жыхароў з зямлёй, гасп. асваеннем тэрыторыі і выкарыстаннем яе прыродных рэсурсаў праз накіраваную, пераўтваральную дзейнасць у розных галінах сельскай гаспадаркі. Адсюль разгрупаванне вёскі, параўнальна невял. памеры, сезонная цыклічнасць працы і інш. Усе бакі жыцця вёскі і сама вёска як сац.-эканам. катэгорыя перажылі значныя змены ў ходзе гіст. развіцця грамадства.
На Беларусі вёска — асн. тып сельскага паселішча, на працягу стагоддзяў была хавальніцай самабытных нар. традыцый, што стварала грунт для нац. адраджэння і этн. самазахавання бел. народа. Да 8—9 ст. вёскамі былі практычна ўсе паселішчы, пакуль у выніку аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркі не сталі стварацца гарады і мястэчкі. У гэты ж час пры пераходзе ад радавой да суседскай абшчыны (грамады) з'яўляюцца асобныя сял. двары-сядзібы. Да сярэдзіны 16 ст. пераважала скучаная (бессістэмная) планіроўка вёскі, калі сял. хаты размяшчаліся асобнымі групамі. У выніку валочнай памеры пашырылася вулічная планіроўка, што стала адметнай рысай бел. вёскі на працягу стагоддзяў. Колькасць двароў звычайна не перавышала некалькіх дзесяткаў. Група суседніх вёсак утварала сельскую акругу (воласць), якая вызначалася аднароднасцю насельніцтва, значным падабенствам духоўнага і эканам. жыцця. Тыпалогія і вонкавае аблічча паселішчаў вызначалася асаблівасцямі таго ці інш. гіст.-этнагр. рэгіёна Беларусі. Усё неабходнае для жыцця сялян выраблялася ў вёсцы, гаспадарка мела натуральны характар. У феад. перыяд вёскі былі прыватнаўласніцкія і дзяржаўныя; існаваў пазаэканам. прымус, які даваў магчымасць землеўласнікам забіраць у сялян прыбавачны прадукт. У час спусташэнняў, выкліканых войнамі, асабліва ў 17—18 ст., феадалы заахвочвалі перасяленцаў у разбураныя раёны вызваленнем ад падаткаў на некалькі гадоў, т. ч. ствараліся новыя тыпы паселішчаў — «воля», «слабада», якія потым ператвараліся ў звычайныя вёскі. Пасля адмены прыгону (1861) адбыліся істотныя змены ў жыцці вёскі, павялічыўся рух сялян у горад і на хутары. Сталыпінская аграрная рэформа пач. 20 ст. заканадаўча паскорыла працэс эвалюцыі ад сял. пераважна натуральнай гаспадаркі да гандлёва-рыначнай с.-г. вытворчасці. У выніку Кастр. рэвалюцыі 1917 паводле Дэкрэта аб зямлі была ліквідавана памешчыцкая ўласнасць на зямлю, асн. тыпам гаспадаркі ў вёсцы стала дробная індывід. гаспадарка, большасць сялян была паднята да ўзроўню сераднякоў. У вёсцы праводзілася ліквідацыя непісьменнасці, ствараліся ячэйкі РКП (б) і камсамола, прафсаюзныя арг-цыі, якія вялі работу па выхаванні сялян у «пралетарскім» духу, выкараненні дробнапрыватніцкай псіхалогіі, паскаралася развіццё кааперацыі. Стварэнне буйных гаспадарак — калгасаў і саўгасаў — у выніку калектывізацыі ў канцы 1920 — пач. 1930-х г. прывяло да карэннага пералому ў векавым жыццёвым укладзе вёскі. Сярод жыхароў вёскі з'явіліся механізатары, кіруючыя кадры сярэдняга звяна, павысіўся культ.-тэхн. ўзровень сялян. Разам з тым вёска панесла вял. страты: прынцып добраахвотнасці пры калектывізацыі парушаўся, у выніку раскулачвання і інш. форм рэпрэсій заможныя сяляне (а таксама шмат сераднякоў) высяляліся. Агульная колькасць жыхароў вёскі ў выніку міграцый сялян у гарады СССР і па інш. прычынах зменшылася ў 1930-я г. на 1 млн. чал. Вял. ўрон вёсцы быў нанесены ў гады Вял. Айч. вайны: ням.-фаш. захопнікі разбурылі і спалілі 9200 вёсак (620 разам з жыхарамі), знішчылі 782,2 тыс. чал. У пасляваен. час ішоў працэс адбудовы вёскі, у Зах. Беларусі праведзена калектывізацыя. У 1960—80-я г. на аснове нарошчвання мат.-тэхн. базы сельскай гаспадаркі вырас дабрабыт і культ. ўзровень вёскі, усё больш вёскі забудоўваліся па спец. праектах (цэнтр сядзібы саўгаса «Прагрэс» Гродзенскага, «Новы быт» Мінскага, «Рассвет» Кіраўскага р-наў і інш.). Адначасова ўдз. вага вясковага насельніцтва скарацілася да 35%, каля ⅓ яго складаюць пенсіянеры, за апошнія 30 гадоў знікла больш як 10 тыс. вёсак. З канца 1980-х г. у вёсцы праводзіцца агр. рэформа, узнікаюць фермерскія гаспадаркі і с.-г. кааператывы, адноўлена арэнда зямлі. У выніку Чарнобыльскай катастрофы 1986 у зоне радыяцыйнага забруджвання апынуліся 54 раёны, сотні вёсак апусцелі. У 1986—92 на новае месца жыхарства пераехала 130 тыс. чал., пераважна вяскоўцаў. Акрамя вёсак на Беларусі гістарычна існавалі інш. тыпы сельскіх паселішчаў: сяло, аколіца, засценак, хутар, фальварак і інш. Гл. таксама Сялянства, Аграрнае пытанне, Аграрныя рэформы.
Літ.: Гурков В.С. Современная белорусская деревня. Мн., 1975; Улашчык М. Была такая вёска: Гіст.-этнагр. нарыс. Мн., 1989. с. 136
ВЁ́СЛАВАЕ СУ́ДНА , судна, якое рухаецца пры дапамозе вёслаў. Бывае з уключынамі (упорамі для вёслаў) і без іх. Уключыны знаходзяцца на бартах (шлюпкі, лодкі розных тыпаў), на кранштэйнах за бортам (акадэмічнае вёславае судна), у карме (гандола); Вёславыя судны без уключын — байдаркі, каноэ. Вёславыя судны могуць мець ветразі ці падвесны матор. Сучасныя марскія і рачныя вёславыя судны — у асноўным спартыўныя, невял. прамысловыя, транспартныя, выратавальныя і інш. с. 136
В'ЁТА́Н (Vieuxtemps) Анры (17.2.1820, г. Верв'е, Бельгія — 6.6.1881), бельгійскі скрыпач, кампазітар. Адзін з буйнейшых скрыпачоў рамант. кірунку. Вучань Ш.Берыо. Выступаў з 7-гадовага ўзросту. Гастраліраваў у краінах Еўропы і Амерыкі. У 1838—40 і 1845—52 працаваў у Расіі. На яго творчасць паўплывала знаёмства з М.Глінкам, А.Даргамыжскім і інш. Аўтар 7 віртуозных канцэртаў для скрыпкі з аркестрам (найб. значны 4-ы), п'ес на тэмы рус. кампазітараў і інш. У 1871—73 праф. Брусельскай кансерваторыі. Сярод яго вучняў Э.Ізаі. З 1879 жыў у Алжыры. с. 136
ВІ́БРА... (ад лац. vibrare вагацца, дрыжаць), першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на іх адносіны да ваганняў, вібрацыі, напр., вібратэрапія, вібрамолат. с. 137
ВІБРАКАТО́К , гл. Каток дарожны. с. 137
ВІБРАМО́ЛАТ , ударна- вібрацыйная машына для забівання і выцягвання з грунту паляў, шпунтоў, труб, а таксама для ўшчыльнення грунту, бетону і інш. Вібратар вібрамолата злучаецца з нагалоўнікам пагружальнага элемента спружыннай падвескай і разам з вібрацыйным уздзеяннем перадае яму ўдарныя імпульсы, што інтэнсіфікуе, напр., працэс забівання. Найб. пашыраны вібрамолат з 2 электрарухавікамі. Гл. таксама Вібрацыйная тэхніка. с. 137
ВІБРА́ТАР , сістэма, у якой узбуджаюцца ваганні (мех., эл.-магн. і інш.). 1) Вібратар у тэхніцы — прыстасаванне для атрымання мех. ваганняў. Выкарыстоўваецца самастойна або як. рабочы орган вібрацыйных машын і абсталявання (гл. Вібрацыйная тэхніка). 2) Вібратар у радыётэхніцы — адрэзак метал. проваду, токаправодны або дыэлектрычны стрыжань, які з'яўляецца ўзбуджальнікам (крыніцай) эл.-магн. ваганняў. Выкарыстоўваецца як самая простая антэна або як элемент складаных антэн. 3) Вібратар у вымяральнай тэхніцы — рухомая частка вымяральных прылад вібрацыйнага тыпу, напр., частатамераў. с. 137
ВІБРАТЭРАПІ́Я (ад вібра... + тэрапія), выкарыстанне вібрацыі ў лек. мэтах; адзін з метадаў фізіятэрапіі. Ажыццяўляецца з дапамогай спец. апаратаў, пераважна ў форме вібрацыйнага масажу цела ці асобных яго ўчасткаў пры шэрагу захворванняў перыферычнай нерв. сістэмы, асептычных запаленчых працэсах і інш. Лячэбнае ўздзеянне рэалізуецца праз паляпшэнне кровазвароту, абмену рэчываў, стымуляцыю нейратрафічнай і інш. функцый арганізма. с. 137
ВІБРАЎШЧЫЛЬНЕ́ННЕ БЕТО́НУ , ушчыльненне бетону вібрацыяй з мэтай лепшага запаўнення формы або апалубкі. Бывае аб'ёмнае (на вібрапляцоўках), унутранае (глыбіннае), паверхневае і камбінаванае (напр., вібраштампаванне рабрыстых панэлей, абалонак, лесвічных маршаў, іншых жалезабетонных вырабаў складанага профілю з дапамогай вібраштампаў). Эфектыўнасць вібраўшчыльнення бетону характарызуецца амплітудай і частатой ваганняў, працягласцю вібрыравання. с. 137
ВІБРАЦЫ́ЙНАЯ ТЭ́ХНІКА , машыны, прыстасаванні і прылады, прызначаныя для стварэння, выкарыстання і вывучэння вібрацыі, для аховы ад яе шкоднага ўздзеяння. Да вібрацыйнай тэхнікі адносяцца: вібрацыйныя машыны; датчыкі, пераўтваральнікі, аналізатары, рэгістравальныя і сігнальныя прыстасаванні; пасіўныя і актыўныя вібраахоўныя прыстасаванні (дэмпферы «сухога» і вязкага трэння, дынамічныя гасільнікі ваганняў, сістэмы аўтам. кіравання рухам вібратараў і інш.).
Вібрацыйныя машыны падзяляюцца: паводле тыпу прывода — на гідраўлічныя, пнеўматычныя, электрамех. і інш.; паводле прынцыпу стварэння ваганняў — на цэнтрабежныя (вібрацыя ўзнікае пры вярчэнні дэбалансу), поршневыя, кулачковыя, крывашыпна-шатунныя, электрамагнітныя, электрадынамічныя, магнітастрыкцыйныя, п'езаэлектрычныя і інш.; паводле прызначэння — на тэхнал., транспартавальныя, дазіруючыя і выпрабавальныя. Тэхналагічныя: вібрамолаты, вібрапагружальнікі (для апускання ў грунт і выцягвання з яго паляў, труб, шпунта і інш.), вібрапляцоўкі (для вібраўшчыльнення бетону), вібрацыйныя рашоткі (для выбівання апок), вібраштампы (для штампавання жалезабетонных вырабаў складанай канфігурацыі), вібракаткі (для ўшчыльнення дарожнага пакрыцця; гл. Каток дарожны) і інш. Транспартавальныя: вібрацыйныя транспарцёры, канвееры, пад'ёмнікі, бункеры, помпы (для транспартавання вадкіх, сыпкіх, кускавых матэрыялаў, вырабаў на адлегласць да 100 м і болей). Дазіравальныя — вібрацыйныя дазатары (для адмервання вадкіх і сыпкіх матэрыялаў). Выпрабавальныя: вібрастэнды (для вібрацыйных выпрабаванняў вырабаў або для каліброўкі датчыкаў вібравымяральнай апаратуры), машыны для выпрабавання будынкаў пры штучных сейсмічных нагрузках і інш. Сродкі вібрацыйнай тэхнікі выкарыстоўваюцца ў буд-ве, машынабудаванні, горнай і хім. прам-сці, сельскай і камунальнай гаспадарцы і інш.
Літ.: Быховский И.И. Основы теории вибрационной техники. М., 1969; Вибрационные массообменные аппараты. М., 1980; Варсанофьев В.Д., Кольман-Иванов Э.Э. Вибрационная техника в химической промышленности. М., 1985.
У.М.Сацута. с. 137
ВІБРАЦЫ́ЙНАЯ ХВАРО́БА , прафесійная хвароба, якая развіваецца пры сістэматычным працяглым уздзеянні вібрацыі. Асн. клінічныя выявы — змены ў перыферычнай сасудзістай сістэме, касцёва-сустаўным і нервова-мышачным апараце. Пры мясц. уздзеянні вібрацыі (напр., на рукі) адзначаецца боль у кісцях (часцей ноччу), пабяленне пальцаў на холадзе, аняменне і зябкасць рук, болі ў паясніцы і ў вобласці сэрца, паніжэнне адчувальнасці ў руках (часам і ў нагах). Пры агульным уздзеянні вібрацыі выяўляюцца слабасць, хуткая стамляльнасць, галаўны боль, дрэнны сон, раздражняльнасць, парушэнні, звязаныя з дзейнасцю мозга і вестыбулярнага апарату. Лячэнне: вітаміны, фізіятэрапеўтычнае і курортнае, лячэбная гімнастыка. с. 138
ВІБРАЦЫ́ЙНЫЯ СПЕ́КТРЫ , гл. Вагальныя спектры. с. 138
ВІБРА́ЦЫЯ (ад лац. vibratio ваганне, дрыжанне), механічныя ваганні пругкіх цел, механізмаў і збудаванняў. Характарызуецца частатой (звычайна вібрацыяй лічаць ваганні частатой больш за 1 Гц) і амплітудай. Падзяляецца на карысную і шкодную. Выяўляецца і запісваецца вібрашчупамі, частатамерамі, вібрографамі, сейсмографамі, асцылографамі ў выглядзе графіка — вібраграмы.
Карысная вібрацыя ўзбуджаецца вібратарамі. Выкарыстоўваецца ў многіх тэхнал. аперацыях (гл. Вібрацыйная тэхніка), медыцыне (гл. Вібратэрапія) і інш. Шкодная вібрацыя ўзнікае пры руху транспарту, рабоце машын, механізмаў і інструментаў. Яна асабліва небяспечная пры рэзанансе (калі па частаце супадае з уласнымі ваганнямі канструкцыі, напр. флатэр у самалёта). Шкодная вібрацыя паскарае знос машын, зніжае трываласць матэрыялаў. Яна памяншаецца вібраізаляцыяй і дэмпфіраваннем (правільнай падвескай або ўстаноўкай прылад і машын, выкарыстаннем амартызатараў з пругкіх матэрыялаў, спружынных і дынамічных гасільнікаў, іншых паглынальнікаў энергіі вібрацыі). Згубна дзейнічае на здароўе чалавека (гл. Вібрацыйная хвароба).
Літ.: Вибрации в технике: Справ. Т. 4. М., 1981; Быховский И.И. Основы теории вибрационной техники. М., 1969.
У.М.Сацута. с. 138
ВІБРЫЁ́З , гл. Кампілабактэрыёз. с. 138
ВІБРЫЁ́НЫ , бактэрыі роду Vibrio. Аэробы або факультатыўныя анаэробы. Маюць форму кароткіх палачак даўж. 1—5 мкм, загнутых у выглядзе коскі. Грамадмоўныя, здольныя да хуткіх вагальных рухаў (адсюль назва). Жывуць у вадаёмах, глебе, кішэчніку. Патагенныя віды выклікаюць халеру ў чалавека, кампілабактэрыёз у жывёл. с. 138
ВІБРЫ́СЫ (лац. vibrissae ад vibro калыхаюся, выгінаюся), доўгія, шорсткія, відазмененыя валасы ў млекакормячых, якія выступаюць над паверхняй шорсткага покрыва і выконваюць ролю дадатковых органаў дотыку. Размяшчаюцца пераважна на пярэдняй частцы галавы (вусы ў кашэчых, т. зв. маржовыя вусы ў цюленяў, маржоў), зрэдку на бруху (у вавёркі), на лапах (у многіх сумчатых), канцы хваста (у крата). Добра развіты ў жывёл, якія вядуць начны (напр., у многіх драпежных, лемураў) або падземны (у кратоў, слепышоў) спосаб жыцця. Інервуюцца больш за звычайныя валасы (напр., у вусатых кітоў у корань вібрыса можа пранікаць да 10 тыс. нерв. валокнаў). А.С.Леанцюк. с. 138
ВІВА́ЛЬДЗІ (Vivaldi) Антоніо (4.3.1678, г. Венецыя, Італія — 28.7.1741), італьянскі кампазітар, скрыпач, дырыжор, педагог. Вучыўся ў бацькі, скрыпача Джавані Батыста Вівальдзі, і, магчыма, у Дж. Легрэнцы. У 1703— 25 педагог, пазней дырыжор аркестра і кіраўнік канцэртаў, а таксама дырэктар (з 1713) жаночай кансерваторыі «П'ета». Пісаў музыку для свецкіх і духоўных канцэртаў кансерваторыі, оперы для т-раў Венецыі (удзельнічаў у іх пастаноўцы). У творчасці Вівальдзі, паслядоўніка А.Карэлі, вышэйшага роксвіту дасягнуў канчэрта гроса (устаноўлена 3-часткавая цыклічная форма, вылучана віртуозная партыя саліста). Стварыў жанр сольнага інстр. канцэрта, чым прадвызначыў дасягненні венскай класічнай школы. Садзейнічаў развіццю віртуознай скрыпічнай тэхнікі. Муз. стыль Вівальдзі адметны меладычным багаццем, дынамічнасцю і экспрэсіўнасцю гучання, празрыстацю арк. пісьма, класічнай стройнасцю формы. Яго цыкл «Поры года» (1725) — адзін з ранніх узораў арк. праграмнай музыкі. Зрабіў уклад у развіццё інструментоўкі. Сярод твораў: оперы (больш за 40, у т.л. «Нерон, які стаў Цэзарам», 1715; «Алімпіяда», 1734), араторыі («Юдзіф», 1716, і інш.); свецкія кантаты, серэнады; «Stabat Mater» і інш. царк. творы; інстр. канцэрты (465), у т.л. канчэрта гроса (49), для аднаго інструмента з баса кантынуа (331, у т.л. 228 для скрыпкі) і інш.
Літ.: Белецкий И. Антонио Вивальди, 1678—1741: Краткий очерк жизни и творчества. Л., 1975; Ryom P. Verzeichnis der Werke A. Vivaldis. 2 Ausg. Leipzig, 1979; Cande P. de. Vivaldi. Paris, 1967; Opera and Vivaldi. Austin, 1984. с. 138
ВІВА́РЫЙ (лац. vivarium ад vivus жывы), памяшканне для ўтрымання лабараторных жывёл (мышэй, пацукоў, марскіх свінак, трусоў, хамякоў, катоў, сабак і інш.), якіх выкарыстоўваюць у эксперыментах. Бывае спецыялізаваны (напр., малпоўня) або комплексны. Уключае памяшканне для прыёму жывёл, каранціннае аддзяленне, пакоі для ўтрымання жывёл, маніпуляцыйную, аперацыйную, вет.-дыягнастычны кабінет, кухню, памяшканне для прыёму і утылізацыі трупаў, душавыя і інш. Пры вывучэнні асабліва небяспечных інфекцый віварый абсталёўваецца санпрапускніком. с. 138
ВІВЕКАНА́НДА Свамі (сапр. Нарэндранатх Дат; 12.1.1863, г. Калькута, Індыя — 4.1.1902), індыйскі мысліцель-гуманіст, рэлігійны рэфарматар і грамадскі дзеяч. Вучань Рамакрышны. У 1880—84 вывучаў філасофію ў Калькуцкім ун-це. З мэтаю прапаганды веданты ў 1893 наведаў ЗША, Вялікабрытанію, Японію; у 1897 заснаваў рэліг.-рэфарматарскае т-ва «Місія Рамакрышны».
Вівекананда — буйнейшы прадстаўнік ёгі, ідэолаг інд. Адраджэння, якое выяўляла імкненне Індыі да нац. незалежнасці і сац. росквіту. Прапагандаваў самавыхаванне і самаўдасканаленне чалавека на аснове індуізму і маральна-фізічных прынцыпаў ёгаў. Яго дэмакр. і рэфармісцкія ідэі паўплывалі на нац.-вызв. рух у Індыі.
Тв.: Тhe complete works. Vol. 1—8. Мауаvatі, 1947—51.
Літ.: Роллан Р. Жизнь Вивекананды // Собр. соч.: Пер. с фр. Л., 1936. Т. 19. с. 138
ВІВЕ́РА (Viverrа), род млекакормячых атр. драпежных. 3 віды: цывета буйнаплямістая (Viverrа megaspila) з 2 падвідамі, цывета азіяцкая (Viverrа zibethа), тангалунга (Viverrа tangalunga). Пашыраны ў Паўд. i Паўд.-Усх. Азіі. Наземныя могуць добра лазіць па дрэвах і плаваць.
Даўж. цела 60—83 см, хваста 30—48 см, маса да 11 кг. Тулава падоўжанае, з бакоў пляскатае. Валасяное покрыва высокае, але рэдкае і грубае, рыжавата-карычневае або шараватае з чорнымі плямамі; хвост з чорнымі і белымі кольцамі. Кормяцца дробнымі млекакормячымі, птушкамі, рэптыліямі, амфібіямі, насякомымі, пладамі і каранямі раслін. Трымаюць у няволі, сакрэт анальных залоз (мускус) выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне. Падвід цывета малабарская (Viverra megaspila civettina) занесены ў Чырв. кнігу МСАП. с. 138
ВІВІПА́РЫЯ , тое, што жыванараджэнне. с. 139
ВІВІСÉКЦЫЯ (ад лац. vivus жывы + sectiо рассячэнне), жывасячэнне, аперацыя на жывой жывёле з мэтай мeд. і фізіял. даследаванняў, вывучэння функцый арганізма, прычын захворвання, дзеяння розных рэчываў на арганізм; распрацоўка метадаў хірург. лячэння і інш. Даследаванне вядзецца ў час самой аперацыі (востры дослед), напр. пры раздражненні, перасадцы або выдаленні якога-н. органа, або аперацыя з'яўляецца толькі падрыхтоўкай для далейшых даследаванняў (хранічны дослед). Пры вівісекцыі абавязкова выкарыстоўваюцца наркатычныя сродкі. с. 139
ВІВІЯНІ́Т (ад прозвішча англ. мінералога Дж. Вівіяна), мінерал класа фасфатаў, водны фасфат двухвалентнага жалеза <FORMULA>. Прымесі марганцу, магнію, кальцыю. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі прызматычныя, ігольчастыя, таблітчатыя. Зямлістыя і парашкаватыя масы, канкрэцыі. У свежым выглядзе бясколерны, празрысты, на паветры лёгка акісляецца, набываючы блакітную, індыгава-сінюю да чорна-сіняй афарбоўку. Бляск шкляны або зямлісты. Цв. 1,5— 2. Шчыльн. 2,7 г/см³. Асадкавы, радзей гіпергенны, ёсць у многіх тарфяніках. Выкарыстоўваецца як мінер. пігмент (сіняя фарба) і мясц. ўгнаенне. У Беларусі радовішчы вівіяніту ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях. с. 139
ВІ́ГА (Vigо), горад на ПнЗ Іспаніі, у аўт. вобласці Галісія. 276,1 тыс. ж. (1991). Порт на Атлантычным ак. Буйная бункерная база для марскога суднаходства, першы па значэнні цэнтр рыбалоўства ў краіне (у Віга сканцэнтравана каля палавіны танажу рыбалоўнага флоту краіны). Суднабудаванне (асабліва рыбалоўныя судны), прам-сць аўтамаб. (пераважна грузавікі), алюмініевая, рыбакансервавая. Музеі. Неагатычныя і класіцыстычныя касцёлы. с. 139
ВІ-ГАЗ (VХ) , стойкае атрутнае рэчыва нервова-паралітычнага ўздзеяння. Бясколерная вадкасць, <SIGN> 300 °С. Мае высокую інгаляцыйную і скурна-рэзарбцыйную таксічнасць (смяротная доза пры рэзорбцыі праз скуру 8—10 мг). с. 139
ВІ́ГАН (Wihan, Vihan) Гануш (5.6.1855, г. Поліцэ, Чэхія — 1.5.1920), чэшскі віяланчэліст. Скончыў Пражскую кансерваторыю (1873), выкладаў у ёй. З 1873 праф. Акадэміі музыкі і сцэн. мастацтва «Моцартэум» (Зальцбург). Працаваў у прыдворных капэлах розных гарадоў Германіі. У 1891 арганізаваў «Чэшскі квартэт» (іграў у ім да 1913), з якім выступаў у краінах Еўропы і ў Расіі. Сябраваў з Б.Сметанам, А.Дворжакам, які напісаў для Вігана «Ронда» і канцэрт для віяланчэлі з арк. У 1950 і 1955 у Празе праводзіліся Міжнар. конкурсы імя Вігана (сярод лаўрэатаў М.Растраповіч, Д.Шафран, М.Хоміцэр і інш.). с. 139
ВІ́ГАНД З МА́РБУРГА (Wigand von Marburg), нямецкі храніст 14 ст. Герольд пры двары магістра Тэўтонскага ордэна. Аўтар хронікі, прысвечанай войнам і перамогам крыжакоў, з ідэалагічным абгрунтаваннем іх захопніцкай палітыкі. Вершаваны арыгінал на ням. мове не збярогся, захаваўся лац. пераклад, зроблены для польск. гісторыка Длугаша. Хроніка ахоплівае падзеі 1293—1394, да 1350 абапіраецца на звесткі т. зв. Аліўскай хронікі, хронікі Т.Вартберга і інш. Твор — каштоўная крыніца па гісторыі Беларусі 13—14 ст. У ім шмат звестак пра адносіны паміж ордэнам і ВКЛ, пра рыцарскія паходы на землі Беларусі і Літвы, асабліва на Гродзеншчыну і Брэстчыну. с. 139
ВІГАНО́ (Viganо) Сальваторэ (25.3.1769, г. Неапаль, Італія — 10.8.1821), італьянскі танцоўшчык, балетмайстар. Аўтар і аранжыроўшчык музыкі шэрагу сваіх балетаў. Вучыўся ў Л.Бакерыні. У 1799—1803 балетмайстар Венскага прыдворнага т-ра, з 1812 міланскага т-ра «Ла Скала». На аснове прынцыпаў пантамімнай драмы Ж.Даберваля стварыў рамант. балетную драму. Найб. вядомыя балеты Вігано: «Тварэнні Праметэя» на муз. Л.Бетховена (1801), «Стральцы» (1809), «Міра, або Помста Венеры» (1817), «Атэла, або Венецыянскі маўр» на муз. Вігано, «Вясталка» (абодва 1818), «Тытаны» (1819), «Хімена», «Дыдона» і «Жанна д'Арк» на зборную музыку з твораў Л.Бетховена, Дж. Расіні, В.А.Моцарта, І.Гайдна, Г.Спанціні і інш. с. 139
ВІГВА́М , жыллё індзейцаў Паўн. Амерыкі — купалападобнае, на каркасе з тонкіх ствалоў ці жэрдак, накрытых галінкамі, карой, цыноўкамі. с. 139
ВІГДО́РЧЫК Мікалай (Натан) Абрамавіч (16.11.1874, Мінск — 24.5.1954), рэвалюцыянер, удзельнік І з'езда РСДРП. Засл. дз. нав. РСФСР (1947). Праф. (1935). Скончыў Кіеўскі ун-т (1898). У 1894—98 удзельнік с.-д. руху ў Кіеве, адзін з кіраўнікоў групы «Рабочая справа» і кіеўскага «Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа». Рэдактар першых нумароў нелегальнай с.-д. «Рабочей газеты». У 1899 арыштаваны, у 1902 сасланы на 3 гады ў Сібір. У 1924 арганізаваў Ін-т прафес. хвароб (Петраград). Аўтар прац па прафес. гігіене і сац. страхаванні.
М.В.Біч. с. 139
ВІ́ГЕЛАН (Vigeland) Адольф Густаў (11.4.1869, г. Мандаль, Нарвегія — 12.3.1943), нарвежскі скульптар. У 1889—90 вучыўся ў Осла, у 1891 у Капенгагене, у 1892—93 у Парыжы, дзе фарміраваўся пад уплывам А.Радэна. Аўтар пранікнёных дынамічных па пластыцы і кампазіцыі твораў: партрэт Г.Ібсена (1903); помнікі матэматыку Н.Абелю (1908), пісьменніцы К.Колет (1911), кампазітару Р.Нурдраку (1911) у Осла. Стварыў грандыёзны скульпт. ансамбль Фрогнер-парк у Осла (больш за 150 фігур і кампазіцый; 1900—43), у якім увасобіў чалавечыя радасці і выпрабаванні ў цыклічным развіцці і адзінстве з прыродай. Філас. сімвалізм у ансамблі спалучаецца з жыццёвымі рэаліямі і пластычнай дасканаласцю.
Літ.: Strang R. Th. G. Vigeland, Oslo, 1969.
В.Я.Буйвал. с. 139
ВІ́ГІ , 1) англійская палітычная партыя ў 17—19 ст. Узнікла ў канцы 1670-х г. як групоўка, што адлюстроўвала інтарэсы часткі дваранскай арыстакратыі і буйной гандл. і фін. буржуазіі, якая процістаяла аднаўленню каралеўскага абсалютызму. Гал. рухаючая сіла т.зв. слаўнай рэвалюцыі 1688—89 (гл. Англійскія рэвалюцыі 17 стагоддзя). Змагаліся за падпарадкаванне каралеўскай улады парламенту, увядзенне канстытуцыйнага праўлення і грамадз. свабод, правялі «Біль аб правах». У 1714—83 і 1830—74 правячая партыя. У 1832 правялі парламенцкую рэформу. Чаргаваліся ва ўладзе з партыяй торы. У сярэдзіне 19 ст. аб'ядналіся з інш. паліт. партыямі і стварылі ліберальную партыю Вялікабрытаніі. 2) Паліт. партыя ў ЗША у 1834—54. Выступалі супраць узмацнення федэральнай улады, за развіццё прам-сці і падтрымку банкаў на Пн і Пд. У 1840 і 1848 перамаглі на прэзідэнцкіх выбарах. У 1854 партыя распалася: паўн. вігі перайшлі ў новаствораную Рэсп. партыю, а т. зв. баваўняныя вігі — у Дэмакратычную. с. 139
ВІ́ГНЕР (Wigner) Юджын (Эўген) Пол (17.11.1902, Будапешт), амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл. Нац. АН ЗША. Скончыў Вышэйшае тэхн. вучылішча ў Берліне (1925). У 1930—71 у Прынстанскім ун-це (з 1938 праф.), у 1942—45 у Чыкагскім ун-це. Навук. працы па квантавай механіцы, электрадынаміцы, ядз. фізіцы і фізіцы элементарных часціц. Абгрунтаваў магчымасць працякання ланцуговай ядз. рэакцыі дзялення. У складзе групы Э.Фермі ўдзельнічаў у буд-ве першага ядз. рэактара ў Чыкага. Нобелеўская прэмія 1963.
Тв.: Рус. пер. — Физическая теория ядерных реакторов. М., 1961 (разам з А.Вейнбергам); Теория групп и ее приложения к квантово-механической теории атомных спектров. М., 1961; Этюды о симметрии. М., 1971. с. 139
ВІГО́ (Vigо) Жан (22.4.1905, Парыж — 5.10.1934), французскі кінарэжысёр. Скончыў літ. ф-т Сарбоны. У дакумент. фільме «З нагоды Ніццы» (1929) і стужцы «Нуль за паводзіны» (1933) поруч з сатыр. выкрываннем праявілася імкненне да паэтызацыі свету. Уменне Віго на аснове карцін паўсядзённага побыту рабіць складаныя філас. абагульненні найб. поўна выявілася ў фільме «Аталанта» (1934). Творчая спадчына Віго невялікая, але яна значна паўплывала на развіццё франц. кіно ў 1930—50-я г. З 1951 у Францыі штогод прысуджаецца прэмія імя Віго.
Літ.: Жан Виго.: Пер. с фр. М., 1979. с. 139
ВІГО́НЬ (франц. vigognе), 1) рыхлая пушыстая пража з сумесі бавоўны ці яе адходаў i шарсцяных ачоскаў. 2) Тканіна з такой пражы. с. 140
ВІГУ́РСКАЯ Галіна Васілеўна (28.6.1909, с. Юлінцы Вінніцкай вобл., Украіна — 1.8.1990), украінская перакладчыца, літ.-знавец. Скончыла ін-т педагогаў для дашкольнікаў пры Кіеўскім ун-це (1936). Даследавала ўкр.-бел. літ. і культ. ўзаемасувязі. Пераклала на ўкр. мову асобныя творы Я. Коласа, П.Броўкі, М.Гарэцкага, У.Карпава, І.Шамякіна, М.Лынькова, В.Быкава, І.Мележа, Я.Брыля, п'есы К.Крапівы, В.Вольскага і інш. с. 140
ВІД , асноўная структурная і класіфікацыйная адзінка ў сістэме жывых арганізмаў, якасны этап іх эвалюцыйнага працэсу. Звычайна пад відам разумеюць сукупнасць папуляцый асобін, здольных да скрыжавання з утварэннем пладавітага патомства, якія насяляюць пэўны арэал, маюць агульныя морфафізіял. прыкметы (колькасць, здольнасць да ўзнаўлення, дыскрэтнасць, устойлівасць, цэласнасць) і тып узаемаадносін з абіятычным і біянічным асяроддзем; адасоблены ад інш. груп асобін нескрыжавальнасцю ў прыродных умовах. Паводле розных адзнак, у т.л. экалагічных і эвалюцыйных, адрозніваюць віды зніклыя, рэліктавыя, дамінантныя, эндэмічныя, шкодныя, сінантропныя і інш.
Паняцце віда ўпершыню ўвёў англ. батанік Дж. Рэй (1704). Шведскі прыродазнавец К.Ліней паказаў універсальнасць і значэнне віда ў якасці структурнай адзінкі жывой прыроды і ўвёў для яго абазначэння двайную лац. назву (бінарную наменклатуру), якая складаецца з назвы роду і відавога эпітэта (напр., Pinus sylvestris хвоя звычайная). Эвалюцыйную канцэпцыю відаў і асновы сучаснага разумення віда і відаўтварэння заклаў Ч .Дарвін (1859). Вял. ўклад у распрацоўку тэорыі відаў зрабілі вучоныя: рус. У. Л.Камароў, М.І.Вавілаў, бел. В.Ф.Купрэвіч, і інш. Апісаных на Зямлі відаў сучасных жывёл, раслін, мікраарганізмаў больш за 2 млн. У сучаснай фауне Беларусі больш за 20 тыс. жывёл, у флоры — каля 3,5 тыс. раслін. с. 140
ВІД ЛІТАРАТУ́РНЫ , устойлівая форма развіцця літаратуры, якая склалася гістарычна як адна з праяў роду літаратурнага (эпасу, лірыкі, драмы). Вылучаюць асн. віды эпасу — эпапея, раман, аповесць, апавяданне, нарыс, казка і інш., лірыкі — верш, паэма, песня, дыфірамб, элегія і інш., драмы — трагедыя, драма, камедыя. Від літаратурны непасрэдна выяўляе ўзаемасувязь паміж тэмай, ідэяй твора і іх маст. увасабленнем, стылем твора. Таму ў развіцці віду адлюстроўваюцца жыццёвыя і літ. з'явы, якім ён абавязаны сваім узнікненнем, існаваннем. Склаўшыся як пэўная форма літ. твораў, від літаратурны валодае адносна ўстойлівымі кампазіцыйнымі адзнакамі або адзінствам праблематыкі, пафасу. Напр., раман, аповесць, апавяданне вызначаюцца як вялікая, сярэдняя і малая формы, у вызначэнні віду ў лірыцы і драматургіі ўлічваюцца найперш тэматычныя асаблівасці твораў аднаго віду або характар іх пафасу (камедыя, трагедыя, ода, элегія, дыфірамб). Від літаратурны ў сваю чаргу мае свае падвіды, або жанравыя формы (напр., адрозніваюцца раманы філас., псіхал., быт., гіст., дэтэктыўны і інш.). У сучасным літ.-знаўстве часам адбываецца атаясамліванне паняццяў від літаратурны і жанр літаратурны з-за цяжкасці іх тэарэт. размежавання.
М.А.Лазарук. с. 140
ВІДАДЗІ́ Мала Велі (1709, г. Шамхор, Азербайджан — 1809), азербайджанскі паэт. Адзін з заснавальнікаў нац. рэалістычнай паэзіі. Служыў у груз. правіцеля Іраклія ІІ. Паслядоўнік Фізулі. Ведаў араб. і перс. мовы. Валодаў усімі формамі класічнай паэзіі, зацвердзіў у нац. л-ры найб. блізкую да фальклору ашугскую форму вершаскладання — гошма. У сваіх творах выказваў незадаволенасць феад. парадкамі, асуджаў міжусобныя войны. с. 140
ВІ́ДАЛ (Vidal) Гор (н. 3.10.1925, Вест-Пойнт, штат Нью-Йорк, ЗША), амерыканскі пісьменнік. Аўтар раманаў «Уіліва» (1946), «Юліян Адступнік» (1964), «Стварэнне» (1981), «Галівуд» (1990) і інш.; п'ес «Візіт на малую планету» (1956), «Вечар з Рычардам Нікcанам» (1972). Піша кіна- і тэлесцэнарыі, эсэ і крытычныя артыкулы. Перавагу аддае маст. асэнсаванню гіст. асоб і падзей. Дакументальны пачатак спалучае з сац. аналізам, гіст. стылізацыю — з сатырай, псіхалагізм — з натуралістычнымі тэндэнцыямі.
Тв.: Рус. пер. — Вице-президент Бэрр. М., 1977; Юлиан. СПб., 1994.
Е.А.Лявонава. с. 140
ВІДА́ЛЬ ДЭ ЛА БЛАШ (Vidal de la Blache) Поль (22.1.1845, г. Пезнас, Францыя — 5.4.1918), французскі географ; заснавальнік франц. геагр. школы. Даследаванні ў галіне фіз. геаграфіі і геаграфіі насельніцтва. Аўтар вял. атласа па геаграфіі і гісторыі свету (карты па стараж., сярэдніх вякоў і новай гісторыі, геаграфіі мацерыкоў і краін). Навук. працы абагульнены ў кн. «Прынцыпы геаграфіі чалавека» (1922). Па яго ідэі і пад яго кіраўніцтвам пачата падрыхтоўка шматтомнай працы па сусветнай геаграфіі. с. 140
ВІ́ДАМЛЯ , вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., на скрыжаванні аўтадарог Брэст—Камянец і Высокае—Пружаны Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на Пд ад г. Камянец, 30 км ад Брэста, 25 км ад чыг. ст. Жабінка. 1037 ж., 305 двароў (1996). Племсаўгас «Відамля», газаразмеркавальная станцыя, млын. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, дзіцячы сад, аддз. сувязі. с. 140
ВІ́ДАР (Vidor) Кінг Уоліс (8.2.1894, г. Галвестан, штат Тэхас, ЗША — 1.11.1982), амерыканскі кінарэжысёр, прадзюсер. Пасля вучобы ў Ваен. акадэміі ў Тэхасе пачаў здымаць сюжэты для кінахронікі (1913). З 1917 у Галівудзе. З 1923 у фірме «Метро-Голдвін-Маер», дзе паставіў практычна ўсе свае фільмы. Яны з'явіліся этапам у развіцці рэаліст. кірунку ў амер. кінамастацтве: «Вялікі парад» (1925), «Натоўп» (1928), «Хлеб наш надзённы» (1934), «Цытадэль» (1938, паводле аднайм. рамана А.Кроніна), «Вайна і мір» (1956; паводле Л.Талстога; разам з італьян. кінематаграфістамі). Пасля 1959 ставіў кароткаметражныя эксперым. фільмы. Спец. прэмія «Оскар» 1978. с. 140
ВІДАРЫ́С АПТЫ́ЧНЫ , карціна, якая атрымліваецца ў выніку праходжання прамянёў святла, што ідуць ад аб'екта, праз аптычную сістэму (лінзы, прызмы, люстэркі і інш.) і аднаўляе яго контуры і дэталі. Утвараецца паводле законаў геаметрычнай оптыкі і з'яўляецца асновай зрокавага ўспрымання розных аб'ектаў на сятчатцы вока і іх утварэння на фотаплёнцы, кінаэкране, фотакатодзе і інш.
Адрозніваюць відарыс аптычны сапраўдны і ўяўны. Сапраўдны відарыс аптычны ўтвараецца збежнымі пучкамі прамянёў у пунктах іх перасячэння і можа назірацца візуальна, праектавацца на экран і фатаграфавацца. Калі прамяні, што выходзяць з аптычнай сістэмы, разыходзяцца, то ўяўны відарыс аптычны ўтвараецца ў пунктах перасячэння прадаўжэнняў гэтых прамянёў, што праведзены ў бок, процілеглы іх распаўсюджанню. Уяўны відарыс аптычны немагчыма атрымаць на экране ці сфатаграфаваць, аднак ён можа выконваць ролю аб'екта для інш. аптычнай сістэмы (напр., вока ці збіральнай лінзы), якая пераўтварае яго ў сапраўдны. Наяўнасць аберацый аптычных сістэм прыводзіць да ўтварэння аберацыйных плям, што выклікае афарбоўку відарыса аптычнага і парушае яго геам. падабенства з арыгіналам. У выніку таго, што на аб'ектывах, акулярах, дыяфрагмах і інш. аптычных дэталях адбываецца дыфракцыя святла, відарыс аптычны пункта ў ідэальных (безаберацыйных) сістэмах выглядае як складаная дыфракцыйная карціна, характарыстыкі якой залежаць ад раздзяляльнай здольнасці аптычных сістэм.
Літ.: Слюсарев Г.Г. Методы расчета оптических систем. 2 изд. Л., 1969; Марешаль А., Франсон М. Структура оптического изображения: Пер. с фр. М., 1964.
В.В.Валяўка. с. 140
ВІДАЎДА́НСКАЯ КАНСТЫТУ́ЦЫЯ 1921, канстытуцыя Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў. Прынята 28 чэрв. ў дзень св. Віда (Vidovdan). Абвясціла каралеўства парламентарнай і спадчыннай манархіяй на чале з сербскім каралём з дынастыі Карагеоргіевічаў. Паводле Відаўданскай канстытуцыі каралю належала выканаўчая і заканадаўчая (разам з 1-палатным парламентам — нар. скупшчынай) улада. Паліт. правы і свабоды (слова, друку, сходаў і інш.) маглі быць адменены каралём. Замацоўвала пануючае становішча ў грамадстве сербскай паліт. эліты. Адменена 6.1.1929 у выніку ўстанаўлення ў краіне ваенна-манархічнага рэжыму. с. 141
ВІДАЎТВАРЭ́ННЕ , працэс узнікнення новых біял. відаў і змяненне іх з цягам часу. Аснова відаўтварэння — спадчынная зменлівасць арганізмаў і натуральны адбор. Часта віды ўтвараюцца з продкавай формы шляхам яе раздзялення на некалькі новых. Адрозніваюць відаўтварэнне шляхам алапатрыі, сімпатрыі, скачкападобнае (выбуховае), звязанае з адаптыўнай радыяцыяй, і інш. яго формы. Прычыны, механізмы і скорасці відаўтварэння недастаткова высветлены.
Першую тэорыю відаўтварэння распрацаваў Ж.Б. Ламарк (1809). Заснавальнікам матэрыяліст. тэорыі відаўтварэння з'яўляецца Ч.Дарвін (1859), які распрацаваў канцэпцыю дывергенцыі. Паводле сучаснага эвалюцыйнага вучэння (гл. Эвалюцыі сінтэтычная тэорыя) відаўтварэнне звычайна адбываецца пад кантролем дызруптыўнага адбору (спрыяе захоўванню крайніх фенатыпаў і элімінацыі прамежкавых) і не патрабуе вострай унутрывідавой канкурэнцыі як абавязковай умовы. с. 141
ВІДАШУКА́ЛЬНІК , прыстасаванне фота- і кіназдымачных апаратаў для навядзення іх на аб'ект і назірання за ім пры здымцы. Дазваляе ўбачыць межы відарысаў аб'ектаў і іх адпаведнасць памерам кадравай рамкі. Бывае рамачны, тэлескапічны і люстраны. Падбіраецца пад аб'ектыў з пэўнай фокуснай адлегласцю.
Калі аптычныя восі відашукальніка і здымачнага аб'ектыва не супадаюць, то ўзнікае паралакс — несупадзенне межаў відарыса, які назіраецца ў відашукальніку і які пераходзіць на фота- або кінаплёнку. Для змяншэння паралаксу ў поле зроку некаторых відашукальнікаў змяшчаюць некалькі прамавугольных рамак, што дазваляе ўвесці папраўку пры здымцы з розных адлегласцей. У люстраных фотаапаратах з адным здымачным аб'ектывам і кінаапаратах з люстраным абтуратарам паралакс адсутнічае. У некаторых фотаапаратах відашукальнік канструктыўна аб'яднаны з аптычным дальнамерам. с. 141
ВІДЖАЯВА́ДА , Безвада, горад на Пн Індыі ў ніжнім цячэнні р. Крышна, у штаце Андхра-Прадэш. 701,8 тыс. ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Тэкст., харч., цэм., маш.-буд. прадпрыемствы. Вакол Віджаявады вял. ірыгацыйная сістэма, якая ўключае дэльту р. Крышна. Цэнтр будыйскага культу. с. 141
ВІДЖАЯНА́ГАР , феадальная дзяржава ў Паўд. Індыі ў 14—17 ст. Знаходзілася на Пд ад р. Крышна. Утварылася ў 1336 у выніку барацьбы мясц. феадалаў з Дэлійскім султанатам. Пры Дэвараі ІІ [1422—46] Віджаянагар падначаліў усю Паўд. Індыю, яго войскі рабілі паходы на Цэйлон і ў Бірму, нанеслі паражэнне Бахманідскаму султанату. Найб. росквіту дасягнуў пры Крышнадэвараі [1509— 29]. Віджаянагар пастаянна ваяваў з дзяржавай Бахмані, потым з утворанымі на яе тэр. султанатамі. Пацярпеў паражэнне ў 1565, прыйшоў у заняпад і да сярэдзіны 17 ст. распаўся на княствы. с. 141
ВІ́ДЗАЎСКАЯ ЦАРКВА , помнік архітэктуры мадэрна. Пабудавана ў 1910 з цэглы ў г.п. Відзы (Браслаўскі р-н Віцебскай вобл.). Прамавугольны ў плане будынак з 5-граннай апсідай. Вільчык 2-схільнага даху над гал. фасадам завершаны 3-яруснай званіцай з цыбулепадобным купалам, алтарная частка — драўляным 8-гранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Гал. фасад завершаны 2-гранным шчытом, вылучаны высокім уваходным парталам, дэкарыраваны бакавымі лучковымі нішамі з выявамі крыжоў. Арх. дэкор выкананы сродкамі фігурнай цаглянай муроўкі — ліштвы вокнаў з лучковымі броўкамі, падаконныя філёнгі, крыжовыя нішы на лапатках, прафіляваныя карнізы. с. 141
ВІ́ДЗАЎСКІ ТРО́ІЦКІ КАСЦЁЛ , помнік архітэктуры неаготыкі. Пабудаваны ў 1914 з чырвонай цэглы ў г.п. Відзы (Браслаўскі р-н Віцебскай вобл.). Мураваны 3-нефавы храм з трансептам і гранёнай апсідай, абапал якой 2 сакрысціі. Сцены звонку ўмацаваны контрфорсамі, вокны спічастыя. Двухвежавы гал. фасад з трохвугольным франтонам завершаны высокімі зубцамі. Такія ж франтоны ўпрыгожваюць тарцы трансептаў. Гал. ўваход вылучае перспектыўны партал з вімпергам і круглым акном-ружай над ім. Вежы на гал. фасадзе (выш. 59 м) завершаны вострымі 8-граннымі шатрамі і значна ўзвышаюцца над астатнімі аб'ёмамі. У інтэр'еры калоны і пілястры складанага профілю перахозяць у высокія падпружныя спічастыя аркі скляпенняў. с. 141
ВІ́ДЗЕМСКАЕ ЎЗВЫ́ШША , узгоркавае ўзвышша на ПнУ Латвіі. Складаецца з Цэнтральна-відземскага ўзв. (з вышэйшым пунктам Латвіі г. Гайзінькалнс, 311 м) і размешчанага на ПнУ Алуксненскага ўзв. (г. Дэлінькалнс, 271 м), якое пераходзіць ва ўзв. Хаанья (у Эстоніі). Складзена пераважна з марэнных суглінкаў. У нізінах — азёры. с. 142
ВІ́ДЗЕНІЧЫ , Відунічы, Відзінічы, вёска ў Алёнавіцкім с/с Талачынскага р-на Віцебскай вобл. За 38 км на ПнУ ад Талачына. 24 двары, 44 ж. (1996). Упершыню ўпамінаецца як «село Видиничи» ў Друцкім евангеллі (І-я пал. 14 ст.). У розны час належала Друцкім, Любецкім, Лянеўскаму, Сяняўскай, Голчыцу (ці Галоўчыцу) і інш. У 1785 В. — цэнтр маёнтка, які ахопліваў 5 вёсак (Коззі Горкі, Лаўрынава, Станаўка, Бордзіна, Раманаўка) і налічваў 69 двароў, 536 душ. З 1861 — у Алёнавіцкай вол. Аршанскага пав. З 1924 В. ў Талачынскім р-не. с. 142
ВІ́ДЗЕЎШЧЫНА , вёска ў Красненскім с/с Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 22 км ад Маладзечна, 70 км ад Мінска, 5 км ад чыг. ст. Уша. 433 ж., 137 двароў (1996). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Мемарыяльны комплекс нар. славы. с. 142
ВІДЗІБО́Р , вёска ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета. За 13 км на ПнЗ ад г. Столін, 257 км ад Брэста, чыг. ст. на лініі Баранавічы—Роўна (Украіна). 654 ж., 248 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. За 2,5 км на ПнЗ ад вёскі — курганны могільнік драўлян 11 ст. с. 142
ВІ́ДЗІН , горад на ПнЗ Балгарыі, на правым беразе р. Дунай. Засн. стараж. рымлянамі ў пач. н. э. 80 тыс. ж. (1993). Рачны порт, чыг. паромная пераправа, якая звязвае балгарскія і румынскія (г. Калафат) чыгункі. Цэнтр с.-г. раёна, асабліва развіта вінаградарства. З-ды сінт. валокнаў, шын; харч. (тытунёвая, мукамольная, алейная, плодакансервавая, вінаробства) і швейная прам-сць. Вытв-сць фарфоравых вырабаў, цыгарэт. Турызм. Музеі. Арх. помнікі: цэрквы св. Панцеляймона (1633), св. Петкі (17 ст.). с. 142
ВІ́ДЗСКАЕ ВО́ЗЕРА ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дрысвята, за 34 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,97 км², даўж. 4,07 км, найб. шыр. 540 км, найб. глыб. 20,5 м, даўж. берагавой лініі 10,2 км. Пл. вадазбору 4,5 км². Схілы катлавіны выш. больш за 20 м, у паўд. ч. стромкі абразійны схіл. Катлавіна складаецца з 3 плёсаў: мелкаводнага ўсходняга, карытападобнай формы з шырокай літараллю (да 30 м) заходняга і найбольш складанай будовы цэнтральнага з востравам (пл. 0,4 га) і меллю. Большасць берагоў зліваецца са схіламі, у асобных месцах пойма шыр. да 10 м. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей — глеі. Злучана пратокай з воз. Сэклы. с. 142
ВІ́ДЗСКІ РАЁН , адм.-тэр. адзінка БССР у 1940—60. Утвораны 15.1.1940 у складзе Вілейскай вобл. Цэнтр — г.п. Відзы. Пл. 900 км², 394 нас. пункты (1947). Падзяляўся на 11 сельсаветаў. З 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай абл. Скасаваны 20.1.1960, яго тэр. ўвайшла ў Браслаўскі раён. с. 142
ВІ́ДЗЫ , гарадскі пасёлак у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл. За 40 км ад Браслава, 30 км ад чыг. ст. Гадуцішкі на лініі Лынтупы—Варапаева, на аўтадарозе Паставы—Даўгаўпілс. 2,3 тыс. ж. (1995).
Вядомы з сярэдзіны 15 ст. Належалі Нарушэвічам, А.Гаштольду, Пацам, Ваўжэцкім і інш. У 1481 тут пабудаваны касцёл, пры ім існаваў шпіталь. З 16 ст. ў Браслаўскім пав. Віленскага ваяв. У пач. 18 ст. езуіты адкрылі ў Відзах касцёл, рэзідэнцыю, школу. У 1794 у Відзах 1270 ж., у 1825 — 822 жыхары. З 1843 заштатны горад Ковенскай губ., цэнтр воласці. У 1860 — 3498 ж., у 1893 — 5800 жыхароў. З 1921 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР, з 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр Відзскага раёна. З 27.6.1941 да 8.7.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Відзах і раёне 4154 чал. З 1960 у Браслаўскім р-не. У 1969 у Відзах 2,6 тыс. жыхароў.
Прадпрыемствы харч. прам-сці. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання. Помнікі архітэктуры — Відзская царква (1910), Відзскі Троіцкі касцёл (1914). Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. с. 142
ВІДО́МЕЦ (Раrnassia), род кветкавых раслін сям. відомцавых. Больш за 50 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных і субтрапічных рэгіёнах Паўн. паўшар'я. На Беларусі трапляецца відомец балотны (Рarnassia palustris). Расце на балотах, забалочаных лугах, берагах рэк і ручаёў.
Шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным сцяблом і кароткім карэнішчам. Лісце суцэльнае, сцябловае сядзячае, прыкаранёвае ў разетцы, доўгачаранковае, з сэрцападобнай асновай. Кветкі адзіночныя, белыя, з нектарнікамі. Плод — шматнасенная аднагнездавая каробачка. Лісце мае дубільныя і горкія рэчывы. Лек. (заспакаяльны, вяжучы, мачагонны, жаўцягонны, кровааднаўленчы і гаючы сродак), дэкар., кармавыя і меданосныя расліны. Некаторыя віды ядавітыя. с. 142
ВІДÓР (Widor) Шарль Мары (21.2.1844, г. Ліён, Францыя — 12.3.1937), французскі арганіст, кампазітар, музыказнавец, педагог. Чл. Акадэміі прыгожых мастацтваў (1910). Праф. Парыжскай кансерваторыі (1891—1905). У 1870—1934 арганіст царквы Сен-Сюльпіс у Парыжы. Арганіст-віртуоз, імправізатар, канцэртаваў у многіх краінах. Па яго рэкамендацыі і пад яго наглядам устаноўлены арган фірмы «Кавае-Коль» у Вял. зале Маскоўскай кансерваторыі (у 1901 даў першы арганны канцэрт). Сярод твораў: 3 оперы, балет, творы для аркестра, 10 сімфоній і інш. творы для аргана, месы, камерна-інстр. ансамблі, фп. п'есы. Апублікаваў (разам з А.Швейцэрам) арганныя творы І.С.Баха (т. 1—5, 1912—14). Сярод вучняў: арганісты Л.Б'ёрн, М.Дзюпрэ, Швейцэр, кампазітары Д.Міё, К.Анегер. с. 142
ВІ́ДУК , гл. ў арт. Мак. с. 142
ВІ́ДУКІНД (Widukind, Witikind, Wittekind) Корвейскі (каля 925 — пасля 973), нямецкі сярэдневяковы гісторык, саксонскі бенедыкцінскі манах абацтва Корвей у Вестфаліі. Аўтар «Гісторыі саксаў» (у 3 кн., даведзена Відукіндам да 967; прадоўжана невяд. аўтарам да 973), у якой апісаны падзеі паліт. і ваен. жыцця саксаў (войны з венграмі і славянамі) і дзейнасць першых двух герм. каралёў Саксонскай дынастыі. с. 142
ВІДУ́НАС (Vidūnas; сапр. Староста) Вільгельмас (22.3.1868, в. Іонайчай, Шылуцкі р-н, Літва — 20.2.1953), літоўскі філосаф, драматург. З 1912 жыў і працаваў у Тыльзіце, дзе ўзначальваў культ. жыццё літоўцаў Усх. Прусіі. Яго філас. сістэма сфарміравалася пад уплывам ідэй стараж.-інд. веданты (вішыштыадвайты) і некат. канцэпцый зах.-еўрап. ідэаліст. філас. плыняў — платанізму, неаплатанізму, хрысц. містыцызму, пантэізму. Быццё трактаваў як дух, пэўным станам якога, яго несамаст. часткай з'яўляецца матэрыяльны свет. Чалавек, паводле Відунаса, — мікракосмас і найвышэйшая ступень эвалюцыі. Носьбіты абс. духа, праяўленне чалавечнасці — мараль, мастацтва і навука.
Развіццё грамадства, на думку Відунаса, супадае з ступенямі духоўнага ўдасканалення чалавека: індывід — нацыя — чалавецтва — абсалют. Аўтар філас. прац: «Пабудова сусвету», «Таямнічая вялікасць чалавека» (абедзве 1907), «Паходжанне лёсу» (1908), «Жыццёвая аснова народа» (1920), «Свядомасць» (1936) і інш. У маст. творчасці абуджаў пачуццё нац. годнасці літоўцаў і пратэст супраць ням. імперыялізму (драм. трылогія «Цені продкаў», 1908, трагедыя «Сусветны пажар», 1928, і інш.). с. 143
ВІ́ДУНІЧЫ , вёска, гл. Відзенічы. с. 143
ВІДЫКО́Н , пераўтваральнік светлавога сігналу ў электрычны; перадавальная тэлевізійная трубка з назапашваннем зарадаў. Працуе на аснове ўнутр. фотаэфекту. Мае паўпразрыстую мішэнь з паўправадніковых матэрыялаў, на якую праектуецца аптычны відарыс, што пераўтвараецца відыконам у відэасігнал (для патрэб каляровага тэлебачання створаны разнавіднасці відыкона: кадміконы, плюмбіконы і інш.). Характарызуецца высокай адчувальнасцю і малымі ўласнымі шумамі. Выкарыстоўваецца ў тэлевізійных камерах, відэатэлефонах, рэнтгенатэлевізійных сістэмах і інш. с. 143
ВІДЭА... (ад лац. videо бачу, гляджу), першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на іх дачыненне да эл. сігналаў, што нясуць інфармацыю аб відарысе (відэасігнал), а таксама да ўстройстваў, якія выкарыстоўваюцца ў сістэмах перадачы відарысаў, напр., відэамагнітафон, відэатэлефон. с. 143
ВІДЭАЗА́ПІС , гл. Запіс тэлевізійных сігналаў. с. 143
ВІДЭАКА́МЕРА , камкордэр, малагабарытная перадавальная тэлевізійная камера, аб'яднаная з касетным відэамагнітафонам для запісу тэлевізійных сігналаў. Бывае адна- і шматтрубкавая на відыконах, ПЗС-матрыцах. Мае аб'ектыў з пераменнай фокуснай адлегласцю, электронны відашукальнік, які выкарыстоўваецца для кантролю запісу пры здымцы (відэаманітор) і кантрольнага прагляду знятага матэрыялу адразу пасля здымкі, і сістэму аўтам. факусіроўкі. Адрозніваюць быт., паўпрафес. і прафес. відэакамеры. с. 143
ВІДЭАКЛІ́П , жанр мастацтва, які аб'ядноўвае ігравое кіно, мультыплікацыю, музыку, рэкламу, запісаныя на відэастужку. Выяўленчыя сродкі грунтуюцца вакол сюжэтнай фабулы або каскаду спецэфектаў, падпарадкаваных рытмічнай канструкцыі муз. асновы. Пачаткам жанру лічыцца відэакліп «Багемская рапсодыя», створаны ў 1975 рэжысёрам Б.Говерсам як рэкламны ролік аднаго з новых альбомаў гурта «Куін» (Вялікабрытанія). Сярод найб. вядомых стваральнікаў кліпаў: П.Кэры (ЗША), М.Вейш (Германія), Э.Дыянісіюш (Аўстралія), С.Джонсан (Вялікабрытанія), М.Джоджэган (Швецыя) і інш. На Беларусі відэакліп з'явіўся ў сярэдзіне 1980-х г. у сувязі з узнікненнем нац. плыні ў маскультуры. У гэтым жанры вызначыліся рэжысёры Э.Гатоўскі, Г.Шувагін, С.Шынкарэнка, якія стварылі кліпы з удзелам гуртоў «Рэй», «Бонда», «Крама», «Рокіс». Яны выкарыстоўваюць сюжэтныя і мазаічныя канструкцыі будовы відэакліпа і іх сінтэз.
В.М.Мартыненка. с. 143
ВІДЭАМАГНІТАФО́Н , апарат для запісу на магн. стужку і далейшага ўзнаўлення аналагавых і лічбавых відэафанаграм. Адрозніваюць відэамагнітафоны бытавыя, прафесійныя і спец. прызначэння; стацыянарныя і пераносныя; з узнаўленнем каляровага і чорна-белага відарысаў. Прынцып дзеяння такі ж, як у звычайнага магнітафона: сігналы відарыса і гукавога суправаджэння ад тэлевізійнага прыёмніка або інш. крыніцы запісваюцца на магн. стужку. Пры ўзнаўленні гэтыя сігналы накіроўваюцца ў тэлевізійны прыёмнік. Відэамагнітафон выкарыстоўваецца ў тэлебачанні, навук. даследаваннях, медыцыне і інш.
Шырокая паласа прапускання відэмагнітафона (да 7—8 МГц у стандартным тэлебачанні; да 30 МГц у тэлебачанні высокай выразнасці) у працэсе запісу дасягаецца адначасовым перамяшчэннем стужкі і вярчэннем блока з 1, 2 або 4 магн. галоўкамі, што забяспечвае скорасць магн. галоўкі адносна стужкі да 10 м/с і больш. Гукавое суправаджэнне і сігналы сінхранізацыі запісваюцца нерухомымі галоўкамі па краях стужкі.
А.П. Ткачэнка. с. 143
ВІДЭАМАНІТО́Р , манітор, прыстасаванне для візуальнага кантролю якасці тэлевізійнага відарыса ў розных пунктах тракту яго перадачы (напр., на выхадзе перадавальнай тэлевізійнай камеры). Бывае: чорна-белы і каляровы; малагабарытны, пераносны і універсальны. На відэаманітор падаецца відэасігнал, каляровы відэасігнал, сігналы асн. колераў (або яркасны і два колерарознасныя сігналы). Відэамагнітафон для кантролю амплітуды і фазы сігналаў у каляровых сістэмах ПАЛ і НТСЦ наз. вектараскопам. Выкарыстоўваецца ў відэакамерах, на тэлецэнтрах, прыкладных тэлевізійных устаноўках і інш. с. 143
ВІДЭАСІГНА́Л , электрычны сігнал з шырокім спектрам частот, прызначаны для ўтварэння чорна-белых, каляровых або стэрэавідарысаў. Мае сігнал відарыса, радковыя і кадравыя сінхраімпульсы (каляровы відэасігнал акрамя сігнала яркасці мае сігналы колернасці і колернай сінхранізацыі). Бывае аналагавы і лічбавы. Утвараецца святлоэл. пераўтваральнікамі, напр., відыконамі ў тэлебачанні, фотаэлементамі і фотапамнажальнікамі ў факсімільнай сувязі, дэтэктарамі эл.магн. хваль у радыёлакацыі. Паласа частот спектра відэасігнала вызначаецца скорасцю разгортвання відарыса і стандартызавана для кожнага выпадку выкарыстання. с. 143
ВІДЭАТЭ́КС , від (служба) электрасувязі. Дазваляе карыстальніку атрымліваць на экране тэлевізара (або дысплея) графічную інфармацыю па каналах тэлефоннай сувязі са спец. банка даных; дазваляе таксама выконваць розныя паслугі: заказваць электронныя гульні, білеты на транспарт, праводзіць банкаўскія аперацыі і інш. с. 143
ВІДЭАТЭЛЕФО́Н , відэафон, абаненцкая відэаакустычная прылада, з дапамогай якой абаненты бачаць адзін аднаго ў час тэлеф. размовы. Аб'ядноўвае звычайную тэлеф. сувязь і перадачу відарысаў (кожнага абанента па асобным канале, як у тэлебачанні). Выкарыстоўвае тэлевізійныя каналы міжгародняй сувязі. Устанаўліваюць пераважна на перагаворных пунктах. с. 143
ВІДЭАЎЗМАЦНЯ́ЛЬНІК , шырокапалосны ўзмацняльнік відэасігналаў з амаль раўнамернай амплітудна-частотнай характарыстыкай. Бывае адна- і многакаскадны. Выкарыстоўваецца ў відэаманіторах, тэлевізійных, факсімільных, радыёлакацыйных і інш. сістэмах. с. 144
ВІДЭАФАНАГРА́МА , спецыяльны носьбіт з запісам відэаакустычнай інфармацыі. Мае дарожкі запісу — сляды (канаўкі ў носьбіце, намагнічаныя або наэлектрызаваныя вобласці і інш.), пакінутыя запісвальным прыстасаваннем на рухомым носьбіце ў працэсе запісу. Бывае аналагавая і лічбавая. Атрымліваецца пры запісе тэлевізійных сігналаў на магнітную стужку (напр., на відэамагнітафоне), аптычны дыск, кінаплёнку і інш. Выкарыстоўваецца для захоўвання і ўзнаўлення тэлевізійнай, кінатэлевізійнай і інш. інфармацыі. Гл. таксама Сігналаграма. с. 144
ВІДЭАФІ́ЛЬМ , фільм, запісаны на відэамагнітафоннай стужцы, а не на кінаплёнцы. Узнік у 1970-я г. на тэлебачанні. Жанры разнастайныя: маст., навук.-папулярныя, дакумент.-публіцыстычныя, хранік. і інш. У параўнанні з кінафільмамі мае шэраг пераваг у эстэт. і тэхнал.-вытв. аспекце (мнагакамерны метад здымкі, электронны мантаж, спецэфекты, што даюць магчымасць атрымаць камбінаваны кадр любой складанасці, шматразовае выкарыстанне для запісу магнітнай плёнкі і інш.). с. 144
ВІ́ДЭМАН (Wiedemann) Густаў Генрых (2.10.1826, Берлін — 23.2.1899), нямецкі фізік. Чл.-кар. Берлінскай (1879) і Пецярбургскай (1883) АН. Скончыў Берлінскі ун-т (1874). У 1854—63 праф. Базельскага, з 1871 Лейпцыгскага ун-таў. Навук. працы па электрычнасці, магнетызме, цеплавых з'явах і оптыцы. У 1853 разам з ням. фізікам Р.Францам устанавіў суадносіны паміж цtпла- і электраправоднасцю металаў (Відэмана—Франца закон). У 1858 адкрыў эфект закручвання ферамагнітнага стрыжня з токам пры яго намагнічванні ўздоўж восі (Відэмана эфект). Заснавальнік Берлінскага фіз. т-ва. Аўтар першага фундаментальнага даведніка па электрычнасці. с. 144
ВІ́ДЭМАНА ЭФÉКТ , закручванне ферамагнітнага стрыжня з токам пры яго намагнічванні ўздоўж восі. Адкрыты Г.Відэманам. Відэмана эфект — адно з праяўленняў магнітастрыкцыі ў полі, утвораным складаннем падоўжнага магн. поля і кругавога магн. поля, якое ствараецца эл. токам. Пры пераменным эл. току ці магн. полі адбываюцца круцільныя ваганні стрыжня. с. 144
ВІ́ДЭМАНА—ФРА́НЦА ЗАКО́Н , фізічная заканамернасць, што звязвае цеплашправоднасць і электраправоднасць металаў. Устаноўлены ў 1853 ням. фізікамі Т.Відэманам і Р.Францам і ўдакладнены ў 1881 дацкім фізікам Л.Лорэнцам. Паводле Відэмана—Франца закона для ўсіх металаў адносіны каэфіцыента цеплаправоднасці <SIGN> (дакладней, яе электроннай складальнай) да іх удзельнай электраправоднасці <SIGN> прама прапарцыянальныя абс. т-ры <FORMULA>, дзе L — лік Лорэнца, аднолькавы для ўсіх металаў. Узаемная сувязь эл. праводнасці і цеплаправоднасці тлумачыцца тым, што гэтыя характарыстыкі металаў абумоўлены рухам свабодных электронаў. Відэмана—Франца закон выконваецца для большасці металаў у шырокім інтэрвале т-р, а таксама для паўправаднікоў (лік Лорэнца ў гэтым выпадку залежыць ад механізма рассеяння носьбітаў зараду). с. 144
ВІ́ДЭРБЕРГ (Widerberg) Бу (н. 8.6.1930, г. Мальмё, Швецыя), шведскі кінарэжысёр; адзін з пачынальнікаў т. зв. новага шведскага кіно. У фільмах «Дзіцячая каляска» (1962), «Варонін квартал», «Каханне, 65» (1965), «Прывітанне, Раланд!» (1966) цікавасць да сац. праблем, духоўнага свету пасляваен. пакалення, пошукі новай кінематаграфічнай формы. Сярод фільмаў: «Эльвіра Мадзіган» (1967), «Джо Хіл» (1971), «Змяіная сцежка» (1986), камедыя «Сапляк» (1974), дэтэктыў «Чалавек на даху». Аўтар кн. «Панарама шведскага кіно» (1962). с. 144
ВІЕ́ЙРА (Vieirа) Жуан Бернарду (н. 27.4.1939, Бісау), дзяржаўны, паліт. і ваен. дзеяч Гвінеі-Бісау. Дывізійны генерал (1983). З 1960 чл. Афр. партыі незалежнасці Гвінеі і Каба-Вердэ (ПАІГК). З 1964 камандуючы Паўд. фронтам, з 1965 нам. старшыні Ваен. савета ПАІГК. У 1973—78 старшыня Нац. нар. сходу Гвінеі-Бісау і дзярж. камісар узбр. сіл. З 1978 кіраўнік урада, адначасова ў 1982—84 міністр Нар. рэв. сіл, міністр нац. бяспекі і грамадскага парадку. Пасля ваен. перавароту 14.11.1980 узначаліў Рэв. савет. З 1981 ген. сакратар ЦК ПАІГК. З 1984 старшыня Дзярж. савета (кіраўнік дзяржавы і ўрада). З 1994 прэзідэнт Гвінеі-Бісау. с. 144
ВІ́ЕР Гаўрыла Сямёнавіч (6.4.1890, в. Пуцунтэй Аргееўскага р-на, Малдова — 7.3.1964), бел. жывапісец. З 1905 вучыўся і працаваў у Мінску ў іканапіснай майстэрні П.Курбатава, у 1910—12 вучыўся ў Пецярбургу ў мастака С.Ягорава, скончыў там Школу т-ва заахвочвання мастацтваў (1916). У 1921 вярнуўся ў Мінск, працаваў дэкаратарам у т-ры «Чырвоная зала», выкладаў у чыг. тэхнікуме і інш. Аўтар твораў «Малады мастак» (1923), «Старое і новае» (1927), «Суботнік» (1932), «Маладыя спартсмены» (1934). Лепшыя творы гіст. жанру: «Курлоўскі расстрэл» (1924), «Лядовае пабоішча» (1938), «3 ліпеня 1944 года ў Мінску» (1945); з партрэтаў — «Змітрок Бядуля» (1924), «Сямейны партрэт» (1927), «Кандрат Крапіва» (1938) і інш.
Г. М. Ярмоленка. с. 144
ВІЕ́РУ (Vieru) Анатал (н. 8.6.1926, г. Ясы, Румынія), румынскі кампазітар. Д-р музыказнаўства (1978). Вучыўся ў Бухарэсцкай (1946—51) і Маскоўскай (1951—54, клас А.Хачатурана) кансерваторыях. Адзін з вядучых рум. кампазітараў. Сярод твораў: оперы «Іона» (1976), «Свята жабракоў» (1978), 3 камічныя мікраоперы паводле твораў І.Л. Караджале (1983); араторыя «Міярыца» (1957), паэма-кантата «Дрозд Іліе Пінтыліе» (1948), кантата для барытона, аргана, віяланчэлі і кантрабаса «Опус 91» (1983); 5 сімфоній (1967—85); п'есы «Клепсідра-І» і «Клепсідра-ІІ» (1968, 1970) для аркестра, канцэрты для аркестра (1955), для розных інструментаў з аркестрам (1963—85), камерна-інстр. ансамблі, сюіта для 2 хароў а капэла «Начныя сцэны» (1963) і інш. Дзярж. прэмія Румыніі 1949. с. 144
ВІЕ́РУ (Vieru) Грыгорэ Паўлавіч (н. 14.2.1935, с. Перэрыта Брычанскага р-на, Малдова), малдаўскі паэт. Скончыў Кішынёўскі пед. ін-т (1958). Друкуецца з 1954. Асн. матывы творчасці — любоў да жыцця, бацькоўскай зямлі, працы (зб-кі «Вершы», 1965; «Імя тваё», 1968; «Блізкае», 1974; «Пра каханне», 1975; «Ліст зялёны», 1982, і інш.). Лірыка Віеру адметная непасрэднасцю пачуццяў, высокім майстэрствам. Піша для дзяцей. На бел. мову творы Віеру перакладалі Т.Бондар, Г.Бураўкін, А.Грачанікаў, В.Зуёнак, Е.Лось, Ю.Свірка, К.Цвірка, Я. Янішчыц і інш.
Тв.: Бел. пер. — Імя тваё: Лірыка. Мн., 1986. с. 144
ВІЕ́Т , В'ет (Viètе) Франсуа (1540, г. Фантэнэ-ле-Конт, Францыя — 13.12.1603), французскі матэматык, адзін са стваральнікаў элементарнай алгебры. Атрымаў адукацыю юрыста. Увёў літарныя абазначэнні для невядомых велічынь і каэфіцыентаў ураўненняў, у выніку чаго ўпершыню стала магчымым выражэнне ўласцівасцей ураўненняў і іх каранёў агульнымі формуламі. Распрацаваў аднолькавы прыём рашэння ўраўненняў 2, 3 і 4-й ступеняў. Устанавіў залежнасць паміж каранямі і каэфіцыентамі ўраўненняў (формулы Віета). Вызначыў першы дакладны выраз для <SIGN> у выглядзе бясконцага здабытку. У 1579 выдаў «Матэматычны канон» з табліцамі трыганаметрычных функцый.
Літ.: История математики. Т. 1. М., 1970. с. 145
ВІЁЛА , гл. Фіялка. с. 145
ВІЁЛЫ (італьян. violа), сям'я струнных смычковых інструментаў. Адрозніваюцца памерамі (31—120 cм), тэсітурай, строем, прапорцыямі, колькасцю струн (5—7), наяўнасцю або адсутнасцю рэзаніруючых струн і навязных ладоў і інш. З выгляду нагадваюць маленькі кантрабас. Асн. разнавіднасці віёл: сапранавая (дыскантавая), даўж. 32—45 см, строй d, g, <SIGN>, <SIGN>, <SIGN>, d²; высокая сапранавая, даўж. 31—34 cм, на кварту вышэй за сапранавую; малая альтовая, даўж. 40—48 cм, на тон ніжэй за сапранавую; альтовая (віялета), даўж. 50—63 см, на кварту ці квінту ніжэй за сапранавую; малая басовая, або тэнаровая (віёла да гамба, асн. від віёл), даўж. 65—72 см, строй D, G, с, е, а, <SIGN>; вял. басовая (басовая віёла да гамба; на яе аснове сфарміравалася т. зв. віёла бастарда, пашыраная ў 16—18 ст. пераважна ў Англіі); кантрабасавая. Паводле становішча інструмента ў час ігры адрозніваюць віёлы да брача (ручныя, у т.л. віёль д'амур; трымаюць гарызантальна, як скрыпку) і віёлы да гамба (нажныя; трымаюць вертыкальна, як віяланчэль). Узніклі ў канцы 15 — пач. 16 ст., выкарыстоўваліся сола і ў ансамблі, гучалі мякка, пяшчотна, «матава». З канца 18 ст. амаль зніклі, адрадзіліся на мяжы 19—20 ст. з ростам цікавасці да старадаўняй музыкі. Ігру на віёлах выкладаюць у многіх кансерваторыях. с. 145
ВІЁН , Вільён (Villon) Франсуа (сапр. дэ Манкарб'е або дэ Лож; dе Моntcorbier, des Loges; каля 1431, Парыж — пасля 5.1.1463), французскі паэт. Скончыў Сарбону (1452). Не парываючы са студэнцкай багемай, Віён стаў заўсёднікам парыжскіх тавернаў і прытонаў, сябраваў з крымінальнікамі, валацужнічаў па Францыі. Усё гэта адбілася ў паэзіі Віёна, яскравай і своеасаблівай, дзе побач з матывамі пераходнасці, недаўгавечнасці ўсяго існага, захаплення ўцехамі жыцця і каханнем выступаюць і сац. матывы. Абвінавачваўся ў злачынствах, неаднаразова трапляў у турму, у 1463 прыгавораны да смяротнай кары, замененай на дзесяцігадовае выгнанне. Далейшы лёс Віёна невядомы. Аўтар «Малога запавету» (1456) і «Вялікага запавету» (1461), «Балады пра павешаных» (1463). Асобныя яго вершы на бел. мову перакладалі З.Колас, А. Зарыцкі.
Тв.: Бел. пер. — Балада ісцін навыварат; Чатырохрадкоўе // Наша слова. 1992. № 29; Рус. пер. — Стихи. М., 1963; Лирика. М., 1981.
Літ.: Сент-Бёв Ш. Франсуа Вийон // Сент-Бёв Ш. Литературные портреты: Критич. очерки: Пер. с фр. М., 1970; Косиков Г.К. Франсуа Вийон // Villon F. Oeuvres. М., 1984; Фавье Ж. Франсуа Вийон: Пер. с фр. М., 1991.
Л.П.Баршчэўскі. с. 145
ВІЁЦІ (Viottі) Джавані Батыста (12.5.1755, г. Фантанета-да-По, Італія — 3.3.1824), італьянскі скрыпач, кампазітар. Вучань Г.Пуньяні. Папярэднік Н.Паганіні. Працаваў у Парыжы (у 1782—91 і 1819—22 узначальваў Парыжскую оперу), Лондане (1794—98 і з 1802) і інш. Аўтар канцэртаў для скрыпкі з аркестрам, у якіх узмацніў ролю сольнай партыі, павялічыў склад аркестра, канчаткова зацвердзіў для 1-й ч. форму санатнага алегра, а таксама тып фінальнага ронда. Зрабіў уплыў на развіццё скрыпічнага мастацтва 19 ст. і фарміраванне т. зв. парыжскай школы. Сярод яго вучняў М.Казімір Агінскі і М.Клеафас Агінскі. З 1950 у г. Верчэлі праводзіцца міжнар. конкурс музыкі і танца імя Віёці. с. 145
ВІЖ , службовая асоба ў ВКЛ у 15—16 ст. Напярэдадні судовых працэсаў аглядаў прычыненыя пашкоджанні, раны на целе; у час суда сведчыў пэўныя факты, прыводзіў да прысягі; пасля суда ўводзіў ва ўладанне нерухомасцю і інш. За выкананне абавязкаў атрымліваў грашовую ўзнагароду ад бакоў, што судзіліся. Спярша віжы былі «прыданымі» (прызначаліся вял. князем, панамі-радаю, дзярж. службовымі асобамі, панамі ў сваіх маёнтках з людзей розных саслоўяў). У 1551 шляхта дамаглася права выбіраць павятовых віжаў з аселай шляхты на ўзор возных Падляшша. У 2-й пал. 16 ст. абраных віжаў пачалі называць вознымі, пасада прыданых віжаў знікла.
В.С.Пазднякоў. с. 145
ВІЖ Мар'ян, гл. Зайцаў Мар'ян Міхайлавіч. с. 145
ВІ́ЗА (Франц. visа ад лац. visus прагледжаны), 1) зроблены службовай асобай на дакуменце надпіс, які надае яму юрыд. сілу і засведчвае яго аўтэнтычнасць. 2) Афіцыйная адзнака ў пашпарце пра дазвол на ўезд у іншую дзяржаву, праезд ці выезд з гэтай дзяржавы. Выдаюцца кампетэнтнымі органамі дзяржавы на пэўны тэрмін. Бязвізавы ўезд, выезд ці транзіт можа быць устаноўлены спец. пагадненнямі паміж дзяржавамі. Выезд з Рэспублікі Беларусь бел. грамадзян (службовы, прыватны, на пэўны тэрмін, на пастаяннае жыхарства) рэгулюецца адпаведным заканадаўствам. Уязныя візы выдаюць дыпламат. прадстаўніцтвы або консульствы за мяжой, выязныя — МЗС, органы МУС рэспублікі.
Г.А.Маслыка. с. 145
ВІЗАЖЫ́СТ (ад франц. visagе твар, аблічча), дызайнер або мастак па макіяжы. с. 145
ВІЗА́НТЫЙ (грэч. Вуzantion), старажытна-грэч. горад на еўрап. беразе праліва Басфор. Засн. каля 660 да н.э. як мегарская калонія. Да 478 да н.э. належаў персам, з сярэдзіны 5 ст. ўваходзіў у Афінскі марскі саюз, тройчы выходзіў з яго, з 378 — член 2-га Афінскага марскога саюза. У 340 да н.э. вытрымаў аблогу войск Філіпа ІІ, пасля бітвы пры Херанеі захаваў аўтаномію. Найб. росквіту дасягнуў у 4 ст. да н.э. З 1 ст. да н.э. ў складзе Рым. імперыі, стаў значным цэнтрам гандлю і рамёстваў. У 330 н.э. на месцы Візантыя заснаваны Канстанцінопаль і абвешчаны сталіцай Візантыі. З 1453 наз. Стамбул. с. 145
ВІЗАНТЫ́ЙСКАЕ ПРА́ВА , прававая сістэма Візантыі 6—15 ст. Яго асновай былі кадыфікацыя Юстыніяна, выкладзеная ў зборніках пад назвай «Намаканоны», і рымскае права, якое дастасоўвала рабаўладальніцкае права да феад. адносін. Гэта дастасаванне адбылося пад уплывам звычаёвага права народаў, што засялілі імперыю, у т.л. славян. На сямейнае і спадчыннае права паўплывала і хрысц. рэлігія. Некаторыя нормы Візантыйскага права пераняты «Рускай праўдай», Статутамі Вял. княства Літоўскага 1529, 1566, 1588, Улажэннем Аляксея Міхайлавіча 1649 і інш. На тэр. Расіі і Беларусі былі пашыраны зборнікі Візантыйскага права Эклога, Земляробчы закон, Прахірон і інш. с. 145
ВІЗАНТЫ́Я , Візантыйская імперыя, дзяржава ў 4 — сярэдзіне 15 ст., якая ўзнікла ў выніку распаду Рымскай імперыі ў яе ўсх. частцы. Сталіца — г. Канстанцінопаль. У перыяд найвышэйшага росквіту займала тэр. Балканскага п-ва, М. Азіі, Сірыі, Палесціны, Егіпта, Італіі, астравоў Міжземнага м., Паўн. Афрыкі, ч. Пірэнейскага п-ва, Закаўказзя, Крыма. У 3 ст. пачалося адасабленне ўсх. частак Рымскай імперыі, якія вызначаліся высокім узроўнем развіцця эканомікі і дзе крызіс рабаўладальніцкай гаспадаркі меў менш вострыя формы. Напады варвараў, сац. рухі і ўнутр. міжусобіцы ў зах. ч. Рымскай імперыі пагражалі існаванню ўсёй дзяржавы. Гэта прымусіла імператара Канстанціна І [324—337] перанесці паліт. цэнтр імперыі на Усход. Прыняцце ім хрысціянства паспрыяла перамяшчэнню сюды і цэнтра ідэйнага жыцця. Новая сталіца імперыі, Канстанцінопаль, была засн. на месцы стараж. мегарскай калоніі Візантый (адсюль пазнейшая назва імперыі). Доўгі час сталіца імперыі наз. Новым Рымам. Самі візантыйцы называлі сябе рымлянамі (па-грэчаску рамеямі), а імперыю — рамейскай. Візант. імператары наз. васілеўсамі («царамі») рамеяў. Канчатковы падзел Рымскай імперыі адбыўся ў 395, пасля смерці апошняга імператара адзінай рымскай дзяржавы Феадосія І. Імператарам Усх. (Візант.) імперыі стаў Аркадзій [395—408], Зах. — яго брат Ганорый [396—423]. На тэр. Візантыі жылі грэкі, сірыйцы, копты, армяне, грузіны, яўрэі, элінізаваныя малаазійскія плямёны, фракійцы, ілірыйцы, дакі, готы, славяне, арабы, печанегі, полаўцы і інш. Гал. роля ў эканоміцы, паліт. жыцці і культуры Візантыі належала грэч. насельніцтву. Дзярж. мова імперыі ў 4—6 ст. лацінская, з 7 ст. грэчаская.
Ранні перыяд у гісторыі Візантыі (4 — сярэдзіна 7 ст.) характарызаваўся разлажэннем рабаўладальніцкага ладу і пачаткам фарміравання феадалізму. Асаблівасці аграрных адносін у ранняй Візантыі — захаванне значнай колькасці свабоднага сялянства, шырокае распаўсюджанне каланата і доўгатэрміновай арэнды, больш інтэнсіўная, чым на Захадзе, раздача рабам участкаў зямлі на правах пекулія. У 7 ст. праца калонаў і рабоў у буйных памесцях стала выцясняцца працай вольных сялян — арандатараў. Гарады Візантыі 4—5 ст. у асноўным заставаліся ант. рабаўладальніцкімі полісамі, новыя гарады, што ўзніклі пасля 5 ст., былі ўжо гандлёва-рамеснымі і адм. цэнтрамі. Візантыя вяла ажыўлены гандаль з Індыяй, Цэйлонам, Кітаем, Іранам, Сярэдняй Азіяй, Аравіяй, Эфіопіяй, Брытаніяй, Скандынавіяй; доўгі час была гегемонам у гандлі з зах.-еўрап. дзяржавамі па Міжземным м. У 7 ст., калі гарады-полісы канчаткова заняпалі, цэнтр грамадскага жыцця перамясціўся ў вёску. У 4—5 ст. Візантыя была цэнтралізаванай ваен.-бюракратычнай манархіяй. Уся ўлада належала імператару (васілеўсу), дарадчым органам пры ім быў Сенат. Усё свабоднае насельніцтва падзялялася на саслоўі. Сур'ёзнай грамадскай сілай з 5 ст. сталі своеасаблівыя паліт. партыі — дзімы. Пануючай рэлігіяй Візантыі з 4 ст. стала хрысціянства. У 4— 7 ст. тут выпрацавана хрысц. дагматыка, склалася царк. іерархія. З канца 4 ст. пачалі ўзнікаць манастыры. У выніку барацьбы розных плыняў у хрысціянстве (арыянства, нестарыянства і інш.) пануючым у Візантыі з 6 ст. стала праваслаўе (пры імператару Юстыніяне І). З 370-х г. імперыя пастаянна абаранялася ад нападаў варвараў, якія ў 400 ледзь не захапілі Канстанцінопаль; у 570—80-я г. яна адбіла націск остготаў. Пры імператару Юстыніяне І [527—565] Візантыя дасягнула апагея сваёй паліт. і ваен. магутнасці. Першыя гады яго праўлення адзначаны буйнымі нар. рухамі (паўстанне самарыцян у Палесціне 529— 530, паўстанне «Ніка» 532 у Канстанцінопалі). Пры Юстыніяне праведзена кадыфікацыя грамадз. права, узмацнілася цэнтралізацыя дзяржавы, створана моцная армія, адбіты націск персаў на У, славян на Пн, ажыццёўлены значныя заваяванні на З. Пры пераемніках Юстыніяна ў Візантыі настаў перыяд заняпаду. У канцы 6 ст. выступленні нар. нізоў адбываліся ў Канстанцінопалі, хваля сял. паўстанняў пракацілася па Егіпце, не спыняліся масавыя рухі ва ўсх. правінцыях — пастаянных асяродках ерасей і сепаратызму. У пач. 7 ст. пагрозлівы характар набылі хваляванні ў візант. арміі. У часы імператара Фокі [602—610] унутр. смуты перараслі ў грамадз. вайну, якая ахапіла М. Азію, Сірыю, Палесціну, Егіпет. На рубяжы 6—7 ст. Візантыя страціла значную ч. сваіх уладанняў на Захадзе і Усходзе.
З сярэдзіны 7 ст. ў Візантыі інтэнсіўна развіваецца феадалізм. У 8 — 1-й пал. 9 ст. ў вёсках пераважалі свабодныя сял. абшчыны. Гарады па-ранейшаму былі ў заняпадзе. У 7—8 ст. важныя змены адбыліся ў адм. сістэме: дыяцэзы і правінцыі былі заменены ваен.-адм. акругамі — фемамі, уся ваен. і грамадз. ўлада ў якіх належала камандзіру фемнага войска — страцігу. Свабодныя сяляне-страціёты, якія складалі войска, залічваліся ўрадам у разрад спадчынных уладальнікаў зямельных участкаў. Фемны лад быў сведчаннем дэцэнтралізацыі дзяржавы. Разам з тым ён спрыяў умацаванню ваен. патэнцыялу імперыі ў часы Льва ІІІ [717—741 ] і Канстанціна V [741—775], дазволіў дамагчыся поспеху ў войнах з арабамі і балгарамі. У 8 — 1-й пал. 9 ст. ў Візантыі пачаўся шырокі рэліг.-паліт. рух — іканаборства. Яго ўзначалілі імператары Ісаўрыйскай дынастыі, якія імкнуліся ўзняць прэстыж цэнтр. улады і аслабіць уплыў царк. іерархаў і манаства. У сярэдзіне 7 ст. ў Зах. Арменіі зарадзіўся нар.-ерэтычны рух паўлікіян, які з замкнёнай ерэтычнай секты перарос у 9 ст. ў масавы антыфеад. рух. Антыфеад. паўстанне Фамы Славяніна ў 821—825 ахапіла тэр. М. Азіі, ч. Фракіі і Македоніі. 2-я пал. 10 ст. — перыяд стварэння ў Візантыі цэнтралізаванай феад. манархіі з моцнай дзярж. уладай, разгалінаваным бюракратычным апаратам кіравання. Асн. формай эксплуатацыі сялянства стала цэнтралізаваная рэнта, якая спаганялася ў выглядзе шматлікіх падаткаў. Фарміраванне асн. інстытутаў феадалізму ў Візантыі завяршылася ў 11—12 ст. Сяляне ператварыліся ў феадальна-залежных людзей (парыкаў), свабодныя абшчыны захаваліся толькі на ўскрайках імперыі. Паступова пашырылася пронія (форма ўмоўнага феад. землеўладання). Урад раздаваў феадалам правы экскусіі (асобная форма імунітэту). З 2-й пал. 9 ст. пачаўся ўздым візант. гарадоў, якія набываюць рысы, характэрныя для гарадоў сярэдневяковага тыпу. Асн. фігурай у гар. рамеснай вытв-сці становіцца свабодны рамеснік, уладальнік невял. майстэрні. Візант. мараплаўства і гандаль, нягледзячы на канкурэнцыю арабаў і нарманаў, адыгрывалі гал. ролю ў бас. Міжземнага м. Візант. царква пры патрыярху Фоцію (858—867) стала адстойваць ідэю раўнапраўя духоўнай і свецкай улады, заклікала да інтэнсіўнай хрысціянізацыі суседніх народаў, спрабавала ўвесці праваслаўе ў Маравіі, правяла хрысціянізацыю Балгарыі. Паліт. і дагматычныя рознагалоссі паміж канстанцінопальскім патрыярхам і папскім прастолам прывялі ў 1054 да афіц. разрыву (схізмы) паміж усх. і зах. цэрквамі. Канчатковы падзел цэркваў адбыўся пасля 1204. Знешняя палітыка Візантыі пры імператарах Македонскай дынастыі (867—1056) характарызавалася пастаяннымі войнамі. Візантыя адваявала ў арабаў Верхнюю Месапатамію, ч. Сірыі і М. Азіі, Крыт, Кіпр, вярнула пад свой пратэктарат Грузію і Арменію, заваявала Балгарыю. Пасля асады Канстанцінопаля кіеўскім кн. Алегам (907) Візантыя вымушана была заключыць у 911 гандл. дагавор, які спрыяў развіццю гандл. сувязей Русі і Візантыі па шляху з «варагаў у грэкі». Русь дапамагла імператару Васілію ІІ задушыць мяцеж Фокі Варды [987— 989]. У 1030—80-я г. Візантыю скаланулі ўнутр. смуты, барацьба правінцыяльных феадалаў супраць сталічнай знаці і чыноўніцтва. Пагоршылася і знешнепаліт. яе становішча: у выніку разгрому візант. арміі войскамі сельджукаў у 1071 пры Манцыкерце Візантыя страціла Арменію і ч. М. Азіі; на працягу 11 ст. яна вымушана была адбіваць націск печанегаў; да 1071 нарманы заваявалі Паўн. Італію. Зацяжны крызіс завяршыўся кансалідацыяй усіх сіл імперыі вакол дынастыі Камнінаў (1081—1185). Яны ўмацавалі дзяржаву і армію, адваявалі ў сельджукаў амаль усё Малаазійскае ўзбярэжжа, часова падпарадкавалі Сербію і Венгрыю, змагаліся за гегемонію ў Італіі, прадухілілі канфлікты з удзельнікамі 1-га і 2-га крыжовых паходаў. Але ў 1176 візант. армія была разгромлена сельджукамі каля Мірыякефалона, у 1185 нарманы захапілі Дзірахій і Фесалонікі. На ўсіх сваіх межах Візантыя вымушана была перайсці да абароны. Выкарыстаўшы нар. паўстанне ў Канстанцінопалі (1181), да ўлады прыйшоў прадстаўнік бакавой галіны Камнінаў Андронік І [1183—85]. Але ваен. няўдачы, незадаволенасць гараджан, тэрор у адносінах да вышэйшай феад. знаці выклікалі новы мяцеж. Улада перайшла да дынастыі Ангелаў (1185—1204), праўленне якой азнаменавала заняпад унутр. і знешняй магутнасці Візантыі. Узмацніліся феад. раздробленасць, незалежнасць кіраўнікоў правінцый ад цэнтр. улады, заняпалі гарады, аслабелі армія і флот. Пачаўся распад імперыі: у 1187 адпала Балгарыя, у 1190 — Сербія; Венецыя выцясняла з Візантыі сваіх канкурэнтаў Геную і Пізу. У канцы 12 ст. абвастрыліся супярэчнасці паміж Візантыяй і Захадам: папства імкнулася падпарадкаваць візант. царкву рымскай курыі. Уплывовыя сілы на Захадзе дамагліся, каб 4-ы крыжовы паход (1202—04) быў накіраваны не на Палесціну і Сірыю, а ў Канстанцінопаль, які і быў захоплены 13.4.1204 войскамі крыжаносцаў на чале з Баніфацыем Манферацкім. Візант. імперыя часова перастала існаваць.
На заваяванай крыжаносцамі тэр. Візантыі была засн. Лацінская імперыя (1204—61). Лаціняне душылі ў Візантыі грэч. культуру, італьян. гандляры перашкаджалі адраджэнню візант. гарадоў. Супраціўленне мясц. насельніцтва не дазволіла крыжаносцам пашырыць сваю ўладу на Балканскі п-аў і М. Азію. Тут узніклі незалежныя грэч. дзяржавы Нікейская імперыя (1204—61), Трапезундская імперыя (1204—1461) і Эпірскае царства (1204—1337). У 1261 нікейскі імператар Міхаіл VIII Палеалог пры падтрымцы грэч. насельніцтва Лацінскай імперыі адваяваў Канстанцінопаль, аднавіў Візант. імперыю і засн. новую дынастыю Палеалогаў (1261—1453). Апошнія стагоддзі існавання некалі вял. імперыі азмрочаны значнымі стратамі тэрыторыі, нестабільнасцю эканомікі, бясконцымі феад. ўсобіцамі і ўзмацненнем тур. пагрозы. 29.5.1453 туркі-асманы на чале з султанам Мехмедам ІІ Фатыхам пасля двухмесячнай асады захапілі і разрабавалі Канстанцінопаль. У 1460 заваёўнікі пакарылі Марэю, у 1461 — Трапезундскую імперыю.
Імперыя спыніла сваё існаванне, яе тэр. ўвайшла ў склад Асманскай імперыі.
Візантыйская культура. У гісторыі візант. цывілізацыі адметнае месца належыць візант. культуры — значнаму этапу еўрап. і сусв. культуры. У Візантыі існавала моўная і канфесійная супольнасць. Пры ўсёй шматэтнічнасці імперыі гал. яе этнічным ядром былі грэкі, у культ. жыцці дамінавала грэч. мова. У Візантыі панавала хрысц. рэлігія ў форме праваслаўя. Культуру Візантыі ад культур зах.-еўрап. краін адрознівала наяўнасць элементаў усх. цывілізацый, што рабіла яе сувязным звяном паміж Усходам і Захадам. Гал. тыпалагічныя асаблівасці візант. культуры: плённы сінтэз грэка-рым., усх. і зах. культур з перавагай першай, працяглае і ўстойлівае захаванне ант. традыцый, адрозненне правасл. рэлігіі ад каталіцкай, панаванне дзярж. дактрыны і дамінуючая роля Канстанцінопаля. Усё гэта спрыяла цэнтралізацыі візант. культуры, захаванню свецкай гар. культуры і адукаванасці. Візант. цывілізацыя зрабіла вял. ўплыў на развіццё культур многіх краін сярэдневяковай Еўропы (Паўд. Італія, Сіцылія, Далмацыя, дзяржавы Балканскага п-ва, Стараж. Русь, народы Закаўказзя, Паўн. Каўказа, Крыма). Гэта выявілася ў рэлігіі і філасофіі, грамадскай думцы і касмалогіі, пісьменнасці і адукацыі, паліт. ідэях і праве, ва ўсіх галінах мастацтва —л-ры і дойлідстве, жывапісе і музыцы.
Асвета. Захаваўшы традыцыі ант. адукаванасці, асвета ў Візантыі да 12 ст. знаходзілася на больш высокім узроўні, чым у інш. краінах Еўропы. Пач. адукацыю (навучанне чытаць і пісаць) тут атрымлівалі ў прыватных школах граматыстаў на працягу 2—3 гадоў. Да 7 ст. навуч. праграма грунтавалася пераважна на міфалогіі язычніцкіх рэлігій, пазней — на хрысц. Псалтыры. Сярэднюю адукацыю («энкікліяс педыа») атрымлівалі пад кіраўніцтвам настаўніка — граматыка або рытара па ант. дапаможніках. У праграму навучання ўваходзілі арфаграфія, грамат. нормы, вымаўленне, прынцыпы вершаскладання, красамоўства, часам — тахіяграфія (мастацтва скарочанага пісьма) і ўмельства складаць дакументы. Да вучэбных прадметаў адносілася і філасофія, пад якой разумеліся самыя розныя дысцыпліны (багаслоўе, арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка, логіка, этыка, палітыка, эканоміка, вучэнне аб навакольнай прыродзе). У праграмы некат. школ уключалася гісторыя. У Візантыі былі манастырскія школы. У 4—6 ст. функцыянавалі вышэйшыя школы (у Афінах, Александрыі, Бейруце, Антыёхіі, Газе, Кесарыі Палесцінскай), што засталіся з эпохі антычнасці. Створаная ў 425 вышэйшая школа ў Канстанцінопалі (аўдыторый) паступова выцесніла астатнія вышэйшыя школы. Паводле легенды, будынак канстанцінопальскай школы ў 726 спалены імператарам Львом ІІІ разам з настаўнікамі і кнігамі. З сярэдзіны 9 ст. пачынаюцца спробы аднаўлення вышэйшай школы. Магнаўрская школа (у Канстанцінопалі), якой кіраваў Леў Матэматык, рыхтавала вышэйшых свецкіх і духоўных саноўнікаў. Яе праграма абмяжоўвалася прадметамі агульнаадук. цыкла. У сярэдзіне 11 ст. ў Канстанцінопалі адкрыты юрыд. і філас. школы, што рыхтавалі чыноўнікаў. У 12 ст. вышэйшая школа аддадзена пад апякунства царквы, на яе ўскладзена задача барацьбы з ерасямі. У канцы ІІ ст. адкрыта Патрыяршая школа, у праграму якой уваходзіла тлумачэнне Свяшчэннага пісання і рытарычная падрыхтоўка. У школе, створанай у 12 ст. пры царкве св. Апосталаў у Канстанцінопалі, апрача традыц. прадметаў, выкладалі медыцыну. Пасля 1204 вышэйшая школа ў Візантыі спыніла сваё існаванне. Дзярж. школы ўсё больш выцясняліся школамі пры манастырах, дзе пасяліліся вучоныя.
Антычныя б-кі не перажылі ранневізант. перыяд. Александрыйская бібліятэка разбурана ў 391; публічная б-ка ў Канстанцінопалі (засн. каля 356) згарэла ў 475. Пра б-кі больш позніх часоў вядома мала. Існавалі б-кі імператара, патрыярха, манастыроў, вышэйшых школ і прыватных асоб.
Тэхніка. Візантыя атрымала ў спадчыну ант. тэхніку сельскай гаспадаркі (драўляны бясколавы плуг, малацільны волак, у які запрагалі жывёлу, штучнае арашэнне) і рамёствы, што дало магчымасць ёй да 12 ст. заставацца перадавой дзяржавай Еўропы ў манументальным буд-ве, суднабудаванні (з 9 ст. стаў выкарыстоўвацца косы ветразь), ювелірным, шаўкаткацкім рамёствах і інш. Аднак імкненне да захавання ант. традыцый запавольвала тэхн. прагрэс і выклікала адставанне (з 12 ст.) большасці візант. рамёстваў ад зах.-еўрапейскіх (выраб шкла, карабельнае рамяство, тэкст. вытв-сць).
Матэматыка і прыродазнаўчыя навукі. Візант. матэматыка 4—6 ст. зводзілася ў асноўным да тлумачэння і распаўсюджвання твораў ант. аўтараў (Эўкліда, Архімеда, Арыстоцеля і інш.). Даследаваліся задачы квадратуры круга і падваення куба. У некат. пытаннях візант. навука пайшла далей за антычную: Іаан Філапон (6 ст.) прыйшоў да высновы пра незалежнасць скорасці падзення цел ад іх масы; Анфімій з Тралаў прапанаваў новае тлумачэнне дзеяння запальных люстраў. Хуткае развіццё прыродазнаўчых навук пачалося з сярэдзіны 9 ст. і асабліва ў 13—14 ст. Вучоны-энцыклапедыст Леў Матэматык (9 ст.) упершыню выкарыстаў літары ў якасці алгебраічных сімвалаў. Даследчык твораў Дыяфанта Максім Плануд (13 ст.) напісаў «Арыфметыку на ўзор індыйцаў», выкарыстаўшы ў ёй арабскія лічбы, а яго вучань Мануіл Масхопулас даследаваў магічныя квадраты, карыстаючыся пры гэтым элементамі камбінаторнага аналізу. У 14 ст. Іаан Педыясім напісаў «Геаметрыю» і трактат аб падваенні куба, а Ісаак Аргір — «Геадэзію» і трактат аб здабыванні квадратных каранёў. Даследаванні па астраноміі грунтаваліся на традыцыях араб. і перс. вучоных, аб чым сведчыць зводная праца Феодара Мелітыяніта «Астраномія ў трох кнігах» (1361). У 14 ст. Нікіфар Грыгара прапаноўваў рэформу календара і прадказваў зацьменні Сонца. Астр. назіранні падпарадкоўваліся патрабаванням астралогіі, якая ў Візантыі была вельмі пашырана. У касмалогіі біблейскія ўяўленні спалучаліся з дасягненнямі эліністычнай навукі (уяўленне пра шарападобнасць Зямлі, элементы геліяцэнтрычнай сістэмы свету і інш.). Хімія давала практычныя навыкі для вырабу фарбавальнікаў, каляровай палівы, шкла і інш. У ранневізант. перыяд была пашырана алхімія, магчыма, з ёй звязана адно з буйнейшых вынаходстваў канца 7 ст. — т. зв. «грэчаскі агонь» (лёгкаўзгаральная сумесь нафты, салетры і інш., якая выкарыстоўвалася ў ваен. справе). У 4 ст. ўрач Арыбасій з Пергама стварыў мед. энцыклапедыю, урач Нікшба — падручнік па хірургіі, Сімяон Сіф склаў кнігу аб уласцівасцях ежы (11 ст.), Нікалай Мірэпс — дапаможнік па фармакалогіі (13 ст.). У Канстанцінопалі існавалі бальніцы са спец. аддзяленнямі (хірург. і інш.), а таксама мед. вучылішчы пры гэтых бальніцах. Пачатак геаграфіі ў Візантыі паклалі афіц. апісанні абласцей, гарадоў, царк. дыяцэзаў. Каля 535 Іерокл склаў «Сінекдэм» — апісанне 64 правінцый і 912 гарадоў, якое лягло ў аснову больш позніх геагр. твораў. Захаваліся апісанні падарожжаў купца Касмы Індыкаплова (6 ст.) у Аравію, Усх. Афрыку, на Цэйлон, Іаана Фокі (12 ст.) — у Палесціну, Андрэя Лівадзіна (14 ст.) — у Палесціну і Егіпет, Канана Ласкарыса (канец 14 або пач. 15 ст.) — у Германію, Скандынавію і Ісландыю. Візантыйцы ўмелі складаць геагр. карты.
Філасофія. Асн. ідэйныя крыніцы візант. філасофіі — Біблія і грэч. класічная філасофія (у асноўным Платон, Арыстоцель, стоікі). У 4—7 ст. у філасофіі панавалі 3 кірункі: неаплатанізм (Ямвліх, Юліян Адступнік, Прокл), што ва ўмовах крызісу ант. свету адстойваў уяўленне аб гарманічным адзінстве Сусвету; гностыка-маніхейскі дуалізм, які зыходзіў з уяўлення пра непрымірымы раскол Сусвету на царствы Дабра і Зла; хрысціянства. Асноўным у развіцці багаслоўя 4—7 ст. было сцвярджэнне вучэння аб Тройцы і богачалавецтве Хрыста. Прызнаючы існую розніцу паміж «зямным» і «нябесным», хрысціянства дапускала магчымасць звышнатуральнага (дзякуючы дапамозе богачалавека) пераадолення гэтага расколу (Афанасій Александрыйскі, Васілій Вялікі, Грыгорый Назіянзін, Грыгорый Ніскі). У сферы касмалогіі паступова ўсталявалася біблейскае ўяўленне аб тварэнні. Антрапалогія (Немесій, Максім Спаведнік) зыходзіла з уяўлення аб чалавеку як цэнтры светабудовы і трактавала яго як мікракосм — мініяцюрны адбітак Сусвету. У этыцы цэнтр. месца займала праблема выратавання. Зазнаўшы моцны ўплыў неаплатанізму, філасофія, асабліва містыка (Псеўда-Дыянісій Арэапагіт), зыходзіла з магчымасці не столькі карпаратыўнага (праз царкву), колькі індывідуальнага (праз асабістае «абожанне» — фіз. дасягненне чалавекам боскасці) выратавання. Працягваючы традыцыі александрыйскай школы (Клімент Александрыйскі, Арыген), філосафы прызнавалі важнасць ант. Культ. спадчыны.
Завяршэнне станаўлення візант. багаслоўя супадае з заняпадам гарадоў у 7 ст. Таму перад філас. думкай Візантыі паўстала задача не творчага развіцця, а захавання культ. каштоўнасцей ва ўмовах напружанай эканам. і паліт. сітуацыі. Іаан Дамаскін прынцыпам сваёй дзейнасці абвяшчаў кампілятыўнасць. Разам з тым ён імкнуўся да стварэння сістэм выкладання хрысц. веравучэння з уключэннем у праграму абвяржэння ерасей. Яго «Крыніца ведаў» — першая філас.-багаслоўская «сума», якая зрабіла вял. ўплыў на зах. схаластыку. Асн. ідэйныя дыскусіі 8—9 ст. спрэчкі іканаборцаў і іконапаклоннікаў былі працягам багаслоўскіх дыскусій 4—7 ст. Праціўнікі іканаборства (Іаан Дамаскін, Феодар Студыт) разглядалі абразы як матэрыяльныя вобразы нябеснага свету, як пасрэдніцкае звяно, што звязвае «верх» і «ніз». На 2-ю пал. 9—10 ст. прыпадае дзейнасць эрудытаў, якія імкнуліся адрадзіць антычнасць. З 11 ст. філас. барацьба набывае новыя рысы ў сувязі з зараджэннем візант. рацыяналізму. Паслядоўныя містыкі (Сімяон Багаслоў) супрацьпастаўлялі халоднай сістэме эмацыянальнае «зліццё» з бажаством; рацыяналісты знаходзілі ў багаслоўскай сістэме процілегласці. Міхаіл Псел паклаў пачатак новых адносін да ант. спадчыны як да цэласнай з'явы. Яго паслядоўнікі (Іаан Італ, Яўстрацій Нікейскі, Соцірых), апіраючыся на фармальную логіку, ставілі пад сумненне шэраг багаслоўскіх дактрын. Распад Візантыі пасля 1204 на шэраг дзяржаў выклікаў абвостранае адчуванне трагічнасці ўласнага становішча. 14 ст. — час новага ўздыму містыкі (ісіхазм — Грыгорый Сінаіт, Грыгорый Палама). Страціўшы надзею на захаванне сваёй дзяржавы, не верачы ў рэформы, ісіхасты абмяжоўвалі этыку рэліг. самаўдасканаленнем, распрацоўвалі фармальныя «псіхафізічныя» метады малітвы, якія адкрывалі шлях да «абожання». Адносіны да ант. традыцыі становяцца дваістымі: з аднаго боку, у аднаўленні стараж. інстытутаў бачылі апошнюю магчымасць ажыцяўлення рэформаў (Пліфан), з другога — веліч антычнасці спараджала пачуццё адчаю, уласнай творчай бездапаможнасці (Георгій Схаларый).
Гістарычная навука. У візант. гіст. навуцы 4 — сярэдзіне 7 ст. яшчэ захоўваліся ант. традыцыі, панаваў язычніцкі светапогляд. Вострая сац.-паліт. і ідэалаг. барацьба ў Візантыі ў гэты перыяд знайшла адлюстраванне ў творах гісторыкаў як свецкага (Аміян Марцэлін, Яўнапій, Алімпіядор, Засім, Прыск Панійскі, Пракопій Кесарыйскі, Агафій Мірынейскі, Менандр Праціктор, Феафілакт Сімаката), так і царк. кірункаў. Стварэнне хрысц. гіст.-філас. канцэпцыі звязана з дзейнасцю Яўсевія Кесарыйскага і яго паслядоўнікаў (Сакрат, Сазамен, Феадарыт Юрскі, Явагрый), паводле якіх гісторыя не вынік сукупных чалавечых намаганняў, а тэлеалагічны працэс. У хроніцы 6 ст. Іаана Малалы зарадзілася імкненне да глабальнага ахопу гісторыі чалавецтва, што знайшло свой працяг у сусв. хроніках 8—9 ст. Вядомасцю карысталіся «Хранаграфія» Феафана Спаведніка, «Брэвіярый» («Кароткая гісторыя») патрыярха Нікіфара і хроніка Георгія Амартола. У творах гісторыкаў 11—12 ст. (Міхаіл Псел, Нікіфар Врыеній, Ганна Камніна, Іаан Кінам, Нікіта Ханіят) выразна выявілася аўтарская пазіцыя, апавяданне набліжана да сучаснасці, храналагічны прынцып выкладання адыходзіў на задні план, характарыстыкі дзеючых асоб набывалі індывід. афарбоўку. Пасля лац. заваявання Візантыі гістарыяграфія працягвала развівацца ў Нікейскай імперыі («Хроніка» Георгія Акрапаліта). У гістарыяграфіі позняй Візантыі выразна выяўляліся гуманіст. рысы: цікавасць да чалавечай асобы, да прыроды, сусвету. Побач з біблейскай канцэпцыяй гіст. працэсу развіваліся новыя гіст.-філас. тэорыі, у прыватнасці тэорыя заканамернай змены сусв. манархій. Апошняе стагоддзе існавання імперыі і яе гібель апісаны ў творах гісторыкаў Георгія Сфрандзі, Духі, Лаоніка Халкакандзіла, Міхаіла Крытавула.
Юрыдычная навука. Характэрныя для культуры Візантыі традыцыяналізм і імкненне да сістэматызацыі найб. выразна выявіліся ў юрыд. навуцы. Пачатак гэтаму пакладзены сістэматызацыяй рым. права, складаннем збораў цывільнага права; найб. значны з іх Сorpus juris civilis (6 ст.), на якім пазней і грунтавалася візант. права. Задача правазнаўцаў абмяжоўвалася ў асноўным тлумачэннем і пераказам збораў. У 6—7 ст. гэты зборнік права часткова перакладзены з лац. на грэч. мову. Падобныя пераклады ляжаць у аснове кампілятыўнага зборніка Васілікі (9 ст.), які часта перапісваўся з каментарыямі. Складаліся і розныя даведачныя дапаможнікі, у т.л. «сінопсісы», дзе артыкулы па асобных пытаннях права размяшчаліся ў алфавітным парадку. Юрыд. навука Візантыі вывучала таксама кананічнае права, якое грунтавалася на пастановах (правілах) царк. сабораў. Уздым юрыд. навукі пачаўся ў 11 ст., калі ў Канстанцінопалі была засн. вышэйшая юрыд. школа. Спроба абагульніць практыку канстанцінопальскага суда зроблена ў 11 ст. ў зборніку суд. рашэнняў, т. зв. «Піры» («Вопыт»), У 12 ст. правазнаўцы Візантыі (Іаан Занара, Арысцін, Феодар Валсамон), імкнучыся ўзгадніць нормы кананічнага і рым. права, выпусцілі шэраг тлумачэнняў да правіл царк. сабораў. У Візантыі існаваў натарыят. У 13—14 ст. асобныя правінцыяльныя канцылярыі выпрацоўвалі лакальныя тыпы фармуляраў для складання дакументаў.
Літаратура. У ранневізант. перыяд захоўваліся традыцыі стараж.грэч. л-ры, якая ўсё больш трапляла пад уплыў хрысціянства. Ант. традыцыі выразна прасочваюцца ў свецкай паэзіі і прозе (Нон Панапалітанскі, Агафій Мірынейскі, Павел Сіленцыярый, Георгій Пісіда). У патрыстычнай л-ры (Васілій Кесарыйскі, Грыгорый Назіянзін, Грыгорый Ніскі, Іаан Златавуст) ідэі ранняга хрысціянства спалучаліся з неаплатанічнай філасофіяй, ант. рытарычныя формы — з новым ідэйным зместам. Хрысц. ідэалогія ўсталёўвалася ў гімнаграфіі (Яфрэм Сірын, Раман Салодкапевец), агіяграфіі (Афанасій Александрыйскі, Паладый Яленапольскі), хранаграфіі (Іаан Малала). У 7—9 ст. ант. традыцыі амаль знікаюць, развіваецца пераважна рэліг. л-ра. Асн. жанры прозы — хроніка (Феафан Спаведнік) і жыціе; у перыяд іканаборства асаблівы ўздым перажывае агіяграфічная л-ра (Нікіта з Амніі). У паэзіі выступаюць Андрэй Крыцкі, Іаан Дамаскін, Феодар Студыт. Свецкую тэматыку распрацоўваюць Іаан Граматык, Ігнацій Антыяхійскі, паэтэса Касія. Да 9 ст. адносяць афармленне рэліг. рамана «Варлаам і Іаасаф». З сярэдзіны 9 ст. ствараюцца літаратуразнаўчыя зборы («Мірыябібліён» Фоція — першая спроба крытыка-бібліягр. л-ры), слоўнікі (Суда). Сімяон Метафраст склаў збор візант. жыцій. У 9—12 ст. у л-ры Візантыі з'яўляюцца перадрэнесансавыя тэндэнцыі: цікавасць да складанага чалавечага характару, суб'ектыўнае светаўспрыманне, станоўчыя адносіны да антычнасці; развіваюцца свецкая паэзія (Хрыстафор Мітыленскі, Феодар Продрам), гераічны эпас («Дыгеніс Акрыт») і эратычны раман (Нікіта Яўгеніян, Яўстафій Макрэмваліт). Вядучыя пісьменнікі 11—12 ст. — Феафілакт Балгарскі, Яўстафій Салунскі, Міхаіл Ханіят, Нікіта Ханіят, Нікалай Месарыт. Вял. значэнне набыла выкрывальная л-ра (ананімныя «Філапатрыс» і «Тымарыён»). Узнікаюць новыя формы арганізацыі літ. творчасці — літ. гурткі, якія аб'ядноўваюцца вакол уплывовага мецэната. Познавізант. л-ру вызначае кампілятыўнасць, у ёй пануе багаслоўская палеміка. Распад імперыі абумовіў з'яўленне ў л-ры трагічных матываў (пісьменнікі-гуманісты Пліфан, Мануіл Хрысалор, Вісарыён Нікейскі, Феодар Метахіт). Сярод фалькл. помнікаў «Радоскія любоўныя песні» і сатыр. творы «Апавяданне для дзяцей пра чатырохногіх», «Птушкалоў». Падзенне візант. сталіцы апісана ў паэт. «Манодыі на ўзяцце Канстанцінопаля» Іаана Яўгеніка.
Архітэктура. На архітэктуру Візантыі ранняга перыяду значна ўплывала культура Б. Усходу — М.Азіі, Сірыі, Палесціны. У часы Канстанціна пачалося масавае буд-ва хрысц. храмаў. У 4—5 ст. склаліся 2 іх тыпы: базіліка і цэнтрычны купальны. У 5 ст. пабудаваны новыя крапасныя сцены, шматпавярховыя дамы ў Канстанцінопалі. У 6 ст. ў час росквіту візант. мастацтва пры Юстыніяне з'явіліся Вял. палац у Канстанцінопалі (каля 528), іпадром, аркі, тэрмы, акведукі. У купальнай базіліцы найб. паслядоўна адлюстраваліся характэрныя для 6 ст. тэндэнцыі да грандыёзнасці і велічнай святочнасці (Канстанцінопальскі Сафійскі сабор). Блізкія па асэнсаванні маст. вобраза і арганізацыі прасторы рысы ўвасобіліся ў архітэктуры царквы св. Ірыны ў Канстанцінопалі (530-я г.) — базілікі, перакрытай двума купаламі, размешчанымі па восі сярэдняга нефа. Развівалася буд-ва крыжовакупальных храмаў (царква св. Апосталаў у Канстанцінопалі). Важным цэнтрам тагачаснай архітэктуры была Равена — сталіца остгоцкай дзяржавы Тэадорыха; тут узведзены палац Тэадорыха, базіліка Сант-Апалінарэ Нуова, арыянскія цэрквы і баптыстэрыі, царква Сан-Вітале з багатым інтэр'ерам і сціплым вонкавым выглядам (547). Архітэктура 7 ст. вызначалася больш сціплымі памерамі і кампазіцыяй (царква Успення ў Нікеі). У перыяд найвышэйшага росквіту візант. мастацтва (9—12 ст.) канчаткова склаўся тып крыжовакупальнага храма: Неа («Новая») 5-купальная царква, пабудаваная Васіліем Іу Канстанцінопалі (881); царква Мірэлеён (10 ст.) і інш. Пазней развіваліся варыянты гэтага тыпу. У класічным варыянце крыжова-купальнага храма купал узводзіўся пры дапамозе ветразяў на стаячых апорах: цэрквы манастыра Ліпса, Мірэлеён (10 ст.), манастыр Пантакратара (у 12 ст.) у Канстанцінопалі, царква Божай Маці ў Салоніках (1028) і інш. На тэр. Грэцыі быў пашыраны тып храма з купалам на тромпах (храм Каталікон у манастыры Хосіяс Лукас у Факідзе, 11 ст., і інш.). Царк. архітэктура 14—15 ст. у асноўным паўтарала старыя тыпы (цэрквы Фетые і Мала-Гюрані ў Канстанцінопалі, 14 ст.; царква Апосталаў у Салоніках, 1312—15). У Містры пабудаваны цэрквы з рысамі базілікі і крыжова-купальнага храма. У архітэктуры сярэднявечча выкарыстоўваліся некат. матывы італьян. дойлідства і свецкія рэнесансавыя тэндэнцыі (царква Панагіі Парыгарытысы ў Арце, каля 1295; палац Тэкфур-серай у Канстанцінопалі, 14 ст.; палац уладароў Містры, 13—15 ст., і інш.).
Выяўленчае мастацтва. Фарміравалася на аснове раннехрысц. і перадвізант. мастацтва 3—5 ст. Абсалютная перавага жывапісу над аб'ёмнай скульптурай стала характэрнай рысай мастацтва Візантыі. Арх.-пейзажны фон змяняецца абстрактна-ўрачыстым залатым; выявы становяцца плоскаснымі, прапорцыі і колеравы лад набываюць умоўны, сімвалічны характар. У шэрагу твораў заўважаліся жыццёвыя назіранні, рысы якіх увасобіліся ў мазаіках 4—6 ст.: цэрквы св. Георгія ў Салоніках (канец 4 ст.), Сан-Вітале ў Равене (каля 547), Панагіі Канакарыі на Кіпры (6 ст.). У перыяд іканаборства цэрквы ўпрыгожвалі хрысц. сімваламі і дэкар. размалёўкамі. У перыяд «македонскага рэнесансу» (9—10 ст.) завяршаецца фарміраванне іерархічнай сістэмы маст. афармлення храма: фрэскі, мазаікі, іканастас уключаліся ў цэласную кампазіцыю крыжова-купальнай пабудовы і адлюстроўвалі хрысц. мадэль сусвету (мазаікі ў саборы св. Сафіі ў Канстанцінопалі, 9—11 ст., царкве Успення ў Нікеі, 9 ст., абраз св. Панцеляймона, 10 ст.). У кніжнай мініяцюры назіраецца наследаванне ант. узорам («Парыжская псалтыр», 10 ст.). «Камнінаўскі» перыяд адметны развіццём правінцыяльных школ, яркім каларытам, віртуознасцю манеры, разнастайнасцю вобразаў: мазаікі ў манастырах Хосіяс Лукас у Факідзе, Неа Моні на в-ве Хіяс, Дафні каля Афін, саборы ў Тарчэла, фрэскі ў царкве Панагіі Кувелітысы ў Касторыі, у пячорных цэрквах Кападокіі (усе 11 — 12 ст.). Пра скульптуру 9—15 ст. даюць уяўленне рэльефныя абразы і дэкар. разьба. Развіваецца дэкар.-прыкладное мастацтва: шматколерная перагародчатая эмаль, ткацтва, вырабы з металу і слановай косці. Позні перыяд мастацтва Візантыі характарызуецца стылістычнай шматаблічнасцю правінцыйных школ, узмацненнем свецкага пачатку, адлюстраваннем гіст. і тагачасных падзей. Перыяд найвышэйшага яго ўздыму, т. зв. «палеалогаўскі рэнесанс», адметны захапленнем ант. традыцыямі, эмацыянальным багаццем вобразаў, увядзеннем элементаў пейзажу і архітэктуры ў жывапісныя кампазіцыі: мазаікі ў цэрквах манастыра Хора ў Канстанцінопалі, Апосталаў у Салоніках (пач. 14 ст.), фрэскі ў цэрквах Перыўлепта і Пантанаса ў Містры (2-я пал. 14 — 1-я пал. 15 ст.).
Музыка. Вытокі візант. музыкі ў перс., копцкай, яўр., арм. песеннасці, познагрэч. і рым. меласе. Яна аб'ядноўвала элементы сірыйскага, слав. і араб. муз. мастацтва. У літ. крыніцах ёсць звесткі пра вандроўных спевакоў-музыкантаў (гістрыёнаў, мімаў). Пры імператарскім двары гучала свецкая музыка — акламацыі (прывітальныя воклічы і вершаваныя ўслаўленні), харавыя поліхраніі (мнагалецці) і эўфеміі (святочныя акламацыі, часткі прыдворнай літургічнай службы); музыка інстр. ансамбляў (трубачоў, цымбалістаў), ігра на гідраўласе, пнеўматычным аргане. У натаваных помніках захавалася выключна культавая музыка, чыста вакальная і аднагалосая. Найб. стараж. віды культавых спеваў — літургічны рэчытатыў і псалмодыя. З 4 ст. пашырыліся трапары, якія паступова (6—7 ст.) выцеснілі псалмодыю. У 5—6 ст. пачаўся росквіт гімнатворчасці (Раман Салодкапевец). У 7—8 ст. узоры канона стваралі гімнографы Андрэй Крыцкі, Касма Маюмскі. Іаан Дамаскін, пазней Іосіф Гімнограф і інш. адыгралі вял. ролю ў фарміраванні актоіха, у якім гімны змяшаліся ў адпаведнасці з сістэмай асмагласся. З 9 ст. важнейшы цэнтр гімнатворчасці — Студыцкі манастыр у Канстанцінопалі, дзе служыў распеўшчык Феодар Студыт. З 10 ст. стаў пашыраным жанр стыхіры. Новы ўздым гімнічнага мастацтва ў 14—15 ст. звязаны з дзейнасцю Іаана Кукузеля ў Афонскім манастыры. Помнікі візант. музыкі захаваліся ў розных відах натацыі. У 8 ст. пачало складвацца неўменнае пісьмо (гл. ў арт. Нотнае пісьмо). Для пазначэння рытму, дынамікі і характару выканання існавалі хейранамічныя знакі (умоўная жэстыкуляцыя для кіравання хорам). Праблема расшыфроўкі ранневізант. натацыі поўнасцю не вырашана. Асн. прынцыпы сярэдне- і познавізант. натацыі ў 1920—30-я г. раскрылі Г.Тыльярд і Э.Велес. Візант. тэорыя музыкі была схаластычная, адарваная ад жывой практыкі, аўтары трактатаў абмяжоўваліся інтэрпрэтацыямі познаант. спадчыны.
Літ.: Лев Диакон. История: Пер. с греч. М., 1988; Михаил Пселл. Хронография: Пер. с греч. М., 1978; Прокопий Кесарийский. Война с персами; Война с вандалами; Тайная история: Пер. с греч. М., 1993; Комнина А. Алексиада: Пер. с греч М., 1965; Советы и рассказы Кекавмена: Сочинение визант. полководца ХІ в.: Пер. с греч. М., 1972; Робер де Клари. Завоевание Константинополя: Пер. с фр. М., 1986; Памятники византийской литературы IV—ІХ вв. М., 1968; Памятники византийской литературы ІХ—ХІV вв. М., 1969; Византийский временник. Т. 1—55. СПб.; М., 1894—1994; История Византии. Т. 1—З. М., 1967; Курбатов Г.Л., Фролов Э. Д., Фроянов И.Я. Христианство: Античность. Византия. Древняя Русь. Л., 1988; Культура Византии, IV — первая половина VII в. М., 1984; Культура Византии, вторая половина VII—XII в. М., 1989; Культура Византии, XIII — первая половина XV в. М., 1991; Удальцова З.В. Византийская культура. М., 1988; Липшиц Е.Э. Право и суд в Византии в IV—VIII вв. Л., 1976; Яе ж. Законодательство и юриспруденция в Византии в ІХ—ХІ вв.: Ист.-юридич. этюды. Л., 1981; Византийская литература. М., 1974;
Аверинцев С.С. Поэтика ранневизантийской литературы. М., 1977; Лихачева В.Д. Искусство Византии IV—XV вв. 2 изд. Л., 1986; Лазарев В.Н. История византийской живописи. [Кн. 1—2. 2 изд.]. М., 1986; Банк А.В. Прикладное искусство Византии ІХ—XII вв.: Очерки. М., 1978; Герцман Е.В. Византийское музыкознание. Л., 1988; Bury J.B. A history of the later roman empire. London, 1989; Runciman S. The Byzantine theocracy. London, 1980; Dvornik F. Early Christian and Byzantine political philosophy. Vol. 1-2. Washington, 1967; Manso C. Architettura bizantina. Milano, 1978.
Г.А. Лаўрэцкі (архітэктура), В.Я. Буйвал (выяўл. мастацтва), Н.К.Мазоўка (гіст. навука). с. 146
ВІЗАНЦІНАЗНА́ЎСТВА , візанціністыка, галіна гістарыяграфіі сярэдніх вякоў; комплекс Навук. якія займаюцца вывучэннем гісторыі, права, мовы і культуры Візантыі. Як асобная галіна аформілася ў 2-й пал. 19 ст., калі ў навуцы ўсталяваўся і сам тэрмін «Візантыя». Цікавасць да Візантыі выявілася яшчэ ў раннім сярэднявеччы ў Арменіі, Грузіі, паўд.-слав. краінах і Стараж. Русі, гіст. лёсы якіх былі цесна звязаны з імперыяй. Ужо ў 10—11 ст. ў паўд. і зах. славян з'явіліся пераклады візант. хронік. У Зах. Еўропе сістэм. вывучэнне гісторыі Візантыі пачалося ў эпоху Адраджэння. У Францыі з сярэдзіны 17 да пач. 18 ст. выдадзены т.зв. Парыжскі шматтомны корпус візант. апавядальных помнікаў. Заснавальнікам навук. візанціназнаўства ў Вялікабрытанні быў Э.Гібан. У Германіі з 1828 стаў выходзіць т.зв. Бонскі корпус — «Збор аўтараў па візантыйскай гісторыі» (у 1897 — 50-ы том). У 1892 ням. філолаг і літаратуразнавец К.Крумбахер заснаваў спец. час.-штогоднік «Вуzantinische Zeitschrift» («Візантыйскі часопіс»), які стаў важнейшым арганізуючым цэнтрам міжнар. візанціназнаўства. У Рас. імперыі станаўленне візанціназнаўства завяршылася ў 2-й пал. 19 ст. Асн. ролю ў ім адыграў В.Р.Васільеўскі. Ён у 1894 заснаваў час.-штогоднік «Византийский временник», які таксама стаў арганізуючым цэнтрам міжнар. візанціназнаўства. Значны ўклад у развіццё візанціназнаўства зрабілі Ф.І.Успенскі, М.А.Скабалановіч, Б.А.Панчанка, К.М.Успенскі і інш. Вял. ролю адыгралі працы Н.П.Кандакова па мастацтве Візантыі. Асабліва значнага развіцця дасягнула візанціназнаўства ў перыяд паміж 1-й і 2-й сусв. войнамі і пасля 1945. Узніклі новыя навук. цэнтры і школы візанціназнаўства, у Францыі, ЗША, Аўстрыі і інш. выйшлі новыя спец. выданні [час. А.Грэгуара, «Вуzantion» («Візантыя») у Бельгіі і інш.]. Буйны цэнтр візанціназнаўства склаўся ў ЗША, у ФРГ створана філолага-крыніцазнаўчая школа Ф.Дзёльгера, Г.А.Астрагорскі ў Югаславіі напісаў першы поўны курс візант. гісторыі. У СССР у 1930-я г. буйны арганізац. навук. цэнтр візанціназнаўства пад кіраўніцтвам М.В.Леўчанкі створаны ў Ленінградзе, а пасля вайны і ў Маскве (у Ін-це гісторыі АН СССР група візанціназнаўства пад кіраўніцтвам Я.А.Касмінскага). Значны ўклад у развіццё візанціназнаўства зрабілі сав. вучоныя З.В.Удальцова, Г.Л.Курбатаў, Г.Г.Літаўрын, В.М.Лазараў, В.Дз.Ліхачова і інш. Важнейшыя навук. цэнтры сучаснага візанціназнаўства дзейнічаюць пры ун-тах і АН Аўстрыі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, ЗША, Італіі, Расіі, Францыі і інш. На Беларусі пытанні візанціназнаўства распрацоўваюцца ў БДУ.
Літ.: История Византии. Т. 1—3. М., 1967; Удальцова З.В. Советское византиноведение за 50 лет. М., 1969. с. 152
ВІ́ЗБАР Юрый Іосіфавіч (20.6.1934, Масква — 17.9.1984), рускі кінаакцёр, рэжысёр, сцэнарыст, журналіст, бард; адзін з заснавальнікаў аўтарскай песні. Скончыў Маскоўскі пед. ін-т (1955). Працаваў настаўнікам, з 1958 у Дзярж. к-це па тэлебачанні і радыёвяшчанні (адзін з заснавальнікаў радыёстанцыі «Юнацтва»). З 1970 у творчым аб'яднанні «Экран». Рэжысёр ці аўтар сцэнарыяў больш як 40 дакумент. фільмаў. Аўтар сцэнарыяў маст. фільмаў «Год дракона», «Капітан Фракас», «Скачок». З 1965 здымаўся ў кіно («Ліпеньскі дождж», «Адплата», «Чырвоная палатка», «Начная змена», «Семнаццаць імгненняў вясны» і інш.). З 1950-х г. пісаў і выконваў свае песні. Аўтар аповесцяў, нарысаў, апавяданняў.
Тв.: Я сердце оставил в синих горах: Стихи, песни, проза. 3 изд. М., 1989; Верю в семиструнную гитару. М., 1994.
Л.І.Паўловіч. с. 152
ВІ́ЗЕ Уладзімір Юльевіч (5.3.1886, г. Пушкін, Расія — 19.2.1954), савецкі акіянолаг, даследчык Арктыкі. Чл.-кар. АН СССР (1933). З 1928 супрацоўнік Арктычнага ін-та, з 1945 праф. у Ленінградскім ун-це. У 1912—14 удзельнік экспедыцыі Г.Я.Сядова, у 1921—22 — экспедыцыі на «Таймыры», у 1924, 1928 і 1931 — на «Малыгіне». Навук. кіраўнік экспедыцый на «Георгіі Сядове» (1930), «Сібіракове» (1932) і «Латке» (1934). Аўтар прац па акіянаграфіі, метэаралогіі. Распрацаваў метады лядовых прагнозаў. Дзярж. прэмія СССР 1946. Імем Візе названы востраў у Карскім м., ледавік, мыс і бухта на в-ве Новая Зямля.
Тв.: Основы долгосрочных ледовых прогнозов для арктических морей. М., 1944; Моря Советской Арктики. 3 изд. М.; Л., 1948. с. 152
ВІ́ЗЕ ВО́СТРАЎ , нізінны востраў у паўн. ч. Карскага м., тэр. Расіі. Пл. 288 км². Выш. да 22 м. Складзены з марскіх пяскоў і глін. Расліннасць арктычнай тундры. Адкрыты ў 1930 экспедыцыяй на параходзе «Георгій Сядоў» і названы ў гонар У.Ю.Візе, які ў 1924 тэарэтычна абгрунтаваў існаванне гэтага вострава. Палярная станцыя (з 1945). с. 152
ВІ́ЗЕЛ , Вісель (Wisel) Торстэн Нільс (н. 3.6.1924, г. Упсала, Швецыя), амерыканскі нейрафізіёлаг. Чл. Амер. акадэміі навук і мастацтваў, Нац. АН ЗША, Лонданскага каралеўскага т-ва. Праф. фізіялогіі (1964), нейрабіялогіі. Вучыўся ў Каралінскім ін-це ў Стакгольме. З 1954 працаваў у гэтым ін-це. З 1955 у ЗША. З 1959 у Гарвардзе, з 1983 праф. у Ракфелераўскім ун-це. Навук. працы па нейрафізіялогіі органаў зроку. Разам з Д.Х.Х'юбелам вызначыў прынцыпы перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах мозга, якія ўспрымаюць вонкавыя сігналы. Нобелеўская прэмія 1981 (разам з Х'юбелам). с. 152
ВІ́ЗЕЛ , Вісель (Wisel) Элі (н. 30.9.1928, г. Сігету-Мармацыей, Румынія), амерыканскі грамадскі дзеяч, пісьменнік. Праф. іудаістыкі Сіці-каледжа ў Нью-Йорку (з 1972). Скончыў Сарбону. У 2-ю сусв. вайну вязень канцлагераў Асвенцім, Бухенвальд. З 1956 у ЗША. Піша пераважна па-французску. Большая ч. яго твораў («І свет маўчаў», 1956; «Дзень», 1961; «Песня мёртвых», 1966 і інш.) звязана з тэмай катастрофы еўрап. яўрэйства. Аўтар тэрміна «халакост» (татальнае знішчэнне яўрэяў у 2-ю сусв. вайну). Нобелеўская прэмія міру 1986. с. 152
ВІЗІ́Т (франц. visitе), кароткатэрміновае, пераважна афіцыйнае, наведванне краіны (напр., афіцыйнай дэлегацыяй ці асобай) або каго-небудзь (напр., хворага ўрачом). с. 152
ВІЗІЯНІ́ЗМ , гл. Вуаерызм. с. 152
ВІЙ , ва ўсх.-слав. міфалогіі персанаж, чый смертаносны позірк схаваны пад вялізнымі павекамі ці вейкамі. Паводле бел., укр. і рус. казак, павекі, вейкі ці бровы Вія падымалі віламі яго памочнікі. Чалавек, які не вытрымліваў позірку Вія, паміраў. Легенду пра Вія апісаў у аднайм. аповесці М.В.Гогаль. с. 152
ВІ́ЙРА (Wierа) Аўгуст Петэравіч (28.3.1853, Яама, каля Тарту, Эстонія — 30.3.1919), эстонскі тэатр. дзеяч, рэжысёр, дырыжор; заснавальнік эст. муз. т-ра. У 1878—1903 кіраўнік эст. тэатр. трупы «Ванемуйне». Пад яго кіраўніцтвам пастаўлены першы муз. спектакль на эст. мове — опера «Прэцыёза» К.М.Вебера (1883). Сярод інш. пастановак: аперэты «Карневільскія званы» Р.Планкета (1885), «Цыганскі барон» І.Штрауса (1889), опера «Іосіф у Егіпце» Э.Мегюля (1899); творы эст. драматургіі — «Вар'яцтва Муру Міку» (1880) і «Адстаўны салдат» (1886) Ю.Кундзера, «Гэтакі мульк» Л.Койдулы (1884), п'есы класікаў, у т.л. Вальтэра, Мальера, У.Шэкспіра і інш. с. 152
ВІ́ЙРАЛЬТ (Viiralt) Эдуард Антонавіч (20.3.1898, в. Губаніцы Ленінградскай вобл. — 8.1.1964), эстонскі графік. Вучыўся ў Вышэйшай маст. школе «Палас» у Тарту (1919—24), Дрэздэнскай АМ (1922—23). Жыў і працаваў пераважна ў Парыжы. Пад уплывам экспрэсіянізму ствараў напружана-драм. гратэскавыя гравюры, у якіх адлюстраваны трагічныя гарадскія кантрасты («Кабарэ», 1931, «Прапаведнік», 1932), гармонія чалавека і прыроды («Дзяўчынка-берберка з вярблюдам», 1940, «Ваколіцы Вільяндзі», 1943). Аўтар партрэтаў (мастака К. Раўда, «Эстонская дзяўчына» і інш.). с. 152
ВІ́КА , аднагадовыя культурныя віды роду гарошак. У свеце вырошчваюць 12 відаў, з іх на Беларусі 2: віка пасяўная, або яравая (Vicia sativа), і касматая, або азімая (Vicia villosа).
Віка пасяўная культывуецца з 18 ст. Высяваецца на зялёны корм у сумесі пераважна з аўсом. Раянаваныя сарты: Льгоўская 31/293 і Белацаркоўская 222. Вільгацялюбная, холадаўстойлівая, малапатрабавальная да якасці глеб культура. Віка касматая культывуецца з канца 19 ст. Высяваецца ў сумесі з азімым жытам, радзей з пшаніцай. Раянаваныя сарты: Стаўбцоўская, Слонімская, Серпухаўская палепшаная. Засухаўстойлівая, але недастаткова зімаўстойлівая культура. Сена і зялёная маса вікі багатыя бялкамі, карацінам, фосфарам і кальцыем. Сідэратныя расліны (абагачаюць глебу азотам). с. 153
ВІ́КА (Viсо) Джамбатыста (23.6.1668, г. Неапаль, Італія —23.1.1744), італьянскі філосаф. З 1697 праф. рыторыкі ун-та ў Неапалі, з 1734 каралеўскі гістарыёграф. Зазнаў уплыў Платона, Тацыта, Ф.Бэкана, Г.Гроцыя. У сваёй гал. працы «Асновы новай навукі пра агульную прыроду нацый» (1725) рапрацаваў тэорыю гіст. кругавароту, паводле якой усе нацыі развіваюцца па цыклах, што складаюцца з трох эпох: божай (адсутнасць дзяржавы як сацыяльнага інстытута), гераічнай (наяўнасць арыстакратычнай дзяржавы) і чалавечай (дэмакр. Рэспубліка ці прадстаўнічая манархія). Прызнаючы вырашальнае значэнне дзейнасці людзей, адводзіў важную ролю ў ажыццяўленні гіст. Працэсу вышэйшай (божай) волі (гл. Правідэнцыялізм). Свае прынцыпы гіст. Разыіцця пашыраў таксама на мову, права, мастацтва.
Літ.: Киссель М.А. Джамбаттиста Вико. М., 1980; Schmidt R.W. Die Geschichts-philosophie G.B.Vicos. Wuerzburg, 1982.
Т.І.Адула. с. 153
ВІКА́РЫЙ (ад лац. vicarius намеснік), 1) правіцель адм. акругі (дыяцэзы) у Рымскай імперыі. 2) Намеснік або памочнік архірэя ў правасл. царкве. 3) Памочнік біскупа, прыходскага святара (кюрэ); папскі намеснік у аддаленых (місіянерскіх) раёнах у каталіцкай царкве. 4) Памочнік святара ў пратэстанцкай царкве. с. 153
ВІКАРЫ́РУЮЧЫЯ ВІ́ДЫ (ад лац. vicarius замяшчальны), замяшчальныя віды, блізкароднасныя віды раслін або жывёл, якія займаюць розныя арэалы (геагр. вікарыят) ці трапляюцца ў межах аднаго арэала, але ў розных экалагічных умовах (экалагічны вікарыят). Эвалюцыйна вікарыруючыя віды фарміруюцца ва ўмовах геагр. ці экалагічнай ізаляцыі. Напр., арэал роду лістоўніцы ўтвораны шэрагам яе геагр. вікарыруючых відаў: лістоўніцай сібірскай (Еўрап. частка і Зах. Сібір), даурскай (Усх. Сібір), амерыканскай (Паўн. Амерыка); у пустынях Еўразіі арэал тушканчыка ўтвораны яго экалагічнымі вікарыруючымі відамі: махнаногім (на пясках) і малым (на гліністых участках). На Беларусі прыклады вікарыруючых відаў: мыш лясная (на Пд і ў сярэдняй частцы) і мыш малая (на Пн); бяроза бародаўчатая (сухія месцы) і бяроза пушыстая (забалочаныя ўчасткі) і інш.
В.В. Грычык. с. 153
ВІКАСО́Л , вітамін <SIGN>, сінтэтычны водарастваральны аналаг вітаміну <SIGN> бісульфітнае вытворнае 2-метыл-1,4-нафтахінону, <FORMULA>. Белы або з жаўтаватым адценнем парашок. Садзейнічае павышэнню колькасці пратрамбіну ў крыві печані і ўзмацненню згусальнасці крыві. Па дзеянні ў 2 разы больш актыўны за натуральны вітамін <SIGN> (філахінон). Сутачная патрэбнасць у вікасоле для дарослага чалавека ў норме 1 мг. Лек. сродак для спынення крывацёку, лячэння жаўтухі, гемарою, вострага гепатыту, прамянёвай хваробы і інш., таксама для прафілактыкі К-гіпавітамінозу і К-авітамінозу. с. 153
ВІ́КЕРСА МЕ́ТАД , спосаб вызначэння цвёрдасці матэрыялаў уцісканнем у паверхню ўзору алмазнай пірамідкі. Распрацаваны англ. канцэрнам «Вікерс» (адсюль назва). Лік цвёрдасці (НV) — адносіны нагрузкі на пірамідку да плошчы пірамідальнай паверхні адбітка. Нагрузка ад 50 да 1000 Н у залежнасці ад цвёрдасці і таўшчыні выпрабавальнага вырабу. Выпрабаванні па Вікерса метадзе праводзяць на стацыянарных устаноўках, памеры адбітка вызначаюць вымяральным мікраскопам. с. 153
«ВІ́КІНГ» (англ. Viking), амерыканскія аўтаматычныя арбітальна-пасадачныя станцыі для даследавання Марса. Маса 3420 кт, выш. 4,9 м. Маюць арбітальны (для даследаванняў з каляпланетнай арбіты) і пасадачны (для даследаванняў у час спуску і на паверхні планеты) блокі.
«Вікінг-1» і «Вікінг-2», запушчаныя (адпаведна) 20.8.1975 і 9.9.1975, выйшлі на арбіты вакол Марса 19.6.1976 і 7.8.1976. Пасадачныя блокі зрабілі мяккую пасадку на паверхню планеты 20.7.1976 і 3.9.1976. Даследаванні з пасадачным блокам «Вікінга-2» закончыліся ў сак. 1980, «Вікінга-1» — у ліст. 1982. Упершыню атрыманы фотатэлевізійны відарыс паверхні Марса, здымкі планеты і яе спадарожнікаў Фобаса і Дэймаса; зроблены аналіз грунту (арган. рэчываў і прыкмет жыцця не выяўлена) і атмасферы планеты (выяўлены азот, вадзяная пара); атрыманы прыкметы пластоў вечнай мерзлаты.
Літ.: Кондратьев К.Я «Викинги» на Марсе. Л., 1977. с. 153
ВІ́КІНГІ , скандынавы — удзельнікі марскіх гандл. і заваёўніцкіх паходаў у канцы 8 — сярэдзіне 11 ст. ў краіны Еўропы. Напачатку займаліся пераважна гандл. абменам і рабаўніцтвам. У 10 ст. ўзніклі трывалыя дружыны вікінгаў, якія на мяжы 10 і 11 ст. ўвайшлі ў дзярж. механізм скандынаўскіх дзяржаў, што ў той час складваліся. Як сац. група вікінгі зніклі ў 11 ст. ў сувязі са стабілізацыяй феад. дзяржаў, умацаваннем гарадоў і купецтва, якое супрацьстаяла вікінгам. У Зах. Еўропе вікінгаў называлі нарманамі, на Русі — варагамі. с. 153
ВІКСЕ́ЛЬ (Wicksell) Кнут (20.12.1851, Стакгольм — 3.5.1926), шведскі эканаміст. Праф. ун-та ў Лундзе (1900—16). Скончыў Упсальскі ун-т (1884). Заснавальнік т.зв. шведскай школы ў палітэканоміі. Займаўся праблемамі эканам. раўнавагі, грошай, крэдыту, а таксама нормы працэнта (рух нормы працэнта звязваў з інвестыцыйным працэсам і ў гэтым пытанні лічыцца папярэднікам Дж.М.Кейнса). Адзін са стваральнікаў тэорыі эканам. раўнавагі ў капіталізме, гал. умовай якой лічыў грашовы фактар — роўнасць паміж зберажэннямі і інвестыцыямі. Паслядоўнік Т.Р.Мальтуса: лічыў, што колькаснае павелічэнне чалавецтва перашкаджае ўздыму жыццёвага ўзроўню людзей, якія працуюць. с. 154
ВІ́КТАР ЭМАНУІ́Л ІІ (Vittorio Emanuele; 14.3.1820 — 9.1.1878), кароль Сардзінскага каралеўства [1849—61], першы кароль аб'яднанай Італіі [1861—78]. Удзельнік аўстра-італьянскай вайны 1848—49. У перыяд барацьбы за нац. вызваленне італьян. народа і аб'яднанне Італіі (гл. Рысарджымента) падтрымліваў планы лібералаў (К.Б Кавура і інш.), вёў барацьбу з рэсп.-дэмакр. лагерам нац.-вызв. руху, адначасова імкнучыся ў сваіх мэтах выкарыстаць папулярнасць і ваен. перамогі Дж.Гарыбальдзі. У 1861 абвешчаны каралём Італьян. каралеўства. У час аўстра-італьян. вайны 1866 узначальваў італьян. армію. Пасля 1870 праводзіў курс на збліжэнне з Аўстрыяй і Германіяй. с. 154
ВІ́КТАР ЭМАНУІ́Л ІІІ (Vittorio Emanuele; 11.11.1869—28.12.1947), апошні кароль Італіі [1900—46]. У 1922 пасля «Маршу на Рым» Б.Мусаліні прызначыў яго кіраўніком урада. Падтрымліваў фаш. дыктатуру ў Італіі. У 1943 пад пагрозай масавых хваляванняў у краіне адхіліў Мусаліні ад улады (т.зв. дварцовы пераварот 25.7.1943). Каб захаваць манархію, 5.6.1944 перадаў уладу свайму сыну Умберта, 9.5.1946 адрокся ад прастола. У выніку рэферэндуму 18.6.1946 Італія абвешчана рэспублікай. с. 154
ВІ́КТАРАЎ Георгій Аляксандравіч (6.8.1925, г. Ягор'еўск Маскоўскай вобл., Расія —29.8.1974), савецкі энтамолаг. Чл.-кар. АН СССР (1972). Скончыў Маскоўскі ун-т (1951). З 1952 у Заалагічным ін-це АН СССР, з 1955 у Ін-це эвалюцыйнай марфалогіі і экалогіі жывёл АН СССР. Навук. працы па дынаміцы колькасці папуляцый насякомых і сістэматыцы насякомых-энтамафагаў, праблемах біял. барацьбы з насякомымі-шкоднікамі, экалогіі перапончатакрылых. Прапанаваў канцэпцыю змены фактараў у рэгуляцыі колькасці шкодных насякомых. с. 154
ВІ́КТАРАЎ Рычард Мікалаевіч (7.11.1929, г. Туапсэ, Расія — 8.9.1983), рускі кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1974). Скончыў Львоўскі ун-т (1952) і Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1959). Працаваў на кінастудыях «Беларусьфільм» (1959—64) і імя М.Горкага (з 1965). Яго фільмы адметныя жыццёвай верагоднасцю, вострапсіхал. распрацоўкай сюжэтаў: «Наперадзе круты паварот» (1960). «Трэцяя ракета» (1963) і «Абеліск» (1977; абодва паводле В.Быкава), «Каханая» (1965), «Масква—Касіяпея» і «Падлеткі ў сусвеце» (1974—75, Дзярж. прэмія Расіі 1977), «Праз церні да зорак» (1981, Дзярж. прэмія СССР 1982) і інш. с. 154
ВІКТАРЫЯНІ́ЗМ [ад імя англ. каралевы Вікторыі (1837—1901), у час праўлення якой укараняліся негатыўныя адносіны да любых праяўленняў сексуальнага жыцця чалавека], кірунак маралі, які заключаецца ў пурытанска-аскетычных адносінах да палавога жыцця, адмаўленні значэння пачуццёвасці ва ўзаемаадносінах мужчыны і жанчыны. Паводле яго ўсе плоцевыя пачуцці аб'яўляліся ганебнымі і нават думкі пра секс лічыліся амаральнымі і грэшнымі. Жанчыне прадпісвалася браць шлюб з адзінай мэтай — нараджаць і расціць дзяцей, а любыя праяўленні яе сексуальнай зацікаўленасці лічыліся недапушчальнымі. Да праяўленняў мужчынскай сексуальнасці прыхільнікі віктарыянізму ставіліся больш памяркоўна. Віктарыянізм садзейнічаў пашырэнню фрыгіднасці ў жанчын і псіхагеннай імпатэнцыі ў мужчын. с. 154
ВІКТАРЭ́НКА Аляксей Сцяпанавіч (н. 29.3.1947, с. Ольгінка Паўночна-Казахстанскай вобл., Казахстан), савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1987), лётчык-касманаўт СССР (1987). Скончыў Арэнбургскае вышэйшае авіяц. вучылішча лётчыкаў (1969). З 1978 у атрадзе касманаўтаў. 22—30.7.1987 здзейсніў касм. палёт на караблі «Саюз ТМ-3» (як камандзір; разам з А.П.Аляксандравым і М.Фарысам, Сірыя), арбітальным комплексе «Мір» (разам з Ю.В.Раманенкам, А.І.Лавейкіным, Аляксандравым, Фарысам) і прызямліўся на спускальным апараце карабля «Саюз ТМ-2» (разам з Аляксандравым і Фарысам). 6.9.1989—19.2.1990 здзейсніў касм. палёт на караблі «Саюз ТМ-8» (як камандзір; разам з А. А. Серабровым) і арбітальным комплексе «Мір». У космасе правёў 167 сут. с. 154
ВІКТО́РЫІ ЗЯМЛЯ́ (Victoria Land), частка тэр. Усх. Антарктыды. На З абмываецца м. Роса, на Пн — м. Сомава. У межах зах. часткі В.З. — Трансантарктычныя горы, выш. да 4025 м (г. Лістэр). На У да гор прымыкае ледавіковае плато. Магутнасць ледавіковага покрыва месцамі перавышае 2500 м. Адкрыта ў 1841 англ. экспедыцыяй Дж.Роса, названа ў гонар англ. каралевы. с. 154
ВІКТÓРЫЯ (Victorіа), англійская назва г. Сянган. с. 154
ВІКТÓРЫЯ , у старажытна-рым. міфалогіі багіня перамогі. Асн. яе сімвалы — пераможны вянок і крылы. У Рыме Вікторыі былі прысвечаны храм на ўзгорку Палацін і алтар у курыі сената, узведзеныя ў часы праўлення Аўгуста. У надпісах і на манетах эпохі імперыі Вікторыя — увасабленне перамогі імператара ў вайне. У стараж.-грэч. міфалогіі ёй адпавядае Ніка. с. 154
ВІКТО́РЫЯ (Victorіа), род кветкавых раслін сям. гарлачыкавых. 2 віды. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы: вікторыя амазонская, або каралеўская (Victorіа amazonіса, або Victorіа regiа), расце ў затоках р. Амазонка і яе прытокаў, вікторыя Круса (Victorіа сruzianа) — у басейне р. Парана.
Шматгадовыя водныя травяністыя расліны з круглавата-шчытападобным з падагнутымі ўверх у выглядзе борціка краямі, плаваючымі на паверхні вады вял. лісцем дыям. да 2 м, падводным сцяблом і магутным карэнішчам, якое прымацоўвае расліну да грунту. Лісце ўнізе ўкрыта сеткай тоўстых жылак, з моцна развітай паветраноснай тканкай, вытрымлівае груз да 50 кг. Чаранкі (ніжняя паверхня лісця), кветаносы і чашалісцікі ўкрыты вострымі шыпамі. Кветкі вялікія (дыям. 25—35 см), адзіночныя, пахучыя, са зменлівай ад белай да малінавай на працягу сутак афарбоўкай. Плод — шматгнездавая каробачка з ядомым насеннем памерам з гарошыну. Дэкар., прыдатныя для аквакультуры расліны (культывуюць у бат. садах, аранжарэях пры т-рах вады 25—30 °С). с. 154
ВІКТО́РЫЯ (Victorіа), востраў на Пд Канадскага Арктычнага архіпелага; тэр. Канады. Пл. 213,8 тыс. км². Паверхня пераважна раўнінная, асобныя горы выш. да 914 м. Складзены з палеазойскіх пясчанікаў, кангламератаў, вапнякоў, сланцаў і дакембрыйскіх гранітагнейсаў. Шмат азёр. Расліннасць тундравая. Населены пункт — Кембрыдж-Бей. с. 155
ВІКТО́РЫЯ (Victorіа), Вікторыя-Н'янза, Укерэве, возера ва Усх. Афрыцы, на тэр. Танзаніі, Кеніі і Уганды. Размешчана ў тэктанічным прагіне на выш. 1134 м. Пл. 68 тыс. км² (2-е па памерах прэснае возера свету). Даўж. 320 км, шыр. 275 км, найб. глыб. 80 м. Даўжыня берагавой лініі больш за 7 тыс. км; берагі пераважна нізінныя, пясчаныя, парэзаныя залівамі. Шмат астравоў агульнай пл. каля 6 тыс. км² (вял. в-аў Укерэве, а-вы Сесе). У Вікторыю ўпадае мнагаводная р. Кагера, выцякае р. Вікторыя-Ніл. Характэрны штормы. На в-ве Рубонда (Танзанія) нац. парк. Вікторыя — важны ўнутраны рыбапрамысловы раён. У фауне каля 100 відаў, з іх 64 віды эндэмічнага сям. храмісаў (з акунепадобных). Суднаходства. Асн. парты — Джынджа, Энтэбе (Уганда), Букоба, Мванза (Танзанія), Кісуму (Кенія). Возера злучана з узбярэжжам Індыйскага ак. чыгункамі Кісуму — Мамбаса і Мванза — Табора — Дар-эс-Салам. Адкрыта ў 1858 англ. падарожнікам Дж.Спікам. Названа ў гонар каралевы Вялікабрытаніі.
М.В.Лаўрыновіч. с. 155
ВІКТО́РЫЯ (Victoria Falls), вадаспад на р. Замбезі, у Паўд. Афрыцы, на мяжы Замбія—Зімбабве; адзін з буйнейшых у свеце. Выш. 120 м, шыр. 1800 м. Падзяляецца астравамі на часткі: Глотка Д'ябла, Галоўны, Вясёлкавы, Усходні. Вада падае з уступу выш. 120 м у вузкі (130 м) і глыбокі (140 м) каньён у базальтах, утварае гіганцкія слупы вадзянога пылу. Расход вады моцна вагаецца на працягу года, у сярэднім каля 1400 м³/с. Уваходзіць у склад нац. паркаў Вікторыя-Фолс (Зімбабве) і Мосі-Оа-Тунья (Замбія). ГЭС. Турызм. Адкрыты ў 1855 Д.Лівінгстанам, названы ў гонар каралевы Вялікабрытаніі. с. 155
ВІКТÓРЫЯ (Victorіа), Оўэн-Фолc, вадасховішча на тэр. Уганды, Танзаніі і Кеніі. Створана ў 1954 пры пабудове плаціны Оўэн-Фолс (Уганда) на р. Вікторыя-Ніл і падпоры воз. Вікторыя на 3 м. Пл. 76 тыс. км² (у т.л. воз. Вікторыя 68 тыс. км²), аб'ём 204,8 км³ Даўж. 320 км. с. 155
ВІКТО́РЫЯ (Victorіа), штат на ПдУ Аўстраліі. Пл. 227,6 тыс. км². Нас. 4468,3 тыс. чал. (1993). Адм. ц. — г. Мельбурн. На Пд Аўстралійскія Альпы з вяршынямі да 2 тыс. м акаймоўваюць вузкую паласу ўрадлівай берагавой раўніны з субтрапічным кліматам і вечназялёнай расліннасцю. На паўд. і паўд.-ўсх. схілах гор (ападкаў 2000 мм за год) — густыя вечназялёныя лясы, на паўн. схілах, больш засушлівых, — паркавыя лясы, якія на Пн змяняюцца сухімі стэпамі. На Пн і ПнЗ — алювіяльная раўніна р. Мурэй (Мары) са стэпавай, часткова паўпустыннай расліннасцю. Вікторыя — другі па эканам. значэнні (пасля Новага Паўднёвага Уэльса) штат краіны. Здабыча бурага вугалю, у прыбярэжных водах — нафты і прыроднага газу. Буйныя ЦЭЦ, а таксама некалькі значных ГЭС (на У у Снежных гарах). Развіта металаапр., маш.-буд., хім., нафтаперапр., авіяц. прам-сць, з галін лёгкай прам-сці — абутковая, швейная, шарсцяная, а таксама харч. (вінаробчая, кансервавая, масларобчая і інш.). Асн. прамысл. цэнтры — Мельбурн, Джыланг, Баларат, Бендыга. Гал. с.-г. культуры: пшаніца, авёс, ячмень, бульба. Вінаградарства і пладаводства. Жывёлагадоўля малочная і мяса-воўнавая. Гадуюць авечак і буйн. раг. жывёлу. Вытв-сць на экспарт масла, сыроў, мяса, шэрсці. Транспарт чыг. і аўтамабільны. Важнейшыя парты Мельбурн і Джыланг. с. 155
ВІКТО́РЫЯ (Victorіа), Порт-Вікторыя, сталіца дзяржавы Сейшэльскія Астравы, на в-ве Маэ. 24,3 тыс. ж. (1987). Порт на Індыйскім ак. База забеспячэння палівам суднаў. Міжнар. аэрапорт. Прадпрыемствы харчасмакавай (у т.л. тытунёвай), мэблевай, радыёэлектроннай, рыбаперапр. прам-сці. Саматужна-рамесніцкая вытв-сць сувеніраў і інш. Гандаль копрай, ваніллю, карыцай, чарапахавымі панцырамі. Замежны турызм. с. 155
ВІКТО́РЫЯ (Victorіа; 24.5.1819, Лондан — 22.1.1901), каралева Вялікабрытаніі і Ірландыі [1837—1901], імператрыца Індыі [1876—1901]. Апошняя прадстаўніца Гановерскай дынастыі. Час яе праўлення наз. «віктарыянскай эрай» (падзяляецца на 3 перыяды). Першы (ранневіктарыянскі) перыяд быў адметны сац. напружаннем (гл. Чартызм, барацьба супраць хлебных законаў). У сярэдневіктарыянскі (1846—73) пашырыўся эканам. лібералізм, устанавілася прамысл. і гандл. манаполія Англіі ў свеце, зменшылася сац. напружанасць. У познавіктарыянскі час Вялікабрытанія стала найб. моцнай сярод еўрап. дзяржаў. Вяліся калан. войны з краінамі Азіі і Афрыкі; завяршылася заваяванне Індыі. У л-ры, мастацтве з'явіўся новы «віктарыянскі» стыль, яго пераймалі ў інш. краінах. У гонар Вікторыі названы гарады, рэкі, астравы, тэрыторыі і правінцыі ў краінах, якія ўваходзілі ў склад Брыт. імперыі. с. 155
ВІКТО́РЫЯ (Victoria) Томас Луіс дэ (каля 1548, г. Авіла, Іспанія — 27.8.1611), іспанскі кампазітар, арганіст; буйнейшы прадстаўнік ісп. культавай вак. поліфаніі. Вучань К.Маралеса. У 1565—89 жыў у Рыме, з 1594 у Мадрыдзе, арганіст і віцэ-капельмайстар каралеўскага манастыра францысканцаў. Аўтар мес, матэтаў, гімнаў, магніфікатаў, псалмаў і інш. Найб. вядомыя «Службы на страсны тыдзень», «Страсці па Матфею» (абодва 1585), «Меса на смерць каралевы Марыі» (1605). с. 155
ВІКТО́РЫЯ-НІЛ (Victoria Nile), участак р. Белы Ніл ва Угандзе ад выхаду з воз. Вікторыя да ўпадзення ў воз. Мабуту-Сесе-Сека. Даўж. 420 км, пл. бас. каля 262 тыс. км². Перасякае ступеньчатае пласкагор'е, утварае шматлікія парогі і вадаспады: Оўэн, Кабарэга (Мерчысан); працякае праз воз. К'ёга. Сярэдні расход вады каля 700 м³/с. ГЭС. Суднаходства на асобных участках. с. 156
ВІКТÓРЫЯ-ФОЛС (Victoria Falls), нацыянальны парк у Зімбабве, у бас. р. Замбезі. Засн. ў 1952 (з 1931 рэзерват, з 1939 запаведнік). Пл. 1900 тыс. га. Гал. аб'ект аховы — ландшафты вакол вадаспада Вікторыя. Размешчаны на прылеглай да вадаспада плошчы ўздоўж цячэння р. Замбезі, у паўн. ч. змыкаецца з нац. паркам Мосі-Оа-Тунья (Замбія). Расліннасць — дажджавыя і галерэйныя лясы, што складаюцца пераважна з розных відаў пальмаў, бамбуку, дрэвападобных папарацей, а таксама пустынная расліннасць Паўн. Калахары. Для фауны звычайныя слон, бегемот, афр. буйвал, жырафа, антылопы, малпы, кракадзіл, леў, леапард, гіены, насарог, зебры; больш як 200 відаў птушак; шматлікія яшчаркі, змеі; пашыраны розныя віды мурашак і тэрмітаў. Цэнтр турызму. с. 156
ВІКТЫМАЛÓГІЯ (ад лац. victima ахвяра + ...логія), навука, што даследуе псіхал. і маральныя рысы асобы — ахвяры злачынства і любыя формы праяўлення грамадскай паталогіі, у выніку якіх прычыняецца шкода асобе. У больш вузкім сэнсе (у т.л. ў крыміналогіі) вывучае тыпы ахвяр — віноўнікаў злачынства, чые паводзіны могуць быць небяспечнымі для іх саміх і ствараюць павышаную верагоднасць замаху на іх; умовы, спрыяльныя для ўчынення злачынства; даследуе сувязі ахвяры і злачынца, ролю ахвяры ва ўчыненым злачынстве, а таксама адносіны да ахвяры органаў правасуддзя.
Н.К.Мазоўка. с. 156
ВІКУ́ЛАЎ Сяргей Васілевіч (н. 13.9.1922, в. Емяльянаўская Валагодскай вобл., Расія), рускі паэт. Скончыў Валагодскі пед. ін-т (1951). У 1968—89 гал. рэдактар час. «Наш современник». Друкуецца з 1936. Аўтар зб-каў паэзіі «Заваяванае шчасце» (1949), «Зялёны цэх» (1954), «Плуг і баразна» (1974, Дзярж. прэмія РСФСР імя А.М.Горкага 1974), «Вогнішча, якое грэла цябе» (1975), «Усходы» (1982), паэм «У завею» (1955), «Табою б ён ганарыўся...» (1957), «Пераадоленне» (1962), «Іў-гара» (1970), «Застаўся ў полі след» (1978), «Споведзь» (1980), кніг нарысаў. Лірыка Вікулава адметная глыбінным пранікненнем у нар. душу, спробай асэнсавання сацыяльных, духоўных і патрыятычных яе пачаткаў, лірычнай напеўнасцю, набліжанасцю да фальклору.
Літ: Коробов В.И. Сергей Викулов. М., 1980; Оботуров В.А. Сергей Викулов: Страницы жизни, страницы творчества. М., 1983. с. 156
ВІКУ́НЬЯ (Vicugna vicugna), млекакормячае сям. вярблюдавых. Жыве невял. статкамі пераважна ў маладаступных высакагорных паўзасушлівых стэпах і пустынях Андаў на Пд Перу, ПдЗ Аргенціны, Пн Чылі і часткова на З Балівіі.
Даўж. цела 125—190, хваста 15—25, выш. ў карку 70—110 cм, маса 40—65 кг. Цела ўкрыта кароткай, але мяккай і тонкай поўсцю пераважна з пуховых валасоў, у дарослых жывёл рыжаватай на спіне, баках і светла-шэрай на брусе. Хутка бегае (да 47 км/гадз на выш. 4500 м). Корміцца нізкімі травяністымі раслінамі. Мае каштоўнае футра. Занесена ў Чырв. кнігу МСАП. с. 156
ВІ́ЛА (ад лац. villа сядзіба, маёнтак), загарадны дом з садам ці паркам. У Стараж. Рыме вілай называлі загараднае памесце для адпачынку і забаў. Маляўніча размешчаныя пабудовы вілы групаваліся вакол адкрытага двара, жылыя памяшканні ўпрыгожвалі мазаікай і размалёўкай. Комплекс вілы іншы раз уключаў будынкі храма, т-ра, каналы, вадаёмы, дэкар. скульптуру (віла імператара Адрыяна ў Тывалі, 2 ст.). У эпоху Адраджэння склаўся тып вілы, які меў восевую кампазіцыю з гал. будынкам у цэнтры, яго лоджыя адкрывалася на тэрасныя сады (віла Мадама, цяпер у Рыме, пачата ў 1517, арх. Рафаэль, А. да Сангала Малодшы, віла «Ратонда» ў Вічэнцы, 1551 — 67, арх. А.Паладыо). Строгія і зграбныя ансамблі віл эпохі Адраджэння змяніла складаная і мудрагелістая кампазіцыя пышных барочных віл. У 19—20 ст. вілай называюць камфартабельны аднасямейны дом з садам ці паркам у прыгарадзе ці курортнай мясцовасці (віла Савой каля Парыжа, 1929—31, арх. Ле Карбюзье; «Дом над вадаспадам» у Пенсільваніі, 1936, арх. Ф.Л.Райт; загарадны дом у Каліфорніі, 1946, арх. Р.Нёйтра і інш.). с. 156
ВІ́ЛА (Vilа), Порт-Віла, сталіца дзяржавы Вануату, на ПдЗ в-ва Эфатэ. 19,3 тыс. ж. (1989). Порт на Ціхім ак. (вываз копры, какавы, кавы). Міжнар. аэрапорт. Перапрацоўка мяса і рыбы. Міжнар. фінансавы цэнтр (нізкія падаткі). с. 156
ВІЛАЕ́Т , вілаят, адм.-тэр. адзінка ў некаторых краінах Паўн. Афрыкі, Б. і Сярэдняга Усходу (Алжыр, Туніс, Афганістан і інш.). с. 157
ВІ́ЛА-ЛО́БАС (Villa-Lobos) Эйтар (5.3.1887, г. Рыо-дэ-Жанейра, Бразілія — 17.11.1959), бразільскі кампазітар, дырыжор, фалькларыст, педагог, муз. дзеяч. У 1905—12 вывучаў муз. фальклор. У 1923—30 жыў пераважна ў Парыжы. У 1930-я г. арганізоўваў адзіную сістэму муз. адукацыі ў Бразіліі, заснаваў шэраг муз. школ і хар. калектываў, Нац. кансерваторыю харавых спеваў (1942), адзін з заснавальнікаў (1945) і прэзідэнт Бразільскай муз. акадэміі. Аўтар спец. навук. дапаможнікаў («Практычнае кіраўніцтва для вывучэння фальклору», т. 1—6, 1932), тэарэт. прац. Яго творчасць — адна з вяршынь лац.-амер. музыкі. Яе нац. аснова арганічна спалучаецца з дасягненнямі еўрап. музыкі (тэхніка імпрэсіянізму ў фп. сюіце «Свет дзіцяці», фп. цыкле «Сіранды», камерных эпізодах «Шорас», неакласіцысцкія рысы ў цыкле «Бразільскія бахіяны»). Сярод інш. твораў: 9 опер, у т.л. «Ізат» (1914, паст. 1958), «Іерма» (1956, паст. 1971); аперэта «Мадалена» (1948); 15 балетаў, у т.л. «Уірапуру» (1917, паст. 1935), «Імператар Джонс» (1956); 12 сімфоній (1916— 57), 2 сімфаньеты, 18 сімф. паэм; творы для духавога арк.; канцэрты для розных інстр. з арк.; камерна-інстр. ансамблі; творы для гітары, для голасу і фп., хары, песні і інш.
Літ.: Мариз В. Эйтор Вилла-Лобос: Жизнь и творчество: Пер. с фр. Л., 1977; Пичугин П.А. Эйтор Вилла-Лобос и бразильская национальная музыкальная культура // Культура Бразилии. М., 1981. с. 157
ВІ́ЛАНД (Wieland) Генрых (4.6.1877, г. Пфорцгайм, Германія — 5.8.1957), нямецкі хімік-арганік і біяхімік. Д-р філасофіі (1901), праф. (1909). Замежны чл.-кар. АН СССР (1929). Вучыўся ў Мюнхенскім і Берлінскім ун-тах, Вышэйшай тэхн. школе ў Штутгарце. У 1899—1917 і 1925—52 у Мюнхенскім ун-це, у 1917—18 у Ін-це хіміі ў Берліне, у 1921—25 у Фрэйбургскім ун-це. Навук. працы па хіміі гармонаў, стэроідаў, алкалоідаў, жоўцевых кіслот і інш. Прапанаваў тэорыю дэгідрыравання, што растлумачыла механізм акісляльных рэакцый, у т.л. працэс біял. акіслення. Нобелеўская прэмія 1927. с. 157
ВІ́ЛАНД (Wieland) Крыштаф Марцін (5.9.1733, Обергольцгайм, каля г. Біберах-ан-дэр-Рыс, Германія —20.1.1813), нямецкі пісьменнік-асветнік. Вучыўся ў Цюбінгенскім ун-це. Яго раннія творы пазначаны піетызмам і рэліг. роздумам (паэма «Выпрабаванне Аўраама», 1753, і інш ). З 1760-х г. у творчасці ўзмацняюцца сатыр. і вальнадумныя матывы. Раман «Перамога прыроды над летуценнасцю, або Прыгоды дона Сільвіо з Разальвы» (1764) — ням. аналаг «Дон Кіхота» М.Сервантэса. Аўтар сатыр.-дыдактычнага рамана «Залатое люстэрка...» (т. 1—4, 1772), антыклерыкальнага «Агафадэман» (1796—97), вершаваных «Камічных навел» (1765), серыі дыялогаў «Новыя гутаркі багоў» (1789—93; наследаванне Лукіяну). «Гісторыя Агатона» (1766—67) — адзін з першых ням. «раманаў выхавання». Вяршыня сатыры — раман «Гісторыя абдэрытаў» (т. 1—2, 1774), у якім горад-дзяржава Абдэра паўстае як сімвал тыраніі, глупства і мяшчанства. Другі бок творчасці Віланда — паэмы на сюжэты з еўрап. і ўсх. казак, куртуазных раманаў у стылі ракако: «Ідрыс і Зеніда» (1768), «Зімовая казка» (1776) і інш. Яго фантастычная паэма «Аберон» (1780) — адзін з найлепшых паэт. твораў 18 ст. Віланд садзейнічаў папулярнасці жанру нар. і літ. казкі (зб-кі «Апавяданні і казкі», 1776—80; «Джыністан...», 1786—89). Пераклаў на ням. мову поўныя зборы твораў У.Шэкспіра (т. 1—8, 1762—66) і Лукіяна (1788—89).
Тв.: Рус. пер. — История абдеритов. М., 1978.
Літ.: Пуришев Б.И. Виланд // История немецкой литературы. М., 1963. Т. 2; Вебер П. Х.М.Виланд и «воспитательный роман» // Исторня немецкой литературы: Пер. с нем. М., 1985. Т. 1.
Г.В.Сініла. с. 157
ВІЛАНЕ́ЛА , віланель (італьян. villanella ад лац. villanus сялянскі, вясковы), лірычны верш цвёрдай страфічнай будовы. Бярэ вытокі ў сярэдневяковай італьян. і франц. песеннай паэзіі. Складаецца з шасці 3-радковых строф, сярэднія радкі якіх рыфмуюцца паміж сабою. Пачатковы і заключны радкі 1-й страфы, звязаныя кальцавой рыфмай, папераменна паўтараюцца ва ўсіх астатніх тэрцэтах. Завяршае віланелу радок 1-й страфы. У бел. паэзіі гэту страфічную форму выкарыстаў С.Панізнік у вершы «Дзень развітання».
А.А.Майсейчык. с. 157
ВІЛАНО́ВА (Villanovа), культура ранняга жал. веку, плямёны якой у 9—5 ст. да н.э. насялялі Паўн. Італію. Назва ад паселішча Віланова каля Балонні, дзе выяўлены характэрныя для культуры віланова пахаванні з трупаспаленнем. Насельніцтва жыло ў буйных паселішчах, якія былі рамеснымі цэнтрамі вырабу бронзавых рэчаў. Плямёны знаходзіліся на заключнай стадыі распаду родаплемяннога ладу, мелі больш выразную, чым у бронзавым веку, маёмасную дыферэнцыяцыю, патрыярхальнае рабства. Носьбіты культуры віланова, магчыма, умбры, у 7—6 ст. да н.э. заваяваны этрускамі. с. 157
ВІЛА́НЫ (позналац. vilani ад лац. villа сядзіба, маёнтак), розныя катэгорыі феад.-залежнага сялянства ў краінах Зах. Еўропы ў сярэднія вякі. 1) У Францыі, Германіі, Італіі віланы былі ў параўнальна лепшым юрыд. і маёмасным становішчы, чым інш. катэгорыі сялянства (адсутнасць спадчынных асабістых павіннасцей, большая свабода ў адчужэнні надзелаў, больш шырокія магчымасці перасялення і інш ). Катэгорыя віланаў склалася тут у 9—10 ст. У 13—15 ст. тэрмін «віланы» стаў ужывацца таксама для абазначэння ўсяго сялянства. 2) У Англіі віланы — катэгорыя сялян, якія знаходзіліся ў адной з самых жорсткіх формаў феад. залежнасці (павіннасці «паводле волі лорда», цяжкая паншчына, строгае абмежаванне права пакідаць надзел і інш ). Юрыд. афармленне ін-та віланства завяршылася тут да сярэдзіны 12 ст. У 15—16 ст. віланства паступова ператварылася ў капігольд і як катэгорыя феад. залежнасці віланы ў Англіі зніклі. с. 157
ВІЛА́Р (Vilar) Жан (25.3.1912, г. Сет, Францыя — 28.5.1971), французскі акцёр, рэжысёр, тэатр. дзеяч. Вучань Ш. Дзюлена. З 1932 працаваў у розных парыжскіх т-рах. Ініцыятар і кіраўнік фестываляў драм. мастацтва ў Авіньёне. У 1951—63 дырэктар, акцёр і рэжысёр Нац. нар. т-ра (Парыж). Ставіў пераважна класічныя творы сусв. драматургіі. Асветніцкі па накіраванасці, разлічаны на шырокага дэмакр. гледача т-р Вілара спалучаў традыцыі стараж. вулічнага т-ра з наватарскімі плынямі 20 ст. Сярод пастановак: «Рычард ІІ» У.Шэкспіра (1947, і гал. роля), «Сід» П.Карнеля, «Дон Жуан» Мальера (1954, і гал. роля), «Федра» Ж. Расіна (1957), «Кар'ера Артура Уі» Б.Брэхта (1960, і гал. роля), «Справа Опенгеймера» (1965, і аўтар п'есы). Яго творчасць значна паўплывала на сцэн. мастацтва Францыі і інш. краін. с. 157
ВІЛАХВО́СТКІ , насякомыя, гл. Двуххвосткі. с. 157
ВІ́ЛАЧКАВАЯ ЗАЛО́ЗА , валляковая залоза, тымус (thymus), цэнтральны орган лімфоіднага кроваўтварэння і імуннай сістэмы пазваночных жывёл і чалавека. Знаходзіцца ў грудной поласці; у чалавека долькі яе размяшчаюцца справа і злева ад трахеі. Звонку ўкрыта злучальнатканкавай капсулай. У большасці відаў арганізмаў складаецца з 2—3 долек, падзеленых перагародкамі на больш дробныя. с. 157
ВІЛЕ́ЙКА , рака, гл. Вільня. с. 158
ВІЛЕ́ЙКА , Вілле, рака ў Чавускім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Раста (бас. Дняпра). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 147 км². Пачынаецца за 1,6 км на ПнЗ ад в. Вілейка. Асн. прытокі: Месенка і ручай Галавенчыцы. Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. У вярхоўі каналізаваная на працягу 13,5 км. с. 158
ВІЛЕ́ЙКА , горад, цэнтр Вілейскага раёна Мінскай вобл., на р. Вілія. За 103 км ад Мінска. Чыг. ст. на лініі Маладзечна—Полацк. Вузел аўтадарог (на Маладзечна, Смаргонь, Мядзел, Докшыцы, Плешчаніцы). 29,8 тыс. ж. (1995).
Вядома з 1599 як мястэчка, цэнтр Вілейскага староства Ашмянскага пав. ВКЛ. Мела назву Стары Куранец, у 16 ст. належала роду Куранецкіх З 1793 у складзе Рас. імперыі, Кацярына ІІ падаравала Вілейку мінскаму ген.-губернатару Карнееву, які аб'яднаў мястэчка і вёску Вілейку ў адзін нас. пункт. З 1795 цэнтр Вілейскага павета. 22.1.1796 зацверджаны герб горада: чырв. поле шчыта перасякае выява ракі з суднам і залатым коласам. Развіццю Вілейкі спрыяла гандл. суднаходства, штогод адбываліся 4 кірмашы. Вял. страты гораду прычынілі пажар 1810 і вайна 1812. У час паўстання 1830—31 тут дзейнічаў паўстанцкі к-т, паўстання 1863—64 — паўстанцкі атрад. У 1860 у Вілейцы царква, 3 малітоўныя дамы, 3 капліцы, шпіталь, бровар, 14 крам, 272 дамы, у 1861 — 2931 ж., у 1897 — 3560 ж. У 1904 праз Вілейку прайшла чыгунка. У рэвалюцыю 1905—07 дзейнічаў рэв.-сялянскі к-т, с.-д. група. У 1918 акупіравана герм., у 1919—20 польск. войскамі. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр павета Віленскага ваяв. Дзейнічалі падп. райкомы КПЗБ і КСМЗБ, арг-цыі Бел. сялянска-работніцкай грамады, Т-ва бел. школы. З 1939 у БССР, цэнтр Вілейскай вобласці. З 26.6.1941 да 2.7.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі тут больш за 6 тыс. чал.; дзейнічала Вілейска-Куранецкае патрыятычнае падполле 31.10—1.11.1943 адбыўся Вілейскі бой 1943. У 1959 у Вілейцы 8,2 тыс., у 1989 — 25 тыс. жыхароў.
Арх.-планіровачную структуру горада фарміруюць вуліцы 17 Верасня, Першамайская, Вадап'янава, якія ўтвараюць прамавугольную сетку дробных кварталаў сядзібнай, пераважна драўлянай забудовы. Адм.-грамадскі і культ. цэнтр — прамавугольная ў плане пл. Леніна. Яе асн. кампазіцыйнымі дамінантамі з'яўляюцца Вілейскі Крыжаўзвіжанскі касцёл і Вілейская царква. У зах. частцы будуюцца шматпавярховыя дамы, на Пн і З фарміруецца індывід. забудова сядзібнага тыпу. Зберагліся помнікі архітэктуры 19—20 ст.: будынкі гімназіі, турмы, бальніцы, жылы дом па вул. Чырвонаармейскай, 28. Паводле генплана 1979 (БелНДІПгорадабудаўніцтва) прадугледжана развіццё горада ў паўд. напрамку ўздоўж р. Вілія, рэканструкцыя і забудова цэнтр. часткі 3—6-павярховымі жылымі дамамі з захаваннем існуючай сеткі вуліц, стварэнне на левабярэжжы буйнога шматпавярховага жылога раёна.
Заводы «Зеніт» і аўтарамонтны, прадпрыемствы дрэваапр., буд. матэрыялаў, харч. прам-сці. Вілейскі гісторыка-краязнаўчы музей. Магілы ахвяр фашызму. За 1 км ад Вілейкі Вілейскае вадасховішча.
Г.А. Каханоўскі (гісторыя). с. 158
ВІЛЕ́ЙСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА , Вілейскае мора, у Вілейскім р-не Мінскай вобл., на р. Вілія. За 5 км на У ад г. Вілейка, у месцы зліцця Віліі з рэкамі Сэрвач, Ілія і Касутка. Найб. штучны вадаём Беларусі, галаўное гідразбудаванне Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Пабудавана ў 1973—75 для назапашвання вады, рэгулявання сцёку і павелічэння воднасці Свіслачы, стварэння зоны адпачынку. Пл. 64,6 км², даўж. 27 км, найб. шыр. 3,6 км, найб. глыб. 13,8 м. Чаша — затопленыя даліны Віліі і Іліі, ёсць 10 астравоў. Схілы катлавіны спадзістыя, пераважна пад лесам. Берагавая лінія даўж. 137 км слаба парэзана, ёсць 4 буйныя залівы, у якія ўпадаюць рэкі.
Вілейскае вадасховішча знаходзіцца на Нарачана-Вілейскай нізіне. Вадазбор мае спадзістахвалісты рэльеф з асобнымі эолавымі формамі, пад лесам 35%, пад ворывам 30% плошчы. Берагі нізкія (0,5—1 м), актыўна размываюцца (на 25% даўжыні), месцамі замацаваныя. На паўд. беразе пясчаныя пляжы шыр. 50—100 м. Дно выслана пяском, месцамі торфам (15%). Аб'ём вады 238 млн. м³, поўнасцю запаўняецца ў крас.—чэрв. ў час веснавой паводкі. Сярэднегадавая амплітуда ваганняў узроўню вады 2 м. Замярзае ў пач. снеж., крыгалом пачынаецца ў сярэдзіне красавіка. Таўшчыня лёду 60—70 см. Летам паверхневыя слаі вады праграюцца да 18—22 °С, на прыбярэжных і мелкаводных участках да 24 °С. Пераважаюць паўд.-зах. і зах. вятры. Пры скорасці ветру 3—5 м/с выш. хваль 0,2—0,5 м, найб. — 1,5 м пры зах. ветры, з якім звязаны найб. разгон хваль уздоўж вадасховішча. Празрыстасць вады павялічваецца ад 1—1,5 м у вярхоўях да 2,5 м каля плаціны. Зарастае нязначна (10% плошчы) урэчнікамі, вадзяной грэчкай і інш. У сярэдзіне чэрв. пачынаецца «цвіценне» вады пры масавым развіцці сіне-зялёных водарасцей, адміранне якіх увосень пагаршае якасць вады і вядзе да заглейвання дна. Вакол вадасховішча створана зона адпачынку. Выкарыстоўваецца для заняткаў водна-лыжным, водна-маторным, вяслярным і парусным спортам, для летняй і зімовай рыбнай лоўлі (водзяцца шчупак, акунь, лешч, сярэбраны карась, джгір, трохіголкавая колюшка, плотка, верхаводка). На астравах гняздуюцца качкі, чайкі (у т.л. чайка малая, занесеная ў Чырв. кнігу Беларусі), у некаторыя гады — лебедзі. с. 158
ВІЛЕ́ЙСКА-КУРАНЕ́ЦКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з ліп. 1941 да ліп. 1944 у г. Вілейка і вёсках Куранецкага р-на Вілейскай вобл. Адзін з арганізатараў — А.І.Валынец. Аб'ядноўвала 75 чал., 14 груп, з іх 5 у Вілейцы (кіраўнікі Ю.М.Балашоў, І.І.Баслык, У.М.Жаўтко, Л.В.Чыжэўская, Н.М.Валынец), у вёсках Більцавічы (В.А.Рогач), Воўкаўшчына (К.А.Хаванскі), Куранец (М.М.Мацюкевіч, І.Б.Айнбіндэр), Талуць (М.Я.Кручонак), Урэчча (А.І.Ахрэм), Халопы (З.П.Бічун), Чабатары (В. І. Чабатар). Падпольшчыкі трымалі сувязь з партыз. брыгадай «За Савецкую Беларусь», стварылі падп. друкарню, у якой выдавалі лістоўкі і распаўсюджвалі сярод насельніцтва, здабывалі для партызан зброю, медыкаменты, харчаванне, дакументы, вызвалілі з фаш. лагера каля 300 ваеннапалонных, разграмілі варожы гарнізон у в. Каловічы, учынялі інш. дыверсіі. У Вілейцы ўдзельнікам падполля ўстаноўлена мемар. дошка, у в. Куранец — помнік. с. 159
ВІЛЕ́ЙСКА-МІ́НСКАЯ ВО́ДНАЯ СІСТЭ́МА ,
ТбМА,} сістэма вадасховішчаў, каналаў, гідратэхн. збудаванняў, прыродных вадаёмаў і вадацёкаў у Вілейскім, Маладзечанскім і Мінскім р-нах Мінскай вобл. Пабудавана ў 1968—76 для перакідкі вады з р. Вілія (бас. Нёмана) у р. Свіслач (бас. Дняпра) з мэтай водазабеспячэння прам-сці і камунальнай гаспадаркі Мінска і воднага добраўпарадкавання яго прыгараднай зоны. Праходзіць па Нарачана-Вілейскай нізіне і Мінскім узв. Уключае Вілейскае вадасховішча, злучальны канал даўж. 62 км з 5 помпавымі станцыямі магутнасцю да 22 м³/с кожная, якія забяспечваюць пад'ём вады на 75 м да водападзелу каля г.п. Радашковічы, вадасховішчы Заслаўскае, Крыніца, Дразды, зарэгуляваны ўчастак р. Свіслач да ўпадзення ў яе р. Волма ніжэй Мінска. У склад Вілейска-Мінскай воднай сістэмы ўваходзіць Сляпянская водная сістэма.
Злучальны канал мае 2 самацёчныя, адносна неглыбокія ўчасткі: падвадны ад Вілейскага вадасх. да 1-й помпавай станцыі і адводны ад 5-й помпавай станцыі да Заслаўскага вадасх. Астатнія 4 участкі канала паміж помпавымі станцыямі маюць глыб. ад 4—6 м у пачатку да 7—8 м і больш у канцы. Для захавання і паляпшэння навакольнага асяроддзя і выключэння забруджвання вады пры перасячэнні канала з гідрасеткай пабудаваны дзюкеры, акведукі, плаціны, вадаспускі, ліўняспускі і інш. гідратэхн. збудаванні. Адхоны і бермы ўмацаваны жвірам, на асобных участках — інж. замацаваннямі. За год перакідваецца каля 382 млн. м³ вады. Сістэма забяспечвае прам-сць Мінска тэхн. вадой і зберагае падземныя воды для пітнога водазабеспячэння. с. 159
ВІЛЕ́ЙСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ , адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1939—44. Утворана на тэр. б. Віленскага ваяв. Польшчы пасля ўз'яднання Зах. Беларусі з БССР. Цэнтр — г. Вілейка. Уключала 7 паветаў: Ашмянскі, Браслаўскі, Вілейскі, Дзісенскі, Маладзечанскі, Пастаўскі, Свянцянскі. Пл. 20,7 тыс. км², нас. 938,3 тыс. Чал. (1941). 15.1.1940 паветы скасаваны, вобласць падзелена на 22 раёны [Астравецкі, Ашмянскі, Браслаўскі, Відзскі, Гадуцішкаўскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Дунілавіцкі, Ільянскі, Крывіцкі, Куранецкі, Маладзечанскі, Міёрскі (Мёрскі), Мядзельскі, Пастаўскі, Пліскі, Радашковіцкі, Свірскі, Свянцянскі, Смаргонскі, Шаркаўшчынскі]; уключала 9 гарадоў (Ашмяны, Вілейка, Глыбокае, Дзісна, Докшыцы, Маладзечна, Паставы, Свянцяны, Смаргонь), 4 гар. пасёлкі (Браслаў, Відзы, Дунілавічы, Радашковічы). Абл. газ. «Сялянская газета». 20.9.1944 Вілейская вобласць перайменавана ў Маладзечанскую вобласць. с. 159
ВІЛЕ́ЙСКАЯ ЦАРКВА́ , помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1916 з цэглы ў г. Вілейка Мінскай вобл. Храм падоўжна-восевай 4-часткавай кампазіцыі: 2-ярусная званіца (чацвярык на прамавугольным прытворы), завершаная 8-гранным шатром з цыбулепадобным купалком, трапезная, асн. аб'ём з бакавымі прыдзеламі накрыты 4-схільным дахам з 5 купаламі, паўкруглая апсіда. Гал. ўваход вырашаны лучковым праёмам з круглым акном над ім. У дэкоры выкарыстаны формы стараж.-рус. дойлідства (бочкападобнае перакрыцце прыдзелаў, кілепадобныя ліштвы вокнаў, аркатура, парэбрык, філёнгі). Іл. гл. да арт. Вілейка. с. 159
ВІЛЕ́ЙСКІ БОЙ 1943 , баявая аперацыя партызан 1-й Антыфаш. брыгады па разгроме ням.-фаш. гарнізона 31 кастр. — 1 ліст. ў г. Вілейка ў Вял. Айч. вайну. Гарнізон меў 3 тыс. салдат і афіцэраў, некалькі артыл. і мінамётных узводаў, школу паліцэйскіх, больш за 10 складоў з прадуктамі і боепрыпасамі, ахову з сістэмы дзотаў, прымаў удзел у карных аперацыях, рабаванні і знішчэнні сав. грамадзян. У выніку раптоўнага начнога нападу партызаны нанеслі значныя страты праціўніку ў жывой сіле і тэхніцы, знішчылі станцыйныя збудаванні, узарвалі 4 чыг. і 4 шашэйныя масты. с. 159
ВІЛЕ́ЙСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й . Засн. ў 1982, адкрыты ў 1985 у г. Вілейка. Пл. экспазіцыі 258 м², больш за 19 тыс. экспанатаў асн. фонду. Сярод экспанатаў матэрыялы археал. раскопак з паселішча Сосенка і гарадзішча Малышкі на тэр. раёна, манетны скарб 17 ст., царк. летапісы канна 19 ст., дакументы і фотаздымкі пра гісторыю горада і раёна, удзел ураджэнцаў Вілейшчыны ў грамадз. вайне, партыз. руху ў Вял. Айч. вайну і яго кіраўнікоў А.С Азончыка, А.І.Валынца, матэрыялы пра ўраджэнцаў раёна мастака Н.Ю. Сілівановіча, паэтэсу Г.А Новік, Герояў Сав. Саюза К.М.Зубовіча, У.С.Лаўрыновіча. Экспануюцца прылады працы і побыту бел. сялян 19 — пач. 20 ст., калекцыя самавараў, вырабы ткацтва, саломапляцення, разьбы па дрэве і інш.
Я.А.Ігнатовіч. с. 159
ВІЛЕ́ЙСКІ КРЫЖАЎЗВІ́ЖАНСКІ КАСЦЁЛ , помнік архітэктуры пач. 20 ст. Пабудаваны ў 1906—13 у г. Вілейка Мінскай вобл. паводле праекта арх. А.Клейна. Спалучае рысы раманскай і гатычнай архітэктуры. Мураваная 3-нефавая базіліка з развітым трансептам, тарцы якога завершаны высокімі трохвугольнымі франтонамі, і 5-граннай апсідай з асіметрычнымі прыбудовамі па баках. Дамінанта кампазіцыі — вежа. Яе 4 бакі завершаны трохвугольнымі шчытамі з круглымі і стральчатымі аконнымі праёмамі, вуглы фланкіраваны маленькімі ігольчатымі вежамі. У інтэр'еры — размалёўка пад мазаічныя арабескі. Іл. гл. да арт. Вілейка. с. 160
ВІЛЕ́ЙСКІ ПАВЕ́Т , адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1793—1940. Створаны ў Мінскай губ., з 1843 у Віленскай. Цэнтр — г. Вілейка. Пл. 5591,2 кв. вярсты, нас. 208 013 чал. (1897). У 1886 уключаў 27 валасцей (Будслаўская, Ваўкалацкая. Вілейская, Вязынская, Гарадоцкая, Германішская, Даўгінаўская, Дунілавіцкая, Жаснянская, Іжская, Княгінінская, Крайская, Краснасельская, Крывіцкая, Куранецкая, Лебедзеўская, Лучайская, Маладзечанская, Манькавіцкая, Мядзельская, Нарыцкая, Параф'янаўская, Порплішчанская, Рабунская, Радашковіцкая, Сітцаўская, Хаценчыцкая), заштатны г. Радашковічы, 20 мястэчак, 1279 паселішчаў сельскага тыпу. З 1917 у Зах. вобл., з 1919 у БССР. У 1921—39 у складзе Польшчы, у 1927 меў 13 гмін, пл. 3421 км². З ліст. 1939 у БССР, са снеж. 1939 у Вілейскай вобласці, 15.1.1940 скасаваны. с. 160
ВІЛЕ́ЙСКІ РАЁН , на ПнЗ Мінскай вобл. Утвораны 15.1.1940. Пл. 2,4 тыс. км². Нас. 37,6 тыс. чал. (1995), гарадскога 44%. Сярэдняя шчыльн. 28 чал. на 1 км². Цэнтр — г. Вілейка, 409 сельскіх нас. пунктаў. Падзяляецца на 13 сельсаветаў: Альковіцкі, Асіпавіцкі, Вязынскі, Даўгінаўскі, Жарскі, Іжскі, Ільянскі, Касцяневіцкі, Куранецкі, Любанскі, Нарачанскі, Рабунскі, Хаценчыцкі.
Раён размешчаны ў межах Нарачана-Вілейскай нізіны, на крайнім ПдУ — частка Мінскага ўзвышша. Паверхня плоская або слабахвалістая, пераважаюць выш. 150—180 м, найвыш. пункт 257,4 м (каля в. Хаценчыцы). Карысныя выкапні: гліны, торф, пясчана-жвіровы матэрыял. Сярэдняя т-ра студз. -6,5 °С, ліп. 17,8 °С. Ападкаў 611 мм за год. Вегетац. перыяд 188 сут. Рака Вілія з прытокамі Нарач, Спорня, Сэрвач, Ілія. Вілейскае вадасховішча, з якога пачынаецца Вілейска-Мінская водная сістэма. На ПнЗ — воз. Вішнеўскае. Пашыраны дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя і тарфянабалотныя глебы. Пад лясамі 42% тэр. раёна; лясы пераважна хваёвыя і яловыя.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 100,4 тыс. га, з іх асушана 33 тыс. га. На 1.1.1996 у раёне 18 калгасаў і 6 саўгасаў. Асн. галіны сельскай гаспадаркі — малочна-мясная жывёлагадоўля. Птушкагадоўля. Зверагадоўля. Рыбаводства. Пчалярства. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, агародніну, з тэхнічных — лён і цукр. буракі. Прадпрыемствы дрэваапр. (леса- і піламатэрыялы, тара і інш.), камбікормавай, шкляной (бутэлькі) і харч. прам-сці. Па тэр. раёна праходзяць чыгунка Полацк— Мінск і аўтадарогі Маладзечна—Вілейка—Мядзел—Нарач, Смаргонь—Вілейка, Маладзечна—Вілейка—Докшыцы. У раёне 18 сярэдніх, 13 базавых і 11 пач. школ, с.-г. тэхнікум (в. Ілья), 25 дашкольных устаноў, 48 клубаў, 59 б-к, 9 бальніц, 37 фельч.-ак. пунктаў. Помнікі архітэктуры: званіца канца 18 — пач. 19 ст. і касцёл пач. 20 ст. ў в. Альковічы; парк, закладзены ў 1793, у в. Асцюковічы; сядзіба 2-й пал. 19 ст. і царква пач. 20 ст. ў в. Вязынь; Станіславаўскі касцёл сярэдзіны 19 ст. і Троіцкая царква 2-й пал. 19 ст. ў в. Даўгінава; вадзяны млын пач. 20 ст. ў в. Іжа; гасцініца канца 19 — пач. 20 ст., Ільінская царква пач. 20 ст. і касцёл канца 19 — пач. 20 ст. ў в. Ілья; царква 19 ст. ў в. Кастыкі; капліца канца 18 ст. і Петрапаўлаўская царква (1868) у в. Касута; касцёл Маці Божай сярэдзіны 18 ст. ў в. Касцяневічы; царква 2-й пал. 19 ст. ў в. Куранец; Мікалаеўская царква 2-й пал. 18 ст. ў в. Латыгаль; царква канца 19 ст. ў в. Мільча; царква 2-й пал. 19 ст. ў в.Нарач; царква 2-й пал. 19 ст. ў в. Рабунь; капліцы сярэдзіны 18 ст. і 19 ст. і Успенская царква 2-й пал. 19 ст. ў в. Ручыца; Успенская царква канца 19 — пач. 20 ст. ў в. Спягла. Выдаецца газ. «Шлях перамогі».
С.І.Сідор. с. 160
ВІЛЕ́ЙСКІ СТРОЙ , традыцыйны комплекс бел. нар. адзення ў цэнтр. Беларусі (пераважна на ПнЗ Мінскай і ПнУ Гродзенскай абл ), які бытаваў у 19 — пач. 20 ст. Зазнаў уплыў гар. касцюма, што выявілася ў прыёмах крою і пашыву, шырокім выкарыстанні крамных тканін. У жаночы гарнітур уваходзілі кашуля, спадніца, фартух, гарсэт (у будні замест яго надзявалі безрукаўку-сканцэрку). Кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, з сярэдзіны 19 ст. — з гесткай, аздаблялі паскам расліннага ці геам. чырвона-чорнага арнаменту на грудзях, плячах і каўняры. Узоры клетак і паскаў на спадніцы (з 4 прамавугольных, пазней трапецападобных полак) утвараліся за кошт чорных, цёмна-сініх, шэрых, жоўтых прасновак і прокідак утку. Спадніцу-андарак ткалі ў буйнарапортныя зялёна-вішнёвыя клеткі ці аднаго сіняга, чорнага колеру (спадніца-рудляк). Фартух аднаполкавы, белы льняны ці паркалёвы або цёмны з крамных тканін; упрыгожвалі гафтам, нашыўкамі стужак, маршчэннем. Гарсэт (шнуроўка) з чорнай або цёмна-сіняй шарсцянкі ці аксаміту кроілі з баскай у 6—8 кліноў. Жаночыя галаўныя ўборы: намітка, белая палатняная або разнаколерная з фабрычнай шарсцянкі хустка і вялікая тканая або вязаная з воўны хустка-ахінанка, каптур. Традыцыйную жаночую вопратку — бурнос і паўбурнос, расшыраныя ўніз, аздаблялі нашыўкамі гладкіх і зубчыкавых паскаў чорнага аксаміту, тасьмы ў спалучэнні з машынным штапам. Святочнай вопраткай былі суконныя капоты. Мужчынскі гарнітур складаўся з кашулі, нагавіц, сіняй ці чорнай камізэлькі (доўгай са стаячым каўняром ці кароткай), аздобленай нашыўкамі, трохвугольнай шыйнай хустачкі (каляшыйнік), галаўнога ўбору. У віленскім строі шмат відаў мужчынскай вопраткі, што адрозніваліся якасцю тканін, кроем, маст. афармленнем. У халодную восень і вясну насілі армяк, сярмягу, чуйку, бурку, якія шылі з валенага сукна, узімку — непацягнутыя або пацягнутыя кажухі.
М.Ф.Раманюк. с. 160
ВІЛЕМІ́Т (ад імя караля Нідэрландаў Вільгельма І), мінерал падкласа астраўных сілікатаў, сілікат цынку <FORMULA>. Прымесі марганцу, жалеза, кальцыю, магнію. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі прызматычныя або ігольчастыя. Агрэгаты зярністыя, радыяльна-прамянёвыя, нацёкі і інш. Колер белы, жоўты, зялёны, чырвоны або карычневы. Бляск шкляны да смалістага. Цв. 5,5. Шчыльн. 3,9—4,1 г/см³. Кантактава-метасаматычны гідратэрмальны; часта гіпергенны. Выкарыстоўваецца як цынкавая руда. Празрыстыя жоўтыя вілеміты — каштоўныя камяні; сінтэтычныя — люмінафоры. с. 161
ВІЛЕМСТА́Д (Willemstad), горад, адм. ц. Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў, на в-ве Кюрасао. Засн. ў 1634. 43,6 тыс. ж. (1990). Вузел аўтадарог. Буйны порт па вывазе нафтапрадуктаў. Цэнтр нафтаперапр. прам-сці. Нафту атрымлівае па падводным нафтаправодзе з Венесуэлы і марскім шляхам з Б. Усходу. Ун-т. с. 161
ВІЛЕНДО́РФСКА-КАСЦЁНКАЎСКАЕ КУЛЬТУ́РНАЕ АДЗІ́НСТВА , археалагічныя культуры сярэдняй пары верхняга палеаліту (каля 23—17 тыс. г. назад) на тэр. Зах., Цэнтр, і Усх. Еўропы, аб'яднаныя шэрагам агульных рыс. Назва ад стаянак каля мяст. Вілендорф (Аўстрыя) і в. Касцёнкі (Варонежская вобл., Расія). Уключае вілендорфскую, паўлаўскую (Маравія) культуры, касцёнкаўска-аўдзееўскую культуру, а таксама асобныя стаянкі (Бердыж, Кракаў-Спадзіёта, Польшча) і інш. Насельніцтва займалася паляваннем, вырабляла крамянёвыя прылады (наканечнікі, нажы, праколкі, пласціны з рэтушшу), багата арнаментаваныя рэчы з косці і іклаў маманта, зааморфныя і антрапаморфныя фігуркі з косці і мергелю. Для гэтых культур характэрны своеасаблівыя жыллёвыя комплексы: адкрытыя пляцоўкі з шэрагам агнішчаў, абкружаныя зямлянкамі і ямамі-сховішчамі. Многія даследчыкі разглядаюць Вілендорфска-Касцёнкаўскае культурнае адзінства як адзіную археал. культуру.
А.В.Іоў. с. 161
ВІ́ЛЕНСКАЕ БАРО́КА , арх.-маст. сістэма, якая склалася ў манум. культавай архітэктуры ВКЛ у сярэдзіне 18 ст. Як самастойны стыль вылучаны і распрацаваны ў 1930-я г. ў мастацтвазнаўстве Зах. Беларусі. Арх. помнікі віленскага барока вызначаюцца вытанчанасцю прапорцый, скульпт. пластычнасцю фасадаў і інтэр'ераў, маляўнічасцю сілуэта, утворанага шмат'яруснымі ажурнымі вежамі і фігурнымі атыкавымі франтонамі. Выкарыстанне прынцыпаў віленскага барока ў архітэктуры уніяцкіх храмаў вызначыла не толькі іх пластычныя, але кампазіцыйныя асаблівасці ў выніку спалучэння раманскіх і візант. маст. уплываў, сімволікі каталіцкай і правасл. царквы, літургічных патрабаванняў. Лепшыя ўзоры віленскага барока на Беларусі: уніяцкія храмы — Полацкі Сафійскі сабор, Барунскі манастыр базыльян, Беразвецкі кляштар базыльян, Глыбоцкі касцёл і кляштар кармелітаў, Івянецкі касцёл і кляштар францысканцаў, касцёл базыльян у в. Вольна Баранавіцкага р-на, Спаса-Праабражэнскі сабор у Магілёве, касцёлы ў Гродне, Оршы, Слоніме і інш. Важную ролю ў стварэнні своеасаблівай школы віленскага барока адыграла творчасць І.К.Глаўбіца.
Т.В.Габрусь. с. 161
ВІ́ЛЕНСКАЕ БІ́СКУПСТВА , гл. Віленская рымска-каталіцкая епархія. с. 162
ВІ́ЛЕНСКАЕ ВАЕ́ННАЕ ГУБЕРНА́ТАРСТВА , назва Віленскага генерал-губернатарства ў 1830—43. с. 162
ВІ́ЛЕНСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА , 1) адм-тэр. адзінка ў 1413—1795 у ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Цэнтр — г. Вільня. Утворана паводле Гарадзельскага прывілея 1413. У Віленскім ваяводстве ўвайшла большая частка зах., цэнтр, і ўсх. зямель Беларусі, тэр. паўн.-ўсх. літ. зямель. Фармальна ў Віленскае ваяводства ўваходзілі Клецкае (да 1521) і Мсціслаўскае (да 1529) княствы, якія фактычна былі аўтаномныя. У Бабруйскай воласці мела цераспалосныя ўчасткі з Трокскім ваяводствам — «віленскую палавіцу» (г. Бабруйск і 18 сёл). У 1507 са складу Віленскага ваяводства вылучана і ўтворана Навагрудскае ваяводства, пасля адм.-тэр. рэформы 1565—66 — Мінскае ваяводства; у Віленскім ваяводстве засталося 5 пав. (Ашмянскі, Браслаўскі, Віленскі, Вількамірскі, Лідскі). У 1514—1611 і ў 1654—1793 на тэр. Віленскага ваяводства намінальна існавала экстэрытарыяльнае Смаленскае ваяводства. У 1793 Браслаўскі пав. пераўтвораны ў ваяводства. У 1795 Віленскае ваяводства ўвайшло ў склад Рас. імперыі, на яго тэр. ўтвораны Віленская губерня і Слонімская губерня.
2) Адм.-тэр. адзінка на тэр. Зах. Беларусі ў складзе Польшчы ў 1922—39. Пл. 28,9 тыс. км , нас. 1275,2 тыс. чал. (1931). Цэнтр — г. Вільня. Паводле ўмоў рас.-літ. дагавора 12.7.1920 урад РСФСР фармальна перадаў гэтыя землі Літве, але фактычнай перадачы не адбылося. 9.10.1920 яны былі захоплены польск. войскамі ген. Л.Жалігоўскага і на іх тэр. ўтворана Сярэдняя Літва, якая 20.2.1922 была далучана да Польшчы. Віленскае ваяводства ўключала 9 паветаў. У час 2-й сусв. вайны ў вер. 1939 Віленскае ваяводства занята часцямі Чырв. Арміі. Паводле сав.-літ. дагавора 10.10.1939 тэр. Віленскага краю (г. Вільня, Віленска-Трокскі і б.ч. Свянцянскага пав.) перададзена Літве, на астатняй тэр. ў снеж. 1939 утворана Вілейская вобласць.
А.П.Грыцкевіч. с. 162
ВІ́ЛЕНСКАЕ ГЕНЕРА́Л-ГУБЕРНА́ТАРСТВА , адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі ў 1794—1912. Створана ў час задушэння царызмам паўстання 1794. Цэнтр — г. Вільня (у 1794—96 г. Гродна). Спачатку наз. Літоўскае ген.-губернатарства, у 1800—30 Літоўскае ваен. губернатарства, з 1830 Віленскае ваен. губернатарства, пасля 1843 Віленскае, Гродзенскае і Ковенскае ген.-губернатарства. Ядром яго былі землі ВКЛ, далучаныя да Расіі ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795). У сувязі з адм.тэр. зменамі і інш. падзеямі (паўстанні 1830—31 і 1863—64) тэр. ген.-губернатарства мянялася. У склад яго ў розны час уваходзілі: Слонімская і Віленская (1795—97), Літоўская (1797—1801), Віленская і Гродзенская (з 1801) губ., Беластоцкая вобл. (1831—42), Ковенская (з 1843), Мінская (1834—56 і 1862—70), Віцебская і Магілёўская (1863—69), Аўгустоўская (1863-564) губ. У 1850—55 ген.-губернатар кіраваў і Віленскай навучальнай акругай на правах папячыцеля. З 1860-х г. віленскага ген.-губернатара наз. «гал. начальнікам Паўн.-Зах. краю». З утварэннем Віленскай ваен. акругі пасада віленскага ген.-губернатара ў 1862—84, а часам і пазней аб'ядноўвалася з пасадай камандуючага войскамі акругі. Пасля 1909 ген.-губернатары не прызначаліся. Упраўленне ген.губернатара існавала да 1.7.1912.
Г. В. Кісялёў. с. 162
ВІ́ЛЕНСКАЕ, ГРО́ДЗЕНСКАЕ І КÓВЕНСКАЕ ГЕНЕРА́Л-ГУБЕРНА́ТАРСТВА , назва Віленскага генерал-губернатарства ў 1843—1912. с. 162
ВІ́ЛЕНСКАЕ МАСТА́ЦКАЕ ТАВАРЫ́СТВА , культурна-асветная арганізацыя ў Вільні ў 1908—15. Створана былымі членамі Віленскага мастацкага гуртка. Мела на мэце аб'яднанне мастакоў незалежна ад нацыянальнасці, развіццё і прапаганду мастацтва ў Віленскай губ., падтрымку мастакоў і маст. устаноў, захаванне стараж. помнікаў мастацтва. Старшыня — кіраўнік горада М.Венслаўскі, віцэ-старшыня І.Рыбакоў. Сярод членаў т-ва — мастак і кампазітар М .Чурлёніс. Т-ва арганізоўвала штотыднёвыя сходы, на якіх ладзіліся гутаркі па розных пытаннях маст. жыцця. У 1909—15 т-ва арганізавала 7 «Вясновых выстаў», у якіх удзельнічалі мясц. мастакі і мастакі з Пецярбурга і Варшавы. Па ініцыятыве т-ва ў Вільні адбыліся выстаўкі «Мастацтва ў жыцці дзяцей» (1909), «Імпрэсіяністы» (снеж. 1909— студз. 1910). З лютага 1913 пры т-ве адкрыта маст. школа, якую ўзначаліў Рыбакоў.
Літ.: Устав Виленского художественного общества. Вильна, 1908; Золотой век художественных объединений в России и СССР (1820—1932): Справ. СПб., 1992.
М.Л. Цыбульскі. с. 162
ВІ́ЛЕНСКАЕ МАСТА́ЦКА-ПРАМЫСЛО́ВАЕ ТАВАРЫ́СТВА , культурна-асветная арганізацыя ў Вільні ў 1904—15. Засн. ў гонар ураджэнца горада М.Антакольскага. Ставіла за мэту пашырэнне маст. адукацыі сярод рамеснікаў і рабочых, тэарэт. і практ. ведаў у галіне прыкладнога мастацтва, павышэнне ў насельніцтва ўзроўню маст. густу, развіццё маст. прам-сці ў Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай губ. З ліп. 1905 пры т-ве дзейнічалі класы па малюнку, курсы лепкі, сталярнага і малярнага майстэрства.
Літ.: Устав Виленского художественно-промышленного общества. Виьна, 1904; Устав Рисовальных классов, учреждённых Виленским художественно-промышленным обществом в г. Вильне. Вильна, 1905; Золотой век художественных объединений в России и СССР (1820—1932): Справ. СПб., 1992.
М.Л. Цыбульскі. с. 162
ВІ́ЛЕНСКАЕ МЕДЫЦЫ́НСКАЕ ТАВАРЫ́СТВА , навуковая грамадская арг-цыя ў 1805—1939. Засн. 12.12.1805 пры Віленскім універсітэце па ініцыятыве прафесараў мед. ф-та. Аб'ядноўвала выкладчыкаў ун-та (пасля яго закрыцця ў 1832 — Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі) і медыкаў-практыкаў Вільні і інш. гарадоў Беларусі і Літвы. Т-ва заснавалі і ўзначалілі прафесары А.Снядэцкі (прэзідэнт), Я.Лобенвейн (віцэ-прэзідэнт), І.Франк (сакратар). Мела на мэце вывучэнне праблем медыцыны, хірургіі, фармакалогіі, даследаванне мясц. мінер, крыніц, барацьбу з заразнымі хваробамі. Як цэнтр навук. мед. думкі Беларусі і Літвы спрыяла разгортванню ў краі даследаванняў у розных галінах медыцыны і прыродазнаўства. Па яго ініцыятыве ў Вільні засн. Ін-т вакцынацыі (1808), Ін-т мацярынства (1809), бактэрыяхім. лабараторыя (1887), Пастэраўская станцыя (1897); у 1807—10, 1860—64 дзейнічала бясплатная амбулаторыя для бедных. Працы т-ва друкаваліся ў навук. зб-ках «Веснік Віленскага медыцынскага таварыства» (т. 1—2, 1818—21), «Дзённік медыцыны, хірургіі і фармацыі» (т. 1—2, 1822—24), «Віленскі фармацэўтычны веснік» (1920, усе на польск. мове), рус. мед. газ. «Друг здравия» (С.-Пецярбург); выдавала час. «Рamięnik Wileńskiego towarzystwa lekarskiegо» («Веснік Віленскага медыцынскага таварыства», 1925—39).
А.П.Малчанаў. с. 162
ВІ́ЛЕНСКАЕ ПЕРАМІ́Р'Е 1656 , пагадненне паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай пра спыненне ваен. дзеянняў і сумесную барацьбу супраць шведскай агрэсіі; падпісана 3.11.1656 у маёнтку Немежы пад Вільняй. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 на землі Літвы і Польшчы ўварваліся (1655) Шведскія войскі Карла Х Густава. Баючыся ўмацавання Швецыі, рас. ўрад пачаў захады для прымірэння з Рэччу Паспалітай. На перагаворы прыбыла рас. дэлегацыя на чале з кн. М.І.Адоеўскім; дэлегацыю Рэчы Паспалітай узначальваў ваявода полацкі Я.Красінскі; пасрэднікам быў аўстр. дыпламат Алегрэці. Не дамовіўшыся пра ўмовы міру, дэлегацыі заключылі перамір'е і вырашылі пачаць сумесныя ваен. дзеянні супраць Швецыі.
П.Р. Казлоўскі. с. 163
ВІ́ЛЕНСКА-РА́ДАМСКАЯ У́НІЯ 1401 , дзяржаўны і паліт, саюз ВКЛ і Польшчы. Дакумент пра заключэнне уніі быў падпісаны князямі і панамі ВКЛ 18.1.1401 у Вільні, у Польшчы — 11 сак. ў Радаме. Паводле пагаднення абедзве дзяржавы павінны былі дзейнічаць разам супраць знешніх ворагаў, польскія феадалы абавязваліся ў выпадку смерці Ягайлы не выбіраць караля без згоды феадалаў ВКЛ, пацвярджаліся правы вял. князя ВКЛ Вітаўта на самаст. кіраванне, але таксама прызнаваліся спадчынныя правы Ягайлы, які ў акце уніі названы найвышэйшым князем літоўскім. Уніяй быў юрыдычна замацаваны саюз дзяржаў у барацьбе з ням. агрэсіяй. Адным з вынікаў уніі стала перамога ў Грунвальдскай бітве 1410.
І.А.Юхо. с. 163
ВІ́ЛЕНСКА-ТРО́КСКІ ПАВЕ́Т , адм-тэр. адзінка ў Зах. Беларусі ў 1922—39. 8.1.1922 польскі ўрад правёў выбары ў часовы сейм Віленшчыны (т.зв. Сярэдняй Літвы), які 20.2.1922 прыняў рашэнне аб далучэнні яе да Польшчы. Пастановай урада Польшчы ад 6.4.1922 утвораны Віленска-Трокскі павет у складзе Віленскай зямлі, з 22.12.1925 Віленскага ваяводства. Цэнтр павета — г. Трокі (сучасны Тракай, Літва). Пл. 183 км², нас. 168 879 чал. (без Вільні). Павет падзяляўся на 18 гмін. Пасля вызвалення Зах. Беларусі ўрад СССР у кастр. 1939 перадаў павет у склад Літвы, дзе асн. яго тэр. пазней склала Тракайскі р-н. с. 163
ВІ́ЛЕНСКАЯ АРХЕАГРАФІ́ЧНАЯ КАМІ́СІЯ , Віленская камісія для разбору і выдання старажытных актаў, афіцыйная навук. ўстанова ў крас. 1864—1915 у Вільні. Камісія спецыяльна падбірала такія дакументы, якія абгрунтоўвалі палітыку царызму. У рабоце камісіі прымалі ўдзел П.А.Бяссонаў, Я.Ф.Галавацкі, М.І.Гарбачэўскі, Ф.М.Дабранскі, Дз.І.Даўгяла, Ю.Ф.Крачкоўскі, І.Я.Спрогіс, А.В. Турцэвіч і інш. Выдадзена 39 тамоў Актаў Віленскай камісіі (дакументы копных, земскіх і гродскіх судоў і магістратаў, інвентары старостваў і маёнткаў, матэрыялы пра вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і вайну 1812, царкоўную унію), 7 тамоў (у 9 кнігах) па гісторыі агр. зносін, лясной гаспадаркі; зборнік палеаграфічных здымкаў са стараж. актаў і грамат і інш. (усяго 49 тамоў). Выданне актавых кніг заснавана на дакументах Цэнтр. архіва для Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай і Мінскай губ., дзе былі сабраны стараж. акты (да 1799) з гарадоў і мястэчак гэтых губерняў. Нягледзячы на тэндэнцыйнасць у рабоце камісіі, яе выданні з'яўляюцца важнай крыніцай вывучэння гісторыі, эканомікі, культуры Беларусі, гісторыі бел. мовы.
Літ.: Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973.
А.П.Грыцкевіч. с. 163
ВІ́ЛЕНСКАЯ АРХЕАЛАГІ́ЧНАЯ КАМІ́СІЯ , навукова-асветная ўстанова ў 1855—65, якая займалася зборам і даследаваннем помнікаў старажытнасці на тэр. Беларусі і Літвы. Створана па ініцыятыве Я.П.Тышкевіча пры Віленскім музеі старажытнасцей. У склад камісіі ўваходзілі Я.П.Тышкевіч (старшыня), М.І. Балінскі (віцэ-старшыня), А.К. Кіркор, І. Крашэўскі, Т.Нарбут, А.С.Плятар, У.Сыракомля, К.П. Тышкевіч і інш. Збірала матэрыялы па гісторыі краю, вывучала матэр. і духоўную культуру паводле «Праграмы дзеянняў», складзенай Я.П.Тышкевічам. Камісія выпускала «Записки Виленской археологической комиссии», краязн. працы, праводзіла абмен навук. інфармацыяй, кнігамі, наладжвала сустрэчы з навук. арг-цыямі Англіі, Даніі, Расіі, Францыі, Швейцарыі, Швецыі і інш. краін. Пасля паўстання 1863—64 паводле загаду ген.-губернатара М.М.Мураўёва яна закрыта.
Г.А. Каханоўскі. с. 163
ВІ́ЛЕНСКАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ , антыўрадавая тайная арг-цыя на Беларусі і ў Літве ў 1796—97. Засн. ў Вільні вясной 1796 для барацьбы за адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 на аснове Канстытуцыі 3 мая 1791. Мела праграму «Акт Віленскага паўстання» (1797) і статут «Артыкулы членам асацыяцыі». Асацыяцыя ўключала пераважна прадстаўнікоў шляхты і каталіцкага духавенства, яе ўзначальвалі ксяндзы Ф.Цяцерскі і В.Зюлкоўскі, жыхар мяст. Камень Мінскай губ. С.Юдзіцкі. На месцах утвараліся таварыствы-адгалінаванні («асацыяцыі» не больш за 15 чал.), якія падзяляліся на аддзелы («дэцэзіі» па 4—5 чал.). Восенню 1797 Віленская асацыяцыя раскрыта царскімі ўладамі. Па справе праходзіла больш за 70 чал. Усе ўдзельнікі Віленскай асацыяцыі прыгавораны сенатам да смяротнай кары. Паводле загаду імператара Паўла І яна заменена цялеснымі пакараннямі і катаржнымі работамі.
С.В.Таляронак. с. 163
ВІ́ЛЕНСКАЯ АСТРАНАМІ́ЧНАЯ АБСЕРВАТО́РЫЯ ,
СЕРВАТбРЫЯ,} адна з найстарэйшых астранамічных абсерваторый у Еўропе. Засн. ў 1753 у Вільні.
Адным з арганізатараў і першым дырэктарам (1765—1807) быў М.Пачобут-Адляніцкі. У абсерваторыі ў розны час працавалі астраном Я. Снядэцкі, П. Славінскі, М. Глушневіч, М.М.Гусеў, Я.Я.Саблер, П.М.Смыслоў і інш., навук. і асветніцкая дзейнасць якіх адыграла станоўчую ролю ў пашырэнні на Беларусі і ў Літве прыродазнаўчых ведаў. У 1753—65 Віленская астранамічная абсерваторыя існавала як астр. кабінет, абсталяваны найпрасцейшымі прыладамі. Пасля набыцця больш дасканалых астр. інструментаў з 1773 вяліся сістэм. назіранні планет, астэроідаў, камет, зацьменняў Сонца і Месяца, пакрыццяў зорак Месяцам. Першая ў Расіі пачала астрафіз. даследаванні: з 1864 асн. яе кірункам стала вывучэнне фатаграфічнымі метадамі паверхні Месяца і фіз. з'яў, што адбываюцца на Сонцы. Вяла таксама метэаралагічныя назіранні; віленскія астраномы прымалі ўдзел у вызначэнні геагр. каардынат населеных пунктаў і ў геад. экспедыцыях на тэр. Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Курляндскай губерняў. Абсерваторыя мела вял. б-ку, у 1838—46 выдавала свае навук. працы. Спыніла дзейнасць пасля пажару 1876. У 1940 утворана астр. абсерваторыя пры Вільнюскім ун-це.
Літ.: Славенас П.В. Астрономия в высшей школе Литвы XVI—XIX вв. // Иторико-астрономические исследования. М., 1955. Вып. 1.
А.І.Болсун. с. 163
ВІ́ЛЕНСКАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ГІМНА́ЗІЯ , адна з першых бел. сярэдніх навуч. устаноў у Зах. Беларусі. Існавала ў 1919—44 у Вільні. Засн. па ініцыятыве І.Луцкевіча. У розны час дырэктарамі гімназіі былі М.Анцукевіч, Р.Астроўскі, Ф.Грышкевіч, В.Кавалевіч, Кахановіч (1-ы дырэктар), А.Міхалевіч, А.Нэканда-Трэпка, С.Паўловіч, Станкевіч, Б.Тарашкевіч. Мела на мэце захаванне бел. нац. самабытнасці, выхаванне патрыят. пачуццяў, развіццё роднай мовы, пашырэнне дэмакр. і гуманіст. поглядаў. Акрамя беларусаў вучыліся рускія і яўрэі. Гімназія імкнулася захаваць нац. характар, усе прадметы ва ўсіх класах выкладаліся на бел. мове. Але з 2-га года навучання ўведзена вывучэнне і польскай мовы, на ёй выкладаліся геаграфія і гісторыя Польшчы. У 1932/33 навуч. г. стала дзяржаўнай, што, з аднаго боку, забяспечвала трывалую матэрыяльную базу, з другога — пазбавіла незалежнасці (стала філіялам польскай гімназіі імя Ю.Славацкага). У ліст. 1939 Вільня перададзена сав. урадам Літве, гімназія была рэарганізавана ў прагімназію, а ў 1940/41 навуч. г., калі Літва ўвайшла ў склад СССР, стала няпоўнай сярэдняй школай. Дзейнічала і ў перыяд ням.-фаш. акупацыі. У крас. 1944 спыніла існаванне.
Л.А.Луцкевіч. с. 163
ВІ́ЛЕНСКАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ РА́ДА (ВБР), каардынацыйны цэнтр бел. паліт. і грамадскіх арг-цый у студз. 1918 — чэрв. 1919. Выбрана на Беларускай канферэнцыі 1918 і замяніла сабой Беларускі народны камітэт. Старшыня А.І.Луцкевіч. З абвяшчэннем незалежнасці Літ. Рэспублікі ВБР стала цалкам на незалежніцкія пазіцыі. 19.2.1918 прыняла пастанову, паводле якой сувязь паміж Расіяй і Беларуссю абвяшчалася парванай. Вітала абвяшчэнне 9.3.1918 БНР. 6 членаў ВБР (В.ЮЛастоўскі, А. і І. Луцкевічы, Я.Станкевіч і інш.) былі кааптаваны ў Раду БНР і прынялі ўдзел у складанні 3-й Устаўнай граматы БНР. У снеж. 1918 9 членаў ВБР (Ластоўскі, І.Луцкевіч і інш.) увайшлі ў склад Літ. Тарыбы. З прыходам у Вільню Чырв. Арміі дзейнасць ВБР практычна спынена. Пасля акупацыі горада польск. войскамі ў крас. 1918 ВБР звярнулася да Ю.Пілсудскага з дэкларацыяй, у якой выказвала надзею, што ён дапаможа аднавіць незалежную Беларусь у яе этнічных межах і дазволіць дзейнасць Рады БНР. Спыніла існаванне пасля стварэння Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны.
А.М.Сідарэвіч. с. 164
ВІ́ЛЕНСКАЯ БРА́ЦКАЯ ДРУКА́РНЯ , Віленская Святадухаўская друкарня. Існавала ў 16—18 ст. у Вільні пры манастыры Святога Духа. З'яўлялася выдавецкім прадпрыемствам правасл. царквы ВКЛ. Выдавецкая дзейнасць дазволена прывілеямі Жыгімонта ІІІ Вазы ад 1589 і 1592 на друкаванне розных кніг «па грэцку, славянску, руску і польску». Першае вядомае выданне выйшла ў 1595. У 1610 друкарня закрыта. Брацтва ажыццяўляла сваю выдавецкую дзейнасць у Еўінскай друкарні. Дзейнасць Віленскай брацкай друкарні аднавілася ў 1615 і працягвалася да 1749, калі пажар знішчыў манастыр Святога Духа. Выдавала тэксты Святога пісання, школьныя падручнікі, богаслужэбныя кнігі, палемічную л-ру. У 1589—1610 выдадзены творы М.Сматрыцкага, С. і Л.Зізаніяў. Для аздобы кніг выкарыстоўваліся арнаментальныя гравюры і застаўкі, рамкі з расліннымі і геам. матывамі, геральдычныя гравюры (гербы Астрожскіх, Валовічаў, Агінскіх і інш.). У польскамоўных выданнях пераважаюць гатычныя ініцыялы.
М.В.Нікалаеў, М. І. Ткачэнка. с. 164
ВІ́ЛЕНСКАЯ ГУБЕ́РНЯ , адм.-тэр. адзінка ў 1795—91 і 1801—1920 на тэр. Літвы і Беларусі (да 1840 Літоўска-Віленская губерня). Цэнтр — г. Вільня. Утворана пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795). 6.2.1797 зліта са Слонімскай губ. у адну Літоўскую губерню. Адноўлена паводле ўказа Аляксандра І (9.9.1801) пры падзеле апошняй на Гродзенскую і Віленскую губ. Уключала 11 паветаў: Ашмянскі, Браслаўскі (Новааляксандраўскі), Віленскі, Вількамірскі, Завілейскі, Ковенскі, Расіенскі, Трокскі, Упіцкі (Панявежскі), Цяльшэўскі і Шавельскі. У 1843 частка паветаў перададзена новаўтворанай Ковенскай губ. У складзе Віленскай губерні засталіся: Ашмянскі, Віленскі, Свянцянскі (Завілейскі) і Трокскі пав.; да іх далучаны з Гродзенскай губ. Лідскі, з Мінскай губ. — Дзісенскі і Вілейскі пав. Уваходзіла ў Віленскае генерал-губернатарства. Паводле перапісу 1897, нас. 1591,2 тыс. чал., з іх 56% беларусаў, 17,6 літоўцаў, 12,7 яўрэяў, 8,2% палякаў; паводле веравызнання: 58,8% католікаў, 27,7 праваслаўных, 12,9% іудзеяў. У 1915 пл. губерні 36 825 кв. вёрст, нас. 2083 тыс. чал. У 1920 большая частка Віленскай губерні склала Віленскае ваяводства; астатняя тэр. адышла да Літвы, невял. частка Вілейскага пав. — да БССР.
Г. В. Кісялёў. с. 164
ВІ́ЛЕНСКАЯ ДЫЯЦЭ́ЗІЯ , гл. Віленская рымска-каталіцкая епархія. с. 164
ВІ́ЛЕНСКАЯ ЕЗУІ́ЦКАЯ АКАДЭ́МІЯ , назва Віленскага універсітэта ў 1579— 1773. с. 164
ВІ́ЛЕНСКАЯ КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ , саюз шляхты ў ВКЛ супраць палітыкі абсалютызму, што намагаўся ўвесці ў Рэчы Паспалітай кароль Аўгуст ІІ Моцны. Створана 23.3.1716 на шляхецкім з'ездзе ў Вільні. Яе маршалкам выбраны ашмянскі харунжы К.Сулістроўскі. Віленская канфедэрацыя далучылася да Тарнагродскай канфедэрацыі, якая патрабавала вываду саксонскіх войск з Рэчы Паспалітай. Падтрымалі Віленскую канфедэрацыю войска ВКЛ, магнаты, якія і да гэтага выступалі за абмежаванне ўлады караля. Атрады канфедэратаў змагаліся з каралеўскімі войскамі на тэр. ўсёй Рэчы Паспалітай. 3.11.1716 пры пасрэдніцтве рас. дыпламатаў паміж каралём і абедзвюма канфедэрацыямі падпісана пагадненне, паводле якога саксонскія войскі выводзіліся з Рэчы Паспалітай, улада караля абмежавана (не меў права пачынаць вайну без згоды сейма, арыштоўваць шляхціца без суда, раздаваць пасады чужаземцам і некатолікам), а правы шляхты пашыраліся (пацверджана права ліберум вета, абмежавана вайсковая ўлада гетманаў). Пагадненне зацверджана Нямым сеймам 1717.
А.П.Грыцкевіч. с. 164
ВІ́ЛЕНСКАЯ МАСТА́ЦКАЯ ШКО́ЛА , у мастацтвазнаўстве ўмоўная назва маст. кафедраў (малюнка і жывапісу з 1797, скульптуры ў 1803—26, гравюры з 1805), якія дзейнічалі пры Віленскім ун-це ў 1797—1832. З 1803 кафедры наз. факультэтам жывапісу, скульптуры і гравюры, давалі маст. падрыхтоўку для паступлення ў акадэмію мастацтваў. Школа была цэнтрам маст. ведаў, адыграла вял. ролю ў развіцці літоўскай, бел. і польск. культур канца 18 — 1-й пал. 19 ст.
У Віленскай мастацкай школе выкладалі: малюнак і жывапіс Ф.Смуглевіч (1797—1807) і Я .Рустэм (1798— 1831), скульптуру К.Ельскі (1811—26), гравюру Дж.Сандэрс (1810—19). Першая праграма школы, складзеная Смуглевічам, уключала 3 этапы навучання: капіраванне ўзораў класічнага мастацтва, заснаванага на «ідэальнай» прапорцыі мадэлі; маляванне з гіпсавых фігур; маляванне з жывой мадэлі (уведзена Рустэмам у 1815). У праграме ўвасобіліся прагрэсіўныя на той час прынцыпы, якія грунтаваліся на рэаліст. адлюстраванні рэчаіснасці. У 1820/22 навуч. г. ў Віленскай мастацкай школе вучыліся 45 жывапісцаў і 16 скульптараў, сярод якіх шмат выхадцаў з Беларусі. У 1820 у Вільні на выстаўцы твораў навучэнцаў школы было паказана 136 работ. У Віленскай мастацкай школе вучыліся мастакі І.Аляшкевіч, К.Бахматовіч, В.Ваньковіч, Я.Дамель, В.Дмахоўскі, Г.Жукоўскі, К.Карсалін, Ю.Карчэўскі, К.Кукевіч, М.Кулеша, Н.Орда, К.Русецкі, К. Рыпінскі, В.Сляндзінскі, І.Хруцкі, А.Шэмеш, П.Ютэйка і інш. Светапогляд мастакоў — выхаванцаў Віленскай мастацкай школы фарміраваўся пад уплывам перадавых дэмакр. ідэй 1830-х г., іх творы былі сугучныя прагрэс. тэндэнцыям эпохі, адлюстроўвалі нац. асаблівасці, культ. традыцыі, побыт бел., літ., польск. народаў. Традыцыі школы развівалі і паглыблялі мастакі 2-й пал. 19 ст.
Літ.: Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала ХХ в. Мн., 1974. С. 14— 26; Яго ж. Роля Віленскай школы жывапісу ў развіцці выяўленчага мастацтва Беларусі першай палавіны 19 ст. // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1961. № 3.
Л.Н.Дробаў. с. 164
ВІ́ЛЕНСКАЯ МЕ́ДЫКА-ХІРУРГІ́ЧНАЯ АКАДЭ́МІЯ , вышэйшая навуч. ўстанова ў Вільні ў 1832—42. Створана на базе мед. ф-та Віленскага універсітэта, які быў закрыты ў 1831. Выкладанне вялося на лац., рус. і польск. мовах. Прафесары акадэміі: А.Абіхт, А.Адамовіч, С.Горскі, Ф.Джавінскі, Ю.Каранеўскі, І.Лабойка, К.Парцянка, І.Якавіцкі і інш. Студэнты акадэміі працягвалі традыцыі філаматаў і філарэтаў. У 1836—38 тут існавала тайная арг-цыя «Дэмакратычнае таварыства», разгром якой вызначыў лёс акадэміі (у 1842 яна закрыта распараджэннем Мікалая І). Б-ка акадэміі (больш за 20 тыс. тамоў), кабінеты, гербарыі перавезены ў Кіеўскі ун-т, дзе на іх базе створаны мед. ф-т. Дзейнасць акадэміі на 10 гадоў падоўжыла навук. і пед. традыцыі, закладзеныя Віленскім ун-там.
В.Ф. Шалькевіч с. 165
ВІ́ЛЕНСКАЯ НАВУЧА́ЛЬНАЯ АКРУ́ГА , навучальна-адм. падраздзяленне ў Рас. імперыі ў 1803—1918 (з перапынкам). Створана ў 1803. Спачатку ёй падпарадкоўваліся навуч. ўстановы Валынскай, Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Кіеўскай, Магілёўскай, Мінскай і Падольскай губ., з 1810 — і Беластоцкай вобл. Навуч.-метадычны і адм. цэнтр акругі — Віленскі універсітэт. Мела пэўную самастойнасць. Кіравалася «Статутам, ці Агульнымі пастановамі Віленскага універсітэта і вучылішчаў яго акругі» (1803), «Прадпісаннем арганізацыі вучылішчаў у акрузе імп. Віленскага універсітэта» (1804), у якіх былі ўлічаны асн. прынцыпы і палажэнні статута Адукацыйнай камісіі. У 1803 у бел. губернях акругі (Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай і часткова Віленскай) 25 сярэдніх і няпоўных сярэдніх і каля 130 пачатковых школ. У пач. 1820-х г. многія выкладчыкі і вучні акругі ўдзельнічалі ў грамадска-паліт. і нац.-вызв. руху, што выклікала рэпрэсіі з боку царскіх улад.
У 1824 Віленская навучальная акруга рэарганізавана. Навуч. ўстановы Віцебскай і Магілёўскай губ. перададзены Пецярбургскай навуч. акрузе, а ў 1829 вылучаны з яе і ўтварылі Беларускую навучальную акругу, куды ў 1831—32 увайшлі навуч. ўстановы Мінскай, Гродзенскай, Віленскай губ. і Беластоцкай вобл. Віленская навучальная акруга часова перастала існаваць, а Віленскі ун-т быў пераведзены ў Кіеў. Паводле палажэння аб навуч. акругах 1835 ун-ты вызваляліся ад кіраўніцтва навуч. ўстановамі, гэтую функцыю выконвалі папячыцельскія саветы на чале з папячыцелем. У 1850 Віленская навучальная акруга адноўлена, у яе ўвайшлі навуч. ўстановы Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай і Мінскай губ. Навуч. ўстановы Віцебскай і Магілёўскай губ. зноў далучаны да Пецярбургскай навуч. акругі. У Віленскую навучальную акругу яны ўвайшлі ў 1864. За ўдзел у паўстанні 1863—64 з 13 гімназій і 3 прагімназій было выключана 455 выкладчыкаў і вучняў. Усе выкладчыкі «нярускага» паходжання з 1866 пазбаўляліся права выкладаць у навуч. установах акругі. У 1914/15 навуч. г. ў акрузе 6667 пач. вучылішчаў і школ, 31 мужчынская гімназія, 69 жаночых гімназій, 11 рэальных вучылішчаў, 3 настаўніцкія ін-ты, 8 настаўніцкіх семінарый. У Вільні выдавалася «Памятная кніжка Віленскай навучальнай акругі» (1874—1915).
З.А.Пастухова. с. 165
«ВІ́ЛЕНСКАЯ ПРА́ЎДА» , газета, орган Часовага ўпраўлення Віленскай акругі, з № 6г. Вільня, з № 9 — Віленскай вобл. і г. Вільня. Выдавалася з 22.9 да 25.10.1939 у Вільні на бел. мове. Вяла паліт. і агітац. работу па растлумачэнні асноў сав. улады і пераваг сацыялізму, перадвыбарную кампанію ў сувязі з выбарамі ў Нар. сход Зах. Беларусі. Друкавала пастановы Часовага ўпраўлення і Ваен. савета па Віленскай акрузе. Інфармавала пра падзел памешчыцкай зямлі, арганізацыю добраахвотнай міліцыі, адкрыццё бел. школ і хат-чытальняў. Пісала пра падзеі ў Польшчы, Балгарыі, Турцыі і інш. краінах.
Л І.Чарняева. с. 165
ВІ́ЛЕНСКАЯ РЫ́МСКА-КАТАЛІ́ЦКАЯ ЕПА́РХІЯ , Віленская дыяцэзія, Віленскае біскупства, царкоўна-адм. адзінка рымска-каталіцкай царквы, найстарэйшая на тэр. Літвы і Беларусі. Цэнтр — г. Вільнюс (Вільня). Утворана паводле прывілея вял. кн. ВКЛ Ягайлы ад 17.2.1387, зацверджана папам рымскім у 1388. Падпарадкоўвалася спачатку папству, у 1418—1795 гнезненскаму арцыбіскупу. Ахоплівала амаль усе парафіі ў Літве і на Беларусі (акрамя парафій Брэсцкага ваяв., якія ўваходзілі ў Луцкую епархію). Першы біскуп — Андрэй. У 1700 са складу епархіі вылучылася Магілёўская епархія. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 Віленская рымска-каталіцкая епархія скасавана і замест яе ўтворана Інфлянцкая каталіцкая епархія з цэнтрам у Вільні. У 1798 Віленская епархія адноўлена. У яе склад увайшлі Літ. і Курляндская губ. У канцы 1840-х г. епархія засталася толькі ў межах Віленскай і Гродзенскай губ. У канцы 1860-х г.—1883 у яе склад уваходзіла тэр. скасаванай Мінскай каталіцкай епархіі. У 1918 епархія падзелена польска-літ. граніцай, большая частка з г. Вільня адышла ў 1921 да Польшчы. Булай папы Пія ХІ ад 28.10.1925 атрымала статус архіепархіі (арцыбіскупства) Польскай рымска-каталіцкай царквы, у яе ўваходзілі тэр. Віленскага, палова Навагрудскага і частка Беластоцкага ваяв. Пасля 1939 тэр. Віленскай епархіі апынулася ў розных дзяржавах: асн. частка на тэр. БССР, меншая з Вільняй у Літве, з 1944 зах. частка зноў у Польшчы. Пасля 2-й сусв. вайны епархія намінальна засталася ў складзе Польскай каталіцкай царквы, з 1945 рэзідэнцыя біскупа знаходзілася ў Беластоку. У 1991 у сувязі з рэарганізацыяй каталіцкіх епархій у адпаведнасці з нац.-дзярж. граніцамі, Віленская рымска-каталіцкая епархія афіцыйна пераведзена ў юрысдыкцыю Літ. каталіцкай царквы, атрымала статус мітраполіі.
Літ.: Kurczewski J. Biskupstwo Wileńskie... Wilno, 1912.
В.Л.Насевіч, А.М.Філатова. с. 165
ВІ́ЛЕНСКАЯ СВЯТАДУ́ХАЎСКАЯ ДРУКА́РНЯ , гл. Віленская брацкая друкарня. с. 166
ВІ́ЛЕНСКАЯ ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ ГРУ́ПА «НАРО́ДНАЙ ВО́ЛІ» , гл. ў арт. Паўночна-Заходняя арганізацыя «Народнай волі». с. 166
ВІ́ЛЕНСКАЯ ШКО́ЛА ГРАВЮ́РЫ , мастацкая школа ў графіцы пач. 16—17 ст. Склалася ў Вільні ў 1520-я г., развівалася ў ВКЛ ва ўзаемасувязі з рускім, украінскім, зах.-еўрап. мастацтвам і пад уплывам традыцый аздаблення славянскіх рукапісаў. Тэрмін «Віленская школа гравюры» ў мастацтвазнаўства ўвёў У.В. Стасаў. Школа дала пачатак развіццю гравюры на ўсх.-слав. землях, у т.л. Куцеінскай школы гравюры, Магілёўскай школы гравюры. Гал. ролю ў развіцці Віленскай школы гравюры адыгралі выданні Ф.Скарыны, друкарняў Мамонічаў, Віленскай акадэміі (1576— 1773), Еўінскай друкарні і інш. Асн. віды гравюры Віленскай школы дрэварыт (у кірылаўскіх) і медзярыт (у лацінска-польскіх выданнях); развівалася пераважна кніжная гравюра (партрэт, ілюстрацыя, франтыспіс, застаўкі, канцоўкі, геральдычныя выявы, ініцыялы). На гравюры кірылаўскіх выданняў моцна паўплывалі традыцыі бел. жывапісу і драўлянай пластыкі. Вобразна-стылістычныя асновы школы закладзены выданнямі Скарыны (застаўкі і канцоўкі «Малой падарожнай кніжыцы», 1522, і «Апостала», 1525) і асабліва П.Мсціслаўца («Евангелле напрастольнае», 1575, «Псалтыр», 1576), пад уплывам якога асноўным у афармленні віленска-еўінскіх выданняў сталі фігурны франтыспіс, тытульны ліст («Новы запавет», Еўе, 1611; «Новы запавет з псалтыром», Вільня, 1623). У дрэварытах «Малой падарожнай кніжыцы» спалучаюцца рысы позняй готыкі і рэнесансу; у больш позніх творах («Грамматіка словенска» Л.Зізанія, 1596, дзе змешчана алегарычная выява граматыкі) пераважаюць рысы рэнесансу. Амаль усе дрэварыты 16 ст. ананімныя, медзярыты 17 ст. падпісаныя. Творы Віленскай школы гравюры вызначаюцца жыццёвасцю вобразаў, якая выразна прабіваецца праз канфесійную тэматыку, простанароднасцю і каларытнасцю тыпажу, дэкаратыўнасцю, дасканаласцю разнастайных прыёмаў тэхнікі гравіравання. Найб. яскрава асаблівасці Віленскай школы гравюры выявіліся ў дрэварытах «Акафістаў» і «Канонаў» (Вільня, 1628), тытульным лісце «Ветраграда душэўнага» (Вільня, 1620) і інш. Аздобы віленскіх выданняў Скарыны выкарыстоўвалі друкары Віленскага Святадухаўскага брацтва да сярэдзіны 17 ст. Разам з арыгіналамі дошак Скарыны яны выкарыстоўвалі і копіі з іх («Новы запавет з псалтыром», Еўе, 1611, «Евангелле вучыцельнае», Еўе, 1616, і інш.). Значнымі маст. якасцямі вылучаюцца тытульныя лісты да выданняў «Трыбунал» (1586), «Статут Вялікага княства Літоўскага» (1588), «Евангелле вучыцельнае» (1616), «Устаў» (1617), «Граматыка» (1621), «Евангелле» (1644). Першыя пастаронкавыя ілюстрацыі з'явіліся ў «Часаслоўцы» (1617), выдадзеным Мамонічамі. Гравюра на медзі атрымала шырокае развіццё ў друкарні Віленскай акадэміі, дзе працавала шмат выхадцаў з Беларусі. Творы акадэмічнай друкарні вылучаліся свецкім характарам і дасканалай тэхнікай выканання, якая давала магчымасць перадаць аб'ёмнасць у выяве рэчаў і перспектыву. Сярод ранніх медзярытаў творы нясвіжскага гравёра Т.Макоўскага (тытул «Панегірыка Казіміру», 1610). Значным майстрам медзярыта быў А.Тарасевіч, творы якога (ілюстрацыі да «Разарыума...», 1672) паўплывалі на творчасць інш. майстроў. Сярод гравёраў школы Л.Тарасевіч, І.Шчырскі, Л.Кршчановіч, замежныя майстры К.Гётке, Д.Пельцэльда, Т.Шнопс, Л.Вілатц і інш. У Віленскай акадэміі вучыўся вядучы майстар Магілёўскай школы гравюры М. Вашчанка.
Літ.: Стасов В.В. Разбор рукописного сочинения Д.А. Ровинского «Обозрение русского гравирования на металле и на дереве до 1725 года» // Собр. соч. СПб., 1894. Т. 2, отд. 3; Анушкин А. На заре книгопечатания в Литве. Вильнюс, 1970; Каталог белорусских изданий кирилловского шрифта XVI—XVII вв. Вып. 1—2. Л., 1973—75.
В. Ф. Шматаў. с. 166
ВІ́ЛЕНСКАЯ ШКО́ЛА МАЛЯВА́ННЯ , сярэдняя навуч. маст. ўстанова ў Вільні ў 1866—1914. Падпарадкоўвалася Пецярбургскай АМ. Навучанне было бясплатнае. Арганізатар школы і загадчык у 1866—1912 І.Трутнеў. Сярод выкладчыкаў: І.Бальзукевіч, І.Рыбакоў, П.Ромер, І.Чамаданаў. Падрыхтавала шмат настаўнікаў малявання і чарчэння для губ. і павятовых школ Беларусі і Літвы. У ёй вучыліся Л.Альпяровіч, М.Антакольскі, Я.Драздовіч, Э.Паўловіч, І.Шрэдар і інш.
Літ.: Кацер М.С. Изобразительное искусство Белоруссии дооктябрьского периода: Очерки. Мн., 1969. С. 164—166. с. 166
ВІ́ЛЕНСКІ Зіновій Майсеевіч (15.10.1899, г. Карукаўка Чарнігаўскай вобл., Украіна — 13.10.1984), савецкі скульптар-партрэтыст. Нар. мастак СССР (1980). Чл.-кар. АМ СССР (1954). Вучыўся ў Маскоўскім Вхутэмасе-Вхутэіне (1922—28). Творы вылучаюцца майстэрскай мадэліроўкай, выкарыстаннем магчымасцей фактуры матэрыялаў («П.І.Чайкоўскі», 1947, Дзярж. прэмія СССР 1948; «М.М.Громаў», 1970, «С.П.Каралёў», 1981, і інш ). с. 166
ВІ́ЛЕНСКІ ЕЗУІ́ЦКІ КАЛЕ́ГІУМ , сярэдняя навуч. ўстанова класічнага тыпу Вільні ў 1570—79. У 1579 пераўтворана ў акадэмію. Гл. ў арт. Віленскі універсітэт. с. 166
ВІ́ЛЕНСКІ КАНФЛІ́КТ 1920—39 , канфлікт паміж Польшчай і Літвой з-за Вільні і Віленскага краю. Паводле сав.-літ. дагавора ад 12.7.1920 Вільня і яе наваколле прызначаліся Літве. Правы Літвы на гэту тэр. пацверджаны і польска-літ. дагаворам ад 7.10.1920. Але 9.10.1920 войскі на чале з ген. Л.Жалігоўскім захапілі Вільню і Віленскі край. Ліга Нацый вырашыла правесці тут плебісцыт і для «забеспячэння парадку» ўвесці замежныя войскі. Літва адмовілася, яе падтрымаў і сав. ўрад. На польска-літ. перагаворах у 1921 Ліга Нацый спрабавала зрабіць Віленшчыну аўтаномнай з умовай уступлення Літвы ў унію з Польшчай. Літ. ўрад зноў адмовіўся. 8.1.1922 польскі ўрад правёў выбары ў часовы сейм т. зв. Сярэдняй Літвы, які 20.2.1922 прыняў рашэнне пра далучэнне Віленшчыны да Польшчы. 24.3.1922 гэта рашэнне пацвердзіў Варшаўскі сейм. Пастановай СМ Польшчы ад 6.4.1922 створана Віленская зямля на правах ваяводства. 15.3.1923 канферэнцыя паслоў Англіі, Францыі, Італіі і Японіі вызначыла польска-літ. граніцу, пакінуўшы Віленскую зямлю за Польшчай. Літ. і сав. ўрады не прызналі гэтага рашэння. 22.12.1925 Віленская зямля перайменавана ў Віленскае ваяводства. У пач. 2-й сусв. вайны ў вер. 1939 Чырв. Армія заняла Вільню і Віленшчыну. Паводле дагавора Літвы і СССР ад 10.10.1939 яны перададзены Літве. с. 166
ВІ́ЛЕНСКІ КРАЙ , назва тэрыторыі паўн.-зах. Беларусі і паўд.-ўсх. Літвы, якая ў крас.—чэрв. 1919 і кастр. 1920 захоплена польск. войскамі і да вер. 1939 знаходзілася ў складзе Польшчы. 21.4.1919 Польшча захапіла Віленскі край. 14.7.1920 яго заняла Чырв. Армія. Паводле дагавора паміж РСФСР і Літвой (12.7.1920) Вільня і Віленскі край прызнаны часткай Літвы. Дзярж. мяжа паміж Расіяй і Літвой праводзілася па лініі Друя — Браслаў — усх. ўзбярэжжа воз. Нарач — Маладзечна — Валожын — вярхоўе Нёмана — Масты — Лунна — Індура; да Літвы меркавалася далучыць гарады Бельск і Беласток. Аднак наступленне польск. войск у 2-й пал. 1920 спыніла ўстанаўленне такой мяжы. У сувязі з уступленнем польск. войск у Віленскі край у Сувалках адбыліся польска-літ. перагаворы і 7.10.1920 падпісаны дагавор, паводле якога Вільня заставалася за Літвой. Аднак 9.10.1920 войскі ген. Л.Жалігоўскага захапілі Вільню і Віленскі край, што выклікала Віленскі канфлікт 1920—39 і ўтварэнне т. зв. Сярэдняй Літвы. У лют. 1922 сейм Сярэдняй Літвы прыняў пастанову, у якой сцвярджалася, што «Віленскі край без усякіх умоў і агаворак становіцца неад'емнай часткай Польшчы». Савет Лігі Нацый ухваліў гэта рашэнне. 24.3.1922 яго зацвердзіў польскі сейм. У снеж. 1925 у выніку уніфікацыі адм.-тэр. падзелу Польшчы Віленскі край з часткай Заходняй Беларусі быў падзелены паміж Віленскім, Навагрудскім і Беластоцкім ваяв. У пач. 2-й сусв. вайны 19.9.1939 Віленскі край занялі сав. войскі. У адпаведнасці з сав.-літ. дагаворам аб узаемадапамозе ад 10.10.1939 большая частка краю і г. Вільня перададзены Літве (6909 км² з нас. 490 тыс. чал.). У жн. і ліст. 1940 Літ. ССР перададзена яшчэ больш за 2600 км² тэр. БССР.
У. М. Міхнюк. с. 167
ВІ́ЛЕНСКІ ЛЕ́ТАПІС , помнік бел.-літ. летапісання, найб. ранні спіс «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх». Захаваўся ў гіст. зборніку канца 15 — пач. 16 ст., які зберагаецца ў Вільнюсе. Паходзіць з Усх. Беларусі, знойдзены ў Полацку ў 19 ст. Апрача «Летапісца» ў рукапісе змешчаны і Аўрамкі летапіс. Спіс дэфектны, канец тэксту не збярогся. Абрываецца на апавяданні пра загадкавую смерць у Кіеве кн. Скіргайлы.
Асн. змест — паліт. гісторыя ВКЛ ад часоў Гедзіміна да Вітаўта, пададзеная ў форме займальнай гіст. аповесці з драматычна напружаным сюжэтам. Віленскі летапіс напісаны дзелавым стылем старабел. літаратурнай мовы з выкарыстаннем месцамі кніжных архаічных, стараж.-рус. і царк.-слав. элементаў. Упершыню апублікаваны А.Бычковым у 1893, перавыдадзены ў «Поўным зборы рускіх летапісаў» (т. 17. СПб., 1907; т. 35. М., 1980).
В А. Чамярыцкі. с. 167
ВІ́ЛЕНСКІ МАНЕ́ТНЫ ДВОР , асноўны цэнтр манетнай вытв-сці ВКЛ. Існаваў з канца 15 ст. да 30.12.1667. Выпускаў аболы, дэнарыі, двайныя дэнарыі, соліды (сярэбраныя), паўгрошы, грошы, 1,5-грашовікі, траякі, 4-грашовікі, шастакі, талеры, орты, злотыя, тымфы, паўдукаты, дукаты, партугалы. Да выпуску двара адносяць і сярэбраныя дэнарыі Вітаўта [1392—1430]. Да Люблінскай уніі 1569 на манетах была выява «Пагоні», у часы Стафана Баторыя — гербы ВКЛ і Каралеўства Польскага, пры Яне ІІ Казіміру аднавілі «Пагоню». Манеты Віленскага манетнага двара вылучаюць па гербах падскарбіяў вял. літоўскіх або па знаках арандатараў двара. Вядомы лічыльныя жэтоны сярэдзіны 16 — пач. 17 ст. Віленскага манетнага двара са знакамі падскарбіяў літоўскіх. с. 167
ВІ́ЛЕНСКІ МАСТА́ЦКІ ГУРТО́К , культурна-асветная арганізацыя, створаная з мэтай каардынацыі і прапаганды творчасці мясц. мастакоў, удасканалення іх прафесійных здольнасцей. Дзейнічаў у 1901—08 у Вільні. У праўленне ўваходзілі І.Балзукевіч, С.Кузняцоў, В.Разанаў, І.Рыбакоў, І.Трутнеў, пазней Ю.Іадкоўскі, А.Папоў і інш. Аддзелы: маст., муз., літ.-драм. і шахматны. Праводзіліся заняткі па маляванні з натуры, літ. і муз. вечарыны, аматарскія спектаклі, чыталіся даклады па мастацтве. У 1908 члены гуртка арганізавалі Віленскае мастацкае таварыства.
Літ.: Устав Виленского художественного кружка. Вильна, 1901; Золотой век художественных объединений в России и СССР (1820—1932): Справ. СПб., 1992.
М.Л. Цыбульскі. с. 167
ВІ́ЛЕНСКІ МУЗЕЙ СТАРАЖЫ́ТНАСЦЕЙ . Існаваў у Вільні з 1856 да пач. 1-й сусв. вайны. Засн. 29.4.1855 Я.П. Тышкевічам, адкрыты 1.12.1856. Аддзелы: археалогія, этнаграфія, мастацтва, зброя, мінералогія, арніталогія. Свае калекцыі музею перадалі Я.П. і К.П.Тышкевічы, У.Сыракомля, А.К.Кіркор, Т.У.Нарбут, М.І.Балінскі, Ф.К.Багушэвіч, А.А.Плятар і інш. У канцы 19 ст. ў фондах налічвалася больш за 12 тыс. экспанатаў, у т.л. стараж. рукапісы, інкунабулы, рэдкія выданні 15—18 ст., багатыя калекцыі зброі, слуцкіх паясоў, габеленаў, графікі, скульптуры, партрэтаў прадстаўнікоў магнацкіх родаў Радзівілаў, Тышкевічаў, Хадкевічаў, Храптовічаў, Сапегаў, гербаў гарадоў Беларусі і Літвы, этрускіх ваз, яп., італьян. і кіт. тканін, фарфору, бронзавых вырабаў, нумізматычныя калекцыі (у 1858 былі 3264 антычныя, усх., рус., польска-літ., зах.-еўрап. манеты). Пераважная большасць матэрыялаў была з Беларусі. У фондах музея ўпершыню выкарыстаны метад захавання прадметаў па аднароднасці матэрыялаў, з якіх яны зроблены (метал, дрэва, шкло, косць, папера і г. д.). Пры Віленскім музеі старажытнасцей дзейнічала Віленская археалагічная камісія. У сувязі з паўстаннем 1863—64 музей падвергнуты рэвізіі, пасля якой шмат экспанатаў адпраўлена ў Маскву, але пазней частка іх вернута. Большасць экспанатаў цяпер зберагаецца ў гіст.-этнагр. музеі АН Літвы і Рэсп. мастацкай галерэі Літвы, Музеі бурштыну (г. Паланга), Дзярж. гіст. музеі (г. Масква), Нар. музеі (г. Варшава).
Г.А. Каханоўскі. с. 167
ВІ́ЛЕНСКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ БЕЛАРУ́СКІ КАМІТЭ́Т , Вільнацбелком, гл. Беларускі нацыянальны камітэт. с. 167
ВІ́ЛЕНСКІ ПАВЕТ , адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ, Рас. імперыі, Літ.-Бел. ССР, Польшчы ў 15—20 ст. Утвораны ў складзе ВКЛ пасля Крэўскай уніі 1385, уваходзіў у Віленскае ваяводства. Павятовы цэнтр — г. Вільня. Тэр. павета ўдакладнена ў ходзе адм.-тэр. рэформы 1565—66 і замацавана Статутам Вялікага княства Літоўскага 1588. Паводле 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) павет адышоў да Рас. імперыі, з 14.12.1795 у Віленскай, з 12.7.1797 у Літоўскай, з 9.9.1801 зноў у Віленскай губ. Пл. павета 5434 кв. вярсты, нас. (без гарадоў) 355 855 чал. (1897). Жылі беларусы, літоўцы, яўрэі, палякі, рускія. У складзе павета было 19 валасцей, г. Нова-Вілейск, 32 мястэчкі, 3059 паселішчаў сельскага тыпу. У 1-ю сусв. вайну павет у жн. 1915 акупіраваны герм. войскамі. Са студз. 1919 у Літ. ССР, з лют. 1919 у Літ.-Бел. ССР, з крас. 1919 у Польшчы. У ліп. 1920 заняты Чырв. Арміяй. Паводле дагавора паміж РСФСР і Літвой ад 12.7.1920 разам з інш. землямі перададзены Літве. 9.10.1920 акупіраваны польскімі войскамі ген. Л.Жалігоўскага. Пастановай СМ Польшчы ад 6.4.1922 Віленскі павет уключаны ў склад Віленскага ваяводства. с. 167
ВІ́ЛЕНСКІ ПРЫВІЛЕ́Й 1563 , заканадаўчы акт, якім фармальна былі ўраўнаваны ў паліт. правах правасл. феадалы ВКЛ з феадаламі-католікамі. Выдадзены на бел. мове вял. кн. ВКЛ і каралём Польшчы Жыгімонтам ІІ Аўгустам 7.6.1563 на Віленскім сейме. Тэкст прывілея ў якасці прэамбулы ўвайшой у Статут Вялікага княства Літоўскага 1566. Прывілеем устаноўлена, што правасл. шляхціцы, як і католікі, могуць займаць розныя дзярж. пасады. Было засведчана, што дыскрымінацыйныя адносна правасл. шляхты ВКЛ нормы Гарадзельскага прывілея 1413 фактычна і раней не дзейнічалі (асабліва пасля прыняцця прывілея 1434 і прывілея 1447). Таму Віленскі прывілей 1563 меў не столькі практычнае значэнне, колькі фармальнае, і быў выдадзены з мэтай паліт. кансалідацыі шляхты пасля няўдач у Лівонскай вайне 1558—83, у час правядзення валочнай памеры, напярэдадні заключэння Люблінскай уніі 1569.
І.А. Юхо. с. 167
ВІ́ЛЕНСКІ СВЯТАДУ́ХАЎСКІ МАНАСТЫ́Р , праваслаўны мужчынскі манастыр у Вільні. Упершыню згадваецца ў 1604, заснаваны пры правасл. царкве Св. Духа, пабудаванай у 1597 на сродкі дачок смаленскага ваяводы Р.Валовіча Фядоры і Ганны. З 1609 пры манастыры дзейнічала брацтва (да гэтага знаходзілася пры Троіцкім манастыры) з уласнай друкарняй. Да 1686 Віленскі Святадухаўскі манастыр падпарадкоўваўся канстанцінопальскаму патрыярху, пазней маскоўскаму. З'яўляўся архімандрыяй, яму былі падначалены 17 мужчынскіх і 2 жаночыя манастыры на Беларусі і ў Літве, у т.л. Петрапаўлаўскі ў Мінску, Еўінскі ў Трокскім, Цеперскі ў Навагрудскім, Купяціцкі і Навадворскі ў Брэсцкім ваяв. Настаяцелямі манастыра былі Л.Карповіч (1-ы настаяцель), М.Сматрыцкі, І.Бабрыковіч, І.Нелюбовіч-Тукальскі, Р.Яноўскі і інш. Манастыр валодаў значнымі матэр. сродкамі (маёнткамі, дамамі, млынамі), частка якіх складалася з ахвяраванняў чл. Святадухаўскага правасл. брацтва. У 1833 Віленскі Святадухаўскі манастыр быў прылічаны да манастыроў 1-га класа. Ад часу заснавання манастыр не перапыняў сваёй дзейнасці. Цяпер падпарадкоўваецца архіепіскапу віленскаму і літоўскаму. Сучасны арх. ансамбль манастыра пабудаваны ў сярэдзіне 18 ст.
Г.А.Кухарчык. с. 168
ВІ́ЛЕНСКІ ТРО́ІЦКІ МАНАСТЫ́Р .Існаваў у 14 — пач. 20 ст. ў Вільні.
Узнік як праваслаўны пры царкве св. Тройцы, пабудаванай жонкай вял. кн. ВКЛ Альгерда Ульянай на месцы гібелі трох віленскіх пакутнікаў, першыя манахі ўпамінаюцца ў 1391. Адным з архімандрытаў быў Макарый (15 ст., пазней мітрапаліт кіеўскі). Спачатку манастыр існаваў на міласціну, потым атрымаў зямельныя ўладанні ад кн. Галоўчынскага і К.Астрожскага. Апошні пабудаваў мураваную Троіцкую царкву (каля 1514), у якой знаходзіўся абраз Маці Божай. У 16 ст. манастыр пад патранатам гараджан, потым — мітрапаліта. Пры царкве з 1589 існавала брацтва, якое мела прывілей на друкарню. У 1609 манастыр стаў уніяцкім, сярод яго архімандрытаў былі дзеячы уніяцкай царквы: І.Руцкі, Л.Крэўза, А.Дубовіч, Ф.Грабніцкі. Ва уніяцкі перыяд Віленскі Троіцкі манастыр атрымаў значныя зямельныя надзелы. У 1-й пал. 17 ст. дзейнічаў базыльянскі навіцыят. Пасля пажару 1706 пабудаваны новы манастырскі корпус.
Пасля Полацкага царкоўнага сабора 1839 манастыр зноў праваслаўны, у 1845 аднесены да 3-га класа, у ім размешчана Літ. духоўная семінарыя, амаль усе зямельныя ўладанні забраны ў казну. Для іканастаса Троіцкай царквы І.Л.Хруцкі намаляваў абразы. У час 1-й сусв. вайны манастыр спыніў існаванне.
А.А. Ярашэвіч. с. 168
ВІ́ЛЕНСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т , найстарэйшая навуч. ўстанова Беларусі і Літвы. Засн. ў Вільні ў 1570 езуітамі як калегіум, які на падставе прывілея караля Стафана Баторыя ў 1579 пераўтвораны ў акадэмію. Першы рэктар П.Скарга. Меў ф-ты філасофскі і тэалагічны, у 1641 адкрыты юрыд. ф-т. Студэнты ўсіх ф-таў вывучалі бел. мову. Пры акадэміі існавалі б-ка, друкарня, астр. лабараторыя. Апрача служыцеляў культу акадэмія рыхтавала выкладчыкаў для езуіцкіх калегіумаў. Сярод яе выпускнікоў М.Сматрыцкі, Сімяон Полацкі, А. Каяловіч і інш. У сувязі са спыненнем дзейнасці ордэна езуітаў (1773) акадэмія перайшла пад апеку Адукацыйнай камісіі, у 1781 пераўтворана ў Гал. школу Вял. кн. Літоўскага. Яе рэктар М.Пачобут-Адляніцкі рэфармаваў Гал. школу і надаў адукацыі амаль свецкі характар. Гал. школа мела ф-ты: маральны, фізічны, а пасля далучэння да яе Гродзенскай мед. школы — медыцынскі. У 1781 пры Гал. школе Ж.Жылібер засн. батанічны сад. У 1803 Гал. школа рэарганізавана ва ун-т з 4 ф-тамі (маральных і паліт. Навук. фізіка-матэм., мед., літ. і вольных мастацтваў). Быў адм. цэнтрам Віленскай навучальнай акругі. Пры ун-це дзейнічалі мед., вет., агранамічны ін-ты, абсерваторыя, адна з найбагацейшых у Еўропе б-ка і бат. сад. Сярод выкладчыкаў І. Анацэвіч, М.Баброўскі, І. Лялевель, А. Снядэцкі і інш. З яго сцен выйшлі вядомыя паэты і пісьменнікі А.Міцкевіч, Ю. Славацкі, Ю.Крашэўскі, гісторык І.Даніловіч, геолаг І.Дамейка і інш. У апошнія гады існавання Віленскага універсітэта з 47 прафесараў 36 былі ўраджэнцамі Беларусі і Літвы. Ун-т быў цэнтрам перадавой навук. і грамадскай думкі. У 1817— 23 ва ун-це існавалі тайныя т-вы філаматаў, філарэтаў. Сярод студэнтаў распаўсюджваліся антысамадзяржаўныя і патрыятычныя ідэі. Трэцяя частка студэнтаў удзельнічала ў паўстанні 1830—31, за што рас. імператар Мікалай І у 1832 закрыў Віленскі універсітэт. На яго базе былі створаны Віленская медыка-хірургічная акадэмія і Духоўная рымска-каталіцкая акадэмія (у 1842 пераведзена ў Пецярбург). У сценах б. ун-та засталася толькі абсерваторыя (закрыта ў 1883). У 1919 дзейнасць Віленскага універсітэта была адноўлена, яму прысвоена імя Стафана Баторыя. Меў 5 ф-таў: тэалагічны, права і грамадскіх Навук. мед., гуманітарны, матэм.-прыродазнаўчы, мастацтва. Працавалі прафесары Ю.Дэмбоўскі, Л.Калянкоўскі, В.Камарніцкі, Г.Лаўмянскі, В.Урублеўскі і інш. Пасля перадачы Віленскага краю Літве літ. ўлады закрылі Віленскі універсітэт (15.12.1939), у 1940 у яго будынак перавялі некаторыя ф-ты Каўнаскага ун-та. 19.3.1943 і гэтыя ф-ты зачынены ням. акупац. ўладамі. У 1945 у будынку Віленскага універсітэта аднавіў дзейнасць пераведзены з Каўнаса ун-т (цяпер Вільнюскі ун-т, у 1955—89 імя В. Капсукаса; у 1995/96 навуч г. на яго 13 ф-тах і ў 2 ін-тах вучылася 9709 студэнтаў).
В.Ф.Шалькевіч. с. 168
ВІ́ЛЕНСКІ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ АРХІЎ СТАРАЖЫ́ТНЫХ А́КТАЎ . Існаваў у г. Вільня (Вільнюс) у 1852—1915. Створаны 2.4.1852 для збірання і зберажэння дакументаў часоў ВКЛна тэр. Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Ковенскай губ. Складзены на аснове архіўных фондаў цэнтр. і мясц. адм.-судовых устаноў, якія існавалі да падзелаў Рэчы Паспалітай (канец 18 ст.). Да цэнтралізацыі архіваў асн. дакументальныя матэрыялы захоўваліся ў архіве Трыбунала Вялікага княства Літоўскага. У канцы 18 — пач. 19 ст. сюды паступілі кнігі гродзенскай і навагрудскай кадэнцый Трыбунала, Вайсковай камісіі, Таргавіцкай канфедэрацыі і інш., у 1837—40 — Трыбунала скарбовага, Скарбовай камісіі ВКЛ, трокскія архіўныя матэрыялы. У 1-й пал. 19 ст. старадаўнія дакументы захоўваліся таксама ў архівах віленскага гродскага і гродзенскага судоў. На аснове названых архіваў быў створаны Віленскі цэнтр. архіў. У сярэдзіне 19 ст. яго фонды налічвалі 17 439 адзінак. У яго складзе быў архіў Трыбунала ВКЛ, архівы павятовых судоў і магістратаў (ашмянскага, вілейскага, віленскага, дзісенскага, друйскага, лідскага, радашковіцкага, свянцянскага, трокскага), Гродзенскай і Мінскай губ. У 1880 паступілі справы Беластоцкай акругі за 1794—1808; у 1887 уключаны Люблінскі архіў стараж. актаў, у 1903—06 Віцебскі цэнтральны архіў старажытных актаў. У 1903 у архіве налічвалася, паводле розных рэвізій, ад 22 да 30 тыс. актавых кніг і фасцыкулаў (звязак). Пасля 1-й сусв. вайны і эвакуацыі фондаў у Расію ў архіве ў 1923 заставалася каля 15 тыс. кніг і фасцыкулаў. Частка збораў была вернута ў Вільню паводле ўмоў Рыжскага дагавора 1921. У міжваенныя часы архіў называўся Віленскім дзярж. архівам, аб'ядноўваў матэрыялы Віленскага цэнтр. архіва, Агульнага архіва віленскіх устаноў, музея М.Мураўёва. З 1944 на гэтай аснове пачаў дзейнічаць Цэнтр. дзярж. архіў Літ. ССР, у 1957 перайменаваны ў Цэнтр. дзярж. гіст. архіў Літ. ССР (аб'яднаў фонды б. Віленскага цэнтр. архіва і Вільнюскага гарадскога дзярж. архіва), з 1990 Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы.
Г.Я.Галенчанка. с. 169
ВІ́ЛЕНСКІ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ ПАЎСТА́НЦКІ КАМІТЭ́Т , Галоўны камітэт, Польскі часовы ўрад у Літве, орган паўстання 1830—31. Арганізаваны ў канцы 1830 — пач. 1831 для каардынацыі дзеянняў паўстанцаў на Беларусі і ў Літве. У к-т увайшлі пераважна кансерватары, якія выражалі інтарэсы заможнай шляхты: С.Шумскі, М.Балінскі, А.Гарэцкі, Л.Замбжыцкі, Э.Ромер, Ю.Храбніцкі, Л.Рагальскі, В.Пяткевіч. К-т падтрымліваў сувязі з варшаўскім нар. урадам і пав. ўрадамі (к-тамі). Аднак ён не адыграў значнай ролі і па сутнасці не стаў кіруючым цэнтрам паўстання на Беларусі і ў Літве. Кансерватыўная частка адцягвала тэрмін паўстання, чакаючы дапамогі і загадаў ад варшаўскага ўрада. Бяздзейнасць к-та паскорыла разгром паўстання 1830—31 царскімі войскамі.
В. В. Швед. с. 169
«ВИ́ЛЕНСКИЕ ГУБЕ́РНСКИЕ ВЕ́ДОМОСТИ» , афіцыйная газета. Выдавалася Віленскім губернскім праўленнем з 1838 да 28.9(11.10).1916 на рус. мове. Выходзіла ў Вільні, у 1915 (№61—63) у Дзісне, потым у Туле з рознай перыядычнасцю. Мела афіц. і неафіц. аддзелы. У афіц. аддзеле друкаваліся пастановы, распараджэнні, аб'явы, весці цэнтр. і мясц. улад. Неафіц. аддзел (у 1846—63 выходзіў як самаст., газета пад той жа назвай, з 1864 друкаваўся на апошняй старонцы газеты) асвятляў мясц. жыццё, друкаваў артыкулы па гісторыі, геаграфіі, эканоміцы, статыстыцы, культуры, нар. асвеце і інш. У розны час выдаваліся дадаткі да газ. «Асобныя артыкулы», «Дадаткі». с. 169
«ВИ́ЛЕНСКИЙ ВЕ́СТНИК» («Kurier Wileński»), палітычная і літаратурная газета Паўн.-Зах. краю. Выдавалася з 1841 да 1915 у Вільні (з кастр. 1915 да 1916 у Гомелі) на польскай і рускай, з 1865 на рус. мове. Замяніла газ. «Kurier Litewski» («Літоўскі веснік»). Рэдактары Э.І.Адынец, А.К.Кіркор, П.Р.Бывалькевіч і інш. Напачатку мела паланафільскі кірунак, пасля задушэння паўстання 1863—64 стала прапагандаваць рускамоўную школу, правасл. царкву і інш.
Пэўную папулярнасць газета мела ў 1860—65, калі яе рэдагаваў Кіркор; змяшчала матэрыялы па бел. этнаграфіі, гісторыі, л-ры; друкавала навук. працы і літ. творы В.І. Дуніна-Марцінкевіча, У.Сыракомлі, А.І.Вярыгі-Дарэўскага, Я.Ф.Карскага, М.В. Доўнар-Запольскага і інш. У 1870—90 асвятляла пытанні культуры і быту, пісала аб забавах віленскай знаці, заезджых знакамітасцях, зрэдку пра эканам. і паліт. жыццё Расіі і замежжа. Бел. праблемы газету мала цікавілі. Мела дадаткі: «Сельское чтение. Еженедельный народный журнал» (1877—78), «Виленский вестник. Телеграммы и вести о войне» (1904; 1914), «Виленский вестник. Еженедельное иллюстрированное приложение» (1905), «Вечерний Виленский вестник» (1915).
С.В.Говін с. 169
ВІ́ЛЕНСКІЯ ПАКУ́ТНІКІ , бел. святыя Іаан, Антоній і Яўстафій (да хрышчэння Кумец, Няжыла, Круглец), якія загінулі ў 1347 пакутніцкай смерцю за пераход з язычніцтва ў хрысціянства. На месцы пакарання віленскіх пакутнікаў, якія былі прыдворнымі вял. князя Альгерда, па жаданні яго жонкі пабудавана капліца, пазней — Свята-Троіцкая царква. У 1374 віленскія пакутнікі кананізаваны. З 16 ст. іх мошчы знаходзіліся ў Віленскім Святадухаўскім манастыры. У ліп. 1993 часткі мошчаў віленскіх пакутнікаў закладзены ў абраз трох віленскіх пакутнікаў і перанесены ў Мінскі Свята-Петрапаўлаўскі сабор. Гісторыя віленскіх пакутнікаў коратка выкладзена ў «Сказанні пра віленскіх пакутнікаў Іаана, Антонія, Яўстафія». с. 169
«ВІ́ЛЕНСКІЯ ЯКАБІ́НЦЫ» , група арганізатараў і ўдзельнікаў шляхецка-бурж. блока на Беларусі і ў Літве ў час паўстання 1794, якая выступала за рэв. сац.-паліт. пераўтварэнні. Да «віленскіх якабінцаў» належалі ў асн. вайскоўцы — пераважна афіцэры шляхецкага паходжання, часткова выхадцы з інш. саслоўяў, сярод іх: Я.Ясінскі, П.Грасмані, А.Гушкоўскі, Ю.Гарноўскі, М.Шульц, К.Эльснер, М.Карповіч. «Віленскія якабінцы» адкрыта падтрымлівалі мэты франц. рэвалюцыі 1789—94 і выказвалі надзею на дапамогу з боку рэв. Францыі. Выступалі за паступовую ліквідацыю прыгонніцтва, адмену саслоўных абмежаванняў для мяшчан, за рэсп. лад у дзяржаве, братэрства народаў. Яны ўвайшлі ў Найвышэйшую літоўскую раду, далі пачатак радыкальна-дэмакр. плыні ў вызв. руху на Беларусі.
У. П. Емяльянчык. с. 169
ВІЛЕ́НЧЫЦ Баляслаў Баляслававіч (н. 3.4.1943, в. Залоззе Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.), бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1995). Скончыў БДУ (1972). З 1970 у Ін-це цёпла- і масаабмену АН Беларусі, з 1976 у НДІ прыкладных фіз. праблем імя А.Н.Сеўчанкі пры БДУ. Навук. працы па аптычнай дыягностыцы газавага і аэразольнага асяроддзя, аналітычным прыладабудаванні, інж. экалогіі, лазернай фізіцы. Распрацаваў метады вымярэння фіз. характарыстык газавых патокаў, фарміравання і дыягностыкі параметраў лазерных пучкоў. Прэмія Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 1991. Залаты медаль ВДНГ СССР (1986). с. 169
ВІ́ЛІЯ (літ. Н я р ы с ), рака на тэр. Беларусі і Літвы, правы прыток р. Нёман. Даўж. 498 км, у Беларусі 264 км. Пл. вадазбору 25,1 тыс. км², на тэр. Беларусі 11 тыс. км². Пачынаецца з невял. балота за 1 км на ПнУ ад в. Вял. Поле Докшыцкага р-на Віцебскай вобл., перасякае мяжу з Літвой за 2 км на ПнЗ ад в. Жарнэлі Астравецкага р-на Гродзенскай вобл., упадае ў Нёман на тэр. Літвы каля г. Каўнас. Асн. прытокі: Сэрвач, Нарач, Страча, Жэймяна, Швянтоі (справа), Дзвінаса, Ілія, Уша, Ашмянка (злева). У бас. Віліі больш за 1,5 тыс. азёр агульнай пл. 598 км². На рацэ створана Вілейскае вадасховішча, частка вады якога па Вілейска-Мінскай воднай сістэме перапампоўваецца ў Свіслач. Даліна звілістая, добра распрацаваная, у верхнім цячэнні шыр. 1—3 км, бліжэй да вусця звужаецца да 200—400 м. Амаль на ўсім працягу назіраюцца тэрасы. Пойма ў верхнім цячэнні ў асноўным забалочаная, шыр. 200—400 м, ніжэй перарывістая, шыр. 50—70 м, месцамі да 600 м; на ўчастку паміж в. Стахі і в. Раздоры Вілейскага р-на шмат старыц. Рэчышча ў вярхоўі моцназвілістае, шыр. 1—2 м, каля вусця р. Уша 40—60 м (месцамі да 100 м), шмат астравоў, водмелей, асяродкаў, трапляюцца парожыстыя ўчасткі. Берагі стромкія, у вярхоўі тарфяністыя. Сярэднегадавы расход вады пры выхадзе за межы Беларусі 80 м³/с, у вусці каля 186 м³/с. Веснавое разводдзе пачынаецца ў канцы сак. і доўжыцца каля 50 сут. Рэжым вызначаецца інтэнсіўным веснавым разводдзем (каля 45% гадавога сцёку) і нізкім стаяннем вады ў летнюю межань. Пасля пабудовы Вілейскага вадасх. ўзроўневы і сцёкавы рэжым плаціны ў межах Беларусі зарэгуляваны. Замярзае ў верхнім цячэнні ў пачатку снеж., у сярэднім і ніжнім — у канцы снеж.—пач. студз., крыгалом у 2-й палавіне сак. ад вусця да вярхоўя. Сярэдняя т-ра вады летам 18—20 °С, найб. ў ліп. (27,9 °С, 1956). Водзяцца шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась, верхаводка, гусцяра, каштоўныя — судак, мінога ручаёвая, галавень, стронга ручаёвая, падуст, сом, мянтуз, вугор. На рацэ гарады Вілейка, Вільнюс і Каўнас (у вусці). На берагах у маляўнічых мясцінах створаны зоны адпачынку Вілейка, Плёсы; у вытоку Віліі помнік прыроды — Бярозаўскі дуб-велікан. Амаль усе прытокі Віліі каналізаваныя. Усяго ў бас. ракі больш за 40 каналаў агульнай даўж. каля 300 км. с. 170
ВІ́ЛІЯ , возера ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., у бас. р. Сож, за 6 км на Пн ад г. Чачэрск. Пл. 0,24 км², даўж. 1,8 км, найб. шыр. 200 м. Поймавае. Праз возера цячэ р. Курынка, якая злучае яго з воз. Вір. с. 170
ВІЛКАМІ́РСКАЯ (Wiłkomirska) Ванда (н. 11.1.1929, Варшава), польская скрыпачка. Вучылася ў бацькі, пазней у Я.Умінскай, І.Дубіскай і інш. Вядомая як выканаўца твораў К.Шыманоўскага, Б.Бартака, сучасных польскіх кампазітараў. Удзельніца фп. «Трыо Вілкамірскіх» (з сястрой піяністкай Марыяй Вілкамірскай і братам віяланчэлістам Казімежам Вілкамірскім) і Польскага квартэта імя К.Шыманоўскага. Гастраліруе з 1950. З 1982 за мяжой. Займаецца выкладчыцкай дзейнасцю. Лаўрэат міжнар. конкурсаў скрыпачоў у Жэневе (1946), Будапешце (1948), імя Г.Вяняўскага у Познані (1953). Дзярж. прэмія Польшчы 1953, 1961. с. 170
ВІЛКС (Vilks) Эвалд (сапр. Лаціс; 8.2.1923, г. Валка, Латвія — 21.12.1976), латышскі пісьменнік. Друкаваўся з 1941. Першы зб. «Людзі адной праўды» (1949) пра падзеі Вял. Айч. вайны. У зб-ках апавяданняў «У асеннія дні» (1955, Дзярж. прэмія Латвіі 1957), «Зялёнае дрэва» (1960), «З-за мінуты спазнення» (1961), «Дзікун» (1968), «Добры знаёмы» (1973) і інш. праблемы сучаснасці, характары людзей працы, карціны роднай прыроды. Яго творы вызначаюцца паглыбленым раскрыццём сац. вытокаў псіхалогіі чалавека. На бел. мову асобныя творы Вілкса пераклаў М.Арочка.
Тв.: Raksti. Sēj. 1—5. Riga, 1982—86; Бел. пер. — Чалавек нарадзіўся. Мн., 1961. с. 170
ВІ́ЛЛЕ , рака, гл. Вілейка. с. 170
ВІ́ЛЦЫНЬ , Вілцыня (Vilciņa) Велта (Аўсма) Эйнаўна (н. 13.12.1928, Упесгрыва Талсінскага р-на, Латвія), латышская артыстка балета. Нар. арт. СССР (1965). Скончыла балетную студыю пры Рыжскім т-ры оперы і балета (1948). У 1949—73 салістка, з 1968 педагог-рэпетытар Рыжскага т-ра. Сярод партый: Баранеса («Сакта свабоды» А.Скултэ), Скайдрытэ («Стабурадзе» А.Калніньша, Дзярж. прэмія Латвіі 1958), Адэта—Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А. Адана), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф'ева), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына) і інш. У 1956 і 1958 выступала ў Вял. т-ры. с. 170
ВІЛЬБУШЭ́ВІЧ Марыя Уладзіміраўна (Вульфаўна; 1879, г. Гродна — ?), удзельніца яўр. рабочага і сіянісцкага руху на Беларусі. З канца 1890-х г. чл. мінскага гуртка Бунда. 7.3.1900 арыштавана. У час допытаў нач. Маскоўскага ахоўнага аддзялення С.В.Зубатавым трапіла пад уплыў яго тэорыі аб магчымасці легальнага рабочага руху (гл. Зубатаўшчына). У жн. 1900 вызвалена. Займалася прапагандай зубатаўскіх ідэй у Гродне і Мінску. Адна з заснавальнікаў Яўр. незалежнай рабочай партыі (ЯНРП; чэрв. 1901). Пастаянна інфармавала Дэпартамент паліцыі і Зубатава пра ўсе падрабязнасці руху. Пасля ліквідацыі ЯНРП (1903) уступіла ў гурток рабочых-сіяністаў («Паалей Цыён»). З 1904 у Швейцарыі, потым у ЗША, Палесціне.
М. А. Сакалова. с. 170
ВІЛЬГАЦЯЁМІСТАСЦЬ ГЛЕ́БЫ , здольнасць глебы паглынаць і затрымліваць вільгаць. Вызначаецца ў працэнтах ад аб'ёму або ад масы сухой глебы. Залежыць ад грануламетрычнага саставу і структуры глебы, колькасці ў ёй гумусу. Найб. вільгацяёмістыя чарназёмы і балотныя глебы. Адрозніваюць поўную, капілярную, палявую, максімальную адсарбцыйную, або гіграскапічную, і інш. віды вільгацяёмістасці глебы. Для с.-г. вытв-сці найб. значэнне мае палявая вільгацяёмістасць глебы, якая вызначае макс. велічыню запасу карыснай для раслін глебавай вільгаці. Па яе велічыні вызначаюць аптымальныя нормы палівання с.-г. і інш. культур. Гл. таксама Вільготнасць глебы, Водны рэжым глебы. с. 170
ВІЛЬГАЦЯЁМІСТАСЦЬ ГО́РНЫХ ПАРО́Д , здольнасць горных парод паглынаць і ўтрымліваць пэўную колькасць вады. Характарызуецца каэфіцыентам вільгацяёмістасці, які выражаецца ў вагавых (адносіны масы вады да масы сухой пароды) або аб'ёмных (адносіны аб'ёму вады да аб'ёму пароды) працэнтах. Горныя пароды падзяляюцца на вільгацяёмістыя (торф, глей, гліна), слабавільгацяёмістыя (мел, мергель, лёс) і невільгацяёмістыя (масіўныя метамарфічныя, вывергнутыя і асадкавыя). Вагаецца ў шырокіх межах (напр., торфу 80—90%, антрацыту 4—6%). Адрозніваюць макс. гіграскапічную, макс. малекулярную, капілярную і поўную вільгацяёмістасць горных парод. Улічваецца пры разліках сістэм асушэння, у горнай справе, пры інж.-геал. вышуканнях. с. 170
ВІЛЬГАЦЯМЕ́Р , прылада для вызначэння вільготнасці газаў, вадкасцей, цвёрдых і сыпкіх матэрыялаў. Найб. пашыраны вільгацямеры, дзеянне якіх заснавана на змяненні фіз. уласцівасцей рэчываў (электраправоднасці, дыэлектрычнай пранікальнасці, паказчыка пераламлення і інш.) у залежнасці ад вільготнасці (напр., ёмістасныя вільгацямеры). Ёсць вільгацямеры, дзеянне якіх засн. на раздзяленні (экстракцыяй, сушкай і інш.) рэчыва на ваду і сухую рэшту; радыеізатопныя (для цвёрдых рэчываў), дзе выкарыстоўваюцца з'явы паглынання гама-прамянёў і запавольвання нейтронаў, а таксама вільгацямеры, заснаваныя на з'яве ядзернага магнітнага рэзанансу. Вільготнасць газаў (у т.л. паветра) вызначаюць гігрометрамі і псіхрометрамі. с. 170
ВІЛЬГЕ́ЛЬМ І (Wilhelm; 22.3.1797, Берлін — 9.3.1888), прускі кароль [1861—88] і герм. імператар [1871—88]. З дынастыі Гогенцолернаў. Сын Фрыдрыха Вільгельма ІІІ. Прафес. ваенны, ген. ад інфантэрыі (1840). Удзельнічаў у вайне 1814—15 кааліцыі еўрап. дзяржаў супраць напалеонаўскай Францыі. Пасля ўступлення на прускі прастол бяздзетнага старэйшага брата Фрыдрыха Вільгельма IV атрымаў тытул прынца (1840). Кіраваў задушэннем Бадэнска-Пфальцкага паўстання 1849. Ваен. губернатар Рэйнскай вобл. і Вестфаліі (з кастр. 1849). У 1858—61 рэгент пры псіхічнахворым Фрыдрыху Вільгельме IV, пасля яго смерці (2.1.1861) кароль. У 1867—71 прэзідэнт Паўночнагерманскага саюза. У час праўлення Вільгельма І актыўную ролю ў кіраванні дзяржавай адыгрываў прызначаны ім у 1862 прускі прэм'ер-міністр (у 1871 пасля аб'яднання герм. зямель у адзіную імперыю выбраны яе рэйхсканцлерам) О. фон Бісмарк. с. 171
ВІЛЬГЕ́ЛЬМ І Заваёўнік (William the Conqueror; каля 1027, г. Фалез, Францыя — 9.9.1087), герцаг Нармандыі (Вільгельм; 1035—1087), кароль Англіі [1066—87]. Пазашлюбны сын нармандскага герцага Роберта І Д'ябла. У 1062 далучыў да Нармандыі графства Мен і ч. графства Анжу. Пасля смерці англасаксонскага караля Эдуарда Спаведніка і каранацыі Гаральда ІІ на чале франц. рыцарскага войска (5 тыс. воінаў) высадзіўся на англ. узбярэжжы і 14.10.1066 у бітве каля порта Гастынгс разбіў сял. апалчэнне Гаральда ІІ, паклаўшы пачатак Нармандскаму заваяванню Англіі 1066. Каранаваны ў Вестмінстэры 25.12.1066. Стварыў уласны дамен (да 1/7 тэр. краіны). У 1085 устанавіў прамую залежнасць ад караля сваіх непасрэдных васалаў і ўсіх ар'ервасалаў, абавязаўшы іх несці ваен. службу на сваю карысць, у 1086 правёў агульнадзярж. перапіс усіх феад. уладанняў. Пры Вільгельме І умацаваліся гандл. сувязі з Фландрыяй; далейшае запрыгоньванне сялян выклікала іх паўстанні (найб. значныя ў 1069 і 1071 на Пн і ПнУ Англіі).
М.К.Багадзяж. с. 171
ВІЛЬГЕ́ЛЬМ І АРА́НСКІ (Willem van Oranje) Маўклівы (24.4.1533, г. Дыленбург, Германія — 10.7.1584), прынц аранскі (з 1544), граф насаўскі, дзеяч Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. У 1559 прызначаны статхаўдэрам (правіцелем) Галандыі, Зеландыі і Утрэхта. Разам з Л.Эгмантам і Ф.Горнам узначаліў апазіцыю супраць ісп. панавання ў краіне. Пасля ўвядзення ў краіну ісп. войска пад кіраўніцтвам Ф.Альбы і ўстанаўлення дыктатуры (1567) эмігрыраваў у Германію. Адтуль на чале войска ў 1572 уступіў у Нідэрланды; быў прызначаны статхаўдэрам правінцый Штаты Галандыі і Зеландыя. Садзейнічаў заключэнню Генцкага прымірэння паміж католікамі і пратэстантамі (1576). Пасля заключэння Утрэхцкай уніі 1579 страціў уплыў у паўд. Нідэрландах, што прывяло да стварэння Рэспублікі Аб'яднаных правінцый (1581). Вызначаўся верацярпімасцю. Забіты ў Дэлфце каталіцкім фанатыкам Б.Жэрарам. Пасля смерці абвешчаны нац. героем Нідэрландаў.
Н.К.Мазоўка. с. 171
ВІЛЬГЕ́ЛЬМ ІІ (Wilhelm; 27.1.1859, Берлін — 4.6.1941), прускі кароль і герм. імператар [1888—1918]. З дынастыі Гогенцолернаў. Сын Фрыдрыха ІІІ (правіў 9.3—15.6.1888). Унук Вільгельма І. Скончыў Бонскі ун-т (1879). Служыў у арміі (з 1879), ген.-м. (1888). У час яго праўлення Германія стала буйной марской дзяржавай (у развіцці ўзбр. сіл асаблівую ўвагу аддаваў ВМФ), працягвала калан. захопы, уцягнулася ў 1-ю сусв. вайну. Пазбавіўся ўлады ў выніку Лістападаўскай рэвалюцыі 1918, эмігрыраваў у Нідэрланды. 28.11.1918 адрокся ад прастола. Аўтар твораў «Падзеі і асобы ў 1878—1918 гады» (1922), «З майго жыцця: 1859—1888 гг.» (1927), «Мае продкі» (1929) і інш. с. 171
ВІЛЬГЕ́ЛЬМ ІІІ АРА́НСКІ (Willem van Oranje; 14.11.1650, г. Гаага, Нідэрланды — 19.3.1702), статхаўдэр (правіцель) Нідэрландаў [1672—1702], кароль Англіі, Шатландыі і Ірландыі [1689— 1702]. Ва ўмовах пагрозы англа-франц. інтэрвенцыі прызначаны ў 1672 галоўнакаманд., пазней пажыццёвым статхаўдэрам. Стварыў антыфранц. кааліцыю (герм. імператар і брандэнбургскі курфюрст, пазней далучыліся Іспанія і Данія), прымусіў Людовіка XIV вывесці войскі з Нідэрландаў і заключыць мір (1678). У перыяд т.зв. Слаўнай рэвалюцыі 1688—89 (гл. ў арт. Англійскія рэвалюцыі 17 стагоддзя) запрошаны апазіцыяй (вігамі) на англ. трон. У 1689—97 на чале войск новай антыфранц. кааліцыі змагаўся з Людовікам XIV у Фландрыі; у выніку заключанага ў 1697 міру Францыя прызнала яго каралём Англіі.
Садзейнічаў развіццю англ. парламентарызму: пры ім прыняты «Біль аб правах» (1689), Акт аб 3-гадовым парламенце (1694), Акт аб пераходзе прастола ў спадчыну (1701).
Н.К.Мазоўка. с. 171
ВІЛЬГЕ́ЛЬМ ТЭЛЬ , гл. Тэль Вільгельм. с. 171
ВІЛЬГЕ́ЛЬМА ІІ ЗЯМЛЯ́ (Wilhelm ІІ Land), частка тэр. Антарктыды паміж 88° і 92° усх. д. Абмываецца м. Дэйвіса. Тоўшча ледавіковага покрыва 1000— 2000 м. Свабодны ад лёду патухлы вулкан Гаўсберг (выш. 369 м). Адкрыта ў 1902 ням. экспедыцыяй Э.Дрыгальскага і названа ў гонар герм. імператара. с. 171
ВІЛЬГЕЛЬМІ́НА (Wilhelmina; 31.8.1880, г. Гаага, Нідэрланды — 28.11.1962), каралева Нідэрландаў [1890—1948]. Дачка нідэрл. караля Вільгельма ІІІ. Да 1898 правіла пад апекай маці каралевы Эмы. У 1-ю сусв. вайну выступала за нейтралітэт Нідэрландаў. У 2-ю сусв. вайну эмігрыравала разам з урадам у Лондан (1940). Вярнулася ў сак. 1945. Адраклася ад прастола на карысць сваёй дачкі Юліяны. с. 171
ВІ́ЛЬГЕЛЬМСГА́ФЕН (Wilhelmshaven), горад у ФРГ, у зямлі Ніжняя Саксонія. Засн. ў 1853 як ваенна-марская база. 91 тыс. ж. (1994). Буйны порт на Паўночным м., у вусці канала Эмс-Ядс, з Вільгельмсгафена пачынаецца нафтаправод да г. Кёльн. Вытв-сць пішучых і лічыльных машын, партовых пад'ёмных кранаў, дызель-лакаматываў, суднаў. Швейная, тэкст., дрэваапр. прам-сць. Рыбалавецкі цэнтр. У Вільгельмсгафене — штаб ваенна-марскіх сіл ФРГ. с. 171
ВІЛЬГО́ТНАСЦЬ ГЛЕ́БЫ , ступень насычанасці глебы вадой. Вызначаецца ў працэнтах ад масы сухой глебы (вагавая, або ўласна вільготнасць глебы), аб'ёму глебы (аб'ёмная вільготнасць глебы), вільгацяёмістасці глебы, часцей палявой (адносная вільготнасць глебы). Вільготнасць глебы — асн. характарыстыка забяспечанасці раслін вільгаццю. Адрозніваюць вільготнасць завядання (пры якой расліны вянуць) і розныя формы даступнасці вільгаці для раслін, у т.л. даступную, недаступную, прадукцыйную, непрадукцыйную і інш. Вільготнасць глебы залежыць ад грануламетрычнага саставу, асаблівасцей увільгатнення і сезона года. Ва ўмовах Беларусі яна мяняецца ад 10—13% для пясчаных глеб да 100% і больш у тарфяна-балотных; найбольшая ранняй вясной. Лясныя глебы ў параўнанні з палявымі маюць крыху павышаную вільготнасць у верхніх гарызонтах (да глыб. 0,5—1 м) і паніжаную ў глыбінных. с. 171
ВІЛЬГО́ТНАСЦЬ ГО́РНЫХ ПАРО́Д , ступень насычанасці вадой горных парод у прыродных умовах. У глебах і горных пародах зоны аэрацыі вагаецца на працягу года ў шырокіх межах. Залежыць ад т-ры, ціску, вільготнасці паветра, колькасці атм. ападкаў. Ніжэй люстра грунтавых вод вільготнасць горных парод амаль не мяняецца і дасягае макс. магчымых значэнняў. Выражаецца ў працэнтах ці долях адзінкі адносна масы абсалютна сухой пароды. Адрозніваюць вільготнасць горных парод абсалютную, вагавую, натуральную, аб'ёмную, адносную, поўную, праведзеную. У практыцы найчасцей выкарыстоўваецца вагавая вільготнасць горных парод — адносіны масы вады да масы абсалютна сухой пароды. с. 172
ВІЛЬГО́ТНАСЦЬ ПАВЕ́ТРА , ступень насычанасці паветра вадзяной парай; паказчык надвор'я і клімату. Залежыць ад шыраты мясцовасці (у палярных шыротах вадзяной пары 0,2% аб'ёму паветра, у экватарыяльных 2,5—4%), сезона года, т-ры паветра і інш. Уплывае на транспірацыю і рост раслін, выпарэнне з глебы і вадаёмаў, цеплаабмен і самаадчуванне чалавека, лячэнне хвароб; улічваецца пры буд-ве, захоўванні твораў мастацтва, кніг і інш. Характарызуецца абсалютнай вільготнасцю паветра (на Беларусі вагаецца ад 1,5 г/м³ зімой да 14 г/м³ і больш летам) і адноснай вільготнасцю (ад 10—20% у сухія дні летам да 88—90% у вільготныя дні ў ліст.—снеж. і 100% у тумане), пругкасцю вадзяной пары (ад 5 гПа у снеж.— лют. да 14—15 гПа у ліп.), дэфіцытам вільготнасці або недахопам насычэння (ад 0,4—0,7 гПа у снеж.—лют. да 6— 7,8 гПа у чэрв.), а таксама пунктам расы. с. 172
ВІЛЬГО́ТНЫ КЛІ́МАТ , гл. Гумідны клімат. с. 172
ВІЛЬГО́ТНЫЯ ТРАПІ́ЧНЫЯ ЛЯСЫ́ , трапічныя дажджавыя лясы, лясы ў трапічных, субтрапічных, субэкватарыяльных і экватарыяльных шыротах з вільготным кліматам (2000— 7000 мм ападкаў за год). Для іх характэрны бесперапынная вегетацыя, багаты фларыстычны склад, складаная верт. структура (больш за 5 ярусаў), дрэвы малагалінастыя з дошкападобнымі і паветранымі каранямі, мноства эпіфітаў і ліян. Выш. дрэў да 60 м. Вільготныя трапічныя лясы наз. таксама гілеяй або сельвай (у Паўд. Амерыцы), джунглямі (у Паўд. Азіі). с. 172
ВІ́ЛЬДФЛУШ Роберт Тэнісавіч (19.3.1906, в. Мацэвічы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 30.7.1972), бел. аграхімік. Д-р с.-г. н. (1955), праф. (1956). Засл. дз. н. Беларусі (1965). Скончыў БСГА (1929). З 1931 у Бел. садова-агародным ін-це, з 1945 у БСГА. Навук. працы па вывучэнні і распрацоўцы спосабаў эфектыўнага выкарыстання ўгнаенняў, лакальнага спосабу ўнясення асн. ўгнаення на дзярновападзолістых сугліністых глебах Беларусі.
Тв.: Краткий справочник по известкованию кислых почв. 2 изд. Мн., 1972 (разам з Г.І.Гарбылёвай). с. 172
ВІ́ЛЬДЭ Ірына (сапр. Палатнюк Дар'я Дзмітрыеўна; 5.5.1907, г. Чарнаўцы, Украіна — 30.10.1982), украінская пісьменніца. У 1928—33 вучылася ў Львоўскім ун-це. Друкавалася з 1930. Аўтар кніг аповесцей, апавяданняў і нарысаў «Гісторыя аднаго жыцця» (1946), «Яблыні зацвілі ў другі раз» (1949), «Ружы і церні» (1961), «Чалавечае цяпло» (1964), зб. «Мініяцюры» (1969) і інш. У рамане «Сёстры Рычынскія» (кн. 1—2, 1958—64; Дзярж. прэмія Украіны імя Т. Р. Шаўчэнкі 1965) намалявала шырокую панараму міжваеннага дваццацігоддзя ва Усх. Галіцыі. На бел. мову творы Вільдэ перакладалі Я.Брыль, А.Васілевіч, Л.Салавей, Я.Скрыган, А.Шарахоўская.
Тв.: Твори. Т. 1—5. Киів, 1967—68.
Літ.: І.Вільде: Бібліогр. покажчик. Львів, 1972. с. 172
ВІ́ЛЬДЭ (Vildе) Эдуард (4.3.1865, Сімуна Ракверэскага р-на, Эстонія — 26.12.1933, эстонскі пісьменнік. У 1875—82 вучыўся ў Таліне. З 1883 журналіст у эст. і ням. газетах. У 1906—17 у эміграцыі (Германія, Швейцарыя, ЗША, Данія). Раннія творы — бытавыя, пераважна гумарыстычныя, апавяданні-фельетоны. Аўтар гіст. трылогіі «Вайна ў Махтра» (1902), «Калі сяляне з Анія наведалі Талін» (1903), «Прарок Мальтсвет» (1905—08) пра сял. рух 1850—60-х г. у Эстоніі. Псіхал. раман «Малочнік з Мяэкюлы» (1916), апавяданні і нарысы (зб. «Усмешкі», 1913), драма «Няўлоўны цуд» (1912), камедыя «Дамавік» (1913) і інш. вызначаюцца драматызмам канфліктаў, напружанасцю дзеяння, эмацыянальнасцю мовы. с. 172
ВІЛЬЕ́ ДЭ ЛІЛЬ-АДА́Н (Villiers de l'Isle-Adam) Філіп Агюст Матыяс (7.11.1838, г. Сен-Брыё, Францыя — 18.8.1889), французскі пісьменнік. Граф. На яго творчасць паўплывалі філасофія Г.Гегеля, навелістыка Э.По, эстэтыка Р. Вагнера. Зб. «Першыя вершы» (1858), драмы «Элен» (1865) і «Маргана» (1866) характарызуюцца вызначальным уздзеяннем рамантычнай паэтыкі. Раман «Ізіда» (1862, не завершаны) папярэднічаў філас. прозе 20 ст. У аповесці «Клер Ленуар» (1867) і зб. апавяд. «Трыбула Банамэ» (1887) стварыў вобраз сярэдняга франц. буржуа — недалёкага і бяздушнага абывацеля, выступіў супраць пануючых у грамадстве меркантылізму і пазітывізму. У раманах «Ева будучага» (1886), зб-ках «Жорсткія апавяданні» (1883), «Высокая страсць» (1886), «Новыя жорсткія апавяданні», «Незвычайныя гісторыі» (абодва 1888) вострая сац. сатыра спалучана з элементамі навук. фантастыкі і антыутопіі.
Аўтар драм «Бунт» (1870), «Новы свет» (1880), «Аксель» (выд. 1890).
Тв.: Рус. пер. — Жестокие рассказы. М., 1975; Избранное. Л., 1988. К.М.Міхееў. с. 172
ВІЛЬЁМ , Віём (Vuillaumе) Жан Батыст (7.10.1798, г. Мірэкур, Францыя — 19.3.1875), французскі майстар смычковых інструментаў. У 1828 адкрыў у Парыжы ўласную майстэрню, дзе з 1835 вырабляў скрыпкі, альты, віяланчэлі паводле ўзораў А.Страдывары, Дж.Гварнеры дэль Джэзу і інш., з 1865 — інструменты ўласных мадэлей; вырабляў і смычкі. Яму належаць некалькі эксперым. інструментаў: актабас (вял. кантрабас, даўж. 345 см), кантральта (альт, 413 мм, амаль удвая шырэйшы за звычайны). У 1867 вынайшаў мех. педаль-сурдзіну (прымацоўвалася да падгрыфка). с. 172
ВІЛЬКАНЕ́Ц Мар'ян Фёдаравіч (каля 1799—?), дзекабрыст. З дваран Віленскай губ. У 1814—19 выхоўваўся ў Дваранскім палку пры 2-м кадэцкім корпусе; выпушчаны прапаршчыкам у Нясвіжскі карабінерны полк. З 1824 паручнік. У 1825 прыняты ў тайнае т-ва «Ваенныя сябры». Удзельнічаў у падрыхтоўцы выступлення Літ. піянернага батальёна (1825). 22.3.1826 арыштаваны, знаходзіўся пад следствам у Беластоку. Прыгавораны да пакарання смерцю. Па царскай канфірмацыі (1827) пазбаўлены чыноў, дваранства, разжалаваны ў радавыя. На 6 месяцаў зняволены ў Бабруйскую крэпасць, потым служыў у Грузіі, Каўказскім асобным корпусе, у 1830 — у 10-м лінейным батальёне. Далейшы лёс невядомы.
В.В.Швед. с. 172
ВІЛЬКІ́ЦКАГА ПРАЛІ́Ў , праліў паміж п-вам Таймыр і в-вам Паўн. Зямля. Злучае моры Карскае і Лапцевых. Даўж. 104 км, шыр. 55 км, глыб. да 210 м. Б.ч. года ўкрыты плывучымі льдамі. Адкрыты ў 1914 рус. гідраграфічнай экспедыцыяй і названы імем Б.А.Вількіцкага. с. 172
ВІЛЬКІ́ЦКІ Андрэй Іпалітавіч (1.7.1858, Мінская губ. — 26.2.1913), расійскі гідрограф-геадэзіст. Ген.-лейтэнант. Скончыў Марскую акадэмію ў Пецярбургу (1880). Узначаліў экспедыцыю на Новую Зямлю, дзе вёў гравітацыйныя назіранні (1887). У 1894—1901 пад яго кіраўніцтвам праводзіліся гідраграфічныя даследаванні ад вусця Пячоры да р. Енісей, у Енісейскім заліве і Обскай губе. У 1907—13 узначальваў Гал. гідраграфічнае ўпраўленне. Асн. працы па гідраграфіі і геадэзіі. с. 172
ВІЛЬКІ́ЦКІ Барыс Андрэевіч (3.4.1885, Пулкава, цяпер у межах С.-Пецярбурга — 6.3.1961), рускі гідрограф-геадэзіст. Сын А.І Вількіцкага. Скончыў Марскую акадэмію ў Пецярбургу (1908). Узначальваў гідраграфічную экспедыцыю Паўн. Ледавітага ак. на суднах «Таймыр» і «Вайгач» (1913—15), якая адкрыла Паўн. Зямлю, а-вы Малы Таймыр і Старакадамскага, у 1914—15 ажыццявіла першае (скразное) плаванне Паўн. марскім шляхам з Уладзівастока ў Архангельск, сабрала картаграфічны, акіяналагічны і метэаралагічны матэрыял. У 1918 начальнік 1-й сав. гідраграфічнай экспедыцыі, з усімі суднамі захоплены ў Архангельску інтэрвентамі. З 1920 у эміграцыі. Імем Вількіцкага названы праліў паміж Паўн. Зямлёй і Таймырскім п-вам. с. 172
ВІЛЬКО́ЦКІ Марат Антонавіч (н. 2.1.1947, в. Блонь Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне радыёфізікі. Д-р тэхн. н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1970). З 1973 у НДІ прыкладных фіз. праблем пры БДУ, з 1995 у ін-це Дзіпрасувязь. Навук. працы па тэорыі і тэхніцы антэн, радыёпразрыстых акон і радыёфіз. вымярэнняў. Распрацаваў метады памяншэння радыёлакацыйнай прыкметнасці антэн, стат. аналізу дыфракцыйных абцякальнікаў і вымяральных сістэм. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Тв.: Применение статистических методов для анализа характеристик радиоголографических измерительных систем (у сааўт.) // Вопр. радиоэлектроники. Сер. ОВР. М., 1986. Вып. 13.
А. І. Болсун. с. 173
ВІ́ЛЬНЮС (Vilnius; да кастр. 1939 Вільня), горад, сталіца Літвы. Размешчаны на р. Нярыс (Вілія). 582 тыс. ж. (1993). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Машынабудаванне і металаапрацоўка (стэрэамагнітафоны, персанальныя камп'ютэры, металаапр. станкі, паліўная апаратура, радыёвымяральныя прылады, электрарухавікі, гандл. абсталяванне, с.-г. машыны, інструменты і тэхнал. аснастка і інш.), лёгкая (тэкст., абутковая, футравая, трыкат., швейная), хім. (смолы, мыйныя сродкі), хім.-фармацэўтычная, харч. (мясная, малочная, кандытарская і інш.), дрэваапр. (піламатэрыялы, вытв-сць мэблі), шкляная (вітражы, посуд) прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў.
На думку літ. даследчыка К.Бугі, славяне-крывічы з'явіліся тут у 6—7 ст. і жылі цераспалосна з мясц. балцкім насельніцтвам. У 11—12 ст. тут існавала заснаванае крывічамі паселішча гар. тыпу пад назвай Крывы (ці Крывіч-горад), які пазней паводле слав. традыцыі атрымаў назву Вільня (ад р. Вільня). У 2-й пал. 11 ст. горад стаў цэнтрам Віленскага княства — феад. ўдзела Полацкай зямлі. У 1070 тут княжыў полацкі кн. Расціслаў Рагвалодавіч, пасля 1129 — яго сыны. Сярод тагачасных жыхароў Вільнюса пераважала ўсх.-слав. насельніцтва; жылі таксама тубыльцы-аўкштайты. У часы княжання Гедзіміна [1316—41] Вільнюс стаў сталіцай Вялікага княства Літоўскага. Як сталічны горад з замкам і велікакняжацкім палацам Вільнюс упершыню ўпамінаецца ў мірным дагаворы ВКЛ з Лівонскім ордэнам і г. Рыга ад 2.10.1323. У 1387 горад атрымаў права на самакіраванне паводле магдэбургскага права. З 1413 цэнтр Віленскага ваяводства. З 1416 у Вільні знаходзілася рэзідэнцыя правасл. мітрапаліта; існавалі правасл. цэрквы, адна з якіх — Мікалаеўская — пабудавана пры Гедзіміне. У канцы 15 — пач. 16 ст. ў Вільнюсе каля 10 тыс. ж. У 1511 тут дзейнічалі 14 цэркваў і 7 касцёлаў, што сведчыць пра колькасную перавагу праваслаўнага, г.зн. бел., насельніцтва. У пач. 16 ст. ў Вільнюсе (Вільні) бел. першадрукар Ф. Скарына абсталяваў друкарню, у якой выдаў «Малую падарожную кніжку» (1522) і «Апостал» (1525). Паслядоўнік Скарыны бел. друкар П. Мсціславец у 1569 заснаваў у Вільні друкарню з кірылічным шрыфтам. Тут дзейнічала друкарня Мамонічаў, у якой на царк.-слав., старабел., лац. і польск. мовах выдаваліся падручнікі, рэліг. л-ра, законы ВКЛ, у т.л. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588, інш. творы бел. пісьменства. У 1579 езуіты заснавалі Віленскую акадэмію (гл. Віленскі універсітэт). У Вільні быў створаны саюз бел. і літ. шляхты супраць палітыкі абсалютызму караля Рэчы Паспалітай Аўгуста ІІ — Віленская канфедэрацыя 1716. У 1773 тут заснавана Адукацыйная камісія. З 1795 Вільня у складзе Рас. імперыі, цэнтр Літоўскай, пазней Віленскай губерні, Віленскага генерал-губернатарства. Пасля вайны 1812 у Вільні існавалі патрыят. т-вы шубраўцаў, філаматаў, філарэтаў, «прамяністых». З Вільняй звязаны пэўныя перыяды жыцця і дзейнасці А.Міцкевіча, Я.Чачота, Т.Зана, А.Кіркора, С.Манюшкі, Ф.Багушэвіча і інш. З 1855 працавала Віленская археалагічная камісія, з 1864 — Віленская археаграфічная камісія. У час паўстання 1863—64 у Вільні дзейнічаў Выканаўчы аддзел Літвы на чале з К.Каліноўскім. У 1894—95 у горадзе 286 прадпрыемстваў. Паводле перапісу 1897, у Вільні 154 532 ж. У 1902—03 культ.-асв. гурткі бел. вучнёўскай і студэнцкай моладзі Вільні ўдзельнічалі ў стварэнні бел. рэв. грамады (гл. Беларуская сацыялістычная грамада). З 1906 тут выдаваліся першыя бел. легальныя газ. «Наша доля», «Наша ніва», пазней — час. «Саха», дзейнічалі Беларускае выдавецкае таварыства, выдавецкае т-ва «Наша хата», Кухты М. друкарня. У 1906—15 у Вільні жылі бел. пісьменнікі Я.Купала, Я.Колас, Цётка, К.Буйло, З.Бядуля, Ядвігін Ш. і інш. У галіне бел. адраджэння працавалі каардынацыйныя органы бел. паліт. і грамадскіх арг-цый Беларускі народны камітэт, Віленская беларуская рада, Беларускі нацыянальны камітэт, знаходзілася кіраўніцтва Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы, адбылася Беларуская канферэнцыя 1918, выдаваліся газ. «Гоман» і інш. 1.1.1919 заснавана Віленская беларуская гімназія. З 27.2 да 21.4.1919 Вільня — адм. цэнтр Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. 9.10.1920 войскі пад камандаваннем ген. Л.Жалігоўскага занялі Вільню, што выклікала Віленскі канфлікт 1920—39. З кастр. 1920 Вільня у складзе Сярэдняй Літвы. У выніку Рыжскага мірнага дагавора 1921 Вільня стала паліт. і культ.-інтэлектуальным цэнтрам Заходняй Беларусі. У горадзе ствараліся і дзейнічалі бел. паліт. партыі, гасп.-эканам., асветныя арг-цыі, установы і т-вы. Актыўнасцю вызначаліся Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя. Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, Беларускі пасольскі клуб, Блок нацыянальных меншасцяў і інш. У 1920—30-я г. ў Вільні дзейнічалі Беларускі музей, управа Таварыства беларускай школы, Беларускі студэнцкі саюз, Беларускі сялянскі саюз, Цэнтральны саюз культурных і гаспадарчых арганізацый. У сярэдзіне 1920-х г. тут знаходзіліся Гал. сакратарыят і ЦК Беларускай сялянска-работніцкай грамады, выдавалася больш за 100 беларускамоўных газет і часопісаў. У Вільні жылі і працавалі А.Луцкевіч, М.Гарэцкі, Б.Тарашкевіч, У.Самойла, А.Станкевіч, С.Рак-Міхайлоўскі, І.Дварчанін, Р.Шырма, Г.Цітовіч, М.Танк, П.Сергіевіч, Я.Драздовіч і інш. 19.9.1939 Вільнюс заняты сав. войскамі. 10.10.1939 паводле сав.-літ. дагавора аб узаемадапамозе Вільня і Віленскі край перададзены Літве. У ліст. 1939 літ. адміністрацыя ўзяла Вільнюс пад кантроль. 21.7.1940 абвешчана Літоўская ССР, з 3.8.1940 яна ў складзе СССР. 25.8.1940 Вярх. Савет Літвы абвясціў Вільнюс сталіцай. Адбыўся моцны прыток у Вільнюс літ. насельніцтва. У Вял. Айч. вайну 24.6.1941 акупіраваны ням.-фаш. войскамі. Аднавілася дзейнасць дасав. літ. адміністрацыі ў асобе т.зв. Літ. самакіравання. У 1941 у Вільнюсе ўзнікла бел. паліт. арг-цыя — Бел. нац. к-т; выдавалася газ. «Беларускі голас». Дзейнічалі бел. гімназія, настаўніцкая семінарыя, Бел. музей. Акупанты стварылі ў Вільнюсе яўр. гета (каля 42 тыс. чал ), вязні якога былі знішчаны ў 1942. Вызвалены 13.7.1944 у ходзе Вільнюскай аперацыі 1944. Пры адступленні фашысты знішчылі каля 40% жыл. фонду горада, 30% буйных прамысл. прадпрыемстваў. За час акупацыі загінула каля 70 тыс. жыхароў горада. У Вільнюсе быў створаны адзін з трох рэгістрацыйных пунктаў для жыхароў горада, якія жадалі выехаць у Польшчу. Да 10.8.1946 у Польшчу выехалі 86,9 тыс. жыхароў горада і наваколля, пазней — яшчэ каля 24 тыс. Адначасова праводзілася масавае перасяленне ў Вільнюс сялян, пераважна з этнічнай Літвы. Да пач. 1950 у горад прыбыло каля 150 тыс. новых жыхароў. Нац. склад жыхароў мяняўся ў бок паступовага павелічэння колькасці літоўскага насельніцтва. Адначасова праводзілася масавая паланізацыя беларусаў-католікаў. У пасляваен. перыяд бел. культ. і паліт. жыццё ў Вільнюсе было амаль поўнасцю спынена. Практычна ўсе бел. дзеячы і іх сем'і трапілі пад арышты і дэпартацыю.
З канца 1980-х г. Вільнюс — гал. цэнтр руху за незалежнасць Літвы (абвешчана 11.3.1991). У Вільнюсе створаны Т-ва бел. культуры (1987), клуб аматараў бел. нар. творчасці «Сябрына» і інш. З 1989 у Вільнюсе вядуцца беларускамоўныя перадачы на літ. тэлебачанні і радыё, у 1991 адноўлена выданне газ. «Наша ніва», на ф-це славістыкі Віленскага пед. ун-та дзейнічае кафедра бел. мовы, л-ры і этнакультуры. У 1993 адноўлена Т-ва бел. школы, адкрыта бел. сярэдняя школа. Дзейнічае Каардынацыйная рада Бел. згуртавання ў Літве (1992).
Цэнтр горада мае рэгулярную, новыя раёны — радыяльна-змешаную планіроўку. Стары горад (пл. 256,14 га; адзін з самых вялікіх ва Усх. Еўропе) — помнік горадабудаўніцтва і археалогіі, дзе сканцэнтравана большасць помнікаў архітэктуры, 7 плошчаў (гал. — Кафедральная), рэшткі культавага будынка сярэдзіны 13 ст. пад цяперашнім Кафедральным саборам і рэшткі вежы 13 ст. пад званіцай сабора. Арх. помнікі: Пятніцкая царква (13 ст.), Верхні замак (замак Гедзіміна, 2-я пал. 14 — пач. 15 ст.), гатычныя касцёлы св. Мікалая (1387), св. Яна (1387—1429, 16 ст ), св. Ганны (1501—80), бернардзінцаў (канец 15 ст. — 1581) і інш. Помнікі рэнесансу: Вострая Брама (1503—22) з рэшткамі гар. сцяны, Вял. двор ун-та (1570—18 ст.), алюмнат (пансіён; 1582—1622); касцёлы францысканцаў (канец 15 ст. — 1610), св. Міхала (1594—1625); св. Стафана (1600—12); жылыя дамы 16 — пач. 17 ст. на вул. Замкавай (Пілес). Помнікі барока: касцёлы св. Казіміра (1604—18, рэканструяваны 1749—55), Усіх святых (1620—31), св. Тэрэзы (1633—50), святых Пятра і Паўла на Антокалі (1668—75); палацы Слушкаў (1690—1700), Сапегаў (1691—97) і інш. У канцы 17 — сярэдзіне 18 ст. сфарміраваўся стыль т.зв. віленскага барока (арх. І.Глаўбіц, Т.Жаброўскі і інш.), да якога адносяцца касцёлы св. Кацярыны (1619—22, перабудаваны ў 1741—43) і місіянераў (1695—1730), брама Базыльянскіх муроў (1761). Будынкі класіцызму: Кафедральны сабор (перабудаваны ў 1777—1801), ратуша (1781—99, цяпер Маст. музей), палац у Верках (Вяркяй; 1781—1810, усе арх. Л.Гуцэвіч); палацы Тызенгаўзаў, Агінскіх, Тышкевічаў (18 — пач. 19 ст.). Помнікі ў стылях ампір — б. губернатарскі палац (1824—32, арх. В.Стасаў), неаготыкі — палац Радушкевічаў (1896, цяпер Дом архітэктараў), рус.-візант. — Знаменская царква (1899—1903), неабарока — дом Вілейшы (1904—06, цяпер Ін-т літ. мовы і л-ры). У 1920—30-я г. пераважала забудова ў стылях мадэрну, канструктывізму, функцыяналізму: будынак гар. т-ра (1926—29, цяпер Рускі драм. т-р Літвы), мікрараён на Антокалі (1933—35, арх. Л.Вітан-Дубейкаўскі), будынак банка (1938) і інш. Пасля 1950-х г. будынкі ўзводзіліся па тыпавых і індывід. праектах. Індывід. праекты, захоўваючы функцыян. мэтазгоднасць, прапаноўваюць больш свабодную планіроўку, пластычнасць формаў, гарманічную сувязь з наваколлем, арыгінальныя па вырашэнні інтэр'еры (Выставачны палац, арх. В.Чэканаўскас; Т-р оперы і балета Літвы, арх. Э.Бучутэ; Палац спорту і Палац шлюбу, арх. Г.Баравікас; Т-р драмы Літвы і гасцініца «Летува», арх. А. і В.Насвітысы; жылыя раёны Жырмунай, Каралінішкес, Лаздзінай і інш). Стары горад уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
У Вільнюсе знаходзяцца АН Літвы, 5 ВНУ, у т.л. ун-т, кансерваторыя. Б-кі: Літоўская Нацыянальная бібліятэка імя Мажвідаса, Бібліятэка цэнтральная Акадэміі навук Літвы, Вільнюскага універсітэта бібліятэка. 12 музеяў, у т.л. этнагр., архітэктуры, мастацкі з філіяламі — Карціннай галерэяй, Музеем т-ра і музыкі і інш. Філармонія. Т-ры: оперы і балета, драмы, рус. драм., моладзі, лялечны.
З 14 ст. Вільнюсу належыць важная роля ў развіцці бел. мастацтва. Працы бел. мастакоў з Вільні, абразы віленскага паходжання сведчаць пра існаванне ў 15 ст. жывапіснай школы візант. арыентацыі. Закладзеныя Скарынам традыцыі маст. афармлення кнігі прадоўжыла Віленская школа гравюры. З віленскай брацкай Святадухаўскай друкарняй звязана дзейнасць гравёраў П.Камара, Я.Лапацінскага, Я.Перлі. Многія віленскія архітэктары і мастакі працавалі на Беларусі (І.Глаўбіц, Л.Гуцэвіч, П.Перці, І.Шрэтар, М.Шульц і інш.), майстры з бел. зямель — у Вільнюсе (архітэктар і матэматык Т.Жаброўскі, разьбяр Г.Кунтцан, архітэктары Т.Лянкевіч і К.Падчашынскі, мастак Т.Макоўскі). З 16 ст. ў В. існавала першая на Беларусі школа маст. адукацыі ў езуіцкай Віленскай акадэміі, пры ёй М.Радзівілам Сіроткам была створана друкарня. На маст. кафедрах Віленскага ун-та ў канцы 18 — 1-й трэці 19 ст. атрымалі адукацыю многія мастакі, выхадцы з Беларусі (гл. Віленская мастацкая школа). У 1866—1914 існавала Віленская школа малявання. Значны ўклад у маст. жыццё Вільні зрабілі Віленскі мастацкі гурток (1901—08) і Віленскае мастацкае таварыства (1908—15). У гэты час ладзіліся маст. выстаўкі з удзелам многіх мастакоў з Беларусі, найб. значная з іх (1910) паказала творы навучэнцаў школ Полацка, Віцебска, Маладзечна, Гродна, Слоніма і інш. На з'ездзе настаўнікаў графічных мастацтваў і рамёстваў Віленскай навуч. акругі (1912) прыняты зварот-прапанова да навучэнцаў школ Беларусі і Літвы рабіць замалёўкі помнікаў архітэктуры і памятных мясцін. У 1920—39 у Вільні канцэнтравалася маст. жыццё Зах. Беларусі. Тут жылі і працавалі мастакі М .Васілеўскі, Я. Горыд, Я.Драздовіч, Н.Сасноўская, Р.Семашкевіч, П.Сергіевіч, М. Сеўрук, В.Сідаровіч, К.Чурыла, П.Южык і інш., у творчасці якіх выявіўся бел. рамантызм, звязаны з ідэямі нац. адраджэння. Выдаваліся шматлікія ілюстраваныя перыяд. выданні і кнігі. Значную ролю адыгрываў сатыр. часопіс «Маланка» (1926—28), дзе змяшчаліся малюнкі бел. мастакоў. Цэнтрам падрыхтоўкі маст. кадраў быў ф-т прыгожых мастацтваў Віленскага ун-та, якім кіраваў праф. Ф. Рушчыц. У фондах Беларускага музея імя І.Луцкевіча ў Вільні была сабрана вял. калекцыя твораў стараж. бел. мастацтва. У 1950—90-я г. ў Літоўскай АМ атрымалі адукацыю педагогі і мастакі А.Аблажэй, І.Васільеў, А.Куцікаў, А.Лось, Д.Раманюк і інш. У Вільнюсе жывуць і працуюць бел. мастакі: А.Аблажэй, А. і К. Балаховічы, С.Зялёнка, У.Кузьменка, У.Падбярэзскі, А. і С.Поклады і інш. З 1991 дзейнічае Аб'яднанне бел. мастакоў краін Балтыі «Маю гонар». Рэгулярна адбываюцца маст. выстаўкі.
Літ.: Архитектура Вильнюса: [Альбом]. Вильнюс, 1982.
Ю.Шаўцоў (гісторыя пасля 1939), С.В.Харэўскі (архітэктура, бел. мастацкае жыццё ў Вільнюсе). с. 173
ВІ́ЛЬНЮСКАГА УНІВЕРСІТЭ́ТА БІБЛІЯТЭ́КА . Засн. ў 1570 як б-ка Віленскага езуіцкага калегіума. Значна расшырылася пасля 1579, калі калегіум быў пераўтвораны ў акадэмію. Аснову яе склалі зборы кніг, што падаравалі калегіуму польскі кароль і вял. кн. літ. Жыгімонт ІІ Аўгуст, віленскі біскуп В.Пратасевіч, падканцлер Казімір Леў Сапега. У 1579 налічвала 4,5 тыс. тамоў, у 1773 — 11 тысяч. Б-ка атрымлівала абавязковы экз. з друкарні ун-та, з 1780 — з усіх друкарняў Вял. кн. Літоўскага. Пераважалі рэліг. тэалагічныя кнігі. Зберагаліся рэдкія выданні і рукапісы, у т.л. твор М.Каперніка «Пра абарачэнні нябесных сфер», працы Пталамея, Арыстоцеля, Р.Дэкарта, стараж. пергаментны Псалтыр на царк.-слав. мове, Слуцкі спіс 16 ст. Статута ВКЛ 1529 і інш. З канца 18 ст. ствараліся адносна самаст. кніжныя зборы ф-таў. Пасля паўстання 1830—31 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве ун-т зачынены (1832), кніжныя фонды падзелены паміж Віленскай медыка-хірургічнай акадэміяй і Духоўнай рымска-каталіцкай акадэміяй, частка кніг перададзена Беларускай навучальнай акрузе, Кіеўскаму і Харкаўскаму ун-там. Пасля аднаўлення ун-та (1919) у б-ку паступілі некат. зборы Віленскай публічнай б-кі. У 1930-я г. б-ка налічвала каля 200 тыс. тамоў. У канцы 1940-х г. — 1950-я г. папоўнілася кнігамі з б. Каўнаскага ун-та, з б-к Масквы і Ленінграда. У 1995 налічвала больш за 5 млн. адз. захавання, у т.л. 180 тыс. старадрукаў (322 інкунабулы), больш за 212 тыс. рукапісаў на розных мовах, калекцыя графікі (75 тыс. адз.), бібліягр. і інфарм. выданні і інш. У фондах рукапіснага аддзела стараж. кодэксы, дакумент. і актавыя матэрыялы 14—20 ст., асабістыя архівы прафесараў Віленскага ун-та, матэрыялы прыватных архіваў Сапегаў, Тышкевічаў, Копцяў, інвентары і гасп. кнігі маёнткаў, гаспадарскіх уладанняў, гарадоў, мястэчак (Кобрын, Любча, Дзярэчын і інш ), царк. устаноў (Лаўрышаўскага і Супрасльскага манастыроў, Гродзенскага канвента, каталіцкіх ордэнаў), архіва Віленскага універсітэта, архіў Паўн.-Зах. аддзела Рус. геагр. т-ва (у т.л. адказы мясц. карэспандэнтаў на анкету, распаўсюджаную ў пач. 1870-х г., са звесткамі пра сельскую гаспадарку, побыт і культуру беларусаў). Сярод старадрукаў Брэсцкая біблія 1563, «Апостал» Ф.Скарыны 1525, выданні Мамонічаў, Віленскага брацтва, унікальныя экзэмпляры кніг К.Каяловіча, «Абарона Вялікага княства Літоўскага» А.Ружоўскага (каля 1649), юрыд., Навук. і царк.-палемічныя выданні. Многія інкунабулы захоўваюць запісы бел. чытачоў, каля 200 тамоў паходзяць з кнігазбору Казіміра Льва Сапегі. Асобную калекцыю складаюць зборы картаграфічных матэрыялаў і атласаў, іканаграфіі. Выдае «Летапіс бібліятэкі Вільнюскага універсітэта». З'яўляецца дэпазітнай б-кай ААН (з 1965). Падтрымлівае сувязі з 383 б-камі і навук. ўстановамі ў 55 краінах свету. Размяшчаецца ў будынках б. Віленскага ун-та.
Г.Я.Галенчанка. с. 175
ВІ́ЛЬНЮСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944 , наступальная аперацыя войск 3-га Бел. фронту (ген. арміі І.Д.Чарняхоўскі) 5—20 ліпеня; састаўная частка Беларускай аперацыі 1944 у Вял. Айч. вайну. Удзельнічалі 5-я, 11 -я гв., 31, 33, 39, 5-я гв. танк., 1-я паветр. арміі, у складзе апошняй франц. знішчальны авіяполк «Нармандыя», 3-і гв. механіз., 3-і гв. кав. карпусы. Задача аперацыі — без аператыўнай паўзы наступаць у агульным напрамку на Вільнюс, Каўнас, вызваліць Вільнюс і Ліду, фарсіраваць Нёман і захапіць плацдармы на яго беразе. У ходзе аперацыі пры ўзаемадзеянні з бел. і літ. партызанамі вызвалены Валожын, Маладзечна (5 ліп.), Івянец (6 ліп.), Гальшаны, Ашмяны, Юрацішкі (7 ліп.), Іўе (8 ліп.), Ліда (9 ліп.), Вільнюс (13 ліп.), правабярэжная частка Гродна (16 ліп.), створаны спрыяльныя ўмовы для выхаду войск 3-га Бел. фронту да граніц з Усх. Прусіяй. 20 часцям і злучэнням фронту нададзена ганаровае найменне «Віленскіх», 13 — «Маладзечанскіх», 4 — «Лідскіх». с. 176
ВІ́ЛЬНЮСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т , гл. Віленскі універсітэт. с. 176
ВІ́ЛЬНЯ , назва г. Вільнюс да 1939. с. 176
ВІ́ЛЬНЯ , Вілейка, рака ў Гродзенскай вобл. Беларусі і ў Літве, левы прыток Віліі (Нярыс). Даўж. 82 км, у межах Беларусі 13 км. Пл. вадазбору 633 км². Пачынаецца на ПнЗ ад в. Кемяны Ашмянскага р-на. У вярхоўі цячэ на мяжы Астравецкага і Ашмянскага р-наў Беларусі з Літвой, 69 км на тэр. Літвы. с. 176
ВІ́ЛЬСАН , Уілсан (Wilson) Джэймс Гаральд (11.3.1916, г. Хадэрсфілд, Вялікабрытанія — 24.5.1995), дзяржаўны і паліт. дзеяч Вялікабрытаніі. Скончыў Оксфардскі ун-т, з 1937 выкладаў там эканоміку. У 1940—44 ва ўрадавым апараце, з 1945 чл. парламента, у 1947—51 міністр гандлю. З 1952 чл. выканкома, з 1963 лідэр Лейбарысцкай партыі. Прэм'ер-міністр у 1964—70 і 1974—76. Эканам. праграма Вільсана — жорсткія абмежавальныя меры для выхаду з фін. крызісу, дэвальвацыя фунта і інш. Пры Вільсане Вялікабрытанія ўступіла ў ЕЭС, узмацніла сувязі з НАТО. Пасля трэцяй перамогі на выбарах 1976 нечакана пайшоў у адстаўку. Працы па эканам. пытаннях. с. 176
ВІ́ЛЬСАН , Уілсан (Wilson) Кенет Гедэс (н. 8.6.1936, г. Уолтэм, ЗША), амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл. Нацыянальнай АН. Скончыў Гарвардскі ун-т (1956), дзе працаваў у 1959—62. З 1963 у Корнелскім ун-це (з 1971 праф.). Навук. працы па квантавай тэорыі поля, тэорыі элементарных часціц і стат. фізіцы. Прапанаваў тэорыю фазавых пераходаў другога роду (тэорыя Вільсана), у якой даў дакладнае тлумачэнне тэмпературнай залежнасці цеплаёмістасці пры малых тэмпературах. Нобелеўская прэмія 1982. с. 176
ВІ́ЛЬСАН , Уілсан (Wilson) Роберт Вудраў (н. 10.1.1936, г. Х'юстан, штат Тэхас, ЗША), амерыканскі фізік. Чл. Нацыянальнай АН (1979). З 1962 у Лабараторыях Бэл.-Тэлефон. Навук. працы па радыёастраноміі і касм. фізіцы. Выявіў эксперыментальна рэліктавае фонавае радыёвыпрамяненне з т-рай 3 К, якое запаўняе ўвесь Сусвет (1965). Адкрыў касм. дэйтэрый і вызначыў яго распаўсюджанасць у Сусвеце (1973). Нобелеўская прэмія 1978. с. 176
ВІ́ЛЬСАН , Уілсан (Wilson) Томас Вудраў (28.12.1856, г. Стантан, штат Віргінія, ЗША — 3.2.1924), дзяржаўны дзеяч ЗША. Скончыў Прынстанскі ун-т (1879), праф. права і паліт. эканоміі (1890—1902), рэктар (1902—10) у ім.
Губернатар штата Нью-Джэрсі (1910—12). Двойчы перамагаў на прэзідэнцкіх выбарах ад Дэмакр. партыі, 28-ы прэзідэнт ЗША (1913—21). Адміністрацыя Вільсана ў першыя гады яго прэзідэнцтва правяла шэраг прагрэс. рэформаў (прыняцце закону аб тарыфах і падаходным падатку, антытрэстаўскага закону, увядзенне 8-гадзіннага прац. дня на чыгунцы і інш.). У міжнар. палітыцы дэклараваў імкненне зрабіць ЗША вядучым абаронцам міру, аднак пры Вільсане ЗША ажыццявілі інтэрвенцыю ў Мексіку, акупіравалі Гаіці і Санта-Дамінга. У 1-ю сусв. вайну Вільсан, урад якога да 1917 прытрымліваўся нейтралітэту, спрабаваў ініцыіраваць мірныя перагаворы варагуючых бакоў, у пач. 1917 Вільсан прапанаваў кангрэсу ЗША план усталявання міру шляхам стварэння Лігі Нацый. Пры Вільсане ЗША аб'явілі вайну Германіі (крас. 1917), ажыццявілі інтэрвенцыю ў Сав. Расію. Вільсан — аўтар праграмы міру з 14 пунктаў (уключала і пункт аб стварэнні Лігі Нацый), актыўны ўдзельнік распрацоўкі і прыняцця Версальскага мірнага дагавора 1919. Нобелеўская прэмія міру 1919. с. 176
ВІ́ЛЬСАН , Уілсан (Wilson) Чарлз Томсан Рыс (14.2.1869, Гленкарс, каля г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 15.11.1959), англійскі фізік. Чл. Брытанскага каралеўскага т-ва (1900). Скончыў Манчэстэрскі (1887) і Кембрыджскі (1892) ун-ты. У 1900—34 у Кембрыджскім ун-це (з 1925 праф.). Навук. працы па малекулярнай, атамнай і ядзернай фізіцы. Даследаваў кандэнсацыю пары пры ўздзеянні розных агентаў. Устанавіў, што пры пэўных умовах зараджаныя іоны становяцца цэнтрамі кандэнсацыі вадзяной пары і рух іонаў становіцца бачным (1897); стварыў прыладу для назірання і фатаграфавання слядоў (трэкаў) зараджаных часціц (гл. Вільсана камера). Нобелеўская прэмія 1927. с. 177
ВІ́ЛЬСАНА КА́МЕРА , прылада для рэгістрацыі слядоў (трэкаў) зараджаных часціц. Створана Ч. Вільсанам (1912). Дзеянне заснавана на з'яве кандэнсацыі перанасычанай пары (утварэнні дробных кропляў вадкасці) на іонах, якія ўзнікаюць уздоўж трэка хуткай зараджанай часціцы. Кроплі дасягаюць бачных памераў і могуць быць сфатаграфаваны. Уласцівасці часціцы вызначаюць па даўжыні яе прабегу і значэнні імпульсу, які вымяраецца па скрыўленні траекторыі часціцы ў магн. полі, куды змешчана камера. Вільсана камера адыграла вял. ролю ў вывучэнні будовы рэчыва і ўласцівасцей элементарных часціц; з яе дапамогай адкрыты пазітрон, мезоны, гіпероны, дзіўныя часціцы і інш.
Літ.: Льоцці М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. с. 177
ВІЛЬЧА́К , вільчык, верхняе рабро (грэбень) 2-схільнай страхі і фігурнае вырашэнне верхніх канцоў закрылін 2-схільнай страхі ці страхі з залобкам. Вядомы ў многіх народаў Усх., Цэнтр, і Паўн. Еўропы. Найб. пашыраныя парныя вільчакі, утвораныя верхнімі выпускамі перакрыжаваных канцоў закрылін. Апрацаваныя ў выглядзе стылізаваных рагоў, накіраваных у процілеглыя бакі сілуэтаў птушак, змей, конскіх галоў і інш., у старажытнасці яны выконвалі ролю абярэгаў, з часам сталі дэкар. элементамі традыц. жылля. З пач. 20 ст. саступілі месца адзінарным вільчакам, выпілаваным з адной дошкі ў выглядзе трызубца, стралы, стылізаванай кветкі і інш. і прымацаванай на скрыжаванні закрылін.
Я. М. Сахута. с. 177
ВІЛЬЧА́НКА , Вільча, Дзягцярка, рака ў Магілёўскім р-не, левы прыток Дняпра. Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 158 км². Пачынаецца каля в. Палетнікі, цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Ад вусця 1,8 км рэчышча каналізаванае, на рацэ сажалкі каля вёсак Навасёлкі і Вільчыцы. с. 177
ВІ́ЛЬЧЭКА ЗЯМЛЯ́ , востраў у архіпелагу Франца-Іосіфа Зямля. Пл. 2 тыс. км². Паверхня — пласкагор'е, выш. да 606 м. Амаль увесь укрыты покрыўнымі ледавікамі. Названа імем Г. Вільчэка, які фінансаваў аўстр. экспедыцыю, што адкрыла востраў у 1873. с. 177
ВІ́ЛЬШТЭТЭР (Willstätter) Рыхард Марцін (13.8.1872, г. Карлсруэ, Германія — 3.8.1942), нямецкі хімік-арганік. Замежны чл. Расійскай АН (1923), ганаровы чл. АН СССР (1929). Скончыў Мюнхенскі ун-т, у якім выкладаў у 1892—1925 (з 1902 праф.), у 1905—15 у Вышэйшай тэхн. школе ў Цюрыху і ў Ін-це хіміі кайзера Вільгельма ў Берліне. З 1939 у Швейцарыі. Навук. працы па хіміі і біяхіміі прыродных злучэнняў.
Атрымаў крышт. хларафіл і вызначыў яго структуру (разам з А.Штолем). Даследаваў будову алкалоідаў (атрапіну, трапіну, какаіну), раслінныя пігменты (антацыяны і флавоны), ферменты (амілазу, пераксідазу, ліпазу, цукрозу), раскладанне цэлюлозы, працэсы каталітычнай гідрагенізацыі і фотасінтэзу. Нобелеўская прэмія 1915.
Літ.: Манолов К. Великие химики: Пер. с болг. Т. 2. 3 изд. М., 1986. с. 177
ВІ́ЛЬЯ (Villа) Франсіска, Панча Вілья [сапр. Аранга (Arango) Даратэа; 4.10.1877, г. Рыо-Грандэ, Мексіка — 20.7.1923], дзеяч Мексіканскай рэвалюцыі 1910—17, нац. герой Мексікі. Удзельнічаў у звяржэнні дыктатуры П.Дыяса (1911), задушэнні мяцяжу П.Ароска (1912). У 1913 сфарміраваў і ўзначаліў паўстанцкую Паўн. дывізію, якая дзейнічала ў штатах Чыўаўа і Кааўіла, дзе праводзілася раздача канфіскаваных зямель сялянам, канфіскацыя прамысл. прадпрыемстваў, адкрываліся школы. Разам з сял. арміяй Э .Сапаты атрады Вільі ў снеж. 1914 уступілі ў Мехіка, але ў студз. 1915 пасля паражэння пакінулі сталіцу. У 1916—17 змагаўся супраць інтэрвенцкіх войск ЗША. У 1916—19 вёў партыз. барацьбу супраць урада Карансы. У 1920 адышоў ад рэв. руху. Забіты. с. 177
ВІ́ЛЬЯМС (Williams) Альберта (23.11.1862, Буэнас-Айрэс — 17.6.1952), аргенцінскі кампазітар, дырыжор, піяніст, педагог, муз. дзеяч; заснавальнік нац. кампазітарскай школы. Чл. Нац. акадэміі мастацтваў. Вучыўся ў Буэнас-Айрэсе, у Парыжскай кансерваторыі. У 1893 заснаваў кансерваторыю ў Буэнас-Айрэсе (дырэктар да 1940). У 1900—10 канцэртаваў як дырыжор. Узначальваў Нац. канцэртную асацыяцыю. Сталыя яго творы, заснаваныя на нац. фальклоры, блізкія да твораў зах.-еўрап. рамантыкаў. Сярод твораў: 9 сімфоній (1907—39; 8 з іх праграмныя), сімф. паэмы, арк. сюіты, камерныя ансамблі, фп. п'есы, хары, песні, у т.л. на ўласныя тэксты. Аўтар музыказнаўчых прац. с. 178
ВІ́ЛЬЯМС Васіль Робертавіч (9.10.1863, Масква — 11.11.1939), савецкі глебазнавец. Акад. АН БССР (1929), АН СССР (1931), акад. УАСГНІЛ (1935). Скончыў Пятроўскую земляробчую і лясную акадэмію (1887). З 1894 у гэтай акадэміі (у 1922—24 рэктар, з 1923 Маскоўская с.-г. акадэмія імя Ціміразева). Развіваў вучэнне В.В.Дакучаева пра глебу. Адзін з заснавальнікаў агранамічнага глебазнаўства (разам з П.А.Костычавым). Абгрунтаваў вядучую ролю біял. фактараў у глебаўтварэнні. Распрацаваў вучэнне пра малы біял. кругаварот рэчываў як аснову развіцця глебы. Распрацаваў агранамічныя мерапрыемствы па захаванні і павышэнні ўрадлівасці глеб, травапольную сістэму земляробства, тэорыю адзінага глебаўтваральнага працэсу. Выказаўся за паўсюднае выкарыстанне травапольнай сістэмы, прапагандаваў узворванне травянога поля незалежна ад кліматычных умоў толькі ўвосень. Аўтар падручнікаў па глебазнаўстве і земляробстве. Прэмія імя Леніна 1931.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—12. М., 1948—53. с. 178
ВІ́ЛЬЯМС Пётр Уладзіміравіч (30.4.1902, Масква — 1.12.1947), рускі тэатр. мастак, жывапісец, графік. Засл. дз. мастацтваў Расіі (1944). Праф. (1947). Вучыўся ў студыі В.Мяшкова (з 1909) і ў Вхутэмасе (1919—24) у К.Каровіна, І.Машкова і інш. Чл. Т-ва мастакоў-станкавістаў (1925—30). Напачатку займаўся станковым жывапісам (партрэт У.Меерхольда, 1925, «Акрабатка», 1926). Ілюстраваў дзіцячыя кнігі. З 1929 у т-ры, у 1941—47 гал. мастак Вялікага т-ра ў Маскве. Тэатр. работы: «Піквікскі клуб» паводле Ч.Дзікенса (МХАТ, 1934), «Вільгельм Тэль» Дж.Расіні (1942; Дзярж. прэмія СССР 1943), «Папялушка» (1945; Дзярж. прэмія СССР 1946), «Рамэо і Джульета» (1946; Дзярж. прэмія СССР 1947) С.Пракоф'ева — усе ў Вялікім т-ры. У Бел. т-ры оперы і балета аформіў «Пікавую даму» П.Чайкоўскага (1934).
М.Л. Цыбульскі. с. 178
ВІЛЬЯНУЭ́ВА (Villanuevа) Карлас Рауль (30.5.1900, Лондан — 16.8.1975), венесуэльскі архітэктар. Скончыў Нац. школу прыгожых мастацтваў у Парыжы (1928). Працаваць пачаў у гіст. стылях, з канца 1940-х г. перайшоў на пазіцыі функцыяналізму. Яго пабудовы вызначаюцца маст. выразнасцю канстр. сістэм, дынамічнасцю кампазіцыі, выкарыстаннем скульптуры, жывапісу, мазаікі (комплексы універсітэцкага гарадка, 1944—57, жылых кварталаў Эль-Параіса, 1952—54 у Каракасе і інш.). Аўтар кнігі «Каракас учора і сёння» (1950). с. 178
ВІЛЮ́ГА Сямён Лазаравіч (14.7.1891, в. Усцярхі Глускага р-на Магілёўскай вобл. —7.1.1961), адзін з арганізатараў партыз. руху на Беларусі ў грамадз. вайну. У 1917 вёў рэв. прапаганду сярод салдат, чл. палкавога к-та. У час Кастр. рэвалюцыі ўстанаўліваў сав. ўладу ў Бабруйскім пав. У пач. 1918 арганізоўваў атрады Чырв. гвардыі для барацьбы з корпусам Ю.Р.Доўбар-Мусніцкага, з ліст. 1918 старшыня Глускага рэўкома. У 1919 нам. Бабруйскага пав. камісара па харчаванні, нач. партыз. атрадаў у Бабруйскім і Рагачоўскім пав., камандзір асобага батальёна імя Бабруйскага рэўкома. 3 мая 1920 упаўнаважаны РВС Зах. фронту, з ліп. — Мазырскай групы войск Чырв. Арміі. У 1924—56 на гасп. рабоце. с. 178
ВІЛЮ́Й , рака на З Усх. Сібіры, левы прыток Лены, у Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі. Даўж. 2650 км, пл. бас. 454 тыс. км². Цячэ па Сярэднесібірскім пласкагор'і і Цэнтральнаякуцкай раўніне. У вярхоўях перасякае балоцістаазёрную раўніну, ніжэй цячэ ў вобласці развіцця трапаў, мае даліну горнага характару з каньёнападобнымі (да 160 м) звужэннямі. Ніжэй с. Сунтар даліна расшыраецца. Ад г. Вілюйска да вусця цячэ ў межах Цэнтральнаякуцкай раўніны, мае нізкія берагі, рэчышча разбіваецца на шматлікія пратокі. Асн. прытокі: Чона, Улахан-Батуобуя, Ачугуй-Батуобуя (справа), Марха, Цюнг (злева). Жыўленне снегавое і дажджавое. Ледастаў з сярэдзіны кастр. да сярэдзіны мая. Сярэдні расход вады каля пас. Хатырык-Хом 1190 м³/с. Каля пас. Чарнышэўскі ГЭС і вадасховішча. Суднаходная на 1317 км ад вусця, пры попусках з вадасховішча да Чарнышэўскага. Рыбалоўства (асётр, таймень, лянок, нельма і інш.). У бас. Вілюя радовішчы алмазаў (Мірны і інш.), вугалю, газу і інш. Гал. прыстані: Сунтар, Нюрба, Вілюйск. с. 178
ВІЛЮ́ЙСКАЕ ВАДАСХÓВІШЧА , на р. Вілюй, у Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі. Утворана плацінай аднайм. ГЭС. Запоўнена ў 1965. Пл. 2170 км², аб'ём вады 35,88 км³. Даўж. 470 км. Ваганні ўзроўню да 8 м. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння і суднаходства. с. 179
ВІЛЮ́ЙСКАЕ ПЛАТО́ , на У Сярэднесібірскага пласкагор'я, у бас. верхняга цячэння р. Вілюй, у Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі. Даўж. каля 400 км. Выш. да 962 м. Складзена з трапаў. Па схілах — рэдкастойная лістоўнічная тайга, на плоскіх вяршынях — тундра. с. 179
ВІЛЮ́ЙСКАЯ НІЗІ́НА , гл. Цэнтральнаякуцкая нізіна. с. 179
ВІ́МПЕРГ (ням. Wimperg), высокі дэкар. франтон над парталам ці аконным праёмам гатычнага будынка. Плоскасць вімперга звычайна аздаблялі рэльефнай разьбой, вяршыню — выявай крыжакветнай расліны. Шырока выкарыстоўваўся ў архітэктуры Зах. Еўропы ў 12 — пач. 16 ст. На Беларусі пашыраны ў арх. стылях рэнесансу і неаготыкі (канец 18 — пач. 20 ст.). У афармленні парталаў выкарыстоўваўся ў спрошчаным выглядзе: поле заставалася плоскае або аздаблялася накладной дэкар. аркатурай ці разеткай у цэнтры (Гервяцкі Троіцкі касцёл). Стылізаваныя вімпергі завяршаюць парталы Лагішынскага Петрапаўлаўскага касцёла і інш.
А.Ю.Пятросава. с. 179
ВІН (Wien) Вільгельм (13.1.1864, Гафкен, Германія, цяпер у Калінінградскай вобл., Расія — 30.8.1928), нямецкі фізік. Чл. Берлінскай АН. Скончыў Берлінскі ун-т (1886). З 1892 праф. у розных ун-тах Германіі. Навук. працы па тэрмадынаміцы, гідрадынаміцы, оптыцы і электрычнасці. Тэарэтычна вывеў закон выпрамянення абсалютна чорнага цела (гл. Віна закон выпрамянення). Вызначыў даўжыню хвалі рэнтгенаўскага выпрамянення. Нобелеўская прэмія 1911. с. 179
ВІНА́ ў праве, адносіны асобы да сваіх проціпраўных дзеянняў і іх шкодных вынікаў, выяўленыя ў форме намеру або неасцярожнасці; неабходная ўмова юрыд. адказнасці. Калі ў дзеяннях асобы няма віны, яна вызваляецца ад адказнасці. У крымінальным праве перадумовай віны з'яўляюцца наяўнасць у асобы свядомасці і дасягненне ёю ўстаноўленага законам узросту крымін. адказнасці. Злачынства прызнаецца наўмысным, калі асоба, якая яго ўчыніла, усведамляла грамадска небяспечны характар сваіх дзеянняў або бяздзеянняў, прадбачыла іх грамадска небяспечныя вынікі і жадала (прамы намер) або свядома дапускала (ускосны намер) іх надыход. Неасцярожным злачынствам лічацца проціпраўныя дзеянні асобы, калі яна прадбачыла магчымасць наступлення іх грамадска небяспечных вынікаў, але легкадумна разлічвала на іх прадухіленне (злачынная саманадзейнасць) або не прадбачыла магчымасці іх наступлення, хоць павінна была і магла іх прадбачыць (злачынная нядбайнасць). У цывільным праве віна — умова адказнасці за правапарушэнне: невыкананне або неналежнае выкананне дагаворнага ці іншага абавязацельства, учыненне незаконнай здзелкі, нанясенне маёмаснай шкоды і г.д. Форма віны, як правіла, не ўплывае на памеры цывільна-прававой адказнасці. Калі ў надыходзе неспрыяльных вынікаў вінаваты абодва бакі, то ўлічваецца віна аднаго і другога. Пры невыкананні або неналежным выкананні абавязацельства па віне абодвух бакоў суд адпаведна змяншае меру адказнасці даўжніка. У асобных выпадках цывільнае права прадугледжвае адказнасць пры адсутнасці віны правапарушальніка. Напр., арг-цыя або грамадзянін абавязаны пакрыць шкоду, нанесеную крыніцай павышанай небяспекі, за выключэннем выпадкаў, калі шкода ўзнікла ў выніку неадольнай сілы або намеру пацярпелага. С.У.Скаруліс. с. 179
ВІ́НА ЗАКО́Н ВЫПРАМЯНЕ́ННЯ , закон размеркавання энергіі ў спектры абсалютна чорнага цела. Тэарэтычна выведзены В.Вінам. Паводле Віна закона выпрамянення шчыльнасць энергіі выпрамянення <SIGN>, адпаведная частаце <SIGN>, выражаецца формулай: <FORMULA>, дзе f — некат. функцыя адносін <FORMULA>, Т — абс. т-ра. З Віна закона выпрамянення вынікае т.зв. закон зрушэння Віна, паводле яго даўж. хвалі <SIGN>, на якую прыпадае максімум энергіі ў спектры выпрамянення абс. чорнага цела, адваротна прапарцыянальная яго абс. т-ры: <FORMULA>, дзе <FORMULA> м. К — пастаянная Віна. Віна закона выпрамянення — гранічны выпадак Планка закону выпрамянення для вял. частот (малых даўжынь хваль). с. 180
ВІНАГРА́Д (Vitis), род раслін сям. вінаградавых. Вядома каля 70 відаў, пашыраных у Еўразіі і Амерыцы; на Беларусі 5 відаў. Вінаград культурны, або еўрапейскі (Vitis vinifera), вырошчваюць ва ўсім свеце паміж 20—40° паўн. ш. і 35—45° паўд. ш., ад 20 да 3000 м над узр. мора. Найб. плошчы ў Іспаніі, Італіі, Францыі, Азербайджане, Малдове, Украіне, Расіі. Культурны вінаград узнік ад дзікага ў працэсе працяглай эвалюцыі, натуральнага і штучнага адбору, існуе больш за 20 тыс. сартоў. Вырошчваюць таксама паўн.-амер. віды: вінаград Ізабела (Vitis labrusca), вінаград скальны (Vitis rupestris) і інш., якія часта выкарыстоўваюць у якасці філаксераўстойлівага прышчэпа; вінаград амурскі (Vitis amurensis), вінаград лісіны (Vitis vulpina) і інш. —для азелянення.
Шматгадовыя дрэвавыя ліяны з доўгімі (3—5 м) тонкімі аднагадовымі парасткамі і магутнай каранёвай сістэмай. Кветкі двухполыя або функцыянальна жаночыя, дробныя, зялёныя, сабраныя ў мяцёлчатае суквецце. Апыленне перакрыжаванае і самаапыленне. Цепла- і святлолюбівая расліна, якая не выносіць пераўвільгатнення, расце на лёгкіх урадлівых глебах, адчувальная да позніх веснавых і ранніх асенніх замаразкаў. Ва ўмовах Беларусі цвіце ў чэрв.—ліпені, ягады паспяваюць у канцы жніўня — пач. верасня. Ягады багатыя цукрамі, арган, кіслотамі, вітамінамі групы В, С, D. Выкарыстоўваюцца свежыя і на перапрацоўку (разынкі, сокі, віно і інш.), у лек. мэтах (гл. Ампелатэрапія). Найб. пашыраныя ў Беларусі сарты — Касманаўт, Паўночны ранні, Краса Поўначы, Мічурынскі. Гл. таксама Вінаградарства. с. 180
ВІНАГРА́ДАРСТВА , 1) галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем вінаграду. Забяспечвае насельніцтва свежым і сушаным вінаградам (разынкамі, кішмішам, карынкай), а вінаробную (гл. Вінаробства) і кансервавую прам-сць сыравінай. Вінаградарства мае 4 вытв. кірункі: сталовае вінаградарства — вытв-сць свежага вінаграду для мясц. спажывання, вывазу і захоўвання; вінаградарства як сыравінная база вытв-сці сушанага вінаграду — вырошчванне кішмішна-разынкавых сартоў; вінаградарства як сыравінная база вінаробнай прамысловасці (выкарыстоўвае каля 80% усяго вінаграду) і кансервавай прамысловасці. Адрозніваюць вінаградарства ўкрыўное і неўкрыўное, арашальнае і неарашальнае, або багарнае, коранеўласнае і прышчэпленае на марозаўстойлівых і філаксераўстойлівых прышчэпах.
Вінаградарства з'явілася ў старажытнасці ў краінах Міжземнамор'я, Б. Усходу, Сярэдняй Азіі. Сусв. вытв-сць вінаграду складае штогод 57— 60 млн. т. Больш як палову яго атрымліваюць у Італіі, Францыі, ЗША, Іспаніі, Турцыі. Далей ідуць Аргенціна, Іран, ПАР, Грэцыя, Румынія, Партугалія, Германія, Расія, Чылі, Аўстралія, Азербайджан, Бразілія, Малдова. Прамысл. вінаградарства развіта паміж 34—52° паўн. ш. і 20—40° паўд. ш. У Еўропе паўн. мяжа вырошчвання прамысл. вінаграду праходзіць праз Парыж, Льеж, Дзюсельдорф, Камянец-Падольскі, Саратаў. Прысядзібнае аматарскае вінаградарства пашыраецца далей на поўнач.
На Беларусі вінаград вядомы з 16 ст. Аматарскае вінаградарства адзначана ў большасці раёнаў, невял. вытворчае — у Пінскім, Столінскім, Хойніцкім і Мінскім. Найб. спрыяльныя для яго развіцця паўд. раёны Брэсцкай і Гомельскай абласцей (акрамя раёнаў, забруджаных радыенуклідамі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС). Доследныя работы па селекцыі вінаграду на Беларусі праводзяцца ў Бел. НДІ пладаводства (в. Самахвалавічы Мінскага р-на). Беларусь атрымлівае вінаград пераважна з Малдовы. Прамысл. вінаградарства характарызуецца інтэнсіўнасцю, патрабуе вял. капіталаўкладанняў і значных затрат працы. У ім выкарыстоўваецца механізацыя многіх працаёмкіх работ: тэрасавання, плантажу, пасадкі, рыхлення міжрадкоўяў, унясення ўгнаенняў, укрывання і адкрывання кустоў, устаноўкі шпалераў, барацьбы са шкоднікамі і хваробамі і інш.
2) Навука аб біял. асаблівасцях вінаграду і спосабах яго вырошчвання; раздзел раслінаводства. Складаецца з агульнага вінаградарства (вывучае пытанні біялогіі, экалогіі і агратэхнікі вінаграду); прыватнага (распрацоўвае агратэхніку вінаграду ў розных глебава-клімат. умовах, для розных вытв. кірункаў, а таксама пры вырошчванні вінаграду ў цяпліцах); ампелаграфіі — навукі аб сартах і відах вінаграду; селекцыі вінаграду — навукі пра вывядзенне новых сартоў. с. 180
ВІНА́ГРАДАЎ Алег Міхайлавіч (н. 1.8.1937, С.-Пецярбург), расійскі танцоўшчык, балетмайстар, мастак. Нар. арт. Расіі (1976), нар. арт. СССР (1983). Скончыў Ленінградскае харэагр. вучылішча (1958). З 1958 у Новасібірскім т-ры оперы і балета, з 1973 гал. балетмайстар Ленінградскага Малога опернага, з 1977 — Марыінскага т-раў. Сярод пастановак: «Папялушка» (1964) і «Рамэо і Джульета» (1965) С.Пракоф'ева, «Ліза і Кален, або Марная засцярога» П.Л.Гертэля (1971), «Капелія» Л.Дэліба (1973), «Гаранка» М.Кажлаева (1968, і сцэнарыст), «Яраслаўна» Б. Цішчанкі (1974, і мастак), «Пятрушка» І.Стравінскага (1988) і інш. Вінаградаў. смела эксперыментуе ў галіне харэагр. лексікі, стварае арыг. версіі класічных балетаў. Дзярж. прэмія Расіі 1970. Прэмія імя М.Петыпа (Парыж, 1978). с. 180
ВІНАГРА́ДАЎ Аляксандр Паўлавіч (21.8.1895, С.-Пецярбург — 16.11.1975), савецкі геахімік. Акад. АН СССР (1953; чл.-кар. 1943). Двойчы Герой Сац. Працы (1949, 1975). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію (1924) і Ленінградскі ун-т. З 1947 дырэктар Ін-та геахіміі і аналітычнай хіміі імя Вярнадскага АН СССР, адначасова з 1953 у Маскоўскім ун-це. З 1967 віцэ-прэзідэнт АН СССР. Навук. працы па геа-, біягеа- і касмахіміі. Распрацаваў пытанні фарміравання зямных абалонак (зоннае плаўленне), хім. эвалюцыі Зямлі, геахіміі ізатопаў і інш. Замежны чл. многіх АН і ганаровы чл. Амер. і Франц. геал. т-ваў. Прэмія імя У.І.Леніна (1934), Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэмія 1949, 1951. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АН СССР (1973).
Тв.: Геохимия редких и рассеянных химических элементов в почвах. 2 изд. М., 1957; Введение в геохимию океана. М., 1967; Химия планет // Наука и человечество. М., 1969. с. 181
ВІНАГРА́ДАЎ Віктар Ніканавіч (н. 3.11.1933, в. Замасточча Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл.), бел. педагог. Д-р пед. н. (1994), праф. (1977). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1976). Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае пед. вучылішча (1953), Полацкі пед. ін-т (1957). З 1957 у Віцебскім ун-це (з 1978 рэктар). Працы па методыцы выкладання начартальнай геаметрыі і чарчэння ў ВНУ і сярэдняй школе. Адзін з аўтараў і рэдактараў падручніка «Чарчэнне ў сярэдняй школе» (1969, перакладзена на 20 моў), аўтар курса для пед. ін-таў «Начартальная геаметрыя» (1977), адзін з аўтараў «Методыкі навучання чарчэнню» (1990), «Слоўніка-даведніка па чарчэнні» (1993) і інш.
Літ.: В.Н.Вінаградаў: Бібліягр. паказ. Віцебск, 1992.
Н.В.Калішук. с. 181
ВІНАГРА́ДАЎ Віктар Уладзіміравіч (12.1.1895, г. Зарайск, Расія — 4.10.1969), рускі мовазнавец. Акад. АН СССР (1946). Д-р філал. н. (1940). Скончыў гіст.-філал. і археал. ін-ты ў Петраградзе (1918). Дырэктар Ін-та мовазнаўства (1950—54) і Ін-та рус. мовы (1958—68), адначасова акад.-сакратар Аддз. л-ры і мовы (1950—63) АН СССР. Даследчык агульнай тэорыі і метадалогіі мовазнаўства, найважнейшых галін навукі пра рус. мову. З яго імем звязана ўзнікненне і абгрунтаванне шэрагу новых галін філал. навукі: гісторыі літ. мовы, агульнамоўнай і індывідуальнай стылістыкі, тэорыі паэт. мовы, фразеалогіі як філал. дысцыпліны і інш. Аўтар працы «Руская мова (граматычнае вучэнне пра слова)» (1947; Дзярж. прэмія СССР 1951). Рэдактар час. «Вопросы языкознания» (1952—69).
Літ.: Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды: Библиогр. словарь. Мн., 1977. Т. 2. С. 89—129. с. 181
ВІНАГРА́ДАЎ Дзмітрый Іванавіч (1729? — 5.9.1758), стваральнік рускага фарфору. У 1736 пасланы за мяжу, дзе вывучаў хімію, металургію і горную справу. Пасля вяртання ў Расію ў 1744 быў накіраваны ў Пецярбург на Парцэлінавую мануфактуру (цяпер фарфоравы з-д імя М.В.Ламаносава). У 1752 Вінаградаў атрымаў першы фарфор з айч. сыравіны.
Літ.: Никифорова Л.Р. Родина русского фарфора. Л., 1979. с. 181
ВІНАГРА́ДАЎ Іван Мацвеевіч (14.9.1891, с. Мілалюб Пскоўскай вобл., Расія — 20.3.1983), савецкі матэматык.
Акад. АН СССР (1929). Чл. шматлікіх замежных АН. Двойчы Герой Сац. Працы (1945, 1971). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1914). З 1918 у Пермскім ун-це, ленінградскіх політэхн. ін-це і ун-це. З 1932 дырэктар Матэм. ін-та АН СССР. Навук. працы па аналіт. тэорыі лікаў. Прапанаваў адзін з самых эфектыўных і агульных метадаў аналіт. тэорыі лікаў — метад трыганаметрычных сум, які дазволіў атрымаць фундаментальныя вынікі па праблемах Варынга, Гільберта—Камке, Гольдбаха, ацэнцы сум Вейля і інш. Ленінская прэмія 1972. Дзярж. прэмія СССР 1941, 1983. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АН СССР (1971).
Тв.: Метод тригонометрических сумм в теории чисел. 2 изд. М., 1980; Основы теории чисел. 9 изд. М., 1981.
Літ.: Н.М.Виноградов. М., 1978. с. 181
ВІНАГРА́ДАЎ Канстанцін Пятровіч (3.6.1899, Масква — 1980), рускі харавы дырыжор, педагог. Нар. арт. Расіі (1960). Скончыў Маскоўскі муз.-пед. ін-т імя Гнесіных (1956). У 1923—З6 канцэртмайстар, гал. хормайстар і гал. дырыжор Опернага т-ра імя Станіслаўскага, у 1936—41 дырыжор Дзярж. хору СССР, у 1946—65 гал. хормайстар Ансамбля песні і танца Сав. Арміі. Выкладаў у Муз. вучылішчы імя Гнесіных (1924—53) і Ін-це культуры (з 1965) у Маскве. Аўтар кн. «Праца над дыкцыяй у хоры» (1967). Дзярж. прэмія СССР 1950. с. 181
ВІНАГРА́ДАЎ Мікалай Уладзіміравіч (19.12.1897, г. Луга Ленінградскай вобл., Расія — 5.5.1972), бел. псіхіятр. Д-р мед. н., праф. (1943). Засл. дз. нав. Беларусі (1966). Скончыў Ленінградскі мед. ін-т (1925). З 1937 у НДІ эвалюцыйнай фізіял. паталогіі вышэйшай нерв. дзейнасці імя Паўлава. У 1941 — 45 нач. эвакуацыйнага шпіталя. З 1948 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы па фізіялогіі вышэйшай нерв. дзейнасці, укараненні ў псіхіятрыю фізіял. кірунку і ахоўнага тармажэння.
Тв.: Лекции по психнатрии. Мн., 1963. с. 181
ВІНАГРА́ДАЎ Павел Гаўрылавіч (30.11.1854, г. Кастрама, Расія — 19.12.1925), рускі гісторык. Акад. Пецярб. АН (1914) і шэрагу замежных акадэмій. Скончыў Маскоўскі ун-т (1875), працягваў гіст. адукацыю ў Германіі. З 1877 выкладчык Маскоўскага ун-та (з 1884 праф.). У 1901 выехаў у Вялікабрытанію, з 1903 заг. кафедры ў Оксфардскім ун-це. У 1908 вярнуўся ў Маскоўскі ун-т, захоўваючы пасаду ў Оксфардзе. У 1911 падаў у адстаўку ў знак пратэсту супраць звальнення шэрагу прафесараў. Кастр. рэвалюцыю 1917 не прыняў, у 1918 канчаткова пакінуў Расію. Выкладаў ва ун-тах Германіі, Бельгіі, ЗША, Індыі. Буйнейшы англазнавец, кіраўнік школы рус. і замежных гісторыкаў, якія вывучалі сац.-эканам. праблемы англ. сярэднявечча. У працах «Паходжанне феадальных адносін у лангабардскай Італіі» (1880), «Даследаванні па сацыяльнай гісторыі Англіі ў сярэднія вякі» (1887), «Віланства ў Англіі» (1892, на англ. мове) і інш. даследаваў генезіс феадалізму ў раманскіх і герм. краінах, эвалюцыю сял. абшчын у Англіі і інш. Публікаваў дакументы па агр. гісторыі Англіі з англ. архіваў. Аўтар падручнікаў па ўсеагульнай гісторыі для сярэдняй школы.
Тв.: Средневековое поместье в Англии. СПб., 1911. с. 181
ВІНАГРА́ДАЎ Уладзімір Віктаравіч (н. 28.3.1941, пас. Ошта Валагодскай вобл., Расія), бел. біяхімік. Д-р біял. н. (1983), праф. (1985). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1964). З 1965 працаваў у гэтым ін-це, з 1970 у Аддзеле рэгуляцыі абмену рэчываў АН Беларусі. З 1981 у Ін-це біяхіміі АН Беларусі. Навук. працы па стварэнні нетрадыцыйнай вітаміналогіі. Аўтар канцэпцыі вітамінна-гарманальных узаемаадносін.
Тв.: Гормональные механизмы метаболического действия тиамина. Мн., 1984; Некоферментные функции витамина РР. Мн., 1987; Витаминзависимые ферменты надпочечников. Мн., 1988 (разам з С.А.Струмілам); Гормоны, адаптация и системные реакции организма. Мн., 1989. с. 181
ВІНАГРА́ДНАЕ ЛЯЧЭ́ННЕ , гл. Ампелатэрапія. с. 181
ВІНАГРА́ДНАЯ КІСЛАТА́ , гл. ў арт. Вінныя кіслоты. с. 181
ВІНАГРА́ДНЫ ЦУ́КАР , гл. Глюкоза. с. 181
ВІНАГРА́ДСКІ Сяргей Мікалаевіч (13.9.1856, Кіеў —24.2.1953), рускі мікрабіёлаг, адзін з заснавальнікаў мікрабіялогіі ў Расіі. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1894), ганаровы чл. Рас. (1923), чл. Франц. (1924) АН і Лонданскага каралеўскага т-ва. Вучань А.С Фамінцына і А. дэ Бары. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1881). У 1891—1912 у Ін-це эксперым. медыцыны ў Пецярбургу, з 1922 у Пастэраўскім ін-це пад Парыжам. Навук. працы па глебавай мікрабіялогіі і развіцці экалагічнага кірунку ў мікрабіялогіі. Выявіў хемааўтатрофныя мікраарганізмы і працэс хемасінтэзу (1887). Упершыню вылучыў з глебы азотфіксавальныя бактэрыі (1893).
Тв.: Микробиология почвы: Проблемы и метады. М., 1952.
Літ.: Русские микробиологи С.Н.Виноградский и В.Л.Омелянский. М., 1960. с. 181
ВІНАКУ́РАВА Святлана Пятроўна (н. 3.1.1953, в. Дзмітравічы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.), бел. філосаф. Д-р філас. н. (1994), праф. (1996). Скончыла БДУ (1974). З 1978 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1988 у Бел. пед. ун-це, Аграрнай АН. З 1995 саветнік-кансультант Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Даследуе метадалаг. і сац.-гіст. праблемы маральнага развіцця грамадства і асобы.
Тв.: Личность в системе нравственных отношений. Мн., 1988; Методологические проблемы исследования морали. Мн., 1992. с. 182
ВІНАКУ́РАЎ Фёдар Пятровіч (17.2.1900, в. Расказань Саратаўскай вобл., Расія — 15.6.1990), бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі. Акад. АН Беларусі (1960; чл.-кар. 1950), акад. Акадэміі буд-ва і архітэктуры СССР (1957), праф. (1943). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1954). Скончыў Ленінградскі ін-т інжынераў шляхоў зносін (1925). З 1948 у БПІ. З 1954 міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі Беларусі. З 1956 гал. вучоны сакратар прэзідыума, у 1969—70 акад.-сакратар Аддз. фіз.-тэхн. навук АН Беларусі. Распрацоўваў пытанні праектавання і буд-ва комплексаў гідратэхн. збудаванняў, механікі тарфяных грунтоў. Кіраўнік распрацовак праектаў амаль 20 буд. комплексаў. с. 182
ВІНАКУ́РАЎ Яўген Міхайлавіч (н. 22.10.1925 г. Бранск, Расія), рускі паэт. Скончыў Літ. ін-т імя Горкага (1951). Першая кн. «Вершы пра абавязак» (1951). Аўтар паэт. зб-каў «Сінь» (1956), «Прызнанні» (1958), «Слова» (1962), «Характары» (1965), «Відовішча» (1968), «Метафары» (1972), «Сярожка з Малой Броннай» (1974), «Кантрасты» (1975), «Жэрабя» (1978), «Быццё» (1982), «Іпастась» (1984), «Раўнадзенства» (1989) і інш. Асн. тэмы — духоўная сталасць чалавека, роздум над яго ўнутр. светам. Вершам Вінакурава ўласцівыя прыхільнасць да дакладнай быт. дэталі і імкненне да філас. асэнсавання жыцця. Аўтар паэмы «На Захад» (1981), перакладаў і літ.знаўчых артыкулаў. Дзярж. прэмія СССР 1987. Творы Вінакурава на бел. мову перакладалі Р.Барадулін, С.Гаўрусёў і інш.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1983—84. с. 182
ВІНАКУ́РАЎ Яўген Фёдаравіч (н. Ташкент), бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Д-р тэхн. н. (1967), праф. (1968). Засл. будаўнік Беларусі (1985). Сын Ф.П. Вінакурава. Скончыў Маскоўскі інж.-буд. ін-т (1948). У 1950—53 і з 1972 у Бел. політэхн. акадэміі, у 1957—12 у Ін-це буд-ва і архітэктуры (Мінск). Навук. працы па механіцы грунтоў і фундаментабудаванні.
Тв.: Итерационный метод расчета оснований и фундаментов с помощыо ЭВМ. Мн., 1972; Справочник по сопротивлению материалов. Мн., 1988 (у сааўт.). с. 182
ВІНАРО́БНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ , галіна харчовай прам-сці, якая вырабляе віно вінаграднае, пладова-ягаднае, шампанскае, каньяк.
Вінаробства вядома з даўніх часоў у краінах развітога вінаградарства. Усяго ў свеце вырабляецца 26 млн. т вінаграднага віна, найб. (1994; млн. т) у Італіі (6,0), Францыі (5,5), Іспаніі (2,3), ЗША (1,7), Аргенціне (1,4) і Германіі (1,0). У 1969 СССР займаў 4-е месца ў свеце па памерах плошчаў вінаграднікаў і вырабе вінаграднага віна (240 млн. дал). У канцы 1980-х г. у сувязі з антыалкагольнай кампаніяй паменшыліся плошчы вінаграднікаў, многія вінаробныя з-ды былі закрыты. У 1994 Расія знаходзілася на 7-м месцы ў свеце па вырабе вінаградных він (0,7 млн. т). Значная вінаробная прамысловасць на Украіне, у Малдове, Азербайджане, Арменіі і інш.
Вінаробная прамысловасць Беларусі спецыялізуецца на вытв-сці пладова-ягаднага віна з мясц. і вінаграднага віна з прывазной сыравіны. Першыя вінзаводы пабудаваны ў 1925 у саўгасах «Лошыца» Мінскага і «Вымна» Віцебскага р-наў. У 1940 іх было 13 (выраблена каля 1млн. дал віна), у 1975 — 21 з-д. Да 1990 большасць з іх закрыта. Дзейнічаюць буйныя вінзаводы ў Магілёве, Пінску, Гомелі і Полацку, з-д шампанскіх він у Мінску. У 1994 выпушчана 0,6 млн. дал вінаграднага віна (у 1985 — 11,6), 5,5 млн. дал пладова-ягаднага (у 1985 — 9,9), 670 тыс. дал шампанскіх він (у 1985 — 544). с. 182
ВІНАРО́БСТВА , прыгатаванне віна шляхам спіртавога браджэння з вінаграду, а таксама з соку пладоў і ягад. Тэхнал. працэсы вырабу вінаграднага віна падзяляюць на першаснае вінаробства (перапрацоўка вінаграду, прыгатаванне вінаматэрыялаў) і другаснае вінаробства (апрацоўка і вытрымка вінаматэрыялаў з мэтай надання ім пэўнага смаку, букета, паху і стабільнасці).
Асн. працэс першаснага вінаробства — спіртавое браджэнне сусла, у якое ўводзяць чыстую культуру дражджэй; браджэнне можа адбывацца і на прыродных дражджах, якія ёсць у вінаградзе. Для прыгатавання мацаванага і дэсертнага віна разам з сокам зброджваюць ці настойваюць і здробнены вінаград. Для сухіх він сусла зброджваюць поўнасцю, для паўсухіх, моцных і дэсертных — часткова. Найб. эфектыўныя для вытрымкі і захоўвання віна вінныя падвалы ці вінасховішчы (наземныя памяшканні з кандыцыяніраваннем паветра). Пры вытрымцы праводзяць даліўку, пераліўку, асвятленне, фільтрацыю, купаж, ахаладжэнне і інш. аперацыі, у выніку якіх віно набывае зададзеныя якасці. У раёнах, дзе вырошчваюць вінаград, на працягу тысячагоддзяў існуе непрамысл. вінаробства. У хатніх умовах вырабляюць пераважна ардынарныя віны мацункам 9—12%.
У прам-сці для вытв-сці віна выкарыстоўваюць паточныя высокапрадукцыйныя лініі перапрацоўкі вінаграду, устаноўкі бесперапыннага браджэння, аўтаматызаваныя лініі разліву (гл. Вінаробная прамысловасць).
С.П.Самуэль. с. 182
ВІ́НБЕРГ Георгій Георгіевіч (31.5.1905, С.-Пецярбург — 26.6.1987), савецкі гідрабіёлаг і лімнолаг; заснавальнік экалагічнай фізіялогіі водных жывёл на Беларусі. Чл.-кар. АН СССР (1976). Засл. дз. нав. Расіі (1976). Скончыў Маскоўскі ун-т (1927). З 1947 у БДУ, з 1967 у Заал. ін-це АН СССР. Навук. працы па тэорыі біял. прадукцыйнасці экалаг. сістэм, экалаг. фізіялогіі водных жывёл, першаснай прадукцыі планктону, угнаенні сажалак, ачыстцы сцёкавых вод у біял. сажалках. Стварыў школу гідрабіёлагаў эколага-фізіял. кірунку.
Тв.: Первичная продукция водоемов. Мн., 1960; Удобрение прудов. М., 1965 (разам з У.П.Ляхновічам); Биологические пруды в практике очистки сточных вод. Мн., 1966 (у сааўт.). с. 182
ВІ́НДАЎС (Windaus) Адольф (25.12.1876, Берлін — 9.6.1959), нямецкі хімік і біяхімік. Праф. (1913). Вучыўся ў Берлінскім і Фрэйбургскім ун-тах. З 1900 у Берлінскім, у 1901—13 у Фрэйбургскім, з 1913 у Інсбрукскім ун-тах. У 1915—44 дырэктар Ін-та хіміі Гётынгенскага ун-та. Навук. працы па вывучэнні будовы стэрынаў, у прыватнасці халестэрыну. Вызначыў утварэнне вітаміну D з эргастэрыну пад уздзеяннем УФ прамянёў. Сінтэзаваў гістамін. Адначасова з Г.Віландам вызначыў будову жоўцевых кіслот (1913) і даказаў іх роднасць з халестэрынам. Вывучаў хім. будову сапанінаў, сардэчных гліказідаў і інш. біялагічна актыўных рэчываў. Нобелеўская прэмія 1928. с. 182
ВІ́НДЗАР (Windsor), горад у Канадзе, гл. Уінсар. с. 183
ВІ́НДЗАР (Windsor), Нью-Віндзар, горад у Вялікабрытаніі, у графстве Беркшыр, на З ад Лондана, на р. Тэмза, 31,5 тыс. ж. (1981). Гал. летняя рэзідэнцыя англ. каралёў (з 12 ст.). У 11 ст. Вільгельм І Заваёўнік набыў Віндзар у якасці паляўнічага запаведніка і пабудаваў замак. У 1711 па загадзе каралевы Ганны каля замка зроблены іпадром, дзе штогод у чэрв. праводзіцца тыдзень каралеўскіх скачак. Помнікі архітэктуры: замак 11 ст., перабудаваны ў 13— 19 ст., захоўваецца калекцыя карцін, габеленаў, зброі і інш.), капэла Сент-Джордж (1474—1528, позняя готыка), ратуша (17 ст.), парк і інш. с. 183
ВІ́НДЗІШГРЭЦ (Windischgrätz) Альфрэд (11.5.1787, Брусель — 21.3.1862), аўстрыйскі военачальнік. Фельдмаршал (1833). Князь. На вайск. службе з 1805. Вызначыўся ў Лейпцыгскай бітве 1813. Галоўнакаманд. габсбургскімі войскамі ў Чэхіі (з 1840). Кіраваў задушэннем Пражскага паўстання 1848, рэв. выступленняў у Вене (кастр. 1848) і Венгрыі (канец 1848 — пач. 1849). 12.4.1849 адкліканы з арміі. Губернатар федэральнай крэпасці Майнц (з 1859). Чл. верхняй палаты аўстр. парламента, кіраўнік кансерватыўнай арыстакратыі (з 1861). Аўтар твора «Зімовая кампанія 1848— 1849 гг. у Венгрыі» (1851) пра вайну супраць венг. паўстанцаў. с. 183
ВІНДЗО́РСКАЯ , сорт грушы, выведзены ў Нідэрландах. На Беларусі (акрамя Віцебскай вобл.) рэкамендаваны ў прысядзібным садаводстве.
Дрэва моцнарослае, крона пірамідальная, сярэдняй гушчыні. Пачынае плоданашэнне на 4—5-ы год. Сорт сярэднезімаўстойлівы, высокаўраджайны, амаль не пашкоджваецца хваробамі. Плады сярэдняй велічыні (100—120 г). Скурка зеленавата-жоўтая, з невял. карычняватым румянцам. Мякаць белая, сярэдняй сакавітасці, паўмасляністая, кіславата-салодкая, крыху даўкая, здавальняючага смаку. Спажывецкая спеласць настае ў пач. жніўня.
М.Р.Мялік. с. 183
ВІНДЗО́РСКАЯ ДЫНА́СТЫЯ , каралеўская дынастыя ў Вялікабрытаніі. Засн. ў 1901, калі брыт. манархам стаў Эдуард VII (правіў у 1901—10), сын каралевы Вікторыі (Гановерская дынастыя) і прынца Альберта (прадстаўніка герм. дома Сакс-Кобург-Гота). Да 1917 наз. Сакс-Кобург-Гоцкая. Ва ўмовах пашырэння антыням. настрояў Георгам V [1910—36] уведзена сучасная назва. Інш. прадстаўнікі Віндзорскай дынастыі: Эдуард VIII [студз. —снеж. 1936], Георг VI [1936— 52], Лізавета ІІ [з 1952]. с. 183
ВІНДСЁРФІНГ (англ. wind-surfing), разнавіднасць паруснага спорту, гонкі на спец. дошцы (сёрфер, даўж. 3,7 м, шыр. 0,65 м, вага 27 кт) з замацаванай на ёй мачтай (выш. 4,2 м) з парусам (пл. 5,2 м²). Спартсмен стаіць на дошцы, рукамі ўтрымліваючы мачту з парусам, якая свабодна паварочваецца. Зарадзіўся ў ЗША (1968). Дзейнічае (з 1973) Міжнар. асацыяцыя віндсёрфінга (ІВА), чэмпіянаты свету і Еўропы з 1973; спаборніцтвы праводзяцца паводле правіл парусных рэгат. На Беларусі развіваецца з 2-й пал. 1970-х г. с. 183
ВІ́НДХУК (Windhoek), горад, сталіца Намібіі. У цэнтр. ч. краіны на выш. 1,6 тыс. м. Засн. ў 1840. 114,5 тыс. ж. (1988). Вузел чыгунак і аўтадарог, якія злучаюць горад з партамі на ўзбярэжжы Атлантычнага ак. і з суседнімі краінамі.
Міжнар. аэрапорт. Харчасмакавыя, харч., швейныя, мэблевыя прадпрыемствы. Зборка машын і абсталявання. Цэнтр гандлю каракулевымі шкуркамі. с. 183
ВІ́НДХ'Я , Віндыйскія горы, платопадобныя горы на Пн п-ва Індастан, у Індыі. Выш. да 881 м. Паўн. схілы пакатыя, паўднёвыя — стромкія. Складзены з вулканічных парод, пясчанікаў і кварцытаў. Трапічныя мусонныя лясы, участкі саваннаў. Нац. парк Шыўпуры (б. назва Мадх'я-Бхарат). с. 183
ВІНДЫКА́ЦЫЯ (ад лац. vindicatio абарона, ахова), у цывільным праве іск уласніка або асобы, якая валодае маёмасцю на законных падставах, аб выпатрабаванні яго з чужога незаконнага валодання. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь, патрабуючы маёмасць па віндыкацыі, уласнік мае права таксама патрабаваць ад асобы, якая ведала або павінна была ведаць, што яе валоданне не заснавана на законе, вяртання або выплаты ўсіх даходаў, што гэтая асоба атрымала або павінна была атрымаць за ўвесь час валодання; ад уладальніка, які не ведаў і не павінен быў гэта ведаць, — усіх даходаў, атрыманых ім з таго часу, калі яму стала вядома пра неправамернасць яго валодання. с. 183
ВІ́НДЭЛЬБАНД (Windelband) Вільгельм (11.5.1848, г. Патсдам, Германія — 22.10.1915), нямецкі філосаф, заснавальнік бадэнскай школы неакантыянства. Праф. у Цюрыху, Фрайбургу, Страсбуры, Гайдэльбергу. Даследаванні ў галіне гісторыі філасофіі, логікі, этыкі і тэорыі каштоўнасцей (аксіялогіі). Крытычна пераасэнсоўваў некаторыя філас. азначэнні І.Канта, асабліва «рэч у сабе». Філасофію лічыў «вучэннем пра агульназначныя каштоўнасці». На яго думку, філасофія не можа канчаткова вырашыць пытанне аб адносінах паміж законамі прыроды і каштоўнасцямі культуры, як не можа знайсці і агульны метад пазнання прыроды і гісторыі. Канчатковай мэтай гіст. прагрэсу лічыў самавызначэнне чалавецтва ў адпаведнасці этычным ідэалам, таму сац. праблемы зводзіў да этычных. Вышэй за этычныя каштоўнасці ставіў эстэтычныя як незалежныя ад чалавечай волі. Дуалізм каштоўнасці і рэчаіснасці Віндэльбанд тлумачыў як неабходную ўмову чалавечай дзейнасці.
Тв.: Рус. пер. — История древней философии. СПб., 1893; История новой философии... Т. 1—2. СПб., 1902—05; Прелюдии. СПб., 1904; О свободе воли. М., 1905; Платон. 4 изд. СПб., 1909; Философия в немецкой духовной жизни XIX столетия. М., 1910.
А.А.Лазаревич. с. 183
ВІ́НЕР (Wiener) Норберт (26.11.1894, г. Калумбія, штат Місуры, ЗША — 19.3.1964), амерыканскі матэматык, заснавальнік кібернетыкі. Д-р філасофіі (1912). З 1919 у Масачусецкім тэхнал. ін-це (з 1932 праф). Навук. працы па матэм. аналізе (тэорыя патэнцыялу; гарманічныя, амаль перыяд. функцыі; рады і пераўтварэнні Фур'е), тэорыі імавернасцей (стацыянарныя выпадковыя працэсы). Даследаванні па матэм. фізіялогіі, выліч. тэхніцы (у сувязі з балістычнымі разлікамі), тэорыі кіравання, што праводзіліся ў 1939—45, праца ў Кардыялагічным ін-це ў Мехіка (1945—47) прывялі Вінера да ідэі пра агульнасць асн. прынцыпаў кіравання жывымі і нежывымі сістэмамі, што з'явілася пачаткам стварэння кібернетыкі.
Тв.: Рус. Пер. — Я — математик. 2 изд. М., 1967; Кибернетика, или Управление и связь в животном и машине. 2 изд. М., 1968. с. 183
ВІНЕ́ТКА-ПЛАН , Уінетка-план, адна з сістэм арганізацыі навуч. работы ў пач. школе, адметнай рысай якой з'яўлялася спалучэнне індывідуалізаванага навучання з некаторымі формамі калект. работы (дыспуты, гурткі і інш.). Узнік у 1919—20 у ЗША. Аўтар К.Уошберн — інспектар школ Уінеткі — прыгарада Чыкага (адсюль назва). Атрымаў сусв. вядомасць у 1920— 30-я г.
Паводле гэтай сістэмы настаўнік пераважна толькі назіраў за заняткамі вучняў і ў патрэбных выпадках дапамагаў. Навуч. матэрыялы былі разлічаны на дасягненне вучнямі канкрэтна вызначаных вучэбных мэт і прапрацоўваліся ў 1-й пал. дня індывідуальна ў аптымальным для кожнага вучня тэмпе. Індывідуалізацыя навучання па «акадэмічных» школьных дысцыплінах дапаўнялася сумеснай дзейнасцю вучняў у 2-й пал. дня, якая была накіравана на пераадоленне іх раз'яднанасці і прывучала да калект. працы. Дыдактычныя асаблівасці Вінетка-плана вызначылі практыку праграмаванага навучання. с. 184
ВІНЕ́Ц , магістральны меліярацыйны канал у Пружанскім і Бярозаўскім р-нах Брэсцкай вобл., правы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Дзейнічае з 1905. Даўж. 50 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Росахі Пружанскага р-на, праходзіць па зах. частцы Прыпяцкага Палесся, упадае справа ў Ясельду каля в. Перасудавічы Бярозаўскага р-на, за 145 км ад яе вусця. Асн. прытокі — каналы Задваранскі, Ястрабельскі (справа), Давыдавіцкі, Чарнічны, Залужжаўскі і інш. У пойме канала наліўныя сажалкі. Гідралагічны пост Рыгалі. с. 184
ВІНЕ́Я (ад лац. vinea асадны навес), прыстасаванне, якое выкарыстоўвалася стараж.-рым. арміяй у час аблогі ўмацаванняў. Уяўляла сабой лёгкае збудаванне на катках са сценамі і дахам з плеці або дошак, накрытымі шкурамі або дзёрнам. Бакавыя сцены мелі дзверы і амбразуры. У час руху вінеі да ўмацавання або сцяны крэпасці ззаду прыстаўляліся іншыя вінеі — атрымліваўся крыты ход. Наперадзе ставілася вінея большага памеру з нахіленым шчытом спераду, прызначаная для размяшчэння тарана. с. 184
ВІНІ́Л , аднавалентны астатак (радыкал) этылену СН<SIGN>==СН— , які ўводзяць у малекулы арган. злучэнняў замяшчэннем атама вадароду. с. 184
ВІНІ́ЛАВЫЯ ЭФІ́РЫ , ненасычаныя эфіры, простыя СН<SIGN>=СНОR і складаныя СН<SIGN>==СН-ОСОR (R — алкіл ці арыл). Бясколерныя вадкасці, добра раствараюцца ў арган. растваральніках, дрэнна — у вадзе. Хімічна актыўныя злучэнні, лёгка далучаюць галагены, галагенавадароды і інш. Атрымліваюць узаемадзеяннем ацэтылену са спіртамі і карбонавымі кіслотамі. Выкарыстоўваюцца як манамеры ў вытв-сці палімераў (напр., полівінілацэтат) і супалімераў. с. 184
ВІНІЛАЦЭТА́Т , складаны вінілавы эфір воцатнай кіслаты, СН<SIGN> СООСН—СН<SIGN>. Бясколерная вадкасць, <SIGN> 72,7 °С, шчыльн. 934,2 кг/м³ (20 °С). Раствараецца ў спірце і эфіры. Лёгка полімерызуецца (з утварэннем полівінілацэтату) і суполімерызуецца (напр., са стыролам, этыленам, вінілхларыдам). У прам-сці атрымліваюць узаемадзеяннем воцатнай кіслаты і ацэтылену ў прысутнасці каталізатараў. Палімеры вінілацэтату выкарыстоўваюцца ў вытв-сці пластмас, лакаў, клею і інш. Аказвае слёзацечнае ўздзеянне, ГДК 10 мг/м³. с. 184
ВІНІЛАЦЭТЫЛЕ́Н , ненасычаны вуглевадарод, <FORMULA>. Бясколерны газ, <SIGN> 5 °С, шчыльн. 709,5 кг/м³ (О °С), добра раствараецца ў бензоле і інш. арган, растваральніках. Мае выключную хім. актыўнасць: лёгка акісляецца, здольны да рэакцый далучэння, замяшчэння, полімерызацыі. У прам-сці атрымліваюць дымерызацыяй ацэтылену ў прысутнасці каталізатара. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці хларапрэну. Раздражняе слізістыя абалонкі, аказвае наркатычнае ўздзеянне, ГДК 20 мг/м³. с. 184
ВІНІЛБЕНЗÓЛ , гл. Стырол. с. 184
ВІНІЛХЛАРЫ́Д , хлорысты вініл, монахлорэтылен, найпрасцейшы хлоралкен, <FORMULA>. Бясколерны газ з эфірным пахам, <SIGN> -13,8 °С, шчыльн. 983 кг/м³ (-20 °С), добра раствараецца ў эфіры, хлараформе, дыхлорэтане. Гаручы (т-ра загарання -61°С), сумесь з паветрам (3,6—33% вінілхларыду) выбухованебяспечная. Лёгка далучае галагены, галагенавадароды і інш., полімерызуецца і суполімерызуецца. У прам-сці атрымліваюць гідрахлараваннем ацэтылену ў паравой фазе (каталізатар сулема на вугалі) ці дэгідрахлараваннем дыхлорэтану. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці полівінілхларыду і супалімераў з інш. вінільнымі злучэннямі. с. 184
ВІ́НІПЕГ , Уініпег (Winnipeg), возера на Пд Канады. Размешчана на выш. 217 м. Пл. 24,3 тыс. км². Даўж. 442 км, шыр. каля 100 км, глыб. да 28 м. У Вініпег упадаюць рэкі Саскачэван, Рэд-Рывер, выцякае р. Нельсан. На беразе Вініпега парк Уайтшэл з арніталагічным заказнікам. Суднаходства. Рыбалоўства. с. 184
ВІ́НІПЕГ , Уініпег (Winnipeg), горад на Пд Канады, на р. Асінібайн пры яе ўпадзенні ў р. Рэд-Рывер. Адм. ц. правінцыі Манітоба. Першае паселішча еўрапейцаў на месцы Вініпега засн. ў 1738; назву атрымаў у 1873. 652,4 тыс. ж. (1993). Важны вузел трансканадскіх чыгунак і шашэйных дарог. Міжнар. аэрапорт. Гандлёва-размеркавальны цэнтр стэпавых тэрыторый Канады. Рынак збожжа (пераважна пшаніцы) сусв. значэння. Харч. (мясакансервавая, мукамольная, малочная, маслабойная), швейная, мэблевая, паліграф., хім., электратэхн., нафтаперапр., металаапр., маш.-буд. прам-сць. 2 ун-ты. с. 184
ВІНІПЕГО́СІС (Winnipegosis), возера на Пд Канады. Размешчана на выш. 252 м. Пл. 5,4 тыс. км². Даўж. 196 км, шыр. каля 28 км, глыб. да 12 м. Злучаецца рэкамі з азёрамі Вініпег і Манітоба. Рыбалоўства. с. 184
ВІНІПЛА́СТ , гл. Полівінілхларыд. с. 184
ВІ́НКЕЛЬМАН (Winckelmann) Іаган Іаахім (19.12.1717, г. Штэндаль, Германія — 8.6.1768), нямецкі гісторык мастацтва. Прадстаўнік эстэтыкі класіцызму. Па адукацыі багаслоў; вучыўся ў Берліне і Гале. У гал. яго творы «Гісторыя старажытнага мастацтва» (1763) разгледжаны не асобныя майстры, а мастацтва ўвогуле, у яго росквіце і заняпадзе. Ідэалізуючы антычнасць, ён лічыў стараж.-грэч. мастацтва ўзорам для ўсіх часоў і народаў. Створаная ім методыка мастацтвазнаўчага аналізу стала эстэт. асновай для станаўлення класіцызму ў Германіі і інш. еўрап. краінах.
Тв.: Рус. пер. — История искусства древности. [Л.], 1933; Избр. произведения и письма. [М.; Л.], 1935.
Літ.: Асмус В.Ф. Винкельман, его теория искусства и эстетическое мировоззрение // Асмус В.Ф. Немецкая эстетика XVIII в. М., 1963. с. 184
ВІ́НКЕЛЬРЫД (Winkelried) Арнольд (? — 9.6.1386), швейцарскі нар. герой. Жыў у кантоне Унтэрвальдэн. Вызначыўся ў бітве з аўстр. войскам каля г. Земпах 9.6.1386: учапіўся за дзіды варожых рыцараў і, прыціснуўшы іх падзеннем свайго цела, зрабіў брэш, праз якую праніклі швейц. воіны-сяляне. Цаной свайго жыцця садзейнічаў перамозе швейцарцаў. Гэты подзвіг услаўлены ў «Земпахскай песні» (складзена каля 1476), што зрабіла Вінкельрыда легендарнай асобай. с. 184
ВІ́НКЛЕР (Winkler) Клеменс Аляксандр (26.12.1838, г. Фрайберг, Германія — 8.10.1904), нямецкі хімік, распрацоўшчык прамысл. спосабу атрымання сернай кіслаты. Вучыўся ў Фрайбергскай горнай акадэміі (1857—59) і Лейпцыгскім ун-це, працаваў на хім. з-дах. У 1873—1902 праф. Фрайбергскай горнай акадэміі. Навук. працы па хім. тэхналогіі, неарган. і аналітычнай хіміі. Адкрыў германій (1886), існаванне якога прадказваў Дз.І.Мендзялееў у 1870. Распрацаваў метады хім. аналізу газаў і даследаваў асноўны працэс кантактнага спосабу вытв-сці сернай к-ты: каталітычнае акісленне дыаксіду серы.
Літ.: Биографии великих химиков: Пер. с нем. М., 1981. с. 185
ВІННАКАМЕ́ННАЯ КІСЛАТА́ , гл. ў арт. Вінныя кіслоты. с. 185
ВІ́ННАЯ МАНАПÓЛІЯ , выключнае права дзяржавы на выраб спіртных напіткаў і гандаль імі. Займае важнае месца ў сістэме падаткаабкладання даходаў на карысць дзяржавы за кошт тавараў усеагульнага спажывання. У ВКЛ выключнае права на выраб і продаж спіртных напіткаў належала вял. князю, які перадаваў яго пэўным феадалам і мяшчанству гарадоў. У Расіі вінная манаполія вядома з 16 ст., канчаткова замацавалася ў канцы 19 ст., калі з 1894 па ініцыятыве міністра фінансаў С.Ю.Вітэ пачала праводзіцца піцейная рэформа (з 1897 у Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губ.). У СССР частковая вінная манаполія дзейнічала з 1923. с. 185
ВІ́ННАЯ ПА́ЛЬМА , назва розных відаў пальмаў, цукрысты сок з суквеццяў якіх зброджваюць для атрымання віна. Найб. вядомыя вінныя пальмы: карыёта пякучая (Саryota urens), маўрыцыя вінная, або бразільская веералістая пальма (Mauritia vinifera), рафія вінная (Raphia vinifera). З маладога лісця віннай пальмы атрымліваюць валакно, якое выкарыстоўваецца ў садоўніцтве для падвязкі раслін. Плады некаторых вінных пальмаў ядомыя. с. 185
ВІ́ННАЯ Я́ГАДА , гл. Інжыр. с. 185
ВІ́ННІЦА , горад на Украіне, цэнтр Вінніцкай вобл., на р. Паўд. Буг. 380 тыс. ж. (1995). Чыг. вузел. Аэрапорт. Машынабудаванне і металаапрацоўка (трактарныя агрэгаты, электратэхн. і радыётэхн. апаратура, падшыпнікі, інструменты і інш.), харч. (алейна-тлушчавая, плодакансервавая, мясная, спіртавая і інш.), лёгкая (абутковая, швейная, галантарэйная і інш.), дрэваапр. (лесаматэрыялы, дзелавая драўніна, паркет; вытв-сць мэблі) прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў (цэгла, керамзіт, жалезабетонныя канструкцыі). Картаграфічная фабрыка. 3 ВНУ. 2 т-ры. 3 музеі (у т.л. краязнаўчы). Шматлікія аб'екты турызму.
Засн. ў 2-й пал. 14 ст. князямі ВКЛ Карыятавічамі. У 1395 уключана ў ВКЛ, пасля Люблінскай уніі 1569 у складзе Кароны. У 15—16 ст. неаднаразова спусташалася татарамі. У 1640 атрымала магдэбургскае права. З 1793 у Расіі, цэнтр павета Брацлаўскага намесніцтва, з 1798 — Падольскай губ. Была значным гандл. цэнтрам Падоліі. З 1917 у складзе Украіны. У 1918—20 акупіравана ням.-аўстр. войскамі, белагвардзейцамі. З 1932 цэнтр вобласці. У Вял. Айч. вайну ў 1941—44 акупіравана ням. фашыстамі.
С.І.Сідор (гаспадарка). с. 185
«ВІ́ННІЦА» , рачны манітор сав. Пінскай ваен. флатыліі, які ўдзельнічаў у абарончых баях на Беларусі летам 1941 у Вял. Айч. вайну. Пабудаваны ў 1920 у Гданьску, прайшоў некалькі мадэрнізацый. У 1920—23 наз. «Моzyrz» («Мазыр»), у 1923—39 — «Тоruń» («Торунь»), уваходзіў у склад Віслінскай (1920—22) і Пінскай (1922—39) флатылій ВМФ Польшчы. Затоплены экіпажам у час паходу часцей Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь. Падняты сав. маракамі з дна Прыпяці. Меў на ўзбраенні 3 гарматы і 4 кулямёты, экіпаж каля 40 чал. Вёў баі на Бярэзіне (каля Бабруйска). Сеў на мель каля в. Новая Беліца Светлагорскага р-на, узарваны экіпажам 16.7.1941.
Р. К. Паўловіч. с. 185
ВІ́ННІЦКАЯ ВО́БЛАСЦЬ , у складзе Украіны. Утворана 27.2.1932. Пл. 26,4 тыс. км². Нас. 2012 тыс. чал. (1995), гарадскога 45%. Цэнтр — г. Вінніца. Найб. гарады: Жмерынка, Магілёў-Падольскі, Хмяльнік.
Прырода. Большая ч. тэр. размешчана ў межах Падольскага (выш. да 362 м) і Прыдняпроўскага (выш. да 323 м) узвышшаў. Паверхня — хвалістая раўніна, пераважаюць выш. 200—300 м. Карысныя выкапні: граніты, гнейсы, мергелі, вапнякі, кааліны, фасфарыты, мел, гіпс, гліны, пяскі, торф і інш. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. -5 °С, ліп. 19 °С. Ападкаў каля 530 мм за год. Гал. рака Паўд. Буг з прытокамі Згар, Дзясна, Соб, Днестр (на мяжы з Малдовай) з прытокамі Лядава, Нямія, Мурафа. Міннер. крыніцы. Вінніцкая вобласць размешчана ў лесастэпавай зоне. Пашыраны чарназёмныя, шэрыя і светла-шэрыя глебы. Стэп узараны; пад невял. ўчасткамі лесу (з дубу, грабу, ясеню, ліпы, клёну) 12% тэрыторыі.
Гаспадарка. Развіта харчасмакавая прам-сць (цукровая — каля 40 заводаў, мяса-малочная, алейнатлушчавая, плодакансервавая, спіртавая і інш.). Машынабудаванне і металаапрацоўка (абсталяванне для харч. прам-сці; трактарныя агрэгаты, падшыпнікі, інструменты, прылады, электронная апаратура і інш.), хім. (мінер. ўгнаенні), лёгкая (абутковая, швейная, трыкат., футравая), дрэваапр. (піламатэрыялы, вытв-сць мэблі) прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў (цэгла, жалезабетонныя вырабы). Здабыча каалінаў, граніту, вапнякоў, глін. Ладыжынская ДРЭС. Вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, бульбу, гародніну, з тэхнічных — цукр. буракі і сланечнік. Садаводства. Вінаградарства. Мяса-малочная жывёлагадоўля. Свінагадоўля. Птушкагадоўля. Густая сетка чыгунак: Кіеў—Вінніца—Магілёў-Падольскі, Хмяльніцкі—Жмерынка—Адэса, Шапятоўка—Калінаўка—Умань, Жытомір—Вінніца—Першатравенск. Аўтадарогі Жытомір—Вінніца—Кішынёў, Хмяльніцкі—Вінніца—Умань. Суднаходства па Дняпры і Паўн. Бугу. Курорты Хмяльнік і Пячэра.
С.І.Сідор. с. 185
ВІННІ́ЦКІ Юрый (Георгій, свецкае імя Габрыэль; 1660—23.9.1713), уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. З укр. шляхецкага роду герба «Сас». Служыў у войску, займаў адм. пасады, пасол на Варшаўскі вальны сейм 1690 ад Рускага ваяв. У 1700 прыняў манаства. У 1700—13 епіскап перамышльскі. З 1708 адміністратар (в.а. кіраўніка) Кіеўскай мітраполіі, Уладзіміра-Брэсцкай і Львоўскай епархій. Ад кіравання мітраполіяй адхілены каралём Станіславам Ляшчынскім, але пасля вяртання на трон караля Аўгуста ІІ у 1710—13 мітрапаліт кіеўскі. Актыўна пашыраў унію на зах.-ўкр. землях, нават шляхам закрыцця правасл. цэркваў; адначасова імкнуўся прадухіліць пераход шляхты ў рымска-каталіцкі абрад, але беспаспяхова.
Літ.: Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Т. 2. СПб., 1907.
С.В.Казуля. с. 185
ВІННІЧЭ́НКА Уладзімір Кірылавіч [7.8.1880, с. Грыгарыіўка (паводле інш. звестак — Вялікі Кут) Херсонскай губ., Украіна — 6.3.1951], украінскі паліт. дзеяч, пісьменнік, публіцыст. Чл. Рэв. укр. партыі (РУП). У снеж. 1905 удзельнічаў ва ўстаноўчым з'ездзе Укр. с.-д. рабочай партыі, выступаў за аўтаномію Украіны. У 1907—14 у эміграцыі. У брашуры «Пра мараль паноў і мараль прыгнечаных» (1911) выклаў сваё этычнае і паліт. крэда. У 1917 адзін з лідэраў Укр. с.-д. рабочай партыі, старшыня Ген. сакратарыята — урада Цэнтр. Рады. У 1918 —лют. — кіраўнік Дырэкторыі Украінскай народнай рэспублікі (гл. таксама Украінскай Дырэкторыі ўрад). У 1920 у Вене арганізаваў замежную групу Укр. камуніст. партыі, выдаваў газ. «Нова доба» («Новая эпоха»). У маі 1920 у Маскве вёў перагаворы пра ўваходжанне ў склад урада Сав. Украіны, прызначаны нам. старшыні Саўнаркома і наркома замежных спраў Украіны. Расчараваўшыся ў сац. і нац. палітыцы, выехаў за мяжу. Апошнія гады жыцця правёў у Францыі; у 1941 за адмову супрацоўнічаць з фашыстамі зняволены ў канцлагер. Аўтар аповесцей, апавяданняў (1902—06) пра жыццё сял. беднаты, глухой правінцыі. Сац.-псіхал. раманы «Запаветы бацькоў» (1914), «Хачу» (1916), «Запіскі кірпаносага Мефістофеля» (1917) пра ідэйны і духоўны крызіс, крайні індывідуалізм і скепсіс у рэв. асяроддзі. У эміграцыі апублікаваў уласную версію гісторыі ўкр. рэвалюцыі («Адраджэнне нацыі», т. 1—3, 1920). Аўтар фантаст. рамана-утопіі «Сонечная машына» (1928), рамана-антыутопіі «Лепразорый» (1938), паліт. рамана «Слова за табой, Сталін!» (нап. 1950); на працягу 40 гадоў (1911—51) вёў дзённік. Стварыў больш як 70 жывапісных палотнаў.
Тв.: Рус. пер.: — Собр. соч. Т. 1—9. М., 1911—17; Из истории украинской революции // Революция на Украине по мемуарам белых. М.; Л., 1930 (репр. Киен, 1990); Честность с собой; Записки курносого Мефистофеля. М., 1991; Золотые россыпи Чекисты в Париже. Мн.; М., 1991. с. 185
ВІ́ННЫ ВО́ДКУП , сістэма збірання ўскоснага падатку, пры якой аддаецца на водкуп прыватным прадпрымальнікам права на гандаль віном (гарэлкай). Адкупшчыкі плацілі дзяржаве загадзя абумоўленую грашовую суму і гэтым набывалі права на публічны гандаль гарэлкай. У Расіі вядомы з 16 ст. Існаваў на працягу 17 — 1-й пал. 19 ст. побач з віннай манаполіяй. Асабліва быў пашыраны ў 18 ст. Да 19 ст. не пашыраўся на шэраг зах., паўн.-зах., паўд.-зах. губерняў і Царства Польскае, дзе права на гандаль віном захоўвалі памешчыкі і гарады. З 18 ст. вінны водкуп — адна з крыніц т. зв. пачатковага накаплення капіталу. На яго аснове ўзбагачаліся купецтва і дваранства, а дзяржава атрымлівала вял. даходы (напр., у 1859—63 прыбыткі ад віннага водкупа складалі 40% усіх даходаў). Вінны водкуп выклікаў абурэнне народа і прывёў да адкрытых выступленняў у 1858—59. Сістэма віннага водкупа ліквідавана ў 1863 і заменена інш. відам ускоснага падатку — акцызам. с. 186
ВІ́ННЫ КА́МЕНЬ , кіслая каліевая соль віннакаменнай кіслаты, гідратартрат калію, <FORMULA>. Утвараецца пры браджэнні вінаграднага соку (выпадае пры адстоі він). Выкарыстоўваюць у вытв-сці віннакаменнай к-ты і таргратаў інш. металаў, як пратраву пры фарбаванні тканін (гл. Вінныя кіслоты). с. 186
ВІ́ННЫ СПІРТ , гл. Этылавы спірт. с. 186
ВІ́ННЫЯ КІСЛО́ТЫ , дыгідраксібурштынавыя кіслоты, група стэрэаізамерных дыкарбонавых к-т, НООС — СН(ОН) — СН(ОН) — СООН. Існуюць 3 стэрэаізамеры: D-вінная к-та (віннакаменная к-та, вінная к-та), L-вінная к-та (гл. Аптычная ізамерыя) і мезавінная к-та (антывінная к-та), таксама рацэмат D, L-вінная к-та (вінаградная к-та). Найб. пашырана D-вінная к-та, бясколерныя крышталі, <SIGN> 170 °С, шчыльн. 1759,8 кг/м³; раствараецца ў вадзе, спірце, ацэтоне. У свабодным стане ці ў выглядзе солей ёсць у пладах (асабліва ў вінаградзе). Атрымліваюць уздзеяннем мінер. к-т на т. зв. вінны камень. Выкарыстоўваюць к-ту, яе солі і эфіры (тартраты) у харч. прам-сці (вытв-сць напіткаў, фруктовых эсенцый, пры выпечцы хлеба), гальванатэхніцы, каляровай металургіі (для кантролю чысціні металаў) і інш.
Л. М. Скрыпнічэнка. с. 186
ВІНО́ , 1) вінаграднае, алкагольны напітак, які атрымліваюць поўным ці частковым спіртавым браджэннем вінаграднага соку (сусла) ці мязгі (здробненага вінаграду). Для прыгатавання выкарыстоўваюць вінаград тэхн. спеласці ці правялены да цукрыстасці не больш як 40% (гл. Вінаробства).
Віно мае ў сабе ваду і этылавы спірт, арган. к-ты (у асноўным яблычную і вінную, а таксама лімонную, малочную, воцатную і інш ), цукры (глюкозу і фруктозу), дубільныя і мінер. рэчывы, вітаміны (Р, В1, В6, РР, В12 і інш ). Віно вінаграднае вызначаецца высокай каларыйнасцю (1 л сухога віна дае 2,5—3,3 кДж), бактэрыцыднымі ўласцівасцямі.
Віно вінаграднае падзяляюць на сартавое (вырабляюць з вінаграду аднаго сорту) і купажнае (з сумесі розных сартоў), «ціхае» (без лішкаў дыаксіду вугляроду) і насычанае дыаксідам вугляроду: пеністае (напр., шампанскае), шыпучае ці газіраванае. «Ціхія» віны адрозніваюць паводле саставу (гл. табл.). <TABLE> Па якасці віны падзяляюць на ардынарнае (вытрымка да 1 года), марачнае (вытрымка 1,5—2 гады), калекцыйнае (вытрымка на менш як 3 гады). Па колеры адрозніваюць белае, ружовае і чырвонае.
2) Віно пладова-ягаднае, алкагольны напітак, які атрымліваюць браджэннем сокаў дзікарослых і культ. пладоў і ягад (журавін, брусніц, малін, яблыкаў, сліў і інш.) з дабаўленнем вады і цукру. У выніку браджэння ў віне ўтвараецца да 6% (аб'ёмных) спірту. Мацунак такіх він павышаюць да 9— 20% дабаўленнем спірту-рэктыфікату.
С. П. Самуэль. с. 186
ВІНТ , адзін з найпрасцейшых механізмаў (разам з клінам, рычагом, колам), якія з'яўляюцца асн. элементамі тэхн. канструкцый. Звычайна вінт — цыліндрычнае ці канічнае цела з нарэзкай па вінтавой лініі або прыстасаванне, дзе выкарыстаны ўласцівасці вінтавой паверхні. Асн. характарыстыка вінта — ход (вышыня пад'ёму вінтавой лініі за адзін абарот).
Прынцып вінта адкрыты больш як 800 гадоў да н.э. Упершыню выкарыстаны Архімедам (3 ст. да н.э.) у водападымальнай машыне (гл. Архімедаў вінт). Ідэю паветранага вінта (прапелера) як сродку руху ў паветр. асяроддзі выказаў Леанарда да Вінчы; М.В.Ламаносаў выкарыстаў яго для стварэння цягі ў мадэлі прылады для метэаралагічных даследаванняў (1754). Прынцыпы выкарыстання паветра вінта тэарэтычна абгрунтаваў Д.Бернулі, сучасную тэорыю яго распрацаваў М.Я.Жукоўскі. Практычнае выкарыстанне двух-, трох- і чатырохлопасцевых вінтоў пачалося з развіццём самалёта- і дырыжаблебудавання (з 1903). Ідэю грабнога вінта абгрунтаваў І.Рэсел (1827), які пабудаваў і першы параход з грабным вінтом (1829). Укараненне грабнога вінта прывяло да якасных змен у мараплаўстве і суднабудаванні. Вял. пашырэнне атрымаў вінт для злучэння (гл. Вінтавое злучэнне) або прымусовага перамяшчэння асобных частак машын і механізмаў. Такія вінты падзяляюцца на: мацаваныя (раздымнае злучэнне дэталей), грузавыя (рым-балты і дамкраты), сілавыя (у прэсах), хадавыя (у супартах і сілавых сталах станкоў), мікраметрычныя (у вымяральных прыладах), установачныя (у геадэзічных, лабараторных і інш. прыладах). Паводле характару нарэзкі яны бываюць: правай і левай, трохвугольнай, трапецаідальнай і прамавугольнай разьбы, адна-, двух- і шматзаходныя, саманаразальныя (укручваюцца ў гладкія адтуліны). Вінты для дрэва — шурупы, маюць востры канец і спец. разьбу. Вінт мае і шмат іншых спосабаў выкарыстання (напр., у ветрарухавіках, вентылятарах); укараненне яго садзейнічала прагрэсу многіх галін тэхнікі.
У.М. Сацута. с. 186
ВІНТАВА́Я ЛІ́НІЯ , прасторавая крывая, якая апісваецца пунктам, што абарочваецца з пастаяннай вуглавой скорасцю вакол нерухомай восі і адначасова рухаецца паступальна ўздоўж гэтай жа восі з пастаяннай скорасцю. Бывае цыліндрычная (размяшчаецца на паверхні круглага цыліндра) і канічная (размяшчаецца на паверхні круглага конуса). Вінтавая лінія перасякае ўсе ўтваральныя цыліндра (конуса) пад аднолькавым вуглом. Уласцівасць вінтавой лініі перамяшчацца па самой сабе без змены формы выкарыстоўваецца ў тэхніцы для стварэння рознага роду вінтоў. с. 187
ВІНТАВА́Я ПАВЕ́РХНЯ , паверхня, якая апісваецца лініяй, што аварочваецца вакол нерухомай восі з пастаяннай вуглавой скорасцю і адначасова рухаецца паступальна ўздоўж гэтай жа восі з пастаяннай скорасцю. Вінтавая паверхня, якая апісваецца прамой, наз. гелікоідам. Уласцівасць усякай вінтавой паверхні перамяшчацца па самой сабе выкарыстоўваецца ў тэхніцы (напр., для стварэння чарвячных перадач). с. 187
ВІНТАВА́Я ПЕРАДА́ЧА , зубчастая перадача вінтавымі коламі, восі якіх перакрыжоўваюцца пад рознымі вугламі. Дае магчымасць перадаваць вярчэнне ад аднаго вала некалькім іншым. У сувязі з кропкавым кантактам зубоў і значным слізганнем у зачэпцы вінтавая перадача хутка зношваецца і можа зашчамляцца, таму выкарыстоўваецца пераважна ў прыладах. с. 187
ВІНТАВО́Е ЗЛУЧЭ́ННЕ , раздымнае нерухомае злучэнне дэталей з дапамогай вінтоў. У адрозненне ад балтавога злучэння вінтавое злучэнне не патрабуе гаек, бо разьба робіцца ў самой дэталі. с. 187
ВІНТАВЫ́ РУХ цвёрдага цела, механічны рух, які складаецца з прамалінейнага паступальнага руху з пастаяннай скорасцю і вярчальнага руху з пастаяннай вуглавой скорасцю вакол восі, паралельнай напрамку паступальнай скорасці. Адрозніваюць прававінтавы (вектары вуглавой скорасці вярчэння і паступальнай скорасці накіраваны ў адзін бок) і левавінтавы рух (гэтыя вектары накіраваны ў розныя бакі). Любы складаны рух цвёрдага цела можна выявіць як серыю элементарных (імгненных) вінтавых рухаў, пры гэтым вось вінтавога руха наз. імгненнай вінтавой воссю, якая бесперапынна змяняе свой напрамак у прасторы і ў рухомым целе. с. 187
ВІНТАВЫ́ СПУСК , прыстасаванне для спуску сыпкіх і кускавых грузаў пад дзеяннем уласнай вагі; сродак гравітацыйнага транспартавання. Вышыня да 100 м і болей, прадукцыйнасць да 500 т/гадз пры дыяметры трубы 1,2—1,5 м. Выкарыстоўваецца на шматпавярховых складах, прамысл. прадпрыемствах, у горнай прам-сці. с. 187
ВІНТАКРЫ́Л, лятальны апарат, у якога пад'ёмная сіла, неабходная для падтрымання яго ў палёце, ствараецца нясучым вінтом (вінтамі) і крылом, а цяга — паветр. вінтамі або рэактыўнымі рухавікамі. Узлёт, завісанне, пасадку і палёт на малых скарасцях В. ажыццяўляе як верталёт, а пасля дасягнення скорасці, пры якой становяцца эфектыўнымі аэрадынамічныя рулі, ляціць як самалёт (з выкарыстаннем пад'ёмнай сілы крыла). Канструктыўна больш складаныя і цяжкія, чым верталёты. Бываюць грамадзянскія і ваенныя. Выкарыстоўваюцца абмежавана. с. 188
ВІНТАРО́ГІ КАЗЁЛ , гл. Мархур. с. 188
ВІНТО́ЎКА , індывідуальная агнястрэльная зброя з вінтавой нарэзкай у канале ствала. Нарэзка надае кулі вярчальны рух, які забяспечвае яе ўстойлівы палёт, большую далёкасць і трапнасць стральбы. Калібр вінтоўкі ад 5,6 да 7,62 мм.
Першыя вінтоўкі з'явіліся ў 16 ст. У Расіі наз. пішчалямі, штуцэрамі, з 1856 — вінтоўкамі. У 1868 прынята на ўзбраенне вінтоўка пад метал. патрон — бярданка, у 1891 — трохлінейная (г. зн. калібру 7,62 мм) магазінная (на 5 патронаў) вінтоўка С.І.Мосіна (з нязначнымі мадэрнізацыямі была на ўзбраенні больш за 60 гадоў). Яе скарастрэльнасць 10—12 стрэлаў за мінуту, прыцэльная далёкасць да 2 км. У 1907 на яе аснове створаны карабін. Пасля 2-й сусв. вайны выкарыстоўваюцца пераважна аўтам. вінтоўкі (з ёмістасцю магазіна да 50 патронаў, скарастрэльнасцю да 200 стрэлаў за мінуту, прыцэльнай далёкасцю да 500 м), карабіны (у т.л. самазарадныя), снайперскія вінтоўкі (з аптычнымі і начнымі прыцэламі). Сучасныя вінтоўкі звычайна маюць штык і прыстасаванні для стральбы (да 500 м) вінтовачнымі гранатамі. Пашыраны таксама спарт. вінтоўкі. с. 188
ВІ́НТЭР Аляксандр Васілевіч (10.10.1878, в. Старасельцы Беластоцкага ваяв., Польшча — 9.3.1958), савецкі вучоны ў галіне энергетыкі. Акад. АН СССР (1932). Скончыў Пецярбургскі політэхн. ін-т (1912). Кіраваў буд-вам першай у Расіі электрастанцыі на торфе («Электраперадача», цяпер ДРЭС імя Р.Э.Класона), Шатурскай ДРЭС, Дняпроўскай ГЭС і інш. З 1944 нам. дырэктара Энергет. ін-та АН СССР. Даследаваў энергет. рэсурсы краіны, пытанні рацыяналізацыі энергасістэм, эксплуатацыі магутных электрастанцый і інш.
Літ.: А.В.Винтер. М.; Л., 1950; Маркин А.Б. А.В.Винтер // Люди русской науки. М., 1965. с. 188
ВІ́НТЭРТУР (Winterthur), горад на Пн Швейцарыі. У кантоне Цюрых, у даліне р. Цёс (бас. Рэйна). 87,6 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Машынабудаванне (у т.л. лакаматывабудаванне), тэкст., харч., дрэваапр., паліграф. прам-сць. с. 188
ВІНЦЭ́НТЫ КАДЛУ́БАК (Wincenty Kadłubek; 1150 ?, г. Каргова, Польшча — 8.3.1223), польскі храніст, дзярж. і рэліг. дзеяч. Паходзіў з асяроддзя сярэдняга рыцарства. Вучыўся ў Кракаве, Зах. Еўропе. Прыдворны капелан і канцылярыст польск. караля Казіміра Справядлівага. У 1207—18 кракаўскі біскуп, потым манах-цыстэрцыянец. Аўтар «Хронікі Польшчы» ад старажытнасці да 1202, якая адлюстроўвае паліт., ваен. і культ. адносіны паміж польск. і ўсх.-слав. княствамі ў 11 — пач. 13 ст. У ёй згадваюцца гарады Берасце, Драгічын над Бугам, Галіч, Перамышль, Уладзімір-Валынскі. Толькі ў творы Вінцэнтыя Кадлубака ёсць звесткі аб падзеях у Берасці ў 1170—80-я г., інфармацыя пра паход і галіцка-валынскіх князёў супраць ятвягаў.
Літ.: Щавелева Н.И. Польские латиноязычные средневековые иточники: Тексты, перевод, коммент. М., 1990.
Г.М.Семянчук. с. 188
ВІНЧЭ́СТЭР ЭВМ , тое, што жорсткі магнітны дыск. с. 188
ВІНЬЕ́ТКА (франц. vignette), упрыгожанне ў кнізе або рукапісе; невял. малюнак або арнамент на пачатку (застаўка) ці ў канцы (канцоўка) тэксту. с. 188
ВІНЬЁ (Vigneaud) Вінсент Дзю (18.5.1901, г. Чыкага, ЗША — 11.12.1978), амерыканскі біяхімік. Чл. Нац. АН ЗША (1944). Скончыў Ілінойскі ун-т (1923) і Мед. школу Рочэстэрскага ун-та (1927). З 1929 у Ілінойскім ун-це, з 1932 праф. ун-та Дж. Вашынгтона, у 1938—75 Корнелскага ун-та. Навук. працы па хіміі гармонаў, вітамінаў, антыбіётыкаў. Даследаваў хім. будову інсуліну і біяціну, устанавіў структуру і сінтэзаваў вазапрэсін, аксітацын, вітаміны групы В. Прапанаваў метады сінтэзу, ачысткі і вылучэння антыбіётыкаў. Нобелеўская прэмія 1955.
Літ.: Волков В.А., Вонскнй Е.В., Кузнецова Г.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 157. с. 188
ВІНЬЁЛА (Vignola; сапр. Бароцы, Barozzі) Джакама да (1.10.1507, г. Віньёла, Італія — 7.7.1573), італьянскі архітэктар позняга Адраджэння. Вучыўся ў Б.Перуцы і А. да Сангала Малодшага.
Асн. збудаванні Віньёлы ў Рыме: віла папы Юлія ІІІ (1550—55), першая авальная ў плане царква Сант-Андрэа (1555), царква гал. езуіцкага ордэна Іль Джэзу (пачата ў 1568; стала ўзорам для Нясвіжскага касцёла езуітаў), 2 малыя купалы на саборы св. Пятра (пачаты ў 1564); палац Фарнезе ў Капрароле каля Вітэрба (1558—73). Аўтар трактата «Правілы пяці ордэраў архітэктуры» (1562). с. 188
ВІНЫ́ (Vignу) Альфрэд Віктор дэ (27.3.1797, г. Лош, Францыя — 17.9.1863), французскі пісьменнік. Граф. Чл. Франц. акадэміі (1845). У 1814—27 служыў у каралеўскай арміі. Яго творчасць адна з вяршынь франц. рамантызму. Дэбютаваў як паэт у 1820. Аўтар зб-каў «Вершы» (1822), «Паэмы на старажытныя і новыя сюжэты» (1826). У рамане «Сен-Мар» (т. 1—2, 1826) адлюстраваў сутыкненне рамантычнай асобы з сац.-гіст. рэаліямі. Драмы Віны прысвечаны аналізу ключавых для яго творчасці антыномій — гісторыя і чалавек, які становіцца ахвярай яе паступовага руху («Жонка маршала д'Анкра», 1831), творчая асоба і грамадства («Чатэртон», 1835). У аповесці «Няволя і веліч салдата» (1835) раскрыў супярэчнасці паміж воінскім абавязкам і маральнымі прынцыпамі. Для яго сталай паэзіі характэрны трагічнае светаадчуванне (зб. «Лёсы», выд. 1864), гіст. і экзістэнцыяльны фаталізм, апяванне вернасці перакананням і мужнасці пад ударамі лёсу (паэма «Смерць ваўка», 1843, і інш.). Аўтар рамана «Дафна» (выд. 1913), «Дзённіка паэта» (выд. 1867).
Тв.: Рус. пер. — Неволя и величие солдата. Л., 1968; Избранное. М., 1987; Сен-Мар, или Заговор во времена Людовика XIII; Стелло, или «Синие дьяволы»: [Романы]. М., 1990.
Літ. Соколова Т.В. Философская поэзия А. де Виньи. Л., 1981.
К.М.Міхееў. с. 189
ВІ́НЬЯ-ДЭЛЬ-МАР (Viña del Mar), горад у Чылі, у агламерацыі Вальпараіса. Засн. ў 1874. 319,4 тыс. ж. (1993). Порт на Ціхім ак. Чыг. станцыя. Хім., тэкст., харч. прам-сць. Паблізу нафтаперапр. з-д, нафтасховішча, нафтавая гавань.
Цэнтр турызму. Адзін з буйнейшых у Лац. Амерыцы прыморскіх кліматычных курортаў. Мяккі субтрапічны клімат міжземнаморскага тыпу спрыяльны для лячэння многіх хвароб і паўнацэннага адпачынку, асабліва ў снеж.—лютым. с. 189
ВІ́НЬЯС ДÓРДАЛЬ (Viñas Dordal) Франсіска (27.3.1863, г. Барселона, Іспанія — 13.7.1933), іспанскі спявак (тэнар); адзін з буйнейшых вакалістаў канца 19 — пач. 20 ст. Вучыўся ў Барселонскай кансерваторыі. З 1888 спяваў у розных гарадах Італіі, у т.л. ў т-ры «Ла Скала». У 1893—97 саліст т-ра «Метраполітэн-опера» (Нью-Йорк), выступаў у Парыжы, Лондане і інш. Сярод лепшых партый: Лаэнгрын, Тангейзер, Трыстан («Лаэнгрын», «Тангейзер», «Трыстан і Ізольда» Р.Вагнера), Радамес («Аіда» Дж. Вердзі), Турыду («Сельскі гонар» П.Масканьі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ).
У 1917 пакінуў сцэну. Выкладаў у Барселоне, дзе з 1963 штогод праводзіцца Міжнар. конкурс вакалістаў яго імя. с. 189
ВІО́ (Viau) Тэафіль дэ (сак. або май 1590, Клерак, каля г. Ажэн, Францыя — 25.9.1626), французскі паэт; прадстаўнік ліберцінажу (вальнадумства). Працаваў у жанрах санета, оды, эпіграмы, элегіі. Аўтар «Трактата пра бяссмерце душы», трагедыі «Пірам і Фісба» (1617, паст. 1625), вальнадумных і сатыр. вершаў, змешчаных у калектыўным зб-ку «Сатырычны Парнас» (1622), выданне якога стала падставай для ганенняў на паэта, арганізаваных езуітамі. У 1623 яму вынесены смяротны прыгавор, заменены ў 1625 пажыццёвай ссылкай. Ганенні і турма — прычына заўчаснай смерці Віо. У яго лірыцы па-барочнаму пераплецены вытанчанасць і метафарычнасць з канкрэтнасцю і рэалістычнасцю, экзальтаванасць з іранічнасцю. Віо ўпершыню ў франц. паэзіі змог перадаць паяднанне прыроды і душы чалавека. Лепшыя яго вершы прасякнуты духам унутр. свабоды, няскоранасці і адлюстроўваюць асабістую драму («Санет Тэафіля на яго выгнанне», «Ліст да брата», «Шыбеніца», «Стансы» і інш.).
Тв.: Рус. пер. — [Стихи] // Европейская поэзия XVII в. М., 1977; [Стихи] // Колесо фортуны: Из европейской поэзии XVII в. М., 1989.
Літ.: Виппер Ю.Б. Французская литература первой трети XVII в. // История всемирной литературы. М., 1987. Т. 4
Г.В.Сініла. с. 189
ВІ́ПЕР Роберт Юр'евіч (14.7.1859, Масква — 30.12.1954), рускі гісторык. Акад. АН СССР (1943). Скончыў Маскоўскі ун-т (1880). Праф. Новарасійскага ун-та ў Адэсе (1894—97), Маскоўскага ун-та (1897—1922, 1941—50), Латв. ун-та ў Рызе (1924—41), Маскоўскага ін-та філасофіі, л-ры і гісторыі (1941). З 1943 у Ін-це гісторыі АН СССР. Аўтар шматлікіх прац (у т.л. падручнікаў) па ўсеагульнай гісторыі ад антычнасці да пач. 20 ст., па метадалогіі гісторыі («Нарысы тэорыі гістарычнага пазнання», 1911, і інш.), па гісторыі хрысціянства («Узнікненне хрысціянскай літаратуры», 1946; «Рым і ранняе хрысціянства», 1954). У адзінай працы па рус. гісторыі «Іван Грозны» (1922) на сусв. фоне прааналізаваў падзеі ў Расіі 16 ст. с. 190
ВІПСА́НІЙ Агрыпа Марк, гл. Агрыпа Марк Віпсаній. с. 190
ВІР , рака ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 81 км². Пачынаецца каля в. Савічы, цячэ праз азёры Плавун і Вяхава. У верхнім і сярэднім цячэнні часткова каналізаваная. с. 190
ВІР , возера ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., у бас. р. Сож, за 4 км на ПнУ ад г. Чачэрск. Пл. 0,2 км², даўж. 1,4 км, найб. шыр. 200 м. Поймавае. Усходнія схілы катлавіны пад лесам, зах. пад хмызняком. Праз возера цячэ р. Курынка, якая злучае яго з воз. Вілія, на Пн упадаюць меліярац. каналы. с. 190
ВІР , водаварот, кругавы лейкападобны рух вады ў паверхневым слоі на асобных участках вадаёмаў або рэк. Узнікае пры зліцці плыняў вады, пры абцяканні выступаў берага або пры рэзкім расшырэнні рэчышча. Можа быць пастаянным або часовым. Марскія віры ўтвараюцца ў месцах сутыкнення прыліўна-адліўных хваль з цячэннямі. Вір — небяспечнае месца; на тэр. Беларусі вада ў віры доўга не замярзае. с. 190
ВІ́РА , вера, у Стараж. Русі грашовы штраф, што спаганяўся са злачынца на карысць князя за забойства ці цяжкае калецтва вольнага чалавека. Калі злачынцу нельга было знайсці, віру плаціла сельская абшчына (верв), на тэрыторыі якой знойдзена цела (дзікая віра). Спагнанне віры замяніла кроўную помсту. Паводле «Рускай праўды» памер віры 40 грыўняў. За забойства дружынніка ці слугі князя віру плацілі ўдвая большую (80 грыўняў). За цяжкае калецтва (адсячэнне рукі, нагі) ці за забойства нявернай жонкі спаганялася палова віры. с. 190
ВІРА́Ж (франц. viragе), 1) паварот. 2) Фігура пілатажу — поўны разварот лятальнага апарата ў гарыз. плоскасці. 3) Хім. раствор для надання пэўнага колеру чорна-белым фатаграфічным здымкам. с. 190
ВІРАЛЕ́ (франц. virelai ад virer кружыцца), шасцірадковая страфа, інтанацыйна падзеленая на 2 трохрадкоўі. Першыя 2 радкі трохрадкоўя звязаны парнай рыфмай, 3-і кароткі радок рыфмуецца з 6-м, таксама ўкарочаным.
Узнікла ў старафранц. паэзіі. У бел. паэзіі дакладна вытрымана страфічная будова вірале ў вершы Я.Купалы «З летніх малюнкаў». Вірале называюць таксама 9-радковы верш з рыфмоўкай аБааБааБа. с. 190
ВІРА́САЎ Георгій Пятровіч (н. 8.7.1940, в. Хлебнікава Маскоўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне фізікахіміі торфу. Д-р тэхн. н. (1992). Скончыў БПІ (1962). З 1962 у Ін-це торфу АН Беларусі. Навук. даследаванні па распрацоўцы тэхналогіі і абсталявання для здабычы і перапрацоўкі торфу і сапрапеляў, вытв-сці комплексных грануляваных угнаенняў на гэтай аснове, аднаўленні заглееных вадаёмаў.
Тв.: Торф на удобрение. Мн., 1983 (у сааўт.); Комплексные гранулированные удобрения на основе торфа. Мн., 1988. с. 190
ВІ́РАЎЛЯ , вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПнЗ ад г. Гарадок, 74 км ад Віцебска, 11 км ад чыг. ст. Бычыха. 362 ж., 148 двароў (1996). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Вайсковыя могілкі сав. воінаў і партызан. с. 190
ВІРГА́ЦЫЯ (ад лац. virgа галінка), 1) у геамарфалогіі разгалінаванне горных хрыбтоў у адным напрамку. Звычайна паўтараецца некалькі разоў (напр., віргацыя Алайскага хр. ў зах. напрамку). 2) У тэктоніцы веерападобнае разыходжанне складак горных парод пры апусканні складкавай зоны і затуханні складкавасці. Назіраецца звычайна на перыферыі складкавых гор, напр. на З Цянь-Шаня. Пры віргацыі складкі разыходзяцца ў адным або процілеглых напрамках, злучаюцца на канцах (міндалепадобна) або збліжаюцца (злучаюцца) у цэнтр. зоне. Адрозніваюць свабодную віргацыю і вымушаную (пры абцяканні перашкоды). с. 190
ВІРГІ́НІЯ , Вірджынія (Virginіа), штат на У ЗША. Уваходзіць у групу Паўднёва-Атлантычных штатаў. Пл. 109,6 тыс. км², нас. 6,49 млн. чал. (1993). Адм. ц. — г. Рычманд, інш. значныя гарады і порты: Норфалк, Ньюпарт-Ньюс, Хэмптан, Віргінія-Біч. На ПнУ у межах штата прыгарадная зона сталіцы ЗША — г. Вашынгтон. Гар. нас. 69,4%. На Ў прыбярэжная забалочаная раўніна. У сушу глыбока ўразаецца Чэсапікскі заліў і эстуарыі рэк. На З невысокія горы Апалачы з хрыбтом Блу-Рыдж (каля 1743 м). У цэнтры — плато Підмант.
Клімат умераны, цёплы і вільготны. Т-ра зімой апускаецца да -9 °С, летам дасягае 38 °С. Гадавая сума ападкаў 800—1200 мм. На схілах гор хваёвыя і мяшаныя лясы. Віргінія — індустрыяльна-аграрны штат. Здабыча вугалю, свінцу, буд. матэрыялаў. Развіта хім. (вытв-сць хім. валокнаў, мінер. угнаенняў і інш ), тытунёвая, тэкст., харч., электронная, цэм., дрэваапр. прам-сць. Буйное ваен. і гандл. суднабудаванне (Норфалк, Ньюпарт-Ньюс, Портсмут). У сельскай гаспадарцы найб. развіта жывёлагадоўля (вытв-сць ялавічыны, малака). Птушкагадоўля. Вырошчваюць тытунь (гал. с.-г. культура), пшаніцу, сою, кукурузу, арахіс, раннюю бульбу, гародніну, яблыкі. Рыбалоўства. На ўзбярэжжы — лоўля вустрыц і крэветак. Транспарт аўтамаб., марскі, чыгуначны. Развіты турызм.
М.С.Вайтовіч. с. 190
ВІРГІ́НСКІЯ АСТРАВЫ́ (Virgin Islands), Віргінскія брытанскія астравы, уладанне Вялікабрытаніі ў Вест-Індыі, на Малых Антыльскіх а-вах. Уключае ч. Віргінскіх а-воў. Пл. 153 км². Нас. 16,6 тыс. чал. (1991). Адм. ц. і порт Род-Таўн (каля 2,5 тыс. ж.) на в-ве Тартола. Афіц. мова англійская. Дзейнічае канстытуцыя 1977. Брыт. манарха прадстаўляе губернатар, у кампетэнцыі якога знаходзяцца абарона, унутр. бяспека, знешняя палітыка, дзярж. службы, сістэма правасуддзя. Ён жа ўзначальвае Заканадаўчы і Выканаўчы саветы.
Ва ўладанне ўваходзяць 40 астравоў, населены 16. Найбольшыя Тартола (54,4 км²), Анегада (38,8 км²), Вёрджын-Горда (21,4 км²). Астравы гарыстыя (г. Сейдж, 540 м), складзены з вапнякоў і крышт. парод. Клімат трапічны, гарачы і вільготны, з 2 засушлівымі сезонамі. Т-ра паветра 17—28 °С (зімой), 26—31 °С (летам). Ападкаў 1270 мм за год, з ліп. да ліст. ўраганы. У гарах захаваліся ўчасткі трапічных лясоў. Жывуць пераважна негры і мулаты. Больш за 80% насельніцтва на в-ве Тартола. Сярод вернікаў пераважаюць англікане, метадысты, адвентысты. Асн. галіна гаспадаркі — абслугоўванне турыстаў (каля 50% нац. даходу). Штогод астравы наведваюць каля 200—250 тыс. турыстаў пераважна з ЗША. Прадпрыемствы лёгкай, харч. (выраб рому, перапрацоўка рыбы), буд. матэрыялаў (экспарт жвіру і пяску) прам-сці. Здабыча солі. Вырошчваюць цукр. трыснёг, какосавыя арэхі, садавіну, агародніну. Пад ворывам каля 2 тыс. га, пад пашай каля 4 тыс. га. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, птушку. Рыбалоўства. Транспарт аўтамаб. і марскі. Грашовая адзінка — долар ЗША.
У 1960 абвешчаны асобнай тэрыторыяй, у 1967 атрымалі абмежаванае самакіраванне.
Дзейнічаюць Партыя Віргінскіх а-воў (кіруючая) і Аб'яднаная партыя, 2 прафсаюзы — Асацыяцыя працоўных грамадзян і Асацыяцыя настаўнікаў. с. 191
ВІРГІ́НСКІЯ АСТРАВЫ́ (Virgin Islands), уладанне ЗША у Вест-Індыі, на Малых Антыльскіх а-вах. Пл. 355 км².
Нас. 104 тыс. чал. (1993). Адм. ц. — г. Шарлота-Амалія (12,3 тыс. ж., 1990) на в-ве Сент-Томас. Афіц. мова англійская. Дзейнічае Перагледжаны арганічны закон Віргінскіх астравоў, прыняты кангрэсам ЗША у 1954. Агульны нагляд за астравамі ажыццяўляе мін-ва ўнутр. спраў ЗША. Выканаўчая ўлада належыць губернатару (выбіраецца на 4 гады). Паводле рэкамендацый заканад. сходу ён прызначае кіраўнікоў 12 выканаўчых дэпартаментаў і 2 адм. памочнікаў, яны прадстаўляюць яго на а-вах Сент-Джон і Санта-Крус. Аднапалатны заканад. сход складаецца з 15 сенатараў, якія выбіраюцца на 2 гады. Законы, прынятыя ім, зацвярджаюцца губернатарам. З 1973 астравы маюць 1 дэпутата (без права голасу) у палаце прадстаўнікоў кангрэса ЗША.
Уладанне ўключае больш за 50 астравоў і рыфаў, найб. з іх Санта-Крус (218 км²), Сент-Томас (83 км²), Сент-Джон (52 км²). Астравы гарыстыя (г. Краўн, 474 м), складзены з вапнякоў і вулканічных крышт. парод. Т-ра паветра 21—29 °С (зімой), 24—31 °С (летам). Ападкаў 1200 мм за год, летам і восенню частыя ўраганы. Захаваліся ўчасткі трапічных лясоў, асабліва на в-ве Сент-Джон, 2/3 тэр. якога займае аднайменны нац. парк. Мясцовае насельніцтва — негры і мулаты (больш за 80%), жывуць таксама пуэртарыканцы, выхадцы з ЗША і інш. Найб. населены а-вы Санта-Крус (50,1 тыс. чал.) і Сент-Томас (48,2 тыс. чал.). Сярод вернікаў пераважаюць пратэстанты. Асн. галіна гаспадаркі — абслугоўванне замежных турыстаў. Штогод астравы наведвае каля 1,5 млн. турыстаў, пераважна з ЗША. У прам-сці гал. ролю адыгрываюць прадпрыемствы на в-ве Санта-Крус: нафтаперапрацоўчы (адзін з найб. у свеце, магутнасць 36,4 млн. т за год) і алюмініевы з-ды. Выпрацоўка электраэнергіі каля 1 млрд. кВт<SIGN>гадз штогод. Ёсць прадпрыемствы па зборцы гадзіннікаў з імпартаваных дэталей, па вытв-сці шарсцяных, фармацэўтычных і духмяных вырабаў, рому. Вырошчваюць цукр. трыснёг, садавіну, агародніну, на в-ве Санта-Крус — сорга. Спецыфічная галіна — выраб алею з лаўровага лісця (в-аў Сент-Джон). Жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла, авечкі, свінні) і рыбалоўства (каля 1 тыс. т штогод). Транспарт аўтамаб. і марскі. 2 міжнар. аэрапорты. Грашовая адзінка — долар ЗША.
Гісторыя. Адкрыты Х.Калумбам у 1493. Першыя паселішчы засн. ў 1625 на в-ве Санта-Крус англ. і франц. каланістамі. У розны час гэтым востравам валодалі англічане, французы, іспанцы і Мальтыйскі ордэн. У 1733 куплены Даніяй, афіцыйна абвешчаны яе калоніяй у 1754. У 1672 і 1683 датчане каланізавалі таксама а-вы Сент-Томас і Сент-Джон. У час дацкага панавання в-аў Сент-Томас ператвораны ў цэнтр гандлю, у т.л. рабамі, в-аў Сент-Джон заняты плантацыямі цукр. трыснягу, на якіх выкарыстоўвалася праца рабоў. За час існавання рабства (да сярэдзіны 19 ст.) на астравы завезена 28 тыс. неграў-рабоў. Данія валодала Віргінскімі астравамі да 1917 (за выключэннем перыяду напалеонаўскіх войнаў 1799—1815), потым прадала іх ЗША за 25 млн. долараў.
Дзейнічаюць аддзяленні Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый ЗША, а таксама Рух незалежных грамадзян, Прагрэс. рэсп. партыя і Аб'яднаная нар. партыя, якая выступае за незалежнасць Віргінскіх астравоў. с. 191
ВІРДЖЫНІЯ (Virginіа), штат ЗША, гл. Віргінія. с. 191
ВІ́РДУНГ , Фірдунг (Virdung) Себасцьян (вядомы таксама як Гроп; Grop; 19 ці 20.1.1465 — ?), нямецкі муз. тэарэтык, кампазітар, спявак. Вучыўся ў Гейдэльбергскім ун-це (відаць, з 1483). З 1506 спявак пры двары герцага Вюртэмбергскага, з 1507 кантар сабора ў Канстанцы. У 1511 (верагодна) служыў у Базелі. Аўтар аднаго з першых трактатаў на ням. мове «Музыка, вывучаная і сцісла выкладзеная Себасцьянам Фірдунгам...» (Базель, 1511; перакладзены на некалькі моў), у якім сабраны і сістэматызаваны звесткі пра муз. інструменты, выкладзены прынцыпы натацыі і муз. выканальніцтва. Захаваліся «Гімн дзеве Марыі» на 4 галасы, чатыры 4-галосыя песні. с. 191
ВІ́РКАЎ , вёска ў Клічаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на З ад г.п. Клічаў, 113 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Тачанка. 467 ж., 200 двароў (1996). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. с. 191
ВІРО́ІДЫ , вірусападобныя інфекц. агенты, якія ўяўляюць сабой нізкамалекулярную адналанцужковую кальцавую рыбануклеінавую кіслату і ў якіх адсутнічае антыгенная актыўнасць. У адрозненне ад вірусаў не маюць вірыённай стадыі, устойлівыя да процівірусных прэпаратаў, награвання, ультрафіялетавых прамянёў. Выклікаюць хваробы жывёл (скрэйпі авечак, энцэфалапатыі норак і інш.) і раслін (верацёнападобнасць клубняў бульбы, экзакорпіс цытрусавых, карлікавасць хрызантэм і хмелю, бледнаплоднасць агурка і інш.).
Сімптомы захворванняў, што выклікаюцца віроідамі, падобныя да вірусных хвароб: прыгнечанне росту, хлароз лісця, дэфармацыі. Пры экзакорцісе цытрусавых, напр., кара лускаватая, растрэскваецца і адломліваецца ад ствала. Сцёблы бульбы, пашкоджанай віроідамі, прыгнечаныя, выцягнутыя і прамастойныя, клубні верацёнападобныя з выяўленымі над паверхняй вочкамі і рэзкімі бровамі, ураджай клубняў зніжаецца на 20—70%.
Літ.: Шелудько Ю.М., Рейфман В.Г. Вироиды — новый класс патогенов. М., 1978.
Ж.В.Блоцкая. с. 191
ВІРСАЛА́ДЗЕ Сімон Багратавіч (н. 13.1.1909, Тбілісі), тэатральны мастак. Нар. мастак Грузіі (1958) і СССР (1976). Акад. АМ СССР (1975). Вучыўся ў Тбіліскай (1926) і Ленінградскай (1928—31) АМ, Вышэйшым маст.-тэхн. ін-це ў Маскве (1927—28). Гал. мастак Т-ра оперы і балета імя 3.Паліяшвілі ў Тбілісі (1932—36) і Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава (1940—41, 1945—62). Яго работы ў афармленні оперных і балетных спектакляў адметныя ўменнем ствараць абагульнены вобраз, які адпавядае эмацыянальнай палітры музыкі: оперы «Даісі» Паліяшвілі, «Сям'я Тараса» Дз. Кабалеўскага, балеты «Спартак» А.Хачатурана, «Ангара» А.Эшпая, «Раймонда» А.Глазунова і інш. Аўтар касцюмаў для фільмаў «Гамлет», «Кароль Лір». Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951, 1977, Ленінская прэмія 1970. с. 191
ВІРСАЛА́ДЗЕ Элісо Канстанцінаўна (н. 14.9.1942, Тбілісі), грузінская піяністка. Нар. арт. Грузіі (1972). Нар. арт. СССР (1989). Скончыла Тбіліскую кансерваторыю (1966, клас А.Вірсаладзе), З 1959 салістка Тбіліскай, з 1977 — Маскоўскай філармоній. З 1967 выкладае ў Маскоўскай кансерваторыі. Глыбокі і тонкі інтэрпрэтатар твораў В.А.Моцарта. У рэпертуары таксама творы кампазітараў-рамантыкаў. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў імя Р.Шумана (Цвікаў, ГДР, 1966), імя П.І.Чайкоўскага (1962, Масква), Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1966). Дзярж. прэмія Грузіі 1983. с. 192
ВІ́РСКІ Павел Паўлавіч (25.2.1905, г. Адэса, Украіна — 5.6.1975), украінскі балетмайстар. Нар. арт. СССР (1960). Скончыў Адэскае муз.-драм. Вучылішча (1926), Маскоўскі тэатр. тэхнікум (1928, педагог А.Месерэр). З 1923 артыст і балетмайстар Адэскага т-ра оперы і балета, з 1931 балетмайстар т-раў оперы і балета ў Харкаве, Адэсе, Днепрапятроўску, Кіеве. Паставіў балеты «Чорнае золата» В.Гамалякі (1960), «Эсмеральда» Ц.Пуні (1929), «Раймонда» А.Глазунова (1934), «Мешчанін з Тасканы» У.Нахабіна (1936) і інш. У 1943—55 балетмайстар Ансамбля песні і танца Сав. Арміі імя А.В.Аляксандрава. Арганізатар (1937), балетмайстар (да 1940), маст. кіраўнік Ансамбля нар. танца Украіны (з 1975 імя Вірскага). Дзярж. прэміі СССР 1950, 1970. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1965. с. 192
ВІРТ (Wirth) Карл Іозеф (6.9.1879, г. Фрайбург, Германія — 3.1.1956), палітычны і дзярж. дзеяч Германіі. Скончыў Фрайбургскі ун-т. Дэпутат рэйхстага ў 1914—18 і 1920—33. Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 міністр фінансаў у Бадэне, чл. Нац. сходу. Адзін з лідэраў партыі Цэнтра (да 1933). Міністр фінансаў (1920—21). Рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі ў маі 1921 — ліст. 1922. Урад Вірта імкнуўся да выканання Версальскага мірнага дагавора 1919, падпісаў 16.4.1922 рас.-герм. Рапальскі дагавор. Міністр акупіраваных (паводле Версальскага дагавора) абласцей (1929—30). Міністр унутр. спраў (1930—31). У 1933—48 у эміграцыі. Заснавальнік партый «Саюз цэнтра» (1948) і Саюз немцаў (за адзінства, мір і свабоду). Выступаў за ўзаемаразуменне з СССР (пры нейтральнасці Германіі), супраць эканам. і ваен. інтэграцыі ФРГ у Зах. Еўропу. Чл. Сусв. Савета Міру з 1952. с. 192
ВІРТА́ Мікалай Яўгенавіч (19.12.1906, в. Вялікая Лазаўка Тамбоўскай вобл., Расія — 9.1.1976), рускі пісьменнік. Друкаваўся з 1923. У рамане «Адзінота» (1935; Дзярж. прэмія СССР 1941; па яго матывах напісана п'еса «Зямля», паст. 1937) афіцыёзная трактоўка Антонава паўстання. Аўтар раманаў «Заканамернасць» (1937), «Вячэрні звон» (1951), «Стэп ды стэп наўкол...» (1960) і інш., п'ес «Змова» (1938), «Салдаты Сталінграда» (1944), «Хлеб наш надзённы» (1947; Дзярж. прэмія СССР 1948), «Змова асуджаных» (1948; Дзярж. прэмія СССР 1949) і інш., аповесцей, нарысаў, франтавых карэспандэнцый. Яму належаць кінасцэнарыі (у т.л. «Сталінградская бітва», 1949; Дзярж. прэмія СССР 1950). Многія творы Вірты адзначаны ўплывам «тэорыі бесканфліктнасці».
Тв.: Собр. соч. Т. 1—4. М., 1980—82. с. 192
ВІ́РТАНЕН (Virtanen) Артуры Ілмары (15.1.1895, Хельсінкі — 11.11.1973), фінскі біяхімік; заснавальнік фінскай навук. школы тэхн. біяхіміі. Чл. Фінскай акадэміі навук і л-ры (1927). Скончыў Гельсінгфорскі ун-т (1916). У 1924—48 у Хельсінскім ун-це, адначасова з 1931 дырэктар Біяхім. ін-та. Навук. працы па біяхіміі кармоў. Распрацаваў метад кансервацыі зялёных кармоў падкісленнем сумессю кіслот (салянай і сернай) да рН 4, што спыняе бактэрыяльныя і ферментатыўныя працэсы («АІВ-метад» наз. па яго ініцыялах), метады кансервавання малака і малочных прадуктаў. Нобелеўская прэмія 1945. с. 192
ВІ́РТАНЕН Ялмары Эрыкавіч (8.1.1889, с. Майніемі, Фінляндыя — 2.4.1939), карэльскі паэт. Пісаў на фінскай мове. Друкаваўся з 1906. У ранніх творах адлюстраваў паднявольнае становішча працоўных. У зб-ках вершаў «Вольнай часінай» (1930), «Стройныя шарэнгі» (1931), «Вершы» (1933, 1936, на рус. мове), «Чырвонае кантэле» (1937) асэнсаванне гіст. мінулага рус. і карэльскага народаў, самабытнасць людскіх характараў і прыроды паўночнага краю. Вядомы як драматург, перакладчык. Перакладаў на фінскую мову творы рус. і сусв. л-ры, паасобныя творы Я.Купалы.
Літ.: Алто Э. Ялмари Виртанен: Жизнь и творчество. Петрозаводск, 1988. с. 192
ВІРТУА́ЛЬНЫЯ ЧАСЦІ́ЦЫ , кароткаіснуючыя прамежкавыя станы, якія ўзнікаюць у працэсах узаемадзеяння ці пры флуктуацыях квантавых палёў.
У квантавай тэорыі поля для віртуальных часціц парушаецца звычайная рэлятывісцкая сувязь паміж энергіяй і імпульсам і таму ім нельга прыпісаць пэўнае значэнне масы. Аднак віртуальныя часціцы пераносяць энергію, імпульс, зарад і інш. квантавыя лікі, што забяспечвае выкананне адпаведных законаў захавання. У нерэлятывісцкай квантавай механіцы ў адпаведнасці з неазначальнасцей суадносінамі энергія прамежкавых станаў вызначаецца з дакладнасцю да <FORMULA> дзе <SIGN> — неазначальнасць энергіі, <FORMULA>, ћ — Планка пастаянная, <SIGN> — час існавання віртуальных часціц. Таму адпаведныя віртуальныя часціцы захоўваюць імпульс і шэраг іншых квантавых характарыстык, акрамя энергіі.
Віртуальныя часціцы непасрэдна эксперыментальна не назіраюцца, але іх ускосныя праяўленні, напр. палярызацыя вакууму квантавай тэорыі поля, правераны з высокай дакладнасцю. Шэраг рэальных часціц быў прадказаны на аснове іх віртуальных праяўленняў (П-, <SIGN>-мезоны і інш.). У той жа час віртуальныя часціцы могуць і не мець аналагаў сярод рэальных (напр., т. зв. рэджэон у моцных узаемадзеяннях).
Я. А. Таўкачоў. с. 192
«ВІРТУО́ЗЫ МАСКВЫ́» , камерны аркестр. Створаны ў 1982 як дзяржаўны камерны аркестр Мін-ва культуры Расіі «Віртуозы Масквы». Канцэртуе з 1979. Арганізатар, саліст і маст. кіраўнік У.Співакоў. Мае вял. і разнастайны класічны і сучасны рэпертуар: сімфоніі і канцэрты для аркестра, для фп. і для скрыпкі з аркестрам, для скрыпкі і альта з аркестрам В.А.Моцарта, Т.Альбіноні, А.Вівальдзі, Л.Бакерыні, творы І.С.Баха (у т.л. «Арыя», выканана ў г. Дахаў, Германія), Л.Бетховена, Ф.Шуберта, І.Штрауса, І.Брамса, П.Чайкоўскага, А.Рубінштэйна, Л.Бернстайна, Дз.Шастаковіча (у т.л. 14-я камерная сімфонія ў памяць аб ахвярах фашызму, выканана ў Дахаў) і інш. З 1989 пастаянны ўдзельнік Міжнар. муз. фестывалю ў г. Кармар (Францыя); з ім выступаюць лепшыя выканаўцы сучаснасці. З 1990 на кантрактнай аснове працуе ў Іспаніі. Гастраліруе ва ўсім свеце, неаднаразова выступаў на Беларусі. с. 192
ВІРУЛЕ́НТНАСЦЬ (ад лац. virulentus ядавіты), ступень патагеннасці (хваробатворнасці) дадзенага штаму мікраарганізма ў адносінах да пэўнага віду жывёл, раслін пры натуральным або штучным заражэнні. Генетычна абумоўленая прыкмета (можа перадавацца ў спадчыну). Характарызуецца інфекцыйнасцю (заразлівасць), інвазіўнасцю і агрэсіўнасцю (пераадоленне ахоўных бар'ераў, інтэнсіўнае размнажэнне ў тканках мікраарганізма), таксічнасцю (утварэнне ядавітых для арганізма рэчываў). Залежыць ад уласцівасцей інфекц. агента і ўспрымальнасці (адчувальнасці) арганізма, які інфіцыруецца. Вірулентнасць можа змяняцца ў залежнасці ад умоў культывавання штаму або ў выніку мутацыйных працэсаў. Штучнае змяненне вірулентнасці мікробаў выкарыстоўваецца пры атрыманні вакцын. с. 192
ВІРУ́НГА (Virungа), Муфумбіра, група з 8 буйных і мноства дробных (больш за 400) дзеючых і патухлых вулканаў ва Усх. Афрыцы, Заіры, Руандзе і Угандзе. Размешчана ў тэктанічнай упадзіне на Пн ад воз. Ківу. Выш. да 4507 м (вулкан Карысімбі). Дзеючыя вулканы: Ньірагонга (3470 м) і Ньямлагіра (3056 м).
Вулканічнае поле Вірунгі, складзенае пераважна з базальтавых і лейцытавых лаў, ляжыць на выш. 1800 м і больш. Да выш. 2300—2500 м вечназялёныя экватарыяльныя лясы, саванны, вышэй — зараснікі бамбуку і дрэвападобнага верасу, на вяршынях — горныя лугі. Нац. парк Вірунга (у Заіры і Руандзе) уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны; ва Угандзе — фауністычны рэзерват Гарылавы. с. 192
ВІРУСАЛО́ГІЯ (ад вірусы + ...логiя), медыка-біял. навука аб вірусах. Агульная вірусалогія вывучае прыроду вірусаў, іх будову, размнажэнне, біяхімію, генетыку, паходжанне і пашырэнне ў прыродзе. Мед., вет. і с.-г. вірусалогія даследуе патагенныя вірусы, іх інфекцыйныя ўласцівасці, распрацоўвае меры папярэджання, дыягностыкі і лячэння захворванняў, якія імі выклікаюцца.
Сфарміравалася ў канцы 19 ст. пасля адкрыцця рус. вучоным Дз.І.Іваноўскім (1892) віруса тытунёвай мазаікі. Былі вызначаны вірусы яшчуру (1898) і жоўтай ліхаманкі (1901), потым вірусы — узбуджальнікі шаленства, воспы, поліяміэліту, адру, герпесу. Сучаснай вірусалогіі вядома больш за 500 вірусаў, патагенных для чалавека і жывёл.
На Беларусі распрацоўка пытанняў вірусалогіі пачалася ў 1924 і звязана з вырабам і выкарыстаннем вакцын супраць воспы і шаленства. Асн. навук. цэнтры па мед. і ветэрынарнай вірусалогіі — Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, эксперым. ветэрынарыі, рыбнай гаспадаркі, БДУ і інш. Распрацаваны актыўныя злучэнні супраць вірусаў грыпу, энцэфаліту і інш., удасканалена сістэма аховы пры даследаванні патагенных узбуджальнікаў хвароб чалавека і жывёл (В.І.Вацякоў, П.Р.Рыцік, Э.У.Фельдман, Б.П.Савіцкі, І.І.Протас, М.А.Кавалёў, Л.М.Галаўнёў і інш.). Асаблівае значэнне набываюць праблемы вывучэння вірусаў, якія выклікаюць пухлінныя працэсы, латэнтных вірусных інфекцый і ВІЧ-інфекцыі.
Літ.: Зуев В.А. Медленные вирусные инфекции человека и животных. М., 1988. с. 193
ВІ́РУСНЫ ПЛАЗМАЦЫТО́З , гл. Алеуцкая хвароба. с. 193
ВІ́РУСНЫЯ ХВАРО́БЫ , хваробы раслін, жывёл і чалавека, узбуджальнікамі якіх з'яўляюцца вірусы. Падзяляюцца на групы: пухліны і інфекцыі. У чалавека выклікаюцца вірусамі РНК- і ДНК-геномных тыпаў. Крыніца заражэння — хворыя і вірусаносьбіты; шляхі — паветрана-кропельны (узбуджальнікі вострых рэспіратарных захворванняў, адру і інш.), аліментарны (узбуджальнікі кішэчных інфекцый і інш.), трансмісіўны (узбуджальнікі крывяных інфекцый і інш.), праз скуру (вірусы шаленства, воспы натуральнай, папіломы і інш ), палавы (вірус герпесу, узбуджальнік СНІДу і інш.), парэнтэральны (узбуджальнік гепатыту В.), трансплацэнтарны (унутрывантробны, выклікае цяжкія захворванні нованароджаных) і інш. Патагеннае дзеянне вірусаў абумоўлена ў першую чаргу пашкоджаннем клетак, у якіх яны размнажаюцца. Часткова яно можа быць звязана з гібеллю клетак пад уплывам антывірусных антыцел і сенсібілізаваных Т-лімфацытаў, а таксама з цытатаксічным уплывам вірыёнаў на клеткі органаў, у якіх вірус не размнажаецца. Вірусныя хваробы класіфікуюць паводле цяжкасці хваробы, віду ўзбуджальніка, механізма перадачы, крыніцы інфекцыі, месца заражэння і інш. Адрозніваюць прыроднаачаговыя і антрапагенныя заанозы, паза- і ўнутрыбальнічныя антрапанозы. Да вірусных хвароб адносяцца: поліяміэліт, герпес, грып, воспа, адзёр, энцэфаліты, ліхаманкі, гепатыт інфекцыйны, краснуха, шаленства і інш. У большасці выпадкаў пасля іх застаецца працяглы імунітэт. Лячэнне: процівірусныя хім. прэпараты, інтэрфероны, імунапрэпараты, патагенетычныя і сімптаматычныя сродкі. У жывёл вірусныя хваробы выклікаюцца агульнымі з чалавекам або патагеннымі толькі для іх заавірусамі. Адрозненні ў этыялогіі, патагенезе, клінічных праяўленнях, фарміраванні імунітэту, метадах дыягностыкі і лячэння ў параўнанні з віруснымі хваробамі чалавека нязначныя. Для свойскай жывёлы асабліва небяспечныя яшчур, шаленства, чума, воспа, грып і інш. У раслін — гл. Вірусныя хваробы раслін.
А. П. Красільнікаў. с. 193
ВІ́РУСНЫЯ ХВАРО́БЫ РАСЛІ́Н , інфекцыйныя хваробы, якія выклікаюцца фітапатагеннымі вірусамі. Пашкоджваюць кветкавыя расліны, хвойныя, папарацепадобныя, водарасці, грыбы. Прычыняюць вял. страты с.-г. культурам, якія размнажаюцца вегетатыўна, зніжаюць устойлівасць раслін да неспрыяльных фактараў асяроддзя і павышаюць успрымальнасць іх Да інш. патагенаў. Вірусныя хваробы раслін падзяляюць на мазаічныя хваробы раслін (мазаікі) і жаўтухі раслін. Вонкавыя прыкметы вірусных хвароб раслін: мазаічная афарбоўка, хлароз і пажаўценне лісця, некрозы, прыгнечанне росту, дэфармацыя органаў. Вірусныя хваробы раслін перадаюцца з сокам хворых раслін пры пікіраванні расады, пасынкаванні, кантакце хворых і здаровых раслін, пры вегетатыўным размнажэнні, прышчэпках, насякомымі-пераносчыкамі (пераважна тлямі і цыкадамі). Ідэнтыфікуюцца з дапамогай імуналагічных метадаў, у т.л. імунаферментнай дыягностыкі. На Беларусі віруснымі хваробамі найчасцей пашкоджваюцца бульба (мазаіка звычайная, палоскавая і маршчыністая, аўкуба-мазаіка, мазаічнае закручванне лісця, скручванне лісця, кучаравая карлікавасць, пярэстасцябловасць і інш.), лубін (пабурэнне, вузкалістасць), памідоры (мазаіка, стрык), яблыня (мазаіка, хларатычная плямістасць лісця, ямістасць і баразнаватасць драўніны). Меры барацьбы: вырошчванне ўстойлівых сартоў, атрыманне здаровага насеннага і пасадачнага матэрыялу біятэхнал. метадамі і ахова яго ад віруснай рэінфекцыі, знішчэнне насякомых-пераносчыкаў і інш.
Літ.: Амбросов А.Л. Вирусные болезни картофеля и меры борьбы с ними. Мн., 1975; Дубоносов Т.С., Панарин И.В., Каневчева И.С. Вирусные болезни злаков. М., 1975; Власов Ю. И. Вирусныеи и микоплазменные болезни растений. М., 1992; Блоцкая Ж.В. Вирусные болезни картофеля. Мн., 1993.
Ж.В.Блоцкая. с. 193
ВІ́РУСЫ (ад лац. virus яд), найдрабнейшыя субмікраскапічныя арганізмы няклетачнай будовы, якія складаюцца з нуклеінавай кіслаты і бялковай абалонкі (капсіды). Вірусы — унутрыклетачныя паразіты, якія выклікаюць вірусныя хваробы чалавека і жывёл, а таксама вірусныя хваробы раслін. вірус бактэрый — бактэрыяфагі. Адкрыты рус. вучоным Дз.І.Іваноўскім (1892), пашыраны ўсюды. Апісана каля 500 формаў вірусаў, якія шкодзяць цеплакроўнай жывёле і больш за 600 формаў вірусаў, што заражаюць вышэйшыя расліны. Вірусы існуюць у форме пазаклетачнай віруснай часціцы (вірыёна) і ўнутрыклетачнай (комплекс Вірус — клетка). Размнажаюцца толькі ў жывых клетках арганізма-гаспадара, выкарыстоўваючы іх ферментатыўны апарат. Нуклеінавая кіслата (РНК пераважна ў фітапатагенных вірусах і ДНК — у вірусах, якія шкодзяць чалавеку і жывёле) — носьбіт спадчыннасці і інфекцыйнасці. Форма вірусаў вызначаецца будовай бялковай абалонкі: палачка- або ніткападобная, сферычная, бацылападобная і інш.; памеры ад 15 да 2000 нм і больш. Вывучае вірусы — вірусалогія.
У вірусах адсутнічае ўласны абмен рэчываў і рэпрадукцыя цалкам залежыць ад метабалічнай актыўнасці клетак гаспадара. Пранікаючы ў клетку, яны накіроўваюць працэсы сінтэзу на рэпрадукцыю саміх вірусаў і ўводзяць дапаўняльную генетычную інфармацыю, якая адмоўна ўплывае на метабалізм клетак. У працэсе рэпрадукцыі фітапатагенных вірусаў узнікаюць генетычна змененыя формы (штамы), што мае вял. значэнне ў эвалюцыі. Вірусы раслін распаўсюджваюцца мех. шляхам, пыльцой, насеннем, з пасадачным матэрыялам, натуральнымі пераносчыкамі (нематодамі, тлямі, грыбамі і інш.).
Літ.: Биология вирусов животных: Пер. с англ. Т. 1—2. М., 1977; Гиббс А.,Харрисон Б. Основы вирусологии растений: Пер. с англ. М., 1978; Власов Ю.И., Ларина Э.И. Сельскохозяйственная вирусология. М., 1982.
Ж.В.Блоцкая. с. 193
ВІ́РХАЎ (Virchow) Рудольф (13.10.1821, Шыфельбайн, Германія, цяпер г. Свідвін, Польшча — 5.9.1902), нямецкі прыродазнавец, анатам і патолаг, грамадскі дзеяч; заснавальнік паталагічнай анатоміі. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1881). Скончыў Берлінскі ун-т (1843). З 1849 у Вюрцбургскім ун-це (з 1856 праф.), адначасова дырэктар Ін-та паталогіі. Навук. працы па тэорыі цэлюлярнай (клетачнай) паталогіі, у адпаведнасці з якой паталаг. працэс — сума парушэнняў жыццядзейнасці асобных клетак арганізма. Апісаў патамарфалогію і растлумачыў патагенез асн. агульнапаталагічных працэсаў. Займаўся антрапалогіяй, археалогіяй і этнаграфіяй. У апошнія гады жыцця праціўнік эвалюц. вучэння Ч.Дарвіна. У 1880—93 чл. рэйхстага, адзін з заснавальнікаў і лідэраў ням. бурж.-ліберальнай прагрэс. партыі (1861, з 1884 — Партыя свабодамысных). с. 194
ВІ́РШЫ (польск. wierszу ад лац. versus верш), дасілабічныя і сілабічныя (гл. Сілабічнае вершаскладанне) вершаваныя творы ва ўсходнеславянскіх літаратурах у 16—18 ст. Віршы звычайна наз. вершы для чытання (у процілегласць кантам і псалмам, якія спяваліся). Пазней віршамі сталі называць любыя архаічныя і не зусім удалыя вершы. с. 194
ВІРЫЛІ́ЗМ (ад лац. virilis мужчынскі), маскулінізм, вірыльны сіндром, з'яўленне ў арганізме жанчыны другасных мужчынскіх палавых прыкмет. Жанчына набывае мужчынскі целасклад, тып аваласення (гл. Гірсутызм), атрафіруюцца малочныя залозы, зніжаецца тэмбр голасу, павялічваецца клітар. Вірылізм можа ўзнікнуць у любым узросце, абумоўліваецца найчасцей залішняй колькасцю андрагенаў. У большасці выпадкаў узнікае ў выніку захворванняў залоз унутр. сакрэцыі (яечнікі, наднырачнікі). с. 194
ВІРЫЯ́Т (Viriathus; ? — 139 да н.э.), кіраўнік паўстання плямён лузітан у стараж. Іспаніі супраць Рыма. Зачэпкай да паўстання быў загад рым. прэтара Гальбоя забіваць ці ператвараць у рабоў няўзброеных лузітан. Умела выкарыстоўваючы тактыку партыз. барацьбы, паўстанцы неаднаразова наносілі паражэнне рым. легіёнам. У 141 быў прызнаны ў Рыме незалежным правіцелем.
Па-здрадніцку забіты сваімі прыбліжанымі, якіх падкупілі рымляне. Пасля гэтага Лузітанія была канчаткова заваявана Рымам. с. 194
ВІРЭ́Н (Virén) Ласе (н. 22.7.1949, г. Мюрскюля, Фінляндыя), фінскі спартсмен (лёгкая атлетыка). 4-разовы алімпійскі чэмпіён (1972 і 1976) у бегу на 5000 і 10 000 м. Неаднаразовы рэкардсмен свету на стаерскіх дыстанцыях. с. 194
ВІСАКХАПА́ТНАМ , гл. Вішакхапатнам. с. 194
ВІСАРЫЁН (Веssarion; 2.1.1403 ?, г. Трабзон, Турцыя — 18.11.1472), візантыйскі царк. дзеяч, гуманіст. У 1423 прыняў манаства пад імем Вісарыён. Вывучаў філасофію і інш. навукі пад кіраўніцтвам Пліфана. З 1437 епіскап Нікеі (цяпер г. Ізнік, Турцыя). Прымкнуў да лацінафільскай групоўкі візант. знаці, лічыў неабходным саюз Візантыі з Захадам у мэтах сумеснай барацьбы супраць туркаў. На Фларэнційскім саборы 1438—45 спрыяў заключэнню уніі паміж каталіцкай і правасл. цэрквамі (1439). Перайшоў у каталіцтва, у 1439 прызначаны кардыналам. Пасля правалу уніі ў Візантыі вымушаны перасяліцца ў Італію (1440). Пасля падзення Канстанцінопаля (1453) быў адным з ініцыятараў крыжовага паходу супраць туркаў, дзеля чаго ездзіў з пасольствам да германскага імператара Фрыдрыха ІІІ і франц. караля Людовіка ХІ. Беспаспяхова выстаўляў сваю кандыдатуру на папскі прастол. У 1463 прызначаны патрыярхам Канстанцінопаля. У філас. поглядах быў паслядоўнікам Платона. У працы «Супраць паклёпніка на Платона» сцвярджаў, што ў трыядзе Платона (Бог, розум, сусветная душа) ужо быў зародак хрысц. вучэння аб Тройцы. На думку Вісарыёна, у канцэпцыі паходжання свету Платон таксама блізкі да хрысціянства, бо вучыў пра ўзнікненне «ўсяго з нічога». Значная роля Вісарыёна ў прапагандзе грэч. культуры ў Італіі. Пераклаў з грэч. мовы на латынь 14 кніг «Метафізікі» Арыстоцеля, «Метафізіку» Тэафраста, творы Ксенафонта, прамовы Дэмасфена. У 1468 перадаў у дар Венецыянскай рэспубліцы сваю унікальную бібліятэку грэч. рукапісаў.
Літ.: Удальцова З.В. Жизнь и деятельность Виссариона Никейского // Византийсккй временник. 1976. Т. 37; Яе ж. Византийская культура. М., 1988.
Н.К.Мазоўка. с. 194
ВІ́СБА́ДЭН (Wiesbaden), горад на З ФРГ, каля падножжа гор Таўнус. Адм. ц. зямлі Гесен. 270,9 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Рэйн (рачны порт у прыгарадзе Шырштайн). Хім., фармацэўтычная, маш.-буд. (у т.л. цяжкае, выраб электратэхн. абсталявання, гідраўлікі, прадметаў дакладнай механікі і оптыкі), цэментная, паліграф. прам-сць. Вытв-сць шампанскіх він. У Вісбадэне знаходзяцца федэральнае стат. ўпраўленне, дзярж. б-ка, гал. дзярж. архіў. Бальнеакліматычны курорт. Вядомасць набыў з сярэдзіны 18 ст. Вызначаецца мяккай зімой і цёплым летам. Каля 30 крыніц мінер. вод, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні хвароб суставаў, органаў дыхання, абмену рэчываў. Санаторыі, шматлікія матэлі і пансіянаты, пітныя галерэі. с. 194
ВІСЕ́НТЭ , Вісенці (Vicente) Жыл (Хіль; каля 1470, г. Гімарайнш, Партугалія, ці Лісабон — каля 1536), партугальскі драматург і акцёр; заснавальнік партуг. нац. т-ра. Аўтар, акцёр і пастаноўшчык прыдворных відовішчаў, п'ес для карнавальных шэсцяў. Яго драмы, камедыі і фарсы насычаны ісп. і партуг. нар. муз. фальклорам, адметныя вальнадумствам, вострай сатырай, накіраванай супраць сац. загану: «Наведванне, ці Маналог пастуха» (1502), «Дзейства пра Сівілу і Касандру» (1503), «Трылогія пра лодку» (1517—19), «Фарс пра пагоншчыкаў мулаў» і «Свяшчэннік з Бейры» (1526) і інш. с. 194
ВІСЕ́НТЭ-ЛО́ПЕС (Vicente López), горад у Аргенціне ў складзе Вялікага Буэнас-Айрэса. 289,1 тыс. ж. (1991). Тэкст., хім., маш.-буд., цэм., буд. матэрыялаў, кінематаграфічная прам-сць. Ун-т. с. 194
ВІСКАЗІ́МЕТР (ад віскоза + ...метр), прылада для вымярэння вязкасці вадкасцей і газаў. Бываюць капілярныя (найб. пашыраныя; вызначаецца час працякання зададзенага аб'ёму вадкасці праз капіляр), ратацыйныя (вымяраецца вярчальны момант або вуглавая скорасць аднаго з сувосевых цел, паміж якімі знаходзіцца даследаваная вадкасць або газ), шарыкавыя (вымяраецца час падзення шарыка паміж 2 меткамі) і ультрагукавыя (вымяраецца скорасць затухання ваганняў у даследаванай вадкасці). Выкарыстоўваецца для вымярэння вязкасці пры розных т-рах металаў, буд. матэрыялаў, хім. і харч. прадуктаў і інш. Гл. таксама Вісказіметрыя. с. 194
ВІСКАЗІМЕ́ТРЫЯ , сукупнасць метадаў вымярэння вязкасці. Існуе шмат метадаў і вісказіметраў розных канструкцый для вымярэння вязкасці, што абумоўлена шырокім дыяпазонам значэнняў вязкасці (ад 10-5 Па·с у газаў да 1012 Па·с у палімераў) і неабходнасцю яе вымярэння пры нізкіх ці высокіх т-рах і цісках (напр., звадкаваныя газы, расплавы металаў).
Эксперыментальна вязкасць вызначаюць абс. ці адноснымі метадамі. Абс. метадамі вымяраюць датычнае напружанне <SIGN>, скорасць зруху <SIGN> пры цячэнні даследавальнага рэчыва і вызначаюць вязкасць <FORMULA>. Пры вымярэнні адноснымі метадамі карыстаюцца вісказіметрамі, пракалібраванымі па вадкасцях (газах) з вядомай вязкасцю. М.-Р.Пракапчук. с. 194
ВІ́СКІ (англ. whiskеу, whisky), моцны (40—50% спірту па аб'ёме) алкагольны напітак. Атрымліваюць перагонкай зброджанага сусла, прыгатаванага са збожжавай сыравіны. Віскі купажыруюць — змешваюць з дыстыляванай вадою, рэктыфікаваным спіртам, віном, экстрактамі пахучых рэчываў і інш. с. 195
ВІСКО́ЗА (ад позналац. viskosus вязкі), канцэнтраваны раствор ксантагенату цэлюлозы ў разбаўленым водным растворы гідраксіду натрыю. Вязкая празрыстая вадкасць аранжавага колеру, састаў якой (% па масе): 6,5—9% ксантагенату цэлюлозы, 6,5—7,5% гідраксіду натрыю NaОН, вада і невял. колькасць (0,01—0,02%) прымесей. Атрымліваюць віскозу з драўніннай цэлюлозы. Асн. стадыі вытв-сці: апрацоўка цэлюлозы 18—20%-ным растворам NaОН (мерсерызацыя) і ўзаемадзеянне шчолачнай цэлюлозы з серавугляродам СS2 (атрыманне ксантагенату). Выкарыстоўваюць у вытв-сці віскознага валакна, плёнкі (цэлафан), штучнай скуры (кірза).
Літ.: Роговин З.А., Гальбрайх Л.С. Химические превращения и модификация целлюлозы. 2 изд. М., 1979.
М.Р.Пракапчук. с. 195
ВІСКО́ЗНАЕ ВАЛАКНО́ , штучнае валакно, якое атрымліваюць з віскозы. Гіграскапічнае, лёгка афарбоўваецца, мае параўнальна нізкую трываласць і зносаўстойлівасць.
Складаецца з гідратцэлюлозы. Віскознае валакно фармуюць «мокрым» спосабам: для асаджэння выкарыстоўваюць водны раствор сернай к-ты, сульфатаў натрыю і цынку. Вырабляюць у выглядзе неперарыўных ніцей (тэкстыльныя і тэхн., пераважна корд) і штапельных валокнаў звычайнай трываласці і мадыфікаваных высокатрывалых (гл. Палінознае валакно).
Выкарыстоўваюць у сумесі з натуральнымі і сінт. валокнамі для вырабу адзежных тканін, трыкатажу. Прамысл. вытв-сць віскознага валакна пачалі у Вялікабрытаніі (1905). У Беларусі вырабляюць віскозны шоўк і штапель (Магілёўскае ВА «Хімвалакно»), віскозныя ніткі, тэкст. і кордавую тканіну (Светлагорскае ВА «Хімвалакно»).
Літ.: Серков А.Т. Производство вискозных штапельных волокон. М., 1986.
М.Р.Пракапчук. с. 195
ВІСКО́НСІН (Wiskonsin), штат на Пн ЗША. Уваходзіць у групу штатаў Паўночна-Усходняга цэнтра. На Пн прымыкае да воз. Верхняе, на У — да воз. Мічыган, на З абмываецца р. Місісіпі. Пл. 140,7 тыс. км2, нас. 5038 тыс. чал. (1993). Адм. ц. — Мадысан, найб. горад і прамысл. ц. — Мілуокі. Гар. насельніцтва 65,7%.
Пераважае раўнінная паверхня, на Пн марэнныя грады. Больш за 14 тыс. азёр. Клімат блізкі да кантынентальнага. Доўгая халодная зіма і цёплае лета. Сярэдняя т-ра студз. каля -10 °С, ліп. каля 20 °С. За год выпадае 760 мм ападкаў. Пад хваёва-шыракалістымі лясамі 45% тэр. Вісконсін — індустрыяльна-аграрны штат. На ўзбярэжжы воз. Мічыган значны індустрыяльны пояс. Гал. віды прадукцыі апрацоўчай прам-сці: разнастайнае прамысл. абсталяванне, с.-г. тэхніка, аўтамабілі, станкі, эл.-тэхн. вырабы, прадукты харчавання, мэбля, папера, цэлюлоза. Здабыча буд. матэрыялаў. У сельскай гаспадарцы пераважае жывёлагадоўля малочнага кірунку (вядучы штат па вытв-сці малака і сыру), развіта свінагадоўля. Гал. с.-г. культуры: гарох, кукуруза, сеяныя травы, соя, бульба, журавіны. Развіты аўтамаб. і чыгуначны транспарт, на Вялікіх азёрах — суднаходства. Турызм.
М.С.Вайтовіч. с. 195
ВІСКО́НЦІ (Viskonti), знатны род ламбардскіх (італьян.) феадалаў. Вядомы з канца 10 ст. У 1277—1447 тыраны Мілана. Атон (каля 1207—95), з 1262 архіепіскап Мілана, з 1277 уладар горада. У 13 ст. Вісконці далучылі да сваіх уладанняў П'ячэнцу, Бергама, Крэмону, Верчэлі, Брэшыю, Парму, на кароткі час Балонню (1350—54) і Геную (1353—56). Джан Галеаца (1351—1402), герцаг Мілана (з 1395) і Ламбардыі (з 1397), яго ўладанні ахоплівалі значную частку Паўн. Італіі. Пры Джавані Марыя [1402—12] б.ч. заваяваных тэр. была страчана. Філіпа Марыя [1412—47] у працяглых войнах з Венецыяй і Фларэнцыяй часткова аднавіў тэр. Міланскага герцагства. З 1447 дынастыя Вісконці перастала існаваць. с. 195
ВІСКО́НЦІ (Viskontі) Лукіна (сапр. Вісконці ды Мадроне; 2.11.1906, г. Мілан, Італія — 17.3.1976), італьянскі рэжысёр. Адзін з заснавальнікаў неарэалізму ў італьян. кіно. Распад сямейных, грамадскіх адносін, чалавек і яго час, мастак і культура, гібель прыгажосці і мастацтва ў сучасным свеце — гал. тэмы фільмаў Вісконці, адметных вытанчанай пластычнай культурай: «Рока і яго браты» (1960), «Леапард» (1962), «Туманныя зоркі Вялікай Мядзведзіцы» (1965), «Гібель багоў» (1969), «Смерць у Венецыі» (1971), «Сямейны партрэт у інтэр'еры» (1974), «Бязвінны» (1976). Шэраг фільмаў Вісконці атрымаў прэміі міжнар. кінафестываляў. З 1945 ставіў спектаклі ў драм. і муз. т-рах (п'есы У.Шэкспіра, Т.Уільямса, Ж.Ануя, А.Мілера, А.Чэхава, оперы Г.Даніцэці, Дж.Вердзі, Р.Штрауса).
Літ.: Шитова В.В. Лукино Висконти. М., 1965. с. 195
ВІСКО́ЎСКІ Станіслаў Іванавіч (12.2.1839, Варшава — ?), удзельнік паўстання 1863—64 на Беларусі. З 1858 вучыўся ў Горы-Горацкім земляробчым ін-це, адзін з кіраўнікоў рэв. студэнцтва. У жн. 1861 удзельнічаў у с.-г. з'ездзе ў Горках. З сак. 1863 паўстанцкі начальнік г. Горкі. У ноч на 6.5.1863 паўстанцы на чале з Л.М.Звяждоўскім і Віскоўскім захапілі Горкі. Удзельнічаў у баявых дзеяннях Горацкага паўстанцкага атрада. Пераканаўшыся ў бесперспектыўнасці ўзбр. паўстання, склаў зброю. У час следства знаходзіўся ў Магілёве і Вільні. Смяротны прыгавор заменены 12-гадовай катаргай у Сібіры. У канцы 1870-х г. жыў у Іркуцку.
Г.В.Кісялёў. с. 195
ВІСКУЛІ́ , бел. ўрадавая рэзідэнцыя ў Белавежскай пушчы каля б. хутара Віскулі Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. 8.12.1991 у Віскулі падпісаны Белавежскія пагадненні 1991. с. 195
ВІ́СЛА (Wisłа), самая вялікая рака Польшчы. Даўж. 1068 км, пл. бас. 198,5 тыс. км2. Пачынаецца ў Зах. Карпатах, упадае ў Гданьскі і Віслінскі залівы Балтыйскага м. Гал. прытокі: Дунаец, Віслока, Сан, Вепш, Буг (справа), Піліца, Брда (злева). У вярхоўях Віслы — бурны горны паток; ніжэй за г. Кракаў, прыняўшы шэраг прытокаў з Карпат, становіцца мнагаводнай (шырыня русла каля ўпадзення Дунайца 200 м, ніжэй Сана 600—1000 м). У сярэднім і ніжнім цячэнні — тыповая раўнінная рака, цячэ па шырокай, месцамі тэрасаванай даліне. Рэчышча на значным працягу звілістае, месцамі падзяляецца на рукавы і пратокі, характарызуецца няўстойлівасцю, шматлікімі мелямі і перакатамі. Ад г. Торунь берагі штучна замацаваныя ад размываў. За 50 км ад мора Вісла падзяляецца на рукавы (Ногат, Мёртвая Вісла і інш.), утвараючы вялізную дэльту (Жулавы). Частка дэльты, якая ляжыць ніжэй узр. м., засцерагаецца дамбамі. Жыўленне мяшанае. Разліў вясной ад раставання снегу, летнія паводкі ад дажджоў у Карпатах. Сярэднегадавы расход вады каля Варшавы 600 м3/с, у нізоўях — 1090 м3/с. Каля г. Улацлавак ГЭС. Суднаходная ў сярэднім і ніжнім цячэнні. Злучана прытокамі і каналамі з рэкамі Дняпро, Одра, Нёман. На Вісле — гарады Кракаў, Варшава, Плоцк, Улацлавак, Торунь, Тчэў, у дэльце — Гданьск. У 1918—26 і 1939 на рацэ дзейнічала Віслінская флатылія ВМФ Польшчы (базіравалася ў г. Торунь).
М. В.Лаўрыновіч. с. 195
«ВІ́СЛА» («Wisłа»), польскі краязнаўча-этнаграфічны ілюстраваны часопіс, орган польск. этналагічнага т-ва. Выдаваўся ў 1887—1905, 1916—17, 1922 у Варшаве. Рэдактары А.Грушэцкі, Я.Карловіч і інш. Друкаваў матэрыялы па этнаграфіі, краязнаўстве, фалькларыстыцы, нар. медыцыне, мастацтвазнаўстве Польшчы, у т.л. асобных сац.-этнічных і этнагр. груп. Змяшчаў рэцэнзіі на народазнаўчыя даследаванні, інструкцыі для збіральнікаў нар. творчасці, артыкулы пра этнографаў, краязнаўцаў, фалькларыстаў. Публікаваў справаздачы пра з'езды гісторыкаў, фалькларыстаў, лекараў і інш., пра разнастайныя выстаўкі. Рабіў агляды рус., чэш., балг., укр., ням. і інш. этнагр., гіст. і краязнаўчых часопісаў. Змяшчаў матэрыялы па бел. этнаграфіі і краязнаўстве, фотаздымкі бел. нар. тыпаў, людзей у нац. строях, вясковых пабудоў на Беларусі і інш.
А. Ф.Літвіновіч. с. 196
ВІСЛАВУ́Х (Wysłouch) Ігнацій Баляслаў Людвігавіч (22.11.1855, маёнтак Сохі, цяпер у Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. — 13.9.1937), польскі грамадскі дзеяч, публіцыст. У 1874—79 вучыўся ў Пецярбургскім тэхнал. ін-це. У 1879 арыштаваны за рэв. прапаганду сярод бел. і польскага студэнцтва. У 1880 адзін з кіраўнікоў Варшаўскай сацыял рэв. арг-цыі. Распрацаваў яе тэарэт. аснову, склаў новую праграму, у т.л. па нац. пытанні. У лют. 1880 арыштаваны, на 3 гады зняволены ў турму. У 1884 выехаў у Галіцыю. У 1886—87 рэдактар львоўскага час. «Przegląd Społeczny» («Грамадскі агляд»), у 1889 заснаваў газ. «Przyjaciel Ludu» («Сябар народа»). У 1922—28 чл. польскага сената.
В. М. Чарапіца. с. 196
ВІСЛАВУ́Х Фелікс Аўгусцінавіч (23.9.1833, Рэчыцкі пав. Мінскай губ. — ?), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 на Беларусі і ў Літве. З 1856 вучыўся ў Маскоўскім, з 1858 у Кіеўскім ун-тах. У 1861 праходзіў вайск. падрыхтоўку ў польск. ваен. школе ў Італіі. Прыхільнік партыі «чырвоных». У пач. паўстання паводле загаду Літ. правінцыяльнага к-та на чале атрада вёў баявыя дзеянні ў Свянцянскім і Ашмянскім пав. 15.2.1863 яго атрад разбіты непадалёку ад мяст. Солы. З канца мая 1863 паўстанцкі ваен. начальнік Трокскага пав., аб'ядноўваў дзеянні 3 атрадаў. Некалькі месяцаў вёў партыз. барацьбу супраць царскіх карнікаў на Віленшчыне, быў паранены. Паводле некат. звестак, у апошні перыяд паўстання кіраўнік паўстанцкіх узбр. сіл усёй Віленскай губ. Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў. У 1869 жыў у Парыжы.
Г.В.Кісялёў. с. 196
ВІСЛАКРЫ́ЛЫЯ (Megalopterа), атрад насякомых. Каля 40 відаў. Пашыраны ва ўсім свеце. Жывуць каля вады, на прыбярэжнай расліннасці, лічынкі ў вадзе. На Беларусі найб. вядомая віслакрылка звычайная (Sialis lutaria).
Маларухомыя насякомыя цёмнага колеру. Маюць 2 пары аднатыпных перапончатых шырокіх крылаў (размах 2—4 см), якія ў спакоі стрэхападобна прыкрываюць брушка. Вусікі шчацінкападобныя, шматчленікавыя, вочы фасетачныя, буйныя. Вылет дарослых насякомых вясной або ў пач. лета. Яйцы адкладваюць на лісце водных раслін. Лічынкі жывуць у вадзе 2 гады, кормяцца дробнымі насякомымі і іх лічынкамі, акукліваюцца ў глебе; пажыва для рыб. с. 196
ВІ́СЛА-О́ДЭРСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1945 , наступальная аперацыя войск Сав. Арміі ў міжрэччы Віслы і Одэра 12 студз. — 3 лютага; састаўная частка стратэгічнага наступлення па завяршэнні разгрому ням.-фаш. войск у 2-ю сусв. вайну.
Удзельнічалі войскі 1-га Бел. (Маршал Сав. Саюза Г.К.Жукаў), 1-га Укр. (Маршал Сав. Саюза І.С.Конеў) франтоў (1,5 млн. чал. у баявых часцях, больш за 37 тыс. гармат і мінамётаў, больш за 7 тыс. танкаў і самаходна-артыл. установак, 5047 самалётаў), левы фланг 2-га Бел. (Маршал Сав. Саюза К.К.Ракасоўскі) і правы фланг 4-га Укр. (ген. арміі І.Я.Пятроў) франтоў, Чэхаславацкі корпус (ген.-л. Л.Свобада), 1-я армія Войска Польскага (ген.-л. С.Паплаўскі).
На Варшаўска-Берлінскім напрамку герм. камандаванне стварыла 7 абарончых рубяжоў глыбінёй да 600 км, сканцэнтравала групу армій «А» (ген.-палк. І.Гарпе), з 26 студз. «Цэнтр» (ген.-палк. Ф.Шорнер). Варожая групоўка з 3 армій (28 дывізій і 2 брыгады) налічвала каля 400 тыс. чал., 4103 гарматы, 1136 танкаў, 270 самалётаў.
Наступленне сав. войск планавалася на 20 студз. У сувязі з прарывам ням.-фаш. арміяй фронту ў Ардэнах (гл. Ардэнская аперацыя 1944—45) 1-ы Укр. фронт пачаў наступаць 12 студз. з Сандамірскага плацдарма на г. Брэслаў (Вроцлаў). 17 студз. вызвалена Варшава, 19 студз. — Кракаў. 1-ы Бел. фронт прарваў пазнанскі рубеж абароны і да 25 студз. выйшаў да б. герм.-польск. граніцы. 1-ы Укр. фронт 20—23 студз. ўступіў на тэр. Германіі і 25 студз. выйшаў да Одэра. Сав. войскі авалодалі Сілезскім прамысл. раёнам, акружылі варожыя групоўкі ў Познані, Шнайдэмюлі (Піла) і ўсім фронтам выйшлі да Одэра. У ходзе Вісла-Одэрскай аперацыі сав. войскамі вызвалена Польшча, значная ч. Чэхаславакіі; знішчана 35 дывізій ворага, а 25 дывізій страцілі ад 50 да 70% асабовага складу, узята ў палон каля 150 тыс. чалавек. с. 196
ВІСЛАПЛО́ДНІК (Сremocarpium), двухсямянка, плод сасудзістых раслін, відазмененая каробачка (схізакарпій). Характэрны для раслін сям. сельдэрэевых і некаторых араліевых. Складаецца з двух аднанасенных сухіх паўплодзікаў (мерыкарпіяў), якія не раскрываюцца. Развіваецца з двухгнездавой завязі, спелы распадаецца падоўжна на 2 палавінкі (адпавядаюць двум пладалісцікам завязі), якія вісяць на расшчэпленым напалам стрыжаньку (карпафоры), што прадаўжаецца ў пладаножку. с. 196
ВІ́СЛІНСКІ ЗАЛІ́Ў , заліў у паўд. частцы Балтыйскага м., каля берагоў Польшчы. Разам з Калінінградскім залівам мае даўж. каля 90 км, шыр. 2—25 км, глыб. 3—5 м. Аддзелены ад мора Балтыйскай касой даўж. 60 км, на Пн злучаецца пралівам з Гданьскім залівам. с. 196
ВІ́СЛІЦА , рака ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток Бобрыка 1-га (бас. Прыпяці). Даўж. 41,8 км. Пл. вадазбору 543 км2. Пачынаецца асушальнай канавай за 2 км на Пд ад в. Рэчкі, цячэ па зах. частцы нізіны Прыпяцкае Палессе. Асн. прытокі — каналы Ліпнікі і Дабраслаўка (злева). Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, паміж в. Юзафін і в. Новы Двор трапецападобная, шыр. 1—3 км. Пойма двухбаковая, шыр. 300—700 м. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае (шыр. да 4 м, ніжэй в. Новы Двор да 20 м), абвалавана дамбамі. с. 196
ВІ́СЛІЦКА-ПЕТРАКО́ЎСКІЯ СТАТУ́ТЫ 1346—47, Статуты Казіміра Вялікага, помнік сярэдневяковага польск. права. Выдадзены польск. каралём Казімірам ІІІ Вялікім асобна для Малой і Вялікай Польшчы. Велікапольскі статут (34 арт.) прыняты на феад. з'ездзе ў Петракове ў 1346, малапольскі статут (59 арт.) зацверджаны на з'ездзе ў Вісліцы ў 1347. Абодва напісаны па латыні. Складзены на аснове польск. звычаёвага права. Адлюстравалі намеры каралеўскай улады ліквідаваць феад. раздробленасць, уніфікаваць права, умацаваць манархію. У 1420-я г. выдадзены Поўны збор статутаў Казіміра Вялікага. У канцы 14 ст. статуты пашыраны на Галіччыну, якая ўвайшла ў склад Польшчы. с. 197
ВІСЛІ́ЦКІ Ян (каля 1485—1520-я г.), паэт-лацініст ВКЛ і Польшчы. Паходзіў, верагодна, з Беларусі. Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве. У 1510—12 працаваў там магістрам (у актах пазначаны як «русін»). Пісаў оды, эпіграмы, элегіі, пасланні («Ода да караля Жыгімонта», «Элегія да багародзіцы дзевы Марыі», «Эпіграма на зайздросніка»). Аўтар эпічнай гіст. паэмы «Пруская вайна» (Кракаў, 1516), 2-я кн. якой прысвечана Грунвальдскай бітве 1410, дзе ўславіў перамогу над крыжакамі, здабытую як нар. змаганне. Твор вызначаецца манументальнасцю батальных сцэн, пластычнасцю вобразаў прыроды. Паэма стаіць каля вытокаў жанру эпапеі ў бел., польск, і літ. л-рах.
Літ.: Парэцкі Я.І. Ян Вісліцкі. Мн., 1991; Дорошкевич В.И. Новолатинская поэзия Белоруссии и Литвы: Первая половина XVI в. Мн., 1979. с. 197
ВІСЛІЦЭ́НУС (Wislicenus) Іаганес (24.6.1835, Кляйнехштат, каля г. Кверфурт, Германія — 5.12.1902), нямецкі хімік-арганік. Вучыўся ва ун-тах Цюрыха і Гале. З 1861 выкладаў у Цюрыху, Вюрцбургу, Лейпцыгу (з 1867 праф.). Навук. працы па тэорыі хім. будовы і ізамерыі арган. злучэнняў. Выказаў меркаванне, што малочная і мяса-малочная к-ты з'яўляюцца прасторавымі ізамерамі (1869). На падставе гэтага Я.Х. вант Гоф стварыў стэрэахім. тэорыю. Паказаў існаванне геам. (цыс-, транс-) ізамераў на прыкладзе малеінавай і фумаравай к-т (1887). с. 197
ВІ́СМАНТ Францішак Іванавіч (н. 12.6.1950, г. Ліда Гродзенскай вобл.), бел. вучоны-фізіёлаг. Д-р мeд. н. (1990), праф. (1996). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1973). З 1976 працуе ў ім. Навук. працы па фізіялогіі і патафізіялогіі тэрмарэгуляцыі; пра ролю ферментаў і фармакалагічных рэчываў у цэнтр. механізмах гіпертэрмічных эфектаў.
Тв.: Об участии пептигидролаз мозга в центральных механизмах терморегуляции при перегревании и пирогеналовой лихорадке // Нейропептиды и терморегуляция. Мн., 1990. с. 197
ВІ́СМУТ (лац. Віsmuthum), Ві, хімічны элемент V групы перыяд. сістэмы, ат. н. 83, ат. м. 208,9804. Прыродны мае 1 стабільны ізатоп 209Ві. У зямной кары знаходзіцца 2·10-5 % па масе. Трапляецца ў выглядзе мінералаў (гл. Вісмутавыя руды). Крохкі серабрыста-шэры з ружовым адценнем метал, шчыльн. 9800 кг/м3, tпл 271,4 °С (пры плаўленні памяншаецца ў аб'ёме), tкіп 1564 °С.
Устойлівы ў сухім паветры, пры t вышэй за 1000 °С гарыць (утварае аксід Ві2O3). Раствараецца ў к-тах азотнай і канцэнтраванай сернай (пры награванні). З галагенамі пры 200—250 °С утварае трыгалагеніды (напр., вісмута хларыд ВіСl3), з большасцю металаў пры cплаўленні — інтэрметал. злучэнні вісмутыды (напр., вісмутыды натрыю Na3Ві, магнію Мg3Вi2). Атрымліваюць пры перапрацоўцы пераважна свінцовых руд. Выкарыстоўваецца як кампанент легкаплаўкіх сплаваў (напр., сплаў Вуда), бабітаў, як цепланосьбіт у ядз. рэактарах (расплаў), для вытв-сці пастаянных магнітаў, у прыладах для вымярэння напружанасці магн. поля. Злучэнні вісмута выкарыстоўваюць у вытв-сці керамікі, фарфору, спец. шкла, як антысептычныя сродкі.
І.В.Боднар. с. 197
ВІ́СМУТ САМАРО́ДНЫ , мінерал класа самародных элементаў, які складаецца ў асноўным з вісмуту. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі вельмі рэдкія, звычайна слаістыя або зярністыя агрэгаты, дэндрыты. Колер серабрыста-белы, з чырванаватым адценнем на свежым зломе і карычневым — на старым. Лёгка рэжацца нажом. Бляск металічны. Цв. 2,5. Шчыльн. 9,8 г/см3. Рэдкі мінерал, трапляецца ў гідратэрмальных жылах або пегматытах, звычайна ў сувязі з рудамі серабра, кобальту, нікелю, свінцу і волава. Выкарыстоўваецца ў медыцыне. Уваходзіць у склад вісмутавых руд. с. 197
ВІ́СМУТАВЫ БЛЯСК , гл. Вісмуцін. с. 197
ВІ́СМУТАВЫЯ РУ́ДЫ , мінеральныя ўтварэнні, якія маюць вісмут у колькасцях, дастатковых для прамысл. атрымання. Вядома больш за 60 рудных вісмутавых мінералаў. Асноўныя: вісмут самародны, вісмуцін, тэтрадыміт, казаліт, бісміт, бісмуціт, тэлуравісмуціт. Радовішчы эндагенныя (постмагматычныя і гідратэрмальныя) і экзагенныя. Радовішчы ўласна вісмутавых руд, у якіх больш за 0,2% вісмуту, рэдкія. Асноўнае значэнне маюць вісмутзмяшчальныя руды (0,001— 0,1 Ві) вальфрамавых, алавяных, медных, залатарудных і свінцова-цынкавых радовішчаў. Здабыча ў Аўстраліі, Японіі, Перу, Мексіцы, Балівіі, ЗША. с. 197
ВІСМУЦІ́Н , вісмутавы бляск, мінерал класа сульфідаў, сульфід вісмуту, Ві2S3. Прымесі свінцу, медзі, сурмы, селену. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі ігольчастыя, пласцінкі, зярністыя і прамяністыя агрэгаты. Колер алавяна-белы да свінцова-шэрага. Бляск металічны. Цв. 3,5. Шчыльн. 6,8 г/см3. Рэдкі мінерал, трапляецца ў высокатэмпературных гідратэрмальных жылах і ў гранітных пегматытах. Гал. мінерал вісмутавых руд. Радовішчы ў Балівіі, Казахстане, Сярэдняй Азіі. с. 197
ВІ́СНЕР (Wisner) Генрык (н. 25.8.1936, Варшава), польскі гісторык. Праф. (1987). Скончыў Варшаўскі ун-т (1962). З 1961 працаваў у Цэнтр. вайсковай б-цы, у выд-ве Мін-ва нац. абароны, Ін-це сацыяліст. краін Польскай АН. З 1980 у Ін-це гісторыі Польскай АН. Даследуе ваен. гісторыю, гісторыю дыпламатыі Рэчы Паспалітай. Аўтар прац па гісторыі ВКЛ. с. 197
ВІ́СТЫЦКАЯ КРЫЖАЎЗВІ́ЖАНСКАЯ ЦАРКВА́ , помнік архітэктуры сталага барока. Пабудавана ў 1678 у в. Вістычы (Брэсцкі р-н) як касцёл цыстэрцыянцаў па фундацыі Тышкевічаў, з 1866 — праваслаўная царква. 3-нефавая бязвежавая базіліка з паўцыркульным апсідным завяршэннем цэнтр. нефа. Вось сіметрыі гал. фасада вызначана ўваходным арачным парталам. У дэкар. аздабленні фасада выкарыстаны падвойныя паўкалоны, раскрапаваныя прафіляваныя цягі, плоскія нішы разнастайных формаў. У інтэр'еры цэнтр. неф перакрыты цыліндрычным з распалубкамі, бакавыя — крыжовымі скляпеннямі. Перад храмам — 2-ярусная драўляная чацверыковая званіца.
Т.В.Габрусь. с. 197
ВІ́СТЫЧЫ , вёска ў Чарнаўчыцкім с/с Брэсцкага р-на. Цэнтр саўгаса. За 17 км ад раённага цэнтра і чыг. ст. Брэст. 605 ж., 190 двароў (1996). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Вістыцкая Крыжаўзвіжанская царква (1678). с. 198
ВІСЯ́ТЫ , возера на мяжы Міёрскага і Браслаўскага р-наў Віцебскай вобл., у бас. р. Вята, за 18 км на ПдЗ ад г. Міёры. Пл. 1,05 км2, даўж. 1,4 км, найб. шыр. 900 м, найб. глыб. 14,5 м, даўж. берагавой лініі 4,1 км. Пл. вадазбору 16,2 км2. Схілы катлавіны ўзвышаныя, месцамі стромкія, пераважна пад хмызняком, у паўн.-зах. частцы востраў пл. 0,2 га. Дно да глыб. 2 м пясчанае або глеістае, глыбей выслана сапрапелем. Злучана каналам з воз. Укля. с. 198
ВІСЯ́ЧАЯ СІСТЭ́МА ў будаўнічай механіцы, сістэма нясучых канструкцый, асн. элементы якой (тросы, кабелі, ланцугі, ліставыя элементы) успрымаюць гал. чынам расцягвальныя намаганні. Адрозніваюцца адносна малой жорсткасцю і наяўнасцю вонкавых і ўнутр. распораў (гарыз. рэакцый апор). Бываюць плоскія (адна- і шматпаясныя вісячыя фермы) і прасторавыя (вісячыя абалонкі, мембраны). У разліковых схемах вісячыя сістэмы разглядаюцца як гнуткія ніці, шарнірна-стрыжнёвыя многавугольнікі або гнуткія абалонкі. Разнавіднасць вісячых сістэм — вантавыя сістэмы. Гл. таксама Вісячыя канструкцыі. с. 198
ВІСЯ́ЧЫ МОСТ , від моста, асн. нясучай канструкцыяй якога з'яўляецца гнуткі элемент (канат, метал. кабель, ланцуг і інш.), замацаваны на канцах і падвешаны на пілоны (вежы). Успрымае ў асноўным расцягвальныя намаганні. Праезная ч. ў выглядзе фермы або бэлькі жорсткасці мацуецца да нясучай канструкцыі. Пралёты пабудаваных вісячых мастоў перавышаюць 1000 м (напр., сярэдні пралёт вісячага маста ў бухце каля Нью-Йорка 1298 м). Разнавіднасць вісячага маста — вантавы мост. с. 198
ВІСЯ́ЧЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ , будаўнічыя канструкцыі, асн. нясучыя элементы якіх (тросы, канаты, кабелі, ланцугі, сеткі, стрыжні, мембраны) успрымаюць толькі расцягвальныя намаганні. Бываюць: плоскія (выкарыстоўваюцца ў вісячых мастах, канатных дарогах) і прасторавыя (у пакрыццях грамадскіх і прамысл. будынкаў); аднапаясныя (паралельныя тросы, сеткі ці мембраны ўтвараюць цыліндрычныя або парабалоідныя паверхні з насцілам), двухпаясныя (папярэдне напружаныя, з крывалінейных паясоў, павернутых выпукласцямі ў процілеглыя бакі), седлападобныя (з тросаў, якія перасякаюцца і ўтвараюць сетку, або з адпаведных абалонак), вантавыя (гл. Вантавыя канструкцыі) і камбінаваныя.
Вісячыя канструкцыі лёгкія, эканамічныя, архітэктурна выразныя, мала адчувальныя да сейсмічных уздзеянняў, асядання апор. Будуюцца хутка, з дапамогай лёгкіх пад'ёмных механізмаў, пераважна без рыштаванняў. Асн. недахоп — дэфармавальнасць ад мясц. нагрузкі (памяншаецца адцяжкамі, раскосамі, бэлькамі жорсткасці, дадатковымі паясамі, папярэднім напружаннем элементаў). Выкарыстанне ў вісячых канструкцыях сучасных высокатрывалых матэрыялаў дазваляе перакрываць збудаванні з вял. пралётамі.
М.К.Балыкін. с. 198
ВІ́ТАЛ , В і т а л с (Vitols; Віталь Іосіф) Язэпc (26.7.1863, г. Валміера, Латвія — 24.4.1948), латышскі кампазітар, педагог; адзін з заснавальнікаў нац. кампазітарскай школы, буйнейшы майстар лат. харавой песні. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1886, клас М.Рымскага-Корсакава), выкладаў у ёй (з 1901 праф.). З 1918 у Рызе. Заснавальнік, праф., рэктар (у 1919—44, з перапынкам) Латвійскай кансерваторыі (цяпер імя Вітала). Адзін з заснавальнікаў і старшыня (1923—40) Т-ва лат. кампазітараў. Сярод яго вучняў: С.Пракоф'еў, М. Мяскоўскі, Я. Іваноў, Я. Калніньш, А.Скултэ, Л.Вігнерс, Е.Віталіньш і інш. Асн. творы: кантаты «Песня» (1908), «Паўночнае ззянне» (1913); балада для хору «Беверынскі спявак» (1900); сімфонія (1888), «Свята Ліга» (1889), «Драматычная уверцюра» (1895), уверцюра «Спрыдзітыс» (1908), сюіты «Сем латышскіх народных песень» (1904) і «Каштоўныя камяні» (1924), балада «Восеньская песня» (1928), «Латышская сельская серэнада» (1934), «Рапсодыя» (1909) для сімф. арк.; Фантазія на тэмы лат. нар. песень для скрыпкі з арк.; струнны квартэт; інстр. творы, у т.л. для фп. (больш за 80); хары а капэла (103); песні для голасу з фп. (92), апрацоўкі лат. нар. песень (больш за 300).
Аўтар артыкулаў па муз. мастацтве. З 1944 жыў у Германіі.
Літ. тв.: Воспоминания, статьи, письма. Л., 1969.
Літ.: Гравитис О. Язеп Витол и латышская народная песня: Пер. с лат. М.; Л., 1966. с. 198
ВІТА́ЛІ Іван Пятровіч (1794, С.-Пецярбург — 17.7.1855), рускі скульптар. Вучыўся ў свайго бацькі П.Віталі і як вольны слухач у Пецярбургскай АМ (у 1842—55 праф.). Майстар манум.-дэкар. і партрэтнай скульптуры, выкананай пад уплывам класіцызму. Найб. вядомыя яго творы: калясніца Славы і рэльеф «Вызваленне Масквы» для Трыумфальных варотаў (1829—34), дэкар. скульптура фантанаў на плошчах Лубянскай і Тэатральнай (абодва 1835) у Маскве; партрэты К.П.Брулова (1836), А.С.Пушкіна (1837), «Венера» (1852); статуі і рэльефы Ісакіеўскага сабора (1841—43) у Пецярбургу.
Літ.: Якирина Т.В., Одноралов Н.В. Витали, 1794—1855. Л.; М., 1960.
А. К. Лявонава. с. 199
ВІТАЛІ́ЗМ (ад лац. vitalis жыццёвы), кірунак у біялогіі, які сцвярджае наяўнасць у арганізмах асобнай нематэрыяльнай жыццёвай сілы, якая адсутнічае ў нежывых целах. Прыхільнікі віталізма адмаўляюць трактоўку жыцця як сукупнасці фіз., хім. і мех. з'яў і разглядаюць яго як якасна своеасаблівую, аўтаномную з'яву, невытлумачальную без прыцягнення нематэрыяльных фактараў.
Карані віталізма ў першабытным анімізме (адушаўленні ўсіх цел прыроды). Элементы яго прысутнічаюць ва ўяўленнях ант. філосафаў (Платона, Арыстоцеля). Як цэласнае вучэнне сфарміраваўся ў 17—18 ст. у форме канцэпцыі «душы», што кіруе жыццём арганізмаў (галанд. вучоны Я.Б. ван Гельмант, ням. ўрач Г. Э. Шталь). Новая хваля віталізма — неавіталізм, што ўзнікла ў 2-й пал. 19 ст. (ням. біёлаг Г.Дрыш і інш.), адмаўляла тэорыю Ч.Дарвіна і проціпастаўляла ёй сцверджанне аб непазнавальнай жыццёвай сутнасці («энтэлехіі»), якая кіруе жыццёвымі працэсамі і забяспечвае іх развіццё. У 20 ст. ідэі віталізма ўвасобіліся ў шэрагу антыдарвінісцкіх канцэпцый эвалюцыі (псіхаламаркізм Э.Копа, «творчая эвалюцыя» К.Бергсона і інш.).
Літ.: Кремянский В.И. Структурные уровни живой материи. М., 1969; Яблоков А.В., Юсуфов А.Г. Эволюционное учение: (Дарвинизм). 3 изд. М., 1989.
В. В. Грычык. с. 199
ВІТА́ЛІЙ , усходнеславянскі рэліг. дзеяч і пісьменнік 1-й пал. 17 ст. Аўтар духоўных вершаў, перакладчык царк. кніг з грэч. і лац. моў. Пераклаў на царк.-слав. мову і выдаў кн. «Дыёптра, або Люстра жыцця людскога на тым свеце...» (Еўе, 1612; перавыдадзена ў Еўі і Вільні ў 1642, Куцейне ў 1651 і 1654, Магілёве ў 1698, Клінцах у 1786), прасякнутую царк.-рэліг. тэндэнцыямі. У кнізе змешчаны таксама тыпова барочныя паводле характару і стылю філас.-дыдактычныя вершы Віталія, у якіх праводзяцца ідэі хрысц. аскетызму, марнасці зямнога жыцця.
Літ.: Франко І. Забутий український віршописець XVII в. // Зап. наук. т-ва ім. Шевченка. 1898. Т. 22, кн. 2.
А.Ф.Коршунаў. с. 199
ВІТА́ЛІН Змітро, гл. Сергіевіч Дзмітрый Іванавіч. с. 199
ВІТА́ЛЬНАЯ АФАРБО́ЎКА , прыжыццёвая афарбоўка, гістафізіялагічны метад даследавання функцыян. асаблівасцей раслінных і жывёльных клетак увядзеннем у жывы арганізм ці ў кавалачкі тканкі адносна няшкодных фарбавальнікаў. Для вітальнай афарбоўкі выкарыстоўваюць кіслыя (трыпанавы сіні, літыевы кармін) і асн. (нейтральны чырвоны, метылавы сіні і інш.) фарбавальнікі. Характар і інтэнсіўнасць вітальнай афарбоўкі вызначае стан клеткі ці тканкі. с. 199
ВІТАМІН А , гл. Рэцінол. с. 199
ВІТАМІН В1 , гл. Тыямін. с. 199
ВІТАМІН В2 , гл. Рыбафлавін. с. 199
ВІТАМІН В3 , гл. Пантатэнавая кіслата. с. 199
ВІТАМІН В6 , гл. Пірыдаксін. с. 199
ВІТАМІН В12 , гл. Цыянкабаламін. с. 199
ВІТАМІН Вс , гл. Фоліевая кіслата. с. 199
ВІТАМІН С , гл. Аскарбінавая кіслата. с. 199
ВІТАМІН D2 , гл. Эргакальцыферол. с. 199
ВІТАМІН Е , гл. Такаферол. с. 199
ВІТАМІН К3 , гл. Вікасол. с. 199
ВІТАМІН Н , гл. Біяцін. с. 199
ВІТАМІН Р , гл. ў арт. Біяфлаваноіды. с. 199
ВІТАМІН РР , гл. Нікацінавая кіслата. с. 199
ВІТАМІНАЛО́ГІЯ (ад вітаміны + ...логія), навука пра вітаміны; раздзел біяхіміі. Адрозніваюць вітаміналогію эксперыментальную (даследуе дзеянне пэўных вітамінаў і іх вытворных, міжвітамінныя ўзаемаадносіны, мадэлюе паталогіі, што ўзнікаюць пры недахопе вітамінаў) і клінічную (вывучае выкарыстанне вітамінных прэпаратаў для прафілактыкі і лячэння захворванняў).
Адкрыццё вітамінаў звязана з імем рус. ўрача М.І. Луніна, які ў 1880 заўважыў наяўнасць у ежы незаменных кампанентаў, што адрозніваліся хім. прыродай ад вядомых бялкоў, тлушчаў, вугляводаў і мінер. рэчываў. Назву яны атрымалі ў 1911 (польскі біяхімік К.Функ). Першы вітамін, хім. будова якога была адкрыта, — тыямін (А.Віндаўс, 1932, Р.Уільямс, І.Клайн, 1936). У Расіі далейшае развіццё вітаміналогіі звязана з працамі А.У.Паладзіна, Б.А.Лаўрова і інш. На Беларусі даследаванні (пачаліся ў 1930-я г.) былі засяроджаны на вывучэнні ролі вітамінаў у харчаванні чалавека і кармленні жывёл (А.Поляк, Л.М.Форштэр), пошуку новых вітамінаў (Л.П.Розанаў), біяхім. механізмаў дзеяння вітамінаў, іх удзелу ў абменных працэсах (С. Д.Пеўзнер, Я.І.Бляхер, В.А.Лявонаў, М.Ф.Меражынскі, Ю.М.Астроўскі і інш ). Н.-д. работы па вітаміналогіі вядуцца ў мед. ін-тах, ін-тах АН Беларусі — біяхіміі, радыебіялогіі, Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў.
Літ.: Экспериментальная витаминология: (справ. руководство). Мн., 1979; Шабалов Н.П., Маркова И.В. Антибиотики и витамины в лечении новорожденных. СПб., 1993.
В.К.Кухта. с. 199
ВІТАМІНАНО́СНЫЯ РАСЛІ́НЫ , расліны, якія ўтвараюць і назапашваюць у розных органах (лістах, пладах, каранях, сцяблах і інш.) вял. колькасць вітамінаў ці правітамінаў. Адна з асн. крыніц забеспячэння арганізма чалавека і жывёл вітамінамі, сыравіна для іх вытв-сці. Напр., з пладоў шыпшыны, няспелых пладоў грэцкага арэха гатуюць вітамінныя канцэнтраты, з ягад чорных парэчак, абляпіхі — вітамінізаваныя прадукты харчавання, з ігліцы хвоі, елкі, з лісця бярозы, пладоў шыпшыны — экстракты. Амаль усе расліны маюць у сабе розныя вітаміны ў рознай колькасці, некаторыя вітаміны ёсць толькі ў пэўных відах раслін. с. 199
ВІТАМІ́ННАЯ НЕДАСТАТКО́ВАСЦЬ , гіпавітамінозы, хвароба ад нястачы вітамінаў у арганізме чалавека і жывёлы. Бывае ад недастатковага паступлення ў арганізм аднаго ці некалькіх вітамінаў з ежай (кормам) — экзагенная вітамінная недастатковасць і ад паніжанай здольнасці арганізма да засваення вітамінаў (напр., тлушчарастваральных вітамінаў пры парушэннях усмоктвання тлушчаў у кішэчніку) — эндагенная вітамінная недастатковасць. Эндагенная недастатковасць водарастваральных вітамінаў звязана з парушэннямі ператварэння іх у адпаведныя каферменты. Адсутнасць вітамінаў выклікае авітамінозы. Вітамінную недастатковасць цяжка распазнаць: яна доўга можа выяўляцца неспецыфічна (затрымка росту, фіз. слабасць, паніжаная ўстойлівасць да інфекц. хвароб і інш.). У с.-г. жывёлы асн. прычына вітаміннай недастатковасці — нястача вітамінаў у корме. Найчасцей бывае ў стойлавы перыяд у цяжарных самак і ў маладняку.
В.К.Кухта. с. 199
ВІТАМІ́ННАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ , падгаліна медыцынскай прамысловасці, якая спецыялізуецца на вытв-сці сінт. вітамінаў, каферментаў і іх прэпаратаў у таблетках, дражэ, ампулах, капсулах, гранулах, канцэнтратах, а таксама вітамінных прэпаратаў з расліннай і жывёльнай сыравіны.
Вітамінная прамысловасць стала развівацца на пач. 20 ст., у СССР была наладжана ў 1930-я г. Спачатку вітамінныя прэпараты выраблялі толькі з прыроднай сыравіны — вітамінаносных раслін, пазней была асвоена вытв-сць сінт. вітамінаў С, D2 і К3, з 1949 — В1, а з 1955 — усіх асн. вітамінаў.
Вітамінныя з-ды і камбінаты — спецыялізаваныя прадпрыемствы са шматстадыйнымі працэсамі, значнай матэрыялаёмістасцю, выкарыстаннем спец. абсталявання для работы з агрэсіўнымі асяроддзямі, высокай чысцінёй прадукцыі. Развітую вітамінную прамысловасць маюць Расія, ЗША, Японія, Вялікабрытанія, Германія, Францыя, Швейцарыя, Балгарыя, Венгрыя, Польшча і інш. краіны. На Беларусі выпуск вітамінаў распачаты ў 1994 закрытым акц. т-вам «БАФІ» (г. Мінск). Выпускаюць адаптаваныя да ўмоў тэр. Беларусі полівітаміны «Бафівіт-1», «Антыаксіэф», «Юніэф» і інш., вітамінныя канцэнтраты, прэміксы і вітаміны для с.-г. жывёл. с. 199
ВІТАМІ́ННЫЯ КАРМЫ́ , раслінныя і жывёльныя кармы з павышанай колькасцю вітамінаў або правітамінаў. Асабліва багатая вітамінамі маладая зялёная трава. Асн. кармавыя крыніцы вітамінаў: вітаміну А — малодзіва, малако, маслёнка, сыроватка, тварог; вітаміну D — сена сонечнай сушкі, сянаж, сілас, закладзеныя ў сонечнае надвор'е, малодзіва, малако, мука рыбная; вітаміну Е — зялёныя і травяністыя кармы, прарослае зерне, вотруб'е пшанічнае; вітаміну К — лісце зялёных раслін, травяністыя кармы, бацвінне караняплодаў, водарасці; вітамінаў групы В — зялёныя расліны, добрае сена, зерневыя кармы, вотруб'е, кармавыя дрожджы, травяная мука бабовых, мука рыбная, макуха і шроты, малочныя кармы, зерне бабовых і злакаў, кармы жывёльнага паходжання; вітаміну С — маладыя зялёныя расліны, коранеклубняплоды. Багатая крыніца вітамінных кармоў — абагачаныя вітамінамі камбікармы, бялкова-вітамінна-мінеральныя дабаўкі і прэміксы. с. 200
ВІТАМІ́НЫ (ад лац. vitа жыццё), група нізкамалекулярных арган. злучэнняў рознай хім. прыроды, неабходных для нармальнай жыццядзейнасці арганізма. Выконваюць у арганізме найважнейшыя біяхім. і фізіял. функцыі абмену рэчываў; уваходзяць у састаў субклетачных структур і падтрымліваюць іх нармальную будову і функцыянаванне. Сінтэзуюцца пераважна раслінамі (гл. Вітамінаносныя расліны), грыбамі і бактэрыямі. Чалавек і жывёлы атрымліваюць вітаміны ў асн. з расліннай ежай або з прадуктамі жывёльнага паходжання. У жвачных жывёл вітаміны групы В утвараюцца мікрафлорай кішэчніка. Некаторыя вітаміны ўтвараюцца ў арганізмах чалавека і жывёл самастойна (напр., РР), але ў недастатковай колькасці, або з іх папярэднікаў — т.зв. правітамінаў. Праз сценкі страўнікава-кішачнага тракту чалавека і жывёл вітаміны паступаюць у кроў, разносяцца па ўсім арганізме і ўтвараюць шматлікія вытворныя (напр., эфірныя, амідныя, нуклеатыдныя), якія звычайна спалучаюцца са спецыфічнымі бялкамі і ўтвараюць многія ферменты (больш за 200). Многія праяўляюць сваё спецыфічнае біял. ўздзеянне пасля ператварэння ў метабалічна актыўныя формы або ўваходзяць у састаў каферментаў і адпаведных ферментаў. Нястача вітамінаў (гл. Вітамінная недастатковасць) прыгнечвае асобныя рэакцыі абмену рэчываў, аслабляе некаторыя фізіял. функцыі. Калі вітамінаў намнога больш, чым патрэбна арганізму, узнікаюць гіпервітамінозы, калі менш або яны адсутнічаюць — гіпа- і авітамінозы. Выкарыстанне арганізмам вітамінаў памяншаецца пры наяўнасці ў ежы і кармах антывітамінаў — антаганістаў, якія перашкаджаюць вітамінам праяўляць іх біял. актыўнасць. Тэрмін «вітаміны» прапанаваў польскі біяхімік К.Функ (1912).
Вядома больш за 20 розных вітамінаў, якія маюць назвы, што характарызуюць іх хім. састаў ці фізіял. дзейнасць, таксама літарныя і лічбава-літарныя абазначэнні (напр., рэцінол — А1, тыямін — В1, рыбафлавін — В2, пантатэнавая кіслата — В3, пірыдаксін — В6, цыянкабаламін — В12, аротавая кіслата — В13, пангамавая кіслата — В15, фоліевая кіслата — Вс, аскарбінавая кіслата — С, эргакальцыферол — D2, халекальцыферол — D3, такаферолы — Е, філахінон — К1, фарнахінон — К2, вікасол — К3, біяцін — Н, біяфлаваноіды — Р, нікацінавая кіслата, або нікацінамід — РР, ліпоевая кіслата, мезаіназіт). Часам яны маюць групавыя назвы, а асобныя прадстаўнікі гэтых груп (напр., А1 і А2, D2 і D3 і г.д.) называюцца вітамерамі. Па растваральнай здольнасці вітаміны падзяляюцца на тлушча- і водарастваральныя. Да тлушчарастваральных належаць вітаміны групы А, D, Е, К, Q, якія звычайна дэпануюцца ў тканках. Большасць водарастваральных вітамінаў у выглядзе фосфарных эфіраў выконваюць ролю каферментаў або ўваходзяць у састаў больш складаных каферментаў. Да гэтай групы належаць вітаміны групы В — В1, В2, В3, В5, В6, В12, Н, РР, U; ліпоевая, фоліевая і аскарбінавая к-ты. Вельмі багатыя вітамінамі дрожджы, лісцевая агародніна, ягады.
Вітаміны атрымліваюць хім. і мікрабіял. сінтэзам, таксама з прыродных крыніц (гл. Вітамінная прамысловасць). Выкарыстоўваюць у медыцыне і ветэрынарыі для прафілактыкі і лячэння гіпа- і авітамінозаў, інш. хвароб, карэкцыі абменных працэсаў у арганізме (вітамінатэрапія), вітамінізацыі прадуктаў харчавання і кармоў (гл. Вітамінныя кармы) і інш. Вітаміны вывучае Вітаміналогія.
Літ.: Березовский В.М. Химия витаминов. 2 изд. М., 1973; Витамины. М., 1974; Овчаров К.Е. Витамины растений. М., 1964; Экспериментальная витаминология: (справ. руководство). Мн.. 1979.
В.К.Кухта. с. 200
ВІ́ТАН-ДУБÉЙКАЎСКІ (Дубяйкоўскі) Лявон Іванавіч (19.7.1869 ці 1867, в. Дубейкава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 6.11.1940), бел. архітэктар, будаўнік, педагог, паэт. Скончыў Мсціслаўскае гар. вучылішча, Школу буд. рамёстваў у Варшаве, Акадэмію архітэктуры ў Парыжы (1909). У 1903 здаў экзамен на званне інжынера-будаўніка пры Пецярбургскім ін-це цывільных інжынераў. У 1897 адкрыў буд. кантору ў Смаленску. З 1910 працаваў у Варшаве, выкладаў у Тэхн.-прамысл. школе (1912—15), працаваў у створаным ім уласным бюро. У час 1-й сусв. вайны займаўся буд-вам на Полаччыне і ў Арле (Расія). Удзельнічаў у бел. нац.-культ. руху: спрыяў дзейнасці клуба «Беларуская хатка», чытаў лекцыі на бел. настаўніцкіх курсах у Вільні і Гродне (1919). З 1922 займаўся арх.-буд. работамі ў Вільні, быў дырэктарам Мулярскай школы (1925—29). Сярод работ: цэрквы ў г. Манастыршчына і Ярцава (Смаленская вобл.), скарбніца ў г. Вязьма. Аднаўляў касцёлы ў Оршы, Мсціславе, Крычаве, вёсках Смаляны Аршанскага і Свіслач Асіповіцкага р-наў; спраектаваў царкву ў Відзах (1922), Дрысвяцкі Петрапаўлаўскі касцёл, мноства розных пабудоў у Вільні і на Віленшчыне. Аўтар працы «Эвалюцыя і рэформа драўлянага будаўніцтва» (засталася ў рукапісе). Аўтар сац.-вострых твораў, скіраваных супраць вайны і салдатчыны, антыгуманных сац. умоў, што раз'ядноўваюць людзей з радзімай: байка «Цягне воўк — пацягнуць воўка!», вершы «Бура», «Кракаў воран на бярозе...», «Голас з чужой стараны» і інш. Склаў зборнік бел. прыказак (у рукапісе). Пахаваны ў Вільні на могілках Роса. Рукапісы яго твораў захоўваюцца часткова ў Мінску, Вільні, Нью-Йорку.
Літ.: Vitan K. Lavon-Vitan-Dubiejkauski: da 85 uhodkau naradżeńnia. New York, 1954.
В.В.Гліннік. с. 200
ВІ́ТАС (Witos) Вінцэнты (21.1.1874, в. Вежхаславіцы, Кракаўскае ваяв., Польшча — 31.10.1945), польскі паліт. дзеяч, публіцыст. Дэп. галіцыйскага сейма (1908—18), гал. аўстр. рэйхсрата (1911—18), польск. сейма (1919—33). Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў сял. партыі «Пяст» (1913—31). Прэм'ер-міністр у 1920—21, 1923 і 1926. Актыўна ўдзельнічаў у блоку апазіцыйных партый «Цэнтралеў», за што быў зняволены ў турму (1930). У 1931—35 старшыня Гал. савета сял. партыі «Стронніцтва людовэ», з 1935 старшыня партыі. У 1933—39 у эміграцыі ў Чэхаславакіі. У 1939—41 зняволены ням.-фаш. акупантамі, пасля пад наглядам гестапа. У 1945 адмовіўся супрацоўнічаць з камуніст. ўладамі (быў прызначаны нам. старшыні Краёвай Рады Нарадовай, але ў яе рабоце не ўдзельнічаў).
Тв.: Dzeła wybrane: W 5 t. T 1—3. Warszawa, 1988—95; Wybór pism. Warszawa, 1989.
Літ.: О Wincentym Witosie. Warszawa, 1983; Borkowski J. O Wincentym Witosie: Relacje i wspomnienia. Warszawa, 1984. с. 200
ВІ́ТАЎТ (1350—27.19.1430), князь гродзенскі, трокскі, вял. кн. ВКЛ [1392— 1430]. Сын Кейстута. Адзін з самых выдатных дзярж. дзеячаў ВКЛ. Актыўную паліт. дзейнасць пачаў у 1382 пасля забойства Ягайлам яго бацькі. Каб адпомсціць Ягайлу, Вітаўт уцёк да крыжакоў, заключыў з імі саюз, прыняў каталіцтва (пасля хрышчэння імя Віганд), абавязаўся стаць васалам Тэўтонскага ордэна і аддаў ордэну Жамойцію (1384). У ходзе барацьбы з Ягайлам пераканаўся ў яе бесперспектыўнасці і згадзіўся на мір. Атрымаў ад Ягайлы Берасце (Брэст) і Гародню (Гродна), большасць насельніцтва якіх складалі праваслаўныя, і перайшоў у праваслаўе (атрымаў імя Аляксандр). Аднак у час заключэння Крэўскай уніі 1385 разам з Ягайлам і інш. князямі зноў прыняў каталіцтва. У 1388, упэўніўшыся ў небяспецы гэтай уніі для ВКЛ, незадаволены тым, што Ягайла прызначыў сваім намеснікам у ВКЛ Скіргайлу, а не яго, Вітаўт узначаліў барацьбу феадалаў ВКЛ супраць Ягайлы. Заключыў саюзы з вял. кн. маскоўскім Васілём І, аддаўшы за яго сваю дачку Соф'ю, і з Тэўтонскім ордэнам; зноў аддаў крыжакам Жамойцію (у 1389). У выніку 2-гадовай упартай і жорсткай барацьбы было заключана Востраўскае пагадненне 1392 і Вітаўт стаў вял. князем ВКЛ. Ён умацаваў трываласць дзяржавы, задушыўшы змову князёў Карыбута, Фёдара Карыятавіча і Свідрыгайлы, у 1395, выкарыстаўшы міжусобіцу смаленскіх князёў, падпарадкаваў ВКЛ Смаленск. У 1399 выступіў саюзнікам беглага татарскага хана Тахтамыша ў міжусобнай барацьбе і пацярпеў паражэнне ў бітве на Ворскле 1399. Скарыстаўшы цяжкае становішча ВКЛ, кіруючыя колы Польшчы вымусілі Вітаўта заключыць Віленска-Радамскую унію 1401. У 1404 Вітаўт з дапамогай палякаў задушыў паўстанне ў Смаленску. Імкнучыся падпарадкаваць ВКЛ Ноўгарад, Вітаўт некалькі разоў хадзіў на Наўгародскую зямлю (апошні раз у 1428), што прывяло да вайны з Масквой, якая таксама прэтэндавала на горад. Тры разы хадзіў на Маскву (апошні раз у 1408). Войскі ВКЛ і Маскоўскага вял. княства сышліся на р. Угра, але Вітаўт і Васіль І, не пачынаючы бітвы, заключылі мір і вызначылі мяжу паміж дзвюма дзяржавамі па р. Угра. Маючы на мэце разграміць Тэўтонскі ордэн, які рабіў напады на ВКЛ, і вярнуць пад сваю уладу Жамойцію, Вітаўт у цеснай садружнасці з Ягайлам рыхтаваў супраць крыжакоў паход аб'яднанага войска ВКЛ і Польшчы. У выніку перамогі ў Грунвальдскай бітве 1410 і заключэння Тарунскага міру 1411 Жамойція была вернута ў ВКЛ. Саюз Польшчы з ВКЛ быў умацаваны Гарадзельскай уніяй 1413, якая дала паліт. прывілеі каталіцкай шляхце ВКЛ. Разумеючы значную ролю правасл. насельніцтва ў дзяржаве, Вітаўт стварыў самастойную правасл. мітраполію на чале з Цамблакам з цэнтрам у Навагрудку. У 1429 і 1430 Вітаўт спрабаваў атрымаць ад папы рымскага тытул караля і каралеўскую карону. У выніку польскіх інтрыг мэты не дасягнуў. Пры Вітаўце ВКЛ стала самай магутнай дзяржавай у Цэнтр. і Усх. Еўропе.
М. І.Ермаловіч. с. 201
ВІТА́ЧАК Яўген Францавіч (29.4.1880, г. Скленаржыцы, Чэхія — 16.11.1946), расійскі скрыпічны майстар. Засл. майстар Рэспублікі (1924). Засл. дзеяч маст. Расіі (1932). Адзін з арганізатараў 1-й Дзярж. школы скрыпічных майстроў (1918). З 1919 хавальнік і эксперт Дзярж. калекцыі унікальных муз. інструментаў. Стварыў уласную мадэль скрыпкі, заснаваную на распрацаваным ім метадзе т.зв. гарманічнай настройкі дэк. Інструменты Вітачака адметныя якасцю гуку, вытанчанасцю формы, прыгажосцю аддзелкі. Лаўрэат усерас. конкурсаў струнных інструментаў (1913, 1926). Вітачаку прысвечаны раман чэш. пісьменніцы М.Кацяткавай «Скрыпічны майстар пайшоў на Усход» (1954). с. 201
ВІ́ТАША , 1) купалападобны горны масіў на З Балгарыі. Даўж. (з ПнЗ на ПдУ) 25 км, шыр. 15 км. Выш. 2290 м (г. Чэрні-Врых). Схілы стромкія. Складзены з крышт. парод. Здабыча буд. каменю (віташскі сіеніт). Каля падножжа мінер. крыніцы. З Віташы бярэ пачатак р. Струма. Каля паўн. падножжа г. Сафія. 2) Нац. парк Балгарыі (засн. ў 1934, пл. 12,1 тыс. га). Схілы гор укрытыя дубам, букам, ясенем, елкай, ядлоўцам, белай балканскай і горнай нізкарослай хвояй, трапляецца і высакагорная расліннасць, эндэмічныя віды. Сярод жывёл высакародны алень, лань, сарна, ліс, заяц, вавёрка, вожык, дробныя пеўчыя птушкі і інш. На тэр. парку высакагорная навук.-доследная станцыя, 2 рэзерваты. Парк добраўпарадкаваны: ёсць гасцініцы, дамы адпачынку, турысцкія базы, гарналыжныя спускі, пад'ёмнікі і інш. с. 201
ВІТВА́ТЭРСРАНД (Witwatersrand), золатаўраназмяшчальны басейн у ПАР (прав. Трансвааль і Аранжавая); буйнейшы ў свеце. Адкрыты і распрацоўваецца (здабыча золата) з 1886, з 1952 здабыча урану. Працягласць руданоснай плошчы каля 350 км, шыр. 200 км. Руданосныя ў асн. ніжнепратэразойскія асадкава-метамарфагенныя кангламераты. Агульныя запасы золата каля 16 тыс. т з сярэдняй колькасцю яго 9,3 г/т. Запасы вокісу урану 128 тыс. т, колькасць U3O8 0,02—0,04%. Як спадарожныя здабываюць таксама пірыт, мінералы групы осмістага ірыдыю, інш. плацінавыя металы і серабро. Глыбіня распрацоўкі ў сярэднім 1700 м, макс. 3660—3800 м (т-ра ў шахтах 50—52 °С). Цэнтры распрацовак Вітватэрсранда — г. Іаганесбург, Клерксдарп, Одэндалсрус, Велкам. с. 201
ВІ́ТГЕНШТЭЙН (Wittgenstein) Людвіг (26.4.1889, Вена — 29.4.1951), аўстрыйскі філосаф, адзін з заснавальнікаў аналітычнай філасофіі. З 1929 у Вялікабрытаніі. Распрацаваў філасофію лагічнага атамізму, згодна з якой штучная мова, створаная сродкамі матэматычнай логікі, адлюстроўвае атамарныя (элементарныя) факты рэчаіснасці. Асн. працы: «Логіка-філасофскі трактат» (1921), «Філасофскія даследаванні» (1953), «Заўвагі па асновах матэматыкі» (1956) і інш.
Тв.: Рус. пер. — Философские работы. Ч. 1—2. М., 1994.
Літ.: Грязнов А.Ф. Эволюция философских взглядов Л.Витгенштейна: Критич. анализ. М., 1985. с. 201
ВІ́ТГЕНШТЭЙН , Вітгенштайн (Wittgenstein) Паўль (5.11.1887, Вена — 3.3.1961), аўстрыйскі піяніст. Дэбютаваў у Вене ў 1913. У 1914 страціў на вайне правую руку, дасягнуў віртуознай тэхнікі левай рукі і працягваў канцэртную дзейнасць. Для Вітгенштайна напісаны фп. канцэрт для левай рукі М.Равеля, 4-ы фп. канцэрт С.Пракоф'ева, творы Р.Штрауса, П.Хіндэміта, Б.Брытэна. У 1931—38 праф. Новай кансерваторыі ў Вене. З 1938 жыў у ЗША, выкладаў. Стварыў шмат апрацовак фп. твораў для левай рукі. Аўтар кн. «Школа для левай рукі» (Лондан, 1957). с. 201
ВІТГЕНШТЭ́ЙН Пётр Хрысціянавіч (5.1.1769, г. Нежын, паводле інш. звестак г. Пераяслаў-Хмяльніцкі, Украіна — 11.6.1843), рускі ваенны дзеяч. Граф, з 1834 князь. Ген.-фельдмаршал (1826). З роду Вітгенштэйнаў. На вайск. службе з 1781. Удзельнік польск. кампаніі 1794, вайны з Персіяй 1795—96, рус.-аўстра-франц. вайны 1805, рус.-тур. вайны 1806—12, кампаніі 1807 супраць Францыі, рус.-швед. вайны 1808—09. З кастр. 1810 камандзір 1-га пях. корпуса 1-й Зах. арміі М.Б.Барклая дэ Толі, прыкрываў паўн. частку зах. граніцы Расіі. У вайне 1812 удзельнічаў у вырашальных бітвах на тэр. Беларусі. Пакінуты для самаст. дзеянняў у раёне Дрысы—Полацка для прыкрыцця стратэг. напрамку на Пецярбург, корпус Вітгенштэйна стаў фактычна асобнай арміяй, вызваляў ад французаў Полацк, Лепель і інш. (гл. Полацкія бітвы 1812, Клясціцкія баі 1812, Чашніцкія баі 1812, Бярэзінская аперацыя 1812). Са снеж. 1812 Вітгенштэйн галоўнакаманд. Зах. арміяй, у крас. — маі 1813 камандаваў аб'яднаным рус.-прускім войскам, рус. войскамі ў складзе Багемскай (Галоўнай) арміі. З 1818 галоўнакаманд. 2-й арміяй, чл. Дзярж. савета. У 1828—29 камандаваў рус. войскам у вайне з Турцыяй. с. 202
ВІ́ТГЕНШТЭЙНЫ , Сайн-Вітгенштэйны (Sain-Wittgenstein), старажытны род імперскіх графаў у Германіі. Меў шмат адгалінаванняў. У 1761 у час Сямігадовай вайны 1756—63 Хрысціян Людвіг Казімір Вітгенштэйн з людвігсбург-карлсбургскай галіны роду трапіў у палон і перайшоў на службу Расіі. З яго нашчадкаў найб. вядомы П.Х. Вітгенштэйн — военачальнік у час вайны 1812. Яго сын князь Людвіг Леан (Леў Пятровіч; 1799—1866) у 1828 ажаніўся са Стафаніяй Радзівіл (1809—32), дачкой Дамініка і адзінай законнай наследніцай згаслай нясвіжскай галіны Радзівілаў. З гэтым шлюбам да Вітгенштэйна перайшла значная частка вялізных радзівілаўскіх маёнткаў: б. Слуцкае і Капыльскае княствы, мяст. Глыбокае, Мір, Карэлічы, Смалявічы і інш. (каля 1,2—1,3 млн. дзесяцін зямлі, 40—120 тыс. душ). Людвіг Леан пакінуў сына Пятра, які ў 1887 памёр без нашчадкаў, і дачку Марыю, што выйшла замуж за герм. князя Хлодвіга Карла Віктара Гогенлоэ (1819—1901), будучага імперскага канцлера Германіі. Апошняму перайшлі бел. ўладанні Вітгенштэйна, якія потым былі распрададзены. Прадстаўнікі роду працягвалі служыць Рас. імперыі да 1917. с. 202
«ВИ́ТЕБСКАЯ СТАРИНА́» , гл. «Віцебская даўніна». с. 202
«ВИ́ТЕБСКИЕ ГУБЕ́РНСКИЕ ВЕ́ДОМОСТИ» , газета, афіцыйны орган Віцебскага губернскага праўлення. Выдавалася з 1838 да 23.12.1917 (5.1.1918) у Віцебску на рус. мове з рознай перыядычнасцю. Мела афіц. і неафіц. (з 1845) аддзелы. Афіц. змяшчаў пастановы і распараджэнні цэнтр. і мясц. улад. Неафіц. меў значэнне самаст. газеты, з 1901 выдаваўся асобна, асвятляў падзеі ў краіне і за мяжой, жыццё Віцебска, Полацка, Веліжа і інш. нас. пунктаў губерні, друкаваў літ. творы, даследаванні па гісторыі, краязнаўстве, этнаграфіі, фальклоры (часам на бел. мове), артыкулы гасп. тэматыкі. Мела дадаткі «Телеграммы «Витебских губернских ведомостей» (1887—92, 1895—1905) і «Народный листок» (1907; выйшла 8 нумароў). З 29.12.1905 (11.1.1906) да 5(18).6.1907 замест неафіц. аддзела выходзіла прыватная газ. «Витебский голос». Са студз. 1907 выданне неафіц. аддзела адноўлена, 29.6.1912 спынена, замест яго пачала выходзіць газ. «Витебский вестник».
У.Дз. Будзько, М.В.Нікалаеў. с. 202
«ВИ́ТЕБСКИЙ ВЕ́СТНИК» , грамадска-паліт. газета. Выдавалася штодзённа з 1(14).7.1912 да 16(29) 4.1917 у Віцебску на рус. мове. Была рупарам мясц. арг-цыі Саюза рускага народа і правых акцябрыстаў. Выдавалася на ўрадавыя сродкі. Друкавала афіц. ўрадавыя матэрыялы, агляды рус. газет і часопісаў, хроніку, аб'явы. Лічыла Беларусь спрадвечным рускім краем з мясц. асаблівасцямі. У гады 1-й сусв. вайны прапагандавала патрыят. погляды. Пасля Лют. рэв. 1917 перайшла на памяркоўна-ліберальную пазіцыю. Публікавала этнагр. даследаванні Е.Раманава, апавяданні і нарысы А.Пшчолкі, гіст.-краязнаўчы нарыс А.Сапунова «Французы ў Віцебску» і інш. творы мясц. аўтараў. с. 202
«ВИ́ТЕБСКИЙ ГО́ЛОС» , грамадска-паліт. і літ. газета. Выдавалася штодзённа з 29.12.1905 (11.1.1906) да 5(18).6.1907 у Віцебску на рус. мове; замяняла неафіц. аддзел газ. «Витебские губернские ведомости». У 1906 прытрымлівалася акцябрысцкага кірунку, пазней — прыватная газ. ліберальна-кадэцкага кірунку. Асуджала імперыял. планы царызму ў рус.-яп. вайне 1904—05, рэпрэсіі супраць удзельнікаў 1-й рус. рэвалюцыі і інш. Крытыкавала ўрадавую палітыку «адзінай і непадзельнай» Расіі, выступала за культ.-нац. і тэр. аўтаномію яе народаў. Вітала выхад «Нашай нівы» як сапраўды народнага выдання. Змяшчала літ. творы рус. і мясц. аўтараў. Асвятляла пытанні мясц. жыцця, эканомікі, нар. асветы, тэатр. і муз. навіны горада.
У.М.Конан. с. 202
«ВИ́ТЕБСКИЙ КРАЙ» , грамадска-паліт. і літ. часопіс ліберальнага кірунку. Выдаваўся штотыднёва з 30.10(12.11).1916 да 22.10(4.11). 1917 у Віцебску на рус. мове [з 5(18).3 да 20.8(2.9).1917 не выходзіў]. Выступаў за дэмакр. рэспубліку, вітаў Лют. рэв. 1917, асуджаў падрыхтоўку да ўзбр. паўстання супраць Часовага ўрада. Прытрымліваўся пацыфісцкіх пазіцый, але пасля звяржэння царызму выступаў за абарону «рускай бацькаўшчыны». Агітаваў за адзінства ўсіх нацый і народаў у складзе Расіі, мірнае вырашэнне сац. і нац. канфліктаў. Апублікаваў цыкл артыкулаў «Забыты край. Нарысы Беларусі». Змяшчаў літ. творы, пераклады, рэцэнзіі, тэатр. агляды. Выйшла 20 нумароў. с. 202
«ВИ́ТЕБСКИЙ КУРЬЕ́Р М» , грамадска-палітычная газета. Выходзіць з 1990 у Віцебску на бел. і рус. мовах (да 1995 наз. «Витебский курьер»). Асвятляе грамадска-паліт., эканам. і культ. жыццё Віцебска і вобласці. Шмат увагі аддае асвятленню міжнар. і бел. фестываляў «Славянскі кірмаш», гітарнай музыкі «Менестрэль», сучаснай харэаграфіі, а таксама мерапрыемстваў, прысвечаных М. Шагалу, выставак, канцэртаў. Друкуе матэрыялы па гісторыі Віцебшчыны, нататкі пра славутых ураджэнцаў краю. Змяшчае рэсп. і замежную інфармацыю. с. 202
«ВИ́ТЕБСКИЙ ЛИСТО́К» , грамадска-эканам. і с.-г. газета ліберальнага кірунку. Выдавалася з 3(15).1.1898 да 21.3(2.4). 1899 у Віцебску на рус. мове 2 разы на тыдзень Віцебскім т-вам сельскіх гаспадароў. Закранала гал. чынам праблемы памешчыцкай гаспадаркі і гандлю с.-г. прадуктамі, будаўніцтва дарог. Друкавала звесткі пра кан'юнктуру мясц. рынку. Асвятляла тэатр. і муз. жыццё горада, дзейнасць мясц. культ. устаноў і інш. с. 202
«ВИ́ТЕБСКИЙ ЛИСТО́К» , прыватная газета. Выдавалася штодзённа з 21.1(3.2).1916 да 12.7.1919 у Віцебску на рус. мове. Да Кастр. рэвалюцыі прытрымлівалася памяркоўна-ліберальнага кірунку, вяла палеміку з чарнасоценнымі арг-цыямі. Друкавала інфармацыю пра ваен. дзеянні на франтах 1-й сусв. вайны, пра ўнутр. і міжнар. становішча краіны, эканам. стан Віцебскай губ., пра сац.-эканам. і бытавыя праблемы горада. Вітала Лют. рэв. 1917, падтрымлівала Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Часовы ўрад Расіі. Пасля Кастр. рэвалюцыі падтрымлівала дзейнасць органаў сав. улады. Выступала супраць абвяшчэння БНР, вітала абвяшчэнне БССР. Асвятляла тэатр., муз. і літ. жыццё горада, рэкламавала кінематограф, эстраду, аперэту. У 1917 друкавала дадатак «Вечерний бюллетень», у 1918—19 — гумарыстычную старонку «Витебский писк».
У.М.Конан. с. 202
«ВИ́ТЕБСКИЙ РАБО́ЧИЙ» , грамадска-паліт. газета, орган Цэнтр. савета прафес. саюзаў Віцебска. Выдавалася штодзённа з 17(30).1 да 24.1(6.2).1918 у Віцебску на рус. мове. Працягвала паліт. лінію газет «Известия Витебского Совета рабочих и солдатских депутатов» і «Борьба» («Наша борьба»), закрытых органамі сав. улады за антыбальшавіцкі кірунак. Асуджала разгон устаноўчага сходу ў Петраградзе і рэпрэсіі бальшавікоў у адносінах да апазіцыйных ім арг-цый. Асвятляла стан і перспектывы паліт. жыцця Віцебска.
М.Я.Сяменчык. с. 202
ВІ́ТКА Васіль (сапр. Крысько Цімох Васілевіч; 16.5.1911, в. Еўлічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 5.7.1996), бел. паэт. Засл. дз. культ. Беларусі (1970). Скончыў Слуцкую прафтэхшколу (1928). Працаваў у рэдакцыях газет і часопісаў, сакратаром Беластоцкага аддзялення СП Беларусі (1939— 41). З 1948 нам., з 1951 гал. рэдактар газ. «Літаратура і мастацтва», у 1957—74 гал. рэдактар час. «Вясёлка». Друкаваўся з 1928. Першы зб. вершаў «Гартаванне» (1944). Паэзія Віткі вызначаецца грамадз. пафасам, асн. яе матывы — услаўленне подзвігу чалавека ў Вял. Айч. вайну, гіст. здзяйсненняў бел. народа, хараства роднай зямлі, роздум аб жыцці, прызначэнні паэзіі (зб. «Поўдзень», 1946; «Ружа і штык», 1958; «Праводзіны лета», 1972; «Вышыні святла», 1977). Значнае месца ў творчасці паэта займаюць сатыр. вершы, пародыі, эпіграмы («Для дома, для альбома і трохі для эпохі», 1983). Аўтар п'есы «Шчасце паэта», прысвечанай Я.Купалу (1950, паст. Бел. т-рам імя Я.Купалы, 1952), апавяданняў, артыкулаў пра К.Чорнага, М.Лынькова, І.Мележа, М.Танка, Я.Брыля, Я.Маўра, У.Дубоўку, В.Сухамлінскага і інш. Для дзяцей напісаў вершаваныя казкі «Вавёрчына гора» (1948), «Буслінае лета» (1957), «Казка пра цара Зубра» (1960), кнігі «Дударык» (1964), «Азбука Васі Вясёлкіна» (1965), «Чытанка-маляванка» (1971), «Хто памагае сонцу» (1975), «Мы будуем метро», «Мінскія балады» (1981), зб. апавяданняў «Зайчык-вадалаз» (1962), зб. нар. пацешак «Ладачкі-ладкі» (1977). Даследаваў праблемы выхавання («Дзеці і мы», 1977; «Урокі», 1982; «Азбука душы», 1988). На бел. мову пераклаў раман М.Салтыкова-Шчадрына «Паны Галаўлёвы», асобныя творы Л.Талстога, А.Чэхава,
А.Чэхава,} У.Маякоўскага, Я.Райніса, М.Рыльскага, М.Стэльмаха, П.Варанько і інш. Сааўтар чытанак «Роднае слова» для 1-га (1969), 2-га (1970) і 3-га класаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1972 за кн. «Чытанка-маляванка», «Казкі» (1968) і паэму «Беларуская калыханка» (1971). Ганаровы дыплом Міжнар. журы па прэміях Х.К.Андэрсена (1978) з занясеннем імя паэта ў ганаровы спіс дацкага пісьменніка.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1973; Дзецям: Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1986; Трэція пеўні. Мн., 1988.
Літ.: Казека Я. Гартаванне слова. Мн., 1985. С. 75—95; Юрэвіч У. Сейбіт дабра і справядлівасці // Юрэвіч У. Абрысы. Мн., 1976; Брыль Я. Паэт і чалавек // Зб. тв. Мн., 1981. Т. 1; Гілевіч Н. Талент, удзячны Бацькаўшчыне // Гілевіч Н. У гэта веру. Мн., 1978; Гурэвіч Э.С. Васіль Вітка // Беларуская дзіцячая літаратура. 2 выд. Мн., 1980.
І.Д. Казека. с. 203
ВІТКЕ́ВІЧ (Witkiewicz) Станіслаў Ігнацы [псеўд. Віткацы (Witkасу); 24.2.1885, Варшава — 18.9.1939], польскі пісьменнік, тэарэтык мастацтва, мастак, філосаф. Сын мастака і пісьменніка С.Віткевіча (1851—1915). Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі выяўл. мастацтваў (1904—06, 1908—10). У 1918—22 чл. маст. групы «Польскія фармісты». Пачаў друкавацца ў 1919. Свае эстэт. і філас.-грамадз. погляды выклаў у працах «Новыя формы ў жывапісе і недарэчнасці, што адсюль вынікаюць» (1919), «Эстэтычныя замалёўкі» (1922), «Тэатр» (1923). Напісаў больш як 30 п'ес («У малым дворыку», 1923; «Новае вызваленне», «Вар'ят і манашка», абедзве 1926; «Шаўцы», выд. 1948, паст. 1957; «Маці», паст. 1964; «Яны», паст. 1966, і інш.), іх паэтыка блізкая да экспрэсіянізму і сюррэалізму, часткова прадвызначыла абсурду драму. Аўтар раманаў «622 падзенні Бунга, або Дэманічная жанчына» (нап. 1910—11), «Адзінае выйсце» (нап. 1932—33, выд. 1968). У гратэскна-фантаст. раманах «Развітанне з восенню» (1927), «Ненаеднасць» (1930), напоўненых разважаннямі і дыскусіямі на філас., сац., эстэт. і паліт. тэмы, паказаў крызіс еўрап. культуры, абумоўлены ўсеагульнай уніфікацыяй жыцця, дэфармацыю і алагічнасць сучаснай цывілізацыі. Творчасць Віткевіча-мастака развівалася ў кірунку своеасаблівага экспрэсіянізму. У 1917—25 стварыў паўабстрактныя, фантаст.-сімвалічныя кампазіцыі «Барацьба стыхій» (1920), «Візіт да раджы» (1923) і інш. Пазней парваў з «чыстым мастацтвам». У філас. рабоце «Паняцці і сцвярджэнні, звязаныя з паняццем існавання» (1935) інтэрпрэтацыя праблемы «адзінка — існаванне», дадзеная Віткевічам, пазначана пэўнымі рысамі экзістэнцыялізму. Скончыў самагубствам.
Тв.: Dzieła wybrane. Т. 1—5. Warszawa, 1985; Рус. пер. — Сапожники: Драмы. М., 1989.
Літ.: Sokół L. Groteska w teatrze S. I. Witkiewicza. Warszawa, 1973; Błoński J. S.I.Witkiewicz jako dramaturg. Kraków, 1973; Degler J. Witkacy w teatrze międzywojennym. Warszawa, 1973.
В.В. Саладоўнікаў. с. 203
ВІТКЕ́ВІЧ Ян Праспер (Іван Віктаравіч; 6.7.1808, мяст. Пашаўша, цяпер у Кельмескім р-не, Літва — 20.5.1839), падарожнік, дыпламат. У 1823 за стварэнне тайнага т-ва «Чорныя браты» ў мяст. Крожы (цяпер Кражай, Літва) у падтрымку зняволеных філаматаў выключаны з гімназіі і сасланы салдатам на Арэнбургскую лінію. У 1832 атрымаў чын афіцэра. Сябраваў са ссыльнымі кіраўнікамі руху філаматаў Т.Занам і А.Сузіным. У 1835—36 зрабіў экспедыцыйную паездку праз Казахстан у Бухару, яе навук. апісанне прадыктаваў У.І.Далю. У 1837—38 па заданні Мікалая І на чале рас. дыпламат. місіі наведаў Афганістан. Абяцаў кабульскаму эміру Дост-Мухамеду ваен. падтрымку Расіі напярэдадні 1-й англа-афганскай вайны (гл. ў арт. Англа-афганскія войны), аднак царскі ўрад пабаяўся псаваць адносіны з Вялікабрытаніяй. Місія была спынена, Віткевіч адкліканы ў Пецярбург. Скончыў самагубствам.
Літ.: Грицкевич В.П. От Нёмана к берегам Тихого океана. Мн., 1986. С. 111—112, 116—122, 128.
В.П.Грыцкевіч. с. 203
ВІТКО́ЎСКАЯ Вераніка Рыгораўна (н. 5.6.1957, Мінск), бел. мастак. Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1982). Працуе ў галіне дэкар.-прыкладнога мастацтва, графікі, жывапісу. Выканала люстры для кафэ «Вянок» (1984), вітраж і люстры для кафэ «Церамок» (1986), вітражы «Сонца» і «Вясёлка» для Нац. цэнтра творчасці дзяцей і моладзі (1992; усе ў Мінску). Сярод графічных работ: «Каляды ў бабулі» (1987), «Развітанне», «Сон» (абедзве 1989); жывапісных — «Вянчанне», «Ноч», «Узрушанне» (усе 1991), «Вецер», «Двое» (абедзве 1993), «Бабульчына гарышча», «Пад час чытання Евангелля», «Раніца» (усе 1995) і інш. с. 203
ВІТКО́ЎСКІ Іван Антонавіч (2.5.1888, в. Чэрчыцы Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — 27.12.1937), бел. гісторык. Праф. (1932). Скончыў каталіцкую духоўную семінарыю (1912) і 2 курсы духоўнай акадэміі (1914) у Петраградзе. З 1916 вікарый Мазырскага касцёла, у 1918 пазбаўлены духоўнага сану. З 1919 у Чырв. Арміі. У 1920—33 чл. ВКП(б). У 1921 у Аршанскім пав., заг. школы, аддзела агітацыі і прапаганды Сенненскага пав. к-та РКП(б), потым лектар Віцебскіх губкома і губ. сав. парт. школы, прарэктар і выкладчык Віцебскага вет. ін-та. З 1925 у Мінску, выкладчык Камуніст. ун-та імя Леніна, нам. заг. польскага аддзела Інбелкульта АН Беларусі. Нам. дырэктара, з 1932 дырэктар Ін-та польскай пралетарскай культуры. Адначасова заг. кафедры Мінскага пед. ін-та. У 1933 арыштаваны, адбыў 3 гады зняволення ў г. Марыінск (Сібір). У 1937 арыштаваны паўторна, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1959. Аўтар прац па гісторыі нац.-вызв. і рэв.-дэмакр. руху на Беларусі, яго сувязей з рэв. рухам у Польшчы і Расіі, паўстання 1863—63 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве.
У.М.Міхнюк. с. 203
ВІТКО́ЎСКІ Рыгор Антонавіч (25.8.1923, Мінск — 14.6.1992), бел. графік. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1959). Выкладаў у БПІ (1965—86). Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі. Сярод станковых работ: «Восень» (1960), серыі афортаў «Вайна» (1965—67), «На радзіме Янкі Купалы» (1977), трыптыхі «Мінск учора і сёння» (1977), «Героі Мінскага падполля» (1985), «Налівайка ў Магілёве» (1968),
«Партрэт народнага артыста СССР Г.І.Цітовіча» (1971). Аформіў і выканаў іл. да рамана В.Форш «Апранутыя ў камень» (1959), кніг «Чырвоная зорка» А.Вольскага (1961), «Над Нёманам» У.Дадзіёмава (1962), зб. апавяданняў М.Лынькова (1966). Значнае месца ў яго творчасці займаў пейзаж: «Браслаўшчына», цыкл акварэлей «Байкал» (1970-я г.). Аўтар каляровых літаграфій «Крыніцы натхнення», «Развітанне» (1983) і інш. с. 203
ВІТРА́Ж (франц. vitragе ад лац. vitrum шкло), арнаментальная або сюжэтная дэкар. кампазіцыя са шкла ці інш. матэрыялаў, якія прапускаюць святло (у акне, дзвярах, у выглядзе самаст. пано).
Вядомы з 2-га тыс. да н.э. ў Стараж. Егіпце. З 1 ст. да н.э. ў Стараж. Рыме. У 10—12 ст. у раманскіх храмах Францыі (сабор Нотр-Дам у Шартры, да 1260) і Германіі з'явіліся сюжэтныя вітражы з кавалачкаў каляровага (чырвонага і сіняга) шкла, выразаных па контуры выяў і змацаваных свінцовымі палоскамі. Былі пашыраны кампазіцыі, дзе выявы святых займалі амаль увесь аконны праём, і кампазіцыі ў форме медальёнаў (уся плошча акна запаўнялася закампанаванымі невял. дэталямі). У 12—14 ст. узбагаціўся колеравы набор шкла, разам з рэліг. сцэнамі ствараліся бытавыя. У 14—15 ст. мастацтва вітража актыўна развівалася ў Англіі (Вестмінстэрскае абацтва ў Лондане), Італіі (сабор у Мілане), Польшчы, Швейцарыі. Паступова ў вітражы ўсё большую ролю адыгрывала размалёўка, ён траціў спецыфічную плоскаснасць, формы драбнелі. У эпоху Адраджэння вітражом называлі і жывапіс па шкле. У 16 ст. для аздаблення інтэр'ераў выкарыстоўвалі аднатонныя вітражы са свецкімі сюжэтамі. У эпоху барока і класіцызму вітраж амаль знікае. З 2-й пал. 19 ст. цікавасць да вітража павышаецца. Імкненне да падкрэсленай эмацыянальнай выразнасці інтэр'ера спарадзіла вітраж мадэрну. Мастакі 20 ст. ўключаюць свае кампазіцыі ў адзіную сістэму дэкору інтэр'ера, надаючы ім ролю асн. кампанента маст. выразнасці. З 1950-х г. развіваюцца вітражы-перагародкі, вітражы-пано. Вітраж складаюць з кавалачкаў каляровага і бясколернага шкла, з маналітнага шкла з размалёўкай запечанымі фарбамі, трохслаёвыя з арган. шкла, з тоўстага колатага шкла і каляровых люстэркаў, якія манціруюць на цэменце або жалезабетоне, арміруюць свінцовай, стальной або пластмасавай стужкай. Дэкар. апрацоўку шкла для вітража робяць пескаструменным спосабам, каляровым траўленнем, адліўкай і прасаваннем, што дае магчымасць больш поўна выяўляць магчымасці шкла (празрыстасць, шурпатасць, зіхатлівасць). Тэматыка вітража часта адпавядае прызначэнню будынка.
На Беларусі вітражы вядомы з 15—16 ст. (у капліцах фарнага касцёла ў Навагрудку, касцёле бернардзінцаў у Гродне). Вітражы пашыраны і ў сучасным манум.-дэкар. мастацтве: паяны вітраж у інтэр'еры касцёла Сымона і Алены (1974, Г.Вашчанка), Доме літаратара (1976, У.Стальмашонак), у адм. будынку ВА «Гарызонт» (1982, Н.Шчасная), кінатэатры «Масква» (1980, Г. і М.Вашчанкі); з выкарыстаннем размалёўкі эпаксіднымі смоламі — у Т-ры юнага гледача (1978, У.Ткачоў, В. Нямцоў), з алюмініевай працяжкай у Рус. драм. т-ры (1976), на паштамце (1980; абодва В.Позняк; усе ў Мінску). У камбінаванай тэхніцы (ліццё, размалёўка, паяны з алюмініевай працяжкай) выкананы вітраж ў кінатэатры «Радзіма» ў г. Маладзечна (1982, В.Ціханаў, В.Барабанцаў), вітраж «Прырода» ў Ін-це батанікі АН Беларусі (1984, Барабанцаў), у Палацы піянераў у Брэсце (1989) і санаторыі «Радон» у в. Дзятлава Гродзенскай вобл. (1993, абодва Позняк і інш.
Л.Г.Лапцэвіч. с. 204
ВІТРУ́ВІЙ (Vitruvius), рымскі архітэктар і інжынер 2-й пал. 1 ст. да н.э. Аўтар «Дзесяці кніг пра архітэктуру» — першай буд.-тэхн. энцыклапедыі, што захавалася. Трактат Вітрувія істотна паўплываў на засваенне ант. спадчыны, фарміраванне эстэтыкі і тэорыі архітэктуры ў эпоху Адраджэння; у 19 ст. быў важным дапаможнікам для археолагаў, крыніцай звестак пра ант. помнікі, архітэктараў і іх тэарэт. працы. Ён сфармуляваў «тры законы» архітэктуры, т.зв. трыяду Вітрувія: трываласць, карысць, прыгажосць (firmitas, utilitas, venustas.} с. 204
ВІТРЫ́НА (франц. vitrinе ад лац. vitrum шкло), 1) спецыяльнае акно ў магазіне для паказу тавараў. 2) Зашклёныя шафы, скрынкі для паказу розных экспанатаў у музеях і інш. установах. Для вітрыны вырабляецца спец. шкло павышанай трываласці («вітрыннае»). с. 205
ВІТРЭ́Н (ад лац. vitrum шкло), састаўная частка вуглёў выкапнёвых, характэрная для гумалітаў. Паводле хім. уласцівасцей падобны на гумусавыя рэчывы тарфоў. Колер чорны, мае моцны бляск, ракавінны або згладжаны злом. Крохкі. Утвараецца пры змене лігнінава-цэлюлозных тканак раслін у выніку раскладання ва ўмовах абводненых тарфяных балот пры недахопе кіслароду. У вуглях утварае лінзы і слаі. Асн. носьбіт спякаючых уласцівасцей выкапнёвых вуглёў. с. 205
ВІТУ́НІЧЫ , вёска ў Бярозаўскім с/с Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 22 км ад Докшыц, 230 км ад Віцебска, 32 км ад чыг. ст. Параф'янава. 429 ж., 152 двары (1996).
Упершыню згадваюцца ў 1567. У розны час належалі Манівідам, А.Судзімонтавічу, С.Б.Мантоўту, Хмялеўскім, Карказевічам, Навамейскім і інш. У 17 ст. Вітунічы — невял. мястэчка (32 мяшчанскія пляцы), дзе быў панскі фальварак (20 валок). У 2-й пал. 19 ст. — цэнтр воласці Барысаўскага пав. Мінскай губ., сяло з царквой. З 1924 вёска — цэнтр сельсавета ў Бягомльскім р-не. У Вял. Айч. вайну 30.5.1943 ням.-фаш. захопнікі спалілі вёску, загубілі 124 жыхары. З 1960 у Докшыцкім р-не. 190 ж. (1970).
Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік ахвярам фашызму. Паблізу вёскі знаходзіўся каменны крыж з надпісам «Rex Stefan Batory» («Кароль Стафан Баторый»; зберагаецца ў Музеі валуноў Ін-та геал. навук АН Беларусі ў Мінску). с. 205
ВІТУ́ШКА Міхась Апанасавіч (1907, г. Нясвіж Мінскай вобл. — ?), бел. паліт. і вайсковы дзеяч. Скончыў Віленскую бел. гімназію (1930), вучыўся ў Пражскім ун-це і Варшаўскім політэхн. ін-це. У 1930-я г. ўваходзіў у кіраўніцтва Аб'яднання бел. студэнцкіх арг-цый у Празе, Варшаўскага асв. т-ва беларусаў. Напярэдадні Вял. Айч. вайны ўступіў у кантакт з абверам, вёў дыверсійную работу ў Зах. Беларусі. У час вайны актыўна супрацоўнічаў з гітлераўцамі, арганізоўваў атрады Бел. самааховы на Браншчыне, Смаленшчыне і Магілёўшчыне, удзельнічаў у баях супраць сав. партызан. Адзін з лідэраў Бел. незалежніцкай партыі, маёр Бел. краёвай абароны. Удзельнік 2-га Усебел. кангрэса (чэрв. 1944, Мінск). З ліп. 1944 выкладчык дыверсійна-разведвальнага батальёна «Дальвіц», камандзір яго спецатрада. 17.11.1944 атрад Вітушкі закінуты фашыстамі ў Налібоцкую пушчу. З вясны 1945 кіраўнік т.зв. партызанскай Бел. вызв. арміі (інш. назва «Чорны кот»). Далейшы лёс невядомы.
С.І. Ёрш. с. 205
ВІ́ТЭ Сяргей Юльевіч (29.6.1849, Тбілісі — 13.3.1915), рускі дзярж. дзеяч. Граф (1905), ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1893). Скончыў Новарасійскі ун-т (Адэса, 1870). У лют.—жн. 1892 міністр шляхоў зносін, у 1892—1903 міністр фінансаў. Пры Вітэ значна вырас уплыў дзяржавы на эканоміку (падтрымка асобных груп прадпрымальнікаў, некаторых галін прам-сці — горназдабыўной і металургічнай, вінакурэння, чыг. буд-ва і інш.). Гал. мерапрыемствы Вітэ — вінная манаполія (1894), грашовая рэформа (1897), рус.-кіт. дагавор аб буд-ве і эксплуатацыі Кіт.-Усх. чыгункі (1896), рэформа гандл.-прамысл. падаткаабкладання (1898), спроба рэфармаваць гандл.-прамысл. заканадаўства. Са жн. 1903 старшыня Кабінета міністраў. У час рус.-яп. вайны 1904—05 у неспрыяльных міжнар. абставінах дамогся заключэння Портсмуцкага мірнага дагавора з Японіяй (1905). У час рэвалюцыі 1905—07 у Расіі пад кіраўніцтвам Вітэ складзены Маніфест 17 кастрычніка 1905, адначасова апублікаваны яго даклад з праграмай рэформаў. Узначальваў (да Крас. 1906) рэфармаваны Савет міністраў. Аўтар мемуараў, якія змяшчаюць багаты фактычны матэрыял.
Тв.: Воспоминания. Т. 1—3. М., 1960; Избр. воспоминания, 1849—1911 гг. М., 1991. с. 206
ВІТЭ́ЛА, Вітэлій (Witelo, Vittelio) Эразм (каля 1230, каля г. Вроцлаў, Польшча —каля 1280), польскі прыродазнавец і філосаф. Вучыўся ў Парыжы і Падуі. Філасофію трактаваў як своеасаблівую навуку аб прыродзе, яго навук. дзейнасць звязана з развіццём эмпірычнага прыродазнаўства, пачатак якому дала оксфардская школа. Аўтар вядомага ў сярэднія вякі трактата па оптыцы «Перспектыва» (1270—73), тройчы выдадзенага ў Нюрнбергу (1535, 1551, 1572). У гэтым творы выкладаюцца элементы геам. оптыкі, вядомыя Эўкліду, Пталамею і Альхазену, а таксама прыводзіцца закон абарачальнасці прамянёў пры пераламленні святла, даказваецца, што парабалічныя люстэркі маюць адзін фокус, разглядаюцца будова вока і ўласцівасці зроку, тлумачыцца прырода вясёлкі на аснове пераламлення святла ў вадзяных кроплях.
Н.К.Мазоўка. с. 206
ВІТЭЛЬСБА́ХІ (Wittelsbacher), паўднёва-нямецкая дынастыя, якая правіла ў Баварыі ў 1180—1918. Мелі радавы замак Вітэльсбах (адсюль назва) на ПнУ ад г. Аўгсбург. Атрымаўшы герцагства Баварыю (1180), Вітэльсбахі пасля падзення Генрыха Льва зацвердзіліся таксама ў Рэйнскім Пфальцы (1214). У 1329 падзяліліся на 2 лініі: старэйшую (пфальцкую; з 1356 курфюрсты) і малодшую (баварскую; у 1623 перанялі тытул курфюрста). Пасля спынення дынастыі баварскіх Вітэльсбахаў (1777) і вайны за Баварскую спадчыну 1778—79 пфальцкія Вітэльсбахі аб'ядналі Баварыю і Пфальц (1779). У 1806—1918 Вітэльсбахі — каралі Баварыі. З роду Вітэльсбахаў паходзілі герм. каралі і імператары «Свяшчэннай Рымскай імперыі» Людовік IV Баварскі [1314—47], Рупрэхт Пфальцкі [1400—10], Карл VII [1742— 45]. с. 206
ВІТЭРЫ́Т (ад прозвішча англ. мінералога У.Вітэрынга), мінерал класа карбанатаў, карбанат барыю, ВаСОз. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі рэдкія; часцей трапляецца ў выглядзе грубавалакністых мас, прамянёвых і шчыльных зярністых агрэгатаў. Колер белы да бясколернага, з жаўтаватым, бурым, зеленаватым адценнямі. Празрысты або прасвечвае. Бляск шкляны да смалістага. Цв. 3,5. Крохкі. Шчыльн. каля 4,3 г/см3. Трапляецца ў нізкатэмпературных гідратэрмальных жылах з барытам і галенітам. Руда барыю і яго солей. с. 206
ВІЎЕ́Н Леанід Сяргеевіч (29.4.1887, г. Варонеж, Расія — 1.8.1966), рускі акцёр, рэжысёр, педагог. Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1913). Працаваў у Александрынскім т-ры (пазней Ленінградскі т-р драмы імя А.С.Пушкіна; з 1937 гал. рэж.). Акцёрская манера вызначалася стрыманасцю, дакладнасцю сцэн. малюнка: Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Карандышаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), Хігінс («Пігмаліён» Б.Шоу) і інш. Спектаклі, пастаўленыя Віўенам, адметныя псіхал. прапрацоўкай характараў. Сярод лепшых: «Рускія людзі» К.Сіманава (1943), «Бег» М.Булгакава (1958), «Маленькія трагедыі» А. Пушкіна (1962, разам з А.Даўсанам). У 1918 арганізаваў у Петраградзе Школу акцёрскага майстэрства (з 1992 С.-Пецярбургскі ін-т т-ра, музыкі і кінематаграфіі). с. 206
ВІФІ́НІЯ , гістарычная вобласць на ПнЗ М.Азіі (тэр. сучаснай Турцыі). Назва ад фракійскага племя фінаў (або віфінаў), якое прыйшло з Еўропы каля 700 да н.э. У 8—7 ст. да н.э. на ўзбярэжжы Віфініі былі заснаваны грэч. калоніі Астак, Гераклея і інш. У 7—6 ст. да н.э. падпарадкоўвалася Лідыі, у 6—4 ст. да н.э. — Ахеменідам. У 297 да н.э. абвешчана незалежнай дзяржавай. Цар В. Нікамед І [280 ці 278 — каля 255 да н.э.] пашырыў межы Віфініі і заснаваў у 264 да н.э. сталіцу Нікамедыю. З 74 да н.э. рым. правінцыя, адыгрывала значную ролю ў эканам. і культ. жыцці Рым. імперыі, потым Візантыі. У 14 ст. н.э. захоплена туркамі-асманамі. с. 206
ВІ́ХАР ВЕ́КТАРНАГА ПО́ЛЯ , гл. Ротар вектарнага поля. с. 206
ВІ́ХАРАЎ Сямён Раманавіч (18.7.1920, в. Капані Кіраўскай вобл., Расія — 30.10.1976), бел. юрыст. Д-р юрыд. н. (1971). Скончыў Мінскі юрыд. Ін-т (1950). З 1954 у БДУ (1972—76 в а. праф. юрыд. ф-та). Працы па праблемах сав. дзярж. права. с. 206
ВІ́ХЕРТ Ян (2.7.1737—1791), драматург і педагог. Паходзіў з сям'і дробнага шляхціца, які жыў на Беларусі. Вучыўся ў Слуцкім калегіуме (1756—58). Выкладаў рыторыку ў Бабруйскім (1758—60) і Полацкім (1763—65) калегіумах. Аўтар трагедый на польскай мове «Тэадор» (паст. ў Пінску, 1764), «Любоў да айчыны, або Фемістокл» (паст. ў Бабруйску, 1768), «Велізарый» (выд. ў Варшаве, 1787), сюжэты якіх узяты з ант. гісторыі. У творах Віхерта выявіліся ідэі ранняга Асветніцтва.
А.В.Мальдзіс. с. 206
ВІХНІ́Н Залман Давыдавіч (ліп. 1909, в. Шчадрын Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 26.9.1943), Герой Сав. Саюза (1943). З лют. 1943 на Ленінградскім і Цэнтр. франтах, удзельнік Курскай бітвы. Капітан Віхнін пры вызваленні Камарынскага р-на Гомельскай вобл. 25.9.1943 узначаліў групу прыкрыцця, якая фарсіравала Дняпро і забяспечыла пераправу 2 батальёнаў пяхоты. Загінуў у баі за вызваленне вёсак Бярозкі і Новая Ёлча Брагінскага р-на Гомельскай вобл. с. 206
ВІХО́Р у атмасферы, віхар, маса паветра, ахопленая вярчальным рухам вакол рухомай восі. Памеры ў дыяметры ад некалькіх метраў да некалькіх тысяч кіламетраў. Скорасць ветру можа дасягаць ураганнай сілы (да 100 м/с). Да віхраў адносяць цыклон і яго трапічную разнавіднасць тайфун, тромб і тарнада, смерч. На Беларусі з сак. да вер. зрэдку адзначаюцца смерчы. Меншыя па памерах віхры часта бываюць летам у сухое надвор'е. с. 206
ВІХРА́ , рака на тэр. Магілёўскай вобл. Беларусі і Смаленскай вобл. Расіі, правы прыток Сажа (бас. Дняпра). Даўж. 158 км, у Беларусі 40 км. Пл. вадазбору 2230 км2, у межах Беларусі 360 км2. Пачынаецца ў Краснінскім р-не Смаленскай вобл., далей цячэ ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл. па Горацка-Мсціслаўскай раўніне. Асн. прытокі: Трасцянка, Упакой, Жалязняк, Вяльнянка (злева), Руфа, Малахоўка, Гарадня, Княгіня, Чорная (справа). Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй трапецападобная, шыр. 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, шыр. 400—600 м. Рэчышча звілістае, шыр. ракі ў межань 15—20 м. Каналізавана 9,9 км рэчышча ў ніжнім цячэнні. Берагі стромкія, часта абрывістыя. На рацэ г. Мсціслаў. с. 206
ВІХРАВЫ́ РУХ , рух вадкасці (або газу), пры якім яе часціцы (элементарныя аб'ёмы) рухаюцца паступальна і аварочваюцца вакол некаторай імгненнай восі. Выяўляецца пры цячэнні рэальных (вязкіх) вадкасцей і газаў у трубаправодах або пры вонкавым абцяканні цел.
Віхравы рух абумоўлены тым, што розныя слаі вадкасці (газу) рухаюцца з рознымі скарасцямі (з-за наліпання скорасць часціц каля сценак роўная нулю і павялічваецца пры аддаленні ад іх). Колькасна віхравы рух апісваюць вектарам вуглавой скорасці вярчэння часціц, які наз. віхрам асяроддзя ў дадзеным пункце. Часціцы пры віхравым руху ўтвараюць віхравыя трубкі або асобныя слаі. Віхравая трубка можа мець пачатак і канец толькі на межах вадкасці (газу) або быць замкнёнай, напр. У вадзе на паверхні і дне ракі, у паветры на паверхні зямлі (смерч) і інш. с. 207
ВІХРАВЫ́Я ТО́КІ , токі Фуко, замкнутыя эл. токі ў масіўных правадніках, выкліканыя пераменным магн. полем. Напрамак віхравых токаў вызначаецца паводле Ленца правіла. Замыкаюцца віхравыя токі непасрэдна ў праводнай масе з утварэннем віхрападобных контураў і награваюць яе ў адпаведнасці з Джоўля—Ленца законам, што выкарыстоўваецца, напр., для індукцыйнага нагрэву металаў. Узаемадзеянне віхравых токаў з асн. магн. полем прыводзіць у мех. рух (або затарможвае) праводнае цела, што выкарыстоўваецца ў вымяральнай тэхніцы, эл. машынах пераменнага току і інш.
Віхравыя токі выклікаюць скін-эфект (магн. ў магнітаправодах, эл. ў любым правадніку, па якім цячэ пераменны ток), што павялічвае страты энергіі. Для змяншэння страт магнітаправоды вырабляюць з тонкіх лістоў, ізаляваных адзін ад аднаго; выкарыстоўваюць сталь з павышанай колькасцю крэмнію, замяняюць ферамагн. матэрыялы магнітадыэлектрыкамі; высокачастотныя правады вырабляюць пустацелыя або з асобных жыл, ізаляваных адна ад адной. с. 207
ВІХРО́Ў Віктар Яўграфавіч (23.3.1912, г. Сярдобск, Расія — 13.7.1972), бел. вучоны ў галіне драўніназнаўства. Д-р с.-г. н. (1952), праф. (1957). Засл. дз. нав. Беларусі (1972). Скончыў Архангельскі лесатэхн. ін-т (1933). З 1954 у Бел. лесатэхн. ін-це, з 1960 рэктар Бел. тэхнал. ін-та. Навук. працы па экалагічнай і тэхн. анатоміі, сістэматыцы драўніны, дэндрахраналогіі і дэндракліматалогіі, мадыфікацыі драўніны сінт. Палімерамі.
Тв.: Технические свойства древесиины в связи с типами леса. Мн., 1963 (разам з А.К.Лабасёнкам); Модифицированная древесина и перспективы ее использования. Мн., 1966 (у сааўт.). с. 207
ВІХРЭ́НКА Вячаслаў Сцяпанавіч (н. 30.5.1943, в. Галіцына Тамбоўскай вобл., Расія), бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н., праф. (1995). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1965). З 1966 у Бел. тэхнал. ун-це. Навук. працы па статыстычнай фізіцы. Распрацаваў статыстычную тэорыю дынамічных і кінетычных працэсаў у малекулярных і іонных сістэмах, у т.л. працэсаў дыфузіі і тэрмадыфузіі ў цвёрдых і вадкіх крышталях.
Тв.: Неравновесная статистическая механика ориентационно-упорядочивающихся сред (разам з В.Б.Нямцовым) // Тр. Бел. Гос. технол. ун-та. Сер. 5. Физ.-мат. науки. Мн., 1995. Вып. 2.
Я.Г.Міляшкевіч. с. 207
ВІЦ (Witz) Конрад (пасля 1400, г. Ротвайль, Германія — да 1446), швейцарскі жывапісец. З 1434 (або 1435) працаваў у Базелі і Жэневе. У сваіх творах, пераходных ад готыкі да мастацтва Адраджэння, дасягнуў вял. пластычнай дасканаласці ў адлюстраванні фігур, інтэр'ера, гар. і альпійскага пейзажаў. З яго работ захаваліся створкі трох алтароў: «Зярцала збавення чалавецтва» для сабора ў Базелі (каля 1435), св. Пятра для сабора Сен-П'ер у Жэневе (1444), часткі невядомага алтара (магчыма, «Жыццё Марыі»). Частка алтара св. Пятра «Дзівосны ўлоў» (1444) — адзін з першых пейзажаў у еўрап. жывапісе, які адлюстраваў канкрэтную мясцовасць (бераг Жэнеўскага возера).
Г.А. Фатыхава. с. 207
ВІ́ЦЕБСК , горад, цэнтр Віцебскай вобл. і Віцебскага р-на, на Зах. Дзвіне, у сутоках рэк Віцьба і Лучоса. За 300 км ад Мінска. Вузел чыгунак на Маскву, С.-Пецярбург, Оршу, Полацк і аўтадарог. Порт на Зах. Дзвіне. Аэрапорт. 356,4 тыс. ж. (1996).
Гісторыя. Археал. даследаванні сведчаць, што першыя пасяленні чалавека на тэр. горада адносяцца да каменнага веку. Паводле падання, зафіксаванага ў Віцебскім летапісе 18 ст., Віцебск (летапісны Видбеск, Видебск, Витьбеск, Витепеск) заснаваны кіеўскай княгіняй Вольгай у 974. Назву атрымаў ад р. Віцьба. Займаў важнае месца на шляху «з варагаў у грэкі» У 1021 вял. кіеўскі кн. Яраслаў Мудры перадаў Віцебск полацкаму кн. Брачыславу Ізяславічу. Пасля смерці полацкага кн. Усяслава Брачыславіча (1101) — цэнтр удзельнага Віцебскага княства. З 1320 у складзе ВКЛ. Да 1351 у Віцебску закончана буд-ва мураваных Верхняга і Ніжняга замкаў (гл. Віцебскія замкі), княжацкага палаца. З 14 ст. Віцебск — цэнтр Віцебскага павета. У 15—16 ст. буйны гандлёвы і рамесны цэнтр. У 1441 названы ў ліку 15 найбуйнейшых гарадоў ВКЛ. Адным са сведчанняў яго гандл. сувязей з замежжам з'яўляецца Віцебскі скарб. З 1506 цэнтр Віцебскага ваяводства. У 1597 гораду дадзена магдэбургскае права, ён атрымаў уласны герб — у блакітным полі пагрудная мужчынская выява, пад якой чырвоны меч. Паводле магдэбургскага прывілея Віцебску дазвалялася мець сваю пячатку, ратушу (гл. Віцебская ратуша), гасціны двор. Органам гар. самакіравання стаў магістрат, што складаўся з радцаў і лаўнікаў на чале з войтам. У выніку ваен. падзей пач. 16—18 ст. горад неаднаразова быў разбураны і спалены. 12.11.1623 у Віцебску ўспыхнуў бунт супраць полацкага уніяцкага архіепіскапа І.Кунцэвіча (гл. Віцебскае паўстанне 1623). Бунт быў задушаны каралеўскім войскам, а горад пазбаўлены магдэбургскага права (вернута ў 1654). У 17 ст. Віцебск — значны гандл. і рамесніцкі цэнтр (больш за 1 тыс. дамоў, дрэва- і металаапрацоўчая, гарбарная, ганчарная, васкабойная, мылаварная вытв-сці, апрацоўка футра, піва- і мёдаварэнне). У 2-й пал. 18 ст. стаў 2-м па велічыні горадам Беларусі (пасля Магілёва). З 1772 у складзе Рас. імперыі. У 1772—77 цэнтр Віцебскай правінцыі. Як павятовы горад уваходзіў у Пскоўскую, з 1776 у Полацкую губ., з 1796 цэнтр Беларускай, з 1802 — Віцебскай губерні. З 1777 пачало дзейнічаць першае прамысл. прадпрыемства — гарбарнае. У 1781 зацверджаны новы герб Віцебска з выявай «Пагоні». У 1785 у Віцебску 10,5 тыс. ж. У 1826 створана Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, у 1834 — Віцебскае таварыства ўрачоў, з 1838 выдавалася газ. «Витебские губернские ведомости», у 1845 пачаў працаваць гар. тэатр. Паводле перапісу 1887 у Віцебску 65 871 ж., каля 2800 дамоў, 31 навуч. ўстанова, 3 друкарні, 2 бальніцы. Развіццё рэв. руху ў Віцебску звязана з дзейнасцю разначынцаў-народнікаў. У 1892 узнік марксісцкі гурток, у 1896—97 — рабочая арг-цыя, з 1897 — сац.-дэмакр. к-т Бунда, з 1903 — арг-цыя РСДРП. У рэвалюцыю 1905—07 адбыліся масавыя выступленні гараджан, існаваў Віцебскі кааліцыйны камітэт, які выконваў некат. функцыі Савета рабочых дэпутатаў. У 1-ю сусв. вайну з восені Віцебск стаў прыфрантавым горадам, куды перамясціліся штаб Дзвінскай ваеннай акругі, ваен. ўстановы, шпіталі; гарнізон горада ў 1916 налічваў 40 тыс. ваеннаслужачых. Лют. рэвалюцыя 1917 актывізавала паліт. жыццё. У Віцебску сфарміраваны мясц. органы Часовага ўрада, арганізаваны Віцебскі грамадскі к-т, 20.3(2.4). 1917 створаны Віцебскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Каля 20 розных партый і рухаў уключыліся ў барацьбу за ўладу і ўплыў на насельніцтва горада і губерні. 27.10(9.11).1917 Віцебскі ВРК узяў уладу ў горадзе ў свае рукі. З 2.2.1919 Віцебск у складзе РСФСР. 3.3.1924 вернуты БССР, стаў цэнтрам Віцебскага раёна і Віцебскай акругі. У 1933 — 125,3 тыс. ж. У 1930-я г. горад ператварыўся ў буйны прамысл. і культ. цэнтр рэспублікі. З 15.1.1938 цэнтр Віцебскай вобласці, з 27.9.1938 горад абл. падпарадкавання.
У 1940 — 180 тыс. ж. 11.7.1941 Віцебск акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. Для абароны горада было сфарміравана Віцебскае народнае апалчэнне 1941. З першых дзён акупацыі ў горадзе дзейнічала Віцебскае патрыятычнае падполле. За час акупацыі гітлераўцы загубілі ў Віцебску і наваколлі 76 тыс. ваеннапалонных і каля 62 тыс. мірных грамадзян. 26.6.1944 горад вызвалены ў выніку Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944. За пасляваен. гады нанава адбудаваны.
Гаспадарка. У 1825 у Віцебску было 10 прадпрыемстваў. З 2-й пал. 19 ст. сац.-эканам. стан горада адметны развіццём капіталіст. адносін. У 1866 праз Віцебск пракладзена Рыга-Арлоўская чыгунка, пазней чыг. лініі звязалі горад з Пецярбургам, Масквой, Брэстам і Кіевам. У 1882 заснаваны Віцебскі чыгуналіцейна-машынабудаўнічы завод, у 1883 — Віцебская тытунёва-махорачная фабрыка, у 1889 — Віцебская папярова-кардонная фабрыка, у 1892 — Віцебская акулярная фабрыка, развіваліся шчацінная, шкляная, васкабойная, гарбарная, па вырабе карабельных канатаў і інш. галіны вытворчасці. У 1897 на 102 фабрычна-заводскіх прадпрыемствах было занята каля 1,5 тыс. рабочых, на 1795 саматужных прадпрыемствах — каля 5 тыс. рамеснікаў. Бельгійскае акц. т-ва пабудавала ў Віцебску ў 1897 электрастанцыю (гл. Віцебская электрастанцыя), у 1898 — трамвайную лінію (першую на Беларусі) з эл. цягай; у цэнтры горада — водаправод. Да буйных акц. прадпрыемстваў належалі Віцебская лёнапрадзільная фабрыка «Дзвіна» і Віцебскі піваварны завод акц. т-ва «Левенбрэй». У 1913 Віцебск меў высокі ўзровень канцэнтрацыі прам-сці: дзейнічала 45 ф-к і з-даў; працавала каля 8 тыс. чал., з іх 40% у тэкстыльнай і каля 20% у металаапр. галінах. У 1920-я г. Віцебск ператварыўся ў буйны прамысл. цэнтр рэспублікі. У 1923 пачала працаваць абутковая ф-ка (гл. Віцебская абутковая фабрыка «Чырвоны Кастрычнік»). Да канца 1925 у Віцебску ўведзены ў дзеянне з-ды машынабудаўнічы «Чырвоны металіст», гарбарны і інш. У 1927 у горадзе працавала 36 прадпрыемстваў цэнзавай прам-сці (7036 рабочых). У 1928—33 пабудаваны швейная ф-ка «Сцяг індустрыялізацыі», фанерны з-д (гл. «Віцебскдрэў»), арцель «8 Сакавіка» (гл. Віцебская фабрыка мастацкіх вырабаў «Купава»), ф-кі панчошна-трыкатажная (гл. Віцебскае панчошна-трыкатажнае аб'яднанне «КІМ»), кардонная, шчацінна-шчотачны камбінат, элеватар, заводы маслабойны, цагельныя, кафляны, вапнавы. У 1933—37 рэканструяваны інсуючыя, створаны новыя прадпрыемствы. У 1938 у Віцебску дзейнічала 209 прадпрыемстваў (разам з арцелямі). Выпускалася 28% прамысл. прадукцыі, працавала 81 тыс. рабочых. У 1940 заснаваны Віцебскі станкабудаўнічы завод імя Камінтэрна. Пасля вызвалення Віцебска ад ням.-фаш. захопнікаў першымі былі адноўлены станкабудаўнічыя з-ды; заснаваны Віцебскі завод заточных станкоў. У 1948—50 створаны мэблевая ф-ка (гл. «Віцебскмэбля»), дывановы камбінат (гл. «Віцебскія дываны»). З 1951 працуе з-д Металмаш (гл. Віцебскі прыладабудаўнічы завод), з 1955 — Віцебская шаўкаткацкая ф-ка (гл. Віцебскі камбінат шаўковых тканін), з-д зборнага жалезабетону, буйнапанэльнага домабудавання, з 1960 — Віцебскі завод трактарных запасных частак. Індустрыяльнае развіццё актывізавалася ў 1960—70-я г. Зараз Віцебск — буйны прамысл. і культ. цэнтр, дае каля 1/3 валавой прадукцыі вобласці. Развіта машынабудаванне і металаапрацоўка (Віцебскі станкабудаўнічы завод імя С.М.Кірава, Віцебскі завод тэхналагічнага абсталявання «Эвістар», «Віцебскае вытворчае аб'яднанне «Электравымяральнік», Віцебскае вытворчае аб'яднанне «Віцязь», Віцебскае вытворчае аб'яднанне «Маналіт» і інш.), лёгкая (Віцебская прамыслова-гандлёвая фірма «Футра», Віцебскае тэкстыльнае вытворчае аб'яднанне, «Белвест» і інш.), харчовая (мясакамбінат, кандытарскі камбінат «Віцьба», з-ды алейнаэкстракцыйны, кансервавы, макаронная ф-ка, піваварны завод і інш.); дрэваапрацоўчая, буд. матэрыялаў (з-ды буйнапанэльнага жалезабетону, дрэнажных труб, керамзітавага жвіру) прам-сць.
Асвета. У 10—11 ст. у Віцебску пры цэрквах, манастырах, княжацкіх дварах ствараліся школы, у якіх па царк. кнігах вучылі дзяцей маёмных класаў. Паводле знойдзенай пры раскопках берасцяной граматы, у 13—14 ст. у школах Віцебска вучыліся дзеці купцоў і рамеснікаў. У 14—18 ст. пры праваслаўных, каталіцкіх і пратэстанцкіх храмах і манастырах існавалі школы, езуіцкі (гл. Віцебскі езуіцкі калегіум) і піярскі (1775) калегіумы, дзейнічалі правасл. брацтвы і базыльянскія школы і інш. У канцы 18 — пач. 19 ст. рымска-каталіцкія ордэны адкрывалі жаночыя школы і пансіянаты. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі ў канцы 18 ст. ў Віцебску былі адкрыты рус. школы, вучылішчы, гімназіі. Першая рус. школа адкрыта ў канцы 1770-х г. (у 1784 у ёй навучалася 76 дзяцей). Першая мужчынская гімназія (гл. Віцебская мужчынская гімназія) адкрыта ў 1808, у 1834 — Віцебская настаўніцкая семінарыя, у 1870 — Віцебская Марыінская жаночая гімназія. Мед. работнікаў сярэдняй кваліфікацыі рыхтавала з 1872 Віцебская фельчарская школа. У 1906—13 існавала прыватная Віцебская фельчарска-акушэрская школа. У 1890 адкрыта духоўная семінарыя, а ў 1902 —епархіяльнае жаночае вучылішча. У 1891 у Віцебску 22 навуч. ўстановы, у якіх займалася каля 3500 навучэнцаў, у т.л. павятовыя вучылішчы: двухкласнае (145 навучэнцаў) і аднакласнае (148 навучэнцаў), прыходскае (60 навучэнцаў); 5 б-к, чытальня. У 1910 адкрыты першы на Беларусі настаўніцкі ін-т (гл. Віцебскі настаўніцкі інстытут), пераўтвораны ў 1918 у пед. ін-т, Віцебскае рэальнае вучылішча. У 1911 створана Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. У 1920 засн. механіка-буд. тэхнікум, у 1921 — вышэйшы с.-г. тэхнікум (з 1924 ветэрынарны ін-т), маст. вучылішча. У 1940 у Віцебску 29 ясляў, 53 дзіцячыя сады, 43 агульнаадук. школы, 15 сярэдніх спец. навуч. устаноў, 4 ВНУ, 2 н.-д. ўстановы, 19 дамоў культуры і клубаў. У 1996/97 навуч. г. ў Віцебску 110 дашкольных устаноў, у т.л. дашкольная гімназія, 2 цэнтры развіцця дзіцяці, 7 дашкольных устаноў з паглыбленымі кірункамі дзейнасці (замежная мова, бел. мова, эстэтыка і інш.) і 2 санаторнага тыпу, 4 кампенсуючыя дашкольныя ўстановы, дзіцячы дашкольны дом. Дзейнічаюць 44 агульнаадук. школы (48 317 вучняў, у т.л. 1 ліцэй, 2 гімназіі), школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі слыху і школа-інтэрнат для дзяцей з затрымкай псіх. развіцця; 14 прафес.-тэхн. вучылішчаў (больш за 7 тыс. навучэнцаў); 9 сярэдніх спец. навуч. устаноў, у т.л. Віцебскі станкаінструментальны тэхнікум, Віцебскі політэхнічны тэхнікум, Віцебскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум, Віцебскі індустрыяльна-тэхналагічны тэхнікум, Віцебскі філіял Вышэйшага каледжа сувязі. У Віцебску 4 дзярж. ВНУ: Віцебскі універсітэт, Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Віцебскі медыцынскі інстытут, Віцебскі тэхналагічны універсітэт, а таксама Віцебскі філіял Міжнароднага недзяржаўнага інстытута працоўных і сацыяльных адносін.
Архітэктура. Старажытны цэнтр горада — гарадзішча (Замкавая гара) на левым беразе Віцьбы на высокім узгорку, вакол якога ў 9 — пач. 10 ст. ўзніклі 3 паселішчы. У 10—13 ст. Віцебск — умацаваны замак (дзядзінец), да якога далучаўся вакольны горад (пасад). Са збудаванняў таго часу вядома Віцебская Благавешчанская царква. У 2-й пал. 13 — пач. 14 ст. сфарміраваліся Верхні (б. дзядзінец) і Ніжні (б. пасад), у 16 ст. — Узгорскі замкі, якія былі цесна звязаны паміж сабой. Уяўленне пра планіроўку і забудову горада дае унікальны графічны дакумент — «Чарцёж» Віцебска 1664. Сярод будынкаў 17 ст. Віцебскі гасціны двор, Віцебская Святадухаўская царква, Віцебская Сімяонаўская царква, Віцебская Спаса-Праабражэнская царква, Віцебская Увядзенская царква, Віцебскі палац Агінскага і інш. У драўляным грамадзянскім і культавым дойлідстве сфарміравалася Віцебская школа дойлідства. Рэгулярныя планы забудовы Віцебска распрацоўваліся ў канцы 18 — пач. 19 ст. Планіровачна горад падзяляўся на 3 часткі: Узгорскую (паміж Зах. Дзвіной і Віцьбай), Заручаўскую (паміж Віцьбай і Ручаём), Задзвінскую (на правым беразе Зах. Дзвіны). Сфарміраваўся развіты грамадскі цэнтр горада, які складаўся з Саборнай і Рыначнай плошчаў. У ансамбль Саборнай пл. ўваходзілі касцёл і калегіум езуітаў, Віцебскага акруговага суда будынак. Рыначную пл. фарміравалі ратуша, Васкрасенская царква, касцёл і Віцебскі кляштар бернардзінцаў. На высокім беразе Зах. Дзвіны пабудаваны Віцебскі палац губернатара, у розных частках горада — Віцебская Успенская царква і манастыр базыльян, Віцебскі Варварынскі касцёл, Віцебская Троіцкая царква Маркава манастыра, Віцебская Троіцкая царква на Пескаватыку, Мікалаеўская, Казанская цэрквы. Сярод грамадскіх будынкаў канца 19 — пач. 20 ст. вылучаліся: мужчынская гімназія, Віцебскага пазямельна-сялянскага банка будынак, Віцебскага духоўнага вучылішча будынак. З пач. 1930-х г. вялося комплекснае буд-ва — ствараліся жылыя пасёлкі каля буйных прамысл. прадпрыемстваў, на гал. магістралях горада будаваліся 4-павярховыя жылыя дамы камунальнага тыпу, Віцебскі жылы дом спецыялістаў, Віцебскі дом-камуна, Віцебскі клуб металістаў. У першыя пасляваен. дзесяцігоддзі праводзілася рэканструкцыя гар. цэнтра, пабудаваны чыг. вакзал, гасцініца «Дзвіна» (арх. В.Ладыгіна, Я.Заслаўскі), будынак Бел. драм. т-ра імя Я.Коласа (арх. А.Максімаў, Т.Рыскіна) і інш. У 1970—90-я г. развіццё горада ажыццяўляецца па генпланах 1975 і 1982. Завершаны ансамбль Перамогі плошчы, аформлена пл. Тысячагоддзя Віцебска (б. Тэатральная). Сярод грамадскіх будынкаў: новыя карпусы мед. (арх. В.Данілаў), пед. (арх. У.Зубкоў, З.Конаш), вет. (арх. А.Грачышнікаў) ін-таў, 12-павярховая гасцініца «Віцебск» (арх. Данілаў, З.Даўгяла), Палац культуры прафсаюзаў (арх. В.Кірылаў, А.Бельскі), кінатэатр «Брыганціна» і летні амфітэатр (арх. В. Бабашкін) і інш. У цэнтр. частцы горада захавалася гіст. планіроўка 16—17 ст., мураваная забудова і асобныя помнікі гісторыі і архітэктуры 18 — пач. 20 ст. У Віцебску дзейнічае абл. арг-цыя Бел. саюза архітэктараў (з 1974). Помнікі героям Айч. вайны 1812, П.М.Машэраву, В.З.Харужай. Брацкія магілы і вайск. могілкі сав. воінаў. Батанічны сад.
Мастацкае жыццё Віцебска канца 19 — пач. 20 ст. вызначалася актыўнасцю. У крас. 1871 тут працавала маст.-археал. выстаўка, дзе экспанаваліся жывапісныя і графічныя творы, фотаздымкі бел. гарадоў, этнагр. прадметы, археал. знаходкі з прыватных збораў. У 1893 адкрыты Віцебскі царкоўнаархеал. музей. У 1898 пачала працаваць Віцебская школа-майстэрня Ю.Пэна. З Віцебшчынай звязана творчасць мастакоў Н.Орды, І.Трутнева, Дз.Струкава, К.Стаброўскага, І.Аскназія, М.Дабужынскага, Я.Мініна і інш., якія зрабілі шматлікія замалёўкі помнікаў стараж. архітэктуры, пейзажаў Віцебска і краю. У 1892—98 у маёнтку Здраўнева пад Віцебскам жыў і працаваў І.Я.Рэпін. У 1919—23 працавала створаная па ініцыятыве М.Шагала нар. маст. школа «новага рэвалюцыйнага ўзору», у якой выкладалі Дабужынскі, Пэн, К.Малевіч, Р.Фальк, А.Бразер, С.Юдовін і інш. У 1919—21 пры школе існаваў музей сучаснага мастацтва, створаны па ініцыятыве Шагала. Фонд складаўся з 120 твораў авангардысцкага характару. У 1925 частка работ перададзена ў Віцебскі абл. краязнаўчы музей. У хуткім часе школа ператварылася ў вышэйшыя маст.-практычныя майстэрні, пазней — у маст. практычны ін-т (існаваў да 1922). У 1919 адбываліся выстаўкі твораў мастакоў-авангардыстаў, дзе акрамя работ віцебскіх жывапісцаў і графікаў экспанаваліся карціны з музеяў Масквы і Петраграда. У 1920—23 дзейнічала арг-цыя «Сцвярджальнікі новага мастацтва», якая мела на мэце замяніць выяўл. мастацтва абстрактнымі формамі вытв.-маст. канструявання. У 1920 выйшлі кнігі Малевіча «Бог не скінуты», «Мастацтва, царква, фабрыка», «Супрэматызм» (у апошняй аўтар выклаў тэорыю новага авангардысцкага кірунку). Выдаваліся часопісы «Искусство» (1921—22) і «Журнал ВИТРОСТА» (Віцебскага аддзялення РОСТА, 1921), плакаты Віцебскія «Окна РОСТА» (1919—22) і інш. На іх старонках публікаваліся матэрыялы пра маст. жыццё горада. У 1923 адкрылася Віцебскае народнае мастацкае вучылішча, пры якім у 1927 створана аб'яднанне моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі (кіраўнік П.Гаўрыленка). Аб'яднанне ў 1928—30 наладжвала ў горадзе маст. выстаўкі. У 1920-я г. пачало дзейнічаць Віцебскае акр. т-ва краязнаўства (кіраўнік М.Каспяровіч), куды ўваходзілі А.Шлюбскі, І.Фурман, З.Гарбавец, І.Гаўрыс, Мінін, М.Эндэ. Члены маст. секцыі т-ва пры маст. вучылішчы збіралі ўзоры нар. мастацтва, рабілі замалёўкі помнікаў архітэктуры і г.д. Т-вам выдадзены брашуры «Крашаніна» (1925) і «Віцебск у гравюрах С.Юдовіна» (1926) Фурмана, «Беларуская архітэктура» Каспяровіча (1925). Артыкулы Каспяровіча, М. Шчакаціхіна, Гаўрыса, Мініна, Я.Васілевіча па праблемах мастацтва змяшчаліся ў зборніку «Віцебшчына» (т. 1—2, 1925— 28). У цэлым 1920-я г. вызначаліся вострай барацьбой паміж прыхільнікамі авангардызму і рэаліст. мастацтва. 12.7.1939 у Віцебску адкрыта маст. галерэя Пэна (экспанавалася каля 100 яго работ). Усяго ў фондах галерэі было каля 800 твораў (асн. частка перададзена ў Нац. маст. музей Беларусі, асобныя творы — у Віцебскі абл. краязнаўчы музей). У 1941 адбыліся 1-я выстаўка выяўл. мастацтва Віцебска і перасоўная выстаўка графікі. Другая абл. выстаўка твораў мастакоў Віцебска і вобласці наладжана ў 1949. Пасля стварэння ў 1952 Віцебскай абл. арг-цыі Саюза мастакоў Беларусі маст. жыццё горада актывізавалася. Выстаўкі мастакоў адбыліся ў 1953, 1955, 1957; з 1960 штогод наладжваюцца справаздачныя абл. выстаўкі, а таксама маладзёжныя, групавыя, тэматычныя, персанальныя і інш. У 1970—80-я г. адбыліся тэматычныя маст. выстаўкі: прысвечаныя 1000-годдзю Віцебска, 35-годдзю Перамогі ў Вял. Айч. вайне, 800-годдзю стварэння «Слова пра паход Ігаравы», «Зямля і людзі», «Подзвігу народа жыць у вяках», «У краі блакітных азёр», «Пейзаж нашай Радзімы», «Маладосць Віцебшчыны», «Мастак і экалогія», акварэлі; персанальныя Ф.Гумена, Я.Красоўская, І.Сталярова, У.Вітко, В.Лук'янава, М.Міхайлава, А.Ільінова, В.Ральцэвіча, Л.Анцімонава, В.Някрасава,
сава,} В.Ціханенкі, П.Явіча, А.Салаўёва, А.Скавародка, А.Толкача, А.Кузьмічова. Творы мастакоў Віцебска экспанаваліся ў Маскве, Мінску, Пскове, Каўнасе, Ленінградзе, Смаленску, Зялёнай Гуры, у Віцебску — мастакоў з Мінска, Латвіі, Зялёнай Гуры, Франкфурта-на-Одэры, «Сучаснае мастацтва Ноўгарада» і інш.
Сярод экспазіцый 1990-х г. выстаўкі, прысвечаныя 75-годдзю Віцебскай маст. школы, «Пленэр-90», групы УБІКУС, «Віцебскі габелен», «Віцебская акварэль: гісторыя і сучаснасць», творы польскіх графікаў, «Барока на Беларусі», «І.Рэпін. Малюнкі», твораў М.Шагала, фінскага мастака А.Ахола-Вало, «Лепшы твор года», серыя выставак «Інфармэйшэн», «Новыя імёны»; групавыя і персанальныя выстаўкі Г.Шутава, Толкача, А.Мемуса, А.Каржанеўскага, У.Кухарава, А.Кавалёва, Гумена, У.Вольнава, Т. Беразоўскай, А.Някрасава, А.Кастагрыза, А.Ізаіткі, І.Сталярова, У.Напрэенкі, М.Дудзіна, М.Ляўковіча, Л.Мядзведскага, А.Карпана, А.Слепава, І.Шкуратава, В.Ляховіч, А.Ільінова, М.Драненкі і інш. Выстаўкі віцебскіх майстроў выяўл. мастацтва адбыліся ў Маскве, Пецярбургу, Мінску, Гданьску, Жэневе, Брэмене, Нінбургу, Варшаве, Шчэціне, Катавіцах, Берліне, Таронта, Іерусаліме, і адпаведныя выстаўкі гэтых гарадоў у Віцебску. Праведзены 1-ы міжнар. пленэр памяці М.Шагала (1994), 1-ы і 2-і міжнар. пленэры «Малевіч. УНОВИС. Сучаснасць» (1994, 1996). Перыядычна адбываюцца выстаўкі твораў самадзейных мастакоў і майстроў нар. мастацтва. Створаны незалежныя творчыя аб'яднанні «Квадрат» (1987), «УБІКУС» (1992), «Віцебская акварэль» (1995). Дзейнічаюць маст. музей, Артцэнтр імя М.Шагала, прыватная галерэя А.Пушкіна.
Літаратурнае жыццё. З Віцебскам звязана дзейнасць многіх бел., рус. і польскіх дзеячаў культуры і мастацтва. У паэзіі Сімяона Полацкага з Віцебскам асацыіруецца паняцце радзімы. У 17 ст. віцебскі ваявода Я.Храпавіцкі склаў «Дыярыуш», «дыялогам» з якога пачаў сваю дзейнасць віцебскі школьны тэатр. У 1768 С.Аверка склаў Віцебскі летапіс, дзе шмат арыгінальных звестак па гісторыі горада. У Віцебску нарадзіліся бел. і польск. паэты Ф.Д.Князьнін, А.Рыпінскі, рус. гісторык і філолаг-славіст А.Л.Пагодзін, вучыўся паэт-рамантык Т.Лада-Заблоцкі, творчасць якога прасякнута любоўю да Беларусі (паэма «Ваколіцы Віцебска» і інш.), жыў А.Дэльвіг. Віцэгубернатарам Віцебска ў 1853—54 быў рус. пісьменнік І.Лажэчнікаў. У сярэдзіне 19 ст. літаратары Віцебска групаваліся вакол «наддзвінскага дудара» А.Вярыгі-Дарэўскага. У канцы 19 — пач. 20 ст. ў Віцебску і на Віцебшчыне жылі і працавалі бел. этнографы і фалькларысты Е.Раманаў, М.Нікіфароўскі, В.Астаповіч, краязнаўцы А.Сапуноў, У.Стукаліч, пісьменнік А.Пшчолка. У літ. жыцці Віцебска ўдзельнічалі рус. пісьменнікі. У горадзе бывалі Г.Дзяржавін (1799, 1800), які ў сваіх «Запісках» (1859) адзначаў нац. самабытнасць бел. народа, А.Пушкін (1820, 1824), М.Гогаль (1828), Т.Шаўчэнка (1843, 1847), І.Бунін (1889), збіраў матэрыялы для нарысаў Г.Успенскі (1890).
У 1924—28 у Віцебску дзейнічала акруговае аддзяленне літ. аб'яднання «Маладняк». Частымі гасцямі Віцебска былі Я.Купала, Я.Колас, К.Чорны, іх п'есы ставіліся на сцэне Віцебскага т-ра. У 1958 выйшаў літ.-маст. Альманах «Дзвіна». Дзейнічаюць абласныя аддзяленні Бел. саюза журналістаў (з 1970), Саюза бел. пісьменнікаў (з 1980). Пры Віцебскім пед. ін-це (з 1993 ун-т) створаны літ. музей; экспануюцца рукапісы, фотаздымкі, кнігі з аўтографамі пісьменнікаў-землякоў. У горадзе жывуць і працуюць пісьменнікі В.Беляжэнка, П.Ламан, У.Папковіч, А.Салтук, Д.Сімановіч.
У 1797—1917 працавала Віцебская губернская друкарня, якая надрукавала больш за 250 назваў кніг і больш за 400 друкаваных выданняў, у т.л. «Памятную кніжку Віцебскай губерні» (з 1860), «Агляд Віцебскай губерні» (з 1885) і інш. У 1883—88 А.Сапуновым апублікаваны зб. дакументаў па гісторыі Віцебшчыны і Полаччыны 11—19 ст. «Віцебская даўніна». Грамадска-палітычны перыяд. друк канца 19 — пач. 20 ст. прадстаўлялі газ. «Витебский листок» (1898—99) і «Витебская жизнь» (1906). Правасл. царква выдавала «Полоцкие епархиальные ведомости» (1874—1916). Афіц. органам Віцебскага губ. праўлення былі «Витебские губернские ведомости» (1838—1918), якія складаліся з афіц. і неафіц. аддзелаў. Неафіц. аддзел меў значэнне самаст. выдання і з 1901 выдаваўся асобна (у 1906—07 замест яго выходзіла прыватная газета «Витебский голос», у 1912—17 — газ. «Витебский вестник»). У 1916—17 выдаваўся штотыднёвы грамадска-паліт. і літ. час. ліберальнага кірунку «Витебский край», у 1916—19 прыватная газ. «Витебский листок». Кніжныя выданні гэтага перыяду — у асн. адбіткі з «Витебских губернских ведомостей». У 1917 выходзіла газ. «Известия военно-революционного комитета города Витебска», якая ў далейшым шмат разоў мяняла назву (у 1924—29 называлася «Заря Запада», у 1929—38 — «Віцебскі пралетарый»), з крас. 1937 «Віцебскі рабочы» (цяпер абл., незалежная). У грамадз. вайну ў Віцебску створана новая газ. «Голос бедняка» (1918). У 1919—1920-я г. выдаваліся час. «Коммунистический труд» [1919—23, выд. губкома РКП(б) і губпрафсаюза], «Голос труда» (1920—21, прафсаюзны), «Віцебская сялянская газета» (1924—27). У гады Вял. Айч. вайны на акупіраванай тэрыторыі з 1942 і ў прыфрантавой паласе распаўсюджвалася газ. «Віцебскі рабочы».
Выходзяць газеты: «Народнае слова» (абл., з 1990), «Жыццё Прыдзвіння» (раённая, з 1938, да 1991 «Ленінская праўда»), «Витебский курьер м» (гар., з 1990), «Віцьбічы» (гар., з 1991), «Выбар» (гар., з 1991) і інш. Віцебскае абл. радыё працуе з 1927, абл. студыя тэлебачання з 1960.
Тэатральнае жыццё. У сярэднявеччы на Каляды ў Віцебску наладжваліся тэатралізаваныя гульні-паказы. З канца 17 ст. і да 1870-х г. адбываліся нар. лялечныя паказы жлоба, паказы нар. драмы «Цар Максімілян»; дзейнічаў Віцебскі школьны тэатр. У 1805, 1806 горад наведвалі польск. трупы М.Кажынскага, паміж 1808 і 1812 — А.Руткоўскага. У 1840-я г. ў Віцебску існаваў хатні т-р ген.-губернатара А.М.Галіцына, у якім выступаў і балетны ансамбль пад кіраўніцтвам М.Піёна. 23.12.1845 тут адкрыўся гар. т-р. У ім працавалі Віцебскі балет Піёна, драм. трупа Я.Чаховіча (1847—49); гастраліравалі рус., укр., польск. трупы, акцёры М.Іваноў-Казельскі, У.Давыдаў, М.Дальскі, К.Гарын, В.Далматаў, П.Арленеў і інш. У 1850—60-я г. наладжваліся аматарскія спектаклі і канцэрты. У 1900-я г. дзейнічалі мясц. трупы пад кіраўніцтвам П.Папова-Волхаўскага, Е.Кавалеўскага, К.Вітарскага, А.Вяхірава. Іх рэпертуар быў вельмі разнастайны: побач з т.зв. касавымі спектаклямі, развесяляльнымі п'есамі, вадэвілямі, камедыямі, меладрамамі ставіліся і класічныя творы. Прыкметную ролю ў культ. жыцці Віцебска адыгрывалі аматары: з пач. 1900-х г. арганізоўваліся беларускія вечарынкі, у 1906—14 існаваў Віцебскі музычна-драматычны гурток. З пач. 1920-х г. сталі пашыранымі агітац. віды мастацтва: для рабочых і чырвонаармейцаў наладжваліся канцэрты-мітынгі, ствараліся тэатр. гурткі, працавалі Віцебскі тэатр рэвалюцыйнай сатыры, Віцебскі губернскі паказальны тэатр, агітацыйна-маст. калектыў «Сіняй блузы», Піянерскі т-р, на базе якога створаны т-р рабочай моладзі (1931—34). З ліст. 1926 у Віцебску дзейнічае прафес. драм. т-р, які і цяпер з'яўляецца цэнтрам тэатр. жыцця горада (гл. Беларускі акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа). Працуе Беларускі тэатр «Лялька», дзейнічаюць шматлікія самадзейныя калектывы, прыязджаюць з гастролямі т-ры Беларусі і б. рэспублік СССР. Віцебск — месца правядзення тэатр. фестываляў: Першага бел. тэатр. (1986), Тэатр. марафона (1993), прысвечанага дню т-ра, і інш.
Музычнае жыццё Віцебска да пач. 19 ст. развівалася пераважна ў формах хатняга музіцыравання, канцэртаў мясц. аматараў і гастралёраў. У 1-й пал. 19 ст. яно канцэнтравалася вакол навуч. устаноў, пераважна жаночых пансіёнаў, дзе выхаванкі навучаліся ігры на фп. і спевам, выступалі з канцэртамі. У 1845—47 працаваў Віцебскі балет Піёна. З канца 19 ст. пры т-ры дзейнічаў прафес. сімф. аркестр. Пры муз. т-рах існавалі класы спеваў, ігры на фп. і скрыпцы; выкладалася тэорыя музыкі. Віцебскі музычна-драматычны гурток і Т-ва прыгожых мастацтваў (пач. 20 ст.) штотыднёва наладжвалі канцэрты аматараў і прафесіяналаў. У 1915 у Віцебску арганізавана аддзяленне Рус. муз. т-ва і муз. класы пры ім. У горадзе гастралявалі Л.Аўэр, І.Гофман, С.Кусявіцкі, С.Рахманінаў і Т.Туа, Р.Піньё, П.Сарасатэ, Л.Собінаў, Я.Хейфец. У 1919 праведзены 1-ы з'езд настаўнікаў спеваў і муз. дзеячаў Віцебскай губ. Асяродкам развіцця муз. культуры стаў сімф. аркестр (120 музыкантаў; дырыжор Б.Сухадрэў). У 1918 адкрылася нар. кансерваторыя, яе і сімф. аркестр узначаліў дырыжор М.Малько. Працаваў хор нар. кансерваторыі на чале з М.Анцавым. У 1922 кансерваторыя рэарганізавана ў муз. тэхнікум (з 1935 муз. вучылішча). Сіламі яго навучэнцаў у 1920-я г. пастаўлены оперы «Фауст» Ш.Гуно і «Русалка» А.Даргамыжскага. У наш час муз. цэнтр Віцебска — Віцебская абласная філармонія і муз. вучылішча. Працуюць 5 муз. школ, школа і вучылішча мастацтваў, абл. аддзяленне Бел. саюза муз. дзеячаў, шматлікія самадз. муз. і харэаграфічныя калектывы (каля 30 маюць званне народных і ўзорных). Праводзяцца шматлікія фестывалі і конкурсы, у т.л. міжнар. фестывалі «Славянскі кірмаш», імя І.І.Салярцінскага, сучаснай харэаграфіі, бальных і спарт. танцаў «Веснавыя россыпы», «Парад надзей», «Віцебская сняжынка», конкурсы гітарнай музыкі «Віцебскі лістапад», «Менестрэль» і інш.
Літ.: Чарняўская Т.І. Архітэктура Віцебска: З гісторыі планіроўкі і забудовы горада. Мн., 1980; Якімовіч Ю.А. Помнікі мураванага грамадзянскага дойлідства Віцебска XIX — пачатку ХХ ст. Мн., 1990.
М.І.Ліс (асвета), Т.І.Чарняўская (архітэктура), Дз.У.Стэльмах (тэатр. жыццё), В. П. Пракапцова (муз. жыццё), Л.Дз.Налівайка, М.Л.Цыбульскі (маст. жыццё). с. 207
«ВІ́ЦЕБСК» , рачны манітор сав. Пінскай ваен. флатыліі, які вызначыўся ў абарончых баях на Беларусі і Украіне летам — восенню 1941 у Вял. Айч. вайну. Пабудаваны ў 1920 у Гданьску, прайшоў некалькі мадэрнізацый. Да 24.10.1939 наз. «Warszawa» («Варшава»), уваходзіў у склад Віслінскай (1920—22) і Пінскай (1922—39) флатылій ВФМ Польшчы. Затоплены экіпажам у час паходу часцей Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь. Падняты сав. маракамі з дна Прыпяці. Меў на ўзбраенні 3 гарматы і 4 кулямёты, экіпаж каля 40 чал. Вёў баі на Бярэзіне (каля Бабруйска і в. Новая Беліца Светлагорскага р-на), Дзясне (каля г. Асцёр Чарнігаўскай вобл.), Дняпры (каля нас. пунктаў Дамантава і Сухалучча Кіеўскай вобл. і каля Кіева). Летам 1941 карабель прадстаўлены ваен. саветам Паўд.-Зах. фронту да ўзнагароды ордэнам Чырв. Сцяга. Узарваны экіпажам 18.9.1941 у сувязі з адыходам сав. часцей на У ад Дняпра.
Р.К.Паўловіч. с. 212
ВІ́ЦЕБСКА АБАРÓНА 1941 Вялася злучэннямі 19, 20, 22-й армій Зах. фронту і Віцебскім народным апалчэннем 1941 5—11 ліп. ў Вял. Айч. вайну. У ходзе абароны 6 ліп. воіны 5-га і 7-га механіз. карпусоў 2-й арміі нанеслі контрудар па ворагу ў напрамку Сянно—Лепель (гл. Лепельскі контрудар 1941). З 5 ліп. 153-я стралк. дывізія вяла баі на рубяжы в. Гняздзілава — усх. бераг воз. Саро — вёскі Ліпна — Парнева — Машканы — Александрова. 9 ліп. вораг у абход прарваўся да Віцебска. Разам з сав. войскамі горад абаранялі апалчэнцы. 10 ліп. 220-я мотастралк. дывізія 19-й арміі двойчы выбівала праціўніка з усх. ч. горада. З-за перавагі ў сілах 11 ліп. ням.-фаш. войскі занялі Віцебск. Віцебска абарона затрымала прасоўванне ворага на У, прычыніла яму значныя страты. с. 212
ВІ́ЦЕБСКА-АРША́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944 , наступальная аперацыя войск 1-га Прыбалт. (ген. арміі І.Х.Баграмян) і 3-га Бел. (ген. арміі І.Д.Чарняхоўскі) франтоў 23—28 чэрв.; састаўная частка Беларускай аперацыі 1944 у Вял. Айч. вайну. Удзельнічалі 5-я, 6-я і 11-я гв., 31, 39, 43, 5-я гв. танк., 1-я і 3-я паветр. арміі, 1-ы танк. корпус. Каардынаваў дзеянні франтоў Маршал Сав. Саюза А.М.Васілеўскі. Задача аперацыі — разграміць віцебска-лепельскую, віцебскую, аршанскую групоўкі ням. абарончага рубяжа «Пантэра», выйсці да р. Бярэзіна. У ходзе аперацыі з удзелам партыз. брыгад вызвалены Шуміліна (23 чэрв.), Багушэўск, Бешанковічы, Сянно (25 чэрв ), Віцебск (гл. Віцебскі «кацёл»), Дуброўна, Талачын (26 чэрв.), Орша, Чашнікі (27 чэрв.), Лепель (28 чэрв.), сав. войскі выйшлі на р. Бярэзіна і стварылі ўмовы для наступлення на Мінск і тэр. Прыбалтыкі. 62 злучэнням і часцям Сав. Арміі нададзены ганаровыя найменні «Віцебскіх», 11 — «Аршанскіх». с. 212
ВІ́ЦЕБСКАГА АКРУГО́ВАГА СУДА́ БУДЫ́НАК , помнік архітэктуры позняга класіцызму. Пабудаваны ў Віцебску ў 1883 (арх. І.Камінскі). Разам з Мікалаеўскай царквой завяршыў кампазіцыю Саборнай пл. (сучасная пл. Свабоды). 2-павярховы П-падобны ў плане асіметрычны будынак вызначаецца манументальнасцю і маштабнасцю формаў.
Цэнтр фасада вылучаны 3-павярховым рызалітам, завершаным атыкавай сценкай з трохвугольным франтонам. Інтэр'еры памяшканняў багата аздоблены (ляпныя плафоны, разеткі, карнізы, пілястры і інш.).
В. М. Чарнатаў. с. 212
ВІ́ЦЕБСКАГА ДУХО́ЎНАГА ВУЧЫ́ЛІШЧА БУДЫ́НАК , помнік архітэктуры неакласіцызму. Пабудаваны ў Віцебску ў 1890 (арх. А.Кляменцьеў). Мураваны 3-павярховы Г-падобны ў плане будынак. Гал. і бакавыя фасады вылучаны 3 рызалітамі з трохвугольнымі франтонамі ў завяршэнні; іх паверхні багата дэкарыраваны рустыкай, паўцыркульнымі нішамі, канелюраванымі калонкамі і інш. Цяпер у будынку маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ун-та і інш. ўстановы.
Т. І. Чарняўская. с. 213
ВІ́ЦЕБСКАГА ПАЗЯМЕ́ЛЬНА-СЯЛЯ́НСКАГА БА́НКА БУДЫ́НАК , помнік архітэктуры ў неарускім стылі. Пабудаваны ў Віцебску ў 1917 (арх. К.Тарасаў). Мураваны 2-павярховы Е-падобны ў плане будынак. З трох бакоў фланкіраваны па вуглах вежамі. У дэкар. аздабленні выкарыстаны элементы псеўдарус. архітэктуры (ліштвы ў выглядзе какошнікаў і інш.). Гал. ўваход вылучаны кілепадобным франтонам з мазаічным маёлікавым пано, у цэнтры якога — герб горада «Пагоня». Цяпер у будынку размешчана Віцебская акадэмія вет. медыцыны.
В. М. Чарнатаў. с. 213
ВІ́ЦЕБСКАЕ АДДЗЯЛЕ́ННЕ МАСКО́ЎСКАГА АРХЕАЛАГІ́ЧНАГА ІНСТЫТУ́ТА , навучальная ўстанова ў Віцебску ў 1911—22. Адкрыта па ініцыятыве Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Ф-ты: археал., археаграфічны, гісторыі мастацтва (з 1917). Тэрмін навучання 3 гады, з 1917 — 4 гады, разлічаны на слухачоў з вышэйшай адукацыяй, але сярод іх пераважалі выпускнікі сярэдніх школ. У 1911 на 1-ы курс прынята каля 90 чал., у 1918/19 навуч. г. вучылася 428 чал. Выкладалі археолаг В.А.Гарадцоў, мастацтвазнавец А.І.Успенскі, гісторыкі Б.Р. Брэжга (з 1918 заг. аддзялення), А.П. Сапуноў (курс «Старажытнасці Паўночна-Заходняга краю»), У.М.Перцаў, этнограф У.М.Дабравольскі, філолагі Р.Ф.Брант, М.І.Навасадскі, С.І.Сабалеўскі і інш. На пач. 1919 аддзяленню перададзены б-ка, музей і гіст. архіў б. Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, частка б-кі б. Віцебскага езуіцкага калегіума. У распараджэнні аддзялення быў Віцебскі губернскі архіў. У 1922 аддзяленне выдавала рукапісны час. «Белорусский этнограф» (выйшлі 2 нумары).
З.В.Шыбека. с. 213
ВІ́ЦЕБСКАЕ АКРУГО́ВАЕ ТАВАРЫ́СТВА КРАЯЗНА́ЎСТВА . Існавала ў 1924—32. Мела на мэце вывучэнне і папулярызацыю ведаў па гісторыі, культуры, прыродзе і эканоміцы краю. Складалася з секцый: культурна-гіст., маст., мовы і побыту, прыродазнаўчай, эканам., яўрэйскай; спец. камісія рыхтавала бібліяграфію і бібліягр. слоўнік дзеячаў Віцебшчыны. Адзін са стваральнікаў і першы старшыня праўлення М.І.Каспяровіч. Члены т-ва: краязнаўцы М.Багародскі, А.Брадоўскі, У.Краснянскі; архівіст Б.Брэжга, мастакі З.Гарбавец, Я.Мінін, Ю.Пэн, М.Эндэ, скульптары З.Азгур і М.Керзін, арх. Ц.Кібардзін, мастацтвазнаўцы І.Фурман і І.Гаўрыс; кампазітары М.Анцаў і А.Поснікаў; батанікі У.Адамаў, Л.Нікольскі і інш. Мела раённыя аддзяленні ў Бешанковічах, Высачанах, Гарадку, Езярышчы, Лёзне, Сіроціне, Сянне, Суражы, Чашніках. У многіх нас. пунктах працавалі краязнаўчыя гурткі. Т-ва арганізоўвала лекцыі, экскурсіі, канферэнцыі, вечары бел. песні, экспедыцыі па збіранні і вывучэнні бел. нар. мастацтва і фальклору, стварала музеі. Выдала больш за 10 кніг і брашур, у т.л. «Беларуская архітэктура» Каспяровіча, «Новая беларуская літаратура» А.Багдановіча, «Крашаніна» Фурмана (усе 1925), «Гравюры на дрэве» Гарбаўца (1927), зб-кі «Віцебшчына» (т. 1—2, 1925—28). Пераемнік т-ва — Віцебскае гар. бюро краязнаўства.
А.М.Падліпскі. с. 213
ВІ́ЦЕБСКАЕ АКЦЫЯНЕ́РНАЕ ТАВАРЫ́СТВА «ДАЛАМІ́Т» . Створана ў 1931 у г.п. Руба Віцебскага р-на як вапнавы з-д. У Вял. Айч. вайну разбураны, у 1949 адноўлены. Пасля пуску ў 1967 1-й чаргі з-да даламітавай мукі — камбінат вапнавых матэрыялаў. У 1971 пушчана 2-я чарга гэтага з-да, у 1974 пабудаваны з-д «Гралева 1», у 1978 — «Гралева 2».
З 1978 ВА «Даламіт», з 1995 сучасная назва. Працуе на мясц. сыравіне — даламітах радовішча Гралева. Асн. прадукцыя (1996): даламітавае ўгнаенне для вапнавання кіслых глеб, мінер. парашок для асфальтабетонных сумесей, напаўняльнік для покрыўнага слоя руберойду, здробнены даламіт для буд. работ і інш. с. 213
ВІ́ЦЕБСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА , адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 16—18 ст. Першапачаткова ахоплівала, верагодна, тэр. Віцебскай зямлі, намеснікі якой з 1503 карысталіся тытулам ваяводы. Пасля адм.-тэр. рэформы 1565—66 складалася з Віцебскага і Аршанскага пав. Мела харугву зялёнага колеру з выявай «Пагоні» ў белым полі. Першы ваявода Ю.Глябовіч. У 1772 амаль уся тэр. Віцебскага ваяводства (акрамя зах. часткі Аршанскага пав.) адышла да Рас. імперыі, аднак пасада віцебскага ваяводы захоўвалася ў ВКЛ да 1794. с. 213
ВІ́ЦЕБСКАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА АЛІМПІ́ЙСКАГА РЭЗЕ́РВУ ,
ПІЙСКАГА РЭЗЁРВУ,} сярэдняя спец. навуч. ўстанова для падрыхтоўкі трэнераў-выкладчыкаў па розных відах спорту. Створана ў 1989 у Віцебску на базе школы-інтэрната спарт. профілю. Прымае асоб з 7-га класа агульнаадук. школы. Пасля заканчэння курса сярэдняй школы на падставе конкурсных экзаменаў і спарт. вынікаў асобныя вучні залічваюцца на 1-ы курс вучылішча. Тэрмін навучання па спецыяльнасці «трэнер-выкладчык» 2 гады. с. 214
ВІ́ЦЕБСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ'ЯДНА́ННЕ «ВІ́ЦЯЗЬ» . Створана ў 1976—78 як Віцебскі тэлевізійны з-д, з 1989 — сучасная назва. У ВА уваходзіць таксама канструктарскае бюро «Дысплей». Асн. прадукцыя (1996): тэлевізійныя прыёмнікі каляровага і чорна-белага адлюстравання, відэаманіторы каляровага і манахроннага паказу прамысл. прызначэння, мед. тэхніка, мэбля, спец. інструменты. с. 214
ВІ́ЦЕБСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ'ЯДНА́ННЕ «МАНАЛІ́Т» . Створана ў 1972 у Віцебску на базе з-даў радыёдэталей (дзейнічае з 1958) і рэзістараў (з 1968) у Віцебску і з-да «Лантан» (поўнасцю ўведзены ў 1973) у г.п. Арэхаўск Аршанскага р-на Віцебскай вобл. У 1980 увайшлі Лепельскі электрамех. з-д і з-д «Ветразь» у г.п. Бягомль Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. Вядучы вытворца маналітных керамічных кандэнсатараў сярод краін б. СССР (забяспечвае 50% патрэбы ў іх). Асн. прадукцыя (1996): шматслойныя і аднаслойныя керамічныя і плёначныя кандэнсатары, вырабы з п'езакерамікі і інш. п'езавырабы, пазістары, шматслойныя індуктыўнасці на керамічнай падложцы для паверхневага мантажу, складанае тэхнал. абсталяванне, сістэмы электроннага запальвання, устройствы цеплавой аховы электрарухавікоў, мікрафоны, быт. пыласосы і інш. тавары шырокага ўжытку. На ВА дзейнічае н.-д. ін-т электроннай тэхнікі.
С.Дз.Грыгарчук. с. 214
ВІ́ЦЕБСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ'ЯДНА́ННЕ «ЭЛЕКТРАВЫМЯРА́ЛЬНІК» . Створана ў 1947 у Віцебску як з-д быт. прылад. З 1952 з-д электравымяральных прылад, з 1985 галаўное прадпрыемства ВА «Электравымяральнік», з 1986 Віцебскае ВА «Электравымяральнік» (уваходзяць малое прадпрыемства «Дакладная прылада» і ліцейная вытв-сць). Дзейнічаюць цэхі: пластмас, ліцця каляровых металаў, штамповачны, намотачны, пакрыццяў, зборачныя, рамонтна-мех., энергет., вытв-сці станцыі тэхн. абслугоўвання. Асн. прадукцыя (1995): шчытавыя малагабарытныя прылады для вымярэння сілы току, напружання, частаты, магутнасці і інш. параметраў у ланцугах пастаяннага і пераменнага току; электронныя вымяральныя пераўтваральнікі і ўзмацняльнікі для сістэм цэнтралізаванага кантролю і аўтам., кіравання тэхнал. працэсамі ў энергетыцы і прам-сці; прылады ўліку электра- і цеплаэнергіі, расхадамеры і інш. с. 214
ВІ́ЦЕБСКАЕ КНЯ́СТВА , феадальнае княства, якое вылучылася з Полацкага княства пасля смерці Усяслава Брачыславіча (1101). Цэнтр — г. Віцебск. У 1130—40-я г. належала, верагодна, полацкаму кн. Васільку Святаславічу, потым полацкім князям Васількавічам, з 1165 —Давыду Расціславічу, у 1170-я г. — Усяславу Васількавічу. У пач. 1180-х г. належала Брачыславу Васількавічу і выйшла з-пад уплыву Смаленска. З 1186 Віцебскае княства зноў пад уплывам Смаленска, што выклікала незадаволенасць полацкіх і чарнігаўскіх князёў, якія ў 1195 выступілі супраць смаленскіх князёў, у выніку Віцебск трапіў пад уладу Полацка. У пач. 13 ст. Віцебскае княства зблізілася з Уладзіміра-Суздальскім княствам. У 1220—30-я г. яно падпарадкоўвалася полацкаму кн. Брачыславу. У 1229, верагодна, знаходзілася пад паліт. уплывам Смаленска, князь якога Мсціслаў падпісаў пагадненне з Рыгай ад імя полацкага і віцебскага князёў. У 1262 віцебскі кн. Канстанцін з наўгародцамі ўдзельнічаў у паходзе на Юр'еў. У 1263—65 княства залежала ад полацкіх князёў Гердзеня, потым Ізяслава, які быў васалам новагародскага кн. Войшалка. У 1280 Віцебскае княства ўпамінаецца як тэрыторыя, залежная ад смаленскага кн. Фёдара Расціславіча. У канцы 13 — пач. 14 ст. тут княжыў Міхаіл Канстанцінавіч, каля 1318 — Яраслаў. Пасля смерці Яраслава (1320) віцебскім князем стаў яго зяць Альгерд, пасля смерці апошняга з 1377 Віцебскае княства належала яго ўдаве Ульяне. Пасля смерці Ульяны (каля 1393) вял. кн. ВКЛ Вітаўт скасаваў Віцебскае княства і накіраваў у Віцебск намесніка. Малодшы сын Альгерда Свідрыгайла хацеў аднавіць княжанне і ўзняў мяцеж, які падтрымалі Орша і Друцк. Мяцеж быў задушаны, а Віцебскае княства ператворана ў намесніцтва. У пач. 16 ст. на тэр. Віцебскага княства ўтворана Віцебскае ваяводства.
Л.У.Калядзінскі. с. 214
ВІ́ЦЕБСКАЕ, МАГІЛЁЎСКАЕ І СМАЛЕ́НСКАЕ ГЕНЕРА́Л-ГУБЕРНА́ТАРСТВА , назва Беларускага генерал-губернатарства з 1820-х г. да 1856. с. 214
ВІ́ЦЕБСКАЕ НАРО́ДНАЕ АПАЛЧЭ́ННЕ 1941 . Сфарміравана 5—6 ліп. ў Вял. Айч. вайну. 9—11 ліп. разам з войскамі Чырв. Арміі вяло баі ў час Віцебска абароны 1941. Складалася з 4 батальёнаў (2 тыс. чал.): Асаавіяхіма (участак уздоўж берага Зах. Дзвіны ў раёне Мазурына, паўн.-ўсх. ўскраіна Віцебска, дзе 11 ліп. 1-я рота батальёна амаль уся загінула каля в. Журжава), Кастрычніцкага (баі на тэр. прадпрыемстваў, вуліцах горада, у раёне Смаленскай шашы і інш.), Першамайскага (цэнтр горада на левым беразе Зах. Дзвіны, дзе адбіваў неаднаразовыя спробы гітлераўцаў пераправіцца цераз раку), Чыгуначнага (раён воз. Лосвіда, у напрамку Суражскай шашы і інш ). 11 ліп. апалчэнцы пакінулі Віцебск разам з сав. войскамі, многія ўліліся ў іх рады, частка пайшла да партызан і падпольшчыкаў. с. 214
ВІ́ЦЕБСКАЕ НАРО́ДНАЕ МАСТА́ЦКАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА , навучальная ўстанова ў Віцебску ў 1919—23, 1934—41. Засн. 28.1.1919 М.Шагалам. Назва неаднаразова мянялася (у 1919—20 Першае вышэйшае нар. маст. вучылішча, у 1920—21 свабодныя дзярж. маст. майстэрні, у 1921—22 Вышэйшыя дзярж. маст.-тэхн. майстэрні, у 1922—23 Дзярж. маст. практычны ін-т). Факультэты: жывапісны, скульптурны, арх.-тэхнічны. Спец. падрыхтоўка навучэнцаў у 1920—21 ажыццяўлялася ў майстэрнях: падрыхтоўчай (Н.Коган), жывапіснай (В.Ермалаева, К. Малевіч, Ю.Пэн, Шагал), скульптурнай (Д.Якерсон), графікі (Л.Лісіцкі), дынамікі (на арх.-тэхн. ф-це, Лісіцкі). Узначальвалі вучылішча М.Дабужынскі (1919), Шагал (1919—20), Ермалаева (1920—22), І.Гаўрыс (1922—23); выкладчыкі — Шагал, Я.Тыльберг, Ж.Пуні, К.Багуслаўская, Пэн, Ермалаева, Коган, Якерсон, Лісіцкі, Малевіч, Гаўрыс, Р.Фальк, С.Юдовін. Выкладчыкі прадстаўлялі розныя маст.-стылявыя кірункі. З прыходам у вучылішча Малевіча (1919) вял. колькасць вучняў трапіла пад уплыў супрэматызму. У лютым 1920 створана група УНОВІС. Пры вучылішчы працаваў музей сучаснага мастацтва (да 1923), маст.-дэкар. майстэрні. У маі—чэрв. 1922 значная частка выкладчыкаў — прадстаўнікоў авангардных кірункаў у мастацтве разам з Малевічам і вучнямі ад'ехала ў Петраград. 1.9.1923 вучылішча рэарганізавана ў Віцебскі мастацкі тэхнікум. У 1934 зноў адноўлена на базе тэхнікума. Захаваўся маст.-пед. профіль установы, склад яе выкладчыкаў; тэрмін навучання павялічаны да 5 гадоў. Дзейнічала маст.-пед. аддзяленне са спецыялізацыямі: жывапіс, скульптура, графіка (факультатыўна), маст.-графічнае і клубна-афарміцельскае. Вучылішча з'яўлялася адзінай маст. установай на Беларусі ў перадваенны час. Сярод яго выпускнікоў нар. мастакі Беларусі П.Масленікаў, С.Селіханаў, засл. дзеячы маст. Беларусі Н.Воранаў, А.Гугель, Р. Кудрэвіч, мастакі М. Блішч, У. Кухараў, З.Паўлоўскі, І.Пешкур, П. Явіч і інш.
Літ.: Машковцев И. Изобразительное искусство Белоруссии // Искусство Советской Белоруссии. М.; Л., 1940; Орлова М.А. Искусство Советской Белоруссии: Очерки. М., 1960; Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 4. Мн., 1990; Шагаловский сборник. Витебск, 1996.
А. Г. Лісаў. с. 214
ВІ́ЦЕБСКАЕ ПАНЧО́ШНА-ТРЫКАТА́ЖНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА «КІМ» Створана ў 1931 у Віцебску як панчошна-трыкатажная ф-ка імя КІМ (Камуніст. інтэрнацыянала моладзі). У Вял. Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана ў г. Ульянаўск (Расія). Адноўлена ў 1945, рэканструявана. З 1986 камбінат, з 1994 акц. т-ва «КІМ» («Класіка індустрыі моды»). Асн. вытв-сці: швейна-вязальная і фарбавальна-аддзелачная, цэхі рамонтна-мех., парасілавая гаспадарка, электрацэх, трансп. цэх, мех. майстэрні. Асн. прадукцыя (1996); панчошна-шкарпэткавыя вырабы (мужчынскія, жаночыя, дзіцячыя) з натуральнай і сінт. пражы, верхні трыкатаж і бялізна з сінт. і штучных нітак. Выпускае больш за 25% панчошна-шкарпэткавых вырабаў у Беларусі (26 млн. пар у 1994). с. 215
ВІ́ЦЕБСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ . Дзейнічала з ліп. 1941 да чэрв. 1944 у Віцебску і прыгарадзе ў Вял. Айч. вайну. Аб'ядноўвала каля 1,5 тыс. чал., 66 падп. груп. Адным з першых узніклі групы ў мед. установах (кіраўнікі К.С.Акаловіч, М.Л.Мурашка, Р.Ф.Махноў), Стадыённым пасёлку (А.Я.Белахвосцікаў), Маркаўшчыне (В.А.Вярбіцкі), электрападстанцыі (У.А.Казлоўскі), на вузле сувязі (А.Г.Канаплёў, пазней Л.Дз.Бярозкіна), Чэпінскім лесаскладзе (М.А.Купалаў), чыг. вузле (Ф.К.Мехаў, А.А.Гагуля), торфапрадпрыемстве (Л.І.Хрыпач), таракамбінаце (В.Дз.Шалуха) і інш. Да канца 1941 у горадзе было больш за 20 груп, у 1942 — 56. З сак. 1942 падполле дзейнічала пад кіраўніцтвам падп. абкомаў КП(б)Б (1-ы сакратар І.А.Стулаў) і ЛКСМБ (В.І.Лузгін). Падпольшчыкі вялі антыфаш. агітацыю сярод насельніцтва, прымалі па радыё зводкі Саўінфармбюро, распаўсюджвалі лістоўкі, рабілі дыверсіі на ваен. аб'ектах, здабывалі зброю, узрыўчатку, боепрыпасы, вялі разведку, арганізоўвалі ўцёкі ваеннапалонных (зімой 1941—42 каля 3 тыс. чал.) і выводзілі іх з горада. У вер. 1942 для ўзмацнення кіраўніцтва падполлем у Віцебск паслана група з 17 чал. на чале з В. Харужай. Падпольшчыкі мелі больш за 50 канспіратыўных кватэр і явак, у некаторых з іх хавалі зброю, боепрыпасы, л-ру. З утварэннем у лютым 1942 Віцебскіх «варот» была наладжана сувязь з сав. тылам; падпольшчыкі дапамагалі закінутым на акупіраваную тэр. сав. спецгрупам выконваць іх заданні. У барацьбе з акупантамі дапамогу падполлю аказвалі ням. і чэшскія антыфашысты. З пач. 1942 актыўна дзейнічалі групы І.А.Бекішава, Г.К.Грабяньковай, М.Я.Нагібава, А.І.Ліпці, Т.А.Ламаносенка і інш. За 1942 падпольшчыкі зрабілі 102 дыверсіі, пусцілі пад адхон 14 эшалонаў, знішчылі 36 чыг. цыстэрнаў з гаручым, 32 аўтамаб. і 2 чыг. масты і інш. У канцы 1942 — пач. 1943 патрыёты правялі шэраг буйных дыверсій у горадзе і прылеглых раёнах, на чыгунцы і інш. аб'ектах праціўніка, у лют. — ліст. 1943 кожныя 3 дні ў горадзе адбываліся дыверсіі або тэрарыстычныя акты. Падпольшчыкі садзейнічалі пераходу да партызан у лютым 1943 волгататарскага батальёна, які прыбыў для ўдзелу ў карных аперацыях. Спрабуючы знішчыць падполле і разграміць партыз. рух, з канца 1942 гітлераўцы праводзілі буйныя карныя экспедыцыі супраць партызан і адначасова засылалі ў падполле правакатараў. У выніку іх дзейнасці разгромлены многія падп. групы. Але на працягу 1943 створана 10 новых груп пераважна з сав. ваеннапалонных. З набліжэннем лініі фронту з вер. 1943 гітлераўцы пачалі эвакуацыю. Па ўзгадненні з падп. кіраўніцтвам і партызанамі падпольшчыкі з кастр. паступова пакідалі горад і ўліваліся ў партыз. атрады. У барацьбе з гітлераўцамі загінуў кожны трэці віцебскі падпольшчык. У гонар падпольшчыкаў у Віцебску пастаўлены помнік.
Літ.: Пахомов Н.И., Дорофеенко Н. И., Дорофеенко Н.В. Витебское подполье. 2 изд. Мн., 1974.
Н.І.Дарафеенка. с. 215
ВІ́ЦЕБСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1623 , выступленне правасл. гараджан Віцебска супраць грэка-католікаў (уніятаў) 12 ліст. У яго падрыхтоўцы ўдзельнічалі жыхары Магілёва, Оршы, Полацка і Вільні. Гал. прычынай паўстання сталі жорсткія метады насаджэння уніяцтва (гл. Брэсцкая унія 1596) з боку грэка-каталіцкага архіепіскапа І.Кунцэвіча. Па сігнале званоў ратушы і правасл. цэркваў некалькі тысяч паўстанцаў рушылі да рэзідэнцыі Кунцэвіча, уварваліся ў двор, падпалілі дом, забілі архіепіскапа, а цела кінулі ў Дзвіну. Святары і чэлядзь з акружэння Кунцэвіча былі збіты, а маёмасць архіепіскапа разрабавана, архіў знішчаны. Рымскі папа Урбан VIII заклікаў караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта ІІІ бязлітасна расправіцца з паўстанцамі. У Віцебск прыбылі каралеўскія камісары з узбр. атрадамі. Усе гараджане, у т.л. чл. магістрата былі аб'яўлены саўдзельнікамі паўстання. Віцебск быў пазбаўлены магдэбургскага права; гараджане страцілі ўсе прывілеі, якімі карысталіся паводле віцебскага права. З горада спагнана 3079 злотых. Камісары загадалі зняць званы з ратушы і ўсіх правасл. цэркваў і адліць з іх вял. звон у памяць пра Кунцэвіча, ратуша была разбурана. Затрыманы і пакараны смерцю 19 чал., у т.л. 2 бурмістры. 78 чал., у т.л. зачыншчык забойства Кунцэвіча С.Пасіёра, уцяклі і былі прыгавораны да пакарання смерцю завочна.
В.І.Мялешка. с. 215
ВІ́ЦЕБСКАЕ ПРА́ВА , сістэма юрыд. нормаў, якая замацавала аўтаномныя правы Віцебскай зямлі ў складзе ВКЛ, а таксама рэгламентавала прававое становішча насельнікаў гэтай зямлі. Было зафіксавана прывілеямі 1503 і 1561 вял. князёў Аляксандра і Жыгімонта Аўгуста, таму што ранейшыя віцебскія прывілеі вял. князёў былі страчаны. Нормы Віцебскага права выпрацаваны яшчэ ў часы Віцебскага княства. Князі, якія ўступалі на віцебскі прастол, абавязаны былі даць згоду правіць паводле Віцебскага права, што фіксавалася дагаворам. Пасля далучэння Віцебскага княства да ВКЛ нормы Віцебскага права без значных змен гарантаваліся вял. князямі ВКЛ. Паводле прывілея 1503 ваявода прызначаўся толькі са згоды віцяблян, судзіць і караць апошніх належала ў Віцебску. Прывілеі 1503 і 1561 разам з інш. абл. прывілеямі сталі крыніцамі Статутаў ВКЛ.
І.А.Юхо. с. 215
ВІ́ЦЕБСКАЕ РЭА́ЛЬНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА . Існавала ў 1910—18 у Віцебску. Засн. паводле завяшчання мсціслаўскага ваяводы І.Гільзена (памёр у 1786), нашчадкі якога сродкі ад атрыманых прыбыткаў павінны былі накіроўваць на «пашырэнне навук і выхаванне беднага высакароднага юнацтва». Паколькі ўмовы завяшчання не выконваліся, мін-ва нар. асветы і Віцебская мужчынская гімназія ў 1907 праз суд спагналі 200 тыс. руб., палавіна гэтых сродкаў была накіравана на адкрыццё вучылішча. Былі набраны хлопчыкі ў падрыхтоўчы і 2 першыя класы. Старэйшыя класы адкрываліся паступова (па аднаму штогод). Поўны склад навучэнцаў набраны ў 1916 (93 чал.). Тэрмін навучання 7 гадоў. Дырэктар вучылішча В.К.Краснянскі. Выкладаліся: матэматыка, фізіка, прыродазнаўства, чарчэнне, маляванне, ням. і франц. мовы, механіка, тэхналогія, камерцыя. У 1917 адбыўся адзіны выпуск (72 чал.).
С. В. Сяліцкі. с. 215
ВІ́ЦЕБСКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ЎРАЧО́Ў , Таварыства віцебскіх урачоў. Дзейнічала ў Віцебску ў 1874—1941. У 1876 налічвала 41 чал. Напачатку займалася пытаннямі сан.-гігіенічнага стану Віцебска. Пратаколы т-ва ў 1877—78 друкаваліся ў «Витебских губернских ведомостях» і выдаваліся асобнымі адбіткамі. У 1917 т-ва пераўтворана ва ўрачэбную секцыю саюза «Усерасійская медыка-санітарная праца» («Усемедсанпраца»), потым у акруговае аддз. саюза. У 1925 пры аддз. створаны навук. гурток. З 1926 у лячэбных установах горада створаны па спецыяльнасцях урачэбныя секцыі, якія ў 1935 пасля адкрыцця кафедраў Віцебскай бальніцы-медінстытута аб'ядналіся ў навукова-мед. т-ва. Яно імкнулася далучыць мясц. урачоў да навук. працы і палепшыць мед. абслугоўванне горада і бліжэйшых раёнаў. Аб'ядноўвала супрацоўнікаў мед. ін-та, у т.л. 27 прафесараў і дацэнтаў і 302 асістэнты (1941). Спыніла існаванне ў сувязі з пачаткам Вял. Айч. вайны. З 1944 дзейнічаюць абласныя спецыялізаваныя мед. навук. т-вы.
А. П. Малчанаў. с. 215
ВІ́ЦЕБСКАЕ ТЭКСТЫ́ЛЬНАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ'ЯДНА́ННЕ, «Віцьтэкс». Засн. ў 1946 у Віцебску як арцель «Чырвоны гарбар». З 1954 арцель, з 1960 ф-ка «Тэкстыльшчык» (з 1976 галаўное прадпрыемства Віцебскага тэкстыльнага аб'яднання), з 1991 ВА «Віцьтэкс» («Віцебскі тэкстыль»). Асн. прадукцыя (1996): дывановыя вырабы, баваўняныя, паўшарсцяныя і махровыя тканіны, швейныя вырабы. с. 216
ВІ́ЦЕБСКАЕ ЎЗВЫ́ШША , фізіка-геаграфічны раён Беларускага Паазер'я. Займае цэнтр. і ўсх. ч. Віцебскага і паўн. ч. Лёзненскага р-наў Віцебскай вобл., на У заходзіць на тэр. Смаленскай вобл. Расіі. Мяжуе з Лучоскай нізінай на Пд, Чашніцкай раўнінай на ПдЗ, Полацкай нізінай на З, Гарадоцкім узв. на ПнЗ і Суражскай нізінай на ПнУ. Працягнулася з З на У на 65 км, з Пн на Пд на 40 км. Самае высокае ў Бел. Паазер'і ўзвышша, пераважаюць выш. больш за 200 м, найбольшая 296 м (Гаршэва гара). Пл. Віцебскага ўзвышша больш за 1900 км2.
Прымеркавана да Віцебскай мульды Аршанскай упадзіны. Паверхня адкладаў платформавага чахла ўтварае высокае (120—140 м над узр. м) моцна расчлянёнае плато, складзенае з даламітаў, вапнякоў і глін верхняга дэвону, даламіты ўтвараюць Віцебскія парогі на р. Зах. Дзвіна, на Рубскім выступе залягаюць блізка каля зямной паверхні. Тоўшчу антрапагену магутнасцю каля 60 м складаюць 5—6 ледавіковых комплексаў, у якіх пераважаюць марэнныя суглінкі, супескі і міжледавіковыя ўтварэнні (торф, азёрныя і алювіяльныя суглінкі, супескі і пяскі). Асн рысы сучаснага рэльефу сфарміраваліся ў Віцебскую фазу адступання паазерскага зледзянення. Карысныя выкапні: даламіт (радовішча Гралева,} легкаплаўкія і цэментныя гліны, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі, торф.
Паверхня складзена з чырвона-бурых марэнных суглінкаў і супескаў з валунамі, месцамі перакрытых лёсападобнымі пародамі. У рэльефе вылучаюцца 2 ч.: астраўныя, лёдападзельны масіў на ПнЗ і ў цэнтры, і краявыя ледавіковыя ўтварэнні на Пд. Лёдападзельны масіў мае форму кліна з вяршыняй на Пн, характарызуецца буйна- і сярэднеўзгорыстым рэльефам з адноснымі перавышэннямі да 30 м і больш. Паверхня парэзана ярамі і лагчынамі. Паўн. схіл стромкі, паўд. больш спадзісты. На Пд Віцебскага ўзвышша выразны ўзгорыста-ўвалісты рэльеф, выш. якога да 180 м над узр. м., адносныя перавышэнні 10—15 м. Пашыраны камы, камавыя тэрасы на бартах лагчын, далінныя зандры, трапляюцца озы, суфазійныя западзіны. У межах Віцебскага ўзвышша знаходзіцца тыповае агаленне мікулінскага міжледавікоўя (Смаленская вобл.). Сярэднія т-ры студз. -7,8 °С, ліп. 18 °С, ападкаў 620 мм за год. Рачная сетка належыць да бас. р. Зах. Дзвіна. Віцебскае ўзвышша дрэніруюць рэкі Віцьба, Лучоса (у ніжнім цячэнні) і яе прытокі Ласасіна і Чарніца, а таксама Вымнянка і Рутавеч — прытокі Касплі. Найб. азёры Вымна, Янавіцкае. Глебы дзярнова-падзолістыя сугліністыя і супясчаныя, месцамі завалуненыя, і тарфяна-балотныя. Пад ворывам 35%, пад лесам 16% тэрыторыі. Захаваліся шыракаліста-яловыя, хваёва-яловыя, яловыя лясы, пашыраны другасныя шэраалешнікі, асінавыя і бярозавыя лясы. Лугі злакава-сухадольныя і злакава-нізінныя. На пераходных балотах і ўскраінах вярховых — карэнныя пушыстабярозавыя і хваёва-пушыстабярозавыя лясы, на нізінных — чорнаалешнікі.
А. Ф. Санько. с. 216
ВІ́ЦЕБСКАЯ АБЛА́СНАЯ ФІЛАРМО́НІЯ . Створана ў 1989 у Віцебску на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Бел. філармоніі. У складзе філармоніі (1997): ансамбль танца, музыкі і песні «Талака», жаночы актэт балалаек (кіраўнік Т. Шафранава), цымбальны ансамбль «Расіца», дзіцячы ансамбль бальнага танца «Мазаіка», выканаўцы бальных танцаў Н. і А.Кананенкі, дзіцячы т-р «Арт-ліхтар», эстрадна-цыркавы калектыў, а таксама дзіцячыя студыі эстэт. выхавання. Філармонія праводзіць штогадовы конкурс бальнага танца «Парад надзей», фестываль гітарнай музыкі «Віцебскі лістапад», удзельнічае ў правядзенні фестываляў імя І.І.Салярцінскага і «Беларуская музычная восень». с. 216
ВІ́ЦЕБСКАЯ АБУТКО́ВАЯ ФА́БРЫКА «ЧЫРВО́НЫ КАСТРЫ́ЧНІК» Засн. ў 1923 у Віцебску на базе саматужных майстэрняў. З 1938 — ф-ка «Чырвоны Кастрычнік». У час Вял. Айч. вайны была эвакуіравана ў г. Кунгур (Пермская вобл. Рас. Федэрацыі). Аднаўленне пачалося ў Віцебску з 1944. У пасляваен. гады рэканструявана і расшырана, у 1988 дзейнічала 13 патокаў з закончаным вытв. цыклам магутнасцю 7 млн. пар абутку за год. З 1989 у складзе прадпрыемства «Белвест». З 1994 ф-ка пераўтворана ў акц. т-ва «Чырвоны Кастрычнік». Магутнасць 3,5 млн. пар абутку за год. Асн. прадукцыя (1996): жаночы і дзіцячы абутак. с. 216
ВІ́ЦЕБСКАЯ АКАДЭ́МІЯ ВЕТЭРЫНА/́РНАЙ МЕДЫЦЫ́НЫ НАРНАЙ МЕДЫЦЫНЫ }Засн ў 1924 у Віцебску як вет. ін-т на базе Віцебскага вышэйшага с.-г. тэхнікума (з 1921), губернскага вет.-заал. музея (з 1918), вет. бактэрыялагічнай лабараторыі (з 1913). З 1994 акадэмія вет. медыцыны. У 1996/97 Навуч. г. ф-ты: ветэрынарны, зоатэхнічны, завочны, павышэння кваліфікацыі ветурачоў і зоаінжынераў, кіраўнікоў саўгасаў і калгасаў; падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1960. с. 216
ВІ́ЦЕБСКАЯ АКРУ́ГА , адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—30. Утворана 17.7.1924. Цэнтр — г. Віцебск. Пл. акругі 11,4 тыс. км2. Нас. 583,4 тыс. чал. (1926). Уключала 12 раёнаў (Бешанковіцкі, Віцебскі, Высачанскі, Гарадоцкі, Езярышчанскі, Лёзненскі, Лосвідскі, Мяжанскі, Сенненскі, Сіроцінскі, Суражскі, Чашніцкі), 3 гарады (Віцебск, Гарадок, Сянно), 5 мястэчак, 131 сельсавет. Акр. газ. «Заря Запада». 26.7.1930 Віцебская акруга скасавана. с. 217
ВІ́ЦЕБСКАЯ АКУЛЯ́РНАЯ ФА́БРЫКА . Дзейнічала ў 1892—1941 у Віцебску; першая ў Расіі ф-ка такога тыпу. Мела 10 імпартных машын-станкоў, паравую машыну (з 1910). У розны час выпускала акуляры, пенснэ, фіз., аптычныя і хірург. інструменты, павелічальнае шкло. Працавалі 125 рабочых, выпускалася прадукцыі на 115 тыс. руб. за год (1913).
У Вял. Айч. вайну ф-ка эвакуіравана ў г.п. Суксун Пермскай вобл. (Расія). Пасля вайны ў яе будынках размясціўся з-д быт. прылад (цяпер ВА «Электравымяральнік»). с. 217
ВІ́ЦЕБСКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ РСДРП . Існавала з канца 1903 да канца 1917. З сак. 1904 уваходзіла ў Паўночна-Заходні камітэт РСДРП, з жн. 1905 — у Паўн.Зах. саюз РСДРП, з чэрв. 1906 — у Абласны саюз РСДРП Літвы і Беларусі.
На канец 1904 налічвала 180 чл., у 1905 — 650 чл., аб'ядноўвала 17 гурткоў. Арганізоўвала забастоўкі, мітынгі, дэманстрацыі, сходы рабочых, выпускала лістоўкі. У рэвалюцыю 1905—07 прадстаўнікі арг-цыі ўваходзілі ў Віцебскі кааліцыйны камітэт. Дэлегаты арг-цыі ўдзельнічалі ў рабоце IV і V з'ездаў РСДРП. У пач. 1-й сусв. вайны ва ўмовах увядзення ваен. становішча ў губерні ў жн. 1914 арг-цыя разгромлена.
15.3.1917 створана Віцебская аб'яднаная арганізацыя РСДРП, у якую ўваходзілі меншавікі, бундаўцы і бальшавікі.
15.7.1917 аформлена Віцебская арг-цыя РСДРП (інтэрнацыяналістаў), якая з 28.9.1917 называлася Віцебская арганізацыя РСДРП (бальшавікоў). Яна ўвайшла ў Паўн.-Зах. абл. арг-цыю РКП(б). Пасля Кастр. ўзбр. паўстання Віцебскі к-т РСДРП(б) утварыў Віцебскі ВРК.
В. С. Савіцкая. с. 217
ВІ́ЦЕБСКАЯ БЛАГАВЕ́ШЧАНСКАЯ ЦАРКВА́ , Віцебская царква Звеставання, Віцебская Дабравешчанская царква, помнік стараж.-рус. дойлідства. Пабудавана ў сярэдзіне 12 ст. ў Віцебску, на левым беразе Зах. Дзвіны ў тэхніцы opus mixtum — адзін рад часаных вапняковых блокаў чаргаваўся з 2—3 радамі плінфы. Кампазіцыя складалася з 4-слуповага 3-нефавага аднаапсіднага асн. аб'ёму, да зах. сцяны якога далучаўся нартэкс з хорамі. Храм быў узорам пераасэнсавання візант. буд. традыцыі ў мясц. умовах. Аб удзеле ў буд-ве грэч. дойлідаў, якіх, магчыма, прывезлі ў 1140-я г. полацкія князі (былі сасланы ў Візантыю ў 1129), сведчаць буд. методыка і выкарыстанне футавай метрычнай сістэмы. Будынак меў шэраг асаблівасцей, не ўласцівых арх. школам Русі таго часу: бакавыя нефы заканчваліся паўцыркульнымі нішамі ва ўсх. сцяне, апсіда мела трапецападобную віму (адзіны выпадак ва ўсх.-слав. хрысціянскай архітэктуры), па ўсёй даўжыні храм падзяляўся на амаль аднолькавыя часткі. Вонкавая паверхня сцен была пакрыта цамянкавай абмазкай і раскрэслена белымі палосамі, якія імітавалі квадравую муроўку. У інтэр'еры была фрэскавая размалёўка (не збераглася). Царква шмат разоў перабудоўвалася. У 1619, калі яна стала уніяцкай, перад зах. фасадам зроблена прыбудова, завершаная трохвугольным франтонам; закамары на паўд. фасадзе былі знівеліраваны.
У 1714 і 1759 перабудоўвалася і набыла рысы стылю віленскага барока, зах. фасад фланкіраваны 2 вежамі-званіцамі, да паўд. прыбудавана 2-павярховая пабудова з асобным уваходам, купал заменены на сігнатуру над алтаром. Пасля 1862 храм набыў рысы рэтраспектыўна-рус. стылю; былі знішчаны вежы-званіцы, узведзены вялікі драўляны гранёны барабан з цыбулепадобным купалам. У Вял. Айч. вайну храм быў пашкоджаны, у пач. 1960-х г. зруйнаваны. У канцы 1970-х г. праведзена кансервацыя помніка (арх. С.Друшчыц). З 1992 вядзецца рэстаўрацыя (арх. Г.Лаўрэцкі).
Г.А.Лаўрэцкі. с. 217
ВІ́ЦЕБСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ , адм.-тэр. адзінка ў Беларусі. Займае паўн. ч. рэспублікі, мяжуе з Літвой, Латвіяй і Расіяй. Утворана 15.1.1938. Пл. 40,1 тыс. км2. Нас. 1438,8 тыс. чал. (1995). Цэнтр — г. Віцебск. У вобласці 21 раён: Аршанскі, Бешанковіцкі, Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Дубровенскі, Лепельскі, Лёзненскі, Міёрскі, Пастаўскі, Полацкі, Расонскі, Сенненскі, Талачынскі, Ушацкі, Чашніцкі, Шаркаўшчынскі, Шумілінскі (гл. адпаведныя артыкулы), 19 гарадоў, у т.л. 5 абл. падпарадкавання — Віцебск, Лепель, Наваполацк, Орша, Полацк, 26 гар. пасёлкаў, 248 сельсаветаў, 6774 сельскія населеныя пункты.
Прырода. Амаль уся тэр. вобласці размешчана ў межах Беларускага Паазер'я. У цэнтр. частцы і на З Полацкая (займае амаль палову тэр.), на ПнУ Суражская нізіны, на У нізіна Лучосы, на Пд Чашніцкая раўніна і Верхнебярэзінская нізіна. Узвышшы і грады займаюць чвэрць тэр. вобласці, пераважаюць па яе ўскраінах: Нешчардаўскае, Гарадоцкае, Віцебскае (выш. да 295 м над узр. м.), Аршанскае, Ушацка-Лепельскае, Лукомскае ўзвышшы, Свянцянская і Браслаўская грады. Карысныя выкапні: даламіты (11 радовішчаў у Віцебскім, Гарадоцкім, Дубровенскім, Лёзненскім і Сенненскім р-нах), цэментныя гліны (радовішчы Пушча ў Віцебскім і Лукомль-1 ва Ушацкім р-нах), легкаплаўкія гліны і суглінкі (198 радовішчаў), торф (3400 радовішчаў), пясчана-гравійныя сумесі (161 радовішча), буд. пяскі (102 радовішчы), мінер. воды, сапрапелі (у 1429 азёрах) і інш. Клімат умерана-кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. ад -6,5 °С на З да -8,5 °С на У, ліп. каля 17—18 °С. Ападкаў ад 600 мм за год на раўнінах да 750 мм на ўзвышшах. Каля 70% іх выпадае ў цёплы перыяд. Вегет. перыяд 180—190 дзён. Па шчыльнасці рачной сеткі, колькасці і плошчы азёр вобласць займае 1-е месца ў рэспубліцы. Рэкі належаць бас. Зах. Дзвіны (85% плошчы), Дняпра, Нёмана, Ловаці. Найбольшыя: Зах. Дзвіна з прытокамі Усвяча, Обаль, Палата, Дрыса (справа), Каспля, Лучоса, Ула, Ушача, Дзісна (злева), Дняпро з Друццю і Бярэзінай (вярхоўі). З 2,8 тыс. азёр найбольшыя Асвейскае, Лукомскае, Дрысвяты, Дрывяты, Нешчарда, Снуды, Езярышча, Струста, Абстэрна. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя (больш за 40%), дзярновыя забалочаныя (каля 30%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (больш за 10%), тарфяныя (каля 15%) і інш., паводле мех. складу 67,2% сугліністыя, 24,6% супясчаныя, 6,6% пясчаныя, 1,6% гліністыя. Характэрныя мазаічнасць і завалуненасць глебы. Сярэдняя лясістасць 34,4%, ад 15—20% у Аршанскім, Дубровенскім, Чашніцкім, Міёрскім, Шаркаўшчынскім да 53—60% у Полацкім і Расонскім р-нах. Пераважаюць хваёвыя (38,7%) і яловыя (20,9%) лясы. Пашыраны таксама бярозавыя (24,2%), альховыя (11,1%), асінавыя (4,1%). Пад хмызнякамі каля 10% тэр., пад лугамі — 13%, пад балотамі — каля 6%. Меліярацыйны фонд вобласці 990 тыс. га, на 51% пл. праведзены асушальныя работы. У межах вобласці знаходзіцца асн. частка Бярэзінскага біясфернага запаведніка, 22 дзярж. заказнікі, шэраг помнікаў прыроды.
Насельніцтва. Асн. насельніцтва — беларусы (81,8%), жывуць таксама рускія (13,5%), украінцы (1,7%), палякі (1,2%), яўрэі (1,1%) і інш. Гарадскога нас. 66,3%. Сярэдняя шчыльн. 36 чал. на 1 км2, сельскага — 12 чал. на 1 км2. Па адм. раёнах шчыльнасць насельніцтва вагаецца ад 30 чал. на 1 км2 у Чашніцкім да 8 чал. на 1 км2 у Расонскім р-не. Найб. гарады (тыс. чал., 1995): Віцебск 365, Орша 139, Наваполацк 97, Полацк 88. З 1991 натуральны прырост насельніцтва, а з 1994 міграцыйнае сальда сталі адмоўныя, адбываецца абсалютнае скарачэнне колькасці насельніцтва, а ў сельскай мясцовасці яшчэ яго старэнне.
Гаспадарка. Вядучая галіна — прамысловасць, у ёй занята каля 30% усіх працуючых. Спецыялізуецца па вытв-сці электраэнергіі, нафтаперапрацоўцы, нафтахіміі, машынабудаванні, лёгкай і харч. галінах. У адносінах да агульнарэсп. аб'ёму выпускаецца (1994, %): ільняных тканін і поліэтылену 100, прадуктаў нафтаперапрацоўкі каля 50, электраэнергіі 48,7, металарэзных станкоў 47,6, дываноў і дывановых вырабаў 40,4, панчошна-шкарпэткавых вырабаў 35,6, абутку 21,6, драўнінна-валакністых пліт 29, буд. цэглы 20, алею 92,3, масла 18,7, кансерваў 20,3. Самыя значныя прадпрыемствы сканцэнтраваны ў Віцебску, Полацкім прамвузле (Полацк і Наваполацк) і Оршы. У Віцебску выпускаецца больш за 70% прадукцыі машынабудавання і лёгкай прам-сці, у Полацкім прамвузле — уся прадукцыя нафтаперапрацоўкі і нафтахіміі, у Оршы — усе льняныя тканіны. Самая магутная ў рэспубліцы Лукомская ДРЭС у Новалукомлі. Прадпрыемствы паліўнай прам-сці (торфапрадпрыемствы), металаапрацоўкі (у асн. рамонтныя), лясной, дрэваапр., буд. матэрыялаў, харч. размеркаваны па тэр. вобласці. Па ўзроўні прамысл. развіцця таксама вылучаюцца Глыбоцкі, Чашніцкі, Лепельскі, Пастаўскі і Талачынскі р-ны. У сельскай гаспадарцы занята каля 22% працуючых. Вобласць спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, ільнаводстве. У прыгарадных зонах Віцебска, Полацка, Оршы развіты птушкагадоўля, агародніцтва, садоўніцтва. У 1994 на долю жывёлагадоўлі прыпадала 56,8%, раслінаводства — 43,2% валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі вобласці. Назіраецца зніжэнне ўдзельнай вагі жывёлагадоўлі (у 1990 было 68%) і павышэнне долі раслінаводства. С.-г. ўгоддзі займаюць 45% тэр. вобласці, у т.л. пад ворывам 29,9%. У структуры пасяўных плошчаў пераважаюць збожжавыя і зернебабовыя, а таксама кармавыя культуры. Сярод збожжавых найбольшыя плошчы пад ячменем і жытам. У вобласці высокая ўдзельная вага пасеваў лёну-даўгунцу (каля 35% валавога збору льновалакна ў рэспубліцы). Найбольшыя пасевы лёну на ПдЗ і ПдУ вобласці. На 738 фермерскіх гаспадарак прыпадае 18,3 тыс. га с.-г. угоддзяў (1995), або каля 1%. Вял. долю ў пасяўных плошчах і зборы бульбы займаюць асабістыя дапаможныя гаспадаркі. Жывёлагадоўля малочна-мяснога кірунку, развіты свінагадоўля (буйныя свінагадоўчыя комплексы), авечка- і птушкагадоўля. На азёрах — азёрна-рыбныя гаспадаркі. У 1990-я г. наглядалася скарачэнне пагалоўя жывёлы і жывёлагадоўчай прадукцыі.
Транспарт. Эксплуатацыйная даўж. чыгункі 1223 км (1994). Па шчыльнасці чыг. сеткі вобласць займае 2-е месца ў рэспубліцы. Па яе тэрыторыі праходзяць міжнар. магістралі Масква— Орша—Мінск—Варшава, Санкт-Пецярбург—Віцебск—Орша—Кіеў, Смаленск—Віцебск—Полацк—Рыга. Важнае значэнне маюць чыгункі Орша—Унеча, Невель—Полацк—Маладзечна, Орша—Лепель, Крулеўшчына—Варапаева—Паставы і далей у Літву. Буйныя чыг. вузлы Орша, Віцебск, Полацк. Працягласць аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 8,5 тыс. км (1994). Асн. магістралі Масква—Орша—Мінск—Брэст, Санкт-Пецярбург—Віцебск—Орша—Кіеў, Смаленск—Віцебск—Полацк—Даўгаўпілс, Віцебск—Лепель—Мінск. Суднаходства па Зах. Дзвіне ад Веліжа да Полацка і па Дняпры ніжэй Оршы. Па тэр. вобласці праходзіць адгалінаванне ад нафтаправода «Дружба» (ад Унечы на Оршу—Наваполацк і далей у Латвію ў порт Вентспілс), газаправод «Ззянне Поўначы». Аэрапорт у Віцебску.
Л.В.Казлоўская. с. 217
ВІ́ЦЕБСКАЯ ВУЧО́НАЯ АРХІ́ЎНАЯ КАМІ́СІЯ , гістарычнае т-ва Віцебскай губ. ў 1909—19. Створана 13.6.1909 па ініцыятыве Е.Р.Раманава, А.П.Сапунова, В.С.Арсеньева. Мела на мэце ахову помнікаў гісторыі і культуры, вывучэнне і папулярызацыю гісторыі роднага краю, збор прадметаў старажытнасці, старадаўніх рукапісаў і дакументаў, правядзенне археал. раскопак, выданне навук. і папулярных прац. У канцы 1910 налічвала 28 членаў-заснавальнікаў, 99 ганаровых і 325 правадз. членаў, 15 членаў-супрацоўнікаў. Старшыні камісіі: Арсеньеў, У.А.Кадыгробаў, К.І.Ціхаміраў. Мела праўленне, савет, гіст. Архіў, музей, б-ку. Існавала на субсідыі ўрада, членскія ўзносы, грашовыя ахвяраванні, зборы з лекцый. У 1910 па яе ініцыятыве адкрыты Віцебскі настаўніцкі інстытут, у 1911 — Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. Выдавала перыядычны зб. «Полацка-Віцебская даўніна». Скасавана ў сувязі з утварэннем Віцебскага губ. архіўнага ўпраўлення. с. 219
ВІ́ЦЕБСКАЯ ГУБЕ́РНСКАЯ ДРУКА́РНЯ . Існавала ў 1797—1917 (з перапынкам у 1812—15) у Віцебску. Першае выданне «Пахвальная песня пры ўступленні на прастол... імп. ўсёй Расіі Паўла Пятровіча Першага...» надрукавана ў 1799 на рус. мове грамадз. шрыфтам. Друкавала афіц. цыркуляры, газ. «Витебские губернские ведомости» (з 1838), «Памятную кніжку Віцебскай губерні» (з 1860), «Гісторыка-юрыдычныя матэрыялы...» (вып. 1—32, 1871—1906), «Агляд Віцебскай губерні» (з 1885), «Віцебскую даўніну» (т. 1, 4, 5, 1883, 1885, 1888) і інш. Усяго надрукавана больш за 250 назваў кніг (большасць з іх адбіткі з «Витебских губернских ведомостей»), больш за 400 друкаваных выданняў
Я.С. Умецкая. с. 220
ВІ́ЦЕБСКАЯ ГУБЕ́РНЯ , адм.-тэр. адзінка ў 1802—1924 на тэр. сучасных Беларусі, Расіі, Латвіі. Утворана 11.3.1802 у выніку скасавання Беларускай губерні і падзелу яе тэр. на Магілёўскую губерню і Віцебскую губерню. Цэнтр — г. Віцебск. Увайшла ў склад Беларускага генерал-губернатарства. Падзялялася на 12 паветаў: Веліжскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Дзвінскі, Дрысенскі, Лепельскі, Люцынскі, Невельскі, Полацкі, Рэжыцкі, Себежскі, Суражскі (скасаваны ў 1866). Паводле перапісу 1897 пл. 386,5 тыс. кв. вёрст, нас. 1489,2 тыс. чал., у т.л. 788 599 чал. беларусаў. Паводле веравызнання: праваслаўных 825 524, католікаў 356 939, іудзеяў 175 586 чал., старавераў 82 968, лютэран 46 139. З 7.11.1917 Віцебская губерня ў складзе Заходняй вобласці РСФСР, у студз.—лют. 1919 у БССР, потым у РСФСР. У сувязі з утварэннем Гомельскай губерні (крас. 1919) у Віцебскую губерню перададзены Сенненскі пав. Магілёўскай губ. (ліп. 1919) і Аршанскі пав. Гомельскай губ. (ліст. 1920). Паводле мірнага дагавора РСФСР з Латвіяй ад 11.8.1920 Дзвінскі, Люцынскі і Рэжыцкі пав. адышлі да Латвіі. У лют. 1923 у сувязі з узбуйненнем паветаў скасаваны Гарадоцкі, Дрысенскі і Сенненскі пав.; Лепельскі пав. перайменаваны ў Бачэйкаўскі. 10.3.1924 у сувязі з узбуйненнем БССР Віцебская губерня скасавана. Аршанскі, Бачэйкаўскі, Віцебскі, Полацкі пав. ўвайшлі ў БССР, а Веліжскі, Невельскі, Себежскі пав. — у Пскоўскую губ. РСФСР.
А.М.Філатава. с. 220
«ВІ́ЦЕБСКАЯ ДАЎНІНА́» , «Витебская старина», зборнік дакументаў па гісторыі Віцебшчыны і Полаччыны 11—19 ст. Падрыхтаваў і выдаў у Віцебскай губ. друкарні бел. гісторык А.П. Сапуноў. З 6 запланаваных тамоў выдадзены 3. У 1-м т. (1883) матэрыялы пра Віцебск з 1021 па 1883: урыўкі з летапісаў, Віцебскі летапіс, інвентары горада, дагаворы, граматы віцебскіх і полацкіх князёў, стат. звесткі пра насельніцтва, законы рас. ўрада, якія датычылі горада і губерні, дакументы пра Траецкі манастыр, прывілеі Віцебску на магдэбургскае права 1597 і 1644, Віцебскае паўстанне 1623, вайну 1812 і інш. У 2-м і 3-м т. меркавалася змясціць дакументы па гісторыі Полацка і інш. гарадоў і мясцовасцей губерні. Ва ўступе да т. 4 (1885) змешчаны «Кароткі нарыс барацьбы Маскоўскай дзяржавы з Літвой і Польшчай у XIV—XVII ст.» Сапунова. У 1-й яго частцы — дакументы пра заняцце Полацка і наваколля ў 1563 войскамі рус. цара Івана IV; вызваленне Полацка і Полаччыны ў 1579 бел.-літ. і польскім войскамі на чале з каралём Стафанам Баторыем; у 2-й частцы — дакументы часоў вайны Расіі і Рэчы Паспалітай 1654—67. У т. 5 (1888) дакументы Полацкай епархіі ад яе ўзнікнення да 1772, матэрыялы пра далучэнне паўн.-ўсх. часткі Беларусі да Расіі. У пачатку тома змешчаны «Кароткі нарыс гістарычнага лёсу Полацкай епархіі ад старажытнага часу да паловы XIX ст.», дзе ёсць звесткі пра скасаванне уніяцкай царквы, далучэнне яе да рас. правасл. царквы і правядзенне Полацкага царкоўнага сабора 1839. У т. 6 меркавалася змясціць гіст. нарыс пра Віцебскую губ., дадаткі, паказальнікі. Выданне багата ілюстравана (карты, малюнкі помнікаў архітэктуры, факсіміле рэдкіх рукапісных кніг, партрэты гіст. асоб і інш.). Большасць дакументаў апублікавана ўпершыню, арыгіналы асобных з іх не зберагліся. Не ўсе дакументы надрукаваны цалкам, некаторыя дадзены ў перакладзе.
А.П.Грыцкевіч. с. 220
ВІ́ЦЕБСКАЯ ЗЯМЛЯ́ , адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 15—16 ст. Землямі звычайна наз. асабліва значныя намесніцтвы, якія мелі элементы аўтаноміі, замацаваныя абласнымі прывілеямі. Намесніцтва ў Віцебску, верагодна, з моманту свайго ўтварэння (1392) атрымала ад вял. кн. Вітаўта грамату, якая гарантавала захаванне пэўных нормаў мясц. права, што ўзыходзілі да дагавораў паміж горадам і князем. Сляды такой граматы прасочваюцца ў віцебскім прывілеі вял. князя Казіміра IV (каля 1440—47, не захаваўся), які пазней быў пацверджаны вял. князямі Аляксандрам (1503) і Жыгімонтам І Старым (1509, 1547). Гэтыя прывілеі гарантавалі мясц. феадалам і мяшчанам правы, абвешчаныя шляхце цэнтр. часткі ВКЛ (Віленскаму і Трокскаму ваяв.) прывілеямі 1387, 1432, 1434, а таксама права несці гарнізонную службу толькі ў сваёй зямлі, мясцовы (замкавы) суд і непадлегласць юрысдыкцыі ўпаўнаважаных вял. князя (дзецкіх). Мясц. баяры карысталіся выключным правам па чарзе кіраваць дзярж. валасцямі, што знаходзіліся ў складзе зямлі, за выключэннем некалькіх маёнткаў, падпарадкаваных непасрэдна віцебскаму намесніку (гл. Віцебскае права). Аднак на практыцы самастойнасць Віцебскай зямлі была даволі абмежаваная. Асн. ўлада належала намесніку (ужо ў прывілеях 1503 і 1509 ён наз. ваяводам). Азярышчанская і Усвяцкая воласці пры Казіміру IV былі вылучаны з-пад кіравання мясц. баяр і ператвораны ў асобныя намесніцтвы. Відаць, самастойны намеснік быў і ў Оршы. Значныя воласці ў Віцебскай зямлі былі падараваны князям Андрэю Уладзіміравічу, Друцкім, Жылінскім, што таксама выключала іх з-пад кантролю віцебскага баярства. Пасля 1511 за Віцебскай зямлёй канчаткова замацавалася назва «ваяводства». Яе асобны статус быў афіцыйна скасаваны з прыняццем Статута ВКЛ 1566, які пашырыў на ўсю тэр. ВКЛ агульныя прававыя нормы.
В.Л. Насевіч с. 221
ВІ́ЦЕБСКАЯ КА́ФЛЯ , арх.-дэкар. кераміка 14—18 ст., выяўленая ў час археал. раскопак у Віцебску. Знойдзена больш за 3 тыс. фрагментаў. Адрозніваюць чырвона-гліняныя гаршковыя кафлі з крыжападобным (14—15 ст.) і з прамавугольным вусцем, арнаментаваным дном, пакрытым палівай (16 ст.); каробчатыя рэльефныя кафлі — тэракотавыя і мураўленыя (з зялёнай палівай, канец 16—17 ст.); каробчатыя эмалевыя размаляваныя кафлі (18 ст.).
На кафлях канца 16 — пач. 17 ст. пашыраны раслінны і геам. арнамент, геральдычныя матывы. Для віцебскай кафлі 2-й пал. 17 ст. характэрныя рамка па краі пласціны, запоўненая стылізаваным раслінным і геам. узорамі; «дывановы» від арнаменту (малюнак размяшчаўся на некалькіх пласцінах). У канцы 17 — пач. 18 ст. з'явіліся кафлі, пакрытыя пераважна сінімі і белымі эмалямі (зрэдку карычневымі) з геам. і раслінным арнаментам. У 2-й пал. 18 ст. з'явіліся кафлі са шматколернай размалёўкай эмалямі на белым фоне. У канцы 18 ст. пераважалі гладкія белыя кафлі з вузкай рамкай па краі пласціны. Прыёмы вырабу віцебскай кафлі адпавядалі тагачаснаму еўрап. ўзроўню тэхналогіі. Некаторыя матывы арнаментацыі віцебскай кафлі сустракаюцца ў Літве, на Смаленшчыне і Пскоўшчыне. Калекцыі віцебскай кафлі знаходзяцца ў Віцебскім абл. краязнаўчым музеі і ў архіве Ін-та гісторыі АН Беларусі.
Літ.: Левко О.Н. Витебские изразцы XIV—XVIII вв. Мн., 1981.
В.М.Ляўко. с. 221
ВІ́ЦЕБСКАЯ КЕРА́МІКА , вырабы 10—18 ст. з мясц. гліны, знойдзеныя ў час археал. раскопак у Віцебску.
Вырабы 10 — 1-й пал. 14 ст. (гаршкі, міскі) таўстасценныя, арнаментаваныя рэльефнымі ямкамі, касымі насечкамі, хвалістым малюнкам, лінейным рыфленнем, кальцавымі і спіральнымі налепамі. Кераміка 2-й пал. 14 — 1-й пал. 16 ст. (збаны, спарышы, макотры, накрыўкі) вызначаецца большай разнастайнасцю формаў і тонкімі сценкамі. У 2-й пал. 16—17 ст. посуд рабілі на нажным ганчарным крузе, знутры вырабы пакрывалі зялёнай і жоўтай глазурай, звонку дэкарыравалі ангобам або рэльефным (лінейным ці хвалістым) арнаментам. У 17 ст. значна пашырыўся асартымент (глякі, талеркі, кубкі, малочнікі, чайнікі і інш.), выкарыстоўвалася падглазурная ангобная размалёўка, арнаменты ў выглядзе ліній, салярных знакаў, кветак, кропак выконвалі карычневым і белым колерамі на зялёным і жоўтым фонах. Вырабы 18 ст. арнаментаваны менш, формы посуду спрошчаны, размалёўвалі толькі міскі і талеркі, выкарыстоўвалі пераважна аднаколерную паліву, якая пакрывала сценкі знутры і звонку. Гліняныя падсвечнікі, цацкі, люлькі і інш. прадметы хатняга ўжытку таго часу дэкарыраваны рэльефнымі арнаментамі, разеткамі.
В.М.Ляўко. с. 221
ВІ́ЦЕБСКАЯ ЛЁНАПРАДЗІ́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА «ДЗВІНА́» . Дзейнічала на Беларусі з 1900 у маёнтку Язогнева (цяпер у межах Віцебска). Выпускала суровую і беленую льняную пражу і ніткі. Мела 10 аддзяленняў (матальнае, упаковачнае, сушыльнае, цюкавальнае і інш.). У 1900 дзейнічалі паравыя рухавікі (2) і катлы (6), у 1910 —13 — 3 паравыя рухавікі. Сыравіна — лён трапаны і пакулле, паліва — дровы, з 1913 — торф. Працавала ад 335 (1900) да 1807 чал. У сав. час рэканструявана. У Вял. Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана ў г. Бійск (Расія). У 1946 на базе ф-кі створаны дывановы камбінат (гл. «Віцебскія дываны»), с. 222
ВІ́ЦЕБСКАЯ ЛЁНАЧАСА́ЛЬНАЯ МАНУФАКТУ́РА . Дзейнічала ў Віцебску ў 1913—14. Належала акц. т-ву «Экспарт лёну». У 1914 працавала 88 чал., выраблена прадукцыі на 97 тыс. руб. с. 222
ВІ́ЦЕБСКАЯ ЛЯ́МЦАВАЯ ФА́БРЫКА . Дзейнічала ў Віцебску ў 1895—1914. Вырабляла лямец, падхамутнікі, клей з мяздры, валеныя вырабы. Мела 4 часальныя машыны, працаваў 31 рабочы (1900). У 1913 быў бензінавы рухавік, працавала 70 рабочых. с. 222
ВІ́ЦЕБСКАЯ МАРЫІ́НСКАЯ ЖАНÓЧАЯ ГІМНА́ЗІЯ . Існавала ў Віцебску ў 1870—1917. Засн. на базе Марыінскай жаночай школы (з 1863). Утрымлівалася на сродкі грамадскіх арг-цый, органаў гар. самакіравання і дабрачынныя ахвяраванні. Прымалі пераважна дачок дваран, чыноўнікаў, святароў (у 1900 было 413 навучэнак). Тэрмін навучання 7 гадоў. Выкладаліся Закон Божы, рус. мова і славеснасць, гісторыя, геаграфія, матэматыка, фізіка, франц. і ням. мовы, дамаводства, чыстапісанне, рукадзелле, маляванне, спевы, танцы. Выпускніцы не мелі права на паступленне ва ун-т з-за скарочанага аб'ёму выкладання ў гімназіі дакладных і прыродазнаўчых навук. Той, хто жадаў, мог скончыць дадатковы 8-ы (педагагічны) клас (выкладалася педагогіка, методыка навучання ў пач. класах, праводзілася пед. практыка ў пач. школах) і атрымаць атэстат настаўніцы пач. класаў. Штогод гімназія выпускала 80 чал. За гады існавання падрыхтавана каля 3 тыс. вучаніц, у т.л. 1 тыс. настаўніц.
С.В. Сяліцкі. с. 222
ВІ́ЦЕБСКАЯ МУЖЧЫ́НСКАЯ ГІМНА́ЗІЯ . Існавала ў Віцебску ў 1808—1918. Засн. на базе 5-класнага нар. вучылішча. Была пад папячыцельствам Віленскай навучальнай акругі (у 1829—50 Беларускай навучальнай акругі, у 1850—64 Пецярбургскай). Тэрмін навучання 7, з 1871 — 8 гадоў. Рыхтавала навучэнцаў да паступлення ва ун-т. Напачатку прымаліся дзеці ўсіх саслоўяў, з 1828 толькі дваран і чыноўнікаў. Выкладаліся філасофія, палітэканомія, права, польск., рус., лац., грэч., франц., ням. мовы, фізіка-матэм. і прыродазнаўчыя дысцыпліны. У розныя часы выкладчыкамі працавалі А.П. Сапуноў, М.Я. Нікіфароўскі, П.В.Шэйн, браты М. і В. Чысцяковы і інш. Сярод выпускнікоў і вучняў гімназіі І.І.Гарбачэўскі, Т.Заблоцкі, Я. Вуль, Л.Шапялевіч і інш. Гімназісты ўдзельнічалі ў паўстанні 1863—64. За час існавання гімназія падрыхтавала каля 3 тыс. юнакоў. Скасавана дэкрэтам ВЦВК ад 16.10.1918.
С.В.Сяліцкі. с. 222
ВІ́ЦЕБСКАЯ НАСТА́ЎНІЦКАЯ СЕМІНА́РЫЯ . Існавала ў Віцебску ў 1834— 39; першая на Беларусі спец. навуч. ўстанова, якая рыхтавала настаўнікаў для прыходскіх вучылішчаў, падрыхтоўчых класаў гімназій і пав. вучылішчаў. Засн. па ініцыятыве папячыцеля Бел. навуч акругі Р.І.Карташэўскага. Кіраваў гімназіяй дырэктар (упраўляючы) }ланкастэрскіх вучылішчаў Бел. навуч. акругі Аглоблін. Навучаліся юнакі з сем'яў дваран, мяшчан, обер-афіцэраў, правасл. царкоўнаслужыцеляў. Тэрмін навучання 3 гады. Выкладаліся рус. мова, арыфметыка, гісторыя Расіі і ВКЛ, методыка ўзаемнага навучання ў пач. школе паводле Бел-Ланкастэрскай сістэмы. Некаторыя навучэнцы займаліся таксама музыкай і спевамі. У вольны час семінарысты абавязаны былі наведваць урокі рус. мовы і геаграфіі ў Віцебскай мужчынскай гімназіі. Былі падрыхтаваны 62 настаўнікі. Закрыта з-за адсутнасці сродкаў.
У. С. Пасэ. с. 222
ВІ́ЦЕБСКАЯ ПАПЯРО́ВА-КАРДО́ННАЯ ФА́БРЫКА . Дзейнічала ў 1889— 1905 у Віцебску. Выпускала толевую, абгортачную, кардонную паперу, кардон. Мела паравыя машыны на 50 (1890) і 80 к.с. (1895—1900) і 2 паравыя катлы. Працавала ад 124 (1900) да 150 (1902—05) рабочых, выпускалася прадукцыі на 140,4 тыс. руб. (1900). с. 222
ВІ́ЦЕБСКАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ , адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі ў 1772—77. Уваходзіла ў Пскоўскую губ. Цэнтр — г. Віцебск. Агульная пл. 851 284 дзесяціны. Паводле ўказа ад 22.7.1776 падзялялася на Веліжскі, Гарадоцкі і Віцебскі пав. Уключала 7 мястэчак, 166 сёл, 2910 вёсак; каля 175 тыс. чал. падатковага насельніцтва. З дзярж. уладанняў былі Віцебская эканомія і 17 старостваў. Узначальвалася ваяводам. Скасавана паводле «Устанаўленняў для кіравання губерняў Расійскай імперыі» (1775). с. 222
ВІ́ЦЕБСКАЯ ПРАМЫСЛО́ВА-ГАНДЛЁВАЯ ФІ́РМА «ФУ́ТРА» . Створана ў 1993 у Віцебску на базе футравага камбіната (у 1918—75 — гарбарны з-д). У Вял. Айч. вайну разбураны, адноўлены ў 1949. Дзейнічае сырэйна-фарбавальная і кушнерска-пашывачная вытв-сць. Спецыялізуецца на вырабе шкурак серабрыста-чорнага ліса, норкі, пясца, труса, авечак. Асн. прадукцыя (1996): натуральныя футры і футравыя вырабы (паліто і паўпаліто для дарослых, жаночыя і дзіцячыя паліто, каўняры, галаўныя ўборы). с. 223
ВІ́ЦЕБСКАЯ РАБО́ЧАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ . Існавала з 1896 да восені 1897 у Віцебску. Створана ў выніку пераходу мясц. с.-д. гурткоў да масавай агітацыі сярод рабочых. Асновай арг-цыі былі цэхавыя стачачныя касы. На агульным сходзе членаў касы выбіраліся касір, кантралёр і прадстаўнік цэха. Яны ўваходзілі ў міжкасавую сходку, якой праз свайго прадстаўніка кіраваў мясцовы с.-д. камітэт. Віцебская рабочая арганізацыя не выстаўляла паліт. патрабаванняў, задачы абмяжоўвала барацьбой за паляпшэнне эканам. становішча рабочых, каардынацыяй дзейнасці цэхавых арг-цый (стачачных кас). У вер. 1897 уступіла ў Бунд.
М. В.Біч. с. 223
ВІ́ЦЕБСКАЯ РАГО́ЖНАЯ МАНУФАКТУ́РА . Дзейнічала ў 1899—1905 у Віцебску.
ску.} У 1900 працавала 95 рабочых, выраблена 70 тыс. штук рагож на 8300 руб. с. 223
ВІ́ЦЕБСКАЯ РА́ТУША , помнік архітэктуры позняга барока і класіцызму. Пабудавана ў 1775 у Віцебску на месцы драўлянай ратушы 16 ст., якая згарэла. Мураваны прамавугольны ў плане 2-павярховы будынак, у цэнтры якога ўзвышалася 4-ярусная вежа, завершаная шатром са шпілем. У 1883 на вежы ўстаноўлены гадзіннік, замест шатровага даху ўзведзена вежа-ратонда. У 1911 над ратушай надбудаваны 3-і паверх. Будынак перабудоўваўся і рэстаўрыраваўся ў 1913, 1944, 1970-я і 1980-я г. Цяпер гэта 3-павярховы прамавугольны ў плане будынак, над якім у цэнтры гал. фасада ўзвышаецца 3-ярусная вежа. Тарцовыя фасады завершаны трохвугольнымі шчытамі з 2 вокнамі-люкарнамі. Гал. фасад дэкарыраваны пілястрамі на вышыню двух паверхаў, паміж 2-м і 3-м паверхамі — прафіляваны карніз (18 ст.). Тамбур у цэнтры гал. фасада вылучаны 2 паўкалонкамі і завершаны атыкам. На 2-м паверсе сіметрычна размешчаны 2 балконы з ажурнай метал. агароджай. Ярусы вежы маюць крывалінейныя абрысы, падзелены прафіляванымі карнізамі. У будынку размешчаны Віцебскі абл. краязнаўчы музей. с. 223
ВІ́ЦЕБСКАЯ СВЯТАДУ́ХАЎСКАЯ ЦАРКВА́ . Існавала ў Віцебску ў 16—17 ст. Складаны па кампазіцыі мураваны будынак завершаны 5 шатровымі вярхамі з галоўкамі на светлавых барабанах. Бабінец унутры чляніўся на 2 ярусы: у верхнім размяшчаліся хоры, якія з боку гал. фасада асвятляліся вокнамі — 3 высокімі прамавугольнымі і 1 круглым. Вядомая з «Чарцяжа» Віцебска 1664. с. 223
ВІ́ЦЕБСКАЯ СІМЯО́НАЎСКАЯ ЦАРКВА́ .
КВА.} Існавала ў Віцебску ў 17 ст. Двухзрубны драўляны будынак складаўся з прамавугольнага ў плане асн. аб'ёму і алтарнай часткі, завершаных 2-схільнымі дахамі. Цэнтр асн. аб'ёму быў увянчаны высокай складанай па форме купальнай вежачкай з дэкар. крыжам. Вядомая з «Чарцяжа» Віцебска 1664. с. 223
ВІ́ЦЕБСКАЯ СПА́СА-ПРААБРАЖЭ́НСКАЯ ЦАРКВА́ . Існавала ў Віцебску ў 17 ст. на тэр. Узгорскага замка. Пабудавана з дрэва ў традыцыях Віцебскай школы дойлідства. Складалася з высокіх прамавугольных у плане асн. аб'ёму і гранёнай апсіды, накрытых 2-схільнымі дахамі, і 3-яруснай званіцы (2 ніжнія ярусы чацверыковыя, верхні з высокімі вузкімі вокнамі ўвянчаны васьмерыковым купалам). Асн. аб'ём завяршаўся галоўкай на высокім барабане. Фасады расчляняліся высока размешчанымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Вядомая з «Чарцяжа» Віцебска 1664. с. 223
ВІ́ЦЕБСКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА . Дзейнічала ў 1810—50 у Віцебску. Вырабляла сукны для арміі, з 1816 —тонкія сукны і талесы. Мела 17 ткацкіх станкоў (1814), 6 прадзільніц стаячых, 15 самапрадак (1816—26), 5 ткацкіх станкоў (1831), працавала ад 20 (1823) да 220 (1831) рабочых. с. 223
ВІ́ЦЕБСКАЯ ТРО́ІЦКАЯ ЦАРКВА́ Маркава манастыра. Існавала ў Віцебску ў канцы 17 — пач. 20 ст. Пабудавана з дрэва ў 1691 на правым беразе Зах. Дзвіны ў традыцыях Віцебскай школы дойлідства. Пастаўлена на фундаменце крыжовага драўлянага храма (засн. ў 1633), знішчанага пажарам.
Царква 4-зрубная, крыжова-цэнтрычнай кампазіцыі, тры зрубы 5-гранныя, заходні прамавугольны ў плане, паміж крыламі трансепта і алтарным зрубам — шматгранныя рызніцы. Зрубы і сяродкрыжжа былі перакрыты самкнутымі купаламі і накрыты невысокімі шатрамі з галоўкамі. Увесь будынак меў вял. абходную галерэю на разьбяных слупках з ганкам пры ўваходзе, накрытым шатровым дахам. Знесена ў 1920-я г.
Т. В. Габрусь. с. 223
ВІ́ЦЕБСКАЯ ТРО́ІЦКАЯ ЦАРКВА́ на Пескаватыку. Існавала ў Віцебску ў 2-й пал. 18 — пач. 20 ст. Пабудавана з дрэва ў 1761 па фундацыі Тадэвуша Агінскага на месцы старой царквы, вядомай па інвентарах з 1618. Вырашана ў традыцыях Віцебскай школы дойлідства. Пяцізрубны храм крыжовацэнтрычнай кампазіцыі. Цэнтральны 8-гранны зруб быў завершаны светлавым васьмерыком і накрыты пакатым шатром, які пераходзіў у невял. купалок з галоўкай, 4 прамавугольныя ў плане зрубы, арыентаваныя па баках свету, былі накрыты 2-схільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. Да царквы прылягалі вял. шматгранная ў плане абходная галерэя, 2-ярусная званіца і невял. рызніца па баках алтарнага зруба. Знесена ў 1920-я г.
Т. В. Габрусь. с. 223
ВІ́ЦЕБСКАЯ ТЫТУНЁВА-МАХО́РАЧНАЯ ФА́БРЫКА . Дзейнічала ў 1883—1926 у Віцебску. Размяшчалася ў мураваным будынку (1885). Вырабляла махорку, курыльны тытунь і нюхальную табаку на суму да 700 тыс. руб. (1910). Мела паравыя машыну і кацёл (1895). Працавала ад 75 (1895) да 260 (1914) рабочых. с. 224
ВІ́ЦЕБСКАЯ УВЯДЗЁНСКАЯ ЦАРКВА́ . Існавала ў Віцебску ў 17 ст. Пабудавана з дрэва ў традыцыях Віцебскай школы дойлідства. Складалася з 3 аб'ёмаў: 2-яруснага цэнтр. чацверыковага, завершанага 4-схільным дахам, гранёнай апсіды з шатровым дахам, чацверыковай званіцы, завершанай ізбіцай і шатровым дахам з купалам. Усе дахі ўвянчаны купальнымі галоўкамі на светлавых барабанах. Вядомая з «Чарцяжа» Віцебска 1664. с. 224
ВІ́ЦЕБСКАЯ УСПЕ́НСКАЯ ЦАРКВА́ І МАНАСТЫ́Р БАЗЫЛЬЯ́Н . Царква існавала ў Віцебску ў 18 — 1-й пал. 20 ст. Мураваны храм пабудаваны на высокім беразе Зах. Дзвіны ў 1715— 43 (арх. І.Фантана ІІІ) у стылі сталага барока па фундацыі Мірона Галузы на месцы драўлянай (засн. ў 1682). З 1799 Успенскі сабор. Мела развітую аб'ёмнапрасторавую кампазіцыю: 5-нефавая крыжова-купальная базіліка з 2-вежавым гал. фасадам і паўкруглай апсідай. Гал. фасад адпаведна нефам меў 5-часткавае чляненне, падкрэсленае групоўкай пілястраў. Сяродкрыжжа ўвенчваў магутны светлавы 8-гранны барабан са сферычным купалам. У дэкоры фасадаў выкарыстаны ордэрная арх. пластыка, філянговыя рамы, разнастайныя абрамленні праёмаў і інш. Два мураваныя 2- і 3-павярховыя манастырскія корпусы пабудаваны ў 1775. Яны стаялі абапал царквы і разам утваралі ўнутраны двор. Будынак царквы разбураны ў Вял. Айч. вайну. У адным з манастырскіх карпусоў размешчаны філіял Віцебскага абл. краязн. музея. с. 224
ВІ́ЦЕБСКАЯ ФА́БРЫКА МАСТА́ЦКІХ ВЫ́РАБАЎ «КУПА́ВА» Створана ў 1929 у Віцебску як арцель «8 Сакавіка». З 1937 ф-ка маст. вырабаў. У Вял. Айч. вайну разбурана, у 1945—47 адноўлена. З 1981 галаўное прадпрыемства Віцебскага ВА маст. вырабаў, з 1993 самаст. ф-ка з сучаснай назвай. Дзейнічаюць участкі: закройны, машыннай і ручной вышыўкі, пашывачны, вязання, аддзелкі, эксперыментальны. Спецыялізуецца на выпуску строчана-вышытых вырабаў верхняга жаночага адзення, сталовай бялізны, трыкат. вырабаў жаночага і мужчынскага асартыменту. Існуюць участкі ручной вышыўкі, ткацтва і вязання. Жаночыя і дзіцячыя жакеты, джэмперы, камізэлькі ўпрыгожваюцца разнастайным па форме і маст. вырашэнні бел. арнаментам. Вырабляе таксама драўляны посуд і сувеніры з саломкі. Асн. прадукцыя (1997): верхні паўшарсцяны мужчынскі і жаночы трыкатаж, строчана-вышытыя швейныя вырабы і сталовая бялізна, сувеніры з саломкі і лазы. с. 224
ВІ́ЦЕБСКАЯ ФА́БРЫКА НЯТКА́НЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ , гл. ў арт. «Віцебскія дываны». с. 224
ВІ́ЦЕБСКАЯ ФЕ́ЛЬЧАРСКА-АКУШЭ́РСКАЯ ШКО́ЛА . Існавала ў Віцебску ў 1906—13. Засн. ўрачом У.В.Счасновічам як прыватная школа. Для выкладання запрашаліся спрактыкаваныя ўрачы, акушэры-гінеколагі, якія спалучалі мед. практыку з навук. дзейнасцю. Праграма навучання сярэдняга акушэрскага персаналу забяспечвала цесную сувязь тэарэт. ведаў з практыкай. Штогод школа выпускала 30—60 чал. с. 224
ВІ́ЦЕБСКАЯ ФЕ́ЛЬЧАРСКАЯ ШКО́ЛА . Існавала ў Віцебску ў 1872—79 пры бальніцы Прыказа грамадскай апекі. Была ў значнай ступені агульнаадук. навуч. установай. Прымаліся асобы, якія ўмелі чытаць і пісаць. Выкладаліся рус. і лац. мовы, арыфметыка, са спец. Дысцыплін — догляд хворых, кровапусканне, воспапрышчэпліванне, кастапраўства, рэанімацыя, анатаміраванне, выдаленне зубоў і інш. Тэрмін навучання 4 гады. Першы набор адбыўся на пач. 1872, першы выпуск — у 1875 (6 чал.). Закрыта пасля 1879. с. 225
ВІ́ЦЕБСКАЯ ІІІКО́ЛА АКВАРЭ́ЛІ ,мастацкая школа ў Віцебску. Пачала складвацца на пач. 1950-х г. Характэрныя рысы — засяроджанасць на выяўленні жывапісных якасцей акварэлі, праблеме каларыту, сувязь з традыцыямі мясц. культуры. Каля вытокаў Віцебскай школы акварэлі стаяў І.Сталяроў. У фарміраванне яе традыцый зрабілі ўклад мастакі Ф.Гумен, А.Карпан, М.Ляўковіч, В.Ляховіч, В.Ральцэвіч, А.Кастагрыз, І.Шкуратаў. У традыцыях Віцебскай школы акварэлі мастакі працавалі і працуюць у розных манерах, кірунках (Л.Воранава, М.Драненка, У.Іваноў, І.Кісялёў, В.Лук'янава, У.Напрэенка, Я.Панамарэнка, Р.Танковіч, Г.Шутаў, А.Шыёнак і інш.). У 1995 створана суполка «Віцебская акварэль», якая аб'ядноўвае найб. вядомых прадстаўнікоў школы.
Літ.: Цыбульскі М. Акварэльная аўра Віцебска // Беларусь. 1995. № ІІ; Рынковіч У. І лёд, і полымя // Мастацтва. 1995. № Ю. М.Л. Цыбульскі. с. 225
ВІ́ЦЕБСКАЯ ШКО́ЛА ДО́ЙЛІДСТВА , самабытная арх. школа, што склалася ў драўляным грамадз. і культавым дойлідстве Віцебска ў 17—18 ст. Сфарміравалася пад уплывам Адраджэння, у 18 ст. развівалася пад уплывам стылю барока.
Спецыфічная рыса школы — ярусныя кампазіцыі, дзе кожны аб'ём быў самаст. арх. адзінкай і адначасова падпарадкоўваўся агульнай кампазіцыі будынка. Першапачаткова традыцыі школы склаліся ў абарончым буд-ве — сцены ў выглядзе гародняў, раскаты, вежы і інш. Асн. тыпы вежаў — прамавугольныя і васьмігранныя («круглікі»); у залежнасці ад функцый — вежы-брамы і глухія вежы. Замкавыя пабудовы (Верхні, Ніжні, Узгорскі замкі, гл. ў арт. Віцебскія замкі) фарміравалі адзіную структуру, суцэльную горадабуд. сістэму. Дынамічную асіметрыю мелі палацавыя будынкі 1-й пал. 17 ст. — дамы Горскага, Шапкіна, Віцебскі палац Агінскага. Да помнікаў Віцебскай школы дойлідства належаць грамадз. пабудовы — будынак прыказа, двор ваяводы, Віцебская ратуша з Віцебскім гасціным дваром. Культавыя будынкі мелі спецыфічныя рысы аб'ёмнапланіровачнай кампазіцыі, якія набліжалі іх да рус. і ўкр. архітэктуры. Яны ўяўлялі сабой ярусныя кампазіцыі, якія аб'ядноўвалі некалькі аб'ёмаў у адзіны суцэльны ансамбль; крыжова-цэнтрычныя храмы ўключалі 4—5 зрубаў, размешчаных вакол цэнтральнага, а таксама званіцу на гал. фасадзе (Віцебская Троіцкая царква на Пескаватыку), мелі галерэі, якія апяразвалі па перыметры ўвесь будынак або размяшчаліся з боку бабінца (Віцебская Троіцкая царква Маркава манастыра). Помнікі Віцебскай школы дойлідства не захаваліся, вядомыя паводле абмераў, замалёвак, фотаздымкаў 19 — пач. 20 ст.
Літ.: Чарняўская Т.І. Архітэктура Віцебска: З гісторыі планіроўкі і забудовы горада. Мн., 1980.
Г.А.Лаўрэцкі. с. 225
ВІ́ЦЕБСКАЯ ІІІКО́ЛА-МАЙСТЭ́РНЯ Ю. ПЭ́НА , прыватная школа малявання і жывапісу ў Віцебску ў 1898—1918. Створана Ю.Пэнам. У праграму заняткаў уваходзілі: маляванне гіпсавых фігур, з натуры, на пленэры. У школе вучылася ад 10 да 25 чалавек ад 1 да 6 месяцаў. Яе закончылі З.Азгур, Е.Кабішчар, Я.Мінін, М.Шагал, С.Юдовін і інш. У 1907, 1914 адбыліся выстаўкі работ Пэна і яго вучняў.
Л.Дз.Налівайка. с. 225
ВІ́ЦЕБСКАЯ ЭКАНО́МІЯ , дзяржаўнае ўладанне (каралеўшчына) у ВКЛ у 17— 18 ст. Упамінаецца з пач. 17 ст. як эканомія, што здавалася ў службовы лен (уладанне, падараванае васалу за вайск. або адм. службу), на тэр. Віцебскага ваяв. Паводле інвентароў 1657 і 1667, складалася з 5 валасцей, у якіх былі 54 сял. дымы і 28 службаў. У 1785 пл. эканоміі 17 тыс. дзесяцін з 431 сялянскай хатай. З 1773 уваходзіла ў Віцебскую правінцыю, з 1777 — у Віцебскі і Суражскі пав. У канцы 18 ст. б.ч. Віцебскай эканоміі падаравана ў вечнаспадчынную ўласнасць прыватным асобам.
Я.К.Анішчанка. с. 226
ВІ́ЦЕБСКАЯ ЭЛЕКТРАСТА́НЦЫЯ . Дзейнічала з 1897 у Віцебску. Створана разам з Віцебскім трамваем. Мела 4 паравыя рухавікі, выпрацоўвала 618,1 тыс. кВт·гадз электраэнергіі (1913). Дзейнічалі 2 секцыі паравых водатурбінных катлоў, кандэнсатары, градзірня, паравыя машыны і дынамамашыны. Было 5 ліній электрасеткі: Вакзала, Задунаўская, Магілёўская, Смаленская і Цэнтральная.
тральная.} Працавала 86 рабочых (1910). Да пуску Беларускай ДРЭС у 1930 была адзінай крыніцай энергазабеспячэння горада. с. 226
«ВІЦЕБСКДРЭ́Ў» , акцыянернае таварыства па апрацоўцы драўніны. Створана ў 1928 у Віцебску як фанерны з-д, з 1963 домабуд., з 1973 дрэваапр. камбінат, галаўное прадпрыемства Віцебскага вытв. дрэваапр. аб'яднання, з 1988 ВА «Віцебскдрэў», з 1994 акц, т-ва. Працуюць цэхі: дрэваапр., драўнінна-стружкавых і драўнінна-валакністых пліт, штучнага паркету, сталярных вырабаў, карбамідных смол. Асн. прадукцыя (1996): драўнінна-валакністыя і драўнінна-стружкавыя пліты, скрынкі (камплекты), блокі для дзвярэй і вокнаў. с. 226
ВІ́ЦЕБСКІ АБЛАСНЫ́ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й . Засн. ў 1918 у Віцебску як губернскі на базе музеяў старажытнасцей пры Віцебскім губ. стат. к-це (засн. ў 1868), Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, матэрыялаў Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея, Віленскага ваен. збору, прыватнага музея В.П.Федаровіча, калекцый А.Брадоўскага і інш. З 1924 — Віцебскае аддз. Бел. дзярж. музея, з 1929 Віцебскі культ.-гіст. музей, з 1951 сучасная назва. У Вял. Айч. вайну частка экспанатаў разрабавана ням.-фаш. захопнікамі. Адноўлены ў 1945. Займае будынак б. ратушы (18 ст.), мае 16 экспазіц. залаў (пл. экспазіцыі 921 м2), каля 157 тыс. экспанатаў асн. фонду (1996). Аддзелы: н.-д. фондаў, навук асветны, рэстаўрацыйна-мастацкі. Сярод экспанатаў археал. знаходкі, берасцяная грамата 13 ст., кніга прывілеяў Віцебска, рыцарскі пояс караля Стафана Баторыя, кларнет караля Яна ІІІ Сабескага, старадрукі 17—18 ст., посуд Налібоцкай і Ўрэцкай мануфактур 18 ст., калекцыі манет 9—20 ст., у т.л. рэдкая — яфімкаў, стараж. зброі, атрыбутыкі масонаў, габеленаў 18—19 ст. Зберагаюцца асабістыя фонды гісторыка А.П.Сапунова, грамадскага дзеяча Ф.Нікановіча, матэрыялы па гісторыі Вял. Айч. вайны, пасляваен. развіцця Віцебшчыны. Мае філіялы: мастацкі, літаратурны, музей прыватных калекцый, Рэпіна Ільі музей-сядзіба (у в. Здраўнева).
В.І.Акуневіч. с. 226
ВІ́ЦЕБСКІ БАЛЕ́Т ПІЁНА , трупа, якая працавала ў 1844—47 у Віцебску пад кіраўніцтвам польск. балетмайстра М.Піёна. У рэпертуары пастаўленыя ім балеты-дывертысменты «Вяселле ў Айцове» К.Курпінскага і Ю.Дамсе, «Дзве статуі» Ю.Эльснера, «Чарадзейная флейта, або Танцоўшчыкі паняволі» Маковеца і інш. Ставіліся таксама жывыя карціны, камедыі і вадэвілі на рус., польск, і франц, мовах. У асн. складзе трупы былі браты Адольф, Морыс і Уладзіслаў Піёны, муж і жонка Кос, Царова, Я.Чаховіч, а таксама кардэбалет з прыгонных сялян, адпушчаных у горад, і некалькіх запрошаных артыстаў. Суправаджаў спектаклі мясц. аркестр пад кіраўніцтвам скрыпача-віртуоза Г.П.Ягемана (Ягнова).
Г.І.Барышаў. с. 226
ВІ́ЦЕБСКІ ВАРВА́РЫНСКІ КАСЦЁЛ , помнік архітэктуры неараманскага стылю. Першапачаткова мураваны касцёл быў пабудаваны ў 1785 на каталіцкіх могілках, побач — мураваная капліца (у 1800 новая) і драўляны дом-плябанія. Пабудовы мелі мураваную агароджу з трохпралётнай уязной брамай. У 1885 касцёл перабудаваны (інж.-арх. В.Піятроўскі), стаў 3-нефавай 2-вежавай базілікай. У цэнтры гал. фасада — арачны партал з трохвугольным франтонам, над ім 3 арачныя нішы. Двух'ярусныя вежы завершаны высокімі шатрамі. Першы ярус вежаў 4-гранны, кожная з граней прарэзана трохарачнымі праёмамі, другі — 6-гранны, кожная грань мае па аднаму арачнаму праёму, скошаная і завершана трохвугольным франтонам. Ярусы аддзяляюцца карнізам з шырокім арнаментальным поясам. У дэкоры неатынкаваных фасадаў касцёла выкарыстаны дэталі з лякальнай цэглы: карнізы з зубчастым поясам, аркатурны пояс, пілястры, калонкі, нішы і інш. У Вял. Айч. вайну будынкі і агароджа часткова разбураны. У 1990 рэстаўрыраваны.
Т.І. Чарняўская. с. 226
ВІ́ЦЕБСКІ ГАСЦІ́НЫ ДВОР . Існаваў у Віцебску ў 17 ст. Пабудаваны з дрэва на тэр. Узгорскага замка ў комплексе з 89 крамамі і складамі, якія ўтваралі прамавугольную ў плане гандлёвую плошчу, забудаваную з чатырох бакоў і злучаную з Верхнім замкам мостам цераз р. Віцьба. Гал. квадратны ў плане будынак быў завершаны высокім вальмавым дахам з бельведэрам і балюстрадай вакол яго. Бельведэр быў накрыты купалам, завершаным галоўкай на васьмерыку, увянчаны шпілем з гарадскім гербам. Каля будынка размяшчалася важніца, дзе захоўваліся гарадскія вагі, 7 камор для тавараў, стайня. Двор адлюстраваны на «Чарцяжы» Віцебска 1664. Будынак апісаны ў інвентары Віцебска сярэдзіны 17 ст. с. 226
ВІ́ЦЕБСКІ ГІСТПА́РТ , камісія па вывучэнні гісторыі кампартыі і Кастр. рэвалюцыі пры Віцебскім губкоме РКП(б). Існаваў з пач. 1922 да сак. 1924. Створаны на аснове пісьма ЦК РКП(б), у якім прапанавалася «неадкладна прыступіць да арганізацыі абласных і губернскіх гістпартаў». Узначальваў чл. губкома партыі С.М.Крылоў. Гал. кірункі работы камісіі — абследаванне архіваў і выяўленне матэрыялаў па гісторыі рэв. барацьбы, збор і публікацыя ўспамінаў старых бальшавікоў і ўдзельнікаў рэв. руху на Віцебшчыне. Асобныя матэрыялы друкаваліся ў час. «Коммунистический труд». Віцебскі гістпарт выпусціў кнігу мемуараў Б.Д.Пінсана «Бальшавікі ў Віцебску» (1922) і зб. успамінаў, артыкулаў і матэрыялаў «Чырвоная быль» (1923), у які ўвайшлі ўспаміны ўдзельнікаў барацьбы за сав. ўладу ў губерні Б.Брэслава, Я.Гоба, Крылова і інш., матэрыялы пра рэв. падзеі ў лют.—кастр. 1917 і ўстанаўленне сав. улады ў губерні. Віцебскі гістпарт ліквідаваны ў сувязі з уваходам Віцебскай губ. ў склад БССР.
У.М.Міхнюк. с. 227
ВІ́ЦЕБСКІ ГУБЕ́РНСКІ ПАКАЗА́ЛЬНЫ ТЭА́ТР . Існаваў у Віцебску з мая 1922 да вер. 1924. Да лета 1922 наз. Першы віцебскі юнацкі губ. паказальны т-р. Створаны на аснове Юнацкай драм. студыі (дзейнічала пры Віцебскім к-це дапамогі чырвонаармейцам, у 1919—22). Абслугоўваў шпіталі і вайск. часці горада, наладжваў спектаклі для дзяцей, вучнёўскай і рабочай моладзі. Узначальвалі калектыў рэж. Б.Шадурскі; рэжысёры Р.Брын і М.Кусільман; з лета 1922 маст. кіраўнік Б.Бертэльс. Аснову рэпертуару складала рус. і зарубежная класіка, у т.л. «Рэвізор» і «Жаніцьба» М.Гогаля, «Беднасць не загана», «Васіліса Мяленцьева» і «Цяжкія дні» А.Астроўскага, «Лекар паняволі» Мальера, ставіліся першыя сав. п'есы.
Літ.: Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1985. Т. 2. С. 114—115. с. 227
ВІ́ЦЕБСКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ МАСТА́ЦКА-ПРАКТЫ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т , назва ў 1922—23 Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. с. 227
ВІ́ЦЕБСКІ ДОМ-КАМУ́НА . Пабудаваны ў Віцебску ў 1927—29 (арх. А.Вышалескі). Задуманы як зручнае эканам. жыллё для працоўных, разлічаны на 280—300 чал. Першая на Беларусі пабудова такога тыпу. 4-павярховы будынак са складанай канфігурацыяй плана мае цэнтр. аб'ём і бакавыя крылы. На фоне гладкай паверхні сцен з пілястрамі нязначнага выступу кантрастна вылучаюцца 2 вынесеныя за план дома і закругленыя аб'ёмы лесвічных клетак. У час Вял. Айч. вайны будынак згарэў. Пасля рэканструяваны ў жылы дом.
А.А.Воінаў. с. 227
ВІ́ЦЕБСКІ ЕЗУІ́ЦКІ КАЛЕ́ГІУМ . Дзейнічаў у Віцебску з 17 ст. па 1820. Езуіты пасяліліся ў Віцебску ў 1639, калі смаленскі ваявода А.Корвін-Гасеўскі падарыў ім прыстань на Зах. Дзвіне і землі (1 тыс. кв. міль) на Смаленшчыне. Віцебскім езуітам матэрыяльна дапамагаў Аршанскі езуіцкі калегіум, свецкія феадалы ахвяравалі маёнткі. У 1649 езуіты пабудавалі ў Віцебску касцёл, у калегіуме пачалося навучанне, з 1676 існавала муз. бурса. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і Паўн. вайны 1700—21 Віцебскі езуіцкі калегіум двойчы спыняў дзейнасць, у 1708 будынкі згарэлі. У 1731 адбудаваны. З 1756 пры калегіуме дзейнічалі семінарыя для дзяцей збяднелай шляхты, друкарня, тэатр, аптэка (1697). Закрыты паводле ўказа імператара Аляксандра І ад 13.3.1820 аб высылцы езуітаў з Рас. імперыі.
Т.Б.Блінова. с. 227
ВІ́ЦЕБСКІ ЖЫЛЫ́ ДОМ СПЕЦЫЯЛІ́СТАЎ , помнік архітэктуры 1930-х г. Пабудаваны ў Віцебску ў 1932—35 (арх. С.Прэзьма) як жылы дом для вядучых спецыялістаў горада. Дамы такога тыпу ў СССР (усяго 66, з іх 3 у БССР) ствараліся па спец. праектах, якія прадугледжвалі павелічэнне плошчы пакояў, палепшанае абсталяванне быт. памяшканняў. У кампазіцыі будынка выкарыстаны прыём вылучэння вуглавой павярховай часткі, якой проціпастаўляецца прадаўгаваты 4-павярховы аб'ём. Выразнасць фасадаў дасягаецца рытмічнай групоўкай акон, балконаў з глухімі агароджамі, лоджый, эркераў.
А.А.Воінаў. с. 227
ВІ́ЦЕБСКІ ЗАВО́Д ЗАТО́ЧНЫХ СТАНКО́Ў , «Візас». Засн. ў 1944 у Віцебску на базе Клінскага чыгуналіцейнага з-да (Маскоўская вобл.), які ў 1941 быў эвакуіраваны ў г. Беларэцк (Башкірыя), а ў снеж. 1944 перавезены ў Віцебск. З 1945 з-д заточных станкоў, з 1992 арэнднае прадпрыемства «Візас». Асн. прадукцыя (1996): станкі заточныя для металарэзнага інструменту, металарэзныя, для апрацоўкі оптыкі акуляраў, дрэваапрацоўчыя. с. 227
ВІ́ЦЕБСКІ ЗАВО́Д ЗЕМЛЯРО́БЧЫХ ПРЫЛА́Д . Дзейнічаў у 1876—1914 у Віцебску. Вырабляў плугі, бароны, восі, кавальскія пакоўкі. Меў нафтавы рухавік (1913). Працавала ад 40 (1913) да 50 (1902—05) рабочых. с. 227
ВІ́ЦЕБСКІ ЗАВО́Д ТРА́КТАРНЫХ ЗАПАСНЫ́Х ЧА́СТАК . Створаны ў 1960 у Віцебску на базе аўтарамонтнага з-да (дзейнічаў з 1949). З 1961 філіял Мінскага трактарнага завода, з 1995 у ВА «Мінскі трактарны завод». Асн. прадукцыя (1996): запчасткі і камплектуючыя вузлы для трактароў «Беларусь», тавары шырокага ўжытку. с. 227
ВІ́ЦЕБСКІ ЗАВО́Д ТЭХНАЛАГІ́ЧНАГА АБСТАЛЯВА́ННЯ «ЭВІ́СТАР» . Створаны ў 1964—67 у Віцебску. Асн. прадукцыя (1996): друкаваныя платы, тэхнал. абсталяванне для харч., лёгкай, аўтатрактарнай прам-сці, мед. абсталяванне, помпы, быт. свяцільні і электрапрылады, электронныя дзіцячыя гульні, мэбля і інш. тавары шырокага ўжытку. с. 227
ВІ́ЦЕБСКІ ІНДУСТРЫЯ́ЛЬНА-ПЕДАГАГІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ . Засн. ў 1969 у Віцебску. Спецыяльнасці (1996/97 навуч. г.): цырульніцкае майстэрства і дэкар. касметыка; тэхналогія прадукцыі грамадскага харчавання; прафес. навучанне (швейная вытв-сць); тэхналогія захоўвання і перапрацоўкі расліннай сыравіны (хлебапякарная, макаронная і кандытарская вытв-сць). Прымае асоб з сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. с. 227
ВІ́ЦЕБСКІ ІНДУСТРЫЯ́ЛЬНА-ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ . Засн. ў 1971 як Віцебскі індустрыяльны тэхнікум, на базе якога і далучанага Віцебскага тэхнал. тэхнікума (з 1955) у 1987 створаны індустрыяльна-тэхнал. тэхнікум. Спецыяльнасці (1996/97 навуч. г.): прамысловае і грамадзянскае буд-ва; архітэктура; тэхналогія і канструяванне швейных вырабаў; хім. тэхналогія вытв-сці і перапрацоўкі неметал. матэрыялаў; вытв-сць буд. вырабаў і канструкцый; тэхналогія тканіны, трыкатажу і нятканых матэрыялаў. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. с. 228
ВІ́ЦЕБСКІ КААЛІЦЫ́ЙНЫ КАМІТЭ́Т , Віцебская кааліцыйная камісія, орган кіраўніцтва рэв. барацьбой працоўных Віцебска ў час Кастр. усерас. паліт. стачкі і Снеж. ўзбр. паўстання ў Маскве 1905. Утвораны з прадстаўнікоў мясц. арг-цый Бунда і РСДРП. Арганізаваў міліцыю, падтрымліваў парадак у горадзе, некалькі дзён кантраляваў чыг. вузел, выдаваў адозвы і лістоўкі з заклікам да ўзбр. барацьбы 21—22 снеж. спрабаваў арганізаваць забастоўку рабочых чыг. станцыі і прамысл. прадпрыемстваў. Выконваў некат. функцыі Савета рабочых дэпутатаў. Пасля паражэння Снеж. ўзбр. паўстання ў Маскве паліт. стачка ў Віцебску спынена. с. 228
ВІ́ЦЕБСКІ КАМБІНА́Т ШАЎКО́ВЫХ ТКАНІ́Н . Створаны ў 1955 у Віцебску як шаўкаткацкая ф-ка. У 1965—72 уведзена аддзелачная вытв-сць. З 1968 шаўковы камбінат, з 1976 сучасная назва. У 1984—85 рэканструяваны, расшырана ткацкая вытв-сць. З 1994 — калектыўнае прадпрыемства. Цэхі: падрыхтоўчы, ткацкі, аддзелачны. Асн. прадукцыя (1996): шаўковыя тканіны (усяго 6 млн. м гатовых тканін), з прымессю штучных валокнаў, з сінт. нітак і валокнаў, з штучных і з сінт. нітак з інш. валокнамі, з штапельнага валакна; сукеначныя, парцьерныя, касцюмныя і блузачныя, падкладачныя, а таксама тэхнічныя. с. 228
ВІ́ЦЕБСКІ КА́ФЕЛЬНА-МАЁЛІКАВЫ ЗАВО́Д . Дзейнічаў у 1878—1914 у Віцебску. Меў газавы (1895) і паравы (1908) рухавікі. Вырабляў пячную тэракотавую, белаглазураваную і залачоную кафлю, маёліку (1913). Напярэдадні 1-й сусв. вайны адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў такога тыпу ў Расійскай імперыі, меў магазіны ў Варшаве, Пецярбургу, Казані, Саратаве, Растове і Мікалаеве. Працавала ад 12 (1895) да 118 (1913) рабочых. с. 228
ВІ́ЦЕБСКІ «КАЦЁЛ» , акружэнне войскамі 3-га Бел. і 1-га Прыбалт. франтоў у ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944 пад Віцебскам 5 ням. дывізій у час Вял. Айч. вайны. 23 ліп. войскі 43-й арміі 1-га Прыбалт. фронту і 39-й арміі 3-га Бел. фронту прарвалі абарону ворага, абышлі Віцебск з Пд і ПдЗ, у ноч на 25 ліп. злучыліся каля в. Гняздзілава Бешанковіцкага р-на і замкнулі акружэнне групоўкі праціўніка, якую разграмілі, 26 ліп. вызвалілі Віцебск. Праціўнік страціў каля 20 тыс. салдат і афіцэраў забітымі і больш за 10 тыс. палоннымі. У в. Гняздзілава ў гонар сав. воінаў пастаўлена стэла. с. 228
ВІ́ЦЕБСКІ КЛУБ МЕТАЛІ́СТАЎ , помнік архітэктуры 1930-х г. Пабудаваны ў Віцебску ў 1932 (арх. А.Васільеў). Мае складаную канфігурацыю плана. Вонкавы выгляд і інтэр'еры вызначаюцца строгасцю арх. формаў. Складаецца з 2 груп памяшканняў з асобнымі ўваходамі. Першая — для відовішчаў (вестыбюль, фае, універсальная глядзельная і спарт. залы), другая — клубная (у 2-павярховай частцы, якая пад прамым вуглом прылягае да асн. аб'ёму).
А.А.Воінаў. с. 228
ВІ́ЦЕБСКІ КЛЯ́ШТАР БЕРНАРДЗІ́НЦАЎ . Існаваў у 1676—1832 у Віцебску. Засн. віцебскім ваяводам Я.А.Храпавіцкім. У 1685 пабудаваны драўляны касцёл св. Антонія і жылы корпус. Пасля пажару 1733 пабудаваны мураваныя касцёл і 3-павярховы жылы корпус у стылі позняга барока. У 1772 касцёл асвячоны біскупам-суфраганам беларускім Ф.Тавянскім. У 1832 кляштар скасаваны. У 1843 касцёл стаў парафіяльным, дзейнічаў да 1920-х г. (тады ж разбураны і будынкі).
А. А. Ярашэвіч. с. 228
ВІ́ЦЕБСКІ ЛЕ́ТАПІС , Dzieje miasta Witebska, Аверкі і Панцырнага летапіс, помнік гар. летапісання Беларусі 18 ст. на польск. мове. Завершаны ў 1768 жыхаром Віцебска С.Аверкам на аснове летапісу М.Панцырнага (звесткі датаваны 896—1709), кароткіх гіст. запісаў Чарноўскіх (1601—33) і Г.Аверкі (1733—57), матэрыялаў, сабраных аўтарам. Твор кампіляцыйны, кампазіцыйна рыхлы, яго часткі не аб'яднаны ў цэласны звод. Складаецца пераважна з кароткіх сухіх пагадовых запісаў-паведамленняў, размешчаных хаатычна. Звесткі па рус., польскай, сусветнай і літоўска-бел. гісторыі запазычаны пераважна з польскіх хронік і хранографаў, маюць шэраг недакладнасцей. Найб. каштоўныя арыгінальныя звесткі па гісторыі Беларусі і Віцебска, асабліва пра ваен.-паліт. падзеі канца 17 —пач. 18 ст. У канцы летапісу змешчаны спісы членаў віцебскага магістрата 1597, віцебскіх ваявод за 1516—1753 і інш. гіст.-дакументальныя матэрыялы. Упершыню апублікаваны А.П.Сапуновым у «Віцебскай даўніне» (т. 1, 1883) у перакладзе на рус. мову. Рукапіс захоўваецца ў Рас. нац. б-цы ў Санкт-Пецярбургу.
Публ.: Полное собрание русских летописей. М., 1975. Т. 32. С. 193—205.
В А. Чамярыцкі. с. 228
ВІ́ЦЕБСКІ МА́РКАЎ (ТРО́ІЦКІ) МАНАСТЫ́Р . Існаваў у 1633—1918 у Віцебску, на правым беразе Зах. Дзвіны. Засн. аршанскім цівуном Л.С.Агінскім і браслаўскім земскім суддзёй С.Мірскім. У 1638 фундатары падаравалі манастыру зямлю на Маркаўшчыне (дзе ў 16 ст. нейкі Марк пабудаваў царкву, адсюль назва) і фальварак Шыдлоўшчыну. У 18 ст. меў шэраг вёсак і юрыдыкі ў Віцебску. У 1751 зроблена няўдалая спроба павярнуць манастыр да уніяцтва. Традыцыйна быў у падпарадкаванні Кіеўскай мітраполіі. У 1773 прылічаны да Пскоўскай епархіі, у 1795 — да Магілёўскай, у 1833 — да Полацкай. З 1798 меў ранг архімандрыт да яго быў прыпісаны Невельскі заштатны манастыр. У 1842 залічаны да манастыроў 1-га класа, мог мець 20 манахаў, атрымліваў ад дзяржавы 3185 рублёў серабром, маёнткі былі ўзяты ў казну (апрача 150 дзес. зямлі). Меў майстэрні, пач. школу для слабадскіх дзяцей. Пасля закрыцця манастыра будынкі [акрамя Пакроўскай (зараз вядома як Казанская) царквы] знесены.
Царква — помнік архітэктуры барока з рысамі ранняга класіцызму. Пабудаваны з цэглы да 1752 як Пакроўская царква. У 1847 да яе з захаду прыбудавана Мітрафанаўская царква. Першапачаткова храм быў крыжова-купальны. Да асн. кубападобнага аб'ёму з трыма паўкруглымі апсідамі далучаны развіты прытвор. Сцены прарэзаны высокімі арачнымі вокнамі і раскрапаваны пілястрамі. Бакавыя фасады царквы і прытвора завершаны трохвугольнымі франтонамі з арачнымі праёмамі. На цэнтр. апсідзе размешчана ляпная дэкар. рама-бленда.
А.А.Ярашэвіч. с. 228
ВІ́ЦЕБСКІ МАСТА́ЦКІ ТЭ́ХНІКУМ . Існаваў у 1923—34 у Віцебску. Засн. на базе Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Пед. калектыў быў значна абноўлены, запрошаны выкладчыкі з маст. школы г. Веліж (Расія), мастакі, якія атрымалі спец. адукацыю ў ВНУ Масквы, Петраграда (I.Ахрэмчык, В.Волкаў, П. і Х.Даркевічы, В.Дзежыц, М.Керзін, М.Лебедзева, Л.Лейтман, Я.Мінін, М.Міхалап, В.Руцай, У.Хрусталёў, Г.Шульц). Лепшыя выпускнікі тэхнікума накіроўваліся ў Петраградскую АМ (з 1926). Ва ўмовах беларусізацыі навуч. працэс вёўся на бел. мове, выкладалася гісторыя бел. мастацтва. У 1927—28 меў аддзяленні: маст.-пед., скульптурна-пед., ганчарна-керамічнае. Тэрмін навучання 4 гады. У 1934 зноў рэарганізаваны ў маст. вучылішча. Сярод выпускнікоў тэхнікума: нар. мастак СССР З.Азгур, нар. мастакі БССР А.Бембель, А.Глебаў, Я.Зайцаў, Я.Нікалаеў, В.Цвірка, засл. дзеячы мастацтваў БССР К.Касмачоў, І.Ушакоў, засл. работнікі культуры БССР Я.Красоўскі, С.Лі, мастакі А. Арлоў, М.Беляніцкі, Г.Бржазоўскі, А.Волкаў, Н.Галоўчанка, П.Гаўрыленка, І. Давідовіч, М.Даўгяла, А. Кроль, М.Манасзон, Л.Ран, М.Тарасікаў, В.Ціхановіч, Я.Ціхановіч, М.Чураба і інш.
Літ.: Машковцев М. Изобразительное искусство Белоруссии // Искусство Советской Белоруссии. М.; Л., 1940; Орлова М.А. Искусство Советской Белоруссии: Очерки. М., 1960.
М.Л.Цыбульскі. с. 229
ВІ́ЦЕБСКІ МЕДЫЦЫ́НСКІ ІНСТЫТУ́Т . Засн. ў 1934 у Віцебску як бальніца-медінстытут, з 1938 мед. ін-т. У 1996/97 навуч. г. ф-ты: лячэбны, фармацэўтычны; падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае, на фармацэўтычным ф-це і завочнае. Аспірантура з 1960, дактарантура з 1991. Мае цэнтр. н.-д. лабараторыю, аддзел навук.-мед. інфармацыі. с. 229
ВІ́ЦЕБСКІ МУЗЫ́ЧНА-ДРАМАТЫ́ЧНЫ ГУРТО́К . Існаваў у 1906—14 у Віцебску. Меў на мэце садзейнічаць развіццю ў горадзе муз. і драм. мастацтва. Сярод арганізатараў кампазітар і педагог М.Анцаў. Гурток аб'ядноўваў 150 прадстаўнікоў мясц. інтэлігенцыі. Уключаў муз. і драм. секцыі. За сезон (з кастр. да мая) праводзілася 20—30 муз. і тэатр. вечароў, пераважна праграмных. Муз. секцыя мела ў сваім складзе квартэт і сімф. аркестр. Выконваліся творы А.Моцарта, Л.Бетховена, М.Глінкі, П.Чайкоўскага, С.Рахманінава, Ф.Шапэна, арыі з опер Ж. Бізэ, рамансы Р.Шумана, А.Грачанінава. Драм. секцыя ставіла вадэвілі і камедыі.
В. А. Цыбуля. с. 229
ВІ́ЦЕБСКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Т , 1) спецыяльная навуч. ўстанова ў Віцебску ў 1910—18. Рыхтаваў настаўнікаў для няпоўнай сярэдняй школы. Прымаліся асобы мужчынскага полу правасл. веравызнання, якія скончылі настаўніцкую семінарыю і мелі 2-гадовы пед. стаж. Тэрмін навучання 3 гады. Выкладаліся агульнаадук. прадметы, педагогіка, псіхалогія, школазнаўства, методыка выкладання мовы, матэматыкі, прыродазнаўства. Меў б-ку (каля 3 тыс. тамоў). Пры ін-це былі вышэйшае пач. вучылішча, дзе студэнты праходзілі практыку, курсы ручной працы, фізвыхавання, чыстапісання, рус. мовы і інш. Ін-т зрабіў 5 выпускаў, падрыхтаваў каля 150 настаўнікаў. Пераўтвораны ў Віцебскі пед. ін-т (гл. Віцебскі універсітэт). 2) Навуч. ўстанова пры Віцебскім пед. ін-це для падрыхтоўкі настаўнікаў 7-гадовай школы. Існаваў у Віцебску ў 1935—55 (у перыяд Вял. Айч. вайны не працаваў). Тэрмін навучання 2 гады. Прымаліся асобы з сярэдняй агульнай або пед. адукацыяй. Напачатку дзейнічала толькі гіст. аддзяленне, якое ў 1937 пераўтворана ў гіст.-філал. і адкрыты фізіка-матэм. і прыродазнаўча-геагр. аддзяленні. Ін-т падрыхтаваў больш за 2 тыс. выкладчыкаў. Аб'яднаны з Віцебскім пед. ін-там.
С.В.Сяліцкі. с. 229
ВІ́ЦЕБСКІ ПАВЕ́Т , адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 14—20 ст. Утвораны ў канцы 14 ст. пасля скасавання Віцебскага княства. Тэр. Віцебскага павета складалася з 2 асн. частак: стараж. баярскіх вотчын і княжацкіх двароў, якія размяшчаліся пераважна на З, У і Пд ад Віцебска на адлегласці каля 20—30 км, і больш аддаленых валасцей Азярышча (Езярышча), Бруса, Дрэчылукі, Мікуліна, Усвят (Усвяты) і інш. Княжацкімі дварамі, верагодна, здаўна былі Выдрэя, Лемніца (Ілемніца), Лужасна, Любашкаў, якія ў 16 ст. і пазней сталі велікакняжацкай уласнасцю. Шматлікія баярскія вотчыны (у 15—16 ст. сярод іх упамінаюцца Бялынавічы, Вымна, Глазамічы, Караміды, Пагосцішча, Старое Сяло, Тухачова, Фальковічы, Хоцімля і інш.) належалі прадстаўнікам 20—30 родаў мясц. паходжання ці раздаваліся вял. князямі служылым князям. У 1508 утворана Віцебскае ваяводства, куды ўвайшоў і Віцебскі павет. Функцыі віцебскага намесніка перайшлі да ваяводы, якога замяшчаў падваявода. У 1514 паўн.-ўсх. частка Віцебскага павета (воласці Веліж і Жыжэц) адышла да Маскоўскай дзяржавы (Веліж вернуты ў 1582 пасля Лівонскай вайны 1558—83). Пасля адм. рэформы ВКЛ 1565—66 удакладнены межы Віцебскага павета, уведзены новыя службовыя пасады (кашталян, суддзя земскі з падсудкам і пісарам, суддзя гродскі з пісарам, харужы, падкаморы і інш.), уся шляхта павета была ўраўнавана ў правах і атрымала самакіраванне — павятовы соймік. У час Лівонскай вайны на тэр. маёнтка Дрэчылукі ў 1563 пабудаваны дзярж. Суражскі замак. На тэр. Віцебскага павета здаўна існаваў праваслаўны Маркаў (Маркаўскі) манастыр (на правым беразе Зах. Дзвіны ніжэй ад Віцебска). У 16—18 ст. найбуйнейшымі землеўладальнікамі павета былі Сапегі, Сангушкі, Агінскія. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Віцебскі павет у складзе Рас. імперыі: з 1772 у Пскоўскай, з 1776 у Полацкай, з 1796 у Беларускай, з 1802 у Віцебскай губ. У гэты перыяд тэр. Віцебскага павета значна паменшылася: з яго вылучаны Веліжскі, Гарадоцкі і Суражскі пав., паўд. частка ўвайшла ў Бабінавіцкі пав., паўд.-заходняя — у Сенненскі. У 1866 тэр. Суражскага пав. падзелена паміж Віцебскім паветам і Веліжскім пав. З гэтага часу Віцебскі павет набыў межы, у якіх заставаўся да 1918. У 1897 тэр. павета 2861,1 кв. вярсты, нас. 177 066 чал. З абвяшчэннем БССР (1.1.1919) Віцебскі павет увайшоў у яе склад. З утварэннем Літ.-Бел. ССР (ліст. 1919) павет у Віцебскай губ. адышоў да РСФСР. Да 1920 у павет уваходзілі 23 воласці, пасля ўзбуйнення валасцей (1923) у Віцебскім павеце іх засталося 15. У сак. 1924 тэр. павета ў межах адм.-тэр. падзелу 1920 вернута ў БССР. 17.7.1924 Віцебскі павет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў Віцебскую акругу.
В.Л.Насевіч. с. 229
ВІ́ЦЕБСКІ ПАЛА́Ц АГІ́НСКАГА . Існаваў у 17 — 1-й пал. 19 ст. ў Віцебску на тэр. Ніжняга замка. Будынак з рысамі готыкі і рэнесансу меў складаную асіметрычную кампазіцыю. Асн. 2-павярховы ў плане аб'ём завяршаўся 2-схільным дахам са ступеньчатым шчытом у тарцы. З аднаго боку да яго прымыкала высокая гранёная вежа з купалам, з другога — невялікі аб'ём, аформлены ў 2-м ярусе кансольна-бэлечнай галерэяй з разьбяной балюстрадай. Гал. ўваход быў у выглядзе 8-граннай вежы з шатровым пакрыццём. Палац як сімвал горада адлюстраваны на пач. 18 ст. на «Чарцяжы Заходняй Дзвіны», яго выява змешчана на «Чарцяжы» Віцебска 1664. На пач. 19 ст. ў палацы размяшчалася базыльянская школа.
Літ.: Якимович Ю.А Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в.: Справ. пособие. Мн., 1991. С. 69.
А.М.Кулагін. с. 230
ВІ́ЦЕБСКІ ПАЛА́Ц ГУБЕРНА́ТАРА , помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў Віцебску да 1772. Асн. 3-павярховы будынак пастаўлены на высокім беразе Зах. Дзвіны памешчыкамі Кудзіновічамі, у 1806 выкуплены для перабудовы пад палац ген.-губернатара. У 1811 да асн. корпуса прыбудаваны 2-павярховы П-падобны ў плане службовы корпус (арх. Ф.Санкоўскі) з параднай залай і царквой на 2-м паверсе. Гал. фасад вылучаны рызалітам, завершаным атыкам, і ўпрыгожаны порцікам з 4 паўкалонамі дарычнага ордэра, якія падтрымліваюць балкон. Такі ж порцік аздабляе бакавы фасад і замыкае фасад 2-павярховага корпуса. Фасады апрацаваны рустам, завершаны карнізам і атыкамі. Быў рэзідэнцыяй ген.-губернатараў і губернатараў, штаб-кватэры Напалеона. У Вял. Айч. вайну спалены. Адноўлены пасля вайны. Першапач. планіроўка зменена.
Літ.: Якімовіч Ю.А. Помнікі мураванага грамадзянскага дойлідства Віцебска XIX — пачатку ХХ ст. Мн., 1990.
В.Ф.Марозаў. с. 230
ВІ́ЦЕБСКІ ПІВАВА́РНЫ ЗАВО́Д . Засн. ў 1878 у Віцебску. Быў адным з найб. піваварных прадпрыемстваў Расійскай імперыі. Меў паравыя рухавікі (з 1908). Вырабляў піва баварскае, чорнае і інш., да 330 тыс. вёдраў за год, працавала 50 рабочых (1913). У сав. час рэканструяваны і расшыраны. У Вял. Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана ў Пензенскую вобл. Расіі. Адноўлены ў Віцебску ў 1947. Выпускае піва і безалкагольныя напіткі. с. 230
ВІ́ЦЕБСКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ . Засн. ў 1964 у Віцебску. Спецыяльнасці (1996/97 навуч. г.): вытв-сць радыёэлектронных сродкаў; эксплуатацыя прыбораў і апаратаў; мікраэлектроніка; праграмнае забеспячэнне інфарм. тэхналогій; камерц. дзейнасць; менеджмент; маркетынг. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае. с. 230
ВІ́ЦЕБСКІ ПРЫЛАДАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д . Засн. ў 1936 у Віцебску як іголкавы з-д (у 1917—29 прыватныя іголкавыя майстэрні). У 1951—59 з-д «Металмаш», з 1990 акц. т-ва. Дзейнічаюць цэхі: рамонтна-мех., зборачны, аддзелачна-гальванічны, бранзалетаў, энергацэх; участкі: шкла, зборкі, інструментальны. Асн. прадукцыя (1996): гадзіннікі наручныя і кішэнныя «Вымпел», карпусы для гадзіннікаў інш. марак, бранзалеты, рамяні, біжутэрыя, фурнітура, дэталі для мэблі, стэтафанендаскопы для медыцыны, царк. начынне (абклады для абразоў, крыжы). с. 230
«ВІ́ЦЕБСКІ РАБО́ЧЫ» , абласная незалежная масавая газета. Выходзіць з 29.10(11.11).1917 у Віцебску на бел. (да 29.9.1929 на рус.) мове 4 разы на тыдзень.
У розныя часы выходзіла пад рознымі назвамі: «Известия Витебского губернского и городского Советов крестьянских, рабочих, соддатскнх н батрацкіх депутатов» (1918, № 15—81), «Нзвестня Витебского угоркома КП(б) Белоруссии и угорисполкома» (1924, № 106—182), «Заря Запада» (1924, № 219 — 1929, № 225) і інш. З крас. 1937 — «Віцебскі рабочы». У Вял. Айч. вайну выдавалася з 7.6.1942 спачатку на акупіраванай тэр. Беларусі, потым у прыфрантавой паласе. У пасляваен. час орган Віцебскага бел. і гар. к-таў КПБ. Са жн. 1991 незалежная. Інфармуе аб падзеях грамадскапаліт., эканам. і духоўнага жыцця Віцебшчыны. У рэгулярным дадатку «Сябрына» змяшчае матэрыялы па гісторыі Беларусі, краязнаўстве, культуры, этнаграфіі, тапаніміцы і г.д. с. 230
ВІ́ЦЕБСКІ РАЁН , на У Віцебскай вобл. Беларусі. Утвораны 17.7.1924. Пл. 2,8 тыс. км2. Нас. 47,1 тыс. чал. (1996), гарадскога 5%. Сярэдняя шчыльн. 18 чал. на 1 км2. Цэнтр раёна — г. Віцебск, гар. пасёлкі Сураж і Янавічы, 386 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 14 сельсаветаў: Акцябрскі, Бабініцкі, Варонаўскі, Вымнянскі, Задуброўскі, Замастоцкі, Запольскі, Заронаўскі, Курынскі, Лятчанскі, Мазалаўскі, Ноўкінскі, Тулаўскі, Шапечынскі.
Цэнтральную і ўсх. часткі раёна займае Віцебскае ўзвышша, на З частка Полацкай нізіны, на ПнУ — Суражская нізіна. Паверхня ўзгорыста-раўнінная, пераважаюць выш. 180—200 м, найвышэйшы пункт 266,8 м (каля в. Хамутоўка). Карысныя выкапні: даламіты, торф, гліны, пясчана-жвіровы матэрыял, мінер. вада. Сярэдняя т-ра студз. -7,8 °С, ліп. 18 °С. Ападкаў 620 мм за год. Вегетац. перыяд 184 сут. Рака Зах. Дзвіна з прытокамі Усвяча, Лужасянка, Шэвінка, Каспля, Віцьба, Лучоса. Найб. азёры Вымна, Заронава, Янавіцкае, Сосна, Скрыдлева, Гародна, Княжно, Кастаўе. Пашыраны дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы. Лясы займаюць 43% тэр. раёна, пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, яловыя. Біял. заказнікі Запольскі, Мошна, Чысцік.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 124,6 тыс. га, з іх асушана 8,4 тыс. га. На 1.1.1996 у раёне 20 калгасаў і 10 саўгасаў, акц. т-ва. Асн. галіны сельскай гаспадаркі — малочна-мясная жывёлагадоўля, агародніцтва, бульбаводства. Птушкагадоўля. Ільнаводства. Пашыраны пасевы збожжавых. Прадпрыемствы буд. матэрыялаў (вытв-сць цэглы), паліўнай (торф), харч. прам-сці; вытв-сць біяпрэпаратаў. Віцебскі і Суражскі лясгасы. Па тэр. раёна праходзяць чыгункі і аўтадарогі Полацк—Віцебск—Смаленск, Невель—Віцебск—Орша, шаша Лепель—Віцебск. У раёне 22 сярэднія, 6 базавых і 9 пач. школ, саўгас-тэхнікум, СПТВ № 176, 2 муз. школы, 33 дашкольныя ўстановы, 40 клубаў, 65 б-к, 9 бальніц, 32 фельч.-ак. пункты, 2 санаторыі, 3 санаторыі-прафілакторыі, дзіцячы санаторый «Лукі». Помнікі архітэктуры: паштовая станцыя (1843) у в. Бараўляны, земляробчая школа 2-й пал. 19 ст. і Пакроўская царква канца 19 ст. ў в. Лужасна. Выдаецца газ. «Жыццё Прыдзвіння».
С. І.Сідор. с. 231
ВІ́ЦЕБСКІ САЦЫЯ́Л-ДЭМАКРАТЫ́ЧНЫ КАМІТЭ́Т БУ́НДА , арганізацыя Усеагульнага яўр. рабочага саюза ў Літве, Польшчы, Расіі (гл. Бунд) у Віцебску ў 1897—1921. Створаны на аснове прафес. (цэхавых) стачачных кас. У 1903 уваходзіў у РСДРП. Спачатку не ставіў паліт. і сацыяліст. мэт і задач, дзейнасць абмяжоўваў эканам. патрабаваннямі. Паліт. агітацыю пачаў у 1900 у сувязі з рэпрэсіямі ўлад у адносінах да ўдзельнікаў рабочага руху. Садзейнічаў разгортванню с.-д. агітацыі ў суседніх павятовых гарадах і мястэчках. У рэвалюцыю 1905—07 узаемадзейнічаў з Віцебскай арганізацыяй РСДРП, з прадстаўнікоў к-та і арг-цыі РСДРП быў створаны Віцебскі кааліцыйны камітэт, які кіраваў рэв. рухам у горадзе. У 1906 і 1907 дэлегаты к-та ўдзельнічалі ў рабоце IV і V з'ездаў РСДРП. Летам 1907 к-т разгромлены, увосень 1908 адноўлены, яго дзейнасць засяродзілася на арганізацыі дробных эканам. стачак. У пач. 1914 створана Віцебская аб'яднаная арг-цыя РСДРП і Бунда, якая 11.5.1914 ліквідавана паліцыяй. У сак. 1917 арг-цыя адноўлена, у маі 1917 налічвала 650 чал. Прадстаўнікі Бунда разам з меншавікамі занялі кіруючыя пасады ў Віцебскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Кастр. рэвалюцыю к-т сустрэў варожа. У канцы 1917 — пач. 1918 удзельнічаў у выбарах на ўсерас. яўр. з'езд, выступаў супраць роспуску Устаноўчага сходу. На пач. 1919 уплыў арг-цыі ў Віцебску паменшыўся. У канцы 1919 к-т раскалоўся. Правыя бундаўцы пайшлі на саюз з мясц. сіянісцкай рабочай арг-цыяй. Частка левых бундаўцаў уступіла ў РКП(б). У 1921 к-т самаліквідаваўся.
П.К.Башко, М. В. Біч, Э. М. Савіцкі. с. 231
ВІ́ЦЕБСКІ СКАРБ , манетны скарб, знойдзены ў Віцебску ў 1926. У гліняным гаршку былі 792 грошы пражскія сярэдзіны 14 — пач. 15 ст. Сярод манет Вацлава IV [1378—1419] 2 экз. з кантрамаркай г. Аўгсбурга, 1 — Рэгенсбурга. Грош часоў праўлення Іржы Падэбрада [1458—71] — адзіная знаходка на тэр. Беларусі. Большая частка скарбу (767 манет, 2000 г) захоўвалася ў Віцебскім аддз. Бел. дзярж. музея, астатняя — у Бел. дзярж. музеі (г. Мінск). Пасля 1941 лёс скарбу невядомы.
І.Ф.Маско. с. 231
ВІ́ЦЕБСКІ СТАНКАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д ІМЯ́ КАМІНТЭ́РНА . Засн. ў 1940 на базе Віцебскага чыгуналіцейна-машынабудаўнічага завода. У час Вял. Айч. вайны эвакуіраваны ў г. Саратаў (Расійская Федэрацыя). Адноўлены ў 1946. Да 1986 рэканструяваны і расшыраны. Дзейнічаюць цэхі: кавальска-нарыхтоўчы, ліцейны, мех. (2), зборачны, інструментальны, рамонтна-мех., энергацэх, зубарэзны ўчастак. Асн. прадукцыя (1996): універсальныя і спец. зубаапрацоўчыя паўаўтаматы і аўтаматы для аўтам. ліній, тавары шырокага ўжытку. с. 231
ВІ́ЦЕБСКІ СТАНКАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д ІМЯ́ С.М.КІ́РАВА , «ВІСТАН». Створаны ў 1918 на базе армейскіх майстэрняў (дзейнічалі з 1914) як з-д с.-г. машын. З 1922 з-д «Чырвоны металіст» у складзе Віцебскага аб'яднання металаапр. прадпрыемстваў. З 1934 металаапр. з-д імя Кірава. У Вял. Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана ў Арэнбург (Расія). Адноўлены ў Віцебску ў 1945. За пасляваен. гады з-д вырас у буйное станкабуд. прадпрыемства, самае вял. ў Беларусі па вытв-сці прэцызійнага абсталявання. У 1986—89 галаўное прадпрыемства Віцебскага станкабуд. вытв. аб'яднання. З 1989 ВА «ВІСТАН». Дзейнічаюць загатоўчы, ліцейны, механічныя і зборачны цэхі. Асн. прадукцыя (1996): круглашліфавальныя бясцэнтравыя аўтаматы і паўаўтаматы высокай і асабліва высокай дакладнасці, спец. станкі на іх базе, суперфінішныя цэнтравыя і бясцэнтравыя паўаўтаматы і аўтаматы, шараапрацоўчыя станкі, шматмэтавыя фрэзерна-свідравальнарасточныя станкі з лікавым праграмным кіраваннем, камплект абсталявання для апрацоўкі акулярных лінзаў, дрэваапр. абсталяванне, універсальныя малагабарытныя металарэзныя станкі і інш. с. 231
ВІ́ЦЕБСКІ СТАНКАІНСТРУМЕНТА́ЛЬНЫ ТЭ́ХНІКУМ . Засн. ў 1920 як Віцебскі механіка-будаўнічы тэхнікум. У 1922 рэарганізаваны ў механіка-будаўнічы практычны ін-т; у 1923 зноў механіка-будаўнічы, з 1924 электрамех. тэхнікум; у 1933—41 механіка-энергетычны палітэхнікум. У 1945 аднавіў работу як станкаінструментальны тэхнікум. Спецыяльнасці (1996/97 навуч. г.): тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя машынабудавання; тэхн. абслугоўванне тэхнал. абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытв-сці. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і вячэрняе. с. 232
«ВІ́ЦЕБСКІ СШЫ́ТАК» , гістарычны навук.-папулярны часопіс. Выходзіць з 1995 у Віцебску на бел. мове. Заснавальнікі: Віцебскі абл. краязн. музей, Віцебскае абл. краязн. аб'яднанне. Асвятляе пытанні гісторыі і культуры Віцебшчыны, публікуе малавядомыя факты, крыніцы матэрыяльнай і духоўнай культуры рэгіёна.
Л.У.Хмяльніцкая. с. 232
ВІ́ЦЕБСКІ ТО́ЛЕВЫ ЗАВО́Д . Дзейнічаў у 1897—1914 у Віцебску. Вырабляў дахавы і ізаляцыйны толь, які насычалі льняным алеем, што выраблялі на гэтым жа з-дзе. Меў паравы рухавік, працавала 60 рабочых (1913). с. 232
ВІ́ЦЕБСКІ ТРАМВА́Й , першая на Беларусі і адна з першых у Расійскай імперыі трамвайная лінія. Адкрыта ў 1898. Трамвайны парк складаўся з 18 маторных і 16 прычапных вагонаў, даўж. лініі 5,1 км. У час Вял. Айч. вайны разбураны, адноўлены ў 1947. У 1996 у Віцебску 8 трамвайных маршрутаў, 69 км адзіночнага пуці. с. 232
ВІ́ЦЕБСКІ ТЭА́ТР РЭВАЛЮЦЫ́ЙНАЙ САТЫ́РЫ , Віцебскі тэрэўсат, агітацыйна-прапагандысцкі тэатр мініяцюр у 1919—20. Створаны па ініцыятыве паэта-сатырыка «Вокнаў РОСТА» Віцебска М.Пустыніна. Кіраўнік М.Разумны. Спектаклі ставіў і рэж. А.Сумарокаў, афармляў мастак М.Шагал. У праграме — аднаактовыя агітп'есы, сатыр. сцэнкі на міжнар. тэмы, палітсатыры, пародыі, куплеты, частушкі, інсцэніраваныя плакаты «Вокнаў РОСТА» (т. зв. тантамарэскі, ці жывыя плакаты), дэкламацыі, танцы, харавыя выступленні, паказы Пятрушкі з жывымі акцёрамі-лялькамі. Тэатр выступаў пераважна на канцэртах-мітынгах для рабочых і чырвонаармейцаў. У 1920 асн. склад трупы пераведзены ў Маскву, дзе на яго аснове створаны Маскоўскі т-р рэв. сатыры. с. 232
ВІ́ЦЕБСКІ ТЭЛЕВІЗІ́ЙНЫ ЗАВО́Д , гл. ў арт. Віцебскае вытворнае аб'яднанне «Віцязь». с. 232
ВІ́ЦЕБСКІ ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т . Засн. ў 1965 як Віцебскі тэхнал. ін-т лёгкай прам-сці. З 1995 ун-т. У 1996/97 навуч. г. ф-ты: канструктарска-тэхналагічны; эканоміка-тэхналагічны; механіка-тэхналагічны; завочны; дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1989. Ун-т мае 2 н.-д. лабараторыі, выліч. цэнтр, музей гісторыі ун-та, спарт. комплекс, эксперыментальна-доследнае прадпрыемства. З 1980 выдае зборнік навук. прац (у 2 частках). с. 232
ВІ́ЦЕБСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т . Засн ў 1918 як Віцебскі пед. ін-т на базе Віцебскага настаўніцкага інстытута. У 1919 пед. ін-т перайменаваны ў Ін-т нар. адукацыі, у 1923 аб'яднаны з БДУ. У 1930 адноўлены, у 1934—92 імя С.М.Кірава. З 1.9.1995 ун-т. У 1996/97 навуч. г. ф-ты: матэм., фіз., біял., філал., бел. філалогіі і гісторыі, мастацка-графічны, фізічнай культуры і спорту, дашкольнай педагогікі і псіхалогіі, педагогікі і методыкі пач. навучання, музычна-мастацкі. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1991. Ун-т мае н.-д. лабараторыю па біялогіі Беларускага Паазер'я, бат. сад, музей П.М.Машэрава, гісторыі ВНУ, біял., літ., мастацкі. Выдае час. «Диалог. Карнавал. Хронотоп», «Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта».
В.Н.Вінаградаў. с. 232
ВІ́ЦЕБСКІ ФІЛІЯ́Л ВЫШЭ́ЙШАГА КАЛЕ́ДЖА СУ́ВЯЗІ Міністэрства сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1945 у Пінску як электратэхнікум сувязі, у 1956 пераведзены ў Віцебск. З 1993 сучасная назва. Дае сярэднюю спец. адукацыю па спецыяльнасцях (1996/97 навуч. г.): тэлекамунікацыйныя сістэмы; паштовая сувязь; бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. с. 232
ВІ́ЦЕБСКІ ЦАРКО́ЎНА-АРХЕАЛАГІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й . Існаваў у 1893—1919 у Віцебску. Засн. Е.Р.Раманавым і А.П. Сапуновым. Першыя экспанаты сабраны ў Віцебску. Папаўняўся выпадкова знойдзенымі рэчамі і матэрыяламі археал. раскопак на Віцебшчыне. У 1905 было 1247 экспанатаў, у т.л. творы бел. мастакоў 17—18 ст., узоры нар. разьбы па косці і дрэве, манеты, медалі, царк. начынне і інш. Найб. каштоўнасць мелі рукапісныя кнігі і дакументы ўстаноў Полацкай епархіі, апісаныя Сапуновым у кн. «Архіў Полацкай духоўнай кансісторыі» (1898). У 1919 большасць матэрыялаў перададзена Віцебскаму губ. музею (гл. Віцебскі абласны краязнаўчы музей).
Л.Дз.Клок. с. 232
ВІ́ЦЕБСКІ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ АРХІ́Ў СТАРАЖЫ́ТНЫХ А́КТАЎ , Цэнтральны архіў старажытных актавых кніг Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Існаваў у 1862—1903 у Віцебску. Створаны для збірання і захоўвання дакументаў часоў ВКЛ на тэр. Віцебскай і Магілёўскай губ. Меў 1896 актавых кніг (акты земскіх і гродскіх судоў, магдэбургій, інвентары, каралеўскія прывілеі 16—18 ст. і інш.). З 1871 выдаваў зб. «Гісторыка-юрыдычныя матэрыялы». Значны ўклад у дзейнасць архіва зрабілі М.Л. Вяроўкін, Дз.І.Даўгяла, А.М.Сазонаў, А.П.Сапуноў. Пасля скасавання дакументы архіва перададзены ў Віленскі цэнтральны архіў старажытных актаў. У сувязі з 1-й сусв. вайной большая частка дакументаў эвакуіравана, частка ацалелых матэрыялаў зберагаецца ў Цэнтр. дзярж. гіст. архіве Беларусі. с. 232
ВІ́ЦЕБСКІ ЧЫГУНАЛІЦЕ́ЙНА-МАШЫНАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д . Дзейнічаў у 1882—1940 у Віцебску. Вырабляў плугі, выконваў кавальска-слясарныя работы. З 1892 меў паравы рухавік. У 1910—13 выпускаў турбіны, млынавыя машыны, прыводы і інш. абсталяванне для млыноў. У 1914—16 меў ліцейны і мех. цэхі, кузню і машыннае аддзяленне, выконваў ваен. заказы. У грамадз. вайну тут наладжаны рамонт вайск. трансп. сродкаў для Чырв. Арміі. З 1922 вырабляў драбільныя машыны, слясарныя ціскі. Працавала ад 50 (1890—95) да 75 (1902) рабочых. У 1940 на яго базе створаны Віцебскі станкабудаўнічы завод імя Камінтэрна. с. 232
ВІ́ЦЕБСКІ ЧЫГУ́НАЧНЫ ВАКЗА́Л Пабудаваны ў 1866, калі праз Віцебск была пракладзена Рыга-Арлоўская чыгунка. У Вял. Айч. вайну пашкоджаны. У 1954 узведзены новы будынак вакзала (арх. Б.Мезенцаў). У аб'ёмна-прасторавым вырашэнні сіметрычнага прамавугольнага ў плане цаглянага будынка дамінуе цэнтр. аб'ём з 2—4-павярховымі бакавымі крыламі. Кампазіцыя гал. фасада цэнтр. аб'ёму заснавана на рытме 3 буйных арачных праёмаў на ўсю вышыню. У архітэктуры фасадаў і інтэр'ераў выкарыстаны дэкар. элементы класічнай спадчыны: пілястры, капітэлі, паўкалоны і інш. Інтэр'еры апрацаваны мармурам, тынкам, гіпсам.
А.А.Бельскі. с. 232
ВІ́ЦЕБСКІ ШКЛОЗАВО́Д «ЗАХО́ДНЯЯ ДЗВІНА́» . Дзейнічаў у 1909—14 у Віцебску. У 1913 працавала 500 рабочых, з-д вырабіў звычайнага шкла і хрусталю на 300 тыс. руб. с. 233
ВІ́ЦЕБСКІ ШКО́ЛЬНЫ ТЭА́ТР . Існаваў у 1671—1766 пры Віцебскім езуіцкім калегіуме. У канцы 17 ст. былі пастаўлены лац. («Два браты, святыя Канцый і Канцыян») і польская («Містычнае прычасце вяселля Генсерыка і Трызімунда») драмы. У 18 ст. ставіліся панегірычная драма «Каштоўны камень у дзюбе крумкача Гасеўскіх, які ўпрыгожвае дзедаў пярсцёнак Корвінаў» (1737; прысвечана гербу віцебскіх магнатаў і 50-годдзю існавання калегіума), польск. трагедыі «Артахар» Я. Кушаля (1765) і «Сеннахерыб» (1766). Школьныя драмы пісалі выкладчыкі рыторыкі і паэтыкі калегіума С.Макоўскі, Ян Заранак і інш. с. 233
ВІ́ЦЕБСКІЯ БАІ́ 1812 , баі за Віцебск у ходзе вайны 1812 пры адступленні ў ліпені і наступленні ў лістападзе рус. войск. 23 ліп. ў Віцебск увайшла 1-я рус. армія, якая адступала. Яе камандуючы М.Б. Барклай дэ Толі вырашыў даць тут генеральную бітву, бо разлічваў на хуткі падыход 2-й арміі П.І.Баграціёна. Аднак 26—27 ліп. Барклаю стала вядома, што французы захапілі Магілёў, а Баграціён адступае на Смаленск, таму ён адмовіўся ад генеральнай бітвы і таксама вырашыў адступаць на Смаленск. Для прыкрыцця адступлення 1-й арміі быў пакінуты ар'ергард ген.-маёра П.П.Палена з 8 пях. батальёнаў і 4 кав. палкоў. 27 ліп. ў ходзе бою пры ўпадзенні р. Лучоса ў Зах. Дзвіну рус. войскі стрымлівалі націск франц. дывізій, нанеслі ім страты каля 3 тыс. чал. і самі страцілі столькі ж. У ноч на 28 ліп. 1-я армія скрытна адступіла, увёўшы ў зман Напалеона, які спадзяваўся даць тут генеральную бітву. 2-і бой адбыўся пры вызваленні Віцебшчыны 1-м корпусам П.Х.Вітгенштэйна. Для авалодання Віцебскам з г. Бешанковічы быў адпраўлены атрад ген.-маёра В.І.Гарпе з 4 пях. батальёнаў, 5 кав. эскадронаў і інш. падраздзяленняў, які 6 ліст. прыбыў у в. Старое Сяло (на З ад Віцебска), па левым беразе Зах. Дзвіны рушылі 2 эскадроны драгунаў на чале з падпалк. Д.А.Сталыпіным. 7 ліст. атрад Гарпе ўварваўся ў Віцебск, перайшоў праз палаючы мост на левы бераг і пасля вулічных баёў выбіў французаў з горада. Былі захоплены запасы харчу і фуражу, сотні палонных, у т. л. франц. віцебскі губернатар ген. Пужэ.
Ш.І.Бекцінееў. с. 233
ВІ́ЦЕБСКІЯ «ВАРО́ТЫ» , Суражскія «вароты», 40-кіламетровы пралом у лініі фронту на стыку груп ням. армій «Поўнач» і «Цэнтр» паміж Веліжам (Смаленская вобл.) і Усвятамі (Пскоўская вобл.) у Вял. Айч. вайну. Утварыліся ў выніку наступлення 4-й ударнай арміі Калінінскага фронту і дзейнічалі з 10.2 да 28.9.1942. Подступы да іх утрымлівалі часці 4-й ударнай арміі, 1-я і 2-я Бел. партыз. брыгады. Праз «вароты» партызаны трымалі сувязь з камандаваннем 4-й ударнай арміі, у тыл ворага накіроўваліся партыз. групы, зброя. З акупіраванай тэр. выходзілі партыз. атрады на перафарміраванне, добраахвотнікі ў Чырв. Армію, насельніцтва. У памяць аб Віцебскіх «варотах» у в. Заполле Віцебскага р-на пастаўлены помнік.
І.П.Хаўратовіч. с. 233
ВІ́ЦЕБСКІЯ ВАСКРАСЕ́НСКІЯ ЦЭ́РКВЫ . Існавалі ў Віцебску ў 16—19 ст. Драўляная царква на ратушнай пл. пабудавана ў 16 ст. (паказана на «Чарцяжы» Віцебска 1664). Яна складалася з 3 зрубаў (асн., алтарны і бабінец з вежай), накрытых асобнымі шатровымі дахамі з галоўкамі. На яе месцы ў 1772 у стылі позняга барока пабудавана мураваная уніяцкая царква (рыначная); з 1865 — праваслаўная. 1-нефавы храм меў паўкруглую алтарную апсіду з рызніцамі па баках, якія рабілі будынак прамавугольным у плане. 2-вежавы гал. фасад меў складаную хвалістую паверхню. Тарцы высокага даху на гал. фасадзе і над апсідай закрываліся фігурнымі атыкавымі франтонамі. Сцены, аздобленыя плоскімі пілястрамі, былі завершаны прафіляванымі карнізамі, скразныя ярусы вежаў і франтон упрыгожаны стылізаванымі валютамі. Вежы завяршаліся фігурнымі купалкамі. Разбурана ў 1930-я г.
Т.В.Габрусь. с. 233
«ВІ́ЦЕБСКІЯ ДЫВАНЫ́» , акцыянернае т-ва ў Віцебску. Дзейнічае з 1947 як дывановы камбінат (створаны на базе Віцебскай лёнапрадзільнай фабрыкі «Дзвіна»). У 1970 у склад камбіната ўвайшла Віцебская ф-ка нятканых матэрыялаў (створана ў 1947 як лёнапрадзільна-шпагатная ф-ка). У 1978 пушчана ф-ка прашыўных дывановых вырабаў. З 1980 дывановае вытв. аб'яднанне, з 1994 сучасная назва. Уключае ф-кі: ткацка-аддзелачную, прашыўных дывановых вырабаў, нятканых матэрыялаў. Асн. прадукцыя (1997): дываны і дывановыя вырабы (жакардавыя і аксмінстэрскія паўшарсцяныя), дарожкі ворсавыя машыннай выпрацоўкі паўшарсцяныя і з хім. валокнаў, прашыўныя (тафтынгавыя) дывановыя пакрыцці, швейны і мэблевы вацін, байка для абутку.
Развіццё тканых маст.-прамысл. вырабаў «Віцебскіх дываноў» адбывалася ў рэчышчы агульных тэндэнцый усх. і еўрап. дывана з выкарыстаннем традыцый бел. дыванаткацтва. Гісторыя стварэння дываноў звязана са станаўленнем на Беларусі ворсавага дывана машыннай вытв-сці. У канцы 1940-х—1950-я г. для набіўных стужкавых жакардавых дываноў мастакі Т.Гусева, М.Дзёмін, З.Луданэ, Г.Саленікава, В.Сенькіна, І.Шурупаў выкарыстоўвалі кампазіцыйныя схемы класічнага ўсх. дывана, з выразна акрэсленым цэнтрам і шлякам. У іх пераважалі матывы традыц. бел. арнаменту са строгай монакампазіцыяй і буйнымі геаметрызаванымі формамі (ромб, крыж), выкарыстоўвалася і арнаментыка інш. народаў свету (дываны «Беларускі», «Слуцкі», «Фестывальны»). У 1960—70-я г. сталі больш пашыранымі аксмінстэрскія дываны, якія побач з прутковым жакардам складалі аснову асартыменту; змяніліся суадносіны іх асн. элементаў, часцей выкарыстоўваліся рапортныя кампазіцыі з эклектычным спалучэннем формаў, іх каларыстычная гама стала больш светлая. З 2-й пал. 1970-х г. асвойваецца вытв-сць тафтынгавых пакрыццяў з рэльефным і друкаваным малюнкам. Мастакі Я.Папова, У.Федаровіч, В.Шастоўскі шукаюць новыя маст. вырашэнні, шляк замяняецца бардзюрам, больш цэльным становіцца каларыт («Акцэнт», «Раслінны», «Рубін»). Цэнтр. месца ў кампазіцыях дываноў канца 1980-х г. адведзена асацыятыўным вобразам (мастакі Г.Бычкоўская, М.Кабанова, А.Свірыдзенка, Л.Цыбульская), складаны арнамент (пераважаюць раслінныя формы ці геам. абстракцыі) набыў жывапіснасць, падкрэслена гарманічным і вытанчаным стаў каларыт («Калейдаскоп», «Лотас», «Рытм»). Віцебскія дываны экспанаваліся на міжнар. выстаўках у Алжыры, Англіі, Бразіліі, Галандыі, Індыі, Турцыі, Францыі і інш.
Л.А.Федарук, М.Л.Цыбульскі. с. 233
ВІ́ЦЕБСКІЯ ЗА́МКІ , сістэма абарончых збудаванняў сярэдневяковага Віцебска. Складаліся з Верхняга, Ніжняга і Узгорскага замкаў. Першыя 2 пабудаваны кн. Альгердам на месцы былога дзядзінца і вакольнага горада.
Верхні замак (14—18 ст., пл. каля 4 га) размяшчаўся на левым беразе р. Віцьба пры ўпадзенні яе ў Зах. Дзвіну. У плане нагадваў трапецыю, меў 8 вежаў. Уключаў гарадзішча ранняга жал. веку (у пісьмовых крыніцах наз. гара Ламіха, дзядзінец Віцебска) і мыс Заходнядзвінскага ўзвышша, умацаваныя валам у 1130-я г. У сярэдзіне 14 ст. на грэбені вала стаялі мураваныя абарончыя сцены і вежы. З моманту пабудовы мураваны замак перажыў каля 15 аблог з выкарыстаннем артылерыі. Моцна ён пацярпеў пасля 3 асад войскамі Івана IV Грознага ў час Лівонскай вайны 1558—83, аднак паступова адноўлены. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у ходзе ген. штурму 28.11.1654 узяты рус. войскам і толькі ў 1667 зноў здадзены Рэчы Паспалітай. Паводле звестак за 1655, агульная даўжыня мураваных умацаванняў замка дасягала 623 м. У 1708 замак спалены па загадзе Пятра І. Адноўлены да сярэдзіны 18 ст., пасля двух пажараў 1757 разабраны.
З Пд да Верхняга замка прымыкаў Ніжні замак (14—18 ст., пл. 7— 7,5 га) з 7 мураванымі вежамі. Мураваны абарончы пояс гэтага замка дасягаў 1750 м. Пасля аблог 1393, 1396, 1435, 1502, 1516, 1519, 1534, 1535, 1536 з выкарыстаннем артылерыі, бамбардзіровак войскам Івана IV Грознага ў 1562, 1563 і 1568 у Лівонскую вайну 1558—83 ад сцен замка засталіся руіны і асобныя ўчасткі вежаў, якія рамантаваліся каменем і дрэвам. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 замак заняты рус. войскам восенню 1654, пасля працяглых штурмаў быў істотна рэканструяваны. У вер. 1708 спалены карным атрадам калмыкаў на чале з капітанам рус. арміі Салаўёвым. Быў адноўлены, канчаткова знік пасля пажару. 1752 і двух пажараў 1757.
Узгорскі замак (1-я пал. 17— 18 ст., пл. каля 10 га) пабудаваны паміж рэкамі Зах. Дзвіна і Віцьба (на яе правым беразе), на Пн ад Верхняга і Ніжняга замкаў. Меў 3 брамы і 7 драўляных вежаў. Мостам цераз Віцьбу злучаўся з Ніжнім замкам. У 1656 лінія ўмацаванняў Узгорскага замка дасягала 1800 м, у плане ён меў канфігурацыю, блізкую да чатырохвугольнай. Замак не раз гарэў у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Канчаткова спалены ў ходзе Паўн. вайны 1700—21 па загадзе Пятра І 28.9.1708 рус. войскам пры адступленні.
Літ.: Ткачев М.А. Замки Белоруссии. Мн., 1987.
М.А. Ткачоў. с. 234
ВІ́ЦЕБСКІЯ ПАЎСТА́НЦКІЯ АТРА́ДЫ , узброеныя фарміраванні ў паветах Віцебскай губ. ў час паўстання 1863—64. Сярод гал. прапагандыстаў і дзеячаў падрыхтоўкі паўстання ў Віцебску былі бел. пісьменнік А.І.Вярыга-Дарэўскі, М. Карафа-Корбут і інш. 25.4.1863 у Дынабургскім пав. выступіла група Л.Плятэра, якая захапіла пад Крэслаўкай транспарт са зброяй, але паўстанцы былі рассеяны; Плятэр па загадзе М.Мураўёва расстраляны ў Дынабургу. У Аршанскім пав. дзейнічаў атрад І.М.Будзіловіча. На Дзісеншчыне быў сфарміраваны паўстанцкі атрад Г.М.Дмахоўскага, які рушыў на Кублічы і Докшыцы, але 26.5.1863 быў разбіты, яго камандзір загінуў. У Лепельскім пав. О.Грабніцкім створаны паўстанцкі атрад, які таксама быў рассеяны. У раёне Бешанковічы—Бачэйкава дзейнічала паўстанцкая група, якая была разбіта, яе кіраўнік Дык сасланы на катаргу. На мяжы Себежскага і Дрысенскага пав. дзейнічаў атрад Б.М.Кульчыцкага, які 6.5.1863 быў разбіты; Кульчыцкі, каб пазбегнуць палону, застрэліўся. Паўстанцы Себежскага, Полацкага, Віцебскага, Веліжскага і Лепельскага пав. меркавалі злучыцца і рушыць на Полацк і Віцебск, а таксама захапіць Дынабург з багатымі арсеналамі зброі. Але гэтыя планы не ажыццявіліся. Паўстанцкія атрады і групы Віцебшчыны гінулі або рассейваліся, не паспеўшы разгарнуць дзейнасць. Сяляне не падтрымалі паўстаўшых. Атрады фарміраваліся пераважна са шляхты, разначынцаў, дробных чыноўнікаў, навучэнцаў. Пасля задушэння паўстання многія ўдзельнікі віцебскіх паўстанцкіх атрадаў былі пакараны ці перайшлі на нелегальнае становішча.
Г.В. Кісялёў. с. 235
ВІ́ЦЕБСКІЯ ПРЫВІЛЕ́І , устаўныя граматы вял. князёў ВКЛ Віцебскай зямлі, якія фіксавалі нормы віцебскага права. Першы прывілей Віцебску дадзены ў 1390-я г. Вітаўтам. Прывілей 1503 Аляксандра, які захаваўся, быў пацвярджэннем папярэдняга прывілея 1444 Казіміра IV. Прывілей 1503 пацвярджалі граматамі вял. князі ВКЛ у 1509, 1541, 1547, 1561. За Віцебскае паўстанне 1623 Віцебск да 1641 быў пазбаўлены магдэбургскага права. с. 235
ВІ́ЦЕБСКІЯ РУЧНІКІ́ , тып традыц. тканых ручнікоў, якія вырабляюцца нар. майстрамі вёсак Браслаўскага, Віцебскага, Міёрскага, Шаркаўшчынскага р-наў Віцебскай вобл., а таксама стараверамі Паазер'я. Вядомы з 19 ст. Даўж. 120—300 см, шыр. 23—30 см. Ткуць іх з адбеленага кужалю або белай бавоўны, аздабляючы на канцах карункамі, мохрыкамі. Узор ствараецца «выкладаннем» чырвоных, чорных, блакітных, жоўтых баваўняных нітак (выбарнае ткацтва), закладной тэхнікай, якая нагадвае вышыўку па гатовай тканіне. У арнаментыцы пашыраны раслінныя, геам., антрапаморфныя і зааморфныя матывы. Віцебскім ручнікам уласцівы сюжэтнасць арнаментальных кампазіцый, паліхромнасць каларыстычнай гамы, перавага белага фону ў месцах размяшчэння дэкору.
М. Ф. Раманюк. с. 235
ВІ́ЦЕБСКІЯ СВАБО́ДНЫЯ ДЗЯРЖА́ЎНЫЯ МАСТА́ЦКІЯ МАЙСТЭ́РНІ , назва ў 1920—21 Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. с. 235
ВІ́ЦЕБСКІЯ ЦА́РСКІЯ ВАРО́ТЫ , помнік манум.-дэкар. мастацтва канца 17 ст. Створаны для Георгіеўскай (Юр'еўскай) царквы Віцебска. Драўляныя прамавугольнай формы вароты, упрыгожаныя разьбой і паліхромнай размалёўкай, уключаюць 6 утвораных расліннымі парасткамі клеймаў — рэльефных выяў святых на зялёным фоне. У двух верхніх клеймах традыц. кампазіцыя «Благавешчанне» заменена выявамі Сімяона Столпніка і Міколы Цудатворца, у ніжніх змешчаны 4 выявы евангелістаў з разгорнутымі Евангеллямі на каленях. Позы святых свабодныя, трактоўка адзення выяўляе формы фігур.
Захоўваюцца ў Нац. маст. музеі Беларусі.
Літ.: Пластыка Беларусі XII—XVIII стст.: [Альбом]. Мн., 1983.
А.К.Лявонава. с. 235
«ВІЦЕБСКМЭ́БЛЯ» , акцыянернае т-ва ў Віцебску. Створана ў 1948—50 як мэблевая ф-ка. У 1975—88 у вытв. дрэваапр. аб'яднанні «Віцебскдрэў». З 1988 галаўное прадпрыемства ВА «Віцебскмэбля», з 1992 акц. т-ва «Садружнасць», з 1994 сучасная назва. Дзейнічаюць цэхі: раскроечна-загатоўчы, мэблевыя (2), рамонтна-мех., энергацэх, трансп., склады (2). Асн. прадукцыя (1996): мяккая мэбля, гарнітуры для адпачынку, канапы, тумбачкі пад тэлеапаратуру, корпусная мэбля («сценкі»), шафы. с. 236
ВІ́ЦЕНЬ (? — каля 1316), вялікі князь ВКЛ (каля 1295—1316). Звесткі пра паходжанне супярэчлівыя. Паводле адных крыніц, ён родам з Жамойціі, другія называюць яго сынам Трайдзеня, трэція выводзяць яго з роду смаленскіх князёў. Бел. гісторыкі 19 ст. М.В.Без-Карніловіч і А. Кіркор лічылі яго сынам полацкага князя Гердзеня. На думку храніста 14 ст. П.Дусбурга, Віцень — сын Лютувера, які атаясамліваецца з Будзівідам. Бацька або брат Гедзіміна. Змагаўся за адзінства дзяржавы, ваяваў супраць палякаў у 1291, 1293, 1296, 1306, 1307. Вёў барацьбу з крыжакамі Тэўтонскага і Лівонскага ордэнаў. У 1298 заключыў саюз з Рыгай, што дало магчымасць адбіць крыжацкі наступ на Жамойцію. Як і Трайдзень, сяліў прусаў, якія ўцяклі ад ням. заваёўнікаў, на Гарадзеншчыне. У 1294 задушыў паўстанне жамойцкіх феадалаў, што схіляліся да саюзу з крыжакамі. Паводле позняга Васкрасенскага летапісу, уключыў у ВКЛ Берасцейскую зямлю (1315). Загінуў ад удару перуна.
М.І.Ермаловіч. с. 236
«ВІ́ЦІ» , грамадска-літаратурны часопіс. Выдаваўся ў 1952—57 у Нью-Йорку на бел. мове Згуртаваннем бел. моладзі і Бел. студэнцкім т-вам у ЗША. У раздзелах «Царква і моладзь», «Новае ў навуцы і тэхніцы», «Хроніка», «Гумар» і інш. змяшчаў матэрыялы і дакументы пра дзейнасць маладзёжных арг-цый, грамадскае і культ. жыццё бел. моладзі, студэнцтва і інш. у ЗША. Друкаваў творы Я.Купалы, М.Багдановіча, Н.Арсенневай, А.Савёнак, М.Белемука, Ю.Віцьбіча і інш. Выйшла 10 нумароў.
А. С.Ляднёва. с. 236
ВІ́ЦІ (Vitti) Моніка [сапр. Чэчарэлі (Cессіаrellі) Марыя Луіза; н. 3.11.1931, Рым], італьянская актрыса. Скончыла рымскую Акадэмію драм. мастацтва (1953). Працавала ў т-рах Рыма і Мілана. Вядомасць прынёс удзел у фільмах М.Антаніёні 1960-х г. («Прыгода», «Ноч», «Зацьменне», «Чырвоная пустыня»), дзе актрыса стварыла новыя для зах.-еўрап. кіно вобразы жанчын з бурж. асяроддзя, якія пакутуюць з-за ўсеагульнага адчужэння, што ператвараецца з сац. хваробы ў псіхічную. Здымалася таксама ў камедыйных і муз. фільмах: «Дзяўчына з пісталетам» (у сав. пракаце «Не прамахніся, Асунта!»), «Гасцінічны нумар», «Флірт» і інш. Працуе ў т-ры. с. 236
ВІ́ЦІГ (Wittig) Георг (16.6.1897, Берлін — 26.8.1987), нямецкі хімік-арганік. Вучыўся ў Марбургскім ун-це (1920— 26), дзе і працаваў. З 1932 выкладаў у розных ун-тах Германіі (з 1944 праф.). Навук. працы па хіміі фосфарарган. злучэнняў. Адкрыў рэакцыю пераўтварэння эфіраў у спірты пад уздзеяннем феніллітыю (перагрупоўка В., 1942), рэакцыю атрымання алефінаў узаемадзеяннем карбанільных злучэнняў (альдэгідаў, кетонаў і інш.) з алкілідэнфасфаранамі (рэакцыя В., 1954), рэакцыю далучэння фасфінметылідэнаў да альдэгідаў і кетонаў па падвоенай вугляродкіслароднай сувязі (1954). Нобелеўская прэмія 1979 (разам з Г.Браўнам). с. 236
ВІ́ЦІ-ЛЕ́ВУ (Viti Levu), вулканічны востраў у Ціхім ак., самы буйны з а-воў Фіджы. Пл. 10,5 тыс. км2. Выш. да 1322 м. Акаймаваны каралавымі рыфамі. Складзены са складкавых крышт. парод, перакрытых лавамі. Захаваліся вулканічныя конусы, якія ўтвараюць гарысты рэльеф. Клімат трапічны вільготны. Трапічныя вільготныя лясы, на падветраных схілах — саванны. Здабыча золата, марганцавых руд; лесараспрацоўкі. Вырошчваюць цукр. трыснёг, бананы, бавоўнік, какосавыя пальмы. Аэрапорт. Турызм. Лясны парк Тхалаісува. Гал. горад і порт — Сува. с. 236
ВІЦІЛІ́ГА , гл. Песь. с. 236
ВІЦІ́М , рака ва Усх. Сібіры, правы прыток Лены, у Рэспубліцы Бурація, на мяжы яе з Чыцінскай вобл. і ў Іркуцкай вобл. Расіі. Даўж. 1837 км, пл. бас. 225 тыс. км2. Утвараецца пры зліцці р. Віцімкан і Чына. Цячэ па Віцімскім пласкагор'і, Станавым нагор'і і ўскраіне Патамскага нагор'я. Утварае парогі, пры ўпадзенні ў Лену (двума гал. рукавамі) — дэльту. Асн. прытокі: Цыпа (злева), Калар (справа). Жыўленне пераважна дажджавое. Ледастаў з пачатку ліст. да 2-й дэкады мая. Сярэдні расход вады каля г. Бадайбо 1520 м3/с. Суднаходная на 300 км ад вусця. У бас. ракі радовішчы золата, слюды. На Віціме — г. Бадайбо. с. 236
ВІЦІ́МСКАЕ ПЛАСКАГО́Р'Е , у Забайкаллі, у вярхоўях р. Віцім, пераважна ў Рэспубліцы Бурація і Чыцінскай вобл. Расіі. Шырокія невысокія ўвалы (выш. да 1600 м) чаргуюцца з міжгорнымі паніжэннямі. Складзена гранітамі і крышт. сланцамі; на ПдЗ — базальты; больш як 15 конусаў стараж. вулканаў.
Пашырана шматгадовая мерзлата. Азёры (у т.л. салёныя), мінер. крыніцы. У міжрэччах лістоўнічная тайга, у паніжэннях зараснікі хмызняку, лугі і балоты. с. 236
ВІЦІ́НА , старадаўняе драўлянае пласкадоннае рачное судна з палубай і ветразямі для перавозкі збожжа і інш. грузаў. На Беларусі вядома з 15 ст. Даўж. 43— 53 м, шырыня 4—11 м, грузападымальнасць 128—192 т. Будаваліся і выкарыстоўваліся на Нёмане, Шчары, Віліі. У 2-й пал. 19 ст. пачалі знікаць. с. 237
ВІ́ЦІНГ (Віцінгс) Яўген Эдуардавіч (2.8.1884, С.-Пецярбург — 20.8.1959), спявак (драм. тэнар) і педагог. Засл. дз. маст. Латвіі (1946) і Беларусі (1955). Праф. (1947). Вучыўся ў Мілане, дэбютаваў у П'ячэнцы (Італія, 1908). У 1907—18 саліст Марыінскага т-ра, дзе выканаў партыі Радамеса («Аіда» Дж.Вердзі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Германа («Пікавая дама» П.Чайкоўскага) і інш. З 1920 жыў пераважна ў Рызе (да 1946 саліст оперы, да 1950 педагог кансерваторыі). У 1950—59 вёў клас сольных спеваў у Бел. кансерваторыі. Сярод яго вучняў М.Ворвулеў, В. Глушакоў, М. Зюванаў, Р.Асіпенка, М.Дружына, П.Дружына, А.Самарадаў. с. 237
ВІ́ЦЛЕБЕН (Witzleben) Эрвін фон (4.12.1881, г. Брэслаў, Германія, цяпер г. Вроцлаў, Польшча — 8.8.1944), германскі военачальнік. Ген.-фельдмаршал . У арміі з 1901, удзельнік 1-й сусв. вайны. Камандаваў пяхотнай дывізіяй (з 1934), 2-й групай армій (з вер. 1939), 1-й арміяй (з ліст. 1939), удзельнічаў у Французскай кампаніі 1940. З кастр. 1940 камандуючы групай армій «Д» у Францыі, з ліст. 1942 генерал для даручэнняў пры Стаўцы. Адзін з кіраўнікоў ваен. змовы супраць А.Гітлера 20.7.1944; у выпадку поспеху павінен быў стаць галоўнакамандуючым. Пакараны смерцю паводле прыгавору ваен. трыбунала. с. 237
«ВІ́ЦЫ» , Саюз сельскай моладзі Польскай Рэспублікі, сялянская рэфармісцкая дэмакр. арг-цыя моладзі Польшчы і Зах. Беларусі ў 1928—48. Засн. групай дзеячаў Цэнтр. саюза сельскай моладзі. У Гал. ўправу «Віцаў» ўваходзілі З.Заленскі, Л.Лютык, І.Нецька і інш. У 1929 аб'ядноўваў 22 тыс., у 1938 каля 100 тыс. членаў. Меў моцны ўплыў у каап. руху. З 1931 заняў антыўрадавую пазіцыю. Мясц. арг-цыі «Віцаў» супрацоўнічалі з камсамольскімі арг-цыямі, удзельнічалі ў адзінафрантавых антыфаш. выступленнях 1936—37. У 1948 «Віцы» разам з інш. левымі арг-цыямі моладзі аб'яднаўся ў Саюз польскай моладзі.
У.А. Палуян. с. 237
ВІ́ЦЫН Георгій Міхайлавіч (н. 23.4.1918, Масква), рускі акцёр. Нар. арт. СССР (1990). Вучыўся ў тэатр. вучылішчы пры Маск. маст. акадэм. т-ры 2-м (МХАТ 2-і). У 1937—69 у т-ры імя М.М.Ярмолавай. З 1945 здымаецца ў кіно. Камедыйны, вострахарактарны акцёр. Здымаўся ў фільмах: «Старая, старая казка», «Цень», «Кампазітар Глінка», «Дванаццатая ноч», «Жаніцьба Бальзамінава», «Джэнтльмены ўдачы», «Сіняя птушка», «Рукі ўгору!», стварыў ролю-маску Баязліўца ў камедыях Л.Гайдая «Зусім сур'ёзна» (навела «Пёс Барбос і незвычайны крос»), «Самагоншчыкі», «Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка», «Каўказская нявольніца». с. 237
ВІЦЫНА́ЛЬНЫЯ ГРА́НІ (лац. vicinalis ад vicinus суседні, блізкі, падобны), грані крышталёў, на якіх ёсць спадзістыя пірамідальныя ўзвышэнні (віцынальныя піраміды) або ямкі. Утвараюцца пры росце крышталёў у пункце выхаду вінтавой дыслакацыі. У розных крышталёў маюць розную форму, што дае магчымасць па іх вызначаць сіметрыю ў крышталяграфіі. с. 237
ВІЦЬ , Прабойная канава, рака ў Калінкавіцкім і Хойніцкім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток Прыпяці. Даўж. 70 км. Пл. вадазбору 991 км2. Пачынаецца каля в. Нахаў Калінкавіцкага р-на, цячэ ў Хойніцкім р-не па нізіне Гомельскае Палессе. Прытокі — невял. ручаі і меліярац. канавы. Даліна невыразная, у нізоўі зліваецца з поймай Прыпяці. Да в. Барысаўшчына Хойніцкага р-на пойма двухбаковая; яе шыр. 200—300 м. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Замярзае ў 1-й дэкадзе снеж., крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. с. 237
ВІЦЬ , вадасховішча ў Хойніцкім р-не Гомельскай вобл., у пойме р. Тур'я (левы прыток Прыпяці). За 20 км на З ад г. Хойнікі, каля в. Дуброва. Створана ў 1980. Пл. 0,51 км2, даўж. 1,02 км, найб. шыр. 650 м, найб. глыб. 4,2 м. Даўжыня агараджальнай дамбы 1,76 км. Наліўное, напаўняецца з р. Тур'я. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 3,2 м. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі. с. 237
ВІ́ЦЬБА , рака ў Віцебскім р-не, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўж. 33 км. Пл. вадазбору 275 км2. Пачынаецца за 3 км на У ад в. Паддуб'е, цячэ ў межах Віцебскага ўзв. Асн. прытокі: Горнаўка (злева) і Сільніца (справа). У ніжнім цячэнні на працягу 5 км цячэ ў межах Віцебска, дзе і ўпадае ў Зах. Дзвіну. Паводле Віцебскага летапісу, у сутоках Віцьбы і Зах. Дзвіны ў 974 заснаваны г. Віцебск. с. 237
ВІ́ЦЬБІЧ Юрка (сапр. Шчарбакоў Георгій; 15.6.1905, г. Веліж Смаленскай вобл. — 4.1.1975), бел. пісьменнік і культ. дзеяч. У 1922—33 працаваў у Маскве на хім. заводзе. Пераехаў на Беларусь, удзельнічаў у напісанні гісторыі віцебскіх, гомельскіх і барысаўскіх фабрык. Быў удзельнікам Віцебскай, Гомельскай, Беластоцкай экспедыцый, узначальваў Аршанскую экспедыцыю па даследаванні, уліку і ахове помнікаў гісторыі, архітэктуры і мастацтва. У час Вял. Айч. вайны супрацоўнічаў з фашыстамі, быў членам т.зв. Цэнтр. ўрада бел. культ. згуртавання. З 1944 у Германіі, у 1946 стварыў бел. літ. згуртаванне і час. «Шыпшына», арганізаваў выданне час. праваслаўных беларусаў «Звіняць званы св. Сафіі». Пасля пераехаў у ЗША. Друкаваўся з 1929 у час. «Узвышша». Першая кн. прозы «Смерць Ірмы Лаймінг» (1932). У 1937 выдаў кн. «Формула супраціўлення касцей», у 1944 у Берліне — зб. публіцыстыкі «Веліжскія паўстанцы» і «Нацыянальныя святыні». Аўтар кн. «Плыве з-пад Святое гары Нёман» (ч. І, Мюнхен, 1956), «Мы дойдзем» (Нью-Йорк, 1974, на рус. мове). Пакінуў успаміны пра бел. пісьменнікаў.
Тв.: Плыве з-пад Святое гары Нёман: Рэпр. выд. Мн., 1995. с. 237
ВІ́ЦЭ-АДМІРА́Л (ад лац. vісе замест, узамен + адмірал), воінскае званне вышэйшага афіцэрскага складу ў ВМФ (ВМС) многіх дзяржаў. У эпоху паруснага флоту (17 — сярэдзіна 19 ст.) віцэ-адмірал камандаваў авангардам (перадавой часткай сіл) і быў нам. адмірала. У Расіі званне ўведзена ў 1699 (існавала да 1917), у СССР — у 1940; існуе ў ВМФ Расійскай Федэрацыі (адпавядае ген.-лейт. ў арміі). У сав. ВМФ званне віцэ-адмірала мелі ўраджэнцы Беларусі В.П.Дрозд, Г. М.Халасцякоў і інш. с. 237
«ВІ́ЦЭ-АДМІРА́Л ДРОЗД» , гвардзейскі эсмінец сав. Чырванасцяжнага Балт. флоту, які вызначыўся ў Вял. Айч. вайну. Да 13.2.1943 наз. «Стойкі», перайменаваны ў гонар сав. флатаводца беларуса В.П.Дразда, які загінуў. Уступіў у строй у 1940. У 1941—42 удзельнічаў у баявых дзеяннях флоту ў Рыжскім заліве, эвакуацыі гарнізона п-ва Ханка, абароне Ленінграда (падтрымліваў артыл. агнём часці сухап. войск) і інш. За мужнасць і адвагу атрымаў гвардз. званне (3.4.1942), увесь экіпаж узнаг. ордэнамі і медалямі. Выключаны са складу ВМФ СССР у 1960. с. 237
ВІ́ЦЭ-КАРАЛЕ́ЎСТВА , адм.-тэр. адзінка ў амер. калоніях Іспаніі ў 16 — пач. 19 ст., якою кіраваў віцэ-кароль. Першае віцэ-каралеўства — Новая Іспанія, створана ў 1535, у яго ўвайшлі тэр. Мексікі і большая ч. Цэнтр. Амерыкі. У Паўд. Амерыцы ў 1542 утварылася віцэ-каралеўства Перу, з якога ў 1739 вылучана віцэ-каралеўства Новая Гранада (тэр. Калумбіі, Панамы, Венесуэлы, Эквадора), у 1776 — віцэ-каралеўства Рыо-дэ-Ла-Плата (тэр. Аргенціны, Парагвая, Уругвая, Балівіі). Існавалі да Вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—26. с. 237
ВІ́ЦЭ-ПРЭЗІДЭ́НТ , 1) у некаторых дзяржавах (ЗША, краіны Лацінскай Амерыкі і інш.) намеснік кіраўніка дзяржавы. Выбіраецца звычайна разам з прэзідэнтам, у выпадку смерці, адстаўкі, імпічменту дзеючага прэзідэнта выконвае яго функцыі да новых выбараў. 2) Нам. прэзідэнта ў розных нац. і міжнар. арг-цыях. с. 237
ВІ́ЦЯЗЬ (стараж.-рус.), у Стараж. Русі храбры воін, герой. с. 237
ВІ́ЦЯЗЬ Пётр Аляксандравіч (н. 6.8.1936, в. Першамайская Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Акад. АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1989), д-р тэхн. н. (1983), праф. (1986). Засл. дз. нав. Беларусі (1991). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1960). З 1961 працуе ў галіне парашковай металургіі. З 1980 першы нам. ген. дырэктара Бел. рэсп. навук.-вытв. аб'яднання парашковай металургіі, з 1992 дырэктар НДІ парашковай металургіі. Даследаванні ў галіне канструкцыйных і функцыян. матэрыялаў, якія атрымліваюцца метадамі парашковай металургіі і тэрмічнага напылення. Гал. рэдактар штогадовага рэсп. зборніка «Парашковая металургія». Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.: Волокнистые высокотемпературные керамическне материалы. Мн., 1991 (у сааўт.); Формирование структуры и свойств пористых порошковых материалов. М., 1993 (у сааўт.); Теория и практика газоплазменного напыления. Мн., 1993 (у сааўт.). с. 238
«ВІ́ЦЯЗЯ» ЖО́ЛАБ , Усходне-Меланезійскі жолаб, глыбакаводны жолаб у паўд.-зах. частцы Ціхага ак., уздоўж паўн. падножжа падводных гор і а-воў Санта-Крус, Ануда і інш. Даўж. каля 870 км, сярэдняя шыр. 11 км, глыб. да 6150 м. Адкрыты ў 1958 сав. экспедыцыяй на н.-д. судне «Віцязь». с. 238
ВІЧЭ́НЦА (Vicenza), горад на ПнУ Італіі. Знаходзіцца ў вобл. Венецыя, каля падножжа Альпаў, на р. Бакільёне. Адм. ц. правінцыі Вічэнца. Вядомы з часоў Стараж. Рыма. 107,1 тыс. ж. (1994). Трансп. вузел на чыгунцы Венецыя—Мілан. Металургія, тэкст. і с.-г. машынабудаванне, хім., гумавая, тэкст., абутковая, швейная, керамічная, харч., папяровая, ювелірная прам-сць. Маст. галерэя. Руіны стараж.-рым. пабудоў. Цэрквы (10—16 ст.), палацы (15—18ст.). Шматлікія пабудовы А.Паладыо (16 ст.), у т.л. палац К'ерыкаці, Базіліка, т-р Алімпіка, каля Вінчэнцы знакамітая познарэнесансавая віла «Ратонда». с. 238
ВІ́ША , рака ў Гомельскай вобл., правы прыток Іпы (бас. Прыпяці). Даўж. 39,3 км. Пл. вадазбору 233 км2. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Пружынішчы Акцябрскага р-на, далей цячэ ў Светлагорскім і Калінкавіцкім р-нах па паўн.-ўсх. ускраіне нізіны Гомельскае Палессе. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, шыр. 500 м — 1 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае (шыр. 7—12 м). У пойме створаны наліўныя сажалкі. На рацэ г.п. Азарычы. с. 238
ВІШАКХАПА́ТНАМ , Вісакхапатнам, Візагапатам, горад у Індыі, на беразе Бенгальскага зал., у штаце Андхра-Прадэш. 732 тыс. ж. (1991). Адзін з гал. марскіх партоў краіны. Асн. грузы — нафта і нафтапрадукты, жал. руда, прамысл. абсталяванне, збожжа, вугаль, угнаенні. Суднабуд., металургічная, станкабуд., нафтаперапр., нафтахім., маш.-буд., металаапр., хім. (выраб угнаенняў) прам-сць. Каляровая металургія. Рыбалоўства. Ун-т. с. 238
ВІША́НСКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ . Каля г.п. Акцябрскі ў Акцябрскім і Светлагорскім р-нах Гомельскай вобл. На У мяжуе з Мармавіцкім радовішчам нафты. Пл. каля 40 км2. Уваходзіць у Рэчыцка-Вішанскую зону нафтагазанамнажэння на Пн Прыпяцкага прагіну. Паклад нафты ў падсалявых адкладах верхняга дэвону на глыб. да 3000 м. Нафта высакаякасная, маласярністая, маласмалістая, парафінавая, мае ў сабе раствораны газ. Адкрыта ў 1967, распрацоўваецца з 1970. с. 238
«ВІ́ШАНЬКА» , бел. нар. гульня. У гульню «Вішаньку» («Ірваць вішаньку») гуляюць пераважна на Каляды. Дзяўчына становіцца на ўслончыку паміж двух хлопцаў, якія, узяўшыся за рукі, ахоўваюць яе («вішаньку») ад трэцяга, што стаіць побач з імі. Дзяўчына, трымаючы ў роце саломінку, паварочвае галаву з боку ў бок. Той трэці павінен падскочыць да дзяўчыны і губамі схапіць саломінку. Калі гэта ўдаецца, дзяўчына цалуе яго. с. 238
ВІША́ПЫ (іран.), каменныя статуі (выш. да 5 м) у выглядзе рыбы або слупа з расцягнутай на ім скурай быка. Упершыню выяўлены ў 1909 у Арменіі ў раёне Гегамскага хр. Знаходзіліся паблізу стараж. каналаў і азёр, якія выкарыстоўваліся для вадапою жывёлы. Зроблены, магчыма, у 2-м тыс. да н.э. і звязаны з культам божастваў урадлівасці і вады. Пазней армяне лічылі статуі выявамі злых духаў і называлі іх вішапамі, г. зн. дэманамі. Выяўлены таксама на Паўн. Каўказе, у Грузіі, Манголіі. с. 238
ВІШКАРО́Ў Барыс Якаўлевіч (29.10.1905, г. Смаленск, Расія — 23.2.1974), бел. акцёр, рэжысёр, педагог. Засл. дз. культуры Беларусі (1968). Скончыў Дзярж. эксперым. майстэрні пры Маскоўскім камерным т-ры (1929). Працаваў акцёрам у маскоўскіх т-рах, у 1944—47 у Дзярж. рус. драм. т-ры БССР. Выступаў пераважна ў ролях класічнага рэпертуару. З 1947 выкладаў у Бел. тэатр.-маст. ін-це. Працаваў на радыё, тэлебачанні як сцэнарыст і рэжысёр, выступаў з артыкуламі па пытаннях тэатр. мастацтва і драматургіі. с. 238
ВІ́ШНЕВА , вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл., на р. Альшанка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 23 км на ПнЗ ад г. Валожын, 98 км ад Мінска, за 7 км ад чыг. ст. Багданаў, на аўтадарозе Валожын—Ашмяны. 537 ж., 211 двароў (1996).
З 14 ст. ў складзе Крэўскага княства. З 15 ст. ўласнасць Гедыголдавічаў, Гальшанскіх, Пацаў, Гаштольдаў, з канца 17 да канца 19 ст. — Храптовічаў. У 1583 мястэчка, цэнтр воласці Ашмянскага пав. Віленскага ваяв. У канцы 17 — 1-й пал. 18 ст. дзейнічала школа базыльян. У 1780—1870 у Вішневе працаваў Вішнеўскі металургічны завод. З 1793 у складзе Рас. імперыі. У 19 ст. цэнтр воласці Ашмянскага пав. Віленскай губ. У 1865 дзейнічалі шкляная гута, цагельна-ганчарны з-д, сукнавальня,
ня,} спіртзавод, вадзяны млын, царк.-прыходская школа, нар. і яўр. вучылішчы, праводзіліся 2 кірмашы на год. У 1919—20 і 1921—39 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Валожынскага пав. Навагрудскага ваяв. З 1939 у БССР. З 1940 цэнтр сельсавета Валожынскага р-на. З чэрв. 1941 да 6.7.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі тут 2060 жыхароў. У Вішнева жыў і памёр бел. асветнік С.Будны, жылі і пахаваны бел. паэтэса К. Буйло, мастак Ф. Рушчыц.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры — Вішнеўскі касцёл Марыі і Казьмадзям'янская царква (1865).
В.У.Шаблюк (гісторыя). с. 238
ВІ́ШНЕВА , вёска ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., на беразе воз. Вішнеўскае. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 31 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Смаргонь, 252 км ад Гродна. 450 ж., 160 двароў (1996). Лясніцтва, сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — касцёл Тадэвуша (1811). с. 238
ВІ́ШНЕЎСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Вілейскім р-не, на мяжы з Мядзельскім р-нам Мінскай вобл. і Смаргонскім р-нам Гродзенскай вобл., у бас. р. Страча, за 32 км на ПнЗ ад г. Вілейка. Пл. 9,97 км2, даўж. 4,38 км, найб. шыр. 3,52 км, найб. глыб. 6,3 м, даўж. берагавой лініі 13,6 км. Пл. вадазбору 56,2 км2. Схілы катлавіны выш. 2—3 м, парослыя хваёвым лесам. Берагі нізкія, часта забалочаныя і затарфаваныя, пад хмызняком, на Пд і З высокія. Пойма шыр. 5—50 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, да глыб. 1,5 м выслана пяском і глеямі, глыбей — сапрапелямі. Паласа расліннасці шыр. 100—800 м. На Пн выцякае р. Смолка, якая злучае Вішнеўскае возера з воз. Свір. с. 238
ВІШНЕ́ЎСКАЯ Галіна Паўлаўна (н. 25.10.1926, С.-Пецярбург), руская спявачка (сапрана). Нар. арт. Расіі (1961), нар. арт. СССР (1966). Вучылася ў В.Гарынай. У 1952—74 салістка Вял. т-ра ў Маскве. Сярод партый: Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Аіда, Віялета («Аіда», «Травіята» Дж.Вердзі), Тоска, Чыо-Чыо-сан (аднайм. оперы Дж.Пучыні). Упершыню на маск. сцэне выканала монаоперу «Чалавечы голас» Ф. Пуленка. Першая ўвасобіла вобразы Катарыны («Утаймаванне свавольніцы» В.Шабаліна) і Наташы Растовай («Вайна і мір» С.Пракоф'ева). Здымалася ў фільме-оперы «Кацярына Ізмайлава» Дз. ІІІастаковіча, выступала як драм. актрыса. Як канцэртная і камерная спявачка выконвала вак. творы П.Чайкоўскага, М.Мусаргскага, Шастаковіча і інш., часта з мужам М.Растраповічам (акампанемент фп.). Ёй прысвечаны творы Шастаковіча, Б.Брытэна. З 1974 жыве ў Парыжы. Аўтар кн. «Галіна. Гісторыя жыцця» (1991). с. 238
ВІШНЕ́ЎСКАЯ Іна Люцыянаўна (н. 28.4.1925, г. Армавір, Расія), рускі тэатразнавец. Д-р мастацтвазнаўства (1975), праф. (1976). Засл. дз. маст. Расіі (1981). Скончыла Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1947). Даследуе праблемы драматургіі і т-ра. Аўтар першай манаграфіі пра творчасць А.Макаёнка «Камедыя на арбіце» (1979), артыкулаў пра п'есы К.Крапівы, К.Губарэвіча і інш. с. 239
ВІШНЕ́ЎСКАЯ Кацярына Яфімаўна (н. 25.12.1930, в. Старая Беліца Гомельскага р-на), бел. вучоны ў галіне анкагінекалогіі. Д-р мед. н. (1985), праф. (1990). Правадз. чл. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1995). Скончыла Віцебскі мед. ін-т (1955). З 1960 у Бел. НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі. Навук. працы па метадах дыягностыкі, хірург., камбінаванага і прамянёвага лячэння злаякасных новаўтварэнняў геніталіяў.
Тв.: Лимфография в онкогинекологии.
Мн., 1984 (разам з М.М.Аляксандравым); Рак шейки матки: Диагностика, хирургическое и комбинированное лечение. Мн., 1987; Клинико-рентгенологический атлас опухолей женских половых органов. Мн., 1992; Ошибки в онкогинекологической практике: Справ. пособие. Мн., 1994 (разам з Я.У.Бохманам); Справочник по онкогинекологии. 2 изд. Мн., 1994; Детская онкогинекология. Мн., 1997. с. 239
ВІШНЕ́ЎСКІ Аляксандр Аляксандравіч (24.5.1906, г. Казань, Расія — 19.11.1975), савецкі хірург. Акад. АМН СССР (1957), ген.-палк. мед. службы (1963). Герой Сац. Працы (1966). Сын і вучань А.В.Вішнеўскага. Скончыў Казанскі ун-т (1929). Працаваў у ім, з 1931 у Ваенна-мед. акадэміі (Ленінград), з 1933 ва Усесаюзным ін-це эксперым. медыцыны. З 1948 дырэктар Ін-та хірургіі імя А.В.Вішнеўскага АМН СССР і адначасова (з 1956) гал. хірург Сав. Арміі. Навук. працы па мясц. анестэзіі, абязбольванні, гіпатэрміі і штучным кровазвароце пры аперацыях на сэрцы і лёгкіх, праблемах нерв. трофікі ў хірургіі, выкарыстанні палімераў у хірургіі. Упершыню ў свеце выканаў пад мясц. анестэзіяй аперацыю на сэрцы (1953), першую ў СССР аперацыю на «адкрытым сэрцы» ва ўмовах штучнага кровазвароту (1957). Ленінская прэмія 1960. Дзярж. прэмія СССР 1970.
Тв.: Дневник хирурга. Великая Отечественная война 1941 —1945 гг. М., 1967; Избранные работы по хирургии и пограничным областям. Т. 1—2. М., 1970. с. 239
ВІШНЕ́ЎСКІ Аляксандр Васілевіч (4.9.1874, аул Чыр'юрт, Дагестан — 13.11.1948), савецкі хірург; заснавальнік сав. хірург. школы. Акад. АМН СССР (1947). Бацька А.А.Вішнеўскага. Скончыў Казанскі ун-т (1899). Да 1934 працаваў у ім (з 1912 праф.). З 1947 дырэктар Ін-та хірургіі АМН СССР (з 1948 носіць яго імя). Навук. працы па клінічнай і эксперым. хірургіі, вывучэнні трафічнай функцыі нерв. сістэмы. Распрацаваў метады мясц. анестэзіі, лячэння запаленчых і гнойных хвароб навакаінавай блакадай і масленабальзамічнай (мазь Вішнеўскага) павязкай. Дзярж. прэмія СССР 1942.
Тв.: Собр. тр. Т. 1—5. М., 1950—52. с. 239
ВІШНЕ́ЎСКІ Б. , бел. мастак канца 19 — пач. 20 ст. У 1909 удзельнічаў у размалёўцы Пінскага касцёла і кляштара францысканцаў. Выканаў фрэскі на сюжэты «Пакланенне вешчуноў» на паўн. і «Зняцце з крыжа» на паўд. сценах прэсбітэрыя. Размалёўкі вызначаюцца свабоднай трактоўкай кампазіцыі, выкарыстаннем элементаў нар. адзення. с. 239
ВІШНЕ́ЎСКІ Мікола (Мікалай Аляксеевіч; 28.3.1910, г. Гомель — 17.3.1986), бел. пісьменнік. Вучыўся ва Усесаюзным ін-це кінематаграфіі (1932—33). Працаваў у прэсе, у 1952—67 нам. гал. рэдактара час. «Сельская гаспадарка Беларусі». Друкаваўся з 1933. Аўтар зб. апавяданняў «Скарб зямлі» (1951), прысвечанага людзям пасляваен. калгаснай вёскі, нарысаў, сцэнарыяў навук.-папулярных фільмаў. с. 239
ВІШНЕ́ЎСКІ (Wiszniewski) Міхал (27.9.1794, с. Фірлеева Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 22.12.1865), польскі гісторык літаратуры, філосаф, псіхолаг. Вучыўся ва ун-тах Зах. Еўропы. З 1831 праф. гісторыі, потым гісторыі л-ры Ягелонскага ун-та ў Кракаве. Асн. праца — «Гісторыя польскай літаратуры» (т. 1—10, 1840—57; даведзена да сярэдзіны 17 ст.). У ёй ёсць звесткі пра Ф.Cкарыну, інш. прадстаўнікоў бел. рэнесансавай л-ры. Выдаў «Помнікі польскай гісторыі і літаратуры» (т. 1—4, 1835—37), куды ўключаны і бел. матэрыял. Вішнеўскі — апошні прадстаўнік філас. думкі польск. асветніцтва, папярэднік пазітывізму. У манаграфіі «Бэканаўскі метад тлумачэння прыроды» (1834) сфармуляваў праграму аб'яднання назірання і эксперыменту з матэматычнымі метадамі. Даследаванне «Тыпы чалавечых розумаў» (1837) — наватарская спроба тыпалагізацыі інтэлектаў, першая польск. праца ў галіне псіхалогіі.
Літ.:Dybiec J. Michał Wiszniewski: Życie i twórczošč. Wrocław etc., 1970.
А.В.Мальдзіс. с. 239
ВІШНЕ́ЎСКІ Уладзімір Мікалаевіч (н. 17.2.1955, в. Балотчыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл.), бел. мастак, графік. Чл. Бел. акадэміі выяўл. мастацтва (1995). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1979). З 1988 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе пераважна ў галіне станковай і кніжнай графікі. Выкарыстоўвае складаныя графічныя тэхнікі. Сярод станковых твораў: серыі афортаў «Будаўніцтва чалавека» (1987—88), «Птушкаловы» (1987—89); «Дзяды», «Ріеtа (Чарнобыльская)» (1995—96), афорты «Сейбіт», «Белы і чорны анёлы», «Рука-пісьмо» (усе 1991) і інш. Аформіў зб. вершаў Я. Коласа «Родныя вобразы», выканаў іл. да кніг «Вянок беларускіх народных песень» (1988), «Палата кнігапісная» М.Нікалаева, «Янка і Ружа» і «Ці вернецца князь Кук?» У.Ягоўдзіка (усе 1993).
Л.Ф.Салавей. с. 239
ВІШНЕ́ЎСКІ Усевалад Віталевіч (21.12.1900, С.-Пецярбург — 28.2.1951), рускі пісьменнік. Друкаваўся з 1920. П'есы «Першая конная» (1930), «Аптымістычная трагедыя» (1933), «Мы з Кранштата» (1933; кінасцэнарый аднайм. фільма 1936, Дзярж. прэмія СССР 1941), «Незабыўны 1919-ы» (1949; Дзярж. прэмія СССР 1950) пра грамадз. вайну. Аўтар п'ес «Апошні рашаючы» (1931), «Каля сцен Ленінграда» (1944), рамана «Мы, рускі народ» (1937), незавершанай дакументальна-маст. эпапеі «Вайна» (1954). Адметныя асаблівасці творчай манеры Вішнеўскага-драматурга — паліт. тэндэнцыйнасць, эпічнасць, напружанасць развіцця дзеяння, майстэрства адлюстравання масавых сцэн. Выступаў як нарысіст-публіцыст.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—6. М., 1954—61.
Літ.: Хелемендик В.С. Всеволод Вишневский. 2 изд. М., 1983. с. 239
ВІ́ШНЕЎСКІ КАСЦЁЛ МАРЫ́І , помнік архітэктуры ранняга барока з элементамі рэнесансу. Пабудаваны ў 1637—41 у в. Вішнева (Валожынскі р-н Мінскай вобл.). Перабудаваны ў 1771 у стылі ракако (да нефа прыбудаваны 2 прамавугольныя ў плане бакавыя капліцы, зменены інтэр'ер) і ў 1906 (дабудаваны 2-вежавы гал. фасад). Мураваны 1-нефавы храм з больш нізкай паўцыркульнай апсідай і бакавымі сакрысціямі, накрыты 2-схільным дахам з франтонам на гал. фасадзе. 3-ярусныя чацверыковыя вежы завершаны плаўна выгнутымі карнізамі, фігурнымі купалкамі. Сцены нефа крапаваны арачнымі нішамі, слаістымі пілястрамі, пілонамі, аздоблены паліхромнай арнаментальнай размалёўкай (мастак Ф.Рушчыц), скляпенні — геам. ляпным арнаментам 17 ст. Захаваліся каваныя дзверы 17 ст., разныя алтары 18 ст.
А.М.Кулагін. с. 240
ВІ́ШНЕЎСКІ МЕТАЛУРГІ́ЧНЫ ЗАВО́Д . Дзейнічаў у 1780—1870 у мяст. Вішнева Ашмянскага пав. (цяпер вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл.). Засн. Храптовічам як мануфактура. Працаваў на мясц. балотнай рудзе і драўняным вугалі. У першыя гады выраблялася за год 352—368 т жалеза (з-д працаваў па 40 тыдняў у год). У 1794 каваў зброю для паўстанцаў А.Т. Касцюшкі. У 1828 дзейнічалі плюшчыльная (пракатная) машына, ліцейня для плаўкі чыгуну, вадзяныя машыны, 2 вадзяныя молаты, 5 чыгунных кавадлаў і інш. Вырабляў сашнікі (5 тыс. штук у 1823), паласавое жалеза, адліўкі для с.-г. інвентару і пліт. У 1860 працавалі 2 домны, 3 вагранкі, 8 кавальскіх горнаў і інш., выраблена 160 т чыгуну; агульная колькасць апрацаванага металу каля 1 тыс. т. Працавалі ад 20 (канец 18 ст.) да больш за 200 (1853) рабочых. У сувязі з вычарпаннем радовішчаў мясц. руды і канкурэнцыяй у 1870 закрыты. с. 240
ВІШНЁЎКА , рака, гл. Альшанка. с. 240
ВІШНЁЎКА , вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 18 км на Пд ад г. Бабруйск, 128 км ад Магілёва, 3 км ад чыг. ст. Чырвоны Брод, на аўтадарозе Бабруйск—Калінкавічы. 448 ж., 163 двары (1996). Бабруйская птушкафабрыка. Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. с. 240
ВІ́ШНУ , у вішнуізме і індуізме адзін з асн. (нароўні з Брахмам і Шывам) багоў; ахоўнік, увасабленне вечна жывой прыроды, энергіі, што ўладкоўвае космас. Уяўлялі прыгожым юнаком (часам з чатырма рукамі) з цёмна-сінім колерам скуры. Жонка Вішну Лакшмі — багіня шчасця і дабрабыту. Паводле эпасу, у канцы кожнага сусв. цыкла Вішну ўбірае ў сябе сусвет і ўпадае ў сон, лежачы на змеі Шэшы, які плавае ў сусв. акіяне. Калі Вішну прачынаецца і задумвае новае тварэнне, з яго вырастае лотас, з якога з'яўляецца Брахма і стварае сусвет. Звычайнае месцазнаходжанне Вішну — вяршыня гары Меру. Вядомы аватары Вішну (цялесныя ўвасабленні) у выглядзе герояў Крышны, Рамы, вепра, карліка і інш.
А. В. Гурко. с. 240
ВІШНУІ́ЗМ , адна з 2 галоўных (поруч з шываізмам) плыней у індуізме; бхактысцкая форма рэлігіі, якая ідзе ад эмац. спасціжэння бога праз любоў і адданасць. Пашыраны ў Паўн. Індыі. Пакланяюцца пераважна богу-ахоўніку Вішну, дапускаецца таксама пакланенне ведыйскім і мясц. дамашнім багам. Святыя кнігі вішнуізма «Бхагавадгіта» і «Бхаватапурана» даюць уяўленне пра найвышэйшую мэту душы — вызваленне, магчымае ў выніку пазнання чысціні душы, боскасці яе і ідэнтычнасці з усяленскім вышэйшым духам і пра шляхі дасягнення гэтай мэты: ёгу, што прыводзіць да змены свядомасці, да атаясамлівання душы адэпта з бажаством; джняну-марге — накірунку думкі на бажаство для пазнання яго безаблічнай сутнасці і самаатаясамленага з ім адэпта; карму-марге, якая мае на ўвазе бескарыслівае дзеянне і служэнне людзям, што раўназначна шанаванню бога; бхакці-марге — адданасці і эмацыянальнай любові да бога. Развіццё вішнуізма ўзмацнілася на пач. н.э. як рэакцыя на замацаванне і ўскладненне каставай сістэмы. 4 вішнуісцкія секты, заснаваныя Рамануджам (11 ст.), Німбаркам (12 ст.), Мадхвам (13 ст.), Чайтаньям (16 ст.), нягледзячы на розніцу ў догмах, абвяргаюць канцэпцыю ілюзорнасці свету і прызнаюць рэальнасць і індывідуальнасць душы.
А.В.Гурко. с. 240
ВІ́ШНЯ (Сerasus), род дрэвавых і кустовых раслін сям. ружавых. Каля 150 відаў у Еўропе, Цэнтр. Азіі, Паўн. Амерыцы. У культуры найб. пашырана вішня звычайная (Сerasus vulgaris), да якой належыць большасць сартоў, якія культывуюцца. На Беларусі ў садоўніцтве выкарыстоўваюць таксама вішню лямцавую, або кітайскую (Сerasus tomentosa), і чарэшню, для азелянення — вішню японскую (Сerasus japonica), вішню куставую, або вішарнік (Сerasus fruticosa). Плады большасці відаў маюць харч. і лек. значэнне. Растуць хутка. Святлалюбныя, засуха- і газаўстойлівыя. Размнажаюцца дзікарослыя віды насеннем, садовыя формы — прышчэпкамі, каранёвымі парасткамі і зялёнымі чаранкамі.
Вішня звычайная — дрэва выш. 5—7 м або кустападобныя формы выш. 3—4 м. Форма кроны набліжаецца да круглай. Лісце эліпсоіднае, чаргаванае, кветкі пераважна белыя, сабраныя па 2—4 у парасонападобныя суквецці, плады — сакаўныя касцянкі рознай велічыні ад ружовай (сарты групы амарэляў) да амаль чорнай (сарты групы грыётаў, або марэляў) афарбоўкі. У пладах 6—20% вугляводаў, 0,8—2,4 арган. кіслот, 0,15—0,88% дубільных рэчываў, вітаміны С, групы В. Выкарыстоўваюць іх свежыя і кансерваваныя, перапрацоўваюць на варэнне, джэм, кандытарскія вырабы. Меданос. Добра расце на лёгкіх сугліністых і супясчаных глебах, непатрабавальныя да ўмоў вырошчвання. Раянаваныя сарты: Любская, Сеянец №1, Навадворская. с. 240
ВІ́ШНЯ , Плюскаўка, рака ў Пружанскім і Камянецкім р-нах Брэсцкай вобл., правы прыток р. Левая Лясная (бас. Зах. Буга). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 160 км2. Пачынаецца за 4 км на ПнУ ад в. Падбельскія Агароднікі Пружанскага р-на. Ад вусця 1,4 км рэчышча каналізавана. с. 241
ВІ́ШНЯ Астап (сапр. Губенка Павел Міхайлавіч; 12.11.1889, с. Грунь Сумскай вобл., Украіна — 28.9.1966), украінскі пісьменнік. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це. Майстар кароткага памфлета, сатыр. фельетона, гумарэскі. Аўтар кніг «Справы нябесныя» (1923), «Тварам да вёскі» (1926), «Усмешкі» (т. 1—4, 1930), «Зенітка» (1947), «Вішнёвыя ўсмешкі» (1950), «Мудрасць калгасная» (1952), «Нешчаслівае каханне» (1956) і інш. Сатыра Вішні — своеасаблівая маст. інтэрпрэтацыя сац., грамадска-паліт. з'яў і падзей, ёй уласцівы глыбіня адлюстравання і трактоўкі праблем, бачанне перспектыў.
Тв.: Твори. Т. 1—7. Киïв, 1963—65; Фейлетони. Гуморески. Усмішки. ІДоденникові записи. Киïв, 1984; Бел. пер. — Усмешкі. Мн., 1930, 1969.
Літ.: Дузь І. Остап Вишня. Киïв, 1962. с. 241
ВІШНЯВЕ́Ц , вёска ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на Пд ад горада і чыг. ст. Стоўбцы, 96 км ад Мінска, на аўтадарозе Нясвіж—Стоўбцы. 681 ж., 211 двароў (1996).
Заснавана як мястэчка ў сярэдзіне 18 ст. паміж маёнткам і в. Гавязна (цяпер в. Навапольцы) пад назвай Гавязна 2-я. У 1742 бенедыкцінкі паставілі тут уніяцкую царкву (з 1850 праваслаўная). З 1793 у Рас. імперыі ў Слуцкім пав. Мінскай губ. У 1845 адкрыта нар. вучылішча. У 19 — пач. 20 ст. цэнтр воласці. У 1880 — валасная ўправа, плябанія, карчма, штогадовы кірмаш. У 1897 — 215 ж., 31 двор. З 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Навагрудскага ваяв., з 1939 у БССР. З 1940 цэнтр сельсавета Стаўбцоўскага р-на. У 1964 перайменавана ў Вішнявец. У 1970 — 307 ж., 87 двароў.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Вішнявецкая царква Іаана Хрысціцеля. с. 241
ВШІНЯВЕ́ЦКАЯ ЦАРКВА́ ІАА́НА ХРЫСЦІ́ЦЕЛЯ , помнік архітэктуры барока. Пабудавана ў 1742 у в. Вішнявец (Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.) як уніяцкая, перабудавана ў 1852 у праваслаўную. Мураваная 3-нефавая базіліка з паўцыркульнай апсідай і 2-вежавым гал. фасадам, вырашаным як самаст. аб'ём. Кампазіцыйная вось гал. фасада вылучана какошнікам. Па баках будынак вянчаюць цыбулепадобныя купалкі на высокіх цыліндрычных барабанах. Сцены ўнутры і звонку расчлянёны пілястрамі, завершаны развітымі прафіляванымі карнізамі. Аконныя праёмы з лучковым, на гал. фасадзе з паўцыркульнымі завяршэннямі.
А. А.Ярашэвіч. с. 241
ВІШНЯВЕ́ЦКІ Дзмітрый Іванавіч (? — 1563), князь, чаркаскі староста (з 1551), адзін з кіраўнікоў барацьбы запарожскіх казакоў супраць крымскіх татар, туркаў і малдаўскіх гаспадароў. Бараніў граніцы ВКЛ на Пд, на дняпроўскім в-ве М. Хорціца пабудаваў крэпасць. У знак пратэсту супраць загаду вял. князя ВКЛ Жыгімонта ІІ Аўгуста спыніць напады на Крым і Турцыю ў 1557 перайшоў на службу да рус. цара Івана IV Грознага. Двойчы ўдзельнічаў у паходах рус. войска ў Крым. У час Лівонскай вайны 1558—83 уцёк з Масквы (1563), заручыўшыся дазволам вял. князя ВКЛ на вяртанне. У 1563 малд. баяры, незадаволеныя сваім гаспадаром Стафанам ІХ, запрасілі Вішнявецкага на малд. трон, але яго атрад быў разбіты войскамі Стафана ІХ. Вішнявецкі трапіў у палон да туркаў, пакараны смерцю ў Стамбуле. Пад імем Байда стаў прататыпам героя нар. песень. с. 241
ВІШНЯВЕ́ЦКІ Мікалай Пятровіч (1897, Магілёў — 1941), ваенны дзеяч. Скончыў Маскоўскую школу прапаршчыкаў (1916), Ваен. акадэмію імя Фрунзе. У 1917 вёў антываен. прапаганду сярод салдат. За ўдзел у ліпеньскіх падзеях 1917 арыштаваны. Напярэдадні Кастр. ўзбр. паўстання старшыня штаба Чырв. гвардыі Выбаргскага р-на Петраграда, камісар гвардыі Маскоўскага рэзервовага палка. У 1918 удзельнічаў у ліквідацыі Доўбар-Мусніцкага мяцяжу 1918, у барацьбе супраць герм. акупантаў, чл. Вышэйшай ваен. інспекцыі, чл. РВС Рэзервовай арміі. З студз. 1919 чл. РВС Укр. фронту, з лета 1919 у 1-й Коннай арміі, камісар 11-й кав. дывізіі. Узнагар. ордэнам Чырв. Сцяга. У 1930-я г. на дыпламат. рабоце ў Японіі, потым на камандных пасадах у Чырв. Арміі. У 1938 арыштаваны і засуджаны на ссылку ў лагерах, дзе і памёр. У 1956 рэабілітаваны.
Э.А.Карніловіч. с. 241
ВІШНЯВЕ́ЦКІЯ , Карыбут-Вішнявецкія, княжацкі род герба «Карыбут» у ВКЛ і Польскім каралеўстве. Сваё паходжанне выводзілі ад Карыбута, сына вял. князя ВКЛ Альгерда. Больш верагодна, што паходзілі ад князёў Нясвіцкіх з Валыні. Родапачынальнік кн. Міхайла Васілевіч Збаражскі (? — пасля 1516) валодаў замкам Вішнявец (адсюль прозвішча) у Крамянецкім пав. на Валыні. Вішнявецкім належалі вял. зямельныя ўладанні на Украіне і Беларусі, у т.л. Брагінская воласць (з 1509). У 16 ст. Вішнявецкія падзяліліся на 2 галіны: старэйшую [пайшла ад старосты прапойскага, чачэрскага і варнянскага кн. Івана Міхайлавіча (? — 1542)] і малодшую [пайшла ад старосты рэчыцкага князя Аляксандра Міхайлавіча (? — 1555)]. Першая галіна ў мужчынскім родзе згасла ў 1744, другая — у 1673. Найб. Вядомыя: Дзмітрый Іванавіч (? — 1563), гл. Вішнявецкі Дз.І. Адам Аляксандравіч (? — 1622), уладальнік Брагіна, дзе ў 1601—03 знаходзіўся Лжэдзмітрый І, які абвясціў сябе царэвічам Дзмітрыем. Удзельнічаў у паходах Ілжэдзмітрыя І і Лжэдзмітрыя ІІ на Маскву. Канстанцін Канстанцінавіч (1564—1641), ваявода белзскі (1636), рускі (1638), староста чаркаскі (1623) і крамянецкі. Пазнаёміў Ілжэдзмітрыя І са сваім сваяком Юрыем Мнішкам. Удзельнічаў у паходах Ілжэдзмітрыя (1604—05) і каралевіча Уладзіслава (1617—18) на Маскву. Іерамія Міхал Міхайлавіч (1612—20.8.1651), ваявода рускі (1646), староста гадзяцкі, канеўскі, пшэмыскі. Адзін з буйнейшых магнатаў на Украіне. Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34. Выступаў супраць цэнтралізацыі ўлады ў Рэчы Паспалітай. Патрабаваў ад караля рашучых дзеянняў па задушэнні вызв. вайны 1648—51 на Украіне, у выніку якой страціў большасць сваіх маёнткаў. На пачатку вызв. вайны на Украіне фактычна ўзначаліў процідзеянне паўстанцам-казакам і сялянам. Міхал (31.7.1640—10.11.1673), кароль польскі і вял. князь ВКЛ [1669—73]. Гл. Міхал Вішнявецкі. Януш Антоній (1678—18.1.1741), староста пінскі, падчашы ВКЛ (1697), маршалак надворны ВКЛ (1699), кашталян (1702) і ваявода (1704) віленскі, ваявода (1706) і кашталян (1726) кракаўскі. Міхал Сервацы (13.5.1680—16.9.1744), брат Януша Антонія, гетман польны ВКЛ (1702— 03, 1707—35), гетман вялікі ВКЛ (1703—07, з 1735), кашталян (1703—06) і ваявода (1706—07, з 1735) віленскі, канцлер ВКЛ (з 1720), рэгіментар войска ВКЛ (1730). Пісьменнік і паэт. Апошні мужчына ў родзе Вішнявецкіх.
А. П. Грыцкевіч. с. 241
ВІШНЯКО́Ў Уладзімір Анатолевіч (н. 12.6.1950, г. Рыбінск, Расія), бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Д-р тэхн. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1972). З 1973 у Бел. дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1996 у Вышэйшым каледжы сувязі. Навук. працы па стварэнні інавацыйных сістэм кіравання і навучання, тэорыі інтэлектуальнага кіравання прамысл. аб'ектамі.
Тв.: Системное обеспечение микроЭВМ. Мн., 1990 (разам з А.А.Пятроўскім); Аппаратнопрограммные средства процессоров логического вывода. М., 1991 (разам з Дз.Ю.Буланжэ, А.В.Германам). с. 242
ВІШО́Ў , вёска ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Вабіч. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на У ад г.п. Бялынічы, 24 км ад Магілёва, на аўтадарозе Бялынічы—Магілёў. 1421 ж., 504 двары (1996). ПМК «Магілёўвадбуда». Сярэдняя школа, 2 дамы культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. с. 242
ВІ́ШЧЫН , гарадзішча канца 11 — сярэдзіны 13 ст. паміж в. Вішчын і Кісцяні Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл., на беразе Дняпра. Пляцоўка ўмацавана 3 лініямі валоў і равоў, знаходзіцца на месцы стаянкі эпохі мезаліту і ранняга неаліту. Выяўлены рэшткі абарончай сцяны, свірна, майстэрні ювеліра, 6 наземных драўляных пабудоў (у 2 жытлах захаваліся рэшткі печаў і падлогі). Знойдзены разнастайны гасп. інвентар, прадметы ваен. справы, бытавыя рэчы і ўпрыгожанні з каляровых і каштоўных металаў, імпартны посуд, Вішчынскі скарб. Верагодна, гарадзішча было феад. сядзібай-замкам. Знаходка віслай свінцовай пячаткі Мсціслава Расціславіча Храбрага сведчыць пра сувязь замка з дынастыяй смаленскіх князёў. с. 242
ВІ́ШЧЫНСКІ СКАРБ , грашова-рэчавы скарб, знойдзены ў 1979 у час даследавання крапасной сцяны гарадзішча Вішчын Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. Ухаваны ў 2-й пал. 12 — 1-й трэці 13 ст. Рэчавая частка скарба прадстаўлена жаночымі ўпрыгожаннямі з высакапробнага серабра (фрагменты караляў з авальных пацерак і крынападобных падвесак, залачоныя з выявамі птушак, 6-прамянёвы і з ажурным беражком колты, адна- і двухстворкавы пласціністыя залачоныя бранзалеты і інш.), грашовая складалася з сярэбраных 2 наўгародскіх, 8 літоўскіх, 6 кіеўскіх зліткаў-грыўняў і 2 палцін. Зберагаецца ў нумізматычным кабінеце БДУ. с. 242
ВІШЫ́ (Vichу), горад у Францыі, у дэпартаменце Алье, на р. Алье. Вядомы з часоў Стараж. Рыма. У 1940—44 месца знаходжання калабарацыянісцкага ўрада маршала Ф.Петэна. 28 тыс. ж. (1990). Вузел чыгунак. Аэрапорт. Эл.-тэхн., фармацэўтычная, шкларобчая прам-сць. Маст. і гіст. музеі. Казіно. Буйнейшы бальнеакліматычны курорт у Францыі. Развіваецца з пач. 17 ст. Цёплы, умерана вільготны клімат, спрыяльны для адпачынку і лячэння. Больш за 10 крыніц субтэрмальных і гарачых (да 66 °С) радонавых мінер. вод, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні хвароб печані, жоўцевых шляхоў, кішэчніка, нырак, эндакрынных залоз. с. 242
«ВІШЫ́» , агульнапрынятая назва прагерманскага рэжыму ў Францыі, акупіраванай ням.-фаш. войскамі (ліп. 1940 — жн. 1944) у 2-ю сусв. вайну. Калабарацыянісцкі ўрад Ф.Петэна размяшчаўся ў г. Вішы (адсюль назва) і кантраляваў амаль трэцюю частку франц. тэрыторыі — т. зв. неакупіраваную зону Паўд. Францыі, якая з ліст. 1942 была занята са згоды вішыстаў герм.-італьян. войскамі.
Літ.: Наринский М.М. Режим Виши в советских источниках и историографии // Новая и новейшая история. 1991. № 6. с. 242
«ВІШЭГРА́ДСКАЯ ГРУ́ПА» , рэгіянальная арг-цыя дзяржаў Цэнтр. Еўропы. Утворана ў 1990 па ініцыятыве прэзідэнта Чэхаславакіі В.Гавела. Аформілася ў выніку падпісання 15.2.1991 у г. Вішэград (Венгрыя) кіраўнікамі Польшчы, Венгрыі і Чэхаславакіі «Дэкларацыі аб супрацоўніцтве ў імкненні да еўрапейскай інтэграцыі». Уваходзяць 4 дзяржавы: Польшча, Венгрыя, Чэхія і Славакія (да 1993 адзіная Чэхаславакія). Мэта: каардынацыя паліт. і эканам. дзейнасці краін-удзельніц. с. 242
ВІЯДУ́К (франц. viaduk ад лац. viа дарога + duсо вяду), маставое збудаванне на высокіх апорах пры перасячэнні дарогі з ярамі, цяснінамі, забалочанымі далінамі рэк. Будуецца часам замест высокіх насыпаў, калі іх стварэнне эканамічна або тэхнічна не мэтазгодна. Паступовае нарастанне вышыні апор (часам і памеру пралётаў) адрознівае віядук ад эстакады. Бываюць віядукі каменныя, металічныя, бетонныя, жалезабетонныя, пераважна шматпралётнай арачнай, радзей бэлечнай канструкцыі. Віядукі вядомыя з часоў Стараж. Рыма, дзе іх будавалі па сістэме арак, выкладзеных з буйных каменных блокаў, што надавала ім суровы манум. выгляд (віядукі каля г. Алькантара ў Іспаніі). З канца 19 ст. будуюць пераважна металічныя і жалезабетонныя віядукі. Канструкцыйныя магчымасці новых матэрыялаў і распрацоўка навук. тэорыі мостабудавання далі магчымасць значна зменшыць аб'ём і масу асн. частак збудавання і паўплывалі на ўзнікненне сучасных віядукаў з адкрытымі канструкцыямі (жалезабетонныя віядукі ў г. Нажан на р. Марна, Францыя, віядук Пальчэвера ў Генуі і інш.). с. 243
ВІЯЛАНЧЭ́ЛЬ (італьян. violoncellо памяншальнае ад violonе кантрабас), смычковы музычны інструмент скрыпічнай сям'і баса-тэнаровага рэгістра. Канструкцыя, як у скрыпкі, але віяланчэль большая па памерах. Даўж. корпуса 750—768 мм. Мае 4 струны. Настройка па квінтах: С, G, d, а. Дыяпазон С—а2 і вышэй (у віртуозных творах). Прыёмы ігры тыя ж, што і на скрыпцы, але тэхніка больш абмежаваная. Натуецца ў басовым, тэнаровым і скрыпічным ключах. З'явілася ў канцы 15 — пач. 16 ст. Класічныя ўзоры віяланчэлі створаны ў 17—18 ст. італьян. (А. і Н.Амаці, Дж.Гварнеры, А.Страдывары, К.Бергонцы), пазней франц. (Ж.Б. Вільём), рас. (I.Батаў, Я.Вітачак, Ц.Падгорны, Л.Гаршкоў) і інш. майстрамі. На Беларусі шырока выкарыстоўвалася ў 18 ст. ў прыдворных капэлах Нясвіжа, Слоніма, Гродна. У наш час віяланчэль — сольны, ансамблевы і арк. інструмент.
Літ.: Гинзбург Л. История виолончельного искусства. Кн. 1—4. М.; Л., 1950—78; Лазько А. Виолончель. М., 1965.
І.Дз. Назіна. с. 243
ВІЯЛЕ́-ЛЕ-ДЗЮК (Violett-le-Duk) Эжэн Эмануэль (27.1.1814, Парыж — 17.9.1879), французскі архітэктар, гісторык і тэарэтык архітэктуры; адзін з заснавальнікаў тэорыі і практыкі рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры. Рэстаўрыраваў шэраг франц. гатычных сабораў і замкаў (сабор Нотр-Дам у Парыжы, з 1845, разам з Ж.Б.Ласю; умацаванні Каркасона, замак П'ерфон і інш.). У гістарычна-тэарэт. працах імкнуўся выявіць агульныя заканамернасці архітэктуры, своеасаблівасць нац. школ, прыроду сярэдневяковага мастацтва («Тлумачальны слоўнік французскай архітэктуры», т. 1—10, 1854—68; «Гутаркі аб архітэктуры», т. 1—2, 1858—72, рус. пер. 1937—38; «Рускае мастацтва», 1877, рус. пер. 1879).
Літ.: Реvsner N. Ruskin and Violett-le-Duk... London, 1969. с. 243
ВІЯЛЕ́НТЫ (ад лац. violent нястрымны), віды, найб. магутныя па здольнасці ўтвараць згуртаванні або ўкараняцца ў іх. Энергічна развіваюцца, захопліваюць тэрыторыю, утрымліваюць яе за сабой, прыгнечваюць сапернікаў больш моцнай энергіяй жыццядзейнасці і паўнатой выкарыстання рэсурсаў асяроддзя, становяцца дамінантнымі відамі ў згуртаванні (напр., дуб). Паняцце ўвёў сав. вучоны батанік і географ Л.Р.Раменскі (1936). с. 243
ВІЯ́Н (Vian) Барыс (10.3.1920, г. Віль-д'Аўрэ, Францыя — 23.6.1959), французскі пісьменнік, музыкант, аўтар і выканаўца песень. Дэбютаваў зб. «Сто санетаў пра каханне» (1941), раманам «Сумятня ў Ардэнах» (1942, выд. 1966). Вылучаюцца раманы «Пена дзён» (1947; аднайм. фантасмагарычная опера Э.Дзянісава, 1963), «Восень у Пекіне» (1947), п'еса «Усеагульная скуралупня» (паст. 1950). Пад псеўданімам Вернон Салівэн апублікаваў свае раманы «Я прыйду плюнуць на вашы магілы» (1946), «Мёртвыя аднаго колеру» (1947), «Знішчыць усіх вырадкаў» (1948), «Яны не разумеюць, што робяць» (1949), выдаўшы іх за пераклады амер. бестселераў. У 1950 пасля суд. разбору «як перакладчык» Віян абвінавачаны ў «зневажанні нораваў». Аўтар раманаў «Чырвоная трава» (1950), «Сэрцадзёр» (1953), зб. вершаў «Я не хацеў бы здохнуць» (1962), п'есы «Падвячорак генералаў» (паст. 1962), лібрэта опер «Снежны кавалер» (1957, муз. Ж.Дэлеру) і «Фіеста» (1958, муз. Д.Міё). Віян распрацаваў прынцыпова новую эстэтыку, якая папярэднічала постмадэрнізму. Пацыфізм і нон-канфармізм Віяна, непрыняцце яго героямі рэлігіі, дзяржавы і працы, геданізм і эскапізм засвоены маладзёжнай контркультурай 1960-х г.
Тв.: Бел. пер. — Ваўкалак: [Апавяданне] // Французская навела ХХ ст. Мн., 1992; Рус. пер. — Мёртвые все одного цвета. М., 1992; Женщинам не понять. СПб., 1993; Пена дней. Л., 1994; Мурашки. М., 1994; Сердцедер. М., 1994.
Літ.: Ерофеев В.В. Борис Виан и «мерцаюшая эстетика» // Ерофеев В.В. В лабиринте проклятых вопросов: Эссе. 2 изд. М., 1996.
К.М.Міхееў. с. 243
ВІЯРДО́-ГАРСІ́Я (Viardot-Garsіа) Паліна Мішэль (18.7.1821, Парыж — 17/18.5.1910), французская спявачка (мецца-сапрана), кампазітар. Дачка і вучаніца ісп. спевака М.Гарсія, сястра М.Малібран. Вучылася ў Ф.Ліста (фп.). У 1839—63 салістка Італьян. оперы ў Парыжы. Выступала на буйнейшых сцэнах Еўропы. Яе творчасць вылучалася віртуознай тэхнікай, глыбокім і экспрэсіўным увасабленнем муз.-сцэн. вобразаў: Сафо («Сафо» Ш.Гуно), Арфей («Арфей і Эўрыдыка» К.Глюка), Разіна, Папялушка, Дэздэмона («Севільскі цырульнік», «Папялушка», «Атэла» Дж.Расіні). Выкладала ў Парыжскай кансерваторыі (1871—75). Сярод яе вучняў Д.Арто. Аўтар камічных опер на лібр. І.С.Тургенева, рамансаў.
Літ.: Розанов А. Полина Виардо-Гарсиа. 3 изд. Л., 1982. с. 243
ВІЯРЭ́ДЖА (Viareggio), прыморскі кліматычны курорт у Італіі. На ПнЗ ад г. Піза на беразе Лігурыйскага м. Вызначаецца субтрапічным міжземнаморскім кліматам, спрыяльным для лячэння многіх хвароб. Паблізу ад Віярэджа — кар'еры белага мармуру, у г. Піза — шматлікія помнікі архітэктуры і мастацтва. с. 243
ВЛАМІ́НК (Vlaminck) Марыс дэ (4.4.1876, Парыж — 11.10.1958), французскі жывапісец і графік. Прадстаўнік фавізму. Самавучка, фарміраваўся пад уплывам В. ван Гога і П.Сезана. Раннія творы (пач. 20 ст.) дынамічныя па кампазіцыі, напружана-кантрастныя і крыкліва-зыркія па колеры і пейзажы: «Чырвоныя дрэвы», «Дом пад дрэвам», «Цырк», «Нацюрморт з яблыкамі» (усе 1906), «Баркі на Сене» (1907), «Буксір каля Шату» (1908), «Кветкі» (1909); партрэт «А.Дэрэна» (1905), «Аўтапартрэт» (1912) і інш. Творам 1920—30-х г. («Руэй-ла-Гадэльер», «Царква ў Аверсюр-Уаз. Памяці ван Гога») уласціва драм. экспрэсія, змрочны каларыт. Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі (гравюры на дрэве «Жаночая галава», «Аржэнтоль», літаграфія «Сен-ле-Таверні» і інш.).
Літ.: Selz J. Vlaminck. Paris, 1975.
В.Я.Буйвал. с. 243
ВЛТА́ВА (Vltava), рака ў Чэхіі, левы прыток р. Лаба (Эльба). Даўж. 446 км, пл. бас. 28 тыс. км2. Пачынаецца ў гарах Шумава; пасля прарыву цераз цясніну «Чортавы сцены» (каля г. Вішы-Брод), цячэ па Будзеёвіцкай раўніне, потым па ўзвышшах Сярэдняй Чэхіі. Сярэдні расход вады каля г. Прага 142 м3/с. Веснавая паводка. Суднаходная (з дапамогай шлюзаў) у ніжнім цячэнні на 84 км. Вадасховішча. ГЭС. На Влтаве гарады Прага, Чэске-Будзеёвіцы. с. 244
ВНУ , гл. Вышэйшыя навучальныя ўстановы. с. 244
ВО (Waugh) Іўлін (28.10.1903, Лондан — 10.4.1966), англійскі пісьменнік; адзін з буйнейшых майстроў сатыр. прозы. Вучыўся ў Оксфардзе. Першы літ. твор прысвечаны паэзіі і жывапісу Д.Г.Расеці (1928). У раманах «Заняпад і разбурэнне» (1928), «Брыдкая плоць» (1930), «Чорная бяда» (1932), «Прыгаршчы праху» (1934), «Сенсацыя» (1938) крытыка тагачаснай рэчаіснасці. Падзеі 2-й сусв. вайны прыўнеслі ў творы Вo настроі элегічнага смутку. Раманы «Перапыненая работа» (1942), «Вяртанне ў Брайдсхед» (1945) ён назваў «некралогамі асуджаным вярхам», «памінальнай месай па каштоўнасцях старога свету». Стыль Во адзначаны праніклівым псіхалагізмам і афарыстычнай мовай (навелы «Марское падарожжа», «Пераможца атрымлівае ўсё» і інш.). У раманах з трылогіі «Пачэсны меч» (1965) драма пісьменніка, які не прыняў ілжывых каштоўнасцей рэчаіснасці, імкнуўся да пераадолення дысгармоніі жыцця праз захаванне традыц. ўкладу сям'і і дабрачыннасці. «Выпрабаванне Гілберта Пінфалда» (1957) — аўтабіягр. раман. Прыхільнасць да прынцыпаў рэалізму ў мастацтве засведчыў у артыкулах «Літаратурны стыль у Англіі і Амерыцы» (нап. 1955), «Гібель Жывапісу» (нап. 1956).
Тв.: Prose, memoirs, essays. М., 1980. Рус. пер. — Мерзкая плоть; Возвращение в Брайдсхед: Романы; Незабвенная: Повесть; Рассказы. 3 изд. М., 1982; Офицеры и джентльмены: Роман. Мн., 1988; Испытание Гилберта Пинфолда. М., 1992.
Літ.: Анджапаридзе Г. Трилогия И.Во «Почетный меч» // Проблемы английской литературы XIX и ХХ вв. М., 1974; Ивлин Во: Биобиблиогр. указ. М., 1981.
Н. М. Саркісава. с. 244
«ВО СЛА́ВУ РО́ДИНЫ» , газета Мін-ва абароны Беларусі. Выдаецца штодзённа з чэрв. 1921 у Мінску на рус. мове. Да 1947 наз. «Красноармейская правда». Да 1992 орган БВА (у 1941—44 газета Зах. фронту, у 1944—45 — 3-га Бел. фронту). Друкуе матэрыялы па гісторыі і культуры Беларусі, пра баявую падрыхтоўку, жыццё арміі, ваенна-патрыятычнае выхаванне і інш. с. 244
ВО́АН-УІ́ЛЬЯМС (Vaughan Williams) Рaлф [сапр. Уільямс (Williams) Ралф Воан; 12.10.1872, Даўн-Ампні, графства Глостэршыр, Вялікабрытанія — 26.10.1958], англійскі кампазітар, дырыжор, муз. крытык, фалькларыст; адзін з заснавальнікаў новай англ. кампазітарскай школы («англ. муз. адраджэння»). Праф. (1921) Каралеўскага муз. каледжа. У 1905—53 гал. дырыжор муз. фестывалю «Літ-Хіл», у 1920— 28 — Бахаўскага хору. Шырока выкарыстоўваў англ. муз. фальклор. Найб. дасягненні — сімф. і харавыя творы, адметныя маштабнасцю, драматызмам, меладычнасцю, майстэрствам аркестроўкі. Сярод твораў: оперы «Х'ю-гуртаўшчык» (1924), «Закаханы Сэр Джон» (1929), «Шлях паломніка» (1951); 3 балеты; араторыі, кантаты; 9 сімфоній (1909—58), 3 Норфалкскія рапсодыі (1906), сюіты, п'есы для сімф. аркестра; Фантазія на тэму Таліса для падвойнага стр. аркестра (1910); канцэрты для розных інстр. з сімф., малым і стр. аркестрамі; хары з аркестрам і а капэла (у т.л. культавыя) песні; музыка да драм. спектакляў, радыёпастановак і кінафільмаў. Аўтар тэарэт. прац, у тл. «Станаўленне музыкі» (рус. пер. 1961).
Літ.: Конен В.Д. Ралф Воан-Уильямс. М., 1958; Kennedy M. The works of R.V.Williams. 2 ed. London, 1980. с. 244
ВО́БЛА (Rutilus rutilus caspicus), рыба сям. карпавых, падвід плоткі. Жыве ў Каспійскім м., недалёка ад берагоў. Паўпрахадная, чародная рыба.
Даўж. да 35 cм (зрэдку да 50 cм), маса да 800 г. Спінны плаўнік кароткі, грудныя, брушныя і анальныя плаўнікі звычайна цёмныя. Рот паўніжні. Корміцца пераважна малюскамі, таксама ракападобнымі, лічынкамі хіранамід і расліннасцю. На нераст вясной заходзіць у р. Волгу, Церак, Урал, Эмбу. Маляўкі скочваюцца ў мора, дзе жывуць да палавой спеласці (2—5 гадоў). Аб'ект промыслу. Колькасць скарачаецца. с. 244
ВО́БЛАКІ , сістэмы завіслых у атмасферы прадуктаў кандэнсацыі вадзяной пары — кропелек вады, крышталікаў лёду або іх сумесей. Сукупнасць воблакаў называецца воблачнасцю. Утвараюцца воблакі пры кандэнсацыі вадзяной пары ў стане насычэння на ядрах кандэнсацыі. Дыяметр кропель — каля некалькіх мікронаў, маса вады ў 1 м3 паветра воблакаў — ад долі грама да некалькіх грамаў. Каля зямной паверхні яны ўтвараюць туман. Узбуйненне прадуктаў кандэнсацыі выклікае ападкі атмасферныя (дождж, снег, град).
Узнікненне воблакаў — вынік адыябатычнага ахалоджвання паветра пры яго пад'ёме, радзей — вынік ахалоджвання ад подсцільнай зямной паверхні і турбулентнага перамешвання паветра. Пад'ём паветра, неабходны для ўтварэння воблакаў, адбываецца пры канвекцыі ў атмасферы (канвекцыйныя воблакі), пры ўзыходзячым слізгальным пад'ёме паветра на франтах атмасферных (франтальныя воблакі), пры хвалевых рухах у атмасферы і інш. Большая ч. воблакаў засяроджана ў трапасферы, але зрэдку назіраюцца ў стратасферы (пераважна перламутравыя воблакі) і ў мезасферы (серабрыстыя воблакі). Па міжнар. класіфікацыі воблакі ў залежнасці ад іх ніжняй мяжы адносяцца да аднаго з трох ярусаў — верхняга, сярэдняга або ніжняга. Паводле знешняй будовы і размяшчэння на ярусах воблакі маюць 10 асн. формаў: у верхнім ярусе перыстыя воблакі, перыста-слаістыя воблакі і перыста-кучавыя воблакі (на выш. больш за 6 км), у сярэднім — высокакучавыя воблакі і высокаслаістыя воблакі (на выш. 2—6 км), у ніжнім — слаіста-кучавыя воблакі, слаістыя воблакі і слаіста-дажджавыя воблакі (выш. іх ніжняй мяжы менш за 2 км). Вылучаюць таксама воблакі вертыкальнага развіцця — кучавыя воблакі і кучава-дажджавыя воблакі з вертыкальнымі памерамі аднаго парадку з гарызантальнымі, іх асновы звычайна знаходзяцца ў ніжнім ярусе, а верхнія ч. могуць дасягаць сярэдняга ці верхняга яруса. Воблакі ўкрываюць каля паловы нябеснай сферы на Зямлі і змяшчаюць каля 109 т вады. На працягу года розныя тыпы воблакаў маюць розную паўтаральнасць. Воблакі ўплываюць на фарміраванне надвор'я і ападкаў, на цеплавы рэжым паветра, сушы і мора, з'яўляюцца звяном кругавароту вады на Зямлі. Яны могуць перамяшчацца на тысячы кіламетраў, пераносіць і пераразмяркоўваць вялізныя масы вады. На Беларусі зімой пераважае нізкая воблачнасць слаістых формаў, у цёплае паўгоддзе — воблачнасць вертыкальнага развіцця.
І.Я.Афнагель. с. 245
ВО́БЛАСЦЬ , буйная адзінка адм.-тэр. ці нац.-тэр. падзелу. 1) У дарэв. Расіі вобласць (найчасцей на ўскраіне Расіі) адпавядала губерні. У 1917 у Рас. імперыі была 21 вобласць: 18 абласцей у Сібіры, Сярэдняй Азіі, на Каўказе і 3 асобныя вобласці (Войска Данскога, Уральская і Тургайская). У СССР асн. адм.-тэр. адзінка. У 1987 былі 123 вобласці, у т.л. 8 аўтаномных. Пасля распаду СССР абласны падзел захаваўся ў Казахстане, Кыргызстане, Рас. Федэрацыі, Узбекістане, на Украіне. 2) Адм.-тэр. адзінка ў Рэспубліцы Беларусь. Орган дзярж. улады — абл. Савет дэпутатаў, выканаўчы і распарадчы орган — абл. выканаўчы к-т.
Абласны адм.-тэр. падзел уведзены ў 1938 (Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Мінская і Палеская). Пасля ўключэння ў БССР Зах. Беларусі (1939) створаны Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская (з 1944 Маладзечанская) і Пінская вобласці. У 1944 б.ч. Беластоцкай вобласці перададзена Польшчы, утвораны Бабруйская, Гродзенская і Полацкая вобл. У сувязі з узбуйненнем абласцей у 1954 скасаваны Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская, Пінская і Полацкая, а ў 1960 і Маладзечанская. На 1.1.1997 у Рэспубліцы Беларусь 6 абласцей: Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская і Мінская (гл. адпаведныя артыкулы). с. 245
ВО́БЛАСЦЬ у матэматыцы, абсяг, звязнае адкрытае мноства ў эўклідавай прасторы — мноства, што разам з кожным сваім пунктам змяшчае ў сабе і пэўнае яго наваколле, кожныя два пункты ў якім можна злучыць неперарыўнай лініяй; адно з асноўных паняццяў тапалогіі.
Прыклад вобласці на плоскасці — унутранасць круга (сукупнасць усіх яго пунктаў, апрача акружнасці, якая абмяжоўвае гэты круг). Сукупнасць унутр. пунктаў двух датычных кругоў — адкрытае мноства, але не з'яўляецца вобласцю (два ўнутр. пункты гэтых кругоў нельга злучыць неперарыўнай лініяй, усе пункты якой належаць гэтаму адкрытаму мноству: унутранасці кругоў не маюць агульных пунктаў). Вобласць на прамой — адкрыты інтэрвал (канечны ці бясконцы). Вобласць, дапоўненая ўсімі яе гранічнымі пунктамі, — замкнутая вобласць. Іншы раз вобласцю наз. любое адкрытае мноства ў прасторы. Паняцце вобласці можа быць без змены вызначана ва ўсялякай тапалагічнай прасторы. с. 245
ВО́БЛАСЦЬ ВО́НКАВАГА СЦЁКУ, частка сушы, з якой рэкі нясуць ваду ў мора, звязаныя з Сусветным ак. Займае 78% пл. сушы. Падзяляецца на Атлантыка-Ледавіты схіл, у межах якога бас. найб. рэк Зямлі — Амазонкі, Місісіпі, Конга, Ніла, Обі, Енісея, Лены, і Ціхаакіянска-Індыйскі схіл з бас. рэк Амур, Янцзы, Ганг і інш. Да бас. Атлантычнага ак. адносіцца 35% плошчы сушы, у т.л. рэкі тэр. Беларусі, Ціхага ак. — 15%, Індыйскага — 14% і Паўн. Ледавітага — 14%. с. 245
ВО́БЛАСЦЬ УНУ́ТРАНАГА СЦЁКУ , бяссцёкавая вобласць, частка сушы, пазбаўленая сувязі з Сусветным ак. праз рэкі. Займае 22% плошчы сушы. Прымеркавана да тэр. з арыдным кліматам, радзей з умераным кліматам і плоскім рэльефам (некаторыя водападзельныя прасторы). Рэкі вобласці ўнутранага сцёку ўпадаюць у бяссцёкавыя азёры ці перасыхаюць або вычэрпваюцца на арашэнне зямель. Самыя вялікія вобласці ўнутранага сцёку ў Афрыцы і Азіі. У Арала-Каспійскую вобласць ўнутранага сцёку, якая ахоплівае часткі тэр. Еўропы і Азіі, упадаюць рэкі Волга, Кура, Урал, Амудар'я і Сырдар'я. с. 245
ВО́БЛАЧНАСЦЬ , 1) сукупнасць воблакаў над пэўнай тэрыторыяй або ў атмасферы. 2) Ступень укрыцця неба воблакамі па 10-бальнай шкале ці ў працэнтах. Нуль балаў (працэнтаў) адпавядае бязвоблачнаму небу, 10 балаў (100%) — поўнаму ўкрыццю неба воблакамі. У сярэднім воблакі ўкрываюць каля палавіны зямнога шара, найменшая воблачнасць у трапічных пустынях, найбольшая ў раёнах з экватарыяльным і мусонным кліматам. На тэр. Беларусі воблачнасць у сярэднім за год 6—7 балаў. Воблачнасць уплывае на надвор'е і клімат: зімой і ноччу перашкаджае зніжэнню т-ры, летам і днём памяншае награванне зямной паверхні сонечнымі прамянямі, змякчае клімат унутры мацерыкоў. с. 246
ВО́БЛЫ Канстанцін Рыгоравіч (27.5.1876, г.п. Царычанка Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 12.9.1947), украінскі эканаміст, статыстык. Д-р паліт. эканоміі і статыстыкі (1911). Акад. АН УССР (1919). Віцэ-прэзідэнт АН УССР (1928—30). Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію (1900), Варшаўскі ун-т (1904). Вёў пед. работу ў Кіеўскім ун-це і Кіеўскім камерцыйным ін-це. У 1943—47 дырэктар Ін-та эканомікі АН УССР. Даследаванні па праблемах эканам.-геагр. развіцця прам-сці Польшчы і Украіны, міграцыі насельніцтва, унутр. і знешняга гандлю, эканомікі страхавання і інш. Аўтар падручнікаў па статыстыцы і эканам. геаграфіі. с. 246
ВО́БЫСК , следчае дзеянне, накіраванае на атрыманне доказаў па крымінальнай справе. Праводзіцца з мэтай пошукаў рэчавых доказаў, якія могуць мець значэнне для справы, выяўлення трупаў, адшукання асоб, а таксама маёмасці для пакрыцця матэрыяльнай шкоды і магчымай канфіскацыі. Вобыск праводзіцца па матываванай пастанове следчага або органа дазнання з санкцыі пракурора. с. 246
ВО ВАН КІЕ́Т (н. 23.11.1922), палітычны і дзярж. дзеяч В'етнама. Чл. Камуніст. партыі В'етнама (КПВ) з 1930-х г. Удзельнік нац.-вызв. руху. У 1976—78 старшыня Нар. к-та г. Хашымін, пазней сакратар Хашымінскага гаркома КПВ. У 1982—88 нам. старшыні СМ і старшыня Дзяржплана краіны. У сак.— чэрв. 1988 выконваў абавязкі старшыні СМ. Старшыня СМ з 1991. З 1976 чл. ЦК, канд. у члены Палітбюро ЦК, з 1982 чл. Палітбюро ЦК КПВ. Дэп. Нац. сходу краіны. с. 246
ВО́ГЗІНА , возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 28 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,67 км2, даўж. 1,78 км, шыр. 690 м, найб. глыб. 9,3 м, даўж. берагавой лініі каля 5 км. Пл. вадазбору 5,5 км2. Схілы катлавіны выш. 10—17 м, на Пн і З нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Берагі на Пн і З сплавінныя. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае, глыбей за 2,5 м дно выслана сапрапелямі. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шыр. каля 60 м, на зах. плёсе расце ахоўны від флоры ў Беларусі — наяда марская. Упадае ручай з воз. Какісіна, выцякае ручай Праскавея ў р. Дзіва. с. 246
ВОГНЕНЕБЯСПЕ́ЧНЫЯ РЭ́ЧЫВЫ , рэчывы, якія лёгка загараюцца пры кароткатэрміновым уздзеянні крыніцы запальвання з нізкай энергіяй (напр., полымя запалкі, іскра). Да вогненебяспечных рэчываў адносяць выбуховыя рэчывы, цэлулоід, сухую драўняную стружку, усе лёгкія на загаранне вадкасці, полістырол, каўчукі і інш. палімеры (гл. таксама Самаўзгаранне). с. 246
ВО́ГНЕННАЯ ЗЯМЛЯ́ (ісп. Тіеrrа del Fuegо), архіпелаг каля паўд. ускраіны Паўд. Амерыкі (на Вогненнай Зямлі мыс Горн). Зах. частка належыць Чылі, усходняя — Аргенціне. Аддзелены ад мацерыка Магеланавым пралівам. Пл. 72 тыс. км2 (гал. востраў — Вогненная Зямля, ці Ісла-грандэ, 48 тыс. км2). На З і Пд горы (выш. каля 2469 м), ледавікі, фіёрды, лясы; на Пн і У узгорыстыя раўніны са стэпам і лугамі, тарфяныя балоты. Нац. паркі — Альберта-Агасціні, Мыс Горн (Чылі), Цьера-дэль-Фуэга (Аргенціна). Авечкагадоўля. Рыбалоўства. Гал. гарады: Ушуая (Аргенціна) і Парвенір (Чылі). Вогненная Зямля адкрыта партуг. мараплаўцам Ф. Магеланам у 1520. с. 246
ВОГНЕПРАВО́ДНЫ ШНУР , бікфордаў шнур, шнур для перадачы цеплавога імпульсу (пучка іскраў) капсулю-дэтанатару або зараду выбуховых рэчываў праз строга вызначаны прамежак часу з моманту падпальвання. Складаецца з асяродка са спрасаванага дымнага пораху і абалонкі (аплёткі) з некалькіх слаёў нітак, насычаных вільгацеізаляцыйным саставам. Дыяметр 6 мм, скорасць гарэння да 1 см/с (пад вадой на глыб. да 5 м гарыць з большай скорасцю). Выкарыстоўваецца ў ваен. справе і пры выбуховых работах. с. 246
ВОГНЕТРЫВА́ЛЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ , падгаліна чорнай металургіі, спецыялізаваная на вытв-сці шамотных, дынасавых, магнезітавых, алюмасілікатных, вугляродзістых і інш. вырабаў і вогнетрывалых матэрыялаў. З мінер. сыравіны, якая мае вогнетрываласць не ніжэй за 1580 °С, вырабляецца цэгла (фасонная і буйнаблочная) і нефармаваныя матэрыялы мертэлі — парашкі, пластычныя масы і вадкія сумесі. У якасці сыравіны выкарыстоўваюць вогнетрывалыя гліны, кварцыты, магнезіт, баксіты, даламіты, а таксама сінтэзаваныя або ўзбагачаныя пылападобныя адходы і шламы вытв-сці абразіваў, каталізатары сінт. каўчуку, адходы нафтахім. прам-сці. Прадукцыя вогнетрывалых матэрыялаў прамысловасці выкарыстоўваецца пры буд-ве і эксплуатацыі цеплавых агрэгатаў у металургічнай, цэментнай галінах і энергетыцы (пры пабудове доменных, мартэнаўскіх, коксавых і награвальных, шклаварных і тунэльных пячэй), для футэроўкі сталеразліўных і чыгунавозных каўшоў, вырабу гарачатрывалага бетону, тыгляў, рэтортаў і інш.
Прыродныя вогнетрывалыя матэрыялы (гліну, кварцавы пясок, талькавы камень і інш.) выкарыстоўвалі з даўніх часоў. Шамотныя матэрыялы ў Расіі пачалі вырабляць з сярэдзіны 18 ст., дынасавыя і магнезітавыя — з канца 19 ст., калі ўзніклі першыя спецыялізаваныя з-ды на Украіне (Часаваярскі, 1887, цяпер у Данецкай вобл.) і на Урале. У 1913 у Расіі выраблена 582 тыс. т вогнетрывалых матэрыялаў. Сучасная вогнетрывалых матэрыялаў прамысловасць Расіі мае 14 прадпрыемстваў па вытв-сці крэменязёмістых, алюмасілікатных і перыклаззмяшчальных вогнетрывалых матэрыялаў і вырабаў і 3 рудаўпраўленні, выпускаецца больш за 3 млн. т прадукцыі (1992). Найб. прадпрыемствы на Урале (камбінат «Магнезіт» у Чэлябінскай вобл ), у Падмаскоўі, Варонежскай вобл., Сібіры. Развітую вогнетрывалых матэрыялаў прамысловасць маюць Украіна і Казахстан. Сярод вядучых вытворцаў вогнетрывалых матэрыялаў у свеце ЗША, Канада, Японія, Германія, Расія і інш.
Большая ч. вогнетрывалых матэрыялаў (60%) выкарыстоўваецца ў чорнай і каляровай металургіі, агульная патрэба ў іх, адносна колькасці, неабходнай для выплаўкі 1 т сталі, вагаецца ад 25 да 100 кг. Вогнетрывалыя вырабы і матэрыялы атрымліваюць шляхам выпілоўвання з горных парод, ліццём, прасаваннем, трамбаваннем, плаўленнем. Сучасная вогнетрывалых матэрыялаў прамысловасць выкарыстоўвае новыя віды сыравіны (напр., храмітавую, алівінавую, цырконіевую, тытаніт, алюміній, алюмамагнезіяльную шпінель і інш.), пашырае вытв-сць малаадходных, энергазберагальных матэрыялаў.
Спажыўцамі прадукцыі вогнетрывалых матэрыялаў прамысловасці на Беларусі з'яўляюцца прадпрыемствы энергетыкі (ЦЭЦ і інш.), цэментнай прам-сці і металургіі (Беларускі металургічны завод і інш.). Сваёй галіны краіна не мае, патрэба ў вогнетрывалых матэрыялах задавальняецца за кошт імпарту, пераважна з Украіны. За апошнія дзесяцігоддзі разведана сыравінная база, на якой магчыма развіццё вытв-сці шамотных вырабаў агульнага прызначэння (каалін), легкаважнай вогнетрывалай цэглы (трэпелы, апокі і крэменязёмістыя мергелі з цэалітамі), керамічных і вогнетрывалых вырабаў (пірафіліты). с. 246
ВОГНЕТРЫВА́ЛЫЯ ГЛІ́НЫ , асадкавыя тонкадысперсныя горныя пароды, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці вогнетрывалых матэрыялаў. Маюць высокую эластычнасць, звязвальную здольнасць і вогнетрываласць (не ніжэй як 1580 °С).
Вогнетрывалыя гліны складаюцца пераважна з каалініту ці блізкіх да яго мінералаў з агульнай формулай Аl2O3·2SiO2Н2O. У іх трапляюцца і інш. мінералы (напр., монатэрміт, пірафіліт, гідраслюды). Вогнетрываласць (блізкая па значэнні да т-ры плаўлення) залежыць ад хім. саставу гліны. Вогнетрывалыя гліны маюць значную колькасць аксіду алюмінію Аl2O3 (гліназём; 30—45%) і розныя прымесі. Зніжаюць вогнетрываласць злучэнні жалеза і аксіды шчолачных металаў.
Выкарыстоўваюць у вытв-сці вогнетрывалых матэрыялаў для металургіі, машынабудавання, як асн. кампанент для вырабу фарфору, фаянсу, керамічных плітак і тэхн. керамікі. У Беларусі радовішчы вогнетрывалай гліны на Пд Брэсцкай і Гомельскай абласцей.
Я.М.Дзятлава. с. 246
ВОГНЕТРЫВА́ЛЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ , матэрыялы і вырабы, устойлівыя да ўздзеяння высокай (больш за 1580 °С) т-ры. Падзяляюцца на ўласна вогнетрывалыя (з вогнетрываласцю 1580— 1770 °С; дынасавыя, кварцавыя, шамотавыя, паўкіслыя вогнетрывалыя матэрыялы), высокавогнетрывалыя (1770—2000 °С; высокагліназёмістыя, даламітавыя, карбарундавыя, форстэрытавыя, храмітавыя) і найвышэйшай вогнетрываласці (больш за 2000 °С; магнезітавыя, шпінельныя, цырконіевыя, коксавыя, графітавыя, з чыстых вокіслаў і інш.).
Вогнетрывалыя матэрыялы бываюць: рознай шчыльнасці, у т.л. легкаважныя (цеплаізаляцыйныя); з пластычных (маюць гліны) і непластычных мас; абпальныя, безабпальныя, плаўленыя, выпілаваныя з горных парод; фармаваныя (фасонная і звычайная цэгла, трубы, пліты) і нефармаваныя (парашкі, растворы, абмазкі, бетоны). Выкарыстоўваюцца для муроўкі металургічных, шклаварных і інш. пячэй, топак, цеплавых агрэгатаў. З іх робяць тыглі, рэторты, дэталі шклоразлівачных каўшоў і інш. Найб. пашыраны ў прам-сці шамотныя вогнетрывалыя матэрыялы, іх атрымліваюць з вогнетрывалай гліны (радовішчы ў Беларусі) і кааліну. Вогнетрывалыя матэрыялы з бескіслародных злучэнняў і чыстых вокіслаў атрымліваюць метадам парашковай металургіі (канчатковая аперацыя — спяканне). Тэхналогія вытв-сці керамічных вогнетрывалых матэрыялаў уключае абпальванне мінер. сыравіны, памол, дабаўку клейкіх рэчываў (гліны, вадкага шкла, вапны, смалы), фармаванне, абпальванне вырабаў. Вогнетрывалыя вырабы выпускае Мінскі фарфоравы з-д. Гл. таксама Вогнетрывалых матэрыялаў прамысловасць. с. 247
ВОГНЕТУШЫ́ЦЕЛЬ , апарат для тушэння мясц. узгаранняў. Бываюць: пераносныя (да 20 кг), перасовачныя і стацыянарныя (больш за 25 кг); хім. пенныя, паветрана-пенныя, вуглекіслотныя, вадкасныя, хладонавыя (на аснове галаідаваных вуглевадародаў) і парашковыя.
Найб. пашыраны хім. пенныя вогнетушыцелі. Пена ў іх утвараецца ад рэакцыі паміж воднымі растворамі шчолачы і сернай кіслаты. Выкарыстоўваюцца для тушэння ўзгаранняў гаручых вадкасцей і цвёрдых матэрыялаў. Вуглекіслотнымі вогнетушыцелямі тушаць узгаранні электраўстановак, рухавікоў унутр. згарання, кнігасховішчаў, вадкаснымі — дрэнназмочвальных матэрыялаў (напр., бавоўны), хладонавымі — электраўстановак і тлеючых матэрыялаў, парашковымі — газаў, лёгкіх на загаранне вадкасцей, электраўстановак (да 380 В) пад напружаннем. с. 247
ВОДААДДА́ЧА горных парод, здольнасць насычаных да поўнай вільгацяёмістасці горных парод аддаваць частку вады свабодным сцяканнем пад уздзеяннем сілы цяжару. Залежыць ад грануламетрычнага складу і порыстасці парод, ад вязкасці вады. Характарызуецца розніцай паміж поўнай і макс. малекулярнай вільгацяёмістасцю.
Колькасць вады, якая можа свабодна цячы ў злучаных пустотах у 1 м3 пароды, наз. ўдзельнай водааддачай. Вызначаюць каэфіцыент водааддачы, які вырашаецца ў долях адзінкі або працэнтах.
Сярэднія значэнні каэфіцыента зменьваюцца ад водапранікальных парод (супеску 0,1— 0,15, буйназярністага пяску 0,25—0,35) да адносна воданепранікальных (пясчаніку 0,02— 0,03, трэшчынаватага вапняку 0,008—0,1). с. 247
ВОДААХО́ЎНАЯ ЗО́НА , тэрыторыя, што мяжуе з акваторыямі рэк, азёр і інш. водных аб'ектаў, дзе ахоўваюцца падземныя і паверхневыя воды або наладжаны асаблівы рэжым гасп. дзейнасці. Водаахоўныя зоны могуць уключаць надпоймавыя тэрасы, берагі, а таксама лагчыны і яры, непасрэдна злучаныя з рачной далінай, лясныя насаджэнні на вадазборах, па берагах рэк і азёр (гл. Водаахоўныя лясы). У водаахоўнай зоне забараняецца выкарыстанне і захоўванне ядахімікатаў, складзіраванне мінер. угнаенняў, размяшчэнне жывёлагадоўчых комплексаў і фермаў, расшырэнне дзейных і буд-ва новых прамысл. прадпрыемстваў, стаянка і абслугоўванне аўтамотатранспарту і інш. віды гасп. дзейнасці. У межах водаахоўнай зоны па берагах вадаёмаў вылучаюцца прыбярэжныя палосы, на тэр. якіх забараняюцца таксама аранне зямлі, выпас жывёлы, выкарыстанне ўгнаенняў, стварэнне месцаў адпачынку. Напр., на Беларусі для зберажэння прыроднага комплексу воз. Нарач вылучана водаахоўная зона ў межах яго вадазборнай плошчы. с. 247
ВОДААХО́ЎНЫЯ ЛЯСЫ́ , прыродныя або штучна створаныя забаронныя палосы і масівы лясоў, якія служаць для аховы вадаёмаў, вадацёкаў і інш. водных аб'ектаў ад неспрыяльных умоў навакольнага асяроддзя; адзін з відаў ахоўных лясоў. Уваходзяць у водаахоўную зону. Ахоўваюць берагі вадаёмаў ад разбурэння ветрам і патокамі вады з вадазбораў, а вадаёмы ад засмечвання, забруджвання і празмернага выпарэння вады, паляпшаюць мікраклімат і гідралагічны рэжым тэр. вадазбораў, падтрымліваюць высокую воднасць рэк, садзейнічаюць раўнамернаму паступленню вады ў крыніцы, павелічэнню запасаў падземных вод за кошт пераводу паверхневага сцёку ва ўнутрыглебавы, акумуляцыі алювію ў поймах, зніжэнню т-ры вады ў рэках, паляпшэнню ўмоў нерасту рыб і інш. Маюць таксама глебаахоўнае, рэкрэацыйнае, эстэтычнае, аздараўленчае, сан.-гігіенічнае і рыбагасп. значэнне.
На Беларусі водаахоўныя лясы ў выглядзе палос уздоўж рэк і вакол вадаёмаў маюць шыр. 1—6 км і займаюць агульную пл. 371,1 тыс. га (1996). Вылучаны ўздоўж Дняпра (шыр. палос 6 км на кожным беразе да ўпадзення р. Бярэзіна і 3 км ніжэй па яго цячэнні), Нёмана (4 км), Зах. Дзвіны, Бярэзіны, Сажа, Прыпяці, Віліі, Мухаўца, Піны, Дняпроўска-Бугскага і Белаазерскага каналаў (па 3 км), Друці (1,5 км), Свіслачы (1 км), вакол Браслаўскіх, Нарачанскіх і некаторых інш. азёр і вадасховішчаў аднесены да лясоў 1-й катэгорыі. Выдзяляюць таксама асабліва ахоўныя лясы, да якіх, у прыватнасці, належаць і берагаахоўныя ўчасткі лесу шыр. 300 м у межах забаронных палос і 100 м у інш. катэгорыях лясоў уздоўж рэк, каналаў, азёр, вадасховішчаў, а таксама ўчасткі лесу ў радыусе 100—200 м вакол крыніц і вытокаў малых рэк. Лесакарыстанне на гэтых участках рэгулюецца Палажэннем аб водаахоўных палосах (зонах) малых рэк Беларусі (1983) і інш. дырэктыўнымі ўказаннямі.
Т.А.Філюкова. с. 247
ВОДААЧЫ́СТКА , комплекс тэхнал. працэсаў, які забяспечвае давядзенне якасці вады, што паступае ў водаправодную сетку з крыніцы водазабеспячэння, да ўстаноўленых вытв. паказчыкаў. Ажыццяўляюць на водаачышчальных збудаваннях, дзе выкарыстоўваюць рэагентныя і дэзінфекцыйныя ўстаноўкі, адстойнікі, градзірні і інш.
Воды паверхневых крыніц (рэк, азёр) да падачы ў водаправод асвятляюць (выдаляюць завіслыя і калоідныя часцінкі), пазбаўляюць колеру і абеззаражваюць (знішчаюць патагенныя бактэрыі і вірусы). Для асвятлення і пазбаўлення колеру праводзяць каагуляцыю, адстойванне, фільтрацыю. Для абеззаражвання вады выкарыстоўваюць вадкі хлор, хлорную вапну ці азон. Падземныя воды пры здавальняючым хім. саставе толькі абеззаражваюць хлорам ці ультрафіялетавымі прамянямі. Для змякчэння (выдалення празмернай колькасці солей кальцыю і магнію) ваду апрацоўваюць вапнаю, содай ці прапускаюць праз іанітныя фільтры (гл. Іаніты). Аэрацыяй з далейшым фільтраваннем памяншаюць колькасць солей жалеза. Газы (серавадарод, метан, радон, вуглякіслы і інш.) выдаляюць аэрацыяй, радыеактыўныя рэчывы — дэзактывацыяй. Дэзадарацыю вады ажыццяўляюць сорбцыяй рэчываў, якія абумоўліваюць прысмак і пах, актываваным вугалем ці акісленнем азонам, дыаксідам хлору, перманганатам калію.
У.М.Марцуль. с. 247
ВОДАЗАБЕСПЯЧЭ́ННЕ , сукупнасць мерапрыемстваў па забеспячэнні вадой нас. пунктаў, прам-сці, транспарту і інш. праз сістэму гідратэхнічных збудаванняў. Для водазабеспячэння выкарыстоўваюць паверхневыя воды і прэсныя падземныя воды. Падзяляецца на камунальнае і вытворчае. Найб. спажыўцы вады — прадпрыемствы металург., хім., нафтаперапр. і цэлюлозна-папяровай прам-сці, ЦЭЦ (падача вады на арашэнне адносіцца да воднай гаспадаркі, на ГЭС — да гідраэнергетыкі). Сістэма водазабеспячэння ўключае ачышчальныя (гл. Водаачыстка) і водазаборныя збудаванні, помпавыя станцыі, вадаводы, водаправодную сетку і інш., бывае гасп.-пітнога, вытв., проціпажарнага і аб'яднанага прызначэння. Сучасныя сістэмы цэнтралізаваныя: кожная забяспечвае вадой вял. групу спажыўцоў. Якасць вады для водазабеспячэння кантралюе сан. нагляд праз санэпідэмстанцыі. Для захавання неабходнай якасці пітной вады ствараюцца водаахоўныя зоны, зберагаюцца водаахоўныя лясы, ажыццяўляюцца інш. мерапрыемствы па ахове прыроды. Гл. таксама Водакарыстанне, Водаспажыванне.
А. А. Макарэвіч. с. 248
ВОДАЗАБО́Р , 1) перыядычнае або пастаяннае забіранне вады з вадаёма, вадацёку ці падземнай крыніцы ў бытавых або прамысл. мэтах. Характарызуецца аб'ёмам і прызначэннем вады, якая забіраецца, працягласцю яе адбору. Вада высокай якасці прызначаецца пераважна на пітное водазабеспячэнне. 2) Комплекс гідратэхн. збудаванняў і абсталявання для забору вады з паверхневых ці падземных крыніц. Вакол водазаборных збудаванняў, прызначаных для цэнтралізаванага гасп.-пітнога водазабеспячэння, акрэсліваюцца зоны санітарнай аховы. Забор вады з рэк і вадаёмаў патрабуе таксама выканання правіл аховы моладзі рыб. с. 248
ВОДАЗАБО́РНАЕ ЗБУДАВА́ННЕ , водазабор, гідратэхнічнае збудаванне, якое ажыццяўляе забор вады з адкрытага вадаёма (ракі, возера, вадасховішча) для мэт гідраэнергетыкі, водазабеспячэння, ірыгацыі і інш. Забяспечвае пропуск вады ў вадавод (канал, трубаправод, тунэль і інш.) у зададзеным аб'ёме, належнай якасці і ў адпаведнасці з графікам водаспажывання.
Бываюць: безнапорныя і напорныя; водазаборныя збудаванні ГЭС — берагавыя, вежавыя, на бетонных збудаваннях, плывучыя; водазаборныя збудаванні сістэм водазабеспячэння — водапрыёмнікі (збіраюць ваду ад асушальных сістэм і адводзяць яе); рачныя — берагавыя, рэчышчавыя, каўшовыя (з басейнам-каўшом у галаве канала); ірыгацыйныя — бесплацінныя (у т.л. берагавыя, каўшовыя і шпорныя са. шпорай-дамбай, якая выступае ў рэчышча) і плацінныя (будуюцца ў целе плаціны або на беразе, забіраюць ваду з верхняга б'ефа). Для забору падземных вод выкарыстоўваюць вертыкальныя (у выглядзе буравых свідравін і шахтавых калодзежаў) і гарызантальныя (траншэйныя, галерэйныя) водазаборныя збудаванні, а таксама каптажныя збудаванні (гл. Каптаж).
А.Я.Вакар. с. 248
ВОДАЗАБЯСПЕ́ЧАНАСЦЬ , 1) удзельная забяспечанасць рачным сцёкам адзінкі плошчы тэрыторыі ці аднаго жыхара за пэўны перыяд. На Беларусі водазабяспечанасць мясцовым рачным сцёкам складае ў сярэднім 164 тыс. м3 за год на 1 км2 ці 3,3 тыс. м3 за год на 1 жыхара; з улікам паступлення з суседніх краін — сумарным рачным сцёкам — водазабяспечанасць адпаведна 279 тыс. м3 і 5,6 тыс. м3 (1995). 2) Ступень задавальнення вадой водакарыстальніка ў параўнанні з разліковай аптымальнай патрэбнасцю ў вадзе. Вызначаецца праектам або планам водакарыстання.
А. А. Макарэвіч. с. 248
ВОДАЗАБЯСПЕ́ЧАНАСЦЬ РАСЛІ́Н , адносіны запасу прадукцыйнай глебавай вільгаці да яе запасу пры найменшай вільгацяёмістасці глебы або да яе запасу, аптымальнага для дадзенай фазы развіцця с.-г. культуры. Прадукцыйная глебавая вільгаць — частка глебавай вільгаці, пры ўсмоктванні якой расліны захоўваюць жыццядзейнасць і сінтэзуюць арган. рэчывы; яе ніжняя мяжа — вільготнасць устойлівага завядання раслін (гл. ў арт. Вільготнасць глебы). Падтрыманне аптымальнай велічыні водазабяспечанасці раслін — задача меліярацыйных мерапрыемстваў. Пры адносінах менш за адзінку патрабуецца штучнае ўвільгатненне глебы, працяглае вял. перавышэнне яго можа суправаджацца вымаканнем раслін. с. 248
ВОДАЗМЯШЧЭ́ННЕ судна, колькасць вады, выцесненай суднам, што плавае; характарыстыка памераў судна. Адрозніваюць масавае водазмяшчэнне, роўнае масе судна (г. зн. масе вады, якая змяшчаецца ў аб'ёме падводнай часткі судна), і аб'ёмнае (аб'ём падводнай часткі судна ніжэй за ватэрлінію). Водазмяшчэнне залежыць ад загрузкі судна і шчыльнасці вады: пры пастаянным масавым водазмяшчэнні аб'ёмнае зменьваецца ў залежнасці ад шчыльнасці вады; змена масавага водазмяшчэння адбываецца з-за расходу паліва, боепрыпасаў (на ваен. караблях), павелічэння і памяншэння грузу. Грузавым суднам найб. характэрны паказчык дэдвейт — водазмяшчэнне пры асадцы судна на найб. дапушчальную глыбіню. с. 248
ВОДАКАРЫСТА́ННЕ , карыстанне водамі (воднымі аб'ектамі) для забеспячэння патрэб насельніцтва і гаспадаркі.
У заканадаўстве Рэспублікі Беларусь адрозніваецца водакарыстанне: паводле мэт — гасп.-пітное, прамысл., с.-г., транспартнае, энергет. і інш.; паводле спосабаў карыстання — забор вады з крыніцы без вяртання ў водны аб'ект (водазабеспячэнне, водаспажыванне), з вяртаннем (гідраэнергетыка і інш.), без адбору вады (суднаходства, рыбагадоўля, гадоўля вадаплаўных птушак), а таксама для скідвання сцёкавых вод; паводле тэхн. умоў — агульнае, без выкарыстання гідратэхн. збудаванняў і абсталявання, і спец., з выкарыстаннем іх; паводле ўмоў перадачы водных аб'ектаў у карыстанне — сумеснае (калі водным аб'ектам карыстаецца некалькі арг-цый ці асоб) і адасобленае (калі крыніца вады замацавана за пэўнай арг-цыяй або асобай); паводле характару выкарыстання вады — як рэчыва з пэўнымі якасцямі, як масы і энергет. патэнцыялу, як асяроддзя жыцця; паводле падстаў узнікнення права водакарыстання — першаснае, калі водны аб'ект даецца ў карыстанне непасрэдна дзяржавай, і другаснае, калі даецца першым водакарыстальнікам. З улікам гэтай класіфікацыі вызначаюцца прававы рэжым розных аб'ектаў, права і абавязкі водакарыстальнікаў. Напр., агульнае водакарыстанне (купанне, вадапой жывёлы і інш.) ажыццяўляецца бясплатна і, як правіла, без дазволу дзярж. органаў; для спец. водакарыстання ва ўсіх выпадках патрабуецца папярэдні дазвол дзярж. органаў, у шэрагу выпадкаў яно можа быць платнае. Невыкананне пэўных патрабаванняў правіл водакарыстання цягне за сабой дысцыплінарную, крымін., адм. адказнасць. Парадак памежнага водакарыстання рэгулюецца міждзярж. дагаворамі і пагадненнямі.
А. М. Макарэвіч. с. 248
ВОДАЛЯЧЭ́ННЕ , гідратэрапія, вонкавае і ўнутранае выкарыстанне прэсных (у вадкім стане, у выглядзе лёду ці пары), салёных азёрных і марскіх, а таксама мінер. вод у лек. і прафілакт. мэтах; адзін з відаў бальнеатэрапіі і фізіятэрапіі. Заснавана на мех., фіз., хім. уплывах вады на фізіял. і біяхім. працэсы ў арганізме праз раздражненне пэўных рэцэптараў (рэфлекторныя механізмы), змены складу ўнутр. асяроддзя — крыві, лімфы, міжтканкавай і інш вадкасцей арганізма (пры пітным спажыванні) і інш. механізмы. Пры хваробах найчасцей выкарыстоўваецца як дадатковы да асн. від лячэння, у лячэбна-прафілакт. мэтах могуць выконваць вядучую ролю (гл. Ванны). Да асноўных у водалячэнні адносяцца таксама душ, абліванне, абціранне, захінанне, купанне і інш. водныя працэдуры. Пры водалячэнні ў воднае асяроддзе часта дадаюцца пахучыя і лек. экстракты і рэчывы (напр., хвойны экстракт, гарчыца, шкіпінар, марганцоўка, крухмал і інш.). Водалячэнне можа спалучацца з цеплалячэннем, сонцалячэннем, гразелячэннем, таласатэрапіяй, выкарыстаннем гарачага пяску (псаматэрапія) і інш. с. 248
ВОДАНАГРАВА́ЛЬНІК , цеплаабменны апарат для награвання вады парай, гарачай вадою, газамі, эл. токам. Выкарыстоўваецца ў сістэмах гарачага водазабеспячэння, вадзянога ацяплення, нагрэву сілкавальнай вады для катлоў, быт. патрэб і інш. Памеры і канструкцыя залежаць ад прызначэння.
Пашыраны воданагравальнік паверхневага тыпу (напр., бойлеры), у якіх цяпло перадаецца праз паверхню нагрэтых трубчастых ці інш. элементаў, і кантактныя (змешвальныя), у якіх цепланосьбіт прапускаецца непасрэдна праз ваду ці змешваецца з ёю. Да мясцовых воданагравальнікаў адносяць ванныя калонкі, змеевікі або вадагрэйныя каробкі, кіпяцільнікі і інш. (гл. таксама Газавыя прылады). с. 249
ВОДАНАПО́РНАЯ ВЕ́ЖА , збудаванне ў сістэме водазабеспячэння для выраўноўвання работы помпавых станцый, стварэння запасу вады, рэгулявання яе напору і расходу ў водаправоднай сетцы. Складаецца з рэзервуара (пераважна з жалезабетону або сталі), апорных канструкцый (з жалезабетону, сталі, часам цэглы), ахоўнага шатра (ад замярзання), труб для падачы і адводу вады. Ёмістасць рэзервуара да некалькіх тысяч кубічных метраў, вышыня вежы да 25 м і болей. Абсталёўваецца пераліўнымі прыстасаваннямі (прадухіляюць перапаўненне рэзервуара), сістэмамі сігналізацыі і замеру ўзроўню вады. Некат. воданапорныя вежы з'яўляюцца помнікамі архітэктуры (напр., гродзенскія воданапорныя вежы). с. 249
ВОДАНАПО́ЎНЕНЫЯ ВЫБУХО́ВЫЯ РЭ́ЧЫВЫ , выбуховыя сумесі, якія маюць ад 5 да 20% вады і прыродныя (крухмал, дэкстрын і інш.) ці сінт. (солі карбаксіметылцэлюлозы, поліакрыламід) загушчальнікі. Вада памяншае адчувальнасць да знешніх уздзеянняў, магчымасць выпадковага разагрэву і небяспечнасць выкарыстання воданапоўненых выбуховых рэчываў, надае ім пластычнасць і цякучасць. Адрозніваюць акваніты (пластычныя) і акватолы (цякучыя). Захоўваюць і транспартуюць воданапоўненыя выбуховыя рэчывы ў поліэтыленавай упакоўцы, каб пазбегнуць высыхання. Выкарыстоўваюць як брызантныя выбуховыя рэчывы для ўзрыўных работ у прам-сці. с. 249
ВОДАПАДЗЕ́Л , лінія на мясцовасці, якая падзяляе сумежныя басейны рэк, мораў, акіянаў і падземных вод. Ад водападзелу сцёк накіраваны ў процілеглыя бакі.
Найб. выразны водападзел у гарах, дзе звычайна супадае з грабянямі хрыбтоў. На раўнінах нярэдка пераходзіць у водападзельную прастору. Водападзел можа мяняцца. Адрозніваюць водападзелы: галоўны — паміж сумежнымі рачнымі сістэмамі (на тэр. Беларусі частка гал. водападзелу паміж рачнымі сістэмамі Балтыйскага і Чорнага мораў); бакавы — падзяляе басейны прытокаў ракі; галоўны (сусветны) Зямлі — паміж рэкамі Ціхаакіянска-Індыйскай і Атлантыка-Ледавітай пакатасцей вобласці вонкавага сцёку кантынентаў. с. 249
ВОДАПАДЗЕ́ЛЬНАЯ ПРАСТО́РА , міжрэчча, якое не мае сцёку ў якую-н. рачную сістэму або мае слабы сцёк пераменнага напрамку. На раўнінах часта забалочаная, напр. на Бел. Палессі на ёй могуць узнікаць біфуркацыя рэк і рачныя перахопы; у гарах — міжгорныя катлавіны або цэнтр. ч. хрыбтоў каля лініі водападзелу. с. 249
ВОДАПРАВО́ДНАЯ СЕ́ТКА , сукупнасць магістральных і размеркавальных трубаправодаў, па якіх падаецца вада да месца спажывання; частка сістэмы водазабеспячэння.
Асноўная (знадворная, або вулічная) водаправодная сетка пракладваецца ў зямлі (на 0,2—0,5 м ніжэй глыбіні прамярзання) уздоўж вуліц і праездаў, выкарыстоўваюцца чыгунныя, стальныя, жалезабетонныя, пластмасавыя і інш. трубы. Да яе з дапамогай т. зв. дамавых адгалінаванняў далучаецца ўнутр. (унутрыдамавая) водаправодная сетка, якая падае ваду да водаразборных кранаў. Водаправодныя сеткі абсталёўваюць запорнай арматурай (вентылямі, засаўкамі, што адключаюць аварыйныя ўчасткі сеткі), водаразборнымі прыстасаваннямі (пажарнымі гідрантамі, часам водаправоднымі калонкамі). Запорную арматуру і гідранты звычайна ўстанаўліваюць у спец. калодзежах (зборных жалезабетонных або цагляных), з метал. здымнымі люкамі. с. 249
ВОДАПРАНІКА́ЛЬНАСЦЬ , здольнасць глебы і горных парод прапускаць ваду. Характарызуецца каэф. фільтрацыі (магутнасцю слоя вады, якая прасочваецца ў глебу за адзінку часу). Вымяраецца ў дарсі (1 дарсі прыблізна адпавядае каэф. Фільтрацыі 1 м/сут). 1) Водапранікальнасць глебы залежыць ад мех. складу, колькасці арган. рэчыва і структуры. Адрозніваюць глебы добра водапранікальныя (на Беларусі дзярнова-падзолістыя пясчаныя і супясчаныя на рыхлых супесках, падасланых пяскамі, акультураныя дзярнова-падзолістыя на лёсападобных суглінках), сярэдневодапранікальныя (дзярнова-падзолістыя лёгкасугліністыя), слабаводапранікальныя (дзярнова-падзолістыя сярэдне- і цяжкасугліністыя, гліністыя). У добра акультураных, рыхлых глебах ападкі паглынаюцца і забяспечваюць іх нармальны водны рэжым. Дрэнная водапранікальнасць сугліністых і гліністых глеб прыводзіць да павялічанага паверхневага сцёку і развіцця эрозіі глебы. Тое ж можа адбывацца і на лёгкапранікальных пясчаных глебах на схілах пры ліўневых ападках, калі і пры высокай водапранікальнасці вада не паспявае паглынацца глебай або насычае яе поўнасцю. 2) Водапранікальнасць горных парод. Паводле ступені водапранікальнасці горныя пароды падзяляюцца на водапранікальныя (галечнік, жвір, буйназярністыя пяскі і інш.), паўпранікальныя (супескі лёгкія суглінкі і практычна воданепранікальныя (водатрывалыя — гліны, шчыльныя суглінкі і інш. асадкавыя пароды, нетрэшчынаватыя крышт. пароды). Ад водапранікальнасці залежаць дэбіт свідравін на ваду, забалочванне тэрыторыі, рэжым рачнога сцёку, страты вады з вадасховішчаў праз фільтрацыю. Водапранікальнасць улічваецца пры горных, меліярацыйных і ачышчальных работах, праектаванні вадасховішчаў і водазабораў, інж.-геал. вышуканнях.
А.В.Кудзельскі с. 249
ВОДАРАЗМЕРКАВА́ННЕ , планавы забор вады з водных аб'ектаў, транспарціроўка яе ў вузлы выдачы і размеркаванне паміж спажыўцамі. Улічваюцца рэжым крыніц вады, аб'ём зарэгуляванага сцёку, страты вады на фільтрацыю, выпарэнне, сан. попускі і інш. Памеры, тэрміны і парадак падачы вады водакарыстальнікам вызначаюцца паводле планаў водакарыстання (унутрыгаспадарчых, басейнавых і інш.). Водаразмеркаванне праводзіцца ў першую чаргу для задавальнення патрэб насельніцтва ў пітной і быт. вадзе, рацыянальнага і эканомнага выкарыстання водных рэсурсаў, забеспячэнне неабходнай колькасці і якасці вады, прадухілення шкоднага ўплыву яе на навакольнае асяроддзе.
А.А.Макарэвіч. с. 249
ВО́ДАРАСЦІ (Аlgае), зборная група ніжэйшых споравых, пераважна водных, раслін. Для водарасцей характэрна адсутнасць тыповых для вышэйшых раслін сцябла, лісця і каранёў, аднак у некаторых цела падзелена на ліста- і сцеблападобныя часткі. Прадстаўлены аднаклетачнымі (ад долей мкм), каланіяльнымі і шматклетачнымі слаявіннымі, або таломнымі (даўж. да 60 м), жыццёвымі формамі. Сасудзістая сістэма адсутнічае. Рухомыя водарасці маюць жгуцікі, часам вочка і скарачальныя вакуолі. Размнажэнне разнастайнае: вегетатыўнае, бясполае і палавое (галагамія, ізагамія, анізагамія і аагамія). У шэрагу водарасцей назіраецца строгае чаргаванне пакаленняў — спарафіта і гаметафіта. Жыўленне аўтатрофнае, гетэратрофнае і галазойнае (фагатрофнае); ёсць паразітныя формы. Хларапласты (храматафоры) клетак маюць хларафіл а і в ці а і с, таксама дадатковыя пігменты — фікабіліны (фікацыян, фікаэрытрын, фікаксанцін, карацін і інш.), якія маскіруюць зялёны колер хларафілу і надаюць водарасцям жоўта-зялёную, жоўтую, бурую, чырв., сінюю і сіне-зялёную афарбоўкі.
Вядома больш за 38 тыс. відаў. У залежнасці ад біяхім. асаблівасцей (набору пігментаў, саставу клетачнай абалонкі, тыпу запасных рэчываў) і субмікраскапічнай будовы клетак іх адносяць да аднаго з 10 аддзелаў (тыпаў) водарасцей: дыятомавыя, зелёныя, чырвоныя, сіне-зялёныя, бурыя, пірафітавыя, жоўта-зялёныя, залацістыя, харавыя і эўгленавыя (гл. адпаведныя артыкулы). Усе аддзелы ў працэсе эвалюцыі развіваліся ў асноўным незалежна. Найб. старажытныя з іх — сіне-зялёныя (цыянеі). Водарасці — найб. верагодныя продкі наземных раслін. Сіне-зялёныя і прахларафітавыя водарасці — пракарыёты. Іх часта лічаць асобнай групай арган. свету або адносяць да бактэрый. Пашыраны па ўсім зямным шары. Жывуць пераважна ў вадзе (прэснай і салёнай), у глебе і на яе паверхні, на кары дрэў, камянях, інш. субстратах, у снезе, лёдзе, у сімбіёзе з інш. раслінамі (напр., лішайнікі), могуць выкарыстоўваць для жыццядзейнасці атм., грунтавую і інш. вільгаць. На Беларусі адзначана больш за 2200 відаў, разнавіднасцей і формаў, якія аб'ядноўваюцца ў 300 родаў, 210 з іх глебавыя водарасці, астатнія пашыраны ў розных вадаёмах, на кары дрэў, камянях, розных грунтах і інш. субстратах. Найб. разнастайныя паводле відавога складу дыятомавыя (каля 930 таксонаў з 47 родаў) і зялёныя (640 таксонаў з 139 родаў); зарэгістраваны 320 таксонаў сіне-зялёных, 186 эўгленавых, больш за 50 залацістых, каля 50 жоўта-зялёных, больш за 40 пірафітавых, 13 харавых і 3 віды чырвоных водарасцей.
Водарасці (пераважна фітапланктон) — галоўныя прадуцэнты арган. рэчываў у водным асяроддзі (іх біямаса ў Сусветным ак. складае 1,7 млрд. т), у працэсе фотасінтэзу выдзяляюць у ваду і атмасферу кісларод. Многія віды водарасцей — індыкатары якасці вады, вызначаюць трафічны статус вадаёма. Багатыя вітамінамі (напр., 100 г сухой масы хларэлы задавальняюць сутачную патрэбу чалавека і с.-г. жывёлы ў вітамінах), мінер. солямі, мікраэлементамі. Колькасць бялку, алею і вугляводаў у розных відаў водарасцей ад 5 да 50—80%. Выкарыстоўваюцца ў харч., мед., папяровай, нафтавай, хім. і інш. прам-сці, з іх атрымліваюць агар-агар, альгінаты, ёд, калійныя солі, цэлюлозу, спірт, кармавы бялок, воцатную і альгінавыя кіслоты. Многія водарасці спажываюцца чалавекам (пераважна марскія — марская капуста і салата), ідуць на корм жывёле, угнаенне, служаць важнымі кампанентамі замкнёных экасістэм на касм. караблях і падлодках (напр., хларэла), таксама сістэм біял. ачысткі сцёкавых вод (напр., пратакокавыя водарасці), кормам для зоапланктону і рыб. Масавае развіццё («цвіценне») водарасцей пагаршае якасць вады, парушае работу фільтраў на ачышчальных збудаваннях, выклікае замор рыбы. Некаторыя віды выдзяляюць таксічныя рэчывы, небяспечныя для жывых арганізмаў. Для барацьбы з непажаданымі відамі водарасцей выкарыстоўваюць альгіцыды. Адклады выкапнёвых дыятомавых водарасцей утвараюць вапняковыя і даламітавыя пароды — дыятаміты і інш. Вывучэнне выкапнёвых водарасцей і іх адкладаў мае важнае стратыграфічнае і палеаэкалагічнае значэнне. Водарасці — прадмет вывучэння альгалогіі.
Літ.. Водоросли: Справ. Киев, 1989;
Жизнь растений. Т. 3. Водоросли. Лишайники. М., 1977; Саут Р., Уиттик А. Основы альгологии: Пер. с англ. М., 1990.
Т.М. Міхеева. с. 249
ВОДАСПАЖЫВА́ННЕ , 1) расходаванне вады на патрэбы насельніцтва, прам-сці і інш. водакарыстальнікаў. Вада на водаспажыванне адбіраецца з воднага аб'екта беззваротна або вяртаецца, змененая якасна. Адрозніваюць водаспажыванне гасп.-пітное і камунальнае (для быт. мэт) і тэхн. або вытв. (для тэхнал. мэт прам-сці, энергетыкі, транспарту). Аб'ём водаспажывання залежыць ад нормы водаспажывання — удзельнага расходу вады за суткі 1 жыхаром або ўмоўнай адзінкай для дадзенай вытв-сці. У меліярацыі водаспажыванне — расходаванне вады на арашэнне, абвадненне пашы, водазабеспячэнне сельскіх нас. пунктаў, с.-г. комплексаў, на проціпажарныя і прыродаахоўныя мерапрыемствы, рыбныя гаспадаркі і інш. 2) Колькасць вады, неабходная для с.-г. культур ці севазвароту за пэўны час, каб забяспечыць нармальнае развіццё раслін. Велічыня водаспажывання адпавядае сумарнаму расходаванню вады на транспірацыю раслінамі і фіз. выпарэнне з паверхні глебы. У такім выпадку водаспажыванне разлічваецца таксама і для дзікарослых раслін.
А.А. Макарэвіч. с. 250
ВОДАТРЫВА́ЛЫ ГАРЫЗО́НТ , тоўшча воданепранікальных ці адносна воданепранікальных горных парод, якая перакрывае або падсцілае ваданосны гарызонт. Адрозніваюць водатрывалыя гарызонты рэгіянальныя, мясц. і лакальныя. Рэгіянальныя звычайна падзяляюць буйныя ваданосныя комплексы, мясцовыя — ваданосныя гарызонты, лакальныя пашыраны пераважна ў зоне аэрацыі, дзе спрыяюць утварэнню верхаводкі. Гл. таксама Водапранікальнасць. с. 250
ВОДАТРЫВА́ЛЫЯ ГО́РНЫЯ ПАРО́ДЫ . воданепранікальныя пароды, горныя пароды, якія практычна не прапускаюць ваду (гл. ў арт. Водапранікальнасць). с. 250
ВОДАЎСТО́ЙЛІВАСЦЬ матэрыялаў, здольнасць матэрыялаў захоўваць свае фізіка-мех. ўласцівасці пры працяглым уздзеянні вады. Вызначаецца адносінамі велічынь трываласці пры расцяжэнні (сцісканні) матэрыялу, насычанага вадой і ў сухім стане (каэф. разумацавання). Да водаўстойлівых адносяць матэрыялы з каэф. разумацавання, большым за 0,8 (напр., многія металы, спечаную кераміку, шкло, фтарапласты, поліалефіны). Водаўстойлівасць — важны паказчык для матэрыялаў, якія ўвесь час эксплуатуюцца ў вадзе (апоры мастоў, плаціны, абліцоўка рэактараў і інш.). с. 250
ВОДЗЬ (саманазва вадзьялайн), прыбалтыйска-фінскі народ, які жыў на Пд ад Фінскага заліва. Як самаст. этнас водзь сфарміравалася ў 1-м тыс. н.э. У пісьмовых крыніцах упамінаецца з ІІ ст. З сярэдзіны 1-га тыс. н.э. на тэр. рассялення водзі пранікаюць славяне. Не пазней як у 12 ст. водзь увайшла ў склад Наўгародскай зямлі і дала назву адной з яе адм. адзінак — Водскай пяціне. У гэты час водзь прыняла праваслаўе. Мова водзі блізкая да паўн.-ўсх. гаворак эстонскай мовы, бяспісьменная. Працэс славянізацыі водзі ў асн. закончыўся ў 19 ст. Асобныя паселішчы водзі захаваліся на паўд. узбярэжжы Фінскага заліва.
В.С.Пазднякоў. с. 250
ВО́ДЗЬГА , рака ў Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток Свольны (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 60 км2. Пачынаецца за 200 м на ПдЗ ад в. Маскалёнкі, цячэ па паўн.-зах. частцы Полацкай нізіны. Каля 6 км рэчышча ў верхнім цячэнні каналізавана. с. 250
ВО́ДКУП , перадача дзяржавай прыватным асобам (адкупшчыкам) правоў на збор дзярж. прыбыткаў.
Існаваў пераважна ў дакапіталіст. фармацыях, калі не было развітога дзярж.-фін. апарату. Дзяржава, напр., аддавала на водкуп вытворчасць і рэалізацыю солі, алкагольных напіткаў, тытуню, збор мытнай пошліны, падаткаў з насельніцтва і інш. Быў пашыраны ў Францыі, Італіі, Іспаніі. У Расіі існаваў вінны водкуп і мытны водкуп. Адкупшчыкамі былі купцы, пасадскія людзі, іншаземцы. На Беларусі быў пашыраны вінны водкуп у гарадах. Парадак водкупу вызначала гарадское кіраўніцтва. З умацаваннем і цэнтралізацыяй дзярж. улады (18 ст.) водкуп змяніўся сістэмай акцызу (у Расіі з 1863), а ў асобных краінах (ЗША, Турцыя, Італія) захаваўся да пач. 20 ст. с. 250
ВО́ДМЕЛЬ , 1) мелкае месца ў вадаёме ці вадацёку, якое пачынаецца ад берагавой лініі. Мае шырокі падводны схіл з нязначнымі нахіламі. 2) Участак дна з меншымі глыбінямі, чым навакольныя. Да гэтага тыпу водмелі адносяцца марскія банкі. На водмелях пераважаюць працэсы перамяшчэння і намнажэння асадкаў, могуць утварацца намыўныя астравы і косы; небяспечныя для суднаходства. Характарызуюцца багаццем планктону, на іх заўсёды багацейшая фауна рыб і малюскаў. Пашыраны на рэках, азёрах і вадасховішчах Беларусі. На рэках утвараюцца каля берага, процілеглага таму, які падмываецца, і паступова ператвараюцца ў поймавую тэрасу. с. 250
ВО́ДНАЕ ЗАКАНАДА́ЎСТВА , сукупнасць юрыдычных нормаў, якія рэгулююць грамадскія адносіны па выкарыстанні вод і іх ахове. На Беларусі гэтыя адносіны рэгулююцца водным кодэксам Рэспублікі Беларусь і інш. актамі, прынятымі на яго аснове. Воды Беларусі знаходзяцца ў выключнай уласнасці дзяржавы, якая ажыццяўляе распараджэнне і карыстанне імі ў інтарэсах усяго насельніцтва краіны. Дзеянні, якія парушаюць права дзярж. уласнасці на воды, забараняюцца. Карыстанне і распараджэнне водамі, што знаходзяцца на сумежнай тэр. Беларусі з інш. дзяржавай, ажыццяўляюцца паводле пагадненняў паміж імі. Кантроль за выкарыстаннем і аховай вод дзяржава ажыццяўляе праз Саветы дэпутатаў, іх выканкомы, а таксама праз спецыяльныя ўпаўнаважаныя органы (Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і яго падраздзяленні на месцах і інш.). Прафсаюзы, арг-цыі моладзі, т-ва аховы прыроды, навук. т-вы і інш. грамадскія арг-цыі, а таксама грамадзяне аказваюць садзеянне дзярж. органам у ажыццяўленні мерапрыемстваў па рацыянальным выкарыстанні і ахове вод. Дзярж. органы, у сваю чаргу, пры правядзенні мерапрыемстваў па выкананні воднага заканадаўства абавязаны ўлічваць прапановы грамадскіх арг-цый, працоўных калектываў і грамадзян. Воднае заканадаўства ўтрымлівае абавязковыя для ўсіх прадпрыемстваў, устаноў, арг-цый і грамадзян палажэнні аб умовах размяшчэння, праектавання, будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю прадпрыемстваў, збудаванняў і інш. аб'ектаў, якія ўплываюць на стан вод. За парушэнне воднага заканадаўства прадугледжана крымінальная, адм., дысцыплінарная, цывільна-прававая адказнасць.
С.У.Скаруліс. с. 250
ВО́ДНАЕ ПО́ЛА , ватэрпола, камандная спартыўная гульня з мячом у басейне; адзін з водных відаў спорту. Гуляюць 2 каманды па 7 чал. на воднай пляцоўцы 30 х 20 м (глыб. не менш за 1,8 м). Пасярэдзіне больш кароткіх бакоў пляцоўкі ўстаноўлены вароты шыр. 3 м, выш. 0,9 м. Гульня доўжыцца 4 перыяды па 5 мін кожны (улічваецца чысты час). Мэта гульні: перадаючы мяч партнёрам, кожная з каманд імкнецца закінуць яго ў вароты саперніка. Стыль плавання адвольны, мяч можна весці і кідаць адной рукой (дзвюма рукамі гуляе толькі варатар). Парушэнне правіл караецца перадачай мяча праціўніку ці (за грубую гульню) выдаленнем парушальніка на 45 с або да прапушчанага гола.
Узнікла воднае пола ў Вялікабрытаніі ў 2-й пал. 19 ст. Да пач. 20 ст. стала развівацца і ў інш. краінах. У праграме Алімпійскіх гульняў з 1900. Праводзяцца чэмпіянаты Еўропы (з 1926), свету (з 1973). З 1926 дзейнічае К-т воднага пола пры Міжнар. аматарскай федэрацыі плавання (ФІНА). На Беларусі развіваецца з 2-й пал. 1940-х г. Чэмпіянаты краіны з 1949. с. 251
ВО́ДНА-МАТО́РНЫ СПОРТ , спаборніцтвы на скорасць перамяшчэння па вадзе на гоначных і спарт. суднах з падвешанымі маторамі або стацыянарнымі рухавікамі; адзін з тэхнічных відаў спорту. Уключае таксама турызм на маторных суднах. Судны (адрозніваюць спарт., гоначныя, надзіманыя і інш.) класіфікуюцца ў залежнасці ад рабочага аб'ёму (літражу) рухавікоў або гранічна дапушчальнай сумарнай масы корпуса і сілавой устаноўкі. Усе тыпы і класы гоначных суднаў маюць міжнар. індэксы. Рэгіструюцца рэкорды скорасці, гонкі праводзяцца па замкнутых (кальцавых) трасах, якія пазначаны буямі; старт і фініш звычайна ў адным месцы.
Водна-маторны спорт узнік на пач. 20 ст. З 1922 дзейнічае Міжнар. саюз водна-маторнага спорту (УІМ), у 1908 спаборніцтвы па водна-маторным спорце былі ў праграме Алімпійскіх гульняў. З 1920-х г. праводзяцца чэмпіянаты свету і Еўропы ў розных класах. З 1967 па суме лепшых вынікаў у 8—10 гонках (праводзяцца ў розных краінах) вызначаюць чэмпіёна свету па акіянскіх гонках. На Беларусі водна-маторны спорт развіваецца з 1956. с. 251
ВОДНАСПАРТЫ́ЎНЫ КАМБІНА́Т рэспубліканскі ў Мінску. Дзейнічае з 1967 (арх. В.Ладыгіна), першы басейн з 1961. Уключае 3 закрытыя басейны з трыбунамі на 1 тыс. гледачоў, 2 адкрытыя з падагрэвам вады, аздараўленчы комплекс, які складаецца з лазняў з парыльнямі і адкрытага басейна з мінер. вадой. Агульная пл. ўсіх спарт. і дапаможных збудаванняў 18 га, пл. вады басейна 6200 м2. Прапускная здольнасць збудаванняў 4,5 тыс. чал. за суткі. Праводзяцца рэсп. і міжнар. спаборніцтвы па водных відах спорту, выкарыстоўваецца і як навуч. база. Асн. база падрыхтоўкі нац. алімпійскіх каманд Беларусі па водных відах спорту. с. 251
ВО́ДНАСЦЬ РАКІ́ , колькасць вады, якая пераносіцца ракой за пэўны час (дэкаду, месяц, сезон, асобны год або шэраг гадоў) у параўнанні з сярэднім значэннем (нормай за гэты перыяд). с. 251
ВО́ДНАЯ ГАСПАДА́РКА , галіна гаспадаркі па вывучэнні, уліку, комплексным выкарыстанні і ахове водных рэсурсаў. Асн. задача — забеспячэнне вадой усіх галін гаспадаркі і патрэб насельніцтва, а таксама абарона насельніцтва і матэрыяльных каштоўнасцей ад разбуральнага ўздзеяння вады. У воднай гаспадарцы выконваюцца работы па ўзвядзенні гідратэхн. збудаванняў, іх эксплуатацыі і кантролі за ўмовамі выкарыстання водных рэсурсаў пры водаразмеркаванні, водакарыстанні і водаспажыванні.
На Беларусі водная гаспадарка ў асобную галіну не вылучана. Выкарыстанне і ахова вод рэгулююцца водным заканадаўствам. Улік водных рэсурсаў, іх выкарыстанне і якасць вады апісаны ў водным кадастры. У 1994 спажыта 2327 млн. м3 свежай вады, з іх на гасп.-пітныя мэты 713 млн. м3, на вытв. водазабеспячэнне (без уліку сельскай гаспадаркі) 1294 млн. м3, на арашэнне і с.-г. водазабеспячэнне 320 млн. м3. Забрана вады з прыродных крыніц 2442 млн. м3, у т.л. падземных вод 1149 млн. м3. Аб'ём абаротнай і паслядоўна выкарыстанай вады склаў 85% ад агульнага аб'ёму на вытв. мэты.
Навук. даследаванні ў галіне воднай гаспадаркі выконваюць Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, навук.-вытв. аб'яднанне меліярацыі і лугаводства, Бел. н.-д. геолагаразведачны ін-т, праектна-пошукавыя работы — Беларускі дзяржаўны канцэрн па будаўніцтве і эксплуатацыі меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм, Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні водагаспадарчага і меліярацыйнага будаўніцтва і «Беларусьгеалогія» і інш.
А.А.Макарэвіч. с. 251
ВО́ДНАЯ КУЛЬТУ́РА , спосаб вырошчвання раслін на водных растворах пажыўных рэчываў. Упершыню прапанаваў англ. вучоны Дж.Вудвард (1699). Дэталёвая распрацоўка пачалася з сярэдзіны 19 ст. У Расіі водную культуру выкарыстаў К.А.Ціміразеў (1872). Асяроддзе — раствор пажыўных сумесей на дыстыляванай вадзе. Выкарыстоўваецца ў даследаваннях жыўлення, росту і развіцця раслін, а таксама ў вытв. умовах (гл. Гідрапоніка). У воднай культуры рэгулююцца аб'ём, састаў, канцэнтрацыя, асматычны ціск, рэакцыя і інш. ўласцівасці пажыўнага раствору. Метад воднай культуры даў магчымасць устанавіць элементы, неабходныя для жыўлення і развіцця раслін, высветліць ролю мікраэлементаў у жыцці раслін. Ва ўмовах воднай культуры добра развіваюцца ўсе с.-г. расліны. Асобныя даследчыкі пашыраюць паняцце воднай культуры на прамысл. аквакультуру. с. 251
ВО́ДНАЯ СТА́НЦЫЯ , комплекс збудаванняў для водных відаў спорту. Уключае: адкрыты басейн для плавання, скачкоў у ваду і гульні ў воднае пола; прычалы і элінгі (памяшканні для захоўвання і рамонту спарт. суднаў); дапаможныя памяшканні і інш. Адна з буйнейшых станцый у Беларусі на р. Сож у Гомелі. с. 252
ВО́ДНАЯ ЭНЕ́РГІЯ , гідраэнергія, энергія вады, якая рухаецца ў патоках па зямной паверхні або назапашана ў азёрах і вадасховішчах, што знаходзяцца на некаторай вышыні над узр. м. Выкарыстоўваецца ў гідраэнергетыцы; выражаецца ў кілаватах. Адрозніваюць поўную або кадастравую магутнасць воднай энергіі, якая залежыць ад расходу, вышыні падзення і ўдзельнай шчыльнасці вады, і тэхн. магчымую для выкарыстання. Энергетычныя рэсурсы рэк Беларусі адносна невялікія: поўная (патэнцыяльная) энергія іх каля 1 млн. кВт, або 7,5 млрд. кВт·гадз за год. Тэхн. рэсурсы складаюць 2,5—3 млрд. кВт·гадз за год. с. 252
ВО́ДНАЯ ЭРО́ЗІЯ , размыў або змыў цякучай вадой горных парод і глеб, гл. ў арт. Эрозія і Эрозія глебы. с. 252
ВО́ДНЕЎ Уладзімір Трафімавіч (н. 14.7.1937, в. Азіна Полацкага р-на Віцебскай вобл.), бел. матэматык. Канд. фіз.-матэм. н. (1966), праф. (1993). Скончыў БДУ (1959). З 1979 у Мін-ве вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі Беларусі, з 1988 прарэктар Бел. тэхнал. ун-та. Навук. працы па рыманавай геаметрыі і методыцы выкладання матэматыкі. Адзін з аўтараў «Зборніка задач па дыферэнцыяльнай геаметрыі» (2-е выд. 1979).
Тв.: Математический словарь высшей школы. 2 изд. М., 1988 (разам з А.Ф.Навумовічам, Н.Ф.Навумовічам); Основные математические формулы: Справ. 3 изд. Мн., 1995 (з імі ж). с. 252
ВО́ДНЫ БАЛА́НС ЗЯМЛІ́ , суадносіны паміж прыходам вады, якая паступае на паверхню зямнога шара ў выглядзе ападкаў атмасферных, і расходам вады праз выпарэнне з паверхні сушы і Сусветнага ак. за пэўны прамежак часу. Разлічваецца паводле ўраўнення воднага балансу, у якім звязаны ўсе расходныя і прыходныя элементы ўсяго зямнога шара або асобных тэрыторый. Паводле сярэдніх шматгадовых характарыстык, водны баланс Зямлі за год складаецца з 577 тыс. км3 атм. ападкаў у прыходнай частцы і такой жа велічыні выпарэння ў расходнай. Водны баланс сушы фарміруецца ў вобласці вонкавага сцёку, дзе прыход вады складаюць атм. ападкі (110 тыс. км3), мінус сцёк (47 тыс. км3), расход — выпарэнне (63 тыс. км3), і ў вобласці ўнутранага сцёку, дзе ападкі і выпарэнне складаюць па 9 тыс. км3. Водны баланс Сусветнага ак. мае ў прыходнай частцы 458 тыс. км3 атм. ападкаў і 47 тыс. км3 рачнога сцёку, у расходнай — 505 тыс. км3 на выпарэнне. Водны баланс Зямлі — колькаснае выражэнне кругавароту вады на Зямлі — цесна звязаны з цеплавым балансам Зямлі і зонамі геаграфічнымі. Разлікамі элементаў воднага балансу рачных басейнаў, тэр. асобных краін, прыродных зон і інш. шырока карыстаюцца ў гідралогіі для вывучэння воднага рэжыму. Водны баланс тэр. Беларусі для прыродных умоў у сярэднім за год складаецца з прыходу вады — 146 км3 атм. ападкаў, расходу — 110 км3 на выпарэнне і 36,4 км3 на сцёк. Пад уплывам меліярацыі выпарэнне за год знізілася на 2,4 км3, што прывяло да адпаведнага павелічэння сцёку рэк.
Літ.: Мировой водный баланс и водные ресурсы земли. Л., 1974.
В.В.Дрозд. с. 252
ВО́ДНЫ КАДА́СТР , сістэматычны звод звестак аб водных рэсурсах краіны, іх выкарыстанні і якасці вод. Вядзенне воднага кадастра ўключае сістэму інфарм. абслугоўвання карыстальнікаў; перыядычна папаўняецца і абнаўляецца. Выкарыстоўваецца для ацэнкі водных рэсурсаў і складання планаў забеспячэння патрэб розных галін нар. гаспадаркі пры ажыццяўленні воднагасп. мерапрыемстваў. Парадак вядзення дзярж. воднага кадастра Беларусі ўстанаўліваецца Саветам Міністраў. У СССР водны кадастр па ўсіх відах вод падрыхтаваны ў 1930-я г., сістэматычна вёўся з 1978. У ім адлюстроўваліся звесткі аб водных рэсурсах тэр. Беларусі.
Водны кадастр Рэспублікі Беларусь вядзецца з 1994 і складаецца з кадастраў паверхневых і падземных вод і выкарыстання водных рэсурсаў. У кадастры ўключаны каталогі водных і воднагасп. аб'ектаў, гідралаг., гідрагеал. і гідрахім. штогоднікі і штогоднікі водакарыстання, шматгадовыя характарыстыкі водных рэсурсаў. Водны кадастр вядзе Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Мін-вам па надзвычайных сітуацыях і Мін-вам аховы здароўя; галаўная арг-цыя па вядзенні воднага кадастра — Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў.
А.М.Калабаеў. с. 252
ВО́ДНЫ КО́ДЭКС РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ , сістэматызаваны заканадаўчы акт, які рэгулюе грамадскія адносіны ў галіне водакарыстання. Зацверджаны Вярх. Саветам Беларусі 27.12.1972, уведзены ў дзеянне з 1.7.1973. Складаецца з 5 раздзелаў. Вызначае задачы воднага заканадаўства рэспублікі ў рэгуляванні водных адносін, замацоўвае выключную ўласнасць дзяржавы на воды, парадак кантролю за выкарыстаннем і аховай вод, умовы размяшчэння, будаўніцтва і эксплуатацыі прадпрыемстваў і збудаванняў, што ўплываюць на становішча вод. Вызначае кола водакарыстальнікаў, іх правы і абавязкі, аб'екты і віды водакарыстання, мерапрыемствы па ахове вод, рэгламентуе парадак дзярж. ўліку вод і іх выкарыстання, вядзенне воднага кадастра і інш. Вызначае крымін., адм. і матэрыяльную адказнасць за парушэнне воднага заканадаўства.
Г.А.Маслыка. с. 252
ВО́ДНЫ РЭЖЫ́М у гідралогіі, змена ў часе ўзроўняў і аб'ёмаў вады ў рэках, азёрах і балотах. Гадавы цыкл воднага рэжыму падзяляецца на характэрныя фазы: разводдзе, межань (летняя і зімовая), дажджавыя паводкі. На раўнінных рэках Беларусі найб. выразная фаза разводдзя. с. 252
ВО́ДНЫ РЭЖЫ́М ГЛЕ́БЫ , сукупнасць працэсаў паступлення, расходу і перамяшчэння глебавай вільгаці; адзін з фактараў урадлівасці глебы. Залежыць ад складу і ўласцівасцей самой глебы (гіграскапічнасць, водапранікальнасць глебы, вільгацяёмістасць глебы і інш.), кліматычных і пагодных умоў, рэльефу, характару расліннага покрыва; на ворных землях — ад біял. асаблівасцей культурных раслін і агратэхнікі іх вырошчвання. Да элементаў воднага рэжыму глебы адносяць інфільтрацыю, кандэнсацыю, капілярны пад'ём вільгаці ў глебе, замярзанне і адтайванне глебы, сцёк і выпарэнне, транспірацыю. Водны рэжым глебы цесна звязаны з паветраным і цеплавым рэжымамі, а таксама з пажыўным рэжымам раслін.
Асн. крыніцай намнажэння вады ў глебе служаць атм. ападкі. Стварэнне спрыяльнага для с.-г. культур воднага рэжыму глебы дасягаецца назапашваннем, захоўваннем і рацыянальным выкарыстаннем глебавай вільгаці (снегазатрыманне і затрыманне талых вод, апрацоўка глебы, паліванне і інш.). Ва ўмовах Беларусі водны рэжым глебы рэгулююць асушэннем, арашэннем у засушлівыя перыяды, увільгатненнем кораненаселенага пласта глебы дажджаваннем або капілярным жыўленнем знізу. с. 252
ВО́ДНЫ РЭЖЫ́М РАСЛІ́Н , працэс водаабмену паміж раслінамі і навакольным асяроддзем, неабходны для падтрымання іх жыццядзейнасці; частка агульнага абмену рэчываў. Вызначаецца і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з генетычна замацаванымі асаблівасцямі ўнутр. будовы і функцыямі раслін (анатама-марфал. структура, відавая і сартавая спецыфіка фізіял. функцый) і знешнімі экалагічнымі ўмовамі (вільготнасць і т-ра глебы і паветра, рэльеф, уласцівасці глебы і інш.). Складаецца з паслядоўных і цесна звязаных працэсаў паступлення вады ў карані раслін з глебы, падымання яе па каранях і сцёблах у лісце і інш. органы, выпарэння лішняй вады лісцем у атмасферу (транспірацыі). Паступленне, перамяшчэнне і выпарэнне вады ў раслінным арганізме складаюць яго водны баланс (суадносіны паміж колькасцю вады, якую расліна атрымлівае і якую траціць за адзін прамежак часу). У розныя гадзіны сутак, а таксама перыяды вегетацыі гэтыя суадносіны неаднолькавыя. Нястача і лішак вады адмоўна адбіваюцца на росце і развіцці раслін. Нармальны стан вышэйшых раслін характарызуецца наяўнасцю невял. воднага дэфіцыту (5—6% ад поўнай вільгаценасычанасці клетак), якому адпавядае найб. высокая інтэнсіўнасць фотасінтэзу. Паводле ўмоў увільгатнення (напр., воднага рэжыму глебы) і прыстасаванняў да яго вылучаюць экалагічныя групы раслін: гідрафіты, гіграфіты, мезафіты, ксерафіты, сукуленты. Водны рэжым раслін уплывае на біял. прадукцыйнасць, колькасць і якасць ураджаю с.-г. Раслін.
Л.Г.Емяльянаў. с. 252
ВО́ДНЫ ТРА́НСПАРТ , від транспарту, які ажыццяўляе перавозкі грузаў, пасажыраў па водных шляхах: прыродных (рэкі, азёры, моры, акіяны, пралівы) і штучных (каналы, вадасховішчы і інш.). Падзяляецца на марскі і ўнутраны. Гл. Марскі транспарт, Рачны транспарт. с. 253
ВО́ДНЫ ФОНД , сукупнасць усіх вод (воды паверхневыя, падземныя і інш. водныя аб'екты), што знаходзяцца ў межах дзярж. граніц краіны. Паводле воднага заканадаўства Рэспублікі Беларусь усе воды ў краіне складаюць адзіны дзярж. водны фонд, іх выкарыстанне знаходзіцца пад прававым рэгуляваннем. У воднай гаспадарцы выкарыстоўваецца тая частка воднага фонду, якая складае водныя рэсурсы. Кантроль за водакарыстаннем і аховай водаў на тэр. Беларусі ўскладзены на Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і яго органы на месцах. с. 253
ВО́ДНЫЯ АБ'Е́КТЫ , месца пастаяннага намнажэння вады на Зямлі. Падзяляюцца на вадаёмы (акіяны, моры, азёры, вадасховішчы, сажалкі) і вадацёкі (рэкі, ручаі, каналы). Да водных аб'ектаў належаць таксама ледавікі і падземныя воды. Вывучае гідралогія. с. 253
ВО́ДНЫЯ ВІ́ДЫ СПО́РТУ , агульная назва відаў спорту, якія звязаны з вадой. Да іх адносяцца вадналыжны спорт, веславанне акадэмічнае, веславанне на байдарках і каноэ, віндсёрфінг, вяслярны слалам, воднае пола, водна-маторны спорт, падводны спорт, парусны спорт, скачкі ў ваду і інш. с. 253
ВО́ДНЫЯ ЖЫВЁЛЫ , жывёлы, усё жыццё якіх праходзіць у вадзе. Адрозніваюць першаснаводных (напр., рыбы, ракі) і другаснаводных (ластаногія, кіты, сірэны, некат. чарапахі, змеі, жукі, клапы, лёгачныя бруханогія малюскі).
Паводле спосабу жыцця падзяляюцца на водных жывёл, што жывуць на дне (гл. ў арт. Бентас), прымацаваныя да субстрату над дном (перыфітон), у тоўшчы вады, якія не могуць хутка актыўна перамяшчацца (гл. ў арт. Планктон), у тоўшчы вады і актыўна перамяшчаюцца (нектон), на паверхневай плеўцы вады (нейстон). Воднае асяроддзе (амаль у 800 разоў шчыльнейшае за паветранае) дае магчымасць водным жывёлам з празрыстым, студзяністым целам існаваць без трывалага покрыва або шкілетнага апарату, абумоўлівае характэрныя спосабы руху і інш. Толькі водным жывёлам уласціва размнажэнне дзяленнем і пачкаваннем. Дыханне ажыццяўляецца праз спец. вонкавыя нарасці цела — шчэлепы або ўсёй паверхняй цела.
Г.А.Семянюк. с. 253
ВО́ДНЫЯ ЛІША́ЙНІКІ , гл. ў арт. Лішайнікі.
шайнікі.} с. 253
ВО́ДНЫЯ РАСЛІ́НЫ , расліны, якія растуць у вадзе. Адрозніваюць расліны, паглыбленыя ў ваду толькі ніжняй часткай (гідрафіты) і цалкам або большай сваёй часткай (гідатафіты). Вядома больш за 260 відаў водных раслін, з іх на Беларусі больш за 150 відаў. Воднае асяроддзе абумовіла асаблівыя рысы арганізацыі водных раслін: значнае павелічэнне паверхні цела, што палягчае паглынанне неабходнай колькасці кіслароду і інш. газаў, якіх у вадзе ў 30 разоў менш, чым у паветры. У водных раслін развіта разналістасць: падводнае, плаваючае і паверхневае лісце на адной расліне адрозніваецца ўнутр. і вонкавай будовай. Амаль усе — мнагалетнікі, размнажаюцца вегетатыўна. Насенне і плады разносяцца птушкамі або воднымі цячэннямі. Водныя расліны ўдзельнічаюць у прыроднай ачыстцы вадаёмаў, ва ўзбагачэнні вады кіслародам, у назапашванні сапрапеляў і торфу. Многія — добрыя індыкатары чысціні вады, выбіральна паглынаюць шкодныя рэчывы. Масавае развіццё водных раслін можа выклікаць замор рыбы, зарастанне.
Г.А. Семянюк. с. 253
ВО́ДНЫЯ РЭСУ́РСЫ , прыдатныя для гасп. выкарыстання аднаўляльныя паверхневыя воды, глебавыя воды і падземныя воды; адзін з найважнейшых відаў прыродных рэсурсаў. Асн. крыніцай водных рэсурсаў служаць прэсныя воды сушы, якія папаўняюцца за кошт ападкаў атмасферных і аднаўляюцца ў працэсе кругавароту вады на Зямлі.
Складаюцца з расходных элементаў воднага балансу рачных басейнаў — сцёку і выпарэння (гл. Водны баланс Зямлі) Рэсурсы сцёку вял. тэрыторый ці рачных вадазбораў вызначаюцца па велічыні паверхневага і падземнага сцёку, рэсурсы глебавай вільгаці — па велічыні выпарэння з сушы ў цёплы (вегетацыйны) перыяд года. Паводле сярэдніх шматгадовых паказчыкаў, рэсурсы сцёку сушы Зямлі складаюць 44,6 тыс. км3 за год, у т.л. Еўропы 3,2, Азіі 14,4, Афрыкі 4,6, Паўн. Амерыкі 8,2, Паўд. Амерыкі 11,8, Аўстраліі і Акіяніі 2,4 тыс. км3 за год. Найб. аб'ём сцёку мае Бразілія — 22% сусв. рэсурсаў (за кошт р. Амазонка). У якасці водных рэсурсаў у асобных мясцовасцях выкарыстоўваюць атм. вільгаць, марскую ваду (апрэсненую), ваду, атрыманую з ледавікоў, і інш. Зямля забяспечана воднымі рэсурсамі, іх дэфіцыт у некаторых краінах узнікае пераважна ў выніку антрапагеннага забруджвання і разбурэння прыродных экасістэм. Комплекснае выкарыстанне і ахова водных рэсурсаў — задача воднай гаспадаркі. Водныя рэсурсы эксплуатуюцца пры водакарыстанні і водазабеспячэнні. Адрозніваюць натуральныя (патэнцыяльныя) і змененыя (наяўныя) рэсурсы рачнога сцёку, натуральныя і эксплуатацыйныя (якія можна выкарыстаць) рэсурсы падземных вод.
Водныя рэсурсы Беларусі складаюцца з рачнога сцёку, глебавай вільгаці і падземных вод. За год выпадае 146 км3 атм. ападкаў, з іх 110 км3 ідзе на выпарэнне, астатняе — на сцёк. Сярэднешматгадовыя натуральныя рэсурсы сцёку (км за год): мясцовыя 36,4, агульныя (разам з прытокам з-за мяжы) каля 58, наяўныя мясцовыя каля 38,8, агульныя — 63. Прырост наяўных рэсурсаў адбыўся ў выніку гідрамеліярацыі ў вадазборы Прыпяці. Рэсурсы глебавай вільгаці складаюць каля 90 км3 за год. Натуральныя рэсурсы падземных вод складаюць 15,9, эксплуатацыйныя — 18,1, з іх разведаныя агульныя эксплуатацыйныя запасы — 2,31 км3 за год. Пытанні выкарыстання і аховы водных рэсурсаў рэгулююцца актамі воднага заканадаўства і інш.
В.В.Дрозд. с. 253
ВО́ДНЫЯ ШЛЯХІ́ , водныя прасторы, якія выкарыстоўваюцца для суднаходства і сплаву лесу. Найб. эканамічныя з усіх шляхоў зносін. Падзяляюцца на знешнія (акіяны, знешнія моры, залівы), унутр. (унутр. моры, азёры і рэкі), штучныя (шлюзаваныя рэкі, суднаходныя каналы, штучныя моры, вадасховішчы). Беларусь мае ўнутр. і штучныя водныя шляхі. Гл. Водны транспарт. с. 253
ВО́ДПУСК чарговы, штогадовы адпачынак з захаваннем месца работы (пасады) і сярэдняга заработку для ўсіх рабочых і служачых (акрамя часовых і сезонных работнікаў). Працягласць асн. водпуску паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь складае не менш як 15 рабочых дзён; для непаўналетніх і інвалідаў не менш як 1 каляндарны месяц. Парадак вылічэння працягласці штогадовага водпуску вызначаецца заканадаўствам. Водпуск за першы год работы даецца па сканчэнні 11 месяцаў бесперапыннай работы ў дадзенага наймальніка, за другі і наступныя гады работы — у любы час рабочага года ў ападведнасці з чарговасцю. Штогадовыя дадатковыя водпускі даюцца: работнікам, занятым на работах са шкоднымі ўмовамі працы; тым, хто заняты ў асобных галінах нар. гаспадаркі і мае працяглы стаж работы на адным прадпрыемстве (арг-цыі); работнікам з ненармаваным рабочым днём; у інш. выпадках, прадугледжаных заканадаўствам або калектыўным дагаворам. с. 253
ВО́ДПУСК металу, тэрмічная апрацоўка загартаваных сплаваў (пераважна сталей) для памяншэння іх крохкасці і павышэння пластычнасці. Заключаецца ў нагрэве металу да пэўнай т-ры, вытрымцы пры гэтай т-ры і наступным ахаладжэнні (у паветры або вадзе) з зададзенай скорасцю. Водпуск каляровых сплаваў звычайна наз. штучным старэннем.
Адрозніваюць водпуск нізкі (120—250 °С, выкарыстоўваецца для зняцця ўнутр. напружанняў у вырабах з інстр. вугляродзістай і нізкалегіраванай сталі), сярэдні (250—450 °С, для апрацоўкі спружынных і рысорных сталей) і высокі (450—650 °С, для апрацоўкі дэталей канструкцый і машын з канструкцыйных сталей). Загартоўка з наступным высокім водпускам наз. паляпшэннем. Выбар рэжыму водпуску вызначаецца патрэбным найлепшым спалучэннем трываласці, цвёрдасці і пластычнасці вырабу. с. 253
ВО́ДПУСК ПА ЦЯЖА́РНАСЦІ І РО́ДАХ , водпуск, які даецца жанчынам — работніцам, служачым, калгасніцам, студэнткам — у сувязі з цяжарнасцю і родамі. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь водпуск па цяжарнасці і родах даецца на 70 каляндарных дзён да родаў і 56 (у выпадках ускладненых родаў або нараджэння двух і больш дзяцей — 70) каляндарных дзён пасля родаў, з выплатай за гэты перыяд дапамогі па дзярж. сац. страхаванні. Водпуск вылічваецца сумарна і даецца жанчыне поўнасцю, незалежна ад колькасці дзён, фактычна выкарыстаных да родаў. Перад водпускам па цяжарнасці і родах або пасля яго жанчыне, па яе заяве, даецца штогадовы водпуск незалежна ад стажу работы ў дадзенага наймальніка, а таксама водпуск па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім 3-гадовага ўзросту з выплатай за гэты перыяд штомесячнай дзярж. дапамогі, памер і ўмовы выплаты якой устанаўліваюцца заканадаўствам. У выпадку неабходнасці наймальнік можа выдаваць цяжарным жанчынам пуцёўкі ў санаторыі і дамы адпачынку бясплатна або на льготных умовах, а таксама аказваць ім матэрыяльную дапамогу. Для жанчын названых катэгорый заканадаўствам прадугледжаны і іншыя перавагі і прававыя гарантыі. с. 254
ВО́ДРУБ , адасоблены надзел, вылучаны з сельскага абшчыннага землекарыстання ў асабістую ўласнасць сял. сям'і ў Рас. імперыі. Узніклі водрубы ў 1907—16 у выніку сталыпінскай аграрнай рэформы побач з хутарамі. У адрозненне ад хутара селянін не пераносіў сядзібу на свой участак, а заставаўся ў вёсцы. На Беларусі водрубы былі найбольш пашыраны ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. с. 254
ВО́ДЫ СУ́ШЫ , воды рэк, азёр, вадасховішчаў, балот, ледавікоў, глеб, а таксама падземныя воды ў вадкім, цвёрдым і газападобным стане. Прэсныя воды сушы — асн. крыніца водных рэсурсаў. З агульных запасаў вод у гідрасферы Зямлі 48,6 млн. км3 (3,5%) адносяцца да вод сушы, у т.л. 35 млн. км3 (або 2,5% усіх вод Зямлі) прэсныя. Найб. аб'ём прэсных вод знаходзіцца ў ледавіках і вечных снягах — каля 24 млн. км3 (1,7%), у падземных водах іх каля 11 млн. км3 (0,8%, разам з мінералізаванымі і расоламі каля 24 млн. км3), у глебе, вадаёмах, вадацёках, балотах, жывых арганізмах каля 1,4 млн. км3 (менш як 0,1%). На Беларусі воды сушы назапашаны ў рачной сетцы, азёрах і вадасховішчах, слоі глебы і ў падземных ваданосных гарызонтах.
Літ.: Мировой водный баланс и водные ресурсы Земли. Л., 1974.
В.В.Дрозд. с. 254
ВО́ДЫ СЦЁКАВЫЯ , гл. Сцёкавыя воды. с. 254
ВОЕНАЧА́ЛЬНІК , вайсковы або флоцкі начальнік, які займае высокую камандную ці штабную пасаду ва ўзбр. сілах дзяржавы. У Рэспубліцы Беларусь да военачальнікаў адносяцца камандуючыя і начальнікі штабоў родаў войск, армій і інш. аператыўных аб'яднанняў. Паняцце «военачальнік» абагульняльнае, у т.л. для палкаводцаў і флатаводцаў. с. 254
«ВОЕ́ННО-ИСТОРИ́ЧЕСКИЙ ЖУРНА́Л» , часопіс Ген. штаба Узбр. Сіл Расіі. Выходзіць з 1939 у Маскве на рус. мове штомесяц. У 1939—40 орган Нар. камісарыята абароны СССР, у студз.— ліп. 1941 — Ген. штаба РСЧА; з пач. Айч. вайны выданне спынена, адноўлена ў 1959. Да 1991 орган Мін-ва абароны СССР. Друкуе артыкулы, дакументы і матэрыялы па гісторыі рас. і сав. ваен. майстэрства, успаміны палкаводцаў (флатаводцаў) і военачальнікаў (у т.л. па гісторыі рас. палкоў, Вял. Айч. вайны 1941—45), рэцэнзіі, навук. інфармацыю і інш. с. 254
«ВО́ЖЫК» , сатырычна-гумарыстычны ілюстраваны часопіс. Выдаецца штомесячна ў Мінску на бел. мове. Пачаў выходзіць у ліп. 1941 як сатыр. плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну» ў Гомелі, потым у Маскве. Са жн. 1945 часопіс «Вожык». Друкуе фельетоны, байкі, гумарэскі, апавяданні, пародыі, інтэрмедыі, скетчы, памфлеты, анекдоты, пераклады сатыр. твораў, карыкатуры, малюнкі, шаржы. З 1957 выдае «Бібліятэку «Вожыка». с. 254
ВО́ЖЫК ЗВЫЧА́ЙНЫ (Erinaceus europaeus), млекакормячая жывёла сям. вожыкавых атр. насякомаедных. Пашыраны ў Еўропе, Азіі. Жыве ў лясах, лесастэпах, стэпах, на высечках, у пасевах с.-г. культур, на агародах, у садах, поймах рэк. На Беларусі трапляецца ўсюды.
Даўж. цела 20—31 cм, маса 700—800 г. Спіна і бакі цела ўкрыты калючкамі, знізу — шорсткай поўсцю. Канечнасці пяціпальцыя, кіпцюры моцныя і доўгія. У прыплодзе да 10 дзіцянят, якія кормяцца малаком маці. Дарослыя кормяцца насякомымі (пераважна жукамі), чарвямі, жабамі, птушанятамі і яйцамі птушак, яшчаркамі, дробнымі грызунамі, радзей ягадамі. Малаадчувальны да ядаў, у т. л. да змяінага. Упадае ў спячку. Пры небяспецы згортваецца ў клубок. Пераносчык узбуджальнікаў небяспечных хвароб. Добра пераносіць няволю. Увесну шмат гіне на аўтадарогах. с. 254
ВО́ЖЫК-РЫ́БА (Diodon histrix), рыба сям. вожыкі-рыбы атр. іголкабрухападобных. Пашырана ў трапічных водах Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага ак. пераважна каля камяністых узбярэжжаў і каралавых рыфаў.
Даўж. да 60 cм. Афарбоўка аліўкавая з дробнымі цёмнымі плямкамі на спіне і хвасце. Цела ўкарочанае, амаль шарападобнае, укрытае вострымі, зрэдку доўгімі (да 5 cм) масіўнымі, рухомымі шыпамі, якія могуць прыціскацца або падымацца, як у вожыка. Мае сківічныя косці, з дапамогай якіх раздрабляе ракавіны і адкусвае галінкі каралавых паліпаў. Скура і вантробы ядавітыя. Аб'ект промыслу. У Акіяніі і Кітаі надзьмутых і высушаных рыб выкарыстоўваюць для вырабу кітайскіх ліхтарыкаў. с. 254
ВО́ЖЭ , возера на Пн Валагодскай вобл. Расіі. Пл. 416 км2. Глыб. да 4,5 м. Берагі пераважна нізінныя, забалочаныя. Упадаюць каля 20 рэк, найб. — Вожэга, Мадлона. Сцёк цераз р. Свідзь ў воз. Лача. с. 254
ВОЗ , рабочая павозка для коннай ці валовай цягі; тое, што калёсы. с. 254
ВО́ЗЕМЛЯНСКІ БОЙ 1941 , бой паміж партыз. атрадам «Чырвоны Кастрычнік» (камандзір Ц.П.Бумажкоў), падраздзяленнем Чырв. Арміі (падпалк. Л.В.Курмышоў) і ням.-фаш. захопнікамі 18 ліп. ў в. Воземля Акцябрскага р-на Гомельскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Нечакана для гітлераўцаў да вёскі па чыг. ветцы Бабруйск—Рабкор падышоў браняпоезд і адкрыў артыл. агонь па штабе ням. дывізіі і агнявых пунктах ворага. Потым зводны атрад партызан і чырвонаармейцаў атакаваў праціўніка. У выніку бою была вызвалена ад захопнікаў вёска, партызаны захапілі палонных, трафеі, важныя штабныя дакументы і перадалі іх камандаванню сав. войск. с. 254
ВО́ЗЕРА , гл. Азёры. с. 254
ВО́ЗЕРА , вёска ў Уздзенскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы. За 35 км на ПнУ ад г.п. Узда. 29 км ад Мінска, 26 км ад чыг. ст. Койданава, каля аўтадарогі Мінск—Слуцк. 817 ж., 322 двары (1996). Пякарня. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, амбулаторыя, Дом быту, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўская царква (2-я пал. 19 ст.). Брацкая магіла сав. воінаў. с. 255
ВО́ЗНІК (лац. Аurigа), сузор'е Паўн. паўшар'я неба. Найб. яркая зорка Капэла (α Возніка) 0,1 візуальнай зорнай велічыні, 90 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У сузор'і ёсць падвойныя зоркі, зорныя скопішчы. На тэр. Беларусі відаць увесь год. Гл. Зорнае неба. с. 255
ВО́ЗНЫ , службовая асоба ў Польшчы (13—18 ст.) і ВКЛ (16—18 ст.). Прызначаўся ваяводам па прадстаўленні земскага суда і шляхты. У кожным павеце было некалькі возных, галоўнага з іх называлі генералам (енералам). Возны дастаўляў позвы асобам у суд (пры неабходнасці дастаўляў і гэтых асоб у суд), уводзіў ва ўладанне маёнткамі, аглядаў месцы і сляды злачынства, праводзіў апазнанне, допыт падазронага, сведак, пацярпелых, вызначаў памеры шкоды і інш. Вынікі дзеянняў і дазнанняў паведамляў суду пісьмовай рэляцыяй. Пры выкананні абавязкаў павінен быў мець пры сабе панятых (2 шляхціцаў). Узнагароду за службу атрымліваў ад асоб, па справах якіх дзейнічаў. У ВКЛ да 2-й пал. 16 ст. абавязкі вознага выконваў віж.
Г. А. Маслыка. с. 255
ВО́ІН (? —пасля 1341), князь полацкі. Брат вял. князя ВКЛ Гедзіміна. У летапісных крыніцах згадваецца пад 1326, калі з пасольствам ВКЛ прыехаў у Ноўгарад на перагаворы, у выніку якіх быў усталяваны мір з наўгародцамі і немцамі (крыжакамі), што завяршыў доўгае процістаянне пскоўска-наўгародскіх і бел. зямель крыжакам і спыніў канфлікты паміж Полацкам і Ноўгарадам.
С.В.Тарасаў. с. 255
ВО́ІНАЎ Аляксандр Пятровіч (20.11.1902, г. Колпіна Ленінградскай вобл., Расія — 1.10.1987), бел. архітэктар, вучоны, педагог. Чл.-кар. АН Беларусі (1953), акад. Акадэміі буд-ва і архітэктуры СССР (1956—64), чл.-кар. Акадэміі архітэктуры СССР (1950—55). Праф. (1951). Засл. дз. маст. Беларусі (1940), засл. будаўнік Беларусі (1962). Скончыў Маскоўскі вышэйшы маст. тэхн. ін-т (1929). У Мінску з 1929, працаваў у розных праектных арг-цыях. З 1947 выкладаў у БПI. У 1941—49 старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі. У першых работах адчуваўся ўплыў канструктывізму, пазней выкарыстоўваў кампазіцыйныя прыёмы і элементы класічнай архітэктуры. Яго творы належаць да лепшых дасягненняў бел. архітэктуры. Сярод іх у Мінску: жылыя дамы на вул. Маскоўскай (1932), гасцініца «Свіслач» (1938); у аўтарскім калектыве — Палац піянераў і школьнікаў (1937), Ін-т фізкультуры (1939), будынак б. ЦК КПБ (1947, цяпер рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), Т-р юнага гледача (1952), аэравакзал, будынак б. абкома КПБ (1956, цяпер Выканаўчага Сакратарыята СНД) і інш.; у Магілёве: гасцініца «Дняпро» (1940) і жылыя дамы на вул. Першамайскай (1938—41). Адзін з арганізатараў эксперыментальнага і аб'ёмна-блочнага буд-ва ў Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1968 за праектаванне і забудову Скарыны праспекта ў Мінску. Навук. працы па тэорыі і практыцы архітэктуры.
Тв.: Основные черты в развитии зодчества Белоруссии. Мн., 1955; Архитектура и градостроительство Советской Белоруссии. Мн., 1957 (у сааўт.); Минск: Послевоенный опыт реконструкции и развития. М., 1966 (у сааўт.). с. 255
ВО́ІНАЎ Анатоль Аляксандравіч (11.12.1934, Мінск — 19.3.1995), бел. архітэктар, гісторык архітэктуры, педагог. Засл. арх. Беларусі (1991). Канд. архітэктуры (1967). Праф. (1991). Сын А. П. Воінава. Скончыў БПІ (1958). З 1958 працаваў у «Белдзяржпраекце», з 1963 выкладаў у БПІ (з 1985 дэкан арх. ф-та Бел. політэхн. акадэміі). Асн. работы: карпусы ін-таў фізікі (1963) і матэматыкі (1964) АН Беларусі, вылічальны цэнтр ЦСУ Беларусі (1965), жылыя дамы ў Мінску, Светлагорску (1963—65), рэстаран «Заслаўе» каля Мінска (1975, у сааўт.) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1980 за кн. «Гісторыя архітэктуры Беларусі (савецкі перыяд)» (1975).
Тв.: Дом правительства Белорусской ССР. Мн., 1975 (разам з С.Ф.Самбуком); И.Г Лангбард. Мн., 1976; Жилищное строительство в Белорусской ССР. Мн., 1980; Архитектура Советской Белоруссии. М., 1986 (у сааўт.). с. 255
ВО́ІНКАЎ Васіль Віктаравіч (25.4.1902, Тбілісі — 4.3.1986), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1968). Творчую дзейнасць пачаў у Сухумі. З 1932 у Рус. драм. т-ры БССР. Майстар псіхалагічна дакладнага раскрыцця характараў персанажаў, ствараў каларытныя эпізадычныя вобразы: Міхей, Гарнец («Галоўная стаўка», «Дзеля жыцця» К.Губарэвіча), Фірс («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Трубач, Галавасцікаў, Бяссеменаў («Ягор Булычоў і іншыя», «Варвары», «Мяшчане» М.Горкага), Князь Турэнін («Цар Фёдар Іаанавіч» А.К.Талстога), Аргон («Хітрыкі Скапэна» Мальера), Бернарда («Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вэгі) і інш. с. 255
ВО́ІНСКАЯ АПО́ВЕСЦЬ , жанр стараж.-рус. літаратуры 11—17 ст. — свецкія гіст. творы (арыгінальныя і перакладныя) з апісаннямі ваен. паходаў і бітваў; адзін з відаў аповесці старажытнарускай. Услаўляла адвагу і гераізм, самаахвярную адданасць радзіме. Выдатны ўзор воінскай аповесці 12 ст. — «Слова пра паход Ігараў». У 13—14 ст. складаліся аповесці пра гераічную барацьбу ўсх. славян з мангола-татарамі («Задоншчына», «Сказанне пра Мамаева пабоішча» і інш.). На Беларусі перакладаліся і творча апрацоўваліся воінскія аповесці візантыйскія («Александрыя»), заходнееўрапейскія («Гісторыя пра Атылу») і рускія («Мамаева пабоішча»), Паступова выпрацаваліся і сталі традыцыйнымі пэўныя сюжэтныя схемы і стылістычныя формулы. Паэтыка воінскіх аповесцей спалучае кніжную літ. традыцыю з рысамі нар. гераічнага эпасу. Паўплывала на рус. і бел. летапісанне, на развіццё гіст. белетрыстыкі ўсх. славян.
Л.Л. Кароткая. с. 255
ВО́ІНСКАЯ ПАВІ́ННАСЦЬ , устаноўлены законам абавязак насельніцтва несці ваенную службу ва ўзбр. сілах сваёй краіны. Упершыню воінская павіннасць уведзена ў 1798 у Францыі законам пад назвай «канскрыпцыя». З мэтаю стварэння масавай арміі да сістэмы воінскай павіннасці паступова перайшлі Прусія (1814—15), Аўстра-Венгрыя (1868), Расія (1874; да гэтага існавала рэкруцкая павіннасць), Італія (1875) і інш. дзяржавы. Вялікабрытанія і ЗША, дзе войскі камплектаваліся праз вярбоўку, уводзілі ўсеагульную воінскую павіннасць у час 1-й і 2-й сусв. войнаў. У СССР ваен. служба ажыццяўлялася на аснове абавязку воінскага. Гэты спосаб камплектавання ўзбр. сіл захаваўся і ў Рэспубліцы Беларусь. с. 256
ВО́ІНСКАЯ СЛУ́ЖБА , выкананне грамадзянамі ўстаноўленага законам абавязку воінскага. У Рэспубліцы Беларусь воінская служба — канстытуцыйны абавязак грамадзян і актыўная форма выканання імі свайго доўгу па абароне Айчыны. Праходжанне яе вызначаецца законам аб воінскім абавязку і ваен. службе і інш. заканад. актамі. На Беларусі воінская служба складаецца з абавязковай ваеннай службы і службы ў запасе. У некаторых краінах рэгламентуецца законамі аб воінскай павіннасці, а таксама кантрактамі, якія заключаюцца на пэўны тэрмін пры найме на воінскую службу. с. 256
ВО́ІНСКАЯ ЧАСЦЬ , арганізацыйна самастойная баявая і адм.-гасп. адзінка ва ўсіх відах узбр. сіл. У Рэспубліцы Беларусь да воінскай часці адносяцца ўсе палкі, асобныя батальёны (дывізіёны, эскадрыллі), якія не ўваходзяць у склад батальёнаў і палкоў. Воінская часць мае агульнаармейскае найменне (нумар, штатную назву, назву атрыманых узнагарод і інш.) і ўмоўнае лічбавае найменне. Воінскія часці складаюцца з органаў кіравання (штаба), баявых, спец. і тылавых падраздзяленняў; паводле прызначэння падзяляюцца на баявыя, баявога забеспячэння, вучэбныя і тылавыя. Воінскія часці ўваходзяць у склад злучэнняў, аб'яднанняў або падпарадкоўваюцца гал. камандаванню. с. 256
ВО́ІНСКІЯ ЗЛАЧЫ́НСТВЫ , гл. Злачынствы воінскія. с. 256
ВО́ІНСКІЯ СТАТУ́ТЫ , гл. Статуты воінскія. с. 256
ВО́ІНЫ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІ́СТЫ, прынятая ў афіц. ужытку назва ваеннаслужачых Сав. Арміі, якіх накіроўвалі ў інш. краіны з мэтай забеспячэння інтарэсаў СССР і для падтрымкі камуніст. і прасавецкіх урадаў у іх барацьбе з апазіцыяй у час грамадз. войнаў ці замежнай інтэрвенцыі. Найб. пашыраны тэрмін «воіны-інтэрнацыяналісты» стаў у час знаходжання сав. войск у Афганістане (1979—89). Мед. і псіхал. рэабілітацыя воінаў-інтэрнацыяналістаў, іх сац. адаптацыя аднесены да праблем грамадскага значэння, якія рэгулююцца заканадаўствам і інш. прававымі актамі. с. 256
ВО́ЙКАВА , вёска ў Уздзенскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр Камянкоўскага с/с і саўгаса. За 17 км на Пд ад г.п. Узда, 94 км ад Мінска, 39 км ад чыг. ст. Негарэлае, на аўтадарозе Узда—Капыль. 58 ж., 26 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 256
ВО́ЙКАЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА , другая назва Плешчаніцкага вадасховішча. с. 256
ВО́ЙНАВІЧ (Vojnovič) Іва (9.10.1857, г. Дуброўнік, Харватыя — 30.8.1929), харвацкі пісьменнік. Адзін з буйнейшых прадстаўнікоў югаславянскай драматургіі канца 19 — пач. 20 ст. Скончыў юрыд. ф-т Заграбскага ун-та (1880). У 1907—11 літ. кіраўнік Харвацкага нац. т-ра (Заграб). Друкаваўся з 1880. Аўтар зб-каў навел («Пяром і алоўкам», 1884), вершаў і эсэ («Акорды», 1917), аповесці «Ксанта» (1886). У драмах «Эквіноцый» («Калі дзень роўны ночы», 1895), «Дуброўніцкая трылогія» (1902), «Маскарад на паддашшы» (1922) адлюстраваў працэс адмірання традыцый горада-рэспублікі Дуброўнік і выраджэння арыстакратыі. Ідэі яднання сербаў, харватаў і славенцаў адбіліся ў драмах «Смерць маткі Югавічаў» (1907), «Уваскрэсенне Лазара» (1913). Разнастайная тэматыка, сінтэз рэалізму і мадэрнізму, арыгінальныя пошукі ўласцівыя п'есам «Рsyche» (1889), «Пані са сланечнікам» (1912), «Іmperatriх» (1919).
Тв.: Сабрана дела. Кн. 1—3. Београд, 1939—41.
І.А.Чарота. с. 256
ВО́ЙНА-ЯСЯНЕ́ЦКІ Валянцін Феліксавіч (у манастве Лука; 27.4.1877, г. Керч, Крым — 11.6.1961), вучоны-медык, рэліг. дзеяч. З бел. шляхецкага роду Войнаў-Ясянецкіх. Д-р медыцыны (1916). Скончыў Кіеўскі ун-т (1903). Працаваў хірургам, земскім урачом у Чыце, Сімбірскай, Курскай і Саратаўскай губ. У 1917—30 гал. ўрач і хірург Ташкенцкай гар. бальніцы, адзін з арганізатараў Ташкенцкага ун-та. У 1923 прыняў манаства, за рэліг. дзейнасць тройчы цярпеў рэпрэсіі. У Вял. Айч. вайну хірург-кансультант эвакашпіталяў. Епіскап туркестанскі, архіепіскап краснаярскі, тамбоўскі і мічурынскі (1944), сімферопальскі і крымскі (1946). Да 1954 працягваў займацца медыцынай. Аўтар больш як 40 навук. прац. За распрацоўку пытанняў гнойнай хірургіі Дзярж. прэмія СССР 1946.
Тв.: Поздние резекции при инфицированных огнестрельных ранениях суставов. М., 1944; Очерки гнойной хирургии. 3 изд. Л., 1956.
Літ: Поповский М. Жизнь и житие Войно-Ясенецкого, архиепископа и хирурга: [Док. повесть] // Октябрь. 1990. № 2—4.
Ф.А. Ігнатовіч. с. 256
ВО́ЙНЕВІЧЫ , вёска ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 34 км на Пд ад г. Дзятлава, 199 км ад Гродна, 25 км ад чыг. ст. Слонім. 226 ж., 87 двароў (1996). Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Троіцкая царква (1897). с. 256
ВО́ЙНІЧ Міхаіл Леанардавіч (падп. псеўд. Кяльчэўскі Іван Міхайлавіч, Вільфрэд і інш.; 31.10.1865, г. Цяльшай, Літва — 17.3.1930), дзеяч народніцкага і польскага сацыяліст. руху. Муж Э.Л.Войніч. Вучыўся ў Шаўляйскай і Сувалкаўскай гімназіях, Віленскім рэальным вучылішчы. Вёў рэв. работу ў Расіі, Польшчы, на Беларусі і Украіне. Разам з гродзенскімі нарадавольцамі і дзеячамі польскай рабочай партыі «Пралетарыят» удзельнічаў у падрыхтоўцы плана ўцёку паліт. зняволеных з варшаўскай цытадэлі. У 1885 арыштаваны, высланы на 5 гадоў ва Усх. Сібір. З 1890 у Англіі. Удзельнічаў у выданні час. «Free Russia» («Свабодная Расія»), адзін з заснавальнікаў у 1891 Фонду вольнай рускай прэсы. Перапісваўся з Г.В.Пляханавым, В.І.Засуліч, П.Л.Лаўровым. У 1894 разам з жонкай стварыў «Саюз кніганош» з мэтай дастаўкі рэв. л-ры ў Рас. імперыю. У канцы 1890-х г. адышоў ад паліт. дзейнасці. З 1920 у ЗША.
В.М. Чарапіца. с. 256
ВО́ЙНІЧ (Voynich) Этэль Ліліян (11.5.1864, г. Корк, Ірландыя — 28.7.1960), англійская пісьменніца. Жонка М.Л. Войніча. Скончыла кансерваторыю ў Берліне. У 1887—89 жыла ў Расіі, з 1920 у Нью-Йорку. Блізкая да расійскіх і міжнародных рэв. колаў. Пачынала як перакладчыца твораў рус. пісьменнікаў. У трылогіі «Авадзень» (1897, бел. пер. 1934), «Перарваная дружба» (1910), «Здымі абутак свой» (1945), раманах «Джэк Рэйманд» (1901), «Алівія Лэтам» (1904) рэалістычныя тэндэнцыі спалучаюцца з неарамантычнымі. З Войніч сустракаліся бел. журналісты, пісьменнікі П.Глебка, І.Новікаў. У 1948 Бел. т-р імя Я.Коласа паставіў паводле рамана «Авадзень» спектакль.
Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—3. М., 1975.
Літ.: Таратута Е.А. Этель Лилиан Войнич: Судьба писателя и судьба книги. 2 изд. М., 1964; Яе ж. По следам «Овода». 2 изд. М., 1967; Этель Лилиан Войнич: Библиогр. указ. М., 1958.
Е.А.Лявонава. с. 256
ВО́ЙНЫ-ГРЫЧЫ́НАВІЧЫ , дзяржаўныя дзеячы ВКЛ, шляхецкі род герба «Тромбы» («Трубы»). Паходзяць ад Войны (упамінаецца ў 1528), аднаго з баяр Грычынавічаў з маёнтка Парэчча ў Пінскім пав. Найб. вядомыя: Мацей, сын Войны, рэферэндар і пісар ВКЛ, падкаморы пінскі з 1566. Лаўрын (Ваўжынец; ? — 23.10.1580), сын Мацея. Староста пінскі (1574—80), гарадзенскі, кобрынскі, падскарбі надворны ВКЛ (1569), падскарбі земскі (1576). Сямён (?—1599), сын Мацея. Маршалак гаспадарскі (1584), кашталян мсціслаўскі (1588). Грыгорый (?— 1603), сын Мацея, кашталян брэсцкі (1593). Сокал (?—1610), сын Мацея. Кашталян мсціслаўскі (1599), брэсцкі (1603). Габрыэль (?—1.1.1615), сын Мацея. Пісар ВКЛ (1585), падканцлер ВКЛ (1589). Прымаў удзел у ваенных паходах Стафана Баторыя, быў паслом Жыгімонта ІІІ Вазы ў Маскву. Бенядзікт (?—1615), сын Мацея. Сакратар вял. князя ВКЛ і караля Польшчы Стафана Баторыя, біскуп віленскі (1600). Мацей (?—1607?), сын Лаўрына. Пісар ВКЛ (1589), падскарбі надворны ВКЛ (1605). Абрагам (1569—1649), сын Сямёна. Біскуп метонскі, жмудскі (1627) і віленскі (1630). с. 256
ВО́ЙНЫ-ЯСЯНЕ́ЦКІЯ , дзяржаўныя дзеячы ВКЛ, шляхецкі род герба «Гакі». Паходзяць ад віцебскіх баяр Рамейкавічаў. Сын аднаго з іх, Война Богушавіч Рамейка, у сярэдзіне 16 ст. валодаў маёнткам Ясянец на р. Сэрвач у Новагародскім (Навагрудскім) пав. Яго нашчадкі — павятовая шляхта ў Віцебскім, Новагародскім і Мазырскім пав. — карысталіся прозвішчам Войны-Ясянецкія (зрэдку з дадаткам старога прозвішча Рамейка). З іх Ян (Іван) у канцы 16 ст. быў намеснікам віцебскага ваяводы, Фёдар Мацвеевіч у 1634 валодаў маёнткам Ласосіна, Канстанцін у 1633—35 быў пісарам земскім віцебскім, Аляксандр (?—1698) быў войскім віцебскім, кашталянам новагародскім (1684).
В.Л.Насевіч. с. 257
ВО́ЙСА , возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка, за 4 км на ПнУ ад г. Браслаў. На тэр. нац. парку Браслаўскія азёры, уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 4,88 км2, даўж. 3,75 км, найб. шыр. 1,6 км, найб. глыб. 9,1 м, даўж. берагавой лініі 15,2 км. Пл. вадазбору 249 км2. Схілы катлавіны на Пн і У высокія, абразійныя, на Пд і З спадзістыя, месцамі забалочаныя. Берагавая лінія звілістая. У катлавіне вылучаюць цэнтр. плёс з плоскім дном, паўн., зах. і паўд. плёсы, аддзеленыя астравамі або падняццямі. 4 астравы агульнай пл. 0,11 км2. Найб. глыбіні ў паўд. плёсе. На мелкаводдзі дно пясчанае, глыбей выслана глеямі. Расліннасць каля берагоў утварае перарывістую паласу шыр. 15—20 м. Злучана пратокамі з азёрамі Струста і Неспіш. с. 257
ВО́ЙСКАЯ , вёска ў Камянецкім р-не, гл. Вайская. с. 257
ВО́ЙСКІ , зборная назва вайсковых часцей, злучэнняў і аб'яднанняў у відах узбр. сіл (акрамя ВПС і ВМФ), а таксама абагульняльная назва сіл і сродкаў аператыўнага і тэр. аб'яднанняў (войскі фронту, войскі арміі, войскі ваеннай акругі і інш.), злучэнняў і аб'яднанняў, якія выконваюць пэўную задачу (войскі прыкрыцця, войскі умацаваных раёнаў і інш.). Гл. таксама Войскі проціпаветранай абароны, Войскі сувязі, Дарожныя войскі, Інжынерныя войскі, Паветрана-дэсантныя войскі, Пагранічныя войскі, Ракетныя войскі.
І.А. Шор. с. 257
ВО́ЙСКІ , службовая асоба ў Польшчы (з 13 ст.) і ВКЛ (з 16 ст.). У час войнаў, калі шляхта з паспалітым рушэннем пакідала маёнткі, наглядаў за парадкам у павеце і апекаваў тых, хто застаўся ў маёнтках. У Польшчы войскія былі гродскія і земскія, у ВКЛ толькі земскія (адзін на павет), якія падпарадкоўваліся старосту павятовага горада. Пасада войскага ў ВКЛ была дыгнітарскай (прыдворнай).
У. М. Вяроўкін-Шэлюта. с. 257
ВО́ЙСКІ ПРОЦІПАВЕ́ТРАНАЙ АБАРО́НЫ , від узбр. сіл, прызначаных для абароны ад паветр. нападу праціўніка. Узнікненне сродкаў ППА звязана з баявым выкарыстаннем авіяцыі ў 1-й сусв. вайне. Адрозніваюць войскі проціпаветранай абароны краіны і войскі проціпаветранай абароны сухапутных войск (у арміях некаторых краін выкананне задач ППА ўскладзена на ВПС, якія маюць зенітныя ракетныя і інш. войскі). На сучасным этапе задачы войск проціпаветранай абароны цесна ўвязваюцца з задачамі процідзеяння сродкам касм. нападу.
Ва Узбр. Сілах Беларусі войскі проціпаветранай абароны складаюцца з зенітных ракетных, радыётэхн. і спец. войск. Задачы знішчэння сродкаў паветр. нападу выконваюць самастойна або ва ўзаемадзеянні з інш. відамі ўзбр. сіл. Войскі проціпаветранай абароны сухапутных войск прызначаны прыкрываць войскі і іх тылавыя аб'екты ад паветр. нападаў праціўніка, уключаюць зенітныя ракетныя, зенітныя артыл. і радыётэхн. часці і падраздзяленні (гл. таксама раздзел Узброеныя сілы ў арт. Беларусь).
І.А.Шор. с. 257
ВО́ЙСКІ СУ́ВЯЗІ , спецыяльныя вайсковыя фарміраванні, прызначаныя для забеспячэння сувязі і кіравання войскамі. Уваходзяць у склад усіх відаў узбр. сіл і родаў войск. Складаюцца са злучэнняў, часцей і падраздзяленняў сувязі, органаў забеспячэння і рамонту. Аснашчаюцца мабільнымі радыёстанцыямі, радыётэлевізійнай, фотатэлегр. і тэлеф. апаратурай (у т.л. высокачастотнага тэлефанавання і танальнага тэлеграфавання), радыёрэлейнай, трапасфернай і касм. радыёсувязі, а таксама рухомымі (самалёты, верталёты, аўтамабілі, штучныя спадарожнікі Зямлі і інш.) сродкамі сувязі. Ва Узбр. сілах Рэспублікі Беларусь войскі сувязі складаюцца з часцей і вузлоў сувязі, з падраздзяленняў забеспячэння, рамонту і эксплуатацыі сродкаў сувязі на пунктах кіравання.
У арміі Рас. імперыі падраздзяленні сувязі з'явіліся ў сярэдзіне 19 ст. У Крымскай вайне 1853—56 упершыню ўжыты паходны эл. тэлеграф. Пасля вынаходства радыё (1895) у 1897—98 пачалося выпрабаванне радыёсувязі ў рус. флоце. У 1899 сфарміравана першая ў свеце ваен. радыёчасць, у 1900 прайшлі выпрабаванні палявыя пераносныя радыёстанцыі. У час рус.-яп. вайны 1904—05 выкарыстоўваліся правадны тэлеграф, радыётэлеграф і тэлефон. У Чырв. Арміі з 1919 войскі сувязі сталі спец. родам войск. У Вял. Айч. вайну найважнейшае значэнне набыла радыёсувязь (у т.л. КХ- і УКХ-радыёстанцыі, новыя ўзоры тэлеграфна-тэлеф. апаратуры).
І.А.Шор. с. 257
ВО́ЙСТАМ , вёска ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 20 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Смаргонь, 241 км ад Гродна. 255 ж., 114 двароў (1996).
Упамінаецца з 1460 пад назваю Ушакова. З пач. 16 ст. вядома як Войстам. У канцы 15—19 ст. належала С.Ядалговічу (Радзівілу), Буцвіловічу, Зяневічам, Карэйвам, Храпавецкім, Бужынскім, Пшаздзецкім і інш. На карце Т.Макоўскага (1613) пазначана як мястэчка. З 1795 у складзе Рас. імперыі, у Ашмянскім, з 1842 у Свянцянскім пав. Віленскай губ. У 1880-я г. 189 ж. З 1922 у Свянцянскім пав. Віленскага ваяв. Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Смаргонскага р-на. У 1970 — 306 жыхароў.
Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — касцёл (пач. 20 ст.). Каля вёскі гарадзішча 7 ст. да н.э. і селішча 6—8 ст. с. 257
ВОЙТ , 1) асоба, якая ўзначальвала мясц. (гарадское або сельскае) кіраванне ці самакіраванне на тэр. Германіі, Польшчы, Беларусі, Украіны і Літвы ў 15—18 ст. Прызначаліся каралямі ці феадаламі або выбіраліся з заможных феадалаў ці мяшчан. У ВКЛ войта прызначаў вял. князь. У гарадах, дзе існавала самакіраванне (пераважна на У Беларусі), пасада войта ўводзілася да ўстанаўлення магдэбургскага права. Увядзенне пасады войта пры адначасовым наданні гораду магдэбургскага права (у цэнтр. частцы і на З Беларусі) азначала стварэнне прадугледжаных гэтым правам органаў кіравання. Класічнае магдэбургскае права зводзіла ролю войта да старшынства на войтаўска-лаўніцкім судзе. Паступова на Беларусі войт набыў правы вышэйшай адм. улады і войтаўскага суда. 2) Асоба, якая наглядала за працай прыгонных сялян і выкананнем імі павіннасцей. Войт, які кіраваў часткай (ключом) маёнтка, называўся ключ-войтам. 3) Кіраўнік гміны ў Польшчы да 1950 і ў Зах. Беларусі ў 1921—39.
Т.І.Доўнар с. 257
ВО́ЙТАЎСКА-ЛА́ЎНІЦКІ СУД , адзін з мясц. судоў для гар. насельніцтва ВКЛ. Дзейнічаў у гарадах, якія мелі магдэбургскае права. Яго юрысдыкцыі падлягалі ў асн. мяшчане. З'яўляўся асаблівай суд. калегіяй у складзе войта і лаўнікаў. Старшынёй суд. пасяджэння найчасцей быў войт ці яго намеснік — ландвойт. Колькасць лаўнікаў залежала ад памераў горада. Пасяджэнне суда адбывалася пры ўмове прысутнасці не менш як палавіны лаўнікаў. Разглядаў крымін. справы, маёмасныя спрэчкі, сведчыў дагаворы куплі-продажу, завяшчанні маёмасці і інш. Судовыя рашэнні выносіў войт. Дзейнічаў поруч з бурмістраўска-радзецкім судом. У малых гарадах і ў большасці прыватнаўласніцкіх гарадоў лаўнікі, бурмістры і радцы ўваходзілі ў склад аднаго суда.
Т.І.Доўнар. с. 257
ВО́ЙТАЎСКІ СУД , мясцовы суд у гарадах ВКЛ. Войт, які ўзначальваў адміністрацыю горада, меў права і ўласнага суда. У грамаце 1390 на магдэбургскае права Брэсту ўпамінаецца толькі адна крыніца ўлады і суда — войт. У грамаце 1498 Полацку гаворыцца, што бурмістры і радцы не маглі судзіць без войта. Каралева Бона ў 1551 запатрабавала, каб у велікакняжацкіх гарадах суд. спрэчкі старосты разглядалі сумесна з гар. войтам. У многіх прыватнаўласніцкіх гарадах, дзе не было ўведзена магдэбургскае права, таксама дзейнічаў або войтаўскі суд, або войтаўска-лаўніцкі суд. Поруч з войтаўскім судом існаваў бурмістраўска-радзецкі суд.
Т.І.Доўнар. с. 257
ВО́ЙТАЎСТВА , 1) адм.-гасп. адзінка ў ВКЛ і ў Польшчы ў 15—18 ст. У войтаўства ўваходзілі адна або некалькі вёсак, што найчасцей складалі невял. зямельнае ўладанне на велікакняжацкіх землях, якім кіраваў сельскі войт, або горад, часам з навакольнымі землямі, якім кіраваў гар. войт. 2) Назва пасады войта паводле Статута ВКЛ 1588.
Т.І.Доўнар. с. 258
ВО́ЙТЫ , возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка, за 15 км на ПнУ ад г. Браслаў. Пл. 0,2 км2, даўж. 800 м, найб. шыр. 440 м, найб. глыб. 1,8 м, даўж. берагавой лініі 2,7 км. Пл. вадазбору 3,1 км2. Схілы катлавіны разараныя, на У пад хваёвым лесам. Берагі (акрамя паўд. і асобных паўн. участкаў) нізкія, сплавінныя. Да ўсх. і зах. берагоў прымыкае балота. Дно плоскае, выслана сапрапелем. 2 астравы агульнай пл. 0,2 га. Зарастае. Сцёк па ручаі ў воз. Снуды. с. 258
ВО́ЙТЭС (Voites) Маргарыта (н. 30.10.1936, Масква), эстонская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар. арт. СССР (1979). Скончыла Талінскую кансерваторыю (1964). З 1964 салістка т-ра «Ванемуйне», з 1969 — т-ра оперы і балета «Эстонія». Сярод партый у операх: Канстанца («Выкраданне з сераля» В.А.Моцарта), Віялета, Джыльда («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Нарына, Лючыя («Дон Паскуале», «Лючыя ды Ламермур» Г.Даніцэці), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Альцына («Альцына» Г.Ф.Гендэля); у аперэтах: Віялета («Фіялка Манмартра» І.Кальмана), Адэль («Лятучая мыш» І.Штрауса). Выступае як камерная спявачка. с. 258
ВО́ЙЦІК Віктар Антонавіч (н. 3.9.1947, г. Гродна), бел. кампазітар. Засл. дз. маст. Беларусі (1995). Скончыў Бел. кансерваторыю (1972, клас К.Багатырова). Нам. старшыні праўлення Саюза кампазітараў Беларусі (з 1978). У 1981 — 88 заг. муз. часткі Дзярж. рус. драм. т-ра Беларусі. З 1980 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Працуе ў розных жанрах, значныя дасягненні ў музыцы для цымбалаў. Музыцы Войціка ўласціва нац. характэрнасць у спалучэнні з сучаснай тэхнікай кампазіцыі. Сярод твораў: опера «Вясновая песня» (паст. 1993), мюзікл «Прыгоды ў замку «Алфавіт» (паст. 1996, лібр. С.Клімковіч), араторыі «Памяць Хатыні» на вершы Г.Бураўкіна і Р.Тармолы (1973) і «Дзень Радзімы» на вершы У.Карызны (1977); кантаты «Як хадзіў камар у сваты» на вершы М.Багдановіча (1972) і «Казацкія песні» на нар. словы (1974); З сімфоніі («Каложа», 1972, 1975; «Апошняя восень паэта» на вершы П.Верлена ў пер. М.Багдановіча, 1992); канцэрты для камернага аркестра (1974), для кларнета і камернага аркестра (1984), для цымбалаў і сімф. аркестра (1988); сімф. сюіта «Забавы» (1976), «Сюіта ў старадаўнім стылі» для цымбалаў і камернага аркестра (1972); «Самотны вецер» для гітары і стр. квартэта (1993); саната для двух цымбалаў (1979); хары, песні, музыка да драм. спектакляў і інш.
Р.М.Аладава. с. 258
ВО́ЙШАЛК (1223—9.12.1268), князь новагародскі (навагрудскі; 1254, 1258— 63), вял. князь ВКЛ [1263—67]. Сын Міндоўга. У 1246 уцёк з летапіснай Літвы ў Новагародак (Навагрудак), ахрысціўся паводле правасл. абраду. Пасля паражэння Новагародка (Навагрудка) у вайне 1248—54 абраны яго князем. Заключыў мір з Данілам Галіцкім, аддаў Новагародскае княства яго сыну Раману Данілавічу, а сам пайшоў у Галіцкую зямлю, дзе прыняў манаскі чын у Палонінскім манастыры. З дазволу Данілы Галіцкага вярнуўся на бацькаўшчыну, жыў у заснаваным ім Лаўрышаўскім манастыры (каля Новагародка). Каля 1258 у саюзе з полацкім кн. Таўцівілам захапіў Новагародак і зноў стаў яго князем. У 1263—64 скарыстаў паліт. крызіс у балцка-літоўскіх землях, выкліканы забойствам Міндоўга і Траняты, і заваяваў летапісную Літву, землі Нальшчаны і Дзяволтву, падпарадкаваў Полацк і Віцебск. Выганяў і знішчаў феадалаў, якія яму супраціўляліся. У 1267 перадаў велікакняжацкую ўладу Шварну, за што быў забіты Галіцкім кн. Львом Данілавічам.
М.І.Ермаловіч. с. 258
ВО́КА , орган зроку ў чалавека, пазваночных жывёл і многіх беспазваночных (членістаногія, галаваногія малюскі). У чалавека і пазваночных складаецца з вочнага яблыка, перыферычнага аддзела зрокавага аналізатара, які зрокавым нервам злучаны з мозгам, з ахоўных дапаможных органаў (вокарухальныя мышцы, арбіта, павекі, у наземных пазваночных таксама слёзны апарат). Сценка вочнага яблыка мае 3 абалонкі: склеру, якая ў пярэдняй частцы празрыстая (рагавіца), сярэднюю (складаецца з радужнай абалонкі, або радужкі, раснічнага цела і ўласна сасудзістай абалонкі) і сятчаткі. Жоўтая пляма, што знаходзіцца ў цэнтры сятчаткі, забяспечвае дыферэнцыраваны каляровы зрок, перыферыя сятчаткі — чорна-белы. Збоку ад жоўтай плямы выхад зрокавага нерва ўтварае сляпую пляму, дзе няма фотарэцэптараў. Поласць вока запоўнена святлопраламляльнымі асяроддзямі: хрусталікам, шклопадобным целам, унутрывочнай вадкасцю. Праз адтуліну ў радужнай абалонцы (зрэнку) прамяні святла ўваходзяць у вока і, праламляючыся на паверхні вочнага яблыка, у рагавіцы, хрусталіку і шклопадобным целе, сыходзяцца на сятчатцы, утвараючы на ёй адлюстраванне бачнага прадмета. Некаторыя прасцейшыя (напр., жгуцікавыя) маюць святлоадчувальную пляму — вочка; у многіх чарвей і ўсіх членістаногіх акрамя простых вочак развіваюцца парныя вочы, у многіх членістаногіх — фасетачныя.
А.С.Леанцюк. с. 258
ВО́КА БУ́РЫ , вока тайфуну, вобласць у цэнтры трапічнага цыклону папярочнікам 20—30 км (часам да 60 км), з ясным небам і слабымі вятрамі (нярэдка поўны штыль). Акружана магутнай воблачнасцю, з якой звязаны ліўневыя ападкі, навальніцы, штармавыя вятры і моцнае хваляванне на моры. Утвараецца пры апусканні паветра, што суправаджаецца яго ўшчыльненнем, награваннем і высушваннем. с. 258
ВОКІСЛЫ , тое, што аксіды. с. 259
«ВО́КСХАЛ» (Vauxhall), легкавы аўтамабіль канцэрна «Джэнерал мотарс». Уніфікаваны з аўтамабілем «Опель» (мадэль з правабакавым рулявым кіраваннем, разлічаная на англ. рынак, наз. «Воксхал», астатнія — «Опель», напр. «Воксхал-Кавалер» адпавядае «Опель-Вектра», «Воксхал-Карлтан» — «Опель-Амега»). З 1979 вырабляюцца аўтамабілі малога і сярэдняга класа. Рабочы аб'ём рухавіка ад 1,25 да 2,8 л, магутнасць ад 42 да 110 кВт, скорасць да 220 км/гадз. с. 259
ВОЛ , кастрыраваны самец буйн. раг. жывёлы ва ўзросце больш за 2 гады. Выкарыстоўваецца пераважна як мясная, радзей рабочая жывёла. Бычкоў, адабраных для забою на мяса, кастрыруюць ва ўзросце 2—5 месяцаў і адкормліваюць (нагульваюць) да 1,5—2-гадовага ўзросту. Забойны выхад у валоў мясных парод 60% і больш. Валоў, якіх прызначаюць для гасп. работ, кастрыруюць ва ўзросце 8—12 месяцаў і прывучаюць да работы з 2-гадовага ўзросту, запрагаючы парамі. Праз 8—9 гадоў валоў ставяць на адкорм. Ад валоў атрымліваюць каштоўную падэшвенную скуру. с. 259
ВО́ЛАВА , цына (лац. Stannum), Sn, хімічны элемент IV групы перыяд. сістэмы, ат. н. 50, ат. м. 118,710. Прыроднае волава складаецца з 10 стабільных ізатопаў: 112Sn, 114Sn – 120Sn, 122Sn, 124Sn; найб. пашыраныя — 120Sn (32,59%) і 118Sn (24,22%). У зямной кары змяшчаецца 8·10-3 % па масе. Трапляецца ў мінералах (гл. Алавяныя руды). Вядома з глыбокай старажытнасці (2-е тыс. да н.э.). Серабрыста-белы метал, мяккі і пластычны, tпл 231,91 °С, tкіп 2620 °С, паліморфны (гл. Полімарфізм); пры т-ры вышэй за 13,2 °С існуе белае волава (β-Sn, шчыльн. 7295 кг/м3), якое пры т-ры ніжэй за 13,12 °С пераходзіць у шэрае волава (α-Sn, шчыльн. 5846 кг/м3), пры гэтым метал ператвараецца ў шэры парашок. У звычайных умовах устойлівае да ўздзеяння вады і кіслароду, узаемадзейнічае з галагенамі, неарган. к-тамі, пры награванні — з дыаксідам вугляроду, неметаламі (серай, селенам, фосфарам і інш.), з растворамі шчолачаў, з металамі (кальцыем, магніем, тытанам і інш.) утварае інтэрметал. злучэнні (гл. Волава злучэнні). Атрымліваюць з алавяных руд і рэгенерацыяй адходаў. Выкарыстоўваюць як кампанент сплаваў бронза, латунь, бабіт (гл. Волава сплавы), для аховы металаў ад карозіі (луджэнне).
І.В.Боднар. с. 259
ВÓЛАВА ДЫАКСІ́Д , гл. ў арт. Волава злучэнні. с. 259
ВÓЛАВА ЗЛУЧЭ́ННІ , неарганічныя хімічныя злучэнні, у якія ўваходзіць волава, пераважна ў ступені акіслення +2, +4. Злучэнні, у якіх волава мае ступень акіслення +2, менш устойлівыя і з'яўляюцца моцнымі аднаўляльнікамі. Найчасцей выкарыстоўваюцца дыаксід і солі (хларыды, сульфіды).
Дыаксід волава SnO2, бясколернае крышт. рэчыва, (tпл 1630 °С, нерастваральны ў вадзе. Хімічна вельмі ўстойлівы, плёнка SnO2 ахоўвае волава ад акіслення ў паветры. У прыродзе — мінерал касітэрыт. Выкарыстоўваюць як белы пігмент для эмалей, шкла, паліваў. Дыхларыд волава SnCl2, бясколерная крышт. соль, tпл 247 °С. Выкарыстоўваюць у арган. сінтэзе (аднаўляльнік), пры фарбаванні тканін (пратрава). Тэтрахларыд волава SnCl4, бясколерная вадкасць, дыміць у паветры, tкіп 114 °С, шчыльн. 2230 кг/м (20 °С). Раствараецца ў вадзе, спірце, эфіры, добры растваральнік для многіх неэлектралітаў (напр., ёд, фосфар, сера і інш.). Выкарыстоўваюць у вытв-сці волаваарган. злучэнняў, святлоадчувальнай паперы і інш. Сульфід волава SnS, крышталі рудога колеру, tпл 880 °С. У прыродзе — рэдкі мінерал герцэнбергіт. Выкарыстоўваюць для павышэння антыфрыкцыйных уласцівасцей падшыпнікавага матэрыялу. Дысульфід волава SnS2, залаціста-жоўтыя крышталі, нерастваральныя ў вадзе. Выкарыстоўваюць як пігмент для фарбаў (імітатар сусальнага золата).
І.В.Боднар. с. 259
ВО́ЛАВА СПЛА́ВЫ , сплавы на аснове волава. Уключаюць у рознай колькасці інш. элементы, найчасцей свінец, сурму, медзь, цынк, кадмій, вісмут. Маюць нізкую т-ру плаўлення, малую трываласць і цвёрдасць, здавальняючую каразійную ўстойлівасць, некаторыя — добрыя антыфрыкцыйныя ўласцівасці. Адрозніваюць легкаплаўкія сплавы (ад 20 да 90% волава па масе), падшыпнікавыя матэрыялы (85—90% волава, сурма і медзь; напр., бабіт), прыпоі (ад 20 да 90% волава, свінец і сурма). с. 259
ВОЛАВААРГАНІ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ , гл. ў арт. Элементарганічныя злучэнні. с. 259
ВО́ЛАГДА , горад у Расіі, цэнтр Валагодскай вобл. 293 тыс. ж. (1994). Прыстань на р. Волагда. Чыг. вузел. Аэрапорт. Машынабудаванне і металаапрацоўка (тралёвачныя машыны, станкабудаванне, вытв-сць аптычна-мех. сістэм, падшыпнікаў, электраапаратуры і інш.), дрэваапр. (піламатэрыялы, драўніна дзелавая, дамы з дрэва; вытв-сць фанеры, кардону, мэблі), хім. (каніфоль, фарбы), паліўная (торфапрадукты), лёгкая (вытв-сць ільновалакна; швейная, трыкат., абутковая, футравая), харч. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў (жалезабетонныя зборныя канструкцыі, цэгла сілікатная і керамічная). Здабыча нафты. 3 ВНУ. 2 т-ры. 5 музеяў. Традыцыйнае пляценне карункаў.
Упершыню ўпамінаецца ў 1147. Засн. наўгародцамі на волаку, які злучыў басейны рэк Сухана і Шэксна. Да канца 14 ст. ўладанне Ноўгарада, потым у Маскоўскім вял. княстве, гандл. і рамесны цэнтр Расіі. У 1565 пачата буд-ва цаглянага крамля (не завершана). У 1612 Волагда моцна разбурана ў час польска-швед. інтэрвенцыі. З 1708 у складзе Архангельскай губ., з 1719 цэнтр правінцыі, з 1780 Валагодскага намесніцтва, з 1796 губерні. У 1820-я г. засн. промысел карункапляцення. У канцы 19 — пач. 20 ст. праз Волагду пракладзена чыгунка, якая злучыла горад з Масквой, Архангельскам, Пецярбургам і Вяткай. З 1937 цэнтр Валагодскай вобл. У царскія і сав. часы месца паліт. ссылкі.
На тэр. старога цэнтра Волагды — Архірэйскага двара, абкружанага мураванымі сценамі і вежамі (1671—75), размешчаны Сафійскі сабор (1568—70, размалёўкі 1686—88), 8-гранная званіца (1654—59, перабуд. ў 19 ст.), 2-павярховыя палаты Казённага прыказа (1659), 3-павярховыя палаты Іосіфа Залатога (1764—69), Васкрасенскі сабор (1772—76; цяпер карцінная галерэя). Шматлікія цэрквы ў стылі «ўзорачнай» (Канстанціна-Яленінская царква, каля 1690) і «нарышкінскай» (царква Стрэчання на набярэжнай, 1731—35, і інш.) архітэктуры. На ўскраіне горада Спаса-Прылуцкі манастыр (16—17 ст.). З 1781 Волагда забудоўвалася паводле рэгулярнага плана невял. асабнякамі (пераважна ў стылі класіцызму) і драўлянымі дамамі, багата ўпрыгожанымі разьбой.
Літ.: Вздорнов Г.И. Вологда. 2 изд. Л., 1978; Сокровища земли вологодской: Фотоальбом. М., 1986. с. 259
ВО́ЛАК , волакі, старажытнаруская назва месца найб. збліжэння 2 суседніх суднаходных рэк, дзе карацейшым шляхам перацягвалі (валаклі) па сушы судны і грузы з аднаго воднага басейна ў другі. Па пісьмовых крыніцах («Аповесць мінулых гадоў», Дагавор 1229 і інш.) вядомы волак паміж верхнім Дняпром і левымі прытокамі Зах. Дзвіны, яе правымі прытокамі і Ловаццю, што злучалі адрэзкі шляху з «варагаў у грэкі». Адлегласць паміж канцавымі пунктамі волака звычайна не перавышала 20—30 км. На тэр. Беларусі адзначана каля 20 сярэдневяковых волакаў, якія злучалі таксама левыя прытокі Прыпяці і правыя Дняпра з прытокамі Зах. Буга і Нёмана. Дадатковыя звесткі пра існаванне волакаў даюць археал. і нумізматычныя матэрыялы (рэшткі стараж. паселішчаў і курганныя могільнікі, грашова-рэчавыя скарбы). На месцах волакаў узнікалі вёскі (напр., Волак, Завалочча, Пярэвалачня на Беларусі), гарады (Валакаламск, Вышні Валачок у Расіі) і інш. Волакі выкарыстоўваліся таксама княжацкімі дружынамі ў час паходаў. с. 260
ВО́ЛАК , традыцыйная рыбалоўная снасць у беларусаў; сеткавы мяшок, прымацаваны ў ніжніх частках да двух шастоў (дзядоў). Для лепшага затаплення да мяшка прывязвалі камень. У час лоўлі мяшок адкрытай часткай быў накіраваны ў напрамку цячэння. Аб злоўленай рыбе даведваліся па паторгванні шнуроў (старажоў), што мацаваліся да верхняй плоскасці мяшка і ўтрымлівалі яго ў адкрытым стане. Лавілі волак з дзвюх лодак. Выкарыстоўвалі волак і без шастоў (на Дняпры); мяшок цягнулі за лодкамі на вяроўках. Вядомы на ўсёй Беларусі.
І.М. Браім. с. 260
ВО́ЛАН (Волян) Андрэй (пасля 1530, Польшча — 6.1.1610), палітычны дзеяч, філосаф і правазнавец, ідэолаг рэфармацыйнага руху на Беларусі і ў Літве. Вучыўся ва ун-тах Франкфурта-на-Одэры і Кёнігсберга. Служыў сакратаром у каралёў Рэчы Паспалітай Жыгімонта ІІ Аўгуста, Стафана Баторыя, Жыгімонта ІІІ Вазы. Выбіраўся паслом у сейм Рэчы Паспалітай ад шляхты Ашмянскага пав. Аўтар палеміка-тэалагічных твораў, палітыка-прававых і філас. трактатаў, прамоў (пераважна на лац. мове), у якіх абгрунтоўваў тэорыю натуральнага права, выступаў за роўнасць усіх саслоўяў перад законам; з пазіцый кальвінізму крытыкаваў арганізац. будову і догмы каталіцкай царквы і папскай улады, адстойваў прынцыпы верацярпімасці. У працах «Пра палітычную або грамадзянскую свабоду», «Прамовы да сената...» (абедзве 1572), «Пра гасудара і ўласцівыя яму дабрачыннасці» (1608) выступаў за рэформы ў сац. і паліт. адносінах, праве, дзярж. кіраванні. Распрацаваў канцэпцыю свабоды чалавека (абарона маёмасці, асабістай бяспекі, усеагульнай згоды і міру ў грамадстве).
Літ.: Сокол С.Ф. Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во ІІ половине XVI в. Мн., 1974; Падокшын С.А., Шатон В.К. Андрэй Волан і яго трактат «Пра шчаслівае жыццё, або Найвышэйшае чалавечае дабро» // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1981. № 1. с. 260
ВО́ЛАСА ПАЎДНЁВЫ , Волас Паўднёвы, возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка, за 5 км на ПнУ ад г. Браслаў. На тэр. нац. парку Браслаўскія азёры; уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 1,21 км2, даўж. 2,5 км, найб. шыр. 700 м, найб. глыб. 40,4 м, даўж. берагавой лініі 7 км. Пл. вадазбору 6 км2. Схілы катлавіны выш. 5—8 м, пад лесам, месцамі разараныя, на У стромкія. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная, глыбакаводная — глеістая. Каля 50% паверхні дна зарастае расліннасцю. Вада вызначаецца высокай празрыстасцю і чысцінёй. Сярод беспазваночных трапляюцца рэлікты ледавіковага перыяду — лімнакалянус, рэліктавая мізіда, понтапарэя, бакаплаў Паласа. Злучана пратокай з воз. Воласа Паўночны. с. 260
ВО́ЛАСА ПАЎНО́ЧНЫ , Волас Паўночны, возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка, за 6,5 км на ПнУ ад г. Браслаў. На тэр. нац. парку Браслаўскія азёры, уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 4,21 км2, даўж. 3,56 км, найб. шыр. 2,5 км, найб. глыб. 29,2 м, даўж. берагавой лініі 13,7 км. Пл. вадазбору каля 12 км2. Схілы катлавіны пад лесам, на Пд, У і ПнУ высокія, на З і Пн нізкія, спадзістыя, часткова разараныя. Дно са шматлікімі ўпадзінамі і мелкаводдзямі. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная, глыбей — сапрапелі і глеі. Зарастае падводнай расліннасцю да глыб. 6—7 м. Вада вызначаецца высокай празрыстасцю і чысцінёй. Мае багаты жывёльны свет. Сярод беспазваночных трапляюцца рэлікты ледавіковага перыяду — лімнакалянус, бакаплаў Паласа. Злучана пратокай з воз. Воласа Паўднёвы, канавай з воз. Снуды. с. 260
ВОЛАСАГАЛО́ВЫ (Тrichocephalus), род паразітычных гельмінтаў кл. круглых чарвей. 62 віды. Пашыраны ўсюды, у т.л. на Беларусі. Паразітуюць у тоўстым кішэчніку дзікіх і свойскіх жывёл, таксама чалавека. Найб. вядомыя воласагалоў чалавечы (Тrichocephalus trichiuris), у дзікай і свойскай жывёлы Тrichocephalus оvis, Тrichocephalus globulosa, Тrichocephalus suis, Тrichocephalus vulpis, Тrichocephalus nutria.
Даўж. самцоў 20—80 мм, самак 39—90 мм. Галаўны канец воласападобны, хваставы патоўшчаны. Жывёлы і чалавек заражаюцца пры заглынанні інвазійных яец з ежай і вадой. Паразіты глыбока пранікаюць у слізістую абалонку кішэчніка і выклікаюць хваробу — трыхацэфалёз. с. 260
ВО́ЛАСАЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА , неалітычная культура плямён, якія ў канцы 3-га — 1-й пал. 2-га тыс. да н.э. насялялі ўзбярэжжы Ніжняй Акі, Клязьмы і Верхняй Волгі (Расія). Назва ад стаянкі каля в. Воласава Уладзімірскай вобл. Асн. занятак насельніцтва — рыбалоўства. Жылі ў паўзямлянках на вял. паселішчах. Выраблялі крамянёвыя прылады, таўстасценны керамічны посуд з круглым або плоскім дном, багата арнаментаваны рамачным і грабеньчатым штампамі. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Знойдзены крамянёвыя і касцяныя фігуркі птушак, жывёл і чалавека. Магчыма, плямёны Воласаўскай культуры былі продкамі фіна-уграў. с. 260
ВО́ЛАСНА , возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ула, за 13 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,25 км2, даўж. 1,14 км, найб. шыр. 460 м, найб. глыб. 9 м, даўж. берагавой лініі 3,33 км. Пл. валазбору 4,35 км2. Схілы катлавіны выш. 15—20 м, на Пд і У 3—10 м, парослыя лесам і хмызняком. Берагі высокія, пясчаныя, на ПдЗ і ПнУ месцамі сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае. Зарастае. На ПнУ упадае ручай з воз. Некалач, на Пд выцякае ручай з воз. Мухна. с. 260
ВО́ЛАСЦЕЛЬ , службовая асоба на Беларусі, Украіне, у Расіі ў 14—16 ст., якая кіравала воласцю ад імя вял. князя ці ўдзельнага князя; тое, што і намеснік. с. 261
ВО́ЛАСЦЬ , 1) на Русі і ў ВКЛ у 12—16 ст. сукупнасць зямельных уладанняў, якія належалі адной асобе. 2) На Русі і ў ВКЛ у 13—16 ст. адм.-тэр. адзінка, населеная сялянамі-даннікамі, якія ўтваралі тэр. абшчыну. Як дзярж. ўласнасць проціпастаўлялася вотчыне—уладанню на правах прыватнай уласнасці. Мела двайную сістэму кіравання: з сялян выбіраўся соцкі (у 15—16 ст. старац), інтарэсы дзяржавы прадстаўляў намеснік (цівун) з баяр, шляхты. Паступова воласці перадаваліся шляхце ў вотчыну. Даўжэй праіснавалі ў Падняпроўі. Пасля правядзення ў канцы 16 — пач. 17 ст. валочнай памеры фактычна ператварыліся ў дзярж. маёнткі. 3) Адм.-тэр. адзінка ў 1797—1920-я г. ў Рас. імперыі і СССР, у т.л. на Беларусі. Уведзена ў 1797 на казённых землях як ніжэйшае звяно дзярж. адм. сістэмы (поруч з сельскай грамадой); састаўная частка павета. У 1830—50-я г. на Беларусі, у Літве і Правабярэжнай Украіне воласці скасаваны. Паводле сялянскай рэформы 1861 воласць уведзена для б. памешчыцкіх, з 2-й пал. 1860-х г. і для б. дзярж. сялян як вышэйшая адзінка саслоўнага сял. самакіравання (гл. Валасны сход, Валасное праўленне, Валасны суд). Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 фармальна стала адзінкай усесаслоўнага самакіравання, якое, як правіла, з'яўлялася сродкам улады заможнага сялянства. У першыя гады сав. улады частка воласцей разбуйнена. У СССР заставалася да правядзення раянавання 1928—30 і падзелена на сельсаветы (у БССР скасавана ў 1925).
В.Л.Насевіч, В.П.Панюціч. с. 261
ВО́ЛАТЫ , велікалюды, персанажы бел. міфалогіі, людзі-асілкі вялізнага росту і магутнай сілы. У бел. легендах і казках волаты падобныя на міфічных герояў, але поруч з ратнымі подзвігамі будуюць паселішчы і масты, умацоўваюць гарадзішчы; паказваюць сваю сілу: далёка перакідваюць вырваныя з каранямі дрэвы, каменне, сякеры. Асабліва былі пашыраны легенды пра волатаў, звязаныя з этыялагічнымі міфамі пра паходжанне і развіццё чалавека. У іх выяўлена перакананне, што даўней людзі былі высачэзныя, потым здрабнелі, змізарнелі. Нар. паданні звязваюць з волатамі ўзнікненне валатовак (стараж. курганоў) і назваў вёсак (Волаты, Валатоўкі, Валатава ў Віцебскай, Гомельскай, Мінскай абл.).
Літ.: Никифоровский Н.Я. Простонародные приметы и поверья... Витебск, 1897; Federowski М. Lud białoruski na Rusi Litewskiej. T.1. Kraków, 1897; Сержпутоўскі А.К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. Мн., 1930; Бараг Л.Г. «Асілкі» белорусских сказок и преданий // Русский фольклор. М.; Л., 1963. Вып. 8. с. 261
ВО́ЛАХ Анатоль Аляксандравіч (1917, Мінск — 1.10.1943), Герой Сав. Саюза (1943). У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўд.-Зах. і Варонежскім франтах. Сяржант Волах у жн. 1943 з групай разведчыкаў знішчыў у раёне г. Зянькоў Палтаўскай вобл. аўтамашыну з афіцэрамі, здабыў важныя дакументы. У вер. 1943 пры вызваленні г. Лебядзін Сумскай вобл. на браневіку сярод першых уварваўся ў горад і вёў бой з ворагам. Загінуў у разведцы на шляху да Дняпра. с. 261
ВО́ЛАХАЎ Марк Мікалаевіч (н. 10.9.1921, Масква), бел. тэатр. мастак. Скончыў Маскоўскае маст. вучылішча (1940). З 1957 мастак, з 1964 гал. мастак Магілёўскага абл. драм. т-ра. Аформіў спектаклі: «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча (1957), «Дзядзька Ваня» А.Чэхава (1960), «Гэта было ў Магілёве» Я.Тарасава (1964), «Паўлінка» Я.Купалы (1971), «Апошняя суніца ў жніўні» А. Дзялендзіка (1975), «Арфей спускаецца ў пекла» Т.Уільямса (1977), «Марыя Сцюарт» Ф.Шылера (1980), «Тутэйшыя» Купалы (1982), «Судны дзень» В.Казько (1983), «Сівы бусел» В.Ткачова (1984), «Сабачае сэрца» паводле М.Булгакава (1988), «Каварства і каханне» Шылера (1992), «Рычард III» У.Шэкспіра (1995) і інш. с. 261
ВО́ЛГА (у старажытнасці Ра, у сярэднія вякі Ітыль), рака ў еўрапейскай ч. Расіі, адна з самых вял. рэк на зямным шары, буйнейшая ў Еўропе. Даўж. 3530 км, пл. бас. 1360 тыс. км2. Пачынаецца на Валдайскім узв., цячэ да г. Казань амаль у шыротным, а потым у мерыдыянальным напрамку. Упадае ў Каспійскае м., утварае вял. (пл. 19 тыс. км2) дэльту.
Выток Волгі — крыніца каля в. Волга-Вярхоўе ў Калінінскай вобл. У вярхоўях Волгі працякае цераз Верхняволжскія азёры (найб. — Сцерж, Усялуг, Пена, Волга), сцёк якіх рэгулюецца плацінай (бейшлотам); ніжэй — каскад ГЭС (з вадасховішчамі): Іванькаўская, Угліцкая, Рыбінская, Горкаўская, Чэбаксарская, Волжская (Самарскае вадасх.), Саратаўская, Волжская імя XXII з'езда КПСС (Валгаградскае вадасховішча). У раёне Рыбінск—Яраслаўль і ніжэй г. Кастрама цячэ ў вузкай даліне сярод высокіх берагоў, перасякае Угліцка-Данілаўскае і Галіцка-Чухломскае ўзвышшы, далей — уздоўж Унжанскай і Балахнінскай нізін. У сярэднім цячэнні, ніжэй упадзення Акі, цячэ ўздоўж паўн. краю Прыволжскага ўзв., даліна асіметрычная. Правы бераг ракі высокі, левы — нізінны. У ніжнім цячэнні, пасля ўпадзення Камы, да Валгаграда асіметрычнасць даліны захоўваецца. Каля г. Тальяці Волга з У агінае Жыгулёўскія горы і ўтварае Самарскую Луку. У выніку стварэння вадасховішчаў рэжым Волгі ў значнай ступені зарэгуляваны. Ніжэй Валгаграда рака цячэ ў сваіх натуральных берагах. Волга прымае каля 200 прытокаў, найбольшыя: Ака, Сура, Свіяга (справа); Малога, Вятлуга, Кама, Самара, Вял. Іргіз (злева). Жыўленне снегавымі (80% гадавога сцёку), грунтавымі (30%) і дажджавымі (10%) водамі. Для рэжыму Волгі характэрны веснавое разводдзе (Крас.—чэрв.), летняя і зімовая межані, дажджавыя паводкі ўвосень і часткова летам. Ледастаў з канца ліст. ў верхнім і сярэднім цячэнні да пач. Крас., у ніжнім з пач. снеж. да сярэдзіны сакавіка. Сярэднегадавы расход вады каля г. Валгаград 7240 м3/с, у вусці — 7710 м3/с. Па берагах Волгі Астраханскі запаведнік, Волжска-Камскі і Жыгулёўскі запаведнікі, прыродныя нац. паркі Марый Чодра і Самарская Лука. Волга злучана з Балтыйскім м. Волга-Балтыйскім водным шляхам, з Белым м. — Паўночна-Дзвінскай воднай сістэмай і Беламорска-Балтыйскім каналам, з Азоўскім і Чорным марамі — Волга-Данскім суднаходным каналам, з р. Масква — Масквы імя каналам. Буйнейшая трансп. артэрыя еўрап. ч. Расіі, выкарыстоўваецца для водазабеспячэння і арашэння. У Волзе каля 70 відаў рыб, з іх 40 прамысловых (вобла, селядзец, лешч, судак, сазан, сяўруга, сом, бялуга, асетр і інш.). Рэгулярнае суднаходства ад г. Ржэў (3256 км). Важнейшыя прамысл. цэнтры і парты: Цвер, Рыбінск, Яраслаўль, Кастрама, Ніжні Ноўгарад, Чэбаксары, Казань, Ульянаўск, Тальяці, Самара, Саратаў, Валгаград, Астрахань. Турызм. З абвастрэннем экалагічных праблем Волгі ў 1989 пачаў дзейнасць Камітэт выратавання Волгі.
Літ.: Кублицкий Г.И. На Волге широкой. М., 1986; Рыжавский Г.Я. Бассейн верхней Волги. М., 1981.
В.П.Кісель. с. 261
«ВО́ЛГА» , легкавы аўтамабіль сярэдняга класа. Выпускаецца вытв. аб'яднаннем «ГАЗ» (г. Ніжні Ноўгарад, Расія) з 1956. Базавая мадэль — 4-дзверны седан ГАЗ-31029 з 4-цыліндравым рухавіком (рабочы аб'ём 2,4 л, магутнасць 74 кВт; скорасць да 145 км/гадз). Асвоена поўнапрыводная мадэль ГАЗ-3105 з рухавіком магутнасцю да 125 кВт. с. 262
ВО́ЛГА-БАЛТЫ́ЙСКІ ВО́ДНЫ ШЛЯХ імя У.І.Леніна (б. Марыінская водная сістэма), штучны водны шлях на тэр. Валагодскай і Ленінградскай абл. Расіі, які злучае Волгу з Балтыйскім м., а цераз Беламорска-Балтыйскі канал з Белым м. Створаны ў пач. 19 ст.; у 1964 закончана карэнная рэканструкцыя. Праходзіць цераз Рыбінскае вадасх., р. Шэксна, воз. Белае, р. Коўжа, Волга-Балтыйскі канал, р. Выцегра, Анежскі канал, р. Свір, Ладажскі канал і р. Нява. Даўж. каля 1100 км. Глыб. не менш як 4 м. Мае 9 шлюзаў, 6 гідравузлоў, 7 вадасховішчаў. Па Волга-Балтыйским водным шляху праходзяць грузапасажырскія лініі і турысцкія маршруты. с. 262
ВО́ЛГА-ДАНСКІ́ СУДНАХО́ДНЫ КАНА́Л імя У.І.Леніна, у Валгаградскай вобл. Расіі. Злучае р. Волга каля г. Валгаград з р. Дон каля г. Калачна-Доне. Адкрыты ў 1952. Даўж. 101 км, з іх 45 км праходзяць па вадасховішчах. Глыб. не менш за 3,5 м. 13 шлюзаў. Па канале праходзяць грузапасажырскія лініі і турысцкія маршруты. с. 262
ВО́ЛГА-УРА́ЛЬСКІ НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН , у Расійскай Федэрацыі. Абмежаваны на У Уралам, на Пд Прыкаспійскай упадзінай, на Пн Ціманскім кражам, на З Сысальскім, Капельніцкім, Токмаўскім скляпеннямі і Варонежскім масівам. Агульная пл. 700 тыс. км2. Першае радовішча нафты адкрыта ў 1929. Больш за 900 нафтавых і 500 газавых радовішчаў. Прамысл. паклады прыўрочаны да адкладаў дэвону, карбону, пярмі. Прадуктыўныя гарызонты на глыб. ад 0,5 да 5 км і больш. Асн. радовішчы: Рамашкінскае, Арэнбургскае, Туймазінскае, Шкапаўскае, Арланскае і інш. с. 262
ВО́ЛГІН Вячаслаў Пятровіч (14.6.1879, в. Баршчоўка Курскай вобл., Расія — 3.7.1962), савецкі гісторык. Акад. АН СССР (1930). Скончыў Маскоўскі ун-т (1908). Адзін з арганізатараў Сацыяліст. (пасля Камуніст.) акадэміі ў Маскве (1918). У 1919—30 праф., у 1921—25 рэктар Маскоўскага ун-та. У 1942—53 віцэ-прэзідэнт АН СССР. Навук. працы па гісторыі сацыяліст. ідэй дамарксавага перыяду, перш за ўсё ў Францыі і Англіі. Ініцыятар і рэдактар шматтомнай серыі «Папярэднікі навуковага сацыялізму» (з 1947). Ленінская прэмія 1961. с. 262
ВО́ЛЖСКІ , горад у Расіі, у Валгаградскай вобл. Узнік у 1951 у сувязі з буд-вам Волжскай ГЭС. 283,3 тыс. ж. (1994). Порт на р. Волга. Нафтаперапр., нафтахім., хім. (шыны, гумава-тэхн. вырабы; мыйныя сродкі), машынабуд. і металаапр. (абсталяванне для сельскай гаспадаркі, падшыпнікі, запасныя часткі да аўтамабіляў; вытв-сць труб; рамонт рачных суднаў і інш.), харч. прам-сць. Краязнаўчы музей. с. 262
ВО́ЛКА , рака ў Мінскай і Гродзенскай абласцях, левы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана). Даўж. 36 км. Пл. вадазбору 391 км2. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад хутара Рудня Валожынскага р-на. Цячэ праз Налібоцкую пушчу. Даліна невыразная. Пойма вузкая, забалочаная, пад лесам і хмызняком. Рэчышча звілістае, разгалінаванае ў сярэднім цячэнні, на працягу 5 км ад вытоку каналізаванае. Берагі абрывістыя, невысокія. с. 262
ВО́ЛКА , рака ў Слуцкім і Капыльскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Морач (бас. Прыпяці). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 250 км2. Пачынаецца каля в. Славіна ў Слуцкім р-не, далей цячэ ў Капыльскім р-не па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна невыразная, месцамі скрынкападобная або трапецападобная, шыр. 2—3 км. Пойма двухбаковая, шыр. 500 м — 3 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае; на рацэ плаціна і 2 сажалкі. с. 262
ВО́ЛКАВА Ірына Анатолеўна (н. 17.12.1940, Мінск), бел. мастак. Дачка А.В. Волкава, унучка В.В.Волкава. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1963), Бел. тэатр.-маст: ін-т (1968). Працуе на кінастудыі «Беларусьфільм» (з 1993). Работы ў каляровай літаграфіі «Рамонкі», «Півоні», «Восень» (1989), станковыя лісты «Наша Радзіма» (1991); афорты «Юнацтва Палесся» (1981), трыпціх «Ратамка» (1990); акварэлі «Дзіцячыя цацкі», «Кветкі на падаконніку» (1969), «Беларускі лён і руская гжэль» (1975), «Цюльпаны» (1980) і інш. Аформіла дыяфільмы «Каток — залаты лабок», «Заяц-хвалько», «Мілавіца», «Ад А да Я», «Дундзік у гасцях у беларускіх сяброў» і інш. с. 262
ВО́ЛКАЎ Алег Васілевіч (21.1.1900, С.Пецярбург — 10.2.1996), рускі пісьменнік. З дваранскай сям'і. У 1928 рэпрэсіраваны, амаль 28 гадоў адседзеў у турмах і лагерах ГУЛАГа. Пасля рэабілітацыі вярнуўся ў Маскву, займаўся перакладамі з франц. і англ. моў. Аўтар зб. аповесцей і апавяданняў «У ціхім краі» (1976), кніг эсэ па гісторыі Масквы «Кожны камень у ёй жывы» (1985), нарысаў і публіцыстыкі «Усе павінны адказваць» (1986). Кніга ўспамінаў «Пагружэнне ў цемру» (1989) пра трагічны лёс аўтара, які, прайшоўшы праз усе нечалавечыя выпрабаванні, не зачарсцвеў душой, захаваў веру ў чалавека і агульначалавечыя каштоўнасці.
Тв.: Избранное. М., 1987; Век надежд и крушений. М., 1989. с. 263
ВО́ЛКАЎ Аляксандр Аляксандравіч (н. 27.5.1948, г. Горлаўка, Украіна), савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1985), лётчык-касманаўт СССР (1985). Скончыў Харкаўскае вышэйшае ваен. авіяц. вучылішча лётчыкаў (1970), 17.9—21.11.1985 з Г.М.Грэчкам і У.У.Васюціным здзейсніў палёт (як касманаўт-даследчык) на касм. караблі «Саюз Т-14» і арбітальнай станцыі «Салют-7». Правёў у космасе 64,87 сут. с. 263
ВО́ЛКАЎ Аляксандр Мікалаевіч (31.8.1886, г. Фергана, Узбекістан — 17.12.1957), узбекскі жывапісец, графік. Нар. мастак Узбекістана (1946). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1908—10) у У.Макоўскага і ў 1910—12 у М.Рэрыха і І.Білібіна, Кіеўскім маст. вучылішчы (1912—16). Зазнаў уплыў кубізму. Аўтар насычаных колеравых дэкар.-маляўнічых палотнаў («Гранатавая чайхана», 1924), карцін, адметных нац. характэрнасцю вобразаў («Дзяўчына-казашка» і цыкл «Вярблюды ў пустыні», 1926, «Дзяўчаты з бавоўнай», 1932, «Калгаснік» і «Поўдзень у Шахімардане», 1933, і інш.). с. 263
ВО́ЛКАЎ Аляксандр Мяленцьевіч (14.7.1891, г. Усць-Каменагорск, Казахстан — 3.7.1977), рускі пісьменнік. Аўтар твораў для дзяцей (аповесці-казкі «Чараўнік Ізумруднага горада», 1939; «Урфін Джус і яго драўляныя салдаты», 1963; «Сем падземных каралёў», 1964; «Вогненны бог Маранаў», 1968; «Жоўты туман», 1970, і інш.), кніг займальных апавяданняў па геаграфіі і астраноміі («Зямля і неба», 1957), пра гісторыю навукі («У пошуках праўды», апубл. 1980). У гіст. рамане «Дойліды» (1954) маст. асэнсаванне жыцця і дзейнасці рус. дойлідаў 16 ст., у «Блуканні» (1963) перыпетыі асабістага лёсу італьян. філосафа і паэта Дж.Бруна. с. 263
ВО́ЛКАЎ Анатоль Валянцінавіч (25.11.1908, г. Пенза, Расія — 21.12.1985), бел. графік. Сын В.В.Волкава. Вучыўся ў Віцебскім маст. тэхнікуме (1925—30). У 1944—45 супрацоўнічаў у сатыр. выданні «Раздавім фашысцкую гадзіну», у 1945—80 у час. «Вожык». Працаваў у галіне выяўл. сатыры (карыкатура, плакат), кніжнай і станковай графікі, жывапісу. У яго сатыр. малюнках і карыкатурах дасканалая кампазіцыя, індывідуалізацыя, гіпербалічнае шаржыраванне сатыр. тыпажу («Партызанскі воз», «Лайдак на сенакосе» і інш.). Аформіў і ілюстраваў кнігі «Дрыгва» (1940) і «Новая зямля» (1949) Я.Коласа, «Баранаў Васіль» А.Куляшова (1941), «Мушка-зелянушка» М.Багдановіча (1947, 1952), «Казка пра папа і работніка яго Балду» А.Пушкіна (1950), «Выбраныя творы» М.Гогаля (1952), «Аповесці» (1957) і «Міколка-паравоз» (1965) М.Лынькова, зборнікі бел. нар. казак у апрацоўцы А.Якімовіча «Каток — залаты лабок» (1955), «Бацькаў дар» (1957), «Людзей слухай, а свой розум май» (1980) і інш. Сярод станковых твораў: серыі акварэлей «Мінск і яго жыхары» (1958), «Юныя мінчане» (1968), «Дзеці 1920-х г.» (1969) і інш. Жывапісныя палотны: «Пчальнік» (1943), «Янка Купала на адпачынку» (1949), «Першага верасня» (1950), «Снежкі» (1957) і інш. с. 263
ВО́ЛКАЎ Барыс Іванавіч (26.3.1900, Масква —23.12.1970), рускі тэатр. мастак. Нар. мастак СССР (1965). Скончыў Строганаўскае вучылішча (1918) і Вышэйшыя маст.-тэхн. майстэрні (1923) у Маскве. Гал. мастак т-раў імя Массавета (1924—40), Муз. імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі (1941—49), Малога (1951—70) у Маскве. Для бел. т-ра імя Я.Купалы стварыў дэкарацыі да спектакляў «Браняпоезд 14—69» У.Іванава (1928), «Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду (1957), «Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка (1961); для т-ра оперы і балета Беларусі — «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага (1939), «Русалка» А.Даргамыжскага (1946), «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага (1948). Дзярж. прэмія СССР 1949, 1951, 1952.
Літ.: Гремиславский И.Я., Сыркина Ф.Я. Б.И.Волков. М., 1958; Барышаў Г. «Ліса і вінаград» Г.Фігейрэда ў дэкарацыях Б.І.Волкава // Беларускае мастацтва. Мн., 1960. с. 263
ВО́ЛКАЎ Валянцін Віктаравіч (19.4.1881, г. Ялец, Расія — 8.11.1964), бел. жывапісец. Нар. мастак Беларусі (1955). Праф. (1957). Скончыў Пензенскае маст. вучылішча (1907, вучыўся ў К.А.Савіцкага) і Пецярбургскую АМ (1915, вучыўся ў В.Я.Савінскага і П.П.Чысцякова). Выкладаў у Веліжскай маст. школе, Віцебскім маст. тэхнікуме (1919—29), Бел. тэатр.-маст. ін-це (1953—64). Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. У 1920—30-я г. стварыў пано «Індустрыялізацыя», «Калектывізацыя» для мытні на ст. Негарэлае, дэкар. фрыз «Кастрычнік на Беларусі» для павільёна БССР на Усесаюзнай с.-г. выстаўцы ў Маскве. Ілюстраваў і афармляў кнігі (1928—41). Яго карцінам, прысвечаным пераважна падзеям рэвалюцыі, грамадз. і Вял. Айч. войнаў, уласцівы рэалізм вобразаў і складанасць кампазіцыйнай пабудовы, у іх адчуваецца ўплыў традыцый акадэмічнай школы, стрыманая колеравая гама, дакладнасць дэталей. Сярод работ: «Кастусь Каліноўскі» (1923), «Плытагоны» (1927), «Студэнты» (1947), «Мінск. 3 ліпеня 1944 года» (1954—55) і інш. У партрэтным жанры прадаўжаў традыцыі псіхал. партрэта рус. рэаліст. мастацтва 2-й пал. 19 ст. Імкнуўся да паглыбленага пранікнення ў характары людзей. Яго пейзажы і нацюрморты прасякнуты лірычным настроем. Як рысавальшчык валодаў тонкім густам у выкарыстанні фактурных магчымасцей алоўкавага штрыха. Аўтар малюнка герба БССР (1926 і 1938).
Літ.: Элентух И.Б. В.В.Волков. М., 1956.
В.С. Каваленка. с. 263
ВО́ЛКАЎ Віталь Васілевіч (н. 16.6.1939, г. Екацярынбург, Расія), бел. выканаўца на трубе. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Уральскую кансерваторыю (1964). У 1968—88 саліст і канцэртмайстар групы труб Дзярж. акад. сімф. аркестра Рэспублікі Беларусь, з 1990 — мінскага духавога аркестра «Няміга». Адначасова педагог Бел. акадэміі музыкі (праф. з 1991), Мінскага ін-та культуры (1976—78). Выступае як трубач-саліст. Яго выкананне адметнае сакавітым, прыгожым гучаннем інструмента, тэхн. свабодай. Першы выканаўца многіх твораў для трубы бел. кампазітараў М.Аладава, А.Туранкова, П.Падкавырава, А.Мдывані, У.Дамарацкага і інш. Аўтар апрацовак бел. нар. мелодый, аранжыровак і транскрыпцый для духавога аркестра, саліруючых інструментаў і ансамбляў рознага складу. Чл. Сусв. гільдыі трубачоў (1995).
І.І.Зубрыч. с. 264
ВО́ЛКАЎ Георгій Андрэевіч (н. 20.7.1922, Масква), бел. акцёр, рэжысёр, педагог. Нар. арт. Беларусі (1967). Скончыў Маскоўскае гар. тэатр. вучылішча (1944), Вышэйшыя рэжысёрскія курсы пры Ленінградскім тэатр, ін-це імя А.Астроўскага (1955). З 1944 акцёр, з 1951 і рэжысёр, у 1965—79 гал. рэжысёр Брэсцкага абл. драм. т-ра імя ЛКСМБ. У 1979—87 выкладаў у Бел. тэатр.-маст. ін-це. Акцёрскае мастацтва Волкава вызначалі вострая характарнасць у спалучэнні з тонкім псіхал. аналізам і лірызмам: Лапшын («У пошуках радасці» В.Розава), Труфальдзіна («Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні), Трыстан («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі) і інш. Як рэжысёру Волкаву характэрна арганічнае адчуванне акцёра, адметнае прачытанне твора і наданне яму выразнай сцэн. формы: «Беспасажніца» А.Астроўскага (1957), «Выбачайце, калі ласка» (1958) і «Зацюканы апостал» (1972) А.Макаёнка, «Джэні Герхарт» паводле Т.Драйзера (1958), «Пігмаліён» Б.Шоу (1964), «Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна (1966), «Людзі і камяні» (1968) і «Брэсцкі мір» (1969) К.Губарэвіча, «Апошняя інстанцыя» (1975) і «Нашчадак» (1976) М.Матукоўскага, «Месяц у вёсцы» паводле І.Тургенева (1975; т-р імя Ю.Астэрвы ў г. Люблін, Польшча). с. 264
ВО́ЛКАЎ Ігар Пятровіч (н. 21.10.1931, г. Прыволжск, Расія), бел. вучоны ў галіне спарт. фізіялогіі. Д-р біял. н. (1994). Скончыў Омскі ін-т фіз. культуры (1961). З 1969 у Гомельскім ун-це, з 1982 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы: па ўздзеянні розных рэжымаў рухальнай актыўнасці на фіз. развіццё дзяцей; па пытаннях кіравання трэніровачным працэсам; узаемасувязях фіз. і разумовай працаздольнасці пры выкананні фіз. нагрузкі і інш.
Тв.: Подготовка спортсмена-многоборца ГТО. Мн., 1979. с. 264
ВО́ЛКАЎ Раман Міхайлавіч (13.10.1885, г. Ноўгарад-Северскі, Украіна — 6.5.1959), украінскі фалькларыст і літ.знавец. Праф. (1921). Скончыў Нежынскі гісторыка-філал. ін-т (1912). Даследаваў нар. драму, казкі, быліны і літ.-фалькл. сувязі. У працах пра сюжэтаскладанне ўсх.-слав. казак, стыль рус. казак і вытокі пушкінскай «Казкі пра цара Салтана» выкарыстаў і бел. матэрыял.
Тв.: Народная драма «Царь Максимилиан» // Рус. филол. вестн. 1912. Т. 67—68, № 1—4; Сказка: Разыскания по сюжетосложению народной казкі. Т. 1. Сказка великорусская, украинская, белорусская. Харьков, 1924. с. 264
ВО́ЛКАЎ Сяргей Анатолевіч (н. 18.3.1942, Мінск), бел. мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1989).Сын А.В.Волкава, унук В.В.Волкава. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1962), Бел. тэатр.-маст. ін-т (1970). Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі. Аўтар станковых серый «Спартыўныя суддзі» (1971), «Працоўны Мінск» (1977), «Армейскія будні» (1979), «Абаронцы роднай зямлі» (1980, 1984), «Начныя палёты» (1982), «Будучыя алімпійцы» (1988) і інш. Аформіў кнігі «Палескія рабінзоны» Я.Маўра (1981), «Спех — курам на смех» Э.Валасевіча, «Пра нашу Дашу» П.Кавалёва, «Беларускія народныя загадкі» (усе 1982), «На двары Алімпіяда» Э.Агняцвет, «Дзед і ўнучка» М.Маляўкі, «Кыонг і яго сябры» У.Карызны (усе 1984), «Казкі дзяцей Беларусі» (1995).
Стварыў больш за 100 плакатаў, серыі сяброўскіх шаржаў. с. 264
ВО́ЛКАЎ Уладзіслаў Мікалаевіч (23.11.1935, Масква — 30.6.1971), савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1969; 1971, пасмяротна), лётчык-касманаўт СССР (1969). Скончыў Маскоўскі авіяц. ін-т (1959). З 1966 у атрадзе касманаўтаў. 12—17.10.1969 з Ф. Філіпчанкам і В.В.Гарбатко здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-7»; 6—30.6.1971 з Г.Ц.Дабравольскім і В.І.Пацаевым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-11» і арбітальнай станцыі «Салют». Пры вяртанні на Зямлю загінуў з інш. членамі экіпажа. Правёў у космасе 28,7 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АН СССР. с. 265
ВО́ЛКАЎ (Вовк) Фёдар Кандратавіч (17.3.1847, с. Крачкоўка Палтаўскай вобл., Украіна — 30.6.1918), украінскі этнограф, антраполаг, археолаг. Вучыўся ў Новарасійскім (Адэскім) і Кіеўскім ун-тах. За ўдзел ва ўкр. нац. руху цярпеў ганенні. У 1879—1905 у эміграцыі ў Францыі. З 1907 прыват-дацэнт, з 1917 праф. Петраградскага ун-та. Удзельнічаў у выданні «Кабзара» Т.Р.Шаўчэнкі (Прага, 1876), «Матэрыялаў да ўкраінска-рускай этналогіі» (з 1899), якія выпускала Этнагр. камісія Навук. т-ва імя Шаўчэнкі ў Львове. У працах «Антрапалагічныя асаблівасці ўкраінскага народа» і «Этнаграфічныя асаблівасці ўкраінскага народа» (абедзве 1916) адмаўляў агульнасць культур укр., рус. і бел. народаў, лічыў, што ўкраінцы па антрапал. прыкметах складаюць адзіны тып, які рэзка адрозніваецца ад антрапал. тыпу рускіх і беларусаў. Даследаваў палеаліт. Мезінскую стаянку. с. 265
ВО́ЛКАЎ Фёдар Рыгоравіч (20.2.1729, г. Кастрама, Расія — 15.4.1763), рускі акцёр і тэатр. дзеяч. У 1741—48 вучыўся ў Маскве. Арганізаваў у Яраслаўлі аматарскую трупу, з 1750 — публічны т-р. У 1752 Волкаў і некалькі акцёраў былі выкліканы імператрыцай Елізаветай Пятроўнай у С.-Пецярбург; выступаў на прыватнай і прыдворнай сцэнах. Пазней залічаны ў трупу першага пастаяннага рус. публічнага т-ра (арганізаваны ў 1756 у Пецярбургу), з 1761 — дырэктар гэтага т-ра. У творчасці адышоў ад эстэт. канонаў класіцызму, ад пашыранай у той час урачыстай дэкламацыі. Праславіўся як выканаўца гал. роляў у трагедыях А.Сумарокава: Аскольд («Семіра»), Амерыканец («Прыстанішча дабрачыннасці»), Марс («Новыя лаўры»), з вял. майстэрствам іграў і ў камедыях. Імя Волкава прысвоена Яраслаўскаму драм. т-ру (1911). с. 265
ВО́ЛМА , рака ў Мінскай вобл., левы прыток Свіслачы (бас. Дняпра). Даўж. 103 км. Пл. вадазбору 1150 км2 Пачынаецца меліярац. каналам каля паўн.-ўсх. ускраіны в. Каралёў Стан Мінскага р-на, цячэ па Мінскім узв. і Цэнтральнабярэзінскай раўніне праз Смалявіцкі, Чэрвеньскі і Пухавіцкі р-ны. Вусце за 1 км на У ад в. Стары Двор Пухавіцкага р-на. Асн. прытокі: Вожа, Гаць, Чэрвенка (злева), Слоўст (справа). Даліна трапецападобная, шыр. 400—600 м, месцамі больш як 3 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія. Пойма на вял. працягу асушаная і разараная. У верхнім цячэнні зарэгулявана 4 плацінамі, у т.л. плацінай Пятровіцкага вадасховішча. Рэчышча ў сярэднім цячэнні выпрастанае і паглыбленае, шыр. ракі ў вярхоўі 3—4 м, ніжэй — 8—10 м, у вусцевай частцы больш як 40 м. Берагі стромкія і абрывістыя выш. ад 0,4 да 2 м. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 6,7 м3/с. Жывіць сажалкі рыбакамбіната «Волма», частка вады праз іх сістэму скідваецца ў р. Свіслач. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм. На ёй г.п. Смілавічы. с. 265
ВО́ЛМА , Валмянка, рака ў Дзяржынскім і Валожынскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток Іслачы (бас. Нёмана). Даўж. 44 км. Пл. вадазбору 177 км2. Пачынаецца на ПдУ ад в. Шчэпкі Дзяржынскага р-на, цячэ па зах. схілах Мінскага ўзв. праз г.п. Івянец. Даліна выразная. Пойма лугавая, шыр. ў вярхоўі 20—50 м, у ніжнім цячэнні 120—200 м. Рэчышча звілістае, у верхнім цячэнні каналізаванае. Берагі стромкія, абрывістыя, асабліва на адрэзку ад г.п. Івянец да вусця. с. 265
ВО́ЛМА , вёска ў Дзяржынскім р-не Мінскай вобл., на р. Волма. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПнЗ ад г. Дзяржынск, 50 км ад Мінска, 33 км ад чыг. ст. Койданава. 580 ж., 198 двароў (1996).
Вядома з 2-й пал. 15 ст., належала В.Манівіду, А.Гаштольду, Валадковічам, Філіповічам, Ваньковічам. У 1472 у Волме існаваў касцёл (не збярогся). У 1581 мястэчка Мінскага пав. У 1861 — 93 ж., 14 двароў, нар. вучылішча. У 1921—39 у складзе Польшчы, з 1926 цэнтр гміны Стаўбцоўскага пав. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета ў Івянецкім, з 1962 — у Стаўбцоўскім, з 1956 — у Валожынскім, з 1970 — у Дзяржынскім р-нах. У 1970 — 277 жыхароў.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — Успенскі касцёл (1751), сядзіба (19 ст.). с. 265
ВО́ЛМА , вадасховішча ў Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл., на р. Волма (бас. Дняпра); за 41 км ад вусця, за 16 км на З ад г. Чэрвень. Створана ў 1932. Пл. 0,87 км2, даўж. 2,7 км, найб. шыр. 400 м, найб. глыб. 3,1 м (1988). У выніку моцнага зарастання каля берагоў і заглейвання дна аб'ём вады зменшыўся з 1,25 да 0,62 млн. м3. Выкарыстоўваецца для рыбаводства і адпачынку, паблізу санаторый-прафілакторый «Волма».
А. А. Макарэвіч. с. 265
ВО́ЛМА , гл. Валмянскае балота. с. 265
ВО́ЛМА-СЛОЎСТ , гл. Валмянскае балота. с. 265
ВО́ЛТА , рака ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток Зах. Дзвіны. Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 207 км2. Выцякае з воз. Белае ў межах гідралагічнага заказніка Ельня, цячэ па зах. частцы Полацкай нізіны. Даліна трапецападобная, у верхняй частцы невыразная. Пойма ў вярхоўях зліваецца з прылеглай мясцовасцю, у сярэднім і ніжнім цячэнні перарывістая. У верхнім цячэнні рэчышча каналізаванае. с. 265
ВО́ЛХАЎ , рака ў Наўгародскай і Ленінградскай абласцях Расіі. Даўж. 224 км, пл. бас. 80,2 тыс. км2. Выцякае з воз. Ільмень, цячэ па Прыільменскай нізіне, упадае ў Ладажскае воз. Сярэдні расход вады 593 м3/с. Суднаходная на ўсім працягу. Злучана каналамі з р. Мста, Нява, Сясь. Волхаў — частка Вышневалоцкай воднай сістэмы. ГЭС. На Волхаве — г. Ноўгарад, Кірышы, Волхаў, Новая Ладага. с. 265
ВО́ЛЧАК Віктар Мацвеевіч (22.4.1910, чыг. ст. Цінская, Краснаярскі край, Расія — 26.4.1985), бел. архітэктар і педагог. Засл. арх. Беларусі (1978). Скончыў Ленінградскую АМ (1936). З 1937 працаваў у Ташкенце; аўтар помніка Алішэру Наваі (1950, скульпт. Л. Дзітрых) і інш. У 1953—59 гал. архітэктар ін-та «Белдзяржпраект». У 1954—75 выкладаў у БПІ. З 1979 у ін-це «Мінскметропраект». Асн. работы на Беларусі: будынак Мінскага аблвыканкома (1958), Літ.музей Я.Купалы (1959), помнікі Марату Казею (1958, скульпт. С.Селіханаў), ахвярам Масюкоўшчынскага лагера смерці (1959) у Мінску; воінам польск. дывізіі імя Т.Касцюшкі ў в. Леніна Горацкага р-на (1953); абеліскі ў гонар сав. воінаў і партызан у г.п. Івянец Валожынскага р-на (1959, скульпт. Я.Печкін). Адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу Брэсцкая крэпасць-герой. с. 265
ВО́ЛЧАК Галіна Барысаўна (н. 19.12.1933, Масква), руская актрыса, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1989). Скончыла Школу-студыю імя У.І.Неміровіча-Данчанкі пры МХАТ (1955). З 1956 у Маскоўскім т-ры «Сучаснік» (з 1972 гал. рэжысёр). Характарная актрыса. Сярод роляў: Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля), Нюрка-Хлебарэзка («Вечна жывыя» В.Рогава), Марта («Хто баіцца Вірджыніі Вулф?» Э.Олбі). Як рэжысёр асн. ўвагу аддае працы з акцёрамі, дамагаючыся сац. і псіхал. дакладнасці, яе спектаклі адметныя завостраным сцэн. малюнкам, сакавітымі камедыйнымі і драм. фарбамі: «Тры сястры» А.Чэхава (1982), «Зоркі на ранішнім небе» А.Галіна (1988), «Круты маршрут» паводле Я.Гінзбург (1989), «Анфіса» Л.Андрэева (1991), «Пігмаліён» Б.Шоу (1995). Здымаецца ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1967. с. 266
ВО́ЛЧАС , Воўчыца, рака ў Магілёўскай вобл., правы прыток Сажа (бас. Дняпра). Даўж. 80 км. Пл. вадазбору 427 км. Пачынаецца з балота каля в. Старынка Мсціслаўскага р-на, цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне праз Крычаўскі і Чэрыкаўскі р-ны. Асн. прытокі р. Яленка (злева) і ручай Глінец (справа). Даліна трапецападобная, шыр. 100—250 м у вярхоўі, 1—1,3 км у вусці. Пойма двухбаковая, пераважна лугавая, месцамі забалочаная, шыр. ад 50—200 м у верхнім цячэнні да 250—350 м у ніжнім. Рэчышча звілістае, у вярхоўі каналізаванае на 21,9 км. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці каля 2,5 м3/с. Берагі стромкія і абрывістыя, у сярэднім цячэнні забалочаныя, пад хмызняком. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. каналаў. с. 266
ВО́ЛЬБЕРАВІЧЫ , Вольбаравічы, Ольбаравічы, вёска ў Бярэзінскім с/с Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. За 14 км на У ад г. Докшыцы, 226 км ад г. Віцебск, 26 км ад чыг. ст. Параф'янава. 69 ж., 37 двароў (1996). Базавая школа, клуб, аддз. сувязі.
Волберавічы ўзніклі не пазней як у 15 ст. на тэр. ўладанняў Манівідаў у стараж. Харэцкай вол. У 17—18 ст. упамінаюцца як уласнасць кармелітаў. Уваходзілі ў Ашмянскі пав. Віленскага ваяв. З 1793 у Рас. імперыі, у складзе Докшыцкага, з 1797 — Барысаўскага пав. У 1886 — 350 ж., 36 двароў, правасл. царква. З 1924 вёска ў Бярэзінскім с/с Бягомльскага, у 1962—65 Глыбоцкага, у 1960—62 і з 1965 Докшыцкага р-наў. У 1941—44 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія ў жн. 1943 спалілі Вольберавічы і загубілі большую частку жыхароў. с. 266
«ВО́ЛЬВА» (Volvо А.В.), самае буйное машынабудаўнічае акц. т-ва Швецыі. Засн. ў 1915 як даччына фірма па зборцы аўтамабіляў швед. падшыпнікавага канцэрна СКВ. Выпускае аўтамабілі з 1927. З 1935 самастойнае. З 1979 супрацоўнічае з франц. аўтам. кампаніяй «Рэно». Адзін з найб. у свеце вытворцаў рухавікоў для суднаў, у Зах. Еўропе — грузавых аўтамабіляў вял. грузападымальнасці, аўтобусных шасі і буд. машын. Выпускае (1992) 304 000 легкавых і 46 500 грузавых аўтамабіляў, 5700 аўтобусаў (уключаючы шасі). Вырабляе таксама авіяц. маторы, абсталяванне для суднаў і сувязі, харч., харчасмакавую і біятэхнал. прадукцыю. Гал. цэнтры вытв-сці: Гётэбарг, Удэвала і Кальмар у Швецыі, Гент у Бельгіі, Борн (прав. Лімбург) у Нідэрландах, Галіфакс у Канадзе. с. 266
«ВО́ЛЬВА» (Volvо), марка аўтамабіляў і аўтобусаў канцэрна «Вольва». Легкавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1927 (з 1979 мадэлі асабліва малога, малога і сярэдняга класаў), грузавыя і аўтобусы — з 1928. Легкавыя аўтамабілі серый 400 і 800 пярэднепрыводныя. Рабочы аб'ём рухавіка 1,1—2,6 л, магутнасць 33—150 кВт, скорасць да 212 км/гадз. Грузавыя аўтамабілі рознага прызначэння маюць грузападымальнасць да 21 т; аўтобусы — умяшчальнасць 37—105 пасажыраў. с. 266
ВО́ЛЬГА (пасля хрышчэння Алена; ? — 969), вялікая княгіня кіеўская [945—957], жонка кн. Ігара. Паводле некаторых звестак, паходзіла з Пскова. Кіравала дзяржавай пры непаўналетнім Святаславе Ігаравічу, пазней — у час яго паходаў. Жорстка расправілася з драўлянамі, якія паўсталі ў 945 і забілі яе мужа за непамерную даніну: спаліла іх гал. г. Іскорасцень (946) і загадала забіць каля 5 тыс. чал. «Аповесць мінулых гадоў» расказвае пра паход Вольгі ўлетку 947 да Пскова. Паводле Віцебскага летапісу, заклала на месцы будучага г. Віцебска драўляны замак (наз. ад р. Віцьба), пабудавала ў Верхнім замку мураваную царкву св. Міхаіла, а ў Ніжнім — Благавешчання. Каб умацаваць гандл. і паліт. сувязі з Візантыяй, двойчы (946, 955) ездзіла ў Канстанцінопаль, была ўрачыста прынята візант. імператарам Канстанцінам VII, у час другой паездкі прыняла хрысціянства. Падтрымала дыпламат. адносіны з герм. каралём Атонам І, з якім абмянялася пасольствамі. Кананізавана рус. правасл. царквою.
Літ.: Сахаров А.Н. «Мы от рода русского...»: Рождение рус. дипломатии. Л., 1986. С. 226—250; Карташев А.В. Очерки по истории русской церкви. М., 1991. Т. 1. С. 97—104.
І.А.Масляніцына. с. 266
ВО́ЛЬКА , вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., на р. Шчара. Цэнтр сельсавета. За 27 км на ПнУ ад г. Івацэвічы, 163 км ад Брэста, 15 км ад чыг. ст. Даманава. 824 ж., 352 двары (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, дзіцячы сад, аддз. сувязі. с. 266
ВО́ЛЬНА , вёска ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Вольна-Чэрніхава». За 27 км на ПнУ ад г. Баранавічы, 228 км ад Брэста, 14 км ад чыг. ст. Пагарэльцы, на аўтадарозе Баранавічы — Мір. 861 ж., 357 двароў (1996).
Вядома з 2-й пал. 16 ст. як маёнтак Хадкевічаў. У 17—19 ст. існаваў базыльянскі манастыр. З 1795 у складзе Рас. імперыі. У 19 — пач. 20 ст. належала Слізням, уваходзіла ў Навагрудскі пав. Мінскай губ. У 1880-я г. 470 ж. З 1921 у Навагрудскім ваяв. Польшчы, з 1925 цэнтр гміны Баранавіцкага пав. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Гарадзішчанскага р-на. З 1962 у Баранавіцкім р-не. У 1970 — 1084 ж.
Цэх па вытв-сці сокаў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Вольнаўская Троіцкая царква. с. 266
ВОЛЬНААДПУ́ШЧАНІКІ , у антычным і раннефеад. грамадстве рабы, адпушчаныя на волю ці выкупленыя на ўласныя зберажэнні. Грамадз. правы вольнаадпушчанікаў былі абмежаваны, часцей яны па-ранейшаму служылі сваім гаспадарам. У Стараж. Грэцыі пры вызваленні рабам не давалі грамадзянства, і яны станавіліся метэкамі пад патранатам б. гаспадара. У Стараж. Рыме вольнаадпушчанікі атрымлівалі радавое імя б. гаспадара і рым. грамадзянства, але без права адпраўляць магістратуры і служыць у арміі. У герм. плямёнах і ў «варварскіх» дзяржавах рабоў звычайна адпускалі з захаваннем іх асабістай залежнасці ад ранейшага патрона. с. 266
ВО́ЛЬНАЕ ТАВАРЫ́СТВА АМА́ТАРАЎ РАСІ́ЙСКАЙ СЛАВЕ́СНАСЦІ , літаратурна-грамадская арг-цыя ў Пецярбургу ў 1816—25. З 1819 вядучае становішча ў ім займалі Ф.М.Глінка, К.Ф.Рылееў, М.А. і А.А.Бястужавы, В.К.Кюхельбекер, М.І.Гнедзіч, А.А.Дэльвіг, А.С.Грыбаедаў і інш. У памяркоўнай паліт. праграме, надрукаванай у час. т-ва «Соревнователь просвещения и благотворения», адлюстраваўся ўплыў ідэалогіі дзекабрыстаў: патрабаванне нац. самабытнасці л-ры, інтарэс да гіст.-патрыят. тэмы, да нар. паэзіі. с. 266
ВО́ЛЬНАЕ ЭКАНАМІ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА , першае ў Расіі навук.-эканам. т-ва ў 1765—1919. Засн. ў С.-Пецярбургу па ініцыятыве Кацярыны ІІ. Задачы і метады работы, статут распрацаваны М.В.Ламаносавым. Вывучала эканам. стан у дзяржаве, прапагандавала перадавыя спосабы апрацоўкі зямлі, укараняла лепшыя сарты збожжа і тэхн. культур, спрыяла развіццю жывёлагадоўлі, пчалярства, шаўкаводства і інш. Аб'яўляла конкурсныя задачы палітэканам. і навук.-гасп. характару. Праводзіла гасп. анкетныя абследаванні, выстаўкі. Выдавала навук. і навук.-папулярную л-ру, навуч. дапаможнікі, «Труды», «Экономические известия», «Лесной журнал», «Русский пчеловодный листок», «Почвоведение» і інш. Апублікавала больш за 160 работ па розных галінах ведаў, у якіх змешчаны матэрыялы і з Беларусі: пра асваенне балот Палесся, ураджайнасць с.-г. культур, клімат, вынікі навук. і практычнай дзейнасці Горы-Горацкай земляробчай школы, справаздачы Мінскага і інш. с.-г. т-ваў Беларусі. Сярод дзеячаў А.Т. Болатаў, А.І.Сінявін, Г.Р.Дзяржавін, К.Дз.Кавелін, Дз.І.Мендзялееў, В.В.Дакучаеў, А.М.Бутлераў і інш. У 2-й пал. 1880-х г. у Вольным эканамічным таварыстве пачалі пераважаць сілы ліберальнай апазіцыі. У 1915 т-ва забаронена, але працягвала працу. Распалася пасля спынення фінансавання ўрадам.
Літ.: Орешкин В.В. Вольное экономическое общество в России, 1765—1917: Ист.-экон. очерк. М., 1963; Гриценко Н.Ф. Вольное экономическое общество и земское либеральное движение в последней четверти XIX в. // Общественное движение в России XIX в.: Сб. ст. М., 1986. с. 267
ВО́ЛЬНАЎ Уладзімір Мікалаевіч (н. 29.8.1939, в. Гародна Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.), бел. графік і жывапісец. Скончыў Харкаўскі маст.-прамысл. ін-т (1971). Сярод ранніх твораў пераважаюць графічныя кампазіцыі, выкананыя ў традыц. жанрах: серыі літаграфіі «Зямля» (1977—79) і пастэлей «Горад майго дзяцінства» (1982). Трагічны лёс вёскі, узаемаадносіны чалавека і навакольнага асяроддзя, пытанні экалогіі ў творах «Чырвоны спрут» (1974), «Рытмы хіміі» (1976), «Вячэра на траве» (1979), «Трывожны сон птушкі» (1981), серыя «Мёртвая вёска» (1991—92). Успаміны аб вайне — у аснове кампазіцый «Памяці партызана» (1975), «Вяртанне. Прысвячаецца бацьку» (1985), стараж. Віцебску прысвечаны серыя «Мой горад» (1981), трыпціх «Сцёртыя рысы твару» (1985), «Стары горад» (1991). У творах 1990-х г. дамінуючае месца занялі ідэі хрысц. маралі, праблемы духоўнасці, клопат аб захаванні спадчыны, увасобленыя ў складаныя метафарычныя вобразы («Памяць», «Шлях да храма», «Прысвячэнне», «Паклон зямлі», «Пераможаны»).
М.Л.Цыбульскі. с. 267
ВО́ЛЬНАЎСКАЯ ТРО́ІЦКАЯ ЦАРКВА́ , помнік архітэктуры ракако. Пабудавана ў 1768 у в. Вольна (Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.) як уніяцкі касцёл базыльян, з 1895 правасл. царква. Мураваная 3-нефавая, 2-вежавая базіліка з паўкруглай апсідай, бакавымі сакрысціямі і трансептам. Гал. фасад вырашаны хвалістай плоскасцю сцяны, завершанай тонка прафіляваным карнізам, па вуглах і цэнтры ўмацавана ступеньчатымі контрфорсамі, крапавана тонкімі пілястрамі, лучковымі нішамі. У цэнтры размешчаны ляпны картуш з лісця аканту, з каронай і воінскай атрыбутыкай. У арх. дэкоры — плоскія нішы, валюты, вазы, вытанчаныя капітэлі.
А.М.Кулагін. с. 267
ВО́ЛЬНАЯ БАРАЦЬБА́ , від спарт. барацьбы, у якім шырока выкарыстоўваюцца тэхн. і сілавыя прыёмы — захопы (у т.л. ніжэй пояса), падсечкі, падбівы, перавароты і інш. У схватцы (3перыяды па 3 мін) перамагае той, хто пакладзе саперніка на лапаткі ці набярэ больш ачкоў за тэхн. прыёмы і актыўнасць.
Узнікла ў Вялікабрытаніі ў канцы 19 ст. З 1904 (за выключэннем 1912) у праграме Алімпійскіх гульняў, з 1928 праводзяцца чэмпіянаты Еўропы, з 1951 — свету. З 1912 дзейнічае Міжнар. аматарская федэрацыя барацьбы (ФІЛА).
На Беларусі падобнае на вольную барацьбу адзінаборства вядомае здаўна як барацьба «да крыжа». Як від спорту вольная барацьба развіваецца з 1948. Праводзяцца чэмпіянаты ў розных узроставых катэгорыях, традыц. міжнар. турнір па вольнай барацьбе на прызы А.Мядзведзя (аднесены ФІЛА да спаборніцтваў вышэйшай катэгорыі), матчавыя сустрэчы бел. барцоў з камандамі інш. краін. Сярод бел. майстроў вольнай барацьбы найб. поспехаў дамагліся трохразовы алімпійскі чэмпіён, неаднаразовы чэмпіён свету і Еўропы Мядзведзь, а таксама В.Сюльжын (чэмпіён свету 1973, Еўропы 1972—73, уладальнік Кубка Еўропы 1974—75), Л.Кітоў (чэмпіён Еўропы 1970), В.Яўпоеў (чэмпіён Еўропы 1984), А. Сабееў (чэмпіён Еўропы 1989—90), С.Смаль (чэмпіён свету 1991, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1992), В.Аруджаў (чэмпіён свету 1991, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 1992). с. 267
«ВО́ЛЬНАЯ БЕЛАРУ́СЬ» , грамадска-паліт., эканам. і літ. газета нац.-дэмакр. кірунку. Выдавалася з 28.5(10.6).1917 да ліст. 1918 у Мінску на бел. мове. У 1917 выходзіла 2 разы на тыдзень, у 1918 штотыднёва. Рэдактар Я.Лёсік, выдавец — Беларускі нацыянальны камітэт, з ліп. 1917 Т-ва бел. культуры. Спачатку выступала за культ.-нац. і дзярж. аўтаномію Беларусі ў складзе будучай дэмакр. федэратыўнай Расіі. Пасля абвяшчэння БНР «Вольная Беларусь» пачала выступаць за незалежную дэмакр. Беларусь, заклікала да стварэння бел. нац. войска, крытыкавала палітыку ваен. камунізму і «цэнтралізму» бальшавікоў. Актыўнымі супрацоўнікамі газеты былі З.Бядуля, А.Гарун, М.Гарэцкі. с. 267
ВО́ЛЬНЫ (сапр. Ажгірэй) Анатоль Іўсцінавіч (2.12.1902, ст. Пухавічы Мінскай вобл. —29.10.1937), бел. пісьменнік. Засл. дз. маст. Беларусі (1935). Вучыўся ў БДУ. Літ. дзейнасць пачаў у 1921. У зб-ках вершаў «Камсамольская нота» (1924, з А.Александровічам), «Чарнакудрая радасць» (1925), «Табе» (1927) услаўляў рэв. здзяйсненні. У паэт. стылістыцы Вольнага абстрактна-сімвалічная фразеалогія, штучныя неалагізмы. У некаторых ранніх вершах сум, летуценнасць. Прыгодніцкая аповесць «Два» (1924—25) прысвечана барацьбе супраць польск. акупантаў, аповесць «Антон Савіцкі» (1927) — грамадз. вайне. Штучнасць у падачы асобных фактаў і падзей, неглыбокае раскрыццё псіхалогіі герояў зніжалі маст. вартасці твораў. Аўтар паэмы «Кастусь Каліноўскі» (1925), незакончаных паэм «Сінія кветкі», «Лэя» (абедзве 1926). Адзін з аўтараў рамана «Ваўчаняты» (1925, з Александровічам і А.Дударом). Пісаў гумарэскі і фельетоны (зб. «Суседзі», 1932, пад. псеўд. Алёша), драматызаваныя агітжарты, п'есы (камедыя «Ратуй, божа!», 1932, з. Р.Кобецам), сцэнарыі фільмаў («Атэль «Савой», «У агні народжаныя», 1930; «Сонечны паход», 1931, «Новая радзіма», 1935, і інш ). У 1936 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны ў 1957.
Тв.: Шасцідзесятая паралель: Кінааповесць. Мн., 1935.
І.У. Саламевіч. с. 267
ВО́ЛЬНЫ ВЕРШ , від рыфмаванага сілаба-танічнага верша, у якім адвольна спалучаюцца радкі з рознай колькасцю стоп. Найчасцей не мае страфічнай будовы, інтанацыйна блізкі да звычайнай гутаркі і выкарыстоўваецца ў байках, эпіграмах, эпітафіях, вершаваных надпісах. Вольным вершам напісаны камедыя А.Грыбаедава «Гора ад розуму», драма М.Лермантава «Маскарад». У бел. паэзіі гэты верш выкарыстоўваецца ў буйных ліраэпічных творах («Сцяг брыгады» А.Куляшова, «Люцыян Таполя» М.Танка), асобных вершах, але найчасцей у байках. с. 268
ВО́ЛЬНЫ ГО́РАД , горад з асаблівым міжнар. рэжымам, вылучаны ў самаст. паліт. адзінку, прававы статус якога вызначаецца міжнар. дагаворамі і гарантуецца дзяржавамі ці міжнар. арг-цыямі. Назва засталася ад сярэднявечча, калі вольнымі гарадамі называлі ням. гарады Гамбург, Брэмен, Рэгенсбург, Любек, Франкфурт-на-Майне і інш., што не залежалі ад феад. княстваў. Паступова вольныя гарады ўраўняліся з імперскімі гарадамі. Паводле рашэння Венскага кангрэса 1814—15 статус вольнага горада атрымаў Кракаў, паводле Версальскага мірнага дагавора 1919 — Гданьск (Данцыг). Пасля 2-й сусв. вайны быў распрацаваны статус вольнага горада Трыесту (Італія), але не быў уведзены. Рэжым, блізкі да вольнага горада, існаваў у Танжэры (Марока), Зах. Берліне і інш. с. 268
«ВО́ЛЬНЫ СЦЯГ» , літаратурна-мастацкі і навук.-ілюстраваны часопіс. Выдаваўся ў вер. 1920 — студз. 1922 у Мінску на бел. мове. Працягваў традыцыі час. «Рунь». Адлюстроўваў стан бел. грамадскай думкі і маст. л-ры пач. 1920-х г. Друкаваў творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Гарэцкага, З.Бядулі, М.Чарота, Я.Журбы, Ц.Гартнага і інш. З літ. спадчыны апублікаваў творы А. Гаруна і К.Каганца. Надрукаваў шэраг крытычных, літ.- і мастацтвазнаўчых артыкулаў Я.Лёсіка, М.Піятуховіча, Г.Гарэцкага, Я.Карскага, Бядулі, А.Раманоўскага і інш. Змяшчаў фотарэпрадукцыі краязнаўчага і культ.-гіст. характару. У рэдагаванні часопіса удзельнічаў Я.Купала. Маст. афармленне першых нумароў Я.Драздовіча. Выйшла 9 нумароў, апошні ў каляровай вокладцы (мастак невядомы).
А.С.Ліс. с. 268
«ВО́ЛЬНЫ СЦЯГ» , газета рэв.-дэмакр. кірунку ў Зах. Беларусі, орган Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. Выдавалася з 5.6 да 25.10.1923 у Вільні на бел. мове. З мэтаю канспірацыі і з прычыны цэнзурных забарон выходзіла пад рознымі назвамі: «Наш сцяг» (5.6—12.8), «Падняты сцяг» (16.8), «Сцяг» (19.8), «Сцяг народа» (23.8) і інш. Адстойвала сац. і нац. інтарэсы бел. народа, найперш сялянства, заклікала да еднасці паміж сялянамі і рабочымі, да больш актыўнай работы паслоў-беларусаў у сейме, паведамляла пра забастоўкі, выступала ў абарону паліт. вязняў. Шмат увагі аддавала бел. нац.-вызв. руху. Пісала пра паліт., эканам. і культ. пераўтварэнні ў БССР. Выйшаў 21 нумар. Закрыта польскімі ўладамі.
С.В.Говін с. 268
ВО́ЛЬНЫЯ ХЛЕБАРО́БЫ , свабодныя хлебаробы, былыя прыватнаўласніцкія сяляне ў Расіі, вызваленыя ад прыгоннай залежнасці паводле ўказа цара Аляксандра І ад 20.2.1803. Памешчыкам дазвалялася адпускаць прыгонных паасобку або цэлымі вёскамі з абавязковым надзяленнем іх зямлёй за выкуп ці за выкананне павіннасцей. Калі абавязацельствы парушаліся, сялян вярталі назад. Паводле 9-й рэвізіі (1851) у вольныя хлебаробы пераведзены 137 034 душы мужчынскага полу (1 % прыгонных) з надзелам 6,9 дзес. на рэвізскую душу, да сярэдзіны 19 ст. — 151 тыс. На Беларусі вядомы толькі адзіны выпадак выкарыстання ўказа: у 1819 дзяржава выкупіла ў памешчыка 57 рэвізскіх душ з в. Жарцы Полацкага пав., «зважаючы на выдатныя паслугі, зробленыя імі ў вайне 1812 года». Да вольных хлебаробаў часта адносілі ўсіх сялян, якія сталі ўласнікамі зямлі, таму паводле 8-й рэвізіі (1834) іх налічвалася ў Віцебскай губ. 305, у Магілёўскай — 364 душы мужчынскага полу. У 1848 вольныя хлебаробы ўключаны ў склад дзяржаўных сялян на ўласных землях. с. 268
ВО́ЛЬСКІ Антон Мікалаевіч (24.6.1897, с. Залары Іркуцкай вобл., Расія — 7.1.1966), савецкі вучоны ў галіне металургіі і металазнаўства. Акад. АН СССР (1960; чл.-кар. 1953). Скончыў Маскоўскі ін-т нар. гаспадаркі (1924). Навук. працы па фізікахіміі і металургіі каляровых, рэдкіх і радыеактыўных металаў. Распрацаваў тэорыю хім. раўнавагі ў расплавах у дачыненні да металургічных працэсаў. Ленінская прэмія 1965. Дзярж. прэмія СССР 1949, 1953. с. 268
ВО́ЛЬСКІ (сапр. Вольскі-Зэйдэль) Артур Віталевіч (н. 23.9.1924, г. Дзяржынск Мінскай вобл.), бел. паэт. Сын В.Вольскага. Вучыўся ў Віцебскім маст. вучылішчы (1938—41), скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1962). З 1942 служыў на флоце, у 1945 удзельнічаў у баях супраць Японіі. Працаваў у прэсе, з 1963 заг. літ.-пед. часткі, у 1966—78 дырэктар Бел. рэсп. тэатра юнага гледача. Друкуецца з 1937. Асн. матывы яго паэзіі — услаўленне ваен. подзвігу маракоў, будні марской службы, духоўныя імкненні сучасніка (зб-кі «Водбліскі далёкіх маякоў», 1958; «Дабрата», 1966; «Выратавальны круг», 1974; «Строма», 1982). Аўтар кніг для дзяцей «Маленькім сябрам» (1955), «Чарнічка» (1964), «Жывыя літары» (1973), «Еду ў госці да слана» (1978) і інш., п'ес «За лясамі дрымучымі» (з П.Макалём, паст. 1958), «Сцяпан — вялікі пан» (паст. 1979) і інш.
Тв.: Чалавек, якому баліць: Выбр. Мн., 1984; Наваселле дрэў: Вершы і паэма. Мн., 1990. с. 268
ВО́ЛЬСКІ (сапр. Вольскі-Зэйдэль) Віталь Фрыдрыхавіч (5.9.1901, С.-Пецярбург — 22.8.1988), бел. пісьменнік. Засл. дз. культ. Беларусі (1971). Канд. філал. н. (1934). Скончыў Камуніст. ун-т Беларусі (1927). У 1932—36 дырэктар Ін-та л-ры і мастацтва АН Беларусі, у 1948—54 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкаваўся з 1926. На аснове фальклору стварыў п'есы «Цудоўная дудка» (паст. 1939), «Дзед і жораў» (паст. 1939), «Машэка» (1946, паст. 1954). Найб. папулярная камедыя «Несцерка» (паст. 1941; аднайм. фільм 1955). Аўтар краязнаўчых кніг «Па лясных сцежках» (1948), «На бабровых азёрах» (1957), «Падарожжа па краіне беларусаў» (1968), «Палессе» (1974) і інш., літ.-знаўчых прац «Эдуард Самуйлёнак» (1951), «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму» (1958). У некаторых артыкулах праявы вульгарнага сацыялагізму.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1977; Лёс Дункана. Мн., 1978. с. 269
ВО́ЛЬСКІ Мікола (1762—1803), мысліцель, гісторык, літаратар. Працаваў бібліятэкарам у І.І Храптовіча. Удзельнічаў у рабоце «Таварыства аматараў навук» у Варшаве. Аўтар вершаў, перакладаў і твораў па гісторыі. У працы «Прамова..., якая мае заўвагі пра першапачатковую гісторыю свету» (Вільня, 1784; на польск. мове) прытрымліваўся асветніцкіх поглядаў на прыроду чалавека і натуральнае права, ёсць элементы матэрыяліст. разумення ролі эканам. адносін у гісторыі, аднак асноўная пазіцыя ідэалістычная. Прыхільнік моцнай каралеўскай улады, выступаў супраць рэв., «якабінскіх» ідэй. Творчасць Вольскага прасякнута памяркоўнай асв. ідэалогіяй. с. 269
ВО́ЛЬСЯ , возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Мядзелка, за 8 км на З ад г. Паставы. Пл. 0,25 км2, даўж. 840 м, найб. шыр. 390 м, найб. глыб. 2,5 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Пл. вадазбору 43,2 км2. Схілы катлавіны выш. 3—4 м, на Пд і ПдУ 5—7 м, разараныя, месцамі пад лугамі. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шыр. 5—250 м. Упадае ручай Вінгра, выцякае ручай у Мядзелку. с. 269
ВОЛЬТ, адзінка электрычнага напружання, эл. патэнцыялу, рознасці эл. патэнцыялаў і электрарухальнай сілы (эрс) у СІ. Абазначаецца В. 1 В роўны эл. напружанню на ўчастку эл. ланцуга з пастаянным такам сілай 1 А, у якім затрачваецца магутнасць 1 Вт (гл. Ампер, Ват). Названы ў гонар А.Вольты. с. 269
ВО́ЛЬТА (Vоltа), рака ў Зах. Афрыцы, пераважна ў Гане. Утвараецца ад зліцця Чорнай Вольты і Белай Вольты. Даўж. 1600 км (ад вытоку р. Чорная Вольта). Пл. бас. 394 тыс.км2. Упадае ў Гвінейскі заліў, утварае балоцістую дэльту. Буйныя прытокі — Оты (левы), Афрам (правы). Паўнаводная са жн. да снежня. Сярэдні расход вады 1288 м3/с. Гадавы сцёк 41 км3. ГЭС. Вадасх. Вольта. Рыбалоўства. Суднаходная за 400 км ад вусця. Гал. парты — Кетэ-Крачы, Акасомба. с. 269
ВО́ЛЬТА (Voltа), вадасховішча ў Гане, на р. Вольта. Пл. 8480 км2, даўж. 400 км. Утворана ў 1964—67 для энергетыкі, ірыгацыі, суднаходства і рыбалоўства. с. 269
ВО́ЛЬТА , лёгкая шаўкавістая баваўняная тканіна палатнянага перапляцення. Вырабляюць з тонкай грабеннай пражы. Бывае са стракатымі набіванымі рысункамі, гладкаафарбаваная, адбеленая. З вольты шыюць жаночыя летнія сукенкі, бялізну. с. 269
ВО́ЛЬТА (Voltа) Алесандра (18.2.1745, г. Кома, Італія — 5.3.1827), італьянскі фізік, хімік і фізіёлаг. Вучыўся ў школе езуітаў. Працаваў ва ун-тах Павіі (1779—1815) і Падуі (1815—19). Вынайшаў (1799) т.зв. вольтаў слуп — першую крыніцу пастаяннага эл. току. Адкрыў кантактную рознасць патэнцыялаў. Сканструяваў шэраг эл. прыбораў (кандэнсатар, электраскоп, электрометр і інш.). Выявіў і даследаваў уздзеянне электрычнасці на жывыя тканкі жывёл і чалавека. Яго імем названа адзінка эл. напружання — вольт. с. 269
ВОЛЬТ-АМПЕ́Р , адзінка поўнай магутнасці эл. ланцуга пераменнага току пры вымярэнні эфектыўных значэнняў сілы току ў амперах і напружання ў вольтах. Абазначаецца В·А. Адзінка рэактыўнай магутнасці — вар (вольтампер рэактыўны; гл. таксама Ват). с. 269
ВОЛЬТАМПЕ́РНАЯ ХАРАКТАРЫ́СТЫКА (ВАХ) , залежнасць падзення напружання на элеменце эл. ланцуга ад сілы току, што працякае праз яго (або залежнасць сілы току праз элемент ланцуга ад прыкладзенага напружання). Калі супраціўленне элемента не залежыць ад току, то ВАХ — прамая лінія, якая праходзіць праз пачатак каардынат. ВАХ нелінейных элементаў (эл.-вакуумныя, газаразрадныя і цвердацелыя прылады) маюць нелінейныя ўчасткі і розную форму. Гл. таксама Адмоўнае супраціўленне. с. 269
ВО́ЛЬТЭР (Volteris) Эдуард Аляксандравіч (18.3.1856, Рыга — 14.12.1941), літоўскі і латышскі гісторык, філолаг, этнограф, археолаг. Вучыўся ў Лейпцыгскім (1875—77) і Дэрпцкім (г. Тарту, 1877—80) ун-тах. У 1895—1918 прыват-дацэнт Петраградскага ун-та. У 1922—33 у Каўнасе праф. ун-та, дырэктар гар. музея. У канцы 1890-х г. разам з В.А.Шукевічам раскопваў стараж. могільнікі на Бел. Панямонні, збіраў археал. і этнагр. матэрыялы ў паўн.-зах. Беларусі. Адзін з першых біёграфаў Т.Нарбута. Паставіў задачу комплекснага вывучэння Нясвіжскай ардынацкай б-кі як помніка культуры.
Тв.: Археологические коллекции частных лиц в Северо-Западном крае. Вильна, 1889; О ятвягах // Ежегодник Русского антропологического о-ва при имп. С.-Петербургском ун-те. 1908. Т. 2. с. 269
ВОЛЬФ (Wolff) Каспар Фрыдрых (18.1.1734, Берлін — 22.2.1794), прыродазнавец, адзін з заснавальнікаў эмбрыялогіі. Акад. Пецярбургскай АН (1867). Вучыўся ў Берліне (1753—55) і Гале (1755—59). З 1768 узначальваў кафедру анатоміі Пецярбургскай АН. Навук. працы па эмбрыялогіі, параўнальнай анатоміі і вывучэнні пачварнасці і заган развіцця (тэраталогіі). Праца «Тэорыя зараджэння» (1759) адыграла значную ролю ў барацьбе з прэфармісцкімі ідэямі аб пераўтварэнні ўсіх частак арганізма ў яйцы і метафіз. ўяўленнямі пра нязменнасць відаў, у абгрунтаванні эпігенезу. Заклаў асновы вучэння пра індывід. развіццё арганізма — антагенез.
Літ.: Гайсинович А.Е. К.Ф.Вольф и учение о развитии организмов. М., 1961. с. 269
ВОЛЬФ (Wolf) Крыста (н. 18.3.1929, г. Гожув-Велькапольскі, Польшча), нямецкая пісьменніца. Чл. Акадэміі мастацтваў ГДР (1974). Аўтар раманаў «Расколатае неба» (1963, экранізавана ў 1964), «Роздумы пра Крысту Т.» (1968), «Узор аднаго дзяцінства» (1976), аповесцей «Маскоўская навела» (1961), «Няма месца. Нідзе» (1979), «Касандра» (1983), «Аварыя» (1987), апавяданняў, літ.-крытычных эсэ і артыкулаў, сцэнарыяў. Піша аб трагедыі расколатай Германіі, асэнсоўвае праблемы асобы і часу, індывід. лёсу і гісторыі, асабістай адказнасці і духоўнага сталення. Нац. прэмія ГДР 1964.
Тв.: Рус. пер. — Избранное. М., 1988; Летний этюд. М., 1990; От первого лица. М., 1990.
Е.А.Лявонава. с. 269
ВО́ЛЬФ (Wolff) Крысціян (24.1.1679, г. Брэслаў, Германія, цяпер г. Вроцлаў, Польшча — 9.4.1754), нямецкі філосаф, ідэолаг ранняга Асветніцтва. Праф. філасофіі і матэматыкі ў Гале (1706—23 і з 1740) і Марбургу (1723—40). Вучань Т.В.Лейбніца. Абараняў зыходныя палажэнні тэорыі натуральнага права, адстойваў абстрактныя гуманіст. ідэалы, сваю філасофію разглядаў як сродак для дасягнення «ўсеагульнага шчасця людзей» («Логіка, ці Разумныя думкі пра сілы чалавечага розуму», 1712). Бога лічыў істотай, якая валодае абсалютнай сілай і розумам, з'яўляецца творцам прыроды («Разумныя думкі пра Бога, свет і душу чалавека, а таксама пра ўсе рэчы ўвогуле», 1720). У творах «Палітыка, ці Разумныя думкі пра грамадскае жыццё людзей» (1721), «Разумныя думкі пра дзеянні прыроды» (1723), «Філасофія маралі, ці Этыка» (1750—53) імкнуўся распрацаваць усёабдымную сістэму ведаў. с. 270
ВОЛЬФ Рамана Давыдаўна (12.12.1899, Варшава — 1937), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. У грамадз. вайну сакратар Харкаўскага, Гомельскага падп. к-таў РКП(б), на падп. рабоце ў тыле войск Дзянікіна, нач. палітаддзела дывізіі. У 1920—24 у РВС Зах. фронту і ў калегіі ВЧК—ДПУ. З 1924 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар Віленскага, Беластоцкага, Брэсцкага акр. к-таў КПЗБ, Дамброўскага акр. к-та КПП, чл. ЦК КПЗБ. У жн. 1926 арыштавана польск. ўладамі і зняволена на 6 гадоў у турму. Са жн. 1933 чл. Бюро ЦК КПЗБ, яго прадстаўнік пры ЦК КП(б)Б. У 1934 чл. польск. сакратарыята пры ЦК Кампартыі Францыі. У 1934—35 і ў 1937 кіраўнік Краявога сакратарыята ЦК КПП. Са жн. 1937 у СССР, у гэтым жа годзе беспадстаўна рэпрэсіравана. Рэабілітавана пасмяротна. с. 270
ВОЛЬФ (Wolf) Хуга (13.3.1860, г. Славенградзец, Славенія — 22.2.1903), аўстрыйскі кампазітар, муз. крытык; прадстаўнік позняга рамантызму, адзін з буйнейшых майстроў камерна-вак. жанру 19 ст. Вучыўся ў Венскай кансерваторыі (1875—77), займаўся самастойна. Выступаў з артыкуламі ў абарону новай музыкі, у прыватнасці Р.Вагнера. Стварыў новы тып песні (усяго каля 300), вызначаў яго як «вершы для голасу і фартэпіяна». Звяртаўся да ням., ісп. і італьян. паэзіі. У некаторых песнях відавочная цікавасць да муз. т-ра. Сярод яго твораў: опера «Карэхідор» (1896), муз. драма «Мануэль Венегас» (1897, незак.), сімф. паэма «Пентэсілея» (1885), «Італьянская серэнада» для сімф. арк. (1892); для голасу з фп.: «Вершы Э.Мёрыке» (1888), «Вершы І.В.Гётэ» (1889), «Іспанская кніга песень» (1890), «Старадаўнія напевы. 6 вершаў Г.Келера» (1890), «Італьянская кніга песень» (1896), «3 вершы Мікеланджэла» (1897).
Літ.: Вульфиус П. Гуго Вольф и его «Стихотворения Эйхендорфа». М., 1970; Коннов В. Песни Гуго Вольфа. М., 1988. с. 270
ВОЛЬФ (Wolff) Юзаф (1854—9.8.1900), польскі гісторык, генеалог. Чл.-кар. Кракаўскай АН. Скончыў Лейпцыгскі ун-т. У 1876—85 працаваў у Пецярбургу ў кнігавыдавецкім прадпрыемстве свайго дзядзькі і цесця М.В.Вольфа. На падставе Метрыкі ВКЛ і інш. дакументаў напісаў фундаментальныя генеалагічныя працы па гісторыі ВКЛ: «Аб князях Кобрынскіх» (1883), «Сенатары і дыгнітарыі Вялікага княства Літоўскага 1386—1795», «Пацы» (абедзве 1885), «Род Гедзіміна» (1886), «Князі літоўска-рускія з канца XIV ст.» (1895; вытрымкі надрукаваны ў час. «Спадчына» за 1992—94).
Літ.: Бычкова М.Е. Юзеф Вольф в Петербурге // История и историки: Историогр. ежегодник, 1978. М., 1981. с. 270
ВО́ЛЬФА ЛІК , характарыстыка (індэкс) сонечнай актыўнасці. Абазначаецца W. Вызначаецца як W = f+10g, дзе f — агульны лік сонечных плям, g — лік утвораных імі груп, бачных на Сонцы ў дадзены момант часу. Уведзены ў 1848 швейц. астраномам Р.Вольфам. с. 270
ВО́ЛЬФРАМ ФОН Э́ШЭНБАХ (Wolfram von Eschenbach; каля 1170, г. Эшэнбах, цяпер г. Вольфрамэшэнбах, зямля Баварыя, Германія — 1220), нямецкі паэт. Паходзіў з баварскага рыцарскага роду. Служыў пры двары ландграфа Германа Цюрынгскага. Заваяваў прызнанне як мінезінгер. Ён верыў у высокае маральнае прызначэнне рыцарства, яго ўзнёслы дух, таму на першы план у творчасці ставіў маральныя праблемы, пошукі шляхоў да духоўнай сталасці і дасканаласці. Гал. твор — манументальны рыцарскі раман у вершах «Парцыфаль» (каля 1198—1210, выд. 1783; да 25 тыс. вершаваных радкоў; опера Р.Вагнера «Парцыфаль», 1882), які з'яўляецца самаст. перапрацоўкай няскончанага рамана франц. трубадура Крэцьена дэ Труа «Персеваль, ці Аповесць пра Грааль» (каля 1181—91) і ўваходзіць у цыкл раманаў пра пошукі св. Грааля з паданняў пра караля Артура, ці раманаў Круглага стала. Св. Грааль у асэнсаванні Вольфрама фон Эшэнбаха — сімвал чалавечнасці і духоўнасці, шлях да яго — шлях чалавека да Бога. У рамане «Вілегальм» (паміж 1212—18; не завершаны), які грунтуецца на гіст. падзеях 7 ст., апяваецца мужнасць у імя веры і айчыны, высокае каханне і дружба.
Тв.: Рус. пер. — Парцифаль // Средневековый роман и повесть. М., 1974.
Літ.: Пуришев Б.И. Вольфрам фон Эшенбах // История немецкой литературы. М., 1962. Т. 1.
Г.В.Сініла. с. 270
ВО́ЛЬХА (Аlnus), род кветкавых раслін сям. бярозавых. Каля 40 відаў. Пашырана пераважна ва ўмераных абласцях Еўропы, Азіі, Паўн. Амерыкі, таксама ў гарах Паўд. Амерыкі (Анды). Ва ўмераных шыротах утварае альховыя лясы. На Беларусі па ўсёй тэр. трапляецца вольха чорная, або клейкая (Аlnus glutinosa), утварае чорнаальховыя лясы; у паўн. ч. — вольха шэрая, або белая (Аlnus incana), якая мае ў цэнтр. ч. рэспублікі паўд. мяжу суцэльнага пашырэння, утварае другасныя (вытворныя пасля яловых) шэраальховыя лясы. Зрэдку трапляецца гібрыд паміж гэтымі відамі — вольха апушаная (Аlnus pubescens). У Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі інтрадукаваны 14 відаў і формаў вольхі (барадатая, пушыстая, сібірская, японская, цвёрдая, чырвоная, камчацкая і інш.).
Аднадомныя лістападныя ветраапыляльныя дрэвы і кусты. Лісце круглаватае, эліптычнае або адваротнаяйцападобнае, цэласнае (у садовых формаў бывае рассечанае). Тычынкавыя кветкі падоўжаныя, звіслыя, у каташках; песцікавыя — у «шышачках», летам зялёных, шчыльных, пры выспяванні чорна-бурых, дравяністых, якія ператвараюцца ў суплоддзі. Плады — аднанасенныя арэшкі з 2 перапончатымі крылцамі. На каранях часта ўтвараюцца клубеньчыкі з азотфіксавальнымі бактэрыямі. Тэхн. (драўніна выкарыстоўваецца ў вытв-сці мэблі, фанеры, тары, як буд. матэрыял), лек. (суплоддзі і кара вяжучы, кроваспыняльны і процізапаленчы сродак), дубільныя, фарбавальныя, дэкар., меліярацыйныя (глебапаляпшапьныя) расліны. с. 270
ВО́ЛЬША , рака, гл. Сухадроўка. с. 270
ВО́ЛЬШЫЦА , возера ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Сергуч (цячэ праз возера), за 40 км на У ад г. Докшыцы. На тэр. Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Пл. 3,98 км2, даўж. 3,32 км, найб. шыр. 1,9 км, найб. глыб. 2,7 м, даўж. берагавой лініі 9,75 км. Пл. вадазбору 113 км2. Схілы катлавіны і берагі нізкія, забалочаныя. Дно плоскае, высланае сапрапелямі, месцамі глеямі. Празрыстасць вады да дна. Моцна зарастае. с. 270
ВОЛЮСТ (ад ням. Wollust сладастраснасць), сладастраснае пачуццё, якое ўзнікае ў час палавога акта. Пры фрыкцыях у час палавой блізкасці ў партнёраў адбываецца нарастанне спецыфічных адчуванняў, што прыводзіць да макс. сексуальнага ўзбуджэння і аргазму. У залежнасці ад псіхаэмацыянальнага і фіз. стану чалавека волюст мае розныя пачуццёвыя адценні: ад вельмі прыемных і востраўзбуджальных да згладжаных, а пры некаторых захворваннях нерв. сістэмы або палавых органаў — да хваравіта-раздражняльных. Аслабляюць інтэнсіўнасць волюсту алкагольнае ап'яненне, захворванні палавой сферы, сексуальныя дысфункцыі. с. 270
ВО́ЛЯ , 1 у псіхалогіі свядомая самарэгуляцыя суб'ектам сваёй дзейнасці і паводзін, якая забяспечвае пераадоленне цяжкасцей пры дасягненні мэты. Розныя вытлумачэнні волі ў філасофіі і псіхалогіі звязаны з процілегласцю канцэпцый дэтэрмінізму і індэтэрмінізму. Першы разглядае волю як абумоўленую звонку (фіз., псіхал., сац. прычынамі або божым прадвызначэннем), другі — як аўтаномную і незалежную сілу (гл. Свабода волі). У вучэннях валюнтарызму воля ўяўляецца як адвечная і першасная падстава сусветнага працэсу і чалавечай дзейнасці. У т.зв. «аўтагенетычных» тэорыях воля разглядаецца як нешта спецыфічнае, незалежнае, што не зводзіцца да якіх-н. працэсаў (В.Вунт, Н.Ах, І.Ліндворскі), а ў «гетэрагенетычных» тэорыях — як нешта другаснае, прадукт інш. псіхал. фактараў і з'яў (І.Ф.Гербарт, Г.Эбінгаўз, Э.Блейлер, прадстаўнікі асацыянізму). 2) У праве — адлюстраваная ў сістэме нормаў права воля класа, які эканамічна і палітычна пануе ў грамадстве. Тэрмін «воля» выкарыстоўваецца ў заканадаўстве і як сінонім волевыяўлення ўдзельнікаў праваадносін. с. 270
ВО́НДРАК (Vondrák) Вацлаў (22.9.1859, г. Дуб, Чэхія — 13.8.1925), чэшскі філолаг-славіст. Праф. ун-та ў Брно. Даследаваў стараслав. мову, распрацоўваў пытанні паўд.-слав. палеаграфіі (вывучаў глаголіцу), займаўся параўнальным вывучэннем слав. моў. Аўтар прац «Параўнальная граматыка славянскіх моў» (т. 1—2, 1906—08), «Утварэнне сучаснай літаратурнай чэшскай мовы» (апубл. 1926). с. 271
ВО́НДЭЛ (Vondel) Іост Ван дэн (17.11.1587, г. Кёльн, Германія — 5.2.1679), нідэрландскі паэт і драматург. Найб. яскрава яго талент раскрыўся ў драматургіі. У ранніх творах (1610—40-я г., т.зв. рымскі перыяд) адчуваецца ўплыў Сенекі, у больш позніх (1650—70-я г., т. зв. грэчаскі перыяд) — Эсхіла, Сафокла, Эўрыпіда. Першая трагікамедыя «Пасха» (паст. 1610) — водгук на вызваленне Галандыі ад ісп. прыгнёту. У трагедыі «Разбурэнне Іерусаліма» (1620) на матэрыяле стараж.-яўр. гісторыі паказаў небяспечнасць унутр. канфліктаў перад знешняй пагрозай. На біблейскія сюжэты напісаны трагедыі «Браты» (1639), «Іосіф у Егіпце» (1640), «Пётр і Павел» (1641), «Саламон» (1648), «Іефай» (1659), трылогія «Люцыфер» (1654), «Адам у выгнанні» (1664), «Ной» (1667), у якіх даў новае асэнсаванне спрадвечнай барацьбе Дабра і Зла. У творчасці Вондэла арганічна спалучаліся тэндэнцыі барока і класіцызму (пры відавочнай перавазе першых). Яго стыль адметны эпічнасцю, жывапіснасцю, амаль што рубенсаўскай магутнасцю, барочнай поліфанічнасцю і кантрастнасцю. Аўтар зб. «Розныя вершы» (1644-47).
Тв.: Рус. пер. —Трагедии. М., 1988.
Літ.: Балашов Н.И. Вондел в системе западноевропейской литературы XVII в // Вондел Й. ван ден: Пер. с нидерл. Трагедии. М., 1988; Ошис В.В. «Трагик хороший»; (Творчество Вондела и нидерландская литература XVII в.) // Там жа.
Г.В.Сініла. с. 271
ВО́НЕГУТ (Vonnegut) Курт (н. 11.11.1922, г. Індыянапаліс, ЗША), амерыканскі пісьменнік. Вывучаў біяхімію ў Корнелскім (1940—42), антрапалогію ў Чыкагскім (1945—47) ун-тах. Аўтар раманаў, пераважна антыўтопія, «Механічнае піяніна» (1952; рус. пер. «Утопія — 14», 1967), «Сірэны Тытана» (1959, рус. пер. 1988), «Калыска для кошкі» (1963; рус. пер. 1970), «Дай вам Бог здароўя, містэр Разуотэр, або Не сыпце перлы перад свіннямі» (1965; рус. пер. 1978), «Бойня нумар пяць, або Крыжовы паход дзяцей» (1969; рус. пер. 1970), «Снеданне для чэмпіёнаў, або Бывай, чорны панядзелак» (1973, рус. пер. 1975), «Балаган, або Больш я не адзінокі» (1976), «Вечны вязень» (1979), «Прамое пападанне» (1982; рус. пер. «Хлопец маху не дасць», 1986), «Сіняя барада. Аўтабіяграфія Рабо Карабек'яна, 1916—1988» (1987) і інш., апавяданняў, п'ес, кн. артыкулаў і эсэ «Вербная нядзеля. Аўтабіяграфічны калаж» (1981) і інш. Асн. праблематыка творчасці — дэгуманізацыя свядомасці, мілітарызацыя грамадства, небяспека атамнай вайны. Філас. насычанасць прозы Вонегута спалучаецца з фантастыкай, алегарычнасцю, сатырай і іроніяй, пародыяй і гратэскам.
Тв.: Рус. пер. — Собр.соч. Т. 1—5. М., 1992—93.
Літ.: Мендельсон М. Роман США сегодня — на заре 80-х гг. 2 изд. М., 1983; Засурский Я.Н. Американская литература ХХ в. 2 изд. М., 1984.
Е.А.Лявонава. с. 271
«ВОПРО́СЫ АРХИВОВЕ́ДЕНИЯ» , навукова-інфарм. бюлетэнь. Выдаваўся ў 1959—65 у Маскве на рус. мове. У 1966 ператвораны ў час. «Советские архивы». с. 271
«ВОПРО́СЫ ИСТО́РИИ» , навуковы часопіс. Выдаецца з 1926 у Маскве на рус. мове штомесяц. Засн. як час «Историк-марксист», у 1941 аб'яднаны з «Историческим журналом», з 1945 — сучасная назва. Друкуе праблемныя артыкулы па рас. і сусв. гісторыі, тэорыі гіст. працэсу, гістарыяграфіі і інш. Асн. раздзелы: «Гістарычныя партрэты», «Улада і інтэлігенцыя», «Гісторыя і лёсы», «Гісторыкі пра час і пра сябе», «Гістарыяграфія», «Лісты ў рэдакцыю» і інш. с. 271
«ВОПРО́СЫ ИСТО́РИИ КПСС» , навукова-палітычны часопіс, орган Ін-та марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС. Выдаваўся ў 1957—91 у Маскве на рус. мове. Да 1963 выходзіў 6 разоў на год, пасля штомесяц. Друкаваў успаміны пра У.І.Леніна і яго паплечнікаў, асвятляў пытанні гісторыі КПСС і міжнар. камуніст. руху, кіруючай дзейнасці партыі, парт. будаўніцтва і інш. с. 271
ВО́ПЫТ , уся сукупнасць практычных узаемаадносін паміж чалавекам і аб'ектыўным светам; элемент пазнавальнай дзейнасці, спалучэнне пачуццёвага і абстрактна-лагічнага адлюстравання аб'ектыўнай рэальнасці на аснове і ў працэсе практычнага ўздзеяння чалавека на навакольны свет.
У гісторыі філасофіі, паводле поглядаў эмпірызму і сенсуалізму, вопыт трактаваўся як адзіная крыніца ведаў. Прадстаўнікі ідэаліст. эмпірызму (Дж.Берклі, Д.Юм), абмяжоўвалі вопыт сукупнасцю пачуццяў і адчуванняў і адмаўлялі, што ў аснове яго ляжыць аб'ектыўная рэальнасць. Матэрыяліст. эмпірызм (Ф.Бэкан, Т.Гобс, Дж.Лок, Д.Дзідро, К.Гельвецый) крыніцай вопыту лічыў матэрыяльны свет. Прадстаўнікі рацыяналізму (Р.Дэкарт, Б.Спіноза, Г.Лейбніц) меркавалі, што лагічнае мысленне не можа грунтавацца на вопыце, бо розум быццам бы здольны спасцігаць ісціну непасрэдна, без пачуццёва-эмпірычнага пазнання. І.Кант крытыкаваў рацыяналізм і сенсуалізм, Г.Гегель лічыў пазнанне працэсам, што развіваецца на шматлікіх узроўнях.
Сучасная філасофія разглядае вопыт як нешта вытворнае ад аб'ектыўнай рэальнасці, як пераўтваральнае ўздзеянне чалавека на знешні свет і як вынік гэтага ўздзеяння ў выглядзе ведаў і навыкаў, як працэс узаемадзеяння суб'екта з аб'ектам. Вопыт адлюстроўвае ўзровень авалодання законамі прыроды, грамадства і мыслення, што дасягнуты людзьмі на дадзеным этапе іх гіст. развіцця.
Літ.: Швырев В.С. Научное познание как деятельность. М., 1984; Социально-философские проблемы производства и применения научных знаний. Мн., 1992.
В.В.Краснова. с. 271
ВО́РАН (лац. Соrvus), сузор'е Паўд. паўшар'я неба. Найб. яркая зорка 2,6 візуальнай зорнай велічыні. 4 гал. зоркі амаль аднолькавай яркасці ўтвараюць няправільны чатырохвугольнік. 15 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. Беларусі відаць у канцы зімы і вясной. Гл. Зорнае неба. с. 272
ВО́РАН , прыстасаванне, якое выкарыстоўвалася ў старажытнасці для разбурэння крапасных сцен, высадкі на сцены крэпасці ўзбр. воінаў і пры абардажы караблёў. Упершыню ўжыты ў час Пунічных войнаў (3—2 ст. да н.э.). Крапасны воран меў форму масіўнага крука, які прыводзілі ў рух некалькі воінаў, або форму калодзежнага «жураўля» са скрыняй для воінаў. Абардажны воран уяўляў сабою перакідны мост (бервяно) з метал. крукам на канцы, які ўтыкаўся ў палубу або борт карабля. Выкарыстоўваўся ў эпоху вёславага і паруснага флоту. с. 272
ВО́РАНАВА , гарадскі пасёлак, цэнтр Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. За 133 км ад Гродна, 1 км ад чыг. ст. Воранава на лініі Ліда—Вільнюс. 6,5 тыс. ж. (1996).
Вядома з 16 ст. Стараж. назва Балотна ад р. Балатнянка (цяпер ручай). На карце Т.Макоўскага (1613) пазначана як мястэчка. Належала Гаштольдам, А.Масевічу, Сцыпіёнам, Зарэцкім і інш. У 1735—55 дзейнічаў піярскі калегіум. У 18 ст. пры Сцыпіёнах было цэнтрам староства. З 1795 у Рас. імперыі, мястэчка Лідскага пав. У 1897 — 1574 ж. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Лідскага пав. Навагрудскага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр раёна, гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну ў 1941 і 1942 ням.-фаш. захопнікі расстралялі ў Воранава больш за 2600 чал. У 1970 — 3,6 тыс. жыхароў.
Прадпрыемствы харч. прам-сці. Сярэдняя, дапаможная, муз. і спартыўная школы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму. с. 272
ВО́РАНАВА Людміла Пятроўна (н. 29.7.1944, г. Рубцоўск, Расія), бел. графік. Скончыла маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1967). Працуе ў галіне акварэлі і пастэлі. Створаны ёю фантаст.-казачны свет вобразаў навеяны літ. творамі або ўласнымі ўяўленнямі; мнагамернасць вобразнасці набліжае творы да традыцый сімвалізму. Сярод твораў: «Над возерам» (1967), «Марс. Зямляне» (1969), «Стары Віцебск» (1981), «Сінія кветкі» (1990), «Нацюрморт са званочкамі» (1991), «Кветкі і кераміка» (1992), «Кентаўр», «Флора» (абодва 1994), «Іншыя светы» (1995); серыі «Восень» (1975), «Фантастыка» (1977), «Крылатыя» (1993), «Багі — прывіды цемры» (1996) і інш.
М.Л. Цыбульскі. с. 272
ВО́РАНАЎ Мікола (Мікалай Гаўрылавіч; н. 13.12.1936, в. Віры Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл.), бел. пісьменнік. Працаваў у раённых газетах. Дэбютаваў вершамі ў 1952. У апавяданнях (зб. «Ветраны дзень», 1976, «Перад адлігай», 1984) адлюстроўвае вясковы побыт, расказвае пра сваё пакаленне, якое спазнала вайну, сіроцтва, пасляваен. цяжкасці. Аповесць «Завея» (1979) пра жыццё і працу рыбакоў. с. 272
ВО́РАНАЎ Міхаіл Аляксеевіч (17.9.1840, г. Ялта, Украіна — 31.1.1873), рускі пісьменнік. Вучыўся ў Казанскім і Пецярбургскім ун-тах. У 1858 пазнаёміўся з М.Г.Чарнышэўскім (да 1861 быў яго асабістым сакратаром і даверанай асобай). Дэбютаваў аўтабіягр. дылогіяй «Маё дзяцінства» (1861) і «Маё юнацтва» (1862). Друкаваўся ў час. «Время», «Современник», «Русское слово», «Колокол», «Будильник» і інш.
У 1863 пераехаў у Маскву. Асн. тэмай яго творчасці стала жыццё люмпен-пралетарыяту, сац. «дна»: зб. «Маскоўскія норы і трушчобы» (т. 1—2, 1866—69, з А.І.Левітавым), «Багна» (1870).
Тв.: Повести и рассказы. М., 1961. с. 272
ВО́РАНАЎ Натан Майсеевіч (1.6.1916, г. Магілёў — 3.3.1978), бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1966). Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1935), Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1948). У 1965—78 выкладаў у Бел. тэатр.-маст. ін-це. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Найб. значныя творы прысвечаны падзеям Кастр. рэвалюцыі і барацьбе бел. народа ў гады Вял. Айч. вайны: «Раніца ў Кастрычніку. Мінск, 1917 год» (1957), «Беларусь. За ўладу Саветаў» (1967), «Рэйд Каўпака» (1948), «Зямля непакораная» (1974). Стварыў партрэты бел. кампазітараў Я.Цікоцкага (1949), У.Кандрусевіча (1975), групавы партрэт фехтавальшчыц («Беларускія «мушкецёры», 1971); лірычныя і індустр. пейзажы «Разліў на Бярэзіне» (1958), «Гомель. Порт» (1963), «Вясна. Сяброўкі» (1967), «Роздум» (1971), «Зацвіло» (1973), «Венецыя. Дажджлівая раніца» (1974), «Новы горад», «Саната», «Мінчанка» (усе 1977), нацюрморты і інш.
Літ.: Н.М.Воранаў /Аўт. тэксту Р.Р.Бадзін. Мн., 1979.
В.С.Каваленка. с. 273
ВО́РАНАЎ Юрый Пятровіч (13.1.1929, С.-Пецярбург — 5.2.1993), рускі паэт. У гады Вял. Айч. вайны ў блакадным Ленінградзе. Скончыў Ленінградскі ун-т (1952). Працаваў на камсамольскай рабоце, гал. рэдактарам «Комсомольской правды» (1959—65), адказным сакратаром газ. «Правда» (1965—68), сакратаром праўлення СП СССР (1982—86). Аўтар кніг «Сіла жыцця» (1966), «Блакада» (1968; Дзярж. прэмія Расіі 1985), «Памяць» (1971), «Вуліца Росі» і «Белыя ночы» (абедзве 1979), «Шалі» (1986). Большасць вершаў прысвечана блакаднай тэме. На рус. мову перакладаў вершы Г.Пашкова. Творы Воранава на бел. мову перакладалі Я.Семяжон, Пашкоў.
Тв.: Избранное. М., 1987; Бел. пер. — Масты памяці. Мн., 1991. с. 273
ВО́РАНАЎСКІ РАЁН , на Пн Гродзенскай вобл. Беларусі. Утвораны 15.1.1940. Пл. 1,5 тыс. км2. Нас. 38 тыс. чал. (1995), гарадскога 24%. Сярэдняя шчыльн. 27 чал. на 1 км2. Цэнтр раёна — г.п. Воранава; г.п. Радунь, 338 сельскіх нас. пунктаў. 13 сельсаветаў: Бастунскі, Беняконскі, Больцішскі, Гіркаўскі, Доцішскі, Жырмунскі, Забалацкі, Канвелішскі, Місявіцкі, Нацкі, Пагародзенскі, Паляцкішскі, Пераганцаўскі.
Раён размешчаны ў межах Лідскай раўніны. Паверхня пераважна раўнінная, выш. 160—180 м, найвышэйшы пункт 215 м (каля в. Тракелі). Карысныя выкапні: торф, цагельныя гліны, пясчана-жвіровы матэрыял. Сярэдняя т-ра студз. -5,8 °С, ліп. 17,7 °С. Ападкаў 615 мм за год. Вегетац. перыяд 193 сут. Рэкі Жыжма, Дзітва (з прытокам Радунька) — правыя прытокі Нёмана. Пашыраны дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя глебы. Пад лясамі 26% тэр. раёна, пераважаюць хваёвыя і яловыя лясы; у далінах рэк участкі з бярозы і вольхі.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 86,3 тыс. га, з іх асушана 23,4 тыс. га. На 1.1.1996 у раёне 16 калгасаў і 4 саўгасы. Асн. галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля і льнаводства. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. сыравіны, вытв-сці буд. матэрыялаў. Па тэр. раёна праходзяць чыгунка і аўтадарога Ліда — г.п. Воранава — Вільнюс, аўтадарога Гродна — г.п. Радунь — Вільнюс і інш. У раёне 13 сярэдніх, 17 базавых, 16 пач. школ, ПТВ-190, 2 школы-інтэрнаты, спарт. і 6 муз. школ, 22 дашкольныя ўстановы, 42 клубы, 48 б-к, 36 бальнічных устаноў. Помнікі архітэктуры: касцёл Іаана Хрысціцеля (1900—06) у в. Беняконі, парк 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. ў в. Бальценікі, Гайцюнішскі дом-крэпасць і Гайцюнішская капліца, парк канца 18 ст. ў в. Гародна, касцёл (1789) у в. Жырмуны, Петрапаўлаўскі касцёл (1803—12) у в. Забалаць, касцёл Сэрца Ісуса (1916) у в. Канвелішкі. Выдаецца газ. «Воранаўская газета».
Г.С.Смалякоў. с. 273
ВО́РАНЬ , возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл. у бас. р. Ула, за 14 км на ПнЗ ад г. Лепель. Пл. 2,4 км2, даўж. 2,6 км, найб. шыр. 1,47 км, найб. Глыб. 16 м, даўж. берагавой лініі 9,8 км. Пл. вадазбору 57,1 км2. Схілы катлавіны выш. 2—3 м, на ПнЗ да 8 м, месцамі разараныя. Дно з падводнымі падняццямі, лагчынамі і косамі, да глыб. 2 м пясчанае. Каля 25% плошчы займае расліннасць. На Пн упадае р. Вароніца, сцёк у р. Зеха. с. 273
ВО́РАНЬ , возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Мёрыца, за 1 км на ПдЗ ад г. Міёры. Пл. 0,37 км2, даўж. 1,29 км, найб. шыр. 470 м, найб. глыб. 3,7 м, даўж. берагавой лініі 2,74 км. Пл. вадазбору 22,7 км2. Схілы катлавіны выш. да 4 м, парослыя хмызняком. Берагі пераважна нізкія, на Пн сплавінныя, пад хмызняком. Дно плоскае, высланае сапрапелямі. Востраў пл. 1 га. Расліннасць да глыб. 2 м, займае 45% пл. возера. Злучана пратокай з воз. Асінаўка, на Пд упадае ручай з воз. Кацілава. с. 273
ВО́РВАНЬ , устарэлая назва тлушчу марскіх млекакормячых і рыб. с. 273
ВО́РВУЛЕЎ Мікалай Дзмітрыевіч (22.1.1917, г. Паўлаўск, Расія — 29.8.1967), бел. і ўкраінскі спявак (барытон). Нар. арт. СССР (1956). Скончыў Бел. кансерваторыю (1954, клас Я.Віцінга). У 1939 саліст Ансамбля песні і танца БВА. З 1946 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. З 1957 саліст Кіеўскага т-ра оперы і балета. Меў голас рэдкай прыгажосці, акцёрскую інтуіцыю, валодаў высокім вак. майстэрствам. Стварыў вобразы ў операх бел. кампазітараў: Дзяніс Давыдаў («Надзея Дурава» А.Багатырова), Апанас («Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага), Кастусь Каліноўскі (аднайм. опера Дз.Лукаса). Найб. дасягненні ў партыях класічнага рэпертуару: Дэман («Дэман» А.Рубінштэйна), Князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Анегін, Раберт, Томскі («Яўген Анегін», «Іаланта», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Гразной («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Аманасра, Жэрмон, Рыгалета («Аіда», «Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Збігнеў («Страшны двор» С.Манюшкі).
Літ.: Маралёў А. М.Дз.Ворвулеў // Мастацтва Савецкай Беларусі. Мн., 1955; Смольскі Б. Мікалай Ворвулеў // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1986.
Б.С.Смольскі. с. 273
ВО́РДСВАРТ , Уордсуарт (Wordsworth) Уільям (7.4.1770, г. Кокермут, Вялікабрытанія — 23.4.1850), англійскі паэт. Паэт-лаўрэат з 1843. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1791). Разам з С.Т.Колрыджам, Р.Саўці прадстаўнік т. зв. «азёрнай школы» (гл. раздзел Літаратура ў арт. Вялікабрытанія). Вядомасць прынесла паэма «Віна і смутак» (1783). Эвалюцыя філас.-рэліг. і маральна-этычных поглядаў адбілася ў вершаванай аўтабіягр. паэме «Прэлюд» (1799—1805, выд. 1850). Зб. «Лірычныя балады» (разам з Колрыджам, т. 1—2, 1798) паклаў пачатак рамантызму ў англ. л-ры. Простая мова, набліжаная да прозы, культ уяўлення, дэмакратызацыя тэматыкі высокай паэзіі (лёс простага чалавека, духоўны свет селяніна) — прынцыпы, якімі кіраваўся Вордсварт на працягу ўсёй творчасці. Узаемаадносіны чалавека, прыроды і Бога — гал. тэма філас. паэмы «Прагулка» (1814). Аўтар зб-каў «Вершы» (т. 1—2, 1807), «Біблейскія санеты» (1822), балад, памфлетаў. Пантэізм філас. і пейзажнай лірыкі Вордсварта зрабіў моцны ўплыў на амер. рамантыкаў (РУ.Эмерсан, У.К.Браянт). Высокую ацэнку навацыям паэта даў А.С.Пушкін (арт. «Пра паэтычны стыль»).
Тв.: Рус. пер. — [Стихи]; Сонеты // Поэзия английского романтизма. М., 1975.
Літ.: Дьяконова Н.Я. Английский романтизм. М., 1978. С. 42—74.
Н.М.Саркісава. с. 274
ВО́РЛІКІ , аквілегія (Aquilegia), род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 100 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Еўропы, Азіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі на ўзлесках i палянах у мяшаных і лісцевых лясах зрэдку трапляюцца ворлікі звычайныя (Aquilegia vulgaris), якія як знікаючая расліна патрабуюць прафілакт. аховы; вырошчваюцца як дэкар., маюць шмат садовых формаў, што адрозніваюцца афарбоўкай калякветнікаў. У культуры трапляюцца інтрадукаваныя з Мексікі віды — ворлікі залатакветныя (Aquilegia chrysantha) і сінія (Aquilegia caerulea), якія выкарыстоўваюцца ў групавых пасадках, міксбордэрах і інш.
Шматгадовыя травяністыя расліны з моцным кароткім карэнішчам і прамастойным галінастым сцяблом выш. да 1 м. Лісце двойчы- і тройчытрайчастае, на доўгіх чаранках. Кветкі двухполыя, буйныя, са шпорцам, адзіночныя, паніклыя, рознага колеру, часам стракатыя і махрыстыя (у садовых формаў). Плод — шматлістоўка. Лек. і ядавітыя расліны. с. 274
ВО́РМСКІ КАНКАРДА́Т , кампраміснае пагадненне паміж імператарам «Свяшчэннай Рым. імперыі» Генрыхам V і рым. папам Калікстам ІІ, якое завяршыла барацьбу за інвестытуру. Падпісана 23.9.1122 у г. Вормс (Германія). Паводле пагаднення імператар захаваў кантроль за выбарамі і зацвярджэннем епіскапаў у Германіі, а ў Італіі і Бургундыі епіскапы павінны былі выбірацца і зацвярджацца са згоды папы. У выніку Вормскага канкардата скончылася т. зв. «епіскапальная палітыка» (апора на духавенства) герм. імператараў, пачатая Атонам І. с. 274
ВО́РМСКІ ЭДЫ́КТ 1521 , заканадаўчы акт, накіраваны супраць пратэстанцкага вучэння ідэолага ням. Рэфармацыі М.Лютэра. Прыняты па патрабаванні імператара «Свяшчэннай Рым. імперыі» Карла V на рэйхстагу ў г. Вормс (Германія) у крас. 1521 пасля таго, як прысутны на рэйхстагу Лютэр адмовіўся адрачыся ад сваіх рэліг. поглядаў. Эдыкт абвяшчаў Лютэра ерэтыком і ставіў па-за законам, яго вучэнне забаранялася падтрымліваць, а творы — чытаць і распаўсюджваць. У час вяртання з Вормса Лютэра схаваў ад праследаванняў у замку Вартбург (каля г. Айзенах) саксонскі курфюрст Фрыдрых Мудры. с. 274
ВО́РНАЎКА , вёска ў Кармянскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Сож. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на Пд ад г.п. Карма, 80 км ад Гомеля, 73 км ад чыг. ст. Рагачоў, на аўтадарозе Карма — Чачэрск. 485 ж., 196 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі ва ўрочышчы Грэнск гарадзішча ранняга жал. веку. с. 274
ВО́РНЫЯ ЗЕ́МЛІ , сельскагаспадарчыя ўгоддзі, якія сістэматычна апрацоўваюцца і выкарыстоўваюцца пад пасевы с.-г. культур. Да іх належаць палі севазваротаў (у т.л. папар), агароды, іншыя асвоеныя і падрыхтаваныя для пасеваў землі. Ворныя землі падзяляюць па відах землекарыстальнікаў і катэгорыях зямель, на асушальныя і арашальныя, у залежнасці ад прыродных уласцівасцей глебы. Якасную ацэнку ў вытв. умовах вызначаюць баламі банітэту. Пашыраюць плошчы ворных зямель за кошт асваення цалінных зямель, участкаў малакаштоўнага лесу, хмызняку, асушэння, арашэння, рэкультывацыі зямель і інш.
На Беларусі плошча ворных зямель складае 6,1 млн. га (каля 63% пл. с.-г. угоддзяў; 1995); з улікам колькасці насельніцтва на кожнага жыхара прыпадае каля 0,6 га ворных зямель (на Украіне — 0,65 га, у Літве — 0,61, Польшчы — 0,37, Германіі — 0,15, ЗША — 0,72 га). Пераважаюць дзярнова-падзолістыя (51,7%) і дзярнова-падзолістыя забалочаныя (36,5%) глебы. Ворныя землі звязанага грануламетрычнага складу пераважаюць у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях, лёгкія глебы найб. пашыраны ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Завалуненасць у сярэднім 26,4%. Банітэт 35—38 балаў. Павышэнне ўрадлівасці ворных зямель адбываецца за кошт аптымізацыі аграхім. мерапрыемстваў, рэгулявання водна-паветр. рэжыму, выдалення камянёў і інш. Ва ўмовах рэспублікі павелічэнне ворных зямель, плошча якіх скарачаецца ў выніку адводу зямель пад аб'екты буд-ва, торфараспрацоўкі і інш., магчыма за кошт гідрамеліярацыі інш. с.-г. угоддзяў.
Л.В.Круглоў. с. 274
ВО́РСАВАЯ ТКАНІ́НА , тканіна з ворсам з аднаго боку. Ворс утвараюць густа размешчаныя вертыкальныя канцы паразразаных дадатковых нітак ворсавай асновы (асноваворсавыя тканіны) ці ворсавага ўтку (уточнаворсавыя тканіны). Ворсавая тканіна з асн. ворсам — плюш, аксаміт, штучнае футра, дываны, уточнаворсавыя — паўаксаміт, пліс, вельвет. с. 275
ВО́РСКЛА , рака ў Белгародскай вобл. Расіі, Сумскай і Палтаўскай абл. Украіны, левы прыток Дняпра (упадае ў Днепрадзяржынскае вадасх.). Даўж. 464 км, пл. бас. 14 700 км2. Каля Ворсклы ў 1399 адбылася бітва паміж войскамі ВКЛ і Залатой Арды. Гл. Бітва на Ворскле 1399. с. 275
ВО́РЦАЛЬ (Worcell) Станіслаў Габрыэль (26.3.1799, с. Сцяпань Ровенскай вобл., Украіна — 3.2.1857), польскі рэвалюцыянер-дэмакрат, сацыяліст-утапіст. Скончыў Крамянецкі ліцэй (1819). Удзельнічаў у паўстанні 1830—31, пасля яго задушэння эмігрыраваў у Вялікабрытанію. У 1835 адзін з арганізатараў (пазней гал. ідэолаг) грамады «Грудзёндз», што ўваходзіла ў склад арг-цыі «Люд польскі». У 1840 разам з І.Лялевелем удзельнічаў у стварэнні арг-цыі «Аб'яднанне польскай эміграцыі», якая выступала за аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай. Пасля Кракаўскага паўстання 1846 большасць чл. «Аб'яднання», у т.л. і Ворцаль, уступіла ў Польскае дэмакратычнае таварыства (ПДТ). У 1847 выбраны ў кіруючы орган ПДТ «Цэнтралізацыя». Філас. і грамадскія погляды Ворцаля сфарміраваліся пад уплывам франц. сацыяліст. думкі, гал. чынам сен-сіманізму. У працы «Аб уласнасці» (1854) выклаў сваё ўяўленне пра ідэальнае грамадства, у якім прыватную ўласнасць замяняла калектыўная, знікала разыходжанне паміж інтарэсамі асобы і грамадства. Ідэі Ворцаля паўплывалі на светапогляд рэвалюцыянераў-дэмакратаў, у т.л. В. і К.Каліноўскіх. с. 275
ВО́РЫВА , асноўны прыём мех. апрацоўкі глебы адвальнымі плугамі. Падтрымлівае рыхласць ворнага слоя, садзейнічае рэгуляванню паветранага, воднага, цеплавога і пажыўнага рэжымаў глебы, знішчэнню шкоднікаў культурных раслін, узбуджальнікаў хвароб і пустазелля. Пры ворыве адбываецца падразанне пласта, яго пераварочванне, крышэнне, рыхленне, перамешванне, зараўноўванне, паскарэнне мінералізацыі раслінных рэшткаў, арган. і мінер. угнаенняў, меліярантаў.
Ворыва робяць плугамі рознага тыпу суцэльным (гладкім) або загонным спосабам. Від і глыбіня ворыва залежаць ад глебава-кліматычных умоў, тыпу глебы і яе грануламетрычнага складу, магутнасці перагнойнага гарызонта, эрадзіраванасці глебы, біял. асаблівасцей с.-г. культур, апрацоўкі глебы для папярэдніка, фітасанітарнага стану і інш. Рэкамендуюцца таксама безадвальная апрацоўка глебы і глыбокае падворыўнае рыхленне — спосабы, якія садзейнічаюць прыродаахоўным і энергазберагальным тэхналогіям. Адрозніваюць віды ворыва: культурнае — плугам з перадплужнікам або камбінаванымі адваламі; адваротам пласта — абгортванне на 180°; плантажнае — на глыб. больш за 40 см; яруснае (паслойнае) — па гарызонтах (слаях) на глыб. 0—15, 15—30 см і болей з вынясеннем або без вынясення ніжніх падворыўных слаёў. Ва ўмовах Беларусі час ворыва ў сістэме зяблевай апрацоўкі — восень.
Л.В.Круглоў. с. 275
ВО́САВА , Осава, вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 25 км на З ад г. Бабруйск, 135 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Такары. 701 ж., 220 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. с. 275
ВО́СЕВЫ ЦЫЛІ́НДР , гл. Аксон. с. 275
ВО́СЕВЫ ШКІЛЕ́Т , аддзел унутр. шкілета пазваночных. Прадстаўлены хордай, пазванкамі і рэбрамі. У кругларотых (міногі, міксіны) і некат. рыб хорда захоўваецца пажыццёва, у большасці пазваночных яна ў працэсе антагенезу выціскаецца целамі пазванкоў. У рыб восевы шкілет прадстаўлены храстковым або касцявым пазваночнікам, што раздзелены на тулаўны і хваставы аддзелы; у наземных пазваночных ён мае шыйны, грудны, паяснічны, крыжавы, рухомы хвастцовы аддзелы. с. 275
ВО́СЕННІК , род раслін, гл. Пазнацвет. с. 275
ВО́СЕНЬ , пара года і пераходны кліматычны сезон паміж летам і зімой. Астранамічная восень у Паўн. паўшар'і — прамежак часу ад 23 вер. (асенняе раўнадзенства) да 22 снеж. (зімовае сонцастаянне), у Паўд. паўшар'і — ад 21 сак. да 22 чэрвеня. Асеннія месяцы ў Паўн. паўшар'і верасень, кастрычнік, лістапад, у Паўд. — сак., крас., май (гл. Каляндар). Паводле феналагічных з'яў восень падзяляецца на залатую (пажаўценне лісця), глыбокую і перадзім'е. Ва ўмераных шыротах восень характарызуецца паступовым зніжэннем т-ры паветра да адмоўнай сярэднямесячнай, працяглымі дажджамі, адлётам птушак у вырай, лістападам, замярзаннем глебы, з'яўленнем снегавога покрыва, ледаставам на рэках і азёрах.
На Беларусі пачаткам восені лічыцца дата ўстойлівага пераходу сярэднясутачнай т-ры паветра праз 10 °С, а канцом — праз 0 °С у бок паніжэння. Пачынаецца восень у канцы 2-й — пач. 3-й дэкады вер. на Пн і У, у канцы 3-й дэкады вер. — 1-й дэкадзе кастр. на Пд і ПдЗ. Часам бывае вяртанне цёплага надвор'я — «бабіна лета». Канец восені супадае з паяўленнем снегавога покрыва ў пач. 2-й дэкады ліст. на ПнУ, у канцы ліст. на ПдЗ. Восень — час уборкі ўраджаю, сяўбы азімага жыта, канец вегетацыі раслін, падрыхтоўкі жывёл да зімы. с. 275
ВО́СЕНЬСКІЯ ПЕ́СНІ , восень, жанрава разнастайны цыкл песень каляндарна-земляробчага круга. Вызначаюцца нац. адметнасцю, якая праяўляецца: ва ўтварэнні асобага цыкла, сцвярджаючы тым самым бел. каляндарны фальклор як 4-цыклавы (у іншых славянскіх і балцкіх народаў восеньскія песні як самаст. цыкл не адзначаны, а паасобныя іх узоры працягваюць летні або папярэджваюць зімовы цыклы); у фарміраванні пазаабрадавай песеннай лірыкі больш позняга гісторыка-стылёвага пласта; у канцэнтраванні характэрных рыс бел. народнапесеннай творчасці як этнакультуры (паглыблены лірызм пры эмацыянальнай стрыманасці). У цэлым восеньскія песні на Беларусі ўтвараюць тры вял. групы: з абагульненымі тыпалагічна акрэсленымі напевамі («ярныя», «ярынныя», «яравое жніво»; «ільняныя», «пры лёне»; «аўсяныя», «авясец»), строга замацаваныя за апошнім этапам палявых работ; з абагульненымі тыпавымі і ў пэўнай меры індывідуалізаванымі напевамі (уласна «восень»); з індывідуалізаванымі напевамі, умоўна прымеркаванымі да восені (могуць спявацца і «абы-калі» — «журавіны беручы», «збіраючы грыбы» і інш.). Першыя 2 групы пашыраны на Паазер'і і Панямонні, апошняя — на ўсёй тэр. Беларусі. Пры агульнасці тэматыкі з усімі каляндарнымі песнямі (працоўнай, шлюбнай і сямейна-бытавой) у восеньскай песні дамінуе шчымлівы матыў развітання (насуперак узнёсламу матыву чакання ў веснавых песнях). Асноўная сфера іх паэтычнай вобразнасці — элегічны роздум з псіхал. паралелямі, якія асацыіруюцца з карцінамі затухаючай прыроды з тыповымі «ярыннымі» вобразамі птушак (перапёлкі, цецерука), сумам іх адлятання. Адпаведны танальны настрой выяўляюць і муз. выразныя сродкі восеньскіх песень. Іх мелодыя разгортваецца плаўна, з частым, як бы сузіральным спыненнем на адным гуку (найчасцей квінтавым тоне гукараду), з характэрнай секундавай пераменнасцю апорных тонаў, што стварае ўражанне незавершанасці, замяшання, нейкай затоенасці пачуццяў. У песнях з тыповымі восеньскімі напевамі тыпалагічна акрэслены і восеньскія сюжэты. Па нар. вызначэнні на Паазер'і восень — гэта мядзведзь: «А ў цёмным лесе мядзведзь рыкаіць / Мядзведзь рыкаіць, дзевак пужаіць». Далей гэты зачын разгортваецца ў сумна паглыбленых тонах: не мядзведзя баіцца дзяўчына, а восеньскай ночкі — «цёмнай», «доўгай», «страшнай», якая разлучыць яе з «айцом і мамкай» (па традыцыі сватаўство на Паазер'і адбывалася гал. чынам познімі восеньскімі вечарамі). На Палессі восень — гэта галкі: «Ой вы, галкі, вы чарненькія, падніміцесь ўгору / Некруцікі маладзенькія, вярніцесь дадому». Але як галкі не могуць падняцца, ахінутыя восеньскім туманам, так не могуць вярнуцца і рэкруты. Усеабдымны сум развітання (з цеплынёю лета, прыгажосцю дзявоцтва) збліжае восеньскія песні з драматызмам «абраду пераходу» ў вясельных песнях, аж да супадзення сюжэтнай і структурнай тыпізацыі, як у наступных восеньскай і вясельнай песнях: «Чаго ты, лосю, чаго, сівенькі, так к сялу прылягаеш? / Ой ці ты, лосю, ці ты, сівенькі, цяжкую зіму чуеш?», «Ляцяць галачкі ў тры радочкі, зязюлька паперэду / Усе галачкі па лугах селі, зязюлька на каліне / Усе галачкі зашчабяталі, зязюлька закувала». З усіх 4 цыклаў песень каляндарна-земляробчага круга (як гукавых знакаў-сімвалаў рознай пары года) менавіта восеньскі цыкл прыцягвае самую вял. колькасць неабрадавых лірычных песень, што сведчыць аб яго найбольшай адкрытасці ў макрасістэме бел. песеннай культуры.
Публ.: Беларускія народныя песні. Т. 3. Мн., 1962; Восеньскія і талочныя песні. Мн., 1981 (Бел. нар. творчасць); Мажэйка З.Я. Песні Беларускага Паазер'я. Мн., 1981; Яе ж. Песни Белорусского Полесья. Вып. 1. Мн., 1983; Паэзія беларускага земляробчага календара. Мн., 1992 (Бел. нар. творчасць).
Літ.: Мухаринская Л.С. Белорусская народная песня: Ист. развитие: (Очерки). Мн., 1977; Можейко З.Я. Календарно-песенная культура Белоруссии. Мн., 1985.
З.Я.Мажэйка. с. 275
ВО́СКІ , рэчывы, пераважна прыроднага паходжання, па ўласцівасцях блізкія да пчалінага воску. Аморфныя, тэрмапластычныя, воданепранікальныя, маюць нізкую эл. праводнасць, tпл 40—90 °С, гаручыя. Хім. ўласцівасцямі блізкія да тлушчаў.
Прыродныя воскі падзяляюць на жывёльныя (пчаліны воск, ланалін, спермацэт), раслінныя (карнаўбскі, пальмавы, японскі і інш.) і выкапнёвыя (тарфяны, буравугальны, азакерыт, цэразін). Жывёльныя і раслінныя складаюцца пераважна са складаных эфіраў, утвораных вышэйшымі тлустымі к-тамі і аднаатамнымі спіртамі з 12—46 атамамі вугляроду ў малекуле. Выкапнёвы воск (азакерыт, цэразін) — сумесь насычаных вуглевадародаў. Атрымліваюць сінт. воскі (напр., з нафтавых парафінаў, полімерызацыяй этылену).
Выкарыстоўваюць для прыгатавання палітур, ахоўных кампазіцый для металаў, тканін, паперы, скуры, як ізаляцыйны матэрыял, кампанент мазяў у касметыцы і медыцыне. с. 276
ВО́СПА ў жывёл, кантагіёзная вірусная хвароба. Узбуджальнік — ДНК-змяшчальны вірус. Хваробу суправаджае ліхаманка і папулёзна-пустулёзныя высыпкі на скуры і слізістых абалонках. Хварэюць амаль усе віды млекакормячых і птушак. Крыніца інфекцыі — хворыя жывёлы і вірусаносьбіты (вірусы ў выдзяленнях з носа, сліне, воспавых скарынках). Інкубацыйны перыяд 4—12 сутак. Хвароба працякае ў абартыўнай (найбольш лёгкай), зліўнай і гемарагічнай (цяжкай) форме.
У авечак воспавыя пашкоджанні на скуры губ, носа, вакол вачэй, на канечнасцях, у кароў — на вымі і сасках, у свіней — па ўсім целе. У птушак бывае скурная (воспіны на грэбені, бародцы, завушніцах, аснове дзюбы) і дыфтэрычная (пашкоджанні ротавай і насавой поласцей) формы. Лятальнасць у авечак ад 2—3% пры дабраякасным да 100% пры злаякасным цячэнні хваробы, у парасят 40— 80%, у птушкі 15—60%. с. 276
ВО́СПА ВЕТРАНА́Я , вятранка, масавая востразаразная інфекц. хвароба чалавека. Узбуджальнік — фільтроўны вірус — перадаецца ад хворага паветрана-кропельным шляхам. Інкубацыйны перыяд 13—17 дзён. Павышаецца т-ра, на скуры з'яўляецца высыпка, у поласці рота і глоткі — язвачкі, запаленне дыхальных шляхоў. У перахварэлых на воспу ветраную выпрацоўваецца стойкі імунітэт. с. 276
ВО́СПА НАТУРА́ЛЬНАЯ , вострая інфекц. хвароба чалавека віруснага паходжання. Вірус перадаецца праз паветра (кашаль, пыл) і размнажаецца ў эпітэліяльных клетках скуры, слізістых абалонак. Інкубацыйны перыяд 10—12 дзён. Павышаецца т-ра, моцная інтаксікацыя, пашкоджваюцца сасуды, на скуры і слізістых абалонках з'яўляюцца пухіркі (воспіны) і гнайнічкі. Пухіркі падсыхаюць і адпадаюць, на іх месцы застаюцца рубцы. Часта зыход смяротны. Пакідае пасля сябе імунітэт, папярэджваецца воспапрышчэпліваннем (гл. ў арт. Вакцынапрафілактыка). На Беларусі, як і ў інш. краінах свету, хвароба ліквідавана.
А. П. Красільнікаў. с. 276
ВО́СТРАВА , вёска ў Міжэвіцкім с/с Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 33 км ад горада і чыг. ст. Слонім, 180 км ад Гродна. 449 ж., 156 двароў (1996). Базавая школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Міхайлаўская царква (19 ст.). с. 276
ВОСТРАПРЫПРА́ЎНЫЯ РАСЛІ́НЫ , расліны, якія назапашваюць у розных органах пахучыя вострасмакавыя рэчывы (эфірны алей, гліказіды, таніны, алкалоіды, фітанцыды) і ўжываюцца як прыправа. Вядома каля 150 відаў, пашыраных ва ўсім свеце, асабліва ў паўд. шыротах. Найб. значэнне сярод трапічных вострапрыпраўных раслін маюць гваздзіковае дрэва, карычнае дрэва, мускатнік, кардамон, імбір, перац струкавы. На Беларусі культывуюцца каля 30 відаў, у т.л. аніс звычайны, гарчыца белая, ісоп лекавы, каляндра пасяўная, крэс-салата, кмен звычайны, хрэн звычайны, розныя віды цыбулі, часнок, меліса лекавая, мята перцавая, кроп пахучы і інш. с. 276
ВО́СТРА-СТРАКА́ТА , расліна, гл. Растаропша. с. 276
ВО́СТРАЎ , выспа, участак сушы, з усіх бакоў абкружаны водамі акіяна, мора, возера або ракі. Ад мацерыка адрозніваецца адносна невял. памерамі. Есць адзіночныя астравы і іх групы — архіпелагі. Займаюць каля 9,9 млн. км2 (6,6%) сушы. У акіянах і морах падзяляюцца на мацерыковыя, якія аддзяліліся ад кантынентаў, але генетычна з імі звязаны (Грэнландыя, Новая Гвінея, Калімантан, Мадагаскар і інш.), пераходнай зоны ад мацерыка да акіяна (вулканічныя, гразевулканічныя, каралавыя) і акіянскія, пераважна вулканічныя астравы (Гавайскія, Ісландыя) або каралавыя (Маршалавы гл. Атол). Найбольшыя а-вы (пл. больш за 400 тыс. км2); Грэнландыя, Новая Гвінея, Мадагаскар, Калімантан, Бафінава Зямля, Суматра. Сярод астравоў рэк і азёр адрозніваюць акумулятыўныя (наносныя) і эразійныя. На Беларусі агульная плошча астравоў 53 км2. Рачных больш за 300, азёрных каля 200, самы вялікі Манастырскі (каля 5 км2) на Асвейскім воз. с. 276
ВО́СТРАЎ , селішча жал. веку (2—4 ст.) каля в. Востраў Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Існавала на месцы паселішча каменнага веку. Выяўлены рэшткі 3 трубных пабудоў (2 з агнішчамі), гасп. ямы. Сярод знаходак: крамянёвы скрабок, гліняныя прасліцы, шкляныя пацеркі, бронзавыя падвескі, пранізкі і ланцужкі, жал. нажы, рыбалоўны кручок, спражка; кераміка — грубаляпныя арнаментаваныя гаршкі і глянцаваныя міскі. Побач з вёскай выяўлены 3 стаянкі эпохі неаліту (5—3-е тыс. да н.э.) і стаянка бронзавага веку (3—2-е тыс. да н.э.). с. 276
ВО́СТРАЎ , вёска ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., на р. Мышанка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПдЗ ад г. Ляхавічы, 193 км ад Брэста, 16 км ад чыг. ст. Лясная. 655 ж., 293 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Царква. с. 276
ВО́СТРАЎ УРА́НГЕЛЯ , запаведнік у Расіі, у Магаданскай вобл. Размешчаны на а-вах Урангеля і Геральд ў Паўн. Ледавітым ак., на мяжы Усх.-Сібірскага і Чукоцкага м. Засн. ў 1976 з мэтай аховы і вывучэння прыродных комплексаў арктычных астравоў, у першую чаргу радзільных бярлог (каля 250) белага мядзведзя, занесенага ў Чырв. кнігу. Пл. 795,6 тыс. га. На в-ве Геральд знаходзяцца самыя буйныя ў свеце лежні маржоў (каля 95 тыс. асобін), трапляюцца таксама лахтак, нерпа, расамаха. На в-аў Урангеля завезены свойскі паўн. алень і аўцабык. Разнастайная арнітафауна: белая гусь (адзінае месца гнездавання, каля 100 тыс. птушак штогод, від занесены ў Чырв. кнігу), чорная казарка, звычайная гага, маранкі, кулікі, паморнікі і інш.; вял. птушыныя базары з фонавымі відамі берынгава баклана, чайкі-мыеўкі і кайры. с. 276
ВО́СТРАЎСКАЕ ПАГАДНЕ́ННЕ 1392 . Заключана 5 жн. ў маёнтку Вострава каля г. Ліда паміж польск. каралём і вял. князем літ. Ягайлам і князем гарадзенскім (гродзенскім) і трокскім Вітаўтам аб перадачы апошняму ўлады ў ВКЛ. Феадалы, незадаволеныя Крэўскай уніяй 1385, аб'ядналіся вакол Вітаўта ў перыяд яго барацьбы з Ягайлам 1389— 92, якая скончылася Востраўскім пагадненнем. У Вострава прыбылі Ягайла са сваёй жонкай Ядвігай, Вітаўт, князі з пануючай у ВКЛ дынастыі, бел. і літ. феадалы. Паводле пагаднення Вітаўт прызнаваўся пажыццёвым намеснікам караля і фактычным кіраўніком ВКЛ, хоць без тытула «вялікі князь», а з тытулам князя Літвы. Ён абавязаўся захоўваць вернасць каралю, каралеве і польск. кароне. Вітаўт і феадалы, якія яго падтрымлівалі, змянілі знешнепаліт. арыентацыю на Польшчу, а не на Тэўтонскі ордэн, што дало магчымасць узмацніць цэнтр. ўладу ў ВКЛ.
А.П.Грыцкевіч. с. 276
ВО́СТРЫЦА , лугавік (Deschampsia), род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 50 відаў. Пашыраны амаль ва ўсіх нетрапічных краінах зямнога шара, а таксама ў высакагор'ях тропікаў. На Беларусі на сырых лугах і ў лясах, хмызняках, па берагах рэк і канаў трапляецца 1 паліморфны від — вострыца дзірваністая, або шчучка (Deschampsia cespitosa).
Шматгадовыя травяністыя расліны з голымі ці пад суквеццямі шурпатымі прамастойнымі сцёбламі выш. да 1 м, звычайна ўтвараюць дзярніну. Лісце вузкалінейнае, вострашурпатарабрыстае. Каласкі 2—3-кветныя, шматлікія, сабраны ў раскідзістыя, рэдка сціснутыя мяцёлкі. Плод — зярняўка. Кармавыя расліны. с. 277
ВО́СЦІ , старадаўняя рыбалоўная прылада беларусаў; дрэўка з металічным наканечнікам, які меў ад 2 да 10 зубоў з завусеніцамі. Наканечнік насаджваўся на дрэўка пры дапамозе ўтулкі, перавязаныя паміж сабой зубы ўбіваліся ў канец палкі ці ў драўляную пласцінку і дадаткова мацаваліся дротам. Рыбачылі восцямі зімой у час прыдух, вясной на нерасцілішчах, летам ноччу з агнём (гарэў у спец. прыстасаванні, гл. Каза). Былі пашыраны па ўсёй Беларусі; у наш час лоўля восцямі забаронена.
І.М.Браім. с. 277
ВО́СЫ , зборная назва надсям. джалячых насякомых атр. перапончатакрылых, за выключэннем пчол і мурашак. Да восаў належаць надсямействы: блішчанкі, дарожныя восы, рыючыя восы, сапраўдныя восы, немкі, сколіі, найб. пашыраныя на Беларусі, і інш. У сусв. фауне больш за 20 тыс. відаў, пашыраных на ўсіх мацерыках, найб. у трапічнай і субтрапічнай зонах.
Лічынкі бязногія, маларухомыя, кормяцца павукамі, насякомымі і іх лічынкамі, нектарам і пылком раслін, некаторыя — паразіты інш. насякомых. Зрэдку восы шкодзяць лясной (абгрызаюць маладую кару ў дрэўцаў) і сельскай (шэршні знішчаюць меданосных пчол) гаспадарцы. Карысныя як апыляльнікі раслін. с. 277
ВО́СЬ у матэматыцы, 1) вось каардынат — прамая з зададзенымі на ёй напрамкамі, пачаткам адліку і маштабнай адзінкай для вызначэння месцазнаходжання пунктаў. Кожнаму сапраўднаму ліку на восі каардынат адпавядае пэўны пункт (гл. Каардынаты). 2) Вось сіметрыі гл. ў арт. Сіметрыя. с. 277
ВО́СЬ у тэхніцы, дэталь машын і механізмаў (звычайна падоўжанай цыліндрычнай формы) для падтрымання частак дэталей, што знаходзяцца ў вярчальным руху. У адрозненне ад вала вось не перадае карысны вярчальны момант і вытрымлівае толькі напружанне выгіну. Адрозніваюць восі нерухомыя (замацоўваюцца ў апорах) і рухомыя (верцяцца ў апорных падшыпніках). с. 277
«ВОСЬ БЕРЛІ́Н—РЫМ» , ваенна-палітычны саюз фашысцкіх Германіі і Італіі, які склаўся ў 1936. Аформлены 25.10.1936 падпісаным у Берліне італагерм. пратаколам аб супрацоўніцтве. Бакі дамовіліся аб размежаванні сфер эканам. экспансіі на Балканах і ў Дунайскім басейне і скаардынавалі свае дзеянні ў вайне супраць Ісп. рэспублікі; Германія афіцыйна прызнала захоп Італіяй Эфіопіі. Збліжэнню абедзвюх фаш. дзяржаў папярэднічалі прыхільная пазіцыя Германіі ў час італьян. агрэсіі супраць Эфіопіі (гл. Італа-эфіопская вайна 1935—36) і сумесная германа-італьян. інтэрвенцыя ў Іспаніі (гл. ў арт. Іспанская рэвалюцыя 1931—39). У выніку пагадненняў «Вось Берлін—Рым» і «Антыкамінтэрнаўскі пакт» напярэдадні 2-й сусв. вайны аформіўся блок агрэсіўных дзяржаў (гл. «Трохвугольнік Берлін—Рым—Токіо»). с. 277
ВОСЬ ВЯРЧЭ́ННЯ ЗЯМЛІ́ , гл. Зямная вось. с. 277
ВОСЬ СВЕ́ТУ , уяўная прамая лінія, якая праходзіць праз цэнтр нябеснай сферы паралельна восі вярчэння Зямлі (гл. Зямная вось). Вакол восі свету адбываецца бачнае вярчэнне нябеснай сферы. Пункты перасячэння нябеснай сферы з воссю свету наз. Паўн. і Паўд. полюсамі свету. Вугал паміж воссю свету і плоскасцю гарызонта раўняецца значэнню геагр. шыраты месца назірання. с. 277
«ВОСЬ ЦЯПЕ́Р ЯКІ́ ЛЮД СТАЎ» , бел ананімная вершаваная гутарка 1-й пал. 19 ст. Месца і час напісання невядомыя. Знойдзена І.Насовічам на Мсціслаўшчыне ў 1848 і апублікавана ім у 1873. Адлюстроўвае ломку патрыярхальнага побыту ў сувязі з выспяваннем капіталіст. адносін. Прасякнута непрыняццем маралі, заснаванай на чыстагане, адмаўленнем грамадства, дзе ўсё купляецца за грошы. У гутарцы асуджаюцца разбурэнне сям'і, адчужанасць людзей, прагнасць і жорсткасць багацеяў, хабарніцтва чыноўнікаў, несправядлівасць царскіх судоў. Выйсце аўтар наіўна бачыў у духоўным удасканаленні на аснове хрысціянскай маралі.
Публ.: Беларуская літаратура XIX ст. Хрэстаматыя. 2 выд. Мн., 1988.
Г.В.Кісялёў. с. 277
ВО́СЬМЫ З'ЕЗД КП(б)Б , XIII канферэнцыя КП(б)Б. Адбыўся ў Мінску 12—14.5.1924; 198 дэлегатаў з рашаючым і 83 з дарадчым голасам ад 13 975 чл. і канд. у чл. партыі.
Парадак дня: даклад аб рабоце ЦКК РКП(б) (І.І.Шварц); справаздачы Часовага Бел. Бюро ЦК РКП(б) (А.М.Асаткін-Уладзімірскі). Часовай Кантрольнай камісіі (Р.М.Вендэ); аб унутр. гандлі і кааперацыі (А.Р.Чарвякоў); аб рабоце ў вёсцы (В.У.Дзякаў); аб рабоце сярод моладзі (М.С.Арэхва); парт.-арганізац. пытанне (В.А.Багуцкі); выбары кіруючых органаў партыі.
З'езд ухваліў дзейнасць ЦКК РКП(б), узбуйненне БССР і работу Белбюро па «стварэнні адзінага арганізма Кампартыі Беларусі»; звярнуў увагу на тое, што пры 70% бел. насельніцтва ў апараце кіраўніцтва БССР непрапарцыянальна вял. колькасць прадстаўнікоў інш. нацыянальнасцей; у ЦВК і СНК БССР беларусаў 35,5%, у калегіях наркаматаў — 22%. З'езд паставіў задачы: павялічыць пралет. праслойку ў партыі, дабіцца стварэння ячэек на ўсіх прамысл. прадпрыемствах, прымаць у партыю лепшых прадстаўнікоў бяднейшага сялянства і вясковай інтэлігенцыі; падкрэсліў неабходнасць росту дзярж. і каап. гандлю, авалодання рынкам, выцяснення з гандлю прыватніка. Вызначыў мерапрыемствы па выцяснення капіталіст. элементаў у вёсцы, але адзначыў, што 70% сялян складаюць сераднякі. Галоўным у рабоце парт. арг-цый на вёсцы з'езд лічыў каапераванне шырокіх сял. мас. Ён засяродзіў увагу на неабходнасці вывучэння ленінізму, паляпшэння кіраўніцтва камсамолам. На з'ездзе гучала думка пра сусв. рэвалюцыю, якую можна паскорыць сваімі поспехамі. Замест Часовага Бел. Бюро ЦК РКП(б) і Часовай Кантрольнай камісіі выбраны ЦК КП(б)Б у складзе 25 чл. і 7 канд., ЦКК — 16, Цэнтр. рэвіз. камісія з 5 чл.
Кр.: XIII конференция Коммунистической партии (больш.) Белоруссии: Стеногр. отчет. Мн., 1924.
У.К.Коршук. с. 278
ВО́СЬМЫ УСЕБЕЛАРУ́СКІ З'ЕЗД САВЕ́ТАЎ рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Адбыўся ў Мінску 5—12.4.1927; 676 дэлегатаў з рашаючым і 225 з дарадчым голасам.
Парадак дня: справаздача ўрада БССР (Я.А.Адамовіч); даклады Нар. камісарыятаў земляробства (Дз.Ф.Прышчэпаў) і асветы (А.В.Баліцкі); аб становішчы і буд-ве гарадоў (М.М.Карклін); аб прам-сці (С.В.Карп); Канстытуцыя БССР (М.А.Сегаль); выбары ЦВК БССР і чл. Савета Нацыянальнасцей ЦВК СССР.
З'езд прайшоў пад сцягам пацвярджэння таго, што БССР з'яўляецца неад'емнай часткай Сав. Саюза, хоць у прынятай на з'ездзе Канстытуцыі меліся дэкларатыўныя палажэнні пра незалежнасць БССР; ухваліў дзейнасць урада БССР у справе гасп. і культ. буд-ва, зацвердзіў пастановы ЦВК і СНК аб далучэнні да БССР Гомельскага і Рэчыцкага пав. Указвалася на неабходнасць спрашчэння кіравання прам-сцю, пашырэння правоў прадпрыемстваў. У галіне нар. адукацыі адзначаліся станоўчыя вынікі пачатага ў 1925/26 10-гадовага плана ўвядзення ўсеаг. абавязковага навучання. З'езд прыняў Канстытуцыю Беларускай ССР 1927. Былі зацверджаны найвышэйшая ўлада ў БССР — Усебел. з'езд Саветаў, а паміж з'ездамі — ЦВК Саветаў БССР, дзярж. герб, сцяг, сталіца рэспублікі. З'езд выбраў ЦВК БССР у складзе 230 чл. і 74 канд., а таксама 5 чл. і 3 канд. ў Савет Нацыянальнасцей ЦВК СССР. Старшынёй ЦВК БССР перавыбраны А.Р.Чарвякоў, старшынёй СНК БССР — Я.А. Адамовіч.
Кр.: Восьмы Усебеларускі з'езд Саветаў: Стэнагр. справаздача. Мн., 1927.
М.П.Касцюк. с. 278
ВО́ТКІНСК , горад у Расіі, цэнтр Воткінскага р-на ва Удмурціі. Засн. Ў 1759. 104,5 тыс. ж. (1994). Чыг. станцыя. Машынабудаванне і металаапрацоўка (вытв-сць фрэзерных станкоў, газавай апаратуры, сістэм артыл. абсталявання і інш.), дрэваапр. (драўніна дзелавая, піламатэрыялы, тара; вытв-сць мэблі), харч. прам-сць. Філіял Іжэўскага мех. ін-та. Дом-музей П.І.Чайкоўскага. с. 278
ВО́ТРУБ'Е , адходы мукамольна-крупяной вытв-сці — абалонкі зерня і рэшткі неадсартаванай мукі; канцэнтраваны корм для с.-г. жывёл, адзін з кампанентаў камбікорму. У залежнасці ад віду зерня адрозніваюць вотруб'е пшанічнае, жытняе, ячменнае, рысавае і інш., паводле ступені драбнення — грубае і тонкае. Часцей выкарыстоўваюць пры кармленні буйн. раг. жывёлы. У 100 кг вотруб'я 70— 78 кармавых адзінак і 12,5—13,2 кг засваяльнага пратэіну. Вотруб'е багата фосфарам, каліем, марганцам, вітамінамі групы В, Е. с. 278
ВОТРУБ'ЕПАДО́БНЫ ЛІША́Й , рознакаляровы лішай, мікозная хвароба скуры чалавека. Выклікаецца грыбком Pityrosporum orbiculare. Найчасцей бывае ў людзей з павышанай патлівасцю ці з цяжкімі хранічнымі хваробамі лёгкіх, цукровым дыябетам, туберкулёзам, себарэяй. Інкубацыйны перыяд 2—8 тыдняў. Прыкметы: на скуры грудзей, спіны, часам на інш. частках цела з'яўляюцца разнастайных памераў вотруб'епадобныя плямы, светла- або цёмна-карычневага колеру з лускавінкамі. Лячэнне тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычнае.
М.З.Ягоўдзік. с. 278
ВО́ТУМ (ад лац. votum жаданне, воля), рашэнне, меркаванне, выказанае галасаваннем. У парламентах некаторых краін найб. пашырана галасаванне аб давер'і (вотум давер'я) або недавер'і (вотум недавер'я) ураду. Паводле заканадаўства гэтых краін пры неатрыманні ўрадам вотума давер'я ён выходзіць у адстаўку або кіраўнік дзяржавы распускае парламент і прызначае датэрміновыя парламенцкія выбары. У некаторых зах. краінах існуе плюральны вотум — права выбаршчыка карыстацца некалькімі галасамі ў залежнасці ад цэнзаў выбарчых. с. 278
ВО́ТЧЫНА , галоўная форма зямельнай уласнасці ў сярэднявеччы. У гіст. л-ры тэрмінам «вотчына» абазначаюць комплекс зямельнай уласнасці феадалаў і звязаных з ёю правоў на залежных сялян. У сац.-эканам. значэнні вотчына — форма прысваення прыбавачнай працы сялян, аснова панавання феадалаў у сярэдневяковым грамадстве.
У краінах Еўропы склалася ў 8—9 ст. З фарміраваннем вотчыны ствараўся апарат прымусу (адміністрацыя, вотчынны суд). Сяляне, падначаленыя вотчыннай уладзе феадала, захоўвалі і абшчынную арганізацыю. Вотчына адрозніваліся эканам. структурай, памерамі, сац.-саслоўнай прыналежнасцю вотчыннікаў, юрыд. паходжаннем правоў. Аснова вытв. дзейнасці вотчыны — сял. гаспадарка. Для Зах. Еўропы тыповая вотчына напачатку з панскай гаспадаркай, у 16—17 ст. — без панскай гаспадаркі (чыстая вотчына). У краінах Цэнтр. і Усх. Еўропы з 14—15 ст. пашыралася паншчынная гаспадарка, разлічаная на збыт с.-г. прадукцыі на ўнутр. і знешнім рынках. На Русі вотчына пашырылася ў 11—15 ст. Для яе характэрна спадчыннасць правоў на зямлю. У адрозненне ад памесцяў, падараваных у часовае ўладанне, вотчыну можна было прадаць, падарыць, закласці, перадаць у спадчыну. Адрознівалі вотчыны радавыя, купленыя, падараваныя, княжацкія і інш. У 13—15 ст. вотчына — пераважная форма феад. зямельнай уласнасці. З сярэдзіны 14 ст. з умацаваннем велікакняжацкай улады і ўтварэннем Рус. цэнтраліз. дзяржавы правы вотчыннікаў абмяжоўваюцца. Указам 1714 юрыдычна аформлена зліццё вотчыны і памесця.
На Беларусі ў 14—16 ст. тэрмінам «вотчына» абазначалася зямельная ўласнасць, якая перайшла ў спадчыну ад бацькі дзецям. Таму вотчынай называлі ўладанні і феадалаў, і сялян. Прававы статус вотчыны феадалаў развіваўся ў 14—16 ст. і заканадаўча аформлены шэрагам велікакняжацкіх прывілеяў і статутамі ВКЛ 1529, 1566, 1588. З канца 16 ст. тэрмін «вотчына» выцясняецца раўназначнымі польск. тэрмінамі «dziedzictwo» (спадчына), «mienie ojczyste» (бацькоўская маёмасць) і інш., з канца 18 ст. — рус. тэрмінам «памесце», які абазначаў зямельную ўласнасць дваран незалежна ад спосабу яе набыцця.
М.Ф.Спірыдонаў, В.Л. Насевіч. с. 278
ВО́ТЧЫННАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ , прадпрыемствы вотчыны, маёнтка, заснаваныя на працы прыгонных сялян на Беларусі, Украіне і ў Расіі ў 17—19 ст. Дробная вытв-сць — вотчыннае рамяство развівалася з 11—12 ст. На Украіне (пераважна Левабярэжнай) вотчынныя мануфактуры ўзніклі ў канцы 17 ст.; выраблялі жалеза, шкло, салетру, тытунь, сукно, шоўк, з 1830-х г. — цукар. У Расіі вотчынная прамысловасць існавала з 17 ст., вырабляла паташ, палатно, сукно, шоўк, гарэлку; найб. развіццё атрымала ў 2-й пал. 18 ст.
На Беларусі буйная вотчынная прамысловасць у форме мануфактуры ўзнікла ў пач. 18 ст. Гэта былі пераважна прадпрыемствы, заснаваныя на выкарыстанні ўласнай с.-г. і лясной сыравіны, паліва і прылад працы вотчыннікаў. Першыя прадпрыемствы такога тыпу — Налібоцкая шкляная мануфактура, Урэцкая шкляная мануфактура. У 2-й пал. 18 ст. вылучаліся суконныя мануфактуры ў Нясвіжы, Мінску, Брэсце, Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў, гуты ў мяст. Ілья Вілейскага і мяст. Мыш Навагрудскага пав., а таксама жалезаапр. прадпрыемствы графа І.Храптовіча ў Ашмянскім пав. У канцы 18 ст. ўзніклі буйныя мануфактуры ва ўсх. ч. Беларусі, якая адышла да Рас. імперыі (у Шклове, Крычаве, Добрушы, Дуброўне, Горках, Беліцы і інш.). Большасць іх прадукцыі ішла па пастаўках у казну: палатно на парусы для флоту, сукно на абмундзіраванне для арміі, скуры, шкляны посуд, гарэлка і інш. У цэлым у вотчыннай прамысловасці пераважалі дробныя прадпрыемствы, асабліва ў мукамольнай, вінакурнай, дрэваапр., цагельнай і гарбарнай вытв-сці. У 1796 на Беларусі было 8649 вотчынных прадпрыемстваў, на якіх працавала 15 тыс. чал. З развіццём прам-сці прадпрыемствы ўзбуйняліся, а іх колькасць змяншалася: да 1861 іх засталося 2313. Адмена прыгоннага права ў 1861 прывяла да ліквідацыі вотчыннай прамысловасці. Прадпрыемствы вотчыннай прамысловасці былі зачынены, прададзены прадпрымальнікам або рэарганізаваны на капіталіст. лад.
В.С.Пазднякоў. с. 278
ВО́ТЧЫННАЯ ТЭО́РЫЯ , сістэма поглядаў, паводле якой сярэдневяковая вотчына ў Зах. Еўропе разглядалася як вызначальны інстытут, у сац.-эканам., паліт. і культ. жыцці сярэднявечча. Зарадзілася ў ням. гістарыяграфіі ў канцы 18 — пач. 19 ст., сфарміравалася ў 1870—80-я г. Прыхільнікі вотчыннай тэорыі даказвалі, што буйная вотчына поўнасцю паглынула ўсе астатнія формы землекарыстання і да 13—14 ст. у рамках вотчыны існавала гармонія інтарэсаў феадалаў і сялян. Частка прадстаўнікоў вотчыннай тэорыі (ням. даследчыкі К.Т.Інама-Штэрнег, К.Лампрэхт, рус. П.Г.Вінаградаў і інш.) спалучала яе з асобнымі прынцыпамі абшчыннай тэорыі, звязваючы ўзнікненне вотчыны з працэсам ператварэння свабодных земляробаў-абшчыннікаў у феад.-залежных сялян і прызнаючы істотную розніцу паміж эпохай ранняга сярэднявечча і перыядам сталых феад. адносін. Група вучоных (Н.Д.Фюстэль дэ Куланж у Францыі, Ф.Сібам у Вялікабрытаніі) адмаўляла існаванне свабоднай абшчыны ў мінулым і разглядала вотчыну з уласцівай ёй залежнасцю земляроба ад уласніка зямлі як адзін з найпершых ін-таў чалавецтва. Да сярэдзіны 20 ст. вотчынная тэорыя страціла сваё значэнне. с. 279
ВО́ТЧЫННЫ СУД , суд феадала над залежнымі ад яго людзьмі — прыгоннымі сялянамі ў Расіі і ВКЛ у 15 — 1-й пал. 19 ст. Дзейнічаў на аснове стараж. звычаёвага права. Паводле вотчыннага права юрысдыкцыі феадала падлягалі не толькі залежныя сяляне, але і інш. асобы, што пражывалі на яго землях (гл. Вотчына). Судаводства ў вотчынным судзе ажыццяўляў сам феадал ці службовыя асобы яго дваровай адміністрацыі (соцкія, старосты і інш.). Меры пакарання (цялесныя ці інш.) феадал часам вызначаў адвольна. Фактычна існаваў да адмены прыгоннага права ў 1861.
Т.І.Доўнар. с. 279
ВО́ТЫ (ад лац. votum ахвяра, прынашэнне па абяцанні), ахвяравальныя рэчы рэліг. ўжытку. Іх прыносілі ў касцёл як падзяку за выздараўленне ці з надзеяй на выздараўленне, як засцярогу ад няшчасця; развешвалі вакол цудатворных абразоў. Вотамі маглі быць малыя прадметы ў форме сэрца, рукі, нагі, вока або ў выглядзе жывёлы, птушкі і г.д. Часам воты аздаблялі залачэннем, гравіроўкай, чаканкай. На Беларусі многія воты з'яўляюцца творамі мастацтва мясц. чаканнага майстэрства 18—19 ст. Разнастайныя калекцыі іх знаходзяцца ў касцёлах фарным у Гродне, Троіцкім у Ружанах (Пружанскі р-н), францысканскім у Пінску.
М.М.Яніцкая. с. 279
ВО́ТЫЎНЫЯ ДАРЫ́ , адзін або некалькі прадметаў, якія пакідалі ў свяшчэнным месцы (найчасцей у пячоры, рацэ, возеры або тарфяным балоце, пазней у храме) у якасці ахвярапрынашэння з мэтай атрымаць ад бажаства задавальненне просьбы. с. 279
ВОЎК (Саnis lupus), млекакормячая жывёла сям. воўчых атр. драпежных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы. Жыве ў адкрытых стэпах, паўпустынях, тундрах, лесастэпах, лясах, акрамя суцэльных масіваў. Актыўны ноччу, днём хаваецца ў хмызняках і ярах. На Беларусі трапляецца ўсюды.
Даўж. цела 1,1—1,6 м, маса звычайна 32— 50 кг, зрэдку да 79 кг. Самкі крыху меншыя за самцоў. Шыя кароткая, вушы востраканцовыя. Ногі доўгія з кіпцюрамі. Поўсць на спіне і баках буравата-карычневая або цёмнашэрая з чарнаватым адценнем уздоўж спіны, бруха светла-шэрае. Восенню і зімой трымаецца вывадкамі, у час размнажэння — парамі. Утварае з свойскімі сабакамі гібрыды, падобныя да валкоў вонкавым выглядам і паводзінамі. Нараджае вясной у сярэднім 5—6 ваўчанят, зрэдку да 15. Драпежнік, корміцца пераважна капытнымі жывёламі, палюе зграямі. Выконвае ролю санітара, шкодзіць паляўнічай і сельскай гаспадарцы. Аб'ект круглагадовага палявання. с. 279
ВОЎК (лац. Lupus), сузор'е Паўд. паўшар'я неба. Найб. яркая зорка 2,3 візуальнай зорнай велічыні. У Паўн. паўшар'і відаць у паўд. шыротах. Найлепшы час назірання — красавік, май. Гл. Зорнае неба. с. 279
ВОЎК Ігар Пятровіч (12.4.1937, г. Готвальд, Украіна), савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1984), лётчык-касманаўт СССР (1984), засл. лётчык-выпрабавальнік (1983). Скончыў Кіраваградскае ваен. авіяц. вучылішча лётчыкаў (1956), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1965), Маскоўскі авіяц. ін-т (1969). З 1978 у атрадзе касманаўтаў. 17— 29.7.1984 з У.А.Джанібекавым і С.Я.Савіцкай здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі «Саюз Т-12» і арбітальным комплексе «Салют-7» — «Саюз Т-11» (асн. экіпаж — Л.Дз.Кізім, У.А.Салаўёў, А.Ю.Ацькоў). Правёў у космасе 11,80 сут. с. 279
ВО́ЎКАВІЧЫ , вёска ў Талачынскім р-не Віцебскай вобл., на р. Крывая. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на У ад г. Талачын, 129 км ад Віцебска, 9 км ад чыг. ст. Талачын. Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі 3 стараж. могільнікі, у т.л. 1 крывічоў (11 ст.). с. 279
ВОЎК-ЛЕВАНО́ВІЧ Іосіф Васілевіч (6.11.1891, хутар Лявонаўка Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 19.8.1943), бел. мовазнавец. Скончыў Петраградскі ун-т (1923). Працаваў у БДУ (1923—30), адначасова з 1927 у Інбелкульце (сакратар Камісіі па ўкладанні гіст. слоўніка бел. мовы). У 1930 быў вымушаны пераехаць у Саратаў. Працаваў у Саратаўскім ун-це (1930—31), пед. ін-це (1931—34), Арэнбургскім пед. ін-це (1934—37). 17.9.1937 беспадстаўна арыштаваны і засуджаны, памёр у адным з лагераў на Поўначы. Даследаваў гісторыю бел. мовы, бел. дыялекталогію і рус. мову. Аўтар «Лекцый па гісторыі беларускай мовы. Уступ і фанетыка» (1927, факс. выд. 1994), арт. «Гістарычнае вывучэнне беларускай мовы ў славянскай філалогіі» (1925), «Мова выданняў Францішка Скарыны» (1926), «Важнейшыя рысы гаворкі вёскі Татаркавічы і гаворак ваколічных вёсак» (1928), «Аб прынцыпах і метадах укладання гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (1929), «Яшчэ да пытання аб «ляшскіх» рысах у беларускай фанетыцы» (1930) і інш.
Літ.: Германовіч І.К. Беларускія мовазнаўцы: Нарысы жыцця і навук. дзейнасці. Мн., 1985. С. 115—126.
І.К.Германовіч. с. 279
ВО́ЎНА , валасяное покрыва авечак; сыравіна для вытв-сці шарсцяных тканін, трыкатажу і валеных вырабаў. Воўну падзяляюць на аднародную (тонкую і паўтонкую) і неаднародную (грубую і паўгрубую). Тонкая воўна — найб. каштоўная сыравіна, якая складаецца з пуховых валокнаў. Атрымліваюць яе ад танкарунных авечак. Паўтонкая воўна мае больш тоўстыя пуховыя або тонкія пераходныя валокны (воўна паўтанкарунных парод). Грубая і паўгрубая воўна складаецца з пуху, пераходнага воласу і восці (воўна грубашэрсных і паўгрубашэрсных парод). Паўгрубую воўну выкарыстоўваюць пераважна ў дывановай прам-сці, грубая ідзе на выраб грубага сукна, валеных вырабаў. Гл. таксама Авечкагадоўля. с. 280
ВО́ЎПА , вёска ў Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Ваўпянка. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 30 км на Пн ад г. Ваўкавыск, 65 км ад Гродна, 13 км ад чыг. ст. Рось, на аўтадарозе Ваўкавыск—Гродна. 848 ж., 337 двароў (1996).
У 1-й пал. 15 ст. сяло і двор, належала вял. кн. ВКЛ Казіміру IV Ягелончыку, з 1449 — кн. Гальшанскім. У канцы 15 — пач. 16 ст. мястэчка Гарадзенскага пав. У дакументах 16 ст. згадваецца двор Воўпа з замкам і мястэчкам.
З 2-й пал. 16 ст. зноў велікакняжацкае ўладанне. У 1624—1831 належала Сапегам. З 1795 у складзе Рас. імперыі. У 1886 цэнтр воласці Гродзенскага пав. У 1893 — 2027 ж. У 1921—39 у Польшчы, у Ваўкавыскім пав. Беластоцкага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Ваўкавыскага р-на. У 1965—67 у Мастоўскім р-не. У 1970 — 956 жыхароў.
Каля вёскі Воўпаўская ГЭС. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Помнік архітэктуры — Воўпаўскі касцёл Іаана Хрысціцеля (1773). с. 280
ВО́ЎПАЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА , у Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Рось пры ўпадзенні р. Ваўпянка (бас. Нёмана). За 23 км на Пн ад г. Ваўкавыск, каля в. Воўпа. Створана ў 1955. Пл. 1,26 км2, даўж. 5,6 км, найб. шыр. 0,85 км, найб. глыб. 5,4 м, аб'ём вады 2,3 млн. м3.
Катлавіна выцягнутая ў даліне. Ложа з мелкаводдзямі (больш за 60% плошчы), ёсць 9 астравоў агульнай пл. 3,3 га. Дно выслана пяском і глеем. Берагавая лінія 18 км, парэзаная, ёсць 2 залівы. Берагі абрывістыя, зах. выш. да 4 м, паўд. 1,5—2 м, пад хваёвым лесам, у вярхоўях забалочаныя, парослыя вольхай і вярбой. Ваганні ўзроўню вады да 0,5 м (перад разводдзем). Моцнапраточнае. Выкарыстоўваецца ў энергетыцы (Воўпаўская ГЭС), для арашэння і адпачынку. с. 280
ВО́ЎПАЎСКІ КАСЦЁЛ ІАА́НА ХРЫСЦІ́ЦЕЛЯ , помнік драўлянага дойлідства позняга барока. Пабудаваны ў 1773 у в. Воўпа біскупам інфлянцкім Янам Непамукам Касакоўскім на месцы касцёла 16 ст. Рэстаўрыраваны ў 1889. Падоўжаны 1-нефавы аб'ём з трансептам у сярэдняй частцы. Гал. фасад 3-часткавы: цэнтр. ч. ў. выглядзе неглыбокага рызаліту завершана атыкам і трохвугольным франтонам, бакавыя ўтвораны дзвюма 2-яруснымі вежамі з нізкімі шатровымі дахамі і фігурнымі шпілямі над імі. Прастору нефа замыкае драўляны разьбяны гал. алтар (1-я пал. 17 ст.; спалучае рысы маньерызму і ранняга барока; майстар невяд.), багата дэкарыраваны накладной і скразной разьбой у выглядзе арабескавых паясоў, ракавін, картушаў, галовак херувімаў. Фундатар алтара падканцлер Казімір Леон Сапега. У прыбудове размешчаны алтар Маці Божай Ружанцовай (1-я пал. 17 ст.).
Ю.А.Якімовіч, А.А.Ярашэвіч. с. 280
ВО́ЎЧАЕ ЛЫ́КА , расліна, гл. ў арт. Ваўчаягада. с. 280
ВО́ЎЧАК Афанасій, бел. майстар залатых і сярэбраных спраў сярэдзіны 18 ст. Працаваў у Магілёве з П.Сліжыкам. Прадстаўнік ракако ў бел. маст. апрацоўцы металу. З падпісаных яго работ вядомыя гарэльефныя чаканеныя абклады да абразоў магілёўскіх цэркваў (1749, захоўваліся ў Магілёўскім гіст. музеі, зніклі ў Вял. Айч. вайну) і абклады да абразоў Маці Божай (1767) і Хрыста (1769) аршанскіх храмаў.
Літ.: Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стст.: [Альбом]. Мн., 1984.
І.М.Каранеўская. с. 280
ВО́ЎЧКАВІЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА , Пціч, у Мінскім р-не, на р. Пціч (бас. Дняпра). За 16 км ад Мінска, каля в. Воўчкавічы. Створана ў 1968. Пл. 0,85 км2, даўж. 3,5 км, найб. шыр. 500 м, найб. глыб. 6,5 м. Аб'ём вады 2,8 млн. м3.
Катлавіна выцягнутая ў даліне ракі. Левы бераг стромкі, выш. да 15 м, абвальна-асыпны, месцамі ўкрыты хмызняком і хваёвым лесам, у вярхоўі забалочаны, правы больш спадзісты, выш. да 10—12 м, пад мяшаным лесам. У паўн. ч. зарастае. Моцнапраточнае, сярэднегадавы сцёк у створы плаціны 26,7 млн. м3. Зона адпачынку, месца правядзення спаборніцтваў па веславанні і водных лыжах. На беразе Воўчкавіцкага вадасховішча ў в. Строчыца створаны Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. с. 280
ВО́ЎЧНІК , расліна, гл. ў арт. Ваўчаягада. с. 280
ВО́ЎЧЫ ГРЫБ , гл. Жоўцевы грыб. с. 280
ВО́ЎЧЫН , Воўчына, возера ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас. р.
Мядзелка, за 12 км на Пн ад г.п. Мядзел. Пл. 0,53 км2, даўж. 1,8 км, найб. шыр. 450 м, найб. глыб. 32,9 м, даўж. берагавой лініі 4,29 км. Пл. вадазбору 3,68 км2. Схілы катлавіны выш. 10—15 м (на Пн 4—5 м), пад лесам і хмызняком, месцамі разараныя. Берагі высокія, у паўн. заліве нізкія, забалочаныя. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная. Надводная расліннасць амаль адсутнічае, падводная высцілае дно да глыб. 4 м. Выцякае ручай у р. Мядзелка. с. 280
ВО́ЎЧЫН , вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., на р. Пульва. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 52 км ад г. Камянец, 45 км ад Брэста, 14 км ад чыг. ст. Высока-Літоўск. 547 ж., 202 двары (1996).
Вядомы з пач. 16 ст. як двор у Брэсцкім пав. Належаў Солтанам, Гасеўскім, Сапегам і інш., у 1721—38 — Панятоўскім. У 1732 у Воўчыне нарадзіўся апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. З 1795 у складзе Рас. імперыі, цэнтр воласці Брэсцкага пав. Гродзенскай губ. У 1880-я г. 804 ж. У 1921—39 у Польшчы, у Брэсцкім пав. Палескага ваяв. У 1938—87 у Троіцкім касцёле Воўчына захоўваліся астанкі Станіслава Аўгуста Панятоўскага. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета ў Высокаўскім р-не. З 1962 у Камянецкім р-не. У 1970 — 460 жыхароў.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Троіцкі касцёл (1733). с. 280
ВО́ЎЧЫЯ ВО́ЧКІ , расліна, гл. ў арт. Пухірнік. с. 281
ВО́ХРА (ад грэч. ōchros бледна-жоўты), прыродны мінер. пігмент. Складаецца з тонказярністых і пылападобных аксідаў і гідраксідаў жалеза Fe2O3·nH2O (12—75%) і марганцу MnO2 з глінай (тлустыя вохры) або з прымесямі вуглякіслага кальцыю ці магнію (бедныя вохры). Колер буры, жоўты, чырвоны, радзей зеленаваты. Пашыраны ў выглядзе зямлістых ці парашкападобных агрэгатаў у саставе балотных руд і ў зонах выветрывання рудных радовішчаў. Вохра з прымесямі аксіду свінцу, вісмуту, сурмы, вальфраму, урану ўваходзіць у састаў руд гэтых металаў. Ідзе на выраб добра ўкрывістых і святлоўстойлівых фарбаў, шпаклёвак і грунтовак. У Беларусі паклады вохры і вохрыстых глін выяўлены ў Лоеўскім р-не. с. 281
ВО́ЦАТНАЕ ДРЭ́ВА , гл. ў арт. Сумах. с. 281
ВОЦАТНАКІ́СЛЫЯ БАКТЭ́РЫІ , група аднаклетачных мікраарганізмаў, якія акісляюць спірты, вугляводы ў арган. кіслоты і ў інш. рэчывы пры свабодным доступе кіслароду. Належаць да роду Acetobacter. Вядома больш за 20 відаў. Тыповы прадстаўнік — Acetobacter асеtі (акісляе этылавы спірт у воцатную к-ту). Пашыраны на садавіне і агародніне, у скіслых фруктовых соках, воцаце і алкагольных напітках. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці воцату.
Бясколерныя палачкападобныя аэробныя арганізмы. Сярэднія памеры клетак (1,2—1,8)х(0,4—0,8) мкм. Маладыя клеткі рухомыя, са жгуцікамі. На паверхні вадкага пажыўнага асяроддзя воцатнакіслыя бактэрыі ўтвараюць плеўку, на шчыльным асяроддзі — вял. гладкія, бліскучыя, слізістыя калоніі. с. 281
ВО́ЦАТНАЯ КІСЛАТА́ , этанавая кіслата, аднаасноўная карбонавая к-та аліфатычнага раду, СН3СООН. Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам, шчыльн. 1049,2 кг/м3 (20 °С), tкіп 118,1 °С. Крышт. бязводная воцатная кіслата падобная на лёд і наз. «ледзяная» (tпл 16,75 °С). Слабая к-та, утварае солі і эфіры — ацэтаты. У прам-сці атрымліваюць каталітычным акісленнем ацэтальдэгіду, бутану і інш. вуглевадародаў; узаемадзеяннем метанолу і аксіду вугляроду. Харч. воцатную кіслату атрымліваюць воцатнакіслым браджэннем вадкасцей, якія маюць этанол (гл. Воцатная эсенцыя). Выкарыстоўваецца ў харч. прам-сці, у вытв-сці ацэтатаў, воцатнага ангідрыду, лек. сродкаў, духмяных рэчываў, фарбавальнікаў, інсектыцыдаў. Раздражняе вочы і дыхальныя шляхі, выклікае апёкі скуры, ГДК 5 мг/м3. с. 281
ВО́ЦАТНАЯ ЭСЕ́НЦЫЯ , гандлёвая назва 80%-нага воднага раствору харч. воцатнай кіслаты. Выкарыстоўваецца для прыгатавання марынадаў, кансерваў і сталовага воцату (3—15%-ны водны раствор харч. воцатнай к-ты). Пры пападанні на скуру выклікае апёкі. с. 281
ВО́ЦАТНЫ АЛЬДЭГІ́Д , тое, што ацэтальдэгід. с. 281
ВО́ЦАТНЫ АНГІДРЫ́Д , ангідрыд воцатнай кіслаты (СНзСО)2О. Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам, шчыльн. 1083 кг/м3 (20 °С), tкіп 139,9 °С. У гарачай вадзе пераўтвараецца ў воцатную кіслату, гарыць (т-ра загарання 40 °С). Выкарыстоўваецца ў вытв-сці ацэтылцэлюлозы, фарбавальнікаў, пахучых рэчываў і лек. сродкаў. Таксічны, раздражняе вочы і дыхальныя шляхі, выклікае апёкі скуры, ГДК 5·10-4%. с. 281
ВО́ЧКА , 1) вегетатыўны орган у шматгадовых вышэйшых раслін (зімуючая ці часова спыненая ў развіцці відазмененая пупышка або комплекснае марфалагічнае ўтварэнне, якое аб'ядноўвае некалькі пупышак); у садоўніцтве — пупышка з прышчэпкай, што служыць для прышчэплівання на прышчэпу; у агародніцтве — ямка на клубнях бульбы з 3 (адной цэнтральнай і дзвюма бакавымі) укрытымі лускавінкамі пупышкамі (пасадачным матэрыялам могуць быць клубні, парэзаныя на часткі, якія маюць хоць адно вочка). 2) Орган зроку (адзін або некалькі) у мечахвостаў і членістаногіх. 3) Стыгма, або чырвоная плямка, — святлоадчувальная арганела жгуцікавых прасцейшых, аднаклетачных рухомых водарасцей і зааспор шматклетачных водарасцей. с. 281
ВО́ЧКІ , насякомыя, гл. Аксамітніцы. с. 281
ВО́ЧНАЯ СТА́ЎКА , следчае дзеянне, якое заключаецца ў адначасовым допыце дзвюх (або больш) асоб, у паказаннях якіх выяўлены істотныя супярэчнасці. Праводзіцца па ініцыятыве следчага, суда, пракурора для атрымання больш праўдзівых звестак ці з мэтай высветліць, якое з ранейшых паказанняў адпавядае сапраўднасці. Парадак правядзення вочнай стаўкі рэгламентуецца КПК Рэспублікі Беларусь. с. 281
ВО́ЧНЫ ЦВЕТ (Anagallis), род кветкавых раслін сям. першакветных. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Зах. Азіі, Афрыцы, Паўд. Амерыцы, як занесеныя ў Паўн. Амерыцы; 1 від — у тропіках абодвух паўшар'яў. На Беларусі пераважна ў паўд. і паўд.-зах. раёнах трапляюцца зрэдку як пустазелле на палях, агародах, пустках, каля дарог вочны цвет палявы (Anagallis arvensis) і вельмі рэдка як пустазелле, а таксама на сухіх схілах і ў хмызняках вочны цвет блакітны (Anagallis foemina).
Адна-, двухгадовыя травяністыя расліны з галінастым распасцёртым ці ўзнятым сцяблом. Лісце дробнае, суцэльнае, супраціўнае, найчасцей сядзячае. Кветкі звычайна адзіночныя на доўгіх кветаножках у пазухах лістоў, з кола- або лейкападобным чырв. блакітным ці белым вяночкам. Плод — шарападобная каробачка. Лек. (мачагонны, патагонны, жаўцягонны, слабільны сродак) і ядавітыя расліны. Садовыя формы некаторых відаў (напр., гібрыдная буйнакветная Anagallis grandiflora) вырошчваюць як дэкаратыўныя. с. 281
ВО́ШЫ (Anoplura, Siphunculata), атрад насякомых. З сям.: гематапіды (Haematopidae), калючыя вошы (Echinophthiridae), педыкуліды (Реdiculidае). У сусв. фауне каля 300, на Беларусі 12 відаў. Крывасмокі, спецыфічныя паразіты млекакормячых жывёл і чалавека. Найб. вядомыя паразіты чалавека — вош плацяная (Pediculus humanus vestimenti), вош галаўная (Pediculus humanus capitis), вош лабковая, або плашчыца (Phthirus pubis), свіней — вош свіная (Наеmatopinus suis).
Даўж. 0,3—6 мм. Цела пляскатае, бяскрылае, укрытае валаскамі, шчацінкамі, шыпамі, бялява-жаўтаватае з бурымі або чорнымі плямкамі. Галава прадаўгаватая, брушка авальнае. Вочы рэдукаваныя або адсутнічаюць. Ротавы апарат колюча-сысучы з кручкамі. Ногі з учэпістымі кіпцюркамі. Раздзельнаполыя. Адкладваюць да 300 яец. Самкі спец. сакрэтам прыклейваюць яйцы (гніды) да валасоў, адзення або субстрату. Лічынкі развіваюцца праз 5—19 сут. Жывуць 32—46 сут. Пераносяць узбуджальнікаў сыпнога і зваротнага тыфаў, ліхаманак, сібірскай язвы і інш. небяспечных хвароб. Знішчаюць вошай мех., тэрмічным і хім. спосабамі. Гл. таксама Педыкулёз.
Л.В.Кірыленка. с. 281
«ВО́ЯДЖЭР» (англ. Voyager), назва амерыканскіх аўтам. міжпланетных станцый для даследавання планет-гігантаў Сонечнай сістэмы і іх спадарожнікаў з пралётнай траекторыі.
«Вояджэр-2» і «Вояджэр-1» (маса кожнага 798 кг), запушчаныя 20.8 і 5.9.1977, праляцелі адпаведна 9.7 і 5.3.1979 на адлегласцях 648 тыс. км і 280 тыс. км ад Юпітэра; адкрыты кальцо і 3 спадарожнікі. Станцыі зрабілі гравітацыйны манеўр у полі прыцягнення Юпітэра і ў 1980— 81 праляцелі каля Сатурна; выяўлена 6 спадарожнікаў, мноства кольцаў Сатурна, даследавана іх тонкая структура. Пасля гэтага «Вояджэр-1» выйшаў за межы экліптыкі. «Вояджэр-2» пасля карэкцыі траекторыі праляцеў 24.1.1986 каля Урана, была пацверджана наяўнасць кольцаў вакол планеты, выяўлены 10 спадарожнікаў, 20.4.1989 праляцеў каля Нептуна, адкрыты 4 кальцы, 6 спадарожнікаў, праведзены даследаванні спадарожніка Трытон. Апошняя інфармацыя з «Вояджэра-2» атрымана на пач. 1990 (панарама з 6 планет Сонечнай сістэмы). У выніку палётаў «Вояджэра» вызначаны састаў і дынаміка атмасфер планет, удакладнены мадэлі іх унутр. будовы і паходжання Сонечнай сістэмы. На борце «Вояджэра-1» і «Вояджэра-2» знаходзяцца пасланні пазаземным цывілізацыям. Станцыі працягваюць аддаляцца ад Сонца; сувязь з імі плануецца падтрымліваць да 2000.
Н.А.Ушакова. с. 282
ВРА́НІЦКІ (Vranický, Vranitzky, Wranizky) Павел (13.12.1756, г. Нова-Ржышэ, Чэхія — 26.9.1808), аўстра-чэшскі скрыпач, кампазітар. З 1780 скрыпач, з 1785 музік-дырэктар у капэле кн. І.Н.Эстэрхазі, з 1790 канцэртмайстар аркестра Венскай прыдворнай оперы. Аўтар папулярных опер-зінгшпіляў «Аберон, кароль эльфаў» (паст. 1789), «Свята басяка» (паст. 1794), «Сталяр» (1799), камічнай оперы «Добрая маці» (паст. 1795); балетаў-дывертысментаў «Збор вінаграду» (паст. 1794), «Прыгавор Парыса» (1801); кантаты, 22 сімфоній, 5 канцэртаў, камерна-інстр. твораў. с. 282
ВРАНІ́ЦКІ (Vranitzky) Франц (н. 4.10.1937, Вена), палітычны і дзярж. дзеяч Аўстрыі. Д-р эканам. навук. Скончыў Венскі ін-т сусв. гандлю (1960). Чл. С.-д. партыі Аўстрыі (СПА, з 1988 яе старшыня). Працаваў у Аўстр. нац. банку (1961—69), федэральным мін-ве фінансаў (1970—76), нам. ген. дырэктара акц. т-ва «Крэдытанштальтбанкфэрайн» (1976—81), ген. дырэктарам і старшынёй праўлення Зямельнага банка (1981—84). У 1984—86 федэральны міністр фінансаў. З чэрв. 1986 па студз. 1997 федэральны канцлер (кіраўнік урада з прадстаўнікоў СПА і Аўстр. партыі свабоды, з 1987 на чале ўрада вял. кааліцыі СПА і Аўстр. нар. партыі). Прыхільнік курса на санацыю (аздараўленне) дзярж. бюджэту і інтэграцыю краіны ў Еўрапейскі саюз (Аўстрыя стала чл. 1.1.1995). с. 282
ВРО́НСКІ (сапр. Надзірадзе) Вахтанг Іванавіч (10.9.1905, Тбілісі — 28.2.1988), артыст балета і балетмайстар. Нар. арт. СССР (1962). Скончыў Тбіліскую балетную студыю (1923). У 1923— 32 саліст т-раў у Растове-на-Доне, Саратаве, Баку, Ташкенце. З 1932 балетмайстар Бакінскага, гал. балетмайстар Адэскага (1940—54), Кіеўскага імя Шаўчэнкі (1954—69) т-раў оперы і балета. Адначасова гал. балетмайстар і маст. кіраўнік кіеўскіх «Балета на лёдзе» (1961—73), Т-ра класічнага балета (1981—86). Сярод пастановак; «Эсмеральда» Ц.Пуні, «Лілея» К.Данькевіча, «Рамэо і Джульета» С.Пракоф'ева, «Шурале» Ф.Яруліна, «Лясная песня» М.Скарульскага, «Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф'ева, «Спартак» А.Хачатурана (1964). с. 282
ВРО́НСКІ Макар Кандратавіч (14.4.1910, г. Барысаў Мінскай вобл. — 13.11.1994), украінскі скульптар. Нар. мастак Украіны (1963). Скончыў Кіеўскі маст. ін-т (1945). Выкладаў у ім (1949—94), праф. (1963). Працаваў у галіне манум. і станковай скульптуры. Сярод работ: помнікі Т.Р.Шаўчэнку (1950, у сааўт., Дзярж. прэмія СССР 1951) у г. Палерма (Канада), Багдану Хмяльніцкаму (1953) у г. Хмяльніцкі (Украіна); кампазіцыі «Леся Украінка» (1947), «На паншчыне» (1957); партрэты-бюсты М.М.Амосава (1961), Т.Р.Шаўчэнкі (1964); манумент Вечнай славы (1977) у г. Луцк (Украіна). Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1984. с. 282
ВРО́ЦЛАЎ (Wrocław), горад на ПдЗ Польшчы, на р. Одра. Адм. ц. Вроцлаўскага ваяводства. Гал. прамысл. і культ. цэнтр прыроднай вобласці Сілезія (Шлёнск). 642,3 тыс. ж. (1993). Вузел аўтадарог і 9 чыгунак. Порт на р. Одра. Аэрапорт. Машынабудаванне (эл.-тэхн., радыёэлектроннае, электравоза-, вагона-, станка- і прыладабудаванне, электронна-выліч. машыны, вырабы дакладнай механікі, судны), хім., харч., швейная, тэкст., дрэваапр., паліграф. прам-сць. Філіял АН. 8 ВНУ (у т.л. ун-т). Т-ры (у т.л. оперны). Бат. сад.
Упершыню ўпамінаецца ў 980. З 1000 цэнтр епіскапства, з 1163 рэзідэнцыя сілезскіх Пястаў, буйны гандл. цэнтр. У 1261 атрымаў магдэбургскае права. У 1264—1335 цэнтр Вроцлаўскага княства. З 1335 у складзе Чэшскага каралеўства (наз. Враціслаў), з 1526 пад уладай Габсбургаў. У 1742 захоплены Прусіяй (ням. назва Брэслаў). У 1848 Вроцлаў — адзін з цэнтраў рэв. руху. У канцы 19 — пач. 20 ст. значна германізаваны. У 2-ю сусв. вайну разбураны, каля Вроцлава фашысты зрабілі 5 філіялаў канцлагера Грос-Розен. Паводле рашэнняў Патсдамскай канферэнцыі 1945 перададзены Польшчы.
Старыя раёны горада размешчаны на берагах і астравах р. Одра (Одэр), тут знаходзяцца цэнтр. пл. Рынак, кляштар і касцёл Дзевы Марыі (12—14 ст.), касцёлы Іаана Хрысціцеля (13—15 ст.), Марыі Магдалены (14 ст., раманскі паўд. партал 12 ст.), св. Войцеха (13— 15 ст.), ратуша (2-я пал. 13 ст. — 1504), жылыя дамы 14—17 ст., езуіцкі калегіум (1726— 32, цяпер ун-т) і б-ка фонду імя Асалінскіх (1676—1715) у стылі барока, «Зала стагоддзя» (ням. арх. М.Берг, 1911 – 13; цяпер «Народны дом») са смелай наватарскай канструкцыяй агромністага купала (яго жалезабетонныя рэбры апіраюцца на кальцо, якое падтрымліваюць 4 сегментныя аркі і рэбры). Адноўлены разбураныя ў 2-ю сусв. вайну арх. Помнікі, збудаваны комплекс Выстаўкі ўз'яднаных зямель (з 1948), «Школа тысячагоддзя» (1960) і інш., жылыя дамы ў раёне Гаявіцы, на пл. Грунвальда і інш. Музеі: Сілезскі і архітэктуры.
В.У. Адзярыха (гісторыя) с. 283
ВРО́ЦЛАЎСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Wrocławskie), у паўднёва-заходняй частцы Польшчы. Пл. 6287 км2, нас. 1130,7 тыс. чал. (1992), гарадскога 74%. Адм. ц. — г. Вроцлаў. Рэльеф пераважна раўнінны. На Пн Жмігрудская катлавіна і Тшабніцкая града (257 м), у сярэдняй ч. Вроцлаўская раўніна, на Пд — перадгор'і Судэтаў (г. Шленжа 718 м). Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. -1 °С, ліп. 18 °С, ападкаў 500—900 мм. Гал. рака — Одра з прытокамі Відава, Алава, Шленза і інш. Хвойныя і мяшаныя лясы. Гаспадарка прамысл.-аграрная. Развіта маш.-буд., харч., фармацэўтычная, хім., металургічная прам-сць. Найб. прамысл. цэнтры: Алясніца, Ельч-Ляскавіцы, Бжэг Дольны, Алава. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, кармавыя травы, тэхн. культуры. Гадуюць свіней. Санаторна-курортныя цэнтры: Тшабніца і Абарнікі-Шлёнске. с. 283
ВРХЛІ́ЦКІ (Vrchlický) Яраслаў [сапр. Фрыда (Fridа) Эміль; 17.2.1853, г. Лоўні, Чэхія — 9.9.1912], чэшскі паэт, драматург, перакладчык. Скончыў Пражскі ун-т; з 1893 праф. гэтага ун-та. Чл. Чэшскай акадэміі навук і мастацтваў (1890). Яго творчасць фарміравалася на традыцыях рамантызму і пад уплывам франц. парнасцаў. Дэбютны зб. лірыкі «З глыбінь» (1875) прасякнуты песімістычнымі матывамі. У зб-ках «Эклогі і песні» (1880), «Паломніцтва да Эльдарада» (1882) сцвярджаў сенсуалістычнае ўспрыняцце жыцця. Цэнтр. месца ў творчасці Врхліцкага займаюць цыкл паэт. зб-каў пад агульнай назвай «Эпапея чалавецтва» («Дух і свет», 1878; «Міфы», т. 1—2, 1879—80; «Абломкі эпапеі», 1886; «Новыя абломкі эпапеі», 1894; «Багі і людзі», 1899, і інш.), а таксама паэмы «Іларыён» (1882), «Твардоўскі» (1885), «Бар Кохба» (1897), у якіх, звяртаючыся да знакамітых постацей (Дж.Бруна, Г.Галілей, Я.Гус, Я.Жыжка) і падзей мінуўшчыны (франц. рэвалюцыя 1789—99), імкнуўся асэнсаваць ход гіст. развіцця чалавецтва. Грамадзянскімі матывамі насычаны зб-кі «Сялянскія балады» (1885) і «Мая радзіма» (1903). Аўтар зб-каў «Санеты самотніка» і «Галасы ў пустыні» (абодва 1900). Узбагаціў чэш. паэзію новымі паэт. формамі і вершаванымі памерамі. Пісаў апавяданні, эсэ, п'есы («Ноч на Карлштэйне», 1884; трылогія «Іпадамія», т. 1—3, 1883—90, у 1891 нап. музыка З.Фібіхам). Перакладаў на чэш. мову Дантэ, Т.Таса, Л.Арыёста, Дж.Байрана, Ф.Шылера, І.В.Гётэ, А.Міцкевіча і інш.
Тв.: Рус. пер. — Стихи. М., 1980.
Н.К.Мазоўка. с. 283
ВСНГ , гл. Вышэйшы Савет Народнай Гаспадаркі. с. 284
ВУАЕРЫ́ЗМ , візіянізм, скапафілія, форма палавой разрадкі, якая заключаецца ў схільнасці да разглядання палавых органаў або палавога акта інш. асоб; від палавой ненармальнасці. Неадольнае жаданне ўбачыць забароненае падштурхоўвае візіяніста на падглядванне ў туалетах, інтэрнатах, бальніцах і інш. Назіраецца таксама ў чвэрці дзяцей дашкольнага ўзросту, ва ўзросце 7—11 гадоў выяўляецца ў кожнага трэцяга хлопчыка і прыкладна ў 6% дзяўчынак. Замацоўванню дзіцячага вуаерызму спрыяюць цяжкасці ў адносінах з равеснікамі, асабліва процілеглага полу, стойкая фіксацыя ў нясталай псіхіцы дзіцяці ўбачанай ім сцэны інтымнай блізкасці і г.д. Да разнавіднасцей вуаерызму можна аднесці захапленне стрыптызам, вар'етэ, эратычнымі шоу, фотаздымкамі і інш. с. 284
ВУА́ЛЬ (ад франц. voilе пакрывала, заслона), 1) лёгкая празрыстая баваўняная ці шаўковая тканіна. З вуалі шыюць сукенкі, вырабляюць шалі. 2) Тонкая празрыстая сетка на жаночых капелюшах, якая часам часткова закрывае твар. 3) Вуаль у фатаграфіі — пацямненне неэкспаніраваных участкаў праяўленага фатагр. матэрыялу. Назіраецца ў большай ступені ў высокаадчувальных фотаматэрыялах. с. 284
ВУАЦЮ́Р (Voiturе) Венсан (24.2.1598, г. Ам'ен, Францыя — 25.5.1648), французскі паэт; прадстаўнік барочнай прэцыёзнай літаратуры. Чл. Французскай акадэміі (1635). Сын гандляра віном, які атрымаў доступ у арыстакратычны салон маркізы Рамбуйе і надоўга стаў заканадаўцам самага вытанчанага густу і паэтычнай дасціпнасці. Яго санеты, стансы, пасланні, песні, рандо вызначаліся адмысловасцю формы і друкаваліся ў калектыўных зб-ках «Збор розных рандо» (1639), «Гэтага часу добрых вершаў новы збор» (1640). У 1650 выйшаў збор твораў Вуацюра, які ўключаў і лісты паэта, прызначаныя для публічнага чытання. Культываваў формы трыялета, рандэля, рандо, што паўплывала на франц. паэзію канца 19 ст., а праз яе — на еўрапейскую, у т.л. на М.Багдановіча.
Тв.: Рус. пер. — [Стихи] // Европейская поэзия XVII в. М., 1977; [Стихи] // Колесо фортуны: Из европейской поэзии XVII в. М., 1989.
Г.В.Сініла. с. 284
ВУ́ГАЛ плоскі, геаметрычная фігура, утвораная двума прамянямі (старанамі вугла), якія выходзяць з аднаго пункта (вяршыні вугла). Кожны вугал з вяршыняй у цэнтры некаторай акружнасці (цэнтральны вугал) вызначае на акружнасці дугу, абмежаваную пунктамі перасячэння акружнасці са старанамі вугла, што дае магчымасць вымяраць вугал адпаведнымі ім дугамі. Адзінка вымярэння вугла — градус або радыян.
Вугал можна разглядаць і як фігуру, атрыманую вярчэннем фіксаванага праменя вакол пункта, з якога прамень выходзіць, да зададзенага становішча. У залежнасці ад напрамку вярчэння адрозніваюць дадатныя і адмоўныя вуглы. Пад вуглом паміж дзвюма крывымі, што перасякаюцца ў адным пункце, разумеюць вугал паміж датычнымі да крывых у гэтым пункце. Гл. таксама Вертыкальныя вуглы, Двухгранны вугал, Знешні вугал, Мнагагранны вугал. Сумежныя вуглы, Цялесны вугал. с. 284
ВУ́ГАЛЬ у мастацтве, матэрыял для малявання з абпаленых тонкіх галінак або абструганых палачак ліпы, бярозы, вярбы і інш. дрэў. У 19 ст. стаў выкарыстоўвацца цвёрды вугаль са спрасаванага вугальнага парашку, змацаванага раслінным клеем. Выкарыстоўваецца для стварэння самаст. малюнкаў і падрыхтоўчых накідаў; вызначаецца аксамітнасцю штрыха, магчымасцю спалучаць лінію і танальныя эфекты. с. 284
ВУ́ГАЛЬНАЯ КІСЛАТА́ , слабая і нетрывалая двухасноўная кіслата, Н2СО3. Утвараецца пры растварэнні дыаксіду вугляроду ў вадзе, у звычайных умовах існуе ў разбаўленых водных растворах. Утварае 2 рады солей — карбанаты і гідракарбанаты. с. 284
ВУ́ГАЛЬНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ , галіна паліўна-энергетычнага комплексу па здабычы, абагачэнні і перапрацоўцы ў брыкеты вуглёў выкапнёвых. Уключае шахты, разрэзы, абагачальныя і брыкетныя ф-кі. Вугаль (каменны, антрацыт, буры) здабываецца ў 60 краінах свету падземным і адкрытым спосабам. Асн. від вугалю, які здабываецца, — каменны, спосаб здабычы — падземны. Сусв. рэсурсы вугалю ацэньваюцца амаль у 15 трлн. т (паводле некат. звестак, у 30 трлн. т), разведаныя запасы — у 1,7 трлн. т. Найб. рэсурсы маюць (трлн. т): Расія — 5 (разведаныя запасы 201 млрд. т), ЗША — 3,6 (445 млрд. т) і Кітай — 1,5 (272 млрд. т). Асн. сферы выкарыстання вугалю ў свеце (1990): вытв-сць электраэнергіі (61%), прам-сць (26%), вытв-сць доменнага і ліцейнага коксу (11%). З вугалю атрымліваюць таксама хім. сыравіну (300 найменняў), у нязначнай колькасці ажыццяўляецца яго газіфікацыя (гл. Газіфікацыя паліва).
Прымітыўная здабыча вугалю на паліва вядомая ў стараж. Грэцыі і Італіі з 4 ст. да н.э., Кітаі з 2 ст. да н.э. У Зах. Еўропе вугаль выкарыстоўваўся як хатняе паліва з 9—12 ст., а з 16 ст. ў Англіі, напр., увесь здабыты вугаль ішоў на выплаўку чыгуну. У Расіі здабываць вугаль пачалі з 18 ст. пры Пятру І. Вугальная прамысловасць як самастойная галіна аформілася ў 2-й пал. 18 ст., калі для выплаўкі чыгуну ў доменных печах сталі выкарыстоўваць вугальны кокс.
У свеце вядома каля 3000 вугальных радовішчаў і басейнаў. Буйнейшыя ў краінах СНД басейны (больш за 5 млрд. т паводле разведаных запасаў на 1988, у млрд. т): у Расіі Канска-Ачынскі (83), Кузнецкі (63), Пячорскі (8,2), Іркуцкі (7,5), Мінусінскі (5); на Украіне (часткова ў Расіі) Данецкі (50); у Казахстане Экібастузскі (8,7), Карагандзінскі (8,2), Тургайскі (6) (пра кожны гл. асобны артыкул). Вугаль здабываюць таксама ва Узбекістане, Кыргызстане, Грузіі, Таджыкістане. Найбольшыя басейны, якія распрацоўваюцца і маюць перспектыву ў інш. краінах: Апалачскі вугальны басейн у ЗША, Альберта ў Канадзе, Цэнтр. і Паўд. групы басейна ў Вялікабрытаніі, Ніжнярэйнска-Вестфальскі вугальны, Ніжнярэйнскі буравугальны басейн і Саарска-Латарынгскі каменнавугальны басейн у Германіі, Астурыйскі каменнавугальны басейн у Іспаніі, Вітбанк у ПАР, Сіднейскі вугальны басейн, Боўэн, Латроб-Валі ў Аўстраліі, Ісікары ў Японіі і інш. Сярод бліжэйшых суседзяў Беларусі ў Еўропе значныя запасы вугалю маюць Польшча (Верхнесілезскі каменнавугальны басейн і інш.), Украіна (Данецкі і Львоўска-Валынскі басейны) і Чэхія (Паўн.-Чэшскі буравугальны, Астраўска-Карвінскі каменнавугальны, гл. Верхнесілезскі—Астраўска-Карвінскі каменнавугальны басейн) і інш.
Аб'ёмы сусветнай здабычы вугалю пастаянна растуць (млн. т): 1810 у 1950, 3740 у 1980, 4500 у 1993 (толькі таварны вугаль). На каменныя вуглі і антрацыт прыпадае каля 75% здабычы, на бурыя вуглі — 25%. Вугаль здабываюць больш за 60 краін свету (гл. табл.). <TABLE>
Аб'ёмы сусветнага гандлю вугалем таксама растуць (млн. т): 100 у 1975, 270 у 1980, 399 у 1990. Больш як палавіну іх складае энергетычны вугаль (1990). Асн. краіны-экспарцёры вугалю (1990, млн. т): Аўстралія — 106, ЗША — 90, ПАР — 49; краіны-імпарцёры: Японія — 107, Паўд. Карэя — 25, Італія — 20, Тайвань — 19.
Беларусь сваю патрэбу ў вугалі пакрывае за кошт імпарту (1994, тыс. т): з Расіі — 504, Украіны — 294, Казахстана — 102. У нетрах Беларусі выяўлены радовішчы і праяўленні бурага вугалю міяцэнавага і алігацэнавага ўзросту. Разведаны Жыткавіцкае (агульныя запасы 71,9 млн. т), Брынёўскае (запасы 38,5 млн. т) і Тонежскае (44 млн. т) радовішчы (пра кожнае гл. асобны артыкул). Для адкрытай распрацоўкі даступнае Жыткавіцкае радовішча, поўнасцю падрыхтаваны да прамысл. асваення Паўночны і Кольненскі паклады (прамысл. запасы 46,7 млн. т). Агульныя запасы вугалю на ўсіх радовішчах 152 млн. т.
В.М.Сасноўскі. с. 284
ВУ́ГАЛЬНЫ АНГІДРЫ́Д , тое, што вугляроду дыаксід. с. 285
ВУГЛАВА́Я СКО́РАСЦЬ , вектарная велічыня <SIGN>, якая характарызуе скорасць вярчэння цвёрдага цела. Модуль вуглавой скорасці <FORMULA>, дзе <SIGN> — прырашчэнне вугла павароту за прамежак часу <SIGN>. Вектар <SIGN> накіраваны ўздоўж восі вярчэння ў той бок, адкуль паварот цела бачны супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі (правіла правага вінта). Адзінка вуглавой скорасці ў СІ — радыян за секунду (рад/с). с. 285
ВУГЛАВА́Я ЧАСТАТА́ , кругавая частата, цыклічная частата, лік поўных ваганняў, якія адбываюцца пры перыядычным вагальным працэсе за 2π секунд. Вуглавая частата <SIGN> звязана з перыядам Т і частатой ваганняў <SIGN> залежнасцю <FORMULA>. Адзінка вуглавой частаты ў СІ — секунда ў мінус першай ступені (с-1). с. 285
ВУГЛАВО́Е ПАСКАРЭ́ННЕ , вектарная велічыня <SIGN> якая характарызуе хуткасць змены вуглавой скорасці. Пры вярчэнні цвёрдага цела вакол нерухомай восі модуль вуглавога паскарэння <FORMULA>, дзе <SIGN> — змена вуглавой скорасці <SIGN> за прамежак часу <SIGN>, <SIGN> — вугал павароту. Пры гэтым вектар <SIGN> накіраваны ўздоўж восі вярчэння (у бок вектара вуглавой скорасці <SIGN> пры паскораным вярчэнні і супраць <SIGN> — пры запаволеным). Адзінка вуглавога паскарэння ў СІ — радыян на секунду ў квадраце (рад/с2). с. 285
ВУГЛАВЫ́ КАЭФІЦЫЕ́НТ (матэм.), лік k ва ўраўненні прамой лініі на плоскаці у=kх+b, што характарызуе нахіл прамой да восі абсцыс. У прамавугольнай сістэме каардынат <FORMULA>, дзе <SIGN> — вугал паміж дадатным напрамкам восі абсцыс і разгляданай прамой лініяй, які адлічваецца ў дадатным напрамку (ад восі Ох да восі Оу). с. 285
ВУГЛАМЕ́Р , 1) прылада для вымярэння кантактным метадам вуглоў дэталей машын і інш. вырабаў. Бываюць ноніусныя (з дапаможнай шкалой — ноніусам) і аптычныя. Пры вымярэннях вугламер непасрэдна датыкаецца да ўтваральных вугла або па ім настройваецца адліковае прыстасаванне кантрольнай прылады.
Для больш дакладных вымярэнняў выкарыстоўваюць сінусныя лінейкі, вымяральныя мікраскопы і інш. 2) Прылада для вымярэння гарыз. і верт. вуглоў і адлегласцей пры маркшэйдэрскай здымцы, калі не патрабуецца высокая дакладнасць (гл. Маркшэйдэрыя), тэадаліт спрошчанай канструкцыі. с. 285
ВУГЛЕВАДАРО́ДЫ , арганічныя злучэнні, якія складаюцца з атамаў вугляроду і вадароду. У залежнасці ад будовы адрозніваюць ацыклічныя злучэнні, або аліфатычныя вуглевадароды, у якіх атамы вугляроду звязаны паміж сабой у прамыя ці разгалінаваныя ланцугі, і карбацыклічныя злучэнні, або ізацыклічныя вуглевадароды, малекулы якіх утвараюць кольцы (цыклы). Гэтыя вуглевадароды падзяляюць на аліцыклічныя злучэнні (цыклапарафіны) і араматычныя злучэнні. Ніжэйшыя вуглевадароды (малекулы з 1—4 атамамі вугляроду) — газы, сярэднія (з 5—16 атамамі) — вадкасці, вышэйшыя — цвёрдыя рэчывы. Большасць вуглевадародаў бясколерныя рэчывы, газападобныя і вадкія, звычайна маюць пах. Атрымліваюць з прыроднага газу, нафты і інш. Выкарыстоўваюць як сыравіну ў хім. Прам-сці.
К.Л. Майсяйчук. с. 285
ВУГЛІ́ ВЫКАПНЁВЫЯ , цвёрдыя гаручыя карысныя выкапні асадкавага паходжання, прадукт пераўтварэння вышэйшых і ніжэйшых раслін. Маюць да 50% мінер. прымесей і вільгаць. Паводле ступені вуглефікацыі падзяляюцца на буры вугаль, каменны вугаль і антрацыт, у залежнасці ад зыходнага матэрыялу — на гумаліты, сапрагумаліты, гумасапрапеліты, сапрапеліты. Залягаюць звычайна ў выглядзе пластападобных пакладаў сярод асадкавых парод усіх узростаў, пачынаючы з дэвону. Складаюць 87,5% прагнозных рэсурсаў выкапнёвага паліва Зямлі; у сусв. паліўна-энергет. балансе займаюць каля 25%. Разведаныя сусв. запасы (3705 млрд. т) сканцэнтраваны пераважна ў Расіі, ЗША, КНР, Аўстраліі. Нязначныя радовішчы выяўлены ў Беларусі. Сыравіна для металург. і хім. прам-сці. Гл. таксама Вугальная прамысловасць. с. 285
ВУГЛЫ́ , вёска ў Брагінскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на Пн ад г.п. Брагін, 134 км ад Гомеля, 30 км ад чыг. ст. Хойнікі. 225 ж., 85 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. с. 285
ВУГЛЯВО́ДНЫ АБМЕ́Н , сукупнасць хім. працэсаў дэградацыі (катабалізму) і біясінтэзу (анабалізму) вугляводаў у арганізме. На 1-й стадыі катабалізму пры ўдзеле стрававальных ферментаў складаныя поліцукрыды і алігацукрыды распадаюцца да монацукрыдаў (гексоз і пентоз), якія на 2-й стадыі расшчапляюцца да аднаго і таго ж трохвугляроднага прамежкавага прадукту — пірувату (гліколіз), а потым у аэробных умовах да двухвугляроднай формы — ацэтыльнай групы ацэтылкаферменту А (гл. Трыкарбонавых кіслот цыкл). У анаэробных умовах піруват у большай частцы клетак жывёльных і раслінных тканак аднаўляецца да лактату, а ў клетках дражджэй у ходзе спіртавога браджэння ператвараецца ў этылавы спірт і вуглякіслы газ. На 3-й стадыі ацэтыльная група ацэтылкаферменту А уступае ў цыкл лімоннай к-ты — агульны канчатковы шлях, на якім усе віды малекул вугляводаў акісляюцца да вуглякіслага газу. Дэградацыя вугляводаў у арганізме суправаджаецца вызваленнем значнай энергіі, якая расходуецца на розныя працэсы жыццядзейнасці. Біясінтэз вугляводаў у жывых клетках можа адбывацца шляхам глюканеагенезу (сінтэз глюкозы ў клетках печані, які ўключае 9 з 11 ферментацыйных рэакцый, што ўдзельнічаюць у яе раскладзе) і шляхам ператварэння простых вугляводаў у больш складаныя аліга- і поліцукрыды.
С.А.Вусанаў. с. 285
ВУГЛЯВО́ДЫ , гліцыды, цукры, вялікая група складаных арган. злучэнняў з агульнай формулай Сх2О)у, што ўваходзяць у хім. састаў усіх жывых арганізмаў і неабходныя для іх жыццядзейнасці. У сухой масе раслін каля 80% вугляводаў, у сухой масе жывёльных арганізмаў каля 2%. Выступаюць у якасці крыніц энергіі (крухмал, глікаген) у метабалічных працэсах (гл. Акісленне біялагічнае, Браджэнне, Гліколіз), структурных элементаў клетачных сценак раслін (цэлюлоза, геміцэлюлоза), бактэрый (мурамін), грыбоў і вонкавага шкілета членістаногіх (хіцін), уваходзяць у склад біялагічных мембран, жыццёва важных рэчываў (нуклеінавых кіслот, каферментаў, вітамінаў), складаных комплексаў з бялкамі (глікапратэінаў, пратэагліканаў) і ліпідамі (глікаліпідаў); у выглядзе гліказідаў вугляводы ажыццяўляюць транспарт розных прадуктаў абмену рэчываў. Гідрафільныя поліцукрыды садзейнічаюць падтрыманню воднага балансу клетак і г.д. Утвараюцца вугляводы раслінамі ў працэсе фотасінтэзу з вады і вуглякіслага газу, а таксама сінтэзуюцца ў клетках печані чалавека і жывёл у працэсе глюканеагенезу. Паводле саставу вугляводы падзяляюцца на простыя — монацукрыды (глюкоза, фруктоза, галактоза, маноза і інш.), алігацукрыды (найб. вядомыя дыцукрыды — мальтоза, цэлабіёза, лактоза, цукроза) і складаныя — поліцукрыды (крухмал, глікаген, дэкстраны, хіцін, цэлюлоза, гепарын і інш.). Вугляводы складаюць адну з асн. частак харчовага рацыёну чалавека і жывёл, шырока выкарыстоўваюцца ў харч. і кандытарскай прам-сці (крухмал, цукроза, пекціны, агар-агар і інш.). Хім. ператварэнні вугляводаў ляжаць у аснове тэхнал. працэсаў браджэння (вытв-сць этылавага спірту, віна, піва, хлебабулачных вырабаў, гліцэрыну, воцату, малочнай, лімоннай, глюконавай к-т і інш. рэчываў), апрацоўцы драўніны, вырабу паперы і тканін з раслінных валокнаў, пластмас, выбуховых рэчываў і інш. Глюкоза, аскарбінавая кіслата, сардэчныя гліказіды, антыбіётыкі з вугляводнай асновай, гепарын шырока выкарыстоўваюцца ў медыцыне. Гл. таксама Вугляводны абмен.
С.А.Вусанаў. с. 286
ВУГЛЯКІ́СЛЫ ГАЗ , тое, што вугляроду дыаксід. с. 286
ВУГЛЯПЛА́СТЫКІ , гл. Вугляродапласты. с. 286
ВУГЛЯРО́Д (лац. Саrboneum), С, хімічны элемент IV групы перыяд. сістэмы, ат. н. 6, ат. м. 12,011. Складаецца з 2 стабільных ізатопаў 12С (98,892%) і 13С (1,108%). Ізатопам 12С карыстаюцца для вызначэння атамнай адзінкі масы. У верхніх слаях атмасферы ўтвараецца радыеактыўны ізатоп 14С. У зямной кары ў выглядзе мінералаў і гаручых выкапняў знаходзіцца 2,3·10% вугляроду па масе, у атмасферы ў выглядзе вугляроду дыаксіду — 1,2·10-2%. Вельмі шмат вугляроду ў космасе; на Сонцы па распаўсюджанасці займае 4-е месца пасля вадароду, гелію, кіслароду. Злучэнні вугляроду — асн. састаўная частка тканак раслін і жывёл (гл. Біягены).
Існуюць 2 крышт. мадыфікацыі вугляроду (алмаз, графіт, 3-я — карбін — атрымана штучна) і аморфны (кокс, сажа, драўняны вугаль). Пры звычайных т-рах хімічна інертны, пры высокіх — рэагуе з многімі элементамі: з металамі і некаторымі неметаламі (напр., бор, крэмній) утварае карбіды. Аморфны вуглярод хімічна больш актыўны (моцны аднаўляльнік). Атамы вугляроду здольныя злучацца адзін з адным і ўтвараюць вял. колькасць злучэнняў, якія вывучае арганічная хімія.
Выкарыстоўваюць у вытв-сці алмазных інструментаў (гл. таксама Алмазная прамысловасць), вогнетрывалых матэрыялаў, эл.-тэхн. вырабаў, у ядз. тэхніцы, гумавай, паліграф., лакафарбавай прам-сці, металургіі.
К.Л.Майсяйчук. с. 286
ВУГЛЯРОДАПЛА́СТЫ , карбапласты, вугляпластыкі, пластмасы, якія маюць у якасці напаўняльніку вугляродныя валокны ў выглядзе жгутоў, стужак, матаў, тканіны, сечаных валокнаў. Сувязнымі для вугляродапластаў з'яўляюцца сінт. палімеры (напр., эпаксідныя, поліэфірныя, фенолфармальдэгідныя смолы). Вугляродапласты трывалыя, цвёрдыя, тэрмічна, хімічна і радыяцыйна ўстойлівыя электра- і цеплаправодныя матэрыялы з малой шчыльнасцю, нізкімі каэф. трэння і тэрмічнага лінейнага расшырэння. Выкарыстоўваюць на выраб дэталей лятальных апаратаў (самалётаў, верталётаў, ракет), суднаў, аўтамабіляў, спарт. інвентару (лыжы, вёслы), хім. абсталявання.
Літ.: Молчанов Б.И., Чукаловский П.А., Варшавский В.Я. Углепластнки. М., 1985.
М.Р.Пракапчук. с. 286
ВУГЛЯРО́ДЗІСТАЯ СТАЛЬ , сталь, якая мае 0,04—2% вугляроду і інш. прымесныя элементы. Прысутнасць пастаянных прымесей (марганец, крэмній, сера, фосфар, кісларод, азот, вадарод) абумоўлена тэхнал. асаблівасцямі вытв-сці, выпадковых (хром, нікель, медзь і інш.) — наяўнасцю іх у рудзе. У залежнасці ад колькасці вугляроду вугляродзістую сталь падзяляюць на нізка- (0,05—0,25% С), сярэдне- (0,3—0,6% С) і высокавугляродзістую (0,7—1,3% С). Паводле якасці і галін выкарыстання адрозніваюць вугляродзістую сталь звычайнай якасці (агульнага прызначэння), высакаякасную канструкцыйную і інструментальную сталь. с. 286
ВУГЛЯРО́ДНАЕ ВАЛАКНО́ , валакно, якое складаецца пераважна з вугляроду (85 — болей за 99%). Мае высокую мех. трываласць, устойлівае да ўздзеяння высокіх тэмператур, агрэсіўных хім. рэчываў і ультрафіялетавага выпрамянення. Атрымліваюць тэрмічнай апрацоўкай (400—3000 °С) хім. ці прыродных арган. валокнаў (часцей віскознага валакна і поліакрыланітрыльных валокнаў). Выкарыстоўваюць як напаўняльнік вугляродапластаў, у вытв-сці фільтравальных матэрыялаў, электранагравальных элементаў і інш. с. 286
ВУГЛЯРО́ДУ АКСІ́Д , чадны газ, прадукт няпоўнага акіслення вугляроду, СО. Газ без колеру і паху, tкіп -191,5 °С, шчыльн. 1,25 кг/м3 (0 °С). Раствараецца ў спірце, бензоле, дрэнна — у вадзе. Гаручы, сумесь з паветрам (12,5—74% вугляроду аскіду) выбухованебяспечная. Пры высокіх т-рах узаемадзейнічае з вадародам і аксідамі металаў (як аднаўляльнік), з хлорам, серай, некат. металамі (гл. Карбанілы металаў). У прам-сці атрымліваюць газіфікацыяй паліва, пры канверсіі газаў. Выкарыстоўваецца як высокакаларыйнае паліва, сыравіна ў арган. сінтэзе. Ядавіты, узаемадзейнічае з гемаглабінам крыві, ГДК для вытв. памяшканняў 0,03 мг/л. с. 286
ВУГЛЯРО́ДУ ДЫАКСІ́Д , вуглякіслы газ, вугальны ангідрыд, прадукт поўнага акіслення вугляроду, СО2. Бясколерны газ, шчыльн. 1,98 кг/м3, пры моцным ахаладжэнні ператвараецца ў сухі лёд. Раствараецца ў вадзе (гл. Вугальная кіслата), спіртах, ацэтоне, бензоле і інш. арган. растваральніках, не гарыць. Утварае з моцнымі асновамі карбанаты. Уваходзіць у састаў атмасферы Зямлі (0,03 % па аб'ёме), крыніца вугляроду для раслін, якія засвойваюць вугляроду дыяксід пры фотасінтэзе, адзін з асн. біяхім. кампанентаў у працэсах дыхання жывёльных арганізмаў. Атрымліваюць пры абпальванні вапняку, акісленні вуглевадароднага паліва. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці соды, мачавіны, карбонавых кіслот, цукру, газіраваных напіткаў, у вогнетушыцелях, газавых лазерах. У вял. канцэнтрацыях таксічны, выклікае гіпаксію, ГДК 30 мг/м3. с. 286
ВУГО́ЛЬНІК , ударны музычны інструмент высокага рэгістра класа ідыяфонаў. Мае выгляд раўнабедранага трохвугольніка са стальнога прэнта (дыяметр каля 10 мм), незамкнёнага ў адным з вуглоў. Пры ўдары па вугольніку тонкім стальным цвіком ці палачкай ад малога барабана ўзнікае гук неакрэсленай вышыні, адрывісты або трэмалюючы, звонкі, празрысты, пяшчотнага тэмбру. Вугольнік вядомы з 16 ст., з 18 ст. выкарыстоўваецца ў аркестрах (спачатку ў ваенным, пазней у сімф.). У бел. нар. муз. практыцы пашыраны як рытмічна-каларыстычны інструмент у ансамблях са скрыпкай, гармонікам, цымбаламі, дудкай і бубнам пры выкананні танцаў, вясельных маршаў. Быў найб. вядомы на Віцебшчыне, Магілёўшчыне, у некаторых раёнах Міншчыны і Гродзеншчыны. Зараз сустракаецца рэдка.
І.Дз.Назіна. с. 286
ВУГО́Р ЕЎРАПЕ́ЙСКІ (Anguilla anguilla), рыба сям. вугровых атр. вугрападобных. Пашыраны ў вадаёмах Еўропы ад Белага да Чорнага мораў (у Міжземным м. — па афр. і азіяцкім узбярэжжах). Прахадная рыба. У рэкі і азёры Беларусі (бас. Нёмана, Зах. Дзвіны і Зах. Буга) заходзіў з Балтыйскага м. З пабудовай плацін на рэках міграцыі спыніліся, азёры (пераважна Пн Беларусі) зарыбляюцца штучна. Нар. назвы вугар, вангор.
Даўж. да 2 м, маса да 6 кг (звычайна 30—70 cм, 500—800 г). Цела амаль цыліндрычнае, змеепадобнае, спіна цёмна-зялёная або бура-чорная, бакі жоўтыя, бруха жаўтаватае ці белае. Луска дробная, паглыбленая ў скуру з тоўстым слоем слізі. Корміцца дробнай рыбай, ікрой, жабамі і беспазваночнымі. Большую ч. жыцця праводзіць у прэснай вадзе (ад 6 да 25 гадоў). Для размнажэння мігрыруе ў Саргасава м. Атлантычнага ак. У моры не корміцца. Пасля нерасту дарослая рыба гіне. Лічынкі (т. зв. лептацэфалы) з Гальфстрымам і Паўн.-Атлантычным марскім цячэннем дрэйфуюць 2,5—3 гады да берагоў Еўропы. Калі ператвараюцца ў малявак (т. зв. шклопадобных вугроў), рассяляюцца па вадаёмах.
Шклопадобныя вугры імпартуюцца на Беларусь пераважна з Францыі і Вялікабрытаніі. Больш за 40 млн. малявак вугра еўрапейскага запушчана ў больш як 70 вадаёмаў (па 1980-я г.). Каштоўны аб'ект промыслу і развядзення. с. 287
ВУГРАПАДО́БНЫЯ (Anguilliformes), атрад касцістых рыб. 23 сям., каля 110 родаў, 400 відаў, пераважна ў трапічных водах акіянаў. Большасць вугрападобных жывуць на мелкаводдзі, вядуць скрытны прыдонны спосаб жыцця, зрэдку селяцца калоніямі ў норках. Некаторыя марскія віды жывуць на глыб. да 4000 м або ў тоўшчы вады (да 500 м). У прэсных водах трапляюцца толькі прадстаўнікі сям. вугровых, або прэснаводных вугроў, да іх належыць вугор еўрапейскі (звычайны, рачны), які трапляецца на Беларусі. Вугрападобныя вядомы з верхняга мелу.
Даўж. змеепадобнага цела 10—300 см, маса 15 г — 65 кг. Плаўнікі без калючак. Спінны і анальны плаўнікі доўгія, мяккія, ззаду звычайна злучаюцца з хваставым. Луска вельмі дробная або адсутнічае. Пераважна драпежнікі; некаторыя паразітуюць. Развіццё з метамарфозам: празрыстая высакацелая лістападобная лічынка (лептацэфал) істотна адрозніваецца ад дарослай асобіны. У многіх вугрападобных у крыві ёсць ядавітыя рэчывы — іхтыятаксіны, якія, трапіўшы ў кроў цеплакроўных жывёл, разбураюць эрытрацыты. Многія вугрападобныя — каштоўныя аб'екты промыслу. с. 287
ВУГРЫ́ , хвароба тлушчавых залоз скуры і іх праток. Бываюць ад себарэі, парушэння дзейнасці страўнікава-кішачнага тракту, залоз унутр. сакрэцыі, абмену рэчываў, пры спадчыннай схільнасці. Найчасцей назіраюцца ў юнацкім узросце ў перыяд палавой спеласці. На скуры твару, спіны, грудзей з'яўляюцца чорныя кропкі са скурнага сала, рагавых скурачак і пылу. Вакол іх (іншы раз па-за імі) з'яўляюцца запаленчыя вузельчыкі (2—4 мм) ружовага колеру, у цэнтры якіх фарміруюцца гнайнічкі; пры загойванні іх утвараецца скурачка, іншы раз рубец. Пры распаўсюджванні працэсу ўтвараюцца пустулы; ачагі могуць злівацца. Лячэнне: ліквідацыя асн. хваробы, дыета, тэрапеўтычныя сродкі, фізіятэрапія.
М.З.Ягоўдзік. с. 287
ВУД (Wood) Генры Джозеф (3.3.1869, Лондан — 19.8.1944), англійскі дырыжор. Д-р музыкі Оксфардскага ун-та (1926). Вучыўся ў Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане (1886—88), выкладаў у ёй (з 1923). З 1889 працаваў у розных оперных трупах. Арганізатар і кіраўнік «Праменад-канцэртаў» (з 1895) і інш. агульнадаступных сімф. канцэртаў, у т.л. «нядзельных». Дырыжыраваў на шматлікіх англ. муз. фестывалях, у т.л. Гендэлеўскіх у Лондане (з 1908). Выступаў з лепшымі аркестрамі свету, кіраваў Бостанскім сімф. аркестрам (1918). Стварыў шматлікія апрацоўкі для аркестра, фп. і інш. творы. Аўтар кн. «Аб дырыжыраванні» (1945, рус. пер. 1958). Муз. і літ. творы падпісваў псеўд. П.Кляноўскі. с. 287
ВУД (Wood) Роберт Уільямс (2.5.1868, г. Конкард, штат Масачусетс, ЗША — 11.8.1955), амерыканскі фізік-эксперыментатар, заснавальнік ультрафіялетавай і інфрачырвонай фатаграфіі. Чл. Нацыянальнай АН ЗША (1912), ганаровы чл. АН СССР (1930). Скончыў Гарвардскі ун-т (1891). У 1901—38 праф. ун-та Дж.Хопкінса ў Балтымары. Навук. працы па фіз. оптыцы. Адкрыў аптычны рэзананс (1902). Заклаў асновы тэорыі атамных і малекулярных спектраў. Зрабіў значны ўклад у стварэнне аптычных прылад (спектрографаў, дыфракцыйных рашотак, установак для атрымання спектраў камбінацыйнага рассеяння і інш.).
Тв.: Рус. пер. — Физическая оптика. М.; Л., 1936.
Літ.: Сибрук В. Роберт Вуд: Пер. с англ. 5 изд. М., 1985. с. 287
ВУ́ДАГА , рака ў Чэрыкаўскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток Сажа (бас. Дняпра). Даўж. 37 км. Пл. вадазбору 261 км2. Пачынаецца на У ад в. Каркоўшчына. Асн. прытокі: Казёл (злева), Малая Вудажка (справа). Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй в. Жытнёў трапецападобная, шыр. 500—600 м, у вусці каля 1 км. Пойма двухбаковая, лугавая, шыр. 100—150 м. Рэчышча звілістае, неразгалінаванае. У вусці г. Чэрыкаў. с. 287
ВУД-БА́ФАЛА (Wood Buffalo), нацыянальны парк на ПнЗ Канады, адзін з найбольшых у свеце. Засн. ў 1922 з мэтай аховы адзінага ацалелага на Зямлі статка лясных бізонаў. Пл. каля 4,5 млн. га. Размешчаны на лясістай, месцамі забалочанай раўніне, паміж азёрамі Атабаска і Вял. Нявольніцкім. Гаі таполі і рэдкія пералескі нізкарослых елак, банксава хвоя, зрэдку на тарфяніках амер. лістоўніца. Наяўнасць мяккіх драўнінных парод абумоўлівае вял. шчыльнасць паселішчаў бабра і значную колькасць лася; інш. млекакормячыя: амер. зайцы, бурундуковая вавёрка, звычайныя дрэвавы дзікабраз і скунс. Сярод птушак шмат каўнерыкавых рабчыкаў, граўсаў, трапляюцца пералётныя пуначкі, сарокі, канюкі, амер. кедраўкі, канадскія кукшы. У лясных балотах ахоўваюцца гняздоўі знікаючага віду — белага амер. жураўля. с. 287
ВУ́ДВАРД (Woodward) Роберт Бёрнс (10.4.1917, г. Бостан, штат Масачусетс, ЗША — 8.7.1979), амерыканскі хімік-арганік. Чл. Нацыянальнай АН ЗША і Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Замежны чл. АН СССР (1976). Скончыў Масачусецкі тэхнал. Ін-т (1936). З 1937 у Гарвардскім ун-це (з 1950 праф). Навук. працы па хіміі складаных біялагічна важных арган. злучэнняў. Сінтэзаваў хінін (1944), антыбіётык патулін (1950), картызон (1951), рэзерпін (1956), хларафілы а і б (1960), тэтрацыклін (1962), вітамін В12 (1971) і інш.; устанавіў будову шэрагу антыбіётыкаў. Сфармуляваў правілы: для вызначэння батахромнага эфекту алкільных замяшчальнікаў у спалучаных дыенах (1941, правіла Вудварда), актанта для вярчальнай дысперсіі кетонаў (1961), захавання арбітальнай сіметрыі для ўзгодненых рэакцый (1965, правіла Вудварда — Гофмана). Нобелеўская прэмія 1965.
Тв.: Рус. пер. — Сохранение орбитальной симметрии М., 1971 (разам з Р.Хофманам). с. 287
ВУ́ДВАРТС (Woodworth) Роберт (17.8.1869, каля г. Бостан, штат Масачусетс, ЗША — 4.7.1962), амерыканскі псіхолаг, адзін са стваральнікаў функцыянальнай псіхалогіі ў ЗША. Праф. Калумбійскага ун-та (1909—42). На пач. 20 ст. адзін з першых даказаў, што мысленне не зводзіцца да асацыяцый пачуццёвых вобразаў, а мае ўласны змест. Прапанаваў канцэпцыю (назваў яе дынамічнай псіхалогіяй), гал. задачамі якой лічыў вывучэнне пытанняў, чаму і як узнікаюць і рэалізуюцца розныя формы псіхічнай дзейнасці. Распрацаваў вучэнне аб матывацыі і яе ролі ў працэсах рухальнай і інтэлектуальнай актыўнасці. У дынаміцы паводзін вылучыў 2 асн. кампаненты — патрэбнасці і механізмы. Гэты падзел трывала ўвайшоў у сучасную псіхалогію.
Тв.: Рус. пер. — У кн.: Экспериментальная психология. М., 1950. с. 288
ВУ́ДЛЕНД (ад англ. woodland лясная мясцовасць), назва апошняга з трох археалагічна выяўленых перыядаў гісторыі насельніцтва ўсх. раёнаў Паўн. Амерыкі (1-е тыс. да н.э. — 16 ст. н.э.). Вызначаюць 3 стадыі яго развіцця: на ранняй (1-е тыс. да н.э.) асн. заняткамі насельніцтва былі паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва (на перыферыі зоны яны існавалі і на больш позніх стадыях); на сярэдняй (1-е тыс. да н.э. — сярэдзіна 1-га тыс. н.э.) развівалася земляробства, узнікалі аселыя паселішчы, пачалася апрацоўка серабра, медзі, метэарытнага жалеза; на позняй (5—16 ст.) ствараліся протагарадскія цэнтры з землянымі насыпамі вакол гарадзішчаў, характэрны вял. земляныя піраміды з храмавымі будынкамі на вяршыні, высокі ўзровень маст. апрацоўкі металаў і керамікі. У першае стагоддзе еўрап. каланізацыі Паўн. Амерыкі гэтыя культ. цэнтры перасталі існаваць. с. 288
ВУЖ ЗВЫЧА́ЙНЫ (Natrix natrix), паўзун сям. вужовых атр. лускаватых. Пашыраны ў Еўропе, Паўн. Афрыцы, Азіі (да цэнтр. Манголіі). Жыве пераважна ў вільготных месцах, каля жылля чалавека, зрэдку ў стэпах і гарах. На Беларусі трапляецца ўсюды.
Даўж. да 1,5 м. Цела зверху ад цёмна-шэрага да чорнага колеру, знізу белае з чорнымі плямамі ў выглядзе няроўнай чорнай паласы. Па баках галавы 2 вял., добра прыкметныя светлыя плямы (жоўтыя, аранжавыя, бруднабелыя). Перыядычна ліняе. Кладзе 6—35 яец, вужаняты даўж. каля 15 cм. Актыўны днём, ноччу хаваецца. Корміцца жабамі, рапухамі, апалонікамі, мышамі. Неядавіты, бясшкодны. Добра плавае. Для абароны выкарыстоўвае выдзяленні з клаакі з непрыемным пахам. Добра пераносіць няволю. Колькасць вужоў звычайных на Беларусі памяншаецца ў сувязі з меліярацыяй. с. 288
ВУЖА́НКА , рака ў Капыльскім і Слуцкім р-нах Мінскай вобл., правы прыток Лакнеі (бас. Прыпяці). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 92 км2. Пачынаецца на У ад в. Грозаў Капыльскага р-на, цячэ па раўніне, якая абкружае Капыльскую граду, 14 км рэчышча каналізавана. На рацэ 2 сажалкі. с. 288
ВУЖО́ВЫЯ (Colubridае), сямейства змей, 7—8 падсям., больш за 200 родаў, каля 1700 відаў (больш за 60% сучасных змей). Пашыраны на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Наземныя, рыючыя, дрэвавыя, паўводныя і водныя. Найб. вядомыя: вуж звычайны, мядзянка, полазы, страла-змяя. На Беларусі 2 віды — вуж звычайны і мядзянка, занесеная ў Чырв. кнігу.
Даўж. 10—350 cм. Выгляд і афарбоўка разнастайныя. Цела ўкрыта зверху аднароднай гладкай або рабрыстай луской, знізу брушнымі шчыткамі. Зубы шматлікія, у некаторых заднія верхнясківічныя больш буйныя і злучаны з ядавітай залозай. Большасць вужовых яйцакладныя, ёсць яйцажывародныя. Кормяцца беспазваночнымі і дробнымі пазваночнымі. Здабычу душаць або паядаюць жывой. У Чырв. кнізе МСАП 10 відаў. с. 288
ВУЖО́ЎНІК (Орhіоglossum), род папарацепадобных раслін сям. вужоўнікавых. Каля 45 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары, асабліва ў тропіках. На Беларусі зрэдку трапляецца вужоўнік звычайны (Орhіоglossum vulgatum), расце на вільготных лясных лугах, палянах і ўзлесках.
Невял. шматгадовыя раўнаспоравыя наземныя травяністыя расліны з кароткім слабым карэнішчам і 1—2 лістамі, кожны з якіх складаецца з 2 сегментаў: стэрыльнага (плоскага нерасчлянёнага яйца- ці ланцэтападобнага або лінейнага) і цэласнага сцеблападобнага спараноснага; некаторыя трапічныя віды — эпіфіты з лістамі даўж. да 2—4 м. На спараносным сегменце ўтвараецца пляскаты каласок з 2 радамі спарангіяў. Гаметафіт двухполы, цыліндрычны, падземны, шматгадовы (расце 10—20 гадоў). Спарангіі адчыняюцца папярочнай шчылінай. Спараносіць у ліп.—жніўні. Для вужоўніка характэрна аблігатная эндатрофная мікарыза. На каранях утвараюцца вывадковыя пупышкі, што служаць для вегетатыўнага размнажэння. Лек. расліны, асобныя віды выкарыстоўваюцца ў нар. медыцыне. с. 288
ВУ́ЗЕЛ у раслін, звычайна патоўшчаная частка восі парастка, на якой утвараюцца лісце, пупышкі і (часам) прыдатачныя карані. Фарміруецца на конусе нарастання пры закладанні зачатка ліста. Анатамічная будова вузла залежыць ад тыпу лістаразмяшчэння, ад колькасці пучкоў ліставога следу і колькасці лакун. Адрозніваюць адна-, трох і шматлакунныя вузлы. Будова вузла — важная таксанамічная прыкмета. Участак паміж двума суседнімі вузламі — міжвузелле. У залежнасці ад збліжанасці вузлоў адрозніваюць парасткі падоўжаныя і пакарочаныя. Збліжаныя падземныя сцябловыя вузлы злакаў, на якіх утвараюцца падземныя і надземныя бакавыя парасткі, а таксама прыдатачныя карані, называюцца вузламі кушчэння. с. 288
ВУ́ЗЕЛ у тэхніцы, 1) частка машыны, механізма, устаноўкі і да т.п., што складаецца з некалькіх больш простых элементаў (дэталей). 2) Сукупнасць функцыянальна звязаных збудаванняў, машын і інш. прыстасаванняў (напр., вузел сувязі, гідравузел, радыёвузел). 3) Пункт на перасячэнні некалькіх чыг. ліній (чыгуначны вузел). 4) Пункт злучэння галін эл. ланцуга. 5) Частка збудавання ў месцы злучэння некалькіх стрыжняў і да т.п. элементаў у буд. канструкцыях. 6) Адно ці некалькі збудаванняў, у якіх устаноўлена спец. абсталяванне (напр., санвузел). с. 288
ВУ́ЗЕЛ МАРСКІ́ , пазасістэмная адзінка скорасці руху суднаў. Адпавядае скорасці, пры якой судна праходзіць адлегласць у адну марскую мілю за гадзіну. 1 вузел марскі = 1,852 км/гадз = 0,5144 м/с. с. 289
ВУ́ЗЕЛ СУ́ВЯЗІ , 1) састаўная частка сетак сувязі краіны, прызначаная для аб'яднання і размеркавання патокаў паведамленняў (тэлеграфных, тэлефонных, паштовых і інш.), што паступаюць з некалькіх (не менш як трох) напрамкаў. 2) Прадпрыемства сувязі, якое забяспечвае насельніцтва, арганізацыі і ўстановы рознымі паслугамі сувязі. Арганізуе таксама распаўсюджванне перыяд. выданняў (па падпісцы), займаецца пытаннямі тэле- і радыёвяшчання. Да вузлоў сувязі адносяць тэлеграфныя станцыі, гар. і міжгароднія тэлефонныя станцыі, паштамты, аддзяленні і агенцтвы сувязі. Забяспечваецца тэлегр. і факсімільнымі апаратамі, апаратурай абмену інфармацыяй з выліч. цэнтрамі і інш. сродкамі сувязі. с. 289
ВУ́ЗІК , расліна, гл. ў арт. Дуброўка. с. 289
ВУЗКАЦЕ́ЛКІ (Соlidiidае), сямейства жукоў падатр. разнаедных. У сусв. фауне каля 1500 відаў пераважна ў тропіках. Жывуць у асноўным пад карой і ў драўніне, часта ў хадах, пракладзеных караедамі і інш. насякомымі, радзей у раслінных рэштках, глебе, лясным подсціле, грыбах. На Беларусі відавы склад вывучаны недастаткова. Часцей трапляецца вузкацелка перавязаная (Віtoma crenatа).
Цела даўж. 1,5—18 мм, падоўжанае, цыліндрычнае або плоскае, радзей авальнае. Жукі і лічынкі часцей драпежныя — кормяцца караедамі, іх лічынкамі і інш.; лічынкі некат. відаў — вонкавыя паразіты жукоў шашаляў або пчол. с. 289
ВУ́ЗЛА , вёска ў Сваткаўскім с/с Мядзельскага р-на Мінскай вобл. За 20 км ад Мядзела, 130 км ад Мінска, 26 км ад чыг. ст. Княгінін. 263 ж., 100 двароў (1996).
Вядома з 1524 як прыватнаўласніцкі маёнтак. Належала Радзівілам, Сапегам, Свалынскім, Кішкам, Ваньковічам, Тызенгаўзам, Пшаздзецкім і інш. Уваходзіла ў Ашмянскі пав. Віленскага ваяв. ВКЛ. З 1793 у Рас. імперыі. З 2-й пал. 19 ст. ў Мядзельскай вол. Вілейскага пав. Віленскай губ. У 1886 у Вузле бровар, валюш, вадзяны млын, царква, у канцы 19 ст. нар. вучылішча. З 1921 у Польшчы, у Пастаўскім пав. Віленскага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 у Мядзельскім р-не. У 1965—87 цэнтр сельсавета. У 1970 — 272 жыхары.
Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла рус. салдат, якія загінулі ў 1-ю сусв. вайну. Помнік архітэктуры — Успенская царква (1820-я г.). с. 289
ВУЗЛАВО́Е ПІСЬМО́ , кіпу, сістэма перадачы інфармацыі пры дапамозе вузлоў на шнурах рознай даўжыні і колеру, якія былі прымацаваны да інш. шнура ці палкі. Існавала ў шэрагу народаў Паўд. Амерыкі. Узнікла ў вобласці Цэнтр. Андаў і дасягнула росквіту ў эпоху інкаў (15—16 ст.). На думку некаторых вучоных, кіпу змяшчаюць складаныя гіст. і паэтычныя тэксты. Але большасць даследчыкаў лічыць, што яны не мелі іншага прызначэння, акрамя запісу самых простых даных уліковага характару. Падобны прынцып перадачы інфармацыі выкарыстоўваўся і пры стварэнні «пісьма» вампум (шнуры з нанізанымі ракавінкамі розных колераў), што было пашырана ў індзейцаў Паўн. Амерыкі. Вузлавое пісьмо існуе ў Паўд. Амерыцы і на яп. а-вах Рукю і ў наш час.
А.А.Кожынава. с. 289
ВУЗЛЫ́ МАРСКІ́Я , злучэнне двух гнуткіх тросаў (з раслінных і сінт. матэрыялаў) або троса з якім-н. прадметам. Адрозніваюцца прастатой, надзейнасцю (павышаецца з узмацненнем нацяжэння), лёгкасцю развязвання (знімаецца заціск петляў пры зняцці нагрузкі). Асн. тыпы вузлоў марскіх альтанкавыя простыя або двайныя (для абвязвання людзей пры рабоце на вышыні або за бортам), шкотавыя (для звязвання тросаў з дапамогай каўша), выбленачныя (для падвескі грузаў), плоскія (для звязвання тросаў рознай таўшчыні), шлюпачныя (для буксіроўкі шлюпак), рыбацкія штыкі (для мацавання троса) і інш. с. 289
ВУЗЛЯ́НКА , рака ў Мядзельскім і Вілейскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Нарач (бас. Віліі). Даўж. 53 км. Пл. вадазбору 663 км2. Пачынаецца каля в. Мазалеўшчына Мядзельскага р-на. Асн. прытокі: Чорная, Ментынь (злева). Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шыр. 1—2 км. Пойма ў верхнім цячэнні разараная, шыр. 200—300 м. Ад вытоку на працягу 15 км рэчышча каналізаванае. Водапрыёмнік меліярац. каналаў. На рацэ зона адпачынку Вузлянка. с. 289
ВУЗЛЯ́НЫ , вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 46 км на ПнЗ ад г. Мар'іна Горка, 50 км ад Мінска, 6 км ад чыг. ст. Седча. 447 ж., 166 двароў (1996). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Помнік сав. воінам-артылерыстам. с. 289
ВУ́ІЧ (Vujić) Іаакім (9.9.1772 — 8.11.1847), сербскі акцёр, драматург, перакладчык, тэатр. дзеяч. Кіраваў аматарскімі тэатр. калектывамі ў Ваяводзіне і Сербіі, у 1833—36 княжацкім т-рам у г. Крагуевац, у 1839 аматарскім т-рам у г. Нові-Сад (з 1840 у г. Заграб; паклаў пачатак стварэнню нац. т-ра). Вуіч стварыў тэатр. рэпертуар на роднай мове і выхаваў першых прафес. сербскіх акцёраў, за што быў названы «бацькам сербскага тэатра». Пакінуў аўтабіяграфію (1833), а таксама шматлікія дзённікі сваіх падарожжаў. с. 289
ВУКТЫ́ЛЬСКАЕ РАДО́ВІШЧА газакандэнсатнае, у Рэспубліцы Комі Расійскай Федэрацыі, за 160 км на У ад г. Ухта. Уваходзіць у Цімана-Пячорскі нафтагазаносны басейн. Адкрыты ў 1964, распрацоўваецца з 1968. Пачатковыя запасы газу 388,1 млрд. м3. Паклады на глыб. 2,2—3,5 км. Колькасць метану да 85%, кандэнсату 352 г/см3. Цэнтр здабычы г. Вуктыл. Магістральны газаправод Вуктыл—Ухта—Таржок. с. 289
ВУЛ Бенцыён Майсеевіч (22.5.1903, г. Белая Царква, Украіна — 9.4.1985), савецкі фізік. Акад. АН СССР (1972, чл.-кар. 1939). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Кіеўскі політэхн. ін-т (1928). З 1932 у Фіз. ін-це АН СССР. Навук. працы па фізіцы дыэлектрыкаў і паўправаднікоў, квантавай электроніцы. Адкрыў сегнетаэлектрык тытанат барыю (1944). Устанавіў асн. заканамернасці змянення электраправоднасці ды электрыкаў пры гама-выпрамяненні. Пад яго кіраўніцтвам у СССР створаны паўправадніковыя дыёды, транзістары, сонечныя элементы. Удзельнічаў у стварэнні паўправадніковых лазераў. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Літ.: Физики о себе. Л., 1990. С. 244—249. с. 289
ВУ́ЛАНГАНГ , Уоланганг (Wollongong), горад у Аўстраліі, на ПдУ штата Новы Паўднёвы Уэльс, на ўзбярэжжы Тасманава м. 250,1 тыс. ж. (1993). Чыг. станцыя. Буйны цэнтр чорнай металургіі і цяжкага машынабудавання; нафтаперапр., хім., тэкст., швейная прам-сць. Здабыча каменнага вугалю, каляровая металургія. с. 290
ВУ́ЛВЕРГЕ́МПТАН (Wolverhampton), горад у цэнтр. ч. Вялікабрытаніі, паўн.-зах. прыгарад Бірмінгема. 247,5 тыс. ж. (1992). Буйнейшы горад і машынабуд. цэнтр «Чорнай краіны», якая ўваходзіць у канурбацыю Уэст-Мідлендс. Авіяц., прыладабуд., электратэхн., аўтамаб. прам-сць, вытв-сць метал. вырабаў, чорная і каляровая металургія. с. 290
ВУ́ЛЕЙ , штучна створаныя гнёзды для пчаліных сем'яў. Папярэднікамі вулляў былі борці (вуллі ў выглядзе выдзеўбанай калоды або дупла ў дрэве, дзе жылі пчолы). Робяць вуллі з драўніны хвойных (елка, піхта, нясмольная хвоя) і мяккіх лісцевых парод (ліпа, таполя, вярба). Пашыраны разборны рамачны вулей, які сканструяваў рус. пчаляр П.І. Пракаповіч (1814).
Удасканалены рамачны вулей складаецца з аднаго або некалькіх карпусоў, у кожным з якіх размяшчаецца ад 10 да 24 гнездавых рамак (дзе пчолы гадуюць лічынак, складваюць мёд і пяргу). Корпус мае ляткі для праходу пчол, прылётную дошку, надстаўку, якая дазваляе пашырыць аб'ём пчалінага гнязда, дно, паддашнік (для верхняга ўцяплення), столь, дах, рамкі і паўрамкі. Вуллі бываюць вертыкальныя (стаякі) і гарызантальныя (лежакі). У вертыкальным рамкі размяшчаюцца ў некалькі ярусаў, у гарызантальным — у 1 ярус.
На Беларусі найб. пашыраны вулей 16-рамачны з магазіннай надстаўкай, вулей-ляжак на 20 рамак і шматкорпусны. с. 290
ВУЛКА́Н , у рымскай міфалогіі бог разбуральнага і ачышчальнага полымя (адсюль звычай спальваць у яго гонар зброю пераможанага ворага). Вулкан меў свайго жраца — фламіна і свята Вулканалій (адзначалася 23 жн.). Пазней шанавалі як бога, што абараняў ад пажараў. Разам з Вулканам услаўлялі багіню Маю, якой 1 мая фламін прыносіў ахвяру. Адпавядае грэч. Гефесту. с. 290
ВУЛКА́Н (ад лац. vulcanus агонь, полымя), геалагічнае ўтварэнне над каналамі і трэшчынамі ў зямной кары, якое ўзнікае ў выніку вывяржэння з глыбінных магматычных ачагоў на паверхню Зямлі лаў і вулканакластычнага матэрыялу. На Зямлі вядома больш за 13 тыс. вулканаў, з іх каля 950 дзеючых. Дзеючыя вулканы тыя, што вывяргаліся або выдзялялі гарачыя газы і ваду праз сальфатары за апошнія 3,5 тыс. гадоў; да заснулых (патэнцыяльна дзеючых) адносяць тыя, што вывяргаліся 3,5—13 тыс. гадоў назад. Умоўна патухлымі лічаць вулканы, якія не праяўлялі актыўнасці на працягу апошніх 13—100 тыс. гадоў, але захавалі вонкавыя формы (напр., вулкан Макензі на найб. вулканічным масіве Кіліманджара ў Афрыцы). Вывучае вулканы вулканалогія.
Вывяржэнне вулкана адбываецца, верагодна, пад уздзеяннем гідрастатычных сіл пры пад'ёме магмы праз астэнасферу і літасферу і бурнага выдзялення газаў пры дасягненні магматычнымі расплавамі верхніх гарызонтаў зямной кары.
Прадукты вывяржэння вулкана — вулканічныя газы, вулканічны попел, вулканічныя бомбы, лава, шлакі і інш., з якіх утвараюцца вулканічныя горныя пароды, у залежнасці ад сілы ўзрыву ўзнімаюцца на выш. 1000—5000 м, зрэдку да 45 000 м і разносяцца на дзесяткі тысяч кіламетраў, лававыя патокі распасціраюцца па схілах і каля падножжа вулкана да 1000— 5000 м, рэдка болей. Вулканы пашыраны на кантынентах і ў акіянах, яны выносяць на паверхню Зямлі за год каля 3—6 млрд. т вулканічнага матэрыялу (80% падводныя, 20% наземныя). Найб. інтэнсіўны вынас уздоўж рыфтаў сярэдзінна-акіянскіх хрыбтоў. Каля 75% усіх актыўных вулканаў знаходзіцца ў пераходных зонах ад кантынентаў да акіянаў (у межах астраўных дуг). У размеркаванні вулканаў на Зямлі існуе прамая залежнасць іх колькасці ад тэктанічнай актыўнасці рэгіёнаў. Найб. вышыні дасягаюць вулканы ў акіяне — 9000 м, на астраўных дугах — 6000 м, у гарах — 3000 м. Большасць наземных вулканаў — асобныя конусападобныя горы (вулканічныя конусы) з кратэрам на вяршыні. Самыя вялікія кантынентальныя вулканы вядомы ў Афрыцы, у зоне Усходне-Афрыканскай рыфтавай сістэмы. Паводле формы падводнага канала вулканы падзяляюцца на цэнтральныя (з трубчастым жарлом) і трэшчынныя. У залежнасці ад глыбіні мантыйнага ачага адрозніваюць вулканы мантыйнага (30—70 км і глыбей, вывяргаюць базальтавыя лавы), коравага (5—45 км, пераважна андэзітавыя, дацытавыя і ліпарытавыя лавы) і змешанага (лавы ўсіх тыпаў) жыўлення. У акіянах вядомы вулканы толькі мантыйнага жыўлення (Кілаўэа і інш.), на астраўных дугах і кантынентальных платформах — усіх тыпаў жыўлення (Ключаўская Сопка, Везувій і інш.), у горных сістэмах — толькі коравага (Эльбрус, Ласен-Пік у Паўн. Амерыцы і інш.).
Вывяржэнні вулканаў бываюць працяглымі (ад некалькіх гадоў да стагоддзяў) і кароткачасовымі (некалькі гадзін). Ім папярэднічаюць вулканічныя землетрасенні, акустычныя з'явы, змяненні магнітнага поля Зямлі і саставу фумарольных газаў (гл. Фумаролы), па якіх магчымы прагноз пачатку вывяржэння. Вывяржэнне вулкана — грозная з'ява прыроды, якая можа прыводзіць да гібелі паселішчаў пад слоем попелу і лавы (Пампеі і інш. гарады пры вывяржэнні Везувія ў 79 г. н.э.) або цэлых культур (мяркуюць, што пры вывяржэнні вулкана Сантарын у 1400 г. да н.э. загінула мінойская культура). Падводныя вывяржэнні мала вывучаны. У наземных вулканах вылучаюць 4 гал. тыпы. Гавайскі тып вывяржэння (ад вулкана Кілаўэа ў Гавайскім архіпелагу) характарызуецца адносна спакойным выліваннем вадкай (базальтавай) лавы і ўтварэннем шчытападобных вулканаў. Стромбаліянскі тып (ад вулкана Стромбалі на Ліпарскіх а-вах у Міжземным м.) звычайна стварае стратавулканы, дзе пераважаюць невялікія выбухі з выкідамі кавалкаў шлаку і вулканічных бомбаў і выліваецца шмат вадкіх (базальтавых і андэзітабазальтавых) лаў. Купальнаму тыпу ўласціва выцісканне і выштурхоўванне вязкай (андэзітавай, дацытавай або рыялітавай) лавы і ўтварэнне купалоў (напр., Цэнтр. Сямячык на Камчатцы), крыптакупалоў (напр., Сёва-Сіндзан у Японіі) і абеліскаў (Шывелуч на Камчатцы). Вульканскі тып вывяржэння (ад вулкана Вулькана на Ліпарскіх а-вах) вылучаецца вял. вывяржэннем газаў, што выклікае выбухі і выкіды вялізных хмар, перапоўненых абломкамі горных парод, лаў і вулканічным попелам; вязкія лавы (андэзітавыя, дацытавыя або рыялітавыя) ствараюць конусападобныя вулканы. Пры моцных выбухах разбураецца вулканічны конус або яго частка, утвараецца кальдэра.
На тэр. Беларусі вывяржэнні вулканаў адбываліся ў вендзе (600—650 млн. гадоў назад) у Падляска-Брэсцкай упадзіне і ў дэвоне (330—350 млн. гадоў назад) у Прыпяцкім прагіне. У вендзе пераважалі трэшчынныя вывяржэнні ў кантынентальных умовах, утварыліся вялізныя вулканічныя покрывы (трапавыя плато) з базальтаў, туфаў і інш. парод. Дэвонскі вулканізм адбываўся ў падводных умовах, пераважалі вулканы цэнтральнага тыпу, вывяргаліся лавы шчолачнага саставу (трахіты, нефелініты і іх туфы).
Літ.: Апродов В.А. Вулканы. М., 1982.
Г.У.Зінавенка. с. 290
ВУЛКАНАГЕ́ННА-АСА́ДКАВЫЯ ПАРО́ДЫ , горныя пароды, якія складаюцца з вулканічнага і асадкавага матэрыялу. Адрозніваюць вулканагенна-асадкавыя пароды: вулканагенна-абломкавыя, утвораныя з абломкавага (піракластычнага) матэрыялу — попелу, часцінак і абломкаў лавы, горных парод, што складаюць вулкан, і асадкавых кампанентаў (туфы, туфіты, туфапясчанікі, туфагравеліты і інш.); хемагенныя, якія складаюцца з матэрыялаў гарачых крыніц, парагазавых струменяў, прадуктаў вышчалочвання вулканічных парод і інш., што выпалі ў асадак на дне мораў або ўчастках прылеглай сушы (многія яшмы, некаторыя руды жалеза, марганцу, адклады серы, фасфарыты і інш.). У Беларусі вулканагенна-асадкавыя пароды вядомыя ў вендзе (верхні пратэразой) у цэнтр., паўд,зах. і паўн.-ўсх. частках і ў дэвоне (на ПдУ).
У.Я.Бардон. с. 292
ВУЛКАНАГЕ́ННА-АСА́ДКАВЫЯ РАДО́ВІШЧЫ , паклады карысных выкапняў, якія ўтварыліся пры асаджэнні мінер. прадуктаў вулканічных вывяржэнняў на дне стараж. мораў і акіянаў, на астравах, уздоўж берагоў. Вулканагенны матэрыял на плошчы асадканамнажэння можа паступаць у растворах газу і гарачых вод вулканічнага паходжання, у адсарбіраваным выглядзе на паверхні часцінак попелу, як кампанент вышчалочвання лаў і попелаў. Формы пакладаў — пліты, пласты, жаўлакі. Вядомы вулканагенна-асадкавыя радовішчы жалеза, марганцу, медзі, цынку, свінцу, баксітаў, фасфарытаў і інш. Мяркуюць, што намнажэнні жаўлаковых руд жалеза і марганцу на дне Ціхага, Атлантычнага і Індыйскага акіянаў (жалезамарганцавыя канкрэцыі) таксама ўтварыліся з прадуктаў падводных вывяржэнняў маладых вулканаў.
У.Я.Бардон. с. 292
ВУЛКАНАКЛАСТЫ́ЧНЫ МАТЭРЫЯ́Л , эксплазіўны матэрыял, абломкавы матэрыял, які ў вадкім ці цвёрдым стане выкінуты выбухам пры вывяржэнні вулкана. Памеры ад самых дробных (вулканічны попел) да глыб (вулканічныя бомбы). Утвараецца з лаў, што вывяргаюцца, старых лаў і горных парод, што складаюць сценкі жарала вулкана і бакавых трэшчын. Гл. таксама Эксплазія. с. 292
ВУЛКАНАЛО́ГІЯ (ад вулкан + ...логія), навука аб вулканах, прычынах іх утварэння, будове, развіцці, прадуктах вывяржэння, заканамернасцях размяшчэння на паверхні Зямлі і інш. планет, характары іх дзейнасці ў розныя часы, ролі ў фарміраванні зямной кары.
Вулканалогія ўзнікла ў сярэдзіне 1-га тыс. да н.э. (Геракліт і Арыстоцель у Грэцыі, Страбон і Пліній Малодшы ў Рыме). Першая спец. навук. ўстанова — вулканалагічная абсерваторыя на Везувіі створана ў 1842. У 1911 такая абсерваторыя створана на вулкане Кілаўэа на Гавайскіх а-вах, потым вывучэнне вулканаў было наладжана ў Інданезіі, Японіі, ЗША. У 1935 створана вулканалагічная станцыя на Камчатцы ў СССР, пазней вулканалагічныя даследаванні пачаліся ў Арменіі і Грузіі. Каардынацыю сучасных даследаванняў праводзіць Міжнар. асацыяцыя вулканалогіі і хіміі нетраў Зямлі.
Практычныя задачы вулканалогіі — распрацоўка метадаў прагназавання вывяржэння вулканаў, выкарыстання вулканічнага цяпла гарачых вод і пары (гл. Гейзер) у гаспадарцы, выяўленне заканамернасцей утварэння вулканічных горных парод і карысных выкапняў.
Г.В.Зінавенка. с. 292
ВУЛКАНІЗА́Т , гл. Гума. с. 292
ВУЛКАНІЗА́ЦЫЯ , тэхналагічны працэс пераўтварэння каўчуку ў гуму, які ажыццяўляецца з удзелам т. зв. вулканізавальных агентаў ці фіз. фактараў. У выніку вулканізацыі павышаецца трываласць, цвёрдасць, эластычнасць, цепла- і марозаўстойлівасць каўчуку, зніжаецца яго растваральнасць у арган. растваральніках, што абумоўлена злучэннем («сшываннем») гнуткіх макрамалекул каўчуку ў трохмерную прасторавую сетку рэдкімі папярочнымі сувязямі.
Папярочныя сувязі ў каўчуку пры вулканізацыі ўтвараюцца пад уздзеяннем агентаў вулканізацыі і энергет. фактараў (напр., высокая т-ра, іанізавальная радыяцыя). У якасці агентаў вулканізацыі выкарыстоўваюць арган. злучэнні розных класаў (напр., серазмяшчальныя, пераксіды, сінт. смолы), якія выбіраюць залежна ад хім. будовы каўчуку і мяркуемых умоў эксплуатацыі вырабаў. Большасць гумавых сумесей вулканізуюць пры т-ры 130—200 °С у формах ці ў «свабодным» стане ў катлах, аўтаклавах і інш.
Літ.: Федюкин Д.Л., Махлис Ф.А. Технические и технологические свойства резин. М., 1985.
Я.І.Шчарбіна. с. 292
ВУЛКАНІ́ЗМ , сукупнасць працэсаў і з'яў, звязаных з перамяшчэннем магмы ў верхняй мантыі, зямной кары і на паверхні Зямлі. Тыповае праяўленне паверхневага вулканізму — вулканы, глыбіннага — інтрузіі і змяненні горных парод пры сутыкненні з магмай (гл. Магматызм). Вулканізм звязаны з сейсмічна актыўнымі зонамі зямной кары і гораўтваральнымі рухамі. На тэр. Беларусі шырока праяўляўся ў вендзе і познім дэвоне. с. 292
ВУЛКАНІ́ЧНАЕ ШКЛО́ , аморфная вулканічная горная парода, якая ўтвараецца пры хуткім (без крышталізацыі) застыванні лавы. Пераахалоджаная вадкасць вельмі вял. вязкасці. Можа цалкам складаць вылітыя ліпарытавыя кіслыя, радзей базальтавыя эфузіўныя пароды. Да парод, што складаюцца амаль цалкам з вулканічнага шкла і адрозніваюцца паводле саставу або асаблівасцей структуры, належаць абсідыян, смаляны камень (пехштэйн), пемза, перліт, тахіліт, сордаваліт. с. 292
ВУЛКАНІ́ЧНАЯ СЬЕ́РА , Ціхаакіянская Кардыльера, ланцуг вулканічных конусаў, які цягнецца ўздоўж Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Цэнтр. Амерыкі. Дзеючыя вулканы: Тахумулька (4217 м) у Гватэмале (найвыш. пункт Цэнтр. Амерыкі), Санта-Ана, Ісалька (Сальвадор), Ірасу (Коста-Рыка) і інш. с. 292
ВУЛКАНІ́ЧНЫ ЗАЛІ́Ў , гл. Уціура. с. 293
ВУЛКАНІ́ЧНЫ ПО́ПЕЛ , вулканічны пыл і пясок (часцінкі 0,1—2 мм), якія ўтвараюцца пры вывяржэнні вулканаў у выніку раздраблення вадкай ці цвёрдай лавы выбухам. Могуць быць абломкі горных парод і мінералаў, што складаюць вулкан (вулканічныя бомбы). Разносіцца ветрам на сотні і тысячы кіламетраў, зрэдку па ўсім зямным шары (вывяржэнне вулкана Кракатаў у Інданезіі ў 1883), можа цалкам засыпаць бліжэйшыя да вулкана населеныя пункты. Уваходзіць у склад вулканакластычнага матэрыялу і вулканічных горных парод. с. 293
ВУЛКАНІ́ЧНЫ ТУФ , гл. Туф вулканічны. с. 293
ВУЛКАНІ́ЧНЫЯ АЗЁРЫ , размяшчаюцца ў кратэрах патухлых вулканаў, у варонках узрыву, кальдэрах, паніжэннях лававых палёў, а таксама запруджаныя лавай. Ёсць на Курыльскіх а-вах, Камчатцы, у Закаўказзі і інш. с. 293
ВУЛКАНІ́ЧНЫЯ АСТРАВЫ́ , астравы, якія ўтварыліся ў выніку вулканічнай дзейнасці на дне мора (напр., Гавайскія, а-вы Узнясення, Стромбалі і інш.). с. 293
ВУЛКАНІ́ЧНЫЯ БО́МБЫ , застылыя кавалкі лавы, выкінутыя пры выбуховых вывяржэннях вулканаў. У залежнасці ад тыпу лавы пры застыванні набываюць формы аладкападобную (вадкія лавы), вітую, верацёнападобную, грушападобную і інш. (малавязкія) і круглаватую ці шматгранную (вязкія лавы); папярочнік іх да 7 м. с. 293
ВУЛКАНІ́ЧНЫЯ ГА́ЗЫ , газы, якія выдзяляюцца вулканамі ў час вывяржэння (эруптыўныя) і спакойнай дзейнасці (фумарольныя). У іх уваходзяць пара вады (больш за 90% аб'ёму), дыаксіды вугляроду і серы, аксід вугляроду, метан, вадарод, азот, сера, фторысты і хлорысты вадарод і інш. Эруптыўныя вулканічныя газы выходзяць з кратэра, трэшчын, паверхні магмы, фумарольныя — з паверхні фумарольных палёў і застылай лавы. Праходзячы праз падземныя воды, награюць іх, утвараюцца гарачыя крыніцы (гл. Гейзеры). с. 293
ВУЛКАНІ́ЧНЫЯ ГО́РНЫЯ ПАРО́ДЫ , вулканіты, горныя пароды, якія ўтварыліся ў выніку вывяржэння вулканаў. Падзяляюць на вылітыя, або эфузіўныя горныя пароды (базальты, андэзіты, трахіты, ліпарыты, дыябазы і інш.) і вулканагенна-абломкавыя, або піракластычныя пароды (туфы, туфабрэкчыі, вулканічныя бомбы, попел, пясок і інш.), якія розняцца хім. саставам, структурна-тэкстурнымі асаблівасцямі, ступенню захаванасці рэчыва. Глыбока змененыя, больш старажытныя, эфузіўныя пароды называюць палеатыпнымі, а нязмененыя — кайнатыпнымі. Выкарыстоўваюцца як буд. і абліцовачны матэрыял, у керамічнай і цэментнай прам-сці. На Беларусі вядомыя ў дакембрыі (звычайна змененыя другаснымі працэсамі), у верхнім пратэразоі (андэзіты, дацыты, базальты, туфы і інш.) і дэвоне (трахіты, базальты, нефелініты, сіеніт-парфіры, туфы і інш.).
У.Я.Бардон. с. 293
ВУЛКАНІ́ЧНЫЯ ГО́РЫ , ізаляваныя горы і хрыбты, якія ўтварыліся ў выніку вулканічных вывяржэнняў. Напр., вулканічны хрыбет ва Усх. Карпатах, а таксама вулканічныя нагор'і (Армянскае нагор'е); могуць утвараць горныя краіны (Камчатка). с. 293
ВУЛФ (Woolf) Вірджынія (25.1.1882, Лондан — 28.3.1941), англійская пісьменніца; адна з найб. значных тэарэтыкаў і практыкаў мадэрнізму. Заснавальніца «псіхалагічнай школы». У раманах «Падарожжа» (1915), «Ноч і дзень» (1919), «Пакой Джэйкаба» (1922), «Місіс Дэлаўэй» (1925), «Да маяка» (1927), «Арланда» (1928), «Хвалі» (1931), «Гады́» (1937), «Паміж актамі» (1941) і інш., зб-ках апавяданняў «Сады К'ю», «Знак на сцяне» (абодва 1919), «Панядзелак ці аўторак» (1921), аповесцях — універсалізм светабачання, хісткасць часавых межаў, адсутнасць традыц. сюжэтаў і характараў, асацыятыўнасць, складаная сімволіка, усведамленне жыцця праз плынь суб'ектыўных успрыманняў і імгненных уражанняў, арыентацыя на псіхааналіз З.Фрэйда, інтуітывізм А.Бергсона, творчасць М.Пруса і Дж.Джойса. Аўтар шэрагу эсэ (у т.л. «Сучасная мастацкая літаратура», 1919; «Містэр Бенет і місіс Браўн», 1924).
Тв.: Рус. пер. — Избранное. М., 1989.
Літ.:. Жантиева Д.Г. Английский Роман ХХ в., 1918—1939. М., 1965; Жлуктенко Н.Ю. Английский психологический роман ХХ в. Киев, 1988; Ивашева В.В. Литература Великобритании ХХ в. М., 1984; Михальская Н.П. Пути развития английского романа 1920—1930 годов: Утрата и поиски героя. М., 1966.
Е.А.Лявонава. с. 293
ВУЛФ (Wolfе) Томас Клейтан (3.10.1900, г. Ашвіл, штат Паўночная Караліна, ЗША — 15.9.1938), амерыканскі пісьменнік. Аўтар цыкла раманаў «Зірні на дом свой, Анёл» (1929), «Пра Час і пра Раку» (1935), «Павуціна і скала» (1939), «Дамоў вяртання няма» (1940), зб-каў навел «Ад смерці да світання» (1935), «Там, за пагоркамі» (1941), п'ес, эсэ «Гісторыя аднаго рамана» (1936). Яго прозе ўласцівыя спалучэнне аўтабіяграфічнасці з універсалізмам, лірычнага пачатку з сатырычным, панарамнасць адлюстравання жыцця, часавыя напластаванні, падрабязнасць у апісаннях, ацэнках, выказваннях.
Тв.: Рус. пер. — Домой возврата нет: Роман. М., 1982; Портрет Баскома Хока: Повесть, рассказы. М., 1987; Жажда творчества: Худож. публицистика. М., 1989; История одного романа // Писатели США о литературе. М., 1982. Т.2.
Літ.: Литературная история Соединенных Штатов Америки: Пер. с англ. Т.3. М., 1979.
Е.А.Лявонава. с. 293
ВУЛЬ Ялегі Пранціш (сапр. Карафа-Корбут Элігій-Францішак Маўрыкіевіч; 21.4.1835, Віцебск — 1880-я г.), бел. паэт. З 1846 вучыўся ў Віцебскай гімназіі (не скончыў). У 1856—62 працаваў пісарам у Віцебскай палаце дзярж. маёмасцей. За ўдзел у паўстанні 1863—64 з бацькам і братам сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыў у Варшаве, дзе з В.Каратынскім і А.Плугам стварыў бел. гурток. Як паэт фарміраваўся пад уплывам А.Вярыгі-Дарэўскага. У 1859 упісаў у «Альбом» Вярыгі-Дарэўскага верш на бел. мове «К дудару Арцёму ад наддзвінскага мужыка» — узор бел. грамадз. лірыкі сярэдзіны 19 ст. Верш адметны дасканаласцю формы, паэт. сімволікай, натуральнасцю і чысцінёй мовы.
Літ.: Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971. С. 166—167, 203—207; Пачынальнікі. Мн., 1977. С. 262—264, 367— 376.
Г. В. Кісялёў с. 293
ВУЛЬВІ́Т (ад лац. vulva покрыва + ...іт), запаленне вульвы (вонкавых палавых органаў жанчыны). Першасны вульвіт бывае пры траўматычных пашкоджаннях покрыўнага эпітэлію вульвы, парушэннях абмену рэчываў (цукровы дыябет), неахайнасці жанчыны і інш. Другасны вульвіт абумоўлены вострымі і хранічнымі запаленчымі працэсамі вышэйляжачых органаў жанчыны. Праяўляецца свербам, смыленнем і болямі, ацёкам, пачырваненнем, іншы раз язвамі на вялікіх і малых палавых губах, пераддзвер'і похвы, клітары. Пры несвоечасовым лячэнні могуць узнікнуць ускладненні. Лячэнне тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычнае, часта — хірургічнае.
І.У.Дуда. с. 293
ВУЛЬГА́РНЫ МАТЭРЫЯЛІ́ЗМ , філасофская плынь сярэдзіны 19 ст., якая спрашчала і агрубляла асн. прынцыпы матэрыялізму. Яе прадстаўнікі К.Фогт, Л.Бюхнер, Я.Молешот адмаўлялі сац. прыроду свядомасці, лічылі, што яе змест абумоўлены гал. чынам хім. саставам прадуктаў харчавання, атаясамлівалі мысленне з матэрыяльнымі фізіял. працэсамі, што адбываюцца ў чалавечым мозгу (мозг выдзяляе думку накшталт таго, як печань жоўць). Вульгарны матэрыялізм — у многім рэакцыя на ідэаліст. (асабліва ням.) дыялектыку, якую яго прадстаўнікі характарызавалі як філас. шарлатанства і з свайго боку спадзяваліся вырашыць усе філас. праблемы праз канкрэтныя прыродазнаўчыя даследаванні. У тлумачэнні сац. з'яў вульгарны матэрыялізм прымыкае да сацыял-дарвінізму.
У.К.Лукашэвіч. с. 293
ВУЛЬГА́РНЫ САЦЫЯЛАГІ́ЗМ , спрошчанае вытлумачэнне грамадскіх з'яў, аднабаковае перабольшванне ролі асобных фактараў грамадскага развіцця: тэхнікі, формаў арганізацыі вытв-сці, эканомікі, палітыкі, ідэалогіі, ігнараванне значэння біял. прыроды чалавека. У вузкім сэнсе слова вульгарны сацыялагізм — аднабаковае вытлумачэнне грамадскай свядомасці, калі апошняя разглядаецца безадносна да праблемы яе ісціннасці або памылковасці, а выключна ў аспекце яе класава-ідэалаг. функцыі, г. зн. у якасці сродку барацьбы грамадскіх класаў (сац. слаёў, груп і г.д.) за панаванне або проста выжыванне. У філасофіі (А.А.Багданаў, У.М.Шуляцікаў), літ. крытыцы і эстэтыцы (В.Ф.Пераверзеў, У.М.Фрычэ) ён выяўляўся ў адмаўленні адноснай самастойнасці ідэалогіі і ў вывядзенні ўсіх ідэалаг. формаў непасрэдна са спосабу вытв-сці. Разнавіднасцю вульгарнага сацыялагізму ў мовазнаўстве было вучэнне аб мове як класавай і надбудовачнай з'яве. с. 293
ВУЛЬГАРЫЗА́ЦЫЯ , 1) грубае спрашчэнне, апашленне, непрыстойнае выказванне (напр., вульгарны густ, вульгарны выраз; гл. Вульгарызм). 2) Празмерна спрошчанае выкладанне якога-небудзь вучэння, што скажае яго сутнасць і змест (напр., вульгарны матэрыялізм, вульгарны сацыялагізм і інш.). с. 294
ВУЛЬГАРЫ́ЗМ (ад лац. vulgaris просты, звычайны), слова, што мае адценне грубаватасці і знаходзіцца па-за межамі літаратурнай лексікі. Вульгарызмы звычайна маюць адмоўнае значэнне, стылістычна зніжаныя, надзвычай экспрэсіўныя і сэнсава ёмістыя (напр., «абармот», «смаркач», «паскудны», «жэрці», «здохнуць»). Выкарыстоўваюцца ў маст. л-ры як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, для надання паведамленню гумарыст. або іранічнай афарбоўкі. Карыстацца вульгарызмамі трэба ўмела, бо захапленне імі засмечвае мову.
Л.І.Бурак. с. 294
ВУ́ЛЬКА , вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на Пн ад г. Драгічын, 118 км ад Брэста, 15 км ад чыг. ст. Драгічын. 415 ж., 166 двароў (1996). Клуб, б-ка, аддз. сувязі. с. 294
ВУ́ЛЬКА 2-я , вёска ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на ПнУ ад г. Лунінец, 261 км ад Брэста, 13 км ад чыг. ст. Дзятлавічы. 1023 ж., 338 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 294
ВУ́ЛЬКА-АБРО́ЎСКАЯ , вёска ў Козіцкім с/с Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 30 км ад горада і чыг. ст. Івацэвічы, 166 км ад Брэста. 899 ж., 295 двароў (1995). Сярэдняя школа, Палац культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — царква 19 ст. с. 294
ВУЛЬКА́НА (Vulcano), востраў у Тырэнскім м., у архіпелагу Ліпарскія астравы, у складзе Італіі. Пл. 21,2 км2. Вяршыня падводнага дзеючага вулкана (выш. 499 м). Складзены з базальтаў, андэзітаў, трахітаў. Па Вулькана названы адзін з тыпаў вулканічных вывяржэнняў (гл. ў арт. Вулкан). с. 294
ВУ́ЛЬКАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас. р. Ясельда, за 39 км на ПдУ ад г. Івацэвічы. Пл. 0,51 км2, даўж. 1 км, найб. шыр. 700 м, найб. глыб. 24,5 м. Схілы катлавіны выш. да 5 м, пясчаныя; паўн. — тарфяністыя, пад лесам і хмызняком, месцамі разараныя. Вакол возера прыродаахоўная зона. Праз возера працякае Агінскі канал. с. 294
ВУ́ЛЬПЕ (Вулпе) Іван Мікалаевіч (1.9.1876, г. Балград, Украіна — 26.8.1929), балгарскі спявак (бас), педагог; адзін з заснавальнікаў балг. вак. школы. Скончыўшы Маскоўскую кансерваторыю (1902), спяваў у Оперным т-ры Зіміна ў Маскве, у гар. т-ры ў Іркуцку. З 1908 жыў у Балгарыі. З 1912 выкладаў у муз. вучылішчы ў Сафіі (з 1921 Дзярж. муз. акадэмія). Удзельнічаў у стварэнні Балг. опернага т-ра (з 1921 Сафійская нар. опера; да 1926 яе саліст). Сярод партый: Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Канчак («Князь Ігар» А.Барадзіна), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Марсель («Гугеноты» Дж.Меербера). Сярод яго вучняў Х.Брымбараў, П.Райчаў, М.Папоў, А.Нікалай. с. 294
ВУЛЬФ Георгій (Юрый) Віктаравіч (22.6.1863, г. Нежын, Украіна — 25.12.1925), рускі крышталёграф. Чл.-кар. АН СССР (1921). Скончыў Варшаўскі ун-т (1885). Праф. Казанскага (1897), Варшаўскага (1898) і Маскоўскага (1918) ун-таў. Вынайшаў графічны метад апрацоўкі вынікаў вымярэння крышталёў з дапамогай стэрэаграфічнай сеткі (названа яго імем). Даў новы спосаб вываду ўсіх груп сіметрыі крышталёў. Навук. працы ў галіне росту крышталёў, вывучэння вадкіх крышталёў і крышталяоптыкі. Упершыню ў Расіі паставіў дослед па рэнтгенаструктурных даследаваннях крышталёў. У 1913 адкрыў закон інтэрферэнцыі рэнтгенаўскіх прамянёў, адлюстраваных атамнымі плоскасцямі крышталёў, і незалежна ад У.Г.Брэга вывеў асн. формулу рэнтгенаструктурнага аналізу (гл. Брэга—Вульфа ўмовы). с. 294
ВУЛЬФЕНІ́Т (ад прозвішча аўстр. Минералога Ф.Вульфена), мінерал класа малібдатаў, малібдат свінцу Рb(МоO4). Прымесі кальцыю, вальфраму, ванадыю, урану. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Крышталі квадратна-таблітчастыя, радзей псеўдаэктаэдрычныя, прызматычныя або кубоідныя. Суцэльныя агрэгаты рэдкія. Колер жоўты, шараваты, белы, зялёны, карычневы, жоўта-карычневы. Бляск смалісты да алмазнага. Крохкі. Цв. каля 3. Шчыльн. 6,8 г/см3. Характэрны мінерал зоны акіслення свінцова-малібдэнавых радовішчаў. Руда свінцу. Радовішчы вульфеніту ў Алжыры, Аўстраліі, ЗША і інш. с. 294
ВУНДЭРКІ́НД (ням. Wunderkind літар. цуда-дзіця), дзіця, якое ад прыроды валодае выключнымі здольнасцямі, талентам. с. 294
ВУ́НДЭРЭР (Wunderer) Іаган Давід, нямецкі падарожнік 16 ст., пастар. Вучыўся ў Страсбуры і Ростаку. У 1590 з Ростака праз Кёнігсберг прыбыў у ВКЛ, наведаў Крожы, Вільню, потым Пскоў, Рыгу. У дзённіку падарожжа, які пазней дапоўніў звесткамі з літ. крыніц, даў апісанне Літвы, храмаў, народаў, якія насялялі Вільню, дамоў і крамля ў Пскове, рэшткаў язычніцкага свяцілішча каля горада, побыту рас. войска, манет, гандлю. Дзённік упершыню надрукаваны ў 1812 у Германіі.
Тв.: Рус. пер. — Иоанна Давида Вундерера путешествия в Данию, Россию и Швецию в 1589 и 1590 гг. // Чтения в О-ве истории и древностей Российских. 1863. Кн. 2. с. 294
ВУНТ (Wundt) Вільгельм (16.8.1832, г. Мангейм, Германія — 31.8.1920), нямецкі псіхолаг, фізіёлаг, філосаф, мовавед. Адзін са стваральнікаў эксперыментальнай псіхалогіі (у 1879 у Лейпцыгу заснаваў першую ў свеце лабараторыю эксперым. псіхалогіі, пазней пераўтвораны ў ін-т). Лічыў, што ў галіне свядомасці дзейнічае асаблівая псіхічная прычыннасць, а паводзіны вызначаюцца аперцэпцыяй. Вылучаў 3 ступені працэсу пазнання: пачуццёвае пазнанне паўсядзённага жыцця; разважнае пазнанне асобных навук, якія ўяўляюць сабой толькі розны пункт погляду на адзін і той жа прадмет даследавання; разумнае пазнанне — філас. сінтэз розных ведаў, якім займаецца «метафізіка». Прадмет метафізікі — быццё — вызначаў як сістэму духоўных, надзеленых воляй каштоўнасцей. Яго «Псіхалогія народаў» (т. 1—10, 1900—20) — адна з першых спроб даследавання этнапсіхалогіі — змяшчае псіхал. тлумачэнне міфаў, рэлігіі, мастацтва і інш. з'яў культуры. с. 294
ВУ́ПЕРТАЛЬ (Wuppertal), горад на З ФРГ, на р. Вупер, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія. Утвораны ў 1929 у выніку зліцця гарадоў Бармен, Эльберфельд і інш. 386,6 тыс. ж. (1994). Трансп. вузел. Важны прамысл. і гандл. цэнтр Рурскага прамысл. раёна. Буйны цэнтр тэкст. прам-сці. Машынабудаванне (у т.л. тэкстыльнае), хім. (у т.л. хім. валокны), фармацэўтычная, харч. прам-сць. Вытв-сць пракату, электроннага і эл.-тэхн. абсталявання. Адм., эканам., пед., тэхн. акадэміі. Кансерваторыя. Оперны т-р. с. 294
ВУ́ПРАЖ , збруя, прыстасаванне для запрагання коней і інш. запражных жывёл (вала, вярблюда, сабакі і інш.) у мэтах перавозкі грузаў, верхавой язды. Вупраж для коней бывае аднаконная і параконная, дугавая і бездугавая. У склад аднаконнай дугавой вупражы ўваходзяць хамут з гужамі і супонню, дуга, падсядзёлак, церассядзёлак, падбрушнік, шляя, аброць з цуглямі і лейцы. У аднаконнай бездугавой вупражы гужы заменены раменнымі гортамі, якія змацоўваюць хамут з аглоблямі. Параконная вупраж для дышлевага запрагання ўключае хамуты, нагрудныя рамяні, пастронкі, шлеі, аброці з цуглямі і парныя лейцы. Галоўная частка збруі верхавога і ўючнага каня — сядло, вярблюджай вупражы — аброць, лейцы і шлейкі, для аленяў і сабак у нартах — шлейкі з адным пастронкам. Валовая парная вупраж уяўляе сабой драўлянае ярмо, якое надзяваюць на шыю і прымацоўваюць да дышля.
Вупраж ярэмнага тыпу самая старажытная, вядомая з часоў неаліту. На Беларусі была пашырана ў сял. гаспадарках на ПдЗ, дзе асн. рабочай жывёлай былі валы; амаль да сярэдзіны 20 ст. рабілі ярэмную вупраж на пару валоў, якія хадзілі ў дышлевай запрэжцы. Ярмо на аднаго вала (баўкун) выкарыстоўвалася ў аглабельнай або дышлевай запрэжцы. Вынаходства шляі (прататып хамута) дало пачатак выкарыстанню каня як цяглавай жывёлы. Першыя формы коннай вупражы праніклі ў Еўропу з У праз вандроўных гунаў, авараў, венграў. На Беларусі вядомы з 11 ст. Вупраж хамутовага тыпу была пашырана па ўсёй тэрыторыі, але найб. — на Паазер'і і Падняпроўі, дзе здаўна асн. цяглавай сілай быў конь. Вупраж, пераважна выязную, упрыгожвалі (выкарыстоўвалі колер, узорыстае шытво, цісненне, дадатковыя дэкар. дэталі — бліскучыя метал. накладкі, махры і кутасы). У час урачыстых выездаў на шыю каня надзявалі шархуны з бразготкамі. Вытв-сць вупражы была цесна звязана з рымарскім, шавецкім і дрэваапрацоўчымі рамёствамі.
В.С. Цітоў. с. 295
ВУРГУ́Н Самед (сапр. Векілаў Самед Юсіф аглы; 21.3.1906, с. Юхары-Салахлы Казахскага р-на, Азербайджан — 27.5.1956), азербайджанскі пісьменнік. Нар. паэт Азербайджана (1945). Акад. АН Азербайджана (1945). Аўтар зб-каў вершаў «Клятва паэта» (1930), «Ліхтар» (1932), героіка-рамантычных і гіст. драм у вершах «Вагіф» (1937; Дзярж. прэмія СССР 1941), «Ханлар» (1939), «Фархад і Шырын» (1941; Дзярж. прэмія СССР 1942), паэмы «Сцяганосец стагоддзя» (1954) і інш. У творах гарманічнае спалучэнне ідэй з наватарскай формай верша, глыбіня пачуццяў суайчыннікаў, філас. роздум.
Выступаў як перакладчык, літ. крытык. На бел. мову творы Вургуна перакладалі М.Танк, Р.Барадулін, С.Грахоўскі, Ю.Свірка, П.Прыходзька.
Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—3. М., 1978—80.
Літ.: Бабаев Г. Самед Вургун: Очерк творчества. М., 1981. с. 295
ВУСАНО́ГІЯ (Сіrripediа), атрад (па інш. сістэме — падклас) ракападобных. Вядомы з сілуру. 3 падатр.: тарацыкавыя (Тhoraсіса), коранегаловыя (Rhizocephala), акратарацыкавыя (Acrothorасіса). Больш як 1000 відаў. Жывуць у морах і саленаватых водах. У дарослым стане прымацоўваюцца да скал, камянёў, днішчаў суднаў, жывых істот. Найб. вядомыя марскія жалуды і марскія качачкі.
Даўж. цела 2—500 мм, укрыта вапністай ракавінай (домікам); грудныя ножкі з шчацінкамі, нагадваюць вусікі (адсюль назва). Рачок пры дапамозе мышцаў можа расхінаць створкі доміка і карміцца. Паразітычныя вусаногія (грудныя ножкі, вочы, галава і інш. ў іх рэдукаваныя) аплятаюць цела крабаў, крэветак, ракаў-пустэльнікаў, марскіх чарапах. Разнаполыя і гермафрадыты. Лічынка-наўпліус, якая пасля шэрагу лінек ператвараецца ў цыпрысападобную лічынку, што вольна плавае, потым прымацоўваецца да субстрату. Лічынак паядаюць рыбы. Некаторыя віды вусаногіх ядомыя. с. 295
ВУСА́ТАЯ СІНІ́ЦА , гл. ў арт. Таўстадзюбыя сініцы. с. 295
ВУСА́ТЫЯ КІТЫ́ , гл. Бяззубыя кіты. с. 295
ВУСА́Ч , марона, мірон (Barbus barbus), рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашыраны ў многіх рэках Еўропы. На Беларусі ёсць у рэках бас. Нёмана, Дняпра і Зах. Буга; жыве на ўчастках рэк з галечным і камяністым грунтам і хуткай плынню; занесены ў Чырв. кнігу. Мясц. назвы: на Дняпры — мірон, радзей марэна, марона, на Нёмане — келб, або марскі келб.
Даўж. 40—60, часам да 90 cм, маса 2—3, зрэдку да 10 кг. Цела доўгае, амаль цыліндрычнае, спінка зеленавата-жаўтаватая, аліўкава-зялёная, брушка белаватае, бураватае. Спінны і хваставы плаўнікі цёмныя, астатнія чырванаватыя. На рыле 4 вусікі (адсюль назва). Корміцца чарвямі, лічынкамі насякомых, малюскамі, ракападобнымі, воднымі раслінамі. Мяркуюць, што ікра ядавітая. Каштоўны прамысл. від. с. 295
ВУСАЧЫ́ , дрывасекі (Cerambycidае), сямейства жукоў падатр. разнаедных. У сусв. фауне каля 25 тыс. відаў, найб. шматлікія ў тропіках. Жывуць на хвойных і лісцевых дрэвах, травяністых раслінах, у глебе, у драўляных будынках. На Беларусі да 100 відаў. Найб. вядомыя: вусач дамавы (Hylotrupes bajulus), вусач караткавусы (Spondylis buprestoides), вусач мускусны (Aromia moschata). Вусач вял. дубовы (Cerambyx cerdo) занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Цела прадаўгаватае, даўж. 3—180 мм, у многіх відаў укрытае валаскамі, афарбоўка часта яркая. Вусы пераважна даўжэйшыя за цела, могуць загінацца назад. Сківіцы развітыя. Лічынкі вял., белыя, развіваюцца пад карой або ў драўніне, дзе прагрызаюць хады, радзей у глебе або ў сцёблах траў. Большасць вусачоў — шкоднікі лесу, тэхн. драўніны, лесаматэрыялаў, драўляных частак будынкаў, мэблі, культ. раслін. с. 295
ВУ́СЕНЬ , чэрвепадобная лічынка лускакрылых насякомых. Развіваецца ў яйцы. Даўжыня сегментаванага цела ад некалькіх міліметраў (у молей) да 12 см (у пахучага дрэваточца). Мае некалькі пар ног, грызучы ротавы апарат. Інтэнсіўна жывіцца і праз шэраг лінек ператвараецца ў кукалку. Жывуць вусені ад некалькіх сут (у агнёвак) да 2 гадоў (у асобных дрэваточцаў). Многія вусені шкодзяць пладовым, палявым і лясным культурам (вусені совак, агнёвак, бялянак, лістакрутаў і інш.), асобныя (вусені шаўкапрадаў) вырабляюць каштоўныя для прамысл. перапрацоўкі ніці. с. 296
ВУ́СІКІ , гл. Антэны. с. 296
ВУ́СІКІ ў батаніцы, вегетатыўныя органы лазячых раслін, якія служаць для прымацавання да інш. раслін або прадметаў. Вусікі — метамарфізаваныя (звычайна ніткападобныя) парасткі, лісты або іх часткі, часам галінкі суквеццяў або паветр. карані. Яны абвіваюцца вакол прадмета і спіральна закручваюцца; часам на канцах вусікаў развіваюцца своеасаблівыя прысоскі. Вусікі характэрны для ліян, у т.л. вінаграду, гарбузовых, бабовых і інш. с. 296
ВУ́СНАЯ МО́ВА , гукавая форма мовы, якой карыстаюцца людзі ў непасрэдных зносінах паміж сабой, у адрозненне ад пісьмовай мовы. Бел. вусная мова ў адносінах да пісьмовай рэалізуецца ў стылявых разнавіднасцях. Афіцыйная мова (аратарская) выкарыстоўваецца ў афіц. выступленнях, лекцыях, дакладах; характарызуецца павольным тэмпам, вытрыманасцю вымаўленчых нормаў, лексікай і сінтаксісам набліжаецца да пісьмовай мовы. Штодзённа-размоўнай мовай карыстаюцца ў гутарках неафіц. характару, бытавых абставінах; вызначаецца менш выразным вымаўленнем гукаў, перавагай бытавой лексікі, прастатой сінтаксічных канструкцый. Народна-дыялектная мова захоўваецца пераважна ў асяроддзі сельскага насельніцтва і характарызуецца мясц. асаблівасцямі ў фанетыцы, граматыцы і лексіцы. У вуснай мове важную ролю адыгрываюць нелексічныя сродкі — інтанацыя, жэсты, міміка.
А.І.Жураўскі. с. 296
ВУ́СТРЫЦЫ (Ostreidае), сямейства двухстворкавых малюскаў. Вядомы з палеазою. Каля 50 відаў, пашыраных у цёплых і ўмераных морах да глыб. 70 м, утвараюць значныя скопішчы — вустрычныя банкі. Найб. вядомыя: вустрыца ядомая (Ostrea edulis), вустрыца гіганцкая (Crassostrea gigas), вустрыца пласціністая (Crassostrea denselamellosa), вустрыца віргінская (Crassostrea virginica).
Ракавіны даўж. 6—45 cм, няправільнакруглаватай або авальна-клінападобнай формы. Створкі несіметрычныя: ніжняя (ёй вустрыцы прырастаюць да камянёў, скал) сподкападобная, верхняя пляскатая. Фільтратары. Гермафрадыты, некаторыя раздзельнаполыя; у ваду выходзіць лічынка, якая сфарміравалася. Ядомыя, здабываюць і штучна разводзяць. с. 296
ВУ́СТЭР (Worcester), горад на ПнУ ЗША, штат Масачусетс. Засн. Ў 1668. 169,8 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 500 тыс. ж. (1992). Важны гандл.-прамысл. і культ. цэнтр Новай Англіі. Машынабудаванне і металаапрацоўка, у т.л. вытв-сць металарэзных станкоў і інструменту, абразіваў, шліфавальнага інструменту, стальнога і меднага дроту, кабелю, прамысл. абсталявання; прыладабудаванне, радыёэлектронная прам-сць. Ун-т. с. 296
ВУ́СЦЕ ракі, месца ўпадзення ракі ў мора, возера, інш. раку, а таксама месца, да якога даходзіць вадацёк. Адрозніваюць вусці: простыя, калі рэчышча не падзяляецца на рукавы і захоўваецца яго шырыня (р. Тыбр); дэльты (р. Ніл); эстуарыі (р. Тэмза); ліманныя (р. Паўд. Буг); вісячыя (у гарах); сляпыя, калі рака не даходзіць да вадаёма ці інш. ракі.
На тэр. Беларусі пераважаюць простыя вусці рэк. с. 296
ВУ́СЦЕ , вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Вусце». За 18 км на Пд ад г. Орша, 98 км ад Віцебска, 5 км ад чыг. ст. Чэрвена. 942 ж., 345 двароў (1996). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Каля вёскі гарадзішча жал. веку і раннефеад. часу. с. 296
ВУ́СЦЕ , радовішча мелу каля в. Вусце Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. Пластавы паклад прымеркаваны да верхнемелавых адкладаў. Мел белы, шаравата-белы, трэшчынаваты. Разведаныя запасы 23 млн. т. Магутнасць карыснай тоўшчы 4,9—16,8 м, ускрыша 0,2—9,4 м. Прыдатны для вытв-сці вапны. с. 296
ВУ́СЦЕЙКА , высокаспецыялізаванае ўтварэнне эпідэрмісу раслін. Складаецца з 2 замыкальных клетак і міжклетніка — вусцейкавай шчыліны, якая падзяляе іх і праз якую ажыццяўляецца газаабмен, неабходны для дыхання раслін, фотасінтэзу і транспірацыі. Ноччу, а таксама ўдзень пры недастатковым водазабеспячэнні шчыліна зачыняецца. Нярэдка да замыкальных клетак прылягаюць 2 ці некалькі калявусцейкавых (т. зв. пабочных), што адрозніваюцца ад асн. клетак эпідэрмісу памерамі і формай. Разам з замыкальнымі яны ўтвараюць т.зв. вусцейкавы апарат. Колькасць (ад некалькіх дзесяткаў да 300 і болей на 1 мм2 паверхні ліста), выгляд і размеркаванне спецыфічныя для кожнага віду і служаць важнай таксанамічнай прыкметай. с. 296
ВУ́СЫ , 1) у чалавека (мужчын) валасы над верхняй губой (другасная палавая прыкмета). 2) У многіх наземных млекакормячых (напр., катоў) — вібрысы на верхняй губе. У бяззубых кітоў (кітовы вус) — рагавыя пласцінкі ў верхняй сківіцы, якія ўтвараюць цадзільны апарат, на рыле — адзіночныя валаскі для дотыку. У некаторых птушак (напр., у вусатых сініц) — шчацінкападобнае пер'е ў вуглах рота, якое выконвае функцыю дотыку. с. 296
ВУ́СЫ ў раслін, паўзучыя або сцелістыя надземныя парасткі з доўгімі міжвузеллямі і лускападобным лісцем. Служаць для вегетатыўнага размнажэння раслін (напр., вусы ў суніц). Падземныя і (часам) надземныя вусы ў раслін называюць сталонамі. Вусы, якія маюць зялёнае лісце з развітымі пласцінкамі, часам кветкі і суквецці, наз. плеці. с. 296
«ВУ́ТАЧКА» , «Утачка-лябёдачка», бел. нар. гульнёвы танец-карагод. Муз. памер 2/4. Тэмп павольны. Зафіксаваны ў 19 ст. на Магілёўшчыне, Віцебшчыне і інш. Выконваўся пад песню («Вутачка шэра, лябёдачка бела...»). Вылучаецца разнастайнасцю харэаграфічнага малюнка і фігур: выканаўцы імітуюць рухі і звычкі качак. Харэаграфічна апрацаваны танец увайшоў у рэпертуар прафес. і самадз. калектываў.
Л.К.Алексютовіч. с. 296
ВУ́ХА , орган слыху і раўнавагі ў чалавека і пазваночных жывёл; частка слыхавога апарата. У чалавека і большасці сучасных відаў пазваночных падзяляецца на вонкавае, сярэдняе і ўнутранае вуха (у кітападобных, ластаногіх, у рыючых жывёл, якія жывуць у тоўшчы глебы, у дарослых птушак, некаторых земнаводных і рэптылій адзначаецца рэдукцыя вонкавага, а ў шэрагу відаў і сярэдняга вуха). Вонкавае вуха (вушная ракавіна і вонкавы слыхавы праход) перадае ваганні паветра на барабанную перапонку.
Зачаткі яго ёсць у кракадзілаў, найб. складаную форму яно набыло ў млекакормячых. Сярэдняе вуха знаходзіцца ў скроневай косці за барабаннай перапонкай, уключае барабанную поласць, комплекс слыхавых костачак (малаточак, кавадлачка, стрэмечка ў млекакормячых, слупок — у амфібій, рэптылій і птушак), злучана з вонкавым асяроддзем (праз глотку) еўстахіевай трубой. Перадае гукавыя ваганні з барабаннай перапонкі на авальнае акенца ўнутранага вуха і ахоўвае яго ад перагрузак, узмацняе гукавыя частоты на аснове з'яў рэзанансу. Унутранае вуха размешчана ў тоўшчы скроневай косці, складаецца з перапончатага (сістэма злучаных паміж сабой і запоўненых эндалімфай танкасценных поласцей — мяшочкаў і праток) і касцявога (пераддзвер'е, паўкружныя каналы, улітка, запоўненыя перылімфай) лабірынтаў. Унутранае вуха ўключае т.зв. кортыеў орган, да слыхавых клетак якога падыходзяць канцы слыхавых нерваў, слыхавую частку (улітка) і вестыбулярны апарат. Вушная ракавіна, вонкавы слыхавы праход, барабанная перапонка, слыхавыя костачкі і лабірынтавая вадкасць складаюць гукаправодны апарат вуха, кортыеў орган, слыхавыя клеткі і нервы — гукаўспрымальную частку, вестыбулярны апарат — орган раўнавагі. Аналіз інфармацыі, якую атрымала вуха, адбываецца ў нерв. цэнтрах стваловай і коркавай частак мозга.
А. С.Леанцюк. с. 296
ВУХАВЁРТКІ , насякомыя, гл. Скурыстакрылыя. с. 297
ВУЦЁЎНІК , расліна, гл. ў арт. Драсён. с. 297
ВУЦЬ , рака ў Добрушскім і Гомельскім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток Сажа (бас. Дняпра). Даўж. 75 км. Пл. вадазбору 433 км2. Пачынаецца за 1,7 км на ПнЗ ад в. Лук'янаўка Добрушскага р-на. Асн. прытокі: ручай Радзвін (злева) і рака без назвы (справа). Цячэ па Гомельскім Палессі. Даліна трапецападобная, шыр. 300—600 м, у вытоку 150 м. Пойма двухбаковая, месцамі перарывістая, шыр. 200—300 м. Ад вытоку рэчышча каналізаванае на 2 км, у сярэднім цячэнні на 17,2 км. Берагі да в. Вуць Добрушскага р-на нізкія, забалочаныя, ніжэй пераважна стромкія і абрывістыя. На рацэ г.п. Церахоўка. с. 297
ВУЦЬ , У ц ь , вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл., на р. Вуць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 33 км на Пд ад г. Добруш, 35 км ад Гомеля, 3 км ад чыг. ст. Церахоўка, на аўтадарозе Гомель—Церахоўка. 926 ж., 353 двары (1996). Сярэдняя і пачатковая школы, Дом культуры, 2 б-кі, абмулаторыя, аддз. сувязі. с. 297
ВУЧО́НАЕ ЗВА́ННЕ , прысвойваецца выкладчыкам ВНУ і навук. работнікам (звычайна з вучонымі ступенямі) у залежнасці ад навук. кваліфікацыі і складанасці творчых задач, якія імі вырашаюцца. У адпаведнасці з вучоным званнем замяшчаюцца і пасады ў навуч. і навук. установах, што займаюцца паводле конкурсу і па кантракце. Сістэма вучоных званняў: прафесар (у сярэднявеччы магістр), дацэнт і інш. — усталявалася ў зах.-еўрап. ун-тах у канцы 16 ст. У Расіі гэтыя вучоныя званні сталі выкарыстоўвацца ў 18—19 ст. У СССР, у т.л. на Беларусі, сістэма вучоных званняў аформілася ў 1920—30-я г., прыняты вучоныя званні: прафесар, дацэнт. с. 297
ВУЧО́НАЯ СТУПЕ́НЬ , навуковая кваліфікацыя ў пэўнай галіне ведаў. Звычайна прысуджаецца пасля адпаведных этапаў навучання ў ВНУ або пасля завяршэння адукацыі ў даследчым, напр. аспіранцкім (гл. Аспірантура), падраздзяленні ВНУ або навук. ўстановы і абароны спец. навук. працы. Ва ун-тах Расіі адзіныя правілы прысуджэння вучонай ступені магістра і доктара дзейнічалі ў 1819— 1917. У СССР, у т.л. на Беларусі, з 1937 былі ўстаноўлены ступені кандыдата і доктара навук. с. 297
ВУЧО́НЫ САВЕ́Т 1) традыцыйная назва савета па прысуджэнні вучоных ступеней і прысвойванні вучоных званняў у ВНУ і н.-д. установах шэрагу краін, у т.л. на Беларусі (гл. таксама Вышэйшы атэстацыйны камітэт). 2) Дарадчы орган у ВНУ (пры рэктару, дэкане) і н.-д. установах (пры дырэктару) для каардынацыі розных кірункаў метадалагічнай, навуч. і навук. работы, павышэння кваліфікацыі спецыялістаў, падрыхтоўкі і выдання вучэбна-метадычнай л-ры; прадстаўляе выкладчыкаў і навук. супрацоўнікаў да прысуджэння вучоных званняў і г.д. с. 297
ВУЧЭ́ННІ (ваен.), адзін з асн. спосабаў баявой падрыхтоўкі войск (авіяцыі, флоту), камандзіраў і штабоў аб'яднанняў, злучэнняў (часцей) розных відаў узбр. сіл, а таксама органаў тылу і спец. войск да вядзення ваен. дзеянняў. Праводзяцца з мэтай вырашэння розных задач на мясцовасці ва ўмовах, найб. набліжаных да баявых. Паводле маштабу бываюць тактычныя, аператыўныя і стратэгічныя; паводле формы правядзення — вайсковыя (авіяцыйныя, марскія), з баявой стральбой і без баявой стральбы, камандныя, камандна-штабныя, штабныя, тылавыя, доследныя, даследчыя і спецыяльныя; паводле арганізацыі — адна- і двухбаковыя, адна-, двух- і многаступенныя. Гл. таксама Манеўры. с. 297
ВУЧЭ́ЦІЧ Яўген Віктаравіч (28.12.1908, г. Днепрапятроўск, Украіна — 12.4.1974), рускі скульптар. Нар. мастак СССР (1959). Акад. АМ СССР (1953). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1931—33). Адзін з афіц. лідэраў сав. мастацтва 1940—70-х г. Аўтар гіпертрафіравана-манум., ашаламляльных па сваіх маштабах і татальнай магутнасці твораў (помнік-ансамбль на Мамаевым кургане ў Валгаградзе, 1963—67, Ленінская прэмія 1970), алегарычных вобразаў (статуя воіна-вызваліцеля ў помніку-ансамблі воінам Сав. Арміі ў Трэптаў-парку ў Берліне, 1946—49; «Перакуем мячы на аралы!» каля будынка ААН у Нью-Йорку, 1957), партрэтаў сав. военачальнікаў (І.Д.Чарняхоўскі, 1945).
А.К.Лявонава. с. 297
ВУША́Н (Plecotus auritus), млекакормячая жывёла сям. кажанавых атр. рукакрылых. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы. На Беларусі трапляецца ўсюды, нешматлікі. Аселы. Жыве пад адсталай карой, на гарышчах, за аканіцамі, у дуплах, зімой — у скляпах, падвалах, бульбяных ямах і інш.
Даўж. цела 4,2—5,4 cм, хваста да 5,2, вушэй да 4 cм, маса да 10,5 г. Поўсць мяккая, шаўкавістая, зверху палева-буравата-шэрая з карычневым адценнем, знізу шэра-белавата-палевая. Палёт хуткі, нераўнамерны. Нараджае 1, зрэдку 2 дзіцянят. Палюе ноччу без перапынку на невял. вышыні па ўзлесках і лясных прасеках, у кронах дрэў паркаў і садоў, уздоўж дарог, над вадаёмамі. Знішчае лускакрылых насякомых, пераважна шкоднікаў сельскай і лясной гаспадаркі. с. 298
ВУША́СТАЯ САВА́ гл. ў арт. Савіныя. с. 298
ВУЯ́ЧЫЧ Віктар Лук'янавіч (н. 11.7.1934, г. Харкаў, Украіна), бел. эстрадны спявак (барытон). Нар. арт. Беларусі (1976). Вучыўся ў Мінскім муз. вучылішчы (1959—62). З 1957 саліст Дзярж. нар. хору Беларусі, хору Бел. радыё, Ансамбля песні і танца БВА. З 1966 у Бел. філармоніі, маст. кіраўнік канцэртна-гастрольнага аб'яднання «Мінскканцэрт». У 1992—96 маст. кіраўнік Рэсп. дырэкцыі эстрадна-цыркавога мастацтва, з 1996 — Дзярж. аб'яднання «Белканцэрт». Першы выканаўца песень многіх бел. кампазітараў (І.Лучанка, Я.Глебава, Л.Захлеўнага і інш.). Лаўрэат 1-га Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне сав. песні (Масква, 1966), Міжнар. конкурсу эстраднай песні «Залаты Арфей» (Балгарыя, 1967), Фестывалю сучаснай эстраднай песні (Токіо, 1973, Вял. прыз).
І.І.Зубрыч. с. 298
ВУЯ́ЧЫЧ Святлана Сямёнаўна (н. 2.4.1937, Мінск), бел. танцоўшчыца. Нар. арт. Беларусі (1977). З 1952 у Дзярж. нар. хоры БССР. У 1960—83 салістка Дзярж. ансамбля танца Беларусі.
Выконвала сола ў многіх пастаноўках калектыву («На Купалле», «Вянок беларускіх танцаў», «Беларуская рапсодыя», «Гусі-лебедзі», «Беларускае вяселле» і інш.). Яе выкананне вылучалася пластычнасцю, эмацыянальнасцю. с. 298
ВЦВК , гл. Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт. с. 298
ВЧК , гл. Усерасійская надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і бандытызмам. с. 298
ВШТУНІ́ Азат (сапр. Маміканян Азат Сетавіч; 17.7.1894, г. Ван, Турцыя — 26.3.1958), армянскі паэт. Вучыўся ў Стамбуле, у 1911—14 слухач літ.-філас. ф-та Сарбоны. З 1914 жыў у Тбілісі, потым у Ерэване. У творах Вштуні драматызм падзей 1-й сусв. вайны (кн. нарысаў «З дзённіка добраахвотніка», 1915), асуджэнне варварскай палітыкі знішчэння арм. народа (зб. вершаў «Струны майго сэрца», 1915), працоўны энтузіязм, праблемы перабудовы вёскі (зб. «Новы Усход», 1923; «Вершы і паэмы», 1936, «Сачыненні», 1956), падзеі Вял. Айч. вайны (зб. «Каханне і нянавісць», 1946). У яго творах актуальнасць тэматыкі, новае асэнсаванне ўсх. паэт. вобразаў, муз. гучанне верша. Пісаў для дзяцей. с. 298
ВШЧЫЖ , старажытнарускі горад (11 — 13 ст.) Чарнігаўскай зямлі (цяпер вёска ў Жукоўскім р-не Бранскай вобл., Расія). Упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 1142. З 1156 цэнтр удзельнага княства. У 1238 разбураны ў час нашэсця хана Батыя. Гарадзішча на мысе берага Дзясны складалася з дзядзінца, вакольнага горада, неўмацаванага пасада. У выніку раскопак выяўлены рэшткі мураванай царквы 12 ст., 2 драўляных абарончых вежаў, княжацкага палаца, жытлаў гараджан, знойдзены творы стараж.-рус. прыкладнога мастацтва. с. 298
ВЫ́БАРГ , горад у Расіі, цэнтр раёна ў Ленінградскай вобл. Засн. ў 1293. 80,3 тыс. ж. (1994). Порт на Фінскім заліве.
Чыг. вузел. Машынабудаванне і металаапрацоўка (рыбаапрацоўчае абсталяванне, суднабудаванне, электраінструмент), лёгкая, харч. прам-сць, вытв-сць буд. матэрыялаў. Кліматычны курорт. Цэнтр міжнар. турызму. Краязнаўчы музей. с. 298
ВЫ́БАРГСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944 , адна з завяршальных аперацый у баях за Ленінград (гл. Ленінградская бітва 1941— 44) у час Вял. Айч. вайны. Была часткай стратэгічнай аперацыі на паўн.зах. напрамку ў чэрв. — жн. 1944 з мэтай вываду з вайны Фінляндыі. Праведзена 10—20 чэрв. войскамі правага крыла Ленінградскага фронту (Маршал Сав. Саюза Л.А.Говараў) ва ўзаемадзеянні з Балт. флотам (адмірал У.Ф.Трыбуц) і Ладажскай ваен. флатыліяй (контр-адмірал В.С.Чарокаў). Напрамак гал. удару — Белавостраў, Выбарг. Сав. войскі, якія мелі перавагу ў пяхоце ў 2 разы, у артылерыі і танках амаль у 6 разоў, у авіяцыі ў 3 разы, у выніку жорсткіх баёў пераадолелі 3 паласы абарончых умацаванняў праціўніка, прасунуліся на глыб. 110—130 км і 20 чэрв. штурмам авалодалі г. Выбарг. Упершыню ў ваен. гісторыі за кароткі тэрмін прарваны сучасны ўмацаваны раён з сярэднім тэмпам прасоўвання 10—12 км за суткі. Праціўнік быў вымушаны перакінуць на выбаргскі напрамак больш як 5 дывізій, сур'ёзна аслабіўшы сваю групоўку перад Карэльскім фронтам. с. 298
ВЫ́БАРНАЎ Валянцін Іванавіч (н. 21.4.1926, г. Уладзімір, Расія), бел. вучоны-эканаміст. Канд. эканам. н. (1963), праф. (1978). Скончыў Маскоўскі эканам. ін-т (1951). У 1963—95 у Бел. эканам. ун-це. Навук. працы па эканам. эфектыўнасці капітальных укладанняў у прам-сць і ў рэканструкцыю прадпрыемстваў. Аўтар падручнікаў па эканоміцы для ВНУ.
Тв.: Экономическая эффективность капитальных вложений в промышленности. Мн., 1977; Экономика, организация и планирование промышленного производства. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.); Экономика предприятия в условиях рынка. Мн., 1993 (у сааўт.). с. 299
ВЫ́БАРЧАЕ ПРА́ВА , сукупнасць юрыд. нормаў, якія вызначаюць парадак выбараў кіраўніка дзяржавы і прадстаўнічых органаў дзярж. улады, а таксама права грамадзян выбіраць (актыўнае выбарчае права) і быць выбранымі (пасіўнае выбарчае права). З'яўляецца найважнейшай часткай выбарчай сістэмы і звычайна рэгламентуецца Канстытуцыяй дзяржавы і спец. законамі аб выбарах. Вызначае парадак вылучэння кандыдатаў, нормы прадстаўніцтва, парадак падвядзення вынікаў галасавання і інш. Выбары звычайна з'яўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў іх і за каго галасаваць. У некаторых замежных краінах галасаванне на выбарах з'яўляецца грамадз. абавязкам, невыкананне якога цягне за сабой адказнасць (гл. Абсентэізм).
Крыніцамі выбарчага права Рэспублікі Беларусь акрамя Канстытуцыі з'яўляюцца законы аб выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у прадстаўнічыя органы розных узроўняў і інш. Забараняюцца якія-небудзь прамыя або ўскосныя абмежаванні выбарчага права грамадзян Беларусі ў залежнасці ад паходжання, сац. і маёмаснага становішча, расавай і нац. прыналежнасці, полу, адукацыі, мовы, адносін да рэлігіі, часу пражывання ў дадзенай мясцовасці, роду і характару заняткаў. Асобы, якія перашкаджаюць грамадзянам свабодна ажыццяўляць выбарчае права, прыцягваюцца да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам. У выбарах не ўдзельнічаюць грамадзяне, прызнаныя судом недзеяздольнымі, асобы, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі. У галасаванні не прымаюць удзел таксама асобы, якія ў парадку, устаноўленым крымін.-працэсуальным заканадаўствам, утрымліваюцца пад вартай.
С.У. Скаруліс. с. 299
ВЫ́БАРЧАЯ АКРУ́ГА , асноўнае звяно тэр. арг-цыі насельніцтва краіны для правядзення выбараў прадстаўнічых органаў улады, кіраўніка дзяржавы. Ад кожнай акругі выбіраецца ўстаноўленая законам колькасць дэпутатаў (норма прадстаўніцтва). Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь ад кожнай выбарчай акругі выбіраецца адзін дэпутат. Акругі ствараюцца Цэнтральнай і тэр. выбарчымі камісіямі па прадстаўленні адпаведных Саветаў з прыкладна роўнай колькасцю выбаршчыкаў і з улікам адм.-тэр. падзелу. Тэр. выбарчай акругі захоўваецца нязменная на працягу ўсяго тэрміну паўнамоцтваў Савета. Выбарчыя акругі на Беларусі падзяляюцца на выбарчыя ўчасткі.
С.У.Скаруліс. с. 299
ВЫ́БАРЧАЯ КАМІ́СІЯ , калегіяльны орган у некаторых краінах СНД, які складаецца з прадстаўнікоў прац. калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, паліт. партый, сходаў выбаршчыкаў і інш. У Рэспубліцы Беларусь выбарчыя камісіі ствараюцца для падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і дэпутатаў у прадстаўнічыя органы дзярж. улады. Яны ажыццяўляюць кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах, ствараюць выбарчыя акругі і выбарчыя ўчасткі, забяспечваюць складанне спісаў выбаршчыкаў, назіраюць за дакладным выкананнем парадку галасавання, вызначаюць яго вынікі і інш. Ствараюцца Цэнтр., тэрытарыяльныя, акруговыя і ўчастковыя выбарчыя камісіі, парадак іх дзеяння і кампетэнцыя вызначаюцца законам. Гл. таксама Выбарчая сістэма. с. 299
ВЫ́БАРЧАЯ СІСТЭ́МА , сукупнасць правіл і прыёмаў, што забяспечваюць пэўны тып арганізацыі ўлады, удзел грамадства ў фарміраванні дзярж. прадстаўнічых, судовых і выканаўчых органаў, выяўлення волі той часткі насельніцтва, якая паводле заканадаўства лічыцца дастатковай для прызнання выбараў легітымнымі. Існуюць агульнанац. прэзідэнцкія і парламенцкія выбары, выбары ў органы мясц. самакіравання, у заканадаўчыя сходы штатаў або аналагічных адм.-тэр. адзінак, а таксама выбары некаторых мясц. службовых асоб (суддзяў, мэраў і інш.). Станаўленню сучасных выбарчых сістэм папярэднічала працяглая барацьба грамадзян многіх краін свету за наданне ім выбарчага права на дэмакр. умовах і адмену саслоўных, маёмасных, адукацыйных, расава-нац. абмежаванняў — цэнзаў выбарчых. Існаванне цэнзаў — прыкмета недэмакратычнасці выбарчай сістэмы. Асобы, якія карыстаюцца выбарчымі правамі ў дадзенай краіне, складаюць яе электарат, колькасць якога скарачаецца пры ўвядзенні абмежаванняў і павялічваецца пры рэалізацыі прынцыпаў усеагульнага выбарчага права. Максімальны ўдзел электарату ў выбарах — паказчык паліт. актыўнасці выбаршчыкаў. Разнастайнасць выбарчых сістэм можа быць зведзена да наступных: мажарытарная сістэма (сістэма большасці), прапарцыянальная сістэма прадстаўніцтва, прадстаўніцтва меншасці. Выбарчая сістэма ў кожнай краіне ствараецца ў залежнасці ад таго, як разумеюцца інтарэсы сваёй партыі і грамадства і ці адпавядаюць яны паліт. канцэпцыям і традыцыям. Выбары могуць быць прамыя, калі грамадзяне непасрэдна выбіраюць дэпутатаў прадстаўнічага органа, або непрамыя, калі дэпутаты прадстаўнічага органа выбіраюцца ніжэйстаячымі выбарчымі органамі або выбарчымі калегіямі, у склад якіх уваходзяць выбраныя насельніцтвам выбаршчыкі або дэпутаты прадстаўнічых органаў.
У Рэспубліцы Беларусь выбарчае права грамадзян, прынцыпы і формы ўдзелу іх у выбарах, парадак вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, арганізацыя і правядзенне выбараў, вызначэнне вынікаў галасавання рэгулююцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі аб выбарах і інш. нарматыўнымі актамі.
Выбары з'яўляюцца ўсеагульнымі: права выбіраць маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадоў. Узроставы цэнз дэпутатаў і інш. асоб, якія выбіраюцца на дзярж. пасады, вызначаецца адпаведнымі законамі, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй. Выбары з'яўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць. Падрыхтоўка і правядзенне выбараў праводзяцца адкрыта і публічна. Выбары з'яўляюцца роўнымі: выбаршчыкі маюць роўную колькасць галасоў. Кандыдаты, якія выбіраюцца на дзярж. пасады, прымаюць удзел у выбарах на роўных падставах. Выбары дэпутатаў у прадстаўнічыя органы ўлады з'яўляюцца прамымі: грамадзяне выбіраюць іх непасрэдна. Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь выбіраюцца на пасяджэннях дэпутатаў мясц. Саветаў і назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Галасаванне на выбарах тайнае: кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў у час галасавання забараняецца. Права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты належыць грамадскім аб'яднанням, працоўным калектывам і грамадзянам у адпаведнасці з законам. Выдаткі на падрыхтоўку і правядзенне выбараў ажыццяўляюцца за кошт дзяржавы ў межах сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты. У выпадках, прадугледжаных законам, выдаткі на выбары могуць ажыццяўляцца за кошт сродкаў грамадскіх аб'яднанняў, прадпрыемстваў, устаноў, арг-цый, грамадзян. Правядзенне выбараў забяспечваюць выбарчыя камісіі. Парадак правядзення выбараў вызначаецца законамі. Выбары не праводзяцца ў перыяд надзвычайнага або ваен. становішча. Падставай для ўдзелу ў выбарах з'яўляецца ўключэнне грамадзяніна ў спіс выбаршчыкаў па выбарчым участку. Кандыдаты ў дэпутаты з часу іх рэгістрацыі выбарчымі камісіямі маюць роўнае права выступаць на перадвыбарных і інш. сходах, нарадах, пасяджэннях, у друку, па тэлебачанні, радыё, сустракацца са сваімі выбаршчыкамі. Парушэнне гэтага права можа быць абскарджана ў адпаведную выбарчую камісію. Кандыдат выступае з праграмай сваёй будучай дзейнасці. Грамадзяне, паліт. партыі, грамадскія аб'яднанні, прац. калектывы, калектывы навуч. устаноў, давераныя асобы маюць права на свабоднае і ўсебаковае абмеркаванне выбарчых праграм кандыдатаў, права весці агітацыю за або супраць кандыдата на сходах, мітынгах, у друку, па тэлебачанні і радыё, а таксама ў час сустрэч з выбаршчыкамі. Агітацыя ў дзень выбараў не дапускаецца. Кандыдаты пасля іх рэгістрацыі на час правядзення сустрэч з выбаршчыкамі вызваляюцца ад выканання вытв. або службовых абавязкаў з захаваннем сярэдняй зарплаты; яны не могуць быць накіраваны без іх згоды ў працяглую камандзіроўку або прызваны на тэрміновую ваен. службу ці на ваен. зборы. Выбраным лічыцца кандыдат у дэпутаты, які атрымаў больш за палавіну галасоў выбаршчыкаў, што прынялі ўдзел у галасаванні, калі прызнана, што выбары адбыліся (выбары прызнаюцца неправедзенымі, калі ў іх прыняло ўдзел менш за палавіну ўнесеных у спісы выбаршчыкаў). Калі ў выбарчай акрузе ні адзін з кандыдатаў не быў выбраны ў 1-м туры выбараў, акр. выбарчая камісія прымае рашэнне аб правядзенні 2-га тура галасавання па двух кандыдатах, якія ў 1-м туры атрымалі найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў. У 2-м туры галасавання прызнаецца, што выбары адбыліся, калі ў іх прыняло ўдзел больш за палавіну выбаршчыкаў акругі, унесеных у спісы для галасавання. Выбраным лічыцца кандыдат, які атрымаў большую колькасць галасоў. У выпадку прызнання Саветам дэпутатаў паўнамоцтваў асобных дэпутатаў несапраўднымі, а таксама ў выпадку адклікання дэпутата для датэрміновага спынення дэпутацкіх паўнамоцтваў у адпаведных выбарчых акругах у трохмесячны тэрмін з моманту выбыцця дэпутата праводзяцца новыя выбары. У выпадку выбыцця дэпутата менш як за 6 месяцаў да заканчэння тэрміну яго паўнамоцтваў выбары замест дэпутата, які выбыў, не праводзяцца.
Адкліканне дэпутатаў ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных законам. Галасаванне аб адкліканні дэпутата праводзіцца ў парадку, прадугледжаным для выбрання дэпутата, па ініцыятыве не менш як дваццаці працэнтаў грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам і пражываюць на адпаведнай тэрыторыі. Падставы і парадак адклікання членаў Савета Рэспублікі ўстанаўліваюцца законам. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь можа быць датэрмінова вызвалены ад пасады па падставах і ў парадку, прадугледжаных Канстытуцыяй.
Г.А.Маслыка, С.У.Скаруліс. с. 299
ВЫ́БАРЧЫ ЎЧА́СТАК , частка выбарчай акругі, дзе галасуе пэўная колькасць выбаршчыкаў. У Рэспубліцы Беларусь ствараюцца для выбараў прадстаўнічых органаў дзярж. улады і Прэзідэнта. На выбарчыя ўчасткі падзяляецца тэр. раёнаў, гарадоў, раёнаў у гарадах. Выбарчыя ўчасткі ствараюцца таксама ў вайсковых часцях, могуць быць створаны і ў санаторыях, дамах адпачынку, бальніцах і інш. с. 300
ВЫ́БАРЧЫЯ ЦЭ́НЗЫ , гл. Цэнзы выбарчыя. с. 300
ВЫ́БАРЫ , працэдура выбрання шляхам адкрытага або закрытага (тайнага) галасавання. Пры прамых выбарах выбаршчыкі непасрэдна выбіраюць кіраўніка дзяржавы або інш. службовых асоб. Ускоснымі (непрамымі) называюцца выбары, у працэсе якіх выбіраюцца прадстаўнікі (выбаршчыкі) для далейшага галасавання па выбарах кіраўніка дзяржавы, дэпутатаў і г.д. Гл. таксама Выбарчае права. с. 300
ВЫБІВА́ННЕ , дыфоўка, тэхніка халоднай апрацоўкі ліставога металу, які ад удару малатка паддаецца дэфармацыі, набывае неабходную форму. Бывае ручное, механізаванае і па мадэлі. Вядома са старажытнасці (дэталі скульптур Фідзія і Паліклета), шырока выкарыстоўвалася ў Зах. Еўропе ў часы сярэднявечча і эпоху Адраджэння, стараж. Русі для вытв-сці кубкаў, чашаў, каўшоў, катлоў, рыцарскага ўзбраення; пазней для вырабу барэльефаў і круглай скульптуры. Мела адмысловыя назвы — «бітая медзь», «каваная медзь», «выбіўка» і інш. Найб. вядомыя творы ў тэхніцы выбівання: статуя «Свабоды» (Ф.А.Бартальдзі, 1886) у Нью-Йорку, скульпт. група «Рабочы і калгасніца» (В.Мухіна, 1935—37) у Маскве і інш. Бел. мастакі выкарыстоўваюць выбіванне ў скульптуры (барэльефы мемар. комплексу «Рыленкі») і ў дэкар.-прыкладным мастацтве (І.Курачыцкі, Ю.Любімаў і інш.).
І.М.Каранеўская. с. 300
ВЫБІРА́ЛЬНАСЦЬ АСЯРО́ДДЗЯ , гл. Атрактыўнасць асяроддзя. с. 300
ВЫ́БРАНАЯ РА́ДА , неафіцыйны ўрад у Расіі ў канцы 1540-х — 50-я г. Складаўся з асоб, прыбліжаных да цара Івана IV Васілевіча Грознага. Кіруючае становішча ў выбранай радзе займалі А.Ф.Адашаў, прыдворны святар Сільвестр, мітрапаліт Макарый, думны дзяк І.М.Віскаваты, князь А.М.Курбскі і інш. У час праўлення выбранай рады праведзены важнейшыя рэформы (выдадзены Судзебнік 1550, створаны прыказы, стралецкае войска і інш.), далучаны Казанскае і Астраханскае ханствы, вялася барацьба за Прыбалтыку. Сур'ёзныя змены ў знешняй і ўнутр. палітыцы Івана IV прывялі да падзення выбранай рады.
Літ.: Зимин А.А., Хорошкевич А.Л. Россия времени Ивана Грозного. М., 1982. с. 300
ВЫБРА́НЦЫ , ваенна-служылая група сельскага насельніцтва ў Польшчы і ВКЛ у 16—18 ст. У Польшчы пяхота з выбранцаў створана ў 1578 па ініцыятыве караля Стафана Баторыя на ўзор венгерскай пяхоты, у ВКЛ — у 1595. Набіралі выбранцаў пераважна ў каралеўскіх маёнтках (1 чал. ад 20 двароў). За службу яны і іх сем'і вызваляліся ад усіх падаткаў і павіннасцей, прывілеі выбранцаў («выбранецкае права») пашыраліся і на іх нашчадкаў. У 1-й пал. 17 ст. магнаты ВКЛ стваралі атрады выбранцаў і ў прыватных войсках, набіраючы іх з дробнай шляхты, «вольных людзей» і сялян. У пач. 17 ст. ў войску ВКЛ было 12 рот выбранцаў (больш за 1 тыс. чал.). У 2-й пал. 17 ст. выбранцы засталіся толькі на Случчыне, яны неслі службу ў слуцкім гарнізоне і ў залежнасці ад вайск. звання мелі зямельныя надзелы ад 0,5 да 1,5 валокі. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай 1793 і скасавання слуцкага гарнізона частка выбранцаў даказала свае правы на дваранства, астатнія — на вольнасць.
А.П.Грыцкевіч. с. 300
ВЫ́БУХ , працэс вызвалення вял. колькасці энергіі ў абмежаваным аб'ёме за кароткі прамежак часу. У выніку выбуху выбуховае рэчыва ператвараецца ў газ з высокім ціскам і т-рай, які з вял. сілай уздзейнічае на навакольнае асяроддзе і прыводзіць яго ў рух (гл. Ударная хваля).
Бывае выбух хім. выбуховых рэчываў у выніку ланцуговай хімічнай рэакцыі, ядзерны выбух у выніку рэакцый дзялення або сінтэзу атамных ядраў (гл. Ланцуговыя ядзерныя рэакцыі, Тэрмаядзерныя рэакцыі). Выбух можа адбывацца таксама за кошт энергіі вонкавых крыніц, калі яе дастаткова для выпарэння рэчыва: праходжанне магутных эл. токаў праз рэчыва; імпульснае ўздзеянне лазернага выпрамянення (гл. Лазер), многія прыродныя з'явы (напр., маланка, раптоўнае вывяржэнне вулкана, падзенне буйных метэарытаў). У космасе адбываюцца выбухі каласальных маштабаў: храмасферныя ўспышкі на Сонцы, успышкі новых і звышновых зорак, выбухі ядраў галактык.
Выбух выкарыстоўваецца ў навук. даследаваннях, даследаваннях атмасферы і ўнутранай будовы Зямлі, у тэхніцы, нар. гаспадарцы і ваен. тэхніцы. Гл. таксама Вакуумная зброя.
Літ.: Физика взрыва. 2 изд. М., 1975; Математическая теория горения и взрыва. М., 1980.
А.І.Болсун. с. 300
ВЫ́БУХ ПАПУЛЯЦЫ́ЙНЫ , рэзкае шматразовае, адносна раптоўнае павелічэнне колькасці асобін якога-н. біял. віду. Звязана з выключэннем звычайных механізмаў рэгулявання колькаснага складу папуляцый па прыродных або антрапагенных прычынах. Існуюць 4 асн. групы тэорый, якія тлумачаць выбух папуляцыйны: метэаралагічныя (у сувязі з узнікненнем сонечных плям і суадносных змен пагодных умоў); выпадковых флуктуацый (змена комплексу біятычных і абіятычных умоў асяроддзя); узаемадзеяння папуляцый; узаемадзеяння трафічных узроўняў (драпежнік — ахвяра, расліны — траваедныя). Найб. інтэнсіўны выбух папуляцыйны назіраецца ў некаторых выпадках пры інтрадукцыі новых відаў у спрыяльныя ўмовы асяроддзя, найчасцей у збедненых па відавым складзе прыродных і антрапагенных экасістэмах, а таксама пры адсутнасці ворагаў і канкурэнтаў. Пры выбуху папуляцыйным колькасць асобін расце са скорасцю, блізкай да біятычнага патэнцыялу. Вядомы інтэнсіўныя выбухі папуляцыйныя труса ў Аўстраліі, воднага гіяцынту ў Паўн. Амерыцы і Афрыцы, саранчы ў Еўразіі, лемінгаў у Еўропе і інш. На Беларусі як вынік выпадковай інтрадукцыі адзначаны выбух папуляцыйны эладэі канадскай, амер. соміка, каларадскага жука, некаторых інш. шкоднікаў лясной і сельскай гаспадаркі.
Т.А. Філюкова. с. 301
ВЫБУХО́ВАЯ ХВА́ЛЯ , гл. Ударная хваля. с. 301
ВЫБУХО́ВЫЯ РЭ́ЧЫВЫ , асобныя хім. злучэнні ці сумесі, здольныя пры знешнім уздзеянні (награванне, удар, трэнне і інш.) да хуткай самараспаўсюджвальнай хім. рэакцыі з утварэннем газу і выдзяленнем вял. колькасці цеплыні. Да выбуховых рэчываў адносяцца пераважна нітразлучэнні (трынітраталуол, гексаген, актаген, тэтрыл, нітрагліцэрына, нітраты цэлюлозы і інш.) і солі неарган. кіслот (нітрат амонію, перхларат амонію, азід свінцу). Выкарыстоўваюць сумесі выбуховых рэчываў аднаго з адным ці з гаручымі рэчывамі (гл. Аманіты, Дынаміты, Дынамоны, Порахі). Выбуховыя рэчывы небяспечныя ў абыходжанні. Пры іх захоўванні, транспарціроўцы і выкарыстанні неабходны спец. меры засцярогі.
Хім. рэакцыя, якая ўзнікае ў абмежаваным аб'ёме выбуховых рэчываў, распаўсюджваецца па яго масе ў рэжыме дэтанацыі ці гарэння. Па выбуховых уласцівасцях (умовах пераходу гарэння ў дэтанацыю) і абумоўленых імі галінах выкарыстання выбуховыя рэчывы падзяляюць на ініцыіруючыя (першасныя), брызантныя (другасныя) і порахі (кідальныя). Ініцыіруючыя выбуховыя рэчывы лёгка загараюцца, гарэнне хутка пераходзіць у дэтанацыю пры атм. ціску. Выкарыстоўваюць для ўзбуджэння выбуховага пераўтварэння інш. выбуховых рэчываў. Брызантныя выбуховыя рэчывы больш інертныя, іх гарэнне можа перайсці ў дэтанацыю толькі пры наяўнасці трывалай абалонкі ці вял. колькасці рэчыва. Выкарыстоўваюцца для прамысл. выбуховых работ, як начынка боепрыпасаў і інш. Порахі пры гарэнні не дэтануюць нават пры высокім (сотні МПа) ціску. Выкарыстоўваюць у ствольнай зброі, як цвёрдае ракетнае паліва. с. 301
ВЫ́ВАД у логіцы, разважанне, у ходзе якога з зыходных суджэнняў (выказванняў), пасылак ці прадпасылак выводзіцца заключэнне — суджэнне, што лагічна з іх вынікае. Вывад можа быць непасрэдны і ўскосны, дакладны і гіпатэтычны. У сімвалічнай логіцы вывад вызначаецца больш строга — як паслядоўнасць выказванняў ці формул, што складаецца з аксіём, пасылак і раней даказаных формул (тэарэм). У матэматычнай логіцы пад вывадам разумеюць паслядоўнасці формул, дзе кожная з'яўляецца або зыходнай формулай, або аксіёмай, або вынікам, атрыманым паводле правіл логікі з папярэдніх формул. Гл. Дэдукцыя, Індукцыя. с. 301
ВЫ́ВАДАК , птушаняты або дзіцяняты адной кладкі ці аднаго прыплоду, якія жывуць пэўны час з бацькамі. Пасля набыцця імі здольнасцей да самаст. існавання вывадак звычайна распадаецца. Памеры залежаць ад патэнцыяльнай пладавітасці віду: у вывадку птушак бывае да 25 птушанят (шэрая курапатка), у звяроў — да 20 дзіцянят; на іх істотна ўплываюць кліматычныя, кармавыя і інш. ўмовы. Часам (напр., у дзікіх гусей) некалькі вывадкаў аб'ядноўваюцца ў адзін (аб'яднаны). с. 301
ВЫ́ВАДКАВЫЯ ПТУ́ШКІ , птушкі, птушаняты якіх адразу пасля вылуплівання здольныя самастойна перамяшчацца і карміцца; адно з гал. падраздзяленняў птушак па характары постэмбрыянальнага развіцця. Роля бацькоў — дапамога ў пошуках корму, абарона і перыядычнае абаграванне вывадку. У яйцах вывадкавых птушак жаўток займае да 35% аб'ёму, птушаняты вылупліваюцца відушчыя, з адкрытымі слыхавымі праходамі, укрытыя густым пухам, яны ходзяць, бегаюць, плаваюць і ныраюць, смеццевыя куры лятаюць, маюць адносна развітую тэрмарэгуляцыю. Да вывадкавых птушак адносяцца афр. страусы, нанду, казуарападобныя, ківі, гусепадобныя, курападобныя і большасць сеўцападобных. Адносна шматлікія ва ўмераных шыротах. Гл. таксама Птушанятныя птушкі. с. 301
ВЫ́ВАДКАВЫЯ ПУПЫ́ШКІ , спецыялізаваныя органы вегетац. размнажэння ў некаторых папарацепадобных і кветкавых раслін, якія ападаюць і даюць пачатак новым раслінам. Найчасцей маюць выгляд вельмі маленькіх, але сфарміраваных раслінных арганізмаў ці відазмененых цыбулін. Утвараюцца ў пазухах лістоў (напр., чысцяк, зубніца, некат. віды лілей), на лістах па іх краі (брыяфілум), на жылках (напр., папараць аспленіум жывародны), адцягнутых верхавінках лістоў (т.зв. вандроўная папараць з сям. аспленіевых). У псілоту голага (Psilotum nudum) назву вывадкавых пупышак маюць групы клетак, якія размешчаны на канцах рызоідаў, адпадаюць і таксама даюць пачатак новым раслінам. У слаяўцовых раслін (некаторых водарасцей і пячоначнікаў) — адна- ці шматклетачныя ўтварэнні рознай формы і выгляду, прыстасаваныя для вегетац. размнажэння. с. 301
ВЫ́ВАЗ КАПІТА́ЛУ , змяшчэнне капіталу за мяжой у грашовай ці таварнай форме з мэтай павелічэння прыбытку, умацавання там эканам. ці паліт. пазіцый. Як эканам. з'ява вядома з канца 19 ст. Падрыхтавалі вываз капіталу за мяжу знешні гандаль, сусв. рынак, міжнар. крэдыт, развіццё шляхоў зносін. Неабходнасць вывазу капіталу ўзнікла ў сувязі з ростам адноснага лішку капіталу ў эканамічна развітых краінах (Англіі, Францыі, Германіі, ЗША, Японіі і інш.). Капітал вывозяць за мяжу не таму, што ён не можа быць выкарыстаны ўнутры краіны, а таму што ў інш. краінах ён атрымлівае больш высокі прыбытак, паколькі там больш танная рабочая сіла і сыравіна. Вываз капіталу адбываецца ў форме вытворчага (будуюцца прамысл., с.-г. ці трансп. прадпрыемствы), гандлёвага (адкрываюцца магазіны, якія гандлююць таварамі мясц. ці замежнай вытв-сці), пазыковага (даюцца пазыкі, крэдыты) капіталаў. Інвестыцыі ў форме вытв. і гандл. капіталаў укладваюцца ў працэсе прыватнай дзейнасці замежных грамадзян. У залежнасці ад таго, хто з'яўляецца ўласнікам капіталу, адрозніваюць вываз капіталу дзярж. і прыватны. Функцыяніруючы капітал падзяляецца на прамыя інвестыцыі (экспарцёр капіталу з'яўляецца поўным уласнікам замежнага прадпрыемства ці ўладальнікам кантрольнага пакета акцый) і партфельныя (набытыя акцыі не забяспечваюць поўнага кантролю над прадпрыемствам). Для эпохі імперыялізму найб. характэрны быў вываз капіталу ці перамяшчэнне вытв-сці ў эканамічна слабейшыя краіны. У сучасных умовах вываз капіталу павялічыўся і ажыццяўляецца ў розных формах. Часта ён вывозіцца з адных высокаразвітых краін у іншыя, дзе ёсць умовы атрымання больш высокіх прыбыткаў ці інш. эканам. і паліт. выйгрышаў. У 1975 вываз капіталу вырас больш чым у 11 разоў у параўнанні з 1913—14, у т.л. з ЗША больш як у 82 разы, з Англіі ў 4, Францыі ў 3 разы. Сталі набіраць тэмп у вывазе капіталу краіны, што пацярпелі паражэнне ў 2-й сусв. вайне (ФРГ і Японія); некат. былыя імпарцёры капіталу сталі экспарцёрамі (Канада і інш.). У развітыя краіны, якія перажываюць эканам. бум, ідзе больш палавіны інвестыцый. Распад СССР і садружнасці сац. краін значна пашырыў сферу вывазу капіталу. Ён служыць сродкам узмацнення знешнегандл. экспансіі, вядзе да міжнар. перапляцення капіталаў, інтэрнацыяналізацыі грамадскай вытв-сці, абвастрэння канкурэнтнай барацьбы за сферы выкарыстання капіталаў.
Літ.: Гаврилюк В.В. Экспорт капиталистических отношений в развивающиеся страны. Мн., 1973; Громыко А.А. Внешняя экспансия капитала: История и современность. М., 1982; Янченко С.Е. Вывоз капитала. Мн., 1961; Мелман С. Прибыли без производства: Пер. с англ. М., 1987.
С.Я.Янчанка. с. 301
ВЫ́ВАЗ СЯЛЯ́НСКІ , у Расіі 15—17 ст перавоз, звоз сялян ад аднаго феадала да другога (па дамоўленасці з ім ці гвалтоўна). Паводле Судзебнікаў 1497 і 1550, сялянам дазваляўся пераход ад аднаго памешчыка да другога ў Юр'еў дзень. З узмацненнем заняволення сялян і абвастрэннем барацьбы феадалаў за працоўныя рукі выхад сялянскі абмяжоўваўся вывазам сялянскім. Урад змагаўся з гвалтоўным вывазам сялянскім. Паводле Саборнага ўлажэння 1649 быў устаноўлены бестэрміновы вышук па справах аб вывезеных і беглых сялянах. У запаведныя гады нароўні з выхадам сялянскім вываз сялянскі быў забаронены.
Літ.: Греков Б.Д. Крестьяне на Руси с древнейших времен до XVII в. Кн. 1—2. 2 изд. М., 1952—54. с. 302
ВЫВАЗНА́Я ПО́ШЛІНА , гл. ў арт. Пошліна. с. 302
ВЫВАЗНЫ́Я ПРЭ́МІІ , экспартныя прэміі, экспартныя субсідыі, фінансавыя льготы экспарцёрам пэўных тавараў; адзін са спосабаў стымулявання экспарту. Выкарыстоўваюцца дзяржавамі, манаполіямі, прадпрыемствамі, арг-цыямі і фірмамі для заахвочвання вывазу пэўных відаў прадукцыі з мэтаю пашырэння экспарту, завалодання знешнімі рынкамі, стварэння спрыяльных цэнавых умоў на замежных рынках. Вывазныя прэміі выступаюць у форме поўнага або частковага вызвалення экспарцёраў ад падаткаў, мытных і акцызных збораў, а таксама ў выглядзе прамога субсідзіравання экспарту.
У. М. Рудзянкоў. с. 302
ВЫ́ВЕРГНУТЫЯ ГО́РНЫЯ ПАРО́ДЫ , гл. Магматычныя горныя пароды. с. 302
ВЫВЕ́ТРЫВАННЕ , працэс мех. разбурэння і хім. змянення горных парод і мінералаў зямной паверхні і прыпаверхневых слаёў літасферы. Адбываецца пад уплывам атмасферы (ападкі, вецер, сезонныя і сутачныя ваганні т-ры паветра, уздзеяння на пароды атм. кіслароду і інш.), грунтавых і паверхневых вод, жыццядзейнасці раслінных і жывёльных арганізмаў і прадуктаў іх распаду. Вылучаюць выветрыванне фіз. (механічнае), хім. і арган. (біялагічнае). Своеасаблівыя рысы мае падводнае выветрыванне (гальміроліз).
У выніку фіз. выветрывання адбываецца разбурэнне горных парод з распадам іх на абломкі. Гал. агенты фіз. выветрывання — ваганне т-ры і нераўнамернае награванне і ахаладжэнне парод, расшырэнне шчылін у пародзе замерзлай вадой (марознае выветрыванне), разбуральная дзейнасць ветру. Пры хім. выветрыванні зменьваецца хім. састаў парод з утварэннем мінералаў. Асн. агенты хім. выветрывання — вада, кісларод, солі, вуглекіслата і арган. кіслоты; асн. працэсы — вышчалочванне, гідратацыя, гідроліз і акісленне. Арганічнае выветрыванне выяўляецца ў змяненні парод пад уплывам жыццядзейнасці раслін, макра- і мікраарганізмаў і прадуктаў іх распаду. Асобы тып выветрывання — глебаўтварэнне, пры якім найб. актыўна дзейнічаюць біял. фактары. Фіз. і хім. выветрыванне цесна ўзаемадзейнічаюць; інтэнсіўнасць іх залежыць ад клімату, рэльефу, саставу, структуры і трываласці парод, працягласці працэсаў і інш. Прадукты выветрывання застаюцца на месцы (элювій) або перамяшчаюцца па схілах узвышшаў дажджавымі і расталымі водамі (дэлювій), спаўзаюць пад уплывам сілы цяжару, марознага зруху і цякучасці (саліфлюкцыя), пераносяцца ветрам. Вобласць літасферы, дзе адбываюцца працэсы выветрывання, называецца зонай выветрывання, разбураныя і пераўтвораныя пароды — карой выветрывання. Зону выветрывання наз. таксама зонай гіпергенезу, працэсы ў ёй — гіпергеннымі. Адрозніваюць сучасныя (прыпаверхневыя) і стараж. (выкапнёвыя) коры выветрывання, пахаваныя пад больш маладымі. Макс. глыбіня выветрывання больш за 0,5 км. Працэсы выветрывання — важны фактар утварэння рэльефу, які прыводзіць да сплашчэння і выраўноўвання паверхні. Працэсы выветрывання мінулых геал. эпох уплывалі на ўтварэнне розных карысных выкапняў: кааліну, вохры, вогнетрывалых глін, пяскоў і інш.
На Беларусі ў сучасных геал. умовах пераважаюць выветрыванні хім. і арганічнае. Тоўшча сучаснай кары выветрывання 5—8 м, покрыва алювіяльна-дэлювіяльных утварэнняў (пяскоў і гліністых парод) да 3—5 м, зрэдку больш. Перамешчаныя ветрам прадукты выветрывання ўтвараюць характэрныя формы рэльефу — эолавыя ўзгоркі і грады, на асобных, незадзернаваных участках пяскі, якія развейваюцца. Працэсы выветрывання выклікаюць эрозію глебы, у т.л. развяванне асушаных тарфянікаў, зніжаюць апорную здольнасць грунтоў пад інж. збудаваннямі і інш., разбураюць буд. матэрыялы. Каб пазбегнуць шкодных вынікаў выветрывання, замацоўваюць схілы, адхоны, пяскі, якія развейваюцца, вядзецца барацьба з эрозіяй глебы і інш. с. 302
ВЫВЕ́ТРЫВАННЕ ПАДВО́ДНАЕ , гл. Гальміроліз. с. 302
ВЫВЕ́ТРЫВАННЯ РАДО́ВІШЧЫ , паклады карысных выкапняў, якія ўзніклі ў зоне хім. выветрывання горных парод у зямной паверхні. Фарміруюцца пры разлажэнні горных парод пад уздзеяннем вады, вуглекіслаты, кіслароду, а таксама арган. і неарган. кіслот. Адрозніваюць: інфільтрацыйныя радовішчы, якія ўзніклі ў выніку растварэння і пераадкладу рэчываў хімічна актыўнымі воднымі растворамі, што цыркулююць у глыбіні Зямлі (некаторыя радовішчы жалеза, медзі, нікелю, урану, самароднай серы); астаткавыя радовішчы, якія сфарміраваліся на паверхні Зямлі ў выніку вынасу вадой з горных парод растваральных злучэнняў і намнажэння ў астатку цяжкарастваральных каштоўных мінералаў (некаторыя радовішчы жалеза, марганцу, нікелю, баксітаў, кааліну, магнезіту). с. 302
ВЫ́ВІХ , зрушэнне сустаўных канцоў касцей, што выклікае парушэнне функцыі сустава. Бывае поўнае ссоўванне сустаўных паверхняў (поўныя вывіхі) і частковае (няпоўныя вывіхі, падвывіхі). Адрозніваюць вывіхі траўматычныя, звычайныя, прыроджаныя і паталагічныя. Траўматычныя вывіхі бываюць ад ускосных або прамых мех. траўмаў з пашкоджаннем капсулы сустава і звязкі. Падзяляюцца на свежыя (да 3 дзён), нясвежыя (да 3—4 тыдняў) і застарэлыя (больш за месяц), у залежнасці ад стану скуры — на адкрытыя і закрытыя. Прыкметы: рэзкія болі ў пашкоджаным суставе, парушэнне яго функцыі і формы, канечнасць прымае змушанае становішча, мяняецца яе даўжыня. Лячэнне: тэрміновае ўпраўлянне вывіха, застарэлыя лечаць хірургічна. Звычайныя вывіхі найчасцей бываюць у плечавым суставе пасля няправільнага лячэння траўматычнага. Лячэнне хірургічнае. Прыроджаныя вывіхі — вынік няправільнага ўнутрычэраўнага развіцця плода (найчасцей адна- або двухбаковы вывіх сцягна). Вынік лячэння залежыць ад часу выяўлення такіх вывіхаў; позняе выяўленне патрабуе хірург. лячэння. Паталагічныя вывіхі ўзнікаюць ад развіцця ў поласці сустава ці ў сустаўных канцах касцей запаленчага працэсу, пры вялых паралічах канечнасцей ці артрапатыях. Лячэнне залежыць ад прычыны хваробы.
А.У.Руцкі. с. 302
ВЫВУЧЭ́ННЯ БЕЛАРУ́СКАГА КРА́Ю ТАВАРЫ́СТВА , гл. Таварыства вывучэння Магілёўскай губерні. с. 302
ВЫГ , рака ў Рэспубліцы Карэлія Расійскай Федэрацыі. Да ўпадзення ў Выгвозера наз. Верхні Выг. (даўж. 135 км), пасля выхаду з яго — Ніжні Выг. (даўж. 102 км). Упадае ў Белае м. двума рукавамі. Сярэдні расход вады 267 м3/с. Ніжні Выг уваходзіць у сістэму Беламорска-Балтыйскага канала. Каскад ГЭС. с. 302
ВЫ́ГАДА , возера ў Глускім р-не Магілёўскай вобл., у бас. р. Зарудзеча, за 7 км на З ад г.п. Глуск, на нізінным балоце Выгада. Пл. 0,78 км2, даўж. 1,35 км, найб. шыр. 900 м, найб. глыб. 0,5 м. Берагі нізкія. Моцна зарастае, дно выслана сапрапелем. Летам амаль перасыхае. с. 302
ВЫ́ГАН , участак зямлі, дзе пасвяць жывёлу; адзін з відаў с.-г. угоддзяў. Гл. Паша. с. 302
ВЫ́ГАНАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА , гл. Выганашчанскае возера. с. 302
ВЫГАНАШЧА́НСКАЕ , гідралагічны заказнік у Івацэвіцкім, Ляхавіцкім і Ганцавіцкім р-нах Брэсцкай вобл. Засн. ў 1968 з мэтай захавання ў натуральным стане асн. ч. Выганашчанскага балота, якое рэгулюе жыўленне Шчары, Грыўды, Цны і інш. рэк, азёр Выганаўскае і Бабровіцкае. Пл. 43 тыс. га (1996). Уключае тэр. Івацэвіцкага і Целяханскага лясгасаў. Знаходзіцца на водападзеле Балтыйскага і Чарнаморскага басейнаў. Большая ч. тэр. — нізінныя і пераходныя палескія балоты. На ўчастках лесу пераважаюць хвоя, бяроза, астраўкамі растуць вольха, асіна, таполя, вярба, дуб, клён і вяз. У флоры каля 250 відаў раслін, у т.л. рэдкія віды: бяроза нізкая, маруна веснавая, цэфалазіела чырванаватая і інш., занесеныя ў Чырв. Кнігу Беларусі каўлінія малая і мякатніца адналістая. с. 302
ВЫГАНАШЧА́НСКАЕ БАЛО́ТА , у Ляхавіцкім, Івацэвіцкім і Ганцавіцкім р-нах Брэсцкай вобл., сцёк па Агінскім і інш. каналах у Выганаўскае возера. Нізіннага (94%) і мяшанага тыпу. Пл. 34,9 тыс. га, у межах прамысл. Пакладу 27,6 тыс. га. Глыб. торфу да 4,7 м, сярэдняя 2,1 м. Пад торфам трапляюцца мергель і сапрапель. Каля 5 тыс. га асушана, на іх вырошчваюць шматгадовыя травы, збожжавыя і прапашныя культуры. Неасвоеная частка балота ўваходзіць у гідралагічны заказнік Выганашчанскае. с. 303
ВЫГАНАШЧА́НСКАЕ ВО́ЗЕРА , Выганаўскае возера, у Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., на водападзеле р. Шчара і Ясельда, за 37 км на У ад г. Івацэвічы, на тэр. гідралагічнага заказніка Выганашчанскае. Пл. 26 км2, даўж. 7 км, найб. шыр. 4,8 км, найб. глыб. 2,3 м, даўж. берагавой лініі 21 км. Пл. вадазбору 87,1 км2. Схілы катлавіны спадзістыя, пераважна забалочаныя. Берагі нізкія, тарфяністыя, пад хмызняком, на Пн і Пд сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, у зах. ч. шматлікія мелі. З Пн на Пд возера перасякае Агінскі канал. Вылучаецца відавым багаццем вышэйшых водных раслін і наяўнасцю прыбярэжнай разнатраўна-асакова-злакавай сплавіны шыр. да 150 м. Мноства вадаплаўных птушак. Зарастае. с. 303
ВЫ́ГАНАШЧЫ , вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., на беразе Агінскага канала. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 57 км ад горада і чыг. ст. Івацэвічы, 192 км ад Брэста. 994 ж., 380 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. с. 303
ВЫГАРА́ННЕ РАСЛІ́Н , заўчаснае засыханне раслін у выніку працяглай глебавай і атм. засухі. Асабліва адчувальныя да засухі збожжавыя культуры, у якіх выгаранне (найбольш плямамі, вельмі рэдка вял. масівамі) ва ўмовах Беларусі часцей у 1-й пал. лета, да пачатку фарміравання зерня, у першую чаргу на пясчаных узгорках. с. 303
ВЫГВО́ЗЕРА , Выгвозерскае вадасховішча, у Рэспубліцы Карэлія Расійскай Федэрацыі. Пл. 1159 км2. Глыб. да 18 м. Ваганні ўзроўню каля 1 м. Выкарыстоўваецца для суднаходства (уваходзіць у сістэму Беламорска-Балтыйскага канала), а таксама ў энергет. мэтах. На Выгвозеры — г. Сегежа. с. 303
ВЫ́ГІН у супраціўленні матэрыялаў, від дэфармацыі, які праяўляецца ў скрыўленні восі або пасярэдняй паверхні цела (бэлькі, бруса, пліты, абалонкі і інш.) пад дзеяннем знешняй сілы ці т-ры. У адносінах да прасцейшых цел (напр., бруса) велічыня скрыўлення ў межах пругкасці залежыць ад велічыні выгінальнага моманту і жорсткасці цела.
Адрозніваюць выгіны: просты, або плоскі (знешнія сілы ляжаць у адной плоскасці); складаны (выклікаецца сіламі, што дзейнічаюць у розных плоскасцях); касы (прыватны выпадак складанага выгіну); чысты (дзеянне толькі выгінальных момантаў); папярочны (дзейнічаюць таксама і папярочныя сілы). У інж. практыцы разглядаюцца таксама падоўжныя і падоўжна-папярочныя выгіны. Разлікі на выгіны (у т.л. трываласці матэрыялаў на выгіны) робяць пры праектаванні машын, механізмаў, інж. збудаванняў, даследаванні сістэм будаўнічай механікі.
М.К.Балыкін. с. 303
ВЫГО́ННАЯ Лілія Ціханаўна (н. 3.9.1942, г. Мары, Туркменія), бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1992). У 1964 скончыла БДУ; працуе ў Ін-це мовазнаўства АН Беларусі. Даследуе пытанні бел. фанетыкі і фаналогіі, бел. лексікалогіі. Аўтар манаграфіі «Інтанацыя. Націск. Арфаэпія» (1991), сааўтар прац «Лексіка Палесся ў прасторы і часе» (1971), «Галосныя беларускай мовы» (1975), «Фанетыка слова ў беларускай мове» (1983), «Фанетыка беларускай літаратурнай мовы» (1989), хрэстаматыі «Вусная беларуская мова» (1990). с. 303
ВЫГО́ЎСКІ Іван Яўстахавіч (? — 26.3.1664), гетман Украіны. Служыў у польск. войску, у бітве пад Жоўтымі Водамі (1648) трапіў у тат. палон, з якога выкуплены Б.Хмяльніцкім. Быў у апошняга генеральным вайск. пісарам. Пасля смерці Хмяльніцкага выбраны гетманам Украіны (1657—59). Арыентаваўся на збліжэнне з Польшчай, рыхтаваў план сумеснай з палякамі барацьбы супраць маскоўскага войска. Падпісаў Гадзяцкі дагавор 1658, паводле якога Украіна на федэратыўных асновах зноў уваходзіла ў Польскае каралеўства. Паводле ўмоў пагаднення, гетман павінен быў вызваліць ад казакоў тэр. Беларусі. Летам 1659 Выгоўскі пры падтрымцы польск. войска і татар разграміў пад Канатопам буйныя сілы рус. ваяводы А.Трубяцкога. Большасць казакоў была незадаволена палітыкай Выгоўскага, супраць яго выбухнула паўстанне на чале з І.Багуном і інш. Выгоўскі ўцёк у Польшчу, адмовіўшыся ад гетманства. Расстраляны ў выніку інтрыг гетмана Правабярэжнай Украіны П.Цяцеры.
Г.М.Сагановіч. с. 303
ВЫГО́ЦКІ Леў Сямёнавіч (17.11.1896, г. Орша Віцебскай вобл. — 11.6.1934), псіхолаг. Скончыў Маскоўскі ун-т (1917). У 1919—23 жыў і працаваў у Беларусі. З 1924 у Маскоўскім ін-це эксперым. псіхалогіі, потым у заснаваным ім Ін-це дэфекталогіі. Даследаваў грамадскую, дзіцячую, пед. і клінічную псіхалогію. Крытычна прааналізаваў тагачасныя філас. і псіхал. канцэпцыі («Сэнс псіхалагічнага крызісу», рукапіс, 1926). У кн. «Гісторыя развіцця вышэйшых псіхічных функцый» (1930—31, апубл. 1960) выклаў культ.-гіст. тэорыю развіцця псіхікі. Вывучаў таксама структуру свядомасці («Мысленне і мова», 1934), якую лічыў дынамічнай сэнсавай сістэмай, што знаходзіцца ў адзінстве афектыўных, валявых і інтэлектуальных працэсаў.
Тв.: Собр.соч. Т. 1—6. М., 1982—84.
Літ.: Левитин К.Е. Личностью не рождаются. М., 1990. с. 303
ВЫ́ГУЛ , выгульны двор, загон, агароджаны ўчастак для прагулак (мацыёну) жывёл. Размяшчаецца побач з жывёлагадоўчымі будынкамі. Для аховы жывёл ад спёкі або дрэннага надвор'я выгул часта абсталёўваецца павеццю. Вызначаны нормы плошчы на адну жывёлу, напр. для кароў 15—20, племянных коней 40—50, свінаматак 10—15, курэй 1,5—2 м2 і інш. с. 304
ВЫДАВЕ́ЦКАЯ СПРА́ВА , галіна культуры і вытворчасці, звязаная з падрыхтоўкай, выпускам і распаўсюджваннем кніг, часопісаў, газет, выяўл. матэрыялаў і інш. відаў друкаванай прадукцыі.
Узровень выдавецкай справы вызначаецца матэрыяльнымі, сацыяльна-паліт. і культ. ўмовамі жыцця грамадства. Да кнігадрукавання існавала рукапісная кніга. Вынаходніцтва І.Гутэнбергам (сярэдзіна 15 ст.) еўрап. спосабу кнігадрукавання адкрыла новую эру ў гісторыі кнігі. Выдадзеныя ў Еўропе да 1.1.1501 кнігі наз. інкунабуламі, кнігі 1-й пал. 16 ст. — палеатыпамі. Выд-вы як прадпрыемствы па выпуску друкаванай прадукцыі ўзніклі ў 16 ст. У развіццё выдавецкай справы значны ўклад зрабілі А.Мануцый (Венецыя), К.Плантэн (Антверпен), сем'і Эльзевіраў (Нідэрланды), Эцьенаў і Дзідо (Францыя). У 18—19 ст. развіццё выдавецкай справы працякала з нарастаючай хуткасцю. З узнікненнем у 19 ст. новай магутнай тэхн. базы пачалася спецыялізацыя выдавецкіх і паліграф. прадпрыемстваў. З канца 19 ст. адбываецца масавая арг-цыя выд-ваў на ўзор акцыянерных кампаній, прадпрыемстваў з правам выдавецкай дзейнасці, трэсціраванне кніжных і газетна-часопісных выд-ваў.
Першыя славянскія друкаваныя кнігі кірылаўскага шрыфту выдадзены Ш. Фіёлем у Кракаве ў канцы 15 ст. Бел. першадрукар і асветнік Ф. Скарына ў 1517 выдаў у Празе першую друкаваную кнігу «Псалтыр» на царк.-слав. мове, у 1517—19 — 22 кнігі Бібліі на мове, набліжанай да старабеларускай, са сваімі прадмовамі і пасляслоўямі. У сталіцы ВКЛ Вільні першая друкарня засн. Скарынай каля 1520. Тут ім выдадзены «Малая падарожная кніжка» (каля 1522) і «Апостал» (1525). На тэр. сучаснай Беларусі першая друкарня засн. ў Брэсце ў пач. 1550-х г. (гл. Брэсцкія друкарні), дзе кнігі друкаваліся на лац. і польск. мовах. Першая на Беларусі кніга на старабел. мове выдадзена ў 1562 С.Будным у Нясвіжскай друкарні. Першая рус. датаваная друкаваная кніга «Апостал» (1564) выдадзена І.Фёдаравым і П.Мсціслаўцам у Маскве. У 2-й пал. 16—17 ст. кнігі на старабел., царк.-слав., польск. і лац. мовах выдаваліся ў Заблудаўскай, Куцеінскай, Лоскай, Любчанскай і інш. друкарнях (гл. адпаведныя арт.). Кнігі на старабел. мове выдаваліся ў Вільні ў друкарні Мамонічаў. Вял. ролю ў развіцці бел. культуры і асветы адыгралі брацкія друкарні, якія акрамя рэлігійнай выдавалі вучэбную, палемічна-публіцыстычную і інш. л-ру. У канцы 17—18 ст. пад націскам каталіцкай рэакцыі і паланізацыі бел. мова пачала траціць свае пазіцыі ў дзярж. сферы, што вяло да заняпаду бел. пісьмовай л-ры і кнігадрукавання. На іншых мовах у гэты час выдавалі кнігі Гродзенская, Магілёўская, Нясвіжская, Пінская, Полацкая, Слонімская і Супрасльская друкарні (гл. адпаведныя арт.). У 2-й пал. 18 ст. ўзнік перыядычны друк на Беларусі. У ВКЛ першай была «Газэта літэрацка Віленьска» (засн. ў 1760). Першае перыяд. выданне на тэр. сучаснай Беларусі — «Газэта Гродзеньска» (1776—83).
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння Беларусі да Расійскай імперыі (2-я пал. 18 ст.) адкрыліся Віцебская, Гродзенская, Магілёўская і Мінская губернскія друкарні (гл. адпаведныя арт.), з 1838 сталі выдавацца «Губернские ведомости». Выходзілі афіц. царкоўныя «Епархиальные ведомости», газ. «Северо-Западное слово». У 1-й пал. 19 ст. на бел. мове выходзілі толькі паасобныя кнігі, у 2-й пал. 19 ст. бел. кнігі выдаваліся пераважна за мяжой. У 1860-я г. ў сувязі з узмацненнем нац.-вызв. руху з'явілася нелегальная беларускамоўная прэса (газ. «Мужыцкая праўда», 1862—63). У 1886—1902 у Мінску выходзіла першая на Беларусі прыватная грамадска-паліт. і літ. газ. «Минский листок» (у 1902—05 «Северо-Западный край»). Дэмакр. кірунак меў часопіс бел. народнікаў «Гомон» (1884). Выдавецкая дзейнасць на Беларусі актывізавалася пасля адмены ў 1905 забароны на бел.-моўнае кнігадрукаванне. У 1906 выйшла першая легальная прагрэс. газета на бел. мове «Наша доля», у 1906—15 — газ. «Наша ніва», якія на ўвесь голас загаварылі пра бел. адраджэнне; выдаваліся часопісы на бел. мове «Саха», «Лучынка» і інш. У пач. 20 ст. створаны бел. выдавецтвы суполка «Загляне сонца і ў наша аконца» (Пецярбург, 1906—14), Грыневіча А. выдавецтва (1910—14, Пецярбург), «Наша хата» (1908, Вільня), Беларускае выдавецкае таварыства ў Вільні (1913—15; 1919—30). Брашуры і зборнікі бел. аўтараў выпускала выдавецтва «Нашай нівы». Але фінансавыя цяжкасці, цэнзурныя рэпрэсіі, вузкі кніжны рынак, адсутнасць школы на роднай мове па-ранейшаму стрымлівалі развіццё бел. кнігадрукавання. Нягледзячы на значную паліграф. базу (123 дробныя друкарні і літаграфічныя прадпрыемствы ў 1910), кніг выдавалася мала: 104 у 1908, 208 у 1911, 232 у 1913, пераважна календары, малітоўнікі, памятныя кніжкі губерняў, справаздачы. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 на Беларусі выдавалася больш за 80 газет на бел., рус., польскай і яўр. мовах. У грамадзянскую вайну выходзілі толькі тыя перыядычныя выданні, якія падтрымлівалі сав. ўладу: «Звязда», «Дзянніца», «Савецкая Беларусь», «Советская правда» і інш. У 1920 у БССР выдавалася 27 газет і 15 часопісаў. Найб. значным было выдавецтва «Звезда» (з 1917; выдавала творы класікаў марксізму, парт. дакументы, маст. і масава-паліт. л-ру). У 1917—20 выдавецкай справай займаліся Беларускі нацыянальны камісарыят, выдавецкія аддзелы пры мясц. парт. к-тах і органах сав. улады і інш. У студз. 1921 створана Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Яно выпускала выданні і рэгулявала ўсю выдавецкую дзейнасць у рэспубліцы. У 1921 выдадзена 196 кніг агульным тыражом 1526 экз., у т.л. маст. і дзіцячай л-ры 13 кніг. На сродкі дзярж. і грамадскіх устаноў у крас. 1922 створана каап. выд-ва «Адраджэнне» (з канца 1922 «Савецкая Беларусь»). Узначальваў яго Ц.Гартны. Выд-ва выпускала творы бел. маст. л-ры, падручнікі, навук. л-ру на роднай мове, перыёдыку. У снеж. 1922 Дзярж. выд-ва БССР з шэрагам інш. прадпрыемстваў аб'яднаны ў Дзярж. трэст выдавецкай справы і паліграф. прам-сці Беларусі «Белтрэстдрук». У ліп. 1924 «Белтрэстдрук» і каап. выд-ва «Савецкая Беларусь» аб'яднаны ў Бел. дзярж. выд-ва, якое стала найбуйнейшай выдавецкай установай рэспублікі. Яно мела сваю паліграф. базу і кнігагандлёвую сетку. У 1930-я г. асн. выд-вамі БССР былі Бел. дзярж. выд-ва (з 1933 Дзярж. выд-ва БССР), выд-ва Інбелкульта (з 1932 Выд-ва АН БССР) і рэдакцыйна-выдавецкі аддзел Цэнтр. савета прафсаюзаў Беларусі. Дзейнічалі таксама спецыялізаваныя выд-вы па выпуску навуковатэхн., ваеннай, партыйнай і інш. л-ры. У гэты ж час пачалося масавае развіццё перыяд. друку, з'явіліся новыя газеты і часопісы: «Літаратура і мастацтва», «Піянер Беларусі» (з 1994 «Раніца») і інш. У 1931 створана Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА).
У Зах. Беларусі, якая знаходзілася пад уладай Польшчы, свае перыядычныя выданні выпускалі розныя партыі і рухі: «Беларускі звон», «Чырвоны сцяг», «Маланка», «Наша воля», «Беларуская крыніца» і інш. Кнігі выдаваліся ў Вільні, дзе знаходзіліся «Беларускае выдавецкае таварыства», Клецкіна Б.А. выдавецтва, Знамяроўскага У. выдавецтва, Выдавецтва ТБШ і інш., і ў Беластоку, дзе працавала выдавецкае т-ва «Рунь». КПЗБ і КСМЗБ мелі свае падп. друкарні (гл. Заходнебеларускі друк).
У Вял. Айч. вайну эвакуіраванае Дзярж. выд-ва БССР працавала ў Маскве, асобныя выданні АН БССР выйшлі ў Ташкенце. Падпольна выдавалася больш за 170 рэсп., абл., раённых газет, у друкарнях некат. партыз. брыгад апрача газет і лістовак выпускалі брашуры і невял. кнігі (гл. Падпольны і партызанскі друк на Беларусі ў гады Вял. Айч. вайны). Калабарацыяністы выдавалі на акупіраванай Беларусі «Беларускую газэту», «Голас вёскі», «Новы шлях» і інш. (гл. Друк акупацыйны на Беларусі ў гады Вял. Айч. вайны).
У пасляваенны час выдавецкая дзейнасць аднаўлялася ў надзвычай складаных умовах. Паліграф. база Беларусі была амаль поўнасцю знішчана. З 200 даваен. прадпрыемстваў часткова ўцалелі толькі Дом друку ў Мінску, некат. абл. і гар. друкарні. У 1944 у Мінску аднавіла работу Дзярж. выд-ва БССР (з 1963 выд-ва «Беларусь»), створаны новыя выд-вы: Выдавецтва АН БССР (1947, з 1963 «Навука і тэхніка»), Вуч.пед. выд-ва БССР (1951, з 1963 «Народная асвета»), Выдавецтва БДУ (1954, з 1984 «Універсітэцкае»), «Звязда» (1960, з 1992 «Беларускі дом друку»), Выд-ва с.-г. л-ры (1961, з 1963 «Ураджай»), «Вышэйшая школа» (1961), Гал. рэдакцыя Бел. Сав. Энцыклапедыі АН Беларусі (1967, з 1980 выд-ва, гл. «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі), «Мастацкая літаратура» (1972), «Полымя» (1977), «Юнацтва» (1981) і інш. Выдавецкія прадпрыемствы Беларусі поўнасцю забяспечваюць рэспубліку высакаякаснай друкаванай прадукцыяй. 13 дзярж. выд-ваў і больш за 1270 (1996) прадпрыемстваў з правам выдавецкай дзейнасці выпускаюць навук., навуч., маст., метадычную, інфармацыйную і інш. л-ру, перыёдыку. За 1996 выдадзена 3809 назваў кніг і брашур агульным тыражом 59,1 млн. экз. (гл. таксама Выдавецтва, Кніга). На 1.1.1997 зарэгістравана 827 перыяд. выданняў, у т.л. 579 газет, 202 часопісы, 46 бюлетэняў.
Матэрыяльна-тэхн. базай выдавецкай справы з'яўляецца паліграфічная прамысловасць. Найбуйнейшыя цэнтры паліграфіі на Беларусі — Мінскае вытворчае паліграфічнае аб'яднанне (МВПА) імя Я.Коласа, мінская паліграф. ф-ка «Чырвоная Зорка», Мінская фабрыка каляровага друку, гомельская фабрыка «Палесдрук», Брэсцкая, Гродзенская, Віцебская, Магілёўская ўзбуйненыя друкарні, маладзечанская друкарня «Перамога» і інш. Выдавецкіх работнікаў рыхтуюць на ф-це журналістыкі БДУ, у Мінскім вышэйшым вучылішчы паліграфістаў. Навукова-даследчая работа ў галіне выдавецкай справы вядзецца Нацыянальнай кніжнай палатай Беларусі, якая на аснове бібліягр. рэгістрацыі выданняў выдае «Летапіс друку Беларусі».
Літ.: Чатырохсотлецце беларускага друку, 1525—1925. Мн., 1926; 450 год беларускага кнігадрукавання. Мн., 1968; Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971; Волк А.А., Ракович А.Н. Книгоиздательское дело в Белоруссии: Ист. очерк. Мн., 1977; Мальдзіс А.І. Кнігадрукаванне Беларусі ў XVIII ст. // Книга, библиотечное дело и библиография в Белоруссии. Мн , 1974; Булацкі Р.В., Сачанка І.Л., Говін С.В. Гісторыя беларускай журналістыкі. Мн., 1979; Говін С.В. Друк Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.). Мн., 1974; Друк Беларускай ССР 1918—1980: Стат. зб. Мн., 1983; Кніга Беларусі, 1517—1917: Зводны кат. Мн., 1986.
С.Х.Александровіч (да 1980-х г ). с. 304
ВЫДАВЕ́ЦКІ ДАГАВО́Р , пісьмовае пагадненне паміж аўтарам і выдавецтвам аб выданні ці перавыданні твора ў арыгінале. Адзін з відаў аўтарскага дагавора. с. 305
ВЫДАВЕ́ЦТВА , прадпрыемства (дзяржаўнае, грамадскае, кааператыўнае ці прыватнае), што ажыццяўляе падрыхтоўку і выпуск (выданне) кніг, газет, часопісаў, нот, плакатаў і інш. відаў друкаванай прадукцыі. На Беларусі працуюць (1996) 1273 выдавецтвы, прадпрыемствы і арг-цыі з правам выдавецкай дзейнасці. Сярод іх 13 дзярж. выдавецтваў (бланкавыдавецтва «Белбланкавыд», «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, «Беларускі Дом друку», «Беларусь», «Вышэйшая школа», «Мастацкая літаратура», «Міжвыдавецкі фотацэнтр», «Навука і тэхніка», «Народная асвета», «Полымя», «Універсітэцкае», «Ураджай», «Юнацтва»), 603 пры прадпрыемствах і арг-цыях з калект. формай уласнасці, 114 пры прыватных прадпрыемствах і арг-цыях, 56 пры грамадскіх арг-цыях, 27 пры НДІ, 26 пры навуч. установах, 20 пры рэліг. арг-цыях і інш. Пра выдавецтвы, якія дзейнічалі на Беларусі, гл. ў арт. Выдавецкая справа. с. 305
ВЫДАВЕ́ЦТВА «НА́ШАЙ НІ́ВЫ» Існавала ў Вільні ў 1907—13 пры газ. «Наша ніва». Выдавала маст., навук.-папулярную і с.-г. л-ру, календары. Выпусціла 2 зб-кі маст. твораў, надрукаваных у газ. «Наша ніва», перакладзеныя на бел. мову апавяданні «Гэдалі» Э.Ажэшкі і «Казку аб вадзе» Э.Беламі, брашуры «Як багацеюць чэшскія сяляне» Маліноўскага (пер. Зязюля), «Зямельная справа ў Новай Зеландыі» (пад крыптанімам «А.Б.»), «Цукер» В.Тройцы, 4 «Беларускія календары-кнігі» за 1910, 1911, 1912 і 1913. З 1912 выдавала час. «Саха». Спыніла дзейнасць у сувязі з заснаваннем на яго базе Беларускага выдавецкага таварыства.
А.С.Ліс. с. 305
ВЫДАВЕ́ЦТВА ТАВАРЫ́СТВА БЕЛАРУ́СКАЙ ШКО́ЛЫ . Існавала ў Вільні з 1921 да сярэдзіны 1930-х г. Засн. Таварыствам беларускай школы для выдання навуч.-пед. л-ры. Яму папярэднічала выд-ва Бел. школьнай рады. На пач. дзейнасці выпусціла падручнікі-чытанкі Л.Гарэцкай «Родны край» для 2—4-га класаў, «Праграмы для паступлення ў беларускія гімназіі», Я.Станкевіча «Паўкулі па-беларуску» і інш. З уздымам вызв. барацьбы працоўных Зах. Беларусі і звязаным з ім культ. рухам выд-ва пачало выпускаць драм. творы для самадзейнай сцэны гурткоў т-ва. У 1927— 28 выдадзены вадэвіль «Модны шляхцюк» К.Каганца, п'есы М.Крапіўніцкага «Пашыліся ў дурні» і «Па рэвізіі», аднаактоўка Маладога Дзядка (С.Новіка-Пеюна) «Ёлка Дзеда Мароза» і інш. Рэпрэсіі ўрада Польшчы супраць легальных формаў нац.-вызв. руху працоўных Зах. Беларусі прымусілі выд-ва спыніць сваю дзейнасць.
А.С.Ліс. с. 305
ВЫДА́ТКІ АБАРАЧЭ́ННЯ , сукупнасць затрат жывой і арэчаўленай працы, выражаных у грашовай форме, на давядзенне тавару ад вытв-сці да непасрэднага спажыўца. Падзяляюцца на чыстыя і дадатковыя. Чыстыя звязаны з актам куплі-продажу, г.зн. ператварэннем таварнай формы прадукту ў грашовую. Яны не дадаюць да тавару ніякай вартасці і з'яўляюцца непрадукц. затратамі. Кампенсаванне гэтых выдаткаў абарачэння ажыццяўляецца за кошт прыбавачнага прадукту, створанага ў сферы вытв-сці. Дадатковыя выдаткі абарачэння абумоўлены працягам працэсу вытв-сці ў сферы абарачэння. Яны адносяцца да катэгорыі прадукцыйнай, паколькі дадаюць да вартасці тавару новую вартасць (дастаўка, дапрацоўка, фасоўка тавару). Крыніцай кампенсавання дадатковых выдаткаў абарачэння з'яўляецца вартасць, створаная ў самім таварным абарачэнні. Чыстыя выдаткі абарачэння складаюць прыблізна 35— 40%, дадатковыя — 60—65% іх агульнай масы. З павелічэннем вытв-сці тавараў і давядзеннем іх да непасрэднага спажыўца доля чыстых выдаткаў абарачэння павялічваецца. Гэта звязана з ростам затрат на ўтрыманне прадаўцоў і гандлёвых агентаў, збытавых падраздзяленняў, транспартна-экспедытарскіх аддзелаў, маркетынгавых даследаванняў, рахункаводства, бухгалтэрыі і інш. с. 305
ВЫДА́ТКІ ВЫТВО́РЧАСЦІ , сукупныя затраты жывой і арэчаўленай працы на вытворчасць прадукту. Ва ўмовах таварна-грашовых адносін выступаюць у вартаснай (грашовай) форме. Адрозніваюць грамадскія выдаткі вытворчасці (уключаюць перанесеную вартасць выкарыстаных сродкаў вытв-сці і ўсю зноў створаную вартасць, раўняюцца кошту тавару і служаць аб'ектыўнай асновай планавых цэн) і грашовыя затраты прадпрыемстваў на вытворчасць тавараў (яны меншыя за іх вартасць, выступаюць у форме сабекошту прадукцыі, які ўключае выдаткі на спажытыя матэрыяльныя рэсурсы, аплату працы работнікаў, расходы па збыце і рэалізацыі прадукцыі). Велічыня грамадскіх выдаткаў вытворчасці залежыць ад эфектыўнасці сродкаў працы і ад прадукцыйнасці працы. Чым вышэйшая эфектыўнасць сродкаў працы і яе прадукцыйнасць, тым меншыя выдаткі грамадства на выраб прадукту. Зніжэнне выдаткаў прадпрыемства дасягаецца шляхам павышэння прадукцыйнасці працы, лепшага выкарыстання сыравіны, матэрыялаў і асн. вытв. фондаў, паглыблення спецыялізацыі і кааперавання, развіцця камбінавання. Важнейшымі фактарамі зніжэння выдаткаў вытворчасці прадпрыемства з'яўляюцца ўдасканаленне гасп. механізма, пераход да эканам. метадаў кіравання, ліквідацыя безгаспадарчасці. с. 305
ВЫДА́ТКІ ГАНДЛЁВЫЯ , затраты гандл. прадпрыемстваў на камплектаванне, упакоўку, рэалізацыю тавараў і інш. Гл. таксама Выдаткі абарачэння. с. 306
ВЫДА́ТКІ ПАЗАВЫТВО́РЧЫЯ , выдаткі, якія не ўваходзяць у вытв. сабекошт прададзеных тавараў. Напр., выдаткі рэалізацыі, агульныя і адм. выдаткі, выдаткі па выплаце працэнтаў і падаткаў, выдаткі гандл., трансп., збыту, захоўвання і інш. с. 306
ВЫ́ДАЧА ЗЛАЧЫ́НЦА , экстрадыцыя, у міжнародным праве перадача злачынца дзяржавай, дзе ён знаходзіцца, дзяржаве, грамадзянінам якой ён з'яўляецца або на тэрыторыі якой ён учыніў злачынства, для аддачы пад суд ці для выканання адносна яго суд. прыгавору. Умовы і парадак выдачы злачынца рэгламентуюцца міжнар. дагаворамі і нац. заканадаўствам. Паміж дзяржавамі СНД 22.1.1993 заключана Канвенцыя аб прававой дапамозе і прававых адносінах па цывільных, сямейных і крымін. справах. Рэспубліка Беларусь мае таксама пагадненне аб выдачы злачынца з Кітаем, Латвіяй, Літвой і Польшчай. Асобы, якія праследуюцца па паліт. матывах, выдачы не падлягаюць.
С.У.Скаруліс. с. 306
ВЫДЗІМА́ННЕ ПАСЕ́ВАЎ , выветрыванне верхняга слоя глебы разам з пасеяным насеннем, іншы раз і з усходамі. Часцей выдзімаюцца вясной палі, засеяныя яравымі збожжавымі, шматгадовымі і аднагадовымі травамі, радзей — пасевы азімых увосень. На Беларусі адзначаецца часам на тарфяных і пясчаных глебах. Гл. таксама Эрозія глебы. с. 306
ВЫДЗЯЛЕ́ННЕ , экскрэцыя, вывядзенне з арганізма канчатковых і прамежкавых прадуктаў метабалізму, чужародных, таксічных і залішніх рэчываў, вады, солей, газаў; частка абмену рэчываў. Забяспечвае аптымальны склад унутр. асяроддзя (гамеастаз) і нармальную жыццядзейнасць арганізма. У працэсе выдзялення ў пазваночных удзельнічаюць ныркі, стрававальна-кішачны тракт, лёгкія, шчэлепы, скура, слізістыя абалонкі, плацэнта (гл. Выдзяляльная сістэма). Асновай механізмаў выдзялення ў розных органах з'яўляюцца працэсы пераходу прадуктаў абмену рэчываў праз клетачныя мембраны з вобласці з больш высокай іх канцэнтрацыяй у вобласць з больш нізкай канцэнтрацыяй. У выдзяленні адрозніваюць 3 групы з'яў: выдзяленне вуглекіслаты ў знешняе асяроддзе ў газападобнай форме (у наземных жывёл); выдзяленне канчатковых прадуктаў азоцістага абмену (аміяк, мачавіна, мачавая кіслата, гуанін) і чужародных рэчываў, якія ўсмоктваюцца; рэгуляцыя асматычнага ціску ўнутр. асяроддзя арганізма праз выдзяленне вады і солей. У норме выдзяленне прадуктаў абмену прапарцыянальнае інтэнсіўнасці іх утварэння. Паміж органамі выдзялення існуюць функцыян. і рэгулятарныя ўзаемасувязі. У раслін адрозніваюць актыўнае выдзяленне — спецыялізаванымі залозамі або ўсёй паверхняй клетак і пасіўнае выдзяленне — змыванне і вышчалочванне ападкамі. Парушэнне выдзялення вядзе да павелічэння канцэнтрацыі рэчываў, якія выдзяляюцца ва ўсіх клетках арганізма, і абумоўлівае парушэнне іх нармальнага функцыянавання.
А.С.Леанцюк. с. 306
ВЫДЗЯЛЯ́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА , экскрэторная сістэма, сукупнасць органаў, якія выводзяць з арганізма жывёл і чалавека ў навакольнае асяроддзе лішкі вады, солей, канчатковых прадуктаў абмену рэчываў, ядавітых рэчываў, што паступілі ў арганізм або ўтварыліся ў ім. Экскрэторную функцыю выконваюць органы стрававання, дыхання, скура. Органамі выдзялення з'яўляюцца: у ніжэйшых чарвей, прыапулідаў, некаторых анелідаў, лічынак паліхетаў і малюскаў — протанефрыдыі; у кольчатых чарвей — метанефрыдыі; у ракападобных — антэнальныя і максілярныя залозы; у наземных беспазваночных — часцей мальпігіевы сасуды, у нематод — «ныркі назапашвання»; у дажджавых чарвей — хлорагагенныя клеткі; у павукоў — прамежкавая тканка і інш.; у пазваночных — ныркі. У філагенезе і антагенезе пазваночных адбываецца паслядоўная змена трох тыпаў нырак: пранефрасу, мезанефрасу і метанефрасу.
А.С.Леанцюк. с. 306
ВЫ́ДМЫ , гл. Дзюны. с. 306
ВЫ́ДРА (Lutra lutra), млекакормячая жывёла сям. куніцавых атр. драпежных.
Пашырана ў Еўразіі, Паўн.-Зах. Афрыцы. Жыве ў норах або інш. сховішчах на рэках і вадаёмах з густой расліннасцю па берагах. На Беларусі найб. трапляецца ў паўн. і цэнтр. раёнах.
Даўж. цела 62—117 см, маса 6—10 кг. Тулава выцягнутае, гнуткае, мускулістае. Лапы кароткія, пальцы злучаны перапонкамі. Поўсць на спіне цёмна-бурая, бліскучая, на бруху светлая, серабрыстая. Футра каштоўнае. Выдра добра плавае і нырае. Нараджае звычайна 2—4 дзіцянят 2 разы за год. Корміцца пераважна рыбай. Добра прыручаецца. с. 306
ВЫ́ДРА (Vydrа) Вацлаў (29.4.1876, г. Пльзень, Чэхія — 13.4.1953), чэшскі акцёр. Нар. арт. Чэхаславакіі (1946). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1893. У 1907—22 у Гарадскім т-ры ў Пльзене, потым у Празе, у Гарадскім т-ры на Вінаградах, з 1922 у Нац. т-ры (у 1945—49 маст. кіраўнік). Сцэн. вобразы, створаныя Выдрам, адметныя майстэрствам псіхал. аналізу, тэмпераментам: Атэла, Кароль Лір, Юлій Цэзар (аднайм. п'есы У.Шэкспіра), Геро, Войнар («Геро», «Войнарка» А.Ірасека), Ранк («Нора» Г.Ібсена) і інш. Аўтар кніг «Прашу слова» (1954) і «Мае падарожжы ў жыцці і мастацтве» (4-е выд., 1976). с. 306
ВЫ́ДРАНКАЎСКАЯ ЦАРКВА́ ДЗМІ́ТРЫЯ РАСТО́ЎСКАГА , помнік драўлянага дойлідства з элементамі стылю «мадэрн». Пабудавана ў пач. 20 ст. ў в. Выдранка (Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл.). Храм падоўжна-восевай часткавай кампазіцыі: званіца, бабінец, крыжападобны асн. аб'ём і 5-гранная апсіда з квадратнай бакавой рызніцай. У сілуэце будынка дамінуюць гранёныя шатровыя пакрыцці з цыбулепадобнымі купалкамі 8-граннага барабана асн. аб'ёму і 2-яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцы, надбудаванай над прамавугольным прытворам. Агульную кампазіцыю ўзбагачаюць двухгранныя шчыты зрубаў з разнымі падзорамі.
А.М.Кулагін. с. 306
ВЫ́ДРЫН Максім Львовіч (14.8.1870, Масква — 31.5.1951), бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-р мед. н., праф. (1923). Засл. дзеяч нав. Беларусі (1938) Скончыў Маскоўскі ун-т (1897). Працаваў у Маскве. У 1923—41 і 1943—51 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па даследаванні і лячэнні пазаматачнай цяжарнасці, матачнага крывацёку, фібраміём, раку маткі. Аўтар падручнікаў па акушэрстве і гінекалогіі. с. 306
ВЫ́ДРЫЦА , назва гар. пас. Арэхаўск да 1946. с. 307
ВЫ́ДРЫЦА , рака ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. Зах. Дзвіны. Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 120 км2. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Вацлавова і цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзв. Упадае ў воз. Чарсцвяцкае з Пд. Рэчышча на працягу 12,4 км ад вусця каналізаванае. с. 307
ВЫ́ДРЫЦА , вёска ў Крупскім р-не Мінскай вобл., на р. Бобр. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на ПдЗ ад г. Крупкі, 122 км ад Мінска, 17 км ад чыг. ст. Крупкі. 245 ж., 120 двароў (1996). Лясніцтва, сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. с. 307
ВЫ́ДРЫЦКІ БОЙ 1942 , бой паміж аб'яднанымі сіламі партыз. атрадаў 128-га, Г.Я.Сарокі, узвода 277-га атрада, групы партызан падпалк. Чырв. Арміі А.К.Спрогіса і гарнізонам ням.-фаш. захопнікаў 11 вер. ў в. Выдрыца Крупскага р-на Мінскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Выдрыцкі гарнізон уваходзіў у сістэму абароны праціўніка па забеспячэнні сплаву лесу па р. Бобр і бяспекі транспарту на чыг. участку Барысаў—Крупкі. Партызаны засадамі перакрылі дарогі на в. Вяляцічы і г.п. Крупкі, перайшлі ўброд раку за 2 км ад Выдрыцы і пад прыкрыццём шчыльнага агню атакавалі гарнізон. У час бою каля аднаго з дзотаў па-геройску загінула камандзір дыверсійнай групы А.Ф.Колесава. с. 307
ВЫ́ДРЫЦКІ ЗАВО́Д СУХО́Й ПЕРАГО́НКІ ДРАЎНІ́НЫ . Дзейнічаў на Беларусі ў 1900—16 ва ўрочышчы Выдрыца Аршанскага пав. Магілёўскай губ. Адно з буйных хім. прадпрыемстваў Рас. імперыі. Выпускаў драўняны і метылавы спірт, воцат, фармалін, воцатную кіслату, воцатнакіслы натрый, драўняны вугаль, смалу, ацэтон і інш. У 1913 меў 9 паравых рухавікоў, працавала 150 пастаянных і 300 часовых рабочых, выпушчана прадукцыі на 500 тыс. руб. У час 1-й сусв. вайны пастаўляў прадукцыю ваен. ведамству. с. 307
ВЫ́ЖЛЫ , група парод паляўнічых сабак. Паходзяць ад стараж. сабак Зах. і Паўд. Еўропы. Пашыраны ва ўсіх краінах свету. Выкарыстоўваюцца для палявання на балотную, стэпавую і палявую дзічыну, радзей на звера. Выжлаў падзяляюць на астраўных англ. (пойнтэр і сетэры — англ., ірландскі і шатландскі, або гардон) і кантынентальных (ням. каратка-, даўга- і цвердашэрсная выжла, чэшскі фаўсек, венгерская і вял. мюнстэрлендэрская выжла і інш.).
Мускулістыя і зграбныя сабакі, выш. ў карку 53—67 см, характэрны алюр — галоп.
Для кантынентальных парод найб. уласціва гнаць дзічыну па крывавым следзе ўголас. Масць разнастайная, у залежнасці ад пароды. Астраўных выжлаў трымаюць як дэкар.-пакаёвых. с. 307
ВЫЖЫВА́ЛЬНАСЦЬ у біялогіі, 1) ступень захавання папуляцыі або віду ва ўмовах навакольнага асяроддзя ў гіст. аспекце. 2) Колькасць асобін, якія дажылі ў папуляцыі да пэўнага ўзросту. Вызначаецца ў працэнтах. Часта выжывальнасць вымяраюць адносінамі колькасці дарослых асобін, якія размнажаліся, да колькасці тых, што нарадзіліся ў кожным пакаленні. Кожны від мае сваю характэрную крывую выжывальнасці. Звычайна выжывальнасць адваротна прапарцыянальная плоднасці, але яна можа зведваць значныя ваганні пад уплывам прыродных (кліматычныя ўмовы, кормнасць угоддзяў, канкурэнцыя з інш. відамі і г.д.), а таксама генетычных і інш. фактараў. На працягу эвалюцыі выжывальнасць вырасла з сярэдняй у бактэрый 10-7—10-8 % да 10—30% у вышэйшых жывёл. Рост сярэдняй выжывальнасці ў ходзе эвалюцыі звязаны з удасканаленнем самарэгуляцыі і гамеастазу, павелічэннем колькасці назапашаных рэчываў у яйцы, пераходам да ўнутр. асемянення, жыванараджэннем, клопатам аб патомстве і інш. с. 307
«ВЫЗВАЛЕ́ННЕ» , выдавецкае таварыства. Існавала ў 1921. Выдавецка-друкарская база т-ва пазначана гарадамі Мінск—Вільня—Берлін. Выпусціла манаграфію «Адраджэнне Беларусі і Польшча» А.Цвікевіча, «Беларускую граматыку для школ» Б.Тарашкевіча, каталог-клішэ і інш.
А.С.Ліс. с. 307
«ВЫЗВАЛЕ́ННЕ ПРА́ЦЫ» , Група «Вызваленне працы», першая руская с.-д. арг-цыя. Існавала ў 1883—1903. Створана ў Жэневе Г.В.Пляханавым, В.А.Засуліч, П.Б.Аксельродам, Л.Р.Дэйчам, В.М.Ігнатавым. Мела на мэце пераклад на рус. мову, выданне і распаўсюджванне твораў К.Маркса і Ф.Энгельса, крытыку тэарэт. асноў народніцтва і інш. У 1883— 85 выпрацавала праект праграмы рас. сацыял-дэмакратаў, у якім канчатковай мэтай лічыла захоп паліт. улады і ажыццяўленне камуніст. рэвлюцыі, а бліжэйшай — звяржэнне самадзяржаўя і заваёву дэмакр. канстытуцыі. Устанавіла сувязі з многімі с.-д. арг-цыямі ў Расіі, з Пецярбургскім «Саюзам барацьбы за вызваленне рабочага класа» і інш.
Група «Вызваленне працы» мела цесныя сувязі з рэвалюцыянерамі Беларусі і зрабіла на іх значны ўплыў, садзейнічала іх пераходу на ідэйныя пазіцыі марксізму. Члены мінскай групы «Чорны перадзел» І.Н.Гецаў, С.Л.Ляўкоў, С.Л.Грынфест працавалі ў друкарні, удзельнічалі ў дапрацоўцы праграмы, дастаўцы ў Расію марксісцкіх выданняў. Выданні групы атрымлівалі бел. народнікі, якія друкавалі ў Пецярбургу час. «Гомон», а таксама «Гурток моладзі польска-літоўскай, беларускай і маларускай і пецярб. «Рабочы саюз» (Бруснева група), восенню 1892 яе ўзначальваў беларус М.В.Алюшкевіч.
Група «Вызваленне працы» ўдзельнічала ў падрыхтоўцы ІІ з'езда РСДРП (1903), на якім узмацніліся рознагалоссі паміж У.І.Леніным і Пляханавым і РСДРП раскалолася на бальшавікоў і меншавікоў, а «Вызваленне працы» перастала існаваць.
В.М.Чарапіца с. 307
ВЫЗВАЛЕ́НЧАЯ ВАЙНА́ ПО́ЛЬСКАГА НАРО́ДА 1939—45 , узброеная барацьба польскага народа супраць фаш. Германіі за свабоду і нац. незалежнасць Польшчы ў час другой сусветнай вайны 1939—45. 1.9.1939 Германія напала на Польшчу і развязала 2-ю сусв. вайну. Вялікабрытанія і Францыя, якія 3 вер. абвясцілі вайну Германіі, не аказалі Польшчы рэальнай ваен. дапамогі. У ходзе 35-дзённай Польскай кампаніі 1939 намнога большыя злучэнні вермахта разбілі польскія ўзбр. сілы. Гітлераўцы ўстанавілі на тэр. Польшчы жорсткі акупац. рэжым (гл. ў раздз. Гісторыя ў арт. Польшча). Польскія патрыёты паступова разгарнулі вызв. барацьбу на тэрыторыі краіны і за яе межамі.
Дзеянні польскіх узброеных сіл за мяжой у 1940—42. Да пач. 1940 у Францыі з эмігрантаў-палякаў сфарміравана 85-тыс. армія пад камандаваннем вярх. галоўнакаманд. і прэм'ер-міністра польскага эмігранцкага ўрада ў Лондане ген. В.Сікорскага. У маі—чэрв. 1940 польскія часці разам з англа-франц. войскамі вялі баі каля Нарвіка (Нарвегія) і ў Францыі. Пазней польск. часці (каля 15 тыс. чал.) сфарміраваны ў Вялікабрытаніі. Польскія караблі (3 эсмінцы і некалькі падводных лодак), якія ў 1939 прарваліся ў Англію, дзейнічалі ў складзе брыт. ВМФ. У жн. 1940 — маі 1941 польскія лётчыкі ўдзельнічалі ў паветр. вайне над Брыт. а-вамі (гл. Бітва за Англію 1940—41). У Паўн. Афрыцы (Лівія) у складзе 8-й брыт. арміі ваявала брыгада Карпацкіх стралкоў, якая вызначылася пры абароне г. Табрук (жн.—снеж. 1941), у баях каля г. Эль-Газаль (снеж. 1941) і Бардыя (снеж. 1941 — студз. 1942). У 1941—42 на тэр. СССР сфарміравана польская Андэрса армія (у 1942 выведзена ў Іран).
Антыфашысцкая барацьба ў акупіраванай Польшчы ў 1939 —43. Пасля акупацыі краіны зарадзіўся рух Супраціўлення, які арганізацыйна ўзмацніўся ў 1941— 42; унутры руху аформіліся 2 паліт. плыні. Левыя сілы ў студз. 1942 стварылі Польскую рабочую партыю (ППР) і яе ваен. арг-цыю Гвардыю Людову, якая летам 1942 распачала баявыя аперацыі супраць акупац. улад. Польскі эмігранцкі ўрад і яго нелегальнае прадстаўніцтва ў Польшчы («дэлегатура») сфарміравалі свае ўзбр. атрады — Армію Краёву (АК), якая актывізавала сваю дзейнасць з вясны 1943. Адно з буйных выступленняў польск. патрыётаў адбылося ў варшаўскім гета (гл. Варшаўскае паўстанне 1943).
Дзеянні польскіх узброеных сіл на франтах 2-й сусветнай вайны ў 1943—45. На Захадзе ў складзе брыт. узбр. сіл ваявалі 1-ы (танк. дывізія і парашутна-дэсантная брыгада; баі ў Францыі, Бельгіі, Нідэрландах, Паўн. Германіі) і 2-гі (2 пях. дывізіі, баі ў Італіі, у т.л. каля Монтэ-Касіна) польскія карпусы, 15 авіяц. злучэнняў і польскія караблі. Да канца вайны польскія ўзбр. сілы на Захадзе налічвалі каля 200 тыс. чал. Пасля разрыву Сав. Саюзам адносін з польскім эмігранцкім урадам (крас. 1943) узмацніліся кантакты левых польскіх сіл з СССР, дзе быў створаны Саюз польскіх патрыётаў. Для сумеснай барацьбы супраць фаш. Германіі на тэр. СССР былі сфарміраваны Першая польская дывізія імя Т.Касцюшкі (май 1943) і 1-ы польскі корпус (апошні ў сак. 1944 разгорнуты ў 1-ю Польскую армію). Летам 1944 сав. войскі і 1-я Польская армія (каля 100 тыс. чал.) уступілі на тэр. Польшчы. На вызваленай тэр. краіны быў створаны Польскі камітэт нац. вызвалення. Пад яго кіраўніцтвам дзейнічала Войска Польскае (створана ў выніку аб'яднання партыз. Арміі Людовай — пераемніцы Гвардыі Людовай і 1-й Польскай арміі). У адказ АК у адпаведнасці з дырэктывай з Лондана, каб заняць Варшаву да падыходу сав. войск і абвясціць там уладу эмігранцкага ўрада, узняла Варшаўскае паўстанне 1944, якое пацярпела няўдачу. Тэр. Польшчы ў яе даваен. межах вызвалена сав. і польскімі часцямі (пры ўдзеле АК) да вясны 1945. Палітыка-прававыя аспекты аднаўлення незалежнай польскай дзяржавы знайшлі адлюстраванне на Крымскай канферэнцыі 1945. Да мая 1945 Войска Польскае дасягнула 400 тыс. чал. 1-я Польская армія ўдзельнічала ў Вісла-Одэрскай аперацыі 1945, Усх.-Памеранскай аперацыі 1945, вызваленні Варшавы (16—17 студз.), прарыве Паморскага вала (31 студз. — 10 лют.), вызваленні Памор'я і штурме г. Кольберг (Калобжаг; сак. — крас.). 1-я і 2-я (пачала фарміравацца ў жн. 1944) Польскія арміі, 1-ы танк. корпус, 1-ы паветр. корпус і інш. часці ўдзельнічалі ў Берлінскай аперацыі 1945.
Літ.: Зуев Ф.Г. Польский народ в борьбе против фашизма. М., 1967; Краткая история Польши. М., 1993. С. 315—360; Заварошкін У. Монтэ-Касіна: трыумф і трагедыя // Бел. мінуўшчына. 1995. № 1.
У.Я.Калаткоў. с. 307
ВЫЗВАЛЕ́НЧАЯ ВАЙНА́ ЎКРАІ́НСКАГА І БЕЛАРУ́СКАГА НАРО́ДАЎ 1648—54 , вайна за вызваленне з-пад польскага панавання, супраць феад.-прыгоннага ўціску. На Украіне з канца 16 ст. неаднойчы ўзнікалі сял.-казацкія паўстанні: К.Касінскага (1591—93), Жмайлы (1625), Федаровіча (1630), П.Паўлюка (1637), Я.Астраніна (1638). Пачаткам вызв. вайны стала паўстанне ў Сечы Запарожскай на чале з Б.Хмяльніцкім у студз. 1648. У крас. 1648 Хмяльніцкі рушыў сваёй 2-тысячнае войска на Правабярэжную Украіну. Супраць паўстанцаў выступіў вял. каронны гетман М.Патоцкі. Рэестравыя казакі, якія знаходзіліся ў складзе яго войска, перайшлі на бок паўстанцаў. Польскі авангард быў разбіты каля Жоўтых Вод (15—16 мая), гал. сілы — у Корсунскай бітве 1648, а Патоцкі і польны гетман М.Каліноўскі трапілі ў палон. Гэта стала сігналам да ўсеагульнага паўстання. У чэрв.—ліп. 1648 паўстанцкія атрады на чале з М.Крываносам і І.Ганжой вызвалілі Брацлаўшчыну. На дапамогу паўстанцам Беларусі былі пасланы атрады (загоны, у іх было шмат беларусаў) на чале з Галавацкім, Гладкім, М.Крычэўскім, М.Нябабам, І.Галотам і інш. (пра падзеі на Беларусі больш падрабязна гл. ў арт. Антыфеадальная вайна 1648—51). Гал. сілай у вайне было сялянства, якое змагалася за знішчэнне феад. і нац. прыгнёту. Кіраўніцтва барацьбой ажыццяўлялі казацкая старшына і дробная ўкр. шляхта, якія імкнуліся абмежаваць рух мэтамі нац. вызвалення і захаваць феад. парадкі. Гэта выклікала вострыя супярэчнасці ў стане сял.-казацкіх войск. Перамога паўстанцаў пад Піляўцамі і асада ў кастр. 1648 г. Замосця вымусілі польск. караля Яна ІІ Казіміра заключыць з Хмяльніцкім перамір'е. Сял.-казацкае войска адышло на Прыдняпроўе, а 2.1.1649 урачыста ўступіла ў Кіеў. Асцерагаючыся наступлення польск. войск, Хмяльніцкі накіраваў у Маскву паслоў з просьбай прыняць Украіну ў склад Рас. дзяржавы, якая пачала аказваць Украіне ваен., эканам. і дыпламат. дапамогу. Імклівае наступленне войск Хмяльніцкага вымусіла польск. войскі адступіць, у Збораўскай бітве 1649 яны былі разгромлены. І толькі здрада крымскага хана, з якім раней быў заключаны саюз, прымусіла Хмяльніцкага спыніць ваен. дзеянні і заключыць Збораўскі дагавор 1649, паводле якога Польшча траціла ўплыў на Украіну. У пач. 1651 польск. армія зноў уварвалася на Украіну і ў бітве каля Берасцечка сял.-казацкае войска пацярпела паражэнне. Хмяльніцкі вымушаны быў заключыць Белацаркоўскі дагавор 1651, які пагоршыў становішча Украіны. Казацкія атрады былі выведзены з Беларусі, і вайна на яе тэр. скончылася. Вясной 1652 на Украіне ваен. дзеянні аднавіліся і працягваліся з пераменным поспехам. Хмяльніцкі накіраваў у Маскву новае пасольства, каб паскорыць аб'яднанне з Расіяй. Земскі сабор 11.10.1653 прыняў рашэнне аб далучэнні ўкр. зямель. Гэты гіст. акт замацавала Пераяслаўская рада 1654. с. 308
«ВЫЗВОЛЕ́НЕ» («Wyzwolenіе»), Польская народная партыя «Вызваленне», дробнабуржуазная партыя ў Польшчы ў 1915—31. Мела значны ўплыў на сялян Зах. Беларусі. Яе лідэры: К.Багінскі, Я.Домбскі, Т.Начніцкі, С.Асецкі, Ю.Панятоўскі, С.Тугут. Радыкальная частка «Вызволеня» ў 1922—23 выдавала ў Вільні газ. «Wyzwolenie Ludu» («Вызваленне народа»). З дапамогай радыкальных праграм яна аб'яднала вакол сябе частку сярэдніх і дробных сялян. Кіраўніцтва партыі займала згодніцкія пазіцыі, але пад націскам радавых членаў «Вызволеня» стала ў апазіцыю да ўрада Пілсудскага. У 1924 з яе вылучылася левае крыло на чале з пасламі сейма А.Фідаркевічам, С.Ваявудскім, С.Баліным, якое стала асновай Незалежнай сялянскай партыі. У 1931 «Вызволене» аб'ядналася з партыяй «Пяст» і Сял. партыяй у Польскую нар. партыю, якая адстойвала інтарэсы заможных сялян.
І. П.Хаўратовіч. с. 308
ВЫ́ЗЕНКА , Вызнянка, рака ў Салігорскім р-не Мінскай вобл., левы прыток Морачы (бас. Прыпяці). Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 109 км2. Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Пятніцы, цячэ на паўд.-зах. ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. На рацэ каля г.п. Чырвоная Слабада створаны плаціна і сажалка. с. 308
ВЫ́ЗНА , назва гар. пас. Чырвоная Слабада да 1923. с. 308
ВЫ́ЗНАЧАНЫ ІНТЭГРА́Л , канечны ліміт інтэгральнай сумы функцыі f(х) на адрэзку [а, b]; адно з асн. паняццяў матэм. аналізу. Абазначаецца <SIGN>f(x) dх.
Геаметрычна вызначаны інтэграл выражае плошчу «крывалінейнай трапецыі», абмежаванай адрэзкам [а, b] восі Ох, графікам функцыі f(х) і ардынатамі пунктаў графіка, якія маюць абсцысы а і b.
Паводле вызначэння вызначаны інтэграл
<SIGN>f(x) dх = <FORMULA>, дзе <FORMULA> — даўжыні элементарных адрэзкаў, якія атрымліваюцца ў выніку падзелу адрэзка [а, b] на n элементарных адрэзкаў пунктамі <FORMULA>; <SIGN> — даўжыня найбольшага адрэзка <FORMULA> — некаторы пункт адрэзка [xk-1, xk]. Асн. сродак вылічэння вызначанага інтэграла — формула Ньютана—Лейбніца <FORMULA>, дзе F (x) — любая першаісная для f(х), г.зн. <FORMULA>.
Вызначаны інтэграл мае разнастайныя дастасаванні ў матэматыцы, фізіцы, механіцы, біялогіі, тэхніцы. З яго дапамогай вылічаюць плошчы крывалінейных фігур, паверхняў, даўжыні дуг крывых ліній, аб'ёмы цел, каардынаты цэнтра цяжару, моманты інерцыі, шлях цела, работу і інш.
А.А.Гусак. с. 308
ВЫЗНА́ЧНІК , гл. Дэтэрмінант. с. 309
ВЫЗНАЧЭ́ННЕ , дэфініцыя, устанаўленне, раскрыццё зместу якога-небудзь паняцця. Дае магчымасць фармуляваць крытэрыі вылучэння аб'екта, які вывучаецца, сярод іншых аб'ектаў, а таксама магчымасць фармуляваць або ўдакладняць значэнне тэрмінаў (слоў, словазлучэнняў). Вызначэнні фармулююцца ў працэсе навук. даследавання ў наяўным выглядзе і складаюць найважнейшую частку навук. тэорый і іх фрагментаў, адносна завершаных разважанняў. Адлюстроўваючы аб'екты ў іх істотных прыкметах, вызначэнні скарачаюць складаныя апісанні і замяняюць іх больш простымі.
У.К.Лукашэвіч. с. 309
ВЫЗНАЧЭ́ННЕ СУДА́ , рашэнне суда 1-й інстанцыі па асобных працэсуальных пытаннях, а таксама любое рашэнне касацыйнай або наглядальнай інстанцый (апрача прэзідыума ці пленума суда) па цывільных і крымін. справах. Рашэнне суда, якое звяртае ўвагу адпаведных арг-цый або службовых асоб на абставіны, што садзейнічалі правапарушэнню, называецца прыватным вызначэннем суда. с. 309
ВЫКА́ЗВАННЕ , вылучаны ў пісьмовым ці вусным тэксце фрагмент, які выражае адносна закончаную, актуалізаваную думку, аформлены граматычна (і інтанацыйна — у вусным варыянце), захоўвае сэнсавыя і фармальныя сувязі з кантэкстам, дае магчымасць усвядоміць і мысленна ўзнавіць кансітуацыю. З'яўляецца камунікатыўна-сінтакс. адзінкай (адзінкай маўлення) у процілегласць канструкцыйна-сінтакс. адзінкам — сказу, яго семантыка-сінтакс. мадэлі і фармальна-грам. схеме. Найб. істотнае адрозненне ад сказа — абавязковае актуальнае чляненне, якое сведчыць і аб уключанасці выказвання ў кантэкст і кансітуацыю.
А.Я. Міхневіч. с. 309
ВЫКА́ЗНІК , галоўны член сказа, які знаходзіцца ў сэнсавай і граматычнай залежнасці ад дзейніка і абазначае дзеянне, стан ці прыкмету прадмета, названага дзейнікам. Паводле будовы ў бел. мове адрозніваюць выказнікі простыя, састаўныя і складаныя.
Самыя пашыраныя простыя выказнікі; яны падзяляюцца на дзеяслоўныя (выражаюцца найчасцей дзеясловамі абвеснага, загаднага ці ўмоўнага ладу: «За ракой туманяцца лугі», А.Русак) і іменныя (выражаюцца звычайна назоўнікамі, прыметнікамі ці займеннікамі: «Душа народа — песня», Я.Брыль; «Неба сіняе, сіняе», В.Каваль; «Хлеб у нас свой», І.Шамякін). Састаўны выказнік складаецца з дзеяслоўнай звязкі і выказальнага слова, якім можа быць дзеяслоў і інш. часціны мовы: «Я рад паслухаць лесу шум» (3.Бядуля). Складаны выказнік — мнагачленнае словазлучэнне, куды ўваходзяць тры ці больш структурных кампанентаў: «Я хацеў навучыцца іграць на скрыпцы» (Я. Колас).
Літ.: Беларуская граматыка. Ч. 2. Мн., 1986. с. 309
ВЫКАНА́ЎЧАЕ ВЯДЗЕ́ННЕ , заключная стадыя цывільнага працэсу, у якой прымусова ажыццяўляюцца правы, пацверджаныя рашэннем суда. У Рэспубліцы Беларусь у парадку для выканання суд. рашэнняў выконваюцца таксама пастановы і рашэнні гасп. і трацейскіх судоў, выканаўчыя надпісы натарыяльных органаў і інш. Выканаўчае вядзенне ажыццяўляе судовы выканаўца. с. 309
ВЫКАНА́ЎЧАЯ ЎЛА́ДА , у адпаведнасці з тэорыяй падзелу ўлад адна з самаст. галін дзярж. улады. Ажыццяўляе функцыі кіравання (кіраўнік дзяржавы, урад) паводле дзеючых законаў і інш. нарматыўных актаў. Прымае ўласныя пастановы і рашэнні для выканання актаў заканадаўчай улады. У Рэспубліцы Беларусь выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад — Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. с. 309
ВЫКАНА́ЎЧЫ АДДЗЕ́Л ЛІТВЫ́ , Літоўска-Беларускі чырвоны жонд, цэнтр па кіраўніцтве паўстаннем 1863—64 у Літве і Беларусі. Створаны ў Вільні 26.6.1863 паводле дэкрэта варшаўскага Нац. ўрада ад 10.5.1863 на базе Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы. Спачатку старшынёй быў Я.Гейштар, пасля яго арышту 12.8.1863 кіраўніком стаў К.Каліноўскі. Фармальна залежаў ад варшаўскага паўстанцкага ўрада, але фактычна вырашаў важнейшыя пытанні паўстання незалежна. Уваходзілі У.Малахоўскі, Ю.Каліноўскі, Ф.Зянковіч, Ц.Далеўскі, І.Здановіч, І.Ямант. Аддзел намагаўся ўмацаваць рэв. арг-цыю, наладзіць сувязі з рус. рэвалюцыянерамі, далучыць да паўстання шырокія нар. масы. Прадстаўнікамі выканаўчага аддзела Літвы за мяжою былі Д.Банольдзі, Б.Длускі, Малахоўскі. У Кёнігсбергу ў 1864 было наладжана выданне падп. газ. «Glos z Litwy» («Голас з Літвы»). Пасля арышту К. Каліноўскага 10.2.1864 у Вільні дзейнічалі рэшткі паўстанцкай адміністрацыі.
Літ.: Смирнов А.Ф. Восстание 1863 года в Литве и Белоруссии. М., 1963; Кісялёў Г.В. Сейбіты вечнага. Мн., 1963; Яго ж. З думай пра Беларусь. Мн., 1966; Шалькевич В.Ф. Кастусь Калиновский: Страницы биогр. Мн., 1988.
Г.В.Кісялёў. с. 309
ВЫКАНА́ЎЧЫ КАМІТЭ́Т (выканком) Савета дэпутатаў, выканаўчы і распарадчы орган мясц. кіравання агульнай кампетэнцыі ў Рэспубліцы Беларусь і некаторых краінах СНД. На Беларусі ўтвараецца на тэр. вобласці, раёна, горада, раёна ў горадзе, пасёлка, сельсавета на тэрмін паўнамоцтваў адпаведнага Савета. Старшыня абл. і Мінскага гар. выканаўчага камітэта назначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь з наступным зацвярджэннем на сесіі абл. (Мінскага гарадскога) Савета. Старшыні ніжэйстаячых выканаўчых камітэтаў адносна абл. і Мінскага гар. выканаўчых камітэтаў назначаюцца старшынямі вышэйстаячых выканаўчых камітэтаў у тым жа парадку. У склад выканаўчага камітэта ўваходзяць намеснікі старшыні выканаўчага камітэта, кіраўнік спраў (сакратар) і члены выканаўчага камітэта, якія назначаюцца старшынёй адпаведнага выканаўчага камітэта па ўзгадненні з вышэйстаячым выканаўчым і распарадчым органам. У склад выканаўчага камітэта мясц. Савета могуць уваходзіць дэпутаты гэтага Савета. Выканаўчы камітэт падсправаздачны і падкантрольны вышэйстаячаму выканаўчаму і распарадчаму органу, а таксама падсправаздачны адпаведнаму мясц. Савету па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі Савета. Парадак дзейнасці і кампетэнцыі выканаўчых камітэтаў розных узроўняў вызначаны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 20.2.1991 з наступнымі змяненнямі і дапаўненнямі і інш. нарматыўнымі актамі.
Г.А.Маслыка. с. 309
ВЫКАНА́ЎЧЫ КАМІТЭ́Т РА́ДЫ УСЕБЕЛАРУ́СКАГА З'Е́ЗДА , орган улады, створаны 3.1.1918 Радай Усебеларускага з'езда 1917.
Першапачаткова быў правобразам урада Беларусі. У яго ўвайшлі Я.Я.Варонка (старшыня), П.А.Бадунова, Т.Т.Грыб, М.М.Касцевіч, А.У.Прушынскі (А.Гарун), С.А.Рак-Міхайлоўскі, І.М.Серада, Л.І.Заяц, Я.Л.Дыла, І.В.Лагун. Пасля выезду з Мінска Аблвыкамзаха і СНК Зах. вобласці і фронту 19.2.1918 Выканком стаў легальным органам улады. 20.2.1918 ён выдаў Першую Устаўную грамату, у якой абвяшчаў сябе найвышэйшай часовай уладай Беларусі «для кіравання краем і склікання, як можна хутчэй, Усебеларускага Устаноўчага Сойму». 21.2.1918 сфарміраваў урад — Народны сакратарыят Беларусі на чале з Варонкам — і ўсклаў на яго выканаўчую ўладу. 9.3.1918 Выканком выдаў Другую Устаўную грамату, якая абвясціла стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).
Рада Усебел. з'езда абвясціла сябе Радай БНР і т.ч. узяла на сябе функцыі парламента. У перыяд паміж пленарнымі пасяджэннямі Рады БНР вышэйшым органам дзярж. улады быў яе Прэзідыум на чале са старшынёй Рады. Выканком спыніў існаванне.
А. М.Сідарэвіч. с. 309
ВЫКАНА́ЎЧЫ ЛІСТ , у Рэспубліцы Беларусь і некаторых краінах СНД судовы дакумент, які выдаецца спаганяльніку пасля ўступлення ў законную сілу рашэння, прыгавору і інш. судовых пастаноў па цывільных і крымін. справах у частцы маёмасных спагнанняў, рашэнняў арбітражу, гасп. судоў і некаторых інш. органаў. с. 310
ВЫКАНА́ЎЧЫ МЕХАНІ́ЗМ , 1) механізм, які непасрэдна выконвае зададзеную тэхнал. аперацыю. Прадвызначае мэтавае прызначэнне рабочай машыны.
2) Прыстасаванне аўтам. сістэмы рэгулявання, якое ажыццяўляе ў адпаведнасці з пададзенымі на яго ўваход сігналамі мех. ўздзеянне на аб'ект рэгулявання. Звычайна складаецца з рухавіка, перадачы (механічнай, гідраўлічнай, пнеўматычнай, электрычнай), элементаў кіравання, кантролю, сігналізацыі, блакіроўкі і адваротнай сувязі. Паводле віду энергіі, якая выкарыстоўваецца, адрозніваюць выканаўчыя механізмы гідраўлічныя, пнеўматычныя, электрычныя і камбінаваныя. с. 310
ВЫКАНА́ЎЧЫ НА́ДПІС , у Рэспубліцы Беларусь і некаторых краінах СНД распараджэнне натарыяльнага органа аб спагнанні з даўжніка на карысць спаганяльніка грашовай сумы ці аб выпатрабаванні маёмасці, зробленае на дакуменце, які пацвярджае пэўнае абавязацельства. У населеных пунктах, дзе няма натарыяльных кантор, выканаўчы надпіс робяць выканкомы мясц. Саветаў дэпутатаў. Выканаўчы надпіс з'яўляецца падставай для прымусовага выканання. с. 310
ВЫКАНА́ЎЧЫ САКРАТАРЫЯ́Т СНД , цэнтральны каардынацыйны орган Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Створаны паводле рашэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД 14.5.1993 на базе Рабочай групы для арганізац.-тэхн. падрыхтоўкі і правядзення пасяджэнняў саветаў кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. Знаходзіцца ў Мінску. Рыхтуе праекты дакументаў для разгляду статутнымі органамі СНД, арганізуе іх прававую экспертызу і ўзгадненне, абмен інфармацыяй паміж дзяржавамі СНД, фарміруе парадак дня сустрэч на вышэйшым узроўні, выдае інфармац. бюлетэнь СНД. У выканаўчы сакратарыят СНД уваходзяць выканаўчы сакратар (з 1993 І.М.Каратчэня), яго намеснікі, пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі дзяржаў СНД. Мае ўпраўленні па розных кірунках дзейнасці, а таксама аддзелы. с. 310
ВЫКАНА́ЎЧЫЯ ДАКУМЕ́НТЫ , дакументы, на падставе якіх ажыццяўляецца прымусовае выкананне пастаноў судовых, арбітражных і некаторых інш. органаў. Паводле выканаўчага вядзення Рэспублікі Беларусь выканаўчымі дакументамі з'яўляюцца: выканаўчыя лісты; выканаўчыя надпісы, загады гасп. судоў і органаў арбітражу; надпісы старшыні Марской арбітражнай камісіі аб набыцці рашэннем законнай сілы; неаплачаныя ў тэрмін плацежныя патрабаванні, акцэптаваныя плацельшчыкамі; пасведчанні, якія выдаюцца па прац. спрэчках камітэтамі прафсаюзаў на падставе рашэнняў камісій па прац. спрэчках, або пастановы і пасведчанні гэтых камітэтаў; пастановы адм. органаў і камісій па справах непаўналетніх аб правядзенні спагнанняў з грамадзян; рашэнні выканкомаў мясц. Саветаў аб спагнаннях з юрыд. асоб за патравы пасеваў і пашкоджанне насаджэнняў і інш. Парадак афармлення і тэрміны прад'яўлення выканаўчых дакументаў да выканання рэгламентаваны цывільным працэсуальным заканадаўствам.
Э. І.Кузьмянкова с. 310
ВЫКАНА́ЎЧЫЯ і РАСПАРА́ДЧЫЯ О́РГАНЫ дзяржаўнага кіравання. Ажыццяўляюць практычную рэалізацыю законаў і арганізацыю грамадскіх адносін з мэтаю забеспячэння дзярж. інтарэсаў пэўнага грамадскага і паліт. ладу. У Рэспубліцы Беларусь вышэйшым выканаўчым і распарадчым органам з'яўляецца Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь на чале з Прэм'ер-міністрам. Асн. звяном сістэмы выканаўчых і распарадчых органаў з'яўляюцца выканаўчыя камітэты мясц. Саветаў дэпутатаў розных узроўняў. Яны валодаюць агульнай кампетэнцыяй у сферы дзярж. кіравання адпаведнага ўзроўню, арганізуюць і кантралююць выкананне актаў мясц. Саветаў і вышэйстаячых органаў дзярж. улады і кіравання, распрацоўваюць і падаюць на разгляд у Саветы бягучыя і перспектыўныя планы эканам. і сац. развіцця, бюджэт, прымаюць меры па іх рэалізацыі, вядуць неабходную распарадчую дзейнасць, уключаючы выданне падзаконных нарматыўна-прававых актаў, ажыццяўляюць інш. паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам, указамі Прэзідэнта. Гл. таксама Мясцовае кіраванне і самакіраванне. с. 310
ВЫКАПНЁВЫ КОНЬ , гл. ў арт Конскія. с. 310
ВЫКАПНЁВЫ ЛЁД , гл. ў арт. Падземны лёд. с. 310
ВЫКАПНЁВЫЯ ГЛЕ́БЫ , глебы, пахаваныя пад пародамі, генетычна не звязанымі з іх утварэннем. Трапляюцца ў тоўшчы розных кантынентальных адкладаў, сведчаць аб перапынках у асадканамнажэнні. Даюць матэрыял для пазнання і раскрыцця накіраванасці сучасных геамарфал. і глебаўтваральных працэсаў, вывучэння фактараў антрапагеннага ўздзеяння на глебы ў галацэне. У грунтах вылучаюцца афарбоўкай парод, мінералагічным складам, прысутнасцю арган. рэчыва.
На Беларусі выкапнёвыя глебы знойдзены ў антрапагенавых адкладах у керне шматлікіх свідравін, агаленнях яроў і па далінах рэк. Найбольш даследаваны ў межах Навагрудскага ўзвышша, ва ўрочышчы Цялячы роў каля г. Мсціслаў, на берагах рэк Дняпро, Віхра, у кар'ерах цагельных заводаў каля Мінска. с. 310
ВЫ́КІДЫШ , гл. ў арт. Аборт. с. 310
ВЫКЛІ́ЧНІК , часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы, што выражаюць пачуцці і пабуджэнні, але не называюць іх. Вызначаецца нязменнай формай, не мае самаст. лексічнага і граматычнага значэння, марфалагічна непадзельны, сінтаксічна не звязаны з членамі сказа, а адносіцца да зместу ўсяго сказа, напр.: «О, колькі песень з сэрца рвецца!» (Я.Купала).
У бел. мове сярод выклічнікаў выдзяляюцца: паводле структуры — простыя («а!», «ой!», «ух!», «эй!», «ого!»), састаўныя («вось яно што!», «да пабачэння!», «вось табе і на!»); паводле паходжання — невытворныя («э!», «ай!», «ох!», «но!», «гм!»), вытворныя («бацюхны!», «дудкі!», «айда!»); паводле значэння — эмацыянальныя («о!», «у!», «ах!», «эх!», «эге!»), імператыўныя («ша!», «ну!», «гэй!», «цыц!»).
Літ.: Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985.
Л. І. Бурак. с. 310
ВЫКЛЮЧА́ЛЬНІК электрычны, апарат для ўключэння і выключэння эл. прыстасаванняў і абсталявання: свяцільнікаў, рухавікоў, трансфарматараў, ліній электраперадачы і інш. Бываюць нізкага (да 1 кВ) і высокага (больш як 1 кВ) напружання. Складаюцца з кантактнай сістэмы (рухомых і нерухомых кантактаў), прывода (ручнога, спружыннага, электрамагнітнага, пнеўматычнага) і далучальных вывадаў.
Выключальнікі нізкага напружання падзяляюцца на бытавыя (з ручным, часам аўтам. кіраваннем) і прамысловыя (адна-, двух- і трохполюсныя; маюць ахову ад перагрузак, часам ад паніжэння напружання). Да прамысл. выключальнікаў адносяцца рубільнікі, кантактары, магнітныя пускальнікі, пакетныя выключальнікі і інш. Выключальнікі высокага напружання ў залежнасці ад спосабу гашэння дугі, што ўзнікае пры разрыве кантактаў, падзяляюцца на масляныя (дуга гасіцца ў мінер. масле), паветраныя (моцна сціснутым паветрам), вакуумныя (у высокім, да 1—0,1 мПа, вакууме), аўтагазавыя (газамі, што ўтвараюцца пад уздзеяннем дугі з газагенеравальных матэрыялаў — фібры, арган. шкла і інш.), электрамагнітныя (магнітным выдзіманнем у дугагасільным прыстасаванні), элегазавыя (у атмасферы гексафтарыду серы — элегазу). Асн. параметры выключальнікаў: намінальныя напружанне (да 750 кВ і вышэй) і ток (да 12 кА і вышэй), ток адключэння (да некалькіх соцень кілаампераў), час адключэння (да 0,3 с).
У.М.Сацута. с. 310
ВЫ́КЛЮЧАНАГА ТРЭ́ЦЯГА ПРЫ́НЦЫП , закон класічнай фармальнай логікі, паводле якога з двух выказванняў, адно з якіх ісціннае, другое няісціннае, выключаюць трэцяе. Напр., з двух выказванняў «Сонца—зорка» (А ёсць В) і «Сонца — не зорка» (А не ёсць В) адно ісціннае. Маючы на ўвазе такія выказванні, традыц. фармальная логіка гэты закон фармулявала так: «А ёсць В ці не В» (трэцяга не дадзена). Упершыню выключанага трэцяга прынцып сфармуляваны Арыстоцелем. Сфера дзеяння яго вызначаецца не спосабамі выяўлення ісціннасці ці няісціннасці выказванняў, а адносінамі паміж выказваннямі, калі яны выкарыстоўваюцца ў доказах і інш. лагічных аперацыях. Закон не дапускае, каб сцверджанне і адмаўленне падмяняліся адно адным ці эклектычна аб'ядноўваліся ў нейкім трэцім выказванні. Выключанага трэцяга прынцып дапаўняе і развівае ў логіцы супярэчнасці прынцып і разам з ім і з тоеснасці законам выключае лагічную супярэчлівасць выказванняў. с. 311
ВЫКЛЮ́ЧНАЕ СТАНО́ВІШЧА , гл. ў арт. Асобае становішча. с. 311
ВЫКЛЮ́ЧНАЯ МЕ́РА ПАКАРА́ННЯ , гл. ў арт. Смяротная кара. с. 311
ВЫКЛЮ́ЧНЫ ЗАКО́Н СУ́ПРАЦЬ САЦЫЯЛІ́СТАЎ , «Закон супраць шкодных і небяспечных памкненняў сацыял-дэмакратыі», антыдэмакратычны заканад. акт, накіраваны супраць сацыяліст. і рабочага руху ў Германіі ў 1878— 90. Ініцыіраваны рэйхсканцлерам О.Бісмаркам. Прыняты рэйхстагам і набыў сілу ў кастр. 1878 (тэрмін дзеяння 2,5 года; прадоўжаны ў 1881, 1884, 1886 і 1888). Паводле закону забараняліся с.-д. і распускаліся многія рабочыя арг-цыі, закрываліся рабочыя газеты і часопісы, канфіскоўвалася сацыяліст. л-ра і інш. За гады яго дзеяння распушчана 350 рабочых арг-цый, арыштавана 1500 і выслана 900 чал. Жорсткая рабочая палітыка Бісмарка выклікала новыя хвалі выступленняў працоўных і рост сярод іх папулярнасці с.-д. партыі. Пасля адстаўкі Бісмарка (1890) тэрмін дзеяння закону не быў прадоўжаны і ён страціў сілу. с. 311
ВЫКО́РМЛІВАННЕ дзіцяці. Адрозніваюць выкормліванне натуральнае, штучнае і змешанае. Натуральнае, або грудное выкормліванне малаком маці — найлепшы і самы бяспечны спосаб выкормлівання. Арганізм дзіцяці забяспечваецца неабходнымі пажыўнымі рэчывамі, змяншаецца рызыка захворванняў, умацоўваецца і здароўе жанчыны-маці. Натуральнае выкормліванне не выключае з харчавання дзіцяці 1-га месяца жыцця харч. дабавак (адвары садавіны, гародніны), а пазней і прыкорму (сокі, працёртыя яблыкі, пюрэ, жаўток, тварог, мясныя булёны, кашы і інш.). Склад і тэрміны ўвядзення прыкорму ўзгадняюцца з педыятрам. Доўжыцца грудное выкормліванне 1—1,5 года (па апошніх звестках, 2 гады і больш). Штучнае выкормліванне выкарыстоўваецца пры адсутнасці малака ў маці або калі лактацыя забяспечвае не болей як 20% патрэбы дзіцяці ў малацэ, пры хваробах маці, прыроджаных дэфектах ротавага апарату ў дзіцяці і інш. Грунтуецца пераважна на спажыванні штучных заменнікаў малака — салодкіх і кіслых малочных сумесей, патрабуе рэгулярнага мед. кантролю і назірання за фіз. развіццём дзіцяці. Пры змешаным выкормліванні аб'ём заменнікаў жаночага малака ў агульным рацыёне дзіцяці складае не больш за 20% сутачнай колькасці ежы.
Р.У.Дэрфліа. с. 311
ВЫКУПНА́Я АПЕРА́ЦЫЯ , дзяржаўная крэдытная аперацыя па выкупе сялянамі зямлі ў Рас. імперыі, састаўная частка сялянскай рэформы 1861. Паводле яе ўмоў селянін меў права выкупіць сядзібны ўчастак без згоды памешчыка, а палявы надзел — са згоды памешчыка. Выкупны кошт надзельнага ўчастка вызначаўся шляхам капіталізацыі з 6% гадавога грашовага аброку. Фактычна сяляне выкуплялі не зямлю, а феад. павіннасці, г.зн. асабістую свабоду. 20—25% выкупнога кошту селянін выплачваў памешчыку адразу пры заключэнні выкупной здзелкі. На астатнія 75—80% давалася пазыка на 49 гадоў (па 6% штогод).
Абавязковы выкуп на Беларусі, Правабярэжнай Украіне і ў Літве ўведзены ў 1863 (у інш. рэгіёнах Расіі з 1883). Пад уплывам паўстання 1863—64 і масавага руху сялян ім вярнулі частку адрэзкаў і паменшылі выкупныя плацяжы. Рэв. сітуацыя ў канцы 1870 — пач. 1880-х г., значны недабор выкупных плацяжоў зноў прымусілі царскі ўрад на пач. 1880-х г. крыху скараціць памеры выкупу ў шэрагу рэгіёнаў (на Беларусі — у Магілёўскай губ., у Віцебскім і Гарадоцкім пав. Віцебскай губ.).
Пад уплывам рэв. падзей 1905 урад быў вымушаны адмяніць выкупныя плацяжы. Выкупная аперацыя фактычна азначала рабаванне сялян памешчыкамі і царызмам. У 1861—1906 б. памешчыцкія сяляне 5 зах. губерняў Расіі заплацілі 170 млн. руб. выкупу. У выніку дзяржава атрымала даходу каля 100 млн. руб.
В.П.Панюціч. с. 311
ВЫ́ЛАЗСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Пінскім р-не Брэсцкай вобл., у бас. р. Ясельда, за 18 км на ПнУ ад г. Пінск. Пл. 0,3 км2, даўж. 3,5 км, найб. шыр. 120 м. Пл. вадазбору 6,22 км2. Берагі забалочаныя. Дно плоскае, выслана магутным слоем глею. Інтэнсіўна зарастае. с. 311
ВЫЛІЧА́ЛЬНАЯ МАТЭМА́ТЫКА , раздзел матэматыкі, у якім распрацоўваюцца і даследуюцца метады лікавага рашэння матэм. задач. Метады вылічальнай матэматыкі прыбліжаныя, падзяляюцца на аналітычныя (даюць прыбліжаныя рашэнні ў выглядзе аналітычнага выразу) і лікавыя (у выглядзе табліцы лікаў).
Узнікненне вылічальнай матэматыкі звязана з неабходнасцю рашэння асобных задач (вымярэнне адлегласцей, плошчаў, аб'ёмаў і інш.). Развіццё навукі, асабліва астраноміі і механікі, спрыяла развіццю матэматыкі ўвогуле і вылічальнай матэматыкі ў прыватнасці. Складаліся табліцы эмпірычна знойдзеных залежнасцей, што прывяло да ўзнікнення паняцця функцыі і задачы інтэрпалявання (гл. Інтэрпаляцыя). Поспехі вылічальнай матэматыкі звязаны з імёнамі І.Ньютана, Л.Эйлера, М.І.Лабачэўскага, К.Ф Гаўса, П.Л.Чабышова, С.А.Чаплыгіна, А.М.Крылова, А.М.Ціханава, А.А.Самарскага, У.І.Крылова, Л.В.Кантаровіча і інш. Многія задачы вылічальнай матэматыкі можна запісаць у выглядзе у=Ах, дзе х і у належаць зададзеным мноствам Х і У, А — некаторы аператар. Для рашэння задачы трэба знайсці у па зададзеным х ці наадварот. У вылічальнай матэматыцы гэта задача рашаецца заменай мностваў Х, У і аператара А (ці толькі некаторых з іх) іншымі, зручнымі для вылічэнняў. Замена робіцца так, каб рашэнне новай задачы у=Вх было ў нейкім сэнсе блізкім да рашэння першапачатковай задачы. Напр., калі ў якасці Ах узяць інтэграл <FORMULA>, то прыбліжанае значэнне яго ў многіх выпадках можна вылічыць паводле т.зв. квадратурнай формулы <FORMULA>, дзе Аk і tk — некаторыя фіксаваныя лікі. Гэта адна з класічных задач вылічальнай матэматыкі. Пры рашэнні яе, асабліва ў выпадку кратнага (шматразовага) і кантынуальнага інтэгравання, карыстаюцца Монтэ-Карла метадам. Прынцыповае значэнне ў вылічальнай матэматыцы належыць тэорыі прыбліжэння функцый, якая адыгрывае і агульнаматэм. ролю. Адна з характэрных задач прыбліжэння функцый — задача інтэрпалявання, г.зн. пабудова для зададзенай функцыі f(t) прыбліжанай функцыі fn(t), якая супадае з f (t) у фіксаваных вузлах t1, t2, ..., tn. У тэорыі прыбліжэння функцый сапраўднага (а пазней і камплекснага) пераменнага распрацоўваліся метады прыбліжэння функцый аднаго класа функцыямі інш. класаў, а таксама вывучаліся пытанні збежнасці і ацэнак прыбліжэнняў. Найб. пашыраныя задачы вылічальнай матэматыкі — задачы алгебры [рашэнне сістэм лінейных алгебраічных ураўненняў, вылічэнне вызначнікаў (дэтэрмінантаў) і адваротных матрыц, знаходжанне ўласных вектараў і ўласных значэнняў матрыц, вызначэнне каранёў мнагачленаў]. У задачы прыбліжанага рашэння сістэмы лінейных ураўненняў Аx=b, дзе А — квадратная матрыца, х і b — вектары-калонкі, часта выкарыстоўваюцца ітэрацыйныя метады. Многія ітэрацыйныя метады рашэння гэтай сістэмы маюць выгляд <FORMULA>, дзе Вk (k = 1, 2, ...) некаторая паслядоўнасць матрыц, х° — пачатковае прыбліжэнне, часам адвольнае. Розны выбар матрыц Вk дае розныя ітэрацыйныя працэсы. Значную частку вылічальнай матэматыкі складаюць прыбліжаныя і лікавыя метады рашэння звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў, дыферэнцыяльных ураўненняў у частковых вытворных, інтэгральных ураўненняў, інтэгра-дыферэнцыяльных ураўненняў, вылічальныя метады варыяцыйнага злічэння, аптымальнага кіравання, задач стахастычнага аналізу і інш. З'яўленне вылічальных машын значна расшырыла кола задач і стымулявала далейшую распрацоўку метадаў вылічальнай матэматыкі з улікам магчымасцей вылічальных машын, у прыватнасці распрацоўкі спец. алгарытмаў, арыентаваных на паралельную рэалізацыю.
На Беларусі даследаванні па ўсіх асн. кірунках вылічальнай матэматыкі і падрыхтоўкі навук. кадраў пачаліся з 1950-х г. у АН і БДУ пад кіраўніцтвам акад. У.І.Крылова; асобныя пытанні вылічальнай матэматыкі распрацоўваліся і раней.
Літ.: Березин И.С., Жидков Н.П. Методы вычислений. Т. 1. 3 изд. М., 1966; Т. 2. 2 изд. М., 1962; Канторович Л.В., Крылов В.И. Приближенные методы высшего анализа. 5 изд. М.; Л., 1962; Крылов В.И. Приближенное вычисление интегралов. 2 изд. М., 1967; Крылов В.И., Скобля Н.С. Справочная книга по численному обращению преобразования Лапласа. Мн., 1968; Турецкий А.Х. Теория интерполирования в задачах. Мн., 1968; Фаддеев Д.К., Фаддеева В.Н. Вычислительные методы линейной алгебры. 2 изд. М.; Л., 1963; Янович Л.А. Приближенное вычисление континуальных интегралов по гауссовым мерам. Мн., 1976.
Л.А.Яновіч. с. 311
ВЫЛІЧА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА , інструментальны сродак (або сукупнасць сродкаў) для апрацоўкі інфармацыі, у т.л. вылічэнняў, кіравання, рашэння задач. Бываюць мех., эл., электронныя, гідраўл., пнеўматычныя, аптычныя і камбінаваныя; у залежнасці ад формы выяўлення інфармацыі адрозніваюць аналагавыя вылічальныя машыны, лічбавыя вылічальныя машыны і гібрыдныя вылічальныя сістэмы.
Першы праект універсальнай «аналітычнай машыны» (гіганцкага арыфмометра з праграмным кіраваннем, арыфм. і запамінальным блокам), які, аднак, не быў поўнасцю рэалізаваны, распрацаваў англ. вынаходца і матэматык Ч.Бэбідж у 1883. Асн. ідэі праекта закладзены ў аснову работы сучаснай вылічальнай машыны: праграма вылічэнняў захоўваецца ў памяці машыны і выконваецца аўтаматычна. Развіццё электратэхнікі і радыёэлектронікі прывяло да стварэння ў 1930-я г. спецыялізаваных аналагавых вылічальных машын. Першыя электронныя вылічальныя машыны, заснаваныя на выяўленні інфармацыі ў лічбавай двайковай форме, распрацаваны ў 1940-я г. на аснове развіцця эл. пераключальных схем у аўтам. тэлеф. сувязі, электроннай кантрольна-вымяральнай апаратуры, радыёлакацыі. Гл. таксама Вылічальная машына «Мінск», Вылічальная тэхніка, Вылічальны цэнтр, Вылічальная сістэма.
Літ.: Голубинцев В.О., Купаев В.М., Синельников Е.М. Эволюция универсальных ЦВМ. М., 1980.
М.П.Савік. с. 312
ВЫЛІЧА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА «МІНСК» , серыя універсальных лічбавых вылічальных машын агульнага прызначэння. Укаранёна ў вытв-сць Мінскім з-дам ЭВМ імя Арджанікідзе. Выкарыстоўваецца ў вылічальных цэнтрах, вылічальных сістэмах і аўтаматызаваных сістэмах рознага прызначэння.
Выпуск лямпавых машын 1-га пакалення серыі «Мінск-1» распачаты ў 1960 (папярэдняя мадэль — лямпавая выліч. машына М-3М створана ў 1959). Мадыфікацыі вылічальных машын «Мінск-11», «Мінск-12», «Мінск-14» мелі запамінальны блок большай ёмістасці, дадатковыя прылады ўводу-вываду інфармацыі. Выкарыстоўваліся пераважна для рашэння інжынерна-канструктарскіх і навук.-тэхн. задач матэм. і логікавага характару. У 1964 асвоены выпуск вылічальнай машыны «Мінск-2» 2-га пакалення (на дыскрэтных паўправадніковых элементах) з павышанай надзейнасцю, адначасовай работай вылічальніка і выхадных прыстасаванняў; мелі агрэгатную канструкцыю, магчымасць мяняць склад прылад і прыстасаванняў. У мадыфікацый вылічальных машын «Мінск-2», «Мінск-22М» прадугледжваўся ўвод-вывад інфармацыі з перфакартаў, перфастужак, магн. стужак, тэлетайпа і інш. Інфармацыйная вылічальная машына «Мінск-23» (выпуск 1965) максімальна прыстасавана для апрацоўкі розных відаў эканам. інфармацыі. У 1969 асвоены выпуск шматпраграмнай вылічальнай машыны «Мінск-32» (аднапрацэсарная выліч. сістэма), якая мела праграмную сумяшчальнасць з вылічальнай машынай «Мінск-22», ахову адной праграмы ў аператыўнай памяці ад другой, магчымасць далучэння вонкавых прыстасаванняў (у т.л. ЭВМ з утварэннем аднароднай выліч. сістэмы) і інш. У 1970-я г. пачаўся выпуск машын 3-га пакалення адзінай сістэмы электронных вылічальных машын — ЕС ЭВМ. У 1990-я г. распрацавана і ўкаранёна ў вытв-сць сям'я машын новага пакалення «Мінск-9000». За стварэнне сям'і вылічальных машын «Мінск» групе спецыялістаў з-да, НДІ ЭВМ і Выліч. цэнтра АН Беларусі прысуджана Дзярж. прэмія СССР 1970.
М.П.Савік. с. 312
ВЫЛІЧА́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА , сукупнасць сродкаў вылічальнай тэхнікі і праграмнага забеспячэння, прызначаная для рашэння пэўнага класа задач. Бывае адна- і многапрацэсарная (функцыі працэсара могуць выконваць асобныя вылічальныя машыны). Па прызначэнні вылічальныя сістэмы адрозніваюць спецыялізаваныя і універсальныя; па складзе працэсараў — аднародныя і неаднародныя; паводле тыпу сувязей — з інфармацыйна звязанымі працэсарамі, звязанымі толькі па кіраванні і з сувязямі абодвух тыпаў. Вылічальная сістэма ўключаецца непасрэдна ў контур збору інфармацыі, яе апрацоўкі і выдачы кіроўных уздзеянняў ці інфармацыі для прыняцця рашэнняў. Для сучасных вылічальных сістэм характэрны дыялогавы рэжым (зносіны гукаслыхавыя і зрокавыя); паралельная апрацоўка патокаў інфармацыі; праграмаванне на мовах высокага ўзроўню, блізкіх да натуральных; значны ўзровень штучнага інтэлекту і інш.
Да аднапрацэсарнай вылічальнай сістэмы адносіцца ЭВМ «Мінск-32» (гл. Вылічальная машына «Мінск»), якая забяспечвае выкананне адначасова да 4 рабочых праграм; да яе «павольнага» канала сувязі можна далучыць да 104 вонкавых прылад, да «хуткага» — да 32 накапляльнікаў інфармацыі на магн. барабанах, дысках, стужках і інш. Многапрацэсарная вылічальная сістэма мае не менш як 2 працэсары (або выліч. машыны): адзін з іх (асн.) выконвае вылічэнні, прадугледжаныя алгарытмам задачы, астатнія (дапаможныя) апрацоўваюць інфармацыю, не прадугледжаную асн. алгарытмам, выконваюць неасн. вылічэнні і інш. Аднародныя вылічальныя сістэмы характарызуюцца ідэнтычнасцю ўсіх працэсараў, напр., 3-машынная вылічальная сістэма «Мінск-222» (складаецца з машын «Мінск-2» і «Мінск-22»), вылічальная сістэма «Эльбрус» характарызуецца размеркаваным кіраваннем, агульнай памяццю і універсальнай сістэмай сувязей паміж працэсарамі. Найб. цяжкім рэжымам работы спецыялізаваных вылічальных сістэм з'яўляецца рэжым рэальнага часу, калі вылічэнні адбываюцца ў тэмпе, які забяспечвае пэўны вонкавы працэс, напр. у сістэмах кантролю і кіравання тэхнал. працэсамі, лятальнымі апаратамі, інш. трансп. сродкамі. Гл. таксама Электронная вылічальная машына, Вылічальны цэнтр.
Літ.: Илюкович А.А., Свирид Г.П. Основы вычислительных систем. Мн., 1983.
М.П. Савік. с. 312
ВЫЛІЧА́ЛЬНАЯ ТЭ́ХНІКА , галіна тэхнікі, якая распрацоўвае і вырабляе сродкі аўтаматызацыі матэм. вылічэнняў, апрацоўкі інфармацыі і кіравання (напр., электронныя вылічальныя машыны, вылічальныя сістэмы, комплексы, іх перыферыйнае абсталяванне) у розных галінах дзейнасці чалавека; навука аб прынцыпах пабудовы, дзеяння і праектавання гэтых сродкаў. Вылічальная тэхніка пашырана ў вылічальных цэнтрах, сістэмах сувязі, сістэмах навігацыі плавальных і лятальных апаратаў, касм. аб'ектаў і інш., сістэмах аўтам. кіравання для збору, апрацоўкі і выкарыстання інфармацыі, інфарм. пошукавых сістэмах і інш. Сістэмы кіравання з выкарыстаннем вылічальнай тэхнікі бываюць вялікімі сістэмамі, што ахопліваюць усю краіну, раён, галіну прам-сці цалкам або групу прадпрыемстваў, і лакальнымі, якія дзейнічаюць у межах аднаго з-да або цэха. Кірункі сучаснай вылічальнай тэхнікі: фіз.-тэхн. асновы элементнай базы вылічальнай тэхнікі; архітэктура ЭВМ; матэматычнае забеспячэнне выліч. сістэм і комплексаў; выкарыстанне сродкаў вылічальнай тэхнікі (гл. Аўтаматызацыя вытворчасці, Аўтаматызаваная сістэма кіравання).
Першыя прыстасаванні для механізацыі вылічэнняў (абак, кітайскі суанпан, лічыльнікі і інш.) вядомыя з глыбокай старажытнасці, вылічальныя прыстасаванні (шкала Непера, лагарыфмічная лінейка, арыфм. машына франц. вучонага Б.Паскаля і інш.) — з 17 ст. У 19 ст. англ. вучоны Ч.Бэбідж прапанаваў праект «аналітычнай машыны» (гл. Вылічальная машына). У канцы 19 — пач. 20 ст. развіццё вылічальнай тэхнікі звязана з пабудовай аналагавых вылічальных машын. У 1944 у ЗША пабудавана першая лічбавая электронная вылічальная машына «МАРК-1» на эл.-магн. рэле, а першая хуткадзейная ЭВМ «ЭНІАК» — у 1946 (першая ў кантынентальнай Еўропе малая ЭВМ «МЭСМ» распрацавана ў 1950 у АН Украіны).
На Беларусі вылічальная тэхніка ў сваім развіцці прайшла шлях ад першай лямпавай ЭВМ да стварэння выліч. сістэм і аўтаматызаваных сістэм рознага прызначэння. Навук. даследаванні вядуцца ў БДУ, НДІ ЭВМ, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, ін-тах матэматыкі, тэхн. кібернетыкі АН, Ваеннай акадэміі і інш. Першая ЭВМ «Прамень» распрацавана ў Ін-це фізікі і матэматыкі АН у канцы 1950-х г. Выліч. машыны М-3М асвоены Мінскім з-дам ЭВМ імя Арджанікідзе ў 1959; з 1960 пачаўся выпуск вылічальных машын «Мінск» 1-га і 2-га пакаленняў; з 1973 — машын 3-га пакалення адзінай сістэмы электронных вылічальных машын — ЕС ЭВМ; у 1980-я г. распрацаваны высокапрадукцыйныя выліч. сістэмы ЕС ЭВМ, а таксама комплексы на трансп. сродках; у 1990-я г. — новае пакаленне ЭВМ — сям'я «Мінск-9000» (ЕС-1230). За распрацоўку і асваенне сродкаў вылічальнай тэхнікі спец. прызначэння спецыялістам Мінскага з-да ЭВМ прысуджана Дзярж. прэмія СССР 1985. За ўкараненне вылічальнай тэхнікі ў вытв. тэхналогію работнікам Брэсцкага эл.-мех. з-да прысуджана Дзярж. прэмія СССР 1981. Стваральнікі ЕС ЭВМ адзначаны Ленінскай прэміяй 1983, Дзярж. прэміямі СССР 1978, 1983.
Літ.: Заморин А.П. Мячев А.А., Селиванов Ю.П. Вычислительные машины, системы, комплексы: Справ. М., 1985.
М.П.Савік. с. 312
ВЫЛІЧА́ЛЬНЫ ЦЭНТР , арганізацыя (установа, прадпрыемства або іх падраздзяленне), прызначаная для збору, захавання, апрацоўкі і выдачы інфармацыі, распрацоўкі і даследавання матэм. забеспячэння ЭВМ і інш. Адрозніваюць вылічальныя цэнтры як навук.-даследчыя ўстановы (НДВЦ), вылічальныя цэнтры калектыўнага карыстання (ВЦКК) і як падраздзяленні арг-цый (устаноў, н.-д. ін-таў, прадпрыемстваў ці іх аб'яднанняў, мін-ваў і ведамстваў).
Гал. задачы НДВЦ: распрацоўка алгарытмаў рашэння задач і сродкаў праграмнага забеспячэння іх рашэння, а таксама методык па арганізацыі выліч. работ і новых тэхналогій праграмавання; кансультацыі карыстальнікаў па метадах рашэння, праграмных сродках і інш. ВЦКК забяспечаны найб. магутнай вылічальнай тэхнікай, злучанай каналамі сувязі з карыстальнікамі; маюць вял. набор сродкаў праграмнага забеспячэння, машыннай графікі, размножвання матэрыялаў і дакументаў і інш. Вылічальныя цэнтры, што з'яўляюцца падраздзяленнямі ўстаноў, вядуць на ЭВМ апрацоўку неабходнай інфармацыі, алгарытмаў і Праграм (у т.л. для патрэб кіравання тэхнал. працэсамі; гл. Вылічальная сістэма).
На Беларусі вылічальныя цэнтры ствараюцца з 1959 у Ін-це матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН, БДУ, рэсп. Дзяржплане і Цэнтр. стат. упраўленні, НДІ сродкаў аўтаматызацыі, з-дах электронных выліч. машын, трактарным, аўтам. ліній і інш. Асн. тэматыкай была распрацоўка метадаў рашэння навук.-тэхн. задач механікі, фізікі, эканомікі, уліку і кіравання. Вылічальныя цэнтры сталі асновай аўтаматызаваных сістэм кіравання тэхнал. працэсамі, прадпрыемствамі, галінамі вытв-сці і нар. гаспадаркі, аўтаматызаваных сістэм праектавання і канструявання і інш. Вылічальны цэнтр забяспечваецца сеткавымі камп'ютэрнымі і інфарм. тэхналогіямі, доступам да міжнар. сетак ЭВМ і вылічальных і інфарм. рэсурсаў буйных навук.тэхн. цэнтраў.
М.П.Савік. с. 313
ВЫЛЧА́НАЎ Рангел (н. 12.10.1928, Сафія), балгарскі кінарэжысёр. Нар. арт. Балгарыі (1981). Скончыў Вышэйшы ін-т тэатр. мастацтва ў Сафіі (1952). Працаваў асістэнтам рэжысёра і акцёрам на Студыі маст. фільмаў (Сафія). З 1958 выступае як рэжысёр: «Першы ўрок» (1960), «Сонца і цень» (1962), «Інспектар і ноч» (1963), «Ваўчыца» (1965), «З каханнем і пяшчотай» (1978), «Апошнія жаданні» (1983). Яго фільмы вызначаюцца псіхал. глыбінёй, паэтычнасцю, іх пафас накіраваны на сцвярджэнне права чалавека на мір, шчасце, каханне. с. 313
ВЫ́ЛЧАЎ Найдан Станеў (н. 30.8.1927, в. Брэстніца Ловецкай акругі, Балгарыя), балгарскі паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч. Скончыў Сафійскі ун-т (1951). З 1996 саветнік па культ. пытаннях пасольства Рэспублікі Балгарыя ў Мінску. Друкуецца з 1946. Аўтар зб-каў «На паўднёвай граніцы» (1953), «Стракатая палітра» (1960), «Паўночнае святло» (1965), «Луна-парк» (1970), «Сняжынкі» (1975), «Гіганцкі слалам» (1986), «Далёкі дзень» (т. 1—2) і «Пяшчотная жонка» (абодва 1987), «Фракійская фрэска» (1995) і інш., кн. нарысаў «Беларуская бяроза» (1978). Яго лірыка адметная шчырасцю пачуцця, лірызмам, маляўнічасцю дэталей, уменнем тонка перадаць перажыванні сучасніка. Пісаў артыкулы пра сучасную бел. л-ру і балгара-бел. сувязі. Перакладаў на балг. мову творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, А.Куляшова, М.Танка, П.Панчанкі, У.Караткевіча, В.Быкава («Знак бяды», «Кар'ер», «Аблава» і інш.), А.Дударава і інш. На бел. мову творы Вылчава перакладалі А.Астрэйка, М.Танк, Р.Барадулін, Г.Бураўкін, Н.Гілевіч і інш.
Тв.: Бел. пер. — Белая чайка. Мн., 1968. с. 313
ВЫМАГА́ННЕ ў крымінальным праве, наўмыснае злачынства, якое заключаецца ў патрабаванні перадачы маёмасці або права на яе ці выкананне якіх-небудзь дзеянняў маёмаснага характару пад пагрозай насілля над пацярпелым ці яго блізкімі, распаўсюджвання паклёпніцкіх або абвяшчэння пра яго ці яго блізкіх інш. звестак, якія гэтыя асобы жадаюць захаваць у тайне, або пашкоджання ці знішчэння іх асабістай маёмасці або чужой маёмасці, якая знаходзіцца ў іх распараджэнні ці пад аховай. У Рэспубліцы Беларусь за вымаганне прадугледжана крымін. адказнасць. Яна значна ўзмацняецца за паўторнае вымаганне, за ўчыненне вымагання групай, рэцыдывістам, з выкарыстаннем небяспечнага для жыцця і здароўя насілля або насілля, якое прывяло да буйных страт ці інш. цяжкіх вынікаў. Гл. таксама Рэкет.
Э.І.Кузьмянкова. с. 313
ВЫМАКА́ННЕ ПАСЕ́ВАЎ , гібель азімых культур ад парушэння дыхання пры застоі вады на паверхні глебы. У кліматычных умовах Беларусі найчасцей бывае ўвосень і вясной, радзей пры працяглых адлігах зімой, на слабаводапранікальных глебах у паніжаных месцах, летам пры вял. колькасці ападкаў і выхадзе рэк з берагоў. Залітыя вадой расліны жаўцеюць, назапашваюць у клетках этылавы спірт і інш. рэчывы, якія выклікаюць іх атручэнне і гібель. З азімых культур найчасцей вымакае жыта. Меры барацьбы: вырошчванне ўстойлівых да вымакання сартоў, добрая апрацоўка глебы, ранняя падкормка раслін мінер. ўгнаеннямі і інш. агратэхн. мерапрыемствы. с. 313
ВЫ́МАРАЧНАЯ МАЁМАСЦЬ , у цывільным праве маёмасць памерлага, у якога няма спадчыннікаў ні па законе, ні па завяшчанні або яны пазбаўлены спадчынадаўцам спадчыны ці адмовіліся ад яе. Паводле бел. заканадаўства вымарачная маёмасць пераходзіць на карысць дзяржавы, якая пасля прыняцця спадчыны адказвае па даўгах спадчынадаўцы ў межах сапраўднага кошту маёмасці, што перайшла да яе. с. 313
ВЫМІРА́ННЕ , у экалогіі стан папуляцыі, які характарызуецца ўстойлівым перавышэннем смяротнасці над нараджальнасцю; у тэорыі эвалюцыі знікненне любой таксанамічнай групы арганізмаў без пакідання даччыных формаў. Акрамя шматлікіх фактаў вымірання асобных папуляцый і відаў вядомы прыклады поўнага вымірання цэлых атрадаў (аманіты, шчытковыя рыбы, стэгацэфалы, іхтыязаўры, дыназаўры), класаў (псілафіты, трылабіты і інш.), тыпаў (археацыяты). Прычыны вымірання асобных папуляцый і відаў звычайна звязаны з павелічэннем смяротнасці ў выніку адмоўнага ўздзеяння знешніх фактараў (змена клімату, канкурэнцыя, дзейнасць чалавека і інш.), радзей — з уплывам унутраных фактараў (інбрыдзінг — скрыжаванне блізкароднасных арганізмаў, неспрыяльная палавая ці ўзроставая структура папуляцыі). Віды, якія выміраюць, уключаюцца ў Чырв. кнігу і ахоўваюцца дзяржавай.
В.В. Грычык. с. 313
ВЫ́МНА , возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Лужасянка (выцякае з возера), за 20 км на У ад г. Гарадок. Пл. 7,24 км2, даўж. 9,2 км, найб. шыр. 1,4 км, найб. глыб. 7,8 м, даўж. берагавой лініі 22,6 км. Пл. вадазбору 106 км2. Схілы катлавіны выш. 10—12 м, парослыя лесам, на ПнУ і ПдЗ нізкія, забалочаныя. Берагі высокія і стромкія, зараслі хмызняком. Дно амаль плоскае, мелкаводдзе вузкае, пясчанае, 7 астравоў агульнай пл. каля 8 га, найб. з іх на ПдЗ зарос лесам. Надводная расліннасць вузкай паласой (10—25 м) акаймоўвае ўзбярэжжа і астравы. Злучана пратокамі з азёрамі Арлейка і Слепня. с. 313
ВЫ́МНА , возера ў Віцебскім р-не, у бас. р. Каспля, за 26 км на ПнУ ад Віцебска. Пл. 2,1 км2, даўж. 2,95 км, найб. шыр. 1,09 км, найб. глыб. 9,6 м, даўж. берагавой лініі 7,6 км. Пл. вадазбору 97,8 км2. Схілы катлавіны выш. 8 м, у верхняй частцы разараныя. Берагі нізкія, пад хмызняком, на З зліваюцца са схіламі. Дно выслана пяском, на глыбакаводдзі — глінай. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шыр. 20—90 м. Праз возера цячэ р. Вымнянка. с. 314
ВЫ́МНА , вёска ў Віцебскім р-не, на беразе аднайм. возера. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 29 км на У ад горада і чыг. ст. Віцебск. 576 ж., 244 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. с. 314
ВЫМНЯ́НКА , Вымніца, рака ў Віцебскім р-не, левы прыток Касплі (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 38 км. Пл. вадазбору 357 км2. Выцякае з возера без назвы каля в. Раніца, цячэ ў межах Віцебскага ўзв., працякае праз воз. Вымна, пратокай злучана з Янавіцкім возерам. Асн. прыток — р. Паловец (справа). Даліна да в. Півавары трапецападобная, шыр. 300—500 м. Пойма перарывістая, шыр. да 500 м. Рэчышча звілістае, шыр. 6—10 м. На рацэ г.п. Янавічы. с. 314
ВЫ́МПЕЛ (галанд. wimpel), 1) раздвоены на канцы, доўгі і вузкі сцяг, які паднімаецца на ваен. суднах у плаванні. Разам з кармавым сцягам з'яўляецца адзнакай дзярж. прыналежнасці карабля. 2) Футляр з доўгай яркай стужкай, які выкарыстоўваюць для скідвання з самалётаў ці верталётаў данясенняў, карэспандэнцыі і інш. 3) Спец. знак (палотнішча з эмблемай або малюнкам, замацаванае на дрэўку), які ўручаюць на сустрэчах, спаборніцтвах і інш. мерапрыемствах. с. 314
ВЫ́МУШАНАЕ ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ , вылучэнне электрамагнітных хваль квантавымі сістэмамі (напр., атамамі) пад уздзеяннем знешняга (вымушанага) выпрамянення і тоеснымі з ім частатой, фазай, палярызацыяй і напрамкам распаўсюджвання. Паняцце вымушанага выпрамянення ўведзена з агульных тэрмадынамічных меркаванняў А.Эйнштэйнам (1917) для сістэмы многіх часціц. Вымушанае выпрамяненне актыўнага асяроддзя выкарыстоўваецца для ўзмацнення і генерацыі эл.-магн. хваль (гл. Квантавы ўзмацняльнік, Квантавы генератар).
Поўная магутнасць вымушанага выпрамянення пры ўзаемадзеянні актыўнага асяроддзя са знешнім эл.-магн выпрамяненнем выражаецца формулай <FORMULA>, дзе <FORMULA> — энергія выпрамененага (паглынутага) фатона; Еm і Еn — энергія электрона на больш высокім і больш нізкім узроўнях; <SIGN> — імавернасць выпрамянення (паглынання); Nm і Nn — заселенасць больш высокага і больш нізкага ўзроўняў. Актыўнае асяроддзе мае інверсную заселенасць узроўняў Nm>Nn і Р>0; у раўнаважных сістэмах Nm<Nn , і таму сістэма паглынае знешняе выпрамяненне (Р<0).
Л. М. Арлоў. с. 314
ВЫ́МУШАНЫЯ ВАГА́ННІ , ваганні, якія ўзнікаюць у сістэме пад дзеяннем пераменнай знешняй сілы. Напр., ваганні мех. канструкцый пад дзеяннем пераменнай нагрузкі, мембраны тэлефона пад дзеяннем магн. поля і інш. Уласцівасці вымушаных ваганняў залежаць ад характару знешняй сілы і ўласцівасцей самой сістэмы.
Пад дзеяннем знешняй сілы ў сістэме адначасова ўзнікаюць уласныя ваганні і вымушаныя ваганні. Праз пэўны час уласныя ваганні затухаюць і ў сістэме ўсталёўваюцца вымушаныя ваганні. Амплітуда іх большае з павелічэннем амплітуды знешняй сілы і з памяншэннем трэння (супраціўлення) у сістэме пры мех. (электрычных) ваганнях і рознасці паміж частатой змены знешняй сілы і частатой уласных ваганняў. Пры супадзенні частаты знешняй сілы і частаты ўласных ваганняў настае рэзананс. с. 314
ВЫ́МЯ , малочныя залозы млекакормячых жывёл. У жвачных і кабыл размяшчаецца ў пахвіннай вобласці, паміж сцёгнамі; у свіней — сіметрычна справа і злева ад «белай» лініі жывата. У самцоў рудыментарныя малочныя залозы ёсць спераду машонкі. Адрозніваюць множнае вымя з 4—8 доляў (напр., у сабакі, свінні). Вымя з 1 пары доляў (у авечкі, казы) або з 2 пар доляў, якія зліліся ў адзінае цэлае (у каровы, кабылы і інш.).
Малако ўтрымліваецца ў вымі дзякуючы капілярнасці, а таксама наяўнасці кругавых запіральных мышцаў (сфінктэраў) у сасках. Лактацыя мае сезонны характар. Рост і развіццё вымя цесна звязаны з дзейнасцю яечнікаў. Пад уплывам іх гармонаў вымя цельнай каровы расце ў 2-й пал. сухастойнага перыяду (за месяц да ацёлу). Росту вымя спрыяе масаж. с. 314
ВЫМЯРА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА , оптыка-механічная машына для вымярэння вонкавых і ўнутраных лінейных памераў. Мае межы вымярэнняў: ніжнюю ад 0 (для вонкавых памераў) і ад 13,5 мм (для ўнутраных) і верхнюю да 1, 2, 4, 6, 8 і 12 м.
Дэталь, якая кантралюецца, устанаўліваецца на прадметны стол або люнеты. Адліковым прыстасаваннем служыць трубка аптыметра або інтэрферометра. Вымярэнне ажыццяўляецца параўнаннем памераў рабочай і ўзорнай дэталей (пераважна канцавых мер) або прамым вымярэннем. Вымяральная машына выкарыстоўваецца пераважна для праверкі і настройкі нутрамераў, вымярэння вял. канцавых мер і кантролю вял. дэталей. У праграмавальнай вытв-сці пашыраны каардынатныя вымяральныя машыны.
М.І.Дудо. с. 314
ВЫМЯРА́ЛЬНАЯ ТЭ́ХНІКА , галіна навукі і тэхнікі, звязаная з вывучэннем, вырабам і выкарыстаннем сродкаў вымярэнняў. Грунтуецца на навук. дысцыплінах, якія вывучаюць метады і сродкі атрымання колькаснай інфармацыі аб велічынях, што характарызуюць аб'екты і вытв. працэсы. Уключае вымяральныя прылады, інструменты, машыны і ўстаноўкі, прызначаныя для рэгістрацыі вынікаў вымярэння. Звязана з вылічальнай тэхнікай, кібернетыкай тэхнічнай, тэлемеханікай, электронікай, аўтаматыкай і інш.
Вымяральная тэхніка ўзнікла ў глыбокай старажытнасці і была звязана з вымярэннем мас і аб'ёмаў, адлегласцей і плошчаў, адрэзкаў часу, вуглоў і г.д. Да 16—18 ст. адносіцца ўдасканаленне гадзіннікаў і вагаў, вынаходства мікраскопа, барометра, тэрмометра. У канцы 18 — 1-й пал. 19 ст. з пашырэннем паравых рухавікоў і развіццём машынабудавання развіваецца прамысл. вымяральная тэхніка: удасканальваюцца прылады для вызначэння памераў, з'яўляюцца вымяральныя машыны, уводзяцца калібры, розныя меры фіз. велічынь (у т.л. эталоны) і г.д. У 19 ст. створаны асновы тэорыі вымяральнай тэхнікі і метралогіі, пашырылася метрычная сістэма мер, з'явіліся электравымяральныя прылады і цеплатэхнічныя прылады. У 20 ст. пачынаюць выкарыстоўвацца эл. і электронныя сродкі для вымярэння мех., цеплавых, аптычных і інш. велічынь, для хім. аналізу і геолагаразведкі, развіваюцца радыёвымярэнні і спектраметрыя, узнікае прыладабуд. прам-сць. Гал. кірункі развіцця сучаснай вымяральнай тэхнікі: лінейныя і вуглавыя вымярэнні; мех., аптычныя, акустычныя, цеплафіз., фіз.-хім. вымярэнні; эл., магн. і радыёвымярэнні; вымярэнні частаты і часу, выпрамяненняў (гл., напр., Арэометр, Асцылограф, Вакуумметр, Вісказіметр, Вымяральны пераўтваральнік, Газааналізатар, Геадэзічныя прылады і інструменты, Дазіметрычныя прылады, Інтэрферометр, Каларыметр, Люксметр, Манометр, Пнеўматычны пераўтваральнік, Радыёвымяральныя прылады, Спектрометр, Частатамер).
Шырока выкарыстоўваюцца (пераважна ў машынабудаванні) вымяральныя інструменты: універсальныя (для вымярэння дыяпазонаў памераў) і бясшкальныя (для вымярэння аднаго пэўнага памеру). Універсальныя падзяляюцца на штрыхавыя (штанген-інструменты, вугламеры, лінейкі, вугольнікі, кронцыркулі), мікраметрычныя (глыбінямеры, мікрометры, нутрамеры), механічныя з рознымі тыпамі мех. перадач (індыкатары гадзіннікавага тыпу, мініметры, мікатары), оптыка-механічныя (праектары, вымяральныя мікраскопы) і інш. Многія прылады далучаюць розныя канструкцыйныя асаблівасці, напр. аптыметры (рычажна-аптычная сістэма). Бясшкальныя інструменты — сродкі допускавага кантролю; гэта калібры (кольцы, шаблоны, коркі, скобы) і канцавыя меры (стальныя пліткі пэўнай таўшчыні ў наборах). Адным з гал. кірункаў далейшага развіцця вымяральнай тэхнікі з'яўляецца распрацоўка інфарм.-вымяральных сістэм. Удасканальваюцца сродкі дылатаметрыі, дазіметрыі, мас-спектраметрыі, рэфрактаметрыі, тэлеметрыі. Тэарэт. і навук.-практычную аснову ўдасканалення вымяральнай тэхнікі як аднаго з кірункаў прыладабудавання складаюць дасягненні і распрацоўкі ў галіне фіз тэхн. навук. На Беларусі сродкі вымяральнай тэхнікі выпускаюць Гомельскі завод вымяральных прылад, Віцебскае вытворчае аб'яднанне «Электравымяральнік» і інш.
А.Р.Архіпенка, У.М.Сацута. с. 314
ВЫМЯРА́ЛЬНЫ ПЕРАЎТВАРА́ЛЬНІК , прыстасаванне, якое пераўтварае фіз. велічыню, што вымяраецца або рэгулюецца, у сігнал (звычайна электрычны) для далейшай перадачы, апрацоўкі ці рэгістрацыі. Адна з асн. частак сродкаў вымяральнай тэхнікі, сістэм аўтаматыкі і тэлемеханікі. Тэрмін «вымяральны пераўтваральнік» уведзены стандартам замест тэрміна «датчык».
Параметры, якія ўспрымаюцца вымяральным пераўтваральнікам, бываюць механічныя (намаганне, перамяшчэнне, скорасць, вібрацыя), гідраўлічныя і пнеўматычныя (ціск, расход), аптычныя (сіла святла), цеплавыя (т-ра), электрычныя (напружанне і ток), радыеактыўныя. Выходныя сігналы падзяляюцца на электрычныя і пнеўматычныя (часам гідраўлічныя), амплітудныя, часаімпульсныя, частотныя і фазавыя, аналагавыя (неперарыўныя) і лічбавыя (дыскрэтныя). Вымяральны пераўтваральнік складаецца з аднаго (напр., тэрмапара, тэнзометр) або з некалькіх элементарных пераўтваральнікаў, найважнейшы з якіх — адчувальны элемент. Пераўтваральнікі злучаюцца па каскаднай, дыферэнцыяльнай і кампенсацыйнай схемах. Найб. Пашыраны маштабныя і функцыянальныя вымяральныя пераўтваральнікі. Маштабныя (напр., дзялільнікі частаты і напружання, трансфарматары вымяральныя) мяняюць маштаб велічыні, якая вымяраецца, без змены яе фіз. прыроды. Гэтыя вымяральныя пераўтваральнікі пашыраюць межы вымярэнняў сродкамі вымяральнай тэхнікі. Функцыянальныя вымяральныя пераўтваральнікі (напр., тэрмарэзістары, фотаэлементы) пераўтвараюць велічыню той ці іншай фіз. прыроды ў функцыянальна звязаны з ёй сігнал (звычайна электрычны). Такімі вымяральнымі пераўтваральнікамі можна вымяраць разнастайныя неэл. велічыні. Асобны клас складаюць аперацыйныя вымяральныя пераўтваральнікі, якія выконваюць над велічынямі пэўныя матэм. аперацыі (інтэграванне, дыферэнцыраванне і інш.). Асн. характарыстыкі вымяральных пераўтваральнікаў: від функцыянальнай залежнасці паміж уваходнай і выходнай велічынямі, адчувальнасць і парог адчувальнасці, хібнасць.
У. М.Сацута. с. 315
ВЫМЯРА́ЛЬНЫЯ ПРЫЛА́ДЫ , сродкі вымярэння, якія даюць магчымасць непасрэдна адлічваць (рэгістраваць) значэнне велічыні, што вымяраецца.
Паводле прызначэння падзяляюцца на электравымяральныя прылады, цеплатэхнічныя прылады, метэаралагічныя прылады, гідралагічныя прылады, актынаметрычныя (актынометры, піргеліёметры, альбедометры, балансамеры), астранамічныя інструменты і прылады, геадэзічныя прылады і інструменты, акустычныя (фазометры, шумамеры, акустычныя інтэрферометры і інш.), метралагічныя (эталонныя) прылады для градуіроўкі і праверкі рабочых вымяральных прылад (напр., квантавы гадзіннік, гл. таксама Метралогія), прылады для вымярэння часу (гадзіннік, гадзіннік астранамічны), вуглавых і лінейных скарасцей і паскарэнняў (акселерометры, тахометры, спідометры), радыётэхн. вымяральныя прылады (асцылограф, частатамер і інш.), спец. прылады (авіяцыйныя, карабельныя і інш., напр., вышынямер, гіракомпас). Пашыраны і камбінаваныя вымяральныя прылады, якія вымяраюць некалькі велічынь (ампервальтометр і інш.). Паводле формы атрымання інфармацыі вымяральныя прылады бываюць аналагавыя (значэнне велічыні паказваецца на шкале) і лічбавыя (на спец. індыкатары), з візуальным адлічваннем і самапісныя (барографы, тэрмографы, індыкатары ціску, лічбавыя друкавальныя хранографы). Пашыраны інтэгральныя вымяральныя прылады, якія даюць сумарнае значэнне велічыні за пэўны час (напр., лічыльнікі электрычныя, расхадамеры). Адрозніваюць таксама вымяральныя прылады аўтаматычныя і ручнога кіравання. Найб. пашыраны вымяральныя прылады прамога дзеяння (прамога пераўтварэння) і прылады параўнання, у якіх велічыня, што вымяраецца, параўноўваецца з адпаведнай мерай (вагі, патэнцыёметры).
У. М. Сацута. с. 315
ВЫМЯРЗА́ННЕ РАСЛІ́Н , гібель раслін або адміранне іх частак у выніку ўтварэння лёду ў тканках пад дзеяннем нізкіх тэмператур. Вада ў раслінных клетках і міжклетніках пачынае замярзаць пры т-ры ніжэй за - 1 °С, што паступова прыводзіць да гібелі клеткі. Ступень пашкоджання пасеваў залежыць ад віду, сорту і фізіял. стану раслін. Сярод азімых найб. устойлівае да нізкіх т-р жыта. На Беларусі вымярзанне раслін назіраецца ў маласнежныя зімы пры т-ры паветра ніжэй за -22 °С. У асабліва халодныя зімы вымярзаюць азімыя збожжавыя культуры, пладовыя дрэвы і кусты. Бульба, памідоры, фасоля, агуркі, гарбузы вымярзаюць пры т-ры -2 °С. Лёгка вымярзае большасць інтрадукаваных раслін. Каб папярэдзіць вымярзанне пасеваў, выводзяць марозаўстойлівыя сарты, выкарыстоўваюць правільную агратэхніку, рэгулююць водны і паветраны рэжым глебы на меліяраваных аб'ектах. с. 316
ВЫМЯРЭ́ННЕ , знаходжанне лікавых значэнняў пэўнай фіз. велічыні з дапамогай вымяральных прылад, інструментаў і інш. сродкаў вымяральнай тэхнікі. Ажыццяўляецца ў прынятых адзінках фізічных велічынь, звычайна з улікам хібнасці вымярэнняў. Адрозніваюць прамое вымярэнне, пры якім значэнне велічыні знаходзяць непасрэдна з паказанняў прылад (вымярэнне ціску манометрам, тэмпературы — тэрмометрам, масы — вагамі, даўжыні — лінейкай і г.д.), і ўскоснае, пры якім значэнне велічыні знаходзяць з вядомай залежнасці паміж ёю і іншымі велічынямі, што вымяраюцца непасрэдна (напр., знаходжанне плошчы на аснове прамога вымярэння лінейных памераў, шчыльнасці цела па яго масе і геам. памерах). Бываюць таксама сумесныя вымярэнні (прамыя і ўскосныя), пры якіх адначасова вымяраюць некалькі аднайменных і разнайменных велічынь.
У залежнасці ад аб'ектаў бываюць лінейныя вымярэнні, механічныя вымярэнні, радыяцыйныя вымярэнні, электрычныя (гл. Электравымяральныя прылады) і інш. Пашыраны дыстанцыйныя вымярэнні (гл. таксама Тэлеметрыя), укараняюцца аўтаматызаваныя інфармацыйна-вымяральныя сістэмы. Пры вымярэнні выкарыстоўваюцца дыферэнцыяльны, кампенсацыйны, нулявы, страбаскапічны метады вымярэння (гл. адпаведныя арт.), рабочыя сродкі вымярэнняў і ўзорныя сродкі вымярэнняў. Адзінства вымярэнняў забяспечвае метралагічная служба, якая захоўвае эталоны адзінак і выконвае праверку сродкаў вымярэння. На Беларусі найб. пашыраны лінейна-вуглавыя і мех. вымярэнні (машынабуд. прам-сць, с.-г. машынабудаванне), радыёвымярэнні (радыёэлектронная прам-сць), фіз.-хім. вымярэнні (хім. прам-сць), цеплатэхн., эл., магн., аптычная і інш. Дзейнічае Дзярж. камітэт па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі СМ Рэспублікі Беларусь. Гл. таксама Метралогія.
А.Р.Архіпенка, У.М.Сацута. с. 316
ВЫНАСНЫ́Я ЛІ́ТАРЫ , літары, напісаныя над радком з мэтай скарачэння слоў і паскарэння працэсу пісьма. Прыём вынасу літар зрэдку практыкаваўся ў стараслав. і стараж.-рус. уставе: гсдь (господь), мсць (м<SIGN>сяць), л<SIGN>т (л<SIGN>то), црство (царство). Выкарыстанне вынасных літар асабліва пашырылася ў старабел. скорапісе 15—17 ст., дзе стала заканамерным напісаннем над радком першай літары з групы зычных у сярэдзіне слоў (доброволный, лихтаръ), зычнай літары перад групай «ь + галосны гук» (зранене, спустошене), канцавой зычнай у розных граматычных формах (будет, поедет; дадут, плачут; в тых сеножатех; доброг, старог, спалучэнняў зычных з апошнім «т» (индикт, наместникъ, радост). Больш абмежавана вынасныя літары выкарыстоўваліся ў бел. старадруках канца 16—17 ст. У сучасным бел. правапісе не ўжываюцца.
А. М. Булыка. с. 316
ВЫНАХО́ДНІЦКАЕ ПРА́ВА , прававыя нормы, якія рэгламентуюць адносіны, што ўзнікаюць у сувязі з адкрыццямі, вынаходствамі, рацыяналізатарскімі прапановамі і іх выкарыстаннем. У Рэспубліцы Беларусь крыніцамі вынаходніцкага права з'яўляюцца Грамадзянскі кодэкс і Закон «Аб патэнтах на вынаходствы» ад 5.2.1993, інш. нарматыўныя акты. Палажэнні вынаходніцкага права пашыраюцца на аўтараў адкрыццяў, вынаходстваў і рацыяналізатарскіх прапаноў — фіз. і юрыд. асоб Беларусі, замежных грамадзян, асоб без грамадзянства і замежных юрыд. асоб — і вынікі іх вынаходніцкай дзейнасці на тэр. Беларусі. Калі міжнар. дагаворам Рэспублікі Беларусь устаноўлены інш. правілы, чым тыя, што змешчаны ў нац. заканадаўстве, выкарыстоўваюцца правілы міжнар. дагавору.
Bынаходніцкае права замацоўвае за аўтарамі права на ўзнагароджанне і шэраг немаёмасных правоў (права на аўтарства, права даць вынаходству сваё імя ці якую-небудзь спец. назву і інш.), рэгулюе парадак выкарыстання вынаходстваў і ўкараненне рацыяналізатарскіх прапаноў і інш. Правы аўтараў ахоўваюцца ў адм. і судовым парадку. с. 316
ВЫНАХО́ДНІЦТВА , творчы працэс, які прыводзіць да новага вырашэння задачы ў любой галіне тэхнікі, культуры, аховы здароўя, абароны і дае станоўчы эфект. Вынаходніцкае права Рэспублікі Беларусь забяспечвае спрыяльныя ўмовы для развіцця масавага В., непасрэднага ўдзелу ў тэхнал. прагрэсе і ўдасканаленні вытв-сці. Шляхам матэрыяльнай і маральнай падтрымкі, наданнем пэўных ільгот дзяржава заахвочвае вынаходнікаў і рацыяналізатараў вытв-сці. У 1932 на 1-м Усебел. з'ездзе вынаходнікаў арганізацыйна аформлена т-ва вынаходнікаў Беларусі. З 1956 дзейнічаў Камітэт па справах вынаходстваў і адкрыццяў СМ СССР, з 1958 — Бел. рэсп. савет Усесаюзнага т-ва вынаходнікаў і рацыяналізатараў, з 1990 — Бел. т-ва вынаходнікаў і рацыяналізатараў. с. 316
ВЫНАХО́ДСТВА , істотна новае, эфектыўнае вырашэнне тэхн. задач у матэрыяльнай вытв-сці, культуры, ахове здароўя, абароне краіны; творчае вырашэнне практычнай задачы тэхн. сродкамі. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь вынаходніцтва прызнаецца новым, калі яно не з'яўляецца часткай вядомага ўзроўню тэхнікі і прамыслова не выкарыстоўваецца. Аўтарам вынаходства прызнаецца асоба, творчай працай якой яно створана. Права на вынаходства ахоўваецца дзяржавай (гл. Вынаходніцкае права) і сведчыцца патэнтам.
Г.А.Маслыка. с. 316
ВЫ́НІК , гл. Прычына і вынік. с. 316
ВЫНО́СЛІВАСЦЬ матэрыялаў, здольнасць матэрыялаў супраціўляцца ўздзеянню паўторных (цыклічных), знакапераменных нагрузак, у выніку якіх развіваецца стомленасць матэрыялаў. Характарызуецца мяжой вынослівасці — колькасцю цыклаў нагрузак да ўзнікнення макрашчылін або поўнага разбурэння матэрыялу. Мяжа вынослівасці можа быць меншая за мяжу трываласці або мяжу цякучасці. Вынослівасць залежыць ад уласцівасцей матэрыялу, віду нагрузкі, стану паверхні, памераў дэталі або канструкцыі і інш. Улічваецца пры канструяванні машын і праектаванні збудаванняў.
М.К. Балыкін. с. 316
ВЫНО́СЛІВАСЦЬ у біялогіі, здольнасць жывых арганізмаў вытрымліваць экстрэмальныя ўздзеянні навакольнага асяроддзя: абіятычнага, біятычнага і антрапагеннага. Асабліва важныя засухаўстойлівасць і тэрмаўстойлівасць відаў. Па тэрмаўстойлівасці адрозніваюць стэнатэрмныя віды, якія прыстасаваліся да абмежаваных ваганняў тэмператур (напр., водныя расліны і жывёлы), мегатэрмныя — да высокіх тэмператур (напр., насенне і споры), мікратэрмныя — да нізкіх (напр., здольнасць раслін не траціць жыццядзейнасці пасля прымаразкаў) і эўрытэрмныя — да значных ваганняў тэмператур (напр., пугач, або філін). Высокая вынослівасць з'яўляецца перадумовай выжывальнасці, нізкая вынослівасць пры ўмовах заўсёднага змянення (у т.л. антрапагеннага) навакольнага асяроддзя прыводзіць да скарачэння відаў і амаль да поўнага вымірання. с. 316
ВЫНЯ́ , рака ў Нясвіжскім і Капыльскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток Лошы (бас. Нёмана). Даўж. 56 км. Пл. вадазбору 366 км2. Пачынаецца на ПдУ ад в. Дубейкі Нясвіжскага р-на, цячэ па слабахвалістай раўніне. Асн. Прыток — р. Грыўчык (справа). Даліна пераважна невыразная. Пойма двухбаковая, шыр. 300—400 м, у верхнім цячэнні — меліяраванае балота, ніжэй — роўная, сухая. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, у пойме меліярац. каналы, 2 сажалкі. с. 317
ВЫПАДЗЕ́ННЕ МА́ТКІ , частковы або поўны выхад маткі за палавую шчыліну; заключная ўскладненая стадыя апушчэння сценак похвы і маткі. Бывае пры парушэнні цэласці ці тонусу мышцаў тазавага дна, расслабленні апарата, які звязвае матку і мышцы пярэдняй брушной сценкі, пры павышаным унутрыбрушным ціску. Гэтаму садзейнічаюць частыя роды дзяцей з вял. вагой, цяжкая фіз. праца, гарманальныя і дыстрафічныя парушэнні тканак. Найчасцей хварэюць пажылыя (старэй за 60 гадоў) жанчыны.
Пры няпоўным выпадзенні маткі матка з шыйкай часткова выходзіць за межы палавой шчыліны, пры поўным усё цела маткі знаходзіцца за межамі палавой шчыліны. Спалучаецца з апушчэннем мачавога пузыра і пярэдняй сценкі прамой кішкі. Выпадзенне маткі праяўляецца адчуваннем пабочнага цела ў палавой шчыліне, ацёкам, іншы раз трафічнымі язвамі шыйкі, сценак похвы і маткі, болямі і цяжарам унізе жывата, расстройствамі мочаспускання і рэфекацыі (цяжкасць ці немагчымасць мочаспускання, нетрыманне мачы і газаў). Лячэнне хірургічнае.
І.У.Дуда. с. 317
ВЫПАДКО́ВАСЦЬ , гл. Неабходнасць і выпадковасць. с. 317
ВЫПАДКО́ВАЯ ВЕЛІЧЫНЯ ́ ў тэорыі імавернасцей, велічыня, якая прымае ў залежнасці ад выпадковага зыходу выпрабавання тыя ці іншыя значэнні з пэўнымі імавернасцямі. Напр., лік ачкоў, што выпадаюць на верхняй грані ігральнай косці, — выпадковая велічыня, якая прымае значэнні 1, 2, 3, 4, 5, 6 і з імавернасцю 1/6 кожнае. Выпадковая велічыня поўнасцю характарызуецца адпаведным размеркаваннем імавернасцей. Асн. характарыстыкі выпадковай велічыні — матэматычнае чаканне і дысперсія. Гл. таксама Імавернасцей тэорыя. с. 317
ВЫПАДКО́ВАЯ ПАДЗЕ́Я ў тэорыі імавернасцей, падзея, якая пры выкананні пэўных умоў (правядзенні выпрабавання) можа як адбыцца, так і не адбыцца і для якой існуе пэўная імавернасць яе наступлення. Наяўнасць у выпадковай падзеі А пэўнай імавернасці р (0 <SIGN> р <SIGN> 1) тлумачыцца паводзінамі яе частаты: калі названае выпрабаванне ажыццяўляецца n разоў, а А з'яўляецца пры гэтым m разоў, то пры вялікіх n частата <SIGN> аказваецца блізкая да р. Гл. таксама Імавернасцей тэорыя. с. 317
ВЫПАДКО́ВЫ ПРАЦЭ́С , імавернасны працэс, стахастычны працэс, працэс змены ў часе стану некаторай прыроднай ці тэхнічнай сістэмы ў адпаведнасці з імавернаснымі заканамернасцямі. Характарыстыкі выпадковага працэсу ў кожны момант часу — выпадковыя велічыні з пэўным размеркаваннем імавернасцей.
Тыповыя прыклады выпадковага працэсу: броўнаўскі рух, турбулентны рух вадкасцей і газаў, распаўсюджванне радыёхваль, рух трансп. патокаў, міграцыі жывёл, змены складу біяцэнозаў і інш. Пры апісанні і аналізе выпадковага працэсу выкарыстоўваюцца метады рашэння дыферэнцыяльных і інтэгра-дыферэнцыяльных ураўненняў (гл. Маркаўскі працэс), метады функцыянальнага аналізу і інш. Пры дапамозе тэорыі выпадковага працэсу вырашаецца большасць задач масавага абслугоўвання тэорыі.
Дз.У.Сінькевіч. с. 317
«ВЫ́ПАЛЕНАЯ ЗЯМЛЯ́» , палітыка наўмыснага знішчэння населеных пунктаў, прамысловых, энергетычных, транспартных і інш. прадпрыемстваў, збудаванняў, дарог, запасаў матэрыяльных сродкаў, пасеваў, помнікаў культуры і інш. Вядома са стараж. часоў, асабліва выкарыстоўвалася ў перыяды спусташальных набегаў ваяўнічных качэўнікаў-заваёўнікаў. На Беларусі ў значных маштабах праводзілася ў Вял. Айч. вайну 1941—45. Найб. адкрыта тактыка «выпаленай зямлі» ажыццяўлялася ў час правядзення больш як 140 карных аперацый. За гады вайны акупанты загубілі больш за 2 млн. 200 тыс. чал., спалілі і разбурылі 209 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 вёсак (630 з іх спалілі разам з жыхарамі), некаторыя раёны цалкам ператварылі ў пустыні (у Суражскім р-не з 346 вёсак засталося 5, у Асвейскім спалены амаль усе нас. пункты). Палітыку «выпаленай зямлі» выкарыстоўвалі агрэсары ў войнах супраць В'етнама, Лівана і інш.
Літ.: Загорулько М.М., Юденков А.Ф. Крах плана «Ольденбург». М., 1980; Бочкарев А. Критика чистого чувства. Ставрополь, 1996.
У.С.Кошалеў. с. 317
ВЫПА́ЛЬВАННЕ расліннасці, падпальванне сухой расліннасці з мэтай больш хуткага рунення сенажаці ці пашы або выпуджвання паляўніча-прамысловых жывёл на паляванні. Паступова вядзе да дэградацыі расліннасці і глеб — адначасова знішчае надглебавую і глебавую фауну і біяцэноз увогуле. Пры падсечна-агнявой сістэме земляробства ў некаторых краінах трапічнага пояса праводзіцца выпальванне лесу (перыядычна). На Беларусі ў старажытнасці выпальваннем рыхтавалі лясныя глебы пад пасевы с.-г. культур. Сучасным прыродаахоўным заканадаўствам выпальванне забаронена (стварае пагрозу лясных пажараў, супярэчыць інтарэсам аховы прыроды). с. 317
ВЫПАРА́ЛЬНІК , гідралагічная прылада ці ўстаноўка для вымярэння выпарэння з розных натуральных паверхняў. Дзейнічае на прынцыпах вызначэння выпарэння па вазе або аб'ёме выпаранай з сасуда вады, змяненні канцэнтрацыі солі ў сасудзе, змяненні вагі маналіту глебы і інш. З паверхні вады выпарэнне вымяраецца воднымі выпаральнікамі (плывучыя выпаральнікі, выпаральныя басейны і інш.), з паверхні сушы — глебавымі выпаральнікамі (вагавыя, гідраўлічныя і інш.) і іх разнавіднасцю балотнымі выпаральнікамі. Для вызначэння колькасці ападкаў да выпаральнікаў звычайна дадаецца дажджамер. с. 317
ВЫПА́РВАННЕ , тэхналагічны працэс канцэнтравання раствораў частковым выпарэннем растваральніку пры кіпенні. Робяць для вылучэння растворанага рэчыва (найчасцей цвёрдага з вады) ці атрымання чыстага растваральніку.
Праводзіцца ў выпарных апаратах пры атм., паніжаным (да 0,008 МПа) ці залішнім (да 0,6 МПа) ціску. Канструкцыя апаратаў для выпарвання залежыць ад саставу, фізіка-хім. уласцівасцей, неабходнай ступені канцэнтравання раствораў, іх схільнасці да ўтварэння накіпу і пены. Выпарванне тэрмаадчувальных (напр., лізін) і высокакіпячых (напр., серная к-та) раствораў робяць ва ўмовах разрэджвання, таму што зніжаецца т-ра іх кіпення. Выкарыстоўваюць у хім., харч. і інш. галінах прам-сці. с. 317
ВЫПАРЭ́ННЕ , працэс пераходу рэчыва з вадкага ці цвёрдага стану ў газападобны (пару). Адрозніваюць выпарэнне фізічнае (з паверхні вады, снегу, лёду, глебы) і выпарэнне біялагічнае — транспірацыю. Пад выпарэннем разумеюць параўтварэнне на свабоднай паверхні вадкасці ў выніку цеплавога руху яе малекул пры т-ры, ніжэйшай за т-ру кіпення. Велічыня выпарэння вымяраецца ў выпаральніках (у міліметрах таўшчыні слоя выпаранай вады з вызначанай плошчы).
У замкнёнай сістэме пры пастаяннай т-ры з часам устанаўліваецца раўнаважны ціск (ціск насычанай пары), які адпавядае роўнасці патокаў малекул, якія выпарваюцца і вяртаюцца ў вадкасць з пары (кандэнсацыя). Ціск насычанай пары вызначаецца толькі т-рай і павялічваецца з яе павышэннем. Калі ціск насычанай пары становіцца роўны знешняму ціску, выпарэнне пераходзіць у кіпенне. Выпарэнне цвёрдых цел наз. сублімацыяй або ўзгонкай. Выкарыстоўваюць у прам-сці пры ачыстцы рэчываў, сушцы матэрыялаў, раздзяленні вадкіх сумесей, кандыцыяніраванні паветра; у абаротных сістэмах водазабеспячэння прадпрыемстваў (выпарнае ахаладжэнне вады). Гл. таксама Выпарванне.
Выпарэнне — адзіная форма перадачы вады з паверхні Зямлі ў атмасферу; забяспечвае кругаварот вады на Зямлі. На тэр. Беларусі сярэднегадавое выпарэнне з паверхні глебы 475—575 мм, з воднай паверхні за бязлёдастаўны перыяд 520—700 мм. с. 317
ВЫ́ПАТ , вадкасць, што прасочваецца з дробных крывяносных сасудаў у тканкі ці поласці цела пры запаленнях (эксудат), ацёках (трансудат). Змяшчае бялок, лейкацыты, часта — мікробы, якія выклікаюць запаленчы працэс. Пры своечасовым і правільным лячэнні выпат поўнасцю расходзіцца. с. 317
ВЫПРАВА́ННЕ ПАСЕ́ВАЎ , частковая або поўная гібель азімых збожжавых культур і інш. раслін, якія зімуюць, ад знясілення ў выніку доўгага знаходжання пад глыбокім снегавым покрывам. Бывае, калі ўвосень рана выпадае снег на незамёрзлую зямлю або доўга не сыходзіць вясной. На Беларусі найб. пашкоджваюцца перарослыя і загусцелыя пасевы азімых (жыта менш устойлівае, чым пшаніца), асабліва пры адначасовым іх падмаканні пры працяглых адлігах і напярэдадні інтэнсіўнага раставання снегу. с. 317
ВЫПРА́МНІК ТÓКУ , прыстасаванне для ператварэння пераменнага току (адна- або трохфазнага) у пастаянны ток. Складаецца з уласна выпрамніка (блока эл. вентыляў), трансфарматара (пры неабходнасці змяніць напружанне эл. сеткі да патрэбнай велічыні) і эл. фільтра (згладжвае пульсацыю выпрамленага напружання). Выпрамнікі току бываюць: электракантактныя, электравакуумныя (кенатронныя; гл. Кенатрон), газаразрадныя (гл. Газатрон, Ігнітрон, Тыратрон, Эксітрон) і паўправадніковыя (гл. ў арт. Паўправадніковыя прылады), адно- і двухпаўперыядныя, маставыя і з нулявым вывадам; адна-, трох- і мнагафазныя; рэгулёўныя і нерэгулёўныя.
Прасцейшыя аднапаўперыядныя аднафазныя выпрамнікі току маюць адзін вентыль, які прапускае пераменны ток толькі ў адным напрамку; выкарыстоўваюцца ў маламагутных (напр., бытавых) прыладах. Лепш згладжваюць пульсацыю напружання двухпаўперыядныя аднафазавыя выпрамнікі току, якія выкарыстоўваюцца пераважна ў прыстасаваннях са спажыванай магутнасцю да некалькіх кілават (радыёапаратура, прылады аўтаматыкі, тэлемеханікі і інш ), часам — для сілкавання магутных (да 1000 кВт) прыстасаванняў (напр., цягавых рухавікоў электравозаў). Двухпаўперыядныя трохфазавыя выпрамнікі току выкарыстоўваюцца ў магутных устаноўках прадпрыемстваў электраметалургіі, электрахіміі і інш. Мнагафазныя выпрамнікі току атрымліваюць павелічэннем ліку другасных абмотак трансфарматара і пэўным іх злучэннем, яны значна зніжаюць пульсацыю выходнага напружання.
У. М. Сацута. с. 318
ВЫПРА́МНЫСЛУП , сукупнасць паслядоўна злучаных выпрамных паўправадніковых дыёдаў. Бываюць германіевыя і крэмніевыя (найб. пашыраны). Маюць да 10 і болей дыёдаў, аформленых звычайна ў пластмасавым корпусе з двума эл. вывадамі. Сярэдняе значэнне выпрамленага току 75—500 мА, адваротнае напружанне 2—15 кВ. Выкарыстоўваюцца як выпрамнікі току (як правіла, высакавольтныя) у электратэхнічных, радыёэлектронных прыладах і прыстасаваннях, у радыёлакацыйнай і тэлевізійнай апаратуры. Некалькі выпрамных слупоў у адным корпусе ўтвараюць выпрамны блок. с. 318
ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ электрамагнітнае, свабоднае электрамагнітнае поле, якое існуе незалежна ад крыніц, што яго ствараюць; працэс утварэння свабоднага электрамагнітнага поля. Выпрамяненню ўласцівы т.зв. карпускулярна-хвалевы дуалізм. Асн. хвалевыя характарыстыкі выпрамянення — частата ν (або даўжыня хвалі λ= с/v ), дзе с — скорасць святла ў вакууме), а таксама хвалевы вектар <FORMULA>, дзе <SIGN> — адзінкавы вектар напрамку распаўсюджвання хвалі. Хвалевыя ўласцівасці выпрамянення праяўляюцца ў наяўнасці інтэрферэнцыі і дыфракцыі (гл. Дыфракцыя хваль, Інтэрферэнцыя хваль). Карпускулярныя ўласцівасці характарызуюцца тым, што кожнай асобнай хвалі з частатой ν і хвалевым вектарам <SIGN> адпавядае часціца (квант або фатон) з энергіяй Е = hν і імпульсам <FORMULA>, дзе h — Планка пастаянная. Карпускулярныя ўласцівасці праяўляюцца ў квантавых з'явах, напр., фотаэфект, Комптана эфект і інш.
Праяўленне хвалевых ці карпускулярных (квантавых) уласцівасцей выпрамянення залежыць ад яго частаты, па значэннях якой выпрамяненне ўмоўна падзяляецца на дыяпазоны (гл. табл.). <TABLE> Для хваль вял. даўжыні (напр., ЗВЧ, радыёхвалі) энергія квантаў вельмі малая, таму карпускулярныя ўласцівасці выпрамянення практычна не праяўляюцца. З павелічэннем частаты расце энергія квантаў і з інфрачырвонага дыяпазону ўжо пачынаюць пераважаць карпускулярныя ўласцівасці.
Уласцівасці выпрамянення для малых частот апісваюцца класічнай электрадынамікай, для вялікіх — квантавай. Паводле класічных Максвела ўраўненняў выпрамяненне ў кожным пункце прасторы і ў кожны момант часу характарызуецца напружанасцямі электрычнага <SIGN> і магнітнага <SIGN> палёў і пераносіць энергію, аб'ёмная шчыльнасць якой <FORMULA>. У квантавай тэорыі ўраўненні Максвела поўнасцю захоўваюцца, аднак велічыні <SIGN> і <SIGN> маюць іншы сэнс. У гэтым выпадку сувязь паміж хвалевымі і карпускулярнымі ўласцівасцямі выпрамянення мае статыстычны характар: шчыльнасць энергіі эл.-магн. хвалі вызначаецца лікам квантаў у адзінцы аб'ёму <FORMULA>, для асобнага кванта імавернасць яго знаходжання ў пэўным аб'ёме прапарцыянальная шчыльнасці энергіі.
Выпрамяненне ўзнікае ў рэчыве пры нераўнамерным руху эл. зарадаў ці змене магн. момантаў, у выніку чаго рэчыва траціць энергію і адбываюцца працэсы выпрамянення. Да іх адносяцца выпрамяненне бачнага, ультрафіялетавага і інфрачырвонага святла атамамі і малекуламі, γ-выпрамяненне атамных ядраў, выпрамяненне радыёхваль антэнамі. Адваротныя працэсы выпрамянення — працэсы паглынання. Пры іх за кошт энергіі выпрамянення павялічваецца энергія рэчыва. Паводле законаў класічнай электрадынамікі сістэма рухомых зараджаных часціц неперарыўна траціць энергію ў выглядзе выпрамянення — адбываецца неперарыўны працэс утварэння эл.-магн. хваль. Аднак у квантавых сістэмах працэсы выпрамянення і паглынання дыскрэтныя і адбываюцца ў адпаведнасці з законамі квантавых пераходаў (гл. Вымушанае выпрамяненне, Спантаннае выпрамяненне).
М.А.Ельяшэвіч, Л.М. Тамільчык. с. 318
ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ ЗЯМЛІ́ , уласнае выпрамяненне зямной паверхні, зямная радыяцыя, электрамагнітнае выпрамяненне зямной паверхні, састаўная частка радыяцыйнага балансу паверхні Зямлі. Колькасная характарыстыка выпрамянення Зямлі залежыць ад абс. т-ры паверхні Зямлі, якая знаходзіцца прыблізна ў межах ад -83 °С да +77 °С. Пры гэтых т-рах выпрамяненне Зямлі ідзе практычна ў дыяпазоне даўжыні хваль 4—120 мкм (макс. пры 10—15 мкм), накіравана ўгару, і амаль цалкам паглынаецца атмасферай. Зямная паверхня выпраменьвае як шэрае цела з адносным каэф. выпрамянення 0,95. Пры т-ры 15 °С выпрамяненне Зямлі складае 0,38 кВт/м2, што магло б прывесці да моцнага ахалоджвання Зямлі, чаго не адбываецца дзякуючы існаванню сустрэчнага атмасфернага выпрамянення, а ўдзень і сонечнай радыяцыі. Розніца паміж выпрамяненнем Зямлі і атм. выпрамяненнем наз. эфектыўным выпрамяненнем, яно і абумоўлівае радыяцыйнае ахалоджванне зямной паверхні ноччу, асабліва пры ясным небе, калі могуць узнікаць туман, раса або шэрань пры замаразках. У цёплую пару года ва ўмераных шыротах выпрамяненне Зямлі за суткі меншае, чым кампенсуючыя яго сустрэчныя патокі выпрамянення, і зямная паверхня награваецца, зімой — наадварот. На Беларусі сярэднямесячныя значэнні выпрамянення Зямлі складаюць (Мінск): студз. 730, люты 675, сак. 775, крас. 870, май 1020, чэрв. 1075, ліп. 1110, жн. 1080, вер. 960, кастр. 900, ліст. 800, снеж. 775 Мдж/м.
М.А.Гольберг. с. 318
ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ І ПРЫЁМ РАДЫЁХВА́ЛЬ , працэс пераўтварэння энергіі крыніцы ваганняў электрычнага току (або зараду) у энергію бягучых электрамагнітных хваль і далейшага пераўтварэння энергіі гэтых хваль у энергію пераменнага электрычнага току. Ажыццяўляецца з дапамогай перадавальных і прыёмных антэн.
Для эфектыўнага выпрамянення (або прыёму) радыёхваль неабходны незамкнуты (адкрыты) эл. ланцуг, у якога адлегласць паміж участкамі з проціфазнымі ваганнямі току (зараду) параўнальная з палавінай даўжыні эл.-магн. хвалі (для патрэб тэле- і радыёвяшчання выкарыстоўваюцца эл.-магн. хвалі з даўжынёй да 2 км і частатой больш за 150 кГц) або такіх участкаў няма. У самым простым выпадку ланцуг складаецца з 2 аднолькавых адрэзкаў прамалінейнага проваду (сіметрычны вібратар; гл. таксама Герца вібратар), злучаных двухправоднай лініяй сувязі з крыніцай ваганняў. У кожны момант часу зарады адрэзкаў роўныя па модулі і процілеглыя па знаку (эл. дыполь), што вызначае канфігурацыю створанага эл. поля. Токі ў адрэзках супадаюць па напрамку, і таму сілавыя лініі створанага магн. поля — акружнасці. Прыём радыёхваль — працэс, адваротны працэсу выпрамянення. Гл. таксама Дыпольнае выпрамяненне.
А. П.Ткачэнка. с. 319
ВЫ́ПУКЛАЕ ЦЕ́ЛА , геаметрычнае цела, якое змяшчае цалкам адрэзак, што злучае 2 любыя яго пункты; аб'яднанне выпуклай вобласці ў прасторы з яе мяжой. Напр., целы Архімеда, шар, куб, паўпрастора. Мяжа выпуклага цела ўтварае выпуклую паверхню (гл. Выпукласць і ўвагнутасць), праз кожны пункт якой праходзіць не менш як 1 апорная плоскасць, што мае агульны пункт (адрэзак або частку плоскасці) з мяжой, але не перасякае яе.
Выпуклае цела бывае 5 тыпаў: канечнае (мяжа — замкнёная выпуклая паверхня), бясконцае (адна бясконцая паверхня, напр., парабалоід), бясконцыя ў абодва бакі цыліндры (замкнёная выпуклая цыліндрычная паверхня, напр., бясконцы кругавы цыліндр), слаі паміж парамі паралельных плоскасцей, уся прастора. Асновы тэорыі выпуклага цела распрацавалі ў 19 ст. ням. матэматыкі Г.Брун і Г.Мінкоўскі; агульную тэорыю — сав. матэматыкі А.Д.Аляксандраў, А.В.Пагарэлаў і інш. Гл. таксама Мнагаграннік, Мноства.
В.В.Гарохавік. с. 319
ВЫ́ПУКЛАСЦЬ І ЎВАГНУ́ТАСЦЬ крывой, уласцівасць крывой, калі ўсе пункты любой яе дугі ляжаць не вышэй (не ніжэй) за хорду, якая сцягвае гэтую дугу. Пункт, у якім выпукласць крывой пераходзіць ва ўвагнутасць, наз. пунктам перагіну. Напр., крывая у=sinх увагнутая ў інтэрвале (0, π), выпуклая ў інтэрвале (π, 2π ), пункт перагіну х=π .
Калі функцыя f(х) мае першую і другую вытворныя, то выпукласць і ўвагнутасць можна ахарактарызаваць так: у пунктах выпукласці крывая ляжыць не ніжэй за датычную і другая вытворная f"(х) > 0, у пунктах увагнутасці — не вышэй за датычную і f"(х) < 0 (калі f"(х) = 0, патрабуюцца дадатковыя даследаванні). Аналагічна вызначаецца выпукласць і ўвагнутасць паверхняў. Вобласць (частка плоскасці або прасторы), якая абмежавана выпуклай крывой (або выпуклай паверхняй), наз. выпуклай. Уласцівасці выпуклых абласцей вывучаюцца ў геаметрыі выпуклага цела.
В.В.Гарохавік. с. 319
ВЫ́ПУКЛАЯ КРЫВА́Я , гл. ў арт. Выпукласць і ўвагнутасць. с. 319
ВЫ́ПУКЛАЯ ПАВЕ́РХНЯ , гл. ў арт. Выпуклае цела. с. 319
ВЫРАБНЫ́Я КАМЯНІ́ , дэкаратыўныя мінеральныя агрэгаты і горныя пароды, якія маюць прыгожы колер ці малюнак і выкарыстоўваюцца для вытв-сці разнастайных маст. вырабаў і сувеніраў. Важнейшая ўласцівасць вырабных камянёў — здольнасць добра паліравацца. Адрозніваюць цвёрдыя вырабныя камяні — цв. 5 і вышэй па шкале Моаса (яшмы, акамянелае дрэва, абсідыян і інш.) і мяккія вырабныя камяні — цв. 4 і ніжэй (мармуровы онікс, гагат, серпенцініт і інш.). Найб. рэдкія і высокадэкаратыўныя камяні, якія часткова выкарыстоўваюць у ювелірных і ювелірна-галантарэйных вырабах (малахіт, лазурыт, нефрыт, жадэіт, агат, раданіт і г.д.), іншы раз вылучаюць у асобную групу ювелірна-вырабных камянёў. У шэрагу краін існуе заканадаўчая рэгламентацыя здабычы і выкарыстання каштоўных камянёў з ліку вырабных. с. 319
ВЫ́РАДЖАНЫ ГАЗ , квантавы газ, уласцівасці якога істотна адрозніваюцца ад уласцівасцей класічнага газу пры пэўных умовах. Гэта абумоўлена тоеснасцю аднолькавых часціц у квантавай механіцы (гл. Тоеснасці прынцып). Запаўненне часціцамі магчымых узроўняў энергіі залежыць ад наяўнасці на зададзеным узроўні інш. часціц. Таму залежнасць цеплаёмістасці і ціску выраджанага газу адрозніваецца ад ідэальнага класічнага газу; інакш выражаюцца патэнцыялы тэрмадынамічныя і інш. параметры.
Выраджаны газ існуе пры т-рах, меншых за тэмпературу выраджэння. Уплыў тоеснасці часціц больш істотны, пры меншай адлегласці паміж імі ў параўнанні з даўжынёй хвалі дэ Бройля. Т-ра выраджэння, што вызначае меры прыдатнасці класічнай тэорыі, вышэйшая пры меншай масе часціц газу і большай іх канцэнтрацыі. Напр., т-ра выраджэння электроннага газу ў металах каля 10000 К і таму гэты газ выраджаны пры ўсіх т-рах, пры якіх метал застаецца ў цвёрдым стане. Гл. таксама Квантавая вадкасць, Бозе-газ, Фермі-газ.
П. С. Габец. с. 319
ВЫРАДЖЭ́ННЕ ў квантавай механіцы, уласцівасць некаторых фізічных велічынь, што апісваюць фіз. сістэму (атам, малекулу і інш.), мець аднолькавае значэнне для розных станаў сістэмы. Колькасць станаў сістэмы, якім адпавядае адно і тое ж значэнне пэўнай фіз. велічыні, наз. кратнасцю выраджэння дадзенай фіз. велічыні. Напр., калі не ўлічваць эл.-магн. і слабыя ўзаемадзеянні («выключыць» іх), то ўласцівасці пратона і нейтрона будуць аднолькавыя і іх можна разглядаць як 2 станы адной часціцы (нуклона), якія адрозніваюцца толькі эл. зарадам.
Найб. важнае выраджэнне ўзроўняў энергіі: сістэма мае пэўнае значэнне энергіі, але пры гэтым можа быць у розных станах. Напр., свабодная часціца мае бясконцакратнае выраджэнне энергіі: энергія вызначаецца модулем імпульсу, а напрамак імпульсу можа быць любым. Пры руху часціцы ў знешнім сілавым полі выраджэнне можа поўнасцю або часткова здымацца, напр., у магн. полі выяўляецца залежнасць энергіі ад напрамку магн. моманту часціцы: пры ўзаемадзеянні з полем часціцы атрымліваюць дадатковую энергію і ўзроўні энергіі «расшчапляюцца» (гл. Зеемана з'ява). Расшчапленне ўзроўняў энергіі часціц у знешнім эл. полі гл. ў арт. Штарка з'ява.
Л.М.Тамільчык. с. 319
ВЫРАЗУ́Б (Rutilus frisii), рыба сям. карпавых падатр. карпападобных. Пашыраны ў бас. Чорнага і Азоўскага мораў, у Каспійскім м. (пераважна паўд. ч.) жыве падвід выразуба — кутум (Rutilus frisii kutum). Паўпрахадны від. На Беларусі трапляўся ў Дняпры і буйных яго прытоках да 1940-х г.
Даўж. цела да 75 cм, маса да 8 кг. Будовай цела падобны на плотку, адрозніваецца большымі памерамі, хваставым плаўніком, дробнай луской. Спіна цёмная з зеленаватым адценнем, бакі светла-серабрыстыя, бруха белае. Спінны і хваставы плаўнікі цёмныя, астатнія шараватыя. Пасля нерасту ў рэках вяртаецца ў мора, маляўкі жывуць у рацэ да восені. Моладзь корміцца лічынкамі насякомых, ракападобнымі, дарослыя — пераважна малюскамі. Прамысл. від. с. 319
ВЫРАЙ , 1) цёплыя краіны, куды адлятаюць на зімоўку пералётныя птушкі, якія кормяцца насеннем, дробнымі воднымі і беспазваночнымі жывёламі, зрэдку драпежныя і расліннаедныя. Гняздоўныя на Беларусі івалга, ластаўка вясковая, салавей, пеначкі, чарацянкі, валасянкавыя, мухалоўкавыя, бусел белы і інш. зімуюць у Афрыцы, белабровік, чарацянка садовая, сачыўка — у Азіі, заранка, аўсянка трысняговая — у Крыме і Закаўказзі, грак, жаваранкавыя, шпак, шыраканоска і інш. — у краінах Зах. Еўропы. 2) Чарада пералётных птушак. Жураўлі ляцяць клінам, гусі адна за адной, качкі фронтам, вераб'інападобныя і большасць інш. птушак скучанай чарадой. 3) Час адлёту (пералёту) птушак. Вызначаецца фізіял. станам, залежным ад навакольнага асяроддзя. Пералётныя птушкі Беларусі адлятаюць на зімоўку ў жн. — 2-й пал. лістапада. с. 320
ВЫ́РАЧКА (Clinopodium), род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца вырачка звычайная (Clinopodium vulgare), расце ў хмызняках, гаях, светлых пераважна лісцевых лясах.
Шматгадовыя апушаныя травяністыя расліны з прамастойным сцяблом. Лісце супраціўнае, дробнае, сядзячае, падоўжана-яйцападобнае, па краі пілаватае або гародчатае, на кароткіх чаранках. Кветкі двухполыя, ружовыя, пурпуровыя або белыя, двухгубыя, духмяныя, у густых канцавых несапраўдных кальчаках. Плод — чатырохарэшак. Лек. (процізапаленчы сродак), вострапрыпраўныя, меданосныя, фарбавальныя, эфіраалейныя і дэкар. расліны. с. 320
ВЫРАША́ЛЬНЫ ЎЗМАЦНЯ́ЛЬНІК у аналагавых вылічальных машынах, узмацняльнік пастаяннага току з ланцугамі адмоўнай адваротнай сувязі. Прызначаны для выканання матэм. аперацый (напр., складання, інтэгравання, дыферэнцыравання) над аналагавымі велічынямі. Пры нелінейных ланцугах адваротнай сувязі дае магчымасць выконваць нелінейныя аперацыі (падвышэнне да ступені, множанне, лагарыфмаванне). Вырашальны ўзмацняльнік без ланцугоў адваротнай сувязі наз. аперацыйным узмацняльнікам (мае каэфіцыент узмацнення больш за 106; выпускаецца ў выглядзе інтэгральнай схемы). Выкарыстоўваецца таксама ў сістэмах аўтаматыкі, радыё- і вымяральнай тэхнікі. с. 320
ВЫ́РВІНА , возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Сосніца, за 34 км на ПнУ ад Полацка. Пл. 1,63 км2, даўж. 1,5 км, найб. шыр. 1,6 км, найб. глыб. 22 м, даўж. берагавой лініі 9,45 км. Пл. вадазбору 5,5 км2. Размешчана сярод невял. пясчаных узгоркаў, парослых рэдкім хмызняком і хвоямі. Берагі стромкія, месцамі спадзістыя. 2 невял. астравы. с. 320
ВЫРКО́ Мікалай Паўлавіч (н. 14.9.1935, в. Краснае Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне буд-ва аўтамаб. дарог. Канд. тэхн. н. (1970), праф. (1986). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1962). З 1965 у Бел. тэхнал. ун-це. навук. працы па аптымізацыі канструкцый лесавозных дарог і па дарожна-будаўнічых матэрыялах. Аўтар падручнікаў «Дарожнае грунтазнаўства з асновамі механікі грунтоў» (1977, з І.І.Леановічам) і «Сухапутны транспарт лесу» (1987).
Тв.: Механика землянога полотна. Мн., 1975 (разам з І.І.Леановічам); Эксплуатаия автомобильных дорог и организация дорожного движения. Мн., 1988 (у сааўт.). с. 320
ВЫСАГО́РАЦ Міхаіл Амосавіч (н. 19.11.1920, в. Стрыжава Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Віцебскі настаўніцкі ін-т (1940), Маскоўскае ваенна-інж. вучылішча (1941). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Камандзір сапёрных узвода, роты капітан Высагорац вызначыўся ў 1944 пры інж. разведцы і буд-ве паромнай пераправы цераз р. Днестр, мастоў цераз р. Прут, Зах. Буг, Сан, Віслу. Пасля вайны на гасп. рабоце. с. 320
ВЫ́САДКА ў металаапрацоўцы, кавальская апрацоўка загатоўкі частковай яе асадкай з мэтай стварэння мясц. патаўшчэнняў за кошт памяншэння даўжыні. Бывае гарачая і халодная.
Гарачая высадка пры серыйнай вытв-сці робіцца на гарызантальна-ковачных і электравысадачных машынах (гл. Ковачная машына), пры дробнасерыйнай вытв-сці — на ковачных молатах або прэсах у кольцах ці штампах. Гарачай высадкай вырабляюць пакоўкі шасцерняў, клапанаў, фланцаў, валікаў і г.д. Халодная высадка на халодна-высадачных аўтаматах, вертыкальных крывашыпных і фрыкцыйных прэсах выкарыстоўваецца для вырабу балтоў, заклёпак, шруб, цвікоў, гаек і інш. вырабаў з дакладнымі памерамі і добрай якасцю паверхні. с. 320
ВЫСАКАГО́Р'Е , гл. Высакагорны тып рэльефу. с. 320
ВЫСАКАГО́РНАЯ ПУСТЫ́НЯ , тып пустыні ў халодных і сухіх высакагор'ях. Расліннасць разрэджаная, яе беднасць абумоўліваецца пераважна нізкімі т-рамі паветра. Пераважаюць паўхмызнячкі і падушкападобныя расліны. Пераважаюць высакагорныя пустыні на высокападнятых выраўнаваных тэрыторыях (Тыбецкае нагор'е, сырты Цэнтральнага Цянь-Шаня, Усходняга Паміра, пласкагор'і Андаў і інш.). с. 320
ВЫСАКАГО́РНЫ КЛІ́МАТ , разнавіднасць горнага клімату. Фарміруецца на вышыні больш за 2—3 тыс. м над узр. м. Характарызуецца паніжэннем (адносна нізін, раўнін і нізкіх гор) атм. ціску, т-ры і вільготнасці паветра, значнай чысцінёй атмасферы, павышэннем інтэнсіўнасці сонечнай радыяцыі, багатай на ультрафіялетавыя прамяні, і эфектыўнага выпрамянення. Амплітуда т-ры на працягу сутак памяншаецца на горных вяршынях, але павялічваецца на плато. Колькасць ападкаў, як правіла, з вышынёй памяншаецца, а на наветраных схілах павялічваецца. Высакагорны клімат спрыяльны для здароўя і лячэння некаторых хвароб чалавека. с. 320
ВЫСАКАГО́РНЫ ТЫП РЭЛЬЕ́ФУ , высакагор'е. Характарызуецца глыбокай расчлянёнасцю (ад некалькіх соцень да 2000 і больш метраў), стромкімі схіламі, мноствам скал і асыпкаў, вышчарбленымі грабянямі, наяўнасцю ледавіковых формаў рэльефу, праяўленнямі актыўнага фізічнага і марознага выветрывання. Уласцівы маладым горным краінам, якія ўздымаюцца вышэй за снегавую лінію (Альпы, Гімалаі і інш.). Гл. таксама Альпійскі рэльеф. с. 321
ВЫСАКАРО́ДНЫ КАРА́Л , чырвоны карал (Corallium rubrum), кішачнаполасцевая жывёла атр. гарганарыяў, або рагавых каралаў, кл. каралавых паліпаў. Жыве на глыбіні 10—300 м у Міжземным м. і Атлантычным ак. каля Канарскіх а-воў.
Дрэвападобныя калоніі, да 40 cм вышынёй, прырастаюць да скалістага грунту. Звонку ўкрыты мяккай карой розных адценняў чырвонага колеру — ад слаба-ружовага да цёмна-чырв., амаль чорнага. Восевы шкілет утвараецца ў выніку зліцця вапняковых спікул. На фоне галін калоніі вылучаюцца снежна-белыя паліпы, венчык з 8 перыстых шчупальцаў, пры дапамозе якіх высакародны карал корміцца рачкамі і іх лічынкамі. Пераважна раздзельнаполыя, бываюць гермафрадыты. Аб'ект промыслу, са шкілета вырабляюць упрыгожанні. с. 321
ВЫСАКАРО́ДНЫ ЛАСО́СЬ , гл. Сёмга. с. 321
ВЫСАКАРО́ДНЫЯ ГА́ЗЫ , гл. Інертныя газы. с. 321
ВЫСАКАРО́ДНЫЯ МЕТА́ЛЫ , золата, серабро, плаціна і металы плацінавай групы (ірыдый, осмій, паладый, родый, рутэній), якія атрымалі сваю назву гал. чынам за высокую хім. ўстойлівасць і прыгожы вонкавы выгляд у вырабах. Золата, серабро і плаціна маюць таксама высокую пластычнасць, а металы плацінавай групы — тугаплаўкасць. Высакародныя металы і іх сплавы шырока выкарыстоўваюцца ў тэхніцы, хім. прам-сці, медыцыне, ювелірнай справе і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве; некаторыя (пераважна золата) маюць функцыі валютных металаў (гл. ў арт. Грошы). с. 321
ВЫСАКО́СНЫ ГОД , каляндарны год, які мае 366 сутак (на адны суткі больш за звычайны). Ёсць у юліянскім (стары стыль) і грыгарыянскім (новы стыль) календарах. Паводле новага стылю высакосным з'яўляецца кожны год, лічба якога дзеліцца на 4 без рэшты (акрамя гадоў, лічба якіх заканчваецца на 2 нулі, але не дзеліцца на 400, напр., 1700, 1800, 1900). с. 321
ВЫСАЧА́НСКАЯ ЛЁНАПРАДЗІ́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА . Дзейнічала на Беларусі ў 1902—41 у в. Высачаны Аршанскага пав. (цяпер вёска ў Лёзненскім р-не Віцебскай вобл.). Вырабляла часаны лён, пражу, пакулле, панчохі, шкарпэткі. Мела лакамабілі (2 у 1908), вадзяныя рухавікі (4 у 1910). У 1913 працавалі 594 рабочыя, было 6 тыс. прадзільных верацён. У сав. час рэканструявана. У Вял. Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана ў г. Мелекес (Ульянаўская вобл. Расіі), карпусы ф-кі ўзарваны. с. 321
ВЫСАЧА́НСКІ раён, адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—31. Утвораны 17.7.1924 у складзе Віцебскай акругі (да 26.7.1930). Цэнтр — в. Высачаны. Пл. 776 км2, 420 нас. пунктаў (1925). Падзяляўся на 10 сельсаветаў. Скасаваны 8.7.1931, яго тэр. ўвайшла ў склад Лёзненскага раёна. с. 321
ВЫСАЧА́НЫ , вёска ў Крынкаўскім с/с Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 38 км ад г.п. Лёзна, 50 км ад Віцебска, 4 км ад чыг. ст. Крынкі. 350 ж., 197 двароў (1996).
Вёска ўзнікла ў пач. 19 ст. ў Аршанскім пав. Магілёўскай губ. пад назвай Высокае. У сярэдзіне 1820-х г. пабудавана папяровая ф-ка. У 1867 адкрыта нар. вучылішча. У 1850-я г. паступова змяніла назву на Высачаны, цэнтр Высачанскай вол. Аршанскага пав.; школа, бальніца, царква, крама. У 1902—41 дзейнічала Высачанская лёнапрадзільная фабрыка. У 1924—31 цэнтр Высачанскага раёна. У 1935—48 рабочы пасёлак. У 1970 — 344 ж., 125 двароў.
Базавая школа, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. Помнікі вызваліцелям, медыцынскім работнікам і партызанам. с. 321
ВЫ́СЕЧКА ЛЕ́СУ , прамысловая або для быт. патрэб нарыхтоўка драўніны ў лясных насаджэннях; тэхн. сродак прыроднага аднаўлення лесу. Адрозніваюць прамысл. высечкі галоўнага карыстання (спелага дрэвастою з мэтай атрымання драўніны для патрэб нар. гаспадаркі) і высечкі догляду (перыядычныя высечкі часткі дрэў у мэтах вырошчвання гасп.-каштоўных насаджэнняў, павышэння водаахоўных, водарэгулявальных, полеахоўных, аздараўленчых і інш. карысных функцый лесу).
Высечкі лесу гал. карыстання бываюць суцэльныя, паступовыя і выбарачныя. Пры суцэльных усе дрэвы на лесасецы (за выключэннем жыццяздольнага маладняку і насеннікаў) высякаюць у адзін прыём, пры паступовых — у некалькі прыёмаў на працягу некалькіх гадоў, пры выбарачных — асобныя спелыя дрэвы або групы іх. Пры высечках догляду высякаюць хворыя, горшыя дрэвы і дрэвы непажаданых па розных прычынах парод; у залежнасці ад узросту насаджэнняў адрозніваюць: высечкі асвятлення і прачысткі (праводзяць праз 2—3 гады), прарэджвання (праз 5—10 гадоў) і прахадныя (праз 10—15 гадоў). Іх спыняюць за 5—10 гадоў да правядзення высечкі лесу гал. карыстання. На Беларусі высечкі догляду, уключаючы санітарныя, штогод ажыццяўляюць на пл. 320 тыс. га, высечкі гал. карыстання праводзяць на пл. каля 30 тыс. га. Няўзгодненыя з органамі лясной гаспадаркі высечкі лесу лічацца адным з відаў ляснога браканьерства. с. 321
ВЫСЛО́ЎЕ , агульная назва для розных відаў трапных выказванняў, якія маюць лагічна закончаную думку-суджэнне. Перадаюць яе лаканічна, яскрава і ўваходзяць у ідыяматыку мовы побач з лексікай і фразеалогіяй. Уключаюць афарызмы («Не шукай ты шчасця, долі На чужым далёкім полі». Я.Купала), выказванні павучальна-маральнага характару — сентэнцыі («Ты са старымі размовы ахвотна вядзі і старанна. Хто разумнейшы за іх? Мудрасць іх словы нясуць». Я.Л.Намыслоўскі, зб. «Павучанні для ўсеагульнага карыстання ў жыцці», 1589), максімы, якія перадаюць лагічныя або этычныя прынцыпы, пэўныя нормы паводзін чалавека («Дарма пра песню пытацца ў глухога. Дарма пра сонца пытацца ў сляпога». М.Танк), апафегмы — маральныя парады ў форме звароту да субяседніка («Гуслям, княжа, не пішуць законаў». Я.Купала), прыказкі («Не чапай ліха, пакуль спіць ціха»), крылатыя словы, выражаныя сказам («Хто ж дужэй ад грамады?» Я.Колас; «Усё мінае — Гонар не мінае, Бо народжаны адным сумленнем». У.Караткевіч). Фалькларыст М.Я.Грынблат уключае ў паняцце «выслоўя» розныя кароткія жанры нар. вусна-паэт. творчасці: скорагаворкі («Цецеручыха цецеруковым цецеручанятам цеста месіць»), прыгаворкі і жарты ў час застолля («Госць, не дзьміся, еш што ў місе»), віншаванні, пажаданні ў тостах на вяселлях, радзінах («Каб у вас было ўвесь час на стале, у місцы і ў калысцы! Дай, Божа, разам двое: шчасця і здароўя! Каб ваш ложак добра скрыпаў і да года сынок выпаў!»), вітанні («Дзень добры ў хату!»), развітанні («Заставайцеся здаровенькія!»), нар. параўнанні («Зазвінела бы ў новым цэбры»); нават праклёны, зламоўныя пажаданні і пагрозы («Дай, Божа, каб твае дзеці тваімі рэбрамі яблыкі абівалі») і інш. Выслоўі шырока выкарыстоўваюцца ў маст. л-ры (творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Ядвігіна Ш., А.Паўловіча, К.Крапівы, М.Танка, У. Караткевіча, Б.Сачанкі, Я.Брыля, В.Адамчыка, Я.Сіпакова і інш).
Літ.: Выслоўі. Мн., 1979; Янкоўскі Ф.М. Крылатыя словы і афарызмы. Мн, 1960; Яго ж. Беларуская фразеалогія. Мн., 1968; Яго ж. Беларускія народныя параўнанні: Кароткі слоўнік. Мн., 1973; Яго ж. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы. 3 выд. Мн., 1992; Прыказкі і прымаўкі. Кн. 1—2. Мн., 1976; Лепешаў І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. Ч. 1—2. Мн., 1981—93; Яго ж. З народнай фразеалогіі: Дыферэнц. слоўнік. Мн., 1991; Яго ж. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 1—2. Мн., 1993; Шкраба І., Шкраба Р. Крынічнае слова: Бел. прыказкі і прымаўкі. Мн., 1987; Лепешаў І.Я., Якаялцэвіч М.А. Слоўнік беларускіх прыказак. Мн., 1996.
І.У.Саламевіч. с. 321
ВЫСЛУ́ХВАННЕ , гл. Аўскультацыя. с. 322
ВЫСОКААКТА́НАВАЕ ПА́ЛІВА , аўтамабільныя і авіяцыйныя бензіны з актанавым лікам 98—100. Гл. таксама Антыдэтанатар. с. 322
ВЫСО́КАЕ (да 1939 Высока-Літоўск), горад у Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., на р. Пульва. За 40 км ад г. Камянец, за 3 км ад чыг. ст. Высока-Літоўск на лініі Брэст—Беласток, аўтадарогамі злучаны з Брэстам і Пружанамі. 4,8 тыс. ж. (1996).
Упершыню ўпамінаецца ў 14 ст. пад назвай Высокі Горад. У 1494 горад атрымаў магдэбургскае права і герб: у блакітным полі сярэбраная 2-павярховая вежа-брама. Належаў Ёдкам, вял. князю, Хлявіцкім, Войнам, Сапегам, Патоцкім. У 1605 засн. касцёл св. Тройцы (у 1950-я г. пераабсталяваны на грамадскія патрэбы). Пры Сапегах пабудаваны Высокаўскі замак. У 16—18 ст. цэнтр дывановага і палатнянага ткацтва. З 1671 штогод праводзіліся кірмашы. У 1773—85 каля Высокага пабудаваны кляштар, тады ж працаваў цагельны з-д. У 1794—97 існаваў водны шлях з Высокага ў Гданьск. З 1795 у складзе Прусіі, з 1807 — у Рас. імперыі, мястэчка Брэсцкага пав. У 1826—28 працавала Высока-Літоўская суконная мануфактура. У 1897 — 3434 ж., дробныя прадпрыемствы, 3 школы. З 1921 у Польшчы, горад у Брэсцкім пав. Палескага ваяв. З 1939 у БССР, у 1940—62 цэнтр Высокаўскага раёна Брэсцкай вобл. З 23.6.1941 да 28.7.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі 1297 чал. У 1959 — 2,6 тыс. чал. З 1962 у Камянецкім р-не.
Прадпрыемствы харчовай, буд. матэрыялаў прам-сці. Помнікі архітэктуры: Варварынская капліца (1772), царква (1869), сядзіба канца 19 — пач. 20 ст. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
А.С.Барысавец, В.А.Міронаў. с. 322
ВЫСО́КАЕ , вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл., на р. Аршыца, на аўтадарозе Орша—Віцебск. Цэнтр сельсавета. За 13 км на Пн ад г. Орша, 67 км ад Віцебска, 5 км ад чыг. ст. Хлусава. 1605 ж., 449 двароў (1996). Аршанскае дзярж. буд.-эксплуатацыйнае прадпрыемства. Сярэдняя школа, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі помнік К.С.Заслонаву. Помнік архітэктуры — сядзіба (мяжа 19—20 ст.). У 1828—85 у Высокім дзейнічала Высокаўская папяровая фабрыка. с. 322
ВЫСО́КАЕ , вёска ў Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл., на р. Ясельда. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 23 км на ПдУ ад г. Бяроза, 123 км ад Брэста, 28 км ад чыг. ст. Бяроза-Картузская. 141 ж., 73 двары (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. с. 322
ВЫСО́КАЕ , вёска ў Клімавіцкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Жадунька. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 19 км на ПдУ ад г. Клімавічы, 136 км ад Магілёва, 16 км ад чыг. ст. Клімавічы, 516 ж., 206 двароў (1996). Пач. школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 322
ВЫСО́КАЕ , радовішча пяску каля в. Высокае Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. Пластавы паклад звязаны з канцова-марэнным утварэннем сожскага ледавіка. Пяскі палевашпатава-кварцавыя, з гравіем і галькай. Разведаныя запасы 3,5 млн. т, перспектыўныя 8,2 млн. т. Магутнасць карыснай тоўшчы 7,4—37,3 м, ускрыты — 0,2—3,9 м. Пяскі прыдатныя для вытв-сці сілікатных вырабаў. Распрацоўваецца з 1984.
А.П.Шчураў. с. 322
ВЫСО́КАЕ АДРАДЖЭ́ННЕ , гл. ў арт. Адраджэнне. с. 322
ВЫСО́КАЕ ВО́ЗЕРА , у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дрысвята (цячэ праз возера), за 26 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 1,42 км2, даўж. 3,52 км, найб. шыр. 600 м, найб. глыб. 8,9 м, даўж. берагавой лініі каля 9,5 км. Пл. вадазбору 845 км2. Схілы катлавіны выш. 9—15 м, разараныя, у ніжняй частцы парослыя хмызняком. Берагі нізкія, пад хмызняком, на У зліваюцца са схіламі. Дно складанай будовы (упадзіны чаргуюцца з мелямі), выслана пяском, глеем, глінай. З астравы агульнай пл. 0,03 км2. Шыр. паласы расліннасці ўздоўж берагоў 5—30 м да глыб. 3 м. с. 322
ВЫСО́КА-ЛІТО́ЎСК , назва г. Высокае да 1939. с. 322
ВЫСО́КА-ЛІТО́ЎСКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА . Дзейнічала на Беларусі ў 1826—28 у мяст. Высока-Літоўск Брэсцкага пав. (цяпер г. Высокае Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.). Вырабляла сукны (больш за 11 тыс. м), мела вадзяны і конны рухавікі, 12 ткацкіх станкоў, 5 часальных і 15 прадзільных машын, 4 катлы, сукнавальню (1828). Працавалі 77 чал. с. 322
ВЫСОКАМАЛЕКУЛЯ́РНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ , палімеры, хімічныя злучэнні з малекулярнай масай ад некалькіх тысяч да дзесяткаў мільёнаў. Малекулы высокамалекулярных злучэнняў (макрамалекулы) складаюцца з тысяч атамаў, звязаных хім. сувязямі. Паводле паходжання падзяляюць на прыродныя, ці біяпалімеры (напр., бялкі, нуклеінавыя кіслоты, поліцукрыды), і сінтэтычныя (напр., поліэтылен, поліаміды), паводле саставу — на неарганічныя палімеры, арганічныя і элементаарганічныя палімеры.
У залежнасці ад размяшчэння ў макрамалекуле атамаў і груп атамаў (манамерных звёнаў) адрозніваюць высокамалекулярныя злучэнні: лінейныя, макрамалекулы якіх утвараюць адкрыты лінейны ланцуг (напр., каўчук натуральны) ці выцягнутую ў ланцуг паслядоўнасць цыклаў (напр., цэлюлоза); разгалінаваныя, макрамалекулы якіх — лінейны ланцуг з адгалінаваннямі (напр., крухмал); сеткавыя — трохвымерная сетка з адрэзкаў высокамалекулярных злучэнняў ланцуговай будовы (напр., ацверджаныя фенола-альдэгідныя смолы). Макрамалекулы аднолькавага хім. саставу могуць быць пабудаваны з манамерных звёнаў рознай прасторавай канфігурацыі (гл. Прасторавая ізамерыя). Палімеры з адвольным чаргаваннем стэрэаізамерных звёнаў наз. атактычнымі. Стэрэарэгулярныя палімеры складаюцца з аднолькавых ці розных, але размешчаных у ланцугу ў пэўнай паслядоўнасці стэрэаізамераў. Паводле тыпу манамерных звёнаў палімеры падзяляюць на гомапалімеры (палімер утвораны адным манамерам, напр. поліэтылен) і супалімеры (палімер утвораны з розных манамерных звёнаў, напр. бутадыен-стырольныя каўчукі). Асн. фіз.-хім. і мех. ўласцівасці высокамалекулярных злучэнняў: здольнасць утвараць высокатрывалыя валокны і плёнкі палімерныя, набракаць перад растварэннем і ўтвараць высокавязкія растворы, здольнасць да вял. абарачальных дэфармацый (высокаэластычнасць). Гэтыя ўласцівасці абумоўлены высокай малекулярнай масай, ланцуговай будовай і гнуткасцю макрамалекул. У лінейных высокамалекулярных злучэннях яны выяўлены найб. поўна. Трохвымерныя высокамалекулярныя злучэнні з вял. частатой сеткі нерастваральныя, няплаўкія і не здольныя да высокаэластычных дэфармацый. Высокамалекулярныя злучэнні могуць існаваць у крышт. і аморфным фазавым стане. Аморфныя высокамалекулярныя злучэнні акрамя высокаэластычнага могуць знаходзіцца ў шклопадобным і вязкацякучым станах. Высокамалекулярныя злучэнні з нізкай (ніжэй за пакаёвую) т-рай пераходу з шклопадобнага ў высокаэластычны стан наз. эластамерамі, з высокай — пластыкамі (гл. Пластычныя масы).
Палімеры маюць малую шчыльнасць (900—2200 кг/м3), нізкі каэф. трэння і малы знос, выдатныя дыэл. і аптычныя ўласцівасці, высокую хім. ўстойлівасць да к-т, шчолачаў і інш. агрэсіўных рэчываў. Прыродныя высокамалекулярныя злучэнні, якія ўтвараюцца ў клетках жывых арганізмаў у выніку біясінтэзу, вылучаюць з расліннай і жывёльнай сыравіны. Сінт. высокамалекулярныя злучэнні атрымліваюць полімерызацыяй і полікандэнсацыяй. Асн. тыпы палімерных матэрыялаў — пластычныя масы, гума, валокны хімічныя, лакі, фарбы, эмалі, клеі, герметыкі, іонаабменныя смолы выкарыстоўваюць у розных галінах нар. гаспадаркі і побыце. Біяпалімеры складаюць аснову жывых арганізмаў і ўдзельнічаюць ва ўсіх працэсах іх жыццядзейнасці.
М.Р.Пракапчук. с. 322
ВЫСОКАТРЫВА́ЛАЯ СТАЛЬ , сталь высокай (да 1500 МПа) трываласці. Адносіцца да легіраваных канструкцыйных сталей. Атрымліваюць камбінаваннем розных спосабаў умацавання (наклёпу, мартэнсітавага ператварэння, утварэння цвёрдых раствораў і інш.). Некаторыя высокатрывалыя сталі выплаўляюць з чыстай шыхты, падвяргаюць вакуумаванню і тэрмамеханічнай апрацоўцы. Мартэнсітастарэючыя сталі ўмацоўваюцца ў выніку мартэнсітавага ператварэння пры загартоўцы і асабліва дысперсійнага цвярдзення пры водпуску металу, пры гэтым захоўваюць і значную вязкасць. З высокатрывалай сталі робяць валы, шасцерні, муфты і да т.п. с. 322
ВЫСОКАТРЫВА́ЛЫ ЧЫГУ́Н , чыгун высокай (400—1500 МПа) трываласці і пластычнасці. Атрымліваецца пераважна мадыфікаваннем вадкага чыгуну прысадкамі магнію, кальцыю, цэрыю, ітрыю і інш. элементаў. Мае значную зносаўстойлівасць, высокія ліцейныя якасці, добра паддаецца мех. апрацоўцы. Выкарыстоўваецца замест сталі для вырабу каленчатых валоў, зубчастых колаў, шатуноў, муфтаў і інш. важных дэталей, а таксама замест коўкага чыгуну пры вырабе задніх мастоў аўтамабіляў, калодак, картэраў, фітынгаў. с. 322
ВЫСОКАТЭМПЕРАТУ́РНАЯ ЗВЫШПРАВО́ДНАСЦЬ , звышправоднасць з высокай крытычнай тэмпературай пераходу (Тк) у звышправодны стан. Адкрыта ў 1986—87. Назіраецца ў аксідных злучэннях, якія атрымліваюцца керамічнай тэхналогіяй ці гарачым прасаваннем. Іх уласцівасці залежаць ад умоў адпалу, ступені замяшчэння катыёнаў, кіслародных дэфектаў і інш. умоў. Напр., аксідныя злучэнні, атрыманыя на аснове ітрыю, вісмуту, талію і ртуці, маюць Тк, вышэйшую за тэмпературу кіпення вадкага азоту (110—133 К). На Беларусі высокатэмпературная звышправоднасць даследуецца ў Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў і Фізікатэхн. ін-це АН Беларусі, БДУ, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Літ.: Физнческие свойства высокотемпературных сверхпроводников: Пер. с англ. М., 1990; Электронная структура и физико-химические свойства высокотемпературных сверхпроводников. М., 1990.
Я.М.Галалобаў. с. 323
ВЫСО́КАЎСКАЯ ПАПЯРО́ВАЯ ФА́БРЫКА . Дзейнічала ў Беларусі ў 1828—85 у в. Высокае Аршанскага пав. (цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл.). Вырабляла пісчую і абгортачную паперу. Сыравіну (рыззё, марганец, клей, купарвасны алей, галын) атрымлівала з Масквы, Калугі, Віцебска і Магілёва. Працавала каля 270 рабочых (1847). Выпускала да 10 тыс. пудоў пісчай і да 8 тыс. пудоў абгортачнай паперы (1870). с. 323
ВЫСО́КАЎСКІ ЗА́МАК Існаваў у 17—18 ст. у г. Высокае Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. Замак з землянымі ўмацаваннямі і бастыёнамі пабудаваны ў сярэдзіне 17 ст. на высокім беразе р. Пульва, якую падперлі плацінай і стварылі штучнае абвадненне. З усіх бакоў яго акружала вада. Цераз шырокі стаў да ўязной вежы-брамы быў перакінуты пад'ёмны мост. На вял. замкавым дзядзінцы стаялі драўляны палац і гасп. будынкі. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і Паўн. вайны 1700—21 Высокаўскі замак моцна пацярпеў, але потым быў адноўлены. Захаваліся земляныя валы і брама замка.
Літ.: Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. Мн., 1978.
М.А.Ткачоў. с. 323
ВЫСО́КАЎСКІ РАЁН , адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у Брэсцкай вобл. Цэнтр — г. Высокае. Пл. 800 км2, 97 нас. пунктаў (1947). Падзяляўся на 12 сельсаветаў. Скасаваны 17.4.1962, яго тэр. ўвайшла ў склад Камянецкага раёна. с. 323
ВЫСОКАЧАСТО́ТНАЯ ЗВА́РКА , зварка з награваннем металаў або пластмас токамі высокай частаты. Адрозніваюць высокачастотную зварку металаў ціскам і плаўленнем, бесперапынна паслядоўную (зварным швом) і адначасовую, з індукцыйным або кантактным (найб. пашырана) падводам току.
Пры зварцы швом створанае токам высокачастотнае магнітнае поле пранікае ў прамежак паміж краямі вырабаў, якія аплаўляюцца і сціскаюцца. Скорасць зваркі да 1 м/с і болей, рабочыя частоты 0,01, 0,44 і 1,76 МГц. Гэтым спосабам зварваюць сплавы жалеза, алюмінію, медзі і інш. (пры вытв-сці труб, кабеляў, бэлек, злучэнні лістоў, стужак і г.д.). Індукцыйная высокачастотная зварка заключаецца ў глыбінным індукцыйным нагрэве тарцоў вырабаў і іх сцісканні. Выкарыстоўваецца для злучэння малавугляродзістых і нізкалегіраваных сталей (пры стыкоўцы труб, дзе захоўваецца ўнутр. сячэнне). Пры высокачастотнай зварцы плаўленнем тарцы загатовак сумесна аплаўляюць спец. індуктарам. Такім спосабам робяць карпусы метал. вырабаў, злучаюць трубы з лістамі. Пры высокачастотнай зварцы пластмас іх награюць у пераменным эл. полі рабочага кандэнсатара (гл. Дыэлектрычны нагрэў), які служыць і зварачным прэсам. Так атрымліваюць вырабы з ліставых і плёначных тэрмапластыкаў. с. 323
ВЫСОКАЧАСТО́ТНАЯ ПЕЧ , індукцыйная электрычная печ, якая сілкуецца ад генератара высокай (больш за 104 Гц) частаты. У высокачастотнай печы плавяць і спякаюць розныя матэрыялы, награюць загатоўкі для коўкі, штампоўкі і інш. тэхнал. аперацый. с. 323
ВЫСОКАЧАСТО́ТНАЯ СУ́ВЯЗЬ , электрасувязь з дапамогай токаў высокай частаты. Дазваляе адначасовую і незалежную перадачу па адной лініі сувязі многіх паведамленняў (гл. таксама Многаканальная сувязь); дае магчымасць устанаўліваць высакаякасную сувязь на вял. адлегласці. Распрацавана ў 1920-я г. для радыётэлегр., потым для інш. відаў сувязі па паветраных, кабельных, радыёрэлейных і спадарожнікавых лініях. Выкарыстоўваецца для тэлеф. і тэлегр. сувязі, у перадачы даных па міжнар., унутрыабл. і ўнутрыраённых лініях і інш. с. 323
ВЫСОКАЧАСТО́ТНЫ НАГРЭ́Ў , награванне матэрыялаў токамі высокай частаты. Адрозніваюць высокачастотны нагрэў дыэлектрычны (гл. Дыэлектрычны нагрэў) і індукцыйны (гл. Індукцыйны нагрэў). с. 323
ВЫСО́КАЯ ГАРА́ , вёска ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на ПнУ ад г. Беразіно, 128 км ад Мінска, 45 км ад чыг. ст. Бобр. 380 ж., 122 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. с. 323
ВЫСО́КАЯ ЛІ́ПА вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на З ад г. Нясвіж, 120 км ад Мінска, 13 км ад чыг. ст. Гарадзея. 837 ж., 301 двор (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Помнік на ўшанаванне памяці 168 землякоў, што загінулі ў Вял. Айч. вайну. с. 323
ВЫСО́КІ ДРУК , спосаб друкавання, пры якім фарба перадаецца на паперу або інш. матэрыял друкавальнымі элементамі друкарскай формы, размешчанымі вышэй заглыбленых прабельных. Выкарыстоўваецца для друкавання кніг, газет, шматфарбавых рэпрадукцый і інш. Адрозніваецца выразнасцю і рэзкасцю выявы, каляровай насычанасцю яе элементаў.
Высокі друк — самы даўні спосаб друкавання, яго вытокі — у культуры Карэі, Кітая, Японіі (8 ст.). Першыя друкарскія формы рабілі з гладкіх дошак, у якіх выразалі паглыбленні (прабельныя элементы), а некранутыя месцы стваралі выяву. Такія формы часам выкарыстоўваюць і цяпер у мастацкай рэпрадукцыі (гл., напр., Гравюра). З развіццём кнігадрукавання формы сталі састаўныя (з асобных літар і знакаў). Сучасныя тэкставыя формы высокага друку набіраюць на фотанаборных (часам на літара- і радкаадліўных) наборных машынах, а ілюстрацыі друкуюць з клішэ. У працэсе друкавання на друкарскіх машынах фарба спец. валікам наносіцца на элементы формы, якія выступаюць, затым форма паслядоўна прыціскаецца да паперы і пакідае на ёй адбітак. Высокі друк саступае месца (як і глыбокі друк) больш прагрэсіўным тэхналогіям (афсетны друк, камп'ютэрныя сістэмы).
Літ.: Полянский Н.Н. Технология полиграфического производства: (Основы полиграфии). Ч. 2. Печатное и брошюровочно-переплетное производство. М., 1982. с. 323
«ВЫСО́КІ ДУБ» , бел. нар. гульня. Удзельнічаюць ад 4 да 8 чал., гуляюць на адкрытай пляцоўцы. Для гульні патрэбны палка, дошчачка, кароткая палачка і жалуды (або каменьчыкі, сасновыя шышкі і інш.). Упоперак вузкай ямкі кладуць кароткую палачку, на яе — дошчачку. Потым па чарзе кожны гулец кладзе жолуд на апушчаны канец дошчачкі, б'е палкай па яе краі. Калі жолуд падлятае ўверх, гулец ловіць яго. Перамагае той, хто зловіць больш жалудоў. Гульня выпрацоўвае спрыт, жвавасць, трапнасць і дакладнасць рухаў.
Я.Р.Вількін. с. 324
ВЫСО́КІ ЦІСК , ціск, значна большы за атмасферны ціск. Існуе ў паравых катлах, цыліндрах унутр. згарання, аўтаклавах, гідраўлічных прэсах (106—109 Па), у цэнтры Зямлі (да 109 Па), на многіх нябесных целах (у мільёны і нават мільярды разоў большы за ціск у цэнтры Зямлі). Заснавальнік фізікі высокіх ціскаў — амер. фізік П.У.Брыджмен.
Высокі ціск прыводзіць да дэфармацыі электронных абалонак атамаў, у выніку чаго зменьваюцца эл., магн., мех. і інш. ўласцівасці рэчываў. Пад высокім ціскам у некат. рэчывах адбываюцца паліморфныя ператварэнні з рэзкай зменай аб'ёму і эл. супраціўлення, значна зменьваецца пункт плаўлення, а паўправаднікі і дыэлектрыкі пераходзяць у металічны стан. Высокі ціск выкарыстоўваецца для атрымання матэрыялаў з асаблівымі фіз. ўласцівасцямі (звышцвёрдых, звыштрывалых, тэмператураўстойлівых і г.д.), напр. штучнага алмазу, кварцу высокай шчыльнасці; для гідраўлічнай экструзіі металаў (апрацоўка металаў метадам выціскання); для геафізікі і геахіміі зямных нетраў і г.д.
На Беларусі даследаванні па высокім ціску праводзяцца ў Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН і інш.
Літ.: Верещагин Л.Ф. Твердое тело при высоких давлениях: Избр. тр. М., 1981; Влияние высоких давлений на вещество. Т. 1—2. Киев, 1987.
В.Б.Шыпіла. с. 324
ВЫСО́КІХ НАПРУ́ЖАННЯЎ ТЭ́ХНІКА , раздзел электратэхнікі, які ахоплівае вывучэнне і выкарыстанне эл. з'яў, што адбываюцца ў розных асяроддзях пры высокіх (больш за 1 кВ) напружаннях. Асн. праблема высокіх напружанняў тэхнікі — стварэнне для ЛЭП, эл. машын і ўстановак высакавольтнай ізаляцыі, якая забяспечвае іх надзейную працяглую работу і здольнасць вытрымліваць перанапружанні.
Займаецца таксама даследаваннем кароннага разраду і ВЧ-выпрамяненняў, якія ўзнікаюць на высакавольтных устаноўках; распрацоўкай і эксплуатацыяй электраўстановак, выпрабавальных і вымяральных прыстасаванняў і прылад высокага напружання. Самастойны раздзел высокіх напружанняў тэхнікі — электронна-іонная тэхналогія, што выкарыстоўваецца ў сістэмах газаачысткі, для афарбоўкі і інш. мэт. с. 324
ВЫСО́КІЯ ПЛАТО́ , міжгорныя плато і раўніны ў сістэме Атласа, у Алжыры і Марока. Выш. ад 700 м на У да 1200 м на З. Герцынская складкавая аснова высокіх плато перакрыта чахлом асадкавых мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў. На паверхні шмат катлавін з салёнымі азёрамі (шотамі), да якіх накіраваны даліны уэдаў. Клімат субтрапічны паўпустынны. Ападкаў 200—400 мм за год. Расліннасць — разрэджаныя хмызнякі і дзярнінныя злакі (у т.л. альфа) на шэра-карычневых глебах; вакол шотаў — галафіты і палын. Жывёлагадоўля. Арашальнае земляробства. с. 324
ВЫСО́КІЯ ШЫРО́ТЫ , умоўная назва палярных і прыпалярных абласцей зямнога шара ад полюсаў прыкладна да 65° паўн. і паўд. шыраты. с. 324
ВЫСО́ЛЬВАННЕ , тэхналагічны працэс выдзялення рэчыва з яго раствору шляхам прыбаўлення іншага рэчыва (найчасцей солі) з большай растваральнасцю. Пры высольванні рэчыва, якое высольваецца, утварае новую вадкую ці газавую фазу або цвёрды асадак. Выкарыстоўваюць у хім. тэхналогіі для вылучэння каштоўных рэчываў, у вытв-сці мыла, фарбавальнікаў і інш. с. 324
ВЫСО́ЦКАЯ Надзея Фёдараўна (н. 25.7.1943, г. Курган, Расія), бел. мастацтвазнавец. Д-р мастацтвазнаўства (1994), праф. (1996). Скончыла Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў С.-Пецярбургу (1971). З 1964 працуе ў Дзярж. маст. музеі Беларусі. Даследуе выяўл. мастацтва Беларусі 12—18 ст. Аўтар прац: «Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст.: Фрэска, абраз, партрэт» (1980, з Т.А.Карповіч), «Пластыка Беларусі XII—XVIII стст.:» (1983), «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стст.» (1984) і інш. Выкладала курсы ўсеагульнай гісторыі мастацтва і бел. мастацтва, а таксама арганізавала выстаўкі: стараж. бел. мастацтва ў Італіі, Іспаніі, Расіі, Францыі; праваслаўнай і каталіцкай бел. іканаграфіі ў Оксфардскім і Еўрапейскім гуманіт. (Мінск) ун-тах. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.: Три иконы XVIII в. из села Бастеновичи // Проблемы развития зарубежного искусства. Л., 1975. Вып. 5; «Ирмолог» Иоанна Рополевского «витебского» // Проблемы развития зарубежного искусства. Л., 1977. Вып. 7; Іканапіс Беларусі XV—XVIII стст. 3 выд. Мн., 1995.
А.В. Кашкурэвіч. с. 324
ВЫСО́ЦКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура канца бронзавага і пач. жалезнага вякоў (10—6 ст. да н.э.), пашыраная на З Валыні — Пн Прыкарпацця (Львоўская і Цярнопальская вобл. Украіны). Назва ад могільніка каля с. Высоцкае Львоўскай вобл., Украіна. Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, жыло на паселішчах у паўзямлянкавых жытлах з агнішчамі або каменнымі пячуркамі. Пахавальны абрад — трупапалажэнне, радзей трупаспаленне ў бескурганных, пазней і ў курганных могільніках. Вырабляла цюльпанападобныя і слоікавыя пасудзіны, гліняныя культавыя фігуркі птушак; карысталася бронзавымі, радзей жал. прыладамі працы і зброяй, таксама каменнымі сякерамі, крамянёвымі сярпамі і наканечнікамі стрэл, бронзавымі ўпрыгожаннямі. Зрабіла пэўны ўплыў на мілаградскую культуру. Паводле археолага Ю.У.Кухарэнкі, помнікі Высоцкай культуры трапляюцца ў межах Беларусі ў сярэднім цячэнні р. Гарынь і на р. Сцвіга.
С.Я.Рассадзін. с. 324
ВЫСО́ЦКІ Георгій Мікалаевіч (19.2.1865, с. Мікітаўка Сумскай вобл., Украіна — 6.4.1940), савецкі глебазнавец, лесавод і геабатанік; адзін з заснавальнікаў навук. стэпавага лесаразвядзення і лесамеліярацыі; заснавальнік лясной доследнай справы на Беларусі. Акад. УАСГНІЛ (1934) і АН УССР (1939). Скончыў Пятроўскую земляробчую і лясную акадэмію (1890). У 1923— 25 у Бел. ін-це сельскай і лясной гаспадаркі; у 1924—26 заг. Мінскай (з 1926 Цэнтральнай) лясной доследнай станцыі. На Беларусі праводзіў метэаралагічныя і гідралагічныя даследаванні, паклаў пачатак навук. тыпалагічнай класіфікацыі лясоў, даў геабат. характарыстыку расліннасці на Пд рэспублікі. Навук. працы па ахоўным лесаразвядзенні, глебавай гідралогіі, ландшафтазнаўстве.
Тв: Избр. соч. Т. 1—2. М., 1962. с. 324
ВЫСО́ЦКІ Іван (Ян) Станіслававіч (каля 1803, Гродзенская губ. — не пазней 1854), удзельнік руху дзекабрыстаў. Уваходзіў у тайнае т-ва «Заране» ў Свіслацкай гімназіі (1823). З 1824 у Беластоку, у 1825 уступіў у т-ва «Ваенныя сябры», быў адным з кіраўнікоў яго арганізацыі ў Беластоку. 14.5.1826 арыштаваны, прыгавораны да пакарання смерцю. Па царскай канфірмацыі (1827) пазбаўлены дваранства і прыгавораны да крапасных работ тэрмінам на 5 гадоў з далейшым пасяленнем у Сібіры. Летам 1827 сасланы ў Омскую, потым у Усць-Каменагорскую крэпасці. У 1830 прызначаны радавым у Сібірскія лінейныя батальёны. Служыў у г. Петрапаўлаўск Табольскай губ. У 1845 звольнены ў адстаўку, жыў у Петрапаўлаўску пад тайным наглядам паліцыі.
В.В.Швед. с. 324
ВЫСО́ЦКІ Міхаіл Сцяпанавіч (н. 10.2.1928, в. Семежава Капыльскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Акад. АН Беларусі (1989, чл.-кар. 1984), д-р тэхн. н. (1976), праф. (1978). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1976). Засл. работнік прам-сці СССР (1991). Скончыў Усесаюзны завочны маш.-буд. ін-т (1955). З 1949 на Мінскім аўтамаб. з-дзе, з 1961 гал. канструктар, з 1975 гал. канструктар ВА «БелаўтаМАЗ». Адначасова з 1992 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, з 1993 дырэктар навук. цэнтра праблем механікі машын АН Беларусі. Працы па праблемах развіцця асноў тэорыі, праектавання і выпрабаванняў аўтамабіляў агульнага прызначэння. Распрацаваў канцэпцыю модульнага пабудавання магістральных аўтапаяздоў і тэорыю комплекснага падыходу да надзейнасці, трываласці, дынамікі і ўстойлівасці аўтамабіляў. Дзярж. прэмія СССР 1970, Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.: Основы проектирования автомобилей и автопоездов большой грузоподъемности. Мн., 1980; Грузовые автомобили: Проектирование и основы конструирования. 2 нзд. М., 1995 (разам з Л.Х.Гілелесам, С.Р.Херсонскім). с. 325
ВЫСО́ЦКІ (Wysockі) Пётр Яцак (10.9.1797, г. Варта, Польшча — 1.1874), дзеяч польскага нац.-вызв. руху, адзін з кіраўнікоў паўстання 1830—31 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве. Скончыў школу падхаружых у Лазенках (пад Варшавай). У 1827 атрымаў чын падпаручніка. Заснаваў тайнае т-ва «Ваенны саюз» (1828), якое ставіла за мэту падрыхтоўку ваен. перавароту і сфарміраванне рэв. ўрада. 29.11.1830 пачаў паўстанне на чале атрада падхаружых, быў ад'ютантам галоўнакамандуючага польскімі войскамі М.Радзівіла, удзельнічаў у рэйдзе корпуса ген. Ю.Дзвярніцкага на Валынь і ў Галіцыю. Пры абароне Варшавы (вер. 1831) трапіў у палон. Прыгавораны да смяротнага пакарання, якое заменена катаргай у Сібіры. У 1857 памілаваны, вярнуўся на радзіму. Аўтар успамінаў пра паўстанне 1830—31.
В.В.Швед. с. 325
ВЫСО́ЦКІ Уладзімір Сямёнавіч (25.1.1938, Масква — 25.7.1980), рускі паэт, акцёр, аўтар і выканаўца песень. У лірыка-рамантычных, камічных і сатыр. песнях, баладах, спавядальных вершах (зб. «Нерв», 1981; «Я, вядома, вярнуся...», 1988) адчувальныя матывы рус. гарадскога раманса. Творы Высоцкага вызначаюцца шчырай пранікнёнасцю і лірызмам (асабліва вершы і песні пра вайну), кожны з іх напісаны «нервам» паэта. З 1964 у Маскоўскім т-ры на Таганцы. Сярод роляў Хлапуша («Пугачоў» паводле С.Ясеніна), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра), Лапахін («Вішнёвы сад» А.Чэхава) і інш. Здымаўся ў маст. фільмах «Вертыкаль», «Кароткія сустрэчы», «Месца сустрэчы змяніць нельга» і інш. Трагічны герой Высоцкага — асоба нязломная, бунтар-адзіночка, які ўсведамляе сваю асуджанасць, але застаецца непахісны да канца. Дзярж. прэмія СССР 1987. с. 325
ВЫСО́ЦКІ (Wysockі) Уладзіслаў (1908 — 12.10.1943), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1943). Паляк. З мая 1943 у Польскай дывізіі імя Т.Касцюшкі. Вызначыўся ў баях каля в. Леніна Горацкага р-на Магілёўскай вобл.: на адказным участку наступлення батальён пад камандаваннем капітана Высоцкага авалодаў апорным вузлом супраціўлення гітлераўцаў, уклініўся ў 2-ю лінію абароны ворага каля в. Трагубава (цяпер в. Касцюшкава). Загінуў у гэтым баі. с. 325
ВЫСО́ЦКІ (Wysockі) Юзаф (1809, каля г. Тульчын, Украіна — 31.12.1873), польскі паліт. дзеяч, генерал. Удзельнік паўстання 1830—31, пасля яго паражэння ў эміграцыі. Адзін з кіраўнікоў Польскага дэмакратычнага таварыства. На чале легіёна палякаў-добраахвотнікаў у 1848—49 змагаўся ў венг. рэв. арміі супраць габсбургскіх войск. У час паўстання 1863—64 часовы кіраўнік Ваен. камісіі ў Кракаве, на чале ўзбр. атрада змагаўся на Валыні. Пасля паражэння паўстання эмігрыраваў у Францыю. с. 325
ВЫ́СПА , тое, што востраў. с. 325
ВЫСПЯ́НСКІ (Wyspiański) Станіслаў (15.1.1869, г. Кракаў, Польшча — 28.11.1907), польскі драматург, паэт, мастак, тэатр. дзеяч. Вучыўся жывапісу, вывучаў філасофію і л-ру ў Кракаве і Парыжы. Чл. т-ва мастакоў «Мастацтва» (з 1897). Праф. Кракаўскай акадэміі выяўл. мастацтваў (з 1906). У 1898—1905 мастак-дэкаратар і рэжысёр Кракаўскага т-ра (ажыццявіў 1-ю пастаноўку «Дзядоў» А.Міцкевіча). Выспянскі-драматург быў прыхільнікам вагнераўскага (які сінтэзаваў розныя мастацтвы) т-ра, развіваў традыцыі польск. рамантычнай драмы, зведаў уплыў антычнай трагедыі. Філас. асэнсаванне тэмы лёсу, супрацьстаяння яму ў драмах на антычныя сюжэты «Мелеагр», «Пратэсілай і Лаадамія» (абедзве 1899), а таксама ў «Праклёне» (1899) і «Суддзях» (1907), напісаных паводле рэальных падзей. У п'есах пра паўстанне 1830 «Варшавянка» (1898), «Лістападаўская ноч» (1904), а таксама «Легіён» (1900), драм. трылогіі «Вяселле» (1901, найб. значны твор Высоцкага) — нац.-паліт. праблематыка, філас. інтэрпрэтацыя польск. рэчаіснасці праз супастаўленне з гіст. мінулым. Аўтар драм «Баляслаў Смелы» (1903), «Зыгмунт Аўгуст» (не скончана), рапсода «Казімеж Вялікі» (1900) і інш. Уплыў Высоцкага на сваю творчасць зазнаў Я.Купала.
У выяўл. мастацтве Высоцкі імкнуўся захаваць нац. каларыт у рамках стылю «мадэрн». Стварыў паэтычныя і выразныя па манеры малюнка партрэты і пейзажы ў тэхніцы пастэлі (аўтапартрэты, каля 1900—02; «Аленка і кветкі», 1902; «Партрэт Элізы Парэнскай», «Від на пагорак Касцюшка», абодва 1905), драм.-экспрэсіўных, маляўнічых эскізаў вітражоў (для францысканскага сабора і касцёла на Вавелі ў Кракаве, 1896—1906). У афармленні кніг дасягнуў дэкар. адзінства шрыфту і мяккага стылізаванага расліннага арнаменту. Выконваў эскізы касцюмаў і дэкарацый да ўласных спектакляў у Кракаўскім т-ры («Варшавянка», «Вызваленне», «Баляслаў Смелы»), эскізы мэблі, тканін, вырабаў з металу, афармлення інтэр'ераў.
Тв.: Dzieła zebrane. Т. 1—16. Кraków, 1958—71; Рус. Пер. — Драмы. М., 1963.
Літ: Оконьска А. С.Выспяньский: Пер. с пол. М., 1977; Zbijewska К. Оrzeł w kurniku. Warszawa, 1980; Natanson W. Stanisław Wyspiański. 2 wyd. Warszawa, 1982.
С.Д.Малюковіч, І.М.Марціновіч. с. 325
ВЫ́СТАЎКА ДАСЯГНЕ́ННЯЎ НАРО́ДНАЙ ГАСПАДА́РКІ БЕЛАРУ́СІ , гл. Рэспубліканскі выставачны цэнтр. с. 326
ВЫ́СТАЎКА ДАСЯГНЕ́ННЯЎ НАРО́ДНАЙ ГАСПАДА́РКІ СССР , гл. Усерасійскі выставачны цэнтр. с. 326
ВЫ́СЫЛКА , 1) у Расіі ў 19 — пач. 20 ст. выдаленне асобы па судзе або ў адм. парадку са сталіцы, пэўных губерняў ці гарадоў з правам або без права выбару месца жыхарства па-за дадзенай мясцовасцю. 2) Мера крымінальнага пакарання (асноўнага або дадатковага), якая паводле заканадаўства СССР і Рэспублікі Беларусь заключалася ў выдаленні асуджанага з месца яго жыхарства і забароне пражываць у пэўных мясцовасцях. На Беларусі адменена ў 1994. с. 326
ВЫ́СЫПКА , агульная назва вонкавых ачаговых паталагічных змен скуры (экзентэма) і слізістых абалонак (энантэма). Бывае першасная (запаленчыя плямы, гнайнікі і інш.) і другасная (лускавінкі, язвы, эрозія і інш.). Узнікае пад уздзеяннем фіз., хім., бактэрыяльных паразітарных фактараў, пры кантакце з некаторымі раслінамі. Прычынай высыпкі могуць быць парушэнні функцый эндакрынных органаў, страўнікава-кішачнага тракту, ц.н.с., абмену рэчываў, балансу вітамінаў, імунітэту і інш. Сімптом многіх інфекц. захворванняў (адзёр, шкарлятына, тыф і інш.). с. 326
ВЫСЯЛЕ́ННЕ , пазбаўленне грамадзяніна права карыстацца жылым памяшканнем, якое ён займае. З дамоў дзярж. або грамадскага фонду высяленне дапускаецца, як правіла, у суд. парадку. У адм. парадку з санкцыі пракурора высяляюцца асобы, якія самаўпраўна занялі жыллё ці пражываюць у дамах, якім пагражае абвал. Высяленне з выдзяленнем інш. жылога памяшкання дазваляецца ў выпадках, калі дом пагражае абвалам, падлягае зносу ці пераабсталяванню ў нежылы. Гэта датычыцца таксама ваеннаслужачых і членаў іх сем'яў пры выхадзе ў адстаўку ці ў запас і некаторых катэгорый рабочых і служачых пэўных галін нар. гаспадаркі, якія карысталіся жыллём прадпрыемстваў. Без забеспячэння жыллём высяляюць асоб, якія самаўпраўна занялі жылыя памяшканні, тых наймальнікаў і членаў іх сем'яў, што сістэматычна разбураюць ці псуюць жыллё, выкарыстоўваюць яго не па прызначэнні ці робяць немагчымым для іншых пражыванне ў адной кватэры або доме.
С.У.Скаруліс. с. 326
ВЫТВО́РНАЯ функцыі, ліміт адносін прырашчэння функцыі f(х) да прырашчэння аргумента; адно з асн. паняццяў дыферэнцыяльнага злічэння. Характарызуе хуткасць змены функцыі пры змене яе аргумента. Абазначаецца <SIGN>, <SIGN>, <SIGN>. Вытворная функцыі f(х) у пункце х0 роўная вуглавому каэфіцыенту tgα датычнай да лініі у=f(х) у яе пункце Мо з абсцысай xо.
Паводле вызначэння <FORMULA>, дзе х0 — пункт, у некаторым наваколлі якога вызначана функцыя f(х); <FORMULA> — прырашчэнне аргумента; <FORMULA> — адпаведнае прырашчэнне функцыі. Калі гэты ліміт канечны, то функцыя f(х) наз. дыферэнцавальнай у пункце х0. Аперацыя знаходжання вытворнай наз. дыферэнцаваннем. Вытворнай ад у' (першай вытворнай) ёсць другая вытворная (у") і г.д. Для функцый некалькіх зменных вызначаюцца частковыя вытворныя — вытворныя па аднаму з аргументаў пры ўмове пастаянства ўсіх астатніх аргументаў.
Паняццем вытворнай карыстаюцца пры рашэнні многіх задач матэматыкі, фізікі, тэхнікі і інш. навук.
Літ.: Курс вышэйшай матэматыкі. Мн., 1994; Гусак А.А. Высшая математнка. Т. 1—2. 2 изд. Мн., 1983—84.
А.А.Гусак. с. 326
ВЫТВО́РЧАЕ АБ'ЯДНА́ННЕ (ВА) , звяно арганізацыйна-вытв. структуры гаспадаркі; вытворча-гасп. комплекс. У склад яго ўваходзяць з-ды, ф-кі, асобныя цэхі і інш. вытв. адзінкі, а таксама н.-д. і канструктарскія ўстановы. У аснове фарміравання вытворчага аб'яднання — тэхнал. агульнасць працэсаў і аднароднасць прадукцыі, устойлівыя сувязі па каапераванні вытв-сці, камбінаванне вытв-сці і комплексная перапрацоўка сыравіны.
Да пач. 1990-х г. у прам-сці Беларусі было 220 вытв. і навук.-вытв. аб'яднанняў, тут працавала каля 64% усіх занятых у прам-сці і выпускалася больш як 2/3 агульнага аб'ёму прамысл. прадукцыі. З фарміраваннем рыначнай эканомікі многія вытворчыя аб'яднанні распаліся, на іх месцы ўзніклі арэндныя, калектыўныя і сумесныя прадпрыемствы, некаторыя ўвайшлі ў акц. т-вы, канцэрны, асацыяцыі, карпарацыі і інш. ўнутрырэсп. і міждзярж. (транснацыянальныя) структурныя фарміраванні. с. 326
ВЫТВО́РЧАСЦЬ , працэс стварэння матэрыяльных і духоўных даброт, прызначэннем якіх з'яўляецца максімальнае задавальненне людскіх патрэб. Адрозніваюць вытворчасць індывідуальную (у межах прадпрыемства, фірмы) і грамадскую (як сістэму вытв. сувязей паміж прадпрыемствамі ў межах грамадства). Грамадская вытворчасць акрамя ўласна вытворчасці ўключае спажыванне, размеркаванне і абмен. На функцыянаванне вытворчасці ўплываюць яе аб'ём, цана, грашовая маса, попыт, прапанова, выручка, альтэрнатыўная вартасць, выдаткі, занятасць, інвестыцыі, экспарт, імпарт, валютны курс, схільнасць да спажывання і ашчаджання і інш. З боку паводзін суб'екта гаспадарання ў эканам. сістэме вытворчасць разглядаецца як аб'ект жаданняў, чаканняў, рызыкі, выбару і прыняцця рашэння, з боку функцыянавання — як працэс узаемадзеяння фактараў вытворчасці і іх трансфармацыі ў прадукты. Асн. фактары вытворчасці — зямля, праца, капітал і прадпрымальніцкі талент. Кожнаму з іх адпавядае свая форма даходу (рэнта, заработная плата, працэнт і прадпрымальніцкі прыбытак). Для вытворчасці характэрны падзел працы, які мае 2 бакі — спецыялізацыю і кааперацыю. Вылучаюць 3 узроўні падзелу працы: адзінкавы (унутры прадпрыемства), асобны (паміж прадпрыемствамі), агульны (у межах грамадства).
Эканам. суб'ектам вытворчасці з'яўляецца прадпрымальнік або калектыў. Яго гал. сац. функцыя — арганізацыя высокадаходнай і высокаэфектыўнай вытворчасці. Па меры максімізацыі вытворчасці пэўнага прадукту эфектыўнасць яго выкарыстання зніжаецца. Максімальная велічыня выпуску прадукцыі пры дадзеным аб'ёме выкарыстання фактараў вытворчасць вызначаецца вытв. функцыяй. На развіццё вытворчасці ўплываюць прадукцыйныя сілы і вытворчыя адносіны. Развіццё прадукц. сіл ідзе па шляху зніжэння матэрыялаёмістасці (уратоўванне прыроды) і працаёмістасці (уратоўванне чалавека). Чалавек усё больш вызваляецца ад непасрэднага працэсу вытворчасці і становіцца яго рэгуліроўшчыкам. Для развіцця вытв. адносін характэрны кансерватызм, адставанне ад развіцця прадукц. сіл. Гістарычна вядомы 3 формы вытворчасці: натуральная, таварная і планавая. Таварная вытворчасць узнікла з натуральнай, прайшла стадыю простай таварнай вытворчасці і зараз знаходзіцца на стадыі капіталістычнай, якая развіваецца ў планавую. Планамерна грамадская вытворчасць развіваецца толькі там, дзе створаны адпаведныя ўмовы: грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці, інфарм. інфраструктура, высокая вытворча-працоўная і эканам. культура ўсіх суб'ектаў гаспадарання. Звычайна вытворчасць выступае як бесперапынны працэс, г.зн. як узнаўленне вытв-сці. Адрозніваюць 2 асн. тыпы вытворчасці: экстэнсіўны (колькасны прырост сродкаў вытворчасці і рабочай сілы) і інтэнсіўны (якаснае абнаўленне сродкаў вытворчасці і рабочай сілы пры скарачэнні яе колькасці). Для Беларусі апошняга 50-годдзя характэрна пераважна экстэнсіўная вытворчасць. Валавы ўнутр. прадукт краіны ў 1995 склаў 10 304,4 млн. дол. ЗША (Расіі — 364 295 млн. дол.).
Літ.: Маркс К. Капітал. Т. 1. Мн., 1952; Хико Дж.Р. Стоимость и капитал: Пер. с англ. М., 1993; Современная экономика. Ростов н/Д, 1995; Рыночное реформирование экономики Беларуси: Темат. сб. Мн., 1996.
Т.І.Адамовіч. с. 326
ВЫТВО́РЧА-ТЭХНІ́ЧНАЕ НАВУЧА́ННЕ , сістэма планамернай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, навучання сумяшчальным і новым прафесіям, павышэння кваліфікацыі рабочых і служачых на прадпрыемствах. Уключае таксама вытв. практыку навучэнцаў тэхнікумаў, прафес.-тэхн. вучылішчаў, студэнтаў ВНУ. Ажыццяўляецца шляхам курсавога і індывід. навучання. На 1996 у Беларусі дзейнічала каля 200 галіновых вучэбна-курсавых камбінатаў, у якіх ажыццяўлялася падрыхтоўка спецыялістаў больш чым па 400 прафесіях. За год яны рыхтавалі каля 150 тыс. рабочых, з іх каля 20 тыс. набывалі новыя прафесіі. Прадпрыемствы таксама ажыццяўляюць перакваліфікацыю незанятага насельніцтва.
А.М. Гарнак. с. 327
ВЫТВО́РЧАЯ МАГУ́ТНАСЦЬ , максімальна магчымы выпуск якаснай прадукцыі ці аб'ём здабычы або перапрацоўкі сыравіны за адзінку часу. Вытворчая магутнасць прадпрыемства складаецца з сумарнай магутнасці яго асн. цэхаў, а цэхаў — з магутнасці асн. абсталявання. Разлічваецца на суткі, год або некалькі гадоў. Выражаецца ў натуральных (вырабы, дэталі, штукі, тоны), умоўна-натуральных і грашовых паказчыках. Вытворчая магутнасць — велічыня пераменная, мяняецца з развіццём тэхн. прагрэсу, залежыць ад попыту на прадукцыю на рынку і інш. фактараў. На падставе разлікаў на прадпрыемствах складаецца баланс вытворчых магутнасцей і іх выкарыстання. З павышэннем узроўню выкарыстання вытворчай магутнасці (праз укараненне высокаэфектыўнага абсталявання, прагрэсіўнай тэхналогіі, удасканаленне арганізацыі вытв-сці і працы) павялічваецца выпуск прадукцыі.
Р.М.Шахлевіч. с. 327
ВЫТВО́РЧАЯ СТРУКТУ́РА ПРАДПРЫЕ́МСТВА , сукупнасць падраздзяленняў прадпрыемства з усталяванымі паміж імі ў працэсе выпуску прадукцыі сувязямі. Кожная стадыя вытв. працэсу афармляецца ў адпаведнае структурнае падраздзяленне. Першасная структурная вытв. адзінка — рабочае месца. Рабочыя месцы аб'ядноўваюцца ў вытв. ўчасткі, якія ўтвараюць асн. структурныя падраздзяленні — цэхі. На буйных прадпрыемствах цэхі аб'ядноўваюцца ў карпусы. У залежнасці ад складу вытв. падраздзяленняў прадпрыемства мае цэхавую, бясцэхавую (толькі ўчасткі) і мяшаную структуру. Паводле ролі ў вытв. працэсе адрозніваюць цэхі асн. (нарыхтоўчыя, апрацоўчыя і зборачна-аддзелачныя), дапаможныя (інстр. вытв-сць, энергет. і рамонтная гаспадаркі) і абслуговыя (складскія, транспартныя, энергасеткі і інш. камунікацыі). Канструктарска-тэхнал. падраздзяленні займаюцца праектаваннем вырабаў і падрыхтоўкай вытв-сці, органы кіравання прадпрыемствам арганізоўваюць, накіроўваюць і рэгулююць ход вытв-сці ў цэлым. Вытворчая структура прадпрыемства залежыць ад формы ўласнасці і кіравання, галіновай прыналежнасці прадпрыемства і звычайна перабудоўваецца пры асваенні новай прадукцыі, замене тэхналогіі і абсталявання.
Р.М.Шахлевіч. с. 327
ВЫТВО́РЧАЯ СФЕ́РА , сукупнасць галін нар. гаспадаркі і відаў дзейнасці, якія ствараюць матэрыяльныя даброты ў выглядзе прадуктаў, энергіі, у форме перамяшчэння грузаў, захоўвання прадуктаў, сарціроўкі, упакоўкі і інш. функцый, што з'яўляюцца працягам вытв-сці ў сферы абарачэння. с. 327
ВЫТВО́РЧЫ ЦЫКЛ , час, неабходны для вырабу пэўнай прадукцыі на прамысл. прадпрыемстве. Уключае тэхнал. перыяд і перапынкі ў вытв-сці. Тэхнал. перыяд складае асн. частку вытворчага цыклу і ўключае час, неабходны для выканання аперацый па вырабе прадукцыі і ажыццяўлення натуральных працэсаў. Перапынкі падзяляюцца на міжаперацыйныя (сушка дрэва, браджэнне піва і г.д.) і абумоўленыя рэжымам работы прадпрыемства і патрэбамі вытворцаў (перапынкі паміж рабочымі зменамі і інш.). Агульная працягласць вытворчага цыклу характарызуе ўзровень арганізацыі вытв. працэсу па часе і залежыць ад прадукцыі, што вырабляецца, узроўню механізацыі і аўтаматызацыі вытв-сці, тэхнікі і тэхналогіі, відаў руху прадметаў працы ад адной аперацыі да другой і інш. Скарачэнне вытворчага цыклу павышае эфектыўнасць вытв-сці.
Р.М.Шахлевіч. с. 327
ВЫТВО́РЧЫЯ АДНО́СІНЫ , сістэма рэальных узаемадзеянняў паміж людзьмі ў працэсе вытворчасці, размеркавання, абмену і спажывання матэрыяльных даброт; сац.-эканам. форма развіцця прадукц. сіл; неад'емны бок любога спосабу вытв-сці. Асновай вытворчых адносін з'яўляюцца формы ўласнасці на сродкі вытв-сці, якія характарызуюць адпаведны гіст. спосаб прысваення людзьмі ствараемых даброт, злучэння вытворцаў са сродкамі вытв-сці. Вядучай і вызначальнай ступенню з'яўляецца ўласна вытв-сць. Вытворчыя адносіны праяўляюцца як эканам. інтарэсы ўсіх удзельнікаў, суб'ектаў грамадскай вытв-сці, як галоўны стымул развіцця вытв-сці, прадукц. сіл і прадукцыйнасці працы. У працэсе грамадскай вытворчасці вытворчыя адносіны відазмяняюцца, удасканальваюцца. Кожная сістэма вытворчых адносін мае гіст. характар. На змену аджылай сістэме прыходзіць новая, якая параджаецца папярэдняй. Кожны цыкл вытворчых адносін абумоўлены развіццём прадукц. сіл і абвастрэннем супярэчнасцей паміж імі і вытворчымі адносінамі, у сістэме якіх узнікаюць пераходныя формы, спалучаюцца папярэднія, аджываючыя і новыя, што нараджаюцца (напр., у прыгонных адносінах спалучаюцца паншчына і аброк, адработачная рэнта і рэнта прадуктамі і нават грашовая рэнта; акцыянерны капітал і манапалістычны капітал ва ўмовах капіталізму ўтвараюць пераходныя да сацыялізму эканам. формы). Новыя вытворчыя адносіны, як правіла, адпавядаюць прыродзе больш развітых прадукцыйных сіл. Сукупнасць вытворчых адносін складае эканам. базіс грамадства, які спараджае адпаведную надбудову — маральныя, навук., прававыя, маст. погляды і адпаведныя ім установы, што садзейнічаюць развіццю і ўмацаванню эканам. базісу. Вытворчыя адносіны — аб'ект эканам. палітыкі грамадства, якое праз дзярж. ўладу ўздзейнічае на вытв-сць, больш-менш адэкватна выкарыстоўвае тэарэт. палажэнні паліт. эканоміі, пераводзячы іх на мову сац.-паліт. дзеяння мас, народа.
С.Я.Янчанка. с. 327
ВЫТВО́РЧЫЯ ФО́НДЫ , асобасныя, рукатворныя і прыродныя рэсурсы, якія выкарыстоўваюцца ў вытв. працэсе для вырабу матэрыяльных і духоўных даброт. Да асобасных рэсурсаў адносіцца талент вытворцаў (у вузкім сэнсе рабочая сіла), элементамі якога з'яўляюцца інфармацыя, веды, уменні і навыкі; да рукатворных — пабудовы, збудаванні, машыны, абсталяванне, інструменты і механізмы, сродкі транспарту, сувязі, рабочая жывёла і інш.; да прыродных — зямля, яе нетры, клімат і да т.п. Вытворчыя фонды разглядаюць з трох бакоў. З боку паводзін суб'ектаў гаспадарання вытворчыя фонды — гэта рэсурсы, якія выклікаюць пэўную рэакцыю адасобленага суб'екта гаспадарання ў адносінах да ізаляванага запасу спажывальных даброт. З боку функцыянавання эканам. сістэмы — гэта тыя рэсурсы, якія ўжо выступаюць у якасці фактараў вытв-сці — спажывальных даброт і падзяляюцца на ўмовы, сродкі і прадметы працы. Паводле характару перанясення вартасці на ствараемы прадукт вытворчыя фонды падзяляюцца на асноўныя і абаротныя. Паводле матэрыяльна-рэчавага складу яны падзяляюцца на асобасныя і рэчаўныя. Гэты падзел мае істотнае значэнне для выяўлення тэхнічнай, вартаснай і арганічнай пабудовы вытворчых фондаў, дынамікі развіцця вытв-сці і эканам. сістэмы. Вытворчыя фонды Беларусі без уліку вартасці зямлі, нетраў, лясоў і таленту вытворцаў склалі ў 1990 105,7 млрд. руб., у т.л. асноўныя вытворчыя фонды 72,3 млрд., абаротныя 33,4 млрд. руб.; у 1994 адпаведна — 320 655, 307 338 і 13 317 млрд. руб., у фактычных цэнах. с. 327
ВЫТО́К РАКІ́ , месца, ад якога назіраецца пастаяннае цячэнне вады ў рэчышчы вадацёку. Вытокам ракі могуць быць крыніца, балота, возера, ледавік; для рэк, што выцякаюць з возера, — месца перасячэння берагавой лініі вадаёма з рэчышчам вадацёку. Нярэдка вытокам ракі лічыцца месца, дзе зліваюцца 2 ракі з рознымі назвамі, або гал. лічыцца больш мнагаводная ці тая, выток якой найб. аддалены ад вусця ракі. У шэрагу выпадкаў тэрыторыі вакол вытокаў рэк абвяшчаюцца ахоўнымі. с. 327
ВЫ́ТРЫМКА ў фатаграфіі, гл. Экспазіцыя. с. 327
ВЫХАВА́ННЕ , дзейнасць па перадачы новым пакаленням грамадска-гіст. вопыту; фарміраванне пэўных установак, паняццяў, прынцыпаў, каштоўнасных арыентацый, стварэнне неабходных умоў для паўнацэннага развіцця асобы, падрыхтоўкі яе да грамадскага жыцця і прадукцыйнай працы. Арганізацыя выхавання накіроўвае развіццё суб'ектыўнага свету чалавека, садзейнічае свядомаму прыняццю ім грамадскіх каштоўнасцей, дазваляе арыентаваць пед. практыку на фарміраванне ў выхаванцаў самастойнасці, адказнасці, прынцыповасці, пачуцця ўласнай годнасці, творчай актыўнасці, крытычнага мыслення. Пры гэтым важна адзінства грамадскага і сямейнага выхавання, што дазваляе карэкціраваць адхіленні ў развіцці і паводзінах асобы (гл. таксама Дашкольнае выхаванне).
Літ.: Харламов И.Ф. Теория нравственного воспитания. Мн., 1972; Чэчат В.У. Педагогіка сямейнага выхавання. Мн., 1995.
С.У.Кукушкін. с. 327
ВЫХАВА́ЎЧА-ПРАЦО́ЎНАЯ КАЛО́НІЯ (ВПК) , папраўча-працоўная ўстанова ў Рэспубліцы Беларусь, дзе адбываюць пакаранне непаўналетнія, асуджаныя да пазбаўлення волі. У ВПК ажыццяўляецца перавыхаванне асуджаных шляхам прыцягнення іх да грамадска карыснай працы, правядзення з імі выхаваўчай работы, абавязковага агульнаадук. і прафес.-тэхн. навучання. Умовы ўтрымання і нормы ў ВПК улічваюць асаблівасці ўзросту і полу асуджаных. У залежнасці ад характару ўчыненага імі злачынства і інш. акалічнасцей адрозніваюць ВПК агульнага і ўзмоцненага рэжыму. Асуджаных утрымліваюць у ВПК да 18-гадовага ўзросту, пасля пераводзяць у адпаведныя калоніі для дарослых. с. 328
ВЫ́ХАД СЯЛЯ́НСКІ , права сялян на выхад з маёнтка аднаго феадала і пераход у маёнтак другога. Шырока выкарыстоўваўся сялянамі як адзін з асн. сродкаў барацьбы супраць узмацнення феад. прыгнёту. 1) У Расіі ў 11—15 ст. выхад сялянскі абмяжоўваўся для асобных катэгорый сялян (закупы, сярэбранікі і інш.). Пачатак заканад. афармленню прыгоннага права паклаў Судзебнік 1497, які ўстанавіў для выхаду сялянскага адзіны тэрмін — тыдзень да і тыдзень пасля Юр'евага дня (26 ліст.), пры ўмове выплаты феадалу т.зв. пажылога. Судзебнік 1550 пацвердзіў тэрмін выхаду сялянскага, але павялічыў памер пажылога. У 1581 Іван IV увёў Запаведныя гады, у якія выхад сялянскі забараняўся. Цар Фёдар Іванавіч у 1592—93 забараніў выхад сялянскі на ўсёй тэр. дзяржавы. Гэта пацверджана Саборнымі ўлажэннямі 1607 і 1649. 2) На Беларусі ва ўмовах развіцця таварна-грашовых адносін выхад сялянскі стаў гал. перашкодай для феадалаў у павелічэнні іх даходаў. З сярэдзіны 15 ст. ў ВКЛ вядомы абмежаванні выхаду сялянскага (плата за выхад, вяртанне даўгоў, рознай маёмасці і інш., дазвол феадала), што паступова вяло да запрыгоньвання сялян. Нівеліроўка феад. павіннасцей у выніку агр. рэформы ў ВКЛ з сярэдзіны 16 ст. (гл. Валочная памера) вяла да звужэння магчымасцей выхаду сялянскага. Заканадаўча абмежаванні выхаду сялянскага аформлены Статутамі ВКЛ 1529, 1566, 1588. Гл. таксама Прыгоннае права. с. 328
ВЫХАДНА́Я ДАПАМО́ГА , грашовая сума, якая выплачваецца наймальнікам работніку пры спыненні з ім прац. дагавору. Паводле прац. заканадаўства Рэспублікі Беларусь выхадная дапамога ў памеры тыднёвага заработку выплачваецца ў сувязі з прызывам або паступленнем работнікаў на ваен. службу, пры аднаўленні работніка на рабоце і ў інш. выпадках, прадугледжаных законам. Пры спыненні прац. дагавору ў сувязі з ліквідацыяй прадпрыемства, установы, арг-цыі, спыненнем дзейнасці прадпрымальніка, скарачэннем штату выплачваецца выхадная дапамога ў памеры, не меншым за трохкратны сярэднямесячны заработак. с. 328
ВЫХАДНЫ́Я ДНІ , дні штотыднёвага адпачынку, ва ўстаноўленыя заканадаўствам, правіламі ўнутр. працоўнага распарадку. У Рэспубліцы Беларусь пры 5-дзённым рабочым тыдні работнікам даюцца 2 выхадныя дні, пры 6-дзённым рабочым тыдні — 1 выхадны дзень. Агульным выхадным днём з'яўляецца нядзеля. Другі выхадны дзень, калі ён не вызначаны законам, устанаўліваецца графікам зменнасці. Абодва выхадныя дні даюцца, як правіла, запар. Працягласць штотыднёвага бесперапыннага адпачынку павінна быць не менш як 42 гадзіны. На бесперапынна дзеючых прадпрыемствах, ва ўстановах, арг-цыях выхадныя дні даюцца ў розныя дні пачаргова кожнай групе работнікаў у адпаведнасці з графікамі зменнасці. Прыцягненне да работы ў выхадны дзень дапускаецца толькі са згоды работніка і ў выпадках, спецыяльна прадугледжаных законам (арт. 63 КЗаП). Работа ў выхадны дзень можа кампенсавацца па дамоўленасці адгулам або ў грашовай форме.
С.У. Скаруліс. с. 328
ВЫХЛАПНЫ́Я ГА́ЗЫ , газападобныя і цвёрдыя прадукты, што выкідваюцца ў атмасферу рухавікамі ўнутр. згарання; адна з асн. крыніц забруджвання атмасфернага. Пераважныя інгрэдыенты выхлапных газаў: вокіс вугляроду (СО), вокіслы азоту (NОх), сярністы ангідрыд (SO2), вуглевадароды (СnНm), серавадарод (Н2S) і інш. Асобную групу складаюць канцэрагенныя поліцыклічныя араматычныя вуглевадароды і найб. актыўны з іх — бенз(а)пірэн (індыкатар наяўнасці канцэрагенаў у выхлапных газах). Пры выкарыстанні этыліраванага бензіну ў саставе выхлапных газаў высокатаксічныя злучэнні свінцу. Пад уздзеяннем сонечнай радыяцыі ў выніку фотахім. рэакцый выхлапныя газы ператвараюцца ў таксічныя рэчывы і адмоўна ўплываюць на чалавека, жывёл (павялічваюць успрымальнасць да розных хвароб, пераважна анкалагічных) і расліны (парушаюць працэс фотасінтэзу). Выкіды аўтатранспарту — асн. прычына фотахім. смогу ў гарадах. Узровень выкідаў СО, СnНm, NОx і дымнасці выхлапных газаў рэгулюецца спец. нарматывамі (дапушчальныя выкіды на 1 км пройдзенага шляху) і кантралюецца газааналізатарамі і дымамерамі. На Беларусі выкіды ад аўтатранспарту склалі 1,7 млн. т (77% ад агульных выкідаў у атмасферу; 1995). Таксічнасць выхлапных газаў зніжаецца пры выкарыстанні неэтыліраванага бензіну і экалагічна чыстых відаў паліва — прыроднага і звадкаванага газу.
В.І.Корбут. с. 328
ВЫЦІНА́НКА , выстрыганка, ажурны ўзор, выразаны з рознакаляровай паперы. Радзіма выцінанкі — Стараж. Кітай, у 18—19 ст. былі пашыраны ў многіх народаў Еўропы. У беларусаў выкарыстоўваліся з канца 19 ст. для аздаблення інтэр'ера жылля (фіранкі на вокны, падзоры на паліцы, вушакі дзвярэй, бардзюры на рамы і інш.), на З Беларусі чорнымі ці паліхромнымі выцінанкамі аздаблялі беленыя сцены. Паводле кампазіцыі бел. выцінанкі падзяляюцца на замкнёныя (квадратныя, шматвугольныя, круглыя сурвэткі, якія выразалі з веерападобна складзенага ў 8—16 разоў аркуша паперы), рапортныя (паперу складвалі гармонікам, у выніку атрымліваліся фіранкі, падзоры) і сіметрычныя (выразалі з паперы, складзенай папалам, атрымлівалі аздобы на сцены з 2 сіметрычных палавін, напр. птушкі вакол дрэва або вазона). Найб. пашырэнне мелі аднаколерныя выцінанкі, часам — шматслойныя паліхромныя. Узоры пераважна геаметрычныя, радзей раслінныя, зааморфныя, антрапаморфныя, падобныя на вышываныя або маляваныя.
Я.М. Сахута. с. 328
ВЫ́ЦЯЖКА , 1) кавальская аперацыя, накіраваная на павелічэнне даўжыні загатоўкі пры адпаведным памяншэнні яе папярочнага сячэння. Ажыццяўляецца на молатах і прэсах паслядоўным абцісканнем з паваротам загатоўкі на 90°. 2) Аперацыя халоднай ліставой штампоўкі, у выніку якой з плоскай загатоўкі атрымліваюць танкасценныя пустыя вырабы (дэталі машын, карпусы прылад, каструлі, бітоны і інш.). Робіцца ў выцяжных штампах пуансонам і матрыцай. Глыбокія вырабы атрымліваюць пры паўторных выцяжках з прамежкавым адпалам (для аднаўлення пластычнасці металу). Прынцып выцяжкі выкарыстоўваецца таксама ў пракатцы металу і ў валачэнні.
3) Паказчык дэфармацыі, роўны адносінам даўжынь загатоўкі пасля і да пластычнага дэфармавання. 4) У хіміі, харчовай і парфюмернай прам-сці выцяжка — прадукт выбіральнага выцягвання аднаго або некалькіх кампанентаў з сумесі або пэўнай сыравіны ў растваральнік. с. 329
ВЫ́ЦЯЖКА , метад лячэння пашкоджанняў (пераломы, вывіхі) і некаторых захворванняў апорна-рухальнага апарата. Пры выцяжцы пераадольваецца мышачная рэтракцыя, адбываецца паступовае расцягвальнае дзеянне на пэўную вобласць цела для ліквідацыі дэфармацый і зрушэння адломкаў пры пераломе. Выкарыстоўваюцца шыны і апараты, фігурныя артапедычныя падушкі, для ліквідацыі зрушэння адломкаў па шырыні — петлі для ўпраўлення і фіксацыі.
Адрозніваюць выцяжку кароткачасовую (аднамомантную) і працяглую (пастаянную). Аднамомантная выцяжка робіцца рукамі хірурга для ўпраўлення адломкаў пры пераломах ці сустаўных канцоў касцей пры вывіхах. Пастаянную выцяжку робяць грузам з дапамогай спец. інструментаў і апаратаў для ўпраўлення адломкаў і ўтрымання іх у пэўным стане да з'яўлення касцявога мазаля. Выкарыстоўваюць пастаянную клеевую выцяжку як самастойны метад лячэння пераломаў сцягна ў дзяцей і забеспячэння спакою пашкоджаных канечнасцей і шкілетную выцяжку, як правіла, у дарослых, для ўпраўлення пераломаў ніжніх канечнасцей. Сістэма выцяжкі ўключае: правільную ўкладку пашкоджанай канечнасці і хворага, велічыню грузу, петлі для ўпраўлення і фіксацыі, спалучэнне шкілетнай цягі і клеевай выцяжкі і інш. Падводная выцяжка (вертыкальная і гарызантальная) спалучае пастаянную выцяжку з уздзеяннем вады. Выкарыстоўваюць яе пры астэахандрозах пазваночніка.
А.У. Руцкі. с. 329
ВЫЧАРПА́ЛЬНЫЯ ПРЫРО́ДНЫЯ РЭСУ́РСЫ , прыродныя рэсурсы, паслядоўнае выкарыстанне якіх можа паменшыцца да ўзроўню, пры якім далейшая іх эксплуатацыя робіцца эканамічна немэтазгоднай або ўзнікае пагроза іх поўнага знікнення. Да вычарпальных прыродных рэсурсаў належаць багацці нетраў і экасістэм: карысныя выкапні (пераважна складаныя злучэнні элементаў, руды); жывёльны і раслінны свет; глебы. Выкарыстанне вычарпальных прыродных рэсурсаў павінна быць комплексным. Частка вычарпальных прыродных рэсурсаў здольная да аднаўлення (гл. Узнаўляльныя прыродныя рэсурсы), што магчыма пры ўмове выканання дапушчальных памераў выняцца рэсурсаў і ажыццяўлення захадаў да паскоранага іх аднаўлення, другая належыць да неўзнаўляльных прыродных рэсурсаў. Гл. таксама Невычарпальныя прыродныя рэсурсы. с. 329
ВЫ́ЧУЛКІ , радовішча глін каля в. Вычулкі Брэсцкага р-на. Паклад утвараюць азёрныя і азёрна-алювіяльныя адклады паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 6,4 млн. м3, перспектыўныя 4,94 млн. м3. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,6—10,7 м, ускрыцця 0,3—6,3 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы, дрэнажных труб, аглапарыту. Адкрыта ў 1958, распрацоўваецца Брэсцкім камбінатам буд. матэрыялаў. с. 329
ВЫ́ЧЭГДА , рака на Пн еўрапейскай ч. Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Комі і Архангельскай вобл., правы прыток Паўночнай Дзвіны. Даўж. 1130 км, пл. бас. 121 тыс. км2. Пачынаецца на схілах Ціманскага кража. У вярхоўях даліна вузкая, ёсць парогі, ніжэй — шырокая; у пойме шмат праток і старыц. Гал. прытокі: Вым (справа), Сысала (злева).
Жыўленне мяшанае, з перавагай снегавога. Ледастаў з пачатку ліст. да канца красавіка. Сярэдні гадавы расход вады 1160 м3/с. Суднаходная да прыстані Вольдзіна (938 км). Сплаўная. На Вычэгдзе — г. Сыктыўкар, Сольвычагодск, Котлас (у вусці). с. 329
ВЫ́ШАДКІ , вёска ў Стадолішчанскім с/с Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. За 20 км ад горада і чыг. ст. Гарадок, 60 км ад Віцебска. 79 ж., 41 двор (1996). Вайсковыя могілкі. Археал. помнік — гарадзішча ранняга жал. веку і курганны могільнік крывічоў 10—11 ст.
Упершыню ўпамінаюцца ў 1570 як сяло дзярж. Усвяцкай вол. Віцебскага ваяв. ВКЛ. З 1633 ва ўладанні Рудамінаў-Дусяцкіх. З 1772 у Рас. імперыі, цэнтр прыватнага маёнтка, які належаў памешчыку фон Крузе. Вышадкі ўваходзілі ў Суражскі пав., з 1866 — цэнтр воласці Гарадоцкага пав. Віцебскай губ.; царква, 3 кірмашы на год. З 1923 у Віцебскім пав., з 1924 у Межанскім, з 1931 у Гарадоцкім р-не. У Вял. Айч. вайну ням.-фаш. захопнікі ў жн. 1942 спалілі вёску, загубілі 12 жыхароў. с. 329
ВЫ́ШАДСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Аўсянка (цячэ праз возера), за 20 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,45 км2, даўж. 1,64 км, найб. шыр. 360 м, найб. глыб. 11 м, даўж. берагавой лініі каля 4,7 км. Пл. вадазбору 168 км2. Схілы катлавіны выш. 7—10 м, стромкія, на ПнЗ спадзістыя, парослыя лесам і хмызняком. 2 плёсы — глыбакаводны паўн. са стромкай літараллю і мелкаводны паўднёвы. Паласа надводнай расліннасці шыр. 5—30 м. с. 329
ВЫШАЛЕ́СКІ Сяргей Мікалаевіч (1.11.1874, г.п. Обаль Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — 14.1.1958), бел. савецкі эпізаатолаг. Акад. АН Беларусі (1928), праф. (1924), ганаровы чл. УАСГНІЛ (1956). Засл. дз. нав. Расіі (1940). Скончыў Варшаўскі вет. ін-т (1899). Да 1906 працаваў земскім ветурачом у Віцебскай губ. і Закаўказзі. У 1906—27 у вет. н.-д. установах і ВНУ Расіі. У 1928—30 у Віцебскім вет. ін-це, з 1931 у вет. ін-тах Казахстана і Масквы. Навук. працы па тэарэт. і практычных пытаннях барацьбы з інфекц. хваробамі жывёл, у т.л. з чумой, сібірскай язвай, рожай, туберкулёзам, бруцэлёзам, запаленнем лёгкіх буйн. раг. жывёлы, паратыфам цялят і інш. Выявіў узбуджальніка інфекц. энцэфаламіэліту коней. Работы Вышалескага па вывучэнні сапу коней сталі асновай для арганізацыі ў СССР мерапрыемстваў па ліквідацыі гэтай інфекцыі. Дзярж. прэмія СССР 1941. Устаноўлены Залаты медаль імя Вышалескага, стыпендыя яго імя для студэнтаў Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Імя Вышалескага прысвоена Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі.
Тв.: Частная эпизоотология. 2 изд. М., 1948; Избр. труды. М., 1977.
Літ.: Библиогр. указ. литературы акад. С.Н.Вышелесского (к 100-летию со дня рождения). Мн., 1974. с. 329
ВЫШАМІ́Р , вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на Пд ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 80 км ад Гомеля. 535 ж., 185 двароў (1996). Кормапрадпрыемства. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. с. 329
ВЫ́ШАНСКІ Іван (паміж 1545—50, г. Судовая Вішня Львоўскай вобл., Украіна — пасля 1620), украінскі пісьменнік. Прадстаўнік палемічнай літаратуры. У 1570-я г. стаў манахам-пустэльнікам, перасяліўся на Афон (Грэцыя), дзе пачаў літ. дзейнасць. Творы Вышанскага прымеркаваны да канкрэтных падзей тагачаснага жыцця ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Абараняў праваслаўе, асуджаў нац. і сац. прыгнёт. Прапаведаваў сац. утопію «царства божага», заснаванага на брацтве і роўнасці ўсіх перад Богам, ідэал чалавека бачыў у аскетызме. Аўтар пасланняў і палемічных трактатаў (вядома 16), адметных публіцыстычнай вастрынёй, прастатой мовы, эмацыянальнасцю, багаццем фалькл. сродкаў. Пры жыцці надрукаваў толькі адно пасланне ў «Астрожскай кніжыцы» (1598). На яе ўзор склаў «Кніжку», куды ўключыў 10 твораў канца 16 ст. з дзвюма прамовамі.
Тв.: Твори. Київ, 1959; Рус. пер. — Соч. М.; Л., 1955. с. 329
ВЫ́ШГАРАД , горад на Украіне, на правым беразе Дняпра, цэнтр раёна Кіеўскай вобл. за 18 км на Пн ад Кіева. Каля 20 тыс. ж. (1996). Кіеўская ГЭС, гідраакумулюючая эл. станцыя, з-д жалезабетонных вырабаў.
Упершыню ўпамінаецца пад 946 як горад княгіні Вольгі. У 11—12 ст. рэзідэнцыя кіёўскіх князёў, паліт., эканам. і культ. цэнтр. У 1240 разрабаваны татарамі. Паводле археал. даследаванняў, меў умацаваны дзядзінец і пасад. У дзядзінцы выяўлены фундамент Барысаглебскай царквы 11—12 ст., у пасадзе рэшткі стараж. вуліц з жытламі-паўзямлянкамі, якія былі адначасова майстэрнямі рамеснікаў. с. 330
ВЫ́ШУК ПАЛІТЫ́ЧНЫ , 1) устанаўленне назірання, законны і незаконны збор інфармацыі з дапамогай капіравання і крадзяжу дакументаў, выкарыстання разнастайных тэхн. сродкаў (падслухоўванне, перлюстрацыя карэспандэнцыі, тайны відэазапіс масавых мерапрыемстваў з наступнай ідэнтыфікацыяй удзельнікаў і інш.); кампраметацыя і шантаж паліт. дзеячаў і радавых удзельнікаў апазіц. рухаў, засылка правакатараў і вярбоўка агентаў у асяроддзі праўрадавых, лаяльных ураду, а таксама апазіц. плыней, затрыманне і арышт па паліт. (сапраўдных ці інспіраваных) матывах; выкарыстанне псіхіятрыі з мэтай паліт. рэпрэсій, пазбаўленне волі пад справакаванай або выдуманай маркай у форме ссылкі, турэмнага ці інш. зняволення (уключаючы дамашні арышт) і інш. метады праследавання сапраўднай, магчымай ці ўяўнай апазіцыі ва ўмовах таталітарнай дзяржавы, аўтарытарнага рэжыму (рэжыму асабістай улады), ваенна-паліт. дыктатуры і інш. формаў недэмакр. выкарыстання рэпрэсіўнага апарата дзяржавы. 2) Паліт. паліцыя. с. 330
ВЫШЧАЛО́ЧВАННЕ , здабыча некаторых (асобных) кампанентаў цвёрдага рэчыва з дапамогай растваральніку. Заснавана на здольнасці гэтага кампанента растварацца ў вадкасці (напр., вадзе, водных растворах кіслот, шчолачах) лепш за інш. кампаненты матэрыялу. Выкарыстоўваецца ў гідраметалургіі, горнай і хім. прам-сці, вытв-сці цукру, дубільных рэчываў. с. 330
ВЫШЧАЛО́ЧВАННЕ ГЛЕ́БЫ , вымыванне з глебы і перамяшчэнне ў ніжнія гарызонты і грунтавыя воды растваральных рэчываў (хларыдаў, сульфатаў, нітратаў, карбанатаў і інш.). Развіваецца ва ўмовах прамыўнога рэжыму, увільгатнення, калі паступленне вільгаці з атм. ападкамі перавышае расход яе на выпарэнне і транспірацыю расліннасцю (вышчалачаныя чарназёмы і глебы паўн. шырот). с. 330
ВЫШЧАЛО́ЧВАННЕ ГО́РНЫХ ПАРО́Д , працэс выбіральнага растварэння і вынасу прыроднымі водамі асобных кампанентаў горных парод. Найб. развіта ва ўмовах выветрывання і ў зоне інтэнсіўнага водаабмену ў артэзіянскіх басейнах. Пры вышчалочванні горных парод спачатку выносяцца лёгка растваральныя хларыды натрыю і калію, потым сульфаты і карбанаты кальцыю. Найлепш вышчалочваюцца каменныя і калійныя солі, гіпсы, ангідрыты, мел, вапнякі, даламіты. Тыповае праяўленне вышчалочвання горных парод — карст; у раёнах пашырэння лёсу і лёсападобных парод развіта суфозія. Працэсы вышчалочвання ўплываюць на састаў падземных вод, фарміраванне калектараў нафты і газу, выкарыстоўваюцца пры здабычы карысных выкапняў. У Беларусі метадам падземнага вышчалочвання здабываюць кухонную соль на Мазырскім радовішчы каменнай солі. с. 330
ВЫШЫ́ННАЯ ПО́ЯСНАСЦЬ , вертыкальная занальнасць, заканамерная змена ландшафтаў у гарах. Абумоўлена пераважна зменай клімату з вышынёй: паніжэннем т-ры паветра (у сярэднім на 6 °С на кожныя 1000 м вышыні), яго шчыльнасці, ціску, колькасці ў ім пылу, павелічэннем інтэнсіўнасці сонечнай радыяцыі, а таксама (да выш. 2—3 км) воблачнасці і гадавой колькасці ападкаў. Са зменамі клімату цесна звязаны змены геамарфалагічных, гідралагічных, глебаўтваральных працэсаў, характар расліннага і жывёльнага свету. У выніку ўтвараюцца вышынныя паясы. Многія асаблівасці вышыннай пояснасці залежаць ад экспазіцыі схілаў, іх размяшчэння адносна пануючых паветр. мас і аддаленасці ад акіянаў.
Колькасць паясоў звычайна павялічваецца ў высокіх гарах і з набліжэннем да экватара. Вылучаюць у асн. 3 тыпы вышынных паясоў: акіянскі, ці прыморскі (характарызуецца развіццём пояса дрэвавай расліннасці ад падножжа), кантынентальны (дрэвава-хмызняковыя фармацыі на пэўнай вышыні) і ультракантынентальны (пояс дрэвавай расліннасці прадстаўлены фрагментарна). Вышынны пояс пачынаецца з той прыроднай зоны, на якую апіраецца падножжа горнага ланцуга. Заканамернасці вышынных паясоў распрацаваны ням. географам К.Гумбальтам (19 ст.) і рус. даследчыкам В.В.Дакучаевым (канец 19 ст.).
А.М.Матузка. с. 330
ВЫШЫ́ННАЯ ХВАРО́БА , горная хвароба, паталагічны стан арганізма, абумоўлены знаходжаннем у разрэджаным паветры на вял. вышынях; у дачыненні выпадкаў знаходжання ў горных мясцовасцях наз. горнай хваробай. Развіваецца як вынік кіслароднага галадання (гл. Гіпаксія). Выяўляецца задышкай, сэрцабіццем, галавакружэннем, пачашчэннем пульсу, галаўным болем, мышачнай слабасцю, шумам у вушах, насавымі крывацёкамі, магчымыя парушэнні сардэчнай дзейнасці і страта прытомнасці. Лячэнне: паступовы спуск з вышыні, кісларод, тэрапеўтычныя прэпараты — абязбольвальныя, узбуджальныя. с. 330
ВЫШЫ́НСКІ Андрэй Януаравіч (10.12.1883, г. Адэса, Украіна — 22.11.1954), савецкі дзярж. дзеяч, дыпламат, юрыст. Акад. АН СССР (1939). Скончыў Кіеўскі ун-т (1913). З 1915 на юрыд. і адм. рабоце. З 1931 у органах пракуратуры РСФСР. У 1935—39 ген. пракурор СССР. У 1937—41 дырэктар Ін-та права АН СССР, у 1939—44 нам. старшыні СНК СССР, у 1940—49 нам. міністра. У 1949—53 міністр замежных спраў СССР. У 1953—54 пастаянны прадстаўнік СССР у ААН. Дзярж. абвінаваўца на многіх фальсіфікаваных працэсах 1930-х г. у СССР. Дэп. Вярх. Савета СССР з 1937. Тэарэт. палажэнні, выкладзеныя ў яго работах (прызнанне абвінавачанага як гал. доказ віны), былі накіраваны на абгрунтаванне грубых парушэнняў законнасці, масавых рэпрэсій.
Літ.: Инквизитор: Сталинский прокурор Вышинский. М., 1992. с. 330
ВЫШЫ́НСКІ Міхась (Міхаіл Антонавіч; 27.1.1940, Мінск — 18.1.1996), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1965). Настаўнічаў на Лагойшчыне, у 1967—70 працаваў у выд-ве «Беларусь», час. «Нёман», у 1970—75 на Бел. радыё. Друкаваўся з 1959. Пісаў пра жыццё вясковай інтэлігенцыі, пошукі моладдзю свайго жыццёвага шляху (зб. апавяданняў «Вокны ўначы», 1969, «Крыніца, светлая вадзіца», 1979, «У полі, за сялом...», 1981; аповесць «На павароце», 1971). Апавяданні пераважна лірычныя, у іх паэтызуецца свет прыроды, душэўны стан герояў, іх перажыванні. Аўтар зб. нарысаў «Людзі вясны» (1982), твораў для дзяцей.
Тв.: На павароце: Аповесць і апавяданні. Мн., 1973; Гул медзянога бору. Аповесць, апавяданні. Мн., 1992.
І.У.Саламевіч. с. 331
ВЫШЫНЯ́ СВЯЦІ́ЛА , гл. ў арт. Нябесныя каардынаты. с. 331
ВЫШЫНЯ́ СЯЧЭ́ННЯ РЭЛЬЕ́ФУ , рознасць вышынь дзвюх суседніх гарызанталей на тапаграфічнай карце ці плане. У залежнасці ад маштабу і прызначэння карты (плана) карыстаюцца вышынямі 0,5; 1; 2,5; 10 м і інш. с. 331
ВЫШЫНЯМЕ́Р , 1) Вышынямер авіяцыйны, альтыметр, прылада для вымярэння вышыні палёту лятальнага апарата над зямлёй. Адрозніваюць бараметрычныя вышынямеры (гл. Анероід) і радыёвышынямеры. Дзеянне бараметрычных вышынямераў заснавана на залежнасці атм. ціску ад вышыні палёту. Паказвае вышыню адносна месца ўзлёту. Радыёвышынямер працуе на прынцыпе адбіцця радыёхваль ад паверхні зямлі. Паказанні адпавядаюць сапраўднай вышыні палёту. 2) Вышынямер лесатаксацыйны, прылада для вымярэння вышыні дрэў і вугла іх нахілу. Заснавана на прынцыпе пабудовы падобных трохвугольнікаў. 3) Вышынямер геадэзічны, прылада для вызначэння перавышэння адных пунктаў над другімі (гарызонтаў): нівелір, тэадаліт, экліметр і інш. геадэзічныя прылады і інструменты. с. 331
ВЫ́ШЫЎКА , від дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва, у якім узор ці выява выконваюцца ўручную (іголкай, часам кручком) або машынным спосабам на тканінах, скуры, лямцы і інш. матэрыялах ільнянымі, баваўнянымі, ваўнянымі, шаўковымі ніткамі, а таксама воласам, бісерам, жэмчугам, каштоўнымі камянямі, бліскаўкамі і інш. Для накладной вышыўкі (аплікацыі) выкарыстоўваюцца кавалкі тканіны, тасьма, шнур, скура, аўчына і інш. Вышыўка ўзнікла ў глыбокай старажытнасці, у розныя эпохі займала пэўнае месца ў дэкар. мастацтве (у Францыі папярэднічала габеленам, у Італіі — карункам). Шырока выкарыстоўвалася ў рытуальным адзенні народаў Усходу, культавым і княжацкім адзенні славянскіх народаў. Сусв. вядомасць набылі мсцёрская белая гладзь, красцецкая вышыўка, таржоцкія залаташвейныя вырабы, узбекскія і таджыкскія «сузані» і інш.
На Беларусі найб. стараж. ўзоры вышыўкі вядомы на рэштках скуранога абутку 10—13 ст., знойдзенага пры раскопках гарадзішчаў Полацка, Мінска, Брэста, Ваўкавыска і інш. У 14—18 ст. вышыўка ўжывалася для аздаблення культавага ўбрання, адзення вышэйшага саслоўя і шляхты. Каляровым шоўкам, залатымі і сярэбранымі ніткамі аздаблялі тонкія льняныя тканіны, з якіх выраблялі адзенне, харугвы, плашчаніцы, абразы і інш. Стараж. бел. сюжэтная вышыўка (шытво) звязана з візант.-рас. і зах.-еўрап. іканапіснай традыцыямі. Арнаментальныя кампазіцыі пераплятаюцца з узорамі традыц. ўзорыстага ткацтва 18—19 ст. (мануфактуры па вырабе слуцкіх паясоў, карэліцкіх шпалераў і інш.). Здаўна вышыўка была адным з асн. заняткаў жанчын. Аздобленыя вышыўкай адзенне, абутак, тканыя бытавыя вырабы, дэкар. пано заўжды вызначаюцца мясц. кампазіцыйнымі і тэхн. прыёмамі, арнаментальнымі і выяўл. матывамі, колеравым ладам і г.д. Вышыўка падзяляецца на лічаную (выкананая з улікам структуры тканіны, калі для кожнага шыўка лічаць ніткі тканіны) і адвольную, або нялічаную. Да першай адносяцца процяг, крыжык, лічаная гладзь, мярэжка і інш., да другой — ланцужок («пляцёнка», «тамбур»), нялічаная гладзь, а таксама гафт, аплікацыя, абкідальныя швы і інш. У нар. мастацтве з 19 ст. пашыраны процяг, крыжык чырв. ці чырв.-чорнага каларыту, у 20 ст. — і адвольная паліхромная вышыўка. У арнаменце характэрныя кампазіцыі з геам. і раслінных фігур, радзей — антрапаморфныя і зааморфныя матывы. Нар. вышыўка мае рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці. Для Зах. Палесся адметнае паўсюднае выкарыстанне шва процяг і крыжыка (кашулі, фартухі і наміткі нар. строяў, кажухі). Для Усх. Палесся характэрны разнастайнасць тэхн. прыёмаў, багацце арнаментальных матываў (рамбічны і расл. арнамент, птушкі, фігуры жанчын) з ёмістай і шматзначнай сімволікай. У турава-мазырскім строі 20 ст. пашыраны расл. паліхромны арнамент. Чорны і белы каларыт вышыўкі сустракаецца найчасцей у аздабленні летняга касцюма буда-кашалёўскага строю і неглюбскага строю. Адзін з найб. пашыраных матываў Прыдняпроўя — невялічкая шматпялёсткавая разетка, заключаная ў прамавугольныя ці рамбічныя ячэйкі або закампанаваная ў шахматным парадку. Самабытнасцю і тонкім маст. густам вызначаецца вышыўка Наддзвіння і Паазер'я, дзе пашырана белая або бела-чырвоная мярэжка, цыраванне з разнастайнымі фактурнымі вылучэннямі выяўл. і геам. матываў (вясельныя ручнікі, абрусы, падолы фартухоў). Вышыўка ўсх. раёнаў дапаўняецца чырв. ўстаўкамі кумачу, нашыўкамі тасьмы і бліскавак. Часам у чырв.-малінавы колер вышыўкі тактоўна ўводзяцца сіні і жоўты, якія павышаюць дэкар. выразнасць узораў. У вышыўцы Цэнтр. Беларусі спалучаюцца рысы нар. мастацтва ўсіх этнагр. рэгіёнаў (часцей процяг і крыжык). Высокі маст. ўзровень нар. майстроў капыльска-клецкага строю і пухавіцкага строю. Прыкметная сувязь з узорыстым ткацтвам (закладаннем) у геам. матывах чырв.-чорных вышыўках Случчыны, у аснове якіх — ромб розных абрысаў, дапоўнены зубчыкавымі паскамі, зоркамі і інш. Большай строгасцю і стрыманасцю вызначаюцца лінейна-графічныя арнаменты вышыўкі Панямоння (геам. і расл. ўзоры часцей выконваюцца крыжыкам у чырв.-чорным каларыце). Нар. вышыўка мае шмат агульнага з вышыўкай суседніх народаў (рускіх, украінцаў, палякаў, літоўцаў, латышоў). Цяпер традыц. ручная вышыўка бытуе ў нар. побыце. Яна набыла папулярнасць і сярод прафес. мастакоў, якія ствараюць сцэнічныя або модныя сучасныя касцюмы, дэкар. тканіны сувенірнага і быт. прызначэння. Машынная вышыўка па матывах народнай выкарыстоўваецца на ф-ках маст. вырабаў, у швейных атэлье і г.д. Творы майстроў экспануюцца на нац. і міжнар. выстаўках.
Літ.: Фадзеева В.Я. Беларуская народная вышыўка. Мн., 1991.
М.Ф.Раманюк. с. 331
ВЫШЭ́ЙШАЕ ПАЖА́РНА-ТЭХНІ́ЧНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1992 у Мінску на базе вучэбнага цэнтра пажарнай аховы (створаны ў 1933). Рыхтуе інжынераў па пажарнай тэхніцы і бяспецы. У 1996/97 навуч. г. ф-т завочнага навучання, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі; 5 кафедраў. Навучанне дзённае і завочнае. У вучылішчы праводзіцца прафес. падрыхтоўка спецыялістаў ваенізаванай пажарнай службы. Мае музей гісторыі вучылішча. с. 332
ВЫШЭ́ЙШАЕ ПАЧАТКО́ВАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА ,
ЛІШЧА,} навучальная ўстанова ў Рас. імперыі ў пач. 20 ст. Вышэйшыя пачатковыя вучылішчы былі створаны паводле Палажэння ад 25.6.1912 замест 3- і 4-класных гар. вучылішчаў. Складаліся з 4 класаў з гадавым курсам у кожным. Былі мужчынскія, жаночыя і мяшаныя. У іх прымалі дзяцей сярэдніх слаёў гар. і сельскага насельніцтва ва ўзросце 10—13 гадоў. Навучанне пераважна платнае. Вывучалі: Закон Божы, рус. мову і славеснасць, арыфметыку, асновы алгебры і геаметрыі, геаграфію, гісторыю Расіі са звесткамі па ўсеаг. гісторыі, прыродазнаўства, фізіку, маляванне, чарчэнне, фіз. практыкаванні, рамёствы, замежную мову. Пры вучылішчах часам былі дадатковыя класы або курсы з 1—2-гадовым тэрмінам навучання: пед., с.-г., рамесныя, бухгалтарскія і інш. У 5 губернях Беларусі ў 1915 было 121 вышэйшае пачатковае вучылішча. Скасаваны ў 1918. с. 333
ВЫШЭ́ЙШАЕ ПРАФЕСІ́ЙНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА (ВПВ) . Засн. паводле пастановы СМ Беларусі ад 1.3.1989 «Аб эксперыменце па бесперапыннай падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых і тэхнікаў». Прымаюць асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Вядуць падрыхтоўку рабочых кадраў па 60 прафесіях (1-я ступень падрыхтоўкі, тэрмін навучання 2—3 гады) і спецыялістаў з сярэдняй спец. адукацыяй па 18 спецыяльнасцях (2-я ступень, 3 гады і 10 месяцаў) для машына- і прыладабудавання, чыг. транспарту, буд-ва, сельскай гаспадаркі і інш. Першае ВПВ створана ў 1989 у Мінску на базе сярэдняга прафес.-тэхн. вучылішча № 15. У 1996/97 навуч. г. на Беларусі 22 ВПВ і 1 вышэйшае тэхн. вучылішча машынабудаўнікоў.
А.М. Гарнак. с. 333
ВЫШЭ́ЙШАЯ АДУКА́ЦЫЯ , падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для патрэб навукі, тэхнікі, культуры. На Беларусі ствараецца шматузроўневая сістэма вышэйшай адукацыі (гл. Вышэйшыя навучальныя ўстановы). Яна дазваляе пашырыць магчымасці вышэйшай школы ў забеспячэнні культ.-адукац. запатрабаванняў асобы і грамадства; павысіць гнуткасць агульнаадук., навук. і прафес. падрыхтоўкі спецыялістаў з улікам патрабаванняў эканомікі і рынку працы; стварыць умовы для больш поўнага забеспячэння падрыхтоўкі моладзі па кірунках, што адпавядаюць яе здольнасцям і інтарэсам. Шматузроўневая сістэма заснавана на прынцыпах дзярж. палітыкі ў галіне адукацыі, вызначаных законам «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» (1991) і міжнар. стандартнай кваліфікацыяй, прынятай ЮНЕСКА. Структура гэтай сістэмы мае 2 узроўні: 1-ы ўзровень (падрыхтоўка спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, тэрмін навучання 4—5 гадоў) складаецца з 2 ступеняў. Першая ступень — 2 гады навучання, дае студэнту базавую падрыхтоўку (агульную гуманітарную, агульную навук. і пэўны аб'ём прафесійнай); 2-я ступень — працяг навучання 2—3 гады, дае прафес. падрыхтоўку па спецыяльнасці разам з дадатковай гуманітарнай і навук., у т.л. па праграме бакалаўрыята (гл. Бакалаўр). 2-і ўзровень (тэрмін навучання 1—2 гады) прадугледжвае спецыялізаваную (паглыбленую) падрыхтоўку спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, у канкрэтным кірунку прафес. дзейнасці, падрыхтоўку магістраў.
А.П.Сманцар, С.В.Снапкоўская. с. 333
ВЫШЭ́ЙШАЯ КАМУНІСТЫ́ЧНАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАЯ ШКО́ЛА БЕЛАРУ́СІ імя У.І.Леніна. Існавала з кастр. 1932 да сак. 1939 у Мінску. Створана на базе Камуністычнага ун-та Беларусі. Рыхтавала арганізатараў сацыяліст. сельскай гаспадаркі, кіруючых парт. і сав. работнікаў раённага звяна. Кафедры ў 1934: палітэканоміі, эканам. палітыкі, ленінізму і гісторыі партыі, дыялект. матэрыялізму, гісторыі народаў СССР, усеаг. гісторыі, арганізацыі с.-г. вытв-сці, аграноміі, жывёлагадоўлі, механізацыі сельскай гаспадаркі. Рэарганізавана ў с.-г. тэхнікум. с. 333
ВЫШЭ́ЙШАЯ МАТЭМА́ТЫКА , назва сукупнасці матэм. дысцыплін, якія вывучаюцца ў тэхнічных і некаторых інш. навуч. установах і звычайна ўключаюць аналітычную геаметрыю, лінейную алгебру, дыферэнцыяльнае злічэнне, інтэгральнае злічэнне і некаторыя інш. спец. матэм. дысцыпліны. с. 333
ВЫШЭ́ЙШАЯ НЕРВО́ВАЯ ДЗЕ́ЙНАСЦЬ , сукупнасць складаных фізіял. працэсаў у вышэйшых аддзелах кары вял. паўшар'яў і падкоркавых утварэннях галаўнога мозга, што забяспечваюць аптымальнае індывід. прыстасаванне чалавека і жывёл да зменлівых умоў знешняга і ўнутр. асяроддзя. Падпарадкоўваецца прынцыпам дэтэрмінізму, узаемаабумоўленасці, узаемасувязі, структураванасці і адбываецца праз аналіз усёй інфармацыі, вычляненне асобных кампанентаў і аб'яднанне іх у камбінацыі, якія ўзгадняюцца з акцэнтнай матывацыяй паводзін. Тэрмін уведзены І.П.Паўлавым як эквівалент паняцця «псіхічная дзейнасць», каб падкрэсліць адрозненні вышэйшай нервовай дзейнасці ад «ніжэйшай нерв. дзейнасці», што аперыруе наборам спадчынных, пастаянных, уласцівых усім прадстаўнікам дадзенага віду безумоўных рэфлексаў на прамую актывацыю спецыялізаваных рэцэптараў, яны каардынуюць узаемаадносіны паміж рознымі функцыян. сістэмамі, падтрымліваюць стабільны ўнутраны стан арганізма (гамеастаз): узровень крывянога і асматычнага ціску, анкатычнага ціску, т-ры цела, колькасць глюкозы ў крыві і інш. Больш складаныя формы рэфлексаў — інстынкты — таксама з'яўляюцца выражэннем генетычна зафіксаванага вопыту папярэдніх пакаленняў.
Вышэйшая нервовая дзейнасць узнікае ў ходзе эвалюцыі на аснове «ніжэйшай нерв. дзейнасці», кантралюе яе і будуецца на аснове ўмоўных рэфлексаў, якія выпрацоўваюцца на працягу жыцця асобіны. З яе развіццём набываецца здольнасць адказваць на непасрэдныя дзеянні стымулаў (болевых, харчовых, палавых і інш.), на аддаленыя іх прадвеснікі, выдзяляць фармальную суадноснасць паміж патрэбнасцю і абставінамі, якія заканамерна папярэднічаюць яе рэалізацыі. Раздражняльнікі становяцца ўмоўнымі або сігналамі, якія ўключаюць адаптыўныя паводзіны праз сувязь паміж нейронамі, што ўспрымаюць умоўны раздражняльнік і ўваходзяць у дугу безумоўнага рэфлексу. У процілегласць безумоўным умоўныя рэфлексы зменлівыя, часовыя, утвараюцца і знікаюць з дапамогай розных відаў прыроджанага і набытага тармажэння. Яны пастаянна ўскладняюцца і ўдасканальваюцца, што пашырае адаптыўныя магчымасці індывіда да падзей знешняга асяроддзя.
Матэрыяліст. ідэя аб рэфлекторнай прыродзе псіхічных працэсаў выказана І.М.Сечанавым у кн. «Рэфлексы галаўнога мозга» (1863). Далейшая яе распрацоўка належыць Паўлаву, які стварыў метад вывучэння вышэйшай нервовай дзейнасці ў хранічным эксперыменце і выявіў прынцыповыя яе заканамернасці. Значнасць прыроджаных і набытых формаў паводзін у працэсе анта- і філагенезу зменьваецца на карысць перавагі ўмоўных рэфлексаў. У чалавека ў дадатак да першай сігнальнай сістэмы ўзнікае другая сігнальная сістэма ў выглядзе мовы. Па суадносінах гэтых сістэм адрозніваюць 3 тыпы людзей: мысліцельны, мастацкі і сярэдні. Слова надзяляе вышэйшую нервовую дзейнасць здольнасцю да абстрагавання, абагульнення, мыслення, творчасці. Сіла, ураўнаважанасць і рухомасць працэсаў узбуджэння і тармажэння ляжаць у аснове асаблівасцей вышэйшай нервовай дзейнасці. Паўлаў вылучыў 4 варыянты яе: моцны, ураўнаважаны, рухомы (сангвінік); моцны, неўраўнаважаны, узбудлівы (халерык); моцны, ураўнаважаны, інертны (флегматык); слабы (меланхолік). Адно са складаных праяўленняў — дынамічны стэрэатып.
Вучэнне аб вышэйшай нервовай дзейнасці мае тэарэт. і шырокае прыкладное значэнне ў медыцыне, псіхалогіі, педагогіцы, кібернетыцы, арганізацыі працы і інш. сферах чалавечай дзейнасці. Сав. вучонымі распрацаваны тэорыі функцыян. сістэм (П.К. Анохін), паглыблены ўяўленні пра механізмы памяці і цэнтр. тармажэння (І.С.Берыташвілі), самарэгуляцыі мозга праз сімпатычную сістэму (Л.А.Арбелі), пра ўзаемаадносіны кары і ўнутр. органаў (К.М.Быкаў), кампенсацыі парушаных яе функцый (Э.А.Асрацян), выяўлены асаблівасці вышэйшай нервовай дзейнасці ў дзяцей у норме і паталогіі (А.Г.Іваноў-Смаленскі, М.І.Краснагорскі) і інш.
Літ.: Орбели Л.А Вопросы высшей нервной деятельности. М.; Л., 1949; Павлов И.П. Полн. собр. соч. Т. 1—6. 2 изд. М., 1951—52; Сеченов И.М. Рефлексы головного мозга. М., 1961; Беленков Н.Ю. Условный рефлекс и подкорковые образования. М., 1965; Физиология высшей нервной деятельности. Ч. 1—2. М., 1970—71; Анохин П.К. Очерки по физиологии функциональных систем. М., 1975.
У.М.Калюноў. с. 333
«ВЫШЭ́ЙШАЯ ШКО́ЛА» , дзяржаўнае кніжнае выдавецтва. Засн. ў 1961 у Мінску на базе выд-ва БДУ і рэдакцыйна-выдавецкага аддзела. Да 1963 наз. Выд-вам вышэйшай, сярэдняй спец. і прафес. адукацыі БССР. Выдае падручнікі, навук. дапаможнікі і навуч.-метадычную л-ру для ВНУ, сярэдніх спец. навуч. устаноў сістэмы прафес.-тэхн. адукацыі, манаграфіі, навук.-папулярную л-ру, даведнікі, слоўнікі, міжведамасныя навук. і навукова-тэхн. зборнікі, кнігі па гісторыі Беларусі, тапаніміцы, гісторыі бел. культуры, фальклоры і інш. с. 334
ВЫШЭ́ЙШЫ АТЭСТАЦЫ́ЙНЫ КАМІТЭ́Т РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ , ВАК Беларусі, цэнтральны орган кіравання, які забяспечвае функцыянаванне нац. сістэмы падрыхтоўкі і атэстацыі навук. і навукова-пед. работнікаў у галіне прысуджэння ім вучоных ступеней і прысваення вучоных званняў. Створаны паводле Пастановы Савета Міністраў ад 18.9.1922 як Вышэйшая атэстацыйная камісія, з ліст. 1995 — камітэт. Прысуджае на падставе хадайніцтваў саветаў па абароне дысертацый вучоную ступень доктара навук; зацвярджае рашэнні саветаў па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата навук; прысвойвае вучоныя званні прафесара і дацэнта; стварае сістэму органаў па атэстацыі навук. і навукова-пед. работнікаў і каардынуе іх дзейнасць; прымае ўдзел у распрацоўцы парадку падрыхтоўкі навук. кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз аспірантуру, дактарантуру і суіскальніцтва; распрацоўвае і зацвярджае пералік спецыяльнасцей, па якіх прысуджаюцца вучоныя ступені, і пералік спецыяльнасцей, па якіх прысвойваюцца вучоныя званні; стварае нац. банк даных навук. і навукова-пед. работнікаў рэспублікі з вучонымі ступенямі, званнямі і інш. У 1996 на Беларусі працавала 136 саветаў па абароне дысертацый, 25 экспертных саветаў. с. 334
ВЫШЭ́ЙШЫ ГАСПАДА́РЧЫ СУД РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ , судовая ўстанова, якая вырашае ў межах сваіх паўнамоцтваў гасп. спрэчкі паміж прадпрыемствамі, установамі, арг-цыямі, калгасамі, сумеснымі прадпрыемствамі, дзярж. і інш. органамі, а таксама з'яўляецца нагляднай інстанцыяй за рашэннямі гасп. судоў ніжэйшых звёнаў. Створаны ў 1991. Складаецца з 16 суддзяў, якія назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Саветам Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь. Арганізацыя, парадак дзейнасці і кампетэнцыя суда вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Яго асн. задачы: абарона правоў і інтарэсаў арг-цый, захаванне законнасці ў эканам. адносінах; забеспячэнне аднолькавага і правільнага выкарыстання заканадаўства пры вырашэнні гасп. спрэчак. с. 334
ВЫШЭ́ЙШЫ КАЛЕ́ДЖ СУ́ВЯЗІ Міністэрства сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь. Засн. 1.7.1993 у Мінску на базе Мінскага і Віцебскага электратэхнікумаў сувязі, Мінскага філіяла Усесаюзнага завочнага электратэхн. ін-та сувязі і Рэсп. цэнтра падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў сувязі. Навучанне вядзецца паводле прынцыпу шматузроўневай бесперапыннай прафес. падрыхтоўкі як адзіны навуч. працэс, што дазваляе скараціць тэрмін навучання на наступных узроўнях. З 1994 — 2 узроўні падрыхтоўкі: 1-ы, або ўзровень каледжа, дае сярэднюю спец. адукацыю, 2-і — вышэйшую без звання бакалаўра (1-я ступень універсітэцкай вышэйшай адукацыі). У 1996/97 навуч. г. ф-ты: электрасувязі; эканомікі і пошты; падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. Мае філіял у Віцебску. с. 334
ВЫШЭ́ЙШЫ КАМУНІСТЫ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т АСВЕ́ТЫ , навуковая і навуч. ўстанова ў СССР у 1931—38. Рыхтавала навук. супрацоўнікаў і выкладчыкаў пед. дысцыплін ВНУ, кіруючых работнікаў органаў нар. асветы. Засн. ў Маскве. Тэрмін навучання 3 гады. Прымаў асоб з партстажам не менш як 7 гадоў (для рабочых 5 гадоў), якія мелі веды ў аб'ёме ВНУ (пед. ін-та, камуніст. ВНУ), вопыт выкладчыцкай ці культ.-асв. і кіруючай работы. Аддзяленні: пед., педалагічнае, аргпланавае, політэхнічнае. Распрацоўваў пед. праблемы, выдаваў навук. працы, прымаў да абароны дысертацыі. Слухачы карысталіся правамі аспірантаў па пед. навуках. Пры ін-це ў 1933 арганізаваны Цэнтр. НДІ педагогікі. с. 334
ВЫШЭ́ЙШЫ МАСТА́ЦКА-ТЭХНІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т (ВХУТЭІН), навучальная ўстанова ў Ленінградзе ў 1922—30 (створана на базе АМ) і Маскве ў 1926—30 (засн. на базе Вышэйшай мастацка-тэхнічнай майстэрні). Рыхтаваў пераважна мастакоў-станкавістаў. На яго базе ў 1930 створаны ў Ленінградзе Ін-т пралетарскіх выяўл. мастацтваў (з 1932 Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры), у Маскве Вышэйшы арх.-буд. ін-т (з 1933 Маскоўскі арх. ін-т). с. 334
ВЫШЭ́ЙШЫ САВЕ́Т НАРО́ДНАЙГАСПАДА́РКІ (ВСНГ), у 1917—32 і 1957—65 цэнтр. орган Сав. дзяржавы па рэгуляванні і кіраванні асн. галінамі нар. гаспадаркі, гал. ч. прамысловасцю. Створаны дэкрэтам ВЦВК і СНК ад 2(15)12.1917 для арганізацыі планавай гаспадаркі і дзярж. фінансаў. Кіраванне асобнымі галінамі прам-сці ў сістэме ВСНГ ажыццяўлялі аддзелы, галіновыя гал. ўпраўленні і цэнтр. к-ты.
На месцах створаны абл., губ. і павятовыя саветы нар. гаспадаркі (СНГ). У першы год сав. улады ВСНГ праводзіў работу па ажыццяўленні дэкрэта аб усеаг. нацыяналізацыі буйной прам-сці і арганізацыі вытв-сці на сацыяліст. асновах. У перыяд грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі 1918—20 ён выконваў ваен. заказы, забяспечваў Чырв. Армію зброяй, боепрыпасамі, абмундзіраваннем; пасля яе заканчэння кіраваў перабудовай прам-сці на мірную вытворчасць. У 1922 у сувязі з утварэннем СССР арганізаваны СНГ саюзных рэспублік, у т.л. БССР. ВСНГ нададзены правы аб'яднанага наркамата па кіраванні прам-сцю. У непасрэдным падпарадкаванні ВСНГ СССР заставаліся прадпрыемствы саюзнага значэння. СНГ саюзных, аўтаномных рэспублік і мясцовым СНГ перададзена прам-сць рэсп. і мясц. значэння. У задачы ВСНГ СССР уваходзіла распрацоўка агульных нормаў і планаў эканам. развіцця краіны, аб'яднанне дзейнасці цэнтр. і мясц. гасп. органаў.
СНГ БССР ажыццяўляў кіраўніцтва нацыяналізацыяй прам-сці, кантроль за дзейнасцю прамысл. прадпрыемстваў, запасамі сыравіны, паліва, выпускам гатовай прадукцыі і інш. З пераходам да новай эканамічнай палітыкі праводзіў перабудову кіравання прам-сцю на прынцыпах гасп. разліку. Паводле пастановы ЦК КП(б)Б ад 13.7.1921 утворана 16 гасп.-разліковых групавых упраўленняў і 15 заводаўпраўленняў. У 1923 СНГ БССР перайменаваны ў ВСНГ БССР. З 26.3.1924 вядучай гасп. адзінкай у сістэме ўпраўлення прам-сцю стаў гасп.-разліковы прамысл. трэст. Дзейнічалі 9 трэстаў: металічнай, лясной, харчовай, папяровай, шкляной, гарбарнай, спіртавой, буд. прам-сці, шчотачны. ВСНГ БССР даводзіў трэстам план, правяраў яго выкананне, рэгуляваў рост і рух асн. фондаў. Ён не меў права ўмешвацца ў бягучую дзейнасць прадпрыемстваў і трэстаў і ператварыўся ў каардынацыйны цэнтр. У 1932 на аснове ВСНГ СССР утвораны нар. камісарыяты цяжкой, лёгкай і лясной прам-сці, а ВСНГ саюзных рэспублік — наркаматы лёгкай прам-сці (ВСНГ БССР 3.4.1932 пераўтвораны ў Наркамат лёгкай прам-сці БССР). Пазней на Беларусі арганізаваны наркаматы (з 1946 мін-вы) па інш. галінах прам-сці. У 1957 праведзена рэарганізацыя кіравання прам-сцю і буд-вам, зноў створаны СНГ СССР, СНГ саюзных рэспублік і СНГ эканам. раёнаў. СНГ БССР быў падпарадкаваны адначасова СМ БССР і СНГ СССР. У сак. 1963 сістэму дзярж. органаў па кіраванні прам-сцю краіны ўзначаліў ВСНГ СМ СССР. Акрамя кіравання ўсімі галінамі прам-сці і будаўніцтва на яго былі ўскладзены каардынацыя дзейнасці планавых і гасп. органаў (Дзяржплана, СНГ СССР, дзярж. галіновых к-таў), забеспячэнне выканання планаў, распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў па развіцці прамысл. вытворчасці. Паводле рашэння вераснёўскага (1965) пленума ЦК КПСС скасаваны СНГ і ўтвораны агульнасаюзныя, саюзна-рэсп., рэсп. мін-вы і дзярж. к-ты. У БССР было арганізавана 5 саюзна-рэсп. мін-ваў (лёгкай, харчовай, цэлюлознапапяровай і дрэваапрацоўчай, мясной і малочнай, буд. матэрыялаў прам-сці) і 2 упраўленні (нафтаперапрацоўчай і нафтахім., хім. прам-сці). Для кіравання прадпрыемствамі, якія абслугоўвалі гал. ч. патрэбы рэспублікі і працавалі на мясц. сыравіне, былі створаны рэсп. мін-вы мясц. і тарфяной прам-сці. Прадпрыемствы БССР перадаваліся зноў створаным галіновым мін-вам. З 719 прадпрыемстваў, якія знаходзіліся ў распараджэнні СНГ БССР і яго галіновых упраўленняў, у непасрэднае падпарадкаванне агульнасаюзных мін-ваў СССР былі перададзены 94 буйнейшыя з-ды і ф-кі, 550 прадпрыемстваў перайшлі ў падпарадкаванне саюзна-рэсп., 75 — рэспубліканскіх мін-ваў і ведамстваў БССР. 1.1.1966 СНГ БССР спыніў сваю дзейнасць.
Э.А.Забродскі. с. 334
ВЫШЭ́ЙШЫЯ ЖАНО́ЧЫЯ КУ́РСЫ , прыватныя вышэйшыя жаночыя навуч. ўстановы універсітэцкага тыпу ў Расіі ў 1860-я г. — 1917. Узніклі пад уплывам грамадскага руху 1860-х г. за жаночую адукацыю (паводле універсітэцкага статута 1863 жанчын ва ун-ты не прымалі).
Першыя вышэйшыя жаночыя курсы адкрыты ў 1869 (Аларчынскія ў Пецярбургу, Лубянскія ў Маскве). У 1872 засн. Вышэйшыя жаночыя мед. курсы пры Медыка-хірург. акадэміі ў Пецярбургу і вышэйшыя жаночыя курсы праф. Маскоўскага ун-та У.І.Гер'е (у Маскве), у 1876 — у Казані, у 1878 — у Пецярбургу (Бястужаўскія курсы), у 1879 — у Кіеве. Паводле ўказа ад 12.5.1886 большасць вышэйшых жаночых курсаў забаронена. Пад уплывам рэв. руху канца 19 — пач. 20 ст. сталі аднаўляцца. У 1904 у Пецярбургу адкрыты Сцебутаўскія вышэйшыя жаночыя с.-г. курсы (засн. рус. вучоным І.А.Сцебутам). Існавалі на дабрачынныя сродкі. Выпускніцы мелі права выкладаць у жаночых сярэдніх навуч. установах і малодшых класах мужчынскіх сярэдніх школ. Найб. значэнне ў развіцці жаночай адукацыі ў Расіі мелі вышэйшыя жаночыя курсы Гер'е і Бястужаўскія курсы. Пасля 1917 вышэйшыя жаночыя курсы часткова зачынены, некаторыя рэарганізаваны і ўвайшлі ў склад адзінай вышэйшай школы. с. 335
ВЫШЭ́ЙШЫЯ КУ́РСЫ БЕЛАРУСАЗНА́ЎСТВА . Існавалі са снеж. 1923 да ліп. 1927 у Мінску. Рыхтавалі выкладчыкаў беларусазнаўства для тэхнікумаў, рабфакаў і 7-гадовых школ, займаліся павышэннем кваліфікацыі настаўнікаў. Тэрмін навучання 1 год. Выкладаліся бел. мова (Я.Ю.Лёсік), гісторыя бел. л-ры (праф. М.М.Піятуховіч), гісторыя (праф. В.Д.Дружчыц), геаграфія (М.В.Азбукін), этнаграфія Беларусі (І.А.Сербаў), гісторыя бел. мастацтва (М.М.Шчакаціхін), педагогіка (С.В.Васілеўскі), методыкі выкладання бел. мовы (Я.Колас), бел. л-ры (праф. І.І.Замоцін), грамадазнаўства (Я.І.Каранеўскі), прыродазнаўства (праф. А.У.Фядзюшын) і інш. Загадчыкі курсаў: А.А.Сянкевіч, М.А.Грамыка, А.Ю.Міцкевіч. Пераўтвораны ў Вышэйшыя курсы грамадазнаўства.
У.У.Грамовіч. с. 335
ВЫШЭ́ЙШЫЯ МАСТА́ЦКА-ТЭХНІ́ЧНЫЯ МАЙСТЭ́РНІ (ВХУТЭМАС), навучальная ўстанова ў Маскве ў 1920— 26. Рыхтавала пераважна мастакоў-станкавістаў і архітэктараў, стварала асновы падрыхтоўкі мастакоў-канструктараў, дызайнераў. Мела ф-ты: мастацкі (жывапісны, скульпт., арх.) і вытворчы (паліграф., тэкст., керамічны, дрэваапр., металаапр.). У 1926 пераўтвораны ў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут. с. 335
ВЫШЭ́ЙШЫЯ НАВУЧА́ЛЬНЫЯ ЎСТАНО́ВЫ (ВНУ) . Рыхтуюць спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для розных галін гаспадаркі, аховы здароўя, навукі, культуры, а таксама органаў дзярж. кіравання. Да ВНУ належаць ун-ты (у т.л. тэхн., мед., с.-г., пед.), ін-ты рознага профілю (інж., с.-г., маст. і інш.), акадэміі, кансерваторыі; у некат. краінах — каледжы, а таксама духоўныя ВНУ. Правобраз ВНУ — вышэйшыя для свайго часу філас. школы ант. перыяду, у якіх выкладанне вялося ў форме лекцый, гутарак і дыспутаў. Такую арг-цыю навучання перанялі сярэдневяковыя ун-ты, якія ўзніклі ў Зах. Еўропе ў 13 ст. У 16—17 ст. адбывалася пашырэнне спецыялізацыі ў вышэйшай школе. Пры ун-тах сталі ўзнікаць адносна самаст. навук. і практычныя школы. У 18 ст. значны ўплыў на змест і метады выкладання ў ВНУ аказалі ідэі В.Гумбальта, рэалізаваныя ў практыцы Берлінскага універсітэта; склалася факультэцкая сістэма. У канцы 19 ст. пры ВНУ пачалі ўзнікаць н.-д. падраздзяленні. У 20 ст. факультэцкая сістэма будовы ВНУ набыла больш свабодны характар, многія ВНУ перайшлі на шматпрофільную форму арг-цыі работы аддзяленняў і кафедраў. Большасць вядучых сучасных ВНУ — гэта вучэбна-навукова-вытворчыя комплексы, якія даюць студэнтам адукацыю і магчымасць займацца навук. даследаваннямі. У большасці краін свету асноўны ўплыў на сістэму вышэйшай школы аказваюць ун-ты і ВНУ універсітэцкага статуса.
У Беларусі першай ВНУ была Віленская акадэмія (з 1579; гл. Віленскі універсітэт). З 1775 дзейнічала Гродзенская медыцынская акадэмія — першая на Беларусі ВНУ па падрыхтоўцы мед. персаналу. У 1812—20 на правах ВНУ дзейнічала Полацкая езуіцкая акадэмія. У 1848—64, 1919—25 працаваў Горы-Горацкі земляробчы ін-т (гл. Горы-Горацкая земляробчая школа, Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія). Сталая сетка ВНУ на Беларусі сфарміравалася ў 1920—30-я г. (гл. раздзел Асвета ў арт. Беларусь). У 1996/97 навуч. г. на Беларусі 39 дзярж., 18 недзярж. ВНУ. с. 335
ВЫЯЎЛЕ́НЧЫЯ МАСТА́ЦТВЫ , раздзел пластычных мастацтваў; аб'ядноўваюць жывапіс, скульптуру, графіку, фотамастацтва. Адлюстроўваюць рэчаіснасць у наглядных вобразах, што ўспрымаюцца зрокам. Структурная ідэнтычнасць, падабенства прадмета і яго вобраза, матэрыялізаванага ў маст. творы на палатне, кардоне або дошцы, на аркушы паперы, у камені ці метале, насценных размалёўках (манум.-дэкар. жывапіс), з'яўляецца адной з характэрных умоў рэаліст. ўзнаўлення прадметнага свету. Выяўленчыя мастацтвы маюць неабмежаваныя магчымасці глыбокага і праўдзівага адлюстравання дынамікі самых розных працэсаў грамадскага жыцця, выяўлення эстэт. сутнасці прыроднай і сац. рэчаіснасці, духоўнага свету чалавека; часам таксама могуць увасабляць вобразы, якія не існуюць у рэальнасці і створаны фантазіяй чалавека. Выяўленчае мастацтва з'яўляецца фактарам фарміравання грамадскага ўсведамлення (гл. Мастацтва); адной з формаў пазнання свету.
П.В. Масленікаў. с. 335
ВЭ́ГА КА́РПІО (Vega Carpio) Лопэ Фелікс дэ [вядомы як Лопэ дэ Вэга (Lope de Vega); 25.11.1562, Мадрыд — 27.8.1635], іспанскі драматург, паэт, празаік, буйнейшы прадстаўнік ісп. Адраджэння. У 1614 прыняў сан свяшчэнніка. Аўтар каля 2 тыс. п'ес (вядомыя 500), раманаў «Аркадыя» (1598), «Вандроўнік у сваёй айчыне» (1604), «Даратэя» (1632), больш як 20 паэм, навел, містэрый, трактатаў. Стварыў нац. драму, заснаваную на нар. традыцыях. Народны т-р Вэга Карпіо аб'яднаў ідэалы гуманізму і нар. культуру, адлюстраваў жыццё ўсіх слаёў ісп. грамадства — ад сялян да арыстакратаў. У трактаце «Новае майстэрства пісаць камедыі ў наш час» (1609) сфармуляваў асн. прынцыпы сваёй драматургіі. Дынамічнае развіццё сюжэта (3 акты замест 5), дасціпны дыялог, афарыстычная жывая размоўная мова, яркія вобразы, спалучэнне камічнага і трагічнага ў яго п'есах разумна ўраўнаважваюць густы гледачоў і памкненні аўтара. Найб. значныя драмы на гіст. тэмы: «Фуэнтэ Авехуна» («Авечая крыніца», 1619) пра барацьбу сялян за сваю чалавечую годнасць і грамадз. правы ў перыяд Рэканкісты, «Вялікі герцаг Маскоўскі» (1617), «Зорка Севільі» і «Кроў невінаватых» (абедзве 1623). У шматлікіх камедыях («Настаўнік танцаў», 1593; «Сабака на сене», 1618; «Дзяўчына са збаном», выд. 1646, і інш.) дасягнуты майстэрскі кампраміс паміж рэнесансавай канцэпцыяй героя і саслоўна-іерархічнай ідэалогіяй грамадства. На бел. мову яго камедыі «Раба свайго каханага» і «Дурнічка» пераклалі А.Вярцінскі і П.Макаль (1981). П'есы Вэга Карпіо трывала ўвайшлі ў рэпертуар бел. т-раў: «Дурная для іншых, разумная для сябе» (БДТ-1, 1940), «Сабака на сене» (Рускі драм. т-р, 1940; БДТ-1, 1943), «Дзяўчына са збаном» (т-р імя Я. Коласа, 1950), «Настаўнік танцаў» (тамсама, 1952), «Дурнічка» (тамсама і Рускі драм. т-р, 1968), «Раба свайго каханага» (т-р імя Я.Коласа, 1974), «Валенсіянскія вар'яты» (т-р імя Я.Купалы, 1983).
Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—6. М., 1962—65.
Літ.: Плавскин З. Лопе де Вега, 1562—1635. Л.; М., 1960; Лопе де Вега: Библиогр. рус. переводови критич. лит. на рус. яз. 1735—1961. М., 1962.
Н.М.Саркісава с. 335
ВЭ́ЙДЭН (Weyden) Рагір ван дэр (каля 1400, г. Турнэ, Бельгія — 18.6.1464), нідэрландскі жывапісец. Прадстаўнік ранняга нідэрл. Адраджэння. Зазнаў уплыў Р.Кампена, у якога, верагодна, вучыўся. З 1435 працаваў у Бруселі. У 1450 наведаў Італію. Раннія творы не захаваліся. Для творчасці характэрна перапрацоўка маст. прыёмаў Я. ван Эйка. У рэліг. кампазіцыях, персанажы якіх адлюстраваны ў інтэр'ерах з відамі на прыроду або на ўмоўных фонах, гал. ўвагу засяроджвае на выявах першага плана, на ўнутр. стане чалавека, не імкнецца да дакладнай перадачы глыбіні прасторы і бытавых дэталей абстаноўкі. У творах Вэйдэна ўраўнаважанасць кампазіцыі, эмац. насычанасць і мяккасць колеру, некаторая падоўжанасць у прапорцыях выяў людзей. Сярод работ: «Распяцце», «Зняцце з крыжа», «Святы Лука малюе мадонну», «Партрэт жанчыны», «Франчэска д'Эстэ» і інш. с. 336
ВЭЙК (Wijk) Нікалас ван (4.10.1880, г. Дэлдэн, Нідэрланды — 25.3.1941), галандскі славіст і балтыст. Праф. Лейдэнскага ун-та (з 1913). Даследаваў стараслав. і жывыя слав., а таксама балтыйскія мовы; іх фаналагічныя і акцэнтныя сістэмы, слав. фальклор, рус. і польск. л-ры. Пачаўшы з індаеўрапеістычных і германістычных даследаванняў, перайшоў да вывучэння праслав. мовы і сфармуляваў палажэнні аб тэндэнцыях да гармоніі і ўзыходзячай гучнасці склада як асноўных фактарах развіцця праслав. гукавой сістэмы.
Тв.: Рус. пер. — История старославянского языка. М., 1957.
А.Я. Супрун. с. 336
ВЭЙХЭ́ , рака на У Кітая. Даўж. каля 600 км, пл. бас. каля 50 тыс. км2. Правая ўтваральная р. Хайхэ. Вытокі ў гарах Тайханшань. Працякае на Вял. Кітайскай раўніне. Суднаходная (нізоўі ў сістэме Вял. канала). Выкарыстоўваецца на арашэнне. На Вэйхэ гарады Сіньсян, Цяньцзінь. с. 336
ВЭ́КСАЛЬ (ням. Wechsel літар. абмен), пісьмовае даўгавое абавязацельства ўстаноўленай законам формы, якое выдаецца пазычальнікам (вэксалядаўцам) крэдытору (вэксалетрымальніку) і дае апошняму права патрабаваць ад пазычальніка выплаты да пэўнага часу сумы грошай, названай у вэксалі; від каштоўных папер. Выпускаюцца банкамі, дзярж. казначэйствамі ці ўпаўнаважанымі дзяржавай органамі і прадпрыемствамі (фірмамі). Выконваюць функцыі крэдытных грошай, могуць выкарыстоўвацца для крэдытавання ў гандл. (таварных) здзелках (камерцыйныя вэксалі) і для грашовых разлікаў паміж банкамі (фін. вэксалі). Бываюць простыя вэксалі (даўгавое абавязацельства пазычальніка выплаціць названую ў вэксалі суму грошай крэдытору ў пэўны час) і пераводныя (трата) — пісьмовае распараджэнне крэдытора (трасанта) свайму плацельшчыку (трасату) выплаціць названую ў вэксалі суму грошай 3-й асобе (рэмітанту). Трасат становіцца даўжніком пасля таго, як акцэптуе вэксаль — пагодзіцца на аплату і паставіць на вэксалі свой подпіс. Вэксаль можа абарачацца — пераходзіць да інш. трымальніка, у гэтым выпадку перадача афармляецца перадатачным надпісам на адваротным баку вэксаля ці на дадатковым лісце (алонжы). Вэксальнаму абарачэнню спрыяе гарантаванне вэксаля шляхам авалю. Адрозніваюць працэнтныя вэксалі (абавязацельства выплачваць намінал вэксаля з працэнтамі на яго) і дысконтныя (абавязацельства выплачваць толькі намінал вэксаля).
Г.І.Краўцова. с. 336
ВЭ́КСАЛЬНАЕ АБАРАЧЭ́ННЕ , працэс руху вэксаля ад моманту эмісіі (выпуску) да пагашэння. Вэксальнае абарачэнне простага (непераводнага) вэксаля ўключае яго эмісію, захаванне, улік (пагашэнне). Вэксальнае абарачэнне пераводнага вэксаля ўключае таксама працэс яго перадачы (індасамент), што азначае перадачу правоў ад адной асобы да другой. с. 336
ВЭ́КСАЛЬНЫ КРЭДЫ́Т , гл. Крэдыт вэксальны. с. 336
ВЭ́ЛЮМ (ад лац. velum заслона), жаночы галаўны ўбор, лёгкае пакрывала з кісяі, шоўку, цюлю, карунак, якое спускаецца да плячэй, пояса, часам да долу.
Белы вясельны вэлюм — частка шлюбнага ўбору; мацуецца да вянка або інш. галаўнога ўбору. Жалобны вэлюм чорнага колеру. с. 336
ВЭНГАПУ́РАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА нафтагазакандэнсатнае, на Пн Цюменскай вобл. Расіі. Уваходзіць у Заходне-Сібірскі нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1968. Пачатковыя запасы 237 млрд. м3. Паклады на глыб. 1—2,9 км. Шчыльн. нафты 816 кг/м3, кандэнсату 772 кг/м3. Цэнтр здабычы пас. Тарка-Сале. с. 336
ВЭ́НДЖАННЕ , спосаб апрацоўкі харч. прадуктаў (пераважна сала, мяса, рыбы, сыру) для павышэння стойкасці пры доўгім захоўванні і надання ім спецыфічных смакавых якасцей; адзін са спосабаў кансервавання. Заснаваны на бактэрыцыдным і бактэрыястатычным дзеянні дыму, цяпла, вяндлярных вадкасцей і парашкоў. Разнавіднасці вэнджання — абсмажванне і запяканне ў дыме.
Прамысл. вэнджанне робіцца ў спец. вяндлярных прыстасаваннях дымам ад няпоўнага згарання драўніны ліставых парод: халоднае пры т-ры 18—22 °С працягласцю прыблізна 3—7 сутак (мясных прадуктаў) і 20—40 °С працягласцю 0,5—3 сутак (рыбных); гарачае пры т-ры 35—50 °С на працягу 12—48 гадз і 80— 160 °С на працягу 0,5—6 гадз. Пры мокрым вэнджанні вяндлярныя вадкасці наносяць на прадукты, дадаюць у фарш (пры вырабе каўбас) або ў сумесь для салення (пры вырабе вяндліны) Выкарыстоўваецца і эл. (паскораны) спосаб вэнджання, пры якім іанізаваныя токам часцінкі дыму накіравана рухаюцца ў эл. полі высокага напружання і асядаюць на паверхні прадуктаў. На Беларусі здаўна свіныя лапаткі, кумпякі, каркавіну, каўбасы вэндзілі ў дамашніх вяндлярнях, комінах, лазнях, ёўнях. На паліва ішлі трэскі, стружкі, пілавінне дубу, вольхі, клёну, ясеню, каштану, яблыні, грушы. Каб надаць вяндліне прыемны пах, палілі ядловец (з іголкамі і шышкаягадамі), ельнік з шышкамі.
К.В. Фамічэнка с. 336
ВЭНС (Vanсе) Сайрус Робертс (н. 27.3.1917, г. Кларксберг, ЗША), палітычны і дзярж. дзеяч ЗША, дыпламат. Д-р права. Чл. Дэмакр. партыі. Скончыў Іельскі ун-т (1939). Удзельнік 2-й сусв. вайны. Нам. міністра абароны ЗША (1964—67). Пасол па асобых даручэннях прэзідэнта (1967—69), у час вайны ЗША у В'етнаме 1964—73 пасрэднік на перагаворах з в'етн. бокам аб міры. Саветнік па знешнепаліт. пытаннях прэзідэнта Дж.Э.Картэра (1976). Дзярж. сакратар ЗША (1977—80), выступаў за аслабленне напружанасці ў адносінах з СССР, кантроль над узбраеннямі, узмацненне эканам. дапамогі краінам, што развіваюцца, паляпшэнне становішча з правамі чалавека ў свеце. Чл. Камісіі Пальме (1980—89). У 1991 — 93 па даручэнні ААН пасрэднік па ўладжванні канфлікту ў Югаславіі. Аўтар мемуараў «Цяжкія рашэнні. Чатыры крытычныя гады амерыканскай знешняй палітыкі» (1983). с. 337
ВЭС , гл. Ветраэлектрычная станцыя. с. 337
ВЭ́ЭТАМ (Veetamm) Муя (сапр. Рыстмягі Эльтс; н. 2.3.1907, Трыйгійская воласць Хар'юскага пав., Эстонія), эстонская пісьменніца. Вучылася ў Талінскім каледжы Т-ва нар. ун-таў (1929— 31). Друкуецца э 1936. У кнігах вершаў «Вачамі і сэрцам» (1949), «Успаміны пра пройдзены шлях» (1955) грамадзянская і пейзажная лірыка, у зб-ках «Жалейка і люстэрка» (1959), «Сцяжыны і дзверы» (1968), «На мяжы мора і сушы» (1974), «Канапляны парус» (1982) актуальныя праблемы сучаснага грамадскага жыцця. Аўтар паэт. і празаічных твораў для дзяцей, публіцыст. кн. «Кветкі і карані» (1962), п'ес, лібрэта опер. На эст. мову пераклала асобныя творы П.Броўкі (у зб. «А дні ідуць», 1964), Я.Купалы (у зб. «А зязюлька кукавала...», 1966), Я. Коласа (у зб. «Звон шыбаў», 1968).
Н.М.Басель. с. 337
ВЮ́РМСКАЕ ЗЛЕДЗЯНЕ́ННЕ , вюрм, апошняе плейстацэнавае зледзяненне ў Альпах. Адбылося ад 70—80 да 11 тыс. гадоў назад. Вылучаюцца 3 стадыі (вюрм І—III), з якіх сярэдняя характарызуецца значным пацяпленнем і скарачэннем плошчы зледзянення. Вюрмскае зледзяненне адпавядае паазерскаму зледзяненню ў Беларусі, валдайскаму зледзяненню ў еўрап. ч. Расіі, віслінскаму (вейхзельскаму) у Зах. Еўропе, віскансінскаму зледзяненню ў Паўн. Амерыцы. с. 337
ВЮРЦ (Wurtz) Шарль Адольф (26.11.1817, г. Страсбур, Францыя — 12.5.1884), французскі хімік, адзін з заснавальнікаў сінт. кірунку ў арган. хіміі. Чл. Парыжскай (1867), замежны чл.кар. Пецярбургскай (1873) АН. Скончыў Страсбурскі ун-т (1839). З 1844 у Вышэйшай мeд. школе ў Парыжы (з 1853 праф ), з 1875 у Парыжскім ун-це. Навук. працы па арган. і неарган. хіміі. Распрацаваў метад сінтэзу парафінавых вуглевадародаў уздзеяннем метал. натрыю на алкілгалагеніды (рэакцыя Вюрца, 1855), адкрыў альдольную кандэнсацыю (1872). Яго імем названы мінерал вюрцыт.
Літ.: Мусабеков Ю.С. Шарль Адольф Вюрц. М., 1963. с. 337
ВЮ́РЦБУРГ (Würzburg), горад у цэнтр. частцы ФРГ, зямля Баварыя. 128,9 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Майн. Машынабудаванне (у т.л. вагонабудаванне, вытв-сць друкарскіх машын, эл.-тэхн. вырабаў); хім., харч., паліграф, прам-сць. Цэнтр вінаградарства і вінаробства. Ун-т (з 1582). Музеі. Арх. помнікі 8—18 ст., у тл. будынак епіскапскай рэзідэнцыі (1719— 53), які ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. с. 337
ВЮРЦЫ́Т (ад прозвішча франц. хіміка Ш.А.Вюрца), мінерал класа сульфідаў, сульфід цынку, ZnS. Прымесі жалеза, кадмію, германію, марганцу і інш. Паліморфная мадыфікацыя ZnS гексаганальнай сінганіі. Крышталі дробныя пірамідальныя, радзей таблітчастыя. Агрэгаты радыяльна-прамянёвыя, слаістыя, каламорфныя. Колер ад светла-жаўтаватага да цёмна-чырвона-карычневага і амаль чорнага. Бляск смалісты. Цв. 3,4—4. Шчыльн. 4 г/см3. У асноўным гідратэрмальны мінерал. Трапляецца таксама ў асадкавых пародах, у сідэрытавых і гліністых канкрэцыях. Руда цынку, іншы раз кадмію. с. 337
ВЮЯ́Р (Vuillard) Жан Эдуар (11.11.1868, г. Кюізо, Францыя — 21.6.1940), французскі жывапісец, графік і дэкаратар. З 1886 вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў і ў акадэміі Жуліяна ў Парыжы. Удзельнік групы «Набі» (1892). Зведаў уплыў П.Гагена, А. Тулуз-Латрэка, яп. гравюры. У партрэтах, пейзажах, бытавых карцінах, дэкар. пано спалучаў сімвалізм з падкрэсленай дэкаратыўнасцю формаў, плоскаснай трактоўкай прасторы, вытанчанай эмацыянальнасцю і гармоніяй фарбаў, імкненнем да інтымнасці вобразаў. Асн. творы: аўтапартрэт (тры пано, 1809), «У ложку» (1891), «У пакоі» (1893), «Сады Парыжа» (тры пано, 1894), «На канапе», «У садзе», партрэт мадам Бенар (1930).
Літ.: Крючкова В.А. Символизм в изобразительном искусстве: Франция и Бельгия, 1870—1900. М., 1994. С. 190—219. с. 337
ВЯГЕ́ЛІН Аляксандр Іванавіч [1800— 1859 (1860?)], удзельнік руху дзекабрыстаў. Выхоўваўся ў 1-м кадэцкім корпусе. З 1822 паручнік. З 1823 у Літ. піянерным батальёне (Беластоцкая вобл.). Уваходзіў у навагрудскую масонскую ложу «Вузел адзінства». Адзін з арганізатараў тайнага т-ва «Ваенныя сябры». Удзельнік Літоўскага піянернага батальёна выступлення 1825, агітаваў салдат не прысягаць Мікалаю І, сарваў прысягу салдат сваёй роты, спрабаваў узняць паўстанне ў інш. часцях. 26.12.1825 арыштаваны, пазбаўлены дваранства і прыгавораны да смяротнага пакарання. Паводле царскай канфірмацыі (1827) сасланы на 10 гадоў на катаргу з наступным пасяленнем у Сібіры. У 1837 па ўласнай просьбе накіраваны на службу радавым у Каўказскі асобны корпус, у 1843 звольнены ў адстаўку.
В.В.Швед. с. 338
ВЯДЗЕ́РНІКАЎ Аляксандр Піліпавіч (н. 23.12.1927, с. Мокша Кіраўскай вобл., Расія), рускі спявак (бас). Нар. арт. СССР (1976). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1955). З 1958 саліст Вял. т-ра ў Маскве. Лепшыя партыі — у рус. класічных операх: Сусанін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Варлаам і Барыс Гадуноў («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Канчак («Князь Ігар» А.Барадзіна); Філіп ІІ («Дон Карлас» Дж.Вердзі), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Лаўрэат міжнар. конкурсу вакалістаў імя Р.Шумана (Берлін, 1956, 1-я прэмія). Дзярж. прэмія СССР 1969. с. 338
ВЯДЗЕ́РНІКАЎ Васіль Іванавіч (11.2.1919, г. Ліпецк, Расія — 16.3.1991), бел. матэматык. Д-р фізіка-матэм. н. (1969), праф. (1970). Скончыў Варонежскі ун-т (1941). З 1950 у Варонежскім ун-це, з 1959 у Горкаўскім пед. ін-це. З 1969 у БДУ. Навук. працы па канформнай дыферэнцыяльнай геаметрыі, тэорыі гіперпаверхняў прасторы Еўкліда, па тэорыі абагульненага метаду нармалізацый, па агульнай тэорыі спалучаных звязнасцей, тэорыі спец. класа аднародных прастораў.
Тв.: Дифференциальная геометрия. Мн., 1982 (у сааўт.). с. 338
ВЯДЗЕ́ТА , возера на мяжы Расонскага і Полацкага р-наў Віцебскай вобл., на водападзеле рэк Дрыса і Палата, за 45 км на ПнУ ад Полацка, сярод лясных масіваў. Пл. 4,68 км2, даўж. 4,6 км, найб. шыр. 1,6 км. Пл. вадазбору 26 км2. Схілы катлавіны выш. 4—1 м. Берагі месцамі забалочаныя, пад лесам і хмызняком. Востраў пл. 3,6 га. На З злучана ручаём з воз. Глыбочына, на Пд выцякае р. Вядзеціца. с. 338
ВЯДЗЬМЯ́НКА , рака, гл. Ведзьма. с. 338
«ВЯДОМО́СЬЦІ ГРОДЗЕ́НЬСКЕ» («Wiadomości Grodzieńskie», «Гродзенскія навіны»), газета. Выдавалася ў ліст.—снеж. 1792 у Гродне на польск. мове 2 разы на тыдзень. Орган Таргавіцкай канфедэрацыі, другое пасля «Газэты Гродзенскай» перыяд. выданне на тэр. Беларусі. Друкавалася ў гродзенскай друкарні, хоць на старонках вядомых нумароў (захоўваюцца ў б-цы Ін-та літ. даследаванняў Польскай АН у Варшаве) адсутнічае інфармацыя пра выдаўца і друкарню. Змяшчала мясц. інфармацыю, якая ішла з рэгіёна Гродна і датычылася дзейнасці Генеральнай Канфедэрацыі Абодвух Народаў (польск. і літ. канфедэрацыі таргавічан). Мела 2 раздзелы: «Генеральная сесія вольных абодвух з'яднаных народаў» (друкаваліся універсалы Генеральнай Канфедэрацыі Абодвух Народаў) і «Правінцыйная сесія літоўскага народу» (універсалы і распараджэнні, рэкамендацыі, ухваленыя на пасяджэннях Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ). Акрамя афіц. матэрыялаў публікавала паведамленні, звязаныя з дзейнасцю канфедэрацыі. Кожны нумар меў дадатак фармату газеты (ін-кварта).
І.У.Саламевіч. с. 338
ВЯДРО́ША , Вядрошка, рака ў Смаленскай вобл. Расійскай Федэрацыі, правы прыток Кацілаўкі (бас. Дняпра, недалёка ад г. Дарагабуж). Каля Вядрошы ў 1500 адбылася бітва паміж войскамі ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы. Гл. Бітва на Вядрошы 1500. с. 338
ВЯДУ́ТА (італьян. vedutа), жанр выяўл. мастацтва або канкрэтны твор, які адлюстроўвае від мясцовасці, пейзаж, часцей архітэктурны. Тэрмін узнік у 17 ст. ў Галандыі, набыў пашырэнне ў 18 ст. ў Венецыі, у 19 ст. — у інш. краінах Еўропы. Сярод майстроў вядуты мастакі Б.Белота, А.Каналета, Дж.Б.Піранезі і інш. с. 338
ВЯДУ́ТА Мікалай Іванавіч (н. 6.2.1913, г. Старабельск, Украіна), бел. вучоны-эканаміст. Чл.-кар. АН Беларусі (1969), д-р эканам. н. (1966), праф. (1968). Скончыў Харкаўскі механіка-машынабуд. ін-т (1938). У 1957—62, 1967—77 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. У 1962—67 дырэктар Цэнтр. н.-д. і праектна-тэхнал. ін-та арг-цыі і тэхнікі кіравання ў Мінску. У 1977—93 у НДІ ЭВМ, Бел. ін-це навук.-тэхн. інфармацыі і прагнозаў. Навук. працы па арг-цыі і эканоміцы машынабудавання, эканам. эфектыўнасці капітальных укладанняў і новай тэхнікі, эканам. кібернетыцы.
Тв.: Об экономической эффективности капитальных вложений в промышленности. Мн., 1960; Экономика механизации управленческого труда. М., 1968 (разам з І.Б.Левіным, С.І. Лукашэвічам); Экономическая кибернетика. М., 1971; Марксизм-ленинизм и мы. Мн., 1996. с. 338
ВЯЖБІ́ЦКІ (Wierzbicki) Юзаф Станіслаў (12.2.1853, в. Генрыкавец, каля г. Магілёў-Падольскі, Украіна — пасля 1932), польскі паэт. Скончыў Кіеўскі ун-т. Працаваў адвакатам у Мінску. З 1918 у Польшчы. Аўтар драмы «З жыцця» (1880), зб-каў «Паэзія» (т. 1—2, 1882—84), «Рапсодыі» (1901), «Да сонейка» (1905), «Атлантыда» (1910), «Кніга санетаў» (1922). Зб-кі «На світанку» (1898), «Кніга маўчання» (1914, выдадзены ў Мінску). Паэма «Ганка. Падольская аповесць» (1888) пра трагічнае каханне маладых людзей, раздзеленых класавымі межамі. Вяжбіцкі зазнаў уплыў гіст. школы і пострамантызму, яго творам уласцівыя актуальнасць праблематыкі, публіцыстычнасць.
В.В. Саладоўнікаў. с. 338
ВЯ́ЖУЧЫЯ РЭ́ЧЫВЫ ў будаўніцтве, рэчывы, якія пераходзяць з вадкага або цестападобнага стану ў каменепадобны і звязваюць пры гэтым змешаныя з імі запаўняльнікі ці змацоўваюць камяні. Бываюць неарганічныя (мінеральныя) і арганічныя. Выкарыстоўваюцца для вырабу бетону і будаўнічых раствораў, гідра-, цепла- і гукаізаляцыйных матэрыялаў і вырабаў, канструкцыйных і дэкар. пластыкаў і інш.
Неарганічныя вяжучыя рэчывы — парашкападобныя рэчывы, здольныя пры змешванні з вадой утвараць пластычную кансістэнцыю і цвярдзець. Бываюць: гідраўлічныя, якія пасля змешвання з вадой цвярдзеюць і захоўваюць трываласць на паветры і ў вадзе (партландцэмент і яго разнавіднасці, пуцаланавыя, шлакавыя і гліназёмістыя цэменты, гідраўл. вапна і інш.); паветраныя, якія цвярдзеюць і захоўваюць трываласць толькі на паветры (гіпсавыя і магнезіяльныя рэчывы, паветр. вапна і інш.); аўтаклаўнага цвярдзення, якія эфектыўна цвярдзеюць толькі пад ціскам у аўтаклавах (вапнава-крэменязёмістыя і вапнава-нефелінавыя вяжучыя, пясчаністы партландцэмент і інш.). Арганічныя вяжучыя рэчывы — цвёрдыя або вязкавадкія прыродныя ці штучныя высокамалекулярныя злучэнні, здольныя пад уплывам фіз.-хім. працэсаў пераходзіць у цвёрды або малапластычны стан. Падзяляюцца на бітумныя (гл. Асфальт, Бітумы), дзёгцевыя і палімерныя (гл. Палімеры). У састаў вяжучых рэчываў уводзяць дабаўкі, якія паляпшаюць іх якасць або надаюць новыя ўласцівасці. На Беларусі ёсць значныя паклады сыравіны для атрымання вяжучых рэчываў (гл. Будаўнічых матэрыялаў прамысловасць).
І.І.Леановіч. с. 339
ВЯЗ , лём (Ulmus), род кветкавых раслін сям. вязавых. Каля 45 відаў. Многія віды вяза вядомы пад назвамі бераст, карагач, лём і інш. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар'я. На Беларусі 4 віды: вяз гладкі, або звычайны (Ulmus laevis); голы, або горны (Ulmus glabra); малы, або грабалісты, бераст, карагач (Ulmus minor); шурпаты (Ulmus scabra). Растуць як дамешак у падросце і другім ярусе пераважна ў шыракалістых лясах на глебах з праслойкамі карбанатаў, асабліва ў далінах рэк. У паўд. раёнах трапляецца разнавіднасць вяза малога з коркавымі нарасцямі на ствалах і галінках, якую іншы раз разглядаюць як асобны від — вяз коркавы (Ulmus suberosa). У Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі інтрадукаваны 10 відаў, з іх у зялёным будаўніцтве выкарыстоўваюцца вяз амерыканскі (Ulmus americana), прысадзісты (Ulmus pumila) і чырвоны (Ulmus rubra).
Лістападныя, рэдка шматгадовазялёныя аднадомныя ветраапыляльныя дрэвы і кусты з шырокацыліндрычнай густой кронай. Лісце суцэльнае, чаргаванае, двухзубчастае з ланцэтнымі прылісткамі. Кветкі двухполыя, дробныя, непрыкметныя, у пучках або галоўках. Цвітуць ранняй вясной да распускання лісця. Плод — сухі сціснуты крылападобны арэшак (крылатка). Выкарыстоўваюцца для азелянення і ў дэкар. садоўніцтве, добра пераносяць падстрыганне, перасадку, маюць шмат садовых формаў. Драўніна ідзе на сталярныя вырабы, вытв-сць мэблі і інш. Добрыя дубільнікі, меданосы і перганосы. с. 339
ВЯЗА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА , гл. Трыкатажная машына. с. 339
«ВЯЗА́НКА» , бел. народны танец. Фігуры разнастайных полек («Полька з падскокам», «Полька дробная», «Полька бабская», «Полька ўпрысюды», «Полька на загонах», «Вуж», «Мяцеліца») у ім як бы звязваюцца паміж сабой жарт. прыпеўкамі. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Зафіксавана ў 1940-я г. ў Ланскім с/с Нясвіжскага р-на, увайшла ў рэпертуар танц. калектываў Беларусі.
Л.К.Алексютовіч. с. 339
ВЯЗА́ННЕ , від тэкстыльнага пляцення з суцэльнай ніткі, выгнутай у петлі, якія злучаюцца паміж сабой у падоўжным і папярочным напрамках, утвараючы эластычнае палатно — трыкатаж, вытворчасць трыкат. вырабаў; від народнага дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва. Адрозніваюць вязанне ручное і машыннае. Прамежкавае месца займае вязанне з дапамогай ручных вязальных апаратаў рознай ступені складанасці.
Існуюць 2 асн. спосабы вязання: правязванне пятлі з адначасовым яе закрываннем (вязанне кручком) і правязванне рада незакрытых петляў з наступным іх закрываннем (вязанне пруткамі або з дапамогай прыстасаванняў у выглядзе ліштваў з калкамі). На Беларусі вязанне кручком і пруткамі вядомае з 18 ст., да 20 ст. цалкам выцесніла захаванае яшчэ ад бронзавага веку іголкавае пляценне. Камбінацыі розных прыёмаў вязання даюць магчымасць ствараць багатыя структурна-каляровыя эфекты трыкат. вырабаў. Найб. прыдатныя для вязання ніткі льняныя, баваўняныя, ваўняныя, з хім. валокнаў і змешаныя. Тонкім метал. кручком вяжуць карункі, карункавыя прошвы і падзоры для ручнікоў і бялізны, сурвэткі, абрусы, пакрывалы, адзенне і дэталі да яго; тоўстым драўляным кручком — палавікі і дыванкі. Пруткамі (метал., пластмасавыя) вяжуць сукенкі, блузкі, шарсцяныя жакеты, джэмперы, хусткі, шапкі, пальчаткі, панчохі і інш. вырабы.
Машыннае вязанне на трыкатажных машынах бывае 2 тыпаў: папярочнавязальнае (кулірнае) і асновавязальнае. Выкарыстоўваюць у вытв-сці адзення, бялізны, галантарэйных і швейных вырабаў (гл. Трыкатажная прамысловасць).
А.У.Лось. с. 339
ВЯ́ЗАНЬ , вёска ў Дзяржынскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Мінск—Дзяржынск. Цэнтр Фаніпальскага с/с. За 13 км на ПнУ ад г. Дзяржынск, 25 км ад Мінска, 0,5 км ад чыг. ст. Фаніпаль. 200 ж., 71 двор (1996). Бібліятэка. с. 339
ВЯ́ЗАЎ Анатоль Міхайлавіч (24.4.1910, г. Гомель — 5.8.1986), артыст цырка. Засл. арт. Беларусі (1964). У цырку з 1927, артыст Саюздзяржцырка. Акрабат, скакун, дывановы клоун у масцы Чарлі Чапліна. Вынаходнік і асн. выканаўца арыгінальнага гімнастычнага нумара — паветранага палёту без сеткі з амартызатарам, у якім спалучалася майстэрства гімнаста і коміка. Здымаўся ў фільмах «Два-Бульдзі-два», «Цырк», «Дзяўчынка на шары». с. 340
ВЯ́ЗАЎКА , рака ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток Нёмана. Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 122 км2.
Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Гірычы. Асн. прыток — Карыценка. На рацэ каля вёскі Нямковічы, Парэчча, Раманавічы створаны сажалкі. с. 340
ВЯ́ЗЕЛЬ , заечая канюшына, заечы хмель (Coronilla), род кветкавых раслін сям. бабовых. 55 відаў. Пашыраны ва ўмерана цёплых і субтрапічных рэгіёнах Еўропы, Азіі, Афрыкі, але пераважна ў краінах Міжземнамор'я і трапічнай Афрыкі. На Беларусі (пераважна ў паўд. раёнах) трапляецца вязель стракаты (Coronilla varia). Расце на сухіх лугах, узлесках, каля дарог.
Адна- або шматгадовыя травяністыя расліны са шматлікімі галінастымі голымі ці валасістымі, прамастойнымі, узыходнымі ці ляжачымі сцёбламі і карэнішчам, радзей паўкусты і кусты. Лісце няпарнаперыстаскладанае, чаргаванае з эліпсоіднымі лісцікамі і ланцэтнымі прылісткамі, рэдка простае або трайчастае. Кветкі дробныя, духмяныя, ружовыя, бела-ружовыя, бела-фіялетавыя або жоўтыя ў шарападобных парасоніках на доўгіх пазухавых ці верхавінкавых кветаносах. Плод — лінейны, прамы або сагнуты, дугападобны, рэдка смоўжападобна скручаны членісты струк. Лек. (мачагонны, слабіцельны, сардэчны і гіпатэнзіўны сродак), кармавыя, меданосныя, сідэратныя і дэкар. расліны. Асобныя віды — ядавітыя (маюць сардэчныя гліказіды каранізід і каранілін). с. 340
ВЯ́ЗЕМСКІ Пётр Андрэевіч (23.7.1792, Масква — 22.11.1878), рускі паэт і літ. крытык. Князь. Правадз. чл. Рас. акадэміі (1839), акад. Пецярб. АН (1841). Атрымаў хатнюю адукацыю, у 1805—07 вучыўся ў езуіцкім пансіёне ў Пецярбургу. Быў блізкі да дзекабрыстаў, сябраваў з А.Пушкіным. Чл. літ. гуртка «Арзамас». У 1810—20-я г. стварыў узоры вольналюбівай грамадзянскай лірыкі (вершы «Пецярбург», «Абурэнне», «Мора», «Я Пецярбурга не люблю» і інш.) і т. зб. «лёгкай паэзіі» (вершы «Смутак», «Першы снег» і інш.). З 1840-х г. паэзія Вяземскага напоўнена ўспамінамі, трагічнымі матывамі (вершы «Я перажыў і многае і многіх», «Сцяжынка», «Сябрам» і інш.). Адстойваў эстэт. прынцыпы рамантызму; адзін з першых спрабаваў асэнсаваць развіццё рус. грамадзянскай паэзіі 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. Прытрымліваўся кансерватыўных грамадскіх поглядаў.
Тв.: Полн. собр. соч. Т. 1—12. СПб., 1878—96; Соч. Т. 1—2. М., 1982; Записные книжки. М., 1992. с. 340
ВЯ́ЗЕМСКІЯ , княжацкі род у Стараж. Русі, ВКЛ, Маскоўскім вял. княстве, Рас. імперыі. Родапачынальнік Андрэй Уладзіміравіч Доўгая Рука (каля 1190— 1224), вёў радавод ад Рурыка, ад удзельнага горада Вязьма стаў звацца князем Вяземскім. Вяземскае княства існавала ў Смаленскай зямлі, верагодна, з сярэдзіны 13 ст., у 1403 занята войскам ВКЛ. Князі Вяземскія Іван Святаславіч і Аляксандр Міхайлавіч трапілі ў палон, а Сямён і Уладзімір Мсціславічы разам са смаленскім кн. Юрыем Святаславічам з'ехалі ў Ноўгарад, потым у Маскву. У далейшым Вяземскія валодалі Вяземскім княствам як васалы вял. князёў ВКЛ. Род Вяземскіх моцна разгалінаваўся. У 1487—94 большасць Вяземскіх вымушаны прызнаць сваю васальную залежнасць ад вял. кн. маскоўскага Івана ІІІ, але некаторыя захавалі вернасць ВКЛ. У 1-й пал. 16 ст. ў ВКЛ застаўся адзін Вяземскі — кн. Іван Львовіч, уладальнік с. Пірошыцы і часткі Лукомскага замка. У далейшым прадстаўнікі роду Вяземскіх адыгрывалі значную ролю ў паліт. і культ. жыцці Маск. дзяржавы і Рас. імперыі. З іх найб. вядомы: Аляксандр Аляксеевіч Вяземскі (1727—93), давераная асоба Кацярыны ІІ, з 1764 ген.пракурор Сената, кіраваў фінансамі, юстыцыяй, унутр. справамі; паэт Пётр Андрэевіч Вяземскі.
В.Л. Насевіч. с. 340
ВЯ́ЗЕНСКАЯ , Вязынь, Разанка, рака ў Дзяржынскім р-не Мінскай вобл., левы прыток Усы (бас. Нёмана). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 81 км2. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Арэхаўская Мінскага р-на, працякае па паўд.-зах. схілах Мінскага ўзвышша. На працягу 10 км каналізаваная. с. 340
ВЯ́ЗЕНЬ , асоба, якая знаходзіцца ў зняволенні, зняволены. Тэрмін «вязень» паходзіць ад стараж. бел. «везенне» — назвы меры пакарання (пазбаўленне волі, зняволенне) і месца, дзе яно ажыццяўлялася (вежа, астрог, турма і да т.п.). «Вязень сумлення» — чалавек, якога ўзялі пад варту, зняволілі па паліт., рэліг. і інш. матывах. с. 340
ВЯ́ЗЗЕ , вёска ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл., на беразе Асіповіцкага вадасх. Цэнтр сельсавета. За 7 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Асіповічы, 140 км ад Магілёва. 783 ж., 279 двароў (1996). Рыбгас «Свіслач», лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. с. 340
ВЯ́ЗКАСЦЬ , унутранае трэнне, уласцівасць газаў, вадкасцей і цвёрдых цел супраціўляцца іх цячэнню (для цвёрдых цел — развіццю астаткавых дэфармацый) пад уздзеяннем вонкавых сіл. Характарызуе сілавое ўзаемадзеянне (інтэнсіўнасць перадачы імпульсу) паміж слаямі вадкасці (газу) пры любых цячэннях. Звязана са структурай рэчыва і адлюстроўвае фіз.-хім. змены ў рэчывах пры тэхнал. працэсах. Гелій мае асаблівыя вязкасныя ўласцівасці — звышцякучасць.
Вязкасць газаў абумоўлена цеплавым рухам малекул (вынік пастаяннага абмену малекуламі паміж слаямі і таму для надзвычай разрэджаных газаў паняцце вязкасці страчвае сэнс), вадкасцей — міжмалекулярным узаемадзеяннем. Пры ламінарным цячэнні вязкіх вадкасцей і газаў (закон І.Ньютана; 1687) датычная сіла трэння, што выклікае зрух слаёў вадкасцей (газаў) адносна адзін аднаго, прапарцыянальная градыенту скорасці ў напрамку, перпендыкулярным слою, што разглядаецца, і плошчы слоя, пры якім адбываецца зрух; каэфіцыент прапарцыянальнасці наз. дынамічнай вязкасцю <SIGN> (характарызуе інтэнсіўнасць ператварэння работы знешніх сіл у цеплыню). Кінематычная вязкасць <FORMULA>, дзе <SIGN> — шчыльнасць вадкасці (газу). У цвёрдых целах вязкасць характарызуе ўласцівасць неабарачальна паглынаць мех. энергію пры пластычных дэфармацыях; вызначаецца адносінамі работы дэфармацыі да папярочнага сячэння (або аб'ёму) узору. Гл. таксама Рэалогія. с. 340
ВЯ́ЗКАСЦЬ БІЯЛАГІ́ЧНЫХ АСЯРО́ДДЗЯЎ , уласцівасць структураваных высокадысперсных асяроддзяў біял. паходжання (клетачнай цытаплазмы, ліквору, лімфы і плазмы крыві і інш.), супраціўляцца перамяшчэнню адной іх часткі адносна другой. У большасці выпадкаў вызначаецца структурнай вязкасцю і ў адрозненне ад нармальных (ньютанаўскіх) вадкасцей (вада, спірт, вазелінавы алей і інш.) лічыцца анамальнай — назіраюцца адхіленні паводле тыпу тыксатрапіі. У анамальных вадкасцях (напр., высокадысперсных біял. асяроддзях і растворах біяпалімераў) за кошт сіл счэплівання часцінак або макрамалекул узнікаюць трывалыя прасторавыя структуры, якія выклікаюць рэзкае павышэнне вязкасці. Абсалютная вязкасць цытаплазмы вагаецца ад 2 да 50 спз (1 спз = 10-3н·с/м2), яна мяняецца ў розных частках клеткі і ў розныя перыяды жыцця, залежыць ад т-ры і ўздзеяння апрамянення. Вязкасць крыві ў чалавека ў норме 4—5 спз, пры паталагічных працэсах вагаецца ад 1,7 да 22,9 спз, што паказвае САЭ (скорасць асядання эрытрацытаў).
А.М. Ведзянееў. с. 341
ВЯ́ЗЫНКА , гарадзішча 2—5 ст. штрыхаванай керамікі культуры каля в. Вязынка Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Пляцоўка ўмацавана валам, абарончай драўлянай сцяной (за час існавання тройчы аднаўлялася пасля пажараў), з паўн.-зах. боку — ровам. У 2 будаўнічых гарызонтах выяўлены ямы-паграбы і рэшткі драўляных жытлаў: у ніжнім — вял. 3-камернага з падковападобным агнішчам, у верхнім — верагодна, жытлаў слупавой канструкцыі.
Знойдзены фрагменты глянцаванага і падглянцаванага посуду, рабрыстых і слоікападобных пасудзін, жал. прылады працы, гліняныя прасліцы і інш. с. 341
ВЯ́ЗЫНКА , вёска ў Радашковіцкім с/с Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Чыг. ст. на лініі Маладзечна—Мінск. За 40 км ад Маладзечна, 38 км ад Мінска. 428 ж., 181 двор (1997).
Фальварак Вязынка Мінскага пав. да 1815 належаў Пшаздзецкім, потым Замбржыцкім. У 1880—83 у С.В.Замбржыцкага фальварак арандаваў Д.А.Луцэвіч, у якога 7.7.1882 нарадзіўся сын Ян, будучы бел. паэт Янка Купала. У 1909 у фальварку 26 ж., 4 двары. З 1920 у складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 у Польшчы, з 1939 у БССР, з 1940 у Радашковіцкім р-не. З 20.1.1960 у Маладзечанскім р-не. У 1972 б. фальварак, вёскі Верамейкі, Гурнавічы і Сяледчыкі аб'яднаны ў адну вёску Вязынка.
Клуб, базавая школа. Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка». Купалы Янкі літаратурнага музея філіял. Каля вёскі гарадзішча Вязынка. с. 341
ВЯ́ЗЫНЬ , вёска ў Вілейскім р-не Мінскай вобл., на Вілейскім вадасх. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Вілейка, 70 км ад Мінска. 723 ж., 332 двары (1996).
Упершыню ўпамінаецца ў 1473 сярод маёнткаў Ю.А.Саковіча. У 1543 тут заснаваны касцёл. З 17 ст. ўласнасць віленскага жаночага кляштара бенедыкцінак, потым Гяцэвічаў. У 1627 Вязынь мястэчка. У 1791 пабудавана Успенская царква. З 1793 у Рас. імперыі ў Вілейскім пав. Пасля 1681 цэнтр воласці. У 1897 у Вязыні 601 ж., царква, капліца, сінагога. З 1921 у складзе Польшчы, з 1939 у БССР. З 1940 вёска, цэнтр сельсавета Ільянскага, з 1957 Вілейскага р-наў. У 1970 — 825 ж., 272 двары.
Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — сядзіба (2-я пал. 19 ст.), касцёл (1-я пал. 19 ст.) і царква (пач. 20 ст.). с. 341
ВЯЗЬ , старажытнае дэкар. пісьмо, пры якім літары звязаны ў непарыўны дэкар. арнамент. Пісцы карысталіся 2 прыёмамі: скарачэннем літар і іх упрыгожваннем. Віды скарачэнняў: скарачэнне частак літар Л, А, К, М і інш., каб палегчыць іх збліжэнне; падпарадкаванне адной літары другой, калі памер адной памяншаўся і яна ставілася пад мачту большай літары ці пісалася ўнутры яе, не перасякаючы яе частак (КО = <SIGN>; памяншэнне памеру абедзвюх літар і напісанне іх адна пад адной (МР = <SIGN>); зліццё падобных частак суседніх літар (ПР = <SIGN>). Упрыгожванне служыла для запаўнення пустот, уласцівых многім слав. літарам. У рукапісных кнігах вязь звычайна пісалі каляровай фарбай (найчасцей кінавар'ю).
Першапачаткова вязь выкарыстоўвалася ў загалоўках і надпісаннях. На Русі з'явілася ў 14 ст. Перайшла ад паўд. славян і ўжывалася ў двух стылях: т. зв. геаметрычным (строга захоўваў геам. элементы літар) і прыродным (літары ўпрыгожвалі арнаментальнымі расліннымі і жывёльнымі матывамі). Быў і змешаны стыль. У 15—16 ст. на Беларусі і Украіне развіваўся прыродны стыль, у Маскоўскай Русі пераважаў геаметрычны. На Беларусі вязь выкарыстоўвалі пераважна ў рукапісных кнігах рэліг. жанраў («Псалтыр» 16 ст., «Пралог» 17 ст., «Зборнік павучанняў» сярэдзіны 17 ст.), зрэдку і ў дзелавой ці свецкай пісьменнасці (Статут ВКЛ 1566, бел. пераклад «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскага). Друкаваная вязь вядома ў выданнях Ф.Скарыны, С.Буднага, у старадруках 16—17 ст. (Статут ВКЛ 1588, выд. ў Вільні, «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа», 1637, і «Дыдаскалія», 1653, выд. ў Куцейне.
М.А.Паўленка, А.М.Булыка. с. 341
ВЯЗЬ у мастацтве, раслінны арнамент у форме спіральна ці плаўна выгнутых галінак з лісцем, часам з кветкамі. Вядома ў мастацтве розных краін і эпох, часта ў геаметрызаваным выглядзе. У спалучэнні з інш. дэкар. матывамі выкарыстоўваецца ў фрызавых кампазіцыях у архітэктуры, а таксама ў скульптуры, графіцы, дэкар.-прыкладным мастацтве (разьба па дрэве, залачэнне, ткацтва, коўка, чаканка, гравіроўка па шкле і метале). На Беларусі маст. дасканаласцю вылучаецца разная вязь па дрэве алтароў касцёла езуітаў у Гродне, царскіх варот з царквы ў в. Дружылавічы (Іванаўскі р-н), рашоткі касцёла ў в. Вішнева (Валожынскі р-н), стукавая вязь касцёлаў у вёсках Міхалішкі (Астравецкі р-н) і Воўпа (Ваўкавыскі р-н). с. 341
ВЯ́ЗЬМА , горад у Расіі, у Смаленскай вобл. Вядомы з 1239. Нас. 60,3 тыс. ж. (1994). Чыг. вузел. Машынабудаванне, лёгкая, харч. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. Гіст.-краязнаўчы музей. Царква Адзігітрыі, Троіцкі сабор (16 ст.) і інш. арх. помнікі 17—19 ст. с. 341
ВЯ́ЛАЎСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК Існаваў у 1940—51 у Валожынскім і Івянецкім р-нах Мінскай вобл. Пл. 13,6 тыс. га (80% пад лесам). Створаны для аховы, аднаўлення і вывучэння каштоўных капытных жывёл — ланей, аленяў, казуль, дзікоў, а таксама рачных баброў. З 1960 тэрыторыя б. запаведніка ў складзе біял. заказніка Налібоцкі. с. 342
ВЯЛЕ́С , язычніцкае бажаство ўсх. славян. Лакальныя назвы Валос, Волас. Вялеса лічылі апекуном жывёлагадоўлі (у «Аповесці мінулых гадоў» яго называлі «скоцій бог»), багацця (яго імем кляліся купцы і княжацкія дружыннікі), мастацтва, у прыватнасці паэзіі (у «Слове пра паход Ігараў» княжацкі паэт Баян называецца ўнукам Вялеса). З увядзеннем хрысціянства ў Кіеўскай Русі (канец 10 ст.) уяўленне пра Вялеса паступова знікла, а яго гал. функцыя — апекуна жывёлагадоўлі — нададзена хрысц. святому Уласу (Аўласу), у гонар якога спраўлялі конскае свята 11 лютага ст.ст.
М.Ф.Піліпенка. с. 342
ВЯЛЕ́СЬКА Яўген Іванавіч (н. 23.4.1938, в. Вялікая Лысіца Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне кібернетыкі і інфарматыкі. Канд. эканам. н. (1969). Скончыў БДУ (1960). З 1964 у Цэнтр. НДІ арганізацыі і тэхнікі кіравання (з 1975 нам. дырэктара), з 1991 праф. Бел. дзярж. эканам. ун-та. Навук. працы па аўтаматызаваных сістэмах кіравання і праграмным забеспячэнні ЭВМ. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.: АСУ на промышленном предприятии: Методы создания. Справ. 2 изд. М., 1989 (у сааўт.)
М.П. Савік. с. 342
ВЯЛЕ́Ц , возера ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Мнюта (цячэ праз возера), за 20 км на ПнУ ад г. Глыбокае. Пл. 0,22 км2, даўж. 1,8 км, найб. шыр. 800 м, найб. глыб. 11 м. Пл. вадазбору 681 км2. Усх. схілы катлавіны выш. 3—4 м, астатнія нізкія, забалочаныя. Дно глеістае, ва ўсх. частцы пясчанае. Упадае некалькі невял. ручаёў, сцёк у р. Мнюта. с. 342
ВЯЛІ́ЕЎ Алі Кара аглы (27.11.1901, с. Агулі Сісіянскага р-на, Арменія — 2.11.1983), азербайджанскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Азербайджана (1974). Друкаваўся з 1924. Аўтар раманаў «Гахраман» (1941), «У нашым Чычаклі» (1951), «Дарога ў Тураджлы» (1958—59), аповесці «Гюльшэн» (1949), у якіх жыццё, побыт і норавы азерб. вёскі. Аўтабіягр. раман. «Успаміны Будага» (кн. 1 — 2, 1963—64). с. 342
ВЯЛІКАБРЫТА́НІЯ (Great Britain), самы вялікі востраў у складзе Брытанскіх а-воў. Пл. каля 230 тыс. км2. Гл. ў арт. Вялікабрытанія (дзяржава). с. 342
ВЯЛІКАБРЫТА́НІЯ (Great Britain), Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (The United Kingdom of Great Britain and Northern Ireland), астраўная дзяржава ў Зах. Еўропе. Займае в-аў Вялікабрытанія, паўн.-ўсх. ч. в-ва Ірландыя і каля 5,5 тыс. дробных астравоў, у т. л. Англсі, Мэн, Уайт, Гебрыдскія, Аркнейскія, Шэтлендскія, а таксама Нармандскія а-вы каля берагоў Францыі. Абмываецца Атлантычным ак. і яго морамі — Паўночным (на У) і Ірландскім (на З); на Пд праліў Ла-Манш і яго найб. вузкая ч. — Па-дэ-Кале. Падзяляецца на 4 адм.-паліт. гіст. вобласці: Англію (39 графстваў і 7 метрапалітэнскіх графстваў), Уэльс (8 графстваў), Шатландыю (9 раёнаў і 3 астраўныя тэрыторыі), Паўночную Ірландыю (26 акруг). Пл. 244 тыс. км2. Нас. 58 млн. чал. (1995). Сталіца — г. Лондан (вылучаны з прыгарадамі і суседнімі гарадамі ў асобную адм. адзінку — Вялікі Лондан). Дзярж. мова — англійская. Нац. свята — Дзень нараджэння каралевы Лізаветы ІІ (адзначаецца ў адну з субот у 1-й пал. чэрвеня).
Дзяржаўны лад. Вялікабрытаніі — парламенцкая манархія. Канстытуцыі як адзінага закону няма. Дзейнічаюць Вялікая хартыя вольнасцей 1215, Петыцыя аб праве 1628, Габеас корпус акт 1679, «Біль аб правах» 1689, Вестмінстэрскі статут 1931, Акт аб нар. прадстаўніцтве 1969 і інш. Кіраўнік дзяржавы — манарх (кароль або каралева), паўнамоцтвы і прэрагатывы якога фактычна знаходзяцца ў руках урада, які фарміруецца кіруючай партыяй. Заканад. ўлада належыць манарху і парламенту, які складаецца з 2 палат: верхняй (палата лордаў, каля 1200 чл. з ліку свецкіх і духоўных пэраў) і ніжняй (палата абшчын, 650 чл.), якія выбіраюцца на 5 гадоў. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад (кабінет міністраў) на чале з прэм'ер-міністрам. Мясцовыя органы самакіравання ў графствах, гарадах-графствах, акругах і прыходах — саветы (выбіраюцца насельніцтвам на 3 гады) на чале з мэрамі (выбіраюцца на 1 год). Судовая сістэма: палата лордаў, Вярх. суд правасуддзя (складаецца з Высокага суда і Апеляцыйнага суда па цывільных справах). Высокі суд падзяляецца на суд завяшчанняў, разводаў і адміралцейства.
Судаводства 1-й інстанцыі ажыццяўляюць у сёлах міравыя суды, у гарадах — паліцэйскія суды.
Мясцовае кіраванне ў Англіі, Уэльсе, Шатландыі мае свае органы, суд. сістэму, нац. царкву, адм.-тэр. падзел. Аўтаномная частка Злучанага Каралеўства — Паўн. Ірландыя, якая з 1972 знаходзіцца пад непасрэдным кіраўніцтвам урада Вялікабрытаніі, мае свой уласны парламент, у склад якога ўваходзяць сенат, палата абшчын і прызначаны манархам губернатар. Вялікабрытанія ўзначальвае Садружнасць — аб'яднанне большасці краін і тэрыторый, якія раней уваходзілі ў Брытанскую імперыю (усяго 49). Захавала кантроль над 14 параўнальна невялікімі каланіяльнымі тэрыторыямі.
Прырода. Прыроду Вялікабрытаніі вызначаюць астраўное размяшчэнне, блізкасць цёплага Паўн.-Атлантычнага цячэння і значная парэзанасць берагавой лініі. Пн і З гарыстыя, у цэнтры і на Пд пераважаюць нізіны. Горы сярэдняй вышыні, моцна згладжаныя, парэзаныя ледавіковай і рачной эрозіяй. Найб. высокае Паўн.-Шатландскае нагор'е з Грампіянскімі гарамі (найвыш. пункт Вялікабрытаніі — г. Бен-Невіс, 1343 м). Далей на Пд размешчаны Сярэдне-Шатландская нізіна і Паўд.-Шатландскае ўзвышша. На Пн уласна Англіі ў мерыдыянальным напрамку цягнуцца Пенінскія горы. На п-ве Уэльс Кембрыйскія горы, гарысты і п-аў Корнуал. Найбольшыя нізіны Паўд.-Усходняя і Мідленд. У Паўн. Ірландыі нізіна з воз. Лох-Ней і ўзвышшы па яе краях. У нетрах Вялікабрытаніі ёсць каменны вугаль (Пеніны, Пд Шатландыі і Уэльса; 45 млрд. т), жал., свінцова-цынкавыя і алавяныя руды, каменная і калійныя солі, каалін, буд. матэрыялы; у нетрах шэльфа Паўн. мора — нафта (2,6 млрд. т) і прыродны газ (1400 млрд. м3). Клімат умераны акіянскі, з няўстойлівым надвор'ем, парывістымі вятрамі і частымі густымі туманамі, з мяккай зімой і халаднаватым летам. Т-ра паветра ад 13—17 °С у ліп. да 3 °С у студз. Ападкаў ад 2000—3000 мм на З да 600—700 мм за год на ПдУ. Найб. рэкі: Северн, Тэмза, Трэнт; некалькі важных суднаходных каналаў. Ёсць значныя азёры, найб. Лох-Ней (пл. 396 км2) у Паўн. Ірландыі. Пераважае культурная расліннасць, шмат лугоў, верасовых пустак. Пад лесам (дуб, вяз, граб, бук, хвоя) і хмызнякамі 9% пл. краіны. Жывёльны свет у параўнанні з мацерыковай Еўропай крыху збеднены. Шматлікія нац. рэзерваты прыроды і рэкрэацыйныя паркі (Пік-Дыстрыкт, Сноўданія і інш.).
Насельніцтва. 81,5% складаюць англічане. Нац. меншасці: шатландцы (9,6%), уэльсцы, або валійцы (1,9%, у аднайм. частках краіны), ольстэрцы (1,8%, перасяленцы ў Паўн. Ірландыю з Англіі і Шатландыі), ірландцы (2,4% у Паўн. Ірландыі і гарадах Англіі); значныя групы выхадцаў з Вест-Індыі, Індыі, Пакістана, краін Афрыкі і Азіі, яўрэяў, італьянцаў, французаў. Невял. колькасць ірландцаў, уэльсцаў, а таксама гэлы (60 тыс. чал.) на Пн Шатландыі збераглі свае мовы (кельцкія паводле паходжання). Сярод вернікаў — пратэстанты (27 млн. англікан пераважна ў Англіі, 0,8 прэсвітэрыян у Шатландыі), католікі (9 млн. чал., у т.л. каля паловы насельніцтва Паўн. Ірландыі), мусульмане (каля 1 млн. чал.), метадысты, сікхі, індуісты, іудаісты. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 236.8 чал. на 1 км2 (ад 1000 чал. на 1 км2 у прамысл. раёнах да 1—10 чал. на 1 км2 на Пн Шатландыі). Гар. насельніцтва больш за 89%. Вял. гарады (тыс. ж., 1992): Лондан (у межах Вялікага Лондана) — 6905, Бірмінгем — 1009, Лідс — 722, Глазга — 684, Шэфілд — 531, Ліверпул — 479, Брадфард — 478, Эдынбург — 440, Манчэстэр — 435. Каля трэці гар. насельніцтва жыве ў гар. канурбацыях: Вял. Лондан, Вял. Манчэстэр, Уэст-Міддендс (вакол Бірмінгема), Клайдсайд (вакол Глазга), Уэст-Йоркшыр (вакол Лідса), Саўт-Йоркшыр (вакол Шэфілда), Мерсісайд (вакол Ліверпула), Тайнсайд (вакол Ньюкасла). У прам-сці і буд-ве занята 25% працаздольнага насельніцтва, у кіраванні — 9,1, энергетыцы — 1,9, сельскай гаспадарцы — 1,2, у гандлі і абслуговых галінах — 62,8%.
Гісторыя. Паводле археал. звестак, чалавек на тэр. Вялікабрытаніі жыве з эпохі ранняга і сярэдняга палеаліту. Значнага развіцця стараж. насельніцтва Брытаніі (плямёны скотаў і піктаў) дасягнула ў перыяд неаліту: росквіт першабытнай абшчыны, пераход да жывёлагадоўлі і земляробства. У 6—1 ст. да н.э. Брытанскія а-вы засялілі кельты. Напярэдадні рымскага заваявання брыты (так сталі наз. кельцкія і кельтызаваныя плямёны Брытаніі) перажывалі перыяд распаду першабытнаабшчыннага ладу і зараджэння класавага грамадства. У 1 ст. н.э. Брытанія заваявана Рымам, аднак яе раманізацыя была нязначнай. У пач. 5 ст. рымляне пакінулі Брытанскія а-вы. У сярэдзіне 5 — пач. 7 ст. пачалася іх каланізацыя герм. плямёнамі англасаксаў, у ходзе якой утварылася некалькі каралеўстваў (гл. Англасаксонскае заваяванне). У канцы 6—7 ст. англасаксы прынялі хрысціянства. Аснову іх сац.-эканам. сістэмы складала сельская абшчына, якая пачынала ўжо распадацца. У 7— 8 ст. значнага развіцця дасягнула буйное і сярэдняе землеўладанне феад. тыпу. З канца 8 ст. пачаліся набегі на Брытанскія а-вы нарманаў, пераважна э тэр. Даніі. Гэта стала адной з прычын аб'яднання ў 829 большасці англасакскіх каралеўстваў у адну дзяржаву — Англію. У 1066 яе захапілі нарманы на чале з герцагам Вільгельмам, які стаў англ. каралём Вільгельмам І (гл. Нармандскае заваяванне Англіі 1066). Першы перапіс насельніцтва, праведзены ў 1086 («Кніга страшнага суда») засведчыў існаванне моцнай цэнтр. улады. Большасць сялян трапіла ў прыгонную залежнасць (гл. Віланы). Нармандскае заваяванне паскорыла эканам. развіццё Англіі. Да канца 12 ст. тут канчаткова склалася цэнтралізаваная феад. дзяржава. Першыя каралі дынастыі Плантагенетаў, асабліва Іаан Беззямельны, умацавалі каралеўскую ўладу. Гэта выклікала апазіц. выступленні шырокіх слаёў насельніцтва (баронаў, рыцараў, гараджан), і кароль вымушаны быў падпісаць у 1215 Вялікую хартыю вольнасцей пераважна для буйных феадалаў. Аднак супраціўленне каралеўскаму самавольству не заціхала і перарасло ў грамадз. вайну (1263—67), у час якой быў створаны (1265) 1-ы ў гісторыі Англіі парламент — сход прадстаўнікоў ад графстваў і гарадоў. У канцы 13 ст. ў Англіі ўсталявалася новая форма дзяржавы — феад. манархія з саслоўным прадстаўніцтвам — парламентам. У 14 ст. ён падзяліўся на 2 палаты, верхнюю (палата лордаў) і ніжнюю (палата абшчын). У канцы 13 ст. Англія заваявала Уэльс. Тэрытарыяльныя і гандл. супярэчнасці паміж Англіяй і Францыяй прывялі да Стогадовай вайны 1337—1433, у выніку якой Англія страціла на кантыненце ўсе тэрыторыі, акрамя г. Кале. Вайна аслабіла краіну, узмацніла сац. нестабільнасць. Сялянскія хваляванні выліліся ў антыфеад. Уота Тайлера паўстанне 1381. У канцы 14 — пач. 15 ст. пачаўся крызіс феад. прыгоннай сістэмы. З сярэдняга і дробнага дваранства, багатых сялян і інш. слаёў узнікла т.зв. новае дваранства — джэнтры, якія сталі пераходзіць на арэнду. Асн. зямельным уладаннем у большасці сялян стаў капігольд. Вялікіх поспехаў дасягнула суконная справа, з'явіліся першыя мануфактуры. У 15 ст. абвастрылася і міжусобная барацьба феадалаў, асабліва паміж дынастыямі Ланкастэраў і Йоркаў. Яна скончылася Пунсовай і Белай руж вайной (1455—85), у якой загінулі гал. прадстаўнікі многіх старадаўніх дынастый. Да ўлады прыйшлі Цюдары. Яны паклалі пачатак англ. абсалютызму, асн. асаблівасцю якога было захаванне органаў саслоўнага прадстаўніцтва і мясц. самакіравання. Абсалютызм дасягнуў свайго росквіту пры каралю Генрыху VIII. Пры ім праведзена Рэфармацыя, у ходзе якой узнікла англіканская царква, царк. ўласнасць ператворана ў свецкую, што ўмацавала каралеўскую казну і ўладу. У 16 ст. адбываўся эканам. ўздым краіны, ішоў працэс накаплення першапачатковага капіталу. У сувязі з хуткім ростам мануфактур, асабліва суконных, павялічыўся попыт на воўну, што спрыяла развіццю авечкагадоўлі. Буйныя землеўладальнікі зганялі сялян з зямлі і здавалі яе ў арэнду пад пашу (гл. Агароджванні), што прыводзіла да сял. выступленняў (найб. вядома паўстанне пад кіраўніцтвам Р.Кета, 1549). Перамяшчэнне гал. гандл. шляхоў з Міжземнамор'я ў Атлантыку паставіла Англію ў цэнтр сусв. эканомікі. У 16 ст. ўзніклі буйныя гандл. кампаніі (Ост-Індская, 1600, і інш.), якія валодалі манапольнымі правамі. У канцы 16 — пач. 17 ст. Англія ўступіла ў барацьбу за гандл. шляхі і сферы ўплыву. Пасля англа-ісп. вайны 1587—1604 яна стала буйнейшай марской дзяржавай. З канца 16 ст. пачалося пранікненне Англіі ў Індыю, у 1607 заснавана першая англ. калонія ў Паўн. Амерыцы (Віргінія). Працягвалася падпарадкаванне Ірландыі (з 12 ст.), рос англ. уплыў у Шатландыі. Развіццё капіталіст. ўкладу патрабавала ліквідацыі феад. сістэмы і абсалютызму. Антыманархічная апазіцыя сканцэнтравалася ў парламенце, ніжняя палата якога складалася з новага дваранства і вярхоў буржуазіі. Процістаянне парламента каралю абвастрылася з прыходам да ўлады ў Англіі шатл. дынастыі Сцюартаў, якія сталі на шлях. феад. рэакцыі. Вынікам гэтага канфлікту сталі Англійскія рэвалюцыі 17 стагоддзя, якія скончыліся перамогай бурж. апазіцыі. У 1649 у Англіі ўсталявалася рэспубліка. У 1652 да Англіі канчаткова далучана Шатландыя (да гэтага яны былі звязаны асабістай уніяй), а таксама падпарадкавана Ірландыя. З 1653 рэспубліка набыла форму пратэктарату О. Кромвеля. Яго ўнутр. і знешняя палітыка праводзілася ў інтарэсах буржуазіі і новага дваранства — працягваліся агароджанні, вяліся войны з Іспаніяй і Галандыяй (гл. Англа-галандскія войны 17 стагоддзя). Няўстойлівасць новага рэжыму, адсутнасць яго падтрымкі народам прывялі да рэстаўрацыі ўлады Сцюартаў (1660—88). Імкненне апошніх да абсалютызму зноў выклікала фарміраванне парламенцкай апазіцыі. У 1688 у Англіі адбылася т.зв. «Слаўная рэвалюцыя», якая скончылася перамогай апазіцыі і запрашэннем на прастол Вільгельма Аранскага (гл. Вільгельм ІІІ Аранскі). Паліт. сістэма, якая склалася ў Англіі, грунтавалася на кампрамісе паміж зямельнай арыстакратыяй і вярхамі буржуазіі: «Біль аб правах» (1689) канчаткова замацаваў у краіне рэжым канстытуцыйнай манархіі. З 1707 афіц. назва краіны — Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Паўн. Ірландыі. На працягу 1-й пал. 18 ст. адбывалася абмежаванне каралеўскай улады і павелічэнне ролі парламента. Паступова аформіліся 2 паліт. партыі — вігі (выражалі інтарэсы радавітай арыстакратыі, звязанай з вярхамі буржуазіі) і торы (абапіраліся на зямельную арыстакратыю і кансерватыўнае дваранства), якія мелі свае фракцыі ў палаце абшчын. У пач. 18 ст. пераважалі кабінеты торы, у 1714—62 — вігаў, якія праводзілі палітыку пратэкцыянізму. У сярэдзіне 18 ст. росквіту дасягнуў мануфактурны капіталізм, завяршаўся аграрны пераварот, які вёў да размывання сялянства і ператварэнне яго ў наёмных рабочых. Прамысл. пераварот у сярэдзіне 18 ст. выклікаў глыбокія змены ў эканам., сац. і паліт. жыцці краіны. З 1825 пачалося буд-ва чыгунак, завяршылася фарміраванне ўнутр. рынку. На паліт. арэну выходзіла прамысл. буржуазія, якая стварыла самастойны паліт. рух — бурж. радыкалізм. Яго асн. патрабаванні — выбарчая рэформа і адмена пратэкцыянізму. З 2-й пал. 18 ст. сістэматычны характар прынялі выступленні рабочых. У канцы 18 — пач. 19 ст. шырокі размах набыў рух разбуральнікаў машын (лудзітаў), якія выступалі супраць укаранення ў вытв-сць машын, бо лічылі іх прычынай пагаршэння свайго становішча. Пачалося стварэнне прафсаюзаў — трэд-юніёнаў. Знешняя палітыка Вялікабрытаніі вызначалася актыўнай калан. экспансіяй. У выніку Сямігадовай вайны 1756—63 Вялікабрытанія расшырыла свае ўладанні за кошт Францыі і Іспаніі. У 1780-я г. яна пачала каланізацыю Аўстраліі, у пач. 19 ст. захоп тэрыторый у Афрыцы (Капская калонія). Аднак у выніку Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83 ад Вялікабрытаніі аддзяліліся яе паўн.-амер. калоніі. У канцы 18 ст. пад уплывам амер. і франц. рэвалюцый пачаўся ўздым англ. дэмакр. руху, які працягваўся з перапынкамі да 1830-х г. Англія ўдзельнічала ў вайне супраць рэв. Францыі і антыфранц. кааліцыях, гэта была вайна за калан. першынство і панаванне на сусв. рынках. Англа-ірландская унія 1801 знішчыла рэшткі аўтаноміі Ірландыі. У 1770—1830 краінай у асноўным кіравалі торы. Яны праводзілі палітыку рэпрэсій, прынялі шэраг антыдэмакр. законаў: увялі «хлебныя законы» (1815), якія выклікалі рост цэн. Аднак паступова на палітыку краіны ўсё больш сталі ўплываць памяркоўныя торы, якія імкнуліся прыстасавацца да новых умоў жыцця, больш лічыцца з інтарэсамі буржуазіі (урад Піта Малодшага). У пач. 19 ст. ўрад торы заклаў асновы фабр. заканадаўства, правёў некаторыя рэформы. Вігі пераарыентаваліся на прамысл. буржуазію і сталі на абарону прынцыпаў лібералізму, што дапамагло ім у 1830 вярнуцца да ўлады. У 1832 яны правялі першую парламенцкую рэформу, паводле якой выбарчае права атрымала буйная і сярэдняя буржуазія. Пачалося ўзаконенне двухпартыйнай сістэмы, вігі і торы трансфармаваліся адпаведна ў лібералаў і кансерватараў. У 1830—40-я г. яны па чарзе кіравалі краінай. Вігі-лібералы спрабавалі вырашыць некаторыя сац. праблемы: прынялі выгадны для буржуазіі закон «Пра бедных» (1834), пад націскам рабочага руху правялі закон аб 10-гадзінным рабочым дні для жанчын і падлеткаў (1847). Торы-кансерватары заставаліся апорай зямельнай арыстакратыі. Аднак ва ўладзе знаходзілася іх памяркоўнае крыло на чале з Р. Пілем (піліты). Яны адмянілі «хлебныя законы» (1846), правялі некаторыя фабр. законы У канцы 1830 — пач. 1850-х г. барацьба брыт. рабочых вылілася ў масавы паліт. рух (чартызм), асн. патрабаваннем якога было ўсеагульнае выбарчае права. Венскі кангрэс 1814—15 замацаваў за Вялікабрытаніяй вядучую ролю ў міжнар. палітыцы, умацаваў яе пазіцыі на Еўрап. кантыненце. Брыт. ўрады будавалі сваю знешнюю палітыку на аснове прынцыпаў захавання «раўнавагі сіл» у Еўропе і свабоды дзеянняў. У сярэдзіне 19 ст. Вялікабрытанія завяршыла заваяванне Індыі, узмацніла свой уплыў на Б. і Д. Усходзе, абвастрыўшы тым самым англа-рус. адносіны, з 1840-х г. пачалося яе сістэм. пранікненне ў Кітай, т.зв. «опіумныя войны» (гл. Англа-кітайская вайна 1840—42). 1850— 60-я г. — час абсалютнай манаполіі Вялікабрытаніі на сусв. рынку. К таму часу яна стала магутнай калан. імперыяй (больш падрабязна пра калан. палітыку Вялікабрытаніі гл. ў арт. Брытанская імперыя, Англа-афганскія войны, Англа-бірманскія войны, Англа-бура-зулуская вайна 1838—40, Англа-бурская вайна 1899—1902, Англа-майсурскія войны, Англа-маратхскія войны, Англа-сікхскія войны, Англа-франка-кітайская вайна 1856—60). Да сярэдзіны 19 ст. ў краіне завяршыўся прамысл. пераварот, па тэмпах росту на 1-е месца выйшла цяжкая прам-сць, расла канцэнтрацыя вытв-сці і капіталу, высокага агратэхн. ўзроўню дасягнула сельская гаспадарка. У адрозненне ад інш. краін у Вялікабрытаніі ўжо існавалі асн. бурж.-дэмакр. свабоды, былі легалізаваны рабочыя і дэмакр. арг-цыі. Эканам. перавага буржуазіі паскорыла ў 1850-я г. фарміраванне Ліберальнай партыі, якая аб'яднала вігаў, фрытрэдэраў, пілітаў. У 2-й пал. 19 ст. яна заняла пануючае становішча ў паліт. жыцці Вялікабрытаніі, значную ролю адыгрываў яе лідэр Г.Дж. Пальмерстан. Вакол торы ўтварылася Кансерватыўная партыя Вялікабрытаніі, адным з самых уплывовых яе лідэраў быў Б.Дызраэлі. У 1867 кансерватары правялі дэмакр. выбарчую рэформу, паводле якой права голасу атрымалі дробная буржуазія і рабочая арыстакратыя. У 1868 у Вялікабрытаніі створана агульнанац. прафс. арг-цыя — Брытанскі кангрэс трэд-юніёнаў. У знешняй палітыцы Вялікабрытанія падтрымала рабаўладальнікаў Поўдня ў час Грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—65, працягвала саперніцтва з Францыяй і Расіяй за панаванне ў Еўропе, на Б. і Д. Усходзе, выступіла супраць Расіі ў Крымскай вайне 1853—56, у выніку ўмацавала свае пазіцыі ў Асманскай імперыі. У апошняй трэці 19 ст. англ. капіталізм уступіў у новы этап развіцця, гал. рысай якога было ўзнікненне манаполій. Аднак працэс манапалізацыі ў Вялікабрытаніі ішоў больш павольна, чым у маладых капіталіст. краінах (ЗША, Германія). Устарэлая тэхн. база не дазваляла ўкараняць навейшыя дасягненні. Зніжаліся тэмпы росту прам-сці, намецілася адставанне Вялікабрытаніі ад інш. развітых краін. У 1880-я г. манаполія Вялікабрытаніі на сусв. рынку была страчана. Наяўнасць велізарнай калан. імперыі і вываз капіталу за рубеж сталі асн. рысамі англ. манапаліст. капіталізму. Вялікабрытанія ўмацавала свае пазіцыі ў Індакітаі, канчаткова захапіла Бірму (1886), Егіпет (1882), Судан (1890-я г.), устанавіла пратэктарат над Афганістанам (1879). У 1876 англ. каралева абвешчана імператрыцай Індыі. Вынікі 2-й выбарчай рэформы (1867) паказалі неабходнасць барацьбы і кансерватараў, і лібералаў за расшырэнне сваёй сац. апоры. З гэтай мэтай абедзве партыі ў канцы. 19 ст. праводзілі бурж.-дэмакр. рэформы. Ліберальныя кабінеты У.Гладстана (1868—74, 1880—85, 1886, 1892—94) легалізавалі прафсаюзы (1871), расшырылі выбарчае права (1884), правялі адм. рэформы, якія аслабілі пазіцыі арыстакратыі ў дзярж. апараце і арміі. Імкнучыся ўзмацніць кантроль над рабочым насельніцтвам, якое павялічвалася, лібералы прынялі законы пра пач. адукацыю, што стала пачаткам буд-ва дзярж. сістэмы нар. асветы. Кансерватыўныя ўрады Дызраэлі (1874—80) і Р. Солсберы (1885—86, 1886—92, 1895—1902) канчаткова ўзаконілі стачкі (1875), дэмакратызавалі мясц. кіраванне, прадоўжылі сістэматызацыю нар. асветы. Дэмакратызацыя выбарчай сістэмы выклікала перагрупоўку сіл кансерватараў і лібералаў.
Кансерватары пераарыентаваліся на буйных прамыслоўцаў. Лібералы перажывалі крызіс, у 1880-я г. адбыўся раскол іх партыі, выкліканы ірландскай праблемай. У канцы 19 ст. пачалі стварацца масавыя трэд-юніёны, узнікалі сацыяліст. арг-цыі. у 1900 утварылася агульнанац. рабочая партыя — К-т рабочага прадстаўніцтва (з 1906 Лейбарысцкая партыя Вялікабрытаніі).
З канца 19 ст. тэмпы эканам. росту Вялікабрытаніі запаволіліся, па аб'ёме вытв-сці яна пачала адставаць ад ЗША і Германіі. У пач. 20 ст. абвастрыліся супярэчнасці з Германіяй з-за рынкаў збыту і панавання на моры. Сац. напружанасць вымусіла кіруючыя колы Вялікабрытаніі пайсці на пэўныя ўступкі працоўным і ў адносінах да заморскіх тэр.: правы дамініёнаў атрымалі Канада (1867), Аўстралійскі Саюз (1901), Новая Зеландыя (1907). Абвастрэнне англа-герм. супярэчнасцей садзейнічала ўрэгуляванню адносін Вялікабрытаніі з Францыяй і Расіяй. Падпісанне англа-французскага пагаднення 1904 і англа-рускага 1907 (гл. Англа-расійскія пагадненні 1873, 1885, 1907) заклала асновы ваен. саюзу Антанты. У 1-й сусв. вайне Вялікабрытанія шырока выкарыстоўвала матэрыяльныя рэсурсы сваіх калоній. Упершыню былі ўведзены воінская павіннасць, ваен. рэжым. У выніку вайны Вялікабрытанія атрымала частку б. герм. і тур. уладанняў у Афрыцы і Азіі. Германія перастала быць яе асн. сапернікам на сусв. рынках, у калоніях і на моры. Але вайна каштавала Вялікабрытаніі амаль трэці нац. багацця, яна страціла частку рынкаў і вядучую ролю ў сусв. гандлі, аслаблі яе міжнар. фінансавыя пазіцыі. Узмацніўся нац.-вызв. рух у калоніях і рабочы рух у метраполіі. Брыт. ўрад быў адным з гал. арганізатараў узбр. інтэрвенцыі супраць Сав. Расіі, што выклікала масавы рух «Рукі прэч ад Расіі!». Правал інтэрвенцыі вымусіў урад пайсці на сав.-англ. перагаворы і падпісаць у 1921 гандл. пагадненне, што азначала прызнанне Сав. Расіі дэ-факта. На хвалі ўздыму барацьбы працоўных за свае правы ў 1920 ўзнікла кампартыя Вялікабрытаніі (КПВ), якая не стала значнай паліт. сілай у краіне (спыніла дзейнасць у ліст. 1991). Крызісныя з'явы вымусілі кіруючыя колы Вялікабрытаніі правесці шэраг рэформаў (выбарчае права для мужчын з 21 года, для жанчын з 30 гадоў, пашырэнне сістэмы сац. страхавання, абавязковае навучанне дзяцей да 14 гадоў, дзярж. дапамога ў вырашэнні жыллёвага пытання). Пасля 1-й сусв. вайны ліберальная партыя паступова выцяснялася з паліт. жыцця лейбарыстамі, якія ў 1924 і 1929—31 сфарміравалі ўрад на чале з Дж.Р.Макдональдам. Але гал. ролю ў міжваен. перыяд адыгрывала партыя кансерватараў, якая ў сваіх мэтах выкарыстоўвала кааліцыю з нацыянал-лейбарыстамі і нацыянал-лібераламі (1931—39). Эканоміка Вялікабрытаніі развівалася марудна з-за тэхн. адсталасці прам-сці (асабліва вядучых галін — вуглездабыўной, металургічнай, машынабуд.), абумоўленай недахопам капіталаўкладанняў. Узмацнілася і канкурэнцыя з боку ЗША і інш. краін. Спроба мадэрнізаваць прам-сць і павысіць яе эфектыўнасць за кошт працоўных выклікала супраціўленне прафсаюзаў. Усеагульная стачка 1926 скончылася паражэннем і новым наступленнем на заваёвы працоўных. У час сусв. эканам. крызісу 1929—33 у Вялікабрытаніі ўзмацніліся бурж.-рэфармісцкія тэндэнцыі. Умяшанне дзяржавы ў эканоміку вялося амаль выключна ўскоснымі метадамі рэгулявання фін.-крэдытнай сферы. Але для барацьбы з рабочым рухам урад часцей прыбягаў да рэпрэсій, чым да рэформаў. Разам з тым у Вялікабрытаніі рабочыя мелі значныя сац. заваёвы. У абставінах абвастрэння адносін з дамініёнамі англ. ўрад пашырыў іх правы і перайшоў да палітыкі поўнага пратэкцыянізму (гл. Англа-трансіарданскія дагаворы 1928, 1946, 1948, Вестмінстэрскі статут 1931). У знешняй палітыцы Вялікабрытаніі ў міжваен. перыяд пераважалі антысав. тэндэнцыі, імкненне наладзіць адносіны з Германіяй, утаймаваць агрэсара. Таму ўрад Н.Чэмберлена (1937—40) падпісаў Мюнхенскае пагадненне 1938, не прыклаў намаганняў для стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Пасля нападу Германіі на Польшчу Вялікабрытанія разам з Францыяй 3.9.1939 уступіла ў вайну, але не вяла актыўных дзеянняў. Канец «дзіўнай вайне» паклала ў крас. 1940 агрэсія Германіі ў Даніі і Нарвегіі. Пасля капітуляцыі Францыі (22.6.1940) Вялікабрытанія засталася сам-насам з Германіяй. Пасля адстаўкі Чэмберлена з мая 1940 урад узначаліў У.Чэрчыль, які асэнсаваў глыбіню нацысцкай пагрозы і арганізаваў абарону Брытаніі. Значную матэрыяльную дапамогу Вялікабрытаніі аказалі ЗША. 12.7.1941 СССР і Вялікабрытанія заключылі пагадненне пра сумесныя дзеянні ў вайне супраць Германіі, а 26.5.1942 — Дагавор аб саюзе ў вайне супраць гітлераўскай Германіі і яе сатэлітаў у Еўропе, аб супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе пасля вайны тэрмінам на 20 гадоў, англа-савецка-іранскі дагавор 1942. Нягледзячы на саюзныя абавязацельствы, Вялікабрытанія адцягвала адкрыццё 2-га фронту ў Зах. Еўропе. У 2-й сусв. вайне Вялікабрытанія панесла меншыя чалавечыя ахвяры (каля 300 тыс. чал.), чым у 1914—18. Значна большымі былі матэрыяльныя страты — 8,5 млрд. фунтаў стэрлінгаў. Унутр. і знешняя дзярж. запазычанасць патроілася. Аслаблі пазіцыі Вялікабрытаніі і на сусв. рынку, яе цяснілі ЗША. Значная частка залатога запасу Вялікабрытаніі перамясцілася ў амер. банкі, рэзка вырас дэфіцыт яе плацежнага балансу. Узмацніўся рух за нац. незалежнасць калан. краін. Эканоміка Вялікабрытаніі пасля вайны развівалася нізкімі тэмпамі. Асабліва ў 1950-я г. ва ўмовах нарастання навук.-тэхн. прагрэсу, узмацнення інтэграцыйных працэсаў у Зах. Еўропе і распаду калан. сістэмы. У сярэдзіне 1960-х г. Вялікабрытанія саступіла 2-е месца па развіцці ФРГ, а ў 1970-я г. яе абышлі Японія і Францыя. Значныя страты эканоміцы нанеслі крызісы 1974—75 і 1980—82. Да 1986 узровень беспрацоўя не апускаўся ніжэй за 3 млн. чал. (13—14% працаздольнага насельніцтва). Эканам. цяжкасці былі абумоўлены адставаннем Вялікабрытаніі ад многіх краін па ўзроўні прадукцыйнасці працы, нерацыянальным выкарыстаннем інвестыцый, недастатковым укараненнем дасягненняў навук.-тэхн. прагрэсу, вял. ваен. выдаткамі, імкненнем захаваць свой уплыў у краінах Брыт. садружнасці.
З канца вайны хутка рос паліт. ўплыў лейбарысцкай партыі. У 1945 прыняты маніфест «Тварам да будучыні», у якім ставілася мэта стварыць сацыяліст. садружнасць Вялікабрытаніі шляхам эвалюцыі ў рамках змешанай эканомікі ў бок павелічэння ў ёй ролі дзярж. маёмасці, абвешчана шырокая сац. праграма. Лейбарысты выказваліся за захаванне саюзу з СССР і ЗША. Іх урады (у 1945—51 К.Этлі, у 1964—70 і 1974—76 Г.Вільсана, у 1976—79 Дж. Калагэна) нацыяналізавалі Англ. банк, вугальную, газавую, сталеліцейную, электраэнергетычную прам-сць, чыгунку, сродкі сувязі, шэраг авіякампаній, радыё, тэлебачанне і інш. Дзяржава выплаціла ўладальнікам гэтых прадпрыемстваў буйныя кампенсацыі і затраціла вял. сродкі на іх мадэрнізацыю. Каб зберагчы прыбыткі манаполій, быў прыняты план Маршала, уведзена новая сістэма сац. страхавання, палепшана сістэма адукацыі, адменены антыпрафсаюзны закон 1927. У 1965 упершыню прыняты 5-гадовы «нац. эканам. план». Імкнучыся стрымаць рост заработнай платы, спыніць забастоўкі, увесці арбітраж пры працоўных канфліктах, урад Вільсана ў 1975 дамогся «сац. кантракта» паміж трэд-юніёнамі і ўрадам: прафсаюзы абавязаліся на 2 гады абмежаваць павелічэнне зарплаты 10% у год, што стала асновай антыінфляцыйнай палітыкі.
Кансерватары, якія знаходзіліся ва ўладзе у 1915—55 (Чэрчыль), 1955—57 (А.Ідэн), 1957—63 (Г.Макмілан), 1963— 64 (А.Дуглас-Х'юм), 1970—74 (Э.Хіт), 1979—90 (М.Тэтчэр) і з 1990 (Дж.Мэйджар), прызналі рэформы лейбарыстаў, але абмежавалі іх маштабы. У аснове іх эканам. палітыкі была дэнацыяналізацыя ў інтарэсах прыватнага капіталу. Яны адмянілі кантроль над платай за жыллё, павялічылі ўзносы працоўных у фонд нац. службы аховы здароўя; у 1962 стварылі Нац. савет эканам. развіцця, які распрацоўваў рэкамендацыйныя планы развіцця эканомікі, абмежавалі рост заработнай платы 2,5%. У 1971 урад Хіта прыняў закон «аб адносінах у прамысловасці», які прымушаў прафсаюзы рэгістравацца ў спец. органах дзярж. нагляду, забараніў стачкі салідарнасці і паліт. выступленні трэд-юніёнаў, што выклікала пратэсты рабочых. У 1960 кансерватары стварылі Еўрап. асацыяцыю свабоднага гандлю. Найб. выніковай была дзейнасць урада Тэтчэр, якая праводзіла палітыку радыкальнай перабудовы эканомікі на прынцыпах неакансерватызму. Праведзены шэраг мер па ліквідацыі інфляцыі, дэнацыяналізацыя і прыватызацыя, заахвочвалася прыватнапрадпрымальніцкая ініцыятыва, у т.л. дробны бізнес, скарачалася падаткаабкладанне асабістых прыбыткаў. Разам з гэтым пачалося наступленне на прафсаюзы. Тэмпы эканам. росту ў Вялікабрытаніі перавышалі ўсе еўрап. паказчыкі, створана больш рабочых месцаў, чым у краінах ЕЭС, разам узятых. Рэзка павялічылася колькасць акцыянераў (11 млн. чал.) і ўладальнікаў прыватнага жылля (60% сем'яў). У 1980-я г. змянілася аблічча брыт. мадэлі дзярж.-манапаліст. капіталізму. Гэта выявілася ў скарачэнні дзярж. сектара пры павышэнні яго эфектыўнасці, у выкарыстанні пераважна крэдытна-фін. метадаў дзярж. рэгулявання, у дзярж. стымуляванні развіцця эканомікі на базе перадавых навукаёмістых тэхналогій і інш. Ва ўмовах эканам. крызісу 1990—92 карэктывы ў палітыку ўнёс урад Мэйджара. Ён адмовіўся ад рэзкага скарачэння сац. выдаткаў, адмяніў непапулярны падушны падатак. З 1994 пачаўся рост поўнай занятасці, хоць беспрацоўе яшчэ захоўвалася на ўзроўні 8,4%. Мэйджар працягвае курс на частковы дэмантаж дзярж. сістэмы сац. абароны, праводзіць няўхільную лінію на зніжэнне кошту рабочай сілы. Праўленне кансерватараў адзначана жорсткім курсам у адносінах да Паўн. Ірландыі (Ольстэр). У 1970 спынена дзейнасць заканад. сходу Ольстэра і ўведзена прамое праўленне Лондана. У 1985 Тэтчэр падпісала пагадненне з Ірландскай Рэспублікай аб кіраванні справамі Паўн. Ірландыі. У 1995—96 дасягнута дамоўленасць аб правядзенні выбараў у Асамблею Ольстэра, а ў чэрв. 1996 пачаліся перагаворы з удзелам усіх зацікаўленых бакоў пры ўмове, што Ірландская рэсп. армія (ІРА) адмовіцца ад тэрору.
Знешняя палітыка лейбарыстаў і кансерватараў пасля 2-й сусв. вайны была прасякнута духам «халоднай вайны»: мацаваліся адносіны з ЗША, Вялікабрытанія ўдзельнічала ў стварэнні сістэмы ваен.-паліт. саюзаў, вяла «малыя» каланіяльныя войны ў Малаі, Угандзе, Нігерыі і інш., адыграла значную ролю ў суэцкай авантуры 1956 і інш. (гл. Англа-егіпецкі дагавор 1936, Англа-егіпецкае пагадненне 1954). Пад націскам нац.-вызв. руху Вялікабрытанія вымушана была пайсці на прызнанне незалежнасці б. калоній. У 1949 адменены Вестмінстэрскі статут 1931 (аб вернасці кароне); манарх прызнаны сімвалам свабоднай асацыяцыі незалежных нацый у рамках брыт. Садружнасці. Рэцыдывам імперскай свядомасці стаў англа-аргенцінскі канфлікт 1982. У 1952 Вялікабрытанія выпрабавала атамную, у 1957 — вадародную бомбу. Рашэнне аб'яднаць ядз. сілы з амер. ў рамках агульных ваен. стратэгічных планаў і размяшчэнне амер. ракет на брыт. тэр. выклікалі антыядзерны рух у краіне. З 1960-х г. узмацнілася еўрап. арыентацыя брыт. знешняй палітыкі. У 1973 Вялікабрытанія ўступіла ў ЕЭС, у 1975 падпісала Заключны акт Арг-цыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). У 1980-я г. Вялікабрытанія першая з зах. краін падтрымала працэс перабудовы ў СССР. Дасягнута дамоўленасць з КНР аб перадачы ёй ў 1997 Ганконга. У 1990 разам з СССР, ЗША і Францыяй падпісала з ГДР Дагавор аб канчатковым урэгуляванні адносін з Германіяй, аб спыненні дзеяння чатырохбаковых пагадненняў аб Берліне і ўсёй Германіі, заключаных пасля 2-й сусв. вайны. Вялікабрытанія — чл. ААН з 1945, пастаянны чл. Савета Бяспекі ААН, чл. Еўрапейскага Саюза, Савета Еўропы, НАТО і інш. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь з 1992. Гл. таксама раздзел Гісторыя ў арт. Паўночная Ірландыя, Уэльс, Шатландыя.
Палітычныя партыі і прафсаюзы.
Кансерватыўная партыя, Лейбарысцкая партыя Вялікабрытаніі, Ліберальна-дэмакр. партыя. Дзейнічае 413 прафсаюзаў, найбуйнейшае аб'яднанне — Брытанскі кангрэс трэд-юніёнаў. У Шатландыі і Уэльсе свае праф. аб'яднанні — Шатландскі кангрэс трэд-юніёнаў і Уэльскі кангрэс трэд-юніёнаў.
Гаспадарка. Вялікабрытанія — высокаразвітая індустрыяльная краіна (7-е месца ў свеце па вытв-сці прамысл. прадукцыі). Доля ў валавым унутр. прадукце (ВУП): прам-сці каля 40%, сельскай гаспадаркі каля 2, гандлю каля 6, транспарту каля 7, будаўніцтва каля 6%. Дзяржава кантралюе кам.-вуг. прам-сць, эл.-энергетыку, чыг. транспарт, нац. банк, чорную металургію, некаторыя кампаніі апрацоўчай прам-сці. З 1980-х г. узяты курс на дэнацыяналізацыю, продаж дзярж. прадпрыемстваў і скарачэнне дзярж. сектара. Прамысловасць дае 90% экспарту. Вугальная прам-сць — старэйшая ў краіне. У 1992 кам. вугалю здабывалася 87 млн. т, бурага 10 млн. т. Асн. раёны здабычы — Йоркшырскі (60%), Нортамберленд-Дарэмскі, Паўднёва-Уэльскі. Здабыча нафты 87 млн. т, прыроднага газу — 48 млрд. м3 на шэльфе Паўн. мора. Нафтаперапр. прам-сць у прыморскіх і прамысл. раёнах (26 з-даў агульнай магутнасцю 123 млн. т за год). Вытв-сць эл.-энергіі 327 млрд. кВт·гадз (1992), у т.л. на ЦЭС 77,8%, АЭС 16,2, ГЭС 6%. Чорная металургія працуе на ўласным паліве і імпартнай жал. рудзе. Пераважае кіслародна-канвектарны спосаб і электраплаўка. Выплаўляецца 16,2 млн. т сталі (1992). Асн. металург, з-ды ў прыбярэжных раёнах: Паўд. Уэльс, Тайнсайд, Шатландыя; высакаякасныя сталі — у раёне Шэфілда, яе асн. вытворца — дзярж. кампанія «Брытыш стыл». Каляровая металургія працуе амаль цалкам на прывазной сыравіне, яе прадпрыемствы размешчаны пераважна ў партовых гарадах эстуарыя Тэмзы, Паўд. Уэльса, Ланкашыра. Алюміній выпускаюць з-ды на ПнУ і на в-ве Англсі. Апрацоўка каляровых металаў сканцэнтравана ў буйных цэнтрах машынабудавання, якое дае 40% кошту прамысл. прадукцыі і 1/3 экспарту. Вылучаецца агульнае машынабудаванне (комплекснае, дарожнае, пагрузачна-разгрузачнае, пад'ёмна-транспартнае, с.-г., станкі і прылады), электроннае (ЭВМ і мікраэлектронныя элементы), транспартнае (рухомы састаў чыгунак, судна-, аўтамабіле- авіяракетабудаванне). Вытв-сць легкавых аўтамабіляў — 1291 тыс. (1992): асн. кампаніі «Форд», «Джэнерал мотарс», «Брытыш Лейленд мотар». Асн. цэнтры разнастайнага машынабудавання — Брысталь, Вял. Лондан, Дэрбі, стаканабудавання — Ковентры, Лестэр, Бірмінгем, прыладабудавання — Вял. Лондан, Бірмінгем, вытв-сці тэкстыльных машын — Ланкашыр, Йоркшыр, Усх. Мідленд, цяжкага машынабудавання — металургічныя цэнтры ПнУ Англіі і Клайдсайда, аўтамабілебудавання — Бірмінгем, Ковентры, Вял. Лондан, Лутан, Оксфард, Ланкашыр, суднабудавання — Клайдсайд, ПнУ Англіі, Белфаст. У аснове хім. прам-сці — вытв-сць сернай кіслаты, хлору, соды, мінер. угнаенняў, разнастайнай прадукцыі: сінт. валокнаў, пластмас, фарбавальнікаў, мыйных сродкаў, аграхімікатаў, фармацэўтычных тавараў і інш. Асн. раёны хіміі: ПдУ (Вял. Лондан — тонкая хімія і фармацэўтыка, Фолі — нафтахімія), Ланкашыр (асн. хімія і нафтахімія), ПнУ (комплекс вытворчасцей арган. і неарган. хіміі, цэнтр г. Білінгем), сярэдняя Шатландыя (нафтахімія — г. Грэйнджмут), Паўд. Уэльс (нафтахімія — каля г. Суонсі), ПдУ і Йоркшыр (мінер. ўгнаенні). Тэкст. прам-сць — старэйшая экспартная галіна, але былое сваё значэнне страціла. Асн. раён баваўнянай прам-сці — Ланкашыр, шарсцяной — Йоркшыр, трыкатажнай — Усх. Мідленд, ільняной — Паўн. Ірландыя. Разнастайная вытв-сць тканін з хім. валокнаў. Добра развіты швейная і абутковая прам-сць. Усюды развіта харч. прам-сць, якая перапрацоўвае мясц. сыравіну, у партовых гарадах — імпартную.
Сельская гаспадарка высокамеханізаваная, інтэнсіўная, забяспечвае больш за 80% патрэбы краіны ў харч. прадуктах. Больш за палову зямлі належыць буйным фермам (больш за 100 га), якія даюць асн. ч. таварнай прадукцыі. Гал. галіна — малочная і мясная жывёлагадоўля (70% кошту с.-г. прадукцыі), добра забяспечаная натуральнымі сенажацямі і пашамі (70% с.-г. зямель), кармавымі культурамі (1/3 пасяўной плошчы) і імпартным фуражом. У 1994 (млн. галоў): буйн. раг. жывёлы 12, свіней (пераважна беконных) 7,7, авечак 43, птушкі 127. У раслінаводстве пераважаюць збожжавыя культуры (3/5 ворыва, збор 22,5 млн.т у 1993). Гал. культуры — ячмень і пшаніца, вырошчваюць кукурузу, бульбу, цукр. буракі. Развіта агародніцтва, садоўніцтва, парніковая гаспадарка, кветкаводства. Сярэдняя ўраджайнасць пшаніцы больш за 60 ц/га, ячменю — 48 ц/га, цукр. буракоў — 350 ц/га, бульбы — 340 ц/га. Марское і рачное рыбалоўства. Гал. жытніца краіны — Усх. Англія і ПдУ.
Гал. від транспарту — марскі (больш за 90% грузаабароту). Танаж марскога флоту 19,2 млн. бр. рэг. т (1994). Найб. марскія парты (1994): Лондан (каля 80 млн. т, 40% экспарту і 25% імпарту краіны), Ліверпул, Мілфард-Хейвен, Саўтгемптан, Манчэстэр, Глазга, Хал (Гуль), Брысталь. Даўж. чыгунак 16,9 тыс. км (1994), у т.л. 4,5 тыс. км электрыфікавана. Гал. чыг. вузел — Лондан (11 промняў). Тунэль пад Ла-Маншам і паромныя пераправы звязваюць чыгункі Вялікабрытаніі і мацерыковай Еўропы. Аўтатранспарт (22 млн. аўтамабіляў, у т.л. 17 млн. легкавых) ажыццяўляе б.ч. ўнутр. грузаперавозак і 90% пасажыраперавозак. Даўж. шашэйных дарог 363 тыс. км. З унутр. водных шляхоў (даўж. 2,3 тыс. км) найб. значэнне маюць р. Тэмза і Манчэстэрскі канал. У краіне 933 км нафтаправодаў, 2993 км нафтапрадуктаправодаў, 12,8 тыс. км газаправодаў. Працуе 385 аэрапортаў, найбуйнейшыя каля Лондана, Манчэстэра, Глазга. Асн. гандл. партнёры — краіны Еўрап. супольнасці (45% знешнегандл. абароту), асабліва ФРГ і Францыя, а таксама краіны Садружнасці і ЗША. Доля Вялікабрытаніі ў сусв. экспарце — каля 9% (5-е месца ў свеце). Вывозяцца нафта і нафтапрадукты, машыны і абсталяванне, аўтамашыны, сталь, прадукцыя хім. прам-сці, тэкстыль. На долю Вялікабрытаніі прыпадае больш за 80% сусв. экспарту віскі, 44,5% авіяц. рэактыўных рухавікоў, больш за 28% штучных валокнаў. Імпарт: бавоўна, руды металаў, сера, фасфарыты, натуральны каўчук, шэрсць, харч. тавары. Вялікабрытанія — буйны экспарцёр капіталу (2-е месца ў свеце пасля ЗША). Турызм дае 4% ВУП, занята больш за 1 млн. чал. Грашовая адзінка — фунт стэрлінгаў.
Узброеныя сілы. Складаюцца з сухап. войск (арміі), ВПС і ВМФ, якія знаходзяцца ў стане рэфармавання (да 2000 года). У канцы 1994 налічвалі 254,3 тыс. чал. (376,2 тыс. рэзервістаў). Камплектуюцца з добраахвотнікаў. Вярх. галоўнакамандуючы — манарх. Сухап. войскі (1995) налічваюць 119 тыс. чал., размешчаны ў метраполіі (механізаваная і бранятанкавая дывізіі, 15 асобных пях. брыгад і інш.), ФРГ (23 тыс. чал., уваходзяць у склад «сіл хуткага разгортвання» НАТО) і на заморскіх тэрыторыях, у т.л. 2 пях. батальёны на Кіпры, па аднаму пяхотнаму батальёну ў Брунеі, Белізе, на Фалклендскіх а-вах, у Ганконгу (пях. брыгада, да 1997). Паводле дагавора аб звычайных узбр. сілах у Еўропе яны маюць на ўзбраенні да 1015 танкаў, 636 гармат палявой артылерыі, 384 баявых верталётаў, 3176 баявых браніраваных машын. У ВПС (1995) 75,7 тыс. чал., больш за 320 баявых самалётаў і 159 верталётаў. ВМФ (1994) найбуйнейшы ў Зах. Еўропе — 53 600 чал., 113 баявых караблёў (4 атамныя ракетныя, 13 атамных мнагамэтавых і 5 дызельных падводных лодак, 3 лёгкія авіяносцы, 12 эскадраных мінаносцаў, 26 фрэгатаў, 10 патрульных, 33 мінна-тральныя, 7 дэсантных) і 20 патрульных катэраў.
Ахова здароўя. Сярэдняя працягласць жыцця ў мужчын 74, у жанчын 80 гадоў. Смяротнасць 11на 1 тыс. чал. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 146 чал., урачамі — 1 тэрапеўт на 611 чал. Узровень нараджальнасці 13 на 1 тыс. чал. Дзіцячая смяротнасць 7 на 1 тыс. нованароджаных (1994).
Асвета, навуковыя ўстановы. Сучасная сістэма адукацыі Вялікабрытаніі грунтуецца на актах аб адукацыі 1944 (Англія і Уэльс), 1945 (Шатландыя) і 1947 (Паўн. Ірландыя). У Англіі і Уэльсе яна складаецца з 3 ступеняў: 1-я — пач. адукацыя, 2-я — сярэдняя, 3-я — далейшая і універсітэцкая адукацыя. Абавязковая адукацыя для дзяцей ва ўзросце 5—16 гадоў. Існуе дзярж. сістэма нар. адукацыі (93% навучэнцаў) і прыватная (7%). Дзярж. сістэма — дашкольныя ўстановы (для дзяцей да 5 гадоў), пач. школы (5—11 гадоў), сярэднія школы (11—16 гадоў — няпоўныя, да 18 гадоў — поўныя). Сярэднюю адукацыю вучні атрымліваюць, як правіла, у аб'яднаных школах (да іх прымыкаюць школы з прамежкавай ступенню). Захоўваюцца і традыц. тыпы сярэдніх школ: граматычныя і сучасныя, ёсць нязначная колькасць сярэдніх тэхн. школ. Формы і метады навучання ў розных тыпах школ неаднолькавыя. Пасля заканчэння сярэдняй школы вучні здаюць экзамены звычайнага ўзроўню, якія даюць магчымасць паступаць у навуч. ўстановы сістэмы далейшай адукацыі, або экзамены павышанага ўзроўню, якія замяняюць уступныя выпрабаванні ва ун-т і інш. ВНУ. Вучні, якія не здавалі выпускных экзаменаў (каля 30%), пакідаюць школу ва ўзросце 16 гадоў. Далейшая адукацыя (для асоб ва ўзросце больш за 16 гадоў) уключае агульнаадук., прафес. і тэхн. навуч. ўстановы рознага ўзроўню, установы для адукацыі дарослых, некаторыя ВНУ (усе віды вышэйшай адукацыі ў Англіі і Уэльсе, за выключэннем універсітэцкай, належаць да ступені далейшай адукацыі). Ун-ты традыцыйна не належаць да сістэмы далейшай адукацыі, да іх далучаюцца некаторыя спец. каледжы вышэйшай адукацыі, якія маюць курсы, што даюць магчымасць выпускнікам здаваць экзамены на атрыманне вучонай ступені або дыплома аб вышэйшай адукацыі (тэхн., маст. і інш.). Школьная сістэма Шатландыі будуецца на ўзор англійскай, аднак у пач. школах тэрмін навучання 7 гадоў, у сярэдніх — 6. Асноўны тып сярэдняй школы — аб'яднаная школа. Ёсць нязначная колькасць прыватных школ. Сярэднюю прафес. адукацыю даюць дзённыя і вячэрнія каледжы на базе няпоўнай сярэдняй школы, вышэйшую — цэнтр. ін-ты (на базе поўнай сярэдняй школы). У Паўн. Ірландыі паводле закону 1947 створана сістэма адукацыі на ўзор англійскай.
На 1.1.1996 у Вялікабрытаніі 29 900 дзярж. агульнаадук. школ, 1800 спецыялізаваных, 2500 прыватных (ва ўсіх відах школ навучалася больш за 9 млн. навучэнцаў); больш за 90 ун-таў (1 млн. 541 тыс. студэнтаў). Буйнейшыя ун-ты: Оксфардскі універсітэт, Кембрыджскі універсітэт, Лонданскі універсітэт, ун-т у Глазга (з 1451), Абердзінскі (з 1495), Эдынбургскі (з 1583), Дарэмскі (з 1832), Каралеўскі ун-т у Белфасце (з 1845), ун-т Уэльса ў Кардыфе (з 1893), Ольстэрскі ун-т у Калрэйне (з 1984). У 1988 статус ун-таў атрымалі 47 ін-таў, заснаваны ун-т і Каралеўскі каледж мастацтваў. Буйнейшыя б-кі: Брытанская бібліятэка ў Лондане, б-ка Оксфардскага ун-та (з 1602), б-ка Кембрыджскага ун-та, Нац. б-ка Уэльса ў Кардыфе (з 1907), Публічная б-ка Ланкашыра (з 1924), Нац. б-ка Шатландыі ў Эдынбургу (з 1682), б-кі Эдынбургскага і Лонданскага ун-таў. Найб. музеі: Брытанскі музей (з 1753), Брытанскі музей прыродазнаўчай гісторыі, Навуковы музей (з 1857; мае унікальную калекцыю машын), Лонданскі музей (з 1912), Нац. галерэя (з 1824), Музей Вікторыі і Альберта (з 1852), Галерэя Тэйт (з 1897), Нац. партрэтная галерэя (з 1857) — усе ў Лондане; Нац. музей Уэльса ў Кардыфе (з 1907), мемарыяльны музей Шэкспіра ў г. Стратфард-он-Эйван; Шатландскі каралеўскі музей (з 1854), Нац. галерэя Шатландыі (з 1859), Нац. музей шатландскіх выдатнасцей (з 1780) — усе ў Эдынбургу. Навукова-даследчую работу ў Вялікабрытаніі праводзяць ун-ты, Лонданскае каралеўскае т-ва, Грынвіцкая астр. абсерваторыя, Савет даследаванняў па грамадскіх навуках, галіновыя дэпартаменты і навук. цэнтры, а таксама каап. асацыяцыі, фірмы, прыватна-прамысл. лабараторыі і інш.
Друк, радыё, тэлебачанне. Вялікабрытанія займае адно з вядучых месцаў у свеце па насычанасці прэсай. Выходзіць каля 160 штодзённых і нядзельных газет, 1300 штотыднёвых, 7,5 тыс. інш. перыяд. выданняў (1992). Найб. уплывовыя газеты: «The Daily telegraph and morning post» («Штодзённы тэлеграф і ранішняя пошта», з 1855); «Daily express» («Штодзённы экспрэс», з 1900), «Daily mail» («Штодзённая пошта», з 1896), «Sunday times» («Нядзельны час», з 1822), «The Times» («Час», з 1785), «Daily mirror» («Штодзённае люстэрка», з 1903), «Sunday mirror» («Нядзельнае люстэрка», з 1915), «The People» («Народ», з 1881), «Tribune» («Трыбуна», з 1937), «The Observer» («Аглядальнік», з 1791). У Вялікабрытаніі няма афіц. цэнзуры, дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі рэгулюецца заканад. актамі. Амаль усе газеты ў фінансавых адносінах незалежныя ад паліт. партый і праводзяць самаст. рэдакцыйную палітыку. Вядучыя інфармацыйна-тэлеграфныя агенцтвы: Рэйтэр (Reuter), Прэс Асашыэйшэн (The Press Association), Эксчэйндж Тэлеграф (The Exchange Telegraph). Рэгулярнае радыёвяшчанне з 1922. Радыё- і тэлевяшчанне вядзецца пераважна 2 буйнымі агульнанац. арг-цыямі: «Брытыш бродкастынг карпарэйшэн» (Бі-бі-сі) і Індэпэндэнт бродкастынг асорыты (Ай-бі-эй). Дзейнічае некалькі дробных радыёкампаній, якія вядуць вяшчанне на асобныя рэгіёны краіны. Тэлевяшчанне (2 агульнанац. і 10 рэгіянальных праграм) вядзецца Бі-бі-сі і 16 прыватнымі тэлекампаніямі, якія адносяцца да Ай-бі-эй. Тэлеслужба Бі-бі-сі (з 1936) вядзе перадачы па 2 каналах (Бі-бі-сі І ахоплівае 99% насельніцтва Вялікабрытаніі, Бі-бі-сі ІІ — 94%). Праграмы тэле- і радыёвяшчання трансліруюцца з дапамогай шырока развітых сетак наземнага, спадарожнікавага вяшчання і кабельнага тэлебачання. З некалькіх дзесяткаў спадарожнікаў розных краін і кампаній магчымы прыём больш за 100 тэле- і радыёпраграм (з іх каля 80 на англ. мове), практыкуюцца перадачы на некалькіх мовах з магчымасцю выбару любой з іх. Тэлепраграмы вядуцца па сістэмах каляровага тэлебачання PAL і SЕСАМ; РАL plus і D2=МАС; МРЕG. Мона- і стэрэафанічнае гукавое суправаджэнне перадаецца аналагавым і лічбавым спосабамі. Прыём вядзецца на індывідуальныя (76%) і калектыўныя (24%) антэны. Многія праграмы носяць агульнаеўрапейскі (ВВС World, Euronews, Eurosport і інш.) і міжнародны (СNN) характар. Шырока практыкуецца паказ закадзіраваных праграм.
Літаратура. Вытокі л-ры Вялікабрытаніі ў багатым фальклоры англасаксаў, якія ў 5—6 ст. прыйшлі з кантынента і прынеслі з сабою герм. міфы і легенды, што вусна перадаваліся з пакалення ў пакаленне. З твораў нар. паэзіі англасаксаў зберагліся элегічныя паэмы «Бадзяга», «Скаргі Дэора», «Жальба жонкі», фрагмент эпічнай паэмы «Фінсбургская бітва». Пісьмовая л-ра ўзнікла ў 7 ст. Найб. стараж, помнікі гераічнага эпасу — паэмы «Беавульф» (напісана ў канцы 7 ст., захавалася ў рукапісе 10 ст.). Пасля ўвядзення хрысціянства з'явілася л-ра на лац. мове (Альдгельм, Беда Высокашаноўны, Алкуін), ствараліся рэліг. паэмы і на англасаксонскай мове (Кэдман, Кюневульф). Англасаксонская проза зарадзілася ў 9—11 ст. (кароль Альфрэд, Эльфрык, Вульфстан). Пасля заваявання Англіі нарманамі (11—13 ст.) развівалася трохмоўная л-ра: царк. творы на лац. мове, рыцарскія вершы і паэмы на франц., англ. паданні на англасаксонскай. Да сярэдзіны 14 ст. склалася агульнанац. англ. мова. Апошняй праявай літ. трохмоўя была творчасць Джона Гаўэра (паэма «Люстэрка роздуму», 1376—79, на франц. мове; «Марны лямант у пустыні», 1382, на лац.; «Гісторыя закаханага», 1390, выд. 1483, на англ.). Драм. падзеі часоў Сял. вайны пад кіраўніцтвам Уота Тайлера адлюстраваны ў творчасці У.Ленгленда (паэма «Мроя аб Пятру-аратаю», 1362). Вяршыня л-ры класічнага сярэднявечча і прадвеснік рэнесансу ў Англіі — нац. эпас Дж.Чосера «Кентэрберыйскія апавяданні» (канец 14 ст.). Стогадовая вайна з Францыяй, вайна Пунсовай і Белай руж затрымалі развіццё л-ры Вялікабрытаніі. Сярод нямногіх помнікаў 15 ст. — выкладзеныя ў прозе легенды аб рыцарах Круглага стала (раман «Смерць Артура» Т.Мэлары, апубл. ў 1485); развівалася нар. паэзія — балады легендарнага, гіст., драм. характару.
Спыненне феад. спрэчак і ўстанаўленне абсалютызму Цюдараў спрыялі адраджэнню л-ры. У пач. 16 ст. актыўна пранікаюць з кантынента на Брытанскія а-вы ідэі гуманізму. Т.Мор стварыў новы ў еўрап. л-ры жанр рамана-утопіі («Утопія», 1516, на лац. мове; 1551, на англ. мове), а паэты-«петраркісты» — узоры англ. санета (зб. «Песні і санеты», 1557). З уступленнем на трон Лізаветы І гуманізм становіцца гал. кірункам у англ. л-ры. Вяршыняй эпічнай паэзіі стала паэма Э.Спенсера «Каралева фей» (1590), напісаная арыгінальнай страфой (спенсерава страфа). Зарадзіліся жанры махлярскага і прыгодніцкага раманаў, пастаральнай л-ры («Эўфуэс і яго Англія» Дж.Лілі, 1580; «Аркадыя» Ф.Сідні, 1590, «Вопыты і павучанні» Ф.Бэкана, 1597—1625). Тэарэт. маніфестам англ. рэнесансу ў л-ры стала «Абарона паэзіі» Сідні (1581, апубл. 1595). У драматургіі аб'яднанне традыцый нар. т-ра з «вучонай» драмай ажыццявілі К.Марла, Р.Грын, Т.Кід, Лілі. Найвышэйшае дасягненне англ. драматургіі — творчасць У.Шэкспіра. Завяршаюць перыяд росквіту англ. драматургіі Б.Джонсан, Т.Хейвуд, Т.Дэкер, Ф.Бомант і Дж.Флетчэр.
Да буйнейшых з'яў л-ры 17 ст. належыць «метафізічная школа» паэтаў (Дж. Дон, Дж.Херберт), лірыка кавалераў (Э.Марвел), алегарычны раман «Шлях паломніка» Дж.Беньяна, паэзія і драматургія Дж.Драйдэна, класіцыстычная камедыя нораваў (У.Уічэрлі, У.Конірыў, Дж.Этэрыдж, Дж.Ванбру, Дж.Фаркер). Паэма Дж.Мільтана «Страчаны рай» пазначыла пераход ад гуманізму да асветніцкай ідэалогіі. У 18 ст. ў рэчышчы англ. Асветніцтва развівалася некалькі літ. кірункаў: класіцызм (паэмы А.Попа), рэалізм (раманы Дж.Свіфта, Д.Дэфо, Г.Філдынга, Т.Дж. Смолета) і сентыменталізм (раманы С.Рычардсана, О.Голдсміта, Л.Стэрна, паэзія Э.Юнга, Т.Грэя). Драматургію 18 ст. прадстаўляюць жанры класіцыстычнай трагедыі («Катон» Дж.Адысана), «баладнай оперы» («Опера жабракоў» Дж.Гея), «мяшчанскай» драмы («Лонданскі купец» Дж.Ліла). Майстрам асветніцкай камедыі быў Р.Б.Шэрыдан. Апазіцыйныя класіцызму літ. плыні і з'явы аб'яднаны паняццем перадрамантызму, калі адраджалася цікавасць да фальклору і нац. традыцый («Паэмы Асіяна» Дж.Макферсана; «Брыстольская трагедыя» Т.Чатэртана, зб-кі нар. балад Т.Персі, Дж.Макдональда). У прозе перадрамантызм выявіўся ў раманах «жахаў і таямніц» Х.Уолпала і Г.Радкліф. Адраджэнне цікавасці да нар. паэзіі вызначыла шырокую папулярнасць шатл. паэта Р.Бёрнса. Пачатак рамантызму ў англ. л-ры звязваюць з выхадам у свет зб-ка «Лірычныя балады» У.Вордсварта і С.Т.Колрыджа, з творчасцю паэтаў «Азёрнай школы» (Вордсварт, Колрыдж, Р.Саўці). Асобнае месца ў англ. рамантызме займае міфатворчасць У.Блейка. Малодшае пакаленне рамантыкаў прадстаўляе плеяда вял. паэтаў — Дж.Г.Байран, П.Б.Шэлі, Дж.Кітс. Жанр гіст. рамана стварыў В.Скот. Асобная роля ў працэсе пераходу ад рамантызму да рэалізму належыць творчасці сясцёр Бронтэ. Традыцыі асветніцкага дыдактычнага і сац.-псіхал. рэаліст. раманаў звязала Дж.Осцін («Гордасць і прадузятасць»).
Росквіт прозы пісьменнікаў-рэалістаў прыпадае на 1830—60-я г. (Ч.Дзікенс, У.М.Тэкерэй, Э.Гаскел, Э.Дж.Булвер-Літан, Ш.Бронтэ). Спалучэнне сац. праблематыкі з тонкім псіхал. аналізам у творчасці Дж.Эліята («Млын на Флосе») і Дж.Мерэдзіта («Эгаіст»). Псіхолагам, які апярэдзіў праблематыку 20 ст., быў «апошні віктарыянскі класік» А.Тролап (цыкл раманаў «Барсетшырскія хронікі»), У канцы 19 ст. назіраюцца кантрастныя кірункі ў прозе: жорсткі рэалізм Т.Хардзі і С.Батлера, неарамантызм Т.М.Рыда і Р.Л.Стывенсана, натуралізм Дж.Мура і Дж.Гісінга. Вобраз рэвалюцыянера стварыла ў рамане «Авадзень» Э.Л.Войніч. Развівалася і паэзія познарамантычнага тыпу: апавядальная лірыка А.Тэнісана, філас. паэзія Р.Браўнінга, грамадз. і інтымная лірыка Э.Браўнінг, геданістычная — Э.Фіцджэралда (пераклады А.Хаяма). Яркай з'явай у паэзіі і мастацтве стала творчасць «Брацтва прарафаэлітаў», тэарэтыкамі якога былі Дж.Рэскін і У.Морыс. Гэты рух вылучыў паэтаў Д.Г.Расеці і К.Расеці. Блізкі да прарафаэлітаў быў позні рамантык А.Ч.Суінберн. На фоне афіц.-дыдактычнай дзіцячай л-ры адметныя філас. казкі-гратэскі Л.Кэрала і «бяссэнсіцы» Э.Ліра. Тэндэнцыі эстэтызму, імпрэсіянізму, сімвалізму знайшлі адлюстраванне ў творчасці О.Уайльда. На абнаўленне драматургіі паўплывала творчасць Б.Шоу, аўтара «драм-дыскусій», майстра п'ес, дзе выкрываюцца парадоксы бурж. грамадства. Тэндэнцыі рэалізму з выкарыстаннем формы фантаст. і дэтэктыўнага жанраў у л-ры прадаўжалі Г.К. Чэстэртан, А.К.Дойл, Г. Дж. Уэлс. Філігранны стыль, тонкі псіхалагізм, дакладнасць сац. крытыкі вызначаюць прозу Дж.Голсуарсі («Сага аб Фарсайтах»), У.С.Моэма («Цяжар жаданняў чалавечых»), А.Бенета («Клейхенгер»), К.Мэнсфілд, А.Э.Копарда, Э.М.Форстэра. Гумарыстычны кірунак у прозе прадстаўляе Дж.К.Джэром, марыністыку — Дж.Конрад. Наватарскай была творчасць Р.Кіплінга, аўтара асобай эстэтыкі трагічнага стаіцызму. 1910-я г. сталі пачаткам новага этапу ў развіцці англ. паэзіі (геаргіянцы — Дж.Мейсфілд, У.Дж. дэ ла Мар; імажысты — Р .Олдынгтан, Э.Паўнд).
Крызіс познавіктарыянскай эпохі, 1-я сусв. вайна, пасляваен. крызіс выклікалі пераломныя з'явы ў англ. л-ры. Геаргіянцы, якія сталі «акопнымі паэтамі», пісалі пра трагедыю вайны (Р.Брук, З.Сасун). У пошуках дакладнага слова і сэнсу паэты-мадэрністы спрабуюць пераўтвараць паэт. мову, адмаўляюцца ад традыц. формы верша, ствараюць асобую міфал. сістэму (Т.С.Эліят, Паўнд). Наблізілася да грамадз. тэматыкі і вярнула ў паэзію жывую нар. мову т.зв. «оксфардская» група паэтаў (У.Х.Одэн, С.Спендэр, С.Д.Льюіс). У англ. прозе 1920—30-х г. вядучае становішча займае раман (раманы «плыні свядомасці» — «Уліс» Дж.Джойса, эксперым. псіхалагічны «Місіс Дэлаўэй» В.Вулф, сац.-псіхал. эратычны «Палюбоўнік лэдзі Чатэрлі» Д.Г.Лорэнса; «інтэлектуальны раман» «Цудоўны новы свет» О.Хакслі, сатырычны «Заняпад і разбурэнне» І.Во, традыцыйны рэалістычны «Цытадэль» А.Кроніна, «Усе людзі — ворагі» Олдынгтана). Драматургію развівалі Дж.Бары, Дж.Б.Прыстлі. Паступовы распад Брыт. імперыі пасля 2-й сусв. вайны выклікаў у л-ры песімізм і «прарочую» ацэнку будучыні таталітарных дзяржаў (антыўтопія Дж.Оруэла «1984-ы год»). Рэаліст. проза шукае новы дынамізм і псіхал. дакладнасць («З любові да бліжняга» Дж.Кэры).
У 1950-я г. ўзнікла л-ра «раззлаваных маладых людзей». Расчараванне моладзі ў перспектывах бурж. грамадства паказалі К.Эміс («Шчасліўчык Джым»), Дж.Уэйн («Спяшайся ўніз»), А.Сілітаў і С.Чаплін — аўтары «рабочага» рамана, Дж.Олдрыдж і Ч.П.Сноў — палітычнага. Пра ўплыў НТР на лёс чалавецтва разважаюць пісьменнікі-фантасты (А.Кларк, Дж.Уіндэм, Дж.Г.Болард). Англ. экзістэнцыялізм прадстаўляюць раманы-прытчы У.Голдынга («Валадар мух»), мадэрнісцкія пошукі — Л.Дарэл (квадралогія «Александрыйскі квартэт»). Традыцыі класічнага рэалізму 19 ст. і экзістэнцыяльныя матывы ярка выяўлены ў творах А.Мэрдак («Пад сеткай», нап. 1966). Майстрам сац.-паліт. гратэскавага рамана зарэкамендавала сябе М.Спарк, псіхал. раман абнавілі адкрыццямі экзістэнцыяльнай эстэтыкі Дж.Фаўлс, С.Хіл, М.Дрэбл, Ч.Дж.Мітчэл. Традыцыі дэтэктыўнай прозы прадоўжылі А.Крысці, Дж. Ле Карэ. Яркай з'явай англ. паэзіі 1960-х г. стала творчасць «Групы» (ад назвы «Анталогія паэтаў «групы», куды ўвайшлі 17 паэтаў). Паэзія 1970-х г. імкнецца да аб'ектыўнасці і паказу непрыхарошанай праўды жыцця (Т.Х'юз, Ф.Ларкін).
У 2-й пал. 20 ст. зарадзілася і развіваецца англ. постмадэрнісцкая л-ра: «Жанчына французскага лейтэнанта» Фаўлса, «Розенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя» Т.Стопарда, «Грошы» М.Эліса, «Лэрнэк» Э.Грэя, «Ногі ў цырку» А.Картэра, «Сорам» С.Рушдзі, «Апанаванасць востравам» Т.Мо. У гэтым рэчышчы працуюць Дж.Барнс, Э.Бёрджэс, Т.Шарп, Г.Свіфт. Актыўна развіваецца і постмадэрнісцкая драматургія (Х.Бернтан, Э.Бонд). Англ. «літаратуразнаўчы раман» стварае П.Акрайд. У перакладзе на бел. мову з 1928 выдадзены творы Дойла, Уэлса, Войніч, Скота, Кіплінга, Шэкспіра, Свіфта, Дэфо, Дзікенса, Стывенсана, Бёрнса, Байрана і інш.; у перыяд. друку апублікаваны асобныя творы Блейка, Кітса, Тэнісана, Уайльда, Шэлі, А.Мэя і інш. Бел. перакладчыкі: Ю. Гаўрук, У. Дубоўка, К.Крапіва, Я.Семяжон, а таксама В.Валынскі, В.Небышынец, А.Разанаў, Я.Рапановіч, С.Шупа і інш. Гл. таксама раздзел Літаратура ў арт. Паўночная Ірландыя, Шатландыя.
Архітэктура. Ранні перыяд развіцця мастацтва Вялікабрытаніі прадстаўляюць мегалітычныя комплексы энеаліту і бронзавага веку (Стонхендж, Эйвберы), руіны рым. пабудоў (Адрыянаў вал), разьба па камені, метал. ўпрыгожанні, культавыя прадметы кельцкіх плямён, піктаў, англасаксаў (1 ст. да н.э. — 10 ст. н.э.). Раманскі стыль прадстаўлены англанарманскім храмам у Ілі (1083—1190), Дарэме (1093—1133), Норыджы (1095— 1150), з магутнымі квадратнымі вежамі, замкамі ў Лондане (Таўэр), Віндзары (канец 11 ст.), крэпасцю ў Рочэстэры (канец 1130-х г.). Пабудовы гатычнага стылю Вялікабрытаніі падзяляюць на ранні (да 1250), «дэкаратыўны стыль» (1250—1340), «перпендыкулярны стыль» (1340—1550). Гатычныя храмы вылучаюцца маштабнасцю, дамінантамі вежаў, шырокімі фасадамі з развітым дэкорам, нервюрнымі скляпеннямі; ім характэрна спалучэнне простых і масіўных выцягнутых аб'ёмаў, багацце дэкар. разьбы на фасадах, ускладненыя ўзоры, дэкар. і канструкцыйныя эфекты: саборы ў Кентэрберы (1070—1509), Дарэме (1-я пал. 12 ст.), Солсберы (1220—66), Уэлсе (1230—33), Лінкальне (1075— 1380), Вестмінстэрскага абацтва ў Лондане (13 ст.). «Перпендыкулярны стыль» вызначаецца пышнасцю аздобы і пластычных эфектаў нервюрных скляпенняў: сабор у Глостэры (1351—1407), капліца Каралеўскага каледжа ў Кембрыджы (1446—1515). Рэфармацыя і англ. рэвалюцыі 17 ст. паўплывалі на станаўленне свецкага характару мастацтва і рацыянальных схем у архітэктуры. Класіцызм развіваў традыцыі архітэктара позняга Адраджэння А.Паладыо. Пабудовам і гар. ансамблям уласцівы строгасць і яснасць формаў, ураўнаважанасць і ўрачыстасць кампазіцыі: Фіцрой-сквер у Лондане (арх. Р. і Дж.Адам, 1790—1800), пл. Шарлоты ў Эдынбургу (арх. Адам, 1792—1807). Вяршыня англ. класіцызму — сабор св. Паўла ў Лондане (арх. К.Рэн, 1675—1710). У архітэктуры 18 ст. панавалі пышныя формы барока (Дж.Ванбру, Н.Хоксмар). У. Кет і У.Чэймберс распрацавалі тып «англійскага парку» (парк у Бленіме). У выніку прамысл. перавароту канца 18 — пач. 19 ст. гарады цэнтр. Англіі (Манчэстэр, Бірмінгем, Шэфілд) і паўд. Шатландыі (Глазга) ператварыліся ў вял. індустр.-гандл. цэнтры. З 19 ст. англ. архітэктары распрацоўваюць прынцыпы тыповай, масавай гар. забудовы, складаныя метал. канструкцыі мастоў і перакрыццяў (інж. Т.Тэлфард, Р.Стывенсан). «Крыштальны палац» у Лондане (арх. Дж.Пакстан, 1851) са зборным метал. каркасам і шкляным запаўненнем стаў маніфестам рэвалюцыі ў еўрап. архітэктуры. Гэтаму кірунку процістаялі тэндэнцыі неакласіцызму (Брытанскі музей у Лондане, арх. Р. і С.Смёрк, 1823—57) і неаготыкі (Парламент у Лондане, арх. Ч. і Э.Бэры, А.П'юджын, 1840—68), а потым і эклектызм. Адначасова ідуць пошукі рацыянальнай сціпласці і ўтульнасці ў архітэктуры жылля, пераважна загарадных дамоў (Б.Скот, Н.Шо, Ч.Ф.Войзі). У 20 ст. хаатычны рост гарадоў і прыгарадаў з малапавярховай забудовай спарадзілі новыя тэндэнцыі ў горадабудаўніцтве: Э.Хоўард і Р.Ануін першымі распрацавалі праекты гарадоў-садоў і гарадоў-спадарожнікаў. П.Гедэс і Л.П.Аберкрамбі стварылі праекты комплекснай планіроўкі прамысл. раёнаў. У пач. 20 ст. побач з прадстаўнікамі неакласіцызму (Э.Лачэнс) і неаготыкі (Т.Скот Малодшы) выступалі ініцыятары стылю мадэрн і рацыяналізму (Ч.Макінташ), а у 1920—30-х г. — і функцыяналізму (М.Фрай, О.Уільямс). Пасля 2-й сусв. вайны рэканструяваны разбураныя гар. раёны. Прынцып мікрараянавання выкарыстоўваўся да 1960-х г. Сярод пабудоў вылучаюцца Каралеўская канцэртная зала (арх. Р.Мэцью, Л.Марцін, 1949—51), Культурны цэнтр Барбікан (1984) — абодва ў Лондане, сабор у Ковентры (арх. Б.Спенс, 1954—62).
Выяўленчае мастацтва. У раннім сярэднявеччы была пашырана кніжная мініяцюра («Ліндысфарнскае евангелле», каля 681—721). Блізкія да мініяцюры па стылі і першыя насценныя размалёўкі (саборы ў Кентэрберы, 12 ст.; у Чычэстэры, каля 1260). Гатычная скульптура была падпарадкавана дэкар.-арнаментальным мэтам (надмагілле Эдварда ІІ у саборы у Глостэры, 14 ст.); развіваліся жывапіс (алтар у Вестмінстэры, канец 13 ст.) і вітраж (капліца св. Тройцы сабора ў Кентэрберы, пач. 13 ст.). У 14 ст. з'яўляецца станковы, у т.л. партрэтны, жывапіс. Тонкасцю і вытанчанасцю адметныя тагачаснае ткацтва, вышыўка, дыванаробства, разьба па дрэве і косці, ювелірная справа. Рэнесансавыя традыцыі ў мастацтве Вялікабрытаніі не мелі такой сілы, як у інш. еўрап. краінах. У жывапісе 16—17 ст. пераважаў партрэтны жанр (мініяцюрысты Н.Хіліярд, А.Олівер, С.Купер, жывапісцы У.Добсан, Дж.Райлі). Выяўл. мастацтва дасягнула росквіту ў 18 ст. ў творах рэаліста і сатырыка У.Хогарта, у багатых па каларыце партрэтах Дж.Рэйналдса, Т.Гейнсбара, Г.Рэберна, Дж.Опі, якія спалучалі парадную імпазантнасць з натуральнасцю і адухоўленасцю вобразаў, трапнасцю, сац. і індывід. характарыстыку з віртуознай лёгкасцю і свабодным жывапісам. Эфектныя партрэты стваралі Дж.Ромні, Т.Лорэнс і інш. У 2-й пал. 18 ст. развівалася нац. школа пейзажа: рамант. рысамі адзначаны паэт. работы Гейнсбара і Дж.Крома, акварэлі Дж.Козенса і Т.Гёртына. Жанравы жывапіс прадстаўлены творамі Дж.Морленда і Дж.Райта. У 17—18 ст. распрацоўваліся высокамастацкая мэбля (Т.Чыпендэйл, Дж.Хеплуайт, Т.Шэратан), вынайдзены англ. крышталь і фаянс (вырабы мануфактуры Дж.Уэджвута з рэльефамі ў ант. формах), працавалі шпалерныя мануфактуры ў Мортлейку, заводы фарфору ў Боу, Чэлсі, Вустэры, Дэрбі. У графіцы 18 — 1-й пал. 19 ст. важнае месца належала паліт. і быт. карыкатуры (Дж.Гілрэй, Т.Роўлендсан), рэпрадукцыйнай гравюры. Т.Б'юік вынайшаў тарцовую ксілаграфію. У 1-й пал. 19 ст. жывапіс рамантызму дасягнуў вяршыні ў творах У.Блейка і перадімпрэсіяністычных краявідах У.Тэрнера. Пленэрныя рэалістычныя пейзажы ствараў Дж.Констэбл, пейзажы і гіст. палотны Р.Бонінгтан, акварэль развівалі Дж.С.Котмен і Д.Кокс. У сярэдзіне і 2-й пал. 19 ст. мастакі-прэрафаэліты (Д.Г.Расеці, Э.Мілес, Х.Хант, У.Морыс, Э.Бёрн-Джонс) імкнуліся да яснай прыгажосці, эстэтызацыі прадметнага асяроддзя. Графіка О.Бёрдслі прадвызначыла сецэсію ў еўрап. мастацтве. Каларыстыка твораў Дж.Уістлера стала першаасновай імпрэсіянізму. Жанравы жывапіс 2-й пал. 19 ст. нясе адбітак сентыментальнасці і літ. займальнасці (У.Сікерт, У.Стыр, У.Фрыт, Х.Херкамер). У мастацтве 20 ст. росквіт рэаліст. партрэтнага і жанравага жывапісу і графікі (Ф.Брэнгвін, О.Джон, У.Орпен), спалучаўся з нараджэннем новых авангардных плыняў: фавізм (М.Сміт, А.Хітчэнс), футурызм і кубізм (У.Льюіс), сюррэалізм (С.Спенсер, Г.Сазерленд, П.Нэш, Ф.Бейкан), абстракцыянізм (Б.Нікалсан, Б.Хепуарт), сюррэалізм і абстракцыянізм (Г.Мур, К.Армітэдж), поп-арт (П.Філіпс). Гл. таксама раздзел Архітэктура і выяўл. мастацтва ў арт. Шатландыя, Паўночная Ірландыя, Уэльс.
Музыка. Вытокі музыкі Вялікабрытаніі — у муз. культуры стараж. кельцкіх плямён, носьбітамі якой былі барды. Муз. фальклор народаў Брытанскіх а-воў адметны нац. своеасаблівасцю, аднак мае агульныя рысы — ладавую сістэму, элементы шматгалосся, дакладную рытміку. Асн. інстр. жанры — танцы жыга, кантрданс, хорнпайп. Сярод найб. стараж. інструментаў: пайп (дудка), рэкордэр (флейта), фідль (скрыпка), тэйбар (барабаны); пазней з'явіліся арфа, ліра, лютня, валынка і інш. З усталяваннем хрысціянства развівалася царк. прафес. муз. мастацтва. У сярэдневяковай царк. музыцы Вялікабрытаніі панаваў грыгарыянскі харал, літургія суправаджалася ігрой на аргане. Ранні ўзор свецкага шматгалосся — 6-галосы падвойны канон «Лета прыйшло» (на мяжы 14 ст.). Нармандскія заваёўнікі прынеслі ў Вялікабрытанію мастацтва менестрэляў і трубадураў. У канцы 14 — пач. 15 ст. паявіліся прыдворныя капэлы. У 1-й пал. 15 ст. вылучылася англ. школа поліфаністаў на чале з Дж.Данстэйблам, якая заняла гал. месца ў еўрап. поліфанічным мастацтве. У эпоху Адраджэння музыка ўвайшла ў побыт англ. арыстакратаў і гараджан, пашырыліся кансорты — садружнасці людзей, якія ігралі на розных інструментах, з'явіліся салісты-інструменталісты. У 16 ст. ў царк. музыку ўведзены буйныя формы — меса, магніфікат і інш., у свецкую — мадрыгал (У.Бёрд). У 16—17 ст. працавалі пачынальнікі еўрап. клавірнай музыкі кампазітары Дж.Бул, А.Гібанс, К.Тай, Дж.Тавернер, Т.Таліс, Дж.Даўленд. У пач. 17 ст. фарміруецца англ. муз. т-р, што ўзяў пачатак ад містэрый, музыку да якіх пісалі А.Ферабоска, браты Г. і У.Лоўс і інш. У час панавання пурытан (сярэдзіна 17 ст.) развіццё свецкай музыкі прыпынілася, асн. муз. жанрамі сталі рэліг. гімны, псалмы і хары на біблейскія тэксты, блізкія да нар. песеннасці. Пасля рэстаўрацыі Сцюартаў (1660) у муз. культуру зноў пачалі пранікаць ідэі Адраджэння, уплывы свецкай музыкі, што адбілася на творчасці Г.Пёрсела, стваральніка адной з першых англ. опер «Дыдона і Эней» (1689). Муз. культура 1-й пал. 18 ст. звязана з імем Г.Ф.Гендэля. У 18—19 ст. у муз. культуры Вялікабрытаніі панавалі іншаземныя ўплывы, асабліва італьян. опера. Захапленне ёю высмеяна ў парадыйнай «Оперы жабрака» (1728) Дж.Гея і І.К.Пепуша, якая дала пачатак т. зв. баладнай оперы, звязанай з традыцыямі менестрэляў. Творчасць кампазітараў 18—19 ст. (Т.Арн, У.Бенет, Г.Бішап, М.Балф, Дж.Барнет) звязана пераважна з т-рам. У канцы 19 ст. папулярныя былі аперэты А.Салівена і С.Джонса. У 19 ст. Лондан — адзін з цэнтраў еўрап. муз. жыцця. Тут гастралявалі Ф.Шапэн, Ф.Ліст, Н.Паганіні, Г.Берліёз, Р.Вагнер, Дж.Вердзі, А.Дворжак, П.Чайкоўскі, А.Глазуноў; створаны т-р «Ковент-Гардэн» (1732), Каралеўская акадэмія музыкі (1822), Трыніты-каледж (1872), Каралеўскі муз. каледж (1883), Акадэмія старадаўняй музыкі (1770), Кэтч-клуб (1761), шматлікія муз. т-вы. З 1784 у Лондане праводзяцца Гендэлеўскія фестывалі (з 1857 рэгулярна). Заснаваны фірмы муз. інструментаў «Бродвуд», «Хіл і сыны». З канца 19 ст. развіваецца муз. навука (сярод музыказнаўцаў Дж.Гроў). На мяжы 19—20 ст. узнікла т. зв. англ. муз. адраджэнне. Сярод прадстаўнікоў новай англ. кампазітарскай школы Э.Элгар, Х.Пэры, Ф.Дыліус, Г.Холст, Р.Воан-Уільямс, Дж.Айрленд, Ф.Брыдж. Адзін з буйнейшых майстроў англ. музыкі 20 ст. Б.Брытэн. Сярод інш. дзеячаў муз. культуры кампазітары М.Тыпет, Л.Берклі, А.Бліс, А.Бенджамін; дырыжоры Дж.Барбіролі, Т.Бічэм, М.Сарджэнт, А.Боўлт; піяністы Дж.Мур, Дж.Огдан; вакалісты К.Ферыер, Дж.Мак-Кормак, П.Пірс і інш. Сярод шматлікіх эстр. ансамбляў найб. вядомы «Бітлз», «Ролінг-Стоўнз», «Куін» і інш. У Лондане працуюць т-ры «Ковент-Гардэн» і «Сэдлерс-Уэлс», Англійская нац. опера, Каралеўскі балет, сімф. і камерныя аркестры, у т.л. Лонданскі філарманічны аркестр, Бі-Бі-Сі і інш.
Тэатр. Вытокі англ. т-ра звязаны з абрадавымі гульнямі. З 11 ст. існаваў царк. т-р як частка рэліг. рытуалу (літургічная драма, міракль). У пач. 13 ст. з пераносам царк. паказаў на гар. плошчы закладзены пачатак нар. містэрыяльнага сярэдневяковага т-ра (містэрыі, маралітэ, фарсы). У 14—16 ст. склаўся прафес. т-р. У 16 ст. з'явіліся вандроўныя трупы, аматарскі школьны т-р. Росквіту англ. тэатр. мастацтва і драматургія дасягнулі ў эпоху Адраджэння. Драматургія У.Шэкспіра на многія стагоддзі стала школай акцёрскага майстэрства. Найб. вядомыя тагачасныя акцёры Э.Алейн і Р.Бёрбедж. Пабудаваны тэатр. памяшканні — «Тэатр» (1576), «Лебедзь» (1596), «Глобус» (1599) і інш., набылі папулярнасць дзіцячыя трупы хлопчыкаў. У канцы 16 — пач. 17 ст. тэатр быў пераважна нар. відовішчам, з 1620-х г. ён ператварыўся ў арыстакратычную забаву. У час бурж. рэвалюцыі пурытане спец. указам (1642) забаранілі тэатр. паказы. Аднавілася тэатр. дзейнасць з рэстаўрацыяй манархіі Сцюартаў (1660). У 1663 у Лондане адкрыты т-р «Друры-Лейн». Росквіт тэатр. мастацтва эпохі Асветніцтва звязаны з «камедыямі нораваў» Р.Шэрыдана, творчасцю акцёра Д.Гарыка. Узвышаны стыль акцёрскага выканання, што панаваў у канцы 18 — пач. 19 ст., асабліва выявіўся ў творчасці Дж.Кембла і С.Сіданс. У рэпертуары т-раў 19 ст. пераважалі меладрамы, фарсы, перакладныя класічныя творы. Рамантычны кірунак у акцёрскім мастацтве звязаны з творчасцю Э.Кіна. У 2-й пал. 19 ст. ў Лондане пабудаваны новыя т-ры, набылі вядомасць акцёры і рэжысёры Ч.Кін, У.Макрэдзі, Г.Ірвінг і Э.Тэры (кіраўнікі т-ра «Ліцэум»). У 1890-я г. ўзніклі «Незалежны тэатр», «Олд Вік» і інш., якія прапагандавалі творы Б.Шоу, Дж.Голсуарсі. Разам з рэалістычным існавала пампезнае мастацтва акцёра і рэжысёра Г.Б.Тры; рэж. Т.Крэг вёў пошукі формаў сімвалісцкага т-ра. Дасягненні тэатр. мастацтва 20 ст. звязаны з творчасцю акцёраў Л.Аліўе, Дж. Гілгуда, А.Гінеса, В.Лі, Р.Рычардсана, М.Рэдгрэйва, П. Скофілда, С. Торндайк, Э. Эванс, П.Эшкрафт. Рэжысуру вызначаюць новае асэнсаванне шэкспіраўскай драматургіі, шырыня абагульненняў, вастрыня сцэн. прыёмаў (П.Брук, Т.Гатры, Рэдгрэйв), імкненне да рэалізму (Дж.Літлвуд, П.Хол, Т.Рычардсан). Пасля 2-й сусв. вайны ўзніклі т.зв. рэпертуарныя т-ры. Новы ўздым англ. т-ра пачаўся з п'есы Дж.Осбарна «Азірніся ў гневе» (1956). З'явілася драматургія «раззлаваных маладых людзей», новая сацыяльна-быт. драма. Не абмінулі англ. т-р «эксперыментальныя» кірункі, што ўзніклі ў Еўропе ў 1950—60-я г., у т.л. «тэатр абсурду». Тэатр. калектываў з пастаяннай трупай і ўласным памяшканнем у Вялікабрытаніі амаль няма. Звычайна тэатр. будынкі здаюць у арэнду трупам, якія фарміруюцца для пастаноўкі адной п'есы. Выключэнне складаюць Каралеўскі Шэкспіраўскі тэатр і Нацыянальны т-р (створаны ў 1963 на аснове т-ра «Олд Вік»). Сярод тэатр. навуч. устаноў: Каралеўская акадэмія драм. мастацтва, Цэнтр. школа дыкцыі і драм. мастацтва (Лондан), Бірмінгемская школа дыкцыі і драм. мастацтва, тэатр. ф-т пры Брыстольскім ун-це. З 1947 у г. Эдынбург штогод праводзіцца Міжнар. фестываль музыкі і драмы.
Кіно. Пачаткам нац. кінавытворчасці лічыцца першы паказ англ. фільма, арганізаваны ў 1896 У.Полам, які адначасова з братамі Люм'ер сканструяваў кінакамеру. Пол і рэжысёры т.зв. брайтанскай школы Э.Колінз, Дж.Уільямсан і Дж.А.Сміт выпускалі эксцэнтрычныя камедыі, экранізацыі, трукавыя фільмы. Вял. папулярнасцю карысталіся хронікі, дакумент. фільмы і кінамеладрамы. З 1906 у кінематаграфіі Вялікабрытаніі пачаўся працяглы крызіс; дэманстраваліся пераважна франц. экранізацыі і амер. «кінабаевікі». У 1927 парламент прыняў закон у падтрымку нац. кінематаграфіі, выпуск фільмаў павялічыўся. Асн. кінапрадукцыя 1930-х г. — меладрамы, фарсы і салонныя камедыі. Вылучаліся фільмы заснавальніка фірмы «Лондан філмс» рэж. А.Корды, у якіх здымаліся вядомыя акцёры Ч.Лоўтан, Р.Донат, Л.Хоўард, В.Лі, Л.Аліўе і інш. Вядомасць набылі дэтэктыўныя фільмы А.Хічкака, фільмы К.Відара («Цытадэль», 1938), К.Рыда («Зоркі глядзяць уніз», 1939). У 2-ю сусв. вайну значных поспехаў дасягнула дакумент. кіно (рэж. Х.Джэнінгс, С.Джыліят, Ф.Лаўндэр і інш.), якое паўплывала і на маст. кінематаграфію. Павялічыўся імпарт фільмаў ЗША (да 70%). Кінамастацтва пасляваен. гадоў дасягнула пэўных поспехаў у экранізацыях твораў У.Шэкспіра («Гамлет», 1948, «Рычард ІІІ», 1955, рэж. абодвух Аліўе), у пастаноўках эксцэнтрычных, сатыр. камедый (А.Макендрык, Г.Карнеліус, Дж. і Р.Боўлтынгі). Сярод лепшых фільмаў: «Шлях у вышэйшыя колы» (1958) Дж.Клейтана, «Азірніся ў гневе» (1958), «Смак мёду» (1962) і «Том Джонс» (1963) Т.Рычардсана, «У суботу ўвечары, у нядзелю ўранні» К.Рэйса (1960), «Так званае каханне» Дж.Шлезінгера і інш. Працавала кінагрупа дакументалістаў «Свабоднае кіно» (рэж. Л.Андэрсан, Рэйс і інш.). З сярэдзіны 1960-х г. пачалася актыўная амерыканізацыя брыт. кінапрамысловасці. Асн. кінапрадукцыя — дэтэктыўныя фільмы, прымітыўныя камедыі. Сац.-крытычнай накіраванасцю вылучаліся фільмы рэж. Р.Лестэра, П.Уоткінса. Творчасць рэжысёраў рэаліст. кірунку звязана пераважна з тэлебачаннем. Сярод вядомых акцёраў: Дз.Богард, Р.Бёртан, М.Рэдгрэйв, В.Рэдгрэйв, П.Усцінаў і інш. Гал. навуч. ўстановы: Лонданская кінашкола, Нац. кінашкола, Каралеўскі каледж мастацтваў, Тэлевізійная кінаакадэмія ў Лондане. У г. Эдынбург штогод праводзяцца кінафестывалі (у рамках Міжнар. фестывалю музыкі і драмы).
Беларусы ў Вялікабрытаніі. Першая значная хваля бел. эміграцыі ў Вялікабрытанію ўзнікла пасля 2-й сусв. вайны. Аснову эміграцыі склалі беларусы, якія ўдзельнічалі ў ваен. дзеяннях саюзнікаў у складзе Другога корпуса Андэрса арміі. Разам з перасяленцамі іх было каля 15 тыс. У 1947 засн. Згуртаванне беларусаў Вялікабрытаніі (ЗБВБ) з аддзеламі ў Лондане (1947), Брадфардзе (1948), Манчэстэры (1948) і Бірмінгеме (1952); праз давераных прадстаўнікоў ЗБВБ праводзіла работу ў Кембрыджы, Нотынгеме, Лідсе, Ковентры. У 1948 засн. Хрысц. аб'яднанне бел. работнікаў у Вялікабрытаніі (ХАБР), Згуртаванне бел. камбатантаў, Бел. хрысц. акад. аб'яднанне «Жыццё», Бел. незалежніцкі нар.-хрысц. рух, Саюз журналістаў. У 1949 створаны Каардынацыйны цэнтр бел. арг-цый у Вялікабрытаніі, які ўзгадняў культ. і грамадскую працу, наладжваў сувязі з сародзічамі ў інш. краінах. Пасля легалізацыі ЗБВБ (1948) беларусы атрымалі ліцэнзію на стварэнне ўласных прадпрыемстваў. Былі адчынены бюро па перасылцы паштовых пасылак, стаматалагічная лабараторыя, фотастудыя. У 1948 беларусы купілі ў Лондане дом, дзе размясціліся рэдакцыі іх часопісаў і газет, б-ка, архіў, праводзіліся сходы, лекцыі, святкаванні нац. угодкаў, працавала нядзельная школа. У 1949 пачаў дзейнасць бел. клуб у Манчэстэры. На сабраныя грошы набыты дамы ў Брадфардзе (1952) і Манчэстэры, якія сталі цэнтрамі бел. жыцця. У 1963 пры ЗБВБ засн. дапамогавая секцыя, якая мае аўтаномію, кіруецца асобным статутам і распараджаецца фондам (папаўняецца сродкамі з касы ЗБВБ і ахвяраваннямі прыватных асоб). Фонд зарэгістраваны брыт. ўладамі і вызвалены ад падаткаў, што дае магчымасць фінансаваць працу замежных даследчыкаў у галіне беларусазнаўства, сельскай гаспадаркі, эканомікі, палітыкі, выплачваць стыпендыі маладым вучоным з Беларусі, якія стажыруюцца ў ВНУ Вялікабрытаніі, аказваць дапамогу ахвярам Чарнобыля на Бацькаўшчыне. У 1964 у Бел. доме ў Лондане адкрыты Бел. юнацкі клуб, які аказваў моладзі дапамогу ў вучобе, працавала дадатковая школа для дзяцей, танц. гурток. У 1970 у Брадфардзе адкрыты грамадскі клуб «Сакавік», які разам з брадфардскім аддзяленнем ЗБВБ займаўся культ. і грамадскай працай. Цэнтрамі навук.-культ. жыцця ў Вялікабрытаніі сталі Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны і Англабеларускае таварыства (АБТ), якія ўзаемадзейнічаюць у арг-цыі і правядзенні семінараў, навук. канферэнцый, выставак, літ. вечарын і інш. З нагоды 60-х угодкаў БНР у маі 1978 у Лондане дзейнічала Бел. замежная пошта. Значную ролю ў духоўным і культ. жыцці беларусаў Вялікабрытаніі адыгрывае царква. Місіі Бел. аўтакефальнай правасл. царквы існуюць у Лондане, Манчэстэры, Брадфардзе, Нотынгеме, Кембрыджы. У 1947 створана Бел. каталіцкая місія. Пры Доме марыянаў у Лондане дзейнічае царква св. Пятра і Паўла, у 1961—15 тут працавала бел. школа для хлопчыкаў імя св. Кірылы Тураўскага. У 1989 у Лондане створаны Бел. к-т дапамогі ахвярам радыяцыі, які ўзначаліў айцец К.Надсан. Выдавецкую дзейнасць ажыццяўляюць ЗБВБ, ХАБР, АБТ, Бел. б-ка і музей імя Ф.Скарыны і інш. На бел. мове выходзілі часопісы: грамадска-паліт. «Беларус на чужыне» (1947—50), «Аб'яднанне» (з 1948), «Патрыёт» (з 1949); навук. «The Journal of byelorussian studies» («Часопіс беларускіх даследаванняў», 1965—88); царк. «Божым шляхам» (1957—80), «Званіца» (1974), «На шляху» (1946—51), «Голас часу» (1989—95); маладзёжныя «Наперад» (1948—53), «Да мэты» (1948), сатырычны «Крапіва» (з 1949), бюлетэні «Змагар» (Згуртавання бел. камбатантаў, 1949—50), «Жыццё» (1948) і «Рунь» (Бел. хрысц.-акад. аб'яднання, 1950), «Чарнобыль у Беларусі» (з 1992), камунікаты Бел. выдавецкага фонду (1950), Бел. незалежнага нар.-хрысц. руху (1948—49). Выходзяць (1997): «Камунікат ЗБВБ» (з 1946), «Веснік Беларускага каталіцкага душпастырства» (з 1982).
Літ.: Англия в эпоху абсолютизма: (статьи и источники). М., 1984; Городецкая И.Е. Великобритания: избиратели, выборы, партии, 1945—1970. М., 1974; Жигалов И.И. Современная история Великобритании (1945—1975). М., 1978; Кертман Л.Е. География, история и культура Англии. 2 нзд. М., 1979; Аникст А. История английской литературы. М., 1956; Английская литсратура, 1945—1980. М., 1987; Daiches D. А critical history of English literature. Vol. 1-2, London, 1963; Sanders A. The short Oxford history of English literature. London, 1996; Виппер Б.Р. Английское искусство: Краткий ист. очерк. М., 1945; Ковнацкая Л.Г. Английская музыка ХХ в.: Истоки и этапы развития. М., 1986; Raynor Н. Мusic іn England. London, 1980; Нarrison F.L. Music in medieval Britain. 4 ed. Buren, 1980.
Ф. С. Фешчанка (прырода, гаспадарка), Н.Я.Арлова (гісторыя да канца 19 ст.), К.А.Далгучыц (гісторыя 20 ст), А.П.Ткачэнка (радыё, тэлебачанне), Н.М.Саркісава, В.В.Халіпаў (літаратура), В.Я.Буйвал (архітэктура, выяўл. мастацтва), Л.А.Сівалобчык (музыка), А.С.Ляднёва (беларусы ў Вялікабрытаніі). с. 342
ВЯЛІКАДЗЯРЖА́ЎНЫ ШАВІНІ́ЗМ , гл. ў арт. Шавінізм. с. 355
«ВЯЛІ́КАЕ АБ'ЯДНА́ННЕ» , тэарэтычныя мадэлі квантавай тэорыі поля, у аснову якіх пакладзена ідэя адзінства моцных, эл.-магн. і слабых узаемадзеянняў пры звышвысокіх энергіях ці на звышмалых адлегласцях.
Падставай для стварэння «вялікага аб'яднання» з'явіліся эфекты вакууму квантавай тэорыі палёў; экранаванне эл. зараду і антыэкранаванне каляровага зараду ў квантавай хромадынаміцы, з чаго вынікае, што пры пэўным значэнні энергіі эфектыўныя зарады (канстанты ўзаемадзеяння) могуць супадаць. Ідэя «вялікага аб'яднання» эксперыментальна пацвярджаецца адзінай тэорыяй электраслабых узаемадзеянняў. «Вялікае аб'яднанне» тлумачыць квантаванне эл. зараду, прадказвае распад пратона і існаванне манаполяў магнітных. Энергія, пры якой адбываецца «вялікае аб'яднанне», блізкая да т.зв. планкаўскай масы (1019 ГэВ) — энергіі, пры якой неабходна ўлічваць квантавыя гравітацыйныя з'явы, што дае падставы для аб'яднання ў такім падыходзе 4 відаў узаемадзеянняў (гл. Узаемадзеянні элементарных часціц).
Літ.: Окунь Л.Б. Физика элементарных частиц. 2 изд. М., 1988.
А.Я.Таўкачоў. с. 356
ВЯЛІ́КАЕ АСТРАВІ́ТА , возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Сосніца, за 50 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,48 км2, даўж. 1,22 км, найб. шыр. 570 м, найб. глыб. 6 м, даўж. берагавой лініі 3,3 км. Пл. вадазбору 1,1 км2. Схілы катлавіны на Пн і У выш. 10—11 м, на З 4—5 м, на Пд да 3 м, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, паўд. — тарфяністыя. Мелкаводдзе да глыб. 2 м пясчанае. Надводная расліннасць утварае паласу ўздоўж берага шыр. да 10 м. Дно да глыб. 5 м выслана палушнікам азёрным, які занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. Возера і прылеглая тэр. абвешчаны аднайм. гідралагічным заказнікам. с. 356
ВЯЛІ́КАЕ АСТРАВІ́ТА , гідралагічны заказнік у Полацкім р-не Віцебскай вобл. Засн. ў 1979 з мэтай захавання унікальных вадаёмаў Бел. Паазер'я і месцаў росту палушніку азёрнага, занесенага ў Чырв. кнігу Беларусі. Пл. 168 га (1996). Размешчаны на тэр. Арлейскага лясніцтва, уключае азёры Гваздок, Вялікае Астравіта і прылеглую ч. водазаборнай плошчы, укрытую лесам. Заказнік знаходзіцца на ПнУ Полацкай нізіны. Рэльеф азёрна-ледавіковы. У раслінным покрыве пераважае хвоя, на Пд і ПдЗ трапляюцца ельнікі і бярэзнікі. Воз. Вялікае Астравіта з устойлівым гідралагічным балансам і высокімі якаснымі паказчыкамі гідрахім. складу вады; аб'ект маніторынгу. с. 356
ВЯЛІ́КАЕ АСТРАЎЛЯ́НСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Усыса (злучана з возерам ручаём), за 10 км на ПдЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,24 км2, даўж. 1,2 км, найб. шыр. 300 м. Пл. вадазбору 20,8 км2. Схілы катлавіны выш. 10—15 м, разараныя, месцамі забалочаныя і парослыя хмызняком. У цэнтр. частцы востраў. Злучана ручаём з воз. Малое Астраўлянскае. с. 356
ВЯЛІ́КАЕ БАЛО́ТА , біялагічны заказнік у Расонскім р-не Віцебскай вобл. Засн. ў 1979 для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін і падтрымання экалагічнай раўнавагі і гідралагічнага рэжыму прылеглых тэрыторый. Пл. 650 га (1996). Размешчаны на балотным масіве Выдрын Мох на тэр. Юхавіцкага лясніцтва. Рэльеф цэнтр. ч. балотнага масіву градава-балоцісты. У раслінным покрыве пашыраны хваёва-кустова-сфагнавыя фітацэнозы і журавіны. Лясы пераважна хваёвыя, на асобных мінер. участках бярэзнік і ельнікі. с. 356
ВЯЛІ́КАЕ БЕЛ́АЕ ВО́ЗЕРА , у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Свіна, за 50 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 1,48 км2, даўж. 2,65 км, найб. шыр. 810 м, найб. глыб. 10,2 м, даўж. берагавой лініі 7,5 км. Пл. вадазбору 3,2 км2. Схілы катлавіны выш. 11—17 м, стромкія, пад хваёвым лесам. Берагі высокія, на Пн сплавінныя. Дно да глыб. 5 м выслана пяском, да 6—7 м глеем, глыбей — сапрапелем. У паўн. ч. востраў пл. 0,1 га і пясчаная водмель глыб. 0,1 м. Расце палушнік азёрны, занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. Злучана пратокай з воз. Гваздок. с. 356
ВЯЛІ́КАЕ ВО́ЗЕРА , у Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., у бас. р. Гайна, за 14 км на ПнУ ад г. Смалявічы. Пл. 1,6 км2, даўж. 1,8 км, найб. шыр. 1,1 км, найб. глыб. 1,2 м. Пл. вадазбору 13,6 км2. Берагі забалочаныя, тарфяністыя. Зарастае. Выцякае ручай Граба. с. 356
ВЯЛІ́КАЕ ВО́ЗЕРА , у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Бярозаўка, на паўн.-зах. ускраіне г. Глыбокае. Пл. 0,89 км2, даўж. 2,15 км, найб. шыр. 730 м, найб. глыб. 5,7 м, даўж. берагавой лініі 5,4 км. Пл. вадазбору 40,1 км2. Схілы катлавіны выш. 3—10 м, на ПнУ і У 10—16 м, пераважна разараныя, на ПнЗ пад лесам. Берагі месцамі забалочаныя. Дно складаецца з паўн. (вялікага) і паўд. (малога) плёсаў, злучаных пралівам глыб. да 1,7 м. У паўн. плёсе востраў пл. 0,7 га. Расліннасцю занята 16% пл. возера, шыр. паласы 10—100 м. На ПдЗ і З упадаюць 2 ручаі і пратока з воз. Кагальнае, сцёк па пратоцы ў Падлужнае возера. с. 356
ВЯЛІ́КАЕ ВО́ЗЕРА , у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., у бас. р. Дняпро, за 12 км на ПдУ ад г. Рэчыца. Пл. 0,4 км2, даўж. 2,7 км, найб. шыр. 220 м. Берагі высокія, пясчаныя. Старычнае. с. 356
ВЯЛІ́КАЕ ВО́ЗЕРА , у Мазырскім р-не Гомельскай вобл., у бас. р. Прыпяць, за 4 км на У ад Мазыра. Пл. 0,24 км2, даўж. 2,1 км, найб. шыр. 150 м. Поймавае. Злучана канавай з меліярац. сістэмай. Уздоўж паўд. берага пясчаныя грады, парослыя хмызняком. с. 356
ВЯЛІ́КАЕ ГАРО́ДНА , возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Чарнец, за 40 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,24 км2, даўж. 880 м, найб. шыр. 330 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Пл. вадазбору 1,25 км2. Схілы катлавіны выш. 2—18 м, пад лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пд нізкія. Злучана пратокай з воз. Малое Гародна. с. 356
ВЯЛІ́КАЕ ЗАБЕ́ЛЛЕ , гл. Забельскае возера. с. 356
ВЯЛІ́КАЕ ЗАСАМІ́ННАЕ ВО́ЗЕРА , у Столінскім р-не Брэсцкай вобл., у бас. р. Маства (левы прыток Сцвігі), за 21 км на ПдУ ад г. Столін. Пл. 0,98 км2, даўж. 1,2 км, найб. шыр. 1 км, даўж. берагавой лініі 3,6 км. Схілы акруглай катлавіны спадзістыя. З возера выцякае р. Мышанка. с. 356
«ВЯЛІ́КАЕ ЗЯРЦА́ЛА» , сярэдневяковы зборнік дыдактычна-маралізатарскіх царкоўна-рэліг. легенд, свецкіх апавяданняў і нар. анекдотаў; помнік перакладной бел. л-ры 17 ст. «Вялікае зярцала» перакладзена з польск. тэксту, які ўзыходзіць да лац. арыгінала, выдадзенага ў Галандыі ў 1481. Для бел. перакладу адабрана 60 навел. Некаторыя з іх пазначаны дэмакратызмам і гуманіст. тэндэнцыямі: асуджаюць жорсткасць багацеяў, разбэшчанасць духавенства. З гумарам паказаны адмоўныя рысы чалавечага характару і паводзін. Спалучэнне напружанасці і драматызму дзеяння, жыццёвасці многіх сітуацый з царк.-рэліг. фантастыкай надавала творам зборніка займальнасць і садзейнічала яго папулярнасці.
Літ: Державина О.А «Великое зерцало» и его судьба на русской почве. М., 1965.
Л.Л.Кароткая. с. 356
ВЯЛІ́КАЕ І́СНА , возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ушача (працякае праз возера), за 12 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,3 км2, даўж. 1 км, найб. шыр. 440 м, найб. глыб. 11 м, даўж. берагавой лініі больш за 2,5 км.
Пл. вадазбору 186 км2. Схілы катлавіны выш. да 20 м, парослыя лесам. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, на ПдУ тарфяністыя, пад хмызняком. Дно выслана глеямі, пясчаныя адклады толькі на Пн і У у літаральнай зоне. У возера ўпадаюць 3 ручаі, у т.л. з воз. Звонь. с. 356
ВЯЛІ́КАЕ КАМА́ЙСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Камайка (выцякае з возера), за 17 км на ПдЗ ад г. Паставы. Пл. 0,25 км2, даўж. 1,05 км, найб. шыр. 360 м, найб. глыб. 22 м, даўж. берагавой лініі каля 2,6 км. Пл. вадазбору 9,8 км2. Схілы катлавіны выш. 9—14 м, на З і У 5—6 м, пад лугам і пашай. Берагі нізкія, парослыя хмызняком. У падводнай частцы катлавіны вылучаюцца 4 замкнёныя катлавіны з глыб. 8, 14,9, 18,5 і 22 м. Дно пясчанае, глыбей за 2 м выслана глеямі. 26% паверхні возера занята расліннасцю, шыр. паласы 5—30 м. Злучана пратокай з Малым Камайскім возерам. с. 356
ВЯЛІ́КАЕ КАМА́РЫНА , Камарын, возера ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., у пойме Дняпра, з 1 км на У ад г. Рагачоў. Пл. 0,28 км2, даўж. 2,4 км, найб. шыр. 100 м. Старычнае. Злучана ручаём з Дняпром. с. 356
ВЯЛІ́КАЕ КНЯ́СТВА ЛІТО́ЎСКАЕ , афіцыйная назва Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае [у бел. гістарыяграфіі Беларуска-Літоўская дзяржава (гаспадарства), у расійскай 19 — пач. 20 ст. Літоўска-Руская дзяржава, у літ. — Літоўска-Беларуская дзяржава], феадальная дзяржава ва Усх. Еўропе, якая займала тэр. Беларусі і Літвы (у 13—18 ст.), Жамойціі (з 1422), частку ўкр. зямель (Кіеўская, Чарнігаўская, Валынская землі ў 14 ст. — 1569), частку вялікарасійскіх зямель (у 14 — пач. 16 ст.). Ядром дзяржавы пры яе ўтварэнні былі бел. землі верхняга і сярэдняга Панямоння, т.зв. Чорная Русь, ці гістарычная Літва, і землі па верхнім цячэнні р. Віліі. Першая сталіца дзяржавы — г. Навагрудак (Новагародак). ВКЛ узнікла ва ўмовах няспыннай барацьбы з крыжацкай агрэсіяй і пад пагрозай мангола-татарскага нашэсця. Уключэнне бел. зямель у склад навастворанай у сярэдзіне 13 ст. дзяржавы мела добраахвотны характар, яно ажыццяўлялася праз пагадненні вял. князёў літ. з феадаламі бел., а потым і ўкр. зямель пры захаванні льгот, прывілеяў і пэўнага самакіравання.
Гістарычны нарыс да Люблінскай уніі 1569. Утварэнне ВКЛ з цэнтрам у Новагародку адносіцца да 1240-х г., калі тут стаў княжыць Міндоўг [сярэдзіна 1230-х г. — 1263]. У 1251 Міндоўг быў ахрышчаны паводле каталіцкага абраду, у 1253 ён каранаваны ў Новагародку каралеўскай каронай, прысланай ад імя папы Інакенція IV (Міндоўг — адзіны кароль ВКЛ). Пасля забойства Міндоўга ў выніку змовы ў 1263 велікакняжацкі пасад заняў Транята, але ён быў забіты слугамі Міндоўга. Вял. князем стаў сын Міндоўга Войшалк [1264—67], які значна пашырыў тэр. дзяржавы. Барацьбу за ўмацаванне ВКЛ вялі яго наступнікі Шварн [1267— 70] і Трайдзень [1270—82]. Узмацненне велікакняжацкай улады адносіцца да перыяду панавання Віценя [каля 1295— 1316], у час княжання якога да ВКЛ далучана Полацкае княства (1307). Значна пашырылася тэр. ВКЛ пры вял. князю Гедзіміне [1316—41], у склад дзяржавы ўвайшлі Віцебская, Берасцейская, Тураўская землі, Менскае (Мінскае) княства. У 1323 Гедзімін перанёс сталіцу ў Вільню. Яшчэ пры жыцці Гедзіміна ён перадаў сынам удзельныя княжанні. Яго малодшы сын Яўнут стаў вял. князем [1341—45], але ў выніку змовы старэйшых братоў Альгерда і Кейстута быў пазбаўлены трона. Вял. князем стаў Альгерд [1345—77]. У час яго панавання ў ВКЛ увайшлі бел. падняпроўскія землі, Мазырская і Брагінская воласці, Бранскае княства, Кіеўская, Чарнігаўская, Падольская і Валынская землі. Было падначалена і Смаленскае княства. Барацьба супраць Тэўтонскага ордэна ішла з пераменным поспехам. Альгерд праводзіў актыўную палітыку на Усходзе, намагаючыся аб'яднаць пад сваёй уладай усе землі былой Кіеўскай Русі. У 1368, 1370 і 1372 ён зрабіў тры паходы на Маскву, але захапіць яе не змог. За час княжання Альгерда тэр. ВКЛ павялічылася ўдвая. Пасля яго смерці вял. князем літоўскім стаў Ягайла Альгердавіч (1377—92). Барацьбу з Ягайлам пры дапамозе крыжакоў вёў князь Вітаўт Кейстутавіч. Урэшце паміж дваюраднымі братамі было заключана пагадненне, і Вітаўт атрымаў у княжанне Гародню (Гродна) і Бярэсце (Брэст), а потым і Трокі. З мэтай супрацьдзеяння крыжацкай агрэсіі і ўмацавання сваёй улады Ягайла заключыў Крэўскую унію 1385, паводле якой перайшоў у каталіцтва, прыняў імя Уладзіслаў, ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай і быў абвешчаны польскім каралём. Ён абяцаў правесці хрышчэнне літоўцаў паводле каталіцкага абраду і далучыць да Польшчы землі ВКЛ. Супраць падпарадкавання ВКЛ Польшчы выступіў Вітаўт на чале групоўкі літоўскіх і бел. феадалаў. Міжусобная вайна паміж Вітаўтам і Ягайлам скончылася Востраўскім пагадненнем 1392, паводле якога Вітаўт стаў вял. князем літ. [1392—1430], ВКЛ гарантавалася самастойнасць у саюзе з Польшчай. Умацаваўшы сваю ўладу, Вітаўт ліквідаваў некалькі ўдзельных княстваў (у Полацку, Віцебску, Кіеве і інш.). У войнах з Тэўтонскім ордэнам Вітаўт страціў б. ч. Жамойціі (1398). Пасля бітвы на Ворскле 1399, дзе войска ВКЛ было разгромлена ардынскім войскам, Вітаўт вымушаны быў заключыць Віленска-Радамскую унію 1401, паводле якой ВКЛ прызнавалася пажыццёвым уладаннем Вітаўта, а Ягайла захоўваў тытул вярхоўнага князя. У 1404 ВКЛ канчаткова падпарадкавала Смаленскае княства, потым Вярхоўскія княствы (бас. верхняй Акі). У час Грунвальдскай бітвы 1410 войска Тэўтонскага ордэна было разбіта саюзнымі войскамі, Жамойція пераходзіла ў пажыццёвае ўладанне Вітаўта (канчаткова далучана да ВКЛ у 1422).
Нямецкая агрэсія на У была спынена. Гарадзельская унія 1413 замацавала паліт. саюз Польшчы і ВКЛ. У 1416 Вітаўт дамогся выбрання і зацвярджэння асобнага мітрапаліта правасл. царквы ў ВКЛ Грыгорыя Цамблака, падпарадкаванага канстанцінопальскаму патрыярху. Пасля смерці Вітаўта вял. князем быў выбраны малодшы брат Ягайлы Свідрыгайла [1430—32], праціўнік дзярж. уніі з Польшчай, з якой адбыўся канфлікт. У выніку змовы літ. баяр, не згодных з палітыкай Свідрыгайлы, які абапіраўся на буйных бел. і ўкр. феадалаў, ён быў скінуты ў вер. 1432 з велікакняжацкага пасада і ўцёк у Полацк. Вял. князем быў абвешчаны малодшы брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч [1432—40]. Пачалася феад. грамадз. вайна 1432—39. 15.10.1432 Жыгімонт аднавіў унію з Польшчай. Пасля выдання Жыгімонтам прывілея аб ураўнаванні асабістых і маёмасных правоў баяр-католікаў і праваслаўных (6.5.1434) Свідрыгайла страціў падтрымку большасці бел. феадалаў. 1.9.1435 у бітве пад Вількамірам войска Свідрыгайлы было разбіта. 20.3.1440 Жыгімонт у выніку змовы быў забіты і вял. князем выбраны малодшы брат польск. караля Уладзіслава ІІІ Казімір IV Ягелончык [1440—92]. У 1447 Казімір выбраны і каралём Польшчы. Прывілеем 1447 вял. князь гарантаваў усім баярам асабістую недатыкальнасць, скасаваў натуральныя і грашовыя павіннасці з маёнткаў на карысць дзяржавы, перадаў баярам права судзіць і караць сваіх сялян. Прывілей паслужыў кансалідацыі ўсяго баярскага саслоўя ВКЛ. Казімір выдаў судзебнік 1468, у якім былі змешчаны юрыд. нормы, пераважна крымінальнага права. Пасля смерці Казіміра вял. князем стаў яго сын Аляксандр [1492—1506]. У час яго панавання велікакняжацкая ўлада аслабела. Паны-рада (вышэйшы кіруючы орган) дамагліся выдання Аляксандравага прывілея 1492, паводле якога ўсе найважнейшыя дзярж. справы вял. князь павінен быў вырашаць разам з радай. У гэты час адбылася серыя войнаў ВКЛ з Маскоўскім вял. княствам, якое паступова пашырала сваю тэр. на захад. Адначасова саюзнікі вял. князя маскоўскага Івана ІІІ крымскія татары пачалі напады на Украіну і Беларусь, асабліва моцныя набегі былі ў 1505 і 1506. Гэтыя нашэсці спыніліся пасля разгрому татарскага войска ў Клецкай бітве 1506. Перамога войска ВКЛ у Аршанскай бітве 1514 у час вайны з Маскоўскай дзяржавай 1512—22 дазволіла стабілізаваць усх. граніцу. У час панавання вял. князя Жыгімонта І Старога [1506—48] прыняты адзін з першых у Еўропе сістэматызаваных збораў законаў — Статут Вялікага княства Літоўскага 1529. Пры сыне Жыгімонта Старога вял. князю Жыгімонце ІІ Аўгусце [1548—72] у ВКЛ праведзены важныя паліт. і эканам. рэформы. Паводле адм. рэформы 1565— 66 утвораны паветы і павятовыя сеймікі, якія вырашалі мясц. пытанні і выбіралі па 2 паслы (дэпутаты) на агульнадзярж. сейм, і павятовыя суды — гродскія, земскія і падкаморскія. У выніку рэформы шляхецкае саслоўе (баяры з 2-й чвэрці 16 ст. пачалі называцца шляхтай) стала пануючым у дзяржаве, адхіліўшы магнатаў і князёў ад манапольнага кіравання дзяржавай. У Лівонскую вайну 1558—83 рас. цар Іван IV Грозны намагаўся захапіць Лівонію. У лютым 1563 яго войска захапіла Полацк. У Ульскай бітве 1564 і Аршанскай бітве 1564 рас. войскі пацярпелі паражэнне. Далейшы ход вайны паказаў, што аднаму ВКЛ без саюзнікаў не перамагчы. На палявым сейме каля Віцебска 13.9.1562 шляхта прыняла акт і накіравала яго вял. князю з просьбай заключыць новую, больш цесную дзярж. унію з Польшчай. Супраць выступіла асн. частка магнатаў на чале з М.Радзівілам Чорным, якая не хацела страціць свае паліт.пазіцыі ў кіраванні дзяржавай і грамадскія прывілеі. Жыгімонт Аўгуст, які не меў нашчадкаў, намагаўся аб'яднаць абедзве дзяржавы і падтрымліваў унітарную ідэю. Ён абапіраўся на шляхту ВКЛ. Быў прыняты Статут Вялікага княства Літоўскага 1566, які замацаваў грамадска-паліт. змены, што адбыліся ў ВКЛ у 1530—60-я г. 1.7.1569 асобна дэпутатамі польскага сейма і сейма ВКЛ пад прысягаю быў прыняты акт аб уніі (гл. Люблінская унія 1569), паводле якой абедзве дзяржавы на аснове роўнасці аб'ядноўваліся ў федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. Былыя прывілеі шляхты захоўваліся ў кожнай дзяржаве, абедзве краіны захоўвалі суверэнітэт, асобныя дзярж. адміністрацыі, войскі, скарб і права эмісіі аднолькавай манеты, кіраванне, адм. і судовы апарат, свае законы і сваю мытную сістэму. Кожная краіна мела сваю дзярж. мову: Польшча лацінскую, ВКЛ беларускую. Люблінская унія была кампрамісам шляхты Польшчы і ВКЛ, у выніку якога стварылася больш моцная дзяржава. Яна ўмацавала паліт. еднасць абедзвюх дзяржаў, узмацніла працэсы іх эканам., паліт. і культ. збліжэння, уплыў зах.-еўрап. культуры на бел. землі.
Пасля Люблінскай уніі (з 1569 да канца 18 ст.). Пасля смерці Жыгімонта ІІ Аўгуста каралём стаў Генрык Валезы [1573—74], потым Стафан Баторый [1576—86]. Працягваючы Лівонскую вайну, ён у 1579 адваяваў Полацк і нанёс некалькі паражэнняў войскам цара. Вайна скончылася падпісаннем Ям-Запольскага мірнага дагавора 1582, паводле якога Расія адмовілася на карысць Рэчы Паспалітай ад Лівоніі, Полацкай зямлі і Веліжа, а Рэч Паспалітая вяртала заваяваныя крэпасці на рас. тэрыторыі. Наступным польск. каралём і вял. князем літ. быў выбраны Жыгімонт III Ваза (1587—1632), які імкнуўся мець падтрымку бел.-літ. шляхты. Ён зацвердзіў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588, які падкрэсліваў самастойнасць ВКЛ і забараняў польск. шляхце атрымліваць у ВКЛ дзярж. землі і пасады. Была пацверджана самастойнасць дзярж. устаноў ВКЛ, адасобленасць фінансаў і заканадаўства. Жыгімонт падтрымаў Брэсцкую унію 1596, але і далучыўся да пастаноў сеймаў 1609, 1618 і 1631, якія гарантавалі правы праваслаўных. Кароль захапіўся планам далучыць Маскоўскую дзяржаву да Рэчы Паспалітай у якасці члена федэрацыі або заключыць з Расіяй саюз з каралевічам польскім у якасці цара. З гэтай мэтай былі падтрыманы Лжэдзмітрый І (гл. Ілжэдзмітрый І) і Лжэдзмітрый ІІ (гл. Ілжэдзмітрый ІІ), а потым пачата вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18, якая скончылася падпісаннем Дэулінскага перамір'я 1618. Да ВКЛ адышла Смаленшчына. Пасля смерці Жыгімонта Вазы польск. каралём і вял. князем літ. выбраны яго сын Уладзіслаў IV [1632—48]. Выкарыстаўшы міжуладдзе ў Рэчы Паспалітай, цар Міхаіл Фёдаравіч пачаў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34. Рас. войскі асадзілі Смаленск, але горад вытрымаў аблогу. Маскоўская армія была акружана войскам Рэчы Паспалітай на чале з каралём і капітулявала. Палянаўскі мір 1634 пацвердзіў умовы Дэулінскага перамір'я аб пераходзе Смаленскага ваяв. ў склад ВКЛ. У канцы 16 — пач. 17 ст. ўскладнілася становішча на Украіне. Адным з самых буйных антыфеад. казацка-сял. выступленняў было Налівайкі паўстанне 1594—96. Адступаючы з Украіны, паўстанцы адышлі на бел. Палессе, дзе да іх далучыліся мясц. сяляне, мяшчане і дробная шляхта, захапілі Петрыкаў, Слуцк, Магілёў, пасля адышлі на Валынь. Новым каралём польск. і вял. князем літ. быў выбраны Ян II Казімір [1648—68]. У 1648 на Украіне пачалася нац.-вызв. вайна, якую ўзначаліў Б.Хмяльніцкі. На Беларусі яна выклікала антыфеадальную вайну 1648—51. Улетку 1654 пачалася вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У час кампаніі 1654 была занята рас. войскамі ўся паўн. і ўсх. Беларусь, у час кампаніі 1655 — астатняя частка Беларусі (акрамя Брэсцкага пав. і Навагрудскага ваяв.), Вільня, Коўна. У час ваен. дзеянняў былі разрабаваны і спалены многія гарады, мястэчкі і вёскі, шмат людзей загінула або трапіла ў палон, дзесяткі тысяч сялян і тысячы гараджан вывезены ў Расію. Шляхце, якая прысягнула цару, рас. ўрад захаваў маёнткі і саслоўныя правы. Была забаронена дзейнасць рымска-каталіцкай і уніяцкай цэркваў. Гарады Беларусі атрымалі граматы на дазвол рамесніцка-гандлёвай дзейнасці. Сяляне, якіх раздавалі шляхце, абкладаліся дадатковымі павіннасцямі на карысць войска. У 1660 рас. войскі сталі цярпець паражэнні. У шэрагу гарадоў (Магілёў, Дзісна, Себеж, Гомель і інш.) адбыліся паўстанні мяшчан супраць рас. гарнізонаў. Паводле Андросаўскага перамір'я 1667 Расія захавала Смаленскае ваяв., Левабярэжную Украіну і Кіеў. Расчараваны няўдачамі ў войнах і ва ўнутр. палітыцы, кароль Ян Казімір у 1668 адрокся ад трона. Новым каралём польск. і вял. князем ВКЛ быў выбраны Міхал Вішнявецкі [1669—73]. Паводле пастановы сейма 1673, кожны трэці сейм (акрамя тых, што выбіралі караля) збіраўся ў ВКЛ у Гродне. Наступным каралём польск. і вял. князем літ. быў выбраны Ян ІІІ Сабескі [1674— 96], якога падтрымлівалі магнаты і шляхта прафранцузскай арыентацыі. «Вечны мір» 1686 паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй замацаваў дзярж. граніцы і стварыў умовы для сумесных дзеянняў супраць Турцыі і Крымскага ханства. Але 9-ы артыкул гэтага дагавора даваў магчымасць царызму пад выглядам абароны праваслаўя пастаянна ўмешвацца ва ўнутр. справы Рэчы Паспалітай.
Супраць караля выступілі Сапегі, якія мелі намер узначаліць самастойнае ВКЛ. Супраць іх у 1696 пачалася адкрытая барацьба бел. і літ. шляхты на чале з Р.Агінскім. Шляхце ВКЛ удалося правесці на канфедэрацыйным сейме 29.8.1696 канчатковае ўраўнаванне яе правоў з правамі польскай шляхты. Гэтай жа пастановай замест афіцыйнай бел. мовы ў дзярж. установах ВКЛ уводзілася польская мова. Новым каралём польск. і вял. князем літ. быў выбраны Аўгуст ІІ Моцны [1697—1706, 1709—33], падтрыманы Расіяй і Аўстрыяй. У гэты час канфлікт паміж Сапегамі і б.ч. шляхты набыў характар грамадз. вайны. У ліст. 1700 пад Алькенікамі (каля Вільні) атрады шляхты разбілі войска Сапегаў. Аўгуст ІІ уступіў у Паўночную вайну 1700—21 як саюзнік Пятра І і як курфюрст Саксоніі. Рэч Паспалітая спачатку ў вайне не ўдзельнічала. У пач. 1702 шведскія войскі прайшлі праз Гродна ў Польшчу, дзе ваен. дзеянні ішлі некалькі гадоў. Скліканая вясной 1703 генеральная канфедэрацыя ВКЛ абвясціла саюз з Расіяй. Шведскі кароль Карл XII арганізаваў у Польшчы канфедэрацыю, якая дэтранізавала Аўгуста ІІ і выбрала каралём польск. і вял. князем літ. Станіслава Ляшчынскага [1704—09, 1733]. У 1706 Аўгуст ІІ, пацярпеўшы паражэнне, заключыў Альтранштацкі дагавор, паводле якога адмовіўся ад кароны на карысць Ляшчынскага. Наступныя ваен. дзеянні адбываліся на тэр. Беларусі. У бітве пад Лясной 1708 армія Пятра І разграміла шведскі корпус А.Левенгаўпта. Пасля перамогі рас. войск пад Палтавай 8.7.1709 Аўгуст ІІ вярнуўся ў Польшчу і зноў заключыў саюз з Пятром І. Вайна прычыніла вял. страты Беларусі, колькасць насельніцтва зменшылася з 2,2 млн. чал. да 1,5 млн. чал. Пасля Паўн. вайны паліт. ўплыў Расіі на частку магнатаў і шляхты ВКЛ узмацніўся. Пасля смерці Аўгуста ІІ 12.9.1733 шляхта зноў выбрала каралём польск. і вял. кн. літ. Станіслава Ляшчынскага, але гэта не адпавядала інтарэсам Расіі. На тэр. Рэчы Паспалітай былі ўведзены рас. войскі, арганізаваны новыя выбары і 5.10.1733 новым каралём польск. і вял. князем літ. быў выбраны Аўгуст ІІІ [1733—63]. У час яго панавання адбылося далейшае паглыбленне паліт. крызісу Рэчы Паспалітай. Пасля смерці Аўгуста III па прапанове рас. імператрыцы Кацярыны ІІ быў выбраны апошні кароль польскі і вял. князь літ. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі [1764—95], які пачаў праводзіць палітыку памяркоўных рэформаў дзярж. ладу, што выклікала незадаволенасць Расіі і Прусіі. Пры падтрымцы рас. пасла кн. М.В.Рапніна ў 1767 былі створаны пратэстанцкая шляхецкая канфедэрацыя ў Торуні і кальвінісцка-праваслаўная Слуцкая канфедэрацыя 1767, якія імкнуліся ўраўнаваць правы дысідэнцкай шляхты з каталіцкай. На дапамогу канфедэратам Кацярына II накіравала 40-тысячную армію. Сейм 1768 ураўнаваў правы некаталіцкай шляхты з каталіцкай і пад націскам Кацярыны ІІ замацаваў анархічны лад дзяржавы. Патрыятычна настроеная шляхта выступіла супраць чужаземнага ўмяшання ва ўнутр. справы дзяржавы і арганізавала Барскую канфедэрацыю. Пасля яе разгрому ў Пецярбургу быў падрыхтаваны першы падзел Рэчы Паспалітай 1772, паводле якога Расія, Прусія і Аўстрыя далучылі часткі тэр. Рэчы Паспалітай. Расіі адышлі тэрыторыі на Пн ад Зах. Дзвіны, на У ад Друці і Дняпра. У 1770—80-я г. ў Рэчы Паспалітай былі праведзены некаторыя рэформы, накіраваныя на паляпшэнне гандлю і развіццё прам-сці. Больш грунтоўныя рэформы праводзіў Чатырохгадовы сейм 1788—92. Была прынята Канстытуцыя 3 мая 1791. Рэакцыйныя колы магнатаў і шляхты, незадаволеныя прагрэс. зменамі, звярнуліся да Кацярыны ІІ з просьбай аб дапамозе. У Пецярбургу пад наглядам імператрыцы 27.4.1792 складзены акт канфедэрацыі і да граніцы з Рэччу Паспалітай перакінуты рас. войскі. Пасля пераходу граніцы ва ўкр. мяст. Таргавіца быў абвешчаны акт Таргавіцкай канфедэрацыі. Рас. войскі з баямі занялі тэр. Беларусі і Правабярэжнай Украіны, разам з прускімі войскамі акупіравалі Польшчу. Канстытуцыя 3 мая і рэформы Чатырохгадовага сейма былі адменены. Таргавіцкая канфедэрацыя фактычна падрыхтавала другі падзел Рэчы Паспалітай 1793. Канвенцыя аб гэтым падпісана ў Пецярбургу паміж Расіяй і Прусіяй 23.1.1793. Расія ўзяла сабе цэнтр. частку Беларусі, а таксама Правабярэжную Украіну. Гродзенскі сейм 1793 зацвердзіў падзел Рэчы Паспалітай. Ва ўмовах рас. і прускай акупацыі было падрыхтавана нац.-вызв. паўстанне 1794 на чале з Т.Касцюшкам. Паўстанне было задушана рас. войскамі пад камандаваннем ген. А.В.Суворава. Рэч Паспалітая была поўнасцю акупіравана рас., прускімі, потым і аўстр. войскамі. 24.10.1795 у Пецярбургу падпісана канвенцыя аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай 1795. Расія далучыла землі Зах. Беларусі, б.ч. Літвы і Курляндыю. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад трона на карысць Кацярыны ІІ. Рэч Паспалітая спыніла сваё дзярж. існаванне.
Дзяржаўны і палітычны лад. ВКЛ была феад. манархіяй. У першыя стагоддзі свайго існавання гэта дзяржава з моцнай уладай вял. князя (гаспадара) у цэнтр. раёнах і аўтаномнымі княствамі і землямі са сваім паліт. жыццём, якія падпарадкоўваліся вял. князю. У канцы 14 ст. Вітаўт ліквідаваў буйныя ўдзельныя княствы, але невял. княствы захоўваліся да 1520-х г. З канца 14 ст. збіраўся пастаянны кансультатыўны орган пры вял. князю — паны-рада (гл. Рада Вялікага княства Літоўскага). З 1492 рада мела заканадаўчыя і распарадчыя функцыі (асабліва ў час адсутнасці вял. князя ў дзяржаве). У 15 ст. сфарміраваўся сейм — прадстаўнічы орган шляхецкага саслоўя. У пач. 16 ст. ён набыў значэнне заканадаўчага і кантрольнага органа. На пасады цэнтр. кіравання назначэнне рабіў вял. князь. Найважнейшымі былі пасады маршалка земскага (потым — вялікага), канцлера, падскарбія, гетмана найвышэйшага (потым — вялікага) і інш. Асобнымі землямі кіравалі намеснікі, старосты, а з 15 ст. і ваяводы, якія мелі шырокія паўнамоцтвы. Акругамі кіравалі дзяржаўцы, а ніжэйшае звяно дзярж. кіравання да 16 ст. складалі прадстаўнікі мясц. насельніцтва — валасныя старцы, соцкія, дзесяцкія. У 1413 былі ўтвораны вял. па тэрыторыі Віленскае і Трокскае ваяв., куды ўваходзілі ўсх.-літ. землі і землі Зах. і Цэнтр. Беларусі. Ваяводы віленскі і трокскі і іх намеснікі — кашталяны — таксама належалі да найвышэйшых саноўнікаў дзяржавы. Паводле адм. рэформы ў 1565—66 у ВКЛ было ўтворана 13 ваяводстваў, якія падзяляліся на паветы. Павет стаў асн. адм.-тэр. адзінкай са сваім прадстаўнічым органам — шляхецкім сеймікам і павятовымі шляхецкімі судамі (гл. Земскі суд, Гродскі суд, Падкаморскі суд). У 1581 быў арганізаваны Трыбунал Вялікага княства Літоўскага, вышэйшы апеляцыйны суд. Члены судоў і дэпутаты Трыбунала выбіраліся шляхтай. Да 17— 18 ст. у некаторых мясцовасцях захоўваўся нар. традыцыйны копны суд, які дзейнічаў пад кантролем дзярж. або панскай адміністрацыі. Прывілеем 1447 вял. князь Казімір Ягелончык перадаў права суда над насельніцтвам феадалам — панам і баярам, на чыёй зямлі жылі залежныя ад іх сяляне і гараджане. З 15 ст. мяшчане гарадоў, што атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права, вызваляліся ад феад. павіннасцей, суда і ўлады ваявод і старостаў, мелі свае войтаўска-лаўніцкія суды. У 16 ст. былі распрацаваны сістэматызаваныя зборы законаў, выдадзеныя на бел. мове, — Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588. Яны аб'ядноўвалі юрыд. нормы міжнар., дзярж., саслоўнага, маёмаснага, сямейнага і інш. права.
Рэлігійныя адносіны. Большасць насельніцтва ВКЛ у 13 ст. належала да правасл. царквы, літоўцы і жэмайты былі яшчэ язычнікамі. У 1387 Ягайла правёў хрышчэнне літоўцаў паводле каталіцкага абраду. Хрышчэнне жэмайтаў расцягнулася яшчэ на стагоддзе. Паступова каталіцкая царква пры дапамозе вял. князёў пашырала свае пазіцыі. З 1458 правасл. царква ў ВКЛ мела сваю самаст. мітраполію. У сярэдзіне 16 ст. на Беларусі вял. ўплыў мела Рэфармацыя ў яе розных плынях. 9.10.1596 абвешчана Брэсцкая унія, акт аб арганізацыйным аб'яднанні на тэр. Беларусі і Украіны правасл. царквы з каталіцкай. Вернікі уніяцкай царквы ў канцы 18 ст. складалі 75% насельніцтва Беларусі (у вёсцы 80%), праваслаўнымі заставалася 6,5% насельніцтва.
Сельская гаспадарка і становішча сялян. У 13—14 ст. вярхоўным уласнікам усёй зямлі ў ВКЛ лічыўся вял. князь. Прыватнаўласніцкія маёнткі падзяляліся на 2 групы: вотчыны, якія належалі спадчынна княжацкім і буйным феад. (панскім) сем'ям, і двары (маёнткі), якія раздаваліся баярам на ўмоўным праве, за службу (у асн. вайсковую). Пачынаючы з прывілея 1447, права спадчыннай уласнасці на зямлю было пашырана на ўсё саслоўе баяр (шляхты). Гэта права як манаполія саслоўя феадалаў было заканадаўча замацавана Статутамі ВКЛ. У 14—16 ст. сялянства юрыдычна падзялялася на групы: чэлядзь нявольная, людзі пахожыя, людзі непахожыя, сяляне-слугі. Вышэйшай групай сялян-слуг былі вайсковыя сяляне, што выходзілі ў паход разам з панам, — панцырныя, путныя і конныя баяры. Частка іх увайшла ў 15—16 ст. у ніжэйшую групу шляхецкага саслоўя або замацавалася ў нешматлікай групе вольных людзей — зямян, выбранцаў, баяр, якія былі васаламі вял. князя, магнатаў, буйной шляхты. У час вайны яны служылі ў войску, у мірны час плацілі грашовы чынш. Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588 юрыдычна замацавалі прыгоннае права. Розныя групы сялян у 1-й пал. 17 ст. канчаткова ператварыліся ў асабіста залежных ад феадала людзей. У 14—15 ст. асн. павіннасцю быў натуральны аброк. З канца 15 ст. ў сувязі з павелічэннем попыту на с.-г. прадукцыю ў Зах. Еўропе феадалы ВКЛ пашыралі ворныя землі ў маёнтках, стваралі фальваркі, шырока ўводзілі паншчыну. З сярэдзіны 16 ст. ў велікакняжацкіх (дзяржаўных) маёнтках пачала актыўна праводзіцца зямельная рэформа (гл. Валочная памера, «Устава на валокі» 1557). У 2-й пал. 16 — пач. 17 ст. рэформа праведзена ва ўладаннях феадалаў Літвы, зах. і цэнтр. Беларусі, да сярэдзіны 17 ст. — усх. і паўд. Беларусі. Стварэнне фальваркаў суправаджалася ўзбуйненнем часткі вёсак, іх перапланіроўкай і наразаннем сялянам валочных надзелаў (1 валока — 21,36 га). Пашыраўся 3-польны севазварот, павялічылася ўраджайнасць. Паводле павіннасцей сяляне падзяляліся на 2 асн. катэгорыі: цяглыя сяляне і асадныя сяляне. Сяляне з невял. ўчасткамі зямлі (агароднікі, халупнікі, каморнікі) да сярэдзіны 17 ст. зліліся з цяглымі сялянамі, надзелы якіх зменшыліся да паўвалочных. У час ваен. дзеянняў сярэдзіны 17 ст. гаспадарка ВКЛ была разбурана. Для яе аднаўлення ў 2-й пал. 17 — 1-й пал. 18 ст. феадалы, пераважна ў каралеўскіх маёнтках, пераводзілі значную частку сялян з паншчыны на грашовы чынш. У магнацкіх маёнтках паншчына ў асн. захоўвалася. Да сярэдзіны 18 ст. сялянская гаспадарка дасягнула некаторых поспехаў у развіцці агратэхнікі, павысілася ўраджайнасць, павялічылася пагалоўе жывёлы. У 2-й пал. 18 ст. пачаўся перыяд разлажэння феадалізму і зараджэння капіталіст. адносін. Пашырыўся ўнутр. рынак, развіваліся таварна-грашовыя адносіны. Усё гэта адбілася на дзярж. палітыцы пашырэння фальварковай гаспадаркі ў каралеўскіх эканоміях (рэформы К.Тызенгаўза).
Культура і асвета. Бел. мова з часу ўтварэння ВКЛ была афіцыйнай дзяржаўнай і мовай міжэтнічных зносін. На ёй вялося справаводства і судаводства, выдаваліся велікакняжацкія прывілеі і дыпламат. дакументы, сеймавыя пастановы, статуты, пісаліся летапісы, хронікі, маст. і царк.-рэліг. творы. З 15 ст. на бел. мове ствараецца свецкая арыгінальная і перакладная літаратура. На бел. мове Ф.Скарына надрукаваў першыя ва ўсх. славян 22 кнігі Бібліі, заснаваў першую ў ВКЛ друкарню. На лацінскай мове ў 1523 выйшла паэма М.Гусоўскага «Песня пра зубра». Новы ўздым у культ. і грамадска-паліт. жыцці быў звязаны з рэфармац. рухам 2-й пал. 16 ст. Высокага ўзроўню дасягнула кнігадрукаванне. Паслядоўнікамі Скарыны былі С.Будны, І.Фёдараў, П.Мсціславец. Друкарні дзейнічалі ў Брэсце, Нясвіжы, Вільні, Заблудаве, Еўі, Куцейне, Магілёве. Вял. ўклад у развіццё бел. культуры зрабілі В.Цяпінскі, Л.Зізаній, браты Мамонічы, М.Сматрыцкі, браты Вашчанкі і інш. Вышэйшай навуч. установай у ВКЛ была Віленская акадэмія, заснаваная ў 1578. У Літве і Беларусі існавала сетка сярэдніх навуч. устаноў з высокім узроўнем навучання. У 18 ст. ўзніклі піярскія вучылішчы, у 1773—75 пачала дзейнасць Адукацыйная камісія з сеткай дзярж. школ у кожным павеце. Паспяхова развівалася муз. мастацтва. Падрыхтоўка спевакоў вялася ў манастырскіх і брацкіх школах. З 17 ст. пры калегіумах і дварах магнатаў існавалі капэлы, якія складаліся з аркестра і групы вакалістаў. Яны суправаджалі спектаклі тэатраў, балі, рэлігійныя службы, вайсковыя парады. У 18 ст. ў прыватнаўласніцкіх гарадах існавалі прыдворныя т-ры з балетнымі трупамі. У 16—18 ст. дзейнічалі школьныя т-ры. Значнага развіцця ў 14—16 ст. дасягнула буд-ва абарончых збудаванняў (замкі ў Новагародку, Гродне, Крэве, Лідзе, Вільні, Нясвіжы, Міры, Троках) і цэркваў-крэпасцей (у Сынковічах, Супраслі, Мураванцы). Магнацкія замкі і рэзідэнцыі ў 17—18 ст. ператварыліся ў палацава-замкавыя ансамблі. У выяўл. мастацтве спачатку пераважаў іканапіс, з 16 ст. пашырыліся партрэтны і батальны жанры. Дасягнулі росквіту драўляная разьба і скульптура. У 18 ст. на мануфактурных прадпрыемствах выраблялі унікальныя ўзоры прыкладнога мастацтва — шпалеры, слуцкія паясы, урэцкае шкло і інш.
Літ.: Гісторыя Беларускай ССР. Т.1. Мн., 1972; Нарысы гісторыі Беларусі. Ч.1. Мн., 1994; История Литовской ССР. (С древнейших времен до нашнх дней). Вильнюс, 1978; Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовско-русского государства ко времени издания первого Литовского статута: Ист. очерки. [М., 1892]; Яго ж. Литовско-русский сейм. М., 1900; Довнар-Запольский М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Т. 1. Киев, 1901; Пресняков А.Е. Лекции по русской истории. Т. 2, вып. 1. М., 1939; Пичета В.И. Белоруссия и Литва XV—XVI вв. М., 1961; Мальцев А.Н. Россия и Белоруссия в середине XVII в. М., 1974; Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, 1987; Пашуто В.Т. Образование Литовского государства. М., 1959; Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990; Яго ж. Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд. Мн., 1994; Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992; Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. Мн., 1989; Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. Мн., 1988; Мorzy J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku. Poznań, 1965; Lowmiański H. Studia nad dziejami Wielikogo Ksiestwa Litewskiego. Poznań, 1983.
А.П.Грыцкевіч. с. 357
ВЯЛІ́КАЕ МАЖЭ́ЙКАВА , вёска ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл. на аўтадарозе Жалудок-Васілішкі. Цэнтр Мажэйкаўскага с/с і саўгаса. За 25 км на ПнУ ад г. Шчучын, 93 км ад Гродна, 4 км ад чыг. ст. Скрыбаўцы. 812 ж., 340 двароў (1996).
Вядома з пач. 16 ст. як дварэц (фальварак) у складзе велікакняжацкай Жалудоцкай вол. Трокскага ваяв. У 16 — пач. 20 ст. належала Палубенскім, Скуміным-Тышкевічам, Нарушэвічам, Хадкевічам, Грабоўскім і інш. З 1795 у Рас. імперыі. Да 1886 цэнтр воласці, каталіцкая капліца, бровар, піцейны дом. У 1885 мела 67 рэвізскіх душ. З 1921 у Польшчы, у Шчучынскім пав. Навагрудскага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 у Жалудоцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 1962 у Шчучынскім р-не, з 1966 цэнтр сельсавета. У 1970 — 1008 жыхароў.
Шчучынскі з-д сельгасінвентару. Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік сядзібна-паркавага мастацтва — сядзіба (канец 18 — пач. 19 ст.) з паркам (1787). с. 367
ВЯЛІ́КАЕ МА́ЛЕШАВА , вёска ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 57 км на ПнУ ад г. Столін, 305 км ад Брэста, 64 км ад чыг. ст. Гарынь. 1817 ж., 526 двароў (1996). Сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян. с. 367
ВЯЛІ́КАЕ МІЖЛЕ́ССЕ , вёска ў Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на Пд ад г. Бяроза, 120 км ад Брэста, 22 км ад чыг. ст. Бяроза Картузская. 625 ж., 263 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Царква. с. 367
ВЯЛІ́КАЕ МЯДЗВЕ́ДЖАЕ ВО́ЗЕРА (Great Bear Lake), возера на ПнЗ Канады. Пл. 30,2 тыс. км2, даўж. каля 280 км, глыб. да 137 м. Берагі высокія, скалістыя, парослыя пераважна хвойнымі лясамі. Сцёк па р. Вял. Мядзведжая ў р. Макензі. Суднаходства. Рыбалоўства. Радовішча уранава-радыевай руды. Парты: Порт-Радый, Форт-Франклін. с. 367
ВЯЛІ́КАЕ НЯВО́ЛЬНІЦКАЕ ВО́ЗЕРА (Great Slave Lake), возера на ПнЗ Канады. Пл. 28,6 тыс. км2, даўж. каля 480 км, глыб. да 150 м. Берагавая лінія значна парэзаная. Зах. берагі нізкія, парослыя хвойнымі лясамі, паўн. і ўсх. ўзгорыстыя, пераважна бязлесныя. Ва ўсх. ч. шмат астравоў. На паўн. узбярэжжы залатыя капальні. Упадаюць р. Нявольніцкая, Хей і інш., выцякае р. Макензі. Гал. парты: Форт-Рэзальюшэн, Форт-Провідэнс, Йелаўнайф. с. 367
ВЯЛІ́КАЕ ПАСО́ЛЬСТВА , дыпламатычная місія Расіі ў краіны Зах. Еўропы ў 1697—98. Мела на мэце ўмацаванне і пашырэнне саюзу Расіі з еўрап. дзяржавамі для барацьбы супраць Турцыі за паўн. ўзбярэжжа Чорнага м., запрашэнне на рус. службу спецыялістаў, заказ і закуп ваен. матэрыялаў і ўзбраення. Афіцыйна ўзначальвалася «вялікімі пасламі» Ф.Я.Лефортам, Ф.А.Галавіным, П.Б.Вазніцыным, фактычна — Пятром І (знаходзіўся ў яго складзе пад імем Пятра Міхайлавіча). У Курляндыі Пётр І вёў перагаворы з герцагам, у Кёнігсбергу заключыў саюз з брандэнбургскім курфюрстам, у Галандыі Вялікае пасольства абмежавалася закупкай амуніцыі і наймам спецыялістаў. Пётр І з часткай пасольства на 3 мес. выязджаў у Англію, дзе вёў перагаворы з англ. каралём Вільгельмам III, знаёміўся з суднабудаваннем і артыл. справай. Вялікае пасольства вяло безвыніковыя перагаворы ў Вене, каб папярэдзіць заключэнне сепаратнага міру Аўстрыі з Турцыяй. Па дарозе ў Расію Пётр І правёў з польск. каралём Аўгустам ІІ перагаворы, якія заклалі аснову будучага саюзу супраць Швецыі.
Літ.: Молчанов Н.Н. Дипломатия Петра Великого. 3 изд. М., 1990. С. 67—119. с. 367
ВЯЛІ́КАЕ ПЕРАСЯЛЕ́ННЕ НАРО́ДАЎ , масавыя міграцыі герм., слав., цюрк., іранскіх і інш. плямён на тэр. Рым. імперыі і ў суседнія землі ў 4—7 ст. Сярод яго прычын былі колькасны рост плямён (у т.л. ў сувязі з іх пераходам да аселасці), спусташэнне с.-г. угоддзяў, уціск з боку суседзяў, разлажэнне першабытнаабшчынных адносін і станаўленне феад. парадкаў (узрастанне ролі плем. правадыроў, якія стваралі моцныя ваен. дружыны для захопу і рабавання чужых зямель).
Пачатак Вялікаму перасяленню народаў паклала нашэсце ў Еўропу цюрк. плямён гунаў, якія напалі на іранамоўных аланаў (сярэдзіна 4 ст.), разграмілі германамоўных остготаў (375), пацяснілі вестготаў. Апошнія са згоды рым. імператара перасяліліся на Балканскі п-аў (у 378 паўсталі і ў саюзе з гунамі і аланамі разграмілі рымлян у бітве каля Адрыянопаля — сучаснага г. Эдырне), праніклі на тэр. Італіі (пач. 5 ст.) і захапілі Рым (410). Пераможаны імператар Зах.-Рым. імперыі аддаў вестготам Аквітанію, дзе ў 419 утварылася першая герм. дзяржава — Тулузскае каралеўства. Пазней пад уладу вестготаў перайшла Паўн.-ўсх. ч. Пірэнейскага п-ва; яго крайні ПнЗ заняло герм. племя свеваў. У 439 на тэр. рым. правінцыі Афрыка (паўн. вобласці Марока, Алжыра і Туніса) вандалы стварылі другую герм. дзяржаву. У сярэдзіне 5 ст. ў Галіі ўтвораны Бургундскае (на ПдУ) і Франкскае (на ПнУ) герм. каралеўствы; герм. плямёны англаў, саксаў і ютаў распачалі Англасаксонскае заваяванне Брытаніі (пакінута рымлянамі ў 407). Да сярэдзіны 5 ст. гуны перакачавалі з чарнаморскіх стэпаў на Дунайскую раўніну, аднак іх уварванне (разам з остготамі) у Галію спынілі рымляне (бітва на Каталаунскіх палях у 451). У 476 герм. военачальнік Адаакр скінуў апошняга імператара Зах.-Рым. імперыі Ромула Аўгустула. У 488 у Італію з Балканскага п-ва ўварваліся остготы, якія ў 493 заснавалі дзяржаву на тэр. ад Дуная да Цэнтр. Італіі. У 568 Пн Італіі заваявалі германамоўныя лангабарды. У 6 ст. на Дунайскую нізіну ўварваліся цюркамоўныя авары і панавалі тут да 8 ст. Ва Усх. Еўропе пачынаючы з 6 ст. вядучая роля ў міграцыйных працэсах належала славянам, асн. аб'ектам націску якіх была Візантыя. У 578 вял. група слав. плямён (каля 100 тыс. чал.) пераправілася цераз Дунай і пранікла ў Фракію, Македонію, Ілірыю, Фесалію, Эладу. У выніку ўварвання 589 славяне дайшлі да Пелапанеса. У 6—7 ст. яны рассяліліся на тэр. ад берагоў Чорнага і Эгейскага мораў да Адрыятыкі, у т.л. ў Далмацыі і Ілірыі; некат. плямёны праніклі ў М. Азію. У 626 славяне аблажылі сталіцу Візант. імперыі — Канстанцінопаль.
Вялікае перасяленне народаў садзейнічала заняпаду і распаду Зах.-Рым. імперыі і адначасова фарсіравала сац. развіццё саміх мігрантаў, вяло да стварэння ў іх буйных этн. утварэнняў і раннефеад. дзяржаў. Пад тэрмінам «Вялікае перасяленне народаў» часам разумеюць больш раннія (напр., перасяленні германцаў канца 2 — пач. 4 ст.) і больш познія міграцыі (заваяванні арабаў, нарманаў, цюркамоўных протабалгараў, мадзьяраў і г.д. канца 7—9 ст.).
Літ.: Корсунский А.Р., Гюнтер Р. Упадок и гибель Западной Римской империи и возникновение германских королевств (до середины VI в.). М., 1984; Буданова В.П. Готы в эпоху Великого переселения народов. М., 1990.
У.Я.Калаткоў. с. 368
ВЯЛІ́КАЕ ПРОЦІСТАЯ́ННЕ Марса, становішча планеты Марс, калі ён відаць з Зямлі ў напрамку, процілеглым Сонцу, і пры гэтым збліжаецца з Зямлёй на мінімальна магчымую адлегласць. Пры вялікім процістаянні Марс зручны для назірання: адлегласць да яго меншая за 60 млн. км (0,4 а.а.), вуглавы дыяметр павялічваецца да 25", бляск дасягае -2,5 зорнай велічыні. Вялікія процістаянні адбываюцца ў інтэрвале дат ад 5 ліпеня да 5 кастрычніка, калі Зямля пры сваім руху па арбіце даганяе Марс, які знаходзіцца паблізу перыгелія. На гэты інтэрвал прыпадаюць 2 вялікія процістаянні з перыядам 15,05 года і адно з перыядам 2,136 года, потым зноў 2 праз 15,05 года і г.д. Апошнія вялікія процістаянні адбыліся ў 1971, 1986 і 1988. Наступнае чакаецца ў 2003. Гл. Таксама канфігурацыі планет.
Я.У. Чайкоўскі с. 368
ВЯЛІ́КАЕ САЛЁНАЕ ВО́ЗЕРА (Great Salt Lake), бяссцёкавае салёнае возера на З ЗША, у межах нагор'я Вялікі Басейн, на выш. 1282 м. Пл. значна вагаецца ў малаводныя і мнагаводныя гады (ад 2,5 да 6 тыс. км2). Сярэдняя глыб. 4,5—7,5 м. Салёнасць ад 137 да 300%. Здабыча кухоннай і глаўберавай солі. Рэзерват Бэр-Рывер. Вялікае Салёнае возера перасякае (па дамбе даўж. каля 40 км) Ціхаакіянская чыгунка. Каля ўсх. ўзбярэжжа — гарады Солт-Лейк-Сіці, Огдэн. с. 368
ВЯЛІ́КАЕ СВІНО́ , возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Свіна, за 35 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 3,44 км2, даўж. 4,12 км, найб. шыр. 1,47 км, найб. глыб. 9,8 м, даўж. берагавой лініі каля 13,5 км. Пл. вадазбору 180 км2. Схілы катлавіны выш. 2—4 м (на З і ПдЗ да 15 м). Берагі нізкія, параслі водна-балотнай расліннасцю. Дно пясчанае, глыбей за 1,5—3 м выслана глеямі. Уздоўж берагоў паласа расліннасці шыр. да 220 м. У возера ўпадае р. Чарнец і 4 ручаі, выцякае р. Асмоціца; злучана пратокай з воз. Малое Свіно. с. 369
ВЯЛІ́КАЕ СВЯТО́Е , возера ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Свячанка (выцякае з возера), за 9 км на З ад г. Сянно. Пл. 0,77 км2, даўж. 1,53 км, найб. шыр. 730 м, найб. глыб. 2,5 м, даўж. берагавой лініі 4,3 км. Пл. вадазбору 17,1 км2. Схілы катлавіны выш. 2—5 м, пад лесам і хмызняком. Берагі сплавінныя, пойма (шыр. да 200 м) забалочаная. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Зарасло. с. 369
ВЯЛІ́КАЕ СУРВІЛІ́ШСКАЕ , Вялікія Сурвілішкі, Сурвілішскае возера, возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Камайка (цячэ праз возера), за 20 км на З ад г. Паставы. Пл. 1,03 км2, даўж. 2,36 км, найб. шыр. 530 м, найб. глыб. 9,1 м, даўж. берагавой лініі 5,7 км. Пл. вадазбору 132 км2. Схілы катлавіны пад хмызняком. Берагі нізкія, на ПнЗ сплавінныя. Дно роўнае, найб. глыбокае на ПдУ. Зарастае каля 30% плошчы возера, шыр. паласы надводнай расліннасці 10—80 м. Злучана пратокай з воз. М.Сурвілішкі, упадае р. Яновіца. с. 369
ВЯЛІ́КАЕ СЯЛО́ , вёска ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Пружаны—Ваўкавыск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПнЗ ад г. Пружаны, 103 км ад Брэста, 25 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 583 ж., 212 двароў (1996). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. с. 369
ВЯЛІ́КАЕ УКЛЕ́ЙНА , возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Альзініца, за 16 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,39 км2, даўж. 1,2 км, найб. шыр. 470 м, найб. глыб. 17,5 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Пл. вадазбору 25,9 км2. Схілы катлавіны выш. 15—25 м, месцамі абрывістыя, пад лесам, на З выш. 3—5 м, парослыя разнатраўна-злакавай расліннасцю. Берагі нізкія, пад хмызняком, месцамі зліваюцца са схіламі. Дно пясчанае, глыбей за 5—6 м выслана сапрапелем. Злучана ручаём з воз. М.Уклейна, на ПнУ выцякае ручай у возера без назвы. с. 369
ВЯЛІ́КАЕ ХАНТА́ЙСКАЕ ВО́ЗЕРА , гл. Хантайскае возера. с. 369
ВЯЛІ́КАЕ Я́ЗНА , возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Авута (пратокай злучана з возерам), за 38 км на ПдУ ад г. Міёры. Пл. 1,5 км2, даўж. 3,2 км, найб. шыр. 1 км, найб. глыб. 6,5 м, даўж. берагавой лініі 9,6 км. Пл. вадазбору 60,7 км2. Схілы катлавіны разараныя, месцамі пад хмызняком, на У і ПдУ высокія і стромкія. Берагі нізкія. Дно пясчанае, глыбей за 3—4 м глеістае. У паўд.-зах. ч. востраў пл. 0,5 га. Злучана пратокай з воз. М. Язна. с. 369
ВЯЛІКАЛIТО́ЎСКІ (БЕЛАРУ́СКІ) ФОНД ІМЯ́ ЛЬВА САПЕ́ГІ , прыватны дабрачынны фонд. Засн. ў 1975 у Нью-Йорку Янкам і Марыяй Станкевічамі. Асн. мэты: апрацоўка і публікацыя прац Я.Станкевіча, фін. падтрымка работы даследчыкаў бел. гісторыі, л-ры, мовы, культуры і мастацтва, выданне навук. прац, падручнікаў, слоўнікаў. Фонд устанавіў стыпендыі для бел. студэнтаў, якія паспяхова вучацца ў амер. ВНУ. Выдаў «Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік» Я.Станкевіча (1990).
А.С.Ляднёва. с. 369
ВЯЛІКАЛЯТЧА́НСКІ БАТАНІ́ЧНЫ САД . Існаваў з пач. 20 ст. да 1924 у маёнтку Вял. Лётцы, за 15 км ад Віцебска. Створаны У.У.Адамавым з дапамогай Бат. ін-та Пецярбургскага ун-та, бат. саду Расійскай АН, садовых устаноў Варшавы, Парыжа, Жэнеўскага альпійскага саду і інш. Да 1910 у Вялікалятчанскім батанічным садзе меліся 344 віды дрэвавых (з іх 23 хвойных, 13 ліян), 664 травяністых і паўкустовых раслін, 13 відаў папарацей, у 1924 — каля 400 відаў рэдкіх дрэвавых парод (раслін-альбіносаў, стракаталістых формаў — клён вастралісты, бяроза нізкая і інш.), шмат раслін з сям. араліевых (аралія маньчжурская, акантапанакс сядзячакветны і інш.), калекцыя шматгадовых травяністых раслін (у т.л. альбіносаў), цяпліца з 300 відамі экзотаў, гербарый, «жывы зельнік» (больш за 2 тыс. відаў лек., тэхн. і інш. раслін), бат. музей. Пасля 1924 частку калекцый (да 200 відаў) перанеслі ў Батанічны сад Віцебскага педагагічнага універсітэта. с. 369
ВЯЛІКАМАРА́ЎСКАЯ ДЗЯРЖА́ВА, Вялікамараўскаe княства, Багемскае княства, раннефеадальная дзяржава зах. славян на Пд Маравіі ў 9 — пач. 10 ст.; першае буйное паліт. ўтварэнне ў цэнтр.-еўрап. рэгіёне. Сталіца — г. Велеград (месцазнаходжанне дакладна невядома). Засн. каля 833 князем Маймірам І (п. каля 846), які далучыў да Маравіі суседняе Нітранскае княства. Пры кн. Расціславе [846—870] адбіты ўварванні ўсх. франкаў (855 і 869), запрошаны з Візантыі місіянеры Кірыла і Мяфодзій (863), створана ўласнае архіепіскапства, падпарадкаванае папу рымскаму, на чале з Мяфодзіем (869). Пры кн. Святаполку [870—894] дзяржава пасля часовай страты незалежнасці (870—874) дасягнула найб. магутнасці (далучаны землі Чэхіі, Лужыцы, Сілезіі, Малой Польшчы, Паноніі. Значнае развіццё ў культуры краіны набыло культавае буд-ва. Пасля смерці Святаполка пачаўся распад Вялікамараўскай дзяржавы (у 895 аддзяліліся чэхі, у 897 — сербы-лужычане). Разгромлена ў 906 качэўнікамі-венграмі.
Літ.: Краткая история Чехословакии. М., 1988. С. 14—22. с. 369
ВЯЛІ́КАННЕ , гл. Вялікдзень. с. 369
ВЯЛІКАНЯМКО́ЎСКАЯ ЦУКРО́ВАЯ МАНУФАКТУ́РА . Дзейнічала на Беларусі ў 1860—62 у в. Вял. Нямкі Рагачоўскага пав. (цяпер вёска ў Веткаўскім р-не Гомельскай вобл ). Вырабляла цукар-пясок. У 1860—61 мела 2 гідраўлічныя прэсы, выраблена 1080 пудоў цукру. Працавала 117 рабочых. с. 369
ВЯЛІ́КА-ТЫ́РНАВА , горад на Пн Балгарыі, на р. Янтра. 65 тыс. ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Машынабудаванне (вытв-сць электрарухавікоў, электратэльфераў, радыётэхнікі і інш. ), тэкст., хім., дрэваапр., харчасмакавая прам-сць. Ун-т «Кірыла і Мяфодзій». Арх. музей. У горадзе — рэшткі сярэдневяковых умацаванняў, палаца; цэрквы (12—19 ст.), манастыры ў стылі Балгарскага Адраджэння. Горад-запаведнік. Турызм.
Вядома як вял. паселішча ў 11—12 ст. пад назвай Тырнаўград, пазней — Тырнава (да 1965). У 1185 упамінаецца як цэнтр паўстання балгараў супраць візант. панавання. У 1187—1393 сталіца Другога Балг. царства, рэзідэнцыя балг. архіепіскапа (з 1235 — патрыярха). У 1393 захоплены і разрабаваны туркамі. З 16 ст. развіваецца як цэнтр рамеснай вытв-сці. У 1598 і 1686 — цэнтр антытур. паўстанняў. У 1767 скасавана тырнаўская патрыярхія. У 1869 В.Леўскі ў Вяліка-Тырнаве стварыў рэв. к-т. У час падрыхтоўкі Красавіцкага паўстання 1876 Вяліка-Тырнава — цэнтр 1-й рэв. акругі. Вызвалены рус. войскамі ў 1877 у ходзе руска-тур. вайны 1877—78. У лют.—крас. 1879 тут працаваў Устаноўчы сход, які прыняў Тырнаўскую канстытуцыю 1879. 5.10.1908 у Вяліка-Тырнаве абвешчана незалежнасць Балгарыі. с. 369
ВЯЛІ́КАЯ , рака ў Пскоўскай вобл. Расіі. Даўж. 430 км, пл. бас. 25,2 тыс. км2.
Пачынаецца на Бежаніцкім узв., упадае ў Чудска-Пскоўскае возера, утвараючы дэльту. Гал. прытокі: Іса, Сіняя, Утрая (злева), Сораць, Чарэха, Пскава (справа). Сярэдні расход вады каля с. Пятонава 127 км3/с. Суднаходная на 40 км ад вусця. Сплаўная. На Вялікай гарады Апочка, Востраў, Пскоў. с. 369
ВЯЛІ́КАЯ АЙЧЫ́ННАЯ ВАЙНА́ САВЕ́ЦКАГА САЮ́ЗА 1941—45 , вызваленчая вайна народаў СССР супраць фаш. Германіі і яе саюзнікаў (Італія, Румынія, Венгрыя, Фінляндыя); найважнейшая састаўная частка другой сусветнай вайны 1939—45. Працягвалася з 22.6.1941 да 9.5.1945, на тэр. Беларусі — з 22.6.1941 да 28.7.1944. Германія пачала падрыхтоўку да нападу на СССР у 1940. Яна ставіла перад сабой мэты: разгром і ліквідацыя Сав. дзяржавы, знішчэнне асн. часткі насельніцтва і германізацыя тэрыторыі да Урала. Германія выставіла супраць СССР (у адпаведнасці з «Барбароса планам») 153 дывізіі, яе саюзнікі — 37 дывізій; іх падтрымлівалі 4 паветр. флаты; усяго 5,5 млн. чал., 47,2 тыс. гармат і мінамётаў, каля 4,3 тыс. танкаў і штурмавых гармат, каля 5 тыс. баявых самалётаў, 192 баявыя караблі. Гэтыя сілы былі разгорнуты ў трох асн. напрамках: на Ленінград наступала група армій «Поўнач» (ген.-фельдмаршал В.Лееб), на Маскву — група армій «Цэнтр» (ген.-фельдмаршал Ф.Бок), на Кіеў — група армій «Поўдзень» (ген.-фельдмаршал Г.Рундштэт); у Фінляндыі былі сканцэнтраваны: ням. армія «Нарвегія» (ген.-палк. Н.Фалькенхорст) і 2 фін. арміі (маршал К.Манергейм). Ням. армія напярэдадні вайны была поўнасцю адмабілізавана, аснашчана сучаснай тэхнікай, мела двухгадовы вопыт вайны. Зах. граніцы СССР прыкрывалі ваен. акругі: Ленінградская (ген.-лейт. М.М.Папоў); асобыя Прыбалт. (ген.-палк. Ф.І.Кузняцоў), Зах. (ген. арміі Дз.Р.Паўлаў, гл. Заходняя Асобая ваенная акруга) і Кіеўская (ген.-палк. М.П.Кірпанос); Адэская (ген.-лейт. Я.Ц.Чаравічэнка). У першыя дні вайны на іх базе ўтвораны франты: Паўн., Паўн.-Зах., Зах. (гл. Заходні фронт 1941—44), Паўд.-Зах. і Паўднёвы. Марскія рубяжы на З ахоўвалі флаты: Паўн. (контр-адм. А.Р.Галаўко), Балт. (віцэадм. У.П.Трыбуц), Чарнаморскі (віцэадм. П.С.Акцябрскі); ваен. флатыліі: Пінская (контр-адм. Дз.Дз. Рагачоў, гл. Пінская ваенная флатылія) і Дунайская (контр-адм. М.В.Абрамаў). У войсках гэтых акруг, флатоў і флатылій было 170 дывізій і 2 брыгады (2,9 млн. чал.), 1540 баявых самалётаў новых канструкцый, 37,5 тыс. гармат і мінамётаў; 1800 цяжкіх і сярэдніх танкаў, у т.л. 1475 новых тыпаў і значная колькасць лёгкіх танкаў устарэлых канструкцый.
На Беларусь наступала самая магутная групоўка ням.-фаш. войск, якая наносіла гал. стратэгічны ўдар на Маскву — група армій «Цэнтр» у складзе 2-й і 3-й танк. груп (ген.-палк. Г.В.Гудэрыян, ген.-палк. Г.Гот), 4-й і 9-й палявых армій (ген.-фельдмаршал Г.Клюге, ген.-палк. А.Штраус); усяго 50 дывізій, у т.л. 15 танк. і матарызаваных, 2 матарызаваныя брыгады. Яе падтрымліваў 2-і паветр. флот (1,6 тыс. баявых самалётаў). Праз тыдзень сілы ворага на Зах. фронце павялічыліся да 60 дывізій. Уздоўж зах. граніцы (яе працягласць 470 км) ім процістаялі 3-я (ген.-лейт. В.І.Кузняцоў), 10-я (ген.-м. К.Дз.Голубеў) і 4-я (ген.-м. А.А.Карабкоў) арміі; усяго 11 стралк., 2 танк. і 1 кав. дывізіі. У іх тыле размяшчалася 13-я армія (ген.-лейт. П.М.Філатаў). Усяго ў Зах. Асобай ваен. акрузе было каля 50 дывізій, разгрупаваных на глыбіню 400—600 км. 22.6.1941 акруга ператворана ў Зах. фронт: 24 стралк., 12 танк., 6 матарызаваных, 2 кав., 6 авіяц. дывізій, 3 артыл.-супрацьтанк. брыгады, 2 брыгады супрацьтанк. абароны, 8 умацаваных раёнаў, значная колькасць асобных часцей і падраздзяленняў, усяго 671,9 тыс. чал. асабовага складу, 2202 танкі, 10087 гармат і мінамётаў, 1789 баявых самалётаў.
Баявая гатоўнасць войск акругі была на нізкім узроўні. Тэхніка, як правіла, знаходзілася ў парках на кансервацыі. Дывізіі і палкі мелі толькі 1 камплект боепрыпасаў і 1 запраўку паліва. Артылерыя дывізій і карпусоў, зенітныя часці злучэнняў акругі незадоўга да вайны былі накіраваны на палігоны, дзе праводзіліся вучэбныя стрэльбы. Лётныя экіпажы авіяпалкоў, якія атрымалі на ўзбраенне самалёты новых канструкцый, былі камандзіраваны для перавучвання ў спец. навуч. цэнтры, што размяшчаліся далёка ад раёнаў пастаяннага базіравання.
22.6.1941 у 4 гадз раніцы ням. войскі адкрылі масіраваны артыл. агонь па пагран. заставах, вайск. штабах, вузлах сувязі і раёнах размяшчэння часцей і злучэнняў Чырв. Арміі. Адначасова ням. самалёты ўварваліся ў паветр. прастору СССР на глыбіню 250—300 км і пачалі варварскія бамбардзіроўкі гарадоў Беларусі, Украіны, прыбалт. рэспублік і Малдавіі, ваен. аб'ектаў у пагран. зоне. На Зах. фронце варожая авіяцыя нанесла масіраваныя бомбавыя ўдары па аэрадромах і гарадах Баранавічы, Беласток, Брэст, Ваўкавыск, Гродна і інш. За 5—10 мін да артпадрыхтоўкі спец. ням. каманды захапілі 6 мастоў цераз р. Буг, у т.л. 2 чыгуначныя. Ваен.-паветр. сілы Зах. акругі, якія знаходзіліся ў стадыі рэарганізацыі і пераўзбраення, не змаглі даць належны адпор ворагу і адбіць паветр. налёты. У 1-ы дзень вайны яны страцілі 738 самалётаў (47% іх баявога складу), у тл. 528 самалётаў на аэрадромах. Войскі Зах. фронту з першых гадзін вайны і на доўгі час адступлення засталіся практычна без паветр. прыкрыцця. Становішча ўскладнялася тым, што камандаванне фронту страціла кіраванне войскамі і яны не здолелі затрымаць ворага ў прыгранічнай паласе і ліквідаваць яго глыбокія прарывы. Да канца 4-га дня вайны ням. танк. злучэнні групы армій «Цэнтр» прасунуліся да 200 км. У выніку больш за 60 акруговых (франтавых) складоў і баз з забеспячэннем і ўзбраеннем былі знішчаны ці захоплены ворагам, страчана да 90% нарыхтаваных у мірны час паліва, боепрыпасаў, аўтабранятанк. маёмасці, харчавання і інш.
З першага дня вайны Беларусь стала арэнай найвялікшых бітваў. Першымі ўдар ворага прынялі пагранічнікі і перадавыя падраздзяленні войск прыкрыцця. З усіх 485 пагран. застаў не было ніводнай, якая б здалася ворагу ці пакінула свой участак без загаду. Самаахвярна змагаліся пагранічнікі 86-га Аўгустоўскага, 87-га Ломжынскага, 88-га Шапятоўскага, 17-га Брэсцкага атрадаў, гарнізон Брэсцкай крэпасці (гл. Брэсцкай крэпасці абарона 1941). У першыя дні вайны лётчыкі Л.Г.Бутэлін, С.М.Гудзімаў, А.С.Данілаў, І.І.Іваноў, Дз.В.Кокараў, А.І.Макляк, Я.М.Панфілаў ажыццявілі таран варожых самалётаў; экіпажы капітана М.Ф.Гастэлы, капітана А.С.Маслава, капітан А.М.Аўдзееў, старшы лейт. І.З.Прэсайзен, лейт. П.П.Страленка свае падбітыя самалёты накіравалі на скопішчы варожых салдат і тэхнікі. Асабліва цяжкае становішча склалася на Зах. фронце. Перадавыя злучэнні 3, 10, 4-й армій, якія не паспелі заняць прадугледжаныя планам абарончыя рубяжы, вымушаны былі ўступаць у сустрэчныя баі з ходу, разрознена, весці абарончыя баі на непадрыхтаваных пазіцыях. На правым флангу часці 3-й арміі, якія панеслі вял. страты, вымушаны былі раніцай 23 чэрв. пакінуць Гродна. На левым флангу часці 4-й арміі 23 чэрв. пакінулі Кобрын, Бярозу, Пружаны, адышлі да Баранавіч і працягвалі адступаць у напрамку Мінска. 10-я армія, якая размяшчалася на беластоцкім выступе і знаходзілася ў цэнтры Зах. фронту, апынулася ў вельмі цяжкім становішчы: пасля няўдалай спробы камандуючага Зах. фронтам Дз.Р.Паўлава арганізаваць контрудар сіламі 6-га і 11-га механіз. і 6-га кав. карпусоў вымушана была адступаць. Ударным групоўкам ворага ўдалося адсекчы асн. сілы 3-й і 10-й армій і адрэзаць шляхі іх адступлення. 17 дывізій, што апынуліся ў акружэнні, працягвалі мужна змагацца ў раёнах Беластока і Навагрудка (гл. Навагрудскі «кацёл»). Практычна да 26 чэрв. ўсе тры арміі Зах. фронту апынуліся ў «катле» паміж Беластокам і Мінскам. Іх разрозненыя падраздзяленні вялі цяжкія баі па прарыве акружэння, скоўваючы значныя сілы ворага на гал. стратэг. напрамку. Упарта супраціўляліся сав. воіны на подступах да Мінска. Абарона Мінска была ўскладзена на войскі 44-га стралк. корпуса (камдыў В.А.Юшкевіч) 13-й арміі. Для прыкрыцця подступаў да горада 25 чэрв. перакінуты 2-і стралк. корпус (ген.-м. А.М.Ермакоў). Абарончая бітва пад Мінскам працягвалася 4 дні. Асабліва напружаныя баі ішлі ў раёнах Дзяржынска, Старога Сяла і Заслаўя (гл. Мінска абарона 1941). 26— 27 чэрв. перадавыя атрады 2-й і 3-й ням. танк. груп, якія наносілі ўдары па сыходных напрамках, прарваліся ў прадмесце горада. 28 чэрв. яны захапілі Мінск і адрэзалі шляхі адступлення 11 сав. дывізіям. 29 чэрв. ням. войскі замкнулі чарговы «кацёл» вакол дывізій Зах. фронту, што абаранялі Мінск. Жорсткія баі разгарнуліся каля Барысава, дзе 1-я Маскоўская мотастралк. дывізія (ген.-м. Я.Р.Крэйзер) разам з курсантамі Барысаўскага танк. вучылішча і зводнай дывізіяй з воінаў, што адышлі з раёна Мінска, на 2 сутак затрымалі ворага і нанеслі контрудар у раёнах Барысава і Чарняўкі. 7-ы і 5-ы мех. карпусы, якія мелі каля 1 тыс. танкаў пераважна ўстарэлых канструкцый, нанеслі контрудар з раёна на ПнЗ ад Оршы па флангу 3-й танк. групы ворага, што наступала з Лепеля на Віцебск. Гэта была адна з буйнейшых танк. бітваў пачатку вайны. У ёй з абодвух бакоў удзельнічала каля 1,5 тыс. танкаў (гл. Лепельскі контрудар 1941). Але гэты контрудар не даў магчымасці развіць наступленне.
Не менш жорсткія баі разгарнуліся ў раёне Полацка, дзе дзейнічала 22-я армія (гл. Полацка абарона 1941), і ў раёне Віцебска, які абараняла 19-я армія (гл. Віцебска абарона 1941). 11 ліп. вораг захапіў Віцебск і плацдарм на Зах. Дзвіне. Пад Оршай сав. войскі ўпершыню выкарысталі магутную зброю — рэактыўныя мінамёты «кацюша». На Дняпры і Зах. Дзвіне вораг сустрэў арганізаванае супраціўленне войск 2-га стратэг. эшалона Чырв. Арміі, куды ўваходзілі 20-я (ген.-лейт. П.А.Курачкін), 21-я (ген.-лейт. В.П.Герасіменка), 22-я (ген.-лейт. П.А.Ершакоў) арміі. За імі, на У ад Віцебска і ў раёне Смаленска, былі сканцэнтраваны 19-я (ген.-лейт. І.С.Конеў) і 16-я (ген.-лейт. М.Ф.Лукін) арміі. У 1-м эшалоне знаходзілася 13-я армія (ген.-лейт. Ф.М.Рэмезаў). Асаблівае месца ў летніх бітвах 1941 займала Магілёва абарона 1941. Тут упартыя баі 3—15 ліп. вялі на подступах, а 15—26 ліп. ў асаджаным Магілёве воіны 61-га стралк. корпуса і 12-тысячная армія апалчэнцаў (гл. Магілёўскае народнае апалчэнне, Буйніцкае поле). 13 ліп. на Бабруйскім напрамку ў наступленне перайшла 21-я армія; 63-і стралк. корпус (ген.-лейт. Л.Р.Пятроўскі) вызваліў Рагачоў і Жлобін (гл. Рагачоўска-Жлобінская аперацыя 1941). У канцы ліп. праціўнік адбіў удары сав. войск на Бабруйск і прымусіў іх адысці за Дняпро. 10—11 ліп. 2-я танк. група ворага фарсіравала Дняпро, 16 ліп. захапіла Смаленск. Намаганнямі войск Зах. фронту наступленне гітлераўцаў тут было спынена на 2,5 месяца (гл. Смаленская бітва 1941), што мела вял. значэнне ў зрыве плана «маланкавай вайны», прымусіла гітлераўскае камандаванне прыняць новае рашэнне, не прадугледжанае першапачатковым планам (паварот часткі сіл правага крыла фаш. групы армій «Цэнтр» на Пд, у тыл гал. сілам Паўд.-Зах. фронту, якія ўтрымлівалі рубеж на Дняпры). У агні баёў на Смаленшчыне нарадзілася савецкая гвардыя. 18 вер. 4 праслаўленыя дывізіі Зах. фронту — 100, 127, 153 і 161-я — першыя атрымалі найменне гвардзейскіх. У 2-й пал. ліп. на цэнтр. напрамку сав.-герм. фронту вызначыліся 2 стратэгічна важныя ачагі ў раёнах Смаленска і Рагачова — Жлобіна. Рашэннем Стаўкі Вярх. камандавання Рагачоўска-Жлобінскі ўчастак быў вылучаны ў Цэнтральны фронт (ген.-палк. Ф.І.Кузняцоў), якому былі перададзены 13-я і 21-я арміі. У пач. жн. з акружэння ў Калінкавічах выйшаў штаб 3-й арміі. Каля 2 месяцаў ішлі абарончыя баі на Гомельскім напрамку, куды вораг вымушаны быў перакінуць значныя сілы з-пад Смаленска. Разам з чырвонаармейцамі гераічна змагаліся больш за 6700 апалчэнцаў Гомельшчыны (гл. Гомеля абарона 1941, Гомельскі полк народнага апалчэння). 19 жн. Гомель пакінуты сав. войскамі. Рэшткі 13, 21 і 3-й армій перададзены ў падпарадкаванне Бранскаму фронту. Абарончыя баі на тэр. БССР, якія працягваліся больш за 2 месяцы, закончыліся цяжкім паражэннем. Нягледзячы на мужнасць і гераізм, войскі Зах. фронту не здолелі затрымаць ворага, і ўся тэр. Беларусі да пач. вер. была акупіравана. Толькі на працягу першых 18 дзён баёў войскі Зах. фронту страцілі больш за 417 тыс. чал. забітымі, параненымі, палоннымі і тых, што прапалі без вестак. З 44 дывізій (без авіяцыйных), якія на пач. вайны ўваходзілі ў склад Зах. фронту, 24 былі разгромлены, астатнія 20 дывізій страцілі ад 30 да 70% сваіх сіл і сродкаў. Фронт страціў 9427 гармат і мінамётаў, больш за 4700 танкаў і 1797 самалётаў. Але і ворагу былі прычынены вял. страты ў людзях і баявой тэхніцы. Тэмпы яго наступлення з кожным днём зніжаліся. Хоць група армій «Цэнтр» дамаглася значных поспехаў, яна не здолела канчаткова зламаць супраціўленне войск Зах. фронту і прарвацца да Масквы. За адвагу і самаадданасць 18 воінам Зах. фронту прысвоена ганаровае званне Героя Сав. Саюза, сотні воінаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Жорсткія прыгранічныя баі адбываліся і на інш. напрамках — у раёнах Лібавы (Ліепаі), Перамышля, Луцка, Бродаў, Роўна, Дубна і інш. Да сярэдзіны ліп. 1941 фаш. войскі прасунуліся ў глыбіню сав. тэрыторыі на 350—600 км, разграмілі да 100 дывізій з 170, якія знаходзіліся ў зах. прыгранічных акругах на пач. вайны. Чырв. Армія страціла не менш як 850 тыс. чал., каля 6 тыс. танкаў, 3,5 тыс. самалётаў, 9,5 тыс. гармат.
Трагедыя пач. перыяду вайны і паражэнне Чырв. Арміі былі абумоўлены не толькі аператыўнымі і тактычнымі памылкамі камандавання, але і паліт. і стратэг. пралікамі Сталіна і яго акружэння. Агульнай памылкай паліт. і ваен. кіраўніцтва была няправільная ацэнка стану Чырв. Арміі, якая заключалася ў перабольшванні яе магчымасцей. У выніку масавых рэпрэсій у перадваен. гады быў нанесены сур'ёзны ўдар па камандных кадрах. Сталін не паверыў данясенням разведчыкаў, якія называлі дакладную дату нападу Германіі на СССР. Усю віну за няўдачы ў першыя дні вайны Сталін усклаў на камандаванне франтоў і армій. Былі расстраляны камандуючы Зах. фронтам ген. арміі Дз.Р.Паўлаў, нач. штаба фронту ген.-м. У.Я.Клімаўскіх, камандуючы артылерыяй Зах. фронту ген.-лейт. М. А.Кліч, камандуючы 4-й арміяй ген.-м. А.А.Карабкоў і інш.
22 чэрв. Прэзідыум Вярх. Савета СССР выдаў указ аб мабілізацыі ваеннаабавязаных і ўвядзенні ваен. становішча ў шэрагу рэспублік і абласцей, у т.л. на Беларусі. 29 чэрв. СНК СССР і ЦК ВКП(б) прынялі дырэктыву парт. і сав. арг-цыям прыфрантавых абласцей, якая стала праграмай барацьбы сав. народа супраць ням.-фаш. захопнікаў. Да 1.7.1941 было мабілізавана 5,3 млн. чал. Намер ням. камандавання разграміць Чырв. Армію да заканчэння мабілізацыі не меў поспеху. Да 1.12.1941 Чырв. Армія папоўнілася 291 дывізіяй і 94 брыгадамі, з іх нанава сфарміраваны 194 дывізіі і 94 брыгады. Ствараліся нар. апалчэнні (гл. Народнае апалчэнне ў Вял. Айч. вайну). 30.6.1941 створаны Дзярж. к-т абароны (ДКА), які аб'ядноўваў кіраўніцтва паліт., ваен. і эканам. жыццём СССР для арганізацыі перамогі над ворагам. 24 чэрв. створаны Савет па эвакуацыі. Да ліст. 1941 з зах. раёнаў на У эвакуіравана больш за 1500 з-даў пераважна ваен. значэння, у т.л. з Беларусі 124 буйныя прамысл. прадпрыемствы, 1,5 млн. чал. Для кіраўніцтва Узбр. Сіламі 23.6.1941 створана Стаўка Гал. Камандавання пад старшынствам С.К.Цімашэнкі, 10 ліп. пераўтворана ў Стаўку Вярх. Камандавання, а 8.8.1941 — у Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандавання на чале са Сталінам. За лета 1941 у БССР прызвана ў Чырв. Армію больш за 500 тыс. чал., вайск. часцям перададзена 2,5 тыс. аўтамашын, больш за 35 тыс. коней, 23 тыс. павозак і інш. Сотні тысяч мужчын, жанчын і падлеткаў былі мабілізаваны для буд-ва абарончых рубяжоў. Для барацьбы з варожымі дыверсантамі і парашутыстамі сфарміравана 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс. чал.), створана больш за 200 фарміраванняў нар. апалчэння (больш за 33 тыс. чал.). Праграма барацьбы ў тыле ворага сфармулявана ў Дырэктывах ЦК КП(б)Б ад 30.6.1941 «Аб падрыхтоўцы да пераходу на падп. работу партарганізацый раёнаў, якія знаходзіліся пад пагрозай фашысцкай акупацыі» і ад 1.7.1941 «Аб разгортванні партызанскай вайны ў тыле ворага», а таксама ў Пастанове ЦК ВКП(б) ад 18.7.1941 «Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск». Пры Школе ЦК КП(б)Б быў створаны Аператыўна-вучэбны цэнтр Зах. фронту, які займаўся падрыхтоўкай дыверсійна-разведвальных груп і перакідкай іх за лінію фронту. За ліп.— кастр. 1941 у тыл ворага накіравана 317 атрадаў (2605 чал.).
Ням.-фаш. група армій «Поўнач» імкнулася прарвацца да Ленінграда. У жорсткіх баях пад Лугай, каля воз. Ільмень, пад Старой Русай і інш. сав. войскі абаронай і контратакамі нанеслі яму значныя страты. Аднак ворагу ўдалося акупіраваць Эстонію і прарвацца на блізкія подступы да Ленінграда.
На паўд.-зах. напрамку сав. войскі ў ліп.— вер. 1941 у жорсткіх баях стрымлівалі націск ням.-фаш. групы армій «Поўдзень». Герм. камандаванне спадзявалася ўдарамі ў фланг і тыл знішчыць асн. сілы Паўд.-Зах. і Паўд. франтоў і прарвацца да гал. прамысл. раёнаў Украіны, а потым — да нафтаносных крыніц Каўказа. Частка сіл 1-й ням. танк. групы прарвалася на подступы да Кіева. Але сав. войскам удалося тут спыніць іх наступленне (гл. Кіеўская абарончая аперацыя 1941). Пад націскам ворага да жн. сав. войскі адступілі да Дняпра і вялі абарончыя баі на фронце ад Нікапаля да Херсона. У ходзе гераічнай абароны Адэсы (5 жн.—16 вер.) было скавана больш за 18 рум. і ням. дывізій. Сав. галоўнакамандаванне пераацаніла баявыя магчымасці выматаных цяжкімі баямі войск Паўд.-Зах. фронту і адхіліла просьбу яго камандавання адвесці войскі за Дняпро. У выніку яны былі акружаны ворагам пад Кіевам. 19 вер. сав. войскі пакінулі Кіеў. Пасля цяжкіх і ўпартых баёў у кастр.—ліст. 1941 Чырв. Армія пакінула Данбас.
Намаганні сав. знешняй палітыкі летам — восенню 1941 былі накіраваны на з'яднанне антыфаш. краін і стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі. 12 ліп. падпісана пагадненне паміж Вялікабрытаніяй і СССР аб сумесных дзеяннях у вайне супраць фаш. Германіі (гл. Савецка-англійскія пагадненні). 18 ліп. ў Лондане падпісана пагадненне паміж СССР і ўрадам Чэхаславакіі, 30 ліп. — з польск. эмігранцкім урадам. У пач. жн. ўстаноўлены кантакты з урадам ЗША, які прыняў рашэнне аказваць СССР эканам. дапамогу ў вайне (гл. Савецка-амерыканскія пагадненні). 8 снеж. ЗША і Англія аб'явілі вайну Японіі, 11 снеж. Германія і Італія аб'явілі вайну ЗША.
Да восені 1941 ням.-фаш. войскі акупіравалі значную ч. еўрап. тэр. СССР, выйшлі на блізкія подступы да Масквы, блакіравалі Ленінград (гл. Ленінградская бітва 1941—44). 30.9—2.10.1941 ням. камандаванне пачало аперацыю «Тайфун», каб да зімы авалодаць Масквой. Аслабіўшы ворага ў абарончых баях, на тэрыторыі Беларусі і пад Смаленскам, скрытна сканцэнтраваўшы буйныя рэзервы, 5—6.12.1941 сав. войскі пачалі контрнаступленне — першую ў Вял. Айч. вайне буйную аперацыю стратэг. значэння (гл. Маскоўская бітва 1941— 42). Сав. войскі ўпершыню ў 2-й сусв. вайне нанеслі цяжкае паражэнне ням.-фаш. арміі, разграмілі 38 яе дывізій і развеялі міф аб яе непераможнасці. Нямецкі «Бліцкрыг» поўнасцю праваліўся. Разгарнулася агульнае зімовае наступленне на фронце ад Ленінграда да Чорнага м. Паводле задумы Стаўкі, яго мэтай было акружыць і знішчыць асн. сілы груп армій «Поўнач», «Цэнтр», «Поўдзень», каб у далейшым «забяспечыць... поўны разгром гітлераўскіх войск у 1942 г.». Ставячы такія звышзадачы, члены Стаўкі на той час яшчэ не валодалі неабходным ваен. майстэрствам для таго, каб выбраць час пачатку аперацыі, назапасіць сілы і сродкі для нанясення моцнага ўдару на гал. напрамку. У выніку не ўдалося стварыць дастаткова моцных груповак ні на адным стратэг. напрамку. Сав. войскі патрацілі створаныя з вял. цяжкасцямі восенню і ў пач. зімы рэзервы і не змаглі вырашыць пастаўленыя задачы. Неапраўданымі былі і надзеі на тое, што рэзервы Германіі скончацца да вясны 1942. Тым не менш у выніку наступлення Чырв. Армія адкінула ворага на 350—400 км, на Віцебскім напрамку наблізілася да граніцы Беларусі, наладзіла ўзаемадзеянне з партызанамі Віцебскай вобл. (гл. Віцебскія «вароты»).
На акупіраванай тэр. СССР, у т.л. на Беларусі, ням.-фаш. захопнікі ўстанавілі рэжым тэрору, «новы парадак» (гл. Лагеры смерці, Карныя аперацыі). У раёнах, захопленых фашыстамі, ствараліся партыз. атрады, групы, падп. парт., камсамольскія, антыфаш. арг-цыі. Партыз. рух перарос ва ўсенар. вайну супраць фашыстаў (гл. Партызанскі рух у Вялікую Айчынную вайну 1941—45, Патрыятычнае падполле, Антыфашысцкія арганізацыі, Абласныя падпольныя камітэты КП(б)Б, Абласныя падпольныя камітэты ЛКСМБ, Гарадскія падпольныя камітэты КП(б)Б, Гарадскія падпольныя камітэты ЛКСМБ). На працягу 1941—42 партызаны Беларусі ліквідавалі больш за 500 апорных пунктаў ворага, разграмілі 123 гарнізоны і паліцэйскія ўчасткі, падарвалі каля 850 эшалонаў праціўніка, 115 км рэек, разбурылі 179 мастоў. Партызанскія зоны ў канцы 1942 ахоплівалі каля 30% тэр. Беларусі.
Да ліст. 1942 становішча на сав.-герм. фронце было складанае. Вораг захапіў тэр. СССР, на якой да вайны жыло 42% насельніцтва, здабывалася 63% вугалю, выплаўлялася 71% чыгуну і 58% сталі. 8.5.1942 ням. войскі пачалі наступленне на поўдні. Да 20 мая яны захапілі Керчанскі п-аў, у ліп. — Севастопаль (гл. Севастопальская абарона 1941—42). Сур'ёзнай няўдачай скончылася наступальная аперацыя сав. войск у раёне Харкава ў маі 1942. Жорсткія баі вяліся на Каўказскім напрамку (гл. Бітва за Каўказ 1942—43). Вораг падышоў да Варонежа і рваўся да Волгі. Цяжкія абставіны абумовілі з'яўленне загада № 227, вядомага пад назвай «Ні кроку назад», які прадугледжваў жорсткія рэпрэсіўныя меры ў адносінах да чырвонаармейцаў і камандзіраў, якія адступалі. 23 жн. на Пн ад Сталінграда гітлераўцы прарваліся да Волгі. Пачалася гераічная абарона Сталінграда. Дзякуючы намаганням усіх народаў СССР да канца 1942 у краіне была створана зладжаная ваен. гаспадарка, што дало магчымасць сав. Узбр. Сілам дасягнуць перавагі на напрамках гал. удараў. 19.11.1942 пачалося контрнаступленне пад Сталінградам, у выніку якога сав. войскі да лют. 1943 акружылі і разбілі 330-тысячную групоўку ням. войск (гл. Сталінградская бітва 1942—43). Гэта была найбуйнейшая перамога, якая стала карэнным пераломам у ходзе вайны. Стратэг. ініцыятыва перайшла да сав. войск. Пачалося масавае выгнанне захопнікаў з тэр. СССР. Зімой 1942—43 сав. войскі адкінулі праціўніка ад Волгі і Церака на 600—700 км, вызвалілі Паўн. Каўказ, Варонежскую, Сталінградскую, Растоўскую вобл., часткі Данбаса, Харкаўскай, Курскай, Арлоўскай, Смаленскай абласцей, прарвалі блакаду Ленінграда, разграмілі больш за 100 варожых дывізій. Спадзеючыся вярнуць стратэг. ініцыятыву, ням. камандаванне вырашыла летам 1943 правесці буйную наступальную аперацыю «Цытадэль» у раёне Курскага выступу (гл. Курская бітва 1943), але і тут вораг быў разгромлены. Сав. войскі пачалі шырокае летне-асенняе наступленне на фронце ў 2 тыс. км. У жн.—вер. Калінінскі і Зах. франты правялі Смаленскую аперацыю 1943, у выніку якой вызвалілі Смаленск і выйшлі на подступы да Віцебска і Магілёва. Войскі Бранскага фронту 17 вер. вызвалілі Бранск і выйшлі да р. Сож. Чырв. Армія ўступіла на бел. зямлю і да пач. 1944 вызваліла ўсх. раёны Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай і Палескай абласцей (гл. Бранская аперацыя 1943, Гомельска-Рэчыцкая аперацыя 1943, Гарадоцкая аперацыя 1943). Войскі Цэнтральнага, Варонежскага, Сцяпнога, Паўд. і Паўд.Зах. франтоў у жн.—вер. 1943 прайшлі на З да 300 км, вызвалілі Данбас, выйшлі да Дняпра ў паласе 700 км ад вусця Сажа да Запарожжа (гл. Бітва за Дняпро 1943). Войскі 1-га Укр. Фронту 6 ліст. вызвалілі Кіеў. 26 ліст. войскі Беларускага фронту вызвалілі Гомель. Усяго ад фашыстаў было вызвалена амаль 2/3 акупіраванай імі тэрыторыі.
Магутны размах набыла ўсенар. барацьба супраць ням.-фаш. захопнікаў на Беларусі. У 1943 тут дзейнічала больш за 153 тыс. партызан. Дзесяткі тысяч патрыётаў былі членамі падп. арг-цый. Барацьбу сав. людзей у тыле ворага накіроўвалі ЦК КП(б), рэспубліканскія, краявыя, абласныя парт. арг-цыі і падп. парт. органы. Цэнтралізаванае кіраўніцтва барацьбой у тыле ворага ажыццяўлялі рэсп. і абл. штабы партыз. руху. 30.6.1942 створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР, нач. штаба П.К.Панамарэнка), 9.9.1942 — Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР, нач. штаба П.З.Калінін). У 1943—44 партызаны правялі вял. аперацыі па разбурэнні камунікацый ворага (гл. «Рэйкавая вайна», «Канцэрт»), У выніку іх толькі бел. партызаны ўзарвалі 211 тыс. рэек, пусцілі пад адхон больш за 2 тыс. эшалонаў, разбурылі каля 300 чыг. мастоў. Ваен. перавозкі ворага па чыгунках Беларусі скараціліся на 40%. Паміж партызанамі і гітлераўцамі часта адбываліся жорсткія баі (гл. Плешчаніцкая аперацыя 1943, Докшыцка-Крулеўшчынская аперацыя 1943, Бялыніцкія аперацыі 1943, Лепельская аперацыя 1943). Значную дапамогу Чырв. Арміі аказалі партызаны ў час Невельскай, Гарадоцкай, Чарнігаўска-Прыпяцкай і інш. аперацый.
У канцы 1943 ваен.-паліт. і стратэг. становішча карэнным чынам змянілася на карысць СССР. Павялічыўся выпуск ваен. прадукцыі. Абарончая прам-сць у 1944 вырабляла танкаў і самалётаў у 5 разоў больш, чым у 1941. Становішча ж Германіі рэзка пагоршылася. 24.12.1943 Чырв. Армія пачала наступленне на Правабярэжнай Украіне, да крас. 1944 выйшла на дэярж. граніцу СССР і ўступіла на тэр. Румыніі. У студз.—сак. 1944 у выніку наступлення Ленінградскага і Волхаўскага франтоў ва ўзаемадзеянні з 2-м Прыбалт. фронтам, Балт. флотам, авіяцыяй і партызанамі вызвалены Ленінградская і частка Калінінскай абласцей. У выніку наступлення 1-га Прыбалт. (ген. арміі І.Х.Баграмян), Зах. (ген.-палк. В.Д.Сакалоўскі) і Бел. (ген. арміі К.К.Ракасоўскі) франтоў у студз.—лютым 1944 вызвалена частка Усх. Беларусі (гл. Калінкавіцка-Мазырская аперацыя 1944, Рагачоўска-Жлобінская аперацыя 1944). У маі 1944 вызвалены Крым (гл. Крымская аперацыя 1944). 6.6.1944 высадкай дэсанта на Пн Францыі адкрыты другі фронт. Вырас міжнар. аўтарытэт СССР, што яскрава выявілася на Тэгеранскай канферэнцыі 1943, дзе кіраўнікі 3 дзяржаў (СССР, Вялікабрытаніі і ЗША) узгаднілі планы сумесных дзеянняў па разгроме фаш. Германіі.
Летам 1944 гал. ўдар Чырв. Армія нанесла на Беларусі (гл. Беларуская аперацыя 1944). З 23 чэрв. да 29 жн. сав. войскі прарвалі абарону праціўніка на фронце ў 500 км, акружылі і знішчылі яго найбуйнейшыя групоўкі ў раёне Віцебска (гл. Віцебска-Аршанская аперацыя 1944, Віцебскі «кацёл»), Бабруйска (гл. Бабруйская аперацыя 1944, Бабруйскі «кацёл»), Магілёва (гл. Магілёўская аперацыя 1944); 3.7.1944 вызвалілі сталіцу Беларусі Мінск (гл. Мінская аперацыя 1944, Мінскі «кацёл»), 8 ліп. — Баранавічы, 10 ліп. — Слонім, 13 ліп. — Вільню, 16 ліп. — Гродна, 28 ліп. — Брэст (гл. Вільнюская аперацыя 1944, Люблін-Брэсцкая аперацыя 1944). У ходзе Бел. аперацыі разгромлена ням. група армій «Цэнтр», поўнасцю вызвалена Беларусь, большая ч. Літвы, усх. Польшчы, сав. войскі падышлі да граніцы Усх. Прусіі. Чырв. Арміі актыўна дапамагалі бел. партызаны. Напярэдадні наступлення сав. войск у ноч на 20.6.1944 яны нанеслі масіраваны ўдар па асн. чыг. магістралях, узарвалі 40 тыс. рэек (да 29 чэрв. дадаткова ўзарвана 20 тыс. рэек), што парушыла перавозкі ворага і работу яго аператыўнага тылу. Партызаны перагароджвалі шляхі адступлення варожых войск, захоплівалі і ўтрымлівалі да падыходу сав. войск масты, пераправы, плацдармы, удзельнічалі ў баях за вызваленне гарадоў, у ліквідацыі акружаных варожых груповак. Усяго на акупіраванай тэр. Беларусі гераічна змагаліся з акупантамі 374 тыс. партызан; створаны і дзейнічалі 1255 партыз. атрадаў, з іх 258 асобна дзеючых, астатнія ў складзе 213 брыгад.
Да канца 1944 Чырв. Армія амаль поўнасцю вызваліла тэр. СССР і аднавіла дзярж. граніцы ад Баранцава да Чорнага м.; ваен. дзеянні перанесены за межы краіны (гл. Яска-Кішынёўская аперацыя 1944, Бялградская аперацыя 1944, Будапешцкая аперацыя 1944—45, Усходне-Пруская аперацыя 1945, Вісла-Одэрская аперацыя 1945, Балатонская абарончая аперацыя 1945, Берлінская аперацыя 1945, Пражская аперацыя 1945). 8.5.1945 у Карлсхорсце (прыгарад Берліна) ген.-фельдмаршал В.Кейтэль ад імя герм. вярх. галоўнакамандавання падпісаў акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Вайна ў Еўропе была пераможна закончана.
Выконваючы саюзніцкія абавязацельствы, 8.8.1945 сав. ўрад аб'явіў вайну Японіі (гл. Савецка-японская вайна 1945). У ноч на 9 жн. войскі Забайкальскага, 1-га і 2-га Далёкаўсх. франтоў ва ўзаемадзеянні з Ціхаакіянскім флотам і Амурскай ваен. флатыліяй пачалі наступаць на фронце каля 4 тыс. км. У вайне ўдзельнічалі і войскі МНР. За 3 тыдні былі разгромлены гал. сілы Японіі — Квантунская армія, вызвалены Маньчжурыя, Паўд. Сахалін, Курыльскія а-вы, Паўн. Карэя. 2.9.1945 Японія падпісала акт аб безагаворачнай капітуляцыі. 2-я сусв. вайна была закончана.
Перамога над фаш. Германіяй і яе саюзнікамі атрымана сумеснымі намаганнямі краін антыгітлераўскай кааліцыі, барацьбітоў Руху Супраціўлення ў акупіраваных краінах. Але народы СССР і яго Узбр. Сілы адыгралі вырашальную ролю ў барацьбе супраць фашызму, вынеслі на сваіх плячах асн. цяжар вайны. Яны не толькі адстаялі свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы, але і выратавалі ад фаш. прыгнёту многія краіны Еўропы і Азіі, пазбавілі чалавецтва ад фашызму. Гал. фронтам 2-й сусв. вайны быў сав.-германскі. Ён вызначаўся незвычайным прасторавым размахам. У пач. вайны яго працягласць складала каля 4 тыс. км, у 1942 — больш за 6 тыс. км. Глыбіня ваен. дзеянняў дасягала 2 тыс. км. З 1418 дзён існавання сав.-герм. фронту баявыя дзеянні вяліся 1320 дзён. Рашучасць і напружанасць ваен. дзеянняў выявілася і ў вял. беззваротных стратах у людзях з абодвух бакоў. Кожныя суткі толькі забітымі страчвалася каля 14 тыс. салдат і афіцэраў. На сав.-герм. фронце вораг страціў 607 дывізій (у баях супраць саюзнікаў 176 дывізій). Страты ў асабовым складзе, нанесеныя вермахту на сав.-герм. фронце, былі ў 4 разы большыя, чым на зах.-еўрап. і міжземнаморскім тэатрах ваен. дзеянняў, разам узятых, а па колькасці забітых і параненых — у 6 разоў. Тут страты ворага склалі каля 75% танкаў і штурмавых гармат, больш за 75% авіяцыі, 74% артыл. гармат ад агульных страт. Дарагой цаной заплацілі народы СССР за перамогу. Сав. Узбр. Сілы страцілі за час вайны 8,7 млн. чал. забітымі, памерлымі ад раненняў, трапіўшымі ў палон і прапаўшымі без вестак. Колькасць параненых, кантужаных і тых, што захварэлі, склала 18 млн. чал. Прамыя людскія страты СССР у вайне склалі больш за 27 млн. чал. (уключаючы цывільных асоб). На Беларусі загінуў амаль кожны 3-і яе жыхар. Фаш. Германія страціла ў 2-й сусв. вайне 7,4 млн. салдат і афіцэраў (на сав.-герм. фронце больш за 6 млн.), войскі яе саюзнікаў — 1,2 млн. чал. (на сав.-герм. фронце — больш за 1 млн.). Прамыя страты Германіі склалі каля 11 млн. чал. (без уліку мільёнаў скалечаных, інвалідаў). Матэрыяльныя страты СССР склалі 2600 млрд. руб. БССР у вайне страціла больш за палавіну свайго нац. багацця. Сума матэрыяльных страт склала 75 млрд. руб. (у цэнах 1941). Было разбурана і спалена 209 гарадоў і раённых цэнтраў (з 270), 9200 вёсак (4 420 995 дамоў), разбурана 100,5 тыс. прадпрыемстваў, 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС, знішчаны тысячы ўстаноў асветы, аховы здароўя, навукі, культуры, у т.л. 8825 (з 12 294) школ, усе ВНУ, н.-д. цэнтры, АН БССР, 219 б-к, 5425 музеяў, т-раў і клубаў, 2187 бальніц і амбулаторый, 2651 дзіцячая ўстанова.
Больш за 7 млн. удзельнікаў вайны ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР, больш за 11 тыс. чал. прысвоена званне Героя Сав. Саюза, у т.л. 462 беларусам і ўраджэнцам Беларусі. Званне Героя Сав. Саюза прысвоена 88 бел. партызанам. Ордэнамі і медалямі ўзнагароджаны 204 тыс. працаўнікоў тылу, 201 чал. прысвоена званне Героя Сац. Працы. Больш як 16 млн. узнагароджаны медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—45 гг.».
Літ.: Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990; Гісторыя Беларускай ССР. Т. 4. Беларусь напярэдадні і ў гады Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза (1938—1945 гг.). Мн., 1975; В непокоренном Минске: Документы и материалы о подпольной борьбе сов. патриотов в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944). Мн., 1987; Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны. Т. 1—3. Мн., 1983—85; Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944): Документы и материалы. Т. 1—3. Мн., 1967—82; Гриф секретности снят: Потери Вооруженных Сил СССР в войнах, боевых действиях и военных конфликтах: Стат. исслед. М., 1993; История второй мировой войны, 1939—45. Т. 1—12. М., 1973—82; Лемяшонак У.І. Вызваленне — без грыфа «Сакрэтна!». Мн., 1996; Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941—1944). Мн., 1995; Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944): Краткие сведения Об орг. структуре партиз. соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе. Мн., 1983; Памяти павших: Великая Отечественная Война, 1941—1945. М., 1995; Преступления немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии, 1941—1944: [Документы и материалы]. 2 изд. Мн., 1965; Освобождение Белоруссии, 1944. 2 изд. М., 1974; Тимохович И.В. Битва за Белоруссию, 1941—1944. Мн., 1994; Беларуская ССР у Вялікай Айчыннай вайне Савецкага Саюза (1941—1945 гг.): Бібліягр. паказ. [Ч. 1—2] Мн., 1980—90.
У.І.Лемяшонак. с. 370
ВЯЛІ́КАЯ АЛЬША́НКА , вёска ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., на р. Усвейка. Цэнтр Альшанскага с/с і саўгаса. За 5 км на У ад г. Чашнікі, 100 км ад Віцебска, 8 км ад чыг. ст. Чашнікі. 463 ж., 164 двары (1996). Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 379
ВЯЛІ́КАЯ АРДА́ , татарская феад. дзяржава ў 1433—1502. Узнікла на Прычарнаморскіх землях у міжрэччы Дона і Дняпра ў працэсе распаду Залатой Арды. На чале Вялікай Арды з дапамогай вял. кн. літ. Свідрыгайлы стаў хан Сеід Ахмед, унук Тахтамыша. Асн. занятак насельніцтва — качавая жывёлагадоўля, якая спалучалася з земляробствам. Мела 100-тыс. армію і адыгрывала важную паліт. ролю ва ўсх. Еўропе ў сярэдзіне 15 ст. У 1455—56 пасля набегаў крымскага хана Хаджы-Гірэя цэнтр Вялікай Арды перамясціўся на Волгу. У 1465 ад яе аддзялілася Астрахань, дзе хан Махмуд [1459—65] заснаваў незалежнае ад Вялікай Арды Астраханскае ханства. У часы хана Ахмата [1465—81] Вялікая Арда памацнела, быў заключаны саюз з Польшчай (1472), наладжаны адносіны з Турцыяй (1476). У 1486—91 крымскі хан Менглі-Гірэй разграміў Вялікую Арду і ліквідаваў яе самастойнасць. с. 379
ВЯЛІ́КАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ РА́ДА (ВБР), каардынацыйны цэнтр бел. нац.-вызв. руху ў кастр.—снеж. 1917. Утворана на 2-й сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый (28.10—6.11.1917). Пастаянна дзеючым органам ВБР быў Выканаўчы к-т з 24 чал. У яго ўваходзілі В.А.Адамовіч (старшыня), А.У.Прушынскі (Алесь Гарун) і А.А. Смоліч (нам. старшыні), Л.А.Сівіцкая (Зоська Верас) і А.Сакалоўскі (сакратары) і інш. К-т падзяляўся на аддзелы ў адпаведнасці з галінамі кіравання. У кантакце з ім працавалі 9 генеральных камісараў Рады (Я.Я.Варонка, Б.А.Тарашкевіч, З.Х.Жылуновіч і інш.). Выканаўчы к-т разам з камісарамі ўтваралі Малую Раду («Савет 33-х»).
ВБР выступала за аўтаномію Беларусі ў складзе Рас. федэрацыі, развіццё нац. культуры і мовы. Разглядала сябе як зародак вышэйшага органа дзярж. улады будучай аўтаномнай Беларусі. Разам з Цэнтральнай беларускай вайсковай радай вяла работу па стварэнні бел. нац. войска. Выступіла з ініцыятывай і разам з Бел. абл. к-там склікала Усебеларускі з'езд 1917.
С.С.Рудовіч. с. 379
ВЯЛІ́КАЯ БЕ́ЛАЯ ЧА́ПЛЯ (Egretta alba), птушка сям. чаплевых атр. буслападобных. Пашырана на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. Жыве ў бязлесных або бедных лясной расліннасцю мясцінах з вадаёмамі і вял. трысняговымі і чаротавымі зараснікамі. На Беларусі пералётная, зрэдку гняздуецца, часцей трапляецца на Палессі, занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. цела 85—102 см, маса 1,1—1,5 кг, размах крылаў 1,4—1,7 м. Апярэнне снежна-белае. У шлюбным уборы на патыліцы невял. чубок. Ногі і шыя доўгія, дзюба прамая, вострая. Корміцца буйнымі насякомымі, іх лічынкамі, дробнымі млекакормячымі, рыбай, жабамі, малюскамі і інш. Гнёзды пераважна на заломах трыснягу, чароту. Выседжвае 3—5 птушанят. с. 379
ВЯЛІ́КАЯ БЕРАСТАВІ́ЦА , гарадскі пасёлак, цэнтр Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл., на р. Бераставічанка. За 63 км ад Гродна, за 10 км ад чыг. ст. Бераставіца на лініі Масты—Бераставіца, на аўтадарозе Гродна—Бераставіца—Ваўкавыск. 5,8 тыс. ж. (1996).
Вядома з пач. 16 ст. як уладанне навагрудскага ваяводы А.І.Хадкевіча. Належала Мнішкам, Патоцкім, Касакоўскім. На карце Т.Макоўскага (1613) пазначана як мястэчка (афіцыйна гэты статус зацверджаны ў 1725). З 1795 у Рас. імперыі, мястэчка Гродзенскага пав. У 1900 — 1786 ж., дробныя прадпрыемствы. З 1921 у Польшчы, мястэчка, цэнтр гміны Гродзенскага пав. Беластоцкага ваяв. З 1939 у БССР, вёска ў Крынкаўскім р-не Беластоцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да 17.7.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Вялікай Бераставіцы і раёне 634 чал. З 1944 цэнтр раёна, з 1947 гар. пасёлак. У 1962—66 у Свіслацкім р-не. У 1969 — 2,9 тыс. жыхароў.
Сярэдняя, муз. і спарт. школы, 2 б-кі, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Прадпрыемствы харч. прам-сці. Помнікі архітэктуры: Бераставіцкі касцёл Візітацыі Дзевы Марыі, касцёл (пач. 20 ст.), заезны двор (2-я пал. 19 ст.). Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. с. 379
ВЯЛІ́КАЯ ВАЙНА́ 1409—11 , вайна ВКЛ і Польскага каралеўства супраць Тэўтонскага ордэна. ВКЛ імкнулася вярнуць захопленую ордэнам Жамойцію, Польскае каралеўства — Памор'е і маркграфства Новую Марку, пакінуць за сабой Добжынскую зямлю; абедзве дзяржавы хацелі разграміць узбр. сілы крыжакоў. Ваенныя дзеянні пачаліся 16.8.1409 нападам войск ордэна на Добжынскую зямлю. У час ваен. кампаніі 1409 крыжакі захапілі яе, разбілі польск. войскі ў Новай Марцы, войскі ВКЛ выгналі крыжакоў з Жамойціі палякі вярнулі Быдгашч. 8.10.1409 Польшча заключыла з ордэнам перамір'е да 24.6.1410. У канцы 1409 у Бярэсці адбылася Берасцейская сустрэча 1409 вял. кн. ВКЛ Вітаўта і польск. караля Ягайлы, на якой была ўзгоднена летняя кампанія 1410. У маі 1410 ордэн заключыў перамір'е з ВКЛ да 24 чэрвеня. Летам 1410 войскі Ягайлы і Вітаўта рушылі на сталіцу ордэна Мальбарк,прымусілі крыжакоў даць генеральную бітву, у выніку якой армія Ордэна пацярпела поўнае паражэнне (гл. Грунвальдская бітва 1410). Аблога Мальбарка (25.7— 19.9.1410) не мела поспеху. Вайна скончылася Тарунскім мірам 1411, паводле якога захопленыя ў час вайны гарады і замкі вернуты ўладальнікам, Жамойція навечна перададзена ВКЛ. Добжынская зямля пакінута за Польшчай. Вялікая вайна 1409-11 падарвала магутнасць Тэўтонскага ордэна і спыніла яго агрэсію на ўсход.
А.К.Крывальцэвіч. с. 379
ВЯЛІ́КАЯ ВО́СМАТА , возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Свіна, за 33 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 1,12 км2, даўж. 2,56 км, найб. шыр. 670 м, найб. глыб. 8,8 м, даўж. берагавой лініі каля 7,3 км. Пл. вадазбору 203 км2. Схілы катлавіны выш. 2—З3 м (на Пн і Пд месцамі да 10 м), параслі лесам. Дно пясчанае, глыбей за 7 м глеістае. 2 астравы агульнай пл. 0,2 га. Надводная расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шыр. 4—90 м. На З у возера ўпадае р. Асмоціца, на Пд выцякае р. Копань; злучана пратокай з воз. М.Восмата. с. 380
ВЯЛІ́КАЯ ГІ́ЛЬДЫЯ , прывілеяванае саслоўнае аб'яднанне буйных купцоў і ўладальнікаў нерухомасці (пераважна немцаў) у 14—19 ст. у прыбалтыйскіх гарадах. Узнікла ў сярэдзіне 14 ст. ў гарадах Лівоніі — Таліне, Рызе, Тарту і інш. на ўзор ням. гарадоў. Уплывала на дзейнасць гар. савета (рата або магістрата), які папаўняўся ў парадку кааптацыі толькі членамі Вялікай гільдыі. Праіснавала да ўвядзення агульнарас. гарадавога палажэння ў 1877 і часткова да суд. рэформы ў Прыбалтыцы ў 1889. с. 380
ВЯЛІ́КАЯ ДА́ЙКА , інтрузіўны масіў ультраасноўных парод у Зімбабве. Даўж. 560 км, шыр. да 12 км. Уключае буйнейшыя па запасах (1 млрд. т) радовішчы хромавых руд. Вядома 11 руданосных гарызонтаў. Як спадарожныя здабываюць таксама плаціну, нікель. Распрацоўваецца з 1919 адкрытым спосабам. Асн. цэнтры здабычы — Шуругві, Ламагундзі. с. 380
ВЯЛІ́КАЯ ДАЛІ́НА , Грэйт-Валі (Great Valley), сістэма падоўжных далін, падзеленых кароткімі хрыбтамі, у Паўд. Апалачах, у ЗША. Размешчана паміж хр. Блу-Рыдж і Апалачскім плато. Працягласць з ПнУ на ПдЗ каля 950 км, шыр. 40—60 км. Па Вялікай даліне працякаюць шматлікія рэкі (Камберленд, Тэнесі і інш.). Развіты с.-г. раён (пасевы пшаніцы, кукурузы; гадоўля буйн. раг. жывёлы). Праз Вялікую даліну пракладзены важныя магістралі, якія звязваюць паўн. і паўд. штаты ЗША. с. 380
ВЯЛІ́КАЯ Е́ЛЬНЯ , возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка, за 16 км на ПнУ ад г. Браслаў. Пл. 0,46 км2, даўж. 1,35 км, найб. шыр. 570 км, найб. глыб. 13,2 м, даўж. берагавой лініі 3,2 км. Пл. вадазбору 2,22 км2. Схілы катлавіны выш. 3—8 м (на Пн і Пд да 3 м), на З стромкія, парослыя хмызняком, на У спадзістыя, пад лугам. На Пн і Пд вузкія залівы. Берагі высокія, на З зліваюцца са схіламі. Уздоўж берага дно да глыб. 6 м пясчанае, глыбей глеістае. Надводная расліннасць утварае паласу шыр. 7—50 м. На Пн упадае ручай з воз. Малая Ельня, на У выцякае ручай у воз. Абаб'е. с. 380
ВЯЛІ́КАЯ ІНТЭГРА́ЛЬНАЯ СХЕ́МА , інтэгральная схема з вялікай колькасцю схемных элементаў (высокай ступені інтэграцыі); асн. элементная база ЭВМ і радыёэлектронных сродкаў. Аналагавыя вялікія інтэгральныя схемы маюць да 800, лічбавыя — да некалькіх дзесяткаў тысяч элементаў. Звышвялікая інтэгральная схема мае на парадак большую ступень інтэграцыі. Вялікія інтэгральныя схемы забяспечваюць надзейнасць радыёэлектроннай тэхнікі, яе малыя габарыты і масу, нізкую спажываную магутнасць.
Асаблівасць вялікіх інтэгральных схем — малыя памеры яе элементаў і міжэлементных злучэнняў (да 1,2 мкм пры выкарыстанні фоталітаграфіі і менш за 1 мкм пры рэнтгенаўскай і электроннай літаграфіі); скарачэнне колькасці знешніх вывадаў для забеспячэння хуткадзеяння, напр. у аднакрышталёвых ЭВМ. Адрозніваюць вялікія інтэгральныя схемы цвердацельныя (маналітныя; бываюць на аснове структур метал-дыэлектрык-паўправаднік і біпалярных структур) і гібрыдныя (дыскрэтныя бяскорпусныя паўправадніковыя прыборы і інтэгральныя схемы размешчаны на плёначнай падложцы; маюць больш шырокі частотны дыяпазон у параўнанні з маналітнымі; недахопы — меншая шчыльнасць упакоўкі элементаў, меншая надзейнасць). Праектаванне і тэхнал. рэалізацыя вялікіх інтэгральных схем ажыццяўляюцца пры дапамозе ЭВМ.
Вялікія інтэгральныя схемы выкарыстоўваюцца як запамінальныя прыстасаванні, аналага-лічбавыя і лічбавыя пераўтваральнікі, узмацняльнікі, у мікрапрацэсарных камплектах і інш. На Беларусі навук. распрацоўкі і вытворчасць вялікіх інтэгральных схем і звышвялікіх інтэгральных схем ажыццяўляюцца ў навук.-вытв. аб'яднаннях «Інтэграл», «Карал», канцэрне «Планар», Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, Мінскім н.-д. прыладабудаўнічым ін-це, НДІ радыёматэрыялаў і інш.
Літ.: Технология СБИС: Пер. с англ. Кн. 1—2. М., 1986; Гурский Л.И., Степанец В.Я. Проектирование микросхем. Мн., 1991.
В.У.Баранаў, А.П.Дастанка. с. 380
ВЯЛІ́КАЯ КАЛУ́МБІЯ (La Gran Colombia), Калумбія, федэратыўная рэспубліка на Пн Паўд. Амерыкі ў 1819—30. Утворана ў ходзе Вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—26. Уключала Новую Гранаду (сучасная Калумбія) і Венесуэлу (з 1819), Панаму (з 1821), Кіта (цяпер Эквадор; з 1822). Сталіца — г. Багата. Прэзідэнт рэспублікі — С.Балівар, віцэ-прэзідэнт — Ф.Сантандэр. Пасля распаду федэрацыі (1830) б. яе члены сталі незалежнымі рэспублікамі (акрамя Панамы, якая ўвайшла ў склад Новай Гранады). с. 380
ВЯЛІ́КАЯ КАСТРЫ́ЧНІЦКАЯ САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ , гл. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917. с. 380
«ВЯЛІ́КАЯ КАСТРЫ́ЧНІЦКАЯ САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ» , зборнікі дакументаў і матэрыялаў па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 у Расіі. Выдадзены ў 10кнігах (кожная пад сваёй назвай) у 1957—63 у Маскве на рус. мове Ін-там гісторыі АН СССР, Ін-там марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС і Гал. архіўным упраўленнем пры СМ СССР. 1-ы том прысвечаны рэв. руху ў Расіі пасля звяржэння манархіі (лют. 1917), 2-і — Красавіцкаму крызісу 1917, 3-і — Чэрвеньскаму крызісу 1917, 4-ы — Ліпеньскаму крызісу 1917, 5-ы — разгрому Карнілава мяцяжу 1917, 6-ы — рэв. руху ў Расіі ў вер. 1917, 7-ы — падрыхтоўцы ўзбр. паўстання ў кастр. 1917, 8-ы — Кастрычніцкаму ўзбр. паўстанню ў Петраградзе, 9-ы і 10-ы — устанаўленню сав. улады ў Расіі. Большасць дакументаў, якія асвятляюць рэв. падзеі канца 1917 — пач. 1918 на бел. землях, раней былі змешчаны ў зб-ках «Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя на Беларусі» (т. 1—2, 1957), «З гісторыі ўстанаўлення Савецкай улады на Беларусі і ўтварэння БССР» (т. 4, 1954) і інш. с. 380
ВЯЛІ́КАЯ КІТА́ЙСКАЯ РАЎНІ́НА , нізінная раўніна на У Азіі, у Кітаі. Пл. каля 325 тыс. км2. Абмежавана на Пн гарамі Яньшань, на З хр. Тайханшань, на ПдЗ хр. Тунбайшань і Дабешань; на У працягнулася больш як на 1000 км уздоўж узбярэжжа Жоўтага і Усх.-Кітайскага мораў.
Паверхня плоская, выш. да 100 м. Складзена з магутнай тоўшчы алювіяльных адкладаў рэк. Клімат субтрапічны мусонны, з вільготным летам і сухой халаднаватай зімой. Сярэднія т-ры студз. ад -6 °С на Пн да 3 °С на Пд, ліп. 20 °С (у Прымор'і) і 28 °С (ва ўнутр. раёнах). Ападкаў за год 400—500 мм на Пн, 750—1000 мм на Пд. Раўніну перасякаюць рэкі Хуанхэ, Хуайхэ, Хайхэ; з Пн на Пд — Вялікі канал. Частыя паводкі. Самыя вял. азёры: Тайху, Хунцзэху, Вэйшаньху. Амаль уся тэр. ўзараная. Вырошчваюцца пшаніца, рыс, арахіс, проса, соя, бавоўнік. Адзін з самых населеных раёнаў свету; вял. гарады: Пекін, Шанхай, Цяньцзінь, Нанкін. с. 380
ВЯЛІ́КАЯ КІТА́ЙСКАЯ СЦЯНА́ , крапасная сцяна ў Паўн. Кітаі ад г. Цзяюйгуань да ўзбярэжжа Ляадунскага заліва (г. Шаньхайгуань), помнік стараж. дойлідства. Пабудавана для абароны паўн.-зах. межаў Кітая ад нападу вандроўных плямён. Першыя ўчасткі змураваны ў 4 — пач. 3 ст. да н.э., суцэльная сцяна — у 3 ст. н.э. Даўж. 4—5 тыс. км, выш. 6,6 м (месцамі да 10 м). Уздоўж сцяны казематы і вежы для аховы, каля гал. горных праходаў — крэпасці. Захавалася значная частка. Уключана ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны. с. 380
ВЯЛІ́КАЯ ЛІ́ТАРА , загалоўная літара, літара, якая на пісьме ўжываецца для абазначэння пачатку сказа, уласных імён, загалоўкаў і інш. Адрозніваецца ад радковай літары большымі памерамі, часам абрысамі. Ужываецца паводле арфаграфіі пэўнай мовы. У слав. рукапісных кнігах заўсёды арнаментальна вылучаліся ініцыялы. У бел. пісьменстве ўпершыню вялікая літара з'явілася ў друкаваных выданнях Ф.Скарыны (1517—19), хоць бел. першадрукар яшчэ не прытрымліваўся пэўных правіл іх ужывання (напр., «Еремиа Пророкъ господень плачетъ Гледя на Ерусалимъ; И лежи кружками Львов<SIGN>, И Волов<SIGN>, И Херувимов<SIGN>»). У друкаваных кнігах канца 16—17 ст. вялікія літары сталі выкарыстоўваць у пачатку абзацаў і пры напісанні ўласных імён. У сучаснай бел. арфаграфіі вялікія літары ўжываюцца ў пачатку сказаў, пры выдзяленні ў тэксце ўласных імён (Іван Дамінікавіч Луцэвіч), геагр. і астр. назваў (Беларусь, Марс), назваў дзярж. устаноў, арг-цый (Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Акадэмія навук Беларусі), літ. твораў, назваў газет, часопісаў («Людзі на балоце», «Чырвоная змена», «Полымя») і інш. Могуць выконваць стылістычную функцыю (Радзіма, Айчына, Чалавек).
А. М. Булыка. с. 381
ВЯЛІ́КАЯ ЛЯБЁДКА , рака ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток Лебяды (бас. Нёмана). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 76 км2. Пачынаецца каля в. Падгалішкі, цячэ па раўніннай мясцовасці, у сярэднім цячэнні месцамі па забалочанай пойме. Ад вытоку на працягу 12,1 км каналізаваная. с. 381
ВЯЛІ́КАЯ МАШЧАНІ́ЦА , вёска ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Аслік, на аўтастрадзе Магілёў—Мінск. Цэнтр Машчаніцкага с/с і саўгаса. За 8 км на ПдЗ ад г.п. Бялынічы, 52 км ад Магілёва, 32 км ад чыг. ст. Друць. 653 ж., 267 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. с. 381
ВЯЛІ́КАЯ МЯДЗВЕ́ДЗІЦА (лац. Ursa Major), незаходнае сузор'е Паўн. паўшар'я неба. 7 галоўных, найб. яркіх, зорак размяшчэннем нагадваюць коўш з ручкай. Усе яны 2-й зорнай велічыні, акрамя левай верхняй зоркі «каўша» (3-й велічыні). Каля сярэдняй зоркі «ручкі каўша» (Міцара) простым вокам відаць зорка Алькор. 125 зорак ярчэй за 6-ю зорную велічыню. У сузор'і ёсць яркія галактыкі. На тэр. Беларусі Вялікую Мядзведзіцу відаць круглы год. Гл. Зорнае неба.
Па «каўшы» Вялікай Мядзведзіцы знаходзяць Палярную зорку, праз 2 крайнія зоркі (ад β да α) мысленна праводзяць лінію і прадаўжаюць яе прыблізна на пяцікратную адлегласць паміж гэтымі зоркамі. с. 381
ВЯЛІ́КАЯ НЬЮФАЎНДЛЕ́НДСКАЯ БА́НКА (Grand Bank), вялізная водмель у Атлантычным ак., каля в-ва Ньюфаўндленд. Пераважаюць глыб. да 100 м, найменшая глыб. 5,5 м. Грунт — пясок, галька, жвір. У раёне Вялікай Ньюфаўндлендскай банкі сутыкаюцца воды халоднага Лабрадорскага цячэння і цёплага цячэння Гальфстрым. Частыя туманы. Трапляюцца айсбергі. Адзін з найб. у свеце арэалаў рыбалоўства (траска, селядзец і інш.). с. 381
ВЯЛІ́КАЯ ПАГА́НКА , птушка, гл. ў арт. Паганкі. с. 381
ВЯЛІ́КАЯ ПО́ЛЬШЧА (Wielkopolska), гістарычная назва адной з абласцей Польшчы. Першапачаткова (9—11 ст.) Вялікай Польшчай называлася тэр. ў басейне рэк Варта і Нотаць, пазней — тэр., якая межавала на З з Сілезіяй і Любушскай зямлёй, на Пн з Памор'ем, на У з Мазовіяй, на Пд з Малой Польшчай. У 16— 18 ст. ў Вялікую Польшчу ўваходзілі таксама Мазовія і Каралеўская Прусія. У 19 ст. тэрмін «Вялікая Польшча» выкарыстоўваўся як сінонім Пазнанскага вял. княства. с. 381
ВЯЛІ́КАЯ ПУСТЫ́НЯ ВІКТО́РЫЯ (Great Victoria Desert), пясчаная пустыня на Пд Аўстраліі. Пл. 350 тыс. км2. Працягласць з У на З амаль 1200 км.
Вялікая пустыня Вікторыя — тэр. заходнеаўстралійскага пенеплену з пераважнымі выш. 150—300 м. У рэльефе шыротна размешчаныя пясчаныя грады і ўзгоркі (выш. 10—15 м), месцамі астанцовыя плато ці азёрныя засоленыя ўпадзіны. Ападкаў ад 125 да 250 мм за год. Сухія рэчышчы. Пяскі часта замацаваны дзярнінным злакам спініфекс, у міжградавых прасторах — акацыі і нізкарослыя эўкаліпты. Пустыня практычна бязводная і цяжкадаступная; упершыню перасек яе ў 1875 англа-аўстр. даследчык Э.Джайлсам. Аднайменны нац. парк. с. 381
ВЯЛІ́КАЯ ПЯСЧА́НАЯ ПУСТЫ́НЯ (Great Sandy Desert). на ПнЗ Аўстраліі.
Абмежавана масівамі Кімберлі на Пн, Мак-Донел на У і хр. Хамерслі на ПдЗ; на З паступова зніжаецца да ўзбярэжжа Індыйскага ак. Пл. 360 тыс. км2.
Паверхня прыўзнята на выш. 400—500 м. У рэльефе шыротна размешчаныя пясчаныя грады (сярэдняя выш. 15 м, даўж каля 40— 50 км) і міжградавыя прасторы (шыр. 400— 800 м, да 2400 м), занятыя камяністымі паверхнямі і глініста-саланчаковымі ўпадзінамі з часовымі азёрамі. Адно з самых гарачых месцаў Аўстраліі (сярэдняя летняя т-ра 28—30 °С). Ападкаў ад 250 да 450 мм за год; частыя засухі, часам працягласцю да некалькіх гадоў. На градах пашыраны дзярнінны злак спініфекс, у катлавінах — акацыі і нізкарослыя эўкаліпты. У Вялікай Пясчанай пустыні самы вялікі маналіт у свеце — астраўная гара Эрс-Рок; нац. парк Рудал-Рывер. с. 381
ВЯЛІ́КАЯ РАЁЎКА , вёска ў Капыльскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Нясвіж—Цімкавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на З ад г. Капыль, 137 км ад Мінска, 13 км ад чыг. ст. Цімкавічы. 427 ж., 195 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік на месцы бою 1942. с. 381
ВЯЛІ́КАЯ РАСІ́Я , афіцыйная назва з 2-й пал. 17 ст. еўрап. часткі Рус. дзяржавы, населенай пераважна рускімі. У царскім тытуле ўжывалася з 16 ст. Як геагр. паняцце ўзнікла ў сувязі з далучэннем да Расіі Левабярэжнай Украіны (Малой Расіі). З 19 ст. часцей выкарыстоўваўся тэрмін Велікаросія. с. 382
ВЯЛІ́КАЯ САВЕ́ЦКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕ́ДЫЯ (ВСЭ), буйнейшае універсальнае энцыклапедычнае выданне ў СССР. Выдавалася ў Маскве выд-вам «Савецкая Энцыклапедыя». 1-е выд. (т. 1—66, 1926—47) уключала 65 тыс. арт., прысвечаных будаўніцтву сав. дзяржаўнасці, тагачаснай палітыцы і эканоміцы, міжнар. становішчу. У 2-е выд. (т. 1—51, 1950—58; каля 100 тыс. арт.; прадметна-імянны паказальнік у 2 т., 1960) побач з разгорнутымі артыкуламі пра саюзныя рэспублікі, замежныя краіны, навукі і інш. ўключана вял. колькасць сярэдніх і невялікіх па аб'ёме артыкулаў. У 3-м выд. (т. 1—30, 1969—78; больш за 100 тыс. арт., імянны паказальнік у 1 т., 1981) празмерная ідэалагізаванасць паступова саступіла месца навук. аб'ектыўнасці, а шматслоўнасць і паняційная няпэўнасць — сцісласці і лагічнай дакладнасці. Па прынцыпах укладання 3-е выд. ВСЭ канкурыруе з лепшымі ням. універсальнымі энцыклапедыямі (Бракгаўза, Меера, Бертэльсмана). Перакладзена і выдадзена ў ЗША, Грэцыі. У 1957—90 выдаваўся «Штогоднік ВСЭ». На базе ВСЭ выйшлі «Малая Савецкая Энцыклапедыя», «Дзіцячая Энцыклапедыя», шматлікія галіновыя энцыклапедыі і энцыклапедычныя даведнікі.
В.К.Шчэрбін. с. 382
ВЯЛІ́КАЯ СІНІ́ЦА , гл. ў арт. Сініцавыя. с. 382
ВЯЛІ́КАЯ СІСТЭ́МА ў кібернетыцы, сукупнасць размеркаваных у прасторы ўзаемазвязаных элементаў (кіроўных падсістэм), аб'яднаных агульнай мэтай функцыянавання. Для вялікай сістэмы характэрны: іерархічны прынцып пабудовы (вышэйшая ступень кіруе некалькімі падраздзяленнямі ніжэйшай ступені, кожнаму з якіх падначалены падраздзяленні больш нізкай ступені), удзел у сістэме людзей, машын і навакольнага асяроддзя; наяўнасць матэрыяльных, энергет. і інфарм. сувязей паміж часткамі сістэмы і інш. Вялікія сістэмы інтэнсіўна развіваюцца ў галіне адм. кіравання, абслугоўвання, у многіх галінах нар. гаспадаркі і абароны, дзе патрабуецца ўлік вял. колькасці фактараў і перапрацоўка вял. аб'ёмаў інфармацыі.
Кіраванне вялікай сістэмы заснавана на ўзаемадзеянні людзей, сродкаў вылічальнай тэхнікі, збору, перадачы, выяўлення і захавання інфармацыі.
Персанал, які кіруе, у сукупнасці з тэхн. сродкамі ўтварае аўтаматызаваную сістэму кіравання. Прыклады вялікіх сістэм: энергасістэма, якая мае прыродныя крыніцы энергіі (рэкі, радовішчы хім. або ядзернага паліва, ветравую або сонечную энергію), электрастанцыі, лініі перадачы энергіі, персанал, карыстальнікаў і інш.; вытв. прадпрыемства, якое мае крыніцы забеспячэння сыравінай і энергіяй, тэхнал. абсталяванне, фінансы, збыт прадукцыі, улік і справаздачнасць і інш. Гл. таксама Аўтаматызацыя вытворчасці.
М.П.Савік. с. 382
ВЯЛІ́КАЯ СЛІ́ВА , рака ў Слуцкім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Случ (бас. Прыпяці). Даўж. 25 км. Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Муравішчына. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. с. 382
«ВЯЛІ́КАЯ СЯМЁРКА» (англ. Group of Seven, G7), прынятая з сярэдзіны 1970-х г. назва 7 найб. развітых краін свету: Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Італіі, Канады, Францыі і Японіі. Назва ўзнікла ў сувязі са штогадовымі сустрэчамі кіраўнікоў гэтых дзяржаў для абмеркавання надзённых глабальных праблем паліт. і эканам. развіцця і выпрацоўкі ўзгодненай палітыкі па іх вырашэнні. Першая сустрэча адбылася ў 1975 у Рамбуе (Францыя), удзельнічалі лідэры 6 краін. У 1976 да іх далучыўся прэм'ер-міністр Канады, з 1977 — прадстаўнік ЕЭС. З 1992 да ўдзелу ў сустрэчах «вялікай сямёркі» запрашаюць і прадстаўніка Расіі. На пач. 1990-х г. на долю краін «сямёркі» прыпадала больш за 50% сусв. валавога нац. прадукту і прамысл. вытв-сці, больш за 25% с.-г. прадукцыі. с. 382
ВЯЛІ́КАЯ ФРАНЦУ́ЗСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ . гл. Французская рэвалюцыя 1789—99. с. 382
ВЯЛІ́КАЯ ХА́РТЫЯ ВО́ЛЬНАСЦЕЙ (англ. The Great Charter, лац. Magna Charta Libertatum), грамата, падпісаная англ. каралём Іаанам Беззямельным 15.6.1215. Упершыню ў гісторыі Англіі абмяжоўвала правы караля. Яе падпісанню папярэднічала паўстанне баронаў, незадаволеных узмацненнем улады караля і парушэннем ім феад. звычаяў. Рыцары і гараджане, якія выступілі на баку баронаў, забяспечылі іх перамогу. Вялікая хартыя вольнасцей напісана на латыні, уключала 63 артыкулы. Абмяжоўвала правы караля (гал. чынам у інтарэсах арыстакратыі), яго судовую ўладу, давала некаторыя прывілеі рыцарству, гарадам і вярхам вольнага сялянства. Баронам было дадзена права кантраляваць выкананне гарантый хартыі. Мела фундаментальнае значэнне ў развіцці канстытуц. працэсу ў Англіі і ўспрымалася як сімвал вярхоўнай улады закону. с. 382
«ВЯЛІ́КАЯ ХРО́НІКА» , «Летопис, то ест Кройника великая з розных многих кройникаров диалектом руским написана», беларуска-ўкраінскі хранограф 1-й пал. 17 ст., своеасаблівая гіст. энцыклапедыя свайго часу, першая сур'ёзная спроба выкладу сусв. гісторыі на старабел. мове. Месца ўзнікнення дакладна невядомае. Ранняя рэдакцыя помніка, найбольш верагодна, бел. паходжання, больш позняя — украінскага. Мае кампілятыўны характар. Паводле жанравай структуры — звод гіст. аповесцей, апавяданняў і пагадовых запісаў. Складаецца з 3 асн. частак: «Хронікі ўсяго свету» (грунтуецца пераважна на аднайм. хроніцы польск. гісторыка М.Бельскага), «Хронікі славянарускай» («Хронікі славян») і «Хронікі літоўскай і жамойцкай» (абедзве грунтуюцца на «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М.Стрыйкоўскага). У 1-й частцы апісана далёкае мінулае чалавецтва ад «стварэння свету» да часоў Карла Вялікага (9 ст.). 2-я частка прысвечана гісторыі стараж. Русі ад заснавання Кіева да 1480. Адзін з раздзелаў «Хронікі славянарускай» называецца «Хроніка Белай і Чорнай Русі». У 3-й частцы гісторыя ВКЛ ад легендарнага кн. Палемона да 1588. «Вялікая хроніка» змяшчае таксама шмат міфаў, легенд, паданняў і літаратурных апрацовак, у т.л. аповесці пра Траянскую вайну, Аляксандра Македонскага (гл. «Александрыя»), Кулікоўскую бітву і інш. «Вялікая хроніка» захавалася больш чым у 10 спісах. Большая частка тэксту «Вялікай хронікі» не апублікавана, акрамя «Хронікі літоўскай і жамойцкай», выдадзенай у «Поўным зборы рускіх летапісаў» (т. 32, 1975).
В.А. Чамярыцкі. с. 382
ВЯЛІ́КАЯ ШВА́КШТА , возера, гл. Вялікія Швакшты. с. 382
ВЯЛІ́КДЗЕНЬ , вяліканне, веснавое свята стараж. славян у гонар сонца, абуджэння прыроды і надыходу «вялікіх дзён» палявых работ. Адсюль і назва. Падобнае свята пачатку жніва было і ў стараж. семіцкіх плямён, называлася яно «Пасха» (стараж.-яўр. passah праходзіць міма). З развіццём культу бога Яхве Пасха святкавалася ў гонар выхаду яўрэяў з Егіпта, потым яе сталі звязваць з чаканнем «нябеснага збавіцеля» — месіі. На Беларусі на Вялікдзень адбываліся магічныя абрады з мэтай забеспячэння плоднасці жывёлы, урадлівасці зямлі, засцеражэння ад нягод. У велікодны абрадавы комплекс уваходзілі рытуальныя трапезы, гульні з велікоднымі яйкамі (біццё і качанне яек з лубка), карагоды і памінанне памерлых родзічаў — веснавыя дзяды (гл. Радаўніца). У першы велікодны вечар на Беларусі былі пашыраны валачобныя абыходы, у час якіх групы валачобнікаў хадзілі па хатах і выконвалі велічальныя валачобныя песні з пажаданнем селяніну плёну на ніве, прыплоду ў статку, добрага здароўя, шчаслівай долі. Хрысціяне пераасэнсавалі Вялікдзень у свята ўваскрэсення распятага Ісуса Хрыста, якое стала гал. хрысціянскім святам. Яму надаецца асаблівы сэнс як азнаменаванне перамогі над грахом і смерцю. Першапачаткова хрысціянскі Вялікдзень і іудзейская Пасха супадалі па часе. У 325 на 1-м Усяленскім Нікейскім царк. саборы было вырашана святкаваць Вялікдзень у першую нядзелю пасля веснавога раўнадзенства і поўні, з умовай несупадзення даты з іудзейскай Пасхай. Вялікдзень з'яўляецца рухомым святам. Разлічваецца правасл. царквой па юліянскім календары, каталіцкай — па грыгарыянскім. У залежнасці ад месячнага календара прыпадае на час ад 4 крас. да 8 мая. Паводле закону «Аб святочных днях у Рэспубліцы Беларусь» ад 19.12.1991 В. лічыцца святочным (нерабочым) днём.
А.У.Верашчагіна. с. 382
ВЯЛІ́КІ АРТЭЗІЯ́НСКІ БАСЕ́ЙН (Great Artesian Basin), Вялікі Аўстралійскі басейн, у Аўстраліі. Пл. каля 1,7 млн. км2. Цягнецца больш як на 2200 км з Пн на Пд ад узбярэжжа зал. Карпентарыя да сярэдняга цячэння р. Дарлінг і амаль на 1800 км з З на У. Размешчаны ў прагіне стараж. крышт. фундамента; гал. ваданосныя гарызонты — мезазойскія пясчанікі, якія залягаюць на глыб. да 1200 м. Дэбіты свідравін ад некалькіх л/с да 25—40 л/с, самавыліванне да 60 л/с. Воды пераважна прэсныя ці слабамінералізаваныя (да 3—6 г/л). Жыўленне за кошт інфільтрацыі атм. ападкаў і паверхневых вод. Патэнцыяльныя эксплуатацыйныя рэсурсы падземных вод 1772 млн. м3/год (у т.л. прэсных 872 млн. м3/год). Вада выкарыстоўваецца для гасп.-пітных мэт і на арашэнне. с. 383
ВЯЛІ́КІ АЎСТРАЛІ́ЙСКІ ЗАЛІ́Ў (Great Australian Bight), заліў у Індыйскім ак., каля паўд. берагоў Аўстраліі і в-ва Тасманія. Пл. 1335 тыс. км2. Глыб. да 5670 м. Ва ўсх. ч. — залівы Спенсер і Сент-Вінсент. Значны в-аў Кенгуру. Прылівы мяшаныя і сутачныя (да 3,6 м). Буйны порт — Адэлаіда. с. 383
ВЯЛІ́КІ БАР'Е́РНЫ РЫФ (Great Barrier Reef), града каралавых рыфаў і астравоў уздоўж паўн.-ўсх. ўзбярэжжа Аўстраліі, у Каралавым м. Даўж. каля 2300 км; шыр. ў паўн. ч. каля 2 км, у паўднёвай — да 150 км. Большая частка рыфаў знаходзіцца пад вадою і агаляецца ў час адліваў. Ад мацерыка Вялікі Бар'ерны рыф аддзелены суднаходнай натуральнай лагунай глыб. да 50 м. Даследавана каля 20 суднаходных праходаў (Вялікі Паўн.-Усходні, Рэйн-Айленд, Кука і інш.). Марскі нац. парк (засн. ў 1979); ахова флоры і фауны ўзбярэжжаў і мелкаводдэяў; уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. с. 383
ВЯЛІ́КІ БАСЕ́ЙН (Great Basin), нагор'е ва ўнутраным поясе Кардыльераў Паўн. Амерыкі, на З ЗША. Абмежавана хр. Сьера-Невада і Каскаднымі гарамі на З Скалістымі гарамі на У. Пл. больш за 500 тыс. км2.
У рэльефе спалучэнне кароткіх хрыбтоў (выш. да 3982 м) і вялізных катлавін (басейнаў) тэктанічнага паходжання, днішчы якіх ляжаць на выш. 1200—1500 м (Даліна Смерці на выш. 85 м ніжэй за ўзр. м.). Карысныя выкапні: медныя, кобальтавыя і вальфрамавыя руды, кухонная і глаўберава соль. Клімат пераважна субтрапічны, рэзка кантынентальны, засушлівы, на Пн умераны. Сярэднія т-ры ліп. 20—22 °С (макс. 56,7 °С), студз. 0—2 °С (мінім. -30 °С, у гарах да -60 °С). Ападкаў каля 200 мм за год. Б.ч. тэр. бяссцёкавая, арашаецца кароткімі часовымі водапатокамі. Гал. рэкі — Снейк і Гумбальт, буйныя азёры — Вял. Салёнае возера, Юта і інш. Пашыраны бурыя глебы, шэразёмы, саланчакі і саланцы (у катлавінах), горна-карычневыя (у гарах). Ландшафты паўпустынь і пустынь: на Пн (ад 37° паўн. ш.) — злакава-палынная расліннасць, на Пд — участкі з кактусамі і агавамі. Больш вільготныя схілы ўкрыты крывалессем з хвоі і ядлоўцу. Жывуць у Вялікім Басейне паўзуны — грымучыя змеі, яшчаркі-ядазубы і фрыназомы. На арашальных плошчах — земляробства. с. 383
ВЯЛІ́КІ БЕЛЯНО́К , возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Быстрыца, за 28 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 0,2 км2, даўж. 880 м, найб. шыр. 270 м. Пл. вадазбору 2 км2. Схілы катлавіны выш. да 11 м, заходнія пад лесам і хмызняком, усходнія разараныя. Ручаямі злучаецца з азёрамі М. Белянок і Нявіда. с. 383
ВЯЛІ́КІ БОР , вёска ў Велікаборскім с/с Хойніцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 25 км ад г. Хойнікі, 120 ад Гомеля, 5 км ад чыг. ст. Партызанская. 1239 ж., 418 двароў (1996). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму.
Вядома з 16 ст., вёска ў Кіеўскім ваяв. Каралеўства Польскага. Знаходзілася ва ўладанні Парышэвічаў, Шуйскіх, Прозараў і інш. З 1793 у Рас. імперыі, сяло Хойніцкай вол. Рэчыцкага пав. У 1866 адкрыта нар. вучылішча. У 1886 — 527 ж., 58 двароў, царква, млын. З 1919 у РСФСР, з 1926 у БССР. У Вял. Айч. вайну 3.6.1943 ням.-фаш. захопнікі спалілі вёску, расстралялі і спалілі 36 яе жыхароў. У 1970 — 1120 жыхароў. с. 383
ВЯЛІ́КІ БУГА́Й , птушка, гл. ў арт. Бугаі. с. 383
ВЯЛІ́КІ БУРГА́Н , нафтавае радовішча ў Кувейце, адно з буйнейшых у свеце. Уваходзіць ў Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1938, распрацоўваецца з 1939. Пачатковыя прамысл. запасы нафты 10,7 млрд. т. Паклады на глыб. 1,1—1,3 км. Шчыльн. нафты 868 кг/м3. Свідравіны фантануюць. Нафтаправоды да гарадоў Міна-эль-Ахмады і Эль-Кувейт. с. 383
ВЯЛІ́КІ ВЕРАЦЕ́ННІК , птушка, гл. ў арт. Вераценнікі. с. 383
ВЯЛІ́КІ ВОДАПАДЗЕ́ЛЬНЫ ХРЫБЕ́Т (Great Dividing Range), Усходне-Аўстралійскія горы, горная сістэма ўздоўж усх. і паўд.-ўсх. ўзбярэжжа Аўстраліі. Даўж. каля 4000 км. Выш. да 2230 м (г. Касцюшкі). Горы ўтварыліся ў неаген-антрапагене на месцы дэнудзіраванай палеазойскай складкавай краіны. Усх. схілы стромкія, моцна і глыбока расчлянёныя, зах. схілы паката пераходзяць ва ўзгоркавыя перадгор'і (даунсы). На Пн ад 28° паўд. ш. Вялікі Водападзельны хрыбет дасягае шыр. 650 км і складаецца з берагавых пласкагор'яў і масіваў (выш. да 1000 м), сярэдзінных тэктоніка-эразійных катлавін і слаба выяўленага ў рэльефе горнага ланцуга выш. 500—700 м. На Пд ад 28° паўд. ш. Вялікі Водападзельны хрыбет — вузкі ланцуг асобных масіваў, дзе вылучаюцца крышт. хрыбет Нью-Інгленд, хрыбты Хейстынгс і Ліверпул, Блакітныя горы і Аўстралійскія Альпы. Горы складзены ў асн. з вапнякоў, гранітаў, гнейсаў, вулканічных парод. Карысныя выкапні: нафта і прыродны газ, каменны і буры вугаль, волава, поліметалы, золата, медзь, тытанамагнетытавыя пяскі.
Вялікі Водападзельны хрыбет ляжыць у субэкватарыяльным, трапічным і субтрапічным кліматычных паясах. Сярэднямесячныя т-ры паніжаюцца з Пн на Пд (на ўзбярэжжы ад 26 да 21 °С летам і ад 17 да 10 °С зімой). Ападкаў на вільготных усх. схілах ад 1000 да 2000 мм, на заходніх — 500—700 мм за год. З Вялікага Водападзельнага хрыбта пачынаюцца рэкі Мурэй і Дарлінг, у Каралавае і Тасманава моры сцякаюць кароткія парожыстыя і паўнаводныя рэкі Фіцрой, Хантэр і інш. Усх. схілы парослыя лесам. Да выш. 1000 м на Пн ад 15° паўд. ш. — лістападна-вечназялёныя вільготныя лясы, ад 15 да 28° паўд. ш. — эўкаліптавыя трапічныя лясы, больш на Пд — субтрапічныя мусонныя лясы з эўкаліптаў. На зах. схілах Вялікага Водападзельнага хрыбта развіты лесасаванны, саванны і зараснікі ксерафітных хмызнякоў. У лясах жывуць каала, кускусы, дрэвавы кенгуру; характэрны райскія птушкі, птушка-ліра, казуары, папугаі. с. 383
ВЯЛІ́КІ ЕНІСЕ́Й , Бій-Хем, рака ў Рэспубліцы Тува, у Расійскай Федэрацыі, правая складаючая р. Енісей. Даўж. 605 км, пл. бас. 56,8 тыс. км2. Выцякае з воз. Кара-Балык і цячэ пераважна ў гарах паўн.-ўсх. ч. Тувы. Гал. прытокі: Азас, Хам-Сыра, Сыстыг-Хем (справа). Каля г. Кызыл зліваецца з р. Малы Енісей (Ка-Хем), утвараючы Верхні Енісей (Улуг-Хем). Суднаходная на 285 км. Сплаўная. с. 383
ВЯЛІ́КІ ІРГІ́З , рака ў Заволжы, у Расіі, левы прыток Волгі. Даўж. 675 км, пл. бас. 24 тыс. км2. Пачынаецца ў адгор'ях Агульнага Сырта, цячэ ў шырокай даліне, упадае ў Валгаградскае вадасховішча. Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход вады ў нізоўі каля 23 м3/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. с. 384
ВЯЛІ́КІ КА́МЕНЬ з адзнакай, геалагічны помнік прыроды на Беларусі. За 200 м на ПдЗ ад в. Сякераўцы Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. Граніт ружовы біятытавы, лейкакратавы дробназярністы. Па форме нагадвае вялікі прас. Даўж. 4,1 м, шыр. 3,4 м, выш. над паверхняй зямлі 3,2 м, у абводзе 11,6 м, аб'ём 45 м3, маса каля 118 т. На зах. баку высечаны чатырохканцовы крыж. Прынесены ледавіком каля 130—150 тыс. гадоў назад з Балтыйскага шчыта.
В.Ф.Вінакураў. с. 384
ВЯЛІ́КІ КА́МЕНЬ , Чортаў камень, геалагічны помнік прыроды, самы буйны валун на Беларусі. За 500 м на З ад в. Горкі Шумілінскага р-на Віцебскай вобл., за 400 м ад аўтадарогі Шуміліна—Бешанковічы. Ружовы граніт рапаківі з авоідамі палявога шпату (2—9 см у папярочніку). Па форме нагадвае вялікі прас. Даўж. (бачнай часткі) 11 м, шыр. 5,6 м, выш. над паверхняй зямлі 2,8 м, у абводзе 32 м, аб'ём 173 м3, маса 460 т. Прынесены ў час апошняга зледзянення каля 18 тыс. гадоў назад з Выбаргскага масіву Балтыйскага шчыта.
В.Ф.Вінакураў. с. 384
ВЯЛІ́КІ КАНА́Л (кіт. Даюньхэ), суднаходны канал у Кітаі. Важная водная артэрыя краіны; адно са стараж. гідратэхн. збудаванняў. Злучае 2 буйн. парты — Цяньцзінь і Шанхай. Агульная працягласць 1782 км, з адгалінаваннямі ў гарады Ханчжоў, Пекін і Наньтун — 2470 км. Шыр. ад 40 м (правінцыі Шаньдун, Хэбэй) да 3500 м (Шанхай). Глыб. на фарватэры 2—3 м; 21 шлюз. Перасякае рэкі Хуанхэ і Янцзы, уключае натуральныя водныя шляхі (рэчышчы рэк і азёры). Складаецца з некалькіх участкаў: паўднёвы пабудаваны ў 7 ст., паўночны — у 13 ст., частка цэнтр. ўчастка (ад г. Хуайінь да г. Цзянду) праходзіць па канале Ханьгоў. Рэканструяваны ў 1961—62 і 1982—83. с. 384
ВЯЛІ́КІ КАНЬЁН (Grand Canyon), Вялікі Каньён Каларада, каньён у ЗША (штат Арызона), на плато Каларада. Выпрацаваны р. Каларада ў тоўшчы вапнякоў, пясчанікаў і сланцаў у выніку рачной эрозіі. Даўж. каля 350 км, глыб. да 1800 м (адзін з найглыбейшых у свеце), шыр. 8—25 км на ўзроўні паверхні плато (на выш. 2100— 2500 м) і менш за 1 км (на асобных участках да 120 м) каля ўрэзу вады. Характэрны своеасаблівыя формы схілаў (калоны, піраміды, бастыёны), грандыёзныя агаленні горных парод. Нац. парк Гранд-Каньён (з 1919); уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Турызм. с. 384
ВЯЛІ́КІ КАНЬЁН Крыма , цясніна ў Крымскіх гарах, на паўн. схіле Ай-Петрынскай Яйлы, на Украіне. Даўж. каля 3 км, шыр. 2—4 м, глыб. да 350 м. Эразійна-тэктанічнага паходжання; утварыўся ў вапняках. Па дне цячэ р. Аўзун-Узень. Парогі, вадаспады, паглыбленні, т.зв. катлы і ванны (больш як 150). Помнік прыроды. Турызм. с. 384
ВЯЛІ́КІ КАЎКА́З , горная сістэма, якая цягнецца з З на У паміж Чорным і Каспійскім морамі. Даўж. больш за 1100 км, шыр. да 180 км. У восевай ч. — Галоўны, або Водападзельны, хрыбет і Бакавы хрыбет, ім спадарожнічаюць перадавыя і папярочныя ланцугі выш. да 4000 і 5000 м (найб. 5642 м, г. Эльбрус). Вялікі Каўказ падзяляюць на 3 часткі: Зах. Каўказ (да Эльбруса), Цэнтр. Каўказ (паміж Эльбрусам і Казбекам) і Усх. Каўказ (на У ад Казбека). На схілах — горна-лясныя, горна-лугавыя і горна-стэпавыя ландшафты. Значнае сучаснае зледзяненне (каля 200 ледавікоў, агульная пл. 1424 км2). Гл. таксама Каўказ. с. 384
ВЯЛІ́КІ КНЯЗЬ , найвышэйшы княжацкі тытул на Русі і ў ВКЛ. Вядомы з 10 ст., належаў феад. сюзерэну ўсіх князёў (Вялікі князь кіеўскі), у 12—14 ст. — правіцелям буйнейшых феад. княстваў і асобным прадстаўнікам уплывовых княжацкіх родаў. Пасля стварэння Рус. цэнтралізаванай дзяржавы (канец 15 —пач. 16 ст.) належаў Вялікім князям маскоўскім, з 1547 увайшоў у царскі, а з 1721 у імператарскі тытулы. У ВКЛ афіц. тытул Вялікі князь літоўскі, рускі, жамойцкі і інш. зямель; называўся таксама гаспадаром. Быў кіраўніком дзяржавы. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы 18 ст. тытулам Вялікі князь літоўскі да 1917 карысталіся рас. імператары. Тытул Вялікага князя насілі члены рас. імператарскай сям'і. с. 384
ВЯЛІ́КІ КРАХА́ЛЬ , птушка, гл. ў арт. Крахалі. с. 384
ВЯЛІ́КІ КУЛО́Н (Numenius arquata), птушка сям. бакасавых атр. сеўцападобных. Пашыраны ў Еўропе, Зах. Азіі, Манголіі, на ПнУ Кітая. Жыве пераважна на вярховых балотах, у поймах азёр і рэк, радзей на сухіх травяністых астравах, лугах і палях побач з мокрымі поймамі. На Беларусі рэдкі від, занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца на ўсёй тэр., часцей у Бел. Паазер'і і на Палессі. Нар. назвы вялікі кулён, вялікі бакас.
Даўж. да 70 см, маса да 1 кг, самкі большыя за самцоў. Афарбоўка бура-шэрая з чорнымі падоўжнымі стракацінамі, надхвосце і бруха белыя. Дзюба даўж 12—18 см, загнутая ўніз. Ногі доўгія. Гняздуецца невял. калоніямі або асобнымі парамі; гняздо на зямлі або на купіне. Выседжвае 4, вельмі рэдка 3 або 5 птушанят. Корміцца малюскамі, чарвямі, насякомымі і іх лічынкамі, дробнымі жабамі, зрэдку ягадамі і насеннем. с. 384
ВЯЛІ́КІ ЛЕС , нізіннае балота на Пд Кобрынскага (24,4 тыс. га) і Драгічынската (15,7 тыс. га) р-наў Брэсцкай вобл., у вадазборы Дняпроўска-Бугскага канала і р. Мухавец. Пл. 40,1 тыс. га, у межах прамысл. пакладаў 24,8 тыс. га. Глыб. торфу да 5,6 м, вял. плошчу займаюць забалочаныя мінер. глебы і мелказалежныя тарфянікі. Месцамі ёсць сапрапель і мергель магутнасцю да 3 м. На неасушаных землях пераважае хмызняк і драбналессе з вярбы, вольхі, бярозы; травяное покрыва пераважна з асок. Балота падзелена пясчанымі градамі (агульная пл. 1,2 тыс. га) на некалькі масіваў. Асобныя грады пад лесам з вольхі і бярозы, хмызняком з ляшчыны і вярбы, месцамі ворыва. с. 384
ВЯЛІ́КІ МЕНДЭРЭ́С , Бююк-Мендэрэс (Büyük Menderes), рака на З Турцыі. Даўж. 380 км, пл. бас. 23,9 тыс. км2. Пачынаецца на Анаталійскім пласкагор'і, упадае ў Эгейскае м., утварае дэльту. Сярэдні расход вады 90 м3/с. Мнагаводная зімой. Выкарыстоўваецца на арашэнне. У ніжнім цячэнні рэчышча надзвычай звілістае, таму стараж.-грэч. назва ракі Меандр стала ўжывацца для абазначэння рачных лукавін — меандраў. с. 385
ВЯЛІ́КІ МЯЖНІ́К , вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Дняпро, на аўтадарозе Орша—Шклоў. Цэнтр Александрыйскага с/с і калгаса. За 14 км на Пн ад г. Шклоў, 44 км ад Магілёва, 2 км ад чыг. ст. Копысь. 241 ж., 78 двароў (1996). Клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 385
ВЯЛІ́КІ НЕФУ́Д , пясчаная пустыня на Пн Аравійскага п-ва, у Саудаўскай Аравіі. Пл. 80 тыс. км2. Працягласць з ПнЗ на ПдУ каля 500 км, з З на У — 300 км. Размешчана на плато з асобнымі астраўнымі кражамі на выш. 600—1000 м. У рэльефе масівы барханных (выш. да 100 м) і градавых пяскоў, камяністыя паверхні — хамады. Характэрны лейкападобныя паніжэнні — фульджы, дзе трапляюцца калодзежы і аазісы. Клімат трапічны, рэзка кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. 10 °С, ліп. 30 °С (макс. да 54 °С), ападкаў 100 мм за год. Пастаянныя моцныя вятры. Шматлікія сухія рэчышчы — вадзі. Разрэджаная палынна-эфемеравая расліннасць. Жывёльны свет: гіена, шакалы, дзікі кот, з капытных — газель; шматлікія грызуны, яшчаркі. Качавая жывёлагадоўля (авечкі, вярблюды). с. 385
ВЯЛІ́КІ ПАДВО́РЛІК (Аquilа clanga), драпежная птушка сям. ястрабіных атр. сокалападобных. Пашыраны ў Еўразіі. Жыве ў вял. масівах высакастволых увільготненых лісцевых і мяшаных лясоў каля вадаёмаў. На Беларусі адзначаны ў паўд., усх. і паўн. частках; рэдкі від, занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. цела каля 75 cм, маса каля 3,2 кг, самкі большыя за самцоў. Апярэнне аднатоннае, цёмна-бурае, патыліца і надхвосце святлейшыя. Дзюба і кіпцюры чорныя. Васкавіца і ногі жоўтыя. Цэўка аперана да пальцаў. Гнёзды на вял. дрэвах, на выш. 12—20 м, выкарыстоўвае некалькі гадоў запар. Выседжвае 1—3 птушанят. Корміцца пераважна дробнымі грызунамі, птушкамі, жабамі, насякомымі. Добра пераносіць няволю. с. 385
ВЯЛІ́КІ ПЕРАКО́П , рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай і Мядзельскім р-не Мінскай абл., у бас. р. Вілія. Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 241 км2. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Мацясы Мядзельскага р-на (у верхнім цячэнні наз. Малінаўка). Асн. прытокі Сермеж і ручай Першы. Даліна добра распрацаваная. Пойма двухбаковая. Рэчышча звілістае, на працягу 20,4 км каналізаванае. У вярхоўі і сярэднім цячэнні на пойме Вялікі Перакоп прымае сцёк меліярац. каналаў; у нізоўі рыбапрамысловы ўчастак; створана сажалка. с. 385
ВЯЛІ́КІ ПЁС (лац. Сanis Major), сузор'е Паўд. паўшар'я неба. Найб. яркая зорка — Сірыус (α Вялікага Пса, -1,4 візуальнай зорнай велічыні), самая яркая зорка ўсяго неба. 80 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. Беларусі Вялікага Пса відаць зімой. Гл. Зорнае неба. с. 385
ВЯЛІ́КІ РО́ЖАН , вёска ў Салігорскім р-не Мінскай вобл., каля р. Морач і Чырвонаслабодскага вадасх., на аўтадарозе Чырв. Слабада—Ганцавічы. Цэнтр Рожанскага с/с і калгаса. За 43 км на З ад горада і чыг. ст. Салігорск, 176 км ад Мінска. 1227 ж., 460 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. За 4 км ад вёскі, ва ўрочышчы Шылава помнік партызанам. Царква Ушэсця. с. 385
ВЯЛІ́КІ САХА́РСКІ АРТЭЗІЯ́НСКІ БАСЕ́ЙН , Алжыра-Туніскі артэзіянскі басейн, размешчаны пераважна на тэр. Алжыра, ахоплівае таксама паўд. палову Туніса і часткова Лівію. Пл. каля 600 тыс. км2. На Пн абмежаваны Сахарскім Атласам, на З — Угарцкімі ланцугамі, на Пд — масівам Ахагар, усх. мяжа басейна дакладна не вызначана. Прыўрочаны да апускання Сахарскай пліты з дакембрыйскім фундаментам. Гал. ваданосны комплекс звязаны з ніжнемелавымі пясчана-гліністымі адкладамі. Глыбіня 100—1300 м. Дэбіт свідравін да 300 л/с самавыліваннем, сярэдні ўдзельны дэбіт 1—3 л/с. Воды нярэдка тэрмальныя (60 °С і болей), прэсныя або маламінералізаваныя (0,3—2,4 г/л). Асн. вобласць жыўлення басейна на схілах гор, а таксама кандэнсацыйная вільгаць у раёнах буйных пясчаных масіваў (эргаў). Воды выкарыстоўваюцца для прам-сці, арашэння і абваднення. с. 385
ВЯЛІ́КІ СТАЎРАПО́ЛЬСКІ КАНА́Л (да 1970 Кубань-Калаўскі), арашальна-абвадняльны канал у Стаўрапольскім краі Расійскай Федэрацыі. Адкрыты ў 1967. Злучае р. Кубань з Чаграйскім вадасховішчам (Калмыкія). Даўж. больш за 480 км. Прапускная здольнасць 180 м3/с. На Вялікім Стаўрапольскім канале — Вялікае вадасховішча. с. 385
ВЯЛІ́КІ СТРАКА́ТЫ ДЗЯ́ЦЕЛ , гл. ў арт. Дзятлавыя. с. 385
ВЯЛІ́КІ СУПО́НЕЦ , возера на мяжы Глыбоцкага і Ушацкага р-наў Віцебскай вобл., у бас. р. Альзініца, за 19 км на З ад г.п. Ушачы. Пл. 0,42 км2, даўж. 960 м, найб. шыр. 550 м, найб. глыб. 23,8 м, даўж. берагавой лініі больш за 2,6 км. Пл. вадазбору 6,13 км2. Схілы катлавіны выш. 15—18 м (на Пн 5—10 м, спадзістыя) пад лесам, на ПнЗ разараныя. Дно складанай будовы (чаргуюцца ўпадзіны і мелі). Зона мелкаводдзя вузкая, выслана пяскамі і глеямі, глыбей — сапрапелем. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шыр. 8—50 м. Злучана пратокай з воз. Малы Супонец. с. 385
ВЯЛІ́КІ ТЭА́ТР РАСІ́І , Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр Расіі, тэатр оперы і балета; адзін з цэнтраў рускай і сусв. музычна-тэатр. культуры. Засн. ў 1776 у Маскве на базе трупы, створанай антрэпрэнёрам М.Медоксам і кн. П.В.Урусавым. Спектаклі даваліся ў доме графа Р.І.Варанцова, з 1780 — у будынку на вул. Пятроўка (наз. Пятроўскі т-р), з 1824 — у сучасным будынку (арх. В.Бавэ, паводле праекта А. Міхайлава; рэканструяваны ў 1856, арх. А.К.Кавас). Напачатку ставіліся замежныя і першыя рус. оперы і балеты, пазней — шэдэўры сусв. класікі і сучасных кампазітараў. З пач. 20 ст. сусв. прызнанне атрымала рус. вакальная (Ф.Шаляпін, А.Няжданава, Л.Собінаў і інш.) і балетная (К.Гельцэр, А.Горскі і інш.) школы, звязаныя з дзейнасцю Вялікага тэатра Расіі. З 1919 акадэмічны. У 1924—59 у памяшканні б. Опернага т-ра Зіміна працаваў філіял Вял. т-ра, у 1961—89 спектаклі ішлі і ў Крамлёўскім Палацы з'ездаў (цяпер Дзярж. Крамлёўскі Палац). У розныя гады ў т-ры працавалі: дырыжоры М.Галаванаў, Г.Раждзественскі, Я.Святланаў; спевакі В. Барсава, Н.Абухава, С.Лемешаў, І.Казлоўскі, І.Архіпава, Г.Вішнеўская, У.Атлантаў, А.Абразцова, Я.Несцярэнка, І.Сіняўская, Т.Мілашкіна, Б.Рудэнка, Ю .Гуляеў, А. Вядзернікаў, Ю.Мазурок; салісты балета Г. Уланава, Я.Лепяшынская, М.Сямёнава, М.Плісецкая, Н.Бяссмертнава, К.Максімава, У.Васільеў, М.Ліепа, В.Гардзееў, Н.Сямізорава, Н.Ананіяшвілі; рэжысёры Л.Баратаў, Б.Пакроўскі; балетмайстры Л.Лаўроўскі, Ю.Грыгаровіч, мастакі В.Рындзін, В.Левенталь і інш. Маст. кіраўнік — дырэктар т-ра У.Васільеў (з 1995). У 1920—60-я г. пры т-ры працавала Маскоўскае харэагр. вучылішча.
Літ.: Грошева Е. Большой театр СССР в прошлом и настоящем. М., 1962; Сегодня на сцене Большого театра, 1776—1976: К 200-летию Большого театра: [Сб. ст.]. М., 1976. с. 385
ВЯЛІ́КІ УЗЕ́НЬ , рака на ПдУ еўрапейскай ч. Расійскай Федэрацыі і на З Казахстана. Даўж. 650 км, пл. бас. 15,6 тыс. км2. Упадае ў бяссцёкавыя Камыш-Самарскія азёры. Жыўленне пераважна снегавое. Сцёк вясной. Летам на асобных участках перасыхае. Ледастаў з канца ліст. да красавіка. Сярэдні расход вады каля г. Новаўзенск 6,7 м3/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. с. 386
ВЯЛІ́КІ УЛІ́Т , птушка, гл. ў арт. Уліты. с. 386
ВЯЛІ́КІ У́СЦЮГ , горад у Расіі, цэнтр раёна ў Валагодскай вобл., на р. Сухана. Вядомы з 1212. 47,5 тыс. ж. (1994). Чыг. станцыя. Рачны порт. Аэрапорт. Суднабудаванне і суднарамонт (грузавыя цеплаходы, баржы, краны, буксірныя лябёдкі і інш.), металаапр., лёгкая (шчацінна-шчотачная, швейная, гарбарна-галантарэйная і інш.), дрэваапр. (вытв-сць фанеры, мэблі, буд. матэрыялаў), харч. прам-сць. Краязнаўчы музей.
Шматлікія помнікі архітэктуры надаюць гораду маляўнічасць і непаўторнасць (цэрквы Ушэсця і Спаса-Праабражэнская, саборы Міхаіла-Архангельскага і Троіца-Гледзенскага манастыроў, усе 17 ст., царква Дзмітрыя Салунскага, 1700—08, і інш., будынкі ў стылі барока і класіцызму). З 17 ст. Вялікі Усцюг — цэнтр маст. рамёстваў: прасечанае жалеза, рознакаляровая эмаль, сярэбраная філігрань, акоўка бляхай з малюнкам («мароз на блясе»), чаканка. З 18 ст. развіваецца велікаусцюжскае чарненне па серабры. с. 386
ВЯЛІ́КІ ФАНТА́Н , прыморскі кліматычны і бальнеагразевы курорт на Украіне, у складзе Адэскай групы курортаў. За 9 км ад чыг. ст. Адэса. Засн. ў 1946. Інтэнсіўная сонечная радыяцыя спрыяе кліматалячэнню, гразі Куяльніцкага лімана — гразелячэнню. Марская вада выкарыстоўваецца для штучных мінер., газавых, радонавых і інш. ваннаў, мінер. вада — на лячэнне хвароб страўніка, кішэчніка. Практыкуецца фізіятэрапія. Праводзіцца лячэнне органаў дыхання, апоры і руху, перыферычнай нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм. с. 386
ВЯЛІ́КІ ФЕРГА́НСКІ КАНА́Л , арашальны канал на тэр. Узбекістана (283 км) і Таджыкістана (62 км). Пабудаваны ў 1939—40. Злучае р. Нарын з Сырдар'ёй. Больш за 1000 гідратэхн. збудаванняў, з іх 50 буйных. с. 386
ВЯЛІ́КІ ХІНГА́Н , горы на ПнУ Кітая і У Манголіі. Працягласць з ПдЗ на ПнУ каля 1200 км. Выш. да 1949 м. Складзены з гранітаў, ліпарытаў, андэзітаў. Вяршыні плоскія, схілы спадзістыя. На Пн светлахвойная тайга, участкі шматгадовай мерзлаты, больш на Пд — участкі шыракалістых лясоў, лесастэп, стэп. Рэзерват Дахінганлін (Кітай). Важны прыродны рубеж, умоўная мяжа паміж Цэнтр. і Усх. Азіяй. с. 386
ВЯЛІ́КІ ШАЎКО́ВЫ ШЛЯХ , караванны шлях з Кітая ў краіны Сярэдняй і Пярэдняй Азіі ў 2 ст. да н.э. — 15 ст. н.э. Адкрыты ў час падарожжа Чжан Цяня. Ішоў з Сіяня праз Ланьчжоў у Дуньхуан, дзе раздвойваўся: паўн. дарога ішла ў Ферганскую даліну, паўд. перасякала горныя хрыбты Паміра, вяла ў Індыю і на Б. Усход. Гал. таварам быў кіт. шоўк, асн. гандлярамі — сярэднеазіяцкія купцы-пасрэднікі. Актыўна выкарыстоўваўся для дыпламат. сувязей, асабліва на мяжы 1—2 ст., калі ў Кітай і з Кітая штогод адпраўляліся пасольствы, якія суправаджаліся гандл. караванамі. У 3—6 ст. выкарыстоўваўся як «дарога пілігрымаў», па якой будыйскія манахі ішлі з Кітая ў Індыю і назад. У 10 ст. па шляху ўстанавіліся сувязі Кітая з Візантыяй, арабамі. У 13—14 ст. злучыў аддаленыя раёны Манг. імперыі. Заняпаў з развіццём марскіх зносін. с. 386
ВЯЛІ́КІ ЮГА́Н , рака ў Зах. Сібіры, у Расіі, левы прыток Обі. Даўж. 1063 км, пл. бас. 34,7 тыс. км2. Пачынаецца ў балотах Васюгання, цячэ па цэнтр. ч. Зах.-Сібірскай раўніны, упадае ў Юганскую пратоку. Асн. прыток — Малы Юган (справа). Жыўленне пераважна снегавое. Ледастаў з кастр.—ліст. да канца крас. — пачатку мая. Сярэдні расход вады 230 м3/с. У бас. Вялікага Югана больш як 7,5 тыс. азёр. Сплаўная. Суднаходная на 457 км ад вусця. с. 387
ВЯЛІ́КІХ ЛІ́КАЎ ЗАКО́Н , агульны прынцып, паводле якога сукупнае дзеянне вял. ліку выпадковых фактараў пры некаторых вельмі агульных умовах прыводзіць да выніку, які амаль не залежыць ад выпадку.
На пач. 18 ст. Я. Бернулі ўпершыню дакладна даказаў тэарэму пра імкненне частаты выпадковай падзеі да яе імавернасці пры вял. колькасці выпрабаванняў. Гэтая тэарэма дае тэарэт. аснову для набліжанага вылічэння невядомай імавернасці падзеі па яе частаце. С.Пуасон у 1837 пашырыў тэарэму Бернулі на больш агульныя ўмовы і ўвёў тэрмін «Вялікіх лікаў закон». Значнае абагульненне тэарэмы Бернулі зрабіў П.Л.Чабышоў (1866), вынікам чаго з'яўляецца правіла сярэдняга арыфметычнага, якое выкарыстоўваецца ў практыцы вымярэнняў: калі х1, х2, х3, ..., хn — значэнні велічыні, што вымяраецца, то яе сапраўднае значэнне супадае з сярэднім значэннем <FORMULA> .
Вялікіх лікаў законам карыстаюцца ў тэхніцы, фізіцы, статыстыцы, эканоміцы і інш. галінах навукі і тэхнікі.
А.А.Гусак. с. 387
ВЯЛІ́КІЯ АЗЁРКІ , вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл. Азёркаўскага с/с і калгаса. За 33 км ад г. Масты, 93 км ад Гродна, 23 км ад чыг. ст. Зэльва. 484 ж., 173 двары (1996). Сярэдняя школа, клуб, аддз. сувязі. с. 387
ВЯЛІ́КІЯ АЗЁРЫ (Great Lakes), група вял. азёр ва ўсх. частцы Паўн. Амерыкі, у ЗША і Канадзе. Уключае азёры: Верхняе возера, Гурон, Мічыган, Эры, Антарыо. Агульная пл. 245,2 тыс. км2; аб'ём вады 22,7 тыс. км3; самая вял. колькасць прэснай вады на Зямлі. Сцёк па р. Св. Лаўрэнція ў Атлантычны акіян.
Катлавіны Вялікіх азёр тэктанічнага (Верхняе возера і Гурон) і ледавіковага паходжання. Паўн. берагі часта скалістыя, абрывістыя, паўд.-ўсх. — пераважна нізкія, гліністыя і пясчаныя. Шмат астравоў. Вялікія азёры размешчаны прыступкамі, злучаны паміж сабой кароткімі парожыстымі мнагаводнымі рэкамі. Рака Ніягара, якая злучае азёры Эры і Антарыо, утварае Ніягарскі вадаспад. З воз. Антарыо выцякае р. Св. Лаўрэнція. Сярэднія т-ры вады на паверхні ў студз. ад 0 °С у паўд. частцы да -5 °С на Пн, ліп. адпаведна ад 20 да 14 °С. Са снеж да сак. — красавіка прыбярэжныя воды Вялікіх азёр укрыты лёдам. Інтэнсіўнае суднаходства. Рыбалоўства. Звязаны суднаходнымі каналамі з р. Гудзон і сістэмай Місісіпі. Шлюзавыя каналы ўтварылі водны шлях для марскіх суднаў даўж. каля 3000 км (у абход парогаў на р. Сент-Мэрыс, канал Су-Сент-Мары і Ніягарскага вадаспада — канал Уэленд).
Да пач. 1970-х г. Вялікія азёры былі значна забруджаны прамысл. сцёкамі. У выніку правядзення спец. праграм адноўлены флора і фауна, палепшылася якасць вады. Гал. парты — Дулут, Мілуокі, Чыкага, Дэтройт, Таліда, Кліўленд, Эры, Буфала (ЗША), Тандэр-Бей, Су-Сент-Мары, Таронта (Канада).
М.В.Лаўрыновіч. с. 387
ВЯЛІ́КІЯ АНТЫ́ЛЬСКІЯ АСТРАВЫ́ (ісп. Grandes Antillas, англ. Greater Antilles), заходняя частка архіпелага Антыльскія астравы ў Вест-Індыі. Уключае вял. а-вы Куба, Гаіці, Ямайка, Пуэрта-Рыка і менш значныя, размешчаныя паблізу. Агульная пл. 209 тыс. км2. с. 387
ВЯЛІ́КІЯ АРЛЫ́ , вадасховішча ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл., у басейне р. Вятліца (правы прыток Прыпяці), у меліярац. сістэме «Магільна», за 20 км на ПнУ ад г. Столін. Пл. 0,99 км2, даўж. 1,3 км, найб. шыр. 1,1 км, найб. глыб. 4,8 м, аб'ём вады 3,5 млн. м3. Даўж. агараджальнай дамбы 4,4 км. Наліўное, напаўняецца вадой з Бор-Дубянецкага канала ў час разводдзя і за кошт сцёку меліярац. каналаў. Ваганні ўзроўню на працягу года 3,8 м. Выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі, увільгатнення і арашэння зямель. с. 387
ВЯЛІ́КІЯ АЎЦЮКІ́ , вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 24 км на ПдУ ад г. Калінкавічы, 120 км ад Гомеля, 13 км ад чыг. ст. Галявіцы. 711 ж., 362 двары (1996). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. У Вялікіх Аўцюках праводзяцца фестывалі гумару. с. 387
ВЯЛІ́КІЯ БО́РТНІКІ , вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Ала, на аўтадарозе Бабруйск—Рагачоў. Цэнтр Бортнікаўскага с/с і калгаса. За 25 км на У ад г. Бабруйск, 135 км ад Магілёва, 10 км ад чыг. ст. Цялуша. 880 ж., 392 двары (1996). Сярэдняя і муз. школы, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, лазнева-пральны камбінат, гасцініца, аддз. сувязі. с. 387
ВЯЛІ́КІЯ ГЕАГРАФІ́ЧНЫЯ АДКР́ЫЦЦІ , сукупнасць найбольш значных адкрыццяў на сушы і ў моры, здзейсненых на працягу амаль усёй пісьмовай гісторыі чалавецтва. Традыцыйна іх атаясамліваюць толькі з адкрыццямі сярэдзіны 15 — сярэдзіны 17 ст. Да больш ранняга перыяду належаць адкрыцці: Паўд. Азіі і Індыйскага ак. (мараходы і купцы Харапскай цывілізацыі, 25—20 ст. да н.э.); паўд. ўзбярэжжа Еўропы, Міжземнага і Чорнага мораў (крыцкія і ахейскія мараходы, 16—14 ст. да н.э.); Усх. Азіі (іньскія купцы, палкаводцы, мараходы, 16—8 ст. да н.э.); плаванне вакол Афрыкі і ўстанаўленне яе прыблізных памераў (фінікійскія мараходы, паміж 609 і 595 да н.э.); Паўн. Атлантыкі, в-ва Вялікабрытанія, Паўночнага і Балтыйскага мораў (Пітэас, не пазней 320 да н.э.); Грэнландыі і Паўн.-Усх. Амерыкі (Эйрык Раўдзі, Лейф Эйрыксан, 981—1004); Усх. Еўропы (арабскія падарожнікі, купцы і каланісты Кіеўскай Русі з 9—10 ст.). Важнае значэнне мелі адкрыцці 15—17 ст.: Цэнтр. і Паўд. Амерыкі (Х.Калумб, А.Веспучы і інш.; 1442—1502); марскога шляху з Еўропы ў Індыю (Васка да Гама, 1497—99); першае кругасветнае плаванне (Ф.Магелан, 1519—22), якое даказала існаванне Сусветнага ак. і шарападобнасць Зямлі; Паўн. Азіі і праліва, што аддзяляе яе ад Паўн. Амерыкі (Ярмак, І.Масквіцін, С.Дзяжнёў, 1582—1648); Аўстраліі (А.Тасман, В.Янсзан, Ф.Тэйсен, 1606—42). Вялікія геаграфічныя адкрыцці адбываліся і пазней: адкрыцці Паўн.-Зах. Амерыкі па р. Св. Лаўрэнція (М.С.Гвоздзеў, В.Берынг, А.І.Чырыкаў, 1732—41) і Антарктыды (Ф.Ф.Белінсгаўзен, М.П.Лазараў, 1820). Па навуковай значнасці да Вялікіх геаграфічных адкрыццяў неабходна аднесці вынікі даследаванняў па выяўленні рэльефу дна Сусветнага ак. (Ч.Томсан, Дж.Мерэй, 1772—76) і адкрыццё адзінай планетарнай сістэмы сярэдзінна-акіянскіх хрыбтоў (Б.Хейзен, Г.Менард, Г.Б.Удзінцаў і інш., 1955—62). с. 387
ВЯЛІ́КІЯ ГЕ́ЙЗЕРЫ (Great Geysers), геатэрмальнае радовішча ў ЗША, штат Каліфорнія, на Пн ад г. Сан-Францыска, у Даліне Вялікіх Гейзераў, найб. ў свеце. Пл. 55 км2. Крыніцай цяпла радовішча лічаць магматычны ачаг (або сістэму ачагоў) плейстацэнавага ўзросту на глыб. 5—8 км. Разведка радовішча з 1921. Прагнозныя запасы пары ў разведанай частцы могуць забяспечыць работу электрастанцый магутнасцю больш за 1000 МВт. Глыб. свідравін у асн. 1500—1800 м, паравая фаза існуе да глыб. 2000—3000 м. Т-ра пары 200— 260 °С. У 1960 пабудавана першая гідратэрмальная цеплаэлектрастанцыя (ГеаЦЭС) магутнасцю 12,5 МВт. Агульная магутнасць электрастанцый на радовішчы больш за 900 МВт (1981). с. 388
ВЯЛІ́КІЯ ГІМАЛА́І , самая высокая частка Гімалаяў [да 8848 м, г. Джамалунгма (Эверэст)], якая цягнецца ўздоўж іх восевай зоны. Складзены пераважна з крышт. парод і сланцаў. Характэрны альпійскі рэльеф. Снежнікі, ледавікі. с. 388
ВЯЛІ́КІЯ ДЗЯРЖА́ВЫ , тэрмін, прыняты для абазначэння найб. магутных і ўплывовых у міжнар. палітыцы дзяржаў свету. Пасля 2-й сусв. вайны да Вялікіх дзяржаў адносяць пастаянных членаў Савета Бяспекі ААН: Вялікабрытанію, ЗША, Кітай, Расію (правапераемніца СССР) і Францыю. Гл. таксама «Вялікая сямёрка». с. 388
ВЯЛІ́КІЯ ДО́ЛЬЦЫ , вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Докшыцы—Ушачы. Цэнтр Велікадолецкага с/с і саўгаса. За 20 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы, 170 км ад Віцебска, 35 км ад чыг. ст. Лепель. 548 ж., 232 двары (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. с. 388
ВЯЛІ́КІЯ ЖУ́ХАВІЧЫ , вёска ў Карэліцкім р-не Гродзенскай вобл., на р. Уша. Цэнтр Жухавіцкага с/с і калгаса. За 38 км на ПдУ ад г.п. Карэлічы, 233 км ад Гродна, 31 км ад чыг. ст. Гарадзея. 620 ж., 261 двор (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўская царква (1745). с. 388
ВЯЛІ́КІЯ ЗО́НДСКІЯ АСТРАВЫ́ , у складзе Малайскага архіпелага. На астравах размешчаны б.ч. тэр. Інданезіі, частка Малайзіі і Бруней. Уключаюць а-вы Суматра, Ява, Калімантан, Сулавесі і інш. Агульная іх пл. каля 1,4 млн. км2. Абмываюцца Індыйскім і Ціхім акіянамі і іх ускраіннымі морамі. Размешчаны ў межах альпійскай геасінклінальнай вобласці. Рэльеф пераважна горны. Выш. да 4101 м (г. Кінабалу на в-ве Калімантан). Шматлікія вулканы. Клімат экватарыяльны з залішнім увільгатненнем на працягу года. Мнагаярусныя лясы з выключна багатай флорай і фаунай. Радовішчы алавяных руд і нафты. Трапічнае земляробства (вырошчваюць рыс, какосавыя пальмы, каўчуканосы, вострапрыпраўныя расліны і інш.). с. 388
ВЯЛІ́КІЯ ЛЁТЦЫ , вёска ў Віцебскім р-не, на аўтадарозе Віцебск—Полацк. Цэнтр Лятчанскага с/с. За 14 км на З ад г. Віцебск, 2 км ад чыг. ст. Лётцы. 524 ж., 163 двары (1996). Сярэдняя школа і школа-інтэрнат, б-ка, аддз. сувязі. За 3 км ад вёскі кліматычна-бальнеагразевы курорт «Лётцы» на базе Ляшчанскага радовішча мінер. вод. с. 388
ВЯЛІ́КІЯ ЛУ́КІ , горад у Расіі, цэнтр раёна ў Пскоўскай вобл., на р. Ловаць. Вядомы з 1166. 115,6 тыс. ж. (1994). Чыг. вузел. Аэрапорт. Машынабудаванне (тарфяныя машыны, радыё- і высакавольтная апаратура, электрабыт. прылады, акумулятары і інш.), лёгкая, дрэваапр., харч. прам-сць. Ін-ты: с.-г., фізкультуры і інш. Краязнаўчы музей. с. 388
ВЯЛІ́КІЯ ЛУ́КІ , вёска ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 15 км на Пд ад г. Баранавічы, 216 км ад Брэста, 10 км да чыг. ст. Русіно. 478 ж., 209 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. с. 388
ВЯЛІ́КІЯ МАГО́ЛЫ , дынастыя правіцеляў у Індыі ў 1526—1858. Засн. Бабурам [1526—30], які паходзіў з Магалістана (адсюль назва «Маголы», Вялікімі Маголамі іх называлі еўрап. падарожнікі 17 ст.) і ўтварыў дзяржаву Магольская імперыя. Найб. значныя прадстаўнікі: Акбар [1556—1605], Джахангір [1605—27], Шах-Джахан [1627—58], Аўрангзеб [1658—1707]. Дзяржава Вялікіх Маголаў была цэнтралізаванай феад. манархіяй. У 17 ст. займала б.ч. Індыі і Паўд.-Усх. Афганістан. Пасля смерці Аўрангзеба (1707) распалася на шэраг асобных дзяржаў, і Вялікія Маголы валодалі фактычна толькі г. Дэлі і суседнімі раёнамі. У 1803 Дэлі захапілі англічане. Фармальна Вялікімі Маголамі лічыліся правіцелямі Індыі да скасавання дынастыі ў 1858 англ. ўладамі. с. 388
ВЯЛІ́КІЯ МАТЫКА́ЛЫ , вёска ў Брэсцкім р-не. Цэнтр Матыкальскага с/с і саўгаса-камбіната. За 18 км на ПнЗ ад г. Брэст, 2 км ад чыг. ст. Матыкалы. 2213 ж., 704 двары (1996). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 388
ВЯЛІ́КІЯ НЯМКІ́ , вёска ў Веткаўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Беседзь. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 46 км на ПнУ ад г. Ветка, 68 км ад Гомеля. 573 ж., 252 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. с. 388
ВЯЛІ́КІЯ НЯСТА́НАВІЧЫ , вёска ў Нястанавіцкім с/с Лагойскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 45 км ад Лагойска, 86 км ад Мінска, 59 км ад чыг. ст. Крывічы. 102 ж., 52 двары (1996). Брацкая магіла сав. воінаў. с. 388
ВЯЛІ́КІЯ РАЎНІ́НЫ (Great Plains), перадгорныя плато на У Кардыльераў Паўн. Амерыкі, у ЗША і Канадзе. Выш. ад 500 м на У да 1700 м на З. Працягласць з ПнЗ на Пд і ПдУ каля 3600 км, шыр. 500—800 км. Сфарміраваны на дакембрыйскім крышт. фундаменце Паўн.-Амерыканскай платформы, перакрытай тоўшчамі вапнякоў і лёсападобных суглінкаў. Уступы падзяляюць Вялікія раўніны на адасобленыя ўчасткі — плато: Эдуардс, плато Льяна-Эстакада, Высокія раўніны, Місуры.
Вялікія раўніны месцамі моцна расчлянёныя сеткай яроў, трапляюцца ўчасткі бедленду, на Пд — карст. Радовішчы нафты і прыроднага газу, каменнага і бурага вугалю, лігнітаў, поліметалаў, калійных солей. Клімат кантынентальны, на Пн умераны, на Пд субтрапічны. Сярэднія т-ры студз. -28 °С на Пн і 12 °С на Пд, ліп. адпаведна 13 °С і 28 °С. Гадавая колькасць ападкаў памяншаецца з У на З ад 500 мм да 250 і з Пн на Пд ад 600 мм да 300 мм. Вял. рэкі: Місуры, Плат, Арканзас, Каларада, Пекас. Глебы пераважна каштанавыя, на Пн ад 51° паўн. ш. чарназёмныя, шэрыя лясныя і дзярнова-падзолістыя; на крайнім Пд карычневыя і шэра-карычневыя. Пашырана стэпавая расліннасць, на Пн — лесастэп; на Пд — участкі саваннаў. Пашавая жывёлагадоўля. Земляробства: пасевы бавоўніку, бульбы, цукр. буракоў, кармавых траў. с. 388
ВЯЛІ́КІЯ СЛАВЕ́НІ , вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр Славенскага с/с і калгаса. За 13 км на ПнУ ад г. Шклоў, 43 км ад Магілёва, 15 км ад чыг. ст. Шклоў. 144 ж., 78 двароў (1996). Дом культуры. с. 388
ВЯЛІ́КІЯ СУРВІЛІ́ШКІ , возера, гл. Вялікае Сурвілішскае. с. 388
ВЯЛІ́КІЯ ЧУ́ЧАВІЧЫ , вёска ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр Чучавіцкага с/с і калгаса. За 48 км на Пн ад г. Лунінец, 288 км ад Брэста, 21 км ад чыг. ст. Люшча. 2502 ж., 866 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1846—51). с. 389
ВЯЛІ́КІЯ ШВА́КШТЫ , Вялікая Швакшта, возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Страча, за 22 км на ПдЗ ад г. Паставы. Пл. 9,56 км2, даўж. 4,2 км, найб. шыр. 3,4 км, найб. глыб. 5,3 м, даўж. берагавой лініі 13 км. Пл. вадазбору 94,2 км2. Схілы катлавіны выш. да 6 м, парослыя хмызняком, на ПнУ пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, на З тарфяністыя і сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж усх. берага да глыб. 2 м пясчанае. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 150 м, харавыя водарасці ўкрываюць дно да глыб. 3,5 м. Упадаюць 5 ручаёў. Злучана пратокай з воз. М. Швакшты. На паўд.-зах. беразе паляўніча-рыбалоўная база. с. 389
ВЯЛІ́КІЯ ШЫ́ЛАВІЧЫ , вёска ў Слонімскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Шчара. Цэнтр Велікашылавіцкага с/с і саўгаса. За 13 км на Пд ад г. Слонім, 161 км ад Гродна, 11 км ад чыг. ст. Слонім. 994 ж., 362 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (2-я пал. 19 ст.) і археалогіі — стаянкі неаліту і бронзавага веку, гарадзішча жал. веку. с. 389
ВЯЛІ́КІЯ Э́ЙСМАНТЫ , вёска ў Бераставіцкім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр Эйсмантаўскага с/с і калгаса. За 28 км на Пн ад г.п. Вял. Бераставіца, 40 км ад Гродна, 38 км ад чыг. ст. Бераставіца. 829 ж., 278 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — касцёл Яна Непамука (1850) і цэнтр. сядзіба калгаса імя А.М.Варанецкага (1968). с. 389
ВЯЛІ́ЧКА (Wieliczka), горад і бальнеалагічны курорт у Польшчы, у Кракаўскім ваяв. Вядомы з 11 ст., гар. правы з 1290. На Пд ад Кракава, у перадгор'ях Карпат. Мяккі клімат, мінер. воды і аэразольнае паветра саляных падземных вырабатак спрыяльныя для лячэння хвароб органаў руху і апоры, бранхіяльнай астмы і інш. хвароб лёгкіх. Алергалагічны санаторый. Буйны цэнтр адпачынку і міжнар. турызму. Захаваліся сярэдневяковыя касцёлы (у т.л. драўляны 16 ст.), руіны замка караля Казіміра Вялікага (каля 1350, 18 ст., разбураны ў 1945). Саляная шахта (13 ст.) з падземнымі капліцамі (17 ст.), у стараж. частцы якой адзіны ў свеце такога роду Музей кракаўскіх капальняў солі. Саляная шахта ўключана ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. с. 389
ВЯЛІ́ЧКА Генадзь Іосіфавіч (н. 15.2.1922, в. Лутна Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў школу авіямеханікаў (1941), эл.-мех. тэхнікум (1963). У Вял. Айч. вайну снайпер ст. сяржант Вялічка на фронце з чэрв. 1941 знішчыў 330 гітлераўцаў, падрыхтаваў каля 200 снайпераў. Удзельнік баёў пад Сталінградам, на Доне, вызвалення Украіны, Польшчы, Чэхаславакіі. Да 1946 у Сав. Арміі. с. 389
ВЯЛІ́ЧКА Леанід Сцяпанавіч (н. 4.8.1925, г.п. Старобін Салігорскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне артапедычнай стаматалогіі. Д-р мед. н. (1980), праф. (1981). Скончыў Кіеўскі мед. ін-т (1958). З 1967 у Мінскім мед. ін-це (да 1994 заг. кафедры). Навук. працы па тэарэт. абгрунтаванні артапедычных метадаў лячэння хвароб парадонту, аптымізацыі артадантычнага лячэння анамалій і дэфармацый зубасківічнай сістэмы ў дарослых; распрацаваў абсталяванне для нанясення танкаплёначнага пакрыцця метадам іоннапрамянёвай апрацоўкі. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.: Профилактика и лечение артикуляционной перегрузки пародонта. Мн., 1985; Справочник стоматолога-ортопеда. Кишинев, 1988 (у сааўт.). с. 389
ВЯ́ЛЬЦАВА Настасся Дзмітрыеўна (1871, г. Харкаў, Украіна — 18.2.1913), расійская эстрадная спявачка (сапрана), артыстка аперэты. Вучылася ў Пецярбургу. З 1888 выступала ў аперэтачных трупах (у 1893—97 у трупе С.А.Пальма ў Маскве і Пецярбургу). Сярод роляў: Перыкола, Алена («Перыкола», «Прыгожая Алена» Ж.Афенбаха), Сафі («Цыганскі барон» І.Штрауса), Клерэта («Дачка мадам Анго» Ш.Лекока). Зрэдку выступала ў операх: Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Даліла («Самсон і Даліла» К.Сен-Санса). Адначасова канцэртавала, вядомая як выканальніца цыганскіх рамансаў.
Літ.: Нестьев И.В. Звёзды русской эстрады. 2 изд. М., 1970. с. 389
ВЯЛЮ́ГІН Анатоль Сцяпанавіч (27.12.1923, в. Машканы Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 24.10.1994), бел. паэт, кінадраматург, перакладчык.
Засл. дз. культ. Беларусі (1969). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1948). Удзельнік Вял. Айч. вайны, быў паранены. Працаваў у прэсе, у 1946—84 у час. «Полымя». Друкаваўся з 1934. Першы зб. вершаў «Салют у Мінску» (1947). Лірыка Вялюгіна — дасягненне бел. паэзіі. Яго творчасці ўласцівы яркая метафарычнасць, асацыятыўная вобразнасць, філігранная апрацоўка слова. У паэзіі Вялюгіна шчырае апяванне роднай зямлі, пранікнёная споведзь паэта-франтавіка, які прайшоў суровыя выпрабаванні ваен. ліхалецця, разнастайныя грамадз. і інтымныя пачуцці сучасніка (зб. «Негарэльская арка», 1949, «На зоры займае», 1958; «Насцеж», 1960; «Песня зялёнага дуба», 1989; «З белага камення — сіняе пламенне», 1993), патрыятычныя матывы («Прызнанне ў любові»), пантэістычнае стаўленне да прыроды («Спелы бор»). У жанры паэмы распрацоўваў гісторыка-рэв. тэму («Бацька Дняпро», 1955, «Вецер з Волгі», 1963, Літ. прэмія імя Я.Купалы 1964). Аўтар паэт. зб-каў для дзяцей «Галубы» (1949), «Тры гудкі» (1951), «Рыбы нашых рэк» (1952), «Дзіцячы сад» (1954), «Вада і вуда» (1967), сцэнарыяў маст. («Рэха ў пушчы», 1977; «Глядзіце на траву», 1983), дакументальных («Генерал Пушча», Дзярж. прэмія Беларусі 1968; «Арліная крыніца», «Балада пра маці», «Дзядзька Якуб», «Янка Купала», «Я — крэпасць, вяду бой», «Віцебскія ўзоры» і інш.) фільмаў. На бел. мову пераклаў паэмы М.Лермантава «Каўказскі нявольнік» і «Баярын Орша» (1950), «Паэму братэрства» Э.Межэлайціса (1958, з М.Калачынскім), паэмы М.Нагнібеды «Званы Хатыні» (1973) і «Матулям з Расонаў» (1981), кнігі для дзяцей П.Варанько і Дз.Білавуса, паасобныя вершы У.Маякоўскага, Л.Украінкі, М.Рыльскага, А.Малышкі, А.Міцкевіча, Ю.Тувіма і інш.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1973; Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1984; Адрас любві. Мн., 1964; Вершы і балады. Мн., 1969; Заклён на скрутны вір. Мн., 1995.
Літ.: Бярозкін Р. У свет, адкрыты насцеж... // Бярозкін Р. Спадарожніца часу. Мн., 1961; Арочка М. У спелым леце... // Арочка М. Галоўная служба паэзіі. Мн., 1974; Майсейчык А. Аб жанравых асаблівасцях паэм А.Вялюгіна // Бел. літаратура. Мн., 1977. Вып. 5; Барадулін Р. Партрэт у верасе пчаліным // Маладосць. 1983. № 12; Зуёнак В. Гэта ўзважана сэрцам // Зуёнак В. Лінія высокага напружання. Мн., 1983.
М.У.Скобла. с. 389
ВЯЛЯ́ЦІЧЫ , вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., на р. Нача (бас. Дняпра). Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 36 км на ПдУ ад г. Барысаў, 112 км ад Мінска, 14 км ад чыг. ст. Прыяміна. 1922 ж., 928 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква.
Каля вёскі выяўлены селішча 6—10 ст. і курганны могільнік 10—11 ст. Сярод знаходак на селішчы ляпная і ганчарная кераміка, крамянёвыя загатоўкі для стралы, жал. нож. У кургане з трупапалажэннем знойдзены шкляныя залачоныя і бронзавыя пацеркі, медны бранзалет, жал. нож, у курганах з трупаспаленнем — жал. спражка і фрагмент бронзавага ўпрыгожання. с. 390
ВЯНГЕ́РАЎ Сямён Апанасавіч (17.4.1855, г. Лубны, Украіна — 14.9.1920), расійскі літ.-знавец, бібліёграф. Скончыў Пецярбургскі (1879) і Дэрпцкі (г. Тарту, 1880) ун-ты. Аўтар кніг па гісторыі рус. л-ры, манаграфій пра творчасць К.Аксакава, В.Бялінскага, І.Ганчарова, М.Гогаля, І.Тургенева і інш. З 1891 рэдагаваў літ. аддзел «Энцыклапедычнага слоўніка» Бракгаўза і Эфрона. Арганізатар (1917) і першы дырэктар Рас. кніжнай палаты. Аўтар бібліягр. прац «Крытыка-біяграфічны слоўнік рускіх пісьменнікаў і вучоных» (т. 1—6, 1886—1904), «Рускія кнігі» (т. 1—3, 1897—99), «Крыніцы слоўніка рускіх пісьменнікаў» (т. 1—4, 1900—17, выд. ўсіх не скончана); узначальваў выданне «Руская літаратура ХХ ст. 1890— 1910» (вып. 1—7, 1914—16, выд. не скончана). Збіраў матэрыялы пра бел. пісьменнікаў і вучоных (Я.Купалу, Я.Коласа, Я.Карскага, Е.Раманава і інш.), з некаторымі перапісваўся.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3, 5. СПб., 1911—13; 2 нзд. Т. 1, 4. Пг., 1919.
Літ.: Калентьева А.Г. Влюбленный в литературу. М., 1964. с. 390
ВЯНДЛЯ́РНЯ , устаноўка (печ, шафа, апарат, камера) для вэнджання мясных прадуктаў, сала, рыбы, сыру і інш. ўздзеяннем дыму, цяпла, вяндлярных вадкасцей. Прамысл. вянлдярні бываюць перыядычнага (камерныя, пралётныя) і неперарыўнага (тунельныя, вежавыя, шахтавыя) дзеяння.
Дым атрымліваецца ў топцы печы або ў спец. дымагенератары (часцей размешчаны па-за печчу) пры няпоўным згаранні драўніны ці пілавіння пераважна лісцевых парод. Перад паступленнем у зону вэнджання дым праходзіць праз фільтры для ачысткі ад канцэрагенных рэчываў. Для цеплавой апрацоўкі выкарыстоўваюць дым у сумесі з паветрам або толькі паветра, якія награюцца ў каларыферах і перамяшчаюцца вентылятарамі. Выкарыстоўваюць і інфрачырвоныя прамяні. Вяндлярныя вадкасці (іх наносяць на прадукты, дадаюць у фарш або ў сумесь для салення) атрымліваюць у асн. дыстыляцыяй, перагонкай і адсорбцыяй з воднага канцэнтрату дыму. Эфектыўныя і эканамічныя эл. вянлдярні, напр. вертыкальнага тыпу з сістэмай шахтаў, канвеерам і эл. прыстасаваннямі. У іх падсушка і прапяканне (рыбы) робяцца інфрачырвоным выпрамяненнем, само вэнджанне — дымам ад дымагенератара (часцінкі дыму іанізуюцца ў эл. полі і асаджваюцца на паверхні прадукту).
На Беларусі здаўна былі пашыраны вежавыя пераважна двух'ярусныя вянлдярні. На іх 1-м ярусе распальвалі агонь, на 2-м на жэрдках падвешвалі прадукты. Палілі сырую яблыню, галлё ядлоўцу, граба, дуба, тырсу і інш. У апошні час будуюць цагляныя або каменныя кампактныя вянлдярні, выкарыстоўваюць міні-вянлдярні, заводскія і самаробныя, падручныя прыстасаванні (бочкі, бітоны, каністры, вёдры без дна, трубы, скрыні і г.д., апрача пакрытых лакам, палімернымі смоламі і зробленых з ДСП).
К.В. Фамічэнка. с. 390
ВЯНКО́ВАЯ КАНСТРУ́КЦЫЯ ў архітэктуры, сістэма драўляных вянкоў (гарыз. радоў бярвён, брусоў, плах, дыляў), звязаных у вуглах урубкамі, укладзеных адзін на адзін, што ўтвараюць зруб. Пашырана ў лясных раёнах Еўропы з жал. веку. На Беларусі вядома з 2—3 ст. н.э. ў плямён культур штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай, з 9 ст. — асн. канструкцыя драўляных будынкаў. На такой аснове будавалі жыллё, гасп. і вытв. пабудовы, абарончыя збудаванні (гародні, тарасы, вежы), грамадскія і культавыя будынкі. Вядомы зрубы прамавугольнай, квадратнай (клеці), 8-граннай (гл. Васьмярык), 6-граннай формаў, пастаяннага або пераменнага па вышыні сячэння, ярусныя (чацвярык на чацверыку, васьмярык на васьмерыку і інш.). Спалучэннем некалькіх зрубаў утвараліся падоўжна-восевая, глыбінна-прасторавая, крыжовацэнтрычная, жывапісна-асіметрычная і інш. кампазіцыі. Вянковую канструкцыю мелі не толькі зрубы, але і іх завяршэнні (гл. ў арт. Закот, Верх, Шацёр). Цяпер вянковую канструкцыю выкарыстоўваюць пераважна ў традыц. нар. жыллі і гасп. пабудовах.
С.А.Сергачоў. с. 390
ВЯНО́ЗНЫ ЦІСК , ціск крыві, якая рухаецца па венах. Велічыня вянознага ціску залежыць ад аб'ёму крыві, якая паступае ў вянозную сістэму, ад тонусу вянозных сасудаў, ціску крыві ў правым перадсэрдзі. Адрозніваюць гідрадынамічны і гідрастатычны вянозны ціск. У найб. буйных венах (верхняя і ніжняя полыя вены) вянозны ціск можа дасягаць адмоўных велічынь. У венах вышэй ад узроўню сэрца вянозны ціск бывае ніжэйшы за атмасферны, макс. значэнняў ён дасягае ў ніжніх канечнасцях чалавека. Вымяраюць ціск у гарыз. становішчы цела. У здаровых людзей ён складае 80—120 мм вадзянога слупка. Вянозны ціск залежыць ад узросту: у дзяцей павялічваецца ад 40 да 100 мм вадзянога слупка; у пажылых зніжаецца. с. 390
ВЯНО́К САНЕ́ТАЎ , вершаваны твор з 15 санетаў, адна з цвёрдых страфічных формаў. Кампазіцыйнай асновай вянка санетаў з'яўляецца апошні санет — магістрал. Звычайна ён пішацца раней за іншыя, бо яго радкі ў строгай паслядоўнасці замыкаюць папярэднія санеты: 1-ы санет пачынаецца 1-м і канчаецца 2-м радком магістрала, 2-і адпаведна 2-м і 3-м радком і г.д.; 14-ы санет пачынаецца апошнім і канчаецца 1-м радком магістрала. Вядомы з эпохі барока. Надзвычай складаная форма, якая вымагае дасканалага паэт. майстэрства. Першы бел. вянок санетаў напісаў А.Салавей («Вянок першы», 1958), да гэтай формы звярталіся Н.Гілевіч («Нарач»), Х. Жычка («Абеліск»), А.Сербантовіч («Васілёк», «Курганы»), Я.Сіпакоў («Жанчына») і інш.
В.П.Рагойша. с. 391
ВЯНО́ЧАК кветкі, унутраная, звычайна ярка афарбаваная частка двайнога калякветніка кветкавых раслін. Складаецца з відазмененых лісцікаў (пялёсткаў). Адрозніваюць вяночак раздзельнапялёсткавы, у якім пялёсткі свабодныя (напр., у свірэпы, суніц, зоркаўкі), і зрослапялёсткавы (напр., у шчамяліцы, шалфею, тытуню). Афарбоўка вяночка звычайна залежыць ад асобных пігментаў (антацыянаў і флавонаў), раствораных у клетачным соку пялёсткаў. Вяночак — важная таксанамічная прыкмета, вяночак робіць кветку больш прыкметнай для насякомых і птушак, якія апыляюць расліны, ахоўвае тычынкі і слупкі ад пашкоджанняў, іншы раз выдзяляе нектар. с. 391
«ВЯНО́ЧАК» , «Вяночкі», бел. сцэнічны танец, у якім сінтэзаваны тыповыя рысы дзявочых карагодаў. Вызначаецца лірычнасцю і дэкаратыўнасцю. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Створаны К.Мулерам для пастаноўкі нац. балета «Князь-возера» В.Залатарова (1949), увайшоў у рэпертуар Дзярж. ансамбля танца Рэспублікі Беларусь, самадз. Калектываў.
Ю.М. Чурко. с. 391
ВЯНЦЫ́ , рознакаляровыя кольцы вакол Сонца, Месяца або яркіх зорак. Утвараюцца ў выніку дыфракцыі святла пры праходжанні яго праз кроплі вады або ледзяныя крышталікі ў тонкіх вадзяных або ледзяных воблаках. Вуглавая адлегласць паміж кольцамі адваротна прапарцыянальная радыусу кропляў: чым драбнейшыя кроплі, тым большыя вянцы. Адрозніваюцца ад гало меншым радыусам кольцаў (не больш за 5°). У метэаралогіі вянцы выкарыстоўваюць для вывучэння воблакаў і туманаў. с. 391
«ВЯНЯ́ВА» , прыватнаўласніцкі герб, якім на Беларусі, Украіне, у Польшчы і Літве карысталіся каля 80 родаў, у т.л. Белазоры, Длугашы, Ляшчынскія, Мэнжыкі. На залатым полі чорная галава зубра з залатым кальцом у ноздрах; клейнод — над прылбіцай з каронай палова залатога каранаванага льва з мячом у правай лапе. Вядомы з пач. 14 ст. У час знаходжання на троне караля польск. і вял. князя літ. Станіслава Ляшчынскага (1704—09, 1733) герб «Вянява» выкарыстоўваўся як элемент у дзярж. сімволіцы Рэчы Паспалітай. с. 391
ВЯНЯ́ЎСКІЯ (\Уіепіа\У5су), польскія музыканты, браты. Нарадзіліся ў г. Люблін (Польшча).
Генрык (10.7.1835—12.4.1880), скрыпач, педагог, кампазітар; адзін з найбуйнейшых скрыпачоў-віртуозаў 19 ст., прадстаўнік рамант. школы. Скончыў Парыжскую кансерваторыю па класе скрыпкі (1846) і кампазіцыі (1848). У 1848—60-я г. канцэртаваў у Еўропе (напачатку з братам), набыў еўрап. вядомасць. У 1860—72 прыдворны саліст, кіраўнік і ўдзельнік квартэта Рускага муз. т-ва. У 1862—68 праф. Пецярбургскай, у 1874—76 Брусельскай кансерваторый. У 1872—74 разам з Рубінштэйнам гастраляваў у ЗША. Як кампазітар узбагаціў скрыпічны рэпертуар, асабліва ў галіне жанравай скрыпічнай п'есы і маст. эцюда. Сярод твораў: 2 канцэрты (1853, 1870), «Легенда» (1860), «Скерца-тарантэла» (1855), мазуркі, паланэзы для скрыпкі з аркестрам. Сярод яго вучняў К.Пушылаў, В. Салін, Э.Ізаі. Яго імя носіць міжнар. муз. конкурс (скрыпачоў — у Варшаве з 1935, адноўлены з 1952 у Познані, з 1957 таксама кампазітараў і лютністаў).
Юзаф (23.5.1837—11.11.1912), піяніст і кампазітар. У 1846—50 вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі. Удасканальваўся ў Ф. Ліста. З 1848 выступаў у дуэце з братам, потым з сольнымі канцэртамі ў краінах Еўропы. У 1866—67 праф. Маскоўскай кансерваторыі. Кіраўнік Варшаўскага муз. т-ва (1875—78), арганізатар сімф. канцэртаў. З 1878 праф. Брусельскай кансерваторыі. Сярод муз. твораў пераважна фп. мініяцюры.
Літ.: Григорьев В. Генрик Венявский. М., 1966; Grabkowski E.H. Wieniawski. Warszawa, 1985.
Л.А.Сівалобчык. с. 391
ВЯПРУ́К , гл. Дзік. с. 391
ВЯРБА́ (Salix), род кветкавых раслін сям. вярбовых. Каля 350 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар'я. Утвараюць шматлікія міжвідавыя гібрыды. На Беларусі 16 дзікарослых і каля 20 інтрадукаваных відаў. З дзікарослых найб. пашыраныя: вярба белая, або белалоз (Salix albа); казіная, або брэднік (Salix caprea); пяцітычынкавая, або вербалоз (Salix pentandra); пурпуровая, або жаўталоз (Salix purpurea); вастралістая, або ракіта, шэлюга, чырвоная вярба (Salix acutifolia); ломкая (Salix fragilis); трохтычынкавая, або белатал (Salix triandra); попельная (Salix cinerea); вушастая (Salix aurita); размарыналістая (Salix rosmarinifolia); кошыкавая, або прутападобная, руская (Salix viminalis); Старка, або прысадзістая (Salix starkeana). Растуць па берагах рэк, сажалак, у мяшаных лясах, на забалочаных лугах і балотах, на дзюнах і каля дарог. Некат. віды вытрымліваюць працяглае затапленне. Дрэвавыя віды часам утвараюць вярбовыя лясы, куставыя — зараснікі (вербалозы, вербнякі). Да рэдкіх відаў належаць вярба шарсцістапарасткавая (вядома каля 20 месцаў росту) і чарнічная, якая занесена ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь. У зялёным буд-ве выкарыстоўваюцца пераважна інтрадукаваныя вярба Шверына (Salix schwerini) і Зібальда (Salix sieboldii). Куставыя віды вярбы называюць таксама лазой, лазняком.
Лістападныя двухдомныя насякомаапыляльныя дрэвы, кусты і кусцікі. Лісце суцэльнае, чаргаванае, рэдка — супраціўнае. Кветкі аднаполыя, дробныя, без калякветніка, з нектарнікамі, у прамастойных ці павіслых мужчынскіх і жаночых каташках. Цвітуць ранняй вясной да распускання лісця. Плод — шматнасенная каробачка. Насенне з доўгаваласістай лятучкай. Лек. (прэпараты з кары — вяжучы, гарачкапаніжальны, кроваспыняльны сродак), тэхн. (некат. хуткарослыя віды ідуць на стварэнне т.зв. «энергетычных плантацый»), дубільныя і меданосныя расліны. Выкарыстоўваюцца для азелянення і ў дэкар. садоўніцтве. Размнажаюць вярбу чаранкамі і каламі. Маладыя парасткі ідуць на пляценне кошыкаў, мэблі, агароджы; драўніна — на розныя вырабы; галінкі, лісце, пупышкі — на корм хатнім і дзікім жывёлам; кара — каштоўны дубільнік, выкарыстоўваецца на выраб. лек. прэпарату саліцыну. с. 391
ВЯРБА́ Вера (сапр. Сакалова Гертруда Пятроўна; н. 14.1.1942, в. Высокі Гарадзец Талачынскага р-на Віцебскай вобл.), бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1964). Працавала ў рэдакцыі газ. «Літаратура і мастацтва» (1972—77), час. «Беларусь» (1980—83). Друкуецца з 1948. Маладосць і каханне, пачуцці мацярынства, роздум над гісторыяй бацькоўскай зямлі, складанымі і супярэчлівымі праблемамі сучаснасці — асн. матывы лірыкі паэтэсы (зб. «Вочы вясны», 1962, «Белыя пісьмы», 1967, «Высакосны год», 1969, «Альфа», 1978, «Яраслаўна», 1986, і інш.). Паэзія Вярбы рамантычна ўзнёслая, летуценная, не пазбаўленая рэаліст. матываў і вобразаў. Творча пераасэнсоўвае паэтыку і вобразнасць вуснай нар. творчасці. Аўтар ліра-эпічнай паэмы «Каліна» (1968), прысвечанай В.Харужай і яе паплечнікам, паэмы «Сіняя бухта» (1975) пра сцежкі маленства, родны край, паэм «Падаліст» (1975, пра гісторыю Мінска, лёс свайго народа), «Снежная горка» (1976) і інш. Верш Вярбы «Ручнікі» стаў папулярнай песняй (муз. М. Пятрэнкі). Піша і для дзяцей (зб. «Пралеска», 1968). Пераклала на бел. мову аповесць Р.Фраермана «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» (1975).
Тв.: Выбранае. Мн., 1976; Мая маленькая планета. Мн., 1982; Белыя пісьмы: Вершы, паэмы. Мн., 1987; Апошні верасень: Выбранае. Вершы і паэмы. Мн., 1995.
І.У.Саламевіч. с. 391
ВЯРБЛЮДАГАДО́ЎЛЯ , галіна жывёлагадоўлі, якая займаецца развядзеннем і выкарыстаннем вярблюдаў. Развіта ў зоне пустынь, паўпустынь і сухіх стэпаў Азіі, Афрыкі і Паўн.-Усх. Еўропы. Гадуюць 2 віды вярблюдаў: аднагорбых (драмедараў) — жывёл гарачага клімату і двухгорбых (бактрыянаў), прыстасаваных да суровых, марозных зім. Ва ўсім свеце каля 11 млн. вярблюдаў (1995), найб. іх у краінах Паўн. Афрыкі (каля 7 млн. галоў, толькі аднагорбыя), Зах., Сярэдняй і Паўд. Азіі (ад Турцыі да Індыі, ад Аравіі да Казахстана і прыкаспійскіх тэр. Расіі; каля 2 млн. галоў, пераважна аднагорбыя, на Пн двухгорбыя), у Манголіі і на суседніх тэр. Расіі і Кітая (больш за 1 млн. галоў, толькі двухгорбыя). У некат. краінах Азіі распаўсюджаны гібрыды аднагорбых і двухгорбых вярблюдаў, якія вызначаюцца большымі памерамі, магутнасцю і вынослівасцю.
Вярблюдагадоўля — вельмі эканамічная галіна жывёлагадоўлі. Вярблюды круглы год пасуцца на пашы, кормяцца раслінамі, якія не паядаюць або мала паядаюць інш. свойскія жывёлы. Могуць піць саленаватую ваду. У неспрыяльныя для пашы перыяды іх падкормліваюць сенам, а ў час напружанай работы і ў злучны сезон — канцэнтраванымі кармамі. Уючны вярблюджы транспарт зараз страціў сваё значэнне, хоць характарызуецца высокай праходнасцю і таннасцю перавозак. Малако вярблюдзіц мае вял. колькасць тлушчаў, бялкоў і малочнага цукру, ідзе ў асн. на кумыс, з яго вырабляюць таксама масла і сыры. Мяса маладых (узрост 18—19 месяцаў), добра ўкормленых вярблюдаў, не саступае па пажыўных якасцях мясу буйн. раг. жывёлы; мяса жывёл, забітых ва ўзросце 19—20 гадоў, выкарыстоўваюць на прыгатаванне каўбасных вырабаў і кансерваў. Тлушч з гарбоў — каштоўны харч. прадукт. З шэрсці вырабляюць бобрык, трыкат. вырабы, фастрыгаваныя коўдры. Выкарыстоўваюцца таксама скуры. Ва ўсіх краінах, дзе развіта вярблюдагадоўля, вярблюды выкарыстоўваюцца як цяглавая жывёла. Развіта гадоўля вярблюдаў для спартыўных мэт. У многіх краінах вядзецца селекцыйная работа і стварэнне новых парод верблюдаў. с. 392
ВЯРБЛЮ́ДКА (Corispermum), род кветкавых раслін сям. лебядовых. Каля 60 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўропе і Азіі, некат. віды — у Паўн. Амерыцы. На Беларусі зрэдку трапляюцца 4 віды (некат. з іх занесеныя): вярблюдка Маршала (Corispermum marschallii); адхіленая, або звіслая (Corispermum decliatum); ісопалістая (Corispermum hyssopifolium); танкакрылая (Corispermum leptopterum). Растуць пераважна на прырэчных пясках, каля дарог, па кар'ерах.
Аднагадовыя травяністыя расліны выш. 10—60 cм з моцна разгалінаваным сцяблом (ёсць шарападобныя формы тыпу «перакаці-поле»). Лісце суцэльнае, чаргаванае, вузкалінейнае. Кветкі двухполыя, вельмі дробныя, сядзяць у пазухах лісця па адной і сабраны на канцах галінак у шчыльныя коласападобныя суквецці. Плод — пляскаты, лінзападобны, па краі часта крылаты, арэшак. Кармавыя (некат. віды добра паядаюцца вярблюдамі, авечкамі і козамі) расліны, прыдатныя для замацавання пяскоў; некат. віды — пустазелле.
Д. І. Траццякоў. с. 392
ВЯРБЛЮ́ДКІ (Raphidioptera), атрад насякомых, 2 сям., каля 100 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар'і. На Беларусі ў вільготных лясах трапляюцца 4 віды, найб. пашыраны вярблюдка танкавусая (Raphidioptera оphiopsis) і бязвочка таўставусая (Inocellia crassicornis).
Даўж. 15—20 мм. Сілуэт пярэдняй ч. цела ў профіль нагадвае галаву і цела вярблюда (адсюль назва). 2 пары празрыстых крылаў, у спакоі складваюцца стрэхападобна, заднія вузейшыя і карацейшыя за пярэднія. Ротавыя органы грызучыя, вусікі шматчленікавыя. Брушка падоўжанае, у самкі з доўгім яйцакладам. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі развіваюцца 2 гады. Кукалкі рухомыя. Лічынкі жывуць у шчылінах і пад карой дрэў, дарослыя — на дрэвах. Вярблюдкі і іх лічынкі знішчаюць насякомых, асабліва тлей і вусеняў. с. 393
ВЯРБЛЮ́ДЫ (Сamelus), род млекакормячых сям. вярблюдавых атр. парнакапытных. 5 відаў, у тл. 2 сучасныя: вярблюд аднагорбы, або драмедар (Сamelus dramedarius), і вярблюд двухгорбы, або бактрыян (Сamelus bactrianus). Пашыраны ў пустынях і сухіх стэпах Усх. Еўропы, Азіі, Афрыцы.
Даўж. цела да 3,6 м, выш. ў плячах да 2,5 м, маса да 800 кг. Поўсць вярблюда аднагорбага чырванавата-шэрая, двухгорбага — цёмна-бурая. Шыя доўгая, дугападобная. На запясцях, лакцях, грудзях і каленях мазалі, таму вярблюды здольны ляжаць на гарачым (да 70 °С) грунце. Лапы шырокія, мяккія, лёгка ідуць па сыпучых пясках. У гарбах назапашваецца тлушч (да 120 кг), які расходуецца пры нястачы корму. Доўгі час (да 10 сут) могуць абыходзіцца без піцця (трацяць да 25% масы) і піць саленаватую ваду. Кормяцца раслінамі, у т.л. калючымі. Раз у 2 гады нараджаюць 1 дзіцяня. Прыручаны чалавекам больш за 5 тыс. гадоў назад. Выкарыстоўваюцца як запражныя, уючныя і верхавыя жывёлы. Ад вярблюдаў атрымліваюць малако, мяса, шэрсць, тлушч. Гл. Вярблюдагадоўля. с. 393
ВЯРБО́ЎКА (польск. werbować ад ням. werben набіраць), 1) наём людзей на ваен. службу, адзін са спосабаў камплектавання войск. Выкарыстоўвалася са стараж. часоў. Найб. пашырэнне атрымала ў Зах. Еўропе ў 15—18 ст. У шэрагу сучасных замежных краін (ЗША, Вялікабрытанія, ФРГ і інш.), а таксама ў Расіі Узбр. сілы камплектуюцца поўнасцю ці часткова на кантрактнай аснове, г.зн. праз вярбоўку і наёмніцтва. 2) У СССР адзін са спосабаў арганізаванага набору рабочых. с. 393
ВЯРГЕ́Й Валянціна Сяргееўна (н. 28.9.1946, г. Петрыкаў Гомельскай вобл.), бел. археолаг. Канд. гіст. н. (1984). Скончыла БДУ (1968). Працавала ў БДУ, Гродзенскім пед. ін-це, з 1978 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Асн. кірунак дзейнасці — гістарыяграфія археалогіі Беларусі і гісторыя насельніцтва Бел. Палесся жал. веку. Адзін з аўтараў кн. «Беларуская археалогія» (1987).
Тв.: Археалагічная навука ў БССР, 1919— 1941 гг. Мн., 1992; Актуальныя праблемы археалогіі славян 5—10 ст. у Беларускім Палессі // Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён. Мн., 1992; Раннеславянское поселение Струга 1 на нижней Горыни // Archaeoslavica. 1993. № 2; Западный ареал милоградской культуры // Гіст.-археалагічны зб. 1995. № 7. с. 393
ВЯРГЕ́ЙЧЫК Леанід Аляксандравіч (н. 31.10.1941, Мінск), бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Д-р тэхн. н. (1991), праф. (1993). Скончыў Бел. ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1968). З 1968 у Бел. аграрным ун-це. Навук. працы па тэарэт. асновах распрацоўкі рабочых органаў і сродкаў аўтаматызацыі бульбаўборачных машын.
Тв.: Устойчивость системы автоматического вождения самоходного картофелеуборочного комбайна (разам з Л.І.Бурганскай, В.П.Буяшовым) // Трактары и сельхозмашины. 1985. № 8.
Л.В.Бароўка. с. 393
ВЯРГІ́НЯ (Dahilа), род кветкавых раслін сям. астравых. 27 відаў. У дзікарослым стане пашыраны ў горных раёнах Мексікі, Гватэмалы, Калумбіі, у культуры — па ўсім зямным шары. На Беларусі культывуюць 2 віды: вяргіня культурная (Dahilа cultorum) і вяргіня перыстая (Dahilа pinnata), якія выкарыстоўваюць для рабатак, бардзюраў, групавых і адзіночных пасадак.
Шматгадовыя караняклубневыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым унутры пустым сцяблом выш. да 2 м. Лісце супраціўнае, непарнаперыстае, зрэдку суцэльнае, на чаранках. Кветкі двух тыпаў — язычковыя (рознай велічыні, формы і колеру, простыя і махрыстыя, размешчаны па краі) і трубчастыя (дробныя, жоўтыя або карычневыя, у цэнтры суквецця), сабраны ў прыгожыя паніклыя кошыкі З—35 см у дыяметры. Плод — сямянка. Цвітуць з чэрвеня да замаразкаў. Размнажаюць чаранкамі, дзяленнем клубняў, насеннем. Вядомы шматлікія сарты вяргінь, атрыманыя пераважна гібрыдызацыяй (каля 8 тыс.). Клубні некаторых відаў ядомыя, багатыя крухмалам і інулінам. У калекцыі Цэнтр. бат. саду АН Беларусі больш за 600 сартоў розных селекцыйных груп — пампонавых, каўняровых, шарападобных, анемонападобных, кактусападобных, хрызантэмападобных і інш.; бел. селекцыянерамі выведзены сарты вяргінь: Браслаўскія азёры, Бусел, Вера Харужая, Дзед Талаш, Купальская ноч, Лявоніха, Янка Купала і інш. с. 393
ВЯРКУ́ДСКАЕ ВО́ЗЕРА , Вяркуда, ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 17 км на У ад г.п. Ушачы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 1,8 км2, даўж. 2,2 км, найб. шыр. 1,3 км, найб. глыб. 12 м, даўж. берагавой лініі 9 км. Пл. вадазбору 9,1 км2. Схілы катлавіны выш. 25—30 м, пераважна пад лесам, на У 5—7 м, разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пд нізкія, забалочаныя. Падводная частка катлавіны складаецца з 2 плёсаў. Прыбярэжная зона пясчаная, глыбакаводная, выслана глеямі. Паласа расліннасці шыр. да 140 м. Упадаюць 3 ручаі, на ПнЗ злучана ручаём з Павульскім возерам. с. 394
ВЯРКУ́ДЫ , вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., на ўсх. беразе воз. Вяркудскае. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПнУ ад г.п. Ушачы, 110 км да Віцебска, 46 км ад чыг. ст. Полацк. 275 ж., 105 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. с. 394
ВЯРНА́ДСКАГА ГО́РЫ , падлёдавыя горы ва Усх. Антарктыдзе, ва ўсх. частцы Зямлі Каралевы Мод. Даўж. каля 400 км. Выш. больш за 1600 м. Над гарамі — ледавіковае покрыва магутнасцю да 1000 м. Адкрыты ў 1964 сав. антарктычнай экспедыцыяй. Названы ў гонар У.І.Вярнадскага. с. 394
ВЯРНА́ДСКІ Георгій Уладзіміравіч (20.8.1887, С.-Пецярбург — 12.6.1973), расійскі гісторык. Сын У.І.Вярнадскага. Праф. Пермскага (1917—18), Таўрычаскага (1918—20, Сімферопаль), Карлава (1922—27, Прага) і Іельскага (1927—56, з 1957 ганаровы праф., ЗША) ун-таў. Член Амер. акадэміі сярэдніх вякоў. Вучань В.В.Ключэўскага, С.Ф.Платонава, А.А.Кізеветэра, Дз.М.Петрушэўскага. Скончыў Маскоўскі ун-т (1910). У 1920 эмігрыраваў. З 1922 у Празе, удзельнічаў у працы Семінара (пазней Ін-та) імя Н.П.Кандакова. З 1927 у ЗША, выкладаў у Іельскім, Гарвардскім, Калумбійскім, Чыкагскім ун-тах. Адзін з аўтараў гіст. канцэпцыі еўразійства (асн. ідэя — узаемасувязь прыроды і грамадства як гал. рухавіка сусв.-гіст. працэсу). Своеасаблівасць нац. развіцця рус. народа бачыў у самаразвіцці сац. арганізма і ўплыве на грамадства прыродна-геагр. фактараў. Гэтаму прысвечаны яго працы «Нарысы рускай гісторыі» (Прага, 1927), «Пра гісторыю Еўразіі з сярэдзіны VI ст. да гэтага часу» (Берлін, 1934), «Звёны рускай культуры» (т. 1, Брусель, 1938), «Гісторыя Расіі» (т. 1—5, Нью-Хейвен, 1943—69).
Тв.: Русское масонство в царствование Екатерины ІІ. Пг., 1917; Очерк истории права Русского государства XVIII—XIX вв. Прага, 1924; Political and diplomatic history of Russia. Boston, 1936; Рус. пер. — Древняя Русь. Тверь; М., 1996; «Соединение церквей» в исторической действительности // Вопр. истории. 1994. № 7; Из воспоминаний // Там жа. 1995. №1,3.
Літ.: Пашуто В.Т. Русские историки-эмигранты в Европе. М., 1992; Раев М. Россия за рубежом: Исторня культуры рус. эмиграции, 1919—1939. М., 1994.
Н.К.Мазоўка. с. 394
ВЯРНА́ДСКІ Іван Васілевіч (24.5.1821, Кіеў — 27.3.1844), рускі эканаміст. Праф. палітычнай эканоміі Кіеўскага, потым Маскоўскага ун-таў (1846—56), Гал. пед. ін-та (1857—59) і Аляксандраўскага ліцэя ў Пецярбургу (1861—68). Выдаў час. «Экономический указатель» (1857—61) і дадатак да яго «Экономист» (1858—64). У 1867—76 кіраўнік канторы Дзяржбанка ў Харкаве. Аўтар твораў па палітычнай эканоміі, гісторыі эканам. думкі, статыстыцы і мытна-тарыфнай палітыцы. Крытыкаваў прыгонніцтва з пазіцый эканам. лібералізму. У перыяд падрыхтоўкі сял. рэформы 1861 выступаў супраць кабальных умоў вызвалення сялян, супраць капіталізацыі аброку. Абараняў інтарэсы рус. капіталіст.. прамыслоўцаў. Прыхільнік фрытрэдэрскай палітыкі для Расіі, якая прадугледжвала свабоду гандлю і неўмяшанне дзяржавы ў прыватнапрадпрымальніцкую дзейнасць. Ідэолаг буйнога капіталу, законы капіталізму разглядаў як натуральныя і вечныя.
Тв.: Критико-историческое исследование об итальянской политико-экономической литературе до начала XIX в. М., 1849; Очерк теории потребностей. СПб., 1857; Очерк истории политической экономии. СПб., 1858. с. 394
ВЯРНА́ДСКІ Уладзімір Іванавіч (12.3.1863, Пецярбург — 6.1.1945), савецкі вучоны, мысліцель і грамадскі дзеяч; заснавальнік геахіміі, біягеахіміі, радыегеалогіі, цэласнага вучэння аб біясферы, жывой матэрыі (арганізуючай зямную абалонку) і эвалюцыі біясферы ў наасферу (сферу розуму). Сын І.В.Вярнадскага. Акад. АН СССР (Пецярбургскай АН, 1912). Замежны чл. Чэхаславацкай АН (1926), Сербскай АН (1926), Парыжскай АН (1928) і інш. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1885). Навук. і пед. дзейнасць звязана пераважна з Расійскай АН (1906—45) і Маскоўскім ун-там (1890—1911). Адзін з арганізатараў камісіі па вывучэнні натуральных вытворчых сіл Расіі (1915—30), АН Укр. ССР (першы прэзідэнт 1919—21), Дзярж. радыевага ін-та (дырэктар 1922—39), Біягеахім. лабараторыі АН СССР (дырэктар 1927—45; Ін-т геахіміі і аналітычнай хіміі імя Вернадскага), міжнар. камісіі па вызначэнні абс. ўзросту горных парод (віцэ-прэзідэнт 1937—45), Камісіі па ізатопах (1938), Уранавай камісіі (1939). Працаваў у Радыевым ін-це ў Сарбоне (Парыж) разам з М.Кюры-Складоўскай, у Карлавым ун-це (Прага). Распрацаваў тэорыю будовы алюмасілікатаў. Ідэі Вернадскага сыгралі выдатную ролю ў станаўленні сучаснай карціны свету. Яго вучэнне аб узаемаадносінах прыроды і грамадства зрабіла моцны ўплыў на фарміраванне сучаснага экалагічнага ўсведамлення. Стварыў навук. школу рус. мінералогаў і геахімікаў. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Тв.: Избр. соч. Т. 1—5. М., 1954—60.
Літ.: Мочалов И.И. В.И.Вернадский — человек и мыслитель. М., 1970. с. 394
ВЯРНІГАРА́ , Вярнігор, Гара-Гаравік, Гарыня, Гаравы, персанаж усх.-слав. чарадзейных казак, памочнік героя-асілка (Кацігарошка, Івашкі — Мядзведжага Вушка, Ваські Папялышкі і інш.). Мае вял. сілу; можа пераносіць горы, руйнаваць іх і раўняць зямлю. Сустрэўшы героя-асілка, Вярнігара разам з інш. волатамі памагае яму перамагчы страшных крыважэрных істот, пакараць зло і ліквідаваць несправядлівасць, хоць часам перараджаецца маральна і здраджвае герою. Сустракаецца таксама ў рус. і ўкр. фальклоры.
Літ.: Новиков Н.В. Образы восточнославянской волшебной сказки. Л., 1974. С. 146—152; Беларуская народна-паэтычная творчасць. Мн., 1979. С. 258—260; Бараг Л.Р. Беларуская казка. Мн., 1969.
А.С.Фядосік. с. 394
ВЯРНІДУ́Б , Дубавік, Дуб-Дубавік, Дубіна, персанаж усх.-слав. чарадзейных казак, памочнік гал. героя-асілка (Кацігарошка, Івашкі — Мядзведжага Вушка, Ваські Папялышкі і інш.). Здольны выварочваць стогадовыя дубы і перакідваць іх на вял. адлегласць. Герой-асілак выпрабоўвае моц Вярнідуба, залічвае яго ў таварышы, і яны разам з інш. волатамі змагаюцца супраць магутных фантаст. істот (Змея, Кашчэя Бессмяротнага), у якіх увасоблены злыя сілы. Як і інш. волаты, Вярнідуб значна саступае па сіле гал. герою. У некаторых казках здраджвае асілку, які карае яго, а часам даруе яму. Сустракаецца ў рус. і ўкр. фальклоры.
Літ.: Гл. пры арт. Вярнігара.
А.С.Фядосік. с. 394
ВЯРНО́Ў Сяргей Мікалаевіч (11.7.1910, г. Сестрарэцк, Расія — 26.9.1982), расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў касм. матэрыялазнаўства. Акад. АН СССР (1968, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1980). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1931). З 1946 у Ін-це ядз. фізікі Маскоўскага ун-та (з 1960 яго дырэктар). Навук. працы па касм. фізіцы. Распрацаваў метады даследавання касм. прамянёў у верхніх пластах атмасферы, адкрыў шыротны эфект касм. прамянёў у стратасферы (1937), прымаў удзел у адкрыцці і даследаванні знешняга радыяцыйнага пояса Зямлі (1958). Ленінская прэмія 1960. Дзярж. прэмія СССР 1949. с. 394
ВЯРО́ЎКА Рыгор Гур'евіч (25.12.1895, г.п. Беразна Чарнігаўскай вобл., Украіна — 21.10.1964), украінскі кампазітар, харавы дырыжор і педагог. Нар. арт. Украіны (1960). Скончыў Кіеўскі муз.-драм. ін-т імя М.Лысенкі (1933). Быў арганізатарам і кіраўніком самадз. хароў. З 1934 выкладаў у Кіеўскай кансерваторыі (з 1947 праф.). З 1943 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Украінскага дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору (з 1965 яго імя). У 1948—52 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Украіны. Аўтар вак.-сімф. твораў, хароў, песень, апрацовак нар. і рэв. песень і інш. Дзярж. прэмія СССР 1948, Дзярж. прэмія Украіны 1968. с. 395
ВЯРО́ЎКІН Міхаіл Лаўрэнцьевіч (1825—20.2.1896), бел. вучоны-архівіст, археограф. У 1839—47 вучыўся ў Полацкай духоўнай семінарыі. У 1847—53 выкладаў у духоўным вучылішчы ў Віцебску, працаваў у Полацкай духоўнай кансісторыі, віцебскіх губ. праўленні, губ. стат. к-це. З 1888 архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. Адзін са складальнікаў і рэдактараў (в. 17—26) «Гісторыка-юрыдычных матэрыялаў». У каментарыях да дакументаў падкрэсліваў ролю правасл. царквы ў гісторыі Беларусі 16—17 ст. Публікацыю інвентароў суправаджаў уласнымі падлікамі агульнага даходу маёнткаў, колькасці сялян, велічыні іх надзелаў і павіннасцей і інш. Аўтар вершаў і баек (друк. ў газ. «Витебские губернские ведомости»).
А.К.Галубовіч, А.М.Падліпскі. с. 395
ВЯРО́ЎСКІ (Werowskі) Ігнацы Юзаф (13.7.1783, Вільня — 8.8.1841), польскі акцёр. Дэбютаваў у 1802 у Мінску ў групе М.Кажынскага, у якой і працаваў да 1812, выступаў таксама ў Гродне і Віцебску. З 1812 у Вільні, з 1815 у Варшаве. Акцёр высокай прафес. культуры, імкнуўся ў творчасці да гіст. канкрэтнасці і жыццёвай верагоднасці сцэн. вобразаў, да натуральнасці ў паказе на сцэне чалавечых пачуццяў. Выконваў ролі трагедыйныя (Атэла — «Атэла» У.Шэкспіра; Сід — «Сід» П.Карнеля; Замора — «Альзіра» Вальтэра), камічныя (Брындус — «Уяўны цуд, або Кракаўцы і горцы» В.Багуслаўскага), герояў і палюбоўнікаў у класічным і рамантычным рэпертуары, меладраматычных ліхадзеяў, спяваў у оперы. с. 395
ВЯРСО́ЦКІ Віктар Іванавіч (н. 27.6.1923, Мінск), бел. жывапісец і педагог. Засл. настаўнік Беларусі (1966). Засл. дз. культ. Польшчы (1980). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1968). На пед. рабоце з 1951 (у 1952 арганізаваў выяўл. студыю ў школе № 75 г. Мінска). У 1962—72 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы. Працуе ў рэаліст. манеры пераважна ў жанры пейзажа. Яго творы вызначаюцца выразным каларытам, кампазіцыйнай стройнасцю, лірызмам. Сярод работ: «Аўтастрада», «Гарадскі пейзаж» (1950-я г.), «Хатынь. Рэквіем», «Мой Мінск» (1960-я г.), «Лондан ноччу», «Дарогі Міншчыны», «У Варшаве, 17 студзеня 1945 г.», «Возера Нарач», «Парыж. Вуліца Мары Роз», «Над Свіслаччу цішыня» (1970-я г.), «Перад паводкай», «Рэха», «Варшава — горад, які я вызваляў», «Раніца Фларэнцыі», «Прага. Плошча», «Паланэз», «Нёман скрозь стагоддзі», «Рэха» (1980-я г.), «Край лясоў і азёр», «Вясна. Стары Магілёў», «Залаты надвячорак», нацюрморт «Ружы» (1990-я г.) і інш.
Г.Б. Сачанка. с. 395
ВЯРСО́ЦКІ Вячаслаў Віктаравіч (н. 9.6.1955, Мінск), бел. жывапісец. Сын В.І.Вярсоцкага. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1976). Працуе ў жанры пейзажа, піша нацюрморты, партрэты. Творы вызначаюцца каларытам, выразнай жывапісна-экспрэсіўнай пластыкай, уменнем перадаць непаўторныя адценні розных станаў прыроды. Сярод работ: «Мінск. Сімфонія восені», «Вясна. Вулачка верхняга горада», «Мінск салютуе», «Спрадвечнае», «Мокрыя дрэвы», «Кветкі», «На Мацея зіма пацее», «Кастрычнік», «Ясны дзень», серыя «Краскі беларускіх пушчаў», «Нацюрморт з чырвонай рэдзькай», «Памяць»; партрэты «Маці», «Студэнткі» (усе 1980—90-я Г.) і інш.
Г.А.Фатыхава. с. 395
ВЯРСТА́ , старажытная мера (адзінка) даўжыні ў Расіі, на Беларусі, Украіне і ў Польшчы. Вядомая з 11 ст. Лікавае значэнне вярсты мянялася ад 500 да 1000 сажняў. З канца 18 ст. і да ўвядзення метрычнай сістэмы мер вярста прымалася роўнай 1066,781 м. На Беларусі да канца 18 ст. карысталіся вярстой памерам да 789 сажняў (1559,7 м) і вялікай вярстой на 1000 сажняў (1948,2 м). с. 395
ВЯРСТО́ЎСКІ Аляксей Мікалаевіч (1.3.1799, б. маёнтак Селівёрстава, Мічурынскі р-н Тамбоўскай вобл., Расія — 17.9.1862), рускі кампазітар, тэатр. дзеяч. У 1825—60 служыў у маскоўскіх т-рах (яго дзейнасць называлі «эпохай Вярстоўскага»). Адзін з заснавальнікаў жанру рус. оперы-вадэвіля (больш за 30). Найб. папулярная опера «Аскольдава магіла» (1835) — лепшая рус. опера даглінкаўскага перыяду, адзін з узораў муз. рамантызму. Ёй уласцівы нац. каларыт, драм. выразнасць, яркі меладызм музыкі, засн. на бытавым матэрыяле (выкарыстанне інтанацый гар. раманса і інш.). Сярод інш. твораў: оперы «Пан Твардоўскі» (1828), «Вадзім, ці Абуджэнне 12 спячых дзяўчат» (1832), «Туга па радзіме» (1839), «Чурава даліна, ці Сон на яве» (1844), «Грамабой» (1857); кантаты, фп. п'есы, хары, балады, рамансы, песні, музыка да драм. спектакляў.
Літ.: Доброхотов Б. А.Н.Верстовский. М.; Л., 1949; Яго ж. А.Н.Верстовский и его опера «Аскольдова могила». М., 1962. с. 395
ВЯРТЛЯ́ВАЯ ЧАРАЦЯ́НКА , птушка, гл. ў арт. Чарацянкі. с. 395
ВЯРТЭ́П (стараслав. і стараж.-рус. пячора), 1) украінскі нар. лялечны тэатр. Вядомы з 16 ст., распаўсюджаны ў 17—19 ст. Уяўляў сабой драўляную двух'ярусную скрыню ў выглядзе хаткі. Кожная сцэна-ярус мела проразі для ваджэння лялек. На верхнім паверсе паказвалі сцэны на біблейскія сюжэты, на ніжнім — інтэрмедыі (кароткія камічныя сцэнкі з песнямі і танцамі) свецкага характару. Прадстаўленні вяртэпа па традыцыі ладзіліся на Каляды. Дзеянне суправаджалася музыкай, у т.л. каляднымі песнапеннямі. Блізкі да бел. батлейкі, польск. шопкі, рус. пятрушкі. 2) Слова «вяртэп» ужываецца і для абазначэння трушчобы, прытона. с. 395
ВЯРХІ́ТА , рака ў Дубровенскім і Лёзненскім р-нах Віцебскай вобл., у бас. Зах. Дзвіны. Даўж. 28 км. Пл. вадазбору 266 км2. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Пятрыкі Дубровенскага р-на, цячэ па Лучоскай нізіне праз азёры Афанасьеўскае і Казённае, пераважна ў лясістай мясцовасці, упадае ў воз. Зелянское (бас. р. Лучоса). Прытокі Бабровіца і Лютыня (справа). Ад вытоку на працягу 9 км рэчышча каналізавана. с. 396
ВЯРХО́ВАЕ БАЛО́ТА ,алігатрофнае балота, тып балота, якое жывіцца толькі атм. ападкамі; беднае мінер. рэчывамі. Утвараецца ва ўмовах застою паверхневых вод на плоскіх паніжэннях водападзелаў; не мае сувязі з падземнымі водамі. На вярховым балоце намнажаецца торф магутнасцю 2—10 м, ступень распаду якога каля 50%. Паверхня балота пукатая да цэнтра, дзе найб. інтэнсіўна растуць асн. торфаўтваральнікі — сфагнавыя мхі. Відавы склад вышэйшых раслін бедны (балотныя формы хвоі і лістоўніцы, карлікавая бяроза, багун, балотны мірт, верас, буякі, журавіны, падвей похвенны, расіца круглалістая, марошка і інш.). На Беларусі вярховыя балоты найб. пашыраны ў Віцебскай і на Пн Мінскай абласцей (гл. таксама Балота). с. 396
ВЯРХО́ВІЧЫ , вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Калінкавічы—Высокае. Цэнтр сельсавета. За 26 км на ПнЗ ад г. Камянец, 39 км ад Брэста, 12 км ад чыг. ст. Высока-Літоўск. 678 ж., 267 двароў (1996). Вярховіцкі крухмальны з-д, участак Высокаўскага прамысл.-гандл. камбіната. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, 2 бальніцы, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнікі архітэктуры — Мікалаеўская царква (1933) і царква (пач. 20 ст.). с. 396
ВЯРХО́ЎЕ , вёска ў Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., на р. Свяча, на аўтадарозе Бешанковічы—Чашнікі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 11 км на ПдЗ ад г. п. Бешанковічы, 62 км ад Віцебска, 22 км ад чыг. ст. Чашнікі. 833 ж., 318 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. с. 396
ВЯРХО́ЎКА , рыба, гл. Аўсянка. с. 396
ВЯРХО́ЎНАЯ РАСПАРА́ДЧАЯ КАМІ́СІЯ па ахове дзяржаўнага парадку і грамадскага спакою, часовы надзвычайны орган дзярж. улады ў Рас. імперыі ў лют.— жн. 1880. Засн. ва ўмовах рэальнай пагрозы жыццю імператара Аляксандра ІІ з боку рэвалюцыянераў (замах, учынены 5.2.1880 С.М.Халтурыным). Гал. задача — аб'яднанне ўсіх карных органаў для барацьбы з рэв. рухам. Вяла расследаванне па справах аб паліт. злачынствах у Пецярбургу і навакольнай мясцовасці, ажыццяўляла нагляд за такімі справамі ў Расіі. Усяго праведзены 5 пасяджэнняў. Камісіі часова падпарадкоўваліся Трэцяе аддзяленне і Корпус жандараў. Членамі Вярхоўнай распарадчай камісіі былі М.Т.Лорыс-Мелікаў (гал. начальнік), К.П.Пабеданосцаў, нач. штаба Пецярбургскай ваен. акругі ген. А.К.Імерэцінскі, сенатары М.Е.Кавалеўскі, І.І.Шамшын і П.А.Маркаў, ген.-маёр світы М.І.Бацьянаў і інш. (усяго 11 чал.). Скасавана па ініцыятыве Лорыс-Мелікава.
Літ.: Зайончковский П.А Кризис самодержавия на рубеже 1870—1880-х гг. М., 1964. С. 148—229. с. 396
ВЯРХО́ЎНЫ САВЕ́Т РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ , вышэйшы пастаянна дзеючы прадстаўнічы і заканадаўчы орган дзярж. улады ў Беларусі ў 1991—96. Валодаў вяршэнствам і паўнатой заканад. улады і ажыццяўляў яе ад імя народа ў межах і формах, вызначаных Канстытуцыяй і законамі Рэспублікі Беларусь. Складаўся з адной палаты (260 дэпутатаў). Дэпутаты выбіраліся грамадзянамі краіны на аснове ўсеагульнага выбарчага права тэрмінам на 5 гадоў (першыя выбары ў Вярх. Савет Беларускай ССР, які з'яўляўся прадстаўнічым і заканад. органам саюзнай рэспублікі да набыцця ёю самастойнасці, адбыліся ў 1938). Парадак дзейнасці Вярх. Савета, яго органаў і дэпутатаў вызначаўся Канстытуцыяй 1994, законам «Аб Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь», а таксама Рэгламентам Вярх. Савета. Для арганізацыі работы Вярх. Савета выбіраліся Старшыня, яго намеснікі, ствараліся камісіі. Штогод праводзіліся веснавая і асенняя сесіі, пры неабходнасці — спец. і нечарговыя пасяджэнні. Да кампетэнцыі Вярх. Савета належала прыняцце Канстытуцыі і ўнясенне ў яе змяненняў і дапаўненняў, прыняцце законаў і пастаноў, кантроль за іх выкананнем, назначэнне чарговых выбараў дэпутатаў усіх узроўняў, выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, правядзенне рэсп. рэферэндумаў, вызначэнне асн. кірункаў унутр. і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, інш. пытанні. Выдаваў «Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь». Старшыні Вярх. Савета: М.І.Дземянцей (1990—91), С.С.Шушкевіч (1991—94), М.І.Грыб (1994—96), С.Г.Шарэцкі (з 10.1.1996 да 27.11.1996). Дзейнасць Вярх. Савета спынена 27.11.1996 у выніку праведзенага рэферэндуму і прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі), паводле якой функцыі былога вышэйшага прадстаўнічага органа адышлі да Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Г.А.Маслыка. с. 396
ВЯРХО́ЎНЫ САВЕ́Т СССР , вышэйшы пастаянна дзеючы орган дзярж. улады ў СССР у 1936—91. Да 1989 выбіраўся грамадзянамі СССР на 4 гады на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права тайным галасаваннем. Складаўся з 2 раўнапраўных палат: Савета Саюза і Савета Нацыянальнасцей. Кожная палата стварала пастаянныя камісіі.
Сесіі склікаліся не радзей чым 2 разы на год. Са складу Вярхоўнага Савета СССР выбіраўся Прэзідыум. Вярхоўны Савет СССР ствараў урад Савета Міністраў СССР, выбіраў Вярх. суд СССР, прызначаў Ген. пракурора СССР, зацвярджаў 5-гадовыя планы развіцця краіны. Скліканні Вярхоўнага Савета СССР: 1-е (1937), 2-е (1946), 3-е (1950), 4-е (1954), 5-е (1958), 6-е (1962), 7-е (1966), 8-е (1970), 9-е (1974), 10-е (1979), 11-е (1984). З 1989 склад Вярхоўнага Савета СССР фарміраваўся на з'ездзе народных дэпутатаў СССР. Паводле Закона СССР ад 5.9.1991 «Аб органах дзяржаўнай улады і кіравання Саюза ССР у пераходны перыяд» Вярхоўны Савет СССР складаўся з 2 самаст. палат: Савета Рэспублік і Савета Саюза. Прадугледжвалася, што ў Савет Рэспублік павінна ўваходзіць па 20 дэпутатаў ад кожнай суверэннай рэспублікі з нар. дэпутатаў СССР і рэспублік. Іх дэлегавалі вышэйшыя органы дзярж. улады гэтых рэспублік. У адпаведнасці з пастановай Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь ад 18.9.1991 у склад Савета Рэспублік было дэлегавана 9 нар. дэпутатаў СССР і 11 нар. дэпутатаў Беларусі. Савет Саюза фарміраваўся дэпутацыямі суверэнных рэспублік толькі з нар. дэпутатаў СССР па ўзгадненні з вышэйшымі органамі дзярж. улады рэспублік. Ад Рэспублікі Беларусь у Савет Саюза ўваходзіла 10 дэпутатаў. Вярхоўны Савет СССР сумеснымі рашэннямі абедзвюх палат мог уносіць змены ў Канстытуцыю СССР, прымаць у склад Саюза ССР новыя дзяржавы, заслухоўваць Прэзідэнта СССР па найб. важных пытаннях і інш. У снеж. 1991 у сувязі са стварэннем Садружнасці Незалежных Дзяржаў і дэнансацыяй Дагавора 1922 аб стварэнні СССР Вярхоўны Савет СССР спыніў сваю дзейнасць. с. 396
ВЯРХО́ЎНЫ СУД РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ , вышэйшы судовы орган Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1923. Складаецца з 45 суддзяў, у т.л. Старшыні, яго намеснікаў, якія назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Саветам Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь і выконваюць свае абавязкі бестэрмінова. Дзейнічае ў складзе калегій па цывільных справах, крымін. справах, Ваен. калегіі, Прэзідыума і Пленума. У межах сваіх паўнамоцтваў суд разглядае справы ў касацыйным і наглядным парадках і па новаадкрытых акалічнасцях, а таксама ў якасці суда 1-й інстанцыі ў выпадках, прадугледжаных законам; вывучае і абагульняе суд. практыку, аналізуе суд. статыстыку і дае тлумачэнні па пытаннях выкарыстання заканадаўства; уносіць прапановы ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных актаў; ажыццяўляе інш. паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканад. актамі. Кампетэнцыя, арганізацыя і парадак дзейнасці Вярх. суда вызначаны Законам «Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў у Рэспубліцы Беларусь» ад 13.1.1995.
Г.А.Маслыка. с. 396
ВЯРХО́ЎНЫ ТА́ЙНЫ САВЕ́Т , вышэйшая дзярж. ўстанова ў Расіі ў 1726—30. Створаны паводле ўказа імператрыцы Кацярыны І. Уваходзілі А.Д.Меншыкаў, Ф.М.Апраксін, Г.І.Галоўкін, А.І.Астэрман, Дз.М.Галіцын, П.А.Талстой, К.Ф.Галштынскі, А.Г. і В.А. Далгарукавы (з 1728), М.М.Галіцын і В.У.Далгарукаў (з 1730). Фармальна быў дарадчым органам пры манарху, фактычна вырашаў усе важнейшыя справы ўнутр. і знешняй палітыкі. Савету падпарадкоўваліся Сенат, калегіі, Сінод і інш. Спачатку працягваў палітыку Пятра І, потым адышоў ад яе (скасаванне пад націскам знаці пятроўскага адм. апарату, перанясенне сталіцы ў Маскву). Пасля запрашэння на рас. прастол Ганны Іванаўны члены Вярхоўнага тайнага савета спрабавалі абмежаваць яе ўладу, і яна вымушана была падпісаць адпаведныя ўмовы («кандыцыі»). Але палітыка членаў Савета не атрымала падтрымкі шырокіх слаёў дваранства. Ганна Іванаўна разарвала «кандыцыі». Вярхоўны тайны савет быў скасаваны. с. 397
ВЯРХО́ЎСКІЯ КНЯ́СТВЫ , дробныя княствы ў вярхоўях р. Ака ў 2-й пал. 13—16 ст.: Навасільскае, Адоеўскае, Варатынскае, Перамышльскае, Мезецкае, Бялёўскае, Валконскае, Карачаеўскае. Утварыліся ў выніку драблення Чарнігаўскага княства. У пач. 14 ст. вярхоўскія князі — саюзнікі вял. кн. літ. Гедзіміна ў барацьбе супраць татар і Маскоўскага княства, у сярэдзіне 14 ст. — васалы Масквы. Пасля перамогі вял. кн. літ. Альгерда над татарамі ў бітве каля Сініх Вод 1362 Вярхоўскія княствы трапілі пад уплыў ВКЛ, але ў канцы 1360-х г. перайшлі на бок Масквы. У пач. 15 ст. большасць Вярхоўскіх княстваў падначаліў вял. кн. літ. Вітаўт; адносную самастойнасць з вял. князямі ВКЛ захавала Навасільска-Адоеўска-Варатынскае княства. Узмацненне цэнтралізатарскай палітыкі ў ВКЛ выклікала незадаволенасць вярхоўскіх князёў, якія пачалі пераходзіць на бок вял. кн. маскоўскага Івана ІІІ. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1492—94 ВКЛ страціла Вярхоўскія княствы. Некат. з іх захаваліся ў Расіі як удзелы да 2-й пал. 16 ст.
Літ.: Шеков А.В. Верховские княжества: (Краткий очерк полит. истории, XIII — середина XVI вв.). Тула, 1993; Кром М.М. Меж Русью и Литвой: Западнорус. земли в системе рус.-лит. отношений конца XV — первой трети XVI в. М., 1995.
В.С.Пазднякоў. с. 397
ВЯРХУ́ЦІНСКІ ЛЕСАПІ́ЛЬНА-ФАНЕ́РНЫ ЗАВО́Д . Дзейнічаў у 1905—18 у маёнтку Вярхуціна Бабруйскага пав. (цяпер вёска ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл.). У розны час выпускаў фанеру, лесапільныя вырабы. У 1910 выраблена 1200 вагонаў дошак на 260 тыс. руб. У 1913 працавала 400 рабочых. с. 397
ВЯРЦІ́НСКАЯ Настасся Аляксандраўна (н. 19.12.1944, Масква), руская актрыса. Нар. арт. Расіі (1988). Дачка А.М.Вярцінскага. Скончыла Тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна (1968). З 1966 у т-ры «Сучаснік», у 1980—88 у МХАТ. Майстэрства актрысы адметнае вытанчанасцю пластычнага малюнка ролі, спалучэннем лірыкі з лёгкай іроніяй: Ніна Зарэчная, Алена Андрэеўна («Чайка», «Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Эльміна («Тарцюф» Мальера) і інш. З 1961 здымаецца ў кіно: «Пунсовыя ветразі», «Чалавек-амфібія», «Гамлет», «Вайна і мір», «Ганна Карэніна», «Майстар і Маргарыта», «Безыменная зорка» (тэлевізійны) і інш. Выкладае сцэн. майстэрства ў Вялікабрытаніі, Францыі, Швейцарыі. с. 397
ВЯРЦІ́НСКІ Аляксандр Мікалаевіч (21.3.1889, Кіеў — 21.5.1957), рускі артыст эстрады, паэт, кампазітар. Выступаў з 1915 як аўтар і выканаўца ўласных песень, створаных у вытанчана-інтымным жанры муз. навелы (да 1940-х г. у грыме і касцюме П'еро). Манера яго выканання вызначалася багатай нюансіроўкай інтанацый і жэстаў. У 1919 эмігрыраваў з Расіі, канцэртаваў у ЗША, Кітаі, краінах Еўропы. У 1943 вярнуўся ў СССР. Аўтар лірычных песень на ўласныя словы, а таксама на вершы Г.Ахматавай, А.Блока, С.Ясеніна, В.Інбер і інш. Здымаўся ў кіно: «Чым людзі жывыя» (1912), «Змова асуджаных» (1950), «Ганна на шыі» (1954) і інш. Аўтар кн. «Чвэрць стагоддзя без радзімы. Старонкі мінулага» (1989), «Дарогай доўгай...» (1991). Дзярж. прэмія СССР 1951.
Літ.: Бабенко В.Г. Артист Александр Вертинский: Материалы к биографии; Размышления. Свердловск, 1989. с. 397
ВЯРЦІ́НСКІ Анатоль Ільіч (н. 18.11.1931, в. Дзямешкава Лепельскага р-на Віцебскай вобл.), бел. паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык. Скончыў БДУ (1956). Працаваў у прэсе. У 1975—82 сакратар праўлення СП Беларусі, у 1986—90 гал. рэдактар газ. «Літаратура і мастацтва». У 1990—96 дэп. Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Друкуецца з 1951. Першы зб. паэзіі «Песня пра хлеб» (1962). Тэмы сучаснага жыцця ў яго шматгранных вымярэннях — у аснове кніг «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «З'яўленне» (1975), «Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979). Творам Вярцінскага ўласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, аналітычнасць, вострая публіцыстычнасць. Паэт асэнсоўвае «вечныя» праблемы чалавечага існавання, маральныя каштоўнасці жыцця, услаўляе духоўную веліч чалавека, выкрывае абыякавасць і самазадаволенасць. Найб. значныя творы — ліраэпічныя паэмы «Заазер'е» і «Дажынкі» (1968) — прысвечаны жыццю пасляваен. бел. вёскі, маці — вясковай працаўніцы — лірычная паэма «Начны бераг» (1972), у якой сцвярджаецца неабходнасць захавання гармоніі ва ўзаемаадносінах чалавека з прыродай, і лірыка-філас. паэма «Колькі лет, колькі зім!» (1979, тэлеспектакль 1980). Аўтар п'ес для дзяцей «Дзякуй, вялікі дзякуй!» (паст. 1974), «Скажы сваё імя, салдат» (паст. 1975), «Гефест —друг Праметэя» (паст. 1984), літ.-крытычных і публіцыстычных твораў (зб. «Высокае неба ідэалу», 1980, «Нью-Йоркская сірэна», 1987, Дзярж. прэмія Беларусі 1988). Пераклаў на бел. мову паасобныя творы класічнай і сучаснай рус., укр., літ., лат., балт., польск., венгерскай паэзіі, п'есы Лопэ дэ Вэгі «Раба свайго каханага», М.Себасцьяна «Безыменная зорка», В.Пальчынскайтэ «Спяшаюся за летам».
Тв.: Выбранае. Мн., 1973; Святло зямное. Мн., 1981; Дзякуй, вялікі дзякуй!: П'есы. Мн., 1983; Хлопчык глядзіць... Мн., 1992.
Літ.: Шпакоўскі Я. Узрушанасць. Мн., 1978. С. 91—102; Сямёнава А. Высокае неба // Сямёнава А. Гарачы след таленту. Мн., 1979; Бугаёў Дз. Споведзь даверлівая і шчырая // Бугаёў Дз. Талент і праца. Мн., 1979; Лойка А. Пераадоленне // Лойка А. Паэзія і час. Мн., 1981; Арочка М. Усе чатыры вятры паэзіі // Арочка М. Саюз часу і майстэрства. Мн., 1981; Чабан Т. Крылы рамантыкі. Мн., 1982. С. 129—131, 134—136, 161—167; Бечык В. На аснове чалавечай роднасці... // Бечык В. Прад высокаю красою... Мн., 1984; Гніламёдаў У. Вершы мае — пісьмы // Гніламёдаў У. Ля аднаго вогнішча. Мн., 1984.
М.І.Мішчанчук. с. 397
ВЯРЧА́ЛЬНАЯ ПЕЧ , трубчастая печ, прамысловая гарызантальная або крыху нахіленая печ цыліндрычнай формы, якая верціцца вакол падоўжнай восі. Прызначана для награвання матэрыялаў з мэтай іх фіз.-хім. апрацоўкі. Бывае на пылаватым, кавалкавым, вадкім ці газавым паліве, з эл. нагрэвам. Даўж. да 230 м, дыяметр да 7,5 м, прадукцыйнасць да 150 т/гадз гатовай прадукцыі.
Сыравіна або вырабы награюцца ў печы (прамым нагрэвам, праз сценку муфеля або камбінаваным спосабам), перамяшчаюцца пры вярчэнні яе корпуса і выгружаюцца. У награвальных вярчальных печах метал. загатоўкі падрыхтоўваюць да коўкі і штампавання; у тэрмічных праходзяць тэрмічную апрацоўку; у абпальных абпальваюць клінкер, руды, нярудныя матэрыялы, жалезарудныя акатышы і інш. Вярчальныя печы выкарыстоўваюць ў металургіі (напр., вельц-печы), цэментнай і хім. прам-сці і інш. с. 397
ВЯРЧА́ЛЬНЫ МО́МАНТ , мера вонкавага ўздзеяння, якое змяняе вуглавую скорасць вярчальнага руху цела. Вярчальны момант роўны суме ўсіх момантаў сіл адносна восі вярчэння, што ўздзейнічаюць на цела. Звязаны з вуглавым паскарэннем <SIGN> роўнасцю <FORMULA>, дзе І — момант інерцыі цела адносна восі вярчэння. с. 398
ВЯРЧА́ЛЬНЫ РУХ цвёрдага цела, 1) Вярчальны рух вакол нерухомай восі — рух, пры якім усе пункты цела перамяшчаюцца ў паралельных плоскасцях і апісваюць акружнасці з цэнтрамі на нерухомай прамой — восі вярчэння. Асн. кінематычныя характарыстыкі — вуглавая скорасць <SIGN> і вуглавое паскарэнне <SIGN>, лінейная скорасць пункта цела на адлегласць r ад восі вярчэння <FORMULA>, тангенцыянальнае паскарэнне <FORMULA>, нармальнае паскарэнне <FORMULA>. Асн. дынамічныя характарыстыкі — момант імпульсу і кінетычная энергія. Закон вярчэння вызначаецца з асн. ўраўнення дынамікі <FORMULA>, дзе <SIGN> — вярчальны момант, <SIGN> — момант інерцыі цела адносна восі вярчэння z. 2) Вярчальны рух вакол пункта (сферычны рух) — рух цела, пры якім адзін пункт цела нерухомы, а астатнія рухаюцца па паверхні сфер. Пры такім вярчальным руху кожнае элементарнае перамяшчэнне цела — вярчэнне вакол некаторай восі (імгненнай восі вярчэння), якая бесперапынна змяняе свой напрамак. с. 398
ВЯРЧА́ЛЬНЫЯ СПЕ́КТРЫ , спектры электрамагнітнага выпрамянення малекул, абумоўленага вярчэннем малекулы як цэлага. Складаюцца з асобных амаль роўнаразмешчаных ліній, на якія распадаюцца, напр., палосы вагальных спектраў. Назіраюцца таксама ў мікрахвалевай вобласці, далёкай інфрачырвонай вобласці і ў спектрах камбінацыйнага рассеяння святла. Гл. таксама Інфрачырвоная спектраскапія, Малекулярныя спектры. с. 398
ВЯРЧЭ́ННЕ ў матэматыцы, асобны выпадак руху, пры якім нерухомым застаецца не менш як адзін пункт прасторы. Пры вярчэнні на плоскасці нерухомы толькі 1 пункт (цэнтр вярчэння), у прасторы — 1 прамая (вось вярчэння). Адрозны ад зруху і люстранага адбіцця рух у прасторы атрымліваецца шляхам вярчэння вакол некаторай восі і зруху ўздоўж гэтай жа восі (вінтавы рух). с. 398
ВЯРЧЭ́ННЕ ЗЯМЛІ́ , вярчальны рух Зямлі вакол сваёй восі з З на У, ці супраць гадзіннікавай стрэлкі, калі глядзець з Паўн. полюса свету; адзін з рухаў Зямлі. Вярчэнне Зямлі выклікае змену дня і ночы, вызначае працягласць сутак. Адбываецца нераўнамерна: пад уплывам месяцавых і сонечных прыліваў працягласць сутак павялічваецца на 1—2 мс за стагоддзе, а з-за сезонных змен (выпаданне ападкаў і да т.п.), тэктанічных працэсаў і інш. на працягу года вагаецца ў межах 1—2 мс. Становішча восі вярчэння Зямлі (і зямных геагр. полюсаў) мяняецца з-за прэцэсіі і нутацыі. с. 398
ВЯРЧЭ́ННЕ ПЛО́СКАСЦІ ПАЛЯРЫЗА́ЦЫІ святла, паварот плоскасці палярызацыі лінейна палярызаванага святла пры праходжанні яго праз некаторыя рэчывы; від падвойнага праменепраламлення. Адбываецца ў аптычна актыўных ізатопах асяроддзя і ў актыўных крышталях (гл. Аптычная актыўнасць), а таксама ў неактыўных рэчывах пры дзеянні на іх знешняга магнітнага поля (гл. Фарадэя эфект).
Пры вярчэнні плоскасці палярызацыі ў асяроддзі ўзнікаюць 2 эл.-магн. хвалі, палярызаваныя па крузе ў процілеглых напрамках вярчэння, з аднолькавымі амплітудамі і рознымі скарасцямі. У выніку гэтага плоскасць палярызацыі сумарнай хвалі паступова паварочваецца. Вугал павароту залежыць ад таўшчыні, канцэнтрацыі, т-ры рэчыва і даўж. хвалі святла. Вярчэнне плоскасці палярызацыі выкарыстоўваецца для даследавання будовы рэчыва, пры вызначэнні канцэнтрацыі аптычна-актыўных рэчываў, а таксама ў некат. аптычных прыладах (аптычныя мадулятары, квантавыя гіраскопы і інш.). Гл. таксама Палярызацыя святла.
В.В.Валяўка. с. 398
ВЯРШО́К , старажытная мера (адзінка) даўжыні. Вяршком карысталіся на Беларусі і ў Расіі да ўвядзення метрычнай сістэмы мер. 1 вяршок = 1/16 аршына = 1,75 цалі = 0,04445 м. с. 398
ВЯРШЫ́НІН Мікола (Мікалай Пятровіч; н. 20.5.1940, г. Чэрвень Мінскай вобл.), бел. паэт-сатырык, гумарыст. Скончыў Мінскі аўтамех. тэхнікум (1958), БДУ (1970). Працаваў інжынерам на мінскіх з-дах. З 1978 вядучы інжынер навук.-вытв. аб'яднання «Прагрэс». Друкуецца з 1960. У зб-ках сатыры і гумару «Без віны вінаватыя» (1972), «Не сышліся характарамі» (1977), «Дагуляўся» (1981), «Нашто мне жаніціся» (1982) і інш. выкрывае кар'ерыстаў, падхалімаў, хапуг, зладзеяў, прыстасаванцаў і інш.
Тв.: Свой чалавек: Байкі, фельетоны, гумарэскі, мініяцюры, каламбуры, эпіграмы. Мн., 1993. с. 398
ВЯРЫ́ГА Аляксандр Андрэевіч (5.12.1837, каля Віцебска — 26.3.1905), расійскі хімік. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1860). З 1861 у Міхайлаўскай артыл. акадэміі, з 1862 у Цюбінгенскім і Цюрыхскім ун-тах. З 1865 у Новарасійскім ун-це ў Адэсе (з 1871 праф.), адначасова ў 1880 арганізаваў першую ў Расіі лабараторыю па даследаванні харч. прадуктаў і кіраваў ёй да 1896. Навук. працы па хіміі араматычных азазлучэнняў. Атрымаў бензідзін (1864), азабензол і яго гамолагі (1865), азаталуал і інш. Даследаваў рачныя і артэзіянскія воды Пд Расіі, гаючыя крыніцы і гразі.
Літ.: Волков В.А. Вонский Е.В., Кузнецов Г.Н. Выдающиеся химики мира. М., 1991. С. 92. с. 398
ВЯРЫ́ГА Браніслаў Фартунатавіч (14.2.1860, Віцебская вобл. — 13.6.1925), расійскі фізіёлаг. Вучань І.М.Сечанава і І.П.Паўлава. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1881) і Ваенна-мед. акадэмію (1886). У 1897—1914 праф. Новарасійскага ун-та ў Адэсе, з 1917 у Пермскім ун-це. Адкрыты ім уплыў кіслароду на здольнасць крыві звязваць вуглякіслы газ атрымаў назву эфекту Вярыгі. Навук. працы па электрафізіялогіі. Эксперыментальна даказаў скачкападобнае пашырэнне нервовага імпульсу. Даследаванні па фізіялогіі імунітэту і анафілаксіі. Аўтар падручніка «Асновы фізіялогіі чалавека і вышэйшых жывёл» (т. 1—2, 1905—10). с. 398
ВЯРЫ́ГА Эдмунд Іванавіч (каля 1840— 23.9.1902), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 у Польшчы, Літве і на Беларусі. Вучыўся (з 1857) у Пецярбургскім ун-це, зблізіўся з К.Каліноўскім. Член віленскага Камітэта руху 1863 (пазней Літоўскага правінцыяльнага камітэта), удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання, у ліст. 1862 вёў перагаворы ў Варшаве з Цэнтр. нац. к-там, адстойваў інтарэсы Літвы і Беларусі. 3.3.1863 арыштаваны, пасля працяглага зняволення ў віленскіх турмах прыгавораны да 8 гадоў катаргі. Пакаранне адбываў у Кадаінскіх капальнях разам з М.Г.Чарнышэўскім. Пасля працаваў у Пецярбургу і на Украіне.
Г. В. Кісялёў. с. 398
ВЯРЫ́ГА-ДАРЭ́ЎСКІ Арцём Ігнатавіч (4.11.1816, в. Кублічы Ушацкага р-на Віцебскай вобл. — 1884), бел. пісьменнік-дэмакрат. Скончыўшы Забельскую гімназію (Верхнядзвінскі р-н), служыў у розных установах Віцебска. Жыў у в. Стайкі паблізу ад Віцебска, арганізоўваў нар. школы, б-кі, чытальні. Падтрымліваў сувязь з У.Сыракомлем, А.Кіркорам, В.Дуніным-Марцінкевічам, В.Каратынскім, Я.Вулем, А.Рыпінскім і інш., якія пакінулі свае запісы ў «Альбоме» Вярыгі-Дарэўскага. У час паўстання 1863—64 адзін з арганізатараў узбр. выступлення на Віцебшчыне. У 1863 арыштаваны і зняволены ў віцебскую турму, у 1865 сасланы ва Усолле (Усх. Сібір). З 1868 на пасяленні ў Іркуцку. Памёр у Сібіры. Аўтар паэмы «Ахульга» (тэматычна звязана з вызв. барацьбой горцаў пад кіраўніцтвам Шаміля), драмы «Гордасць», камедый «Хцівасць» і «Грэх 4-ы — гнеў», дарожных нататкаў «Гутарка з пляндроўкі па зямлі латышскай» (матэрыялам паслужыла паездка Вярыгі-Дарэўскага ў інфлянцкія паветы Віцебскай губ. ў 1859), верша «Думкі хлопка з аколіц Віцебска на адглос вольнасці» (нап. 1858), твораў «Быхаў», «Паўрот Міхалка» і інш. Першы пераклаў на бел. мову паэму «Конрад Валенрод» А.Міцкевіча. Бел. творы Вярыгі-Дарэўскага з-за цэнзурных умоў не друкаваліся, рукапісы іх не знойдзены. Пры жыцці апубл. маналог-думка «Салдатка» (урывак з камедыі «Грэх 4-ы — гнеў») і верш-гімн «Бялыніцка наша маці...». У копіі захавалася вершаваная імправізацыя «Літвінам, запісаўшымся ў мой Альбом, на пажагнанне» (нап. 1858). Па-польску напісаў «Гутарку пра сваяка» (1858, пад псеўд. Беларуская Дуда), баладу пра кіраўніка паўстання на Украіне Э.Ружыцкага, верш, прысвечаны Э.Жалігоўскаму, і інш. Друкаваў допісы ў газ. «Виленский вестник», варшаўскім час. «Ruch muzyczny» («Музычны рух»), польскамоўнай пецярб. газ. «Słowо» («Слова»). Меркаванне, што Вярыга-Дарэўскі — аўтар паэмы «Тарас на Парнасе», не пацверджана апошнімі даследаваннямі.
Тв.: У кн.: Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд. Мн., 1988.
Літ.: Борковский С.А., Мальдис А.И. Поэтическое наследие Артемия Вериги-Даревского // Сов. славяноведение. 1971. № 2; Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971. С. 144—212; Пачынальнікі. Мн., 1977. С. 213—292.
Г.В.Кісялёў. с. 398
ВЯРЫ́ГІ , прылады рэліг. самакатавання — кайданы, аковы, жал. або медныя ланцугі, кольцы, пласціны і да т.п., якія насілі на голым целе — аскеты, падзвіжнікі з мэтай пакаяння і ўтаймавання плоці. Паводле евангельскіх сказанняў, вярыгамі наз. ланцугі, у якія быў закаваны апостал Пётр. с. 399
ВЯРЫ́ГІ (Дарэўскія, Вярыгі-Дарэўскія, Вярыгі-Дароўскія), шляхецкі род ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Рас. імперыі. Меў 3 лініі: бел.-літ. з гербам «Шранява», украінскую і галіцкую. Упамінаюцца з 14—15 ст. Найб. вядомыя:
Ігнацій (1397—1470), пачынальнік бел.-літ. лініі роду, полацкі намеснік. Францішак (каля 1700, Міншчына — каля 1761), генерал войск Рэчы Паспалітай і Расіі, ад'ютант А.Д.Меншыкава. Ежы (1734—1805), палкоўнік войск Рэчы Паспалітай, удзельнік Барскай канфедэрацыі, ваен. дзеянняў супраць рас. войск у 1792, паўстання 1794. Пасля ў эміграцыі, змагаўся ў легіёнах Я.Г.Дамброўскага, удзельнічаў у напалеонаўскіх войнах. Антон (1774, мяст. Свіслач — 1838), генерал войск Рэчы Паспалітай, удзельнічаў у ваен. дзеяннях супраць рас. войск у 1792, паўстанні 1794, змагаўся ў легіёнах Дамброўскага, удзельнік напалеонаўскіх войнаў. У 1812 ваен. міністр Варшаўскага герцагства. Арцём Ігнатавіч, гл. Вярыга-Дарэўскі А.І. Кацярына Канстанцінаўна , гл. Брэшка-Брашкоўская К.К. Эдмунд Іванавіч, гл. Вярыга Э.І.
А.М.Філатава. с. 399
ВЯРЭ́ЙКІ , вёска ў Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Верацейка, на аўтадарозе Ваўкавыск—Індура. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 23 км на ПнЗ ад г. Ваўкавыск, 79 км ад Гродна, 17 км ад чыг. ст. Ваўкавыск. 1327 ж., 360 двароў (1996). Сярэдняя школа і санаторная школа-інтэрнат, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква, касцёл. с. 399
ВЯРЭ́ЙСКІ Арэст Георгіевіч (н. 20.7.1915, в. Аносава Смаленскай вобл., Расія), рускі графік. Нар. мастак СССР (1983). Правадз. чл. АМ СССР (1983). Сын Г.С.Вярэйскага. У 1936—38 свабодны слухач Ленінградскай АМ. Асн. работы: ілюстрацыі да кн. «Васіль Цёркін» А.Твардоўскага (1942—48); «Ціхі Дон» (1951—52), «Лёс чалавека» (1958) і «Паднятая цаліна» (1967) М.Шолахава і інш. Выканаў серыі станковых работ: «Твар ворага» (1942), «А. В. Сувораў» (1950), «Ангара» (1959—60), «Петраградцы 1917 г.» (1967) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1978.
Н.В.Шаранговіч. с. 399
ВЯРЭ́ЙСКІ Георгій Сямёнавіч (30.7.1886, г. Хмяльніцкі, Украіна — 19.12.1962), рускі графік. Правадз. чл. АМ СССР (1949). Нар. мастак Расіі (1962). Скончыў Пецярб. ун-т (1912). Вучыўся ў Пецярбургу (1913—16) у М.Дабужынскага, Б.Кустодзіева, Г.Астравумавай-Лебедзевай. У 1918—30 — хавальнік аддзела гравюр у Эрмітажы. Майстар графічнага партрэта (літаграфія, афорт, малюнак). Стварыў серыі літаграфій: альбомы «Партрэты рускіх мастакоў» (1922, 1927), «Вёска» (1924), «Партрэты рускіх пісьменнікаў» (т. 1 — 2, 1927—29). Пейзажы Вярэйскага вызначаюцца тонкім лірызмам («Сад Рускага музея», 1925). Аўтар артыкулаў па мастацтвазнаўстве. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Літ.: Чернова Г.А Г.С.Верейский. М., 1965.
Н.В.Шаранговіч. с. 399
ВЯРЭ́ЙСКІЯ , малодшая лінія маскоўскіх вялікіх князёў. Паходзяць ад Дзмітрыя Данскога, прозвішча ад г. Вярэя, які ім належаў. Найб. вядомыя:
Міхаіл Андрэевіч (?—1486), у час вайны за трон Маскоўскага вял. княства паміж звянігарадскім князем Юрыем Дзмітрыевічам і Васілём ІІ падтрымліваў спачатку першага, пасля другога. Разам з Васілём ІІ хадзіў супраць хана Улуг-Мухамеда, у 1471 з Васілём ІІІ — на Ноўгарад. Пасля смерці Міхаіла Андрэевіча Вярэйскае княства далучана да Маскоўскай дзяржавы. Васіль Міхайлавіч Удалы (? — каля 1501), удзельнічаў у паходах маскоўскіх войск на Казань (1468, 1469), Ноўгарад (1471), супраць хана Ахмата (1472, 1480). У 1484 з-за пагрозы арышту ўцёк у ВКЛ, дзе атрымаў ва ўладанне Любеч, Койданаў, Усу, Старынкі, Іслач, Валожын, Радашковічы. Соф'я Васілеўна (пасля 1480 — 1549), дачка Васіля Міхайлавіча, выйшла замуж за А.Гаштольда (да 1506). У 1563 атрымала ад мужа Трабы, Гальшаны і інш., пасля яе смерці ўсе маёнткі адышлі да вял. князя ВКЛ як вымарачныя.
А.П.Грыцкевіч. с. 399
ВЯРЭ́ЛЬСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1790 , гл. ў арт. Руска-шведскія войны 17—19 ст. с. 399
ВЯРЭ́НЬКА , у беларусаў каробка, плеценая з лубу, бяросты, лазы. Мела круглую, авальную або прадаўгаватую форму, з адной ці дзвюма ручкамі, з глыбокім вечкам або без яго. Прызначалася для пераноскі прадуктаў і гародніны. с. 400
ВЯРЭ́НЬКА Францішак Леапольдавіч (15.3.1862, в. Пуцілкавічы Ушацкага р-на Віцебскай вобл. — 4.3.1892), бед. краязнавец і археолаг. Скончыў Мінскую гімназію (1881), Варшаўскі ун-т (1887). У 1886 за навук. працу па бел. нар. медыцыне ўзнагароджаны залатым медалём. Рабіў археал. раскопкі на тэр. сучаснага Ушацкага р-на: даследаваў гарадзішчы каля в. Гвазды, Вял. Бірулі, М. Дольцы, Афераўшчына; у наваколлі в. Пуцілкавічы выявіў 9 гарадзішчаў жал. веку, каля 50 курганных груп раннефеад. часу (раскапаў 36 курганоў) і склаў археал. карту ваколіц вёскі (уключана 85 помнікаў). У рукапісах засталіся працы «Курганы ў Пуцілкавічах» (1887—92), «Курганы і два дагістарычныя пасяленні ў Пуцілкавічах», археал. карты, схемы гарадзішчаў, замчышчаў, запісы бел. фальклору. Частка матэрыялаў захоўваецца ў Кракаўскім археал. музеі.
Тв.: Przyczynek do lecznictwa ludowego // Materiały antropologiczno-archeologiczne i etnograficzne… Kraków, 1986. T.1.
Г. А. Каханоўскі. с. 400
ВЯРЭ́ЦЕЙКА , рака, гл. Верацейка. с. 400
ВЯРЭ́ЦЦЯ , рака, гл. Верацейка. с. 400
ВЯРЭ́ЧЧА , вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на р. Аўсянка. Цэнтр сельсавета. За 49 км на ПнУ ад г. Гарадок, 98 км ад Віцебска, 46 км ад чыг. ст. Гарадок. 328 ж., 159 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, ахвяр фашызму. с. 400
ВЯСЕ́ЙКА , Вясея, рака ў Слуцкім р-не Мінскай вобл., левы прыток Случы (бас. Прыпяці). Даўж. 28,1 км. Пл. вадазбору 307 км2. Пачынаецца каля в. Шантароўшчына і цячэ па паўд.-зах. ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Асн. прытокі: Сярэдняя Вясейка і Ніжняя Вясейка. с. 400
ВЯСЕ́ЛЛЕ , комплекс абрадаў і звычаяў, якія суправаджаюць заключэнне шлюбу і з'яўляюцца своеасаблівым актам зацвярджэння новай сям'і. Вяселле як абрадавае афармленне шлюбу ўзнікла ў перыяд патрыярхату з усталяваннем аднашлюбнасці (гл. Манагамія). Для кожнага народа на пэўнай ступені яго развіцця характэрны традыц. ўстойлівы комплекс вясельных абрадаў, які спалучаецца з усімі відамі нар. мастацтва (тэатралізаваныя дзеянні, музыка, спевы, танцы і да т.п.). Асн. момант вясельнай абраднасці ўсіх народаў свету — пераезд нявесты з дому бацькоў у дом жаніха.
Багацце і разнастайнасць абраднасці бел. вяселля вынікаюць з прававой сілы яго працэдур, якія павінны былі абавязкова выконвацца пры сведках (родзе, суседзях), што ў сваю чаргу ўзаконьвала маёмасныя, этычныя правы, адносіны і абавязкі будучай сям'і. Толькі з моманту вяселля маладыя прызнаваліся самаст. членамі абшчыны. Згодна з паслядоўнасцю абрадавых дзеянняў традыц. бел. вяселле падзяляецца на 3 асн. часткі: давясельную, або падрыхтоўчую (выглядзіны, даведкі, сватанне, запоіны, агледзіны, заручыны); уласна вясельную (суборная субота, каравай, пасад, прыезд дружыны маладога да маладой, шлюб, пераезд да маладога, камора, пасаг, завіванне, выпрабаванне здольнасцей і характару маладой, дзяльба каравая, абдорванне маладых); паслявясельную (пярэзвы). У агульным цыкле абраднасці значэнне гэтых частак неаднолькавае. Давясельная з'яўляецца пераважна фармальна-бытавой — у час яе адбываецца пагадненне паміж бацькамі маладых пра заключэнне шлюбу. Уласна вяселле займае гал. месца ў традыц. вясельнай абраднасці і характарызуецца багаццем цырымоній, гал. сярод якіх абрад звядзення маладых, які замацоўвае іх шлюб і злучае на ўсё жыццё. Заключная частка вясельнага цыкла мае пераважна гульнёвы характар. У кожнай мясцовасці была свая ўсталяваная вясельная пара: у адных жаніліся пасля Вялікадня, у другіх — пасля Пятра і Паўла, ў трэціх — зімой, але найчасцей жаніліся ўвосень ад Пакроваў да каляднага посту, пасля заканчэння асн. палявых работ. Вяселле было важнай падзеяй у жыцці маладых і ўсёй грамады. Гэтым у першую чаргу тлумачыцца дакладная распрацаванасць усіх эпізодаў вясельнага абраду, кожнаму з якіх адпавядаў свой рытуал. Багатымі і разнастайнымі былі вясельныя песні, прыгаворкі, прыказкі, абрадавыя танцы, якія суправаджалі і тлумачылі кожны з гэтых эпізодаў. Удзельнікі вяселля (маладая, або княгіня, малады, або князь, сват і свацця, дружкі нявесты і дружына жаніха) выконвалі адведзеную ім ролю паводле нар. светапогляду, традыцый і этыкету.
Характэрная рыса бел. вяселля — наяўнасць стараж. ралігійна-абрадавых і сац.-быт. элементаў, якія ўзыходзяць да эпохі матрыярхату і захоўваюць перажыткі і водгукі татэмістычных вераванняў і культаў (культ расліннасці, жывёл, нябесных свяціл). Ад эпохі родаплемяннога побыту ў выглядзе гульні дайшлі абрады выкрадання і куплі-продажу нявесты. У правасл. перыяд абрад вяселля складаўся з адносна невял. колькасці магічных дзеянняў, сэнс якіх раскрывалі кароткія песні заклікальнага і эратычнага зместу. Пазней вяселле ператварылася ў шматсастаўны абрад з элементамі стараж. магіі, складанае драматычнае дзеянне з мноствам дзейных асоб. У 19 ст. з развіццём капіталіст. спосабу вытв-сці і распадам патрыярхальнай сям'і ў бел. вяселлі паявіліся новыя матывы: павышаная ўвага да пасагу, нязгода маладых з існуючым сямейным укладам і г.д. Абавязковым стаў абрад вянчання ў царкве (касцёле). У наш час многія элементы традыц. вяселля зніклі або змяніліся, а само яно ператварылася ва ўрачыстую цырымонію пасля афіц. рэгістрацыі шлюбу.
Літ.: Вяселле: Абрад. Мн., 1978; Никольский Н.М. Происхождение и история белорусской свадебной обрядности. Мн., 1956.
Л.А. Малаш. с. 400
ВЯСЕ́ЛЬНЫЯ ПЕ́СНІ , найбольш разгорнуты цыкл сямейна-абрадавага фальклору; муз.-паэт. кампанент цэласнай сістэмы абраду вяселля. Вядомыя многім народам свету.
Гістарычна склаліся як форма сімвалічнага выражэння сац.-прававых, маёмасных і сямейных узаемадачыненняў, вераванняў, маральна-этычных і эстэт. поглядаў і каштоўнасцей. Разам з абрадавымі дзеяннямі рытуалізуюць адзін з асн. этапаў жыццёвага шляху чалавека — пераход у іншую сям'ю (род), іншую сац. групу. Як элемент абрадавай сістэмы часта выяўляюць сваю семантыку толькі ў этнагр. кантэксце. Разам з тым муз. і паэт. бакі вясельных песень утвараюць аўтаномныя падсістэмы, кожная з якіх мае спецыфічныя заканамернасці. У паэт. сферы яны раскрываюцца пры класіфікацыі тэкстаў па функцыян.-тэматычным і жанравым прынцыпах.
У бел. вясельных песнях на функцыянальна-тэматычным узроўні выяўляюцца групы песень, якія адпавядаюць пэўным этапам вяселля; на жанравым узроўні вясельныя песні падзяляюцца на апавядальна-каменціруючыя, імператыўныя (заклінанні, распараджэнні, патрабаванні, парады), велічальныя і дакаральныя, лірычныя (з вял. цыклам сірочых песень), прыпевы і меладызаваныя прыгаворы. Паводле геагр. аспекта асн. сюжэты бел. вясельных песень падзяляюць на 3 групы: сюжэты, якія бытуюць на ўсёй тэр. Беларусі; сюжэты, якія пры захаванні асн. сюжэтных характарыстык набываюць рэгіянальныя адметнасці пераважна ў выніку вар'іравання зачынаў, часцей канцовак тэкстаў, і сюжэты, характэрныя толькі для пэўных рэгіёнаў ці мясц. традыцый.
Напевы вясельных песень тыповыя, палітэкставыя, маюць разнастайны характар гучання, утвараючы ў абрадзе 3 вобразна-эмац. сферы: рытуальна-святочную, жартоўную (паводле нар. вызначэння, «вясёлыя») і лірыка-драматычную («абідлівыя»). У розных этнагр. рэгіёнах яны суадносяцца па-рознаму ў залежнасці ад дамінуючага там комплексу вясельнага абраду і асаблівасцей мясц. песеннай сістэмы. На У Беларусі, дзе ў песеннай сістэме пануе карагодна-гульнявы комплекс, а ў вясельным рытуале стаўбавы абрад (паўн. зона), напевы вясельных песень маюць яскравы эмац.-ўзнёслы, воклічны характар, маторны тып рытмікі, тэмбравую звонкасць; асаблівай кантрастнасцю вызначаецца песенны рытуал паўн. зоны, дзе святочнаму гучанню квінтавых вясельных песень процістаяць галашэнні маладой і яе маці, напевы якіх ідэнтычныя пахавальным. У зах. рэгіёне пануе лірычны гукавы вобраз, што звязана з элегічным характарам пашыранага тут абраду зборнай суботы і перавагай у песеннай сістэме пазаабрадавых лірычных песень позняга гіст. пласта, якія часта выступаюць у функцыі вясельных. Вясельным песням Паазер'я ўласціва сказава-апавядальная, напаўрэчытатыўная манера інтанавання, пераважаюць квартавыя напевы з пластычнай меладычнай лініяй. Мясц. галашэнні маюць песенны характар (стабільную складавую муз.-рытмічную форму, адносна спакойную манеру выканання) і складаюць з песнямі адзіны тыпалагічны рад. У гэтых трох рэгіёнах вясельныя песні выконваюцца пераважна аднагалосна, з нярэдкім «адхіленнем» у двухгалоссе: гетэрафоннага тыпу на Паазер'і, квартава-квінтавага ва ўсх. і тэрцава-квінтавага ў зах. рэгіёнах. Асаблівасці вясельных песень Палесся найперш вызначаюцца разгорнутай дэталізацыяй каравайнага абраду, ствараюць атмасферу абшчыннай урачыстасці і весялосці з палкім, часам нават разгульным характарам. Песні выконваюцца ва унісонна-гетэрафонным або дыяфонным на бурдоннай аснове стылі. Іх яркае, сакавітае, часам «вострае» з доўгімі выгукамі і глісанда гучанне абумоўлена і распаўсюджанай на Палессі традыцыяй галаснога спеву. У цэнтр. рэгіёне адбываецца змяшэнне песенных традыцый усходу, захаду, поўначы і поўдня. Пры гэтым у зонах іх перакрыжавання ўтвараюцца версіі тыповых напеваў, спецыфічных для мясц. традыцый.
Заканамернасці муз. кампанента вясельных песень раскрываюцца і на ўзроўні сістэматызацыі напеваў па функцыянальна-тыпалагічным прынцыпе (тыпізуючым выступае структурна-рытмічны комплекс), што дазваляе вылучыць 8 асн. тыпаў вясельных напеваў, пашыраных на ўсёй Беларусі, і некалькі лакальных груп. Асн. тыпы, захоўваючы ўстойлівасць структурна-рытмічных комплексаў, у розных рэгіёнах мяняюць інтанацыйна-меладычны комплекс і набываюць своеасаблівы характар гучання.
Літ.: Янчук Н.А. По Минской губернии: (Заметки из поездки в 1886 г.). М.. 1889; Беларускія народныя песні. Т. 4. Мн., 1976; Мухаринская Л.С. Белорусская народная песня. Мн., 1977; Никольский Н.М. Происхождение и история белорусской свадебной обрядности. Мн., 1956; Мажэйка З.Я. Песні Беларускага Паазер'я. Мн., 1981; Яе ж. Песни Белорусского Полесья. Вып. 1. М., 1983; Вяселле: Песні. Кн. 1—6. Мн., 1980—88; Варфоломеева Т.Б. Северобелорусская свадьба. Мн., 1988; Вяселле: Мелодыі. Мн., 1990.
Т.Б.Варфаламеева. с. 400
ВЯСЕ́Я , рака, гл. Вясейка. с. 401
ВЯСЕ́Я , вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл., на р. Вясейка, на аўтадарозе Слуцк—Старыя Дарогі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на ПнУ ад г. Слуцк, 111 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Слуцк. 1494 ж., 477 двароў (1996). Рамонтнае прадпрыемства «Слуцкгазсервіс». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, царква. с. 401
ВЯСЁЛКА , радуга, аптычная з'ява ў атмасферы ў выглядзе адной, дзвюх або некалькіх рознакаляровых дуг на небасхіле. Назіраецца, калі Сонца (радзей Месяц) асвятляе дажджавую заслону на процілеглым баку неба. Абумоўлена пераламленнем, адбіццём і дыфракцыяй святла ў кроплях вады. Колеры вясёлкі — гэта колеры сонечнага спектра. Вуглавы радыус дугі асн. вясёлкі каля 42°, яна афарбавана па вонкавым краі ў чырвоны, па ўнутраным у фіялетавы колеры. У дадатковых вясёлках, якія могуць быць вышэй ці ніжэй, паслядоўнасць колераў адваротная. Вясёлкі назіраюцца таксама ў пырсках вадаспадаў, фантанаў і інш. На Беларусі бываюць у любую пару года, акрамя зімы, найб. у маі і жніўні. с. 401
ВЯСЁЛКА (Phallus), род грыбоў з групы парадкаў гастэраміцэтаў сям. вясёлкавых. Каля 20 відаў. Пашыраны ў лясных зонах зямнога шара, асабліва ў тропіках і субтропіках. На Беларусі трапляецца вясёлка звычайная (Phallus impudicus). Сапратроф, але можа ўтвараць грыбакорань (мікарызу) з дубам, букам, некат. кустамі (напр., ляшчынай). Расце на глебе адзіночна або невял. групамі ў маладых лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках. Пладовыя целы з'яўляюцца ў ліп.—кастрычніку. Занесена ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь.
Пладовае цела спачатку замкнёнае белаватае або жаўтаватае, паўпадземнае яйцападобнае (т.зв. «чортава яйка») дыям. 5—7 см з тоўстым коранепадобным міцэліяльным цяжам каля асновы, укрытае трохслаёвай абалонкай (перыдыем). З узростам абалонка разрываецца, пладовае цела выцягваецца ў шчыльную губчатую пустую ножку (рэцэптакул) даўж. да 30 см з ячэйкавай шапачкай даўж. 3—4 см наверсе, якая ўкрыта слоем аліўкава-зеленаватай слізі з рэзкім пахам падлы, што прываблівае насякомых, якія разносяць споры. Выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне («земляное масла») як процірэўматычны і проціпухлінны сродак Малады грыб ядомы.
В.С.Гапіенка. с. 401
«ВЯСЁЛКА» , штомесячны дзіцячы літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаецца з крас. 1957 у Мінску на бел. мове. Друкуе апавяданні, вершы, казкі бел. пісьменнікаў, пераклады, загадкі, рэбусы, галаваломкі, песні бел. кампазітараў для дзяцей. Мае рубрыкі: «Наша спадчына», «Урок цікавых сустрэч», «Мой сябар» і інш. с. 401
ВЯСЁЛЫ Касьян (сапр. Аўдзей Вікенцій Іосіфавіч; 1886, паводле інш. звестак 1891, в. Губы Вілейскага р-на Мінскай вобл. — канец 1916), бел. пісьменнік. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1905), Віленскі настаўніцкі ін-т (1910). Працаваў у гар. вучылішчах Вільні і Вілейкі. Загінуў у час 1-й сусв. вайны. Друкавацца пачаў, калі быў студэнтам настаўніцкага ін-та. У час. «Крестьянин» змяшчаў вершы, апавяданні, допісы. У 1909 надрук. апавяданне «Пустэльнік у свеце», вытрыманае ў духу рэліг. павучання і сац.-бытавую драму «Не розумам сцяміў, а сэрцам», прасякнутую матывамі грамадскай справядлівасці, спагадай да бедных. П'еса была папулярная і часта ставілася самадз. т-рамі ў Зах. Беларусі.
Тв.: Не розумам сцяміў, а сэрцам. Вільня, 1927; Тое ж // Беларуская дакастрычніцкая драматургія. Мн., 1978.
Літ.: Семяновіч А. Беларуская драматургія (Дакастрычніцкі перыяд). Мн., 1961. С. 115—120; Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1983. Т. 1. С. 395—397; Каханоўскі Г.А Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984.
І. У. Саламевіч. с. 401
ВЯСЛЯ́РНЫ СЛА́ЛАМ , водны слалам, адзін з водных відаў спорту; праходжанне на байдарках і каноэ спец. трасы з кантрольнымі варотамі на скорасць і дакладнасць. Спаборніцтвы праводзяцца для лодак-адзіночак і двоек, трасы рыхтуюць на раўнінных ці горных рэках, або на спец. каналах з быстрым цячэннем і з перападам вышынь, штучнымі ці натуральнымі перашкодамі. Спартсмены павінны бездакорна прайсці расстаўленыя па трасе кантрольныя вароты (падвешаныя над вадой стойкі) у адпаведнасці з пэўнымі правіламі. Для слаламістаў прадугледжана спец. амуніцыя: ахоўныя каскі, выратавальныя камізэлькі і інш. Вяслярны слалам цесна звязаны з водным турызмам, разглядаецца як элемент падрыхтоўкі да паходаў. У 1972 і 1996 вяслярны слалам быў у праграме Алімпійскіх гульняў. На Беларусі развіваецца з 1970-х г., праводзяцца чэмпіянаты і розыгрыш кубка краіны. Пад Мінскам каля Ждановіч створаны спец. канал для вяслярнага слаламу. с. 402
ВЯСЛЯ́РНЫ СПОРТ , адзін з водных відаў спорту; уключае веславанне акадэмічнае (на суднах з уключынамі), веславанне на байдарках і каноэ і вяслярны слалам (на суднах без уключын). Да вяслярнага спорту адносяць таксама гонкі на ялах, шлюпках, прагулачных лодках. На Беларусі развіваецца з 1930-х г. с. 402
ВЯСНА́ , пара года і пераходны кліматычны сезон паміж зімой і летам. У астраноміі — перыяд ад дня веснавога раўнадзенства да летняга сонцастаяння (з 21 сак. да 22 чэрв. ў Паўн. паўшар'і, з 23 вер. да 22 снеж. ў Паўднёвым). Паводле календара веснавыя месяцы ў Паўн. паўшар'і сакавік, красавік, май, у Паўд. — вер., кастр., лістапад. Паводле феналагічных з'яў падзяляюць на раннюю вясну, ажыўленне і разгар вясны. На Беларусі за пачатак вясны прымаецца дата пераходу сярэднясутачнай т-ры паветра праз 0 °С, за канец — праз 10 °С у бок павышэння. На ПдЗ вясна пачынаецца ў 1-й дэкадзе сак., на ПнУ у канцы сак., заканчваецца адпаведна ў канцы крас., пач. мая. Ва ўмераных шыротах, у т.л. на Беларусі, характарызуецца ўзмацненнем цыкланічнай дзейнасці, павышэннем у гадавым ходзе сярэднясутачных т-р паветра, поўным вызваленнем зямной паверхні ад снегавога покрыва, крыгаломам і разводдзем на рэках, пачаткам вегетацыі і цвіцення раслін, прылётам птушак з выраю, пачаткам пашавага перыяду ў жывёлагадоўлі і інтэнсіўных палявых работ у раслінаводстве і агародніцтве. с. 402
«ВЯСНА́ ГОЛА́ ПЕРАПА́ЛА» (у некат выданнях «Вясна, голад, перапала»), бел. ананімны верш 19 ст. Знойдзены ў архіве В.Дуніна-Марцінкевіча, перапісаны яго рукой, але, відаць, аўтарства яму не належыць. Упершыню апубл. ў брашуры М.Доўнар-Запольскага «Дунін-Марцінкевіч і яго паэма «Тарас на Парнасе» (Віцебск, 1896), іншы варыянт — у брашуры Е.Раманава «Тарас на Парнасе» і іншыя беларускія вершы» (Магілёў, 1900). Напісаны, верагодна, напярэдадні рэформы 1861, бо выяўляе настроі бел. сялянства перад адменай прыгону. Прасякнуты пафасам крытыкі прыгонніцтва, панства; разам з тым у ім выразна відаць абмежаванасць сял. уяўленняў аб справядлівасці і свабодзе, якія нібыта можна атрымаць ад цара. Твор кампазіцыйна зладжаны, просты, матывамі блізкі да нар. паэзіі. Мова яго багатая фразеалагізмамі. Напісаны 4-стопным харэем, гучыць лёгка, свабодна.
М.А.Лазарук. с. 402
ВЯСНУ́ШКІ , змены спадчыннага характару ў скуры чалавека, якія праяўляюцца гіперпігментнымі плямкамі. Праяўленне вяснушак часта бывае сямейным. Ва ўзросце 3—5 гадоў на адкрытых участках скуры (твар, нос, лоб, шыя, кісці рук і інш.) з'яўляюцца дробныя, акруглыя светла-карычневага колеру плямкі, якія паступова пігментуюць і павялічваюцца ад 2—3 да 5—8 мм у дыяметры. Паверхня іх гладкая. Найчасцей бывае ў бландзінаў і рыжавалосых людзей. Лячэнне: кераталітычныя і адбельвальныя сродкі. с. 402
ВЯСНЯ́НКА (Еrophilа), род кветкавых раслін сям. капуставых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Зах. і Сярэдняй Азіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца вяснянка веснавая (Еrophilа verna), нар. назва крупка. Расце на пясках на ўзлесках і лясных палянах, каля дарог і на сухіх схілах, зрэдку як пустазелле на палях.
Аднагадовыя травяністыя расліны выш. 2—20 cм з прамастойным ці ўзыходным бязлістым сцяблом. Лісце сабранае ў разетку, падоўжана-эліпсоіднае ці ланцэтнае, апушанае, сядзячае або звужанае ў чаранок. Кветкі дробныя, двухполыя, белыя, у кароткіх малакветных гронках. Плод — голы эліпсоідны стручочак. Эфемер (цвіце ў крас.—маі, поўны цыкл развіцця праходзіць за 1—2 тыдні, потым адмірае). Лек. (выкарыстоўваецца пры цынзе, панарыцыях, параніхіях) і кармавыя расліны. с. 402
ВЯСНЯ́НКА , радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу каля в. Ліцвінкава Лагойскага р-на Мінскай вобл. Паклад звязаны з канцова-марэннымі ўтварэннямі сярэднеплейстацэнавага зледзянення. Разведаныя запасы больш за 36 млн. м3. Магутнасць карыснай тоўшчы 5—21 м, ускрышы 0,2—10,5 м. Жвір і пясок прыдатныя для буд. работ. Распрацоўваецца з 1966.
А.П.Шчураў. с. 402
ВЯСНЯ́НКІ (Рlecopterа), атрад прымітыўных насякомых. Вядомы з пермскай эпохі. Каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераных шыротах Паўн. паўшар'я. Жывуць каля праточных вадаёмаў. У Віцебскай вобл. Зарэгістраваны 6 відаў, найчасцей трапляецца вяснянка шэрая (Nemura cinerea).
Цела даўж. да 30 мм, падоўжанае, мяккае, на заднім канцы 2 хваставыя ніткі. Галава з доўгімі вусікамі. У самак 2 пары празрыстых крылаў, пярэднія вузкія, заднія шырокія, у спакоі складваюцца веерападобна; у самцоў пакарочаныя або адсутнічаюць. Ротавы апарат грызучы, у дарослых рэдукаваны. Лятаюць ранняй вясной (адсюль назва). Ператварэнне няпоўнае. Лічынкі развіваюцца ў вадзе 1—4 гады, драпежныя. Дарослыя вяснянкі і іх лічынкі — корм для рыб. с. 402
ВЯСТА́ЛКІ , у Старажытным Рыме жрыцы багіні Весты, якія падтрымлівалі вечны агонь у яе храме. Для пасвячэння ў вясталкі адбіралі дзяўчынак 6—10 гадоў, якія на працягу 30 гадоў павінны былі выконваць жрэцкія абавязкі і захоўваць зарок цнатлівасці. Вясталак, якія парушалі зарок, жывымі закопвалі ў зямлю. Вясталкі карысталіся выключнымі пашанамі і прывілеямі. Асуджаныя злачынцы, якія выпадкова сустракалі вясталку, падлягалі вызваленню. с. 403
ВЯ́ТА , рака ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток Зах. Дзвіны. Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 424 км2. Выцякае з воз. Набіста пад назвай Хараброўка (пасля в. Шчоўна называецца Вята), на невял. працягу цячэ па паўн. ускраіне гідралаг. заказніка Балота Мох. Верхняе цячэнне ў межах Браслаўскай грады, сярэдняе і ніжняе на ПнЗ Полацкай нізіны. На вадазборы шмат азёр (агульная пл. 36 км2). Асн. прыток Голчыца (справа). Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, у сярэднім — трапецападобная. Рэчышча ад вытоку на працягу 14 км каналізаванае. с. 403
ВЯ́ТКА , рака ў еўрапейскай ч. Расійскай Федэрацыі, ва Удмурціі, Кіраўскай вобл. і Татарстане, правы прыток Камы. Даўж. 1314 км, пл. бас. 129 тыс. км2. Пачынаецца на Верхнякамскім узв. Тыпова раўнінная рака, звілістая на ўсім працягу. У рэчышчы частыя завалы, на пойме шмат азёр і старыц. Асн. прытокі: Кобра, Малома, Піжма (справа), Чапца, Кільмезь (злева). Жыўленне пераважна снегавое. Ледастаў з ліст. да красавіка. Сярэдні гадавы расход вады 890 м3/с. Сплаўная. Суднаходная да г. Кіраў (700 км), вясной да прыстані Кірс (1000 км). Гал. прыстані: Кіраў, Кацельніч, Савецкі, Вяцкія Паляны. с. 403
ВЯТО́ХІН Іван Андрэевіч (4.10.1884, г. Жырнаўск Валгаградскай вобл., Расія — 27.3.1959), бел. фізіёлаг. Чл.-кар. АН Беларусі (1947), д-р біял. н. (1940), праф. (1926). Скончыў Казанскі ун-т (1917). З 1927 у Пермскім ун-це, з 1936 у Мінскім мед. ін-це (адначасова да 1949 праф. БДУ). У 1937—41 дырэктар Ін-та тэарэт. і клінічнай медыцыны АН Беларусі. Навук. працы па нервовых механізмах рэгуляцыі функцый сардэчна-сасудзістай сістэмы, фізіялогіі працы. Упершыню прасачыў кальцавы ход узбуджэння ў жывой тканцы. Старшыня Бел. т-ва фізіёлагаў, біяхімікаў і фармаколагаў (1936—59). с. 403
ВЯТО́ШКІН Віктар Дзмітрыевіч (н. 10.5.1925, в. Новая Мільча, цяпер у межах Гомеля), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1943. Удзельнік вызвалення Беларусі, Польшчы, баёў у Германіі. Камандзір мінамётнага разліку сяржант Вятошкін вызначыўся пры фарсіраванні Віслы, Одэра і ў баі на подступах да Эльбы. с. 403
ВЯТРА́К , ветраны млын, вытворчая пабудова для памолу зерня з выкарыстаннем энергіі ветру. Былі пашыраны ў многіх краінах Еўропы з 12—13 ст., звычайна мураваныя. На Беларусі вядомы з 16 ст., найб. пашыраны ў 18 — пач. 20 ст., драўляныя. Вярчальны момант ад парных крылаў (звычайна 4), умацаваных на гарыз. вале, праз зубчатыя колы перадаваўся на верт. вал і камяні паставоў. Бываюць вятракі стрыжнёвыя (казловыя, слупавыя) і шатровыя. У стрыжнёвых высокі абшыты дошкамі квадратны ў плане каркас з 2-схільнай страхой (часта з залобкам з боку крылаў) паварочваўся вакол цэнтр. слупа, умацаванага на крыжавіне з тоўстага бярвення — козлах. Больш дасканалыя і магутныя шатровыя вятракі (пашыраны пераважна на У Беларусі) мелі высокі стацыянарны зрубны ці каркасны 8-гранны або круглы аб'ём і рухомую верхнюю частку — шацёр, які разам з крыламі пры дапамозе дышля ставілі супраць ветру. Сустракаліся (пераважна на З і Пн Беларусі) і невял. сядзібныя вятракі (казлоўкі), у т.л. на колах — для перавозкі з месца на месца. Выкарыстоўваліся да сярэдзіны 20 ст.
Я.М. Сахута. с. 403
ВЯТРО́Ў Іван Дзмітрыевіч (9.10.1905, в. Саматэвічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 10.2.1986), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з кіраўнікоў парт. падполля і партыз. руху на тэр. Палескай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Засл. юрыст БССР (1972), засл. работнік культуры БССР (1980). Скончыў Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦК ВКП(б) (1940), Ваенна-юрыд. акадэмію Сав. Арміі (1952). З 1925 на сав. і парт. рабоце на Беларусі. У 1940—41 пракурор БССР. З ліп. 1942 прадстаўнік ЦК КП(б)Б і БШПР на Зах. фронце, з жн. 1943 1-ы сакратар Палескага падп. абкома КП(б)Б, адначасова ў вер. 1943— сак. 1944 камандзір Палескага партыз. злучэння. У 1944— 49 пракурор БССР, у 1953—60 міністр юстыцыі БССР. Чл. ЦК КП(б)Б у 1940—49. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1938—63, дэп. Вярх. Савета СССР у 1946—50. Аўтар мемуараў. с. 403
ВЯТРО́ЎНІК (Filipendulа), род кветкавых раслін сям. ружавых. 12 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным і субарктычным паясах Паўн. паўшар'я. На Беларусі трапляюцца 4 віды: вятроўнік вязалісты (Filipendulа ulmarіа), аголены ( Filipendulа denudatа), звычайны, або земляныя арэшкі (Filipendulа vulgaris), і стэпавы (Filipendulа stepposa) — рэдкі від, адзначаны ў паўд. раёнах. У Цэнтр, бат. садзе АН Беларусі інтрадукаваны вятроўнік далонепадобны (Filipendulа palmata).
Шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным ці ўзыходным бязлістым сцяблом выш. 2—20 см і моцным карэнішчам. Лісце перарывіста-перыстае, перыстарассечанае, пальчатае або суцэльнае. Кветкі двухполыя, дробныя, белыя (часта з жаўтаватым ці ружаватым адценнем), ружовыя, чырв., духмяныя, у густых шматкветных шчытападобна-мяцёлчатых або мяцёлчатых суквеццях. Плод — шматарэшак ці шматлістоўка. Лек., меданосныя, перганосныя, кармавыя, фарбавальныя і дэкар. расліны. Каранёвыя клубянькі, маладое лісце і сцёблы ядомыя, з кветак і лісця вырабляюць духмяны лячэбны чай. с. 403
ВЯТЧА́ННІКАЎ Кім Аляксандравіч (9.5.1924, в. Рэпкі Валынскай вобл., Украіна — 13.12.1981), бел. вучоны ў галіне санітарыі і гігіены. Д-р мед. н. (1972). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1957). З 1957 у Бел. сан.-гігіенічным НДІ, з 1972 у Бел. акадэміі фіз. выхавання і спорту. Навук. працы па даследаванні таксікалогіі інсектыцыдаў, эксперым. тэрапіі атручэння фосфарарганічнымі злучэннямі, спартыўнай гігіене. с. 404
ВЯТЧЫ́НСКІ БОЙ 1942 , бой паміж партыз. атрадамі А.І.Далідовіча, «Чырвоны Кастрычнік» (камандзір Ф.І.Паўлоўскі) і ням.-фаш. буйным гарнізонам у в. Вятчын Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. 14 студз. партызаны атакавалі гарнізон з 2 бакоў. Пасля непрацяглага бою гарнізон перастаў існаваць, у партызан страт не было. с. 404
ВЯХА́ , 1) шост, тычка, звычайна з пучком травы або галінак на канцы для абазначэння мяжы зямельных участкаў, напрамку ў полі. 2) Вяха плывучая — навігацыйны знак у выглядзе шаста з флажком ці з якой-небудзь фігурай (шар, конус і інш.) пэўнай афарбоўкі, замацаваны на заякараным паплаўку. Выкарыстоўваюць для абазначэння навігацыйных небяспечнасцей, месцаў стаянкі суднаў, правядзення работ і інш. 3) Важны этап у развіцці чаго-небудзь (напр., гісторыі). с. 404
ВЯ́ХАВА , возера ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., у бас. р. Вір (цячэ праз возера), за 12 км на ПдУ ад г. Бабруйск. Пл. 0,42 км2, даўж. 1 км, найб. шыр. 750 м. Пл. вадазбору 85,3 км2. Мелкаводнае. Схілы катлавіны спадзістыя. Берагі забалочаныя, пад хмызняком. Дно на 70% плошчы выслана сапрапелем. Злучана з воз. Плывун. с. 404
ВЯХІ́Р (Columba palumbus), птушка сям. голубіных атр. голубападобных. Пашыраны ў Еўропе (за выключэннем Пн), у Паўн.-Зах. Афрыцы, Малой, Пярэдняй і Сярэдняй Азіі, у Гімалаях і Зах.Сібіры. Жыве пераважна ў старых яловых і ялова-лісцевых лясах, у Сярэдняй Азіі — у арчоўніках, зрэдку ў парках, у вял. гарадах. На Беларусі падвід вяхір еўрапейскі ( Columba palumbus palumbus); нешматлікі, пераважна на Пн гнездавальная і пралётная птушка. 1падвід у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. каля 45 см, маса да 620 г (найб. з галубоў Беларусі). Колер шызы, грудзі ружовашэрыя, па баках шыі і на крылах белыя плямы, на хвасце цёмная паласа. Дзюба жоўтая з чырванаватай асновай, пальцы малінава-чырвоныя. Корміцца насеннем злакавых і бабовых, ягадамі, жалудамі і інш. Гнёзды на высокіх дрэвах. Нясе па 2 яйцы двойчы на год. Аб'ект спарт. палявання. с. 404
ВЯ́ЦІЧЫ , усходнеславянская племянная групоўка ў бас. Акі. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», вяцічы разам з радзімічамі прыйшлі з ляшскіх (прапольскіх) зямель. У 9 — сярэдзіне 10 ст. плацілі даніну хазарам, потым — кіеўскім князям. Займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй. Археал. помнікі вяцічаў — селішчы, гарадзішчы, курганныя могільнікі з трупаспаленнем (8—11 ст.) і трупапалажэннем (11—14 ст.). У 11—12 ст. у зямлі вяцічаў узніклі гарады Масква, Колцеск, Дзедаслаў, Нерынск і інш. У 2-й пал. 12 ст. тэр. вяцічаў падзелена суздальскімі і чарнігаўскімі князямі. Як культурна-этнагр. група вяцічы зніклі ў 13—14 ст. с. 404
ВЯ́ЦКАЯ ЗЯМЛЯ́ , гістарычная назва ў 12—18 ст. тэрыторыі ў басейне верхняга і часткова сярэдняга цячэння р. Вятка. У 1-м тыс. да н.э. ў Вяцкіх землях жылі плямёны ананьінскай культуры, у 6—10 ст. — комі і удмурты, з 10 ст. — марыйцы. У 14 ст. склаліся феад. адносіны. У 2-й пал. 14 ст. ў сярэднім цячэнні р. Вятка ўзніклі рус. пасяленні. У 1489 Вяцкая зямля далучана да рас. дзяржавы. с. 404
ВЯ́ЦКІ УВА́Л , узвышша на У Усх.-Еўрап. раўніны, у Рэспубліцы Марый Эл і Кіраўскай вобл. Расійскай Федэрацыі. Выш. да 284 м. Выцягнуты амаль мерыдыянальна. Перасякаецца далінай р. Вятка. Складзены з даламітаў, вапнякоў і гіпсаў; развіты карст. Хвойныя лясы. с. 404
ВЯ́ЧА , рака ў Лагойскім і Мінскім р-нах Мінскай вобл., у бас. р. Дняпро. Даўж. 40 км. Пл. вадазбору 297 км2. Пачынаецца на ПнЗ ад в. Селішча Лагойскага р-на, цячэ па Мінскім узв., на рацэ вадасх. Вяча. Даліна трапецападобная, шыр. 200—300 м. Схілы спадзістыя і сярэдне стромкія, выш. каля 2,5 м. Берагі нізкія, спадзістыя. Пойма шыр. 50—100 м. Рэчышча звілістае, ад вусця на 13 км каналізаванае і часткова абвалаванае. Цячэ ў зонах адпачынку Вяча і Мінскае мора. с. 404
ВЯ́ЧА , вадасховішча у Мінскім р-не, на р. Вяча (бас. Свіслачы), за 19 км на Пн ад Мінска. Створана ў 1970. Пл. 1,68 км2, даўж. 5,3 км2, найб. шыр. 600 м, найб. глыб. 8 м, аб'ём вады 5,1 млн. м3. Катлавіна выцягнутая. Схілы спадзістыя і сярэдне стромкія, складзены з пяскоў, супескаў і суглінкаў. Парослыя хваёвым лесам і хмызнякамі. Берагавая лінія (даўж. 15,2 км) слаба парэзаная, ёсць заліў даўж. 300 м. Моцнапраточнае, упадае р. Чарняўка. Вярхоўі вадасховішча зарастаюць чаротам і асокамі. Зона адпачынку. с. 404
ВЯЧАСЛА́Ў УЛАДЗІ́МІРАВІЧ (1083—1155), князь, сын Уладзіміра Манамаха. У 1116 як смаленскі князь у час паходу на менскага (мінскага) кн. Глеба Усяславіча адваяваў Оршу і Копысь. Пасля смерці бацькі ў 1125 атрымаў Тураўскае княства. У 1127 удзельнічаў ва ўзяцці Ізяслаўля (Заслаўя) у час паходу кіеўскіх князёў на Полацкую зямлю. У 1132 княжыў у Пераяслаўлі, праз год вярнуўся ў Тураў. Праводзіў палітыку адасаблення Турава ад Кіева. Пасля няўдалай спробы кіеўскага кн. Усевалада ў 1142 захапіць Тураўскую зямлю Вячаслаў Уладзіміравіч пакінуў Тураў сыну Святаславу і перайшоў у Пераяслаўль. Незадаволеныя гэтым чарнігаўскія князі Ольгавічы напалі на Пераяслаўль, і Вячаслаў Уладзіміравіч вярнуўся ў Тураў. Раздаў гарады Бярэсце (Брэст), Драгічын, Клечаск (Клецк), Рагачоў, Чартарыйск сваім родзічам. У 1146, калі кіеўскі пасад захапіў Ізяслаў Мсціславіч, Вячаслаў Уладзіміравіч вярнуў сабе гэтыя гарады, захапіўшы таксама і Уладзімір-Валынскі, за што быў пераведзены з Турава ў Перасопніцу на Валыні. Пазней, верагодна, быў суправіцелем Ізяслава Мсціславіча на кіеўскім троне.
М.І.Ермаловіч. с. 405
ВЯЧАСЛА́Ў ЯРАСЛА́ВІЧ (1112? — пасля 1127), клечаскі (клецкі) князь. Сын Яраслава Святаполчыча. Клечаскі ўдзел атрымаў, верагодна, ад кіеўскага кн. Мсціслава Уладзіміравіча. У 1127 паводле загаду Мсціслава ў кааліцыйным паходзе на Полацкую зямлю ўдзельнічалі войскі Вячаслава з Турава, Андрэя з Уладзіміра, Усевалада з Гародна, Вячаслава Яраславіча з Клечаска, якія былі накіраваны на Ізяслаўль (Заслаўе), горад быў імі захоплены і разрабаваны. с. 405
ВЯ́ЧКА (Вячаслаў, лац. Vetske, ? — 1224), князь Кукенойса (Кокнесе) — крэпасці на Зах. Дзвіне, васал полацкага князя. З 1206 прымаў удзел у паходзе полацкага кн. Уладзіміра супраць ням. рыцараў. У 1207 вымушаны падпарадкавацца рыжскаму епіскапу Альберту, але быў схоплены крыжакамі. У 1208 вызвалены з палону, зноў правіў Кукенойсам. Жыхары горада знішчылі атрад крыжакоў, уведзены ў Кукенойс паводле патрабавання епіскапа. Не дачакаўшыся дапамогі ад полацкага кн. Уладзіміра, спаліў замак і з дружынай перайшоў да наўгародцаў. У 1223 на чале атрада ўсходнеслав. войск (200 чал.) пасланы ў Юр'еў (сучасны г. Тарту), адкуль кіраваў большай часткай зямель эстаў. У 1224 ням. рыцары асадзілі Юр'еў. Вячка з атрадам адмовіўся пакінуць замак, разам з эстамі працягваў абараняцца, пакуль не загінуў. с. 405
ВЯ́ЧКА СВЯТАСЛА́ВІЧ , віцебскі князь 12 ст. Сын Святаслава Усяславіча. Меў удзел у Полацкай зямлі (верагодна, Віцебск або частку Віцебскай воласці), праз які ў 1167 прайшлі наўгародскія паслы ў Кіеў. с. 405
ВЯЧО́РКІ , тое, што попрадкі. с. 405
ВЯЧО́РНІЦА (Неsperis), род кветкавых раслін сям. капуставых. Каля 30 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор'і і Азіі. На Беларусі вырошчваюцца і трапляюцца як здзічэлыя вячорніца матроны, або начная фіялка, начная прыгажуня (Неsperis matronalis), і густаваласістая (Неsperis pycnotricha).
Двух- або шматгадовыя апушаныя залозістымі валаскамі (радзей голыя) травяністыя расліны з прамастойным сцяблом выш. да 1 м. Лісце цэласнае, ланцэтна-яйцападобнае, зубчастае, кароткачаранковае. Кветкі двухполыя, ліловыя, белыя, жаўтаватыя або зеленавата-бурыя, духмяныя, у цыліндрычных гронках. Плод — лінейны стручок. Лек., меданосныя і дэкар. (выкарыстоўваюцца ў кветкаводстве — на клумбах, рабатках, у міксбордэрах; нізкарослыя садовыя формы з белымі простымі і махрыстымі кветкамі — у бардзюрах) расліны.
Д.І. Траццякоў. с. 405
ВЯЧЭ́РА , возера ў Любанскім р-не Мінскай вобл., у бас. р. Арэса, за 12 км на ПдУ ад г. Любань, на плоскай забалочанай мясцовасці. Пл. 3,24 км2, даўж. 2,75 км, найб. шыр. 1,55 км, найб. глыб. 1,6 м, даўж. берагавой лініі больш за 7,4 км. Схілы катлавіны плоскія, затарфаваныя, на У пясчаныя дзюны выш. да 7 м. Берагі нізкія, тарфяністыя, на У пясчаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж усх. берага пясчанае. Злучана з Чабускім каналам. У выніку меліярац. работ возера абмялела і штучна папаўняецца праз магістральны канал з р. Арэса. с. 405
«ВЯЧЭ́РНІ МІ́НСК» , газета. Выходзіць у Мінску з ліст. 1967 на бел. і рус. мовах 5 разоў на тыдзень. Асвятляе пытанні грамадска-паліт., эканам. і культ. жыцця горада і рэспублікі. Друкуе вершы, апавяданні. Выдае штотыднёвы рэкламны дадатак (з 1973), штомесячныя дадаткі — знешнеэканамічную газ. «Международный клуб» і час. «Здоровье и успех» (абодва з 1996). З ліп. 1996 у камп'ютэрнай сістэме ІНТЭРНЭТ выходзіць электронны варыянт «Вячэрняга Мінска». с. 405
ВЯЧЭ́РНІЦЫ (Nyctalus), род млекакормячых сям. гладканосых лятучых мышэй атр. рукакрылых. 7 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Пярэдняй, Усх. і Паўд.-Усх. Азіі. Жывуць у шыракалістых і мяшаных лясах. На Беларусі 3 віды. Найб. пашыраны вячэрніца рыжая (Nyctalus noctula), селіцца ў старых высакастволых лясах, парках, гаях, старых садах. Вячэрніца гіганцкая (Nyctalus lasiopterus) і вячэрніца малая (Nyctalus leisleri) трапляюцца радзей. Вячэрніца гіганцкая — рэдкі пералётны від (уся тэр. рэспублікі ў межах арэала, зарэгістравана знаходка ў Брагінскім р-не Гомельскай вобл.); селіцца ў мяшаных насаджэннях з дуплаватымі дрэвамі. Вячэрніца малая трапляецца ў лісцевых лясах Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Абодва віды занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. цела да 10,4 см, хваста да 6,5, перадплечча да 6,9 см. Маса да 76 г. Вушы круглаватыя, тоўстыя, сабраныя ў складкі. Крылы вузкія, доўгія, завостраныя на канцах. Поўсць густая, шаўкавістая, зверху ад рыжага да карычневага колеру, знізу святлейшая. Кормяцца на змярканні і на досвітку насякомымі. У прыплодзе 1—2 дзіцянят. Робяць далёкія сезонныя міграцыі. с. 406
ВЯЧЭ́РНЯЕ НАВУЧА́ННЕ , адна з формаў навучання моладзі і дарослых без адрыву ад вытв-сці; састаўная частка сістэмы непарыўнай адукацыі; дае магчымасць працоўным набываць агульную сярэднюю, спец. сярэднюю і вышэйшую адукацыю. Прадугледжвае правядзенне выкладчыкам рэгулярных заняткаў з навуч. групамі пастаяннага складу ў зручны для навучэнцаў нерабочы час, часцей вечарам (адсюль назва тэрміна). Першыя вячэрнія агульнаадук. пач. школы ўзніклі ў 18 ст. ў Зах. Еўропе. У 20 ст. ў сувязі з пашырэннем усеагульнага школьнага навучання вячэрняе навучанне стала выкарыстоўвацца пераважна ў прафесійнай, у т.л. вышэйшай адукацыі, павышэнні кваліфікацыі, у розных відах дадатковай адукацыі (нар. ун-ты, розныя курсы і інш.). Развіццё вячэрняга навучання на Беларусі пачалося з арг-цыі нядзельных школ (19 — пач. 20 ст.), у якіх вучыліся непісьменныя і малапісьменныя дарослыя. У 1920—30-я г. вячэрняе навучанне дапамагло ліквідаваць непісьменнасць сярод насельніцтва. Ствараліся вячэрнія школы граматы для дарослых і падлеткаў, школы для дарослых, рабочыя ф-ты і інш. У 1958 устаноўлены адзіны тып вячэрняй школы — вячэрняя (зменная) агульнаадукацыйная школа. Для атрымання сярэдняй спец. адукацыі без адрыву ад вытв-сці на Беларусі існуюць вячэрнія аддзяленні і філіялы тэхнікумаў, каледжаў і інш. Для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй праз вячэрняе навучанне ў большасці ВНУ Беларусі працуюць вячэрнія аддзяленні. Змест навучання і асн. віды заняткаў у вышэйшай і сярэдняй спец. школе адзіныя для дзённай і вячэрняй формаў навучання. У 1995/96 навуч. г. на Беларусі ў вячэрніх агульнаадук. школах займалася 20,9 тыс. чал., на вячэрніх аддзяленнях сярэдніх спец. навуч. устаноў — 1,4 тыс. навучэнцаў, на вячэрніх аддзяленнях ВНУ — 2 тыс. студэнтаў. с. 406
ВЯЧЭ́РНЯЯ (ЗМЕ́ННАЯ) АГУЛЬНААДУКАЦЫ́ЙНАЯ ШКО́ЛА , навучальная ўстанова для прац. моладзі і дарослых; састаўная частка сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі. Створаны ў 1943 для гар. маладзі, у 1944 — для сельскай. Да 1958 наз. школа рабочай моладзі і школа сельскай моладзі. Прымаюцца асобы ва ўзросце ад 15 гадоў. Як правіла, мае 10—12-ы класы — старэйшая ступень з 3-гадовым тэрмінам навучання (у дзённай школе 2-гадовы), аднак могуць стварацца і 9-я класы для асоб, якія заканчваюць базавую адукацыю. Асобныя вячэрнія класы адкрываюцца і пры дзённых агульнаадук. школах. Вячэрняя школа мае вочную, завочную і сесійную (для сельскай мясцовасці) формы навучання. На час экзаменаў даецца аплатны водпуск. У 1995/96 навуч. г. на Беларусі працавалі 82 вячэрнія агульнаадук. школы (20,9 тыс. навучэнцаў), у т.л. 1 для асоб з недахопамі слыху. Пры 127 дзённых школах створаны класы вячэрняга вочнага навучання; працавала група завочнага навучання (гл. таксама Вячэрняе навучанне).
Ю.І. Гладкоў. с. 406
ВЯЧЭ́РСКІ Рыгор Арсенавіч (н. 26.10.1932, в. Садоўшчына Барысаўскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-р мед. н. (1980), праф. (1983). Скончыў 1-ы Ленінградскі мед. ін-т (1956). З 1972 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па ішэмічнай і гіпертанічнай хваробах, атэрасклерозе, рэўматызме, хваробах крыві, парушэннях сардэчнага рытму, антыкаагулянтнай тэрапіі, ультрагукавой дыягностыцы і метадзе дэфібрыляцыі.
Тв.: Справочник по клинической электрокардиографии. Мн., 1985 (разам з Л.Г.Баранавым, У.Р.Лісюціным); Справочник участкового терапевта. Мн., 1986 (у сааўт.); Справочник по дифференциальной диагностике внутренних болезней. Мн., 1990 (у сааўт ). с. 406
Г. , чацвёртая літара беларускага і некаторых інш. слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай Г («глаголь»), утворанай графічным відазмяненнем візант. («гама»). У старабел. графіцы абазначала фрыкатыўны заднеязычны гук «г», а ў складзе дыграфа «кг» перадавала выбухны «г» у запазычаных словах («кганак», «паракграф»). У сучаснай бел. мове абазначае і фрыкатыўны заднеязычны («гара», «глеба»), і выбухны («гонты», «гузікі») гук, а таксама глухі заднеязычны «х», які ўтвараецца ў выніку аглушэння «г» на канцы слоў і перад глухімі зычнымі («мурог», «лёгкі»).
А.М.Булыка. с. 407
ГАА́ГА ('s-Gravenhage, Den Haag), горад на З Нідэрландаў. Месцазнаходжанне рэзідэнцыі каралеўскага двара, урада, парламента. Адм. ц. правінцыі Паўд. Галандыя. 444,6 тыс. ж. (1993). Порт на Паўн. м. (аванпорт — г. Схевенінген). Сетка каналаў, аўтамаб. і чыг. шляхоў звязвае Гаагу з інш. гарадамі. Развіта вытв-сць радыё- і тэлеапаратуры, электроннай апаратуры. Харч. (кандытарскія вырабы і інш.) і лёгкая прам-сць. Вытв-сць маст. вырабаў са шкла, дрэва і інш. У прыгарадзе — авіяц. з-ды «Фокер». У Гаазе працуюць праўленні шматлікіх гандл. і прамысл. фірмаў, установы сферы абслугоўвання. Месцазнаходжанне Міжнар. суда ААН. Каралеўская акадэмія выяўл. мастацтва.
Упершыню ўпамінаецца ў 1097 (да 1250 тут знаходзіўся паляўнічы домік графаў Галандыі, потым замак). Пасля стварэння Рэспублікі Злучаных правінцый (канец 16 ст.) — месца пасяджэнняў Генеральных штатаў. У 1806 Луі Банапарт надаў Гаазе статус горада і адначасова перанёс сталіцу ў Амстэрдам. Пасля ўтварэння Каралеўства Нідэрландаў (1815) — каралеўская рэзідэнцыя, а пасля абвяшчэння незалежнасці Бельгіі (1830) — фактычная сталіца краіны. З 2-й пал. 17 ст. Гаага — месца правядзення міжнар. канферэнцый і заключэння пагадненняў (гл. Гаагскія канвенцыі). У 2-ю сусв. вайну акупіравана (1940—45) ням. фашыстамі.
Цэнтр горада ў большасці захаваў сваё старадаўняе аблічча. На беразе воз. Вейвер — ансамбль Біненхоф (Унутраны двор, 13—18 ст.), гатычныя Рыцарская зала (каля 1280) і царква Сінт-Якабскерк (базіліка 14—16 ст.). Арх. помнікі рэнесансу — Старая ратуша (1564—65), класіцызму — палац Маўрыцхёйс (1633—35, арх. Я. ван Кампен, П.Пост), каралеўскі палац Хёйс-тэн-босх («Дом у лесе», 1644, арх. Пост; дабудаваны ў 1734—37 і 1790), Каралеўская б-ка (1734—36, арх. Д.Маро; 1761; арх. П. дэ Сварт). Прамавугольная сетка вуліц Гаагі мадэрнізавана і дапоўнена свабоднай планіроўкай новых раёнаў (1908—09, арх. Х.П.Берлаге, В.М.Дзюдак), забудаваных пераважна пасля 2-й сусв. вайны. Сярод пабудоў 20 ст. — Палац Міру (1907—13, арх. Л.М.Карданье), Муніцыпальны музей (1916—35, арх. Берлаге), канторы «Волхардынг» (1928, арх. Я.Бёйс) і «Шэл-Недэрланд» (1938—42, арх. П.Аўд), Каралеўскія кабінеты карцін (у Маўрыцхёйс), манет, медалёў і разных камянёў, Музей касцюма. с. 407
ГАА́ГСКАЯ АКАДЭ́МІЯ МІЖНАРО́ДНАГА ПРА́ВА , няўрадавая ўстанова па вывучэнні міжнар. права і міжнар. адносін. Засн. ў 1923 у г. Гаага на сродкі і пад эгідай Фонду Карнегі. Ажыццяўляе навук. даследаванні па міжнар. прыватным і публічным праве, садзейнічае паляпшэнню ўзаемаразумення паміж юрыстамі і юрыд. арг-цыямі розных краін. Штогод у летнія месяцы ў акадэміі чытаюць лекцыі (на англ. і франц. мовах) вядучыя юрысты-міжнароднікі з розных краін свету. Мае кансультатыўны статус пры ЮНЕСКА. З 1923 выдае зборнікі лекцый. с. 407
ГАА́ГСКІЯ КАНВЕ́НЦЫІ , 1) міжнародныя пагадненні аб нормах права ва ўзброеных канфліктах (раней наз. законы і звычаі вайны), правах і абавязках нейтральных краін, шляхах мірнага вырашэння міжнар. спрэчак, прынятыя на 1-й і 2-й мірных канферэнцыях у Гаазе ў 1899 і 1907.
1-я Гаагская канферэнцыя (1899, 27 дзяржаў-удзельніц) прыняла 3 канвенцыі (пра мірнае вырашэнне міжнар. спрэчак; пра законы і звычаі сухапутнай вайны; пра дастасаванне да марской вайны асноў Жэнеўскай канвенцыі 10.8.1864), а таксама 3 дэкларацыі.
2-я Гаагская канферэнцыя (1907, 44 дзяржавы-ўдзельніцы) прыняла 13 канвенцый: пра мірнае вырашэнне міжнар. спрэчак; пра абмежаванне выпадкаў выкарыстання сілы для спагнання па дагаворных даўгавых абавязацельствах; пра адкрыццё ваен. дзеянняў; пра законы і звычаі сухапутнай вайны; аб правах і абавязках нейтральных дзяржаў і асоб у сухапутнай вайне; пра становішча варожых гандл. суднаў пры адкрыцці ваен. дзеянняў; пра ператварэнне гандл. суднаў у ваенныя; пра ўстаноўку аўтам. кантактных падводных мін; пра бамбардзіроўку марскімі сіламі ў час вайны; пра дастасаванне да марской вайны асноў Жэнеўскай канвенцыі 10.8.1864; пра некаторыя абмежаванні ў карыстанні правам захопу ў марской вайне; пра заснаванне міжнар. прызавога суда; аб правах і абавязках нейтральных краін у марской вайне.
Гаагскія канвенцыі адыгралі значную ролю ў міжнар.-прававой рэгламентацыі правіл вядзення вайны.
2) Канвенцыя 1954 пра абарону культ. каштоўнасцей у час узбр. канфлікту — міжнар. шматбаковае пагадненне, якое абавязвае дзяржавы паважаць і захоўваць у час ваен. дзеянняў культ. каштоўнасці, забараняе іх вываз з акупіраваных тэрыторый.
3) Канвенцыі па міжнар. прыватным праве 1902—05, 1951, 1956, 1961 і інш. с. 407
ГААЛА́НЬ , горад у Кітаі, гл. Ланьчжоў. с. 408
ГААЛЯ́Н (Sorgum nervosum), аднагадовая травяністая расліна роду сорга сям. злакавых. Вырошчваюць у Кітаі, Карэі, Японіі, на Д. Усходзе, Паўн. Каўказе, на Пд Украіны. Вызначаецца скараспеласцю і засухаўстойлівасцю. Зерне гааляна перапрацоўваюць на крупы, муку, спірт, выкарыстоўваюць на корм жывёле; салома ідзе на паліва, выраб цыновак, для крыцця стрэх. с. 408
ГААСЮ́Н , горад на ПдЗ в-ва Тайвань. 1405,9 тыс. тыс.} ж. (1993). Другі па значэнні порт вострава (пасля Цзюлуна). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: машынабуд. (у т.л. суднабудаванне), металаапр., алюмініевая, хім. (вытв-сць суперфасфату), цэм., нафтаперапр., харчасмакавая (цукр., кансервавая, спіртагарэлачная). с. 408
ГААХІ́РА , паўвостраў на Пн Паўд. Амерыкі, гл. Гуахіра. с. 408
ГААЦЫ́НЫ (Оpisthocomidае), сямейства птушак атр. курападобных. 1 від — гаацын (Орisthocomus hoazin). Жыве на ПнУ Паўд. Амерыкі ў далінах рэк і іх прытокаў, у затопленых лясах; трымаецца чародамі (да 40 асобін).
Даўж. цела каля 60 см. Апярэнне зверху аліўкавае з белымі стракацінамі, знізу рыжаватае. Большая ч. грудзіны і грудной мускулатуры рэдукавана ў сувязі з наяўнасцю вял. валляка. Лятае дрэнна, таму лазіць па галінах дрэў. Корміцца лісцем трапічных раслін, пераважна ароідных, якое насычана каўчукавым сокам. Гнёзды на дрэвах над вадой. Птушаняты вылупліваюцца амаль голыя з 2 добра развітымі пальцамі з кіпцюрамі, пры дапамозе якіх лазяць па дрэвах; добра плаваюць і ныраюць (дарослыя не могуць). Маюць непрыемны пах. с. 408
ГАБА́ (Gobat) Шарль Альберт (21.5.1834, г. Трамлан, Швейцарыя — 16.3.1914), швейцарскі паліт. дзеяч. Д-р права (1867). У 1889 уключыўся ў міжнар. рух за мір. З 1891 дырэктар Міжпарламенцкага бюро, якое каардынавала дзейнасць Міжпарламенцкага саюза ў розных краінах. З 1906 дырэктар Міжнар. бюро міру. Аўтар кн. «Еўрапейскі кашмар» (1911) аб небяспецы гонкі ўзбраенняў. Нобелеўская прэмія міру 1902 (разам з Э.Дзюкаменам). с. 408
ГА́БАР (Gábor) Андар (24.1.1884, в. Уйнеп, Венгрыя — 20.1.1953), венгерскі пісьменнік. Скончыў Будапешцкі ун-т. У 1920—50 у эміграцыі, у 1933—45 у СССР. Літ. дзейнасць пачаў у 1900. Аўтар зб-каў вершаў «Арговань» (1920), «Таму што ганьба жыць і не заклікаць» (1923), рамана «Доктар Ніхто» (т. 1—2, 1946), сатыр. п'есак і фельетонаў («Пешцкія рыданні. Кніга пра вялікі горад», 1912) і інш. Пераклаў на венг. мову бел. нар. песні «Маё жаданне», «З-за лесу сонца ўсходзіць...», вершы Я.Купалы «Абвілася краіна...», «А хто там ідзе?», «Выйдзі...», «Выпраўляла маці сына», «Хвалююцца морскія хвалі...», «Гэй наперад!» і інш. Аўтар арт. «Янка Купала, беларускі паэт» (1941). с. 408
ГА́БАР (Gabor) Дэніс (5.6.1900, Будапешт — 9.2.1979), англійскі фізік, заснавальнік галаграфіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1956), Венгерскай АН (1964), Нац. АН ЗША (1973). Вучыўся ў Тэхн. ун-це ў Будапешце (1918—20). У 1927—33 працаваў у Германіі, з 1949 у Лонданскім ун-це (з 1958 праф.), з 1967 — у ЗША. Навук. працы па электроннай оптыцы, фізіцы плазмы, тэхніцы сувязі. Стварыў агульную тэорыю галаграфіі, атрымаў першыя галаграмы. Нобелеўская прэмія 1971. с. 408
ГАБАРДЗІ́Н (франц. gabardinе), аднатонная шарсцяная тканіна з дробнымі нахільнымі рубчыкамі на добрым баку. З габардзіну шыюць мужчынскія і жаночыя паліто, касцюмы і інш. с. 408
ГАБАРО́НЕ (Gaboronе), горад, сталіца Батсваны. Да 1969 наз. Габеронес. Размешчана на Пд краіны. Буд-ва горада, выбранага сталіцай замест г. Мафекінг (на тэр. ПАР), пачалося ў 1964. 133,5 тыс. ж. (1991). Чыг. ст., вузел аўтадарог, аэрапорт. Гандл. цэнтр краіны. З-ды: гарбарны, піваварны; мэблевая ф-ка, прадпрыемствы хім. і буд. прам-сці і інш. Ун-т. Ядро горада — гандл. цэнтр, да якога прылягае раён урадавых і муніцыпальных устаноў. Жылыя кварталы разыходзяцца веерам ад цэнтра да р. Нотвані. с. 408
ГАБАРЫ́Т (франц. gabarit), гранічны знешні абрыс (контур) прадмета, збудавання ці ўстройства. З улікам габарыту рухомага саставу вядзецца праектаванне мастоў, ліній электраперадач і сувязі, інш. збудаванняў.
На чыгунцы адрозніваюць габарыт рухомага саставу (лакаматыва, вагона) і габарыт набліжэння збудавання да чыг. пуці (абрыс прасторы ўздоўж пуці). На рачным транспарце — габарыт судна і габарыт падмаставы (контур свабоднай прасторы пад мостам). На аўтадарогах устанаўліваюць габарыт набліжэння канструкцый мастоў — гранічны папярочны контур, унутр якога не павінны заходзіць элементы збудавання або размешчаных на ім прыстасаванняў. Габарытныя абмежаванні аўтамабіля: даўжыні — 12 м (аўтапоезда 24 м), шырыні — 2,5 м, вышыні — 3,8 м (для аўтамабіляў з буйнатанажнымі кантэйнерамі 4 м). с. 408
ГАБА́САЎ Рафаіл (н. 17.12.1935, г. Магнітагорск, Расія), бел. вучоны ў галіне матэматыкі. Д-р фіз.-матэм. н. (1970), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1982). Скончыў Уральскі політэхн. ін-т (1958). З 1963 у Аддзеле энергетыкі Уральскага філіяла АН СССР, з 1968 у БДУ. Навук. працы па тэорыі аптымальнага кіравання, матэм. эканоміцы. Распрацаваў адаптыўны метад лінейнага праграмавання, прынцып квазімаксімуму для дыскрэтных аптымальных працэсаў.
Тв.: Методы оптимизации. 2 изд. Мн., 1981 (разам з Ф.М.Кірылавай); Конструктивные методы оптимизации. Ч. 1—4. Мн., 1984—87 (у сааўт.). с. 408
ГАБАШВІ́ЛІ Георгій (Гіга) Іванавіч (21.11.1862, Тбілісі — 28.10.1936), грузінскі жывапісец. Нар. мастак Грузіі (1929). Вучыўся ў Пецярбургскай (1886—88) і Мюнхенскай (1894—97) АМ. Адзін з заснавальнікаў і праф. Тбіліскай АМ (1922—30). Аўтар больш як 200 твораў пераважна бытавога («Трое гараджан», 1893; «Хеўсур у сне», 1898, і інш.) і батальнага («Абарона Ахоты», 1901, і інш.) жанраў, а таксама партрэтаў (І.Чаўчавадзе, Н.Нікаладзе, дэ Роза і інш.), пейзажаў, нацюрмортаў.
Літ.: Дудучава М.И. Гиго Габашвили. М., 1958. с. 409
«ГАБДА́НК» , «Абданк», прыватнаўласніцкі герб, якім на Беларусі, Украіне, у Польшчы і Літве карысталіся каля 280 родаў, у т.л. Гарабурды, Гаштольды, Скарбкі, Халецкія. У чырвоным полі сярэбраны знак у выглядзе літары W; клейнод — над прылбіцай з каронай такі самы знак (герб «Габданк І») або палова залатога льва, які трымае ў лапах такі знак («Габданк ІІ»). Існуюць шматлікія варыянты герба. Вядомы з пач. 13 ст., у ВКЛ распаўсюдзіўся пасля Гарадзельскай уніі 1413. с. 409
ГАБЕЛЕ́Н (франц. gobelin), вытканы ўручную дыван-карціна (шпалера). На пачатку — вырабы парыжскай мануфактуры, заснаванай у 1662 (існуе і цяпер) і вядомай у гісторыі як мануфактура Габеленаў (ад прозвішча майстроў-фарбавальшчыкаў 15 ст., у будынку якіх размяшчалася ткацкая майстэрня). У 17—18 ст. маст. якасці габеленаў зрабілі іх настолькі папулярнымі, што габеленамі сталі называць высокамаст. шпалеры інш. франц., а пазней і еўрап. мануфактур, а ў 19 ст. наогул шпалеры і шчыльныя абівачныя тканіны нават машыннага вырабу, т.зв. габеленавыя тканіны.
Ткалі габелены з каляровых ваўняных і шаўковых, часам сярэбраных і залатых нітак на спец. ручных станках метадам выбарачнага ткацтва (асобнымі часткамі, якія сшывалі танюсенькай шаўковай ніткай). Габелены ўзнаўлялі ўзор або карціну з малюнка (кардону), зробленага мастаком. Асаблівасць габелена — рубчастая паверхня правага боку, якая ствараецца ніткамі асновы, і няроўная паверхня адваротнага боку, створаная швамі і ніткамі ўтку. З-за працаёмкасці вырабу кошт габеленаў быў вельмі высокі, таму аздаблялі імі інтэр'еры каралеўскіх палацаў, асабнякі знаці. Габелены ўзнаўлялі сцэны з жыцця святых і сюжэты рыцарскіх раманаў, у 16 ст. пашыраны сюжэты на біблейскую тэматыку, у 18 ст. — міфалагічныя сцэны і пастаралі, а таксама партрэты і копіі са станковых карцін. У 19 ст. маст. ўзровень габеленаў рэзка знізіўся. З 1930-х г. пачалося адраджэнне габелена на новай мастацка-стылявой аснове. З сярэдзіны 1940-х г. развіццю мастацтва габелена значна садзейнічалі кардоны мастака Ж.Люрса.
На Беларусі ў 17—18 ст. бязворсавыя дываны-карціны выраблялі на ткацкіх мануфактурах у Нясвіжы, Міры, Карэлічах, Альбе, Слоніме, Гродне і інш. Ткачы былі з мясц. прыгонных, майстры і мастакі мясц. і замежныя. Ткалі габелены з раслінным арнаментам, геральдычнымі матывамі, сюжэтнымі кампазіцыямі і партрэтнымі выявамі; выраблялі і абівачную габеленавую тканіну. У 2-й пал. 18 ст. створана серыя габеленаў, прысвечаная роду Радзівілаў («Бітва на рацэ Славечна», «Паланенне Станіслава Міхаіла Крычэўскага пад Лоевам у 1649 годзе» і інш.). На пач. 19 ст. вытворчасць дываноў-карцін спынілася. Адраджэнне бел. габелена прыпадае на 1960-я г. Мастакі стварылі новы тып сучаснага габелена — манументальна-дэкаратыўны: «Чалавек, які пазнае свет» (А. Кішчанка, А.Бельцюкова, Г.Гаркуноў), «Музыка», 6 габеленаў для фае Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, «Чарнобыль», «Габелен стагоддзя» (усе Кішчанкі). Выпускнікі Бел. акадэміі мастацтваў Гаркуноў, В.Грыдзіна, В.Дзёмкіна, Г.Крываблоцкая, В.Крывашэева, В.Маркавец-Бартлава, Л.Пятруль, Н.Пілюзіна, Л.Пуцейка, А.Салохіна, С.Свістуновіч, Л.Сівакова, Л.Скрыпнічэнка, Г.Стасевіч, Н.Сухаверхава, Г.Юзеева-Шаблоўская, Т.Хацановіч-Дарбінян і інш. працуюць пераважна ў галіне дэкар. нац. Габелена.
Літ.: Трызна Д.С. Беларускія дываны і габелены. Мн., 1981. с. 409
ГА́БЕР , Хабер (Наber) Фрыц (9.12.1868, г. Брэслаў, Германія, цяпер г. Вроцлаў, Польшча — 29.1.1934), нямецкі хімік-неарганік і тэхнолаг. Скончыў Берлінскі ун-т (1891). З 1894 у Вышэйшай тэхн. школе ў Карлсруэ (з 1898 праф.). У 1911—33 дырэктар Ін-та фіз. хіміі і электрахіміі ў Берліне. З 1933 у Швейцарыі. Навук. працы па хіміі і тэхналогіі аміяку, электрахіміі. Распрацаваў фізіка-хім. асновы прамысл. спосабу сінтэзу аміяку і арганізаваў завод па фіксацыі атм. азоту (1913). Нобелеўская прэмія 1918.
Літ.: Биографии великих химиков: Пер. с нем. М., 1981. с. 410
ГАБЕРЛА́НТ , Хаберлант (Haberlandt) Готліб Іаган Фрыдрых (28.11.1854, г. Мошанмадзьяравар, Венгрыя — 30.1.1945), нямецкі батанік і фізіёлаг раслін; адзін з заснавальнікаў фізіял. кірунку ў анатоміі раслін. Чл.-кар. Берлінскай, Венскай, Мюнхенскай АН і Германскай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна». Замежны чл.-кар. АН СССР (1924). Скончыў Венскі ун-т (1876). З 1877 працаваў у ім, з 1880 праф. ун-та ў г. Грац, у 1909—23 у Берлінскім ун-це. Распрацаваў класіфікацыю расл. тканак, заснаваную на іх функцыях. Адкрыў т.зв. ранавыя гармоны — прадукты распаду клетак, якія стымулююць клетачнае дзяленне. Вывучаў трапізмы і выявы раздражняльнасці ў раслін. Аўтар працы «Фізіялагічная анатомія раслін» (1884). с. 410
ГАБЕРО́НЕС (Gaberones), назва г. Габароне да 1969. с. 411
ГА́БЕ́С , Малы Сірт, заліў Міжземнага м. каля паўн. берага Афрыкі. Абмывае ўзбярэжжа Туніса. Даўж. каля 41 км, шыр. да 68 км, глыб. каля 50 м. Вялікі в-аў Джэрба. Прылівы паўсутачныя (да 0,4 м). Асн. парты — Габес, Сехіра. с. 411
ГА́БЕ́С , горад на ўсх. узбярэжжы Туніса. Адм. ц. вілаета Габес. 98,9 тыс. ж. (1994). Порт у зал. Габес. Чыг. станцыя. Харч. (вытв-сць аліўкавага алею), хім., нафтаперапрацоўчая прам-сць. Гандаль фінікамі, віном. Рыбалоўства. с. 411
ГАБІЁН (франц. gabion ад італьян. gabbione вялікая клетка), сетачная канструкцыя з дроту, запоўненая камянямі або галькай, для аховы рэчышча ракі ад размываў, узвядзення рэгуляцыйных і берагаўмацавальных збудаванняў. Звычайна мае форму паралелепіпеда, даўж. 3—5 м, шыр. 1—1,5 м, выш. 1 м. с. 411
ГАБІ́ЙСКІ АЛТА́Й , горы на Пд Манголіі, паўд.-ўсх. працяг Мангольскага Алтая. Даўж. каля 500 км. Вял. колькасць ізаляваных хрыбтоў і масіваў выш. 1500—2500 м (найвыш. 3957 м, г. Іхбагда-Ула). Складзены з гранітаў, пясчанікаў, вапнякоў. Катастрафічныя землетрасенні ў 1957 і 1958. Горны стэп, паўпустыні і пустыні. Рэзерват Елын-ам (хр. Гурван-Сайхан). с. 411
ГА́БІТУС , хабітус (ад лац. habitus выгляд), вонкавы выгляд жывёльнага або расліннага арганізма, крышталя, мінералу. У чалавека і жывёл вызначаецца сукупнасцю вонкавых прыкмет, што характарызуюць целасклад, паставу, тэмперамент і канстытуцыю. У заатэхніі габітус с.-г. жывёл разглядаюць у сувязі з канстытуцыянальнымі асаблівасцямі і прадукцыйнасцю. У раслін габітус уваходзіць у характарыстыку жыццёвай формы (біяморфы). Габітус змяняецца на працягу антагенезу, залежыць ад узросту і ўмоў існавання; мае значэнне для прац па інтрадукцыі. с. 411
ГАБО́ВІЧ Міхаіл Маркавіч (7.12.1905, в. Вялікія Гулякі Фастаўскага р-на Кіеўскай вобл. — 12.7.1965), расійскі артыст балета, педагог. Нар. арт. Расіі (1951). Скончыў Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча, выкладаў у ім (у 1954—58 маст. кіраўнік). У 1924—52 саліст Вял. т-ра. Сярод класічных партый: Салор («Баядэрка» Л.Мінкуса), Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А.Адана), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова). Першы выканаўца партый Вацлава («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф'ева), Прынца, Рамэо («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф'ева) і інш. Сярод вучняў У.Васільеў. Аўтар балетных сцэнарыяў, артыкулаў і рэцэнзій. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1950. с. 411
ГАБО́Й (ням. Ноbое ад франц. hautbois літар. высокае дрэва), 1) духавы язычковы муз. інструмент. Уяўляе сабой драўляную канічную трубку (даўж. 59—61 cм) з падвойнай трысцінкай і невял. раструбам. Мае больш за 20 пальцавых адтулін з сістэмай клапанаў. Дыяпазон в—а33, h3). Выкарыстоўваюць як сольны, ансамблевы і арк. інструмент. Адрозніваюць ням. (з больш шчыльным гугнявым гукам) і франц. (з больш шырокімі тэхн., тэмбравымі і дынамічнымі магчымасцямі) сістэмы канструкцыі. Асн. разнавіднасці: малы габой, габой д'амур, англійскі ражок (альтовы, або тэнаровы габой). Інструменты тыпу габоя здаўна бытавалі ў розных народаў. Узнік у 17 ст. ў выніку ўдасканалення стараж. нар. інструмента шалмея, пашыранага ў Зах. Еўропе з 13 ст. Сучасны габой з клапанным механізмам створаны ў пач. 20 ст. На Беларусі вядомы з 2-й пал. 18 ст. Муз. творы для габоя ёсць у бел. кампазітараў Л.Абеліёвіча, М.Аладава, Г.Гарэлавай, Л.Захлеўнага, П.Падкавырава і інш. Сярод бел. габаістаў М.Баркоўскі, Г.Забара, Б.Нічкоў, С.Сяргеенка, В.Фралоў і інш. 2) Арганны рэгістр язычковай групы. с. 411
ГАБО́Н (Gabon), Габонская Рэспубліка (République Gabonaise), дзяржава ў Цэнтр. Афрыцы. На З абмываецца Атлантычным ак., на Пн мяжуе з Экватарыяльнай Гвінеяй і Камерунам, на У і Пд — з Конга. Падзяляецца на 9 правінцый. Пл. 267,7 тыс. км2, нас. 1123 тыс. чал. (1993). Сталіца — г. Лібрэвіль. Афіц. мова французская. Нац. свята — Дзень незалежнасці (17 жн.).
Дзяржаўны лад. Габона — рэспубліка. Дзейнічае часовая канстытуцыя 1990.
Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца насельніцтвам на 7 гадоў. Вышэйшы заканад. орган — аднапалатны Нац. сход са 120 дэпутатаў, 111 з якіх выбіраюцца насельніцтвам, 9 прызначаюцца прэзідэнтам — усе на 5 гадоў. Выканаўчы орган — Савет Міністраў на чале з прэм'ер-міністрам, якога прызначае прэзідэнт.
Прырода. Большую ч. тэр. Габона займае Паўд.-Гвінейскае ўзвышша. Яно складзена з пясчанікаў і ўзнімаецца на 300—800 м над узр. мора. На З горы Шаю (з найвышэйшым пунктам краіны г. Ібунджы, 1580 м), Хрустальныя і Маюмба, складзены з дакембрыйскіх парод. На ўзбярэжжы забалочаная раўніна з мелавых, палеагенавых і неагенавых марскіх адкладаў. Карысныя выкапні: нафта, прыродны газ, марганцавыя, уранавыя, жал. руды, золата, калійныя солі, буд. матэрыялы. Клімат экватарыяльны, гарачы і вільготны на Пн, з пераходам да субэкватарыяльнага на З і Пд. Т-ра паветра 24—28 °С у крас., 20—24 °С у ліпені Ападкаў 1600—2000 мм, на ўзбярэжжы да 4000 мм за год. Рэкі мнагаводныя, багатыя гідраэнергіяй, найб. Агаве. 80% тэр. пад вільготнымі экватарыяльнымі лясамі на чырвона-жоўтых латэрытных глебах. Шмат парод дрэў з кашт. драўнінай (акуме, чырвонае, жоўтае, эбенавае, сандалавае, лімба і інш.). На Пд і У лясы часткова замешчаныя другаснымі высакатраўнымі саваннамі. На ўзбярэжжы мангравыя зараснікі. Жывёльны свет багаты і разнастайны: малпы, сланы, буйвалы, лясныя антылопы, гіены і інш., у рэках гіпапатамы, кракадзілы. Шмат птушак, змей, насякомых (у т.л. муха цэцэ). Нац. паркі Бонга-Бонг, Аканда; некалькі запаведнікаў і заказнікаў.
Насельніцтва. Больш за 90% насельніцтва належыць да моўнай групы паўн.-зах. банту, народы фанг (каля 35%), бакеле (30%), мпонгве, бакота і інш.; ёсць банту Конга, пігмеі, якія гавораць на мовах банту; невял. групы эмігрантаў з суседніх краін і еўрапейцаў (пераважна французаў). Большасць вернікаў католікі (55—75%), мусульман 1%, астатнія прытрымліваюцца мясц. традыц. культаў (анімісты). Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 4,2 чал. на 1 км2, у асобных раёнах узбярэжжа да 10—50 чал. на 1 км2. У гарадах жыве 48% насельніцтва. Найб. гарады (тыс. ж., 1993): Лібрэвіль — 300, Порт-Жантыль — 164, Франсвіль — 75. У сельскай гаспадарцы занята 65% насельніцтва, у прам-сці і гандлі — 30, у абслуговых галінах і кіраванні — па 2,5%.
Гісторыя. Стараж. і сярэдневяковая гісторыя Габона мала даследавана. Першымі яго насельнікамі, верагодна, былі пігмеі. У пач. н.э. тут пасяліліся плямёны банту. З 13 ст. ўзбярэжжа заселена народамі мпонгве. У канцы 18 ст. з Пн праніклі плямёны фанг, якія да 1875 засялілі даліну р.Агаве. Да з'яўлення еўрапейцаў (першымі былі партуг. мараплаўцы ў 1472) народы Габона знаходзіліся на стадыі разлажэння родаплемяннога ладу. Краіна стала адным з гал. раёнаў захопу рабоў. У 1839 французы заснавалі апорны пункт на левым беразе бухты Габон і прымусілі караля мпонгве прыняць французскі пратэктарат. Пазней яны замацаваліся і на правым беразе і заснавалі г. Лібрэвіль. Да канца 19 ст. Францыя пашырыла свой кантроль на ўсю тэр. краіны. З 1886 Габон — асобная калонія Францыі. У 1910—58 у складзе Франц. Экватарыяльнай Афрыкі. Насельніцтва цярпела ад жорсткай эксплуатацыі і прымусовых работ. У 2-ю сусв. вайну Габон прызнаваў «Змагарную Францыю».
З 1946 Габон — заморская тэр. Францыі. Тут узніклі паліт. партыі, найбуйнейшыя з іх — Габонскі дэмакр. і сац. саюз (ГДСС; выражаў інтарэсы народа фанг) і Габонскі дэмакр. блок (ГДБ; аб'ядноўваў прадстаўнікоў усіх народаў краіны). 28.9.1958 Габон атрымаў самакіраванне ў складзе Франц. Супольнасці. 17.8.1960 абвешчана незалежнасць у рамках Супольнасці. 17.2.1961 прынята новая канстытуцыя (перагледжана ў 1975). Прэзідэнтам стаў лідэр ГДБ Л.Мба. У ліст. 1967 яго змяніў віцэ-прэзідэнт А.Бонга. У сак. 1968 ГДБ і ГДСС зліліся ў Габонскую дэмакр партыю (ГДП), іншыя партыі былі забаронены. Паводле часовай канстытуцыі 1990 адноўлена шматпартыйнасць. На выбарах 1990 перамагла ГДП і стварыла кааліцыйны ўрад з прадстаўнікамі апазіцыі. Габон — чл. ААН з 1960. Паліт. партыі — Габонская дэмакр. партыя, Габонская партыя прагрэсу, Рух за нац. адраджэнне і інш. — усяго 70 партый. Адзіны прафс. цэнтр — Габонская канфедэрацыя прафсаюзаў.
Гаспадарка. Габон — адна з самых багатых краін Афрыкі (2-е месца на кантыненце па сярэднестат. узроўні жыцця). Гал. месца ў эканоміцы належыць горназдабыўной прам-сці, у якой вылучаюцца здабыча нафты і марганцу, нарыхтоўка дзелавой драўніны. Нафтавы сектар дае 30% валавога ўнутр. прадукту (ВУП) і забяспечвае 80% экспартнай выручкі. Нафту і прыродны газ здабываюць пераважна на марскім шэльфе. Гадавая здабыча нафты каля 16 млн. т (1994), амаль уся яна экспартуецца. Здабываецца марганцавая руда (3-е месца ў свеце, каля 1,5 млн. т, 1994), золата і жал. руды. У 1994 вытв-сць уранавага канцэнтрату складала каля 600 т, нарыхтавана драўніны каштоўных парод каля 3 млн. м3, выпрацавана электраэнергіі каля 1 млрд. кВт гадз. У Габоне самы буйны ў Афрыцы з-д клеенай фанеры (у Порт-Жантылі), 2 нафтаперапр. з-ды (агульная магутнасць каля 2 млн. т за год), прадпрыемствы па вытв-сці цэменту, цэлюлозы, тэкстыльных і швейных вырабаў, невял. рачных і марскіх суднаў, пальмавага алею, піва, мыла, па абагачэнні урану, ачыстцы і сартаванні кавы, металарамонтныя майстэрні; традыцыйныя мясц. рамёствы — ганчарнае, ткацкае, кавальскае. Сельская гаспадарка дае каля 3% ВУП краіны, хоць з'яўляецца крыніцай даходаў для большасці насельніцтва. Пераважаюць прымітыўнае матычнае земляробства, дробныя паўнатуральныя гаспадаркі. На сельгасугоддзі прыпадае каля 0,5% пл. краіны. З харч. культур найб. значэнне маюць маніёк, кукуруза, ямс, бананы, гародніна. Гал. экспартныя прадукты — кава, какава, цукр. трыснёг, пальмавы алей, арахіс. Жывёлагадоўля амаль не развіта з-за абмежаванасці кармавой базы і распаўсюджанасці ў большасці раёнаў мухі цэцэ. Дапаможнае значэнне маюць акіянскае і рачное рыбалоўства, паляванне, збор дзікарослых пладоў алейнай пальмы, бананаў. Гал. від транспарту — аўтамабільны. Даўж. аўтадарог 7,5 тыс. км, з іх 560 км асфальтаваных. З 1987 дзейнічае трансгабонская чыгунка Лібрэвіль—Бове (даўж. 649 км). Даўж. суднаходных участкаў рэк 1600 км. Знешнія сувязі ажыццяўляюцца пераважна марскім шляхам. Гал. парты: Авенда, Порт-Жантыль, Лібрэвіль. У краіне 68 аэрапортаў і аэрадромаў, у т.л. міжнар. аэрапорт каля г. Лібрэвіль. Габон экспартуе нафту, марганец, драўніну, уран, імпартуе машыны, хім. і нафтавыя прадукты, тавары лёгкай і харч. прам-сці. Больш за палову гандл. абароту прыпадае на Францыю, інш. гандл. партнёры — ЗША, ФРГ, Японія, суседнія краіны. Грашовая адзінка — франк Афрыканскага фінансавага супольніцтва.
У.М.Зайцаў (прырода, гаспадарка),
В.У.Адзярыха (гісторыя). с. 411
ГА́БРА (італьян. gabbrо), магматычная інтрузіўная горная парода асноўнага саставу; глыбінны аналаг базальту. Складаецца з асн. плагіяклазу, манакліннага, радзей рамбічнага піраксену, алівіну або рагавой падманкі. Другарадныя мінералы: біятыт, нефелін, тытанамагнетыт і інш. Акцэсарныя мінералы: апатыт, пірацін, храміт, сфен і інш. Разнавіднасці: алівінавае габра, нарыт (габра з рамбічным піраксенам), лабрадарыт і г.д. Раўнамерназярністая горная парода са спецыфічнай габравай структурай. Шчыльн. 2800—3200 кг/м3; трываласць на сцісканне 80—360 МПа. З інтрузіямі габра звязаны радовішчы магнетыту, тытанамагнетыту, сульфідаў нікелю, медзі і інш. Выкарыстоўваецца як абліцовачны і штучны камень, друз у буд-ве. На Беларусі габра вядомыя ў архейскім і ніжнепратэразойскім комплексах парод крышт. фундамента.
У.Я.Бардон. с. 412
ГА́БРАВА , горад у Балгарыі, на р. Янтра, каля паўн. схілаў хр. Стара-Планіна. Каля 100 тыс. ж. (1992). Машынабудаванне (у т.л. вытв-сць абсталявання для тэкст. прам-сці, электратэльфераў, радыёэлектроннае). Буйны цэнтр тэкст. (у т.л. трыкат.) і гарбарна-абутковай прам-сці; мэблевыя і харчасмакавыя прадпрыемствы. Дом-музей гумару і сатыры. Развіты нар. промыслы, этнаграфічны музей-вёска. Штогадовыя міжнар. фестывалі гумару. Турызм (перавал Шыпка). с. 413
ГАБРАНЕМО́ЗЫ (Habronemoses), гельмінтозная хвароба непарнакапытных. Пашырана ўсюды, асабліва ў паўд. шыротах. На Беларусі адзначаецца ў коней. Узбуджальнікі — дробныя (даўж. 10—25 мм) нематоды Habronema muscae і Habronema microstoma, якія развіваюцца з удзелам прамежкавых гаспадароў (муха пакаёвая, жыгалка асенняя і інш.).
Дарослыя чэрві паразітуюць у страўніку, пашкоджваюць яго слізістую абалонку і залозы; лічынкі — у скуры і лёгкіх. Шлях заражэння — аліментарны. У страўніку інвазійныя лічынкі праз 44—46 сутак ператвараюцца ў палаваспелых паразітаў. Пры інтэнсіўнай інвазіі назіраецца хранічнае запаленне страўніка і тонкага кішэчніка, прагрэсіруючае схудненне, перыяд. прыступы колік. Габранемоз скуры суправаджаецца ўтварэннем язваў. с. 413
ГА́БРУСЁЎ Аляксей Канстанцінавіч (н. 1.1.1922, в. Гарошкава Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1945). З ліст. 1941 на Зах., Варонежскім, 1-м Укр. франтах, удзельнік абароны Масквы, вызвалення Польшчы, Чэхаславакіі. Старшы сяржант Габрусёў вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра каля г. Вышгарад (Украіна): пераправіўся з групай разведчыкаў цераз раку, пасля гібелі камандзіра ўзначаліў узвод, які адбіў 10 контратак праціўніка, утрымліваў плацдарм да падыходу падмацавання. Да 1964 у Сав. Арміі. с. 413
ГА́БРУСЬ Тамара Віктараўна (н. 2.10.1945, Мінск), бел. гісторык архітэктуры. Канд. архітэктуры (1979). Скончыла БПІ (1968). Працавала ў Спец. навук. рэстаўрацыйна-вытв. майстэрнях, выд-ве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (1974—80). З 1980 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследуе манум. архітэктуру Беларусі 16—18 ст. Адзін з аўтараў кн. «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 1—2, 1987—88), зб-каў «Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці» (1984), «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88), «Помнікі культуры: Новыя адкрыцці» (1985), «Помнікі мастацкай культуры Беларусі: Новыя даследаванні» (1989) і інш.
Тв.: О памятнике деревянного зодчества в Достоеве // Памятники культуры: Новые открытия, 1979. Л., 1980; Манументальнае дойлідства // Скарына і яго эпоха. Мн., 1990; Помнікі манументальнага дойлідства Міншчыны. Мн., 1991. с. 413
ГАБРЫЛО́ВІЧ Майсей Альбертавіч (3.10.1912, Рыга — 8.4.1968), бел. вучоны ў галіне гігіены. Д-р мед. н. (1964), праф. (1965). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1934). З 1943 працаваў у ім, з 1960 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па гігіене, планіроўцы сельскіх нас. пунктаў, камунальнай гаспадарцы.
Тв.: Санітарная ахова глебы. Мн., 1959; Благоустройсгво села. Мн., 1966. с. 413
ГАБРЫЛО́ВІЧ Яўген Іосіфавіч (29.9.1899, г. Варонеж, Расія — 5.12.1993), рускі кінадраматург, пісьменнік. Засл. дз. маст. Расіі (1969). Герой Сац. Працы (1979). Праф. (1962). Літ. дзейнасць пачаў у 1921 як навеліст. У кіно з 1937. Для яго творчасці характэрна ўвага да псіхал. раскрыцця характару персанажа, да лёсу чалавека на фоне гіст. падзей. Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Машачка» (1942), «Два байцы» (1943), «Забойства на вуліцы Дантэ» (1956), «Камуніст» (1958), «Твой сучаснік» і «У агні броду няма» (1968), «Пачатак» (1979, разам з Г.Панфілавым) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1967,1983. с. 413
ГАБРЫЧЭ́ЎСКІ Георгій Нарбертавіч (23.2.1860, Масква — 5.4.1907), рускі мікрабіёлаг і эпідэміёлаг, заснавальнік навук. школы бактэрыёлагаў і Рас. бактэрыялагічнага т-ва. Скончыў Маскоўскі ун-т (1884). У 1889—91 працаваў у І.І.Мечнікава, Р.Коха, П.П.Э.Ру, П.Эрліха. У 1891 заснаваў бактэрыял. лабараторыю ў Маскоўскім ун-це, з 1895 — Бактэрыялагічны ін-т (узначальваў да 1907). Навук. працы па этыялогіі і лячэнні дыфтэрыі, шкарлятыны, зваротнага тыфу, чумы. Разам з Н.Ф.Філатавым упершыню ў Расіі ўвёў у практыку сываратачнае лячэнне дыфтэрыі (1894), арганізаваў таксама вытв-сць лекавых сываратак. Яго імем названы Бактэрыял. ін-т Маскоўскага ун-та. с. 413
ГАБРЫЭ́ЛІ (Gabrielі), італьянскія кампазітары, прадстаўнікі венецыянскай школы. Нарадзіліся ў Венецыі.
Андрэа (вядомы таксама як Андрэа з Канарэджа; паміж 1510 і 1520 — пасля 1586), аўтар арганных твораў, дзе шырока выкарыстоўваў рэгістравыя кантрасты, мадрыгалаў, матэтаў, хар. канцэртаў, інстр. рычэркараў і канцон. З лепшых твораў — 6-галосныя «Пакаянныя псалмы» (1583).
Джавані (паміж 1553 і 1556 — 12.8.1612 ці 1613), пляменнік і вучань Андрэа. Да 1578 ці 1579 служыў у прыдворнай капэле пад кіраўніцтвам А.Ласа ў Мюнхене. Стваральнік манум. экспрэсіўнага вак.-інстр. стылю, заснаванага на выкарыстанні шматхорнай тэхнікі, незвычайна вострых на той час разнастайных кантрастаў (рэгістраў, груп, tutti і асобных галасоў, інстр. і хар. гучанняў). Упершыню ўвёў дынамічныя абазначэнні. З арганнай практыкі запазычыў тэхніку актаўнай дубліроўкі галасоў і, такім чынам, адышоў ад канонаў старадаўняга вак. поліфанічнага стылю. Яго творчасць — вышэйшы пункт развіцця венецыянскай поліфанічнай школы — зрабіла вял. ўплыў на развіццё інстр. музыкі. Сярод твораў: канцэрты для 6—16 галасоў (1587), 77 «Свяшчэнных сімфоній» для 6—19 галасоў (1597), канцоны і інш. інстр. творы. с. 413
ГАБРЫЭ́ЛЬ (Gabriel) Жак Анж (23.10.1698, Парыж — 4.1.1782), французскі архітэктар. Прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў свайго бацькі арх. Жака V Габрыэля і ў Акадэміі архітэктуры (з 1718) у Парыжы. З 1742 першы архітэктар караля і прэзідэнт Акадэміі архітэктуры. Яго работы рацыянальныя па планіроўцы, выразныя і дакладныя па форме, вытанчаныя па аздобе: Оперны т-р (1748—70), Малы Трыянон (1762— 64) і інш. ў Версалі, Ваен. школа (1751—75) у Парыжы. Аўтар планіроўкі і забудовы пл. Людовіка XV (цяпер пл. Згоды; 1755—63) у Парыжы. с. 413
ГАБРЫЭ́ЛЬ (Gabriel) Якуб, французскі архітэктар 2-й пал. 18 ст. Адзін са стваральнікаў Шчорсаўскага палацава-паркавага ансамбля. с. 414
ГА́БСБУРГІ (Habsburger), дынастыя, якая правіла ў Аўстрыі (1282—1918), Чэхіі і Венгрыі (1526—1918), частцы Італіі (16 ст. — 1816), у «Свяшчэннай Рым. імперыі» (пастаянна ў 1438—1806, акрамя 1742—45), Іспаніі (1516—1700), Нідэрландах. Засн., верагодна, Гунтрамам Багатым (сярэдзіна 10 ст.) з Верхняга Эльзаса. Назва ад замка Габсбург, пабудаванага каля 1020 у швейц. вобласці Ааргаў. Імператарам «Свяшчэннай Рым. імперыі» стаў Рудольф І Габсбург (1273—91), ён замацаваў за Габсбургамі герцагства Аўстрыю і Штырыю (1282). У 1526 Габсбургі далучылі Чэхію, ч. Венгрыі, інш. тэр., сталі манархамі шматнац. дзяржавы (у 1867—1918 — Аўстра-Венгрыя). У 1556 дынастыя Габсбургаў падзялілася на 2 галіны — аўстр. і іспанскую. Панаванне ісп. Габсбургаў скончылася ў 1700, калі памёр апошні кароль Іспаніі з дынастыі Габсбургаў Карл ІІ. Аўстр. галіна Габсбургаў абарвалася ў выніку паражэння Аўстра-Венгрыі ў 1-й сусв. вайне, уздыму нац.-вызв. і рэв. руху ў краіне. Устаноўчы сход Аўстр. рэспублікі (3.4.1919) прыняў закон аб пазбаўленні Габсбургаў усіх правоў, выгнанні іх за межы Аўстрыі і канфіскацыі ўсёй іх маёмасці. Найб. значныя прадстаўнікі: ісп. галіна — Карл V [1516—56] і Філіп ІІ [1556—98], аўстр. — Марыя Тэрэзія [1771—80], Іосіф ІІ [1765—90], Франц Іосіф І [1848—1916].
Літ.: Котова Е.В. Династия Габсбургов // Новая и новейшая история. 1991. № 4. с. 414
ГА́БУЗАЎ Армен Мікалаевіч (н. 23.10.1906, г. Гянджа, Азербайджан), бел. вучоны ў галіне нармальнай анатоміі. Д-р мед. н. (1961), праф. (1962). Скончыў Азербайджанскі мед. ін-т (1930). У 1959—81 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па агнястрэльных пашкоджаннях кісці, анатоміі кровазвароту мозга, узроставых зменах вен галаўнога мозга, мачавога пузыра і прастаты, тапографа-анатамічных асаблівасцях падкоркавых ядраў канцавога мозга.
Тв.: Подкорковые ядра головного мозга и изменения артериальной системы их после повреждения коры мозга. Л., 1958. с. 414
ГА́БЫ , балота ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у вадазборы р. Сэрвач і Вузлянка. Нізіннага (45%), вярховага (40%) і пераходнага (15%) тыпаў. Пл. 13,9 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 9,2 тыс. га. Глыб. торфу да 7,3 м, сярэдняя 2,6 м. У балоце запасы бітумінознага і падсцілачнага торфу, мергелю (магутнасць да 4 м). На асушаных землях вырошчваюць шматгадовыя травы, збожжавыя і прапашныя культуры, на неасушаных расце лес з хвоі, елкі, бярозы. с. 414
ГАБЭ́Н (Gabin) Жан [сапр. Манкаржэ (Moncorgé) Жан Алексі; 17.5.1904, Мер'ель, каля Парыжа — 15.11.1976], французскі кінаакцёр. З 1923 выступаў у муз. рэвю і аперэтах, з 1930 — у кіно. Прынёс на экран дух дэмакратызму, які спалучаўся з валявым, дзейсным пачаткам і павагай да асобы. Стварыў на экране вобраз чалавека, вернага сваім уяўленням пра абавязак і справядлівасць, які адстойвае сваю незалежнасць: «Вялікая ілюзія» (1937), «Набярэжная туманаў» (1938), «Каля сцен Малапагі» (1948), «Ноч — маё панаванне» (1951), «Уладары гэтага свету» і «Адвержаныя» (1958), «Вуліца Прэры» (1959), «Божы гром» (1965), «Кот» (1971) і інш.
Літ.: Божович В. Жан Габен. М., 1982. с. 414
ГАВА́І (Hawaii), востраў у Ціхім ак., самы вял. ў архіпелагу Гавайскія астравы, тэр. ЗША. Пл. 10,4 тыс. км2. Нас. каля 100 тыс. чал. (1992). Утвораны вяршынямі 5 шчытавых вулканаў: Маўна-Кеа (4205 м), Маўна-Лоа (4170 м), Кілаўэа, Хуалалаі, Кохала. Клімат трапічны марскі, вельмі вільготны на наветраных паўн.-ўсх. схілах; ападкаў да 3600 мм за год. Схілы ўкрыты трапічнымі лясамі. Плантацыі ананасаў, цукр. трыснягу і інш. трапічных культур. Гал. горад — Хіла. Вулканалагічная абсерваторыя. Гавайскі вулканічны нацыянальны парк. с. 414
ГАВА́І (Hawaii), штат ЗША у групе Ціхаакіянскіх штатаў. Займае групу вулканічных астравоў у цэнтр. ч. Ціхага ак. Пл. 16,7 тыс. км2, нас. 1172 тыс. чал. (1993). Сярэдняя шчыльн. нас. 70,2 чал. на 1 км2. Б.ч. яго пражывае на в-ве Ааху (пл. 1574 км2), дзе знаходзіцца адм. ц., буйнейшы горад і порт Ганалулу (371,3 тыс. ж., з прыгарадамі каля 900 тыс. ж., 1992). 61,8% насельніцтва складаюць выхадцы з Азіі і астравоў Ціхага ак., у т.л. японцы, філіпінцы, кітайцы, карэйцы. Карэнных жыхароў (гавайцы разам з метысамі) каля 100 тыс. чал. Амерыканцы і еўрапейцы складаюць 33,4% насельніцтва. (Аб прыродзе гл. ў арт. Гавайскія астравы). Гаваі — важны трансп. вузел паўн. ч. Ціхага ак. Праз Ганалулу праходзяць марскія і авіяц. шляхі, якія злучаюць ЗША і Канаду з Усх. Азіяй, Аўстраліяй і Новай Зеландыяй. Здабыўная прам-сць (распрацоўка цэментнай сыравіны і буд. каменю). Гал. віды прадукцыі апрацоўчай прам-сці: цукар, садавіна-агароднінныя вырабы, нафтапрадукты, вырабы лёгкай і паліграф. прам-сці, папера, цэмент. Аснова сельскай гаспадаркі — плантацыі ананасаў (гал. вытворца ў свеце), цукр. трыснягу, арэхаў (міндаль), садавіны, агародніны, кавы і кветак. Рыбалоўства і аквакультура. Мясная і малочная жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла, свінні, птушка). Развіты аўтамаб. і марскі транспарт. Цэнтр турызму і адпачынку. Кліматычныя курорты. Абарончыя ваен. збудаванні ў Пёрл-Харбары. Гавайскі вулканічны нацыянальны парк.
Пачалі засяляцца, верагодна, з 5 ст., найб. інтэнсіўна ў 13—14 ст. палінезійцамі, якія прыбывалі з Таіці. Паміж 1527 і 1555 астравы адкрылі іспанцы, у 1778 да іх даплыў англічанін Дж.Кук і назваў Сандвічавымі а-вамі. У гэты час тут існавала некалькі дзярж. утварэнняў пад кіраўніцтвам мясц. уладароў, якія вялі барацьбу паміж сабой. Каля 1800 кароль Каменамена І аб'яднаў іх у адзінае каралеўства. У 1820 амер. місіянеры пачалі хрысціянізацыю мясц. насельніцтва, прыстасавалі да мясц. мовы лац. алфавіт, заснавалі школы, стварылі падручнікі, пераклалі на гавайскую мову Біблію. У 1839 Гаваі атрымалі канстытуцыю. У 1894 абвешчана Гавайская рэспубліка. У 1898 Гаваі анексіравалі ЗША, у 1900 надалі ім статус «тэрыторыі». У 1959 абвешчаны 50-м штатам ЗША.
М.С.Вайтовіч, Н.К.Мазоўка (гісторыя). с. 414
ГАВА́ЙСКІ АНТЫЦЫКЛО́Н ,Паўночна-Ціхаакіянскі антыцыклон, вобласць высокага атмасфернага ціску. Размешчана над субтрапічнымі і трапічнымі шыротамі Паўн. паўшар'я ў Ціхім ак. з цэнтрам паблізу Гавайскага архіпелагу. Атмасферны ціск у цэнтры антыцыклона 1022—1026 мб. Гавайскі антыцыклон — адзін з цэнтраў дзеяння атмасферы, аналагічны Азорскаму антыцыклону. Праяўляецца ўвесь год, найб. летам, з ім звязаны пасаты і мусоны на Пн Ціхага ак. с. 414
ГАВА́ЙСКІ ВУЛКАНІ́ЧНЫ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ПАРК (Hawaii Volcanoes National Park), на в-ве Гаваі, тэр. ЗША. Засн. ў 1916. Пл. 99 тыс. га. Выш. да 4170 м (вулкан Маўна-Лоа). Вільготныя трапічныя лясы і хмызнякі. Ахоўваецца унікальная флора (дрэвападобныя папараці і інш.) і эндэмічная фауна (гал. чынам птушкі і насякомыя) трапічных дажджавых лясоў. Раён актыўнай вулканічнай дзейнасці (вулканы Маўна-Лоа і Кілаўэа). Біясферны рэзерват. с. 414
ГАВА́ЙСКІЯ АСТРАВЫ́ (Hawaiian Islands), Сандвічавы астравы, архіпелаг у цэнтр. частцы Ціхага ак., штат ЗША — Гаваі і ўладанне Мідуэй. Пл. 16,7 тыс. км2. Гавайскія астравы — вяршыні падводнага вулканічнага хрыбта, складаюцца з 24 вулканічных і каралавых астравоў, выцягнутых з З-Пн-З на У-Пд-У больш як на 3600 км (самыя вял. і значныя — Гаваі, Ааху, Каўаі, Ланаі, Малакаі, Маўі, Нііхау, Кахаалаве). Выш. да 4205 м (патухлы вулкан Маўна-Кеа на в-ве Гаваі). Дзеючыя вулканы Маўна-Лоа (4170 м) і Кілаўэа (1247 м). Клімат трапічны, пасатны. Сярэднямесячная т-ра 18—25 °С. Ападкаў ад 700 мм (на паўд.-зах. берагах) да 3500—4000 мм за год (на в-ве Каўаі ў асобныя гады больш за 10 000 мм). На наветраных схілах вільготныя трапічныя лясы, на падветраных — рэдкалессе і саванны; шмат эндэмічных відаў раслін. Плантацыі ананасаў, цукр. трыснягу, кавы і інш. трапічных культур. Развіта кветкаводства. Рыбалоўства. Суднабудаванне. Кліматычныя курорты. Турызм. Адкрыты Гавайскія астравы ў 1778 англ. мараплаўцам Дж. Кукам. с. 414
ГАВА́ЙЦЫ , народ, карэннае насельніцтва Гавайскіх астравоў (ЗША). 160 тыс. чал. (1987). Гавораць на гавайскай мове. Вернікі пераважна хрысціяне. с. 415
ГАВАЛЯ́НЕ , стадаране, сярэдневяковае племя палабскіх славян, якое жыло ўздоўж р. Гавола (ням. Гафель), прытока Лабы (Эльбы). Уваходзілі ў плем. саюз люцічаў. Пра гісторыю гавалян гл. ў арт. Брандэнбург. с. 415
ГАВА́НА (La Habana), горад, сталіца Кубы. Размешчана на ПнЗ вострава на беразе Мексіканскага заліва. Адм. ц. правінцыі Гавана. Мае статус самаст. правінцыі — Горад Гавана (Ciudad de la Gabana). 2176 тыс. ж. (1993). Буйны трансп. вузел. Гал. порт Кубы (больш як 3/5 імпарту і каля ¼ экспарту краіны), рыбалоўны порт. Міжнар. аэрапорт Хасэ Марці. Гал. эканам. (каля 1/2 усёй прамысл. прадукцыі краіны), навук. і культ. цэнтр. Металургічны камбінат, нафтаперапр. з-д, прадпрыемствы маш.-буд., суднарамонтнай, цэм., хім., фармацэўтычнай, тэкст., швейнай, гарбарна-абутковай, мэблевай, шкларобнай, папяровай, харч. (перапрацоўка мяса, малака, мукамольная), тытунёвай, піваварнай, спіртагарэлачнай прам-сці.
Засн. ісп. заваёўнікам Д.Веласкесам каля 1515 на паўд. беразе в-ва Куба, у 1519 перанесена на паўн.-зах. бераг. У 16—17 ст. неаднойчы спустошана англ., франц. і галандскімі піратамі. З канца 16 ст. адм. ц. Кубы. У 1762—63 акупіравана Англіяй, да 1898 належала Іспаніі, у ісп.-амер. вайну 1898 акупіравана ЗША (да 1902). З 1902 сталіца Рэспублікі Куба. У 1959 пасля перамогі рэвалюцыі ў Гаване створаны нац.-рэв. ўрад Кубы.
Старая Гавана захавала маляўнічае аблічча калан. перыяду: крэпасці Эль Мора (1589—1630), Сан-Карлас дэ ла Каванья, Сан-Сальвадор дэ ла Пунта, Ла Рэаль Фуэрса, Пласа дэ Армас з муніцыпалітэтам і Домам пошты, Кафедральны сабор (усе 18 ст.), шматлікія цэрквы і будынкі ў стылі барока. У 19 ст. ўзніклі раёны багатых асабнякоў, у 20 ст. — арыстакратычныя раёны Мар'янао і Мірамар. Сярод арх. помнікаў: Нац. капітолій (1925—29, арх. Р.Атэра), Мін-ва ўнутр. спраў (1951—54, арх. А.Капабланка), Мед. цэнтр (1956—58, арх. А.Кінтана), гасцініцы «Гавана Лібрэ» і «Гавана Рыўера» (1958—59). Пасля рэвалюцыі 1959 пабудаваны Універсітэцкі гарадок, Школа мастацтваў, Нац. цэнтр навуковых даследаванняў і інш. Сярод манументаў — помнікі Х.Марці (1943), Э.Хемінгуэю (1962) і інш. Старая Гавана ўключана ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Ун-т (з 1728). АН (з 1962). Б-кі (буйнейшая Нац. імя Хасэ Марці). Музеі, у т.л. Нац. музей (еўрап. і кубінскае мастацтва), Антрапал. музей Л.Мантане (культура народаў Амерыкі, Азіі, Афрыкі), Музей Рэвалюцыі, Дом-музей Э.Хемінгуэя і інш. Тэатры.
Літ.: Филиповская Н.М. Гавана. Л., 1980. с. 415
ГА́ВАНЬ (галанд. haven), прыбярэжная частка воднай прасторы (акіяна, мора, возера), натуральна або штучна ахаваная ад ветру, хваль, цячэнняў. Звычайна размяшчаецца ў бухтах. Гаванню наз. таксама частку акваторыі порта, дзе праводзяцца грузапасажырскія аперацыі. У залежнасці ад спецыялізацыі бываюць пасажырскія, вугальныя, нафтавыя, кабатажныя, ваенныя, рыбацкія, рамонтныя, зімовачныя і інш. с. 415
ГАВА́Р , газанафтавае радовішча ў Саудаўскай Аравіі, адно з найбуйнейшых у свеце. За 20 км на З ад г. Эль-Хуфуф. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1948, распрацоўваецца з 1951. Пач. запасы нафты 10 136 млн. т, газу 1013 млрд. м3. Паклады на глыб. 1,5—3 км. Шчыльн. нафты 850—865 кг/м3. Свідравіны фантануючыя. Нафтаправоды ў парты Рас-Танура і Янбу. с. 415
ГАВАРНІ́ (Gavarnie), вадаспад на Пд Францыі, у Пірэнеях, у вярхоўях р. Гаўдэ-По (бас. р. Адур). Выш. 422 м (адзін з самых высокіх у свеце). Спадае 12 патокамі са схілаў найб. ў Еўропе ледавіковага цырка Гаварні. ГЭС. Турызм. с. 415
ГАВАРНІ́ (Gavarni) Поль [сапр. Шэвалье (Chevalier) Іпаліт Гіём Сюльпіс; 13.1.1804, Парыж — 23.11.1866], французскі графік. Працаваў карыкатурыстам і ілюстратарам парыжскіх часопісаў. Жывыя, выразныя, часта поўныя гумару літаграфіі, малюнкі, акварэлі на тэмы з жыцця мяшчан, гар. беднаты, студэнтаў, маст. багемы: серыі «Жаночыя хітрыкі», «Студэнты і ларэткі», «Актрысы», «Акцёры», «Кулісы», «Фізіяноміі спевакоў» (усе 1837—47), «Маскі і твары» (1852—53). У 1847—51 працаваў у Вялікабрытаніі, рабіў для лонданскіх выданняў малюнкі з гар. жыцця. Ілюстраваў творы А.Бальзака, В.Гюго, Э.Сю; намаляваў партрэты А.Мюсэ і А.Мюржэ; пісаў навелы і эсэ. с. 415
ГАВАРУ́ШКА (Clitocybе), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. радоўкавых. Каля 250 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляюцца 44 віды. Найб. вядомыя гаварушка белаватая (Clitocybе candicans), булаваногая (Clitocybе claviceps), буравата-жаўтаватая (Clitocybе gilva), воскападобная (Clitocybе cerussata), духмяная (Clitocybе odora), лейкавая (Clitocybе gibba), лісталюбная (Clitocybе phyllophilla), пабеленая (Clitocybе dealbata), падагнутая (Clitocybе geotropa), шэрая (Clitocybе nebularis), хваёвая (Clitocybе pithyophyla). Сапратрофы. Растуць часта групамі ў лясах, на пашы, лугах, некаторыя віды ўтвараюць ведзьміны кругі. Пладовыя целы з'яўляюцца ў ліп. — кастрычніку.
Пладовыя целы розных памераў. Шапка да 22 cм у дыям., ад плоска-пукатай да глыбока-лейкападобнай, часта моцна ўціснутая пасярэдзіне, з хвалістым або падагнутым уніз краем, сухая, белая або белаватая з шараватым, бураватым, жаўтаватым і інш. адценнем. Мякаць шчыльная, пераважна белая. Пласцінкі тонкія, зыходзячыя ці прырослыя да ножкі. Ножка цыліндрычная, валакністая, мясістая, храсткаватая, суцэльная. Усе гаварушкі маюць характэрны пах і смак. Ёсць ядомыя і ядавітыя (маюць мускарын, адрозніваюцца белым колерам шапак, пласцінак і ножак) віды. Некаторыя віды лекавыя (маюць антыбіётыкі).
В. С.Гапіенка. с. 416
ГА́ВЕЛ (Havel) Вацлаў (н. 5.10.1936, Прага), чэшскі дзярж. і грамадскі дзеяч, пісьменнік. Скончыў Пражскую акадэмію муз. і тэатр. мастацтва (1967). Адзін з заснавальнікаў і вядучых дзеячаў праваабарончага руху Хартыя-77, апазіцыйнага паліт. руху Грамадзянскі форум. Праследаваўся ўладамі, у 1970—89 тройчы быў зняволены ў турму. У 1989—92 прэзідэнт Чэхаславакіі, з 1993 — Чэхіі. Аўтар п'ес «Свята ў садзе» (паст. 1963; бел. пер. Л.Баршчэўскага), «Паведамленне» (паст. 1965), «Цяжка засяродзіцца» (паст. 1968), «Аўдыенцыя» (паст. 1975), «Largo desolato» (паст. 1985), «Спакуса» (паст. 1986), «Рэканструкцыя» (1987). Паэтыка яго драматургіі адпавядае тэатру абсурду, пры гэтым яна зыходзіць з канкрэтных умоў развіцця Чэхаславакіі. Гал. тэма яго філас. разважанняў — маральныя асновы палітыкі, механізацыя чалавека ва ўмовах несвабоды. Аналіз дысідэнцтва дадзены ў кн. эсэ «Дужасць нядужых» (1978) і «Лістах да Вольгі» (1980).
Тв.: Бел. пер. — Свята ў садзе // Пры зачыненых дзвярах: Драм. тв. Мн., 1995; Аўдыенцыя: П'еса ў адной дзеі // Крыніца. 1997. № 1 (27); Рус. пер. — Трудно сосредоточиться. М., 1990; Сила бессильных. Мн., 1991; Заочный допрос. М., 1991.
Літ.: Шабловская И.В. Чешский театр абсурда и европейский опыт // Славянские литературы в контексте мировой: Материалы и тез. докл. междунар. науч. конф. Мн., 1994.
І. В. Шаблоўская. с. 416
ГАВЕ́ЛАК (Gawełek) Францішак (4.2.1884, в. Радлаў Тарнабжэскага ваяв., Польшча — 8.9.1919), польскі этнограф. Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1912). З 1911 сакратар Т-ва этнагр. музея, у 1913—19 выкладаў у гімназіі, з 1914 супрацоўнік Антрапал. камісіі АН (усё ў Кракаве). Аўтар «Бібліяграфіі польскай этнаграфіі» (Кракаў, 1914) і «Бібліяграфіі літоўскай этнаграфіі» (Вільня, 1914), якія ахопліваюць перыяд 19 — пач. 20 ст. і змяшчаюць значную колькасць выданняў па этнаграфіі Беларусі.
Н.К.Мазоўка. с. 416
ГАВЕ́РЛА , найвышэйшая вяршыня Украінскіх Карпат і ўсёй Украіны, у горным масіве Чарнагора, на мяжы Івана-Франкоўскай і Закарпацкай абласцей. Выш. 2061 м. Мае конусападобную форму. Складзена з пясчанікаў і кангламератаў. Букавыя лясы і субальпійскія лугі. Бываюць снегавыя лавіны, каменяпады. У складзе Карпацкага запаведніка. Турызм. с. 416
ГАВЕРНАДО́Р-ВАЛАДА́РЫС (Governador Valadares, да 1939 наз. Фігуэйра), горад на ПдУ Бразіліі, у штаце Мінас-Жэрайс. Засн. ў 1808. Каля 200 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Рыу-Досі. Цэнтр горнапрамысл. раёна (здабыча берыліевых руд і слюды). Дрэваапр. і цукр. прам-сць. с. 416
ГА́ВЕРСАВА СІСТЭ́МА , гл. Астэон. с. 416
ГА́ВЕРСАВЫ КАНА́ЛЫ (ад прозвішча англ. анатама К.Гаверса), трубчастыя поласці ў астэонах кампактнага рэчыва пласціністай косці ў вышэйшых пазваночных жывёл і чалавека. У трубчастых касцях ідуць паралельна іх падоўжнай восі, у плоскіх — паралельна іх паверхні, у целах пазванкоў — перпендыкулярна іх восі. Кожны гаверсаў канал утвораны канцэнтрычна размешчанымі касцявымі пласцінкамі, разам з якімі складаюць астэон (гаверсаву сістэму). У гаверсавых каналах ёсць крывяносныя сасуды, нерв. валокны і рыхлая злучальная тканка. с. 416
ГАВІЯ́Л (Gavialis), адзіны род паўзуноў сям. гавіялавых атр. кракадзілаў. 1 від. — гавіял гангскі (Gavialis gangeticus). Пашыраны ў рэках Індастана і Індакітая. Пераважна жыве ў вадзе. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. да 7 м. Спіна цёмная, бура-зялёная, бруха жоўта-зялёнае. Характэрныя доўгая і вузкая морда з расшырэннем на канцы і доўгія тонкія зубы з вяршынямі ўперад і ўбок Корміцца пераважна рыбай, зрэдку птушкамі і дробнымі млекакормячымі (у т.л. іх трупамі). Яйцы адкладае ў пясок на водмелях. с. 416
ГАВО́РКА , найдрабнейшая адзінка дыялектнай мовы, сродак зносін жыхароў аднаго рэгіёна. Кожная гаворка (на Беларусі, напр., слуцкая, навагрудская, чэрвеньская) уяўляе сабой пэўную сістэму ўзаемазвязаных асаблівасцей: фанетычных, граматычных, лексіка-фразеалагічных, што функцыянуюць як элементы складанага моўнага арганізма. Група або некалькі груп мясц. гаворак, аб'яднаных агульнасцю рыс у фанетыцы, граматычным і лексічным складзе, утвараюць дыялект. с. 416
ГАВО́РСКІ Ксенафонт Антонавіч (1821, Кіеў ? — 29.6.1871), бел. гісторык, археолаг, выдавец. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1845). Працаваў у Полацкай духоўнай семінарыі. У 1857—58 рэдактар неафіц. часткі «Витебских губернских, ведомостей». З 1862 у Кіеве, з 1864 у Вільні. Выдаваў час. «Вестник Западной России». У грамадскай і навук. дзейнасці як адзін з пачынальнікаў заходнерусізму ўхваляў мерапрыемствы царызму ў Паўн.-Зах. краі, асуджаў паўстанне 1863—64. Праводзіў раскопкі курганоў каля Полацка і ў Лепельскім пав. (ахарактарызаваў структуру і вызначыў час іх узнікнення). Апісаў стараж. (т. зв. Альгердаву) дарогу з Полацка на Вільню і помнікі абапал яе. Апублікаваў важныя для гісторыі Беларусі дакументы (многія іх арыгіналы пазней загінулі). Пісаў пра гісторыю правасл. цэркваў на Беларусі.
Літ.: Цьвікевіч А. «Западно-руссизм»: Нарысы з гісторыі грамад. мысьлі Беларусі ў XIX і пач. ХХ в. 2 выд. Мн., 1993; Алексеев Л.В. Очерк истории белорусской дореволюционной археологии и исторического краеведения до 60-х годов XIX в. // Сов. археология. 1967. № 4; Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984.
Г.А.Каханоўскі. с. 416
ГАВО́РЦЫЯ (Howorthia), род кветкавых раслін сям. асфадэлавых. Больш за 100 відаў, шмат разнавіднасцей і гібрыдных формаў. У дзікарослым стане пашыраны ў Паўд. Афрыцы, пераважна ў Капскай вобласці. Растуць у кустовых саваннах на сухіх камяністых глебах. На Беларусі ў аранжарэях, цяпліцах і пакоях вырошчваюцца гаворцыя гладкая (Howorthia glabrata), жамчужная (Howorthia margaritifera), паласатая (Howorthia fasciata), Рэйнварта (Howorthia reinwardtіі), шахматная (Howorthia tesselata) і інш.
Шматгадовыя сукулентныя травяністыя расліны з пакарочаным сцяблом выш. да 20 cм і разеткай невял. светла- або цёмна-зялёных з бародаўкамі сядзячых мясістых лістоў, што размешчаны шчыльнымі радамі і налягаюць адзін на адзін. Кветанос выходзіць з сярэдзіны разеткі. Кветкі дробныя, белавата-зялёныя, у рэдкай мяцёлцы. Плод — каробачка. Каштоўныя дэкар. расліны. Цвітуць некалькі разоў за год. Пладаносяць у пакаёвай культуры рэдка, толькі пры штучным апыленні. Размнажаюцца парасткамі, зрэдку насеннем. с. 417
ГАВО́Т (франц. gavotte), 1) старадаўні франц. нар. танец, напачатку карагодны. Муз. памер 4/4 ці 2/2, тэмп умераны. Музыка гавота светлая, вытанчаная, часам з наіўна-пастаральным, радзей урачыстым адценнем. Вядомы з 16 ст. У 17—19 ст. прыдворны танец, грацыёзны і нярэдка манерны. Вядомы і цяпер у франц. правінцыі (асабліва ў Брэтані). 2) Частка інстр. сюіты (у музыцы І.С.Баха, Г.Ф.Гендэля і інш.), радзей самаст. п'еса. У оперу і балет уведзены Ж.Б.Люлі. Класічныя ўзоры гавота стварылі Ж.Ф.Рамо, К.В.Глюк, П.Чайкоўскі, А.Глазуноў, С.Пракоф'еў. с. 417
ГАВЯ́ЗНА , назва вёсак Навапольцы і Вішнявец (Гавязна 2-я) да 1964. с. 417
ГАВЯЗНЯ́НКА , рака ў Нясвіжскім і Стаўбцоўскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток Нёмана. Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 163 км2. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Завітая Нясвіжскага р-на. На ўсім працягу каналізаваная. с. 417
ГАГАРАПАДО́БНЫЯ (Gaviiformes), атрад вадаплаўных птушак. 1 сям., 1 род, 5 відаў. Пашыраны на Пн Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Пераважна марскія птушкі, на прэсных вадаёмах трапляюцца ў перыяд размнажэння і на пралётах. На Беларусі 3 віды: гагара палярная (Gavia immer) — вельмі рэдкі залётны від; гагара чырвонаваллёвая (Gavia stellata) — рэдкі пралётны від; гагара чорнаваллёвая (Gavia arctica) — рэдкі гнездавальны від, занесены ў Чырв. кнігу.
Цела прадаўгаватае, даўж. 66—95 cм, маса 1—6,4 кг. Спіна чорная з белымі стракацінамі, бруха белае. Крылы вузкія, завостраныя, хвост кароткі, дзюба прамая, вострая і моцная. Тры пальцы злучаны плавальнымі перапонкамі. Добра плаваюць і ныраюць, па сушы перамяшчаюцца паўзком; узлятаюць толькі з вады. Кормяцца рыбай і воднымі беспазваночнымі. Гнёзды будуюць каля вады, нясуць 1—3 (звычайна 2) яйцы. Шкуркі гагарападобных выкарыстоўваюцца як «птушынае футра». с. 417
ГАГА́РЫН Юрый Аляксеевіч (9.3.1934, с. Клушына Гжацкага, цяпер Гагарынскага р-на Смаленскай вобл. — 27.3.1968), савецкі касманаўт, які ўпершыню ў гісторыі чалавецтва здзейсніў палёт у космас. Герой Сав. Саюза (1961), палкоўнік, лётчык-касманаўт СССР (1961). Скончыў авіяц. вучылішча ў Арэнбургу (1957), Ваенна-паветр. інж. акадэмію імя Жукоўскага (1968). Служыў лётчыкам-знішчальнікам ВПС. З 1960 у атрадзе сав. касманаўтаў, у 1961—64 яго камандзір, з 1964 нам. нач. Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў. 12.4.1961 ажыццявіў палёт вакол Зямлі на караблі «Усход» працягласцю 108 мін. Загінуў у авіяц. катастрофе. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АН СССР, Вялікі залаты медаль Міжнар. авіяц. федэрацыі. Яго імя прысвоена Ваенна-паветранай акадэміі. Яго імем названы горад Гжацк Смаленскай вобл., кратэр на Месяцы і інш.
Тв.: Дорога в космос. М., 1981; Психология и космос. 4 изд. М., 1981 (разам з У.І.Лебедзевым).
Літ.: Дихтярь А. Жизнь — прекрасное мгновенне. М., 1975; Гагарин В.А. Мой брат Юрий. Мн., 1988; Обухова Л.А. Любимец века: Гагарин. М., 1979. с. 417
ГАГА́Т (ад грэч. gagatēs чорны бурштын), разнавіднасць каменнага вугалю, якая мае глыбокі чорны колер, яркі смалісты бляск, вязкасць і ракавісты злом. Цв. 3—3,5. Шчыльн. 1,3—1,4 г/см3. Утварэнне гагату звязваюць з метамарфізмам драўніны, пахаванай у марскіх мулах мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў. Трапляецца ў выглядзе скопішчаў у пясчаніках, мергелях, пластах вугалю. Добра паліруецца. Вырабны камень. с. 418
ГАГАУ́ЗСКАЯ МО́ВА , адна з цюркскіх моў. Пашырана ў паўд. раёнах Малдовы і Украіны (б. Бесарабія), на Паўн. Каўказе, нязначнымі арэаламі ў Казахстане, а таксама ў паўн.-ўсх. Балгарыі і Румыніі. На тэр. Малдовы і Украіны вылучаюць 2 асн. дыялекты: чадырлунгска-камрацкі (цэнтр.) і вулканешцкі (паўд.), існуюць і змешаныя гаворкі. Да перасялення ў пач. 19 ст. большасці гагаузаў з паўд.-ўсх. Балгарыі ў Бесарабію на гагаузскую мову ўплывалі навакольныя балканскія мовы і тур. гаворкі, пасля перасялення — рум., малд. і рус. мовы. У выніку гагаузская мова набыла рысы, не ўласцівыя фанет. і граматычнаму ладу цюркскіх моў: наяўнасць другасных доўгіх галосных, дыфтангізацыя і ётацыя галосных верхняга і сярэдняга пад'ёму у пач. слова; моцная палаталізацыя большасці зычных у суседстве з галоснымі пярэдняга рада; свабодны парадак слоў у сказе, развітая злучнікавая сувязь і інш. Пісьменства на аснове рус. графікі з 1957. с. 418
ГА́ГЕН Мікалай Аляксандравіч (24.3.1895, в. Лахта, цяпер у межах Санкт-Пецярбурга — 20.5.1969), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, ген.-лейт. (1943). Скончыў Вышэйшую ваенна-пед. школу (1929). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. У ліп. 1941 153-я стралк. дывізія пад яго камандаваннем утрымлівала абарону на падыходзе да Віцебска (гл. Віцебска абарона 1941), з 22 ліп. да вер. 1941 знішчыла каля 200 танкаў, 56 гармат, шмат інш. тэхнікі і жывой сілы праціўніка. За стойкасць у гэтых баях і ў Смаленскай бітве дывізія адна з першых удастоена наймення «гвардзейскай». Да 1959 на камандных пасадах у Сав. Арміі. с. 418
ГАГЕ́Н (Gauguin) Эжэн Анры Поль (7.6.1848, Парыж — 8.5.1903), французскі жывапісец, графік, скульптар. У юнацтве служыў мараком, у 1871— 83 — біржавым клеркам у Парыжы. З 1870-х г. пачаў самаст. займацца жывапісам, карыстаўся парадамі К.Пісаро. Працаваў у Понт-Авене (Брэтань), Арлі (разам з В. ван Гогам): «Аvе Маrіа» (1887), «Прывід пасля пропаведзі», «Старыя дзеўкі» (абедзве 1888), «Брэтонскія могілкі» (1889). Пошукі сродкаў на існаванне і месца ў жыцці нарадзілі мару аб трапіканскай ідыліі — «майстэрні тропікаў», у 1891—94 Гаген з'ехаў на в-аў Таіці, дзе імкнуўся знайсці культурную глебу, стварыць выяўл. міфалогію астравіцян («А, ты раўнуеш?», 1892; «Таіцянскія пастаралі», 1893; «Цудоўная крыніца», 1894). Творы таго перыяду вылучаюцца непасрэднасцю, узаемапранікненнем старажытнасці і сучаснасці, рэліг. традыцый Захаду і Усходу, павышанай дэкаратыўнасцю. Пасля кароткачасовага вяртання ў Францыю (1893— 95) Гаген назаўсёды пасяліўся на а-вах Акіяніі. Творчасць 2-га таіцянскага перыяду (1895—1903) набліжаецца да сімвалізму і прыводзіць Гагена і групу мастакоў, якія працавалі пад яго ўплывам (т. зв. понт-авенская школа), да ўзнікнення адмысловай жывапіснай сістэмы — т. зв. «сінтэтызму» (спрашчэнне і абагульненне формаў і ліній і г.д.). Гаген імкнуўся ўвасобіць сваю утапічную мару аб жыцці чалавека ў гармоніі з прыродай, удалечыні ад цывілізаванага грамадства («Жонка караля», 1896; «Збор пладоў», 1899). Карціны Гагена падобныя на пано па плоскаснасці, дэкаратыўнасці колеру, манументальнасці кампазіцыі, абагульненасці стылізаванага малюнка, мелі рысы стылю мадэрн. Яго творчасць істотна паўплывала на майстроў групы «Набі» і жывапісцаў пач. 20 ст.
Літ.: Даниельсон Б. Гоген в Полинезии. М.; Л., 1969; Перрюшо А. Жизнь Гогена: Пер. с фр. М., 1989.
Н.М. Усава. с. 418
ГА́ГІ (Somateria), род нырцовых качак. 4 віды. Пашыраны на ўзбярэжжы палярных мораў Еўразіі і Паўн. Амерыкі.
Найб. вядомая гага звычайная (Somateria mollisima).
Даўж. да 63 cм, маса 0,5—3 кт. Добра выражаны палавы дымарфізм: апярэнне самца яркае (зверху белае, на грудзях ружовае, на брушку чорнае, чорная «шапачка», зялёная патыліца); самкі бурыя з пярэсцінкамі. Галава вялікая, дзюба масіўная. Пярэднія пальцы ног злучаны перапонкай, заднія з шырокай лопасцю. Кормяцца пераважна малюскамі і дробнымі ракападобнымі. Гняздуюцца на зямлі, радзей на скалах калоніямі і паасобку. На грудзях і брушку у самак увесну вырастае лёгкі і пругкі пух, якім яны высцілаюць гняздо і робяць па краі валік Пух (17—20 г з гнязда) каштоўны, выкарыстоўваюць для ўцяплення адзення. Паляванне на гаг забаронена, ёсць запаведнікі па іх ахове. Лёгка прыручаюцца. с. 418
ГАГО́ЦКІ Сільвестр Сільвестравіч (17.1.1813, г. Камянец-Падольскі, Украіна — 11.7.1889), украінскі багаслоў, філосаф, педагог. Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію (1837). Прафесар гэтай акадэміі (1841—51) і Кіеўскага ун-та (1851—86). Вял. ўвагу аддаваў пытанням гіст.-філас. навукі ў яе ўзаемаадносінах з самымі рознымі галінамі навук. і грамадскага жыцця. Спрабаваў крытычна пераасэнсаваць гегелеўскую і інш. ідэаліст. сістэмы з хрысц. пазіцый. Аўтар «Філасофскага лексікона» (т. 1— 4, 1857—73), які быў, па сутнасці, першай у Расіі спробай філас. слоўніка. Свае філас. погляды свядома падпарадкоўваў абароне праваслаўя, крытыкаваў матэрыялізм як вучэнне, што вядзе да атэізму.
Тв.: Критический взгляд на философню Канта. Киев, 1847; О характере философии средних веков // Современник. 1849. № 6; Обозрение системы философии Гегеля. Киев, 1860; Введение в историю философии. Киев, 1871; Философский словарь... Киев, 1876; Философия XVII и XVIII вв. в сравнении с философиею XIX в. и отношение той и другой к образованию. Вып. 1—3. Киев, 1878— 84. с. 418
ГА́ГРА , горад у Абхазіі, Рэспубліка Грузія; порт на Чорным м. Чыг. станцыя. Харч. прам-сць. Рэшткі крапасных сцен, трохцаркоўная базіліка 6—7 ст. адноўлены ў 19 ст. Прыморскі клімата- і бальнеалагічны курорт. Развіваецца з 1903; набыў вядомасць як «руская Рыўера». Найб. інтэнсіўна пачаў забудоўвацца пасля Вял. Айч. вайны. Самы цёплы курорт Усх. Еўропы са спрыяльнымі ўмовамі для лячэння сардэчна-сасудзістых, нерв. і лёгачных (нетуберкулёзнага паходжання) хвароб. Кліматалячэнне (аэрагелія- і таласатэрапія), гразевае (на базе радовішчаў мясц. сапрапелевых і тарфяных гразей) і бальнеалагічнае (крыніцы тэрмальных мінер. вод, штучныя радонавыя і вуглякіслыя ванны) лячэнне спадарожных захворванняў органаў апоры і руху, скуры, гінекалагічнай сферы. Дзесяткі санаторыяў і пансіянатаў. с. 419
ГАДА́ВАРЫ , Годзі, рака ў Індыі. Даўж. 1450 км, пл. бас. 290 тыс. км2. Пачынаецца ў Зах. Гатах, перасякае пласкагор'е Дэкан, упадае ў Бенгальскі заліў, утварае дэльту. Мнагаводная летам. Сярэдні расход вады 3500 м3/с. Суднаходства ў сярэднім і ніжнім цячэнні і ў дэльце, дзе злучана каналам з дэльтай р. Крышна. ГЭС. Выкарыстоўваецца на арашэнне. На Гадавары — гарады Нашык, Нандэр, Раджамандры. с. 419
ГАДАВЫ́Я КО́ЛЬЦЫ ў раслін, канцэнтрычныя кольцы, бачныя на папярочным зрэзе праз гадавыя слаі тканак (напр., ксілемы ў дрэвавых раслін). Памер гадавых кольцаў і суадносіны іх ранніх і позніх элементаў вызначаюць шчыльнасць і мех. ўласцівасці тканкі. Пры неспрыяльных пагодных і інш. умовах могуць утварацца несапраўдныя кольцы з больш рыхлай і цёмнай драўнінай і няроўнымі граніцамі. Па колькасці гадавых кольцаў на разрэзе каля асновы дрэва можна вызначыць яго ўзрост, а таксама клімат і інш. прыродныя з'явы мінулага (гл. Дэндракліматалогія). с. 419
ГАДАВЫ́Я СЛАІ́ , 1) у раслін — слаі прыросту драўніны, утвораныя камбіем у выніку сезоннай перыядычнасці яго дзейнасці. Найб. выяўлены ў дрэвавых раслін умераных і халодных паясоў, дзе яны адпавядаюць прыросту драўніны за адзін вегетац. перыяд. Нарастаюць ад цэнтра да перыферыі і складаюцца з дзвюх частак — ранняй (больш светлая, размешчана бліжэй да цэнтра, адкладаецца вясной) і позняй (больш цёмная, адкладаецца летам) драўніны. Бачныя на папярочным зрэзе ствала дрэва ў выглядзе канцэнтрычных гадавых кольцаў. 2) У жывёл — утварэнні ў некаторых тканках (напр., у лусцэ рыб, ракавінах малюскаў, кіпцюрах млекакормячых, хрусталіку іх вока), якія штогод адкладаюцца і працягла (часам усё жыццё) захоўваюцца. Адлюстроўваюць сезонныя змены тэмпу росту тканкі, што дазваляе вызначаць узрост асобін. с. 419
ГАДАЛІ́Н Аксель Вільгельмавіч (24.6.1828, Фінляндыя — 27.12.1892), расійскі вучоны ў галіне артыл. ўзбраення, мех. апрацоўкі металаў, мінералогіі і крышталяграфіі. Акад. Пецярб. АН (1875), ген. ад артылерыі (1890). Скончыў Міхайлаўскае артыл. вучылішча (1849). З 1867 праф. Міхайлаўскай артыл. акадэміі. Распрацаваў тэорыю змацавання ствалоў артыл. гармат (насадкай на іх цыліндраў у гарачым стане), што дазволіла павысіць іх трываласць, магутнасць і дальнабойнасць, стварыць буйнакаліберную артыл. сістэму. Аўтар работ па апрацоўцы металаў (асабліва рэзаннем), курсаў па тэхналогіі металаў. Даследаваў мікрасіметрыю крышталяў, спосабы вызначэння шчыльнасці мінералаў. Ламаносаўская прэмія Пецярб. АН 1868.
Літ.: Ларман Э.К. А.В.Гадолин. М., 1969. с. 419
ГАДАЛІ́Н (Gadolin) Юхан (Іаган; 5.6.1760, г. Турку, Фінляндыя — 15.8.1852), фінскі хімік. Чл.-кар. Пецярб. АН (1811). Вучыўся ва ун-тах у гарадах Аба і Упсала. У 1785—1822 працаваў ва ун-це ў г. Аба (з 1797 праф.). Навук. працы па неарган. хіміі. Пры даследаванні мінералу, знойдзенага каля г. Ітэрбюн (Швецыя), адкрыў невядомую раней «зямлю» (сумесь аксідаў рэдказямельных металаў), якую назваў ітрыевай, што было пачаткам адкрыцця рэдказямельных элементаў. У яго гонар мінерал назвалі гадалінітам, а адзін з рэдказямельных металаў гадалініем. с. 419
ГАДАЛІ́НІЙ (лац. Gadolinium), Gd, хімічны элемент ІІІ групы перыядычнай сістэмы, ат. н. 64, ат. м. 157,25, адносіцца да лантаноідаў. Адкрыты ў 1880 швед. хімікам Ж.Марыньякам, названы ў гонар фін. хіміка Ю.Гадаліна. Мяккі серабрысты метал, шчыльн. 7895 кг/м3, tпл 1312 °С, ферамагнетык (ніжэй за 18 °С). У паветры акісляецца, узаемадзейнічае з вадой і мінер. к-тамі (сернай, азотнай, салянай), пры награванні — з вадародам, азотам, галагенамі. Выкарыстоўваюць як кампанент магн. сплаваў. Перспектыўны матэрыял для рэгулюючых стрыжняў ядз. рэактараў (паглынальнік нейтронаў). с. 419
ГА́ДАМЕР (Gadamer) Ганс Георг (н. 11.2.1900, г. Марбург, Германія), нямецкі філосаф, заснавальнік філас. герменеўтыкі. Скончыў Марбургскі ун-т (1922). З 1932 праф. філасофіі ў Лейпцыгу, у 1946—47 рэктар Лейпцыгскага ун-та, з 1949 праф. філасофіі ў Гайдэльбергу. У асн. працы «Ісціна і метад» (1960) абгрунтаваў канцэпцыю філас. герменеўтыкі, якую разглядаў не проста як метад гуманіт. навук. а як своеасаблівую анталогію, свайго роду філасофію разумення, што ўключала ўсю сукупнасць чалавечых ведаў пра свет і быццё. Выступаў супраць неапазітывісцкага, рацыянальнага метаду пазнання сац. з'яў і лічыў неабходным перайсці «ад навукі да свету жыцця». Ісціну не можа пазнаваць і абвяшчаць нехта адзін, толькі дыялог дапамагае прыйсці да яе.
Тв.: Рус. пер. — Истина и метод. М., 1988; Актуальность прекрасного. М., 1991.
Т.І.Адула. с. 419
ГАДА́Р (Godard) Жан Люк (н. 3.12.1930, Парыж), французскі кінарэжысёр. Адзін з вядучых прадстаўнікоў «новай хвалі». Яго творчай манеры ўласцівы своеасаблівы і востры стыль кінаапавядання, выражаны ў рытмічна-імпульсіўным мантажы, частым выкарыстанні ручной камеры, у нетрадыцыйнай лексіцы дыялогаў. Сярод фільмаў: «На апошнім дыханні» (1960), «Жыць сваім жыццём» (1962), «Шалёны П'еро» (1965), «Уікэнд» (1967), «Імя Кармэн» (1983), «Германія, дзевяць нуль» (1991), «Назаўсёды Моцарт» (1996). с. 419
ГАДЖЫБЕ́КАЎ Султан Ісмаіл аглы (8.5.1919, г. Шуша, Нагорны Карабах — 19.9.1974), азербайджанскі кампазітар. Нар. арт. Азербайджана (1960). Нар. арт. СССР (1973). Скончыў Азерб. кансерваторыю (1946), выкладаў у ёй (з 1965 праф., з 1969 рэктар). З 1948 маст. кіраўнік (у 1955—61 дырэктар) Азерб. філармоніі. Сярод твораў: дзіцячая опера «Іскендэр і пастух» (паст. 1947), балет «Гюльшэн» (паст. 1950), муз. камедыя «Чырвоная ружа» (паст. 1940); 2 сімфоніі (1944, 1946), сімф. карціна «Караван» (1945), канцэрты для аркестра (1964), для скрыпкі з аркестрам (1945); камерна-інстр. ансамблі, інстр. і вак. п'есы, творы для арк. нар. інструментаў, рамансы, песні, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Дзярж. прэмія СССР 1952, Дзярж. прэмія Азербайджана 1970.
Літ.: Тагизаде А. Султан Гаджибеков: (жизнь и творчество). Баку, 1985. с. 419
ГАДЖЫБЕ́КАЎ Узеір Абдул Гусейн аглы (17.9.1885, с. Агджабеды, каля г. Шуша, Нагорны Карабах — 23.9.1948), азербайджанскі кампазітар, музыказнавец, педагог, муз. дзеяч; заснавальнік сучаснага прафес. муз. мастацтва і муз. адукацыі Азербайджана. Нар. арт. СССР (1938). Акад. АН Азербайджана (1945). У 1913—14 вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі. Адзін з заснавальнікаў нац. муз. т-ра, шэрагу маст. калектываў, у т.л. шматгалоснага азерб. хору (1926), аркестра нар. Інструментаў (1931), Дзярж. азерб. хору (1936). У 1938—48 рэктар Азерб. кансерваторыі (з 1948 яго імя). У муз. творчасці імкнуўся да сінтэзу нац. муз. стылю і дасягненняў сусв. кампазіцыйнай тэхнікі. Аўтар першых азерб. опер, у т.л. 6 мугамных, засн. на азерб. ладах; муз. камедый, вак.-сімф., камерна-інстр. і песенных твораў. Склаў першы зборнік азерб. нар. песень (з М.Магамаевым, 1927). Сярод тэарэт. прац: «Асновы азербайджанскай народнай музыкі» (1945), «Аб музычным мастацтве Азербайджана» (1966) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946.
Асн. творы: 7 опер, у т.л. «Лейлі і Меджнун» (паст. 1908), «Кёр-аглы» (паст. 1937); 3 муз. камедыі, у т.л. найб. вядомая «Аршын мал алан» (паст. 1913); кантаты «Памяці Фізулі» (1934), «Радзіма і фронт» (1942); уверцюры для сімф. аркестра; фантазіі для аркестра азерб. нар. інструментаў; рамансы-газелі на вершы Нізамі; апрацоўкі азерб. нар. песень і інш.
Літ.: Абасова Э.Г. Узеир Гаджибеков: Путь жизни и творчества. Баку, 1985; Алекперова Н., Заболотских Б. Узеир Гаджибеков. М., 1988. с. 420
ГАДЖЫ́-МАГАМЕ́Д (? — 1877), імам Дагестана і Чэчні. Сын шэйха Абдурахмана Хаджы Сагратлінскага, паплечніка Шаміля. Вучоны-багаслоў, аўтар паэмы ў гонар трох імамаў (Газі-Магамед, Гамзат-бек і Шаміль). У 1877 узначаліў паўстанне горцаў у Дагестане і Чэчні супраць рас. улад. 4.11.1877 узяты ў палон, паводле рашэння ваенна-палявога суда пакараны смерцю. с. 420
ГАДЗІ́ЕЎ Сека Куцрыевіч (1855 ці 1857, с. Н. Ганісі, Грузія — 3.8.1915), асецінскі пісьменнік; родапачынальнік асецінскай прозы. У апавяданнях «Маці і сын», «Айса», «Арагвійскі князь Нугзар Эрыставі», «Залда», «Азау», «Жанчына ў жалобе» і інш. жыццё асецінскага сялянства на пач. 20 ст., трагічны лёс жанчыны-гаранкі. Адметныя рысы яго творчасці — матывы свабодалюбства, сувязь з фальклорам. с. 420
ГАДЗІ́ЛАВІЧЫ , курганны могільнік радзімічаў 10—12 ст. каля в. Гадзілавічы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. 124 насыпы (было каля 400). Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Сярод знаходак бронзавыя паясныя кольцы, нажы, крэсівы, упрыгожанні (бронзавыя прамянёвыя скроневыя кольцы, шкляныя бочачкападобныя залачоныя, пасярэбраныя і зонныя пацеркі, медныя пярсцёнкі, падвескі, бранзалеты), фрагменты ганчарнага посуду. На думку Г.Ф. Салаўёвай, група мужчынскіх пахаванняў — некропаль дружыннікаў. Побач з могільнікам існавала паселішча эпохі Кіеўскай Русі. с. 420
ГАДЗІ́ЛАВІЧЫ , вёска ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Дняпро. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на У ад горада і чыг. ст. Рагачоў, 136 км ад Гомеля. 680 ж., 292 двары (1996). Цагельны з-д. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі археал. помнік Гадзілавічы. с. 420
ГАДЗІ́НА , вытворная адзінка часу. Пазначаецца гадз. 1 гадз = 1/24 сут = 60 мін = 3600 с. 1 гадз сярэдняга сонечнага часу = 1, 02273791 гадз зорнага часу. с. 420
ГАДЗІ́НА СМУ́ТКУ І МАЎЧА́ННЯ 1989 , грамадская акцыя, прысвечаная памяці ахвяр Чарнобыльскай катастрофы 1986, праведзена 26.4.1989 у Мінску. Яе ўдзельнікі адзначылі 3-ю гадавіну чарнобыльскай бяды маўчаннем: гарэлі свечкі, званіў чарнобыльскі звон, прысутныя трымалі чорныя сцягі, харугвы са знакамі радыяцыйнай небяспекі, назвамі нас. пунктаў Беларусі, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Падобныя акцыі адбыліся таксама ў Бабруйску, Гомелі. с. 420
ГАДЗІ́ННІК , прылада для вымярэння часу. Бываюць: сонечныя, вадзяныя, пясочныя, агнявыя, механічныя, электрычныя (гл. Электрычны гадзіннік), камертонныя, электронныя (гл. Кварцавы гадзіннік), атамныя (гл. Квантавы гадзіннік), наручныя, кішэнныя, настольныя, насценныя, вежавыя (напр., куранты), спецыяльныя (секундамеры, хранометры, шахматныя, праграмныя, радыёмаячныя, падводныя і інш.). Да «прылад часу» адносяць таксама таймер, рэле часу, хранограф і інш. У астр. даследаваннях выкарыстоўваюцца гадзіннікі астранамічныя.
Сонечныя гадзіннікі вядомы з 3-га тыс. да н.э. (Стараж. Вавілон), наз. гноман. Мелі стрыжань ці пласціну, цень ад якіх падала на канічны або плоскі цыферблат. У Вавілоне выкарыстоўвалі і вадзяны гадзіннік — пасудзіну са шкалой, у якую раўнамерна паступала (або з якой выцякала) пэўная колькасць вады за пэўныя адрэзкі часу. Такія гадзіннікі былі пашыраны ў стараж. Егіпце, Іудзеі, Грэцыі, Кітаі і інш. Каля 150 да н.э. грэч. механік Ктэсібій стварыў вадзяны паплаўковы гадзіннік — прататып гадзінніка, што выкарыстоўваўся да 18 ст. Сонечныя гадзіннікі (у т.л. ў выглядзе вял. збудаванняў) выкарыстоўвалі ў абсерваторыях Усходу і Індыі амаль да 17 ст. Пераносныя сонечныя гадзіннікі былі пашыраны ў Еўропе ў 16 ст. У 1736 у Нясвіжы (Беларусь) напісаны на лац. мове курс пра выраб сонечных гадзіннікаў розных канструкцый. Пясочны гадзіннік рабілі з дзвюх (часам цэлай сістэмы) лейкападобных пасудзін, праз звужэнне паміж якімі высыпаўся пясок. Яго шырока выкарыстоўвалі ў мараплаўстве (т. зв. «карабельныя склянкі»), у медыцыне (ім карыстаюцца і цяпер). Для адліку больш працяглых прамежкаў часу служылі (асабліва ў Кітаі) агнявыя гадзіннікі. Гэта былі лямпы з пэўнай колькасцю алею (маглі гарэць суткамі), канструкцыі (напр., спіралі) з пруткоў спец. саставу (маглі раўнамерна гарэць месяцамі), спец. свечкі з меткамі. Звесткі пра механічныя гадзіннікі вядомы з візантыйскіх рукапісаў 578. Першы мех. вежавы гадзіннік пабудаваны ў Мілане ў 1335, у Расіі — у 1404 (на Спаскай вежы Крамля). У 14 ст. створаны мех. гадзіннік са шпіндэльным спускам (меў дакладнасць ходу 0,5 гадз за суткі). Такія гадзіннікі былі надзейныя і праіснавалі да канца 19 ст. Каля 1510 замест гір упершыню ўжыта спружына і створаны кішэнны мех. гадзіннік (Германія). У 1675 у Англіі вынайдзены кручковы механізм — разнавіднасць анкернага спускавога механізма (гл. Анкер), які выкарыстоўваюць і ў цяперашніх ходзіках. Вынаходнік Х. Гюйгенс стварыў мех. гадзіннік з маятнікавым (1657, гл. Маятнік) і балансірным (1675, гл. Балансір) рэгулятарам, з анкерна-якарным спускам (1659). Гадзіннік з біметал. балансірам сканструяваў І.П.Кулібін (1767). З 2-й пал. 19 ст. стаў пашыраны свабодны анкерны ход, які выкарыстоўваецца і ў сучасных наручных і кішэнных гадзінніках. З канца 17 ст. ў кішэнных гадзінніках устанаўліваюць мінутныя стрэлкі, з 1760 — і секундныя. У канцы 19 — пач. 20 ст. ў Швейцарыі створаны матэрыялы (інвар — для маятнікаў, элінвар — для спіралей), якія практычна ліквідавалі тэмпературныя ўздзеянні на ход мех. гадзіннікаў. У пач. 20 ст. з'явіліся электрагадзіннікавыя сістэмы. У 1920— 60-я г. распрацаваны асабліва дакладныя гадзіннікі: камертонныя (у іх выкарыстоўваецца эфект ваганняў камертона), кварцавыя (ваганне кварцавай пласціны), атамны (ваганне атамаў); іх дакладнасць адпаведна 10-1, 10-4, 10-8 с/сут. Сучасныя мех. гадзіннікі маюць: рухавік (спружына, гіра), сістэму колаў, ход або спускавы механізм, рэгулятар, механізмы заводкі і стрэлачны; могуць мець прыстасаванні, якія паказваюць даты месяца і дні тыдня, проціўдарныя, аўтам. падзавод і інш.
На Беларусі унікальным помнікам сярэдневяковай тэхнікі з'яўляецца вежавы гадзіннік касцёла езуітаў у Гродне, створаны ў 2-й пал. 17 ст. Гэта найстарэйшы маятнікавы гадзіннік з вядомых на тэр. СНД. У яго механізме выкарыстаны анкерны ход, які ажыццяўляецца пад дзеяннем грузу (60 кг), што апускаецца з вышыні 15 м за 36 гадз. Першая ў Рас. імперыі гадзіннікавая ф-ка пабудавана ў 1789 у в. Беражань Горацкага павета (гл. Беражанская гадзіннікавая мануфактура). Масавая вытв-сць наручных гадзіннікаў у СССР пачалася ў 1930, на Беларусі — у 1956 (гл. Мінскі гадзіннікавы завод «Прамень»). З 1975 мінскі з-д «Электроніка» выпускае электронныя наручныя гадзіннікі з лічбавай індыкацыяй на вадкіх крышталях; СКБ «Няміга» распрацоўвае гэтыя гадзіннікі і ажыццяўляе іх серыйнае асваенне; электронныя гадзіннікі выпускае таксама пінскі з-д «Камертон» (з-ды і бюро ўваходзяць у НВА «Інтэграл»). Дэталі да гадзіннікаў пастаўляе Віцебскі з-д гадзіннікавых дэталей.
Літ.: Пипуныров В.Н. История часов с древнейших времен до наших дней. М., 1982; Завельский Ф.С. Время и его измерение. 5 изд. М., 1987; Шполянский В.А., Чернягин Б.М. Электрические приборы времени. М., 1964; Мясников Л.Л., Булыгин А.С. Атомные часы и система времени. Л., 1972.
У.М.Сацута. с. 420
ГАДЗІ́ННІК (лац. Horologium), сузор'е Паўд. паўшар'я неба. Найб. яркая зорка 3,9 візуальнай зорнай велічыні. У Паўн. паўшар'і відаць у паўд. шыротах. Найлепшы час назірання — лістапад. Гл. таксама Зорнае неба. с. 421
ГАДЗІ́ННІК АСТРАНАМІ́ЧНЫ , гадзіннік для вызначэння, адліку і захавання дакладнага часу, які неабходны пры астр. даследаваннях, у практычнай астраноміі, астраметрыі. У старажытнасці для астр. даследаванняў карысталіся пясочнымі, вадзянымі і сонечнымі гадзіннікамі. Іх хібнасць складала секунды і болей. Да сучасных гадзіннікаў астранамічных адносяць спец. маятнікавыя (з сутачным ходам гадзіннікаў да 5·10-4 с), кварцавыя гадзіннікі (з сутачным ходам 5·10-7 с), квантавыя гадзіннікі (атамныя гадзіннікі з сутачным ходам не больш за 10-8 с).
Маятнікавыя гадзіннікі канструкцый англ. інж. У.Г.Шорта і сав. канструктара Ф.М.Федчанкі складаюцца з 2 маятнікаў — свабоднага і другаснага. Іх дакладнасць заснавана на ўласцівасці маятніка захоўваць пастаянным перыяд сваіх ваганняў, які залежыць ад даўжыні маятніка. Для выключэння ўплыву змены знешніх умоў (т-ры, атм. ціску) на перыяд ваганняў стрыжань робяць з матэрыялу з малым каэф. лінейнага расшырэння, а сам свабодны маятнік змяшчаюць у герметычным аб'ёме ў ізатэрмічным пакоі. Маятнік злучаны з другасным гадзіннікавым механізмам эл. ланцугом. Маятнікавыя гадзіннікі патрабуюць папраўкі пры дапамозе астр. назіранняў або радыёсігналаў дакладнага часу, што выконваюцца службай часу. Кварцавыя гадзіннікі заснаваны на п'езаэлектрычным эфекце; малекулярныя і атамныя — на выкарыстанні ўласнай частаты ваганняў малекул і атамаў некаторых рэчываў (аміяку, цэзію, вадароду), што дало магчымасць стварыць новую, незалежную ад астр. назіранняў сістэму лічэння часу.
Літ.: Бакулин П.И., Блинов Н.С. Служба точного времени. 2 изд. М., 1977.
Н.А.Ушакова. с. 421
ГАДЗІ́ННЫ ВУ́ГАЛ , гл. ў арт. Нябесныя каардынаты. с. 422
ГАДЗЮ́КА ЗВЫЧА́ЙНАЯ (Vipera berus), ядавітая змяя сям. гадзюкавых, атр. лускаватых. Пашырана ў Паўн. Еўразіі і Сярэдняй Еўропе. Насяляе лясную і лесастэпавую зоны, пераважна мяшаныя лясы з палянамі і добрым травастоем, узлескі, высечкі, зарослыя горы, балоты, берагі рэк і азёр. Часта трапляецца ў агародах, радзей на лугах, у сухіх хваёвых барах і ельніках-зеленамошніках. На Беларусі — усюды. Аселая.
Даўж. да 85 cм, самкі даўжэйшыя за самцоў. Уздоўж спіны цёмная зігзагападобная паласа. Зверху тулава шэрае, чырвона-бурае, чорнае; бруха шэрае, бурае, чорнае, зрэдку плямістае. На галаве іксападобны малюнак. Кончык хваста жаўтаваты або чырванаватааранжавы. На верхняй сківіцы 1—2 ядавітыя зубы. Корміцца мышамі, палёўкамі, жабамі, яшчаркамі, птушанятамі, моладзь — беспазваночнымі. Палюе пераважна ўначы. Яйцажывародная. Укус балючы, выклікае працяглае недамаганне. Аб'ект адлову для атрымання змяінага яду. с. 422
ГАДЗЮ́КАВЫЯ (Viperidае), сямейства ядавітых змей атр. лускаватых. 11 родаў, 60 відаў. Пашыраны ў Афрыцы (адкуль, верагодна, паходзяць) і Еўразіі. Насяляюць вільготныя экватарыяльныя лясы, сухія саванны і стэпы, бязводныя пустыні, паўн. хваёвыя лясы, скалістыя горы да 3000 м над узр. м. Большасць вядзе наземны спосаб жыцця, іншыя жывуць на дрэвах або пад зямлёй. Найб. вядомыя — гюрза, эфа. На Беларусі 1 від — гадзюка звычайная. 4 віды гадзюкавых у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. да 2 м. Цела тоўстае, рознай афарбоўкі, хвост кароткі, галава пляскатая. Зрэнка вертыкальная. На верхняй сківіцы 1—2 вял. рухомыя ядавітыя зубы і па 3—5 больш дробных. Актыўныя пераважна прыцемкам і ўначы. Дарослыя кормяцца дробнымі жывёламі, птушкамі, яйцамі, моладзь — насякомымі і членістаногімі. Яйцажывародныя, некаторыя адкладваюць яйцы. Аб'екты адлову і ўтрымання ў серпентарыях для атрымання змяінага яду. с. 422
ГАДЗЯ́ЦКІ ДАГАВО́Р 1658 , пагадненне, якое вызначала ўзаемаадносіны Украіны і Польшчы. Падпісана 16.9.1658 у г. Гадзяч (Украіна) гетманам Запарожскага войска І.Выгоўскім і прадстаўнікамі польск. ўрада ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Паводле Гадзяцкага дагавора з Кіеўскага, Брацлаўскага і Чарнігаўскага ваяв. ўтваралася асобная дзяржава, што аб'ядноўвалася з Польшчай, як і ВКЛ, на прынцыпах федэрацыі. Колькасць Запарожскага войска скарачалася да 30 тыс. чал., з кожнага палка 100 казакоў атрымлівалі шляхецтва. У Кіеве і ВКЛ ствараліся 2 акадэміі з прафесарамі правасл. і каталіцкага веравызнанняў, але скасоўваліся езуіцкія школы і забараняліся ерэтычныя секты. Гадзяцкі дагавор быў зацверджаны сеймам Рэчы Паспалітай, але не набыў сілы, бо ў выніку нар. паўстання 1659 гетман Выгоўскі скінуты і ўцёк.
Г.М.Сагановіч. с. 422
ГАДЛЕ́ЎСКІ Вінцэнт (Вікенцій Іванавіч; 16.11.1888, г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. — снеж. 1942), бел. паліт. грамадскі і рэліг. дзеяч. Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю (1912) і Пецярбургскую каталіцкую духоўную акадэмію (1916). У сак. 1917 абраны ў Бел. нац. к-т. Удзельнік Усебеларускага з'езда 1917. Пасля абвяшчэння БНР (сак. 1918) уваходзіў у склад яе Рады. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, рэдагаваў газ. «Крыніца» (гл. «Беларуская крыніца»).
Выкладаў у Нясвіжскай бел. семінарыі. З 1924 пробашч касцёла ў мяст. Жодзішкі Свянцянскага пав. У 1925 і 1927 арыштаваны польск. ўладамі, у 1927 асуджаны на 2 гады турмы. З 1929 жыў у Вільні. У 1930 пераклаў на бел. мову Новы запавет (выд. ў Вільні ў 1939). Выступіў з ініцыятывай стварэння Бел. нац. фронту. Выдаваў газ. «Беларускі фронт». З пач. 2-й сусв. вайны пераехаў у Каўнас, у 1940 — у Варшаву. У чэрв. 1941 увайшоў у створаны ў Берліне Бел. нац. цэнтр. З вер. 1941 у Мінску, супрацоўнічаў з ням.-фаш. ўладамі, быў гал. школьным інспектарам пры ген. камісарыяце Беларусі, уваходзіў у гал. раду Беларускай народнай самапомачы, спрабаваў выкарыстаць супрацоўніцтва з немцамі для мабілізацыі бел. патрыятычных сіл. У ноч на 24.12.1942 арыштаваны гітлераўцамі і закатаваны.
С. С. Рудовіч. с. 422
ГАДЛЕ́ЎСКІ Вітальд Газдава (18.5.1879, Мінск — 24.5.1899), паэт. Пісаў на польскай мове. Аўтар зб. «Блудныя птахі» (1918). У яго вершах апета хараство бел. прыроды (нізка «Пейзажы»), шмат песімізму, меланхоліі, незадаволенасці рэчаіснасцю. с. 422
ГАДО́ГРАФ (ад грэч. hodos шлях, рух, кірунак + ...граф), 1) у механіцы — крывая лінія, утвораная канцом вектар-функцыі, значэнні якой пры розных значэннях аргумента адкладзены ад агульнага пачатку (пункт 0). Калі, напр., становішча рухомага пункта М вызначаецца радыус-вектарам <SIGN>, то гадограф вектара <SIGN> — траекторыя руху гэтага пункта. Гадограф дае геам. ўяўленне пра змяненне ў часе некат. вектар-функцыі і пра скорасць гэтага змянення, якая накіравана па датычнай да гадографа, напр., скорасць <SIGN> пункта М накіравана па датычнай да гадографа вектара <SIGN>, паскарэнне <SIGN> — па датычнай да гадографа вектара скорасці <SIGN>. 2) У сейсмалогіі — графік залежнасці паміж адлегласцю і часам, на працягу якога сейсмічныя ваганні распаўсюджваюцца ад цэнтра землетрасення або выбуху да пункта назірання. Аналіз формы гадографа выкарыстоўваецца пры даследаваннях будовы Зямлі, для разведкі карысных выкапняў і інш. с. 422
ГАДУНО́Ў Аляксандр Антонавіч (н. 2.9.1921, с. Фашчаўка Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1977), праф. (1979). Скончыў Усесаюзны завочны юрыд. ін-т (1950). З 1976 у Беларускім дзярж. ін-це нар. гаспадаркі. У 1991— 94 у Акадэміі кіравання пры СМ Беларусі. Навук. працы па праблемах удасканалення структуры і метадаў кіравання.
Тв.: Вопросы теории управления производством. Л., 1965; Социально-экономические проблемы управления социалистическим производством. М., 1975; Роль науки управления социалистическим производством. Мн., 1986. с. 422
ГАДУНО́Ў Аляксандр Барысавіч (28.11.1949, г. Паўднёва-Сахалінск, Расія — 13.5.1995), рускі артыст балета. Скончыў Рыжскае харэагр. вучылішча (1967). З 1967 саліст харэагр. ансамбля «Маскоўскі класічны балет», з 1971 — Вял. т-ра ў Маскве. Яго танец вылучаўся яркасцю, тонкай пластычнай выразнасцю, адточанасцю тэхнікі ў партыях класічнага і сучаснага рэпертуару: Зігфрыд («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А.Адана), Клаўдзіо («Каханнем за каханне» Ц.Хрэннікава), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Іван Грозны («Іван Грозны» С.Пракоф'ева), Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына), Вронскі («Ганна Карэніна» Шчадрына). З 1979 у ЗША і Зах. Еўропе: у Амер. т-ры балета, у трупе А.Эйлі, з 1984 у антрэпрызе «Гадуноў і зоркі». Залаты медаль Міжнар. конкурсу артыстаў балета (Масква, 1973). У 1985 пакінуў сцэну. Здымаўся ў Галівудзе («Моцны арэшак-1», 1988, і інш.).
А.І.Максаў. с. 422
ГАДУНО́Ў Барыс Фёдаравіч, гл. Барыс Гадуноў. с. 423
ГАДУ́ЦІШСКІ РАЁН , адм.-тэр. адзінка ў БССР. Існаваў з 15 студз. да 25 ліст. 1940 у Вілейскай вобл. Цэнтр — мяст. Гадуцішкі. Скасаваны ў сувязі з перадачай часткі тэр. раёна Літоўскай ССР, астатнія 7 сельсаветаў уключаны ў Пастаўскі р-н. с. 423
ГАДЫЛЁ́ВА БАЛО́ТА , на У Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл., у вадазборы р. Ухлясць і яе прытока р. Варонінка. Пераважна нізіннага (92%) тыпу. Уключае торфамасівы Гадылёва, Ухлясць—Цэнтральнае, Вараніно. Агульная пл. 8,3 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 6,5 тыс. га. Глыб. торфу да 7,3 м, сярэдняя 2,4 м. На пл. 210 га ёсць сапрапель. Каля 6,4 тыс. га асушана. На неасушанай ч. расце рэдкі лес з хвоі і бярозы. с. 423
ГАДЫ́НЬ , возера ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., у бас. р. Дняпро, за 6 км на У ад г. Рэчыца. Пл. 0,48 км2, даўж. 3,62 км, найб. шыр. 180 м, даўж. берагавой лініі каля 7,3 км. Схілы катлавіны выш. да 2 м, параслі хмызняком. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя. 2 астравы. На Пн злучана ручаём з воз. Крывы Гіраў, на Пд выцякае ручай у Дняпро. с. 423
ГАДЫЯШВІ́ЛІ Васіль Давыдавіч (27.11.1905, Тбілісі — 1976), грузінскі акцёр. Нар. арт. СССР (1958). Вучыўся ў драм. студыі ў Тбілісі (1922—24). Працаваў у груз. т-рах імя Ш.Руставелі (1924—30) і К.Марджанішвілі (з 1930; абодва ў Тбілісі). Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: цар Іраклій («На раздарожжы» Л.Готуа), Луарсаб («Ці чалавек ён?» паводле І.Чаўчавадзе), Рычард III (аднайм. п'еса У.Шэкспіра), Цэзар («Цэзар і Клеапатра» Б.Шоу), Арбенін («Маскарад» М.Лермантава), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля). Дзярж. прэміі СССР 1952 і Грузіі імя Руставелі 1971. с. 423
ГА́ДЭ (Gadе) Нільс Вільгельм (22.2.1817, Капенгаген — 21.12.1890), дацкі кампазітар, скрыпач, арганіст, дырыжор. Прадстаўнік муз. рамантызму. Канцэртаваў як скрыпач у Швецыі і Нарвегіі. У 1844—48 2-і дырыжор аркестра Гевандхаўза і выкладчык кансерваторыі ў Лейпцыгу. З 1850 кіраваў у Капенгагене муз. т-вам, дырыжыраваў сімф. канцэртамі. Адзін з заснавальнікаў і дырэктар (1867—90) Капенгагенскай кансерваторыі. Найб. значныя сімф. і вак.-сімф. творы (1-я і 8-я сімфоніі, сімф. уверцюры «Водгукі Асіяна» і «Гамлет», кантаты «Дзіця эльфаў» і «Камала»). У многіх творах выкарыстоўваў інтанац. строй дацкіх нар. песень. Яго творчасць зрабіла вял. ўплыў на развіццё муз. культуры Даніі. с. 423
ГАДЭ́С , гл. Аід. с. 423
ГАДЭ́ЦЫЯ (Godetіа), род кветкавых раслін сям. скрыпнёвых. Каля 20 відаў. Пашыраны ў Паўн. і Паўд. Амерыцы, асабліва ў Каліфорніі. На Беларусі культывуюць гадэцыю буйнакветную (Godetіа grandiflora) і прывабную (Godetіа amoenа). Найб. пашыраны сарты: Вайсер Шван, Сібіл Шэрвуд, Метэор.
Аднагадовыя травяністыя апушаныя расліны з галінастым сцяблом выш. 20—40 cм. Кветкі простыя або махровыя, лейкападобныя, дыям. 3—5 см, разнастайнай афарбоўкі. Плод — каробачка. Каштоўныя дэкар. святлалюбныя і холадаўстойлівыя расліны (выкарыстоўваюцца для рабатак, бардзюраў, пасадак групамі на газонах). Цвітуць з ліп. да восені. Размнажаюцца насеннем. с. 423
ГАЁТЫ (ад прозвішча першаадкрывальніка амер. географа і геолага А.Гаята), плоскавяршынныя падводныя горы вулканічнага паходжання. Найб. пашыраны (трапляюцца адзіночна ці групамі) у паўн. ч. Ціхага ак. Глыбіня над вяршынямі гаётаў ад 200 да 2000 м. с. 423
ГАЁЎНІК , службовая асоба ў ВКЛ у 15—16 ст. Сачыў за гаямі з бортнымі дрэвамі, збіраў мядовую даніну, за што атрымліваў адпаведную яе частку. Падпарадкоўваўся намесніку. с. 423
ГАЗ (франц. gaz ад грэч. chaos хаос), агрэгатны стан рэчыва, у якім слаба звязаныя малекулярнымі сіламі часціцы рухаюцца свабодна і пры адсутнасці знешніх палёў раўнамерна запаўняюць увесь дадзены ім аб'ём. Газ, у якім энергію ўзаемадзеяння паміж часціцамі можна не ўлічваць, наз. ідэальным газам. Яго стан апісваецца Клапейрона—Мендзялеева ўраўненнем.
Рэальныя газы пры звычайных умовах мала адрозніваюцца ад ідэальнага, а пры памяншэнні ціску і павышэнні т-ры па ўласцівасцях набліжаюцца да яго; часцей іх стан апісваецца Ван-дэр-Ваальса ўраўненнем. Пры паніжэнні т-ры газы дасягаюць крытычнага стану, пры далейшым ахаладжэнні і павышэнні ціску адбываецца звадкаванне газаў. Калі рух часціц падпарадкоўваецца законам класічнай механікі, газ наз. нявыраджаным (рэальныя газы), а калі квантавыя ўласцівасці часцінак газа пераважаюць — выраджаным (электронны газ у металах пры тэмпературах, блізкіх да 0 К). Пры нізкіх т-рах газы добрыя дыэлектрыкі, але пры пэўных умовах могуць праводзіць эл. ток (гл. Электрычныя разрады ў газах). Мех. ўласцівасці газаў вывучаюцца ў газавай дынаміцы і аэрадынаміцы. Газы складаюць асн. масу атмасферы, пашыраны ў зямной кары, маюць вял. значэнне ў існаванні жывых арганізмаў (гл., напр., Дыханне, Газаабмен) і біягеахімічным кругавароце рэчываў, газы прыродныя гаручыя — кашт. сыравіна для хім. і газавай прам-сці, крыніца забеспячэння разнастайных бытавых, тэхн. і інш. патрэб гаспадаркі.
А.І.Болсун. с. 423
«ГАЗ» , марка грузавых аўтамабіляў. Выпускаецца акц. аб'яднаннем «ГАЗ» (г. Ніжні Ноўгарад, Расія) з 1932. Мае алюмініевы блок цыліндраў, гіпоідную гал. перадачу, гідравакуумны ўзмацняльнік тармазоў, самаблакіравальны дыферэнцыял. З 1996 выпускаюцца бартавыя аўтамабілі з магутнасцю рухавіка 73,5—102 кВт, грузападымальнасцю 4—5,5 т, найб. скорасцю 80—90 км/гадз, а таксама поўнапрыводная мадэль ГАЗ-66-12-010 (88,3 кВт; 2 т; 90 км/гадз); з 1994 — «Газель» ГАЗ-3302 (73,5 кВт; 1650 кг; 115 км/гадз); з 1995 — яе мадыфікацыі, у т.л. 12-месцавы мікрааўтобус ГАЗ-3221. с. 423
ГА́ЗА , сумесь вуглевадародаў; фракцыя нафты, якая кіпіць у інтэрвале тэмператур 110—320 °С.
Празрыстая, бясколерная ці светла-бурая вадкасць з блакітным адценнем, шчыльн. 780—850 кг/м3 (20 °С), т-ра ўспышкі 28—72 °С, цеплата згарання 42,9—43,1 МДж/кг. Састаў і ўласцівасці залежаць ад хім. саставу нафты і спосабаў яе перапрацоўкі. Газа мае 20—60% насычаных аліфатычных, 20—50% нафтэнавых, 5—25% біцыклічных араматычных і да 2% ненасычаных вуглевадародаў. Атрымліваюць перагонкай нафты ці крэкінгам нафтапрадуктаў. Прамысл. вытв-сць пачалі браты Дубініны ў Расіі (1823).
Выкарыстоўваюць як рэактыўнае паліва (авіяц. газа), растваральнік, сыравіну ў нафтаперапр. прам-сці (тэхн. газа), гаручае для быт. награвальных і асвятляльных прылад і ў апаратах для рэзкі металаў (асвятляльная газа). с. 423
ГА́ЗА , горад на ўсх. узбярэжжы Міжземнага мора, на тэрыторыі гіст. вобласці Палесціна. З навакольнай прыбярэжнай тэрыторыяй (сектар Газа, паласа Газа) даўж. 50 км, шыр. ад 5—7 да 12 км і пл. 362 км2 мае асобны паліт. статус. Насельніцтва горада Газа каля 270 тыс. чал., усяго сектара Газа разам з насельніцтвам лагераў палесцінскіх бежанцаў каля 800 тыс. чал. (1994), больш за 99% з іх арабы-палесцінцы. У сектары Газа ёсць 10 с.-г. яўр. паселішчаў (кібуцаў). Развіта мясцовая і саматужная прам-сць (выраб дываноў, пашыў адзення, ганчарства, рамонт трансп. сродкаў). Здабыча буд. матэрыялаў і будаўніцтва. Рыбная лоўля. Вырошчванне цытрусавых. Частка насельніцтва працуе на прадпрыемствах Ізраіля. 40% насельніцтва — беспрацоўныя.
Старажытны горад ханаанеяў у паўд. Палесціне. У канцы 15 ст. да н.э. занята егіпцянамі. З 12 ст. да н.э. прадмет спрэчак паміж ізраільскай дзяржавай і філістымлянамі. З канца 8 ст. да н.э. пад уладай Асірыі, Вавілона, Персіі. У 332 да н.э. захоплена Аляксандрам Македонскім. Росквіт Газы прыпадае на часы рымскага і візант. панавання. З 635 н.э. Газа ў складзе халіфата, з 1517 у Асманскай імперыі. У 1917 горад заняты брыт. войскамі, у 1920—47 — адм. ц. Палесціны, падмандатнай Вялікабрытаніі. Паводле рашэння Ген. Асамблеі ААН у 1947 Газа і прылеглыя тэр. (сектар Газа) увайшлі ў склад араб. дзяржавы. Пасля араба-ізраільскай вайны 1948—49 сектар Газа пад кіраваннем Егіпта. Акупіраваны ізраільскімі войскамі ў 1967. У 1993 у Вашынгтоне падпісана Дэкларацыя аб прынцыпах стварэння часовага палесцінскага самакіравання ў сектары Газа на працягу 5-гадовага пераходнага перыяду. Гл. таксама Блізкаўсходні канфлікт. с. 424
ГАЗААБМЕ́Н у фізіялогіі, працэс пастаяннага абмену газаў паміж арганізмам і навакольным асяроддзем пры дыханні, фотасінтэзе і інш. Заключаецца ў паглынанні арганізмам кіслароду (О2) і выдзяленні вуглякіслага газу (СО2) — канчатковага прадукту акісляльнага метабалізму. Біял. роля газаабмену вызначаецца яго непасрэдным удзелам у абмене рэчываў, пераўтварэнні хім. энергіі засваяльных пажыўных прадуктаў у энергію, неабходную для жыццядзейнасці арганізма. Газаабмен адлюстроўвае інтэнсіўнасць працэсаў акіслення біялагічнага ва ўсіх органах і тканках. У раслін газаабмен адбываецца праз вусцейкі ліста; у чалавека і высокаарганізаваных жывёл — праз сістэмы органаў дыхання і кровазвароту і скуру, у прасцейшых — шляхам дыфузіі газаў праз паверхню цела. Патрэба ў газаабмене тым большая, чым вышэй арганізаваны жывы арганізм.
Газаабмен у чалавека і жывёл вызначаюць спец. прыладамі, з дапамогай якіх разлічваюць энергазатраты арганізма (непрамая каларыметрыя). Узровень газаабмену залежыць ад стану арганізма, умоў знешняга асяроддзя, інтэнсіўнасці мышачнай дзейнасці і інш. Рэгуляцыя газаабмену ідзе на ўсіх этапах транспарту газаў за кошт біяхім., біяфіз., нервовых і гумаральных уплываў. Газаабмен вывучаюць для ацэнкі дынамікі захворванняў і эфектыўнасці іх лячэння, у с.-г, жывёл — для распрацоўкі навукова абгрунтаваных нарматываў кармлення і ўтрымання.
Літ.: Уэст Дж. Физиология дыхания: Основы: Пер. с англ. М., 1988; Физиология дыхания. Л., 1991 (Руководство по физиологии).
Н.М.Петрашэўская. с. 424
ГАЗААНАЛІЗА́ТАР , прылада для вызначэння якаснага і колькаснага складу газавай сумесі. Бываюць ручныя і аўтаматычныя; паказвальныя, самапісныя і сігналізавальныя; паводле прынцыпу дзеяння і віду аналізу — мех., акустычныя, цеплавыя, магн., эл.-хім., аптычныя, храматаграфічныя і інш. Выкарыстоўваюцца для кантролю тэхнал. працэсаў у металургічнай, хім., вугальнай прам-сці; у цепласілавой і атамнай энергетыцы; для вызначэння газавага складу паветра вытв. памяшканняў; у мед. практыцы і інш. Гл. таксама Газавы аналіз. с. 424
ГАЗААЧЫ́СТКА , ачыстка прамысл. і прыродных газаў ад цвёрдых, вадкіх і газападобных прымесей. Робіцца мех., эл. і фіз.-хім. спосабамі.
Цвёрдыя і вадкія прымесі выдаляюць асаджэннем (у пылавых камерах, цыклонах), прамываннем вадой (у скруберах), фільтраваннем (праз порыстыя матэрыялы — фільтры з тканін, паперы і інш.), іанізацыяй (асаджэннем цвёрдых часцінак у эл. полі высокага напружання); газападобныя — абсорбцыяй (прамыўкай растваральнікамі ў апаратах тыпу скрубера), адсорбцыяй (з дапамогай порыстых матэрыялаў, напр., актываванага вугалю), хемасорбцыяй (паглынаннем вадкасцю або цвёрдым целам з утварэннем хім. злучэнняў), ахаладжэннем і сцісканнем (прымесі ператвараюцца ў вадкасць), акустычным спосабам, заснаваным на здольнасці цвёрдых часцінак каагуляваць пад дзеяннем гукавых ваганняў. На промыслах выкарыстоўваюць устаноўкі комплекснай падрыхтоўкі газу да транспартавання. Гл. таксама Ачыстка паветра. с. 424
ГАЗАБАЛО́ННЫ АЎТАМАБІ́ЛЬ , аўтамабіль, газавы рухавік якога працуе на сціснутым або звадкаваным гаручым газе. Балоны з газам устанаўліваюцца на аўтамабілі. Бываюць універсальныя (магчыма пераключэнне на бензін) і спецыяльныя (толькі на газе). Характарызуюцца меншым зносам рухавіка, большай эканамічнасцю, меншай таксічнасцю выхлапных газаў і інш. У СССР распрацаваны ў 1930-я г., прамысл. выпуск з 1939 (на звадкаваным газе з 1953). с. 424
ГАЗАВА́ДКАСНЫ РУХАВІ́К , газа-дызель, газавы рухавік, у якім газапаветр. сумесь у цыліндрах сціскаецца настолькі, што ўпырснутая ў канцы ходу сціскання порцыя вадкага паліва ўзгараецца (як у дызеля). Ступень сціскання каля 15. Выкарыстоўваюцца на газаперапамповачных, нафта- і газабуравых устаноўках, на транспарце. с. 424
ГА́ЗАВАЕ АЦЯПЛЕ́ННЕ , ацяпленне за кошт энергіі спальвання гаручых газаў. Сістэмы газавага ацяплення складаюцца з газаправодаў, запорна-рэгулявальнай арматуры і аўтам. прылад бяспекі карыстання газам.
Адрозніваюць мясцовае (газ спальваецца ў ацяпляльных прыладах непасрэдна ў памяшканнях, што ацяпляюцца) і цэнтральнае (спальванне газу ў прамысл. устаноўках). Для мясцовага газавага ацяплення выкарыстоўваюць канвекцыйныя і прамяніста-канвекцыйныя прылады, якія адрозніваюцца спосабам падачы вонкавага паветра для гарэння газу і выдалення прадуктаў згарання, а таксама прамяністыя прылады (інфрачырвоныя выпрамяняльнікі). Пры цэнтр. газавым ацяпленні падаецца паветра, змяшанае з прадуктамі згарання або падагрэтае імі.
Выкарыстоўваецца ў прамысл. і грамадз. збудаваннях пры часовым знаходжанні людзей.
В.Р.Баштавой. с. 424
ГА́ЗАВАЕ СХО́ВІШЧА , ёмішча для захоўвання газу. Прызначана таксама для згладжвання сутачнай і сезоннай нераўнамернасці спажывання газу, выраўноўвання ціску ў газаправодзе, аварыйнага назапашвання газу. Бываюць наземныя і падземныя.
Наземныя газавыя сховішчы — газгольдэры, падземныя (больш умяшчальныя, бяспечныя і танныя) ствараюцца ў порыстых пародах або ў поласцях горных парод, у горных выпрацоўках, закінутых шахтах і інш. Газ захоўваецца ў газападобным (пад ціскам 12—15 МПа) або ў звадкаваным (0,8—2 МПа) стане. У ізатэрмічных газавых сховішчах звадкаваны газ захоўваецца пад ціскам, блізкім да атмасфернага (2,5 кПа), і пры т-ры да -200 °С; яны маюць форму наземных або заглыбленых танкасценных цеплаізаляваных рэзервуараў аб'ёмам да 50 тыс. м3. Нізкія т-ры ў такіх газавых сховішчах падтрымліваюцца халадзільнымі ўстаноўкамі. Да ізатэрмічных газавых сховішчаў адносяць і катлаваны з замарожанымі сценкамі аб'ёмам да 30 тыс. м3.
В.В.Арціховіч, В.М.Капко. с. 424
ГАЗАВА́Т (араб.), адна з назваў «свяшчэннай вайны» мусульман супраць іншаверцаў. Гл. таксама Джыхад. с. 424
ГА́ЗАВАЯ ГАНГРЭ́НА , анаэробная інфекцыя, злаякасны ацёк, кластрыдыяльны міязіт, цяжкая вострая інфекцыйная хвароба ад пападання ў раны патагенных анаэробаў з роду Clostridium. Мікробы выдзяляюць экзатаксіны і ферменты, якія абумоўліваюць запаленне падскурнай клятчаткі, асабліва мышцаў, а таксама інтаксікацыю арганізма. Найчасцей узнікае на нагах у параненых або як ускладненне адкрытай траўмы. Прыкметы: прагрэсіруючы ацёк, газаўтварэнне ў тканках, некроз. Лячэнне: хірург. апрацоўка ран, супрацьгангрэнозная сываратка, антыбактэрыяльныя прэпараты, у цяжкіх выпадках — ампутацыя. с. 424
ГА́ЗАВАЯ ДЫНА́МІКА , раздзел гідрааэрамеханікі, які вывучае рух газападобных і вадкіх асяроддзяў з улікам сціскальнасці і іх узаемадзеянне з цвёрдымі целамі. Сучасная газавая дынаміка вывучае таксама цячэнне газаў пры высокіх т-рах, што суправаджаецца хім. (дысацыяцыя, гарэнне і інш.) і фіз. (іанізацыя, выпрамяненне і інш.) працэсамі. Да газавай дынаміцы адносяцца таксама радыяцыйная газавая дынаміка, дынаміка плазмы, дынаміка выбуху і дэтанацыі, дынамічная метэаралогія і інш. Газавая дынаміка цесна звязана з тэрмадынамікай.
Газавая дынаміка займаецца вывучэннем сіл, якія дзейнічаюць на самалёт, снарад, ракету, на лапаткі турбін, вызначэннем найбольш прыдатных (абцякальных) формаў гэтых цел, разлікам соплаў, дыфузараў, эжэктараў, эксперым. даследаваннямі ў аэрадынамічных трубах, мадэляваннем на ЭВМ і інш. Тэарэт. разлікі пераносяцца на натуру метадамі падобнасці тэорыі. Найб. важная характарыстыка газавых патокаў — лік Маха: М = ν/a ( ν — скорасць газу, а — скорасць гуку ў газе). Пры скарасцях газаў, меншых за скорасць гуку ў газе (М<1), сціскальнасць газу надае патоку толькі якасныя змены, а пры скарасцях газу, большых за скорасць гуку ў газе (М>1), рух цела суправаджаецца ўзнікненнем ударнай хвалі і рэзкім ростам супраціўлення руху. Вялікі ўклад у развіццё газавай дынамікі зрабілі вучоныя: расійскі С.А.Чаплыгін, савецкія С.А.Хрысціяновіч, А.А.Дарадніцын, Л.І.Сядоў, ням. Л.Прандтль, Т.Маер, англ. Дж.І.Тэйлар і інш.
На Беларусі даследаванні па газавай дынаміцы пачаліся ў 1960-я г. ў АН Беларусі і БДУ. Вынікі даследаванняў па газавай дынаміцы выкарыстоўваюцца ў фізіцы плазмы, балістыцы, ракета- і турбамашынабудаванні і інш.
Літ.: Абрамович Г.Н. Прикладная газовая динамика. Ч. 1—2. 5 изд. М., 1991; Зельдович Я.Б., Райзер Ю.П. Физика ударных волн и высокотемпературных гидродинамических явлений. 2 изд. М., 1966.
Л.Я.Мінько. с. 424
ГА́ЗАВАЯ ЗВА́РКА , аўтагенная зварка, спосаб злучэння металаў мясцовым расплаўленнем іх полымем, якое ўтвараецца пры згаранні сумесі гаручага газу (ацэтылену, вадароду, пароў бензіну і інш.) з кіслародам. Робіцца з дапамогай гарэлкі зварачнай (ручная газавая зварка) ці шматполымных гарэлак вял. магутнасці (машынная газавая зварка). Выкарыстоўваецца для зваркі танкасценных (1—3 мм) вырабаў са сталі, каляровых металаў і сплаваў, чыгуну, наплаўкі слою металу на паверхню вырабаў і інш.
Найб. т-ру (каля 3200 °С) мае ацэтыленава-кіслароднае полымя. Ацэтылен атрымліваюць на месцы работы з карбіду кальцыю ў ацэтыленавых генератарах, кісларод трымаюць у балонах пад ціскам. Віды швоў пры газавай зварцы такія ж, як і пры дугавой зварцы. Ручную газавую зварку выкарыстоўваюць пераважна на рамонтных і мантажных работах, машынную — у стацыянарных умовах для зваркі труб і тонкаліставых канструкцый. с. 425
ГА́ЗАВАЯ ПАСТАЯ́ННАЯ , гл. Універсальная газавая пастаянная. с. 425
ГА́ЗАВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ , галіна паліўна-энергетычнага комплексу, якая ўключае разведку, распрацоўку і эксплуатацыю радовішчаў газаў прыродных, вытв-сць штучных газаў, комплексную перапрацоўку, транспарціроўку па магістральных газаправодах, захоўванне, пастаўку розным галінам прам-сці і для камунальна-быт. гаспадаркі. Газ выкарыстоўваецца як крыніца энергіі і хім. сыравіна. Значная колькасць яго спажываецца ў хім., металургічнай, маш.-буд. прам-сці, у буд. індустрыі. На газаперапрацоўчых з-дах з прыроднага газу (у т.л. і са спадарожнага пры здабычы нафты) атрымліваюць газавы кандэнсат, які выкарыстоўваецца як паліва для рухавікоў (стабільны кандэнсат) і як хім. сыравіна, сухі і звадкаваны газ, сыравіну для вытв-сці азотных угнаенняў і інш.
Выкарыстанне прыродных гаручых газаў («вечных агнёў») вядома са стараж. часоў у Дагестане, Азербайджане, Іране і інш. краінах. Газавая прамысловасць пачала фарміравацца ў канцы 18 — пач. 19 ст., калі газ сталі выкарыстоўваць для асвятлення вуліц і памяшканняў. У 1-й пал. 19 ст. з'явіліся ўстаноўкі для выпрацоўкі штучнага газу — газагенератары. Газ атрымлівалі з вугалю, асабліва пашырылася яго вытв-сць пры вырабе коксу. Здабыча прыроднага газу пачалася ў 2-й пал. 19 ст. (1870, ЗША). З сярэдзіны 19 ст. прыродныя газы выкарыстоўваюцца як тэхнал. паліва.
Асновай сучаснай газавай прамысловасці з'яўляецца прыродны газ, вытв-сць штучнага газу з вугалю і сланцаў не расце, у невял. аб'ёме газ атрымліваюць метадам падземнай газіфікацыі вугалю. У свеце здабываецца каля 2,1 трлн. м3 прыроднага газу (1993). Найб. запасы маюць: краіны б. СССР — Расія, Туркменія, Узбекістан, Азербайджан і інш. (больш за 17 трлн. м3, самыя вял. Астраханскае радовішча, Газлінскае радовішча, Урэнгойскае радовішча, Ямбургскае радовішча і інш.); Іран (10,5 трлн. м3, буйное радовішча Ахваз, Персідскага заліва нафтагазаносны басейн і інш.); ЗША (5,6 трлн. м3, Ілінойскі нафтагазаносны басейн, Каліфарнійскія нафтагазаносныя басейны, Паўночнай Аляскі нафтагазаносны басейн і інш.); Алжыр (3,2 трлн. м3, Алжыра-Лівійскі нафтагазаносны басейн); Канада (2,6 трлн. м3, радовішча Пембіна і інш.); Мексіка (2,2 трлн. м3, Мексіканскага заліва нафтагазаносны басейн); Саудаўская Аравія (2 трлн. м3, Сафанія); Нідэрланды (1,6 трлн. м3, Паўночнага мора нафтагазаносная вобласць, усе даныя на пач. 1980-х г.). Пра буйнейшых вытворцаў газу гл. ў табл. 1. <TABLE>
Транспарціроўка газу ад радовішча да спажыўца ажыццяўляецца па магістральных газаправодах (з дапамогай устаноўленых на іх газаперапамповачных агрэгатаў), агульная працягласць якіх у свеце 750 тыс. км (канец 1970-х г.), а водным шляхам — спец. танкерамі метанавозамі-газавозамі. Найб. агульную працягласць газатрансп. сістэм маюць ЗША (442 тыс. км), самыя працяглыя сістэмы ў краінах СНД — шматнітачная Урэнгой—Ухта—Таржок—Мінск—Івацэвічы—Даліна (11 тыс. км) і ў Паўн. Амерыцы Аляска—Канада—ЗША (7,7 тыс. км). Захоўваецца газ у наземных (газгольдэры), паверхневых падземных (участкі газаправодаў з павышаным ціскам) і падземных сховішчах. Найб. выкарыстоўваюцца падземныя сховішчы, якія ствараюць у выпрацаваных газавых ці нафтавых радовішчах (газ запампоўваюць праз свідравіны ў спустошаны прадуктыўны пласт).
На Беларусі газавая прамысловасць развіваецца з 1960-х г. на базе прывазнога прыроднага газу (пасля будаўніцтва магістральнага газаправода Дашава—Мінск). Адзінае Старасельскае радовішча прыроднага газу не распрацоўваецца. У 1995 даўжыня магістральных газаправодаў склала 5534 км. Здабываецца спадарожны газ на нафтавых промыслах. Для яго перапрацоўкі пабудаваны Беларускі газаперапрацоўчы завод. Дынаміку выкарыстання газу ў газавай прамысловасці Беларусі гл. ў табл. 2. <TABLE>
Прыродны газ паступае з Расіі па газаправодзе Таржок—Мінск—Івацэвічы—Кобрын. У 1995 імпартавана 14 млрд. м3 — амаль увесь спажываны газ. Прыродны газ у эканоміцы Беларусі выкарыстоўваецца для атрымання электраэнергіі, як паліва і хім. сыравіна (напр., на ВА «Азот» у Гродне для выпрацоўкі азотных тукаў), спадарожны пасля перапрацоўкі ідзе на паліва на Светлагорскай ЦЭЦ і ў кватэрах Рэчыцы і Светлагорска.
С.М.Зайцаў. с. 425
ГА́ЗАВАЯ РЭ́ЗКА , рэзанне матэрыялаў спальваннем іх у струмені кіслароду; тое, што кіслародная рэзка. с. 426
ГА́ЗАВАЯ СЕ́ТКА , сістэма газаправодаў для транспартавання гаручых газаў і размеркавання іх паміж спажыўцамі; асн. элемент сістэмы газазабеспячэння. Бываюць размеркавальныя, міжпасялковыя і ўнутрыдамавыя; у залежнасці ад колькасці ступеней ціску — адна- (у невялікіх населеных пунктах), двух- (у сярэдніх гарадах), трох- і чатырохступеньчатыя (у вял. гарадах). Гарадскія газавыя сеткі — звычайна кальцавыя (замкнутыя), што забяспечвае бесперабойнасць падачы газу пры адключэнні асобных участкаў. Геагр. становішча Беларусі абумовіла пракладку праз яе тэр. буйных магістральных газаправодаў і, як вынік, паскораную газіфікацыю яе гаспадаркі і высокую шчыльнасць газавых сетак. с. 426
ГА́ЗАВАЯ ТУРБІ́НА , актыўная або рэактыўная турбіна, якая пераўтварае цеплавую энергію сціснутага і нагрэтага газу ў мех. энергію вярчальнага вала. Асн. часткі газавай турбіны — нерухомы сапловы апарат (вянец сапловых лапатак, замацаваных на корпусе турбіны) і рабочае кола (дыск з рабочымі лапаткамі), злучанае з валам турбіны. Сапловы апарат у спалучэнні з рабочым колам складаюць ступень турбіны (практычна ўсе газавыя турбіны шматступеньчатыя). Магутнасць газавых турбін да 150 МВт. Звычайна выкарыстоўваюцца ў газатурбінных рухавіках і ўстаноўках (на самалётах, газатурбінных электрастанцыях, як прывод газавых кампрэсараў, помпаў і інш.). с. 426
ГА́ЗАВАЯ ХРАМАТАГРА́ФІЯ , фізіка-хімічны метад аналізу і раздзялення сумесей, дзе рухомая фаза — газ (пара); від храматаграфіі. У залежнасці ад агрэгатнага стану нерухомай фазы (цвёрды паверхнева-актыўны адсарбент ці вадкасць, нанесеная ў выглядзе тонкай плёнкі на паверхню цвёрдага носьбіта) адрозніваюць газаадсарбцыйную і газавадкасную храматаграфію. Выкарыстоўваюць у розных галінах прам-сці і фізіка-хім. даследаваннях для якаснага і колькаснага аналізу тэрмічна ўстойлівых арган. і неарган. злучэнняў, для вызначэння розных характарыстык (т-ры плаўлення і кіпення, канстанты скорасці і раўнавагі хім. рэакцый і інш.).
Літ.: Новікаў Г.І., Жарскі І.М. Асновы агульнай хіміі. Мн., 1995. с. 426
ГА́ЗАВЫ АНА́ЛІЗ , сукупнасць метадаў для якаснага выяўлення і колькаснага вызначэння кампанентаў газавых сумесей. Уключае храматаграфію, спектральны аналіз, мас-спектраметрыю, электрахім. метады і інш. Праводзяць з дапамогай спец. прылад — газааналізатараў.
Заснаваны на вымярэнні фіз. параметраў асяроддзя (электра- і цеплаправоднасць, аптычная шчыльнасць, каэф. рассеяння і інш ). Пры выбіральным газавым аналізе вымяраюць фіз. параметры, што залежаць ад канцэнтрацыі кампанента, які вызначаюць, пры невыбіральным — ад адноснай колькасці ўсіх кампанентаў (напр., шчыльнасць, цеплаправоднасць). Выбіральнасць метадаў дасягаецца папярэдняй апрацоўкай сумесі газаў (напр., фракцыяніраванне, канцэнтраванне, канверсія) пераважна з дапамогай мембранных матэрыялаў і тэхналогій. Выкарыстоўваюць для даследавання прыродных і прамысл. газаў, паветра; у хім., нафтаперапрацоўчай, газавай прам-сці.
Л. М. Скрыпнічэнка. с. 426
ГА́ЗАВЫ БАЛА́НС , суадносіны прыходу і расходу газаў у атмасферы, глебе, водным і інш. асяроддзі. Прыродная дынаміка газавага балансу абумоўлена сезоннымі і спарадычнымі зменамі ў прыродзе, гарыз. і верт. перамяшчэннямі паветра і інш. фактарамі. Суадносіны паміж асобнымі газамі ў прыродзе даволі пастаянныя, аднак пад уплывам антрапагеннага ўздзеяння яны могуць значна парушацца: пры інтэнсіўным забруджванні атмасферным у індустрыяльных развітых раёнах, масавай высечцы лесу і памяншэнні плошчы пад расліннасцю, забруджванні вод, парушэнні воднага рэжыму глеб і інш. Пра газавы баланс у жывых арганізмах гл. ў арт. Газаабмен. с. 426
ГА́ЗАВЫ КАНДЭНСА́Т , прыродная сумесь узаемараствораных газападобных і лёгкакіпячых вадкіх вуглевадародаў (С5Н12 + вышэйшыя), якія знаходзяцца ў зямных нетрах у газа- або парападобным стане. Ахалоджванне і зніжэнне ціску да атмасфернага пры эксплуатацыі газакандэнсатных пакладаў вядзе да выпадзення з сумесі вадкай фазы — кандэнсату. Газавая частка газавага кандэнсату належыць да катэгорыі тлустых газаў. Утрыманне вадкіх вуглевадародаў (кандэнсату) залежыць ад саставу газу, пластавых тэрмабарычных умоў, асаблівасцей міграцыі газавага кандэнсату і вагаецца ад 5—10 да 500— 1000 г/м3. Генетычна газавы кандэнсат неаднародны. Фракцыйны і вуглевадародны састаў разнастайны (бензінавыя, газныя, метанавыя і інш. кампаненты). Газавы кандэнсат і яго састаўныя часткі выкарыстоўваюць як паліва для рухавікоў і як сыравіну для хім. прам-сці.
У.Я.Бардон. с. 426
ГА́ЗАВЫ ЛА́ЗЕР , лазер з газападобным актыўным рэчывам. Актыўнае рэчыва (газ) змяшчаецца ў аптычны рэзанатар або прапампоўваецца праз яго. Інверсія заселенасці ўзроўняў энергіі (гл. Актыўнае асяроддзе) дасягаецца ўзбуджэннем атамаў дапаможнага рэчыва (напр., гелій, азот) і рэзананснай перадачай узбуджэння атамам рабочага рэчыва (неон, вуглякіслы газ). Паводле тыпу актыўнага рэчыва адрозніваюць атамарныя, іонныя і малекулярныя газавыя лазеры. Атрымана генерацыя пры выкарыстанні 44 актыўных атамарных асяроддзяў, іх іонаў з рознай ступенню іанізацыі, а таксама больш за 100 малекул і радыкалаў у газавай фазе. Газавыя лазеры маюць больш высокую монахраматычнасць, стабільнасць, кагерэнтнасць і накіраванасць выпрамянення ў параўнанні з лазерамі інш. тыпаў. Выкарыстоўваюцца ў метралогіі, галаграфіі, медыцыне, аптычных лініях сувязі, матэрыялаапрацоўцы (рэзка, зварка), лакацыі, фіз. даследаваннях, звязаных з атрыманнем і вывучэннем высокатэмпературнай плазмы і інш.
Для ўзбуджэння актыўнага рэчыва газавыя лазеры выкарыстоўваюць электрычныя разрады ў газах, пучкі зараджаных часціц, аптычную, хім. і ядз. пампоўку, цеплавое ўзбуджэнне, а таксама газадынамічныя метады і метады перадачы энергіі ў газавых сумесях. Найб. пашыраным атамарным газавым лазерам з'яўляецца гелій-неонавы лазер (магутнасць генерацыі да 100 мВт), які мае найвышэйшую стабільнасць параметраў генерацыі, надзейнасць і даўгавечнасць. Найб. магутная генерацыя іонных газавых лазераў атрымана на іонах аргону (да 500 Вт у неперарыўным рэжыме). Малекулярныя лазеры з'яўляюцца найб. магутнымі, напр. газавы лазер на вуглякіслым газе мае магутнасць да 1 МВт у неперарыўным рэжыме.
Першы газавы лазер на сумесі неону і гелію створаны ў 1960 амер. фізікамі А.Джаванам, У.Р.Бенетам і Д.Эрыятам. На Беларусі распрацоўкай і даследаваннем газавых лазераў займаюцца ў ін-тах фізікі, цепла- і масаабмену, фіз.-тэхн., малекулярнай і атамнай фізікі АН, НДІ прыкладных фіз. праблем пры БДУ, Гродзенскім ун-це і БПА.
Літ.: Войтович А.П. Магнитооптика газовых лазеров. Мн., 1984; Орлов Л.Н. Тепловые эффекгы в активных средах газовых лазеров. Мн., 1991; Солоухин Р.И., Фомин Н.А. Газодинамические лазеры на смешении. Мн., 1984.
Л.М.Арлоў. с. 426
ГА́ЗАВЫ ЛІЧЫ́ЛЬНІК , прылада для вымярэння расходу газу. Гл. ў арт. Расхадамер. с. 427
ГА́ЗАВЫ ПРО́МЫСЕЛ , тэхналагічны комплекс для здабычы і збору прыроднага газу з плошчы радовішча, апрацоўкі газу і кандэнсату для падрыхтоўкі іх да транспарціроўкі. Камунікацыі і збудаванні газавага промыслу падзяляюць на асноўныя (эксплуатацыйныя, назіральныя і разведачныя свідравіны, газазборныя калектары, кампрэсарныя станцыі і інш.) і дапаможныя (энергет. гаспадарка, водазабеспячэнне, сувязь, майстэрні і інш.). Колькасць, характар і магутнасць збудаванняў газавага промыслу залежаць ад геолага-эксплуатацыйнай характарыстыкі радовішча. На Беларусі газавы промысел (на тэр. Гомельскай вобл.) прызначаны для спадарожнай здабычы і транспарціроўкі газу; створана закрытая (герметызаваная) сістэма нафтагазазбору (мінімізуе страты і забруджванне навакольнага асяроддзя). Перапрацоўку газу ажыццяўляе Беларускі газаперапрацоўчы завод у г. Рэчыца.
У.Я.Бардон. с. 427
ГА́ЗАВЫ РУХАВІ́К , рухавік унутр. згарання, які пераўтварае хім. энергію газаў (у т.л. сціснутых і звадкаваных) у мех. энергію. Бывае з іскравым запальваннем і з запальваннем сумесі вадкім палівам (гл. Газавадкасны рухавік). Генератарны газ для газавага рухавіка атрымліваюць у газагенератарах. Стацыянарныя газавыя рухавікі выкарыстоўваюцца на металург. з-дах, у нафтавай і газавай прам-сці, на электрастанцыях. Іх магутнасць да 15 МВт, ккдз 0,42. Транспартныя газавыя рухавікі ўстанаўліваюць на суднах, газагенератарных аўтамабілях і газабалонных аўтамабілях. Перспектыўнае выкарыстанне (асабліва для аўтамабіляў) вадароду, які пры згаранні ў сумесі з паветрам утварае малатаксічныя газы. с. 427
ГА́ЗАВЫЯ ПРЫЛА́ДЫ , прылады, якія працуюць на цеплавой энергіі, што вылучаецца пры спальванні гаручага газу. Выкарыстоўваюцца ў жылых і грамадскіх будынках для прыгатавання страў, награвання вады, ацяплення памяшканняў і інш.
Складаюцца звычайна з гарэлкі газавай з падвадным цеплаправодам, цеплаабменніка, сродкаў аўтаматызацыі і прыстасавання для выдалення прадуктаў згарання. Падзяляюцца на бытавыя (газавыя кухонныя пліты, праточныя і ёмістасныя воданагравальнікі), ацяпляльныя (ёмістасныя воданагравальнікі, газавыя каміны, ацяпляльныя апараты з вадзяным контурам і ацяпляльна-варачныя, ацяпляльнікі канвекцыйнага і выпраменьвальнага абагрэву; гл. Газавае ацяпленне), газавыя прылады прадпрыемстваў грамадскага харчавання (рэстаранныя пліты, страваварачныя катлы, духавыя шафы, прыстасаванні для смажання, кіпяцільнікі), прылады для спец. мэт (гарэлкі лабараторныя і інфрачырвонага выпрамянення). Характарызуюцца цеплавой нагрузкай, прадукцыйнасцю (колькасцю цеплаты, якая выкарыстоўваецца), ккдз (звычайна 56— 83%). Вырабам газавых прылад на Беларусі займаецца брэсцкі з-д «Газаапарат».
В.В.Арціховіч, В.М.Капко. с. 427
ГАЗАГЕНЕРА́ТАР (ад газ + генератар), апарат для тэрмічнай перапрацоўкі цвёрдага або вадкага паліва ў гаручыя газы. Атрыманыя ў газагенератары газы наз. генератарнымі, працэс — газіфікацыяй паліва.
Стацыянарныя газагенератары служаць для атрымання газаў, якія выкарыстоўваюцца як паліва ў прамысл. печах, газавых рухавіках. У хім. прам-сці з дапамогай газагенератара атрымліваюць тэхнал. газ (для вытв-сці сінт. аміяку), вадкае паліва, інш. прадукты. Прасцейшы газагенератар — цыліндрычная метал. шахта, выкладзеная знутры вогнетрывалым матэрыялам. Зверху ў яе падаюць паліва, якое газіфікуецца (вугаль, драўніну і інш.), знізу — газавую сумесь у колькасці, недастатковай для поўнага згарання паліва. Атрыманы прадукт ідзе на перапрацоўку — ахаладжэнне, кандэнсацыю і інш. с. 427
ГАЗАГЕНЕРА́ТАРНЫ АЎТАМАБІ́ЛЬ , аўтамабіль, газавы рухавік якога працуе на газе ад убудаванага газагенератара. У якасці паліва выкарыстоўваюцца драўляныя цуркі, буры і драўняны вугаль, паўкокс і інш. Прызначаны для эксплуатацыі ў раёнах, аддаленых ад месцаў вытв-сці вадкага паліва. У СССР распрацаваны ў 1923, серыйны выпуск (ЗІС-13) асвоены ў 1938. с. 427
ГАЗАДЫ́ЗЕЛЬ , тое, што газавадкасны рухавік. с. 427
ГАЗАЗАБЕСПЯЧЭ́ННЕ , арганізаваная падача і размеркаванне газавага паліва (прыродных, штучных і звадкаваных гаручых газаў) для патрэб бытавых, камунальных, прамысл. і с.-г. спажыўцоў. Да сістэмы газазабеспячэння адносяцца збудаванні і абсталяванне для здабычы прыродных і вытв-сці штучных гаручых газаў (гл. Газавая прамысловасць, Газіфікацыя паліва), іх ачысткі (гл. Газаачыстка), транспартавання (гл. Газаправод), захоўвання (гл. Газавае сховішча), размеркавання паміж спажыўцамі (гл. Газаразмеркавальная станцыя, Газарэгулятарны пункт).
Адрозніваюць газазабеспячэнне цэнтралізаванае, пры якім газ размяркоўваецца спажыўцам па гарадской газавай сетцы, і дэцэнтралізаванае (мясцовае) — ад мясц. газагенератарных установак або з выкарыстаннем ёмістасцей (цыстэрнаў, балонаў) са звадкаванымі газамі. Мясцовыя сістэмы шырока выкарыстоўваюць для газазабеспячэння жылых будынкаў і камунальна-бытавых прадпрыемстваў малых гарадоў і пасёлкаў. Звадкаваныя газы ад газабензінавых з-даў транспартуюць на газанапаўняльныя станцыі (ГНС) па прадуктаправодах, у чыг. цыстэрнах, а таксама рачнымі або марскімі суднамі (газавозамі). З ГНС газ дастаўляецца спажыўцам у балонах або аўтацыстэрнах. Асн. крыніцай газазабеспячэння Беларусі з'яўляецца імпарт гаручых газаў з Расіі. Рэспубліка мае развітую сетку магістральных газаправодаў, у ліку якіх трансеўрапейскія. Гл. таксама Газіфікацыя.
В.В.Арціховіч, В.М.Капко. с. 428
ГАЗАКАМПРЭ́САРНАЯ СТА́НЦЫЯ ,
станцыя павышэння ціску прыроднага газу пры яго здабычы, транспарціроўцы, захоўванні і перапрацоўцы. Бываюць: галаўныя, або даціскальныя (павышаюць ціск газу, што паступае з радовішча, у 1,2—10 разоў, магутнасць да 100 МВт і болей), лінейныя магістральных газаправодаў (будуюцца праз 100—150 км, ступень сціскання 1,6—2,5, магутнасць да 200 МВт), станцыі для падземных газасховішчаў (магутнасць да 50 МВт) і для зваротнага запампоўвання газу ў пласт (на газакандэнсатных радовішчах). Абсталяванне: кампрэсарныя ўстаноўкі (цэнтрабежныя нагнятальнікі з прыводам ад газавай турбіны або электрарухавіка і газамотакампрэсары), устаноўкі для ачысткі, асушкі і ахаладжэння газу і інш. Аўтаматызаванымі газакампрэсарнымі станцыямі кіруюць з цэнтр. дыспетчарскага пункта. с. 428
ГАЗАНАПАЎНЯ́ЛЬНАЯ СТА́НЦЫЯ (ГНС), прызначана для прыёму, захоўвання і пастаўкі спажыўцам звадкаванага газу (ЗГ). Газ захоўваецца ў наземных, падземных і ізатэрмічных рэзервуарах, балонах. Яго разліваюць у балоны і аўтацыстэрны і дастаўляюць спажыўцам, часам запраўляюць аўтамабілі, якія працуюць на ЗГ.
На ГНС робяцца таксама рэгазіфікацыя газу, змешванне пары ЗГ з паветрам або нізкакаларыйнымі газамі і падача сумесі ў гар. размеркавальныя сістэмы. ГНС мае зліўную эстакаду (ад чыг. веткі), базу захоўвання ЗГ (агульная ўмяшчальнасць рэзервуараў да 8000 м3), помпава-кампрэсарны цэх для зліву газу з чыг. цыстэрнаў і падачы яго ў цэх для разліву, камунікацыі вадкай і паравой фаз і інш. ГНС будуюць за межамі горада з падветранага боку пануючых вятроў.
В.В.Арціховіч, В.М.Капко. с. 428
ГАЗАНАПО́ЎНЕНАЯ ЛЯ́МПА , лямпа напальвання, балон якой запоўнены інертным газам (крыптонам або сумессю азоту з аргонам). У галагенных газанапоўненых лямпах да інертных газаў дадаюць галагены або іх злучэнні. Мае павялічаныя (у параўнанні з вакуумнымі) т-ру ніці напальвання, светлавую аддачу (галагенныя — да 30 лм/Вт) і тэрмін работы, а таксама запаволенае выпарэнне вальфраму. Газанапоўненыя лямпы вырабляюць магутнасцю ад 40 Вт і вышэй (галагенныя — да дзесяткаў кілават). Выкарыстоўваюцца для асвятлення вял. адкрытых прастораў, кіна- і тэлестудый, у капіравальных і праекцыйных апаратах і інш. с. 428
ГАЗАНАПО́ЎНЕНЫЯ ПЛА́СТЫКІ , пластмасы, напаўняльнікамі у якіх служыць газ. Адносяцца да дысперсных сістэм тыпу «цвёрдае цела — газ».
Падзяляюцца ўмоўна на пенапласты і парапласты (адпаведна з асобнымі і злучанымі порамі), у залежнасці ад пругкіх характарыстык — на цвёрдыя, паўцвёрдыя і эластычныя. Шчыльн. 20—820 кг/м3, маюць добрыя цепла-, гука- і электраізалюючыя ўласцівасці. Атрымліваюць на аснове любых палімераў, якія ў вязкацякучым стане насычаюць інертным газам ці лёгкакіпячай вадкасцю або змешваюць з цвёрдым газаўтваральнікам. Выкарыстоўваюць для запаўнення шматслаёвых канструкцый, цеплаізаляцыі халадзільных установак, вытв-сці плывучых сродкаў, у якасці фільтраў для газу і вадкасцей, як амартызацыйны матэрыял (напр., у вытв-сці мэблі).
Літ.: Тараканов О.Г., Шамов М.В., Альперн В.Д. Наполненные пенопласты. М., 1989.
М.Р.Пракапчук. с. 428
ГАЗАПАГЛЫНА́ЛЬНІКІ , гл. Гетэры. с. 428
ГАЗАПРАВО́Д , комплекс трубаправодаў і дапаможных збудаванняў (газакампрэсарныя станцыі, газаразмеркавальныя станцыі, газарэгулятарныя пункты, газавыя сховішчы і інш.) для транспартавання і размеркавання газаў прыродных гаручых. Бываюць магістральныя (са стальных труб, якія злучаюцца зваркай) і размеркавальныя (са стальных і поліэтыленавых труб).
Магістральныя газаправоды служаць для падачы газу ад месца здабычы да размеркавальных станцый. Пракладваюцца падземным (у траншэях), надземным (на апорах, жалезабетонных або метал. эстакадах) спосабамі, у насыпе, пад вадой (у дзюкерах). Працягласць да некалькіх тысяч кіламетраў, дыяметр труб звычайна 1420 мм, рабочы ціск 5,5 або 7,5 МПа. Абсталёўваюцца тэлемех. апаратурай для кантролю і кіравання ціскам і расходам газу. Размеркавальныя газаправоды прызначаны для транспартавання і размеркавання газу ў горадзе або на прадпрыемстве праз газавую сетку. Бываюць вонкавыя (вулічныя, унутрыквартальныя, дваровыя, міжцэхавыя) і ўнутраныя (унутрыдамавыя, унутрыцэхавыя); нізкага (да 0,005 МПа), сярэдняга (0,005—0,3 МПа) і высокага (0,3—1,2 МПа) ціску. Гл. таксама Газавая прамысловасць, Трубаправодны транспарт.
В.В.Арціховіч, В.М.Капко. с. 428
ГАЗАПРАНІКА́ЛЬНАСЦЬ , уласцівасць матэрыялаў прапускаць паветра і іншыя газы пры наяўнасці перападу ціску. Характарызуецца каэфіцыентам пранікальнасці: аб'ём газу, які праходзіць за 1 с праз адзінку паверхні матэрыялу пры перападзе ціску, роўным адзінцы.
Каэфіцыент пранікальнасці залежыць ад прыроды газу і т-ры. Адна з асн. характарыстык порыстых керамічных матэрыялаў (буд. вырабы, керамічныя фільтры).
Газапранікальнасць уласцівая і бяспорыстым матэрыялам: палімерам, металам, шклу. Газапранікальнасць уплывае на ахоўныя ўласцівасці палімерных пакрыццяў, скорасць акіслення палімераў, абмен рэчываў у жывых арганізмах (гл. Біялагічныя мембраны), якасць вырабаў з палімераў (шыны, пракладкі, раздзяляльныя мембраны, абутак, упакоўкі і інш.). с. 428
ГАЗАРАЗМЕРКАВА́ЛЬНАЯ СТА́НЦЫЯ (ГРС), прызначана для прыёму газу з магістральнага газаправода, ачысткі яго ад мех. прымесей, паніжэння і аўтам. падтрымання ціску на зададзеным узроўні (0,005—1,2 МПа), размеркавання спажыўцам. На ГРС вядзецца ўлік расходу газу, пры неабходнасці — яго адарызацыя (дабаўленне рэчываў з рэзкім пахам), асушка і падагрэў.
ГРС устанаўліваюць у канцы магістральнага газаправода, на адводах ад яго для газазабеспячэння горада, населенага пункта або прамысл. прадпрыемства (прадукцыйнасць да 500 тыс. м3/гадз). Для забеспячэння сельскіх населеных пунктаў і невялікіх пасёлкаў на адгалінаваннях ад газаправодаў будуюць аўтам. ГРС (прадукцыйнасць 1—10 тыс. м3/гадз). Існуюць прамысл. ГРС для падрыхтоўкі здабытага са свідравін газу (асушкі, ачысткі, адарызацыі, паніжэння ціску да 5,5 або 7,5 МПа) і падачы яго ў магістральны газаправод, а таксама для забеспячэння газам бліжэйшых да промыслу населеных пунктаў.
В.В.Арціховіч, В.М.Капко. с. 428
ГАЗАРАЗРА́ДНЫЯ ІНДЫКА́ТАРЫ ,
індыкатары тлеючага разраду, газаразрадныя прылады для візуальнага ўзнаўлення інфармацыі. Прынцып работы заснаваны на свячэнні тлеючага разраду катоднай вобласці (гл. Электрычныя разрады ў газах). Маюць высокую надзейнасць, даўгавечнасць, вял. яркасць, малую паглынальную магутнасць. Бываюць сігнальныя, лінейныя, знакавыя, матрычныя, газаразрадныя індыкатарныя панэлі, прызначаныя для ўзнаўлення найб. складанай інфармацыі (паўтонавай, знакаграфічнай і інш.). Выкарыстоўваюцца для індыкацыі і сігналізацыі ў вымяральных апаратах, сістэмах кантролю і кіравання ў прам-сці, сродках аргтэхнікі, медыцыне, на транспарце і інш.
Газаразрадныя індыкатары запаўняюць сумессю інертных газаў на аснове неону (ярка-аранжавае свячэнне) з дабаўленнем аргону, крыптону і ксенону, таксама на аснове гелію або ртутнай пары. Катоды вырабляюць з чыстага металу (напр., малібдэну) або актываваныя. У сігнальных газаразрадных індыкатарах інфармацыя выяўляецца ў выглядзе кропкі або невял. святлівай вобласці (напр., неонавыя індыкатарныя лямпачкі), у лінейных (аналагавых і дыскрэтных) — у выглядзе святлівага слупка, даўжыня якога прапарцыянальная сіле току, што працякае праз прыладу, або рухомага святлівага пункта, месцазнаходжанне якога залежыць ад колькасці пададзеных на прыладу імпульсаў (гл. Дэкатрон). Знакавыя газаразрадныя індыкатары ўзнаўляюць інфармацыю свячэннем электродаў пэўнай формы (асобныя элементы сімвалаў, сабраных у адно ці некалькі знакамесцаў, або лічбы, літары і інш. сімвалы цалкам), матрычныя — у выглядзе сукупнасці пунктаў, размешчаных на плоскім экране. Гл. таксама Індыкатар.
Ф.А.Ткачэнка. с. 428
ГАЗАРАЗРА́ДНЫЯ КРЫНІ́ЦЫ СВЯТЛА́ ,
ЛА,} газаразрадныя прылады, у якіх электрычная энергія пераўтвараецца ў аптычнае выпрамяненне пры праходжанні току праз рэчыва ў газападобным стане. Маюць шкляную, кварцавую або метал. (з празрыстым акном) абалонку з герметычна ўпаянымі электродамі, запоўненую газам (звычайна інертным) або парай металаў (напр., ртуці) пад ціскам. Бываюць газаразрадныя крыніцы святла з адкрытымі электродамі, якія працуюць у паветры або струмені газу (напр., вугальная дуга).
У газаразрадных крыніцах святла адбываецца тлеючы або дугавы разрад (гл. Электрычныя разрады ў газах, Іанізацыя). Імпульсныя лямпы з ксенонавым запаўненнем (трубчастыя, прамыя, спіральныя і U-падобныя) выкарыстоўваюцца для напампоўкі лазераў, імпульснага асвятлення пры фатаграфаванні, у страбаскапіі, аптычнай лакацыі і інш. Дугавыя ксенонавыя лямпы трубчастай або сферычнай формы маюць высокую светлавую аддачу і спектр выпрамянення, блізкі да спектра сонечнага святла ў бачнай вобласці. Выкарыстоўваюцца для асвятлення вял. плошчаў, стадыёнаў і інш., а таксама ў святлокапіравальных і фоталітаграфічных апаратах, праекцыйнай апаратуры. Дугавыя натрыевыя лямпы ў спалучэнні з ртутнымі выкарыстоўваюцца для асвятлення дарог, тунэляў, аэрадромаў і інш. У якасці эталонных крыніц святла ў атамна-абсарбцыйных і атамна-флюарэсцэнтных спектрафатометрах, інтэрферометрах, рэфрактометрах і інш. прыладах выкарыстоўваюць спектральныя лямпы.
Ф.А.Ткачэнка. с. 429
ГАЗАРАЗРА́ДНЫЯ ПРЫЛА́ДЫ , іонныя прылады, электронныя прылады, дзеянне якіх заснавана на праходжанні эл. току праз разрэджаны газ. Маюць шкляную або керамічную абалонку, запоўненую інертным газам, вадародам або парай ртуці пад ціскам. Момантам запальвання разраду кіруюць з дапамогай дадатковых электродаў (сетак або падпальных электродаў). Форма разраду (дугавы, тлеючы, іскравы ці каронны; гл. Электрычныя разрады ў газах, Іанізацыя) і яго ўласцівасці залежаць ад ціску газу, тыпу катода, канстр. асаблівасцей прылады, сілы току і інш. (гл. Газаразрадныя індыкатары, Газаразрадныя крыніцы святла, Газатрон і да т.п.).
Ф.А. Ткачэнка. с. 429
ГАЗАРЭГУЛЯ́ТАРНЫ ПУНКТ (ГРП), комплекс прыстасаванняў для аўтам. зніжэння і падтрымання пастаяннага ціску газу ў размеркавальных газаправодах. Бываюць сеткавыя (агульнагарадскія, раённыя, квартальныя) і аб'ектавыя; сярэдняга (да 0,3 МПа) і высокага (0,3—1,2 МПа) ціску. Прадукцыйнасць 0,5—50 тыс. м3/гадз.
На ГРП вядзецца ачыстка газу ад мех. прымесей, кантроль за ціскам і т-рай, улік расходу. ГРП будуюцца на тэр. гарадоў, інш. населеных пунктаў, прамысл. і камунальных прадпрыемстваў у асобных будынках або шафах. Для газазабеспячэння асобнага аб'екта (цэха, катла, печы і г.д.) выкарыстоўваюць газарэгулятарныя ўстаноўкі.
В.В.Арціховіч, В.М.Капко. с. 429
ГАЗАСТРУМЕ́ННЫЯ ВЫПРАМЯНЯ́ЛЬНІКІ , механічныя генератары гукавых (або ультрагукавых) ваганняў, крыніцай энергіі якіх з'яўляецца высокаскарасны газавы струмень. Адрозніваюць свісткі (напр., Гальтана свісток), генератары (Гартмана генератар) і сірэны. Выкарыстоўваюцца ў кантрольнавымяральнай і сігналізавальнай апаратуры, для распылення вадкасцей, атрымання або асаджэння аэразоляў, у розных тэхнал. устаноўках для інтэнсіфікацыі цепла- і масаабмену і інш.
Гальтана свісток мае сапло з вузкай кальцавой шчылінай, перад якой размешчаны пустацелы цыліндрычны рэзанатар з вострымі клінападобнымі краямі. Газ, што выходзіць пад невял. ціскам, накіроўваецца на востры край рэзанатара і ўзбуджае ў ім перыядычныя віхры. У Гартмана генератары з сапла выцякае звышгукавы газавы струмень. Рэзанатар размешчаны сувосна з саплом у зоне няўстойлівасці газавага струменя. Частата выпрамененага гуку залежыць ад памераў рэзанатара і адлегласці паміж ім і саплом. Прынцып дзеяння сірэн заснаваны на мех. перыядычным перарыванні газавага (або вадкаснага) струменя з дапамогай заслонкі, цыліндра або дыска з адтулінамі. с. 429
ГАЗАТРО́Н , двухэлектродная газаразрадная прылада, запоўненая інертным газам, вадародам або ртутнай парай, з тлеючым або несамастойным дугавым разрадам. Бывае з халодным (газатрон тлеючага разраду) або падагравальным катодам. Катод і анод вырабляюць з нікелю, сталі або графіту. Выкарыстоўваецца ў якасці эл. вентыля з некіроўным эл. разрадам у высакавольтных выпрамніках магутных радыёпрылад. с. 429
ГАЗАТУРБАВО́З , лакаматыў з газатурбінным рухавіком. Рух ад яго перадаецца на вядучыя колы праз эл., мех. і гідраўл. перадачу. Асн. часткі сілавой устаноўкі газатурбавоза з эл. перадачай (акрамя аднавальнага рухавіка): генератар пастаяннага току (спалучаны з валам турбіны), цягавыя электрарухавікі (сілкуюцца ад генератара, прыводзяць у рух вядучыя колы).
Больш дасканалыя газатурбавозы з двухвальнымі газатурбіннымі рухавікамі, у якіх рух вядучым колам (праз мех. або гідраўл. перадачу) надае незалежная газавая турбіна. Магутнасць такіх газатурбавозаў да 5 МВт, ккдз 0,16—0,22. Ёсць газатурбавозы, у якіх замест кампрэсара і камеры згарання газатурбіннага рухавіка ўстаноўлены свабоднапоршневы генератар газу. Ккдз такіх газатурбавозаў да 0,35—0,4. Газатурбавозы з'явіліся ў сярэдзіне 20 ст. У параўнанні з цеплавозамі маюць большую ўдз. магутнасць, кампактнасць, магчымасць выкарыстання нізкагатунковага паліва. Выкарыстоўваюцца на чыгунках з невял. грузаабаротам. с. 429
ГАЗАТУРБІ́ННАЯ ЭЛЕКТРАСТА́НЦЫЯ , цеплавая электрастанцыя, у якой прыводам эл. генератара з'яўляецца газавая турбіна. З 1950—60-х г. пашырыліся газатурбінныя электрастанцыі з газатурбіннымі рухавікамі (устаноўкамі). Адзінкавая магутнасць да 100 МВт, ккдз 0,3—0,34. Выкарыстоўваюцца для пакрыцця пікавых нагрузак на магутных ЦЭС, а таксама як рэзервовыя і перасоўныя крыніцы энергіі (пашыраны менш за дызельныя электрастанцыі з-за горшых эксплуатац. характарыстык).
У аднавальных газатурбінных устаноўках рух генератару і кампрэсару надае газавая турбіна, зманціраваная з імі на адным вале, у двухвальных (з т. зв. «разразным валам») генератар круціць незалежная турбіна. Паліва для газатурбіннай электрастанцыі — пераважна прыродны газ, радзей газатурбіннае паліва (атрымліваецца з нафты) і прадукты падземнай газіфікацыі вугалю. Есць газатурбінныя электрастанцыі з 2—4 турбаагрэгатамі на базе авіяц. турбін (магутнасцю па 10—20 МВт). Аўтаматызаваныя, з дыстанцыйным кіраваннем газатурбінныя электрастанцыі з'яўляюцца асн. крыніцай энергіі на новых радовішчах карысных выкапняў (асабліва нафтавых). Перспектыўныя газатурбінныя электрастанцыі з камбінаванымі парагазатурбіннымі ўстаноўкамі, у якіх цеплыня адпрацаваных газаў можа выкарыстоўвацца для падагравання вады або атрымання пары нізкага ціску ў паравым катле. с. 430
ГАЗАТУРБІ́ННЫ АЎТАМАБІ́ЛЬ , аўтамабіль з газатурбінным рухавіком. Прызначаны для эксплуатацыі ў мясцовасцях з нізкімі сярэднегадавымі т-рамі, а таксама ў якасці цягачоў велікагрузных аўтапаяздоў, цяжкіх самазвалаў і мнагамесных аўтобусаў. У СССР эксперым. газатурбінны аўтамабіль распрацаваны ў 1958. с. 430
ГАЗАТУРБІ́ННЫ РУХАВІ́К , цеплавы рухавік, у якім энергія сціснутага і нагрэтага газу пераўтвараецца ў мех. работу на вале газавай турбіны. Сціснутае атм. паветра падаецца ў камеру згарання, куды паступае газападобнае, вадкае або цвёрдае пылападобнае паліва. Энергія газападобных прадуктаў згарання пераўтвараецца ў мех. работу ў рабочым коле газавай турбіны. Бываюць адна- і двухвальныя. Выкарыстоўваюцца: у якасці асн. рухавікоў сілавых установак лятальных апаратаў, аўтамабіляў (гл. Газатурбінны аўтамабіль), газатурбавозаў, трактароў і інш.; на цеплавых і перасоўных электрастанцыях (гл. Газатурбінная электрастанцыя), для прыводу кампрэсараў з адначасовай выпрацоўкай эл. і цеплавой энергіі ў нафтавай, газавай, металургічнай, хім. прам-сці і інш. с. 430
ГА́ЗАЎ Аляксандр Васілевіч (н. 17.6.1946, с. Брыкава Маскоўскай вобл.), бел. спартсмен (кулявая стральба). Засл. майстар спорту СССР (1976). Чэмпіён (1976) і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у асабістым заліку. Чэмпіён свету (1973, 1974, 1979) і Еўропы (1973, 1977, 1978, 1981) у камандным першынстве. Неаднаразовы чэмпіён СССР, рэкардсмен свету, Еўропы і СССР у 1970-я г. Усе перамогі атрыманы ў практыкаванні «бягучы дзік». с. 430
ГАЗАЎСТО́ЙЛІВАСЦЬ (біял.), здольнасць раслін, а таксама арганізмаў і іх згуртаванняў (часцей раслін) пераносіць вял. канцэнтрацыі шкодных газападобных рэчываў атмасферы (серавадарод, вокіслы вугляроду, серы, азоту, фтор, фторысты вадарод, хларыды і інш.). У выніку пранікнення газаў у раслінныя клеткі ў іх назапашваюцца ядавітыя рэчывы, якія парушаюць працэсы абмену рэчываў. Пры высокай газаўстойлівасці раслін адбываецца эфектыўнае ачышчэнне паветра ў прамысл. гарадах. Для гэтай мэты выкарыстоўваюць віды раслін, якія ўтвараюць вял. біямасу і маюць інтэнсіўны газаабмен: з травяністых — аўсяніцу, мятліцу, райграс, кавыль і інш., з дрэвавых і кустовых — лох серабрысты, вяз, клён серабрысты, брызгліну, бружмель і інш. На Беларусі даследаванні па падобры газаўстойлівых раслін для азелянення тэр. прамысл. прадпрыемстваў пачаліся ў 1970-я г. ў Цэнтр. бат. садзе АН. Для прамысл. і гарадскіх умоў рэкамендавана больш за 150 відаў і сартоў дрэвавакустовых і кветкава-дэкар. раслін, устойлівых да фітатаксікантаў.
Г.А.Семянюк. с. 430
ГАЗАЭЛЕКТРЫ́ЧНАЯ ЗВА́РКА , спосаб злучэння металаў у асяроддзі ахоўных газаў; від дугавой зваркі. Газы падаюцца гарэлкай зварачнай або напаўняюць камеру з вырабамі. Яны засцерагаюць метал ад шкоднага ўплыву атм. паветра, паляпшаюць якасць зварнога шва, павышаюць устойлівасць гарэння дугі. Газаэлектрычная зварка бывае ручная, паўаўтаматычная і аўтаматычная. Выкарыстоўваецца для злучэння дэталей малой і сярэдняй таўшчыні.
Газаэлектрычная зварка ў вуглякіслым газе (найб. пашырана) зварваюць сталь розных марак, у інертных газах — большасць каляровых металаў і нержавейных сталей. З інертных газаў найчасцей выкарыстоўваюць аргон (аргонадугавая зварка), радзей — гелій. Зварка робіцца электродамі, якія плавяцца (напр., стальныя, алюмініевыя) або не плавяцца (вальфрамавыя, вугальныя і інш.). Разнавіднасць газаэлектрычнай зваркі — плазмавая зварка. с. 430
ГАЗГО́ЛЬДЭР (ад газ + англ. holder трымальнік), стацыянарны метал. рэзервуар для захоўвання газаў. Бываюць нізкага (4—5 кПа) і высокага (0,07—3 МПа) ціску, пераменнага і пастаяннага аб'ёму, цыліндрычныя (гарыз. і верт.) і сферычныя.
Газгольдэры нізкага ціску падзяляюцца на мокрыя і сухія (поршневыя). Мокры газгольдэр — верт. купалападобны рэзервуар, ніз якога апушчаны ў водны басейн. Пры падачы газу ў рэзервуар ён падымаецца, пры выдачы апускаецца. Сухі газгольдэр — нерухомы верт. корпус з поршнем, які падымаецца пры падачы газу і апускаецца пры адборы. Ёмістасць газгольдэраў да 100 тыс. м3 і болей. Выкарыстоўваюцца ў газавай, хім., коксавай, металургічнай і нафтавай прам-сці, у гар. газавай гаспадарцы.
В.В.Арціховіч, В.М.Капко. с. 430
«ГАЗДА́ВА» , прыватнаўласніцкі герб, якім на Беларусі, Украіне, у Польшчы і Літве карысталіся больш за 200 родаў, у т.л. Гадлеўскія, Корфы, Міцуты, Неміровічы, Падбярэзскія, Пацы, Рымшы, Трызны, Храпавіцкія. У чырвоным полі 2 сярэбраныя лілеі, павернутыя ўверх і ўніз і змацаваныя залатым пярсцёнкам; клейнод — над прылбіцай з каронай выява такіх жа лілей на паўлінавым хвасце (герб «Газдава І»). Існуюць варыянты герба: з 5 страусавымі пёрамі і 2 лілеямі ў клейнодзе («Газдава ІІ»); з 5 страусавымі пёрамі («Газдава ІІІ»); з падзеленым на 2 часткі полем, дзе ў верхнім сярэбранага колеру змешчана чорная лілея, а ў ніжнім чорнага колеру — сярэбраная, клейнод — 3 страусавы пёры («Газдава IV»). Герб вядомы з пач. 14 ст. с. 430
ГАЗДА́ВА-РЭ́УТ Вінцэнты, гл. Рэут В. с. 431
ГАЗДА́НАЎ Гайта (Георгій Іванавіч; 6.12.1903, С.-Пецярбург — 5.12.1971), рускі пісьменнік. Адзін з прадстаўнікоў л-ры рускага замежжа. Па нацыянальнасці асецін. У 16 гадоў пакінуў Расію. Жыў і вучыўся ў Балгарыі. У 1923—27 вучыўся ў Сарбоне. Дэбютаваў у 1920-я г. апавяданнямі-мініяцюрамі, якія дакладна і лаканічна адлюстроўвалі падзеі грамадз. вайны, складаныя чалавечыя характары і лёсы. У раманах «Вечар у Клэр» (1930), «Гісторыя аднаго падарожжа» (1938), «Начныя дарогі» (1952), «Пераварот» (няскончаны, 1972) і інш. раскрыў глыбіні чалавечай душы, змучанай сац. падзеямі 20 ст. У творчасці арганічна спалучаны лепшыя традыцыі класічнай рус. і франц. л-ры. Пісаў літ.крытычныя эсэ, нарысы.
Тв.: Вечер у Клэр: Романы и рассказы. М., 1990; Призрак Александра Вольфа: Романы. М., 1990.
Г.І.Дайлідава. с. 431
ГАЗЕ́ЛІ , зборная назва падобных па выглядзе і памерах парнакапытных жывёл сям. пустарогіх. 19 відаў. Пашыраны ў пустынях, стэпах і лесастэпах Афрыкі і Азіі. Жывуць статкам. Найб. вядомыя джэйран, дзерэн, газель-дама (Gasella dama) і інш.
Даўж. да 170 cм, выш. ў карку да 120 cм, маса да 85 кг. Целасклад лёгкі, зграбны. Маюць лірападобныя рогі даўж. да 80 см. Афарбоўка шаравата-пясочная або карычняватая з больш светлым нізам. Хутка бегаюць. Кормяцца расліннасцю. Нараджаюць 1—2 дзіцянят. Аб'екты палявання. 3 віды і 7 падвідаў у Чырв. кнізе МСАП. с. 431
ГАЗЕ́ЛЬ (ад араб. газаль), від лірычнага верша ў народаў Сярэдняй Азіі, Б.Усходу, Індыі і Пакістана. Уключае, як правіла, не менш за 3 і не больш чым 12 двухрадкоўяў — бейтаў, звязаных манарыфмай (аа, ба, ва, га...). У апошнім бейце ўпамінаецца імя ці псеўданім аўтара верша. Газель узнікла з персідскай нар. лірычнай песні, росквіту дасягнула ў творчасці Саадзі, Хафіза, Джамі, Нізамі. З 19 ст. гэты від верша пранік у еўрап. паэзію (І.В.Гётэ, А.Фет, В.Брусаў, І.Франко). У бел. л-ры вядома «Кактэбельская газель» С.Ліхадзіеўскага. с. 431
ГА́ЗЕНКЛЕВЕР , Хазенклевер (Hasenclever) Вальтэр (8.7.1890, г. Ахен, Германія — 21.6.1940), нямецкі паэт і драматург. Вывучаў л-ру і філасофію ў Оксфардзе і Лазане. У 1933 эмігрыраваў у Францыю. У 1939 інтэрніраваны франц. ўладамі; скончыў самагубствам. У зб. вершаў «Юнак» (1913) традыцыі ням. класічнай паэзіі 18 ст. спалучаны з навацыямі неарамантызму. Экспрэсіянісцкія карціны жахаў 1-й сусв. вайны стварыў у зб. вершаў «Смерць і ўваскрэсенне» (1914—18). Супраць пачынальнікаў гэтай крывавай бойні скіраваны зб. «Палітычны паэт» (1919). У экспрэсіянісцкай драме «Сын» (1914) адлюстраваў бунт маладога пакалення супраць гвалту над асобай. Аўтар драм «Збавіцель» (1916), «Антыгона» (1917), «Забойства» (1926), камедый «Дзялок» (1926), «Шлюбы заключаюцца на нябёсах» (1928), «Нашэсце Напалеона»
Літ.: Волевич И.В. Газенклевер // История немецкой литературы. М., 1968. Т. 4.
Г.В.Сініла. с. 431
ГАЗЕ́ТА , друкаванае перыядычнае выданне, якое публікуе матэрыялы пра падзеі ў паліт. эканам. і духоўным жыцці грамадства; адзін з асн. сродкаў масавай інфармацыі. Вызначаецца аператыўнасцю, фарматам, перыядычнасцю. Змяшчае афіц. і паліт. дакументы, карэспандэнцыі і каментарыі, хранікальныя паведамленні і маст. творы. Першыя газеты з'явіліся ў Зах. Еўропе ў пач. 17 ст., у Расіі — у 1702 пад назвай «Ведомости». Папярэднікамі бел. газет былі аднадзёнкі, першая з іх «Новіны грозные а жалостлівые...» выйшла ў пач. 1563 у Нясвіжскай друкарні. Першай у ВКЛ была «Газэта літэрацка Віленьска» (засн. ў 1760, выдавалася Віленскай езуіцкай акадэміяй). На тэр. сучаснай Беларусі былі «Газэта Гродзеньска» (1776—83) і «Вядомосьці Гродзеньске» (1792). З канца 1830-х г. афіц. друкаваным выданнем Паўд.-Зах. краю стаў «Виленский вестник» (з 1841 выходзіў на польск. і рус., з 1865 — на рус. мове). З 1838 выдаваліся афіц. газеты губернскіх праўленняў: «Виленские губернские ведомости», «Витебские губернские ведомости», «Гродненские губернские ведомости», «Минские губернские ведомости», «Могилевские губернские ведомости». З канца 1860-х г. выходзілі афіц. царк. «Епархиальные ведомости». У Вільні выдавалася грамадска-паліт., літ. і эканам. газета «Северо-Западное слово» (1898—1905). Першым нац. перыядычным органам была газета «Мужыцкая праўда», якую выдавалі нелегальна ў 1862—63 К.Каліноўскі і яго паплечнікі. У 1886 у Мінску выйшла першая прыватная грамадска-паліт. і літ. Газета «Минский листок» (з 1902 «Северо-Западный край»).
У пач. 20 ст. на Беларусі ў многіх губ. і павятовых цэнтрах выдаваліся газетаы розных кірункаў: «Белорусский вестник», «Северо-Западный голос», «Северо-Западное слово», «Бобруйская жизнь», «Витебский вестник», «Голос провинции», «Окраина», «Полоцкий листок» і інш. Вялікім дасягненнем бел. журналістыкі быў выхад першых масавых газет на бел. мове «Наша доля» і «Наша ніва», якія сталі цэнтрамі нац.-вызв. руху. За 1817—1916 на Беларусі выдадзена 249 выданняў, з іх беларускамоўных (кірыліцай ці лацінкай) 13.
У час 1-й сусв. вайны і пасля Лют. і Кастр. рэвалюцый 1917 у Беларусі быў наладжаны выпуск афіц., парт., салдацкіх і інш. газет: «Фронт», «Гоман», «Вольная Беларусь», «Звезда» (гл. «Звязда»), «Вестник Минского губернского комиссариата» і інш. (усяго больш за 80 выданняў на бел., рус., польскай і яўр. мовах). У грамадз. вайну выходзілі толькі тыя газеты, якія падтрымлівалі сав. ўладу: «Дзянніца» (Петраград, Масква), «Революционная ставка», «Набат», «Белорусская правда», «Минский пролетарий» і інш. У 1920-я г. створаны шэраг газет, якія былі афіц. органамі Саветаў і парт. к-таў усіх узроўняў, што вызначала іх змест і задачы. Выходзілі газеты: «Беларуская вёска», «Рабочий» (гл. «Советская Белоруссия»), «Красная смена» (гл. «Чырвоная змена»), «Заря запада» (гл. «Віцебскі рабочы»), «Полесская правда» (гл. «Гомельская праўда») і інш. У 1924 утвораны акруговыя газеты. У пач. 1930-х г. на базе акруговых, шматтыражных калгасна-саўгасных і некат. фабрычных газет пачалі выходзіць раённыя; з 1932 — «Літаратура і мастацтва». У 1933—34 створана каля 100 шматтыражных газет — органаў палітаддзелаў МТС і саўгасаў. З 1938 пачалі выдавацца абл. газеты. У 1940 выходзілі 252 газеты гадавым тыражом 192,7 тыс. экз.
У 1921—39 у Зах. Беларусі ў легальных і нелегальных умовах выходзілі газеты «Беларускія ведамасці», «Беларуская справа», «Наша праўда», «Народны звон», «Наша воля», «Родны край», «Беларуская крыніца», «Барацьба», «Малады камуніст» і інш. Многія з іх вялі барацьбу за сац. і нац. вызваленне бел. народа, нешматлікія выступалі ў падтрымку ідэй БНР, а некат. адкрыта падтрымлівалі паланізатарскую палітыку ўлад, прапаведавалі нацыянал-сацыялізм (гл. Заходнебеларускі друк).
У гады Вял. Айч. вайны на акупіраванай тэр. Беларусі падпольна выдавалася больш за 170 рэсп., абл. і раённых газет, распаўсюджваліся газеты, што выдаваліся ў сав. тыле: «За Савецкую Беларусь», «За свабодную Беларусь», «Раздавім фашысцкую гадзіну» і інш. (гл. Падпольны і партызанскі друк на Беларусі ў гады Вял Айч. вайны). Калабарацыяністы выдавалі «Беларускую газэту» і інш. (гл. Друк акупацыйны ў гады Вял. Айч. вайны).
Пасля вайны на Беларусі адноўлена сетка абл., раённых, гар. і аб'яднаных газет, створаны новыя выданні: «Мінская праўда», «Савецкі селянін», «За вяртанне на Радзіму» (гл. «Голас Радзімы») і інш. У 1950—53 у зах. абласцях Беларусі выходзілі 124 шматтыражныя газеты — органы палітаддзелаў МТС. У 1954 з'явіліся аб'яднаныя (раённыя і гар.) газеты. У 1955 на Беларусі выдавалася 218 газет гадавым тыражом 233,2 млн. экз. У 1962 выдаваліся міжраённыя газеты. У 1965 раённыя газеты былі адноўлены. У 1967 выйшла першая вячэрняя газета на Беларусі «Вячэрні Мінск». У 1980 выходзілі 193 газеты, у т.л. 11 рэспубліканскіх, 6 абл., 11 аб'яднаных, 3 гар., 106 раённых, 54 шматтыражныя. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі (1991) акрамя афіц. сталі выходзіць газеты шматлікіх партый і рухаў, грамадскіх, культ. і інш. аб'яднанняў, творчых і прафес. саюзаў, калектываў, прыватных асоб: «Народная газета», «Рэспубліка», «Беларускі час», «Свабода», «Народная воля», «Товарищ», «Мы и время», «Цэнтральная газета», «Набат» і інш. У 1993 выдавалася 491 газета, у т.л. 120 раённых і аб'яднаных. У 1990-я г. пашырылі выдавецкую дзейнасць прадстаўнікі бел. дыяспары ў ЗША, Канадзе і інш. краінах. На 1.1.1997 у Беларусі зарэгістравана 579 газет. Інфармацыю пра замежныя газеты гл. ў раздзеле Друк, радыё, тэлебачанне ў артыкулах пра краіны.
Літ.: Периодическая печать Белоруссии, 1817—1916 гг.: Библиогр. указ. Мн., 1960;
Перыядычны друк Беларускай ССР. Вып. 2. Газеты (1917—1959 гг ). Мн., 1960; Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліягр. паказ. / Склад. В.С.Адамовіч. Мн., 1975; Перыядычны друк Беларусі. Мн., 1981; Газеты Беларускай ССР. Ч. 1—2. Мн., 1984—85; Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971; Булацкі Р.В., Сачанка І.Л., Говін С.В. Гісторыя беларускай журналістыкі. Мн., 1979; Говін С.В. Друк Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.). Мн., 1974; К.Калиновский: Из печатного и рукописного наследия. Мн., 1988; Цікоцкі М.Я. З гісторыі беларускай журналістыкі XIX ст. Мн., 1960.
С.В.Говін. с. 431
ГАЗІ́ (сапр. Мінгазееў) Ібрагім Зарыфавіч (4.2.1907, в. Старыя Карамалы, Татарстан — 21.2.1971), татарскі пісьменнік. Пісаў на рус., тат. і башк. мовах. Першыя творы ў друку з'явіліся ў 1930-я г. У апавяданнях і аповесцях жыццё рабочай моладзі і калгаснай вёскі, падзеі Вял. Айч. вайны (зб-кі «Іх было трое», 1945; «Мы яшчэ сустрэнемся», 1947, і інш.). Працоўныя будні, разнастайныя аспекты жыцця сучаснікаў адлюстраваны ў аўтабіягр. трылогіі «Незабыўныя гады» («Дзяцінства», «Хлеб, вінтоўка і каханне», «Калі мацнеюць крылы», 1949—66), рамане «Звычайныя людзі» (1955). Выступаў як літ. крытык, перакладчык. с. 432
ГАЗІРАВА́НЫЯ НАПІ́ТКІ , напіткі, насычаныя вуглякіслым газам да 5—10 г/л. Маюць своеасаблівы прыемны смак, асвяжальныя ўласцівасці і т. зв. пеністасць (інтэнсіўнае і працяглае выдзяленне бурбалачак газу). Вуглякіслы газ за кошт кансервавальных уласцівасцей павышае ўстойлівасць газіраваных напіткаў пры захоўванні. Натуральнае газіраванне напіткаў (шампанскае, сідр, піва, пеністае віно, хлебны квас) адбываецца пры браджэнні. Фруктовыя і мінер. воды, шыпучыя віны і ваду газіруюць у спец. апаратах (сатуратары, акратафоры) мех. увядзеннем і растварэннем у вадкасці вуглякіслага газу. с. 432
ГАЗІФІКА́ЦЫЯ , працэс выкарыстання гаручых газаў у розных галінах тэхнікі і на быт. патрэбы. Садзейнічае росту эфектыўнасці вытв-сці, паляпшэнню сан.-гігіенічных умоў працы і побыту.
Зараджэнне газіфікацыі адносіцца да 18 — пач. 19 ст., калі сталі скарыстоўваць газ для асвятлення гарадоў у Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі і інш. краінах. З развіццём газавай прамысловасці пачалося планамернае і мэтанакіраванае выкарыстанне прыроднага газу ў хім. прам-сці, металургіі, машынабудаванні, энергетыцы, буд-ве, жыллёва-камунальнай гаспадарцы і інш. Найб. развіта ў ЗША, Расійскай Федэрацыі, Канадзе, Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі, ФРГ, Нідэрландах, Венгрыі, Польшчы, Румыніі, Алжыры, Лівіі і інш.
На Беларусі шырокая прамысл. і бытавая газіфікацыя пачалася з 1960, пасля буд-ва магістральнага газаправода Дашава— Мінск. Да 1964 прыродны газ атрымалі Брэст, Гродна, Баранавічы, Бярозаўская ДРЭС, Ваўкавыскі цэментны і Бярозаўскі вапнавы з-ды, на пач. 1971—52 гарады рэспублікі. Агульная працягласць газаправодаў на Беларусі каля 17 тыс. км (1995). Звадкаваны нафтавы газ пастаўляецца з Расійскай Федэрацыі. У 1995 прыродны газ выкарыстоўваўся ў 97 гарадах і пасёлках, амаль у 700 населеных пунктах. З агульнай колькасці рэалізаванага прыроднага газу выкарыстана: прамысл. прадпрыемствамі і электрастанцыямі 83%, камунальна-бытавымі прадпрыемствамі і насельніцтвам каля 8% (гл. табл.). <TABLE> с. 432
ГАЗІФІКА́ЦЫЯ ПА́ЛІВА , ператварэнне арган. часткі цвёрдага або вадкага паліва ў гаручыя газы шляхам няпоўнага акіслення пры высокай т-ры паветрам (кіслародам, вадзяной парай, іх сумесямі). Пашырылася ў 19 ст. з-за пераваг газавага паліва над цвёрдым і вадкім. Газіфікуюць бурыя і каменныя вуглі, драўніну, торф, гаручыя сланцы, кокс, мазут і інш. Газіфікацыя паліва вядзецца ў газагенератарах, таму атрыманыя газы наз. генератарнымі.
У залежнасці ад саставу газаў, якія падаюцца ў газагенератар, атрыманыя газы наз. паветранымі (пры газіфікацыі паветрам), парапаветранымі, паракіслароднымі і г.д. Састаў дуцця падбіраецца так, каб цяпла, што выдзяляецца ў экзатэрмічных рэакцыях, хапіла на ўвесь працэс. Пры газіфікацыі цвёрдага паліва кіслародам або вадзяной парай акісляецца непасрэдна вуглярод, пры газіфікацыі вадкага паліва пад уздзеяннем высокай т-ры вуглевадароды расшчапляюцца да нізкамалекулярных злучэнняў або элементарных рэчываў, якія акісляюцца. Пашырана таксама падземная газіфікацыя паліва — ператварэнне выкапнёвага паліва пад зямлёй, на месцы залягання, у гаручы газ, які выводзіцца на паверхню праз свідравіны (гл. Падземная газіфікацыя вугалю). Газы, атрыманыя газіфікацыяй паліва, выкарыстоўваюцца як паліва і як сыравіна для вытв-сці вадароду, аміяку, метанолу, штучнага вадкага паліва і інш. Газіфікацыя паліва ўжываецца пераважна ў раёнах, бедных гаручымі прыроднымі газамі і аддаленых ад магістральных газаправодаў. с. 433
ГАЗІЯНТЭ́П (Gaziantep), горад на ПдУ Турцыі. Адм. ц. іля Газіянтэп. 603,4 тыс. ж. (1990). Чыг. ст. на лініі, якая ідзе ў Сірыю і Ірак. Аэрапорт. Машынабудаванне і дрэваапрацоўка. Вытв-сць цэменту, тэкст. і гарбарных вырабаў; спіртагарэлачныя і мылаварныя прадпрыемствы. Гандаль с.-г. прадукцыяй. Медрэсе сельджукскага перыяду (11—12 ст., цяпер археал. музей), руіны сярэдневяковай крэпасці. с. 433
ГАЗЛІ́НСКАЕ РАДО́ВІШЧА газавае , ва Узбекістане, за 100 км на ПнЗ ад г. Бухара, у пустыні Кызылкум. Уваходзіць у Амудар'інскую газанафтаносную правінцыю. Адкрыта ў 1956, распрацоўваецца з 1961. Пачатковыя запасы газу каля 0,5 трлн. м3. Прадукцыйныя пясчанікі і алеўраліты мелу на глыб. 680—1180 м. Цэнтр здабычы — г. Газлі. Газаправоды на Урал, у цэнтр. еўрап. частку Расійскай Федэрацыі, Ташкент і інш. с. 433
ГАЗЛІ́ФТ (ад газ + англ. lift падымаць), прыстасаванне для падымання кропельнай вадкасці сціснутым газам, што змешваецца з ёй. Сціснуты кампрэсарам газ змешваецца з вадкасцю з утварэннем газавадкаснай сумесі, якая пасля пад'ёму раздзяляецца ў сепаратары. Прадукцыйнасць да 500 м3/гадз; ккдз да 36%. Выкарыстоўваецца для пад'ёму вады (на выш. да 1000 м) і нафты (да 2000 м) з буравых свідравін з дапамогай спадарожнага газу з нафтаносных пластоў (газліфт, дзе выкарыстоўваецца атм. паветра, наз. эрліфтам), а таксама розных раствораў і вадкасцей у хім. вытв-сці і інш. с. 433
ГАЗНЕВІ́ДЫ , дынастыя цюркскага паходжання, якая правіла ў 10—12 ст. у Газневідскай дзяржаве на Сярэднім Усходзе (на тэр. Індыі і сучаснага Афганістана). Засн. ў 962 саманідскім палкаводцам Алп-Тэгінам. Найб. магутнасці дзяржава Газневідаў дасягнула ў часы Себук-Тэгіна [977—997], які ўвёў спадчыннасць улады, павялічыў дзяржаву за кошт Пешавара на Пд і Харасана на Пн, і яго сына Махмуда [998—1030]. Махмуд пашырыў тэр. дзяржавы ад Ірана і Каспійскага м. да р. Ганг і ад Аральскага м. да Раджпутаны, пры ім значнага росквіту дасягнулі навука і культура. Пры Масудзе І [1030—41] пачаўся распад дзяржавы Газневідаў. У канцы 1180-х г. Газневіды ліквідаваны Гурыдамі. с. 433
ГАЗНІ́ , Газна, горад на ПдУ Афганістана, у даліне р. Газні. Адм. ц. правінцыі Газні. Вядомы з 7 ст. Каля 50 тыс. ж. (1992). Трансп. вузел на шашы Кабул—Кандагар. Стараж. цэнтр апрацоўкі металу. Саматужная вытв-сць паласаў, абутку, шуб з аўчыны, баваўняных тканін. Выраб скур. Гандаль футрам, воўнай, сушанымі фруктамі. У сярэднія вякі — важны культ., гандл. і паліт. цэнтр Сярэдняга Усходу. У наваколлі арх. помнікі 10—19 ст., у т.л. маўзалей султана Махмуда Газневі.
Упершыню ўпамінаецца ў 7 ст. Дасягнуў росквіту ў 10—11 ст., калі быў сталіцай дзяржавы Газневідаў, гандл. і культ. цэнтрам на Сярэднім Усходзе. У сярэдзіне 12 ст. разбураны Гурыдамі. У 1215—21 пад уладай Харэзмшахаў, з 1221 цюрка-манголаў, Куртаў, Цімурыдаў, з пач. 16 ст. Вялікіх Маголаў. З 1747 у складзе Афг. дзяржавы. Газні — стараж. цэнтр маст. апрацоўкі металу. Каля Газні 2 мемарыяльныя вежы 12 ст. с. 433
ГАЗО́ЙЛЬ , сумесь вуглевадародаў рознай будовы (пераважна з 12—35 атамамі вугляроду ў малекуле); фракцыі нафты, якія выкіпаюць пры 200—500 °С. Атрымліваюць пры атмасфернай (атм. газойль tкіп 270—360 °С) ці вакуумнай (вакуумны газойль tкіп 350—500 °С) перагонцы нафты. Выкарыстоўваюць як кампанент дызельнага паліва і сыравіну для каталітычнага крэкінгу і гідракрэкінгу. с. 433
ГАЗО́Н (франц. gazon), участак зямлі з травяным покрывам, роўна і нізка падстрыжаным. Вылучаюць газоны дэкаратыўныя (паркавыя, або садовыя, партэрныя, лугавыя, маўрытанскія), спартыўныя і спец. прызначэння (на аэрадромах, для замацавання адхонаў і інш.). Ствараюць газон высевам насення шматгадовых траў на выраўнаваную глебу. Для маўрытанскіх (стракатакветных) газонаў выкарыстоўваюць сумесь траў і прыгожа квітучых раслін (календула, васілёк, незабудка, іберыс, мак і інш.). Догляд газонаў: рамонт (падсяванне траў або дзернаванне), падстрыганне або касьба, паліўка, падкормка, барацьба з пустазеллем. На Беларусі для газонаў выкарыстоўваюць травы: райграс пашавы, аўсяніцу лугавую і чырвоную, метлюжок лугавы, мятліцу звычайную і белую, канюшыну чырвоную і белую. с. 433
ГА́ЗЫ КРЫВІ́ , газы, якія ўтрымліваюцца ў крыві чалавека і жывёл у раствораным стане і ў хімічна звязаным выглядзе.
У чалавека складаюцца з газаў, якія паступаюць з навакольнага асяроддзя, і тых, што ўтвараюцца ў арганізме. Найб. важныя — кісларод, вуглякіслы газ, азот. Кісларод і азот паступаюць у кроў з атм. паветра, вуглякіслы газ прадуцыруецца ў клетках арганізма. Кісларод звязваецца з гемаглабінам эрытрацытаў і ўтварае аксігемаглабін, потым пераходзіць з крыві ў тканкі і ўключаецца ў цыкл метабалічных працэсаў; вуглякіслы газ узаемадзейнічае з вадой, асновамі і бялкамі крыві. У выніку газаабмену колькасць газаў у вянознай і артэрыяльнай крыві розная і залежыць ад парцыяльнага ціску ў альвеалярным паветры і каэфіцыента іх растваральнасці ў крыві. Пры значным змяненні ціску паветра (напр., у гарах, кесонах) парцыяльны ціск кіслароду і азоту рэзка мяняецца, што выклікае вышынную і дэкампрэсійныя хваробы і інш. парушэнні. Акрамя пастаянных газаў крыві ў кроў могуць паступаць наркатычныя і інш. газы. Гл. таксама Газаабмен.
Літ.: Общий курс физиологии человека и животных. Кн. 2. М., 1991; Эккерт Р., Рэндэлл Д., Огастин Дж. Физиология животных: Механизмы и адаптация: Пер. с англ. Т. 2. М., 1992.
Н.М.Петрашэўская. с. 434
ГА́ЗЫ НА́ФТАВЫЯ СПАДАРО́ЖНЫЯ , вуглевадародныя газы (этан, прапан, бутан і інш.), якія спадарожнічаюць нафце і вылучаюцца з яе пры сепарацыі. Гэтыя газы раствораны ў нафце ці знаходзяцца ў газавай шапцы. Іх вылучэнне адбываецца ў выніку зніжэння ціску пры пад'ёме нафты на паверхню зямлі.
Колькасць газу (м3), прыведзенага да атм. ціску і т-ры 20 °С, якая прыпадае на 1 т здабытай нафты пры тым жа ціску і т-ры, наз. газавым фактарам (мяняецца ад 5 да 500 для розных радовішчаў). Па саставе газы нафтавыя спадарожныя адрозніваюцца ад прыроднага газу (гл. Газы прыродныя гаручыя) меншай колькасцю метану (да 45% па аб'ёме), але маюць больш прапану (5—22), бутану (3—19), бензінавых фракцый (пентан і вышэйшыя вуглевадароды да 20%). Выкарыстоўваюць як сыравіну ў нафтахім. і хім. прам-сці, для атрымання звадкаванага газу, газавага бензіну.
Я.І.Шчарбіна. с. 434
ГА́ЗЫ НАФТАПЕРАПРАЦО́ЎКІ , сумесі газаў, якія ўтвараюцца пры перапрацоўцы нафты на нафтаперапрацоўчых заводах. Састаў залежыць ад працэсу перапрацоўкі (перагонка, тэрмічны і каталітычны крэкінг, каксаванне, каталітычны рыформінг, гідракрэкінг).
Газы нафтаперапрацоўкі маюць насычаныя і ненасычаныя, у асн. нізкамалекулярныя вуглевадароды (малекулы з 1—4 атамамі вугляроду), а таксама вадарод, серавадарод і невялікую колькасць арган. злучэнняў серы. На ўстаноўках першаснай перагонкі атрымліваюць нязначную колькасць раствораных у нафце (1—1,2% ад масы нафты) газападобных вуглевадародаў. Газы крэкінгу і каксавання маюць даволі многа алкенаў (напр., газы каксавання прыкладна маюць у сабе этылену 5, прапілену 6, бутану 4, ізабутэну 1% па масе). Газ каталітычнага рыформінгу мае толькі насычаныя вуглевадароды і да 60% (па аб'ёме) вадароду. Выкарыстоўваюць як паліва і сыравіну для хім. прам-сці.
Я.І.Шчарбіна. с. 434
ГА́ЗЫ ПРЫРО́ДНЫЯ , сукупнасць газавых кампанентаў, якія трапляюцца ў прыродных аб'ектах у свабодным, раствораным або сарбіраваным стане. Прадстаўлены і асобнымі атамамі, і складанымі хім. злучэннямі. Адрозніваюць газы прыродныя атмасферы (сумесь газаў рознага паходжання), зямной паверхні (глебавыя і падглебавыя, балотныя, тарфяныя), асадкавых, магматычных і метамарфічных парод (у нафце, вугалі і інш.), акіянаў і мораў, вулканічныя, касмічныя. Колькасць газаў прыродных у геасферах Зямлі павялічваецца з паглыбленнем унутр планеты. Паводле паходжання адрозніваюць газы прыродныя вулканічныя (паступаюць з глыбінь Зямлі і звязаны з дэгазацыяй магмы), біяхімічныя (утвараюцца пры бактэрыяльным раскладанні арган. рэчыва або аднаўленні мінер. солей), катагенетычныя (узнікаюць у выніку пераўтварэння рассеянага арган. рэчыва асадкавых парод пры іх апусканні на глыбіні і павелічэнні т-ры да 250—300 °С, а ціску да 245 МПа, або 2500 ат), метамарфічныя радыеактыўныя (утвараюцца ў працэсе распаду радыеактыўных элементаў), метамарфічныя паветраныя (вынік пранікнення газаў з атмасферы ў глыбіню зямной кары — у форме водных раствораў і інш.). Паводле складу вылучаюць газы прыродныя вуглевадародныя, вуглекіслотныя, серавадародныя. Здольнасць газаў прыродных актыўна мігрыраваць у свабодным і раствораным стане абумоўлівае змешванне газаў рознага саставу і паходжання і вял. іх пашырэнне ў прыродзе. На Беларусі вядомы ўсе тыпы газаў прыродных, але практычнае значэнне маюць толькі вуглевадародныя, намнажэнні якіх з'яўляюцца аб'ектамі здабычы (як спадарожныя з нафтай).
У.Я.Бардон. с. 434
ГА́ЗЫ ПРЫРО́ДНЫЯ ГАРУ́ЧЫЯ , прыродныя сумесі вуглевадародаў метанавага рада (метан, этан, прапан і інш.), якія запаўняюць поры і пустоты горных парод, рассеяны ў глебе, раствораны ў нафце і пластавых водах. Падзяляюць на ўласна прыродныя газы, што залягаюць у пластах, якія не ўтрымліваюць нафты (маюць 93—98% метану); газы нафтавыя спадарожныя, газы газакандэнсатных радовішчаў, цвёрдыя газавыя гідраты (газагідратныя паклады).
Па колькасці цяжкіх вуглевадародаў (ад прапану і вышэй) прыродныя газы адносяць да т. зв. сухіх ці бедных газаў (менш за 50 г/м3), астатнія газы прыродныя гаручыя — да газаў сярэдняй тлустасці (50—150 г/м3) і тлустых (больш за 150 г/м3). Газы прыродныя гаручыя маюць таксама азот, вуглякіслы газ, серавадарод, некаторыя рэдкія газы (напр., гелій, аргон) і вадзяную пару. Выкарыстоўваюць як паліва (цеплата згарання 34,3 МДж/м3) і сыравіну ў вытв-сці аміяку, ацэтылену, вадароду, метанолу і інш. хім. рэчываў. с. 434
ГА́ЗЬБА вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 53 км на ПнУ ад г. Гарадок, 92 км ад Віцебска, 40 км ад чыг. ст. Езярышча. 206 ж., 85 двароў (1996). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. с. 434
«ГАЗЕ́ТА ВЫБО́РЧА» («Gazeta Wyborcza», «Выбарчая газета»), незалежнае польскае перыяд. выданне. Выдаецца штодзённа з 1989 у Варшаве на польск. мове; выходзіць і ў англамоўным варыянце пад назвай «Gazeta international» («Міжнародная газета»). Створана кааліцыяй правячых партый (ПАРП і інш.) і паліт. апазіцыі з мэтай забеспячэння выбарчай кампаніі 1989 у сейм і сенат прадстаўнікоў «Салідарнасці». с. 434
«ГАЗЕ́ТА ГРОДЗЕ́НЬСКА» («Gazeta Grodzieńska»), першае перыядычнае выданне на тэр. сучаснай Беларусі. Выдавалася з мая 1776 да 1783 (?) у Гродне на польск. мове раз на тыдзень на 2 старонках фарматам 15 х 20 cм. Друкавалася ў Гродзенскай друкарні. У перадавых артыкулах абмяркоўваліся надзённыя грамадска-паліт. праблемы (на той час унікальная з'ява). Па патрабаванні караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Гродне была ўведзена пасада цэнзара, па загадзе якога рэдакцыйныя артыкулы часам замяняліся паведамленнямі з інш. выданняў. Змяшчала інфармацыю пра падзеі ў горадзе, аб'явы. Апошні выяўлены нумар газеты датаваны 28.12.1780. с. 434
«ГАЗЭ́ТА ЛІТЭРА́ЦКА ВІЛЕ́НЬСКА» («Gazeta Literacka Wileńska», «Віленская літаратурная газета»), першае перыядычнае выданне на тэр. ВКЛ. Выдавалася ў 1760—94 у Вільні на польск. мове як орган Віленскай езуіцкай акадэміі. Мела культ.-асв. кірунак. Напярэдадні паўстання 1794 пад кіраўніцтвам А.Т.Касцюшкі актыўна асвятляла пытанні эканам. і паліт. жыцця. З жн. 1794 наз. «Кур'ер літэвскі», з 1841 «Виленский вестник».
С.В.Говін. с. 434
ГАІ́ЦІ (Наïtі; стараж. назва Кіскея), востраў у групе Вялікіх Антыльскіх астравоў, у Вест-Індыі. На Гаіці дзяржавы Гаіці і Дамініканская Рэспубліка. Абмываецца на Пн Атлантычным ак., на Пд — Карыбскім м. Ад в-ва Куба аддзелены Наветраным пралівам, ад в-ва Пуэрта-Рыка — пралівам Мона. Пл. 77 тыс. км2. Нас. 14,4 млн. чал. (1994). Берагі моцна парэзаныя залівамі пераважна рыясавага тыпу. Складзены з вулканічных і асадкавых парод. Рэльеф гарысты, выш. да 3175 м (г. Дуартэ — самая высокая ў Вест-Індыі). Частыя землетрасенні. Клімат трапічны пасатны. На ПнУ і Пд схілы гор укрыты вечназялёнымі і мяшанымі трапічнымі лясамі. На З і ва ўнутр. раёнах — лістападныя лясы і хмызнякі, на вяршынях — хвойныя і цвердалістыя лясы. Адкрыты ў 1492 Х.Калумбам і названы ім Эспаньёлай. с. 434
ГАІ́ЦІ (Наïtі), Рэспубліка Гаіці (République d'Наïtі), дзяржава ў Вест-Індыі. Займае зах. частку в-ва Гаіці і суседнія дробныя астравы. На У мяжуе з Дамініканскай Рэспублікай. Аддзелена ад Кубы Наветраным пралівам, ад Ямайкі — прал. Ямайка. Падзяляецца на 9 дэпартаментаў. Пл. 27,8 тыс. км2. Нас. 6,9 млн. чал. (1993). Сталіца — г. Порт-о-Прэнс. Дзярж. мова французская. Нац. свята — Дзень незалежнасці (1 студз.).
Прырода. Большая частка паверхні — чаргаванне горных масіваў (хр. Паўночны, Мато, Сель, От, Мантань-Нуар) выш. да 2680 м (г. Ла-Сель) з міжгорнымі далінамі і ўпадзінамі (Паўн. раўніна, даліна р. Артыбаніт, Цэнтр. плато, упадзіна Кюль-дэ-Сак). Ёсць радовішчы баксітаў, меднай руды. Клімат трапічны пасатны. Т-ра паветра ад 23—25 °С у студз. да 29 °С у ліп. Ападкаў 1000—2000 мм за год, у закрытых горных далінах каля 500 мм; вільготны сезон (май—верасень). Бываюць ураганы. Рэкі кароткія, часткова выкарыстоўваюцца на арашэнне. Пад вечназялёнымі і лістападнымі трапічнымі лясамі засталося 4% тэрыторыі.
Насельніцтва. Амаль усё насельніцтва — гаіцяне, нашчадкі рабоў, вывезены з Афрыкі ў 16—18 ст. Паводле расавага складу негры (95%) і мулаты (5%). Большасць вернікаў — католікі, шырока распаўсюджаны афра-хрысціянскі культ ваду́. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 248 чал. на 1км2. Значная частка яго сканцэнтравана ў прыбярэжных раёнах, асабліва на Пд і ПнУ, у міжгорных далінах. Гар. насельніцтва 30%. Найб. горад Порт-о-Прэнс — 753 тыс. ж., затым Кап-Аіцьен 92 тыс. ж., Ганаіў — 63 тыс. ж. (1992). У сельскай гаспадарацы занята 66% насельніцтва, у абслуговых галінах — 25%, у прам-сці — 9%.
Гаспадарка. Гаіці — самая бедная краіна Лац. Амерыкі, уваходзіць у лік 7 найменш развітых краін свету. Эканоміка базіруецца на с.-г. вытв-сці. Сярэднегадавы даход на душу насельніцтва каля 450 дол. ЗША. У эканоміцы пераважае замежны капітал. Для сельскай гаспадаркі характэрны шматлікія карлікавыя сял. гаспадаркі і буйныя плантацыі таварных культур. Апрацоўваецца каля 33% плошчы краіны, пад лугамі і пашай — каля 20%. Вырошчваюцца экспартныя культуры: кава (займае 11% апрацаваных зямель), сізаль, какава, цукр. трыснёг, бавоўнік, тытунь, эфіраалейныя культуры; харчовыя: кукуруза, рыс, бананы, маніёк, проса. Жывёлагадоўля пераважна ў гарах. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, коней, аслоў і мулаў. Лоўля рыбы, крабаў, крэветак, амараў. Прам-сць развіта слаба. Некалькі невялікіх ЦЭС працуюць на імпартным паліве. Горназдабыўная прам-сць: здабыча баксітаў і гліназёмны з-д (каля г. Мірагаан), невял. здабыча меднай руды і цэментнай сыравіны. Параўнальна развіта тэкст. прам-сць. Ёсць асобныя прадпрыемствы гарбарна-абутковай, харчасмакавай прам-сці, цукр. з-д, сізалевыя ф-кі, цэментны з-д, фармацэўтычныя прадпрыемствы, саматужныя майстэрні. Амаль усе прамысл. прадпрыемствы знаходзяцца ў сталіцы. Транспарт пераважна аўтамабільны. Ёсць 4000 км аўтадарог, 950 км з іх асфальтаваныя. Гал. марскі порт і міжнар. аэрапорт Порт-о-Прэнс. Гаіці экспартуе вырабы тэкст. прам-сці, каву, інш. с.-г. прадукты; імпартуе прамысл. і харч. тавары, паліва, хімікаты. Гал. гандл. партнёр ЗША (каля 84% экспарту і 65% імпарту). Імпарт перавышае экспарт у 2 разы. Краіна выкарыстоўвае дапамогу развітых краін і міжнар. арганізацый. Грашовая адзінка — гурд.
Гісторыя. В-аў Гаіці адкрыты Х.Калумбам у 1492, названы ім Эспаньёлай. Спачатку каланізаваны іспанцамі, якія амаль поўнасцю знішчылі карэннае насельніцтва — індзейцаў-аравакаў. З пач. 16 ст. пачаўся масавы ўвоз неграў-рабоў з Афрыкі для работы на плантацыях. У 17 ст. ў зах. ч. Пасяліліся франц. піраты, з 1697 гэта ч. вострава афіцыйна адышла да Францыі і атрымала назву Сан-Дамінга. Тут развівалася вытв-сць цукру, кавы, какава, бавоўны. Гаіці лічылася самай багатай франц. калоніяй. Разам з тым негры-рабы (90% насельніцтва) жорстка эксплуатаваліся і жылі ў галечы, моцна былі абмежаваны правы свабодных мулатаў. У канцы 18 ст. пад уплывам франц. рэвалюцыі 1789—99 пачаўся бурны ўздым нац.-вызв. руху. Паўстанне рабоў у 1791 перарасло ў вайну за незалежнасць. На чале паўстанцаў стаяў Ф.Д. Тусэн-Луверцюр, які нанёс паражэнне англ. і ісп. войскам, адмяніў рабства, у 1801 абвешчаны пажыццёвым кіраўніком усяго вострава, уключаючы і яго ўсх. частку. Пасля яго паланення французамі барацьбу ўзначаліў ген. Ж.Ж.Дэсалін. 1.1.1804 ён абвясціў незалежнасць калоніі, аднавіўшы старую індзейскую назву — Гаіці. Значная ч. зямель плантатараў была перададзена б. рабам. На працягу ўсяго 19 ст. ў краіне ішла барацьба за ўладу паміж прадстаўнікамі мулацкіх і негрыцянскіх вярхоў, частымі былі змовы і дзярж. перавароты. У 1844 усх. ч. в-ва Гаіці (Санта-Дамінга) аддзялілася, утварыўшы Дамініканскую Рэспубліку. У канцы 19 — пач. 20 ст. на Гаіці ўзмацніўся прыток замежнага капіталу. У 1915—34 Гаіці акупіравана ЗША, стала фактычна іх пратэктаратам. У 1957 у выніку выбараў, якія праходзілі ў абставінах дэстабілізацыі, прэзідэнтам стаў Ф.Дзювалье, які ў 1964 абвясціў сябе «пажыццёвым прэзідэнтам» і ўстанавіў жорсткі рэжым тэрору і гвалту. Пасля смерці Ф.Дзювалье ў 1971 пост прэзідэнта перайшоў да яго сына Жан Клода, які прадоўжыў умацаванне рэжыму жорсткай дыктатуры. Задушэнне апазіцыі, расправы і пакаранні, дзеянні тайнай паліцыі выклікалі шырокі пратэст у свеце, што прывяло да ізаляцыі краіны, скарачэння замежных інвестыцый, спынення турызму. Рэзка пагоршылася эканам. становішча Гаіці, у сярэдзіне 1980-х г. па краіне пракацілася хваля пратэсту, узначаленая каталіцкім духавенствам. У час нар. паўстання ў лют. 1986 Ж.К.Дзювалье ўцёк з краіны. У 1987 прынята новая канстытуцыя Гаіці, а ў 1990 на першых свабодных выбарах прэзідэнтам стаў левы паліт. дзеяч святар Ж.Б.Арыстыд. Рэформы, якія ён стаў праводзіць, выклікалі незадаволенасць ваен. алігархіі. 30.9.1991 прэзідэнт быў скінуты і высланы з краіны. Арг-цыя Амер. дзяржаў (ААД) і ААН асудзілі пераварот і запатрабавалі вярнуць да ўлады законна выбранага прэзідэнта. Супраць ваен. рэжыму былі ўведзены міжнар. санкцыі. У кастр. 1994 Арыстыд вярнуўся на Гаіці. У пач. 1996 яго змяніў на пасадзе прэзідэнта паплечнік, б. прэм'ер-міністр Р.Прэваль. Гаіці — чл. ААН з 1945, чл. ААД, Лац.-амер. эканам. супольнасці. Найб. паліт. партыі — Нац. фронт за дэмакратыю і перамены, Рух за аднаўленне дэмакратыі і інш. Вядучыя прафс. аб'яднанні — Канфедэрацыя дэмакр. адзінства, Прафс. цэнтр працоўных Гаіці.
І.В.Загарэц (гаспадарка),
В У.Адзярыха (гісторыя). с. 434
ГА́ІЧКІ , група птушак сям. сініцавых (Раridае) атр. вераб'інападобных. 6 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі (на Пн ад лесатундры да Міжземнамор'я, Ірана і Кітая) і ў Паўн. Амерыцы. Жывуць у лясах рознага тыпу, поймавых зарасніках і садах. На Беларусі 2 віды: гаічка бурагаловая, або пухляк (Parus montanus), і гаічка чорнагаловая (Рarus palustris). Трапляюцца ўсюды, аселыя і вандроўныя.
Даўж. 11,5—14 cм, маса 10—13 г. Апярэнне пушыстае, буравата-шэрага колеру. На галаве чорная, бурая або цёмна-шэрая «шапачка», гарляк з чорнай або шэра-бурай плямай. Кормяцца пераважна насякомымі, іх кукалкамі. Гнёзды ў дуплах. с. 436
ГАЙ , невялікі, звычайна адасоблены ад асн. масіву, участак лесу, які складаюць дрэвы лісцевых парод (бяроза, дуб і інш.), часцей аднаго ўзросту. с. 436
ГАЙ (Gaius), рымскі юрыст, пісьменнік 2 ст. Біяграфічных звестак не захавалася. Дакладна вядома, што ў часы імператара Адрыяна ён выкладаў права, сістэматызаваў рым. рабаўладальніцкае права і распрацоўваў каментарыі. Яго гал. твор «Інстытуцыі» (настаўленні; каля 161) атрымаў паводле рым. закону 426 абавязковую юрыд. сілу і ўвайшоў у Кодэкс Юстыніяна. с. 436
ГАЙ Гая Дзмітрыевіч (сапр. Бжышкян Гайк; 18.2.1887, г. Тэбрыз, Іран — 11.12.1937), савецкі ваенны дзеяч, камкор (1935). Праф. (1933). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1927). Удзельнік 1-й сусв. вайны, прапаршчык. З 1918 камандзір 1-й зводнай Сімбірскай пях. дывізіі, з 1919 камандуючы 1-й арміяй Усх. фронту. У 1920 на Зах. фронце, камандзір 3-га коннага корпуса. З 1922 нарком па ваен. справах Арменіі. З 1923 камандзір і ваенком 7-й Самарскай кав. дывізіі, якая размяшчалася на Беларусі. У 1924 адрадзіў 3-і конны корпус, названы імем БССР (штаб знаходзіўся ў Мінску). З 1933 выкладчык, нач. кафедры Ваенна-паветр. акадэміі. Чл. ЦВК БССР у 1924— 25. Аўтар прац і нарысаў па гісторыі грамадз. вайны. У 1935 арыштаваны, расстраляны. Рэабілітаваны. с. 436
ГАЙ (Gaj) Людэвіт (8.7.1809, Крапіна, Харватыя — 20.4.1872), харвацкі паліт. дзеяч, паэт, адзін з кіраўнікоў ілірызму (прытрымліваўся ліберальнага кірунку).
1835 выдаваў газ. «Novine hrvatske» [«Харвацкія навіны», з 1836 «Ilirske narodne novine» («Ілірыйскія народныя навіны»)], у якой прапаведаваў ідэі нац., культ. і паліт. еднасці паўд. славян пад эгідай Габсбургаў. Адзін са стваральнікаў агульнанац. літ. мовы харватаў на аснове штокаўскага дыялекту. У час рэвалюцыі 1848—49 узначаліў нац. камітэт у Заграбе (1848), але праз год увайшоў у склад венскага кабінета міністраў. Нешматлікія літ. творы Гая не маюць маст. вартасці, за выключэннем некалькіх патрыят. песень («Яшчэ Харватыя не загінула», 1835). с. 436
ГА́ЙДА Наталля Віктараўна (н. 1.5.1939, г. Екацярынбург, Расія), бел. спявачка (сапрана). Нар. арт. Беларусі (1980). Скончыла кансерваторыю ў Свярдлоўску (1966). У 1965—68 салістка Свярдлоўскага опернага т-ра, з 1969 — Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, з 1970 — Дзярж. т-ра муз. камедыі Рэспублікі Беларусь. Мае яркі прыгожы голас, дасканала валодае майстэрствам пераўвасаблення, танца, пластыкі. Сярод лепшых партый у нац. аперэтах: Насця («Несцерка» Р.Суруса), Паўлінка, Ірына, Каця («Паўлінка», «Пяе «Жаваранак», «Тыдзень вечнага кахання» Ю.Семянякі), Эпіфанія («Мільянерка» Я.Глебава), Агнеса («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), Джулія («Джулія» У.Кандрусевіча); сярод інш. партый: Сільва, Тэадора Вердзье («Сільва», «Прынцэса цырка» І.Кальмана), Ганна Главары («Вясёлая ўдава» Ф.Легара), Эліза Дулітл («Мая цудоўная лэдзі» Ф.Лоу), Стэла («Вольны вецер» Ю.Мілюціна), Прынц і Жабрак («Гуляем у прынца і жабрака» А.Журбіна), мадам Рэнесанс («Клоп» У.Дашкевіча), Долі («Хэло, Долі!» Дж.Германа) і інш.
Літ.: Шумилова Э. Наталья Гайда, заслуженная артистка БССР // Тэатр. Мінск. 1980. № 4; Брылон В. Наталля Гайда застаецца і перамагае // Мастацтва. 1992. №7.
А.Я.Ракава. с. 436
ГАЙДАБУ́РАЎ Павел Паўлавіч (27.2.1877, С.-Пецярбург — 4.3.1960), рускі акцёр, рэжысёр, тэатр. дзеяч. Нар. арт. Расіі (1940). Сцэн. дзейнасць пачаў у правінцыі ў 1899; іграў у антрэпрызе Н.Васільевай у Мінскім гар. т-ры; выступаў у Віцебску (1919) і Гомелі (1928). У 1903 разам з актрысай Н.Скарскай арганізаваў у Пецярбургу Агульнадаступны т-р, у 1905 на яго аснове — Першы вандроўны драм. т-р (існаваў да 1928). На сцэне абодвух ставіў спектаклі і стварыў у іх яркія сцэн. вобразы: Ціхан («Навальніца» А.Астроўскага), Освальд («Здані» Г.Ібсена), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра), Тарцюф («Тарцюф» Мальера) і інш. У 1933—39 кіраўнік Калгасна-саўгаснага вандроўнага Т-ра, у 1944—50 у маск. Камерным т-ры, з 1955 у Т-ры імя Я.Вахтангава. У розныя гады паставіў усе п'есы А.Чэхава. Аўтар кн. «На сцэне і ў жыцці» (1959, разам са Скарскай). Дзярж. прэмія СССР 1952. с. 436
ГАЙДА́Й Зоя Міхайлаўна (1.6.1902, г. Тамбоў, Расія — 21.4.1965), украінская спявачка (сапрана). Нар. арт. СССР (1944). Скончыла Кіеўскі муз.-драм. ін-т імя М.Лысенкі (1927). У 1928 —55 салістка Кіеўскага, у 1930—34 — Харкаўскага т-раў оперы і балета. У 1947 — 65 выкладала ў Кіеўскай кансерваторыі (з 1963 праф.). Сярод партый: Наталка («Наталка Палтаўка» Лысенкі), Аксана («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Ганна («Наймічка» М.Верыкоўскага), Таццяна («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Выступала як камерная спявачка. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1933, 1-я прэмія). Дзярж. прэмія СССР 1941. с. 436
ГАЙДА́Й Леанід Іовіч (30.1.1923, г. Свабодны Амурскай вобл., Расія — 19.11.1993), рускі кінарэжысёр. Нар. арт. Расіі (1974), нар. арт. СССР (1989). Скончыў тэатр. студыю пры Іркуцкім абл. драм. т-ры (1947), Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1955). Працаваў у жанры сатыр. камедыі. Майстар эксцэнтрыкі, гратэску, пародыі. Яго фільмы адметныя лёгкасцю, дасціпнасцю і адточаным рытмам: «Пёс Барбос і незвычайны крос» (кінаальманах «Зусім сур'ёзна», 1961), «Самагоншчыкі» (1962), «Дзелавыя людзі» (1963), «Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка» (1965), «Каўказская палонніца» (1967), «Брыльянтавая рука» (1969), «12 крэслаў» (1971), «Іван Васілевіч мяняе прафесію» (1973), «Спортлато-82» (1982), «Прыватны дэтэктыў, або Аперацыя «Кааперацыя» (1990), «На Дзерыбасаўскай добрае надвор'е, ці На Брайтан-Біч ізноў ідуць дажджы» (1992). Аўтар ці сааўтар сцэнарыяў сваіх фільмаў. Дзярж. прэмія Расіі 1970. с. 437
ГАЙДАМА́КІ (ад тур. haydamak нападаць), удзельнікі вызв. руху на Правабярэжнай Украіне супраць польскай шляхты. Рух гайдамакаў узнік у 1720-я г. на Валыні і ў Зах. Падоліі, пазней распаўсюдзіўся на інш. раёны Украіны. Атрады гайдамакаў складаліся з сялян, бяднейшых запарожскіх казакоў, батракоў, рамеснікаў. У 1734, 1750, 1768 рух гайдамакаў перарастаў у буйныя паўстанні, найб. значнае ў 1768 («Калііўшчына»). У грамадз. Вайну 1918 — 20 на Украіне нац. фарміраванні, што змагаліся супраць сав. улады, выкарыстоўвалі папулярныя ў народзе гіст. традыцыі і называлі сябе гайдамакамі. с. 437
ГАЙДА́Р (сапр. Голікаў) Аркадзь Пятровіч (22.1.1904, г. Льгоў, Расія — 26.10.1941), рускі пісьменнік. У перыяд грамадз. вайны ў 15 гадоў камандаваў ротай, у 17 — палком. У Вял. Айч. вайну быў карэспандэнтам газ. «Комсомольская правда». Загінуў на фронце. Пісаў для дзяцей. Творы Гайдара адметныя даверлівай інтанацыяй, веданнем дзіцячай псіхалогіі, займальнасцю сюжэта, рамантыкай рэв. барацьбы, лірызмам («Р.В.С.», 1926; «Школа», 1930; «Ваенная тайна», 1935; «Цімур і яго каманда», 1940, і інш.). Аўтар кінасцэнарыяў «Цімурава клятва», «Камендант снежнай крэпасці». Асобныя творы Гайдара на бел. мову перакладалі С.Грахоўскі, У.Краўчанка, М.Татур, А.Якімовіч і інш.
Тв.: Собр. соч. Т.1—3. М., 1986; Бел. пер. —Выбр. творы. Мн., 1954.
Літ.: Смирнова В.В. Аркадий Гайдар: Очерк жизни и творчества. 2 изд. М., 1972.
Г.І.Дайлідава. с. 437
ГАЙДА́Р Ягор Цімуравіч (н. 19.3.1956, Масква), расійскі дзярж. і грамадскі дзеяч, эканаміст. Унук пісьменніка А.Гайдара. Скончыў Маскоўскі ун-т, д-р эканам. навук. З 1980 працаваў ва Усесаюзным НДІ сістэмных даследаванняў, у 1985—87 вядучы навук. супрацоўнік Ін-та эканомікі і прагназавання навук.-тэхн. прагрэсу АН СССР, у 1987—90 на журналісцкай рабоце. У 1990 — 91 дырэктар Ін-та эканам. палітыкі Акадэміі нар. гаспадаркі СССР, у 1991 — 92 нам. Старшыні ўрада РСФСР па пытаннях эканам. палітыкі, міністр эканомікі і фінансаў, з лют. 1992 — міністр фінансаў, 1-ы нам. Старшыні ўрада па эканам. рэформе, выконваючы абавязкі Старшыні ўрада Рас. Федэрацыі. У 1992 і з 1994 дырэктар Ін-та эканам. праблем пераходнага перыяду. У 1993—94 1-ы нам. Старшыні ўрада Расіі, міністр эканомікі. Старшыня партыі «Дэмакратычны выбар Расіі» (з 1994). У 1993—95 дэпутат Дзярж. думы. Гайдар пачаў практычнае ажыццяўленне курсу на рэфармаванне рас. эканомікі. с. 437
ГАЙДН (Науdn) Франц Іозеф (31.3.1732, Рораў, цяпер г. Брук-ан-дэр-Лайта, Аўстрыя — 31.5.1809), аўстрыйскі кампазітар, дырыжор; прадстаўнік венскай класічнай школы. Ганаровы д-р Оксфардскага ун-та (1791), чл. Шведскай каралеўскай муз. акадэміі (1798), ганаровы чл. Філарманічнага т-ва ў Пецярбургу (1808). Пач. муз. адукацыю атрымаў у І.М.Франка ў г. Гайнбург. У 1740—49 спяваў у хоры сабора св. Стэфана ў Вене, удасканальваў ігру на клавіры, скрыпцы, аргане. У 1753—56 акампаніятар у італьян. кампазітара Н.Порпары, вывучаў кампазіцыю. У 1761—90 капельмайстар князёў Эстэрхазі. У 1792 вучыўся ў Л.Бетховена ў Вене. У 1791—92 і 1794—95 у Лондане. У творчасці Гайдна сфарміраваліся класічныя жанры (сімфонія, саната, канцэрт для інструментаў з арк., квартэт), формы (у т.л. санатная форма і санатна-сімф. цыкл), прынцыпы тэматычнага развіцця, класічны склад аркестра (т. зв. двайны). Яго музыцы ўласцівы аптыміст. тонус, шматграннасць зместу, кампазіцыйная стройнасць, шырыня фалькл. сувязей (аўстр., ням., венг., слав. ўплывы). Раннія квартэты і сімфоніі блізкія да бытавых сюітных жанраў. У творах пач. 1770-х г. прасочваюцца лірыка-драм. тэндэнцыі («Жалобная сімфонія», «Развітальная сімфонія», абедзве 1772; квартэты 1771—72 і інш.). Пераломныя ў яго творчасці т.зв. «Рускія квартэты» (1781), дзе аформіўся класічны інстр. стыль, які дасягнуў росквіту ў 6 «Парыжскіх» (1785—86) і 12 «Лонданскіх» (1791—95) сімфоніях. У канцы 1790 — пач. 1800-х г. стварыў лепшыя вак.-сімф. творы, у т.л. араторыі «Стварэнне свету» (1798) і «Поры года» (1801). Сярод інш. твораў: 24 оперы, у т.л. зінгшпіль «Крывы д'ябал» (1753), оперы-серыя «Ацыс і Галатэя» (1763), «Арміда» (1784), оперы-буфа «Аптэкар» (1768), «Святло месяца» (1777), «Сапраўднае пастаянства» (1779), героіка-камічная «Раланд-паладзін» (1782); араторыі, у т.л. «Сем слоў збавіцеля на крыжы» (1796) і інш.; 14 мес («Нельсан-меса», 1798, «Меса Тэрэзія», 1799, «Harmoniemesse», 1802); кантаты; 2 «Те Deum»; «Stabat mater» і інш. духоўныя творы; 104 сімфоніі; уверцюры, танцы, маршы; больш за 30 канцэртаў для інструментаў з арк.; дывертысменты, струнныя квартэты, у тл. 6 «Сонечных» (1772), 6 «Рускіх» (1781), 6 «Прускіх» (1787); трыо, дуэты; творы для фп., для голасу з фп. і інш.
Літ.: Кремлев Ю.А. Йосеф Гайдн: Очерк жизни и творчества. М., 1972; Seeger Н. J.Haydn. Leipzig, 1961; Geiringer К. Haydn: a creative life in music. 3 ed. Berkeley, 1982; J.Haydn: Berichte über den Internationalen Kongress. München, 1986. с. 437
ГАЙД-ПАРК , Хайд-парк (Hyde Park), адзін з буйнейшых паркаў Лондана. Разам з прылеглым да яго Кенсінгтан-гардэнс займае пл. 249 га. У 1648—49 месцазнаходжанне лагера рэв. арміі О.Кромвеля. У сярэдзіне 17 ст. адкрыты для шырокай публікі. З 19 ст. традыцыйнае месца правядзення паліт. мітынгаў і сходаў. У паўн.-ўсх. ч. парку знаходзіцца «вугал прамоўцы», вядомы як месца вольных прамоў, дзе кожны жадаючы можа выказацца. с. 437
ГА́ЙДРЫХ , Г е й д р ы х (Неуdrich) Рэйнгард (7.3.1904, г. Гале, Германія — 4.6.1942), адзін з кіраўнікоў фаш. Германіі. Обергрупенфюрэр СС і генерал паліцыі (1941). У 1922—31 афіцэр флоту. З 1931 чл. Нацыянал-сацыялісцкай партыі. Арганізатар (1931) і кіраўнік (з 1932) СД — службы бяспекі СС. Пасля 1933 адзін з гал. арганізатараў (разам з Г.Гімлерам і інш.) сістэмы нацысцкага тэрору: нач. упраўлення гестапа Прусіі (з 1934), «шэф паліцыі бяспекі і СД» (з 1936), кіраўнік Гал. імперскага ўпраўлення бяспекі (РСХА; з 1939). У 2-ю сусв. вайну кіраваў масавым знішчэннем яўрэяў на акупіраванай тэр. СССР (1941); з вер. 1941 таксама нам. імперскага пратэктара Багеміі (Чэхіі) і Маравіі, дзе развязаў тэрор супраць мясц. насельніцтва. Забіты ў Празе чэш. байцамі руху Супраціўлення, пасля чаго гестапаўцы ўчынілі акцыю ў Лідзіцэ.
Літ.: Сергеев Ф. Тайные операции нацистской разведки, 1933—1945. М., 1991. С. 103, 108—118.
У.Я.Калаткоў. с. 437
ГАЙДУ́ЗЕК (Gajdusek) Даніэл Карлтан (н. 9.9.1923, г. Іонкерс, ЗША), амерыканскі педыятр, вірусолаг і эпідэміёлаг. Чл. Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Нац. АН ЗША, Амерыканскай акадэміі неўралогіі. Скончыў Рочэстэрскі ун-т (1943). З 1949 у Гарвардскім ун-це, у 1954 — у Пастэраўскім ін-це ў Тэгеране, у 1955—57 у Ін-це мeд. даследаванняў у Мельбурне, з 1958 у Нейралагічным цэнтры Нац. ін-та здароўя (ЗША). Навук. працы па вірусалогіі, эпідэміялогіі, педыятрыі, генетыцы і эвалюцыі чалавека ў ізаляваных папуляцыях. Стваральнік вучэння пра павольныя вірусныя інфекцыі чалавека (хваробы з працяглым інкубацыйным перыядам і пашкоджаннем ц.н.с.). Нобелеўская прэмія 1976 (разам з Б.Бламбергам). с. 437
ГАЙДУ́К Мікола (Мікалай Раманавіч; н. 29 5.1933, в. Кабылянка Беластоцкага ваяв., Польшча), бел. пісьменнік, краязнавец, фалькларыст. Засл. дз. культуры Польшчы (1986). Скончыў БДУ (1959). У 1959—64 выкладчык бел. і рус. моў і літаратур, лац. мовы, у 1965—71 дырэктар Бельскага бел. ліцэя. У 1971—88 у штотыднёвіку «Ніва» (Беласток). Друкуецца з 1957. Працуе ў жанрах апавядання, эсэ, нарыса, выступае як публіцыст і крытык. Выдаў зб. вершаў і перакладаў «Ціш» (Беласток, 1988). Шмат увагі аддае гіст. тэматыцы. Барацьба нашых продкаў з татарамі і крыжакамі, эпоха Усяслава Чарадзея і Вітаўта, Давыда Гарадзенскага, Міндоўга, Ягайлы, напад Батыя і жыццё яцвягаў, заснаванне Бельска і змаганне супраць каталіцкай экспансіі, паўстанне 1863—64 на Беласточчыне і інш. — асн. тэмы кніг гіст. эсэ і апавяданняў «Трызна» (Мн., 1991), «Паратунак» (Мн., 1993). Апубл. каля 700 уласных запісаў бел. нар. песень з нотамі, краязнаўчы слоўнік Беласточчыны, сабраны і апрацаваны ім зб. казак і легенд «Аб чым шуміць Белавежская пушча» (Беласток, 1982). На польск. мове выдаў «Белавежскія паданні» (Беласток, 1990). Аўтар публіцыст. і крытычных артыкулаў, краязн. нарысаў, бел. падручнікаў для школ у Польшчы. Даследуе бел.-польскія культ. сувязі, бел. нар. каляндарна- і сямейна-абрадавую паэзію. Пераклаў на бел. мову кн. Калеві Касаля «Праваслаўныя набажэнствы, таінствы і звычаі» (Беласток, 1992), вершы польскіх паэтаў Л. Падгорскага-Аколава, Ц.Абрамовіча, Е.Плютовіча, Т.Маславецкага, А.Казлоўскай і інш., з лац. — М.К.Сарбеўскага. Складальнік зб. «Храм і верш: Праваслаўныя святыні Усходняй Польшчы і беларуская духоўная паэзія» (Беласток, 1993).
Тв.: Белавежскія быліцы і небыліцы: Легенды, паданні. Мн., 1996; Рус. пер. — Брестская уния 1596. Мн., 1996.
І. У. Саламевіч. с. 438
ГАЙДУ́К Фердынанд Міхайлавіч (н. 27.3.1940, в. Шалькаўшчына Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-р мед. н. (1988), праф. (1990). Засл. дз. аховы здароўя Беларусі (1993). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1968). З 1969 працуе ў ім (у 1987—89 прарэктар), адначасова ў 1973—87 гал. дзіцячы псіхіятр Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па біял. асновах псіхічных расстройстваў, праблемах дзіцячай псіхіятрыі, псіхічных наступствах аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Тв.: Практическое пособие по основам психосоматической медицины и психотерапии. Мн., 1996 (у сааўт). с. 438
ГАЙДУКІ́ (ад венг. hajdúk пехацінцы), 1) удзельнікі ўзбр. барацьбы паўд.-слав. народаў і венграў супраць турэцкіх захопнікаў у 15—19 ст. У час рус.-тур. вайны 1877—78 разам з рус. войскамі змагаліся за вызваленне Балгарыі. Подзвігі гайдукоў услаўлены ў эпасе паўд. славян.
2) Лёгкаўзброеныя воіны, якія былі на службе ў венг. і польск. памешчыкаў у 16—17 ст., т. зв. венг. пяхота, уведзеная Стафанам Баторыем. 3) У Расіі пры Пятру І конныя панскія лёкаі.
Літ.: Гусарова Т.П. Хайдуки в Венгрии // Вопр. истории. 1991. № 1. с. 438
ГАЙДУКО́Ў Мікалай Міхайлавіч (2.12.1874, г. Гусь-Хрустальны, Расія — 29.11.1928), батанік, пачынальнік альгалагічных даследаванняў на Беларусі. Д-р батанікі (1912). Скончыў Маскоўскі ун-т (1898). Выкладаў у ВНУ Пецярбурга, Кіева, Масквы, Іванава-Вазнясенска. Працаваў у Петраградскім бат. садзе, а таксама на заводах К.Цэйса (г. Йена, Германія, 1905—10). З 1924 у БДУ. Навук. працы па фізіялогіі і экалогіі прэснаводных водарасцей, насеннязнаўстве. Упершыню скарыстаў ультрамікраскоп пры вывучэнні будовы раслінных абалонак і пратаплазмы. Адзін з першых паказаў значэнне канвергенцыі пры філагенезе.
Літ.: Русские ботаники. Т. 2. М., 1947. с. 438
ГАЙДУКО́ЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА ГЛІН І ПЯСКО́Ў , у Мінскім р-не, за 34 км на ПнЗ ад Мінска, каля в. Гайдукоўка; адно з найб. на Беларусі. Разведана ў 1967, распрацоўваецца з 1984. Гліны стужачныя, азёрна-ледавіковыя, сярэднеплейстацэнавага ўзросту, запаўняюць катлавіну на паўн. схіле Мінскага ўзвышша. Разведаныя прамысл. запасы глін 34,8 млн. м3, перспектыўныя 50,1 млн. м3. Магутнасць карыснай тоўшчы глін 1,5—25,5 м, пяскоў, што залягаюць вышэй і выкарыстоўваюцца як дадатак да глін, 0,6—16,4 м. Ускрыша 0,2—1,8 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы і дрэнажных труб. с. 438
ГАЙДУ́ЛІС Алена Андрэеўна (н. 27.7.1943, в. Складанцы Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1988). Скончыла Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1968). Працавала ў т-рах Расіі. У 1973—75 і з 1983 у Гродзенскім, у 1978—83 у Магілёўскім абл. драм. т-рах. Актрыса шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: Дама («Тутэйшыя» Я.Купалы), Мальвіна («Несцерка» В.Вольскага), Імператрыца Аляксандра Фёдараўна («Змова імператрыцы» А.К.Талстога і П.Шчогалева), Валянціна Андронаўна («Заўтра была вайна» паводле Б.Васільева), Валянціна («Зоркі на ранішнім небе» А.Галіна), Мірандаліна («Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні), Марыя Сцюарт (аднайм. п'еса Ф.Шылера), Марта («Хто баіцца Вірджыніі Вулф?» Э.Олбі). с. 438
ГАЙДУЧО́НАК Любоў Георгіеўна (1921, в. Берлеж Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 22.5.1943), адзін з арганізатараў камсамольска-маладзёжнага падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Напярэдадні вайны вучылася ў Мінскім пед. ін-це. Працавала настаўніцай. З ліп. 1942 упаўнаважаная ЦК ЛКСМБ па Мінскім р-не, з вер. чл. Мінскіх падп. міжрайкома і райкома ЛКСМБ. 22.5.1943 з групай партызан трапіла ў засаду ў в. Плябанцы Мінскага р-на, была паранена, загінула, прыкрываючы адыход таварышаў. У г. Мар'іна Горка Мінскай вобл. ёй пастаўлены помнік. с. 438
ГАЙДУ́ЧЫК Сяргей Міронавіч (20.1.1915, г. Брэст — студзень 1984), бел. мовазнавец-германіст. Д-р філал. н. (1973), праф. (1978). Скончыў Вышэйшае камерцыйнае вучылішча ў Кракаве (1936), дзярж. пед. курсы для выкладчыкаў ням. мовы ў Варшаве (1937) і Мінскі пед. ін-т замежных моў (1963). Настаўнічаў, выкладаў у Гродзенскім (1946—55) і Мінскім (1962—83) пед. ін-тах замежных моў. Даследаваў праблемы тэорыі ням. мовы (пераважна фонастылістыкі), распрацоўваў методыку выкладання замежных моў. Аўтар прац: «Прасадычная сістэма сучаснай нямецкай мовы» (1972), «Тэарэтычная фанетыка нямецкай мовы» (1972). Сааўтар «Практычнай фанетыкі нямецкай мовы» (ч. І, 1984). Пад яго навук. кіраўніцтвам падрыхтавана цэлае пакаленне бел. вучоных-германістаў.
Е.В.Зарэцкая. с. 438
ГА́ЙДЭЛЬБЕРГ , Гейдэльберг (Heidelberg), горад у Германіі на Пн зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Прыстань на р. Некар, паблізу ад яе ўпадзення ў Рэйн. 108,8 тыс. ж. (1994). Трансп. вузел. Прам-сць: станкабудаванне, вытв-сць паліграф. і хірург. абсталявання, эл.-тэхн., фармацэўтычная, тытунёвая, гарбарная. Выдавецтвы. АН. Гайдэльбергскі універсітэт. Замак курфюрстаў (13—17 ст.), інш. арх. помнікі 15— 18 ст. Каля Гайдэльберга ў 1907 знойдзены рэшткі выкапнёвага, т.зв. гейдэльбергскага чалавека. Турызм.
Узнік на месцы стараж. рым. ўмацавання. У дакументах упершыню ўпамінаецца ў 1196, з 1225 уладанне Вітэльсбахаў, пазней сталіца Рэйнскага Пфальца. У 1386 засн. першы на ням. землях ун-т. У час Трыццацігадовай вайны 1618—48 акупіраваны войскамі Каталіцкай лігі і Іспаніі (1622); у 1689 і 1693 разбураны франц. войскамі, сталіца перанесена ў Мангейм (1720). У 1803 адышоў да Бадэна. с. 438
ГАЙДЭЛЬБЕ́РГСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т імя Рупрэхта-Карла, Гейдэльбергскі універсітэт, старэйшы універсітэт Германіі. Засн. ў 1386 у г. Гайдэльберг курфюрстам Рупрэхтам І у складзе 4 традыцыйных для сярэднявечча ф-таў (вольных мастацтваў, багаслоўскі, мед., юрыд.); у 16 ст. ф-т вольных мастацтваў пераўтвораны ў філасофскі. У 15—16 ст. вядомы як цэнтр гуманізму. У канцы 17 ст. спалены французамі. Аднавіў дзейнасць як навуч. і навук. ўстанова пасля 1803 намаганнямі курфюрста Карла Фрыдрыха Бадэнскага. У 19 ст. адна з вядучых навуч. устаноў Германіі. Ф-ты: тэалагічны, філас., юрыд., прыродазнаўчых навук, мед. і інш. У ім працавалі філосафы Г.Гегель, К. Фішэр, хімік Р.Бунзен, фізік Г.Кірхгоф, даследчык прыроды Г.Гельмгольц, гісторык Ф.Шлосер і інш. Б-ка (з 1386). с. 439
«ГА́ЙДЭНС» (англ. guidance ад guide весці, кіраваць, накіроўваць), псіхолага-педагагічная кансультатыўная служба ў сістэме адукацыі ЗША. У шырокім сэнсе «Гайдэнс» — дапамога ў любой складанай сітуацыі, калі асоба стаіць перад неабходнасцю выбару, прыняцця рашэння або адаптацыі да новых умоў. У вузкім сэнсе — дапамога асобе ў самапазнанні, пазнанні навакольнага асяроддзя з мэтай выкарыстання ведаў для паспяховай вучобы, выбару прафесіі і развіцця сваіх здольнасцей. Узнікла ў канцы 19 ст. Пашырылася ў канцы 1910-х г. На працягу дзейнасці канцэпцыі «Гайдэнса» мяняліся. Сучасныя канцэпцыі накіраваны на выхаванне асобы, здольнай паспяхова выконваць сац. ролі работніка, грамадзяніна, сем'яніна, спажыўца, на фарміраванне ўмення вырашаць праблемы, кіраваць групай і творча падыходзіць да любой дзейнасці. с. 439
ГА́ЙЗЕ , Хейзе (Неуsе) Паўль фон (15.3.1830, Берлін — 2.4.1914), нямецкі пісьменнік. Атрымаў гуманітарную адукацыю ў Берлінскім і Бонскім ун-тах (1847—52). Адзін з кіраўнікоў мюнхенскага гуртка пісьменнікаў, прыхільнікаў «мастацтва дзеля мастацтва». Рамантычны настрой характэрны навелам («Арабіята», 1855, і інш.) і аповесцям Гайзе («Марыён», 1855, «Партрэт маці», 1859, і інш.). У раманах уздымаў пераважна этычныя праблемы: «Дзеці стагоддзя» (1873), «У раі» (1875), «Мерлін» (1892) і інш. Аўтар драм. твораў, вершаў, перакладаў італьян. паэзіі. Першы ням. пісьменнік, які атрымаў Нобелеўскую прэмію (1910).
Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—2. М., 1911—12.
Г.В. Сініла. с. 439
ГА́ЙЗЕНБЕРГ , Гейзенберг (Неіsenberg) Вернер Карл (5.12.1901, г. Вюрцбург, Германія — 1.2.1976), нямецкі фізік-тэарэтык, адзін з заснавальнікаў квантавай механікі. Скончыў Мюнхенскі (1923) і Гётынгенскі (1924) ун-ты. Праф. Лейпцыгскага (з 1927), Берлінскага (з 1941), Гётынгенскага (з 1946), Мюнхенскага (з 1958) ун-таў. З 1941 дырэктар Ін-та фізікі кайзера Вільгельма, з 1948 — Фіз. ін-та, з 1958 — Ін-та фізікі і астрафізікі. Навук. працы па квантавай механіцы, квантавай электрадынаміцы, ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц, адзінай тэорыі поля. Прапанаваў матрычны варыянт квантавай механікі (1925), сфармуляваў прынцып неазначальнасці (1927), увёў канцэпцыю матрыцы рассеяння (1943). Высветліў прыроду ферамагнетызму, растлумачыў абменны характар ядз. сіл. Нобелеўская прэмія 1932.
Тв.: Рус. пер. — Теория атомного ядра. М., 1953; Философские проблемы атомной физики. М., 1953; Введение в единую полевую теорию элементарных частиц. М., 1968. с. 439
ГАЙКО́ Андрэй Андрэевіч (19.4.1914, Мінск — 5.9.1985), бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-р с.-г. н. (1971), праф. (1972). Скончыў Усесаюзны с.-г. ін-т завочнай адукацыі (Масква, 1947). З 1952 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па пытаннях інтэнсіўнага развіцця жывёлагадоўлі, метадах атрымання высакаякаснай ялавічыны, павышэння мясной прадукцыйнасці буйн. раг. жывёлы.
Тв.: Красный белорусский скот. Мн., 1968 (разам з С.І.Тузавым, М.П.Грынем); Мясная продуктивность крупного рогатого скота и качество говядины Мн., 1971. с. 439
ГАЙКО́ Андрэй Самуілавіч (21.1.1920, в. Карасай Арэнбургскай вобл., Расія — 26.12.1943), удзельнік вызв. баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Камандзір стралк. ўзвода лейт. Гайко вызначыўся ў баі каля в. Задзвінне Віцебскага р-на: з групай байцоў адбіў 10 контратак ворага; калі застаўся адзін, 2 процітанкавымі гранатамі падарваў гітлераўцаў і загінуў сам. с. 439
ГАЙКО́ЎКА , паселішча позняга мезаліту (5-е тыс. да н.э.) каля в. Гайкоўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. У навук. л-ры вядома пад назвай Печанеж (балота). Знойдзена больш за 2000 прадметаў крамянёвага інвентару, у т.л. тронкавыя наканечнікі стрэл, канцавыя, паўкруглыя і двайныя скрабкі, разцы, авальныя сякеры і цёслы, праколкі і інш. Апрацоўка крэменю рабілася непасрэдна на паселішчы. с. 439
ГАЙМАРЫ́Т , верхнясківічны сінусіт, запаленне слізістай абалонкі і сценак верхнясківічнай (гаймаравай) пазухі. Адрозніваюць гаймарыт рынагенны і адантагенны, востры і хранічны, адна- і двухбаковы. Востры рынагенны гаймарыт бывае пасля грыпу, рэспіраторных захворванняў і вірусных інфекцый, можа пераходзіць у хранічны (пры пераахаладжэнні на фоне зніжанай рэактыўнасці арганізма, скрыўленых насавых перагародках, гіпертрафіі насавых ракавін). Пры адантагенным гаймарыце ў запаленчы працэс уцягваецца ніжняя сценка гаймаравай пазухі. Клінічныя праяўленні вострага рынагеннага гаймарыту — боль у месцы лакалізацыі гаймарыту, галаўны боль, закладзенасць носа, серозна-гнойныя выдзяленні з яго, часам святлабоязь, ірадыяцыя болю на верхнюю сківіцу, зубы, корань носа, слёзацячэнне. Адзначаюцца павышэнне т-ры цела, слабасць, галаўныя болі. Пры хранічным гаймарыце звычайны насмарк з гнойнымі ці серозна-гнойнымі выдзяленнямі, галаўныя болі пры абвастрэннях. Лячэнне: медыкаментознае, фізіятэрапія, у цяжкіх выпадках хірургічнае.
А. С.Арцюшкевіч. с. 439
ГА́ЙНА , рака ў Мінскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўж. 100 км. Пл. вадазбору 1670 км2. Пачынаецца з крыніц на З ад в. Гайна Лагойскага р-на, працякае ў Смалявіцкім і Барысаўскім р-нах. Асн. прытокі: Усяжа (справа) і Цна (злева). У вярхоўі цячэ па Мінскім узв., у ніжнім цячэнні — па Верхнебярэзінскай нізіне.
Даліна трапецападобная, ніжэй упадзення Цны невыразная, шыр. 800 м — 1,2 км у верхнім цячэнні, да 2,5—3 км у ніжнім. Пойма да в. Свідна Лагойскага р-на адсутнічае, на астатнім працягу двухбаковая. Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае на 9 км, на астатнім працягу звілістае. Берагі стромкія, часта абрывістыя, выш. 1—4 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 11,7 м3/с. Суднаходства за 30 км ад вусця ў высокую ваду. На рацэ г.п. Лагойск, плаціна і невял. вадасховішча (у межах Лагойска). На вадазборы Гайны зоны адпачынку Гайна і Лагойшчына. с. 439
ГА́ЙНА , вёска ў Лагойскім р-не Мінскай вобл., на р. Гайна, на аўтадарозе Лагойск—Ілья. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на ПнЗ ад г.п. Лагойск, 50 км ад Мінска, 41 км ад чыг. ст. Смалявічы. 710 ж., 302 двары (1996). Малое швейнае прадпрыемства «Гайна», хлебапякарня. Сярэдняя школа, Дом культуры, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
Упершыню ўпамінаецца гісторыкам 15 ст. Я.Длугашам. Пасля 1397, верагодна, кн. Вітаўтам у Гайне (Айне) сярод першых на тэр. ВКЛ заснаваны касцёл. Уваходзіла ў Лагойскае княства. З 1512 дзярж. маёнтак у Віленскім ваяв., пасля 1566 дзярж. мястэчка, цэнтр староства ў Мінскім пав. У 1788 пабудаваны новы касцёл (у 1865 ператвораны ў царкву). З 1793 у Рас. імперыі ў Докшыцкім, з 1796 у Барысаўскім пав. Пасля 1861 цэнтр Гайна-Слабодскай вол. У 1886 — 420 ж., 57 двароў. З 1924 цэнтр сельсавета Лагойскага р-на. У 1970 — 915 ж., 256 двароў. с. 439
ГА́ЙНА-БРО́ДНЯ , балота ў Смалявіцкім і Лагойскім р-нах Мінскай вобл. (у вадазборы р. Гайна і яе прытока Усяжа). Нізіннага (92%) і пераходнага тыпаў. Пл. 5,5 тыс. га, у т.л. ў Смалявіцкім р-не 3,9 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 4,3 тыс. га. Глыб. торфу да 7 м, сярэдняя 2,8 м. У Смалявіцкім р-не асушаную ч. балота выкарыстоўваюць пад ворыва і сенажаць. У Лагойскім р-не не асушана, занята драбналессем, хмызняком, часткова сенажаццю. с. 439
ГА́ЙНАЕ , угайнае, грашовы падатак сялян на Беларусі ў 16 — пач. 19 ст. за права карыстання ляснымі ўгоддзямі зямельных уласнікаў. Налічваўся залежна ад памераў сял. надзелу. с. 440
ГА́ЙНАЎКА (Hajnówka), горад у Польшчы, у Беластоцкім ваяв., каля зах. ускраіны Белавежскай пушчы. Вядома з 18 ст., горад з 1951. 21 тыс. ж. (1993), палякі і беларусы. Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр дрэваапр. і мэблевай прам-сці. Вытв-сць каніфолі, шкіпінару і інш. рэчываў. Машынабудаванне (ма-шыны для дрэваапрацоўкі). Адзін з цэнтраў бел. культуры ў Польшчы. Гайнаўскі музей помнікаў беларускай культуры. с. 440
ГА́ЙНАЎСКІ МУЗЕ́Й ПО́МНІКАЎ БЕЛАРУ́СКАЙ КУЛЬТУ́РЫ . Засн. ў 1984 у г. Гайнаўка (Польшча) па ініцыятыве Гал. праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Буд-ва пачата ў 1986 на ахвяраванні мясц. насельніцтва, бел. эміграцыі, датацый дзярж. і грамадскіх устаноў Беларусі і Польшчы. Першая экспазіцыя адкрыта 27.10.1990 (300 экспанатаў). Музейны комплекс (агульная пл. 2700 м2, 3 будынкі) мае 6 экспазіцыйных залаў. Аснову экспанатаў музея складаюць с.-г. прылады працы, творы нар. мастацтва і культ. здабыткі беларусаў у Польшчы. Мае кіназалу, б-ку, кафэ-бар, атэль.
В.Луба. с. 440
ГА́ЙНІК (Epipactis), род кветкавых раслін сям. ятрышнікавых. Каля 25 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўропы, Азіі, у Афрыцы і Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляюцца гайнікі: балотны (Epipactis palustris), расце на балотах, забалочаных лугах, у хмызняках; чамярыцападобны (Epipactis helleborine), расце ў хваёвых, лісцевых і мяшаных лясах; цёмна-чырвоны (Epipactis atrorubens), расце ў лісцевых і хваёвых лясах, рэдкі від, занесены ў Чырв. кнігу.
Шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным сцяблом выш. да 1 м і моцным паўзучым або пакарочаным карэнішчам. Лісце чаргаванае, простае, сядзячае, падоўжана-яйцападобнае. Кветкі паніклыя, двухполыя, белыя, ружовыя, цёмна-чырв., зеленаватыя і інш. колеру, пераважна ў аднабокіх рыхлых і доўгіх гронках. Плод — каробачка. Лек. і дэкар. расліны. с. 440
ГАЙНУТДЗІ́НАЎ Эня Менабутдзінавіч (н. 4.8.1937, г. Мурам, Расія), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1993), праф. (1995). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1959). З 1970 у Бел. політэхн. акадэміі. Даследуе праблемы арганізацыі, планавання, эканам. эфектыўнасці вытв-сці. Аўтар прац «Рэалізацыя гаспразліковых мадэлей у ліцейных цэхах вытворчага аб'яднання» (у сааўт.) і «Удасканаленне планавання ліцейнай вытворчасці» (абедзве 1991) і інш. с. 440
ГАЙСЁНАК Віктар Анатолевіч (н. 6.6.1950, в. Гасцілавічы Лагойскага р-на Мінскай вобл.), бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1990), праф. (1991). Скончыў БДУ (1972), дзе і працаваў. З 1992 міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь, з 1994 рэктар Рэсп. ін-та вышэйшай школы пры БДУ, з 1997 старшыня Дзярж. к-та па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па спектраскапіі і люмінесцэнцыі складаных малекул, нелінейнай оптыцы і лазернай фізіцы. Распрацаваў тэорыю палярызацыйнай залежнасці паглынання і выпрамянення святла пры ўздзеянні лазернага выпрамянення на мнагаатамныя малекулы ў кандэнсаваных асяроддзях. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.: Анизотропия поглощения и люминесценции многоатомных молекул. Мн., 1986 (разам з А.М.Саржэўскім).
А.І.Болсун. с. 440
ГА́ЙСІН Вульф Борухавіч (Уладзімір Барысавіч; 1906, г. Гомель — 1982), дзяржаўны і парт. дзеяч БССР і СССР. З 1929 на камсамольскай і гасп. рабоце ў Гомелі і Добрушы, з 1938 нарком лясной прам-сці БССР. У 1941—44 нам. старшыні СНК БССР. У 1942—43 камісар тылу 41-й арміі, нам. нач. тылу Калінінскага фронту. У 1943—51 нам. наркома (з 1946 — міністра) рачнога флоту СССР. У 1951 арыштаваны і ў 1952 прыгавораны да 10 гадоў зняволення па абвінавачванні ў шкодніцтве на транспарце. У 1954 рэабілітаваны і вызвалены. Працаваў у Маскоўскім рачным параходстве. Чл. ЦК КП(б)Б у 1941—45. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1940—47.
Э.Р.Іофе. с. 440
ГА́ЙСМАЙР (Gaismair; Gaysmayr) Міхаэль (каля 1490, Штэрцынг, зямля Ціроль, Аўстрыя — 15.4.1532), кіраўнік паўстанцаў у Ціролі і Зальцбургу ў Сялянскую вайну 1524—26. Быў пісарам архіепіскапа акр. Брыксен. Вясной 1525 паўстанцы на чале з ім занялі Ціроль, архіепіскапства Зальцбург і інш., нанеслі шэраг паражэнняў войскам аўстр. эрцгерцага. У 1526 Гайсмайр склаў для Ціроля праграмнае «Земскае ўпарадкаванне», якое прадугледжвала ўстанаўленне нар. рэспублікі, знішчэнне дваран і царкоўнікаў, увядзенне дзярж. манаполіі на гандаль, нацыяналізацыю гарнаруднай прам-сці, апекаванне беднякоў і інш. Летам 1526, акружаны войскамі эрцгерцага, баварцаў і Швабскага саюза, Гайсмайр з часткай сваіх сіл прарваўся праз Альпы ў Венецыянскую вобласць. Забіты ў час перагавораў са швейцарцамі і венецыянцамі пра сумесную барацьбу супраць Габсбургаў. с. 440
ГАЙТА́Н (Gaitán) Хорхе Эльесер (23.1.1898, Багата — 9.4.1948), палітычны дзеяч Калумбіі. Д-р права Нац. ун-та (з 1924). У 1929 выступіў з рэзкім асуджэннем масавых расстрэлаў рабочых, якія баставалі ў дэпартаменце Магдалена (1928—29). У 1940 і 1943 уваходзіў ва ўрад, міністр асветы і міністр працы, аховы здароўя і сац. забеспячэння. Лідэр Ліберальнай партыі (з 1946), старшыня сената (з 1947). Аўтар законапраекта аб нацыяналізацыі нафтавых радовішчаў, якія эксплуатавалі амер. манаполіі. Выступаў з крытыкай палітыкі ЗША. Быў забіты рэакцыянерамі. с. 440
ГАЙТЫСО́ЛА (Goytisolo) Хуан (н. 5.1.1931, г. Барселона, Іспанія), іспанскі пісьменнік. З 1956 жыў у Францыі. Першы раман «Спрытнасць рук» (1954) — своеасаблівы маніфест пасляваен. пакалення. У творах 1950 — пач. 1960-х г. асэнсаванне вынікаў грамадз. вайны і франкізму (раман «Самота ў раі», 1955; трылогія «Прывіднае заўтра»; дакумент. аповесці «Палі Ніхара», «Чанка»; зб. апавяданняў «Каб жыць тут» і інш.). У рамане «Асаблівыя прыкметы» (1966), зб. эсэ «Хваставы вагон» (1967) даследаваў метамарфозы светаадчування інтэлігенцыі сучаснай Іспаніі. У раманах «Помста графа дона Хуліяна» (1970), «Хуан Беззямельны» (1975), «Макбара» (1980), «Сарацынскія хронікі» (1982) спробы развянчаць сац. міфы і стэрэатыпы нац. свядомасці. Аўтар літ.-крытычных артыкулаў.
Тв.: Рус. пер. — Ловкость рук; Прибой; Цирк; Остров. М., 1964; Особые приметы. М., 1976; Печаль в раю; Возмездие графа дона Хулиана: Романы; Хуан Безземельный; Макбара: Отрывки из романов; Эссе; Воспоминания. М., 1989.
К.М.Міхееў. с. 440
ГАЙЦЮ́НІШСКАЯ КАПЛІ́ЦА , помнік архітэктуры барока з элементамі абарончага дойлідства. Пабудавана, ў 1614 (паводле інш. звестак у 1633) у в. Гайцюнішкі (Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл.) каля Гайцюнішскага дома-крэпасці як кальвінская капліца па фундацыі дачкі ўладальніка Гайцюнішак П.Нонхарта Зузаны. Стала сямейнай пахавальняй Нонхартаў і інш. уладальнікаў вёскі кальвінскай веры. Кампактны прамавугольны ў плане мураваны будынак з развітой апсідай быў накрыты вальмавым дахам, з трох бакоў умацаваны магутнымі контрфорсамі. Над уваходам на даху ўзвышалася вежачка-сігнатурка. Тарэц апсіды быў завершаны трохвугольным франтонам. Аконныя праёмы мелі лучковыя завяршэнні. Захаваліся руіны. с. 441
ГАЙЦЮ́НІШСКІ ДОМ-КРЭ́ПАСЦЬ ,
Гайцюнішскі «замачак», помнік грамадзянскай архітэктуры пач. 17 ст. ў в. Гайцюнішкі (Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл.). Пабудаваны ў 1613 уладальнікам вёскі, «каралеўскім будаўнічым», выхадцам з Нідэрландаў П.Нонхартам разам з інж. ван Дадэнам. Сіметрычны прамавугольны ў плане 2-павярховы будынак накрыты вальмавым дахам, фланкіраваны па вуглах 4 круглымі вежамі, завершанымі шатрамі.
Цэнтр гал. фасада вылучаны 3-яруснай прамавугольнай вежай-брамай з мураваным ганкам на слупах (дабудаваны ў канцы 19 ст.). Фасады амаль не маюць арх. дэкору. Тоўстыя (каля 1,5 м) сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, вежаў — вокнамі-байніцамі. У інтэр'еры сцены мелі жывапісную размалёўку, ляпныя ўпрыгожанні і інш. аздобу. У 1970-я г. да ганка зроблена мураваная лесвіца, да дваровага фасада прыбудаваны 1-павярховы цагляны корпус.
У.М.Пярвышын. с. 441
ГАЙШУ́Н Іван Васілевіч (н. 29.9.1946, в. Пятровічы Бабруйскага р-на), бел. матэматык. Акад. АН Беларусі (1991, чл.-кар. з 1989), д-р фізіка-матэм. н. (1985), праф. (1992). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі, з 1984 заг. лабараторыі, з 1985 намеснік дырэктара, з 1992 дырэктар гэтага ін-та. Навук. працы па дыферэнц. ураўненнях, працэсах кіравання і метадах матэм. мадэлявання. Распрацаваў агульныя прынцыпы даследавання ўстойлівасцей дынамічных сістэм, тэорыю ўраўненняў у поўных вытворных, метады даследавання сістэм кіравання ў функцыян. прасторах.
Тв.: Вполне разрешимые многомерные дифференциальные уравнения. Мн., 1983; Линейные уравнения в полных производных. Мн., 1989; Многопараметрические системы управления. Мн., 1996.
М.У.Токараў. с. 441
ГАЙШЫ́Н , Гейшын, вёска ў Васькавіцкім с/с Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл., на р. Сож. Цэнтр калгаса. За 12 км на Пд ад Слаўгарада, 80 км ад Магілёва, 52 км ад чыг. ст. Быхаў. 96 ж., 44 двары (1996).
У канцы 1830-х г. належаў Сапегам. У 2-й пал. 19 ст. мястэчка ў Старабыхаўскім пав. Магілёўскай губ. У 1897 Г. у Прапойскай вол. Быхаўскага пав.; 1060 ж., 161 двор, 3 млыны, 3 крупадзёркі, 3 кузні, нар. вучылішча, 12 крам, карчма, царква, 2 сінагогі, двойчы на год праводзіліся кірмашы. З 1924 цэнтр сельсавета Прапойскага (з 1945 Слаўгарадскі) р-на. У Вял. Айч. вайну ў 1943 Гайшын часткова спалілі ням.-фаш. акупанты. З 1961 у Васькавіцкім с/с. У 1970 337 ж., 132 двары.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Каля Гайшына брацкая магіла сав. воінаў. У выніку Чарнобыльскай катастрофы 1986 вёска апынулася ў зоне моцнага радыяцыйнага забруджання і падлягае адсяленню.
А.М.Філатава с. 441
ГА́КЕЛЬ Якаў Якаўлевіч (18.7.1901, Пецярбург — 30.12.1965), савецкі акіянограф. Д-р геагр. н. (1950), прафесар. Удзельнік арктычнай экспедыцыі на «Сібіракове» (1932), «Чэлюскіне» (1934) і інш. Кіраваў складаннем першай батыметрычнай карты Арктычнага басейна. Яго імем названы падводны хрыбет у Паўн. Ледавітым акіяне. с. 441
ГА́КЕЛЯ ХРЫБЕ́Т , падводны хрыбет у Паўн. Ледавітым акіяне, працяг Сярэдзінна-Атлантычнага хрыбта ў Арктычным бас. Падзяляе катлавіны Нансена і Амундсена. Даўж. больш за 1000 км; найменшая глыб. над хрыбтом 400 м. Названы ў гонар Я.Я.Гакеля. с. 441
ГАКІНА́ЕВА Лідзія Іларыёнаўна (5.4.1905, в. Мязга Валагодскай вобл., Расія — 29.1.1990), бел. дэрматавенеролаг. Д-р мед. н. (1963), праф. (1964). Скончыла 1-ы Ленінградскі мед. ін-т (1938). З 1946 працавала ў ім. У 1963—77 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па піядэрміі, туберкулёзе скуры, абмене рэчываў у хворых на дэрматозы, па псарыязе. с. 441
ГАКХА́ЛЕ Гапал Крышна (9.5.1866, г. Бамбей, Індыя — 19.2.1915), дзеяч нац.-вызв. руху Індыі ў канцы 19 — пач. 20 ст. Адзін з вядучых лідэраў памяркоўнага крыла Індыйскага нацыянальнага кангрэса (ІНК). Да 1902 праф. гісторыі і палітэканоміі Фергюсан-каледжа ў г. Пуна. З 1899 чл. заканад. савета Бамбея (з 1902 — Цэнтр. заканад. савета пры англ. віцэ-каралі ў Індыі). З 1905 прэзідэнт ІНК. У 1905 заснаваў і да 1915 быў лідэрам «Т-ва слуг Індыі». Выступаў супраць эканам. ўплыву Вялікабрытаніі ў Індыі, але быў праціўнікам паліт. байкоту англ. улад, лічыў, што Брыт. імперыя павінна ператварыцца ў саюз свабодных народаў, а Індыя атрымаць аўтаномію шляхам паступовых рэформаў пад англ. кіраваннем. с. 441
ГАЛ , адзінка паскарэння ў сістэме СГС (сантыметр, грам, секунда). Абазначаецца гал. 1 гал = 1 см/с2. Названа ў гонар Г.Галілея. Выкарыстоўваецца ў гравіметрыі. с. 441
ГАЛ АНАНІ́М (Gall Anonim), польскі гісторык 12 ст. Імя і паходжанне невядомыя, паводле адной з версій, нарадзіўся ў Францыі (стараж. Галія, адсюль мянушка Гал Ананім, дадзеная ў 16 ст. гісторыкам М. Кромерам). Манах-бенедыкцінец, у Польшчу прыехаў у пач. 12 ст., верагодна, з кляштара ў Шомадзьвары (Венгрыя). Знаходзіўся пры канцылярыі князя Баляслава ІІІ Крывавустага. Аўтар першай польскай гіст. хронікі (напр., у 1107—13 на лац. мове рыфмаванай прозай з вершаванымі ўстаўкамі). Хроніка створана на падставе вусных паданняў пястаўскага двара, аўтарскіх назіранняў і пісьмовых крыніц для ўсхвалення панавання Баляслава ІІІ, асабліва яго ваен. дзейнасці, ахоплівае падзеі з легендарных часоў да 1113. Твор — асн. крыніца па ранняй гісторыі Польшчы, яе адносінах з суседнімі краінамі (у т.л. з валынскімі, тураўскімі і кіеўскімі князямі), дае звесткі пра захоп Кіева Баляславам І у 1018 і Баляславам ІІ у 1069 і інш.
Тв.: Рус. пер. — Хроника и деяния князей или правителей польских. М., 1961.
Літ.: ІЦавелева Н.И. Польские латиноязычные средневековые источники: Тексты, перевод, коммент. М., 1990.
В. С.Пазднякоў. с. 442
ГАЛА... [ад грэч. hals (halos) соль], першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «соль», напр., галабіёнты, галагены. с. 442
ГА́ЛА , нізіннае балота на З Ельскага і У Лельчыцкага р-наў Гомельскай вобл., у вадазборы р. Убарць і Батыўля. Пл. 17,9 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 12,4 тыс. га. Глыб. торфу да 3,2 м, сярэдняя 1,2 м. Балота асушана адкрытай сеткай, 4,2 тыс. га дрэнажом. Вырошчваюць сеяныя травы і збожжавыя. с. 442
ГАЛАБАКТЭ́РЫІ (Наlobacterіасеае), сямейства бактэрый, якія развіваюцца ў асяроддзі з вял. колькасцю хлорыстага натрыю (не менш чым 12%). Строгія (аблігатныя) аэробы. Адрозніваюць 2 роды: рухомыя палачкі і нерухомыя кокі. Жывуць у салёных вадаёмах, саланчаковых глебах, развіваюцца ў расолах, салёных рыбе і мясе. Вял. колькасць солей у асяроддзі неабходна для падтрымкі структурнай цэласнасці цытаплазматычнай мембраны і функцыянавання звязаных з ёй ферментных сістэм, а таксама для забеспячэння трываласці клетачных сценак галабактэрый. Утвараюць пігменты караціноіды, якія афарбоўваюць калоніі галабактэрый у чырвоны колер. с. 442
ГАЛАБІЁНТЫ [ад гала... + біёнт(ы)], арганізмы, якія жывуць у перасоленых вадаёмах (напр., азёры Баскунчак, Эльтон; Мёртвае і Чырвонае м.). Найб. тыповыя галабіёнты — зялёная водарасць дуналіела, сіне-зялёная водарасць хлараглея, калаўротка Brachionus mülleri, рачок артэмія, лічынкі некат. насякомых і інш. с. 442
ГАЛАБІ́ЯС , сукупнасць жывёльных і раслінных арганізмаў, якія жывуць у акіянах і морах. с. 442
ГАЛАВА́ , 1) назва ваен. і адм. пасад у Расіі ў 16—17 ст. Ваен. пасады: соценны галава, стралецкі галава, казацкі галава, абозны галава і інш. На пасаду галавы звычайна прызначаліся дваране і дзеці баярскія. Адм.-фін. пасады: жытнічы галава, пісьмовы галава, саляны галава, мытны галава і інш. 2) Выбарныя гар. і саслоўныя пасады ў Расіі ў 18 — пач. 20 ст. (гарадскі галава, валасны галава, рамесны галава ). с. 442
ГАЛАВАГРУ́ДЗІ , прасома, аддзел цела членістаногіх, які ўтвараецца ў выніку зліцця галаўных і грудных сегментаў. Уласцівы вышэйшым ракападобным і хеліцэравым (павукападобныя, мечахвосты і некаторыя вымерлыя). У хеліцэравых у склад галавагрудзей уваходзяць элементы галаўной лопасці і наступных 6 сегментаў з канечнасцямі, якія выконваюць жавальную і рухальную функцыі. Галавагрудзі часта наз. сківіцагрудзі вышэйшых дзесяціногіх ракападобных разам з галавой, якія ўтвараюцца пры зліцці 6 галаўных і 7 грудных сегментаў. с. 442
ГАЛАВА́НАЎ Мікалай Сямёнавіч (21.1.1891, Масква — 28.8.1953), рускі дырыжор, піяніст, кампазітар. Нар. арт. СССР (1948). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1914), выкладаў у ёй (праф. у 1925—29, 1943—44). З 1915 у Вял. тэатры ў Маскве (з 1919 дырыжор, з 1948 гал. дырыжор). Адначасова з 1937 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Вял. сімф. аркестра Усесаюзнага радыё. Выдатны інтэрпрэтатар рус. класічных і сучасных опер, нац. сімф. музыкі. Выступаў як акампаніятар з жонкай А.Няжданавай. Кансультант Дэкады бел. мастацтва ў Маскве (1940), неаднаразова наведваў Мінск, дырыжыраваў канцэртамі. У 1953 удзельнічаў у падрыхтоўцы 2-й Дэкады бел. мастацтва і л-ры ў Маскве. Аўтар опер, сімф. і хар. твораў, рамансаў і інш. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949, 1950, 1951. с. 442
ГАЛАВАНІ́ЎСКІ Сава Яўсеевіч (29.5.1910, г. Кіраваград, Украіна — 2.5.1989), украінскі пісьменнік. У 1927—30 вучыўся ў Адэскім і Харкаўскім с.-г. ін-тах. Друкаваўся з 1927. У паэт. зб-ках (больш за 30) «Рапартую!» (1931), «Блізкае і далёкае» (1948), «Сіняя птушка» (1980), «Вечны агонь» (1986) і інш. рамантычна-ўзнёсла апаэтызаваў рэчаіснасць, хараство бацькоўскай зямлі, лёс свайго пакалення. Аўтар п'ес «Лёс паэта» (1939), «Далёкае рэха» (1961), раманаў «Таполя на тым беразе» (1965), «Корсунь» (1972; пра героіку Вял. Айч. вайны) і інш. Уражанні ад паездак па Італіі, Германіі, Польшчы і Турцыі ў вершах і нарысах. Нарысы, артыкулы Галаваніўскага ў кн. «Паядынак» (1941), «Часопіс» (1968), «Мемарыял» (1987) і інш. На бел. мову творы Галаваніўскага перакладалі П.Глебка, А.Звонак, М.Танк, М.Калачынскі, Л.Салавей, К.Цітоў.
Тв.: Твори. Т. 1—3. Киïв, 1980—81; Рус. пер. — Мост к людям: Размышления, воспоминания, рассказы. М., 1985.
В.А.Чабаненка. с. 442
ГАЛАВАНО́ГІЯ МАЛЮ́СКІ (Cephalopoda), клас найб. высокаарганізаваных марскіх малюскаў. 7 падкласаў, з іх 6 пераважна выкапнёвыя віды (у т.л. вымерлыя аманіты і белемніты) і 1 сучасны з 7 атрадамі. Каля 650 сучасных і 10 тыс. вымерлых відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных морах і акіянах, трапляюцца таксама ва ўмераных і палярных водах. Жывуць паблізу берагоў і на вял. глыбінях каля дна, сярод камянёў, скал і водарасцей, у тоўшчы вады. Найб. вядомыя васьміногі, кальмары, каракаціцы.
Даўж. цела ад 1 cм да 18 м (разам са шчупальцамі). Галава і вочы вялікія. Вакол рота 8 або 10 шчупальцаў («рук»), якія з'яўляюцца часткай змененай і перамешчанай на галаву нагі (адсюль назва). Канечнасці з прысоскамі. Тулава ўкрыта мантыяй. Каля шчылінападобнага ўваходу ў мантыйную поласць ёсць мускульны орган — канічная лейка — відазмененая частка нагі. Вада з мантыйнай поласці з сілай выкідваецца праз лейку, і галаваногія малюскі рухаюцца па прынцыпе ракеты заднім канцом цела наперад. Ракавіна рэдукаваная або адсутнічае (за выключэннем караблікаў). Драпежнікі, бента- і планктафагі. Раздзельнаполыя. З дапамогай своеасабліва змененай рукі (гектакатыля) самец пераносіць капсулы (сперматафоры) з палавымі прадуктамі ў мантыйную поласць самкі. Звычайна размнажаюцца раз у жыцці, потым гінуць. Яйцы вялікія, самка прымацоўвае іх да падводных прадметаў. Ёсць чарнільны мяшок, здольны хутка мяняць афарбоўку цела (ахоўная рэакцыя). Часта маюць органы свячэння. Аб'екты промыслу, фармацэўтычная сыравіна. с. 442
ГАЛАВА́ТАЯ Раіса Уладзіміраўна (н. 11.3.1953, г. Асіпенка, Украіна), бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1975). Працуе на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва (з 1975). Сярод работ: габелены «Першыя камедыянты» (1980), «Сланечнікі» (1982), «Купалінка» (1983), «Ноч на Беразіне» (1986), трыпціх «Вытокі» (1988), «Герберы» (1989), «Каляды» (1991), «Ціхая затока» (1996) і інш. Стварае таксама касцюмы для самадз. фалькл. калектываў. У яе творах — сучасныя рытмы, багацце фарбаў, якія спалучаюцца з глыбокімі нац. традыцыямі. с. 443
ГАЛАВА́ЦКІ Якаў Фёдаравіч (17.10.1814, в. Чэпелі Львоўскай вобл., Украіна — 13.5.1888), украінскі вучоны і паэт. Скончыў Львоўскі ун-т (1841). З 1848 прафесар, у 1849 і 1864—66 рэктар Львоўскага ун-та. З 1867 у Расіі, старшыня Віленскай камісіі для разбору і выдання стараж. актаў. Першыя вершы апублікаваў у альманаху «Русалка Дністрова» (1837). У творах 1830—40-х г. прапагандаваў ідэі адзінства ўкр. народа, развіцця л-ры на роднай мове. Вывучаў фальклорна-літ. сувязі ўкр. і бел. народаў, гісторыю і этнаграфію Беларусі. Аўтар даследаванняў па пытаннях гісторыі, адукацыі, фальклору, этнаграфіі, мове, археалогіі і інш. Асн. працы: «Народныя песні Галіцкай і Угорскай Русі» (ч. 1—4, 1878), «Некалькі слоў пра Біблію Скарыны і пра рукапісную рускую біблію з XVI ст...» (1865).
Тв.: Черты домашнего быта русских дворян на Подляшье, т.е. в нынешней Седлецкой и Гродненской губерниях, по актам XVI ст. Вильна, 1888.
Г.І.Дайлідава. с. 443
ГАЛАВА́Ч (Calvatia), род базідыяльных грыбоў сям. дажджавіковых. 35 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляюцца 3 віды. Найб. вядомыя галавач мешкападобны (Calvatia utriformis) і гіганцкі (Calvatia gigantea). Глебавыя сапратрофы. Растуць асобнымі экзэмплярамі і групамі пераважна на лугах і пашах. Пладовыя целы з'яўляюцца летам і восенню.
Пладовыя целы наземныя, розных памераў (ад 5 да 60 cм), авальныя, шарападобныя, грушападобныя, плаўна пераходзяць да асновы ў баразнаватую ножку. У асобных відаў пладовае цела сядзячае. Мякаць белая з прыемным пахам і смакам, складаецца з камер, з узростам распыльваецца на споры і капіліцый. Маладыя грыбы ядомыя. Некаторыя віды маюць біялагічна актыўнае рэчыва кальвацын.
В.С.Гапіенка. с. 443
ГАЛАВА́Ч Платон Раманавіч (18.4.1903, в. Пабокавічы Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. — 29.10.1937), бел. пісьменнік і грамадскі дзеяч. Скончыў Камуніст. ун-т Беларусі (1926). У 1922—23 інструктар Барысаўскага павятовага к-та камсамола, з 1926 заг. аргаддзела, з 1928 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ, у 1929—30 нам. наркома асветы БССР. Быў рэдактарам газ. «Чырвоная змена», час. «Маладняк», «Полымя». У 1937 рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1921. Аўтар зб-каў «Дробязі жыцця» (1927), «Хочацца жыць» (1930), «Апавяданні» (1934), нарыса пра буд-ва Беламорска-Балтыйскага канала «Ад Мядзведжай гары да Белага мора» (1934). У апавяданнях пісаў пра грамадз. вайну і класавую барацьбу на вёсцы, выкрываў «ворагаў народа», рэліг. забабоны, старое вясковае жыццё. Яны вызначаюцца гуманіст. пафасам, псіхалагізмам, вастрынёй канфліктаў. У аповесцях ставіў праблему даверу да чалавека («Вінаваты», нап. 1929), адлюстроўваў калектывізацыю бел. вёскі («Спалох на загонах», 1930), паказваў барацьбу супраць польскіх акупантаў («Носьбіты нянавісці», 1936, «Яны не пройдуць!», 1937). Аналітычна, шматпланава паказаў рэчаіснасць ад пярэдадня 1-й сусв. вайны да калектывізацыі ў рамане «Праз гады» (1934): перадаў паэзію вясковай працы, сял. любоў да зямлі, сац. і псіхал. складанасць ломкі старога жыццёвага ўкладу, псіхалогіі людзей. Аўтар публіцыст. і літ.-крытычных артыкулаў. Чл. ЦК КП(б)Б у 1927—30. Чл. ЦВК БССР у 1927—35.
Тв.: Зб. тв. Т. 1—3. Мн., 1958; Пісьмы Платона Галавача // Полымя. 1963. № 4; Праз гады. Мн., 1992; Спалох на загонах. Мн., 1996.
Літ.: Булацкі Р.В., Карніловіч Э.А Платон Галавач — публіцыст. Мн., 1973; Бугаёў Дз. З кагорты першых // Бугаёў Дз. Талент і праца. Мн., 1979; Луфераў М. Платон Галавач // Гісторыя беларускай савецкай літаратуры, 1917—1940. Мн., 1981.
Дз.Я.Бугаёў. с. 443
ГАЛАВАЧО́Ў Іван Паўлавіч (?—1891), бел. грамадскі дзеяч і вучоны ў галіне эпідэміялогіі. Д-р медыцыны (1880). Скончыў Кіеўскі ун-т (1859). З 1863 нам. губернскага ўрачэбнага інспектара ў Мінску. Навук. працы па эпідэміялогіі, судовай медыцыне, антрапалогіі, гісторыі і тэорыі медыцыны. Распрацаваў пытанні этыялогіі туберкулёзу (1880) і раскрыў сац. характар гэтай хваробы. Апісаў рэфлекторны характар неўрозаў (1881). Прэзідэнт навук. т-ва мінскіх урачоў (1871—78). с. 443
ГАЛАВАЧО́Ў Павел Якаўлевіч (15.12.1917, в. Кашалёў Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 2.7.1972), двойчы Герой Сав. Саюза (1943, 1945), ген.-маёр авіяцыі (1957). Скончыў Адэскую ваен. авіяц. Школу (1940), Ваенна-паветр. акадэмію (1951), Акадэмію Генштаба (1959). У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд., Паўд.-Зах., Сталінградскім, 4-м Укр., 3-м і 1-м Бел. франтах: камандзір звяна, эскадрыллі знішчальнага авіяпалка. Удзельнік абароны Адэсы, Сталінградскай бітвы, вызвалення Данбаса, Крыма, Беларусі, Усх-Прускай і Берлінскай аперацый. Зрабіў 457 баявых вылетаў, правёў 125 паветр. баёў, збіў 43 самалёты праціўніка. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі. У Гомелі і Буда-Кашалёве помнікі Галавачову. с. 444
ГА́ЛАВАЯ КІСЛАТА́ , 3, 4, 5-трыгідраксібензойная кіслата, арганічнае злучэнне, С6Н2(ОН)3СООН. Адкрыў у 1786 швед. хімік К.Шэеле ў выцяжках з чарнільных арэшкаў (галаў).
Існуе як монагідрат (С7Н6О5·Н2О) — бясколерныя крышталі, цямнеюць на святле, шчыльн. 1694 кг/м3 (6 °С), пры 100—120 °С трацяць ваду, tпл бязводнай 240 °С (з раскладаннем). Добра раствараецца ў кіпячай вадзе і спірце. Аднаўляе солі (напр., золата і серабра) да металаў, з хларыдам жалеза (FeCl3) дае сіне-чорную афарбоўку. Складаныя эфіры галавай кіслаты — антыаксіданты тлушчаў і алеяў. Галавую кіслату маюць у сабе чай, дубовая кара, дубільныя экстракты. Атрымліваюць гідролізам танінаў. Выкарыстоўваюць у вытв-сці пірагалолу, лек. сродкаў, фарбавальнікаў, у аналіт. хіміі. с. 444
ГАЛАВЕ́НЧЫЦЫ , вёска ў Антонаўскім с/с Чавускага р-на Магілёўскай вобл. За 13 км ад Чавусаў, 50 км ад Магілёва, 10 км ад чыг. ст. Чавусы. 171 ж., 81 двор (1997). Клуб, б-ка. Брацкая магіла сав. воінаў.
Упершыню ўпамінаецца ў 1560 як сяло ў Магілёўскай воласці, дзярж. ўласнасць. У 1785 цэнтр памешчыцкага маёнтка Чавускага пав. Магілёўскага намесніцтва; 438 ж., 58 двароў, драўляная царква. У 1885 вёска ў Чавускай воласці, 256 ж., 52 двары, раз на год праводзіўся кірмаш. З 1924 да 1954 Галавенчыцы — цэнтр сельсавета Чавускага р-на. У Вял. Айч. вайну ў 1943 ням.-фаш. захопнікі спалілі 122 двары, загубілі 13 жыхароў. с. 444
ГАЛАВЕ́НЬ (Leuciscus cephalus), рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашыраны ў прэсных водах Еўропы і Пярэдняй Азіі. Жыве пераважна ў рэках з быстрай плынню, халоднай вадой, перакатамі, плёсамі і вірамі. Трымаецца ў месцах з пясчаным, камяністым або гліністым дном, каля берагоў з навіслымі над вадой кустамі і дрэвамі, пазбягае глею і ціны. На Беларусі трапляецца ва ўсіх значных рэках у невял. колькасці, пераважна ў Дняпры, Прыпяці, Бярэзіне, Сажы, Нёмане, Зах. Дзвіне. Нар. назвы галавель, клень, клянчук.
Даўж. да 80 см, маса да 8 кг. Цела падоўжанае, амаль цыліндрычнае, галава тоўстая, шырокая, крыху пляскатая (адсюль назва). Луска буйная, з цёмным абадком. Рот канцавы шырокі. Спіна цёмна-зялёная, амаль чорная, бакі серабрыстыя. Спінны і хваставы плаўнікі цёмна-сінія з жаўтаватым адценнем, грудныя аранжавыя, брушныя і анальны чырвоныя. Усёедны. Аб'ект рыбалоўства. с. 444
ГАЛАВІ́Н Аляксандр Якаўлевіч (1.3.1863, Масква — 17.4.1930), рускі тэатр. мастак, жывапісец. Акад. жывапісу (1912), нар. арт. РСФСР (1928). У 1881—89 вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства ў В.Паленава, І.Пранішнікава, У.Макоўскага і ў Парыжы (1889, 1897). Чл. аб'яднання «Свет мастацтва». У канцы 1900-х г. афармляў спектаклі, антрэпрызы С.П.Дзягілева ў Парыжы, балет І.Стравінскага «Жар-птушка». Тонкі каларыст, майстар тэатр. касцюма. Аформіў у Маскве спектаклі «Пскавіцянка» М.Рымскага-Корсакава (1901, Вял. т-р), «Вар'яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ (1927, МХАТ) і інш.; у Пецярбургу — «Кармэн» Ж.Бізэ (1908, Марыінскі т-р), «Маскарад» М.Лермантава (1917, Александрынскі т-р), «Сольвейг» Э.Грыга (1922, т-р оперы і балета) і інш. Аўтар партрэтаў Ф.Шаляпіна, У.Меерхольда, М.Траянавай і інш. У Нац. маст. музеі 7 работ мастака.
Літ.: Головин А.Я. Встречи и впечатления; Письма; Воспоминания о Головине. Л.; М , 1960; Онуфриева С. А.Головнн. Л., 1977; Гофман И.М. Головин-портретист. Л., 1981; Александр Головин: Путь художника / Авт.-сост. М.Н.Пожарская. М., 1990. с. 444
ГАЛАВІ́Н Фёдар Аляксандравіч [1867 (паводле інш. даных 2.1.1868), Маскоўская губ. — 1937 (?)], расійскі грамадскі і паліт. дзеяч. Скончыў Маскоўскі ун-т (1891). У 1898—1907 чл. (з 1904 старшыня) Маскоўскай губ. земскай управы. У 1904—05 старшыня бюро земскіх і гар. з'ездаў. Адзін з заснавальнікаў партыі кадэтаў (1905), чл. яе ЦК. У 1907 старшыня 2-й Дзярж. думы, беспаспяхова імкнуўся да згоды паміж рознымі паліт. сіламі ў Думе і дзелавых кантактаў з урадам. У гады 1-й сусв. вайны 1914—18 удзельнічаў у рабоце Усерас. саюза гарадоў (гл. «Земгор»). Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 камісар Часовага ўрада па мін-ве двара. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 працаваў у сав. установах. с. 444
ГАЛАВІ́Н Фёдар Аляксеевіч (1650—10.8.1706), расійскі дзярж. і ваен. дзеяч, дыпламат. Адмірал (1699), ген.-фельдмаршал (1700). Граф (1701). Паплечнік Пятра І. З дваранскага роду Галавіных. Склаў і падпісаў з Кітаем Нерчынскі дагавор 1689. Удзельнічаў у Азоўскіх паходах Пятра І (1695—96), камандаваў эскадрай (1695). З 1697 узначальваў Зброевую, Залатую і Сярэбраную палаты. Быў 2-м паслом Вялікага пасольства (1697—98) у краіны Зах. Еўропы. У 1698—99 узначальваў Ваенна-Марскі прыказ і Манетны двор, з 1700 — Пасольскі прыказ. Стварыў сістэму пастаянных рас. прадстаўніцтваў за мяжой. З 1701 кіраваў маскоўскай Навігацкай школай. Аўтар твора «Глобус нябесны» (выдадзены ў Амстэрдаме ў 1715). с. 445
ГАЛАВІ́НСКІ Аляксандр Кузьміч (кастр. 1886, в. Муравілле Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — ?), дзеяч бел. нац. руху. Скончыў Кіеўскі політэхн. ін-т (1912). Прымыкаў да партыі эсэраў. З 1918 чл. прэзідыума Кіеўскай бел. рады і заг. бюро па ўладкаванні бежанцаў, прадстаўнік урада БНР на Украіне; саветнік Мін-ва замежных спраў урада БНР. З 1921 у Літве: старшыня Бел. нац. сувязі, замежнага ЦК партыі бел. эсэраў, Бел. нац. к-та, выдаваў час. «Покліч». Адзін з арганізатараў Бел. паліт. канферэнцыі ў Празе (1921). Удзельнічаў у ліквідацыі ўрада БНР у кастр. 1925. Неаднойчы арыштаваны царскімі, румынскімі, літ. ўладамі. Пасля пераезду ў БССР працаваў у ВСНГ Беларусі, НДІ прам-сці. У 1930 арыштаваны, сасланы на 5 гадоў у Ніжні Ноўгарад. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў 1988.
У.М.Міхнюк. с. 445
ГАЛАВІЧПО́ЛЕ , вёска ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Шчучын—Астрына. Цэнтр сельсавета. За 15 км на Пн ад г. Шчучын, 83 км ад Гродна, 22 км ад чыг. ст. Ражанка. 635 ж., 137 двароў (1996). Сярэдняя школа, дом-інтэрнат, дзіцячы сад, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры Галавічпольская сядзіба (пач. 20 ст.). с. 445
ГАЛАВІЧПО́ЛЬСКАЯ СЯДЗІ́БА , помнік сядзібна-паркавай архітэктуры стылю мадэрн з элементамі неаготыкі. Створана ў пач. 20 ст. ў в. Галавічполе (Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.). Сядзібны дом (1909) — Г-падобны ў плане мураваны будынак. Складаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю ўтвараюць 1- і 2-павярховыя аб'ёмы, высокія стрэхі з фігурнымі люкарнамі, спічастымі фіяламі і шчытамі, гранёныя эркеры з шатровымі завяршэннямі. Дэкар. вырашэнне фасадаў заснавана на спалучэнні чырв. колеру цаглянай муроўкі з атынкаванымі ліштвамі, карнізамі і рустоўкай. Дом размешчаны ў пейзажным парку (пл. 18 га; захаваўся фрагментарна).
А.М. Кулагін. с. 445
ГА́ЛАВЫЯ КЛЯШЧЫ́ , чатырохногія кляшчы (Eriophydae або Tetrapodili), падсямейства кляшчоў атр. акарыформных. Больш за 1500 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць на раслінах, высмоктваюць змесціва іх клетак, многія ўтвараюць галы (адсюль першая назва). На Беларусі вядомы: грушавы (Eriophyes piri), парэчкавы пупышкавы (Eriophyes ribis), альховы (Eriophyes laevis), ясянёвы (Eriophyes fraxinivorus), хваёвы (Eriophyes pini) і інш. кляшчы.
Даўж. 0,1—0,6 мм, цела чэрвепадобнае, малочна-белае, залаціста-жоўтае, белаватае, саламяна-жоўтае. 4 пяцічленікавыя нагі (адсюль другая назва). Ротавыя органы сысучыя. Органаў дыхання і вачэй няма. Кладуць яйцы, з якіх развіваюцца лічынкі. Шкодзяць пладовым дрэвам, палявым і агародным культурам, лесу. Некаторыя віды — пераносчыкі ўзбуджальнікаў вірусных хвароб раслін. Знішчаюць галавых кляшчэй акарыцыдамі. с. 445
ГАЛАГА́МІЯ , халагамія (ад грэч. holos поўны, увесь + ...гамія), прасцейшы тып палавога працэсу ў аднаклетачных арганізмаў, у час якога адбываецца зліццё дзвюх асобін (спец. палавыя клеткі не ўтвараюцца). Уласціва вальвоксавым водарасцям і ніжэйшым грыбам хітрыдыяміцэтам. с. 445
ГАЛАГЕНАВАДАРО́ДЫ , хімічныя злучэнні галагенаў з вадародам, НХ (Х-F, Сl, Вr, І). У звычайных умовах газы (акрамя фторыстага вадароду НF — бясколерная вадкасць) з рэзкім пахам, добра растваральныя ў вадзе. Водныя растворы галагенавадародаў — моцныя к-ты, акрамя раствору НF (к-та сярэдняй сілы). Гл. таксама Бромісты вадарод, Ёдзісты вадарод, Хлорысты вадарод. с. 445
ГАЛАГЕНАВЫТВО́РНЫЯ ВУГЛЕВАДАРО́ДАЎ , клас арганічных злучэнняў, якія маюць атамы галагенаў, звязаныя з вуглевадароднымі радыкаламі.
Большасць галагенавытворных вуглевадародаў бясколерныя вадкасці. У вадзе амаль не раствараюцца, добра раствараюцца ў эфіры, спірце і інш. арган. растваральніках. З вадой і слабымі растворамі шчолачаў утвараюць спірты, з аміякам — аміны, з солямі карбонавых кіслот — складаныя эфіры і г.д. Атам галагену каля вугляроду пры падвойнай сувязі (у т.л. ў араматычных галагенавытворных вуглевадародах) інертны і з цяжкасцю ўступае ў звычайныя для галагенавытворных вуглевадародаў рэакцыі (напр., вінілхларыд, хлорбензол). Пад уздзеяннем канцэнтраваных раствораў шчолачаў галагенавытворныя вуглевадароды утвараюць алкены. Атрымліваюць галагеніраваннем вуглевадародаў, спіртоў (замяшчэнне атамаў вадароду, гідроксігрупы галагенам), ненасычаных арган. злучэнняў (далучэнне галагенаў і галагенавадародаў) і інш. метадамі.
Выкарыстоўваюць як растваральнікі (метыленхларыд, тэтрахлорэтылен, трыхлорэтылен, трыхлорэтаны), холадагенты для халадзільных машын (хладоны), інсектыцыды (гексахлорбутадыен, ДД — сумесь дыхлорпрапанаў і дыхлорпрапенаў, гексахлорцыклагексан), абязбольвальныя сродкі ў медыцыне (хлараформ, этылхларыд, ёдаформ), як антыпірэны, у вытв-сці палімераў (полівінілхларыд, фторапласты) і інш. арган. рэчываў.
К.Л.Майсяйчук. с. 445
ГАЛАГЕНАНГІДРЫ́ДЫ , вытворныя кіслот, у малекулах якіх гідраксільныя ОН-групы замешчаны атамамі галагенаў. Напр., хлорысты сульфурыл 2Сl2 — галагенангідрыд сернай к-ты Н24 ці SO2(ОН)2; ацэтылхларыд СН3СОСl — галагенангідрыд воцатнай к-ты СН3СООН. Галагенангідрыды большасці неарган. к-т, а таксама хлорангідрыды ніжэйшых карбонавых к-т аліфатычнага рада — вадкасці з рэзкім пахам. Выкарыстоўваюць у арган. сінтэзе (звычайна хлорангідрыды) для ацыліравання. Раздражняюць слізістыя абалонкі і скуру. Для галагенангідрыдаў ніжэйшых аліфатычных карбонавых к-т ГДК 0,1—0,3 мг/м3. с. 446
ГАЛАГЕНІ́ДЫ , хімічныя злучэнні галагенаў з інш. менш электраадмоўнымі элементамі. У прыродзе ўтвараюць асобныя класы мінералаў. Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытв-сці галагенаў, шчолачных і шчолачна-зямельных металаў, як кампанент шкла і інш. неарган. матэрыялаў.
Галагеніды неметалаў звычайна газы (напр., галагенавадароды, фтарыды серы) ці вадкасці (напр., хларыды серы). Галагеніды шчолачных і шчолачна-зямельных металаў, а таксама мона- і дыгалагеніды інш. металаў — цвёрдыя крышт. рэчывы, даволі тугаплаўкія і малалятучыя. Большасць крышт. галагенідаў добра раствараецца ў вадзе, акрамя фтарыдаў. Гл. таксама Браміды, Ёдыды, Фтарыды, Хларыды. с. 446
ГАЛАГЕ́НЫ , галоіды, хімічныя элементы галоўнай падгрупы VII групы перыядычнай сістэмы: фтор F, хлор Сl, бром Вr, ёд І і астат Аt. У прыродзе трапляюцца толькі ў злучэннях (акрамя Аt).
Малекула галагенаў двухатамная. У звычайных умовах фтор і хлор — газы, бром — вадкасць, ёд і астат — цвёрдыя рэчывы. З павелічэннем ат. масы (ад F да Аt) павышаюцца т-ры плаўлення і кіпення. Галагены маюць найб. сярод усіх хім. элементаў роднасць да электрона, фтор самы электраадмоўны элемент. Моцныя акісляльнікі, непасрэдна рэагуюць з большасцю хім. элементаў. Рэакцыйная здольнасць у радзе F—Сl—Вr—I памяншаецца. З вадародам галагены ўтвараюць галагенавадароды, з металамі і неметаламі — галагеніды, з кіслародам — аксіды (фтор — фтарыды кіслароду). Усе ядавітыя і маюць бактэрыцыдныя ўласцівасці.
І.В.Боднар. с. 446
ГАЛАГРА́МА (ад грэч. holos увесь, поўны + ...грама), зарэгістраваная на святлоадчувальным матэрыяле (або інш. носьбіце) інтэрферэнцыйная карціна хвалевага поля, якая змяшчае інфармацыю пра аб'ёмны відарыс аб'екта і дае магчымасць узнаўляць гэты відарыс.
Атрымліваецца пры інтэрферэнцыі святла ў тонкім слоі фотаэмульсіі ў выглядзе інтэрферэнцыйных палос — двухмерная (плоская) галаграма або ў тоўстым слоі фотаэмульсіі — трохмерная (аб'ёмная) галаграма. Узнаўленне відарыса аб'екта адбываецца за кошт дыфракцыі святла пры праходжанні яго праз галаграму (прапускальная галаграма) або пры адбіцці ад галаграмы (адбівальная галаграма). Гл. таксама Галаграфія. с. 446
ГАЛАГРАФІ́ЧНАЕ КІНО́ , кіно з каляровым цалкам аб'ёмным відарысам аб'ектаў, які ствараецца метадамі галаграфіі. Перспектыўнае для выкарыстання ў тэатралізаваных паказах, навуч. працэсе, для даследавання хуткацякучых фіз. працэсаў, неразбуральнага кантролю трываласці вібрыруючых вырабаў і інш.
Здымка фільма робіцца апаратамі, якія фіксуюць на плёнцы відарысы аб'екта пад рознымі вугламі. Кожны кадр складаецца з 3 галаграм (яны фіксуюць структуру адбітай аб'ектам светлавой хвалі), атрыманых у чырвоным, зялёным і сінім колерах. Пры дэманстраванні фільма плёнку, змешчаную ў праекцыйны апарат, асвятляюць прамянямі з адпаведнай даўжынёй хвалі ад трох лазераў. У выніку на спец. экране (амаль празрыстым) узнікае бачны трохмерны відарыс такіх памераў, як на плёнцы. Праекцыйным аб'ектывам атрыманы відарыс павялічваецца да памераў, адпаведных аб'екту здымкі. Асн. прынцыпы галаграфічнага кіно распрацаваны ў 1970-я г. ва Усесаюзным н.-д. кінафотаінстыгуце (Масква), дзе зняты і прадэманстраваны (1976) першы эксперым. галаграфічны фільм працягласцю каля 2 мін. с. 446
ГАЛАГРА́ФІЯ (ад грэч. holos увесь, поўны + ...графія), метад атрымання поўнага аб'ёмнага відарыса аб'екта, заснаваны на інтэрферэнцыі і дыфракцыі кагерэнтных хваль; галіна фізікі, што вывучае заканамернасці запісу, узнаўлення і пераўтварэння хвалевых палёў рознай прыроды (аптычных, акустычных і інш.). Галаграфію вынайшаў (1948) і атрымаў першыя галаграмы (ГЛ) найпрасцейшых аб'ектаў Д.Габар. У 1962—63 амер. фізікі Э.Лэйтс і Ю.Упатніекс выкарысталі для атрымання ГЛ лазер, а сав. фізік Ю.М.Дзенісюк (1962) прапанаваў метад запісу аб'ёмных ГЛ. У 1960-я г. створаны тэарэт. і эксперым. асновы галаграфіі.
Аб'ёмны відарыс аб'екта фіксуецца на ГЛ у выглядзе інтэрферэнцыйнай карціны, створанай прадметнай хваляй (ПХ), адбітай ад аб'екта, і кагерэнтнай з ёй апорнай хваляй (АХ). У адрозненне ад фатаграфіі, дзе зафіксаваны відарыс аптычны, ГЛ дае прасторавае размеркаванне амплітуды і фазы ПХ. Паколькі ПХ не плоская, ГЛ мае структуру нерэгулярнай дыфракцыйнай рашоткі. Інфармацыя аб размеркаванні амплітуды ПХ запісваецца ў выглядзе кантрасту інтэрферэнцыйнай карціны, а фазы — у выглядзе формы і перыяду інтэрферэнцыйных палос (гл. Інтэрферэнцыя святла). Пры асвятленні галаграмы АХ у выніку дыфракцыі святла ўзнаўляецца амплітудна-фазавае размеркаванне поля ПХ. ГЛ пераўтварае частку АХ у копію ПХ, пры ўспрыманні якой вокам ствараецца ўражанне непасрэднага назірання аб'екта. Галаграфія мае шэраг спецыфічных уласцівасцей, адрозных ад фатаграфіі: ГЛ узнаўляе аб'ёмны (монахраматычны або каляровы) відарыс аб'екта, кожны ўчастак ГЛ дазваляе ўзнавіць увесь відарыс аб'екта, аб'ёмныя ГЛ Дзенісюка ўзнаўляюцца пры дапамозе звычайных крыніц святла (сонечнае асвятленне, лямпа напальвання), галаграфічны запіс мае вял. надзейнасць і інфарм. ёмістасць, што вызначае шырокі спектр практычнага выкарыстання галаграфіі: для атрымання аб'ёмных відарысаў твораў мастацтва, стварэння галаграфічнага кіно, для неразбуральнага кантролю формы складаных аб'ектаў, вывучэння неаднароднасцей матэрыялаў, захоўвання і апрацоўкі інфармацыі, для візуалізацыі акустычных і эл.-магн. палёў і інш.
На Беларусі даследаванні па галаграфіі пачаліся ў 1968 у Ін-це фізікі АН і праводзяцца ў ін-тах фіз. і фіз.-тэхн. профілю АН, БДУ і інш. Распрацаваны фіз. прынцыпы дынамічнай галаграфіі, развіты метады апрацоўкі інфармацыі і пераўтварэння прасторавай структуры лазерных пучкоў (П.А.Апанасевіч, А.А.Афанасьеў, Я.В.Івакін, А.С.Рубанаў, Б.І.Сцяпанаў і інш.). Створаны галаграфічныя метады для даследавання дэфармацый і вібрацый аб'ектаў, рэльефу паверхні, уласцівасцей плазмы, сістэмы аптычнай памяці (У.А.Піліповіч, А.А.Кавалёў, Л.В.Танін і інш.), развіты метады радыё- і акустычнай галаграфіі (П.Дз.Кухарчык, А.С.Ключнікаў, М.А.Вількоцкі).
Літ.: Кольер Р., Беркхарт К, Лин Л. Оптическая голография: Пер. с англ. М., 1973; Островский Ю.И. Голография и ее применение. Л., 1973; Денисюк Ю.Н. Изобразительная голография // Наука и человечество, 1982. М., 1982; Рубанов А.С. Некоторые вопросы динамической голографии // Проблемы современной оптики и спектроскопии. Мн., 1980.
А.С.Рубанаў. с. 446
ГАЛАДА́ННЕ , стан арганізма, выкліканы поўнай адсутнасцю або недастатковасцю паступлення пажыўных рэчываў у арганізм, а таксама парушэннем іх засваення. Як нармальная фізіял. з'ява сустракаецца ў некаторых млекакормячых у перыяд спячкі, пры халадовым здранцвенні ў амфібій, рэптылій, рыб, насякомых. Такое галаданне звязана з рэзкім зніжэннем працэсаў абмену рэчываў у арганізме, што дазваляе жывёлам доўга падтрымліваць жыццё пры нязначных затратах энергіі ў неспрыяльныя перыяды. Адрозніваюць: поўнае (пры поўнай адсутнасці ежы, але з прыёмам вады); няпоўнае, недаяданне (пры жыўленні, недастатковым для пакрыцця энергет. і пластычных патрэб арганізма); абсалютнае (пры поўнай адсутнасці ежы і вады); частковае (якаснае) галаданне — недастатковае атрыманне з ежай аднаго або некалькіх пажыўных рэчываў (бялковае, тлушчавае, вугляводнае, мінер., воднае, вітаміннае). Пры поўным галаданні дробныя і маладыя жывёлы, чалавек гінуць хутчэй, напр., дробныя птушкі без корму жывуць 1—2 сутак, куры 15—25, трусы 30, сабакі 45—60, коні, вярблюды да 80, дарослы чалавек 65—70 сутак. Гібель жывёл звычайна настае пры страце каля 50% зыходнай масы цела, без вады — хутчэй. Галаданне выкарыстоўваецца пры лячэнні атлусцення, асобных нервова-псіхічных захворванняў, парушэння абмену рэчываў (рэўматызм, падагра, цукр. дыябет, гіпертанічная хвароба, атэрасклероз, язвавая хвароба, бранхіяльная астма і інш.). Лячэнне поўным галаданнем праводзіцца ў стацыянары.
Л.В.Кірыленка. с. 447
ГАЛАДЗЕ́Д Мікалай Мацвеевіч (21.5.1894, с. Стары Крывец Навазыбкаўскага р-на Бранскай вобл., Расія — 21.6.1937), дзяржаўны і парт. дзеяч БССР. Скончыў рабфак Горацкага с.-г. ін-та. У 1-ю сусв. вайну ў арміі. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 і грамадз. вайны. У 1918 уступіў у Камуніст. партыю. У 1921—24 старшыня выканкома Горацкага Савета, старшыня тройкі па барацьбе з бандытызмам. У лют. — маі 1924 чл. Часовага Бел. бюро ЦК РКП(б), з снеж. 1925 2-і сакратар ЦК КП(б)Б, з мая 1927 да мая 1937 старшыня СНК БССР. Канд. у чл. ЦК ВКП(б) з 1930. Чл. ЦК КП(б)Б з 1924 і Бюро ЦК КП(б)Б з 1925. Чл. ЦВК СССР і ЦВК БССР з 1924, чл. Прэзідыума ЦВК БССР з 1927. 14.6.1937 арыштаваны органамі НКУС у Маскве і накіраваны ў Мінск, дзе выкінуўся з акна будынка НКУС. Рэабілітаваны ў 1956.
М.Ф.Шумейка. с. 447
ГАЛАДЗЯ́НКА , Падкасцёлак, возера ў Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., у бас. р. Сарачанка, за 34 км на ПнУ ад г.п. Астравец, уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Пл. 0,33 км2, даўж. 900 м, найб. шыр. 490 м, найб. глыб. 6,1 м, даўж. берагавой лініі каля 2,6 км. Пл. вадазбору 1,7 км2. Схілы катлавіны выш. да 8 м, на Пд да 15 м, парослыя лесам, на З і У разараныя. Берагі нізкія, пад хмызняком, на З і Пд супадаюць са схіламі. Дно пясчанае, глыбей за 2 м глеістае. На З выцякае ручай у воз. Галодна. с. 447
ГАЛАДО́К (Scleranthus), род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. 10 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і Аўстраліі. На Беларусі трапляюцца галадок аднагадовы (Scleranthus annuus), шматгадовы (Scleranthus perennis) і шматплодны (Scleranthus policarpos). Растуць у сухіх хваёвых барах, на ўзлесках, сухіх лугах, пустках, папарах, каля дарог і як пустазелле на палях.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны са шматлікімі, прамастойнымі, прыўзнятымі ці распасцёртымі разгалінаванымі сцёбламі выш. (даўж.) да 20 см. Лісце супраціўнае, вузкалінейнае, амаль шылападобнае, накшталт шчацінак, без прылісткаў. Кветкі дробныя, непрыкметныя, без пялёсткаў, у густых паўпарасоніках. Чашачка з 5 вострых або тупых, па краі белаватых зубчыкаў. Плод — аднанасенная каробачка. Лек. і кармавыя расліны. с. 447
ГАЛАДО́ЎКА , адмова ад ежы ў знак пратэсту супраць дзеянняў улад або ў падмацаванне патрабаванняў да іх; адна з формаў барацьбы зняволеных і тых, хто вычарпаў інш. формы пратэсту. с. 447
ГА́ЛАЕ БАЛО́ТА , адна з назваў балота Карэлічы. с. 447
ГАЛАЗО́ЙНАЕ ЖЫЎЛЕ́ННЕ, спосаб жыўлення жывёл і некаторых раслін пры дапамозе захопу (глытання) цвёрдых харч. рэчываў унутр цела арганізма; адзін з відаў гетэратрофнага жыўлення (гл. Гетэратрофы). Найб. пашырана сярод прасцейшых, уласціва і насякомаедным раслінам. Гл. таксама Галафітнае жыўленне. с. 448
ГАЛАКІНЕ́З , гл. Саляная тэктоніка. с. 448
ГАЛАКТАЗАМІ́Н , хандразамін, 2-аміна-2-дэзоксігалактоза, амінацукар, вытворнае галактозы. Вылучаны з храстковай тканкі. Моцная шчолач, добра растваральны ў вадзе, аптычна актыўны. У свабодным стане не сустракаецца. Трапляецца ў прыродзе амаль выключна ў выглядзе N-ацэтыльных вытворных, якія ўваходзяць у састаў глікапратэідаў, хондраітынсульфатаў, групавых элементаў крыві, гангліязідаў, глікаліпідаў мікабактэрый і інш.: N-ацэтылгалактазамін уваходзіць у састаў хандраітыну ў якасці адзінкі, якая паўтараецца; N-ацэтылгалактазамінсульфат — у састаў хандраітынсерных к-т, дэрматасульфату і кератасульфату. Дыцукрыдныя звёны гэтых вытворных галактазамінаў — структурны элемент мукоідаў чалавека і жывёлы — уваходзяць у састаў спецыфічнага поліцукрыду пнеўмакока.
А.М.Ведзянееў. с. 448
ГАЛАКТАЗІДА́ЗЫ , ферменты класа гідралаз. Паралізуюць адшчапленне галактозы ад алігацукрыдаў, якія маюць гэты монацукрыд. α-галактазідаза спецыфічна расшчапляе α-галактазіды (напр., рафінозы і мелібіёзы). β-галактазідаза (лактаза) гідралізуе лактозу на галактозу і глюкозу. α-галактазідаза ёсць у піўных дражджах і ферментным прэпараце, што атрымліваюць з плесневага грыба Aspergillus oryzae; β-галактазідаза — у пладах міндаля, лактозных дражджах, бактэрыях і плесневых грыбах, у малочнай залозе жывёл.
А.М.Ведзянееў. с. 448
ГАЛАКТА́НЫ , поліцукрыды матрыкса сценкі расліннай клеткі. Належаць да падгрупы геміцэлюлоз. Пры гідролізе к-тамі ўгвараюць галактозу. Вельмі пашыраны ў раслінах, асабліва ў драўніне і насенні. Уключаюць пераважна арабінагалактан, малекула якога складаецца з асн. ланцуга, злучаных гліказіднымі сувязямі β-галактапіранозных рэшткаў. Сульфатаваныя галактаны трапляюцца ў некат. водарасцей (напр., у відаў з роду Cladophora, Caulepra, Codium).
А.М.Ведзянееў. с. 448
ГАЛАКТО́ЗА , прыродны монацукрыд з групы гексозаў. Існуе ў ацыклічнай (піранознай) і цыклічнай (фуранознай) формах, L-галактоза ўваходзіць у састаў поліцукрыдаў чырвоных водарасцей, D-галактоза вельмі пашырана ў прыродзе, уваходзіць у састаў алігацукрыдаў (рафінозы, мелібіёзы, стахіёзы), некат. гліказідаў, раслінных і бактэрыяльных поліцукрыдаў (розных камедзей і слізей, галактанаў, пекцінавых рэчываў, геміцэлюлоз, сапанінаў, гуміарабікаў, глікаліпідаў хларапластаў, глікапратэінаў, антацыянаў і інш.). У арганізме жывёлы і чалавека галактоза — састаўная частка лактозы, групаспецыфічных поліцукрыдаў і інш. злучэнняў. У біял. тканках галактоза ператвараецца ў глюкозу, таксама ў аскарбінавую і галактуронавую к-ты. Зброджваецца т.зв. лактознымі дражджамі. Добра растваральная ў вадзе, дрэнна — у спірце. У жывёльных і раслінных тканках D-галактоза можа ўключацца ў гліколіз. У чалавека спадчынная адсутнасць гэтага ферменту вядзе да немагчымасці утылізаваць D-галактозу з лактозы і выклікае захворванне — галактаземію.
А.М. Ведзянееў с. 448
ГАЛАКТУРО́НАВАЯ КІСЛАТА́ , аднаасноўная гексуронавая кіслата, монацукрыд. Утвараецца ў арганізмах з D-галактозы шляхам акіслення яе першаснай гідраксільнай групы да карбаксільнай. Вельмі пашырана ў прыродзе: структурны кампанент многіх вышэйшых поліцукрыдаў, утвараецца ў тканках раслін, уваходзіць у састаў пекцінавых рэчываў, камедзей, слізей, спецыфічных поліцукрыдаў некат. мікробаў і інш. У раслінах пад уздзеяннем ферменту дэкарбаксілазы галактуронавая кіслата ператвараецца ў арабінозу. Пры награванні водных раствораў галактуронавая кіслата ў прысутнасці солей некат. металаў можа дэкарбаксіліравацца з утварэннем L-арабінозы.
А.М.Ведзянееў. с. 448
ГАЛА́КТЫКА (ад познагрэч. galaktikos малочны, млечны), гіганцкая зорная сістэма, да якой належаць Сонца і ўся Сонечная сістэма разам з Зямлёй. У яе ўваходзяць не менш за 100 млрд. зорак (іх агульная маса каля 1011 мас Сонца), міжзорнае рэчыва (газ і пыл, маса якіх каля 0,05 масы ўсіх зорак), касм. часціцы, эл.-магн. і гравітацыйнае поле.
Структура Галактыкі неаднародная. Адрозніваюць 3 асн. падсістэмы: сферычную (гала) — шаравыя скопішчы, чырвоныя гіганты, субкарлікі, пераменныя зоркі тыпу RR-Ліры, якія рухаюцца вакол цэнтра мас Галактыкі па выцягнутых арбітах у разнастайных напрамках і не ўдзельнічаюць у вярчэнні галактычнага дыска; прамежкавую (дыск) — большасць зорак галоўнай паслядоўнасці, у т.л. Сонца, зоркі-гіганты, белыя карлікі, планетарныя туманнасці; скорасць іх вярчэння мяняецца з адлегласцю ад цэнтра; узрост — некалькі млрд. гадоў; плоскую (тонкі дыск ці спіральныя рукавы) — маладыя зоркі, міжзорны газ і пыл, доўгаперыядычныя цэфеіды, пульсары, многія галактычныя крыніцы гама-, рэнтгенаўскага і інфрачырвонага выпрамянення; узрост гэтых зорак не большы за 100 млн. гадоў, яны не паспелі значна аддаліцца ад месцаў свайго нараджэння, таму спіральныя галіны Галактыкі лічаць месцам утварэння зорак. Цэнтральная вобласць Галактыкі (ядро) знаходзіцца ў напрамку сузор'я Стралец і заслонена ад зямнога назіральніка міжзорнымі воблакамі касм. пылу і газу. Памеры ядра Галактыкі больш за 1000 пк. Яно з'яўляецца крыніцай магутнага радыевыпрамянення, што сведчыць пра актыўныя працэсы, якія адбываюцца ў ім. Самая знешняя частка сферычнай падсістэмы — карона Галактыкі радыусам каля 70 кпк і масай, у 10 разоў большай за масу ўсёй астатняй Галактыкі. Сонца, знаходзіцца на адлегласці 8,5 кпк ад цэнтра, амаль дакладна ў плоскасці Галактыкі, і аддалена ад яе на Пн прыблізна на 25 кпк Скорасць вярчэння Сонца вакол цэнтра Галактыкі 230 км/с. Для зямнога назіральніка зоркі канцэнтруюцца ў напрамку плоскасці Галактыкі і зліваюцца ў бачную карціну Млечнага Шляху. Знаходжанне Сонца паблізу плоскасці Галактыкі ўскладняе даследаванне нашай зорнай сістэмы.
Літ.: Марочник Л.С., Сучков А.А. Галактика. М., 1984; Воронцов-Вельяминов Б.А. Очерки о Вселенной. 8 изд. М., 1980; Климишин И.А. Открытие Вселенной. М., 1987.
Н.А.Ушакова. с. 448
ГАЛА́КТЫКІ , гіганцкія гравітацыйна звязаныя зорныя сістэмы, падобныя да нашай Галактыкі. Асн. маса рэчыва сканцэнтравана ў зорках, колькасць якіх у галактыках 106—1012. Галактыкі ўтрымліваюць таксама газ і касм. пыл. Размеркаваныя ў прасторы нераўнамерна, утвараюць скопішчы ў выглядзе буйнамаштабнай ячэістай структуры. Назіраюцца як светлыя туманныя плямы.
Адрозніваюць эліптычныя (Е), лінзападобныя (SО), спіральныя (S), спіральныя з перамычкай (SВ) і няправільныя (Іr) галактыкі. Найб. пашыраны эліптычныя, лінзападобныя, спіральныя. Эліптычныя галактыкі маюць вось сіметрыі, зоркі аварочваюцца вакол цэнтра мас сістэмы ў розных плоскасцях; як цэлае галактыкі зварочваюцца вельмі павольна. Іх дыяметр 5—50 кпк, масы 106—1013 мас Сонца, свяцільнасці 106—1012 свяцільнасцей Сонца. Яны складаюцца з жоўтых і чырвоных зорак, у іх практычна няма газу. У гэтых сістэмах рана спыніліся працэсы зоркаўтварэння. Прыклад карлікавых эліптычных галактык — спадарожнікі Андрамеды Туманнасці. Спіральныя галактыкі — моцна сплюшчаныя сістэмы з цэнтр. ядром; дастаткова хутка аварочваюцца ў напрамку закручвання спіралей. Маюць 2 і больш спіральных галін, дзе сканцэнтраваны іх самыя яркія і маладыя зоркі, рассеяны зорныя скопішчы, газапылавыя комплексы. Асн. маса зорак знаходзіцца ў дыску галактыкі. Спіральная структура абкружана сферычнай кампанентай, якая складаецца са старых зорак і шаравых скопішчаў. Лінзападобныя галактыкі моцна сплюшчаныя, але не маюць спіральнай структуры; у іх адрозніваюць ядро, лінзу-дыск і слабы арэол — гала. Галактыкі SO, S і SВ хутка аварочваюцца (скорасць вярчэння на адлегласці 10 кпк ад ядра дасягае 300 км/с) і абкружаны сферычнымі каронамі. Спіральныя галактыкі з перамычкай маюць выгляд выцягнутага ядра з перамычкай паміж дзвюма спіральнымі галінамі. Да няправільных адносяцца галактыкі, у якіх не назіраюцца выразнае ядро і вярчальная сіметрыя (напр., Магеланавы воблакі). Масы спіральных і няправільных галактык 109—1012 мас Сонца, свяцільнасці 108—1011 свяцільнасцей Сонца. Існуюць таксама пекулярныя галактыкі (кожная мае унікальную форму), узаемадзейныя галактыкі (падвойныя сістэмы, паміж якімі назіраюцца перамычкі светлай матэрыі), квазары.
Літ.: Ходж П. Галактики: Пер. с англ. М., 1992; Гуревич Л.Э., Чернин А.Д. Происхождение галактик и звезд. 2 изд. М., 1987; Агекян Т.А. Звезды, галактики, Метагалактика. 3 изд. М., 1981.
Н.А.Ушакова с. 448
ГАЛАКТЫ́ЧНАЯ АСТРАНО́МІЯ , гл. Зорная астраномія. с. 449
ГАЛАКТЫ́ЧНЫ ГОД , прамежак часу, за які Сонечная сістэма робіць 1 абарот вакол цэнтра Галактыкі. Складае каля 230 млн. зямных гадоў. с. 449
ГАЛАКТЫ́ЧНЫЯ КААРДЫНА́ТЫ , адна з сістэм нябесных каардынат. с. 449
ГАЛАКУ́ЧНІК (Gymnokarpium), род папарацей сям. шчытоўнікавых, або апсідыевых. 10 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар'і. На Беларусі трапляюцца галакучнік трохраздзельны, або папараць Лінея (Gymnokarpium dryopteris), што расце групамі або зараснікамі ў хвойных (пераважна яловых) лясах, лясных ярах, і галакучнік Роберта (Gymnokarpium robertianum), які зрэдку трапляецца ў паўн. раёнах на вапнавых агаленнях у хвойных лясах.
Шматгадовыя папараці з тонкімі, часта галінастымі паўзучымі карэнішчамі, укрытымі светла-карычневымі шырокаяйцападобнымі лускавінамі. Лісце адзіночнае, прамастойнае, трохраздзельнае з двойчыперыстай пласцінкай, на ніжнім баку якой размешчаны сорусы са спорамі. Спараносяць у чэрв.—ліпені. Дубільныя і дэкар. расліны. с. 449
ГАЛАКЦІЁНАЎ Сцяпан Піліпавіч (1779, С.-Пецярбург — 2.7.1854), рускі графік. Вучыўся ў Пецярб. АМ (1785—1800) у М.М.Іванава і С.Шчадрына. Выкладаў там жа (1817—54; праф. з 1831). Працаваў гал. чынам у тэхніцы разцовай гравюры ў спалучэнні з афортам; адзін з першых у Расіі авалодаў тэхнікай літаграфіі. Аўтар краявідаў Пецярбурга і яго ваколіц («Від Марлі і Залатой гары з боку Парнаса ў Пецяргофе», гравюра на медзі, пач. 1800-х г., 12 замалёвак Пецярбурга, літаграфіі па ўласных малюнках, 1821—24), віньетак для пецярб. альманахаў і часопісаў, ілюстрацый да твораў А.Пушкіна, І.Крылова і інш. Займаўся таксама жывапісам. с. 449
ГАЛАЛЕ́ДЗІЦА , тонкі слой лёду на зямной паверхні, не пакрыты снегам. Утвараецца пасля адлігі, дажджу або імжы пры раптоўным пахаладанні або пры выпаданні ці асяданні вадкіх атм. ападкаў на пераахалоджаную паверхню (гл. Галалёд). с. 449
ГАЛАЛЁД , слой шчыльнага лёду, які намярзае на паверхні зямлі і прадметаў з пераахалоджаных кропляў дажджу, туману або імжы. Утвараецца пераважна з наветранага боку пры т-рах паветра ад 0 да -3 °С, зрэдку да -16 °С. Пры галалёдзе можа ўтварацца скарынка лёду таўшчынёй некалькі сантыметраў, што з'яўляецца прычынай траўматызму і трансп. аварый, пашкоджанняў дрэў і азімых пасеваў, абрыву правадоў электраперадач і тэлеф. сувязі. Галалёд — від абледзянення, асабліва небяспечнага для самалётаў. На тэр. Беларусі галалёд бывае ў сярэднім 7—19 сут за год. с. 449
ГАЛАМБЁЎСКІ (Gołębiowski) Лукаш Іосіфавіч (13.10.1773, в. Пагост Пінскага р-на Брэсцкай вобл. — 7.1.1849), польскі гісторык, этнограф, архівіст. Скончыў манаскую школу ў Дубровіцы на Палессі. Працаваў бібліятэкарам у гісторыка Т.Чацкага. Удзельнік паўстання ў 1794. У 1818—23 бібліятэкар у Пулавах. З 1818 чл. Т-ва сяброў навук, у 1824—31 яго сакратар (звольнены пасля задушэння паўстання 1830—31). З 1827 праф. л-ры пед. ін-та. Аўтар адной з першых прац па гісторыі Варшавы «Гістарычна-статыстычнае апісанне горада Варшавы» (1826). У кн. «Люд польскі, яго звычаі, забабоны» (1830) змясціў свае назіранні над адзеннем беларусаў, апісанні вяселля, радаўніцы, інш. абрадаў і звычаяў, узятыя з прац З.Даленгі-Хадакоўскага, М.Чарноўскай і інш. Бел. матэрыялы і ў кн. «Гульні і забавы розных саслоўяў ва ўсім краі або ў некаторых толькі правінцыях» (1831). Упершыню ў этнагр. л-ры апісаў абрад «Куста» на Палессі, апублікаваў забаўлянку «Сарока-варона», дажынкавую песню, легенды пра папараць-кветку, ноты бел. купальскай і русальнай песень. З працы Чарноўскай запазычыў апісанні святкавання купалля і русалак. Апісваў побыт, нар. абрады, звычаі, святы, фальклор палякаў, беларусаў, украінцаў, рускіх. Аўтар прац «Гісторыя Польшчы» (т. 1—3, 1846—48), «Кабінет польскіх медалёў з часу панавання Станіслава Аўгуста» (1843; змешчана ў кн. Э.Рачынскага «Кабінет польскіх медалёў»), «Гісторыя польскай ваеннай справы» і інш. (многія ў рукапісах).
Літ.: Васілевіч У.А [Лукаш Галамбёўскі] // Каханоўскі Г.А, Малаш Л.А., Цвірка К.А. Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалізму. Мн., 1989. С. 61—64.
І.У.Саламевіч. с. 449
ГАЛАМЯ́НКІ (Соmephorus), адзіны род рыб сям. галамянкавых атр. скарпенападобных. 2 віды: галамянка вялікая (Соmephorus baicalensis) і галамянка малая (Соmephorus dybowski) — эндэмікі воз. Байкал. Пелагічныя рыбы, жыццё праводзяць у тоўшчы вады на глыб. 100 м і болей.
Даўж. верацёнападобнага, паўпразрыстага цела 13—23 cм, маса 15—64 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Цела голае, бледна-ружовага колеру з перламутравым адлівам. Грудныя плаўнікі доўгія, брушныя адсутнічаюць. Кормяцца пелагічнымі ракападобнымі, радзей сваімі маляўкамі. Жывародныя, характэрна малая колькасць самцоў (у галамянкі вялікай — 3% ад агульнай колькасці рыб, у галамянкі малой — 12—20%). У целе галамянкі вялікай да 33% тлушчу, які выкарыстоўваецца ў медыцыне. Здабываюцца дзеля тлушчу. Асноўны корм байкальскага цюленя. с. 450
ГАЛА́Н Яраслаў Аляксандравіч (27.7.1902, г. Дынаў, цяпер Польшча — 24.10.1949), украінскі пісьменнік, публіцыст. Вучыўся ў Венскім (1923—26), скончыў Кракаўскі (1928) ун-т. Удзельнічаў у рэв. падп. рабоце. Адзін з арганізатараў антыфаш. кангрэса па абароне культуры (Львоў, 1936). Першы твор — п'еса «Дон Кіхот з Этэнгайма» (1927). Аўтар п'ес «Груз» (1929), «Вераніка» (1930), «Каханне на досвітку» (нап. 1949), сатыр. камедыі «99%» (1930—31), трагедыі «Пад залатым арлом» (1947), апавяданняў і аповесцей, публіцыстычных артыкулаў, у якіх адлюстраваў складаныя, супярэчлівыя падзеі даваен. і пасляваен. зах.-ўкр. рэчаіснасці. Майстар сатыр. нарысаў, памфлетаў і фельетонаў (зб-кі «Фронт у эфіры», 1943; «Іх абліччы», 1948; «Перад тварам фактаў», 1949). Трагічна загінуў. Дзярж. прэмія СССР 1952. На бел. мову асобныя творы Галана перакладаў Г.Сапрыка.
Тв.: Твори. Т. 1—4. Киïв, 1977—80; Бел. пер. — З крыжам ці з нажом: Памфлеты. Мн., 1954; Рус. Пер. — Избранное. М., 1985; Об этом нельзя забывать: Рассказы, очерки, памфлеты, пьесы. Киев, 1987.
Літ.: Вартанов Г.И. Ярослав Галан: Очерк жизни и творчества. Львов, 1985; Ткачев П.И. Вечный бой. Мн., 1970. с. 450
ГАЛА́НДСКАЯ ПАРО́ДА буйной рагатай жывёлы. Малочнага кірунку. Выведзена ў Нідэрландах у выніку працяглага паляпшэння мясц. жывёлы шляхам інбрыдзінгу і селекцыйнага адбору. Атрымала сусв. прызнанне за высокія паказчыкі малочнай і мясной прадукцыйнасці, прыстасаванасці да розных прыродна-клімат. і тэхнал. умоў. Гадуюць у многіх краінах Еўропы, дзе створаны роднасныя ёй пароды (найлепшая — галштына-фрызская жывёла ў ЗША; сярэднегадавы надой да 10 т малака). На Беларусі быкоў-вытворнікаў галандскай пароды выкарыстоўваюць у скрыжаваннях для паляпшэння гасп. якасцей і экстэр'еру чорна-пярэстай пароды.
Жывёла з моцнай канстытуцыяй, прапарцыянальным тулавам, добра развітой мускулатурай і вымем. Масць чорна-пярэстая. Жывая маса нованароджаных цялят 33—45 кг, дарослых кароў 550—600 і быкоў 800—1000 кг. Надой кароў за лактацыю складае 5700—6000 кг малака (4—4,2% тлушчу). с. 450
ГАЛА́НДЦЫ , нацыя, асн. насельніцтва Нідэрландаў (больш за 11,62 млн. чал.). Агульная колькасць 12,83 млн. Чал. (1987). Гавораць на нідэрландскай мове. Вернікі пераважна пратэстанты. с. 450
ГАЛА́НДЫЯ (Holland), гістарычная вобласць на З Нідэрландаў. Утварылася ў 10 ст. як графства. У 1299—1354 аб'яднана з графствам Генегаў (Эно). У 1433—77 у складзе Бургундыі. З 1477 (канчаткова з 1482) пад уладай Габсбургаў, адна з 17 правінцый Нідэрландаў гістарычных. Найб. эканамічна развітая правінцыя (сукнаробства, рыбалоўства, мараходства, суднабудаванне, гандаль), адыграла вядучую ролю ў Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі, у ходзе якой утворана незалежная Рэспубліка Злучаных правінцый (наз. таксама Галандская рэспубліка або проста Галандыя) з эканам. і паліт. ядром у Галандыі. У 1806—10 існавала залежнае ад Францыі Галандскае каралеўства на чале з Луі Банапартам. У складзе сучаснага Каралеўства Нідэрландаў (з 1830; неафіцыйна наз. Галандыя) падзяляецца на 2 правінцыі — Паўн. (адм. цэнтр г. Харлем) і Паўд. (адм. цэнтр г. Гаага). с. 450
ГАЛА́НДЫЯ (Ноlland), неафіцыйная назва сучаснага Каралеўства Нідэрландаў. Гл. Нідэрланды. с. 450
ГАЛАНТАРЭ́Я (франц. galanterie літар. ветлівасць, далікатнасць), гандлёвая назва прадметаў упрыгожання, туалету і асабістага ўжытку. Асартымент галантарэі з улікам зыходных матэрыялаў зведзены ў групы: тэкстыльную (стужкі, тасьмы, гальштукі і інш.), з пластычных мас (грабяні, гузікі і інш.), металічныя (брошкі, спражкі і інш.), скураныя (пальчаткі, рамяні паясныя і інш.), шчоткі і люстэркі. с. 450
ГАЛА́ПАГАС (Galápagos), Чарапашыя астравы, архіпелаг Калон, група з 16 вял. і больш за 50 малых астравоў у Ціхім ак., паблізу ад экватара, на З ад Паўд. Амерыкі. Правінцыя Эквадора. Найб. а-вы: Ісабела, Фернандзіна, Сан-Сальвадор, Санта-Крус і Сан-Крыстобаль. Пл. 7,8 км2. Нас. 6,1 тыс. чал. (1992). Галапагас — астравы вулканічнага паходжання з патухлымі і дзеючымі вулканамі. Выш. да 1707 м. Клімат экватарыяльны, пасатны, сухі. Абмываюцца астравы халодным Перуанскім цячэннем; сярэднегадавая т-ра 23 °С. Да выш. 220 м саванны з калючымі хмызнякамі, участкі пустынь, вышэй — вільготныя імхі, лішайнікі, папараці. У фауне шмат рэліктаў і эндэмікаў: гіганцкія чарапахі, яшчаркі ігуаны, фрэгаты, фламінга, пеліканы і інш. Нац. парк. Галапагас. с. 451
ГАЛА́ПАГАС (Galápagos), нацыянальны парк Эквадора, на а-вах Галапагас (архіпелаг Калон) у Ціхім ак., каля 1000 км на З ад Паўд. Амерыкі. Размешчаны на вял. а-вах Ісабела, Санта-Крус, Сан-Крыстобаль і інш. Засн. ў 1936. Пл. 691,2 тыс. га. У флоры каля 700 відаў раслін, з якіх больш за 40% эндэмічныя віды. У прыбярэжных раёнах звычайныя вялізныя кактусы (часцей трапляецца апунцыя, выш. да 10 м), вышэй — калючыя хмызнякі, у верхняй зоне — паласа сырых эндэмічных вечназялёных лясоў з папарацямі і імхамі. Унікальная фауна небагатая — каля 90 відаў птушак і з дзесятак рэптылій: уюркі (13 відаў, у т.л. дарвінавы, вялікі кактусавы і інш ), пінгвіны (каля 1,5 тыс. асобін), нелятаючыя бакланы (каля 1 тыс.), фрэгаты і інш.; гіганцкія слановыя чарапахі (масай да 250 кг), яшчаркі ігуаны (у т.л. марская, насякомаедная і інш.); наземныя млекакормячыя прадстаўлены хамякамі і кажаном; эндэмічныя галапагоскія марскі леў і коцік. На в-ве Санта-Крус з 1964 існуе Міжнар. н.-д. станцыя імя Ч.Дарвіна. Галапагас уключаны ЮНЕСКА у спіс аб'ектаў сусв. культурнай і прыроднай спадчыны. с. 451
ГАЛАРКТЫ́ЧНАЯ БІЯГЕАГРАФІ́ЧНАЯ ВО́БЛАСЦЬ , фларыстычная і зоагеагр. вобласць сушы. Для раслін і жывёл межы галарктычнай біягеаграфічнай вобласці не супадаюць. Самая вял. займае больш за палову ўсёй сушы: Еўропу, б. ч. Азіі, Паўн. Афрыку, Паўн. Амерыку. У складзе галарктычнай біягеаграфічнай вобласці вылучаюць самаст. падвобласці Палеарктыку і Неарктыку.
Фауна на Крайняй Пн бедная і аднастайная, да Пд багацейшая. Агульныя віды для Паўн. Амерыкі і паўн. Еўразіі: бабёр, воўк, буры і белы мядзведзі, гарнастай, лось, высакародны алень, снежны баран, ліс і інш. Сярод эндэмікаў млекакормячыя (віларогі, грызуны апланадонтавыя, селявініевыя і інш.), птушкі (цецеруковыя, гагары, чысцікі і інш.), рыбы (ласасёвыя, асетрападобныя і інш.). Тэр. Беларусі ўваходзіць у падвобласць Палеарктыкі і падзяляецца на 3 правінцыі (раёны); паўн., пераходную і палескую. Пашыраны зубр, бабёр, глушэц, высакародны алень і інш.; сярод эндэмікаў хахуля, бабёр, казуля, сіпуха і інш. Для флоры галарктычнай біягеаграфічнай вобласці характэрны сям. складанакветных, злакавых, асаковых, бабовых, казяльцовых, крыжакветных, губакветных і інш. Больш за 30 эндэмічных сям. раслін: гінкгавыя, адоксавыя, шэйхцэрыевыя і інш. Тэр. Беларусі ўваходзіць у Барэальную падвобласць. Вылучаюць 3 фларыстычныя правінцыі: Усх.-Еўрап. (займае большую ч. тэр.), Цэнтр.-Еўрап. (Белавежская пушча) і Паўн.-Еўрап. (на Пн). Пашыраны складанакветныя, злакавыя, асаковыя і інш., з дрэвавых — бярозавыя, хваёвыя, вярбовыя і інш. Эндэмікі: луннік, снітка, маркоўнік, медуніца і інш. с. 451
ГАЛАСАВА́ННЕ , падача голасу за каго-н. або што-н.; адна з найб. пашыраных працэдур для высвятлення меркаванняў, настрояў, спадзяванняў людзей па важных праблемах паліт. жыцця, уладнай практыкі. Бывае адкрытае, закрытае (тайнае), пайменнае, пры якім афіцыйна рэгіструецца, як галасаваў пэўны член парламента ці інш. органа. Галасаваннем вырашаецца лёс дэмакратычна выбіраемых кіраўнікоў дзяржаў і мясц. органаў улады, членаў парламента, дэпутатаў і інш. асоб, якія выбіраюцца на дзярж. пасады насельніцтвам, а таксама кіраўнікоў, супрацоўнікаў тых або інш. органаў і ўстаноў (гл. Выбарная сістэма). Для вырашэння ключавых пытанняў дзярж. і грамадскага жыцця можа праводзіцца нар. галасаванне — рэферэндум. с. 451
ГАЛАСАВЫ́ АПАРА́Т , сукупнасць анатамічных структур, з дапамогай якіх у чалавека і жывёл з лёгачным дыханнем утвараюцца гукі. Складаецца з галасавых звязак — складкі са злучальнай тканкі на ўнутр. паверхні бакавых сценак гартані. Прамежак паміж імі — галасавая шчыліна. Ва ўтварэнні гукаў удзельнічаюць дыхальныя шляхі (трахея, бронхі), а таксама лёгкія. На адценні гукаў уплываюць глотка, насавая поласць з прыдаткавымі пазухамі, ротавая поласць. Паветра з лёгкіх выходзіць праз галасавую шчыліну, ад гэтага звязкі вібрыруюць і ўтвараюць гукавыя хвалі. Змена шырыні галасавой шчыліны і ступені нацягнутасці галасавых звязак уплывае на вышыню і моц гуку. с. 451
ГАЛАСЕ́КА (Golasесса), археалагічная культура эпохі жалеза (каля 900—15 да н.э.) на тэр. П'емонта і Ламбардыі, у вярхоўях р. По (Італія). Назва ад могільніка каля г. Мілан. Вядома па грунтавых могільніках тыпу палёў пахавальных урнаў культур. Пахавальны абрад — трупаспаленне, рэшткі якога ссыпаліся ў урну, часам абкладзеную камянямі, ці камеру з каменных пліт. У большасці пахаванняў бедны інвентар, сустракаюцца серыі метал. вырабаў (наканечнікі коп'яў, посуд, вазы з характэрным арнаментам, конская збруя, калясніцы і інш.). На познім этапе культуры трапляюцца надмагільныя стэлы з надпісамі этрускага пісьма (магчыма, гэта італьян. мова, якая зведала значны кельцкі ўплыў).
А.В.Іоў. с. 451
ГАЛАСНІ́К , керамічная пасудзіна ў выглядзе збана, якую ўмуроўвалі ў сцены будынкаў горлам у інтэр'ер. У якасці галаснікоў выкарыстоўвалі і амфары. Галаснікі паляпшалі акустычныя магчымасці зальных памяшканняў, аблягчалі мураваную сцяну. Вядомыя з часоў Стараж. Рыма. На ўсходнеславянскай тэр. набылі пашырэнне ў 12 ст. (Ноўгарад, Полацк, Гродна). Найб. даследаваныя галаснікі Гродзенскай Барысаглебскай царквы і Гродзенскай ніжняй царквы. Гэта высокія (38—49,5 см) пасудзіны з круглым тулавам і доўгім вузкім горлам (дыяметр 7—8 см). Іх паверхня (у верхняй частцы) аздаблялася густым паралельна-лінейным арнаментам.
А.А. Трусаў. с. 451
ГАЛАСНЫ́ СПЕЎ , гучнае спяванне на адкрытым паветры. Вядомы ў многіх народаў свету, чый побыт звязаны з працай на вольным паветры (напр., іодлі альпійскіх горцаў і інш.). На Беларусі на працягу стагоддзяў выпрацаваўся ў своеасаблівую школу нар. выканання са сваімі эстэт. заканамернасцямі і крытэрыямі майстэрства. Галоўныя з іх: уменне «голасна весці» (спяваць працяжна, на вял. дыханні), а таксама «падняць» песню (распець яе са звонкай грудной падводкай). Для галаснога спеву характэрны шматлікія гукавыя фарбы, якія арганічна ўплятаюцца ў меладычную лінію напеву (глісандуючыя ўзлёты і спады, воклічы на асобных фанемах). У манеры галаснога спеву выконваюцца звычайна каляндарныя песні вяснова-летняга цыкла, пазаабрадавыя лірычныя песні працяжнага характару. Найб. выразна галасны спеў прадстаўлены на Палессі, а таксама на Магілёўшчыне і ў паўд. раёнах Міншчыны. Выдатныя яго майстры сустракаюцца пераважна сярод пастухоў, леснікоў, аб'ездчыкаў; у мінулым майстэрствам галаснога спеву валодалі плытагоны.
Літ.: Можейко З.Я. Песенная культура Белорусского Полесья. Село Тонеж. Мн., 1971; Яе ж. Традиціïний білоруський народний спів сьогодні // Нар. творчість та етнографія. 1970. N° 1; Цитович Г.Н. Украинско-белорусские связи в народной музыке // Цитович Г.Н. О белорусском песенном фольклоре. Мн., 1976.
З.Я.Мажэйка. с. 451
ГАЛАСУ́МЧАТЫЯ (Hemiascomycetidae), падклас сумчатых грыбоў. Уключае 4 парадкі: эндаміцэтальныя (Endomycetales), тафрынальныя (Тарhrinales), протаміцэтальныя (Protomycetales) і аскасферальныя (Аscosphaerales), каля 350 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляецца каля 20 відаў з парадкаў тафрынальныя і эндаміцэтальныя.
Прымітыўныя грыбы, у якіх талом прадстаўлены адзіночнымі клеткамі, што пачкуюцца або дзеляцца (толькі некат. віды маюць слаба развіты міцэлій), пладовыя целы адсутнічаюць, сумкі са спорамі ўтвараюцца адзіночна ці слоем непасрэдна на клетках або міцэліі. Большасць галасумчатых — сапратрофы. Ёсць паразіты вышэйшых раслін, чалавека і жывёл, узбуджальнікі розных хвароб — гіпертрафіі і дэфармацыі пладоў, кучаравасці лісця, кішэнек, ведзьміных мётлаў, бластамікозаў, кандыдамікозаў. Да галасумчатых належаць дражджавыя грыбы (дрожджы), якія маюць вял. практычнае значэнне.
В.С.Гапіенка. с. 452
ГАЛАТУ́РЫІ , марскія агуркі, марскія скарбонкі (Holothurioidea), клас марскіх беспазваночных тыпу ігласкурых. 5 атр., каля 1100 сучасных відаў пашыраны ў морах і акіянах, пераважна на дне. Найб. вядомыя трэпанг далёкаўсходні (Stichopus japonicus), кукумарыя, або марскі агурок японскі (Cucumaria japonica), марскі агурок выцягнуты (Trachythyone elongata), марская курачка (Psolus phantapus). Выкапнёвыя шкілетныя пласцінкі вядомы з дэвону, на Беларусі зрэдку трапляюцца ў верхнедэвонскіх адкладах Прыпяцкай упадзіны.
Даўж. бочачкападобнага або чэрвепадобнага цела ад некалькіх мм да 2 м, у многіх з вонкавымі прыдаткамі (шчупальцы, ножкі, папілы, парус і інш.). Цела ўкрыта мяккай скурай, якая ўтрымлівае мікраскапічныя шкілетныя вапняковыя пласцінкі (спікулы). Рот на пярэднім канцы цела, акружаны венчыкам шчупальцаў. Многія здольныя да аўтатаміі задняй ч. цела з наступнай рэгенерацыяй. Палавыя прадукты выводзяцца ў ваду, дзе яйцы апладняюцца і развіваюцца. Лічынка плавае. Некаторыя галатурыі выношваюць малявак. Аб'екты промыслу і аквакультуры (пераважна трэпанг). с. 452
ГАЛА́ТЫ (Galatae), кельцкія плямёны. Пасля спусташэння Грэцыі і Македоніі былі разбіты сірыйскім царом Антыёхам І. Каля 277 да н.э. ўварваліся ў М. Азію, аселі на тэр., якую назвалі Галатыя, і падзяляліся на плямёны талістаагаў, трокмаў і тэктасагаў. Рабілі набегі на суседнія тэр., спыненыя ў выніку ваен. паходаў пергамскіх правіцеляў Атала І і Эўмена II, у 188 да н.э. рымлян. Пасля 188 да н.э. галаты — васалы Рыма, падтрымалі яго ў войнах (89—64 да н.э.) з царом Понга Мітрыдатам VI. с. 452
ГАЛА́ТЫЯ (Galatia), старажытная дзяржава ў цэнтр. частцы М. Азіі. Уключала землі, якія спачатку былі ў складзе Фрыгіі і Кападокіі. Вылучылася ў выніку ўварвання каля 277 да н.э. кельцкага племя галатаў (адсюль назва). У 183— 167 да н.э. ў Пергамскім царстве. У 166—25 да н.э. пад рым. уплывам, але фармальна незалежная. У 25 да н.э. ператворана ў рым. правінцыю з цэнтрам у Анкіры (сучасны г. Анкара), уваходзіла ў склад Рым. імперыі, потым — Візантыі. У 11 ст. заваявана сельджукамі, у 14 туркамі-асманамі. Назва Галатыя ўжывалася да 7 ст. с. 452
ГАЛАТЭ́Я , у грэчаскай міфалогіі: 1) марское божышча, нерэіда — дачка Нерэя, увасабленне спакойнага мора. У яе закаханы страшны сіцылійскі цыклоп Паліфем. Галатэя кахае прыгожага Акіда, сына ляснога бога Пана. З рэўнасці цыклоп забіў Акіда, Галатэя ператварыла свайго каханка ў цудоўную празрыстую рэчку. 2) Створаная Пігмаліёнам статуя прыгожай дзяўчыны, у якую ён закахаўся. Па яго просьбе Афрадыта ажывіла статую, і Галатэя стала яго жонкай. Міф пра Галатэю стаў сюжэтам твораў жывапісцаў К.Ларэна, Рафаэля, Дж.Цьепала, кампазітараў Г.Ф.Гендэля і І.Гайдна, пісьменнікаў М.Сервантэса і Б.Шоу. с. 452
ГАЛАЎКО́ Анатоль Аляксандравіч (н. 12.12.1925, слабада Аляксееўка Варонежскай вобл., Расія), бел. юрыст. Д-р юрыд. н. (1973), праф. (1974). Скончыў Харкаўскі юрыд. ін-т (1950). З 1954 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1959 у БДУ. Аўтар прац па дзярж., канстытуцыйным, адм. і цывільным праве.
Тв.: Советы — власть народная. Мн., 1965; Саветы і сельская гаспадарка. Мн., 1971; Органы народного контроля. Мн., 1982 (у сааўт.). с. 452
ГАЛАЎКО́ Андрэй Васілевіч (3.12.1897, с. Юркі Палтаўскай вобл., Украіна — 5.12.1972), украінскі пісьменнік. Адзін з заснавальнікаў укр. сав. прозы. Першая кніга — зб. вершаў «Самацветы» (1919). Аўтар апавяданняў і аповесцей (зб-кі «Дзяўчынкі з шляху», 1923; «Пасынкі стэпу», 1928; «Магу», 1926), п'ес («У чырвоных шумах», 1924; «Райскі яблык», 1946, кінасцэнарый «Калі сустракаюцца двое», 1956), кінасцэнарыяў (зб. «Гады маладыя», 1956), нарысаў і інш. У раманах «Бур'ян» (1927), «Арцём Гармаш» (ч. 1—3, 1951—70; Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1969) адлюстраваў жыццё і класавую барацьбу ўкр. сялянства ў перыяд аднаўлення нар. гаспадаркі, у рамане «Маці» (1932, 2-я рэд. 1934) — падзеі рэвалюцыі 1905— 07 і гады рэакцыі на Украіне. Творчасць Галаўко тэматычна і жанрава разнастайная, адметная актуальнасцю праблематыкі, майстэрствам кампазіцыі, паглыбленым псіхалагізмам. На бел. мову творы Галаўко пераклалі Я.Васілёнак, С.Міхальчук, Я.Пфляўмбаўм, Л.Салавей.
Тв.: Твори. Т. 1—5. Киïв, 1976—77; Бел. пер. — Піліпка. Мн., 1930. с. 452
ГАЛАЎНЁВЫЯ ГРЫБЫ́ (Ustilagenales), парадак базідыяльных грыбоў. Уключае 2 сям. — устылягавыя і тылецыевыя, больш за 50 родаў, каля 1000 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляюцца каля 100 відаў з 7 родаў (сараспорый, тылецыя, тэкафора, урацысціс, устыляга, энталома, энтарыза).
Звычайна спецыялізаваныя паразіты вышэйшых травяністых раслін: пашкоджваюць толькі пэўныя віды і нават асобныя сарты, выклікаюць спецыфічнае захворванне пераважна збожжавых злакаў — галаўню. У цыкле развіцця галаўнёвых грыбоў 3 стадыі (фазы): гаплоідная (кароткачасовая, базідыяспоры і першасны міцэлій), дыкарыятычная (працяглая, другасны паразітны міцэлій) і дыплоідная (вельмі кароткая, спелыя хламідаспоры). Міцэлій шматклетачны, бясколерны, мае гаўсторыі, з дапамогай якіх грыбы жывяцца. Міцэлій можа пранізваць розныя органы раслін, дзе ўтвараюцца спляценні з круглаватымі двух'ядравымі спорамі (хламідаспоры), якімі грыбы размнажаюцца. У некат. відаў утвараюцца спаракучкі з 40—50 і больш спораў. Хламідаспоры маюць ахоўную абалонку і здольныя пераносіць высушванне, захоўваюць жыццядзейнасць на працягу 20 і больш гадоў.
В. С. Гапіенка. с. 452
ГАЛАЎНЁЎ Аляксей Іванавіч (н. 25.2.1925, в. Каўшова Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. філосаф. Д-р філас. н. (1973), праф. (1974). Скончыў БДУ (1950). З 1954 у Ін-це філасофіі і права, на кафедры філасофіі АН Беларусі. Даследаваў пытанні сац. філасофіі, філас. праблемы развіцця культуры, навукі і навук. дзейнасці, сучаснасць і будучыню нац. Культур. Аўтар прац «Нацыянальная культура і камунізм» (1967), «Інтэрнацыянальнае і нацыянальнае ў развіцці сацыялістычнай культуры» (1974) і інш. с. 453
ГАЛАЎНЫ́ МОЗГ , пярэдні аддзел цэнтральнай нервовай сістэмы пазваночных жывёл і чалавека, размешчаны ў поласці чэрапа; матэрыяльная аснова вышэйшай нервовай дзейнасці, галоўны рэгулятар усіх жыццёвых функцый арганізма і яго ўзаемаадносін з навакольным асяроддзем.
Філагенетычна галаўны мозг фарміраваўся па шляху ўскладнення будовы і функцый пярэдняга канца нервовай трубкі ў цеснай сувязі з развіццём органаў пачуццяў (гл. ў арт. Цэфалізацыя). У беспазваночных яго ролю выконвае галаўны ганглій, асабліва развіты ў вышэйшых насякомых і малюскаў. Прымітыўны галаўны мозг вылучаецца ў папярэдніка пазваночных — ланцэтніка. У пазваночных жывёл ён ускладняўся з дыферэнцыяцыяй на аддзелы. Сапраўдны галаўны мозг упершыню выявіўся ў кругларотых з падзелам яго на слабадыферэнцыраваны пярэдні мозг (забяспечвае функцыю нюху), сярэдні мозг (уключае вышэйшыя зрокавыя цэнтры), задні мозг (з пачатковай дыферэнцыяцыяй на прадаўгаваты мозг і мазжачок). У рыб інтэнсіўна развіваецца і мазжачок. Выхад пазваночных на сушу абумовіў пераразмеркаванне ролі асобных аддзелаў галаўнога мозга: у земнаводных і рэптылій аб'ёмная доля задняга мозга невялікая, у павялічаным сярэднім мозгу з'яўляюцца адпаведна двух- і чатырохбугор'е; у рэптылій пярэдні мозг дыферэнцыруецца на прамежкавы мозг і 2 паўшар'і канцавога мозга. У птушак развіваюцца глыбокія аддзелы пярэдняга мозга і мазжачок; у млекакормячых — кара вялікіх паўшар'яў (пярэдні і задні мозг дыферэнцыруецца). Антагенетычна галаўны мозг — вытворнае мазгавых пузыроў, поласці якіх развіваюцца ў жалудачкі мозга;эвалюцыйнае ўскладненне будовы галаўнога мозга прасочваецца ў працэсе эмбрыянальнага развіцця жывёл.
У чалавека галаўны мозг дасягнуў найвышэйшай ступені развіцця за кошт павелічэння масы, ускладнення будовы і функцый вял. паўшар'яў, марфал. і функцыян. злучаных пучком нерв. валокнаў — мазолістым целам. Ніжнія аддзелы галаўнога мозга ўтвараюць ствол мозга, які пераходзіць у спінны мозг. Вялікія паўшар'і, падзеленыя глыбокай шчылінай на правае і левае, утвараюць вялікі, або канцавы мозг — аддзел галаўнога мозга, большы за ўсе астатнія. Паверхня яго ў чалавека і буйных жывёл мае звіліны і барозны (у чалавека самыя глыбокія падзяляюць паўшар'і на долі — лобную, цемянную, скроневую, патылічную), у дробных — гладкая. Верхні слой вял. мозга складаецца з шэрага рэчыва (у чалавека таўшчыня слоя 1—5 мм, пераважна нерв. клеткі), ніжэй знаходзіцца белае рэчыва (пераважна нерв. валокны), у тоўшчы якога вылучаюцца падкоркавыя вузлы, або базальныя гангліі (важнейшыя — паласатае цела, бледны шар), утвораныя шэрым рэчывам. У склад усіх структур галаўнога мозга ўваходзіць нейраглія. Да функцыянальна важных утварэнняў галаўнога мозга належаць таламус, гіпаталамус, эпіталамус, лімбічная сістэма і інш. Зверху галаўны мозг пакрыты цвёрдай павуціннай і мяккай мазгавымі абалонкамі, прастора паміж якімі запоўнена цэрэбраспінальнай вадкасцю. Кровазабеспячэнне галаўнога мозга адбываецца праз пазваночныя і ўнутр. сонныя артэрыі. Адзін з асн. прынцыпаў работы галаўнога мозга — безумоўныя і ўмоўныя рэфлексы, якія рэалізуюцца з удзелам экстрапіраміднай сістэмы і піраміднай сістэмы (ёсць толькі ў млекакормячых, найб. развітая ў малпаў і чалавека). Паміж часткамі галаўнога мозга назіраецца двух- і шматбаковая сувязь. Аналіз і сінтэз, перапрацоўка, захоўванне і выдача атрыманай ад рэцэптараў інфармацыі ажыццяўляюцца ў канцавым мозгу (кара вял. паўшар'яў, падкоркавыя структуры). Ацэнка інфармацыі магчыма дзякуючы працэсам памяці. Праз зыходныя ўплывы галаўны мозг кантралюе ўзбуджальнасць рэфлекторных аддзелаў спіннога мозга (гл. Вегетатыўная нервовая сістэма). У кары галаўнога мозга знаходзяцца цэнтры кіравання складанымі рухальнымі актамі, у прадаўгаватым — дыхання, сардэчнай дзейнасці, сасударасшыральны, глытання, жавання, сакрэцыі стрававальных залоз, потавыдзялення, рэгуляцыі мышачнага тонусу, кашлю і інш. Нерв. цэнтры шэрага рэчыва экраннага тыпу працуюць па прынцыпе дывергенцыі, нерв. цэнтры стваловай часткі ядзернага тыпу — па прынцыпе канвергенцыі. Гіпаталамус — вышэйшы цэнтр рэгуляцыі вегетатыўных функцый, месца ўзаемадзеяння нерв. і эндакрыннай сістэм, эпіталамус — цыркадных рытмаў. Нармальная работа галаўнога мозга магчыма пры пэўным узроўні ўзбуджальнасці яго асн. аддзелаў, які падтрымліваецца праз рэтыкулярную фармацыю, сімпатычную нервовую сістэму, мазжачок і спецыфічныя шляхі, што ідуць ад органаў пачуццяў, праз механізмы самарэгуляцыі тонусу кары вял. паўшар'яў. Здольнасць галаўнога мозга перапрацоўваць інфармацыю і ўвасабляць яе ў пэўныя рэакцыі арганізма забяспечвае ўсе віды вышэйшай нерв. дзейнасці, у т.л. мысленне, свядомасць. Функцыі галаўнога мозга могуць парушацца пры шкодных уздзеяннях (мех., фіз., хім., радыяцыйных) на яго ў цэлым або на пэўны ўчастак. Значную ролю ва ўзнікненні паталогіі галаўнога мозга маюць заганы развіцця ці пашкоджанні нерв. сістэмы ў перыяд эмбрыягенезу, расстройствы мазгавога кровазвароту (пры інсультах, атэрасклерозе, гіпертанічнай хваробе, анеўрызмах), запаленчыя працэсы (пры абсцэсах, арахнаідыце, менінгіце, менінгаэнцэфаліце, энцэфаліце), інфекц. і паразітарныя фактары (пры цыстыцэркозе, сіфілісе, эхінакакозе і інш.), чэрапна-мазгавыя траўмы, функцыян. расстройствы, парушэнні працэсаў самарэгуляцыі галаўнога мозга (неўрозы, псіхічныя хваробы і расстройствы) і інш.
Па агульнай сярэдняй масе галаўны мозг дарослага чалавека (прыкладна 1500 г пры аб'ёме каля 1500 см3 і плошчы паверхні 1600—2000 см2) саступае толькі галаўному мозгу слана (каля 5700 т) і кіта (6000—7000 г). Адносная яго сярэдняя маса ў дачыненні да агульнай масы цела, т. зв. паказчык Рагінскага, у галаўнога мозга чалавека найвышэйшая — 32; у дэльфінаў — 16, у сланоў — 10,4, у малпаў — 2—4. Прамой залежнасці паміж памерамі галаўнога мозга і яго здольнасцямі да ажыццяўлення вышэйшай нерв. дзейнасці не ўстаноўлена.
Літ.: Мозг: Пер. з англ. М., 1984.
Я.В.Малашэвіч. с. 453
ГАЛАЎНЫ́Я ЎБО́РЫ , састаўная частка адзення. Вядомы з глыбокай старажытнасці. Напачатку мелі пераважна практычнае значэнне. Паступова набывалі разнастайныя формы і аздабленне; станавіліся ўпрыгажэннямі і нават прадметамі раскошы. Часам выконвалі сімвалічную функцыю. На Беларусі адметныя галаўныя ўборы вядомы з часоў Кіеўскай Русі. Асн. формамі былі: у мужчын шапка, у дзяўчат вянок, у жанчын чапец, паверх убрус. Адлюстроўвалі маёмасную няроўнасць і сац. становішча чалавека (жаночыя — і сямейнае), паступова замацоўваліся і этнічныя асаблівасці адзення.
Галаўныя ўборы пануючых класаў выраблялі з дарагіх мануфактурных тканін і футра, багата аздаблялі каштоўнымі камянямі, жэмчугам, вышыўкай і інш. Мужчынскімі галаўным ўборам магнатаў і гар. знаці ў 16—19 ст. былі кучма, ялмонка, канфедэратка, брыль, магерка з якасных матэрыялаў, у шляхты — шапкі-каўпакі, у духавенства — найперш скуф'я. Жаночыя галаўныя ўборы вызначаліся разнастайнасцю тыпаў і залежнасцю формаў ад змены стыляў у зах.-еўрап. касцюме. Былі пашыраны намітка (убрус, хустка), хустка (рабак, шырынка), рантух, каптуровыя ўборы, а таксама вянок, чылка і інш. Бел. нар. галаўныя ўборы выраблялі ў хатніх умовах або спец. рамеснікі — шапавалы. Мужчыны насілі розныя віды шапак: суконную або лямцавую белую ці шэрую магерку, аўчынную або футравую цыліндрычную ці конусападобную кучомку, зімой — аўчынную ці футравую аблавуху. Летам найчасцей насілі валеныя ці плеценыя брылі. З канца 10 ст. набыў пашырэнне картуз, заменены ў 20 ст. кепкай. Жаночыя галаўныя ўборы 19 — пач. 20 ст. вылучаліся багаццем формаў, спосабам нашэння, вытанчанасцю мастацкага выканання. Дзявочыя ўборы ахоплівалі галаву ў выглядзе абручыка ці перавязкі-ручніка, падзяляліся на віды: вянок, скіндачка, чылка, кубак, хустка; часам яны ўваходзілі ва ўбор замужніх жанчын, якім не дазвалялася паказвацца на людзях з непакрытай галавой. Жаночыя галаўныя ўборы былі больш складаныя паводле будовы, больш сціплыя па дэкоры. Галаўныя ўборы жанчын падзяляюцца на ручніковыя (намітка, сярпанка, хустка), рагацістыя (галовачка, рожкі), каптуровыя (каптур, чапец, наколка), падвічкавыя (падвічка). На белае поле палатна наносіўся чырвоны ці чырвона-чорны арнамент. З прыёмаў маст. афармлення пераважалі вышыўка, узорыстае ткацтва, аплікацыя парчовай тасьмой і інш. Жаночыя галаўныя ўборы не мелі рэзкага падзелу на летнія і зімовыя, у холад на іх дадаткова накідвалі хустку.
З канца 19 ст. ў вёску ўсё шырэй пранікаюць фабрычныя вырабы. Яны паступова выцеснілі традыц. нар. галаўны ўбор.
Літ.: Гл. пры арт. Адзенне.
М.Ф.Раманюк. с. 454
ГАЛАЎНЯ́ , возера ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Лукомка, за 22 км на ПдУ ад г. Чашнікі. Пл. 0,29 км2, даўж. 1,16 км, найб. шыр. 310 м, найб. глыб. 9,2 м, даўж. берагавой лініі каля 2,8 км. Пл. вадазбору 5,53 км2. Схілы катлавіны выш. 5—8 м, на З да 14, у верхняй частцы разараныя. Берагі нізкія. Пойма шыр. ад 10 да 200 м, забалочаная, месцамі пад хмызняком. Дно глеістае, каля берагоў пясчанае. Упадае ручай з возера без назвы, на Пд пратока ў воз. Чарэйскае. с. 454
ГАЛАЎНЯ́ , хвароба раслін, выкліканая галаўнёвымі грыбамі. Найб. шкоду прыносіць збожжавым культурам. Разбурае асобныя завязі або цалкам каласы, мяцёлкі, катахі, радзей сцёблы, лісце, ператвараючы іх у пылаватую або шчыльную чорную споравую масу. Асабліва частыя: цвёрдая галаўня пшаніцы, жыта, аўса і ячменю; пыльная галаўня пшаніцы, ячменю, аўса, проса і кукурузы; каменная галаўня ячменю, сцябловая галаўня жыта і пшаніцы; пухіраватая галаўня кукурузы. На Беларусі найб. пашыраны цвёрдая галаўня пшаніцы (узбуджальнік Tilletia triciti) і пыльная галаўня ячменю (узбуджальнік Ustilago nuda).
Усе віды ўзбуджальнікаў галаўні вузкаспецыялізаваныя — пашкоджваюць толькі пэўную культуру. Меры барацьбы з галаўнёй: выкарыстанне ўстойлівых сартоў, выбракоўка пасеваў, пашкоджаных галаўнёй, хім. абеззаражванне насення фунгіцыдамі або тэрмічным спосабам, апрацоўка насення спец. сістэмнымі пратрутамі (супраць пыльнай галаўні ячменю і пшаніцы). с. 455
ГАЛАЎНЯ́ Анатоль Дзмітрыевіч (2.2.1900, г. Сімферопаль, Украіна — 25.6.1982), рускі кінааператар, тэарэтык кіно. Засл. дз. маст. Расіі (1935). Праф. (1939). Д-р мастацтвазнаўства (1966). Герой Сац. Працы (1980). Скончыў Дзярж. тэхнікум кінематаграфіі (1926). Адзін з заснавальнікаў сав. аператарскай школы. У творчай садружнасці з рэжысёрам У.Пудоўкіным зняў фільмы: «Маці» (1926), «Канец Санкт-Пецярбурга» (1927), «Нашчадак Чынгісхана» (1929), «Мінін і Пажарскі» (1939), «Сувораў» (1941), «Адмірал Нахімаў» (1947; Дзярж. прэмія СССР 1947), «Жукоўскі» (1950; Дзярж. прэмія СССР 1951; апошнія 3 фільмы разам з аператарам Т.Лобавай). Творчасць Галаўні блізкая да традыцый рус. рэаліст. жывапісу з улікам спецыфікі кіно. Смела выкарыстоўваў дынамічныя магчымасці камеры і асвятлення.
Тв.: Съёмка цветного кинофильма. М., 1952; Мастерство кинооператора. М., 1965; Творчество оператора фильма. М., 1978.
Літ.: Громов Е.С. Кинооператор Анатолий Головня. М., 1980. с. 455
ГАЛАЎЧЫ́НЕР Віктар Якаўлевіч (28.6.1905, Мінск — 15.7.1961), бел. рэжысёр. Нар. арт. Беларусі (1944). Нар. арт. Літвы (1959). Скончыў Яўр. драм. студыю ў Маскве (1926). Акцёр, рэжысёр, маст. кіраўнік (1942—46) Дзярж. яўр. т-ра БССР. Рэжысёр Бел. рабочага т-ра імя ЦСПСБ (1930—32), БДТ-1 (Нац. т-р імя Я.Купалы; 1939—42), гал. рэжысёр Дзярж. рус. т-ра БССР (1948). З 1949 гал. рэжысёр у т-рах Іркуцка, Ташкента, Вільні. Найб. значныя пастаноўкі: «Стрэл» А.Безыменскага (1930) у т-ры імя ЦСПСБ; «Вальпоне» Б.Джонсана (1934), «Фальшывая манета» М.Горкага і «Сям'я Авадзіс» П.Маркіша (1937), «Вядзьмарка» А.Гольдфадэна (1941), «Сіротка Хася» Я.Гордзіна і «200000» паводле Шолам-Алейхема (1943), «Пігмаліён» Б.Шоу ў Дзярж. яўр. т-ры БССР; «Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вэгі (1940) у БДТ-1; «Атэла» У.Шэкспіра (1947) у Дзярж. рус. т-ры БССР; «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы (1954) у Ташкенцкім рус. т-ры. Пастаноўкі Галаўчынера рамантычна ўзнёслыя, у іх яркая тэатральнасць, дынамізм, пластычна зробленыя масавыя сцэны спалучаліся з псіхалагічна распрацаванымі характарамі. с. 455
ГАЛАФІ́ТНАЕ ЖЫЎЛЕ́ННЕ , спосаб жыўлення раслін і грыбоў растворанымі неарганічнымі рэчывамі пры дапамозе іх транспарту праз паверхневыя структуры клеткі. Уласціва пераважна аўтатрофам (фотасінтэзавальным раслінам і хемасінтэзавальным бактэрыям). Гл. таксама Галазойнае жыўленне. с. 455
ГАЛАФІ́ТЫ [ад гала... + ...фіт(ы)], расліны, якія растуць на моцна засоленых глебах: па берагах мораў, на саланцах, саланчаках і інш. Марфалагічна часта падобныя да сукулентаў, але адрозніваюцца ад іх высокім асматычным ціскам (да 100 і больш атмасфер). Падзяляюцца на 3 групы. Эўгалафіты, або сапр. галафіты (т. зв. салянкі), маюць пераважна мясістае лісце і сцёблы; цытаплазма ў іх клетках вельмі ўстойлівая да высокіх канцэнтрацый солей, якія назапашваюцца ў іх у вял. колькасці (салярос, сведа і шэраг пустынных паўкустоў). Крынагалафіты выдзяляюць назапашаныя ў іх солі пры дапамозе асаблівых залозак, якія ўкрываюць лісце і сцёблы. У сухое надвор'е на іх утвараецца налёт солей (напр., кермек, тамарыкс). Углікагалафітаў каранёвая сістэма мала пранікальная для солей, таму ў тканках яны не назапашваюцца ў вял. колькасці (некаторыя віды палыну і інш ). Сярод культ. раслін сапраўдныя галафіты адсутнічаюць. Гл. таксама Солевынослівасць раслін.
Л.В.Кірыпенка. с. 455
ГАЛА́Ц (Galaţi), горад на У Румыніі, на левым беразе р. Дунай. Адм. ц. жудэца Галац. Вядомы з 14 ст. 325,8 тыс. ж. (1992). Гал. порт краіны на Дунаі (увоз жал. руды, коксу, бавоўны, абсталявання, вываз харч. тавараў), даступны для марскіх суднаў. Вузел чыг., аўтамаб., трубаправодных магістралей. Прамысл. цэнтр, які вылучаецца машынабудаваннем (суднабудаванне, чыг. майстэрні, сельскагаспадарчае, металаапрацоўка) і чорнай металургіяй (лістапракатны з-д, металург. камбінат). Тэкст. (баваўняная, лёна-пяньковая), швейная, харч. (мукамольная, мяса-малочная, рыба- і плодакансервавая), хім. (фарбы, лакі), дрэваапр., мэблевая, абутковая, буд. матэрыялаў прам-сць. Гіст. музей, музей сучаснага румынскага мастацтва. Арх. помнікі 15—17 ст. с. 455
ГАЛАЦІ́ЧАСК , старажытны горад Полацкай зямлі. Упамінаецца ў «Аповесці мінулых часоў» пад 1071. Месцазнаходжанне не выяўлена. Даследчыкі атаясамлівалі Галацічаск з вёскамі Галоўчын Бялыніцкага р-на Магілёўскай і Голацк Пухавіцкага р-на Мінскай абл. Але рэшткі стараж. горада там не выяўлены.
Літ.: Повесть временных лет. Ч. 1. М.; Л., 1950; Алексеев Л.В. Полоцкая земля в ІХ—XIII в.: (Очерки истории Северной Белоруссии). М., 1966; Штыхов Г.В. Города Полоцкой земли (ІХ—XIII вв.). Мн., 1978. с. 455
ГАЛАЦЭ́Н (ад грэч. holos увесь + kainos новы), пасляледавіковая эпоха, сучасная геалагічная эпоха, якая складае апошні, незавершаны адрэзак антрапагенавай сістэмы (перыяду). Настаў пасля плейстацэну, каля 10 тыс. гадоў назад, калі завяршылася апошняе мацерыковае зледзяненне Еўропы. Пачатак галацэну адпавядае пераходу ад палеаліту да мезаліту. У галацэне суша і мора, прыродныя зоны Зямлі набылі сучасны выгляд, узніклі поймавыя тэрасы рэк, памножыліся тарфянікі, пад узмоцненым уплывам дзейнасці чалавека пачалася трансфармацыя прыродных экасістэм.
Галацэн падзяляюць на перыяды: перадбарэальны, барэальны, атлантычны, суббарэальны, субатлантычны або сучасны (паводле шкалы Бліта — Сернандэра, распрацаванай для тэр. Скандынавіі і Фінляндыі). Характарызуецца паступовым пацяпленнем клімату (адносна позналедавікоўя), якое было максімальным у атлантычным перыядзе (оптымум галацэну, калі клімат быў больш цёплы і вільготны, чым цяпер) і змянілася некаторым пахаладаннем.
Горныя пароды, што намножыліся ў галацэне, залягаюць на паверхні. На тэр. Беларусі найб. пашыраны алювіяльныя адклады, якія на вял. рэках дасягаюць магутнасці 15—18 м, азёрныя — да 20—25 м, балотныя — 1—10 м; дэлювіяльныя, пралювіяльныя, крынічныя (вапняковыя туфы, сідэрыт, вівіяніт, буры жалязняк) і эолавыя маюць меншае пашырэнне. У галацэне сфарміраваліся радовішчы торфу, сапрапелю, прэснаводных вапнавых адкладаў, балотнай жал. руды.
В.П.Якушка. с. 455
ГАЛАШЭ́ННІ , своеасаблівая форма выяўлення гора, смутку, дзе ў адзіны семантычны комплекс зліты спецыфічны напеў, імправізаваны тэкст, плач, асобая пластыка; адзін з найб. старажытных жанраў нар. творчасці. Вядомы ва ўсіх народаў свету. На Беларусі запісаны ўжо ў 16 ст. Я.Ласіцкім. Бел. галашэнні падзяляюць на абрадавыя (пахавальныя, вясельныя) і пазаабрадавыя (бытавыя, ваенныя). Найб. развіта традыцыя пахавальных галашэнняў, якія з'яўляюцца неад'емным муз.-паэт. кампанентам пахавальнага абраду, суправаджаюць асн. яго этапы і ў адпаведнасці з імі складаюць 7 цыклаў, звязаных паміж сабою зместам, сістэмай паэт. сродкаў і напевам.
Вылучаюцца традыц. фальклорнай вобразнай сімволікай (шэрая зязюлька, галубачка шызакрылая, жавараначак, саколік, ягадачка мая недаспелая, залаценькі каласок, ясны месячык). Паэтыка і манера інтанавання галашэнняў абумоўлена вял. эмац. напружанасцю выканаўцы, што прыводзіць да з'яўлення ў тэксце мноства воклічна-запытальных структур, паўтораў, экспрэсіўных словаўтварэнняў і інш., а ў напеве — да прыкмет натуральнага плачу: напружанага тэмбру, высокай тэсітуры, нетэмпераванага строю. Напеў і тэкст знаходзяцца ў непасрэднай інтанацыйна-рытмічнай і кампазіцыйнай сувязі. Вершаскладанне інтанацыйна-фразавае. Свабоднаму або акцэнтнаму вершу (ад 3 да 16 складоў, роўна- ці няроўнанаціскному) аднавершавай, страфічнай або тыраднай структуры адпавядае напеў пераважна дэкламацыйнага характару, вузкага дыяпазону. Вылучаюць 3 стылі выканання пахавальных галашэнняў: напеўны рэчытатыў (найб. пашыраны, уключае 8 меладычных тыпаў, кожны з якіх мае пэўны арэал), песенны (цэнтр. Палессе), гаворкавы (паўн.-зах. зона Панямоння).
Вясельныя галашэнні (зафіксаваны ў асн. на Паазер'і) выконваліся пераважна ў час абдорвання маладой, яе развітання з родным домам ці ў інш. моманты першай паловы вяселля. Іх паэтычны змест абумоўлены прымеркаванасцю да пэўнага моманту вяселля. Паводле муз.стылявых асаблівасцей вылучаюць 2 тыпы вясельных галашэнняў: рэчытатыўны, напевы якога супадаюць з пахавальнымі (паўн.-ўсх. Паазер'е), і песенны са стабільнай структурай верша і мелодыка-рытмічнай формы, распеўнай манерай выканання (паўн. і паўд. зоны). У Расонскім р-не лакалізаваны «галашэнні зязюльцы», бытавыя галашэнні з нагоды асабістага гора жанчыны. Носьбіты традыцый галашэнняў, як правіла, пажылыя жанчыны, форма выканання пераважна сольная (сумесныя галашэнні на пахаванні ці вяселлі ўяўляюць сабой спалучэнне шэрагу сольных імправізацыі. У сучасным вясковым побыце пашыраны пахавальныя і бытавыя галашэнні. Да жанру галашэння ў літаратуры звярталіся Я.Купала, М.Гарэцкі, У.Караткевіч, Б.Сачанка, Я.Сіпакоў і інш.
Літ.: Мажэйка З.Я. Песні беларускага Паазер'я. Мн., 1981; Яе ж. Песни белорусского Полесья. Вып. 1. М., 1983; Варфоломеева Т.Б. Северобелорусская свадьба. Мн., 1988; Пахаванні. Памінкі. Галашэнні. Мн., 1986; Вяселле: Мелодыі. Мн., 1990; Сысоў У.М. Беларуская пахавальная абраднасць. Мн., 1995.
Т.Б.Варфаламеева. с. 455
ГАЛБЕ́ІЦА , рака, гл. Галбіца. с. 456
ГАЛБЕ́Я , Галбея Паўночная, возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Галбіца (цячэ праз возера), за 25 км на ПнУ ад г. Паставы. Пл. 0,35 км2, даўж. 1 км, найб. шыр. 480 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Схілы катлавіны выш. 6—8 м, разараныя. Берагі нізкія, на У і Пн зліваюцца са схіламі. с. 456
ГАЛБЕ́Я ПАЎДНЁВАЯ , адна з назваў Задняга возера. с. 456
ГАЛБІ́ЦА , Галбеіца, Галубейка, рака пераважна ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток Дзісны (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 63 км. Пл. вадазбору 1050 км2. Пачынаецца за 0,5 км на ПдЗ ад в. Глінскія, цячэ ў межах Свянцянскіх град пад назвай Заражанка (на працягу 5 км у Мядзельскім р-не Мінскай вобл.), ніжняе цячэнне на Полацкай нізіне. Асн. прытокі Лаўрыха, Шурыца, Паловіца (злева), Чэртка, Карнееўка, Ласіца і Плісаўка (справа). Даліна трапецападобная, шыр. 200—400 м. Пойма шыр. 50—150 м. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 11 км каналізаванае, у сярэднім і ніжнім цячэнні яго шыр. 20—30 м. Рака працякае праз азёры Задняе возера і Галбея, створаны сажалкі. с. 456
ГАЛГО́ФА (грэч. Golgotha), пагорак у наваколлі Іерусаліма, на якім адбываліся пакаранні і дзе, паводле хрысц. падання, быў распяты Ісус Хрыстос. Размяшчэнне Галгофы дакладна не ўстаноўлена. У пераносным сэнсе — месца пакарання, сімвал падзвіжніцтва і маральных пакут («узысці на Галгофу»). с. 456
ГАЛДО́ВІЧ Аляксандр Іванавіч (3.3.1900, г. Барысаў Мінскай вобл. — 14.11.1975), генерал-лейтэнант інж. войск (1945). Скончыў Маскоўскую ваенна-інж. школу (1923), Вышэйшыя акадэм. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на воз. Хасан (1938). У Вял. Айч. вайну нач. інж. войск арміі на Паўд.-Зах., Паўн.-Каўкаэскім, 2-м і 3-м Укр. франтах. Да 1961 нач. інж. войск ваен. акруг, нам. нач. інж. войск Мін-ва абароны СССР. с. 456
ГА́ЛЕ , Хале (Наllе), горад на У Германіі, у зямлі Саксонія-Ангальт, на р. Заале. 295,4 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог, рачны порт. Буйны прамысл. і культ. цэнтр. Вытв-сць пасажырскіх вагонаў, абсталявання для хім. і харч. прам-сці, паравых катлоў; прыладабудаванне, эл.-тэхн., хім., паліграф., швейная, гарбарна-абутковая, харч. (у т.л. цукровая) прам-сць. Ун-т. Акадэмія прыродазнаўчых навук. Дом-музей кампазітара Г.Ф.Гендэля. Арх. помнікі 15—19 ст. Праводзяцца муз. фестывалі. с. 456
ГАЛЕА́С (ад італьян. galeazza вялікая галера), гальес, парусна-вяслярны ваенны карабель 16—17 ст. у еўрап. флотах. Прамежкавы тып судна паміж галерай і ветразевым суднам. Даўж. да 80 м, шыр. 9—16 м, па 1 раду вёслаў з кожнага борта (па 9—10 весляроў-нявольнікаў), 3 мачты з косымі ветразямі, 2 палубы (ніжняя для весляроў, верхняя для салдат і гармат). Узбраенне да 70 гармат рознага калібру, надводны таран. Каманда 800—1200 чал. Упершыню выкарыстаны венецыянцамі ў баі з туркамі пры Лепанта (1571). с. 456
ГАЛЕ́ВІ Іегуда, Іехуда ха-Леві (каля 1075, г. Тудэла, Іспанія — 1141), яўрэйскі паэт і філосаф; быў вядомы і як урач. З 1109 жыў у Кардове, памёр на шляху ў Палесціну. Пісаў на іўрыце і араб. мове. Творчасці гранадскага перыяду (да 1090) уласціва аптымістычнае гучанне (пераважаюць застольныя песні, любоўная лірыка і інш ), але паступова стала дамінаваць тэма трагічнага лёсу яўр. народа (літургічныя гімны «Песні выгнання», «Песні Сіёна» і інш.). У рэліг.-філас. трактаце «Кніга доказаў і довад у абарону зняважанай веры» («Кніга Хазара») даў апалогію іудаізму і паказаў перавагу непасрэднага рэліг. вопыту, заснаванага на інтуіцыі, над разумовымі ведамі, не адмаўляючы, аднак, рацыянальнага пазнання. Творчасць Галеві зрабіла ўплыў на яўр. паэзію і філасофію.
Тв.: Рус. пер. — Сердце мое на Востоке. Тель-Авив, 1976; Репр. Б.м., 1990.
Г.В.Сініла. с. 456
ГАЛЕ́ГА (Galegа), казлятнік, род кветкавых раслін сям. бабовых. 8 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Зах. Азіі, Усх. Афрыцы. На Беларусі інтрадукаваны 2 каўказскія віды: галега ўсходняя, або лясная (Galega orientalis), — меданосная, кармавая расліна, і галега лекавая (Galegа officinalis), выкарыстоўваецца для лячэння цукр. дыябету.
Шматгадовыя голыя або кароткаапушаныя травяністыя расліны з прамастойным трубчастым, уверсе галінастым сцяблом выш. да 120 см. Лісце складанае, няпарнаперыстае, з шырокімі прылісткамі. Кветкі двухполыя, блакітныя, сінія, фіялетавыя, сабраныя па 25—50 у густыя верхавінкавыя або пазухавыя гронкі даўж. да 25 см на доўгіх кветаносах. Плод — шматнасенны лінейны боб. Насенне пупышкападобнае, дробнае. Кармавыя, лек., дэкар. і сідэратныя расліны. Галега лекавая ядавітая для жывёлы (мае ў сабе алкалоід галегін). с. 457
ГАЛЕ́ЕВА Нагіма Хамідулаўна (н. 9.9.1949, С.-Пецярбург), бел. спявачка (мецца-сапрана). Засл. арт. Беларусі (1994). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1980). З 1980 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі (з 1996 Нац. акад. т-р оперы Беларусі). Індывідуальнасці Галеевай найб. адпавядаюць партыі драм. і псіхал. плана: Любаша, Вясна («Царская нявеста», «Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава), Марына Мнішак, Марфа («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Амнерыс, Эбалі, Ульрыка, Мадалена («Аіда», «Дон Карлас», «Баль-маскарад», «Рыгалета»; саліруючае мецца-сапрана ў «Рэквіеме» Дж.Вердзі), Канчакоўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Графіня і Паліна, Любоў («Пікавая дама», «Мазепа» П.Чайкоўскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Сузукі («Чыо-Чыо-сан» Дж.Расіні). З інш. партый: Ахросімава, Элен («Вайна і мір» С.Пракоф'ева), Ганна («Новая зямля» Ю.Семянякі. Дыпламант 9-га Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1979).
Г.Р.Куляшова. с. 457
ГА́ЛЕЙ , Халі (Наllеу) Эдмунд (8.11.1656, Хагерстан, каля Лондана — 25.1.1742), англійскі астраном і геафізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1678). Вучыўся ў Оксфардскім ун-це. З 1703 праф. Оксфардскага ун-та. З 1720 дырэктар Грынвіцкай абсерваторыі. Склаў першы каталог зорак (341) Паўд. неба, адкрыў уласны рух зорак (1718). Вылічыў арбіты больш як 20 камет, прадказаў новае з'яўленне Галея каметы, даказаў наяўнасць перыяд. камет. Вывучаў зямны магнетызм.
Літ.: Паннекук А. История астрономии: Пер. с англ. М., 1966. с. 457
ГАЛЕМБІЕ́ЎСКІ Анатоль Іосіфавіч (н. 13.10.1935 г. Валакаламск, Расія), бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Канд. тэхн. н. (1971), праф. (1996). Вынаходнік СССР (1980). Скончыў Калінінградскі тэхн. ін-т (1965). З 1975 у Полацкім дзярж. ун-це. Навук. працы і вынаходствы ў галіне дзяўбання зубчастых колаў. Распрацаваў канцэпцыю сістэмалогіі спосабаў апрацоўкі ў машынабудаванні.
Тв.: Основы системологии способов формообразующей обработки в машиностроении. Мн., 1986; Системный анализ процесса зубодолбления. Мн., 1993. с. 457
ГАЛЕ́Н Клаўдзій (Claudius Galenus; 129, г. Пергам, сучасны г. Бергама, Турцыя — каля 201), рымскі ўрач і натураліст. Вывучаў філасофію Платона, Арыстоцеля і медыцыну ў Пергаме, удасканальваўся па анатоміі ў Александрыі, Палесціне, на Кіпры. З 164 працаваў у Рыме ўрачом Марка Аўрэлія. Аўтар больш як 400 навук. прац па медыцыне, філасофіі. Увёў у медыцыну вівісекцыйныя эксперыменты на жывёлах. Паказаў, што анатомія і фізіялогія — аснова навук. дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі хвароб. Упершыню зрабіў анатама-фізіял. апісанне цэласнага арганізма, у т.л. каля 300 мышцаў, чатырохбугорнага цела, блукальнага нерва, 7 пар чарапных нерваў, вылучыў 3 слаі сценак артэрый. Развіў гумаральнае вучэнне Гіпакрата, стварыў вучэнне пра тэмперамент, увёў размежаванне ўяўленняў псіхікі і свядомасці. Абагульніў уяўленні ант. медыкаў у адзінае вучэнне, якое паўплывала на развіццё прыродазнаўства да 15—16 ст. Ідэаліст. накіраванасць яго твораў спрыяла трансфармацыі вучэння ў т. зв. галенізм, які кананізаваўся царквой і панаваў у медыцыне некалькі стагоддзяў.
Тв.: Рус. пер. — О назначении частей человеческого тела. М., 1971.
Літ.: Лункевич В.В. От Гераклита до Дарвина: Очерки по истории биологии. Т. 1—2. 2 изд., М., 1960; Бляхер Л.Я. Очерк истории морфологии животных. М., 1962; История биологии с древнейших времен до начала ХХ в. М., 1972. с. 457
ГАЛЕНІ́Т (ад лац. galena свінцовая руда), свінцовы блішчак, мінерал класа сульфідаў, сульфід свінцу, РbS. Мае 86,6% свінцу. Прымесі: селен, серабро, вісмут, волава, цынк, жалеза і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі кубічныя і актаэдрычныя, вядомыя двайнікі. Часцей трапляецца ў выглядзе зярністых (свінчак) і суцэльных мас. Колер свінцова-шэры. Бляск ярка-металічны. Цв. 2—3. Крохкі. Шчыльн. 7,4—7,6 г/см3. Электраправодны. Трапляецца ў гідратэрмальных радовішчах разам з пірытам, сфалерытам, арсенапірытам і інш. сульфідамі. Галеніт — свінцовая руда і каштоўная руда серабра. З галенітавага канцэнтрату атрымліваюць бялілы і інш. фарбы. Радовішчы ў Расіі, ЗША і інш. На Беларусі галеніт трапляецца ў крышт. фундаменце, у пародах дэвону і карбону. с. 457
ГАЛЕ́Н-КА́ЛЕЛА (Gallén-Kallela) Акселі Валдэмар (26.5.1865, г. Поры, Фінляндыя — 7.3.1931), фінскі жывапісец, графік. Вучыўся ў Рысавальнай школе Т-ва заахвочвання мастакоў (1881—84) у Хельсінкі і акадэміі Жуліяна (1884—89) у Парыжы. Захапляўся сімволікай і стылізацыяй у духу «мадэрн». Асн. творы: размалёўка фін. павільёна на Сусв. выстаўцы ў Парыжы (1900), цыкл размалёвак у пахавальнай капэле Юселіуса (1901—03) у Поры; карціны «Старая і котка» (1885), «Першы ўрок» (1889), «Пастух з Панаярві» (1892), «Іматра ўзімку» (1893); партрэты маці (1896), М.Горкага (1906); афорты, іл. на тэму гераічнага нар. эпасу «Калевала» (трыпціх «Легенда пра Айна», 1891, «Маці Лемінкяйнена», 1897) і інш. с. 457
ГАЛЕ́НЧАНКА Георгій Якаўлевіч (н. 28.2.1937, г. Петразаводск, Карэлія), бел. гісторык-медыявіст, кнігазнавец. Канд. гіст. н. (1965). Скончыў БДУ (1960). З 1965 ст. выкладчык БДУ, з 1968 ст. навук. супрацоўнік, з 1991 заг. аддзела спец. гіст. навук Ін-та гісторыі АН Беларусі. Даследуе пытанні крыніцазнаўства, гістарыяграфію эпохі феадалізму, гісторыка-культурныя працэсы, гісторыю царк.-рэліг. і этнічных адносін, кнігадрукавання на Беларусі ў 16—18 ст., гістарыяграфію скарыназнаўства. Навук. кансультант факсімільнага 3-томнага выдання Бібліі Ф.Скарыны. Дзярж. прэмія Беларусі (1994).
Тв.: Идейные и культурные связи восточнославянских народов в XVI — середине XVII в. Мн., 1989; Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Мн., 1993; «Календарь» Франциска Скорины // Из истории книги в Белоруссии. Мн., 1976; Новое о Франциске Скорине // Проблемы рукописной и печатной книги. М., 1976. с. 458
ГА́ЛЕР , Халер (Наller) Альбрэхт фон (16.10.1708, г. Берн, Германія — 12.12.1777), швейцарскі і нямецкі прыродазнавец, пісьменнік. Вучыўся ў Цюбінгенскім і Лейдэнскім ун-тах. З 1727 д-р медыцыны; у 1736—53 праф. Гётынгенскага ун-та, дзе заснаваў анатамічны т-р і бат. сад. У 1751 стварыў у Гётынгене Каралеўскае т-ва навук і быў яго прэзідэнтам. З 1753 у Берне. Прапанаваў сваю сістэму раслін, заснаваную на іх вонкавым выглядзе і будове плода. У галіне фізіялогіі эксперыментальна выявіў уласцівасці мышачных валокнаў. Унёс шэраг дапаўненняў да вучэння У. Гарвея, удакладніў сувязь розных звёнаў сістэмы кровазвароту. Яго зб. «Спробы швейцарскай паэзіі» (1732) адкрываецца паэмай «Альпы», у якой апяваецца прыгажосць гор. Аўтар вершаваных сатыр «Сапсаваныя норавы» (1731), «Модны герой» (1733), раманаў «Узонг» (1771), «Альфрэд, кароль англа-саксаў» (1773), «Фабій і Катон» (1774). Адзін са стваральнікаў ням. дыдактычна-метафізічнай паэзіі (паэмы «Думкі пра розум, забабоны і нявер'е», 1729; «Ілжывасць чалавечых дабрачыннасцей», 1730; «Аб паходжанні зла», «Пра вечнасць», абедзве 1734).
Літ.: Гейман Б.Я. Галлер // История немецкой литературы. М., 1963. Т. 2.
Г. В. Сініла. с. 458
ГАЛЕ́РА (італьян. galera), драўлянае вёславае ваен. судна. Створана ў 7 ст. венецыянцамі. У Еўропе пашырана ў 7—18 ст. У Расіі з'явілася ў канцы 17 — пач. 18 ст. пры Пятру І. Даўж. 40—60 м, шыр. 4—7,5 м, асадка да 2 м, адзін рад вёслаў (16—32 на борт), скорасць пад вёсламі да 7 вузлоў (12,96 км/гадз), экіпаж да 450 чал. У якасці дапаможнага рухача на 1—2 мачтах галеры ставіліся косыя, т. зв. «лацінскія», парусы. Асн. зброяй да сярэдзіны 14 ст. былі надводны таран, кідальныя машыны, арбалеты, потым — гарматы. Існавалі таксама т. зв. конныя галеры для перавозкі коней. с. 458
ГАЛЕРЭ́ЙНЫЯ ЛЯСЫ́ , вузкія палосы поймавых лясоў на берагах рэк сярод бязлесных прастораў стэпаў, прэрый, саваннаў, пустынь і інш. Тыповыя галерэйныя лясы — трапічныя прыбярэжныя лясы ў саваннах Афрыкі і Паўд. Амерыкі. У Сярэдняй Азіі галерэйныя лясы наз. тугаямі. с. 459
ГАЛЕРЭ́Я (франц. galerie ад італьян. galleria), 1) доўгае крытае памяшканне, у якім вонкавую падоўжную сцяну замяняе каланада, часам з аркадай ці балюстрадай; доўгі балкон. У еўрап. архітэктуры галерэя шырока выкарыстоўвалася ў палацавых і грамадскіх будынках стыляў рэнесансу, барока, класіцызму (замак на Вавелі ў Кракаве). На Беларусі вядомы з 16 ст. ў ратушах, палацах, замках (г.п. Мір Карэліцкага р-на), гандл. радах і інш. 2) Доўгае памяшканне з суцэльным радам вял. вокнаў на адным з падоўжных бакоў будынка (Люстраная галерэя Каралеўскага палаца ў Версалі). На Беларусі былі ў 16—17 ст. у манастырах, кляштарах (Гродзенскія лямусы), школьных будынках; сустракаюцца ў сучаснай архітэктуры (т. зв. дамы галерэйнага тыпу). 3) Верхні ярус глядзельнай залы тэатра (галёрка, раёк).
4) Назва шэрагу маст. музеяў (нац. галерэя, карцінная галерэя). 5) У пераносным сэнсе — шэраг, чарада (галерэя вобразаў, тыпаў). с. 459
ГАЛЕ́ЦКІ Пётр Антонавіч (май 1919, в. Майдан Талачынскага р-на Віцебскай вобл. —21.10.1942), Герой Сав. Саюза (1965). У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. У канцы 1941 накіраваны ў тыл ворага ў партыз. атрад «Перамога», які дзейнічаў на Смаленшчыне і ў Віцебскай вобл. 21.10.1942 недалёка ад чыг. ст. Крынкі Лёзненскага р-на з узрыўчаткай кінуўся пад варожы эшалон, у складзе якога было больш за 40 цыстэрнаў з гаручым; падарваў яго і загінуў сам. На месцы подзвігу абеліск. с. 459
ГА́ЛЕЧНІК , 1) буйнаабломкавая горная парода, складзеная з галькі з дамешкамі жвіру, пяску, дробных валуноў. Прамежкі паміж цвёрдымі часцінкамі могуць быць запоўнены гліністым або карбанатным матэрыялам. Пласты галечніку звязаны з прыбярэжна-марскімі, водна-ледавіковымі, рачнымі адкладамі. Галечнік з антрапагенавых адкладаў шырока выкарыстоўваецца для дарожнага буд-ва, баластавання чыгункі, фільтрацыйных збудаванняў і інш. 2) Спецыяльная расчышчаная ў лесе пляцоўка з падсыпаным буйназярністым пяском у месцах зімовага знаходжання глушцоў, рабчыкаў, цецерукоў (неабходная птушкам для лепшага засваення грубага зімовага корму). с. 459
ГАЛЕ́Я КАМЕ́ТА , яркая камета, якая рухаецца па эліптычнай арбіце вакол Сонца з перыядам абарачэння каля 76 гадоў. Названа ў гонар Э.Галея.
Вылічыўшы арбіты 24 камет, Галей першы ўстанавіў (1705), што арбіты камет, якія назіраліся ў 1531, 1607 і 1682, маюць блізкія параметры. Ён выказаў меркаванне, што гэта арбіты адной і той жа каметы, і прадказаў наступнае яе набліжэнне да Сонца ў 1758, што і пацвердзілася. У 1910 Зямля прайшла праз хвост каметы Галея.
У час чарговага збліжэння з Сонцам (да 0,587 а.а. 9.2.1986) камета Галея даследавалася міжпланетнымі станцыямі «Вега», «Джота» і 2 японскімі (праляцелі 8 і 11.3.1986 на вял. адлегласці ад каметы). с. 460
ГАЛЁНКА , аддзел задняй канечнасці ў земнаводных і наземных пазваночных, нагі ў чалавека паміж сцягном і ступнёй. Шкілет галёнкі складаюць вяліка- і малагалёначныя косці, якія зверху сучляняюцца, на працягу і канцах злучаны звязкамі. Мышцы галёнкі падзяляюцца на 3 групы: пярэднюю (складаецца з разгінальнікаў ступні і пальцаў), вонкавую (мышцы, што згінаюць, адводзяць і паварочваюць ступню), заднюю (згінальнікі пальцаў, ступні, галёнкі). Кровазабеспячэнне галёнкі адбываецца з разгалінаванняў падкаленнай артэрыі; паверхневыя вялікая і малая падскурныя вены і глыбокія вялікагалёначныя вены забяспечваюць адток крыві ад галёнкі. Галёнка членістаногіх — членік нагі паміж сцягонцам (у насякомых) ці каленным членікам (у павукападобных) і лапкай, звычайна членістай. с. 460
ГАЛЁПЫ , бел. рытуальнае печыва. Пяклі з нагоды прылёту буслоў, дзень сустрэчы якіх прыпадаў на Дабравешчанне. Выпякалі галёпы з пшанічнай мукі ў выглядзе булачак або коржыкаў рознай формы; маглі імітаваць фігурку бусла, бусліную лапу, мець форму сахі, бараны і інш. Выяву часам выціскалі на печыве зверху. Пяклі галёпы напярэдадні або ў дзень Дабравешчання (калі забаранялася пячы хлеб) ці на наступны дзень. Агульнае прызначэнне галёпаў — сустрэча ці кліканне буслоў. Вядомы на Зах. Палессі, Гродзеншчыне, Піншчыне, на Навагрудчыне і інш.
Г.Ф.Вештарт. с. 460
ГАЛЁРКІН Барыс Рыгоравіч (4.3.1871, г. Полацк — 12.7.1945), сав. вучоны ў галіне тэорыі пругкасці. Акад. АН СССР (1935, чл.-кар. 1928). Інж.-ген.лейтэнант. Засл. дз. нав. і тэхн. РСФСР (1934). Скончыў Пецярбургскі тэхнал. ін-т (1899). З 1909 на пед. рабоце, з 1920 праф. Ленінградскага політэхн. ін-та. Асн. навук. працы па буд. механіцы і тэорыі пругкасці. Распрацаваў метады інтэгравання ўраўненняў тэорыі пругкасці, прапанаваў форму рашэння ўраўненняў пругкай раўнавагі. Адзін са стваральнікаў тэорыі выгіну пласцінак. З удзелам Галёркіна праектаваліся і будаваліся Волхаўская ГЭС, Днепрагэс, некат. цеплаэлектрастанцыі. Дзярж. прэмія СССР 1942.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—2 М., 1952—53. с. 460
ГАЛІВУ́Д , Халівуд (Hollywood), прыгарад г. Лос-Анджэлес, на ПдЗ ЗША, штат Каліфорнія. Знаходзіцца за 30 км ад узбярэжжа Ціхага ак., у раёне з разнастайнымі ландшафтамі (горы, паўпустынныя раўнінныя ўчасткі, лясныя масівы).
Цэнтр амер. кінамастацтва. Першая студыя засн. ў 1911. Расшырэнне вытв-сці абумовіла фарміраванне ў Галівудзе на аснове паўсаматужных груп буйных кампаній, частка якіх існуе і цяпер. У 1920-я г. ў Галівудзе была створана самая перадавая на той час матэрыяльна-тэхн. база кінавытворчасці, якая пастаянна ўдасканальвалася, падрыхтаваны прафесійныя кадры. Тады зарадзілася сістэма «зорак» — акцёраў, адно імя якіх збірала ў кінатэатры натоўпы гледачоў. Была наладжана паточная вытв-сць сцэнарыяў і фільмаў у рамках устойлівай сістэмы жанраў. Галівуд як «фабрыка мрояў» прыцягваў да сябе пільную ўвагу масавай аўдыторыі не толькі фільмамі, але і самім ладам жыцця, які шырока рэкламаваўся сродкамі інфармацыі. У 1927 у Галівудзе засн. Амерыканская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук. У 2-й пал. 1930-х г. аб'ём кінавытворчасці 8 найб. фірмаў Галівуда («Метро-Голдвін-Маер», «20 стагоддзе-Фокс», «Уорнер бразерс», «РКО-Радыё», «Парамаўнт», «Юнайтэд артыстс», «Каламбія Пікчэрс», «Юніверсал інтэрнэшанал») складаў больш чым 500 фільмаў за год. У 1950—60-я г. Галівуд перажываў эканам. цяжкасці, але выстаяў у канкурэнцыі з тэлебачаннем і незалежнымі прадзюсерамі. Галівуд — своеасаблівы міф, сімвал амер. кіно. с. 460
ГА́ЛІЙ (лац. Gallium), Gа, хімічны элемент ІІІ групы перыядычнай сістэмы, ат. н. 31, ат. м. 69,72. Прыродны складаецца з 2 стабільных ізатопаў 69Gа (61,2%) і 71Gа (38,8%). У зямной кары 1,8·10-3 % па масе. У прыродзе рассеяны (мінерал галіт СuGаS2 вельмі рэдкі), спадарожнік алюмінію. Адкрыты ў 1875 франц. хімікам П.Э.Лекокам дэ Буабадранам, названы ў гонар Францыі (лац. Galliа).
Светла-шэры легкаплаўкі (tпл 29,76 °С) метал з вял. тэмпературным інтэрвалам існавання ў вадкім стане (tкіп 2205 °С), шчыльн. (кг/м3) цвёрдага 5903,7 (29,6 °С), вадкага 6094,8 (пры зацвярдзенні аб'ём галію павялічваецца). У паветры пры звычайнай т-ры пакрыты ахоўнай плёнкай аксіду. Раствараецца ў мінер. к-тах і шчолачах, утварае адпаведна солі галію і галаты — солі ортагаліевай Gа(ОН3) ці Н3GаO3 і метагаліевай НGаО2 к-т. Найб. пашыраны солі галію: трыхларыд GаСl3, бясколерныя крышталі, tпл 77,8 °С; сульфат Ga2(SO4)3, які з сульфатамі шчолачных металаў і амонію ўтварае галын. Пры сплаўленні з фосфарам, мыш'яком і сурмой галій утварае крышт. паўправадніковыя злучэнні, адпаведна фасфід GаР (жоўта-аранжавы, tпл 1790 °С), арсенід GаАs (цёмна-шэры з фіялетавым адценнем, tпл 1238 °С), антыманід GаSb (светла-шэры, tпл 712 °С).
Выкарыстоўваюць у вытв-сці паўправадніковых матэрыялаў, для «халоднай пайкі» керамічных і металічных дэталей у радыёэлектроніцы, люстраў з высокай адбівальнай здольнасцю, высокатэмпературных (900—1600 °С) тэрмометраў, манометраў.
І.В.Боднар. с. 460
ГАЛІКА́НСТВА , галіканізм (ад лац. gallicanus літар. гальскі, тут французскі), рэліг.-паліт. рух у Францыі ў 13—18 ст., які меў на мэце дасягненне аўтаноміі франц. каталіцкай царквы ад папства. Зарадзілася ў часы Філіпа IV Прыгожага ў час яго барацьбы з папам Баніфацыем VIII за прэрагатывы свецкай улады. Найб. развіццё галіканства атрымала ў 15—17 ст. Асн. палажэнні (сфармуляваны ў 1682 у «Дэкларацыі галіканскага духавенства») дзейнічалі да канца 18 ст. і былі пакладзены Напалеонам І у аснову статуса франц. дзярж. царквы. У сучасных умовах ідэі галіканства праяўляюцца аддалена ў патрабаваннях франц. епіскапата большай самастойнасці ў мясц. царк. кіраванні. с. 460
ГАЛІКАРНА́С (грэч. Наlikarnassos), старажытны горад у М. Азіі (цяпер г. Бадрум, Турцыя). Засн. каля 1200 да н.э., росквіту дасягнуў пры ўладару Маўсоле (377/376—353/352 да н.э.), калі стаў сталіцай Карыі (гіст. вобласць на ПдЗ М. Азіі). У 334 да н.э. заваяваны і зруйнаваны Аляксандрам Македонскім, але паступова быў адноўлены. У 129 да н.э. ўключаны ў рым. правінцыю Азія. Пад назвай Галікарнас вядомы да 15 ст. Размяшчаўся на схіле ўзгорка і спускаўся да заліва. На вяршыні ўзгорка знаходзіўся акропаль (захаваліся рэшткі збудаванняў): храмы Арэса, Гермеса і Афрадыты, т-р, палац Маўсола. Славуты Галікарнаскі маўзалей (манум. грабніца Маўсола; сярэдзіна 4 ст. да н.э., арх. Піфей і Сатыр, скульпт. Скопас, Брыяксіс, Цімафей, Леахар) спалучаў у сабе рысы стараж.-грэч. і малаазійскай архітэктуры. Лічыўся адным з «сямі дзівосаў свету». Зруйнаваны ў 15—16 ст. (вядомы гал. чынам па апісанні Плінія Старэйшага). Скульптура маўзалея (статуі Маўсола, яго жонкі Артэмісіі і асабліва рэльефы мармуровага фрыза з выявай бітвы грэкаў з амазонкамі) належыць да лепшых твораў грэч. мастацтва 4 ст. да н.э. На тэр. Галікарнаса захаваліся рэшткі стараж. ант. і візант. збудаванняў. с. 460
ГАЛІЛЕ́Й (Galilеі) Галілео (15.2.1564, г. Піза, Італія — 8.1.1642), італьянскі фізік, механік і астраном, адзін з заснавальнікаў дакладнага прыродазнаўства. Чл. Акадэміі дэі Лінчэі (1611). Вучыўся ў Пізанскім ун-це. У 1589 атрымаў кафедру матэматыкі ў Пізе, а ў 1592 — у Падуі. Адкрыў законы свабоднага падзення цел, руху іх па нахільнай плоскасці, устанавіў закон інерцыі, ізахроннасць вагання маятніка і інш., што дало пачатак развіццю дынамікі. Выказаў ідэю пра адноснасць руху (гл. Галілея прынцып адноснасці). Сканструяваў тэрмометр (1597), гідрастатычныя вагі, маятнікавы гадзіннік, мікраскоп (1610 — 14). У 1609 пабудаваў тэлескоп, з дапамогай якога адкрыў горы на Месяцы, 4 спадарожнікі Юпітэра, фазы Венеры, плямы на Сонцы, зорную будову Млечнага Шляху, пацвердзіўшы гэтым праўдзівасць вучэння М.Каперніка пра будову свету. У кн. «Дыялог пра дзве найгалоўнейшыя сістэмы свету — пталамееву і капернікаву» (1632) абгрунтаваў геліяцэнтрычную сістэму свету, за што ў 1633 аддадзены пад суд інквізіцыі, дзе на допыце фармальна адмовіўся ад вучэння М.Каперніка. У 1992 папа Іаан Павел ІІ абвясціў рашэнне суда інквізіцыі памылковым і рэабілітаваў Галілея. У філасофіі быў прыхільнікам механістычнага матэрыялізму, даказваючы, што свет існуе аб'ектыўна, ён бясконцы, матэрыя вечная; адзіная, універсальная форма яе руху — мех. перамяшчэнне. У адрозненне ад схаластаў Галілей распрацаваў і палажыў у аснову пазнання прыроды эксперым. метад, усталяванне якога дало пачатак развіццю дакладнага прыродазнаўства.
Тв.: Рус. пер. — Избр. труды. Т. 1—2. М., 1964.
Літ.: Бублейников Ф.Д. Галилео Галилей. М., 1964; Седов Л.И. Галилей и основы механики: К 400-летию со дня рождения. М., 1964. с. 461
ГАЛІЛЕ́Я ПЕРАЎТВАРЭ́ННІ , пераўтварэнні каардынат і часу рухомай часціцы пры пераходзе ад адной інерцыйнай сістэмы адліку (ІСА) да іншай у класічнай механіцы.
Для дзвюх ІСА К (х, у, z) і К' (х', у', z'), якая рухаецца адносна К з пастаяннай скорасцю <SIGN> уздоўж восі Оx, Галілея пераўтварэнні маюць выгляд: х' = х - ut, у' = у, z' = z, t' = t, дзе х, у, z і х', y', z' — каардынаты, t і t' — моманты часу ў сістэмах К і К' адпаведна. Такім чынам, у класічнай механіцы прамежкі часу паміж пэўнымі падзеямі і адлегласці паміж фіксаванымі пунктамі аднолькавыя ва ўсіх ІСА. З Галілея пераўтварэнняў вынікае закон складання скарасцей <FORMULA>, а таксама аднолькавасць паскарэнняў (<FORMULA>) ва ўсіх ІСА. Апошняе з улікам пастаянства масы прыводзіць да інварыянтнасці ўраўненняў класічнай механікі ва ўсіх ІСА, што і з'яўляецца матэм. абгрунтаваннем Галілея прынцыпу адноснасці. Пры скарасцях руху, блізкіх да скорасці святла ў вакууме, Галілея пераўтварэнні замяняюцца Лорэнца пераўтварэннямі.
А.І.Болсун. с. 461
ГАЛІЛЕ́Я ПРЫ́НЦЫП АДНО́СНАСЦІ , прынцып класічнай механікі, які сцвярджае, што пры аднолькавых пач. умовах усе мех. працэсы адбываюцца аднолькава ва ўсіх інерцыяльных сістэмах адліку (ІСА). Гэты прынцып, устаноўлены Г.Галілеем у 1636, адлюстроўвае адноснасць мех. руху і эквівалентнасць усіх ІСА. Матэматычна Галілея прынцып адноснасці выражае інварыянтнасць (нязменнасць) ураўненняў механікі адносна Галілея пераўтварэнняў. Пры скорасцях руху, блізкіх да скорасці святла ў вакууме, Галілея прынцып адноснасці замяняецца адноснасці прынцыпам Эйнштэйна. с. 461
ГАЛІМБА́ЕВА Айша Гарыфаўна (н. 11.1.1918, г. Ісык, Казахстан), казахскі жывапісец. Нар. мастак Казахстана (1967). Вучылася ў Алма-Ацінскім маст. вучылішчы (1939—43) і Усесаюзным ін-це кінематаграфіі (1943—49). Аўтар жывапісных работ: «Партрэт Абая» (1949), «Праводзіны сына Джамбула на фронт» (1951), «Народныя таленты» (1957), «Песня Казахстана» (1962), «Піяла кумысу» (1967); эскізаў касцюмаў да фільмаў, малюнкаў для альбома «Казахскі народны касцюм» (1959).
Г.А. Фатыхава. с. 461
ГАЛІ́НА Антось (сапр. Міцкевіч Міхаіл Міхайлавіч; 13.7.1897, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. — 25.10.1991), бел. пісьменнік, публіцыст, перакладчык, педагог. Брат Я.Коласа. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1917). Жыў на хутары Смольня і займаўся сельскай гаспадаркай. У час ням. акупацыі працаваў інспектарам школ. У 1944, баючыся рэпрэсій, выехаў на Захад — спачатку ў Чэхаславакію, потым у Зах. Германію. Жыў у лагеры для перамешчаных асоб, працаваў інспектарам пачатковых бел. школ, якія дзейнічалі ў лагерах. Выдаў каля дзесятка чытанак. У 1950 пераехаў у Нью-Йорк, дзе працаваў настаўнікам бел. школы, вартаўніком цвінтара. З 1952 да пач. 1960-х г. рэдактар газ. «Беларус», у 1970—81 — час. «Голас царквы». Літ. дзейнасць пачаў у 1917 («Як Мікіта бараніў сваіх», разам з Я.Лёсікам). Тэматыка яго апавяданняў і фельетонаў — жыццё сялян, семінарыстаў, фарміраванне нац. самасвядомасці беларусаў. У 1960-я г. пераклаў з царк.-слав. на бел. мову тэксты малітваў, богаслужэнняў, Евангелля. с. 461
ГАЛІ́НА (сцэн. псеўд.; дзявочае Грудзінская, па мужу Александроўская) Вольга Уладзіміраўна (23.3.1899, г.п. Жалудок Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. — 4.12.1980), бел. актрыса, педагог. Нар. арт. Беларусі (1946). Сцэн. дзейнасць пачала ў 1919. У 1923—62 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. Педагог студый пры т-ры і Бел. тэатр.-маст. ін-та. Актрыса вял. сцэн. культуры. Выканаўца роляў гераінь і характарных. Створаныя ёй вобразы вызначаліся інтэлектуальнасцю, багаццем і шматграннасцю сцэн. характарыстык: Ганна, Графіня Стэмбоўская («Машэка», «Кастусь Каліноўскі» Е.Міровіча), Яворская, Альдона («Мост», «Вір» Я.Рамановіча), Пані Яндрыхоўская, Марозава, Прымаковіч («Партызаны», «Пяюць жаваранкі», «Людзі і д'яблы» К.Крапівы), Купавіна («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Соф'я («Апошнія» М.Горкага), Ранеўская, Аркадзіна («Вішнёвы сад», «Чайка» А.Чэхава), Карэніна («Жывы труп» Л.Талстога), Тэадора («Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вэгі). Выступала ў перыяд. друку з успамінамі пра дзеячаў бел. т-ра, з рэцэнзіямі на спектаклі, артыкуламі-роздумамі пра сутнасць акцёрскага мастацтва.
Літ.: Гаробчанка Т.Я. Вольга Галіна: Крытыка-біягр. нарыс. Мн., 1980; Сабалеўскі А. Жыццё тэатра: Мастацтвазнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі. Мн., 1980. С. 181— 187; Бур'ян Б. З сёмага рада партэра: Нататкі тэатральнага рэцэнзента. Мн., 1978. С. 37—41. с. 461
ГАЛІНАВА́ННЕ ў раслін, утварэнне новых парасткаў і характар іх узаемнага размеркавання на сцябле, шматгадовай галінцы і карэнішчы. Вызначае вонкавы выгляд расліны і яе адаптыўныя прыстасаванні, выкарыстоўваецца ў сістэматыцы раслін. Адрозніваюць галінаванне дыхатамічнае (ізатамічнае), анізатамічнае, манападыяльнае, сімпадыяльнае і інш.
Зыходным лічыцца дыхатамічнае (вілачнае), пры якім з конуса нарастання ўтвараюцца 2 амаль аднолькавыя (ізатамія) галінкі (характэрна для некаторых грыбоў, водарасцей, імхоў, рыніяфітаў, дзеразападобных і папарацепадобных). У працэсе эвалюцыі ўзнікла анізатамічнае галінаванне, пры якім адна з галінак перарастае другую (напр., у дэвонскага роду астэраксілан, многіх дзярэз, селагінел і папарацепадобных), што перайшло потым у манападыяльнае галінаванне, пры якім бакавыя галінкі закладваюцца пад верхавінкай гал. галінкі (напр., у елкі і інш. хвойных, пальмаў, многіх травяністых раслін і лістасцябловых імхоў). З дыхатамічнага і манападыяльнага ўзнікла больш прагрэсіўнае сімпадыяльнае галінаванне, пры якім бакавая галінка перарастае гал. галінку, ссоўвае яе ўбок, прымае яе напрамак і вонкавы выгляд (напр., у бярозы, ляшчыны, ліпы і інш. дрэвавых раслін). Бывае несапраўднадыхатамічнае галінаванне (напр., у бэзу, каштана, амялы), якое ўзнікае з манападыяльнага: рост гал. восі спыняецца, ніжэй яе верхавінкі развіваюцца 2 амаль аднолькавыя супраціўныя галінкі другога парадку, якія перарастаюць гал. вось. У злакаў вылучаюць своеасаблівы спосаб галінавання — кушчэнне. Акрамя сцёблаў, галінак і карэнішчаў галінаванне назіраецца ў каранёў, суквеццяў, жылак (праводзячыя пучкі) у лістах і сцёблах, слаявішча (талома) у ніжэйшых раслін і інш. У выніку галінавання іншы раз з'яўляюцца парасткі, не падобныя на матчыны (напр., пры кушчэнні злакаў, утварэнні вусоў і сталонаў і інш.). У некаторых дрэў назіраецца мяшанае галінаванне (напр., у бярозы). с. 462
ГАЛІНАСТАВУ́СЫЯ (Cladocera), падатрад ракападобных атр. лістаногіх. 65 родаў, каля 380 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тоўшчы вады прэсных вадаёмаў. На Беларусі больш як 40 відаў, найб. вядомыя дафніі, басміны, лептадоры, маіны.
Даўж. 0,2—10 мм. Тулава ў большасці ўкрыта паўпразрыстай двухстворкавай ракавінай. Галава выцягнута ў дзюбу. Асн. органы перамяшчэння — 4—7 пар ног і другая пара доўгіх галінастых вусікаў (антэн); антэнулы невялікія. Вочы фасетачныя. Грудныя ногі ў большасці ўтвараюць фільтрацыйны апарат. Кормяцца дэтрытам, бактэрыямі і аднаклетачнымі водарасцямі, ёсць драпежныя формы. Характэрная змена палавога і аднаполага (партэнагенез) размнажэння. Галінаставусымі кормяцца рыбы. Індыкатары забруджвання вады: большасць жыве ў чыстых вадаёмах. с. 462
ГАЛІНЗО́ГА (Galinsogа), род кветкавых раслін сям. астравых. 4 віды амер. паходжання. Пашырыліся як заносныя амаль па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляюцца 2 віды: галінзога драбнакветная (Galinsogа parviflora) і раснічастая, або шчаціністая (Galinsogа ciliata). Растуць каля дарог, на пустках, у садах, пасевах, на агародах.
Аднагадовыя амаль голыя або густаапушаныя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом выш. да 100 см. Лісце простае, падоўжана- ці шырокаяйцападобнае, супраціўнае, чаранковае. Кветкавыя кошыкі гетэрагамныя, звычайна шматлікія, дробныя, паўшарападобныя, у верхавінкавых ці пазушных паўпарасоніках. Краявыя кветкі язычковыя, белыя, песцікавыя, сярэдзінныя — трубчастыя, жоўтыя, двухполыя. Плод — сямянка з чубком. Пустазелле. Некаторыя віды маюць лек. ўласцівасці. с. 462
ГАЛІНО́ЎСКАЯ Ніна Васілеўна (н. 18.12.1935 в. Вялікія Лазіцы Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. пісьменніца. Скончыла Магілёўскае дашкольнае педвучылішча (1955). Працавала выхавацелькай дзіцячага сада, дзіцячага дома (1955—58), карэктарам (1962—67). Друкуецца з 1958. Піша для дзяцей. Аўтар кніжак вершаў «Давайце пазнаёмімся» (1962), «Размова сняжынак» (1968), «Кніжчыны сябры» (1975), «Незвычайны карагод» (1986), «Восень едзе ў магазін» (1990), «Гусіны капялюшык» (1994) і інш. Вершы Галіноўскай напісаны вобразнай мовай, з любоўю да маленькіх чытачоў, з дабрынёй разумнага настаўніка. с. 462
ГАЛІ́ПАЛЬСКІ ПАЎВО́СТРАЎ (тур. Гелібалу), паўвостраў у еўрапейскай частцы Турцыі. Абмываецца Эгейскім м. і пралівам Дарданелы. Даўж. 90 км, шыр. да 20 км. Складзены з пясчанікаў і глін. Рэльеф — узгоркавая раўніна, выш. да 374 м. Клімат субтрапічны, міжземнаморскі. Хваёвыя, кіпарысавыя і платанавыя гаі, міжземнаморскія хмызнякі. Нац. парк Гелібалу-Ярымадасы (засн. ў 1973). Порт Гелібалу. с. 462
ГАЛІСІ́ЙЦЫ (саманазва гальегі), народ у Іспаніі (асн. насельніцтва рэгіёна Галісія) і Амерыцы (эмігранты). Агульная колькасць 4,14 млн. чал. (1987), у т.л. (1985, ацэнка) 3,12 млн. чал. у Іспаніі, каля 1 млн. чал. у Амерыцы (520 тыс. у Аргенціне, 200 тыс. у Бразіліі, 120 тыс. у Венесуэле, 60 тыс. ва Уругваі, 30 тыс. на Кубе і 20 тыс. у ЗША). Гавораць на галісійскай мове, блізкай да партугальскай. Вызнаюць каталіцызм. Асн. традыц. занятак — сельская гаспадарка; часткова рыбалоўства (на ўзбярэжжы Атлантычнага ак.). с. 462
ГАЛІ́СІЯ (Galiciа), аўтаномная вобласць на ПнЗ Іспаніі на ўзбярэжжы Атлантычнага ак. Пл. 29,4 тыс. км2. Нас. каля 3 млн. чал. (1994), пераважна галісійцы, народ, блізкі да партугальцаў. Уключае правінцыі: Ла-Карунья, Пантэведра, Луга, Арэнсе. Адм. ц. — г. Ла-Карунья. Галісія займае стараж. крышт. Галісійскі масіў выш. да 1778 м, расчлянёны густой сеткай горных рэк. Узбярэжжа моцна парэзана, шмат зручных натуральных гаваней. Клімат умераны акіянскі. Характэрны шыракалістыя горныя лясы (дуб, граб, бук, ясень) і хмызнякі.
У старажытнасці — тэрыторыя рассялення племя галекаў (адсюль назва), якое сфарміравалася ў 1-м тыс. да н. э. ў выніку змяшэння прышлых кельтаў з мясц. плямёнамі эстрымніяў. У 2—1 ст. да н.э. заваявана рымлянамі. У 5—7 ст. н.э. ў складзе каралеўстваў свеваў і вестготаў. У 8 ст. галісійцы супраціўляліся араб. заваяванню. У 718-—739 далучана да каралеўства Астурыя. У 1065—72 незалежнае каралеўства. З 1072 у складзе Кастыліі. З 1479 у складзе адзінай ісп. дзяржавы. У сярэдзіне 19 ст. ў Галісіі пачаўся працэс адраджэння галісійскай мовы, умацавання рэгіянальнай самасвядомасці. З-за вастрыні агр. пытання і беднасці многія галісійцы эмігрыравалі ў Амерыку (больш за 1,3 млн. чал. за 1-ю пал. 20 ст.). Пасля абвяшчэння Ісп. рэспублікі (1931) на рэферэндуме 28.6.1936 ухвалены праект аўтаноміі Галісіі, аднак яе ўвядзенню перашкодзіла ўсталяванне ў краіне дыктатуры Ф.Франка. Пасля падзення дыктатуры Галісіі нададзена аўтаномія (1981).
У сельскай гаспадарцы пераважае малочная і мясная жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла і свінні). Пасевы кукурузы, жыта, бульбы, садоўніцтва (яблыкі). Вінаробства. Значная роля рыбалоўства (каля паловы рыбалавецкага флоту Іспаніі) і лясной прам-сці. Значныя ГЭС. Здабыча жал. і вальфрамавай руды, волава, бурага вугалю. Суднабудаванне (Эль-Фероль і Віга), дрэваапр., хім., тэкст. і харч. прам-сць. Аўтамабілебудаванне (грузавыя аўтамабілі), нафтаперапрацоўка, алюмініевая прам-сць. Транспарт аўтамаб. і чыгуначны. Буйныя порты Ла-Карунья і Віга.
В.В.Адзярыха (гісторыя). с. 462
ГАЛІ́Т (ад грэч. háls соль), каменная соль, мінерал класа хларыдаў, хларыд натрыю, NaCl. Мае 39,34% натрыю, 60,66% хлору. Прымесі: бром, марганец, медзь, галій, мыш'як, серабро і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі кубічныя, радзей актаэдрычныя. Агрэгаты зярніста-крышт., шчыльныя, валакністыя, радзей у выглядзе нацёкаў, скарынак, налётаў, сталактытаў, выцвітаў, друзаў. Бясколерны, прымесямі афарбоўваецца ў розныя колеры. Празрысты. Бляск шкляны, тлусты. Цв. 2. Шчыльн. 2,2 г/см3. Крохкі. Лёгка раствараецца ў вадзе, мае салёны смак. Утвараецца пераважна асадкавым шляхам (крышталізуецца з марской вады ў лагунах і рэліктавых азёрах, якія перасыхаюць), вядомы ў вулканічных вазгонах і экзагенных выцвітах. Гал. тыпы радовішчаў: каменная і калійная солі ў асадкавых горных пародах; самасадачная соль сучасных азёр; саляныя крыніцы. Выкарыстоўваецца ў харч., тэкст., фармацэўтычнай, хім. і энергет. прам-сці, электраметалургіі, халадзільнай справе, у вытв-сці пластмас і інш. Прамысл. радовішчы на Украіне, у Расіі, ЗША, Германіі. На Беларусі прамысл. паклады галіту вядомыя ў дэвонскіх адкладах. Распрацоўваецца Мазырскае радовішча каменнай солі.
У.Я.Бардон. с. 462
ГА́ЛІФАКС , Халіфакс (Наlifах), горад на ПдУ Канады. Адм. ц. правінцыі Новая Шатландыя. Засн. Ў 1749. 320,5 тыс. ж. (1991). Адзіны порт на ўзбярэжжы Атлантычнага ак. ў Канадзе, які не замярзае зімой. Канцавы пункт трансканадскай чыгункі. Важная рыбалавецкая база. Нафтаперапрацоўчая, рыбакансервавая, аўтамаб. прам-сць. Суднабудаванне. 3 ун-ты (першы заснаваны ў 1749). Царква св. Паўла (1750), кафедральны сабор (1820). с. 463
ГА́ЛІФАКС , Халіфакс (Наlifах) Эдуард Фрэдэрык Ліндлі Вуд, барон Ірвін (Irwin; 16.4.1881, замак Паўдэрэм, графства Дэван, Вялікабрытанія — 23.12.1959), англійскі дзярж. і паліт. дзеяч. Адзін з лідэраў Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі. Скончыў Оксфардскі ун-т. У 1922—24, 1932—35 міністр адукацыі, з 1924 міністр сельскай гаспадаркі, у 1926—31 віцэ-кароль Індыі. У 1935—38 старшыня палаты лордаў, выступаў за знешнепаліт. кампраміс з А.Гітлерам. З 1938 міністр замежных спраў, удзельнічаў у перагаворах, якія прывялі да заключэння Мюнхенскага пагаднення 1938. З 1941 пасол у ЗША. У 1947—53 старшыня Ген. кансультатыўнага савета радыёвяшчальнай кампаніі Бі-Бі-Сі. с. 463
ГАЛІФЭ́ (Galliffet) Гастон Аляксандр Агюст, маркіз дэ (23.1.1830, Парыж — 8.7.1909), французскі военачальнік. Генерал (1870). У арміі з 1848. Удзельнічаў і вызначыўся ў Крымскай вайне 1853—56, аўстра-італа -французскай вайне 1859, Мекс. экспедыцыі 1861—67 і інш. У франка-прускую вайну 1870—71 пасля здачы французамі Седана трапіў у палон. На чале кав. брыгады арміі версальцаў удзельнічаў у задушэнні Парыжскай камуны 1871. Чл. Вышэйшага ваен. савета (з 1880). Інспектар кавалерыі (з 1885). Ваен. міністр (1899—1901). Дамогся ўвядзення ў франц. кавалерыі ваен. штаноў асаблівага крою (аблягалі калені і пашыраліся ўгору), вядомых як галіфэ. с. 463
ГА́ЛІЦКА-ВАЛЫ́НСКАЕ КНЯ́СТВА ,
старажытнарускае княства, утворанае ў 1199 у выніку аб'яднання князем Раманам Мсціславічам Галіцкага і Уладзіміра-Валынскага княстваў. Размяшчалася ў вярхоўях Днястра, Віслы, Нарава і Прыпяці, у канцы 13 ст. ўключала больш за 80 гарадоў. Пасля смерці Рамана Мсціславіча ў 1205 распалася на ўдзелы, але да 1240 кн. Даніла Галіцкі зноў аб'яднаў іх. У далейшым князі Галіцка-Валынскага княства браты Даніла і Васілька Раманавічы праводзілі палітыку падначалення сваёй уладзе Тураўскага, Пінскага і Новагародскага (Навагрудскага) княстваў, Берасцейскай зямлі і летапіснай Літвы (Верхняе Панямонне), якія выкарыстоўваліся імі як плацдарм для паходаў на Польшчу (1219, 1237) і на яцвягаў (1229, 1248, 1250, 1256). Князі Галіцка-Валынскага княства былі гал. знешнімі праціўнікамі ўтварэння ВКЛ, у 1248—49, 1251 і 1253 яны зрабілі 3 паходы на сталіцу дзяржавы — Новагародак. У 1254 новагародскі князь Войшалк аддаў сваю зямлю сыну Данілы Галіцкага Раману, а сам правёў 3 гады ў манастыры. У 1264 з дапамогай Галіцка-Валынскіх князёў Войшалк заваяваў літоўскія землі Нальшчаны і Дзяволтву, а ў 1267 перадаў велікакняжацкі пасад сыну Данілы Галіцкага Шварну. Пры вял. князю ВКЛ Трайдзеню Галіцка-Валынскія князі ў саюзе з татарамі ў 1274 і 1277 зрабілі спусташальныя паходы на Новагародак і Гародню (Гродна). Князі ВКЛ Будзікід і Будзівід аддалі ў 1289 валынскаму кн. Мсціславу Данілавічу Ваўкавыск, каб захаваць з ім мір. У далейшым у выніку міжусобнай барацьбы Галіцка-Валынскае княства распалася. У 1340-я г. за землі былога Галіцка-Валынскага княства ваявалі ВКЛ і Польшча. Паводле пагаднення 1352 Галіцкая зямля падначалена Польшчы, а Валынская ўвайшла ў склад ВКЛ.
Літ.: Пашуто В.Т. Очерки по истории Галицко-Волынской Руси. М., 1950; Котляр Н.Ф. Формирование территории и возникновение городов Галицко-Волынской Руси ІХ—XIII вв. Киев, 1985; Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990.
М.І.Ермаловіч. с. 463
ГА́ЛІЦКА-ВАЛЫ́НСКІ ЛЕ́ТАПІС , помнік гістарыяграфіі, мовы і культуры Стараж. Русі. Уваходзіць у склад Іпацьеўскага летапісу канца 13 ст. Складзены ў Галіцка-Валынскім княстве, ахоплівае падзеі за 1201—92. Паводле літаратурнай структуры і зместу — звод, у якім вылучаюцца 2 асн. часткі: Галіцкі і Валынскі летапісы. 1-я частка нагадвае гіст. аповесць, мае выразна свецкі характар, вызначаецца цэльнасцю, жывасцю і дэталёвасцю выкладання. У цэнтры яе ўвагі — князь Даніла Галіцкі, які пададзены ярка, панегірычна, у духу рыцарскіх ідэалаў. 2-я частка прысвечана пераважна гісторыі Валынскай зямлі 2-й пал. 13 ст., яна больш сціслая, фрагментарная, адметная рэлігійнай афарбоўкай падзей. У Галіцка-Валынскім летапісе шырока паказана грамадска-паліт. і культ. жыццё Галіцка-Валынскага княства 13 ст., яго міжнар. сувязі, гераічная барацьба супраць мангола-татарскага нашэсця, польск. і літ. князёў. Летапіс — каштоўная крыніца звестак па гісторыі Беларусі. Змяшчае унікальныя звесткі пра Новагародак (Навагрудак), Бярэсце (Брэст) і інш. гарады, асобныя помнікі бел. культуры (заснаванне Лаўрышаўскага манастыра, буд-ва Камянецкай вежы), пра жыццё і дзейнасць вял. князёў ВКЛ Міндоўга, Войшалка, Трайдзеня, звесткі пра якіх, як мяркуюць некат. даследчыкі, запазычаны з Новагародскага летапісу. Галіцка-Валынскі летапіс — адзіны помнік, у якім даволі шырока асветлены пачатковы этап паліт. аб'яднання бел.-літ. зямель у адзіную дзяржаву, працэс утварэння ВКЛ. Падзеі пададзены з пункту погляду інтарэсаў Галіцка-Валынскіх князёў, месцамі тэндэнцыйна, але звесткі ў цэлым адпавядаюць гіст. сапраўднасці. Летапіс быў шырока вядомы на бел. землях, паслужыў крыніцай і ўзорам для літ.-бел. хронік 16 ст. («Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хронікі Быхаўца»).
Літ.: Генсьорський А.І. Галицько-Волинський літопис: (Процес складання; редакціï і редактори). Киïв, 1958; Яго ж. Галицько-Волинський літопис: (Лексичні, фразеологічні та стилістичні особливості). Киïв, 1961.
В.А. Чамярыцкі. с. 463
ГА́ЛІЦКІ Кузьма Мікітавіч (24.10.1897, г. Таганрог, Расія — 14.3.1973), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Ген. Арміі (1955). Скончыў Вышэйшую стралк.-тактычную школу (1922), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1927). У арміі з крас. 1917, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Паўн.-Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалт., 3-м Бел. франтах, удзельнік абароны Ліды, Гомеля, бітвы пад Масквой. 11-я гвардз. армія пад яго камандаваннем вызначылася ў Гарадоцкай аперацыі 1943, Беларускай аперацыі 1944, удзельнічала ў вызваленні Оршы, Барысава, Мінска, Маладзечна. Да 1962 на адказных пасадах у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1946—62. Аўтар успамінаў. с. 463
ГА́ЛІЦКІ Міхаіл Мікалаевіч (28.10.1878, г. Камянец-Падольскі, Украіна — 3.10.1973, удзельнік рэв. руху на Беларусі. З 1897 у чыг. майстэрнях Гомеля. У 1912—14 старшыня Палескага к-та РСДРП(б). З сак. 1917 чл. Петраградскага Савета. Удзельнік баёў з войскамі Керанскага пад Петраградам, грамадз. вайны. У 1925—26 інструктар Гомельскага губкома РКП(б). З 1926 на парт., прафсаюзнай і гасп. рабоце на Украіне і ў Маскве. с. 464
ГА́ЛІЦЫ (Cecidomyiidae), сямейства насякомых падатр. даўгавусых двухкрылых. Каля 4 тыс. відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы. Жывуць на раслінах у галах (адсюль назва), гнілой драўніне, глебе, лясным подсціле. На Беларусі найб. вядомыя галіцы парэчкавыя (3 віды), галіца малінавая сцябловая (Lasioptera rubi), гесенская муха і інш.
Даўж. 1—5 мм. Падобныя да камароў. Ногі доўгія, тонкія. Жылкаванне крылаў спрошчанае. Дарослыя звычайна не кормяцца, жывуць да 20 сутак. Лічынкі верацёнападобныя, зрэдку ярка афарбаваныя; у прымітыўных відаў галіцы развіваюцца ў рэштках раслін, якія гніюць, у вышэйшых — у тканках раслін і выклікаюць галы. Лічынкі зімуюць у глебе. Шкодзяць сельскай і лясной гаспадарцы, некаторыя карысныя. с. 464
ГАЛІЦЫ́ЗМ (франц. gallicisme ад лац. gallicus гальскі), слова ці выраз, якія перайшлі ў бел. мову з французскай як запазычанні, у т.л. ў выглядзе словаўтваральных, семантычных або сінтаксічных ка́лек. Большасць галіцызмаў пранікла ў бел. мову праз рус. або польскую. Для старабел. перыяду характэрны франц. словы, якія замацаваліся ў выніку польскага лексічнага ўздзеяння. Яны адлюстраваліся ў пісьмовых помніках 2-й пал. 16—17 ст., калі польскі ўплыў на бел. мову быў найб. моцны (напр., «візіт», «канвой», «парфума», «пашпорт», «сервета»). Асабліва адчувальны франц. лексічны струмень у старабел. ваен. лексіцы: «бандолеть», «дракгун», «карабин», «мушкет», «пистолет», «форт» і інш. Большасць старых галіцызмаў захавалася да нашага часу. У пач. 18 ст. лексемы франц. паходжання траплялі ў бел. мову праз пасрэдніцтва рускай («гринадер», «сержант»).
А.М.Булыка. с. 464
ГАЛІЦЫ́ЙСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1846 , антыфеадальнае паўстанне польск. і ўкр. сялян у Галіцыі. Пачалося 18.2.1846, ахапіла Харкаўскую, Бохенскую, Ясельскую, Сандзецкую, Саноцкую і Самборскую акругі. Паўстанцы разграмілі каля 200 панскіх двароў, усюды спынілі выкананне феад. павіннасцей; былі арганізаваны ўзбр. сял. атрады (Якуба Шэлі, Карыгі і інш.). Ва Усх. Галіцыі найб. актыўныя выступленні сялян былі ў наваколлі Дабраміля. Хоць паўстанне ў крас. было жорстка задушана, аўстр. ўрад вымушаны быў пайсці на некат. ўступкі: паменшана паншчына, адменена падводная павіннасць, сялянам дазволена падаваць скаргі на памешчыкаў непасрэдна акруговым старастам, пашыраны правы сялян на зямлю. Галіцыйскае паўстанне было адной з перадумоў рэвалюцыі 1848—49 у Аўстрыі і адной з прычын адмены прыгонніцтва ў Галіцыі ў крас. 1848. с. 464
ГАЛІЦЫ́ЙСКАЯ БІ́ТВА 1914 , буйнамаштабныя баявыя дзеянні паміж рас. і аўстра-венг. войскамі на тэр. Галіцыі і Польшчы 18.8—21.9.1914 у 1-ю сусв. вайну. Складалася з Люблін-Холмскай (баі каля Красніка і Тамашава), Галіч-Львоўскай (на р. Залатая Ліпа і Гнілая Ліпа), Гарадоцкай і інш. аперацый. На фронце каля 400 км паміж рэкамі Вісла і Днестр з абодвух бакоў удзельнічалі каля 2 млн. чал. і да 5 тыс. гармат. Рас. камандаванне Паўд.-Зах. фронтам (галоўнакамандуючы ген. М.І.Іваноў) планавала акружыць і знішчыць аўстравенг. сілы (каля 850 тыс. чал., 1800 гармат); аўстра-венг. (эрцгерцаг Фрыдрых) мела намер разграміць правае крыло рас. Паўд.-Зах. фронту (4-ю і 5-ю арміі). 18 жн. на левым крыле распачала наступленне рас. 8-я армія (ген. А.А.Брусілаў). 23 жн. перайшлі ў наступленне ўсе арміі Паўд.-Зах. фронту. У ходзе сустрэчнай бітвы ў раёне Краснік—Тамашаў (23 жн.—3 вер.) аўстравенг. 1-я і 4-я арміі прымусілі 4-ю (ген. А.Е.Эверт) і 5-ю (ген. П.А.Плеве) рас. арміі адступіць да Любліна, Холма і Уладзіміра-Валынскага. 3-я рас. армія (ген. М.У.Рузскі) разбіла аўстра-венграў (3-я армія ген. Р.Брудэрмана) на р. Залатая Ліпа (26—28 жн.) і прарвала фронт на р. Гнілая Ліпа на ПдУ ад Львова (29—31 жн.). 2 вер. рас. войскі занялі Галіч, 3 вер. — Львоў. У ходзе сустрэчнай Гарадоцкай бітвы (5—12 вер.) 4-я рас. армія прарвала фронт у раёне Тарнаўкі. 12 вер. пачалося агульнае адступленне аўстра-венг. войск. Рас. часці прасунуліся на 280—300 км, занялі Галіцыю і частку аўстр. Польшчы. У Галіцыйскай бітве аўстра-венг. армія страціла 325 тыс. чал. (у т.л. каля 100 тыс. палоннымі) і 400 гармат, рас. войскі — каля 230 тыс. чал. (з іх 40 тыс. палонных) і 94 гарматы.
С.Б.Каўн. с. 464
ГАЛІ́ЦЫН Аляксандр Міхайлавіч (29.11.1718, г. Турку, Фінляндыя — 19.10.1783), расійскі дзярж. дзеяч, военачальнік. Ген.-фельдмаршал (1769), граф. Ваен. падрыхтоўку атрымаў у аўстр. арміі прынца Яўгенія Савойскага. З 1740 на дыпламат. службе ў Стамбуле, потым пасол у Саксоніі. Прымаў удзел у Сямігадовай вайне 1756—63, камандаваў левым крылом рус. арміі ў Кунерсдорфскай бітве (1759). З 1761 узначальваў войскі ў Ліфляндыі. З пач. рус.-тур. вайны 1768—74 галоўнакамандуючы 1-й арміяй. У 1768 разбіў пад Хоцінам 40-тысячную тур. армію Караман-пашы, але з-за адсутнасці асадных гармат не асмеліўся на штурм крэпасці, за што быў адкліканы ў Пецярбург. Да здачы камандавання нанёс паражэнне тур. войскам Малдаван-пашы і авалодаў Хоцінам і Ясамі. З 1769 губернатар Пецярбурга, сенатар. с. 464
ГАЛІ́ЦЫН Барыс Барысавіч (2.3.1862, Пецярбург — 17.5.1916), рускі фізік і геафізік, адзін з заснавальнікаў сейсмалогіі; князь. Акад. Пецярбургскай АН (1908). Скончыў Марскую акадэмію ў Пецярбургу (1886) і Страсбурскі ун-т (1890). Выкладаў у ВНУ Пецярбурга; з 1913 дырэктар Гал. фізічнай абсерваторыі. Навук. працы па тэорыі цеплавога выпрамянення, крытычнага стану рэчыва, сейсмалогіі, оптыцы, спектраскапіі. Увёў паняцце т-ры выпрамянення абсалютна чорнага цела. Знайшоў рашэнне задачы пра вызначэнне ачага землетрасення па звестках адной сейсмічнай станцыі (1902). Стварыў электрадынамічны сейсмограф і інш. сейсмічныя прылады. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1916). Яго імем названа зона ў ніжняй частцы верхняй мантыі Зямлі (пласт Галіцына).
Тв.: Избр. Труды. Т. 1—2. М., 1960.
Літ.: Предводителев А.С. О работах Б. Б.Голицына // Исторня и методология естеств. наук. 1966. Вып. 4. с. 464
ГАЛІ́ЦЫН Мікалай Дзмітрыевіч (12.4.1850, с. Парэчча Маскоўскай вобл. — 2.7.1925), расійскі паліт. дзеяч, апошні старшыня Савета Міністраў Рас. імперыі (9.1—12.3.1917). У 1885—1903 займаў пасады архангельскага, калужскага і цвярскога губернатараў. З 1903 сенатар, з 1915 чл. Дзярж. савета (фракцыя правых) і старшыня камісіі па аказанні дапамогі рас. ваеннапалонным. Быў блізкі да імператрыцы Аляксандры Фёдараўны. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 адышоў ад паліт. дзейнасці. У 1920—24 двойчы арыштоўваўся ВЧКАДПУ, расстраляны. с. 464
ГАЛІ́ЦЫНЫ , расійскія ваен. і дзярж. дзеячы, князі з розных галін аднаго стараж. роду.
Паходзяць ад Гедзімінавічаў. Родапачынальнік — Міхаіл па мянушцы Галіца (п. у 1554), баярын, удзельнік паходаў на Ноўгарад, Смаленск, бітвы пад Оршай (1514), дзе трапіў у палон. Яго сын Юрый Міхайлавіч першы стаў пісацца князем Галіцыным. У 11—17 ст. Галіцыны служылі акольнічымі, стольнікамі, ваяводамі, намеснікамі, баярамі, начальнікамі прыказаў. У 17 ст. род Галіцыных разгалінаваўся, а ў 18—19 ст. налічваў некалькі дзесяткаў прадстаўнікоў.
Найб. вядомыя: Васіль Васілевіч (1643—2.5.1714), вылучыўся пры цару Фёдару Аляксеевічу, баярын (з 1676), прыхільнік Міласлаўскіх, фаварыт правіцельніцы Соф'і Аляксееўны, пасля прыходу да ўлады ўрада Пятра І пазбаўлены баярства, усёй маёмасці, сасланы ў Архангельскі край; Барыс Аляксеевіч (1654—1714), дзярж. дзеяч, баярын (з 1690), дзядзька-выхавальнік Пятра І, у 1697—98 узначальваў урад; Дзмітрый Міхайлавіч (1665—25.4.1737), дзярж. дзеяч, дыпламат, сенатар (з 1718), чл. Вярх. тайнага савета (1726—30); Міхаіл Міхайлавіч (11.11.1675—21.12.1730), ген.-фельдмаршал (1725), дзярж. дзеяч, паплечнік Пятра І, удзельнік Паўночнай вайны 1700—21, з 1728 прэзідэнт Ваен. калегіі; Міхаіл Міхайлавіч (1681—5.6.1764), ген.-адмірал (1756), дзярж. дзеяч, дыпламат, астраханскі ген.-губернатар (з 1740), пасол у Іране (1745—48); Аляксандр Міхайлавіч, гл. Галіцын А.М.; Дзмітрый Аляксеевіч (26.5.1734—7.3.1803), аўтар кніг па прыродазнаўстве, філасофіі і паліт. эканоміі, ганаровы чл. Пецярбургскай і шэрагу замежных АН, пасол у Францыі і Нідэрландах (1762—98); Аляксандр Мікалаевіч (19.12.1773—4.12.1884), дзярж. дзеяч, міністр нар. асветы (1816—24); Мікалай Сяргеевіч (28.6.1809—15.7.1892), ваен. гісторык, ген. ад інфантэрыі (1880), удзельнік рус.-тур. вайны 1828—29 і задушэння паўстання 1830—31 у Польшчы, Літве і на Беларусі; Мікалай Дзмітрыевіч, гл. Галіцын М.Дз. с. 465
ГАЛІ́ЦЫЯ , Галіччына, 1) гістарычная назва зах.-ўкр. і польскіх зямель у складзе імперыі Габсбургаў у канцы 18 — пач. 20 ст. Ахоплівала тэр. сучасных Івана-Франкоўскай, Львоўскай і Цярнопальскай абласцей Украіны, Жэшаўскага і б.ч. Кракаўскага ваяводстваў Польшчы. Складалася з Зах. Галіцыі, населенай пераважна палякамі, і Усходняй, населенай украінцамі. Усх. Галіцыя з 6 ст. н.э. заселена славянамі (белыя харваты, дулебы), у 9—11 ст. у складзе Кіеўскай Русі, з 1141 у Галіцкім княстве, з 1199 у Галіцка-Валынскім княстве. У 1349— 1772 пад уладай Польшчы. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) з яе Бэлзскага і значных частак Кракаўскага, Сандамірскага і Рускага ваяводстваў утворана правінцыя «Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі» ў складзе Аўстр. імперыі (з 1867 Аўстра-Венгрыя). У 1786—1849 у правінцыю ўваходзіла таксама Букавіна, у 1795—1809 — тэр. паміж рэкамі Піліца і Зах. Буг (т. зв. Новая, ці Зах. Галіцыя). У 1809—15 ад Галіцыі аддзелена Цярнопальская акр., у 1846 — Кракаў з наваколлем. У 1848 у Галіцыі скасавана прыгоннае права. У 1-ю сусв. вайну Усх. Галіцыя была арэнай ваен. дзеянняў (гл. Галіцыйская бітва 1914). Пасля распаду Аўстра-Венгрыі (кастр. 1918) у ліст. 1918 у Львове абвешчана Зах.-ўкр. нар. рэспубліка (ЗУНР; праіснавала да ліп. 1919). У выніку польска-сав. Вайны 1919—20 Усх. Галіцыя трапіла пад уладу Польшчы (юрыдычна прызнана за ёй у 1923), у 1939 далучана да Укр. ССР (з 1991 незалежная Укр. дзяржава). 2) Назва тэр. Кракаўскага, Львоўскага, Станіслаўскага і Тарнопальскага ваяводстваў Польшчы ў 1919—39 і акругі, акупіраванай ням.-фаш. войскамі, Польшчы (т.зв. ген.-губернатарства) у 1941—45.
С.Б.Каўн. с. 465
ГА́ЛІЧ , старажытнарускі горад на р. Луква (прыток Днястра) каля с. Крылас Івана-Франкоўскай вобл. Украіны, за 5 км на Пд ад сучаснага горада. У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца пад 1140. З 1144 цэнтр Галіцкага, з 1199 Галіцка-Валынскага княства. З 2-й пал. 12 ст. дасягнуў найб. росквіту, меў княжацкія палацы, храмы, развітыя рамяство і гандаль, тут складзены Галіцка-Валынскі летапіс. Пасля зруйнавання ў 1241 татарамі прыйшоў у заняпад. Паводле археал. даследаванняў, узнік у 10 ст. У выніку раскопак выяўлены рэшткі Успенскага сабора 12 ст., наземных і паўзямлянкавых жытлаў і майстэрняў. с. 465
ГА́ЛІЧ (сапр. Гінзбург) Аляксандр Аркадзевіч (19.10.1918, г. Днепрапятроўск, Украіна — 15.12.1977), рускі драматург, паэт. Аўтар п'ес «Вуліца хлопчыкаў» (1946), «Вас выклікае Таймыр» (1948, з. К.Ісаевым), «Шляхі, якія мы выбіраем» (1954), «Паходны марш» (1957), «Параход называюць «Арляня» (1958) і інш.; сцэнарыяў да кінафільмаў «Верныя сябры» (1954, з К.Ісаевым), «На сямі вятрах» (1962) і інш., для якіх характэрны рамант. прыўзнятасць, лірызм, гумар. З 1960-х г. вядомы як аўтар і выканаўца песень-навел, у большасці трагікамічнага і драм. зместу. Асн. іх тэмы — памяць і адказнасць за мінулае, тэма чалавечай годнасці, супрацьстаянне самавольству, канфармізму. Першыя зб-кі выдадзены за мяжой («Пакаленне асуджаных», 1972; «Калі я вярнуся», 1977). Аўтабіягр. аповесць «Генеральная рэпетыцыя» (1974). З 1974 у эміграцыі.
Тв.: Возвращение. Л., 1989; Генеральная репетиция. М., 1991; «...Я вернусь...»: Киноповести, пьесы, автобиогр. повесть. М., 1993. с. 465
ГА́ЛІЧ (Говараў, Нікіфараў) Аляксандр Іванавіч (1783, г. Трубчэўск, Расія — 9.9.1848), расійскі філосаф, эстэтык, псіхолаг. Скончыў Пецярбургскі пед. ін-т (1808), вучыўся ў Германіі (1808—13). Выкладаў у Царскасельскім ліцэі і Пед. ін-це (з 1819 ун-т). Абвінавачаны ў бязбожжы і амаль што ў рэв. прапагандзе, у 1837 звольнены з работы. Імкнуўся стварыць арыгінальную антрапал. канцэпцыю «чалавеказнаўства». Лічыў, што філасофія і нават багаслоўе патрабуюць антрапалагічнага абгрунтавання. У сваіх працах падкрэсліваў аб'ектыўную абумоўленасць мыслення, ролю пачуццяў у працэсе пазнання, стадыяльнасць яго развіцця (гіпотэза — паняцце — ідэя), сувязь мыслення з фізіялогіяй, абгрунтаваў антрапал. філасофію гісторыі, што ўключала і сац. утопію. Выступаў супраць матэрыялізму, але высока ацэньваў метадалогію доследных навук. Яго «Лексікон філасофскіх прадметаў» (т. 1, 1845) — адзін з першых у Расіі даведнікаў па філасофіі. Галіч прапагандаваў эстэтыку рамантызму, вызначаў яе як «філасофію прыгожага» («Спроба навукі прыгожага», 1825). У псіхалогіі спрабаваў спалучаць ідэаліст. і прыродазнаўча-навук. трактоўкі душэўнага жыцця («Карціна чалавека...», 1834).
Тв.: История философских систем. Кн. 1—2. СПб., 1818—19.
В.В.Краснова. с. 465
ГАЛІ́ЧЧЫНА (укр. Галічына), назва Галіцыі. с. 465
ГА́ЛІЧЫ , вёска ў Клімавіцкім р-не Магілёўскай вобл. на р. Сураў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 28 км на У ад г. Клімавічы, 152 км ад Магілёва, 21 км ад чыг. ст. Шасцёраўка. 425 ж., 147 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 465
ГА́ЛІЯ (лац. Gallіа), у старажытнасці вобласць, якая займала тэрыторыю паміж р. По і Альпамі (Цызальпінская Галія) і паміж Альпамі, Міжземным м., Атлантычным ак. (Трансальпінская Галія) — тэр. сучасных Паўн. Італіі, Францыі, Люксембурга, Бельгіі, ч. Нідэрландаў і ч. Швейцарыі. З 6 ст. да н.э. заселена кельтамі (рымляне наз. іх галамі). Каля 220 да н.э. Цызальпінскую Галію рымляне ператварылі ў правінцыю Галія Нарбонская. У 58—51 да н.э. Цэзарам заваявана астатняя Галія. У 16 да н.э. Аўгуст падзяліў Галію на 4 правінцыі: Нарбонскую Галію, Лугдунскую Галію, Аквітанію і Белгіку. З пач. 5 ст. н.э. тэр. Галію заваявалі герм. плямёны, у канцы 5 ст. яна ўвайшла ў Франкскую дзяржаву. с. 465
ГАЛІЯ́Ф , у біблейскай міфалогіі волат-філістымлянін, забіты ў адзінаборстве пастухом Давідам, які пасля стаў царом Іудзеі. с. 465
ГА́ЛКА (Corvus monedula), птушка сям. крумкачовых атр. вераб'інападобных. Пашырана ў Еўразіі (акрамя паўн. і паўд. раёнаў), Паўн.-Зах. Афрыцы. Селіцца ў парках, гаях з дуплаватымі дрэвамі, расколінах скал, норах берагавых абрываў, пабудовах і інш. Больш шматлікая ў антрапагенных ландшафтах. На Беларусі пашыраны падвід галка звычайная (Corvus monedula monedula), трапляецца ўсюды.
Даўж. цела да 36 ем, маса да 250 г. Апярэнне чорнае, на галаве, хвасце і крылах з пурпурова-сінім метал. бляскам. Шыя шэрая. Дзюба кароткая. Корміцца расліннай і жывёльнай ежай: дажджавымі чарвямі, павукамі, жукамі, вусенямі матылёў, насеннем збожжавых, харчовымі рэшткамі і адкідамі. Знішчае шмат насякомых-шкоднікаў. Гняздуецца калоніямі паблізу і ў населеных месцах. с. 465
ГА́ЛКІН Генадзь Сяргеевіч (н. 13.8.1949, г.п. Галіцына Маскоўскай вобл., Расія), бел. спартсмен (стэндавая стральба). З 1974 выступаў за спарт. клуб Бел. ваен. акругі. Чэмпіён свету (1973), Еўропы (1979), чэмпіён СССР у асабістым (1978) і камандным (1974, 1976, 1978) першынствах. Пераможца і прызёр міжнар. спаборніцтваў. Рэкардсмен СССР (1978). с. 466
ГА́ЛКІН Ілья Савіч (1.8.1898, в. Панасюкі Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. — 7.4.1990), савецкі гісторык. Праф. (1943), д-р гіст. н. (1956), засл. дз. нав. Расіі. Скончыў Маскоўскі дзярж. ун-т (МДУ; 1932). Прарэктар (1941—43 і 1956—59) і рэктар МДУ (1943—48). Заг. кафедры новай і найноўшай гісторыі МДУ (1950—80). Працы (больш за 200) па гістарыяграфіі і метадалогіі гіст. навукі, методыцы выкладання гісторыі ў ВНУ, гісторыі Германіі, міжнар. адносін, рабочага руху і інш. Чл. рэдкалегіі час. «Новая и новейшая история». с. 466
ГА́ЛКІН Самуіл Залманавіч (5.12.1897, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 21.9.1960), яўрэйскі паэт і драматург. Друкаваўся з 1920. Аўтар кніг вершаў «Боль і мужнасць» (1929), «За новы падмурак» (1932), «Кантакт» (1935), «Дрэва жыцця» (1948). Лірыка Галкіна вызначаецца верай у будучыню, любоўю да жыцця, да яго шматграннай прыгажосці (зб. «Вершы», 1939, і інш ). Драм. творы Галкіна «Бар-Кохба» (1939), «Суламіф» (1940), «Душа, якая спявае» ішлі на сцэнах яўр. тэатраў. Трагедыя «Паўстанне ў гета» — пра паўстанне ў Варшаўскім гета супраць фашыстаў у час Вял. Айч. вайны.
Тв.: Рус. пер. — Стихи. Баллады. Драмы. М., 1958; Стихотворения. М., 1962; Дальнозоркость. М., 1968. с. 466
ГАЛКІ́ПЕР (англ. goal-keeper), гулец, які абараняе вароты (варатар) у спарт. гульнях (футбол, хакей і інш.). с. 466
ГАЛКО́ Іван Кірылавіч (н. 11.8.1935, в. Палянка Бранскай вобл., Расія), бел. філосаф. Д-р філас. н. (1982), праф. (1983). Скончыў Брэсцкі пед. ін-т (1965). Быў на камсамольскай і парт. рабоце, выкладаў у ВНУ Брэста і Мінска. З 1992 праф. Бел. недзяржаўнага ін-та правазнаўства. Даследуе тэарэтыка-метадалагічныя праблемы сац. планавання, сацыялогіі асобы, працы і права. Аўтар навуч. дапаможніка «Сацыялогія; Сацыялогія права як галіновая сацыялагічная тэорыя» (1992, разам з В.А.Уладзіміравым).
Тв.: Роль труда и искусства в формировании духовного облика строителя коммунизма. Мн., 1971; Человеческий фактор в сельскохозяйственном производстве. Мн., 1988. с. 466
ГАЛКО́НДА , феадальная дзяржава ў 16—17 ст. у Індыі. Утворана ў 1512 у выніку распаду Бахманідскага султаната. Заснавальнік Кулі Кутб-шах, былы бахманідскі намеснік у Варангале, сталіца — крэпасць Галконда, з 1589 — г. Бхагнагар (пазней перайменаваны ў Хайдарабад). Была багатай дзяржавай, мела развітыя ткацкія рамёствы, гарнарудныя промыслы (асабліва здабыча і апрацоўка алмазаў). У 1687 далучана да дзяржавы Вялікіх Маголаў. Цяпер у складзе штата Андхра-Прадэш. с. 466
ГАЛКО́ЎСКАЯ Галіна Апанасаўна (н. 7.4.1938, Мінск), бел. вучоны ў галіне гідрабіялогіі, заалогіі і папуляцыйнай экалогіі. Д-р біял. н. (1989), праф. (1990). Чл.-кар. Пятроўскай АН (С.-Пецярбург; 1994). Скончыла БДУ (1959). З 1962 у Бел. НДІ рыбнай гаспадаркі, з 1971 у Ін-це заалогіі АН Беларусі. Навук. працы па папуляцыйнай экалогіі і экалаг. фізіялогіі беспазваночных, структуры і функцыянаванні згуртаванняў водных жывёл.
Тв.: Рост водных животных при переменных температурах. Мн., 1978 (разам з Л.М.Сушчэнем); Эколого-биологические основы массового культивирования коловраток. Мн., 1988 (разам з І.Ф.Міцянінай, В.А.Галоўчыцам); Planktonic rotifers and temperature // Hydrobiologia. 1987. № 147; Oxygen consumption rate in rotifers // Там жа. 1995. № 313— 314. с. 466
ГАЛКО́ЎСКІ (Галкаўскас; Galkauskas) Канстанцін Міхайлавіч (16.6.1875, г. Вільня — 20.2.1963), літоўскі і бел. кампазітар, дырыжор, педагог. Беларус. Нар. арт. Літвы (1955). Праф. (1947). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1908, вучань М.Рымскага-Корсакава, А.Глазунова, А.Лядава). З 1908 вёў пед. дзейнасць у Вільні (з 1945 у кансерваторыі), арганізаваў сімф. аркестр (1909) і муз. школу (1919). У 30-я г. ўдзельнічаў у культ. жыцці Зах. Беларусі. Многія яго вак. творы засн. на бел. муз. фальклоры, напісаны на вершы бел. паэтаў: ансамблі, рамансы і хары на вершы Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка, З.Бядулі, К.Буйло; апрацоўкі бел. нар. песень, нар. харавыя сюіты «Дуда» і «Каханне» (апошняя з сімф. аркестрам). Аўтар лібрэта няздзейсненай оперы «Сымон-музыка» (паводле Я.Коласа). Сярод інш. твораў: оперы «Цыганы» (1908) і «Мізэрэрэ» (1909), муз. камедыі «Ласка Амура» (1925), «Алімпіяда» (1926), балет «Прывід маці» (1930), сімфонія «Масква» (1948), камерна-інстр. творы, хары, рамансы.
Літ.: Шырма Р.Р. Мастацкая песня ў Заходняй Беларусі // Песня — душа народа. Мн., 1976; Matulaityte A. Konstantinas Galkauskas. Vilnius, 1975. с. 466
ГАЛКО́ЎСКІ Міхаіл Фёдаравіч (н. 20.5.1942, в. Судзілы Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.), бел. спявак (драм. тэнар). Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1968). З 1966 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета (з 1996 Нац. акад. т-р оперы Беларусі). Сярод партый нац. рэпертуару: Сяргей («Алеся» Я.Цікоцкага), Нунцый («Джардана Бруна» С.Картэса), Раман («Сівая легенда» Дз.Смольскага), Ціханаў («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера). У класічным рэпертуары вылучаюцца партыі драм. і лірыка-драм. плана: Пінкертон, Каварадосі («Чыо-чыо-сан», «Тоска» Дж.Пучыні), Турыду («Сельскі гонар» П.Масканьі), Радамес, Дон Карлас («Аіда», «Дон Карлас» Дж.Вердзі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Лаэнгрын («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Герман, Вадэмон («Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Уладзімір Ігаравіч («Князь Ігар» А.Барадзіна), Анатоль Курагін («Вайна і мір» С.Пракоф'ева). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў (1973).
А.Я.Ракава. с. 466
ГАЛМЕ́Й , мінерал, тое, што каламін. с. 466
ГАЛО́ (франц. halo ад грэч. halōs круг, дыск), адна з аптычных з'яў у атмасферы. Узнікаюць гало ў перыстых, перыстаслаістых і перыста-кучавых воблаках (знаходзяцца на вышыні больш за 6 км) у выніку пераламлення святла ў ледзяных крышталях або адбіцця святла ад іх граней. Назіраюцца вакол Сонца і Месяца, маюць вуглавы радыус 22° і 46° і форму каляровых (як слабая вясёлка) ці белых кругоў, дугаў, слупоў, крыжоў, плям. Гало адрозніваюцца ад вянцоў, што ўтвараюцца пры дыфракцыі святла на дробных кроплях празрыстых, пераважна высокакучавых воблакаў і маюць меншы дыяметр. Ва ўмовах Беларусі (Мінск) гало назіраюцца каля 30 разоў за год. с. 466
ГАЛО́ВАЧКА , даўні галаўны ўбор замужніх жанчын у давыд-гарадоцка-тураўскім строі. Бытавала да сярэдзіны 20 ст. Складалася з уласна галовачкі (цвёрды каркас-аснова ў выглядзе шапкі без верху, надлобная частка якой пераходзіла ў трапецападобны грэбень), своеасаблівага чапца з паркалю ці кужэльнага палатна, што надзяваўся на грэбень, рабушкі (пасак з тых жа матэрыялаў для ахінання каркаса) і сярпанкі (складзеная ў некалькі столак, яна абвівала грэбень, праходзіла пад падбародкам і свабоднымі канцамі драпіравалася на спіне). Святочную галовачку аздаблялі вышыўкай, нашыўкамі залацістай тасьмы, набіванага пярэстага паркалю. Блізкі да галовачкі галаўны ўбор жанчын Давыд-Гарадка і Століна — падушачка.
М.Ф.Раманюк. с. 467
ГАЛО́ВЕЦ , возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Палата, за 26 км на ПнУ ад Полацка, сярод лесу. Пл. 0,3 км2, даўж. 800 м, найб. шыр. 400 м. Пл. вадазбору 4,88 км2. Пратокай злучана з воз. Чарвятка. с. 467
ГАЛО́ДНА , Галубінае возера, у Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., у бас. р. Сарачанка, за 34 км на ПнУ ад г. Астравец. Уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Пл. 0,14 км2, даўж. 780 м, найб. шыр. 250 м, найб. глыб. 21 м, даўж. берагавой лініі каля 1,8 км. Пл. вадазбору 4,3 км2. Схілы катлавіны выш. 3—4 м, на ПнЗ і ПдУ 12—14 м, пад лесам, на Пн разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя, усх. параслі хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная зона глеістая.
На ПнУ выцякае ручай у воз. Тумскае, на Пд упадае ручай з воз. Галадзянка. с. 467
ГАЛО́ДНЫ Міхаіл (сапр. Эпштэйн Міхаіл Сямёнавіч; 24.12.1903, г. Арцёмаўск, Украіна — 20.1.1949), рускі паэт, перакладчык. Вучыўся ў Вышэйшым літ.-маст. ін-це імя В.Я.Брусава. Аўтар зб-каў «Палі» (1922), «Дарогі» (1925), «Вершы і песні» (1930), «Вершы пра Грамадзянскую вайну» (1932), «Песні і балады Айчыннай вайны» (1942), «З новых вершаў» (1946), тэкстаў песень «Партызан Жалязняк», «Песня пра Шчорса». На рус. мову пераклаў каля 30 твораў Я.Купалы (у т.л. паэму «Курган» і інш.), асобныя вершы А.Александровіча. На бел. мову творы Галоднага перакладалі Александровіч, П.Броўка, П.Глебка, А.Дудар, Я.Журба, А.Звонак, К.Кірэенка, В.Маракоў, П.Пестрак, М. Хведаровіч.
Тв.: Стихотворения; Баллады; Песни. М., 1959; Бел. пер. — Выбраныя вершы. Мн., 1936; У кн.: Руская савецкая паэзія. Мн., 1953. с. 467
ГАЛО́ДНЫ СТЭП , Паўднёвы Галодны Стэп, раўніна ў Сярэдняй Азіі, на левабярэжжы р. Сырдар'я, пераважна ва Узбекістане. На Пд абмежаваны перадгор'ямі і адгор'ямі Туркестанскага хр., на Пн і ПнЗ зліваецца з пяскамі Кызылкум. Размешчаны на тэрасах р. Сырдар'я, складзеных з лёсападобных суглінкаў і супескаў. Асваенне Галоднага Стэпу пачалося ў канцы 19 ст., асабліва інтэнсіўнае было ў 1950—60-я г. Большая ч. тэр. арашаецца (Паўночны канал імя С.М.Кірава, Цэнтральны, Паўднёва-Галоднастэпскі канал і інш.). Баваўнаводства. с. 467
«ГАЛО́ДНЫЯ ПАХО́ДЫ» , адна з формаў барацьбы беспрацоўных у час сусв. эканам. крызісу 1929—33. Удзельнікі паходаў у сталічныя ці вялікія адм. гарады ставілі свае патрабаванні ўрадам і парламентам, галоўныя з якіх — дзярж. страхаванне па беспрацоўі і выдача дапамогі беспрацоўным. Самыя вялікія «галодныя паходы» былі ў ЗША (1931, 1932) і Вялікабрытаніі (1932, 1933 і інш.). с. 467
ГАЛО́ІДЫ , гл. Галагены. с. 467
ГАЛО́МБАК (Gołąbek) Юзаф (7.6.1889, Борак Фаленцкі, цяпер у межах Кракава — 25.9.1939), польскі філолаг-славіст. Д-р філасофіі (1914) і філалогіі (1933). Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1909). З 1926 дацэнт Варшаўскага ун-та. Асн. працы: «Пан Тадэвуш» у славянскіх перакладах» (1929—31, у т.л. і пераклады на бел. мову), «Іва Войнавіч, югаслаўскі драматург» (1932), «Брацтва св. Кірылы і Мяфодзія ў Кіеве» (1935), «Сербска-лужыцкая літаратура», «Цар Максімілян (народнае відовішча на Русі)» (абедзве 1938), «Гісторыя лужыцкага народа» (1939). Грунтоўнасцю фактычнай асновы, новымі матэрыяламі вылучалася яго манаграфія «Вінцэнты Дунін-Марцінкевіч, польска-беларускі паэт» (1932). Даследаваў бел. л-ру (арт. «Пачаткі беларускай драматургіі», 1925), фальклор і этнаграфію (арт. «Беларускія дзяды», 1925).
Літ.: Wierzyński S. Józef Gołąbek // Pamętnik literacki. 1946. Т. 36.
І.У.Саламевіч. с. 467
ГАЛО́Н (англ. gallon), адзінка аб'ёму (ёмістасці, умяшчальнасці) у сістэме англійскіх мер. У Вялікабрытаніі 1 галон = 4,54609 дм3, у ЗША для вадкасцей 1 галон = 3,78543 дм3, для сыпкіх рэчываў 1 галон = 4,405 дм3. Долевыя адзінкі галона — пінта і унцыя. с. 467
ГАЛО́НСКІ (Gołoński) Анджэй (24.11.1799, г. Улацлавак, Польшча — 1854), польскі архітэктар. Ганаровы чл. Пецярб. АМ (1853). Праф. (1838). Скончыў Варшаўскі ун-т (1828). Працаваў (пераважна ў Варшаве) у стылі позняга класіцызму, выкарыстоўваў таксама рэнесансавыя і гатычныя формы.
Сярод работ: царква Аляксандра Неўскага ў варшаўскай Цытадэлі (1835), касцёл у в. Яблонна (каля Варшавы), дамы Міткевіча, Натансона, уласны, дом і ф-ка Фрагета. Перабудаваў барочны касцёл піяраў у сабор св. Тройцы (1835—37), палац Урускіх (1844, цяпер Ін-т геаграфіі Варшаўскага ун-та), царкву ў павільёне палаца «На вадзе» ў Лазенках (1846), цэнтр. частку Гомельскага палаца (1852, з А.Іджкоўскім).
Н.К.Мазоўка. с. 467
ГАЛО́П (франц. galор), бальны танец 19 ст. Выконваецца ў імклівым скачкападобным руху. Муз. памер 2/4. Узнік, верагодна, у Германіі, у 1820-я г. з'явіўся ў Францыі, адтуль пашырыўся па ўсёй Еўропе, у т.л. на Беларусі. Муз. форму галопа выкарыстоўвалі І.Ланер, К.Чэрні, бацька і сын Штраусы, Ф.Абер, Ж.Афенбах (аперэта «Арфей у пекле»), Ф.Шуберт, Ф.Ліст, М.Глінка, П.Чайкоўскі (опера «Спячая прыгажуня»), з бел. кампазітараў — Ю.Семяняка (опера «Калючая ружа») і інш. с. 467
ГАЛО́СНАСЦЬ , публічнасць, права чалавека выражаць публічна свае погляды і перакананні, свабода вуснага і пісьмовага слова; адкрытасць і даступнасць для насельніцтва інфармацыі аб тым, што адбываецца ў дзяржаве і грамадстве. Патрабаванні да галоснасці, яе межы вызначаюцца адпаведнымі міжнар. прававымі актамі і заканадаўствам кожнай краіны. Ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (прынята ААН у 1948) абвяшчаецца, што кожны чалавек мае права на свабоду перакананняў і на іх свабоднае выражэнне, свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю і ідэі любымі сродкамі і незалежна ад дзярж. межаў. Элементы галоснасці як адной з формаў рэалізацыі правоў грамадзян існавалі ўжо ў Стараж. Грэцыі (раз у месяц у Афінах адбываўся нар. сход і кожны з яго ўдзельнікаў мог выказваць сваю думку, пастаянна праводзіліся праверкі і публічныя справаздачы выбарных службовых асоб). Палажэнні пра адкрытасць і публічнасць у вырашэнні грамадскіх праблем знайшлі адлюстраванне ў хрысц. веравучэнні, англ. Вялікай Хартыі Вольнасцей (1215), Статуце ВКЛ 1588, «Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна», абвешчанай у 1789 у час Франц. рэвалюцыі, Канстытуцыі ЗША (1791), у працах Дж.Лока, Т.Гобса, Ж.Ж.Русо, Ш.Л.Мантэск'ё, Ф.Скарыны, С.Буднага, М.Літвіна, А. Волана, Т.Джэферсана, Ф.Міранды, А.І.Герцэна, К.Каліноўскага і інш. Спец. пастановай урада Расіі 1859 дазвалялася публікацыя ў друку пра факты беспарадкаў і злоўжыванняў чыноўнікаў, іншых матэрыялаў з неафіц. крыніц. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 спец. Дэкрэтам аб друку абвяшчалася адмена ўсякіх адм. уздзеянняў на друк. Але ва ўмовах цэнтралізацыі ўсіх сфер жыцця ў СССР галоснасць была значна абмежавана, перш за ўсё ў адносінах да вышэйшых уладных структур; свабоднае выказванне думак было небяспечна па палітычных, ідэалагічных і інш. меркаваннях. Некаторае пашырэнне галоснасці назіралася ў перыяд паміж ХХ—XXII з'ездамі КПСС (1956—61). Пазней яна падтрымлівалася гал. чынам дысідэнцкім рухам і «самвыдатам». На афіц. узроўні пытанне пра галоснасць як неабходную перадумову дэмакратызацыі сав. грамадства ўпершыню пастаўлена ў спец. рэзалюцыі 19-й Усесаюзнай канферэнцыі КПСС (1988).
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэферэндуме 1996, гарантуе грамадзянам свабоду поглядаў, перакананняў і іх свабоднае выказванне, права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі, на свабоду сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, непасрэдны ўдзел у кіраванні справамі дзяржавы. Законам Рэспублікі Беларусь «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі» (1995) устаноўлена, што ўшчамленне свабоды масавай інфармацыі ў якой-небудзь форме, у т.л. праз цэнзуру, павінна цягнуць за сабой дысцыплінарную, крымін. і інш. адказнасць, устаноўленую заканадаўствам. Рэалізацыя правоў і свабод, звязаных з палітыкай галоснасці, забяспечваецца гарантыямі ад незаконных і адвольных абмежаванняў і забарон, строгім захаваннем прынцыпаў законнасці, справядлівага і публічнага разбору ў судзе розных відаў парушэнняў (гл. Галоснасць судаводства).
Літ.: Гласность: Насущные вопр. и необходимые ответы. М., 1989; 50/50: Опыт словаря нового мышления. М., 1989; Международные документы по правам человека. Франкфурт-на-Майне, 1990; Конституция Республики Беларусь; Науч.-правовой коммент. Мн., 1996.
С.Ф.Дубянецкі. с. 468
ГАЛО́СНАСЦЬ СУДАВО́ДСТВА , адкрыты разбор спраў ва ўсіх судах; адзін з асн. дэмакр. прынцыпаў судовага працэсу. Прынцып галоснасці судаводства абвешчаны ў большасці развітых краін. У Рэспубліцы Беларусь замацавана ў Канстытуцыі, законе аб судаўладкаванні і ў інш. прававых актах. Закрыты суд. разбор дапускаецца толькі ў выпадках, устаноўленых заканадаўствам (калі гэтага вымагае неабходнасць захавання дзяржаўнай тайны, па справах аб палавых злачынствах і ў інш. выпадках, дзе закранаюцца інтымныя бакі жыцця асоб, якія ўдзельнічаюць у справе).
Э.І.Кузьмянкова. с. 468
ГАЛО́СНЫЯ ГУ́КІ , гукі мовы, пры ўтварэнні якіх паветра свабодна праходзіць праз поласць рота. У акустычных адносінах гэта муз. тоны з нязначнымі шумамі. Кожны галосны гук у залежнасці ад формы, набытай поласцю рота і поласцю глоткі (рэзанатары) пры яго вымаўленні, мае пэўную колькасць уласных тонаў, якія наз. характэрнымі тонамі галоснага ці яго фармантамі. Сукупнасць тонаў утварае тэмбр; ім галосныя адрозніваюцца адзін ад аднаго. Агульныя анатама-фізіял. ўмовы ўтварэння галосных гукаў: адсутнасць у маўленчым апараце якіх-н. значных перашкод, што маглі б спрыяць узнікненню шуму; слабая паветраная плынь; напружанасць усіх органаў маўлення. За найб. зручную навук. класіфікацыю прынята лічыць анатама-фізіял., ці генетычную, заснаваную на стане артыкуляцыйных органаў. Асн. ролю пры ўтварэнні галосных гукаў выконваюць губы, язык, мяккае паднябенне.
Паводле актыўнасці-пасіўнасці губ бел. галосныя гукі падзяляюцца на губныя, ці лабіялізаваныя («о», «у»), і негубныя, ці нелабіялізаваныя («і», «ы», «э», «а»). У залежнасці ад стану языка па гарызанталі — на 3 групы: пярэдняга рада («і», «э»), сярэдняга, ці мяшанага, рада («ы», «а»), задняга рада («у», «о»). Паводле руху языка па вертыкалі — на ступені пад'ёму: верхняга пад'ёму, ці закрытыя, вузкія («і», «ы», «у»); сярэдняга пад'ёму («о», «э»); ніжняга пад'ёму, ці адкрытыя, шырокія («а»). У залежнасці ад стану мяккага паднябення — на ротавыя, ці неназалізаваныя (усе галосныя гукі сучаснай бел. мовы), і насавыя, ці назалізаваныя (<SIGN>, <SIGN> у стараслав., <SIGN>, <SIGN> у польск., <SIGN>, <SIGN> у франц. мове).
Літ.: Камароўскі Я.М., Сямешка Л.І. Сучасная беларуская мова: Фанетыка і фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Мн., 1985.
Л. П. Падгайскі. с. 468
ГАЛО́ТА Ілья (?—чэрв. 1649), адзін з кіраўнікоў паўстанцкіх атрадаў у час вызваленчай вайны ўкраінскага і беларускага народаў 1648—54. Палкоўнік Войска Запарожскага. Вясной 1649 на чале 10-тысячнага атрада накіраваны Б.Хмяльніцкім на дапамогу паўстанцам Беларусі. Рухаючыся ўверх па цячэнні Прыпяці, казакі грамілі і рабавалі шляхецкія маёнткі, атрымалі некалькі перамог у баях з харугвамі войска ВКЛ на чале з Я.Радзівілам. З'яўленне казакоў садзейнічала разгортванню паўстання на Беларусі. Да іх далучыліся паўстанцы з Гомеля і інш. мястэчак. 17.6.1649 у раёне мяст. Загалле (цяпер Хойніцкі р-н) Галота з 3-тысячным (паводле інш. звестак 7-тысячным) атрадам уступіў у бітву з войскам ВКЛ. Конніца ротмістра Сасноўскага адцясніла казакоў да балот, і ў выніку працяглага бою амаль усе паўстанцы разам з Галотам загінулі.
В.І.Мялешка. с. 468
ГАЛО́ЎБЕК (Holoubek) Густаў (н. 21.4.1923, г. Кракаў, Польшча), польскі акцёр і рэжысёр. Праф. Вышэйшай тэатр. школы (Варшава). Скончыў Вышэйшую тэатр. школу ў Кракаве. З 1947 у т-рах Кракава і Катавіц, з 1957 у розных т-рах Варшавы (у т.л. ў 1969—87 у Т-ры Драматычным, у 1972—82 адначасова дырэктар). Акцёрскае мастацтва Галоўбека вызначаецца высокай інтэлектуальнасцю, строгасцю ў падборы выразных сродкаў разам з глыбокай унутр. засяроджанасцю. Сярод лепшых роляў: Эдып («Эдып» Сафокла), Конрад («Дзяды» А.Міцкевіча), Скрыпач («Разня» С.Мрожака), Лір («Кароль Лір» У.Шэкспіра). Яго лепшая рэжысёрская работа — «Гамлет» Шэкспіра (выканаў таксама гал. ролю). З 1953 здымаецца ў кіно («Пятля», «Супольны пакой», «Санаторый пад Клепсідрай» і інш.). У 1972—81 узначальваў Т-ва польскіх акцёраў т-ра і кіно. Дзярж. прэміі Польшчы 1966, 1978.
Н.К.Мазоўка. с. 468
ГАЛО́УКА ў раслін, від простага суквецця, у якім на паверхні пакарочанай і часам патоўшчанай галоўнай восі сядзяць кветкі на кароткіх кветаножках (напр., суквецці канюшыны, варсянкі і інш.). с. 468
ГАЛО́ЎКІНА Соф'я Мікалаеўна (н. 13.10.1915, Масква), руская артыстка балета і педагог. Нар. арт. СССР (1973). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1933; з 1995 Маскоўская дзяржаўная акадэмія харэаграфіі), з 1960 яго дырэктар. У 1933—59 салістка Вял. т-ра ў Маскве. Яе мастацтву ўласцівы героіка-аптымістычны, тэмпераментны стыль выканання. Партыі: Нікія, Кітры («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Адэта—Адылія, Маша («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Сванільда («Капелія» Л.Дэліба), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Зарэма, Мірэйль дэ Пуацье («Бахчысарайскі фантан», «Полымя Парыжа» Б.Асаф'ева). Сярод вучаніц: Н.Бяссмертнава, К.Міхальчанка, Н.Грачова. Дэярж. прэмія СССР 1947. с. 468
ГАЛОЎНАКАМА́НДУЮЧЫ , асоба, якая ўзначальвае ўзбр. сілы дзяржавы, асобныя віды ўзбр. сіл (сухап. войскі, ВПС, ВМФ і інш.) або частку ўзбр. сіл на пэўным напрамку ваен. дзеянняў. Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь галоўнакамандуючым яе Узбр. Сіламі з'яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, які адказны перад народам за забеспячэнне надзейнай абароны дзяржавы і ажыццяўленне ваен. палітыкі і ваен. дактрыны. Ён жа назначае вышэйшы камандны састаў Узбр. Сіл краіны. с. 469
ГАЛО́ЎНАЯ АСТРАНАМІ́ЧНАЯ АБСЕРВАТО́РЫЯ АН Расіі, Пулкаўская абсерваторыя, навукова-даследчая ўстанова на Пулкаўскіх вышынях (75 м над узр. мора), за 19 км на Пд ад Санкт-Пецярбурга. Арганізавана В.Я. Струвэ, які быў яе першым дырэктарам (да канца 1861). Пабудавана паводле праекта арх. А.П. Брулова. Адкрыта ў 1839.
Асн. кірункі работ: стварэнне абс. каталогаў месцазнаходжання зорак, назіранне падвойных зорак, вызначэнне зорных паралаксаў. Каталогі мелі вял. дакладнасць; упершыню вымераны паралакс зоркі (λ Ліры; 0,125" ± 0,055"; Струвэ, 1837). Асн. абсталяванне: 65-см рэфрактар, гарыз. мерыдыянны інструмент, фатаграфічная палярная труба, зеніт-тэлескоп, зорны інтэрферометр, 2 сонечныя тэлескопы, каранограф, меніскавы тэлескоп Максутава, вял. радыётэлескоп і інш. Галоўная астранамічная абсерваторыя выдае «Працы» (з 1893), «Весці» (з 1907), «Сонечныя даныя» (з 1954), «Бюлетэнь службы часу» (з 1955) і інш. Перадае сігналы дакладнага часу з 1920. Вядуцца даследаванні па астраметрыі, астрафізіцы, радыёастраноміі, пазаатмасфернай астраноміі і інш.
Я.У. Чайкоўскі. с. 469
ГАЛО́ЎНАЯ КАРДЫЛЬЕ́РА А́НДАЎ (Cordillera Principal; Cordillera de los Andes), назва водападзельнага хрыбта Чылійска-Аргенцінскіх Андаў паміж 31° і 39° паўд. шыраты. Выш. на Пн да 6960 м (г. Аканкагуа), на Пд ад 35° паўд. ш. да 4000 м. Складзена з мезазойскіх асадкавых і вулканічных парод. Шмат дзеючых вулканаў. Частыя землетрасенні. Увільгатненне хрыбтоў у цэлым павялічваецца з Пн на Пд. На Пн схілы ўкрыты ксерафітнымі хмызнякамі, у цэнтр. частцы — цвердалістымі лясамі, на Пд — вільготнымі вечназялёнымі лясамі (гемігілеямі), якія пераходзяць на ўсх. схілы. Часам Галоўнай Кардыльерай Андаў называюць усю Заходнюю Кардыльеру Андаў, а таксама адрэзак паміж 20°30' і 23° паўд. ш. (да вулкана Ліканкабур у Цэнтр. Андах). с. 469
ГАЛО́ЎНАЯ ПЕРАДА́ЧА , механізм трансмісіі аўтамабіляў і інш. самаходных машын (трактароў, камбайнаў), які перадае вярчальны момант ад рухавіка на паўвосі і павялічвае цягавае намаганне на вядучых колах.
Уяўляе сабой зубчастую перадачу, адзінарную, у якой вярчэнне перадаецца з малога канічнага зубчастага кола на большае канічнае, або двайную — з малога канічнага зубчастага кола на большае канічнае і далей з малога цыліндрычнага на большае цыліндрычнае. Двухступеньчатая галоўная перадача складаецца з дзвюх перадач з рознымі перадатачнымі суадносінамі. с. 469
ГАЛО́ЎНАЯ РУ́СКАЯ РА́ДА , украінская нац.-культ. і паліт. арг-цыя ў Аўстр. імперыі ў 1848—51. Створана ў Львове прадстаўнікамі ўкр. інтэлігенцыі і уніяцкага духавенства ў час рэвалюцыі 1848—49 у Аўстрыі. Мела філіялы. Паводле праграмнага дакумента рады — адозвы да ўкр. народа ад 10.5.1848 — галіцыйскія ўкраінцы ўпершыню афіцыйна абвешчаны часткай укр. народа. Дамагалася нац.-культ. аўтаноміі ўкраінцаў у складзе Аўстр. імперыі, выкладання ў нар. школах на ўкр. мове і інш. Стварыла культ.-асв. т-ва, адкрыла Нар. дом у Львове, правяла з'езд дзеячаў укр. культуры, выдавала першую ў Галіцыі ўкр. газ. «Зоря галицька». Распушчана аўстр. ўладамі.
Літ.: Косачевская Е.М. Восточная Галиция накануне и в период революции 1848 г. Львов, 1965. с. 469
ГАЛО́ЎНЫ, АБО ВОДАПАДЗЕ́ЛЬНЫ, ХРЫБЕ́Т , горны хрыбет у сістэме Вял. Каўказа, у яго найб. прыўзнятай восевай частцы. Працягваецца з З — ПнЗ на У — ПдУ. З'яўляецца водападзелам рэк, якія сцякаюць на Пн (бас. Кубані, Церака, Сулака і інш.) і на Пд (бас. Кадоры, Інгуры, Рыёні, Куры і інш.). Выш. да 5068 м (г. Шхара). Ледавікі. Гл. Каўказ. с. 469
ГАЛО́ЎНЫ АРХІ́Ў СТАРАЖЫ́ТНЫХ А́КТАЎ (ГАСА) у Варшаве. Засн. ў 1808 як Агульнакраёвы архіў, з 1816 Гал. архіў Польскага Каралеўства, з 1889 Варшаўскі гал. архіў стараж. актаў, з 1918 ГАСА. Зберагае найб. каштоўныя дакументы пра дзейнасць найвышэйшых улад Польскай дзяржавы ад 14 ст., самы стараж. дакумент датуецца 1155. Захоўвае дакументы органаў улады і ўстаноў зямель Кароны Польскай і ВКЛ у асноўным перыяду ўваходу ў Рэч Паспалітую. Сярод найб. каштоўных дакументаў, што датычаць Беларусі, асобныя кнігі метрыкі ВКЛ, сумарыуш і копія метрыкі сярэдзіны 18 ст., пергаментныя дакументы з Нясвіжскага архіва кн. Радзівілаў (каралеўскія і прыватныя, 16—18 ст.), радавыя архівы Патоцкіх з Радзыні (1500—1841), Браніцкіх (1526, 1661—1790), Панятоўскіх (1461—1797), Патоцкіх з Яблоны (1486—1926), Пшаздзецкіх (1539—1729), Радзівілаў з Паланечак (15—19 ст.), Фашчаў (1583—1865), Прозараў і Ельскіх (1624—1915) і інш., маянтковыя архівы. У аддзеле картаграфічных фондаў збор планаў і картаў тэр. Беларусі.
У. Стэмпняк. с. 469
ГАЛО́ЎНЫ КАМІТЭ́Т ПА СЯЛЯ́НСКАЙ СПРА́ВЕ , урадавая ўстанова ў Расіі па разглядзе праектаў адмены прыгоннага права ў 1858—61. Пераўтвораны з Сакрэтнага к-та па сял. справе. Знаходзіўся ў распараджэнні імператара. Старшынёй быў кн. А.Ф.Арлоў, потым вял. кн. Канстанцін Мікалаевіч, членамі — міністры, чл. Дзярж. савета і інш. с. 469
ГАЛО́ЎНЫ ЛІТО́ЎСКІ ТРЫБУНА́Л , вышэйшы апеляцыйны суд у ВКЛ, гл. Трыбунал Вялікага княства Літоўскага. с. 469
ГАЛО́ЎНЫ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т , вышэйшая пед. навуч. ўстанова ў Пецярбургу ў 1816—19, 1829—59. Засн. на базе рэарганізаванага Пецярбургскага пед. ін-та (1804—16), атрымаў правы ун-та. Рыхтаваў настаўнікаў гімназій, прыватных навуч. устаноў і пансіёнаў, прафесараў і выкладчыкаў ВНУ. Тэрмін навучання 6 гадоў; аддзяленні філас. і юрыд. навук, фіз. і матэм. навук, гіст. і славесных навук. У 1819 рэарганізаваны ў Пецярб. ун-т. Галоўны педагагічны інстытут зноў адчынены ў 1829 як закрытая навуч. ўстанова для падрыхтоўкі педагогаў вышэйшых і сярэдніх навуч. устаноў (падрыхтаваў 682 педагогі). Выпускнікамі ін-та былі М.А.Дабралюбаў, Дз.І.Мендзялееў і інш. Спыніў дзейнасць у 1859. с. 469
ГАЛО́ЎНЫ СКАЗ , вядучы кампанент у структуры складанага сказа. Да галоўнага сказа далучаецца залежны кампанент — даданы сказ («Расказваў хлопец так шчыра і падрабязна, што самыя недаверлівыя людзі паверылі яму». І.Шамякін). У якасці галоўнага сказа выступаюць усе структурныя тыпы простых сказаў. Сродкамі аб'яднання галоўнага сказа з даданымі сказамі служаць інтанацыя, падпарадкавальныя злучнікі («што», «калі», «каб»), злучальныя словы (займеннікі і прыслоўі «хто», «які», «дзе», «куды»), якія ў маўленні часта камбінуюцца з суадноснымі словамі («той», «там», «так», «дык»). Фармальна і па сэнсе даданы сказ можа залежаць ад галоўнага сказа ў цэлым («Ідзе Віктар наўмысля марудна... каб як даўжэй працягнуць дарогу». М.Зарэцкі) або ад асобнага слова ў галоўным сказе: у апошнім выпадку даданы сказ можа стаяць і перад, і пасля, і ў сярэдзіне галоўнага («Пласкадонка, якая ў гэтых мясцінах называецца чайкай, ад рання стаяла ў ціхай завадзі Быстранкі...». Я.Брыль).
Літ.: Беларуская граматыка. Ч. 2. Мн., 1986.
А.Я.Міхневіч. с. 469
ГАЛО́ЎНЫЯ ЧЛЕ́НЫ СКА́ЗА , сінтаксічныя адзінкі ў форме слова ці спалучэння слоў, якія адыгрываюць асноўную ролю ў арганізацыі сказа. Да іх адносяцца дзейнік і выказнік 2-састаўнага сказа і галоўны член 1-састаўнага сказа. Дзейнік і выказнік сінтаксічна раўнапраўныя, узаемазалежныя, прадвызначаюць адзін аднаго і ў сваім аб'яднанні ўтвараюць структурную аснову сказа.
Могуць быць фармальна прыпадобненыя (каардынаваныя): «У небе звінелі жаваранкі» і непрыпадобненыя (некаардынаваныя): «Падрыхтаваць цікавы даклад — справа нялёгкая»; заўсёды цесна звязаны па сэнсе: «Грош цана такой рабоце». Паміж дзейнікам і выказнікам заўсёды існуюць прэдыкатыўныя адносіны; дзейнік звычайна абазначае прадмет, выказнік — адзнаку прадмета, паказвае на час яе выяўлення, суадноснасць выказвання з рэчаіснасцю. Галоўны член састаўнага сказа суадносіцца па форме з дзейнікам або выказнікам 2-састаўнага сказа, але адрозніваецца па значэнні: ён адзін фарміруе прэдыкатыўнае ядро, складае структурную аснову сказа («Раніца. Цішыня»; «Са смагі поўны п'ю карэц халоднага бярозавага соку»).
Літ.: Беларуская граматыка. Ч. 2. Мн., 1986.
Л.І.Бурак. с. 470
ГАЛО́ЎСК , тры стаянкі каменнага і бронзавага вякоў каля в. Галоўск Сенненскага р-на Віцебскай вобл., на паўд. ускраіне тарфяніку Крывіна. На 1-й стаянцы выяўлены 2 культ. гарызонты: у ніжнім — крамянёвыя і касцяныя вырабы, абломкі гладкасценных слабаарнаментаваных гаршкоў крывінскага варыянта нарвенскай культуры 2-й пал. 3-га тыс. да н.э.; у верхнім — рэшткі пабудоў з кары і жэрдак, прылады працы з рогу і косці, крамянёвыя вырабы паўночнабеларускай культуры 1-й пал. 2-га тыс. да н.э. Знаходкі астатніх стаянак адпавядаюць знаходкам з культурных пластоў 1-й стаянкі. с. 470
ГАЛО́ЎЧАНКА Надзея Іванаўна (30.9 1905, г. Керч, Украіна — 5.7.1990), бел. графік. Скончыла Віцебскі маст. тэхнікум (1931) і Маскоўскі маст. ін-т імя Сурыкава (1948). Выкладала ў Мінскім маст. вучылішчы (1950—60). Працавала пераважна ў тэхніцы акварэлі. Аўтар твораў, якія вылучаюцца актыўным, дасканалым малюнкам, гарманічным колерам, дакладнасцю характарыстыкі персанажаў: аўтапартрэт (1944), партрэты «Лётчык», «Герой Савецкага Саюза» (абодва 1946), «Брыгадзір Макаранка» (1953), Я. Маўра (1956), І.Мележа (1957), П.Глебкі, М.Міхалапа (абодва 1958) і інш. Сярод інш. работ: «Ліст ад унука», шэраг пейзажаў.
Літ.: Н. І. Галоўчанка / Аўтар тэксту Т.Ф.Ляўкова. Мн., 1983.
Л.Ф.Салавей. с. 470
ГАЛО́ЎЧЫН , вёска ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Вабіч, на аўтадарогах Бялынічы — Галоўчын, Магілёў — Круглае. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПнУ ад г.п. Бялынічы, за 26 км ад горада і чыг. ст. Магілёў. 674 ж., 280 двароў (1996). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, Дом быту, аддз. сувязі. Царква.
Вядомы з канца 15 ст. З 1501 належаў жонцы вял. кн. Аляксандра Алене Іванаўне, пазней — кн. Галоўчынскім, Патоцкім, віленскаму ваяводу Пацу. У 1567 цэнтр маёнтка ў Аршанскім пав. З 1785 Галоўчын у Магілёўскім пав. Праз вёску праходзіў Віленскі паштовы тракт. У вайну 1812 каля Галоўчына дзейнічаў атрад Дз.Давыдава. У 1901 у вёсцы 1603 ж., 201 двор. З 1924 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну Галоўчын акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія ў чэрв. 1944 спалілі 178 двароў, загубілі 201 жыхара. У 1970 — 670 ж., 261 двор. с. 470
ГАЛО́ЎЧЫНСКІЯ , княжацкі род герба «Ляліва» ў ВКЛ. Родапачынальнікам лічаць кн. Мікіту Рапалоўскага. Зваліся таксама Галоўчынскімі-Мікіцінічамі. Валодалі Галоўчынам (адсюль прозвішча), Княжычамі, Водвай, Езднай і інш. Род згас у 1658. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду:
Мацей Мікітавіч (каля 1470 — пасля 1536), сын Мікіты. У ВКЛ прыехаў у 1495 як сакратар дачкі Івана III Алены Іванаўны. Атрымаў маёнтак Княжычы каля Галоўчына і інш. Са сваіх маёнткаў выстаўляў у войска ВКЛ 79 вершнікаў. Яраслаў Мацеевіч (каля 1510—67), маршалак каралеўскі (1549), староста ковенскі (1567). Шчасны Яраславіч (?—1610 або 1611), дзяржаўца любашанскі, кашталян мінскі (1600). Аляксандр Яраславіч (каля 1570 — 12.5.1617), кашталян жамойцкі (1604), староста лідскі (1607), ваявода мсціслаўскі (1614). Удзельнік вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29. Канстанцін Яраславіч (?—1620), кашталян мсціслаўскі (1613). Ян (каля 1570—22.1.1631), чашнік ВКЛ (1624), удзельнік вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29. с. 470
ГАЛО́ЎЧЫЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА , у Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Галоўчыцы, за 18 км на ПдЗ ад г. Драгічын. Створана ў 1979. Пл. 0,59 км2. Даўж. 1 км, найб. шыр. 0,6 км, найб. глыб. 4,7 м. Аб'ём вады 2,2 млн. м3. Даўжыня агараджальнай дамбы 9,5 км. Напаўняецца вадой з Галоўчыцкага канала і ў паводку па падвадным канале з Дняпроўска-Бугскага канала. Ваганні ўзроўню 4,3 м за год, сярэднегадавы аб'ём сцёку 3,14 млн. м3. Выкарыстоўваецца для арашэння. с. 470
ГАЛО́ЎЧЫЦКІ КАНА́Л , меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўж. 33 км. Пачынаецца каля в. Бобрык, праходзіць каля в. Старыя і Новыя Галоўчыцы, вусце за 1 км на Пн ад в. Дземенка. с. 470
ГАЛО́ЎЧЫЦЫ , вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на З ад г. Драгічын, 100 км ад Брэста, 8 км ад чыг. ст. Вулька-Антопальская. 769 ж., 312 двароў (1996). Базавая школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква, малітоўны дом евангельскіх хрысціян. с. 470
ГАЛО́ЎЧЫЦЫ , вёска ў Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на ПдЗ ад г. Нароўля, 197 км ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Ельск. 556 ж., 220 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 470
ГАЛО́ЎШЧЫНА , галаўшчызна, адзін з відаў пакарання, прадугледжаны крымінальным правам ВКЛ за забойства чалавека. Спаганялася ў выглядзе грашовага штрафу з вінаватага на карысць сваякоў забітага. Памеры штрафу залежалі ад саслоўнага становішча або пасады, якую займала ахвяра, часам і ад прафесіі забітага. За забойства па неасцярожнасці адказнасць вінаватага абмяжоўвалася толькі галоўшчынай. Закон асобна рэгламентаваў памер галоўшчыны па справах асоб нехрысціянскага веравызнання. У некат. выпадках яна вызначалася ў двайным памеры («совито»).
Т.І.Доўнар. с. 470
ГАЛС (галанд. hals), 1) курс судна адносна ветру: левы галс (вецер дзьме з левага боку), правы галс 2) Адрэзак шляху судна (ад павароту да павароту), якое ідзе зігзагападобным курсам пры лавіраванні пад ветразямі, выкананні прамерных работ, траленні і інш. 3) Прылада, якая мацуе да мачты ніжні наветраны вугал ветразя (галсавы вугал). с. 470
ГАЛУА́ (Galois) Эварыст (26.10.1811, г. Бур-ла-Рэн, Францыя — 30.5.1832), французскі матэматык, заснавальнік сучаснай алгебры. Вучыўся ў ліцэі Луі-дэ-Гран, к моманту заканчэння якога ўжо вёў творчую працу па матэматыцы. У 1830 паступіў у Вышэйшую нармальную школу; у 1831 выключаны з яе за ўдзел у паліт. барацьбе супраць каралеўскага рэжыму Францыі. Загінуў на дуэлі. Стварыў агульную тэорыю рашэння алг. ураўненняў; Галуа тэорыю. Увёў паняцці групы, поля. Ідэі Галуа пачалі разумець толькі ў 1870-я г.
Літ.: Инфельд Л. Эварист Галуа. Избранник богов: Пер. с англ. М., 1965; Дальма А. Эварист Галуа, революционер и математик: Пер. с фр. 2 изд. М., 1984. с. 470
ГАЛУА́ ТЭО́РЫЯ , тэорыя, якая вывучае ўласцівасці алгебраічных ураўненняў віду хn1хn-1 +...+аn=0 і іх рашэнне пры дапамозе груп тэорыі.
Падрыхтавана працамі Ж.Лагранжа, К.Гаўса, Н.Абеля. Створана Э.Галуа. Ставіць у адпаведнасць алг. ўраўненню яго групу Галуа, якая складаецца з тых падстановак каранёў, што захоўваюць усе рацыянальныя суадносіны паміж каранямі і каэфіцыентамі ўраўнення. Галуа тэорыя дае неабходную і дастатковую ўмову вырашальнасці ўраўнення ў радыкалах. У прыватнасці, з яе вынікае, што алг. ўраўненні ступені вышэй за 4-ю ў агульным выпадку невырашальныя ў радыкалах. У сучасным разуменні Галуа тэорыя — тэорыя, якая вывучае матэм. аб'екты праз іх групы аўтамарфізмаў. Напр., існуюць Галуа тэорыі палёў, кольцаў, тапалагічных прастораў і інш. Ідэі і метады Галуа тэорыі выкарыстоўваюцца ў тэорыі аналітычных функцый, тапалогіі, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў і інш.
Літ.: Чеботарев Н.Г. Основы теории Галуа. Т. 1—2. М.; Л., 1934—37; Постников М.М. Теория Галуа. М., 1963.
В.І.Бернік. с. 471
ГАЛУАЗІ́Т (ад прозвішча бельг. геолага Ж.Амаліуса д'Алуа), гліністы мінерал падкласа слаістых сілікатаў, гідраксілалюмасілікат Al4[Si4O10](OH8)·4H2O. Прымесі Fе3+, Сr3+. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі ультрамікраскапічныя, трубчастыя. Характэрныя воскападобныя і фарфорападобныя агрэгаты. Колер белы, шэры, зеленаваты. Бляск жамчужны ці васковы да матавага. Цв. 1—2,5. Шчыльн. 2—2,6 г/см3. У вадзе размакае, утварае суспензію, пластычную масу. Утвараецца ў экзагенных умовах пры выветрыванні алюмасілікатных парод (габра, дыябазаў, сіенітаў і інш.). Састаўная частка некат. глін. Сыравіна керамічнай прам-сці; выкарыстоўваецца таксама для вытв-сці каталізатараў і напаўняльнікаў. На Беларусі трапляецца ў каалінітавых, латэрытных і інш. корах выветрывання крышт. фундамента. с. 471
ГАЛУ́БА , рака ў Краснапольскім і Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 84 км2. Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Асінаўка Краснапольскага р-на. Вадазбор на Чачорскай раўніне. Рэчышча каналізаванае на працягу 9 км ад вытоку. с. 471
ГАЛУ́БАВА , вёска ў Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., на р. Свольна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на У ад г. Верхнядзвінск, 201 км ад Віцебска, 12 км ад чыг. ст. Свольна. 106 ж., 33 двары (1996). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. с. 471
ГАЛУБЕ́ЙКА , адна з назваў рэчкі Галбіца. с. 471
«ГАЛУБЕ́Ц» , «Голуб», бел. народны танец. Блізкі да рус. і ўкр. узораў з такой самай назвай. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Выконваецца парамі, з характэрным рухам «галубец» (удар абцаса аб абцас з падскокам). У старадаўнім варыянце танца хлопец і дзяўчына імправізавалі ўзаемаадносіны галубоў: партнёрка плыла павай, партнёр увіваўся каля яе. с. 471
ГАЛУБІ́НАЕ ВО́ЗЕРА , гл. Галодна. с. 471
ГАЛУБІ́НСКІ (сапр. Пяскоў) Яўген Еўсцігнеевіч (12.3.1834, г. Кастрама, Расія — 20.1.1912), гісторык рус. правасл. царквы. Д-р багаслоўя (1880), праф. (1881), акад. Пецярбургскай АН (1903; чл.-кар. 1882). Скончыў Кастрамскую семінарыю, Маскоўскую духоўную акадэмію (1858), дзе з 1861 выкладаў гісторыю рус. царквы. У гал. працы «Гісторыя рускай царквы» (т. 1—2, 1880—1900; ахоплівае перыяд з 10 да сярэдзіны 16 ст.) змешчаны вял. фактычны матэрыял, у т.л. па гісторыі правасл. царквы ў ВКЛ. Быў лібералам-заходнікам, падзяляў гісторыю рус. царквы на перыяд «пісьменнасці» (дапятроўскі) і «асветы» (пасляпятроўскі), абверг верагоднасць шэрагу царк. легенд. с. 471
ГАЛУБІ́ЦА , вёска ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 15 км на З ад г. Петрыкаў, 205 км ад Гомеля, 27 км ад чыг. ст. Муляраўка. 639 ж., 277 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 471
ГАЛУ́БІЧЫ , вёска ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Падсвілле—Докшыцы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на У ад г. Глыбокае, 200 км ад Віцебска, 6 км ад чыг. ст. Падсвілле. 485 ж., 195 двароў (1996).
Упамінаецца ў 1431. У 16 ст. — цэнтр маёнтка ў Полацкім ваяв. ВКЛ. У канцы 18 ст. ў Галубічах дзейнічала уніяцкая царква (згарэла ў 1882), у 1843 пабудавана царква Міколы Цудатворца. У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. мястэчка Галубічы ў Пліскай вол. Дзісенскага пав. Віленскай губ.; 76 ж., праваслаўная царква, яўр. малітоўны дом, крама, шынок. З 1921 Галубічы ў складзе Польшчы, у Глыбоцкім пав. Віленскага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета ў Пліскім р-не. У Вял. Айч. вайну ў маі 1943 і маі—чэрв. 1944 ням.-фаш. захопнікі загубілі 216 ж., вёску (46 двароў) спалілі. З 1962 Галубічы — цэнтр сельсавета ў Глыбоцкім р-не.
Лясніцтва. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі магіла ахвяр фашызму, гарадзішча ранняга жал. веку і сярэднявечча, ландшафтны заказнік «Галубіцкая пушча». с. 471
ГАЛУ́БКІНА Ганна Сямёнаўна (28.1.1864, г. Зарайск, Расія — 7.9.1927), расійскі скульптар. Вучылася ў Маскве ў С.Валнухіна (1889—90) і ў вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1891—94), Пецярбургскай АМ (1894), Парыжскай акадэміі Каларосі (1895—96). Зазнала ўплыў А.Радэна. Выкладала на Прачысценскіх рабочых курсах (1913—16) і ў Вышэйшым дзярж. маст.-тэхн. ін-це (1918—22) у Маскве. Стварыла першы ў рус. мастацтве скульпт. партрэт Карла Маркса (1905). Імпрэсіяністычная цякучасць формы, багацце святлоценявых кантрастаў, характэрныя для ранніх твораў, суіснуюць з пошукамі канструктыўнасці і пластычнай выразнасці. Аўтар кампазіцый «Жалезны» (1897), «Чалавек ідзе» (1903), «Рабочы» (1909), партрэтаў А. Белага (1907), Л.Талстога (1927), а таксама твораў, звернутых да сімволікі ў духу стылю мадэрн [гарэльеф «Плывец» («Хваля») на фасадзе МХАТа, 1901, «Бярозка», 1927].
Літ.: Лукьянов С. Жизнь А.С. Голубкиной. [2 изд.]. М., 1975; Каменский А.А. Рыцарский подвиг. Кн. о скульпторе Анне Голубкиной. М., 1978. с. 471
ГАЛУБО́ВІЧ Васіль Васілевіч (10.1.1910, г.п. Коханава Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — 29.12.1991), бел. тэатр. мастак. Засл. дз. маст. Казахстана (1955). Скончыў Кіеўскі маст. Ін-т (1932). У 1933—58 працаваў у т-рах Днепрапятроўска, Саратава, Алматы. Выкладаў у Бел. тэатр.-маст. ін-це (1959—65). У 1958—62 гал. мастак Бел. т-ра імя Я.Купалы. Аформіў спектаклі: «Дні нашага нараджэння» І.Мележа (1958), «Каб людзі не журыліся» А.Макаёнка (1959) і інш. У 1963—73 гал. мастак Рус. драм. т-ра Беларусі, стварыў дэкарацыі да спектакляў: «Антоній і Клеапатра» У.Шэкспіра (1964), «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча (1965), «Птушкі нашай маладосці» І.Друцэ (1972) і інш. Афармляў таксама спектаклі ў Брэсцкім абл. драм. т-ры («Варвары» М.Горкага, 1979). У творчасці імкнуўся дасягнуць гарманічнай дакладнасці, спалучанай з фантазіяй, лаканізмам кампазіцыі, выяўл. сродкаў. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Л.Ф.Салавей. с. 471
ГАЛУБО́ВІЧ Генадзь Міхайлавіч (19.9.1934, с. Вялешына 1-е Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 24.4.1992), бел. графік. Засл. работнік культуры Беларусі (1981). Скончыў Маскоўскі паліграф. ін-т (1966). У 1972—90 працаваў у выд-ве «Беларусь» (з 1980 гал. мастак). Аформіў кнігі: «Ленін у выяўленчым мастацтве Беларусі» (1978), «Лічбы на сэрцы» М.Савіцкага (1980), «Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст.» (1980), «Я.Колас у творчасці мастакоў» і «Я.Купала ў творчасці мастакоў» (абедзве 1982; усе разам з М.Ганчаровым); «Пластыка Беларусі XII—XVIII стст.» (1983), «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стст.» (1984) і інш.
Л.Ф.Салавей. с. 472
ГАЛУБО́ВІЧ Леанід Міхайлавіч (н. 12.8.1950, в. Вароніна Клецкага р-на Мінскай вобл.), бел. паэт. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1989). Працаваў электрыкам на прадпрыемствах Слуцка, Жабінкі, Клецка. У 1990—94 рэдактар гал. рэдакцыі літ.-драм. праграм Бел. тэлебачання. З 1994 — у час. «Крыніца». Друкуецца з 1967. Першы паэт. зб. «Таемнасць агню» (1984). Яднанне пошуку і адкрыцця характэрна для гэтага і інш. зб-каў Галубовіча («Споведзь бяссоннай душы», 1989, «Таемнасць споведзі», 1993, «Заложнік цемры», 1994).
І.Д.Сіпакоў. с. 472
ГАЛУБО́ВІЧ Уладзімір (20.6.1908, г. Краснадар, Расія — 7.4.1962), бел. і польскі археолаг. Скончыў Віленскі ун-т (1932), працаваў у яго археал. музеі. З 1944 навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі АН БССР, у 1946—62 праф. Тарунскага і Вроцлаўскага ун-таў, кіраўнік Вроцлаўскага аддз. Ін-та археалогіі Польскай АН. У 1935—39 з жонкаю Г.Цэгак-Галубовіч працаваў на археал. раскопках у Глыбоцкім, Міёрскім, Навагрудскім, Пастаўскім і інш. раёнах, склаў археал. карты гэтых тэрыторый. Даследаваў стараж. Вільню, Мінск, апрацоўваў матэрыялы раскопак Гродна, вывучаў ганчарную вытв-сць у Зах. Беларусі. Даследаваў помнікі ў Зах. Польшчы (г. Аполе) і Германіі. Займаўся этнаграфіяй і тапанімікай.
Тв.: Кривой город — Вильно (разам з Г.Галубовіч) // Краткие сообщения Ин-та истории материальной культуры. М.; Л., 1945. Вып. 11; Славянские поселения правобережной Дисны в Вилейском округе БССР (з ёй жа) // Тамсама; Garncarstwo wiejskie zachodnich terenów Białorusi. Toruń, 1950.
Л.Д.Побаль. с. 472
ГАЛУБО́ВІЧ Уладзімір Пятровіч (н. 2.1.1950, Мінск), бел. біяфізік. Д-р біял. н. (1986). Скончыў БДУ (1972). З 1973 у Ін-це біяарган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па малекулярнай біялогіі і біяфізіцы. Распрацаваў навук. асновы тэарэт. прагназавання малекулярных структур пептыдных злучэнняў і іх аналагаў з неабходным профілем біял. ўздзеяння на арганізм чалавека і жывёл.
Тв.: Введение в теорию рецепторов. М., 1986 (у сааўт.). с. 472
ГАЛУБО́К (сапр. Голуб) Уладзіслаў Іосіфавіч (15.5.1882, ст. Лясная Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 1937), бел. тэатр. дзеяч, драматург, рэжысёр, акцёр, мастак. Буйны дзеяч нац. сцэны, першы нар. арт. Беларусі (1928). У 1908 пачаў літ. дзейнасць як паэт і празаік. Друкаваўся ў газ. «Наша ніва», час. «Лучынка», альманаху «Маладая Беларусь» і інш. Выдаў зб. «Апавяданні» (Пецярбург, 1913). Пісаў таксама гумарэскі, сатыр. апавяданні. З 1917 выступаў як драматург. Аўтар каля 40 п'ес з жыцця бел. народа (пераважна меладрамы, камедыі, вадэвілі, фарсы), якія шырока ставіліся ў бел. прафес. і самадз. т-рах. Значнае месца яны займалі ў Першым таварыстве беларускай драмы і камедыі, дзе Галубок у 1917—20 выступаў як акцёр і рэжысёр. Былі пастаўлены: «Апошняе спатканне» і «Пісаравы імяніны» (1917), «Бязвінная кроў» (1918), «Бязродны» і «Праменьчык шчасця» (1919). У Бел. дзярж. т-ры (цяпер Нац. т-р імя Я.Купалы) ставіліся яго «Залёты дзяка» («Пісаравы імяніны»), «Ганка», «Апошняе спатканне», «Бязродны» (усе 1921). Яго шматгранны талент найб. ярка і поўна раскрыўся ў арганізаваным ім у 1920 у Мінску калектыве — Трупе бел. артыстаў (гл. Беларускі трэці дзяржаўны тэатр). Аснову рэпертуару складалі п'есы Галубка: «За мураванай сцяной» (1920), «Душагубы», «Пісаравы імяніны», «Залаты бог» (1921), «Ганка», «Мужычае шчасце», «Былое», «Ліхадзеі» (1922), «Пан Сурынта», «Плытагоны», «Падкідыш» і «Ветрагоны» (1923), «Пан-князь» (1924), «Беларускія зажынкі» (1925), «Пінская мадонна» і «Краб» (1928), «Рыкашэт» (1935); рэж. усіх, акрамя апошняй, быў сам Галубок. Яго пастаноўкі вызначаліся сакавітасцю нар. гумару, маляўнічасцю, былі насычаны музыкай, песнямі, танцамі. Сам Галубок з жыццёвай верагоднасцю, бытавой і псіхал. дакладнасцю выконваў драм., характарныя і камедыйныя ролі ў сваіх п'есах: Авечка («Суд»), Дзяк («Пісаравы імяніны»), Ксёндз («Пінская мадонна»), Пан Сурынта (аднайм. п'еса) і інш. У сцэн. творчасці ён наследаваў традыцыі стараж. бел. нар. т-ра, што ішлі ад скамарохаў, батлейшчыкаў, выканаўцаў нар. драмы; творча развіваў вопыт Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага. Галубок стварыў глыбока самабытны, непаўторны свой т-р, выхаваў вял. групу бел. акцёраў (А.Бараноўскі, С.Бірыла, Б.Бусел, К.Быліч, У.Дзядзюшка, А.Згіроўскі і інш.). Праводзіў вял. культ.-асв. работу сярод насельніцтва, дапамагаў маст. самадзейнасці, выступаў з лекцыямі і дакладамі, выпускаў баявыя лісткі і насценгазеты, выступаў у перыяд. друку з публіцыст. і тэатразнаўчымі артыкуламі. Як мастак-дэкаратар ён афармляў пастаноўкі ўсіх сваіх п'ес. Вядомы як пейзажыст (карціны «Раніцай», «Туманы», «На рацэ Бярозе», «Сож»; удзельнічаў у шэрагу рэсп. выставак). У канцы 1920-х г. на Галубка пачаліся ганенні і абвінавачанні ў нацыяналізме. У 1931 яго адхілілі ад маст. кіраўніцтва т-рам, працаваў дырэктарам і акцёрам. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
Літ.: Звонак А. Уладзіслаў Галубок // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967; Сабалеўскі А. Уладзіслаў Галубок // Сабалеўскі А. Беларуская савецкая драма. Мн., 1969. Кн. 1; Атрошчанка А. Уладзіслаў Галубок Мн., 1969; Адхінуўшы заслону часу...: Успаміны пра Ўладзіслава Галубка. Мн., 1979; Карабанава Л.В. Драматургія Уладзіслава Галубка. Мн., 1982.
А.В. Сабалеўскі. с. 472
ГАЛУБО́К Эдуард Уладзіслававіч (псеўд. Э.Горскі; 1906, Мінск — 1943), бел. фалькларыст, літ.-знавец і крытык. Сын. У.І .Галубка. Скончыў БДУ (1930). У 1931—33 у Ін-це л-ры і мастацтва, у 1934—41 у Ін-це гісторыі АН БССР. Загінуў на фронце. Даследаваў бел. л-ру, найперш драматургію (арт. «Каштоўны ўклад у беларускую драматургію» і «Праблемы мастацкага росту беларускай драматургіі», 1934), бел. фальклор. Склаў зб. «Дарэвалюцыйная і савецкая Беларусь у народнай творчасці» (1938), «Беларускі народ супраць папоў і рэлігіі» (1939, з А.Калечыцам), «Жанчына ў беларускай народнай творчасці» (1940, з Калечыцам і Н. Багдановіч).
Тв.: Творчы шлях 3-га Беларускага дзяржаўнага тэатра // Мастацтва і рэвалюцыя. 1932. № 3—4; Пытанні стылю беларускай савецкай драматургіі // Пісьменнік і мова. Мн., 1934; Аб маладзёжнай драматургіі БССР // Драматургія. Мн., 1934.
І.У.Саламевіч. с. 473
ГАЛУБО́К МАРСКІ́ , гл. ў арт. Чайкі. с. 473
ГАЛУБО́ЎСКІ Пётр Васілевіч (28.6.1857, Чарнігаўская губ. — 30.3.1907), расійскі гісторык. Д-р рус. гісторыі (1885), праф. (1898). Скончыў Кіеўскі ун-т. Належаў да школы У.Б.Антановіча. З 1886 выкладаў у Кіеўскім ун-це. Навук. працы па гіст. геаграфіі, гіст. бібліяграфіі, крыніцазнаўстве стараж. гісторыі. У працы «Гісторыя Смаленскай зямлі да пачатку XV ст.» (1895) паказаў ход славянскай каланізацыі з паўн.-ўсх. Прыкарпацця, месцы рассялення і найменні славянскіх плямён, утварэнне бел. мовы, адрозненні паміж полацкімі і смаленскімі крывічамі, узаемаадносіны Смаленскага княства з ВКПЛ і Маскоўскай дзяржавай.
Тв.: История Северской земли до половины XIV столетия. Киев, 1881; Критико-библиографический обзор трудов по древнейшему периоду русской истории // Унив. изв. 1907. № 8.
Л.П.Храпко. с. 473
ГАЛУБЫ́ , вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., на беразе р. Нёман. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 33 км на ПнУ ад г. Масты, 93 км ад Гродна, 25 км ад чыг. ст. Ражанка. 355 ж., 98 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 473
ГАЛУБЫ́ СВО́ЙСКІЯ , птушкі сямейства галубоў атр. голубападобных. Паходзяць ад дзікага шызага голуба (Columba livia). Вядома больш за 150 парод галубоў свойскіх, якія падзяляюцца на паштовых, спартыўных, дэкаратыўных і мясных. Паштовыя галубы свойскія (чырвоны паштар, бельгійскія) здольныя пралятаць да 1000 км са скорасцю 100 км/гадз. Раней іх выкарыстоўвалі для сувязі. Спартыўных (мікалаеўскі, нежынскі, курскі і інш.) і дэкаратыўных галубоў свойскіх (дутышы, паўліны, якабіны, турманы, чайкі і інш.) гадуюць аматары дзеля хуткага палёту, прыгожага апярэння, своеасаблівай формы цела і буркавання. Мясных галубоў свойскіх (карно, кінг, рымскія і інш.) у многіх краінах гадуюць на мяса.
Жывая маса мясных галубоў 700—1100 г, самак 600—700 г. Спароўванне з 5-месячнага ўзросту. Наседжваюць яйцы галубка і голуб 18 сутак. Бацькі выкормліваюць птушанят «валлёвым малаком» (малакападобнай кашкай). У 30—40-дзённым узросце выкарыстоўваюцца на мяса. с. 473
ГАЛУ́ЗА Іларыён Рыгоравіч (7.4.1899, в. Даргейка Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 10.10.1977), савецкі заолаг і паразітолаг. Акад. АН Казахстана (1946). Д-р біял. н., праф. (1943). Скончыў Ленінградскі вет. ін-т (1925). З 1937 у Ін-це заалогіі АН Казахстана (у 1951 — 67 дырэктар), у 1946—51 акадэмік-сакратар Аддзялення біял. навук АН Казахстана. Навук. працы па вывучэнні фауны і экалогіі кляшчоў — пераносчыкаў узбуджальнікаў кровапаразітарных хвароб жывёл і чалавека, распрацоўцы біял. метаду барацьбы з імі. Выявіў прыродныя асяродкі лептаспірозаў і бруцэлёзу, прыродную ачаговасць таксаплазмозу, даказаў магчымасць перадачы ўзбуджальніка бруцэлёзу праз іксодавых кляшчоў. Дзярж. прэмія СССР 1951. с. 473
ГАЛУ́ЗА Станіслаў Рыгоравіч (н. 29.4.1936, г. Магнітагорск, Расія), вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1974), праф. (1980). Скончыў Харкаўскі ун-т (1959). У 1981—89 дырэктар Ін-та эканомікі АН Беларусі. Навук. працы ў галіне эканомікі і арганізацыі прамысл. вытв-сці.
Тв.: Производственные фонды и освоение капитальных вложений в машиностроении. Киев, 1971; Экономические проблемы управления научно-техническим прогрессом. Киев, 1976 (разам з С.М.Ямпольскім). с. 473
ГАЛУ́Н (франц. galon), тоўстая стужка або тасьма шырынёй 5—60 мм з баваўнянай пражы, хім. нітак, шоўку, часта з залатой, сярэбранай ніткай ці мішурой. Выкарыстоўваецца пры вырабе знакаў узнагароды і для аздаблення форменнага адзення. с. 473
ГАЛУ́ПІ (Galuppі; празваны Буранела; Buranellо) Бальдасарэ (18.10.1706, в-аў Бурана, каля г. Венецыя, Італія — 3.1.1785), італьянскі кампазітар. Вучыўся ў кансерваторыі «Інкурабілі» ў Венецыі. У 1761—85 яе дырэктар і капельмайстар сабора Сан-Марка ў Венецыі. У 1765—68 прыдворны капельмайстар у Пецярбургу. Адзін з буйнейшых майстроў опер-буфа, у т.л. на лібрэта К.Гальдоні «Святло месяца» (1750), «Вясковы філосаф» (1754). Аўтар опер-серыя, у т.л. «Пакінутая Дыдона» (1741), «Кароль-пастух» (1758), для Пецярбургскай сцэны — «Іфігенія ў Таўрыдзе» (1768) з акрэсленымі рэфарматарскімі тэндэнцыямі. Сярод інш. твораў: араторыі, кантаты, царк. музыка, інстр. творы, у т.л. клавірньія санаты з рысамі раннекласічнай санатнай формы.
Літ.: Крунтяева Т. Бальтассаре Галуппи // Крунтяева Т. Итальянская комическая опера XVIII в. Л., 1981. с. 473
ГАЛУРГІ́Я (ад гала... + грэч. ergon справа), галіна хім. тэхналогіі, якая вывучае фарміраванне і будову саляных радовішчаў, фізіка-хім. ўласцівасці саляной сыравіны, метады здабычы і перапрацоўкі прыродных солей.
Асн. прадукты галургіі — кухонная соль, натрыю сульфат, калію хларыд, калію сульфат, солі магнію, літыю, злучэнні бору, брому, ёду. Атрымліваюць з прыродных руд і расолаў шляхам растварэння, выпарэння, крышталізацыі, флатацыі. Значную ролю ў развіцці навук. асноў галургіі адыгралі працы Я.Х. вант Гофа, М.С. Курнакова, У.П.Ільінскага, А.Б.Зданоўскага, У.В.Вязавова, А.Дз.Кашкарова і інш.
На Беларусі даследаванні па галургіі праводзяцца ў Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН, Бел. тэхнал. ун-це, Ін-це Белгорхімпрам. Знаходзяцца найбуйнейшыя ў Еўропе Старобінскае і Капаткевіцка-Петрыкаўскае радовішчы сільвініту і галіту з агульным запасам солей больш за 10 млрд. т. На базе Старобінскага радовішча працуе ВА «Беларуськалій», якое выпускае калійныя ўгнаенні.
Літ.: Галургия: Теория и практика. Л., 1983.
М.І.Вараб'ёў. с. 473
ГАЛУХО́ЎСКІ (Gołuchowski) Юзаф (11 або 14.4.1797, мяст. Лончкі Кухарскія, Польшча — 22.11.1858), польскі філосаф, адзін са ставаральнікаў т.зв. нац. філасофіі. Праф. філасофіі Віленскага ун-та (1823—24). Паслядоўнік Ф.Шэлінга. Праціўнік матэрыялізму. Аўтар канцэпцыі «дзяржава—народ» як боскае стварэнне са своеасаблівым нац. духам. Мэтай філасофіі лічыў выражэнне гэтага духу. Аўтар прац «Філасофія ў яе адносінах да жыцця ўсяго чалавецтва і кожнага чалавека паасобку» (1822), «Разважанні над найгалоўнейшымі праблемамі чалавека...» (т. 1—2, 1861) і інш. Выступаў супраць усеўладдзя розуму, прызнаваў першынство пачуццёвасці і інтуіцыі. Выказваў ідэі класавага супрацоўніцтва, быў праціўнікам радыкальнага вырашэння сял. пытання і падтрымліваў прыгон. Паўплываў на філаматаў, філарэтаў і іншыя т-вы на Беларусі і ў Літве. с. 474
ГАЛУ́ШКА Васіль Міхайлавіч (н. 15.5.1936, в. Дамантовічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне с.-г. навук (тэхналогія кармоў). Чл.-кар. Акадэміі аграрных навук Беларусі (1994), д-р с.-г. н. (1992), праф. (1993). Скончыў Гродзенскі с.-г. ін-т (1960). З 1963 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі (адначасова з 1994 у БСГА). Навук. працы па рэцэптуры высокаэфектыўных камбікармоў, бялкова-вітамінна-мінер. дабавак і прэміксаў, рацыянальных нормах кармлення свіней і буйн. раг. жывёлы, ацэнцы пажыўнасці кармоў і павышэнні іх прадукцыйнасці.
Тв.: Рациональное использование протеина // Пути решения проблемы белка в животноводстве. Мн., 1981; Питательность кормов: Справ. пособие. Мн,, 1985 (у сааўт.); Приготовление кормов для свиней. Мн., 1990 (разам з У.Б.Іофе, В.М.Гутманам). с. 474
ГАЛУШКЕ́ВІЧ Уладзімір Сяргеевіч (2.1.1898, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 2.2.1964), генерал-лейтэнант (1962). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939). Удзельнік гармадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. З лют. 1918 у 3-м Магілёўскім атрадзе Чырв. гвардыі, з 1934 у штабе арміі і Генштабе РСЧА. У Вял. Айч. вайну на Цэнтр., Зах. франтах: нач. аператыўнага аддзела, нам. нач. штаба фронту. Пасля вайны ў Ваенна-навук. упраўленні Генштаба. с. 474
ГАЛУ́ШКІ , 1) бел. традыцыйная страва, вядомая і інш. слав. народам. На Беларусі наз. таксама палюхі. Рабілі з грэцкай, жытняй, пшанічнай, ячнай мукі. Цеста крута замешвалі, качалі галушкі рознай велічыні або ў адну качулку і рэзалі на кавалкі. Галушкі варылі, потым заскварвалі салам, залівалі малаком, часам падсмажвалі ў сале. Галушкі з юшкаю гатавалі як рэдкую страву. Вядомы па ўсёй Беларусі. На Палессі галушкі варылі на памінкі і елі з сытою, цёртым макам. 2) Пшанічная булачка. Існаваў звычай пячы на саракі 40 галушак. Цяпер сустракаецца спарадычна на Палессі.
Г.Ф.Вештарт. с. 474
ГАЛУ́ШКІН Барыс Лаўрэнцьевіч (12.8.1919, г. Шахты, Расія — 15.6.1944), адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Віцебскай і Мінскай абл. у Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Усесаюзны ін-т фізкультуры (1941). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941, у 1942 выконваў спец. заданне ў тыле ворага, з мая 1943 камандзір спец. атрада НКДБ «Дапамога» (пазней уваходзіў у партыз. атрад «Артур»). Загінуў у час прарыву варожай блакады ў раёне воз. Палік. с. 474
ГАЛУ́ШКІНА Лідзія Іванаўна (н. 15.6.1923, г. Іванава, Расія), бел. спявачка (мецца-сапрана), педагог. Нар. арт. Беларусі (1963). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1950, клас Ф.Пятровай). У 1951—81 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. З 1974 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Валодае яркім прыгожым голасам, вял. эмацыянальнасцю, майстэрствам сцэн. пераўвасаблення. Найб. блізкія ёй партыі гераінь з моцнымі характарамі, драм. і трагічным лёсам. Сярод партый у бел. операх: Надзея Дурава (аднайм. опера А.Багатырова), Алеся, Ганка («Алеся» і «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Марына («Яснае світанне» А.Туранкова), Вераніка («Зорка Венера» Ю.Семянякі, Удава кнігагандлёўца («Джардана Бруна» С.Картэса); у класічным рэпертуары — Любаша, Амелфа («Царская нявеста», «Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава), Марына Мнішак, Марфа («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Клітэмнестра («Арэстэя» С.Танеева), Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Амнерыс, Азучэна, Ульрыка («Аіда», «Трубадур», «Баль-маскарад» Дж. Вердзі), Клара («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф'ева). Выканальніца многіх камерных твораў бел. кампазітараў.
А.Я. Ракава. с. 474
ГАЛЧЫ́НСКІ (Gałczyński) Канстанцін Ільдэфанс (23.1.1905, Варшава — 6.12.1953), польскі паэт. Вучыўся ў Варшаўскім ун-це (1923—26). Друкаваўся з 1923. У яго ранняй творчасці пераважаюць скептыка-анархічныя адносіны да свету (паэт. карыкатуры). Аўтар сатыр. аповесці «Вослік Парфірыён, або Клуб святататцаў» (1929) і паэмы «Канец свету» (1930). Рэаліст. замалёўкі нар. гуляння перамяжоўваюцца з фантаст. ўстаўкамі ў паэме «Народная забава» (1934). Першы зб. вершаў «Паэтычныя творы» (1937). У 1939—45 вязень фаш. канцлагераў. У 1946—50 апублікаваў цыкл мініяцюр «Зялёная гусь», прасякнутых абсурдна-гратэскавым гумарам, паэт. і сатыр. фельетоны (цыкл «Пісьмы з фіялкай», 1948). Выдаў зб-кі вершаў «Зачараваная пралётка» (1948), «Заручальныя пярсцёнкі» (1949), «Лірычныя вершы» (1952), паэмы «Ніабея» (1951), «Віт Ствош» (1952; пра сярэдневяковага скульптара), «Падарожжа Хрызастома Бульвецыя ў Цемнаград» (1953). Лірычны цыкл вершаў «Песні» (1953) напоўнены філас. роздумам пра жыццё і прызначэнне мастацтва. Галчынскі стварыў арыгінальную маст. сістэму, у якой спалучаны элементы лірыкі, сатыры, гратэску, зямнога і фантастычнага. На бел. мову яго вершы перакладалі Н.Гілевіч, С.Дзяргай, М.Лужанін і інш.
Тв.: Dzieła. Т. 1—5.Warszawa, 1957—60; Рус. пер. — Стихи. М., 1967.
В. В. Саладоўнікаў. с. 474
ГАЛШТЫ́НСКАЯ ПАРО́ДА буйной рагатай жывёлы. Малочнага кірунку. Выведзена ў ЗША і Канадзе ў выніку селекцыйнай работы на працягу 19—20 ст. з чорна-пярэстай жывёлы, завезенай з паўн. ч. Нідэрландаў. Найбольш высокамалочная парода. На Беларусі гадуюць на племзаводзе «Ведрыч» Рэчыцкага р-на. Выкарыстоўваюць у скрыжаваннях з мэтай павелічэння малочнай прадукцыйнасці ў першую чаргу чорна-пярэстай жывёлы.
Жывёла мае вял. памеры цела, сухую канстытуцыю, развітое вымя. Масць пераважна чорна-пярэстая з рознымі меткамі. Жывая маса нованароджаных бычкоў 44—47 кг, цялушак 38—42, дарослых быкоў 950—1200 і кароў 670—700 кг. Інтэнсіўны раздой на 1-й і 2-й лактацыях. Надой за лактацыю 6500— 7000 кг пры сярэдняй тлустасці малака 3,5— 3,7%. с. 475
ГА́ЛЫ (лац. Gallі), кельцкія плямёны, якія ў 6—5 ст. да н.э. засялілі тэрыторыю, названую рымлянамі Галія. У Італію галы прыйшлі, верагодна, з Поўначы, у 387 да н.э. захапілі Рым, пасля адступілі і аселі на Пн ад р. По. У 3 ст. да н.э. занялі Швейцарыю, у 2 ст. да н.э. паўн.-ўсх. раёны Галіі. Пасля 2-й Пунічнай вайны (218—201 да н.э.) галы ў Італіі трапілі пад уладу Рыма. Мелі даволі высокую культуру (гл. Латэн), гандлявалі з Грэцыяй, Італіяй, чаканілі манету. с. 475
ГА́ЛЫ (ад лац. galla чарнільны арэшак), цэцыдыі, мясцовыя паталагічныя разрастанні (новаўтварэнні) тканак раслін. Маюць выгляд бародавак, нарасцей, шарыкаў (напр., т. зв. «чарнільныя арэшкі» на лістах дуба), складак і інш. Выклікаюцца вірусамі, бактэрыямі, грыбамі, нематодамі, кляшчамі, насякомымі (арэхатворкамі, галіцамі, гесенскай мухай, лістаблошкамі, пільшчыкамі, тлямі і інш ). Вядома больш за 15 тыс. разнавіднасцей галаў. Узнікаюць у выніку мех. раздражнення клетак або ўздзеяння хім. рэчываў (таксінаў). У галах назапашваецца вял. колькасць вады і пажыўных рэчываў, за кошт якіх жывяцца паразіты. Аслабляюць расліну, парушаюць абмен рэчываў, затрымліваюць рост і могуць прывесці да гібелі. Галы на дубе, сумаху, фісташцы багатыя дубільнымі рэчывамі, выкарыстоўваюцца для іх прамысл. атрымання. с. 475
ГАЛЫ́Н , комплексныя злучэнні, крышталегідраты двайных сульфатаў саставу <FORMULA> ці <FORMULA> (МI — адназарадны катыён: Na+, К+, Rb+, Сs+, NН4+ і інш.; МIII — трохзарадны катыён: Аl3+, Сr3+, Fе3+, Gа3+ і інш.). Існуюць таксама селенатны галын саставу <FORMULA> і т.зв. псеўдагалын, які ўтвараюць двухзарадныя катыёны, напр. <FORMULA>.
Вядома некалькі дзесяткаў галынаў. Пры звычайных умовах устойлівыя крышт. рэчывы з вяжучым, кіслым смакам. На ўласцівасці галынаў больш значна ўплывае адназарадны катыён М+, У галынаў, якія маюць днолькавы катыён М3+, у радзе Na, К, NН4, Rb, Cs растваральнасць у вадзе памяншаецца, т-ра плаўлення і тэрмічная ўстойлівасць павялічваюцца (напр., алюманатрыевы галын мае tпл 61 °С, алюмацэзіевы — 117 °С). Пры награванні плавяцца ў крышталізацыйнай вадзе, потым дэгідратуюць у 2 ці некалькі стадый. Прадукт дэгідратацыі — галын бязводны ці палены.
У прыродзе трапляецца алюмакаліевы, алюманатрыевы (мінерал чэрмігіт). Выкарыстоўваюць у асн. алюмініевы галын, хромава-каліевы (гл. Хромавы галын) і жалеза-амоніевы для дублення скуры, праклейвання паперы, як пратраву пры фарбаванні тканін, каагулянты пры водаачыстцы, рэактывы ў фатаграфіі.
І.В.Боднар. с. 475
ГАЛЫНЕ́Ц Лявон Іванавіч (18.6.1858, в. Галоўчын Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. — 1896), бел. вучоны ў галіне гігіены. Д-р медыцыны (1887). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1882). Працаваў ваен. урачом у Магілёве. Навук. працы па даследаванні сан. стану, натуральнага руху (нараджальнасці, смяротнасці, прыросту) насельніцтва ў Магілёве. с. 475
ГАЛЫ́НКА , вёска ў Клецкім р-не Мінскай вобл., на р. Нача. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на Пд ад г. Клецк, 148 км ад Мінска; 23 км ад чыг. ст. Клецк. 569 ж., 222 двары (1996). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — царква і брама-званіца (1-я пал. 19 ст.), свіран-галубятня (1811). с. 475
ГА́ЛЫША , Гольша, рака ў Горацкім і Дрыбінскім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Проня (бас. Дняпра). Даўж. 37 км. Пл. вадазбору 225 км2. Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Чапялінка Горацкага р-на. Асн. прыток — р. Дабранка (справа). Вадазбор на паўн. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна скрынкападобная, глыбокаўрэзаная, шыр. 500 м — 1 км. Пойма двухбаковая, месцамі забалочаная. Рэчышча каналізаванае на 10 км ад вытоку, ніжэй свабодна меандруе. Берагі стромкія, абрывістыя, параслі лесам. с. 475
ГАЛЬ , балота ў Ганцавіцкім і Ляхавіцкім р-нах Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Цна і Бобрык. Пераходнага (55%) і нізіннага тыпаў. Пл. каля 6 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 2,8 тыс. га. Глыб. торфу да 3,2 м, сярэдняя 1,3 м. Асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад сенажаць. с. 475
ГАЛЬВАНА... (ад прозвішча італьян. фізіка Л.Гальвані), першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «гальванізм», «гальванічны», напр., гальванометр, гальванатэхніка. с. 475
ГАЛЬВАНАМАГНІ́ТНЫЯ З'Я́ВЫ , з'явы, звязаныя з уздзеяннем магнітнага поля на металы і паўправаднікі, па якіх працякае электрычны ток. Адрозніваюць няцотныя (характарыстыкі гальванамагнітных з'яў мяняюць знак пры змене напрамку поля) і цотныя (не мяняюць знака); падоўжныя (магн. поле накіравана ўздоўж напрамку току) і папярочныя (упоперак да напрамку) гальванамагнітныя з'явы, напр. Хола эфект, магнітарэзістыўны эфект, падоўжны гальванамагн. эфект. Выкарыстоўваюцца для вымярэння велічыні магн. палёў, даследавання электроннага энергет. спектра і механізму рассейвання носьбітаў зараду ў металах і паўправадніках, генерацыі і ўзмацнення эл. поля і інш.
Гальванамагнітныя з'явы абумоўлены скрыўленнем траекторый носьбітаў зараду (электронаў праводнасці і дзірак) у магн. полі пад уздзеяннем Лорэнца сілы. Ва ўсіх металах і паўправадніках (акрамя ферамагнетыкаў) з павелічэннем поля павялічваецца ўдзельнае супраціўленне. Павелічэнне супраціўлення металаў у магн. полі, паралельным току, наз. падоўжным гальванамагнітным эфектам. У тонкіх плёнках і дратах выяўляецца залежнасць гальванамагнітных з'яў ад памераў і формы даследаванага ўзору (памерныя эфекты); у моцных магн. палях — квантавыя эфекты, якія вызначаюць неманатонную залежнасць пастаяннай Хола і супраціўлення ад параметраў поля. Гл. таксама Тэрмамагнітныя з'явы.
Літ.: Бонч-Бруевич В.Л., Калашников С.Г. Физика полупроводников. 2 изд. М., 1990; Блейкмор Дж. Физика твердого тела: Пер. с англ. М., 1988.
Ф.А. Ткачэнка. с. 475
ГАЛЬВАНАПЛА́СТЫКА (ад гальвана... + пластыка), спосаб атрымання дакладных метал. копій вырабаў электралітычным асаджэннем. Выкарыстоўваецца для вырабу гальванастэрэатыпаў, хваляводаў, барэльефаў, штампаў грампласцінак і інш.
Робіцца нанясеннем на метал. або неметал. матрыцы слою металу (медзі, нікелю, жалеза), які затым аддзяляюць. Каб метал. слой не счапляўся з матрыцай, перад электролізам наносяць плёнку серабра або нікелю на метал. матрыцу ці дробналускаваты графіт на неметалічную. с. 475
ГАЛЬВАНАСТЭ́ГІЯ (ад гальвана... + грэч. stegō укрываю), спосаб нанясення на метал. вырабы метал. пакрыццяў электралітычным асаджэннем. Робіцца для аховы вырабаў ад карозіі, павышэння іх цвёрдасці і зносаўстойлівасці, у дэкар. і інш. мэтах.
Перад нанясеннем пакрыцця паверхню вырабу абястлушчваюць, пратраўліваюць, шліфуюць і паліруюць. Працэс гальванастэгіі адбываецца ў гальванічнай ванне, дае анодам служаць металы, што раствораны ў электраліце, а катодам — вырабы. Пры працяканні пастаяннага эл. току метал з электраліту асаджаецца на паверхні вырабу. Наносяцца медзь (мядненне), цынк (цынкаванне), кадмій (кадміраванне), высакародныя металы, сплавы і інш. Пакрыцці адрозніваюцца моцным счапленнем з металам асновы, малой порыстасцю і дробнакрышталічнай структурай. Якасць гальванічных пакрыццяў і скорасць працэсу гальванастэгіі абумоўлены шчыльнасцю эл. току, саставам і т-рай электраліту. с. 475
ГАЛЬВАНАСТЭРЭАТЫ́ПІЯ (ад гальвана... + стэрэатыпія), спосаб вырабу копій друкарскіх формаў (стэрэатыпаў) метадам гальванапластыкі. Ужываецца ў высокім друку для друкавання кніг і часопісаў з вял. колькасцю ілюстрацый, шматтыражных каляровых рэпрадукцый.
Працэс гальванастэрэатыпіі ўключае матрыцаванне (выраб з пластычнага матэрыялу копіі друкарскай формы), электралітычнае нарошчванне на матрыцу слоя металу (звычайна медзі), апрацоўку атрыманага стэрэатыпу. Гальванастэрэатыпы, у параўнанні з літымі, адрозніваюцца дакладнасцю, выразнасцю і трываласцю (медныя вытрымліваюць да 200—250 тыс., а пасля дадатковага нанясення жалеза або нікелю — да мільёна адбіткаў). с. 476
ГАЛЬВАНАТЭ́ХНІКА (ад гальвана... + тэхніка), галіна прыкладной электрахіміі, якая займаецца працэсамі электралітычнага асаджэння металаў на паверхні вырабаў. Уключае гальванастэгію, гальванапластыку і розныя спосабы электрахім. апрацоўкі металаў (аксідаванне, анадзіраванне, электралітычнае паліраванне і інш.). Асновы закладзены Б.С.Якобі, які ў 1838 адкрыў гальванапластыку і распрацаваў спосабы яе выкарыстання. Выкарыстоўваецца ў аўтамабілебудаванні, авіяц., радыётэхн. і электроннай прам-сці, у паліграфіі і інш.
Тэхнал. працэсы гальванатэхнікі заснаваны на з'яве электролізу. Асн. кампанент электраліту — солі металу, які ідзе на пакрыццё. У растворы яны распадаюцца на дадатна зараджаныя іоны металу (катыёны) і адмоўна зараджаныя групы (аніёны). Іоны металу асаджаюцца на адмоўным полюсе (катодзе), якім з'яўляюцца самі вырабы ці іх матрыцы. Аноды — пласціны або пруткі металу, які раствараецца ў электраліце і асаджаецца. У некаторых працэсах (напр., храміраванне, залачэнне) ужываюцца нерастваральныя аноды, а солі асноўнага металу дадаюцца звонку. Гальванатэхн. працэсы выконваюцца ў гальванічных ваннах (стацыянарных, паўаўтаматычных, ваннах-агрэгатах). Стацыянарныя ванны маюць прылады для вымярэння т-ры і прыстасаванні для перамешвання электраліту. Неметал. вырабы і матрыцы (з гіпсу, воску, пластмасы і інш.) для электраправоднасці пакрываюць графітам або тонкім слоем хімічна асаджанага металу; металічныя апрацоўваюцца акісляльнікамі для атрымання пасіўнай плёнкі, што дапамагае аддзяліць копію ад матрыцы. На з'яве нераўнамернага растварэння металу пры аноднай палярызацыі заснавана электралітычнае паліраванне.
У.М.Сацута. с. 476
ГАЛЬВА́НІ (Galvani) Луіджы (9.9.1737, г. Балоння, Італія — 4.12.1798), італьянскі фізік і фізіёлаг, заснавальнік эксперым. электрафізіялогіі, адзін з заснавальнікаў навукі пра электрычнасць. Скончыў Балонскі ун-т (1759). З 1763 праф. анатоміі, потым медыцыны ў Балонскім ун-це. У «Трактаце пра сілы электрычнасці пры мускульным руху» (1791) апісаў з'яву электрызацыі пры кантакце разнародных металаў. Гэта дало магчымасць А.Вольта стварыць гальванічны элемент. Эксперыментальна даказаў наяўнасць электрычных з'яў у жывёльных тканках (1794).
Літ.: Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 190—194. с. 476
ГАЛЬВАНІЗА́ЦЫЯ ў медыцыне, метад электралячэння, заснаваны на выкарыстанні ў лек. і прафілакт. мэтах пастаяннага эл. току малой сілы і нізкага напружання; адзін з метадаў фізіятэрапіі. Выкарыстоўваецца пры захворваннях перыферычнай нерв. сістэмы (радыкуліты, плексіты, неўрыты), траўматычных, рэўматычных, абменных артрытах і інш. Станоўчы эфект дасягаецца праз змяненні фіз.-хім. працэсаў у клетках тканак тых участкаў цела, на якія накладваюцца электроды. с. 476
ГАЛЬВАНІ́ЧНЫ ЭЛЕМЕ́НТ , крыніца электрычнага току, у якой хім. энергія пераўтвараецца ў электрычную. Складаецца з 2 электродаў: катод (мае акісляльнік) і анод (аднаўляльнік), якія кантактуюць з іонаправодным рэчывам (электралітам). Паміж электродамі ўсталёўваецца рознасць патэнцыялаў (электрарухальная сіла), якая вызначаецца свабоднай энергіяй акісляльна-аднаўляльнай рэакцыі. Бываюць аднаразовага выкарыстання (першасныя гальванічныя элементы), шматразовага дзеяння (другасныя, або абарачальныя, гальванічныя элементы; гл. Электрычны акумулятар) і гальванічныя элементы, якія могуць бесперапынна працаваць за кошт пастаяннага падводу да электродаў рэагентаў і адводу прадуктаў рэакцыі (паліўныя элементы). с. 476
ГАЛЬВАНІ́ЧНЫЯ ПАКРЫ́ЦЦІ , тонкія плёнкі металу, якія наносяцца на паверхню метал. вырабаў электралітычным асаджэннем. Прызначаны для аховы вырабаў ад карозіі, дэкар. апрацоўкі, узнаўлення памераў пашкоджаных вырабаў, а таксама для надання паверхні спец. фіз. і хім. уласцівасцей (гл. Гальванастэгія, Гальванатэхніка). Найб. пашыраны гальванічнае нікеліраванне і храміраванне. с. 476
ГАЛЬВАНО́МЕТР (ад гальвана... + ...метр), высокаадчувальная электравымяральная прылада, прызначаная для вымярэння малых токаў і напружанняў. Бывае пастаяннага і пераменнага току, са стрэлачным або светлавым паказальнікам (люстраны гальванометр, у якога на рухомай частцы гальванометра замест стрэлкі прымацавана мініяцюрнае люстэрка). Найб. пашырана выкарыстанне гальванометра для выяўлення адсутнасці току ці нулявой рознасці патэнцыялаў паміж якімі-н. пунктамі ланцуга (нуль-індыкатар). Пры праходжанні праз рамку гальванометра кароткачасовых імпульсаў атрымліваюцца балістычныя адхіленні рухомай часткі гальванометра ад нулявога становішча з наступным вяртаннем у яго пасля некалькіх ваганняў. Пры гэтым першае (максімальнае) адхіленне прапарцыянальнае працёкламу зараду. Для вымярэняў працяглых імпульсаў штучна павялічваюць момант інерцыі рухомых частак гальванометра (балістычны). Папярэднік гальванометра — гальванаскоп (для вызначэння наяўнасці току ў эл. ланцугу і яго напрамку). с. 477
ГАЛЬДА́ДЭ Віктар Антонавіч (н. 19.9.1947, пас. Содакамбінат Алтайскага краю, Расія), бел. вучоны ў галіне фізікі палімераў. Д-р тэхн. н. (1989), праф. (1991). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1971). З 1972 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі. Навук. працы па матэрыялазнаўстве палімераў і кампазітных матэрыялаў. Распрацаваў тэарэт. асновы рэгулявання структуры і ўласцівасцей палімерных і кампазітных матэрыялаў пры дапамозе эл. і магн. палёў.
Тв.: Электретные пластмассы: физика и материаловедение. Мн., 1987 (разам з Л.С.Пінчуком); Электрические и магнитные поля в технологии полимерных композитов. Мн., 1990 (у сааўт.); Ингибиторы изнашивания металлополимерных систем. М., 1993 (разам з В.А.Струкам, С.С.Пясецкім). с. 477
ГАЛЬДА́НСКІ Віталій Іосіфавіч (н. 18.6.1923, г. Віцебск), вучоны ў галіне хім. фізікі. Акад. АН СССР (1981, чл.-кар. 1962). Ганаровы чл. шэрагу замежных АН. Скончыў Маскоўскі дзярж. ун-т (1944). З 1942 у Ін-це хім. фізікі, Фіз. ін-це АН СССР, маскоўскіх інж.-фіз. ін-це і ін-це тонкай хім. тэхналогіі; з 1988 дырэктар Ін-та хім. фізікі Рас. АН. Навук. даследаванні па хім. фізіцы, ядз. фізіцы, хіміі пазітронію. Адкрыў двухпратонную радыеактыўнасць (1960), нізкатэмпературную мяжу скорасці хім. рэакцыі. Гал. рэдактар часопісаў АН СССР «Химия высоких энергий» (1967—87) і «Химическая физика» (з 1987). Ленінская прэмія 1980. Залаты медаль (1975) і прэмія (1966) імя Дз.І.Мендзялеева АН СССР.
Тв.: Эффект Мессбауэра и его применения в химии. М., 1963; Физическая химия позитрона и позитрония. М., 1968; Туннельные явления в химической физике. М., 1986 (разам з Л.І.Трахтэнбергам, В.М.Флёравым). с. 477
ГАЛЬДО́НІ (Goldoni) Карла (25.2.1707, г. Венецыя, Італія — 6.2.1793), італьянскі драматург. Стваральнік італьян. рэаліст. камедыі. Скончыў Падуанскі ун-т (1731). З 1734 працаваў драматургам у т-рах. Імправізаванай камедыі дэль артэ супрацьпаставіў драматургію з рэальнымі характарамі і зместам. Яго п'есы — камедыі тагачасных нораваў («камедыі характараў») і камедыі з нар. жыцця на венецыянскім дыялекце. Папулярнасць Гальдоні прынесла вершаваная трагікамедыя «Велізарый» (1734). У 1738—42 напісаў некалькі камедый на традыц. сюжэты («Збяднелы гандляр» і інш ); першая цалкам арыгінальная — «Ветлівая кабета» (1743). У 1748—50 стварыў камедыі «Венецыянскія блізняты», «Хітрая ўдава», «Кавалер і дама, або Чычысбей», «Сям'я прадаўца антыкварыяту», «Добрая жонка» і інш. У 1750—51 напісаў і паставіў 16 камедый, найб. удалыя «Камічны тэатр», «Кавярня», «Ілгун», «Сапраўдны сябар», «Сумленны авантурыст», «Жаночыя плёткі» і інш. У 1752—53 на тэатр. сцэне з'явіліся п'есы «Мальер», «Землеўладальнік», «Гаспадыня атэля» і інш. У 1753—56 працаваў у т-ры Сан-Лука (цяпер т-р Гальдоні) у Венецыі. Творы гэтага перыяду адзначаны сцэнічнымі і стылістычнымі эксперыментамі («Персідская трылогія», «Англійскі філосаф», «Тэрэнцый», «Тарквата Таса», «Пляц у Венецыі Камп'ела» і інш). У канцы 1750-х г. напісаў лепшыя свае камедыі: «Закаханыя», «Забаўны выпадак», «Новы дом», «Добрая маці» і інш. У 1760—62 у т-ры Сан-Лука стварыў камедыі «Вясковая трылогія», «Самадуры», «Сеньёр Тадэра, буркун», «К'ёджынскія перапалкі» і інш. З 1762 у Парыжы кіраваў т-рам італьян. камедыі. Там напісаў некалькі твораў на франц. мове («Трылогія Зелінды і Ліндора» і інш.), «Мемуары Карла Гальдоні...» (т. 1—2, 1784—87). Аўтар 267 п'ес: 155 камедый у прозе і ў вершах, 18 трагедый і трагікамедый, 94 лібрэта сур'ёзных і камічных опер. На Беларусі творы Гальдоні ставіліся з 19 ст. Яны ўвайшлі і ў рэпертуар сучасных бел. т-раў: «Забаўны выпадак» (т-р імя Я.Коласа, 1942), «Ілгун» (т-р Я.Купалы, 1955), «Гаспадыня атэля» (Рускі драм. т-р, 1951), «Венецыянскія блізняты» (тамсама, 1960), «Слуга двух гаспадароў» (т-р імя Я.Коласа, 1969).
Тв.: Tutte le opere. V. 1—14. Міlanо, 1935— 56; Рус. пер. — Комедии. Т. 1—2. Л.; М., 1959.
Літ.: Реизов Б. Карло Гольдони, 1707—1793. Л.; М., 1957; Карло Гольдони: Биобиблиогр. указ. М., 1959.
С.В.Логіш. с. 477
ГАЛЬДШТЭ́ЙН Элкано Маркавіч (н. 28.3.1923, Мінск), бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыў Ленінградскі інж.-буд. ін-т (1950). Працаваў у «Белдзяржпраекце» (1952—90). З 1990 узначальвае персанальныя творчыя майстэрні. Асн. работы ў Мінску: комплекс жылых дамоў па вул. Чырвонай (1952—53, у сааўт.), радыётэхнічны каледж (1956), Фундаментальная б-ка АН Беларусі (1967), Дом настаўніка (1976), комплексы вучылішча кінамеханікаў і мед. ін-та на праспекце газ. «Праўда» (абодва 1979, у сааўт.); а таксама эксперым. школы ў Салігорску (1966), Брэсце (1969), Мінску (1976); серыя тыпавых школ і дашкольных устаноў (1960—80); краязнаўчы музей у Касцюковічах, школа мастацтваў у Нароўлі (абодва 1989, у сааўт.) і інш. с. 477
ГАЛЬДЭНВЕ́ЙЗЕР Аляксандр Барысавіч (10.3.1875, Кішынёў — 27.11.1961), расійскі піяніст, педагог, кампазітар, муз. пісьменнік. Нар. арт. СССР (1946). Д-р мастацтвазнаўства (1940). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1895), у 1906—61 яе прафесар (з 1919 прарэктар, у 1922—24 і 1939—42 рэктар). Адзін са стваральнікаў сав. піяністычнай школы. Развіў і ўзбагаціў выканальніцкія і пед. традыцыі маск. школы піянізму. Рэдактар шэрагу твораў рус. і замежных кампазітараў-класікаў. Аўтар муз. твораў, а таксама ўспамінаў пра С.Рахманінава, Л.Талстога. Сярод вучняў: Дз.Башкіраў, Р.Гінзбург, Дз.Кабалеўскі, Т.Нікалаева, Л.Ройзман, Р.Тамаркіна, С.Фейнберг, У.Ферэ. Дзярж прэмія СССР 1947. с. 477
ГАЛЬЕ́ГАС (Gallegos) Ромула (2.8.1884, Каракас — 5.4.1969), венесуэльскі пісьменнік, дзярж. і паліт. дзеяч. У 1936 міністр нар. асветы Венесуэлы. З 1941 адзін з лідэраў партыі Дэмакр. дзеянне. У 1947—48 прэзідэнт Венесуэлы. У 1931—36 і 1948—58 у эміграцыі. У рэалістычных раманах «Рэйнальда Салар» (1920), «Павітуха» (1925), «Донна Барбара» (1929), «Кантаклара» (1934), «Канайма» (1935), «Бедны негр» (1937), «Іншаземец» (1942), «На той жа зямлі» (1943), шэрагу апавяданняў спроба асэнсаваць мінуўшчыну, сучаснасць і будучыню Венесуэлы і яе народа. Аўтар раманаў «Саломінка на ветры» (1952), «Зямля пад нагамі» (1971). У аснове яго творчасці — цэласная вобразна-філас. сістэма, заснаваная на антытэзе «варварства — цывілізацыя», адлюстраванні сувязі з'яў прыроды і грамадства, імкненні ў вобразах прыроды ўбачыць сутнасць жыцця людзей і сац. падзей. Шлях да перабудовы грамадства паводле Гальегаса ляжыць праз эканам. рэформы і маральнае самаўдасканаленне чалавека (уплыў ідэй Л.Талстога). Проза Гальегаса насычана кантрастамі, яркімі сімвалічнымі вобразамі і фалькл. матывамі.
Тв.: Рус. пер. — Канайма. М., 1959; Бедный негр. М., 1964; Кантакларо. М., 1966. с. 477
ГАЛЫ́НАС (Gallinas), мыс на п-ве Гуахіра, у Калумбіі. Самы паўн. пункт Паўд. Амерыкі (12°25' паўн. шыраты і 71°35' зах. даўгаты). с. 478
ГА́ЛЬКА , абломкі горных парод дыяметрам ад 1 да 10 cм, абкатаныя і адшліфаваныя цякучай вадой рэк, азёрнымі ці марскімі хвалямі, ледавікамі і іх водамі. Форма (шарападобная, падоўжаная, пласціністая і інш.) залежыць ад рэчыўнага саставу, будовы парод, умоў пераносу і намнажэння. Марская галька звычайна мае больш плоскую форму, чым рачная. Па велічыні гальку падзяляюць на дробную (1—2,5 см), сярэднюю (2,5—5 см) і буйную (5—10 см). У будаўніцтве зерні ад 0,5 см да 7 см адносяць да жвіру. Пашырана ў сучасных і стараж. асадкавых тоўшчах (гл. Галечнік). На Беларусі галька вельмі разнастайная ў антрапагенавых ледавіковых адкладах і алювіі. Трапляецца ў слаях грубаабломкавага матэрыялу рыфею і венду, дэвонскай, кам.-вуг., пермскай, трыясавай, юрскай, мелавой, палеагенавай і неагенавай сістэм. Намнажэнні галькі ўтвараюць радовішчы. Гальку выкарыстоўваюць у якасці напаўняльнікаў бетону, у дарожным буд-ве і пры пабудове фільтрацыйных установак.
В.П. Кісель. с. 478
ГАЛЬМІРО́ЛІЗ (ад грэч. halmyros салёны + lysis распад), падводнае выветрыванне, хіміка-мінералагічнае пераўтварэнне першасных адкладаў на дне мора пад уздзеяннем працэсаў растварэння, акіслення і інш. Гальміролізам тлумачаць паходжанне некаторых мінералаў, што ўтвараюцца толькі ў марскіх адкладах (глаўканіт, шамазіт і інш.), падводнае змяненне вулканічных туфаў, якое прыводзіць да ўтварэння бентаніту і інш. разнавіднасцей паглынальных глін. Асабліва спрыяльныя для гальміролізу месцы павольнага адкладання на марскім дне дробных часцінак. с. 478
ГАЛЬПЕ́РЫН Яфім Абрамавіч (каля 1855, Мінск — ?), рэвалюцыянер-народнік. Вучыўся ў Мінскай гімназіі. У 1874 далучыўся да ідэй народніцкага сацыялізму. У 1875—76 вёў «лятучую прапаганду» сацыялізму ў Смаленскай і Тульскай губ. Вярнуўся ў Мінск, супрацоўнічаў з землявольскім гуртком М.Л.Велера. Пасля расколу «Зямлі і волі» далучыўся да «Чорнага перадзелу», кіраваў яго гуртком у Гродне. З канца 1881 у Мінску далучыўся да нарадавольскага гуртка Я.С.Хургіна. З 1885 уваходзіў у гурток І.А.Гурвіча, вёў прапагандысцкую работу ў т. зв. «ісаакаўскіх» рабочых гуртках, супрацоўнічаў з газ. «Минский листок». Адзін са стваральнікаў Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі. У 1900 арыштаваны, сасланы на 5 гадоў у Сібір. У 1924 напісаў успаміны пра рэв. дзейнасць.
М.Б.Ласінскі, М.А. Сакалова. с. 478
ГАЛЬПЕ́РЫНА Юдзіф Самойлаўна (18.3.1914, г. Мазыр Гомельскай вобл. — 12.4.1985), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1959). Скончыла Бел. студыю пры Цэнтр. тэатр. вучылішчы ў Ленінградзе (1937). Працавала ў Т-ры юнага гледача БССР (1937—40), у абл. драм. т-рах Пінскім (1940—41, 1945— 54) і Магілёўскім (1954—84). Выканаўца характарных роляў. Акрэсленасць і дакладнасць псіхал. распрацоўкі вобраза спалучаліся з яркім знешнім малюнкам. Сярод роляў: Агата, Паланея («Паўлінка», «Прымакі» Я.Купалы), Насця («Несцерка» В.Вольскага), Бабуля Ціханаўна («Даруй мне» К. Губарэвіча), Лявоніха («Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Негіна, Аксюша («Таленты і паклоннікі», «Лес» А.Астроўскага), Нэнсі («Замак Броўдзі» паводле А.Кроніна), Клара Цэханасьян («Візіт старой дамы» Ф.Дзюрэнмата). с. 478
ГАЛЬПЯРО́ВІЧ Навум Якаўлевіч (н. 14.1.1948, г. Полацк), бел. паэт. Вучыўся ў БДУ (1967—70). Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1979). Працаваў у Наваполацку на радыёвяшчанні (1977—80). З 1981 — уласны карэспандэнт Дзяржтэлерадыё Беларусі па Віцебскай вобл. Друкуецца з 1967. Адзін з аўтараў калектыўнага зб. «Сцяжына» (1983). Выдаў кн. паэзіі «Брама» (1990) і «Востраў душы» (1995), у якіх боль і трывога за людзей свайго пакалення, спроба сродкамі лір. паэзіі адгукнуцца на клопаты нашага часу.
І.Д. Сіпакоў. с. 478
ГАЛЬФСТРЫ́М (Gulf Stream), сістэма цёплых цячэнняў у паўн. ч. Атлантычнага ак. Цягнецца на 10 тыс. км ад п-ва Фларыда да Вял. Ньюфаўндлендскай банкі (уласна Гальфстрым) і далей да а-воў Шпіцберген і Новая Зямля (Паўночна-Атлантычнае цячэнне). Фарміруецца ў паўн. ч. Фларыдскага праліва як сцёкавае цячэнне Мексіканскага зал., рухаецца на Пн уздоўж узбярэжжа Паўн. Амерыкі, жывіцца водамі Паўн. Пасатнага і Гвіянскага цячэнняў. На Пд (у Фларыдскім прал.) Гальфстрым мае шыр. 75 км, таўшчыню патоку 700—800 м, скорасць да 10 км/гадз, т-ра вады на паверхні ад 24 да 28 °С, расход вады каля 25 млн. м3/с (у 20 разоў перавышае расход усіх рэк зямнога шара). У акіяне Гальфстрым злучаецца з Антыльскім цячэннем і на 38° паўн. ш. яго расход дасягае 82 млн. м3/с. Каля Вял. Ньюфаўндлендскай банкі шыр. 200 км, т-ра вады на паверхні ад 10 да 20 °С; скорасць да 4 км/гадз, каля берагоў Еўропы — 0,4—0,7 км/гадз. Сярэднегадавая салёнасць 36—36,4<SIGN>, макс. — 36,5<SIGN> на глыб. 200 м. Да паўд. ускраіны Вял. Ньюфаўндлендскай банкі да Гальфстрыма падыходзіць з Пн халоднае Лабрадорскае цячэнне, на мяжы з якім адбываецца перамешванне і апусканне паверхневых вод. У сістэму Гальфстрыма ўваходзяць адгалінаванні Паўн.-Атлантычнага цячэння — Нарвежскае цячэнне, Ірмінгера цячэнне і Нардкапскае цячэнне. Гальфстрым аказвае значны ацяпляльны ўплыў на клімат, гідралагічныя і біял. ўмовы паўн. ч. Атлантычнага ак. і Паўн.-Ледавіты ак., а таксама на клімат Еўропы. Гальфстрым выяўлены ў 1513 ісп. экспедыцыяй пад камандаваннем Х. Понсе дэ Леона. У 1770-я г. Бенджамін Франклін нанёс напрамкі руху цячэння на геагр. карты. З 1966 Акіянаграфічнае ўпраўленне ВМС ЗША выдае штомесячную зводку па Гальфстрыму, у якой апісваецца яго стан у Паўн. Атлантыцы і фіз. якасці.
Літ.: Толмазгин Д.М. Океан в движении. Л., 1976; Дрейк Ч. и др. Океан сам по себе и для нас: Пер. с англ. М., 1982.
К.К.Кудло. с. 478
ГАЛЬЦЫ́ , два роды рыб: Salvelinus і Noemacheilus. Гальцы Salvelinus — род прахадных і прэснаводных рыб сям. ласасёвых атр. ласосепадобных. Каля 10 відаў. Пашыраны на ўзбярэжжы Еўразіі і Паўн. Амерыкі, у Ладажскім, Анежскім і альпійскіх азёрах, бас. воз. Байкал. Найб. вядомыя: галец арктычны (S. alpinus), паліі, кунджа (S. leucomaenis). 1 зах.-еўрап. від занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. да 88 см, маса да 15 кг. Ад ласосяў адрозніваюцца адсутнасцю зубоў на ручцы сашніка і цёмных плям на целе (за выключэннем амер. віду). Кормяцца рыбай і беспазваночнымі. Аб’екты промыслу.
Галец Noemacheilus — род рыб сям. ўюновых атр. карпападобных. Больш за 100 відаў. Пашыраны ў Сярэдняй і Паўн. Еўропе, Азіі, Афрыцы (1 від). Жывуць у невял. рэках, ручаях, у падземных водах, на выш. больш за 4000 м. На Беларусі трапляецца ва ўсіх рэках і ручаях галец звычайны (N. barbatulus). Нар. назвы аўдотка, аўдзюшка, сліж, сляпец, лежань і інш.
Даўж. да 25 см, маса да 100 г. Цела голае (адсюль назва) або ўкрытае дробнай луской. Афарбоўка бурая, карычнявата-шэрая з больш цёмнымі плямамі. Кормяцца беспазваночнымі, ікрой, водарасцямі. с. 5
ГАЛЬЦЫ , пашыраная ў Сібіры назва горных вяршынь, якія паднімаюцца вышэй мяжы лесу і найчасцей пазбаўлены расліннасці. Звычайна маюць сплошчаную (платопадобную) форму. Гальцы, у адрозненне ад бялкоў, у цёплы перыяд года вызваляюцца ад снегу. с. 5
ГАЛЬША́НКА , адна з назваў рэчкі Альшанка. с. 5
ГАЛЬША́НСКАЕ КНЯ́СТВА , феадальная вотчына князёў Гальшанскіх у канцы 13 — сярэдзіне 16 ст. Цэнтр — Гальшаны. Займала першапачаткова тэр. міжрэчча Віліі і Нёмана, у 15 ст. распасціралася з Пн на Пд ад Вількаміра (цяпер г. Укмерге, Літва) і Паставаў да Глуска і Турава, з У на З ад Мінска да Мастоў. Упершыню ўпамінаецца ў крыніцах каля 1280, калі Гольша «замак сталічны княства свайго заснаваў на рэчцы Карабель». Князі Гальшанскія доўгі час займалі высокія пасады ў ВКЛ, у 1440 і 1492 у Гальшанах адбыліся нарады для выбараў кандыдатаў на велікакняжацкі прастол. У сярэдзіне 16 ст. большасць радавых уладанняў Гальшанскіх перайшла да Сапегаў. Э.С.Корзун. с. 5
ГАЛЬША́НС КАЯ КА́ФЛЯ , вырабы 15—19 ст., знойдзеныя пры археал. раскопках на тэр. Гальшанскага палаца і ў цэнтры в. Гальшаны (Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.). Да 15 ст. адносяцца т. зв. гаршковыя кафлі з квадратным вусцем. Кафлі 16 ст. маюць шырокае круглае вусце. У 2-й пал. 16 ст. выраблялі кафлі з аздобленай вонкавай пласцінай і каробкападобнай румпай. Кафлі 17 ст. дэкарыраваны геральдычным (звязаным з родам Сапегаў), расл. і геам. арнаментам, пакрыты глазурай (глухой белай, карычневай, жоўтай або празрыстай зялёнай). Вырабы 16—17 ст. маюць рамку па краі вонкавай пласціны. Кафлі 18 ст. ўласцівы спрошчаны малюнак, адсутнасць рамкі. Вырабы 19 ст. пакрываліся зялёнай і белай палівай. І.М.Чарняўскі, А.К.Краўцэвіч. с. 5
ГАЛЬША́НСКІ ЗА́МАК , гл ў арт. Гальшанскі палац. с. 5
ГАЛЬША́НСКІ КАСЦЁЛ І КЛЯ́ШТАР ФРАНЦЫСКА́НЦАЎ , помнік архітэктуры 16—18 ст. Пабудаваны ў в. Гальшаны (Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.). Будынак касцёла ўзведзены ў пач. 16 ст., перабудаваны ў сярэдзіне 16 ст. пад кальвінскі збор. У 1618 на сродкі П.Сапегі касцёл перабудаваны ў стылі барока, узведзены жылы корпус кляштара. У пач. 1770-х г. будынак касцёла часткова разабраны, яго фундамент і сцены выкарыстаны для пабудовы новага, які захаваўся да нашага часу. Будынак прамавугольны ў плане, яго гал. фасад і апсіда маюць рысы барока: фігурны франтон, распрацоўка пілястрамі, валюты. Эмацыянальны акцэнт інтэр’ера касцёла — жывапіс на сцяне 3-яруснага гал. алтара (выкананы ў 1790-я г.). У адной з капліц (3-ярусная кампазіцыя ў стылі рэнесансу) знаходзілася надмагілле Сапегі і яго жонак (цяпер захоўваецца ў Музеі старажытнабеларускай культуры Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі). Да касцёла з паўд.-зах. боку прымыкае П-падобны ў плане 2-павярховы жылы корпус (часткова разбураны ў 1832). У 1810-я г. перад касцёлам пастаўлена мураваная брама-званіца ў стылі класіцызму. В.Р.Кукуня. с. 5
ГАЛЬШАНСКІ ПАЛА́Ц , Гальшанскі замак, помнік палацава-паркавай архітэктуры. Пабудаваны ў в. Гальшаны (Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.) П.Сапегам на мяжы 16—17 ст. Асн. абарончую функцыю выконвалі земляныя валы і бастыёны з сістэмай абваднення. Палац — мураваны прамавугольны ў плане 3-павярховы будынак з вял. квадратным унутр. дваром. Вуглы палаца былі фланкіраваны 6-граннымі вежамі. У паўн.-ўсх. крыле знаходзіцца ўязная брама, якая ў 17 — 1-й пал. 18 ст. завяршалася гранёнай вежай. Насупраць брамы размяшчалася 1-нефавая капліца, убудаваная ў паўд.-зах. крыло палаца. Па ўсім перыметры будынка прамавугольныя і арачныя вокны. Сцены мелі фігурную муроўку, упрыгожаную лепкай. На ўзроўні 2-га паверха паўн.-зах. крыла з боку двара праходзіла адкрытая галерэя. Інтэр’еры палаца былі багата аздоблены. Перабудоўваўся ў 18—20 ст. Збярогся часткова. с. 6
ГАЛЬША́НСКІЯ , старажытны княжацкі род герба «Кітаўрас» («Гіпацэнтаўр») у ВКЛ. Магчыма, паходзілі ад кагосьці з родзічаў вял. князя ВКЛ Трайдзеня [1270—82], пазбаўленых улады дынастыяй Гедзімінавічаў. Радавым гняздом Гальшанскіх быў Гальшанскі палац недалёка ад Ашмян. Валодалі таксама Глускам і Парэччам на р. Пціч, Раманавам у Аршанскім пав., Станькавам, Жыцінам, Сутокамі, Заазер’ем у Менскім пав., Воўпай у Гарадзенскім пав., Хожавам, Лебедзевам, Далькевічамі, Дунілавічамі ў Ашмянскім пав., Свіранамі, Шашоламі, Кроштамі ў Літве, Сцяпанню, Дубровіцай на Украіне і інш. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду:
Іван (упамінаецца ў 1379—1401), сын Альгімонта, першы вядомы прадстаўнік роду. Актыўны прыхільнік Вітаўта ў час яго барацьбы за велікакняжацкую ўладу, уваходзіў у гаспадарскую раду. З 1396 намеснік у Кіеве. Меў сыноў Андрэя Вязынскага, Сямёна Лютага, Аляксандра Нялюба, Міхаіла і дачку Ульяну (1378—1448), якая другім шлюбам з 1418 была жонкай вял. кн. Вітаўта Андрэй Вязынскі (каля 1365—каля 1410). Меў 3 дачок, з якіх сярэдняя Соф’я была польск. каралевай. Сямён Люты (?—1433), удзельнік барацьбы паміж Жыгімонтам Кейстутавічам і Свідрыгайлам за вял. княжанне. Намеснік Вітаўта ў Вял. Ноўгарадзе (каля 1420), у 1432 удзельнічаў у змове супраць Свідрыгайлы на карысць Жыгімонта. Верагодна, у жн. 1433 трапіў у палон да Свідрыгайлы і пакараны смерцю. Міхаіл (?—1433), намеснік кіеўскі ў 1422. На чале войска Свідрыгайлы ў чэрв. 1433 разграміў войскі Жыгімонта Кейстутавіча, аднак пасля перайшоў на яго бок. Верагодна, быў пакараны смерцю Свідрыгайлам. Соф’я (1405?—21.9.1461) у 1422 выйшла замуж за польскага караля Уладзіслава ІІ (Ягайлу), нарадзіла сыноў Уладзіслава і Казіміра, заснавальніца дынастыі Ягелонаў. Юрый (каля 1410—каля 1457), сын Сямёна Лютага. Адзін з арганізатараў выбрання вял. князем Казіміра IV Ягелончыка ў 1440, аднак у 1456 далучыўся да апазіцыі, якая хацела абраць вял. князем Сямёна Алелькавіча. Аляксандр (каля 1440—1511), сын Юрыя, крайчы ВКЛ да 1488, падчашы з 1488, кашталян віленскі з 1493, намеснік гродзенскі ў 1486—1505, староста берасцейскі з 1506. Сямён (каля 1445—1505), сын Юрыя, староста луцкі з 1490, маршалак валынскі з 1494, часовы спраўца пасад найвышэйшага гетмана ВКЛ і ваяводы новагародскага (1500—01). Юрый (каля 1480—1536), сын Івана Дубровіцкага, ваявода кіеўскі ў 1508—10. Павел (каля 1490—1555), сын Аляксандра. У 1504 вучыўся ў Кракаўскім ун-це, пазней у Рыме. Пасля вяртання ў ВКЛ стаў прэлатам-архідыяканам касцёла св. Станіслава ў Вільні. Выхавацель будучага вял. князя Жыгімонта Аўгуста. З 1530 біскуп луцкі, з 1536 — віленскі. Адыгрываў значную ролю ў дзярж. і грамадскім жыцці ВКЛ, актыўна супрацьдзейнічаў Рэфармацыі. Януш Дубровіцкі (каля 1505— 1549), сын Юрыя, дзяржаўца горвальскі з 1531, стольнік ВКЛ з 1540, ваявода кіеўскі з 1542 і трокскі з 1544, адначасова дзяржаўца магілёўскі з 1547. Сямён (каля 1515—1556), апошні мужчынскі прадстаўнік роду Гальшанскіх. Пасля яго смерці вялізныя вотчыны роду былі падзелены паміж 6 яго сёстрамі. В.Л.Насевіч. с. 6
ГАЛЬША́НЫ , вёска ў Ашмянскім р-не Гродзенскай вобл., на левым беразе р. Гальшанка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на Пд ад г. Ашмяны, 198 км ад г. Гродна, 12 км ад чыг. ст. Багданаў. 1260 ж., 495 двароў (1996).
Вядомы з 13 ст. Паводле Хронікі Быхаўца, Гольша заклаў горад на р. Карабель, пачаў там княжыць і назваўся кн. Гальшанскім. У 14—15 ст. Гальшаны — цэнтр Гальшанскага княства. У канцы 14 — пач. 15 ст. горад, цэнтр гандлю і рамёстваў. Да сярэдзіны 16 ст. належалі Гальшанскім, потым Сапегам. У канцы 16 — пач. 17 ст. пабудаваны Гальшанскі палац, у 17—18 ст. — Гальшанскі касцёл і кляштар францысканцаў. З 1795 у складзе Рас. імперыі, цэнтр воласці Ашмянскага пав. У 19 ст. мястэчка, праводзіліся кірмашы. У 1897 — 2883 ж. У 1922—39 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Ашмянскага р-на. У 1970 — 1745 жыхароў.
У вёсцы сярэдняя школа, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 6
ГАЛЬШТА́ЦКАЯ КУЛЬТУ́РА , культура ілірыйскіх і кельцкіх плямён, што ў раннім жалезным веку (8—5 ст. да н.э.) жылі на Пд Сярэдняй Еўропы. Насельніцтва займалася земляробствам, здабывала медную руду, соль, вырабляла бронзавыя, пазней жал. рэчы; жыло ў драўляных жытлах слупавой канструкцыі, паўзямлянках і пабудовах на палях. Пахавальны абрад — трупапалажэнне, на пазнейшым этапе ў драўлянай грабніцы пад курганом. Грамадскія адносіны характарызаваліся распадам роду і пераходам да класавага грамадства. Рэчы гальштацкага тыпу (жал. наканечнікі коп’яў, шкляныя пацеркі, бронзавыя шпількі, кельты і інш.) знойдзены на тэр. Гомельскай вобл. на помніках мілаградскай культуры. с. 6
ГА́ЛЬШТУЧНІК , зуёк вялікі (Charadrius hiaticula), птушка сям. сяўцовых атр. сеўцападобных. Пашыраны ў тундрах Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Трапляецца на вял. спустошаных лугах-пашах, прыбярэжных косах і водмелях. На Беларусі рэдкі від, адзначаны на пралётах і зрэдку летам на пясчаных берагах, косах і водмелях Дняпра, Сажа. Прыпяці і інш. рэк; занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. цела да 22,5 см, маса 55—75 г. Патыліца. спіна і надхвосце буравата-шэрыя, грудзі, брушка, сярэдзіна лба і падхвосце белыя. На валляку чорная папярочная паласа — «гальштук» (адсюль назва). Аснова дзюбы і ногі аранжава-жоўтыя, канец дзюбы чорны. Корміцца чарвямі, малюскамі і інш. беспазваночнымі. Гняздуецца на пясчаных і галечнікавых водмелях, выдмах. Нясе 3—5 яец. с. 7
ГАЛЬЯ́НЫ (Phoxinus), род рыб сям. карпавых атр. карпападобных. Каля 10 відаў. Пашыраны ў прэсных водах Еўропы, Паўн. Азіі і Паўн. Амерыкі. Большасць гальянаў жыве ў ручаях, невял. рэчках з чыстай, празрыстай вадой. На Беларусі 2 віды: гальян звычайны (нар. назвы красаўка, гаркуша, маляўка, скамарох, залатаўка, крумела, фарэлька і інш.; Р. phoxinus) і гальян азёрны (нар. назвы аўдотка, сняток, лінёк; Р. percnurus). 1 паўн.-амер. від у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. да 20 см, маса да 100 г. Зрэдку ярка-афарбаваныя, на баках яркія плямкі або вял. расплыўчатыя плямы. У малявак уздоўж цела чорная палоска. Луска дробная, на бруху адсутнічае. Кормяцца водарасцямі, воднымі беспазваночнымі і насякомымі. Маюць шлюбнае ўбранне. Нераст парцыённы на быстрай плыні. Некаторыя прамысловыя. с. 7
ГАЛЮ́Н Сяргей Фёдаравіч (1866, Пецярбург — ?), адзін з кіраўнікоў першых с.-д. арг-цый на Беларусі. Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1891). Працаваў у Гродзенскім ваен. шпіталі. З 1892 чл., з 1893 кіраўнік Гродзенскага рэв. гуртка 1887—94. Прапагандаваў ідэі марксісцкага кірунку, асуджаў ідэалогію і тактыку «Народнай волі». У 1894 арыштаваны, у 1895 выключаны з ваен. ведамства і на 3 гады высланы ў Архангельскую губ. Уцёк з ссылкі і да вер. 1900 жыў за мяжой (паводле інш. звестак — адбыў тэрмін да канца). З 1901 урач у Варонежскай, Цвярской і Пецярбургскай губ. У 1917 канд. на выбарах у Пецяргофскую гар. думу. Ф.І.Ігнатовіч. с. 7
ГАЛЮЦЫНАГЕ́НЫ (ад галюцынацыі + ...ген(ы)], псіхатаміметыкі, дызлептыкі, прыродныя і сінт. рэчывы, здольныя выклікаць у людзей разнастайныя псіхічныя парушэнні, у т.л. галюцынацыі. Паводле хім. будовы падзяляюцца на вытворныя фенілэтыламіну (адрэнахром, адрэналюцін, мескалін); вытворныя крыптаміну (дыэтыламід лізергінавай кіслаты, псілацыбін, буфатэнін); вытворныя дыбензіпірану (канаблоіды, або гашыш, — прэпараты з індыйскіх канапель); інш. хім. рэчывы (серніл і інш.). Прыродныя галюцынагены маюць расліннае паходжанне. Іх здабываюць з некаторых мекс. грыбоў і спарынні, кактусаў, канапель, каранёў магільніку, саломкі і каробачак маку і інш.; шэраг такіх алкалоідаў належыць да наркатычных сродкаў. Найб. вывучана дзеянне мескаліну і дыэтыламіду лізергінавай кіслаты (выклікаюць выразныя псіхічныя парушэнні са зрокавымі галюцынацыямі). На Беларусі лек. і навук. выкарыстанне галюцынагенаў забаронена. Ф.М.Гайдук. с. 7
ГАЛЮЦЫНА́ЦЫІ (ад лац. hallucinatio трызненне, прывід), стан уяўнага (несапраўднага) успрымання чалавекам чаго-небудзь як рэальна існуючага ў навакольным асяроддзі без уздзеяння знешніх раздражняльнікаў. Паводле І.П.Паўлава, у аснове галюцынацый ляжаць парушэнні функцый кары галаўнога мозга. Найчасцей галюцынацыі ўзнікаюць пры псіхічных захворваннях.
Адрозніваюць галюцынацыі: зрокавыя, слыхавыя, нюхальныя, тактыльныя і інш.; простыя (успышкі святла, шоргат, стук) і складаныя (вобразы людзей, гаворка); сапраўдныя галюцынацыі і псеўдагалюцынацыі (менш выразныя і ў меншай ступені звязаныя з пачуццём рэальнасці; адсутнічаюць у дзіцячым узросце). Да галюцынацый не адносяць ілюзіі. Зрокавыя галюцынацыі характэрныя для псіхозаў інфекц. і інтаксікацыйнага паходжання. Пры белай гарачцы, напр., хворыя бачаць дробных жывёл (мышэй, змей), адчуваюць поўзанне па скуры насякомых, уяўную прысутнасць пачвар, страшыдлаў, забойцаў. Слыхавыя галюцынацыі больш частыя пры шызафрэніі. Нярэдка яны тояць сац. небяспеку, таму што могуць мець імператыўны (загадвальны) змест і накіроўваць хворага на агрэсіўныя дзеянні. У хранічных алкаголікаў слыхавыя галюцынацыі часцей «каментарныя» («галасы» абмяркоўваюць стан ці дзеянні хворага). Нюхальныя і тактыльныя галюцынацыі ўвасабляюцца ў адчуванні несапраўдных пахаў (напр., гнілі, парфумы, газы і г.д.) і дотыкаў да скуры (насякомых, вільгаці, паветраных патокаў і інш.). Шэраг рэчываў (галюцынагены) здольныя выклікаць галюцынацыі штучна, што ўласціва наркаманіі. Ф.М.Гайдук. с. 7
ГАЛЯ́ДЗА , рака ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Сэрвач (бас. Віліі). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 110 км2. Пачынаецца на ПнУ ад в. Барсукі. У вярхоўі на працягу 6 км каналізаваная. с. 7
ГАЛЯЙЗО́ЎСКІ Касьян Яраслававіч (5.3.1892, Масква — 4.5.1970), артыст балета і балетмайстар. Засл. арт. Беларусі (1940), засл. дз. маст. Літвы (1945). Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1909). З 1909 артыст балета Марыінскага, у 1910—18 — Вялікага т-раў. У 1919—25 кіраваў студыяй (з 1922 «Камерны балет») у Маскве. Сцвярджаючы свой стыль, шмат працаваў над харэаграфічнымі мініяцюрамі і аднаактовымі балетамі на музыку А.Скрабіна, С.Рахманінава, С.Пракоф’ева, Ф.Шапэна, К.Дэбюсі ў пошуках эквіваленту эмацыянальна-пластычнай выразнасці музыкі. Музыкальнасць і багатая фантазія ў галіне харэаграфічных формаў, выкарыстанне ў класічным танцы сучаснай пластыкі, характарнасці і гратэску вызначалі самабытнасць яго творчасці. Сярод лепшых пастановак: «Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева на сцэне Дзярж. т-ра оперы і балета БССР (1939), «Іосіф Прыгожы» С.Васіленкі і «Тэалінда» на муз. Ф.Шуберта (1925), «Лейлі і Меджнун» С.Баласаняна (1964), «Палавецкія танцы» ў оперы «Князь Ігар» А.Барадзіна (1944 і 1953) у Вял. т-ры, «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага (1935, Харкаў). Аўтар кн. «Вобразы рускай народнай харэаграфіі» (1964). с. 7
ГАЛЯМІ́НАЎ Марын Петраў (н. 21.9.1908, г. Кюстэндзіл, Балгарыя), балгарскі кампазітар, педагог, дырыжор. Нар. арт. Балгарыі (1965). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Дзярж. акадэмію музыкі ў Сафіі (1930; цяпер Балг. кансерваторыя), з 1939 выкладаў у ёй (у 1955—57 рэктар). У 1936—38 кіраўнік створанага па яго ініцыятыве камернага аркестра Радыё ў Сафіі. З 1943 дырыжор Акад. сімф. аркестра (цяпер аркестр Сафійскай філармоніі). У 1965— 67 дырэктар Сафійскай нар. оперы. Аўтар опер «Івайла» (1959) і «Захарый Зограф» (1973), балетаў «Несцінарка» (1942). «Дачка Калаяна» (паст. 1975), аперэты «Залатая птушка» (1961), араторыі «Тытан» (1972), 4 сімфоній (1963—78), інш. аркестравых і камерна-інстр. твораў, хар. песень. Яго творы сталі балг. класікай. Муз.-тэарэт. працы, у т.л. па інструментоўцы. Дзімітроўская прэмія 1964. с. 8
ГАЛЯНІ́ШЧАЎ-КУТУ́ЗАЎ Арсен Аркадзевіч (7.6.1848, г. Пушкін, Расія — 10.2.1913), рускі паэт. Граф. Ганаровы акад. Пецярбургскай АН (1900). Друкаваўся з 1869 (час. «Дело», «Вестник Европы»). Быў блізкі да кампазітараў «магутнай кучкі», асабліва да М.П.Мусаргскага, які стварыў 2 вакальныя цыклы на яго вершы: «Без сонца» (1874), «Песні і танцы смерці» (1877). З канца 1870-х г. у яго творчасці з’явіліся матывы асуджанасці, смутку аб разбураных дваранскіх гнёздах (паэма «Старыя размовы», 1879; верш «Спатканне са смерцю»), ідэалізацыя мінулага. Аўтар драм. хронікі «Смута (Васіль Шуйскі)» (1879), трылогіі ў прозе «Далечыня кліча» (1907). На вершы Галянішчава-Кутузава напісалі рамансы С.В.Рахманінаў, Ц.А.Кюі, А.С.Арэнскі. с. 8
ГАЛЯНІ́ШЧАЎ-КУТУ́ЗАЎ Ілья Мікалаевіч (25.4.1904, с. Наталіна Пензенскай вобл., Расія — 24.4.1969), рускі літаратуразнавец і перакладчык. Скончыў Бялградскі ун-т (1925). З 1920 у эміграцыі. З 1955 у СССР, працаваў у Ін-це сусв. л-ры імя А.М.Горкага АН СССР. Пісаў вершы, перакладаў з лац., франц., італьян., сербскахарвацкай моў. Даследаваў творчасць Дантэ, узаемасувязі еўрап. л-р, сербскі эпас, гісторыю і тэорыю вершаскладання. У манаграфіі «Італьянскае Адраджэнне і славянскія літаратуры XV—XVI ст.» (1963) паказаў вял. ўклад слав. народаў у гуманіст. культуру еўрап. Адраджэння. У працы «Гуманізм ва ўсходніх славян (Украіна і Беларусь)» (1963) сцвердзіў думку аб важнай ролі Беларусі і Украіны ў агульнаеўрап. культурных узаемасувязях эпохі Адраджэння і барока.
Тв.: Славянские литературы. М., 1973. В.А.Чамярыцкі. с. 8
ГАЛЯНІ́ШЧАЎ-КУТУ́ЗАЎ Міхаіл Іларыёнавіч (1745—1813), расійскі палкаводзец, гл. Кутузаў М.І. с. 8
ГАЛЯ́РА , драўлянае пласкадоннае хадавое судна без палубы, з двухсхільнай страхой або без яе, з разгорнутымі ці амаль прамымі бартамі, з тупымі носам і кармой. Даўж. 20—30 м, шырыня 2— 5 м, грузападымальнасць 15—75 т. У 19 ст. галяры хадзілі па Дняпры, Бярэзіне, Бугу, Нёмане, Дзясне, Вісле. Служылі 8—12 навігацый. с. 8
ГАМА..., ГОМА... (ад грэч. homos роўны, аднолькавы, узаемны, агульны), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае падабенства, роўнасць, аднароднасць, напр., гамафонія, гомазіготнасць. с. 8
ГА́МА (грэч. gamma) у музыцы, 1) літара грэч. алфавіта, якой у сярэднія вякі абазначалі самы нізкі гук — соль вял. актавы. 2) Паступенная ўзыходная і сыходная паслядоўнасць усіх ступеней гукарада (у межах адной ці больш актаў) пэўнай гукавой сістэмы (12-ступеннай — храматычная гама, 7-ступеннай — дыятанічная, 5-ступеннай — пентатонная) ці ладу (гама мажорная, мінорная і інш.). Выкананне розных гам — сродак развіцця тэхнікі ігры на муз. інструментах і вакальнай тэхнікі. с. 8
ГА́МА (Gama) Баска да (1469, г. Сініш, Партугалія — 24.12.1524), партугальскі мараплавец, які ўпершыню праклаў марскі шлях з Еўропы ў Індыю. Адмірал (1502). Граф Відыгейра (1519). На чале экспедыцыі з 4 караблёў (выйшла з Лісабона ў ліп. 1497) абагнуў з Пд Афрыку і з дапамогай араб. лоцмана Ахмеда ібн Маджыда ў маі 1498 дасягнуў інд. порта Калікут. Са 168 маракоў у Партугалію жывымі вярнуліся 55 (вер. 1499). У час экспедыцыі 1502—03 на чале армады (20 караблёў з дэсантам пяхоты і артылерыі) разбурыў Калікут, стварыў крэпасць у порце Кочын, заснаваў шэраг апорных баз-факторый на Малабарскім беразе, усх. узбярэжжы Афрыкі і інш. У 1524 прызначаны віцэ-каралём Індыі і здзейсніў туды апошняе плаванне. Памёр у крэпасці Кочын. Экспедыцыі Гамы садзейнічалі каланізацыі Індыі партугальцамі і ўстанаўленню іх кантролю за міжнар. гандлем у Індыйскім акіяне.
Літ.:. Магидович И.П., Магидович В.И. Очерки по истории географических открытий. 3 изд. М., 1983. Т. 2. С. 39— 44, 84—85. с. 8
ГА́МА КО́ЛЕРАВАЯ , у выяўленчым і дэкар.-прыкладным мастацтве шэраг гарманічна ўзаемазвязаных адценняў колеру (з адным дамінуючым), якія выкарыстоўваюць пры складанні маст. твора. Адрозніваюць цёплую, халодную, светлую, бляклую і інш. Гл. Каларыт с. 8
ГА́МА-АМІНАМА́СЛЯНАЯ КІСЛАТА́ , 4-амінамасляная кіслата, піперыдзінавая кіслата, ГАМК, НООСН2СН2СN22, амінакіслата, адзін з медыятараў нерв. сістэмы. Белы крышталічны парашок са слабагоркім смакам і слабым спецыфічным пахам, лёгка растваральны ў вадзе і слаба ў спірце. Гама-амінамасляная кіслата прамежкавы прадукт абмену некат. інш. амінакіслот, адсутнічае ў саставе бялкоў. У свабодным стане знаходзіцца ў многіх раслінах (каранях сталовых буракоў — 0,016 мг%, няспелых яблыках, зялёных парастках і калоссі злакаў, лісці тытуню, водарасці хларэла, дражджах і інш.), у вышэйшых млекакормячых — толькі ў тканках мозга (да 100 мг%).
Крыніца сакрэцыі гама-амінамаслянай кіслаты лакалізавана ў асобых нейронах нерв. тканкі і ў некат. інш. клетках (напр., бэта-клетках падстраўнікавай залозы). У ракападобных і насякомых гама-амінамасляная кіслата служыць медыятарам тармазных рухальных нейронаў, у мозгу пазваночных — медыятарам многіх тармазных інтэрнейронаў. Гама-амінамасляная кіслата абумоўлівае тармозячыя і ўзбуджальныя эфекты. Пад яе ўплывам узмацняюцца абменна-энергет. працэсы ў галаўным мозгу, яго кровазварот, дынаміка нерв. працэсаў, памяць, аблягчаецца выдаленне з мозга таксічных рэчываў і інш. Вядомы сінт. лек. прэпараты гама-амінамаслянай кіслаты (напр., аміналон, або гамалон, і інш.), якія з’яўляюцца паскаральнікамі мазгавога метабалізму. А.М.Ведзянееў. с. 8
ГА́МА-ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ (γ-выпрамяненне), караткахвалевае эл.-магн. выпрамяненне з даўжынёй хвалі, меншай за 2·10-10 м. Узнікае пры распадзе радыеактыўных ядраў (гл. Радыеактыўнасць), тармажэнні хуткіх зараджаных часціц у рэчыве (гл. Тармазное выпрамяненне), сінхратронным выпрамяненні, а таксама пры анігіляцыі электронна-пазітронных пар і ў інш. ядз. рэакцыях. З прычыны кароткай даўжыні хвалі ў гама-выпрамяненні выразныя карпускулярныя ўласцівасці (гл. Комптана эфект, Фотаэфект), хвалевыя (дыфракцыя, інтэрферэнцыя) выражаны слаба.
Асн. характарыстыка гама-выпрамянення — энергія асобнага γ-кванта Eγ =hν, дзе h — Планка пастаянная, ν — частата выпрамянення. Пры пераходзе ядра атама з узбуджанага стану з энергіяй Еі у больш нізкі энергет. стан Eκ выпрамяняецца γ-квант з энергіяй Еγіκ. У выніку гэтага гама-выпрамянення ядраў мае лінейчасты спектр. Натуральныя радыеактыўныя крыніцы даюць гама-выпрамяненню з энергіяй да некалькіх мегаэлектронвольтаў (МэВ), у ядз. рэакцыях атрымліваюцца γ-кванты з энергіяй да дзесяткаў Мэв, а пры тармазным выпрамяненні — да соцень Мэв і больш. Гама-выпрамяненне — адно з найбольш пранікальных выпрамяненняў (пранікальнасць залежыць ад энергіі γ-квантаў і шчыльнасці рэчыва).
Гама-выпрамяненне выкарыстоўваецца для выяўлення дэфектаў у вырабах і дэталях (гл. Дэфектаскапія), экспрэснага колькаснага вызначэння волава ў рудах, стэрылізацыі харч. прадуктаў, гаматэрапіі злаякасных пухлін і інш. А.І.Болсун. с. 8
ГАМАГЕ́ННАЯ СІСТЭ́МА , аднародная фізіка-хім. сістэма, якая мае адну фазу. Хім. састаў і фіз. ўласцівасці ва ўсіх частках гамагеннай сістэмы аднолькавыя ці мяняюцца без скачкоў (паміж часткамі сістэмы няма паверхні падзелу). Гамагенная сістэма можа быць ізатропнай (газы, вадкасці) і анізатропнай (большасць цвёрдых і вадкіх крышталёў, гл. Анізатрапія). Гл. таксама Гетэрагенная сістэма. с. 9
ГАМАГЕ́ННЫ РЭА́КТАР , ядзерны рэактар, у актыўнай зоне якога знаходзіцца аднародная (гамагенная) сумесь ядзернага паліва і запавольніка. Паліва (солі урану, торыю, плутонію) раствараюць у звычайнай ці цяжкай вадзе або ў пылападобным стане змешваюць з цвёрдым запавольнікам (напр., графітам). Цеплавую энергію адводзяць цепланосьбітам па трубах, што пранізваюць актыўную зону, або непасрэдна гамагеннай сумессю паліва і запавольніка. Выкарыстоўваецца ў эксперыментальных мэтах. с. 9
ГАМА́ДА , тып пустыні, гл. Хамада. с. 9
ГАМАДРЫ́Л (Papio hamadryas), малпа роду павіянаў сям. мартышкавых атр. прыматаў. Пашыраны ў Афрыцы (Эфіопія, Паўн.-Усх. Судан, Паўн. Самалі) і Азіі (Паўд.-Зах. Аравія). Жыве ў адкрытай мясцовасці, у стэпах і саваннах статкамі да 100 і больш асобін.
Даўж. цела 75—80 см, хваста 53—60 cм, маса 20—30 кг; самкі амаль удвая меншыя. Самцы светла-шэрыя, з доўгімі (да 25 см) валасамі на плячах і верхняй ч. тулава, якія ўтвараюць серабрыста-шэрую мантыю, на мордзе — вял. «бакенбарды», на хвасце — кутасік. Самкі цемнавата-карычневыя з аліўкавым адценнем. Сядалішчныя мазолі чырвоныя, добра развітыя. Усёедны. Дзіцяняты чорнага колеру, нараджаюцца 2 разы за год. Сродкі зносін (міміка, жэсты, позы, гукі) вельмі складаныя і выразныя. с. 9
ГА́МА-ДЭФЕКТАСКАПІ́Я , метад неразбуральнага кантролю якасці вырабаў пры прасвечванні іх гама-выпрамяненнем. Заснаваны на залежнасці паглынання пранікальнага выпрамянення ад структуры матэрыялу. Дазваляе выявіць унутр. будову, наяўнасць, канфігурацыю і каардынаты дэфектаў у вырабах таўшчынёй да 250 мм. Вымярэнні праводзяць фотарадыеграфічным (найб. пашыраны), іанізацыйным, тэлевізійным і інш. метадамі. Выкарыстоўваецца ў судна- і авіябудаванні, металургіі, на буд-ве нафта- і газаправодаў і інш. Гл. таксама Дэфектаскапія. с. 9
ГАМА́ЗАВЫЯ КЛЯШЧЫ́ (Gamasoidea), група кляшчоў атр. паразітыформных. 30 сям., 3—4 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Свабоднажывучыя і паразітычныя формы. Жывуць у глебе, лясным подсціле, гнаі, норах і гнёздах млекакормячых і птушак, мурашніках, жыллі чалавека, на раслінах і інш. Многія віды паразітуюць на целе або ў органах і поласцях наземных пазваночных жывёл, чалавека. Некаторыя — пераносчыкі ўзбуджальнікаў інфекцый кляшчовага энцэфаліту, кляшчовага сыпнога тыфу, ліхаманкі Ку, тулярэміі і інш. На Беларусі каля 100 відаў. Найб. Пашыраныя гамазавыя кляшчы: курыны (Dermanyssus gallinae), пацуковы (Ornithonyssus bacoti), грызуноў (Haemogamasus nidi), андралелапс (Androlaelaps hermaphrodita).
Даўж. 0,2—4 мм. Цела прадаўгавага-круглаватае, пляскатае, укрытае хіцінавымі шчыткамі. Ногі шасцічленікавыя. На целе і канечнасцях шматлікія шчацінкі. Ротавы апарат грызуча- або колюча-сысучы. Адкладваюць яйцы або жывародныя. Развіццё непрацяглае, поўнае. За сезон могуць даваць дзесяткі пакаленняў. Пераважна драпежнікі, кормяцца дробнымі членістаногімі, нематодамі, крывёй і інш. с. 9
ГАМА́К (франц. hamac ад індзейскага), падвясны ложак, сплецены ў выглядзе сеткі, для сну і адпачынку на свежым паветры. Прыдуманы індзейцамі трапічных лясоў Паўд. Амерыкі. Атрымаў сусветнае пашырэнне. с. 9
ГАМАЛІ́ЦКІ Міхаіл Лявонавіч (3.12.1791, в. Бялавічы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 2.2.1861), бел. ўрач, гісторык, літаратар. Д-р медыцыны (1815), праф. (1824). Скончыў Віленскі ун-т (1815) і працаваў у ім (1816—27). Чл. Віленскай археал. камісіі (з 1857). З 1830-х г. даследаваў помнікі палеаграфіі, займаўся вывучэннем стараж. Вільні і зах. зямель Беларусі. Дапамагаў А.Кіркору ў арганізацыі і прымаў удзел у яго археал. экспедыцыях, збіранні археал. матэрыялаў. Шмат рэдкіх дакументаў перадаў у Віленскі музей старажытнасцей. Даследаваў бел. гісторыю, займаўся літ. дзейнасцю.
Літ.: Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1984.
Г.А.Каханоўскі. с. 9
ГАМАЛО́ГІЯ (ад грэч. homologia адпаведнасць) у біялогіі, 1) адпаведнасць органаў у арганізмах розных відаў, абумоўленая іх філагенетычнай роднасцю. Падобныя органы або іх часткі звычайна развіваюцца ад эвалюцыйна аднолькавых зыходных зачаткаў, якія могуць выконваць розныя функцыі. Такія органы наз. гомалагічнымі. Напр., канечнасці пазваночных — ногі, ласты, крылы лятучых мышэй. Гамалогія як падабенства, заснаванае на роднасці, процістаіць аналогіі. Гамалогія органаў у розных відаў мае 3 крытэрыі: падабенства марфалагічнага плана будовы органаў, таксама іх стану ў арганізме ў адносінах да інш. органаў і падабенства іх морфагенезу. 2) Ідэнтычнасць структуры 2 (у дыплоідаў) або большай колькасці (у аўтапаліплоідаў) храмасом, якая азначае, што ў гомалагічных храмасомах аднолькавыя локусы размешчаны ў той жа лінейнай паслядоўнасці. Доказам гамалогіі генет. структур служыць дакладная кан’югацыя іх храмасом у прафазе меёзу і ўтварэнне жыццяздольных гамет і зігот. с. 9
ГАМАЛО́ГІЯ ў матэматыцы, 1) у праектыўнай геаметрыі — узаемна адназначнае пераўтварэнне праектыўнай плоскасці ў сябе, якое пакідае нерухомымі ўсе пункты некат. прамой (вось гамалогіі) і мае дакладна адзін нерухомы пункт (цэнтр гамалогіі). Гамалогія з уласным (канечным) цэнтрам і няўласнай (бясконца аддаленай) воссю наз. гаматэтыя. Любое праектыўнае пераўтварэнне ёсць вынік паслядоўнага здабытку 2 пераўтварэнняў: гамалогіі і руху. 2) У тапалогіі — фармалізацыя інтуітыўных уяўленняў аб абмежаванасці мностваў. Напр., крывая 1 на паверхні тора абмяжоўвае частку S гэтай паверхні і наз. гомалагічнай нулю. Крывая λ не гомалагічная нулю, таму што яна не абмяжоўвае ніякай паверхні (пры разразанні ўздоўж яе з тора не выпадзе якога-н. кавалка). с. 9
ГА́МАН (Hamann) Іаган Георг (27.8.1730, г. Кёнігсберг, цяпер г. Калінінград, Расія — 21.6.1788), нямецкі філосаф-ірацыяналіст, крытык, пісьменнік. Вывучаў у Кёнігсбергу філасофію, багаслоўе, філалогію. Яго «Сібіліны лісткі» (выд. 1819) выкладзены ў форме аракульскіх выслоўяў. У фрагментах «Славутыя думкі Сакрата» (1759) і «Аблокі» (1761) адстойваў прынцыпы веры і непасрэднага пачуцця як асноўныя пры спасціжэнні рэчаіснасці. Лічыў мастацтва вынікам геніяльнай інтуіцыі (фрагмент «Кішэнная эстэтыка», 1761). Крытыкуючы рацыяналізм асветнікаў, у прыватнасці філасофію І.Канта («Метакрытыка пра пурызм розуму», 1784, выд. 1800), развіваў ідэі містычна афарбаванай інтуітывісцкай дыялектыкі. Абсалютызаваў інтуітыўны момант у творчасці і пазнанні (канцэпцыя «непасрэдных ведаў»). Паводле Гамана, розум (развага) індывідуальны, гістарычны, сітуатыўны; не існуе ўсеагульнага «цвярозага розуму» асветніцкай філасофіі, як і кантаўскага «чыстага розуму»; мова — «першы і апошні орган і крытэрый розуму», звязанасць якога з мовай вызначае межы розуму. Яго ўяўленні пра мову, творчасць генія, спрадвечнасць паэзіі зрабілі ўплыў на ням. філас.-эстэт. думку (І.Г.Гердэр, літ. рух «Буры і націску», І.В.Гётэ). За афарыстычны адрывісты і цьмяны стыль, падобны на прароцтвы, празваны Гётэ «паўночным магам».
Літ.: Асмус В.Ф. Немецкая эстетика XVIII в. М., 1963. Г.В.Сініла. с. 10
ГАМАНКО́Ў Іван Пракопавіч (27.2.1919, в. Яўкіна Шумяцкага р-на Смаленскай вобл., Расія — 8.11.1980), Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Маскоўскае ваен. вучылішча пагранвойск (1939), Вышэйшую школу прафс. руху (1951). У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, у снеж. 1941 — вер. 1943 у партыз. атрадзе на Смаленшчыне. Вызначыўся ў крас. 1945 пры фарсіраванні р. Шпрэе ў Берліне. Рота на чале з капітанам Гаманковым адбіла некалькі контратак праціўніка. Цяжка паранены, не пакінуў поля бою. Да 1969 на прафс. і гасп. рабоце. с. 10
ГАМАРА́ (Gamarra) П’ер (н. 10.7.1919, г. Тулуза, Францыя), французскі пісьменнік. Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам час. «Europe» («Еўропа»). Аўтар зб-каў вершаў «Спроба заклеймаваць» (1944), «Песня любові» (1959) і апавяданняў «Людскія рукі» (1953), «Любоў ганчара» (1957), «Сады Алаха» (1961), раманаў «Вогненны дом» (1948), «Дзеці галечы» (1950), «Школьны настаўнік» (1955), «Забойцу — Ганкураўская прэмія», «Капітан Вясна» (абодва 1963), «Таямніцы Тулузы» (1967), «Золата і кроў» (1971), «Дванаццаць тон дыяментаў» (1978) і інш., маст. біяграфіі «Віктор Гюго» (1974). На бел. мову творы Гамара перакладаў Л.Казыра.
Тв.: Бел. пер. — Любоў ганчара // Французская навела ХХ ст. Мн., 1992; Рус. пер. — Читая и перечитывая. М., 1985; Убийце — Гонкуровская премия. М., 1992. Л.П.Баршчэўскі. с. 10
ГАМА́РНІК Ян Барысавіч (14.6.1894, г. Жытомір, Украіна — 31.5.1937), савецкі парт. і ваен. дзеяч, армейскі камісар 1-га рангу (1935). З 1915 вучыўся ў Кіеўскім ун-це. У рэв. дзейнасць уключыўся ў 1913, з 1916 чл. РСДРП. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл., сакратар Кіеўскага к-та РСДРП(б), чл. рэўкома. У 1918—20 чл. Усеўкраінскага падп. цэнтра; адзін з кіраўнікоў камуніст. падполля на Украіне, чл. РВС Паўд. групы 12-й арміі, камісар дывізіі, старшыня Адэскага, Кіеўскага губкомаў КП(б)У, Кіеўскага губвыканкома. З 1923 старшыня Дальрэўкома, крайвыканкома, сакратар Далькрайкома ВКП(б). З ліст. 1928 1-ы сакратар ЦК і чл. Бюро ЦК КП(б)Б, чл. РВС Бел. ваен. акругі. З кастр. 1929 нач. Палітупраўлення Чырв. Арміі, чл. РВС СССР, адказны рэдактар газ. «Красная звезда». З 1930 нам. наркома абароны і нам. старшыні РВС СССР. Чл. ЦК ВКП(б) у 1927—37. Чл. ЦВК СССР і ЦВК БССР у 1929. У час рэпрэсій абвінавачаны як «вораг народа», скончыў самагубствам. Рэабілітаваны ў 1955. І.П.Хаўратовіч. с. 10
ГАМА-РЭЗАНА́НСНАЯ СПЕКТРАСКАПІ́Я , мёсбаўэраўская спектраскапія, метад рэзананснага паглынання гама-квантаў без аддачы. Заснавана на Мёсбаўэра эфекце. Дазваляе праводзіць вымярэнні энергіі з дакладнасцю да натуральнай шырыні гама-лініі. Выкарыстоўваецца для вывучэння звыштонкага расшчаплення ядз. узроўняў, ацэньвання радыуса ўзбуджаных ядраў, дыфузіі атамаў, дынамічных з’яў пры фазавых пераходах, спінавай рэлаксацыі і інш. с. 10
ГА́МА-СПЕКТРАСКАПІ́Я , раздзел ядзернай спектраскапіі, які вывучае энергет. спектры гама-выпрамянення з дапамогай гама-спектрометраў. Метадамі гама-спектраскапіі даследуюць уласцівасці ўзбуджаных станаў атамных ядраў, пераходы паміж ядз. ўзроўнямі энергіі, а таксама гама-выпрамяненне ў выніку радыеактыўнага распаду і ядз. рэакцый. Гл. таксама Спектраскапія. с. 10
ГА́МА-СПЕКТРО́МЕТР , прылада для вымярэння энергіі квантаў гама-выпрамянення і яго інтэнсіўнасці. Найб. пашыраны сцынтыляцыйныя і паўправадніковыя. Энергія і інтэнсіўнасць патоку гама-квантаў вызначаюцца ўскосна (у крышталь-дыфракцыйных гама-спектрометрах непасрэдна) вымярэннем энергіі і інтэнсіўнасці патоку электронаў або электронна-пазітронных параў, якія выяўляюцца пры ўзаемадзеянні гама-выпрамянення з рэчывам. Асн. характарыстыкі: эфектыўнасць (характарызуецца імавернасцямі ўтварэння і рэгістрацыі другаснай часціцы) і раздзяляльная здольнасць.
У сцынтыляцыйных гама-спектрометрах выкарыстоўваюцца сцынтыляцыйныя лічыльнікі; у паўправадніковых — паўправадніковыя дэтэктары; у вобласці нізкіх энергій гама-квантаў (да 100 кэВ) — газавыя прапарцыянальныя лічыльнікі, крышталь-дыфракцыйныя гама-спектрометры; для вымярэння спектраў высокіх энергій — чаранкоўскія лічыльнікі, якія рэгіструюць выпрамяненне электронна-фатонных ліўняў (гл. Чаранкова—Вавілава выпрамяненне), пузырковыя камеры, у некаторых выпадках — фотарасшчапленне дэйтрона. А.В.Берастаў. с. 10
ГАМАТЭ́ТЫЯ (ад гама + грэч. thetos размешчаны) у матэматыцы, пераўтварэнне, пры якім кожнаму пункту М плоскасці або прасторы ставіцца ў адпаведнасць такі пункт М', што выконваецца роўнасць SМ'=k·SМ, дзе S — цэнтр і k — каэфіцыент гаматэтыі. Пункты М і М' ляжаць на адной прамой з аднаго боку ад пункта S, калі k>0, і з розных бакоў, калі k<0; у прыватнасці, калі k = -1, атрымліваецца сіметрыя адносна пункта S. Пры гаматэтыі прамая пераходзіць у прамую; захоўваецца паралельнасць прамых і плоскасцей; захоўваюцца вуглы (лінейныя і двухграневыя); кожная фігура пераходзіць у падобную ёй фігуру і наадварот, дзве любыя падобныя фігуры атрымліваюцца адна з адной паслядоўным выкарыстаннем гаматэтыі і перамяшчэння. Гаматэтыя выкарыстоўваецца пры павелічэнні відарысаў (праекцыйны апарат, кіно), пры здымках плана мясцовасці (мензульная здымка) і інш. с. 10
ГА́МАЎ (Gamow) Джордж (Георгій Антонавіч; 4.3.1904, г. Адэса, Украіна — 20.8.1968), амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл. Нац. АН (1953). Скончыў Ленінградскі ун-т (1926). З 1928 працаваў у Гётынгене, Капенгагене, Кембрыджы, з 1931 у Ленінградскім фізіка-тэхн. ін-це. З 1934 у ЗША; праф. ун-та Дж.Вашынггона, з 1956 — ун-та штата Каларада. Навук. працы па квантавай механіцы, атамнай і ядз. фізіцы, касмалогіі, біялогіі і гісторыі фізікі. Распрацаваў тэорыю альфа-распаду. Выказаў гіпотэзу пра гарачы Сусвет (1946), прапанаваў тэорыю ўтварэння хім. элементаў і першую мадэль генетычнага кода. с. 11
ГАМАФО́НІЯ (ад гама... + грэч. phōnē гук, голас), від шматгалосся, які вызначаецца падзелам галасоў на галоўны (мелодыя) і другарадныя (суправаджэнне). У гэтым прынцыповае адрозненне гамафоніі ад поліфаніі, дзе галасы раўназначныя. Сутнасць гамафоніі ў вылучэнні аднаго голасу як носьбіта асн. зместу муз. вобраза. Нязначная індывідуалізацыя галасоў суправаджэння спрыяе іх аб’яднанню часцей за ўсё як элементаў адзінага акордавага комплексу. Змена акордаў і акордавых комплексаў — спецыфічны фактар развіцця ў гамафонных формах, якое выяўляе ладава-гарманічныя функцыі асн. голасу і суправаджэння. Лінеарнае, інтанацыйнае, рытмічнае ўзбагачэнне галасоў суправаджэння прыводзіць да поліфанізацыі муз. фактуры, аднак вызначальнай прыкметай гамафоніі застаецца канцантрацыя муз. думкі ў адным голасе. Прынцыпы гамафоніі выкарыстоўваюць у розных жанрах і формах. У выніку разнастайных варыянтаў рытмічных суадносін паміж галасамі ўтвараюцца тыпы гамафоннай фактуры: акордавы, тып разгорнутай мелодыі з акордавым ці фігурацыйным суправаджэннем; поліфанізаваная гамафонія (спалучае энергію меладычных ліній з багаццем гамафоннай акордыкі і дынамізмам функцыянальных змен).
У Стараж. Грэцыі гамафонія абазначала выкананне мелодыі ва унісон ці ў актаву. У еўрап. прафес. музыцы яе станаўленне ў сучасным сэнсе звязана з эпохай Адраджэння (на Беларусі крышталізацыя гамафонных сродкаў выразна прасочваецца ў стылістыцы канта) У 17—18 ст. гамафонія — асн. муз. склад у оперы, араторыі, кантаце, інстр жанрах Творчасць венскіх класікаў (В.А.Моцарта, І.Гайдна, Л.Бетховена) сканцэнтравала найб. значныя і каштоўныя рысы гамафоніі. У 20 ст. побач з развіццём гамафоніі павялічылася цікавасць кампазітараў да поліфаніі.
Літ.: Асафьев Б.В. Музыкальная форма как процесс. Кн. 1—2. 2 изд. Л., 1971; Холопова В.Н. Фактура. М., 1979; Тюлин Ю.Н. Учение о гармонии. 3 изд. М., 1966. Т.А.Дубкова. с. 11
ГАМАЯТЭ́РМНЫЯ ЖЫВЁЛЫ (ад грэч. homoios падобны, аднолькавы + thermē цяпло), цеплакроўныя жывёлы, жывёлы з адносна пастаяннай, устойлівай т-рай цела. Да гамаятэрмных жывёл належаць птушкі і большасць млекакормячых. Характэрная рыса гамаятэрмных жывёл — наяўнасць у іх механізмаў тэрмарэгуляцыі — марфал., хім. (рэгуляцыя выпрацоўкі цяпла ў арганізме) і фіз. (рэгуляцыя цеплааддачы вонкаваму асяроддзю). У большасці гамаятэрмных жывёл т-ра цела ў розных відаў 35—45 °С. Гл. таксама Гетэратэрмныя жывёлы, Пайкілатэрмныя жывёлы. с. 11
ГАМБЕ́ТА (Gambetta) Леон Мішэль (2.4.1838, г. Каор, Францыя — 31.12.1882), французскі паліт. і дзярж. дзеяч. Італьянец па паходжанні. Адвакат. У гады Другой імперыі адзін з лідэраў рэсп. партыі. У 1869 абраны ў Заканад. корпус. Пасля разгрому франц. арміі пад Седанам (2.9.1870) у франка-прускую вайну 1870—71 разам з Ж.Фаўрам абвясціў Трэцюю рэспубліку. У 1870—71 міністр унутр. спраў і міністр абароны ў часовым урадзе нац. абароны; 7.10.1870 пакінуў на паветр. шары абложаны Парыж, каб арганізаваць супраціўленне Прусіі з дапамогай нанава арганізаванай арміі. Пасля капітуляцыі Парыжа (28.1.1871) выйшаў у адстаўку. На парламенцкіх выбарах 1876 разам з рэсп. партыяй атрымаў перамогу. У 1879—81 старшыня палаты дэпутатаў. У 1881—82 прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў. Сузаснавальнік Лігі патрыётаў, прыхільнік саюзу з Расіяй; падтрымліваў калан. экспансію. Абвінавачаны ў намерах распачаць вайну ў Егіпце, выйшаў у адстаўку. с. 11
ГА́МБІЯ (Gambia), рака ў Зах. Афрыцы, у Гвінеі, Сенегале і Гамбіі. Даўж. 1200 км, пл. бас. 180 тыс. км2. Пачынаецца на плато Фута-Джалон, у верхнім цячэнні парожыстая, у сярэднім і ніжнім звілістая, цячэ па шырокай даліне. Упадае ў Атлантычны ак., утварае эстуарый шыр. да 20—30 км. Паводкі ў перыяд дажджоў (чэрв. —кастр.). Сярэдні расход вады 2000 м3 /с. Марскія прылівы пранікаюць на 150 км ад вусця. Суднаходная на 350 км ад вусця, дзе знаходзіцца порт Банджул (Гамбія). с. 11
ГА́МБІЯ (Gambia), Рэспубліка Гамбія (Republic of the Gambia), дзяржава на З Афрыкі. На Пн, У і Пд мяжуе з Сенегалам, на З абмываецца Атлантычным ак. Падзяляецца на 5 абласцей і сталічную акругу. Пл. 11,3 тыс. км2. Нас. 1042 тыс. чал. (1993). Сталіца — г. Банджул. Дзярж. мова — англійская. Нац. свята — Дзень незалежнасці (18 лют.).
Дзяржаўны лад. Гамбія — рэспубліка. Уваходзіць у Садружнасць на чале з Вялікабрытаніяй. Дзейнічае канстытуцыя 1970. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва тэрмінам на 5 гадоў. Заканад. орган — аднапалатны парламент (Палата прадстаўнікоў) з 50 дэпутатаў, 36 з якіх выбіраюцца насельніцтвам, 5 — правадырамі плямён, 7 прызначаюцца прэзідэнтам. Выканаўчая ўлада належыць ураду.
Прырода. Краіна займае нізінную даліну р. Гамбія (даўж. 322 км), складзеную з пясчанікаў і алювіяльных адкладаў. Клімат экватарыяльна-мусонны з дажджлівым летнім (чэрв.—кастр.) і сухім зімовым (ліст.—май) сезонамі. Сярэдняя т-ра ліп. каля 27 °С, лютага каля 23 °С. Ападкаў за год ад 1500 мм на З да 750 мм на У. Пераважае расліннасць саваннаў з акацыямі, пальмамі, баабабамі. Пад лесам 20% тэрыторыі. Па р. Гамбія — галерэйныя лясы. Нац. парк Рывер-Гамбія, рэзерват Абука.
Насельніцтва. Жывуць зах.-афр. народы мандынга (42%), фульбе (18%), волаф (16%), дыёла (10%), сараколе (9%) і інш. Еўрапейцаў і выхадцаў з Азіі каля 1 тыс. чал. 90% вернікаў мусульмане, 9% хрысціяне. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 92,2 чал. на 1 км2. У гарадах жыве каля 30% насельніцтва. Найб. (1993, тыс. ж.): Банджул — 150, Серэкунда — 102. У сельскай гаспадарцы занята 75% насельніцтва, у прам-сці, гандлі і абслуговых галінах — 18,9, у кіраванні — 6,1%.
Гісторыя. Са стараж. часоў тэр. Гамбіі была заселена плямёнамі негроіднай расы. Уваходзіла ў імперыі Малі (13—15 ст.) і Сангаі (15— 16 ст.). Да пач. 19 ст. насельніцтва Гамбіі ісламізавана, узнікалі дзярж.-рэліг. ўтварэнні феад. тыпу. З еўрапейцаў першымі ў Гамбію ў сярэдзіне 15 ст. прыйшлі партугальцы. У 16 ст. тут з’явіліся англ., франц., галандскія купцы. Пасля працяглага саперніцтва паводле Версальскага мірнага дагавора 1783 правы на тэр. Гамбіі атрымала Вялікабрытанія. У 1816 у вусці р. Гамбія англічане пабудавалі г. Батэрст (цяпер Банджул). Да пач. 20 ст. ўся тэр. Гамбіі абвешчана брыт. пратэктаратам. Дзейнічала сістэма ўскоснага кіравання, калі ўлада на месцах была сканцэнтравана ў руках 35 традыц. правадыроў. У 1930—40-х г. афрыканцы ўсё больш удзельнічаюць у рабоце адм. органаў калоніі. У 1950-я г. ўзніклі паліт. партыі. У кастр. 1963 у Гамбіі ўведзена ўнутр. самакіраванне.
18.2.1965 абвешчана незалежнасць (у рамках брыт. Садружнасці). З 23.4.1970 Гамбія — рэспубліка, яе прэзідэнтам стаў лідэр Нар. прагрэсіўнай партыі Д.К.Джавара. З канца 1970-х г. у Гамбіі пачаўся эканам. крызіс, узмацнілася сац. нестабільнасць, у 1980 адбыліся антыўрадавыя выступленні, у 1981 падп. арг-цыі ўзнялі паўстанне, якое было задушана сенегальскімі войскамі. У 1982—89 існаваў канфедэратыўны саюз Гамбіі з Сенегалам (Сенегамбія). У пач. 1990-х г. Гамбія ўдзельнічала ва ўрэгуляванні ліберыйскага канфлікту. У 1994 войскі, якія вярнуліся з Ліберыі, ажыццявілі пераварот, скінулі Джавара; кіраўніком дзяржавы абвешчаны Я.Джаме. Былі забаронены ўсе паліт. партыі. У 1994 створаны Нац. кансультатыўны савет для выпрацоўкі механізма пераходу да грамадз. праўлення. Гамбія — чл. ААН з 1965, Арг-цыі Афр. адзінства, Арг-цыі Ісламская канферэнцыя і інш.
Гаспадарка. Гамбія — аграрная краіна з эканомікай монатаварнага тыпу. Па ўзроўні эканам. развіцця адна з найб. адсталых краін свету. Эканоміка базіруецца на с.-г. вытв-сці. Сярэднегадавы даход на душу насельніцтва каля 350 долараў ЗША (1993). Больш за 60% валавога ўнутр. прадукту даюць сельская гаспадарка, рыбалоўства і лясная гаспадарка. Гал. роля належыць земляробству, найперш развядзенню арахісу. Апрацоўваецца каля 25% тэрыторыі, пад лугамі і пашай 30%. Характэрныя дробныя сял. гаспадаркі з нізкай культурай земляробства. Пад арахісам 2/3 ворных зямель, штогод збіраюць 150—200 тыс. т. Вырошчваюць таксама рыс, проса, сорга, маніёк, кукурузу, бавоўну. Штогадовы збор збожжавых каля 100 тыс. т. Збіраюць арэхі дзікарослай і культываванай алейнай пальмы. Агародніцтва (найб. таматы). Земляробства развіта ў цэнтр. і зах. раёнах краіны. У жывёлагадоўлі пераважае развядзенне буйн. раг. жывёлы (каля 300 тыс. галоў), авечак (каля 180 тыс. галоў) і коз (каля 190 тыс. галоў). Птушкагадоўля. Развіта рачное і марское рыбалоўства, штогадовы ўлоў каля 40 тыс. т. Прам-сць развіта слаба: каля 50 прадпрыемстваў па ачыстцы і перапрацоўцы арахісу, атрыманні з яго алею і мукі, вытв-сці буд. матэрыялаў, харч. прадуктаў, рамонце простага абсталявання, суднаў і аўтамабіляў, швейная ф-ка, некалькі лесапільных з-даў, рысавыя млыны, прадпрыемствы па вытв-сці алкагольных і безалкагольных напіткаў, кансерваванні рыбы, зборцы с.-г. машын і інш. Саматужныя промыслы і рамёствы, у т.л. ганчарны. Вытв-сць электраэнергіі каля 40 млн. Квт · гадз за год. Гал. від транспарту — суднаходства па р. Гамбія. Гал. рачны і марскі порт — Банджул. Аўтадарог 3083 км, з іх 431 км з цвёрдым пакрыццём. Каля Банджула міжнар. аэрапорт Юндум. У апошнія гады развіваецца замежны турызм. Гамбія экспартуе арахіс і прадукты яго перапрацоўкі (90% экспарту), рыбу, бавоўну, ядры алейнай пальмы; імпартуе прамысл. і харч. тавары, паліва, машыны і трансп. сродкі. Гал. партнёры па экспарце — Японія (60%) і краіны Зах. Еўропы (29%), па імпарце — краіны Зах. Еўропы (57%) і Азіі (25%). Імпарт перавышае экспарт у 1,5 раза. Грашовая адзінка — даласі.
У.М.Зайцаў (прырода, гаспадарка),
В.У.Адзярыха (гісторыя). с. 11
ГАМБРО́ВІЧ (Gombrowicz) Вітольд (4.8.1904, Малашыцы, каля г. Апатаў, Польшча — 25.7.1969), польскі пісьменнік, драматург. Юрыст па адукацыі. У 1939—63 жыў у Аргенціне, з 1964 — у Францыі. Працягваў традыцыі польск. сатыры. Аўтар зб. апавяданняў «Дзённік часоў сталення» (1933), аповесцей «Фердыдурке» (1938), «Парнаграфія» (1960), «Космас» (1965), рамана «Транс-Атлантык» (1953), скіраваных супраць крывадушнасці і фальшу, што прыкрываюцца нормамі маралі, канфармізму, стандартызацыі ў матэрыяльным і духоўным жыцці. Яго творам уласцівы абсурдысцкая манера апавядання, заснаваная на літ. гульні і вытанчанай тэхніцы пісьма, спалучэнне сатыры, гумару і фантастыкі. У п’есах «Вянчанне» (1953), «Аперэтка» (1966) разглядаў праблемы адносін паміж людзьмі, уплыў на псіхіку дэструктыўных сац. з’яў. Выдаў «Дзённік. 1953—66» (т. 1—3, 1957—66).
Тв.: Dzieła. Т. 1—9. Kraków, 1986—95; Рус. пер. — Преднамеренное убийство: Рассказы. М., 1991; Транс-Атлантик. М., 1994; Порнография. М., 1994.
Літ.: Медведева О.Р. Диалог: Философия и поэтика (М.Бубер и В.Гомбрович) // История культуры и поэтика. М., 1994; Jarzębski J. Gra w Gombrowicza. Warsczawa, 1982; Błonski J. Forma, śmiech i rzecy ostateczne: Studia o Gombrowiczu. Kraków, 1994.
В.В.Саладоўнікаў. с. 12
ГАМБУ́ЗІЯ (Gambusia affinis), рыба сям. пецыліевых атр. карпазубых. Радзіма — Паўн. і Цэнтр. Амерыка. Жыве ў невял. стаячых прэснаводных вадаёмах. Акліматызавана ў многіх краінах Еўразіі, Аргенціне, на Гавайскіх а-вах у мэтах барацьбы з малярыйнымі камарамі. Разводзяць у акварыумах.
Даўж. цела самца да 4 см, самкі да 7,5 см. Афарбоўка цела шаравата-аліўкавая ці жаўтаватая з цёмнымі плямамі, плаўнікі бясколерныя. Самцы цямнейшыя. У самцоў пярэднія прамяні анальнага плаўніка пераўтвораны ў спаравальны орган (ганаподый). Апладненне ўнутранае. Жывародная. Корміцца лічынкамі і кукалкамі камароў, зоапланктонам, ікрой і маляўкамі рыб, у т.л. і сваімі. Шкодзіць рыбнай гаспадарцы. с. 12
ГА́МБУРГ (Freie und Hansestadt Hamburg), горад на Пн ФРГ, на р. Эльба, за 110 км ад Паўночнага м. Утварае самаст. адм. адзінку — зямлю Гамбург (пл. 755,3 км2). Нас. 1702,9 тыс. ж., разам з прыгарадамі (у т.л. па-за адм. межамі зямлі) больш за 2 млн. ж. (1994). Трансп. вузел (аўтадарогі, чыгункі). Гал. марскі порт краіны (больш за 50% суднаў марскога флоту ФРГ; грузаабарот каля 85 млн. т штогод). Міжнар. аэрапорт Фульсбютэль. Другі па колькасці жыхароў горад ФРГ, важны прамысл. , гандл., фін. і культ. цэнтр. Прам-сць: суднабудаванне і дапаможныя яму галіны машынабудавання, авіябудаванне, эл.-тэхн. і радыёэлектронная; каляровая металургія, дакладная механіка, нафтаперапр., хім. і гумавая, лёгкая, паліграф. і дрэваапр., харчасмакавая (у т.л. мукамольная, алейная, тытунёвая, піваварная, маргарынавая, шакаладная, кансервавая, перапрацоўка кавы, чаю); вытв-сць муз. інструментаў (раялі). Кінапрамысловасць. Цэнтр газетна-выдавецкай справы. Буйныя гандл. прадпрыемствы, біржы, у т.л. фондавая і таварныя (кавы, чаю, цукру, каўчуку), банкі. Метрапалітэн. Ін-т ядзерных даследаванняў. 2 ун-ты. Абсерваторыя. Дзярж. опера. Заапарк Гагенбека.
Узнік каля 825 як умацаваны замак. З 831 цэнтр епіскапства, у 843—45 і 1043—72 — архіепіскапства. У 1215 аб’яднаны старая і новая ч. горада. Адзін з першых (з 1241) і найб. уплывовых (пасля Любека) чл. Ганзы. У 1376, 1458, 1483, 1685, 1693 адбыліся цэхавыя і плебейскія паўстанні супраць патрыцыяту, які канцэнтраваў уладу ў гар. савеце. З 1510 вольны імперскі горад. У 1529 у Гамбургу праведзена Рэфармацыя. У 1558 тут засн. першая ў Паўн. Еўропе біржа. Культ. росквіт у 17—18 ст. (у 1678 засн. першы ў Германіі оперны т-р, у 1767 — Гамбургскі нац. т-р). У 1806 акупіраваны франц. войскамі. Вольны горад у складзе Германскага (з 1815) і Паўн.-германскага (з 1867) саюзаў, Герм. імперыі (1871— 1918, яе «марскія вароты»). У Гамбургу адбылося Гамбургскае паўстанне 1923. У 1938 у склад Гамбурга ўключаны гарады Альтана, Гарбург-Вільгельмсбург, Вандсбек і шэраг сельскіх раёнаў. У 2-ю сусв. вайну дзейнічалі антыфаш групы, горад амаль цалкам зруйнаваны бамбардзіроўкамі ў 1943—45. Пасля паражэння фат. Германіі ў брыг. зоне акупацыі. З 1949 мае статус зямлі ФРГ.
Сярод арх. помнікаў: у стылі т. зв. цаглянай готыкі — Катарыненкірхе (каля 1380— 1426; вежа 1658) і Якабікірхе (2-я пал. 14 ст.), барока — Міхаэліскірхе (1751—78) з вежай «Вялікі Міхель» (1777—86; выш. 132 м). Захавалася некалькі кварталаў з будынкамі 17—19 ст. Пабудовы 20 ст.: дамы «Чылегаўз» (1922— 23) і «Шпрынкенгоф» (1922, арх. абодвух Ф.Гёгер), парк для выставак і адпачынку «Плантэн ун Бломен» (1953), оперны т-р (1954—55, арх. Г.Вебер; у сааўт.), мост цераз Эльбу (1955, Б.Гермкес), царква св. Тройцы (1956, Р.Рымершмід) і інш. Помнікі: Бісмарку ў гавані (1906, скульпт. Г.Ледэрэр), ахвярам бамбардзіровак Гамбурга на могілках Ольсдорф (1949—52, скульпт. Г.Маркс). Музеі: Альтонскі, Кунстгале, этнаграфіі, мастацтва і рамёстваў, Дом Эрнста Барлаха і інш. с. 12
«ГА́МБУРГ» («Hamburg»), кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў на акупіраванай тэр. Беларусі ў Вял. Айч. вайну супраць партызан і мясц. насельніцтва ў трохвугольніку Ліда—Баранавічы—Ваўкавыск. Адбылася 7—17.12.1942. Мэта аперацыі — наступленнем прыціснуць партызан і мясц. жыхароў, што адыходзілі з імі, да загараджальнай лініі каля сутокаў рэк Шчара і Нёман і знішчыць. Аперацыю праводзілі паліцэйскі полк, 5 паліцэйскіх і ахоўных батальёнаў, 2 батальёны вермахта, больш за 15 спец. каманд паліцыі бяспекі і СД, артыл. рот і дывізіёнаў пад камандаваннем брыгадэнфюрэра СС К. фон Готберга. Ім процістаялі 4 партыз. атрады (800 чал.) і Ленінская партыз. брыгада, якая прыняла асн. ўдар праціўніка. Пасля жорсткіх баёў у ноч на 17 снеж. партызаны, пазбегнуўшы акружэння, выйшлі ў раней намечаныя раёны. У выніку аперацыі карнікамі было загублена 6172 чал., з іх 4498 чал. мірнага насельніцтва. Пасля перагрупоўкі сваіх сіл акупанты працягвалі аперацыю пад кодавай назвай «Альтона». с. 13
ГА́МБУРГСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1923 , узброенае выступленне левых сіл пад кіраўніцтвам Э.Тэльмана ў г. Гамбург 23—25 касір, ў час рэв. крызісу ў Германіі. Планавалася камуністамі як сігнал да агульнагерм. паўстання, аднак апошняе не адбылося. Дрэнна ўзброеныя паўстанцы (у асноўным рабочыя) пасля барыкадных баёў разбіты сіламі парадку. с. 13
ГА́МБУРГСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура канца верхняга палеаліту (каля 11 тыс. г. да н.э.) на тэр. паўн. Германіі і Нідэрландаў. Насельніцтва ў асноўным займалася паляваннем на паўн. аленяў, што ішлі з Пд за адступаючым ледавіком, мела жытлы — круглыя і авальныя палаткі. Тыповымі прыладамі былі невял. крамянёвыя наканечнікі з бакавой выемкай, разцы з рога аленя з крамянёвымі ўкладышамі. с. 13
ГА́МБУРЦАВА ГО́РЫ , падлёдавыя горы ў цэнтр. частцы Усх. Антарктыды, у раёне плато Савецкае. Даўж. каля 1300 км. Выш. да 3390 м. Над гарамі — ледавіковае покрыва магутнасцю да 600 м. Адкрыты ў 1958 сав. антарктычнай экспедыцыяй. Названы ў гонар сав. геафізіка Р.А.Гамбурцава. с. 13
ГА́МБУРЦАЎ Рыгор Аляксандравіч (23.3.1903, Пецярбург — 28.6.1955), савецкі геафізік. Акад. АН СССР (1953; чл.-кар. 1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926). З 1938 у Геафізічным ін-це АН СССР (з 1948 дырэктар). Асн. працы па сейсмаметрыі. Распрацаваў новыя канструкцыі сейсмографаў і стварыў іх тэорыю. Прапанаваў сейсмічныя метады (карэляцыйны метад пераломленых хваляў) для разведкі карысных выкапняў і глыбіннага зандзіравання зямной кары. Дзярж. прэмія СССР 1941. с. 13
ГАМЕА... (ад грэч. homoios падобны, аднолькавы), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае словам: «падобны», «аднолькавы», напр., гамеапатыя, гамеастаз. с. 13
ГАМЕАПА́ТЫЯ (ад гамеа... + патыя), сістэма лячэння мізэрна малымі дозамі індывідуальна падабраных лякарстваў. Прапанавана ў канцы 18 ст. ням. урачом С.Ганеманам, які сцвярджаў, што хваробы можна лячыць маленькімі дозамі тых рэчываў, якія ў вял. дозах выклікаюць сімптомы, падобныя на прыкметы дадзенай хваробы (прынцып лячэння падобным). Гамеапатыя разглядае падыход да хваробы як да індывід. рэакцыі хворага на пашкоджвальны фактар, што залежыць ад спадчынна-канстытуцыянальных асаблівасцей арганізма. Як метад лячэння гамеапатыя афіцыйна прызнана ў многіх краінах свету; выкарыстоўваецца таксама ў вет. практыцы. На Беларусі дзейнічаюць гомеапатычныя лячэбныя цэнтры і аптэкі, вядзецца гомеапатычны прыём у паліклініках, санаторыях.
Гамеапатыя ўзнікла і атрымала пашырэнне ў Германіі, потым і ў інш. еўрап. краінах (у Расіі — з канца 1820-х г.) у той перыяд, калі ў медыцыне канкурыравалі супярэчлівыя тэорыі, шырока выкарыстоўваліся кровапусканні, клізмы, ірвотныя і стабільныя лек. рэчывы, якія знясільвалі арганізм хворага. У параўнанні з недахопамі лячэбнай медыцыны гамеапатыя адыгрывала пазітыўную ролю. Але з самага пачатку свайго існавання яна выклікала крытыку з боку прадстаўнікоў афіц. медыцыны. Асн. аб’ектам крытыкі былі вельмі нізкія канцэнтрацыі рэчываў, калі ў растворах знаходзіцца менш адной малекулы актыўнага рэчыва. Пазней даказана, што біял. актыўнасць рэчываў можа захоўвацца і ў канцэнтрацыях, адпаведных гомеапатычным. Гомеапатычныя лякарствы не выклікаюць пабочных эфектаў і алергічных рэакцый, не прычыняюць шкоды хвораму. Развіццём класічнай гамеапатыі стала тэорыя гоматаксікалогіі, распрацаваная ням. урачом. Г.Рэкевегам у 1950-я г., якая аб’яднала гамеапатыю і навук. медыцыну
Літ.: Гомеопатический домашний лечебник. 2 изд. М., 1993; Гомеопатия: Практ. руководство к гомеопат. медицине. Т. 1—2. М., 1995; Шаретт Ж. Практическое гомеопатическое лекарствоведение: Пер. с фр. Киев, 1990; Вавилова Н.М., Кент Дж.Т. Реперторий гомеопатических лекарств. Новосибирск, 1995. Т.А.Багрова. с. 13
ГАМЕАСТА́З (ад гамеа... + грэч. stasis стан, нерухомасць) у фізіялогіі, адноснае дынамічнае пастаянства саставу і ўласцівасцей унутр. асяроддзя і ўстойлівасць асн. фізіял. функцый арганізма чалавека, жывёл і раслін. Уяўленне сфармулявана франц. вучоным К.Бернарам (1878). Тэрмін «гамеастаз» прапанаваў амер. фізіёлаг У.Кенан (1929). Формы гамеастазу: структурны — падтрыманне дынамічнага пастаянства клетачнага саставу, структурнай арганізацыі і ўзаемнага размяшчэння элементаў у органах і арганізме; метабалічны — сукупнасць складаных прыстасавальных рэакцый арганізма, якія накіраваны на ліквідацыю ці макс. абмежаванне дзейнасці фактараў вонкавага і ўнутр. асяроддзя і захаванне ваганняў фізіял. і біяхім. канстантаў у вызначаных межах; генетычны — здольнасць папуляцый натуральным адборам ураўнаважваць свой генет. склад, парушаны ў выніку штучнага адбору ці змены ўмоў асяроддзя; антагенетычны (гамеастаз развіцця) — прыстасавальныя ўласцівасці арганізма дынамічна мяняць рэакцыю генатыпа на паўторныя змены ўмоў вонкавага і ўнутр. асяроддзя. Гамеастаз рэгулюецца нейрагумаральнымі, гарманальнымі, бар’ернымі, выдзяляльнымі, асматычнымі і інш. сістэмнымі рэгулятарнымі механізмамі. Паняцце гамеастаз ужываецца ў біяцэналогіі, генетыцы, кібернетыцы і інш.
Літ.: Анохин П.К. Очерки по физиологии функциональных систем. М., 1975; Гомеостаз. 2 изд. М., 1981; Саркисов Д.С. Очерки по структурным основам гомеостаза. М., 1977; Структурные основы адаптации и компенсации нарушенных функций. М., 1987. А.С.Леанцюк. с. 14
ГАМЕ́Р (Homēros), паўлегендарны паэт Стараж. Грэцыі. З антычных часоў яму прыпісваецца аўтарства паэм «Іліяда» і «Адысея» — класічных узораў стараж.грэч. эпасу, якія зрабілі вял. ўплыў на еўрап. і сусв. л-ру. Паводле легенды Гамер — сляпы вандроўны пясняр. Яго біяграфія, час і ўмовы стварэння паэм дакладна не высветлены, што спрыяла ўзнікненню т. зв. «гамераўскага пытання». Большасць сучасных даследчыкаў лічаць, што Гамер (ці іншы паэт, аўтар эпасу) жыў у г. Смірна (іанічная М. Азія) ці на в-ве Хіяс прыкладна ў 8 ст. да н.э.; выкарыстоўваючы фалькл. традыцыю — гераічныя песні, казанні і маст. сродкі нар. творчасці (яркія эпітэты, разгорнутыя параўнанні і інш.), ён стварыў «Іліяду». Паводле іх меркавання, «Адысея» з’явілася пазней (на мяжы 8—7 ст. або ў пач. 7 ст. да н.э.) і не належыць Гамеру. Абедзве паэмы грунтуюцца на матэрыяле міфаў пра Траянскую вайну, якая адбылася паміж траянцамі і грэкамі ў 13—12 ст. да н.э. «Іліяда» (назва ад г. Іліён (Троя)] апавядае пра падзеі дзесятага года вайны і ўслаўляе воінскую доблесць. У «Адысеі» пераважае быт. і казачны матэрыял, звязаны з падарожжамі, прыгодамі і вяртаннем Адысея на в-аў Ітака, услаўляецца чалавечы розум і прага да пазнання свету. Напісаныя гекзаметрам паэмы «Іліяда» і «Адысея» дэманструюць урачыстасць і велічнасць эпічнага стылю, з’яўляюцца выдатнымі ўзорамі паэтычнай творчасці. На Беларусі яны вядомы са стараж. часоў. На іх спасылаўся ў сваіх пропаведзях Клімент Смаляціч, Сімяон Полацкі назваў Гамера «пресловутым Омиром». Ф.Скарына выкарыстоўваў літ. форму экфразіса (маст. апісання твора), якая бярэ пачатак ад Гамера. Да «Іліяды» і «Адысеі» неаднаразова звяртаўся ў сваім творы «Пра свецкую ўладу» С.Будны. Цытаваў Гамера ў трактаце «Аб абавязках» С.Кашуцкі. На бел. мову ўрывак з «Іліяды» («Развітанне Гектара з Андрамахай») перакладаў Ю.Дрэйзін; цалкам пераклаў Б.Тарашкевіч, але захаваліся толькі ўрыўкі, фрагменты з «Адысеі» — А.Клышка.
Тв.: Бел. пер. —У кн.: Тарашкевіч Б. Выбранае. Мн., 1991. С. 264—303; Рус. пер. — Илиада; Одиссея. М., 1967.
Літ.: Лосев А.Ф. Гомер. М., 1960; Сахарный Н.Л. Гомеровский эпос. М., 1976; Ярхо В.Н. Гомеровский эпос // История всемирной литературы. М., 1983. Т. 1; Малюковіч С.Д. Гамераўская традыцыя ў беларускай літаратуры // Славянские литературы в контексте мировой. Мн., 1994.
С.Дз.Малюковіч. с. 14
ГАМЕТАГЕНЕ́З (ад гаметы + ...генез), працэс утварэння і развіцця палавых жаночых (аагенез) і мужчынскіх (сперматагенез) клетак — гамет. У шматклетачных арганізмах гаметагенез адбываецца ў палавых залозах (ганадах), уключае рад этапаў: адасабленне першасных палавых клетак (ганацытаў) ад іншых (саматычных) і іх міграцыю ў зачаткі ганад; размнажэнне першасных палавых клетак — сперматагоніяў і аагоніяў шляхам рада мітозаў; рост гэтых клетак (гаметацьггаў); выспяванне гаметацытаў, іх дзяленне шляхам меёзу, у выніку якога лік храмасом памяншаецца ў 2 разы і ўтвараюцца гаплоідныя аатыды і сперматыды; фарміраванне спелых палавых клетак, у час якога сперматазоіды набываюць жгуцікі, а яйцаклеткі — некалькі абалонак. Гаметагенез у раслін аддзелены ад меёзу і адбываецца ў гаплоідным гаметафіце, што развіваецца з гаплоідных спор. У моха- і папарацепадобных, некат. голанасенных раслін, водарасцей і грыбоў гаметагенез ажыццяўляецца ў палавых органах (антэрыдыях і архегоніях) шляхам мітозаў. У пакрытанасенных мужчынскі гаметагенез працякае непасрэдна ў пылковым зерні, жаночы гаметагенез — у зародкавым мяшку. А.С.Леанцюк. с. 14
ГАМЕТА́НГІЙ (ад гаметы + грэч. angeion сасуд), спецыялізаваная клетка або шматклетачны палавы орган раслін і грыбоў, у якім развіваюцца гаметы. У некат. грыбоў і водарасцей гаметангій прадстаўлены адной шмат’ядзернай клеткай, змесціва якой без падзелу на гаметы зліваецца са змесцівам другой падобнай клеткі. У ааміцэтаў, аскаміцэтаў, базідыяміцэтаў і вышэйшых раслін з дыферэнцыраванымі паводле полу гаметамі мужчынскія гаметангіі называюцца антэрыдыямі, жаночыя — аагоніямі або архегоніямі. В.С.Гапіенка. с. 14
ГАМЕТАФІ́Т (ад гаметы + ...фіт), палавое пакаленне ў раслін, якія развіваюцца з чаргаваннем пакаленняў, або прадстаўнік палавога пакалення. Гаметафіт чаргуецца ў цыкле развіцця з бясполым пакаленнем (спарафітамі) і ўтвараецца са споры. Для клетачных ядраў гаметафіта характэрны палавінны (гаплоідны) набор храмасом у параўнанні з клетачнымі ядрамі спарафіта. У многіх раслін гаметафіт вядзе самаст. існаванне і мае выгляд спарафіта (напр., гаметафіт многіх водарасцей) або рэзка адрозніваецца ад яго (напр., зарасткі дзярэз, хвашчоў, папарацей). У кветкавых раслін гаметафіт моцна рэдукаваны да пылінкі (мужчынскі гаметафіт) і зародкавага мяшка (жаночы гаметафіт). с. 14
ГАМЕ́ТЫ (ад грэч. gametē жонка, gametēs муж), палавыя клеткі, рэпрадукцыйныя клеткі жывёл і раслін. Забяспечваюць перадачу спадчыннай інфармацыі ад бацькоў патомкам. Ва ўсіх шматклетачных арганізмаў спелыя гаметы (сперматазоіды і яйцаклеткі) развіваюцца ў палавых залозах — ганадах (мужч. — семянніках і жан. — яечніках). Адрозніваюцца паміж сабой марфалагічнай будовай і паходжаннем. Гаметы аднолькавай велічыні наз. ізагаметамі, неаднолькавай — анізагаметамі, больш вял. — макрагаметамі, дробныя — мікрагаметамі. Гаметы маюць адзінарны (гаплоідны) набор храмасом, які фарміруецца ў працэсе гаметагенезу. Пры зліцці разнаполых гамет утвараецца зігота з дыплоідным наборам храмасом, якая дае пачатак новаму арганізму. Развіццё арганізма з неаплодненай гаметы — партэнагенез. с. 14
ГАМЗА́ТАЎ Расул Гамзатавіч (н. 8.9.1923, с. Цада Хунзахскага р-на, Дагестан), аварскі паэт. Нар. паэт Дагестана (1959). Герой Сац. Працы (1974). Сын Г.Цадаса. Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага (1950). Друкуецца з 1937. Першы паэт. зборнік «Любоў натхнёная і гнеў вогненны» (1943) прысвечаны падзеям Вял. Айч. вайны. Аўтар зб-каў «Нашы горы» (1947), «Год майго нараджэння» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1952), «Дагестанская вясна» (1955), «У гарах маё сэрца» (1959), «Высокія зоркі» (1962, Ленінская прэмія 1963), «І зорка з зоркаю гаворыць» (1964), «Пацеркі гадоў» (1968), «Востраў жанчын» (1983), «Кола жыцця» (1987), паэм «Размова з бацькам» (1953), «Гаранка» (1958), лірычнай аповесці «Мой Дагестан» (кн. 1—2, 1967—71), кн. «Вершы і паэмы» (1974), «Сказанні» (1975) і інш. Творчасць Гамзатава, прасякнутая любоўю да роднай зямлі, адлюстроўвае жыццё горцаў, іх духоўны свет, звычаі. Яна адметная нац. каларытам, высокім лірызмам, нар. гумарам. На бел. мову творы Гамзатава перакладалі А.Астрэйка, М.Аўрамчык, Р.Барадулін, А.Бачыла, А.Грачанікаў, С.Грахоўскі, А.Лойка, Я.Сіпакоў, Я.Семяжон, М.Танк і інш.
Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—5. М., 1980—82; Бел. пер. — Высокія зоркі. Мн., 1972.
Літ.: Дементьев В.В. Р.Гамзатов М , 1984. с. 15
ГАМІЛЕ́ТЫКА (ад грэч. homilētike уменне гаварыць з людзьмі, мастацтва весці гутарку), раздзел багаслоўя, у якім разглядаюцца тэарэт. і практычныя пытанні царк. пропаведзі. Адзін з кірункаў у гамілетыцы — т. зв. рытарычны. Поспехам пропаведзі, ступенню яе ўздзеяння на веруючых лічаць красамоўства прапаведніка, асваенне ім практычных метадаў пераканання. 2-і кірунак робіць упор на веданне прапаведнікам сваёй паствы. с. 15
ГАМІЛЬКА́Р БА́РКА (Hamilcar Barca; ? — 229 да н.э.), карфагенскі палкаводзец і паліт. дзеяч. Бацька Ганібала. У 1-й Пунічнай вайне (264—241 да н.э.) атрымаў шэраг перамог над рымлянамі ў Сіцыліі (з 247 да н.э.). Пасля паражэння ў 242 карфагенскага флоту пры Эгадскіх а-вах па даручэнні свайго ўрада заключыў мір з Рымам. У 241—238 удзельнічаў у задушэнні паўстання рабоў, наёмнікаў і мясц. лівійскага насельніцтва. У 237—229 заваяваў паўд.-зах. частку Іспаніі, загінуў у час аблогі аднаго з гарадоў. с. 15
ГА́МІЛЬТАН (Hamilton), горад на крайнім Пд Канады, у правінцыі Антарыо. Засн. ў 1813. 599,8 тыс. ж. (з прыгарадамі, 1991). Порт на зах. беразе воз. Антарыо. Чыг. вузел. Буйны цэнтр чорнай металургіі. Прам-сць: цяжкае машынабудаванне, эл.-тэхн., металаапр., хім., харчовая. Ун-т. с. 15
ГА́МІЛЬТАН (Hamilton), горад у Новай Зеландыі, на Паўночным в-ве. 151,8 тыс. ж. (1993). Асн. гандлёва-размеркавальны і трансп. цэнтр у ніжнім цячэнні р. Уайката. Прам-сць: с.-г., машынабудаванне, авіяц., маслабойная і сыраварная. лесапілаванне. Ун-т. с. 15
ГА́МІЛЬТАН (Hamilton), горад, адм. ц. брыт. ўладання Бермудскія астравы. На в-ве Бермуда. Засн. ў 1790. 1,1 тыс. ж., з прыгарадамі каля 10 тыс. ж. (1993). Порт, вузел гандл. шляхоў праз Атлантычны ак. Аэрапорт. Цэнтр турызму. Суднарамонт. Харч. прам-сць. с. 15
ГА́МІЛЬТАН (Hamilton) Александэр [11.1.1755 (1757?), в. Невіс, Сент-Кітс і Невіс — 12.7.1804], дзяржаўны дзеяч ЗША. У час Вайны за незалежнасць 1775—83 карыстаўся папулярнасцю як аратар і публіцыст. У 1776—81 у арміі, сакратар Дж.Вашынгтона. Лідэр партыі федэралістаў з 1789. Прыхільнік канстытуцыйнай манархіі на англ. ўзор. У 1789—95 міністр фінансаў. Адстойваў неабходнасць цэнтралізаванай дзяржавы, якая спрыяе развіццю капіталіст. сістэмы гаспадаркі. Ініцыятар заключэння нявыгаднага для ЗША дагавора (1794) з Англіяй. с. 15
ГА́МІЛЬТАН (Hamilton) Уільям Роўан (4.8.1805, Дублін блін }— 2.9.1865), ірландскі матэматык і механік. Чл. Ірландскай АН (1832) і яе прэзідэнт у 1837—45. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1837). Скончыў Дублінскі ун-т (1827), з 1827 праф. і дырэктар астр. абсерваторыі гэтага ун-та. Распрацаваў тэорыю гіперкамплексных лікаў, пабудаваў сістэму кватэрніёнаў, адначасова з Г.Грасманам прапанаваў тэорыю камплексных лікаў, якая стала адной з крыніц развіцця вектарнага злічэння. Распрацаваў тэорыю аптычных з’яў і ўстанавіў аналогію паміж класічнай механікай і геам. оптыкай, сфармуляваў адзін з варыяцыйных прынцыпаў механікі — найменшага дзеяння прынцып (прынцып Гамільтана), які незалежна ад яго выказаў М.В.Астраградскі.
Літ.: Полак Л.С. Уильям Роуэн Гамильтон // Тр. Ин-та истории естествознания и техники АН СССР. 1956. Т. 15. с. 15
ГА́МІЛЬТАНА ПРЫ́НЦЫП , гл. Найменшага дзеяння прынцып. с. 15
ГАМІНІ́ДЫ (Hominidae), сям’я атрада вышэйшых прыматаў, якая ўключае ўсіх прадстаўнікоў чалавецтва ад яго ўзнікнення да сучаснасці. Вылучаюць 2 падсям’і гамінідаў: аўстралапітэкавыя (раннія) і гамінныя (архантрапы, палеантрапы і сучасны чалавек). Аўстралапітэкавыя з’явіліся каля 5 млн. гадоў назад на тэр. Афрыкі. Паводле вынікаў даследаванняў, на тэр. Усх. і Паўд. Афрыкі жыло не менш як 7 іх відаў, у некат. выпадках прасочаны паступовыя эвалюц. пераходы да больш прагрэсіўных формаў. Для гамінідаў характэрны прамахаджэнне, высокаразвіты мозг, узнікненне высокаманіпуляцыйнай рукі, выразнай мовы. Рассяленне гамінідаў пачалося каля 2 млн. гадоў назад у Паўд.-Усх. Азію, праз 1 млн. гадоў — ва ўсе інш. вобласці зямнога шара, акрамя зон арктычнага клімату.
Літ.: Тегако Л.И., Саливон И.И. Основы современной антропологии Мн.. 1989; Фоули Р. Еще один неповторимый вид: Экол. аспекты эволюции человека: Пер. с англ. М., 1990. Л.І.Цягака. с. 15
ГАМІНЬДА́Н (літар. нацыянальная партыя), палітычная партыя ў Кітаі. Засн. ў 1912 шляхам зліцця рэв. арг-цыі Тунмэнхой (кіраўнік Сунь Ятсен) з некат. паліт. ліберальна-бурж. групоўкамі. У 1923—24 аформіўся саюз Гаміньдана з Камуніст. партыяй Кітая (КПК), створана масавая паліт. арг-цыя антыімперыял. і нац.-вызв. характару. У аснову яе праграмы (1924) пакладзены 3 прынцыпы: нацыяналізм, народнасць і нар. працвітанне. Гаміньдан адыграў рашаючую ролю ў рэвалюцыі 1925—27 у Кітаі. У час рэвалюцыі правае крыло Гаміньдана на чале з Чан Кайшы праводзіла палітыку згортвання адносін з КПК, а пасля смерці Сунь Ятсена (1927) пайшло на поўны разрыў з ёй і захоп улады, што выклікала грамадз. вайну. Пасля паражэння ў 1949 арміі Гаміньдана і абвяшчэння КНР рэшткі гаміньданаўцаў уцяклі на в. Тайвань, дзе аднавілі дзейнасць партыі. У КНР дзейнічае рэв. к-т Гаміньдана (засн. ў 1948 сіламі, апазіцыйнымі Чан Кайшы). с. 15
...ГАМІЯ (ад грэч. gamos шлюб), другая састаўная частка складаных слоў, што абазначае: які адносіцца да шлюбу, напр., аагамія, аўтагамія. с. 15
ГАМО́ЛКА Мікола (Мікалай Іванавіч; 11.3.1922, в. Брынёў Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 3.5.1992), бел. пісьменнік. Вучыўся ў БДУ (1939—40 і 1948—52). Працаваў у выдавецтве, у прэсе (у 1951—62 у час. «Бярозка»), Пісаў на бел. і рус. мовах. Друкаваўся з 1937. Апубл. зб-кі вершаў «Зварот шчасця» (1946) і «Б’юць куранты» (1950). Аўтар прыгодніцкай аповесці «Лета ў Калінаўцы» (1950), аповесці «Добры дзень, школа!» (1952), рамана «Шосты акіян» (1959; аб’яднаны навук.-фантаст. аповесць «За вялікую трасу», 1954, і раман «Цытадэль неба», 1957), зб. апавяданняў «Шлях адкрыты» (1960). Пра Вял. Айч. вайну аповесці «Лясная крэпасць» (1980), «Партызанскія сёстры» (1989). На рус. мове аповесць-хроніка «Дзяўчына ішла па вайне» (1972). Аўтар п’есы «Бітва ў космасе» (паст. 1963). Пераклаў на бел. мову п’есу Я.Шварца «Чырвоная шапачка» (паст. 1967), паасобныя вершы М.Някрасава, А.Твардоўскага, М.Ісакоўскага, П.Тычыны і інш.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1982—83; Лета ў Калінаўцы: Аповесці. Мн., 1972; Сокалы-сакалянягы: Аповесць. Мн., 1987. с. 15
ГАМО́НЫ (ад грэч. gamos шлюб), рэчывы палавых клетак, якія ўдзельнічаюць у працэсах асемянення і апладнення. Вылучаны амер. вучоным Ф.Лілі ў 1912—21. Знойдзены ў водарасцей, грыбоў, многіх жывёл (у т.л. чарвей, малюскаў, ігласкурых). Паводле хім. прыроды падзяляюцца на ўласна гамоны (відаспецыфічныя, павышаюць рухомасць сперматазоідаў), глікапратэіны (забяспечваюць узаемадзеянне са спецыфічнымі паверхневымі рэцэптарамі палавых клетак, выклікаюць аглюцінацыю сперміяў), лізіны (выдзяляюцца пры акрасомнай рэакцыі). Адрозніваюць жаночыя гамоны, або гінагамоны (гінагамон І, гінагамон ІІ, яйцавы антыферылізін), і мужчынскія гамоны, або андрагамоны (андрагамон І, андрагамон ІІ, андрагамон III, спермалізіны — рэчывы, які раствараюць абалонкі яйца).
Літ.: Токин Б.П. Общая эмбриология. 4 изд. М., 1987. А.С.Леанцюк. с. 16
ГАМСАХУ́РДЫЯ Звіяд Канстанцінавіч (1939—1.1.1994), грузінскі дзярж. і паліт. дзеяч, паэт, белетрыст. Сын К.Гамсахурдыя. Скончыў Тбіліскі ун-т. Канд. філал. н. З 1950-х г. уключыўся ў грамадска-паліт. дзейнасць, праследаваўся ўладамі, у 1977—79 рэпрэсіраваны. Працаваў у Ін-це груз. л-ры імя Ш.Руставелі. У 1990—91 старшыня Вярх. Савета Грузіі, у крас. 1991 — студз. 1992 прэзідэнт Рэспублікі Грузія; адхілены ад улады паводле рашэння Ваен. савета Рэспублікі Грузія і пакінуў краіну. Аўтар навук. прац, перакладаў зборнікаў вершаў, баек і інш. с. 16
ГАМСАХУ́РДЫЯ Канстанцін Сіманавіч (15.5.1891, г. Абаша, Грузія — 17.7.1975), грузінскі пісьменнік. Акад. АН Грузіі (1944). Скончыў Берлінскі ун-т (1919). Друкаваўся з 1914. Падарожнічаў па Італіі, Грэцыі, Турцыі, жыў у Парыжы. У зб-ку навел «Краіна, якую я бачу» (1924), рамане «Усмешка Дыяніса» (1925) уплыў дэкадэнцтва. Раманы «Украдзены месяц» (т. 1—3, 1935—36) і «Цвіценне лазы» (1956) пра жыццё груз. вёскі 1920—40-х г., «Дзясніца вялікага майстра» (1939) пра нац. культуру і норавы ў Грузіі ў часы сярэднявечча, «Давід Будаўнік», (т. 1—4, 1946—58; прэмія імя Ш.Руставелі) пра барацьбу груз. народа за нац. незалежнасць у 11 ст. Творы Гамсахурдыя адметныя шырынёй ахопу гіст. падзей, майстэрствам іх адлюстравання, самабытнасцю мовы. Пераклаў на груз. мову «Боскую камедыю» Дантэ. У 1930-я г. падвяргаўся рэпрэсіям.
Тв.: Рус. пер. — Соч. Т. 1—8. Тбилиси, 1972—81. с. 16
ГА́МСУН (Hamsun; сапр. Педэр Сен; Pedersen) Кнут (4.8.1859, г. Лом, Нарвегія — 19.2.1952), нарвежскі пісьменнік. Вёў вандроўніцкае жыццё, змяніў шмат прафесій. З 1911 жыў у Нарвегіі. У 1934 публічна выказаў сваю падтрымку нацыстам. У 1945 арыштаваны, у 1947 асуджаны за пасобніцтва ворагу. У ранніх раманах і аповесцях «Голад» (1890), «Містэрыі» (1892), «Новая зямля» (1893), «Пан» (1894), «Вікторыя» (1898), зб. навел «Сіеста» (1898), напісаных у традыцыях неарамантызму, адчуваецца ўплыў філас. ідэй Ф. Ніцшэ, Э.Сведэнбарга, А.Шапенгаўэра, С.К’еркегора, эстэтыкі А.Стрындберга, Ф.Дастаеўскага. У раманах «Пад восеньскай зоркай» (1906), «Бенані», «Роза» (абодва 1908), «Вандроўнік грае пад сурдзінку» (1909) дамінуюць матывы самотнага вандроўніцтва, беспрытульніцтва, пошуку шляхоў да зліцця з прыродай. Раманы «Апошняя ўцеха» (1912), «Дзеці свайго часу» (1913), «Мястэчка Сегельфос» (1915), «Плён зямлі» (1917; Нобелеўская прэмія 1920) вызначаюцца непрыняццем тагачаснай зах. цывілізацыі (за выключэннем нямецкай). Ідэі зліцця з прыродай і зямлёй развіваюцца ў раманах «Жанчыны каля студні» (1920), «Аўгуст» (1930), «А жыццё ідзе» (1933), «Кальцо замыкаецца» (1936). Аўтар драм. твораў «Каля брамы царства» (1895), «Гульня жыцця» (1896), «Вечаровая зара» (1898), «Манах Вэнт» (1902), зб-каў вершаў «Дзікі хор» (1904), мемуараў «На зарослых сцяжынках» (1949) і інш.
Тв.: Бел. пер. — Царыца Саўская // Крыніца. 1996. № 25 (10); Рус. пер. — Собр. соч.: В 6 т. Т. 1—3. М., 1991—94. Л.П.Баршчэўскі. с. 16
ГАМУ́ЛІНА (па мужу Цурбакова) Людміла Аляксандраўна (9.10.1913, С.-Пецярбург — 2.9.1969), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1961). Творчую дзейнасць пачала ў 1931 у студыі т-ра рабочай моладзі ў г. Ніжні Ноўгарад. Працавала ў т-ры юнага гледача БССР (1937—41), абл. драм. т-рах Палескім (з 1945), Магілёўскім (з 1954), Гомельскім (з 1955). Характарная актрыса быт. плана. Стварала дакладныя, жыццёва праўдзівыя вобразы. Сярод лепшых роляў: Альжбета («Паўлінка» Я.Купалы), Ганна Чыхнюк («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Маці («Легенда пра песню няспетую» М.Пало і І.Папова), Шаблова, Уліта («Позняе каханне», «Лес» А.Астроўскага), Глафіра («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), мадам Ксідыяс («Інтэрвенцыя» Л.Славіна), гаспадыня Ніскавуоры («Каменнае гняздо» Х.Вуаліёкі). с. 16
ГАМУЛІ́ЦКІ (Gomulicki) Віктар (17.10.1848, г. Астралэнка, Польшча — 14.2.1919), польскі пісьменнік, літ.-знавец, публіцыст, літ. крытык. Вучыўся ў Варшаўскай гал. школе (1866—69). Аўтар паэт. зб. «Паэзія» (1873, 1882, 1886), «Новыя песні» (1896), «Светачы» (1919), гіст. раманаў «Чароўная гараджанка» (1897), «Меч і локаць» (1903), а таксама апавяданняў пра даўнюю Варшаву (1900—09). Лепшыя творы пазначаны рамант. традыцыямі, вызначаюцца гуманіст. накіраванасцю, выкрыццём сац. несправядлівасці. Папулярызаваў творчасць А.Пушкіна, М.Някрасава, Л.Талстога. Збіраў рукапісы вядомых асоб, звязаных з Беларуссю: сямейны архіў Храптовічаў (за 1644—1721), лісты мінскага ваяводы А.Хмары (1754—90), аўтограф шляхецкага роду Касцюшкаў (1645—1792), Міцкевічаў (1706—1824). Зберагаюцца ў б-цы імя Асалінскіх (Польшча). Творы Гамуліцкага, напісаныя пад уражаннем яго падарожжа па Беларусі ў 1907, прасякнуты дэмакр. матывамі. На бел. мову яго верш «На Белай Русі» пераклалі Н.Душэўская, А.Стаповіч, М.Танк. Зычліва ўспрыняў выхад газ. «Наша ніва». Аднак ідэалізаваў ролю панскай арыстакратыі на Беларусі, з-за ўплыву перадавой польск. культуры не заўважаў палітыкі эканам. прыгнёту, дэнацыяналізацыі бел. мужыка з боку польскіх памешчыкаў, каталіцкага духавенства. А.К.Каўка. с. 16
ГАМУ́ЛКА (Gomółka) Крысціна (н. 8.4.1954, г. Гданьск, Польшча), польскі гісторык. Скончыла Гданьскі ун-т (1977). Д-р габілітаваны (1993). У 1978—93 працавала ў Ін-це эканам. і гуманітарных навук, з 1993 — у політэхн. ін-це ў Гданьску. Даследуе гісторыю беларусаў паміж 1-й і 2-й сусв. войнамі, паліт. эканам. і культ. жыццё сучаснай Беларусі, бел. дыяспару. З 1993 рэдактар польска-бел. час. «Dyskusja» («Дыскусія»).
Тв.: Białorusini w II Rzeczypospolitej. Gdańsk, 1992. с. 16
ГАМУ́ЛКА (Gomułka) Уладзіслаў (6.2.1905, г. Кросна, Польшча — 1.9.1982), польскі дзярж. і паліт. дзеяч. У 1922—32 удзельнік прафс. руху. З 1926 чл. камуніст. партыі Польшчы. У 1934—35 вучыўся ў Міжнар. Ленінскай школе ў Маскве, пасля на парт. рабоце ў Польшчы. У 1936 арыштаваны і зняволены ў турму. Пасля акупацыі Польшчы ням.-фаш. войскамі з 1939 у Львове. У 1942 вярнуўся ў Польшчу, прымаў удзел у стварэнні Польскай рабочай партыі (ПРП), быў сакратаром Варшаўскага к-та ПРП. У 1943—48 ген. сакратар ЦК ПРП, ініцыятар стварэння Краёвай рады нарадовай. З 1945 віцэ-прэм’ер, адначасова міністр вернутых зямель. У 1948 абвінавачаны ў «праванацыяналістычным ухіле», зняты з усіх пасад, у 1951 арыштаваны. У 1956 рэабілітаваны, абраны першым сакратаром ЦК ПАРП. Першапачаткова карыстаўся значнай падтрымкай у грамадстве; праводзіў палітыку памяркоўных паліт. і эканам. рэформаў, паступова іх абмяжоўваючы. Апошнія гады яго кіраўніцтва партыяй характарызаваліся абвастрэннем сац., эканам. і паліт. сітуацыі ў краіне (у сак. 1968 у Варшаве і Кракаве разагнаны студэнцкія дэманстрацыі, у жн. 1968 часці Войска Польскага ў складзе краін — удзельніц Варшаўскага дагавора ўступілі ў Чэхаславакію, у снеж. 1970 сілай падаўлены рабочыя выступленні на Балт. узбярэжжы і інш.). У снеж. 1970 падаў у адстаўку і адышоў ад паліт. дзейнасці. Аўтар «Дзённікаў» (т. 1—2, 1994). Н.К.Мазоўка. с. 16
ГАМУ́НКУЛУС (ад лац. homunculus чалавечак), чалавекападобная істота, якую, на думку натуралістаў сярэднявечча, быццам можна атрымаць штучным шляхам. У 17 ст. лічылі, што маленькі гамункулус заключаны ў чалавечым сперматазоідзе і пры яго пападанні ў арганізм жанчыны толькі павялічваецца ў памерах, ператвараючыся ў дзіця. Гл. таксама Анімалькулізм. с. 17
ГАМФАЦЫМБЕ́ЛА (Gomphocymbella), род дыятомавых водарасцей сям. гамфацымбелавых. 2 віды. Гамфацымбела выгнутая (G. ancyli) — рэліктавы від, пашыраны ў вадаёмах Цэнтр. Альпаў, Германіі, Даніі, Ірландыі. На Беларусі трапляецца ў воз. Нарач, знойдзена ў дыятомавых адкладах муравінскага ўзросту (агаленні на Нёмане і каля Гродна), позналедавіковых і галацэнавых адкладах і асадках (азёры Нарач, Глубелька, Мястра ў Мядзельскім р-не). Гамфацымбела міяцэнавая (G. miocenica) — вымерлы від. На Беларусі адзначана ў азёрна-старычных пародах верхняга міяцэну (каля в. Бурносы ў Лідскім р-не).
Аднаклетачныя прэснаводныя водарасці. Клеткі даўж. 30—45 мкм, шыр. 7—8 мкм, прымацаваны да субстрату студзяністымі ножкамі. Створкі лінейна-ланцэтныя, слабаасіметрычныя, серпападобна выгнутыя і злёгку клінападобныя. Базальны канец больш звужаны. Восевае поле вузкае, сярэдняе — маленькае з ізаляванай кропкай. Т.М.Міхеева. с. 17
ГАН (франц. Gand), горад у Бельгіі, гл. Гент. с. 17
ГАН (Hahn) Ота (8.3.1879, г. Франкфурт-на-Майне, Германія — 28.7.1968), нямецкі фізік і радыяхімік. Чл. Берлінскай АН (1924). Скончыў Марбургскі ун-т (1901). У 1906—34 у Берлінскім ун-це (з 1910 праф.), адначасова (1912—45) у Ін-це хіміі кайзера Вільгельма (з 1928 дырэктар). У красавіку 1945 вывезены ў Англію, з 1946 у Гётынгенскім ун-це. Навук. працы па даследаванні радыеактыўнасці і радыеактыўных рэчываў. Адкрыў радыяторый (1905), пратактыній (1917, разам з Л.Майтнер), ядзерную ізамерыю ў прыродных радыеактыўных элементаў (1921), дзяленне ядраў урану пад уздзеяннем нейтронаў (1938, разам з Ф.Штрасманам). Нобелеўская прэмія 1944.
Літ.: Гернек Ф. Пионеры атомного века: Великие исследователи от Максвелла до Гейзенберга. М., 1974. с. 17
ГА́НА , Аўхар, протадзяржава, якая існавала ў Зах. Афрыцы на тэр. сучасных Маўрытаніі (паўд. ч.) і Малі (зах. ч.) у 4—13 ст. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 8 ст. Сталіца — г. Кумбі-Сале. Этн. аснова — народ санінке. Мела армію ў 200 тыс. чал., у т.л. 40 тыс. лучнікаў. Была буйнейшым пастаўшчыком золата ў краіны Магрыба. Правіцелі Ганы кантралявалі транзітны гандаль золатам і соллю, абкладалі яго высокай пошлінай. У 1076 сталіцу Ганы заваявалі Альмаравіды. У выніку паўстання 1087 краіна вызвалілася, аднак у хуткім часе пачаўся яе распад. У 1240 Гана канчаткова трапіла пад уладу протадзяржавы Малі. Ад гіст. Ганы назва сучаснай дзяржавы Гана.
Літ.: Куббель Л.Е. «Страна золота» — века, культуры, государства. 2 изд. М., 1990. с. 17
ГА́НА (Ghana), Рэспубліка Гана (Republic of Ghana), дзяржава ў Зах. Афрыцы. Мяжуе на З з Кот-д’Івуар, на Пн з Буркіна-Фасо, на У з Тога; на Пд абмываецца водамі Гвінейскага зал. Падзяляецца на 10 абласцей. Пл. 238,5 тыс. км2. Нас. 16 446 тыс. чал. (1993). Сталіца — г. Акра. Афіц. мова — англійская. Нац. свята — Дзень незалежнасці (6 сак.).
Дзяржаўны лад. Гана — рэспубліка. Уваходзіць у Садружнасць на чале з Вялікабрытаніяй. Дзейнічае канстытуцыя 1992. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца ўсім насельніцтвам тэрмінам на 4 гады. Заканад. ўлада належыць аднапалатнаму Нац. сходу, які выбіраецца насельніцтвам тэрмінам на 5 гадоў. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад, прызначаны прэзідэнтам.
Прырода. Большая ч. краіны — раўніна, выш. 150—300 м. Уздоўж узбярэжжа нешырокая паласа нізін. На Пн ад яе плато Ашанці і Кваху выш. да 788 м (г. Аквава). На У горы Тога. Нетры Ганы багатыя золатам, алмазамі, баксітамі, марганцам; знойдзены нафта і газ. Клімат экватарыяльны мусонны, на ПдЗ пераходны да экватарыяльнага. Т-ра паветра 24—28 °С у ліп., каля 24 °С у студзені. Ападкаў за год ад 1000 мм на Пн, дзе ёсць сухі перыяд з кастр. да лют., да 1500—2000 мм на Пд. Рэкі больш мнагаводныя на Пд, багатыя гідраэнергіяй. Найбольшая р. Вольта, на ёй вадасховішча пл. 8480 км2. Б.ч. тэр. Займаюць саванны, тыповыя на Пн, высакатраўныя ў сярэдняй ч. краіны. На ПдЗ вільготныя вечназялёныя лясы з каштоўнымі пародамі дрэў — чырвоным, сапеле, баку і інш. Па ўзбярэжжы — мангравыя зараснікі. Жывёльны свет багаты і разнастайны, асабліва ў малаасвоеных раёнах. Нац. паркі: Моле, Дыг’я і інш.
Насельніцтва. Каля 75% складаюць народы гвінейскай моўнай групы. Найбольшыя па колькасці народы падгрупы акан (уваходзяць ашанці, фанці, аквапім і акім, жывуць на Пд краіны), блізкія да іх анья і бауле жывуць на ПдЗ. У наваколлі г. Акра жывуць народы га, адангме, эве. Пн населена народамі групы гур (мосі, гурма, грусі, тэм). Жывуць таксама хаўса, сангаі, фульбе і інш. У гарадах невял. групы еўрапейцаў (у асноўным англічан), сірыйцаў, індыйцаў. Пераважаюць мясц. традыц. вераванні (каля 40%), на Пн — мусульмане (каля 30%), на Пд і ў гарадах — хрысціяне (пратэстанты і католікі, каля 24%). Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 69 чал. на 1 км2. Каля 70% яго сканцэнтравана на Пд, дзе шчыльнасць дасягае 300 чал. на 1км2. Гар. насельніцтва 35%. Самыя вял. гарады (1993, тыс. ж.): Акра — 950, Кумасі — 385, Тамале — 151, Тэма — 132, Секанды-Такарады — 104. У сельскай гаспадарцы і рыбалоўстве занята 54,7% працаздольнага насельніцтва, у прам-сці — 18,7, у абслуговых галінах — 26,6%.
Гісторыя. Да з’яўлення еўрапейцаў (15 ст.) на тэр. Ганы існаваў шэраг раннефеад. дзярж. утварэнняў. У 17—18 ст. пачалі стварацца буйныя цэнтралізаваныя дзяржавы, найб. з іх — Ашанці. Першымі еўрапейцамі на тэр. Ганы былі партугальцы, якія ў 1482 на тэр. племя фанту пабудавалі крэпасць Эльміна. З-за багатых радовішчаў золата яны назвалі краіну Залатым Берагам. Пазней тут заснавалі свае факторыі купцы з Галандыі, Даніі, Швецыі, Прусіі, Англіі. Апошняя здолела выцесніць сваіх канкурэнтаў. У 1844 губернатар, прызначаны брыт. урадам, заключыў з правадырамі плямён фанці дагавор аб прызнанні імі брыт. пратэктарату. Народ ашанці доўгі час адстойваў сваю незалежнасць (у 19 ст. адбылося 7 англа-ашанційскіх войнаў) і толькі ў 1896 заваяваны Вялікабрытаніяй. У 1901 Ашанці і тэр. на Пн ад яе аб’яўлены брыт. калоніяй і ўключаны ў склад Залатога Берага. Асновай эканомікі калоніі стала вытв-сць какавы-зярнят. Да 1937 Залаты Бераг ператварыўся ў найбуйнейшага іх пастаўшчыка на сусв. рынку. Народы Ганы не спынялі барацьбы супраць калан. прыгнёту. У 1920 заснаваны Нац. кангрэс Зах. Афрыкі, які імкнуўся да дэмакратызацыі калан. кіравання. У 1947 створана першая масавая нац. арг-цыя — Аб’яднаны канвент Залатога Берага, у 1949 — Народная партыя Канвента (НПК) на чале з К.Нкрума. Асн. лозунг яе праграмы: «Незалежнасць — неадкладна». Пад націскам нац.-вызв. руху ў 1951 у Гане ўведзена абмежаванае самакіраванне. На выбарах 1951 НПК заваявала большасць у заканад. сходзе. У 1952 створаны 1-ы нац. ўрад, Нкрума стаў прэм’ер-міністрам. У 1954 уведзена ўсеагульнае выбарчае права. У 1956 Залаты Бераг атрымаў статус дамініёна, да яго далучана зах. (брытанская) ч. Тога.
6.3.1957 абвешчана незалежнасць Ганы (у рамках брыт. Садружнасці). Краіна ўзяла назву сярэдневяковай дзяржавы Гана. З 1.7.1960 Гана — рэспубліка, Нкрума яе прэзідэнт. Пачалася афрыканізацыя дзярж. апарату, нацыяналізавана некалькі брыт. кампаній. У 1962 НПК абвясціла, што выбірае ў якасці арыенціра марксісцкі сацыялізм. У 1964 НПК аб’яўлена адзінай партыяй, усе астатнія забаронены. Гігантаманія ў эканоміцы, шматлікія сац. праграмы прывялі да велізарнага бюджэтнага дэфіцыту. Шырокіх маштабаў дасягнула карупцыя дзярж. апарату. У выніку рэзкага паніжэння цэн на какаву на сусв. рынку эканоміка Ганы апынулася ў крытычным стане. У 1966 адбыўся ваен. пераварот; улада перайшла да Нац. Савета Вызвалення на чале з ген. Дж.Анкра. У 1969 уведзена ў дзеянне новая канстытуцыя, Гана абвешчана парламенцкай рэспублікай. Улада перайшла да грамадз. ўрада. У выніку новага ваен. перавароту (1972) ён скінуты. У 1979 група маладых афіцэраў на чале з капітанам Дж.Ролінгсам здзейсніла новы пераварот, улада перайшла да Рэв. Савета Узбр. Сіл. На парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбарах перамагла Народная нац. партыя. Яе кандыдат Х.Ліман стаў прэзідэнтам. Але ён не здолеў вырашыць сац.-эканам. праблемы краіны, што выклікала яшчэ адзін пераварот на чале з Ролінгсам, які ўзначаліў Часовы Савет нац. абароны. У 1983 прынята праграма ўздыму нац. эканомікі, у 1992 — новая канстытуцыя, дазволена шматпартыйнасць. На прэзідэнцкіх выбарах 1992 перамог Ролінгс. Гана — чл. ААН з 1957, эканам. супольнасці дзяржаў Зах. Афрыкі. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 5.6.1992.
Палітычныя партыі і прафсаюзы. Нац. дэмакр. кангрэс, Нац. патрыят. партыя і інш. Цэнтр. прафс. аб’яднанне — Кангрэс прафсаюзаў Ганы.
Гаспадарка. Гана — аграрная краіна з развітой горназдабыўной прам-сцю. Сельская гаспадарка дае каля 50% валавога нац. даходу. Вядучая галіна сельскай гаспадаркі — земляробства. Гана займае адно з першых месцаў у свеце па зборы і экспарце какавы-зярнят. Штогадовы збор 200—300 тыс. т. Асн. раён вырошчвання на Пд краіны. Там жа вырошчваюць ямс, тара, маніёк, кукурузу, бабовыя, агародніну, садавіну (у т.л. цытрусавыя), каву, чай, цукр. трыснёг, імбір, арэхі кола, какосавую пальму, гевею, тытунь, кенаф і інш. На Пн краіны, у зоне саванны, вырошчваюць проса, сорга, рыс (на арашальных землях), кукурузу, земляны арэх, пашырана алейнае дрэва карытэ (дзікарослае і ў культуры). Жывёлагадоўля развіта слаба, што звязана з распаўсюджаннем мухі цэцэ (асабліва на Пд). Буйн. раг. жывёлу (каля 800 тыс. галоў), коз і авечак (каля 4 млн. галоў) гадуюць на Пн і У, свіней і птушку — у асноўным на Пд. Развіта марское і рачное рыбалоўства (каля 250—300 тыс. т у год). У прам-сці гал. месца займае горназдабыўная галіна (1992): золата 29 т, алмазаў 620 тыс. каратаў, марганцавай руды 360 тыс. т, баксітаў 370 тыс. т. Здабыча золата пераважна на Пд і ПдУ, радовішчы Ашанці, Прэстэа, Тарква, Дунква. Асн. радовішчы алмазаў каля г. Акватыя, развіваецца здабыча ў бас. р. Бірым. Марганцавую руду здабываюць на радовішчы Нсута, баксіты ў Аваса. Разведаны і эксплуатуюцца радовішчы жал. руды (на Пд і Пн), запасы нафты і газу (у нетрах шэльфа), няруднай сыравіны і солі. Буйнейшае прадпрыемства энергетыкі — ГЭС Акасомба на р. Вольта (магутнасць 976 тыс. кВт), якая выпрацоўвае каля 80% электраэнергіі ў краіне. Меншае значэнне маюць ГЭС Кпонг і ЦЭС у значных гарадах. На базе таннай гідраэнергіі працуе буйнейшы ў Афрыцы з-д першаснага алюмінію ў г. Тэма (штогод каля 200 тыс. т алюмінію з імпартнага гліназёму). Да буйнейшых прадпрыемстваў належаць сталеліцейны (каля г. Акра), 2 цэм. з-ды (у Тэме і Такарады), дрэваапр. камбінаты, шынны з-д. Ёсць прадпрыемствы харчасмакавай (у т.л. тытунёвай), шкляной, гумава-тэхн. прам-сці, электралямпавы, мылаварны, трактара- і аўтазборачны, радыё- і электратэхнічны, ядахімікатаў і мыйных сродкаў з-ды, абутковыя і гарбарныя ф-кі, прадпрыемствы па вытв-сці алмазных інструментаў. Харч. прам-сць: какаваперапр. комплекс, шакаладныя ф-кі, рыбакансервавы камбінат, рыбахаладзільнікі ў Тэме, Акры, Кумасі, Такарады, вытв-сць агароднінных і фруктовых кансерваў, пальмавага алею (на Пн з пладоў алейнага дрэва карытэ, на Пд з какосавых арэхаў), цукру. Прадпрыемствы баваўнянай, джутавай, швейнай, трыкат. Прам-сці. Развіта лясная прам-сць, асабліва лесапілаванне, вытв-сць фанеры, запалак. Апрацоўчая прам-сць у асноўным сканцэнтравана на Пд, прадпрыемствы пераважна ў Акры, Тэме, Такарады. У сельскай мясцовасці развіта саматужная вытв-сць прадметаў хатняга ўжытку, маст. вырабаў з серабра, золата, дрэва, косці. Транспарт пераважна аўтамаб. і чыгуначны. Даўж. аўтадарог 32,2 тыс. км, з іх 6,1 тыс. км з бітумным пакрыццём. Чыгункі абслугоўваюць паўд. ч. краіны, даўж. іх 953 км. Асн. трансп. вузлы Акра, Кумасі, Такарады. Развіты ўнутр. водны транспарт. Для суднаходства шырока выкарыстоўваецца вадасх. Вольта. У краіне 10 аэрапортаў, гал. з іх у Акры, Такарады, Кумасі, Тамале. Знешні гандаль ідзе праз парты Такарады (экспарт), Тэма (імпарт), у меншай ступені праз Акру. Экспарт: какава (каля 50% па кошце), золата, драўніна, баксіты, алюміній. Імпарт: нафтапрадукты, тавары нар. спажывання і харчовыя, машыны і абсталяванне, гліназём. Гал. гандл. партнёры: Германія, Вялікабрытанія, ЗША, Японія. Грашовая адзінка — седзі.
Літаратура. Пісьмовая л-ра ў народаў Ганы з’явілася ў канцы 19 — пач. 20 ст. пераважна на англ. мове. Папулярная была публіцыстыка А.Ахума, А.Аджае, Дж.Каслі-Хейфарда, С.Д.Менса, Р.Е.Г.Армату і інш. Публікацыі на мовах народаў Ганы фанці, эве, га, адангме, дагбані, хаўса і інш. з’явіліся ў сярэдзіне 20 ст. Асноўныя тэмы літ. твораў 1920—50-х г. — гіст. і этнагр. праблемы. Эпічныя паэмы «Народ фанці» і «Звычаі фанці» Г.Р.Акуа, раманы і п’есы Дж.Х.Нкетыя, п’есы «Трэцяя жанчына» Дж.К.Данква, драмы «Пятая лагуна», «Старонкі гісторыі Анла» К.Фіяву, вершы Армату (зб. «Запаветныя думкі чорнага»), Е.Аму, К.А.Акрафі і інш. мелі вял. значэнне для абуджэння самасвядомасці народаў Ганы. У гэты перыяд назіраецца цікавасць да перакладаў твораў сусв. л-ры на мовы народаў Ганы. Пасля абвяшчэння незалежнасці Ганы ў л-ры ўзнікаюць новыя сац. і паліт. тэмы. На аснове нац. традыцый развіваюцца паэзія, проза, драматургія. З сярэдзіны 1960-х г. больш інтэнсіўна развіваецца жанр рамана («Лепшыя яшчэ не нарадзіліся» А.К.Армы, «Анова» К.А.Айда, «Муж для Есі Элуа» К.Бедыяка, «Свавольнікі» К.Дуоду і інш.). Папулярныя ў Гане пісьменнікі Э.Т.Сазерленд, Нкетыя, І.Хо, Х.Сетсаафія, Дж.Акай, Айда. Літаратараў аб’ядноўваюць літ. саюзы. Існуе Асацыяцыя пісьменнікаў Ганы, засн. ў 1960-я г.
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. Традыцыйнае жыллё Ганы — круглыя і прамавугольныя ў плане глінабітныя хаціны з канічнымі ці 2-схільнымі дахамі з драўляных жэрдак, крытыя пальмавымі галінкамі, саломай, шыферам. Значнага ўзроўню дасягнула маст. апрацоўка каштоўных металаў: дэкар. ўпрыгожанні, парадная зброя, вазы, фігуркі чалавека і дэкар. скульпт. групы гумарыстычнага характару. Здаўна развіты ганчарная справа, выраб нац. вопраткі («кентэ») з вытканымі або штампаванымі каляровымі ўзорамі, арнаментальная разьба па дрэве на прадметах побыту; з чырвонага і чорнага дрэва выразалі стылізаваныя слупападобныя статуэткі. Пасля абвяшчэння незалежнасці ў Гане фарміруецца прафес. мастацтва, праводзяцца маст. выстаўкі. Арг-цыі мастакоў (Ганская асацыяцыя мастакоў «Аквапім-6») імкнуцца да асваення афр. і сусветнай маст. спадчыны, да выпрацоўкі сучаснага нац. стылю (скульптар О.Ампофа). З нар. традыцыямі звязана творчасць Кафі Антубама, В.Кафі. Разнастайныя паводле ідэйна-маст. строю і тэхнікі работы жывапісцаў — ад дэкар. стылізатарства да еўрап. рэаліст. манеры.
Літ.: История Ганы в новое и новейшее время. М., 1985; Мазов С.В. Парадоксы «образцовой» колонии: Становление колониального о-ва Ганы, 1900—1957 гг. М., 1993.
Ю.В.Ляшковіч (прырода, гаспадарка),
В.У.Адзярыха (гісторыя). с. 17
ГА́НА ДЫЁД , паўправадніковая прылада, у якой пры дасягненні «крытычнай» напружанасці поля ўзбуджаюцца эл. ваганні. Прынцып работы засн. на Гана эфекце. Мае амічныя кантакты (без р — n-пераходаў). Выкарыстоўваецца ў радыётэхніцы ў ланцугах звышвысокай частаты для генерацыі і ўзмацнення ваганняў з частатой ад 0,1 да 100 ГГц і магутнасцю да 200 Вт (у імпульсным рэжыме; у неперарыўным — да 200 мВт), для стварэння хуткадзейных элементаў электронных прылад і інш. с. 19
ГА́НА ЭФЕ́КТ , генерацыя высокачастотных ваганняў эл. току ў паўправадніковых прыладах з N-падобнай вольтампернай характарыстыкай. Назіраецца ў паўправадніках, зона праводнасці якіх мае некалькі далін (гл. Зонная тэорыя): рухомасць электронаў у верхніх далінах значна меншая, чым у ніжняй. У моцных палях частка электронаў пераходзіць з ніжняй даліны ў верхнія і электраправоднасць змяншаецца. Ваганні току маюць выгляд серыі імпульсаў з частатой паўтарэння, адваротна прапарцыянальнай прыкладзенаму напружанню і даўжыні ўзору паўправадніка. Выяўлены амер. фізікам Дж.Ганам (1963) у крышталях арсеніду галію і фарсіду індыю. Выкарыстоўваецца ў схемах генератараў і ўзмацняльнікаў звышвысокай частаты (гл. Гана дыёд). Ф.А.Ткачэнка. с. 19
ГАНАБО́БЕЛЬ , гл. Буякі. с. 19
ГАНАДАТРАПІ́НЫ , ганадатропныя гармоны, гармоны, якія рэгулююць эндакрынную функцыю палавых залоз (ганад) пазваночных. Вырабляюцца пярэдняй доляй гіпофіза (гіпафізарныя ганадатрапіны) і плацэнтай (харыянічны ганадатрапін). Да гіпафізарных ганадатрапінаў належаць фалікуластымулюючыя гармоны (фолітрапін, пралан А, тылакентрын), лютэінізуючыя гармоны (пралан Б, метакентрын) і лютэатропныя гармоны (пралактын, лютрапін, маматрапін, мамаген), што стымулююць у самак выспяванне яйцаклетак, авуляцыю, утварэнне жоўтага цела (у млекакормячых) і сакрэцыю эстрагенаў, у самцоў узмацняюць сперматагенез, рост інтэрстыцыяльных клетак і сакрэцыю тэстастэрону. Харыянічныя ганадатрапіны, якія атрымліваюць з мачы цяжарных жанчын і сывараткі крыві жарэбных кабыл, выкарыстоўваюць у гінекалогіі, пры атлусценні. А.М.Ведзянееў. с. 19
ГАНА́ДЫ (ад грэч. gonaō нараджаю), палавыя залозы, органы палавой сістэмы жывёл і чалавека, якія ўтвараюць палавыя клеткі і палавыя гармоны. У гермафрадытных арганізмаў мужчынскія (семяннікі) і жаночыя (яечнікі) ганады знаходзяцца ў адной асобіне, а ў гермафрадытных бруханогіх малюскаў ганады функцыянуюць спачатку як мужчынскія, а потым як жаночыя. У эмбрыягенезе пазваночных ганады закладваюцца ў выглядзе эпітэліяльнага ганаднага валіка з удзелам мезенхімы і канальцаў першаснай ныркі (мезанефрасу). У валік са сценкі жаўточнага мяшка мігрыруюць першасныя палавыя клеткі. Пасля агульнай стадыі першаснага іх размнажэння адбываецца палавая дыферэнцыяцыя (у жаночую або мужчынскую). Працэсы фарміравання і функцыі ганадаў рэгулююцца нерв. сістэмай, гармонамі ганадаў, а таксама ганадатропнымі гармонамі гіпофіза і эпіфіза. А.С.Леанцюк. с. 19
ГА́НАК , лёгкая прыбудова перад уваходам у будынак, звычайна слупавой канструкцыі. Здаўна пашыраны ў многіх народаў Еўропы ў жыллёвых, культавых (ганак базілікі Санта-Марыя Маджорэ ў Бергама, Італія; царквы ў в. Хабовічы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.), сядзібна-палацавых (ганак гал. фасада сядзібнага дома ў г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл.) пабудовах. На Беларусі найб. характэрны для сядзібна-палацавых пабудоў, а таксама для корчмаў, аўстэрый, ратушаў і інш. Пад уплывам стылю класіцызму ў 2-й пал. 18—19 ст. ганак афармлялі порцікамі, трохвугольнымі або ступеньчатымі франтонамі. У гандлёвых радах, гасціных дварах, лямусах, некаторых храмах (Віцебшчына) яны ператвараліся ў працяглыя па ўсім фасадзе ці навокал храма аркадныя галерэі. У вясковым буд-ве набылі пашырэнне ў 2-й пал. 19 ст. Традыц. ганак — адкрыты: памост з 1- ці 2-схільнай стрэшкай на 2—4 слупах. Як дамінанту, што акцэнтуе ўваход у жыллё, ганак аздабляюць разьбянымі закрылінамі па краях стрэшкі, ажурным карнізам, вільчыкам. У 20 ст. адкрытыя ганкі саступілі месца паўзакрытым, ва ўнутр. прасторы да сценак ставяць 2 лаўкі. Традыц. разьбяны дэкор часам дапаўняецца паліхромнай расфарбоўкай. Такія ганкі больш пашыраны ва ўсх. раёнах, на Гомельшчыне іх заглыбляюць у вуглы хаты (упоравень са сценамі). На астатняй тэр. Беларусі пераважаюць закрытыя ганкі — веранды або веранды ў спалучэнні з адкрытым ці паўзакрытым ганкам. Цяпер у мураваным індывід. і тыпавым буд-ве сценкі ганка ўтвораны нярэдка з фігурна выгнутых метал. элементаў. У шматпавярховых, секцыйных, блакіраваных дамах, дамах вежавага тыпу і інш. ганкі — уваходы ў пад’езды — афармляюць казыркамі, дэкар. кратамі, мазаічнымі пано і інш.
Літ.: Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973; Сахута Я. Народная разьба па дрэву. Мн., 1978. Я.М.Сахута. с. 20
ГАНАКО́КІ , парныя бобападобныя, нерухомыя, грамадмоўныя, гнаяродныя бактэрыі, якія не ўтвараюць спор; узбуджальнікі хвароб чалавека. Адкрыты ням. вучоным А.Нейсерам (1879). Выклікаюць гнойныя захворванні слізістых абалонак мочапалавых органаў (ганарэя) і вачэй (бленарэя); могуць пашкоджваць суставы, залозы і эндакард. Ганакокі гінуць пры высушванні, награванні да 40—45 °С, пад уздзеяннем солей серабра, антыбіётыкаў і інш. с. 20
ГАНАЛЕ́С , адна з назваў (да 1960) Заслаўскага вадасховішча. с. 20
ГАНАЛУ́ЛУ (Honolulu), горад і порт, адм. ц. Гавайскіх а-воў, штата ЗША. Размешчаны на паўд. беразе в-ва Ааху. Засн. ў 1816. 371,3 тыс. ж., з прыгарадамі (у т.л. ваен. база Пёрл-Харбар) больш за 800 тыс. ж. (1992). Найважнейшы вузел марскіх і паветр. шляхоў праз Ціхі ак. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая (цукр., рыбакансервавая, перапрацоўка трапічных фруктаў), нафтаперапр., суднабуд. і суднарамонтная. Цэнтр турызму. Ун-т. с. 20
ГАНАРА́Р А́ЎТАРСКІ , гл. ў арт. Аўтарскае права. с. 20
ГАНАРО́ВАЯ ГРА́МАТА ПРЭЗІ́ДЫУМА ВЯРХО́ЎНАГА САВЕ́ТА РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ , гл. ў арт. Граматы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. с. 20
ГАНАРО́ВЫ ГРАМАДЗЯНІ́Н , 1) прывілеяванае званне, устаноўленае ў Рас. імперыі ў 1832 для асобных груп гараджан. Ганаровы грамадзянін вызваляўся ад падушнага падатку, рэкруцкай павіннасці, цялесных пакаранняў. 2) Званне, якое ў Рэспубліцы Беларусь і некаторых інш. краінах надаецца мясц. органамі дзярж. улады асобам за іх асабістыя заслугі перад пэўным горадам. с. 20
ГАНАРО́ВЫЯ ЗВА́ННІ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ , гл. Званні ганаровыя Рэспублікі Беларусь. с. 20
ГАНАРЭ́Я (ад грэч. gonos семя + rheō цяку), венерычная хвароба, якая выклікаецца ганакокам Нейсера і выбіральна пашкоджвае слізістыя абалонкі мочапалавой сістэмы. Перадаецца палавым і рэдка быт. шляхам. Інкубацыйны перыяд ад моманту заражэння 1—21, найчасцей 3—5 сут. Імунітэт не выпрацоўваецца.
Запаленчы працэс пры ганарэі ўзнікае ў месцах пранікнення ў эпітэліяльныя абалонкі ганакока, суправаджаецца ацёкамі, гіперэміяй, болем, выдзяленнем серознага і гнойнага эксудату, эрозіяй. На месцы эрозій утвараюцца злучальная тканка, спайкі, рубцовыя звужэнні праток і прасветаў мочапалавых органаў, што можа абумовіць іх непраходнасць, парушэнні мочавыдзялення, узнікненне пазаматачнай цяжарнасці, змены менструальнай і дзетароднай функцый ці развіццё бясплоддзя. Эндатаксін, які выдзяляецца пры разбурэнні ганакокаў, можа пашкоджваць суставы, нерв. сістэму, клапаны і абалонкі сэрца. Клінічна адрозніваюць ганарэю свежую (вострую, падвострую, тарпідную) і хранічную (працягласць хваробы больш за 2 месяцы). У мужчын пераважае вострая ганарэя з выразнымі сімптомамі, у жанчын — тарпідная (схаваная) з пераходам у хранічную форму. Лячэнне медыкаментознае і фізіятэрапеўтычнае. З канца 1980-х г. адзначаецца павелічэнне колькасці захворванняў на ганарэю ў краінах СНД і на Беларусі. І.У.Дуда. с. 20
ГАНГ , Ганга, рака ў Азіі, у Індыі і Бангладэш. Даўж. 2700 км, пл. бас. 1120 тыс. км2. Пачынаецца ад зліцця 2 вытокаў (Бхагіратхі і Алакнанда) з ледавікоў у Гімалаях на выш. 4500 м. Прарэзаўшы горы Сівалік (ніжэй горада Хардвар), выходзіць на Інда-Гангскую раўніну, якую перасякае ў паўд.-ўсх. напрамку. Упадае ў Бенгальскі заліў, утвараючы разам з Брахмапутрай велізарную дэльту (пл. больш за 80 тыс. км2). Асн. прытокі: Джамна, Сон, Дамодар (справа), Гоматы, Гхагхра, Гандак, Косі (злева). У вярхоўях Ганга цячэ сярод гор па цесных каньёнападобных далінах, мае вял. падзенне рэчышча, утварае шэраг вадаспадаў. У сярэднім і ніжнім цячэнні — павольная і мнагаводная рака. Дэльта Ганга мае густую і складаную сетку рэк, каналаў і азёр, укрыта ўрадлівымі глебамі, шчыльна заселена; нізоўі яе затоплены, заняты джунглямі. Рэжым мусонны, летнія паводкі з пад’ёмамі ўзроўню вады да 15 м; частыя і моцныя навадненні. Сярэдні расход вады 13 тыс. м3/с, каля вусця разам з Брахмапутрай 38 тыс. м3/с. Гадавы сцёк 1200 км3 (3-е месца пасля Амазонкі і Конга). Вада мутная; цвёрды сцёк больш за 200 млн. т наносаў за год. У ніжнім цячэнні ўплыў марскіх прыліваў. Суднаходная на 1450 км (ад г. Хардвар да вусця). Выкарыстоўваецца на арашэнне. На Гангу буйныя гарады — Алахабад, Варанасі, Патна, у дэльце — марскі порт Калькута (Індыя). Ганг — свяшчэнная рака індусаў, па берагах — месцы рэліг. паломніцтваў (гл. Ганга). с. 21
ГА́НГА , у старажытнаіндыйскай міфалогіі нябесная рака, якая спусцілася на зямлю, увасабленне інд. р. Ганг. Калі Ганга падала з неба, яе прыняў на сваю галаву Шыва (каб не разбурала цяжарам зямлю), а з яго галавы рака сцякала ўніз ужо сямю патокамі. Шануецца індусамі як свяшчэнная, яе воды быццам бы ачышчаюць ад грахоў, збаўляюць ад хвароб. Гал. цэнтры паломніцтва — Хардвар, Алахабад, Варанасі, Сагар і інш. с. 21
ГАНТАРЫ́ЗМ (gongorismo), культэранізм, культызм, адна з 2 асн. школ ісп. барока (разам з кансептызмам), пачатак якой паклаў ісп. паэт Л. дэ Гонгара-і-Арготэ. З’ява, тыпалагічна роднасная марынізму ў Італіі, прэцыёзнай літаратуры ў Францыі, каралінскай школе ў Англіі. У аснове гангарызму непрыняцце пачварнай і хаатычнай рэчаіснасці, супрацьпастаўленне ёй сапраўднай рэальнасці мастацтва, артыстызму і прыгажосці. Паслядоўнікі гангарызму імкнуліся да выразнасці і вытанчанасці формы, займаліся пошукамі незвычайных метафар, неалагізмаў, складаных сінтаксічных канструкцый. Канкрэтная пачуццёвасць і жывапіснасць у гангарызме спалучаецца з эмацыянальнай і філас. насычанасцю, інтэлектуалізмам. Найб. ярка гангарызм праявіўся ў лірыцы.
Літ.: Плавскин З.И. Испанская литература XVII — середины XIX в. М., 1978; Штейн А.Л. Литература испанского барокко. М., 1983. Г.В.Сініла. с. 21
ГА́НГЛІІ (ад грэч. ganglion вузел), нервовыя вузлы, анатамічна адасобленыя скопішчы цел і адросткаў нейронаў, абкружаныя клеткамі гліі і злучальнатканкавай капсулай з крывяноснымі сасудамі. Лакалізуюцца па ходзе перыферычных нерваў і ў сценках унутр. органаў. Асн. функцыя — перапрацоўка і інтэграцыя нерв. імпульсаў. У беспазваночных жывёл гангліі праз узаемныя злучэнні ўтвараюць адзіную нерв. сістэму. Добра развітыя галаўныя гангліі з’яўляюцца каардынацыйнымі цэнтрамі і выконваюць функцыю ц.н.с. У пазваночных жывёл і чалавека адрозніваюць гангліі вегетатыўныя (сімпатычныя і парасімпатычныя) і саматасенсорныя (міжпазваночныя або спіннамазгавыя і чарапныя). Вегетатыўныя маюць шматпалярныя, пераважна эферэнтныя рухальныя, а таксама адчувальныя і асацыятыўныя нейроны, аб’яднаныя праз сінапсы, сематасенсорныя — целы псеўдааднапалярных адчувальных (аферэнтных, рэцэпторных) нейронаў. Гл. таксама Вегетатыўная нервовая сістэма. А.С.Леанцюк. с. 21
ГАНГЛІЯБЛАКА́ТАРЫ , гангліяблакіравальныя сродкі, рэчывы, якія блакіруюць перадачу нерв. ўзбуджэння ў сінапсах вегетатыўных гангліяў і зменьваюць функцыі ўнутр. органаў. Пад уплывам гангліяблакатараў пашыраецца прасвет перыферычных сасудаў, бронхаў, зніжаецца маторыка страўнікава-кішачнага тракту, тонус мачавога пузыра, пачашчаецца сэрцабіцце, зніжаецца артэрыяльны ціск. Лек. выкарыстанне гангліяблакатараў: пры спазмах сасудаў і ўнутр. органаў, ацёках лёгкіх, гіпертанічных крызах, пры анестэзіі. Да гангліяблакатараў належаць пахікарпін, пірылен, пентамін, тэмехін, бензагексоній, дымекалін, кватэрон і інш. с. 21
ГАНГЛІЯЗІ́ДЫ , прыродныя арган. злучэнні з групы складаных ліпідаў (глікасфінгаліпіды). Уключаюць сфінгазін, ацыліраваны стэарынавай к-той, галактозу, глюкозу і розныя гексазаміны. Малекулярная маса 1500—3000. Біясінтэз гангліязідаў ажыццяўляецца далучэннем да цэрэбразідаў рэшткаў нейрамінавых к-т. Ёсць у б.ч. тканак жывёл (асабліва ў нерв. клетках шэрага рэчыва мозга), лакалізуюцца ў мікрасомах клетак і сінаптычных мембранах. Гангліязіды — моцныя антыгены, інгібіруюць дзеянне некаторых таксінаў, удзельнічаюць у рэгуляцыі мікраасяроддзя рэцэптараў, клетачных кантактаў. У чалавека змяненне колькасці і структуры гангліязідаў вядзе да парушэння псіхікі. с. 21
ГА́НГСКІ АРТЭЗІЯ́НСКІ БАСЕ́ЙН , у цэнтральнай частцы Паўд. Азіі, на тэр. паўд.-ўсх. Індыі, Бангладэш, Непала, Бутана, часткова зах. Кітая і паўн. і ўсх. М’янмы. Пл. 1,86 млн. км2. Размешчаны ў паўн. ч. Індастанскай платформы, уключае Перадгімалайскі і Перадараканскі краявыя прагіны; гал. ваданосныя гарызонты — чацвярцічныя пралювіяльныя адклады акумулятыўнай раўніны р. Ганг. Напорныя воды на глыб. да 15 м. Дэбіты свідравін ад 5—6 да 30 л/с. Мінералізацыя вады ніжэй за 1 г/л. Жыўленне басейна за кошт інфільтрацыі атм. ападкаў, рачных і расталых вод ледавікоў, кандэнсацыі вільгаці з паветра. Эксплуатацыйныя рэсурсы падземных вод для б.ч. басейна каля 7400 км3/год. с. 21
ГА́НГСТЭР (англ. gangster ад gang шайка, банда), удзельнік арганізаванай групы злачынцаў, якія займаюцца вымаганнем, шантажом, забойствамі, выкраданнем людзей і інш. с. 21
ГА́НГСТЭРСКІ ФІЛЬМ , катэгорыя фільмаў пра арганізаваную злачыннасць. Узнік у канцы 1920-х г., калі ў ЗША, у эпоху «сухога закону», узніклі мафіёзныя сіндыкаты і тайная вытв-сць алкаголю. Выдуманыя і рэальныя злачынцы рабіліся героямі. У 1960-я г. сфарміравалася тэндэнцыя дэміфалагізацыі, а потым і бязлітаснага аналізу мафіі як «дзяржавы ў дзяржаве». Узнікла разнавіднасць гангтэрскіх фільмаў — паліцэйскі фільм, дзе ў якасці гал. героя выступаў прадстаўнік закону, які змагаецца са злачыннасцю. с. 21
ГАНГСТЭРЫ́ЗМ , злачынная дзейнасць, якая выяўляецца ў насіллі, забойствах, запалохванні, вымаганнях, подкупе дзярж. чыноўнікаў і інш. Тэрмінам гангстэрызм звычайна абазначаюць арганізаваную злачыннасць. З гангстэрызмам змыкаецца дзейнасць мафіі. Гангстэрызм часта выкарыстоўваецца ў паліт. мэтах. с. 21
ГА́НГУТ , руская назва п-ва Ханка. с. 21
ГА́НГУЦКІ БОЙ 1714 , баявыя дзеянні на Балт. моры каля п-ва Гангут (цяпер Ханка) паміж рас. і швед. флатамі 7.8.1714 у Паўночную вайну 1700—21. Летам 1714 рас. вёславы (галерны) флот (99 галер і скампавей, 15 тыс. чал. дэсанта) пад камандаваннем ген.-адм. Ф.М.Апраксіна, накіраваны з Кранштата для ўзмацнення гарнізона ў г. Аба (сучасны Турку, Фінляндыя), сустрэў каля ўсх. ўзбярэжжа Гангута швед. флот (15 лінейных і 2 бамбардзірскія караблі, 3 фрэгаты, атрад вёславых суднаў) на чале з віцэ-адм. Г.Ватрангам. Бакі занялі баявыя пазіцыі. 7 жн. рас. авангард з 23 скампавей (усяго каля 3500 чал., 160 гармат) на чале з ген.-лейт. А.А.Вейдэ (фактычна кіраваў Пётр І) каля 15 гадз атакаваў атрад швед. контр-адм. Н.Эрэншэльда (1 фрэгат, 6 галер і 3 шхерботы; каля 900 чал., 116 гармат) і ў выніку жорсткага абардажнага бою авалодаў швед. караблямі. 8 жн. эскадра Ватранга пакінула Гангут і пайшла да Аландскіх а-воў. Шведы страцілі 10 караблёў, 711 чал. забітымі і параненымі, 237 палоннымі (у т.л. Эрэншэльд), расіяне — 1 галеру і 456 чалавек. Гангуцкі. бой быў першай буйной перамогай маладога рас. флоту. Усе яго ўдзельнікі ўзнаг. спец. медалямі, цар атрымаў званне віцэ-адмірала. У гонар рас. маракоў, што загінулі, у 1871 у Рылакс-фіёрдзе пастаўлены помнік.
Літ.: Филимошин М. Первая победа русского регулярного флота // Военно-ист. журн. 1984. № 8. У.Я.Калаткоў. с. 21
ГА́НДАК , рака ў Непале і Індыі, правы прыток Ганга. Даўж. 650 км, пл. бас. 44,3 тыс. км2. Пачынаецца ў Гімалаях, цячэ пераважна па Інда-Гангскай раўніне. Сярэдні расход вады каля 800 м3/с. Летам частыя навадненні. Выкарыстоўваецца на арашэнне. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. У вусці — г. Хаджыпур (Індыя). с. 22
ГА́НДАЛЬ , галіна нар. гаспадаркі, якая забяспечвае абарачэнне тавараў, іх рух са сферы вытворчасці ў сферу спажывання. Гандаль у межах асобнай краіны наз. ўнутраным. Ён выконвае грамадска неабходную функцыю — давядзенне тавараў да спажыўца. Падзяляецца на рознічны і аптовы гандаль. Гандаль адной краіны з інш. краінамі, які складаецца з імпарту і экспарту тавараў, — знешні гандаль. Гандаль розных краін паміж сабой у сваёй сукупнасці — міжнар. гандаль. Характар і роля гандлю вызначаюцца пануючым спосабам вытв-сці.
Гандаль узнік з паяўленнем грамадскага падзелу працы і таварна-грашовых адносін. У рабаўладальніцкіх і феад. грамадствах, дзе панавала натуральная гаспадарка, пераважаў знешні гандаль, які ахопліваў нязначную частку прадуктаў вытв-сці і абслугоўваў пераважна асабістае спажыванне пануючых слаёў насельніцтва. Вырашальную ролю ў міжнар. гандлі адыгрывалі купцы буйных гандл. гарадоў. У перыяд распаду феадалізму рост знешняга гандлю і зараджэнне сусв. рынку спрыялі росту таварнай вытворчасці. Штуршком да развіцця міжнар. гандлю паслужыла адкрыццё Амерыкі і марскога шляху ў Індыю. У 16—17 ст. Унутр. і знешні гандаль у краінах Еўропы быў сканцэнтраваны пераважна ў руках купецтва. Большая ч. рознічнага гандлю на ўнутр. рынку ажыццяўлялася непасрэдна таваравытворцамі — сялянамі і рамеснікамі.
Прамысл. пераварот у краінах Зах. Еўропы прывёў да з’яўлення на рынку тавараў фабрычнай вытв-сці, выцяснення і разарэння дробных таваравытворцаў. Рост гарадоў і паляпшэнне трансп. сродкаў садзейнічалі павелічэнню колькасці рознічных крам і іх тавараабароту. У 1-й пал. 19 ст. ва ўнутр. гандлі краін Зах. Еўропы і ЗША набылі пашырэнне рознічныя крамы, якія спецыялізаваліся на пэўнай групе тавараў (бакалейныя, маскатэльныя, мануфактурныя). На мяжы 19—20 ст. рост выпуску стандартных тавараў масавага ўжытку абумовіў стварэнне новых тыпаў гандл. прадпрыемстваў і метадаў гандлю (гл. Гандлёвы цэнтр).
На Русі гандаль паявіўся ў 9 ст. Яго цэнтрамі былі гарадскія рынкі («торг», «торжище»). У Кіеўскай Русі развіццё гандлю паскорылася з узнікненнем таварна-грашовых адносін (9—10 ст.). Унутр. гандаль найчасцей вялі самі вытворцы, без пасрэднікаў, знешні — купцы. У перыяд феад. раздробленасці (12—14 ст.) гандаль абмяжоўваўся маштабамі асобных княстваў, хоць і паміж імі існавалі гандл. сувязі на аснове прыродна-геагр. падзелу працы. Буйным гандл. цэнтрам быў Ноўгарад, які вёў гандаль з Зах. Еўропай. З 14 ст. гандл. цэнтрам стала Масква. Развіццю гандлю садзейнічалі рэфомы Пятра І у пач. 18 ст. Мытная рэформа 1753—57, якая адмяніла ўнутр. пошліны, садзейнічала росту ўнутр. ўсерас. рынку. У 2-й пал 18 ст. ў Маскве ўзніклі першыя крамы пры купецкіх дамах. У 1797 дазволена мець крамы і пры жылых дамах.
Развіццю гандлю на Беларусі спрыяла выгаднае геагр. становішча. Праз яе тэрыторыю ў 9—11 ст. праходзіў шлях «з варагаў у грэкі», пазней існавалі гандл. сувязі з Ноўгарадам, Псковам, Масквой, украінскімі, прыбалтыйскімі і польскімі землямі, ганзейскімі гарадамі Зах. Еўропы. Гандаль вёўся пераважна на гар. рынках і ў час кірмашоў. Далучэнне Беларусі да Расіі паўплывала на ўмацаванне сувязей з агульнарас. рынкам. Буд-ва чыгунак у 2-й пал. 19 ст. стымулявала развіццё прам-сці, ажыўленне ўнутр. і знешніх гандл. сувязей, аптовага і рознічнага гандлю. У пач. 20 ст. на Беларусі ўзмацніўся ўплыў буйных агульнарас. і замежных манапал. аб’яднанняў, якія кантралявалі асн. галіны аптовага Г. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 прыватны гандаль у БССР быў заменены сав. кааперацыяй ці выцеснены сацыяліст. сектарам сав. гандлю. На сучасным этапе пераходу да рыначнай эканомікі існуюць дзярж., кааператыўны, калгасны і прыватны гандаль. Дзярж. гандаль абслугоўвае пераважна насельніцтва гарадоў. Яго ўдзельная вага ў агульным тавараабароце краіны ў 1995 складала 38%. Каап. гандаль абслугоўвае пераважна сельскіх пакупнікоў. Калгасны гандаль ажыццяўляюць калгасы і калгаснікі, якія прадаюць насельніцтву лішкі сваёй прадукцыі. Прыватны гандаль ажыццяўляецца сіламі і сродкамі прыватных прадпрымальнікаў. Недзяржаўныя формы гандлю ў 1995 склалі 62% ад агульнага тавараабароту, у т.л. прыватны гандаль — 19%.
Літ.: Дарбинян М.М. Торговля и производство: хозяйственные связи. М., 1984; Долан Э.Дж., Линдсей Д.Е. Микроэкономика: Пер. с англ. СПб., 1994. А.А.Плашчынскі. с. 22
ГАНДБО́Л (англ. hand-ball ад hand рука + ball мяч), ручны мяч, спартыўная камандная гульня з мячом. Існуюць 2 разнавіднасці гандюола: 7 x 7 і 11 х 11 (па 7 і па 11 чалавек у камандах). Міжнар. прызнанне атрымаў гандбол 7 х 7 (зарадзіўся ў Даніі ў 1898, правілы распрацаваў Х.Нельсен). Гуляюць у зале на пляцоўцы 40 х 20 м. Перадаючы рукамі мяч партнёрам, спартсмены імкнуцца закінуць яго ў вароты саперніка, якія абараняе варатар. Пры гэтым спартсмены не маюць права знаходзіцца бліжэй 6-метровай зоны перад варотамі. Гульня доўжыцца 2 таймы па 30 мін (у жанчын — па 25 мін). Пры парушэнні правіл гульні мяч перадаецца саперніку, грубыя парушэнні караюцца 7-метровым штрафным кідком (пенальці) і выдаленнем парушальніка на 2 мін. Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1938 (мужчыны) і з 1956 (жанчыны), у праграме Алімпійскіх гульняў гандбола з 1972 (мужчыны) і з 1976 (жанчыны). З 1946 дзейнічае Міжнар. федэрацыя гандбола (ІГФ).
На Беларусі развіваецца з канца 1950-х г. Чэмпіянаты Беларусі праводзяцца з 1961. Мінскі гандбольны клуб СКА (спарт. клуб арміі, трэнер С.Мірановіч) — чэмпіён СССР 1981, 1984—16, 1988, 1989, уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў 1987, 1989, 1990, Кубка ўладальнікаў кубкаў еўрап. краін 1983 і 1988, Суперкубка 1989. Алімпійскімі чэмпіёнамі сталі бел. гандбалісты А.Каршакевіч, Г.Свірыдзенка, А.Тучкін, К.Шаравараў, Ю.Швяцоў (1988), А.Барбашынскі, А.Мінеўскі, М.Якімовіч (1992). М.А.Дубіцкі, Г.К.Кісялёў. с. 22
ГАНДВА́НА (ад назвы гіст. вобласці ў Цэнтр. Індыі), гіганцкі суперкантынент, які існаваў у Паўд. паўшар’і Зямлі на працягу б.ч. палеазою (верагодна, і ў дакембрыі) і ў пач. мезазою. Мяркуюць, што Гандвана — мацярык яйцападобнай формы, антыподам якой у Паўн. паўшар’і была Лаўразія. У тэктанічных адносінах Гандвана — дакембрыйская платформа, адна з найб. структур Зямлі. Уключала шэраг стараж. платформаў Паўд. Амерыкі, Афрыкі, Азіі (Аравійская і Індастанская), Аўстраліі і Антарктыды. Пра тое, што гэтыя часткі кантынентаў былі адзіным цэлым, сведчаць вялікае падабенства або ідэнтычнасць познапалеазойскіх і раннемезазойскіх кантынентальных адкладаў, наяўнасць слядоў палеазойскага мацерыковага зледзянення, пашырэнне гласаптэрыевай флоры і інш. агульныя рысы. У сярэдзіне юрскага перыяду пачаўся раскол Гандваны, які завяршыўся да канца ранняга мелу. Часткі яе пачалі разыходзіцца і ў выніку дрэйфу кантынентаў занялі сучаснае становішча. М.А.Нагорны. с. 22
ГАНДВА́НСКАЯ ФЛО́РА , гл. Гласаптэрыевая флора. с. 23
ГА́НДЗІ Індзіра Прыядаршыні (19.11.1917, г. Алахабад, Індыя — 31.10.1984), палітычны і дзярж. дзеяч Індыі. Дачка Дж.Нэру. Вучылася ў Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Індыі. З 1938 чл. партыі Інд. нац. кангрэс (ІНК), у 1959—60 яе старшыня. У 1946—64 паліт. кансультант Нэру. Міністр інфармацыі і радыё (1964—66). Дэп. Нар. палаты парламента (1967—77, 1978, 1980—84). У 1966—77 і 1980—84 прэм’ер-міністр Індыі, адначасова міністр па справах атамнай энергіі (1967—77), замежных спраў (1967—69), фінансаў (1969—70), унутр. спраў (1970—73). Урад Гандзі нацыяналізаваў 14 буйнейшых банкаў (1969—70), заключыў дагавор аб дружбе з СССР (1971), пасля інд.-пакістанскага канфлікту 1971 палепшыў адносіны з Пакістанам (сустрэча Г. і З.А.Бхута ў г. Шымла ў 1972, абмен пасламі ў 1976) і інш. З 1978 кіраўнік заснаванай прыхільнікамі Гандзі партыі Інд. нац. кангрэс (Індзіра). У 1983—84 старшыня Руху недалучэння. Забіта сваімі целаахоўнікамі, якія належалі да адной з сікхскіх арг-цый. Аўтар твораў «Мая праўда» (1981), «Народы і праблемы» (1982) і інш.
Літ.: Горев А.В. Роса на лотосе: Индира Ганди: мечты и свершения. М., 1987; Ульяновский Р.А. Три лидера великого индийского народа. М., 1986. с. 23
ГА́НДЗІ Махандас Карамчанд (2.10.1869, г. Парбандар, Індыя — 30.1.1948), мысліцель, грамадска-паліт. і дзярж. дзеяч, адзін з лідэраў інд. нац.-вызв. руху, заснавальнік і ідэолаг гандзізму. Празваны Махатмам («вялікая душа»). Юрыдычную адукацыю атрымаў у Вялікабрытаніі. У 1893—1915 жыў у Паўд. Афрыцы. Філас. і грамадска-паліт. погляды Гандзі сфарміраваліся на аснове класічнай інд. філасофіі і пад уплывам ідэй прадстаўнікоў зах.-еўрап. (К.Маркс, Ч.Дарвін, ідэолагі фабіянскага сацыялізму) і рус. (П.А. Крапоткін, Л.М.Талстой) філас. і паліт. думкі. Асн. палажэнне яго філасофіі — атаясамліванне Бога і ісціны, спасціжэнне якой магчыма праз маральнае самаўдасканаленне чалавека, гуманіст. арыентаванасць яго думкі і дзеянняў; найважнейшы прынцып — гуманізм, які трактуецца як абавязак-людзей у барацьбе за здзяйсненне сваіх патрабаванняў і ідэалаў паважаць жыццё ва ўсіх яго праявах. Распрацаваў канцэпцыю сат’яграхі (літар. ўпартасць у ісціне) — сілы ісціны і любові, ненасілля, якія супрацьпастаўляюцца любым формам зла і насілля. Гандзі звязваў узвышанасць грамадскага ідэалу з чысцінёй сродкаў яго дасягнення. Адстойваў тэорыю інд. нацыі, цэласнасць незалежнай інд. дзяржавы, грамадз. і паліт. адзінства індусаў, сікхаў, мусульман і інш.
Тв.: Рус. пер. — Моя жизнь. М., 1969.
Літ.: Роллан Р. Махатма Ганди: Пер. с фр. Л., 1924; Датта Д. Философия Махатмы Ганди: Пер. с англ. М., 1959; Ульяновский Р.А. Три лидера великого индийского народа. М., 1986; Горев А.В. Махатма Ганди. М., 1984. В.І.Боўш. с. 23
ГА́НДЗІ Раджыў (29.8.1944, г. Бамбей, Індыя — 21.5.1991), палітычны і дзярж. дзеяч Індыі. Сын І.Гандзі. Вучыўся ў Кембрыджскім ун-це (Вялікабрытанія) і навук.-тэхн. каледжы «Імперыял» (Лондан), лётнай школе ў Дэлі. У 1968—80 лётчык грамадз. авіяцыі. Дэп. Нар. палаты парламента (з 1981). У 1983 адзін з 5 ген. сакратароў партыі Інд. нац. кангрэс (Індзіра). Старшыня Руху, недалучэння (1984—86). У 1984—89 прэм’ер-міністр Індыі, адначасова міністр замежных спраў (1984—88). Праводзіў курс на асцярожнае рэфармаванне эканомікі, прымірэнне паміж індусамі і сікхамі. Аўтар шэрагу мірных знешне-паліт. ініцыятыў.
Літ.: Абашкин А. Смена первого пилота: Почему Раджив Ганди и его партия потерпели поражение на всеобщих парламентских выборах // Новое время. 1989. № 51. с. 23
ГАНДЗІ́ЗМ , сацыяльна-паліт. і філас.-этычнае вучэнне ў Індыі. Узнік у 1920—40-я г. ў перыяд уздыму нац.-вызв. барацьбы. Назва паходзіць ад імя яго заснавальніка М.К.Гандзі. Гал. прынцып гандзізму — пераадоленне каланіяльнага прыгнечання дзейнай сілай духоўна-маральнага ўдасканалення і ўзвышэння прыгнечаных над прыгнятальнікамі, ці актыўнага, мэтанакіраванага ненасілля. Прадугледжвалася схіленне да антыкаланіяльнай барацьбы ўсяго насельніцтва Індыі незалежна ад каставых, расавых, этнічных, рэліг. і інш. адрозненняў. Устаноўка на актыўнае ненасілле ажыццяўлялася ў форме несупрацоўніцтва з каланіяльнай адміністрацыяй (адмова ад атрымання ганаровых тытулаў і званняў, байкот каланіяльнай палітыкі і інш.), грамадз. непакорнасць (нявыплата падаткаў, спыненне дзелавой актыўнасці). Грамадскі ідэал гандзізму — грамадства без эксплуатацыі і прыгнечання чалавека чалавекам, дзе кожнаму індывіду дадзена магчымасць сцвярджаць і адстойваць свае правы. Ідэалізуюцца праца ў яе простых формах, патрыярхальныя адносіны паміж грамадскімі групамі (класавы мір, апека багатых над беднымі). Гандзізму ўласціва рэзкая крытыка тэхн. цывілізацыі. У час барацьбы Індыі за незалежнасць гандзізм быў ідэалагічнай асновай пераадолення вынікаў каланіяльнага панавання Англіі, антыфеад. і прагрэс. пераўтварэння грамадскага жыцця, барацьбы супраць сепаратызму і кансалідацыі індыйскай нац. дзяржаўнасці, умацавання Індыі ў свеце. Асн. палажэнні вучэння гандзізму сталі афіц. ідэалогіяй партыі Індыйскі нацыянальны кангрэс.
Літ.: Намбудирипад Е.М. Махатма Ганди и гандизм: Пер. с англ. М., 1960; Мартышин О.В. Политические взгляды М.К.Ганди. М., 1970; Литман А.Д. Современная индийская философия. М., 1985. В.І.Боўш. с. 23
ГАНДЛЁВАЕ ПРА́ВА , у шэрагу краін (Францыі, Германіі, Японіі і інш.) самастойная частка цывільнага права, якая рэгулюе адносіны ў сферы гандл. абароту. Гістарычна склалася ў сярэдневяковай Італіі ў сувязі з развіццём міжнар. гандлю ў Міжземнамор’і як купецкае права. Першапачатковай яго крыніцай былі статуты гарадоў і купецкіх гільдый, што змяшчалі правілы пра сухапутны і марскі гандаль, гандл. звычаі. У далейшым гандлёвае права набыло агульны характар і было кадыфікавана. Акрамя еўрап. краін пашырылася ў многіх краінах Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі. Некат. дзяржавы (у т.л. Італія) уніфікавалі цывільнае і гандлёвае права — выдалі адзіны кадыфікацыйны акт. У краінах, дзе гандлёвае права існуе як самаст. галіна, яно рэгламентуе парадак арганізацыі, дзейнасць і спыненне гандл. т-ваў, пытанні іх рэгістрацыі, вядзенне дакументацыі, прадстаўніцтва, гандл. здзелкі і інш. с. 23
ГАНДЛЁВАЯ МА́РКА , арыгінальна аформлены адметны знак, які гандл. прадпрыемствы маюць права змяшчаць на прадукцыі, прызначанай для рэалізацыі. Вырабляецца паводле заказу ў выглядзе графічнай выявы, арыгінальнай назвы, асаблівага спалучэння лічбаў, літар або слоў, арыгінальнай упакоўкі. с. 24
ГАНДЛЁВАЯ НАДБА́ЎКА , надбаўка, якая вызначаецца гандл. прадпрыемствам да адпускных цэн прадпрыемстваў-вытворцаў пры продажы тавараў насельніцтву. Прызначаецца для пакрыцця выдаткаў гандл. прадпрыемстваў і атрымання пэўнага сярэдняга прыбытку. Можа мець абмежаваныя памеры (па рашэнні ўрада або органаў цэнаўтварэння). с. 24
ГАНДЛЁВАЯ ПАЛА́ТА , незалежная грамадская арг-цыя, якая спрыяе развіццю гандл.-эканам. і навук.-тэхн. сувязей паміж рознымі краінамі. У развітых краінах Гандлёвая палата з’яўляецца адной з формаў аб’яднання гандл.-прамысл. колаў, займаецца высвятленнем кан’юнктуры ў гандлі і прам-сці, пошукам рынкаў збыту і інш. Паводле прававога становішча гандлёвыя палаты могуць быць прыватнымі асацыяцыямі, што ўтвараюцца на аснове добраахвотнага членства (т. зв. прыватна-прававыя), або дзярж. арг-цыямі (т. зв. публічна-прававыя). Першая Міжнар. Гандлёвая палата (Парыж) засн. ў 1920 як міжнар. няўрадавая арг-цыя, што аб’ядноўвае дзелавыя колы і асобныя фірмы многіх краін. Асн. яе задача — садзейнічанне паляпшэнню ўмоў гандлю паміж рознымі краінамі і вырашэнню міжнар. эканам. праблем. Існуюць нац. і змешаныя (2 краіны) гандлёвыя палаты.
На Беларусі Гандлёвая палата створана ў 1972 на базе Аддз. Усесаюзнай Гандл.-прамысл. палаты СССР. У 1991 — Гандлёвая палата БССР, з 1994 — Бел. гандл.-прамысл. палата. Асн. кірункі дзейнасці: расшырэнне гандл.-эканам. сувязей з замежнымі дзяржавамі; арганізацыя і правядзенне выставак; пошук партнёраў для дзелавога супрацоўніцтва; аперацыі па патэнтаванні вынаходстваў; экспертыза тавараў, выдача сертыфікатаў аб іх паходжанні, распрацоўка і рэгістрацыя таварных знакаў; падрыхтоўка кадраў па знешнеэканам. зносінах і менеджменту і інш. Мае 6 абл. аддзяленняў і выставачны комплекс «Мінскэкспа». На пач. 1995 яе членамі былі больш за 800 прадпрыемстваў і арг-цый. с. 24
ГАНДЛЁВАЯ ПЛО́ШЧА , рынак, адна з галоўных плошчаў стараж. гарадоў і мястэчкаў, дзе праходзілі таргі і кірмашы. На Беларусі ўзніклі ў эпоху Кіеўскай Русі з развіццём гар. паселішчаў як цэнтраў рамяства і гандлю. Звычайна размяшчаліся ў гіст. цэнтры горада, часам каля рэк (дзе былі прыстані), прылягалі да замкаў. Гандлёвая плошча была кампазіцыйным цэнтрам сялібнай тэр. гарадоў і мястэчкаў. Мела прамавугольны, радзей трохвугольны шматгранны план, ад яе ў радыяльных напрамках адыходзілі вуліцы, што вялі да гар. брам. У цэнтры плошчы гарадоў размяшчаліся ратушы (нярэдка аб’яднаныя з гандлёвымі радамі), гасціныя двары, у мястэчках — крамы. Перыферыйныя часткі займалі культавыя будынкі, корчмы і аўстэрыі, важніцы, каморы, жылыя дамы рамеснікаў і гандляроў. Ю.А.Якімовіч. с. 24
ГАНДЛЁВЫ ДОМ , 1) знешнегандлёвая арг-цыя, якая ажыццяўляе экспартна-імпартныя аперацыі па шырокай наменклатуры тавараў і паслуг, наладжвае міжнар. кааперацыю вытв-сці, навук.-тэхн. супрацоўніцтва, удзельнічае ў крэдытна-фін. аперацыях і інш. формах знешнеэканам. сувязей. 2) Гандлёвая арг-цыя, якая ажыццяўляе дробнааптовы гандаль пры дапамозе аб’яднання дробных камерцыйных прапаноў у больш буйныя. с. 24
ГАНДЛЁВЫ ПАСРЭ́ДНІК , сувязное звяно ў сістэме збыту і размеркавання прадукцыі. Гандлёвы пасрэднік выконвае спецыфічныя функцыі, якія дазваляюць рэалізаваць стратэгію фірмы на рынку. У шырокім сэнсе да гандлёвага пасрэдніка можна аднесці аптовы і рознічны гандаль, страхаванне, трансп., рэкламныя і інш. арг-цыі. с. 24
ГАНДЛЁВЫ СТАТУ́Т 1653 , закон, які рэгламентаваў нормы гандл. права ў Расіі. Прыняты ў інтарэсах і па ініцыятыве рас. купецтва. Увёў у рас. дзяржаве адзіную гандл. пошліну (рублёвую), адмяніў шэраг падарожных пошлін, павялічыў памер пошліны з замежных купцоў. На яго аснове была складзена Статутная грамата 1654, якая забараняла спагнанне падарожных пошлін ва ўладаннях свецкіх і духоўных феадалаў. Палажэнні статута атрымалі далейшае развіццё ў Новагандлёвым статуце 1667. Разам з апошнім Гандлёвы статут дзейнічаў да сярэдзіны 1750-х г. Заменены Мытным статутам 1755. с. 24
ГАНДЛЁВЫ ЦЭНТР , комплексны тып грамадскіх будынкаў, у складзе якіх прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання, быт. абслугоўвання і інш. Часта аб’ядноўваюцца з культ.-асв., відовішчнымі, спарт., трансп. і інш. ўстановамі, утвараючы т. зв. грамадска-гандл. цэнтры. Пры ўключэнні ў іх склад адм.-дзелавых устаноў, офісаў, банкаў, прадпрыемстваў сувязі, гасцініц і інш. ствараюцца шматфункцыянальныя грамадска-дзелавыя цэнтры. У залежнасці ад кантынгенту абслугоўвання бываюць гандлёвыя цэнтры раённыя (крамы харч. і прамысл. тавараў, сталоўкі, кавярні, рэстараны, пошта, аптэка, банк) і агульнагарадскія (універмаг, спецыялізаваныя крамы, супермаркеты, Дамы быту, крытыя рынкі).
Гістарычна гандлёвыя цэнтры развіліся са старых рынкаў і кірмашоў, гасціных двароў 17—19 ст. Сучасныя гандлёвыя цэнтры з’явіліся ў 1930-я г. ў ЗША («Рузвельтфілд» каля Нью-Йорка) і звязаны з канцэнтрацыяй гандлю ў руках буйных манаполій і канкурэнцыяй паміж імі на ўнутр. рынку, а таксама з працэсам дэцэнтралізацыі насельніцтва буйных гарадоў, перасяленнем часткі яго на ўскраіны і ў загарадныя зоны, развіццём грамадскага і індывід. транспарту. У Зах. Еўропе пашыраны з 1950-х г. у сувязі з рэканструкцыяй старых гар. цэнтраў і буд-вам новых гарадоў («Лейнбан» у Ротэрдаме). У 1960-я г. ўзведзены буйныя грамадска-гандл. цэнтры ў Франкфурце-на-Майне, Парыжы, Манчэстэры, Токіо і інш.
На Беларусі будуюцца з 1960-х г.: у Мінску — на вул. Талбухіна (арх. Ю.Шпіт, Я.Саманчук), «Паўднёвы Захад» (арх. В.Хрышчановіч, М.Сірата), у Гродне — «Вясёлка» (арх. Л.Мельнік), у Брэсце — на вул. Маскоўскай (арх. С.Неўмывакін, у сааўт ), вёсках Расна Брэсцкай вобл. (арх. Г.Бяганская), Сарачы Мінскай вобл. (арх. Г.Заборскі) і інш. У арх.-маст. вырашэнні выкарыстоўваюць прыёмы дызайну, рэкламы, малыя арх. формы, элементы добраўпарадкавання (кветнікі, газоны, фантаны), каркасныя канструкцыйныя схемы. В.І.Анікін. с. 24
ГАНДЛЁВЫЯ ВУЧЫ́ЛІШЧЫ , прафесійныя навуч. ўстановы, якія рыхтуюць прадаўцоў, кандытараў, афіцыянтаў і інш. работнікаў для сістэмы дзярж. гандлю, грамадскага харчавання і спажывецкай кааперацыі. Прымаюць асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Тэрмін навучання 1—3 гады. У 1996/97 навуч. г. на Беларусі падрыхтоўку спецыялістаў гэтага профілю ажыццяўлялі: Баранавіцкі, Гомельскі, Гродзенскі, Маладзечанскі, Мінскі, Полацкі вучэбна-вытв. комплексы (ПТВ-тэхнікумы) Магілёўскае і Нарачанскае каап. прафес.-тэхн. вучылішчы, гандл. вучылішчы ў Бабруйску, Брэсце, Гомелі, Гродне, Мінску, а таксама Мінскае вышэйшае прафесійнае вучылішча гандлю і інш. с. 25
ГАНДЛЁВЫЯ РАДЫ́ , тып гандлёвых збудаванняў, якія складаюцца з шэрагу крам, злучаных у суцэльны корпус. У Зах. Еўропе пашыраны з часоў сталага сярэднявечча (Брэмен, Кракаў, Прага), у Расіі — у 17—19 ст. (Кастрама, Яраслаўль) у стылі класіцызму. На Беларусі вядомыя з 16 ст. Будавалі з цэглы, радзей з дрэва, пераважна ў гарадах і мястэчках. Замкнёныя гандлёвыя рады ўтваралі прамавугольную ці квадратную ў плане гандлёвую плошчу (у Полацку, Шклове, Брэсце, Антопалі, Паставах), П-падобныя аб’ядноўваліся з ратушамі (Нясвіжская ратуша і гандлёвыя рады). У гэтым выявіліся рысы архітэктуры барока. У 2-й пал. 18—19 ст. сфарміраваліся гандлёвыя рады, вырашаныя аднарадным пагонам у цэнтры плошчы, з двухбаковай арыентацыяй крам (у Пружанах), Т-падобныя і двухрадковыя, якія ўтваралі гандлёвую вуліцу (у Пінску). Іх фасады часта аздаблялі галерэямі і аркадамі. Найбольшыя манум. гандлёвыя рады, якія апроч гандл. і складскіх уключалі адм.-грамадскія памяшканні і пабудовы, названыя гасцінымі дварамі. Ю.А.Якімовіч. с. 25
ГАНДО́ЛА (італьян. gondola), 1) аднавёславая пласкадонная лодка з узнятымі фігурнымі носам і кармой. Пашырана (з 11 ст.) у Венецыі. Даўж. каля 10 м, шыр. 1,3 м. Звычайна мае каюту або навес для пасажыраў. 2) Кабіна аэрастата для размяшчэння людзей, сілавых установак, абсталявання і баласту. Гандола стратастата — герметычная кабіна, дырыжабля — убудаванае або падвеснае на стропах памяшканне. 3) Канструкцыя абцякальнай формы некат. тыпаў суднаў, вынесеная за межы корпуса і прызначаная для размяшчэння гідралакацыйнай апаратуры, механізмаў вінтарулявой калонкі, грабных рухавікоў. 4) Элемент канструкцыі самалёта або верталёта, які мае абцякальную форму і прызначаны для размяшчэння рухавіка, шасі і інш. 5) Самаразгрузны чыгуначны паўвагон з плоскай гарыз. падлогай, у якой зроблены люкі. с. 25
ГАНДУ́РАС , Андурас (Honduras), Рэспубліка Гандурас (República de Honduras), дзяржава ў Цэнтр. Амерыцы. На З мяжуе з Гватэмалай, на ПдЗ — з Сальвадорам, на У — з Нікарагуа; на Пн абмываецца Карыбскім м., на Пд — зал. Фансека Ціхага ак. Падзяляецца на 18 дэпартаментаў. Пл. 112 тыс. км2. Нас. 6 млн. чал. (1995). Сталіца — г. Тэгусігальпа. Дзярж. мова — іспанская. Нац. свята — Дзень незалежнасці (15 вер.).
Дзяржаўны лад. Гандурас — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1982. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца насельніцтвам тэрмінам на 4 гады. Вышэйшы заканадаўчы орган — аднапалатны Нац. кангрэс (128 дэпутатаў, тэрмін паўнамоцтваў — 4 гады). Выканаўчая ўлада належыць Кабінету міністраў.
Прырода. На большай ч. краіны горы і ўзвышшы. Цэнтр. ч. займае складкава-глыбавае нагор’е выш. да 2865 м. Вялікае значэнне маюць міжгорныя басейны і катлавіны з слабахвалістай паверхняй. У горных раёнах бываюць разбуральныя землетрасенні. Уздоўж узбярэжжаў нізіны, самая вялікая з іх — Маскітавы бераг. Ёсць радовішчы золата, серабра, медзі, свінцу, цынку, жал. руды, вугалю і інш. Клімат трапічны, пасатны, на нізінах і ў далінах гарачы (сярэднія месячныя т-ры ад 22 да 26 °С), на нагор’і цёплы (ад 10 да 24 °С). Ападкаў за год на паўн.-ўсх. схілах гор больш за 3000 мм, на ўчастках, заслоненых гарамі ад пасату, каля 1000 мм. Рэкі горныя, багатыя гідраэнергіяй. Пад лесам 34% тэрыторыі. На нізінах і ніжніх схілах гор (да выш. 700 м) трапічныя лясы. Вышэй, у далінах і міжгорных басейнах, на горных схілах, закрытых ад вільготных вятроў, вечназялёныя субтрапічныя і дубова-хваёвыя лясы. У найб. сухіх раёнах — травяністая расліннасць саваннаў. Нац. паркі: Ла-Тыгра, Рыо-Платана; ёсць рэзерваты і лясныя заказнікі.
Насельніцтва. Больш за 90% насельніцтва гандурасцы, народ, які сфарміраваўся ад змяшання іспанцаў з мясц. індзейскім насельніцтвам. Індзейцы (7%, плямёны ленка, пайя, хікаке, міскіта, сума і інш.) жывуць пераважна каля граніцы з Гватэмалай, негры (2%) — на паўн. ўзбярэжжы. У антрапал. адносінах каля 85% метысаў, 10 — індзейцаў, 2 — неграў, 1% — еўрапейцаў. 97% вернікаў католікі, ёсць групы неграў-пратэстантаў. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 53,6 чал. На 1 км2. Большая ч. яго сканцэнтравана ў міжгорных катлавінах і на паўн. ўзбярэжжы. Каля паловы насельніцтва жыве ў гарадах. Найб. гарады (1993, тыс. ж.): Тэгусігальпа — 718,5, Сан-Педра-Сула — 378,3, Эль-Прагрэса — 124,9, Данлі — 116. У сельскай гаспадарцы занята 62% працаздольнага насельніцтва, у абслуговых галінах — 20, у прам-сці — 9, будаўніцтве — 3%.
Гісторыя. У 2—6 ст. у зах. ч. Гандураса існаваў г. Капан, адзін з буйнейшых цэнтраў цывілізацыі майя. У час адкрыцця Х.Калумбам у 1502 тэр. Гандураса была заселена індзейскімі плямёнамі. З 1524 пачалося заваяванне Гандураса іспанцамі. Індзейцы мужна супраціўляліся, аднак іх паўстанне (1537—39), якое ўзначальваў Лемпіра, пацярпела паражэнне. Значная ч. карэннага насельніцтва вынішчана або памерла ад непасільнай працы на рудніках. У 1542 Гандурас увайшоў у склад віцэ-каралеўства Новая Іспанія (з 1560 у складзе ген.-капітанства Гватэмала). 15.9.1821 абвешчана незалежнасць Гандураса, і ён увайшоў у склад Мексіканскай імперыі. З 1823 у складзе Злучаных правінцый Цэнтр. Амерыкі. З 1838 самаст. дзяржава, прынята 1-я канстытуцыя. У сярэдзіне 19 ст. ішла жорсткая барацьба паміж кансерватарамі (партыя буйных землеўладальнікаў) і лібераламі (партыя буржуазіі), якая суправаджалася грамадз. вайной, неаднаразова адбываліся дзярж. перавароты. Адносная стабілізацыя наступіла з прыходам да ўлады ў 1877 ліберала М.А.Сота, пры якім сталіца перанесена з Камаягуа ў Тэгусігальпу. У канцы 19 — пач. 20 ст. ўзмацнілася пранікненне ў Гандурас амер. капіталу. На ўзбярэжжы Карыбскага мора закладзены велізарныя бананавыя плантацыі, Гандурас паступова ператварыўся ў краіну монакультуры. Амер. фірмы, якія валодалі бананавымі плантацыямі, былі па сутнасці «дзяржавай у дзяржаве». Выступленні гандурасцаў супраць амер. засілля бязлітасна душыліся. Пасля беспаспяховых паўстанняў 1931—32 у краіне ўстанавілася дыктатура прадстаўніка Нац. партыі Т.Карыяса Андзіны; былі забаронены дэмакр. арг-цыі, праследавалася апазіцыя. У час 2-й сусв. вайны Гандурас удзельнічаў у антыгітлераўскай кааліцыі. На выбарах 1954 і 1957 перамог ліберал Ж.Р.Вільеда Маралес. У час яго праўлення праведзена некалькі прагрэс. рэформаў, у т.л. прыняты закон аб агр. рэформе (1962), але практычна сістэма землеўладання не змянілася.
У выніку ваен. перавароту 1963 прэзідэнтам абвешчаны палкоўнік О.Лопес Арэльяна (1956—71). У 1964—65 у некат. раёнах краіны пачалася партыз. барацьба, выступленні працоўных і студэнтаў, супраць якіх былі кінуты войскі. Унутр. і знешняя рэакцыя справакавала ў ліп. 1969 узбр. тэр. канфлікт з Сальвадорам (завяршыўся ў 1992; паводле рашэння Міжнар. Гаагскага трыбунала Гандурас атрымаў 2/3 спрэчнай тэр. ). Улада ваенных існавала да 1982, калі прэзідэнтам быў выбраны ліберал Р.Суаса Кордава. Але армія не падпарадкавалася прэзідэнту. Пад выглядам барацьбы з паўстанцамі армейскія спецслужбы ажыццяўлялі рэпрэсіі і тэрор, сотні людзей прапалі без вестак. Гэта выклікала хвалю пратэсту ў краіне і за мяжой. У сак. 1993 урад Р.Гальегаса стварыў спец. камісію для расследавання абвінавачванняў супраць армейскіх спецслужбаў; большасць з іх пацвердзілася. На выбарах у ліст. 1993 перамог К.Р.Рэйна, які пачаў рэфармаванне ўзбр. сіл. Гандурас — чл. ААН з 1945, Арг-цыі амер. дзяржаў, Арг-цыі цэнтральнаамер. дзяржаў і інш. міжнар. арг-цый. Паліт. партыі: Нац. партыя, Ліберальная партыя Гандураса, Сацыяліст. партыя, Хрысц.-дэмакр. партыя.
Гаспадарка. Гандурас — адна з самых адсталых краін Зах. паўшар’я, агр. краіна з эканомікай монатаварнага тыпу, адна з гал. вытворцаў і экспарцёраў бананаў. У валавым унутр. прадукце доля сельскай гаспадаркі 28%, апрацоўчай прам-сці — 16, горназдабыўной — 2, абслуговых галін — 38%. Апрацоўваецца 14% тэр., пад лугамі і пашай 30%. Большая ч. зямельных угоддзяў належыць мясц. латыфундыстам і кампаніям ЗША. Сялянства беззямельнае і малазямельнае. Характэрны нізкі агратэхн. ўзровень. На ўзбярэжжы Карыбскага мора плантацыі бананаў (збор 931 тыс. т., 1993, у асобныя гады да 1,5 млн. т), цукр. трыснягу (каля 3 млн. т), бавоўны. Горная ч. краіны — зона пераважна спажывецкага земляробства, вырошчваюць (1993, збор тыс. т): кукурузу — 638, сорга — 91, рыс — 35, фасолю і інш. харч. культуры; экспартныя культуры — кава і тытунь. Развіта агародніцтва, субтрапічнае і трапічнае садоўніцтва. Жывёлагадоўля арыентавана на ўнутр. рынак. У горных раёнах на пашы і лугах гадуюць буйн. раг. жывёлу (2,3 млн. гал.), паўсюдна ў сял. гаспадарках — свіней (0,6 млн. гал., 1993) і птушку. Важная галіна гаспадаркі — лоўля крэветак і амараў. Цэнтр рыбалоўства і здабычы морапрадуктаў — зал. Фансека. Прам-сць прадстаўлена ў асн. перапрацоўкай с.-г. сыравіны. Невял. здабыча серабра, золата, свінцу, сурмы, цынку. У г. Агультэка металург. з-д выпускае каля 100 тыс. т сталі за год, працуе на мясц. жал. рудзе. У г. Пуэрта-Картэс нафтаперапр. з-д перапрацоўвае за год 500 тыс. т імпартнай нафты. Ёсць цэм. з-д, цэлюлозна-папяровы камбінат. У гарадах невял. прадпрыемствы харчасмакавай (у т.л. маслабойнай, цукровай, піваварнай, спіртагарэлачнай, кансервавай, тытунёвай), тэкст., швейнай, гарбарна-абутковай, дрэваапр., мэблевай, буд. матэрыялаў, керамічнай, металаапр., хім., гумаватэхн. прам-сці. Асн. прамысл. прадпрыемствы знаходзяцца ў г. Сан-Педра-Сула і яго наваколлі і ў Тэгусігальпе. На ПнУ, Пд, у горных далінах — нарыхтоўкі каштоўнай драўніны. Вытв-сць электраэнергіі каля 1млрд. кВт·гадз штогод, на ГЭС у горных раёнах і невялікіх ЦЭС у гарадах. Транспарт пераважна аўтамабільны. Даўж. аўтадарог 8950 км, у т.л. з цвёрдым пакрыццём 1700 км. Па ўзбярэжжы Ціхага ак. праходзіць участак Панамерыканскай шашы. На Пн для вывазу бананаў да партоў пракладзены вузкакалейныя чыгункі агульнай даўж. 785 км. Асобныя ўчасткі рэк (даўж. 465 км) у нізоўях выкарыстоўваюцца для суднаходства. Знешні гандаль забяспечваецца марскім транспартам. Гал. парты: Пуэрта-Картэс і Пуэрта-Кастылья (на Пн), Сан-Ларэнса (на Пд). У сувязі з ільготным падаткаабкладаннем да партоў Гандурас прыпісаны гандл. флот з 252 суднаў агульным танажом каля 1 млн. т. У краіне 11 аэрапортаў, у т.л. міжнар. каля Тэгусігальпы. Развіваецца замежны турызм. Гандурас экспартуе бананы (у асобныя гады складаюць да 60% па кошце), каву, крэветкі і інш. морапрадукты, мінер. сыравіну, мяса, драўніну; імпартуе машыны і трансп. сродкі, хім. прадукты, тавары нар. попыту, паліва, харч. прадукты. Асн. гандл. партнёры: ЗША (65% экспарту, 45% імпарту), Японія, Бельгія, Нідэрланды, краіны Лац. Амерыкі. Грашовая адзінка — лемпіра.
З.М.Шуканава (прырода, гаспадарка),
В.У.Адзярыха (гісторыя). с. 25
ГАНДУ́РАС БРЫТА́НСКІ (British Honduras), гл. Беліз. с. 27
ГАНДУРА́СКІ ЗАЛІ́Ў (ісп. Golfo de Honduras), заліў Карыбскага м. Абмывае берагі Беліза, Гватэмалы, Гандураса. Даўж. каля 102 км, шыр. да 155 км. Глыб. 22—54 м, каля ўвахода — больш за 2000 м. Упадае рака Матагуа. Салёнасць каля 36 ‰. Прылівы мяшаныя (да 0,7 м). Асн. парты: Пуэрта-Картэс (Гандурас), Пуэрта-Барыяс і Лівінгстан (Гватэмала). с. 27
ГАНДЫСЫША́НЬ , Трансгімалаі, горная сістэма ў Азіі, на Пд Тыбецкага нагор’я, у Кітаі. Выш. да 7315 м (г. Алінг-Гангры). Працягнулася на 1600 км паралельна Гімалаям, аддзелена ад іх на Пд далінамі р. Цангпо (мясцовая назва р. Брахмапутра) і верхнім цячэннем р. Інд. Складзена пераважна з мезазойскіх гранітаў, кварцытаў, сланцаў, вапнякоў. Горныя ланцугі выцягнуты ў шыротным напрамку. Асн. хрыбты: Кайлас, Алінг-Гангры, Ньенчэн-Тангла і інш. Паўн. схілы гор звычайна слаба расчлянёныя, паўд. — больш стромкія. Пераважаюць выш. 5000— 5500 м, адносныя перавышэнні невял. (500—1000 м). Ва ўнутр. раёнах — чаргаванне горных ланцугоў і міжгорных катлавін унутр. сцёку на выш. каля 4500 м; у катлавінах шмат азёр (Намца і інш.). Клімат высакагорны, рэзка кантынентальны. Высакагорны стэп і халодныя пустыні; на паўд., больш вільготных схілах — участкі лугоў і хмызнякоў; каля азёр дрэвападобныя ядлоўцы. Пашыраны камяністыя паверхні. Невял. ледавікі, снежнікі. Жывёльны свет: з капытных — які, бараны, антылопы, куку-яманы, з драпежнікаў — воўк, тыбецкі ліс. с. 27
ГАНЕ́СТАВА Людміла Раманаўна (н. 18.7.1923, в. Калышкі Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.), бел. спявачка (лірыка-драм. сапрана). Засл. арт. Беларусі (1964). Скончыла Бел. кансерваторыю (1955, клас В.Несцярэнка). З 1949 артыстка хору Бел. радыё, у 1957—80 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. У операх бел. кампазітараў стварыла яркія вобразы Марысі («Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Аксаны («Калі ападае лісце» Ю.Семянякі). Яе творчай індывідуальнасці найб. блізкія былі партыі драм. і трагедыйнага плана ў класічных операх: Наташа («Русалка» А.Даргамыжскага), Тамара («Дэман» А.Рубінштэйна), Аіда, Дэздэмона («Аіда», «Атэла» Дж.Вердзі), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Чыо-Чыо-сан, Тоска (аднайм. оперы Дж.Пучыні); сярод інш. партый класічнага рэпертуару: Марыя, Настасся («Мазепа», «Чарадзейка» П.Чайкоўскага), Леанора, Амелія («Трубадур», «Баль-маскарад» Вердзі), Джаконда («Джаконда» А.Панк’елі).
А.Я.Ракава. с. 27
ГАНЕ́ША , Ганапаці, у індуісцкай міфалогіі «ўладар ганы» (групы) ніжэйшых божастваў, якія складаюць світу Шывы. Паводле эпасу, малююць з тулавам чалавека чырв. ці жоўтага колеру, вял. шарападобным жыватом, чатырма рукамі і галавой слана, з пашчы якой тарчыць толькі адзін бівень. Ганеша належыць да найб. папулярных інд. багоў, яго выявы і храмы вельмі пашыраны ў Індыі. с. 27
ГАНЖА́ Віталій Лявонцьевіч (н. 1.1.1939, г. Палтава, Украіна), бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-р тэхн. н. (1992). Чл. Нью-Йоркскай АН (1995). Скончыў Кіеўскі тэхнал. ін-т харч. прам-сці (1962). З 1964 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі; адначасова з 1994 праф. Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па цепламасапераносе ў мнагафазных сістэмах і цеплаабмене ў дысперсных асяроддзях, па ўласцівасцях псеўдазвадкаваных пластоў і праблемах энергазберажэння.
Тв.: Фильтрация двухфазных однокомпонентных потоков в дисперсных средах. Мн., 1988 (разам з Г.І.Жураўскім); Тепломассоперенос в многофазных системах. Мн , 1990 (разам з Г.І.Жураўскім, Э.М.Сімкіным). с. 27
ГА́НЗА (ад ням. Hanse саюз, таварыства), гандлёва-палітычны саюз купецтва многіх паўн.-еўрап. гарадоў у сярэдзіне 13—17 ст. Узнікла як антыпірацкі саюз купецтва 60 гарадоў Паўн. Германіі на чале з г. Любек (назва «Ганза» з 1358). Падзялялася на некалькі філіялаў: прускі на чале з Данцыгам (Гданьскам), рэйнскі — з Кёльнам і інш.; аб’ядноўвала каля 200 гарадоў. Найб. ролю адыгрывала вендская ганза на чале з Любекам, пазней Гамбургам, якая кантралявала гандаль у Паўн. Еўропе да пач. 16 ст. Ганза склікала сходы (ганзетагі) сваіх прадстаўнікоў, мела ўласны флот, абвяшчала вайну і мір, умешвалася ў справы балт. краін і вяла актыўную барацьбу за панаванне на Балт. і Паўн. морах. Мела калоніі, партовыя збудаванні, канторы, цэрквы ў многіх гарадах Еўропы (Амстэрдаме, Бруге, Лондане, Вісбю, Стакгольме, Бергене, Рызе, Ноўгарадзе і інш ), у т.л. на Беларусі (у Віцебску і Полацку). Паступова ганзейскае купецтва выцеснена са сваіх пазіцый англ., галандскімі і франц. купцамі. Апошні ганзетаг адбыўся ў Любеку ў 1669 з удзелам прадстаўнікоў толькі 6 гарадоў.
Літ.: Рыбина Е.А. Иноземные дворы в Новгороде XII—XVII вв. М., 1986; Никулина Т.С. Социально-политическая борьба в Ганзейском городе в XIV—XVI вв.: По материалам Любека. Куйбышев, 1988. с. 27
ГАНЗА́ГА (Gonzago, Gonzaga) П’етра ды Гатарда (25.3.1751, Лангароне, каля г. Венецыя, Італія — 6.8.1831), італьянскі жывапісец, тэатр. дэкаратар і архітэктар. Вучыўся ў Венецыі і Мілане, зазнаў уплыў А.Каналета і Дж.Б.Піранезі. З 1792 працаваў у Расіі. Дэкарацыі, створаныя ім пераважна для прыдворных т-раў і т-ра ў Архангельскім, вызначаліся гарманічнай дакладнасцю класіцыстычных формаў. Выкананыя Ганзага манум.-дэкар. размалёўкі дзякуючы ілюзорным эфектам стваралі ўражанне рэальна існуючай архітэктуры (размалёўка т. зв. галерэі Ганзага ў палацы ў Паўлаўску, 1822—23; захавалася часткова). Удзельнічаў у планіроўцы паркаў (у Паўлаўску і інш.). с. 27
ГА́НЗЕМАН (Hansemann) Давід (12.7.1790, г. Гамбург, Германія — 4.8.1864), палітычны дзеяч Германіі. Належаў да плыні памяркоўных лібералаў. Заснаваў Т-ва страхавання ад пажару (1825), «Дысконтнае т-ва» (1851) і «Першае прускае іпатэчнае акц. т-ва» (1862—64). Чл. ландтага (парламента) Рэйнскай прав. (з 1845). У час рэвалюцыі 1848—49 у Германіі міністр фінансаў, прэм’ер-міністр Прусіі (ліп.—вер. 1848), кіраваў Прускім банкам (да 1851). Выступаў за развіццё сеткі чыгунак, вырашэнне сац. пытанняў эканам. захадамі, скасаванне прывілеяў юнкерства, умацаванне і пашырэнне Герм. мытнага саюза і інш. с. 28
ГАНІБА́Л (Hannibal; 247 ці 246 да н.э., Карфаген — пач. 183 да н.э.), карфагенскі палкаводзец і дзярж. дзеяч. Сын Гамількара Баркі. Удзельнічаў у ваен. кампаніях бацькі, у заваяванні карфагенянамі іберыйскіх плямён. З 225 камандаваў карфагенскай конніцай у Іспаніі, у 221 галоўнакаманд. карфагенскай арміяй. У 219 Ганібал напаў на саюзны рымлянам г. Сагунт, чым справакаваў 2-ю Пунічную вайну (218—201). У 218 перайшоў Альпы, атрымаў шэраг перамог у бітвах пры рэках Тыцына, Трэбія (218), каля Тразіменскага возера (217), пры Канах (216). У 202 у бітве пры г. Зама (Паўн. Афрыка) войска Ганібала разгромлена рымлянамі. У 201—195 правіў Карфагенам. Вымушаны пакінуць радзіму (западозраны рымлянамі ў падрыхтоўцы новай вайны), з 195 быў ваен. саветнікам асірыйскага цара Антыёха ІІІ. Каб не трапіць у рукі да рымлян, прыняў яд.
Літ.: Кораблев И.Ш. Ганнибал. Ростов н/Д, 1997. с. 28
ГАНІЁМЕТР (ад грэч. gonia вугал + ...метр), 1) прылада для вымярэння двухгранных вуглоў паміж гранямі цвёрдых цел. Бывае прыкладны і адбівальны. Прыкладны ганіёметр мае транспарцір і лінейку. Дакладнасць вымярэнняў да 15. Адбівальны ганіёметр мае каліматар, зрокавую трубу і адліковае прыстасаванне. Дакладнасць вымярэнняў да 1'. Выкарыстоўваецца ў метралогіі, крышталяграфіі, геадэзіі і інш. 2) Прыстасаванне для зрушэння дыяграмы накіраванасці антэны эл. спосабам. Выкарыстоўваецца ў радыёпеленгатарах. с. 28
ГАНІМЕ́Д , у грэчаскай міфалогіі сын траянскага цара Троса. За незвычайную прыгажосць яго выкраў Зеўс (паслаў за ім арла ці быў сам у абліччы арла). На Алімпе Ганімед стаў каханкам Зеўса і віначэрпам багоў. Паводле інш. міфаў, Ганімед узнесены на неба ў выглядзе задыякальнага сузор’я Вадалей. Міф пра Ганімеда — часты сюжэт у выяўл. мастацтве (ант. роспісы, малюнак Мікеланджэла, скульптуры Леахара, Б.Торвальдсена, карціны Карэджа, П.П.Рубенса, Рэмбранта і інш.). с. 28
ГАНІМЕ́Д , малая планета № 1036. Дыяметр 28 км, найменшая адлегласць ад Сонца 1,22 а.а., найбольшая — 4,1 а.а. Па выцягнутасці (эксцэнтрысітэт 0,54) і нахіле да плоскасці зямной арбіты (26°) арбіта нагадвае арбіту каметы (заходзіць унутр арбіты Марса). Адкрыта В.Баадэ (Германія, 1924). с. 28
ГАНІМЕ́Д , спадарожнік планеты Юпітэр. Дыяметр каля 5280 км, адлегласць ад Юпітэра 1,07 млн. км. Ганімед — самы вял. па памерах спадарожнік Юпітэра, на 40% складаецца з вадзянога лёду, мае атмасферу. Адкрыты Г.Галілеем (1610). с. 28
ГА́НІЧАЎ Валерый Мікалаевіч (н. 3.8.1933, ст. Пестава Наўгародскай вобл., Расія), рускі празаік, публіцыст. Д-р гіст. н. (1978). Скончыў Кіеўскі ун-т (1956). Працаваў гал. рэдактарам «Комсомольской правды» (1978—80). З 1981 гал. рэдактар «Роман-газеты», з 1994 старшыня СП Расіі. Нам. кіраўніка Рус. нар. сабора. Аўтар гіст. раманаў «Рос непераможны» (1985), «Флотаводзец», 1992), кн. публіцыстыкі «Рускія вёрсты» (1994). С.СЛаўшук. с. 28
ГАНІЯТЫ́ТЫ (Goniatitidae), атрад вымерлых галаваногіх малюскаў надатр. аманітаў. Каля 300 родаў. Жылі з дэвону да пач. трыясу ў морах. Частка іх свабодна плавала, некаторыя — донныя. На Беларусі рэшткі ракавін пашыраны ў фаменскіх (міжсалявых) адкладах дэвону Прыпяцкай упадзіны.
Мелі плоскаспіральную ракавіну з доўгай жылой камерай. Сіфон краявы, брушны, лопасцевая лінія параўнальна простая. Драпежнікі.
Літ.: Основы палеонтологии: Моллюски-головоногие. М., 1962; Богоявленская О.В., Федоров М.Ф. Основы палеонтологии. М., 1990. с. 28
ГА́НКІН Евель Мордухавіч (26.10.1922, в. Шчадрын Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 2.5.1996), бел. мастак кіно. Засл. дз. маст. Беларусі (1968). Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1943). З 1946 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Лепшыя работы адметныя кампазіцыйнай завершанасцю, трапнай характарыстыкай вобразаў. Мастак-пастаноўшчык фільмаў «Паўлінка» (1952), «Пяюць жаваранкі» (1953), «Хто смяецца апошнім» (1954, з А.Грыгар’янцам), «Нашы суседзі» (1957), «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1958), «Апошні хлеб» (1963), «Крыніцы» (1965), «Я родам з дзяцінства» (1967), «Вайна пад стрэхамі» (1971), «Заўтра будзе позна» (СССР — Чэхаславакія, 1973), «Хлеб пахне порахам» (1974), тэлефільмаў «Кафедра» (1982), «Яго батальён» (1988), «Пайсці і не вярнуцца» (1989). Працаваў таксама ў галіне станковай і кніжнай графікі. Л.Ф.Салавей. с. 28
ГАНКО́НГ (англ. Hongkong), уладанне Вялікабрытаніі (да 1997) на ПдУ Кітая. Гл. Сянган. с. 28
ГАНКУ́Р ГАНКЎР } (Goncourt) дэ, браты Эдмон (26.5.1822, г. Нансі, Францыя — 16.7.1896) і Жуль (17.12.1830, Парыж — 20.6.1870), французскія пісьменнікі-сааўтары, мастацтвазнаўцы. Стварылі раманы, у якіх рысы натуралізму спалучаны з імпрэсіяністычнай манерай пісьма, што перадае найтанчэйшыя станы чалавечай душы і суб’ектыўныя адчуванні: «Шарль Дэмайі» (1860), «Сястра Філамена» (1861), «Рэнэ Мапрэн» (1864), «Жэрміні Ласертэ» (1865), «Манет Саламон» (1867), «Мадам Жэрвезэ» (1869) і інш. Стваральнікі кніг па гісторыі і мастацтве 18 ст.: «Гісторыя французскага грамадства эпохі Рэвалюцыі» (1855), «Гісторыя Марыі Антуанеты» (1858), «Мастацтва XVIII ст» (1859), «Жанчына ў XVIII ст.» (1862) і інш. «Дзённік. Мемуары з літаратурнага жыцця» (т. 1—9, 1887—96, поўнае выд. т. 1—22, 1956—58) — фундаментальная хроніка развіцця л-ры і мастацтва Францыі ў 1851—96. Толькі Эдмон Ганкур напісаў раманы «Дзеўка Эліза» (1877), «Браты Земгано» (1879), «Актрыса Фастэн» (1882) і інш.; працы па японскім мастацтве «Утамара...» (1891), «Хакусай» (1896). Паводле яго завяшчання заснавана т. зв. Ганкураўская акадэмія. У 1903 устаноўлена Ганкураўская прэмія, фонд якой склаў капітал, завешчаны Эдмонам Ганкурам.
Тв.: Рус. пер. — Дневник. Т. 1—2. М., 1964; Братья Земганно; Актриса Фостен. Жермини Ласерте; М., 1972 С.В.Логіш. с. 28
ГА́ННА ІВА́НАЎНА (7.2.1693, Масква — 28.10.1740), расійская імператрыца [1730—40]. З дынастыі Раманавых. Дачка Івана V Аляксеевіча, пляменніца Пятра І. Герцагіня Курляндская (1710—11). Запрошана на прастол Вярхоўным тайным саветам на пэўных умовах («кандыцыях»), якія прадугледжвалі абмежаванне манарх. улады на карысць феад. арыстакратыі. Пры падтрымцы дваранства і афіцэраў гвардыі на пачатку царавання адмовілася ад «кандыцый» і ліквідавала Вярх. тайны савет (4.3.1730). Дала шэраг прывілеяў дваранам (права на валоданне населенымі маёнткамі, абмежаванне тэрміну грамадз. і ваен. службы да 25 гадоў і інш.), заснавала Кабінет міністраў (1731). Пры Ганне Іванаўне заключаны гандл. дагавор паміж Расіяй і Вялікабрытаніяй (1734), адбылася рус.-тур. вайна 1735—39, у выніку якой Расія набыла крэпасць Азоў. Значную ролю ў кіраванні дзяржавай адыгрываў яе фаварыт граф. Э.І.Бірон (гл. Біронаўшчына). с. 28
ГА́ННА КАМНІ́НА (Anna Komnēnē; 1.12.1083, г. Канстанцінопаль, цяпер г. Стамбул, Турцыя — каля 1154), візантыйскі гісторык, пісьменніца. Дачка імператара Аляксея І Камніна, жонка дзярж. дзеяча і гісторыка Нікіфара Врыенія. Вывучала л-ру, філасофію, гісторыю, геаграфію і інш. Пасля смерці бацькі (1118) узначаліла няўдалую змову з мэтай скінуць свайго брата Іаана ІІ Камніна і пасадзіць на трон мужа. Трапіўшы ў апалу, канец жыцця правяла ў манастыры. Пасля смерці мужа (каля 1140) давяла да канца яго няскончаныя «Гістарычныя запіскі» (пазней выкарыстала іх у «Алексіядзе»). У 1148 завяршыла свой гіст. твор «Алексіяда», які ахоплівае падзеі 1069—1118. Нягледзячы на суб’ектывізм і тэндэнцыйнасць, твор — адзін з лепшых помнікаў візант. прозы, каштоўная крыніца па гісторыі Візантыі і 1-га крыжовага паходу.
Тв.: Рус. пер. —Алексиада. СПб., 1996.
Літ.: Удальцова З.В. Византийская культура. М., 1988; Dalven R. Anna Comnena. New-York,1972. Н.К.Мазоўка. с. 29
ГА́ННА СЦЮ́АРТ (Anne Stuart) (6.2.1665, Лондан—1.8.1714), каралева Англіі, Шатландыі і Ірландыі з 1702, з 1707 Вялікабрытаніі; апошняя з дынастыі Сцюартаў. Дачка караля Якава ІІ. Узышла на прастол у адпаведнасці з актам аб прастоланаследаванні (1701), які значна абмяжоўваў правы кароны. Пры ёй пачаў усталёўвацца парадак, паводле якога ўрад фарміраваўся з дзеячаў партыі (вігі або торы), якая мела большасць у палаце абшчын. с. 29
ГА́ННА ЯГЕЛО́НКА (Anna Jagiellonka; 18.10.1523, г. Кракаў, Польшча — 9.9.1596), каралева Польшчы і вял. княгіня ВКЛ (1575—76). Дачка Жыгімонта І Старога і Боны Сфорцы, сястра Жыгімонта ІІ Аўгуста, жонка Стафана Баторыя. Пасля смерці ў 1572 апошняга з дынастыі Ягелонаў Жыгімонта II Аўгуста шляхта абавязала будучага караля ўзяць шлюб з Ганнай Ягелонкай. У перыяд бескаралеўя 1575 абвешчана каралевай, у мужы ёй прызначаны Стафан Баторый; шлюб заключаны ў 1576. Аўдавеўшы ў 1585, Ганна Ягелонка дамаглася абрання на прастол Польшчы і ВКЛ свайго пляменніка Жыгімонта ІІІ Вазы. Апекавала Кракаўскую акадэмію, падтрымлівала цесныя сувязі з папскім нунцыем і езуітамі (Пётр Скарга). У якасці спадчыны валодала Кобрынскай эканоміяй, дала гарадам эканоміі Кобрыну і Гарадцу магдэбургскае права і гербы. У 1589 асабіста ўручыла жыхарам Кобрына прывілей, падпісаны каралём. І.А.Масляніцына. с. 29
ГАНО́ВЕР (Hannover), горад у Германіі. Адм. ц. зямлі Ніжняя Саксонія. 524,8 тыс. ж. (1994). Трансп. вузел. Порт на р. Лайне і Сярэднегерманскім канале. Міжнар. аэрапорт. Прамысл. і гандл.-фін. цэнтр. Прам-сць: лакаматыва-, вагона-, аўта- і трактарабудаванне, агульнае машынабудаванне, эл.-тэхн., каляровая металургія, гумавая; прадпрыемствы хім., харч. (плода- і мясакансервавай, цукр. і інш.), тэкст., мэблевай, папяровай, паліграф. прам-сці. Метрапалітэн. Тэхн. ун-т. Оперны т-р. Акадэмія музыкі і т-ра. Гатычныя цэрквы (14 і 17 ст.) і Старая ратуша (15 ст.); рэнесансавы палац Герэнгаўзен (17—18 ст.). Штогадовы прамысл. кірмаш.
Упершыню ўпамінаецца каля 1100. У 1163 рэзідэнцыя герцага Генрыха Льва. З 1189 горад, гар. правы атрымаў у 1241. У 1360 пабудаваны замак. З 1386 чл. Ганзы. У 15 ст. Ганза — буйны цэнтр гандлю, суднаходства і прам-сці, у 16 ст. прыйшоў у заняпад. У 1532—33 уведзена Рэфармацыя. З 1636 сталіца княства Каленберг, з 1692 — курфюрства, з 1814 — каралеўства Гановер, з 1866 — адм. цэнтр прускай правінцыі. У 2-ю сусв. вайну моцна разбураны. З 1946 адм. цэнтр зямлі Ніжняя Саксонія. с. 29
ГАНО́ВЕРСКАЯ ДЫНА́СТЫЯ , каралеўская дынастыя ў Вялікабрытаніі ў 1714—1901. Змяніла дынастыю Сцюартаў. Прадстаўнікі Гановерскай дынастыі: Георг І [1714— 27], Георг ІІ [1727—60], Георг ІІІ [1760—1820], Георг IV [1820—30], Вільгельм IV [1830—37], Вікторыя [1837— 1901]. Пасля ўступлення на прастол Эдуарда VII, сына Вікторыі і прынца Альберта (прадстаўнік герм. дома Сакс-Кобург-Гота), пачалося праўленне Сакс-Кобург-Гоцкай дынастыі (з 1917 Віндзорская дынастыя). с. 29
ГАНО́ВЕРСКАЯ ПАРО́ДА верхавых коней. Выведзена ў 19 ст. ў Германіі скрыжаваннем мясц. коней з чыстакроўнымі верхавымі і галштынскімі жарабцамі. Раней выкарыстоўвалі на с.-г. работах, больш лёгкіх коней — у кавалерыі; зараз (у т.л. на Беларусі) — у конным спорце і племянной рабоце.
Коні з вял., часта гарбаносай галавой, шырокай, мускулістай спіной і шыяй, шырокімі глыбокімі грудзямі і моцнымі канечнасцямі. Выш. ў карку 160—164 см. Масць — вараная, гнядая, бурая, шэрая. Вызначаюцца энергічным тэмпераментам, магутным скачком. Выкарыстоўваецца ў спаборніцтвах па пераадольванні перашкод і ў выездцы. М.А.Гарбукоў. с. 29
ГАНО́ІДЫ (Ganoidei, Ganoidomorpha), інфраклас (надатр.) прымітыўных выкапнёвых і сучасных прамянёвапёрых кл. касцявых рыб. 2 надатр.: храстковыя рыбы з 1 вымерлым атр. і 2 сучаснымі (асетрападобныя і мнагапёрападобныя), касцявыя рыбы з 5 вымерлымі атр. і 2 сучаснымі [аміяпадобныя (Amiiformes) і панцырнікападобныя (Lepisosteiformes)]. Выкапнёвыя ганоіды вядомы з сярэдняга дэвону. На Беларусі выяўлены ў пясчана-гліністых пародах пярмі і трыясу Прыпяцкай упадзіны. 10 сучасных родаў, 43 віды. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і і трапічнай Афрыцы (мнагапёрападобныя). Найб. вядомыя асятры, бялуга, калуга, амія, лапатаносы, весланосы, панцырнікі.
Даўж. ад 3—5 см (выкапнёвыя) да 9 м. Захавалі многія стараж. адзнакі: ёсць хорда, чэрап у значнай ступені храстковы, адсутнічаюць целы пазванкоў, луска пераважна ганоідная, рамбічная, хваставы плаўнік няроўналопасцевы (гетэрацэркальны); плавальны пузыр звычайна ячэісты; ёсць рэдукаваныя спіральны клапан і артэрыяльны конус, у некаторых — пырскальца. с. 29
ГАНО́Н (Hanno) Мараплавец, карфагенскі флатаводзец 7—6 ст. да н.э. Здзейсніў плаванне ўздоўж зах. берага Афрыкі і заснаваў некалькі пунійскіх калоній. Апісанне плавання Ганона («Перыпл») дайшло ў стараж.-грэч. перапрацоўцы. с. 29
ГАНСА́ЛВІС ДЫ́ЯС (Goncąlves Dias) Антоніу (10.8.1823, г. Кашыяс, Бразілія — 9.11.1864), бразільскі паэт, драматург. Прадстаўнік рамантычнай паэзіі, адзін з першых індыяністаў. У яго творчасці класічныя формы спалучаны з нац. тэматыкай. Звяртаўся да гісторыі, быту і фальклору індзейцаў: зб-кі «Першыя песні» (1846), «Другія песні» (1848), «Апошнія песні» (1851), паэма «І Жука—Пірама» (1851) і інш. Пафас яго паэзіі — захапленне прыгажосцю роднай краіны, высакародствам яе спрадвечных жыхароў (індзейцаў), суровай чысцінёй іх звычаяў. Яго патрыятычная, прыродаапісальная і інтымная лірыка часам прасякнута трагічным светаадчуваннем (вершы «Песня выгнання», «Калі паміраюць ад кахання...» і інш.). У зб. «Сексціны брата Антона» (1848), п’есах «Паткуль», «Беатрычэ Чэнчы» (абедзве 1843), «Донна Леанор ды Мендоса» (1847) адлюстраваў побыт сярэдневяковай Еўропы. Вядомы як гісторык, этнограф і мовазнавец. с. 29
ГАНСА́ЛВІШ (Goncąlves) Нуну (каля 1425—92), партугальскі жывапісец. У 1450—71 каралеўскі мастак. Яму прыпісваюць самы значны помнік партуг. мастацтва 15 ст. «Алтар св. Вінцэнта». Манум. характар кампазіцыі, тып алтара і манера пісьма сведчаць пра знаёмства яго аўтара з творамі Я. ван Эйка і інш. нідэрл. майстроў 15 ст. с. 30
ГАНСА́ЛЕС МА́РКЕС (Gonźalez Marquez) Феліпе (н. 5.3.1942, г. Севілья, Іспанія), палітычны і дзярж. дзеяч Іспаніі. Скончыў Севільскі ун-т (1966). Чл. Ісп. сацыяліст. рабочай партыі з 1964, з 1974 яе ген. сакратар. За ўдзел у студэнцкім і рабочым руху супраць дыктатуры Ф.Франка неаднаразова быў арыштаваны ўладамі. У 1982—96 прэм’ер-міністр Іспаніі. Праводзіў курс на ўмацаванне сістэмы парламенцкай дэмакратыі і інтэграцыю краіны ў Еўрапейскую эканамічную супольнасць, ініцыіраваў рэферэндум 1986, на якім большасць выбаршчыкаў ухвалілі членства Іспаніі толькі ў паліт. структурах НАТО. Аўтар працы «Што такое сацыялізм?» (1976).
Літ.: Кулешова В.В. Фелипе Гонсалес // Вопр. истории. 1991. № 6. с. 30
ГА́НСЛІК (Hanslick) Эдуард (11.9.1825, Прага — 6.8.1904), аўстрыйскі музыказнавец. Вучыўся ў Пражскім і Венскім (з 1856 выкладаў у ім) ун-тах. Трактатам «Аб музычна-прыгожым» (1854) пачаў дыскусію аб праграмнай і «чыстай» («абсалютнай») музыцы. Яго асн. ідэя — «муз. змест ёсць рух гукавых формаў» — сцвярджала муз. мастацтва як асобую, ізаляваную галіну духоўнай дзейнасці, пры тлумачэнні якой не прыдатныя немуз. асацыяцыі. Крытыкаваў палажэнне афектаў тэорыі і погляды франц. асветнікаў, што лічылі вызначальным пачаткам муз. выразнасці інтанацыі чалавечай мовы. Прынцыповы прыхільнік інструментальнай музыкі (у асн. І.С.Баха, венскіх класікаў, І.Брамса), адмоўна выказваўся аб рамантычнай праграмнай і опернай музыцы, пераважна Ф.Ліста і Р.Вагнера. Яго працы і крытычная дзейнасць стымулявалі паглыбленае вывучэнне ўнутр. заканамернасцей музыкі, у т.л. стварэнне тэорыі муз. стыляў Т.Рымана і Т.Адлера. с. 30
ГА́НТВАРГ Анатоль Абрамавіч (н. 3.10.1948, Мінск), бел. спартсмен — міжнар. (стаклетачныя) шашкі. Міжнар. гросмайстар (1971). Скончыў БДУ (1972). Чэмпіён свету (1978, 1980, 1984, 1985), неаднаразовы чэмпіён СССР у асабістым першынстве, пераможца Сусв. шашачнай алімпіяды (1992) у складзе каманды Беларусі. с. 30
ГАНУШКЕ́ВІЧ (Hanuszkiewicz) Адам (н. 16.6.1924, г. Львоў, Украіна), польскі акцёр і рэжысёр. Скончыў драм. школу ў г. Жэшаў (1945). Працаваў у т-рах Кракава, Познані і інш. У 1955 у Варшаве: дырэктар т-раў Паўшэхнага (1963—68), Нарадовага (1968—82), Новага (з 1989). Сярод пастановак: «Вяселле» (1963; 1974 і роля Паэта) і «Вызваленне» (1966, і роля Конрада) С.Выспянскага, «Пан Вакульскі» паводле Б.Пруса (1967), «Нябоская камедыя» З.Красінскага (1969), «Кардыян» Ю.Славацкага і «Гамлет» У.Шэкспіра (1970), «Сід» П.Карнеля (1984), «Злачынства і пакаранне» паводле Ф.Дастаеўскага (1964, і роля Раскольнікава); паэт. кампазіцыі «Хатні спеўнік» з муз. С.Манюшкі (1982) і інш. Здымаўся ў кіно. Адзін са стваральнікаў тэлевізійнага т-ра ў Польшчы, аўтар шэрагу яго пастановак («Пан Тадэвуш» паводле А.Міцкевіча і інш.). Ставіў спектаклі на сцэнах тэатраў ФРГ і Фінляндыі. Дзярж. прэмія Польшчы 1964, 1968.
Літ.:. Filler W. Teatr Hanuszkiewicza. Warszawa, 1974. Н.К.Мазоўка. с. 30
ГА́НЦАВІЦКІ РАЁН , на ПнУ Брэсцкай вобл. Беларусі. Утвораны 15.1.1940. Пл. 1,7 тыс. км2. Нас. 37,7 тыс. чал. (1996), гарадскога 40%. Сярэдняя шчыльн. 22 чал. км2. Цэнтр раёна — г. Ганцавічы; 36 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 8 сельсаветаў: Агарэвіцкі, Дзяніскавіцкі, Любашаўскі, Люсінскі, Малькавіцкі, Нацкі, Хатыніцкі, Чудзінскі.
Раён у межах паўд.-ўсх. ч. Прыпяцкага Палесся. Паверхня плоскахвалістая раўнінная, пераважна выш. 150—160 м, найвыш. пункт 195,8 м (на Пн раёна, каля в. Шашкі). Карысныя выкапні: торф, буд. пяскі гліны. Сярэдняя т-ра студз. -5,7 °С, ліп. 18 °С. Ападкаў 645 мм за год. Вегетац. перыяд 193 сут. Найб. р. Лань (на ёй вадасх. Лактышы) з прытокамі Нача, Цна, Бобрык. Пашыраны тарфяна-балотныя, дзярнова-падзолістыя, забалочаныя глебы. Лясы займаюць 53% тэр. раёна; пераважна хваёвыя, чорнаальховыя і бярозавыя. Пад балотамі — 16 тыс. га, найб. балотныя масівы Саніта, Падвялікі Мох, Пусташ-Дабралуцкае, Галь, Пятрова Паляна. На тэр. раёна гідралагічны заказнік Падвялікі Мох і частка заказніка Выганашчанскае, біял. заказнік Борскі.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 50,1 тыс. га, з іх асушана 29,4 тыс. га. На 1.1.1996 у раёне 14 калгасаў і саўгасаў. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля. Пасевы збожжавых і кармавых культур, бульбы. Прадпрыемствы буд. матэрыялаў і харч. прам-сці. Лясгас. На тэр. раёна праходзіць чыгунка Баранавічы—Ганцавічы—Лунінец, аўтадарогі Ганцавічы—Лунінец, Ганцавічы—Пінск. У раёне 15 сярэдніх, 8 базавых і 3 пач. школы, 18 дашкольных устаноў, 32 клубы, 28 б-к, 5 бальніц, 11 фельч.-ак. пунктаў. Помнікі архітэктуры: сядзіба 2-й пал. 19 ст. ў в. Агарэвічы; цэрквы Юр’еўская (1896) у в. Будча, Георгіеўская канца 19 ст. ў в. Вял. Круговічы, Юр’еўская (1867) у в. Чудзін. Выдаецца газ. «Савецкае Палессе». К.Р.Кірэенка. с. 30
ГА́НЦАВІЧЫ , горад, цэнтр Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл., на р. Цна. Чыг. ст. на лініі Лунінец—Баранавічы. За 250 км ад г. Брэст. 15,9 тыс. ж. (1997).
У 2-й пал. 19 ст. вёска Слуцкага пав. Мінскай губ., уладанне графа С.Чапскага. Пасля буд-ва Палескіх чыгунак — мястэчка, працавалі смалакурня, піларама. У 1897 —633 ж. У канцы 19 — пач. 20 ст. дзейнічаў завод, дзе выраблялася аконнае, люстраное і высакаякаснае багемскае (т. зв. бемскае) шкло. З 1921 у Польшчы, мястэчка Лунінецкага пав. Палескага ваяв. З 1939 у БССР, з 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр раёна. З 30.6.1941 да 7.7.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Ганцавічах і раёне 8726 чал. У 1959 — 3,5 тыс. ж. З 25.12.1962 да 30.7.1966 у Ляхавіцкім р-не. З 6.12.1973 горад.
Прадпрыемствы харч., буд. матэрыялаў, лясной прам-сці. Курган Славы. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму. с. 31
ГАНЧАКІ́ , група парод паляўнічых сабак. Выкарыстоўваюць для палявання на зайцоў, лісоў і ваўкоў, а таксама капытных. Вядомы з глыбокай старажытнасці, паходзяць ад стараж. травільных сабак. Ганчакі па нюху знаходзяць след звера і з гучным брэхам гоняць яго (адсюль назва). Пашыраны ў многіх краінах свету, вядома каля 80 парод ганчакоў; на Беларусі гадуюць рускага ганчака, рускага рабога і эстонскага.
Ганчакі рускай і рускай рабой парод (выш. ў карку 55—68 см) маюць моцную канстытуцыю, тэмпераментныя і настойлівыя ў пошуку і гонцы дзічыны. Паводзіны ўраўнаважаныя, характар спакойны, лёгка дрэсіруюцца. Масць рускага ганчака рыжая з цёмным чапраком, часам шэрая з жоўтымі падпалінамі, рускага рабога — пераважна чорна-рабая з рыжымі плямамі на галаве, плячах і крыжы. Эстонскі ганчак нізкарослы (выш. 42—52 см), жвавы, масць часцей чорна-рабая з рыжымі плямамі. Э.Р.Самусенка. с. 31
ГАНЧА́НСКІ , пасёлак у Клічаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 16 км на У ад г.п. Клічаў, 80 км ад Магілёва, 11 км ад чыг. ст. Вонічы. 409 ж., 167 двароў (1996). Лясніцтва, торфапрадпрыемства «Ганчанскае». Сярэдняя і муз. школы, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання. с. 31
ГАНЧА́Р Алесь (Аляксандр Цярэнцьевіч; 3.4.1918, в. Суха Палтаўскай вобл., Украіна — 14.7.1995), украінскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Акад. АН Украіны (1978). Герой Сац. Працы (1978). Ганаровы д-р Альберцкага ун-та (Канада, 1992). Старшыня СП Украіны (1959—71), сакратар Праўлення СП СССР (1959—86). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1946). Друкаваўся з 1938. Аўтар раманаў, апавяданняў і аповесцей, нарысаў і публіцыстычных артыкулаў. Тэматычна звязаныя з падзеямі Вял. Айч. вайны трылогія «Сцяганосцы» («Альпы», 1946; «Блакітны Дунай», 1947; «Злата Прага», 1948; Дзярж. прэмія СССР 1948, 1949), зб. «Горы спяваюць» (1949), раман «Чалавек і зброя» (1960, Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1962) і інш. Паднявольная праца, абуджэнне класавай свядомасці ўкр. сялянства ў 1920-я г. адлюстраваны ў дылогіі «Таўрыя» (1952) і «Перакоп» (1957), сац. і этычныя праблемы — у рамане «Сабор» (1968), мірная праца і здзяйсненні сучаснікаў, праблема пераемнасці пакаленняў у раманах «Тронка» (1963, Ленінская прэмія 1964), «Цыклон» (1970), «Бераг кахання» (1976), «Твой світанак» (1980, Дзярж. прэмія СССР 1982). У творчасці Ганчара арганічна спалучаюцца лірызм, рамантычная прыўзнятасць і паглыблены рэалізм у адлюстраванні жыцця. Аўтар кніг нарысаў і публіцыст. артыкулаў «Сустрэчы з сябрамі» (1950), «Японскія эцюды» (1961), «Пісьменніцкія роздумы» (1980), «Чым жывём» (1991) і інш. На бел. мову творы Ганчара перакладалі Т.Кабржыцкая, У.Краўчанка, А.Кулакоўскі, І.Мележ, С.Міхальчук, Л.Салавей, В.Рагойша, А.Шарахоўская, У.Шахавец.
Тв.: Твори. Т. 1—7. Киïв, 1987—88; Бел. пер. — Сцяганосцы. Мн., 1949; Тронка. Мн., 1974; Твая зара. Мн., 1985.
Літ.: Семенчук У. Олесь Гончар — художник слова. Киев, 1986; Погрібній А. Слово про Олеся Гончара. Киïв, 1988. В.А.Чабаненка. с. 31
ГАНЧА́Р Іван Тарасавіч (1888, с. Крышчэнцы Вінніцкай вобл., Украіна — 1944), украінскі майстар нар. керамічнай скульптуры. Вучыўся ў свайго бацькі-ганчара. У 1935—41 вёў навучанне ў эксперым. майстэрнях пры Кіеўскім музеі ўкр. мастацтва. Аўтар востра гратэскавых па пластыцы кампазіцый на аснове традыц. ганчарнай цацкі і абрадавага посуду («Будзёнаўцы», «Белыя бягуць», абедзве 1920-я г.; «Паны на прагулцы», «Калгасны аркестр», «Дзямідавы варэнікі», 1935—36; «Малпы-музыкі», 1936; «Як мышы ката хавалі», «Перапалох», абедзве 1937; «Лісіца і журавель», 1938; «Дзям’янава юшка», 1939, і інш.). с. 31
ГАНЧА́РНЫ ГО́РАН , печ для абпальвання ганчарных вырабаў, якая выкарыстоўваецца пры высокаразвітым ганчарстве. Абпальванне ажыццяўляецца гарачымі (700—900 °С) газамі, якія атрымліваюцца пры згаранні паліва. Працэс бывае акісляльны (найб. пашыраны) і ўзнаўляльны (пры недастатковым доступе кіслароду). У сучаснай вытв-сці выкарыстоўваюць горны верт. і гарыз. тыпаў (электрычныя, на мазутным або газавым паліве). Першыя ганчарныя горны вядомы з канца 4-га тыс. да н.э. ў краінах Стараж. Усходу. Былі адкрытага і закрытага тыпаў, 1-, 2-, 3-ярусныя. У Еўропе пашыраны з сярэдзіны 1-га тыс. да н.э., на ўсходнеслав. землях — з 12—13 ст. На Беларусі выяўлены горны ў Мінску (16 ст.), Оршы (17 ст.), Міры (18 ст.). Іх муравалі з цэглы, камянёў, гліны, пераважна 1- і 2-ярусныя, круглыя (грушападобныя) ці чатырохвугольныя ў плане, з адкрытым і купалападобным (скляпеністым) верхам. Ніжні (топачны) ярус заглыблялі ў зямлю, верхні па баках засыпалі грунтам і агароджвалі зрубам, часам умацоўвалі бярвеннем, жэрдкамі, метал. прутамі, дротам, каменнем і дзёрнам. Для агню рабілі яму, у якую выходзіла вусце топкі. Ярусы (камеры) падзяляліся гарыз. перакрыццем (скляпеннем) з адтулінамі (люхтамі) для праходу гарачых газаў. Звычайна ганчарныя горны былі разлічаны на адначасовую тэрмічную апрацоўку 300—350 (часам 800—1000) вырабаў, якая працягвалася 9—14 гадз. В.М.Ляўко. с. 31
ГАНЧА́РНЫ КРУГ , станок (прыстасаванне) для фармоўкі ганчарных вырабаў, дзеянне якога заснавана на цэнтральным вярчэнні ў адной плоскасці пры дапамозе верт. восі. Напачатку карысталіся ручным ганчарным кругам, пазней вынайдзены нажны. З паяўленнем ганчарнага круга ганчарства ператварылася ў рамяство з вылучэннем спецыялістаў-ганчароў. Цяпер ганчары карыстаюцца пераважна нажным ганчарным кругам з рухомай воссю на падшыпніках, на прамысл. прадпрыемствах — з электрамех. прыводам. Першыя ганчарныя кругі з’явіліся ў 4—3-м тыс. да н.э. ў краінах Стараж. Усходу, у 2—1-м тыс. да н.э. пашырыліся ў Еўропе, з 1-й пал. 1-га тыс. н.э. —у некат. усх.-слав. плямён, з 9—10 ст. — у Стараж. Русі. На Беларусі вядомыя з 10 ст. Ручны ганчарны круг — драўляны дыск, які насаджваўся на дубовую або жалезную вось, убітую ў зямлю (калоду, плашку, крыжавіну). Пры вярчэнні дыска рукой загладжвалі паверхню зробленай уручную пасудзіны або з камяка гліны выцягвалі полае цела патрэбнай формы. Пазней узнік ручны ганчарны круг з крыжавінай, спіцамі, двума дыскамі. З сярэдзіны 16 ст. бытаваў нажны ганчарны круг, які складаўся з двух злучаных спіцамі дыскаў, насаджаных на нерухомую вось. Ніжні дыск прыводзіўся ў рух нагамі, а на верхнім рукамі фармаваўся выраб. Больш дасканалым стаў нажны ганчарны круг з рухомай воссю, якая ўпіралася ніжнім канцом у падстаўку з гняздом — порпліцу. Нажныя ганчарныя кругі з сярэдзіны 18 ст. выкарыстоўвалі і для вытв-сці фаянсавых вырабаў. В.М.Ляўко. с. 32
ГАНЧА́РНЫЯ ГЛІ́НЫ , легка- і тугаплаўкія гліны, якія пры абпальванні даюць шчыльны чарапок. Легкаплаўкія — полімінеральныя, звычайна жалезістамантмарыланітавыя і гідраслюдзістыя з паказчыкам вогнетрываласці менш за 1350 °С; тугаплаўкія ганчарныя гліны часцей не вытрыманыя паводле мінеральнага саставу, з высокай колькасцю гліназёму (20—42%), высокай звязвальнай здольнасцю і пластычнасцю, паказчыкам вогнетрываласці 1350—1580 °С. Легкаплаўкія ганчарныя гліны выкарыстоўваюць для вытв-сці грубакерамічных вырабаў, цэглы, чарапіцы, дрэнажных труб, радзей — ганчарнага посуду, скульптуры. Тугаплаўкія з’яўляюцца сыравінай для розных керамічных вытв-сцей — сан.-тэхн. фаянсу, глазураваных вырабаў, сценавых і вонкавых камянёў, каналізацыйных труб і інш. На Беларусі сыравінная база для вытв-сці грубай керамікі ўключае 212 радовішчаў легкаплаўкіх глін для вытв-сці цэглы з агульнымі запасамі 208,1 млн. т (распрацоўваецца 113), а таксама 6 радовішчаў тугаплаўкіх глін з агульнымі запасамі 53,6 млн. т (распрацоўваюцца 3). У.Я.Бардон. с. 32
ГАНЧАРО́ВА Людміла Мікалаеўна (н. 19.1.1950, Мінск), мастак тэатра. Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1973). У 1973—80 маст. рэдактар выд-ва «Беларусь», з 1983 у Нац. акад. т-ры оперы Беларусі (з 1989 мастак-пастаноўшчык). Высокая культура малюнка, сакавітасць і гарманічная прыгажосць каларыту вызначаюць створаныя ёю эскізы касцюмаў да оперы «Кавалер руж» Р.Штрауса (1989), «Пікавая дама» П.Чайкоўскага (1993), балета «Карсар» А.Адана (1991), афармленне опер «Мадалена» С.Пракоф’ева (1989), «Рыгалета» Дж.Вердзі (1994), «Кармэн» Ж.Бізэ (1995), «Князь Ігар» А.Барадзіна (1996), фантазіі «Шэкспір і Вердзі» (1992). Па яе эскізах створаны таксама касцюмы да спектакляў «Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча (1992) у Бел. т-ры імя Я.Коласа, «Ідылія» Дуніна-Марцінкевіча (1993) у Бел. т-ры імя Я.Купалы і інш. с. 32
ГАНЧАРО́ВА Наталля Сяргееўна (4.6.1881, в. Ладышкіна Тульскай вобл., Расія — 17.10.1962), рускі жывапісец, графік і тэатр. мастак. Вучылася ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (з 1898). Удзельнічала ў выстаўках аб’яднанняў «Бубновы валет», «Асліны хвост», «Мішэнь». Зазнала ўплыў імпрэсіянізму, кубізму і футурызму. Разам з мужам М.Ларыёнавым была адным са стваральнікаў рус. прымітывізму («Маскоўская вуліца», 1909; «Мыццё палатна», 1910) і т. зв. «лучызму» (спроба дэкар. абстракцыянізму). З 1915 жыла ў Парыжы. Афармляла спектаклі ў антрэпрызе С.Дзягілева («Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава, 1914; «Жар-птушка» І.Стравінскага, 1926). Яе творам уласцівы дэкар. маляўнічасць і выразнасць, блізкая да рус. лубка.
Літ.: Художники русской эмиграции (1917—1941): Биогр. словарь. СПб., 1994. С. 162—166; Chamot М. Natalia Gontcharova. Paris, 1972. с. 33
ГАНЧАРО́ВА Роза (Ружа) Іосіфаўна (н. 10.3.1938, г. Орша Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне генетыкі. Д-р біял. н. (1991). Скончыла БДУ (1960). З 1963 у Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі. Навук. працы па праблемах антымутагенезу, генет. таксікалогіі (мутагены навакольнага асяроддзя), радыяцыйнай генетыкі (генетычныя наступствы Чарнобыльскай катастрофы).
Тв.: Антимутагенез. Мн., 1974; Антимутагенез как генетический процесс // Вестн. РАМН. 1993. № 1; Попытка прогноза генетических последствий Чернобыльской катастрофы // International conference «One Decade after Chernobyl: summing up the consequenses of the accident» Book of extended synopses. Vienna, 1996. с. 33
ГАНЧАРО́Ў Андрэй Аляксандравіч (н. 2.1.1918, в. Сініцы, Зарайскі р-н Маскоўскай вобл.), рускі рэжысёр. Нар. арт. СССР (1977). Герой Сац. Працы (1987). Скончыў Ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1941). Працаваў у маскоўскіх т-рах Сатыры (1944—51), імя Ярмолавай (1951—58), з 1958 гал. рэжысёр Маскоўскага драм. т-ра, з 1967 — т-ра імя У.Маякоўскага. Творчасці Ганчарова характэрныя яркая, энергічная рэжысура, імкненне да абвастрэння канфліктаў, выяўлення патаемных спружын драм. дзеяння: «Трамвай «Жаданне» Т.Уільямса (1970), «Гутаркі з Сакратам» Э.Радзінскага (1975), «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» паводле М.Ляскова (1979), «Захад сонца» І.Бабеля (1988) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1977, 1984. с. 33
ГАНЧАРО́Ў Андрэй Дзмітрыевіч (22.7.1903, Масква — 1979), рускі графік. Нар. мастак РСФСР (1973). Вучыўся ў Маскве ў прыватных студыях, у Дзярж. вольных маст. майстэрнях і Вышэйшым дзярж. маст.-тэхн. ін-це (1918—27) у І.Машкова, А.Шаўчэнкі, У.Фаворскага. Выкладаў у Маск. паліграфічным ін-це (1930—34, 1948—79). Адзін з заснавальнікаў т-ва станкавістаў (1925). Для графікі Ганчарова (у асн. ксілаграфіі) характэрны цесная ўзаемасувязь усіх элементаў маст. афармлення кнігі, напружаная эмацыянальнасць зрокавага вобраза ілюстрацый, сакавітасць чорнабелых тонаў (іл. да «Прыгоды Перыгрына Пікля» Т.Смолета, 1934—35, 1955, твораў У.Шэкспіра, 1953—64; раманаў і аповесцей Ф.М.Дастаеўскага, 1969—71, і інш.). Працаваў таксама ў галіне станковага («С.Корань у ролі Меркуцыо», 1947), манум., тэатр.-дэкарацыйнага жывапісу. Дзярж. прэмія СССР 1973.
Тв.: Об искусстве графики. М., 1960; Художник и книга. М., 1964.
Літ.: Холоковская М.З. Андрей Гончаров. М., 1961. с. 33
ГАНЧАРО́Ў Віктар Канстанцінавіч (н. 14.3.1939, с. Сакалоўка Растоўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне лазернай фізікі. Д-р фіз.-матэм. н. (1994). Скончыў Варонежскі ун-т (1962). З 1965 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1979 у НДІ прыкладных фіз. праблем імя А.Н.Сеўчанкі пры БДУ. Навук. працы па фізіцы плазмадынамічных працэсаў пры лазерна-плазменным уздзеянні на металы і кампазіцыйныя матэрыялы. Дзярж. прэмія Рэспублікі Беларусь 1992.
Тв.: Роль частиц материала мишени в динамике лазерного эрозионного факела // Инженерно-физ. журн. 1992. Т. 62, № 5. с. 33
ГАНЧАРО́Ў Іван Аляксандравіч (18.6.1812, г. Сімбірск, цяпер г. Ульянаўск, Расія — 27.9.1891), рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1834). Служыў у Мін-ве фінансаў, быў цэнзарам Пецярбургскага цэнзурнага к-та (1855—60), гал. рэдактарам газ. «Северная почта» (1862—63) і інш. У ранніх аповесцях «Ліхая болесць» (1838) і «Шчаслівая памылка» (1839) адчуваецца ўплыў пушкінскай і гогалеўскай прозы. У аснове першага рамана «Звычайная гісторыя» (1847) сутыкненне марнай летуценнасці правінцыяльнага дваранства з практыцызмам бурж. дзелавітасці, якая і перамагае. У 1852— 54 прыняў удзел у экспедыцыі на ваен. фрэгаце «Палада» ў якасці сакратара адмірала Я.В.Пуцяціна. Яго пуцявыя нататкі, напісаныя з трапнай назіральнасцю, дасціпным гумарам і яскравай мовай, склалі цыкл нарысаў «Фрэгат «Палада» (1858). У рамане «Абломаў» (1859) Ганчароў вывеў вельмі характэрны тып рас. дваранства, жыццё якога няўмольна паглынаецца прыгонніцкім укладам, што падпарадкоўвае не толькі грамадскія адносіны, але і лёс асобнага чалавека. «Абломаўшчына» стала абагульняльным паняццем для такіх з’яў жыцця, як бяздзейнасць, марнатраўства, разлад паміж словам і справай. Своеасаблівую трылогію рус. жыцця 1840— 60-х г. завяршае раман «Абрыў» (1869), прысвечаны лёсу новага пакалення, што шукае свайго шляху ў жыцці. У творах Ганчарова глыбінныя фундаментальныя працэсы — разбурэнне патрыярхальнага ўкладу і непазбежная замена яго новым стылем жыцця, новымі адносінамі — перадаюцца праз сутыкненне характараў герояў, кожны з якіх з’яўляецца носьбітам сваёй праўды. Аўтар літ.-крытычных артыкулаў «Мільён пакут» (1872), «Лепш позна, чым ніколі» (1879) і інш. У перакладзе на бел. мову выдадзены раманы Ганчарова «Абломаў» (1939) і «Звычайная гісторыя» (1955).
Тв.: Собр. соч. Т. 1—8. М., 1977—80.
Літ.: Недзвецкий В.А. И.А.Гончаров — романист и художник. М., 1992. Н.В.Галаўко. с. 33
ГАНЧАРО́Ў Мікола (Мікалай Іванавіч; 8.5.1934, в. Заполле Віцебскага р-на — 25.11.1991), бел. графік, мастацтвазнавец, пісьменнік. Скончыў Маскоўскі паліграф. ін-т (1959). Працаваў на радыё, у ІМЭФ АН Беларусі, з 1963 гал. мастак Дзяржкамвыда Беларусі. Аформіў кнігі: «Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст.» (1980), «Янка Купала ў творчасці мастакоў» і «Якуб Колас у творчасці мастакоў» (1982), «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стст.» (1984, усе разам з Г.М.Галубовічам), «Беларускія мастакі пра Вялікую Айчынную вайну» (1985; складальнік і аўтар тэксту), «Беларуская кніжная графіка» (1987), «Беларускі палітычны плакат» (1989; складальнік і аўтар тэксту, з Галубовічам) і інш. У творчасці відавочны асэнсаванне лепшых здабыткаў сусв. кнігамастацтва, сувязь з нац. маст. традыцыямі. Пісаў на рус. і бел. мовах. Аўтар зб-каў вершаў і казак «Веснавая завязь» (1962), «Мішка-пілот» (1966), «Карусель» (1971), «Касмалёт» (1979), «Зямля ў квецені» (1983), «Касманаўтам быць хачу» (1984) і інш., мастацтвазнаўчых даследаванняў пра бел. мастакоў.
Тв.: К.М.Касмачоў. Мн., 1970; Г.Г.Паплаўскі. Мн., 1974; А.М.Кашкурэвіч. Мн., 1976; Мастацтва мужнасці і гераізму. Мн., 1976; С.Р.Раманаў. Мн., 1979; Васіль Шаранговіч. Мн., 1981; Праздники: Стихи. Мн., 1982. Л.Ф.Салавей. с. 33
ГАНЧАРО́Ў Якаў Ігнатавіч (5.4.1914, в. Казлоўка Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 26.3.1982), Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Нерчынскую школу малодшых авіяспецыялістаў (1937). У Чырв. Арміі з 1931. Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол (1939). У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Цэнтр., Бел. і 1-м Бел. франтах. 24.6.1941 бамбіў варожыя войскі на шашы Гродна—Маладзечна. Удзельнік вызвалення Харкава, Кіева, Гомеля, Бабруйска, Мінска, Брэста, баёў на тэр. Германіі. Нач. сувязі авіяэскадрыллі ст. лейтэнант Ганчароў зрабіў 221 баявы вылет на разведку і бамбардзіроўку ваен. аб’ектаў праціўніка. Да 1954 у Сав. Арміі. с. 34
ГАНЧА́РСТВА , выраб рэчаў гаспадарчага і дэкаратыўна-прыкладнога характару з гліны. Вядома многім народам свету як адно з найстараж. рамёстваў. На тэр. Беларусі пач. форма ганчарства з ручной фармоўкай вырабаў і абпалам на вогнішчы вядома з часоў неаліту. З пашырэннем ганчарнага круга (10 ст.) і ганчарнага горна вылучылася ў спецыялізаванае рамяство, якое дасягнула росквіту ў 16—18 ст. У многіх бел. гарадах (Мінск, Брэст, Гродна, Полацк, Віцебск, Слуцк, Капыль, Камянец, Клецк, Стрэшын, Мір, Шклоў, Дзісна) дзейнічалі самаст. ці аб’яднаныя з іншымі ганчарныя цэхі, якія выраблялі посуд, кафлю, дробную пластыку. Вырабы цэхавага рамяства, у якіх нярэдка адчуваўся ўплыў зах.-еўрап. маст. стыляў, аздабляліся штампаваным, прадрапаным ці ляпным дэкорам, ангобнай размалёўкай, у большасці выпадкаў глазураваліся. У 19 ст. цэхавая вытв-сць заняпала, ганчарства становіцца пераважна сельскім рамяством. У канцы 19— 1-й пал. 20 ст. на Беларусі вядома больш за 200 асяродкаў ганчарства.
Асн. прылада для фармавання ганчарных вырабаў — ганчарны круг, падсушаныя вырабы абпальвалі ў горне. Асартымент вырабаў вызначаўся гасп. патрэбамі. Выраблялі посуд для гатавання ежы (гаршкі, макотры, латушкі, пражэльнікі, рынкі, формы), для захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў (карчагі, слаі, гарлачы, глякі, спарышы), сталовы посуд (збаны, талеркі, міскі, кубкі, маслёнкі), рэчы штодзённага ўжытку (рукамыйнікі, паілкі), утылітарна-дэкар. посуд (вазоны, вазы, букетнікі, фігурны посуд), ляпілі таксама дробную пластыку і цацкі. Самастойным рамяством, пераважна гарадскім, была вытв-сць кафлі. У цэлым узоры бел. нар. ганчарства вызначаюцца простымі выразнымі формамі, у аснове — шар, цыліндр, конус. Дэкор абмяжоўваўся звычайна сціплымі хвалістымі і прамымі паяскамі (стараж. сімвал вады), выціснутымі завостранай палачкай на плечуках посуду ў час яго фармоўкі на крузе ці нанесенымі вадка разведзенай глінай іншага колеру (ангобам). Ганчарны посуд Падняпроўя вызначаецца стройнасцю і вытанчанасцю формаў, плаўнымі S-падобнымі абрысамі (гл. Бабінавіцкая кераміка, Благаўская кераміка, Дубровенская кераміка). На Пн Беларусі формы посуду масіўныя, устойлівыя, гарлавіны яго нібы раздаюцца ў бакі (гл. Дзісенская кераміка), нярэдка вырабы дзеля трываласці абгортвалі стужкамі бяросты, што надавала ім дадатковы дэкар.-маст. эфект. Ганчары паўд.-зах. Беларусі аддавалі перавагу прысадзістым шарападобным формам, на якія нібы насаджаны цыліндрычныя гарлавіны (гл. Гараднянская кераміка, Пружанская кераміка). Дэкар. якасці вырабаў залежалі таксама ад спосабаў хімікатэрмічнай апрацоўкі. Чорна-карычневымі плямамі на светлай тэракотавай паверхні вызначалася гартаваная кераміка, характэрная для архаічных вясковых асяродкаў ганчарства пераважна паўн.-зах. Беларусі. Гарманічнасць формаў і дэкору ў выглядзе палосак, сеткі, елачкі характэрна для чорнаглянцаваных вырабаў паўд.-зах. Беларусі (Пружаны, Ружаны Пружанскага р-на, Поразава Свіслацкага р-на, Мір Карэліцкага р-на). Кантрастам маляўнічых падцёкаў палівы карычневага, зялёнага, жоўтага колераў на светлым тэракотавым фоне чарапка вылучаліся глазураваныя вырабы. Ангобны дэкор, характэрны для вырабаў некат. асяродкаў ганчарства (Бабінавічы Лёзненскага р-на, Ракаў, Івянец Валожынскага р-на), быў сціплы і рэдка пераходзіў у стадыю ручной адвольнай размалёўкі (гл. Ракаўская кераміка).
У 1920—50-я г. ў многіх асяродках ганчарства былі створаны ганчарныя арцелі. У 1960-я г. адны з іх спынілі сваю дзейнасць, іншыя былі пераўтвораны ў дзярж. прадпрыемствы (гл. ў арт. Івянецкая кераміка). З сярэдзіны 20 ст. з насычэннем рынку прамысл. прадукцыяй традыц. ганчарства стала інтэнсіўна скарачацца. У наш час большасць ганчарных вырабаў страціла утылітарнае прызначэнне і выконвае пераважна дэкар.-маст. функцыі. Традыц. посуд нешырокага асартыменту (гаршкі, збанкі, вазоны) вырабляюць у некат. асяродках ганчарства, у ганчарных цэхах паасобных камбінатаў буд. матэрыялаў. На вытв-сці ганчарных вырабаў утылітарна-дэкар. і маст. прызначэння спецыялізуецца аб’яднанне «Беларуская мастацкая кераміка» з прадпрыемствамі ў Івянцы, Радашковічах і Мазыры. З мэтай адраджэння традыц. ганчарства праведзены абласныя святы «Ганчарны круг — 95» у Обалі Шумілінскага р-на, «Ганчарны звон» у Любані (1996), рэспубліканскае свята «Ганчарны круг—96» у Бачэйкаве Бешанковіцкага р-на.
Літ.: Милюченков С.А. Белорусское народное гончарство. Мн., 1984; Сахута Я.М. Беларуская народная кераміка. Мн., 1987; Здановіч Н.І., Трусаў А.А. Беларуская паліваная кераміка ХІ—XVIII стст. Мн., 1993. Я.М.Сахута. с. 34
ГАНЧАРУ́К Уладзімір Іванавіч (н. 6.7.1961, пас. Качубееўка Стаўрапольскага краю, Расія), бел. жывапісец, педагог. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1989). У 1991—94 вучыўся ў Творчых акад. майстэрнях у М.Савіцкага. З 1994 у Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе ў жанры тэматычнай карціны, партрэта, нацюрморта. Філас. разважанні аб шматграннасці жыцця, свой духоўны, эстэт. ідэал Ганчарук выяўляе праз зварот да міфалагічных сюжэтаў, легендаў, паданняў. Сярод твораў: «Казачніца» (1985), «Лістапад», «Забыты Бог», «Прадказальнік» (усе 1988), трыптых «Датычнасць» (1989), «Знак зацьмення» (1991), «Адзінокая зорка», «Тэсей і мінатаўр» (абедзве 1992), «Блаславенне» (1993), «Жнівень», «Распяцце», «Зварот», «Усім самотным» (усе 1994), «Прэлюдыя ночы», серыя «Цыганскі барон» (усе 1996). Л.Ф.Салавей. с. 35
ГАНЧАРЫ́ , вёска ў Лідскім р-не Гродзенскай вобл., у сутоках рэк Дзітва і Нёман. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПдУ ад г. Ліда, 100 км ад Гродна, 1 км ад чыг. ст. Ганчары, на аўтадарозе Ліда—Навагрудак. 460 ж., 175 двароў (1996). Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1779). Каля вёскі стаянкі мезаліту, неаліту і бронзавага веку. с. 35
ГАНЧАРЫ́ , вёска ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і племсаўгаса. За 12 км на Пд ад г. Ляхавічы, 208 км ад Брэста, 3 км ад чыг. ст. Райтанаў, на аўтадарозе Івацэвічы— Слуцк. 461 ж., 165 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, амбулаторыя, аддз. сувязі. с. 35
ГАНЧА́РЫК Міхаіл Мікалаевіч (24.11.1899, в. Кляннік Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 11.4.1986), бел. фізіёлаг раслін. Чл.-кар. АН Беларусі (1969), д-р біял. н., праф. (1960). Засл. дз. нав. Беларусі (1972). Скончыў Горацкі с.-г. ін-т (1924). З 1929 у Ін-це біялогіі АН Беларусі (з 1931 нам., в.а. дырэктара). У 1933 арыштаваны, вызвалены ў 1947. У 1949 зноў арыштаваны, рэабілітаваны ў 1956. У 1956—58 у БСГА, з 1958 у Ін-це біялогіі, з 1961 заг. аддзела фотасінтэзу, з 1967 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі (у 1967—72 дырэктар). Навук. працы па вырошчванні бульбы, капусты ва ўмовах Крайняй Поўначы, даследаванні фотасінтэзу ў бульбе і яе патрабавальнасці да вільготнасці глебы ў антагенезе, уплыву іонаў хлору і хлорзмяшчальных калійных угнаенняў на фізіял. працэсы раслін. с. 35
ГАНЧА́РЫК Уладзімір Іванавіч (н. 29.4.1940, в. Аўгустова Лагойскага р-на Мінскай вобл.), прафсаюзны дзеяч Беларусі. Канд. эканам. н. (1976). Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1961), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1976). З 1961 на гасп., камсамольскай і парт. рабоце. З 1976 1-ы сакратар Чэрвеньскага райкома КПБ, нам. заг. аддзела аргпартработьі ЦК КПБ, 2-і сакратар Магілёўскага абкома КПБ. З 1986 старшыня Бел. рэсп. савета прафсаюзаў, з 1990 старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Дэп. Вярх. Савета Беларусі ў 1985—90 і ў 1995— 96. Нар. дэп. СССР у 1989—91. с. 35
ГАНЧАРЭ́НКА Андрэй Маркавіч (н. 2.1.1933, в. Версанка Крупскага р-на Мінскай вобл ), бел. фізік. Акад. АН Беларусі (1984, чл.-кар. 1972), д-р фізіка-матэм. н. (1972), праф. (1974). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1956). З 1959 у Ін-це фізікі, з 1970 нам. дырэктара ін-та і кіраўнік Магілёўскага аддз. Ін-та фізікі, у 1987—97 гал. вучоны сакратар Прэзідыума, адначасова з 1991 дырэктар Аддзела антычных праблем інфарматыкі АН Беларусі. Навук. працы ў галіне фіз. і інтэгральнай оптыкі, квантавай і аптычнай электронікі. Распрацаваў тэорыю дыэлектрычных хваляводаў і святлаводаў, тэорыю анізатропных рэзанатараў аптычных квантавых генератараў. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.: Гауссовы пучки света. Мн., 1977; Основы теории оптических волноводов. Мн., 1983 (разам з В.А.Карпенкам).
Літ.: А.М. Ганчарэнка // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук 1993. № 1.
М.У.Токараў. с. 35
ГАНЧАРЭ́НКА Васіль Дзям’янавіч (19.6.1923, г. Днепрапятроўск, Украіна — 16.9.1983), бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1964). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1955, клас І.Патаржынскага). З 1955 працаваў у Пермі і Маскве. З 1960 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. У операх бел. кампазітараў выканаўца партый: Лявон Бурак («Калючая ружа» Ю.Семянякі, Апанас («Алеся» Я.Цікоцкага), Лагоўскі («Яснае світанне» А.Туранкова), Платонаў («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера), сенатар Фаскары («Джардана Бруна» С.Картэса); у класічным рэпертуары — Анегін, Ялецкі, Роберт («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Жэрмон («Травіята» Дж.Вердзі), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Малатэста («Дон Паскуале» Г.Даніцэці), Валянцін («Фауст» Ш.Гуно), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), граф Альмавіва («Вяселле Фігара» В.А.Моцарта), а таксама камісар Арцем’еў («Брэсцкая крэпасць» К.Малчанава), Фердынанд («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева). Вёў канцэртную дзейнасць. З 1980 выкладаў у Бел. кансерваторыі (у опернай студыі кансерваторыі паставіў оперы «Паяцы» Р.Леанкавала і «Яўген Анегін»). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне твораў Мусаргскага (1956). А.Я.Ракава. с. 35
ГАНЧАРЭ́НКА Іван Іванавіч (30.7.1908, с. Яблыневае Палтаўскай вобл., Украіна — 5.6.1988), украінскі паэт. Скончыў Ін-т чырвонай прафесуры (1934, Харкаў). Друкаваўся з 1925. Першы зборнік вершаў — «Сябры» (1930). У паэт. творах (зб-кі «Гады ідуць», 1968; «Абеліскі», 1974; «Ззяйце, зоркі», 1977, і інш.) жыццё, праблемы сав. моладзі, калгаснай вёскі, подзвіг народа ў Вял. Айч. вайну. Пераклаў на ўкр. мову творы П.Глебкі, Я.Купалы, Я.Непачаловіча, М.Танка. На бел. мову творы Ганчарэнкі перакладалі Р.Барадулін, Н.Гілевіч, Г.Кляўко.
Тв.: Вибране. Т. 1—2. Киïв, 1978; Вибране. Киïв, 1988. В.А.Чабаненка. с. 35
ГАНЧАРЭ́НКА (па мужу Яўдошанка) Надзея Мацвееўна (н. 1.7.1929, г. Адэса, Украіна), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыла Адэскае тэатр. вучылішча (1950). У 1955—88 у Брэсцкім драм. т-ры імя ЛКСМБ. Выконвала драм. і характарныя ролі. Спалучэнне жаноцкасці з унутр. цвёрдасцю характару, эмацыянальнасць, глыбокае пранікненне ва ўнутр. свет гераінь вызначальныя ў мастацтве Ганчарэнкі. Сярод лепшых роляў: Зорына, Марына («Брэсцкая крэпасць», «Людзі і камяні» К.Губарэвіча), Інга («Чатыры крыжы на сонцы» А.Дзялендзіка), Наталля Фадзееўна («І змоўклі птушкі...» І.Шамякіна), Ганна Ісакаўна («Верачка» А.Макаёнка), Маці («Парог» А.Дударава), Яўгенія, Мамаева («На бойкім месцы», «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Наташа («Тры сястры» А.Чэхава), Валька («Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава), Марсела («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), лэдзі Мільфард («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Эліза («Пігмаліён» Б.Шоу). с. 36
ГАНЧАРЭ́НКА Рыгор Рыгоравіч (н. 30.11.1950, г. Талас, Кіргізія), бел. вучоны-генетык. Чл-кар. АН Беларусі (1996), д-р біял. н. (1991), праф. (1993). Чл. Амерыканскай АН і мастацтваў (Нью-Йорк; 1995). Скончыў Новасібірскі ун-т (1979). З 1982 у Гомельскім ун-це, з 1986 у Ін-це лесу Нац. АН Беларусі (Гомель). Навук. працы па генетыцы прыродных папуляцый жывёл і раслін, генасістэматыцы, малекулярнай эвалюцыі, радыяцыйнай генетыцы і мутагенезе, кіраванні генет. рэсурсамі прыродных папуляцый у лясных экасістэмах, будове генет. картаў, энтамалогіі. Прэмія АН Беларусі 1995.
Тв.: Руководство по исследованию хвойных видов методом электрофоретического анализа изоферментов. 2 изд., Гомель, 1989 (разам з У.Я.Падутавым, У.У.Паценка); Intra-and interspecific genetic differentiation in closely related Pines from Pinus subsections Sylvestres and Cembrae in the former Soviet Union (разам з А.Я.Сіліным, У.Я.Падутавым) // Plant systematics and evolution. Vienna, 1992—95; Allozyme variation in natural populations of Eurasian Pines (з імі ж) // Silvae Genetica. Frankfurt a M., 1993—96. Vol. 42—43, 45. с. 36
ГА́НЧАЎ (сапр. Марынаў) Марка (н. 13.2.1932, в. Марча Ловецкай акругі, Балгарыя), балгарскі пісьменнік, перакладчык, грамадскі дзеяч. Скончыў Сафійскі ун-т (1955). Друкуецца з 1946. Аўтар сатырычных і лірычных вершаваных зб-каў «Насенне спее» (1957), «Марсіянскія захапленні» (1960), «Другое прышэсце» (1962), «Бягучае дрэва» (абодва 1969), «Люстэрка адваротнага бачання», «Драпіны» (1975), «Маўклівыя сірэны» (1977), «Прафесія нязгода» (1982), «Ветэраны нічога» (1985), кн. эсэ «Апрошчанне і пракляцце падману» (1991), вершаў і казак для дзяцей. З 1993 пасол Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Беларусь. На балг. мову перакладае творы Н.Гілевіча, Я.Сіпакова. На бел. мову першы Ганчава перакладае Гілевіч. с. 36
ГАНЬСУ́ , правінцыя ў Паўн. Кітаі. Пл. 362,9 тыс. км2. Нас. каля 35 млн. чал. (1994). Адм. ц. г. Ланьчжоў. Рэльеф пераважна горны. На Пн — горы Бэйшань (выш. да 2791 м), на Пд ад іх горы Наньшань (вышэй за 5000 м), Міньшань, Цыньлін. На крайнім У частка Лёсавага плато. Клімат кантынентальны. Ападкаў 150—400 мм, на ПдУ да 600 мм. Паўн. Ганьсу адносіцца да бяссцёкавых раёнаў Цэнтр. Азіі, сярэдняя дрэніруецца р. Хуанхэ і яе прытокамі, паўд. належыць бас. Янцзы. Пераважаюць горна-стэпавыя і горна-пустынныя ландшафты. С.-г. раён, апрацоўваецца каля 15% тэрыторыі, значная частка штучна арашаецца. Пасевы пшаніцы, проса, гааляну, кукурузы, ячменю, цукр. буракоў, тытуню, бавоўны. Жывёлагадоўля качавая (авечкі, буйн. раг. жывёла і які, вярблюды, коні). Нафтаздабыча і нафтаперапрацоўка (цэнтр г. Юймынь). Здабыча каменнага вугалю, меднай і жал. руд. Прам-сць: хім., металаапр., атамная (вытв-сць расшчапляльных матэрыялаў). Асн. прамысл. цэнтр. — г. Ланьчжоў. Транспарт чыгуначны і аўтамабільны. с. 36
ГАНЬСУ́ЙСКІ КАЛІДО́Р , гл. Хэсі калідор. с. 36
ГАНЬЦЗЯ́Н , рака на ПдУ Кітая, у бас. р. Янцзы. Даўж. каля 760 км, пл. бас. каля 82 тыс. км2. Пачынаецца ў гарах Наньлін і Уішань, цячэ пераважна на Пн у міжгорнай даліне, упадае ў воз. Паянху. Асн. прытокі: Юаньшуй, Цзіньцзян, Ляашуй (левыя). Летнія паводкі. Сярэдні расход вады каля 2300 м3/с. На Ганьцзяне — гарады Ганьчжоў (пачатак суднаходства), Наньчан. с. 36
ГАНЬЧЖО́Ў , горад на У Кітая, на р. Ганьцзян, прав. Цзянсі. Каля 0,5 млн. ж. (1994). З-д металургічнага абсталявання, прадпрыемствы тэкст., дрэваапр. прам-сці. с. 36
ГАНЭ́ Вадзім Арведавіч (н. 6.8.1948, г. Троіцк, Расія), бел. вучоны ў галіне кібернетыкі. Д-р тэхн. н. (1991), праф. (1992). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае, вучылішча ППА (1971). З 1975 у Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па сістэмах кіравання і апрацоўкі інфармацыі. Распрацаваў метады аналізу і аптымізацыі аўтам. сістэм кіравання пры выпадковых скачкападобных уздзеяннях, метады аналіт. канструявання рабастных сістэм сачэння.
Тв.: Управление в системах с разделением времени. Мн., 1982 (разам з В.М.Арцем’евым, В.Л.Сцяпанавым); Расчет следящих систем: Справ. пособие. Мн., 1990 (разам з В.Л.Сцяпанавым). с. 36
ГА́ПАВА Валянціна Ігнатаўна (н. 3.1.1923, в. Малая Чарніца Віцебскага р-на), бел. літ.-знавец. Канд. філал. н. (1953). Скончыла Ленінградскі ун-т (1946). Удзельніца абароны Ленінграда. Выкладала польскую л-ру і курс славянскіх л-р у Ленінградскім ун-це (1949—54), рус. л-ру ў Мінскім пед. ін-це (1955—57). У 1959—86 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкуецца з 1952. Даследуе бел.-польскія і бел.-рус. літ. ўзаемасувязі, творчыя пытанні бел. паэзіі 20 ст.
Тв.: Эліза Ажэшка: Жыццё і творчасць. Мн., 1969; Зменлівае і спрадвечнае: Вопыт тыпал. даслед. бел. і пол. «вясковай прозы». Мн., 1975; Пімен Панчанка. Мн., 1977; Белорусско-русское поэтическое взаимодействие. Мн., 1979; Перачытваючы «Спадчыну» Янкі Купалы. Мн., 1983. с. 36
ГАПА́К , украінскі нар. танец. Узнік у Войску Запарожскім. Бывае сольны, парны, групавы. Уключае скокі, прысядкі, вярчэнні і інш. віртуозныя танц. рухі. Тэмп хуткі. Муз. памер 2/4. Пашыраны і на Беларусі, пераважна ў зах. і паўд.-зах. раёнах, мае адметныя рысы: выконваецца звычайна трыма танцорамі, суправаджаецца прыпеўкамі. Жанр гапака выкарыстаны ў творах многіх укр., рус. і інш. кампазітараў: у операх «Чаравічкі» і «Мазепа» П.Чайкоўскага, «Майская ноч» М.Рымскага-Корсакава, «Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага, «Энеіда» М.Лысенкі, балетах «Тарас Бульба» В.Салаўёва-Сядога, «Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні, «Гаянэ» А.Хачатурана і інш. Выконваецца і як самаст. муз. п’еса. с. 36
ГАПАНО́ВІЧ Віктар Якаўлевіч (н. 15.4.1921, в. Сярэднікі Слуцкага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны-отарыналарынголаг. Д-р мед. н. (1969), праф. (1973). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1951) і працуе ў гэтым ін-це. Навук. працы па біял. і крыягенных метадах лячэння ў отарыналарынгалогіі. З яго ўдзелам распрацаваны і выраблены фантомы-трэнажоры па отарыналарынгалогіі для падрыхтоўкі спецыялістаў па аказанні хуткай і неадкладнай дапамогі.
Тв.: Аутогенные фибринные пленки в оториноларингологии. Мн., 1979; Ангина и хронический тонзиллит. Мн., 1982; Оториноларингологический атлас. М., 1989 (разам з В.М.Аляксандравым). с. 36
ГАПАНО́ВІЧ Дзмітрый Апанасавіч (26.10.1896, в. Танежыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 29.11.1952), генерал-лейтэнант (1944). Удзельнік грамадз. вайны. З 1937 у Палітупраўленні РСЧА. У Вял. Айч. вайну чл. ваен. савета Цэнтр. фронту, Кіеўскай, Уральскай, Маскоўскай ваен. акруг, Маскоўскай зоны абароны. З 1947 нам. па паліт. частцы камандуючага войскамі ваен. акругі, нач. Гал. ўпраўлення баявой і фіз. падрыхтоўкі сухапутных войск. с. 36
ГАПЕ́ЕЎ Яфім Данілавіч (8.3.1908, в. Левенка Бранскай вобл., Расія — 3.7.1990), адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Скончыў Рэсп. парт. школу пры ЦК КП(б)Б (1949). З 1931 у Чырв. Арміі. З 1933 на сав. і парт. рабоце. З ліп. 1941 у тыле ворага, з студз. 1943 упаўнаважаны ЦК КП(б)Б і БШПР па Лідскай зоне, у крас. 1943 — ліп. 1944 камандзір Лідскага партыз. злучэння, адначасова кіраўнік Лідскага падп. міжрайпартцэнтра, сакратар Баранавіцкага падп. абкома КП(б)Б. Пасля вайны на парт. рабоце. Ганаровы грамадзянін г. Ліда. с. 37
ГАПЛАЛО́ГІЯ (ад грэч. haploos адзіночны, просты + ...логія), выпадзенне ў выніку дысіміляцыі аднаго з двух аднолькавых (ці падобных) складоў, якія стаяць побач; адзін з відаў камбінаторных змяненняў гукаў. Часцей узнікае на стыку складоў (напр., мінералогія <мінералалогія, трагікамедыя <трагікакамедыя). с. 37
ГАПЛАФА́ЗА (ад грэч. haploos адзіночны + фаза), фаза жыццёвага цыкла асобіны, якая характарызуецца адзінарным (гаплоідным) наборам храмасом у ядрах клетак. У большасці жывёл гаплаза моцна рэдукавана і практычна зведзена да палавых клетак; у многіх зялёных водарасцей увесь цыкл, за выключэннем зіготы, адбываецца ў гаплазе. У пакрытанасенных раслін гаплаза прадстаўлена зародкавым мяшком (жаночы гаметафіт) і пылковым зернем (мужчынскі гаметафіт). с. 37
ГАПЛО́ІД (ад грэч. haploos адзіночны + eidos від), арганізм (клетка, ядро) з адзінарным (гаплоідным) наборам храмасом. Абазначаецца лац. літарай n. Утвараецца пры ўдзеле храмасомнага набору адной бацькоўскай гаметы, таму мае толькі па адной храмасоме кожнага тыпу. У многіх мікраарганізмаў і ніжэйшых раслін гаплоід у норме прадстаўляе адну са стадый жыццёвага цыкла (гаплафаза, гаметафіт), а ў некат. відаў членістаногіх гаплоідамі з’яўляюцца самцы. У большасці жывёл (і чалавека) гаплоідныя толькі палавыя клеткі. Для гаплоіда характэрна стэрыльнасць пры палавым размнажэнні. с. 37
ГАПО́Н (сапр. Гапон-Новых) Георгій Апалонавіч (17.2.1870, в. Белякі Палтаўскай вобл., Украіна — 10.4.1906), свяшчэннік, удзельнік падзей 1905 у Расіі. Скончыў Палтаўскую семінарыю (1893), у 1898—1903 вучыўся ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі. З 1902 быў звязаны з нач. Маскоўскага ахоўнага аддзялення С.В.Зубатавым. У 1903 стварыў арг-цыю «Сход рускіх фабрычна-заводскіх рабочых Санкт-Пецярбурга». Ініцыятар петыцыі пецярбургскіх рабочых да імператара Мікалая ІІ і шэсця да Зімняга палаца дзевятага студзеня 1905, якое закончылася расстрэлам дэманстрантаў. Да кастр. 1905 у эміграцыі. Намагаўся пранікнуць у «баявую арг-цыю» эсэраў, але быў выкрыты і паводле прыгавору павешаны ў Азёрках (каля Пецярбурга).
Тв.: История моей жизни. М., 1990.
Літ.: Лурье Ф.М. Гапон и Зубатов // Лурье Ф.М. Полицейские и провокаторы. СПб., 1992. с. 37
ГАПО́НЕНКА Васіль Іванавіч (н. 13.4.1928, в. Сабалі Брагінскага р-на Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне фізіялогіі, біяхіміі і радыебіялогіі раслін. Д-р біял. н. (1985). Скончыў БДУ (1952). З 1957 у Ін-це фотабіялогіі, з 1988 у Ін-це радыебіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па абнаўленні хларафілу і актыўнасці фотасінтэтычнага апарата, назапашванні радыенуклідаў раслінамі і іх прадукцыйнай здольнасці.
Тв.: Влияние внешних факторов на метаболизм хлорофилла. Мн., 1976; Обновление хлорофилла и продуктивность растений. Мн., 1996 (разам з Г.М.Нікалаевай, С.М.Шаўчук). с. 37
ГАПО́НЕНКА Сяргей Васілевіч (н. 5.6.1958, Мінск), бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1996). Сын В.І.Гапоненкі. Скончыў БДУ (1980). З 1980 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Навук. працы па оптыцы паўправаднікоў. Вызначыў асаблівасці насычэння паглынання ў дамешкавых крышталях пры інтэнсіўным лазерным узбуджэнні, даследаваў аптычныя нелінейнасці, абумоўленыя эксітон-эксітоннымі ўзаемадзеяннямі, эвалюцыю аптычных уласцівасцей рэчыва пры пераходзе ад кластэраў да крышталёў.
Тв.: Оптические процессы в полупроводниковых нанокристаллитах (квантовых точках) // Физика и техника полупроводников. 1996. Т. 30. № 4. с. 37
ГАПРЫНДАШВІ́ЛІ Нона Цярэнцьеўна (н. 3.5.1941, г. Зугдыды, Грузія), грузінская спартсменка (шахматы). Засл. майстар спорту (1964). Міжнар. гросмайстар (1976), першая жанчына, якой прысвоена званне міжнар. гросмайстэра сярод мужчын (1978). Пяціразовая чэмпіёнка свету (1962—78). Пяціразовая чэмпіёнка СССР (1963, 1973/74, 1981, 1983, 1985). Лаўрэат шахматнага прыза «Оскар» (1982). с. 37
ГАПЯЁНАК Мікалай Іванавіч (н. 17.4.1919, в. Бярозна Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл ), Герой Сав. Саюза (1945). Канд. ваен. н. (1960). Скончыў авіяшколу Грамадз. паветр. флоту ў г. Балашоў (1939), ваенна-авіяц. школу (1940), Ваенна-паветр. акадэмію (1951). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Ленінградскім, Паўн.-Зах., Калінінскім, Волхаўскім, Варонежскім, Сцяпным, 1-м і 2-м Укр. франтах. Нам. камандзіра эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў авіяпалка, капітан Гапяёнак зрабіў 198 баявых вылетаў. Да 1952 служыў у ВПС, да 1979 на ваенна-пед. рабоце. с. 37
ГАРА́ , ізаляванае рэзкае падняцце зямной кары сярод роўнай мясцовасці. Вышыня гары ад падножжа да вяршыні больш за 200 м. Гарой называюць таксама вяршыні ў горных краінах. Найвышэйшая гара на Зямлі — Джамалунгма (Эверэст) у Гімалаях (8848 м над узроўнем мора). На раўнінных тэр. гарамі зрэдку называюць і невял. падняцці, якія фактычна з’яўляюцца ўзгоркамі. Найвыш. пункты Беларусі: Дзяржынская гара (345 м), Лысая гара (342 м), Маяк (335 м), Замкавая гара (323 м), Мілідаўская гара (320 м), Гаршэва гара (296 м). с. 37
ГАРА́ , мантаньяры, 1) у час франц. рэвалюцыі 1789—99 назва рэв.-дэмакр. крыла Канвента, якая прадстаўляла партыю якабінцаў; займала на пасяджэннях верхнія лавы (адсюль назва). 2) У час франц. рэвалюцыі 1848 група дробнабурж. дэмакратаў ва Устаноўчым сходзе, якая лічыла сябе наследнікамі ідэй мантаньяраў канца 18 ст. У лют. 1849 «Новай Гарой» назвалі блок дробнабурж. дэмакратаў і сацыялістаў.
Літ.: Молчанов Н.Н. Монтаньяры. М., 1989. с. 37
ГАРА́ ТАВА́РНАЯ , радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу каля в. Перкавічы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. Паклад з 3 лінзаў у канцовамарэнных адкладах сярэднеплейстацэнавага зледзянення. Разведаныя запасы больш за 15 млн. м3. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,5—24,2 м, ускрышы 0,2—9,5 м. Пяскі прыдатныя на буд. растворы, жвір — на выраб бетону. А.П.Шчураў. с. 37
ГАРАБУ́РДА Васіль Міхайлавіч, бел. друкар і кнігавыдавец 16 ст. Пад кіраўніцтвам І.Фёдарава і П.Мсціслаўца прымаў удзел у рабоце Заблудаўскай друкарні. Арганізаваў друкарню ў Вільні, каля 1580 выдаў «Евангелле вучыцельнае» — блізкую копію заблудаўскага выдання 1569, у 1582 — «Актоіх» («Васьмігалоснік») з пасляслоўем, падпісаным ім. Працягваў выдавецкія традыцыі Заблудаўскай друкарні, выдаваў кнігі на царк.-слав. мове вял. фарматам, у 2 колеры. Захавалася каля 35 экз. яго кніг. Друкарня Гарабурды перайшла да Мамонічаў. с. 37
ГАРАБУ́РДА Міхаіл (? — чэрв. 1586), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, дыпламат. З роду Гарабурдаў. Зрабіў вял. ўклад ў дыпламат. забеспячэнне Лівонскай вайны 1558—83. У 1559 і 1561 ездзіў у Крым, каб схіліць татар да нападаў на Расію. У 1563—54 і 1566 сакратар пасольстваў у Маскву. У 1571 і 1573 пасол ВКЛ у Маскву. Вёў перагаворы пра абранне на трон Рэчы Паспалітай царэвіча Фёдара Іванавіча пры ўмове прыняцця ім каталіцтва. За заключанае перамір’е прызначаны пісарам ВКЛ, у 1579 атрымаў ва ўласнасць Свіслацкае староства і Клімавіцкую воласць на Гродзеншчыне. Быў абвінавачаны ў спробе перадаць Расіі Інфлянты ўзамен на Полацк і адхілены ад дыпламат. дзейнасці. У 1579—81 у арміі. У 1582 удзельнічаў у заключэнні Ям-Запольскага мірнага дагавора 1582, быў паслом у Маскву. З 1584 кашталян мінскі. Лічыў, што дыпламат. метадамі можна падпарадкаваць Расію Рэчы Паспалітай, у 1585—86 вёў перагаворы пра унію дзвюх дзяржаў і іх саюз супраць Турцыі. У Маскве Гарабурда набыў Біблію, якую перадаў К.В.Астрожскаму для друкавання (т. зв. «Астрожская Біблія» 1581). с. 37
ГАРАБУ́РДЫ , ваенныя і дзяржаўныя дзеячы ВКЛ, радавы герб «Габданк». Паходзяць, верагодна, з полацкіх баяр. Найб. вядомыя:
Сямён Багданавіч, полацкі баярын, у час Лівонскай вайны 1558—83 трапіў у маскоўскі палон. Валодаў у Полацкім ваяв. Азярцамі, Гарадзеяй, Ушачамі і інш. Лукаш Багданавіч, каралеўскі дваранін, удзельнік пасольстваў у Маскву ў 1537 і 1558. У 1563— 66 у маскоўскім палоне. Міхаіл (? — 1586), дыпламат, гл. Гарабурда М. Васіль Міхайлавіч, друкар, гл. Гарабурда В.М. Міхал Кароль (каля 1640—1709), дзярж. і вайсковы дзеяч ВКЛ. У 1666 дэпутат Трыбунала ВКЛ, пасол на сеймы 1688—99, з 1691 маршалак слонімскі. Выступаў супраць групоўкі Сапегаў. Камандаваў слонімскай харугвай у Алькеніцкай бітве 1700, дзе Сапегі былі разбіты. с. 38
ГАРАВА́Я Галіна Аляксандраўна (н. 7.2.1941, г. Барысаглебск, Расія), бел. скульптар. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1968), Бел. тэатр.-маст. ін-т (1973). Працуе ў галіне манум. і станковай скульптуры. У аснове філас. канцэпцыі твораў Гаравой — асэнсаванне гіст. працэсаў і з’яў сучаснасці. Сярод твораў: манум. кампазіцыя «Маці» (1976, р.п. Глуша Бабруйскага р-на), помнік воінам-кавалерыстам (1981, в. Горная Хоцімскага р-на; арх. Ю.Мамлін); паркавая скульптура «Голуб» (1988); станковыя работы «Беларусь партызанская», «Касманаўты» (абедзве 1975), «Несцерка і Паўлінка» (1985), «Дзекабрысты» (1986), «Нараджэнне» (1990), «Сляпыя» і «Аплакванне» (1993), «Патэн» і «Каханне» (1994), «Акг-1» (1995), «Акт-2» (1996) і інш. Л.Ф.Салавей. с. 38
ГАРАВЕ́Ц Аляксандр Канстанцінавіч (12.3.1915, в. Машканы Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 6.7.1943), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Віцебскі аэраклуб, Ульянаўскую лётную школу (1935). У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1942 на Паўн.-Каўказскім, Варонежскім франтах. Зрабіў 74 баявыя вылеты, удзельнічаў у 11 паветр. баях. Нам. камандзіра эскадрыллі знішчальнага авіяпалка ст. лейтэнант Гаравец у час Курскай бітвы ўступіў у бой з 20 бамбардзіроўшчыкамі ворага, збіў 9 самалётаў — адзіны ў свеце лётчык, які ў адным баі збіў столькі самалётаў. Загінуў у гэтым баі. На 597-м км аўтамагістралі Масква—Сімферопаль, у Полацку, вёсках Ског і Машканы Сенненскага р-на яму пастаўлены помнікі.
Літ.: Мень Г. История одного подвига. Мн., 1964. с. 38
ГАРАВЫ́Я , гарадзішча днепра-дзвінскай культуры і курганны могільнік полацкіх крывічоў каля в. Гаравыя Полацкага р-на Віцебскай вобл. На гарадзішчы выяўлены рэшткі доўгіх жытлаў слупавой канструкцыі, каменнае агнішча; сярод знаходак ляпны гліняны посуд, жал. прылады працы, косці жывёл. На могільніку было 38 круглых і падоўжаных у плане насыпаў; пахавальны абрад — трупаспаленне; пахавальны інвентар (шкляныя пацеркі, бронз. ўпрыгожанні, ляпныя гаршкі) выяўлены толькі ў 3 курганах. с. 38
ГАРАГЛЯ́Д Леанід Іванавіч (13.4.1916, г. Ашгабат, Туркменістан — 14.7.1986), Герой Сав. Саюза (1948), ген.-маёр авіяцыі (1953). Беларус. Скончыў акадэміі Ваенна-паветр. (1941), Генштаба (1950). У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з кастр. 1941 на Паўд.-Зах., 2-м і 1-м Укр. франтах: нач. штаба авіядывізіі, камандзір знішчальнага авіяпалка, дывізіі. Зрабіў 146 баявых вылетаў, удзельнічаў у 53 паветр. баях, асабіста збіў 15 самалётаў праціўніка. Да 1976 у Сав. Арміі. с. 38
ГАРАГЛЯ́Д Харытон Сцяпанавіч (11.10.1898, в. Стахава Столінскага р-на Брэсцкай вобл. — 23.5.1985), бел. вучоны ў галіне агульнай і сан. ветэрынарыі. Акад. АН Беларусі (1950), Акадэміі с.-г. навук БССР (1957—61), д-р вет. н., праф. (1939). Засл. дз. нав. Беларусі (1949). Скончыў Кіеўскі вет.-зоатэхн. ін-т (1925). У 1933—60 заг. кафедры Віцебскага вет. ін-та (у 1941—44 у Троіцкім вет. ін-це, Чэлябінская вобл.), адначасова ў 1950—54 дырэктар Бел. НДІ жывёлагадоўлі АН Беларусі, з 1956 заг. аддзела, нам. дырэктара, з 1971 навук. кансультант Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага. Навук. працы па вет.-сан. экспертызе, мікрабіялогіі, эпізааталогіі, паталаг. анатоміі, вет. санітарыі і гігіене, хваробах і санітарнай ацэнцы рыб. Распрацаваў метад гетэрагеннага донарства ў жывёлагадоўлі і апарат для абеззаражвання мяса пры прамысл. перапрацоўцы. Прапанаваў метады вызначэння прыроды жоўцевых пігментаў у мясе, альдэгідаў у тлушчах. Залаты медаль імя М.І.Вавілава.
Тв.: Болезни и вредители рыб. Мн., 1955; Трихинеллез сельскохозяйственных животных и его профилактика. Мн., 1959; Болезни диких животных. Мн., 1971; Ветеринарно-санитарная экспертиза с основами технологии переработки продуктов животноводства. 2 изд. М., 1981 (у сааўт.). с. 38
ГАРАДАВІКО́Ў Басан Бадзьмінавіч (15.11.1910, хутар Мокрая Яльмута Пралетарскага р-на Растоўскай вобл., Расія — 17.8.1983), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945), ген.-лейт. (1959). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1938), камандна-штурманскага саставу ВПС (1941), Генштаба (1955). З ліп. 1941 на Зах., Крымскім, 2-м Прыбалт., 3-м Бел., 1-м Далёкаўсх. франтах. Стралк. дывізія пад яго камандаваннем вызначылася ў баях за вызваленне Віцебска, Вільні, Каўнаса, у час прарыву абароны праціўніка ва Усх. Прусіі. Да 1961 у Сав. Арміі. с. 38
ГАРАДАВЫ́ , ніжэйшы чын гар. паліцэйскай варты ў Рас. імперыі ў 1862—1917. Служыў па вольным найме. с. 38
ГАРАДАВЫ́ МАГІСТРА́Т , саслоўны выбарны орган гар. ўпраўлення і суда ў Расіі ў 1721—28 і 1743—1864. Уведзены Пятром І. Падначальваўся Гал. магістрату. У гарадавы магістрат ўваходзілі бургамістры і ратманы (саветнікі), якіх выбіралі на пасадскіх сходах і зацвярджаў Гал. магістрат. Пасля губ. рэформы 1775 гарадавы магістрат выконваў суд. функцыі. с. 38
ГАРАДАВЫ́ ПРЫКА́ЗЧЫК , выбраны з павятовых служылых людзей правіцель горада (павета) у Расіі ў 16—17 ст. Выконваў функцыі гараднічага. Падпарадкоўваўся намесніку. Наглядаў за справамі служылых дваран, буд-вам і рамонтам гар. крапасных збудаванняў, боепрыпасамі, зборам падаткаў і выкананнем павіннасцей. У ваен. час выконваў функцыі гар. ваен. каменданта. Пасля ўвядзення ў гарадах пасады ваяводы гарадавыя прыказчыкі сталі іх памочнікамі, прызначаліся ваяводамі з мясц. дваран. с. 38
ГАРАДЗЕ́ЙСКІ ЦУКРО́ВЫ КАМБІНА́Т . Створаны ў г.п. Гарадзея Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. ў 1959 як цукр. з-д. З 1976 камбінат. У 1975—85 у складзе камбіната дзейнічаў з-д каліброўкі насення цукр. буракоў, у 1976—85 — саўгас «Буракаводчы». Мае цэхі па перапрацоўцы цукр. буракоў і жамерынасушыльны. Працуе на мясц. сыравіне (цукр. буракі), часткова на прывазной (цукар-сырэц з Кубы і Бразіліі). Асн. прадукцыя (1996): цукар-пясок, жамерыны, патака. с. 38
ГАРАДЗЕ́ЛЬСКАЯ У́НІЯ 1413 , саюз ВКЛ з Польшчай, юрыдычна замацаваны ў 3 граматах (прывілеях) 2.10.1413 у замку Гарадле на р. Зах. Буг. 1-я грамата выдадзена ад імя 47 польск. феадалаў, якія надзялялі 47 феадалаў-католікаў ВКЛ сваімі гербамі і тым самым прымалі іх у сваё гербавае брацтва. У 2-й грамаце феадалы-католікі ВКЛ прымалі гербы польск. феадалаў і абяцалі быць з імі ў вечнай дружбе і саюзе. У выпадку смерці вял. князя Вітаўта яны абяцалі не выбіраць сабе князя без парады і згоды польск. феадалаў. Тыя, у сваю чаргу, у выпадку смерці караля Уладзіслава ІІ (Ягайлы) таксама не павінны былі выбіраць новага караля без парады і згоды Вітаўта і феадалаў ВКЛ. У 3-й грамаце (т. зв. Гарадзельскі прывілей 1413) Ягайла і Вітаўт абяцалі назначаць на дзярж. пасады феадалаў-католікаў, якія прынялі польск. гербы, і дазволіць ім свабодна распараджацца маёмасцю ў маёнтках, даць ільготы каталіцкай царкве. У грамаце абвяшчалася аб’яднанне ВКЛ з Польшчай, аднак гарантавалася захаванне адасобленасці і нязменнасці ўлады вял. князя, тым самым захоўвалася самастойнасць ВКЛ. Гарадзельская унія ўмацоўвала сілы ВКЛ і Польшчы ў барацьбе з замежнай агрэсіяй, а таксама мела на мэце задобрыць рымскую курыю, якая была занепакоена паражэннем Тэўтонскага ордэна ў Грунвальдскай бітве 1410. І.А.Юхо. с. 38
ГАРАДЗЕ́ЛЬСКІ ПРЫВІЛЕ́Й 1413 , заканадаўчы акт, які юрыдычна замацоўваў Гарадзельскую унію 1413, выдадзены ад імя караля Польшчы Ягайлы і вял. кн. ВКЛ Вітаўта. Меў на мэце ўмацаванне і пашырэнне каталіцызму ў ВКЛ. Касцёл і каталіцкі клір набывалі правы і свабоды, як і ў Польскім каралеўстве. Паны і шляхта ВКЛ, якія прымалі каталіцкую веру і атрымлівалі гербы, маглі карыстацца прывілеямі, як і польск. паны і шляхта, набывалі права на свабоднае распараджэнне сваёй маёмасцю і атрыманне спадчыны. Прадугледжвалася ўвядзенне пасад ваяводы і кашталяна ў Вільні, Троках і інш. месцах. Кіруючыя дзярж. пасады маглі займаць выключна феадалы-католікі. Гарадзельскі прывілей замацаваў парадак: пасля смерці Вітаўта паны і шляхта ВКЛ не мелі права выбіраць вял. князя без згоды Ягайлы і польск. феадалаў, а тыя пасля смерці Ягайлы — выбіраць караля без згоды Вітаўта, паноў і шляхты ВКЛ.
Літ.: Белоруссия в эпоху феодализма: Сб. док. и материалов. Мн., 1959. Т. 1. С. 115— 118; Юхо І. Крыніцы беларуска-літоўскага права Мн., 1991. С. 32—35. І.А.Юхо. с. 39
ГАРАДЗЕ́НСКАЕ КНЯ́СТВА , удзельнае княства пач. 12 — пач. 15 ст. Цэнтр — г. Гарадзен (Гродна). Вядома як уладанне, атрыманае ў 1116 кн. Усеваладам Давыдавічам у пасаг за дачкой кіеўскага кн. Уладзіміра Манамаха Агаф’яй. Размяшчалася ў бас. Нёмана. Зручнае геагр. становішча спрыяла хуткаму эканам. і культ. развіццю княства. У 1127 Усевалад дапамагаў кіеўскаму кн. Мсціславу Уладзіміравічу ў паходзе на Полацк, у 1132 — на Літву. Сыны Усевалада актыўна ўдзельнічалі ў міжусобнай барацьбе за кіеўскі прастол на баку кн. Усевалада Вольгавіча (1144), кн. Мсціслава Ізяславіча (1150, 1151, 1167, 1170) і кн. Андрэя Багалюбскага (1173). У 1166, 1170, 1184 гарадзенскія палкі ў складзе аб’яднаных дружын хадзілі на полаўцаў. У апошняй чвэрці 12 ст. склалася гродзенская школа дойлідства. Былі развіты пісьменнасць і прыкладное мастацтва. З 1240-х г. Гарадзенскае княства ў складзе ВКЛ. У 1252, 1253, 1259, 1275, 1276 на княства нападалі галіцка-валынскія войскі, у 1277 іх падтрымлівалі татары. У 1270-я г. вакол Гарадзена пасяляліся прусы — бежанцы ад Тэўтонскага ордэна. У 1284—1402 на княства адбываліся шматлікія напады крыжакоў, якія ў 1299—1326 паспяхова адбіваў кашталян гарадзенскага замка Давыд Гарадзенскі. З канца 14 ст. княства стала ўладаннем Вітаўта, пры ім яно дасягнула значнага эканам. і культ. развіцця. Пасля заключэння Гарадзельскай уніі 1413 тэр. К.г. ўвайшла ў Трокскае ваяводства. Я.Г.Звяруга, В.В.Швед. с. 39
ГАРАДЗЕ́Ц , старажытны горад Полацкай зямлі. Належаў мінскім кн. Глебавічам, магчыма, быў цэнтрам удзельнага княства, добра ўмацаваны, размяшчаўся, верагодна, недалёка ад Мінска сярод лясоў. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1162 у сувязі з паходам друцкага кн. Рагвалода Барысавіча супраць менскага Валадара Глебавіча. Атаясамліванне Гарадца з некаторымі сучаснымі нас. пунктамі Беларусі (Гарадзеяй Нясвіжскага, Гарадзішчам Баранавіцкага, Гарадцом Талачынскага і Шаркаўшчынскага р-наў і інш.) беспадстаўнае. с. 39
ГАРАДЗЕ́Ц , вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Грэза. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км ад горада і чыг. ст. Быхаў, 67 км ад Магілёва. 797 ж., 289 двароў (1996).
Вядомы з 16 ст. як мястэчка Аршанскага пав. Віцебскага ваяв ВКЛ. У 1758 у Быхаўскім графстве. З 1772 у Рас. імперыі. У 1780 у Быхаўскім пав., 514 ж., 69 двароў, царква. З 1842 дзейнічала гарбарня, з 1866 нар. вучылішча. У 1897 Гарадзец — цэнтр воласці, 921 ж., 148 двароў, 2 ветракі, кузня, крама, піцейны дом, хлебазапасны магазін. У 1924—60 і з 1963 цэнтр сельсавета Быхаўскага р-на. У кастр. 1943 ням.-фаш. захопнікі спалілі вёску, загубілі 460 ж. У ліст. 1943 паміж партызанамі і карнікамі адбыўся Гарадзецкі бой 1943. У 1970 — 783 ж., 280 двароў.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магіла сав. воінаў, партызан, ахвяр фашызму. с. 39
ГАРАДЗЕ́Ц , вёска ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., на канале Мухавец (Каралеўскі канал). Цэнтр сельсавета і калгаса-камбіната. За 22 км на У ад г. Кобрын, 68 км ад Брэста, 2 км ад чыг. ст. Гарадзец. 1483 ж., 560 двароў (1996).
Вядомы з 16 ст., належаў каралеве Ганне, удаве Стафана Баторыя У 1588 атрымаў магдэбургскае права. З 1795 у Рас. імперыі. У 1886 цэнтр воласці. У 1891 мястэчка Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 1559 ж., царква, яўр. школа, прыстань, 2 кірмашы штогод. З 1921 у Кобрынскім пав. Палескага ваяв. Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Антопальскага, з 1959 — Кобрынскага р-наў. У 1970 — 1500 жыхароў.
Цагельны з-д. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — царква Ушэсця (1799). с. 39
ГАРАДЗЕ́Ц , вёска ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Ржаўка. На аўтадарозе Рагачоў—Буда-Кашалёў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 28 км на ПдЗ ад г. Рагачоў, 85 км ад Гомеля, 25 км ад чыг. ст. Жлобін. 1145 ж., 471 двор (1996).
У пісьмовых крыніцах упамінаецца з 18 ст. У 1880 мястэчка, цэнтр воласці Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ.; 820 ж., 130 двароў, царква, нар. вучылішча, яўр. малітоўная школа, 3 крамы, 2 кірмашы ў год. Належаў Драбышэўскім, Дашкевічам, Судзілоўскім. З 1924 цэнтр Гарадзецкага раёна і сельсавета, з 1927 у Рагачоўскім р-не. Перад Вял. Айч вайной 1319 ж., 240 двароў. У снеж. 1943 ням.-фаш. акупанты часткова спалілі вёску і загубілі 181 жыхара. У 1970 — 1046 ж., 331 двор.
Сярэдняя і дапаможная школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква. Брацкія магілы сав. воінаў. с. 39
ГАРАДЗЕ́Ц , вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. На аўтадарозе, што злучае Шклоў з аўтамагістраллю Гомель—Віцебск. За 8 км на У ад г. Шклоў, 38 км ад г. Магілёў, 11 км ад чыг. ст. Шклоў. 462 ж., 154 двары (1996). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі гарадзішча «Талерка». с. 39
ГАРАДЗЕ́ЦКАЯ РАЗМАЛЁЎКА , рускі нар. мастацкі промысел. Існуе ў раёне г. Гарадзец Ніжагародскай вобл. з сярэдзіны 19 ст., калі замяніла мясц. вытв-сць калаўротаў з інкрустацыяй і разьбой (існавала з 18 ст.). У 1936 засн. арцель, з 1960 ф-та «Гарадзецкая размалёўка», якая вырабляе сувеніры, цацкі. Гарадзецкая размалёўка (жанравыя сцэнкі, фігуры коней, пеўняў, кветкавыя ўзоры) яркая, лаканічная, выконваецца тэмперай, характэрны свабодны мазок з белай і чорнай графічнай абводкай.
Літ.: Маврина Т.А. Городецкая живопись: [Альбом]. Л., 1970. с. 39
ГАРАДЗЕ́ЦКІ Сяргей Мітрафанавіч (17.1.1884, С.-Пецярбург — 8.6.1967), рускі паэт. Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. Адзін з арганізатараў «Цэха паэтаў» (гл. Акмеізм). Скразныя тэмы паэзіі Гарадзецкага — роздум пра лёс радзімы на розных гіст. этапах, рамантыка барацьбы за шчасце народа, цікавасць да простых працаўнікоў горада і вёскі, інтэрнац. салідарнасць. Аўтар зб. вершаў «Яр» (1907, тэмы і вобразы рус. фальклору), «Пярун» (1907), «Русь» (1910), «Серп» (1921), «З цемры да святла» (1926), «Грань» (1929), «Думы» (1942), «Паўночнае ззянне» (апубл. 1968), раманаў «Пунсовы смерч» (1927, пра падзеі 1-й сусв. вайны на Каўказе) і «Сады Семіраміды» (апубл. 1971, пра трагічныя падзеі ў Зах. Арменіі ў канцы 1916), аповесцей «Сутулаўскае гняздоўе» (1915), «Помнік паўстання» (1928), «Чорны шаль» (1929), паэм «Чырвоны Піцер» (1922), «Тры сыны» (1956) і інш., новага лібрэта да оперы М.Глінкі «Іван Сусанін» (1937—44). Перакладчык вершаў і паэм Я.Купалы («Над ракою Арэсай») і Я.Коласа («Новая зямля», «Рыбакова хата», з Б.Ірыніным і П.Сямыніным).
Тв.: Избр. произведения. Т. 1—2. М., 1987. с. 40
ГАРАДЗЕ́ЦКІ БОЙ 1943 . Адбыўся 30.11.1943 паміж 425-м партыз. палком і карным атрадам гітлераўцаў у в. Гарадзец Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Камандаванню палка стала вядома, што карнікі занялі в. Гарадзец, жыхароў гэтай і суседніх вёсак (больш за 70 чал.) зачынілі ў трох хлявах і 1 снежня збіраліся спаліць. 1-ы батальён партыз. палка на чале з П.М.Цагельнікавым хутка дабраўся да ўскраіны Гарадзецкага лесу. Атрымаўшы даныя разведкі пра ўзбраенне гарнізона і выставіўшы засады на дарогах да вёскі, партызаны атакавалі ворага. У выніку бою 66 з 70 карнікаў былі знішчаны, мясц. жыхары выратаваны. с. 40
ГАРАДЗЕ́ЦКІ ПАРК , помнік садова-паркавага мастацтва. Закладзены ў 2-й пал. 19 ст. на б. хутары Гарадзец (Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл.). Парк пейзажнага тыпу. Пл. каля 10 га. Тэрыторыю перасякае р. Мнюта. На высокім правым беразе стаіць сіметрычны 1-павярховы сядзібны дом з 2-павярховай цэнтр. часткай, адметнай 4-калонным порцікам. Перад домам партэр у форме эліпса. За ракой па восі будынка паляна з групамі бяроз і вадаём. Па перыметры парку пасадкі мясц. лісцевых парод з паасобнымі елкамі. У парку растуць елка калючая блакітная, лістоўніца еўрапейская, вярба белая ніцая і дэкар. кусты — спірэя, шыпшына, бэз і інш. с. 40
ГАРАДЗЕ́ЦКІ ПРЫГО́ННЫ КВАРТЭ́Т У.Г.КАСТРЫЁТА-СКАНДЭРБЕ́КА Існаваў у канцы 1840—50-я г. Створаны кампазітарам-аматарам У. Г.Кастрыёта-Скандэрбекам (блізкі сябра М.Глінкі і А.Даргамыжскага) у яго маёнтку Гарадзец на Магілёўшчыне з прыгонных сялян, прафесійна падрыхтаваных ням. скрыпачом Бекерам. У склад квартэта ўваходзілі С.Іваноў (1-я скрыпка), М.Міхайлаў (2-я скрыпка), В.Андрэеў (альт), К.Васільеў (віяланчэль). Ансамбль меў вял. рэпертуар. Пра высокі ўзровень яго выканальніцкага майстэрства сведчыць выкананне ўсіх 16 квартэтаў Л.Бетховена, апошнія з якіх — найскладанейшыя творы сусв. квартэтнай л-ры. Квартэт пад кіраўніцтвам свайго ўладара вёў шырокую канцэртную дзейнасць на Магілёўшчыне; у 1858 тройчы выступаў у Магілёве з выкананнем твораў В.А.Моцарта і Бетховена.
Літ.: Skrobecki L. Korespondencia z Mohilewa nad Dnieprem // Ruch muzyczny. 1858. № 27. А.Л.Капілаў. с. 40
ГАРАДЗЕ́ЦКІ РАЁН , адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—27. Утвораны 17.7.1924 у складзе Бабруйскай акругі. Цэнтр — мястэчка Гарадзец. Пл. 500 км2, 119 нас. пунктаў, 25 685 чал. (1925). Падзяляўся на 7 сельсаветаў. Скасаваны 4.8.1927, яго тэр. ўвайшла ў склад Рагачоўскага раёна. с. 40
ГАРАДЗЕ́ЧАНСКАЯ БІТВА 1812 Адбылася ў ходзе вайны 1812 31 ліп. (12 жн.) каля вёсак Гарадзечна і Паддубна (цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл.) паміж рус. 3-й Зах. арміяй А.П.Тармасава і напалеонаўскімі карпусамі (аўстрыйскім К.Ф.Шварцэнберга і 7-м саксонскім Ж.Л.Рэнье). 25 ліп. (6 жн.) Шварцэнберг атрымаў загад Напалеона ўзначаліць усе войскі на паўд. напрамку і адкінуць рускіх на Валынь. У баях 27 ліп. (8 жн.) пад в. Сягневічы і 29 ліп. (10 жн.) у Пружанах аўстрыйцы і саксонцы разбілі рускія авангарды і выйшлі да Гарадзечна, куды 30 ліп. (11 жн.) падышла ўся армія Тармасава. На працягу дня 31 ліп. (12 жн.) рускія (каля 20 тыс. чал.), заняўшы абарону на правым беразе ручая Гарадзечна, стрымлівалі атакі аўстра-саксонскага войска (каля 38 тыс. чал.). Увечары, калі Шварцэнберг перакінуў на правы фланг свежую кав. брыгаду, рускія пачалі адыход. Звесткі пра страты супярэчлівыя: кожны бок свае страты акрэслівае прыблізна ў 1,5 тыс. чал., а страты праціўніка ў 3—5 тыс. У выніку Гарадзечанскай бітвы рус. армія цалкам пакінула тэр. Гродзенскай губ. У памяць бітвы каля в. Паддубна ў 1912 пабудавана капліца (разбурана ў Вял. Айч. вайну), у 1962 пастаўлены абеліск. В.В.Антонаў. с. 40
ГАРАДЗЕ́ЧНА , назва р. Дахлоўка ў верхнім цячэнні. с. 40
ГАРАДЗЕ́ЧНА , вёска ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Валоўка, на аўтадарозе Навагрудак—Любча. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 6 км на ПнУ ад г. Навагрудак, 168 км ад Гродна, 29 км ад чыг. ст. Наваельня. 506 ж., 179 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. с. 40
ГАРАДЗЕ́ЧНА , вёска ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на ПдЗ ад г. Пружаны, 67 км ад Брэста, 15 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 201 ж., 65 двароў (1996). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1825). с. 40
ГАРАДЗЕ́Я , гарадскі пасёлак у Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., на р. Гарадзейка. Чыг. ст. на лініі Мінск—Баранавічы, на аўтадарозе Нясвіж—Навагрудак. За 14 км ад г. Нясвіж. 4,9 тыс. ж. (1996).
У 19 ст. вёска пад назвай Горная Гарадзея, цэнтр Гарадзейскай вол. Навагрудскага пав. Мінскай губ. Тут выраблялі галандскія сыры і прадавалі ў Маскву і Пецярбург. З 1869 працавала нар. вучылішча. У 1871 за паўвярсты ад вёскі на Маскоўска-Брэсцкай чыгунцы пабудавана станцыя Гарадзея. У 1886 у Гарадзеі 532 ж., 48 двароў, валасная ўправа, школа, крама, карчма. У 1897 — 719 ж., 17 крам, цукр. і піўныя склады, малітоўны дом. З 1920 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Нясвіжскага пав. З 1939 у БССР, з 1940 гар. пасёлак у Нясвіжскім р-не, зліўся з чыг. станцыяй. У 1969 — 4,2 тыс. жыхароў.
Ільнозавод, цукр. камбінат, 2 сярэднія, муз. школы, 2 дамы культуры, 3 б-кі, бальніца, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, 2 аддз. сувязі. с. 40
ГАРАДЗІ́ЛАВА , вёска ў Маладзечанскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. Раз’езд на чыг. лініі Маладзечна—Ліда. За 23 км на ПдЗ ад г. Маладзечна, 96 км ад Мінска, 7 км ад чыг. ст. Палачаны. 403 ж., 140 двароў (1996).
У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1443 як прыватнаўласніцкі маёнтак з касцёлам. У канцы 16 ст. ў Ашмянскім пав. ВКЛ. Належаў А.Фурсу, Астравухам, Гансеўскім, Коцелам, Свентаржыцкім, Ахматовічам. З 1793 у Рас. імперыі, у Вілейскім пав. У 1866 пабудавана Феадосьеўская царква, працавала школа. Побач з вёскай выяўлены гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры і курганы 9—10 ст., раскопкі якіх у 1854 праводзіў А.Кіркор. У 1906—07 Гарадзілава наведваў Я.Купала. З 1921 у складзе Польшчы, з 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Маладзечанскага р-на. У 1970 — 225 ж., 51 двор.
Цэх па вырабе мясных прадуктаў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Феадосьеўская царква. с. 40
ГАРАДЗІ́ШЧА , гл. Палескае возера. с. 40
ГАРАДЗІ́ШЧА , Неграза, возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ладасна, за 16 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,8 км2, даўж. 2,39 км, найб. шыр. 700 м, найб. глыб. 3,4 м, даўж. берагавой лініі 5,6 км. Пл. вадазбору 8,3 км2. Схілы катлавіны выш. 6—8 м, разараныя. Берагі пясчаныя, выш. да 0,6 м, на З сплавінныя. На З прылягае хмызняковае балота. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей за 2 м дно сапрапелістае. Зарастае. На Пн выцякае ручай у воз. Ладасна. с. 41
ГАРАДЗІ́ШЧА , рэшткі стараж. ўмацаванага паселішча або горада. Найчасцей трохвугольная, прамавугольная ці круглая пляцоўка, зробленая з выкарыстаннем прыродных умацаванняў (рака, інш. вадаём, роў). Мае культурны пласт, дзе пры раскопках знаходзяць рэшткі жытлаў, майстэрняў, розныя рэчы. Узнікненне гарадзішча звязана з эпохай патрыярхату і пераходам насельніцтва да заняткаў жывёлагадоўляй і земляробствам. Самыя стараж. гарадзішчы вядомы з эпохі неаліту, на Беларусі — з позняга бронзавага веку, найб. пашыраны ў раннім жал. веку (з 9—8 ст. да н.э.), пазнейшыя — да 17 ст. Тэрмін «гарадзішча» сустракаецца з 12 ст. ў «Аповесці мінулых гадоў». У раннім сярэднявеччы на месцы б. гарадзішча часта ўзнікалі гарады, замкі, сядзібы феадалаў. На Беларусі вядома каля 1 тыс. гарадзішчаў розных часоў. с. 41
ГАРАДЗІ́ШЧА , комплекс археал. помнікаў (гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры, банцараўскай культуры, 9—11 і 17—19 ст., селішча 9—11 ст., 2 курганныя і бескурганны могільнікі) каля в. Гарадзішча Мінскага р-на. Гарадзішча складалася з 3 умацаваных пляцовак (пл. 1,3 га). Да 2-й пал. 11 ст. як цэнтр акругі паміж рэкамі Нёман і Пціч кантралявала гандл. шлях з Балтыйскага м. да Чорнага. Сярод знаходак кераміка з клеймамі ў выглядзе знака Рурыкавічаў (трызубец), паўд. амфары, жорны, пацеркі-лімонкі (10—11 ст.), манеты, вырабы з жалеза, ганчарны посуд (17—19 ст.). Курганныя могільнікі з трупапалажэннем з’яўляюцца рэшткамі некропаля. На селішчы выяўлена больш за 80 гасп. ям, рэшткі майстэрні па вырабе прасліц з ружовага шыферу. Бескурганны могільнік з трупапалажэннем; сярод знаходак касцяныя шахматная фігурка каня і пісала, металічныя ўпрыгожанні. На думку некаторых даследчыкаў, на археал. комплексе першапачаткова размяшчаўся стараж. г. Менск, які атрымаў назву ад р. Мена (Менка), і папярэднічаў узнікненню ўмацаванага замчышча на р. Няміга. Г.В.Штыхаў. с. 41
ГАРАДЗІ́ШЧА , гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры і банцараўскай культуры, селішча банцараўскай культуры каля в. Гарадзішча Мядзельскага р-на Мінскай вобл. Гарадзішча неаднаразова ўмацоўвалася валамі з абарончай сцяной, ровам; у 5—6 ст. выкарыстоўвалася як сховішча для навакольнага насельніцтва. На селішчы выяўлены рэшткі 42 слупавых і зрубных жытлаў, 17 гасп. ям. Сярод знаходак гліняныя штрыхаваныя гаршкі і фрагменты гладкасценнага посуду, жал. і каменныя прылады працы, упрыгожанні з бронзы, абломкі сярэбраных шыйных грыўняў, льячка, тыглі. с. 41
ГАРАДЗІ́ШЧА , археалагічныя помнікі (гарадзішча і селішча 8 — пач. 11 ст.) каля пас. Гарадзішча Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Гарадзішча ўмацавана валам і драўлянаю сцяной. На селішчы выяўлены рэшткі 2 наземных жытлаў канца 1-га тыс. з каменнымі печамі. На помніках знойдзены разнастайныя ўпрыгожанні, зброя, прылады працы, побытавыя рэчы, трапляюцца таксама матэрыялы эпохі неаліту, бронзы, мілаградскай і зарубінецкай культур жал. веку. с. 41
ГАРАДЗІ́ШЧА , гарадскі пасёлак у Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., у вярхоўі р. Сэрвач. На аўтадарозе Баранавічы—Навагрудак. За 25 км ад г. Баранавічы, 2,5 тыс. ж. (1996).
У сярэдзіне 13 ст. Гарадзішча ў складзе ВКЛ, з 2-й пал. 15 ст. велікакняжацкі двор. У 1494 тут заснаваны касцёл. З канца 15 ст. ў розны час уладанне кн. Сямёна Бельскага, вял. княгіні Алены Іванаўны, Няміравічаў, Давойнавічаў, Карыцкіх, Гастомскіх, Хадкевічаў, Каменскіх, Зяновічаў, Л.Паца, Бухавецкіх. З 1793 мястэчка ў Рас. імперыі, з 1795 цэнтр воласці Навагрудскага пав. Мінскай губ. У 1798 у Гарадзішчы уніяцкая царква, касцёл, якія ў 1839 і 1864 пераўтвораны ў правасл. цэрквы. У 1893 у Гарадзішчы 747 ж., сельскае вучылішча, 2 царквы, сінагога, 5 яўр. малітоўных дамоў, багадзельня, цагельня, 12 крам, 2 кірмашы штогод. З 1921 у складзе Польшчы, мястэчка, цэнтр гміны Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв. З 1939 у БССР, з 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну ням.-фаш. захопнікі загубілі ў Гарадзішчы больш за 4 тыс. чал. З 1962 у Баранавіцкім р-не. У 1989 у Гарадзішчы 2,9 тыс. ж.
Прадпрыемствы харч. прам-сці, камбінат быт. абслугоўвання. Сярэдняя, муз. і спарт. школы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — Крыжаўзвіжанская царква (1764), касцёл (18 ст.). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. с. 42
ГАРАДЗІ́ШЧА , пасёлак у Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на р. Ясельда і Палескім возеры. На аўтадарозе Пінск—Лунінец. Цэнтр сельсавета. За 12 км на ПнУ ад г. Пінск, 187 км ад Брэста, 0,5 км ад чыг. ст. Ясельда, 938 ж., 290 двароў (1996). Мэблевая ф-ка, АТС, камбінат быт. абслугоўвання. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — манастырскі будынак (18 ст.). Каля вёскі археал. помнікі — Гарадзішча. с. 42
ГАРАДЗІ́ШЧА , вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Бася, каля вадасховішча Гарадзішча. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 26 км на У ад горада і 28 км ад чыг. ст. Шклоў, 56 км ад Магілёва, на аўтадарозе Шклоў—Горкі. 867 ж., 366 двароў (1996). Цагельны з-д. Сярэдняя і муз. школы, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, вучэбна-вытв. камбінат, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. с. 42
ГАРАДЗІ́ШЧА , вадасховішча ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Чавенка (прыток Басі, бас. Дняпра), за 20 км на У ад г. Шклоў, каля в. Гарадзішча. Створана ў 1982. Пл. 0,39 км2, даўж. 3 км, найб. шыр. 280 м, найб. глыб. 9 м. Аб’ём вады 1,19 млн. м3. Берагі слаба парэзаныя, правы парослы рэдкім хмызняком, месцамі стромкі, левы пад лугам. Выкарыстоўваецца для арашэння, рыбагадоўлі, водазабеспячэння навакольных вёсак. с. 42
«ГАРАДЗІ́ШЧА» («Horodyszcze»; з 1939 «Бабруйск»), рачны манітор, які вызначыўся ў абарончых баях на Беларусі і Украіне летам 1941 у Вял. Айч. вайну. Пабудаваны ў 1920 у Гданьску пад назвай «Гарадзішча», прайшоў некалькі мадэрнізацый, уваходзіў у склад Віслінскай (1920—26) і Пінскай (1926—39) флатылій ВМФ Польшчы. Затоплены камандай у час паходу часцей Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь (1939). Пасля падняцця з дна Прыпяці сав. маракамі ўключаны ў склад Дняпроўскай ваен. флатыліі (1939—40), перайменаваны 24.10.1939 у «Бабруйск», затым у Пінскай ваен. флатыліі (1940—41). Меў на ўзбраенні 3 гарматы і 4 кулямёты, экіпаж каля 40 чал. У пач. вайны вёў баі на Прыпяці (у Давыд-Гарадку ноччу 11—12.7.1941 знішчыў да 200 ням.-фаш. салдат і афіцэраў, больш за 50 аўтамашын, 4 гарматы) і Дняпры (Кіеўскі напрамак). 31.8.1941 патануў. Падняты 12.6.1944. Далейшы лёс карабля невядомы. Р.К.Паўловіч. с. 42
ГАРАДЗІ́ШЧАНСКАЕ БАЛО́ТА , у Пінскім р-не Брэсцкай вобл., абапал Прыпяці, паміж вусцямі рэк Піна і Ясельда. Нізіннага тыпу. Пл. 8,5 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 6,5 тыс. га. Глыб. торфу да 2,8 м, сярэдняя 1,2 м. Балота ў натуральным стане, растуць хмызнякі і асокі; выкарыстоўваецца пад сенажаць. Ёсць невял. пясчаныя астравы. с. 42
ГАРАДЗІ́ШЧАНСКІ КЛЯ́ШТАР БЕНЕДЫКЦІ́НЦАЎ . Існаваў у 1662—1865 у в. Гарадзішча (цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл ). Засн. трокскім ваяводам Я.Копацем, які ў якасці фундушу даў фальваркі з в. Бышляк, Бяла, Волька, Гарадзішча, Заазер’е, Купяцічы, Любель, Селішча, Сошна, Цёлкавічы (у 1818 у іх было 350 сялян). У ансамбль кляштара ўваходзілі мураваныя касцёл, 2-павярховы жылы корпус, званіца, кузня, бровар, крама, флігель, калодзеж. Касцёл св. Ганны пабудаваны ў 1774, меў разьбяныя алтары, амбон і інш., сцены і скляпенні аздоблены размалёўкамі. У школе пры кляштары ў пач. 19 ст. навучалася 15 шляхецкіх дзяцей, працавала сталярная майстэрня, у б-цы было 1574 кнігі (1829). У 1865 кляштар скасаваны, касцёл закрыты. У 1910 касцёл зноў дзеючы, у 1944 разбураны ням.-фаш. захопнікамі. Захаваўся жылы корпус. А.А.Ярашэвіч. с. 42
ГАРАДЗІ́ШЧАНСКІ РАЁН , адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл., з 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. Цэнтр — г.п. Гарадзішча. Пл. 800 км2, 135 нас. пунктаў (1947). Падзяляўся на 18 сельсаветаў. Скасаваны 25.12.1962, яго тэр. ўвайшла ў склад Баранавіцкага раёна. с. 42
ГАРАДЗЯНЕ́Ц , возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Выдрыца, за 17 км на ПдУ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,2 км2, даўж. 650 м, найб. шыр. 450 м, даўж. берагавой лініі 1,78 км. Схілы катлавіны выш. да 10 м, разараныя, на Пд і У выш. да 15 м, пад лесам. Берагі высокія, на Пд і У зліваюцца са схіламі. Злучана ручаём з воз. Вербна. с. 42
ГАРАДКІ́ , руская нар. спартыўная гульня. Бітамі (палкі даўж. Да 1 м) неабходна выбіць з горада (пляцоўка 2 х 2 м) 5 гарадкоў (цуркі даўж. 20 см, дыяметрам 5 см), складзеных у выглядзе розных фігур (звычайна ў партыі іх 15). Біты кідаюць з пэўнай адлегласці (кон — 13 м, паўкон — 6,5 м). Перамагае спартсмен ці каманда, што затрацілі на выбіванне фігур найменшую колькасць біт. Камандныя спаборніцтвы складаюцца з 3—5 партый, у асабістым першынстве спартсмены на працягу 3 тураў выбіваюць 90 фігур (па 30 у кожным). Фіксуюцца рэкорды на выбіванне 15, 30, 45, 60, 90 фігур.
Зарадзіліся гарадкі ў 1820-я г. ў Расіі і на Украіне. Правілы распрацаваны ў 1923. На Беларусі спарт. гарадкі развіваюцца з 1924, чэмпіянаты рэспублікі з 1949, найб. актыўна з 1960-х г. Каманда Беларусі бронзавы прызёр Кубка Еўропы 1994, А.Ярашэвіч — чэмпіён Еўропы 1996. З 1993 дзейнічае Міжнар. федэрацыя гарадошнага спорту (штаб-кватэра ў Мінску). В.Л.Працкайла. с. 42
ГАРАДНА́Я , вёска ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на З ад г. Столін, 240 км ад Брэста, 25 км ад чыг. ст. Гарынь. 1483 ж., 530 двароў (1996).
Вядома з 1448. Цэнтр ганчарнай вытв-сці (гл. Гараднянская кераміка). У час антыфеад. вайны 1648—51 спалена татарамі. З 1670 (паводле інш. крыніц з 1579) мела магдэбургскае права і герб (пацверджаны ў 1792). З 1793 у складзе Рас. імперыі, у Пінскім пав. Мінскай губ. У 1803 сяляне Гарадной дамагліся вызвалення ад прыгоннай залежнасці і пераведзены ў разрад дзярж. сялян. У 1909 — 6728 ж. У 1921—39 у Польшчы, у Столінскім пав. Палескага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Столінскага р-на. У 1970 — 1965 жыхароў.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Троіцкая царква (18 ст ). Каля вёскі — гарадзішча і паселішча бронзавага веку (15—11 ст. да н.э.). с. 42
ГАРАДНА́Я , радовішча тугаплаўкіх глін каля в. Гарадная Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Паклад азёрных глін палеаген-неагенавага ўзросту. Гліны шэрыя і чорныя, дысперсныя, высокапластычныя, тугаплаўкія. Разведаныя запасы больш за 9 млн. м3, перспектыўныя 2,2 млн. м3. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—10,6 м, ускрышы 0,2—5,7 м. Гліны прыдатныя на выраб сценавых і абліцовачных блокаў, каналізацыйных труб, цэглы, як фармовачны матэрыял. Распрацоўваецца з 1979. Сыравінная база з-да абліцовачнай керамікі «Гарынь». А.П.Шчураў. с. 42
ГАРАДНА́Я , радовішча фармовачных і шкловых пяскоў каля в. Гарадная Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Паклад кварцавых пяскоў алігацэнавага ўзросту. Разведаныя запасы больш за 15 млн. м3, у т.л. шкловых — больш за 8 млн. м3. Магутнасць карыснай тоўшчы 2— 17,7 м, ускрышы 0,2—7,4 м. Пяскі прыдатныя на выраб высакаякаснага ліставога шкла, посуду, для ліцейнай вытв-сці. А.П.Шчураў. с. 42
ГАРАДНІ́ЦА , помнік горадабудаўніцтва 2-й пал. 18 ст. Комплекс пабудаваны па ініцыятыве А. Тызенгаўза ў 1765—85 у в. Гарадніца (побач з г. Гродна, цяпер у межах горада) з мэтай стварэння буйнога культ.-прамысл. цэнтра на 1500 жыхароў (1765—74, архітэктары І.Мёзер, 1774—85 —Дж.Сака). Уключала 85 будынкаў рознага прызначэння, згрупаваных вакол плошчаў, абапал вуліц і завулкаў. Пры забудове ўпершыню ў гісторыі горадабудаўніцтва Беларусі выкарыстаны тыпавыя праекты, уніфікаваныя канстр. прыёмы, высокія тэмпы буд-ва. У аснове праекта — планіровачныя прынцыпы барока. Большасць будынкаў мела фахверкавую канструкцыю, т.зв. «прускі мур». Забудова складалася з трох асобных, рэгулярна спланаваных зон: адм.-культ., навучальнай, вытв.-жылой. У комплекс Гарадніца ўваходзілі: Гродзенскі дом віцэ-адміністратара, Гродзенскі палац адміністратара, Гродзенскі палац Тызенгаўза, муз. школа, вет. школа, т-р, бат. сад, мануфактуры (суконная, шаўковая, зброевая, фарбавальная і інш.), 20 тыпавых жылых дамоў. Частка ўцалелых пабудоў Гарадніцы знаходзіцца ў працэсе рэстаўрацыі. с. 43
ГАРАДНІ́ЧЫ , 1) начальнік замка (горада) на Беларусі ў 15—18 ст. Прызначаўся ўрадам з мясц. шляхты. Наглядаў за буд-вам і рамонтам абарончых збудаванняў, забеспячэннем замка зброяй, боепрыпасамі, харчамі. Пры адсутнасці кашталяна або старосты ўзначальваў гарнізон замка, засядаў у замкавым (гродскім) судзе. 2) Прадстаўнік мясц. адміністрацыі ў Расіі ў 16 — сярэдзіне 19 ст. У 16—17 ст. наз. Гарадавы прыказчык. У 1775—1862 узначальваў адм.-паліцэйскую ўладу ў пав. горадзе. Пасада гараднічага скасавана ў 1862. с. 43
ГАРАДНІ́ЧЫ Антон Ягоравіч (каля 1848, в. Касцяневічы Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 1917?), удзельнік рэв. руху ў Расіі. З 1871 працаваў на з-дах Пецярбурга, дзе вёў рэв. прапаганду; чл. «Паўночнага саюза рускіх рабочых». У 1874 арыштаваны. З 1876 жыў у Пецярбургу пад тайным наглядам паліцыі. У 1879 зноў арыштаваны, сасланы на радзіму, потым у г. Мезень Архангельскай губ. Пасля ад паліт. дзейнасці адышоў. с. 43
ГАРАДНЯ́НСКАЯ КЕРА́МІКА , ганчарныя вырабы майстроў з в. Гарадная Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Як ганчарны цэнтр вёска вядома з 15 ст. У 19 — пач. 20 ст. ганчарствам тут займалася каля 200 сем’яў, у 1920—30-я г. — каля 500; посудам забяспечвалася амаль усё Палессе, ён трапляў на Валынь, Панямонне, пад Вільню і Варшаву. Выраблялі гаршкі, збанкі (глечыкі), гладышы, вазонніцы, глякі (бунькі), слоікі, пёрлы (макотры), кубкі, міскі і інш. Гаршкі ў залежнасці ад аб’ёму мелі розныя назвы: мамзель (умяшчае 1 кг збожжа), злівач (2 кг), адзінец (8—16 кг), паляк (больш за 16 кг). Традыцыйная гараднянская кераміка — белагліняная, непаліваная, у 15—17 ст. аздобленая выціснутым дэкорам у выглядзе паяскоў, у 18 — пач. 20 ст. — хвалістымі і роўнымі паяскамі і косымі рыскамі чырвона-карычневага колеру (рубежыкі), нанесенымі жалезістай глінай (апіска) у 2—3 рады на верхнюю частку вырабу ў працэсе вытворчасці. Посуд вызначаецца буйнымі, ёмістымі шарападобнымі формамі. З 1930-х г. пашырэнне набыло глазураванне бясколернай і каляровай палівай, ангобны дэкор знік, памеры посуду зменшыліся. Выраблялі таксама дробную пластыку наіўна-рэаліст. характару (жанравыя сцэнкі ці фігуркі жывёл). Традыцыі гараднянскай керамікі прадаўжаюць сучасныя майстры І.Генбіцкі, І.Лічэўскі, П.Гмыр, А.Вячорка, Ф.Шэлест і інш. Я.М.Сахута. с. 43
ГАРАДО́К , археалагічныя помнікі (4 стаянкі каменнага і бронзавага вякоў, гарадзішча мілаградскай культуры, селішчы ранняга жал. веку) каля в. Гарадок Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. На адной са стаянак выяўлены рэшткі агнішча і гасп. ям, крамянёвыя прылады працы днепра-дзяснінскай культуры (гл. ў арт. Сожская культура), рэшткі 3 агнішчаў і крамянёвыя прылады працы днепра-данецкай культуры. На гарадзішчы знойдзены фрагменты керамічных пасудзін, на селішчы — рэшткі грубаляпной таўстасценнай керамікі і фрагменты жал. рэчаў. с. 43
ГАРАДО́К , археал. помнікі (гарадзішча і селішча) каля в. Гарадок Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. На гарадзішчы ранняга жал. веку і сярэднявечча 2 культурныя пласты: на ніжнім знойдзена штрыхаваная кераміка і праслойка пажарышча; на верхнім — кераміка 16—17 ст. і фрагменты паліхромнай і аднаколернай зялёнай кафлі, арнаментаванай раслінным ці геам. малюнкам, узорам з гербам «Ружа», сцэнамі палявання, казачнымі сюжэтамі, выявамі чалавека, амура, цмока і інш. На селішчы знойдзены фрагменты посуду эпохі Кіеўскай Русі, кераміка 14—17 ст. с. 43
ГАРАДО́К , горад, цэнтр Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл., на р. Гаражанка. За 30 км ад Віцебска, 2 км ад чыг. ст. Гарадок на лініі Віцебск—Невель. 14,6 тыс. ж. (1995).
У летапісах 2-й пал. 13 ст. ўпамінаецца як «Гарадок каля Полацка» ў сувязі з бітвай паміж палачанамі і літ. войскамі на чале з Мінгайлам, у выніку якой Гарадок быў знішчаны. У 16 ст. ў Гарадку быў замак з 5 вежамі і магутнымі абарончымі валамі. На карце Т. Макоўскага (1613) Гарадок пазначаны як мястэчка Віцебскага ваяв ВКЛ. У 1650 упамінаецца Ільінская царква. З 1772 у Рас. імперыі, з 1777 цэнтр Гарадоцкага павета, атрымаў статус горада і герб. У 1887 у Гарадку 23 прадпрыемствы, бальніца, царк.-прыходскае вучылішча, рамесная школа. У 1897 — 5023 ж. З 1924 цэнтр Гарадоцкага раёна. У 1939 — 7,3 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 10.7.1941 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія амаль поўнасцю разбурылі горад, у Гарадку і раёне загубілі 5084 чал. Вызвалены 24.12.1943 войскамі 1-га Прыбалт. фронту ў выніку Гарадоцкай аперацыі 1943. У 1959 было 7,6 тыс., у 1969 — 9 тыс. жыхароў.
Ільнозавод, цэх Полацкага аўтарамонтнага з-да, прадпрыемствы дрэваапр., лёгкай, буд. матэрыялаў, харч. прам-сці. Цэнтр ганчарнага рамяства. Мемар. комплекс на вайсковых могілках, магіла ахвяр фашызму с. 44
ГАРАДО́К , вёска ў Завалочыцкім с/с Глускага р-на Магілёўскай вобл. За 17 км ад г.п. Глуск, 200 км ад г. Магілёў, 36 км ад чыг. ст. Старыя Дарогі. 107 ж., 71 двор (1996).
У крыніцах упамінаецца з 2-й пал. 15 ст. У канцы 16 — пач. 19 ст. называўся Гарадок Глуск-Пагарэлы. Валодалі Гальшанскія, Гаштольды, Астрожскія, Радзівілы. З 1793 у Рас. імперыі. У 1847 у вёсцы 148 ж., 24 двары, уваходзіла ў маёнтак Дварэц Бабруйскага пав. У 1897 — 337 ж., 52 двары, крама, царква. У 1917 — 466 ж., 99 двароў. З 1924 цэнтр сельсавета Глускага р-на. У Вял. Айч. вайну Гарадок акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія ў 1942—43 загубілі 89 жыхароў. З 1960 у Завалочыцкім сельсавеце.
Клуб, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — Казьмадзям’янаўская царква (1814). с. 44
ГАРАДО́К , вёска ў Маладзечанскім р-не Мінскай вобл., на р. Бярэзіна (бас. Нёмана). Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на Пд ад г. Маладзечна, 60 км ад Мінска, 14 км ад чыг. ст. Аляхновічы. 576 ж., 222 двары (1996). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Філіял Дзярж. музея гісторыі л-ры «Гарадок». Помнікі архітэктуры: царква (2-я пал. 19 ст.), вадзяны млын (канец 19 — пач. 20 ст.). Каля вёскі археал. помнікі Гарадок. с. 44
ГАРАДО́К , радовішча тугаплаўкіх глін на ўскраіне пас. Гарадок Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. Пластавы паклад, утвораны стракатымі азёрнымі глінамі алігацэну і міяцэну. Разведаныя запасы каля 33 млн. м3. Карысная тоўшча 6—15 м, ускрыша 2,5—7,8 м. Гліны дысперсныя пластычныя і высокапластычныя, вогнетрывалыя. Прыдатныя на выраб каналізацыйных і дрэнажных труб і цэглы, як фармовачны матэрыял. Сыравінная база Рэчыцкага камбіната будматэрыялаў. А.П.Шчураў. с. 44
ГАРАДО́К ДАВЫ́ДАЎ , горад, гл. Давыд-Гарадок. с. 44
ГАРАДО́ЦКАЕ ЎЗВЫ́ШША , фізіка-геаграфічны раён на ПнУ Беларускага Паазер’я, у Віцебскай вобл. Мяжуе з Суражскай нізінай на У, Віцебскім узв. на ПдУ, Полацкай нізінай на ПдЗ і З, на Пн адгор’і ўзвышша зліваюцца з Невельскім узв. у Пскоўскай вобл. Расійскай Федэрацыі. Выцягнута з Пн на Пд да 70 км, з З на У да 45 км. Пл. каля 3 тыс. км2. Выш. ад 135 м (урэз р. Зах. Дзвіна каля в. Курына Віцебскага р-на) да 263 м (каля в. Загараны Гарадоцкага р-на).
У геаструктурных адносінах Гарадоцкае ўзвышша прымеркавана да паўн.-зах. ч. Аршанскай упадзіны, дзе да канца дэвону завяршылася структурная перабудова і ўтварылася плато, расчлянёная паверхня якога служыць цокалем Гарадоцкага ўзвышша. Магутнасць адкладаў антрапагенавай сістэмы 40—170 м, асноўная частка іх складзена з 5—6 комплексаў ледавіковых (марэнных, патокава-ледавіковых і азёрна-ледавіковых) утварэнняў. Карысныя выкапні: даламіт (блізка ад паверхні на Рубаўскім выступе парод дэвону і ў адорвенях), пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі і легкаплаўкія гліны, прэсныя і мінер. падземныя воды.
Сучасны рэльеф аформіўся ў час адступання ледавіка паазерскага зледзянення. На Пн знаходзіцца ўласна Гарадоцкае ўзвышша, якое ўзнікла як астраўны лёдападзельны масіў. У рэльефе яго выражана сістэма канцова-марэнных град. На Пн вылучаецца больш высокі ўнутр. клінападобны пояс канцовых марэнных град (даўж. 20—22 км), складзеных пераважна з валунных суглінкаў. Знешні дугападобны пояс канцова-марэннага рэльефу складаюць грады, валы і ўзгоркі. У паўн. ч. знешняга пояса буйна- і сярэднеўзгорысты рэльеф. На Пд ад канцова-марэннага масіву пераважае камава-ўзгорысты рэльеф, які ўзнік у паласе «мёртвага лёду», што заставаўся некаторы час пасля адступання краю ледавіка на Пн. Трапляюцца ўчасткі спадзіста-хвалістага рэльефу асн. марэны, далінныя зандры, озы. Рачная сістэма належыць да бас. Зах. Дзвіны і Ловаці. На зах. схілах прытокі Обалі — Усыса, Чарняўка, Чарнуйка, на ўсх. — Ловаць, Аўсянка (прыток Усвячы), на Пд пачынаецца р. Лужасянка. Найб. азёры: Езярышча, Лосвіда, Кашо, Вымна, Заронава. Сярэдняя т-ра студз. -7,9 °С, ліп. 17,6 °С, ападкаў 625 мм за год. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя і поймавыя. Пад ворывам каля 25%, пад лесам да 30% тэрыторыі. Пашыраны хваёвыя, шыракаліста-яловыя, другасныя бярозавыя, асінавыя і шэраальховыя лясы, вярховыя і пераходныя балоты, у катлавінах азёр — лугі. Раён вылучаецца маляўнічасцю ландшафтаў. У межах Гарадоцкага ўзвышша заказнікі: гідралагічныя Карыценскі Мох, Цёста; біял. Езярышчанскі, Паташэнскі, Сурміно і інш. А.Ф.Санько. с. 44
ГАРАДО́ЦКА-ЗДО́ЎБІЦКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура плямён, якія каля 2250—1750 да н.э. жылі на тэр. Зах. Валыні і ў паўд. частцы Зах. Палесся; адна з шнуравой керамікі культур. Падзяляецца на 2 этапы: гарадоцкі (ранні) і здоўбіцкі (позні). Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй і земляробствам. На раннім этапе жыло ў наземных, на познім — у заглыбленых у зямлю жытлах; пахавальны абрад — трупапалажэнне ў скурчаным становішчы ў курганных і грунтавых могільніках. Вырабляла керамічны посуд з шарападобным і пукатым тулавам, крамянёвыя долатападобныя прылады, каменныя зерняцёркі, касцяныя і бронзавыя ўпрыгожанні і інш. Даследчыкі адзначаюць яе ўплыў на ўсх.-палескія помнікі сярэднедняпроўскай культуры, была асн. кампанентам тшцінецкай культуры. А.В.Іоў. с. 44
ГАРАДО́ЦКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1943 , наступальная аперацыя войск правага крыла 1-га Прыбалтыйскага фронту (ген. арміі І.Х.Баграмян) у Вял. Айч. вайну ў раёне г. Гарадок Віцебскай вобл. 13— 31.12.1943. Мэта аперацыі — разграміць гарадоцкую групоўку праціўніка, ліквідаваць т.зв. Гарадоцкі выступ, авалодаць Гарадком і наступаць у напрамку Віцебска. Удзельнічалі 11-я гв. (ген.-лейт. К.М.Галіцкі), часці 4-й ударнай, 43-й, 3-й паветр. армій, 1-ы і 5-ы танк., 3-і гв. кав. карпусы. Ім процістаялі ням.-фаш. войскі 3-й танк. арміі, 5 пях. і 1 танк. дывізіі групы армій «Цэнтр» і паўд. крыла 16-й арміі групы армій «Поўнач», 2 пях. дывізіі, перакінутыя з-пад Ленінграда. У ходзе аперацыі да 20 снеж. вызвалена больш за 500 нас. пунктаў, 24 снеж. вызвалены Гарадок. У выніку Гарадоцкай аперацыі сав. войскі прасунуліся на 60 км, стварылі ўмовы для наступлення ў раёне Віцебска. 12 часцям і злучэнням нададзены ганаровыя найменні «Гарадоцкіх». с. 45
ГАРАДО́ЦКАЯ КЕРА́МІКА , 1) ганчарныя вырабы з г. Гарадок Віцебскай вобл. Найб. развіцця ганчарны промысел дасягнуў у 19 — 1-й пал. 20 ст. Чырвонагліняная паліваная і непаліваная гарадоцкая кераміка гасп. прызначэння (гаршкі, збанкі, гладышы, вазонніцы, міскі, а таксама стараж. амфарападобныя пасудзіны з 2 ручкамі — карчагамі) вызначаецца простымі пластычнымі формамі з мякка апрацаванай паверхняй, светлы тэракотавы колер якой падкрэсліваецца маляўнічымі падцёкамі палівы фіялетава-карычневых колераў. Цяпер традыц. асартымент посуду вырабляе У.Татарыс. 2) Ганчарныя вырабы з в. Гарадок Глускага р-на Магілёўскай вобл. Промысел вядомы з старажытнасці. У 1930—70-я г. працавала ганчарная арцель, дзе выраблялі посуд традыцыйна быт. прызначэння (гаршкі, збаны, гладышы, слоікі, макатры, міскі, глякі; асобныя майстры выраблялі таксама фігурны посуд і цацкі). Посуд вызначаўся характэрнымі для Падняпроўя зграбнымі формамі, яго глазуравалі пераважна празрыстай палівай, часам дэкаравалі тыповымі для ганчарства гэтага рэгіёна выціснутымі хвалістымі паяскамі (стараж. сімвал вады). Я.М.Сахута. с. 45
ГАРАДО́ЦКІ ЗА́МАК . Пабудаваны ў 1-й пал. 17 ст. на правым беразе р. Гаражанка, на процілеглым баку ад г. Гарадок Віцебскай вобл. Меў форму пяцівугольніка, быў умацаваны ровам і валам, паўн.-зах. ўчастак замчышча прыкрывала балота, адкуль выцякаў і ўпадаў у абарончы роў ручай. Праз кожныя 20 м крапасной агароджы размяшчаліся бастыёны, сляды якіх выяўлены з паўн. і ўсх. бакоў. Знойдзены нязначныя фрагменты посуду і інш. рэчаў 17—18 ст. с. 45
ГАРАДО́ЦКІ ПАВЕ́Т , адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 18—20 ст. Утвораны пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772). Уваходзіў з 1776 у склад Полацкай губерні, з 1796 — Беларускай губерні, з 1802 — Віцебскай губерні. Цэнтр — г. Гарадок. Пл. 3107,3 кв. вярсты, нас. 112 033 чал. (1897). Падзяляўся на 21 воласць (1897). У студз. — лют. 1919 у складзе БССР, пасля ў складзе Віцебскай губ. адышоў да РСФСР. 15.2.1923 павет скасаваны, яго тэр. падзелена паміж Полацкім, Невельскім і Веліжскім пав. Віцебскай губ. с. 45
ГАРАДО́ЦКІ РАЁН , на ПнУ Віцебскай вобл. Утвораны 17.7.1924. Пл. 3,1 тыс. км2. Нас. 36,5 тыс. чал. (1996), гарадскога 46,2%. Сярэдняя шчыльн. 11,8 чал на 1 км2. Цэнтр раёна — г.п. Гарадок; г.п. Езярышча; 384 сельскія населеныя пункты. Падзяляецца на 18 сельсаветаў: Бычыхінскі, Вайханскі, Віраўлянскі, Вярэцкі, Газьбенскі, Гуркінскі, Даўгапольскі, Зайкаўскі, Марчанскі, Мяжанскі, Пальмінскі, Першамайскі, Пралетарскі, Прудніцкі, Руднянскі, Стадалішчанскі, Халамерскі, Хмяльніцкі.
Большая ч. тэр. раёна ў межах Гарадоцкага ўзвышша, на ПдУ — Суражская нізіна, на З — ускраіна Полацкай нізіны. Паверхня ўзгорыста-марэнная, пераважаюць выш. 170—180 м, найвыш. пункт 259 м (каля в. Загараны). Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіровы матэрыял, радовішчы гліны і пяску. Сярэдняя т-ра студз. -7,9 °С, ліп. 17,6 °С. Ападкаў 625 мм за год. Вегетац. перыяд 183 сут. Найб. рэкі Обаль з прытокамі Чарнуйка, Чарняўка і Усыса; Аўсянка і Лужасянка; Ловаць (бас. Нявы). 92 возеры, найб. — Езярышча, Лосвіда, Вымна, Цёста, Кашо, Сясіта, Вял. Свіно, Чарнова, Бярнова, Чарняста. Пашыраны дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы. Лясы займаюць 32,5% тэр. раёна; пераважаюць хваёвыя, бярозавыя і яловыя; трапляюцца чорная вольха, асіна, ясень. Балоты займаюць 28,3 тыс. га; вял. балотныя масівы: Чырвоны Мох, Абрамнае, Лукашэўскі Мох, Вялікае і інш. На тэр. раёна Езярышчанскі арніталагічны заказнік, гідралагічны заказнік Карыценскі Мох.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 101,4 тыс. га, з іх асушана 21,7 тыс. га. На 1.1.1996 у раёне 18 калгасаў, 16 саўгасаў. Асн. галіны сельскай гаспадаркі — малочна-мясная жывёлагадоўля і льнаводства. Пасевы збожжавых і кармавых культур, бульбы. Прадпрыемствы буд. матэрыялаў, лёгкай паліўнай і харч. прам-сці. Па тэр. раёна праходзяць чыгунка і аўтадарога Віцебск—Гарадок— Невель (Расія), аўтадарогі Руба—Невель, Обаль—Гарадок—Полава. У раёне 16 сярэдніх, 11 базавых, 9 пач. школ, муз. і дзіцяча-юнацкая спарт. школы, школа-інтэрнат, 29 дашкольных устаноў, 44 клубы, 42 б-кі, 8 бальнічных устаноў. На воз. Лосвіда турбаза «Віцебская». Помнікі архітэктуры: паштовая станцыя 1-й пал. 19 ст. ў в. Кузьміно, касцёл (1896) у в. Рамні. Выдаецца газ. «Гарадоцкі веснік». Г.С.Смалякоў. с. 45
ГАРАДО́ЦКІ РАЁННЫ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й . Адкрыты ў 1976 у г. Гарадок Віцебскай вобл. Пл. экспазіцыі 404 м2, 26 тыс. экспанатаў асн. фонду (1991). Сярод экспанатаў рэчы з археал. даследаванняў на тэр. Гарадоцкага р-на (косці маманта, крамянёвыя прылады працы, вырабы з жалеза, керамічны посуд і цацкі, нумізматычная калекцыя). Ёсць матэрыялы пра стараж. Гарадок, у т.л. Гарадоцкі замак, пра падзеі рэв. руху, грамадз. вайны, аднаўленне нар. гаспадаркі. Значную колькасць складаюць экспанаты перыяду Вял. Айч. вайны: пра абарончыя баі, узнікненне і дзейнасць падполля і партыз. руху ў раёне, злачынствы ням.-фаш. захопнікаў, вызваленне горада і раёна ў ходзе Гарадоцкай аперацыі 1943, матэрыялы пра землякоў Герояў Сав. Саюза М.І.Аверчанку, М.А.Ананьева, Р.Б.Багданава, І.Р.Бумагіна, М.І.Гапяёнка, А.Я.Казлова, П.М.Каралёва, І.А.Круміня, Ц.Ц.Рамашкіна, А.П.Сабалеўскага, пра ахвяры сталінскіх рэпрэсій, удзельнікаў вайны ў Афганістане і інш. Экспануюцца этнагр. матэрыялы 19 — пач. 20 ст., дэкар.-прыкладнога мастацтва (кераміка, вырабы ткацтва, з саломкі, лазы, вышыванкі). К.Я.Уверская. с. 46
ГАРАДО́ЦКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ТЭ́ХНІКУМ Засн. ў 1930 у г. Гарадок Віцебскай вобл. як тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1974 да чэрв. 1996 саўгас-тэхнікум. Спецыяльнасці (1996/97 навуч. г.): тэхнік-механік с.-г. вытв-сці, тэхнік-электрык. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. с. 46
ГАРАДО́ШНЫ СПОРТ , гл. Гарадкі. с. 46
ГАРАДСКА́Я АГЛАМЕРА́ЦЫЯ , кампактная прасторавая групоўка пасяленняў (пераважна гарадскіх), аб’яднаных у адно цэлае інтэнсіўнымі вытв., працоўнымі, культ.-быт. і рэкрэацыйнымі сувязямі. Вылучаюць монацэнтрычныя гарадскія агламерацыі з адным горадам-ядром, які падпарадкоўвае свайму ўздзеянню астатнія паселішчы, размешчаныя ў прыгараднай зоне (прыгарады, гарады-спадарожнікі і інш.) і намнога пераўзыходзіць іх сваімі памерамі і эканам. патэнцыялам, і поліцэнтрычныя гарадская агламерацыя з некалькімі ўзаемазвязанымі гарадамі-цэнтрамі (гл. Канурбацыя). Гарадскія агламерацыі аказваюць моцны пераўтваральны ўплыў на навакольную тэр., змяняючы яе эканам. структуру і сац. ўмовы жыцця насельніцтва. Зрастанне значнай колькасці суседніх гарадскіх агламерацый вядзе да ўтварэння мегалопісаў. с. 46
ГАРАДСКА́Я ГАСПАДА́РКА , комплекс службаў, прадпрыемстваў, арг-цый, інж. збудаванняў і інш. для задавальнення камунальных, быт. і сац.-культ. патрэб жыхароў горада. Уключае жыллёвую гаспадарку, камунальную гаспадарку, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання насельніцтва, гандлю і грамадскага харчавання, гарадскога транспарту, сувязі, установы аховы здароўя, асветы, сац. забеспячэнне, культуры і інш. Узнікла і развіваецца з ростам гарадоў. Ужо ў сярэднявеччы многія гарады, у т.л. на Беларусі, мелі брукаваныя вуліцы, водаправоды, каналізацыю, лазні і інш. элементы ўпарадкавання. З паскарэннем росту гар. насельніцтва, удасканаленнем буд. тэхнікі і новых буд. матэрыялаў пашыралася ўзвядзенне шматпавярховых і вышынных будынкаў, забяспечаных сучаснымі сродкамі камунальнага абслугоўвання, палепшана ўпарадкаванне і догляд гар. вуліц, плошчаў, месцаў адпачынку і інш. Сучасная гарадская гаспадарка шырока выкарыстоўвае электрычнасць, прыродны газ, разнастайныя віды транспарту (трамваі, аўтобусы, тралейбусы, метро). Гарадская гаспадарка знаходзіцца ў падпарадкаванні мясц. органаў улады. У гарадах Беларусі частка гандлю, грамадскага харчавання, жыл. фонду, быт. абслугоўвання прыватызавана. На базе Мін-ва быт. абслугоўвання створаны Бел. рэсп. саюз прадпрыемстваў быт. абслугоўвання насельніцтва (Белбытсаюз). Пачаўся пераход муніцыпальных жыл.-эксплуатацыйных службаў у недзярж. альтэрнатыўныя структуры. Укараняецца практыка выбару на конкурснай аснове прадпрыемстваў і ўстаноў, што забяспечваюць эксплуатацыю і падтрыманне ў належным стане жыл. фонду розных формаў уласнасці на аснове кантрактаў з яго уладальнікамі. Ажыццяўляецца перадача ў агульную долевую ўласнасць уласнікам жылых памяшканняў, месцаў агульнага карыстання, прысядзібных тэрыторый і інш. аб’ектаў са стварэннем кандамініумаў (саўладанняў).
Літ.: Проектирование городского хозяйства. 3 изд. М., 1991; Чекалин В.С., Томилов В.В. Перспективное планирование капитального ремонта объектов городского хозяйства. Л., 1987; Хатунцев В.М., Валахова В.Д. Основы финансово-кредитной системы городского хозяйства. Л.,1981. .М.Удавенка. с. 46
ГАРАДСКА́Я ДУ́МА , выбарны распарадчы орган гар. самакіравання ў Рас. імперыі. Засн. паводле Даравальнай граматы гарадам 1785 на аснове саслоўнага прадстаўніцтва. На Беларусі ўведзена ў 1875 у Віленскай, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губ. у ходзе гарадской рэформы 1870—75. Члены дум (гласныя) выбіраліся на 4 гады на аснове высокага ўзроставага і маёмаснага цэнзу. Гарадавое палажэнне 11.6.1892 павысіла маёмасны цэнз выбаршчыка і скараціла склад гарадской думы больш чым у 2 разы. Займалася гар. гаспадаркай. Выканаўчы орган — гарадская ўправа на чале з гар. галавой. Гарадскія думы мелі абмежаваную кампетэнцыю, знаходзіліся пад кантролем губернатара і міністра ўнутр. спраў. Не атрымлівалі фінансавых сродкаў ад дзяржавы, гал. крыніцай іх даходаў былі падаткі з нерухомай маёмасці гараджан. Дзейнасць дум спрыяла развіццю гаспадаркі і культуры гарадоў: яны адкрывалі школы, бальніцы, займаліся страхаваннем, утрымлівалі статыстычныя камітэты. Скасаваны пасля Кастр. рэвалюцыі. Мінская гарадская дума скасавана ў студз. 1918. А.І.Несцярэнка. с. 46
ГАРАДСКА́Я РЭФО́РМА 1870—75 , рэформа гар. кіравання ў Рас. імперыі. Ажыццёўлена паводле Гарадавога палажэння ад 16.6.1870. Спачатку праводзілася ў гарадах рас. губерняў Еўрап. Расіі і Сібіры. На нац. ускраінах уводзілася з вял. асцярожнасцю. На тэр. Беларусі і ў Літве пачала дзейнічаць у крас. 1875, у Латвіі і Эстоніі — у сак. 1877, на польскія губерні, Фінляндыю і Сярэднюю Азію зусім не пашыралася. У Беларусі рэформай уводзіўся новы бессаслоўны орган гар. самакіравання — гарадская дума. Пры выбарах членаў (гласных) думы права голасу атрымлівалі гараджане з 25-гадовага ўзросту, якія валодалі пэўным маёмасным цэнзам і не мелі запазычанасці па гар. зборах. Выканаўчым органам гар. думы была гарадская ўправа. Сістэма выбараў гар. гласных забяспечвала большасць прадстаўнікам буйнога капіталу. Выбаршчыкі падзяляліся на 3 курыі, кожная з якіх выбірала ⅓ частку ўстаноўленай колькасці гласных. Большасць насельніцтва горада, якое не мела ўстаноўленага маёмаснага цэнзу (чорнарабочыя, рамеснікі, дробныя служачыя і г.д.), не дапускалася да выбараў. Органы гар. самакіравання залежалі ад царскай адміністрацыі і з’яўляліся дадатковымі органамі мясц. улад. Рэформа спрыяла ўмацаванню пазіцый буржуазіі ў дзяржаве, садзейнічала паляпшэнню гар. гаспадаркі. Аднак прыгонніцкія перажыткі не давалі магчымасці выкарыстаць рэформу ў поўнай меры. А.М.Люты. с. 46
ГАРАДСКА́Я ЎПРА́ВА , выканаўчы орган гар. думы ў Рас. імперыі. Складалася з 2—3 асоб, выбраных думай. Узначальваў управу гарадскі галава (адначасова быў і старшынёй гар. думы). Члены ўправы лічыліся на дзярж. службе і атрымлівалі заработную плату, якую ўстанаўлівала гар. дума з фонду гар. даходаў. Гарадская ўправа мела пастаянную канцылярыю, якая падзялялася на шэраг аддзелаў, адпаведных функцыям гар. самакіравання. Пры ёй ствараліся пастаянныя і часовыя камісіі. Гар. ўправы займаліся пытаннямі гаспадаркі і добраўпарадкавання гарадоў, супрацьпажарнымі мерапрыемствамі, ажыццяўлялі нагляд за развіццём мясц. гандлю і прам-сці, кіравалі гар. медыцынай і нар. адукацыяй. Не валодалі прымусовай уладай, падпарадкоўваліся губернатару і міністру ўнутр. спраў, якія маглі накласці вета на любое рашэнне ці пастанову гарадскай управы. У Беларусі, дзе гар. даходы былі меншыя за расходы, гарадскія ўправы выбіраліся пераважна ў губ. гарадах. У большасці пав. гарадоў функцыі гарадской управы выконваў гар. галава. А.М.Люты. с. 47
ГАРАДСКІ́ ВЫЯЎЛЕ́НЧЫ ФАЛЬКЛО́Р , від народнай творчасці, які развіваецца ў рэчышчы мастацтва прымітывізму. Генетычна звязаны з сял. творчасцю, сістэмай нар. выяўленчага і дэкар.-прыкладнога мастацтва. Выразна выявіўся ў 2-й пал. 18 ст., калі завяршалася дыферэнцыяцыя на прафес. і нар. мастацтва, на сял. і гар. культуру. Як самаст. галіна развіваўся ў 19 — пач. 20 ст. (рускі мяшчанскі, купецкі партрэт). Яго стваральнікі — гар. і прыгонныя дваровыя мастакі, рамеснікі, дробныя гандляры, купцы і інш., найчасцей — самавукі, дылетанты, аматары, былі і прафес. рамеснікі, выхаванцы правінцыяльных маст. школ. Існавалі розныя спосабы і формы выяўлення: станковыя, камерныя (лубок, безыменныя мяшчанскія партрэты), манум.-дэкар. (размалёўка інтэр’ераў шынкоў і корчмаў, шыльды і вітрыны крам, жывапіс на плоце і інш.), тэатр.-дэкарацыйныя (антураж правінцыяльных фотастудый, афішы, дэкарацыі ў балаганах, цырках, батлейках і інш.). Адметныя рысы: рэпрэзентатыўнасць, дэмакратызм, стыхійны рэалізм і непасрэднасць выяўл. мовы, свежасць светаўспрымання, плоскаснасць формаў, перавага стракатых фарбаў, святочныя інтанацыі, гумар і інш. У гарадскім выяўленчым фальклоры відавочны і адбітак маст. кірункаў (класіцызм, рамантызм, рэалізм, мадэрн і інш.). Многія віды традыц. нар. мастацтва істотна паўплывалі і ўзбагацілі яго. На пачатку творчасці многія мастакі 19—20 ст. зазналі ўплыў гарадскога выяўленчага фальклору, сярод іх М.Шагал, М.Ларыёнаў, Н.Ганчарова, А.Шаўчэнка, У.Лебедзеў, І.Машкоў і інш. чл. аб’яднання «Бубновы валет», а таксама інш. жывапісцы, графікі.
Літ.: Островский Г.С. О городском изобразительном фольклоре // Сов. искусствознание, 74. М., 1975. М.Л.Цыбульскі. с. 47
ГАРАДСКІ́ ГАЛАВА́ , службовая асоба ў Рас. імперыі. Узначальваў гарадскую думу і гарадскую ўправу. Пасада ўведзена ў 1785. Паводле гарадской рэформы 1870—75 гарадскі галава выбіраўся на 4 гады гар. думай і зацвярджаўся міністрам унутр. спраў (у губ. гарадах) або губернатарам. У невял. гарадах выконваў функцыі гар. управы. Сумяшчэнне ў асобе гарадской галавы пасад старшыні гар. управы і старшыні гар. думы абмяжоўвала дзейнасць апошняй і пакідала магчымасць самавольства. З 1892 гарадскі галава лічыўся чыноўнікам дзярж. службы. Паводле закону ад 16.6.1870 на пасады гарадской галавы і яго намеснікаў забаранялася выбіраць яўрэяў, што асабліва датычыла бел. губерняў. А.М.Люты. с. 47
ГАРАДСКІ́ ПАСЁЛАК , катэгорыя населенага пункта гар. тыпу, у якім не менш за 2 тыс. ж. і большасць з іх рабочыя, служачыя і члены іх сем’яў. На Беларусі ўведзены Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 27.9.1938 «Аб класіфікацыі населеных пунктаў Беларускай ССР». Пры аднясенні пэўнага нас. пункта да гарадскога пасёлка ўлічваецца таксама яго адм. значэнне, наяўнасць прамысл. і камунальна-быт. прадпрыемстваў, сац.-культ. устаноў. Большасць гарадскіх пасёлкаў Беларусі ўтворана з б. мястэчак, некаторыя — з вял. сёл і вёсак. На 1.1.1996 на Беларусі 95 гарадскіх пасёлкаў. с. 47
ГАРАДСКІ́ СУД , гл. ў арт. Суд. с. 47
ГАРАДСКІ́ ТРА́НСПАРТ , сукупнасць розных відаў транспарту, прызначаных для перавозкі пасажыраў і грузаў у горадзе і прыгараднай зоне, выканання работ па добраўпарадкаванні. Гарадскі транспарт — галіна гарадской гаспадаркі, уключае: трансп. сродкі (рухомы састаў), пуцявыя ўстройствы (рэльсавыя пуці, тунэлі, эстакады, масты, пуцеправоды, станцыі, стаянкі); прыстані і лодачныя станцыі, сродкі энергазабеспячэння (цягавыя электрападстанцыі, кабельныя і кантактныя сеткі, аўтазаправачныя станцыі); рамонтныя майстэрні і з-ды; дэпо, гаражы, станцыі тэхн. абслугоўвання; лінейныя прыстасаванні (сувязь, сігналізацыя, блакіроўка); дыспетчарскае кіраванне. Гарадскі транспарт падзяляецца на пасажырскі, грузавы і спецыяльны.
Пасажырскі гарадскі транспарт аб’ядноўвае вулічны (аўтобус, тралейбус, трамвай), пазавулічны скорасны (метрапалітэн, манарэйкавыя дарогі, фунікулёры, скорасны трамвай), легкавы аўтамабільны транспарт, двухколавы (матацыклы, веласіпеды, мапеды), водны (рачныя судны, паромныя пераправы, лодкі), паветраны (верталёты) транспарт. Да грузавога гарадскога транспарту адносяцца: грузавы аўтатранспарт (гл. Грузавы аўтамабіль), грузавыя трамвай, тралейбус, рачныя судны, чыг. транспарт прамысл, прадпрыемстваў. Спецыяльны гарадскі транспарт уключае: палівачна-мыечныя, падмятальныя, смеццеўборачныя і снегаўборачныя машыны, дарожныя рэманцёры, аўтавышкі, пажарныя машыны, рэфрыжэратары, санітарныя аўтамабілі і інш.
Да пач. 20 ст. ў гарадах Беларусі быў толькі конны транспарт. Конка ўяўляла сабой вагон на 20—30 чал., які цягнулі 2—3 кані (на пад’ёмах запрагалі яшчэ пару коней). Скорасць 5 км/гадз. Першая конка пушчана ў Мінску ў 1892, мела 4 аднакалейныя лініі даўж. больш за 7 км. У гады грамадз. вайны не працавала, аднавіла работу ў 1921, заменена трамваем у 1929. У Магілёве конка працавала да 1910. Аўтобусны рух адкрыты ў Мінску ў 1924 (па 2 маршрутах), з 1934 стала працаваць таксі, з 1952 — тралейбус, з 1984 — метро. Першы на Беларусі трамвай пачаў працаваць у Віцебску 18.6.1898 (адзін з першых у Рас. імперыі), Наваполацку — з 1974, у Мазыры — з 1988. Тралейбусны рух пачаўся: у Мінску з верасня 1952, у Гомелі з 1962, у Магілёве з 1970, у Гродне з 1974, у Віцебску і Бабруйску з 1978, у Брэсце з 1981. І.І.Леановіч. с. 47
ГАРАДСКІ́Я ВУЧЫ́ЛІШЧЫ , пачатковыя навуч. ўстановы павышанага тыпу для дзяцей дробнай гар. буржуазіі і служачых у Расійскай імперыі, у т.л. на Беларусі, у 1872—1912. Утвораны з пав. вучылішчаў. Прымалі дзяцей з 7 гадоў. Навучанне 6-гадовае, платнае. Былі 1-, 2-, 3- і 4-класныя. У 2-класных курс 1-га класа 4-гадовы, курс 2-га класа 2-гадовы; у 3- і 4-класных курсы 1-га і 2-га класаў па 2 гады, а 3-га і 4-га па 1 году. Выпускнікі маглі паступаць у ніжэйшыя прафес. школы ці на 1- і 2-гадовыя пед. курсы пры некаторых гарадскіх вучылішчах (давалі права выкладаць у пач. вучылішчах і паступаць у настаўніцкія ін-ты). На Беларусі ў 1906 было 60 гарадскіх вучылішчаў, у т.л. 2-класных 3, 3-класных 40, 4-класных 17. У 1912 гарадскія вучылішчы 3- і 4-класныя пераўтвораны ў вышэйшыя пачатковыя вучылішчы. с. 47
ГАРАДСКІ́Я ПАДПО́ЛЬНЫЯ КАМІТЭ́ТЫ КП(б)Б у Вялікую Айчынную вайну, органы парт. кіраўніцтва барацьбой супраць ням.-фаш. захопнікаў у акупіраваных гарадах Беларусі ў 1941—44. Стваралі і ўзначальвалі патрыят. падполле і партыз. рух, вялі арганізатарскую і паліт. работу сярод насельніцтва. Іх дзейнасцю кіравалі ЦК КП(б)Б, абласныя падпольныя камітэты КП(б)Б і міжраённыя падпольныя камітэты КП(б)Б. Дзейнічалі Гомельскі, Мінскі (з 1941), Баранавіцкі, Віцебскі, Калінкавіцкі, Пінскі (з 1943), Брэсцкі, Вілейскі (з 1944) гаркомы, Барысаўскі (у 1941—42 спачатку як райком), Лідскі (з 1943) гаркомы-райкомы. Вопыт 1941—42 паказаў, што базіраванне гаркомаў у гарадах звязана з вял. цяжкасцямі і ахвярамі: былі арыштаваны і пакараны смерцю амаль усе члены Мінскага гаркома, загінулі кіраўнікі Барысаўскага гаркома-райкома, Брэсцкага і Аршанскага парт. цэнтра. Таму створаныя ў 1943—44 гаркомы базіраваліся пры партыз. брыгадах і атрадах. Па сваёй структуры яны не адрозніваліся ад раённых падп. к-таў КП(б)Б. Баранавіцкі і Мінскі гаркомы, Барысаўскі і Лідскі гаркомы-райкомы мелі друк. выданні — газеты.
Літ.:. Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941—1944). Мн., 1975. А.А.Тозік. с. 47
ГАРАДСКІ́Я ПАДПО́ЛЬНЫЯ КАМІТЭ́ТЫ ЛКСМБ , у Вялікую Айчынную вайну, кіруючыя камсамольскія органы у акупіраванай ням.-фаш. захопнікамі тэр. Беларусі ў 1941 — 44. Іх дзейнасць узначальваў ЦК ЛКСМБ, абласныя падпольныя камітэты ЛКСМБ. Гаркомы ЛКСМБ стваралі і ўзначальвалі камсам.-маладзёжнае падполле, вялі паліт.-выхаваўчую і арганізатарскую работу сярод моладзі, узнімалі іх на барацьбу супраць акупантаў. Дзейнічалі Гомельскі, Пінскі (з 1941), Барысаўскі, Віцебскі, Мінскі (з 1942), Бабруйскі, Баранавіцкі, Беластоцкі, Вілейскі, Гродзенскі, Магілёўскі (з 1943), Брэсцкі, Мінскі Паўднёвы (з 1944) гаркомы і Лідскі гарком-райком (з 1943). Большасць кіраўнікоў і членаў падп. гаркомаў ЛКСМБ, пакінутых для работы ў гарадах, хутка была схоплена акупантамі і загінула. З восені 1942 к-ты базіраваліся, як правіла, пры партыз. фарміраваннях і знаходзіліся пад аховай партызан. Р.М.Шавяла. с. 48
ГАРАДСКО́Е ПРА́ВА , прававыя нормы, якія дзейнічалі ў гарадах сярэдневяковай Еўропы. Пачало складвацца ў 11 — 12 ст. з развіццём рамёстваў і гандлю, росквіту дасягнула ў 14 ст. Нормы гарадскога права ўключаліся ў статуты гарадоў ці цэхаў, гар. судоў, граматы. Рэгулявалі гандл. і грамадз. адносіны, крымін. судаводства. Гарадское права, пашыранае ў Венецыі, Генуі (Італія), Гамбургу, Магдэбургу (Германія), значна ўплывала на фарміраванне гарадскога права інш. еўрап. гарадоў (права на самакіраванне са сваёй суд. і адм. арганізацыяй, правы цэхавых арганізацый з іх статутамі, павіннасці і падатковая сістэма). Магдэбургскае права дзейнічала з пэўнымі зменамі ў Венгрыі, Чэхіі, Польшчы.
На Беларусі нормы гарадскога права замацоўваліся ў гандл. дагаворах Полацка, Віцебска з Ноўгарадам, Рыгай, Смаленскам (13—15 ст.). Многія гарады і мястэчкі карысталіся магдэбургскім правам. У гарадах Беларусі дзейнічалі таксама нормы ўласна беларускага гарадскога права (Аршанскае права, Віцебскае права, Полацкае права). У 17 ст. дзейнічаў шэраг прававых нормаў Статутаў ВКЛ. У бел. гарадах, якія ў канцы 18 ст. былі далучаны да Рас. імперыі, нормы гарадскога права, узятыя (з пэўнымі зменамі, дастасаванымі да Беларусі) з магдэбургскага права і Статутаў ВКЛ, перасталі дзейнічаць, бо набыло сілу гар. ўлажэнне, пазней уключанае ў Поўны збор законаў Рас. імперыі.
Літ.: Владимирский-Буданов М.Ф. Немецкое право в Польше и Литве. СПб., 1868. З.Ю.Капыскі. с. 48
ГАРАДЦО́ЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура плямён ранняй пары верхняга палеаліту (каля 40—24 тыс. г. назад), што насялялі вярхоўі Дона. Назва ад прозвішча аднаго з першых даследчыкаў культуры В.А.Гарадцова. Насельніцтва займалася паляваннем на мамантаў і коней, жыло у наземных жытлах, пабудаваных, верагодна, з выкарыстаннем дрэва. Вырабляла крамянёвыя долатападобныя прылады, дробныя скрабкі, скрэблы, багата арнаментаваныя касцяныя прылады, упрыгожанні, лапатачкі т. зв. «гарадцоўскага тыпу» (вёслападобныя прылады са сценак трубчастых галёначных касцей маманта). с. 48
ГАРАДЫ́ , бел. нар. гульня. Колькасць удзельнікаў не абмежаваная. Гульцы выбіраюць вядучага — адгадчыка, які выходзіць у суседні пакой або адыходзіць убок. Кожны выбірае назву горада, і калі вяртаецца адгадчык, яму гавораць: «Гарадоў прыгожых многа, ты знайдзі да іх дарогу, лепшы горад выбірай ды хутчэй называй!» Вядучы адгадвае да трох разоў. Калі адгадае, мяняецца месцам з гаспадаром правільна названага горада, калі не — яму кажуць: «Ну і ад’язджай у свой...» (назва горада, што сказаў адгадчык). Вядучы адыходзіць, гульцы выбіраюць назвы інш. гарадоў, і гульня паўтараецца. Выбіраюць гарады адной краіны ці вобласці, аб чым паведамляецца адгадчыку. Я.Р.Вількін. с. 48
ГАРАДЫ́-ПАБРАЦІ́МЫ , гл. Параднёныя гарады. с. 48
ГАРА́ЕЎ Віталь Мікалаевіч (14.4.1910, г. Курган, Расія — 1982), рускі графік. Нар. мастак СССР (1981). Вучыўся ў Вышэйшым дзярж. маст.-тэхн. і Маскоўскім паліграф. ін-тах (1929—34). Аўтар экспрэсіўных сатыр. малюнкаў і карыкатур (надрукаваны пераважна ў час. «Крокодил»), станковых малюнкаў (серыя «Амерыканцы ў сябе дома»), ілюстрацый («Пецярбургскія аповесці» М.В.Гогаля, 1965, «Тры таўстуны» Ю.К.Алешы, 1968) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1967. с. 48
ГАРА́Ж (франц. garage ад garer ставіць пад навес, схаваць), памяшканне (або комплекс збудаванняў) для захоўвання, тэхн. абслугоўвання і бягучага рамонту аўтамабіляў. Адрозніваюць гаражы для грузавых, легкавых і спец. аўтамабіляў, аўтобусаў, а таксама мяшаныя. Гаражы бываюць наземныя, паўпадземныя і падземныя; адно- і шматпавярховыя, у т.л. гаражы-этажэркі (без абмежавальных сцен). Расстаноўка аўтамабіляў тупіковая і праматочная; адна- і шматрадная. Спец. гаражы выкарыстоўваюць для захоўвання трактароў і інш. самаходных машын. с. 48
ГАРАЖА́НКА , назва р. Усыса ў верхнім цячэнні. с. 48
ГАРАЖА́НКІН Іван Мікалаевіч (28.8.1848, г. Варонеж, Расія — 20.11.1904), рускі батанік; заснавальнік параўнальна-эмбрыялагічнага кірунку ў батаніцы і навук. школы марфолагаў раслін. Праф. (1881). Скончыў Маскоўскі ун-т (1871). Працаваў у ім з 1875. Навук. працы па апладненні ў зялёных водарасцей і голанасенных раслін. Распрацаваў сістэму расліннага свету. Вызначыў паняцце археганіяльных раслін (мохападобныя, папарацепадобныя, голанасенныя).
Літ.: Мейер К.И. И.Н.Горожанкин и его роль в развитии русской ботаники (1848—1904). М., 1966 с. 48
ГАРАІ́Н Ян Непамуцэн (1760—1820), удзельнік паўстання 1794 у Польшчы, на Беларусі і Літве. Сын брэсцкага ваяводы Яна Антонія. У 1775 уступіў у корпус кадэтаў у Варшаве. З 1782 дэпутат сеймаў Рэчы Паспалітай, з 1786 чл. Камісіі скарбовай ВКЛ, з 1792 чл. Камісіі скарбовай абодвух народаў. У студз. 1794 удзельнічаў у працы Камісіі вайсковай ВКЛ, у крас. — у складзе Вайсковага аддзела паўстанцкай Часовай намесніцкай рады. Часовай паўстанцкай радай накіраваны ў вызваленую Вільню. Арганізатар паўстання на Брэстчыне і Падляшшы. З мая намеснік радцы (члена) Найвышэйшай нацыянальнай рады, у ліп. 1794 Т.Касцюшка прызначыў яго палкоўнікам паспалітага рушэння. Пасля задушэння паўстання жыў у Гродне, Варшаве, у 1812 бурмістр Вільні, з 1813 жыў у Дрэздэне, Парыжы. Пасля ўказа аб амністыі 10.4.1814 вярнуўся на радзіму, дзе яму былі вернуты маёнткі. А.П.Грыцкевіч. с. 48
ГАРАІ́НАВА Зінаіда Сяргееўна (15.10.1914, с. Двурэчкі Ліпецкай вобл., Расія — 14.2.1969), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1966), праф. (1967). Скончыла Новачаркаскі зоавет. ін-т (1938). З 1956 у Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па страўнікава-кішачных хваробах буйн. раг. жывёлы. с. 49
ГАРА́ЙН Юльян (1821, г.п. Радашковічы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 28.3.1883), пісьменнік, падарожнік. Пісаў на польск. мове. Скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це. У 1840—50-я г. жыў у Мінску. Сябраваў з В.Дуніным-Марцінкевічам. На пастаноўку яго «Ідыліі» адгукнуўся артыкулам «Фізіялогія прыказак» у газ. «Dziennik Warszawski» («Варшаўскі дзённік», 1852, № 99—100). Той самы артыкул змешчаны ў празаічным зб. Гарайна «Затрачаныя хвіліны» (Вільня, 1857). Аўтар успамінаў пра У.Сыракомлю «З жыцця паэта» (Львоў, 1886), дзе падрабязна апісаў знаходжанне паэта ў Мінску і абставіны яго знаёмства з Дуніным-Марцінкевічам. У 1870-я г. жыў у ЗША, дзе сустракаўся з Г.Сянкевічам, выдаў аповесць «5П-1Р» (Чыкага, 1878). Выкарыстаў бел. нар. паданні, пісаў пра цяжкае жыццё бел. прыгоннага сялянства (аповесць «Д’ябал фарэйтарам»). А.В.Мальдзіс. с. 49
ГА́РАЛЬД ІІ (Harold ІІ; ?—14.10.1066), апошні англасаксонскі кароль Англіі (студз.—кастр. 1066). Фактычна правіў краінай з 1053. Выбраны каралём 6.1.1066. 25.9 1066 разбіў войскі нарв. караля Гаральда ІІІ. Загінуў у бітве з нарманамі пад Гастынгсам. с. 49
ГАРАМЫ́КІНА Вера Іванаўна (н. 14.7.1920, Іванаўскія хутары, Яраслаўская вобл., Расія), гісторык антычнасці. Д-р гіст. н. (1989), праф. (1990). Скончыла Яраслаўскі пед. ін-т (1948). З 1952 у Віцебскім, з 1954 у Магілёўскім пед. ін-тах, з 1957 у Кабардзіна-Балкарскім ун-це. З 1961 у БДУ, у 1962—92 у Мінскім пед. ін-це. З 1993 жыве ў г. Рыбінск. Даследуе гісторыю раннякласавых грамадстваў і пераходны перыяд ад антычнасці да сярэднявечча. Аўтар дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ па гісторыі стараж. свету.
Тв.: К проблеме истории докапиталистических обществ (на материале Древней Руси). Мн., 1970; В поисках истины о раннем христианстве. Мн., 1989; Возникновение собственности на землю. Мн., 1991. с. 49
ГАРА́НІН Анатоль Іванавіч (н. 27.5.1923, в. Чартовічы Бранскай вобл., Расія), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1981), праф. (1982). Скончыў Бежыцкі ін-т трансп. машынабудавання (1951). У 1959—62 1-ы сакратар Гродзенскага гаркома КПБ. У 1967—73 дырэктар праектна-тэхнал. ін-та «Белбыттэхпраект», адначасова генеральны дырэктар НВА «Белбыттэхніка». У 1976—88 у Бел. дзярж. ін-це нар. гаспадаркі. У 1991—93 у Акадэміі кіравання пры СМ Беларусі. Навук. працы па праблемах паскарэння, навук.-тэхн. прагрэсу, асаблівасцях развіцця рыначнай эканомікі ў Беларусі.
Тв.: Технический прогресс и экономика предприятий бытового обслуживания. Мн., 1974; Бытовые услуги при социализме. Мн., 1977. с. 49
ГАРА́НІН Анатоль Мікалаевіч (20.11.1898, г. Магілёў — 16.9.1970), генерал-лейтэнант артылерыі (1944). Скончыў артыл. школу (1923). Удзельнік грамадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял. Айч. вайну нач. упраўлення проціпаветр. абароны, нам. камандуючага артылерыяй па ППА Карэльскага і Паўд.-Зах. франтоў, удзельнік абароны Сав. Запаляр’я. У снеж. 1943 — вер. 1946 нам. Нач. Цэнтр. штаба войск ППА Сав. Арміі. с. 49
ГАРА́НІН Лявонцій Якаўлевіч (н. 18.6.1926, с. Цеплякоўка Саратаўскай вобл., Расія), бел. літаратуразнавец. Скончыў філас. ф-т Ленінградскага ун-та (1957). Канд. філал. н. (1981). З 1971 у Ін-це л-ры АН Беларусі. У друку выступае з 1974. Даследуе тэндэнцыі і заканамернасці літ. развіцця, пытанні ўзаемаўплыву розных літаратур, філас. аспекты бел. л-ры 19 — пач. 20 ст.
Тв.: Философские искания в белорусской литературе. Мн., 1984; На скрижалях истории. Мн., 1985; Мемуарный жанр советской литературы: Ист.-теорет. очерк. Мн., 1986; Поиск духовного единства. Мн., 1990. с. 49
ГАРА́НІНАЎ Павел Фёдаравіч (1796, г. Магілёў — 21.10.1865), рускі батанік-сістэматык, урач. Д-р медыцыны (1824), праф. (1832). Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1820), выкладаў у ёй з 1825. Выказаў ідэю адзінства развіцця свету. Разглядаў сістэматыку раслін і жывёл у сувязі з іх эвалюцыяй. Стварыў арыгінальную сістэму развіцця расліннага і жывёльнага свету. Аўтар першай у Расіі працы па тэхн. мікалогіі: «Грыбы, цвілі і пылавікі ў медыка-паліцэйскіх і іншых адносінах» (1848).
Літ.:. Русские ботаники: Биографо-библиогр. словарь. Т. 3. М., 1950. с. 49
ГАРА́НСКІ Георгій Канстанцінавіч (н. 26.12.1912, г. Казань, Расія), бел. вучоны ў галіне машыназнаўства і тэхн. кібернетыкі. Чл.-кар. АН Беларусі (1969), д-р тэхн. н. (1968), праф. (1969). Скончыў БПІ (1938). Арганізатар і першы дырэктар Ін-та машыназнаўства і аўтаматызацыі і Ін-та тэхнічнай кібернетыкі АН Беларусі. Навук. працы па аўтаматызацыі канструявання і тэхнал. праектавання. Распрацаваў тэарэт. асновы, метады і алгарытмы мадэлявання і аўтаматызаванага праектавання тэхнал. працэсаў у машынабудаванні.
Тв.: Элементы теории автоматизации машиностроительного проектирования с помощью вычислительной техники. Мн., 1970 (у сааўт.); Автоматизированные системы технологической подготовки производства в машиностроении. М., 1976 (у сааўт); Технологическое проектирование в комплексных автоматизированных системах подготовки производства. М., 1981 (разам з Э.І.Бендзеравай). М.П.Савік. с. 49
ГАРА́НТЫІ І КАМПЕНСА́ЦЫІ працоўныя, парадак і меры забеспячэння аховы працоўных правоў і інтарэсаў работнікаў, прадугледжаныя заканадаўствам. Паводле КЗаП Рэспублікі Беларусь устаноўлены: парадак замацавання месца работы (пасада) для работнікаў, выбраных на выбарныя пасады ў дзярж. органах, а таксама на час выканання дзярж., грамадскіх або воінскіх абавязкаў (з захаваннем сярэдняга заработку), пры накіраванні для павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, пры часовай непрацаздольнасці, пры накіраванні на абследаванне ў мед. ўстановы, пры рабоце па ўкараненні вынаходстваў і рацыяналізатарскіх прапаноў і ў інш. выпадках; гарантыйныя выплаты пры накіраванні ў службовыя камандзіроўкі і пераездзе на работу ў інш. мясцовасці; кампенсацыя за амартызацыю трансп. сродкаў, абсталявання, інструментаў і прыстасаванняў, якія належаць работніку. Закон прадугледжвае таксама выпадкі абмежаванай матэрыяльнай адказнасці работніка за страты, прычыненыя па яго віне наймальніку, а таксама абмяжоўвае магчымасці і памеры ўтрыманняў з заработнай платы. Пры кожнай выплаце зарплаты агульны памер усіх утрыманняў не можа перавышаць 20%, а ў выпадках, спецыяльна прадугледжаных заканадаўствам, — 50% зарплаты. Не дапускаюцца ўтрыманні з выхадной дапамогі, кампенсацыйных і інш. выплат, на якія паводле заканадаўства не накіроўваецца спагнанне. Г.А.Маслыка. с. 49
ГАРА́НТЫІ ПРАЦЭСУА́ЛЬНЫЯ , сістэма прававых сродкаў, устаноўленых законам для забеспячэння належнага выканання правасуддзя і ажыццяўлення задач судаводства па крымін. і цывільных справах. Дакладнае захаванне гарантый працэсуальных — неабходная ўмова вынясення судом законнага і справядлівага рашэння (прыгавору) па справе. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь дае магчымасць усім удзельнікам суд. працэсу рэалізаваць свае абавязкі і выкарыстаць нададзеныя ім правы. Асобы, якія прымаюць удзел у справе, могуць рэалізаваць свае правы асабіста ці пры дапамозе адвакатаў, законных прадстаўнікоў і інш. с. 49
ГАРА́НТЫІ САЦЫЯ́ЛЬНЫЯ , матэрыяльныя і прававыя сродкі, якія забяспечваюць рэалізацыю сац.-эканам. правоў членаў грамадства — права на працу, адпачынак, жыллё, адукацыю, мед. дапамогу, матэрыяльнае забеспячэнне ў старасці, у выпадку страты працаздольнасці і інш. Матэрыяльнай асновай большасці відаў гарантый сацыяльных з’яўляюцца сац. фонды дзяржавы і прадпрыемстваў — частка нац. даходу, што накіроўваецца на сац. забеспячэнне і на задавальненне на бясплатнай ці льготнай аснове патрэб членаў грамадства ў адукацыі, ахове здароўя і інш. Мэтавыя выплаты з сац. фондаў (пенсіі, дапамогі і інш.) спрыяюць змяншэнню розніцы ў даходах сем’яў, якія ўзнікаюць у выніку іх рознага памеру і складу. Размеркаванне бясплатных ці льготных жыццёвых даброт з сац. фондаў зыходзіць з прынцыпу сапраўднай патрэбы членаў грамадства ў гэтых дабротах і накіравана на забеспячэнне сацыяльна гарантаванага ўзроўню задавальнення такіх патрэб. У сацыяліст. краінах з нацыяналізаванай уласнасцю і планавай гаспадаркай, у т.л. ў Беларусі, у 1950—80-х г. былі дасягнуты поспехі ў рэалізацыі гарантый сацыяльных, у прыватнасці ў сферы клопатаў аб састарэлых, мацярынстве і дзяцінстве. Разбурэнне планавай гаспадаркі і рух да свабоднай рыначнай эканомікі рэзка аслабілі дзейнасць гарантый сацыяльных, іх уплыў на жыццёвае становішча асн. часткі насельніцтва. Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь замацаваны гарантыі сацыяльныя: на ахову здароўя, сац. забеспячэнне ў старасці, у выпадку хваробы, страты працаздольнасці, страты карміцеля і інш. с. 50
ГАРАНТЫ́ЙНЫ КАПІТА́Л , уласны капітал акцыянерных зямельных банкаў, ашчадных банкаў, страхавых т-ваў. Звычайна знаходзяцца ў ліквідных формах і складае пэўны працэнт да сумы іх абавязацельстваў (паводле заканадаўства штата Нью-Йорк, напр., гарантыйны капітал складае не больш за 10%). Складаецца з узносаў акцыянераў і дапаўняецца потым адлічэннямі з прыбыткаў. с. 50
ГАРА́НТЫЯ (ад франц. garantie забеспячэнне) у цывільным праве, прадугледжанае законам або дагаворам абавязацельства, паводле якога асоба (фізічная ці юрыдычная) адказвае перад крэдыторам (поўнасцю або часткова) за невыкананне або неналежнае выкананне абавязацельства даўжніком. Гарантыя ў многім супадае з паручыцельствам: як і паручыцель, гарант — дадатковы даўжнік, а само гарантыйнае абавязацельства — дадатковае ў адносінах да асноўнага, якое звязвае крэдытора з даўжніком. с. 50
ГАРА́НЫ , вёска ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., на правым беразе р. Зах. Дзвіна. Чыг. ст. на лініі Полацк—Віцебск. На аўтадарозе Полацк—Віцебск. Цэнтр сельсавета і калгаса-камбіната. За 18 км на ПдУ ад г. Полацк, 77 км ад Віцебска. 750 ж., 273 двары (1996). Лясніцтва. Сярэдняя і муз. школы, клуб, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі гарадзішча (7—2 ст. да н.э.). с. 50
ГАРАНЬКО́Ў Валерый Піліпавіч (н. 29.5.1941, г.Чэрыкаў Магілёўскай вобл ), бел. вучоны ў галіне фармацэўтыкі. Д-р фармацэўтычных н., праф. (1989). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1964) і працаваў у ім. З 1973 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, з 1992 ген. дырэктар Бел. вытв. аб’яднання «Фармацэўтыка» (з 1995 — закрытае акц. т-ва «Белфармзамежгандаль»). Навук. працы па сац.-эканам. эфектыўнасці аптэчнай службы, распрацоўцы тэстаў-крытэрыяў для ацэнкі якасці лек. абслугоўвання насельніцтва.
Тв.: Экономика фармации Мн., 1982; Организация и экономика советской фармации. Мн., 1984; Учет и отчетность в аптечных учреждениях. Мн., 1988. с. 50
ГАРАСКО́П (грэч. hōroskopos літар. які назірае час), табліца ўзаемнага размяшчэння планет і зорак на пэўны момент часу для зададзенага месца. Па гараскопе робяцца спробы прадказваць лёс чалавека, рысы яго характару, здароўе, кар’еру і інш. Гараскоп складаюць на канкрэтнага чалавека (індывідуальны), на дзяржаву, горад, прадпрыемства (мунданны), на пачатак якой-н. дзейнасці ці каб атрымаць адказ на пэўнае пытанне (характарны), на які-н. перыяд жыцця чалавека (салярны, планетарны, звязаны з Месяцам і інш.).
Першыя гараскопы складалі ў Вавілоне ў 5 ст. да н.э. Прадказанні першапачаткова мелі агульны характар. Удасканаленне гараскопа вяло да большай канкрэтызацыі. Цікавасць да складання гараскопа патрабавала добрага ведання астраноміі і стымулявала яе развіццё. Гараскоп змяшчае камбінацыю вял. колькасці элементаў (знакаў задыяка, нябесных дамоў, планет, зорак і інш ), якія знаходзяцца ў неперарыўным руху і, зафіксаваныя ў пэўны момант часу, даюць своеасаблівую матрыцу, што даследуецца астролагамі. Гл. таксама Астралогія. А.А.Шымбалёў. с. 50
ГАРАЎЛЯ́НСКІЯ СКА́РБЫ . Знойдзены ў 1965 два скарбы (кожны ў гліняным гаршку) на паселішчы каля в. Гараўляны Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Схаваны ў сярэдзіне 11 ст. Адзін скарб складаўся з фрагментаў сярэбраных ювелірных вырабаў (кавалкі дроту, загатоўкі для пласціністага бранзалета, спражка), шыфернага прасліца, 220 дырхемаў Арабскага халіфата, 185 дэнарыяў Англіі, Германіі, Францыі, Чэхіі. У другім былі цэлыя і фрагментаваныя сярэбраныя ювелірныя вырабы (бранзалеты, пярсцёнак, загатоўкі ўпрыгожанняў), шкляныя залачоныя пацеркі, 15 манет-перайманняў куфіцкіх дырхемаў у выглядзе брактэатаў з вушкамі для падвешвання, 134 пераважна фрагментаваныя дырхемы Арабскага халіфата, дэнарый Чэхіі. Скарбы, магчыма, былі сыравіннымі запасамі ювеліраў. с. 50
ГАРА́ЎСКІЯ , бел. жывапісцы, браты. Ураджэнцы маёнтка Уборкі Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.
Апалінар Гілярыевіч (30.1.1883—1900), пейзажыст і партрэтыст. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1850—54), у 1855—60 удасканальваў майстэрства ў Жэневе, Дзюсельдорфе, Рыме і Парыжы. У 1860—80-я г. жыў у маёнтку Уборкі, зімой выязджаў у Пецярбург, дзе ў 1862—86 выкладаў у школе малявання Т-ва заахвочвання мастацтваў. Яго творы адметныя жыццёвай праўдай, высокім майстэрствам, глыбокай народнасцю, паэтычна апяваюць прыгажосць бел. прыроды, нар. побыт: «Балота», «Пейзаж з ракой і дарогай», «Вечар», «Краявід у маёнтку Кушалёва-Безбародкі Краснаполіца», «Від дубровы каля Бабруйска», «Ліпы», «На радзіме», «Пінскія балоты», «Рака Бярэзіна», «Свіслач», «Час жніва» і інш. Каля 20 карцін мастака знаходзяцца ў Нац. маст. музеі Беларусі («Партрэт маці», «Жаночы партрэт каля мальберта», «Купальшчыцы», «Яўрэй, які моліцца», «Вечар у Мінскай губерні», «Старая моліцца», «Цвіце канюшына», «Кузня», «Жанчына з палітрай», «Магдаліна каецца», «Партрэт Ф.Л.Лагорыо», шмат бел. пейзажаў і інш.). Рабіў замалёўкі нар. тыпаў («Селянін» і інш ).
Іпаліт Гілярыевіч (1.7.1828—?), пейзажыст. Спец. адукацыю атрымаў у школе Машчынскага (Мінск). З 1855 наведваў заняткі Пецярбургскай АМ. З яго пейзажаў найб. вядомыя: «На берагах ракі Бярэзіны», «Від у ваколіцах Бабруйска» і інш. Карціна «Каля крыжа. Смерць паўстанца» зберагаецца ў Нац. маст. музеі Беларусі.
Гілярый Гілярыевіч, акварэліст 2-й пал. 19 ст. Вучыўся ў Пецярбургу ў школе малявання Т-ва заахвочвання мастацтваў (да 1868), потым у АМ (да 1873). Сярод пейзажаў: «Від шпіля Петрапаўлаўскага сабора», «Кветкі» і інш.
Літ.: Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала ХХ в. Мн., 1974; Яго ж . «Колькі праўды ў фарбах...» // Мастацтва Беларусі. 1983. № 10. Л.Н.Дробаў. с. 50
ГАРА́ЦЫІ (Horatii), старажытны рымскі патрыцыянскі род. Яго легендарнымі прадстаўнікамі лічыліся тры юнакі-блізняты Гарацыі, якія перамаглі ў адзінаборстве трох блізнят Курыяцыяў з Альба-Лонгі ў час вайны Рыма з Альба-Лонгай (7 ст. да н.э.); Марк Гарацый Пульвіл, адзін з першых консулаў Рэспублікі, які заключыў дагавор Рыма з Карфагенам у 510—509 да н.э. і асвяціў Капіталійскі храм; Публій Гарацый Коклес (аднавокі). Праславіўся тым, што адзін абараняў мост цераз р. Тыбр ад этрускаў, якія ў 508 да н.э. наступалі на Рым. с. 51
ГАРА́ЦЫЙ , Квінт Гарацый Флак (Quintus Horatius Flaccus; 8.12.65 да н.э., Венузія, цяпер г. Веноса, Італія — 27.11.8 да н.э.), рымскі паэт. Сын раба-вольнаадпушчаніка. У Рыме і Афінах вывучаў грэч. л-ру, філасофію і мастацтва. Быў трыбунам у рэсп. арміі Брута. Пасля паражэння рэспубліканцаў у бітве пры Філіпах (42 да н.э.) падпаў пад рэпрэсіі. Зарабляў на жыццё працай перапісчыка, пачаў пісаць вершы. Далучыўся да літ. гуртка Мецэната, атрымаў ад яго невял. маёнтак і цалкам засяродзіўся на паэт. творчасці. Паступова перайшоў на пазіцыі цэзарызму. Яго «Эподы» — ямбічныя вершы разнастайнага зместу, лепшыя з якіх заклікалі да згоды і міру, і 2 кнігі «Сатыр» («Гутарак») на філас.-этычныя тэмы створаны паміж 41 і 30 да н.э. Грамадзянскім, філас., велічальным (усхвалялі Мецэната і імператара Аўгуста), любоўным, сяброўскім і застольным одам Гарацыя («Песні», кн. І—З, 23 да н.э., кн. 4, 17—13 да н.э.) уласцівы яскравая вобразнасць, тонкі гумар, вытанчанасць мовы і кампазіцыі, рытмічнае багацце. Для твораў Гарацыя характэрны культ суладдзя, мудрай разважлівасці («залатой сярэдзіны») і прыгажосці. У «Пасланні да Пізонаў» («Навука паэзіі», увайшло ў «Пасланні», кн. 1—2, 20—13 да н.э.) выклаў свае эстэт. прынцыпы, якія былі ўзяты за аснову тэарэтычнай праграмы еўрап. класіцызму. У Еўропе 17 ст. роўным Гарацыю па майстэрстве лічыўся паэт-лацініст М.Сарбеўскі («хрысціянскі Гарацый»). У 1909 у Мінску ў серыі «Бібліятэка «Капітолій» двума выданнямі выдадзены «Скандоўнік» да выбраных од і эподаў Гарацыя (дапаможнік для правільнага чытання лац. вершаў). На бел. мову яго творы перакладалі М.Багдановіч (ода «Помнік»), А.Жлутка.
Тв.: Бел. пер. — Да Мецэната; Да Ліцынія Мурэны; Да Леўканоі // «Тутэйшыя». Мн., 1989; Рус. пер. — Полн. собр. соч. М.; Л., 1936; Оды, эподы, сатиры, послания. М., 1970. С.Дз.Малюковіч. с. 51
ГАРАЧАТРЫВА́ЛЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ , матэрыялы, якія не дэфармуюцца і не разбураюцца пры высокіх т-рах пад уздзеяннем мех. нагрузак. Гарачатрываласць вызначаецца ў асноўным межамі паўзучасці і працяглай трываласці, дасягаецца падборам хім. саставу матэрыялу (сплаву) у спалучэнні з пэўнымі ўмовамі крышталізацыі і тэрмічнай апрацоўкі.
Гарачатрывалая сталь мае акрамя жалеза хром, нікель, марганец і інш. Яе мех. ўласцівасці павышаюць легіраваннем (малібдэн, вальфрам, ванадый, ніобій і інш.), загатоўкай з наступным старэннем. Выкарыстоўваецца на выраб дэталей паравых установак высокага ціску, клапанаў авіярухавікоў, турбінных і кампрэсарных дыскаў і інш. Гарачатрывалыя сплавы ствараюцца на нікелевай, кобальтавай, жалезахроманікелевай аснове. Патрэбную іх структуру (з раўнамерным размеркаваннем часціц інтэрметалічных злучэнняў, барыдаў) атрымліваюць гомагенізавальным гартаваннем і старэннем, легіраваннем тугаплаўкімі хім. элементамі і элементамі-ўмацавальнікамі (тытан, алюміній, ніобій, бор), а таксама памяншэннем колькасці свінцу, волава, сурмы, вісмуту, серы. Вырабы, прызначаныя для працяглай эксплуатацыі пры т-ры больш за 800 °С, дадаткова апрацоўваюць алітаваннем, эмаліраваннем, на іх наносяць тугаплаўкія вокіслы і інш. Гарачатрывалыя сплавы ідуць на выраб дэталей паравых і газавых турбін, газатурбінных рухавікоў, энергет. машын і інш. Гарачатрывалы чыгун — аўстэнітны, з шарападобнай формай графіту, легіраваны нікелем, хромам і марганцам. З яго атрымліваюць вырабы, якія эксплуатуюцца пры павышаных т-рах (да 600 °С) і нагрузках у агрэсіўных асяроддзях: галоўкі поршняў, выхлапныя калектары рухавікоў унутр. згарання, карпусы турбанагравальнікаў і інш. Да гарачатрывалых матэрыялаў адносяцца таксама тугаплаўкія металы, металакераміка, некаторыя кампазіцыйныя матэрыялы.
На Беларусі гарачатрывалыя матэрыялы даследуюцца ў Фіз-тэхн. ін-це АН Беларусі. Створаны эканомналегіраваныя гарачаўстойлівыя маркі сталі (выкарыстоўваюцца для вырабу тэрмічных печаў, шклаформаў і інш.), накіравана закрышталізаваныя эўтэктычныя сплавы (больш гарачаўстойлівыя, чым вядомыя прамысловыя), даследаваны высокалегіраваныя сплавы на жалезнай, алюмініевай і нікелевай асновах. Г.Г.Паніч. с. 51
ГАРА́ЧАЎ Іван Іванавіч (н. 1.10.1935, г. Ніжні Ноўгарад, Расія), бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д-р с.-г. н. (1993). Скончыў Гродзенскі с.-г. ін-т (1959). У 1965—67 працаваў у ім, з 1968 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па пытаннях кармлення с.-г. жывёлы, вывучэнні нормаў патрэб буйн. раг. жывёлы ў вітамінах і мінер. рэчывах, распрацоўцы рэцэптаў прэміксаў (вітамінна-мінер. дамешкаў) для свіней і буйн. раг. жывёлы, бялкова-вітамінна-мінер. дамешкаў і камбікармоў для высокапрадукцыйных кароў.
Тв.: Пути решения проблемы белка в животноводстве. Мн., 1981 (у сааўт.); Кормление высокопродуктивных коров. Мн., 1996 (разам з Богушам П.П., Пілюком М.У.). с. 52
ГАРАЧАЎСТО́ЙЛІВЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ , металічныя матэрыялы, паверхня якіх не паддаецца хім. разбурэнню пад уздзеяннем паветра або інш. акісляльнага газавага асяроддзя пры высокіх т-рах; неметал. матэрыялы (напр., бетон), што не паддаюцца хім. і мех. разбурэнню пры высокіх т-рах. Гарачаўстойлівасць металаў і сплаваў вызначаецца ўласцівасцямі акаліны, якая перашкаджае дыфузіі газаў у глыб металу і развіццю газавай карозіі металаў.
Гарачаўстойлівая сталь слаба акісляецца пры т-ры больш за 550 °С, што абумоўлена шчыльнай і тонкай плёнкай легіравальных элементаў. Мех. ўласцівасці яе паляпшаюць тэрмаапрацоўкай. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці труб, цеплаабменнікаў, дэталей кацельных установак, турбін і інш. Гарачаўстойлівыя сплавы характарызуюцца значным супраціўленнем газавай карозіі металаў пры высокай т-ры (800—1200 °С). Звычайна маюць нікелевую, жалезную або жалеза-нікелевую аснову, а таксама хром, крэмній, алюміній, якія ўтвараюць на паверхні ахоўныя аксідныя плёнкі. Іх гарачаўстойлівасць павышаюць тэрмічнай апрацоўкай, алітаваннем, храміраваннем, нанясеннем розных пакрыццяў. Ідуць на выраб камер згарання, жаравых труб, сапловых лапатак газавых турбін, фарсажных камер і інш. Гарачаўстойлівы бетон захоўвае фіз.-мех. ўласцівасці пры працяглым уздзеянні т-р да 1770 °С і вышэй. Вяжучымі для яго з’яўляюцца гліназёмісты цэмент, вадкае шкло, партланд-цэмент і інш., запаўняльнікамі — тугаплаўкія і вогнетрывалыя горныя пароды, бой вогнетрывалых вырабаў і інш. Ідзе на будаўніцтва цеплавых агрэгатаў, фундаментаў прамысл. печаў і інш. Гарачаўстойлівы чыгун мае ўстойлівасць супраць інтэнсіўнага акіслення і павелічэння памераў у розных газавых асяроддзях пры павышаных т-рах. Ахоўныя вокісныя плёнкі на ім утвараюцца легіраваннем алюмініем, хромам і крэмніем. Ідзе на выраб дэталей пячнога абсталявання, карпусоў гарэлак і інш.
Г.Г.Паніч. с. 52
ГАРА́ЧАЯ ПРАКА́ТКА , пракатка нагрэтых металаў і сплаваў паміж вярчальнымі валкамі пракатных станаў. Робіцца пры т-рах, вышэйшых за парог рэкрышталізацыі, калі забяспечваецца дастатковая пластычнасць: для сталі 1000—1300, медзі 750—800, латуні 600—800, алюмінію і яго сплаваў 350— 400 °С. Бывае падоўжная (найб. пашыраная), папярочная і вінтавая (касая). На загатовачных і абціскных станах гарачая пракатка атрымліваюць загатоўкі круглага, квадратнага, плоскага сячэння для наступнай коўкі, штампоўкі і мех. апрацоўкі, а таксама сартавы пракат і пракат спец. профілю (паміж валкамі з паглыбленнямі), лісты, трубы і інш. с. 52
ГАРА́ЧКА Мікалай Іванавіч (н. 26.1.1930, в. Мяцявічы Салігорскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1981), праф. (1984). Скончыў Бел. дзярж. ін-т нар. гаспадаркі (1956). У 1959—81 у Бел. НДІ эканомікі і арг-цыі сельскай гаспадаркі. У 1982—88 у Ін-це праблем кіравання. З 1994 у НДЭІ Мінэканомікі Беларусі. Навук. працы па праблемах удасканалення гасп. механізму с.-г. прадпрыемстваў, распрацоўкі сабекошту і цэнаўтварэння.
Тв.: Себестоимость, рентабельность, цена. Мн., 1971; Обоснование системы закупочных цен. Мн., 1978. с. 52
ГАРА́ЧКА Мікалай Цітавіч (н. 5.1.1937, в. Мяцявічы Салігорскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне птушкагадоўлі. Д-р с.-г. н. (1991). Скончыў Віцебскую акадэмію вет. Медыцыны (1062). З 1969 на Бел. занальнай доследнай станцыі па птушкагадоўлі (у 1977—96 дырэктар). Навук. працы па развядзенні, селекцыі і ўзнаўленні с.-г. птушкі ва ўмовах інтэнсіўных тэхналогій.
Тв.: Производство мяса уток. Мн., 1984; Системы ведения сельского хозяйства Республики Беларусь. Мн., 1996 (у сааўт.). с. 52
ГАРАЧКАПАНІЖА́ЛЬНЫЯ СРО́ДКІ , лекавыя рэчывы, якія памяншаюць або знімаюць тэмпературу цела пры ліхаманцы; маюць таксама абязбольваючае і процізапаленчае дзеянне. Да іх належаць: аспірын, анальгін, бутадыён, фенацэцін, ібупрафен, вальтарэн, індаметацын і інш. Гарачкапаніжальныя сродкі парушаюць сінтэз простагландзінаў (медыятараў ліхаманкі), гэтым зменьваюць работу гіпаталамічнага цэнтра тэрмарэгуляцыі і павялічваюць працэс цеплааддачы. Выкарыстоўваюць гарачкапаніжальныя сродкі рацыянальна пры рэзкім павышэнні тэмпературы (да 39 °С і вышэй). А.С.Захарэўскі. с. 52
ГАРА́ЧКІН Васіль Прохаравіч (29.1.1868, в. Выкса Ніжагародскай вобл., Расія — 21.9.1935), рускі вучоны, заснавальнік навукі пра с.-г. тэхніку. Акад. УАСГНІЛ (1932); ганаровы чл. АН СССР (1932). Скончыў Маскоўскія ун-т (1890) і вышэйшае тэхн. вучылішча (1894). З 1913 кіраваў арганізаванай ім машынавыпрабавальнай станцыяй пры Маскоўскім с.-г. ін-це. У 1919—20 рэктар Пятроўскай (цяпер Ціміразеўская) с.-г. акадэміі, у 1929 дырэктар, потым кансультант Усесаюзнага ін-та с.-г. механікі (пазней — с.-г. машынабудавання). Распрацаваў тэарэт. асновы разліку і пабудовы с.-г. машын і прылад, метады іх эксперым. даследаванняў.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. 2 изд. М , 1968.
Літ.: Дубровский А.А. Академик В.П.Горячкин: Биогр. очерк. М., 1960. с. 52
ГАРА́ЧКІН Віктар Георгіевіч (29.3.1894, г. Яраслаўль, Расія — 9.4.1962), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі тарфяной вытв-сці. Чл.-кар. АН БССР (1940), д-р тэхн. н. (1954), праф. (1934). Скончыў Пятроўскую (цяпер Ціміразеўская) с.-г. акадэмію (1918). З 1930 у Маскоўскім тарфяным ін-це. Адначасова з 1926 кансультант Ін-та прам-сці, выкладчык БПІ, навук. супрацоўнік Ін-та торфу АН БССР. У 1952—56 у Ін-це торфу АН БССР. Навук. працы па тэхналогіі тарфяной вытв-сці.
Тв.: Основы проектирования торфяных хозяйств. М., 1926; Технология добычи и сушки торфа. 2 изд. М.; Л., 1948; Основы технологии торфяного производства. М.; Л., 1953. с. 52
ГАРА́ЧЫ Эдуард Мікалаевіч (н. 19.10.1936, Мінск), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1995). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1958), працаваў у Бел. рэсп. т-ры юнага гледача (да 1961), Магілёўскім абл. драм. т-ры (1963—64). З 1965 у Рускім акад. драм. т-ры Беларусі. Выканаўца лірыка-драм. і характарных роляў. Яго мастацтву ўласцівыя дакладная распрацоўка малюнка ролі, стрыманасць і адначасова эмацыянальнасць, знешняя характарнасць, дасканалае валоданне сцэн. тэхнікай. Сярод лепшых роляў: Лявон («Знак бяды» паводле В.Быкава), Ігнат Крывіч («Соль» А.Петрашкевіча), Фірс («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Конь, Васіль Дасцігаеў, Кастылёў («Ворагі», «Ягор Булычоў і іншыя», «На дне» М.Горкага), Іван Афанасьеў («Хрыстос і Антыхрыст» паводле Дз.Меражкоўскага), Хрыстафор Блахін («Казкі старога Арбата» А.Арбузава), Рос, Гарацыо («Макбет», «Гамлет» У.Шэкспіра), Энгстран («Здані» Г.Ібсена). с. 53
ГАРА́ЧЫ БОР , балота ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., у вадазборы р. Котра. Нізіннага (93%) і вярховага тыпаў. Пл. 6,3 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 3,5 тыс. га. Глыб. торфу да 5 м, сярэдняя 1,3 м. Амаль на ўсёй пл. ёсць падсцілачны торф і сапрапель. Балота часткова асушана. На неасушанай ч. пераважае разнатраўная асакова-сфагнавая расліннасць, на 2,3 тыс. га хваёвы лес. с. 53
ГАРА́ЧЫ КЛЮЧ , Псекупс, бальнеалагічны курорт у Расійскай Федэрацыі (Краснадарскі край), за 65 км ад г. Краснадар у перадгор’ях Вял. Каўказа. Узнік у канцы 19 ст. ў даліне р. Псекупс (прыток Кубані) на базе крыніц мінер. вод — тэрмальных (да 60 °С), якія выкарыстоўваюць на лячэнне хвароб органаў руху і апоры, перыферычнай нерв. сістэмы, гінекалагічных, і з больш нізкай тэмпературай, што ідуць на лячэнне і бальнеалагічныя працэдуры пры захворваннях органаў стрававання. Санаторна-прафілактычныя ўстановы, пансіянаты, базы адпачынку.
Літ.: Лебеденко Г.Б. Лечение на курорте Горячий ключ. Краснодар, 1982. с. 53
ГАРА́ЧЫ ПО́ЯС , сукупнасць геагр. паясоў з найб. высокімі т-рамі паветра. Уключае экватарыяльны пояс, субэкватарыяльныя паясы, трапічныя паясы. Межы гарачага пояса ў Паўн. і Паўд. паўшар’ях звычайна праводзяць па сярэднегадавых ізатэрмах 20 °С, якія прыкладна супадаюць з 30° паўн. і паўд. шыраты. с. 53
ГАРА́ЧЫ ПУНКТ , у тэктоніцы, участак зямной паверхні з надзвычайна высокай актыўнасцю вулканізму (сучаснага або ў геал. мінулым). Узнікае ў выніку лакальнага пад’ёму мантыйнага рэчыва (гл. Мантыйны плюм). У гэтых пунктах адбываецца станчэнне і разагрэў зямной кары. Бываюць унутрыплітныя (Гавайскія а-вы) і на дывергентных граніцах пліт (в-аў Ісландыя). Пад гарачым пунктам разумеюць таксама ўчастак унутры мантыі, дзе т-ра вышэй за сярэднюю. с. 53
ГАРАЧЫКІ , бел. памінальная страва. Пяклі з прэснага мучнога цеста ў форме галушкі (звычайна тры). Кожны, хто прысутнічаў на памінках, адломліваў па кавалачку (адсюль праклён: «Каб па табе гарачыкі напяклі»). Елі з сытою, цёртым макам. Вядома на Усх. Палессі. с. 53
ГА́РБА (Garbo) Грэта [сапр. Густаф-сан (Gustafsson) Грэта Лавіса; 18.9.1905, Стакгольм — 15.4.1990], амерыканская кінаактрыса шведскага паходжання. Вучылася ў Каралеўскай акадэміі тэатр. мастацтваў у Стакгольме. З 1923 здымалася ў кіно, з 1926 у Галівудзе. Буйнейшая трагічная актрыса ў гісторыі кінематографа. Вобразы, створаныя Гарбай, адметныя драматызмам, псіхал. глыбінёй. Шчырасць і сардэчнасць ігры актрысы, прыродная абаяльнасць прынеслі ёй сусв. вядомасць. Сярод фільмаў: «Чароўная жанчына» (1928), «Каралева Крысціна» (1933), «Ганна Карэніна» (1935), «Дама з камеліямі» (1937). З 1941 не здымалася. У 1954 атрымала спец. прэмію «Оскар». с. 53
ГАРБАВІ́ЧЫ , вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., на р. Ненач. Цэнтр сельсавета і дапаможнай гаспадаркі раённага аб’яднання «Сельгасхімія». За 13 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Калінкавічы, 135 км ад Гомеля. 465 ж., 196 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. с. 53
ГАРБАВІ́ЧЫ , вёска ў Чавускім р-не Магілёўскай вобл., на р. Раста, на аўтадарозе Магілёў—Чавусы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на З ад г. Чавусы, 20 км ад Магілёва, 1,5 км ад чыг. ст. Раста. 890 ж., 370 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Каля вёскі гарадзішча жал. веку, курганны могільнік радзімічаў (9—11 ст.). с. 53
ГАРБА́РНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ , галіна лёгкай прамысловасці, якая спецыялізуецца па вырабе натуральных цвёрдых і мяккіх скураных тавараў і штучных скур. Забяспечвае скуртаварамі абутковую прамысловасць, футравую прамысловасць, часткова швейную і інш. галіны. Асн. сыравінай для гарбарнай прамысловасці служаць скуры жывёл. Гарбарная сыравіна падзяляецца на: дробную (скуры цялят, жарабят, авечак, коз, цюленяў, нерпаў), што ідзе на выраб скур для верху абутку, адзення і галантарэйных вырабаў, буйную (скуры буйн. раг. жывёлы, коней, аслоў, вярблюдаў, аленяў, маржоў, кітоў) і свіную (са свойскіх свіней і дзікоў), якія служаць для вырабу хромавых і юхтовых скур на верх абутку, для рамізніцкіх і тэхн. вырабаў. Выкарыстоўваюць таксама скуры рэптылій (кракадзілы, яшчаркі, змеі), некат. рыб і інш.
Апрацоўка скур і выкарыстанне іх на абутак і адзенне вядома з глыбокай старажытнасці. Са скур выраблялі таксама пергамін, вупраж, шчыты і інш. Скуры дубілі пры дапамозе раслінных дубільнікаў. У 2-й пал. 19 ст. частка падрыхтоўчых і апрацоўчых аперацый механізавана, з 1880-х г. пачалі выкарыстоўваць паскораны метад вырабу скур солямі хрому. Рамесніцкае гарбарства ператварылася ў гарбарную прамысловасць. У 20 ст. развіццю гарбарнай прамысловасці спрыяла стварэнне галін машынабудавання, якія выпускалі машыны для апрацоўкі скур, пашыву абутку, адзення і інш. вырабаў, а таксама расшырэнне сыравіннай базы, развіццё вытв-сці штучных скур і заменнікаў скуры, сінт. каўчуку і дубільнікаў, дубільных экстрактаў.
Асартымент прадукцыі сучаснай гарбарнай прамысловасці акрамя шырока вядомых абутковых цвёрдых і мяккіх (хромавага дублення і юхту), адзежна-галантарэйных, рамізніцкіх і тэхн. скур уключае такія новыя вырабы, як спілак для абутку, велюры, асветленыя скуры для нізу абутку, лакавыя з поліурэтанавым пакрыццём, хромавыя павышанай эластычнасці, тэрмаўстойлівую юхту і інш. Развітую гарбарную прамысловасць маюць ЗША, Расія, Францыя, Італія, Вялікабрытанія, ФРГ, Аргенціна, Аўстралія, Манголія і інш. краіны.
Гарбарная прамысловасць — адна са старадаўніх на Беларусі. Скураны абутак 12—13 ст. вядомы з раскопак у Брэсце, Гродне, Мінску, Полацку і інш. У 2-й пал. 19 ст. скуры, вырабленыя на Беларусі, карысталіся попытам на рас. і замежным рынках. Цэнтрамі гарбарнай прамысловасці былі Смаргонь (22 прадпрыемствы), Ашмяны, Мінск (буйны з-д Сальмана), Магілёў, Скідзель, Талачын і інш. Вырабляліся лайка, хром, шчыгрын (гамбургскі тавар), падэшвы. Пабудаваны гарбарныя з-ды ў 1927 «Бальшавік» у Мінску, у 1930 — у Магілёве. У 1996 у краіне дзейнічаюць Мінскае гарбарнае вытворчае аб’яднанне, Магілёўскі гарбарны завод, Гродзенскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне, Бабруйскі гарбарны камбінат, Пінскі завод штучных скур, шэраг меншых прадпрыемстваў. У 1996 выпушчана 426,9 млн. дм2 верхніх скуртавараў (найбольш у 1991 — 992,4 млн. дм2), з іх 381,1 млн. дм2 хрому, 45,8 млн. дм2 юхту і 16 млн. дм2 цвёрдых скуртавараў. В.М.Логвінка. с. 53
ГАРБА́РНАЯ, ФУ́ТРАВАЯ І АБУТКО́ВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ , галіна лёгкай прамысловасці, спецыялізаваная на выпуску натуральных і штучных скур, скураных тавараў, спілаку, футра і вырабаў з яго, пашыве абутку. У 1995 на Беларусі дзейнічала 140 прадпрыемстваў галіны. Гл. Гарбарная прамысловасць, Футравая прамысловасць і Абутковая прамысловасць. с. 54
ГАРБА́РСТВА , рамяство па вырабе скур для пашыву абутку. На Беларусі сыравінай служылі скуры рагатай жывёлы, зрэдку коней, свіней. Традыц. тэхніка вырабу скур уключала падрыхтоўчыя аперацыі (мачэнне, заленне, мяздрэнне, ачыстка ад шэрсці, абяззольванне, квашанне), дубленне (каб скура стала вільгаценепранікальнай) і апрацоўку (фарбаванне, пакрыццё тлушчам, глянцаванне і інш ). Гатовыя скуры адрозніваліся па гатунках: юхт (скура для верху абутку), падэшвенная, апойка (скура з цяляці-сысунка), саф’ян (мяккая скура з казліных, цялячых, авечых скур), замша (авечая ці аленевая скура без верхняга пласта), лайка (з авечых скур). Гарбарства на Беларусі было пашырана пераважна ў мястэчках і гарадах, а з сярэдзіны 19 ст. і ў вёсках, калі заможныя сяляне пачалі шыць скураны абутак. У канцы 19 — пач. 20 ст. гарбарная вытворчасць развівалася як фабрычна-заводская і саматужная (апошняя пераважала). Тыповымі былі невялікія гарбарні, у якіх працаваў гаспадар з 2—4 рабочымі або членамі сям’і. Найбольш вядомымі цэнтрамі гарбарства былі Гродна, Мір, Ліда, Пружаны, Кобрын, Ашмяны, Смаргонь, Віцебск, Полацк, Лепель, Магілёў, Давыд-Гарадок, Тураў, Слуцк, Мазыр і інш. Высокай якасцю славіліся магілёўскія і мазырскія скуры, якія карысталіся вял. попытам і за межамі Беларусі. У 1920—40-я г. саматужнае гарбарства было забаронена. У 1950-я г. кааператыўна-прамысловыя арцелі рэарганізаваны ў дзярж. прадпрыемствы. Гл. таксама Гарбарная прамысловасць.
Н.І.Буракоўская. с. 54
ГАРБА́ТАЎ Аляксандр Васілевіч (21.3.1891, в. Пахоціна Іванаўскай вобл., Расія — 7.12.1973), Герой Сав. Саюза (1945), ген. арміі (1955). У арміі з 1912, у Чырв. Арміі з 1919. Скончыў кав. камандныя курсы (1926), курсы ўдасканалення вышэйшага каманднага саставу (1930). У 1933—37 камандзір кав. дывізіі. У 1937 арыштаваны органамі НКУС СССР, у 1941 вызвалены. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на Паўд.-Зах., Данскім, Сталінградскім, Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м і 2-м Бел. франтах: нам. камандзіра корпуса, камандзір дывізіі, корпуса, нам. камандуючага арміяй. 3-я армія пад камандаваннем Гарбатава ўдзельнічала ў Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943, Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі 1944, Беларускай аперацыі 1944, Бабруйскай аперацыі 1944, вызваленні Касцюковічаў, Прапойска (Слаўгарада), Рагачова, Мінска, у фарсіраванні Сажа, Дняпра, Бярэзіны. Удзельнік вызвалення Польшчы, Усх.-Прускай і Берлінскай аперацый. З 1946 на камандных пасадах у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1946—62.
Тв.: Годы и войны. М., 1965. с. 54
ГАРБАТКО́ Віктар Васілевіч (н. 3.12.1934, с. Венцы-Зара Краснадарскага краю, Расія), савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1969, 1977), лётчык-касманаўт СССР (1969), ген.-маёр авіяцыі (1983). Скончыў Батайскае ваен. авіяц. вучылішча лётчыкаў (1956), Ваенна-паветр. інж. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1968). У 1960—78 у атрадзе касманаўтаў. 12—17.10.1969 з А.В.Філіпчанкам і У.М.Волкавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-7», які выконваў групавы палёт з касм. караблямі «Саюз-6» і «Саюз-8»; 7—25.2.1977 з ЮМ.Глазковым — палёт на касм. караблі «Саюз-24» (як камандзір) і на арбітальнай станцыі «Салют-5»; 23—31.7.1980 (як камандзір) з Фам Туанам — на караблі «Саюз-37» і арбітальнай станцыі «Салют-6». Правёў у космасе 30,53 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АН СССР. с. 54
ГАРБА́ТЫЯ ЗА́ЙЦЫ , гл. Агуці. с. 54
ГАРБА́ХА , вёска ў Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПдЗ ад г. Іванава, 156 км ад Брэста, 11 км ад чыг. ст. Снітава. 548 ж., 279 двароў (1996). Базавая школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 54
ГАРБАЦЭ́ВІЧ Аляксандр Канстанцінавіч (н. 30.1.1953, Мінск), бел. фізік-тэарэтык. Д-р фізіка-матэм. н. (1991), праф. (1995). Скончыў Іенскі ун-т імя Ф.Шылера (Германія; 1976). З 1976 у БДУ. Навук. працы па квантавай механіцы і агульнай тэорыі адноснасці. Распрацаваў тэорыю разліку квантава-мех. эфектаў для часціц са спінам 1/2 у неінерцыяльных сістэмах адліку і знешніх гравітацыйных палях.
Тв.: Квантовая механика в общей теории относительности: Основные принципы и элементарные приложения. Мн., 1985. А.І.Болсун. с. 54
ГАРБАЦЭ́ВІЧ Васіль Савіч (19.4.1893, в. Дукора Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 17.9.1985), бел. драматург. Засл. настаўнік Беларусі (1947). Скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю (1913), Мінскі настаўніцкі (1918) і вышэйшы пед. (1933) ін-ты. Працаваў настаўнікам на Сенненшчыне (1913—15), у Дукорскай школе (1918—24, 1933—57), выкладаў бел. мову ў Магілёўскім педтэхнікуме (1924—29). Арганізатар і кіраўнік Магілёўскай філіі «Маладняк». Друкаваўся з 1923. Аўтар п’ес «Вяселле» (нап. на аснове бел. вясельнага абраду, паст. БДТ 1921), «Чырвоныя кветкі Беларусі» (апубл. 1923) пра подзвіг дукорскіх партызан у барацьбе супраць польскіх акупантаў, «Пад вішнёвымі садкамі» (1927) і «Песні нашых дзён» (1930, прысвечана калектывізацыі) і інш. Напісаў успаміны пра сустрэчы з М.Багдановічам у Яраслаўлі.
Тв.: Чырвоныя кветкі Беларусі: П’есы. Мн., 1983; у кн.: Шлях паэта. Мн., 1975.
Літ.: Казека Я. Прызванне // Казека Я. Голас часу. Мн., 1975. І.Д.Казека. с. 54
ГАРБАЦЭ́ВІЧЫ , вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Бабруйск—Старыя Дарогі. Цэнтр сельсавета. За 15 км на З ад горада і чыг. ст. Бабруйск, 125 км ад г. Магілёў. 545 ж., 190 двароў (1996). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 54
ГАРБА́Ч , гл. ў арт. Кіты. с. 54
ГАРБАЧО́Ў Мікалай Сцяпанавіч (н. 15.5.1948, г. Рагачоў Гомельскай вобл ), бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1972). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1972). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1972 на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 1000 м, свету (1974) на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 10 000 м; бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету (1971) і Еўропы (1975) на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 10 000 м. Чэмпіён СССР на байдарцы—чацвёрцы на дыстанцыях 10 000 м (1968, 1974—75), 1000 м (1973—74), на байдарцы-двойцы (1000 м — 1970, 1972), Спартакіяды народаў СССР на байдарцы-чацвёрцы (1000 м — 1971). с. 54
ГАРБАЧО́Ў Міхаіл Васілевіч (24.3.1921, в. Бесцвіна Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 7.3.1981), рускі перакладчык. Засл. дз. культ. Беларусі (1971). Скончыў Маскоўскі паліграф. ін-т (1951). Працаваў у час. «Славяне», на Усесаюзным радыё, у апараце СП СССР. Пераклаў на рус. мову раманы «Людзі на балоце» І.Мележа, «Вецер у соснах» і «Сорак трэці» І.Навуменкі, «Плач перапёлкі» І.Чыгрынава. «Чужая бацькаўшчына» В.Адамчыка, аповесці В.Быкава «Альпійская балада», «Трэцяя ракета», «Мёртвым не баліць», асобныя творы П.Галавача, У.Карпава, А.Кулакоўскага, М.Лупсякова, І.Пташнікава, А.Савіцкага, Т.Хадкевіча, І.Шамякіна і інш. с. 55
ГАРБАЧО́Ў Міхаіл Сяргеевіч (н. 2.3.1931, с. Прывольнае Чырвонагвардзейскага р-на Стаўрапольскага краю, Расія), савецкі дзярж. і паліт. дзеяч. Ген. сакратар ЦК КПСС (1985—91), прэзідэнт СССР (1990—91). Скончыў Маскоўскі ун-т (1955), Стаўрапольскі с.-г. ін-т (1967). З 1955 на камсамольскай і парт. рабоце. У 1966—68 1-ы сакратар Стаўрапольскага гаркома КПСС. З 1968 2-і сакратар, з 1970 1-ы сакратар Стаўрапольскага крайкома КПСС. У 1978—85 сакратар ЦК КПСС, у 1980—91 чл. Палітбюро (канд. з 1979). Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР (1988—89) і Вярх. Савета СССР (1989—90). Узначаліў працэс перабудовы ў СССР. Унутрыпаліт. жыццё пры Гарбачове характарызавалася паглыбленнем эканам. крызісу, нарастаючымі цэнтрабежнымі тэндэнцыямі ў саюзных рэспубліках і звязанымі з гэтым канфліктамі. Знешнепаліт. дзейнасць была накіравана на спыненне блокавага процістаяння і гонкі ўзбраенняў, ядзернае раззбраенне (дагаворы па абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў, па скарачэнні звычайных узбраенняў у Еўропе, аднабаковы мараторый СССР на выпрабаванне ядзернай зброі і інш.). Пры Гарбачове выведзены сав. войскі з Афганістана, знешнепаліт. курс КПСС і СССР садзейнічаў аб’яднанню ФРГ і ГДР, спыненню дзейнасці Арг-цыі Варшаўскага дагавора 1955, распаду сусв. сістэмы сацыялізму. Пасля спынення дзейнасці КПСС і распаду СССР (гл. Белавежскія пагадненні 1991) Гарбачоў пайшоў у адстаўку з пасад генсека ЦК КПСС і прэзідэнта СССР. Са снеж. 1991 прэзідэнт Міжнар. фонду сац.-эканам. і паліталагічных даследаванняў («Гарбачоўфонд»). Нобелеўская прэмія міру 1990.
Тв.: Августовский путч: Причины и следствия. М., 1991; Бел. пер. — Перабудова і новае мысленне для нашай краіны і для ўсяго свету. Мн., 1988. с. 55
ГАРБАЧО́Ў Уладзімір Васілевіч (н. 10.1.1926, г. Талачын Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-р мед. н. (1969), праф. (1972). Засл. дз. нав. Беларусі (1991). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1952). З 1958 у Мінскім мед. ін-це, з 1970 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (у 1972—84 прарэктар). Навук. працы па патагенезе, дыягностыцы і лячэнні каранарнага атэрасклерозу і ішэмічнай хваробы сэрца.
Тв.: Трудности и ошибки в диагностике некоторых заболеваний сердечно-сосудистой системы Мн., 1978; Диагностика кардиологических заболеваний: Справ. пособие. Мн., 1990 (у сааўт.); Дислипидемии. Мн., 1996 (разам з А.Г.Мрочакам); Практическая кардиология. Т. 1—2. Мн., 1997 (у сааўт.). с. 55
ГАРБАЧЭ́ВА , вёска ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., на паўн. беразе воз. Нешчарда. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 18 км на ПнУ ад г.п. Расоны, 177 км ад Віцебска, 44 км ад чыг. ст. Алешча. 464 ж., 160 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. с. 55
ГАРБАЧЭ́ЎСКІ Іван Данілавіч (1860—1914), бел. настаўнік, краязнавец, гісторык, этнограф, фалькларыст, пісьменнік. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1877), Віленскі настаўніцкі ін-т (1885). Выкладаў у Далынскім нар. вучылішчы (Невельскі пав. Віцебскай губ.). У 1894—98 супрацоўнік газ. «Витебские губернские ведомости». Пераехаў у 1899 на Каўказ, пасля на Кубань. У 1912 у Рагачове выкладаў у вышэйшым рамесным вучылішчы. Вывучаў фальклор, побыт беларусаў, гісторыю. Апісваў населеныя пункты на Зах. Дзвіне («Уніз па Дзвіне», 1895), флору, фауну, земляробства і жывёлагадоўлю, промыслы, адукацыю ў Лепельскім пав. («Лепельскі павет Віцебскай губерні», 1895), язычніцкія вераванні, рэліг. абрады, звычаі продкаў палешукоў («Старына старадаўняя», 1897). Паэтычнасць бел. нар. песень адзначыў у працы «Старажытнасць беларускіх песень і іх напеваў» (1896). Аўтар аповесці «Не дайшоў да роднай хаты» (нап. 1899) і інш. маст. твораў.
Тв.: О волоках великого водного пути из варяг в греки. Внтебск, 1894; Сельский учитель. Витебск, 1895; Экономический очерк Невельского уезда. Витебск, 1895. В.І.Скідан. с. 55
ГАРБАЧЭ́ЎСКІ Іван Іванавіч [4.10.1800, Магілёўская губ. (паводле інш. звестак Чарнігаўская губ.) — 21.1.1869], удзельнік руху дзекабрыстаў. Па маці звязаны сваяцтвам з Г.Каніскім. Выхоўваўся ў Дваранскім палку ў Пецярбургу. З 1820 служыў у 8-й артыл. брыгадзе ў г. Наваград-Валынскі (цяпер Жытомірская вобл. Украіны). У 1823 уступіў у Т-ва з’яднаных славян. Сааўтар новага статута і праекта рэарганізацыі т-ва (1824—25). Вёў агітацыю сярод салдат і афіцэраў 8-й артыл. брыгады. У час паўстання Чарнігаўскага пях. палка (29.12.1825—3.1.1826) спрабаваў узняць суседнія вайск. часці. 20.1.1826 арыштаваны, накіраваны ў Пецярбург. Прыгавораны да смяротнага пакарання. Па царскай канфірмацыі пазбаўлены дваранства і высланы ў Сібір на катаржныя работы. Пасля сканчэння тэрміну катаргі (1839) жыў на пасяленні ў г. Пятроўскі Завод (зараз Пятроўск Забайкальскі Чыцінскай вобл., Расія). В.В.Швед. с. 55
ГАРБАЧЭ́ЎСКІ Мікіта Іванавіч (1804, Магілёўская вобл. — 26.5.1879), бел. вучоны-архівіст, краязнавец, мовазнавец і педагог. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю і Пецярбургскую духоўную акадэмію. Канд. філасофска-тэалагічных навук (1831). Выкладаў у Жыровіцкай духоўнай семінарыі, віленскіх дваранскім ін-це, школе рабінаў і гімназіі. З 1853 архіварыус Віленскага цэнтр. архіва стараж. актаў. Упарадкаваў і сістэматызаваў дакументы па гісторыі Беларусі і Літвы. Адзін са стваральнікаў і член (з 1864) Віленскай археаграфічнай камісіі. Вывучаў заканадаўства ВКЛ па архіўнай справе, судаводстве і справаводстве. Аўтар даследаванняў па археаграфіі і крыніцазнаўстве. Склаў «Каталог старажытным актавым кнігам губерняў: Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Ковенскай... » (1872). Выдаў «Слоўнік старажытнай актавай мовы Паўночна-Заходняга краю і Царства Польскага» (1874; растлумачыў каля 400 бел. і больш за 5 тыс. лац.-польск. юрыд. тэрмінаў 14— 17 ст.).
Літ.: Н.И.Горбачевский / Сост. Л.Л.Толкачева. Мн., 1991. с. 55
ГАРБУ́З (Cucurbita), род адна- і шматгадовых травяністых раслін сям. гарбузовых. Радзіма гарбуза — Цэнтр. Амерыка. Вядома 13 культ. відаў, якія вырошчваюцца на ўсіх кантынентах. На Беларусі культывуюць гарбуз звычайны, ці цвердакоры (С. pepo), і яго разнавіднасці — кабачкі і патысоны, таксама гарбуз буйнаплодны, або гіганцкі (С. maxima). Харч., кармавыя, алейныя і дэкар. расліны.
Гарбуз звычайны — аднагадовая расліна. Сцябло граністае з вусікамі і калючым апушэннем, сцелецца, дае прыдаткавыя карані. Лісце 5-лопасцевае. Кветкі раздзельнаполыя, адзіночныя, жоўтыя. Плод — несапраўдная ягада, з тоўстай цвёрдай жоўта-аранжавай абалонкай, іншы раз з жоўта-зялёным малюнкам і мясістай аранжавай мякаццю. Мае цукры (да 8%), крухмал, бялкі, мінер. рэчывы, вітаміны. Плады вараць, пякуць, выкарыстоўваюць на кандытарскія вырабы. У насенні мае да 40% алею, да 28% бялку, ужываецца як глістагонны і мачагонны сродак. Меданос. Вырошчваецца насеннем або расадай. Вільгацялюбны. Добра расце на ўгноеных дзярнова-падзолістых глебах. Раянаваныя сарты: Мазалееўскі 49, Міндальны 35 і інш. с. 55
ГАРБУ́З Сцяпан Кузьміч (парт. псеўд. Паддубны; 28.12.1894, в. Касцюкі Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 27.8.1944), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў БДУ (1925). З 1916 у арміі, потым настаўнік на Случчыне, Бабруйшчыне. Са студз. 1919 у Чырв. Арміі на Зах. фронце. У 1921—24 ва ўстановах Наркамасветы БССР, кіраўнік спраў ЦБ, ЦК КП(б)Б, пазней заг. аргаддзела Полацкага, сакратар Калінінскага акр. к-таў КП(б)Б, у апараце ЦК КП(б)Б. У сак. 1928 — снеж. 1929 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі, чл. ЦК КПЗБ, чл. Сакратарыята ЦК КПП. З 1930 у Маскве ў Камуніст. ін-це журналістыкі, потым на парт. і гасп. рабоце. Чл. ЦК КП(б)Б у 1927—28. Чл. ЦВК БССР у 1927. У 1939 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна. с. 56
ГАРБУ́ЗІНА , шматнасенны несапраўдны ягадападобны плод кветкавых раслін, звычайна з сакаўнымі прамежкавым і ўнутр. слаямі каляплодніка (меза- і эндакарпа), плацэнтамі і тоўстым, шчыльным або цвёрдым вонкавым экзакарпам. Ва ўтварэнні гарбузіны прымае ўдзел кветаложа. Марфалагічна гарбузіна — ніжняя паракарпная ягада. Характэрна для агурка, гарбуза, кавуна, дыні і інш. раслін з сям. гарбузовых. с. 56
ГАРБУЗЯ́НКА , бел. традыцыйная страва. Наз. таксама гарбузовай кашай. Ачышчаны гарбуз крышаць, дабаўляюць крупы (часцей прасяныя) і вараць. Згатаваную гарбузянку таўкуць, часам ставяць у лёгкі дух, заліваюць параным малаком, дадаюць соль, цукар, масла. Пашырана на ўсёй Беларусі. с. 56
ГАРБУ́К Вісарыён Сцяпанавіч (24.11.1913, в. Шкілякі Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 8.8.1986), бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1979). Вучыўся ў Мінскім пед. Ін-це (1933—36). У 1936 рэпрэсіраваны. Зняволенне адбываў на Калыме. Рэабілітаваны ў 1961. Настаўнічаў у Дварэцкай (Чашніцкі р-н, 1933—36) і Мехаўскай (Гарадоцкі р-н, 1940—41) школах. У 1941—45 на фронце. З 1946 цяжка хварэў, каля 15 гадоў быў прыкаваны да ложка. Друкаваўся з 1957. Першая кн. апавяданняў «Не шукаю спакою» (1963). Пісаў пераважна для дзяцей: зб. «Алачка-забывалачка» (1964), «На маім акне» (1966), «Незнарок і знарок» (1969), «Такіх кветак не бывае» (1971), «Са мной здарылася неверагоднае» (1977) і інш. Апавяданні Гарбука займальныя, адкрываюць непаўторны свет дзіцячых уяўленняў, гульняў і забаў. Апрацаваў і пераклаў на бел. мову зб. «Напітак волатаў» (1969) — казкі народаў Паўн. Каўказа.
Тв.: Горад без папугайчыкаў: Выбр. тв. Мн., 1983; Лицо в полоску: Рассказы. Мн., 1967; Мышки и мишки: Рассказы. Ставрополь, 1974.
Літ.: Казека Я. Слова пра сябра // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984. І.Д.Казека. с. 56
ГА́РБУК Генадзь Міхайлавіч (н. 24.7.1934, в. Глыбачка Ушацкага р-на Віцебскай вобл.), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1958). Працаваў у Бел. т-ры імя Я.Коласа, з 1962 — у Нац. т-ры імя Я.Купалы. Мастацтву акцёра ўласцівы моцны тэмперамент, глыбокае псіхал. спасціжэнне характараў. Майстар яркай сцэнічнай дэталі, гратэску. Найб. яркія характары стварыў у нац. рэпертуары: Васіль (спектакль і тэлевізійная паст. «Людзі на балоце» паводле І.Мележа, Дзярж. прэмія Беларусі 1966), Сымон («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Зёлкін («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Яўмень («Ажаніцца — не журыцца» М.Чарота і Далецкіх), Клёпкін, Прокусаў («Пагарэльцы», «Верачка» А.Макаёнка), Андрэй Буслай («Парог» А.Дударава). Імкненнем да арыгінальнай інтэрпрэтацыі пазначаны ролі Гарбука ў класічным і сучасным рэпертуары: Акцёр («На дне» М.Горкага), Ціхан («Навальніца» А.Астроўскага), Добчынскі («Рэвізор» М.Гогаля), Бярозкін («Залатая карэта» Л.Лявонава), Кэлін («Святая святых» І.Друцэ) і інш. Здымаецца ў тэлевізійных пастаноўках («Трэцяе пакаленне», «Трывожнае шчасце», «Завеі, снежань», «Плач перапёлкі», «Крыло цішыні») і ў кіно («Людзі на балоце», Дзярж. прэмія СССР 1984, «Подых навальніцы», «Белыя Росы», «Чорны замак Альшанскі») і інш. с. 56
ГАРБУНО́ВА Людміла Васілеўна (н. 13.8.1939, г. Новасібірск, Расія), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыла студыю пры Астраханскім драм. т-ры (1961), у якім і працавала. З 1968 у Гомельскім абл. драм. т-ры. Актрыса шырокага творчага дыяпазону. Сярод лепшых роляў: Паланея, Альжбета («Прымакі», «Паўлінка» Я.Купалы), Марыля («Легенда пра песню няспетую» М.Пало і І.Папова), Ігнаціха («Подых навальніцы» паводле І.Мележа), Марфа («Дагарэла свечачка да палічкі» А.Петрашкевіча), Насцёна («Жыві і помні» паводле В.Распуціна), Юлечка, Ларыса («Даходнае месца», «Беспасажніца» А.Астроўскага), Фінея («Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі), Інеса («Каханне не жарты» П.Кальдэрона). с. 56
ГАРБУНО́ВА Святлана Рыгораўна (н. 9.7.1954, Мінск), бел. скульптар. Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1978). Працуе ў галіне станковай і манум. скульптуры. Творы Гарбуновай вызначаюцца лаканічным вобразным строем, узнёсласцю і паэтычнасцю. Сярод манум. работ: помнік С.Буднаму ў Нясвіжы (1982, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984), мемар. комплекс на месцы спаленай в. Літавец Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. (рэльеф 1987), мемар. дошка Ф.Скарыны для Гомельскага ун-та (1990), надмагільны помнік К.Крапіве (1994); станковыя — «Мелодыя» (1975), «Рабфак» (1978); партрэты С.Цітовіч (1985), І.Чыгрынава (1995); памятныя медалі да 100-годпзя Цёткі (А.Пашкевіч, 1976), П.Броўкі (1982), У.Сыракомлі, В.Дуніна-Марцінкевіча (1983), Ф.Скарыны (1985), Ефрасінні Полацкай (1994) і інш. Г.Б.Сачанка. с. 56
ГАРБУНО́Ў Цімафей Сазонавіч (6.8.1904, в. Саннікі Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. — 8.10.1969), грамадскі, парт. і дзярж. дзеяч БССР, гісторык. Акад. АН БССР (1959). Скончыў БДУ (1936), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б) (1948). З 1933 карэспандэнт газ. «Правда», з 1937 гал. рэдактар Дзярж. выдавецтва БССР, з 1939 рэдактар газ. «Звязда». У 1941—47 і 1950—60 сакратар ЦК КПБ. У пач. Вял. Айч. вайны на паліт. рабоце ў Чырв. Арміі, удзельнічаў у арганізацыі партыз. руху на Беларусі. З 1942 рэдактар час. «Славяне», адначасова ў 1942— 46 узначальваў Камісію па гісторыі Айч. вайны пры ЦК КП(б)Б. У 1949—50 рэдактар час. «Наука и жизнь». У 1960— 67 акадэмік-сакратар Аддз. грамадскіх навук АН БССР. Чл. ЦК КПБ у 1941—66, чл. Бюро ЦК КПБ у 1945—47 і 1950—60. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1946—62, Вярх. Савета БССР у 1947—67. У 1955—63 старшыня Вярх. Савета БССР. Аўтар прац па гісторыі ўтварэння БССР, уз’яднання бел. народа ў адзінай дзяржаве, папулярных выданняў па гісторыі Беларусі. Яго кн. «Гераічнае мінулае беларускага народа» (1945) і «Уз’яднанне беларускага народа ў адзінай савецкай сацыялістычнай дзяржаве» (1949) былі залічаны ў разрад нацыяналістычных і забаронены для выкарыстання ў бібліятэках, асноўны іх тыраж знішчаны.
Тв.: Освобожденная Западная Белоруссия. М., 1940; Образование Белорусской Советской Социалистической Республики. М., 1949; Уз’яднанне беларускага народа ў адзінай савецкай сацыялістычнай дзяржаве. 2 выд. Мн., 1952; Народы-братья: О связях бел. народа с народами Прибалтики. Мн., 1961; В.И.Ленин — создатель белорусского советского социалистического государства. Мн., 1962. І.П.Хаўратовіч. с. 57
ГАРБУ́ША (Oncorhynchus gorbuscha), прахадная рыба сям. ласасёвых атр. ласосепадобных. Пашырана ў паўн. ч. Ціхага ак. і прылеглай ч. Паўн. Ледавітага ак., на Пд — па амер. узбярэжжы да Каліфорніі, па азіяцкім — да Карэі. Акліматызавана ў Баранцавым і Белым м., у раёне Ньюфаўндленда. На нераст ідзе ў рэкі з быстрай плынню.
Даўж. цела да 68 см (сярэдняя даўж. каля 50 см, маса 1,5 кг). Самы дробны прадстаўнік роду ціхаакіянскіх ласосяў. Афарбоўка ў моры серабрыстая, на хваставым плаўніку дробныя цёмныя плямінкі; у рацэ з’яўляюцца цёмныя плямы на спіне, баках і галаве. Перад нерастам галава і плаўнікі амаль чорныя, цела карычняватае, бруха белае, у самцоў на спіне вырастае горб (адсюль назва), сківіцы загінаюцца крукападобна, на іх вырастаюць вял. зубы. Ікра буйная (дыяметрам да 8 мм). Пасля нерасту гіне. Маляўкі жывуць у гнёздах, потым скочваюцца ў мора, дзе кормяцца ракападобнымі, дробнай рыбай. Мае вял. прамысл. значэнне. с. 57
ГАРБЫЛЁВА Ганна Іванаўна (н. 18.12.1928, в. Старая Гараша, Мардовія, Расійская Федэрацыя), бел. аграхімік-глебазнавец. Д-р с.-г. н. (1979), праф. (1981). Скончыла Маскоўскую акадэмію імя К.А.Ціміразева (1951). З 1955 у БСГА. Навук. працы па вывучэнні рацыянальных спосабаў унясення ўгнаенняў, дастасаваных да агратэхн. умоў вырошчвання с.-г. культур, прыёмах аптымізацыі мінер. жыўлення с.-г. раслін, біядынаміцы глебавых працэсаў і гумусавага стану глебы.
Тв.: Баланс фосфора в системе почва— растения—удобрения в севообороте при разных нормах и способах внесения туков // Почвы БССР и пути повышения их плодородия. Мн., 1977; Научные основы применения удобрений в Западном регионе СССР. Мн., 1981 (у сааўт.); Оптимальные параметры плодородия почв. М , 1984 (у сааўт.). с. 57
ГА́РВАРДСКАЯ ШКО́ЛА , кірунак амер. паліт. эканоміі, які вывучае прыроду капіталіст. цыклаў і прагназаванне гасп. кан’юнктуры з выкарыстаннем метадаў стат. і матэм. аналізу, т.зв. «эканамічны барометр». Гал. ідэя Гарвардскай школы — магчымасць прадухілення і ліквідацыі крызісаў. Узнікла пасля 1-й сусв. вайны, склалася вакол К-та эканам. даследаванняў (створаны ў 1917 пры Гарвардскім ун-це). Буйны прадстаўнік Гарвардскай школы У.К.Мітчэл у сваёй працы «Эканамічныя цыклы. Праблема і яе пастаноўка» (1927) разглядаў эканам. цыклы, узлёты і падзенні дзелавой актыўнасці як больш або менш плаўную змену кан’юнктурных хваль. Ён прапаноўваў ствараць сістэму дзярж. страхавання ад беспрацоўя і ўвесці сістэму індыкатыўнага (рэкамендацыйнага) планавання эканомікі. Погляды Гарвардскай школы атрымалі пашырэнне ў Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Італіі, Аўстрыі, Польшчы, дзе ў 1920-я г. былі створаны кан’юнктурныя ін-ты для вывучэння стат. матэрыялаў з мэтай эканам. Прадказанняў. Г.А.Маслыка. с. 57
ГА́РВАРДСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т , старэйшы універсітэт у ЗША. Засн. ў 1636 як каледж у г. Кеймбрыдж (штат Масачусетс). З 1639 носіць імя англ. пурытанскага святара Дж.Гарварда (1607—38), які завяшчаў каледжу палавіну сваёй маёмасці і б-ку. Да канца 18 ст. гал. месца ў навуч. працэсе займалі Біблія і стараж. мовы, у канцы 18 ст. сталі выкладацца новыя мовы і матэматыка. У 1-й чвэрці 19 ст. да каледжа далучаны мед. і юрыд. ф-ты і ён пераўтвораны ва ун-т. З 2-й чвэрці 19 ст. Гарвардскі універсітэт стаў цэнтрам культуры ЗША. У складзе ун-та астр. абсерваторыя, выд-ва (з 1913), музеі (параўнальнай заалогіі, мастацкі, герм. культур, геалагічны і інш.), б-ка — адна з самых вял. у свеце (11 млн. тамоў; акрамя цэнтр. кніжнага збору мае асобныя б-кі — рэдкіх кніг і рукапісаў, мед., кіт.-яп. і інш.). Ф-ты: тэалагічны, гуманіт. і дакладных навук, энергетыкі і прыкладной фізікі, мастацкі, права, мед., аховы здароўя, дзярж. кіравання, практычнай адміністрацыі, педагогікі. У Фларэнцыі (Італія) створаны ін-т Гарвардскага ун-та па даследаванні эпохі Адраджэння. с. 57
ГА́РВЕЙ , Харві (Harvey) Уільям (1.4.1578, г. Фолкстан, Вялікабрытанія — 3.6.1657), англійскі ўрач, заснавальнік сучаснай фізіялогіі і эмбрыялогіі. Д-р медыцыны (1602), праф. (1616). Чл. Каралеўскай калегіі ўрачоў (1607). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1597). Працаваў у Падуі (Італія). З 1609 гал. ўрач і хірург у Бальніцы св. Варфаламея, праф. анатоміі, фізіялогіі і хірургіі ў Каралеўскім ун-це ў Лондане. Навук. працы па эксперым. фізіялогіі, стварыў вучэнне пра кровазварот (1628), вызначыў функцыян. значэнне розных аддзелаў сэрца і буйных сасудаў, апісаў малы (лёгачны) і вял. кругі кровазвароту, выявіў памылковасць поглядаў Галена, што ў артэрыях знаходзіцца асаблівая «жыццёвая моц», якая забяспечвае пульсацыю сасудаў, за што трапіў пад жорсткія нападкі вучоных-схаластаў і царквы. Выявіў матэрыяльную аснову паходжання жывёльнага свету ў процівагу вучэнню Арыстоцеля аб самазараджэнні; сфармуляваў асновы тэорыі эпігенезу (аўтар формулы: «ўсё жывое — з яйца»), прадугадаў ідэю біягенетычнага закону.
Тв.: Рус. пер. — Анатомическое исследование о движении сердца и крови у животных.
нац. Л., 1948.
Літ.: Быков К.М. Уильям Гарвей и открытие кровообращения. М., 1957; История биологии с древнейших времен до начала ХХ в. М., 1972. с. 57
ГА́РВІ (Garvey) Маркус (17.8.1887, г. Сент-Анс-Бей, Ямайка — 10.6.1940), дзеяч негрыцянскага руху ў ЗША. У 1914 заснаваў на Ямайцы Сусветную асацыяцыю паляпшэння становішча неграў (САПСН). У 1916 пераехаў у Нью-Йорк, перавёў туды штаб-кватэру САПСН, дамогся яе ператварэння ў масавую арг-цыю. Заклікаў вырашыць негрыцянскае пытанне шляхам перасялення амер. неграў у Афрыку і стварэння там негрыцянскай дзяржавы (т. зв. гарвізм). Для здзяйснення гэтай мэты ўвайшоў у кантакт з ку-клукс-кланам і атрымаў субсідыі ад улад. Пасля арышту Гарві (1925) САПСН распалася. У 1927 сасланы на Ямайку. с. 58
ГАРГА́НА (Gargano), паўвостраў на ПдУ Італіі, частка Апенінскага паўвострава. Удаецца ў Адрыятычнае м. Берагі парэзаны слаба. Гарысты, выш. да 1056 м (г. Монтэ-Кальва), акаймаваны прыморскай нізінай. Складзены з мезазойскіх даламітаў і вапнякоў; развіты карст. Радовішчы баксітаў. Клімат субтрапічны міжземнаморскі. Дубовыя і хваёвыя лясы, міжземнаморскія хмызнякі. Сады, вінаграднікі. с. 58
ГАРГІ́ПІЯ , антычны горад на ўсх. узбярэжжы Чорнага м. (на тэр. сучаснага г. Анапа, Расія). У старажытнасці тут было паселішча cіндаў (Сіндская гавань), у 6—5 ст. да н.э. ўзнік г. Сінд (Сіндыка). З 4 ст. да н.э. ў Баспорскай дзяржаве пад назвай Гаргіпія (у гонар Гаргіпа, правіцеля горада з дынастыі Спартакідаў). Буйны гандл.-рамесны цэнтр і важны апорны пункт Баспора. У Гаргіпіі былі храмы Артэміды Эфескай, Пасейдона і інш. У 2—3 ст. н.э. існаваў вял. рэліг. саюз суднаўладальнікаў, горад дасягнуў значнага росквіту. У 4 ст. прыйшоў у заняпад. З 1475 пад уладай Турцыі, ператвораны ў крэпасць Анапа, якая ў 1829 далучана да Расіі, з 1846 горад. с. 58
ГАРГО́НЫ , у старажытнагрэчаскай міфалогіі жанчыны-пачвары. Вызначаліся жахлівым выглядам: крылатыя, укрытыя луской, са змеямі замест валасоў, з ікламі, з поглядам, які ператварае ўсё жывое ў камень. Іх тры, старэйшыя бессмяротныя, малодшая, Медуза, смяротная. Персей адсек ёй галаву, з крыві забітай нарадзіўся крылаты конь Пегас. с. 58
ГА́РДА (Garda), возера на Пн Італіі, каля паўд. падножжа Альпаў, на выш. 65 м. Пл. 370 км2. Глыб. да 346 м. У Гарду ўпадае р. Сарка, выцякае р. Мінча (левы прыток р. По). Паўн., вузкая і доўгая частка возера, акаймаваная хрыбтамі выш. да 2000 м, нагадвае фіёрд, паўд. — больш шырокая, складзена з марэнных адкладаў. Суднаходства. Па берагах курорты (Гарда, Сірміёне, Рыва-дэль-Гарда, Мальчэзіне, Гарньяна і інш ). На ўсх. беразе — рэзерват Гардэзана-Арыентале. с. 58
ГА́РДА (Garda), кліматычны курорт у Італіі на ПнЗ ад г. Верона каля адгор’яў Паўд. Альпаў. У складзе зоны адпачынку і турызму вакол буйнейшага ў Італіі аднайм. возера. Мяжуе з размешчанымі ў яго наваколлі інш. шматлікімі курортамі. Мяккі міжземнаморскі клімат з рысамі горнага, выкарыстоўваецца для прафілактыкі і лячэння шырокага спектра захворванняў, пры якіх эфектыўнае кліматалячэнне. с. 58
ГАРДЗЕ́ЕНКА Уладзімір Цітавіч (н. 6.7.1936, в. Клівы Хойніцкага р-на Гомельскай вобл., ) бел. тэатр. мастак, жывапісец, педагог. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1962). У 1975—78 гал. мастак Бел. рэсп. т-ра юнага гледача. Выкладчык Мінскага маст. вучылішча (1963—70), Бел. тэатр.-маст. ін-та (1973—75, 1978—93, у 1993—96 у Рэспубліканскім цэнтры эстэт. выхавання дзяцей. Творы Гардзеенкі вызначаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, яркай дэкар. вобразнай мовай. У т-ры юнага гледача аформіў спектаклі: «На ўсіх адна бяда» П.Макаля, «Партызанская зона» К.Губарэвіча (абодва 1976), «Міколка-паравоз» М.Лынькова (1977), «Эдзіт Піяф» В.Лягентава (1978) і інш.; у Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі — «Мая жонка — ілгуння» В.Ільіна і У.Лукашова (1989). Аўтар станковых твораў «Думы пра былое (Пятрусь Броўка)» (1976), «Слова пра Беларусь» (1983), «Салют над Прыпяццю», «Безыменная вышыня» (абедзве 1984), «Процістаянне» (1985), пейзажаў «Край дзеда Талаша» (1985), «Чырвоныя дрэвы» (1995), серый нацюрмортаў «Кветкі Чарнобыля» (1986—96), «Сто сустрэч з Радзімай (Пасля Чарнобыля)» (1986—96). Л.Ф.Салавей. с. 58
ГАРДЗЕ́ЕЎ Вячаслаў Міхайлавіч (н. 3.8.1948, Масква), рускі артыст балета, балетмайстар. Нар. арт. СССР (1984). Скончыў Маскоўскае харэагр. вучылішча (1968). У 1968—88 саліст, у 1995—97 маст. кіраўнік балета Вял. т-ра. Адначасова з 1984 маст. кіраўнік харэагр. ансамбля «Маскоўскі балет» (з 1989 т-р «Рускі балет»). Гардзееву-танцоўшчыку найб. блізкія партыі лірыка-драм. плана: Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Зігфрыд, Дэзірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А.Адана), Рамэо («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева). Сярод пастановак: «Шчаўкунок», «Міраж» на муз. В.А.Моцарта, «Мелодыя» на муз. А.Дворжака, новая рэд. «Вальпургіевай ночы» з оперы «Фауст» Ш.Гуно і інш. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу артыстаў балета (1972), Міжнар. конкурсу артыстаў балета ў Маскве (1973). с. 58
ГАРДЗЕ́ЕЎ Фёдар Гардзеевіч (1744, г. Пушкін Ленінградскай вобл., Расія — 4.2.1810), рускі скульптар. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1759—67), у 1762—72 у Парыжы і ў Рыме. Акад. Пецярбургскай АМ (1776). З 1782 праф., з 1802 рэктар акадэміі. Ад драм. кампазіцый у духу барока («Праметэй», 1769) перайшоў да ясных і спакойных вобразаў, характэрных для класіцызму. Аўтар рэльефаў для фасадаў і інтэр’ераў палаца ў Астанкіне (1794—98), Казанскага сабора ў Пецярбургу (1804—07), надмагілляў Галіцыных (1780—90-я г ). Кіраваў адліўкай бронзавых статуй для фантанаў Петрадварца, устаноўкай помнікаў Пятру І (скульпт. Э.М.Фальканэ) і А.В.Сувораву (скульпт. М.Казлоўскі) у Пецярбургу.
Літ.: Рогачевский В. Ф.Г.Гордеев. Л.; М., 1960. с. 58
ГАРДЗЕ́ЕЎ Якаў Якаўлевіч (н. 26.6.1942, г. Гродна), бел. вучоны-неўрапатолаг. Д-р мед. н. (1988), праф. (1990). Ганаровы чл. Нью-Йоркскай АН (1996). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1965). З 1968 у гэтым ін-це. Навук. працы па рассеяным склерозе ў клініцы і эксперыменце: дыягностыцы, біяхіміі, псіхапаталогіі і лячэнні, вывучэнні абменных працэсаў ва ўмовах эксперым. дэміэлінізацыі.
Тв.: Метаболизм витамина В1 и его ди- и трифосфорного эфиров при экспериментальном аллергическом энцефаломиелите (у сааўт.) // Укр. биохим. журн. 1993. Т. 65, № 3. с. 59
ГАРДЗЕ́Й Віктар Канстанцінавіч (н. 19.8.1946, в. Малыя Круговічы Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1984). Працаваў у час. «Беларусь», «Родная прырода», з 1989 у час. «Маладосць». Аўтар паэтычных зб-каў «Касавіца» (1975), «Верасное палясоўе» (1978), «Незабудкі азёр» (1985), «Узрушэнне» (1988), «Дзікая пчала» (1994), празаічных зб-каў «Дом з блакітнымі аканіцамі» (1984), «Карані вечнага дрэва» (1988), «Уратуй ад нячыстага» (1992, Літ. прэмія І.Мележа 1993). Гал. ў яго творчасці — маральна-этычныя і сац. праблемы сучаснай вёскі, людзі і прырода роднага краю. с. 59
ГАРДЗЕ́Й Іван Андрэевіч (н. 7.10.1938, в. Дзяніскавічы Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл ), бел. вучоны ў галіне генетыкі раслін. Д-р біял. н. (1988). Скончыў БСГА (1965). У 1969—74 і з 1994 у Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі (нам. дырэктара), у 1974—94 у Бел. НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па генетыцы і біятэхналогіі збожжавых культур, цытагенетыцы, структурнай і функцыян. будове генома раслін, фарміраванні карыятыпу.
Тв.: Гетерозис и радиоустойчивость растений. Мн., 1977 (разам з М.В.Турбіным, У.Г.Валодзіным); Тритикале: Генетич. основы создания. Мн., 1992. с. 59
ГАРДЗЕ́ЙЧАЎ Уладзімір Рыгоравіч (н. 5.3.1930, г.п. Касторнае Курскай вобл., Расія), рускі паэт, перакладчык. Скончыў Літ. ін-т імя Горкага (1957). Друкуецца з 1950. У вершах, прасякнутых тонкім лірызмам і філас. роздумам, апяваецца прыгажосць рус. прыроды, дружба і каханне (зб. «Мікітавы камяні», 1957; «Сваімі словамі», 1964; «Пара чаромхі», 1971; «Мяжа», 1979; «У родным коле», 1984, і інш.). Пераклаў на рус. мову творы А.Зарыцкага (кн. «Сустрэча з восенню», 1975; з М.Сідарэнкам), Н.Гілевіча (зб. «Мой белы дзень», 1980, з П.Кошалем і С.Кузняцовай), асобныя вершы бел. паэтаў (зб. «Спасціжэнне», 1990). На бел. мову тв. Гардзейчава пераклалі А.Вярцінскі, В.Зуёнак, Лось.
Тв.: Избранное. М., 1980; Весна-общественница. М., 1987; В светающих березах. Воронеж, 1990. с. 59
ГА́РДЗІ , Хардзі (Hardie) Джэймс Кейр (15.8.1856, Легбранак, каля г. Ланарк, Вялікабрытанія — 26.9.1915), дзеяч англ. рабочага руху. У 1870—80-я г. прафс. лідэр шатл. гарнякоў. У 1888 заснаваў Шатл. рабочую партыю, у 1893 — Незалежную рабочую партыю Вялікабрытаніі. У 1892—95, 1900—07 чл. Палаты абшчын англ. парламента. Пасля стварэння Лейбарысцкай партыі (1900) адзін з яе лідэраў. Асуджаў англа-бурскую вайну 1899—1902, у 1-ю сусв. вайну на пацыфісцкіх пазіцыях. с. 59
ГА́РДЗІ , Хардзі (Hardy) Томас (2.6.1840, Апер-Бакхэмптан, графства Дорсет, Вялікабрытанія — 11.1.1928), англійскі пісьменнік. Вывучаў архітэктуру ў Лонданскім ун-це. Працаваў пам. архітэктара ў Лондане (1862—67). З 1880 прафесійны літаратар. У яго раманах, напісаных у рэчышчы крытычнага рэалізму з элементамі натуралізму, дзейнічаюць сяляне і мяшчане з выдуманай мясцовасці Уэсекс («Пад дрэвам Грынвуда», 1872; «Далёка ад шаленства натоўпу», 1874; «Вяртанне сваяка», 1878; «Гарадскі галава Кэстэрбрыджа», 1886; «Тэс, сапраўдная жанчына з д’Эрбервіляў», 1891, і інш.). З імі тэматычна звязаны зб-кі вершаў «Вершы пра Уэсекс і іншыя» (1898) і навел «Грымасы лёсу» (1904). У эпічнай драме «Дынасты» (ч. 1—3, 1903—08), прасякнутай духам фаталізму, паўстае Еўропа напалеонаўскіх войнаў. У апошнія гады жыцця Гардзі сімпатызаваў пісьменнікам левага кірунку (зб. вершаў «Пазнейшая і ранейшая лірыка», 1922).
Тв.: Works. Vol. 1—37.London, 1919—20; Рус. пер. — Избр. произв. Т. 1—3. М., 1988—89.
Літ.: Томас Харди: Биобиблиогр. указ. М., 1982.
Л.П.Баршчэўскі. с. 59
ГАРДЗІЕ́НКА Анатоль Іларыёнавіч (н. 18.12.1941, с. Локці Омскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне металафізікі. Чл.-кар. АН Беларусі (1996), д-р тэхн. н. (1983), праф. (1991). Скончыў БДУ (1964). З 1967 у Фіз.-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1990 нам. дырэктара. Навук. працы па тэорыі фазавых і структурных ператварэнняў у металах пры ўздзеянні інтэнсіўных патокаў энергіі. Распрацаваў новыя бранявыя матэрыялы з выкарыстаннем тэхналогій электратэрмічнага ўмацавання. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.: Структурные и фазовые превращения в титановых сплавах при быстром нагреве. Мн., 1983 (разам з А.А.Шыпко). с. 59
ГА́РДЗІН Уладзімір Расціслававіч (18.1.1877, Масква — 28.5.1965), рускі акцёр і рэжысёр, сцэнарыст. Нар. арт. СССР (1947). Творчую дзейнасць пачаў у 1898 у правінцыяльных т-рах, у 1904—05 акцёр Тэатра В.Камісаржэўскай (Пецярбург), потым Маскоўскага т-ра Корша. Сярод роляў: Фёдар Карамазаў («Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага), Федзя Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога). З 1913 працуе ў кіно. Атрымаў вядомасць як рэжысёр і сцэнарыст фільмаў-экранізацый «Ганна Карэніна» і «Крэйцэрава саната» (абодва 1914), «Вайна і мір» (1915, разам з Я.Пратазанавым; усе паводле Талстога), «Дваранскае гняздо» і «Напярэдадні» паводле І.Тургенева (абодва 1915) і інш. У 1919 заснаваў і быў кіраўніком 1-й Дзяржкінашколы (цяпер Усерасійскі дзярж. ін-т кінематаграфіі). Паставіў фільмы: «Дзевяноста шэсць» (1919), «Паэт і цар» (1927), «Кастусь Каліноўскі» (1928) і інш. Зняўся ў фільмах «Сустрэчны» (1932), «Іудушка Галаўлёў» (1934) і інш. с. 59
ГАРДЗІ́ЦКІ Аляксей Кузьміч (н. 2.5.1934, в. Пугачова, цяпер у межах г. Брэст), бел. крытык. Скончыў Брэсцкі пед. ін-т (1956). Працаваў у дзіцячым доме, сакратаром райкома камсамола, журналістам на Брэстчыне. З 1962 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1966 у Дзяржкамдруку Беларусі, з 1972 літ. кансультант Саюза бел. пісьменнікаў. Друкуецца з 1959. Аўтар кніг дыялогаў, інтэрв’ю, гутарак пра л-ру («Дыялогі», 1968; «Сустрэчы», 1972; «Вачыма сяброў», 1977; «Сябрына», 1986; «Гутаркі», 1988); літ.-знаўчых прац («Пра майстэрства дэталі», 1969, «Творчасць Івана Шамякіна», 1971). Выступае ў жанры малой прозы. Складальнік біягр. даведнікаў «Пісьменнікі Савецкай Беларусі» (1981), «Беларускія пісьменнікі (1917— 1990)» (1994). Я.Р.Лецка. с. 59
ГАРДЗЯЛКО́ЎСКАЯ Тэрэза (1854 — май 1933), бел. перакладчыца і выдавец. Мела маёнтак Габрылёва-Папоўка (Талачынскі р-н, у межах в. Сані). У 1908 з сынам арганізавала там бел. школу, дзе настаўнікам працаваў Я.Колас. Перакладала на бел. мову творы рус. і польск. пісьменнікаў («Дым» М.Канапніцкай», 1909; «Архіп і Лявонка» М.Горкага, 1910; «Дзядзька голад» С.Віткевіча, 1911). Друкавалася пад псеўд. Зязюля, Т. Г. На ўласныя сродкі выдавала свае пераклады, кнігі Я.Коласа, Ядвігіна Ш. і інш. В.У.Скалабан. с. 59
ГА́РДНЕР (Gardner) Джон Чэмплін (21.7.1933, г. Батэйвія, штат Нью-Йорк, ЗША — 14.9.1982), амерыканскі пісьменнік, гісторык літаратуры, мастак. Аўтар раманаў «Уваскрэсенне» (1966), «Дыялогі з Сонечным» (1972), «Нікелевая гара» (1973), «Кастрычніцкае святло» (1976), «У гарах Самазабойства» (1977), «Кніга Фрэдзі» (1980), «Здані Мікельсана» (1982), аповесцей (зб. «Стараіндыйская абарона», 1974), апавяданняў (зб. «Мастацтва жыць», 1981, і інш.), літаратуразнаўчых даследаванняў. У сваіх творах сцвярджаў гуманіст. ідэалы, маральныя каштоўнасці, прыгажосць натуральнасці і годнасці асобы. Значную ўвагу аддаваў праблемам псіхалогіі і філасофіі пісьменніцкай працы.
Тв.: Рус. пер. — Никелевая гора: Роман; Королевский гамбит. Повесть; Рассказы. М., 1979; Осенний свет. М., 1981; Искусство жить: Рассказы. М., 1984; Жизнь и время Чосера. М., 1986. Е.А.Лявонава. с. 60
ГАРДНЕРЭЛЁЗ , бактэрыяльны вагіноз, бактэрыяльная хвароба палавых органаў чалавека. Узнікае ў выніку замяшчэння іх нармальнай мікрафлоры анаэробнымі бактэрыямі (напр., гарднерэла, адсюль назва). Перадаецца палавым шляхам. Найчасцей хварэюць жанчыны (паражаюцца похва і шыйка маткі), радзей мужчыны (пашкоджваюцца мочавыдзяляльны канал і прастата); магчыма ўнутрывантробнае інфіцыраванне плода. Інкубацыйны перыяд 7—10 дзён. Сімптомы: звадкаваныя выдзяленні з похвы і мочавыдзяляльнага канала з непрыемным пахам, сверб і смыленне ў палавых органах. Лячэнне: антыбіётыкі, змазванне слізістых абалонак похвы спец. растворамі. с. 60
ГАРДО́ВІНА , гл. ў арт. Каліна. с. 60
ГАРДО́Н Валерый Сяргеевіч (н. 3.3.1945, г. Падольск Маскоўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне матэм. і тэхн. кібернетыкі. Д-р фіз.-матэм. н. (1995). Чл. Нью-Йоркскай АН (1995). Скончыў БДУ (1967). З 1967 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Навук. працы па метадах і праграмах рашэння задач тэорыі раскладаў і экстрэмальных камбінаторных задач. Распрацаваў эфектыўныя метады рашэння задач тэорыі раскладаў для аднастайных дэтэрмінаваных сістэм абслугоўвання.
Тв.: . Теория растений. Одностадийные системы. М., 1984 (разам з В.С.Танаевым, Я.М.Шафранскім). М.П.Савік. с. 60
ГАРДЭМАРЫ́Н (франц. garde-marine літар. марская гвардыя), званне ў ВМФ Расіі ў 1716—1917. Уведзена Пятром І для выпускнікоў Марской акадэміі пры накіраванні іх на флоцкую практыку (пасля практыкі атрымлівалі афіцэрскі чын). Напачатку прыраўноўваліся да салдат гвардыі і насілі форму Праабражэнскага палка. З 1752 гардэмарынамі наз. выпускнікі Марскога кадэцкага корпуса. У 1906 уведзена званне «карабельны гардэмарын». с. 60
ГА́РДЭН , Хардэн (Harden) Артур (12.10.1865, г. Манчэстэр, Вялікабрытанія — 17.6.1940), англійскі біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1909), Германскай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна» (1935). Д-р філасофіі (1888), праф. біяхіміі (1912). Скончыў ун-т Вікторыі ў Манчэстэры (1886). У 1887—88 у Эрлангенскім ун-це ў Германіі, з 1888 у Манчэстэрскім ун-це. У 1897—1930 у Ін-це прафілактычнай медыцыны ў Лондане (з 1907 дырэктар), адначасова з 1912 у Лонданскім ун-це. Навук. працы па біяхіміі спіртавога браджэння і ферментах, што прымаюць у ім удзел. Вынайшаў каферменты, даследаваў будову і функцыі каферменту І. Нобелеўская прэмія 1929 (разам з Х.Эйлерам-Хельпінам). с. 60
ГА́РДЭНБЕРГ (Hardenberg) Карл Аўгуст фон (31.5.1750, Эсэнродэ, каля г. Гіфгорн, Германія — 26.11.1822), нямецкі дзярж. дзеяч. Князь (1814). Да 1782 на дзярж. службе ў курфюрстве Гановер. У 1791—98 міністр Прусіі, кіраваў маркграфствамі Ансбах і Байройт. Міністр замежных спраў (1804—06 і 1807) і дзярж. канцлер Прусіі (1810— 22). Урад Гардэнберга працягваў ліберальныя пераўтварэнні, распачатыя папярэднімі ўладамі (гл. Штайна—Гардэнберга рэформы). Удзельнік Венскага кангрэса 1814—15. Аўтар «Мемуараў» (т. 1—5, выд. 1877). с. 60
ГА́РДЭРАВА ЗАЛО́ЗА , вочная залоза мігальнай перапонкі ў большасці наземных і другасна-водных пазваночных жывёл. Выдзяляе тлусты сакрэт, які змазвае пярэднюю паверхню вока (рагавіцу), захоўвае яе ад высыхання, у водных жывёл — ад уздзеяння вады. У большасці жывёл гардэрава залоза знаходзіцца ў вобласці ніжняга павека каля ўнутр. (насавога) вугла вока. Добра развіта ў рыючых паўзуноў (напр., у амфізбенаў, слепазмеек). У многіх млекакормячых, у т.л. ў чалавека, рэдукавана. Гардэраву залозу ўпершыню апісаў швейц. анатам І.Гардэр у аленя (1694). с. 60
ГАРКА́ВІ Аўрам Якаўлевіч (1835, г. Навагрудак Гродзенскай вобл. — 1919), расійскі ўсходазнавец, семітолаг. Адукацыю атрымаў у Віленскім рабінскім вучылішчы, ун-тах Пецярбурга, Берліна, Парыжа. З 1877 заг. аддзела яўр. кніг Публічнай б-кі ў Пецярбургу; склаў вопіс рукапісаў, якія там знаходзіліся, займаўся іх публікацыяй. Даследаванне Гаркаві «Сказанні мусульманскіх пісьменнікаў пра славян і рускіх...» (1870), якое змяшчае вытрымкі з твораў 26 араб. пісьменнікаў 7—10 ст., — важная крыніца па гісторыі Стараж. Русі. Аўтар шматлікіх прац, прысвечаных гісторыі яўрэяў, хазараў («Сказанні яўрэйскіх пісьменнікаў пра хазараў і хазарскае царства», 1874), караімаў («Нарысы гісторыі караімства», 1897—1902), яўр. эпіграфіцы, этнаграфіі, філалогіі і інш. Адзін з рэдактараў «Яўрэйскай энцыклапедыі» (т. 1—16, 1908—13). с. 60
ГАРКУНО́Ў Генадзь Рыгоравіч (н. 27.5.1939, Мінск), бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1969). Працуе ў галіне пластычнай дэкар. керамікі, манум. габелена, афармлення інтэр’ераў. Арганізатар і кіраўнік габеленавага цэха (1971—73, 1976—77), гал. Мастак (1973—76) Барысаўскага камбіната прыкладнога мастацтва. Зрабіў наборы дэкар. ваз (1968). Работы ў манум. мастацтве: сграфіта «Маяк» у кінатэатры «Кіеў» (1969, з А.Кішчанкам), габелены «Чалавек пазнае свет» у інтэр’еры гасцініцы «Турыст» (1970, з А.Бельцюковай, Кішчанкам), «Музыка» ў муз. вучылішчы (1975, з Бельцюковай, Кішчанкам), «Напярэдадні» (1996) — усе ў Мінску, «Залаты сад» (1979, з В.Грыгарышынай; у пасольстве СССР у Індыі), «Песня» ў кавярні «Бярозка» (1974) і габелен-заслона «Натхненне» ў гар. Палацы культуры (1982, з Грыгарышынай) у Барысаве. Аформіў экспазіцыі музеяў К.Заслонава ў Оршы (1964) і Мінскага абл. краязнаўчага (Маладзечна, 1966), інтэр’еры гасцініцы «Турыст» (1970), рэстарана «Юбілейны» (1980; абодва ў Мінску) і інш. У.І.Пракопцаў с. 60
ГАРКУ́ХА , кароўка, малачай (Lactarius rutus), шапкавы базідыяльны грыб роду млечнік сям. сыраежкавых. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца ўсюды. Расце групамі, пераважна ў вільготных хваёвых лясах і на мохавых балотах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў чэрв.— кастрычніку.
Шапка дыям. 3—8 см, плоска-пукатая або шырокалейкападобная, у цэнтры з вострым бугарком, чырванавата-карычневая, гладкая, сухая. Пласцінкі прырослыя або слабасыходныя, рыжаватыя, з белым налётам спор. Мякаць палевая, шчыльная, з белым пякучавострым млечным сокам, непрыемна пахне. Ножка цыліндрычная, шчыльная, потым пустая. Ядомая (спажываецца соленая). В.С.Гапіенка. с. 61
ГАРКУ́ША Іван Федасеевіч (29.4.1896, с. Гарадзішча Чаркаскай вобл., Украіна — 6.8.1970), бел. савецкі глебазнавец. Акад. АН Беларусі (1961), Акадэміі агр. навук (1959), д-р с.-г. н., праф. (1954). Засл. дз. нав. Беларусі (1956). Скончыў Херсонскі с.-г. ін-т (1928). З 1933 ва Усесаюзным ін-це ўгнаенняў, агратэхнікі і аграглебазнаўства, з 1942 дырэктар лабараторыі Туркменскага філіяла АН СССР. З 1944 прарэктар, у 1952—65 рэктар БСГА. Навук. працы па эвалюцыі дзярнова-падзолістых і тарфяна-балотных глеб пад уздзеяннем акультурвання. Прэмія імя Вільямса (1947, 1957) АН СССР. Аўтар падручніка «Глебазнаўства» (1940, 6-е выд. 1962) і манаграфіі «Акультурванне глеб як сучасны этап глебаўтварэння» (1956). с. 61
ГАРКУ́ША Ілья, адзін з кіраўнікоў паўстанцкіх атрадаў у час нар.-вызв. вайны 1648—51 на Украіне і Беларусі. Нарадзіўся ў Быхаве. Палкоўнік Запарожскага войска. У 1648 з атрадам прыйшоў з Украіны на Беларусь, дзе да яго далучыліся бел. паўстанцы-сяляне. Каля мяст. Горваль перамог атрад войск ВКЛ. У снеж. 1648 няўдала асадзіў Стары Быхаў. У 1651 па дарозе да Чачэрска і ў баі пад Чэрыкавам яго атрад разбіты. У жн. 1651 па загадзе Б.Хмяльніцкага з атрадам адправіўся па Дняпры да Кіева. У сак. 1654, магчыма, пасол Хмяльніцкага ў Маскве. В.І.Мялешка. с. 61
ГАРКУ́ША Сямён Іванавіч (каля 1739, в. Беразань, Гомельская вобл. — ?), кіраўнік паўстанцкіх атрадаў на Украіне і Беларусі ў 1770—80-я г. З прыгонных сялян Мазырскага пав. З 9 гадоў жыў у Запарожскай Сечы. У складзе запарожскага войска ўдзельнічаў у рус.-тур. вайне 1768—74. У пач. 1770-х г. арганізаваў паўстанцкі атрад, на чале якога нападаў на панскія маёнткі на Украіне. У 1773 сасланы на катаргу, уцёк адтуль у 1776 і сабраў з запарожскай беднаты новы атрад. У 1778 пасаджаны ў турму, праз год уцёк, на чале атрада нападаў на панскія маёнткі на Украіне і Беларусі. У 1783 арыштаваны на Беларусі, але зноў уцёк і ўзначаліў атрад паўстанцаў. У лют. 1784 арыштаваны ў Ромнах і сасланы на вечную катаргу ў Херсон. Пра Гаркушу як абаронцу прыгнечаных складзена шмат нар. песень і апавяданняў. с. 61
ГАРЛА́Ч , гліняная пасудзіна для захоўвання малака і малочных прадуктаў. Вядомы многім народам свету. У стараж.-рус. пісьмовых крыніцах вядомы пад назвай «кринъ». На Беларусі робяць з выгнутым тулавам, пукатымі бакамі і звужанай шыйкай, але шырэйшым за дно вусцем (без ручкі і дзюбкі). Прапорцыі сілуэта гарлача маюць мясц. адрозненні. Гарлачы вырабляюць гартаваныя, чорназадымленыя і паліваныя; аздабляюць глянцаваннем, прачэрчаным па сырой паверхні арнаментам, ангобам і інш. С.А.Мілючэнкаў. с. 61
ГАРЛА́ЧЫК (Nymphaea), род кветкавых раслін сям. гарлачыкавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў трапічным і ўмераным паясах. На Беларусі трапляюцца звычайны гарлачык чыста-белы (N. candida) і больш рэдкі гарлачык белы, або белая вадзяная лілея (N. alba), занесены ў Чырв. кнігу. Растуць у азёрах, вадасховішчах, у рэках з павольнай плынню на глыб. да 2 м, нярэдка ўтвараюць зараснікі. Вядомы міжвідавыя гібрыды.
Шматгадовыя бессцябловыя травяністыя расліны з моцным гарызантальным карэнішчам і плаваючым на паверхні вады круглавата-авальным скурыстым лісцем на доўгіх чаранках. Кветкі адзіночныя, двухполыя, рознага колеру (белыя, ружовыя, блакітныя, ліловыя і інш.), дыяметрам да 30 см, на доўгіх кветаножках. Плод — падобная на гарлачык (адсюль назва роду) шматнасенная мясістая зялёная ягада. Харч., кармавыя, дубільныя, лек. і дэкар. расліны. Карэнішча мае крухмал, алкалоід німфеін, дубільныя і інш. рэчывы. Т.К.Марозава. с. 61
ГАРЛА́ЧЫК ЖО́ЎТЫ (Nuphar), род кветкавых раслін сям. гарлачыкавых. Больш за 10 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі трапляюцца звычайны гарлачык жоўты жоўты, або жоўтая вадзяная лілея (N. lutea), і вельмі рэдкі гарлачык жоўты малы (N. pumila), занесены ў Чырв. кнігу. Растуць у азёрах, вадасховішчах, у рэках з павольнай плынню на глыб. да 2 м, нярэдка ўтвараюць зараснікі. Вядомы міжвідавыя гібрыды.
Шматгадовыя бессцябловыя травяністыя расліны з моцным тоўстым гарыз. карэнішчам і плаваючым на паверхні вады авальна-эліптычным, глыбока-сэрцападобным скурыстым лісцем на доўгіх чаранках. Кветкі адзіночныя, двухполыя, жоўтыя ці аранжавыя, з моцным пахам, дыяметрам да 2—5 cм, на доўгіх кветаножках. Плод — падобная на гарлачык (адсюль назва) шматнасенная мясістая зялёная ягада. Лек., кармавыя і дэкар. расліны. Карэнішча мае ядавіты алкалоід нуфарын, крухмал, дубільныя і інш. Рэчывы. Т.К.Марозава. с. 62
ГА́РЛЕМ , Харлем (Harlem), частка г. Нью-Йорк (на Пн в-ва Манхатан), населеная пераважна неграмі. Першапачаткова — вёска, заснавана галандцамі (1636), якія прывезлі сюды першую партыю неграў-рабоў; з 1731 у складзе г. Нью-Йорк. Вылучаецца вял. шчыльнасцю насельніцтва. с. 62
ГАРЛІ́ЦА (Berteroa), род кветкавых раслін сям. капуставых. 8 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Міжземнамор’і. На Беларусі паўсюдна трапляецца гарліца шэрая (В. incana). Расце на палях, сухіх лугах, пустках, узгорках, каля дарог, на сметніках і пясчаных мясцінах.
Адна-, двух- і шматгадовыя шаравата-зялёныя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом. Лісце суцэльнае, чаргаванае, падоўжана-ланцэтнае. Кветкі дробныя, двухполыя, белыя, у галоўчатых гронках. Плод — авальны стручок; насенне пляскатае, акаймаванае. Лек. (мачагонны, патагонны, вяжучы, заспакаяльны і ранагаючы сродак) і меданосныя расліны; пустазелле. с. 62
ГАРЛІ́ЦКІ ПРАРЫ́Ў 1915 , стратэгічная аперацыя германа-аўстр. войск 2—5 мая супраць рускага Паўд.-Зах. фронту ў 1-ю сусв. вайну 1914—18. Каб вывесці Расію з вайны герм. камандаванне вырашыла нанесці ёй знішчальны ўдар, пачаткам якога і быў Гарліцкі прарыў. Ажыццяўлялася ў Паўд. Польшчы ў раёне г. Гарліцы сіламі 11-й герм. арміі (ген. А.Макензен) і 4-й аўстра-венг. арміі (эрцгерцаг Іосіф Фердынанд). У рус. 3-я армія (ген. Д.Р.Радка-Дзмітрыеў), на якую быў скіраваны асн. ўдар, мела вял. некамплект у людзях, ёй не хапала снарадаў. Рус. абарона была прарвана, і да 8 мая герм.-аўстр. войскі прасунуліся на 40 км. Рус. Стаўка і камандаванне Паўд.-Зах. фронту (ген. М.І.Іваноў) не здолелі арганізаваць контрудар. 3.6.1915 герм.-аўстр. войскі занялі Перамышль, 22 чэрв. — Львоў. Рус. войскі, страціўшы 500 тыс. палонных і 344 гарматы, пакінулі Галіцыю. с. 62
ГАРЛЮ́ХА , гарчак жоўты (Picris), род кветкавых раслін сям. астравых. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Міжземнамор’і і Паўн. Афрыцы. На Беларусі зрэдку ў лясах, хмызняках, на лугах, як пустазелле на палях трапляецца гарлюха ястрабковая (P. hieracioides) і як рэдкая занесеная расліна каля дарог — гарлюха цвёрдая (Р. rigita).
Адна-, двух-, радзей шматгадовыя апушаныя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом выш. Да 1 м. Лісце цэльнае, чаргаванае, падоўжана- або эліпсоідна-ланцэтнае, зубчастае. Кветкі язычковыя, жоўтыя, у кошыках, сабраных на канцы сцябла ў парасона- ці шчыткападобныя мяцёлкі Плод — сямянка з чубком. Лек. (мачагонны, жаўцягонны, крыху слабіцельны і болепатольны сродак) і меданосныя расліны; некат. віды — пустазелле. с. 62
ГАРЛЯ́НКА , дуброўка (Ajuga), род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі трапляюцца: гарлянка паўзучая (А. repens), расце пераважна ў лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках, на лугах і палянах; гарлянка жэнеўская (А. genevensis) расце на сухіх схілах і лугах, у хваёвых лясах, каля дарог і ў ярах, занесена ў Чырв. кнігу; гарлянка пірамідальная (А. pyramidalis) трапляецца каля дарог і сцежак у хвойных лясах.
Адна-, двух- і шматгадовыя апушаныя травяністыя расліны з прамастойным або ўзыходным сцяблом. Лісце суцэльнае, сцябловае часам трохраздзельнае, супраціўнае, ніжняе часта сабранае ў прыкаранёвую разетку, суцэльнакрайняе або зубчастае. Кветкі сінія, блакітныя, ружовыя, белыя, зрэдку жоўтыя, у несапраўдных пазушных кальчаках, сабраных у коласападобныя суквецці. Плод — шматарэшак. Лек. (вяжучы, мачагонны, ранагаючы сродак), меданосныя і дэкар. Расліны. Т.К.Марозава. с. 62
ГА́РМА ЛЕДАВІ́К , на Зах. Паміры, у Таджыкістане, у вярхоўях р. Абіхінгоу (бас. Вахша). Даўж. 30,4 км, пл. каля 115 км2. Язык ледавіка пераважна ўкрыты марэнай. с. 63
ГА́РМА ПІК , горная вяршыня на Зах. Паміры, у Таджыкістане, на стыку хрыбтоў Дарвазскага і Акадэміі Навук. Выш. 6595 м. Укрыты снегам і лёдам. Ледавікі, у т.л. Гарма ледавік і Геаграфічнага таварыства ледавік. с. 63
ГА́РМАЛА (Peganum), род кветкавых раслін сям. парналіснікавых. 6 відаў. Пашыраны на поўдні Еўропы, у Зах., Сярэдняй і Цэнтр. Азіі, Паўн. Афрыцы і Амерыцы (Мексіка). На Беларусі ў Цэнтр. батанічным садзе АН Беларусі вырошчваюць гармалу звычайную, або магільнік (Р. harmala).
Шматгадовыя травяністыя расліны са стрыжнёвым коранем. Лісце рассечанае на ланцэтна-лінейныя сегменты Кветкі двухполыя, буйныя, адзіночныя, белыя. Плод — трохгнездавая каробачка. Фарбавальныя (з насення атрымліваюць трывалыя фарбы для шарсцяных і шаўковых тканін), лек. дэкар. і ядавітыя расліны. Маюць алкалоіды (гармалін, гармін і інш.), якія выкарыстоўваюць у медыцыне і ветэрынарыі. с. 63
ГАРМАНА́ЛЬНАЯ РЭГУЛЯ́ЦЫЯ , рэгуляцыя жыццядзейнасці арганізма жывёл і чалавека або яго асобных сістэм, якая ажыццяўляецца з дапамогай гармонаў; адна з сістэм самарэгуляцыі функцый, цесна звязана з нерв. і гумаральнай сістэмамі рэгуляцыі і каардынацыі функцый. Гармоны выдзяляюцца ў кроў залозамі ўнутр. сакрэцыі, разносяцца па ўсім арганізме і ўплываюць на стан і дзейнасць розных органаў і тканак. Гарманальная рэгуляцыя абмену рэчываў забяспечвае нармальнае функцыянаванне органаў і тканак. Пры ўдзеле гарманальнай рэгуляцыі ў выпадку неабходнасці адбываецца мабілізацыя магчымасцей арганізма. Напр., пры небяспецы і мышачным напружанні ўзмацняецца паступленне ў кроў адрэналіну, які павышае ўзровень цукру ў крыві і павялічвае забеспячэнне крывёй сэрца і мозга. с. 63
ГАРМАНА́ЛЬНЫЯ ПРЭПАРА́ТЫ , рэчывы, якія маюць у сабе гармоны або іх сінт. аналагі і ўжываюцца для гармонатэрапіі. Атрымліваюць іх з залоз унутр. сакрэцыі жывёл або сінтэтычна. Па хім. будове належаць да бялковых ці пептыдных рэчываў (прэпараты гармонаў гіпаталамуса, гіпофіза, парашчытападобнай і падстраўнікавай залоз), вытворных амінакіслот (прэпараты шчытападобнай залозы), стэроідных злучэнняў (прэпараты кары наднырачнікаў і палавых залоз).
Гарманальныя прэпараты гіпаталамуса і гіпофіза — кортыкатрапін, які стымулюе дзейнасць кары наднырачнікаў, самататрапін — рост арганізма, тыратрапін — сакрэцыю гармонаў шчытападобнай залозы, саматастацін прыгнечвае выпрацоўку гармону росту, лактын павялічвае выдзяленне малака малочнымі залозамі пасля родаў, ганадатрапін стымулюе функцыю палавых залоз, аксітацын, пітуітрын — мускулатуру маткі, вазапрэсін — гладкую мускулатуру. Гарманальныя прэпараты шчытападобнай і парашчытападобнай залозы (тырэаідзін, тыратаксін, паратырэаідзін) назначаюць пры недастатковай функцыі гэтых залоз; кальцытацын рэгулюе абмен кальцыю. Гарманальныя прэпараты падстраўнікавай залозы — інсулін ужываюць пры цукр. дыябеце. Гарманальныя прэпараты кары наднырачнікаў — глюкакартыкоіды (гідракартызон, прэднізалон, дэксаметазон) рэгулююць функцыі наднырачнікаў, маюць процізапаленчыя і проціалергічныя ўласцівасці, мінералакартыкоіды назначаюць пры Адысонавай хваробе. Гарманальныя прэпараты жаночых палавых залоз — эстрагены (эстрадыёл, сінестрол) ужываюць пры аменарэі, у клімактэрыяльны перыяд, гестагены (прагестэрон, прагнін) выкарыстоўваюць для прафілактыкі выкідышаў, пры парушэнні менструацыі. Гарманальныя прэпараты мужчынскіх палавых залоз (тэстастэрон) ужываюць пры функцыян. недастатковасці гэтых залоз. Гл. таксама Гармоны. А.С.Захарэўскі. с. 63
ГАРМАНІЗА́ЦЫЯ , выяўленне танальна-функцыянальнай сутнасці пэўнай мелодыі і суправаджэнне яе адпаведнымі акордамі. Гал. прынцыпы гарманізацыі (функцыі акордаў, ладава-танальныя адхіленні, мадуляцыі і інш.) вызначаюцца ладава-інтанацыйнай будовай самой мелодыі. Пэўная мелодыя можа быць гарманізавана па-рознаму (гарманічнае вар’іраванне), што з’яўляецца вынікам яе разнастайнай маст. інтэрпрэтацыі Гарманічнае вар’іраванне ў межах пэўнай муз. структуры — фактар развіцця, абнаўлення музыкі. Гарманізацыя раскрывае не толькі багацце мелодыі, але і магчымасці гармоніі, яе ўплыў на розныя сродкі муз. выразнасці, што відавочна ў разнастайных транскрыпцыях, парафразах, фантазіях, варыяцыях. Асаблівае значэнне мае гарманізацыя нар. мелодый. Калі пры гарманізацыі нар. мелодыі адбываецца поліфанізацыя фактуры і ў параўнанні з першакрыніцай ускладняецца муз. форма шляхам выкарыстання пэўных кампазіцыйных прыёмаў, больш правамерна гаварыць пра апрацоўку нар. мелодыі, чым пра ўласна гарманізацыю, хоць часта гэтыя тэрміны атаясамліваюць. Гарманізацыя мелодый (рашэнне гарманічных задач) — аснова навучання ў курсе практычнай гармоніі. Т.А.Дубкова. с. 63
ГАРМАНІ́ЧНАЯ ПРАПО́РЦЫЯ , прапорцыя, сярэднія члены якой аднолькавыя, апошні член уяўляе сабой рознасць паміж першым і сярэднім: a/b=b(a-b). Раскладанне ліку а на 2 складаемыя b і (a-b) наз. гарманічным дзяленнем або залатым сячэннем. с. 63
ГАРМАНІ́ЧНАЯ ФУ́НКЦЫЯ , функцыя некалькіх рэчаісных пераменных, якая неперарыўная ў некаторай вобласці разам з частковымі вытворнымі 1-га і 2-га парадку і задавальняе ў гэтай вобласці Лапласа ўраўненню. Гарманічная функцыя 2 пераменных звязаны з аналітычнымі функцыямі камплекснай пераменнай, рэчаісная і ўяўная часткі якіх — спалучаныя гарманічныя функцыі (звязаныя Кашы—Рымана ўраўненнем). Гарманічныя функцыі выкарыстоўваюцца пры рашэнні многіх задач эл.-магнетызму гідра- і аэрадынамікі, тэорыі фільтрацыі і цеплаправоднасці і інш. с. 63
ГАРМАНІ́ЧНЫ АНА́ЛІЗ , раздзел матэматыкі, у якім вывучаецца раскладанне функцый у трыганаметрычныя шэрагі і інтэгралы. Класічны гарманічны аналіз узнік у 18—19 ст. пад уплывам фіз. задач і стаў самаст. матэм. дысцыплінай у канцы 19 — пач. 20 ст. Далейшае развіццё прывяло да ўстанаўлення сувязей гарманічнага аналізу з агульнымі праблемамі тэорыі функцый і функцыянальнага аналізу. Метады гарманічнага аналізу выкарыстоўваюцца ў тэорыі імавернасцей, тэорыі дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненняў і інш.
Сутнасць класічнага гарманічнага аналізу ў раскладанні перыядычных функцый у збежныя Фур’е шэрагі, каэфіцыенты якіх у некат. выпадках вылічаюцца па Эйлера—Фур’е формулах, калі функцыя зададзена складаным выразам, табліцай або графікам — лікавымі, графічнымі і інш. метадамі набліжанага інтэгравання або з дапамогай спец. прылад — гарманічных аналізатараў. Неперыядычная функцыя (пры пэўных умовах) выражаецца ў выглядзе Фур’е інтэграла, што апісвае яе як суму бясконца малых гарманічных кампанентаў, параметры якіх вызначаюцца Фур’е пераўтварэннем.
Літ.: Серебренников М.Г. Гармонический анализ. М.; Л., 1948; Гусак А.А. Высшая математика. Т. 2. 2 изд. Мн., 1984. А.А.Гусак. с. 63
ГАРМАНІ́ЧНЫ РАД , лікавы рад 1 + 1/2 + 1/3 + ... +1/n + ..., члены якога — лікі, адваротныя лікам натуральнага рада. Разбежнасць гарманічнага рада даказана Г.В.Лейбніцам (1673); асімптатычную формулу сумы першых яго n членаў атрымаў Л.Эйлер (1740); Sn=С+ ln n+εn, дзе С = 0,57721566... — пастаянная Эйлера; εn → 0 пры n → ∞. Кожны член гарманічнага рада (пачынаючы з 2-га) ёсць сярэдняе гарманічнае (гл. Сярэдняе) сваіх суседзяў (адсюль назва). с. 63
ГАРМАНІ́ЧНЫЯ ВАГА́ННІ , перыядычныя змены фіз. велічыні паводле сінусаідальнага закону. Аналітычна апісваюць залежнасцю x = Аsin(ωt+φ0) або х=Аcos(ωt+φ0), дзе х — значэнне фіз. велічыні ў дадзены момант часу t, А — амплітуда, ωt+φ0 — фаза, ω — цыклічная частата, φ0 — пач. фаза. Графічна адлюстроўваюцца сінусоідай. Ваганні многіх фіз. сістэм блізкія да гарманічных ваганняў, а любое складанае ваганне можна выявіць як сукупнасць гарманічных ваганняў у выглядзе Фур’е шэрагу (гл. Гарманічны аналіз, Ангарманічныя ваганні, Абертон). с. 63
ГАРМАНО́ІДЫ , парагармоны, разнастайныя паводле хім. структуры біялагічна актыўныя рэчывы, якія ўздзейнічаюць на абмен рэчываў і інш. фізіял. працэсы ў арганізме. У адрозненне ад гармонаў утвараюцца звычайна не ў залозах унутр. сакрэцыі, а ў інш. тканках і органах. Біял. ўздзеянне гарманоідаў кароткачасовае, таму што яны разбураюцца або звязваюцца тканкавымі бялкамі. Да гарманоідаў адносяць ацэтылхалін, некат. папярэднікі і прадукты пераўтварэння адрэналіну, тканкавыя гармоны, або гістагармоны (гастарын, гепарын, секрэцін і інш.), гістамін, сератанін і некат. інш. біягенныя аміны. с. 64
ГАРМАТА , від агнястрэльнай зброі калібру 20 мм і болей для стральбы снарадамі або мінамі. Па прызначэнні і канструкцыйных асаблівасцях гарматы падзяляюцца на пушкі, гаўбіцы, марціры, безадкатныя гарматы, мінамёты, камбінаваныя (пушкі-гаўбіцы) і універсальныя гарматы.
Гарматы бываюць: наземныя, зенітныя, авіяцыйныя, танкавыя, карабельныя, берагавыя; наразныя і гладкаствольныя; стацыянарныя, буксоўныя, самарушныя (маюць агрэгаты для перасоўвання ў час бою на невялікія адлегласці, на значныя — буксіруюцца цягачом), самаходныя, уючныя (звычайна горныя), чыгуначныя; малога (ад 20 да 75 мм), сярэдняга (75—155 мм) і буйнога (больш за 155 мм) калібраў. Асн. баявыя ўласцівасці гарматы — магутнасць снарадаў, дальнабойнасць, скарастрэльнасць, дакладнасць стральбы, агнявая манеўранасць, рухомасць на маршы і на полі бою, авіягранспартабельнасць, надзейнасць у эксплуатацыі, прастата і зручнасць абслугоўвання. Выкарыстоўваецца для знішчэння аб’ектаў і падаўлення жывой сілы і тэхнікі, разбурэння абарончых збудаванняў і інш. цэляў праціўніка на сушы, моры і ў паветры. Іл. гл. ў арт. Артылерыя. с. 64
ГАРМА́ТНЫ ДВОР у Маскве, цэнтр гарматна-ліцейнай вытв-сці ў Расіі ў 15—17 ст. Засн. каля 1479 як казённая мануфактура, што вырабляла гарматы і ядры, а таксама званы, панікадзілы. Самая стараж. гармата адліта ў 1483—84 майстрам Якавам. На Гарматным двары была створана школа майстроў-гарматнікаў, да якой належаў і А.Чохаў, які адліў у 1586 «Цар-пушку». У сярэдзіне 17 ст. на Гарматным двары працавала каля 400—500 майстроў, чаляднікаў і вучняў 32 прафесій (гарматнікі, ліцейшчыкі, кавалі і інш.). З канца 18 ст. сховішча для зброі, боепрыпасаў і сцягоў, якія ў 1802 перададзены ў Крамлёўскі арсенал. с. 64
ГА́РМІШ-ПА́РТЭНКІРХЕН (Garmisch-Partenkirchen), горна-кліматычны курорт у Германіі, на ПдЗ ад г. Мюнхен, на схілах Баварскіх Альпаў. Умераны горны клімат, мяккая зіма, высокая сонечнасць, чыстае халаднаватае паветра, ахаванасць ад вятроў спрыяльныя для эфектыўнага лячэння хвароб органаў дыхання, нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм. Шмат санаторыяў. Адзін з буйнейшых у Еўропе цэнтраў турызму і зімовага спорту, месца зімовых Алімпійскіх гульняў 1936. У наваколлях запаведнік Амергебірге. с. 64
ГАРМО́ЗА Міхаіл Міхайлавіч (19 8.1917, в. Чапля Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 24.6.1985), Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў Кіеўскае танк. вучылішча (1941). У ВМФ з 1938. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40: у баі на Карэльскім перашыйку 8.2.1940 наводчык гарматы гаўбічнай батарэі матрос Гармоза з гарматы знішчыў варожыя ўмацаванні, што адкрыла шлях для наступлення сав. войск. У Вял. Айч. вайну на Паўд.-Зах., Волхаўскім, Паўн.-Зах., 1-м Бел. франтах: камандзір танка, танк. роты, у 1948—60 у органах МУС БССР. с. 64
ГАРМО́Н РО́СТУ , самататропны гармон, самататрапін, гармон пазваночных, які паскарае рост, удзельнічае ў рэгуляванні абмену бялкоў, вугляводаў і ліпідаў. Выпрацоўваецца ацыдафільнымі клеткамі пярэдняй долі адэнагіпофіза. Паводле хім. прыроды бялок, будова якога відаспецыфічная (у чалавека поліпептыдны ланцуг гармону росту складаецца з 191 амінакіслотнага астатку; малекулярная маса 21 500). Лішак або недахоп гармону росту ў раннім узросце вядзе адпаведна да гігантызму ці карлікавасці. У дарослых яго лішак выклікае акрамегалію. с. 64
ГАРМОНАТЭРАПІ́Я , гармоналячэнне, лячэнне прэпаратамі, асн. дзеючым рэчывам якіх з’яўляюцца гармоны. Найчасцей выкарыстоўваецца пры эндакрынных хваробах (замяшчальная, стымулявальная, прыгнечвальная ці тармазная). Пры хваробах неэндакрыннага паходжання ўжываецца як сродак уплыву на фарміраванне і цячэнне многіх асн. у іх патагенезе рэакцый — запалечных, алергічных, імуналагічных і інш. — праз змяненні ферментнай і метабалічнай актыўнасці клетак. Асобнае месца ў гармонатэрапіі займаюць вытворныя палавых гармонаў — анаболікі, якія выкарыстоўваюцца для рэгулявання мышачнай масы цела, працэсаў росту, загойвання ран і інш.
Замяшчальная гармонатэрапія неабходна пры частковай ці поўнай недастатковасці эндакрынных залоз; праводзіцца, як правіла, пастаянна, з індывід. падыходам да выбару доз гарманальных прэпаратаў. Стымулявальная гармонатэрапія накіравана на павышэнне функцыі той ці іншай залозы; праводзіцца перарывіста. Найчасцей ужываюцца тропныя гармоны гіпофіза. Прыгнечвальная (тармазная) гармонатэрапія выкарыстоўваецца пры павышанай функцыі эндакрынных залоз і лячэнні гарманальных пухлін. У лячэнні можна спалучаць сінт. антыгармоны, прамянёвую і хірург. тэрапію с. 64
ГАРМО́НІІ ІНТАРЭ́САЎ ТЭО́РЫЯ , эканамічная канцэпцыя, якая трактавала капіталізм як адзіны магчымы стан грамадства. Узнікла ў сярэдзіне 19 ст.; найб. вядомыя прадстаўнікі: Ф.Бастыя (Францыя), Г.Ч.Кэры (ЗША). У сваіх творах развівалі ідэі аб капіталізме як адзіным магчымым натуральным стане грамадства. Ідэю эканам. гармоніі Бастыя пашырыў і на вытв-сць, і на размеркавальныя адносіны грамадства; лічыў, што гармонію можа парушыць толькі ўмяшанне дзяржавы ў эканам. адносіны людзей. Кэры абгрунтоўваў існаванне «самай поўнай гармоніі ўсіх рэальных інтарэсаў» розных слаёў грамадства, сцвярджаў, што рабочыя атрымліваюць поўны прадукт сваёй працы, а прыбытак ствараецца капіталам, які ён атаясамліваў са сродкамі вытв-сці. Паслядоўнікі гэтай тэорыі — Г.Джордж (ЗША), Я.Дзюрынг (Германія), М.Х.Бунге (Расія) і інш. с. 64
ГАРМО́НІК (ад грэч. harmonikos сугучны, стройны, зладжаны), ручны, клавішна-пнеўматычны муз. інструмент класа духавых язычковых. Складаецца з гукавытворчай механікі (планкі са стальнымі язычкамі, рэзанатары і клавішны механізм), корпуса (2 драўляныя рамы, злучаныя мехам) і меха (паветр. рэзервуар). Вылучаецца насычанасцю і разнастайнасцю тэмбравых і дынамічных гукавых фарбаў, багаццем выразных і тэхн. магчымасцей. Створаны ў 1822 у Германіі (удасканалены ў 1829 у Вене), хутка пашырыўся ў многіх краінах свету, зазнаўшы ўздзеянне пэўных этнічных традыцый. Існуе ў розных відах і мае розныя сістэмы. Акрамя гармоніка ручнога (у т.л. канцэрціна, баян, акардэон) вядомы таксама нажныя (у т.л. фісгармонія) і губныя гармонікі. На Беларусі з 2-й пал. 19 ст. найб. пашыраны ручныя гармонікі «венка» і «хромка», з пач. 20 ст. — педалёўка (паветра ў мех напампоўваецца з дапамогай нажной педалі). У сістэме нар. муз. інструментарыя гармонік займае вядучае становішча. Выкарыстоўваецца ў самадз. і прафес. практыцы (сольнай, ансамблевай і аркестравай). І.Дз.Назіна. с. 64
ГАРМО́НІЯ , у грэчаскай міфалогіі дачка Арэса і Афрадыты, жонка Кадма, заснавальніка г. Фівы. На вяселлі багі падарылі ёй сукенку і каралі, вырабленыя Гефестам, якія пасля прыносілі няшчасце ўсім, хто імі валодаў, і сталі прычынай гібелі прарока Амфіярая. У аснове міфа — казачны матыў аб закляцці, якое ляжыць на скарбах, здабытых вайной ці несумленным шляхам. с. 65
ГАРМО́НІЯ (ад грэч. harmonia сувязь, стройнасць, суразмернасць), унутраная і знешняя ўпарадкаванасць, узгодненасць, цэласнасць з’яў і працэсаў, суразмернасць частак, зліццё розных кампанентаў аб’екта ў адзінае арганічнае цэлае; адзін з важнейшых крытэрыяў эстэт. ацэнкі гармоніі — паказчык, мера гістарычна дасягнутага ўзроўню практычна-духоўнага асваення чалавекам навакольнага асяроддзя. Гармонія заўсёды адносная і гістарычна канкрэтная. Выступае неад’емнай якаснай характарыстыкай зместу эстэт. ідэалу, вышэйшай сац.-эстэт. мэты грамадскага развіцця. Паводле характарыстык, распрацаваных у стараж.-грэч. філасофіі, гармонія — універсальны эстэтыка-касмалагічны прынцып светапогляду. Ант. філосафы адзначалі дыялектычны характар гармоніі. Сучасная сусв. эстэтыка разумее гармонію як аб’ектыўную магчымасць стасункаў чалавека са светам і дасягальны ідэал; як дасканаласць звышнатуральнай сутнасці рэчаў, якую можна суб’ектыўна ўявіць, але нельга дасягнуць. У гісторыі эстэтыкі разглядалася як істотная характарыстыка прыгожага. Дыялектычны матэрыялізм бачыць аснову гармоніі ў матэрыяльным адзінстве свету, ва ўсеагульнай узаемасувязі і развіцці з’яў, у аб’ектыўных заканамернасцях. с. 65
ГАРМО́НІЯ ў музыцы, 1) сістэмна арганізаваныя сродкі муз. выразнасці, якія грунтуюцца на заканамерным аб’яднанні тонаў у сугуччы і заканамернай сувязі сугуччаў. Пад сугуччам у сучаснай тэорыі музыкі разумеюць лагічна дыферэнцыраваныя гукавыя спалучэнні, якія маюць у муз. кантэксце пэўную маст. выразнасць. У паслядоўнасці сугуччаў і іх суадносінах выяўляецца значэнне кожнага з іх у ладзе (ладавая функцыя), абумоўленае заканамернасцямі пэўнай ладава-гарманічнай сістэмы. Кожнае сугучча ў залежнасці ад яго інтэрвальнага (гл. Інтэрвал) складу, падваення тонаў, іх размяшчэння, рэгістра, дынамікі і інш. мае спецыфічны характар гучання — фанізм. Асн. тып сугучча — акорд. У падзеле акордаў на кансанансы і дысанансы, устойлівыя і няўстойлівыя адлюстраваны 2 бакі адной з’явы — акустычны і ладавы. Паміж кансанантнасцю і ўстойлівасцю, дысанантнасцю і няўстойлівасцю ў класічнай гармоніі існуе прынцыповая сувязь, якая абумоўлівае існаванне лада і функцыянальнасць акордаў. Гармонія ахоплівае таксама суадносіны танальнасцей і ладоў. Рух галасоў (голасавядзенне) падпарадкаваны пэўным правілам, выпрацаваным у шматгалосай музыцы гамафоннага і поліфанічнага складу. Функцыянальна і каларыстычна асэнсаваная паслядоўнасць акордаў, танальнасцей, ладоў, рытм іх змены (адхіленні, мадуляцыі, кадэнцыі, секвенцыі, гарманічнае вар’іраванне і інш.) — адна з неабходных умоў формаўтварэння ў музыцы (гл. Форма музычная). Вобразна-маст. значэнне гармоніі раскрываецца ва ўзаемадзеянні з мелодыяй, метрарытмам і інш. кампанентамі муз. мовы, з якімі гармонія ўтварае пэўны муз. стыль (эпохі, кірунку, кампазітара, асобнага твора і інш.). На гармонію ўплывае таксама інтанацыйны склад пэўнай нац. музыкі, вызначаючы яе нац. характэрнасць. Сутнасць і ўспрыняцце гармоніі эвалюцыяніруе ў працэсе творчай практыкі. 2) Навуковая і навуч. дысцыпліна, якая вывучае гісторыю вучэнняў пра гармонію, класічныя і сучасныя яе сістэмы, прадугледжвае практычнае авалоданне тэхнікай гарманізацыі і інш. сродкамі выразнасці, уласцівымі гармоніі.
Літ.: Шевалье Л. История учений о гармонии: Пер. с фр. М., 1931; Тюлин Ю.Н. Учение о гармонии. 3 изд. М., 1966; Скребков С.С. Гармония в современной музыке: Очерки. М., 1965; Холопов Ю.Н. Очерки современной гармонии: Исслед. М., 1974; Яго ж. Гармония: Теорет. курс. М., 1988; Гуляницкая Н.С. Введение в современную гармонию. М., 1984. Т.А.Дубкова. с. 65
ГАРМО́НІЯ ГАЛО́СНЫХ , гл. ў арт. Сінгарманізм. с. 65
ГАРМО́НЫ (ад грэч. hormaō прыводжу ў рух), біялагічна актыўныя рэчывы, якія выдзяляюцца залозамі ўнутр. сакрэцыі ці спецыялізаванымі клеткамі. Спецыфічна ўздзейнічаюць на інш. органы і тканкі, забяспечваючы інтэграцыю біяхім. працэсаў у жывых арганізмах. Пад кантролем гармонаў адбываюцца ўсе этапы развіцця арганізма з моманту яго зараджэння, асн. працэсы яго жыццядзейнасці (ад транспартавання іонаў да счытвання генома, гл. Гарманальная рэгуляцыя). Эфекты дзеяння гармонаў выяўляюцца на ўзроўні цэласнага арганізма (напр., у зменах паводзін), асобных яго сістэм (нерв., стрававальнай, рэтыкулаэндатэліяльнай і інш.), органаў, клетак і іх арганел, ферментных сістэм і асобных ферментаў, на малекулярна-атамным і іонным узроўнях. Парушэнні сакрэцыі гармонаў (іх недахоп або лішак) вядуць да ўзнікнення эндакрынных хвароб, парушэнняў абмену рэчываў, утварэння злаякасных пухлін, развіцця аўтаімунных і інш. хвароб.
Вядома шмат гармонаў і гармонападобных рэчываў, у т.л. больш за 40 у млекакормячых. Іх класіфікуюць па месцы ўтварэння (гармоны гіпофіза, гармоны шчытападобнай залозы, гармоны наднырачнікаў і інш.) і па хім. прыродзе — стэроідныя (андрагены, эстрагены, кортыкастэроіды), пептыдна-бялковыя (інсулін, самататропны, лютэнізавальны, фалікуластымулявальны гармон і інш ), вытворныя амінакіслот (адрэналін, норадрэналін, тыраксін, трыёдтыранін і інш.), простагландзіны. Для гармонаў характэрны надзвычай высокая біял. актыўнасць (дзейнічаюць у мікраскапічных дозах), спецыфічнае і дыстатнае (аддаленне ад месца сінтэзу) дзеянне. Шэрагу гармонаў і гармонападобных рэчываў (т.зв. гарманоідаў, парагармонаў ці тканкавых гармонаў) уласціва мясц. дзеянне, якое рэалізуецца шляхам мясц. дыфузій (паракрынныя гармоны) і праз уплыў на клеткі, якія іх сінтэзуюць (аўтакрынныя гармоны); нейрамедыятары, сінтэзаваныя нерв. клеткамі, вылучаюцца непасрэдна нерв. канцамі. Гармоны адрозніваюцца па працягласці дзеяння: у нейрамедыятараў вымяраецца мілісекундамі, у пептыдных гармонаў — секундамі, у бялковых — мінутамі, у стэроідных — гадзінамі, у тыэроідных гармонаў — суткамі. Залежна ад хім. будовы малекул гармоны ўзаемадзейнічаюць з рэцэптарамі ў розных частках клеткі: стэроідныя ў цытаплазме, тырэоідныя ў ядры, бялкова-пептыдныя на вонкавым баку мембраны. Узаемадзеянне гармонаў з рэцэптарамі прыводзіць да актывацыі апошніх і фарміравання адпаведнай метабалічнай рэакцыі.
У раслін рэчывы, падобныя да жывёльных гармонаў, наз. фітагармонамі. В.К.Кухта. с. 65
ГАРНА́К Анатоль Міхайлавіч (н. 2.1.1936, г. Горкі Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне эканомікі. Канд. эканам. н. (1971), праф. (1992). Скончыў Бел. с.-г. акадэмію (1959). З 1984 нам. старшыні Дзярж. к-та БССР па прафтэхадукацыі, з 1988 нам. міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь. Даследуе сац.-эканам. праблемы падрыхтоўкі кадраў, арг-цыі навучальна-выхаваўчага працэсу ў сістэме прафтэхадукацыі. Аўтар манаграфіі «Эканамічныя пытанні падрыхтоўкі механізатарскіх кадраў» (1973), падручнікаў «Экскватары» (2-е выд. 1978), «Меліярацыйныя машыны» (1991), «Арганізацыя і тэхналогія меліярацыйных работ» (1992, усе з Я.Я.Шостакам), дапаможнікаў па методыцы навучання ў сістэме прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спец. адукацыі. с. 65
ГАРНАЛЫ́ЖНЫ СПОРТ , спуск на лыжах па спец. абсталяваных на горных схілах трасах з дакладным фіксаваннем часу спуску. Уключае спаборніцтвы па слаламе, слаламе-гіганце, скарасным спуску, а таксама двухбор’е (слалам і скарасны спуск) і трохбор’е (усе дысцыпліны). Слалам — спуск па трасе даўж. 450—500 м, з перападам вышынь паміж стартам і фінішам 60—150 м. Траса размечана варотамі (шыр. 3,5—4 м, адлегласць паміж імі ад 0,7 да 15 м), праз якія павінны праехаць спартсмены. За пропуск варот ці перасячэнне іх адной лыжай слаламіст падлягае дыскваліфікацыі. Скорасць на трасе да 40 км/гадз. Пераможца вызначаецца па суме часу 2 спроб на розных трасах. У слаламе-гіганце даўж. трасы 800—2000 м, перапад вышынь 200—500 м, шыр. варот да 8 м, адлегласць паміж імі 15—20 м. Скорасць праходжання трасы да 65 км/гадз. У мужчын пераможца вызначаецца па суме часу ў 2 спробах на 2 розных трасах, у жанчын 1 спроба. Скарасны спуск па трасе даўж. 2000—4000 м з перападам вышынь 500—1000 м. Шлях лыжніка вызначаецца рэльефам і размешчанымі на трасе варотамі. Скорасць 100 і болей км/гадз.
Першыя правілы гарналыжнага спорту распрацаваны ў 1922 англічанінам А.Лунам. Першыя спаборніцтвы (скарасны спуск) адбыліся ў 1923 у Швейцарыі. З 1930 праводзяцца чэмпіянаты свету па гарналыжным спорце, з 1936 ён у праграме Алімпійскіх гульняў. З 1966 штогод разыгрываецца Кубак свету. Найб. пашыраны гарналыжны спорт у Аўстрыі, Італіі, Францыі, Швейцарыі, ФРГ, Швецыі, Нарвегіі, ЗША, Канадзе і інш. Сярод вядомых майстроў — трохразовыя алімпійскія чэмпіёны Т.Зайлер (Аўстрыя), Ж.К.Кілі (Францыя), уладальнікі Кубка свету І.Стэнмарк (Швецыя), А.Томба (Італія) і інш. З развіццём сусв. індустрыі турызму вельмі папулярным, у т.л. на Беларусі, стаў аматарскі гарналыжны спорт. На Беларусі першыя спаборніцтвы па слаламе праведзены ў 1939, цэнтр падрыхтоўкі бел. гарналыжнікаў — спорткомплекс Раўбічы. Як асобную гарналыжную дысцыпліну вылучаюць фрыстайл. Г.К.Кісялёў. с. 66
ГАРНАСВЕ́ЧЧА , Дыбалёўскае возера, у Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ула, за 17 км на ПнЗ ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,63 км2, даўж. 2,1 км, найб. шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі 5,05 км. Пл. вадазбору 13,7 км2.
Схілы катлавіны выш. да 10 м, пад лесам, на ПдУ разараныя. Берагі супадаюць са схіламі. Злучана ручаём з воз. Плацішна, упадае Бортніцкі канал, выцякае ручай у р. Ула. с. 66
ГАРНАСТА́І , шляхецкі род у ВКЛ уласнага герба [«Вага» змененая; у 1544 або 1554 атрымалі герб «Кітаўрас» («Гіпацэнтаўр»)]. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду:
Раман Івашкавіч (?—1487 ?), першы вядомы з роду Гарнастаяў, намеснік пуціўльскі ў 1476—82, оўруцкі ў 1486. Гарнастай (Астафій; каля 1460— 1503), сын Рамана, ключнік кіеўскі ў 1486, намеснік оўруцкі ў 1487—93, загінуў у бітве з татарамі. Іван (?—1558), сын Гарнастая, пісар ВКЛ з 1512, маршалак дворскі ў 1529—42 і надворны з 1542, пасол у Маскве ў 1522, дзяржаўца дарсунішскі ў 1525, падскарбі земскі і староста слонімскі з 1531, дзяржаўца мсцібогаўскі ў 1534, зэльвенскі ў 1535. У 1538—42 выконваў абавязкі ваяводы трокскага, у 1539—51 таксама дзяржаўца біршцянскі, з 1556 — крэўскі. З 1551 ваявода новагародскі. Меў маёнткі ў Брэсцкім, Ваўкавыскім, Мінскім, Аршанскім пав. Анікей (? — да 1565), сын Гарнастая, дваранін гаспадарскі ў 1529, дзяржаўца дубіскі і канеўскі, ключнік віленскі ў 1533, пісар гаспадарскі ў 1536—44, староста чаркаскі і канеўскі да 1547, дзяржаўца любашанскі ў 1546—55, староста гомельскі з 1547 і рэчыцкі з 1555, маршалак дворскі з 1547. Валодаў маёнткамі ў Аршанскім пав. Гермаген (? — 1553), сын Івана, пісар ВКЛ у 1551. Валодаў Сакаловам у Слонімскім пав. Гаўрыла (Габрыэль; 1515?—1588), сын Івана, намеснік камянецкі, ваявода і староста мінскі ў 1566, ваявода брэсцкі ў 1576. Валодаў маёнткамі ў Брэсцкім, Вількамірскім пав., часткай Астрошыц, Талачына, Басеі. Іван (1520?—1566), сын Івана, намеснік дарсунішскі з 1551, уладальнік маёнткаў у Ваўкавыскім, Брэсцкім пав., часткі Друцка і інш. Астафій (1530? — пасля 1586), сын Івана, валодаў маёнткамі ў Трокскім пав. і інш. Геранім (1540? — 1600), сын Гаўрылы. Меў сына Самуэля (?— 1618?), падкаморага кіеўскага, на сыне якога Міхаіле (?—1637) скончылася мужчынская лінія роду. В.Л.Насевіч. с. 66
ГАРНАСТА́Й (Mustela erminea), млекакормячая жывёла сям. куніцавых атр. драпежных. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жыве каля вадаёмаў, на балотах, у лесе, зарасніках кустоў, лесастэпе. На Беларусі нешматлікі від, трапляецца ўсюды (падвід гарнастай сярэднярускі).
Даўж. цела да 38 см, хваста да 12 см, маса да 260 г. Футра кароткае, мяккае, густое. Летам спіна і бакі буравата-рыжыя, брушка белае з лімонна-жоўтым адценнем, зімой — снежна-белыя. Кончык хваста чорны. Корміцца пераважна дробнымі мышападобнымі грызунамі. Гнёзды ў норах, дуплах, ламаччы, пад тарпамі саломы. Нараджае да 18 дзіцянят (у сярэднім 4—8). Каштоўнае футра. с. 66
ГАРНЕРЭ́Н (Garnerin), сям’я французскіх паветраплавальнікаў і парашутыстаў. Андрэ Жак (31.1.1769, Парыж — 18.8.1823), пілот паветранага шара і парашутыст. Ажыццявіў шэраг паветр. палётаў у Еўропе, у т.л. першыя паветр. палёты ў Расіі (1803, Пецярбург, Масква). Выкарыстаў паветр. шар у ваен. мэтах у час франц. рэв. войнаў (1794). Ажыццявіў першы ў свеце скачок з парашутам з вышыні каля 600 м (1797, Парыж), потым з вышыні 2400 м (1802, Англія). Жан Батыст Аліўе (1775, Парыж — 1846), брат Андрэ Жака, вынаходнік і парашутыст. Удасканаліў парашут брата: паменшыў яго масу і павялічыў грузападымальнасць. Вынайшаў паплаўковы парашут для скачкоў у ваду. Жанна Жэнеўева (1775—1846), жонка Андрэ Жака, першая жанчына паветраплавальніца і парашутыстка. Н.К.Мазоўка. с. 66
ГА́РНЕЦ , 1) старажытная мера (адзінка) аб’ёму сыпкіх рэчываў і вадкасцей. У сістэме мер ВКЛ быў прыняты да карыстання гарней малы (шынковы), роўны 2,8237 л, і гарнец вялікі (цэхавы), у два разы большы (5,6474 л). У 19 ст. да ўвядзення метрычнай сістэмы мер карысталіся гарнцам, роўным 3,2798 л. 2) Пасудзіна такой ёмістасці (умяшчальнасці). с. 67
ГАРНІ́ , старажытнаармянскія крэпасць і паселішча за 27 км на У ад Ерэвана. Засн. каля 2 ст. да н.э. на месцы энеалітычнага паселішча. Да 5 ст. н.э. была летняй рэзідэнцыяй арм. цароў. Існавала і ў сярэднія вякі (зруйнаваная землетрасеннем 1679). Захаваліся руіны крапасной сцяны, вежаў, палаца з параднай залай, вінаробняй і лазняй з мазаічнай падлогай (2—3 ст.), язычніцкага храма (1 ст.; адноўлены ў 1975), круглага купальнага хрысц. храма (6 ст.). У паселішчы пры крэпасці — базіліка (5 ст.), руіны шматлікіх арх. збудаванняў (4—17 ст.), надмагільныя пліты-хачкары. с. 67
ГАРНІЕРЫ́Т (ад прозвішча Франц, геолага Ж.Гарнье), мінерал класа сілікатаў, нікелевая разнавіднасць серпенціну (Ni, Mg)6 [Si4O10](ОН)8. Мае нікелю да 2—5%. Прымесі жалеза, хрому, алюмінію, марганцу. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Характэрны канкрэцыі, нацёчныя агрэгаты, шчыльныя, порыстыя і зямлістыя масы. Колер зялёны, розных адценняў. Бляск матавы. Цв. 2,5—3,5. Шчыльн. 2,3—2,8 г/см3. На паветры траціць ваду і рассыпаецца ў парашок. Трапляецца ў корах выветрывання ультраасноўных парод і серпенцінітаў. Састаўная ч. сілікатных нікелевых руд. Радовішчы ў Расіі, Казахстане, на в-ве Новая Каледонія. У.Я.Бардон. с. 67
ГАРНІЗО́Н (франц. garnison) 1) вайсковыя часці, ваенна-навуч. і інш. ваен. ўстановы, размешчаныя пастаянна ці часова ў пэўным населеным пункце або раёне з вызначанымі межамі. У гарнізоне назначаюць нач., яго намеснікаў, ваен. каменданта і інш. службовых асоб; арганізуюць гарнізонную і каравульную службы. 2) Войскі (падраздзяленні), што абараняюць пэўны апорны пункт (напр., доўгатэрміновае абарончае збудаванне, крэпасць). с. 67
ГАРНІ́Р (ад франц. garnir забяспечваць, упрыгожваць), агародніна, макароны, кашы і падобнае, што дабаўляюць да рыбных і мясных страў. с. 67
ГАРНІТУ́Р (франц. garniture), набор, камплект прадметаў пэўнага прызначэння (напр., мэблевы гарнітур). с. 67
ГАРНІТУ́РА шрыфту, камплект друкарскіх шрыфтоў аднаго рысунка. У пэўнай гарнітуры шрыфты адрозніваюцца абрысам (прамы, курсіўны і інш.), рознымі памерамі — кеглем (тэкставыя ад 6-га — нанпарэль да 12-га — цыцэра, тытульныя і загаловачныя ад 14 да 48-га), насычанасцю (светлая, паўтлустая і інш.). Камплектнасць гарнітуры залежыць ад тыпу наборных працэсаў. Звычайна друкарні маюць некалькі дзесяткаў гарнітур — тэкставых, тытульных, акцыдэнтных (дэкаратыўных), афішна-плакатных. Ёсць гарнітура літаратурная, новая газетная, школьная, часопісная сечаная, акадэмічная, кудрашоўская энцыклапедычная, звычайная новая і інш. Гэты тэкст набраны гарнітурай таймс. с. 67
ГАРНО́Ў Цімафей Якаўлевіч (1916, в. Асіпова Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. — 23.10.1944), Герой Сав. Саюза (1945). У Вял. Айч. вайну з сак. 1942 на Паўн.-Зах. і 3-м Бел. франтах. Камандзір гарматы ст. сяржант Гарноў вызначыўся ў час прарыву абароны праціўніка на левым беразе Нёмана ў Віцебскай вобл. і пасля фарсіравання р. Шашупе на тэр. Літвы пры адбіцці контратакі ворага. Загінуў у баі, на магіле помнік. с. 67
ГАРНЬЕ́ (Garnier) Жан Луі Шарль (6.11.1825, Парыж — 3.8.1898), французскі архітэктар. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1842—48). З 1860 архітэктар Парыжа. Стваральнік пампезных збудаванняў у духу эклектызму: тэатр «Гранд-Апера» ў Парыжы (1861—67, канчатковая апрацоўка да 1875), Оперны т-р (1878—79) і казіно (1861—1910) у Монтэ-Карла. с. 67
ГАРО́ Аляксей Іосіфавіч (4.4.1935, в. Горадна Крупскага р-на Мінскай вобл. — 31.5.1993), бел. матэматык. Скончыў БДУ (1959). З 1960 на Мінскім з-дзе ЭВМ, з 1975 гал. матэматык Мінскага ВА выліч. тэхнікі. Навук. распрацоўкі і вынаходствы ў галіне матэм. забеспячэння ЭВМ серыі «Мінск», ЕС ЭВМ і спец. вырабаў выліч. тэхнікі, аўтаматызацыі праектавання і вытв. працэсаў. Дзярж. прэмія СССР 1978. А.П.Савік. с. 67
ГАРО́БЧАНКА Тамара Яўгенаўна (н. 22.7.1942, г. Ветка Гомельскай вобл.), бел. тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1971). Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1967). З 1970 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы АН Беларусі. Даследуе творчасць бел. акцёраў (Т.Бандарчык, Г.Маркінай, В.Галіны і інш.), аўтар манаграфіі «Купалаўскія вобразы на беларускай сцэне» (1976), сааўтар кніг «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1—3, 1983—87), «Гісторыя тэатразнаўства народаў СССР, 1917—1941» (1985), «Тэатр і жыццё: Некаторыя праблемы тэатральнага працэсу ў Беларусі 70—80-х гг.» (1989) і інш.
Тв.: Мастацтвазнаўства (у сааўт.) // Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993; Часцінка Бацькаўшчыны на чужыне // Культура беларускага замежжа. Мн., 1993. Кн. 2; Театральная критика // Очерки истории науки и культуры Беларуси ІХ — начала ХХ в. Мн., 1996; Culture de la Biélorussie. Paris, 1979 (у сааўт.). с. 67
ГАРО́ДЗЬКІ , вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл., на р. Бярэзіна (бас. Нёмана). Чыг. ст. Валожын на лініі Маладзечна — Ліда. Цэнтр сельсавета. За 17 км на ПнЗ ад г. Валожын, 82 км ад Мінска. 654 ж., 278 двароў (1996). Нафтабаза «Лукойл—Валожын», хлебапрыёмны пункт Маладзечанскага млынкамбіната. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — царква (1886). с. 68
ГАРО́ДНА , возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Нішча, за 17 км на ПнУ ад г.п. Расоны. Пл. 0,9 км2, даўж. 2,41 км, найб. шыр. 580 м, найб. глыб. 4,5 м, даўж. берагавой лініі 8,24 км. Пл. вадазбору 10,8 км2. Схілы катлавіны выш. 12—15 м, на ПнУ да 25 м, пад лесам. Берагі нізкія, на Пн супадаюць са схіламі, да ўрэзу вады расце хмызняк. Пойма шыр. да 100 м, на У і З забалочаная. Мелкаводдзе вузкае, дно пясчанае, глыбей 4 м сапрапелістае. Шыр. паласы расліннасці да 25 м. На З выцякае ручай у воз. Шэвіна. с. 68
ГАРО́ДНА , возера ў Віцебскім р-не, у бас. р. Лучоса, за 10 км на Пд ад г. Віцебск. Пл. 0,87 км2, даўж. 1,35 км, найб. шыр. 920 м, найб. глыб. 8 м, даўж. берагавой лініі 4,05 км. Пл. вадазбору 16 км2. Схілы катлавіны выш. 5—7 м, на У да 10 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя. Мелкаводдзе шырокае і спадзістае. Дно пясчанае, глыбей за 2—4 м глеістае. с. 68
ГАРО́ДНА , возера ў Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Астроўніца (выцякае з возера), за 26 км на ПнУ ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,85 км2, даўж. 2,04 км, найб. шыр. 690 м, найб. Глыб. 6,5 м, даўж. берагавой лініі 6,25 км. Пл. вадазбору 3,3 км2. Схілы катлавіны выш. ад 12 да 22 м, пад хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі на ПнУ і ПдЗ нізкія. 2 астравы агульнай пл. 0,4 га. Мелкаводдзе вузкае (10—20 м), пясчанае, у цэнтры глеістае дно. Шыр. паласы надводнай расліннасці да 30 м. с. 68
ГАРО́ДНА , возера ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Зах. Дзвіна, за 15 км на ПдУ ад г.п. Шуміліна. Пл. 0,28 км2, даўж. 900 м, найб. шыр. 510 м, найб. глыб. 4 м, даўж. берагавой лініі 2,4 км. Пл. вадазбору 87 км2. Схілы катлавіны разараныя, на У узвышаныя, парослыя хмызняком. Злучана ручаямі з азёрамі Сосна і Лезвінка. с. 68
ГАРО́ДНЯ , адна з назваў г. Гродна ў старажытнасці. Ужывалася таксама ў 1920—30-я г. ў зах.-бел. друку. с. 68
ГАРО́ДНЯ , гарадня, тып абарончага збудавання: прамавугольны зруб з бярвён ці брусоў, запоўнены ўнутры зямлёй і каменнем. У абарончым дойлідстве на Беларусі гародня вядомы з 12 ст. (Навагрудак), найб. пашыраны ў 15—16 ст. (Полацк, Орша, Радашковічы, Кобрын, Стрэшын). Шэраг гародняў, пастаўленых шчыльна адна да адной тарцамі, утваралі абарончыя сцены замкаў і гар. умацаванняў. Мелі байніцы, наверсе — галерэі з абламамі. Часам выкарыстоўваліся пад гасп. памяшканні, каморы для вязняў (Брэст). Вонкавая сцяна магла быць шматпластавой — да пяці бярвён (Полацкі Верхні замак, 16 ст.). З 17 ст. саступілі месца тарасе. С.А.Сергачоў. с. 68
ГАРО́ДНЯ Алесь (сапр. Функ Аляксандр Эраставіч; 1899, г. Перм, Расія — 12.9.1944), бел. празаік, крытык. Да бел. культуры далучыўся ў Маскве, куды ў 1917 прыехаў на вучобу. Быў чл. маскоўскай арг-цыі Бел. сацыяліст. грамады. Працаваў тэхрэдам час. «Чырвоная Беларусь». У 1930 арыштаваны за «контррэв. дзейнасць» і адбываў зняволенне да 1934. У 1942 зноў асуджаны і памёр у зняволенні. Друкавацца пачаў у 1925. Аўтар аповесцей «На крэсах» (1925) і «Варта на Рэйне» (1927—28), апавяданняў, крытычных артыкулаў. Як крытык стаяў на пазіцыях ваяўнічага вульгарнага сацыялагізму. с. 68
ГАРО́НА (Garonne), рака ў Францыі і Іспаніі. Даўж. 647 км, пл. бас. 56 тыс. км2. Пачынаецца ў Пірэнеях, цячэ па Гаронскай нізіне. Асн. прытокі: Саў, Жэр, Баіз (з Пірэнеяў), Тарн, Ло, Дардонь (з Цэнтр. Французскага масіву). Упадае ў Біскайскі заліў, утварае (разам з р. Дардонь) эстуарый Жыронда. Вясенне-летняя паводка. Сярэдні расход вады каля 680 м3/с. Суднаходства на 190 км (частка воднай сістэмы, якая злучае Біскайскі заліў з Міжземным м.). Выкарыстоўваецца для арашэння. Вадасховішча. ГЭС. На Гароне — гарады Тулуза, Ажэн, марскі порт Бардо. с. 68
ГАРО́НСКАЯ НІЗІ́НА , Аквітанская нізіна, на ПдЗ Францыі, у сярэднім і ніжнім цячэнні р. Гарона, паміж Цэнтр. Франц. масівам і Пірэнеямі. Выш. да 200—300 м. Працягласць каля 200 км. Размешчана на месцы перадгорнага тэктанічнага прагіну; складзена пераважна з рыхлых кайназойскіх адкладаў. У рэльефе — чаргаванне шырокіх рачных далін (р. Гарона з прытокамі, прытокі р. Адур) і плоскіх, месцамі ўзвышаных, міжрэччаў; уздоўж Біскайскага заліва — пясчаная забалочаная частка нізіны — Ланды, з вял. колькасцю азёр. Масівы шыракалістых і пасаджаных хваёвых лясоў, міжземнаморскія хмызнякі. Сады, вінаграднікі, пасевы збожжавых, вырошчваецца тытунь. Найб. горад — Бардо. с. 68
«ГАРО́ТНІК» , бел. дзіцячая гульня. Для гульні патрэбны мячык — «гаротнік». Гуляюць 2 каманды (па 5—10 чал ). На роўнай цвёрдай пляцоўцы адзін у адным чэрцяць 3 кругі. Першы круг наз. «востраў» дыям. 1,5—2 м, другі — каля 8, трэці — 16 м. Пл. паміж меншым і сярэднім кругамі наз. «рака», паміж сярэднім і вял. — «бераг». Кругі дзеляць папалам. Каманды займаюць месцы на процілеглых «берагах». Ударам аб «востраў» мячык кідаюць на другі «бераг»; там яго павінны злавіць і перакінуць такім жа чынам назад. Калі мячык упадзе на зямлю ў межах яе «берага» ці гулец, кідаючы мяч, не стукне ім аб «востраў», ці мячык пасля адскоку ад «вострава» ўпадзе ў «раку» або за мяжу процілеглага «берага», каманда атрымлівае штрафное ачко. Гульня доўжыцца да 10 штрафных ачкоў. Я.Р.Вількін. с. 68
ГАРО́Х (Pisum), род адна- і шматгадовых травяністых раслін сям. бабовых. Вядома 6 відаў, пашыраных у Еўразіі і Афрыцы. Радзіма — Міжземнамор’е. Культывуюць пераважна гарох пасяўны (P. sativum), каштоўны харч. прадукт, корм для жывёлы і зялёнае ўгнаенне. Вырошчваюць як кармавую расліну таксама гарох палявы, або пялюшку. Пашыраны ў Расіі, на Украіне, Беларусі, у Кітаі, Індыі, ЗША.
Гарох пасяўны — аднагадовая расліна, з лазячым сцяблом выш. 0,2—2 м. Лісце парнаперыстае. Кветкі ад белага да пурпурова-фіялетавага колеру, у гронках. Плод — струк. Зерне круглае, белае, жоўтае або зялёнае, мае 22—27% бялку, каля 50% крухмалу, тлушч, карацін, вітаміны В1, В2, С. Холадаўстойлівая (усходы пераносяць замаразкі да -6 °С), вільгацялюбная, азотфіксавальная расліна Вырошчваецца на дзярнова-падзолістых сугліністых і супясчаных глебах з блізкай да нейтральнай і нейтральнай рэакцыяй. Раянаваныя сарты: на зерне — Уладаўскі 6, Працаўнік, Асілак чэшскі, Белус, Агат і інш.; агароднінныя — Варонежскі зялёны, Выдатны 240, Арагумскі, Савінтэр 1, Паўднёвы 47, Альфа, Віёла, Агароднінны 76.
Літ.: Генетика и селекция гороха. Новосибирск, 1975; Зернобобовые культуры в интенсивном земледелии. Мн., 1989. М.С.Купцоў. с. 68
ГАРО́ХАВІК Валянцін Вікенцьевіч (н. 29.3.1949, в. Харошае Лагойскага р-на Мінскай вобл.), бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1988), праф. (1991). Скончыў БДУ (1970). З 1969 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі. Навук. працы па нелінейным аналізе, тэорыі аптымізацыі і аптымальных сістэмах кіравання. Распрацаваў новыя метады лакальнага аналізу нягладкіх і мнагазначных адлюстраванняў.
Тв.: Выпуклые и негладкие задачи векторной оптимизации. Мн., 1990. с. 69
ГАРО́ХАЎКА , вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Бабруйск, 135 км ад Магілёва. 516 ж., 184 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, амбулаторыя, аддз. сувязі. с. 69
ГАРО́ЧЫЧЫ , вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 20 км на ПнУ ад г. Калінкавічы, 120 км ад г. Гомеля, 2 км ад чыг. ст. Гарочычы. 840 ж., 386 двароў (1996). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 69
ГАРО́ШАК (Vicia), род кветкавых раслін сям. бабовых. Больш за 150 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Паўн. паўшар’я. На Беларусі 11 дзікарослых відаў. Найб. вядомыя гарошкі: валасісты — V. hirsuta, вузкалісты — V. angustifolia, кашубскі — V. cassubica, мышыны — V. cracca, зараснікавы — V. dumetorum, гарохападобны — V. pisiformis, плотавы — V. sepium, лясны — V. sylvatica, танкалісты — V. tenuifolia, чатырохнасенны — V. tetrasperma і 4 інтрадукаваныя (гарошак буйнакветны — V. grandiflora, нарбонскі — V. narbonensis, панонскі — V. pannonica, пацеркападобны, або франц. сачавіца, — V. ervilla) віды. Дзікарослыя віды трапляюцца ў лясах, на лугах, у хмызняках, уздоўж дарог, на пустках, у населеных мясцінах і як пустазелле; інтрадукаваныя вырошчваюць ў Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі і на доследных дзялянках. Да культ. відаў гарошка адносіцца і віка. Да роду гарошка іншы раз адносяць боб.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны са слабым узыходным, ляжачым, зрэдку прамастойным галінастым сцяблом Лісце парнаперыстаскладанае, з прылісткамі, вусікамі ці шчацінкамі. Кветкі адзіночныя або па 2—3 у пазухах лісця ці ў гронкападобных суквеццях. Вяночак рознага колеру (найчасцей сіні, фіялетавы, блакітны, пурпурны, бэзавы). Плод — струк на ножцы, лінейны ці падоўжаны, шматнасенны. Каштоўныя кармавыя, зернефуражныя, лек. меданосныя і дэкар. расліны, некат. віды – пустазелле. с. 69
ГАРО́ШАК Павел Антонавіч (10.6.1925, в. Нованікалаеўка Фёдараўскага р-на, Башкортастан — 19.10.1994), Герой Сав. Саюза (1943). Беларус. Скончыў пях. (1943) і танк. (1945) вучылішчы, Мінскі юрыд. ін-т (1951). У Вял. Айч. вайну з ліп. 1943 на Варонежскім і 1-м 1-м }Укр. франтах, санітар. Вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Кіеўскай вобл.: 22 вер. ў складзе перадавога атрада пераправіўся цераз раку, аказаў мед. дапамогу 26 сав. воінам, вынес з поля бою 32 параненых і іх зброю. Да 1946 у Сав. Арміі, потым у органах КДБ Беларусі. с. 69
ГАРО́ШАК ПАСЯЎНЫ́ , гл. ў арт. Віка. с. 69
ГАРО́ШКАЎ , комплекс археал. помнікаў (гарадзішча, 2 селішчы, 2 бескурганныя могільнікі) ранняга жал. веку каля в. Гарошкаў Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. На гарадзішчы мілаградскай культуры выяўлены рэшткі 20 наземных і паўзямлянкавых жытлаў з двухсхільным дахам і агнішчамі, скляпы-ямы. Знойдзены крамянёвыя прылады працы, конская збруя, касцяныя арнаментаваныя тронкі нажа і шыла, паставыя, халцэдонавыя, бурштынавыя і інш. пацеркі, метал. жаночыя ўпрыгожанні, 90 гліняных фрагментаў фігурак жывёл, больш за 10 тыс. касцей свойскай і дзікай жывёлы. На селішчах мілаградскім і зарубінецкай культуры выяўлены рэшткі пабудоў, кераміка. На могільніках гэтых жа культур пахавальны абрад — трупаспаленне ў круглых і падоўжаных ямах; сярод знаходак бронзавыя кольцы, шпількі, жал. наканечнікі стрэл, нажы, фібулы. На гарадзішчы выяўлены 2 пахаванні з абрадам трупапалажэння галавой на ПнУ і З. М.І.Лашанкоў. с. 69
ГАРО́ШЫНКІ (Pisidium), род прэснаводных двухстворкавых малюскаў. Пашыраны ў вадаёмах Еўразіі, Паўн. Амерыцы, Паўн. Афрыцы. На Беларусі 15 відаў. Найб. пашыраны гарошынка рачная (Р. amnicum), гарошынка бліскучая (Р. nitidum), гарошынка балотная (Р. casertanum).
Ракавіна даўж. 2—10 мм авальная або яйцападобная з ссунутай назад верхавінкай. Рухаюцца з дапамогай ланцэтападобнай нагі. Дыханне шчэлепнае. Гермафрадыты. Моладзь выношваюць у вывадкавых камерах (марсупіях). За год даюць 2 патомствы. Кормяцца мікрапланктонам, рэшткамі раслін і жывёл. Удзельнічаюць у біялагічным самаачышчэнні вадаёмаў. Корм для некат. рыб. с. 69
ГА́РПЕ Васіль Іванавіч (1765, Эстонія — 3.3.1814), расійскі ваенны дзеяч. Ген.-м. (1812). На ваен. службе з 1781. Удзельнік рус.-швед. вайны 1788—90, польскіх кампаній 1792 і 1794, рус.-аўстра-франц. 1805, рус.-тур. 1806—12 і рус.-швед. 1808—09 войнаў. У вайну 1812 камандзір 1-й брыгады 14-й пях. дывізіі 1-га корпуса П.Х.Вітгенштэйна. Удзельнік Клясціцкага бою 1812, баёў каля Полацка (жн. і кастр. ) і інш. Найб. вызначыўся ў баях 7.11.1812 пры вызваленні Віцебска ад французаў (гл. Віцебскія баі 1812) і 27.11.1812 пад Барысавам, дзе была захоплена ў палон франц. дывізія разам з камандзірам. У 1813 удзельнічаў у замежных паходах рус. арміі ў Германіі. У Лейпцыгскай бітве 16—19.10.1813 цяжка паранены, у выніку чаго пазней памёр. Ш.І.Бекцінееў. с. 69
ГА́РПІІ , у старажытнагрэчаскай міфалогіі багіні віхуры. Уяўлялі ў выглядзе паўптушак-паўжанчын. Паводле міфаў, Гарпіі — злыя выкрадальніцы дзяцей і людскіх душ, яны раптоўна налятаюць і знікаюць, як вецер. с. 70
ГАРСІЛА́СА ДЭ ЛА ВЭ́ГА (Garcilaso de la Vega; 6.2.1503, г. Таледа, Іспанія — 14.10.1536), іспанскі паэт, буйнейшы прадстаўнік ранняга ісп. Адраджэння. Быў дыпламатам пры двары Карла V, удзельнічаў у ваен. паходах, доўгі час жыў у Неапалі. Рэфармаваў ісп. верш, шырока ўводзіў італьян. памеры і цвёрдыя страфічныя формы (актава, санет, канцона). У лепшых сваіх творах — санетах і эклогах — апяваў прыгажосць свету і чалавечых пачуццяў (выд. ў 1543).
Тв.: Рус. пер. [Стихи); Сонеты // Поэзия испанского возрождения. М., 1990. Г.В.Сініла. с. 70
ГАРСІ́Я (Carcía), іспанскія музыканты, бацька і сын.
Мануэль дэль Попала Вісентэ (22.1.1775, г. Севілья, Іспанія — 9.6.1832), спявак (тэнар), гітарыст, кампазітар, вак. педагог. Родапачынальнік сям’і вядомых вакалістаў. Адзін з найлепшых выканаўцаў асн. тэнаровых партый у сцэн. творах канца 18 — пач. 19 ст. З 1798 спяваў у тэатр. трупе Мадрыда, з 1808 — у «Тэатры Італьен» у Парыжы. Першы выканаў партыю Альмавівы ў «Севільскім цырульніку» Дж.Расіні. З 1818 выступаў у Лондане, дзе заснаваў школу спеваў (1823). Аўтар і пастаноўшчык многіх опер, пераважна камічных, шэрагу танадылляў (ісп. муз. камедый). З 1829 выкладаў у арганізаванай ім школе спеваў у Парыжы. Сярод вучняў: сын М.П.Р.Гарсія і дочкі М.Малібран і П.Віярдо-Гарсія; А.Нуры.
Мануэль Патрысіо Радрыгес (17.3.1805, Мадрыд — 1.7.1906), спявак (бас-барытон), вак. педагог. Гастраліраваў у ЗША і Мехіка. У 1842—50 выкладаў у Парыжскай кансерваторыі, у 1848—95 — у Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане. Аўтар прац па вак. педагогіцы (у т.л. «Поўнае кіраўніцтва па мастацтве спеваў», перакладзена на многія мовы). Зрабіў вял. ўклад у вывучэнне фізіялогіі чалавечага голасу, вынайшаў ларынгаскоп. Яго пед. прынцыпы паўплывалі на развіццё вак. мастацтва 19 ст. Сярод яго вучняў Е.Лінд, Э.Фрэцаліні, М.Маркезі, Г.Нісен-Саламан, Ю.Штокгаўзен, Г.Гарсія (яго сын).
Літ.: Levien J.M. The Garcia family. London, 1932. с. 70
ГАРСІ́Я ЛО́РКА (García Lorca) Федэрыка (15.6.1898, Фуэнтэвакерас, прав. Гранада, Іспанія — 19.8.1938), іспанскі паэт і драматург. Вывучаў філасофію, л-ру, права ў Гранадзе і Мадрыдзе. У 1931—33 узначальваў вандроўны студэнцкі т-р «Ла Барака». Расстраляны франкістамі. Творчасць Гарсія Лоркі непарыўна звязана з ісп. фальклорам, з якога ён пераняў эмацыянальную напружанасць, гукі, колеры, сімволіку і інш. Адна з гал. ідэй яго паэт. творчасці — магчымасць дыялога паміж людзьмі, кожны з якіх уяўляе асобны свет. У зб-ках «Песні» (1927), «Цыганскае рамансэра» (1928), «Вершы пра кантэ хонда» (1931), «Дыван Тамарыта» (1936), «Паэт у Нью-Йорку» (выд. 1940) водгук рамантызму. У драматургіі Гарсія Лоркі, якая адчула ўплыў сюррэалізму, паглыблены аналіз міжсаслоўных адносін і сац. пытанняў (гераічная драма «Марыяна Пінеда», 1928; нар. фарс «Цудоўная башмачніца» 1930; трагедыі «Крывавае вяселле», паст. 1933; «Йерма», паст. 1934; п’еса «Донна Расіта, дзяўчына, альбо Мова кветак», паст. 1935; драма «Дом Бернарды Альбы», выд. 1945). На бел. мову яго творы перакладаў Р. Барадулін.
Тв.: Obra poética. Vol. 1—3. Barcelona, 1981—83; Бел. пер. — Блакітны звон Гранады: Выбр. лірыка. Мн., 1975; Рус. пер. — Избранное; Театр; Стихи. Мн., 1983; Избр. произв. Т. 1—2. М., 1986.
Літ.: Осповат Л. Гарсия Лорка. М., 1965. С.В.Логіш. с. 70
ГАРСІ́Я МА́РКЕС (García Márquez) Габрыэль (н. 6.3.1928, г. Аракатака, Калумбія), калумбійскі пісьменнік. Сваё жыццё звязаў з журналістыкай, што прадвызначыла вастрыню і кантрастнасць яго светаўспрымання, характар творчага почырку. З 1955 жыве па-за межамі Калумбіі (Еўропа, Венесуэла, Мексіка, Куба). Друкуецца з 1947 (аповесць «Трэцяя адмова», апавяданні). Вядомасць прынеслі раманы «Нядобры час» (1962), «Сто гадоў адзіноты» (1967), «Восень патрыярха» (1975), «Хроніка аб’яўленай смерці» (1981), «Каханне пад час чумы» (1985), «Генерал у сваім лабірынце» (1989). Аўтар аповесцей «Апалае лісце» (1955), «Палкоўніку ніхто не піша» (1958), зб. апавяданняў «Пахаванне Вялікай Мамы» (1962), кн. для дзяцей. Яго творы вызначаюцца адмысловым спалучэннем знешняй прастаты, жыццёвай насычанасці з ускладненымі асацыяцыямі, міфалагічнымі адсылкамі да глыбінных пластоў нац. і сусв. культуры. Выкарыстоўваючы нар. паэтыку, Гарсія Маркес у кожным творы вяртаецца да асэнсавання неацэннай каштоўнасці жыцця, самае вял. шчасце якога — у каханні, а трагедыя — у адзіноце. Нобелеўская прэмія 1982. На бел. мову творы Гарсія Маркеса перакладаў К.Шэрман.
Тв.: Рус. пер. — Палая листва. М., 1972; Осень патриарха. М., 1978; Сто лет одиночества; Полковнику никто не пишет. М., 1986; Избр. произв. М., 1989.
Літ.: Земсков В. Габриэль Гарсия Маркес: Очерк творчества. М., 1986. І.Л.Лапін. с. 70
ГАРСІ́Я РО́БЛЕС (García Robles) Альфонса (н. 20.3.1911, г. Самора-дэ-Ідальга, Мексіка), мексіканскі дыпламат. Д-р права (1933). Скончыў Нац. ун-т у Мехіка (1933), вучыўся ў Парыжы (1934— 37) і Гаагскай акадэміі міжнар. права (1938). Міністр замежных спраў Мексікі (з 1975). Пасол Мексікі пры ААН (з 1971), з 1977 яе пастаянны прадстаўнік у Камітэце ААН па раззбраенні. З 1985 старшыня Камітэта ААН па раззбраенні. Нобелеўская прэмія міру 1982 (з А.Мюрдаль) за ўклад у справу раззбраення. с. 70
ГА́РСТАНГ (Garstang) Джон (5.5.1876, г. Блэкберн, Вялікабрытанія — 12.9.1956), англійскі археолаг. Праф. (1907). З 1902 кіраваў даследаваннямі рымскіх старажытнасцей у Англіі, у 1907—11 археал. экспедыцыямі ў Егіпце, Сірыі і М. Азіі. У 1904—14 праводзіў раскопкі стараж. г. Мероэ (Паўн. Судан), у 1920—21 — г. Аскалон (Ашкелон, Ізраіль), у 1930—36 — г. Эрыха (Іерыхон, Зах. бераг р. Іардан), у 1936—39 — г. Мерсін (Турцыя). У 1919—26 кіраўнік упраўлення старажытнасцямі Палесціны і дырэктар Брыт. археал. школы ў Іерусаліме. У 1947 дырэктар Брыт. ін-та археалогіі ў Турцыі. Аўтар прац «Зямля хіцітаў» (1910), «Асновы біблейскай гісторыі: Ісус Навін, Суддзі» (1931) і інш. с. 70
ГАРСЭ́Т , жаночая безрукаўка, састаўная частка бел. нар. касцюма. Лакальныя назвы кабат, шнуроўка, станік. Апраналі паверх кашулі да святочнага ўбору. Шылі гарсэт на падшэўцы (у 19 — пач. 20 ст. спец. краўцы) з даматканых і фабрычных тканін (сацін, шарсцянка, танныя гатункі парчы, аксаміт, тонкае сукно) чорнага, малінавага, фіялетавага, сіняга колераў. Спераду зашпільвалі на гузікі ці гаплікі або зашнуроўвалі. Паводле крою падзяляліся на кароткія (не дасягалі таліі), прамыя, якія нагадвалі ліф (турава-мазырскі, капыльска-клецкі строі); доўгія, прышытыя да спадніцы (краснапольскі, давыд-гарадоцка-тураўскі строі); прыталеныя з адразной баскай у кліны ці фальбоны (дамачаўскі, калінкавіцкі, навагрудскі, ляхавіцкі строі). Упрыгожвалі гарсэт стракатымі пампонамі і мохрыкамі, гузікамі, нашыўкамі і аблямоўкамі з каляровай тасьмы, тканін, скуры, галуна, вышыўкай, узорыстым натыканнем. М.Ф.Раманюк. с. 70
«ГАРТ» , саюз пралетарскіх пісьменнікаў Украіны ў 1923—25 (мясц. філіі існавалі да 1927). Уваходзілі В.Блакітны, І.Ле, І.Мікітэнка, У.Сасюра, П.Тычына і інш. Меў філіі: тэатральны «Гурт» (група дзеячаў рабочага т-ра), заакіянскі «Гурт» (саюз пралетарскіх укр. пісьменнікаў ЗША і Канады, 1924—29). Друкаваны орган — альманах «Гарт». с. 71
ГАРТ , Харт (Harte) Фрэнсіс Брэт (25.8.1836, г. Олбані, штат Нью-Йорк, ЗША — 5.5.1902), амерыканскі пісьменнік. Быў золаташукальнікам, журналістам. Вядомасць яму прынеслі «Каліфарнійскія апавяданні» (1857—71), у якіх адлюстраваў каліфарнійскую «залатую ліхаманку», быт і норавы разнашэрснага племені старацеляў. Навелы Гарта адметныя спалучэннем мясц. каларыту, фалькл. элементаў, гумару з рэалістычным поглядам на свет і рамантычным яго ўспрыманнем. Аўтар аповесці «Мліс» (1860), раманаў (у т.л. «Габрыэл Конрай», 1875—76), зб. «Усходнія і заходнія вершы» (1871), кн. літ. пародый «Раманы ў сціслым пераказе» (1867) і інш.
Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—6. М., 1966; Находка в Сверкающей Звезде: Рассказы; История одного рудника: Повесть. М., 1991; Гэбриель Конрой: Роман. М , 1993
Літ.: Лидский Ю. Писатель-реалист Брет Гарт. Киев, 1961. с. 71
ГАРТАВА́ННЕ , тое, што загартоўка. с. 71
ГАРТА́НЬ , пачатковы аддзел дыхальнай сістэмы пазваночных жывёл і чалавека, што знаходзіцца паміж глоткай і трахеяй. Праз гартань паветра праходзіць у трахею, якая засцерагае дыхальныя шляхі ад пападання ў іх ежы (корму), удзельнічае ва ўтварэнні гукавых сігналаў і голасу.
Шкілет гартані складаецца са шчыта-, пярсцёнка- і чарпакападобных гіялінавых храсткоў, а таксама з эластычнага храстка надгартанніка з прымацаванымі да яго мышцамі і звязкамі У некат. відаў рукакрылых, сумчатых, кратоў і зубастых кітоў чарпакападобныя храсткі і надгартаннік утвараюць трубку, якая ўдаецца ў насаглотку і забяспечвае дыханне пры заглынанні корму. У дзяцей і жанчын дзве пласціны шчытападобных храсткоў зыходзяцца пад тупым, у мужчын пад вострым (утвараюць адамаў яблык) вуглом. Поласць гартані дзеліцца на ўваход, жалудачак і ніжнюю частку, выслана слізістай абалонкай, парныя складкі якой утвараюць паміж жалудачкам і ніжнім аддзелам гартані сапраўдныя галасавыя звязкі і абмяжоўваюць галасавую шчыліну (гл. Галасавы апарат). У млекакормячых пад імі знаходзяцца несапраўдныя галасавыя звязкі, у птушак галасавы апарат лакалізуецца ў ніжняй частцы трахеі і верхніх участках бронхаў. Зрушэнні храсткоў гартані з утварэннем гукаў забяспечваюцца папярочна-паласатымі мышцамі шкілетнага тыпу (укрываюць пярэднюю і бакавыя паверхні гартані), яе інервацыя — адгалінаваннямі блукаючага нерва, кровазабеспячэнне — праз гартанныя артэрыі, адток крыві — праз сістэму ярэмных і падключычных вен. Найб. пашыраныя запаленчыя хваробы гартані — ларынгіт, гартанная ангіна. А.С.Леанцюк. с. 71
ГА́РТМАН Віктар Аляксандравіч (5.5.1834, С.-Пецярбург — 4.8.1873), рускі архітэктар. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1852—61). Адзін з заснавальнікаў «рускага стылю». Аўтар шэрагу выставачных павільёнаў (з выкарыстаннем зборных драўляных канструкцый), «Студыі» ў маёнтку Абрамцава Маскоўскай вобл. (1872). У яго работах ідэя развіцця нац. дойлідства ўвасаблялася ў багатым аздабленні будынкаў узорамі, запазычанымі з нар. вышывак і разьбы па дрэве (друкарня Мамантава ў Маскве, 1872). Вядомы і як рысавальшчык, акварэліст. Акварэлі Гартмана паслужылі тэмай фп. цыкла «Карцінкі з выстаўкі» М.П.Мусаргскага. с. 71
ГА́РТМАН (Hartmann) Нікалай (20.2.1882, Рыга — 9.10.1950), нямецкі філосаф, заснавальнік т.зв. крытычнай (новай) анталогіі. З 1920 праф. філасофіі ва ун-тах Марбурга, Кёльна, Берліна, Гётынгена. Напачатку быў паслядоўнікам марбургскай школы неакантыянства, потым распрацаваў анталагічную канцэпцыю, якая ўяўляе сабой мадэрнізацыю арыстоцелеўска-схаластычнага вучэння пра быццё («Новыя шляхі анталогіі», 1942), развіў вучэнне пра слаістую структуру быцця як іерархіі 4 якасна розных пластоў: неарганічнага і арганічнага, душэўнага і духоўнага. На аснове сваёй анталогіі пабудаваў натурфіласофію, філасофію аб’ектыўнага духу, этыку разам з тэорыяй «каштоўнасцей», эстэтыку і тэорыю пазнання. У яго філасофіі праяўляюцца рысы ірацыяналізму і агнастыцызму. Асн. творы: «Этыка» (1925), «Да абгрунтавання анталогіі» (1935), «Філасофія прыроды» (1950), «Эстэтыка» (1953). с. 71
ГА́РТНЫ Цішка (сапр. Жылуновіч Зміцер Хведаравіч; 4.11.1887, г. Капыль Мінскай вобл. — 11.4.1937), бел. пісьменнік і грамадскі дзеяч. Акад. АН Беларусі (1928). Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. Працаваў рамеснікам-гарбаром у Капылі, на з-дзе ў Пецярбургу. Пасля 1917 сакратар Бел. нац. камісарыята, рэдактар газ. «Дзянніца», з 1.1 да 3.2.1919 старшыня Часовага рэвалюцыйнага ўрада Савецкай Беларусі, потым палітработнік 14-й арміі і штаба Зах. фронту. Пазней узначальваў Дзярж. выд-ва Беларусі, працаваў у Наркамаце асветы БССР, у Ін-це гісторыі АН Беларусі. У 1923 пленум ЦК КП(б)Б прыняў пастанову аб прысваенні яму звання нар. паэта Беларусі, аднак пастанова не была выканана. Чл. ЦБ КП(б)Б (1918—19), кандыдат у чл. ЦК КП(б)Б (1927—29), чл. ЦВК БССР у 1920, 1931. 16.1.1931 выключаны з партыі, 15.11.1936 арыштаваны. 7.4.1937 пераведзены ў Магілёўскую псіхіятр. лячэбніцу, дзе, паводле афіц. версіі, памёр ад гангрэны лёгкіх. У 1988 рэабілітаваны.
Друкавацца пачаў у 1908 у газ. «Наша ніва». Выступаў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, даследчык гісторыі бел. л-ры, крытык. Першы зб. «Песні» (1913). Гартны — пачынальнік рабочай тэматыкі ў бел. паэзіі і прозе. У рамане «Сокі цаліны» (нап. 1914—29) паказаў шляхі фарміравання характару рэв. змагара, узняў некранутыя пласты нар. жыцця, разгарнуў шырокія малюнкі заводскіх будняў, стварыў яскравыя вобразы сялян-местачкоўцаў. У зб-ках апавяданняў «Трэскі на хвалях» (1924) і «Прысады» (1927) адлюстравана разбуджаная рэвалюцыяй бел. вёска. У творах Гартнага заўважаўся паварот ад аднабаковай рамантызацыі і лірыка-эмацыянальнага ўспрыняцця грамадз. вайны да рэаліст. паказу канкрэтнага чалавека і яго псіхалогіі. У рамане «Перагуды» (1935) паказаў вёску ў перыяд калектывізацыі. У зб. «Узгоркі і нізіны» (1928) — даследаванні творчасці Я.Купалы, Я.Коласа, М.Чарота, А.Гурло. На месцы пахавання Гартнага пастаўлены помнік. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Капылі і інш.
Тв.: Зб. тв: У 4 т. Т. 1—3. Мн., 1987—89; Вершы. Мн., 1967; Насустрач сонцу: Выбр. апавяданні. Мн., 1978.
Літ.: Клачко А.М. Цішка Гартны: (Крытыка-біягр. нарыс). Мн., 1961; Адамовіч А.М. Беларускі раман. Мн., 1961; Хведаровіч М. Памятныя сустрэчы. 2 выд. Мн., 1963. С. 35—40; Стральцоў М. Жыццё ў слове. Мн., 1965. С. 83—101; Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968. С. 126—153; Яго ж. Кнігі і людзі. Мн., 1976. С. 126—153; Успаміны пра Цішку Гартнага. Мн., 1984. с. 71
ГАРТЭ́НЗІЯ , гідрангія (Hydrangea), род кветкавых раслін сям. гартэнзіевых. 35 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі, Гімалаях, Амерыцы. На Беларусі ў культуры адкрытага грунту 3 віды: гартэнзія дрэвападобная (Н. arborescens; яе стэрыльная садовая форма — f. sterilis вызначаецца пышным і працяглым цвіценнем), гартэнзія мяцёлчатая (Н. paniculata) і рознашарсцістая (Н. heteromala); у бат. садах і парках трапляецца таксама гартэнзія попельная (Н. cinerea); у пакаёвай культуры вырошчваюць гартэнзію буйналістую, або садовую (Н. macrophylla).
Кусты, невял. дрэвы выш. 3—10 м, ліяны даўж. да 25 м. Лісце яйцападобнае або эліпсоіднае, даўж. 5—10 см, на чаранках, зубчастае або пілаватае. Кветкі двухполыя, звычайна белыя, зеленавата-, ружова- ці блакітна-белыя (у садовых і пакаёвых формах бываюць блакітныя, малінавыя, ружовыя) у буйных шчыткападобных або мяцёлчатых суквеццях. Плод — каробачка. Дэкар. расліны, выкарыстоўваюцца для адзіночных і групавых пасадак на газонах, пры афармленні ўзлескаў, у стварэнні кампазіцый. Вільгацялюбныя расліны. Абмярзаюць у паўн. раёнах інтрадукцыі. Размнажаюць насеннем, садовыя формы — адводкамі, зялёнымі чаранкамі, атожылкамі, дзяленнем куста. с. 72
ГА́РУА , Гарва (Garua, Garoua), горад на Пн Камеруна. Адм. ц. Паўн. вобласці 160 тыс. ж. (1992). Порт на правым беразе р. Бенуэ (абслугоўвае таксама Рэспубліку Чад). Аэрапорт. Вываз бавоўны, арахісу, мяса, воўны, скур. Харч., бавоўна-ачышчальная, тэкст. прам-сць. с. 72
ГАРУЛЁЎ Мікалай Аляксандравіч (6.11.1919, в. Баева Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 7.5.1980), рускі пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1979). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1941). Працаваў у прэсе, на кінастудыі, у выдавецтве, у 1970—80 адказны сакратар бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Друкаваўся з 1938. Аўтар зб. вершаў «Аднагодкі» (1950), «У дарозе» (1956), аповесці для юнацтва «Сябры-таварышы» (1954), рамана пра жыццё студэнтаў напярэдадні і ў пачатку Вял. Айч. вайны «Бывайце, любімыя» (1979, складае дылогію з раманам «Пасля разлукі», 1981), аповесці для дзяцей «Новы настаўнік» (1974), гумарыстычных апавяданняў (зб. «Кібернетычная жонка», 1979), сцэнарыяў фільмаў. Маральна-этычныя праблемы раскрывае ў п’есах «Другое знаёмства» (1959), «Калі любіш» (1963), «Мая дачка» (1966), «Помста Палавінкіна» (паст. 1968) і інш. Пераклаў на рус. мову раманы М.Паслядовіча «Святло над Ліпскам», М.Зарэцкага «Вязьмо», аповесці Э.Самуйлёнка «Тэорыя Каленбрун», П.Галавача «Вінаваты. Спалох на загонах», апавяданні І.Мележа, Я.Скрыгана, У.Краўчанкі, вершы А.Астапенкі, А.Вялюгіна, П.Панчанкі, М.Танка і інш.
Тв.: Наследники: Пьесы. Мн., 1971; Признание: Избранное. Мн., 1976; Прощайте, любимые: Повесть и рассказы. Мн., 1977. с. 72
ГАРУ́Н Алесь (сапр. Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч; 11.3.1887, б. фальварак Новы Двор Мінскага р-на — 28.7.1920), бел. пісьменнік, дзеяч нац.-вызв. руху. Скончыў мінскія гар. (1897) і рамеснае (1902) вучылішчы. Працаваў у Мінску сталяром. З 1904 чл. партыі эсэраў-максімалістаў. За антыўрадавую дзейнасць у 1907 арыштаваны і ў 1908 сасланы ў Кірэнскі пав. Іркуцкай губ. З 1912 з Я.Лёсікам у Мельнічным выселку каля Кірэнска. Пасля працаваў на Лене і Віціме, на залатых капальнях у Бадайбо. У Мінск вярнуўся ў вер. 1917 хворы на сухоты. Удзельнічаў у дзейнасці бел. арг-цый. Віцэ-старшыня Усебеларускага з’езда 1917, удзельнічаў у стварэнні БНР, рэдагаваў газ. «Беларускі шлях», у 1919—20 узначальваў Бел. нац. к-т, быў чл. Бел. вайсковай камісіі. У 1920 хвароба абвастрылася. Па дарозе на курорт Закапанэ памёр у Кракаве.
Раннія творы не зберагліся. 1905 датуецца паэма «Мае коляды» (Вільня, 1920, пад псеўд. А.Сумны) — гісторыя абуджэння нац. свядомасці ў вясковага хлопчыка. З 1907 друкаваўся ў газ. «Наша ніва». Пісаў пераважна лірычныя вершы, якія вызначаюцца меладычнасцю, багаццем рытміка-інтанацыйнага ладу, спалучэннем філас. заглыбленасці з публіцыстычнасцю і тонкім лірызмам, творчым засваеннем фалькл. традыцый. Паводле матываў і тэматыкі яго паэзія блізкая да паэзіі Я.Купалы і Я.Коласа. У ёй выказана такое ж неадольнае жаданне лепшай долі для народа, непрымірымасць да несправядлівасці, гатоўнасць ахвяраваць сабой дзеля шчасця людзей і Бацькаўшчыны. Аўтар зб. паэзіі «Матчын дар» (1918, 2-е выд. 1929, факсімільнае выд. 1988). Адметнасць прозы Гаруна — яе ідэйна-тэматычнае багацце. Пісаў пра нац. бяспраўе беларуса («Пан Шабуневіч»), пра тое, як астрог калечыць лёс чалавека, разбурае яго псіхалогію («Чалавек без крыві», «Маладое»). Сцэны з жыцця бел. пасяленца ў Сібіры паказаў у апавяданні «Свята». Празаічны трыпціх «П’ера і Каламбіна» аб’ядноўвае тэма кахання, маст. роздум аб загадкавай сіле гэтага пачуцця. Празаічныя творы падпісваў псеўд. І.Жывіца. У зб. «Жывыя казкі» (1920) увайшлі п’есы для дзіцячага тэатра, прасякнутыя жыццесцвярджальным аптымізмам, непрымірымасцю да фальшу і несправядлівасці.
Тв.: Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка. Мн., 1991.
Літ.: Казбярук У. Светлай волі зычны звон: Алесь Гарун. Мн., 1991. У.В.Рагойша. с. 72
ГА́РУС (польск. harus), 1) баваўняная тканіна палатнянага перапляцення з двухбаковай набіўкай. З гарусу шыюць сукенкі. 2) Кручаная каляровая шарсцяная пража для вышывання, вязання і вырабу грубых тканін. с. 72
ГА́РУС Іван Іосіфавіч (н. 1.8.1903, станіца Каняўская Краснадарскага краю, Расія — 28.10.1995), савецкі вучоны ў галіне аграноміі. Д-р с.-г. н., праф. (1947). Скончыў Кубанскі с.-г. ін-т (1925). З 1930 у Паўн.-Каўказскай практычнай с.-г. акадэміі, з 1934 у Кубанскім, Кішынёўскім і Стаўрапольскім с.-г. ін-тах. У 1955—78 у Бел. аграрным тэхн. ун-це. Навук. працы па асваенні новых алейных культур, удасканаленні тэхналогіі вырошчвання азімых збожжавых.
Тв.: Перезимовка и продуктивность озимых хлебов. М., 1970 (разам з П.А.Забазным, І.І.Коўтунам). с. 72
ГАРУ́СПІКІ , у Старажытным Рыме этрускія жрацы, якія варажылі па вантробах ахвярных жывёл, а таксама тлумачылі з’явы прыроды (гром, маланку і інш.). У апошні перыяд існавання Рэспублікі ўтваралі калегію з 60 жрацоў. Іх сістэма варажбы (Disciplina etrusca ), уведзеная ў Рыме ў царскі перыяд (8—6 ст. да н.э.), існавала да канца 4 ст. н.э. Прадказанні гаруспікаў зацвярджаліся рашэннем сената. с. 72
ГАРУ́ЧЫЯ СЛА́НЦЫ , карысны выкапень, асадкавыя карбанатна-гліністыя, крамяністыя або гліністыя горныя пароды, якія маюць гаручыя ўласцівасці. Маюць 10—50% па масе арган. рэчыва (керагену), да 7—10% вадароду, 30—80% лятучых кампанентаў, бітумы. Гараць куродымным полымем са спецыфічным бітумінозным пахам. Колер карычневы, карычнева-жоўты, шэры, аліўкава-шэры. Асн. мінер. кампаненты гаручых сланцаў — кварц, кальцыт, гліністыя мінералы, таксама палявыя шпаты, пірыт і інш. Пры сухой перагонцы гаручыя сланцы атрымліваюць смалу (сланцавае масла) — крыніцу хім. прадуктаў, гаручыя газы і падсмольныя воды. Выхад смол 5—50%. Макс. цеплата згарання 14,6—16,7 МДж/кг. Выкарыстоўваюцца як паліва, для вытв-сці быт. газу, у хім. прам-сці (сінт. дубільнікі, клей, лакі, масцікі і інш.). Агульныя патэнцыяльныя рэсурсы гаручых сланцаў у свеце ацэнены ў 450 трлн. т. На Беларусі вядомы ў адкладах верхняга дэвону Прыпяцкага прагіну, дзе ўтвараюць сланцавы басейн пл. каля 20 тыс. км2 з прагнознымі рэсурсамі 8 млрд. т. Глыбіня залягання 50—600 м, магутнасць пласта 0,5—3 м. У межах басейна папярэдне разведана шахтавае поле Тураўскага радовішча. Гэтыя гаручыя сланцы патрабуюць пры выкарыстанні папярэдняй тэрмічнай перапрацоўкі, у выніку якой можна атрымаць вадкае і газападобнае паліва. У.Я.Бардон. с. 73
ГАРФУ́НКІН Рыгор Саламонавіч (6.8.1920, г.п. Янавічы Віцебскага р-на — 22.9.1943), Герой Сав. Саюза (1944). У Вял. Айч. вайну з вер. 1941 на Паўн.-Зах., Варонежскім франтах. Удзельнік абароны Ленінграда, вызвалення Украіны. Разведчык танк. брыгады радавы Гарфункін вызначыўся ў 1943 у баі за Дняпро ў Кіеўскай вобл.: група разведчыкаў, у складзе якой пераправіўся цераз раку, выявіла сістэму абароны і агнявыя пункты ў размяшчэнні праціўніка; вяртаючыся, Гарфункін прыкрыў пераправу разведчыкаў; загінуў, пераплываючы Дняпро. с. 73
ГАРЦ (Harz), горны масіў ў Германіі. Працягласць каля 90 км. Выш. да 1142 м (г. Брокен). Складзены з гранітаў, кварцытаў, сланцаў. У рэльефе — платопадобная вяршыня, стромкія схілы, моцна расчлянёныя прытокамі рэк Везер і Эльба. Радовішчы медзі, серабра, свінцу, цынку. Піхтавыя і шыракалістыя лясы, лугі. Перадгор’і ўзараныя. Прыродны парк. Рэзерваты Обергарц, Бодэталь. Кліматычныя курорты: Бланкенбург, Вернігеродэ, Гернродэ і інш. Турызм. с. 73
ГАРЧА́К (Phodeus sericeus ), рыба сям. карпавых, атр. карпападобных. Пашыраны ў прэсных вадаёмах Еўропы (на У ад Францыі) і Усх. Азіі (бас. р. Амур, рэк Сахаліна, Паўн. Кітая, Карэі). На Беларусі падвід гарчака (P. s. amarus) у невял. колькасці водзіцца амаль ва ўсіх рэках (часцей на Палессі) і азёрах. Нар. назвы гарчыца, гаркушка, альшанка, маляўка, смярдзюха, сталетка, радзей пукас.
Даўж. да 10 см. Цела высокае, сціснутае з бакоў, з няпоўнай бакавой лініяй, буйной луской; бакі серабрыстыя з вузкай зялёна-сіняй паласой. У час нерасту ў самкі вырастае доўгі яйцаклад, ікру адкладвае ў мантыйную поласць малюскаў (перлавіц і бяззубак). Корміцца пераважна абрастаннямі і дробнымі водарасцямі. Мяса горкае (адсюль назва). Пажыва для драпежных рыб. с. 73
ГАРЧА́К ЖО́ЎТЫ , гл. ў арт. Гарлюха. с. 73
ГАРЧАКО́Ў Аляксандр Міхайлавіч (15.6.1798, г. Хаапсалу, Эстонія — 11.3.1883), расійскі дзярж. дзеяч, дыпламат, дзярж. канцлер (з 1867). Са стараж. княжацкага роду Гарчаковых. На дыпламат. службе з 1817. Да 1854 на розных дыпламат. пасадах у Лондане, Рыме, Берліне, Вене. У 1856—82 міністр замежных спраў. На Венскай канферэнцыі (1854) прадухіліў уступленне Аўстрыі ў Крымскую вайну 1853—56 на баку Францыі. Палітыка Гарчакова садзейнічала захаванню Расіяй нейтралітэту ў войнах Прусіі з Даніяй (1864), Аўстрыяй (1866), Францыяй (1870—71). У 1871 на міжнар. канферэнцыі ў Лондане дамогся адмены абмежавальных артыкулаў Парыжскага мірнага дагавора 1856, падпісання канвенцыі, якая пацвердзіла суверэнныя правы Расіі на Чорным м. Удзельнік стварэння «Саюза трох імператараў» (1873). Забяспечыў нейтралітэт еўрап. дзяржаў у рус.-тур. вайне 1877—78. Адмоўныя для Расіі вынікі Берлінскага кангрэса 1878 падарвалі прэстыж Гарчакова. У 1879 фактычна адышоў ад спраў, з 1882 у адстаўцы.
Літ.: Семанов С.Н. А.М.Горчаков — русский дипломат XIX в. М., 1962; Хитрова Н.И. Триумф А.М.Горчакова. Отмена нейтрализации Черного моря // Российская дипломатия в портретах. М., 1992. с. 73
ГАРЧАКО́Ў Мікалай Міхайлавіч (19.8.1898, С.-Пецярбург — 28.8.1958), рускі рэжысёр і педагог, тэатразнаўца. Засл. дз. маст. Расіі (1943). Д-р мастацтвазнаўства (1948). Творчую дзейнасць пачаў у 1922 у 3-й Студыі МХТ, вучань Я.Б.Вахтангава. З 1924 (з перапынкамі) рэжысёр МХАТа. Сярод спектакляў: «Квадратура круга» В.Катаева (1928), «Мальер» М.Булгакава (1936), «Школа зласлоўя» Р.Шэрыдана (1940), «Афіцэр флоту» А.Крона (1945, разам з І.М.Раеўскім) і інш. Адначасова маст. кіраўнік маскоўскіх т-ра Сатыры (1933—41 і 1943—48) і т-ра драмы (1941—43), дзе паставіў спектаклі: «Час, наперад!» Катаева (1947), «Рускія людзі» К.Сіманава і «Фронт» А.Карнейчука (абодва 1942). Дзярж. прэмія СССР 1946, 1952.
Тв.: Беседы о режиссуре. М.; Л., 1941; Режиссерские уроки К.С.Станиславского. Беседы и записи репетиций. 3 изд. М., 1952; Режиссерские уроки Вахтангова. М., 1957. с. 73
ГАРЧЫ́ЦА (Sinapis), род кветкавых раслін сям. капуставых. 10 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і, Еўропе, Зах. Азіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі як пустазелле на палях, агародах, каля дарог трапляюцца гарчыца палявая, або дзікая (S. arvensis), і гарчыца белая, або англійская (S. alba). Гарчыцу белую культывуюць як кармавую, алейную і вострапрыпраўную расліну. Гарчыцай таксама называюць некат. віды капусты, марской гарчыцы.
Адна-, рэдка двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом выш. да 1 м. Лісце суцэльнае ці лірападобна-надрэзанае, чаргаванае, апушанае. Кветкі невялікія, двухполыя, жоўтыя ці белавата-жоўтыя, у доўгіх гронках. Плод — двухстворкавы стручок з доўгім носікам. Вострапрыпраўныя, харч., кармавыя, лек. і меданосныя расліны, некаторыя віды — пустазелле. Насенне мае да 40% тлустага алею, гліказід сінігрын, фермент міразін. З яго робяць харч. гарчычны і эфірны алеі, сталовую гарчыцу, мед. гарчычнікі і інш. с. 73
ГАРЧЫ́ЧНЫ АЛЕЙ , раслінны тлусты алей, які атрымліваюць прасаваннем з насення гарчыцы. Вадкасць ад светла-жоўтага да светла-бурага колеру, шчыльн. 918 кг/м3, т-ра застывання -15 °С. Устойлівы да акіслення, не прагаркае пры працяглым захоўванні, паўвысыхальны алей. Выкарыстоўваюць пераважна ў хлебапякарнай, кандытарскай і кансервавай вытв-сці. Гл. таксама Алеі. с. 74
ГАРШКО́Ў Аляксандр Георгіевіч (н. 8.10.1946, Масква), савецкі спартсмен (фігурнае катанне на каньках). Адзін з лепшых фігурыстаў свету (спарт. танцы на лёдзе) 1-й пал. 1970-х г. Засл. майстар спорту СССР (1970). Скончыў Цэнтр. ін-т фіз. культуры (1970, Масква). Алімпійскі чэмпіён 1976, чэмпіён свету ў 1970—74, 1976, Еўропы 1971, 1973—76 (усё ў пары з Л.Пахомавай). с. 74
ГАРШКО́Ў Сяргей Георгіевіч (26.2.1910, г. Камянец-Падольскі, Украіна — 1988), савецкі ваенна-марскі дзеяч. Адмірал Флоту Сав. Саюза (1967), двойчы Герой Сав. Саюза (1965, 1982). Скончыў Ваенна-марское вучылішча імя Фрунзе (1931), курсы пры Ваеннамарской акадэміі (1941). З 1932 на Ціхаакіянскім, з 1939 на Чарнаморскім флоце. У Вял. Айч. вайну ўдзельнічаў у абароне Адэсы, з ліст. 1942 каманд. 47-й арміяй, у 1943—48 — Азоўскай і Дунайскай ваен. флатыліямі, эскадрай Чарнаморскага флоту. У 1948—55 нач. штаба і каманд. Чарнаморскім флотам. У 1956—85 галоўнакаманд. ВМФ, нам. міністра абароны СССР. Дзярж. прэмія СССР 1980, Ленінская прэмія 1985. с. 74
ГАРШНЭ́П (Lymnocryptes minimus), птушка сям. сяўцовых атр. сеўцападобных. Пашыраны ў тундры, лесатундры, на травяністых і сфагнавых балотах паўн. ч. Еўразіі. Селіцца на адкрытых багнах з невял. травастоем, на глеістых берагах азёр, балотах, якія параслі хвашчом, асакой ці чаротам. На Беларусі нешматлікі від, трапляецца пераважна на пралётах, у паўн. раёнах зрэдку гняздуецца; занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. каля 20 см, маса да 80 г. Спіна карычнявата-бурая з зеленаватым металічным адлівам і вохрыстымі падоўжнымі палоскамі па баках. Над вачамі белыя палосы, брушка белае з рыжаватымі плямкамі. Дзюба доўгая, тонкая, прамая; ногі кароткія. Выседжвае 3— 4 птушанят. Корміцца насякомымі, іх лічынкамі, чарвямі і малюскамі. Аб’ект спарт. палявання. с. 74
ГА́РШЦЯ Вера Аляксандраўна (н. 9.3.1927, с. Хулбаака, Малдова), малдаўскі харавы дырыжор. Нар. арт. Малдовы (1967). Нар. арт. СССР (1987). Скончыла Кішынёўскую кансерваторыю (1957), выкладае ў ёй. З 1963 маст. кіраўнік і гал. дырыжор акад. харавой капэлы «Дойна». Сярод твораў, выкананых капэлай пад яе кіраўніцтвам, — араторыя «Пакаянне Давіда» В.А.Моцарта, «Те Deum» Г.Ф.Гендэля, паэма «Пакаранне Сцяпана Разіна» Дз.Шастаковіча, творы малд. кампазітараў і інш. Дзярж. прэмія Малдовы 1974. с. 74
ГАРШЧО́К , гліняная пасудзіна для гатавання гарачай стравы, захоўвання вадкіх і сыпкіх рэчываў і інш. Вядомы з эпохі неаліту і з’яўляецца вызначальнай прыкметай гэтай эпохі. У археал. даследаваннях для вызначэння ўстойлівасці традыцый розных груп насельніцтва, часу іх існавання, этнічнай прыналежнасці помніка, спецыфікі культуры, генетычнай сувязі паміж асобнымі культурамі і інш. найважнейшае значэнне маюць форма, тэхналогія вырабу і арнаментацыя гаршчка. Напачатку гаршчок ляпілі, у т.л. з глінянай стужкі, з 10 ст. іх сталі вырабляць на ганчарным крузе, абпальвалі ў ганчарным горне. Рэгіянальныя асаблівасці гаршчка ў іх выкарыстанні, формах, памерах на Беларусі замацаваліся ў мясц. назвах: абеднік, адынец, варэйка, гарлач, гладыш, гляк, збан, злівач, склепнік, слоік, спарыш і інш. с. 74
ГАРШЧЭ́ЎШЧЫНСКІ ВІНАКУ́РНЫ ЗАВО́Д . Дзейнічаў на Беларусі ў 1887—1914 у маёнтку Гаршчэўшчына Аршанскага пав. (цяпер вёска ў Талачынскім р-не Віцебскай вобл.). З жыта, ячменю і бульбы вырабляў і ачышчаў спірт-сырэц, з якога гатавалася гарэлка. Меў паравую машыну (з 1890), у 1895 — паравы кацёл. У 1910 і 1913 працавала па 55 рабочых. У 1900 і 1910 выпускалася па 61—65 тыс. вёдзер гарэлкі. с. 74
ГА́РШЫН Усевалад Міхайлавіч (14.2.1855, маёнтак Прыятная Даліна, цяпер Данецкая вобл., Украіна — 5.4.1888), рускі пісьменнік. Вучыўся ў Горным ін-це ў Пецярбургу. У 1877—78 добраахвотнікам удзельнічаў у рус.-турэцкай вайне. Друкавацца пачаў у 1876. Апавяданні «Чатыры дні», «Баязлівец», «З успамінаў радавога Іванова» перадаюць псіхал. стан чалавека, які спрабуе асэнсаваць вайну. У апавяданнях «Мастакі», «Attalea princes», «Чырвоная кветка» паказаў трагедыю асобы ў тагачасным грамадстве. Завастрэнне трагізму жыццёвых сітуацый спрыяла таму, што многія вобразы яго твораў набылі характар алегорый і вобразаў-сімвалаў. Пісаў таксама вершы, казкі, фантаст. навелы, нарысы, артыкулы пра жывапіс. Цяжкая нерв. хвароба прывяла Гаршына да самагубства. Яго творы на бел. мову перакладалі Ядвігін Ш., М .Лупсякоў, М.Клімковіч.
Тв.: Соч. М.; Л., 1963: Избранное. М., 1982; Бел. пер. — Сігнал. Мн., 1946; Лягушка-падарожніца. Мн., 1954.
Літ.: Бялый Г.А. В.М.Гаршин. Л., 1969 с. 74
ГАРШЭ́ВА ГАРА́ , вышэйшы пункт Віцебскага ўзвышша і Беларускага Паазер’я. У Лёзненскім р-не Віцебскай вобл., за 15 км на Пн ад г.п. Лёзна, каля в. Гаршэва. Выш. 296 м. Складзена з марэны, перакрыта лёсападобнымі суглінкамі апошняга паазерскага зледзянення. Мае спадзістапукатую форму, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Паўд. і ўсх. схілы спадзістыя (да 5°), паўд. і зах. стромкія (да 20°), эрадзіраваныя. Глебы дзярнова-падзолістыя на лёсападобных суглінках. Большая ч. Гаршэвай гары разарана, на стромкіх участках паласа лесу. Г.П.Рудава. с. 74
ГАРЫ́ (Gary) Рамэн [другі псеўд. Ажар (Ajar) Эміль; сапр. Касеў (Kassew) Раман; 8.5.1914, Вільня — 2.12.1980], французскі пісьменнік расійскага паходжання. У Францыі жыў з 1927. Атрымаў вышэйшую юрыд. адукацыю. З 1945 на дыпламат. службе. Аўтар раманаў «Еўрапейскае выхаванне» (1945), «Карані неба» (1956, Ганкураўская прэмія 1956), трылогіі «Амерыканская камедыя» (1966—69), цыкла «Браты Акіян» (1965—68), «Паветраныя змеі» (1980), эсэ «Жыцё і смерць Эміля Ажара» (апубл. ў 1981). Пад імем Э.Ажара апублікаваў раманы «Галубок» (1974), «Жыццё наперадзе» (1975, Ганкураўская прэмія 1975, экранізаваны ў 1978), «Трывога цара Саламона» (1979). Насуперак правілам атрымаў Ганкураўскую прэмію двойчы як два розныя пісьменнікі (містыфікацыя раскрылася толькі пасля яго смерці). Перавагу аддаваў экзістэнцыяльнай праблематыцы. Творы Гары адметрыя глыбокім псіхалагізмам, спалучэннем трагізму і тонкага гумару, канкрэтна-рэальнага і ўмоўнага.
Тв.: Рус. пер. — Избранное. Рига, 1994. Е.А.Лявонава. с. 74
ГАРЫБА́ЛЬДЗІ (Garibaldi) Джузэпе (4.7.1807, г. Ніцца, Францыя — 2.6.1882), нацыянальны герой Італіі, адзін з гал. дзеячаў Рысарджымента. Генерал (1849). З 14-гадовага ўзросту плаваў на караблі бацькі, потым служыў на флоце Сардзінскага каралеўства (П’емонта). У 1832 пазнаёміўся з Дж.Мадзіні. За ўдзел у падрыхтоўцы паўстання мадзіністаў у Генуі завочна прыгавораны да пакарання смерцю (1834). Эмігрыраваў у Паўд. Амерыку. У Браз. імперыі ўдзельнічаў у барацьбе рэспубліканцаў з манархістамі (узначальваў флатылію паўстанцаў рэспублікі Рыу-Гранды), у т.зв. Вялікай вайне 1839—52 Аргенціны супраць незалежнага Уругвая ў складзе уругвайскіх войск камандаваў італьян. легіёнамі. Вярнуўся ў пач. Рэвалюцыі 1848—49 у Італіі. На чале атрадаў валанцёраў удзельнічаў у аўстра-італьян. вайне 1848—49. Ініцыятар стварэння Рымскай рэспублікі 1849. Пасля яе падзення, не здолеўшы прабіцца на дапамогу Венецыі, з вял. стратамі дасягнуў П’емонта, адкуль высланы ўладамі. З 1849 жыў у Амерыцы. У 1854 вярнуўся ў Італію. У час Аўстра-італа-франц. вайны 1859 камандаваў добраахвотніцкім корпусам альпійскіх егераў. У час Рэвалюцыі 1859—60 у Італіі ўзначальваў паход «Тысячы». На чале корпуса добраахвотнікаў удзельнічаў у аўстра-італьян вайне 1866. У 1862 і 1867 намагаўся ўзбр. шляхам вызваліць Рым ад панавання папы. Па просьбе часовага рэв. ўрада Францыі ўзначаліў Вагезскую армію ў франка-прускую вайну 1870—71. Пасля 1871 жыў на в-ве Капрэра, дзе і памёр Яго імем наз. батальён італьян. інтэрнацыяналістаў, які ўдзельнічаў у Іспанскай рэвалюцыі 1931—39 (гл. Гарыбальдзі батальён), і італьян. партыз. атрады ў 2-ю сусв. вайну (гл. Гарыбальдзійскія брыгады).
Тв.: Рус. пер. — Мемуары. М., 1966. У.Я.Калаткоў. с. 75
ГАРЫБА́ЛЬДЗІ БАТАЛЬЁН (батальён «Джузэпе Гарыбальдзі»), падраздзяленне 12-й інтэрнац. брыгады, якое ваявала на баку ісп. рэспубліканцаў у час Іспанскай рэвалюцыі 1931—39. Сфарміраваны ў кастр. 1936 з 520 італьян. добраахвотнікаў. Удзельнічаў у абароне Мадрыда, баях на р. Харама і каля г. Гвадалахара. У крас. 1937 перафарміраваны ў Інтэрнац. брыгаду імя Гарыбальдзі. с. 75
ГАРЫБАЛЬДЗІ́ЙСКІЯ БРЫГА́ДЫ , італьянскія партыз. атрады руху Супраціўлення ў 1943—45 у 2-ю сусв. вайну. Названы ў гонар Дж.Гарыбальдзі. Пачалі стварацца ў ліст. 1943; па стане на крас. 1945 дзейнічала 575 атрадаў. Значную ч. іх байцоў складалі камуністы. Галоўнакамандуючы — Л.Лонга. Летам і восенню 1944 Гарыбальдзійскія брыгады (каля палавіны партыз. узбр. сіл) узначальвалі наступленне партыз. арміі ў Цэнтр. і Паўн. Італіі. с. 75
ГАРЫ́ГА (франц. garique, garrigue, праванс. garriga), зараснікі нізкарослых, пераважна вечназялёных дрэў і кустоў (кермесавы дуб, карлікавая пальма, дрок, размарын, фісташка і інш.). Пашырана ва ўмовах субтрапічнага міжземнаморскага клімату, асабліва ў раёнах Зах. Міжземнамор’я. Фарміруецца на сухіх камяністых схілах ніжняга пояса гор, звычайна на месцы зведзеных цвердалістых лясоў, дзе часам ператвараецца ў фрыгану. Ад маквісу адрозніваецца меншай вышынёй (2—3 м) і большай разрэджанасцю. с. 75
ГАРЫЗАНТА́ЛІ , ізагіпсы, лініі (ізалініі) на картах, якія злучаюць аднолькавыя абсалютныя вышыні рэльефу Зямлі, Месяца і інш. планет. З’яўляюцца асн. спосабам адлюстравання рэльефу на тапагр., агульнагеагр., фіз. і гіпсаметрычных картах. Уяўляюць сабой праекцыі сячэння рэльефу ўзроўневымі паверхнямі, праведзенымі праз зададзены для карты інтэрвал (асноўныя гарызанталі), які наз. вышынёй сячэння рэльефу. Для больш падрабязнага адлюстравання паверхні гарызанталі наносяць праз палавіну (або чвэрць) асн. сячэння (дадатковыя гарызанталі). На Зямлі гарызанталі праводзяцца звычайна адносна ўзроўню Сусветнага ак. (на Беларусі ад узроўню Балтыйскага м. па футштоку ў Кранштаце). Выкарыстоўваюцца для вызначэння абс. і адносных вышынь, стромкасці схілаў, расчлянення і інш. марфалагічных характарыстык рэльефу. А.В.Саломка. с. 75
ГАРЫЗАНТА́ЛЬНЫЯ КААРДЫНА́ТЫ , адна з сістэм нябесных каардынат. с. 75
ГАРЫЗО́НТ [ад грэч. horizōn (horizontos) літар. які абмяжоўвае], 1) уяўная лінія, па якой здаецца, што неба мяжуе з зямной паверхняй (бачны гарызонт). Павялічваецца з вышынёй месца назірання. На вышыні вока дарослага чалавека ва ўмовах раўніны складае 4,5—5 км. Гарызонт таксама наз. частка зямной паверхні, якая назіраецца на адкрытай мясцовасці. Сапраўдны (матэматычны) гарызонт — вял. круг нябеснай сферы, плоскасць якога перпендыкулярная да адвеснай лініі ў месцы назірання. 2) У геалогіі рэгіянальнае стратыграфічнае падраздзяленне, якое аб’ядноўвае на пэўнай плошчы аднаўзроставыя слаі і світы. Вылучаецца паводле пастаянства палеанталагічнай характарыстыкі з улікам літалагічных, фацыяльных і інш. асаблівасцей. Мае прыкладна аднолькавую магутнасць у межах пашырэння (ад дзесяткаў да соцень і больш метраў). Адпавядае звычайна ярусу або яго частцы агульнай стратыграфічнай шкалы. Мае геагр. назву, якую атрымлівае ад наймення найб. поўнай і вывучанай світы або апорнага (стрататыповага) разрэзу. У чацвярцічнай геалогіі гарызонт ахоплівае адклады ледавіковай (напр., у Беларусі бярэзінскі, нараўскі) або міжледавіковай (александрыйскі, белавежскі) эпох. 3) У горнай справе гарызонт — сукупнасць горных вырабатак на адным узроўні, у якіх вядуцца горныя работы. У шахтах вылучаюць гарызонт адкатачны (для перамяшчэння грузаў і людзей), вентыляцыйны выпуску (выпуск адбітай пароды), падсечкі (агаленне і абрушэнне горнага масіву) і скрэперавання (дастаўка карыснага выкапня на пагрузку). Пры адкрытай здабычы карысных выкапняў на гарызонт устанаўліваюць асн. горнае абсталяванне для распрацоўкі аднаго ўступа. Гл. таксама Ваданосны гарызонт, Маркіроўны гарызонт. с. 75
«ГАРЫЗО́НТ» , вытворчае аб’яднанне ў Беларусі. Да 1996 Мінскае вытв. аб’яднанне «Гарызонт». Створана ў 1972 на базе Мінскага радыёзавода (Засн. ў 1950), з-да радыё- і тэлевізійных футаралаў (1963) і спец. КБ. Галаўным прадпрыемствам з’яўляецца Дзярж. прадпрыемства «Завод «Гарызонт». Уключае: з-д «Альмагор» (створаны ў 1992 на базе з-да радыё- і тэлевізійных футаралаў), навук.-вытв. комплекс «Сігнал» (арганізаваны ў 1989 на базе з-да «Сенсар»), НДІ лічбавага тэлебачання (1991), спецыялізаванае прадпрыемства кабельнага і спадарожнікавага тэлебачання (1991), Гандл. дом «Гарызонт» (1996) — усе ў Мінску; з-д «Беліт» (г. Паставы, 1992). Асн. прадукцыя: каляровыя і чорна-белыя тэлевізары, радыёпрыёмнікі, сістэмы кабельнага і спадарожнікавага тэлебачання і інш. У.І.Сямашка. с. 76
«ГАРЫЗО́НТ» , серыя савецкіх штучных спадарожнікаў Зямлі. Прызначаны для забеспячэння кругласутачнай далёкай тэле- і радыёсувязі. Выкарыстоўваецца для перадачы тэлевізійных праграм на станцыі «Арбіта», «Масква» і ў міжнар. сістэме сувязі «Інтэрспадарожнік». Запускаецца з 1979. Маса 2 т, размах панэлей з сонечнымі батарэямі 10 м. Арбіта кругавая, блізкая да геастацыянарнай, выш. 36 тыс. км. Мае сістэму дакладнай арыентацыі на Зямлю, на «Гарызонт» устаноўлена рэтрансляцыйная апаратура, якая працуе ў сантыметровым дыяпазоне. Міжнар. рэгістрацыйны індэкс — «Стацыянар». с. 76
ГА́РЫК (Garrick) Дэвід (19.2.1717, г. Херэфард, Вялікабрытанія — 20.1.1779), англійскі акцёр, драматург, тэатр. дзеяч. Заснавальнік рэалізму ў англ. т-ры. З 1742 у т-ры «Друры-Лейн» (у 1747—76 яго ўладальнік). Выканаўца трагедыйных і камедыйных роляў у п’есах У.Шэкспіра: Кароль Лір, Гамлет, Макбет, Рычард III (аднайм. п’есы), Бенядзікт («Многа шуму з нічога»), усяго 25 роляў, а таксама Джон Брут («Раззлаваная жонка» Дж.Ванбру), Абель Дрэгер («Алхімік» Б.Джонсана) і інш. Дасканала валодаў мастацтвам пераўвасаблення, вял. сцэн. тэмпераментам. Залажыў асновы мастацтва рэжысуры. Адрадзіўшы на англ. сцэне Шэкспіра, імкнуўся зрабіць яго творы сродкам прапаганды асветніцкай ідэалогіі. Аўтар каля 40 п’ес. с. 76
ГАРЫ́ЛА (Gorilla gorilla), малпа сям. чалавекападобных, або пангідавых, атр. прыматаў. 3 падвіды: гарыла зах. берагавая, або раўнінная (G.g. gorilla), гарыла ўсх. горная (G.g. beringei), гарыла ўсх. раўнінная (G.g. manyema). Пашырана ў Зах. і Цэнтр. Афрыцы. Жыве ў густых трапічных або горных лясах невял. статкамі (па 5—30 асобін), важакамі з’яўляюцца магутныя самцы. Гарыла ўсх. горная ахоўваецца ў 7 нац. парках, занесена ў Чырв. кнігу МСАП.
Самая буйная малпа. Рост дарослых самцоў да 2 м, шыр. плячэй каля 1 м, размах рук да 2,6 м, абхват грудзей да 1,5 м, маса да 300 кг; самкі амаль удвая меншыя. Склад масіўны, вельмі развіта мускулатура, валодаюць вял. сілай. Валасы і скура чорныя, з узростам у самцоў на спіне з’яўляецца серабрыстая паласа. Галава вял.; аб’ём мозга да 750 см3, па будове блізкі да мозга чалавека. Раслінаедныя. Будуюць гнёзды на зямлі або на дрэвах. Нараджаюць 1 дзіця раз у 3—5 гадоў. Пераносяць няволю і размнажаюцца. с. 76
ГА́РЫМАН , Харыман (Harriman) Уільям Аверэл (15.11.1891, Нью-Йорк — 26.7.1986), палітычны дзеяч ЗША, дыпламат. Чл. Дэмакр. партыі з 1928. У 2-ю сусв. вайну пасланнік прэзідэнта Ф.Рузвельта ў Вялікабрытаніі і СССР па каардынацыі праграмы лендлізу (1941—43). Пасол у СССР (1943—46) і Вялікабрытаніі (крас. — вер. 1946). Міністр гандлю (1946—48). Спец. ўпаўнаважаны па ажыццяўленні Маршала плана (1948—50). Губернатар штата Нью-Йорк (1955—59). У 1963 як намеснік дзярж. сакратара ЗША вёў перагаворы пра заключэнне пагаднення аб спыненні выпрабаванняў ядз. зброі. У 1968—69 узначальваў дэлегацыю ЗША на канферэнцыі па В’етнаме ў Парыжы. с. 76
ГА́РЫН М. , Гарын-Міхайлоўскі [сапр. Міхайлоўскі Мікалай Ягоравіч (Рыгоравіч); 20.2.1852, С.-Пецярбург — 10.12.1906], рускі пісьменнік. Скончыў Ін-т інжынераў шляхоў зносін у Пецярбургу (1878). Працаваў у Мін-ве шляхоў зносін. У 1886 выйшаў у адстаўку і пасяліўся ў сваім маёнтку ў Самарскай губ., дзе беспаспяхова спрабаваў змяніць жыццё сялян шляхам гасп. і культ. пераўтварэнняў. Вярнуўся на службу. Шмат падарожнічаў. Літ. дзейнасць пачаў з канца 1880-х г. Большасць яго твораў маюць аўтабіягр. аснову. Па-мастацку перапрацоўваючы асабістыя ўражанні, імкнуўся стварыць абагульнены вобраз сучасніка. Аўтар тэтралогіі «Дзяцінства Цёмы» (1892), «Гімназісты» (1893), «Студэнты» (1895), «Інжынеры» (выд. 1907), цыклаў нарысаў «Некалькі гадоў у вёсцы» (1892), «Па Карэі, Маньчжурыі і Ляадунскім паўвостраве», «Вакол свету» (абодва 1899), «Вайна. Дзённік сведкі» (1904). Асобныя творы Гарына на бел. мову пераклала У.Сакалоўская.
Тв.: . Собр. соч. Т. 1—5. М., 1957—58.
Літ.: Юдина И.М. Н.Г.Гарин-Михайловский. Л., 1969; Н.Г Гарин-Михайловский в воспоминаниях современников. Новосибирск, 1983. с. 76
ГА́РЫН Эраст Паўлавіч (10.11.1902, г. Разань, Расія — 4.9.1980), рускі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1977). Скончыў Вышэйшыя эксперыментальныя тэатр. майстэрні (1926). Працаваў у Т-ры імя У.Меерхольда (з 1922), Ленінградскім т-ры Камедыі (з 1936, акцёр і рэжысёр), Т-ры-студыі кінаакцёра (Масква, з 1950). Вострахарактарны камедыйны акцёр. Сярод роляў: Гулячкін («Мандат» М.Эрдмана), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля). З 1934 здымаўся ў кіно: Ад’ютант («Паручнік Кіжэ»), Альфрэд Тараканаў («Музычная гісторыя»), Кароль («Папялушка»), Каін XVIII (аднайм. фільм) і інш. Паставіў (разам з Х.А.Лакшыной) фільмы: «Жаніцьба» (1937; і роля Падкалёсіна), «Прынц і жабрак» (1942), «Звычайны цуд» (1965; і роля Караля) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1941. с. 76
ГАРЫ́НІ (Gorini) Канстанціна (9.1.1865, г. Рыміні, Італія — 3.9.1950), італьянскі мікрабіёлаг. Чл. Парыжскай АН (1939). Замежны чл.-кар. АН СССР (1927). Праф. Міланскага ун-та. Навук. працы па марфалогіі, фізіялогіі, культываванні бактэрый малочнакіслага браджэння. Даследаваў біяхім. асаблівасці халернага вібрыёна (1893). Прапанаваў метад вырошчвання бактэрыяльных культур на скошаным жэлаціне (1903). с. 76
ГАРЫ́НЬ , рака на З Украіны і ў Брэсцкай вобл. Беларусі, правы прыток Прыпяці. Даўж. 695 км (у межах Беларусі 82 км). Пл. вадазбору 27,7 тыс. км2 (у межах Беларусі 1,2 тыс. км2). Пачынаецца ў Крамянецкіх гарах Украіны, цячэ ў межах Падольскага і Валынскага ўзв., ніжняе цячэнне па Прыпяцкай нізіне, на Беларусі — у Столінскім р-не. Асн. прытокі на тэр. Украіны: Случ (справа), Стубла, Вілія (злева). Упадае ў Прыпяць 2 рукавамі (левы называецца Вятліца).
Даліна ракі трапецападобная, на тэр. Беларусі невыразная, дасягае шыр. 2,5 км. Пойма двухбаковая, шыр. ў верхнім цячэнні 100— 700 м, сярэднім 1—1,5 км, у ніжнім да 2,5 км. Рэчышча звілістае, шыр. ў ніжнім цячэнні 150—200 м. Суднаходства пачынаецца за 291 км ад вусця. На Гарыні гарады Ізяслаў, Славута, Дубровіца (Украіна), Столін, Давыд-Гарадок (Беларусь). с. 76
«ГАРЫ́НЬ» , завод абліцовачнай фасаднай керамікі ў р.п. Рэчыца Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Дзейнічае з 1939 як сезоннае прадпрыемства. У час Вял. Айч. вайны часткова разбураны, у 1946 адноўлены як з-д і рэканструяваны, устаноўлена кальцавая печ для абпальвання вырабаў. З 1968 працуюць тунэльныя печы (3, на вадкім паліве). Сучасная назва з 1973. У якасці сыравіны выкарыстоўвае тугаплаўкія гліны радовішча Столінскія хутары. Асн. прадукцыя (1996): камяні керамічныя абліцовачныя і сценавыя, цэгла, пліты подавыя, жывёлагадоўчыя. с. 76
ГА́РЫСАН (Garrison), вадасховішча на р. Місуры, у ЗША. Пл. 1560 км2, аб’ём 30,5 км3. Утворана ў 1954. Выкарыстоўваецца ў мэтах энергетыкі, ірыгацыі, суднаходства, барацьбы з паводкамі. с. 77
ГАРЫХВО́СТКІ (Phoenicurus), род птушак сям. драздовых атр. вераб’інападобных. 10 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. Жывуць на ўзлесках з дуплаватымі дрэвамі, у садах і парках паблізу жылля, у скалах каля горных лугоў. На Беларусі 2 віды: гарыхвостка звычайная (Р. phoenicurus) і гарыхвостка-чарнушка (Р. ochruros).
Даўж. 14—18 см, маса 13—17 г. Апярэнне самцоў яркае, самак больш цьмянае. Хвост звычайна рыжы (адсюль назва). Гнёзды ў дуплах, штучных гняздоўях або скалах. Выседжваюць 3—7 птушанят. Кормяцца насякомымі, зімой пераважна насеннем і пладамі. с. 77
ГАРЫ́ЦА (Sagina), род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. Каля 30 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я, у гарах Паўд. і Усх. Афрыкі, Паўд. Амерыкі, на в-ве Новая Гвінея. На Беларусі трапляюцца гарыца вузлаватая (S. nodosa) і гарыца ляжачая, або макрэц (S. procumbens). Растуць на поймавых і вільготных лугах, грунтавых агаленнях, сырых пясках, на ўскрайках балот і пустках, па берагах рэк і вадаёмаў. Як дэкар. расліну вырошчваюць гарыцу шылападобную (S. subulata).
Шмат- або аднагадовыя травяністыя расліны з тонкімі распасцёртымі або прыўзнятымі галінастымі сцёбламі даўж. 4—25 см, якія часта ўтвараюць дзярнінкі і ўкрываюць глебу шчыльнымі маленькімі падушкамі накшталт моху. Лісце дробнае, суцэльнае, супраціўнае, лінейна-ланцэтнае, вузкалінейнае або шылападобнае. Кветкі дробныя, адзіночныя пазушныя або ў суквеццях, двухполыя, белыя або зеленаватыя, рэдка жоўтыя і інш. колеру. Плод — каробачка. Лек. (выкарыстоўваюць у нар. медыцыне), кармавыя і дэкар. расліны. с. 77
ГАРЫ́ЧКА (Gentiana), род кветкавых раслін сям. гарычкавых. Каля 400 відаў. Пашыраны ў нетрапічных краінах зямнога шара. На Беларусі трапляюцца: гарычка веснавая (G. verna) — вельмі рэдкі сярэднееўрапейскі горны рэліктавы від, адзначаны ў Пухавіцкім і Капыльскім р-нах Мінскай вобл., расце на вільготных лугах; гарычка крыжападобная, або сакаліны пералёт (G. cruciata), — рэліктавы лесастэпавы від, трапляецца рэдка, пераважна ў паўн. раёнах, расце на астэпаваных схілах узгоркаў, сухіх лугах, на лясных палянах і ўзлесках; гарычка лёгачная, або звычайная (G. pneumonanthe), трапляецца зрэдку па ўсёй тэр., расце на лугах, у хмызняках. гарычка веснавая і крыжападобная занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь. Гарычка лёгачная патрабуе прафілактычнай аховы. У Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі вырошчваюцца 2 інтрадукаваныя віды — гарычка трохкветная (G. tricolor) і тыбецкая (G. tibetika).
Шматгадовыя травяністыя і паўкусцікавыя расліны з голым пустым прамаслойным ці прыўзнятым сцяблом. Лісце суцэльнае, супраціўнае, звычайна падоўжана-ланцэтнае, ніжняе часта ў разетцы. Кветкі адзіночныя або сабраныя ў верхавінкавыя ці пазушныя суквецці, звычайна буйныя, ярка афарбаваныя (сінія, блакітныя, фіялетавыя, радзей пурпуровыя і жоўтыя), 4—5-членныя. Вяночак трубчасты або трубчаста-лейкападобны. Плод — каробачка. Лек. (выкарыстоўваюцца ў афіцыйнай і нар. медыцыне), харч., фарбавальныя, меданосныя і дэкар. расліны, некат. віды — ядавітыя. с. 77
ГАРЫ́ЧКАВАЧКА (Gentianella), род кветкавых раслін сям. гарычкавых. Больш за 120 відаў. Пашыраны ў нетрапічных краінах зямнога шара. На Беларусі зрэдку трапляюцца гарычкавачка гаркаватая (G. amarella), гарычкавачка язычковая (G. lingulata) і гарычкавачка багнавая (G. uliginosa). Растуць на сухіх і вільготных лугах, лясных палянах, у поймах і па берагах рэк.
Адна- і двухгадовыя травяністыя расліны з голым пустым прамастойным сцяблом. Лісце суцэльнае, супраціўнае, шырокаэліптычнае або лінейнае, ніжняе часта ў разетцы Кветкі сіняватыя або блакітныя, радзей жаўтавата-белыя і светла-жоўтыя, 4—5-членныя, сабраныя ў гронка- ці мяцёлкападобныя суквецці, радзей адзіночныя. Плод — каробачка. Лек. (выкарыстоўваюцца ў медыцыне і ветэрынарыі), фарбавальныя, кармавыя, меданосныя і дэкар. расліны. с. 77
ГАРЫЧО́ЎСКАЯ ЛЕСАПІ́ЛЬНА-ФАНЕ́РНА-МЭ́БЛЕВАЯ ФА́БРЫКА Дзейнічала на Беларусі ў 1894—99 ва ўрочышчы Гарычоўка Гомельскага пав. (цяпер каля в. Чорнае Рэчыцкага р-на). Вырабляла венскую мэблю. Мела паравую машыну і паравы кацёл (1895), паравы рухавік (1898). Працавала да 62 рабочых (1898). У 1899 выраблена прадукцыі на 50 тыс. руб. с. 77
ГАРЭ́ЕЎ Муса Гайсінавіч (9.7.1922, в. Ілякшыды, Башкортастан — 17.9.1987), двойчы Герой Сав. Саюза (люты, крас. 1945), палкоўнік (1956). Скончыў ваен.-авіяц. школу (1942), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1951), Ваен. акадэмію Генштаба (1959). У Чырв. Арміі з 1940, на фронце з вер. 1942: пілот, камандзір звяна, эскадрыллі, штурман авіяц. палка. Удзельнічаў у вызваленні Барысава, Мінска, Гродна, у баях на Волзе, у Данбасе, Крыме, Польшчы, Германіі. Зрабіў каля 250 баявых вылетаў. Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі. с. 77
ГАРЭ́ЛАВА Галіна Канстанцінаўна (н. 5.3.1951, Мінск), бел. кампазітар. Скончыла Бел. кансерваторыю (1977, клас Дз.Смольскага), з 1980 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (дацэнт з 1987). Адзін з яркіх прадстаўнікоў неарамантызму ў сучаснай бел. музыцы. Значны яе ўклад у жанры кантаты, камерна-вак. музыкі, інстр. канцэрта. Развівае традыцыі класікі 20 ст., стварыла індывід. стыль, адметны паэтычнасцю, лірычнай экспрэсіяй, адухоўленасцю муз. вобразаў, нац. характэрнасцю муз. мовы. Сярод твораў: кантаты, у т.л. «У год сусветнага пажару» (1989), «Тысяча гадоў надзеі» (1990); сімф. паэма «Бандароўна» (1986); канцэрты для скрыпкі, габоя, балалайкі, трубы, гітары, трамбона з аркестрам (1979—96); санаты для скрыпкі, кантрабаса «Al fresco», фп. (1987—95); вак. цыклы на вершы П.Беранжэ, Э.Верхарна, Г.Ахматавай, «Дзявочыя песні» на вершы М.Багдановіча, «Чатыры песні над калыскай» на вершы Л.Геніюш, Е.Лось, Н.Тулупавай. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Літ.: Юденич Н. Доброго пути! // Сов. музыка. 1983. № 8; Сергиенко Р.И. Штрихи к творческому портрету Галины Гореловой // Вопросы культуры и искусства Белоруссии Мн., 1991. Вып. 10. Р.М.Аладава. с. 78
ГАРЭ́ЛАЎ Гаўрыіл Мікітавіч (3.4.1880, с. Пакроўскае Маскоўскай вобл., Расія — 16.8.1966), рускі жывапісец. Засл. дз. маст. Расіі (1947), правадз. чл. АМ СССР (1953). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1903—11) у І.Рэпіна і Ф.Рубо. Аўтар гіст. карцін («Пакаранне смерцю Пугачова», 1925), партрэтаў (Сталявар завода «Серп і молат» А.С.Субоцін, 1948), напісаных у стрыманай шэра-карычневай гаме. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Літ.: . Гродскова Т. Г.Горелов Саратов, 1974. с. 78
ГАРЭ́ЛЕЦ , вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., каля р. Пціч. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на ПдЗ ад г. Мар’іна Горка і чыг. ст. Пухавічы, 84 км ад Мінска. 409 ж., 148 двароў (1996). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Нар. музей партыз. славы. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. с. 78
ГАРЭ́ЛЕЦКІ КАНА́Л , гл. Талька. с. 78
«ГАРЭ́ЛІК» , бел. нар. гульня. Удзельнікі (колькасць не абмежаваная, але не менш за 11—13 чал.) дзеляцца на пары. Хто застаўся без пары, становіцца «гарэлікам». Пары перабягаюць ад дрэва да дрэва (ад аднаго драўлянага прадмета да другога). «Гарэлік» іх ловіць. Калі каго зловіць, забірае сабе ў пару, хто застаўся без пары, становіцца «гарэлікам», і гульня працягваецца. Я.Р.Вількін. с. 78
ГАРЭ́ЛІК Ала Львоўна (н. 1.8.1952, Мінск), бел. танцоўшчыца. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыла Бел. харэагр. вучылішча (1973). З 1973 салістка эстрады Бел. філармоніі, з 1974 — харэагр. ансамбля «Харошкі», у 1976—94 — Дзярж. ансамбля танца Беларусі. Яе творчасці ўласцівы характарнасць і артыстызм. Выконвала сола ў вял. харэагр. пастаноўках («Лявоніха», «Крыжачок», «Мяцеліца») і ў сюжэтных, пераважна жартоўных, танцах-сцэнках («Ах, якая я Ганулька», «Зязюля», «Паўлінка», «Полька-Янка», «Прысюды», «Закадычныя сяброўкі», «Таўкачыкі», «Крутуха» і інш.). с. 78
ГАРЭ́ЛІК Аляксандр Гіршавіч (н. 3.9 1938, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі. Д-р тэхн. н. (1985). Скончыў БПІ (1960) і БДУ (1967). З 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі, адначасова ў 1985—90 праф. БПІ. Навук. працы па аўтаматызацыі праектавання ў машынабудаванні, камп’ютэрнай графіцы і геам. мадэляванні тэхн. аб’ектаў.
Тв.: Элементы теории автоматизации машиностроительного проектирования с помощью вычислительной техники. Мн., 1970 (у сааўт. ); Автоматизация инженерно-графических работ с помощью ЭВМ. Мн., 1980; Пакет программ машинной графики для ЕС ЭВМ. М., 1986. М.П.Савік. с. 78
ГАРЭ́ЛІК Залман Абрамавіч (5.4.1908, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 16.2.1987), бел. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных навук (1973). Скончыў Маскоўскі геолагаразведачны ін-т (1936). Працаваў у Бел. геал. упраўленні, Ін-це геал. навук АН БССР, Бел. н.-д. геолагаразведачным ін-це. Навук. працы па праблемах рэгіянальнай і саляной тэктонікі, тэктанічнага развіцця структур, фарміраванні нафтавых радовішчаў, пошуках карысных выкапняў Беларусі. Адзін з адкрывальнікаў першых радовішчаў калійных і каменнай солей і нафты на Беларусі.
Тв.: Современная структура и история тектонического развития Припятской впадины. Мн., 1968 (у сааўт.); Разрывные нарушения Припятского грабена и их роль в распространении полезных ископаемых. Мн., 1986 (разам з А.М.Сінічкінай). с. 78
ГАРЭ́ЛІК Зіновій Самуілавіч (19.11.1904, г. Асіповічы Магілёўскай вобл. — 14.12.1968), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Сімферопальскі камвну (1924), курсы ўдасканалення камсаставу (1940), курсы «Выстрал» (1943). У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд., Сталінградскім, Цэнтр., Бел. франтах. Камандзір стралк. роты ст. лейт. Гарэлік вызначыўся ў 1943 пры вызваленні Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.: 16—18 кастр. дэсантная група пад яго камандаваннем першая фарсіравала Дняпро, вызваліла в. Шчытцы, заняла ўмацаваны рубеж, перарэзала важную магістраль праціўніка. Да 1945 у Чырв. Арміі. с. 78
ГАРЭ́ЛІК Іосіф Ісакавіч (3.12.1921, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.), бел. юрыст. Д-р юрыд. н. (1966). Скончыў Ленінградскі юрыд. ін-т (1944). Працаваў у суд. органах Беларусі, у Мінскім юрыд. ін-це. У 1955—92 (з 1966 праф.) у БДУ. З 1995 жыве ў ЗША Даследаваў праблемы крымін. права, гісторыі права, прававыя аспекты трансплантацыі органаў і тканак.
Тв.: Ответственность за оставление в опасности по советскому уголовному праву. М , 1960; Ответственность за поставление в опасность по советскому уголовному праву. Мн., 1964. с. 78
ГАРЭ́ЛІК Леў Давыдавіч (16.2.1929, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 11.4.1996), бел. скрыпач, педагог. Нар. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1952, класы А.Амітона, А.Бяссмертнага). З 1945 артыст Дзярж. акад. сімф. аркестра Беларусі, з 1956 канцэртмайстар аркестра Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, адначасова з 1952 выкладаў у спец. муз. школе пры кансерваторыі, у 1960—77 у Мінскім муз. вучылішчы, з 1981 у Бел. кансерваторыі (з 1992 Бел. акадэмія музыкі; з 1993 дацэнт). Музыкант яркай індывідуальнасці, вял. тэхн. магчымасцей, здольны да тонкага пранікнення ў стыль і характар музыкі. Выступаў у канцэртах як саліст і ансамбліст. Першы выканаўца большасці твораў бел. скрыпічнай музыкі, у т.л. фантазій для скрыпкі з аркестрам М.Аладава, Г.Вагнера, канцэртаў П.Падкавырава, Р.Суруса, Г.Гарэлавай, канцэрціна Дз.Смольскага, санат А.Багатырова, Падкавырава, Л.Абеліёвіча, Э.Тырманд, прысвечанай яму «Паэмы» для скрыпкі і фп. Вагнера і інш. І.І.Зубрыч. с. 78
ГАРЭ́ЛІК Любоў Мікалаеўна (н. 16.3.1941, в. Хацяноўшчына Мінскага р-на), бел. літаратуразнавец. Скончыла БДУ (1964). Канд. філал. н. (1973). Працавала настаўніцай, з 1971 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Выступае ў друку па пытаннях сучаснага літ. працэсу, з артыкуламі, прысвечанымі творчасці П.Броўкі, М.Танка, П.Панчанкі, А.Пысіна, Р.Барадуліна. Аўтар манаграфій «Аляксей Пысін» (1981), «Зямля бацькоў дала мне права» (1983), «Сатыры слова гнеўнае» (1989), «Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1996; з Т.К.Грамадчанка і А.С.Гурскай). с. 79
ГАРЭ́ЛІК Пётр Васілевіч (н. 15.2.1949, в. Кавальцы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны-хірург. Д-р мед. н. (1991), праф. (1994). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1974). З 1978 у гэтым ін-це. Навук. працы па хірург. гепаталогіі, абдамінальнай (хваробы і траўмы брушной поласці) хірургіі.
Тв:. Симультантные операции при язвенной болезни желудка и двенадцатиперстной кишки // Материалы ХІ съезда бел. хирургов. Гродно, 1995. Т. 1. с. 79
ГАРЭ́ЛІК Саламон Аронавіч (7.7.1913, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 22.10.1941), Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Ленінградскую ваен. школу авіяц. тэхнікаў (1932). У Чырв. Арміі з 1932. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах. фронце: пад варожым агнём рамантаваў падбітыя танкі, удзельнічаў у баях як камандзір танка. 22.10.1941 у баі пад Белгарадам яго танк быў падбіты і загарэўся; экіпаж змагаўся да апошняга снарада. Гарэлік загінуў у гэтым баі. с. 79
ГАРЭ́ЛІКАВА Таццяна Іванаўна (н. 28.11.1947, в. Патапаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.), бел. празаік. Скончыла БДУ (1970). Друкуецца з 1962. Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Дзе лес шуміць» (1978), «Пры святле расстанняў» (1985) і інш. Асноўнае ў яе творах — маральна-этычныя аспекты грамадства, духоўныя пошукі героя. Адметнае ў маст. манеры — аўтарская занепакоенасць людскімі лёсамі, шматграннасць чалавечай душы, клопат пра заўтрашні дзень Сусвету. с. 79
ГАРЭ́ЛКА , моцны алкагольны напітак; сумесь рэктыфікаванага этылавага спірту (40—56 аб’ёмных %) са змякчанай вадой. Для прыгатавання гарэлкі водна-спіртавую сумесь прапускаюць праз актываваны вугаль, потым фільтруюць. Розныя віды гарэлкі маюць цукар, пітную соду, ацэтат натрыю і інш. Перагонкай зброджаных пладоў і ягад атрымліваюць гарэлку вінаградную, вішнёвую і да т.п. с. 79
«ГАРЭ́ЛКА» , бел. нар. гульня. Удзельнікі (колькасць не абмежаваная, але патрэбны няцотны лік) становяцца парамі ў адну калону. Хто застаўся без пары — вядучы. Ён ідзе ўперадзе калоны і прыгаворвае: «Гары, гары масла, каб не згасла. Званы звіняць, птушкі ляцяць. Апошнія ўздагон!». Пры слове «ўздагон» апошняя пара павінна выбегчы ўперад і ўзяцца за рукі. Вядучы стараецца іх апярэдзіць і схапіць каго-н. за руку. Хто застаецца адзін (без пары), становіцца вядучым, і гульня працягваецца. Я.Р.Вількін с. 79
ГАРЭ́ЛКА ГА́ЗАВАЯ , прыстасаванне для спальвання газавага паліва ў быт. і прамысл. прыладах і ўстаноўках. Мае змешвальнае прыстасаванне (дзе газ змешваецца з паветрам), галоўку (забяспечвае выхад газапаветр. патоку ў топку) і агнявую частку (дзе адбываецца працэс гарэння).
Гарэлкі газавыя бываюць: факельныя (частковае і незавершанае змешванне газу з паветрам) і бесфакельныя (поўнае папярэдняе змешванне); невыдзімальныя (паветра паступае ў топку ў выніку разрэджвання), інжэкцыйныя (паветра засмоктваецца газавым струменем) і выдзімальныя, або змешвальныя (паветра падаецца ў топку вентылятарам); нізкага (да 5 кПа), сярэднага (5—300 кПа) і высокага (больш за 300 кПа) ціску. Выдзімальныя часта робяць камбінаваныя (газамазутныя і пылагазавыя), што дазваляе пераходзіць з аднаго віду паліва на іншы. Вадкасныя гарэлкі наз. фарсункамі.
В.В.Арціховіч, В.М.Капко. с. 79
ГАРЭ́ЛКА ЗВА́РАЧНАЯ , 1) прыстасаванне, якое пры дугавой зварцы забяспечвае замацаванне электрода, падвод да яго эл. току і падачу ахоўнага газу ў зону зваркі. 2) Прыстасаванне для газавай зваркі і кіслароднай рэзкі, у якім паліва змешваецца з паветрам або кіслародам для атрымання ўстойлівага канцэнтраванага полымя. Адрозніваюць гарэлку зварачную для ручной і паўаўтам., а таксама для аўтам. зваркі.
Гарлка зварачная для электразваркі мае токаправодны муштук са зменным наканечнікам. Праз сапло падаецца газавы струмень, які ахоўвае зварачную ванну і электрод ад уздзеяння паветра. У гарэлцы зварачнай для газавай зваркі гаручыя газы змешваюцца і паступаюць у муштук. Гэтыя гарэлкі бываюць адна-, двух- і шматполымныя, нізкага (з інжэктарам для падсмоктвання гаручага газу) і высокага (у іх газ падаецца з газагенератараў або балонаў) ціску. Гарэлкі зварачныя для рэзання металаў маюць дадатковыя каналы падачы кіслароду. с. 79
ГАРЭЛЬЕ́Ф (франц. haut-rélief літар. высокі рэльеф), від рэльефнай скульптуры, у якім выявы выступаюць над плоскасцю фону больш як на палавіну свайго аб’ёму. Выкарыстоўваюцца ў манум.-дэкар. мастацтве, надмагіллях, афармленні інтэр’ераў грамадскіх, жылых і культавых будынкаў, мемар. дошках. Можа спалучацца з барэльефам. На Беларусі ў гарэльефе выкананы надмагіллі Вольскіх (пасля 1623), Сапегаў (пасля 1635), у касцёлах у в. Крамяніца Дольная (Зэльвенскі р-н) і в. Гальшаны (Ашмянскі р-н), выявы святых у Гродзенскім езуіцкім касцёле (1736) і інш. У наш час у гарэльефе выкананы надмагілле Я. Коласа, кампазіцыі манумента Перамогі, «Салідарнасць» на фасадзе Беларускага цэнтра моды (1979, скульпт. А.Арцімовіч) — абедзве ў Мінску. Гарэльеф выкарыстаны ў помніку вызваліцелям Полацка і інш. с. 79
ГАРЭ́М (ад араб. харам — забароненае месца), памяшканне ў доме багатага мусульманіна, прызначанае для жанчын; а таксама насельніцтва гэтага памяшкання — жонкі, наложніцы. Вялікія гарэмы правіцеляў і заможных саноўнікаў у Турцыі, Іране, Афганістане і інш. краінах ахоўвалі еўнухі; мужчынам (акрамя мужа і сыноў) уваход у гарэм быў забаронены. У многіх усх. краінах гарэмам называюць таксама жаночыя прыёмныя пакоі ў палацы, жаночае купэ ў цягніку, трамваі. Звычай ізаляваць жанчын арабы перанялі ў 7 ст. з Візантыі. У 20 ст. гарэмы паступова знікаюць, асабліва ў тых краінах, дзе забаронена мнагажонства. с. 80
ГАРЭ́М у біялогіі, устойлівая група самак вакол аднаго самца ў перыяд спароўвання. Уласцівы марскім млекакормячым — вушастым цюленям (коцікам, сівучу), марскім сланам, шэраму цюленю; зрэдку выкарыстоўваюць паняцце гарэм для некат. птушак, рукакрылых, многіх капытных. На аднаго палаваспелага самца ў гарэме прыпадае ад некалькіх асобін да дзесяткаў дарослых самак (у шэрага цюленя — 2—5, у секача паўн. марскога коціка да 50 самак). У жывёл, якія ўтвараюць гарэм, рэзка выяўлены палавы дымарфізм, асабліва ў памерах цела — самцы ў 2—4 разы большыя за самак. с. 80
ГАРЭ́НІЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА , у Бярэзінскім р-не Мінскай вобл., на р. Клява (левы прыток р. Бярэзіна, бас. Дняпра), за 5 км на Пд ад г. Беразіно, каля в. Гарэнічы. Створана ў 1951, у 1972 рэканструявана. Пл. 1,08 км2, даўж. 6 км, найб. шыр. 300 м, найб. глыб. 6,1 м. Аб’ём вады 1,24 млн. м3. Даўжыня берагавой лініі 15 км.
Моцнапраточнае, сярэднегадавы сцёк 94 млн. м3. Катлавіна выцягнутая. Берагі пад ворывам і сенажацямі, левы спадзісты, правы больш стромкі, выш. 1,5—2,5 м. Зарастае ў вярхоўі і каля берагоў. Выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі, арашэння і як зона адпачынку. с. 80
ГАРЭ́ННЕ , фізіка-хімічны працэс пераўтварэння рэчыва, які суправаджаецца інтэнсіўным вылучэннем энергіі, цепла- і масаабменам з навакольным асяроддзем і звычайна яркім свячэннем (полымем). Гарэнне ў адрозненне ад выбуху і дэтанацыі адбываецца з меншай скорасцю і без утварэння ўдарнай хвалі.
Аснова гарэння — экзатэрмічныя хім. рэакцыі, здольныя да самапаскарэння з-за назапашвання вылучанай цеплыні (цеплавое гарэнне) ці актыўных прамежкавых прадуктаў рэакцыі (ланцуговае гарэнне). Найб. шырокі клас рэакцый гарэння — акісленне вуглевадародаў (напр., пры гарэнні прыроднага паліва), вадароду, металаў і інш. Акісляльнікі — кісларод, галагены, нітразлучэнні, перхлараты. Асн. асаблівасць гарэння — здольнасць распаўсюджвання ў прасторы з-за нагрэву ці дыфузіі актыўных цэнтраў. Гарэнне можа пачацца самаадвольна (самазагаранне) ці ў выніку запальвання (полымем, эл. іскрай). Паводле агрэгатнага стану гаручага рэчыва і акісляльніку адрозніваюць гамагеннае (гарэнне газаў і газападобных рэчываў у асяроддзі газападобнага акісляльніку), гетэрагеннае (гарэнне вадкага ці цвёрдага паліва ў газападобным акісляльніку) і гарэнне выбуховых рэчываў і порахаў. Выкарыстоўваюць для вылучэння энергіі паліва ў тэхніцы (маторабудаванне, ракетная тэхніка) і цеплаэнергетыцы, атрымання мэтавых прадуктаў у тэхнал. працэсах (доменны працэс, металатэрмія і інш ). В.Л.Ганжа. с. 80
ГАРЭ́ЦКІ Гаўрыла Іванавіч (10.4.1900, в. Багацькаўка Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 20.11.1988), бел. геолаг, географ, эканаміст, грамадскі дзеяч; заснавальнік сав. школы палеапатамалогіі і бел. школы даследчыкаў антрапагену. Акад. АН Беларусі (1928), д-р геолага-мінералагічных н. (1946). Засл. дз. нав. Беларусі (1972). Брат М.І.Гарэцкага, бацька Р.Г.Гарэцкага. Скончыў Пятроўскую (Ціміразеўскую) акадэмію (1924). У 1922 арыштаваны органамі АДПУ. З 1924 выкладчык Камуніст. ун-та нац. меншасцей Захаду (Масква). З 1925 дацэнт, заг. кафедры Бел. с.-г. акадэміі. З 1927 дырэктар арганізаванага ім Бел. НДІ сельскай і лясной гаспадаркі. У 1925—28 правадз. член, з 1927 член прэзідыума Інбелкульта. У канцы 1930 арыштаваны, у 1931 асуджаны па справе Працоўнай сял. партыі на высылку за межы Беларусі. З 1931 у інж.-геал. экспедыцыях Беламорбуда і Туломбуда НКУС. У 1934 вызвалены. У 1937 і 1938 зноў арыштаваны. У Вял. Айч. вайну гал. геолаг Галоўабаронбуда пад Масквой і Ленінградам. З 1944 у Гідрапраекце СССР. У 1958 рэабілітаваны, у 1965 адноўлены ў званні акадэміка АН Беларусі. З 1968 на Беларусі, стварыў і ўзначаліў (да 1985) аддзел (з 1977 лабараторыя) геалогіі і палеапатамалогіі антрапагену Ін-та геахіміі і геафізікі АН Беларусі (цяпер Ін-т геал. навук АН), з 1985 навук. кансультант. Навук. працы па геалогіі антрапагену і інж. геалогіі. Праводзіў геал. даследаванні пры праектаванні і буд-ве гідратэхн. збудаванняў (Беламорска-Балтыйскі, Волга-Данскі і Сальскі каналы, Ніжне- і Верхнетуломская, Горкаўская, Цымлянская, Кіеўская, Кахоўская і інш. ГЭС, Сарпінская абвадняльная і арашальная сістэма, Рыбінскі і Салікамскі гідравузлы і інш ). Вывучаў геалогію Карэліі, Кольскага п-ва, басейнаў Волгі, Дона, Дняпра і Нёмана, даследаваў стараж. рэкі і археал. стаянкі, распрацоўваў вучэнне аб фацыях алювію, краявых ледавіковых утварэнняў і ледавіковых лагчын, лёсавых і паводкава-ледавіковых адкладаў. Аўтар прац па эканоміцы, рус.-бел. (1918) і маскоўска-бел. (1921) слоўнікаў (разам з М.Гарэцкім), успамінаў пра М.Гарэцкага, Я.Купалу, Я.Коласа, М.Горкага, Інбелкульт. Дзярж. прэмія СССР 1971. Дзярж. прэмія БССР 1986. Яго імем названы многія віды выкапнёвых раслін і жывёл.
Тв.: Народны прыбытак Беларусі. Мн., 1926; Аллювий великих антропогеновых прарек Русской равнины. Прареки Камского бассейна. М., 1964. Формирование долины р. Волги в раннем и среднем антропогене. Аллювий Пра-Волги. М., 1966; Аллювиальная летопись великого Пра-Днепра. М., 1970; Асноўныя вынікі вывучэння антрапагену Беларусі ў Акадэміі навук БССР // Даследаванні антрапагену Беларусі. Мн., 1978; Особенности палеопотамологии ледниковых областей (на примере Белорусского Понеманья). Мн., 1980; Палеопотамологические эскизы Палео-Дона и Пра-Дона. Мн., 1982.
Літ.: Бібліяграфія навуковых прац акадэміка АН БССР Г.І.Гарэцкага. Мн., 1980.
Т.В.Якубоўская. с. 80
ГАРЭ́ЦКІ Максім Іванавіч (18.2.1893, в. Багацькаўка Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 10.2.1938), бел. пісьменнік, літаратуразнавец, публіцыст, фалькларыст, грамадскі дзеяч. Адзін з пачынальнікаў нац. маст. прозы. Зрабіў вял. ўклад у развіццё бел. культуры, у фарміраванне нац. свядомасці. Брат Г.І.Гарэцкага. Скончыў Горацкае каморніцка-агранамічнае (1913), Паўлаўскае ваен. (Петраград, 1916) вучылішчы. У 1913—14 працаваў на Віленшчыне, у 1914—17 на фронце, быў цяжка паранены. З канца 1917 у Смаленску, супрацоўнічаў у «Известиях Смоленского Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов», у газ. «Звезда» (1918), з рэдакцыяй якой пераехаў у Мінск, на пач. 1919 — у Вільню. У выніку захопу горада польскімі войскамі апынуўся на акупіраванай тэрыторыі. Выкладаў на бел. настаўніцкіх курсах і ў Віленскай беларускай гімназіі. Рэдактар газ. «Наша думка» (снеж. 1920 — ліп. 1921), з вер. 1921 выдавец і рэдактар газ. «Беларускія ведамасці». У студз. 1922 арыштаваны і зняволены ў Лукішскую турму. Яму было прад’яўлена абвінавачванне «ў прыналежнасці да партыі камуністаў, у арганізацыі тайных баявых дружын з мэтаю замаху на дзяржаўную ўладу, у друкаванай і вуснай прапагандзе». За гэта пагражала смяротная кара або катарга. Дзякуючы пратэсту грамадскасці суд не адбыўся. Паводле слоў пісьменніка, ён «без суда, са здзекам, быў выкінуты з Вільні ў нейтральны пас паміж польскім і літоўскім фронтам». У кастр. 1923 пераехаў у Мінск. Выкладаў беларусазнаўства на рабфаку БДУ, бел. мову і л-ру ў Камуністычным ун-це Беларусі. Працаваў у Інбелкульце (з 1925 правадз. член), у Горацкай с.-г. акадэміі (люты 1926 — жн. 1928), у АН Беларусі. 18.7.1930 арыштаваны на падставе сфабрыкаванага органамі АДПУ абвінавачання ў прыналежнасці да «Саюза вызвалення Беларусі». 10.4.1931 асуджаны да 5 гадоў высылкі ў Вятку. З 1935 выкладаў рус. мову і л-ру ў школе ў пас. Пясочня Смаленскай вобл. (цяпер г. Кіраў Калужскай вобл.). 4.11.1937 зноў арыштаваны, 5.1.1938 прыгавораны да расстрэлу (расстраляны ў Вязьме). Рэабілітаваны ў 1957.
Літ. дзейнасць пачаў з газетных нататак і карэспандэнцый. Першае апавяданне «У лазні» апубл. ў 1913. Дамінуючая тэма яго творчасці — лёс бел. сялянства, працоўнай вёскі на гіст. зломе эпох, народ і інтэлігенцыя, пошукі ёю шляхоў сац. і нац. вызвалення. Зборнікам апавяданняў «Рунь» (1914), драматызаванай аповесцю «Антон» (1914, апубл. 1919) і інш. творамі пашырыў тэматычныя і жанрава-стылёвыя межы бел. прозы, увёў новага героя — вясковага інтэлігента («Роднае карэнне» і інш.) і форму лірыка-экспрэсіўнага спасціжэння рэчаіснасці («Патаёмнае», «Страхаццё»). Да гэтага перыяду адносіцца паспяховая спроба маст. асваення гіст. тэмы («Лірныя спевы») і жанру філас., інтэлектуальнай прозы (цыкл апавяданняў «За што?»). Гарэцкі прайшоў шлях складанага ідэйна-творчага і светапогляднага развіцця. Значныя карэктывы ў асветніцкае ўспрыманне рэчаіснасці, што ўласціва ранняму перыяду яго творчасці, унесла вайна і рэвалюцыя. Паглыбіўся гістарызм пісьменніцкага мыслення, узмацніўся аналітычны пачатак у творчасці, іншай стала філас. канцэпцыя чалавека як істоты складанай, супярэчлівай, падуладнай уздзеянню разнастайных фактараў і ўплываў («Маці», «Хадзяка»). Апавяданні ваеннай тэматыкі («Літоўскі хутарок», «Генерал», «Рускі») прасякнуты антымілітарысцкім пафасам, пратэстам супраць разбурэння маральных асноў быцця. У публіцыстыцы смаленскага перыяду (кастр. 1917 — люты 1919) выказваў спадзяванне на перамогу сацыяліст. рэвалюцыі (арт. «Новая буржуазія»), падтрымліваў асобныя палажэнні бальшавіцкай праграмы (арт. «Няхай жыве камуністычная Беларусь!»); творчая і грамадская дзейнасць віленскага перыяду (люты 1919 — кастр. 1923) прасякнута асуджэннем тэрору і непрыманнем новай улады (аповесць «Дзве душы», 1919, апавяданні «Апостал», «Усебеларускі з’езд 1917-га года»). Абноўленая нац.-адраджэнская праграма, скіраваная на выхаванне сац. і нац. свядомасці, духоўнае ўзвышэнне чалавека, пераадоленне ім прыгонніцкай спадчыны, выявілася ў апавяданнях «Панская сучка», «Смачны заяц» (зб. «Досвіткі», 1926). У творчасці 1930-х г. адзначаецца далейшае паглыбленне эпічных асноў, больш грунтоўная распрацоўка тэм інтэлігенцыя і народ, будучыня Беларусі. Своеасаблівыя этапы духоўнай біяграфіі вясковай моладзі адлюстраваны ў аповесцях «У чым яго крыўда?» (1926), «Меланхолія» (нап. ў 1920-я г.), дакументальна-маст. дзённіку «На імперыялістычнай вайне» (1926). Творы Гарэцкага засведчылі новы падыход у адлюстраванні падзей вайны і зараджэнне традыцыі «акопнай праўды» як літ.-эстэт. з’явы. У рамане-хроніцы «Віленскія камунары» (1931—32, апубл. 1963) паказаў герояў, якія лічылі рэв. барацьбу універсальным сродкам вырашэння сацыяльных праблем. Панарама жыцця бел. народа ад часоў прыгоннага права да 1930-х г. створана ў аповесці «Камароўская хроніка» (незаконч., апубл. ў 1966). Дакументальна-маст. сродкамі ў ёй адлюстраваны сац. супярэчнасці эпохі, побыт, праца, норавы, звычаі бел. вёскі і інш. пластоў грамадства, раскрыты рысы характару беларуса. У творах Гарэцкага арганічна спалучаюцца сац. аспекты з маст. даследаваннем духоўнай сферы, выяўляецца глыбіня і змястоўнасць філас. канцэпцыі жыцця як няспыннага працэсу выпрацоўкі і перадачы ад пакалення да пакалення сац. і маральна-этычнага вопыту, духоўных каштоўнасцей. Незакончаныя творы «Лявоніус Задумекус» (1931—32), «Скарбы жыцця» (1932—35, 1937?), «Кіпарысы» (апрацоўка запісаў 1928) разам з асобнымі раздзеламі «Камароўскай хронікі» раскрываюць трагізм становішча рэпрэсіраванага мастака, з’яўляюцца пачаткам эстэт. асваення бел. літ. тэмы ГУЛАГа. Гарэцкі — аўтар «Гісторыі беларускае літаратуры» (1920, факс. выд. 1992), «Хрэстаматыі беларускае літаратуры: ХІ век — 1905 г.» (1922), слоўнікаў «Невялічкі беларуска-маскоўскі слоўнік» (1919), «Практычны расійска-беларускі слоўнік» (1924, разам з М.Байковым), зб. «Народныя песні з мелодыямі» (1928, з А.Ягоравым) і інш. Пераклаў на бел. мову раман А.Фадзеева «Разгром», аповесці Ю.Лібядзінскага «Тыдзень», «Камісары», асобныя апавяданні М.Горкага («Зброднік», «Канавалаў», «Чалкаш»), а таксама артыкулы і дадаткі да 3-га тома Зб. тв. У.ІЛеніна (выд. 1929). Рукапісная спадчына Гарэцкага захоўваецца ў аддзеле рэдкай кнігі і рукапісаў Цэнтральнай навук. б-кі імя Я.Коласа Нац. АН Беларусі. Творы пісьменніка перакл. на рус., укр., балг., лат., літ., ням., польск. мовы. На радзіме пісьменніка створаны музей, пастаўлены помнікі ў Мінску, Вязьме, імем Гарэцкага названы вуліцы ў Мінску, Мсціславе, Горках. У 1997 створаны Міжнар. фонд братоў Гарэцкіх.
Тв.: Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1973; Зб. тв. Т. 1—4. Мн., 1984—1986; Творы. Мн., 1990.
Літ.: Максім Гарэцкі: Успаміны, артыкулы, дакументы. Мн., 1984; Адамовіч А. «Браму скарбаў сваіх адчыняю...» Мн., 1980; Бугаёў Дз. Максім Гарэцкі. Мн., 1968; Дасаева Т.М. Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага. Мн., 1993; Гарэцкі Р. Расстрэл Максіма Гарэцкага // ЛІМ. 1992. 9 і 16 кастр.; Першыя Гарэцкія чытанні: (Тэз. дакл. і паведамл.). Горкі, 1992; Гарэцкія чытанні: Тэз. дакл. і паведамл. Горкі, 1993; Гарэцкія чытанні: Матэрыялы дакл. і паведамл. Горкі, 1994, 1996. М.І.Мушынскі. с. 81
ГАРЭ́ЦКІ Пятро Ігнатавіч (26.6.1919, в. Максімільянаўцы Данецкай вобл., Украіна — 17.3.1997), украінскі паэт. Скончыў Ужгарадскі ун-т (1956). Друкуецца з 1937. Аўтар зб-каў вершаў «Дружба» (1948), «Мая любоў» (1957), «Вечнае цяпло» (1973), «Асеннія пракосы» (1979), «З дарог жыцця» (1982), «Зачараванне» (1986), у якіх паэтызаваў будні новай сав. рэчаіснасці, прыгажосць і шматграннасць роднай прыроды. Пераклаў на ўкр. мову асобныя творы Я.Купалы, Я.Коласа, А.Астрэйкі, П.Броўкі, А.Бялевіча, П.Глебкі, П.Прыходзькі, М.Танка і інш. На бел. мову творы Гарэцкага пераклалі Р.Барадулін, А.Вярцінскі, Х.Жычка, М.Калачынскі, У.Паўлаў, П.Прыходзька, А.Пысін, Ю.Свірка, Я.Семяжон і інш.
Тв.: Бел. пер. — З дняпроўскіх круч. Мн., 1969. В.А.Чабаненка. с. 81
ГАРЭ́ЦКІ Радзім Гаўрылавіч (н. 7.12.1928, Мінск), бел. геолаг, грамадскі дзеяч; заснавальнік бел. школы тэктаністаў. Акад. АН Беларусі (1977, чл.-кар. 1972), д-р геолага-мінералагічных н. (1969), праф. (1980). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Замежны чл. Расійскай АН (1994). Чл. Амер. геафіз. саюза (1993). Сын Г.І .Гарэцкага. Скончыў Маскоўскую акадэмію нафты і газу (1952). Працаваў у геал. ін-це АН СССР (Масква). З 1971 у Ін-це геал. навук АН Беларусі: заг. лабараторыі, у 1972—93 дырэктар, з 1995 ганаровы дырэктар. У 1992—97 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. З 1995 заг. кафедры БДУ. Навук. працы па тэктоніцы маладых і стараж. платформаў Еўразіі, геадынаміцы, стратыграфіі, палеагеаграфіі, геафізіцы, геалогіі нафтагазаносных басейнаў і інш. тэр. Казахстана, Сярэдняй Азіі, Беларусі, Прыбалтыкі, Зах. Еўропы. Адкрыў Базайскае радовішча газу ў Зах. Казахстане. Адзін са стваральнікаў тэктанічных картаў Еўразіі (1966), Беларусі (1976), міжнар. Паўд.-Зах. краю Усх.-Еўрап. платформы (1986). Прэзідэнт згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Старшыня Бел. геал. т-ва. Гал. рэдактар часопіса «Літасфера». Дзярж. прэмія СССР 1969. Дзярж. прэмія Беларусі 1978. Яго імем названы некалькі відаў выкапнёвых арганізмаў.
Тв.: Тектоника Туранской плиты. М., 1966 (у сааўт); Тектоника Евразии. М., 1966 (у сааўт.); Тектоника молодых платформ Евразии. М., 1972 (у сааўт.); Тектоника Белоруссии. Мн., 1976 (у сааўт ); Тектоника запада Восточно-Европейской платформы. Мн., 1990 (у сааўт.).
Літ.: Р.Г.Гарецкий: Биобиблиогр. указ. Мн., 1988. Т.В.Якубоўская. с. 82
ГАРЭ́ЦКІ Фадзей Антонавіч (5.5.1825, в. Дусяняты Віленскага пав., Літва — 31.1.1868), жывапісец. Вучыўся ў Вільні ў В.Ваньковіча, у Пецярбургскай АМ (1841—50) у К.Брулова. У 1843—47 дапамагаў Брулову ў выкананні размалёвак Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу (альфрэска). У 1848—49 і 1855 жыў на Віцебшчыне. У 1850—54 пенсіянер АМ за мяжой (Італія, Іспанія, Галандыя), выконваў копіі класічных карцін. Пасля 1856 жыў пераважна ў Парыжы, у 1867 прыязджаў у Вільню і Пецярбург. Аўтар карцін: «Унутраны перспектыўны від Лютэранскай царквы св. Пятра» (1842), «Сляпы жабрак з павадыром» (1843), «Споведзь маладой дзяўчыны ў ксяндза» (1845), «Хрыстос благаслаўляе дзяцей» (1848), «Перспектыўны від Альгамбры», «Пілігрымы», «Апошняе прычашчэнне» (усе 1850-я г.; за апошнія тры ў 1854 атрымаў званне акадэміка), партрэтаў Л.Гарэцкага (1843), А.Міцкевіча (1847), адваката Палаўскага (1848), архіепіскапа Дмахоўскага (канец 1840-х г.), П.Клота (1850), аўтапартрэта і інш. с. 82
ГАСДРУБА́Л (Hasdrubal; ? — 221 ла н.э.), карфагенскі палкаводзец. Узначальваў дэмакр. групоўку. Зяць Гамількара Баркі, у 237 суправаджаў яго ў ісп. паходзе, з 229 узначальваў карфагенскія войскі ў Іспаніі. Заснаваў г. Новы Карфаген (сучасны г. Картахена, Іспанія). Ажаніўшыся з іберыйскай прынцэсай, яшчэ больш узмацніў уплыў карфагенян у Іспаніі. У 226 падпісаў з рымлянамі дагавор, паводле якога р. Ібер (Эбра) стала мяжой карфагенскіх уладанняў у Іспаніі. Забіты кельцкім рабом. с. 82
ГАСДРУБА́Л Hasdrubal; ?—24.6.207 да н.э.), карфагенскі палкаводзец. Сын Гамількара Баркі, брат Ганібала. У час 2-й Пунічнай вайны (218—201 да н.э.) камандаваў карфагенскімі сіламі ў Іспаніі, атрымаў шэраг перамог над рымлянамі. У 207 да н.э. павёў войскі на дапамогу Ганібалу ў Італію, загінуў у бітве на р. Метаўр (Метаўра). с. 82
ГАСЕ́К (Gossec) Франсуа Жазеф (17.1.1734, Верньі, прав. Эно, Бельгія — 16.2.1829), французскі кампазітар, педагог, муз. дзеяч; заснавальнік франц. сімфоніі. Чл. Ін-та Францыі (1795). Вучыўся ў пеўчай школе кафедральнага сабора ў Антверпене. З 1751 у Парыжы. Стварыў там муз. т-вы «Канцэрты аматараў», «Духоўныя канцэрты», кіраваў хорам у т-ры «Парыжская опера», арганізаваў Каралеўскую школу спеваў і дэкламацыі, на базе якой у 1795 адкрыта кансерваторыя (яе праф. і інспектар). У сваіх сімфоніях самабытна пераўтварыў дасягненні «мангеймскай школы». Узбагаціў камерна-інстр. жанр, пісаў камічныя оперы (каля 20), муз. трагедыі, балеты, араторыі, месы і інш. У час Франц. рэвалюцыі 1789—95 арганізатар і дырыжор масавых рэв. свят, пачынальнік манум. вак.-аркестравага стылю і новых муз. жанраў: рэв. масавай песні, музыкі гераічных і жалобных шэсцяў, буйных кантатна-аратарыяльных твораў для выканання на вольным паветры.
Літ.: Радиге А. Французские музыканты эпохи Великой французской революции: Пер. с фр. М., 1934. с. 82
ГАСЕ́НДЗІ (Gassendi) П’ер (22.1.1592, Шантэрсье, каля г. Дзінь, Францыя — 24.10.1655), французскі філосаф. Займаўся таксама астр. і матэм. даследаваннямі. Святар, праф. тэалогіі ў Дзіне (з 1613), філасофіі ў каледжы Экс-ан-Праванса (1616—23), матэматыкі ў Каралеўскім каледжы ў Парыжы (з 1645). Крытыкаваў схаластычны псеўдаарыстацелізм і вучэнне Р.Дэкарта аб прыроджаных ідэях. Адрадзіў атамістычныя ўяўленні, адстойваў ідэю матэрыяльнага адзінства свету і прынцыпы матэрыяльнага сенсуалізму ў гнасеалогіі. Лічыў, што творцам атамаў з’яўляецца Бог, а ісціна дасягаецца не толькі шляхам доказаў, заснаваных на вопыце і розуме, але і праз адкрыццё, заснаванае на боскім аўтарытэце. Этычныя погляды Гасендзі скіраваны супраць аскетычнай царк. маралі і ў многім развіваюць традыцыю Эпікура. У.К.Лукашэвіч. с. 82
ГА́СЕР (Gasser) Герберт Спенсер (5.7.1888, г. Платвіл, ЗША — 11.5.1963), амерыканскі фізіёлаг. Чл. Нацыянальнай АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Праф. фармакалогіі (1921) і фізіялогіі (1931). Скончыў Вісконсінскі ун-т (1910) і ун-т Дж.Хопкінса ў Балтымары (1915). Вучань Дж.Эрлангера. З 1915 ва ун-це Дж.Вашынгтона ў Сент-Луісе, з 1931 у Корнелскім ун-це (штат Нью-Йорк). З 1935 дырэктар, з 1953 ганаровы дырэктар Ракфелераўскага ін-та мед. даследаванняў у Нью-Йорку. Даследаваў біяэлектрычныя патэнцыялы з дапамогай электроннага асцылографа. Навук. працы па электрафізіялогіі нерв. валокнаў і нерв. клетак. Ганаровы чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Нобелеўская прэмія 1944 (разам з Эрлангерам). с. 82
ГАСЕ́ЎСКІЯ , Гансеўскія, Корвін-Гасеўскія, польскія ваен. і дзярж. дзеячы герба «Слепаўрон». Паходзяць з маёнтка Госі ў Мазовіі. У канцы 16 ст. прадстаўнікі роду перасяліліся ў ВКЛ. Мелі маёнткі ў Ашмянскім, Смаленскім, Мсціслаўскім пав., на Падляшшы і ў Ломжынскай зямлі (Польшча).
Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду:
Аляксандр (каля 1575—1639), сын Яна. Рэгент дзярж. канцылярыі пры канцлеры ВКЛ Л.Сапегу (1596), рэферэндарый ВКЛ (з 1610), вял. пісар ВКЛ (з 1615), ваявода смаленскі (з 1625), староста маркаўскі, пунскі, купіскі, веліжскі. У 1599 і 1600 пасол у Маскве. У 1606 пасол да Лжэдзмітрыя І, схоплены ў час падзення апошняга ў Маскве, вызвалены ў 1608. Разам з Сапегам быў натхняльнікам інтэрвенцыі ў Маскву, удзельнік аблогі Смаленска ў 1610. У 1611—13 зноў у Маскве з войскамі Рэчы Паспалітай. У 1617—18 удзельнічаў у 2-м паходзе каралевіча Уладзіслава на Маскву, у 1621—22 у вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй. Заснаваў езуіцкія калегіумы ў Смаленску і Віцебску.
Крыштоф (?—1643), старэйшы сын Аляксандра. Пераемнік бацькі на пасадах вял. пісара ВКЛ (1625), старосты веліжскага (1627), ваяводы смаленскага (1639). У 1639—40 узначальваў пасольства ў Парыж.
Вінцэнт Аляксандр (каля 1620— 62), малодшы сын Аляксандра. Стольнік ВКЛ (1646), крайчы (1648), ген. артылерыі (1651), падскарбі земскі і пісар (1652), гетман польны (1654). Пераемнік бацькі на пасадах старосты маркаўскага і пунскага, брата Крыштофа на пасадзе старосты веліжскага; староста ашмянскі, ладзейскі, пашырвінцкі, адміністратар Алыцкай і Магілёўскай эканомій. У час нар.-вызв. вайны 1648—51 удзельнічаў у баях супраць паўстанцаў на Пд Беларусі. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 вёў ваен. дзеянні супраць рус. войск у няўдалых кампаніях 1654 і 1655. У 1656 перамог войска шведаў і Б.Радзівіла ў бітве пад Просткамі. У 1657—58 вёў кампаніі супраць шведскіх і рус. войск, трапіў у рус. палон, вызвалены за некалькі месяцаў да смерці.
Багуслаў (1660?—1744), сын Вінцэнта Аляксандра. З 1722 біскуп-суфраган беларускі, з 1724 біскуп смаленскі. В.Л.Насевіч. с. 82
ГА́СКЕЛ (Gaskell) Элізабет (29.9.1810, Лондан — 12.11.1865), англійская пісьменніца. Вядомасць прынёс раман пра жыццё англ. рабочых «Мэры Бартан» (1848), рэаліст. накіраванасць якога змякчалася пропаведдзю хрысц. ўсёдаравання і надзеяй на магчымасць класавага прымірэння. У 1853 апубл. раманы «Крэнфард» і «Рут». Рэаліст. раман «Поўнач і Поўдзень» (1855) пазначаны духам кампрамісу, узмацненнем рэліг. і сентыментальных тэндэнцый. Аўтар біяграфіі сваёй сяброўкі — «Жыццё Шарлоты Бронтэ» (т. 1—2, 1857), раманаў «Паклоннікі Сільвіі» (1863), «Жонкі і дочкі» (1866, незавершаны) і інш.
Літ.: Ремизов Б.Б. Элизабет Гаскелл. Киев. 1974. Н.М.Саркісава. с. 83
ГАСКО́НЬ (Gascogne), гістарычная вобласць на ПдЗ Францыі, якая была заселена ў 6 ст. баскамі. З 602 Гасконь — герцагства, у 1036 далучана да Аквітаніі. У 1154—1453 належала англ. каралям, пасля Стогадовай вайны 1337—1453 адышла да Францыі. У 17—18 ст. разам з тэр. Гіень утварыла губернатарства Гіень і Гасконь (перастала існаваць у 1790 пасля падзелу Францыі на дэпартаменты). На тэр. Гасконі размешчаны дэпартаменты Жэр, Ланды, Верхнія Пірэнеі, часткова — Жыронда, Верхняя Гарона, Ло і Гарона, Тарн і Гарона, Ар’еж. с. 83
ГА́СМАН (Gassman) Віторыо (н. 1.9 1922, г. Генуя, Італія), італьянскі акцёр, рэжысёр. Скончыў Нац. акадэмію драм. мастацтва ў Рыме (1943). Працаваў у т-рах Рыма, Мілана. У 1948—49 у трупе пад кіраўніцтвам Л.Вісконці. У 1950 стварыў (з Т.Сальвіні) трупу — Нац. т-р [з 1952 т-р італьян. мастацтва, у 1959 — Італьян. нар. т-р (Рым)]. Гасман — мнагапланавы, рознабаковы акцёр са своеасаблівым «адмоўным» абаяннем, яркім тэмпераментам, іроніяй. Сярод роляў: Праметэй («Праметэй» Эсхіла), Эдып («Цар Эдып» Сафокла), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра). З 1949 працуе як рэжысёр. Сярод пастановак: «Атэла», «Рамэо і Джульета» Шэкспіра, «Гулец» У.Беці. З 1947 здымаецца ў кіно: «Горкі рыс», «Вайна і мір», «Абгон», «Пачвары», «Тэраса», «Пустыня Тартары», «Вяселле», «Пах жанчыны» і інш. с. 83
ГАСПАДА́Р , 1) уласнік, уладальнік чаго-небудзь. 2) У ВКЛ у 15—17 ст. тытул вялікага князя, а таксама іншаземных манархаў, вышэйшых духоўных асоб. с. 83
ГАСПАДАРО́Ў Піліп Паўлавіч (1865, в. Забаб’е Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 9.7.1938), рускі і бел. нар. казачнік. У 1905 за ўдзел у сял. выступленні на Магілёўшчыне сасланы пажыццёва ў Алонецкую губ. (в. Шуя). Пасля вызвалення з-пад нагляду паліцыі ў 1907 перасяліўся ў Петразаводск. Працаваў кавалём на Аляксандраўскім з-дзе. Казачны рэпертуар засвоіў у дзяцінстве ад аднавяскоўца, прыгоннага селяніна К.К.Шаўцова. У 1937—38 ад яго фалькларыст М.У.Новікаў запісаў 106 казак, прыказкі, загадкі. Традыц. для бел. казачнага эпасу антыпамешчыцкая, антырэліг. і антыклерыкальная накіраванасць характэрна і для казак Гаспадарова («Салдацкія сыны», «Пра дурнога Амелю», «Пра залатое яечка», «Поп і работнік», «Каваль і поп», «Праўда пра святога Феадосія»). На аснове традыц. сюжэтаў стварыў казкі на сав. тэматыку («Як мужык і рабочы праўду шукалі», «Чырвоныя арляняты», «Як Мар’я з Іванам зраўняліся»). Казкі Гаспадарова вылучаюцца шырокім выкарыстаннем сродкаў традыц. фальклорнай паэтыкі, трапных прыказак, загадак, майстэрствам дыялогаў. Чарадзейныя казкі Гаспадарова паводле стылю блізкія да яго быт. казак. Казка Гаспадарова «Салдацкія сыны» ў перакладзе на ням. мову Г.І.Грыма ўвайшла ў складзены Л.Р.Барагам зб. «Беларускія народныя казкі» (Берлін, 1966, 10-е выд. 1980).
Тв.: Сказки Ф.П.Господарева. Петрозаводск, 1941; У кн.: Песни и сказки на Онежском заводе. Петрозаводск, 1937.
Літ.: Бараг Л. Беларуская казка. Мн., 1969. І.У.Саламевіч. с. 83
ГАСПАДА́РСКІ СУД , гл. Велікакняжацкі суд. с. 83
ГАСПАДА́РЧАЕ ПРА́ВА , сукупнасць прававых нормаў, якія вызначаюць парадак кіравання гасп. дзейнасцю, рэгулююць гасп. адносіны, што складваюцца паміж рознымі арг-цыямі і іх падраздзяленнямі, і накіраваны на забеспячэнне рацыянальнага і эфектыўнага гаспадарання. Нормы гаспадарчага права змешчаны ў актах гасп. заканадаўства, якое вызначае прынцыпы, формы і метады гаспадарання, прававое становішча суб’ектаў гаспадарання і органаў гасп. кіравання, сістэму гаспадарчых дагавораў і інш. абавязацельстваў, адказнасць у гасп. адносінах і інш. Асн. крыніцамі гаспадарчага права Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца яе Канстытуцыя, законы аб прадпрыемствах, кааперацыі, маёмасці, прадпрымальніцкай дзейнасці, аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці, банкаўскай справе, аб эканам. неплацежаздольнасці і банкруцтве, аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзярж. уласнасці, аб абароне правоў спажыўцоў і інш. У гаспадарчае права сумесна з агульнымі нормамі і правіламі выкарыстоўваюцца і нормы канкрэтнага характару (нормы-заданні, рэкамендацыі, ведамасныя інструкцыі і інш.), якія выдаюцца ўрадам і органамі гасп. кіравання, рашэнні гасп. судоў па канкрэтных спрэчках суб’ектаў гаспадарання і інш. Забеспячэнне іх выканання дасягаецца пэўнымі санкцыямі, якія прымяняюць у выпадках парушэння нормаў, а таксама мерамі матэрыяльнага заахвочвання і ў арганізац. парадку. Ю.Я.Савельеў. с. 83
ГАСПАДА́РЧЫ ДАГАВО́Р , пагадненне паміж прадпрыемствамі з вызначэннем іх правоў і абавязкаў у сферы гасп. дзейнасці. Да іх адносяцца дагаворы пастаўкі, падраду на капітальнае буд-ва, грузавой перавозкі, кантрактацыі с.-г. прадукцыі, арэнды, на выкананне навук., праектных і канструктарскіх работ, па аказанні паслуг і інш. У Рэспубліцы Беларусь гаспадарчы дагавор рэгулюецца шматлікімі нарматыўнымі актамі, у т.л. правіламі аб дагаворах падраду на капітальнае буд-ва, палажэннямі аб пастаўках, аб парадку заключэння і выканання дагавораў кантрактацыі с.-г. прадукцыі, трансп. статутамі і кодэксамі і інш. Гаспадарчы дагавор выкарыстоўваюць і як прававую форму арг-цыі ўнутрыгасп. дзейнасці (пагадненне аб арэндзе, падрадзе, у т.л. брыгадным). с. 83
ГАСПАДА́РЧЫ ПРАЦЭСУА́ЛЬНЫ КО́ДЭКС Рэспублікі Беларусь, адзіны сістэматызаваны заканадаўчы акт, які рэгулюе адносіны, звязаныя з парадкам вырашэння гасп. спрэчак на тэр. краіны. Прыняты Вярх. Саветам Беларусі 5.6.1991, уведзены ў дзеянне з 1.7.1991. Складаецца з 12 раздзелаў і 108 артыкулаў. Вызначае падведамнасць і падсуднасць гасп. спрэчак, рэгламентуе правы і абавязкі іх удзельнікаў, працэсуальныя пытанні — суд. разгляду спраў, парадак перагляду рашэнняў гасп. суда і інш. с. 83
ГАСПАДА́РЧЫ РАЗЛІ́К , метад кіравання дзярж. прадпрыемствамі, засн. на ўліку выдаткаў вытв-сці, устанаўленні планавай даходнасці прадпрыемства; сістэма забеспячэння бясстратнай, прыбытковай работы вытв. звён гаспадаркі і іх адказнасці за сваю дзейнасць. Пры гаспадарчым разліку ўсе формы грамадскай уласнасці дазваляюць узгадняць існуючыя ў адзінстве супярэчлівыя інтарэсы асобных людзей і калектываў, дасягаць сац. справядлівасці. Гаспадарчы разлік як спецыфічная эканам. катэгорыя адлюстроўвае таварна-грашовыя сувязі паміж гасп.-разліковымі звёнамі, унутры іх, паміж імі і грамадствам. Гэта сувязі планамернай арганізацыі, уліку і кантролю за вытв-сцю і размеркаваннем сукупнага грамадскага прадукту, якія вызначаюць долю кожнага чалавека, вытв. калектыву або арг-цыі працоўных у яго стварэнні і размеркаванні. Дазваляюць улічыць і па магчымасці задаволіць інтарэсы асобы, калектыву і грамадства, уздзейнічаць на іх, кіраваць імі. Гаспадарчы разлік як метад гаспадарання характарызуюць прынцыпы самаакупнасці, самафінансавання, самакіравання, стымулявання, грашовага кантролю. Укараненне гэтых прынцыпаў у комплексе ёсць поўны гаспадарчы разлік. Гал. звяном гаспадарчага разліку з’яўляюцца вытв. прадпрыемствы (аб’яднанні), таваравытворцы, дзейнасць якіх падпарадкавана механізму рыначных адносін. Імі ахоплены як знешнія (гаспадарчы разлік прадпрыемстваў), так і ўнутрывытв. (унутрыгасп. гаспадарчы разлік) сувязі прадпрыемстваў. Практыка выкарыстання прынцыпаў гаспадарчага рзліку пашыраецца і ў невытв. сферы. На аснове гаспадарчага разліку прадпрыемстваў ажыццяўляецца пераход на самакіраванне, самаакупнасць і самафінансаванне. с. 84
ГАСПАДА́РЧЫЯ СУДЫ́ Рэспублікі Беларусь, судовыя органы, якія ў межах сваёй кампетэнцыі вырашаюць спрэчкі, што ўзнікаюць пры заключэнні і выкананні гаспадарчых дагавораў паміж прадпрыемствамі, установамі і арг-цыямі незалежна ад формаў уласнасці і падпарадкавання. Утвораны ў 1991. Арганізацыя і парадак дзейнасці вызначаюцца законам аб гасп. судзе ад 5.6.1991 і Гаспадарчым працэсуальным кодэксам. Сістэма гаспадарчых судоў складаецца з Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь і гаспадарчыя суды абласцей. Гаспадарчыя суды абласцей вырашаюць усе гасп. спрэчкі, акрамя спрэчак, якія разглядае Вышэйшы гасп. суд. Спрэчкі разглядаюцца суддзёй аднаасобна, па складаных справах старшыня суда мае права ўвесці ў склад суда яшчэ двух суддзяў. Рашэнне гаспадарчага суда па спрэчцы набывае законную сілу адразу ж пасля яго вынясення. Выкананне рашэння гаспадарчага суда праводзіцца на падставе загаду, які выдаецца гаспадарчым судом і з’яўляецца выканаўчым дакументам. с. 84
«ГАСПАДАРЫ́» («Гаспадары, для Вас пішам гэта апавяданне...»), бел. ананімная брашура. Выйшла нелегальна асобным выданнем без тытульнага ліста. Надрукавана лацінкаю. Налічвае 8 стар. празаічнага тэксту. Мяркуецца, што твор надрукаваны ў Кракаве. Прысвечана падзеям, што разгарнуліся 9.11.1893, калі царскія ўлады закрывалі касцёл у мяст. Крожы (Кражай) у Літве. Сяляне аказалі супраціўленне, іх схапілі і судзілі ў Віленскай суд. палаце. Багацце лексікі, трапныя фразеалагізмы, жывая гутарковая мова даюць падставу прыпісаць гэта выданне Ф.Багушэвічу. Брашура зберагаецца ў Цэнтр. б-цы АН Літвы. С.Х.Александровіч. с. 84
ГАСПАРА́Н (Хачатран) Гаар Мікаэлаўна (н. 14.12.1924, Каір), армянская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар. арт. СССР (1956). Герой Сац. Працы (1984). Муз. адукацыю атрымала ў Каіры. З 1948 у Арменіі, з 1949 салістка Арм. т-ра оперы і балета. З 1965 выкладае ў Ерэванскай кансерваторыі (праф. з 1977). Голас вял. дыяпазону, удумлівая, тонкая трактоўка маст. вобразаў спалучаюцца ў яе з віртуознай каларатурнай тэхнікай. Сярод партый у операх арм. кампазітараў: Ануш, Шушан («Ануш», «Давід-Бек» А.Тыграняна), Гаар («Гераіня» А.Сцепаняна; Дзярж. прэмія СССР 1951), Алімпія («Аршак ІІ» Т.Чухаджана), у класічных — Лакмэ («Лакмэ» Л.Дэліба), Віялета, Дэздэмона, Джыльда («Травіята», «Атэла», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Вядомая як камерная спявачка. Дзярж. прэмія Арменіі 1964. с. 84
ГАСПІТАЛІ́ЗМ , сіндром паталогіі дзіцячага псіхічнага і асобаснага развіцця, як вынік аддзялення дзіцяці ад маці і яго ранняй інстытуалізацыі. У дзіцячым узросце гаспіталізм накладвае негатыўны адбітак на ўсе сферы яго фарміравання як асобы, тармозіць інтэлектуальнае і эмацыянальнае развіццё, разбурае фіз. стан і г.д. Агульныя прыкметы гаспіталізму: страта ў вазе, вяласць, апатычнасць, павышаная санлівасць, мышачны гіпатонус, адыход ад кантактаў з людзьмі (адсутнасць зрокавага сачэння, паваротаў «на голас», «гулення» ў адказ на ласку дарослага), слабы плач і г.д. У крайніх формах гаспіталізму можа прывесці да сур’ёзных душэўных захворванняў (дзіцячы маразм і інш.), хранічнага інфіцыравання, а часам да смерці. с. 84
ГАСПО́ДЗЬ , гл. ў арт. Бог. с. 84
ГАСТАРБА́ЙТАР (ад ням. Gastarbeiter рабочы-імігрант), замежны рабочы, які прыцягваецца на працу прамыслова развітымі краінамі, пераважна са слабаразвітых краін. с. 84
ГАСТР..., ГАСТРА... [ад грэч. gastēr (gastros) страўнік), першая састаўная частка складаных слоў, што абазначае: які адносіцца да страўніка, да працэсу стрававання, напр., гастраскапія, гастрыт. с. 84
ГАСТРАНО́МІЯ (ад гастра... + грэч. nomos закон), 1) агульная назва харч. прадуктаў высакаякаснага прыгатавання, пераважна закусачных. 2) Разуменне далікатнасці кулінарнага майстэрства, вытанчанасць, далікатны густ у ежы. с. 84
ГАСТРАПО́ДЫ , гл. Бруханогія малюскі. с. 84
ГАСТРАПТО́З (ад гастра... + птоз), апушчэнне страўніка ніжэй за нармальнае яго месцазнаходжанне. Адрозніваюць гастраптоз канстытуцыянальны (ад нараджэння, або прыроджаны) і набыты. Прычынай канстытуцыянальнага бывае слабае развіццё падтрымліваючага звязачнага і мышачнага апарата страўніка, набытага — яго аслабленне ці расцяжэнне пры працяглых цяжкіх фіз. нагрузках, рэзкім схудненні арганізма, паўторных цяжарнасцях. Выяўляецца непастаянным адчуваннем цяжару пад лыжачкай у верт. становішчы, уздуццямі жывата, адрыжкамі. Зрэдку ўзнікае неабходнасць хірург. лячэння. с. 84
ГАСТРАСКАПІ́Я (ад гастра... + ...скапія), метад даследавання ўнутр. паверхні страўніка пры дапамозе спец. прыбора — гастраскопа; разнавіднасць эндаскапіі. Гастраскоп — гібкая трубка, унутры якой — аптычная сістэма са шматлікіх кароткафокусных лінзаў і эл. лямпачка. Гастраскапію робяць для дыягностыкі хвароб страўніка (пухліны, язвы, гастрыты), кантролю за дынамікай працэсу, дэталёвага вывучэння слізістай абалонкі. Пры гастраскапіі магчымы дадатковыя маніпуляцыі: дыягнастычныя (біяпсія слізістай абалонкі з гісталагічным і гістахім. даследаваннем, фатаграфаванне ўнутр. паверхні страўніка) і лек. (выцягванне іншародных цел, выдаленне ці дыятэрмакаагуляцыя пухлін, паліпаў, спыненне крывацёку, у т.л. з дапамогай лазера, увядзенне ў страўнік лек. прэпаратаў і інш.). с. 84
ГАСТРАТРЫ́ХІ (Gastrotricha), клас чарвей тыпу круглых, або першаснаполасцевых. 2 атр., каля 200 відаў. Жывуць у морах і прэснаводных вадаёмах на дне або на лісці паглыбленых раслін, у балотным імху — сфагнуме. На Беларусі каля 50 відаў.
Цела даўж. 0,05—1,5 мм, пляскатае, чэрвепадобнае, часта бутэлькападобнае, укрытае тонкай эластычнай кутыкулай з шчацінкамі. На бруху 2 падоўжаныя паласы раснічак, з дапамогай якіх гастратрыхі хутка плаваюць. Ёсць органы хім. пачуцця, выдзяляльная сістэма (протанефрыдыі). Гермафрадыты або партэнагенетычныя самкі. Кормяцца аднаклетачнымі водарасцямі і мікраарганізмамі. с. 84
ГАСТРАФІЛЁЗЫ , інвазійная хвароба няпарнакапытных жывёл, пры якой пашкоджваецца стрававальны шлях. Выклікаецца лічынкамі аваднёў з роду Gastrophilus. Пашыраны ўсюды. На Беларусі адзначаюцца ў коней. Развіваюцца авадні па тыпе поўнага ператварэння, на працягу года маюць адну генерацыю.
Жывёлы заражаюцца летам, пераважна на пашы. У яйцах, якія самкі аваднёў адкладваюць у поўсць жывёл, фарміруюцца лічынкі і пранікаюць у слізістую рота, дзе растуць і ліняюць, пасля чаго прымацоўваюцца ў страўнікава-кішачным тракце і паразітуюць 8—9 месяцаў. У хворых жывёл парушаецца страваванне, зніжаецца ўкормленасць і працаздольнасць; пры значнай інвазіі жывёла гіне. с. 84
ГАСТРАЭНТЭРАКАЛІ́Т (ад гастра... + энтэракаліт), вострае або хранічнае запаленне страўнікава-кішачнага тракту жывёл і чалавека. Бывае вынікам харчовых таксікаінфекцый, дзеяння інш. інфекц. і алергічных фактараў, атручэнняў (лек., цяжкімі металамі, моцнымі кіслотамі і шчолачамі, алкагольных), функцыян. недастатковасці органаў стрававання, парушэння абмену рэчываў. Спрыяюць узнікненню гастраэнтэракаліту ахілія, авітамінозы, анемія. У жывёл асн. прычына першаснага гастраэнтэракаліту — ужыванне недабраякасных кармоў, іх забруджанасць раздражняльнымі хім. рэчывамі і расліннымі ядамі. Сімптомы гастраэнтэракаліту залежаць ад пераважнай лакалізацыі запаленчага працэсу ў страўніку (гастрыт), тонкім (энтэрыт) або тоўстым (каліт) кішэчніку: могуць уключаць адрыжкі, пякотку, болі пад лыжачкай і ў жываце, ірвоту з паносам, уздуцці жывата і інш. У цяжкіх выпадках вострага гастраэнтэракаліту адзначаюцца стамляльнасць, павышэнне тэмпературы, сардэчна-сасудзістыя расстройствы, магчымы пераход хваробы ў хранічную форму з рэцыдывамі і абвастрэннямі. Лячэнне: ліквідацыя першапрычын, медыкаментознае, дыетатэрапія, пры неабходнасці — прамыванні страўніка і інш. с. 85
ГАСТРАЭНТЭРАЛО́ГІЯ (ад гастра... + энтэра... + ...логія), раздзел медыцыны, які вывучае прычыны, механізмы і клінічныя формы захворванняў органаў стрававальнай сістэмы пераважна неінфекц. паходжання, распрацоўвае метады дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі гэтых захворванняў. Найб. актыўна вывучаюцца хранічны гастрыт, язвавая хвароба страўніка і дванаццаціперснай кішкі, гепатыты, цырозы печані, халецыстыт, жоўцекамянёвая хвароба, панкрэатыт, каліты і інш. хваробы органаў стрававання.
Гастраэнтэралогія як навука сфарміравалася ў 1-й пал. 19 ст. з узнікненнем сістэматычных апісанняў хвароб органаў стрававання. Навук. асновы расійскай гастраэнтэралогіі заклалі С.П.Боткін, А.А.Астравумаў, Р.А.Захар’ін, І.П.Паўлаў, А.М.Угалёў, У.Х.Васіленка. На Беларусі развіццю гастраэнтэралогіі спрыялі працы І.І.Ганчарыка, І.Н.Бранаўца, М.Я.Фёдарава, Ю.Х.Марахоўскага і інш. Даследаванні ў галіне гастраэнтэралогіі праводзяцца ў Рэспубліканскім навук. цэнтры (Мінск). Створана рэсп. асацыяцыя гастраэнтэролагаў. М.Ф.Сарока. с. 85
ГАСТРАЭНТЭРЫ́Т (ад гастра... + энтэрыт), вострае або хранічнае захворванне страўнікава-кішачнага тракту жывёл і чалавека, пры якім запаленчы працэс ахоплівае страўнік і тонкі кішэчнік. Прычыны ўзнікнення, прыкметы і лячэнне гастраэнтэрыту ў асноўным тыя, што пры гастрыце і энтэрыце. Звычайна гастраэнтэрыту спадарожнічае запаленне тоўстага кішэчніка, пасля ўзнікае гастраэнтэракаліт. Лячэнне залежыць ад лакалізацыі запаленчага працэсу (на страўніку ці тонкім кішэчніку). с. 85
ГАСТРО́ЛЬ (ням. Gastrolle ад Gast госць + Rolle роля), выступленне артыста (калектыву) па-за месцам яго пастаяннай дзейнасці — у інш. раёне, горадзе, краіне. З 18 ст. і асабліва з 2-й пал. 19 ст. гастрольнай дзейнасцю займаліся буйнейшыя акцёры — С.Бернар, Э.Дузе, Т.Сальвіні, П.Арленеў, В.Камісаржэўская, Э.Каруза, А.Паці, Ф.Шаляпін і інш. На Беларусі пашыраны з канца 18 ст., калі ў гарадах, мястэчках выступалі польскія гастрольныя трупы і асобныя акцёры, у 19—20 ст. — рус. і ўкраінскія. Гастрольную дзейнасць вяла Першая бел. трупа І.Буйніцкага. Гастраліруюць усе прафесійныя трупы. Атрымала развіццё такая форма гастролі, як выязныя спектаклі т-раў. Своеасаблівая форма гастролі — выступленні тэатр. калектываў на дэкадах, аглядах, фестывалях. с. 85
ГА́СТРУЛА (позналац. gastrula ад грэч. gastēr страўнік), зародак шматклетачнага жывёльнага арганізма ў перыяд гаструляцыі; адна са стадый зародкавага развіцця. Упершыню апісаў А.А.Кавалеўскі ў 1865 пад назвай «кішэчная лічынка». Вылучаюць этапы ранняй (пасля бластулы), сярэдняй і позняй гаструлы. На апошнім этапе гаструла складаецца з двух слаёў клетак — вонкавага (першасная эктадэрма) і ўнутранага (першасная энтадэрма); у большасці жывёл да іх далучаецца трэці слой (мезадэрма). Унутраная поласць гаструлы (гастрацэль) трансфармуецца ў поласць кішэчніка, злучаецца з вонкавым асяроддзем праз бластапор — адтуліну першаснага рота. с. 85
ГАСТРУЛЯ́ЦЫЯ , стадыя зародкавага развіцця жывёльных арганізмаў, калі адбываецца пераўтварэнне аднаслойнай бластулы ў мнагаслойную гаструлу. Настае пасля заключнай фазы драбнення аплодненага яйца (бластуляцыі) і папярэднічае інтэнсіўнаму зародкаваму арганагенезу. У працэсе гаструляцыі дэтэрмінацыя і дыферэнцыроўка бластамераў прыводзяць да ўтварэння двух-, а потым трохслойнай сценкі зародка. Залежна ад тыпу яйцаклеткі, спосабу драбнення і віду бластулы гаструляцыя адбываецца шляхам інвагінацыі (выгінанне вегетатыўнага полюса бластулы ўнутр), эпібаліі (нарастанне анімальнай часткі бластулы на вегетатыўную), іміграцыі (высяленне клетак бластадэрмы ў поласць бластулы), дэламінацыі (расшчапленне бластадэрмы на 2 слоі). Трэці зародкавы лісток (мезадэрма) утвараецца з бакавых губ першаснай ротавай адтуліны ці іх аналагаў. У большасці жывёл працэс гаструляцыі камбінаваны; у хордавых у выніку яго фарміруецца восевы комплекс зачаткаў хорды, нерв. і кішачнай трубак. с. 85
ГАСТРЫ́Н , гармон, які выпрацоўваюць клеткі слізістай абалонкі піларычнай часткі і дна страўніка. Знойдзены ў кішэчніку, а таксама гіпофізе шэрагу жывёл. Па хім. прыродзе — поліпептыд з 17 амінакіслотных астаткаў. Малекулярная маса каля 2200. Існуе ў дэсульфаванай (Г.І) і сульфаванай (Г.ІІ) формах. Удзельнічае ў рэгуляцыі функцый стрававальных органаў, стымулюе сакрэцыю салянай к-ты ў страўніку, павялічвае сакрэцыю страўнікавага і панкрэатычнага сокаў, жоўцевыдзяленне, змяняе тонус і рухальную актыўнасць страўніка і кішэчніка. Пры павелічэнні ўзроўню салянай к-ты ў страўніку (да рН 3) выдзяленне гастрыну тармозіцца. Атрыманы хім. сінтэзам. с. 85
ГАСТРЫ́Т (ад гастр... + ...іт), вострае або хранічнае запаленчае захворванне слізістай абалонкі страўніка жывёл і чалавека. Узнікае пры працяглых парушэннях рэжыму харчавання (кармлення), пераяданнях, прафес. шкоднасцях, злоўжываннях алкаголем і нікацінам, празмерным ужыванні грубай, тлустай, вострай, вельмі халоднай ці гарачай ежы, харч. і лек. (у жывёл — кармавых) атручэннях, інш. інтаксікацыях і інфекцыях, функцыян. парушэннях і перанапружаннях нерв. сістэмы і інш. Адрозніваюць гастрыт востры і хранічны, ачаговы і дыфузны, з паніжанай ці павышанай кіслотнасцю, гіпертрафічны і атрафічны, эразіўны і паліпозны. Пры вострым гастрыце магчымы пераход запалення на тонкі і тоўсты кішэчнік з узнікненнем адпаведна гастраэнтэрыту і гастраэнтэракаліту. Нярэдка пасля гаструту ўзнікае язвавая хвароба страўніка або 12-перснай кішкі. У розных суадносінах пры гастрыце (залежна ад формы) могуць спалучацца сімптомы: пякота і цяжар у падлыжачнай вобласці, моташнасць, ірвоты, адрыжкі, галаўны боль і інш. Лячэнне: ліквідацыя першапрычыны, медыкаментознае, курортнае, дыетатэрапія. с. 85
ГА́СТЫНГС , Хейстынгс (Hastings), горад на ПдУ Вялікабрытаніі, на беразе праліва Па-дэ-Кале. Каля 100 тыс. ж. (1994). У раёне Гастынгса 14.10.1066 войскі герцага Нармандыі Вільгельма нанеслі паражэнне англа-саксонскім войскам караля Гаральда, які загінуў у бітве, і Вільгельм стаў англ. каралём (Вільгельм І Заваёўнік). Месца правядзення штогадовых міжнар. шахматных турніраў (з 1920). Прыморскі кліматычны курорт. Вял. пясчаны пляж, мяккі марскі клімат забяспечваюць умовы эфектыўнага кліматалячэння нерв., сардэчна-сасудзістых, лёгачных і інш. хвароб. с. 85
ГАСТЭ́ЛА Мікалай Францавіч (6.5.1907, Масква — 26.6.1941), Герой Сав. Саюза (1941). Беларус. Скончыў Луганскую ваен. школу лётчыкаў (1933). У Чырв. Арміі з 1932. Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол у 1939, сав.-фінл. вайны 1939—40. У пач. Вял. Айч. вайны капітан Гастэла камандаваў эскадрылляй, удзельнічаў у бамбардзіроўцы танк. і механіз. калон праціўніка. 26 чэрв. ў час бамбардзіроўкі варожай танк. калоны на дарозе Маладзечна—Радашковічы з членамі экіпажа А.А.Бурдзенюком, А.А.Калініным, Р.М.Скарабагатавым накіраваў ахоплены полымем самалёт на скопішча варожых танкаў, аўтамашын і бензацыстэрнаў. На месцы подзвігу, на шашы Мінск—Вільнюс, помнік-мемарыял экіпажу, у г.п. Радашковічы, у г. Мураме, Сухумі, на радзіме бацькі Гастэлы (Карэліцкі р-н), на тэр. Варашылаўградскага вышэйшага авіяц. вучылішча штурманаў яму пастаўлены помнікі. с. 86
ГАСТЭРАМІЦЭ́ТЫ (Gasteromycetes), група парадкаў базідыяльных грыбоў. 11 парадкаў, 23 сям., 145 родаў, больш за 1000 відаў. Пашыраны амаль усюды, пераважна ў цёплых і ўмерана цёплых засушлівых раёнах (стэпах, паўпустынях і пустынях), ёсць трапічныя роды і віды, таксама касмапаліты. На Беларусі 5 парадкаў — нідулярыяльныя, дажджавіковыя, гіменагастраялныя, склерадэрматальныя, фаляльныя, 23 роды (найб. вядомыя вясёлка, галавач, гняздоўка, дажджавік, порхаўка, зорачнік, тыгельчык несапраўдны дажджавік, міцэнаструм, гіменагастэр, каранёвец, кілішак, лангерманія), каля 60 відаў. У асноўным глебавыя сапратрофы і ксілатрофы, некаторыя мікарызаўтваральнікі, ёсць каранёвыя паразіты. Растуць у лясах на глебе і подсціле, рэштках драўніны, на лугах і палях. Пладовыя целы з’яўляюцца летам і восенню.
Характэрныя прыкметы гастэраміцэтаў — замкнёнасць пладовых цел да поўнага выспявання базідыяспор. Пладовыя целы сядзячыя або на ножцы, розныя па форме (шара-, клубне-, груша-, яйца-, кубачка-, зоркападобныя і інш.), памерах (дыям. 1—70 см), масе (да 12,5 кі). Бываюць наземныя, паўпадземныя, падземныя. Пладовыя целы ўкрыты адна-, двух- або шматслаёвай абалонкай (перыдыем). Мякаць (глеба) у маладым узросце белая або шараватая, рыхлая, у пераважнай большасці відаў з камерамі, у якіх развіваюцца базідыі з базідыяспорамі, потым парашкападобная, слізкая ад аліўкавага да карычневага колеру, зрэдку застаецца шчыльнай. Сярод гастэраміцэтаў — ядомыя (маладыя галавачы, дажджавікі і інш.), ядавітыя (несапраўдны дажджавік), лек. (вясёлка) грыбы. В.С.Гапіенка. с. 86
ГАСЦІЛО́ВІЧ Антон Іосіфавіч (7.11.1902, б. фальварак Пянькоўшчына, Ашмянскі р-н, Гродзенская вобл. — 23.11.1976), генерал-палкоўнік (1959), д-р ваен. н. (1957), праф. (1959). У Чырв. Арміі з 1919. Скончыў Ленінградскую пях. школу (1924), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1931), Генштаба (1937). У Вял. Айч. вайну нач. штаба, камандуючы 17-й арміяй Забайкальскага фронту, з ліст. 1943 камандзір корпуса, камандуючы арміяй на 1-м і 4-м Укр. франтах. Удзельнік Корсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыі 1944, баёў у Карпатах, вызвалення Польшчы, Чэхаславакіі. Да 1965 камандуючы арміяй, пам. камандуючага ваен. акругай, на выкладчыцкай рабоце ў Ваен. акадэміі Генштаба, кансультант акадэміі. с. 86
ГАСЦІ́НЕЦ , 1) тракт, бальшак, шаша, упарадкаваная вял. дарога. Звычайна меў шырокую праезную частку, абмежаваную канавамі і абсаджаную абапал дрэвамі, за канавамі — сцежкі для пешаходаў. Вядомы з часоў Кіеўскай Русі, звычайна пракладаліся праз густанаселеныя раёны. У 13—14 ст. на важнейшых дарогах была наладжана служба дастаўкі карэспандэнцыі — загадаў і распараджэнняў улад, пасылак; пазней яна склалася ў рэгулярную паштовую сувязь. Работы па ўпарадкаванні і будаўніцтве гасцінца лічыліся цяжкай феад. павіннасцю. Паштовыя гасцінцы мелі рэгулярную пасаж. сувязь. Уздоўж іх у 19 ст. на адлегласці 17—22 вёрст размяшчаліся станцыі з заезным домам для гасцей, стайняй для коней, карчмой, кузняй і інш. У наш час назва «гасцінец» ужываецца пераважна для старых грунтавых дарог. 2) Устарэлая назва памяшкання для праезджых, гасцініца, карчма. 3) Падарунак, звычайна ласунак, прывезены з кірмашу ці з дарогі. с. 86
ГАСЦІ́НІЦА , будынак са спецыялізаванымі памяшканнямі для часовага пражывання асоб, якія прыязджаюць у населены пункт.
Гасцініцы адрозніваюцца: па прызначэнні — агульнага тыпу, ведамасныя, атэлі, бізнес-атэлі, турысцкія для аўтатурыстаў, матэлі, кемпінгі, курортныя, спарт., для транзітных пасажыраў (пры вакзалах); па ўмяшчальнасці — малыя (да 100 месцаў), сярэднія (100—500 месцаў) і вялікія (больш за 500 месцаў); залежна ад узроўню камфорту — «люкс», вышэйшы (А, Б), 1-, 2-, 3- і 4-разрадныя, на захадзе — па колькасці «зорак» — 3-, 4-, 5-зоркавыя гасцініцы; паводле рэжыму эксплуатацыі (круглагадовыя, сезонныя); па месцы знаходжання (горад, пасёлак, курорт і г.д.). У складзе гасцініцы вылучаюць памяшканні: жылыя (нумары), прыёму, сервісу, грамадскага харчавання (кавярня, рэстаран), адм., гаспадарчыя. Пры высокакамфартабельных гасцініцах ёсць памяшканні культ.-масавыя (канцэртныя, выставачныя, канферэнц-залы, б-кі), спарт. аздараўленчыя (басейны, сауны, кегельбаны). Гасцініца ўзнікла ў глыбокай старажытнасці. У Еўропе ролю гасцініцы выконвалі харчэўні, аўстэрыі, заезныя дамы, корчмы; у краінах Пярэдняга Усходу, Сярэдняй Азіі, Закаўказзя — караван-сараі (9—14 ст.). На Беларусі паходзяць ад гасцінага двара.
У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. пераважалі невялікія гасцініцы (5—20 месцаў, сярод іх вылучаліся памерамі «Парыж» у Магілёве, «Еўропа» ў Мінску). У 1930—40-я г. ўзведзены гасцініцы «Свіслач», Бел. ваен. акругі (1941, арх. Г.Якушка) у Мінску, «Дняпро» ў Магілёве і інш. Развіццё культ.-гасп. сувязей, турызму абумовіла буд-ва буйных гасцініц: «Мінск» (арх. Г.Баданаў, Г.Сысоеў, у сааўт.), «Планета», «Кастрычніцкая», «Беларусь» у Мінску, «Гродна» ў Гродне, «Сож» (арх. В.Бурлака) у Гомелі, «Маладзечна» (арх. Крывашэеў) у Маладзечне і інш. Будынкі гасцініц у меншых гарадах (Баранавічы, Ліда, Масты) і сельскай мясцовасці (в. Верцялішкі Гродзенскай вобл.) уваходзяць у склад грамадскіх цэнтраў. Сучасныя гасцініцы вызначаюцца буйнымі пластычнымі арх. формамі, высокім узроўнем вонкавай і ўнутр. аддзелкі. У маст. вырашэнні фасадаў і інтэр’ераў значнасць набывае сінтэз архітэктуры, скульптуры, жывапісу. У 1997 на Беларусі 251 гасцініца на 25 904 месцы (акрамя гасцініц для турыстаў і экскурсій). В.І.Анікін. с. 86
ГАСЦІ́НЫ ДВОР , тып грамадскага будынка гандл. прызначэння, які ўключае гандл. і складскія будынкі, жылыя памяшканні гасцінічнага тыпу.
У гарадах Зах. Еўропы былі пашыраны з 14 ст. (Брэмен, Кракаў, Прага). У Расіі гасціныя двары будавалі ў 13—17 ст. для іншаземных купцоў (гасцей) у Маскве, Ноўгарадзе і інш. у выглядзе прамавугольных у плане плошчаў, абнесеных мураванымі або драўлянымі сценамі крапаснога тыпу з вежамі і праязнымі варотамі. Па ўнутр. перыметры да сцен прыбудоўвалі гандл. і складскія памяшканні (звычайна 2-павярховыя), аб’яднаныя адкрытымі галерэямі. У 18—19 ст. з развіццём унутр. рынку будавалі ў выглядзе будынкаў прамавугольнага плана з адкрытымі на вуліцу або гандл. плошчу аркадамі ці каланадамі (Кастрама, С.-Пецярбург) у стылі класіцызму.
На Беларусі пашыраны ў 16—19 ст. (Полацк, Гродна, Віцебск). Драўляны гасціны двор у 18 ст. пабудаваны ў Тураве (Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл.). На аснове гасцінага двара вылучыліся гандлёвыя рады, якія часта злучаліся з ратушамі. Сучасныя гандл. ўстановы маюць шырокую наменклатуру паводле зместу і тыпаў збудаванняў (крамы харч. і прамысл. тавараў, універмагі, універсамы, супермаркеты, гастраномы, спецыялізаваныя крамы, рынкі, гандлёвыя цэнтры, а таксама разнастайныя павільёны, кіёскі, ларкі і інш.). Гандл. ўстановы найчасцей размяшчаюць на 1-х паверхах жылых дамоў на гал. вуліцах гарадоў. В.І.Анікін. с. 87
ГАСЦІ́ШЧАЎ Віктар Іванавіч (30.1.1931, хутар Брацкі, Валгаградская вобл., Расія — 9.3.1989), бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1988). Скончыў Харкаўскае вышэйшае авіяц.-інж. ваеннае вучылішча (1954). З 1962 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні з’яў электроннага пераносу ў металах пры нізкіх т-рах і моцных магн. палях. Эксперыментальна адкрыў з’яву электроннага тармажэння дыслакацый у магн. полі, даказаў кагерэнтны характар электроннага тунэлявання пры магн. прабоі. с. 87
ГАСЦЮ́ХІН Уладзімір Васілевіч (н. 10.3.1946, г. Екацярынбург, Расія), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1996). Скончыў Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1970). Працаваў у Т-ры Савецкай Арміі. З 1981 акцёр Тэатра-студыі кінаакцёра кінастудыі «Беларусьфільм». У кіно з 1970. Лепшыя работы вызначаюцца арганічнасцю, яркасцю індывід. характарыстык, глыбінёй спасціжэння характараў, дакладнасцю выразных сродкаў у стварэнні вонкавага малюнка ролі. Сярод роляў: Рыбак «Узыходжанне» (паводле аповесці В.Быкава «Сотнікаў»; прыз за лепшую мужчынскую ролю на Міжнар. кінафестывалі ў Сан-Рэма, Італія, 1982), Мяжэнін («Бераг»; Дзярж. прэмія СССР 1985), Сяргей («Урга — тэрыторыя кахання»). На кінастудыі «Беларусьфільм» зняўся ў фільмах: «Нас выбраў час» (Лазутнікаў; прэмія Ленінскага камсамола 1980; тэлевізійны), «Вазьму твой боль» (Іван Батрак; Дзярж. прэмія Беларусі 1982), «Наш браняпоезд» (Мікалай Кузняцоў), «Шляхціц Завальня» (гал. роля) і інш. с. 87
ГАСЮ́К Мікалай, бел. гравёр па шкле 18 ст. Родам з в. Налібакі (Стаўбцоўскі р-н). У 1766 гал. рысавальшчык Налібоцкай шкляной мануфактуры Радзівілаў. Гравіраваў кубкі, кілішкі, бакалы, кварты і інш. с. 87
ГА́ТАВА , вёска ў Навадворскім с/с Мінскага р-на. За 4 км на Пд ад Мінска, 1 км ад чыг. ст. Асееўка. 7791 ж. (1997).
Вядома з 16 ст. ў складзе Мінскага пав. ВКЛ. З 1567 уладанне М.Служкі, з 1600 цэнтр маёнтка. У 1791 уласнасць Мінскага кляштара бернардзінцаў. 123 дымы, 3 карчмы. Пасля далучэння да Расіі (1793) у складзе Мінскай губ. У 1870 вёска Самахвалавіцкай воласці, 315 ж., 50 двароў; у 1897 — 450 ж., 77 двароў, нар. вучылішча, жаночая царкоўнапрыходская школа, Святадухаўская царква. У 1919 акупіравана польск. войскамі. У гэты час у вёсцы і наваколлі дзейнічаў партыз. атрад пад камандаваннем І.В.Маслыкі. З 1924 у Самахвалавіцкім р-не, у 1931—34 у адм. падпарадкаванні Мінскага гар. Савета, з 1935 у Мінскім р-не. Да 1927 і ў 1954—59 цэнтр сельсавета.
Акцыянернае т-ва Мінскага вытв. гарбарнага аб’яднання, Мінскія з-ды другаснай перапрацоўкі чорных і каляровых металаў, раённае аб’яднанне сельгасхіміі. Сярэдняя школа, б-ка, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання. Брацкія могілкі сав. воінаў і партызан. Г.А.Маслыка. с. 87
ГАТАВА́ЛЬНЯ , набор інструментаў для чарцёжна-графічных работ у спец. футляры. Асн. інструменты набору: цыркуль, вымяральны і прапарцыянальны цыркулі, рэйсфедэр, чарцёжны і разметачны кронцыркулі, транспарцір і інш. Гатавальні бываюць універсальныя, школьныя, партатыўныя, для канструктарскіх і капіравальных работ. с. 87
ГАТА́ЛЬСКАЯ Людміла Мікалаеўна (дзявочае Драздова; н. 13.8.1953, в. Дзям’янкі Добрушскага р-на Гомельскай вобл.), бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1976). Працавала на Добрушскім фарфоравым з-дзе (гал. мастак у 1985—91). Сярод твораў: сервізы і наборы для чаю і кавы «Вячоркі» (1979), «Паўлінка» (1984), «Пяшчота» (1991); дэкар. вазы «Палескія ўзоры» (1982), «Слуцкія матывы» (1988); наборы дэкаратыўныя — «Сузор’е» (1985), «Гарады Беларусі» (1986), «Свята» (1987), «Шляхам Скарыны» (1989), «Казка» (1995), «Дыванок» (1996) і інш. У творах — нац. каларыт, адухоўленасць вобразаў, лірызм, тактоўная спроба прычыніцца да тэмы бел. мінуўшчыны. Т.Р.Ермаковіч. с. 87
ГАТА́ЛЬСКІ Міхаіл Аляксеевіч (н. 15.3.1952, в. Вылева Добрушскага р-на Гомельскай вобл.), бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1977). Працаваў на Добрушскім фарфоравым з-дзе (1979—92). Сярод твораў: дэкар. блюды «Спадчына» (1978), «Незнаёмка» (1985); медаль «Мой родны кут» (1981); сервізы «Народны» (1981), «Раманс» (1990); наборы чайнікаў «Кірмаш» (1984), для нац. страў «Беларускі» (1986), кубкаў «Гербы» (1988), дзіцячы «НЛА» (1989), чайны «Купалле» (1991), ваз «Фантазія» (1994), «У пушчах Палесся» (1995); серыі блюд «Кветкі майго дзяцінства» (1983) і інш. Маст. манера вызначаецца аптымістычнай стыхіяй пачуццяў і неўтаймоўнай фантазіяй. Т.Р.Ермаковіч. с. 87
ГАТО́ВАЯ ПРАДУ́КЦЫЯ , сукупнасць гатовых вырабаў і паўфабрыкатаў, фактычна адпушчаных за межы прадпрыемства ці поўнасцю падрыхтаваных для гэтага. Гатовая прадукцыя, ацэненая ў грашах, адрозніваецца ад таварнай прадукцыі тым, што не ўключае кошт паслуг і работ, выкананых паводле заказаў старонніх арганізацый па-за межамі асн. дзейнасці прадпрыемства. с. 88
ГА́ТЧЫНА (у 1923—29 Троцк, у 1929—44 Краснагвардзейск), горад у Расіі, цэнтр раёна ў Ленінградскай вобл. Вядомы з 1499. 81,8 тыс. ж. (1997). Вузел чыг. ліній. Машынабудаванне і металаапрацоўка, электрамех., дрэваапр. (вытв-сць мэблі), лёгкая, харч. прам-сць. Краязнаўчы музей. Палацава-паркавы ансамбль 18 ст. с. 88
ГА́ТЧЫНСКІ ПАЛА́ЦАВА-ПА́РКАВЫ АНСА́МБЛЬ , помнік архітэктуры 18 ст. ў г. Гатчына Ленінградскай вобл. Гал. збудаванне — палац у стылі ранняга класіцызму (1766—81, арх. А.Рынальдзі; расшыраны ў 1793—97, арх. В.Брэна; перабудаваны ў 1845—51, арх. Р.І. Кузьмін). Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак з 2 пяціграннымі вежамі па баках і 2 бакавымі карпусамі. Маляўнічыя паркі горада (Палацавы, «Звярынец» і інш.; агульная пл. 617 га) са шматлікімі мастамі, тэрасамі, павільёнамі, варотамі і інш. збудаваннямі належаць да лепшых узораў ландшафтнай архітэктуры. Унікальны па тэхніцы выканання землябітны Прыярацкі палац (1798—99, арх. М.А.Львоў), які нагадвае сярэдневяковы замак.
Літ.: Гатчина. Л., 1980; Памятники архитектуры пригородов Ленинграда. Л., 1983. с. 88
ГА́ТЫ , Гхаты, горы на п-ве Індастан, у Індыі. Гл. Заходнія Гаты, Усходнія Гаты. с. 88
ГАТЫ́ЧНАЕ ПІСЬМО́ , гатычны мінускул, почыркавая разнавіднасць лацінскага пісьма эпохі сярэдневякоўя (12—15 ст.). Характарызуецца вуглавымі і востраканцовымі формамі. Першыя ўзоры гатычнага пісьма сустракаюцца ў Італіі ў 10 ст. З сярэдзіны 11 ст. прыходзіць на змену круглаватаму мінускульнаму пісьму эпохі Каралінгаў. У 12 ст. ў краінах Зах. Еўропы, якія карысталіся лацінкаю, выпрацаваўся больш-менш адзіны тып гатычнага пісьма. Для яго ўласцівы выцягнутыя літары, шчыльнае напісанне іх адна побач з адной, ламаная лінія контуру. З канца 12 ст. гэты адзіны тып стаў развівацца з улікам нац. асаблівасцей кожнай краіны. У Італіі пачынае пераважаць круглаватая форма літар, т.ч. гатычнае пісьмо знікае ўжо ў 14 ст. У Германіі гатычнае пісьмо атрымала далейшае развіццё і захоўвалася да пач. 20 ст., потым было выцеснена простым лац. шрыфтам (антыквай).
Адрозніваюць 4 віды гатычнага пісьма: тэкстура — вострае пісьмо; фактура — вострае пісьмо з ламанымі абрысамі; швабахер — ламанае пісьмо з акруглымі абрысамі некат. літар; круглагатычнае, пераходны від ад гатычнага да гуманіст. пісьма эпохі Адраджэння. А.А.Кожынава. с. 88
ГАТЭ́РЫЯ , туатара (Sphenodo npunctatus), адзіны сучасны прадстаўнік атр. дзюбагаловых паўзуноў. Вядома з позняй юры і верх. Мелу. 3 падвіды. Да канца 19 ст. насяляла Паўн. і Паўд. а-вы Новай Зеландыі, потым вымерла. Захавалася на 20 дробных а-вах. Ахоўваецца ў спец. запаведніку; у Чырв. кнізе МСАП.
Цела масіўнае, даўж. да 76 см, маса 0,5—1 кг, аліўкава-зялёнага колеру, укрытае дробнай зярністай луской. Уздоўж сліны і хваста грэбень з трохвугольных пласцінак. Канечнасці пяціпальцыя. Жыве ў норах глыб. Да 1 м, у якіх адначасова могуць гнездаваць і буравеснікі. Палаваспеласці дасягае ў 20 гадоў. Адкладвае ў норы 8—15 яец. Актыўная пры т-ры 6—18 °С, спосаб жыцця начны. Корміцца насякомымі і інш. беспазваночнымі; зрэдку паядае яйцы і птушанят буравеснікаў с. 88
ГА́ЎБІЦА (ням. Haubitze), артылерыйская гармата для стральбы пад вуглом узвышэння да 70° па наземных цэлях. Першыя гаўбіцы з’явіліся ў Еўропе ў 15 ст., у Расіі (гаўфніцы) у сярэдзіне 16 ст. (гл. Артылерыя). Сучасныя гаўбіцы маюць калібр 105—203 мм, адносна кароткі ствол (15—40 калібраў), скарастрэльнасць да 10 стрэлаў за мінуту, далёкасць стральбы да 24 км (рэактыўнымі снарадамі — да 30 км). Бываюць самаходныя або буксіруюцца, некат. могуць страляць ядз. снарадамі. Гаўбіцы калібру 122-, 152- і 203-мм шырока выкарыстоўваліся ў гады Вял. Айч. вайны. с. 88
ГАЎДЗІ́ , Гаўдзі-і-Карнет (Gaudi y Cornet) Антоніо (25.6.1852, г. Рэўс, Іспанія — 10.6.1926), іспанскі архітэктар. З 1868 жыў у Барселоне, вучыўся ў Вышэйшай тэхн. школе архітэктуры. У яго мудрагелістых па форме пабудовах (пераважна ў Барселоне) — у царкве Саграда Фамілія (1884—1926, не закончана), дзе ў містычным духу пераасэнсавана кампазіцыя гатычнага сабора, і ў дамах стылю мадэрн (Каса Батло, 1904—07; Каса Міла, 1905—10) пластычна сагнутыя аб’ёмы і смелыя канструкцыйныя новаўвядзенні (парабалічныя аркі, нахіленыя апоры, палегчаныя скляпенні) ствараюць уражанне фантастычных, быццам вылепленых ад рукі арганічных крывалінейных формаў. с. 88
«ГАЎДЭА́МУС» (ад лац. gaudeamus будзем радавацца), сярэдневяковая песня на лац. мове, гімн студэнтаў. Пачынаецца словамі «Gaudeamus igitur, juvenes dum sumus» («Будзем радавацца, пакуль мы юныя»); усхваляе жыццё, маладосць і навуку. У яе аснове песня 13 ст., упершыню надрукавана ў 1776. У 1781 апрацавана ням. вандроўным паэтам К.В.Кіндлебенам і стала папулярным студэнцкім гімнам у Германіі і інш. краінах Еўропы, у т.л. ў Расіі, Беларусі, краінах Балтыі, а таксама ў ЗША. Мелодыю «Гаўдэамус» выкарыстоўвалі кампазітары Ф.Ліст, І.Брамс, А.Кос-Анатольскі, Э.Гумпердынк (опера «Гаўдэамус») і інш. с. 88
ГА́ЎЗЕ Файфель Ісакавіч (15.4.1897, г. Слуцк Мінскай вобл. — 18.1.1990), бел. юрыст. Д-р юрыд. н. (1965). Скончыў Харкаўскі ін-т нар. гаспадаркі (1921). У 1921—29 працаваў у Наркамаце юстыцыі і СНК БССР. З 1923 выкладаў у БДУ, Алма-ацінскім, Мінскім юрыд. ін-тах. У 1966—78 праф. БДУ. Даследаваў праблемы цывільнага і сямейнага права, гісторыю права БССР, кадыфікацыю права БССР.
Тв.: : Да тэорыі гаспадарчага разліку. Мн., 1933; Обязательственное право. Мн., 1968. с. 89
ГАЎК Аляксандр Васілевіч (15.8.1893, г. Адэса, Украіна — 30.3.1963), расійскі дырыжор, педагог, кампазітар. Нар. арт. Расіі (1954). Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1917). З 1917 дырыжор, у т.л. ў 1920—31 у Ленінградскім т-ры оперы і балета. З 1933 дырыжор, у 1953—61 гал. дырыжор і маст. кіраўнік Вял. сімф. аркестра Усесаюзнага радыё. Заснавальнік, гал. дырыжор і маст. кіраўнік (1936—41) Дзярж. сімф. аркестра СССР. Выкладаў у Ленінградскай (1927—48, з перапынкам) і Маскоўскай (1939—63, з 1948 праф.) кансерваторыях. Сярод яго вучняў Я.Мравінскі, А.Мелік-Пашаеў, К.Сімяонаў, Я.Святланаў. Аўтар сімфоніі, сімфаньеты для стр. аркестра, уверцюры, канцэртаў для арфы, фп. з аркестрам, рамансаў і інш. Інструментаваў оперу «Жаніцьба» М.Мусаргскага (1917), «Поры года» і 2 цыклы рамансаў Чайкоўскага (1942) і інш. Аднавіў 1-ю сімфонію С.Рахманінава.
Літ.: А.В.Гаук: Мемуары. Избр. статьи; Воспоминания современников. М., 1975. с. 89
ГАЎМА́ТА , Ілжэбардыя (? — 29.9.522 да н.э.), мідыйскі маг (жрэц). У 522 да н.э. выступіў супраць перс. Цара Камбіса, сына Кіра ІІ. Выдаў сябе за тайна забітага Бардыю (Смердыса) — брата Камбіса і замацаваўся на троне. Завалодаў б.ч. Ахеменідаў дзяржавы. Імкнуўся перацягнуць на свой бок заваяваныя персамі краіны, вызваліў іх на 3 гады ад падаткаў. Забіты змоўшчыкамі на чале з Дарыем (гл. Дарый І). с. 89
ГАЎПТВА́ХТА (ням. Haupwache літар. галоўны каравул), спецыяльнае памяшканне для ўтрымання вайскоўцаў пад арыштам. Ва Узбр. сілах Беларусі бывае гарнізонная і вайсковая. На гаўптвахце ўтрымліваюць вайскоўцаў, арыштаваных у дысцыплінарным парадку, арыштаваных следчымі органамі, тых, што знаходзяцца пад судом, прыгавораных ваен. судом да ўтрымання на гаўптвахце, а таксама асуджаных да інш. мер пакарання да набыцця прыгаворам законнай сілы. с. 89
ГА́ЎПТМАН (Hauptmann) Герхард (15.11.1862, Оберзальцбрун, цяпер г. Шчаўна-Здруй, Польшча — 6.6.1946), нямецкі пісьменнік. Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у г. Брэслаў, Іенскім ун-це, вывучаў скульптуру ў Рыме (1883—84). З пазіцый натуралізму напісаны яго драмы «Перад усходам сонца» (1889), «Свята перамір’я» (1890); «Адзінокія» (1891), сац. п’есы «Возчык Геншэль» (1898), «Роза Бернд» (1903), «Пацукі» (1911) і сац.-гіст. драма «Ткачы» (1892; пра паўстанне сілезскіх ткачоў 1844). Аўтар сатыр. камедыі «Бабровае футра» (1893), гіст. трагедыі «Фларыян Геер» (1896; пра сял. паўстанне 1524—25). Цікавасць да гіст. і міфалагічных тэм, цяга да ірацыяналізму ў драмах «Зімовая балада» (1917), «Белы выратавальнік» (1920), раманах «Юродзівы Эмануэль Квінт» (1910), «Ерэтык з Сааны» (1918), «Востраў Вялікай маці» (1924). Драма «Перад захадам сонца» (1932) сцвярджае гуманіст. ідэалы. Аўтар аўтабіягр. тэтралогіі ў вершах «Атрыды» (выд. 1941—48) на сюжэт грэч. легенды. Яго негатыўныя адносіны да нацыянал-сацыялізму выявіліся ў фантаст. паэме «Вялікі сон» (1942). Нобелеўская прэмія 1912. П’есы Гаўптмана ставіліся на Беларусі: «Эльга» — т-рам імя Я.Купалы (1926), «Ткачы» — на Бел. тэлебачанні (1970).
Тв.: Рус. пер. — Полн. собр. соч. Т. 1—14. М., 1910—12; Пьесы. Т. 1—2. М., 1959.
Літ.: Сильман Т. Герхард Гауптман, 1862—1946. Л.; М., 1958; Герхард Гауптман: Библиогр. указ. рус. переводов и критич. лит. на рус. яз. (1891—1983). Мн., 1985. У.Л.Сакалоўскі. с. 89
ГАЎР (Le Havre), горад на Пн Францыі, марскі аванпорт Парыжа, у вусці р. Сена. Засн. ў 1517. 197 тыс. ж., з прыгарадамі каля 300 тыс. ж. (1994). Адзін з найб. партоў краіны (грузаабарот больш за 50 млн. т, з іх 60% нафта). Прам-сць: суднабудаванне і інш. галіны машынабудавання, нафтаперапр., хім., цэм., баваўняная, харч., каляровая металургія. Акіянаграфічны ін-т. Арх. помнікі 17— 18 ст. Каля Гаўра ў царкве абацтва Гравіль-Сент-Анарын (11—14 ст.) — музей сярэдневяковай скульптуры і археалогіі. с. 89
ГАЎРА́НЕК (Hauránek) Багуслаў (30.1.1893, Прага — 2.3.1978), чэшскі мовазнавец, славіст. Адзін з заснавальнікаў Пражскага лінгвістычнага гуртка. Акад. Чэхаславацкай АН, праф. ун-та ў Брно (з 1929), Карлава ун-та ў Празе (з 1945). Працы па чэшскім мовазнаўстве («Чэшскія дыялекты», 1934; «Развіццё чэшскай літаратурнай мовы», 1936; «Нарыс літаратурнай мовы», 1963), параўнальнай граматыцы і параўн.-гіст. вывучэнні літ. слав. моў («Genera verbi ў славянскіх мовах», 1928—34). Распрацоўваў функцыянальна-структурную тэорыю. Адзін з заснавальнікаў і рэдактар часопісаў «Slavia» («Славія»), «Slovo a slovesnost» («Слова і славеснасць»), «Naše řeč» («Наша мова»). Дзярж. прэмія ЧССР 1957. А.А.Кожынава. с. 89
ГАЎРУ́К Юрка (Юрый Паўлавіч; 6.5.1905, г. Слуцк Мінскай вобл. — 18.2.1979), бел. перакладчык і паэт. Скончыў Вышэйшы літ.-маст. ін-т імя Брусава (1925). З 1925 працаваў у БСГА у Горках, з 1931 у Магілёўскім пед. ін-це. Рэпрэсіраваны 8.2.1935, высланы з Беларусі. Больш за 20 гадоў працаваў на Поўначы і ва Усх. Сібіры. Рэабілітаваны ў 1956. У 1957—67 заг. літ. часткі Бел. т-ра імя Я.Купалы. Дэбютаваў перакладамі вершаў Г.Гейнэ і камедыі У.Шэкспіра «Сон у летнюю ноч» (1925, для Бел. тэатр. студыі ў Маскве). У тэатры імя Я.Коласа пастаўлены ў яго перакладах п’есы «Улада цемры» Л.Талстога, «Багна» А.Астроўскага, «Уніжаныя і зняважаныя» паводле Ф.Дастаеўскага, «Доктар філасофіі» Б.Нушыча, «Гамлет» Шэкспіра; у т-ры імя Я.Купалы — «Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду, «Забыты ўсімі» Назыма Хікмета, «Тысяча франкаў узнагароды» В.Гюго, «Канец — справе вянец» Шэкспіра, «Дзядзька Ваня» А.Чэхава, «Мяцеліца» і «Залатая карэта» Л.Лявонава, «Мешчанін у дваранах» Мальера. На бел. мову пераклаў трагедыі Шэкспіра «Атэла», «Кароль Лір», «Антоній і Клеапатра», раманы А.Стыля «Любіць будзем заўтра» (1960), Э.Хемінгуэя «І ўзыходзіць сонца» (1976), К.С.Прычард «Дачка Урагану» (1977), творы А.Маруа (кн. «Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы», 1974), Ф.Шылера (зб. «Балады», 1981), асобныя творы А.Пушкіна, В.Брусава, А.Міцкевіча, Гейнэ, Дж.Байрана, Г.Лангфела, Ф.Петраркі, Л.Украінкі, У.Сасюры, П.Варанько і інш. Пераклады Гаўрука вызначаюцца блізкасцю да арыгінала, высокай моўнай культураю. На рус. мову пераклаў аповесць «Люба Лук’янская» (1965) і раманы «Пошукі будучыні» (1968) К.Чорнага і «Серадзібор» (1966) П.Пестрака. Выступаў як паэт (зб-кі «Іскры з крэменя», 1969; «Узвіхраны ветразь», 1990). Аўтар краязнаўчых апавяданняў (зб. «Вясковыя рыскі», 1926), першай на Беларусі кн. паэтычных перакладаў «Кветкі з чужых палёў» (1928), артыкулаў па пытаннях маст. перакладу (зб. «Ступень адказнасці», 1986).
Тв.: Агні ў прасторах: Выбр. пераклады. Мн.. 1975.
Літ.: Гілевіч Н. У гэта веру. Мн., 1978; Яго ж. Удзячнасць і абавязак. Мн., 1982; Семяжон Я. Урокі настаўніка // ЛІМ. 1980. 16 мая. І.У.Саламевіч. с. 89
ГАЎРУСЁЎ Сцяпан Захаравіч (10.5.1931, в. Новааляксандраўка Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл. — 12.3.1988), бел. паэт, крытык, перакладчык. Скончыў Магілёўскае педвучылішча (1951). Працаваў у прэсе. Друкаваўся з 1947. Аўтар зб-каў паэзіі «Паходныя кастры» (1955), «На грэбнях хваль» (1959), «Шчодрасць» (1962), «Ураган» (1966), «Кляновыя лісты» (1971), «Клопат» (1976), «Водсветы» (1978), «Крона» (1981), «Пладаноснасць» (1986, Літ. прэмія імя А.Куляшова 1987). Скразны матыў, які прагучаў у паэзіі Гаўрусёва ўзбуйнена і драматычна, як біяграфія цэлага пакалення, — памяць аб вайне («Я вырас пад гарматнымі стваламі»). Трывога за мір на свеце, адказнасць за ўсё жывое на зямлі ў паэме «Профіль веку» (1967), вершах. Сярод інш. тэм — услаўленне ратнага і прац. подзвігу народа, стваральная місія сучасніка, апяванне хараства роднай прыроды (паэма «Штодзённы лістапад», 1959). Паэт адухоўлівае, паэтызуе працу, сілу і прыгажосць чалавека. У яго многа любоўных вершаў, каханне ў якіх наіўнае, пакутнае, цнатлівае і далікатнае, але яно ўзвышае чалавека. Аўтар умее ўздымаць лірычную споведзь ад інтымных пачуццяў да сац. пафасу, ад канкрэтнага, рэальнага вобраза ўзвышацца да рамантычнага, метафарычнага. У душы рамант. героя паэзіі Гаўрусёва, «сонцапаклонніка», які жыве ў касмічнаўзбуйненых маштабах, — няспыннае змаганне дабра са злом. Але пры ўсёй манументальнасці ён жывы, зямны чалавек. Характэрныя рысы паэзіі Гаўрусёва — прадметнасць, канкрэтная, пачуццёвая вобразнасць, гіпербалізаванасць, экспрэсіўнасць пачуццяў, спалучэнне страснай публіцыстыкі з лірычнай задушэўнасцю, інтанац. разнастайнасць, гарманічная традыц. форма верша. На бел. мову пераклаў паэму «Ануш» А.Туманяна, «Маабіцкі сшытак» М.Джаліля (1975, з А.Пысіным), паасобныя творы Я.Райніса, С.Капуцікян, Э.Межэлайціса і інш. Выступаў як крытык і публіцыст.
Тв.: Зб. тв. Т. 1—2. Мн., 1993—94; Званы нябёс. Мн., 1988.
Літ.: Бечык В. Водсветы // Бечык В. Прад высокаю красою... Мн., 1984; Лойка А. Сустрэчы з днём сённяшнім. Мн., 1968. С 102—106; Чабан Т. Крылы рамантыкі. Мн., 1982. С. 116—117, 167—169; Кавалёў С. Партрэт шкла. Мн., 1991. С. 107— 118. І.У.Саламевіч с. 90
ГАЎРЫІ́Л (свецкае Васкрасенскі Васіль Мікалаевіч; 1795— 10.5.1868), багаслоў, гісторык рус. філасофіі. Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію (1820). У 1821 прыняў манаства і пераведзены ў Пецярбургскую духоўную акадэмію. З 1825 рэктар Арлоўскай, Магілёўскай семінарый, ігумен казанскага Зілантава манастыра. У 1835—50 прафесар Казанскага ун-та. Аўтар «Гісторыі філасофіі» (ч. 1—6, 1839—40), у якой на аснове помнікаў стараж.-рус. пісьменнасці спрабаваў даць сістэматычнае тлумачэнне гісторыі рус. філасофіі. Лічыў, што кожны народ мае свой асаблівы характар і сваю філасофію, «больш ці менш навукападобную ці рассеяную ў паданнях, аповесцях. Павучаннях, вершах і рэлігіі».
Тв.: Философия правды. Казань, 1843; Поучительные слова. Ч. 1—2. Казань, 1850. с. 90
ГАЎРЫ́ЛАВА-ХМЫ́ЗНІКАВА Тамара Ігнатаўна (12.6.1944, в. Сіроціна Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — 17.7.1991), бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1963), Бел. тэатр.- маст. ін-т (1968). Сярод габеленаў: «Восень», «Сонца», «На жніўным полі», «Гурзуф» і інш. (усе 1970-я г.). Працавала таксама гуашшу. Творы вылучаюцца экспрэсіяй, філасафічнасцю, абвостраным пачуццём колеру. Н.В.Пілюзіна. с. 90
ГАЎРЫЛАВЕ́Ц Клара Усеваладаўна (н. 18.11.1935, г. Слуцк Мінскай вобл ), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-р пед. н., праф. (1989). Чл.-кар. Бел. акадэміі адукацыі (1989). Скончыла БДУ (1957). У 1986—91 працавала ў Мінскім пед. ун-це. Аўтар прац па праблемах гуманізацыі і гуманітарызацыі пед. працэсу, гісторыі педагогікі, філасофіі адукацыі, маральнага выхавання, у т.л. манаграфіі «Выхаванне чалавечнасці» (1985).
Тв.: Организация нравственного просвещения старшеклассников. Мн., 1974; Нравственно-эстетическое воспитание школьников. 2 изд. Мн., 1988 (разам з І.І.Казімірскай); Идейно-нравственное воспитание учащихся в процессе обучения. Мн., 1991 (у сааўт.). В.У.Чэчат. с. 90
ГАЎРЫ́ЛАЎ Аляксандр Іванавіч (10.9.1906, в. Сласцёны Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 19.3.1957), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1953), праф. (1955). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1929). Працаваў у ім з 1930 (з 1944 нам. дырэктара, дэкан, заг. кафедры). Навук. працы па патагенезе, паталаг. Анатоміі, дыягностыцы чумы і паратыфе свіней, шаленстве жывёл, злаякаснай катаральнай гарачцы буйн. раг. жывёлы, паратыфе цялят. с. 90
ГАЎРЫ́ЛАЎ Віктар Георгіевіч (н. 14.7.1927, г. Горлаўка, Украіна), бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва, мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1966). Скончыў Львоўскі ін-т прыкладнога і дэкар. мастацтва (1959). У 1963—67 гал. мастак Мінскага фарфоравага з-да. З 1964 выкладчык Бел. АМ, з 1993 — Бел. маст. ліцэя. Працуе пераважна ў керамічнай пластыцы. Яго творы вызначаюцца выразнасцю вобразаў, гармоніяй пластычных формаў: сервіз «Юбілейны» (1967), анімалістычныя скульптуры «Залаты ражок» (1969) і «Конік» (1970), пластыка «Бярэзінскі запаведнік» (1980), серыі талерак «Спорт» і «Беларуская песня» (1980— 81), кампазіцыі «Каляды» (1982), «Налібокі» (1993), вазы «Зубр» (1990), «Папараць-кветка» (1995) і інш.
Тв.: Мастацтва, створанае народам. Мн., 1978 (разам з І.М.Паньшынай); Беларуская кераміка. Мн., 1984. с. 90
ГАЎРЫ́ЛАЎ Леанід Рыгоравіч (2.2.1918, в. Бердыж Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 1941), бел. паэт. Скончыў Гомельскі пед. ін-т (1940). Загінуў у баі ў першыя дні Вял. Айч. вайны. Друкаваўся з 1935 (альманах «Аднагодкі»). Вершы Гаўрылава вызначаюцца шчырай апавядальнасцю, лірызмам, рамант. узнёсласцю, аптыміст. настроем. Іх асн. тэмы — юначае захапленне жыццём, каханне, вернасць Радзіме (вершы «Арлёнак», «Запахнуць ноччу духавітай травы», «Цішыня», «Сож», «Паэту»).
Тв.: Вернасць Мн., 1961; У кн.: Крывёю сэрца. Мн., 1967
Літ.: Кавалёў Д. Пра таварыша, які не старэе // Дзень паэзіі — 65. Мн., 1965; Бярозкін Р. «Ляжыць ён, як віцязь...» // Бярозкін Р. Постаці. Мн., 1971; Вялюгін А. Песень поўны падсумак // Вялюгін А. Выбр. тв. Мн., 1973; Т. 2; Кірэенка К. Шчырасць юнацкага сэрца // Кірэенка К. Заўсёды з Радзімай. Мн., 1980. І.У.Саламевіч. с. 90
ГАЎРЫ́ЛАЎ Пётр Міхайлавіч (30.6.1900, в. Альведзіна Пестрачынскага р-на, Татарстан — 26.1.1979), адзін з кіраўнікоў Брэсцкай крэпасці абароны 1941, Герой Сав. Саюза (1957). З 1918 у Чырв. Арміі. Скончыў камандныя курсы ў Махачкале (1923), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40, устанаўлення сав. улады ў Латвіі. У Вял. Айч. вайну камандзір 44-га палка 42-й стралк. дывізіі маёр Гаўрылаў амаль месяц узначальваў абарону Усх. форта Брэсцкай крэпасці; цяжка паранены трапіў у палон, вызвалены сав. войскамі ў 1945. Да 1946 у Чырв. Арміі. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1958—62. Ганаровы грамадзянін Брэста. с. 91
ГАЎРЫЛЕ́НКА Дзям’ян Аляксандравіч (н. 27.12.1925, в. Цеснавое Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.), бел. вучоны-юрыст. Д-р юрыд. н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1957), Мінскую ВПШ (1959). З 1944 у органах унутр. спраў, з 1971 у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы дысцыпліны, законнасці, дэмакратыі ў сферы дзярж. кіравання. Аўтар дапаможнікаў і падручнікаў, метадычных распрацовак. Асн. працы: «Асноўны Закон і далейшае развіццё дэмакратыі» (1981), «Дзяржаўная дысцыпліна: сутнасць, функцыі, значэнне» (1988), «Прававая дзяржава і дысцыпліна» (1991). с. 91
ГАЎРЫЛЕ́НКА Павел Нічыпаравіч (28.2.1902, в. Касцюкоўка Гомельскага р-на — 4.2.1961), бел. Жывапісец. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930). Адзін з арганізатараў Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі ў Віцебску (1928—30). Яго творчай манеры ўласцівы рэаліст. яснасць, якая арганічна спалучалася з лірычным аўтарскім пачуццём, абвостраным адчуваннем праяў жыцця, гісторыі і сучаснасці, жаданнем раскрыць хараство роднай зямлі. Аўтар твораў пра гісторыка-рэв. падзеі, подзвігі бел. партызан, прац. будні горада і вёскі, партрэтаў, пейзажаў: «Будоўля» (1932), «Прарыў нямецкай абароны» (1942), «Партызаны на Палессі» (1947), «Ліпавая алея» (1948), «На партызанскім аэрадроме» (1950), «Ідзе эшалон» (1957), «Вясна» (1958), «На рыштаваннях» (1960) і інш. У 1956—61 старшыня Саюза мастакоў Беларусі.
Літ.: Аладава А.В. П.Н.Гаўрыленка. Мн., 1963. Л.Ф.Салавей. с. 91
ГАЎРЫ́ЛІК Язэп Емяльянавіч (6.4.1893, в. Калодчына Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 8.12.1937), дзеяч рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыўшы Барунскую настаўніцкую семінарыю (1914), настаўнічаў. Адзін з заснавальнікаў Радашковіцкай бел. гімназіі імя Ф.Скарыны (1922), удзельнічаў у рабоце Т-ва бел. школы. З 1925 чл. Беларускай сялянска-работніцкай грамады, з 1930 чл. КПЗБ. У 1928 абраны дэпутатам у польскі сейм. Адзін са стваральнікаў і старшыня рэв.-дэмакр. і нац.-вызв. арг-цыі «Змаганне». У жн. 1930 арыштаваны польск. ўладамі як «дзяржаўны злачынца» і прыгавораны да 9,5 года зняволення. У выніку абмену палітвязнямі з вер. 1932 у СССР. Працаваў у Мінску заг. сектара Нар. камісарыята асветы БССР. У 1933 рэпрэсіраваны па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 21.11.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956. У.І.Адамушка. с. 91
ГАЎРЫ́ЛІН Валерый Аляксандравіч (н. 17.8.1939, г. Волагда, Расія), рускі кампазітар. Нар. арт. Расіі (1985). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1964). У сваёй творчасці імкнецца да сінтэзу акад. і быт. жанраў, уводзіць новыя, ярка нац. формы хар. музіцыравання, заснаваныя на творчым пераўтварэнні рус. фальклору. Сярод твораў: опера «Суцяшэнні» (паводле Г.Успенскага, 1972); балеты «Анюта» (паводле А.Чэхава) і «Падпаручнік Рамашоў» (паводле А.Купрына, 1986), тэлебалет «Дом каля дарогі»; дзействы «Скамарохі» (1967), «Вяселле» (1981), «Перазвоны» (1982), «Пастух і пастушка» (паводле В.Астаф’ева, 1983); вак.-сімф. паэма «Ваенныя пісьмы» (1972); кантаты; вак. цыклы — 3 «Нямецкія сшыткі» (сл. Г.Гейнэ, 1961, 1972, 1976), «Рускі сшытак» (словы народныя, 1965), «Поры года» (словы народныя, 1969), «Зямля» (1974), «Вечарок» (1975); сімф., камерна-інстр., хар., вак. творы; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. с. 91
ГАЎРЫ́ЛКІН Леанід Іванавіч (22.5.1935, в. Стэп Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 5.2.1989), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1957). Быў сакратаром Гомельскага аддз. СП БССР (1967—77) і праўлення СП БССР (1979—86), з 1986 працаваў у час. «Вожык». Аўтар зб-каў аповесцей і апавяданняў «Рукі не здрадзяць» (1963), «Прашу звольніць мяне» (1965), «Пакінутая на досвітку» (1970), «Вясенні разліў» (1973), «Урок без перапынку» (1985), «Ружы для каварнай жанчыны» (выд. 1990), зб-каў гумарыстычных апавяданняў «Мадэльер з Баршчоўкі (1980), «Як Клава мужа шукала» (1985), «Жыццё Ігната Валуна» (1989) і інш. Раман «Не магу без цябе» (1973) аб працы і побыце бел. геолагаў, раман «Зямля дзяцей нашых» (1979) пра складаныя праблемы пераўтварэння Палесся, жыццё меліяратараў. Актуальным праблемам вясковага жыцця прысвечаны раман у апавяданнях «Матчына хата» (1983). Працаваў і ў галіне драматургіі: «Бо ў пісанні сказана» (1966), «Выпрабаванне» (паст. ў 1975), «Жыгулі ў экспартным варыянце» (як радыёп’еса, паст. ў 1978), «Хвост паўліна» (паст. на тэлебачанні, 1981). Аўтар сцэнарыя дакумент. фільма пра П.Броўку «Маўчаць я ніколі не буду» (1980).
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1987. с. 91
ГАЎРЫ́ЛЬЧЫК Аляксандр Пятровіч (н. 25.12.1935, в. Чырвонабярэжская Слабодка Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі вытворчасці і фізікахіміі торфу. Д-р тэхн. н. (1987). Акад. Міжнар. АН Еўразіі (1996). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1959). З 1962 у Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні фіз.-хім. уласцівасцей торфу і метадах яго рацыянальнага выкарыстання з атрыманнем новых прадуктаў.
Тв.: Превращения торфа и его компонентов в процессе саморазогревания при хранении. Мн., 1972 (у сааўт.); Повышение качества торфа как удобрения. Мн., 1978 (у сааўт.); Превращения торфа при добыче и переработке. Мн., 1992. с. 91
ГАЎРЫ́ЛЬЧЫЦЫ , вёска ў Салігорскім р-не Мінскай вобл. на р. Лань. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 45 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Салігорск, 178 км ад Мінска. 735 ж., 320 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква. Магіла ахвяр фашызму. с. 91
ГАЎРЫЛЮ́К Аляксандр Якімавіч (23.4.1911, в. Забалоцце Бельскага ваяв., Польшча — 22.6.1941), украінскі пісьменнік. Удзельнік нац.-вызв. руху ў Зах. Украіне і Зах. Беларусі. На працягу 1929—39 шмат разоў быў арыштаваны, двойчы быў вязнем канцлагера Бяроза-Картузская. Дэбютаваў вершам «Успаміны зняволенага» (1929), які стаў песняй падпольшчыкаў. Аўтар паэт. твораў «Паэма пра пятлю» (1932), «Плакаты» (1935), «Непрадбачаны эпілог» (1941), памфлета «Паны і панічы над «Кабзаром» (выд. 1936), паэмы «Песня з Бярозы» (1937, выд. 1941), «Львоў» (1941), дакумент. аповесці «Бяроза» (1941, выд. 1946) і інш., у якіх адлюстраваў жыццё працоўных былой Зах. Украіны і Зах. Беларусі, нязломнасць духу паліт. вязняў канцлагера. На бел. мову творы Гаўрылюка перакладалі Н.Мацяш, М.Рудкоўскі, Р. Семашкевіч.
Тв.: Бел. пер. — у кн.: Украінская савецкая паэзія: Анталогія. Мн., 1952; У кн.: Украінская савецкая паэзія. Т. 2. Мн., 1975; Пісня з Берези (На ўкр., рус. і бел. мовах). Львів, 1979.
Літ.: Калеснік У. Час і песні. Мн., 1962. С. 197—238. В.А.Чабаненка. с. 92
ГАЎРЫЛЮ́К Васіль Васілевіч (н. 7.12.1923, г. Загорск, Расія), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1975). Скончыў Маскоўскі дзярж. ін-т міжнар. адносін (1948). У 1961—64 адказны сакратар час. «Коммунист Белоруссии». У 1965—69 і 1977—80 ст. супрацоўнік сакратарыята ЮНЕСКА. З 1980 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. Навук. працы па праблемах міжнар. эканам. адносін.
Тв.: Эксперт капиталистических отношений в развивающиеся страны. Мн., 1973; Государственно-монополистический вывоз капитала в развивающиеся страны. Мн., 1976; Инфляция: природа, сущность и регулирование. Мн., 1996 (у сааўт.). с. 92
ГАЎРЫЛЮ́К Вера Ільінічна (15.7.1904, в. Старасельцы Беластоцкага ваяв., Польшча — 5.12.1986), майстар маст. саломапляцення; ініцыятар адраджэння традыцый саломкі мастацкай на Беларусі. Працавала на Брэсцкай ф-цы сувеніраў (з 1964). Заснавала там промысел па вырабе маст. і ўжытковых рэчаў з саломкі. Для масавай вытв-сці стварыла шэраг узораў-эталонаў утылітарна-дэкар. вырабаў у спалучэнні з чаротам, ніткамі, дрэвам, скурай (сурвэткі, сумкі, куфэркі і інш.), а таксама дробнай саламянай пластыкі сувенірнага і маст. характару (фігуркі людзей, птушак, жывёл, жанравыя сцэны і інш.). Прадаўжальнікі яе справы — дачка Т.Агафоненка і ўнучка Т.Паўлоўская. Творы захоўваюцца ў бел. і замежных музеях. Я.М.Сахута. с. 92
ГА́ЎРЫН Юрый Васілевіч (н. 17.1.1943, г. п. Зіядзін Самаркандскай вобл., Узбекістан), бел. мастак. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1966), Бел. тэатр.-маст. ін-т (1972). Працуе ў галіне манум.-дэкар. мастацтва і жывапісу. Выканаў вітражы для т-ра імя Я.Коласа ў Віцебску (1988), кінатэатра «Цэнтральны» ў Мінску (1990), будынкаў Прамбудбанка і Нац. банка ў Гомелі (1989), Мін-ва абароны Расіі ў Маскве (1993), размалёўку з рэльефам «Медыцына» для Мінскага мед. ін-та (1996). Жывапісныя творы вылучаюцца арыгінальнасцю сюжэтаў, кампазіцыйнай завершанасцю, лірычнасцю: «Аўтапартрэт» (1976), «Батлейка» (1981), «Песня пра Нёман» (1982), «Ля роднага дома» (1985), «Дыялог» (1989), «Памяці Максіма Багдановіча», «Піраміды ў Гізе» (1991), серыя «Белы бераг» (1995—96) і інш. Г.А.Фатыхава. с. 92
ГА́ЎРЫС Іван Трафімавіч (1890, в. Кухчыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 4.11.1937), бел. жывапісец, графік, педагог. Скончыў у Віцебску настаўніцкі ін-т, маст.-практычны ін-т (1922, у 1922—23 яго рэктар). Зазнаў уплыў К.Малевіча. У 1920—30-я г. выкладаў маляванне ў навуч. установах Віцебска. Уваходзіў у групу УНОВІС. Удзельнік выставак УНОВІС (Масква, 1921) і ўсебеларускіх (1925, 1927, 1930, 1936, 1937). Сярод работ: «Партрэт дачкі», «Затока», «Маёўка ў 1905» і інш. Аўтар успамінаў пра Віцебскую мастацкую школу ў першыя гады сав. улады. У 1937 беспадстаўна рэпрэсіраваны і расстраляны. У 1962 рэабілітаваны.
Тв.: Вобразнае мастацтва ў г. Віцебску // Віцебшчына. Віцебск, 1928. Т. 2. А.Г.Лісаў. с. 92
ГАЎС (Gauβ) Карл Фрыдрых (30.4.1777, г. Браўншвайг, Германія — 23.11.1855), нямецкі матэматык, астраном і фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1804), акад. Парыжскай (1820) і Пецярбургскай (1824) АН. Вучыўся ў Гётынгенгскім ун-це (1795—98), з 1807 праф. і дырэктар астр. абсерваторыі гэтага ун-та. Навук. працы па матэматыцы, астраноміі, фізіцы і геадэзіі. Даказаў асн. тэарэму алгебры пра існаванне хоць бы аднаго кораня ва ўсякім алгебраічным ураўненні, прапанаваў метад вылічэння эліптычнай арбіты нябеснага цела Сонечнай сістэмы па трох назіраннях. У 1832 стварыў абс. сістэму адзінак (міліметр, міліграм, секунда), разам з В.Веберам пабудаваў першы ў Германіі эл.-магн. тэлеграф (1833). Вывучаў зямны магнетызм, распрацаваў тэорыю патэнцыялу і сфармуляваў асн. тэарэму электрастатыкі (гл. Гаўса тэарэма). Заклаў матэм. асновы вышэйшай геадэзіі, прапанаваў найменшых квадратаў метад. Распрацаваў тэорыю пабудовы відарысаў у складаных аптычных сістэмах (1840), выказаў думку пра канечнасць скорасці распаўсюджвання эл.-магн. узаемадзеянняў, прыйшоў да высновы аб магчымасці існавання нееўклідавай геаметрыі.
Тв.: Рус. пер. — Избр. тр. по земному магнетизму. Л., 1952.
Літ.: Карл Фридрих Гаус. М., 1956. с. 92
ГА́ЎСА РАЗМЕРКАВА́ННЕ , гл. Нармальнае размеркаванне. с. 92
ГА́ЎСА ТЭАРЭ́МА , асноўная тэарэма электрастатыкі, якая ўстанаўлівае сувязь паміж патокам напружанасці эл. поля праз адвольную замкнёную паверхню і эл. зарадам, што знаходзіцца ўнутры гэтай паверхні. Вынікае з Кулона закону, устаноўлена К.Ф.Гаўсам (1839).
У інтэгральнай форме Гаўра тэарэма мае выгляд: <FORMULA>= qε0, дзе <FORMULA> — паток вектара напружанасці эл. поля <SIGN> праз замкнёную паверхню S, q — зарад, абмежаваны паверхняй S, ε0электрычная пастаянная.Дыферэнцыяльная форма Гаўра тэарэмы: div<SIGN> = ρ/ε0, дзе div<SIGN>дывергенцыя вектара <SIGN>, ρ — шчыльнасць эл. зараду ў тым пункце прасторы, дзе вызначаецца <SIGN>. Гаўра тэарэма адно з Максвела ўраўненняў, адлюстроўвае той факт, што эл. зарады з’яўляюцца крыніцамі эл. поля; дазваляе вызначаць вектар <SIGN> пры зададзеным зарадзе (шчыльнасці зараду). А.І.Болсун. с. 92
ГА́ЎСГОФЕР (Haushofer) Карл Эрнст (27.8.1869, г. Мюнхен, Германія — 13.3.1946), нямецкі географ, заснавальнік школы геапалітыкі ў Германіі. Праф. геаграфіі Мюнхенскага ун-та (1921—39). Настаўнік Р.Геса У 1887—1919 быў у Паўд. і Усх. Азіі, у т.л. ў Тыбеце, у 1908—10 — у Японіі. У 1924— 44 выдаваў «Zeitschrift für Geopolitik» («Часопіс па геапалітыцы»). Аўтар ідэй жыццёвай прасторы, перавагі паўн. народаў і адмоўнага ўздзеяння яўрэяў на ход сусв. гісторыі; лічыў, што арыйская раса вядзе сваё паходжанне з Цэнтр. Азіі і таму яе тэрыторыю неабходна заваяваць. Ідэі Гаўсгофера былі выкарыстаны нацыстамі для абгрунтавання сваіх заваёўніцкіх і інш. планаў. Гал. працы: «Японія і японцы» (1923), «Геапалітыка Ціхага акіяна» (1924), «Граніцы і іх геаграфічнае і палітычнае значэнне» (1927). Скончыў самагубствам. с. 93
ГА́ЎСМАН Міхаіл Антонавіч (1817—89), бел. гісторык, краязнавец, археолаг. Скончыў Мазырскую гімназію (1834). З 1841 працаваў у Мінскай дэпутацкай дваранскай зборні (у 1850—63 сакратар канцылярыі). Ў 1863 за ўдзел у рэв. арг-цыі высланы ў Вільню, потым у Валагодскую губ. У 1867 жыў у Варшаве, з 2-й пал. 1870-х г. — у Мінску. Калекцыяніраваў прадметы старажытнасці, археал. раскопак, побыту беларусаў, манеты, пячаткі, медалі. У адным са сваіх дамоў у Мінску арганізаваў хатні музей, дзе дэманстраваліся прадметы з праведзеных ім археал. экспедыцый у Навагрудку, Заслаўі, Уздзе, Мар’інай Горцы, Слуцку. Дапамагаў яму ў зборах бацька Я.Лучыны —Люцыян Неслухоўскі. Арганізоўваў выстаўкі калекцыі. У «Минских губернских ведомостях» у 1877— 78 апублікаваў шэраг гіст.-краязнаўчых нарысаў пра Заслаўе, Мар’іну Горку, Мір, Навагрудак, Слуцк, Узду і інш., у 1877 — «Гістарычны нарыс мястэчка Турава, былой сталіцы ўдзельнага Тураўскага княства». Галоўнай задачай Гащсмана лічыў прыцягненне ўвагі навук. грамадскасці да вывучэння і захавання помнікаў старажытнасці. Аўтар рукапіснага нарыса «Гістарычны вопіс губернскага горада Мінска і губерні» (т. зв. рукапіс Гаўсманскі).
Літ.: Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984; Денисов В.Н. К истории одной неопубликованной книги //Книга в Белоруссии. Мн., 1988. Г.А.Каханоўскі. с. 93
ГАЎСМАНІ́Т (ад прозвішча ням. мінералога І.Гаўсмана), мінерал падкласа складаных аксідаў, аксід марганцу Mn2+Mn23+O4. Прымесі жалеза, цынку, барыю, магнію, кальцыю і інш. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Крышталі псеўдаактаэдрычныя. Пераважна зярністыя або шчыльныя агрэгаты. Колер карычнева-чорны. Бляск металічны. Цв. 5,5. Крохкі. Шчыльн. каля 4,9 г/см3. Метамарфічнага, кантактава-метасаматычнага, гідратэрмальнага ўтварэння. Уваходзіць у састаў марганцавых руд. Руда для выплаўкі ферамарганцу і легіраваных чыгуноў. с. 93
ГАЎСТО́РЫІ (ад лац. haustor чарпальны, паглынальны) у біялогіі, 1) прысоскі, з дапамогай якіх расліны-паразіты высмоктваюць пажыўныя рэчывы з раслін-гаспадароў. 2) Спец. часткі гіфаў паразітычнага фітапатагеннага грыба, што месцяцца ўнутры жывой клеткі расліны-гаспадара і праз якія пажыўныя рэчывы клетак арганізма-гаспадара трапляюць у цела грыба. 3) Шматклетачныя цяжы або асобныя клеткі, якія служаць для высмоктвання пажыўных рэчываў з нуцэлуса і покрыва семязавязі і перамяшчэння іх да зародка і эндасперму пакрытанасенных раслін. 4) Ніжняя частка ножкі імхоў, што ўкараняецца ў тканку гаметафіта. с. 93
ГАЎТА́МА , Гатама, у старажытнаіндыйскай міфалогіі адзін з сямі вялікіх мудрацоў рышы. Гаўтама пракляў Індру, які спакусіў яго жонку Ахаллю. У будызме Гаўтама — імя апошняга зямнога Буды — Шак’ямуні. с. 93
ГАЎФ (Hauff) Вільгельм (29.11.1802, г. Штутгарт, Германія — 18.11.1827), нямецкі пісьменнік-рамантык. Атрымаў багаслоўскую адукацыю ў Цюбінгенскім ун-це. Зб. сатыр. нарысаў «Мемуары Сатаны» (1826—27) напісаны ў традыцыях «Фауста» І.В.Гётэ і прысвечаны крытыцы філісцёрства, адначасова гэта пародыя на стыль ням. рамантыкаў. Парадыйнасцю пазначаны і раман «Чалавек з Месяца» (1825). У рамане «Ліхтэнштэйн» (1826) адлюстраваў гіст. працэс у яго руху і супярэчнасцях. Выдаў «Казкі для сыноў і дачок адукаваных саслоўяў» (т. 1—3, 1826—28). Звяртаючыся да ням., зах.-еўрап. і ўсх. фалькл. архетыпаў, Гаўф у літ. казцы імкнуўся раскрыць нар. мудрасць і знайсці адказ на хвалюючыя праблемы сучаснасці («Гісторыя пра маленькага Мука», «Халоднае сэрца» і інш.). Яго навелам уласцівы рысы рэалізму («Атэла», «Жабрачка з Pont des Arts», «Яўрэй Зюс» і інш.).
Тв.: Бел. пер. — Маленькі Мук. Мн., 1977; Рус. пер. — Сказки. Л., 1979. Г.В.Сініла. с. 93
ГА́ЎЯ , рака ў Латвіі. Даўж. 460 км. Пл. вадазбору 8900 км2. Пачынаецца на Відземскім узв. Цячэ цераз шматлікія азёры, упадае ў Рыжскі зал. У раёне г. Валміера — г. Сігулда даліна глыбока ўрэзаная. Сярэдні расход вады 78 м3/с. Сплаўная. У бас. Гаўі — прыродны нац. парк Гаўя. На Гаўі гарады Стрэнчы, Валміера, Цэсіс, Сігулда. с. 93
ГА́ЎЯ , рака ў Іўеўскім р-не Гродзенскай вобл. Беларусі і ў Літве, правы прыток Нёмана. Даўж. 100 км (у межах Беларусі 68 км). Пл. вадазбору 1680 км2. Пачынаецца на паўд.-зах. схілах Ашмянскага ўзв. Шальчынінкскага р-на Літвы. Асн. прытокі: Клява, Якунька, Апіта, Жыжма. Даліна выразная. Пойма лугавая, шыр. 100—900 м. Рэчышча звілістае, на асобных участках каналізаванае. Берагі стромкія. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 13,6 м3/с. На левым беразе ў в. Жамыслаўль Іўеўскага р-на помнік прыроды — Жамыслаўскі ясень. с. 93
ГА́ЎЯ , нацыянальны парк у Латвіі, у бас. р. Гаўя. Засн. ў 1973 для комплекснай аховы прыродных ландшафтаў, помнікаў прыроды і культуры, арганізацыі турызму і адпачынку. Пл. 83,75 тыс. га. У парку вылучаны ахоўныя зоны (каля 40% плошчы з рэжымам заказніка) і ўчасткі некранутай прыроды, на якіх выключана ўмяшанне чалавека. Лясы пераважна з хвоі, елкі, бярозы. Пашыраны: лось, дзік, казуля, заяц, бабёр і інш.; каля 150 відаў птушак. Рэакліматызаваны высакародны алень. Турызм. с. 93
ГАФЕ́З (сапр. Гаглойты Фёдар Захаравіч; 11.9.1913, Баку — 12.8.1983), асецінскі пісьменнік. Скончыў пед. ін-т (Цхінвалі, 1950). Першы зб. вершаў «Акорды фандыра» (1940). У творах услаўляў жыццё, духоўную прыгажосць асецінскага народа (зб-кі вершаў «Мір», 1952; «Родны ачаг», 1959; «Жыццялюб», 1974; кн. апавяданняў «Лямпачка Дзаджэ», 1961; раман «Добры дзень, людзі!», 1966, і інш.). Вядомы як перакладчык і літ. крытык. На асецінскую мову пераклаў асобныя творы Я.Купалы. Літ. прэмія імя Косты Хетагурава 1981. с. 93
ГА́ФНІЙ (лац. Hafnium), Hf, хімічны элемент IV групы перыядычнай сістэмы, ат. н. 72, ат. м. 178,49. Складаецца з 6 ізатопаў з масавымі лікамі 174, 176—180. Належыць да рассеяных элементаў, у зямной кары знаходзіцца (3—4) · 10-4% па масе. Адкрыты ў 1923 венг. хімікам Дз.Хевешы і нідэрл. фізікам Дз.Костэрам, названы па месцы адкрыцця — г. Капенгаген.
Бліскучы серабрыста-шэры пластычны метал, існуе ў 2 крышт. мадыфікацыях: гексаганальнай α-Нf і кубічнай β-Нf (вышэй за 1740 °С). Шчыльн 13 350 кг/м3, tпл каля 2230 °С. Кампактны гафній устойлівы ў паветры, парашкападобны пірафорны (гл. Пірафорныя рэчывы). Па хім. уласцівасцях падобны да цырконію. Пры т-ры вышэй за 700 °С з кіслародам утварае дыаксід HfO2, (белыя крышталі, tпл 2780 °С), пры 200—400 °С з галагенамі — тэтрагалагеніды (напр., тэтрахларыд HfCl4 — бясколерныя крышталі, т-ра вазгонкі 315 °С), пры высокіх т-рах з азотам, борам, крэмніем, вугляродам — металападобныя тугаплаўкія злучэнні (напр., нітрыд HfN — залаціста-жоўтыя крышталі, tпл 3310 °С). Злучэнні гафнію атрымліваюць пры вытв-сці цырконію з руднай сыравіны, метал. гафнію — аднаўленнем HfCl4 магніем ці кальцыем. Выкарыстоўваюць як матэрыял для рэгулюючых стрыжняў і аховы ядз. рэактараў, кампанент гарачатрывалых і тугаплаўкіх сплаваў у авіяцыі і ракетнай тэхніцы. І.В.Боднар. с. 93
ГАФРЫРАВА́ННЕ (ад франц. gaufrer прасаваць складкі, выціскаць узор), наданне ліставым метал. і неметал. матэрыялам складкаватай хвалепадобнай формы; разнавіднасць гібкі. Павышае жорсткасць і трываласць матэрыялаў пры рабоце на выгін і змінанне. Робіцца на выгінальных прэсах або прафілёвачных станах.
Гафрыраваныя ліставая сталь, азбестацэментавыя вырабы ідуць на дахавыя матэрыялы, буд. канструкцыі; кардон — на гука- і тэрмаізаляцыю, выраб тары; дуралюмінавыя лісты выкарыстоўваюцца ў самалётабудаванні. Гафрыруюць таксама тканіны. Пры ручным спосабе гафрыравання тканіну закладваюць у папяровую форму (гафрэ), запарваюць і сушаць; пры прамысл. спосабе апрацоўваюць хім. рэагентамі, закладваюць у шаблоны, прапарваюць у аўтаклавах, потым высушваюць і ахалоджваюць. с. 94
ГАФТ (ад польск. haft вышываны ўзор, вышыўка), 1) ручная ці машынная вышыўка каштоўнымі матэрыяламі (шаўковымі, залатымі, сярэбранымі ніткамі, жэмчугам, каштоўнымі ці штучнымі камянямі, з 19 ст. — бісерам, мішурой і інш.) па шоўку, аксаміце, парчы і інш. тканінах. Існуюць разнастайныя тэхн. прыёмы гафту (гладзь, высокарэльефнае шыццё «па карце», «у прыкрэп» і інш.). Узор бывае плоскі, пукаты, ажурны, накладны. Вядомы са стараж. часоў у краінах Усходу, Стараж. Грэцыі, Стараж. Рыме, з сярэдневякоўя — па ўсёй Еўропе. На Беларусі з 15—16 ст. гафтам аздаблялі літургічныя тканіны, шляхецкае адзенне і інш. Пераважалі раслінныя матывы, стылістыка адпавядала агульнаеўрап. маст. кірункам. У нар. побыце гафтаваннем называлі розныя віды ажурных швоў. 2) Машынная вышыўка белай гладдзю па белай тканіне. У сучаснай маст. прам-сці плоскім машынным гафтаваннем пераважна расліннага характару аздабляюць пасцельную бялізну, жаночае адзенне, тасьму, тканіны і інш. Я.М.Сахута. с. 94
ГАФТ Валянцін Іосіфавіч (н. 2.9.1935, Масква), рускі акцёр тэатра і кіно. Нар. арт. Расіі (1984). Скончыў Школу-студыю МХАТ (1957). Працаваў у маскоўскіх т-рах імя Массавета, на Малой Броннай, імя Ленінскага камсамола, Сатыры, з 1969 у т-ры «Сучаснік». Творчая манера Гафта вызначаецца тонкай псіхалагічнай прапрацоўкай вобразаў, інтэлектуальнай вастрынёй і іроніяй, якая набліжаецца да едкага сарказму, дакладным вонкавым малюнкам: Глумаў («Балалайкін і К°» паводле М.Салтыкова-Шчадрына), Вяршынін («Тры сястры» А.Чэхава), Рахлін («Кот хатні сярэдняй пушыстасці» У.Вайновіча і Р.Горына), Джордж («Хто баіцца Вірджыніі Вулф?» Э.Олбі) і інш. З 1956 здымаецца ў кіно: «Забойства на вуліцы Дантэ», «Кентаўры», «Гараж», «Зладзеі ў законе», «Нябёсы запаветныя», у тэлевізійных пастаноўках. Аўтар вершаў і эпіграм. с. 94
ГАФУ́Р ГУЛЯ́М (сапр. Гулямаў Гафур Гулямавіч; 10.5.1903, Ташкент — 10.7.1966), узбекскі пісьменнік. Нар. паэт Узбекістана (1963). Акад. АН Узбекістана (1943). Друкаваўся з 1923. У творах крытыкаваў перажыткі мінулага ў свядомасці і побыце людзей, сцвярджаў новую сав. рэчаіснасць (зб-кі вершаў «Дынама», 1931; «Іду з Усходу», 1943, Дзярж. прэмія СССР 1946; «Агні Узбекістана», 1947; «Шчасце роднай зямлі», 1951; «Вынік», апубл. 1967, Ленінская прэмія 1970; кн. прозы «Гумарыстычныя апавяданні», 1931; «Хітрыкі шарыяту», 1953 і інш.). На бел. мову творы Гафура Гуляма перакладалі Э.Агняцвет, А.Астрэйка, С.Гаўрусёў і інш.
Тв.: Бел. пер.: — у кн.: Спявае Узбекістан. Мн., 1962; Сонца ў арыках. Мн., 1966; Вясёлка над арыкам. Мн., 1986. с. 94
ГАФУ́РАЎ Абуталіб Гафуравіч (21.11.1882, аул Шуні, Дагестан — 1975), лакскі паэт. Нар. паэт Дагестана (1939). Першыя вершы апублікаваны ў альманаху «Крокі рэвалюцыі» (1932). Асн. тэмы яго творчасці — жыццё вёскі, штодзённыя клопаты людзей, што працуюць на зямлі (зб-кі «Новы свет», 1934; «Голас Дагестана», 1943; «Світанак жыцця», 1963; «Горныя крыніцы», 1966; «Другое жыццё», 1970, і інш.). Пісаў апавяданні, мініяцюры, творы для дзяцей. Стварыў новы жанр у дагестанскай л-ры — прозу ў спалучэнні з вершамі. Увёў у лакскае вершаскладанне рыфму, васьміскладовы сілабічны памер. с. 94
ГАФУРЫ́ Мажыт (сапр. Гафураў Габдулмажыт Нурганіевіч; 1.8.1880, в. Зілім-Каранова Гафурыйскага р-на, Башкортастан — 28.10.1934), башкірскі і татарскі пісьменнік. Нар. паэт Башкортастана (1923). Упершыню выступіў у друку ў 1904 (зб. вершаў «Сібірская чыгунка»). Паэт. зб-кі «Маё маладое жыццё» (1906), «Любоў да нацыі» (1907) былі забаронены цэнзурай. Аўтар жанрава разнастайных твораў пра грамадз. вайну, станаўленне новага ладу жыцця ў краіне, лёс жанчыны (зб. вершаў «Чырвоны сцяг», 1917; паэма «Рабочы», 1921; п’еса «Чырвоная зорка», 1926; аповесці «Чарнатварыя», 1927; «Ступені жыцця», 1930; «На залатых капальнях паэта», аўтабіягр., 1931, і інш.). Пісаў для дзяцей. На бел. мову творы Гафуры пераклалі Э.Валасевіч, Ю.Свірка.
Літ.: Рамазанов Г. Мажит Гафури. М., 1980. Р.З.Шакураў. с. 94
ГА́ФЫ (ад ням. Haff лагуна, возера), назва лагун ў вусцевых участках рэк на паўд. узбярэжжы Балтыйскага м. Утвараюцца ў выніку дзейнасці прыбярэжных цячэнняў і прыбою. Маюць выгляд паўзамкнёнага лімана, які аддзелены ад мора астравамі або пясчанымі косамі. с. 95
ГА́ХАЎ Фёдар Дзмітрыевіч (19.2.1906, г. Чэркеск, Расія — 30.3.1980), бел. матэматык. Акад. АН Беларусі (1966), д-р фіз.-матэм. н., праф. (1943). Скончыў Казанскі ун-т (1930). З 1953 у Растоўскім ун-це. У 1961—76 у БДУ. Навук. працы па краявых задачах аналітычных функцый і сінгулярных інтэгральных ураўненнях. Даў закончанае рашэнне асн. краявой задачы аналітычных функцый, т. зв. задачы Рымана.
Тв.: Краевые задачи. [3 изд.) М., 1977; Уравнения типа свертки. М., 1978 (разам з Ю.І.Чэрскім).
Літ.: Ф.Д.Гахов // Успехи математических наук. 1976. Т. 31, вып. 4. с. 95
ГА́ЦІХ Міхаіл Аляксандравіч (н. 10.6.1931, в. Радкоўшчына Полацкага р-на Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне тарфяной механікі. Д-р тэхн. н. (1982), праф. (1987). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1958). З 1962 у Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па стварэнні сістэм кантролю і кіравання тэхнал. працэсамі торфабрыкетнай вытв-сці.
Тв.: Автоматизация процессов сушки торфа на брикетных заводах. Мн., 1983 (разам з У.Я.Геншафтам, Б.В.Вайтовічам); Влагометрия торфа. Мн., 1986 (разам з Л.С.Лісам); Физико-механические методы измерения и дозирования массы сыпучих материалов. Мн., 1987. с. 95
ГАЦКО́ Галіна Рыгораўна (н. 15.7.1930, г. Гомель), бел. вучоны ў галіне эндакрыналогіі і геранталогіі. Д-р біял. н. (1984), праф. (1991). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1954). З 1954 у Ін-це фізіялогіі Нац. АН Беларусі, з 1958 у Сектары геранталогіі АН Беларусі, з 1987 у Ін-це радыебіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні агульных заканамернасцей уздзеяння працэсу старэння і радыяцыі на функцыю эндакрыннай сістэмы і гарманальную рэгуляцыю метабалізму, павелічэнні прыстасавальных магчымасцей арганізма ва ўмовах працяглага ўздзеяння малых доз іанізавальнага выпрамянення.
Тв.: Старение и инсулин. Мн., 1975; Жировая ткань при старении. Мн., 1985 (разам з А.С.Жукавай, Л.Д.Чайкай); Гормоны и старение: Мембранные механизмы гормональной регуляции. Мн., 1991 (разам з Я.Ф.Канаплёй, А.А.Мілюціным); Прыродная радыеактыўнасць. Мн., 1994 (разам з Я.Ф.Канаплёй). с. 95
ГАЦУ́К , вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл. На аўтадарозе Слуцк—Мінск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 38 км на Пн ад горада і чыг. ст. Слуцк, 67 км ад Мінска. 1172 ж., 373 двары (1996). Торфабрыкетны з-д «Слуцкі», пральня. Сярэдняя і муз. школы, Дом фальклору, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. с. 95
ГАЦЬ , насціл з бярвён або галля праз топкае месца, гл. Грэбля. с. 95
ГАЦЬ , рака ў Смалявіцкім і Чэрвеньскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Волма (бас. Дняпра). Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 210 км2. Пачынаецца за 3 км на ПдУ ад в. Пяцігодка Смалявіцкага р-на. Асн. прыток — р. Дыеўка. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. с. 95
ГАЦЬ , вадасховішча ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., за 22 км на ПдЗ ад Баранавіч, каля в. Яжона, на р. Лахазва (бас. Нёмана). Створана ў 1934. Пл. 1,26 км2, даўж. 3,1 км, найб. шыр. 700 м, найб. глыб. 4,7 м. Аб’ём вады 3,15 млн. м3. Берагі моцна парэзаныя, спадзістыя, пад лесам. Дно ўкрыта торфам і глеем. Сярэдні шматгадовы сцёк 32 млн. м3. Выкарыстоўваецца для адпачынку і рыбагадоўлі. с. 95
ГАЦЬЕ́ (Gautier) Тэафіль (30.8.1811, г. Тарб, Францыя — 23.10.1872), французскі пісьменнік і крытык. Адзін з буйнейшых прадстаўнікоў рамантызму. Удзельнік парыжскіх літ.-маст. гурткоў, натхняльнік літ. групы «Парнас». У прадмовах да паэмы «Альбертус» (1832) і рамана «Мадэмуазель дэ Мапэн» (1835—36) выступіў супраць утылітарызму ў мастацтве, даў абгрунтаванне тэорыі «мастацтва дзеля мастацтва». Аўтар паэт. зб-каў «Вершы» (1830), «Камедыя смерці» (1838), «Іспанія» (1845), «Эмалі і камеі» (1852), раманаў «Кароль Кандоль» (1844), «Жан і Жанета» (1850), «Раман муміі» (1858), фантаст. аповесцей і апавяданняў («Ноч, падараваная Клеапатрай», 1845; «Мілітона», 1847, і інш.), падарожных нататкаў, у т.л. «Падарожжа ў Расію» (1867). Для яго твораў характэрна сувязь з мастацтвам (з жывапісам і пластыкай у паэзіі, з т-рам у рамане «Капітан Фракас», т. 1—2, 1861—63), выкарыстанне фантастыкі для стварэння «звышнатуральнага» свету і асяроддзя, да якога імкнецца герой, пастаўлены ў рэальныя ўмовы зямнога існавання. Крытычныя працы — «Гратэскі» (1844; пра франц. паэтаў 15—17 ст.), «Гісторыя рамантызму» (выд. 1874). Нарыс пра жыццё і творчасць Ш.Бадлера.
Тв.: Poésies complètes. Vol. 1—3. Paris, 1970; Рус. пер. — Избр. произв. Т. 1—2. М., 1972. С.В.Логіш. с. 95
ГАЦЬЕ́ Юрый Уладзіміравіч (30.6.1873, Масква — 17.12.1943), рускі гісторык, археограф. Чл.-кар. Рас. АН (1922), акад. АН СССР (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1895). У 1902—18 праф. Маскоўскіх вышэйшых жаночых курсаў, адначасова Межавога ін-та, Нар. ун-та А.Л.Шаняўскага, Маскоўскага ун-та. Аўтар прац «Замаскоўны край у XVII ст. Спроба даследавання па гісторыі эканамічнага быту Маскоўскай Русі» (1906), «Гісторыя абласнога кіравання ў Расіі ад Пятра І да Кацярыны ІІ» (т. 1—2, 1913—41), «Нарыс гісторыі землеўладання ў Расіі» (1915). З 1900 вёў раскопкі ў сярэднерас. і паўд.-рас. губернях. У працах па археалогіі выступаў за сінтэз звестак гісторыі і археалогіі.
Літ.: К 100-летию со дня рождения акад. Ю.В.Готье, 1973 г. // Черепнин Л.В. Отечественные историки XVIII—ХХ вв. М., 1984. с. 95
ГА́ШАК (Hašek) Яраслаў (30.4.1883, Прага — 3.1.1923), чэшскі пісьменнік, журналіст. Скончыў гандл. акадэмію (1902). Шмат вандраваў па свеце, абышоў пешкі землі Аўстра-Венгрыі, краіны Паўд.-Усх. Еўропы. У 1904—08 прыхільнік анархісцка-радыкалісцкага руху. У 1915 мабілізаваны ў аўстр. армію, неўзабаве здаўся ў рус. палон. Працаваў у газ. чэш. легіянераў «Čechoslovan» («Чэхаславан», Кіеў). У 1918 уступіў у Чырв. Армію. У канцы 1920 вярнуўся ў Прагу. Друкаваўся з 1900 (падарожныя нататкі, гумарыст. апавяданні, фельетоны). Вяршыня творчасці — раман «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка ў сусветную вайну» [1921—23, незавершаны; бел. пер. (ч. 1—4, 1931—32) М.Зарэцкага, К.Крапівы, М.Лужаніна, К.Вашыны (Л.Калюгі)], у якім з дапамогай прыёму «ad absurdum» выкрыў бязглуздзіцу ўсіх інстытутаў манархіі, бюракратызм дзяржапарата, прадажнасць чыноўніцтва, бездапаможнасць састарэлага імператара і ўсёй сістэмы ўлады. Гратэск, зніжэнне высокага, гумарыстычная самаіронія, прыёмы смехавай культуры і знакамітай «пражскай іроніі» ўплецены ў багатую палітру твора. Працяг рамана Гашака напісаны фельетаністам К.Ванакам. На бел. мову яго пераклалі Т.Кляшторны, З.Астапенка, К.Чорны (ч. 5—6, 1931—32), асобныя апавяданні — Л.Баршчэўскі, Л.Каўрус, В.Крайко, А.Мажэйка, П.Марціновіч і інш.
Тв.: Бел. Пер. — Цвёрдая скура. Мн., 1931; Госць у хату: Апавяданні. Мн., 1984; Прыгоды бравага салдата Швейка ў сусветнай вайне: [Урывак з рамана) // Крыніца. 1995. № 6; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—6. М., 1983—85.
Літ.: Шубин Г. Я.Гашек. М., 1982; Шабловская И.В. Автор. История. Роман («Похождения бравого солдата ІІІвейка» Я.Гашека) // Веснік БДУ. Сер. 4. 1984. № 1. І.В.Шаблоўская. с. 95
ГА́ШАНАЯ ВА́ПНА , гл. ў арт. Кальцыю гідраксід. с. 96
ГАШКЕ́ВІЧ Іосіф Антонавіч (1815— 15.5.1875), дыпламат, вучоны-мовазнавец, даследчык Д. Усходу, натураліст. Дзяцінства правёў у Якімавай слабадзе Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмію (1839). У 1839—49 у складзе Рускай духоўнай місіі ў Пекіне. Вывучаў кіт., кар., яп., маньчжурскую, англ., ням., франц., лац., грэч., яўр. і інш. мовы, даследаваў культуру і філасофію Кітая і Японіі. У 1852—55 як перакладчык суправаджаў на фрэгаце «Палада» (з рус. пісьменнікам І.А.Ганчаровым) дыпламат. місію адмірала Я.В.Пуцяціна ў Японію. З удзелам Гашкевіча заключаны рус.-яп. дагавор 1855. У 1858—65 першы рас. консул у Японіі. Першы іншаземец, якому было дазволена выехаць за межы яп. сталіцы і зрабіць падарожжа па краіне. У 1861 сустракаўся ў Хакадатэ з М.А.Бакуніным. З 1867 у адстаўцы, жыў у маёнтку Малі (цяпер Астравецкі р-н Гродзенскай вобл.). Выдадзены ім першы ў Расіі «Японска-рускі слоўнік» (1857; разам з Тацібана но Каасай) адзначаны медалём Пецярбургскай АН і Дзямідаўскай прэміяй. Аўтар працы «Карані японскай мовы» (Вільня, 1899). Калекцыі флоры і фауны Паўд. Афрыкі і Паўд.Усх. Азіі, сабраныя ў час падарожжаў, Гашкевіч перадаў заал. музею АН у Пецярбургу. У г. Хакадатэ на в. Хакайда Гашкевічу пастаўлены помнік. У 1994 помнік Гашкевічу адкрыты ў Астраўцы (скульпт. Ф.Янушкевіч); створаны японска-бел.-рус. фонд імя І.А.Гашкевіча.
Літ.: Гузанаў В. Адысей з Беларусі. Мн., 1993. І.У.Саламевіч. с. 96
ГАШМА́ , гашга, адна з формаў цюркскай паэзіі. Складаецца звычайна з 5 строф па 4 радкі (у радку 11 складоў). Схема рыфмаў — авсв у 1-й страфе, у астатніх — dddb, еееb і г.д. Са стараж. часоў такой формай карысталіся нар. паэты-ашугі. У азерб. пісьмовай л-ры 16—17 ст. гашма прадстаўлена ў творчасці Хатаі, Амані і інш. Як асн. форма сілабічнага верша замацавалася ў 18 ст. дзякуючы майстэрству Вагіфа і Відадзі. с. 96
ГАШТО́ЛЬД Альбрэхт (? — снеж. 1539), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. З роду Гаштольдаў. Каля 1492 вучыўся ў Кракаўскім ун-це. Намеснік новагародскі (1503—06), падчашы ВКЛ (1505—09), ваявода новагародскі (1508—09), полацкі (з 1513), трокскі (з 1519), віленскі (з 1522), адначасова канцлер ВКЛ (з 1522). Староста бельскі ў 1513, мазырскі ў 1515, барысаўскі ў 1526. У 1503 удзельнічаў у бітве з крымскімі татарамі каля Давыд-Гарадка, у вайне Маск. дзяржавы з ВКЛ 1507—08 — у баях пад Смаленскам і Оршай і ў вайне 1512— 14 — у абароне Полацка. Узначальваў групоўку літ.-бел. магнатаў, што выступала за поўную незалежнасць дзяржавы, супраць уніі з Польшчай. Для гэтага садзейнічаў абвяшчэнню ў 1529 Жыгімонта ІІ Аўгуста вял. князем ВКЛ пры жыцці бацькі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы Статута Вялікага княства Літоўскага 1529. Верагодна, быў ініцыятарам стварэння «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага». Адзін з буйнейшых магнатаў ВКЛ, валодаў маёнткамі ў Ашмянскім, Трокскім, Віленскім, Менскім, Луцкім пав., на Падляшшы і інш. З 1529 меў тытул «графа на Мураваных Геранёнах». с. 96
ГАШТО́ЛЬДЫ , Гастаўты, Гастоўты, Гоштаўтасы, магнацкі (з 1529 графскі) род герба «Габданк» у ВКЛ. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду:
Гаштольд (? — 1364), ад вял. князя ВКЛ Альгерда атрымаў у валоданне Камянец Падольскі. Адзін з першых у Літве прыняў каталіцтва і ўзяў імя Пётр. Кашталян замка Вялена на р. Нёман, загінуў пры яго абароне ад крыжакоў. Андрэй (? — каля 1410), сын Гаштольда, намеснік віленскі (1386) і крэўскі (1390). Ян (? — 1458), староста дарсунскі (1422), маршалак надворны вял. князёў Вітаўта і Свідрыгайлы (1426—35), намеснік смаленскі (1436), ваявода трокскі (1440) і віленскі (1443). На Гарадзельскім сейме 1413 прыняў герб «Габданк». Удзельнічаў у заключэнні Мельнскага дагавора 1422. Падтрымліваў Свідрыгайлу ў яго барацьбе супраць Ягайлы, а ў 1432 — Жыгімонта Кейстутавіча ў барацьбе супраць Свідрыгайлы. У 1440 узначаліў групоўку магнатаў, якая дамаглася абрання вял. кн. ВКЛ Казіміра IV Ягелончыка, стаў яго выхавальнікам і фактычным правіцелем ВКЛ. Пасля абрання ў 1446 Казіміра і каралём Польшчы перайшоў у апазіцыю да яго. Валодаў Геранёнамі (пазней Мураваныя Геранёны — рэзідэнцыя роду), Меднікамі пад Вільняй, Тыкоцінам на Падляшшы, Дарагабужам у Смаленскай зямлі і інш. Марцін (? — 1483), староста новагародскі (1464), ваявода кіеўскі (1471), ваявода трокскі (1480), маршалак земскі (1481). Альбрэхт (? — 1539), гл. Гаштольд А. Станіслаў (каля 1507 — 18.12.1542), ваявода новагародскі (1530) і трокскі (1542). З яго смерцю род Гаштольдаў згас. Быў жанаты з Барбарай Радзівіл, якая, аўдавеўшы, стала другой жонкай караля Польшчы і вял. кн. ВКЛ Жыгімонта ІІ Аўгуста, маёнткі Гаштольдаў перайшлі да вял. князёў ВКЛ. А.М.Нарбут. с. 96
ГАШЧЫ́НСКІ (Goszczyński) Севярын (4.11.1801, г.п. Ільінцы, Украіна — 25.2.1876), польскі паэт, паліт. дзеяч; адзін з заснавальнікаў (з Б.Ф.Залескім) т. зв. укр. школы польск. рамантызму. Удзельнік паўстання 1830—31. Рэв.-патрыят. зместам з моцнымі радыкальнымі акцэнтамі насычаны яго раннія вершы і зб. «Пабудка» (1831). Падзеям казацка-сял. паўстання 1768 на Украіне прысвечана паэма «Канёўскі замак» (1828). Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў (Галіцыя, Францыя). Вершы позняга перыяду прасякнуты рэліг.-патрыят. духам («Пасланне да Польшчы», 1856). Аўтар «Дзённіка падарожжа ў Татры» (1832), паэмы «Сабутка» (1834), паэмы ў прозе «Кароль замчышча» (1842), літ.-крытычных і грамадска-паліт. даследаванняў — «Новая эпоха польскай паэзіі» (1835), «Слова пра самаахвярнасць» (1844), успамінаў «Бельведэрская ноч» (1870) і «Падарожжа майго жыцця» (выд. 1923). Н.К.Мазоўка. с. 96
ГА́ШЫНЕЦ (Gašinec) Эдуард (н. 29.11.1923, г. Кісуцке-Нове-Места, Славакія), славацкі вучоны-славіст і педагог. Праф. (1974). Скончыў Браціслаўскі ун-т (1950). Вядомы як аўтар шматлікіх прац па методыцы выкладання славацкай мовы ў школах, а таксама шэрагу эксперыментальных школьных падручнікаў і метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў. У 1940-я г. зацікавіўся духоўнай спадчынай беларусаў, самастойна вывучыў бел. мову. У 1970-я г. падтрымліваў творчыя сувязі з Ф.Янкоўскім, Я.Брылём, С.Панізнікам, асобныя творы якіх пераклаў на славацкую мову. У аглядных артыкулах, рэцэнзіях Гашынец знаёміць славацкіх чытачоў з бел. мемуарнай гіст. л-рай, пед. даследаваннямі; выступае з артыкуламі пра бел. мову: «Беларуская мова ў «Народнай асвеце» (1980—81), «Беларусы і іншыя славяне» (1991) і інш.
Літ.: Мірачыцкі Л. Прафесар Эдуард Гашынец і Беларусь // Наша слова. 1995. 9 жн. Л.П.Мірачыцкі. с. 96
ГАШЫ́НСКІ Аркадзь Яўгенавіч (29.7.1920, г. Мелітопаль, Украіна), украінскі акцёр. Нар. арт. СССР (1971). Скончыў Ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1945). У 1945—48 ва Укр. драм. т-ры, з 1948 ва Укр. драм. т-ры імя І.Франко (абодва ў Кіеве). Сярод роляў: Лаўрын Запарожац («Незабыўнае» паводле твораў А.Даўжэнкі), Граза («Старонка дзённіка» А.Карнейчука), Мастакоў («Стары» М.Горкага), Дэрвіш («У ноч зацьмення месяца» М.Карыма), Крэонт («Антыгона» Сафокла), Макбет, Глостэр («Макбет», «Кароль Лір» У.Шэкспіра). с. 96
ГАШЫ́Ш , наркотык, які атрымліваюць са смалы жаночага суквецця інд. канапель. Належыць да групы галюцынагенаў. Пры ўвядзенні ў арганізм чалавека выклікае парушэнні функцый ц.н.с., суправаджаецца галюцынацыямі і інш. змяненнямі псіхічнай дзейнасці. Выкарыстанне, захоўванне гашышу і развядзенне інд. канапель у большасці краін і на Беларусі забаронены. с. 96
ГАЭ́С , гл. Гідраакумулюючая электрастанцыя. с. 96
ГАЮІ́ , Аюі (Haüy) Рэнэ Жуст (28.2.1743, г. Сен-Жу-ан-Шасэ, Францыя — 1.6 або 3.6.1822), французскі крышталёграф і мінералог. Чл. Парыжскай АН (1783). Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1806). У 1794—1802 праф. Горнай школы (Парыж). Зрабіў вял. ўклад у развіццё крышталяграфіі; адкрыў закон цэлых лікаў (рацыянальнасці параметраў), названы яго імем, распрацаваў тэорыю памяншэння колькасці малекул у слаях, якія паслядоўна фарміруюць крышталь. Яго імем названы мінерал гаюін с. 97
ГА́Я , горад у Паўн. Індыі, у даліне р. Ганг, штат Біхар. Вядомы з сярэдзіны 1-га тысячагоддзя да н.э. Каля 300 тыс. ж. (1994). Трансп. вузел. Прам-сць: баваўняная, вытв-сць шэлаку (сыравіны для лакаў і палітур), перапрацоўка с.-г. прадуктаў. Гая — гіст., рэліг. і культ. цэнтр Стараж. Індыі. Месца паломніцтва індуістаў (гара Гая). Вёска Будх-Гая (за 10 км на Пд) з’яўляецца сусв. цэнтрам паломніцтва будыстаў, дзе, паводле паданняў, Буда ўпершыню выступаў перад людзьмі. Там жа стараж. будыйскі храм Махабодхі. с. 97
ГАЯВА́Я Валянціна Іванаўна (н. 22.7.1936, г.п. Данілаўка Валгаградскай вобл., Расія), бел. балетмайстар. Нар. арт. Беларусі (1989). Скончыла Вышэйшую прафсаюзную школу ВЦСПС у Ленінградзе (1965). З 1967 кіраўнік дзіцячай харэагр. студыі ў Магілёве, з 1973 балетмайстар Бел. філармоніі. З 1974 маст. кіраўнік і гал. балетмайстар створанага ёю (з М.Дудчанкам) бел. дзярж. харэагр. ансамбля «Харошкі». Пастаўленыя ёю бел. нар. танцы, вак.-харэагр. кампазіцыі, варыяцыі на тэмы гіст. абрадаў, гіст. балет «Па старонках «Полацкага сшытка», цыкл харэагр. мініяцюр «Бывай, 20 стагоддзе!», заснаваны на гар. фальклоры 19 ст., і інш. прывабліваюць спалучэннем нар. пластыкі з сучаснай экспрэсіяй; у іх адлюстраваны ўласныя назіранні балетмайстра над нар. абрадамі, танцамі, адзеннем у розных этнагр. рэгіёнах Беларусі. Паставіла танцы ў оперы «Новая зямля» Ю.Семянякі (1982). с. 97
ГАЯ́НА (Guyana), Кааператыўйая Рэспубліка Гаяна (Cooperative Republic of Guyana), дзяржава на ПнУ Паўд. Амерыкі. На З мяжуе з Венесуэлай, на Пд — з Бразіліяй, на У — з Сурынамам, на Пн абмываецца Атлантычным ак. Падзяляецца на 10 раёнаў. Пл. 215 тыс. км2. Нас. 834 тыс. чал. (1995). Сталіца — г. Джорджтаўн. Дзярж. мова — англійская. Нац. свята — Дзень Рэспублікі (23 лют.).
Дзяржаўны лад. Гаяна — рэспубліка. Уваходзіць у Садружнасць на чале з Вялікабрытаніяй. Дзейнічае канстытуцыя 1980. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт. Заканад. ўлада належыць аднапалатнаму Нац. сходу, выканаўчая — Савету Міністраў, які ўзначальвае прэм’ер-міністр (першы віцэ-прэзідэнт).
Прырода. Паўн. ч. краіны займае шырокая забалочаная Гвіянская нізіна. На Пд адгор’і Гвіянскага пласкагор’я, найб. выш. на З — г. Рарайма (2772 м). Карысныя выкапні: баксіты, золата, алмазы. Знойдзены невял. радовішчы нафты, урану, храмітаў, марганцавых і жал. руд. Клімат субэкватарыяльны гарачы і вільготны. Сярэднямесячная т-ра паветра ў Джорджтаўне 26—28 °С, ападкаў 2230 мм за год. Рэкі мнагаводныя, з вял. колькасцю парогаў і вадаспадаў; найб. Эсекіба, Дэмерара, Бербіс, Карантэйн, 83% тэр. займаюць пастаянна вільготныя вечназялёныя лясы. На ПдЗ — саванны, на ўзбярэжжы — мангравыя зараснікі. Нац. парк Каетур.
Насельніцтва. Каля 51% інд. паходжання, 43 — негры і мулаты, 4% — індзейцы (ва ўнутр. раёнах). Ёсць групы англічан, партугальцаў, кітайцаў. Паводле веравызнання 57% — хрысціяне (значная ч. англікане), 33 — індуісты, 9% — мусульмане. Каля 90% насельніцтва сканцэнтравана на прыбярэжнай нізіне. У гарадах жыве 35% насельніцтва. Найбольшыя гарады: Джорджтаўн (200 тыс. ж., 1993), Нью-Амстэрдам, Макензі, Бартыка. 44,5% працаздольных занята ў прам-сці і гандлі, 33,8 — у сельскай гаспадарцы, 21,7% — у абслуговых галінах.
Гісторыя. Карэнныя жыхары Гаяны — індзейцы-аравакі. У 1499 гэту тэр. адкрыў ісп. мараплавец А. дэ Ахеда. Першыя паселішчы еўрапейцаў на р. Памярун засн. ў 1581 галандцамі. У канцы 16 — пач. 17 ст. на ўзбярэжжа высадзіліся англічане (у 1667 іх паселішча захапілі галандцы). У 1621 галандская Вест-Індская кампанія атрымала правы на кантроль над б.ч. тэр. Гаяны. У 1732 паселішчы Бербіс, у 1773 — Эсекіба і Дэмерара атрымалі статус нідэрландскіх калоній. У 1650 — пач. 19 ст. ў Гаяну пастаянна прывозілі неграў-рабоў з Афрыкі для працы на цукр. плантацыях і ў рудніках. У 1782 тэр. Гаяны адышла да Францыі, у 1783 — да Нідэрландаў. У 1803—14 калоніі Бербіс, Эсекіба і Дэмерара перайшлі да Вялікабрытаніі; у 1831 аб’яднаны ў адну калонію Брыт. Гвіяна. У 1834 адменена рабства. З 1838 сюды ўвозілі танную рабочую сілу з Індыі, з 1853 — з Кітая. У 1928 уведзена канстытуцыя, паводле якой створаны Заканад. савет. У 2-ю сусв. вайну ў Гаяну пачаў пранікаць амер. і канадскі капітал (распрацоўка пакладаў баксітаў), створана ваен. база ЗША (1940). Пасля вайны нац.-вызв. рух узначаліла Нар. прагрэс. партыя (НПП; засн. ў 1950). У 1953 брыг. ўлады ўвялі новую канстытуцыю, паводле якой мясц. насельніцтва атрымала права ўдзельнічаць у кіраванні краінай. Пасля перамогі на выбарах 1953 НПП яе лідэр Ч.Джаган узначаліў урад. У кастр. 1953 англ. ўрад увёў у калонію войскі, разагнаў яе ўрад і парламент і прыпыніў дзейнасць канстытуцыі. У 1955 створана партыя Нар. нац. кангрэс (ННК). На выбарах 1957 і 1961 зноў перамагла НПП (урадамі кіраваў Джаган). У снеж. 1964 адбыліся датэрміновыя выбары ў Нац. сход, створаны кааліцыйны ўрад на чале з Ф.Бернхемам. 26.5.1966 Брыт. Гвіяна абвешчана незалежнай дзяржавай (атрымала назву Гаяна). З 1970 Гаяна — парламенцкая рэспубліка. У 1972 урад Бернхема абвясціў курс на стварэнне «кааператыўнага сацыялізму», адначасова адбылося ўмацаванне аўтарытарнага кіравання ННК.
У 1980 у Гаяне ўстаноўлена прэзідэнцкая рэспубліка. Пасля смерці ў жн. 1985 прэзідэнта Бернхема (правіў з 1980) новы кіраўнік дзяржавы Х.Хойт звярнуўся за эканам. дапамогай да Міжнар. валютнага фонду, жорсткія патрабаванні якога выклікалі незадавальненне насельніцтва Гаяны і прывялі да забастоўкі (сак. 1989). На выбарах у 1992 перамагла НПП, прэзідэнтам стаў Джаган. Дзейнічаюць Нар. прагрэс, партыя, Нар. нац. кангрэс і інш. Гаяна — член ААН (з 1966), Арг-цыі амер. дзяржаў, Карыбскай супольнасці, Лац.-амер. эканам. сістэмы.
Гаспадарка. Гаяна — эканамічна адсталая краіна. Аснова эканомікі — сельская гаспадарка, якая дае больш за 25% валавога ўнутр. прадукту. Развіта горназдабыўная прам-сць. Гаяна — адна з вядучых краін па здабычы баксітаў (штогод 1—1,5 млн. т), забяспечвае 90% сусв. вытв-сці кальцыніраваных баксітаў. Асн. радовішчы ў далінах рэк Дэмерара і Бербіс. Здабываюць золата (каля 500 кг штогод), тэхн. і ювелірныя алмазы (каля 10 тыс. каратаў штогод). Параўнальна развіты харч. (цукровыя і рысаачышчальныя з-ды), харчасмакавая (у т.л. тытунёвая), лесапільная і дрэваапр., тэкст., швейная, абутковая прам-сць. Штогод атрымліваюць цукру-сырцу каля 160—200 тыс. т, рому 150—170 тыс. гекталітраў. У Джорджтаўне працуюць ліцейны з-д, мукамольная ф-ка і з-д па кансерваванні крэветак. У г. Макензі гліназёмны з-д. Вытв-сць электраэнергіі 276 млн. кВт · гадз (1992), пераважна на невял. ЦЭС. Ворныя землі займаюць 3% тэр. краіны, лугі і пашы — 6% (на ПдЗ). Земляробчыя раёны — акіянскае ўзбярэжжа і ніжнія ч. далін рэк Дэмерара і Бербіс. Гал. с.-г. культуры (збор тыс. т, 1993): цукр. трыснёг — 2600, рыс — 300, апельсіны — 15, бананы — 21, какосавыя арэхі — 48, агародніна — 12, а таксама кукуруза, кава, какава, маніёк, ямс, батат. На ПдЗ на ўчастку саваннаў уздоўж р. Рупунуні пашавая жывёлагадоўля. Гадуюць (1993, тыс. галоў): буйн. раг. жывёлу — 160, свіней — 30, авечак — 130, коз — 79. Рыбалоўства і здабыча морапрадуктаў, гал. від прадукцыі — крэветкі. Нарыхтоўка каштоўных парод трапічнай драўніны. Транспарт пераважна аўтамаб. і ўнутр. водны. Аўтадарог 7665 км, з іх 550 км з цвёрдым пакрыццём, 5000 км гравійных. Асноўныя праходзяць па ўзбярэжжы, ад Джорджтаўна на Пд у Бразілію ідзе Трансгаянская шаша. Для суднаходства выкарыстоўваюцца ўчасткі рэк агульнай даўж. 6000 км. Чыгункі (187 км) вузкакалейныя, маюць дапаможнае значэнне. Знешнія сувязі ажыццяўляюцца пераважна марскім шляхам. Асн. парты Джорджтаўн і Нью-Амстэрдам (імпарт), Ліндэн і Эвертан (экспарт баксітаў і гліназёму). У краіне 53 аэрапорты і аэрадромы, у т.л. міжнар. аэрапорт каля Джорджтаўна. Гаяна экспартуе цукар, баксіты, гліназём, рыс, золата, крэветкі, драўніну, патаку і ром; імпартуе тавары нар. ўжытку, машыны і абсталяванне, харч. прадукты, паліва. Асн. гандл. партнёры: ЗША (25% экспарту, 40% імпарту), Вялікабрытанія (адпаведна 28 і 11%), Японія, Германія, Канада, краіны Лац. Амерыкі. Грашовая адзінка — гаянскі долар. З.М.Шуканава (прырода, гаспадарка), В.У.Адзярыха (гісторыя). с. 97
ГАЯ́НІЯ (Goiânia), горад у Бразіліі, адм. ц. штата Гаяс. Засн. ў 1933—34. 920,8 тыс. ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр жывёлагадоўчага і горнапрамысл. (алмазы, руды металаў) раёна. Прам-сць: харч. (мясахаладабойная, малочна-кансервавая і інш.), дрэваапр., хім., цэм., папяровая. 2 ун-ты. с. 98
ГАЯ́С (Goáis), штат у цэнтр. ч. Бразіліі. Займае ч. Бразільскага пласкагор’я. Пл. 340,2 тыс. км2. Нас. 4013 тыс. чал. (1991). Адм. ц. Гаянія. Аснова эканомікі — экстэнсіўная жывёлагадоўля (зебупадобная буйн. раг. жывёла). Вырошчванне кавы і бавоўны, мяса-малочная жывёлагадоўля, агародніцтва і пладаводства. Збор натуральнага каўчуку. Здабыча золата, алмазаў, нікелевай руды. Прам-сць: харч., папяровая і інш. Транспарт пераважна аўтамабільны. с. 98
ГВАДАЛАХА́РА (Guadalajara), горад у Іспаніі, адм. ц. правінцыі Гвадалахара. Размешчаны на р. Энарэс за 45 км на ПнУ ад Мадрыда. Каля 60 тыс. ж. (1994). Маторабуд. з-д; перапрацоўка с.-г. прадукцыі. Палацы 16—17 ст., цэрквы 13—17 ст.
Старажытны горад, першапач. назва Арыяка. У 714 адваяваны арабамі ў готаў і названы Гвадалахара (у перакладзе з араб. — рака камянёў). З 1081 уладанне кастыльскага караля Альфонса І, у 15—17 ст. — роду Мендоса. У грамадз. вайну 1936—39 пад Гвадалахарай у сак. 1937 рэсп. войскі разбілі італьян. фаш. корпус, які імкнуўся захапіць Мадрыд. с. 98
ГВАДАЛАХА́РА (Guadalajara), горад у Мексіцы, на ПдЗ Мексіканскага нагор’я. Адм. ц. штата Халіска. Засн. ў 1531. 1628,6 тыс. ж., з прыгарадамі 3,43 млн. ж. (1993). Другі пасля Мехіка па колькасці насельніцтва і эканам. значэнні горад краіны. Вузел чыгунак, аўтадарог, газа- і нафтаправодаў. Міжнар. аэрапорт. Прамысловасць: машынабудаванне (у т.л. эл.-тэхн.), металаапрацоўка, харчасмакавая (асабліва мукамольная і алейна-тлушчавая), гарбарна-абутковая, баваўняная, хім., цэм., шкляная. Традыцыйная вытв-сць керамічных вырабаў. 2 ун-ты. Музеі. Арх. помнікі 16—18 ст., у тл. Палац урада (1643; фрэскі Х.К.Ароска), сабор (1571—1618). с. 98
ГВАДАЛКВІВІ́Р (Guadalquivir), рака на Пд Іспаніі. Даўж. 560 км, пл. бас. 57 тыс. км2. Пачынаецца ў Андалускіх гарах, цячэ па Андалускай нізіне, дзе разбіваецца на рукавы, упадае ў Кадыскі зал. Атлантычнага ак., утварае эстуарый. Асн. прытокі: Малая Гвадыяна, Хеніль (левыя), Гуадалімар, Уэльва (правыя). Паўнаводная ў лют.—сакавіку. Сярэдні расход вады 164 м3/с. Выкарыстоўваецца на арашэнне. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. На Гвадалквівіры — гарады Кордава, Севілья. с. 98
ГВАДЫЯ́НА (Guadiana), рака ў Іспаніі і Партугаліі. Даўж. 820 км, пл. бас. 68 тыс. км2. Пачынаецца з плато Ла-Манча, цячэ пераважна па вузкай глыбокай даліне, урэзанай у Новакастыльскае пласкагор’е, упадае ў Кадыскі зал. Атлантычнага ак. Паўнаводная зімой. Сярэдні расход вады каля 80 м3/с. ГЭС. Вадасховішча Сіхара. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. На Гвадыяне — г. Бадахос (Іспанія). с. 98
ГВАДЭЛУ́ПА (Guadeloupe), востраў у групе Наветраных а-воў у Вест-Індыі; разам з суседнімі а-вамі (Мары-Галант, Дэзірад, Ле-Сент, Сен-Бартэльмі, Пціт-Тэр) і паўн. ч. в-ва Сен-Мартэн — уладанне Францыі (заморскі дэпартамент). Агульная пл. 1780 км2, у т.л. в-ва Гвадэлупа 1703 км2. Нас. 413 тыс. чал. (1993), у т.л. мулатаў — 77%, неграў — 10, крэолаў (нашчадкі еўрапейцаў) — 10%. Афіц. мова — французская. Большасць вернікаў католікі. Адм. ц. — г. Бас-Тэр, найб. горад — Лез-Абім, порт — Пуэнт-а-Пітр. В-аў Гвадэлупа складаецца з 2 ч. (Бас-Тэр і Гранд-Тэр), злучаных вузкім перашыйкам. Бас-Тэр складзены з вулканічных парод. Выш. да 1467 м (дзеючы вулкан Суфрыер — найвышэйшая вяршыня Малых Антыльскіх а-воў). Гранд-Тэр — плато выш. да 130 м, складзенае з вапнякоў і вулканічных туфаў. Развіты карст, рэк амаль няма. Клімат трапічны, пасатны, гарачы і вільготны. Ападкаў 1500—2000 мм за год. Востраў абкружаны каралавымі рыфамі. Горы ўкрыты вільготнымі трапічнымі лясамі. Гвадэлупскі прыродны парк. Апрацоўваецца каля 30% тэр., пад пашай і лугамі 10%. Асн. экспартныя с.-г. культуры: цукр. трыснёг, бананы, кава, какава, ваніль, цытрусавыя. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, коз, свіней. Рыбалоўства. Перапрацоўка с.-г. прадукцыі, пераважна вытв-сць цукру і рому. Транспарт аўтамабільны. Вываз бананаў, цукру, рому; увоз паліва, тэхн. абсталявання, сыравіны, трансп. сродкаў. Гандл. сувязі пераважна з Францыяй. Развіты турызм. Грашовая адзінка — франц. франк
Востраў Гвадэлупа адкрыты Х.Калумбам 4.10.1493. У 16 — пач. 17 ст. тут спрабавалі замацавацца іспанцы. З 1635 калонія Францыі. У 1666, 1691 і 1703 Гвадэлупу імкнулася захапіць Вялікабрытанія. Парыжскі мірны дагавор 1763 пацвердзіў прыналежнасць Гвадэлупы Францыі. У 1805 на востраве ўведзены Франц. грамадз. кодэкс. У 1810 Гвадэлупа зноў акупіравана Вялікабрытаніяй, у 1816 вернута Францыі. У 1848 адменена рабства. З 1940 Гвадэлупа захоўвала лаяльнасць да франц. ўрада Вішы, з 1943 падтрымлівала ген. Ш. дэ Голя. З 1946 мае статус заморскага дэпартамента Францыі. Гвадэлупа прадстаўлена ў Нац. асамблеі ў Парыжы 2 сенатарамі і 3 дэпутатамі. І.Я.Афнагель (прырода, гаспадарка). с. 98
ГВАЗДЗІ́К (Dianthis), род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. Каля 300 відаў. Пашыраны ў Еўропе (пераважна ў Міжземнамор’і), Азіі, Паўн. Афрыцы і Паўн. Амерыцы. На Беларусі як дзікарослыя трапляюцца 9 відаў, з іх 7 мясцовых — гваздзік армерыяпадобны (D. armeria), Борбаша (D. borbasii), вузкачашачкавы (D. stenocalyx), дэльтападобны, або травянка (D. deltoides), картузіянскі (D. carthusianorium), пышны (D. Superbus), пясчаны (D. arenarius); 2 занесеныя — гваздзік раўнінны (D. campestris), і Фішэра (D. ficheri). Растуць у сухіх барах і шыракалістых лясах, на пясчаных мясцінах, лугах і ў поймах рэк. Гваздзік армерыяпадобны і картузіянскі занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь; Борбаша, вузкачашачны і пышны патрабуюць прафілактычнай аховы. У культуры вырошчваюць каля 20 відаў. Найб. вядомыя: Г. Андржаеўскага (D. andrzejowskianus), барадаты, або турэцкі гваздзік (D. barbatus), кітайскі (D. сhinensis), перысты (D. plumaris), садовы, або галандскі (D. caryophyllus), з буйнымі адзіночнымі махрыстымі кветкамі і шаравата-блакітны (D. gratianopolitanus). Многія з іх маюць садовыя формы; гваздзік барадаты лёгка дзічэе.
Шмат-, рэдка аднагадовыя травяністыя расліны і паўкусты з прамастойным, прыўзнятым, простым або галінастым вузлаватым сцяблом Лісце суцэльнае, супраціўнае, сядзячае, звычайна ланцэтнае, падоўжана-ланцэтнае, лінейнае, шылападобнае, ніжняе часта ў разетцы. Чашачка зрослалістая, пры аснове з лускападобнымі, прыціснутымі прыкветнікамі (характэрная прыкмета роду). Кветкі звычайна буйныя, духмяныя, белыя, зеленаватыя, ружовыя, пурпуровыя і інш., 5-членныя, адзіночныя, сабраныя ў верхавінкавыя раскідзістыя або шчыльныя суквецці. Плод — каробачка. Лек., меданосныя, кармавыя, дэкар. расліны. Г.У.Вынаеў. с. 99
ГВАЗДЗІКО́ВАЕ ДРЭ́ВА (Syzygium aromaticum), вечназялёнае дрэва сям. міртавых. Пашырана на Малукскіх а-вах, культывуецца ў многіх трапічных краінах. На Беларусі вырошчваюць ў аранжарэі Цэнтр. бат. сада АН.
Дрэва сярэдняй выш., са скурыстым супраціўным лісцем. Кветкі дробныя, белыя або ружовыя, сабраныя ў кустападобныя суквецці. Плод ягадападобны, аднанасенны. Усе часткі расліны маюць у сабе гваздзіковы алей, які выкарыстоўваюць у парфюмерыі, медыцыне, мікраскапічнай тэхніцы, таксама з’яўляецца крыніцай для атрымання ваніліну. Высушаныя бутоны гваздзіковага дрэва (гваздзіка) выкарыстоўваюць як прыправу. с. 99
ГВАЗДЗІКО́ВЫ АЛЕ́Й , эфірны алей, які атрымліваюць з зялёнай масы і драўніны гваздзіковага дрэва. Жоўтая вадкасць з пахам гваздзікі, шчыльн. 1040 кг/м3. Выкарыстоўваюць як духмянае рэчыва ў парфумерыі, сыравіну ў вытв-сці эўгенолу, рэпелент (ад камароў). с. 99
ГВАЗДЗІКО́ВЫЯ (Caryophyllaceae), сямейства кветкавых двухдольных раслін з парадку гваздзікакветных (Caryophyllales). Каля 80 родаў і больш за 2000 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераных і арыдных абласцях Паўн. паўшар’я, асабліва ў Міжземнамор’і і Ірана-Туранскай фларыстычнай вобласці. На Беларусі 25 родаў (найб. вядомыя вапнаўка, галадок, гваздзік, гладун, зорка, зоркаўка, куколь, мыльнік, пясчанка, светнік, свінакроп, смалёўка, смалянка, смолка, ясколка) і больш за 70 відаў. Некат. з іх занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь. Растуць у лясах, хмызняках, на лугах, балотах, палях, па берагах рэк.
Шмат- або аднагадовыя травяністыя расліны, рэдка паўкусты і кусты. Лісце простае, звычайна суцэльнае, супраціўнае, найчасцей без прылісткаў. Кветкі ў рознага тыпу суквеццях, рэдка адзіночныя, двухполыя ці аднаполыя, 5-членныя, з двайным калякветнікам ці без пялёсткаў, апыляюцца насякомымі. Завязь верхняя. Плады розных тыпаў (звычайна каробачка, арэшка- ці ягадападобныя). Лек., тэхн., меданосныя, харч., кармавыя і каштоўныя дэкар. расліны, некат. віды — ядавітыя і пустазелле. Г.У.Вынаеў. с. 99
ГВА́ЛІЯР , горад на Пн Індыі, штат Мадх’я-Прадэш. Каля 700 тыс. ж. (1994). Трансп. вузел. Прам-сць: баваўняная, хім., гарбарна-абутковая, тэкст., аўтамабіле- і машынабудаванне; саматужная вытв-сць тканін, дываноў, ювелірных і метал. вырабаў. Ун-т. Археал. музей. Арх. Помнікі 11—16 ст.: храмы, палацы, скальныя пячоры з манум. статуямі 15 ст. с. 99
ГВА́ЛТЫ , від адработачнай феад. павіннасці сялян на Беларусі, Украіне, у Польшчы і Літве ў 15 — пач. 19 ст.; тое, што згоны. с. 99
ГВАНЫ́НІ , Гвагнін (Guagnini) Аляксандр (1534, г. Верона, Італія — 1614), польскі гісторык. З 1550-х г. у Польшчы. Служыў ротмістрам у войску ВКЛ. З 1561 удзельнічаў у Лівонскай вайне 1558—83, камендант Віцебска. Пасля ў Кракаве, дзе ў 1578 выдаў на лац. мове «Хроніку Еўрапейскай Сарматыі», якая на Беларусі была вядома ў выданні на польск. мове (Кракаў, 1611). Кніга багата ілюстравана, у ёй шмат звестак па гісторыі і геаграфіі Польшчы і ВКЛ, апісаны гарады і крэпасці Беларусі, матэрыяльная і духоўная культура, звычаі і абрады насельніцтва Беларусі, пераважна Верхняга Падняпроўя. Пры перавыданні Гваныні дадаў звесткі пра Лівонскую вайну з паходам Стафана Баторыя на Пскоў (1581) уключна. Нягледзячы на шматлікія запазычанні ў тэксце, асабліва ў М.Стрыйкоўскага, які служыў пад камандай Гваныні, ёсць у кнізе і новыя матэрыялы. Хроніка Гваныні была перакладзена на чэш., ням. і італьян. мовы.
Літ.: Витебская старина /Сост. А.П.Сапунов. Т. 4. Витебск, 1885. А.П.Грыцкевіч. с. 99
ГВАРДАФУ́Й (Guardafui), мыс на п-ве Самалі, пры ўваходзе ў Адэнскі заліў. Адзін з самых усх. мысаў Афрыкі (11°49' паўн. шыраты і 51°17' ўсх. даўгаты). с. 100
ГВА́РДЗІ , Гуардзі (Guardi) Франчэска (хрышчаны 5.10.1712, г. Венецыя, Італія — 1.1.1793), італьянскі жывапісец, пейзажыст. Прадстаўнік венецыянскай школы жывапісу. Знаходзячы натхненне ў простых матывах паўсядзённага жыцця горада, яго залітых сонейкам дворыках, каналах, шматлюдных набярэжных, Гвардзі стварыў новы тып пейзажу, адзначанага паэтычнасцю зрокавых уражанняў («Венецыянскі дворык», «Рыо дэі Мендыканці. Венецыя», «Архітэктурная фантазія» і інш.). Яго жывапісная манера вызначаецца віртуознасцю, мігатлівасцю колеравых плям, якія тонка імітуюць рух паветра і святла.
Літ.: Никитюк О. Франческо Гварди. М., 1968; Binion A.A. and F. Guardi... New York, 1976. с. 100
ГВА́РДЫЯ (італьян. guardia), адборная прывілеяваная частка войска. У Стараж. Рыме — невял. атрады (кагорты) для аховы манархаў і палкаводцаў. Першыя фарміраванні, якія наз. гвардыяй, з’явіліся ў 12 ст. ў Італіі. У Расіі гвардыя створана Пятром І у 1680-я г. (Сямёнаўскі і Праабражэнскі лейб-гвардыі палкі; у ВМФ — у 1810). Распушчана ў 1918 у сувязі з ліквідацыяй старой арміі. Ва Узбр. Сілах СССР устаноўлена ў 1941 як ганаровае званне воінскіх часцей, злучэнняў, баявых караблёў. У 1942 уведзены гвардзейскія званні, устаноўлены нагрудны знак; гвардзейскім часцям, злучэнням і аб’яднанням уручаліся гвардзейскія сцягі. с. 100
ГВА́РДЫЯ ЛЮДО́ВА (Gwardia Ludowa), узброеныя падп. і партыз. фарміраванні Польскай рабочай партыі ў 1942—43 у 2-ю сусв. вайну. Створана 6.1.1942 (першы партыз. атрад на чале з Ф.Зубжыцкім пачаў дзейнічаць у маі 1942). Камендант (камандзір) Б.Малоец, нач. Гал. штаба М.Спыхальскі (1942) і Ф.Юзвяк (1942—43). Асн. формы дзейнасці: дыверсіі, сабатаж, разведка, партыз. рух. У 2-й пал. 1942 налічвала больш за 11 тыс. чал., у т.л. 1400 у партыз. атрадах. Атрады Гвардыі Людовай дзейнічалі супраць ням.-фаш. акупац. улад у Люблінскім, Жэшаўскім, Кракаўскім, Келецкім ваяводствах, у Сілезіі, Лодзі і інш. месцах. 1.1.1944 на базе Гвардыі Людовай створана Армія Людова. с. 100
ГВАРНЕ́РЫ (Guarneri), сям’я італьян. майстроў смычковых інструментаў. Нарадзіліся ў г. Крэмона, Італія.
Андрэа (1622 ці 1626 — 7.12.1698), старэйшы прадстаўнік сям’і. Вучань Н.Амаці. Працаваў у Крэмоне. Спачатку вырабляў інструменты паводле мадэлі Амаці, пазней стварыў уласную мадэль. Яго скрыпкі і віяланчэлі вылучаюцца пяшчотным, не вельмі моцным гукам. П’етра Джавані (18.2.1655—26.3.1720), сын Андрэа. Магчыма, вучань Амаці. Працаваў у Крэмоне і Мантуі. Вырабляў інструменты ўласнай мадэлі з прыгожым гукам. Джузепе Джамбатыста (25.11 1666—1739), сын Андрэа. Працаваў у Крэмоне. Спачатку камбінаваў мадэлі бацькі і Амаці, потым імітаваў працы свайго сына Джузепе Антоніо. П’етра (14.4.1695—7.4.1762), сын Джузепе Джамбатыста. Працаваў у Крэмоне, потым у Венецыі. Яго інструменты блізкія да вырабаў бацькі. Джузепе Антоніо (21.8.1698— 17.10.1744), сын Джузепе Джамбатыста, вядомы як дэль Джэзу. Побач з А.Страдывары адзін з найб. выдатных майстроў. Стварыў уласны індывід. тып скрыпкі з прыгожым моцным гукам, багатым выразным тэмбрам, разлічаны на ігру ў вял. канцэртнай зале. Скрыпкі і альты яго работы высока цэняцца і цяпер. На яго інструментах ігралі Н.Паганіні, А.В’ётан, Э.Ізаі, Ф.Крэйслер і інш. с. 100
ГВАРЫ́НІ , Гуарыні (Guarini) Гверына (17.1.1624, г. Мадэна, Італія — 6.3.1683), італьянскі архітэктар. Працаваў у Рыме, Мадэне, Месіне, Парыжы, з 1666 у Турыне. У яго пабудовах адлюстравана дынаміка позняга барока, складаны матэм. разлік спалучаецца з містычнай ірацыянальнасцю арх. вобразаў, напружанасцю формаў, вычварнасцю крывалінейных планаў: царква Сан-Ларэнца (1668—87) і Палацца Карыньяна (1679—83) у Турыне і інш. с. 100
ГВАРЫ́НІ , Гуарыні (Guarini) Джавані Батыста (10.12.1538, г. Ферара, Італія — 7.10.1612), італьянскі паэт, тэарэтык л-ры і мастацтва. Праф. рыторыкі ў Падуі. Праславіўся трагікамедыяй «Верны пастух» (1590). Аўтар лірычных вершаў, мадрыгалаў, трактата-падручніка «Кампендыум трагікамічнай паэзіі» (1601), у якім сцвярджаў, што мэта паэзіі — не павучаць, а даваць асалоду, што залішні рацыяналізм супярэчыць правілам ант. аўтарытэтаў. Вытанчанасць стылю, пачуццёвасць у спалучэнні з метафарычнасцю робяць яго творчасць прадвесцем мастацтва барока. Г.В.Сініла. с. 100
ГВАТЭМА́ЛА (Guatemala), Рэспубліка Гватэмала (República de Guatemala), дзяржава ў Цэнтр. Амерыцы. Мяжуе на З і Пн з Мексікай, на ПнУ з Белізам, на У і ПдУ з Гандурасам і Сальвадорам; на Пд абмываецца Ціхім ак., на ПнУ — Гандураскім зал. Карыбскага м. Пл. 108,9 тыс. км2. Нас. 10 446 тыс. чал. (1993). Падзяляецца на 22 дэпартаменты. Дзярж. мова — іспанская, каля 40% насельніцтва карыстаецца індзейскімі мовамі. Сталіца — г. Гватэмала. Нац. свята — Дзень незалежнасці (15 вер.).
Дзяржаўны лад. Гватэмала — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1985 (набыла сілу ў 1986). Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва на 5 гадоў. Вышэйшы заканад. орган — аднапалатны Нац. кангрэс Рэспублікі са 100 дэпутатаў.
Прырода. ⅔ плошчы Гватэмалы займае нагор’е выш. 1000—3000 м. Яго паўн.-ўсх. ч. — складкава-глыбавыя хрыбты і плато, падзеленыя глыбокімі далінамі рэк. На ПдЗ нагор’е складзена з вулканічных парод. Ёсць патухлыя (Тахумулька — 4217 м, Такана — 4117 м) і дзеючыя (Фуэга — 3918 м) вулканы. Бываюць разбуральныя землетрасенні. На Пн вапняковае плато Петэн. Узбярэжжы нізінныя. Карысныя выкапні: нафта, нікель, поліметалы, марганцавыя і хромавыя руды, золата і інш. Клімат трапічнага пояса, пасатны, вільготны. Частыя ўраганы. Сярэдняя т-ра паветра на нізінах 23—27 °С, на міжгорных плато 15—20 °С. Ападкаў на ўсх. схілах нагор’я больш за 2000 мм, на ўнутр. плато, у міжгорных далінах і на ўзбярэжжах 500—1000 мм за год. Рэкі мнагаводныя, багатыя гідраэнергіяй; самыя значныя з іх Усумасінта і Матагуа. З азёр найб. Ісабаль (на У). На Пн і па ўзбярэжжы Ціхага ак. саванны і хмызняковыя зараснікі, на ніжніх схілах гор вільготныя вечназялёныя трапічныя лясы, вышэй — дубовыя і хваёвыя лясы. Усяго пад лесам і хмызнякамі 40% тэр. У трапічных лясах шмат каштоўных парод дрэў: каўчукавае, кампешавае, махагонавае, ружовае, чорнае, бальзавае, бакаўт і інш. Нац. паркі: Тыкаль, Рыо-Дульсе, Атытлан і інш.; некалькі рэзерватаў.
Насельніцтва. Карэннае насельніцтва — індзейцы моўнай групы майя складаюць 44%, падзяляюцца на 22 народы і плямёны. Найб. з індзейскіх народаў — кічэ, какчыкель, маме, кекчы, жывуць пераважна на З нагор’я. Другая вял. група — гватэмальцы (больш за 50%), народ, які ўтварыўся ад змяшання заваёўнікаў-іспанцаў з мясц. насельніцтвам. Ёсць невял. групы неграў, еўрапейцаў (пераважна іспанцаў) і інш. Сярод вернікаў пераважаюць католікі (75%), ёсць пратэстанты (больш за 20%); сярод індзейцаў моцныя перажыткі стараж. культаў. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 96 чал. на 1 км2. Каля 90% яго сканцэнтравана на нагор’і, дзе шчыльнасць у асобных дэпартаментах дасягае 300—400 чал. На 1 км2. У гарадах жыве 41% насельніцтва. Найб. гарады (тыс. ж., 1994): Гватэмала — 1150 і Кесальтэнанга — 101. У сельскай гаспадарцы занята 60% працаздольных, у абслуговых галінах — 13, прам-сці — 12, гандлі — 7, буд-ве — 4, на транспарце — 3%.
Гісторыя. Гватэмала — радзіма стараж. індзейскіх цывілізацый. У 1-м тыс. н.э. на Пн і У існавалі гарады-дзяржавы майя. на Гватэмальскім нагор’і — дзярж. ўтварэнні інш. індзейскіх плямён. Варожасць паміж імі аблегчыла заваяванне тэр. Гватэмалы ў 1523—24 іспанцамі на чале з П. дэ Альварада. У 1560 утворана генерал-капітанства Гватэмалы, у склад якога ўвайшла амаль уся Цэнтр. Амерыка. Індзейскае насельніцтва жорстка эксплуатавалася каланізатарамі. У гады вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—26 народ Гватэмалы дамогся незалежнасці (абвешчана 15.9.1821). У 1822—23 Гватэмала ў складзе Мексіканскай імперыі, у 1823—39 — Злучаных правінцый Цэнтр. Амерыкі. У межах яе ішла вострая паліт. барацьба паміж кансерватарамі і лібераламі. Пасля распаду федэрацыі да ўлады ў Гватэмале прыйшоў кансерватыўна клерыкальны блок на чале з Р.Карэрам (прэзідэнт у 1844—48, 1851—65), які імкнуўся захаваць феад. парадкі і панаванне буйных землеўладальнікаў. Большасць насельніцтва Гватэмалы фактычна была пазбаўлена паліт. правоў. З сярэдзіны 19 ст. ў Гватэмале сталі закладвацца плантацыі кавы, дзе выкарыстоўвалася наёмная праца. Скарыстаўшы незадаволенасць палітыкай кансерватараў, лібералы ажыццявілі ў 1871 дзярж. пераварот. Урад Х.Р.Бар’ёса (1873—85) нямала зрабіў для развіцця эканомікі Гватэмалы (буд-ва чыгунак, развіццё плантацыйнай гаспадаркі і інш ). Паводле прынятай у 1879 канстытуцыі царква аддзелена ад дзяржавы. У гады дыктатуры Э.Кабрэры (1898—1920) гаспадарка краіны падпарадкавана амер. манаполіям. Асаблівыя прывілеі атрымала кампанія «Юнайтэд фрут компані» (ЮФКО), якая валодала велізарнымі бананавымі плантацыямі, амаль усімі чыгункамі, прадпрыемствамі і інш. Асабліва жорсткі рэжым усталяваўся ў Гватэмале ў перыяд дыктатуры Х.Убіка (1931—44). Былі ліквідаваны бурж.-дэмакр. свабоды, забаронены стачкі, узаконены бесчалавечныя формы прымусовай працы індзейцаў на плантацыях. Гэта стала прычынай Гватэмальскай рэвалюцыі 1944—54. У выніку перамогі Нар.-вызв. фронту прынята дэмакр. канстытуцыя, праведзены шэраг сац. рэформаў, прыняты закон аб агр. рэформе, легалізавана дзейнасць паліт. партый і прафсаюзаў. Паколькі рэформы закранулі інтарэсы ЗША і найперш ЮФКО, амерыканцы арганізавалі інтэрвенцыю з тэр. Гандураса атрадаў узбр. гватэмальскіх эмігрантаў. 28.6.1954 уладу ў Гватэмале захапілі ваенныя на чале з палкоўнікам К.Кастыльё Армасам. Да 1985 (за выключэннем 1966—70) краінай, змяняючы адзін аднаго, кіравалі ваен. рэжымы. Уздым эканомікі Гватэмалы суправаджаўся ўзмацненнем эксплуатацыі індзейцаў на плантацыях. Партызанскі рух, які ўзнік у Гватэмале ў 1960-я г., асабліва ўзмацніўся ў 1980-я г., калі была створана паўстанцкая арг-цыя — Гватэмальскае нац. адзінства. Армія пачала жорсткія рэпрэсіі — спальваліся цэлыя вёскі, тысячы сялян расстраляны без суда і следства. Грамадз. вайна забірала да 10 тыс. жыццяў штогод. Не маючы сілы для задушэння паўстанцаў, пад націскам міжнар. грамадскасці ўрад О.У.Мехія Вікторэса згадзіўся на правядзенне свабодных выбараў. На выбарах у ліст.—снеж. 1985 перамог кандыдат апазіцыйнай Хрысц.-Дэмакр. партыі М.В.Серэса Арэвала. У 1986 набыла сілу новая канстытуцыя. Пачалася дэмакратызацыя паліт. рэжыму, праведзена амністыя. У 1991 прэзідэнтам Гватэмалы стаў Х.Серана Эліяс. У выніку яго прамых перагавораў з паўстанцамі прынята пагадненне пра ўзаемнае спыненне агню ўзамен на спыненне тэрору і роспуск усіх ваенізаваных фарміраванняў, створаных арміяй. Серана Эліяс быў скінуты ваен. кіраўніцтвам у адказ на яго антыканстытуц. дзеянні — роспуск Нац. кангрэса і Вярх. суда Гватэмалы. 5.6.1993 Нац. кангрэс Гватэмалы выбраў на пасаду прэзідэнта вядомага праваахоўніка Р. дэ Леана Карпіо. Гватэмала — чл. ААН з 1945, Арг-цыі амер дзяржаў, Лацінаамер. эканам. супольнасці, Арг-цыі цэнтральна-амер. дзяржаў і інш. міжнар. арг-цый. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь з 1993. Асн. паліт. партыі: Саюз нац. цэнтра, Рух салідарнага дзеяння, Хрысц.-дэмакр. партыя, Інстытуцыйна-дэмакр. партыя, Рух нац. вызвалення, Гватэмальская партыя працы (кампартыя), Нац. рэв. адзінства Гватэмалы. Дзейнічае шэраг прафс. аб’яднанняў.
Гаспадарка. Гватэмала — адсталая агр. краіна з эканомікай, моцна залежнай ад замежнага капіталу. На долю сельскай гаспадаркі прыпадае 25% валавога нац. прадукту, прам-сці — 20, абслуговых галін — 55%. Асн. спецыялізацыя эканомікі — вытв-сць экспартных трапічных с.-г. культур. Апрацоўваецца 12% тэр. краіны, столькі ж зямлі пад лугамі і пашамі. Для сельскай гаспадаркі характэрна спалучэнне буйных плантацый з мноствам дробных паўнатуральных сял. гаспадарак. Каля паловы сялян арандатары. Плантацыйныя культуры (кава, цукр. трыснёг, бананы, бавоўна) займаюць каля ⅓ пасяўной плошчы, даюць больш за 50% валавой і экспартнай прадукцыі. Важнейшая таварная і экспартная культура — кава, штогадовы яе збор 120—200 тыс. т (6-е месца ў свеце). Гал. раёны вырошчвання — ціхаакіянскі схіл і цэнтр. ч. нагор’я. На ўзбярэжжы Ціхага ак. вырошчваюць цукр. трыснёг, бананы (штогадовы збор 0,6—1 млн. т) і бавоўну. Экспартнае значэнне маюць манільская пянька (валакно тэкстыльнага банана), сізаль, кардамон, кенаф, тытунь, кунжут, цытрусавыя і авакада, эфірныя расліны. Асн. харч. культуры сял. гаспадарак — кукуруза, фасоля, пшаніца, рыс, бульба, розныя віды гародніны. Жывёлагадоўля мяснога кірунку, у асн. Экстэнсіўная. Гадуюць пераважна буйн. раг. жывёлу (каля 2,5 млн. галоў) і свіней (каля 1 млн. галоў), на высакагорных пашах нагор’я — авечак. Нарыхтоўка каштоўных парод дрэва і лясныя промыслы, збор лекавых раслін. З марскіх промыслаў найб. развіта лоўля крэветак у прыбярэжных водах Карыбскага м. (на экспарт). Прам-сць развіта слаба. Адна з асноўных яе галін — горназдабыўная. Штогод здабываюць каля 100 тыс. т нафты, 1,4 тыс. т свінцу, 1,3 тыс. т цынку, у невял. колькасцях золата, серабро, азбест, серу. Каля воз. Ісабаль здабываюць латэрыты, якія маюць у сабе нікель. Там жа горнаабагачальны камбінат. Вытв-сць электраэнергіі 847,6 млн. кВт·гадз (1992) на невялікіх ГЭС і ЦЭС. Апрацоўчая прам-сць прадстаўлена пераважна прадпрыемствамі лёгкай і харч. галін (у т.л. каваапрацоўчыя і цукр. з-ды), якія вырабляюць харч. тавары, тэкстыль, абутак, тытунёвыя вырабы, паперу, запалкі і інш. Пераважаюць дробныя, паўсаматужныя прадпрыемствы. З новых галін прам-сці нафтаперапрацоўка (у г. Матыяс-дэ-Гальвес на ўсх. узбярэжжы), вытв-сць гальванізаванай сталі, бытавых прылад, зборка тэлевізараў і фотаапаратуры. Асн. прамысл. цэнтры — гарады Гватэмала і Кесальтэнанга. Транспарт пераважна аўтамабільны. Даўж. аўтадарог 26,4 тыс. км, у т.л. 2,9 тыс. км з цвёрдым пакрыццём, 11,4 тыс. км гравійных. Праз Гватэмалу праходзіць Панамерыканская шаша. Чыгункі вузкакалейныя, даўж. 1019 км. Гал. з іх звязвае сталіцу з партамі на ўзбярэжжах, а адгалінаванні — з Мексікай і Сальвадорам. Знешнія сувязі пераважна марскім шляхам. Гал. порт — Пуэрта-Барыле на ўзбярэжжы Карыбскага м. Парты на Ціхім ак. Сан-Хасэ і Чамперыка маюць меншае значэнне. Гватэмала экспартуе каву (26% па кошце), цукар, бананы, мяса, бавоўну, драўніну, крэветкі, гародніну і інш.; імпартуе прамысл. і харч. тавары, паліва. Гал. гандл. партнёры — ЗША (36% экспарту, 40% імпарту), Германія, краіны Лац. Амерыкі. Грашовая адзінка — кетсаль.
Н.А.Сцепанюга (прырода, гаспадарка), В.У.Адзярыха (гісторыя). с. 101
ГВАТЭМА́ЛА (Guatemala), горад, сталіца Гватэмалы. 1150,5 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 1,5 млн. ж. (1994). Буйны трансп. вузел на Панамерыканскай шашы. Міжнар. аэрапорт Ла-Аўрора. Прам-сць: харч., тэкст., гумавая, мэблевая, гарбарна-абутковая, цэм., 5 ун-таў, у т.л. Сан-Карлас (1680). Нац. кансерваторыя. Акадэмія мовы. Акадэмія мед., фіз. і прыродазнаўчых навук. Музеі. Кафедральны сабор (1782—1815); цэрквы Санта-Дамінга і Сан-Францыска. На З рэшткі горада індзейцаў майя. Частыя землетрасенні (найб. разбуральныя ў 1917—18 і 1976).
Горац засн. іспанцамі ў 1524 пад назвай Сант’яга, пазней перайменаваны ў Гватэмалу. З 1776 адм. цэнтр ісп. генерал-капітанства Гватэмала, у 1823—39 сталіца федэрацыі Злучаных правінцый Цэнтр. Амерыкі. З 1839 сталіца Гватэмалы. с. 101
ГВАТЭМА́ЛЬСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1944—54, «Дзесяць гадоў вясны», антыфеадальная, бурж.-дэмакр. рэвалюцыя ў Гватэмале. Асн. прычына — цяжкае становішча мясц. насельніцтва, жорсткая эксплуатацыя індзейцаў плантатарамі. Ваен. хунта, якая ў 1944 скінула дыктатара Х.Убіка, не правяла неабходных рэформаў, што выклікала ўсенародную незадаволенасць. 20.10.1944 група афіцэраў на чале з Х.Арбенсам Гусманам пры падтрымцы насельніцтва ўзяла ўладу ў свае рукі. На свабодных выбарах 1945 перамог і стаў прэзідэнтам лідэр Нар.-вызв. фронту Х.Х.Арэвала. Прынятая ў сак. 1945 канстытуцыя абвясціла дэмакр. свабоды і ліквідацыю памешчыцкага землеўладання; у 1946 прыняты закон пра сац. забеспячэнне, у 1947 — першы ў краіне прац. кодэкс. Урад Арбенса Гусмана, які стаў прэзідэнтам у 1951, у чэрв. 1952 прыняў закон аб агр. рэформе, паводле якога ў латыфундыстаў і амер. «Юнайтэд фрут компані» (ЮФКО) экспрапрыіравана 555 тыс. га зямлі, 400 тыс. га з іх размеркавана паміж 100 тыс. сялян. Урад ЗША заявіў афіц. пратэст супраць экспрапрыяцыі зямель у ЮФКО. Пры падтрымцы ЗША ў Гандурасе былі падрыхтаваны ўзбр. атрады гватэмальскіх эмігрантаў на чале з палк. К.Кастыльё Армасам, якія 18.6.1954 уварваліся на тэр. Гватэмалы. Кіраўніцтва гватэмальскай арміі адмовілася падтрымаць прэзідэнта Арбенса Гусмана, і ён вымушаны быў падаць у адстаўку. 28.6.1954 уладу захапіў Кастыльё Армас. Рэформы, праведзеныя ў гады рэвалюцыі, былі адменены.
Літ.: Кубышкин А.И. Гватемальская революция 1944—1954 гг.: Критика концепций буржуазной историографии США. Саратов, 1987. В.У.Адзярыха. с. 102
ГВАТЭМА́ЛЬЦЫ , нацыя, асн. насельніцтва Гватэмалы (больш за 5,6 млн. чал.). Агульная колькасць 5,68 млн. Чал. (1992). Пераважна іспана-індзейскія метысы (ладзіна). Гавораць на гватэмальскім дыялекце іспанскай мовы. Вернікі пераважна католікі. с. 103
ГВАЮ́ЛА , гуаюла (Parthenium argentatum), каўчуканосная расліна сям. складанакветных. Пашырана ў пустынях паўн. ч. Мексіканскага нагор’я (да 2000 м над узр. мора), а таксама на Пд ЗША (штат Тэхас). Раней культывавалася ў ЗША, Мексіцы, Іспаніі, Алжыры, Марока, Закаўказзі і ў Сярэдняй Азіі. На Беларусі не вырошчваецца.
Вечназялёны моцна разгалінаваны паўкуст выш. да 1 м, з доўгім разгалінаваным стрыжнёвым коранем. Лісце ланцэтнае або лапатчатае, выемчастае або перыстараздзельнае. Кветкі ў дробных кошыках на доўгіх кветаносах. Лісце, кветаносы і аднагадовыя галіны ўкрыты кароткімі густымі серабрыстымі валаскамі. Каўчук маюць у каранях і галінках. с. 103
ГВАЯКО́Л , 2-метаксіфенол, арганічнае злучэнне, вытворнае фенолу, СН3ОС6Н4ОН. Бясколерныя крышталі са своеасаблівым моцным пахам, цямнеюць у паветры і на святле, tпл 28,5 °С, шчыльн. 1128,7 кг/м3 (21,4 °С). Выкарыстоўваюць у вытв-сці пахучых рэчываў (напр., ваніліну, эўгенолу, санталідолу), лек. сродкаў (напр., фтывазіду, папаверыну). Выклікае анастэзію скуры, экзему, раздражняе дыхальныя шляхі і вочы, ГДК 20 мг/м3. с. 103
ГВЕ́ЗДАСЛАЎ (Hviezdoslav) Павал [сапр. Орсаг (Országh); 2.2.1849, Вышні Кубін, Славакія — 8.11.1921], славацкі паэт. Рэфарматар славацкай мовы і стылістыкі. Дэбютаваў нізкай вершаў «Паэтычныя першынцы» (1868). Аўтар цыклаў «Сны маладосці» (1877), «Санеты» (1882—86), «Псалмы і гімны» (1882—92), «Парасткі» (1885—93), «Праходкі вясною» і «Праходкі летам» (абодва 1898), «Скрухі» (1900—15), «Водгулле» (1909—19), «Крывавыя санеты» (1914); эпічных паэм «Леснікова жонка» (1886), «Эжа Влкалінскі» (1890), «Габар Влкалінскі» (1897—99); філас.-этычных твораў на біблейскія сюжэты (паэмы «Рахіль», 1892; «Каін» і «Сон Саламона», абедзве 1900; трагедыя «Ірад і Ірадыяда», 1909, і інш.). Перакладаў творы У.Шэкспіра, А.Пушкіна, М.Лермантава, М.Міцкевіча, Ш.Пецёфі, І.В.Гётэ і інш.
Тв.: Spisy. Sv. 1—12. Martin; Bratislava, 1951—57; Бел. пер. — З «Крывавых санетаў» // Славацкая паэзія. Мн., 1990; Рус. пер. — Стихи. М., 1961. І.А.Чарота. с. 103
ГВЕ́ЛЬФЫ І ГІБЕЛІ́НЫ , саперніцкія паліт. групоўкі ў італьян. гарадах у 12—15 ст. Склаліся ва ўмовах барацьбы за панаванне ў Італіі паміж «Свяшчэннай Рым. імперыяй» і папствам. Гвельфы (італьян. Guelfi — скажонае імя герм. герцагскай дынастыі Вельфаў, ворагаў імператараў у Германіі), якія падтрымлівалі рым. пап, у асноўным выражалі інтарэсы папаланаў (мелі найб. моцныя пазіцыі ў г. Фларэнцыя). Гібеліны (італьян. Ghibellini — назва аднаго з замкаў Штаўфенаў у Германіі—Вайблінген) аб’ядноўвалі прыхільнікаў імператара, выражалі пераважна інтарэсы нобіляў (феадалаў) і мелі падтрымку ў гарадах Піза, Лука і інш. У ходзе барацьбы нярэдка папаланы пераходзілі ў лагер гібелінаў, нобілі — гвельфаў. З 14 ст. ў Фларэнцыі і шэрагу інш. гарадоў гвельфы падзяліліся на чорных («партыя» нобіляў) і белых («партыя» багатых гараджан). Аслабленне паліт. ролі імперыі і папства паспрыяла затуханню барацьбы паміж гэтымі групоўкамі. с. 103
ГВЕРЧЫ́НА , Гуэрчына [Guercino; сапр. Барб’еры (Barbieri) Джавані Франчэска; хрышчаны 8.12.1591, г. Чэнта, Італія — 22.12.1666], італьянскі жывапісец балонскай школы жывапісу. Вучыўся ў г. Чэнта. Зазнаў уплыў Л.Карачы, М.Караваджа, венецыянскіх мастакоў, Г.Рэні. У сваіх творах спалучаў характэрныя для караваджызму жыццёвасць з драматычнай эмацыянальнасцю вобразаў, кантрасты святлаценю з кампазіцыйнай дынамікай, пышным дэкаратывізмам з барочнымі і ілюзійнымі эфектамі (фрэскі ў казіно вілы Лудавізі ў Рыме, 1621; «Пахаванне св. Петранілы», 1621; «Узнясенне мадонны», 1623, «Іакаў атрымлівае адзенне Іосіфа», каля 1625, і інш.). З канца 1620-х г. стаў на шлях акадэмізму.
Літ.: Grimaldi N. Guercino. Bologna, 1968. с. 103
ГВІ́ДА д’АРЭ́ЦА , Гвіда Арэцінскі (Guido d’Arezzo; каля 992, г. Арэца, Італія — 17.5.1050?), італьянскі муз. тэарэтык; адзін з рэфарматараў у галіне муз. практыкі сярэдневякоўя. Адукацыю атрымаў у манастыры Пампоза (каля г. Ферара). Каля 1025 стаў манахам бенедыкцінскага манастыра ў г. Арэца (вобл. Таскана), кіраваў дзіцячым хорам кафедральнай школы. Увёў у карыстанне 4-лінейны нотны стан, чым заклаў асновы сучаснай натацыі. Тэарэтычна абгрунтаваў сістэму гексахорда (6-ступенны дыятанічны гукарад) — аснову сальмізацыі, што палегчыла спевакам дакладнае выкананне нотнага запісу. З 1952 у г. Арэца праводзяць Міжнар. конкурс хар. калектываў імя Г. д’А. («Паліфоніка»), с. 103
ГВІЗО́ЦЫЯ , род раслін, гл. Нуг. с. 103
ГВІНДЖЫ́ЛІЯ Джансуг Мікалаевіч (н. 14.10.1940, в. Дымі Багдадскага р-на, Грузія), грузінскі пісьменнік, крытык, публіцыст. Скончыў Кутаіскі пед. Ін-т (1964). Аўтар літ.-публіцыстычных зб-каў «Пачуццё меры ў сучаснай крытычнай думцы» (1979), «Асоба Георгія Саакадзе» (1980), «Паэтычная энергія» (1983), «Душа-стваральніца» (1985), «Рэальнае жыццё грузіна» (1992, Дзярж. прэмія Грузіі 1993), «Краіна — доля Багародзіцы» (1997), у якіх адлюстраваны актуальныя праблемы сучаснай груз. л-ры, праблемы адраджэння і сцвярджэння нац. самасвядомасці груз. народа. Д.Мчэдлуры. с. 103
ГВІНЕ́ЙСКАГА ЗАЛІ́ВА НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН , размешчаны ў Зах. Афрыцы, займае акваторыю Гвінейскага зал., раён дэльты р. Нігер у Нігерыі і Камеруне, узбярэжжа Кот-д’Івуар, Ганы, Тога і Беніна. Пл. 230 тыс. км2. Здабыча нафты з 1957 на сушы і з 1965 на шэльфе. Асн. нафтагазаносныя гарызонты прымеркаваны да апт-сенаманскіх і палеаген-міяцэнавых адкладаў. Пачатковыя запасы нафты 3550 млн. т і 1380 млрд. м3 газу (1982). Глыб. залягання прадукцыйных пластоў ад 1200—2000 м на сушы да 2500—3000 м на шэльфе. Каля 300 радовішчаў нафты і газу; галоўныя — Бому, Іма-Рывер, Окан, Мерэн (Нігерыя), Эмерод (Койга), Малонга (Ангола). с. 103
ГВІНЕ́ЙСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ , цёплае паверхневае цячэнне Атлантычнага ак., якое праходзіць з З на У у паўн. ч. Гвінейскага заліва. Т-ра вады 23—28 °С. Скорасць зімой 0,4—2,7 км/гадз, летам павялічваецца і Гвінейскае цячэнне становіцца ўсх. працягам Міжпасатнага (Экватарыяльнага) супрацьцячэння, зімой — галіной Канарскага цячэння. с. 103
ГВІНЕ́ЙСКІ ЗАЛІ́Ў , заліў Атлантычнага ак. каля берагоў Экватарыяльнай Афрыкі. Пл. 753 тыс. км2. Даўж. да 500 км, шыр. каля 1390 км. Глыб. да 5207 м. Упадаюць рэкі: Нігер, Вольта, Агаве, Конга і інш. Т-ра вады 25—29 °С. Салёнасць 34—35‰. На ПнУ падзяляецца на 2 залівы: Біяфра і Бенін. Шмат а-воў: Біёка, Прынсіпі, Сан-Таме і інш. Прылівы паўсутачныя (да 2,7 м). Гал. парты: Тэма, Акра, Такарады (Гана), Ламе (Тога), Лагас (Нігерыя), Лібрэвіль (Габон). с. 103
ГВІНЕ́Я (Guinée), Гвінейская Рэспубліка (République de Guinée), дзяржава ў Зах. Афрыцы. На ПнЗ мяжуе з Гвінеяй-Бісау, на Пн — з Сенегалам, на ПнУ — з Малі, на У — з Кот-д’Івуар, на Пд — з Ліберыяй і Сьера-Леоне, на З абмываецца Атлантычным ак. Падзяляецца на 33 адм. раёны. Пл. 245,9 тыс. км2. Нас. 6306 тыс. чал. (1993). Сталіца — Конакры. Афіц. мова — французская. Нац. свята — Дзень незалежнасці (10 вер.).
Дзяржаўны лад. Гвінея — рэспубліка. У яе складзе 8 правінцый. Дзейнічае канстытуцыя 1990. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт. Вярх. ўлада належыць Пераходнаму савету нац. адраджэння (у 1991).
Прырода. Вузкую паласу ўздоўж узбярэжжа займае нізіна. Далей на У плато Фута-Джалон выш. да 1537 м (г. Тамге). Басейн верхняга Нігера (на ПнУ) раўнінны. Паўд.-ўсх. ч. занята Паўн.-Гвінейскім узв. (сярэдняя выш. каля 800 м). Ёсць асобныя горныя масівы выш. больш за 1500 м (г. Німба, 1752 м). Карысныя выкапні: нафта, баксіты, фасфаты, жал. руды, золата, алмазы. Клімат экватарыяльны мусонны, гарачы, з вільготным летам. Сярэдняя т-ра паветра круглы год 24—28 °С. Ападкаў на ўзбярэжжы каля 2000—3000 мм за год, на У каля 1000 мм. Рэкі мнагаводныя, багатыя гідраэнергіяй. У Гвінеі вытокі Нігера, Сенегала (р. Бафінг), Гамбіі. Большая ч. тэр. занята саваннамі, рэдкімі лістападнымі і вечназялёнымі лясамі. Невял. ўчасткі трапічных лясоў, на ўзбярэжжы мангравая расліннасць. Запаведнік Німба.
Насельніцтва. Жывуць народы фульбе (35%), малінке (30%), сусу (20%) і інш. Выхадцаў з Еўропы і Азіі каля 20 тыс. Сярод вернікаў пераважаюць мусульмане (85%), у гарадах ёсць католікі (8%), на Пд і У месцамі вызнаюць традыц. культы. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 25,6 чал. На 1 км2. Больш густа населены прыбярэжныя раёны, плато Фута-Джалон. У гарадах жыве каля 30% насельніцтва. Найбольшыя гарады (тыс. ж., 1993): Конакры — 950, Лабе — 110, Канкан — 100. У сельскай гаспадарцы занята 82% працаздольнага насельніцтва, у прам-сці і гандлі — 11, у абслуговых галінах — 5%.
Гісторыя. Паводле звестак археолагаў, тэр. Гвінеі заселена ў эпоху неаліту. Пазней яна была ў складзе сярэдневяковых дзяржаў Гана і Малі. У сярэдзіне 15 ст. на ўзбярэжжы Гвінеі з’явіліся партугальцы. У 1770-я г. ўтварылася ранняя дзяржава качэўнікаў-жывёлаводаў фульбе — Фута-Джалон. У 1880—90-я г. тэр. Гвінеі заваявана французамі, якія ў 1895 вылучылі яе ў асобную калонію, у 1904 уключылі ў склад Франц. Зах. Афрыкі. Пасля 2-й сусв. вайны ў Гвінеі ўзмацніўся нац.-вызв. рух. У 1947 на базе гвінейскай секцыі Афр. дэмакр. аб’яднання ўтворана Дэмакр. партыя Гвінеі (ДПГ), якая ў 1957 перамагла на выбарах у Тэр. асамблею (56 месцаў з 60), 2.10.1958 абвешчана незалежнасць краіны. Яе прэзідэнтам стаў А.Секу Турэ (кіраўнік ДПГ). Урад Гвінеі нацыяналізаваў замежныя банкі і кампаніі, увёў манаполію знешняга гандлю, стварыў нац. грашовую сістэму. У выніку зліцця дзярж. органаў і структур кіруючай ДПГ рэжым Секу Турэ ператварыўся ў дыктатарскі (рэпрэсіі супраць праціўнікаў рэжыму, да 1983 краіну пакінулі каля 2 млн. гвінейцаў). Пасля смерці Секу Турэ (сак. 1984) у выніку ваен. перавароту 3.4.1984 улада перайшла да Ваен. к-та нац. адраджэння на чале з Л.Кантэ, які забараніў ДПГ, амнісціраваў палітвязняў і распачаў рэфармаванне эканомікі (з ухілам на жорсткую эканомію), што дазволіла паступова яе стабілізаваць.
У снеж. 1990 на агульнанац. рэферэндуме прынята канстытуцыя краіны. У 1991 створаны Пераходны савет нац. адраджэння. З крас. 1992 дазволена дзейнасць паліт. партый. На прэзідэнцкіх выбарах 19.12.1993 перамог Кантэ. У краіне дзейнічаюць партыі: Аб’яднанне гвінейскага народа, Партыя абнаўлення і прагрэсу, Саюз гвінейскага народа і інш., праф. аб’яднанне Нац. канфедэрацыя працоўных Гвінеі — чл. ААН з 1958, Арг-цыі афр. адзінства, Арг-цыі Ісламская канферэнцыя. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь з 1992.
Гаспадарка. Гвінея — аграрная краіна з адносна развітой горназдабыўной прам-сцю. Доля ў валавым унутр. прадукце: сельскай гаспадаркі 22%, прам-сці 29, абслуговых галін 49%. Апрацоўваецца 6% тэр., пад лугамі і пашай 12%. Большая ч. апрацаваных зямель пад харч. культурамі — рысам (на арашальных землях у бас. верхняга Нігера), кукурузай, просам, сорга, маніёкам, бататам, ямсам, а таксама алейнай пальмай (на Пд і З), алейным дрэвам карытэ, арахісам, кавай, бананамі. Збожжавыя вырошчваюць на Пн і У, караняплоды — у больш вільготных раёнах на Пд і З. Пашыраны дзікарослыя пладовыя: манга, папайя, авакада, гуаява, какосавая пальма. Павялічваюцца пасевы бавоўніку, тытуню і чаю. Агародніцтва (памідоры, перац, баклажаны, капуста). Экспартныя культуры: кава, бананы, ананасы, цытрусавыя, хіннае дрэва. Жывёлагадоўля экстэнсіўная (асн. Фута-Джалон). Гадуюць буйн. раг. жывёлу, авечак і коз. Птушкагадоўля. Рачное і акіянскае рыбалоўства. Лясная прам-сць, нарыхтоўка драўніны каштоўных парод. Асн. галіна горназдабыўной прам-сці — здабыча баксітаў (раёны Сангарэдзі, Фрыя, Дэбеле); штогод здабываюць 15—20 млн. т. Гліназёмны з-д у Фрыя выпускае каля 1 млн. т гліназёму за год. Алмазы здабываюць на ПдУ, золата — у бас. верхняга Нігера, жал. руду — на крайнім Пд. Гал. прадпрыемствы апрацоўчай прам-сці: кансервавыя (Маму, Конакры, Лабе, Кісідугу), алейны (Дабола), фруктовых сокаў (Канкан), лесапільны (каля Конакры), аўта- і велазборачныя (Конакры, Канкан), рысаачышчальныя з-ды (Канкан, Сігіры, Куруса), тытунёвая ф-ка ў Бейла. У Конакры аўтазборачны, нафтаперапр., цэм., цукр. з-ды, вытв-сць пластмас, выбуховых рэчываў, металаканструкцый, мех. майстэрні. Вытв-сць электраэнергіі каля 300 млн. Квт· гадз штогод, пераважна на невял. ЦЭС і ГЭС. Саматужная вытв-сць ганчарных, ткацкіх, метал., з скуры і дрэва вырабаў. Гал. від транспарту — аўтамабільны. Даўж. аўтадарог 30,1 тыс. км, у т.л. з цвёрдым пакрыццём — 1145, гравійных — 13 тыс. км. Чыгункі адыгрываюць дапаможную ролю. Іх агульная даўж. 1045 км, у т.л. вузкакалейных — 806 км. Асн. лінія Конакры—Канкан. Участкі рэк агульнай даўж. 1,3 тыс. км на З і ў бас. Нігера выкарыстоўваюцца для мясц. суднаходства. Знешнія сувязі пераважна марскім шляхам праз парты Конакры (разнастайныя грузы) і Камсар (экспарт баксітаў). 15 аэрапортаў і аэрадромаў, у т.л. міжнар. аэрапорт каля Конакры. Гвінея экспартуе баксіты і гліназём (каля 90% па кошце), алмазы, каву, арахіс, бананы, ядры алейнай пальмы; імпартуе нафтапрадукты, металы, машыны і трансп. сродкі, харч. прадукты, тэкстыль. Асн. гандл. партнёры: ЗША (33% экспарту, 16% імпарту), краіны Зах. Еўропы, Канада. Грашовая адзінка — гвінейскі франк. В.М.Сасноўскі (прырода, гаспадарка),
В.У.Адзярыха (гісторыя). с. 104
ГВІНЕ́Я ВЕ́РХНЯЯ , прыродная вобласць Зах. Афрыкі, уздоўж узбярэжжа Атлантычнага ак. і Гвінейскага зал., паміж 10 — 12° паўн. ш. на Пн і 9—10° усх. д. на У. Большую ч. тэр. займае Паўночна-Гвінейскае ўзвышша, пераважныя выш. 500—1000 м, найб. —да 1948 м (г. Бінтымані). Уздоўж акіяна цягнецца нізінная раўніна шыр. 50—200 км. Клімат экватарыяльны і экватарыяльны мусонны. Сярэднямесячная т-ра 21 — 29 °С, ападкаў ад 1000—1500 мм на Пн да 3000—4000 мм на прыморскай нізіне. Шматлікія мнагаводныя рэкі, самыя вялікія — Нігер, Вольта. Ва ўнутр. раёнах Гвінеі Верхняй высакатраўныя саванны на чырвоных фералітных глебах, па далінах рэк галерэйныя лясы. Вільготныя трапічныя і лістападныя лясы прыбярэжнай раўніны значна зведзены; на забалочаных узбярэжжах мангравыя лясы і хмызнякі. У межах Гвінеі Верхняй поўнасцю або часткова размешчаны Гвінея-Бісау, Гвінея, Сьера-Леоне, Ліберыя, Кот-д’Івуар, Гана, Тога, Бенін, Нігерыя. с. 105
ГВІНЕ́Я НІ́ЖНЯЯ , прыродная вобласць у Цэнтр. Афрыцы, уздоўж узбярэжжа Гвінейскага зал. і Атлантычнага ак., паміж зал. Біяфра на Пн і нізоўямі р. Кванза на Пд. Уключае вузкую (50 — 100 км) прыморскую нізіну і стромка ўзнятае над ёю Паўд.-Гвінейскае ўзвышша. Пераважныя выш. ад 700 да 2000 м, найб. — 4070 м (дзеючы вулкан Камерун). Клімат пераходны ад экватарыяльнага на Пн да трапічнага пасатнага на Пд. Вільготнасць памяншаецца з Пн на Пд пад уплывам халоднага Бенгальскага цячэння. Ападкаў на б. ч. тэр. 1000—1500 мм за год, на наветраных схілах гор 3000—4000 мм (на зах. схілах г. Камерун больш за 10 000 мм — самае вільготнае месца Афрыкі). На тэр. Гвінеі Ніжняй у акіян упадае р. Конга (Заір). На Пн — вечназялёныя экватарыяльныя лясы, на Пд ад вусця р. Конга пераважаюць саванны. На крайнім Пд знаходзяцца прыморскія нізіны — паўпустыні і пустыні. У межах Гвінеі Ніжняй поўнасцю або часткова размешчаны Камерун, Экватарыяльная Гвінея, Габон, Конга, Заір, Ангола. с. 105
ГВІНЕ́Я-БІСА́У (Guiné-Bissau), Рэспубліка Гвінея-Бісау (Républica de Guiné-Bissau), дзяржава ў Зах. Афрыцы, на ўзбярэжжы Атлантычнага ак. Складаецца з мацерыковай ч. і а-воў Біжагош. На Пн мяжуе з Сенегалам, на У і Пд — з Гвінеяй. Падзяляецца на 9 раёнаў. Пл. 36,2 тыс. км2. Нас. 1072 тыс. чал. (1993). Сталіца — г. Бісау. Афіц. мова — партугальская. Нац. свята — Дзень незалежнасці (10 вер.).
Дзяржаўны лад. Гвінея-Бісау — рэспубліка. У яе складзе 8 раёнаў і аўт. сектар Бісау. Дзейнічае канстытуцыя 1984. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт. Вышэйшы заканад. орган — Нац. народны сход (асамблея, 150 дэпутатаў, выбіраецца на 5 гадоў). Ён выбірае дзярж. савет (15 чл.). Выканаўчы орган — Савет Міністраў.
Прырода. Узбярэжжа парэзана эстуарыямі рэк, шмат астравоў. Большая ч. паверхні нізінная, на З забалочаная. На У адгор’і плато Фута-Джалон (выш. да 200 м). Радовішчы нафты, баксітаў, фасфатаў (не эксплуатуюцца), золата, алмазаў. Клімат экватарыяльны мусонны. Вільготны сезон у чэрв. —ліст., сухі ў снеж.—маі. Т-ра паветра круглы год каля 25 °С. Ападкаў на ўзбярэжжы больш за 2000 мм, на У каля 1000 мм за год. Рэкі кароткія, мнагаводныя. На ўзбярэжжы мангравыя зараснікі, далей на ПнУ трапічныя лясы (каля 30% пл. краіны) і саванны (каля 40%). Створаны 3 рэзерваты.
Насельніцтва. Жывуць народы балантэ (30%), фульбе (20%), манджак (14%), мандынга (13%), папель (7%) і інш. Еўрапейцаў і метысаў каля 1%. Мясцовых традыц. культаў прытрымліваецца 65%, ісламу — 30, хрысціянства (каталіцызм) — 5%. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 29,7 чал. на 1 км2. Найб. шчыльна населена ўзбярэжжа. У гарадах жыве каля 25% насельніцтва. У сельскай гаспадарцы занята 90% працаздольнага насельніцтва, у прам-сці, абслуговых галінах і гандлі — 5%, кіраванні — 5%.
Гісторыя. Тэр. Гвінеі-Бісау была ў складзе сярэдневяковых дзяржаў Гана (9—13 ст.), Малі (13—15 ст.), Сангаі (пач. 15 ст.). Першымі з еўрапейцаў тут з’явіліся партугальцы (1446), якія назвалі краіну Гвінеяй. Да пач. 1460-х г. партугальцы базіраваліся на а-вах Зялёнага Мыса. У 1466 яны атрымалі ад караля права захопліваць на ўзбярэжжы Гвінеі і прадаваць рабоў. У 16—17 ст. гандляры рабамі заснавалі тут некалькі паселішчаў; адначасова франц., англ. і галандскія піраты пабудавалі тут свае апорныя пункты (Фарым, Кашэу, Бісау і інш ). Неграў-рабоў вывозілі ў асн. на цукр. і тытунёвыя плантацыі Бразіліі. Да 1870-х г. тэр. Гвінеі-Бісау кіраваў губернатар а-воў Зялёнага Мыса. У 1879 Гвінея-Бісау аддзелена ад астравоў і абвешчана асобнай партуг. калоніяй на чале з губернатарам. На пач. 20 ст. партугальцы захапілі а-вы Біжагош, на землях манджакаў стварылі ўмацаваныя форты, вакол якіх заснаваны гарады Бісора, Мансоа, Фулакунда і інш., і кантралявалі ўсю тэр. Гвінеі-Бісау. Пасля 2-й сусв. вайны ў Гвінеі-Бісау узмацніўся нац.-вызв. рух. У 1951 краіна атрымала статус «заморскай правінцыі» і прадстаўніцтва (1 месца) у партуг. парламенце. У 1953 засн. тайная арг-цыя Рух за незалежнасць Гвінеі, у 1956 на яе аснове створана Афр. партыя незалежнасці Гвінеі і Каба-Вердэ (ПАІГК, ген. сакратар А.Кабрал), якая ў 1963 распачала партыз. барацьбу за незалежнасць Гвінеі-Бісау (у 1965 створа на рэгулярная армія — Нар. рэв. сілы). У 1972 Спец. к-т па дэкаланізацыі ААН прызнаў ПАІГК адзіным і правадзейным прадстаўніком народа Гвінеі-Бісау. Да пач. 1973 паўстанцы кантралявалі ⅔ тэр. краіны. 29.9.1973 абвешчана незалежнасць Гвінеі-Бісау. Партугалія прызнала незалежнасць 10.9.1974 і вывела свае войскі Прэзідэнтам Гвінеі-Бісау стаў Л.Кабрал (брат забітага А.Кабрала). Ва ўмовах аднапартыйнага праўлення ПАІГК эканам. становішча дзяржавы пагоршылася, абвастрыліся ўнутрыпарт. супярэчнасці. У выніку перавароту 14.11.1980 улада перайшла да Рэв. савета на чале з Ж.Б.Віейрам. У маі 1984 Нац. нар. сход распусціў гэты орган, выбраў Дзярж. савет, прыняў новую канстытуцыю.
У канцы 1980-х г. кіраўніцтва краіны ўзяло курс на дэмакратызацыю грамадства і лібералізацыю эканомікі, з 1991 дазволена дзейнасць апазіц. партый. На першых шматпарт. выбарах 1994 перамагла ПАІГК. Прэзідэнтам стаў Віейра. Гвінея-Бісау — член ААН з 1974, Арг-цыі афр. адзінства, Арг-цыі Ісламская канферэнцыя. З паліт. партый і рухаў дзейнічаюць ПАІГК, Дэмакр. фронт, Гвінейскі рух супраціўлення, Рух Бафата, Сац.-дэмакр. фронт, Партыя дэмакр. згоды і інш.
Гаспадарка. Гвінея-Бісау — адна з самых адсталых краін свету. Валавы ўнутр. прадукт складае каля 180 дол. ЗША на 1 чал. за год. Доля сельскай гаспадаркі ў ім — 50%, прам-сці — 10%. З галін сельскай гаспадаркі найб. развіта земляробства. Апрацоўваецца 11% плошчы краіны. Пераважаюць дробныя сял. гаспадаркі. Пануюць аблогавая і падсечна-агнявая сістэмы земляробства. Часта бываюць засухі (асабліва на У). Гал. харч. культура — рыс (штогадовы збор 100—150 тыс. т), вырошчваюць пераважна на арашальных землях. На У гал. раён вырошчвання кукурузы, сорга, проса, арахісу. Усюды вырошчваюць бабовыя, маніёк, батат, гародніну, а таксама какосавыя і алейныя пальмы, дрэва кэш’ю (плады ядомыя), цукр. трыснёг, каўчуканосы, бавоўнік і інш. Распаўсюджаны збор пладоў дзікарослай алейнай і какосавай пальмаў. Жывёлагадоўля адгонна-пашавая, малапрадукцыйная. Гадуюць (1994, тыс. галоў): буйн. раг. жывёлу — каля 250, коз і авечак — каля 300, свіней — каля 120. Марское рыбалоўства: улоў рыбы і морапрадуктаў 150—200 тыс. т штогод. Асн. галіна апрацоўчай прам-сці — харчасмакавая (ачыстка рысу і арахісу, драбленне пальмавых ядраў, вытв-сць алею, кармоў, мыла); працуюць ф-кі: фруктовых сокаў (Балама), бавоўнаачышчальная (Бафата), мэблевыя. У г. Бісау і яго наваколлі — 60% прамысл. прадпрыемстваў краіны, у т.л. домабуд. камбінат, цагельны і цэм. з-ды, суднарамонтныя майстэрні, рыбахаладзільнікі, прадпрыемствы дрэваапр. прам-сці і па вырабе паркету. Вытв-сць электраэнергіі 30 млн. кВт·гадз (1991). Невял. здабыча золата і алмазаў. Нарыхтоўка драўніны. Транспарт аўтамаб. і ўнутр. ўнутр.} водны. Даўж. аўтадарог 3,2 тыс. км, у т.л. 2,7 тыс. км палепшаных, даўж. суднаходных участкаў рэк 1,8 тыс. км. Асн. марскі порт Бісау (90% знешнегандл. перавозак). 32 аэрадромы і міжнар. аэрапорт каля г. Бісау. Гвінея-Бісау экспартуе арахіс, ядры алейнай і какосавай пальмаў, алей (71% па кошце), рыбу і морапрадукты, драўніну і лесаматэрыялы; імпартуе прамысл. і харч. тавары, паліва. Імпарт (каля 60 млн. дол. ЗША штогод) у 3 разы перавышае экспарт (каля 20 млн. дол. ЗША штогод). Асн. гандлёвы партнёр — Партугалія. Грашовая адзінка — пеза.
І.Я.Афнагель (прырода, гаспадарка),
В.У.Адзярыха (гісторыя). с. 105
ГВІСКА́Р (Guiscard) Роберт, гл. Роберт Гвіскар. с. 106
ГВІЧАРДЫ́НІ , Гуічардыні (Guicciardini) Франчэска (6.3.1483, г. Фларэнцыя, Італія — 22.5.1540), італьянскі гісторык, паліт. дзеяч. Праф. акадэміі права ў Фларэнцыі. Сябра і вучань Н.Макіявелі. У 1511—14 пасол Фларэнцыі ў Іспаніі. У 1516—34 нам. рымскага папы Льва Х у гарадах Мадэна, Рэджанель-Эмілія і Парма. З 1534 дарадчык Медычы, да 1537 адыгрываў значную ролю пры фларэнційскім двары. Аўтар прац: «Гісторыя Італіі» (1537—40, апубл. ў 1561—64, ахопліваў перыяд 1492—1532); «Дыялог аб кіраванні Фларэнцыяй» (1525); «Нататкі палітычныя і грамадзянскія» (1525—29) і інш. У сваіх працах выступаў за нац. і дзярж. аб’яднанне Італіі ў форме федэрацыі дзяржаў, за алігархічна-рэсп. форму кіравання. с. 106
ГВІЯ́НА БРЫТА́НСКАЯ (British Guiana), назва дзяржавы Гаяна да 1966. с. 106
ГВІЯ́НА НІДЭРЛА́НДСКАЯ (Nederlands Guyane ), назва тэр. дзяржавы Сурынам да 1975. с. 106
ГВІЯ́НА ФРАНЦУ́ЗСКАЯ (Guyane Française), краіна на ПнУ Паўд. Амерыкі, уладанне Францыі (заморскі дэпартамент). На З мяжуе з Сурынамам, на Пд і У — з Бразіліяй, на Пн абмываецца Атлантычным ак. Падзяляецца на 2 акругі. Пл. 91 тыс. км2. Нас. 132 тыс. чал. (1993). Цэнтр — г. Каена. Афіц. мова — французская.
Прырода. Гвіяна Французская займае крайні ПнУ Гвіянскага пласкагор’я. Паверхня ў асн. раўнінная, з асобнымі купалападобнымі масівамі выш. да 830 м, на ПнУ — вузкая берагавая нізіна. Карысныя выкапні: баксіты, золата, кінавар, каалін. Клімат субэкватарыяльны, гарачы і вільготны. Сярэднямесячная т-ра паветра ў Каене 28—29 °С. Ападкаў больш за 3000 мм за год. Рачная сетка густая, рэкі парожыстыя, суднаходныя толькі ў вусцях. Найб. Марані і Аяпок. Густыя вільготныя трапічныя лясы з каштоўнымі пародамі дрэў займаюць каля 90% тэрыторыі. На Пн і ў цэнтр. раёнах — участкі высакатраўных саваннаў.
Насельніцтва. Жывуць негры, мулаты, крэолы (нашчадкі выхадцаў з Еўропы), ва ўнутр. раёнах — індзейцы. Вернікі пераважна католікі. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва 1,5 чал. На 1 км2, амаль усё яно засяроджана на ўзбярэжжы. Там жа знаходзяцца ўсе гарады.
Гісторыя. Карэнныя жыхары Гвінеі Французскай — індзейцы. У 1499 гэту тэр. адкрылі іспанцы. Першае франц. паселішча засн. на в-ве Каена ў 1604, у 1635 тут пабудавана крэпасць, якая стала адм. цэнтрам Гвіяны. У пач. 17 ст. захоплена французамі, у 1654 — галандцамі, у 1667 — англічанамі. У 1674 абвешчана ўладаннем Францыі. У 1809 захоплена англічанамі і партугальцамі, у 1817 канчаткова замацавана за Францыяй. З канца 17 ст. сюды прывозілі неграў-рабоў для працы на плантацыях (рабства адменена ў 1794, адноўлена ў пач. 19 ст., канчаткова ліквідавана ў 1848). У 1852—1938 месца ссылкі франц. зняволеных. У 1877 Гвіяна Французская атрымала прадстаўніцтва ў франц. парламенце. З 1946 заморскі дэпартамент Францыі. З 1983 ідзе пашырэнне аўтаноміі Гвіяны Французскай. Дзейнічаюць Гвіянская сац. партыя (засн. ў 1956; выступае за аўтаномію Гвіяны), Гвіянскі нар. рух, а таксама мясц. арг-цыі франц. партый (Аб’яднанне ў падтрымку Рэспублікі, Саюз за франц. дэмакратыю і інш.).
Гаспадарка. Гвіяна Французская — аграрная краіна. Апрацоўваецца менш за 0,1% тэр., пераважна на ўзбярэжжы. Гал. таварныя культуры — цукр. трыснёг, бананы, какава; спажывецкія — кукуруза, маніёк, рыс, агародніна. Гадуюць буйн. раг. жывёлу і свіней. Здабыча золата і баксітаў. Нарыхтоўка драўніны каштоўных парод. Дрэваапр. і цукр. прадпрыемствы. Вытв-сць рому, эсенцыі ружавага дрэва. Лоўля рыбы і крэветак. Даўж. аўтадарог каля 700 км, у т.л. з цвёрдым пакрыццём 350 км. Гал. марскі порт Каена. На тэр. Гвіяны Французскай касмічны палігон Францыі ў г. Куру. Экспарт: крэветкі і інш. морапрадукты (41% па кошце), золата (10%), лесаматэрыялы, ром, баксіты, эсенцыя ружавага дрэва. Імпарт: прамысл. вырабы і харч. тавары, паліва. Асн. гандл. партнёры: Францыя, ЗША, Японія. Грашовая адзінка — франц. франк.
І.Я.Афнагель (прырода, гаспадарка),
В.УАдзярыха (гісторыя). с. 106
ГВІЯ́НСКАЕ ПЛАСКАГО́Р’Е , пласкагор’е на ПнУ Паўд. Амерыкі, на Пн ад Амазонскай нізіны, на тэр. Венесуэлы, Бразіліі, Гаяны, Сурынама і Франц. Гвіяны. Працягласць з ПнЗ на ПдУ каля 2000 км. Выш. да 3014 м (г. Нябліна). Гвіянскае пласкагор’е з’яўляецца шчытом Паўд.-Амерыканскай платформы. Складзена з крышт. сланцаў, гнейсаў, гранітаў, месцамі перакрытых пясчанікамі і кангламератамі. Радовішчы жал. і марганцавых руд, урану, золата, алмазаў, баксітаў. У рэльефе пераважаюць цокальныя дэнудацыйныя пакатахвалістыя раўніны выш. 150—400 м з асобнымі астраўнымі вяршынямі. Больш горны рэльеф у цэнтр. ч., дзе сталовыя пясчанікавыя плато (Сера-Імеры, Сера-Парыма і інш.) са стромкімі схіламі з’яўляюцца акумулятарамі вільгаці (нараджаюцца шматлікія рэкі, якія належаць да рачных сетак Амазонкі і Арынока). У межах Гвіянскага пласкагор’я — самы высокі на Зямлі вадаспад Анхель. Клімат экватарыяльны і субэкватарыяльны, гарачы і вільготны. Сярэднямесячная т-ра 27—28 °С; ападкаў за год ад 1200—1700 мм у цэнтры да 3500 мм на З і У. На З і У вільготныя лясы на чырвона-жоўтых латэрытных глебах, у цэнтры пераважна лістападна-вечназялёныя лясы на чырвоных глебах з участкамі саваннаў, на пясчанікавых плато камяністыя пустыні. Жывёльны свет вельмі багаты; шыраканосыя малпы, ляніўцы, мураўеды, браняносцы, тапіры, пекары, апосумы, ягуары. Шмат птушак, паўзуноў, насякомых. Здабыча карысных выкапняў. М.В.Лаўрыновіч. с. 107
ГВІЯ́НСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ , цёплае паверхневае цячэнне Атлантычнага ак. ўздоўж паўн.-ўсх. берагоў Паўд. Амерыкі, галіна Паўд. Пасатнага цячэння. Т-ра вады 26—28 °С. Скорасць 1,8—2,3 км/гадз. Пачынаецца каля мыса Сан-Рокі (Бразілія) і накіроўваецца на ПдЗ уздоўж берагоў Гвіяны ў Карыбскае м., дзе злучаецца з паўд. патокам Паўд. Пасатнага цячэння. с. 107
ГВІЯ́НСКАЯ НІЗІ́НА , прыбярэжная нізіна на ПнУ Паўд. Амерыкі, у Гаяне, Сурынаме і Франц. Гвіяне. Размешчана ўздоўж узбярэжжа Атлантычнага ак., паміж дэльтай р. Арынока і 4° паўн. шыраты. Шыр. да 200 км. Складзена з марскіх і алювіяльных адкладаў; месцамі ўзнімаюцца стараж. крышт. пароды, якія ў рэльефе ўтвараюць астраўныя ўзвышшы. Клімат субэкватарыяльны, гарачы і вільготны. Сярэдняя т-ра ад 26 да 28 °С, ападкаў да 3300 мм за год. На Пн і Пд пераважаюць вечназялёныя лясы, у цэнтр. ч. — саванны, уздоўж узбярэжжа — мангравыя зараснікі, балоты. Плантацыі рысу, цукр. трыснягу; вырошчваюць каву, какаву, трапічную садавіну. с. 107
ГВО́ЗДЗЕВА АСТРАВЫ́ , гл. Дзіяміда астравы. с. 107
ГВО́ЗДЗЕЎ Міхаіл Спірыдонавіч, рускі геадэзіст і падарожнік 1-й пал. 18 ст. Вучыўся ў маскоўскай навігацыйнай школе (1716) і Марской акадэміі (1719). З 1732 на боце «Св. Гаўрыіл» пад камандай І.Фёдарава здзейсніў плаванне да берагоў Берынгава прал. У выніку былі даследаваны і нанесены на карту часткі азіяцкага і амер. ўзбярэжжаў гэтага праліва. с. 107
ГВО́ЗДЗІКАЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 29.11.1951, г. Віцебск), бел. скульптар. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1976). Працуе ў манум. і станковай пластыцы. Сярод манум. твораў помнікі Героям Сав. Саюза А.Углоўскаму (1978), М.Сільніцкаму (1981), мемар. ансамбль, прысвечаны дзецям М.П.Шмырова (1984), помнікі мастакам М.Шагалу (1992) і І.Хруцкаму (1996), нар. арт. Беларусі Г.Дубаву (1996). Аўтар станковых кампазіцый: «Партрэт бацькі» (1975), трыпціх «Нараджэнне палёту» (1980), «Рэпін у Здраўневе» (1987) і інш. Творы вылучаюцца завершанасцю і лаканізмам, выразнай рытмікай, пластычнай мадэліроўкай. М.Л.Цыбульскі. с. 107
ГВО́ЗНІЦА , вёска ў Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на З ад горада і чыг. ст. Маларыта, 45 км ад Брэста. 673 ж., 242 двары (1996). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму. с. 107
ГДАНЬСК (Gdańsk), горад на Пн Польшчы. Адм. ц. Гданьскага ваяводства. 463,1 тыс. ж. (1993). Цэнтр гар. агламерацыі Труймяста (г. Гдыня, Сопат). Буйнейшы порт Польшчы каля вусця Віслы ў Гданьскім зал. Балтыйскага м. Вываз вугалю, серы, лесаматэрыялаў, увоз руд, фасфатаў і інш. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: суднабудаванне і вытв-сць суднавага абсталявання, эл.-тэхн. і радыёэлектронная, хім. (угнаенні, лакі, фарбы), нафтаперапр., харч., швейная, мэблевая. 6 ВНУ, філіял АН. Тэатры.
У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца пад 997. У 10—13 ст. цэнтр Усх.-Паморскага княства, у 1308 захоплены Тэўтонскім ордэнам. У 1454 вызвалены ў выніку паўстання гараджан, у складзе Рэчы Паспалітай. У 15—17 ст. Гданьск — буйнейшы цэнтр польск. знешняга гандлю. У 1656 у час польска-швед. вайны (1656—57) асаджаны шведамі. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай адышоў да Прусіі (1793) і атрымаў ням. назву Данцыг. У 1807—15 вольны горад, падначалены Францыі. Да 1918 пад герм. уладаннем. Паводле Версальскага мірнага дагавора 1919 ператвораны ў «вольны горад Данцыг» пад кіраваннем Лігі Нацый; праз Гданьск Польшча атрымала выхад да Балтыйскага м. (гл. Польскі калідор). 1.3.1939 захоплены фаш. Германіяй, вызвалены 30.3.1945 войскамі 2-га Бел. фронту разам з 1-й польск. бранятанк. брыгадай У 1970 забастоўкі і дэманстрацыі рабочых задушаны ўрадавымі войскамі. У 1980 цэнтр агульнапольскага забастовачнага руху (гданьская суднаверф), месца падпісання пагаднення з уладамі і стварэння незалежнай прафс. арг-цыі «Салідарнасць». У Гданьску знаходзіцца ген. консульства Рэспублікі Беларусь.
На левым беразе р. Матлава — гіст. ядро горада (раёны Старога горада, Новы горад, Гал. горад з рэгулярнай забудовай вуліц), рэшткі цагляных гар. умацаванняў і партовых збудаванняў 14—15 ст., гатычныя Гал. ратуша (1378—16 ст.), касцёлы Дзевы Марыі (1342—1502), св. Катажыны (13—15 ст.), св. Тройцы (1420—1514) і інш., «двор Артуса» (14 — пач. 17 ст.). У стылях рэнесансу і маньерызму забудаваны «Верхнія» (1574—88) і «Залатыя» (1612—14) вароты, «Двор польскіх каралёў» (1563—68), арсенал (1602—05), «Залаты дом» (1609—17), дом абатаў Пяльплінскіх (1612). Разбураныя ў час 2-й сусв. вайны арх. помнікі адноўлены, вядзецца буд-ва адзінага гар. комплексу Гданьск Сопат— Гдыня. Помнік героям Вестэрплятэ (1966). 4 музеі, у т.л. Паморскі, Зброевая палата.
Літ.: Кшижановский Л. Гданьск: Пер. с пол. М., 1980; Historia Gdańska. Т. 1— 2. Gdańsk, 1978—82. с. 107
ГДА́НЬСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Gdańskie), у паўночнай частцы Польшчы. Пл. 7394 км2, нас. 1438,9 тыс. чал. (1992). У гарадах 70% насельніцтва. Адм. ц. — г. Гданьск. Ваяводства размешчана на беразе Гданьскага зал. Балтыйскага мора. Рэльеф пераважна нізінны ў межах Жулаваў Вісляных (левабярэжная дэльта Віслы, частка якой ніжэй за ўзровень мора) і Кашубскага ўзбярэжжа. На раўнінах Кашубскага і Старогардскага паазер’яў трапляецца канцовамарэнны рэльеф (найвышэйшы пункт 329 м, г. Вяжыца). Клімат умераны, пераходны да марскога. Сярэдняя т-ра студз. ад -1 °С на ўзбярэжжы да -3 °С на ўзвышшы, ліп. 16—17,5 °С, ападкаў ад 500 да 700 мм за год. Гал. рака — Вісла з левымі прытокамі Вда і Вяжыца, найб. азёры Вдзыдзе і Радуньскае. Гаспадарка прамысл.-агр., у т.л. значная марская (парты Гданьск і Гдыня). Прам-сць: маш.-буд. (гал. чынам суднабудаванне), электронная, харч., фармацэўтычная, хімічная. Прамысл. цэнтры: Гданьск, Гдыня, Сопат, Тчэў, Старогард-Гданьскі, Вейгерова, Румя і Касьцяжына. Вырошчваюць жыта, кармавыя травы, бульбу, пшаніцу і цукр. буракі. Гадуюць свіней, буйн. раг. жывёлу, авечак. Важны раён турызму і адпачынку (Сопат, Ястшэмбе-Гура, Уладыславова, Ястарня, Гэль). с. 108
ГДА́НЬСКІ ЗАЛІ́Ў , Гданьская бухта (польск. Zatoka Gdańska), заліў Балтыйскага м., каля берагоў Польшчы і Расіі. Даўж. да 74 км, шыр. каля ўваходу 107 км, глыб. да 115 м. У Гданьскі заліў упадае р. Вісла. Салёнасць 8 ‰. На ПнЗ Гэльская каса аддзяляе ад Гданьскага заліва Пуцкую бухту, на ПдУ Балтыйская каса — Віслінскі і Калінінградскі залівы. Прылівы мяшаныя (да 0,1 м). Гал. парты: Гдыня, Гданьск (Польшча), Балтыйск (Расія). с. 108
ГДЫ́НЯ (Gdynia), горад на Пн Польшчы. Пабудавана ў 1924—36 як адзіны на той час порт Польшчы на Балтыйскім м. 250,6 тыс. ж. (1993). Уваходзіць у агламерацыю Труймяста (Гдыня, Гданьск, Сопат). Марскі порт. Вываз вугалю, увоз руд, збожжа, нафтапрадуктаў. Суднабудаванне, разнастайнае машынабудаванне, харч. (рыбная, тлушчавая, мясная) прам-сць. Рыбалавецкая база. 2 ВНУ, 2 т-ры, 4 музеі (у т.л. ваенна -марскі). НДІ марскога рыбалоўства. с. 108
ГЕ Мікалай Мікалаевіч (27.2.1831, г. Варонеж, Расія — 13.6.1894), рускі жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1850—57), пенсіянер АМ у Італіі (1857—63). Працаваў у Рыме (1857—59) і Фларэнцыі (1860—69). З 1870 у Пецярбургу. Зазнаў уплыў К.Брулова і А.Іванава. Адзін з заснавальнікаў Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. У ранніх творах традыц. для акад. мастацтва евангельскія тэмы трактаваў з глыбокім псіхалагізмам і драматызмам («Тайная вячэра», 1863; «Вестуны ўваскрэсення», 1867). У карцінах на евангельскія тэмы («Што ёсць ісціна?», 1890; «Распяцце», 1892—94, «Галгофа», 1893) сцвярджаў блізкія да поглядаў Талстога ідэі духоўнага пратэсту супраць зла, веліч ахвярнага подзвігу ў імя ідэі. Звяртаўся да гіст. жывапісу («Пётр І дапытвае царэвіча Аляксея Пятровіча ў Пецяргофе», 1871, і інш.), пейзажаў, партрэтаў. Яго партрэты перадаюць складанасць духоўнага жыцця чалавека («А.І.Герцэн», 1867, «Л.М.Талстой», 1884, «Аўтапартрэт», 1893). У Нац. маст. музеі Беларусі тры карціны Ге: «Ахілес аплаквае цела Патрокла», 1855, «Рымлянка», 1857, «Мужчынская галава», 1868.
Літ.: Н.Н.Ге: Письма. Статьи. Критика; Воспоминания современников. М., 1978. с. 108
ГЕА ... (ад грэч. gē Зямля), першая састаўная частка складаных слоў, што абазначае: які адносіцца да Зямлі і да яе вывучэння, напр., геасфера, геахімія. с. 108
ГЕААКУСТЫКА (ад геа... + акустыка), раздзел прыкладной геафізікі, які вывучае заканамернасці распаўсюджвання акустычных палёў у горных пародах, вадкасцях і газах, што запаўняюць сітавіны і расколіны ці знаходзяцца ў ствалах буравых свідравін. Метады геаакустыкі — акустычная разведка, сейсмічная разведка, глыбіннае сейсмічнае зандзіраванне, ультрагукавая эхалакацыя, гукавы каратаж і інш. Займаецца даследаваннем будовы і ўласцівасцей зямной кары, пошукам і разведкай радовішчаў карысных выкапняў, рашэннем тэхналагічных задач пры правядзенні горных і буравых работ. с. 108
ГЕААНТЫКЛІНА́ЛЬ (ад геа... + антыкліналь), узняты ўчастак зямной кары ў межах геасінклінальнай вобласці (гл. Геасінклінальны пояс). Шыр. 50—150 км, даўж. да 2000 км. Бываюць геаантыкліналі унутр. і перыферыйныя. Унутраныя (інтэрніды) — цэнтр. зона геасінклінальнай сістэмы, абмежаваная прагінамі (напр., геаантыкліналь Вял. Каўказа). Характарызуюцца скарочанай магутнасцю асадкаў, пераважна кіслым саставам магматычных парод. Геаантыкліналі перыферыйныя (бордэрленд, кардыльера) — участкі краявых падняццяў, аддзеленыя ад геасінклінальнай сістэмы прагінам (напр., хрыбет Сьера-Невада на Пд Пірэнейскага п-ва аддзелены ад горнай сістэмы Атласа Міжземным м.). М.А.Нагорны. с. 108
ГЕАБАТА́НІКА (ад геа... + батаніка), навука пра расліннае покрыва Зямлі, яго структурныя элементы — раслінныя згуртаванні (фітацэнозы); раздзел батанікі. Вывучае заканамернасці фарміравання, склад, будову, развіццё і класіфікацыю раслінных згуртаванняў, іх уплыў на асяроддзе. Развіваецца ў цеснай сувязі з комплексам геагр. навук, з экалогіяй раслін, лугазнаўствам, лесазнаўствам, аграмеліярацыяй. Асн. задача геабатанікі: ацэнка магчымасцей павелічэння прадукцыйнасці розных формаў расліннага покрыва і стварэнне штучных фітацэнозаў (лесааднаўленне, стварэнне пашы і лугоў шматгадовага карыстання і інш.). Геабат. звесткі шырока выкарыстоўваюцца ў раянаванні і пры распрацоўцы праектаў рацыянальнага гасп. выкарыстання тэрыторыі, аховы прыроды і генафонду расліннага свету.
Як самаст. навука сфарміравалася ў сярэдзіне 19 — пач. 20 ст. Тэрмін увёў ням. вучоны А.Грызебах у 1866. У Расіі ў 1880-я г. пад геабатанікай разумелі пераважна вучэнне пра сувязь расліннасці з глебамі. Вял. ўклад у развіццё геабатанікі зрабілі рус. вучоныя А.М.Красноў, Дз.І.Літвінаў, Л.Р.Раменскі, А.П.Шэннікаў, У.М.Сукачоў, В.Б.Сачава, Я.М.Лаўрэнка, Т А.Работнаў і інш.
На Беларусі геабат. работы праводзіліся з канца 19 — пач. 20 ст. (І.К.Пачоскі, У.С.Дактуроўскі, Н.К.Генко, Г.І.Танфільеў). У 1920—30-я г. даследаванні вяліся ў Ін-це бел. культуры, потым у АН БССР, Ін-це сельскай і лясной гаспадаркі (У.У.Адамаў, М.А.Збіткоўскі, В.А.Міхайлоўская, В.С.Палянская, М.А.Прахін і інш.). Планамернае развіццё геабатанікі пачалося з арганізацыяй у 1956 у Ін-це эксперым. батанікі АН БССР лабараторыі геабатанікі пад кіраўніцтвам І.Д.Юркевіча. Асн. кірункі геабат. даследаванняў: класіфікацыя і картаграфаванне расліннасці, вылучэнне ўздзеяння экалагічных фактараў на расліннасць, павелічэнне прадукцыйнасці прыродных фітацэнозаў і распрацоўка прынцыпаў аховы раслінных комплексаў. Распрацаваны класіфікацыі, тыпы і асацыяцыі лясоў Беларусі, іх структура і прадукцыйнасць залежна ад глебава-грунтавых умоў (Юркевіч, Л.П.Смаляк, В.С.Гельтман, В.І.Парфёнаў, А.В.Бойка, М.Ф.Лоўчы, Дз.С.Голад, У.С.Адзярыха, П.Я.Пятроўскі, Я.Г.Пятроў, Э.П.Ярашэвіч і інш.). Вывучаны заканамернасці размяшчэння, фарміравання і змен расліннасці (Голад), біял. і гасп. прадукцыйнасць лугоў поймы Нёмана, Прыпяці, Бярэзіны, Віліі, Гарыні, невялікіх рэк Палесся (Н.А. Буртыс, Е.А.Круганава, Г.А.Кім, С.Р.Бусько, Л.М.Сапегін, П.М.Сянько, Я.М.Сцепановіч і інш.), мацерыковыя лугі Бел. Паазер’я (М.Е.Баранава), лугава-балотная расліннасць на меліяраваных землях Палесся. Абгрунтавана геабатанічнае раянаванне расліннасці Беларусі. Створана серыя картаў расліннасці краіны і асобных яе рэгіёнаў. Вядуцца даследаванні розных тыпаў расліннасці на тэрыторыях, забруджаных радыенуклідамі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Літ.: Юркевич И.Д., Гельтман В.С. География, типология и районирование лесной растительности Белоруссии. Мн., 1965; Юркевич И.Д., Голод Д.С., Адерихо В.С. Растительность Белоруссии, ее картографирование, охрана и использование. Мн., 1979. Дз.С.Голад. с. 108
ГЕАБАТАНІ́ЧНАЕ РАЯНАВА́ННЕ , падзел тэрыторыі сушы на рэгіёны, адносна аднародныя паводле складу і структуры расліннасці і глебава-араграфічных умоў: вобласць, зона, падзона, акруга, раён. Тэр. Беларусі знаходзіцца ў зоне спалучэння 2 геабат. абласцей (зон) галарктычнага дамініёна: Еўразійскай таежнай хвойна-лясной і Еўрапейскай шыракаліста-лясной. У межах абласцей вылучаны 3 геабат. падзоны, якія вызначаюць шыротна-кліматычную занальнасць расліннага покрыва: паўночная (дубова-цемнахвойныя, або шыракаліста-яловыя, лясы); цэнтральная (грабава-дубова-цемнахвойныя лясы, або ялова-грабавыя дубровы); паўднёвая (шыракаліста-хваёвыя лясы, або грабавыя дубровы); 7 геабат. акруг, якія адлюстроўваюць унутрызанальныя адрозненні расліннасці: Аршанска-Магілёўская, Ашмянска-Мінская, Бугска-Палеская, Бярэзінска-Перадпалеская, Заходнядзвінская, Нёманска-Перадпалеская, Палеска-Прыдняпроўская; 25 геабат. раёнаў. с. 109
ГЕАБАТАНІ́ЧНЫЯ КА́РТЫ , карты расліннасці, карты, якія адлюстроўваюць геагр. пашырэнне тыпалагічных падраздзяленняў расліннасці (асацыяцый, груп, фармацый) ці іх прасторавых камбінацый (комплексаў, спалучэнняў, радоў). У залежнасці ад мэтавага прызначэння і прынцыпаў пабудовы геабатанічныя карты падзяляюцца на універсальныя і спецыялізаваныя. Універсальныя геабатанічныя карты паказваюць размеркаванне натуральных адзінак расліннага покрыва, што склаліся ў працэсе яго гіст. развіцця, змены, якія адбыліся пад уплывам дзейнасці чалавека. Спецыялізаваныя геабатанічныя карты адлюстроўваюць рысы расліннасці, найб. важныя для гасп. выкарыстання, маюць пэўныя прыкладныя задачы (кармавыя, лясныя, раслінных рэсурсаў), часам уключаюць дадатковыя паказчыкі. с. 109
ГЕАБІЁНТЫ [ад геа... + біёнт(ы)], пастаянныя насельнікі глебы, цыкл развіцця якіх праходзіць у глебавым асяроддзі. Тыповыя прадстаўнікі — дажджавыя чэрві, многія першаснабяскрылыя насякомыя, краты і інш. Геабіёнты — частка глебавых біяцэнозаў. с. 109
ГЕАГЕЛЬМІ́НТЫ (ад геа... + гельмінты), група паразітычных чарвей, яйцы або лічынкі якіх развіваюцца ў вонкавым асяроддзі без прамежкавых гаспадароў у адрозненне ад біягельмінтаў. Тэрмін прапанавалі сав. гельмінтолагі К.І.Скрабін і Р.С.Шульц (1928). Пашыраны ў краінах з цёплым і ўмераным кліматам, у т.л. на Беларусі. Выклікаюць хваробы жывёл і чалавека — гельмінтозы. У жывёл найчасцей паразітуюць аскарыдаты, аксіўраты, странгіляты, трыхацэфаляты, у чалавека — аскарыды, анкіластомы, вастрыцы, воласагаловы і інш. Крыніца заражэння — забруджаная інвазійнымі яйцамі вада, глеба, корм. Лічынкі могуць пранікаць праз скуру. Паразітуюць пераважна ў тонкім кішэчніку. с. 109
ГЕАГІГІЕ́НА (ад геа... + гігіена), навуковая дысцыпліна, якая вывучае мед. аспекты глабальных вынікаў дзейнасці чалавека: прамыя ўздзеянні на яго здароўе і апасродкаваныя праз змены балансу экалагічных кампанентаў і экасістэм. Стварае аснову для распрацоўкі мерапрыемстваў па захаванні і паляпшэнні сан. стану навакольнага асяроддзя, прадухіленні негатыўных антрапагенных змен у прыродзе, якія адмоўна ўплываюць на здароўе чалавека (напр., дзеянне забруджвальных рэчываў). Цесна звязана з комплексам экалагічных, мед., геагр і інш. навук. Зрэдку (у вузкім сэнсе) разумеюць як сінонім аховы прыроды (навакольнага асяроддзя). с. 110
ГЕАГРАФІ́ЧНАГА ТАВАРЫ́СТВА ЛЕДАВІ́К , на Заходнім Паміры, у вярхоўі р. Ванч, на стыку хр. Акадэміі Навук і хр. Дарвазскі, у Таджыкістане. Даўж. 24 км, пл. каля 64,4 км2. с. 110
ГЕАГРАФІ́ЧНАЕ АСЯРО́ДДЗЕ , зямная прырода, частка геаграфічнай абалонкі, якая асвоена чалавекам, уключана ў грамадскую вытворчасць і з’яўляецца неабходнай умовай існавання грамадства. Мае складаную структуру суадносін прыродных і антрапагенных кампанентаў, што ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, уздзейнічаюць адзін на аднаго і ўтвараюць складаныя сістэмы. Асаблівасці геаграфічнага асяроддзя выяўляюцца праз разнастайнасць прыродных умоў розных рэгіёнаў і краін (клімат, рэльеф, глебы, расліннасць і інш.), уздзейнічаюць на жыццё грамадства, вызначаюць характар і спосабы прыродакарыстання. Пастаяннае пераўтварэнне геаграфічнага асяроддзя пад уплывам чалавечай дзейнасці, насычанасць антрапагеннымі элементамі адбываюцца на працягу ўсяго жыцця чалавецтва, вызначаюць узровень гаспадаркі, паскараюць або запавольваюць яго развіццё. З расшырэннем сферы дзейнасці чалавека ў ходзе грамадскага развіцця і росту вытв. сіл геаграфічнае асяроддзе ахоплівае ўсё б.ч. геагр. абалонкі. Ва ўмовах навук.-тэхн. прагрэсу рэзка мяняецца сам змест адносін чалавека і геаграфічнага асяроддзя. Дзейнасць чалавека прыводзіць да забруджвання навакольнага асяроддзя і ўплывае на механізм самарэгуляцыі ў прыродзе. Таму перад чалавецтвам усё больш востра паўстаюць праблемы экалогіі, устанаўлення гарманічных адносін грамадства і геаграфічнага асяроддзя. Для ацэнкі стану і якасці геаграфічнага асяроддзя выкарыстоўваецца тэрмін прыроднае асяроддзе. В.С.Аношка. с. 110
ГЕАГРАФІ́ЧНАЕ СТАНО́ВІШЧА , становішча геагр. аб’екта адносна паверхні Зямлі, а таксама ў адносінах да інш. аб’ектаў, з якімі ён знаходзіцца ва ўзаемадзеянні. Дае ўяўленне аб прыродных і сац.-эканам. умовах і асаблівасцях аб’екта. Вызначаецца пры дапамозе геаграфічных каардынат. Вылучаюць фізіка-геагр. (рэльеф, клімат і інш. прыродныя ўмовы, якія накладваюць адбітак на прыроду і гісторыю), эканоміка- і транспартна-геагр. (месцазнаходжанне суадносна раёнаў з высокім эканам. развіццём), геапалітычнае становішча і інш. А.М.Матузка. с. 110
ГЕАГРАФІ́ЧНАЯ АБАЛО́НКА , ландшафтная абалонка, цэласная абалонка Зямлі, якая ахоплівае верхнюю ч. літасферы, ніжнія слаі атмасферы, біясферу і гідрасферу; адна са сфер Зямлі (гл. Геасфера). Тэрмін прапанаваў сав. географ А.А.Грыгор’еў (1932). Часткі геаграфічнай абалонкі знаходзяцца ў цесным узаемадзеянні, пранікаюць адна ў адну і ўтвараюць адзіную сістэму, для якой характэрна самаразвіццё і адносная раўнавага. Таўшчыня геаграфічнай абалонкі каля 40 км. Адрозніваецца ад інш. частак планеты наяўнасцю жыцця, рэчыва ў трох станах (цвёрдым, вадкім і газападобным), найб. разнастайнасцю відаў і багаццем свабоднай энергіі. У геаграфічнай абалонцы працякаюць экзагенныя і эндагенныя працэсы. Экзагенныя ўтвараюцца ў першую чаргу пад уздзеяннем сонечнай энергіі, нераўнамернае размеркаванне якой на паверхні Зямлі выклікае дыферэнцыяцыю прыродных умоў і ўтварэнне геагр. паясоў, прыродных зон. Для геаграфічнай абалонкі характэрна і рэгіянальная дыферэнцыяцыя, выкліканая формай Зямлі, рознай вышынёй паверхні Зямлі, аддаленасцю ад акіянаў і інш. Эндагенныя працэсы абумоўлены ўнутр. цяплом Зямлі, вулканічнымі, тэктанічнымі і інш. сіламі. З імі звязана ўтварэнне кантынентаў, акіянаў, гор і інш. Заканамернасці геаграфічнай абалонкі: цыклічнасць (рытмічнасць) працякання прыродных працэсаў; кругавароты рэчываў — цыркуляцыя атмасферы, марскія цячэнні, кругаварот вады, біял. кругаварот і інш.; шыротная занальнасць і вышынная пояснасць ландшафтаў. У сувязі з ростам уздзеяння вытв. дзейнасці чалавека на прыроду ў складзе геаграфічнай абалонкі з 1970-х г. пачалі вылучаць сацыясферу і тэхнасферу. Паводле тэорыі В.І.Вярнадскага, у выніку разумнага ўздзеяння чалавека на геаграфічную абалонку яна можа перайсці ў вышэйшую стадыю свайго развіцця — наасферу. Геаграфічную абалонку вывучаюць фізічная геаграфія і землязнаўства. В.С.Аношка. с. 110
ГЕАГРАФІ́ЧНАЯ СЕ́ТКА , сукупнасць мерыдыянаў і паралелей на тэарэтычна разлічанай паверхні зямнога эліпсоіда, шара ці на глобусе. с. 110
ГЕАГРАФІ́ЧНАЯ СІСТЭ́МА , гл. Геасістэма. с. 110
ГЕАГРАФІ́ЧНЫ ІЗАЛЯ́Т , асобіна або папуляцыя аднаго біял. віду, аддзеленая, адасобленая геагр. перашкодамі ад асн. арэала. Садзейнічае відаўтварэнню, таму што не адбываецца спароўвання паміж адасобленымі папуляцыямі і абмену спадчыннай інфармацыяй. Геаграфічны ізалят можа ўзнікнуць ад змены фіз.-геагр. умоў у межах арэала, калі «папуляцыі заснавальнікаў» здолеюць замацавацца ў адасобленых раёнах са спрыяльнымі для іх умовамі навакольнага асяроддзя. Адбываецца дыферэнцыроўка віду на расы, разнавіднасці, падвіды, з наступным утварэннем новага віду (напр., у гарах зах. ч. ЗША — 23 віды і падвіды трусоў; шмат падвідаў галапагоскіх уюркоў, звычайнай вавёркі, сігаў у Еўразіі і інш.). с. 110
ГЕАГРАФІ́ЧНЫ (ТЭРЫТАРЫЯ́ЛЬНЫ) ПАДЗЕ́Л ПРА́ЦЫ , прасторавая дыферэнцыяцыя працоўнай дзейнасці ў працэсе развіцця грамадства. Выяўляецца ў вытв. спецыялізацыі асобных эканам. узаемазвязаных тэр. утварэнняў (краін, раёнаў, цэнтраў і інш.), у развіцці міжраённай кааперацыі, абмену спецыялізаванай прадукцыяй і паслугамі. Цесна звязаны з эканам., сац., прыроднымі, нац.-гіст. асаблівасцямі розных тэрыторый (гл. таксама Размяшчэнне вытворчасці, Геаграфія прамысловасці, Геаграфія працоўных рэсурсаў, Геаграфія сусветнай гаспадаркі, Сацыяльна-эканамічная геаграфія, Геаграфія сельскай гаспадаркі і інш.). с. 110
ГЕАГРАФІ́ЧНЫ ЦЭНТР БЕЛАРУ́СІ , кропка на зямной паверхні з геагр. каардынатамі (В=53°31', 7; L=29°02', 8); нац. сімвал глабальнай прывязкі бел. дзяржавы да планеты Зямля. Размешчаны за 70 км на ПдУ ад Мінска, каля в. Антанова Навасёлкаўскага с/с Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Вызначаны пад умовай <FORMULA> = min, дзе Si, — адлегласць паміж геаграфічным цэнтрам Беларусі і характэрнымі выгінамі вонкавай мяжы Беларусі. Замацаваны двайным геад. маналітам і аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі для пунктаў зыходнай геад. дзярж. апоры (абазначаны пірамідай, пад якой пастаўлена пліта з надпісам «Геаграфічны цэнтр Рэспублікі Беларусь»). Каардынаты геаграфічнага цэнтру Беларусі і трох яго спадарожнікаў занесены ў Дзяржаўны геад. каталог у якасці пунктаў дзярж. геад. сеткі. Пошукавыя работы выкананы ў 1996 82-й экспедыцяй аб’яднання Белгеадэзія сумесна з фірмай «Аэрагеакарт» па спец. праграме з выкарыстаннем картаў маштаба 1: 200 000 і штучных спадарожнікаў Зямлі. Мяркуецца яго практычнае выкарыстанне ў якасці ўласна беларускай зыходнай астранома-геад. даты са сваёй арыентацыяй на целе геоіда і рэферэнц-эліпсоіда, прыбліжанага да фіз. паверхні Беларусі. У выніку змяншаецца скажэнне ліній і плошчаў пры праектаванні іх на паверхню адноснасці і стварэнні картаў інж. Прызначэння. А.А.Саламонаў. с. 110
ГЕАГРАФІ́ЧНЫЯ АДКРЫ́ЦЦІ , выяўленне новых геагр. аб’ектаў або геагр. эаканамернасцей. На ранніх этапах развіцця геаграфіі пераважалі адкрыцці новых геагр. аб’ектаў, яны былі непарыўна звязаны з працэсам стварэння карты зямной паверхні і да сярэдзіны 20 ст. практычна завершаны (за выключэннем некат. цяжкадаступных раёнаў сушы і ч. дна Сусветнага ак.). Геаграфічныя адкрыцці цесна звязаны з працэсам грамадскага развіцця. Асабліва важная роля ў развіцці геагр. уяўленняў належыць мараплаўцам перыяду Вялікіх геаграфічных адкрыццяў, у Паўн. Азіі — дзейнасці рускіх землепраходцаў. З развіццём геаграфіі як навукі, асабліва з 2-й пал. 19 ст., усё большае значэнне набываюць адкрыцці, якія садзейнічаюць выяўленню геагр. заканамернасцей і ўзаемасувязей геагр. з’яў. Шырока выкарыстоўваюцца найноўшыя навук. дасягненні, у т.л. Касм. метады даследавання Зямлі.
Геаграфічныя адкрыцці і даследаванні
Азія. 330—325 да н.э. Паход праз Іранскае нагор’е ў Сярэднюю Азію і Зах. Індыю (Аляксандр Македонскі); 325—324 да н.э. Плаванне ад вусця р. Інд да вусця р. Еўфрат (Неарх і Анесікрыт); 921—922. Падарожжа з Харэзма з пасольствам у Волжскую Балгарыю праз Прыкаспій і Прыаралле (Ібн Фадлан); 1166—73. Падарожжа з Іспаніі ў Палесціну, Сірыю, Ірак, Іран (В.Тудэльскі); 1245—47. Падарожжа з Ліёна з папскім пасольствам у г. Каракарум у Манголіі (Дж. дэ Плана Карпіні); 1253—56. Падарожжа з Палесціны ў г. Каракарум (В.Рубрук); 1271—95. Падарожжа ў Кітай праз Цэнтр. Азію (Марка Пола); 1325—49. Падарожжы па краінах Азіі (Ібн Батута); 1405—31. Сяміразовыя плаванні флатылій з Кітая ў краіны Паўд. Азіі (Чжэн Хэ); 1466—72. Падарожжа ў Індыю (А.Нікіцін); 1498. Прыбыццё экспедыцыі Васка да Гама ў Індыю; 1500—20. Марскія экспедыцыі ў Індыю, Індакітай і Інданезію (П.А.Кабрал, Васка да Гама, Ф.Алмейда, А.Албукеркі і інш.); 1581—84. Паход у Зах. Сібір (Ярмак Цімафеевіч); 1618—19. Падарожжа ў Манголію і Кітай (І.Петлін); 1620—23. Дасягненне сярэдняга цячэння р. Лена (Пенда); 1639—41. Дасягненне Ахоцкага м. праз хр. Джугджур (І.Масквіцін); 1643. Дасягненне воз. Байкал (К.Іваноў); 1643—46. Плаванне па рэках Зея і Амур, Ахоцкім м. (В.Паяркаў); 1648. Плаванне з вусця р. Калыма ў Берынгава м. Праходжанне Берынгава прал. (С.Дзяжнёў); 1675—78. Падарожжа праз Сібір у Кітай (М.Спафарый); 1697—99. Апісанне Камчаткі (У.Атласаў); 1720—27. Экспедыцыя па Урале і Сібіры (Д.Месершміт); 1725— 30. Камчацкая экспедыцыя. Праход цераз Берынгаў прал. з Пд на Пн (В.Берынг і інш.); 1733—43. Другая Камчацкая (Вял. Паўночная) экспедыцыя. Вывучэнне і картаграфаванне ўзбярэжжа і ўнутр. раёнаў Сібіры. Плаванні да Паўн. Амерыкі і Японіі (Берынг, А.Чырыкаў, Г.Мілер, І.Гмелін, В.Прончышчаў, Х. і Д.Лапцевы, С.Чэлюскін і інш.); 1768—74. Вывучэнне Урала, Сібіры, Казахстана (П.Палас, В.Зуеў); 1804—05. Апісанне берагоў Сахаліна, Японіі, Камчаткі (І.Крузенштэрн); 1830—56. Вызначэнне вышынь Гімалаяў, у т.л. г. Джамалунгма (Дж. Эверэст); 1848—49. Доказ астраўнога палажэння Сахаліна (Г.Невяльской); 1854—57. Падарожжа ў Індыю, Гімалаі, Каракарум (браты А., Г. і Р.Шлагінтвайт); 1856—57. Даследаванні Цянь-Шаня (П.П.Сямёнаў-Цян-Шанскі); 1868—71. Даследаванні пустыні Кызылкум, Цянь-Шаня, Алайскага і Заалайскага хрыбтоў (А.Федчанка); 1868—72. Падарожжы ва ўнутр. вобласці Кітая (Ф.Рыхтгофен); 1869—75. Фіз.-геагр. і геал. даследаванні шэрагу рэк Усх. Сібіры, хрыбтоў Усх. Саяна і Хамар-Дабана (А.Чаканоўскі); 1870—85. Цэнтральна-азіяцкія (Манголія, Джунгарыя, Тыбет) экспедыцыі (М.Пржавальскі); 1877—79. Пранікненне ў цэнтр. ч. Паміра (М.Северцаў); 1877—91. Даследаванні ўзбярэжжа Байкала, бас. рэк Селенга і Ніжняя Тунгуска, хрыбтоў Паўн.-Усх. Сібіры (І.Чэрскі); 1889—90. Падарожжы па Манголіі, пустыні Такла-Макан, гарах Куньлунь, Тыбет (М.Пяўцоў, У.Рабароўскі, П.Казлоў); 1892—94. Даследаванні Цэнтр. Манголіі, пустыні Гобі, гор Куньлунь, Наньшань, Манг. Алтай і інш. (У.Обручаў); 1893—1901. Падарожжы па Цэнтр. Азіі, Манголіі, Тыбеце (Казлоў); 1899—1902. Комплексныя даследаванні Аральскага м. (Л.Берг).
Афрыка. 15 ст. да н.э. Паходы ўверх па р. Ніл, да 5-га парога (старажытнаегіпецкія палкаводцы); не пазней 8 ст. да н.э. Адкрыццё паўн. ўзбярэжжа Афрыкі і Гібралтарскага прал. (фінікійскія мараходы); на мяжы 7 і 6 ст. да н.э. Трохгадовае плаванне вакол Афрыкі (фінікійскія мараходы); каля 500—470 да н.э. Плаванне ўздоўж берагоў Зах. Афрыкі да вулкана Камерун (Ганон); каля 50—100. Плаванні ўздоўж усх. берагоў Афрыкі да в. Занзібар (грэчаскія мараходы); каля 60. Паход уверх па Белым Ніле за 10° паўн. ш. (рымляне); 8—9 ст. Акрыццё Мадагаскара, узбярэжжа Мазамбіка, Каморскіх а-воў (арабскія мараходы); 1352—53. Перасячэнне Зах. і Цэнтр. Сахары (Ібн Батута); 1431—35. Адкрыццё Азорскіх а-воў (капітаны прынца Генрыха Мараплаўца); 1434—57. Адкрыцці Зялёнага мыса, рэк Сенегал і Гамбія, узбярэжжа Зах. Афрыкі да 10° паўн. ш. (капітаны прынца Генрыха Мараплаўца); 1456—62. Адкрыццё а-воў Зялёнага Мыса (А.Кадамоста); каля 1461—73. Адкрыццё вулкана Камерун, а-воў у Гвінейскім зал., апісанне ўзбярэжжа Афрыкі да 2° паўд. ш. (П.Сінтра, С.Кошта і інш.); 1487—88. Адкрыццё паўд. берага Афрыкі і мыса Добрай Надзеі (Б.Дыяш); 1497—98. Першае плаванне з Еўропы ў Індыю вакол Афрыкі (Баска да Гама); 1795—97, 1805—Об. Падарожжа ўверх па р. Гамбія, плаванне па р. Нігер (М.Парк); 1822—25. Двухразовае перасячэнне Сахары, даследаванне воз. Чад (Д.Дэнем, Х.Клапертан); 1850—55. Даследаванні Сахары, раёна воз. Чад, Цэнтр. Судана да р. Нігер (Г.Барт, Дж.Рычардсан); 1852—53. Перасячэнне Афрыкі з З на У ад г. Бенгела да вусця р. Рувума (А.Сілва Порту); 1854—56. Перасячэнне Цэнтр. Афрыкі ад г. Луанда да вусця р. Замбезі. Адкрыццё вадаспада Вікторыя (Д.Лівінгстан); 1856—63. Даследаванне воз. Танганьіка, адкрыццё воз. Вікторыя і р. Вікторыя-Ніл (Р.Ф.Бёртан, Дж.Спік, Дж.Грант); 1869—74. Даследаванне нагор’я Тыбесты (Г.Нахтыгаль); 1875—77. Адкрыццё р. Кагера, воз. Эдуард, масіву Рувензоры, плаванне па р. Конга ад вытокаў да вусця (Г.Стэнлі); 1880—83. Вывучэнне р. Уэле і водападзела паміж рэкамі Ніл і Конга (В.Юнкер).
Паўночная і Паўднёвая Амерыка. Каля 900. Першае плаванне да ўсх. берага Грэнландыі (Гунб’ёрн Ульфсан); 981—983. Адкрыццё паўд. і паўд.-зах. Грэнландыі (Эйрык Торвальдсан); 985. Плаванне да Паўн.-Усх. Амерыкі (Б’ярні Херульфсан); 1000—1001. Адкрыццё зямель «Маркланд» і «Вінланд» на ПнУ Паўн. Амерыкі (Лейф Эйрыксан); 1492—1504. Чатыры плаванні Х.Калумба — адкрыццё Багамскіх а-воў, Кубы, Гаіці, Пуэрта-Рыка, Ямайкі, берагоў Паўд. і Цэнтр. Амерыкі; 1499. Адкрыццё берагоў Гвіяны і карыбскага ўзбярэжжа Паўд. Амерыкі (А.Ахеда, А.Веспучы); 1500. Адкрыццё ўсх. ўзбярэжжа Бразіліі (Кабрал); 1513. Перасячэнне Панамскага перашыйка (В.Бальбоа); 1515—16. Адкрыццё зал. Ла-Плата і нізоўяў р. Парана (Х.Соліс); 1517—18. Адкрыццё п-ва Юкатан і зах. ўзбярэжжа Мексіканскага зал. (Ф.Кордава, Х.Грыхальва, А.Аламінас); 1519. Адкрыццё паўн. ўзбярэжжа Мексіканскага зал. (А.Пінеда); 1519— 21. Заваяванне дзяржавы ацтэкаў, адкрыццё Мексіканскага нагор’я (Э.Картэс); 1520. Адкрыццё Патагоніі, Вогненнай Зямлі і Магеланава прал. (Ф.Магелан); 1529—36. Перасячэнне Прымексіканскай нізіны, Вялікіх раўнін і р. Рыо-Грандэ (А.Кавеса дэ Вака); 1532—34. Заваяванне Перу, адкрыццё Зах. і Цэнтр. Кардыльеры Андаў (Ф.Пісара, С.Белалькасар); 1535—37. Адкрыццё плато Пуна ў Андах, воз. Тытыкака, Чылійска-Аргенцінскіх Андаў і пустыні Атакама (Д.Альмагра); 1536—39. Завяршэнне адкрыцця бас. р. Магдалена і Паўн.-Зах. Андаў (Г.Кесада, Белалькасар); 1540—42. Адкрыццё бас. р. Каларада, Вял. Каньёна, Скалістых гор, паход па Вял. раўнінах да 40° паўн. ш. (Ф.Каранада, Г.Кардэнас); 1541—42. Перасячэнне Паўд. Амерыкі: паход ад зал. Гуаякіль да р. Амазонка, плаванне па ёй да вусця (Ф.Арэльяна); 1576—78. Пошукі Паўн.-Зах. праходу, адкрыццё Бафінавай Зямлі (М.Фробішэр); 1578—79. Дасягненне мора на Пд ад Вогненнай Зямлі — прал. Дрэйка (Ф.Дрэйк); 1609—10. Даследаванні ўсх. і паўн.-ўсх. берагоў Паўн. Амерыкі, адкрыццё заліваў Чэсапікскі, Дэлавэр, р. Гудзон, Гудзонава праліва і заліва (Г.Гудзон); 1615—28. Адкрыццё азёр Гурон і Антарыо, р. Саскуэхана (С.Шамплейн, Э.Бруле); 1616. Адкрыццё мыса Горн (В.Схаўтэн, Я.Лемер); 1678—81. Плаванне па р. Св. Лаўрэнція, Вял. азёрах, р. Місісіпі да мора (Р. Ла Саль); 1732. Адкрыццё крайняга паўн.-зах. выступу Паўн. Амерыкі (І.Фёдараў, М.Гвоздзеў); 1741. Адкрыццё Аляскі і Алеуцкіх а-воў (Берынг, А.Чырыкаў); 1792—94. Двухразовае перасячэнне Паўн. Амерыкі ў межах сучаснай Канады (А.Макензі); 1799—1804. Даследаванні Паўд. Амерыкі і Мексіканскага нагор’я (А.Гумбальт, Э.Банплан); 1804—06. Двухразовае перасячэнне Паўн. Амерыкі ў межах ЗША праз Скалістыя і Каскадныя горы (М.Льюіс, У.Кларк); 1819—20. Плаванне на З праз пралівы Ланкастэр, Бараў, Вайкаўнт-Мелвіл (У.Пары); 1832—35. Даследаванні Патагоніі, Вогненнай Зямлі, а-воў Галапагас (Р.Фіцрай, Ч.Дарвін); 1839—40. Даследаванні Кардыльер на тэр. Чылі (І.Дамейка); 1848—58. Даследаванні далін рэк Амазонка і Рыо-Негра (А.Уолес, Г.Бейтс); 1886. Перасячэнне ледзянога купала Грэнландыі па 64° паўн. ш. (Ф.Нансен); 1892—1909. Даследаванні на Пн Грэнландыі, дасягненне Паўн. геагр. полюса (Р. Піры).
Аўстралія і Акіянія. 1521. першае перасячэнне Ціхага ак., адкрыццё Марыянскіх а-воў (Магелан); 1526. Адкрыццё Н.Гвінеі (Ж.Менезіш); 1606. Адкрыццё Торэсава прал. (Л.Торэс); 1606. Адкрыццё зах. ўзбярэжжа п-ва Кейп-Йорк (В.Янсзан); 1642—44. Адкрыццё Тасманіі, Н.Зеландыі, а-воў Тонга, абследаванне паўн. берагоў Аўстраліі (А.Тасман); 1722. Адкрыццё в-ва Вялікадня (Я.Рогевен); 1769—78. Тры экспедыцыі ў Ціхі ак., адкрыццё і даследаванне многіх а-воў, усх. ўзбярэжжа Аўстраліі (Дж.Кук); 1797—1803. Адкрыццё Басава прал., падарожжа вакол Тасманіі, здымка берагоў Аўстраліі (Дж.Бас, М.Фліндэрс); 1824. Адкрыццё рэк Мурэй і Марамбіджы (Г.Юм, У.Ховел); 1829—30. Адкрыццё р. Дарлінг (Ч.Сцёрт); 1840. Адкрыццё піка Касцюшкі, даследаванне Аўстралійскіх Альпаў (П.Стшэлецкі); 1843—45. Даследаванне паўд. берагоў Н.Гвінеі, адкрыццё р. Флай (Ф.Блэквуд); 1860—61. Перасячэнне Аўстраліі ў мерыдыянальным напрамку да зал. Карпентарыя (Р.Бёрк); 1862. Двухразовае мерыдыянальнае перасячэнне Аўстраліі да п-ва Арнем-Ленд (Дж.Сцюарт); 1889—97. Даследаванні ўнутр. абласцей Н.Гвінеі (У.Мак-Грэгар).
Антарктыка. 1775. Адкрыццё а-воў Паўд. Георгія і Сандвічавых (Кук); 1820. Адкрыццё мацерыка Антарктыда (Ф.Белінсгаўзен, М.Лазараў); 1831—33. Адкрыццё Зямлі Эндэрбі, Антарктычнага п-ва і суседніх а-воў (Дж.Біска); 1833. Адкрыццё Берага Кемпа (П.Кемп); 1830—42. Адкрыццё Зямлі Вікторыя, хр. Адміралці, гор. Эрэбус і Тэрар, Ледзянога бар’ера Роса (Дж.Рос); 1893. Адкрыццё шэльфавага ледавіка Ларсена, Берага Оскара ІІ, Берага Фойна (К.Ларсен); 1898. Адкрыццё Берага Данка (А.Жэрлаш); 1898—99. Зімоўка ў Антарктыдзе (К.Борхгрэвінк); 1902. Адкрыццё Заходняга шэльфавага ледавіка, Зямлі Вільгельма ІІ (Э.Дрыгальскі); 1904. Адкрыццё Зямлі Котса (У.Брус); 1908. Адкрыццё ледавіка Бірдмара, дасягненне Паўд. магнітнага полюса (Э.Шэклтан, Д.Моўсан, А.Мак-Кей); 1911. Дасягненне Паўд. геагр. полюса (Р.Амундсен); 1911—12. Паўторнае дасягненне Паўд. геагр. полюса (Р.Скот); 1912. Адкрыццё шэльфавага ледавіка Фільхнера (В.Фільхнер); 1928—30. Адкрыццё Зямлі Мэры Бэрд, ледавіка Амундсена, хрыбтоў Эдсел-Форд, Гросенар, плато Рокфелер (Р.Бэрд); 1935. Адкрыццё Зямлі Элсуарта, гор Сентынел і інш. (Л.Элсуарт), 1956. Адкрыццё а-воў Гідрографаў, Геолагаў, п-ва Географаў, ледавіка Аненкава і інш. (М.Сомаў і інш.); 1957. Дасягненне Паўд. геамагнітнага полюса (А.Трэшнікаў і інш.); з 1965. Сістэм, комплекснае вывучэнне Антарктыды экспедыцыямі розных краін. І.Я.Афнагель. с. 111
ГЕАГРАФІ́ЧНЫЯ ЗО́НЫ , гл. Зоны геаграфічныя. с. 112
ГЕАГРАФІ́ЧНЫЯ КААРДЫНА́ТЫ , шырата і даўгата, якія вызначаюць становішча пункта на зямной паверхні. Геагр. шырата φ — вугал паміж лініяй адвеса ў дадзеным пункце і плоскасцю экватара, які адлічваецца ад 0 да 90° у абодва бакі ад экватара: на Пн — паўночная шырата, на Пд — паўднёвая. Геагр. даўгата λ — вугал паміж плоскасцю мерыдыяна, які праходзіць праз дадзены пункт, і плоскасцю пач. мерыдыяна (гл. Грынвіцкі мерыдыян). Даўготы ад 0° да 180° на У ад пач. мерыдыяна наз. ўсходнімі, на З — заходнімі. Геаграфічныя каардынаты абагульняюць астр. і геад. каардынаты пры вырашэнні задач інж. геадэзіі, калі няма патрэбы ўлічваць несупадзенне астр. і геад. каардынат. с. 112
ГЕАГРАФІ́ЧНЫЯ КА́РТЫ , паменшаныя абагульненыя адлюстраванні зямной паверхні на плоскасці, якія паказваюць размяшчэнне, стан і сувязі розных прыродных і грамадскіх з’яў, іх змены ў часе, развіцці і перамяшчэнні. Складаюцца з геагр. элементаў, абумоўленых тэмай і прызначэннем карты. На свабодных месцах геаграфічных картаў размяшчаюць графікі і тэксты, што дапамагаюць пры выкарыстанні (умоўныя знакі, легенда), графікі для вымярэння адлегласцей і інш. Ад інш. адлюстраванняў зямной паверхні (аэраздымкаў, малюнкаў і інш.) адрозніваюцца матэм. законам пабудовы карты (картаграфічныя праекцыі), спосабам графічнага адлюстравання рэчаіснасці (умоўныя знакі) і генералізацыяй картаграфічнай. Выдаюцца як самаст. творы, разам з манаграфічнай л-рай аб прыродзе, часам складаюць серыю — атласы геаграфічныя. Класіфікуюцца паводле зместу, маштабу, тэр. ахопу, прызначэння.
Паводле зместу адрозніваюць агульнагеагр. і тэматычныя карты. Агульнагеаграфічныя карты адлюстроўваюць рэльеф, гідраграфію, расліннасць, населеныя пункты, шляхі зносін, дзяржавы і адм. граніцы. У гэты раздзел уваходзяць і тапаграфічныя карты. Тэматычныя карты паказваюць на фоне асн контураў зямной паверхі дадатковыя элементы і з’явы, што часта не маюць на зямной паверхні бачных контураў (ападкі, працягласць вегетац. перыяду, нахілы рэк і інш.), унутр. асаблівасці (салёнасць вод). Яны падзяляюцца на карты прыроды — агульныя фіз.-геагр., геал., геафіз., метэаралагічныя, кліматычныя, глебавыя, рэльефу (геамарфалагічныя, гіпсаметрычныя, батыметрычныя, марфаметрычныя), расліннасці, жывёльнага свету, гідралагічныя, ландшафтнага і прыроднага раянавання і інш. (гл. карты да арт. Геабатанічнае раянаванне, Геахімічнае раянаванне, Геамарфалагічнае раянаванне), карты сацыяльна-эканамічныя адлюстроўваюць грамадскія з’явы (насельніцтва, адукацыю, ахову здароўя і інш.), эканамічныя карты — становішча і развіццё гаспадаркі (прам-сці. сельскай і лясной гаспадаркі, транспарту, прыродных рэсурсаў і інш ). Паводле тэмы геаграфічныя карты падзяляюцца на галіновыя, або прыватныя (асобных галін прам-сці, т-ры, с.-г. і інш.), агульныя (агульнакліматычныя і інш.) і комплексныя; залежна ад ступені абагульнення — на аналітычныя і сінтэтычныя (сінаптычныя карты і інш.). Геаграфічныя карты бываюць буйнамаштабныя, або тапаграфічныя (1:10 000, 1:25 000, 1:50 000, 1:100 000 і 1:200 000), сярэднемаштабныя, або аглядна-тапаграфічныя (1:300 000, 1:500 000, 1:1 000 000), дробнамаштабныя, або аглядныя (драбней за 1:1 000 000). Паводле тэр. ахопу падзяляюцца на сусветныя, мацерыкоў, а таксама акіянаў, дзяржаў, абласцей і раёнаў; паводле прызначэння — на навук., даведачныя, турысцкія, дарожныя, навігацыйныя і інш.
Геаграфічныя карты ствараюцца з дапамогай здымкі (тапаграфічнай, аэрафотатапаграфічнай, касмічнай, спецыяльнай) або камеральным шляхам у выніку апрацоўкі разнастайных крыніц. Выкарыстоўваюцца як даведнікі на мясцовасці, дапаможнікі навучання, пры вырашэнні нар.-гасп., вайсковых і навук. задач. На Беларусі геаграфічныя карты складаюць і друкуюць на Мінскай картаграфічнай ф-цы, у картографа-геадэзічным аб’яднанні Белгеадэзія і інш. Р.А.Жмойдзяк. с. 113
ГЕАГРАФІ́ЧНЫЯ НА́ЗВЫ , гл. Тапаніміка. с. 113
ГЕАГРАФІ́ЧНЫЯ ПАЯСЫ́ , гл. Паясы геаграфічныя. с. 113
ГЕАГРА́ФІЯ (ад геа... + ...графія), сістэма прыродазнаўчых і грамадскіх навук аб прыродных, тэр.-вытв. і сац.-тэр. комплексах Зямлі і іх кампанентах. Вывучае геаграфічную абалонку Зямлі. Грунтуецца на натуральных і грамадскіх законах развіцця, улічвае ўплыў чалавечай дзейнасці на прыроду, разглядае грамадскую вытв-сць у рэальных прыродных умовах. У цыкл прыродазнаўчых навук уваходзяць фізічная геаграфія (уключае агульнае землязнаўства і ландшафтазнаўства), геамарфалогія, кліматалогія, метэаралогія, акіяналогія, гляцыялогія, гідралогія сушы (азёразнаўства і гідралогія рэк), геаграфія глеб, біягеаграфія (геаграфія жывёл і геаграфія раслін), палеагеаграфія і інш.; у цыкл грамадскіх — сацыяльна-эканамічная геаграфія (уключае эканамічную геаграфію), сацыяльная геаграфія, геаграфію насельніцтва, рэкрэацыйная геаграфія, палітычная геаграфія. Асобнае месца займае картаграфія. Да геаграфіі адносяцца краіназнаўства (абагульняе звесткі аб прыродзе, насельніцтве і гаспадарцы асобных краін) і краязнаўства. Да геаграфіі прымыкаюць дысцыпліны прыкладнога кірунку (напр., геаграфія медыцынская, ваенная геаграфія і інш.). Выкарыстоўвае экспедыцыйны, стацыянарны, матэм. і тыпалагічны аналізы, параўнальна-апісальны, статыстычны, картаграфічны і інш. метады даследавання.
Геаграфія ўзнікла за некалькі тысячагоддзяў да н.э. Як навука пачала развівацца ў Стараж. Егіпце, краінах Пярэдняй Азіі, Індыі, Кітаі, потым у Стараж. Грэцыі і Рыме. Напачатку абмяжоўвалася зборам інфармацыі пра краіны і моры ў сувязі з ваен. экспансіямі. Сярод тагачасных вядомых вучоных Герадот, Арыстоцель, Эратасфен, Гіпарх, Страбон, Пталамей. Адраджэнне навук пра Зямлю ў Еўропе пачалося з 14—15 ст. (гл. Вялікія геаграфічныя адкрыцці, Геаграфічныя адкрыцці). У 1-й пал. 19 ст. ў многіх краінах Еўропы, Азіі і Амерыкі ўзніклі геагр. т-вы.
Звесткі пра геаграфію Беларусі ёсць у летапісах 11—12 ст., бел. і польскіх хроніках 14—16 ст., у працах вучоных 18—19 ст. І.І.Ляпёхіна, В.М.Севергіна, І.І. Жылінскага і інш. Значны ўклад у развіццё комплексных геагр. даследаванняў у 20 ст. зрабіў А.А.Смоліч — аўтар першага падручніка па геаграфіі Беларусі. Даследаваны рэльеф Беларусі, яго паходжанне і развіццё, ландшафты, фіз.-геагр. і геамарфалагічныя раёны (Л.М.Вазнячук, В.М.Губін, Б.М.Гурскі, В.А.Дзяменцьеў, К.І.Лукашоў, В.К.Лукашоў, Г.І.Марцінкевіч, А.В.Мацвееў, Г.Ф.Мірчынк, Р.І.Сачок, П.А.Туткоўскі, М.М.Цапенка і інш.), кліматычныя рэсурсы, феналогія, агракліматычнае раянаванне (А.І.Кайгарадаў, У.Ф. Логінаў, А.Х.Шкляр і інш.), рэкі і водны баланс (А.Р.Булаўка, В.М. Шырокаў і інш.), марфалогія азёрных катлавін і гідрахімія азёр (В.П.Якушка і інш.), геаграфія і генезіс балот (А.Д.Дубах, А.П.Підоплічка, С.Г.Скарапанаў і інш.), геаграфія і генезіс глеб, меліярацыя глеб (В.С.Аношка, Я.М.Афанасьеў, М.П.Булгакаў, І.Ф.Гаркуша, У.В.Жылко, І.С.Лупіновіч, А.Р.Мядзведзеў, П.П.Рагавы, Т.А.Раманава, М.К.Чартко і інш.), геаграфія лясной і лугавой расліннасці (В.С.Гельтман, Д.С.Голад, І.Д.Юркевіч і інш.), зоагеаграфія Беларусі (М.С.Долбік), палеагеаграфія (Г.І.Гарэцкі, Н.А.Махнач і інш.), рацыянальнае прыродакарыстанне, ахова навакольнага асяроддзя (В.Н.Кісялёў, Ф.С.Марцінкевіч, А.У.Тамашэвіч і інш.), геаграфія нар. гаспадаркі (Г.І.Гарэцкі, Л.В.Казлоўская, М.Т.Раманоўскі і інш.), насельніцтва і населеныя пункты (В.А.Жучкевіч, А.А.Ракаў, С.А.Польскі і інш.). Дзейнічае Беларускае геаграфічнае таварыства.
Літ.: Мир географии: География и географы. Природная среда. М., 1984; Баландин Р.К., Бондарев Л.Г. Природа и цивилизация. М., 1988; Энцыклапедыя прырода Беларусі. Т. 1—5. Мн., 1983—86. Р.А.Жмойдзяк. с. 113
ГЕАГРА́ФІЯ ГІСТАРЫ́ЧНАЯ , галіна ведаў, якая вывучае геаграфію гіст. мінулага асобных краін або тэрыторый. Мае непасрэдныя сувязі з гісторыяй, археалогіяй, тапанімікай, з’яўляецца навук. базай картаграфіі гістарычнай. У фізічнай геаграфіі вывучае прыродныя ўмовы, іх змены і ўплыў на гіст. працэс; у эканамічнай — асваенне чалавекам розных тэрыторый, станаўленне і развіццё гаспадаркі, гандлю, шляхоў зносін; у палітычнай — фарміраванне тэрыторыі дзяржаў, адм.-тэр. падзелу, месцазнаходжанне стараж. населеных пунктаў, месцы гіст. падзей, маршруты ваен. паходаў і інш.; у раздзеле насельніцтва — міграцыі, размяшчэнне народаў, колькасны і нац. склад.
Метад спалучэння геаграфіі з гісторыяй вядомы з далёкай старажытнасці (Герадот, Страбон, Пталамей), пазней — у араб. географаў і гісторыкаў, у стараж. летапісах і хроніках Усх. Еўропы. У Расіі геаграфія гістарычная звязана з імем В. М.Тацішчава. У 19 — пач. 20 ст. ў гэтай галіне працавалі М.П.Барсаў, Я.Я.Замыслоўскі, М.К.Любаўскі (для гісторыі Беларусі) і інш. Пра бел. землі ў сярэдневякоўі пісалі С.Старавольскі і М.Цойлер, у эпоху асветніцтва — Т.Вага і А.Бюшынг. Спец. працы з сістэматызаваным падыходам да пытанняў геаграфіі гістарычнай ВКЛ і Рэчы Паспалітай стваралі ў 19 ст. М.Балінскі, Я.Тышкевіч, І.Лялевель, З.Глогер. Гэты перыяд завяршыў фундаментальны шматтомны «Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін» (1880—90). У СССР гал. кірункі паліт. геаграфіі распрацоўваў В.К.Яцунскі. Яго ідэі развівалі Л.Р.Бяскроўны, Л.А.Гольдэнберг, Ф.А.Шыбанаў, І.П.Шастольскі, В.С.Жэкулін. Асобныя моманты геаграфіі гістарычнай Беларусі раскрыты ў працах Я.Ф.Карскага, У.І.Пічэты, У.М.Ігнатоўскага і інш. Бел. вучоныя распрацоўваюць таксама пытанні этнічнай гісторыі насельніцтва Беларусі, гіст.-геагр. метады даследавання ў археалогіі і тапаніміцы (В.В.Сядоў, В.А.Жучкевіч). Курс геаграфіі гістарычнай выкладаюць на гіст. факультэтах ун-таў і пед. ін-таў; пры аддзеле спец. гіст. навук Ін-та гісторыі АН Беларусі ў 1992 створана група па геаграфіі гістарычнай і картаграфіі.
Літ.: Яцунский В.К. Историческая география: История ее возникновения и развития в XIV—XVIII вв. М., 1955; Жучкевич В.А. Дорога и водные пути Белоруссии: Ист.-геогр. очерки. Мн., 1977; Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. 2 выд. Мн., 1991; Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии: Новая концепция. Мн., 1991. Л.Р.Казлоў. с. 113
ГЕАГРА́ФІЯ ГЛЕБ , навука пра заканамернасці фарміравання і прасторавае размяшчэнне глеб і іх сувязь з геагр. асяроддзем. Цесна звязана з глебазнаўствам, геамарфалогіяй, кліматалогіяй, геабатанікай, ландшафтазнаўствам. Падзяляецца на агульную геаграфію глеб (вывучае глебаўтваральныя фактары і найб. агульныя законы геагр. заканамернасцей размеркавання глеб) і рэгіянальную геаграфію глеб (пытанні глебава-геагр. раянавання, картаграфавання і даследавання прасторавага размяшчэння глеб розных ч. зямной паверхні). Найб. агульныя заканамернасці геаграфіі глеб: гарызантальная занальнасць (змены глебавага покрыва на раўнінах у залежнасці ад колькасці цяпла і вільгаці); вышынная пояснасць (змены глеб у гарах); правінцыяльнасць (змены глеб пад уплывам змен клімату, тэктоніка-літалагічных умоў і інш.). Выкарыстоўвае метады даследавання: параўнальна-геагр., картаграфічны, статыстычны. Складае навук. аснову для ўліку зямельных рэсурсаў, распрацоўкі мерапрыемстваў па павышэнні ўрадлівасці і рацыянальным размяшчэнні с.-г. вытв-сці. Узнікла геаграфія глеб у канцы 19 ст. ў выніку навук. прац В.В.Дакучаева, які стварыў вучэнне аб фактарах глебаўтварэння, гарыз. і верт. занальнасці.
На Беларусі глебы вывучаліся ў 18 і 19 ст. У 1923 праведзены рэкагнасцыровачныя даследаванні глеб, у 1949 складзены іх першыя зводныя карты (маштаб 1:1 200 000). Найб. пашыраны дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы. Каардынацыйны цэнтр па вывучэнні глеб — НДІ глебазнаўства і аграхіміі Беларусі. с. 114
ГЕАГРА́ФІЯ ЖЫВЁЛ , гл. Зоагеаграфія. с. 114
ГЕАГРА́ФІЯ МЕДЫЦЫ́НСКАЯ , галіна навукі, што вывучае сувязі (залежнасці) паміж прыроднымі, сац.-эканам. і інш. ўмовамі пэўных тэрыторый і станам здароўя насельніцтва, а таксама рэгіянальныя асаблівасці ўзнікнення і пашырэння хвароб, арганізацыю мед. дапамогі.
У даследаваннях па геаграфіі медыцынскай улічваюцца кліматычныя ўмовы, ландшафтныя асаблівасці, наяўнасць або адсутнасць у геагр. асяроддзі (у т.л. ў прадуктах харчавання) некат. хім. элементаў, умовы жыцця, культ. ўзровень насельніцтва, традыцыі харчавання, ступень антрапагеннага ператварэння, забруджанасці навакольнага асяроддзя і інш. фактары. Геаграфія медыцынская падзяляецца на мед. кліматалогію, мед. ландшафтазнаўства, нозагеаграфію, мед. картаграфію, краявую эпідэміялогію і інш. раздзелы. Навук. распрацоўкі па геаграфіі медыцынскай вядомы з 18 ст. У Англіі яны звязаны з імёнамі С.Хенена, Х.Маршала, у Францыі — Ш.Будэна, у Расіі — А.Гуна, А.П.Уладзімірскага, Я.А.Чыстовіча.
На Беларусі медыка-геагр. даследаванне пачата ў 2-й пал. 18 ст. А.Меерам (клімат, сан. стан і пашырэнне хвароб у Крычаўскім старостве), І.І.Ляпёхіным (медыка-геагр. апісанні наваколляў Гомеля, Оршы, Магілёва), Ж.Э.Жыліберам (геаграфія лек. раслін бел. губерняў). Да 19 ст. адносяцца медыка-геагр., медыка-стат. і медыка-тапаграфічныя апісанні шэрагу губерняў, паветаў і гарадоў Беларусі (Л.І.Галынец, А.А.Бекарэвіч, В.В.Кошалеў і інш.). У пач. 20 ст. Мінскім т-вам урачоў складзены апісанні Мінска, Слуцка, Ігумена, пав. бальніц, даследавалася залежнасць фіз. развіцця насельніцтва ад сац.-быт. і прыродных умоў. У сав. час да 1940-х г. праведзена вывучэнне геагр. пашырэння на Беларусі, эндэмічных валлякоў, склеромы, малярыі, тыфаў, шаленства. У 1950—70-я г. даследаваліся пытанні методыкі і гісторыі геаграфіі медыцынскай (С.І.Бялоў, Дз.П.Бяляцкі, А.В.Якаўлеў і інш.), апублікавана манаграфія Бялова і М.С.Ратабыльскага «Медыцынская геаграфія Беларусі» (1977). Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС на Беларусі арганізаваны і вядуцца комплексныя даследаванні геаграфіі пашырэння радыенуклідаў, іх уплыў на стан здароўя розных узроставых груп насельніцтва. Звесткі геаграфіі медыцынскай выкарыстоўваюць пры планаванні мерапрыемстваў па аздараўленні мясцовасцей, прафілактыцы хвароб і арганізацыі сістэмы мед. дапамогі насельніцтву. Э.А.Вальчук. с. 114
ГЕАГРА́ФІЯ НАСЕ́ЛЕНЫХ ПУ́НКТАЎ , гл. Геаграфія паселішчаў. с. 114
ГЕАГРА́ФІЯ НАСЕ́ЛЬНІЦТВА , галіна эканамічнай геаграфіі, якая вывучае размяшчэнне і тэр. арганізацыю насельніцтва, яго месца ў працэсе грамадскай вытв-сці і ва ўзаемадзеянні з прыродным асяроддзем. Цесна звязана з дэмаграфіяй, этнаграфіяй, сацыялогіяй.
Вылучаюць 2 асн. кірункі: даследаванне насельніцтва асобных краін і іх частак (правінцый, штатаў, абласцей, эканам. раёнаў) і даследаванне тэр. сістэм населеных месцаў з аналізам рэгіянальных адрозненняў у тыпах і формах рассялення. Вывучае рэгіянальныя адрозненні ва ўзнаўленні (натуральны рух) насельніцтва у яго дэмаграфічнай структуры, сацыяльны, этнічны склад, працоўныя рэсурсы і іх выкарыстанне, інтэнсіўнасць, склад і напрамак міграцый, шчыльнасць насельніцтва і тыпы засялення тэрыторыі, рэгіянальныя адрозненні ў спосабе жыцця, сувязь рассялення насельніцтва з размяшчэннем вытв. сіл. У адпаведнасці з гэтым фарміруюцца раздзелы геаграфіі насельніцтва: геаграфія паселішчаў, геаграфія працоўных рэсурсаў, геаграфія міграцый. Выкарыстоўвае метады статыстычнага, картаграфічнага, матэм. аналізу. Даследаванні па геаграфіі насельніцтва выкарыстоўваюць для тэр. планавання, паляпшэння тэр. арганізацыі насельніцтва і горадабудаўніцтва. с. 114
ГЕАГРА́ФІЯ ПАСЕ́ЛІШЧАЎ , геаграфія населеных пунктаў, раздзел геаграфіі насельніцтва, які вывучае рассяленне насельніцтва па першасных адзінках (населеных пунктах) і па асобных тэр. сукупнасцях паселішчаў. Вывучае тыпалогію паселішчаў, геагр. асаблівасці іх развіцця, групавыя формы рассялення, разглядае сістэмна-структурныя сукупнасці паселішчаў асобных краін і раёнаў. У складзе геаграфіі паселішчаў вылучаюць геаграфію гарадоў і геаграфію сельскіх населеных пунктаў. с. 114
«ГЕАГРА́ФІЯ: ПРАБЛЕ́МЫ ВЫКЛАДА́ННЯ» , навукова-метадычны часопіс. Выдаецца з 1995 у Мінску на бел. і рас. мовах 4 разы ў год. Засн. рэдакцыяй час. «Адукацыя і выхаванне». Друкуе нарматыўныя матэрыялы, метадычныя парады, айч. і замежны вопыт выкладання геаграфіі. с. 114
ГЕАГРА́ФІЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦІ , галіна эканамічнай геаграфіі, якая вывучае фактары і заканамернасці размяшчэння, умовы і асаблівасці развіцця прам-сці ў розных краінах і раёнах. Падзяляецца на агульную, рэгіянальную і геаграфію галін прам-сці. Агульная геаграфія прамысловасці даследуе заканамернасці фарміравання тэр. структуры прам-сці, выяўляе месца прам-сці ў геагр. (тэрытарыяльным) падзеле працы, яе становішча сярод інш. галін вытв-сці ў агульнай сістэме нар. гаспадаркі. Рэгіянальная геаграфія прамысловасці вывучае прамысл. вытв-сць у складзе прамысл. цэнтраў і вузлоў, раёнаў, краін, гіст.-геагр. асаблівасці яе фарміравання, характар яе галіновай структуры, грамадска-эканам. і прыродныя ўмовы размяшчэння з мэтай планавання і развіцця прамысл. вытв-сці. Геаграфія галін прамысловасці вывучае размяшчэнне прадпрыемстваў асобных галін прам-сці. На Беларусі геаграфія прамысловасці, як галіна эканам. геаграфіі, пачала развівацца ў 1920-я г. (Г.І.Гарэцкі, А.А.Смоліч, Р.Рак, М.Ярашэвіч, Ярмашэвіч і інш.). с. 114
ГЕАГРА́ФІЯ ПРАЦО́ЎНЫХ РЭСУ́РСАЎ , раздзел геаграфіі насельніцтва, вывучае тэр. структуру працоўных рэсурсаў, у т.л. тэр. адрозненні ў іх складзе, умовах узнаўлення і выкарыстання. Даследуюцца таксама адрозненні ва ўзростава-палавым і прафесійным складзе, узроўні кваліфікацыі, ступені выкарыстання прац. рэсурсаў у нар. Гаспадарцы, размеркаванні занятых па галінах гаспадаркі, гадавую загрузку працоўных (у сезонных ваганнях занятасці). с. 115
ГЕАГРА́ФІЯ ПРЫРО́ДНЫХ РЭСУ́РСАЎ , навука, якая вывучае размяшчэнне асобных відаў і спалучэнняў прыродных рэсурсаў, праблемы іх ацэнкі, комплекснага выкарыстання і ўзнаўлення. Асн. кірункі даследаванняў: вывучэнне геаграфіі відаў прыродных рэсурсаў, забяспечанасці імі галін прам-сці і іх ролі ў дыферэнцыяцыі гаспадаркі, выяўленне і аналіз тэр. спалучэнняў рэсурсаў, вызначэнне шляхоў комплекснага іх выкарыстання з улікам экалагічных наступстваў, прагнозы стану рэсурснай базы нар. гаспадаркі. Вызначае таксама геаграфічны (тэрытарыяльны) падзел працы і гасп. спецыялізацыю. Выкарыстоўвае матэм., геафіз., аэракасм., картаграфічны, параўнальна-апісальны і экспедыцыйны метады даследавання. К.К.Кудло. с. 115
ГЕАГРА́ФІЯ РАСЛІ́Н , фітагеаграфія, раздзел батанічнай і фіз. геаграфіі (біягеаграфіі), які вывучае размеркаванне ў сучасным і мінулым асобных відаў раслін і іх сістэматычных груп па паверхні Зямлі і заканамернасці іх пашырэння. Цесна звязана з геабатанікай, палеабатанікай, геалогіяй і інш. Даследуе сучасныя арэалы відаў, родаў, сямействаў раслін (фітахаралогія) і іх гістарычна складзеныя комплексы — геагр. элементы флоры (фларыстычная геаграфія раслін), высвятляе залежнасць пашырэння раслін ад умоў навакольнага асяроддзя (экалагічная геаграфія раслін), гісторыю развіцця флоры зямнога шара і асобных фларыстычных комплексаў, рассяленне і ўзнікненне відаў і інш. таксонаў раслін (флорагенетыка). Практычнае значэнне геаграфіі раслін звязана з пошукам магчымасцей расшырэння асартыменту неабходных для чалавека раслін, з рашэннем пытанняў іх інтрадукцыі і акліматызацыі.
Развіццё геаграфіі раслін як навукі пачалося з даследаванняў ням. вучонага А.Гумбальта і швейц. батаніка К.Дэкандоля. Вял. значэнне для развіцця гіст. эвалюцыйнага прынцыпу ў геаграфіі раслін мелі вучэнне Ч.Дарвіна, работы рус. Вучоных М.Бякетава, А.М.Краснова, М.І.Кузняцова, У.Л.Камарова і інш., а таксама вучэнне В.В.Дакучаева пра зоны прыроды.
На тэр. Беларусі даследаванні па геаграфіі раслін вядуцца з канца 18 — пач. 19 ст. (В.Бесэр, Э.Ліндэман, Р.Пабо, К.Чалоўскі, Р.Траўтфетэр і інш ). Шырокую вядомасць мелі фларыстычныя і фітагеагр. працы І.К.Пачоскага і В.С.Палянскай. Н.-д. работа вядзецца ў НДІ АН Беларусі (Ін-т эксперым. батанікі, Ін-т геал. навук), Цэнтр. бат. садзе, БДУ і інш. Вывучаюцца гіст. і фітагеагр. Сувязі флоры Беларусі з флорамі інш. рэгіёнаў, праводзіцца аналіз уздзеяння чалавека і тэхнагенных фактараў на працэсы флорагенезу, распрацоўваюцца тэарэт. пытанні фітахаралогіі (Н.В.Казлоўская, В.І. Парфёнаў, І.Д.Юркевіч, В.С.Гельтман, Г.У.Вынаеў і інш.).
Літ.: Козловская Н.В. Флора Белоруссии, закономерности ее формирования, научные основы использования и охраны. Мн., 1978; Парфенов В.И, Ким Г.А., Рыковский Г.Ф. Антропогенныя изменения флоры и растительности Белоруссии. Мн., 1985. Г.У.Вынаеў. с. 115
ГЕАГРА́ФІЯ САЦЫЯ́ЛЬНА-ЭКАНАМІ́ЧНАЯ , гл. Сацыяльна-эканамічная геаграфія. с. 115
ГЕАГРА́ФІЯ САЦЫЯ́ЛЬНАЯ , гл. Сацыяльная геаграфія. с. 115
ГЕАГРА́ФІЯ СЕ́ЛЬСКАЙ ГАСПАДА́РКІ , галіна эканамічнай геаграфіі, якая вывучае заканамернасці і асаблівасці тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыі с.-г. вытворчасці. Уключае выяўленне і аналіз прыродных і сац.-эканам. фактараў яе размяшчэння, умоў і спецыфікі развіцця ў асобных краінах і раёнах. Разглядае с.-г. вытв-сць ва ўзаемасувязі з інш. галінамі. Ахоплівае агульную тэорыю размяшчэння і тэр. арганізацыю с.-г. вытв-сці, геаграфію асобных галін (раслінаводства, жывёлагадоўлі), тыпалогію і с.-г. раянаванне розных тэрыторый. с. 115
ГЕАГРА́ФІЯ СУСВЕ́ТНАЙ ГАСПАДА́РКІ , навука, якая вывучае сукупнасць узаемазвязаных нац. гаспадарак краін свету і іх развіццё ў працэсе міжнароднага падзелу працы. Падзяляецца на геаграфію сусв. прам-сці, сельскай гаспадаркі і знешнеэканам. сувязей. Даследуе асобныя рэгіёны, мацерыкі, блокі (напр., «Еўрапейскі Саюз»), тыпы краін (напр., краіны — экспарцёры нафты); спецыфічны раздзел — эканам. геаграфія Сусветнага ак. Існуюць таксама раздзелы па асобных геагр. аспектах развіцця сусв. эканомікі (напр., праблема ўздзеяння міжнар. падзелу працы на ўнутр. структуру гаспадаркі асобных краін). Галіновыя раздзелы геаграфіі сусветнай гаспадаркі цесна звязаны з комплексам глабальных праблем, напр., геаграфія энергетыкі — з энергасыравіннай праблемай, геаграфія сельскай гаспадаркі — з харч. праблемай, геаграфія знешнеэканам. сувязей — з праблемай адсталасці краін у эканам. развіцці. с. 115
ГЕАГРА́ФІЯ ТРА́НСПАРТУ , навука, якая вывучае тэр. структуру транспарту, заканамернасці і спецыфічныя асаблівасці яго размяшчэння, ступень трансп. забяспечанасці тэрыторый. Падзяляецца на агульную, галіновую і рэгіянальную геаграфію транспарту. Агульная даследуе гіст. заканамернасці развіцця трансп. сістэм краін і раёнаў, уплыў на транспарт прыродных умоў (рэльеф, клімат, гідраграфія і інш.) і ландшафтных комплексаў, месца транспарту ў эканоміцы, трансп.-эканам. сувязі і грузапатокі, трансп. пункты і вузлы, геагр. праблемы пасаж. транспарту. Галіновая выяўляе спецыфіку тэр. арганізацыі кожнага віду транспарту (аўтамаб., чыг., рачнога, марскога, авіяц., трубаправоднага і інш.). Рэгіянальная вывучае арганізацыю сістэм узаемадзейных відаў транспарту на вызначанай тэр. (кантынент, краіна, адм.-тэр. адзінка і інш.). Выкарыстоўвае метады прасторавага аналізу, матэм. праграмаванне, а таксама параўнальны, картаграфічны і гіст. - геаграфічны. с. 115
ГЕАГРА́ФІЯ ФІЗІ́ЧНАЯ , гл. Фізічная геаграфія. с. 115
ГЕАГРА́ФІЯ ЭКАНАМІ́ЧНАЯ , гл. Эканамічная геаграфія. с. 115
ГЕАДЫНА́МІКА (ад геа... + дынаміка), навука аб глыбінных сілах і працэсах, якія ўзнікаюць пры эвалюцыі планеты Зямля; раздзел геафізікі. Даследуе рух рэчыва і энергіі ўнутры Зямлі, змяненні складу і будовы яе знешніх абалонак, механізм руху літасферных пліт, дынамічныя ўмовы ўздоўж іх граніц (разрывы мацерыковых глыб у зонах расцяжэння, насовы, падсовы і складкавасць у зонах сціскання) і звязаныя з імі тэктанічныя, сейсмічныя, магматычныя і метамарфічныя працэсы. Геадынаміка цесна звязана з геалогіяй, геахіміяй, петралогіяй, тэктонікай і інш. Па даных геадынамікі можна прагназаваць размяшчэнне мацерыкоў на Зямлі праз дзесяткі мільёнаў гадоў.
Геадынаміка пачала адасабляцца ад інш. навук аб Зямлі ў 1950-я г. Асновы яе распрацавалі ням. вучоны А.Вегенер, англ. А.Холмс і Г.Хес, рас. Я.В.Арцюшкоў, У.У.Белавусаў, Л.П.Зоненшайн, В.Я.Хаін і інш. Да 1960-х г. у геадынаміцы панавала ўяўленне аб нерухомасці мацерыкоў (фіксізм), сучаснай тэарэт. асновай з’яўляецца тэктанічная гіпотэза тэктонікі пліт (мабілізм).
На Беларусі праблемы геадынамікі распрацоўваюцца ў Ін-це геал. навук АН Беларусі (Р.Г.Гарэцкі, Р.Я.Айзберг, Г.І.Каратаеў, Э.А.Ляўкоў і інш.).
Літ.: Артюшков Е.В. Геодинамика. М., 1979; Хаин В.Е., Ломизе М.Г. Геотектоника с основами геодинамики. М., 1995; Зоненшайн Л.П., Кузьмин М.И. Палеогеодинамика. М., 1992. А.А.Карабанаў. с. 115
ГЕАДЫНАМІ́ЧНЫ ПАЛІГО́Н , участак зямной паверхні, ахоплены разамкнутай або замкнутай ломанай лініяй, дзе сістэматычна праводзяцца геал., гідрагеал., геахім., геад. і геафіз. даследаванні з мэтай вывучэння сучасных тэктанічных працэсаў Зямлі. Тэрмін уведзены сав. вучонымі Г.І.Каратаевым, Э.Э.Фатыядзі і А.Л.Яншыным (1960-я г.). Звесткі, атрыманыя на геадынамічным палігоне, выкарыстоўваюцца для вывучэння сучасных глыбінных працэсаў, іх ролі ў фарміраванні зямной кары, асабліва для прагнозу землетрасенняў і ацэнкі верт. і гарыз. перамяшчэнняў паверхні зямной кары ў раёнах з асабліва адказнымі аб’ектамі (АЭС, метро, нафта- і газаправоды, хім. з-ды і інш.). На Беларусі створаны рэгіянальны комплексны геадынамічны палігон, які ахоплівае таксама і тэр. Прыбалтыкі; геадэзічны палігон у цэнтр. ч. Беларусі, лакальныя комплексныя палігоны ў Прыпяцкай упадзіне і ў раёне г. Валожын. Г.І.Каратаеў. с. 115
ГЕАДЭЗІ́ЧНАЕ НІВЕЛІ́РАВАННЕ , тое, што трыганаметрычнае нівеліраванне. с. 116
ГЕАДЭЗІ́ЧНАЯ АСТРАНО́МІЯ , палявая астраномія, раздзел практычнай астраноміі, які для патрэб геадэзіі і картаграфіі распрацоўвае метады вызначэння геагр. каардынат пунктаў і азімутаў ліній на зямной паверхні з дапамогай астр. назіранняў. Многія яе спосабы вызначэнняў шыраты, часу і азімута засн. на вымярэнні зенітных адлегласцей свяціл; даўгата вызначаецца з рознасці паміж знойдзеным мясц. зорным часам і грынвіцкім часам для сярэдняга моманту назіранняў. Пункт на мясцовасці, геагр. каардынаты і азімут напрамку якога на другі пункт знойдзены з дапамогай астр. назіранняў, наз. астр. пунктам. Геадэзічная астраномія займаецца апісаннем і тэорыяй астр. прылад, неабходных пры вызначэнні астр. каардынат пунктаў, распрацоўкай спосабаў вызначэння часу, шыраты, даўгаты і азімута, метадаў астр. вымярэнняў у палявых умовах і апрацоўкі даных.
Літ.: Кузнецов А.Н. Геодезическая астрономия. М., 1966. с. 116
ГЕАДЭЗІ́ЧНАЯ ЛІ́НІЯ ў матэматыцы і геадэзіі, крывая, якая абагульняе паняцце прамой (ці адрэзка прамой) у эўклідавай геаметрыі на выпадак прастораў больш агульнага віду. Лакальна з’яўляецца найб. кароткай сярод крывых, што злучаюць 2 зададзеныя пункты; гал. нармалі да іх з’яўляюцца нармалі да паверхні; праз кожны пункт паверхні ў кожным напрамку праходзіць адзіная геадэзічная лінія. Напр., на плоскасці геадэзічнай лініі будуць адрэзкі прамых, на сферы — вял. акружнасці, на цыліндры — вінтавыя лініі. У картаграфіі і навігацыі геадэзічная лінія мае назву артадромія. с. 116
ГЕАДЭЗІ́ЧНАЯ СЕ́ТКА , сістэма геадэзічных пунктаў зямной паверхні, узаемнае становішча якіх вызначана ў адпаведнай сістэме каардынат і вышынь над узр. м. на падставе геад. вымярэнняў. Каардынаты геад. пунктаў вызначаюць пераважна метадамі трыянгуляцыі, паліганаметрыі, выкарыстоўваюць вынікі назіранняў штучных спадарожнікаў Зямлі. Вышыні геад. пунктаў вызначаюць метадамі нівеліравання. Пункты геадэзічнай сеткі замацоўваюць на мясцовасці геадэзічнымі знакамі, яны з’яўляюцца зыходнымі пры картаграфаванні зямной паверхні і геад. вымярэннях на мясцовасці. с. 116
ГЕАДЭЗІ́ЧНЫ ПУНКТ , замацаваны на мясцовасці пункт, становішча якога вызначана ў пэўнай сістэме каардынат і вышынь на падставе геад. вымярэнняў. Каардынаты геадэзічнага пункта вызначаюцца метадамі трыянгуляцыі, паліганаметрыі, трылатэрацыі, вышыні — метадамі геам. нівеліравання (І—IV класаў). Геадэзічныя пункты абазначаюцца і замацоўваюцца на мясцовасці геадэзічнымі знакамі. Іх сістэма ўтварае геадэзічную сетку, якая служыць асновай тапагр. вывучэння зямной паверхні і розных геад. вымярэнняў. с. 116
ГЕАДЭЗІ́ЧНЫЯ ДА́ТЫ ЗЫХО́ДНЫЯ , геадэзічныя каардынаты зыходнага пункта апорнай геадэзічнай сеткі, геад. азімут напрамку на адзін з сумежных пунктаў, вызначаныя астр. шляхам, і вышыня геоіда ў дадзеным пункце над паверхняй прынятага зямнога эліпсоіда. За зыходны пункт прыняты цэнтр круглай залы Пулкаўскай астр. абсерваторыі (Расія), дзе вышыня геоіда над эліпсоідам лічыцца роўнай нулю. На Беларусі зыходным пунктам мяркуецца лічыць геаграфічны цэнтр Беларусі. с. 116
ГЕАДЭЗІ́ЧНЫЯ ЗНА́КІ , наземныя і падземныя канструкцыі, якімі пазначаюць і замацоўваюць на мясцовасці геадэзічныя пункты. Наземная частка геадэзічных знакаў на пунктах трыянгуляцыі і паліганаметрыі забяспечвае ўзаемную бачнасць паміж імі і служыць штатывам для ўстаноўкі геад. інструментаў і прадметаў візіравання, мае розную вышыню і канструкцыю (драўляныя слупы, піраміды, туры ў гарах і інш.). Падземная ч. геадэзічных знакаў — бетонныя маналіты з замацаванымі ў іх метал. маркамі — цэнтрамі. с. 116
ГЕАДЭЗІ́ЧНЫЯ КААРДЫНА́ТЫ , велічыні, якія вызначаюць становішча пунктаў на Зямлі і ў каляземнай прасторы адносна паверхні зямнога эліпсоіда — геагр. шырата, даўгата і вышыня пункта. Геадэзічную шырату і даўгату вылічваюць ад зыходнага пункта «Пулкава» метадам трыянгуляцыі, вышыню — ад нуля Кранштацкага футштока нівеліраваннем. Выкарыстоўваюцца і інш. сістэмы каардынат: для вызначэння геадэзічных каардынат пунктаў у прасторы — прамавугольная дэкартава сістэма каардынат з пачаткам у цэнтры зямнога эліпсоіда; для вызначэння планавага становішча пунктаў на параўнальна невял. аб’ектах — прамавугольная сістэма каардынат на плоскасці; для інж. работ — сістэма занальных плоскіх прамавугольных каардынат у праекцыі Гаўса—Кругера з пачаткам каардынат у пункце перасячэння восевага (сярэдняга) мерыдыяна шасціградуснай зоны з экватарам. Геадэзічныя каардынаты адрозніваюцца ад астранамічных некалькімі секундамі на раўнінных тэрыторыях і некалькімі дзесяткамі секунд у перадгорных і горных раёнах. Гэта абумоўлена адступленнем фігуры геоіда ад матэм. фігуры эліпсоіда. Р.А.Жмойдзяк. с. 116
ГЕАДЭЗІ́ЧНЫЯ ПРЫЛА́ДЫ І ІНСТРУМЕ́НТЫ , прыстасаванні для вымярэння даўжынь ліній, вуглоў, перавышэнняў, азімутаў пры нівеліраванні, тапагр. здымцы, маркшэйдэрскіх работах, вышуканнях, будаўніцтве, мантажы і эксплуатацыі розных інж. збудаванняў. Паводле прынцыпу работы і будовы адрозніваюць мех., оптыка-мех., электрааптычныя і радыёэлектронныя геад. прылады. Стальныя або інварныя мерныя стужкі выкарыстоўваюць для вымярэння даўжынь ліній, базісныя прылады з падвесным інварным дротам — для вызначэння базісаў і трыянгуляцыі, дальнамерамі (святлодальнамер, радыёвышынямер, радыёдальнамер) вызначаюць даўжыню ліній без непасрэдных вымярэнняў з дакладнасцю да 0,1 мм на 100 м. Вуглы вымяраюць тэадалітамі (высокадасканальныя аптычныя, фотатэадаліты, гідратэадаліты) і бусоллю. Дакладнасць вымярэння вуглоў ад 15'— 10' у бусолі да 0,5" у аптычнага тэадаліта. Нівеліры выкарыстоўваюць пераважна для вымярэння перавышэнняў, стварэння нівелірнай сеткі, вышыннага абгрунтавання тапагр. здымак. Паводле дакладнасці яны падзяляюцца на высокадакладныя, дакладныя і тэхнічныя. Гідрастатычнымі нівелірамі карыстаюцца зрэдку, прынцып дзеяння іх заснаваны на вымярэнні ўзроўняў вадкасці ў сасудах, злучаных гнуткім шлангам. З камбінаваных геадэзічных прылад найчасцей выкарыстоўваюць тахеометр (для вымярэння гарыз. і верт. вуглоў, даўжынь ліній і перавышэнняў) і кіпрэгель (для вымярэння верт. вуглоў, адлегласцей, перавышэнняў і графічнай пабудовы напрамкаў пры выкананні спец. мензульнай здымкі). Экліметр выкарыстоўваюць у геад. здымцы для вымярэння вуглоў нахілу ліній з дакладнасцю да 0,1°; экер — для адкладання на мясцовасці фіксаванага вугла; мензула (дошка-планшэт і падстаўкі з установачнымі прыстасаваннямі) — асн. ч. камплекта для тапагр. мензульнай здымкі; ватэрпас вадкасны або электрамеханічны — для вызначэння становішча геад. прылад і іх асобных вузлоў адносна верт. ліній; рэйка геадэзічная (брусок даўж. 1,5—4 м з нанесенай шкалой) — для вымярэння адлегласцей або перавышэнняў пры тапагр. здымцы. Пры складанні планаў, картаў і пры карыстанні імі ўжываюцца каардынатографы, маштабныя лінейкі і вымяральнікі, транспарціры, планіметры і курвіметры. Р.А.Жмойдзяк. с. 116
ГЕАДЭ́ЗІЯ (ад геа... + грэч. daiō дзялю, падзяляю), навука аб вызначэнні формы, памераў, гравітацыйнага поля Зямлі, вымярэнні аб’ектаў мясцовасці з мэтай стварэння картаў і планаў, правядзення праектна-вышукальных работ інж. прызначэння. Цесна звязана з астраноміяй, геаграфіяй, геафізікай, картаграфіяй і інш. Падзяляецца на вышэйшую геадэзію (вывучае форму і гравітацыйнае поле Зямлі, тэорыю і метады пабудовы апорнай геад. сеткі) і ўласна геадэзію (распрацоўвае спосабы вымярэнняў, якія выкарыстоўваюцца ў інж. справе). Раздзел геадэзіі, які ўключае тэхналогію і арганізацыю вымярэнняў на мясцовасці з мэтай стварэння картаў і планаў, адносяць да тапаграфіі. Інжынерная геадэзія вывучае комплекс геад. работ, што выконваюцца пры праектаванні, буд-ве і эксплуатацыі гідратэхн., трансп., прамысл., гар. і сельскіх збудаванняў. Касмічная геадэзія на аснове назіранняў штучных спадарожнікаў вывучае форму Зямлі і метады вызначэння каардынат геадэзічных пунктаў на зямной паверхні. Для выканання геад. работ на мясцовасці ўжываюцца спец. геадэзічныя прылады і інструменты. Асноўныя геафіз., тапагр., фотаграмметрычныя, картаграфічныя работы на Беларусі выконваюць Мінскае ВА «Аэратапагеадэзія», Мінская картаграфічная фабрыка.
Геадэзія ўзнікла за некалькі тысячагоддэяў да н.э., калі з’явілася неабходнасць правядзення вымярэнняў на зямлі і складання планаў і картаў у гасп. мэтах. Прасцейшыя геад. вымярэнні былі вядомы ў Вавілоне, Асірыі, Егіпце, Грэцыі, Кітаі, Індыі і Рыме. З 18 ст. вядуцца градусныя вымярэнні для вызначэння формы і памеру Зямлі і інш.
На Беларусі геад. работы ў 19 ст. выконвалі М.Глушневіч і І.Ходзька. І.І.Жылінскі быў нач. трыянгуляцыі зах. тэр. Расіі, кіраваў градусным вымярэннем дугі паралелі 52° паўн. шыраты. Па матэрыялах аэрафотаздымкі складзены дробнамаштабныя карты тэр. ўсёй краіны. Вял. ўклад у тэорыю і практыку інж. вылічэнняў зрабілі вучоныя Беларусі А.А.Дражнюк, І.В.Зубрыцкі, І.І.Купчынаў, Я.Г.Ларчанка, Д.А.Куляшоў, С.МЛебедзеў, В.Ю.Мінько, В.В.Папоў, А.А.Саламонаў і інш.
Р.А.Жмойдзяк. с. 116
ГЕАКРАТЫ́ЧНЫЯ ПЕРЫ́ЯДЫ , перыяды гісторыі Зямлі, калі значна расшыралася плошча сушы. Адбываліся ў 2-й пал. тэктанічных цыклаў, калі агульнае падняцце зямной кары ператварала ў сушу затопленыя морам часткі кантынентаў. Геакратычныя перыяды былі ў канцы сілурыйскага і на працягу значнай часткі дэвонскага перыядаў, у канцы каменнавугальнага, у пермскім і часткова ў трыясавым, у неагенавым і антрапагенавым перыядах, уключаючы сучасную эпоху, якая адносіцца да адной з найб. геакратычных. Гл. таксама Таласакратычныя перыяды. с. 117
ГЕАКРА́ТЫЯ (ад геа... + грэч. kratos сіла, моц), улада прыроды (Зямлі) над чалавецтвам; ідэаліст. філас. канцэпцыя фаталістаў. с. 117
ГЕАКРЫЯЛО́ГІЯ (ад геа... + крыялогія), мерзлатазнаўства, крыяліталогія, крыяпедалогія, галіна крыялогіі, якая вывучае мёрзлыя глебы і горныя пароды. Даследуе іх утварэнне, развіццё і ўмовы існавання, а таксама з’явы, звязаныя з працэсамі прамярзання, адтавання і дыягенезу мёрзлых тоўшчаў, падземнае зледзяненне крыясферы — шматгадовамёрзлыя і сезоннамёрзлыя грунты і горныя пароды, асаблівасці іх будовы і складу, фіз.-мех. ўласцівасці, узаемадзеянне з падземным лёдам. Вывучае таксама геал., геамарфалагічныя, гідралагічныя з’явы, выкліканыя прамярзаннем і адтаваннем верхняй часткі зямной кары. Распрацоўвае тэарэт. асновы і метады кіравання мярзлотнымі працэсамі пры буд-ве і эксплуатацыі збудаванняў, правядзенні горных работ, с.-г. і транспартным асваенні тэрыторыі.
Геакрыялогія ўзнікла ў выніку развіцця мерзлатазнаўства, якое аформілася як навука ў 1920-я г. на стыку геал., геагр., геафіз. і іжн.-тэхн. дысцыплін. Яе задачы вызначыў рус. вучоны М.І.Сумгін. Значнае развіццё геакрыялогія атрымала ў ЗША, Канадзе, Нарвегіі і Швецыі (у некат. працах вызначаецца як крыяліталогія або крыяпедалогія).
На Беларусі пытанні геакрыялогіі вывучаюць у БДУ і Ін-це геал. навук АН.
Літ.: Попов А.И., Розенбаум Г.Э., Тумель Н.В. Криолитология. М., 1985. А.К.Карабанаў. с. 117
ГЕАКСЮ́Р , старажытнае паселішча (4-е тыс. да н.э.) каля ст. Геаксюр на ПдУ Туркменістана. Пл. 12 га. У выніку раскопак выяўлены шматпакаёвыя жытлы з сырцовай цэглы, якія размяшчаліся па баках вузкіх вуліц, танкасценная кераміка, размаляваная геам. паліхромным арнаментам (т.зв. кераміка геаксюрскага тыпу), тэракотавыя статуэткі ў выглядзе сядзячых жаночых фігурак, часта са складанымі высокімі прычоскамі, пахавальныя збудаванні ў выглядзе купалападобных грабніц з калектыўнымі пахаваннямі. Магчыма, насельніцтва з’явілася тут у выніку племянных перасяленняў з паўд.-ўсх. абласцей Ірана. с. 117
ГЕАЛАГІ́ЧНАЕ ЛЕТАЗЛІЧЭ́ННЕ , гл. Геахраналогія. с. 117
ГЕАЛАГІ́ЧНАЯ ЗДЫ́МКА , комплекс геал. даследаванняў на пэўнай тэр. з мэтай складання геалагічных картаў і выяўлення перспектыў на карысныя выкапні. У якасці асновы пры геалагічнай здымцы выкарыстоўваюць тапаграфічныя карты. Вылучаюць віды геалагічнай здымкі: на асобных лістах, групавую (на некалькіх лістах адначасова), для давывучэння знятых лістоў, аэрафота- і космааэрафотагеал., глыбінную і інш.
Падзяляецца на дробнамаштабную (для стварэння аглядальных геал. картаў), сярэднемаштабную (для прагнозных картаў) і буйнамаштабную (для пошукавых картаў). Уключае падрыхтоўчы, палявы і камеральны этапы. На ўсіх этапах праводзіцца дэшыфраванне аэрафота- і космаматэрыялаў. Завяршаецца геалагічная здымка стварэннем геал. карты, справаздачы або тлумачальнай запіскі.
На ўсёй тэр. Беларусі зроблена сярэднемаштабная геал. здымка (1:200 000), на асобных лістах — буйнамаштабная (1:50 000). Геолагаздымачныя работы вядзе Беларуская гідрагеалагічная экспедыцыя. с. 117
ГЕАЛАГІ́ЧНЫ МІЖНАРО́ДНЫ КАНГРЭ́С (МГК), навуковае аб’яднанне геолагаў свету. Асн. задача — спрыяць геал. даследаванням і абмену інфармацыяй. Створаны ў 1875. Сесіі праводзяцца з 1878 раз у 3—4 гады ў розных краінах. Адбылося 30 сесій, апошняя ў 1996 (Пекін). Паміж сесіямі працуе Міжнар. саюз геал. навук. Пры кангрэсе дзейнічаюць Савет Міжнар. праграмы геал. карэляцый, камісіі па розных раздзелах геалогіі, рабочыя групы па канкрэтных праектах. Пад эгідай МГК створаны першыя міжнар. геал., тэктанічныя і інш. карты свету і асобных кантынентаў. Бел. геолагі ўдзельнічаюць у рабоце кангрэса з 1964. І.І.Ур’еў. с. 118
ГЕАЛАГІ́ЧНЫ РАЗРЭ́З , геалагічны профіль, графічнае адлюстраванне геал. будовы тэрыторыі, тэктанічнай структуры, радовішча і інш. аб’ектаў у вертыкальнай плоскасці. Паказвае склад горных парод, іх узрост і ўмовы залягання ўздоўж умоўнай лініі пэўнай працягласці (ад дзесяткаў метраў да соцень і тысяч кіламетраў) на паверхні Зямлі. Складаецца паводле матэрыялаў вывучэння свідравін, выхадаў горных парод на паверхню, горных вырабатак, геафізічных даследаванняў, часам на падставе геал. картаў; паказваецца на геал. картах і ў дакументацыі. На выяве геалагічнага разрэзу вертыкальны маштаб звычайна значна большы за гарызантальны. Геалагічным разрэзам называюць таксама апісанне ці графічны паказ стратыграфічнай паслядоўнасці і літалагічнага складу горных парод у пункце назіранняў. с. 118
ГЕАЛАГІ́ЧНЫЯ КА́РТЫ , карты, якія адлюстроўваюць геал. будову мясцовасці. Складаюцца на тапаграфічнай аснове паводле матэрыялаў геалагічнай здымкі. Служаць падставай для ўсіх відаў геал. даследаванняў рэгіёнаў, прагнозу і пошукаў карысных выкапняў, інж.-геал. і інш. работ.
Паводле зместу і прызначэння падзяляюцца на ўласна геал. (агульнагеал.) карты (дачацвярцічных і чацвярцічных адкладаў, крышт. фундамента, глыбіннай геал. будовы, палеагеагр., шэльфавай зоны мораў, акіянскага дна), карты, якія раскрываюць асобныя геал. характарыстыкі тэрыторыі (тэктанічныя, палеатэктанічныя, навейшай тэктонікі, структурныя, літолага-фацыяльныя, геафіз. і геахім. анамалій і інш.), і карты, што адлюстроўваюць звесткі аб карысных выкапнях (карысных выкапняў, металагенічныя, рудных фармацый, рудных палёў, нафтагазаноснасці і інш.). На геалагічных картах пэўнымі колерамі і індэксамі з літар і лічбаў і інш. знакамі, якія складаюць легенду карты, пазначаюцца межы пашырэння (контуры) асадкавых горных парод, якія падзяляюцца паводле ўзросту ў адпаведнасці з агульнай (міжнар.) стратыграфічнай шкалой, вылучаюцца інтрузіўныя, эфузіўныя і метамарфічныя пароды, а таксама петраграфічны састаў горных парод, разрыўныя парушэнні і інш. дэталі. Да геалагічных картаў дадаюцца геалагічныя разрэзы і тлумачальная запіска з апісаннем геал. будовы тэрыторыі і гісторыі яе фарміравання. Паводле маштабу геалагічныя карты падзяляюць на аглядныя (драбней за 1:1 000 000) і рэгіянальныя сярэднемаштабныя (1:500 000, 1:200 000, 1:100 000), буйнамаштабныя (1:50 000, 1:25 000) і дэталёвыя (1:10 000 і буйнейшы).
Для тэр. Беларусі складзены геалагічныя карты маштабаў 1 : 1 000 000, 1 : 500 000, 1 : 200 000 і 1 : 100 000. с. 118
ГЕАЛАГІ́ЧНЫЯ ПО́МНІКІ ПРЫРО́ДЫ , ахоўныя геал. аб’екты, якія маюць навук., навук.-асв. ці гіст.-мемар. значэнне. Да іх адносяцца прыродныя і штучныя унікальныя агаленні горных парод, адметныя гляцыядыслакацыі, валуны, валунна-галечныя кангламераты, пячоры, скалы, выхады мінералаў і інш.
Вылучаюць тыпы геалагічных помнікаў прыроды: стратыграфічныя, палеанталагічныя, тэктанічныя, гідрагеалагічныя, горна-гіст. і інш. Вывучэнне геалагічных помнікаў прыроды дазваляе ўдакладніць стратыграфію, вызначыць літалагічныя асаблівасці парод, знайсці выкапнёвыя рэшткі фауны і флоры, выявіць этапы развіцця жывёльнага і расліннага свету ў геал. мінулым, ацаніць перспектывы азначанай тэр. на некат. карысныя выкапні; многія з іх абвешчаны зонамі рэкрэацыі і масавага турызму.
На Беларусі 102 геалагічныя помнікі прыроды: 18 агаленняў, 2 выхады кангламератаў, 82 валуны ці іх зборы. У ліку геал. агаленняў: Роскае геалагічнае агаленне, Новы Крупец, азёрныя, азёрна-балотныя і тарфяныя адклады александрыйскага міжледавікоўя ў яры Калодзежны Роў, муравінскага міжледавікоўя Збарова, Дарашэвічы, Мурава, Самастрэльнікі, Цімошкавічы, Заслаўе, Лоеўскае геалагічнае агаленне, агаленні часу паазерскага зледзянення Камарышкі і Студзянец, тарфянік Сінюха і інш. З валуноў і кангламератаў найб. вядомыя «Асілак», Вялікі Камень, Камень Багушэвіча, Камень-волат, Камень філарэтаў, Расколаты камень, валунна-галечны кангламерат у Калодзежным Рове на паўд. ускраіне г. Гродна і інш.
Літ.: Ляўкоў Э.А., Карабанаў А.К. Праблемы вылучэння геалагічных і геамарфалагічных помнікаў прыроды ў Беларусі // Літасфера. 1995. № 3. А.К.Карабанаў. с. 118
ГЕАЛО́ГІЯ (ад геа... + ..логія), навука аб саставе, будове і гісторыі развіцця зямной кары і Зямлі, заканамернасцях утварэння і пашырэння горных парод, мінералаў, падземных вод і радовішчаў карысных выкапняў. Забяспечвае выяўленне і ацэнку мінер.-сыравінных рэсурсаў. Мае вял. гнасеалагічнае значэнне, паколькі аб’ект яе вывучэння — Зямля. Геалогія — адна з фундаментальных навук аб прыродзе Зямлі і Сусвету. Вылучаюць 3 кірункі геалогіі: апісальны (апісанне мінералаў, горных парод, геал. цел і інш.), дынамічны (вывучэнне геал. працэсаў і іх эвалюцыі), гістарычны (гісторыка-геал. рэканструкцыі). Геалогія падзяляецца на мінералогію, петраграфію, літалогію, стратыграфію, палеанталогію, палеагеаграфію, тэктоніку, гідрагеалогію, таксама геалогію антрапагену (гл. Чацвярцічная геалогія), інж., рэгіянальную, марскую, геалогію карысных выкапняў і інш.
Працэсы геал. мінулага даследуюцца на падставе вывучэння сучасных працэсаў з улікам эвалюцыі Зямлі (прынцып актуалізму). Геалогія карыстаецца метадамі назірання, картаграфавання, свідравання, комплексам геафіз. метадаў, касмічнай і аэрафотаздымкі, аптычнымі, электронна-мікраскапічнымі, рэнтгенаўскімі, спектральнымі, хім., ізатопнымі і інш. Цесна звязана з геагр. навукамі — геамарфалогіяй, фіз. геаграфіяй, кліматалогіяй, гідралогіяй, геадэзіяй, а таксама з навукамі, што вылучыліся з яе — геафізікай і геахіміяй. Геалогія шырока выкарыстоўвае дасягненні фізікі, хіміі, біялогіі, матэматыкі і інш. Геалогія ўзнікла ў працэсе практычнай дзейнасці чалавека, які з глыбокай старажытнасці выкарыстоўваў у побыце каменне, ваду падземных крыніц, руды. Першыя звесткі пра мінералы, горныя пароды, падземныя воды і пошукі карысных выкапняў ёсць у пісьмовых помніках Стараж. Егіпта, стараж. рукапісах Кітая, працах ант. вучоных Грэцыі і Рыма: Піфагора, Герадота, Арыстоцеля, Плінія Старэйшага. Перыяд да 18 ст. адметны назапашваннем разнастайных фактаў аб саставе горных парод і мінералаў, падземных вод, геал. з’явах. У 18 — 1-й пал. ст. М.В.Ламаносаў (Расія), Ж.Кюўе, Л.Элі дэ Бамон, А.Браньяр (Францыя), Л.Бух, А.Г.Вернер (Германія), У.Сміт, А.Седжвік, Р.І.Мурчысан, Ч.Лаель, Дж.Гетан (Вялікабрытанія), А.Грэслі (Швейцарыя) сістэматызавалі разрозненыя геал. звесткі, прапанавалі шэраг асноватворных уяўленняў геалогіі, заклалі фундамент геал. навукі, якая аформілася ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст.
Тэарэт. асновы сучаснай геалогіі складаюць вучэнні аб глабальнай тэктоніцы пліт (гл. Тэктанічныя гіпотэзы), платформах і геасінкліналях, фацыях і фармацыях, літагенезе, магматызме, рудаўтварэнні, падземных водах і інш. Уклад у развіццё геалогіі зрабілі А.Дз.Архангельскі, М.Бертран, С.М.Бубнаў, А.Вегенер, У.І.Вярнадскі, І.М.Губкін, Дж.Дана, А.М.Заварыцкі, Э.Зюс, У.А.Кавалеўскі, А.П.Карпінскі, Ф.Ю.Левінсон-Лесінг, Г.Ф.Мірчынк, Дз.В.Наліўкін, У.А.Обручаў, Э.Ог, А.П.Паўлаў, Ф.Дж.Петыджан, М.М. Страхаў, Я.С.Фёдараў, А.Я.Ферсман, В.Я.Хаін, Дж.Хол, М.С.Шацкі, Г.Штыле, А.Л.Яншын і інш.
На Беларусі геал. вывучэнне тэрыторыі вядзецца з пач. 19 ст.: рабіліся маршрутныя апісанні, даследаваліся асобныя радовішчы карысных выкапняў (А.Э.Гедройц, Р.П.Гельмерсен, М.І.Крыштафовіч, Г.Б.Місуна, В.М.Севяргін, П.А.Туткоўскі і інш.). Планамернае вывучэнне геал. будовы пачалося з 1927, калі быў арганізаваны геал. ін-т у складзе Інбелкульта. У 1937 створана Геал. ўпраўленне для кіравання геолага-здымачнымі і геолага-пошукавымі работамі. Пасля Вял. Айч. вайны праведзена сярэднемаштабная, часткова дэталёвая геал. і гідрагеал. здымка, выконваліся геафіз. даследаванні, пошукава-разведачныя работы, накіраваныя на выяўленне радовішчаў карысных выкапняў. Высветлена геал. будова і гісторыя геал. развіцця, тэктоніка тэр. Беларусі, дэталёва даследаваны петраграфія і мінералогія крышт. фундамента, літалогія і геахімія платформавага чахла. Разведаны запасы калійных і каменнай солей, прэсных і мінер. падземных вод і ёдабромных расолаў, сыравіны для вытв-сці буд. матэрыялаў. Выяўлены радовішчы нафты, бурага вугалю, гаручых сланцаў, жал. руд, фасфарытаў, даўсаніту, сіліцытаў, рэдкіх металаў і інш. Вядуцца значныя інж.-геал. і геаэкалагічныя даследаванні. Вялікі ўклад у вывучэнне нетраў зрабілі: арганізатар геал. службы на Беларусі М.Ф.Бліадухо, бел. навук. школы, заснаваныя Г.І.Гарэцкім (геалогія антрапагену), А.С.Махначом (літалогія і геахімія даантрапагенных адкладаў), К.І.Лукашовым (геахімія навакольнага асяроддзя), Р.Г.Гарэцкім (геатэктоніка), Г.В.Багамолавым (гідрагеалогія), А.В.Мацвеевым (вывучэнне сучасных геал. працэсаў і геамарфалогія), Э.А.Ляўковым (неагеадынаміка), а таксама У.А.Багіна, Г.І.Ількевіч, П.А.Леановіч, В.І.Пасюкевіч, П.З.Хоміч і інш. Вытворчыя і н.-д. геал. работы праводзяць ВА «Беларусьгеалогія» і «Беларусьнафта», Геолагаразведачны беларускі навукова-даследчы інстытут, Інстытут геалагічных навук (ІГН) Нац. АН Беларусі, Беларускае дзяржаўнае навукова-даследчае геалагічнае прадпрыемства (Белгеа), Бел. дзярж. ін-т інж. вышуканняў («Геасервіс») і інш. Кадры па геалогіі рыхтуюць БДУ і Гомельскі дзярж. ун-т. Геал. даследаванні і іх каардынацыю ажыццяўляюць таксама Геалагічны міжнародны кангрэс, Міжнар. саюз геал. навук, Беларускае геалагічнае таварыства, Бел. нац. камітэт геолагаў. Асн. перыяд. выданні: «Літасфера», «Даклады АН Беларусі», «Весці АН Беларусі» : інш.
Літ.: Аллисон А., Палмер Д. Геология: Наука о вечно меняющейся Земле: Пер. с англ. М., 1984; Уотсон Дж. Геология и человек: Введение в прикладную геологию: Пер. с англ. Л., 1986; Махнач А.С., Вазнячук Л.М. Геалагічнае мінулае Беларусі. Мн., 1959; Геология СССР. Т. 3. Белорусская ССР. М., 1971; История геологических наук в Белорусской ССР. Мн., 1978; Геология Белоруссии: Достижения и пробл.: Сб науч. тр. Мн., 1988; Гарэцкі Р.Г. і інш. Праблемы вывучэння літасферы Беларусі // Літасфера. 1994. № 1; Гарецкий Р.Г., Каратаев Г.И. Основные проблемы экологической геологии // Там жа. 1995. №2. А.А.Махнач. с. 118
ГЕАЛО́ГІЯ ГІСТАРЫ́ЧНАЯ , галіна геалогіі, якая вывучае гісторыю Зямлі і агульныя заканамернасці развіцця зямной кары. Асн. задачы геалогіі гістарычнай: вызначэнне і тэарэт. абгрунтаванне храналагічнай паслядоўнасці геал. падзей на Зямлі і развіцця арган. свету. На падставе звестак аб паслядоўнасці залягання, будове і складзе горных парод і мінералаў, арган. рэштках, палеамагнітных уласцівасцях і ўзросце парод даследуе заканамернасці фарміравання ўнутр. будовы і развіцця кантынентальнай і акіянскай зямной кары, тэктанічных рухаў, асобных структур, размяшчэння сушы і мора, эвалюцыі флоры і фауны. Геалогія гістарычная заснавана на стратыграфіі і цесна звязана з палеанталогіяй, геахраналогіяй, палеагеаграфіяй, гіст. тэктонікай, петраграфіяй, выкарыстоўвае вучэнні аб фацыях і прыродных асацыяцыях (парагенезе) горных парод і інш. Дасягненні сучаснай геалогіі гістарычнай — выяўленне асн. заканамернасцей развіцця геал. працэсаў, узнікнення і кансалідацыі зямной кары стараж. кантынентаў (Гандваны, Лаўразіі), з’яўлення і развіцця акіянаў, дрэйфу кантынентаў, утварэння і развіцця рыфтавых сістэм, геасінклінальных паясоў, платформаў і інш. геаструктур, змены палеамагнітных эпох у гісторыі Зямлі, а таксама агульных законаў развіцця зямной кары і арган. свету планеты.
У пач. 19 ст. ўзнікла стратыграфія (У.Сміт у Вялікабрытаніі, Ж.Кюўе і А.Браньяр у Францыі распрацавалі асновы біястратыграфічнага метаду, што спрыяла стварэнню стратыграфічнай школы). У сярэдзіне 19 ст. пашырыліся ідэі актуалізму Ч.Лаеля замест тэорыі катастроф Кюўе, сталі панаваць уяўленні пра непарыўныя і паслядоўныя пераўтварэнні Зямлі. Як навука геалогія гістарычная сфарміравалася ў 2-й пал. 19 ст. пасля з’яўлення прац Ч.Дарвіна і пашырэння эвалюцыйнага вучэння ў геалогіі.
На Беларусі найб. поўныя абагульненні геал. мінулага зрабілі А.С.Махнач і Л.М.Вазнячук (1959). Праблемы геалогіі гістарычнай тэр. краіны распрацоўваюцца ў Ін-це геал. навук Нац. АН (Р.Я.Айзберг, Г.І.Гарэцкі, Р.Г.Гарэцкі, Г.У.Зінавенка, В.С.Канішчаў, Э.А.Ляўкоў, М.М.Лявых, Махнач і інш.); Бел. н.-д. геолагаразведачным ін-це (В.С.Акімец, В.К.Галубцоў, Г.І.Кедо, С.С.Маныкін, В.А.Пушкін, А.В.Фурсенка і інш.), арганізацыях «Беларусьгеалогія», БДУ, Гомельскім ун-це і інш.
Літ.: Махнач А.С., Вазнячук Л.М. Геалагічнае мінулае Беларусі: (Падарожжа ў нетры Беларусі). Мн., 1959; Геология СССР. Т. 3. Белорусская ССР. М., 1971. Т.В.Якубоўская. с. 119
ГЕАЛО́ГІЯ МАРСКА́Я , навука аб складзе, будове і геал. гісторыі часткі Зямлі, пакрытай водамі Сусв. акіяна. Даследуе працэсы і паслядоўнасць утварэння асадкаў і парод, якія складаюць паверхню і нетры марскога і акіянскага дна, а таксама прымеркаваныя да іх карысныя выкапні. Выкарыстоўвае даследаванні і інструментальныя вымярэнні з дапамогай геафіз. апаратуры, падводнага свідравання і вадалазных работ са спец. абсталяваных суднаў, буравых платформаў і інш., таксама метады даследаванняў і вымярэнняў, якія прымяняюцца на сушы. с. 119
ГЕАЛО́ГІЯ СТРУКТУ́РНАЯ , раздзел тэктонікі, які вывучае формы залягання горных парод і тэктанічныя парушэнні (складкавыя, разрыўныя і інш.) зямной кары, а таксама структурныя формы малога і сярэдняга памеру. Распрацоўвае іх класіфікацыю ў сувязі з заканамерным размяшчэннем і спалучэннем на глыбіні і на плошчы. Мае вял. значэнне для пошукавых і разведачна-эксплуатацыйных работ. с. 119
ГЕАМАГНЕТЫ́ЗМ , гл. Зямны магнетызм. с. 119
ГЕАМАГНІТАФО́Н , магнітафон для выяўлення і запісу на магнітную стужку слабых гукавых сігналаў у падземных горных вырабатках. Гукаўлоўнік — геафон. Геамагнітафон дазваляе адрозніць сігналы, што падаюцца ўдарамі па пародзе, ад пабочных гукаў на адлегласці да 100 м. Выкарыстоўваецца пры горнавыратавальных работах для вызначэння месцазнаходжання рабочых, заспетых аварыяй у шахтах і рудніках. с. 119
ГЕАМАГНІ́ТНАЕ ПО́ЛЕ , гл. Магнітнае поле Зямлі. с. 119
ГЕАМАГНІ́ТНЫЯ ПО́ЛЮСЫ ЗЯМЛІ́ , гл. Магнітныя полюсы Зямлі. с. 119
ГЕАМАРФАЛАГІ́ЧНАЕ РАЯНАВА́ННЕ , падзел зямной паверхні на рэгіёны, адносна аднародныя паводле асаблівасцей рэльефу. Вылучаныя вобласці, падвобласці і геамарфалагічныя раёны вызначаюцца генетычнай аднароднасцю, падобнасцю формаў, расчлянёнасцю, узростам, напрамкам і інтэнсіўнасцю сучасных геамарфалагічных працэсаў. Геамарфалагічнае раянаванне выкарыстоўваецца пры глебавым, ландшафтным, меліярацыйным і інш. прыродных раянаваннях.
На Беларусі геамарфалагічнае раянаванне распрацоўвалася Дз.М.Собалевым (1931), В.А.Дзяменцьевым (1948, 1960), М.М.Цапенка (1957), Л.М.Вазнечуком (1975), Б.М.Гурскім (1988) і інш. Даныя сучасных даследаванняў аб генезісе ледавіковых формаў, будове ўзвышшаў, рачных далін, марэнных і водна-ледавіковых раўнін і нізін, характар адлюстравання ў рэльефе тэктанічных асаблівасцей тэрыторыі, сучаснай морфадынаміцы дазволілі дэталізаваць гэтыя схемы і вылучыць на тэр. Беларусі 4 геамарфалагічныя вобласці: Беларускае Паазер’е, Цэнтральнабеларускіх краявых ледавіковых узвышшаў і град, Перадпалессе і Палескую нізіну. А.В.Мацвееў. с. 119
ГЕАМАРФАЛАГІ́ЧНЫЯ КА́РТЫ , карты, якія адлюстроўваюць рэльеф зямной паверхні, яго паходжанне, узрост, формы і іх памеры. Вылучаюць агульныя геамарфалагічныя карты шырокага (комплекснага) зместу і прыватныя, якія складаюцца па асобных (морфаметрычных, структурна-геамарфалагічных і інш.) прыкметах рэльефу, а таксама спецыяльныя, прызначаныя для вырашэння спец. навуковых ці гасп. задач (напр., пры пошуках асобных радовішчаў карысных выкапняў, пры дарожным будаўніцтве і інш.). Для характарыстыкі рэльефу дна акіянаў і мораў складаюць геамарфалагічныя карты падводнага рэльефу. Марфалогію, дынаміку і паходжанне рэльефу берагавой зоны адлюстроўваюць на геамарфалагічнай карце берагоў. На аснове геамарфалагічных картаў складаюць карты геамарфалагічнага раянавання з паслядоўным падзелам тэр. на геамарфалагічныя краіны, правінцыі, вобласці, раёны. с. 119
ГЕАМАРФАЛО́ГІЯ (ад геа... + марфалогія), навука, якая вывучае вонкавую будову, паходжанне, гісторыю развіцця рэльефу зямной паверхні, а таксама рэльеф паверхні Месяца і планет Сонечнай сістэмы. Падзяляецца на агульную (разглядае агульныя заканамернасці геамарфалагічных працэсаў), рэгіянальную (вывучае рэльеф асобных участкаў), планетарную (даследуе рэльеф Зямлі ў цэлым ці найб. вял. яго формы, а таксама паверхні планет зямной групы), прыкладную (кірункі выкарыстання геамарфалагічных даных у розных галінах гасп. дзейнасці). У агульных раздзелах геамарфалогіі вылучаюць больш вузкія яе кірункі: геамарфалогія сушы і марскую (знешні выгляд рэльефу сушы і марскога дна), структурную (асаблівасці ў рэльефе структуры зямной кары і формаў рэльефу, што ўтвораны тэктанічнымі рухамі), кліматычную (даследуе рэльеф, які ўтварыўся ў выніку дзейнасці экзагенных фактараў); палеагеамарфалогію (вывучае будову зямной паверхні ў асобныя этапы геал. мінулага); марфалогію і марфаметрыю, гляцыянальную, дэнудацыйную, антрапагенную (тэхнагенную), інжынерную і інш. Выкарыстоўвае геамарфалагічныя, геал., геагр., геафіз., біял. і матэм. метады даследавання, матэрыялы дыстанцыйных здымак.
Геамарфалогія як навука ўзнікла ў канцы 19 — пач. 20 ст. Яе асновы заклалі У. М.Дэйвіс (ЗША), Ф.Рыхтгофен, А.Пенк, В.Пенк (Германія), П.А.Крапоткін, І.В.Мушкетаў (Расія).
На Беларусі навук. даследаванні пачаліся ў 1-й пал. 19 ст. Агульнагеагр. і геал. даследаванні, апісанне асобных раёнаў, характарыстыку рачных далін зрабілі В.М.Севяргін, Е.П.Зяблоўскі, Р.П.Гельмерсен і інш. У 2-й пал. 19 ст. — пач. 20 ст. новыя даныя па генезісе і эвалюцыі рэльефу атрымалі Я.У.Апокаў, А.Э.Гедройц, В.В.Дакучаеў і інш. Значны ўклад у пазнанне асаблівасцей будовы зямной паверхні зрабілі работы па асушэнні балот пад кіраўніцтвам І.І.Жылінскага. Новы этап пачаўся з утварэннем Геал. ін-та ў складзе Ін-та бел. культуры, пазней — у АН. У пасляваенны час на базе геал.-здымачных работ складаліся геамарфалагічныя карты, абгрунтаваны шэраг стратыграфічных схем антрапагену і дэталізаваны палеагеамарфалагічныя тэр. Беларусі (Ф.Ю.Велічкевіч, Л.М.Вазнячук, Г.І.Гарэцкі, Б.М.Гурскі, Э.А.Ляўкоў, А.В.Мацвееў, Н.Л.Махнач, М.М.Цапенка і інш.), створаны новы кірунак — вучэнне аб стараж. рачных далінах і ледавіковых лагчынах (палеапатамалогія; Гарэцкі), удакладнены генезіс і гісторыя развіцця многіх тыпаў рэльефу (В.К.Лукашоў, В.П.Якушка і інш). Шырокае развіццё атрымалі структурна-геамарфалагічныя даследаванні і вывучэнне колькасных характарыстык рэльефу (З.А.Гарэлік, В.М.Губін, Ляўкоў і інш.), створана новая генетычная класіфікацыя рэльефу і схемы геамарфалагічнага раянавання (В.А.Дзяменцьеў, Вазнячук, Мацвееў і інш.), складзены і выдадзены серыі геамарфалагічных картаў. Даследаванні рэльефу Беларусі з 1979 каардынуе Геамарфалагічная камісія АН Беларусі.
Літ.: Матвеев А.В. История формирования рельефа Белоруссии. Мн., 1990; Энцыклапедыя прыроды Беларусі. Т. 1—5. Мн., 1983—86. А.В.Мацвееў. с. 119
ГЕАМЕРЫ́ДА (ад геа... + грэч. meris частка, слой), жывое покрыва, сукупнасць усіх жывых арганізмаў, якія насяляюць планету. Зрэдку выкарыстоўваецца і як сінонім біясферы. Тэрмін прапанаваў рус. вучоны У.М.Беклямішаў (1928). У паняцці У.І.Вярнадскага ў біял. сэнсе — жывое рэчыва Зямлі. На Зямлі існуе каля 2 млн. відаў арганізмаў, у т.л. 1,5 млн. відаў жывёл. Маса жывога перавышае масу зямной кары. Колькасць прадукцыі за 1 млрд. гадоў у 10 разоў перавышае масу зямной кары. с. 120
ГЕАМЕТРЫ́ЧНАЯ АКУ́СТЫКА , раздзел акустыкі, які вывучае законы распаўсюджвання гуку на аснове ўяўленняў пра гукавыя прамяні (лініі, уздоўж якіх распаўсюджваецца гукавая энергія). Найб. просты выгляд (прамыя лініі) прамяні маюць у аднародным ізатропным асяроддзі. Геаметрычная акустыка — гранічны выпадак хвалевай акустыкі пры пераходзе да бясконца малой даўжыні хвалі; законы геаметрычнай акустыкі выконваюцца ў тых выпадках, калі можна не ўлічваць дыфракцыю хваль. Для гукавых прамянёў справядлівы тыя ж законы адбіцця і пераламлення, што і для светлавых. Ураўненні геаметрычнай акустыкі падобныя да ўраўненняў геаметрычнай оптыкі. Выкарыстоўваецца ў арх. акустыцы, гідралакацыі і інш. с. 120
ГЕАМЕТРЫ́ЧНАЯ ІЗАМЕ́РЫЯ , цыс-транс-ізамерыя, з’ява існавання малекул рознай прасторавай будовы пры аднолькавай паслядоўнасці і тыпе хім. сувязей у злучэнні; від прасторавай ізамерыі. З’яву геаметрычнай ізаметрыі растлумачыў Я.Х.вант Гоф (1874).
Геаметрычная ізаметрыя ўласцівая злучэнням з падвойнымі сувязямі (найчасцей С=С і С=N), вакол якіх немагчыма свабоднае вярчэнне атамаў, і цыклічным злучэнням з малымі (неараматычнымі) цыкламі. Магчыма, калі атам вугляроду пры падвойнай сувязі ці ў цыкле мае неаднолькавыя замяшчальнікі (групоўку атамаў тыпу RR'C = CRR'), якія па-рознаму размешчаны адносна плоскасці падвойнай сувязі (гл. Кратныя сувязі) ці кольца ў цыклічных злучэннях. Існуюць 2 формы геам. ізамераў: цыс-ізамеры — аднолькавыя замяшчальнікі знаходзяцца па адзін бок ад плоскасці падвойнай сувязі (формула 1) ці кольца (формула 3), транс-ізамеры — па розныя бакі (формулы 2, 4). У цыклічных злучэннях адначасова з геаметрычнай ізаметрыяй магчыма і аптычная ізамерыя. Геам. ізамеры маюць розныя фіз. і хім. ўласцівасці. Цыс-ізамеры даволі лёгка (пад уздзеяннем святла, цяпла, хім. рэагентаў) пераходзяць у больш устойлівыя транс-ізамеры, напр., малеінавая кіслата. Геаметрычная ізамерыя ўласцівая і палімерам, напр., гутаперча (транс-поліізапрэн), каўчук натуральны (цыс-полііэалрэн).
Літ.: Потапов В.М. Стереохимия. 2 изд. М., 1988. М.Р.Пракапчук. с. 120
ГЕАМЕТРЫ́ЧНАЯ О́ПТЫКА , раздзел оптыкі, які вывучае законы распаўсюджвання святла на аснове ўяўлення пра светлавыя прамяні як лініі, уздоўж якіх перамяшчаецца светлавая энергія. У аднародным асяроддзі прамяні прамалінейныя, у неаднародным скрыўляюцца, на паверхні раздзела розных асяроддзяў мяняюць свой напрамак паводле законаў пераламлення і адбіцця святла. Асноўныя законы геаметрычнай оптыкі вынікаюць з Максвела ўраўненняў, калі даўжыня светлавой хвалі значна меншая за памеры дэталей і неаднароднасцей, праз якія праходзіць святло; гэтыя законы фармулюцца на аснове Ферма прынцыпу.
Уяўленне пра светлавыя прамяні ўзнікла ў ант. навуцы. У 3 ст. да н.э. Эўклід сфармуляваў закон прамалінейнага распаўсюджвання святла і закон адбіцця святла. Геаметрычная оптыка пачала хутка развівацца ў сувязі з вынаходствам у 17 ст. аптычных прылад (лупа, падзорная труба, тэлескоп, мікраскоп), у гэтым асн. ролю адыгралі даследаванні Г.Галілея, І.Кеплера, В.Дэкарта і В.Снеліуса (эксперыментальна адкрыў закон пераламлення святла). У далейшым геаметрычная оптыка развівалася як дастасавальная навука, вынікі якой выкарыстоўваліся для стварэння розных аптычных прылад. Для атрымання нескажонага відарыса аптычнага лінзавая сістэма адпавядае пэўным патрабаванням: пучкі прамянёў, што выходзяць з некаторага пункта аб’екта, праходзяць праз сістэму і збіраюцца ў адзін пункт; відарыс геаметрычна падобны да аб’екта і не скажае яго афарбоўкі. Любая аптычная сістэма задавальняе патрабаванні, не звязаныя афарбоўкай, калі відарыс ствараецца параксіянальнымі прамянямі (бясконца блізкімі да аптычнай восі). Фактычна ў стварэнні відарыса ўдзельнічаюць шырокія пучкі прамянёў, нахіленыя да восі пад значнымі вугламі. У выніку наяўнасці аберацый аптычных сістэм яны не задавальняюць гэтыя патрабаванні. На аснове законаў геаметрычную оптыку памяншаюць аберацыі да дапушчальна малых значэнняў падборам гатункаў шкла, формы лінзаў і іх узаемнага размяшчэння. Для праектавання асабліва высакаякасных аптычных сістэм карыстаюцца таксама хвалевай тэорыяй святла.
Асн. палажэнні і законы геаметрычнай оптыкі выкарыстоўваюць пры праектаванні лінзавых аптычных сістэм (аб’ектывы, мікраскопы, тэлескопы і інш.), распрацоўцы і даследаванні лазерных рэзанатараў, прылад з валаконна-аптычнымі элементамі, факусатараў і канцэнтратараў светлавой, у т.л. сонечнай, энергіі, сістэм асвятлення і сігналізацыі ў аўтамаб., паветр. і марскім транспарце.
Літ.: Слюсарев Г.Г. Методы расчета оптических систем. 2 изд. Л., 1969; Борн М., Вольф Э. Основы оптики: Пер. с англ. М., 1970; Вычислительная оптика: Справ. Л., 1984. Ф.К.Руткоўскі. с. 120
ГЕАМЕТРЫ́ЧНАЯ ПРАГРЭ́СІЯ , паслядоўнасць лікаў, кожны з якіх атрымліваецца з папярэдняга множаннем на пастаянны лік q≠0 (назоўнік геаметрычнай прагрэсіі). Напр., 2, 8, 32, ..., q=4. Калі q>1 (q<1), геаметрычная прагрэсія наз. нарастальнай (спадальнай), пры q<0 — знакачаргавальнай. Агульны (n-ны) член вылічаецца па формуле an=a1qn-1. Калі ўсе члены геаметрычнай прагрэсіі дадатныя, то кожны з іх (акрамя 1-га) роўны сярэдняму геаметрычнаму (адсюль назва) сваіх бліжэйшых суседзяў. Суму першых n членаў геаметрычнай прагрэсіі вылічаюць па формуле Sn=a1(1-qn)/(1-q). Бясконцая геаметрычная прагрэсія пры |q|≥1 разбягаецца. с. 120
ГЕАМЕТРЫ́ЧНЫЯ ПАБУДАВА́ННІ , рашэнне некаторых геаметрычных задач з выкарыстаннем дапаможных інструментаў (цыркуля, лінейкі і інш.), якія мяркуюцца абсалютна дакладнымі.
Падзяляецца на геаметрычныя пабудаванні на плоскасці і ў прасторы. Геаметрычнае пабудаванне лічыцца выкананым, калі па зададзеных элементах выяўлены (пабудаваны) шуканыя элементы: пункты, прамыя, акружнасці і інш. У даследаваннях па геаметрычных пабудаваннях выяўляецца шэраг задач, якія можна вырашаць дадзенымі сродкамі, і спосабы рашэння гэтых задач. Напр., з дапамогай цыркуля і лінейкі (аднабаковай, без дзяленняў) можна рашаць задачы, у якіх каардынаты шуканага пункта могуць быць запісаны выразам з канечным лікам складанняў, множанняў, дзяленняў і здабыванняў квадратнага кораня з каардынат зададзеных пунктаў. Напр., цыркулем і лінейкай можна пабудаваць агульную датычную прамую да 2 акружнасцей, але немагчыма рашаць стараж. задачы пра трысекцыю вугла, квадратуру круга, падваенне куба. с. 121
ГЕАМЕТРЫ́ЧНЫЯ ПЕРАЎТВАРЭ́ННІ , узаемна адназначныя адлюстраванні мноства пунктаў (прамой, плоскасці, прасторы) на сябе ці на інш. мноствы. Сукупнасць геаметрычных пераўтварэнняў такіх, што кожную канечную паслядоўнасць пераўтварэнняў можна замяніць адным пераўтварэннем гэтай сукупнасці, а пераўтварэнне, адваротнае любому з іх, таксама належыць данай сукупнасці, утварае групу пераўтварэнняў, напр., рух плоскасці (або прасторы). Гл. таксама Артаганальнае пераўтварэнне, Гамалогія, Гаматэтыя. с. 121
ГЕАМЕ́ТРЫЯ (ад геа... + ...метрыя), раздзел матэматыкі, які вывучае прасторавыя дачыненні і формы цел, а таксама інш. дачыненні і формы, падобныя да прасторавых паводле сваёй структуры. Узнікла з практычных патрэб чалавека для вызначэння адлегласці, вуглоў, плошчаў, аб’ёмаў і інш. Без геаметрыі немагчыма развіццё астраноміі, геадэзіі, картаграфіі, крышталяграфіі, адноснасці тэорыі і ўсіх графічных метадаў. Геам. тэорыі выкарыстоўваюцца ў механіцы і фізіцы: магчымыя канфігурацыі (узаемнае размяшчэнне элементаў) мех. сістэмы ўтвараюць «канфігурацыйную прастору» (рух сістэмы адлюстроўваецца рухам пункта ў гэтай прасторы); сукупнасць станаў фіз. сістэмы разглядаецца як «фазавая прастора» сістэмы і інш.
Асн. паняцці геаметрыі (лінія, паверхня, пункт, цела геаметрычнае) узніклі ў выніку абстрагавання ад інш. уласцівасцей цел (напр., масы, колеру). Параўнанне цел абумовіла ўзнікненне паняццяў даўжыні, плошчы, аб’ёму, меры вугла. Самыя простыя геам. звесткі і паняцці былі вядомы ў стараж. Егіпце, Вавілоне, Кітаі, Індыі; геам. палажэнні фармуляваліся ў выглядзе правіл з элементарнымі доказамі або без доказаў. Самастойнай навукай геаметрыя стала ў Стараж. Грэцыі (5 ст. да н.э.); геаметрыя ў аб’ёме, які прыкладна адпавядае сучаснаму курсу элементарнай геаметрыі, выкладзена ў «Пачатках» Эўкліда (3 ст. да н.э.). Развіццё астраноміі і геадэзіі прывяло да стварэння плоскай (гл. Трыганаметрыя) і сферычнай трыганаметрыі (1—2 ст. да н.э.). Інтэнсіўнае развіццё геаметрыі пачынаецца з 17 ст.: Р.Дэкарт прапанаваў метад каардынат; І.Ньютан і Г.Лейбніц стварылі дыферэнцыяльнае і інтэгральнае злічэнне, што дало магчымасць вывучаць геам. аб’екты метадамі алгебры і аналізу бясконца малых (гл. Алгебраічная геаметрыя, Аналітычная геаметрыя, Дыферэнцыяльная геаметрыя); Ж.Дэзарг і Б.Паскаль заклалі асновы праектыўнай геаметрыі. У працах Г.Монжа (18 ст.) сучасны выгляд набыла нарысоўная геаметрыя. У 1826 М.А.Лабачэўскі пабудаваў геаметрыю на аснове сістэмы аксіём, якія адрозніваюцца ад эўклідавай толькі аксіёмай аб паралельных прамых (гл. Лабачэўскага геаметрыя). Стала магчымым будаванне разнастайных прастораў з рознымі геаметрыямі (гл., напр., Неэўклідавы геаметрыі), сістэматызацыя якіх магчыма з дапамогай груп тэорыі. Пасля гэтага павялічылася роля і пашырылася выкарыстанне аксіяматычнага метаду. У 1872 Ф.Клейн сфармуляваў новае тлумачэнне геаметрыі як навукі аб уласцівасцях, інварыянтных адносна зададзенай групы пераўтварэнняў. Паралельна развіваўся логікавы аналіз асноў геаметрыі, высвятляліся пытанні несупярэчлівасці, мінімальнасці і паўнаты сістэмы аксіём. Вынікі гэтых работ падвёў Д.Гільберт у кн. «Асновы геаметрыі» (1899). У працах сав. матэматыкаў П.С.Аляксандрава, Л.С.Пантрагіна, П.С.Урысона развіваліся асн. кірункі тапалогіі. Кірунак «Геаметрыя ў цэлым» заснавалі сав. матэматыкі А.Д.Аляксандраў, М.У.Яфімаў, А.Б. Пагарэлаў.
На Беларусі станаўленне геаметрыі пачалося ў 1930-я г. Атрыманы важныя вынікі ў праблеме ўкладання рыманавых прастораў у эўтслідавы і рыманавы прасторы (Ц.Л.Бурстын); метадамі вонкавых форм даследаваны лініі і паверхні Картана ў неэўклідавых прасторах (Л.К.Тутаеў); адкрыты клас аднародных прастораў і распрацавана іх тэорыя (В.І.Вядзернікаў, А.С.Фядзенка, Б.П.Камракоў).
Літ.: Александров А.Д., Нецветаев Н.Ю. Геометрия. М., 1990; Алгебра и аналитическая геометрия. Ч. 1. Мн., 1984; Дифференциальная геометрия. Мн., 1982; Феденко А.С. Пространства с симметриями. Мн., 1977. А.А.Гусак. с. 121
ГЕАМЕХА́НІКА (ад геа... + механіка), навука аб механічным стане зямной кары і працэсах, якія адбываюцца ў ёй пад уплывам натуральных і тэхнагенных фактараў. Да натуральных уздзеянняў адносяцца тэрмічныя (павышэнне і паніжэнне т-ры) і мех. (сілы, абумоўленыя гравітацыйным узаемадзеяннем, вярчэннем Зямлі і інш. касм. фактарамі); да тэхнагенных — распрацоўка радовішчаў карысных выкапняў, прамысл. і грамадз. буд-ва, ядз. выбухі і інш.
Геамеханіка ўзнікла ў пач. 20 ст. як раздзел геафізікі. Яе тэарэт. і эксперым. даследаванні непасрэдна звязаны з інжынернай геалогіяй, газа-, гідра- і тэрмадынамікай, механікай суцэльнага асяроддзя. Геамеханіка вывучае заканамернасці напружана-дэфармаванага стану зямной кары, працэсы фарміравання мех. поля Зямлі, тлумачыць прыродныя з’явы, што ім спадарожнічаюць, прагназуе напрамкі і формы іх працякання. Устанаўлівае заканамернасці фарміравання мех. уласцівасцей горных парод і працякання працэсаў дэфармавання, перамяшчэння і разбурэння асобных дзялянак зямной паверхні.
Літ.: Цытович Н.А, Тер - Мартиросян З.Г. Основы прикладной геомеханики в строительстве. М., 1981; Войтенко В.С. Прикладная геомеханика в бурении. М., 1990. У.С.Вайценка. с. 121
ГЕАМО́РЫ (грэч. geōmoroi), землеўладальнікі ў Стараж. Грэцыі. У розных рэгіёнах і ў розны час яны мелі розны статус. У Атыцы — гэта адна з 3 груп свабоднага насельніцтва, якая, паводле падання, утварылася ў часы праўлення Тэсея (13 ст. да н.э.). Паступова яны страчвалі свае зямельныя надзелы за даўгі і траплялі ў даўгавое рабства. Рэформы Салона аднавілі б.ч. гаспадарак Геамораў, але ў 4 ст. да н.э. яны ў асноўным разарыліся. У Сіракузах і на в-ве Самас — арыстакраты, буйныя зямельныя ўласнікі, улада якіх скінула дэмасам. Некалькі разоў часова вярталі сваё панаванне, у 4 ст. да н.э. страцілі яго канчаткова. с. 121
ГЕАПАЛІ́ТЫКА , канцэпцыя паліталогіі, паводле якой палітыка дзяржаў (у асн. знешняя) вызначаецца геагр. фактарамі (месцазнаходжаннем краіны, кліматам, прыроднымі рэсурсамі і інш.). У адзінстве з імі аналізуе таксама гіст., паліт. і інш. ўзаемадзейныя фактары (эканам. актыўнасць насельніцтва, яго сац. і паліт. культуру і інш.), што ўплываюць на стратэгічны патэнцыял дзяржавы, вызначаюць яе нац. палітыку. Разглядаецца як адно з фундаментальных паняццяў тэорыі міжнар. зносін. Характарызуе ролю і формы ўплыву геапаліт. становішча дзяржаў і іх блокаў на міжнар. працэсы.
Вытокі геапалітыкі ў ант. навуцы: Парменід (6 ст. да н.э.) адзначаў уплыў тэмпературных паясоў на жыццядзейнасць і норавы народаў. Арыстоцель даў геапаліт. ацэнку Крыта як астраўной краіны, Страбон узвысіў геаграфію да першапрычыны быцця дзяржаў. У 16—18 ст. прадстаўнікі геагр. дэтэрмінізму сцвярджалі ідэю аб’ектыўнага, зямнога фарміравання грамадства і яго інстытутаў пад уплывам геагр. умоў (Ш.Л.Мантэск’ё, А.Р.Ж.Цюрго і інш.). У 19 ст. К.Рыхтэр, Г.Т.Бокль, В.Кузэн, Ж.Э.Рэнан, І.Тэн, І.І.Мечнікаў даследавалі ўплыў фактараў геагр. асяроддзя на грамадскія з’явы і працэсы. Станаўленню паліт. геаграфіі спрыялі працы Ф.Ратцэля ў пач. 20 ст. Значэнне геагр. фактараў у ваенна-паліт. працэсах выявілася ў час 1-й сусв. вайны. Тады Р.Чэлен (Швецыя) прапанаваў тэрмін геапалітыкі для апісання дзяржавы як арганізма, што імкнецца да расшырэння зоны існавання. У перыяд паміж 1-й і 2-й сусв. войнамі канцэпцыя геапалітыкі пашырылася ў Германіі (К.Гаўсгофер). Для абгрунтавання захопніцкай палітыкі ням. фашызм выкарыстоўваў паняцці «нац. межы» і «жыццёвая прастора нацыі». У пасляваенныя часы, асабліва ў перыяд «халоднай вайны», геапаліт. інтарэсы звышдзяржаў асацыіраваліся з дзейнасцю ваен. блокаў.
Геапалітычнае становішча Беларусі вызначаецца яе размяшчэннем у цэнтры Еўропы на шляхах зносін паміж У і З. Н.П.Баранаў. с. 121
ГЕАПЛА́СТЫКА , гл. Ландшафтная скульптура. с. 122
ГЕАРГІ́ЕЎ Кіман (11.8.1882, г. Пазарджык, Балгарыя — 28.9.1969), дзярж. і паліт. дзеяч Балгарыі. Двойчы Герой Сац. Працы НРБ (1962, 1967). Скончыў ваен. школу ў Сафіі. Чл. паліт. партый і арг-цый: «Народная змова» (1921—23), «Дэмакратычная змова» (1923—31), «Звяно» (1931—34). У 1926—28 міністр транспарту, поштаў і тэлеграфа. Пасля ўзначаленага ім дзярж. перавароту (1934) стаў прэм’ер-міністрам (да 1935). У 1944—46 кіраўнік першага ўрада Айчыннага фронту Балгарыі. У 1944—49 старшыня паліт. партыі Нар. саюз «Звяно». Пазней займаў шэраг кіруючых парт. і дзярж. пасад, у т.л. нам. старшыні (1946—50, 1959—62), нам. старшыні Нац. савета Айч. фронту (1962). с. 122
ГЕАРГІ́ЕЎ Уладзімір (3.2.1908, с. Габарэ, Балгарыя — 14.7.1986), балгарскі мовазнавец, спецыяліст у галіне індаеўрап. і параўнальна-гіст. мовазнаўства. Чл. Балг. АН (1952). Скончыў Сафійскі ун-т (1930). З 1948 праф., у 1951—56 рэктар Сафійскага ун-та, з 1972 дырэктар цэнтра мовы і літаратуры Балг. АН. Аўтар даследаванняў пра стараж. індаеўрап. мовы «Індаеўрапейскія гутураліі» (1932), «Прагрэчаскае мовазнаўства» (т. 1—2, 1941—45), «Праблемы мінойскай мовы» (1953), «Слоўнік крыта-мікенскіх надпісаў» (1955), «Даследаванні па параўнальна-гістарычным мовазнаўстве. Роднасныя адносіны індаеўрапейскіх моў» (1958), «Фракійцы і іх мова» (1977). Праблемам слав. мовазнаўства прысвечаны працы «Пытанні балгарскай этымалогіі» (1958), «Балгарская этымалогія і анамастыка» (1960), «Вакальная сістэма ў развіцці славянскіх моў» (1964), «Асноўныя праблемы славянскай дыяхроннай марфалогіі» (1969), «Праблемы балгарскай мовы» (1985). Прэмія імя Дзімітрова 1951, 1969. А.А.Кожынава. с. 122
ГЕАРГІ́У (Georgiu) Георгій Канстанцінавіч (н. 30.3.1922, г.п. Вулканешты, Малдова), малдаўскі пісьменнік. Скончыў Кішынёўскі пед. ін-т (1956). Першая кніга апавяданняў і аповесцей «Пачатак вясны» (1955) пра жыццё пасляваен. калгаснай вёскі. Аўтар зб-каў «Дарогі і сцяжынкі» (1958), «З усімі разам» (1960), «Тварам да людзей» (1966), аповесці «Вялікая Мядзведзіца» (1969), раманаў «Цяплынь зямлі» (1965) і «Веснавы снегапад» (1974), кніг для дзяцей («Калыханка», 1958; «Капітаны «Маланкі», 1964, і інш.). У яго творах надзённыя праблемы сучаснасці, моладзі. На бел. мову творы Геаргіу пераклалі А.Васілевіч, Я.Каршукоў.
Тв.: Бел. пер. — у кн.: Гронкі радасці. Мн., 1986. с. 122
ГЕАРГІ́Ў-ДЭЖ (Gheorghiu-Dej) Георге (8.11.1901, г. Бырлад, Румынія — 19.3.1965), палітычны і дзярж. дзеяч Румыніі. З 1930 чл. Камуніст. партыі Румыніі (КПР). Як адзін з арганізатараў забастоўкі чыгуначнікаў і нафтавікоў (1933) у г. Грывіца (цяпер у складзе Бухарэста) асуджаны на 12 гадоў катаргі. У ліст. 1944 уцёк з канцлагера і стаў адным з арганізатараў і кіраўнікоў узбр. паўстання (23.8.1944) супраць ваен. дыктатуры І.Антанеску. З кастр. 1945 ген. сакратар ЦК КПР. У 1944—48 узначальваў шэраг міністэрстваў. Пасля аб’яднання КПР і С.-д. партыі ў адзіную Рум. рабочую партыю (РРП) ген. сакратар яе ЦК (1948—54, у 1955—65 1-ы сакратар ЦК РРП). З 1948 1-ы нам. старшыні, у 1952—55 старшыня СМ Рум. Нар. Рэспублікі (РНР). З 1961 адначасова старшыня Дзярж. савета РНР. Двойчы Герой Сац. Працы РНР (1951, 1961).
Тв.: Рус. пер. — Статьи и речи. Т. 1—2. М., 1956. с. 122
ГЕАСІНКЛІНА́ЛЬ (ад геа... + сінкліналь), буйны выцягнуты прагін зямной кары, які доўгі час апускаецца, запаўняецца магутнай тоўшчай асадкавых і магматычных горных парод, потым ператвараецца ў складкавую горную вобласць (гл. таксама Геасінклінальны пояс). с. 122
ГЕАСІНКЛІНА́ЛЬНЫ ПО́ЯС , геасінкліналь, выцягнутая рухомая зона зямной кары, якая ўзнікае на мяжы акіянскіх і кантынентальных літасферных пліт ці ў выніку рыфтагенезу і расшчаплення кантынентальных пліт. Даўж. дасягае дзесяткаў тысяч, шырыня — соцень (радзей тысяч) кіламетраў. Характарызуецца лінейным размеркаваннем фацый асадкаў і праяўлення магматызму, актыўнымі працэсамі складкаўтварэння, асобым тыпам мінералізацыі з утварэннем радовішчаў карысных выкапняў. Інтэнсіўная складкавасць і магматызм прыводзяць да метамарфізму горных парод. Поўны цыкл развіцця геасінклінальнага пояса звычайна адбываецца на працягу аднаго этапа тэктагенезу. На першых стадыях развіцця пераважае апусканне ўсяго пояса і назапашванне магутнай тоўшчы асадкавых і вулканічных парод. Потым узмацняецца інтрузіўная дзейнасць, што месцамі прыводзіць да складкаўтварэння. На заключных стадыях адбываюцца актыўныя тэктанічныя дэфармацыі, укараненне значных інтрузій кіслай магмы і гранітызацыя. Геасінклінальны пояс пераўтвараецца ў складкава-насоўныя горы, падзеленыя міжгорнымі і акаймаваныя перадгорнымі прагінамі. Геасінклінальныя паясы складаюцца з геасінклінальных абласцей, куды ўваходзяць асобныя геасінклінальныя сістэмы. Прыклад старажытнага геасінклінальнага пояса — Урала-Мангольскі, герцынскага этапу тэктагенезу; сучаснага — Ціхаакіянская ўскраіна Азіі з астраўнымі дугамі і ўнутр. морамі альпійскага этапу (гл. Ціхаакіянская геасінклінальная вобласць). М.А.Нагорны. с. 122
ГЕАСІСТЭ́МА , геаграфічная сістэма, цэласнае мноства ўзаемазвязаных, узаемадзейных і ўзаемазалежных кампанентаў геаграфічнай абалонкі. Тэрмін увёў сав. вучоны В.Б.Сачава ў 1960-я г. Паняцце «геасістэма» выкарыстоўваецца для вызначэння складаных геагр. утварэнняў, якія ўключаюць прыродныя, гасп., дэмаграфічныя, сац.-эканам. і тэхнагенныя элементы, а таксама ўсіх аб’ектаў галін ведаў і навук, якія займаюцца вывучэннем Зямлі. В.С.Аношка. с. 122
ГЕАСТАЦЫЯНА́РНАЯ АРБІ́ТА , кругавая экватарыяльная арбіта штучнага спадарожніка Зямлі, які раўнамерна рухаецца па ёй з З на У, з перыядам абарачэння 24 гадз; выш. 35 810 км. Рух такога спадарожніка дакладна дапасаваны да вярчэння Зямлі вакол восі, таму ён нерухома вісіць над выбраным пунктам экватара. На арбіты, блізкія да геастацыянарнай арбіты, выводзіліся сав. спадарожнікі «Экран», «Радуга», амерыканскія — сістэмы «Інтэлсат», некат. метэаралагічныя спадарожнікі, апараты для вывучэння знешняй магнітасферы Зямлі і інш. с. 122
ГЕАСТРАТЭ́ГІЯ (ад геа... + стратэгія), разгляд значэння прыроднага асяроддзя ў дачыненні да праблемы экалагічнага, эканоміка-паліт. дабрабыту, пераважна ў міжнар. маштабе. с. 122
ГЕАСФЕ́РЫ (ад геа... + сфера), абалонка Зямлі, канцэнтрычныя, суцэльныя або перарывістыя абалонкі, з якіх складаецца Зямля. Адрозніваюцца паміж сабой паводле хім. складу, агрэгатнага стану і фіз. уласцівасцей. Ад прасторы вакол Зямлі да цэнтра планеты вылучаюць магнітасферу, атмасферу, гідрасферу, літасферу, мантыю і ядро Зямлі. Некаторыя геасферы (напр., атмасфера) падзяляюцца на сферы 2-га парадку. Паводле сукупнасці прыродных умоў і працэсаў, якія працякаюць у абласцях сутыкнення і ўзаемадзеяння геасферы, вылучаюць спецыфічныя геасферы — геаграфічную абалонку, біясферу і інш. с. 122
ГЕАТРАПІ́ЗМ [ад геа... + трапізм(ы)], здольнасць органаў раслін прымаць пэўнае становішча пад уплывам зямнога прыцяжэння. Адрозніваюць 3 тыпы геатрапізму: сапраўдны, калі орган (гал. корань) расце прама ўніз; адмоўны, калі орган (гал. сцябло) расце прама ўверх; папярочны, калі орган стараецца заняць гарыз. становішча. Калі ў выніку знешніх уздзеянняў расліна выведзена з уласцівага ёй становішча (напр., сцябло павалена ветрам, пад корань трапіў камень), тады ў маладой ч. расліны адбываецца выгін і яна зноў правільна арыентуецца. Геатрапічныя выгіны звязаны з ростам расліны і адбываюцца таму, што ў сцёблах, выведзеных з верт. становішча, ніжні бок пачынае расці хутчэй, а верхні запавольвае рост. Неаднолькавая скорасць росту верхняга і ніжняга бакоў сцёблаў, якія размешчаны гарызантальна, звязана з перамяшчэннем пад уздзеяннем сілы цяжару аўксінаў на ніжні бок сцябла або кораня. Некат. расліны, якія закончылі рост, не здольныя да геатрапічных выгінаў. с. 122
ГЕАТЭКТО́НІКА , гл. Тэктоніка. с. 123
ГЕАТЭРМА́ЛЬНАЯ ЭЛЕКТРАСТА́НЦЫЯ , тып цеплавой электрастанцыі, якая пераўтварае глыбіннае цяпло Зямлі ў эл. энергію. Эканамічна выгадныя ў рэгіёнах з дастатковымі рэсурсамі тэрмальных вод (найб. высокія т-ры падземных вод у вулканічных раёнах, дзе яны выходзяць на паверхню ў выглядзе перагрэтай пары). У геатэрмальнай электрастанцыі выкарыстоўваюцца прамая (пара паступае прама ў турбіну), непрамая (з папярэдняй ачысткай пары ад агрэсіўных газаў) і змешаная тэхнал. схемы атрымання электраэнергіі. Перавагі геатэрмальнай электрастанцыі перад традыцыйнымі ЦЭС — адсутнасць кацельні, палівападачы, меншы сабекошт атрыманай энергіі.
Глыбіннае цяпло ўтвараецца ў выніку радыеактыўнага распаду, хім. рэакцый і інш. працэсаў, што адбываюцца ў зямной кары (гл. Геатэрмія). Т-ра падземных вод і горных парод павялічваецца на 1 °С пры паглыбленні на 33 м (гл. Геатэрмічная ступень) і на глыб. 5 км складае каля 160 °С. Геатэрмальныя электрастанцыі працуюць у ЗША, Італіі, Японіі, Новай Зеландыі, Ісландыі. У СССР першая геатэрмальная электрастанцыя магутнасцю 5 МВт пушчана ў 1966 на поўдні Камчаткі, да 1980 яе магутнасць даведзена да 11 МВт. На Беларусі перспектыўныя на ўтрыманне тэрмальных вод раёны Прыпяцкай упадзіны, але практычнае іх выкарыстанне праблематычна. Як магчымая можа разглядацца сістэма «гарачыя скальныя пароды» (ГСП), пры якой на глыбіню да 4 км у свідравіну трэшчынаватых парод напампоўваецца вада, што ад кантакту пад ціскам з ГСП набывае т-ру да 180 °С і больш. Яна выходзіць праз іншую свідравіну і пераўтвараецца ў тэхнал. пару.
Літ.: Драгун В.Л., Конев С.В. В мире тепла. Мн., 1991; Выморков Б.М. Геотермальные электростанции. М., Л., 1966. У.Л.Драгун. с. 123
ГЕАТЭРМА́ЛЬНЫЯ РЭСУ́РСЫ , запасы глыбіннага цяпла Зямлі, эксплуатацыя якіх эканамічна выгадная. Адрозніваюць гідрагеатэрмальныя (тэрмальныя воды) і петрагеатэрмальныя рэсурсы (акумуляваныя ў блоках горных парод, нагрэтых да 350 °С і больш). Практычнае значэнне маюць гідратэрмальныя рэсурсы, якія выкарыстоўваюць для цеплазабеспячэння (пры т-ры ад 40 да 100—150 °С) і атрымання электраэнергіі на геатэрмальных электрастанцыях пры т-ры 150—300 °С. Прымеркаваны яны да трэшчынных воданапорных сістэм у раёнах сучаснага вулканізму, маладых складкавых гор, зон тэктанічных разломаў. Геатэрмальныя рэсурсы выкарыстоўваюць у ЗША (самае буйное ў свеце радовішча Вялікія Гейзеры), Італіі, Новай Зеландыі, Японіі, Мексіцы, Расіі, Ісландыі і інш. с. 123
ГЕАТЭРМІ́ЧНАЯ СТУПЕ́НЬ , інтэрвал глыбінь у зямной кары, на якім т-ра павышаецца на 1 °С. У сярэднім складае 30—40 м; у крышт. пародах большы (120—200 м), чым у асадкавых. Чым меншая геатэрмічная ступень, тым хутчэй нарастае т-ра з глыбінёй. Гл. таксама Геатэрмічны градыент. с. 123
ГЕАТЭРМІ́ЧНЫ ГРАДЫЕ́НТ , велічыня, на якую павышаецца тэмпература ў зямной кары з павелічэннем глыбіні нетраў на кожныя 100 або 1 м. У сярэднім для глыбінь, на якіх магчымы непасрэдныя назіранні, геатэрмічны градыент роўны 3 °С на 100 м. Залежыць ад геал. будовы, цеплаправоднасці горных парод, цыркуляцыі падземных вод, блізкасці ачагоў вулканізму і інш. Пры праходцы Кольскай звышглыбокай свідравіны высветлена, што геатэрмічны градыент павялічваецца ад 1 °С каля паверхні да 2,5 °С на глыб. 5 км, а затым змяншаецца да 1,6 °С на глыб. 11 км. с. 123
ГЕАТЭРМІ́Я , геатэрміка (ад геа... + грэч. thermē цяпло), раздзел геафізікі, які вывучае цеплавы стан нетраў і цеплавую гісторыю Зямлі. Даследуе цеплавое поле Зямлі, размеркаванне т-р і крыніц цеплавой энергіі нетраў, шчыльнасць цеплавой плыні з глыбінь ла паверхні, змяненні цеплавога стану Зямлі з моманту яе ўзнікнення да сучаснасці.
Т-ра рэчыва Зямлі павышаецца з глыбінёй і залежыць ад цеплавой плыні, што паступае з верхняй мантыі ў падэшву зямной кары і пры распадзе доўгажывучых радыеактыўных элементаў (пераважна ізатопаў урану, торыю, калію). Найб. вывучанае цеплавое поле верхняй ч. зямной кары, дзе магчымы непасрэдныя вымярэнні т-ры ў свідравінах (да глыб. 6—10 км). Аб т-ры больш глыбокіх нетраў мяркуюць паводле ўскосных звестак — т-ры вулканічных лаў і некат. геафіз. паказчыках. Цеплавое поле Зямлі характарызуецца шчыльнасцю цеплавой плыні, якая вызначаецца паводле велічыні геатэрмічнага градыента і каэфіцыента цеплаправоднасці горных парод. Геатэрмія цесна звязана з тэктонікай, геадынамікай і тэрмадынамікай, абапіраецца на даныя планеталогіі. Геатэрмічныя даследаванні выкарыстоўваюцца пры вывучэнні геал. будовы і геадынамічнай актыўнасці рэгіёнаў Зямлі, пры пошуках і эксплуатацыі радовішчаў нафты, газу і інш. карысных выкапняў.
Геатэрмія як галіна геафізікі адасобілася ў сярэдзіне 20 ст. Першыя вымярэнні шчыльнасці цеплавой плыні ў Еўропе зрабіў Э.Булард (Вялікабрытанія), на тэр. СНД — А.А.Любімава.
На Беларусі адзінкавыя замеры т-ры ў свідравінах рабілі з 1928. У 1965 Х.В.Багамолаў арганізаваў высокадакладныя вымярэнні т-ры ў свідравінах і вывучэнне цеплавых уласцівасцей горных парод і цеплавой плыні на ўсёй тэр. краіны, якія прадаўжаюцца ў Ін-це геал. навук Нац. АН Беларусі (П.П.Атрошчанка, Л.А.Цыбуля і інш ).
Літ.: Богомолов Г.В., Цыбуля Л.А, Атрощенко П.П. Геотермическая зональность территории БССР. Мн., 1972; Geothermal Atlas of Europe. Gotha, 1991/92. У.І.Зуй. с. 124
ГЕАТЭХНАЛО́ГІЯ (ад геа... + тэхналогія), хімічныя, фіз.-хім., біяхім. і мікрабіял. метады здабычы карысных выкапняў на месцы іх залягання. Звязаны з выкарыстаннем буравых свідравін. Ажыццяўляюцца пад зямлёй без прысутнасці людзей.
Метадамі геатэхналогіі ператвараюць вугаль у гаручыя газы няпоўным спальваннем яго пад зямлёй (гл. Падземная газіфікацыя вугалю); здабываюць цвёрдыя карысныя выкапні іх гідрамех. разбурэннем і перамяшчэннем на паверхню здробненых часціц разам з вадой, што запампоўваецца ў радовішча; атрымліваюць серу расплаўленнем яе гарачай вадой або газіфікацыяй токамі высокай частаты; ажыццяўляюць тэрмічную здабычу нафты (нафтаносныя пласты награюць эл. токам, парай, гарачай вадой або спальваннем часткі нафты); здабываюць кухонную соль (па адной трубе ў свідравіну запампоўваюць ваду, па другой адпампоўваюць расол). Асобны від геатэхналогіі — бактэрыяльнае вышчалочванне, пры якім з дапамогай мікраарганізмаў вылучаюць з шматкампанентных злучэнняў пэўныя хім. элементы (пераважна медзі, урану). Метады геатэхналогіі выкарыстоўваюцца на радовішчах з невялікай колькасцю карысных выкапняў і рассеянымі элементамі. с. 124
ГЕАТЭХНІ́Я (ад геа... + грэч. techne мастацтва, майстэрства, уменне), прыродазнаўча-тэхнічная дысцыпліна, якая распрацоўвае прынцыпы і метады рацыянальнага ўмяшання ў прыродныя працэсы для наладжвання аптымальнага ўзаемадзеяння паміж грамадствам і прыродай. с. 124
ГЕАФІ́ЗІКА (ад геа... + фізіка), навука аб фіз. палях Зямлі, фіз. уласцівасцях і будове рэчыва Зямлі і працэсах ва ўсіх геасферах. У вузкім сэнсе геафізіка — навука аб фіз. з’явах у цвёрдых сферах: зямной кары, мантыі Зямлі, ядры Зямлі. Фіз. працэсы ў гідрасферы вывучае гідрафізіка, у атмасферы — фізіка атмасферы.
Элементы натуральнай геафізікі вядомы з прац антычных вучоных. У 17—19 ст. адкрыты асн. законы макраскапічнай фізікі, створаны першыя геафізічныя абсерваторыі. Як комплексная навука геафізіка аформілася ў сярэдзіне 19 ст., у сучасным разуменні — з 1960-х г. Асновы тэорыі і прыкладной геафізікі распрацавалі Д.Ф.Араго, (Францыя), Б.Гутэнберг (ЗША), Х.Джэфрыс (Вялікабрытанія), рус. і сав. вучоныя А.Дз.Архангельскі, Р.А.Гамбурцаў, М.С.Маладзенскі, А.М.Ціханаў, П.П.Лазараў, А.І.Забароўскі, У.У.Фядынскі, Э.Э.Фатыяды і інш. Геафізіка падзяляецца на фізіку Зямлі і пошукава-разведвальную геафізіку (гл. Геафізічная разведка). Фізіка Зямлі — тэарэт. навука, якая фіз. метадамі даследуе глыбінную будову і глыбінныя працэсы Зямлі. У ёй вылучаюцца буйныя раздзелы: геадынаміка, геатэрмія, гравіметрыя, сейсмалогія, геамагнетызм (гл. Зямны магнетызм), геаэлектрыка, даследаванні мінералаў і горных парод пры высокіх ціску і т-рах. Пошукава-разведвальная геафізіка — прыкладная навука, якая фіз. і матэм. метадамі даследуе будову верхняй часткі зямной кары з мэтай пошукаў і разведкі радовішчаў карысных выкапняў, для вырашэння задач гідрагеалогіі і інж. геалогіі. У ёй вылучаюцца структурная (пошукі нафтавых і газавых радовішчаў), рудная (радовішчаў руд і рудных вузлоў) і прамысл. геафізіка (даследаванні геал. разрэзу свідравін). У 1970-я г. вылучылася вылічальная геафізіка, мэта якой — назапашванне, захоўванне і аналіз інфармацыі з шырокім выкарыстаннем ЭВМ. Геафізіка цесна звязана з фіз.-матэм., тэхн. (аўтаматыка, электроніка, кібернетыка, касманаўтыка) і геал. навукамі (геалогія, геахімія, планеталогія, тэктоніка і інш).
На Беларусі геафізіка развіваецца з 1930-х г., калі пачалі праводзіць гравіметрычную і магнітную здымку. З 1950-х г. вядзецца планамернае геафіз. вывучэнне тэр. краіны. Даследаванні праводзяць з 1957 у Геолагаразведачным навукова-даследчым інстытуце, з 1960 у Плешчаніцкай геафізічнай абсерваторыі, з 1971 у Інстытуце геалагічных навук Нац. АН Беларусі, Геафізічнай экспедыцыі і інш. падраздзяленнях ВА «Беларусьгеалогія», а таксама ў Гомельскім дзярж. ун-це і БДУ. Г.І.Каратаеў. с. 124
ГЕАФІЗІ́ЧНАЯ АБСЕРВАТО́РЫЯ , навукова-даследчая ўстанова па вывучэнні асобных пытанняў геафізікі. Вядзе назіранні за эл.-магн. полем Зямлі, зямнымі токамі, сейсмічнымі, гравітацыйнымі і інш. з’явамі і працэсамі ў зямной кары і мантыі. Створаны ў 19 ст. (у 1836 у г. Екацярынбург, Расійская Федэрацыя, у 1837 у г. Тбілісі, Грузія). Метадычнае кіраўніцтва ўсімі геафізічнымі абсерваторыямі ў межах СССР ажыццяўляла Гал. геафіз. абсерваторыя імя А.Л.Ваейкава, створаная ў 1849 у С.-Пецярбургу. На Беларусі з 1960 такія назіранні вядзе Плешчаніцкая геафізічная абсерваторыя. с. 124
ГЕАФІЗІ́ЧНАЯ РАЗВЕ́ДКА , геафізічныя метады пошукаў і разведкі, фізічныя метады даследавання будовы зямной кары з мэтай пошукаў і разведкі карысных выкапняў; раздзел геафізікі. Засн. на выкарыстанні адрозненняў фіз. уласцівасцей карысных выкапняў і ўмяшчальных горных парод. Пры геафізічнай разведцы выкарыстоўваюць метады і іх мадыфікацыі: гравітацыйны (даследуе шчыльнасць горных парод), магнітны (намагнічанасць), электрычны (удзельнае эл. супраціўленне), сейсмічны (хвалевае супраціўленне і хуткасць пашырэння сейсмічных хваль), радыеактыўны (радыеактыўнасць). Вымярэнні вядуцца з паверхні Зямлі (сушы і мора), з паветра і пад зямлёй (гл. Каратаж). У граві-, магніта-, электра- і радыёразведцы вымяраюць параметры прыродных геафіз. палёў, у сейсмаразведцы і некат. відах электраразведкі выкарыстоўваюць штучнае ўзбуджэнне палёў (праз выбухі ці вібрацыю, увядзенне ў глебу эл. току). Важная пошукавая прыкмета — геафізічныя анамаліі. Геафізічная разведка бывае прамой (выяўленне радовішча) і ўскоснай (выяўленне геал. умоў, з якімі звязаны карысныя выкапні). Метады даследавання будовы зямной кары, пошукаў і разведкі нафтавых і газавых радовішчаў распрацоўвае структурная геафізіка; пошукаў, разведкі і даследавання радовішчаў руд — рудная геафізіка; даследаванняў геал. разрэзу і тэхн. стану свідравіны — прамысл. Геафізіка. Г.І.Каратаеў. с. 124
ГЕАФІЗІ́ЧНАЯ ЭКСПЕДЫ́ЦЫЯ , вытворчая арганізацыя па забеспячэнні геафіз. даследаванняў геолагаразведачных работ. Створана ў г. Мінск у 1968 як комплексная геафіз. экспедыцыя ў складзе Белгеагідратрэста. З 1987 геафізічная экспедыцыя ў ВА «Беларусьгеалогія». Выконвае геафіз. даследаванні пры пошуках карысных выкапняў, геал. і гідрагеал. здымках, геаэкалагічным вывучэнні тэр. Беларусі. Уключае партыі: 2 доследна-метадычныя (фіз. уласцівасцей і лічбавай апрацоўкі), 7 вытв.-палявых геафіз., камеральную геолага-геафіз. інфармацыі, шэраг дапаможных службаў. Асн. кірункі дзейнасці (1996): усе віды геафіз. здымкі — аэра- і наземная магнітная, граві-, радые-, радона- і тэрмаметрычная; наземныя электраразведачныя работы, пенетрацыйныя і свідравальныя даследаванні, радые- і літагеахім. здымка на паверхні і на геал. разрэзах; працы па павышэнні выхаду нафты і вады са свідравін пры іх здабычы. В.А.Шытц. с. 125
ГЕАФІЗІ́ЧНЫ ГОД МІЖНАРО́ДНЫ (МГГ) , перыяд з 1 ліп. 1957 да 31 снеж. 1958, калі 67 краін выконвалі геафіз. назіранні і даследаванні па адзінай праграме і методыцы; прадоўжаны і ў 1959 як Міжнар. год геафіз. супрацоўніцтва. З’яўляецца пераемнікам 2 Міжнар. палярных гадоў (1882—83 і 1932— 33).
МГГ праводзіўся ў перыяд максімуму сонечнай актыўнасці. Яго праграма ўключала аэралагічныя, метэаралагічныя, акіянаграфічныя, гляцыялагічныя, магнітныя, гравіметрычныя, сейсмічныя даследаванні, а таксама вывучэнне палярных ззянняў, іанасферы, метэораў, касм. промняў і інш. У Антарктыдзе створаны базы для назіранняў (сав. абсерваторыя «Мірны» і інш.), праведзены навук. экспедыцыі; у Арктыцы ўстаноўлены плывучыя абсерваторыі на льдзінах, у акіянах працавалі экспедыцыі на н.-д. суднах. Выкарыстоўвалася новая апаратура: геафіз. ракеты, першыя штучныя спадарожнікі Зямлі і інш. У выніку даследаванняў адкрыты радыяцыйныя паясы Зямлі, Паўд. полюс холаду ў Антарктыдзе, новыя ледавіковыя раёны ў Сібіры, наяўнасць гелію ў высокіх слаях атмасферы, вызначаны напрамак і скорасць ветру на выш. да 110 км, моцныя цячэнні на вял. глыбіні ў акіянах і інш. Копіі ўсіх матэрыялаў назіранняў у час МГГ захоўваюцца ў сусв. цэнтрах даных у Вашынгтоне, Маскве і спец. цэнтрах у Жэневе, Лондане і інш. с. 125
ГЕАФІЗІ́ЧНЫЯ АНАМА́ЛІІ , адхіленне значэнняў фіз. палёў (гравітацыйнага, магнітнага, геатэрмічнага, электрамагнітнага) ад нармальнага поля Зямлі. Абумоўлены рознымі фіз. ўласцівасцямі горных парод, неаднароднасцю саставу і будовы зямной кары і мантыі. Адрозніваюць анамальнае значэнне (лічба, якая характарызуе велічыню анамаліі ў пэўным пункце назірання, напр., анамаліі Бучэ, Фая і інш.) і анамальнае поле (участак, на якім назіраюцца адхіленні; бываюць мазаічныя, лінейныя, паласавыя і інш.). Паводле памераў і глыбіні геафізічныя анамаліі падзяляюцца на лакальныя і рэгіянальныя. Па геафізічных анамаліях вывучаюць унутр. будову Зямлі і зямной кары, вырашаюць гідрагеал. і інж.-геал. задачы, вядуць пошук і разведку радовішчаў карысных выкапняў.
Г.І.Каратаеў. с. 125
ГЕАФІ́ЛЫ [ад геа... + ...філ(ы)], (, арганізмы, частка цыкла развіцця якіх, найчасцей адна з фаз, абавязкова праходзіць у глебе, глеі, зрэдку ў больш шчыльных пародах. Да іх належыць большасць насякомых: саранчовыя, шмат жукоў, камары-даўганожкі, лічынкі якіх развіваюцца ў глебе, а ў дарослым стане — тыповыя наземныя насельнікі. Да геафілаў належаць і насякомыя, якія знаходзяцца ў глебе ў фазе кукалкі, дажджавыя чэрві, некат. малюскі і інш. с. 125
ГЕАФІ́ТЫ [ад геа... + ...фіт(ы)], шматгадовыя расліны, у якіх пупышкі ўзнаўлення і запасныя пажыўныя рэчывы знаходзяцца ў органах (цыбулінах, карэнішчах, клубнях), захаваных у глебе, што дазваляе ім перажываць засушлівы або халодны перыяд года. Адна з жыццёвых формаў раслін; адносяцца да крыптафітаў. Да геафітаў належаць цыбульныя (цыбуля, цюльпан, нарцыс), карэнішчавыя (ландыш, спаржа, многія злакі і асокі), клубнецыбульныя (шафран і інш ), клубняносныя (бульба, батат і інш.). Часткі раслін, якія перажываюць неспрыяльныя ўмовы ў зімовы перыяд, ахаваны таксама ападам з адмерлых наземных органаў і снегам. Геафітаў найбольш у сухіх стэпах. с. 125
ГЕАФО́Н (ад геа... + ...фон), прыёмнік гукавых хваль, што распаўсюджваюцца ў верхніх слаях зямной кары. Найб. дасканалыя геафоны (разведачныя сейсмографы) маюць эл.-мех. пераўтваральнікі, з дапамогай якіх ваганні глебы пераўтвараюцца ў ваганні эл. току, узмацняльнікі сігналаў і рэгістравальныя шлейфавыя асцылографы. Геафон з адчувальным элементам з п’езакварцу наз. п’езагеафонам. Выкарыстоўваюцца пры акустычнай разведцы горных парод, у вайсковай справе (выяўленне сапёрных работ праціўніка), у горнавыратавальнай службе (адчувальныя элементы геамагнітафонаў) і інш. с. 125
ГЕАХІМІ́ЧНАЯ АНАМА́ЛІЯ , участак зямной кары або паверхні Зямлі, які значна адрозніваецца ад сумежных канцэнтрацыяй некат. хім. элементаў або іх злучэнняў. Заканамерна звязаны з пакладамі карысных выкапняў і геал. будовай тэрыторыі. Вылучаюцца анамаліі канцэнтрацыі гелію, газападобных вуглевадародаў, медзі, нікелю, цынку і інш. Геахімічныя анамаліі служаць пошукавай прыкметай. с. 125
ГЕАХІМІ́ЧНЫ ЦЫКЛ , шэраг паслядоўных геахімічных працэсаў, у якіх хім. элементы мігрыруюць, удзельнічаюць у розных фіз.-хім. працэсах з утварэннем мінералаў і вяртаюцца ў зыходнае становішча ў выніку кругавароту. Геахімічны цыкл абгрунтаваў У.І.Вярнадскі (1922). Вылучаюць геахімічныя цыклы: малы, калі хім. элементы пераўтвараюцца ў паслядоўных працэсах выветрывання — зносу — асадкаўтварэння — выветрывання, і вялікі, калі яны праходзяць праз выветрыванне — асадкаўтварэнне — метамарфізм — магматызм — выветрыванне. Кожны хім. элемент мае свой геахімічны цыкл. Напр., сярэдні час, калі вуглярод знаходзіцца ў жывым рэчыве, — 7—8 гадоў, свабодны кісларод у атмасферы — 3800 гадоў, вуглякіслы газ у атмасферы — 6 гадоў, у акіяне — каля 330 гадоў, у асадкавых горных пародах — каля 400 млн. гадоў. Вучэнне аб геахімічным цыкле дазваляе звязваць геахім. працэсы, вывучаць міграцыю і размеркаванне хім. элементаў у зямной кары і інш. с. 125
ГЕАХІМІ́ЧНЫЯ ІНДЫКА́ТАРЫ , хімічныя, фізіка-хім., мінералагічныя паказчыкі працэсаў і пэўных геахім. умоў. Ролю геахімічных індыкатараў могуць выконваць канцэнтрацыі хім. элементаў, іх асацыяцыі, велічыні суадносін і рады рухомасці элементаў, формы прысутнасці хім. элементаў у прыродных аб’ектах, геахім. фацыі, тыпы прадуктаў выветрывання і седыментацыі, канцэнтрацыі і суадносіны тэрыгенных і аўтагенных мінералаў, геахім. асаблівасці асобных мінералаў і інш. Выкарыстоўваюць геахімічныя індыкатары пры разведцы карысных выкапняў, вывучэнні геахім. працэсаў, біягеахім. анамалій, пры вызначэнні і распрацоўцы мерапрыемстваў па ахове прыроды на вызначанай тэрыторыі. На Беларусі з дапамогай геахімічных індыкатараў вывучаюць, напр., геахім. анамаліі, умовы і працэсы ўтварэння лёсаў, палеагеагр. ўмовы фарміравання тэрас Прыпяці, характар палеапатокаў у раннім плейстацэне. Вылучаны геахім. межы неаген-антрапагену, раскрыты ўмовы фарміравання Стаўбцоўскай геахім. анамаліі і інш.
Літ.: Лукашев В.К. Геохимические индикаторы процессов гипергенеза и осадкообразования. Мн., 1972. с. 125
ГЕАХІМІ́ЧНЫЯ ПО́ШУКІ карысных выкапняў, метады пошуку карысных выкапняў, заснаваныя на заканамернасцях размеркавання і міграцыі хім. элементаў у верхніх слаях зямной кары. Падзяляюцца на літагеахім., гідрахім., біягеахім., газагеахім. (атмахім.), а таксама радыёметрычныя метады. Гэтыя метады заснаваны на тым, што ў пакладах карысных выкапняў канцэнтрацыя пэўных хім. элементаў значна вышэйшая за мясц. геахім. фон (які блізкі да лічбаў кларкаў), што вядзе да ўтварэння арэолаў рассейвання элементаў і геахімічных анамалій.
Літагеахім. метады грунтуюцца на вывучэнні першасных і другасных арэолаў рассейвання ў карэнных рудазмяшчальных пародах, паверхневых адкладах і глебах. Гідрагеахім. метады пошукаў — выяўленне павышаных канцэнтрацый хім. элементаў у падземных водах. Біягеахім. метадамі даследуюцца арэолы, што ўтвараюцца ў раслінах шляхам міграцыі элементаў з радовішча праз падземныя воды і глебу, або пры кантакце каранёў раслін з рудным целам. Газагеахім. метады (газавая здымка) выяўляюць канцэнтрацыю лятучых злучэнняў у зоне гіпергенезу пераважна пры пошуках радовішчаў нафты і газу. Радыёметрычным метадам вымяраюць інтэнсіўнасць і даследуюць спектр гама-, бэта- і альфа-выпрамяненняў ядраў прыродных радыенуклідаў. Геахімічныя пошукі выкарыстоўваюцца на ўсіх стадыях геолагапошукавых работ — ад рэгіянальнай геал. здымкі да дэталёвай і эксплуатацыйнай разведкі радовішчаў. У.Я.Бардон. с. 126
ГЕАХІМІ́ЧНЫЯ ПРАЦЭ́СЫ , хімічныя працэсы ў геасферах, што выклікаюць міграцыю хім. элементаў і іх ізатопаў. Вядуць да канцэнтрацыі іх і ўтварэння радовішчаў карысных выкапняў або да рассейвання, утварэння арэолаў вакол радовішчаў і геахімічных анамалій, а таксама да забруджвання навакольнага асяроддзя.
Найб. вывучаныя геахімічныя працэсы ў літасферы, гідрасферы і ніжніх слаях атмасферы, а таксама ў біясферы. Аб геахімічных працэсах у ніжняй мантыі і ядры Зямлі існуюць толькі гіпотэзы. Паводле формы міграцыі хім. элементаў вылучаюць некалькі груп геахімічных працэсаў. Да механічных геахімічных працэсаў належаць эрозія, абразія, дэфляцыя, плоскасны змыў і ўтварэнне дэлювію. З ім звязана фарміраванне россыпных радовішчаў золата, плаціны, алмазаў. Фізіка-хімічныя геахімічныя працэсы ўключаюць эндагенныя, глыбінныя (працякаюць без доступу свабоднага кіслароду, пры высокіх т-рах і ціску; да іх належаць магматычныя, метамарфічныя і гідратэрмальныя), экзагенныя, або гіпергенныя працэсы (адбываюцца на паверхні Зямлі і на невял. глыбінях пры нізкіх т-рах і ціску, пераважна з удзелам свабоднага кіслароду). Біягеахімічныя геахімічныя працэсы абумоўленыя дзейнасцю арганізмаў; разам зтэхнагеннымі геахімічнымі працэсамі, што працякаюць пры гасп. дзейнасці чалавека, яны ахопліваюць усю наасферу. с. 126
ГЕАХІМІ́ЧНЫЯ ЭПО́ХІ , этапы геал. гісторыі, якія характарызуюцца намнажэннем у горных пародах пэўных хім. элементаў ці іх спалучэнняў. У асобныя геал. эпохі канцэнтрацыя хім. элементаў прыводзіла да ўтварэння радовішчаў карысных выкапняў і цэлых руданосных правінцый. Напр., эпоху фарміравання на Зямлі радовішчаў жалезістых кварцытаў у археі — пратэразоі звязваюць са з’яўленнем і намнажэннем у атмасферы свабоднага кіслароду; эпохі вугленамнажэння ў карбонавым і інш. перыядах — з росквітам балотнай расліннасці і намнажэннем у літасферы арган. рэчыва. Вядомыя таксама залатарудная эпоха ў археі, эпоха ўтварэння свінцовых руд у юры і інш. Тэрмін геахімічныя эпохі блізкі да паняцця «металагенічная эпоха». с. 126
ГЕАХІ́МІЯ (ад геа... + хімія), навука аб хім. саставе Зямлі, пашырэнні, размеркаванні і міграцыі хім. элементаў і іх ізатопаў у геасферах; частка касмахіміі. Даследуе колькасць і размеркаванне хім. элементаў і іх ізатопаў у мінералах, горных пародах, рудах, прыродных водах і газах, жывых арганізмах, зямной кары, мантыі і Зямлі цалкам, касм. аб’ектах, а таксама геахімічныя працэсы.
Падзяляецца на агульную геахімію, бія-, гідра-, газа- (атма-), літа-, радыегеахімію, геахімію ландшафтаў, глеб, магматычных, асадкавых, гідратэрмальных, гіперагенных працэсаў, асобных хім. элементаў, ізатопаў, арганічную, рэгіянальную, аналітычную, геахімію тэхнагенезу і інш. Цесна звязана з мінералогіяй, крышталяхіміяй, петралогіяй, геалогіяй карысных выкапняў, тэктонікай, геафізікай і інш. Геахім. даследаванні шырока выкарыстоўваюцца пры пошуках карысных выкапняў, рашэнні практычных задач сельскай гаспадаркі і рацыянальнага прыродакарыстання, у медыцыне, ахове навакольнага асяроддзя. Звесткі пра хім. склад прыродных аб’ектаў назапашваліся да канца 19 ст. дзякуючы працам Л.Элі дэ Бамона (Францыя), Г.Бішафа (Германія), Р.Бойля (Вялікабрытанія), І.Я.Берцэліуса (Швецыя) і інш. Ролю геахім. працэсаў у геалогіі падкрэслівалі М.В.Ламаносаў, Дз.І.Мендзялееў, В.М.Севяргін, А.Гумбальт. Тэрмін «геахімія» ўвёў у 1838 ням. вучоны К.Ф.Шонбайн. У 1889 амер. вучоны Ф.Кларк вылічыў сярэднія колькасці элементаў у зямной кары, якія атрымалі назву кларкі. Як навука геахімія аформілася ў 1-й пал. 20 ст. Яе заснавальнікі: У.І.Вярнадскі, В.М.Гольдшміт, А.Я.Ферсман. Вял. ўклад у развіццё геахіміі зрабілі А.П.Вінаградаў, А.А.Саўкаў, В.У.Кавальскі (Расія), К.Ранкама, Т.Сахама (Японія) і інш.
На Беларусі геахім. даследаванні арганізаваны ў 1953 К.ІЛукашовым у БДУ, з 1957 у АН Беларусі. Сучасныя цэнтры даследаванняў — Ін-т геал. навук Нац. АН (К.І. і В.К.Лукашовы, У.А.Кузняцоў, В.М.Шчарбіна, А.С. і А.А.Махначы, Г.В.Багамолаў, А.В.Кудзельскі, А.М.Пап, І.В.Найдзянкоў), Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі (Т.Н.Кулакоўская, С.Н.Іваноў), Ін-т праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі (В.Б.Кадацкі і інш.), БДУ (І.С.Лупіновіч, Я.П.Пятраеў) і інш. Геахім. вывучэнне тэр. Беларусі накіравана на пашырэнне мінер.-сыравіннай базы, ацэнку геаэкалагічных умоў і змяншэнне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У.А.Кузняцоў. с. 126
ГЕАХІ́МІЯ ЛАНДША́ФТУ , галіна ландшафтазнаўства, якая вывучае састаў і міграцыю хім. элементаў у ландшафце. Узнікла ў 1940-я г. на мяжы геаграфіі і геахіміі. Заснавальнік Б.Б.Палынаў.
У большасці ландшафтаў пераважае біягенная міграцыя, якая выяўляецца ў біял. кругавароце атамаў пры ўзнікненні і распадзе арган. рэчыва. Пры гэтым сонечная энергія ператвараецца ў дзейную хім. энергію. У водах ландшафтаў пераважае фіз.-хім. міграцыя. Паводле характэрных іонаў прыродных вод адрозніваюць ландшафты кіслыя (Н+), кальцыевыя (Са+) і інш. Участкі зямной паверхні, дзе міграцыя хім. элементаў мае якасныя асаблівасці, вылучаюцца як геахім. ландшафты. Напр., геахім. ландшафты Бел. Палесся кіслыя, бедныя воднымі мігрантамі, з залішняй колькасцю іонаў вадароду (Н+) і жалеза (Fe++), з недахопам ёду і інш. біялагічна важных элементаў. Асаблівасці міграцыі хім. элементаў пакладзены ў аснову геахім. класіфікацыі ландшафтаў і складання ландшафтна-геахім. картаў. Даныя геахіміі ландшафту выкарыстоўваюцца пры геахімічнай разведцы карысных выкапняў, у медыцыне, курарталогіі, пры ацэнцы навакольнага асяроддзя, для вывучэння ландшафтаў мінулых геал. эпох.
Літ.: Перельман А.И. Геохимия ландшафта. 2 изд. М., 1975; Лукашев К.И., Вадковская И.К. Геохимические процессы в ландшафтах Белоруссии. Мн., 1975. с. 126
ГЕАХРАНАЛО́ГІЯ (ад геа... + храналогія), геалагічнае летазлічэнне, вучэнне аб узросце і храналагічнай паслядоўнасці фарміравання горных парод зямной кары і геал. падзей у гісторыі Зямлі. Адрозніваюць адносную і абсалютную геахраналогію.
Адносная геахраналогія вызначае адносны ўзрост слаістых асадкавых, вулканічных (лаў) і піракластычных парод. У яе аснове прынцып паслядоўнасці напластаванняў, прапанаваны ў 17 ст. Н.Стэна (Данія), паводле якога ў непарушных асадкавых тоўшчах вышэйляжачы пласт заўсёды маладзейшы за ніжэйляжачы. Адносны ўзрост некаторых горных парод вызначаны ў канцы 18 — пач. 19 ст. У.Смітам (Вялікабрытанія) і Ж.Кюўе. Пра адносны ўзрост асадкавых тоўшчаў мяркуюць па выкапнёвых рэштках раслін і жывёл (вывучае палеанталогія). Узрост інтрузіўных і інш. неслаістых тоўшчаў вызначаюць па суадносінах са слаістымі. Паслядоўнасць напластавання горных парод даследуе стратыграфія, паводле яе даных і звестак палеанталогіі распрацавана геахраналагічная шкала, якая адлюстроўвае паслядоўнасць геал. гісторыі і развіцця жыцця на Зямлі. У гісторыі Зямлі вылучаюць 2 найб. геахраналагічныя этапы (эоны) — крыптазой і фанеразой. Крыптазойскі эон, які доўжыўся каля 4 млрд. гадоў, падзяляюць на 2 эры — архей (архейскую) і пратэразой (пратэразойскую). Фанераэойскі эон працягваўся 570 млн. гадоў, яго складаюць 3 эры — палеазойская, мезазойская і кайназойская, у якіх вылучаюць 12 перыядаў (ад кембрыйскага да чацвярцічнага). Кожны перыяд падзяляюць на 2 ці 3 эпохі (напр., ранне-, сярэдне- і познадэвонскія, міяцэнавая і пліяцэнавая ў неагенавым перыядзе), а кожную эпоху — на вякі (напр., кімерыйскі і акчагыльскі вякі пліяцэнавай эпохі). Кожнаму падраздзяленню геахраналагічнай шкалы адпавядае адзінка стратыграфічнай шкалы (эры — група, перыяду — сістэма, эпосе — аддзел, веку — ярус). Абсалютная геахраналогія (ядзерная, ізатопная, радыеметрыя) вызначае ўзрост горных парод і мінералаў у адзінках астр. часу (звычайна ў млн. гадоў); з’яўляецца часткай геахіміі. У пач. 20 ст. П.Кюры і Э.Рэзерфард прапанавалі выкарыстаць радыеактыўны распад хім. элементаў для вызначэння абс. ўзросту горных парод і мінералаў. Першыя вызначэнні паводле намнажэння свінцу ў мінералах зрабіў у 1907 амер. вучоны Б.Болтвуд (Канада). У даследаваннях па абс. геахраналогіі выкарыстоўваюць доўгажывучыя радыеактыўныя элементы пры дапушчэнні, што скорасць іх распаду на працягу гісторыі Зямлі заставалася нязменнай. Вымярэнні праводзяць па суадносінах у мінералах і горных пародах (або ў арган. рэчыве) колькасці мацярынскіх радыеактыўных элементаў і стабільных прадуктаў іх распаду. Найб. пашыраныя метады абс. геахраналогіі — свінцовы (уран-торый-свінцовы), калій-аргонавы, рубідый-стронцыевы, а таксама радыевугляродны, фторыевы і інш. Даныя абс. геахраналогіі выкарыстоўваюць для ўдасканалення геахраналагічнай і стратыграфічнай шкал. Метады абс. геахраналогіі развіваюцца, на іх выніках грунтуецца гіст. геалогія, палеагеаграфія, палеатэктоніка, планеталогія і інш. Выяўлена, што найб. стараж. пароды Зямлі маюць узрост каля 3,5 млрд. гадоў. З іх дапамогай вызначаны ўзрост Месяца, метэарытаў, розных геал. фармацый, эпох магматызму, рудаўтварэння, метамарфізму і інш.
На Беларусі метады абсалютнай геахраналогіі развіваюцца ў Ін-це геал. навук АН Беларусі з 1970-х г. Даследаванні вядуцца радыевугляродным (14С) метадам (Л.М.Вазнячук, А.І.Зімянкоў, І.Л.Коласаў). Распрацавана геахраналогія позняга антрапагену ў межах дасягальнасці радыевугляроднага метаду (50 тыс. г.). Атрыманы датаванні ў інш. краінах (Расіі, Украіне і інш.) для горных парод тэр. Беларусі — паводле уран-свінцовага ізахроннага метаду ўзрост парод крышт. фундамента (архей — ніжні пратэразой) у межах 2580—1700 млн. гадоў, паводле калій-аргонавага метаду верхнедэвонскія вулканічныя пароды ўтварыліся 358—354 млн. г. назад, паводле глаўканітавага метаду марскія адклады ніжняга алігацэну — каля 38 млн. г. назад.
Літ.: Геохронология СССР. Т. 1—3. Л., 1973—74; Шкала геологического времени: Пер. с англ. М., 1985; Найденков И.В. Проблемы геологии раннего докембрия // Літасфера. 1995. № 2. А.С.Кручак. с. 126
ГЕАЦЭНТРЫ́ЧНАЯ СІСТЭ́МА СВЕ́ТУ СІСТбМА СВЁ-ТУ,} уяўленне пра будову Сусвету, паводле якога ў цэнтры яго размешчана нерухомая Зямля, вакол якой рухаюцца ўсе нябесныя целы. Геацэнтрычная сістэма свету апісана К.Пталамеем (2 ст.). На змену геацэнтрычнай сістэме свету прыйшла геліяцэнтрычная сістэма свету. с. 128
ГЕАЭКВІВАЛЕ́НТНАСЦЬ (ад геа... + эквівалентнасць), суадносіны культ. ландшафту, які стварае чалавек, з прыродным ландшафтам, што існаваў на гэтым месцы, паводле складу і масы рэчываў, інтэнсіўнасці працэсаў абмену і інш. экалагічных, ландшафтных і энергет. паказчыках. с. 128
ГЕБ , у егіпецкай міфалогіі бог зямлі. Уяўлялі яго чалавекам з каронай Ніжняга ці Верхняга Егіпта на галаве. Паводле міфа, Геб пасварыўся з жонкай Нут (небам) з-за таго, што тая штодзённа ела сваіх дзяцей — нябесныя свяцілы, а пасля зноў нараджала іх. Бог паветра Шу раз’яднаў мужа і жонку, Геба ён пакінуў унізе, а Нут узняў уверх. с. 128
ГЕ́БА , Гебея, у грэчаскай міфалогіі багіня юнацтва, дачка Зеўса і Геры, сястра Арэса. На Алімпе ў палацы Зеўса на баляваннях багоў выконвала абавязкі віначэрпа (пазней яны перайшлі на Ганімеда). Пасля абагаўлення Геракла Геба стала яго жонкай. Вяселле Гебы і Геракла — часты сюжэт у ант. паэзіі (Сапфо, Піндар, Авідзій), выяўл. мастацтве (рэльефы, творы вазапісу, скульптуры А.Кановы, Б.Торвальдсена), у музыцы (оперы Р.Кайзера, К.В.Глюка) і інш. У рым. міфалогіі Гебе адпавядае Ювента. с. 128
ГЕ́БЕЛЕЎ Міхаіл (Міхель) Лейбавіч (падп. мянушкі Бясстрашны Герман, Іваноў, Русінаў, Фадзееў; 1905, в. Вузляны Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — вер. 1942), удзельнік Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. Вучыўся ў Рэспубліканскай школе прапагандыстаў пры ЦК КП(б)Б (1938—39). У 1920-я г. працаваў сталяром, потым на парт. рабоце. З ліп. 1941 вязень Мінскага гета. З кастр. 1941 чл. кіруючага цэнтра падп. парт. арг-цыі гета, з ліст. 1941 упаўнаважаны па гета Мінскага падп. гаркома КП(б)Б, з мая 1942 сакратар Тэльманаўскага падп. райкома КП(б)Б (дзейнічаў у гета). Адзін з арганізатараў першай падп. друкарні гаркома, наладжваў прыём і распаўсюджванне зводак Саўінфармбюро, кіраваў вывадам вязняў гета ў партыз. атрады. У ліп. 1942 арыштаваны і павешаны ў мінскай турме.
Літ.: Доморад К.И. Партийное подполье и партизанское движение в Минской области, 1941—1944. Мн., 1992; Купрэева Г. Мінскае гета: Схаваная праўда // Бел. мінуўшчына. 1993. № 2—4; Мінскае антыфашысцкае падполле. Мн., 1995. Ф.Я.Ліпскі. с. 128
ГЕ́БЕЛЬ (Goebel) Карл (8.3.1855, г. Білігайм, Германія — 9.10.1932), нямецкі батанік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1926); чл. Баварскай АН (з 1930 прэзідэнт). Замежны чл.-кар. АН СССР (1924). Скончыў Страсбурскі ун-т (1877). З 1881 працаваў у ім, з 1883 у Ростакскім, з 1887 у Марбургскім ун-тах, у 1891—1931 праф. Мюнхенскага ун-та, арганізаваў пры ім Бат. сад. У падарожжах па краінах Азіі, Амерыкі, Аўстраліі сабраў матэрыял па бат. геаграфіі, параўнальнай эмбрыялогіі вышэйшых раслін. Прадстаўнік арганаграфічнага кірунку ў марфалогіі раслін. Навук. працы па параўнальнай марфалогіі, фізіялогіі развіцця, вывучэнні ўзнікнення прыстасаванняў і заканамернасцей формаўтварэння ў раслін. с. 128
ГЕ́БЕЛЬ (Hebbel) Крысціян Фрыдрых (18.3.1813, Весельбурэн, зямля Шлезвіг-Гольштэйн, Германія — 13.12.1863), нямецкі драматург, паэт і празаік. Вывучаў права, філасофію, л-ру ў Гайдэльбергскім і Мюнхенскім ун-тах (1836— 39). У аснове яго драматургіі метафізічная канцэпцыя ўсеагульнай віны чалавека, які толькі пакутамі і ахвярнасцю, блізкімі да самазнішчэння, можа наблізіць выратаванне свету. Вядомасць Гебелю прынесла ўжо першая п’еса «Юдзіф» (1840). П’еса «Марыя Магдаліна» (1844) паклала пачатак сучаснай мяшчанскай трагедыі. Сярод лепшых яго твораў «Ірад і Марыямна» (1850), «Агнеса Бернаўэр» (1851), «Гіг і яго пярсцёнак» (1856), трылогія «Нібелунгі» (1862), дзе аўтар імкнуўся праз старажытнае і легендарнае спасцігнуць сучаснасць. Пісаў таксама вершы, навелы. Свае эстэт.-філас. погляды выклаў у працах «Маё слова пра драму» (1843), «Пра стыль драмы» (1847) і інш.
Тв.: Рус. пер. — Избранное. Т. 1—2. М., 1978. Г.В.Сініла. с. 128
ГЕ́БЕЛЬС (Goebbels) Паўль Іозеф (29.10.1897, г. Райт, Германія — 1.5.1945), палітычны і дзярж. дзеяч фаш. Германіі. Адзін з галоўных ням.-фаш. злачынцаў. Д-р філасофіі (1922). У 1917—21 вучыўся ў Бонскім, Мюнхенскім, Фрайбургскім і Гайдэльбергскім ун-тах. З 1925 чл. Нацыянал-сацыялістычнай партыі, з 1929 яе гал. прапагандыст. Дэп. рэйхстага (з 1928). Пасля прыходу да ўлады нацыстаў рэйхсміністр нар. асветы і прапаганды, кіраўнік Імперскай палаты культуры (1933—45); актыўна садзейнічаў усталяванню культу А.Гітлера, нацысцкага кантролю за сродкамі масавай інфармацыі і культ. жыццём краіны. У 1944 ген. ўпаўнаважаны па татальнай ваен. мабілізацыі. Пасля ўступлення сав. войск у Берлін скончыў самагубствам разам з жонкай, якая перад гэтым атруціла 6 сваіх дзяцей.
Літ.: Черная Л.Б. Коричневые диктаторы: Гитлер, Геринг, Гиммлер, Геббельс, Борман, РиббенТроп. М., 1992. С. 215—278. с. 129
ГЕБРАІ́СТЫКА , комплекс філал. дысцыплін, якія даследуюць іўрыт і тэксты на ім; раздзел семіталогіі. Да пач. 16 ст. аўтарамі гэтых даследаванняў былі выключна яўрэі, якія выкарыстоўвалі метады араб. граматыкаў. Лічаць, што гебраістыка вылучылася ў асобную дысцыпліну ў пач. 10 ст. Першыя лінгвістычныя творы, прысвечаныя мове іўрыт, — працы Саадзі Гаона «Збор слоў», «Кнігі аб мове», працы І.Д.Хаюджа (каля 950 — каля 1000). Гебраістыка інтэнсіўна развівалася ў канцы 10 — сярэдзіне 12 ст. Большасць твораў таго часу напісана ў Іспаніі на араб. мове. У іх завершана лексічнае і граматычнае апісанне іўрыту. У 12 ст. вывучэнне іўрыту выйшла за межы араб. свету. Кніга І.Райхліна «Элементы мовы іўрыт» (1506) — першая праца па гебраістыцы, напісаная хрысціянінам і адрасаваная хрысціянам. З 16 ст. гебраістыка стала часткай еўрап. культуры. Адным з цэнтраў даследаванняў па гебраістыцы была Галандыя. Першым на лац. мове трактат аб граматыцы іўрыту напісаў Б.Спіноза («Кароткі нарыс граматыкі мовы іўрыт», 1677). Буйнейшы прадстаўнік гебраістыкі 19 ст. — ням. даследчык Г.Ф.В.Гезеніус (1786—1842). Асаблівасць гебраістыкі 20 ст. — вызваленне яе ад уплыву тэалогіі і вяртанне да сваіх гуманістычных вытокаў. Асаблівую актуальнасць даследаванне розных этапаў развіцця іўрыту набыло ў сувязі з практычнымі задачамі адраджэння іўрыту як размоўнай і пісьмовай мовы ў навейшы час. Работа над поўным слоўнікам мовы іўрыт вялася з 1908 па 1959. Пачынаў яе Э.Бен-Іехуда, прадоўжылі А.Эвен-Шашан («Новы слоўнік», 1947—58), Я.Кнаані («Скарбонка мовы іўрыт», т. 1—15, 1960—80) і інш. У Расіі да 1917 гебраістыка развівалася пераважна на семіталагічным аддзяленні ф-та ўсх. моў Пецярбургскага ун-та, часткова ў духоўных акадэміях і семінарыях. У Маскве цэнтрам семіталогіі быў Лазараўскі ун-т усх. моў (з 1921 Маскоўскі ун-т усходазнаўства). Вял. ўклад у гебраістыку зрабіў вядомы ўсходазнавец, семітолаг, даследчык яўр. гісторыі і л-ры ўраджэнец г. Навагрудка А.Я.Гаркаві. У 1882 створана Рас. Палесцінскае т-ва, у публікацыях якога («палесцінскі зборнік») змешчаны каштоўныя работы па гебраістыцы. Пасля 1917 на кафедры семіталогіі Ленінградскага ун-та і ў Ін-це ўсходазнаўства акад. П.К.Какоўцаў заснаваў школу гебраістаў. У ліку яе буйнейшых прадстаўнікоў былі ўсходазнаўцы І.Д.Амусін (1910—84; ураджэнец Віцебска), І.Н.Віннікаў (1897—1973; ураджэнец г. Хоцімск), Г.М.Глускіна (н. 1922, ураджэнка г.п. Парычы, з 1990 жыве ў Ізраілі). У Беларусі значны ўклад у развіццё гебраістыкі зрабіў Г.М.Ліўшыц.
Літ.: Амусин И.Д. Рукописи Мертвого моря. М., 1961; Яго ж. Находки у Мертвого моря М., 1965; Глускина Г. Иегуда Альха Альхаризи и его сборник макам «Тахкемони» // Ариэль: Журн. современного израильского искусства и лит. 1992. № 10; Лившиц Г.М. Происхождение христианства в свете рукописей Мертвого моря. Мн., 1967. Э.Р.Іофе. с. 129
ГЕБРЫ́ДСКІЯ АСТРАВЫ́ , Гебрыды (Hebrides), архіпелаг у Атлантычным ак., у складзе Брытанскіх а-воў; тэр. Вялікабрытаніі. Уключае каля 500 астравоў. Пл. 7,5 тыс. км2. Выш. да 1009 м (г. Кулін-Хілс на в-ве Скай). Падзяляюцца Гебрыдскія астравы на Унутраныя і Знешнія пралівамі Норт-Мінч, Літл-Мінч і Гебрыдскім м. Да Унутраных Гебрыдскіх астравоў адносяцца а-вы: Скай, Мал, Айлей, Джура, Рам і інш. Пераважае моцна расчлянёны нізкагорны рэльеф (200— 600 м). На Знешніх Гебрыдскіх астравах — Льюіс, Норт-Уіст, Саўт-Уіст, Бара і інш. — пашыраны цокальныя нізіны (100—150 м), складзеныя з гнейсаў. Лававыя палі, шматлікія сляды зледзяненняў (трогі, кары). Клімат марскі вільготны. Т-ры студз. -6 °С, ліп. 12—14 °С; ападкаў 1000—2000 мм за год. Лугі, месцамі аголеныя схілы, верасовыя зараснікі, тарфянікі. Рыбалоўства. Авечкагадоўля. Вытв-сць шарсцяных тканін. Турызм. с. 129
ГЕВА́НДХАЎЗ (ням. Gewandhaus літар. дом адзення), назва канцэртнага т-ва, залы і сімф. аркестра ў Лейпцыгу. Гісторыя канцэртаў Гевандхаўза пачалася ў 1743 з зараджэннем традыцыі т.зв. «Вялікіх канцэртаў», якія праводзіў аматарскі аркестр. З 1781 ён выступаў у Гевандхаўзе — б. будынку для продажу сукнаў. Першым канцэртам кіраваў І.А.Гілер. У 1884 на месцы старога пастаўлены новы будынак канцэртнай залы (т.зв. Новы Гевандхаўз; разбураны ў 2-ю сусв. вайну 1939—45). Сучасны будынак Гевандхаўза мае 2 залы — для аркестравай і камернай музыкі. У зале Гевандхаўза ў 1789 даў канцэрт В.А.Моцарт. Аркестр Гевандхаўза суправаджаў спектаклі лейпцыгскай і інш. оперных труп. Дасягнуў росквіту пры Ф.Мендэльсоне (1835—47). З ім выступалі І.Брамс, Р.Вагнер, Э.Грыг, Р.Штраус, П.Чайкоўскі, Клара Шуман. Сусв. прызнанне атрымаў пад кіраўніцтвам А.Нікіша (1895—1922), які павялічыў склад аркестра (больш за 100 чал.) і ўзбагаціў яго рэпертуар. Аркестрам кіравалі таксама В.Фуртвенглер (1922—28), Б.Вальтэр (1929—33), Г.Абендрот (1934—45), Ф.Канвічны (1949—62), К.Мазур (з 1970) і інш. У канцэртах Гевандхаўза ўдзельнічаюць хары Гевандхаўза і Томаскірхе. с. 129
ГЕВА́РА ДЭ ЛА СЕ́РНА (Geuvara de la Serna ) Эрнеста [вядомы і як Чэ (Ché); 14.6.1928, г. Расарыо, Аргенціна — 8.10.1967], лацінаамерыканскі рэвалюцыянер, дзярж. і паліт. дзеяч Кубы. Урач. У 1954 удзельнічаў у рэв. барацьбе ў Гватэмале. У 1955 у Мексіцы ўвайшоў у групу Ф.Кастра Руса, у складзе якой высадзіўся на Кубу (снеж. 1956). Адзін з кіраўнікоў Кубінскай рэвалюцыі 1959. Прэзідэнт Нац. банка Кубы (1959—61), міністр нац. прам-сці (1961—65). Адзін з кіраўнікоў «Руху 26 ліпеня», пасля чл. Нац. кіраўніцтва Аб’яднаных рэв. арг-цый Кубы. Прыхільнік тэорыі экспарту рэвалюцыі. У 1965 пакінуў Кубу і кіраваў у 1966—67 партыз. атрадам у Балівіі, трапіў у палон, забіты. Аўтар прац пра Кубінскую рэвалюцыю 1959. с. 129
ГЕВЕ́ЛІЙ (лац. Hevelius) Ян (28.1.1611, г. Гданьск, Польшча — 28.1.1687), польскі астраном, заснавальнік селенаграфіі. Стварыў першыя падрабязныя карты Месяца (у творы «Селенаграфія, або Апісанне Месяца», 1647), адкрыў аптычную лібрацыю Месяца, фазы Меркурыя. Склаў першы сістэматычны агляд усіх назіраных камет, каталог становішчаў 1564 зорак. Адкрыў 4 каметы, вылучыў 11 новых сузор’яў. Вырабляў секстанты, квадранты без оптыкі (для дакладных вымярэнняў), рэфрактары даўжынёй да 70 м («паветраныя трубы»). Пабудаваў абсерваторыю ў Гданьску, якую апісаў у творы «Нябесная машына» (1673).
Літ.: Еремеева А.И. Выдающиеся астраномы мира. М., 1966. с. 130
ГЕВЕ́Я (Hevea), род раслін сям. малачайных. Больш за 10 відаў. Пашыраны ў лясах трапічнай Амерыкі. Гевею бразільскую (Н. brasiliensis), якая расце ў басейне р. Амазонка (а таксама 2 інш. віды), культывуюць у вільготных тропіках як асн. крыніцу каўчуку натуральнага.
Дрэва выш. 30—40 м. Лісце трайчастаскладанае. Кветкі дробныя, аднаполыя, сабраныя ў мяцёлчатыя суквецці. Плод каробачкападобны. Насенне авальнае, буйное (да 3 см), з шчыльнай карычневай абалонкай. Млечны сок мае ў сабе каўчук, для атрымання якога дрэва падсочваюць з 10—12-гадовага ўзросту. З аднаго дрэва атрымліваюць да 7,5 кт каўчуку за год. с. 130
ГЕГА́МСКІ ХРЫБЕ́Т , горны хрыбет у сістэме Армянскага нагор’я, на З ад воз. Севан, у Арменіі. Выш. да 3597 м (г. Аждаак). Складзены з туфаў, лаў, ёсць патухлыя вулканы. На схілах высакагорныя лугі. Летнія пашы. с. 130
ГЕГА́РТ Раман Міхайлавіч (27.9.1908, г. Крамянчуг, Украіна — 6.9.1982), архітэктар. Засл. архітэктар Расіі (1948). Скончыў Маскоўскі арх. ін-т (1934). З 1949 кіраўнік майстэрні ін-та «Белдзяржпраект». З 1954 у праектных арг-цыях Масквы. Асн. работы ў Мінску: універмаг (ГУМ; у аўт. калектыве), будынкі тэлевізійнага цэнтра па вул. Камуністычнай (1956, у сааўт.) і Бел. кансерваторыі (1958), жылыя дамы па вуліцах Кірава, Камуністычнай, Захарава, Казлова, Чырвонай (1950—54); рэстаран «Заслаўе» пад Мінскам (1975, у сааўт.). Жылыя і грамадскія будынкі ў Маскве, Сочы, Калінінградзе, Падольску, Серпухаве, а таксама за мяжой (Афганістан, М’янма). с. 130
ГЕГЕ́ЛА Аляксандр Іванавіч (22.7.1891, г. Днепрапятроўск, Украіна — 11.8.1965), расійскі архітэктар. Віцэ-прэзідэнт Акадэміі архітэктуры СССР (1950—53). Скончыў Ін-т цывільных інжынераў (1920) і АМ (1923) у Петраградзе. Яго творчасць склалася пад уплывам І.А.Фаміна. У 1920—30-я г. ўдзельнічаў у распрацоўцы новых тыпаў грамадскіх будынкаў — дамоў культуры, кінатэатраў і інш.: Палац культуры імя Горкага (1925—27) і кінатэатр «Гігант» (1934—36, з Д.Крычэўскім), Выбаргскі дом культуры (1925—27, з Р.Сіманавым), бальніца імя С.П.Боткіна (1927— 38) у Ленінградзе.
Тв.: Из творческого опыта. Л., 1962. с. 130
ГЕ́ГЕЛЬ (Hegel) Георг Вільгельм Фрыдрых (27.8.1770, г. Штутгарт, Германія — 14.11.1831), нямецкі філосаф. Вучыўся ў Цюбінгенскім тэалагічным ін-це (1788—93). Быў хатнім настаўнікам у Берне і Франкфурце-на-Майне. З 1801 выкладаў у Іенскім ун-це. У 1808—16 дырэктар Нюрнбергскай гімназіі. З 1816 праф. філасофіі Гайдэльбергскага, з 1818 Берлінскага (у 1829—30 рэктар) ун-таў. Зыходным палажэннем філас. сістэмы Гегеля, выкладзенай ім у «Фенаменалогіі духу» (1807), з’яўляецца тоеснасць быцця і мыслення, г. зн. разуменне рэальнага свету як паступовага выяўлення і развіцця «абсалютнай ідэі», «сусветнага розуму» або «сусветнага духу». Унутр. крыніцай такога развіцця з’яўляецца супярэчнасць, якая ўяўляецца як пераход ад абстрактнага да канкрэтнага і будуецца ў выглядзе трыяды: тэзіс, антытэзіс, сінтэз процілегласцей у новым адзінстве. Паводле тэорыі Гегеля («Энцыклапедыя філасофскіх навук», 1817), абс. ідэя ў сваім развіцці праходзіць тры этапы: развіццё ва ўласным улонні, у стыхіі «чыстага мыслення» — логіка; у форме «іншабыцця», г. зн. у форме прыроды — філасофія прыроды; у мысленні і гісторыі (у «духу») — філасофія духу. Развіццё «абсалютнай ідэі», «сусветнага духу» стала цэнтр. паняццем гегелеўскай тэорыі дыялектыкі, якая найб. поўна адлюстравана ў «Навуцы логікі» (ч. 1—2, 1812—16). У «Філасофіі права» (1821) Гегель раскрыў этапы развіцця аб’ектыўнага духу: абстрактнае права — мараль — маральнасць; апошняя, у сваю чаргу, ахоплівае сям’ю, грамадз. супольнасць і дзяржаву, якой належыць роля гаранта рэальна спраўджанай свабоды. Сусв. гісторыю Гегеля вызначаў як «развіццё духу ў часе», «прагрэс духу ва ўсведамленні свабоды», які мы павінны пазнаць у яго неабходнасці; пры яе аналізе ён вылучаў 4 асн. перыяды: Усх. Свет (Кітай, Індыя, Персія, Егіпет) — Грэчаскі свет — Рымскі свет — Германскі свет. У сваім вучэнні аб эстэтыцы Гегель даў змястоўную трактоўку прыгожага як «пачуццёвага з’яўлення ідэі», якая бярэцца не ў яе «чыстай, лагічнай форме, а ў яе канкрэтным адзінстве з некаторым знешнім быццём». У лекцыях па гісторыі філасофіі Гегель упершыню паказаў гісторыка-філас. працэс як паступовы рух да абсалютнай ісціны, а кожную асобную філас. сістэму — як пэўную ступень у гэтым працэсе. На аснове вучэння Гегеля ўзніклі розныя філас. сістэмы і плыні (гл. Гегельянства, Младагегельянства, Неагегельянства).
У Беларусі творы Гегеля былі вядомы з 1830-х г., яго ідэі выкарыстоўвалі ў сваіх працах прадстаўнікі рэв.-дэмакр. кірунку грамадскай думкі (М.Рукевіч, Ф.Савіч, М.Валовіч, М.Лавіцкі, Ш.Канарскі, М.Бакшанскі і інш.). Гегелеўская канцэпцыя развіцця і прынцыпу гістарызму знаходзіла адлюстраванне ў час. «Gwiazda» («Звязда»), «Pamiętnik naukowo-literacki» («Навукова-літаратурны дзённік»), час. «Athenaeum» («Атэнэум»), якія ў той час былі органамі прагрэс. грамадскай думкі на тэр. Беларусі, Украіны і Літвы. Адно з цэнтр. месцаў у філас. палеміцы 1830—50-х г. у Беларусі занялі ідэі Гегеля аб сутнасці філас. ведаў, гісторыка-філас. працэсу, суадносін эмпірычнага і рацыянальнага, узаемасувязі філасофіі і інш. навук. Г.Жавускі, М.Грабоўскі, І.Галавінскі лічылі філас. сістэму Гегеля «філасофіяй адмаўлення, няздольнай ствараць і натхняць», трактавалі яе як «разбуральны пачатак», крытыкавалі тэзіс Гегеля аб тоеснасці быцця і мыслення і яго гнасеалагічны рацыяналізм. Палемізуючы з Гегелем, К.Буйніцкі і Галавінскі сцвярджалі, што філас. ісціны не маюць «універсальнага» характару, што яны нацыянальныя, а таму прымальныя толькі для аднаго народа. В.Давід і А.Марцінкоўскі разглядалі гісторыка-філас. працэс як пэўную цэласнасць, неад’емнай часткай якой з’яўляецца філасофія асобнага народа.
Тв.: Рус. пер. — Соч. Т. 1—14. М.; Л., 1929—58; Философия права. М., 1990.
Літ.: Дворцов А.Т. Гегель. М., 1972; Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Гулыга А.В. Немецкая классическая философия. М., 1986; Лазарев В.В., Рау И.А. Гегель и философские дискуссии его времени. М., 1991. С.Ф.Дубянецкі. с. 130
ГЕГЕЛЬЯ́НСТВА , філасофская плынь, якая зыходзіць з вучэння Г.Гегеля і развівае яго ідэі. Узнікла ў Германіі ў 1830—40-х г. У спрэчках па рэліг. пытаннях унутры гегелеўскай школы вылучылася некалькі кірункаў. Т. зв. правагегельянства трактавала Гегеля ў духу пратэстанцкай артадоксіі, разглядала яго філас. сістэму як рацыянальную форму багаслоўя (К.Гёшэль, Г.Гінрыхс, Г.Габлер); радыкальнае левае гегельянства (младагегельянства) адмаўляла яго рэліг. матывы, падкрэслівала вырашальную ролю асобаснага, суб’ектыўнага фактару ў гісторыі ў процівагу гегелеўскаму «сусветнаму духу» (А.Руге, Б.Баўэр і інш.). Прамежкавае становішча займала «артадаксальнае» гегельянства, імкнучыся захаваць вучэнне Гегеля ў яго «чысціні» (К.Міхелет, К.Розенкранц і інш.). Адраджэнне цікавасці да Гегеля ў філасофіі 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. выклікала з’яўленне ў розных краінах плыней, у т.л. неагегельянства. с. 130
ГЕГЕМО́НІЯ (ад грэч. hēgemonia панаванне), дамінуючае становішча паліт. сілы, класа, дзяржавы ў адносінах да інш. паліт. сіл, класаў, дзяржаў. Прыклады гегемоніі: панаванне Стараж. Афін над інш. грэч. гарадамі-дзяржавамі, Прусіі ў Германіі, СССР у садружнасці сацыялістычных дзяржаў і сярод краін сацыяліст. арыентацыі, ЗША у адносінах да астатняга свету. Асн. прынцыпам марксізму-ленінізму быў пастулат аб пераходзе ў капіталіст. грамадстве ад гегемоніі буржуазіі да гегемоніі пралетарыяту. с. 130
ГЕГЕШЫ́ДЗЕ Гурам (н. 21.7.1934, Тбілісі), грузінскі пісьменнік. Скончыў Тбіліскі ун-т (1957). Дэбют — зб. «Апавяданні» (1965). Аўтар раманаў «Грэшнік» (1968), «Госць» (1976), «Крывавыя дажджы» (1991), «Варушыць попел» (1995) і інш., у цэнтры якіх агульнанац. і агульначалавечыя праблемы, гіст. мінулае і сучаснае Грузіі. Д.Мчэдлуры. с. 131
ГЕД (Guesde) Жуль [сапр. Базіль (Basile) Мацьё; 11.11.1845, Парыж — 28.7.1922], дзеяч франц. і міжнар. сацыяліст. руху, адзін з лідэраў 2-га Інтэрнацыянала. Паліт. кар’еру пачынаў як радыкальны журналіст-рэспубліканец. За падтрымку ў прэсе Парыжскай камуны асуджаны на 5 гадоў, але паспеў эмігрыраваць. Кантакты з К.Марксам, Ф.Энгельсам, П.Лафаргам спрыялі пераходу Геда на пазіцыі навук. сацыялізму. Для прапаганды марксізму ў рабочым руху засн. у 1877 газ. «L’Égalité» («Роўнасць»). Адзін з заснавальнікаў (1879) і кіраўнік (у 1880—1901) Рабочай партыі Францыі. Гед і яго прыхільнікі (гедысты) змагаліся з рознымі плынямі ў рабочым руху (пруданізмам, анархізмам, пасібілізмам), пазней занялі цэнтрысцкія пазіцыі. Гед — адзін з заснавальнікаў (1901) і кіраўнікоў Сацыяліст. партыі Францыі, а пасля яе аб’яднання (1905) з Франц. сацыяліст. партыяй (засн. ў 1902) у адзіную сацыяліст. партыю — адзін з яе лідэраў. У 1893—98 і 1906—22 дэпутат парламента, лідэр сацыяліст. фракцыі. У 1914—15 дзярж. міністр. с. 131
ГЕ́ДА (Heda) Вілем, гл. Хеда Вілем. с. 131
ГЕ́ДА (Gedda; сапр. Усцінаў) Мікалай (н. 11.7.1925, Стакгольм), шведскі спявак (тэнар); адзін з найб. вядомых спевакоў 20 ст. Вучыўся ў кансерваторыі ў Стакгольме. З 1952 выступае ў буйнейшых т-рах свету («Ла Скала», «Гранд-Апера», «Ковент-Гардэн», «Метраполітэн-опера» і інш.). Валодае голасам мяккага цёплага тэмбру. Тонкі стыліст. спявак высокай культуры; выконвае амаль усе партыі лірычнага тэнара ў операх В.А.Моцарта, італьян. і франц. кампазітараў, у т.л. партыі Герцага, Альфрэда («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Рауля («Гугеноты» Дж.Меербера), Вертэра («Вертэр» Ж.Маснэ), Ленскага («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага). Тонкі інтэрпрэтатар камерных вак. твораў Л.Бетховена, Ф.Шуберта, Э.Грыга, Чайкоўскага і інш.; адзін з лепшых замежных выканаўцаў рус. нар. песень і старадаўніх рамансаў.
Тв.: Рус. пер. — Дар не дается бесплатно. М., 1983. с. 131
ГЕДАНІ́ЗМ (ад грэч. hēdonē асалода), этычнае вучэнне, якое сцвярджае асалоду найвышэйшым шчасцем і крытэрыем паводзін чалавека. Тэарэт. геаданізм з’яўляецца разнавіднасцю натуралізму ў этыцы. У стараж. Грэцыі прадстаўніком геаданізму ў этыцы быў Арыстып і яго паслядоўнікі. Найб. развіцця дасягнуў у Эпікура і наблізіўся ў яго да эўдэманізму. Геданічныя матывы сталі пашыранымі ў эпоху Адраджэння, у этычных тэорыях асветнікаў. Т.Гобс, Дж.Лок, П.Гасендзі, франц. матэрыялісты 18 ст. проціпастаўлялі геданізм рэліг.-аскетычнай маралі. Пазней прынцып геданізму знайшоў адлюстраванне ў этычнай тэорыі утылітарызму. Ідэі геданізму падзялялі філосафы амер. Дж.Сантаяна, Дз.Дрэйк, аўстр. М.Шлік і інш. У рэальным жыцці геданізм можа існаваць у форме эстэцтвуючага арыстакратызму і пагоні за пачуццёвай асалодай (гл. таксама Эпікурэізм). с. 131
ГЕДЗІМІ́Н , Гедымін (каля 1275— 1341), вялікі князь ВКЛ [1316—41]. Паводле некат. крыніц, брат вял. князя Віценя, аднак больш верагодна, што Гедзімін быў яго сынам (Іпацьеўскі летапіс называе Гедзіміна Вітуневічам). У час княжання Гедзіміна фактычна завяршыўся працэс аб’яднання асн. масіву бел. зямель ад Зах. Буга да Дняпра і Зах. Дзвіны, што вызначала іх дамінуючую ролю ў ВКЛ. Асабліва важнае значэнне ў дзяржаве набыла Полацкая зямля, чым найперш і тлумачыцца перанос сталіцы ВКЛ з Новагародка ў Вільню, якая была, паводле археал. і пісьмовых крыніц, заснавана крывічамі. У пач. 1320-х г. Гедзімін аднавіў наступальную палітыку палачан у адносінах да Пскова і Ноўгарада, што прывяло да першых у гісторыі супярэчнасцей паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. Двойчы пасылаў на дапамогу Пскову ў яго барацьбе з крыжакамі войска на чале з Давыдам Гарадзенскім, які перамог ворагаў у 1322 і 1323. У барацьбе з Лівонскім ордэнам абапіраўся на саюз з Рыгай, з якой меў цесныя гандл. сувязі Полацк. Гедзімін вёў барацьбу з сепаратысцкімі дзеяннямі ў балцка-літоўскіх землях ВКЛ, у 1315, калі яшчэ не быў вял. князем, знішчыў кн. Пялюзу, які на працягу многіх гадоў, абапіраючыся на падтрымку жамойцкіх старшын, змагаўся супраць велікакняжацкай улады. Паколькі крыжацкія ордэны сваю агрэсію супраць ВКЛ апраўдвалі справай пашырэння хрысцінства сярод язычнікаў, Гедзімін у 1323—24 рабіў захады, каб ахрысціць у каталіцтва язычніцкае насельніцтва княства, але, убачыўшы адмоўныя адносіны да гэтага праваслаўных, якія складалі большасць насельніцтва краіны, і язычніцкай Жамойціі, адмовіўся ад свайго намеру. Для больш паспяховай барацьбы супраць агрэсіі крыжакоў Гедзімін у 1325 заключыў дагавор з польск. каралём Уладзіславам І Лакеткам, за яго сына Казіміра аддаў замуж сваю дачку Альдону. У 1322 падобнае ж пагадненне было заключана з мазавецкім князем. У 1326 ВКЛ заключыла мір з Ноўгарадам і лівонскімі немцамі і разам з Польшчай перайшло да актыўнага наступлення супраць Тэўтонскага ордэна. Войскі княства ў 1326 на чале з Давыдам Гарадзенскім і ў 1327 на чале з сынам Г.Альгердам нанеслі сакрушальныя паражэнні Брандэнбургу, які быў саюзнікам ордэна. Гедзімін клапаціўся пра ваен. ўмацаванне сваёй дзяржавы, яго ініцыятыве прыпісваюць буд-ва замкаў у Вільні, Троках, Медніках, Крэве, Лідзе і інш., ён запрашаў рамеснікаў, гандляроў, адукаваных людзей з еўрап. краін на сталае жыхарства ў ВКЛ, што ў значнай ступені садзейнічала культ. росту дзяржавы. Гедзімін загінуў у баі з крыжакамі пры аблозе ням. крэпасці Баербург (паводле інш. звестак, атручаны пры спробе ў другі раз ахрысціць у каталіцтва язычнікаў). М.І.Ермаловіч. с. 131
ГЕДЗІМІ́НАВІЧЫ , дынастыя вял. князёў і паліт. дзеячаў ВКЛ, вяльмож Рас. дзяржавы. Верагодны пачынальнік роду Скалмант (Скаламенд, сярэдзіна 13 ст.). Назву атрымалі ад імя яго ўнука Гедзіміна. Гербам Гедзімінавічаў і іх дзяржавы ВКЛ, пачынаючы з Віценя, стала «Пагоня», якая пераходзіла па спадчыне разам з годнасцю вял. князя. Іншыя Гедзімінавічы, удзельныя князі, мелі асобныя гербы. У 14 ст. большасць Гедзімінавічаў, якія дагэтуль былі язычнікамі, перайшлі ў праваслаўе, некаторыя — у каталіцтва, засвоілі бел. культуру. Унук Гедзіміна Ягайла, заключыўшы Крэўскую унію 1385, стаў каралём польскім і заснавальнікам каралеўскай дынастыі Ягелонаў, якая правіла ў Польшчы і ВКЛ (да 1572), у Чэхіі і Венгрыі. З Гедзімінавічаў вылучыліся таксама Альгердавічы, галіна велікакняжацкай дынастыі ВКЛ, і буйныя княжацкія роды Беларусі, Украіны і Расіі: Алелькавічы, Бельскія, Вішнявецкія, Галіцыны, Куракіны, Мсціслаўскія, Сангушкі, Трубчэўскія і Трубяцкія, Хаванскія, Чартарыйскія і інш. с. 131
ГЕДРО́ЙЦ Антон Эдмундавіч (21.2.1848, в. Карвіс Віленскага р-на, Літва — 26.10.1909), бел. геолаг. Скончыў Фрайбергскую горную акадэмію (Германія). Апісаў адклады мелавога, трацічнага і чацвярцічнага перыядаў у бас. Нёмана. Па даручэнні Мінералагічнага т-ва (1878) даследаваў Віленскую, Гродзенскую, Мінскую, Валынскую губ., Палессе, паўн. рэгіёны Польшчы. Склаў геал. карту гэтых тэрыторый. У 1881—84 даследаваў бас. р. Прыпяць, выказаў думку пра ледавіковае паходжанне покрыўных адкладаў Палесся.
Тв.: Предварительный отчет о геологических исследованиях в Полесье. СПб., 1886; Геологические исследования в губерниях Виленской, Гродненской, Минской, Волынской и сев. части царства Польского // Материалы для геологии России. СПб., 1895, т. 17. с. 132
ГЕДРО́ЙЦ Рамуальд Тадэвуш (7.2.1750, в. Бобчын Браслаўскага пав. — 15.10.1824), удзельнік паўстання 1794. З роду Гедройцаў. На баку Барскай канфедэрацыі змагаўся пад Гроднам, Моўчаддзю (1769), Бездзежам (1771), Сталовічамі (1773). Удзельнік падрыхтоўкі паўстання 1794, чл. Найвышэйшай Літоўскай рады, адзін з бліжэйшых паплечнікаў яе кіраўніка Я.Ясінскага. Пасля паражэння паўстання на тэр. ВКЛ з 5-тысячным атрадам прыбыў у Варшаву і ўдзельнічаў у яе абароне. Пасля ў эміграцыі. У 1796 рыхтаваў паўстанне ў Жамойціі. У час Варшаўскага герцагства чл. Ваеннага к-та (1812), пазней яго старшыня. У 1813 трапіў у палон і высланы ў Архангельск. Праз 2 гады вярнуўся ў Варшаву, ген. дывізіі ў арміі Каралеўства Польскага, чл. Ваеннага к-та. Н.К.Мазоўка. с. 132
ГЕДРО́ЙЦЫ , княжацкі род гербаў «Кітаўрас» і «Ружа» ў ВКЛ. Паводле генеалагічнай легенды, род Гедройцаў паходзіў ад князя Гедруса, прадстаўніка дынастыі Кітаўрасаў, што панавала ў Літве перад Гедзімінавічамі. У гіст. крыніцах Гедройцы ўпершыню ўпамінаюцца ў 1399, калі яны вялі судовую спрэчку з віленскім біскупам. У 1431—33 шэраг дзярж. актаў быў замацаваны подпісамі Гедройцаў поруч з подпісамі інш. прадстаўнікоў літ. знаці і князёў Войнуса, Гагуліса і Ягайлы. Родавай вотчынай Гедройцаў быў маёнтак Гедройцы ў Віленскім пав. У 15 ст. род Гедройцаў разгалінаваўся, а ў 16 ст. налічваў некалькі дзесяткаў прадстаўнікоў, якія выходзілі на вайну асобнай харугвай. Многія Гедройцы ўпамінаюцца ў крыніцах без княжацкага тытула, што сведчыць пра здрабненне роду. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду:
Матэвуш (Мацвей; каля 1500—63), сын Балтарамея (?—1524), у сярэдзіне 16 ст. дзяржаўца кернаўскі і мейшагольскі, намеснік віленскі. З 1562 у складзе Рады ВКЛ у якасці гаспадарскага маршалка. У 1528 разам з братам Крыштофам ставіў у войска 8 коннікаў. Мельхіёр (1536?—1609), сын Матэвуша, кусташ віленскага капітула, біскуп жамойцкі з 1574. Марцін (каля 1550—1621), сын Матэвуша, староста абельскі з 1586, вількамірскі з 1589, бельскі з 1616, ваявода мсціслаўскі з 1617. Юрый (?—1619), сын Пятра, падсудак вількамірскі з 1589 і суддзя земскі вількамірскі з 1607. Марцыян (?—1649), сын Уладзіслава, падстолі полацкі з 1613, падсудак віленскі з 1624 і суддзя земскі віленскі з 1647. Арнольф (? — пасля 1656), сын Януша, мечнік пінскі з 1641, чашнік пінскі ў 1650 і войскі пінскі ў 1656. Рамуальд Тадэвуш, гл. Р.Т.Гедройц. В.Л.Насевіч. с. 132
ГЕДРО́ЙЦЬ (Giedroyć) Міхал Ян Генрык (25.1.1929, маёнтак Лобзаў Слонімскага пав., цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл.), англійскі гісторык. Скончыў Лонданскі ун-т (1951). У 1940 разам з сям’ёй дэпартаваны ў Сібір. У 1942 з Польскай арміяй ген. У.Андэрса эвакуіраваўся ў Іран. З 1947 у Англіі. Працаваў у авіяц. прам-сці, у Саўтгемптанскім ун-це, чытаў лекцыі па аэрадынаміцы. Адначасова даследаваў гісторыю ВКЛ. Аўтар прац пра ўвядзенне хрысціянства на Беларусі і ў Літве, пра паліт. становішча ў ВКЛ у 13—14 ст., Крэўскую унію 1385, каментарыяў да англ. перакладу «Хронікі Быхаўца». А.В.Мальдзіс. с. 132
ГЕ́ДЫКЕ Аляксандр Фёдаравіч (4.3.1877, Масква — 9.7.1957), расійскі арганіст, кампазітар, піяніст, педагог. Нар. арт. Расіі (1946). Д-р мастацтвазнаўства (1940). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1898), выкладаў у ёй (праф. з 1909). З 1923 выступаў як арганіст. Аўтар опер на ўласныя лібрэта: «Вірынея» (1916), «Каля перавозу», «Жакерыя» (абедзве 1933), «Макбет» (1947), 3 кантат, 3 сімфоній, канцэртаў для інструмента з аркестрам, у т.л. для аргана (1927), камерна-інстр. ансамбляў, арганных транскрыпцый, рамансаў і песень. Зрабіў каштоўны ўклад у пед. л-ру для фп. Сярод яго вучняў М.Старакадамскі, М.Выгодскі, В.Мяржанаў, С.Дзіжур, Г.Гродберг, Л.Ройзман. Прэмія па кампазіцыі на Міжнар. конкурсе імя А.Рубінштэйна ў Вене (1900). Дзярж. прэмія СССР 1948. с. 132
ГЕДЫ́Н (Hedin) Свен Андэрс (19.2.1865, Стакгольм — 26.11.1952), шведскі падарожнік. У 1893—1902 даследаваў Тыбет і ПнЗ Цэнтр. Азіі. У 1905—08 з Трапезунда (цяпер г. Трабзон, Турцыя) праз Паўн.-Усх. Іран, Кашмір дасягнуў вытокаў рэк Брахмапутра і Сатледж. Адкрыў Гандысышань. У 1923 здзейсніў кругасветнае падарожжа праз Паўн. Амерыку, Японію, Манголію і Сібір. У 1927—35 вывучаў Кітай, Манголію, Зах. Тыбет і Усх. Туркестан. с. 132
ГЕДЭМА́Н Ота Магнусавіч (29.4.1887, в. Мнішчызна Рэчыцкага пав. Мінскай губ. — 16.5.1937), бел. гісторык, краязнавец, прыродазнавец, педагог. Скончыў Гомельскую гімназію; з Кіеўскага ун-та выключаны за ўдзел у рэв. руху. З 1922 працаваў настаўнікам у Браславе, з 1928 у Вільні. Збіраў матэрыялы па гісторыі Браслаўшчыны, вывучаў магдэбургскае права, развіццё гандлю і рамёстваў, сац. структуру і маёмасныя адносіны насельніцтва ў гарадах Сярэдняга Падзвіння, лясныя промыслы і водныя шляхі на Беларусі 17—18 ст., гісторыю Белавежскай пушчы. Даследаваў гісторыю гарадоў і мястэчак Беларусі.
Тв.: Historja powiayu Brasławskiego. Wilno, 1930; Dawne puszcze i wody. Wilno, 1934. Г.А.Каханоўскі. с. 132
ГЕ́ЕР (Geyer) Фларыян (каля 1490, г. Гібельштат, Германія — 10.6.1525), адзін з кіраўнікоў паўстанцаў у Сялянскую вайну 1524—26 у Германіі. Імперскі рыцар. У 1519—23 на вайск. і дыпламат. службе ў магістра Тэўтонскага ордэна Альбрэхта Брандэнбургскага. Вясной 1525 узначаліў адзін з рэв. сял. атрадаў у Франконіі (т. зв. «Чорны атрад»), Дамогся пашырэння паўстання на 9 гарадоў. Выступаў за скасаванне прывілеяў дваранства і царквы. Забіты ў час задушэння паўстання войскамі Швабскага саюза. с. 132
ГЕЗГА́ЛЬСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА , у Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Моўчадзь (9 км ад вусця), каля в. Гезгалы, за 14 км на Пн ад г. Дзятлава. Створана ў 1959. Пл. 1,22 км2, даўж. 2,5 км, найб. шыр. 1 км, найб. глыб. 4,5 м. Аб’ём вады 1,22 млн. м3. Правы бераг выш. 2,5—3 м, парослы лесам, левы спадзісты, пад лугам. Дно выслана глеем і пяском. Ёсць 9 астравоў агульнай пл. 0,1 км2. Сярэднегадавы сцёк 278 млн. м3. Выкарыстоўваецца ў энергет. мэтах (Гезгальская ГЭС), для рыбагадоўлі і адпачынку. с. 132
ГЕЗЭ́Р , старажытны горад у Паўд. Палесціне (цяпер г. Эль-Гезэр). Узнік у 3-м тыс. да н.э. на месцы паселішча эпохі неаліту на караванным шляху ад узбярэжжа Міжземнага мора ў Сірыю і Аравію. Першапачатковае насельніцтва — хурыты і ханансі. У сярэдзіне 10 ст. да н.э. захоплены егіпцянамі, якія перадалі яго іудзейскаму цару Саламону. З 44 н.э. адзін з цэнтраў рымскай правінцыі Іудзея. У выніку раскопак выяўлены рэшткі брамы, пабудаванай Саламонам, чарапок пасудзіны 18—17 ст. да н.э. з адным з першых узораў ужывання алфавіта, гезерскі каляндар 11—10 ст. да н.э. — найб. стараж. надпіс на раннім іўрыце. А.В.Іоў. с. 132
ГЕЙ Канстанцін Веньямінавіч (жн. 1896, С.-Пецярбург — 25.2.1939), савецкі парт. дзеяч. У Кастр. Рэвалюцыю 1917 і грамадз. вайну старшыня Пскоўскага губвыканкома, сакратар Пскоўскага губкома РКП(б). З 1922 заг. арганізац. аддзела Паўн.-Зах. бюро ЦК РКП(б). З 1923 сакратар Свярдлоўскага губкома, з 1925 заг. арганізац. аддзела ЦК ВКП(б), чл. Выканкома Прафінтэрна. З 3.1.1930 да 18.1.1932 1-ы сакратар і чл. Бюро ЦК КП(б)Б. З 1932 сакратар Маскоўскага к-та ВКП(б). З 1934 упаўнаважаны Камісіі сав. кантролю пры СНК СССР па Узбекістане, з 1937 — па Горкаўскай вобл. Канд. у чл. ЦК ВКП(б) у 1924—34. Чл. ЦВК БССР у 1930—32. На пасадзе 1-га сакратара ЦК КП(б)Б прымаў актыўны ўдзел у барацьбе супраць т. зв. нацдэмаўшчыны, пры ім быў сфальсіфікаваны працэс па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956. М.Ф.Шумейка. с. 133
ГЕ́ЙГЕР , Гайгер (Geiger) Ганс Іаган; 30.9.1882, г. Нойштат-ан-дэр-Вайнштрасэ, Германія — 24.9 1945), нямецкі фізік-эксперыментатар. Чл. Берлінскай АН (1937). Вучыўся ў Эрлангенскім, Мюнхенскім і Манчэстэрскім ун-тах. З 1907 выкладаў у Манчэстэрскім, Кільскім, Цюбінгенскім, Берлінскім ун-тах. Навук. працы па атамнай і ядз. фізіцы, фізіцы касм. прамянёў. У 1908 вызначыў зарад электрона; разам з Э.Рэзерфардам вынайшаў прыладу для падліку асобных мікрачасціц (гл. Гейгераўскі лічыльнік); разам з англ. фізікам Дж.Неталам прапанаваў эмпірычную формулу сувязі пастаяннай распаду з энергіяй альфа-часціц (1911—12; закон Гейгера—Нетала); разам з В.Ботэ даказаў справядлівасць законаў захавання энергіі і імпульсу пры сутыкненнях элементарных часціц; разам з англ. фізікам Э.Марсдэнам эксперыментальна пацвердзіў формулу Рэзерфарда па рассейванні альфа-часціц. с. 133
ГЕ́ЙГЕРАЎСКІ ЛІЧЫ́ЛЬНІК , Гейгера —Мюлера лічыльнік, газаразрадны дэтэктар радыеактыўных і інш. іанізавальных выпрамяненняў. Вынайдзены ў 1908 Г.Гейгерам разам з Э.Рэзерфардам; удасканалены Гейгерам і ням. фізікам В.Мюлерам. Гама-выпрамяненне рэгіструецца па другасных іанізавальных часціцах (напр., фотаэлектронах, комптанаўскіх электронах; гл. Комптана эфект), нейтроны — па ядрах атамаў аддачы і прадуктах ядз. рэакцый у газе лічыльніка. Выкарыстоўваецца ў фізіцы, біялогіі, медыцыне, археалогіі, геалогіі, тэхніцы.
Рабочы аб’ём Гейгераўскага лічыльніка (газаразрадны прамежак з неаднародным эл. полем) запаўняюць інертным газам (у самагасільных лічыльніках з дамешкай пары спірту або галагенаў) пад ціскам 13—26 кПа. Найб. пашыраны лічыльнікі з кааксіяльнымі цыліндрычнымі электродамі: вонкавы цыліндр (катод) і тонкая нітка ўздоўж яго восі (анод). Эл. імпульсы, што выяўляюцца пры эл. разрадах у лічыльніку, узмацняюцца і рэгіструюцца спец. прыстасаваннем. А.В.Берастаў. с. 133
ГЕ́ЙДРЫХ (Heydrich) Рэйнгард, гл. Гайдрых Рэйнгард. с. 133
ГЕЙДУКЕ́ВІЧ Станіслаў Сільвестравіч (13.5.1876, Мінск — 25.5.1937), бел. архітэктар. Скончыў Пецярбургскую АМ (1910). З 1910 у Мінску. У 1921—27 заг. праектнага аддзела К-та дзярж. пабудоў пры СНК БССР, у 1929—37 выкладаў у Мінскім арх.-буд. тэхнікуме. У 1937 рэпрэсіраваны. Асн. работы ў Мінску: жылыя дамы па вул. Захар’еўскай (сучасная вул. Савецкая), даходны дом Е.Кастравецкай, будынак польск. банка (не зберагліся), Дом селяніна (1929, у сааўт; разбураны ў Вял. Айч. вайну). Удзельнічаў у распрацоўцы праекта 1-й Усебеларускай с.-г. і прамысл. выстаўкі (1930, гал. ўваход, асн. павільёны) і інш. У яго творчасці выразна прасочваецца імкненне да адраджэння бел. арх. традыцый і ансамблевай забудовы горада. В.М.Чарнатаў. с. 133
ГЕЙДЭБРЭ́ХТ Эрнст Давыдавіч (н. 11.6.1936, с. Прыкумск Стаўрапольскага краю, Расія), мастак тэатра. Скончыў Алма-ацінскае маст. вучылішча (1966). Працаваў у т-рах Алматы і Екацярынбурга. У 1984—90 гал. мастак Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. У бел. т-ры стварыў дэкарацыі да опер «Вайна і мір» С.Пракоф’ева (1985), «Воўк і сямёра казлянят» А.Уладзігерава (1984), «Кавалер руж» Р.Штрауса (1987), «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана (1989; Дзярж. прэмія Беларусі 1990), «Іаланта» П.Чайкоўскага (1993), вак.-харэаграфічнага прадстаўлення «Карміна Бурана» на муз. К.Орфа (1984), балетаў «Балеро» на муз. М.Равеля (1984), «Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага і «Лебядзінае возера» Чайкоўскага (1986), «Жызэль» А.Адана (1987), «Рамэо і Джульета» Пракоф’ева (1988). Яго працам уласцівы візуальная прыгажосць, магія тэатральнасці; шырока выкарыстоўвае стылізацыю і фантастыку, метафары і сімвалы. З 1989 у Германіі.
Літ.: Ратабыльская Т. Спыніся, імгненне: (Нататкі з выстаўкі тэатр. мастакоў) // Тэатр. Мінск. 1989. № 1; Яе ж. Сцэнограф Эрнст Гейдэбрэхт: Бел. перыяд творчасці // Мастацтва. 1993. № 7. У.В.Мальцаў. с. 133
ГЕЙДЭЛЬБЕ́РГСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т , гл. Гайдэльбергскі універсітэт. с. 133
ГЕЙДЭЛЬБЕ́РГСКІ ЧАЛАВЕ́К , самы старажытны выкапнёвы чалавек у Еўропе, які жыў 500—800 тыс. г. назад. Сківіца гейдэльбергскага чалавека з поўным наборам зубоў знойдзена ў 1908 у пясчаным кар’еры каля в. Маўэр непадалёку ад г. Гайдэльберг (Германія), адносіцца да тыпу Homo erectus. с. 133
ГЕ́ЙДЭНШТЭЙН , Гайдэнштайн (Heidenstein) Рэйнгальд [1553, в. Сулячына Слупскага ваяв., Польшча — 24.12.1620], нямецкі і польскі гісторык, дыпламат, юрыст. Вучыўся ва ун-тах Кёнігсберга, Вітэнберга, Падуі, Парыжа, Арлеана. Сакратар прускага герцага Альбрэхта ІІ Фрыдрыха, з 1582 — вял. князёў ВКЛ і каралёў польскіх Стафана Баторыя і Жыгімонта ІІІ Вазы. Выконваў дыпламат. даручэнні, падрыхтаваў рэформу феад. права Прусіі. З 1612 у адстаўцы, займаўся гісторыка-літ. творчасцю. На падставе дакументаў і сведчанняў удзельнікаў у 1584 выдаў на лац. мове «Запіскі аб Маскоўскай вайне» — храналагічнае апісанне апошняга перыяду Лівонскай вайны 1558—83. Твор — каштоўная крыніца па гісторыі вайны. «Запіскі...» увайшлі ў гал. працу Гейдэнштэйна — «Гісторыю Польшчы ад смерці Жыгімонта Аўгуста» (выдадзена ў 1672 яго сынам Янам), якая ахоплівае падзеі 1572—1603. Гейдэнштэйн выступаў за моцную каралеўскую ўладу, ухваляў дзейнасць Баторыя. Напісаў паліт. трактат «Канцлер» і біяграфію свайго заступніка кароннага канцлера Я.Замойскага.
Тв.: Рус. пер. — Записки о Московской войне (1578—1582). СПб., 1889. с. 134
ГЕ́ЙЗЕНБЕРГ (Heisenberg) Вернер Карл, гл. Гайзенберг Вернер Карл. с. 134
ГЕ́ЙЗЕР (ісл. geysir ад geysa хлынуць), крыніца, якая перыядычна выкідвае гарачую ваду і пару да выш. 20—40 м і больш. Пашыраны ў абласцях сучаснага ці нядаўняга вулканізму. Мае выгляд невял. конусаў, спадзістых паглыбленняў, катлавінак, ям з трубка- ці шчылінападобнымі каналамі. Адрозніваюць рэгулярныя гейзеры, працягласць цыкла якіх амаль пастаянная, і нерэгулярныя, са зменлівым цыклам. Існуюць у ЗША (найб. ў Йелаўстонскім нац. парку гейзер Стары Служака, выш. вывяржэння 42 м), Расіі (Даліна Гейзераў на Камчатцы, найб. Велікан, 40 м), Ісландыі, Канадзе, Новай Зеландыі, Японіі, Кітаі. Вадзяная пара і гарачая вада гейзера выкарыстоўваюцца для ацяплення будынкаў, цяпліц, на геатэрмальных электрастанцыях. с. 134
ГЕЙЗЕРЫ́Т , мінерал, белы або шараваты апал. Агрэгаты порыстыя, шчыльныя або слаістыя, сталактыты. Адкладваецца з вод гейзераў. Гейзерытам таксама наз. белую або светлаафарбаваную лёгкую туфападобную апалавую пароду, што ўтвараецца ў выніку выпадзення крэменязёму з вод гарачых крыніц і гейзераў; складаецца пераважна з апалу з прымессю гліназёму. с. 134
ГЕЙ-ЛЮСА́К (Gay-Lussac) Жазеф Луі (6.12.1778, г. Сен-Леанар-дэ-Набла, Францыя — 9.5.1850), французскі хімік і фізік. Чл. Парыжскай АН (1806). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы (1800), дзе і працаваў у 1800—02, з 1809 праф. хіміі гэтай школы і праф. фізікі ў Сарбоне, з 1832 праф. хіміі ў Бат. садзе ў Парыжы. Адкрыў газавыя законы, названыя яго імем (гл. Гей-Люсака законы), хім. элемент бор (1808, разам з Л.Ж.Тэнарам). Атрымаў сінільную к-ту і дыцыян (1815). Вынайшаў тэрмаметрограф (1816), ртутны барометр, вежу для ўлоўлівання аксідаў азоту пры прамысл. вытв-сці сернай к-ты (1827). Распрацаваў прамысл. метад атрымання шчаўевай к-ты з драўнянага пілавіння (1829), удасканаліў метады аб’ёмнага аналізу (1824—32).
Літ.: Макаров В.С., Шамшин Д.Л. Классическая химия и ее творцы. Воронеж, 1989. с. 134
ГЕЙ-ЛЮСА́КА ЗАКО́НЫ , два законы, адкрытыя Ж.Л.Гей-Люсакам (1802, 1808). Закон цеплавога расшырэння газаў: аб’ём дадзенай масы ідэальнага газу пры пастаянным ціску мяняецца паводле формулы VT = V0(1 + αvΔТ), дзе V0 і VT — аб’ём газу пачатковы і пры т-ры Т; ΔТ=Т-Т0 — рознасць гэтых т-р; αv — каэф. цеплавога расшырэння газу пры пастаянным ціску (~1/273,15 К-1 для ўсіх газаў). Для рэальных газаў выконваецца набліжана і тым лепш, чым далей ад крытычнага стану знаходзіцца газ. Разам з Бойля—Марыёта законам і Авагадра законам паслужыў асновай для вываду ўраўнення стану ідэальнага газу (гл. Клапейрона—Мендзялеева ўраўненне). Закон аб’ёмных адносін: аб’ёмы газаў, якія ўступаюць у хім. рэакцыю, адносяцца адзін да аднаго і да аб’ёмаў газападобных прадуктаў рэакцыі як простыя цэлыя лікі. Напр., пры ўзаемадзеянні вадароду і хлору з утварэннем газападобнага хлорыстага вадароду Н2 + Cl2 = 2НСl аб’ёмы газаў адносяцца як 1:1:2. с. 134
ГЕЙМ (Heim) Альберт (12.4.1849, г. Цюрых, Швейцарыя — 31.8.1937), швейцарскі геолаг. Праф. ун-та ў Цюрыху (з 1875). Прэзідэнт геал. камісіі Швейцарскага прыродазнаўчага т-ва, швейц. школы гляцыёлагаў. Асн. працы па геалогіі, тэктанічнай будове (прыхільнік шырокага распаўсюджвання покрываў) і зледзяненні Альпаў. Механізм гораўтварэння разглядаў з пазіцый пашыранай у 19 ст. кантракцыйнай гіпотэзы. с. 134
ГЕ́ЙНСБАРА (Gainsborough) Томас (хрышчаны 14.5.1727, г. Садберы, графства Суфалк, Вялікабрытанія— 2.8.1788), англійскі жывапісец-партрэтыст і рысавальшчык. Раннія пейзажы і партрэты адзначаны непасрэднасцю ўспрыняцця натуры, крыху наіўным паэт. зачараваннем («Партрэт Р.Эндруса з жонкай», каля 1749). Сталы стыль склаўся пад уплывам А. ван Дэйка і А.Вато, характарызуецца адухоўленай трапяткой узнёсласцю ў перадачы найтанчэйшых душэўных пачуццяў. Найб. пранікнёныя і вытанчаныя яго жаночыя і юнацкія вобразы («Блакітны хлопчык», каля 1770, «Партрэт місіс Грэм», 1777, «Дама ў блакітным», канец 1770-х г.), парныя і сямейныя партрэты на фоне ідылічнага ландшафту, дзе мастак тонка перадае духоўную і інтымную блізкасць людзей («Дочкі мастака», каля 1759; «Ранішняя прагулка», 1785). Вельмі лірычныя вобразы сял. дзяцей («Сялянскія дзеці», 1787). Яго жывапіснай тэхніцы ўласцівы віртуозная лёгкасць, тонкая святлоценявая гульня, перавага халодных блакітных тонаў з мяккімі перламутравымі пералівамі фарбаў. У яго малюнках дамінуюць пейзажы і сцэны сял. жыцця, напоўненыя паэзіяй.
Літ.: Некрасова Е.А. Томас Гейнсборо. М., 1990. А.В.Кашкурэвіч. с. 134
ГЕ́ЙНЭ Аркадзь Андрэевіч (10.1.1919, г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл. — 16.12.1942), бел. паэт. Вучыўся ў Камуніст. ін-це журналістыкі ў Мінску (1938—41). Загінуў на Сталінградскім фронце. Друкаваўся з 1934 (вершы, артыкулы, рэцэнзіі, апавяданні). Вершы (зб. «Шчаслівая зорка», 1939) пра каханне, сяброўства, любоў да Радзімы.
Тв.: : У кн.: Крывёю сэрца. Мн., 1967.
Літ.: Аркадзь Гейнэ // Радзіме — радок і жыццё. Мн., 1986. с. 135
ГЕ́ЙНЭ (Heine) Генрых (13.12.1797, г. Дзюсельдорф, Германія — 17.2.1856), нямецкі паэт, публіцыст, крытык. Сінтэзаваў дасягненні ням. рамантызму, вызначыў тэндэнцыі развіцця рэалізму. У 1819—25 вучыўся ў Бонскім, Гётынгенскім і Берлінскім ун-тах; слухаў лекцыі Г.Гегеля. У 1825 прыняў лютэранства, што дазволіла яму атрымаць ступень доктара права. З 1831 у эміграцыі ў Парыжы. З 1848 прыкаваны да ложка, паступова страчваючы зрок і слых. Друкаваўся з 1817. Найб. значныя творы ранняга перыяду (1816—31) — зб. лірычных вершаў «Кніга песень» (1827) і кн. нарысаў «Дарожныя малюнкі» (т. 1—4, 1826—31). «Кніга песень» (цыклы «Юнацкія пакуты», «Лірычнае інтэрмецца», «Вяртанне на радзіму», «Паўночнае мора») перадае асабістую драму паэта, малюе карціну духоўнага сталення маладога чалавека, праз лірычнае «я» дае шырокую панараму эпохі. Асэнсаванне трагічнага разрыву паміж ідэалам і рэальнасцю, рамантычна-ўзнёслы настрой і іронія вызначаюць змест і асаблівасці гэтага зб-ка. У «Дарожных малюнках» стварыў рэзка сатырычны вобраз феад.-манархічнай Германіі. З пач. 1830-х г. у яго творчасці пераважаюць паліт., грамадскія, філас.-эстэт. праблемы (кн. «Французскія справы», 1832; «Людвіг Бёрне», 1840; «Лютэцыя», 1840—47; «Рамантычная школа», 1833; «Да гісторыі рэлігіі і філасофіі ў Германіі», 1834). У творах паліт. і сатыр. тэматыкі (зб. «Сучасныя вершы», 1844; паэмы «Ата Троль. Сон у летнюю ноч», 1841—47; «Германія. Зімовая казка», 1844) Гейнэ выкрываў дух шавінізму і пангерманізму, з болем і любоўю разважаў пра мінулае і будучае радзімы. Трагічнаму лёсу яўр. народа, яго духоўнай спадчыне прысвяціў цыкл «Яўрэйскія мелодыі» (1849), уключаны ў зб. «Рамансера» (1851), у якім шырока выкарыстаў фальклор, апрацаваў гіст., міфалагічныя, біблейскія сюжэты. Яго паэзіі ўласцівыя эмацыянальнасць, узнёсласць і скептыцызм, песеннасць ладу, вольныя рытмы і яркая вобразнасць, паліт. надзённасць і глыбіня філас. абагульненняў. На бел. мову творы Гейнэ перакладалі М.Багдановіч, М.Васілеўская, А.Вяржбоўскі, Ю.Гаўрук, А.Дудар, А.Зарыцкі, С.Ліхадзіеўскі, А.Мардвілка, Я.Семяжон, І.Сіманоўскі, Ю Таўбін.
Тв.: Бел. пер. — Выбр. творы. Мн., 1959; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—6. М., 1980—83.
Літ.: Вольфсон С.Я. В матрацной могиле. Мн., 1940; Дейч А.И. Поэтический мир Генриха Гейне. М., 1963; Гиждеу С.П. Лирика Г.Гейне. М., 1983; Пронин В.А. «Стихи достойные запрета...»: Судьба поэмы Генриха Гейне «Германия. Зимняя сказка». М., 1986. Г.В.Сініла. с. 135
ГЕ́ЙНЭ-ВА́ГНЕРЭ (Heine-Vāgnere; Гейне-Вагнер) Жэрмена Леапольдаўна (н. 23.6.1923, Рыга), латышская спявачка (лірыка-драм. сапрана). Нар. арт. СССР (1969). Скончыла Латв. кансерваторыю (1950). У 1950—75 салістка Латв. т-ра оперы і балета. Дасканалае вак. майстэрства спалучаецца ў яе творчасці з яркім драм. талентам. Сярод партый: Банюта («Банюта» А.Калніньша), Спідола («Агонь і ноч» Я.Медыня), Гундэга («Прынцэса Гундэга» А.Скултэ), Леанора, Дэздэмона, Аіда, Тоска, Віялета («Трубадур», «Атэла», «Аіда», «Тоска», «Травіята» Дж.Вердзі), гал. партыі ў операх Р.Вагнера «Тангейзер», «Лаэнгрын», «Валькірыя» і інш. Выканала партыі сапрана ў 9-й сімфоніі Л.Бетховена, «Рэквіеме» Вердзі, «Асуджэнні Фауста» Г.Берліёза і інш. Дзярж. прэмія Латвіі 1957. с. 135
ГЕ́ЙРАЎСКІ (Heyrovský) Яраслаў (20.12.1890, Прага — 27.3.1967), чэшскі хімік, стваральнік паляраграфіі. Чл. Чэхаславацкай АН (1952). Скончыў Пражскі ун-т (1918), з 1922 праф. гэтага ун-та, у 1926 працаваў у Сарбоне (Парыж). У 1950—67 дырэктар Дзярж. паляраграфічнага ін-та ў Празе, які з 1964 носіць яго імя. Пры даследаванні электролізу на ртутна-кропельным электродзе ўстанавіў залежнасць паміж патэнцыяламі аднаўлення і акіслення рэчываў і іх прыродай, а таксама паміж велічынёй дыфузійнага току і канцэнтрацыяй рэчыва ў электраліце (1922), што дало пачатак паляраграфіі. Нобелеўская прэмія 1959.
Тв.: Рус. пер. — Основы полярографии. М., 1965 (разам з Я.Кута). с. 135
ГЕЙТАНАГА́МІЯ (ад грэч. geitōn сусед + ...гамія), апыленне ў межах адной расліны ў выніку пераносу пылку з кветкі на кветку. Напр., у парасонікавых раслін насякомыя поўзаюць па ўсім суквецці і пераносяць пылок, сабраны на адной кветцы, на рыльца песціка другой кветкі. Пры гейтанагаміі ў некат. раслін насенне зрэдку не ўтвараецца. с. 135
ГЕ́ЙТСХЕД (Gateshead), горад у Вялікабрытаніі, на ПнУ Англіі, у канурбацыі Тайнсайд. Каля 100 тыс. ж. (1994). Порт на р. Тайн, разам з Ньюкаслам, з якім злучаны мастамі, утварае буйны трансп. вузел. Прам-сць: машынабудаванне, гумавая, харч., швейная, паліграфічная. Прамысл. парк Тым-Валі. Музей, маст. галерэя. с. 135
ГЕЙХЕ́РА (Heuchera), род кветкавых раслін сям. каменяломнікавых. Каля 25 (50?) відаў. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы. На Беларусі інтрадукаваны 3 віды: гейхера амерыканская (Н. americana), гібрыдная (Н. hybrida) і крывава-чырвоная (Н. sanguinea). Пад назвай гейхера гібрыдная аб’ядноўваюць розныя садовыя формы і сарты гейхеры крывава-чырвонай гібрыднага паходжання. Выкарыстоўваюцца для пасадак у рабатках, міксбордэрах, камяністых садах. Цвітуць у чэрв. —жніўні.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 50 см з моцным карэнішчам. Лісце сэрцападобнае ці акруглае на доўгіх чаранках, сабранае ў прыкаранёвую разетку. Кветкі дробныя, званочкападобныя, шматлікія, рознага колеру (белаватыя, зеленаватыя, ружовыя, крывава-чырвоныя і інш., ) у мяцёлчатых суквеццях. Плод — шматнасенная каробачка. Размнажаецца насеннем, дзяленнем карэнішчаў. Ценевынослівыя, марозаўстойлівыя дэкар. расліны. Г.У.Вынаеў. с. 135
ГЕЙЦ Ніна Мікалаеўна (11.1.1912, Баку — 7.12.1983), бел. актрыса. Скончыла дзярж. драм. курсы пры Бел. тэхнікуме сцэн. мастацтва (1932) і да 1971 працавала ў Бел. т-ры імя Я.Купалы. Яе гераіні — простыя жанчыны, натуральныя, жыццёвыя, каларытныя: Бабка («Салавей» З.Бядулі), Куліна («Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча), Аўгіння («На крутым павароце» К.Губарэвіча), Бабка («Таня» А.Арбузава), Бальзамінава («Жаніцьба Бальзамінава» А. Астроўскага) і інш. с. 135
ГЕ́ЙША , у Японіі прафесійная спявачка, танцоўшчыца, абучаная весці свецкую гутарку, што забаўляе наведвальнікаў чайных домікаў ці гасцей на прыёмах, банкетах і інш. с. 136
ГЕ́ЙШТАР (Gieysztor) Аляксандр (н. 17.7.1916, Масква), польскі гісторык. Бацька Гейштара паходзіў са шляхецкага роду (в. Ізбішча Барысаўскага пав., цяпер Лагойскі р-н). Гейштар вучыўся ва ун-тах Варшавы і Парыжа. У 1946—89 праф., дэкан гіст. ф-та Варшаўскага ун-та, адначасова ў 1980—91 дырэктар Каралеўскага замка ў Варшаве. Чл. (з 1972) і старшыня (1981—84, 1990—92) Польскай АН, чл. многіх акадэмій Еўропы. Чл. кіраўніцтва (1965) і старшыня (1980—85) Міжнар. к-та гіст. навук. Выкладчык і ганаровы доктар буйнейшых ун-таў Еўропы. Даследуе еўрап., у т.л. польскае, сярэдневякоўе, гісторыю гарадоў і культуры Рэчы Паспалітай, даследуе спец. гіст. дысцыпліны.
Тв.: : Mitologia Słowian. Warszawa, 1982. с. 136
ГЕ́ЙШТАР Леанід Рыгоравіч (н. 15.10.1936, г. Гомель), бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1960). Скончыў Гомельскі ун-т (1969). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў на дыстанцыі 1000 м (1960), свету і Еўропы на дыстанцыі 10 000 м (1963), Еўропы на дыстанцыі 10 000 м (1961). Пераможца Спартакіяд народаў СССР на дыстанцыях 10 000 м (1959), 1000 і 10 000 м (1963), чэмпіён СССР на дыстанцыях 1000 м (1961—63) і 10 000 м (1959—63). Усе поспехі дасягнуты на каноэ-двойцы з С.Макаранкам. с. 136
ГЕ́ЙШТАР Якуб (Якуб Казімір Станіслаў) Станіслававіч (18.4.1827, маёнтак Мядэкшы Ковенскага пав., цяпер Кедайнскі р-н Літвы — 15.11.1897), удзельнік паўстання 1863—64 у Польшчы, Беларусі і Літве, публіцыст. Вучыўся ў Віленскім дваранскім ін-це, Пецярбургскім ун-це (1844—48). З пач. 1860-х г. адзін з кіраўнікоў памешчыцкай партыі «белых» у Літве і Беларусі. У лют. 1863 узначаліў паўстанцкі Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, выступаў супраць К.Каліноўскага і інш. рэв. дэмакратаў. 12.8.1863 арыштаваны, высланы напачатку ва Уфу, пасля новага следства — на катаргу ў Сібір. З 1873 у Варшаве. Аўтар «Успамінаў 1857 — 1865 гадоў» (1913), якія з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі паўстання 1863—64.
Літ.: К.Калиновский: Из печатного и рукописного наследия. Мн., 1988; Смирнов А.Ф. Восстание 1863 г. в Литве и Белоруссии. М., 1963; Біч М. Нацыянальнае і аграрнае пытанні ў час паўстання 1863—1864 гг. // Бел. гіст. часоп. 1993. № 3. Г.В.Кісялёў. с. 136
ГЕКА́ТА , у грэчаскай міфалогіі багіня змроку, начных прывідаў і чараўніцтва. Лічылася таксама багіняй Месяца, знаходзілася ў месцах пахавання і на скрыжаваннях, блізкая да Селены і Артэміды. Уяўлялі яе з факелам у руках, часта са змеямі ў валасах, зрэдку трохаблічнай. Яна атрымала ад Зеўса ўладу над лёсам зямлі і мора, была адорана Уранам вял. сілай. Рымляне атаясамлівалі Гекату з багіняй трох дарог Трывіяй. с. 136
ГЕКАТЭ́Й МІЛЕ́ЦКІ (грэч. Hekataios Milēsios; каля 546 — 480 да н. э.), старажытнагрэчаскі гісторык, географ. Аўтар адной з першых геагр. прац краіназнаўчага характару «Землеапісанне» (складаецца з 2 частак: «Еўропа», што ўключала Еўропу і Паўн. Азію, і «Азія», што ўключала Азію, Егіпет і Лівію). Паводле сведчання Герадота, да «Землеапісання» была прыкладзена карта з відарысам вядомай на той час населенай ч. сушы — айкумены. Карта не знойдзена, часткова яна адноўлена па ўрыўках з твораў Г.М., Герадота і інш. Другі яго твор «Генеалогія» (захаваліся фрагменты) змяшчае стараж.-грэч. міфы і паданні, сістэматызаваныя накшталт гіст. апісання. с. 136
ГЕ́КЕЛЬ (Haeckel) Эрнст (16.2.1834, г. Патсдам, Германія —9.8.1919), нямецкі біёлаг-эвалюцыяніст. Прыхільнік і паслядоўнік вучэння Ч.Дарвіна. Вучыўся ва ун-тах Берліна і Вюрцбурга. У 1861—1909 праф. Іенскага ун-та. Навук. працы па агульнай марфалогіі, антрапагеніі, гісторыі развіцця чалавека. Сфармуляваў тэорыю гастрэі: паходжанне шматклетачных жывёл ад гіпатэтычнага продка, які нагадваў двухслаёвы зародак — гаструлу. Прапанаваў першае «радаслоўнае дрэва» жывёльнага свету, сфармуляваў біягенетычны закон. Прадказаў дыскрэтнасць генаў, іх лакалізацыю ў храмасомах і ролю ў антагенезе.
Тв.: Рус пер. — Естественная история миротворения. Т. 1—2. СПб., 1914. с. 136
ГЕКЗА́МЕТР (ад гекса... + ...метр), вершаваны памер у антычным вершаскладанні; 6-стопны дактыль з усечанай на адзін склад 6-й стапой. Ва ўсіх стопах, акрамя 5-й, дактылі маглі заменьвацца спандэямі. Цэзура, якая рассякае звычайна 3-ю стапу, падзяляе вершарад на дзве часткі (<FORMULA>).
Найб. пашыраны памер антычнай л-ры («Іліяда» і «Адысея» Гамера, паэмы і вершы Феакрыта, Вергілія, Авідзія, Гарацыя і інш ). Выкарыстоўваўся ў паэмах, гімнах, пасланнях, нярэдка спалучаўся з пентаметрам, утвараючы элегічны двуверш.
Памерам гекзаметра шырока карысталіся сярэдневяковыя бел. паэты-лаціністы («Песня пра зубра» М.Гусоўскага). У сілаба-танічным вершаскладанні гекзаметр звычайна перадаецца спалучэннем дактыляў з харэямі і выкарыстоўваецца ў перакладах антычнай паэзіі. У бел. паэзіі імітацыя гекзаметра ёсць у вершы М.Багдановіча «Непагодаю маёвай», у перакладах «Іліяды» Ю.Дрэйзіным, Б.Тарашкевічам, у стылізацыях антычных тэм і інш. В.П.Рагойша. с. 136
ГЕ́КЛА , Хекла (Hekla), дзеючы вулкан на Пд Ісландыі. Выш. 1491 м. Гекла — стратавулкан, які ўтварыўся ў выніку шматлікіх вывяржэнняў з лінейнай трэшчыны. Складзены з андэзітавых і базальтавых лаў. За апошнія 700 гадоў было 20 буйных вывяржэнняў (найб. разбуральныя 1766—68, 1947—48). с. 137
ГЕКО́НАВЫЯ , учэпістапальцыя (Gekkonidae), сямейства паўзуноў падатр. яшчарак. У сусв. фауне каля 80 родаў, больш як 900 відаў. Выкапнёвыя рэшткі вядомы з эацэну. Жывуць пераважна ў трапічных, субтрапічных, часткова ўмераных зонах. Большасць трымаецца на дрэвах, скалах, абрывах і інш.; селяцца ў дамах; пустынныя віды звычайна рыюць норкі. Змрокавыя і начныя жывёлы. Найб. вядомыя прадстаўнікі родаў геконы, гекончыкі і эўблефары, якія жывуць пераважна ў Закаўказзі і Крыме, у пустынях і паўпустынях Казахстана, Сярэдняй Азіі.
Даўж. 3,5—35 см. Афарбоўка шэрая або карычневая, сярод трапічных відаў — яркаафарбаваныя. Вочы вялікія, звычайна без павек, з верт. зрэнкай. Пальцы растапыраныя, знізу ўкрытыя рагавымі пласцінкамі, якія дазваляюць перамяшчацца па верт. паверхнях. Хвост ломкі, але хутка аднаўляецца (рэгенеруе). Кормяцца насякомымі, павукападобнымі, мнаганожкамі і інш. Многія выдаюць ціхія гукі. Амаль усе — яйцакладныя, ёсць яйцажывародныя. Некат. віды занесены ў Чырв. кнігу МСАП. с. 137
ГЕКСА ... (ад грэч: hex шэсць), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «шэсць», напр., гексаэдр, гексаген. с. 137
ГЕКСАГЕ́Н , цыклатрыметылентрынітрамін, высокабрызантнае выбуховае рэчыва C3H6N6O6. Бясколерны крышт. парашок, tпл 204,5—205 °С (з раскладаннем), шчыльн. 1816 кг/м3. Водаўстойлівы. Цеплата выбуху 5440 кДж/кг, скорасць дэтанацыі каля 8,4 км/с, т-ра ўзгарання каля 230 °С. Атрымліваюць уздзеяннем на уратрапін (гексаметылентэтрамін) канцэнтраванай азотнай к-ты. Выкарыстоўваюць для начынкі боепрыпасаў як кампанент прамысл. выбуховых рэчываў (скальны аманіт, тэрмаўстойлівыя выбуховыя рэчывы). с. 137
ГЕКСАДЭКА́Н , гл. Цэтан. с. 137
ГЕКСАЗАМІ́НЫ , С6H13O5N, вытворныя простых цукроў, у якіх адзін з гідраксідаў замешчаны амінагрупай (NH2). Адносяцца да амінацукру. У прыродзе пашыраны глюказамін і галактазамін — структурныя кампаненты розных мукаполіцукрыдаў жывёльнага, расліннага і бактэрыяльнага паходжання. с. 137
ГЕКСАКІНА́ЗА , фермент адэназінтрыфасфатнай к-ты — гексоза 6-фасфатрансфераза. Каталізуе перанос фасфатнай групы з адэназінтрыфосфарнай к-ты на гексозу (глюкозу і інш). Удзельнічае ў першых этапах пераўтварэння глюкозы пры браджэнні, гліколізе, біясінтэзе глікагену і пры акісленні па пентазафасфатным шляху. Гексакіназа ёсць амаль ва ўсіх клетках жывёл, раслін і бактэрый. У розных арганізмаў і ў розных тканках гексакіназа прадстаўлена разнастайнымі ізаформамі (аднак усе каталізуюць адну і тую ж рэакцыю). Кафактарам гексакіназы з’яўляецца магній (Mg2+). Актыўнасць гексакіназы рэгулюецца гармонамі (інсулінам, стэроіднымі гармонамі), рэзка тармозіцца прадуктам рэакцыі гексозафасфатам. А.М.Ведзянееў. с. 137
ГЕКСАМЕТЫЛЕНДЫАМІ́Н , 1,6-гександыамін, арганічнае злучэнне NH2 — (CH2)6 — NH2. Бясколерныя крышталі са слабым аміячным пахам, tпл 39—42 °С, tкіп 204—205 °С, шчыльн. 8313 кг/м3 (60 °С). Лёгка раствараецца ў вадзе (пры 30 °С у 100 г вады 960 г гексаметылендыаміну), спіртах, вуглевадародах, вадкім аміяку. З карбонавымі і мінер. к-тамі ўтварае солі. У прам-сці атрымліваюць аднаўленнем дынітрылу адыпінавай к-ты вадародам на нікелевых ці кобальтавых каталізатарах. Выкарыстоўваюць для сінтэзу поліамідаў, поліурэтанаў. Аказвае раздражняльнае ўздзеянне, выклікае дэрматыты, ГДК 1 мг/м3. с. 137
ГЕКСАМЕТЫЛЕНТЭТРАМІ́Н , гексамін, уратрапін, гетэрацыклічнае арган. злучэнне. Сінтэзаваны А.М.Бутлеравым (1860).
Бясколерныя крышталі саладкаватага смаку, у паветры асмальваюцца пры 280 °С, вазганяюцца ў вакууме пры т-ры вышэй за 230 °С. Добра раствараюцца ў вадзе, дрэнна — у эфіры, бензоле, чатыроххлорыстым вугляродзе. Моцнымі к-тамі гексаметылентэтраміну раскладаецца на аміяк і фармальдэгід, што абумоўлівае яго антысептычныя ўласцівасці. У прам-сці атрымліваюць пры выпарванні ў вакууме сумесі аміяку і фармальдэгіду: 4NH3 + 6СН2O <SIGN> (СН2)6N4 + 6Н2O.
Выкарыстоўваюць як лек. прэпарат групы антысептычных сродкаў (напр уратрапін, кальцэкс), сыравіну вытв-сці гексагену, бяздымнае цвёдрае паліва (т. зв. цвёрды спірт), ацвярджальнік фенола-фармальдэгідных смол, фунгіцыд. с. 137
ГЕКСА́Н , нармальны гексан (н-гексан), насычаны вуглевадарод СН3—(СН2)4— —СН3. Бясколерная вадкасць, tкіп 69 °С, шчыльн. 659,4 кг/м3 (20 °С). Гексан маюць бензінавыя фракцыі нафты і газавых кандэнсатаў. Пры хім. перапрацоўцы нафтапрадуктаў (напр., каталітычным рыформінгу) дэгідрацыклізуецца ў бензол. Непажаданы кампанент сінт. бензіну з-за нізкага актанавага ліку (25). Выкарыстоўваюць як растваральнік і вадкасць у нізкатэмпературных тэрмометрах. с. 137
ГЕКСАХЛОРЭТА́Н , хлорзамешчаны этан ССl3—ССl3. Бясколерныя крышталі са слабым пахам камфары, tпл 187 °С (у закрытым капіляры), tкіп 185, 6 °С (вазганяецца), шчыльн. 2091 кг/м3 (20 °С). Не раствараецца ў вадзе, добра раствараецца ў серавугляродзе. Выкарыстоўваюць у вытв-сці хладону-113, як інтэнсіфікатар свячэння піратэхн. саставаў, дымаўтваральнік (у сумесі з некат. металамі), у медыцыне (процігліставы сродак). ГДК 10 мг/м3. с. 138
ГЕКСА́ЭДР (ад гекса... + грэч. hedra аснова, грань), мнагаграннік з 6 гранямі (напр., пяцівугольная піраміда). Правільны гексаэдр — куб. У крышталяграфіі адна з простых формаў кубічнай сістэмы. с. 138
ГЕ́КСЛІ , Хакслі (Huxley) Томас Генры (4.5.1825, г. Ілінг, каля Лондана — 29.6.1895), англійскі біёлаг. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1864). Па адукацыі ўрач. Паплечнік Ч.Дарвіна і прапагандыст яго вучэння. Праф. Каралеўскай горнай школы (1854—95), сакратар (1871—80) і прэзідэнт (1883—85) Лонданскага каралеўскага т-ва. Навук. працы па заалогіі, параўнальнай анатоміі, палеанталогіі, антрапалогіі і эвалюцыйнай тэорыі. Распрацоўваў таксама пытанні геалогіі. Параўнальна-анатамічнымі даследаваннямі даказаў марфал. блізкасць чалавека і вышэйшых малпаў, птушак і паўзуноў, медуз і паліпаў. Развіў і абгрунтаваў палажэнне пра адзінства будовы чэрапа пазваночных жывёл. с. 138
ГЕКСОЗАФАСФА́ТЫ , складаныя эфіры, утвораныя гексозамі і адным або двума астаткамі фосфарнай к-ты (гексозамонафасфаты і гексозадыфасфаты); прамежкавыя прадукты гліколізу. Значныя прамежкавыя рэчывы вугляводнага абмену жывёл, раслін і мікраарганізмаў. Утвараюцца пры фасфарыліраванні гексозаў, пераважна за кошт энергіі адэназінтрыфосфарнай к-ты. с. 138
ГЕКСО́ЗЫ , монацукрыды з 6 вугляроднымі атамамі ў малекуле (С6Н12О6). Знаходзяцца ў раслінных і жывёльных тканках у свабодным стане і ў поліцукрыдах. Гексозы, якія маюць у малекуле альдэгідную групу, адносяцца да альдоз (глюкоза, маноза, галактоза), кетонную — да кетоз (фруктоза). Найб. выкарыстоўваюцца ў мікрабіял. прам-сці. с. 138
ГЕКТА ... (ад грэч. hekaton сто), дзесятковая прыстаўка для ўтварэння найменняў кратных адзінак, роўных 102 зыходным адзінкам. Пазначаецца г. Напр., 1гл = 102 л = 100 л, 1 гВт = 102 Вт = 100 Вт. с. 138
ГЕ́КТАР , герой у грэчаскай міфалогіі, сын Прыяма і Гекубы, муж Андрамахі. Галоўны траянскі герой у «Іліядзе», правадыр у Траянскай вайне, вылучаўся сілай і геройствам. Двойчы ўступаў у адзінаборства з найб. магутным пасля Ахіла ахейскім героем Аяксам. Траянцы на чале з Гектарам уварваліся ва ўмацаваны лагер ахейцаў і падпалілі адзін карабель. Загінуў у адзінаборстве з Ахілам, які помсціў яму за забойства Патрокла. Лёс Гектара адлюстраваны ў выяўл. мастацтве (творы вазапісу, рэльефы саркафагаў, скульптуры А.Кановы, Б.Торвальдсена), л-ры (Ф.Шылер, Ж.Жыраду) і інш. с. 138
ГЕКТА́Р (ад гекта... + ар), адзінка плошчы ў метрычнай сістэме мер. Пазначаецца га. 1 га = 100 ар = 10 000 м2. с. 138
ГЕКТО́ГРАФ (ад гекта... + ...граф), простая друкавальная прылада для размножвання тэкстаў і ілюстрацый. Дзеянне заснавана на здольнасці застылай жэлаціна-гліцэрынавай масы ўспрымаць спец. (гектаграфскае) чарніла, якім выконваюцца тэксты і ілюстрацыі, а потым перадаваць іх (пры прыцісканні) на лісты паперы. На гектографе можна атрымаць да 100 адбіткаў. Вынайдзены рус. вынаходнікам М.І.Алісавым у 1869. с. 138
ГЕКУ́БА , Гекаба, у грэчаскай міфалогіі жонка траянскага. цара Прыяма, маці Гектара, Парыса, Касандры і інш. Пры разбурэнні Троі перажыла смерць усіх блізкіх і стала нявольніцай Адысея, пазней ператворана ў сабаку. Загінула ў час пераправы цераз праліў Гелеспонт (Дарданелы). Вобраз Гекубы ўвайшоў у класічную л-ру (Эўрыпід, Дантэ, У.Шэкспір і інш.). с. 138
ГЕЛАБІЁНТЫ [ад грэч. helos балота + біёнт(ы)], віды расліннага і жывёльнага свету, якія прыстасаваліся да жыцця ў балотах (некат. асокі, жабы і інш.). с. 138
ГЕЛАФІ́ТЫ [ад грэч. helos балота + ...фіт (ы)], балотныя травяністыя расліны. У большасці выпадкаў адносяцца да гіграфітаў. с. 138
ГЕЛА́ЦКІ МАНАСТЫ́Р , Гелаты, адзін з буйнейшых сярэдневяковых манастыроў Грузіі (за 11 км ад г. Кутаісі); помнік груз. архітэктуры. Засн. ў пач. 12 ст. царом Давідам Будаўніком. У 2-й пал. 16 ст. — 1814 — месцазнаходжанне каталікоса-патрыярха. Буйны цэнтр асветы, філас. думкі і маст. культуры Грузіі сярэдневякоўя; у 12 ст. тут створана Гелацкая акадэмія. Арх. комплекс Гелацкага манастыра ўключае крыжова-купальныя гал. храм (1106—-25) і царкву св. Георгія, 2-павярховую царкву св. Мікалая, 3-ярусную званіцу (усе 13 ст.) і будынкі акадэміі (12 ст., усх. порцік 14 ст.). Захаваліся часткі паўд. ўвахода, створанага над магілай Давіда Будаўніка (12 ст.), і мураванай агароджы. Мазаіка гал. храма з выявамі Божай маці з дзіцем і архангелаў (1125—30) — выдатны помнік мастацтва сярэдневякоўя. У храмах манастыра захаваліся размалёўкі 12—18 ст., у т.л. партрэты гіст. асоб.
Літ.: Меписашвили Р. Архитектурный ансамбль Гелати. Тбилиси, 1966. с. 138
ГЕЛАЦЫЯ́ЛЬНЫЯ (Helotiales), парадак сумчатых грыбоў з групы парадкаў дыскаміцэтаў. Каля 250 відаў з 60 родаў. Пашыраны ўсюды. Пераважна сапратрофы. На Беларусі каля 110 відаў з 37 родаў: кудонія, ланхелула, корыне, булгарыя, гелоцый і інш. Жывуць на апалым лісці, адмерлых раслінных рэштках. Паразітныя віды выклікаюць хваробы раслін (напр., віды з роду склератынія).
Пладовыя целы (апатэцыі) выш. і дыям. ад 0,02 мм да 2—3 см, кубка-, сподкападобныя, часам на ножцы, мясістыя ці храсткаватыя, скурыстай або рогападобнай кансістэнцыі. Споры шматклетачныя, з гладкай абалонкай, часта афарбаваныя. с. 138
ГЕ́ЛГУДЫ , дзяржаўныя дзеячы ВКЛ, род герба «Дзялоша». Упершыню згадваюцца ў канцы 16 ст. Найб. вядомыя:
Бальцар, родапачынальнік, у 1621 валодаў Гелгудзішкамі ў Расіенскім пав. Андрэй Казімір (?— 1711), сын Бальцара. Каралеўскі сакратар, падстолі жмудскі (1668), пісар вял. літоўскі (1673). Неаднаразова выбіраўся дэпутатам сейма. У час міжусобіц 2-й пал. 17 ст. прыхільнік караля Міхала Вішнявецкага, належаў да групоўкі канцлера ВКЛ К.Паца. Міхал, сын Антонія, дэпутат Трыбунала ВКЛ (1781), саветнік дэпартамента фінансаў Пастаяннай Рады Рэчы Паспалітай (1786), пісар польны літоўскі (1790). Прыхільнік Таргавіцкай канфедэрацыі, з чэрв. 1792 яе саветнік у Жмудзі. Маршалак дворны ВКЛ (апошні, ліп. 1793). Ігнацы (? — 13.5.1807), дэпутат Чатырохгадовага сейма 1788—92, ротмістр нац. кавалерыі і стражнік ВКЛ у 1789—93. Належаў да Згуртавання сяброў канстытуцыі 3 мая 1791. Удзельнік паўстання 1794, 24.4.1794 абраны ў Найвышэйшую Літоўскую раду. У 1806—07 удзельнічаў у арганізацыі польскіх узбр. фарміраванняў у складзе напалеонаўскага войска, камандаваў дывізіяй, генерал-лейтэнант. Антоні (1792—13.7.1831), сын Міхала, генерал. У 1812 уласным коштам сфарміраваў полк пяхоты і быў прызначаны яго камандзірам у чыне палкоўніка. Ваяваў у складзе корпуса Варшаўскага княства супраць рас. арміі ў 1812 і 1813. Служыў у арміі Каралеўства польскага, генерал брыгады (1818). Удзельнік паўстання 1830—31 у Польшчы, Беларусі і Літве. 25.2.1831 атрымаў чын генерала дывізіі. На чале дывізіі дзейнічаў у Жмудзі, падтрымліваючы атрад ген. Д.Хлапоўскага. 19.6.1831 часткай сваіх сіл няўдала атакаваў Вільню, пасля пацярпеў некалькі паражэнняў у Жмудзі. 13.7.1831 атрады Гелгуда і Хлапоўскага перайшлі граніцу з Прусіяй, дзе былі інтэрніраваны. Западозраны ў здрадзе, Гелгуд застрэлены капітанам С.Скульскім. А.П.Грыцкевіч. с. 139
ГЕЛЕНДЖЫ́К , горад у Расійскай Федэрацыі ў Краснадарскім краі, на беразе Чорнага м. Абкружаны адгор’ямі Маркотхскага хр. Вял. Каўказа. Засн. ў 1831. 83,3 тыс. ж. (1997). Прам-сць: харч., дрэваапр., вытв-сць буд. матэрыялаў. Н.-д. праектны ін-т геафіз. метадаў разведкі акіяна. Гіст.-краязнаўчы музей. Прыморскі кліматычны курорт. Субтрапічны клімат міжземнаморскага тыпу, пясчаныя пляжы, крыніцы разнастайных мінер. вод, гразі, вінаградатэрапія і інш. выкарыстоўваюцца для лячэння розных хвароб — нерв., сардэчна-сасудзістых, эндакрынных, органаў дыхання, руху і апоры і інш. З памежнымі курортамі (Кабардзінка, Санцадар, Дзіўнаморскае, Джанхот, Бэта, Архіпа-Восіпаўка) Геленджык утварае Геленджыкскую курортную зону. с. 139
ГЕЛЕ́НІУМ (Helenium), род кветкавых раслін сям. Астравых. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Паўн. і Цэнтр. Амерыцы, пераважна на захадзе ЗША. На Беларусі ў Цэнтр. бат. садзе АН інтрадукаваны 2 віды: геленіум асенні (Н. autumnale) і Хупа (Н. hoopsii); маюць садовыя формы і сарты гібрыднага паходжання. Выкарыстоўваюць для пасадак групамі на газонах, бардзюрах, у міксбордэрах і на зразанне.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамымі, уверсе разгалінаванымі сцёбламі выш. да 150 см. Лісце ланцэтнае, супраціўнае, з кропкавымі залозкамі. Кветкі пераважна жоўтыя, чырванаватыя, карычневыя або стракатыя, у кошыках (адзіночных ці сабраных у шчыткападобныя суквецці). Плады — сямянкі з крылаткамі. Зімаўстойлівыя, святлалюбныя дэкар. расліны. Размнажаюць насеннем і дзяленнем кустоў. Некат. віды цвітуць з чэрв. да замаразкаў. Г.У.Вынаеў. с. 139
ГЕ́ЛЕР (ням. Heller, Haller), 1) разнавіднасць дэнарыя (маса 0,5 г), які з 1200 чаканіў Імперскі манетны двор г. Гале (Швабія). 2) Адна з назваў дэнарыя 14 ст., які чаканіўся ў Кракаве. 3) На тэр. Беларусі з 2-й пал. 15 ст. сярэбраная манета, разменны намінал у адносінах да гроша пражскага. У 14—15 ст. адпавядаў 1/12, потым 1/16 гроша. Вядомы пад назвамі «гарэль», «галер», «пенязь галелы». У 17 ст. разменная манета, роўная 6 дэнарыям польскім або 2 шэлегам. 4) Разменная манета Чэхаславакіі (1/100 чэш. кроны). І.Ф.Масько. с. 139
ГЕ́ЛЕР Барыс Эмануілавіч (н. 10.10.1926, Мінск), бел. хімік. Д-р тэхн. н. (1966), праф. (1967). Скончыў Іванаўскі хіміка-тэхнал. ін-т (1948). З 1984 у Магілёўскім тэхнал. ін-це. Навук. працы па фізіка-хіміі палімераў, хім. тэхналогіі валакністых матэрыялаў. Распрацаваў новы метад хім. мадыфікацыі валакністых матэрыялаў з выкарыстаннем рэакцыі рэкамбінацыйнага далучэння, метады атрымання кампазітных энтэрасарбентаў, хемасарбентаў для магіторынгу прыродных вод.
Тв.: Бактериальные полиэфиры: Синтез, свойства, применение // Успехи химии. 1996. Т. 65. № 8. с. 139
ГЕ́ЛЕРТ (Gellert) Крысціян Фюрхтэгот (4.7.1715, г. Гайніхен, Германія — 13.12.1769), нямецкі пісьменнік. Прадстаўнік Асветніцтва. Праф. Лейпцыгскага ун-та (1745). Пропаведзі рэліг. абавязку і сямейнай дабрачыннасці прысвечаны «Маральныя лекцыі» (т. 1—2, 1770), «Духоўныя оды і вершы» (1757). У «Байках і апавяданнях» (т. 1— 2, 1746—48) адлюстраваў побыт і свядомасць ням. бюргерства. Гелерт першы з ням. пісьменнікаў паспрабаваў стварыць ням. бурж. камедыю («Пяшчотныя сёстры», 1747, і інш.), а таксама асветніцкі раман («Жыццё шведскай графіні фон Гелерт» (т. 1—2, 1747—48). Г.В.Сініла. с. 139
ГЕ́ЛЕРТ (Gellert) Эндрэ (1.10.1914, Будапешт — 1.3.1960), венгерскі рэжысёр. Нар. арт. Венгрыі (1954). Праф. (1946) Тэатр, ін-та. Скончыў Тэатр. акадэмію (1935). У 1945—60 вядучы рэжысёр Нац. т-ра. Заснавальнік венг. рэаліст. школы рэжысуры, паслядоўнік К.С.Станіслаўскага. Сярод пастановак: «Панскае баляванне» Ж.Морыца (1948), «Трагедыя чалавека» І.Мадача (1955), «Рэвізор» М.Гогаля (1951), «Дзядзька Ваня» А.Чэхава (1952). Прэміі імя Л.Кошута 1950, 1953. с. 139
Г’ЕЛЕРУ́П (Gjellerup) Карл Адольф (2.6.1857, Рохальтэ, Данія — 13.10.1919), дацкі пісьменнік. Пісаў на дацкай і ням. мовах. Скончыў Капенгагенскі ун-т (1878). У першых раманах «Ідэаліст» (1878) і «Вучань германцаў» (1882) створаны вобраз маладога інтэлектуала, які перажываў, як і аўтар, крызіс веры. Аўтар драмы ў вершах «Брунхільда» (1884), драм. паэмы «Тамір» (1887), трагедыі ў прозе і вершах «Хабард і Сігне» (1888), напісанай па матывах дацкага нар. падання, а таксама сучасных драм «Герман Вандэль» (1891), «Вутэрн» (1893) і інш. З 1892 пасяліўся ў Дрэздэне і пісаў на ням. мове (раманы «Пастар Морс», 1894, «Млын», 1896). У 1890-я г. захапіўся будызмам, пад уплывам якога напісаў раманы «Пілігрым Каманіта» (1906) і «Вечныя вандроўнікі» (1910). Нобелеўская прэмія 1917. с. 139
ГЕЛЕСПО́НТ (Hellēspontos), старажытнагрэчаская назва праліва Дарданелы. с. 140
ГЕ́ЛІ (ад лац. gelo застываю), дысперсныя сістэмы з вадкім дысперсійным асяроддзем, у якіх часцінкі дысперснай фазы ўтвараюць прасторавую структуру (сетку). Маюць некат. ўласцівасці цвёрдых целаў: здольнасць захоўваць форму, пругкасць, пластычнасць.
Тыповыя гелі ў выглядзе студзяністых асадкаў (каагеляў) утвараюцца з золяў пры іх каагуляцыі ці пры вылучэнні новай дысперснай фазы з перанасычаных раствораў. Ацвярдзенне золяў ва ўсім аб’ёме першапачаткова вадкай сістэмы без парушэння яе макрааднароднасці дае т. зв. ліагелі. Для іх характэрна тыксатрапія — здольнасць у ізатэрмічных умовах самаадвольна аднаўляць структуру, разбураную мех. уздзеяннем. Гелі з водным дысперсійным асяроддзем наз. гідрагелямі, з вуглевадародным — арганагелямі. Высушваннем ліагелей атрымліваюць аэрагелі, ці ксерагелі, — крохкія мікрасітавінныя целы (напр., алюмагель і сілікагель). У хіміі і тэхналогіі палімераў гелямі наз. няплаўкія і нерастваральныя прадукты полікандэнсацыі і полімерызацыі. Гл. таксама Студзяні. с. 140
ГЕЛІЁГРАФ (ад гелія... + ...граф), 1) у метэаралогіі самапісная прылада для рэгістрацыі працягласці сонечнага ззяння. У аснове канструкцыі геліёграфа Кэмпбела—Стокса нерухомы шкляны шар. Ён служыць лінзай і збірае сонечныя промні, якія прапальваюць кардонную стужку, падзеленую на адпаведныя гадзіне і яе часткам адрэзкі. Па даўжыні прапаленай «зайчыкам» (які на працягу дня перамяшчаецца па стужцы) лініі падлічваецца час, калі свяціла Сонца. Існуюць і інш. сістэмы геліёграфа, у т.л. з фатаграфічнай рэгістрацыяй. Як геліёграф могуць выкарыстоўвацца актынографы. 2) У астраноміі тэлескоп, прыстасаваны для фатаграфавання Сонца. с. 140
ГЕ́ЛІЙ (лац. Helium), Не, хімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы, ат. н. 2, ат. м. 4,0026. Прыродны гелій складаецца з 2 стабільных ізатопаў 4Не (99,999862%) і 3Не. Належыць да інертных газаў. Адзін з найб. пашыраных элементаў космасу (2-і пасля вадароду). Адкрыты ў 1868 астраномамі Ж.Жансэнам і Н.Лок’ерам у спектры сонечнай кароны (назва ад грэч. helios — Сонца). У атмасферы 5,27·10-4% па аб’ёме (4Не утвараецца пры α-распадзе радыенуклідаў торыю, урану і інш. элементаў). Ядры 4Не — альфа-часціцы. Гелій маюць некат. прыродныя газы (да 2% па аб’ёме) і мінералы. Вылучаны ў 1895 У.Рамзаем з мінералу клевеіту.
Аднаатамны газ без колеру і паху, tкіп -268,39 °С (самая нізкая сярод вадкасцей), шчыльн. 0,17847 кг/м3 (0 °С). Адзіны элемент, які не цвярдзее пры нармальным ціску нават пры т-ры, блізкай да 0 К, tпл -271,25 °С (ціск 3,76 МПа). Горш за інш. газы раствараецца ў вадзе, характарызуецца выключнай хім. інертнасцю. У прам-сці атрымліваюць з газаў прыродных гаручых метадам глыбокага ахаладжэння. Выкарыстоўваюць пры зварцы, рэзцы металаў, перапампоўванні ракетнага паліва, у вытв-сці цеплавыдзяляльных элементаў, паўправадніковых матэрыялаў (у якасці ахоўнага асяроддзя), у аэранаўтыцы, для кансервацыі харч. прадуктаў і інш. Гелій вадкі — квантавая вадкасць. Пры т-ры 2,17 К (-270,98 °С) і ціску пары 0,005 МПа (т. зв. λ-пункт) у вадкім 4Не (бозэ-вадкасць) адбываецца фазавы пераход другога роду (ад Не І да Не ІІ). Не І бурна кіпіць ва ўсім аб’ёме, Не ІІ — спакойная вадкасць, якой уласціва звышцякучасць. Выкарыстоўваюць у крыягеннай тэхніцы як холадагент, вадкі 3Не — адзінае рэчыва для вымярэння т-ры ніжэй за 1 К. В.Р.Собаль. с. 140
ГЕЛІКАПРЫЁН (Helicoprion), род выкапнёвых жывёл кл. акулападобных рыб. Вядома некалькі відаў. Былі пашыраны ў морах ранняй пярмі на тэр. Прыўралля, Японіі, Ірана, Аўстраліі, Шпіцбергена, ЗША. Апісаны рус. вучоным А.П.Карпінскім (1899).
Сярэдні (сімфізны) рад зубоў ніжняй сківіцы зліваўся ў спіраль з 2—3 абаротаў (адсюль назва), высоўваўся з рота наперад і загінаўся звонку ў асаблівую храстковую поласць. Паводле вызначэння рэшткаў гелікапрыёну праводзяцца стратыграфічныя і палеаграфічныя даследаванні. с. 140
ГЕЛІКАПТЭ́Р [ад грэч. helix (helikos) спіраль, вінт + pteron крыло), устарэлая назва верталёта. Выкарыстоўваецца ў шэрагу замежных краін. с. 140
ГЕЛІО́ПАЛЬ , горад у Ліване, у даліне Бекаа, гл. Баальбек. с. 140
ГЕЛІЯ ... (ад грэч. hēlios Сонца), першая састаўная частка складаных слоў, якая азначае прыналежнасць да Сонца, сонечных прамянёў, сонечнай энергіі, напр., геліёграф, геліятэхніка. с. 140
ГЕЛІЯБІЁНТЫ [ад гелія... + біёнт(ы)], віды расліннага і жывёльнага свету, якія аддаюць перавагу месцам, асветленым сонечным святлом, — геліяфіты і геліяфілы (святла- і сонцалюбівыя віды — большасць раслін, яшчаркі, змеі і інш.). с. 140
ГЕЛІЯБІЯЛО́ГІЯ (ад гелія... + біялогія), раздзел біялогіі, які вывучае сувязі сонечнай актыўнасці з рознымі з’явамі ў біясферы Зямлі. На існаванне такіх сувязей указваў у канцы 19 ст. Арэніус, навукова абгрунтаваў гэтую з’яву ў 1915 А.Л.Чыжэўскі — адзін з заснавальнікаў геліябіялогіі. Сонца ўплывае на жывыя арганізмы непасрэдна (электрамагнітныя выпрамяненні і пратоны высокіх энергій сонечных успышак) або ўскосна праз уплыў сонечнай радыяцыі на іанасферу, магнітасферу і атмасферу Зямлі. Геліябіялогія вывучае ролю гэтых фактараў у функцыянаванні біял. сістэм, іх заканамернасці і механізмы дзеяння. Выяўлена перыядычнасць біял. працэсаў, звязаная з 11-гадовым і больш працяглымі цыкламі сонечнай актыўнасці, а таксама з 27-сутачным абарачэннем Сонца вакол сваёй восі. Лічаць, што сонечная актыўнасць уплывае на ваганні ўзроўню захваральнасці, смяротнасці і функцыянальны стан нервовай сістэмы людзей, на ўраджайнасць раслін, інтэнсіўнасць размнажэння і міграцыі жывёл і інш. Гэтыя з’явы могуць перыядычна паўтарацца або мець аперыядычны характар, які звязваюць з уплывам геамагнітных бур, што ўтвараюцца пасля ўспышак на Сонцы. Вывучэнне прыроды і прагназаванне з’яў геліябіялогіі важныя для экалогіі, касм. біялогіі, сельскай гаспадаркі, медыцыны і інш. с. 140
ГЕЛІЯДО́Р , мінерал, празрыстая жоўтая разнавіднасць берылу. Каштоўны камень 2-га класа. с. 140
ГЕЛІЯДО́Р (Hēliodōros), старажытнагрэчаскі пісьменнік 3 або 4 ст. н.э. Аўтар любоўна-авантурнага рамана «Эфіопіка» (у 10 кн.), на падставе заключных слоў якога ўстаноўлена імя пісьменніка і верагоднае месца нараджэння [г. Эмес (цяпер г. Хомс), Сірыя]. Раман пра любоў і прыгоды эфіопскай царэўны Харыкліі і фесалійскага юнака Феагена. Новае ў рамане — вял. колькасць рэліг., міфалагічных і філас. матываў і вобразаў, віртуознасць апавядання, што было характэрна для сафістычнай прозы. «Эфіопіка» паўплывала на развіццё галантна-авантурных раманаў новага часу (Т.Таса, М.Сервантэс, П.Кальдэрон і інш ).
Тв.: Рус. пер. — Эфиопика. М., 1993. с. 140
ГЕЛІЯКАНЦЭНТРА́ТАР (ад гелія... + канцэнтратар), прыстасаванне для канцэнтрацыі сонечных прамянёў на невял. участку паверхні. Павышае шчыльнасць сонечнай радыяцыі ў 102—104 разоў, у месцы факусіроўкі дазваляе дасягнуць т-ры 3000 °С і болей, што дае магчымасць ажыццяўляць высокатэмпературныя тэхнал. працэсы. Выкарыстоўваецца ў геліяўстаноўках.
Складаецца з люстэркаў, увагнутых лінзаў і нясучых канструкцый. Распрацаваны тэхналогіі стварэння паўцвёрдых і надзіманых геліяканцэнтратараў з палімерных празрыстых і металізаваных плёнак. Канфігурацыі факусіруючых сістэм: парабалічныя (у т.л. з другасным адбівальнікам) і парабалацыліндрычныя канцэнтратары, лінзы Фрэнеля. Паверхні люстэркаў геліяканцэнтратара — звычайна фацэтныя перарывістыя і гладкія. Распрацоўка і стварэнне геліяканкэнтратара вядуцца ў Францыі (у 1968 уведзена сонечная печ з геліяканцэнтратарам парабалоіднага тыпу дыяметрам 54 м), Японіі, ЗША, Аўстраліі і інш. Пабудаваны шэраг сонечных энергетычных установак. У 1988 у Крыме пабудавана паратурбінная сонечная электрастанцыя магутнасцю 5 МВт. На Беларусі работы па распрацоўцы сістэм пераўтварэння канцэнтраванай сонечнай энергіі з выкарыстаннем цеплавых труб вядуцца ў акад. навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава». Гл. таксама Геліятэхніка.
Літ.: Драгун В.Л., Конев С.В. В мире тепла. Мн., 1991; Мак-Вейг Д. Применение солнечной энергии: Пер. с англ. М., 1981. У.Л.Драгун, С.У.Конеў. с. 141
ГЕЛІЯЛІТАІДЭ́І (Heliolitoidea), падклас вымерлых каланіяльных беспазваночных жывёл кл. каралавых паліпаў. 3 атр., 8 сям., 30 родаў. Жылі ў сярэднім ардовіку — сярэднім дэвоне на мелкаводдзі амаль усіх мораў зямнога шара. На Беларусі мноства знаходак вядома з верхнесілурыйскіх адкладаў на ПдЗ (Падляска-Брэсцкая ўпадзіна), значна радзей трапляюцца ў інш. рэгіёнах (паўн. схіл Бел. антэклізы).
Мелі масіўны вапняковы шкілет, які складаўся з круглых трубак (каралітаў), поласць кожнага была падзелена шматлікімі папярочнымі днішчамі; унутры 12 верт. перагародак (септаў). Паміж каралітамі знаходзіўся прамежкавы шкілет (цэненхіма) з вапняковых пузыркоў (дысепіментаў), трубачак (сіфонапораў) або верт. слупкоў (трабекулаў). Па рэштках геліялітаідэяў вызначаюць узрост палеазойскіх адкладаў. с. 141
ГЕ́ЛІЯС , Гелій, у грэчаскай міфалогіі бог Сонца, сын тытанаў Гіперыёна і Феі, брат Селены і багіні світання Эас. Геліяс усёвідушчы, бачыць справы багоў і людзей, часцей за ўсё дрэнныя; яго заклікаюць у сведкі і мсціўцы. Геліяса ўяўлялі ў асляпляльным святле і ззянні са страшэннымі вачамі, у залатым шлеме, на залатой калясніцы ці на троне з каштоўных камянёў у раскошным палацы ў акружэнні чатырох пор года. Геліяс паведаміў Дэметры, што Персефону выкраў Аід. У рым. міфалогіі Геліясу адпавядае Соль. с. 141
«ГЕ́ЛІЯС» (ням. Helios), назва аўтаматычных міжпланетных станцый ФРГ для даследавання калясонечнай прасторы з геліяцэнтрычнай арбіты. «Геліяс-1» запушчаны 10.12.1974, «Геліяс-2» — 15.1.1976. Перыяд абарачэння каля 190 сут, маса 371 кг. Корпус — правільная 16-гранная прызма выш. 0,5 м з папярочным памерам 1,7 м, з прымацаванымі сонечнымі батарэямі. «Геліяс» ў параўнанні з інш. станцыямі набліжаліся да Сонца на найменшую адлегласць (46,5 і 43,4 млн. км адпаведна). Паблізу перыгелія арбіты «Геліяс-2» выяўлена рэзкае павелічэнне канцэнтрацыі метэорнага пылу, звязанае са з’явай задыякальнага святла. с. 141
ГЕЛІЯТРО́П (Heliotropium), род кветкавых раслін сям. агурочнікавых. Каля 220 відаў. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных абласцях, радзей на Пн умеранага пояса. Растуць на камяністых мясцінах, сухіх схілах, часта на саланцах і сметніках. Некат. віды — геліятроп еўрапейскі (Н. europaeum) і шарсцістаплодны (Н. lasiocarpa) — ядавітыя (маюць алкалоід цынагласін, які выклікае ў жывёлы параліч нерв. сістэмы). У культуры, у т.л. на Беларусі, вядомы дэкар. сарты з прыемным пахам геліятропа перувіянскага (Н. peruvianum) і шчыткападобнага (Н. corymbosum).
Кусты, паўкусты і шматгадовыя травяністыя расліны з разгалінаванымі сцёбламі. Лісце чаргаванае. Кветкі дробныя, пахучыя (маюць пахучы эфірны алей), сабраныя ў завіткі; вяночак белы ці фіялетавы, з кароткай трубачкай і 5-раздзельным адгінам. Плод — чатырохарэшак. Г.У.Вынаеў. с. 141
ГЕЛІЯТРО́П , мінерал, зялёная з чырвонымі ўкрапінамі, разнавіднасць халцэдону. Вырабны камень. Выкарыстоўваецца для вытв-сці дробных маст. вырабаў. с. 141
ГЕЛІЯТРО́П (ад гелія... + грэч. tropos паварот, напрамак), геадэзічная прылада для дакладных вымярэнняў гарызантальных вуглоў у трыянгуляцыі. Асн. частка — плоскае люстэрка, якое адбівае сонечныя прамяні ад аднаго геадэзічнага пункта да другога, дзе выконваюцца вугламерныя вымярэнні тэадалітам. с. 141
ГЕЛІЯТЭРАПІ́Я , гл. ў арт. Сонцалячэнне. с. 141
ГЕЛІЯТЭ́ХНІКА (ад гелія... + тэхніка), галіна тэхнікі, якая займаецца распрацоўкай тэарэт. асноў, практычных метадаў і тэхн. сродкаў пераўтварэння энергіі сонечнай радыяцыі ў інш. віды энергіі. Выкарыстоўвае розныя спосабы пераўтварэння сонечнай энергіі: цеплавы (ажыццяўляецца ў сонечных печах, сонечных воданагравальніках, апрасняльніках, сушылках, цяпліцах і інш.), фотаэлектрычны (у сонечных батарэях), тэрмаэлектрычны (у сонечных тэрмаэлектрычных генератарах), тэрмаэмісійны (у тэрмаэмісійных пераўтваральніках энергіі). Паводле рабочых т-р геліятэхніка падзяляецца на высока- (да 3000—3500 °С) і нізкатэмпературную (100—200 °С).
Паток сонечнай радыяцыі «дармавы» і невычэрпны, яго шчыльнасць на ўзроўні мора прыкладна 1 кВт/м2 (у геліятэхн. разліках 0,815 кВт/м2). Спробы выкарыстання гэтага выпрамянення рабіліся яшчэ ў старажытнасці, аднак практычнага значэння не мелі. У 1770 Х.Б. дэ Сасюр (Швейцарыя) пабудаваў геліяўстаноўку тыпу «гарачая скрыня». Як асобная галіна тэхнікі геліятэхніка развіваецца з 2-й пал. 19 ст., калі былі створаны доследныя ўзоры паветраных і паравых сонечных рухавікоў (Францыя, Швецыя, ЗША). У Расіі ў 1890 В.К.Цэраскі правёў эксперыменты па плаўцы розных металаў у фокусе парабалічнага люстэрка. У 1912 каля Каіра (Егіпет) пабудавана сонечная энергетычная ўстаноўка магутнасцю каля 45 кВт. У 1930-я г. распрацаваны метады разліку геліяўстановак для атрымання эл. энергіі, апраснення вады, сушкі і інш. Даследаванні па прамым пераўтварэнні прамянёвай энергіі ў электрычную пашырыліся ў сувязі з асваеннем касм. прасторы. Значнае развіццё геліятэхніка атрымала ў Францыі, ЗША, Японіі, ПАР, Аўстраліі, Германіі, з краін СНД — у Расіі, Арменіі, Туркменіі, Узбекістане. Выкарыстанне сродкаў геліятэхнікі найб. эфектыўнае ў шыротах са значнай сонечнай радыяцыяй для энергазабеспячэння малаэнергаёмістых разгрупаваных спажыўцоў. У сувязі са збядненнем традыц. крыніц энергіі яны перспектыўныя і ў рэгіёнах з умераным кліматам, напр., геліятэхніка развіваецца ў Канадзе, Даніі, Швецыі. Павышэнне эфектыўнасці геліясістэм і пераадоленне прынцыповых недахопаў (невысокая шчыльнасць і няўстойлівасць сонечнай энергіі) забяспечваюцца значнымі памерамі паверхні, якая ўлоўлівае сонечную радыяцыю, яе канцэнтрацыяй на паверхні геліяпераўтваральніка, акумуляваннем цеплавымі, эл., хім. і інш. акумулятарамі. У адпаведнасці з гэтымі патрабаваннямі ствараецца шырокі спектр геліяўстановак рознага прызначэння.
На Беларусі даследаванні і распрацоўкі сродкаў і элементнай базы геліятэхнікі вядуцца з 1980-х г. у Акад. навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава» (АНК ІЦМА), Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац. АН Беларусі, Цэнтр. НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі і інш. У АНК ІЦМА створаны доследныя ўзоры калектараў сонечнай энергіі на цеплавых трубах (разам з Армянскім аддз. Усесаюзнага НДІ крыніц току), распрацаваны праект «Сядзіба 21 стагоддзя», у энергабалансе якога значная роля сонечнай энергіі, розныя тыпы геліяцеплапераўтваральных сістэм — геліяводападагравальнікі магутнасцю 0,4—100 кВт, сонечныя радыятары (абагравальнік, сонечныя кухня, цяпліца, сушылка і інш.). Асвоены выпуск геліямодуляў, аснашчаных бакам-акумулятарам (захоўвае цяпло на працягу тыдня).
Літ.: Драгун В.Л., Конев С.В. В мире тепла. Мн., 1991; Мак-Вейг Д. Применение солнечной энергии: Пер. с. англ. М., 1981. У.Л.Драгун, С.У.Конеў. с. 141
ГЕЛІЯЎСТАНО́ЎКА , прыстасаванне для пераўтварэння энергіі сонечнай радыяцыі ў іншыя віды энергіі з мэтай іх практычнага выкарыстання. Бываюць з геліяканцэнтратарамі і без іх.
Геліяўстаноўкі з канцэнтратарамі забяспечваюць значнае павышэнне шчыльнасці сонечнай радыяцыі, выкарыстоўваюцца для ажыццяўлення высокатэмпературных (да 3000—3500 °С пры ккдз 0,4—0,6) тэхнал. працэсаў (сонечныя печы для плаўкі металаў і тэрмаапрацоўкі вогнетрывалых матэрыялаў, сонечныя энергетычныя ўстаноўкі). Геліяўстаноўкі без канцэнтратараў непасрэдна ўлоўліваюць сонечныя прамяні — працуюць па прынцыпе «гарачай скрыні», маюць больш шырокі спектр выкарыстання (сонечныя батарэі, сонечныя воданагравальнікі, апрасняльнікі вады, сушылкі, кандыцыянеры, халадзільнікі і інш.). У геліяэнергетыцы для атрымання пары прамысл. параметраў выкарыстоўваюцца прыблізна парабалічныя геліяўстаноўкі (гл. Сонечная электрастанцыя). Перспектыўныя геліяўстаноўкі з сонечнымі цеплаакумулятарамі (ЦА). У ЦА лішак цеплавой энергіі, створаны за кошт прытоку сонечнага цяпла ў дзённы час, забіраецца цеплаакумулюючым матэрыялам, захоўваецца (да 10 сут) і паступова выкарыстоўваецца для тэхнал. або быт. патрэб.
На Беларусі даследаванні і распрацоўкі геліяўстановак і іх элементнай базы вядуцца ў Акад. навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава» (АНК ІЦМА), Ін-це фізікі цвёрдага цела паўправаднікоў Нац. АН Беларусі, Бел. політэхн. акадэміі, Цэнтр. НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі і інш. У АНК ІЦМА распрацаваны 2 тыпы ЦА, якія назапашваюць сонечную цеплавую энергію, што паступае праз сцены, вокны і ад геліякалектараў (тэмпературны дыяпазон ЦА 10—150 °С).
Літ.: Гл. пры арт. Геліятэхніка. У.Л.Драгун, С.У.Конеў. с. 142
ГЕЛІЯФІ́ТЫ [ад гелія... + ...фіт( ы)], расліны, якія прыстасаваліся да жыцця пры вял. колькасці сонечнага святла (святлолюбівыя расліны). У цяні выяўляюць прыкметы прыгнечанасці. У геліяфітаў высокая інтэнсіўнасць фотасінтэзу: гэты працэс пачынае пераважаць над працэсам дыхання пры высокім асвятленні (хвоя звычайная, бяроза бародаўчатая, дуб звычайны, лістоўніца, пшаніца, падбел і інш.). с. 142
ГЕЛІЯЦЭНТРЫ́ЧНАЯ СІСТЭ́МА СВЕ́ТУ , вучэнне, паводле якога Зямля і інш. планеты рухаюцца вакол Сонца (дакладней, вакол агульнага цэнтра мас усёй сістэмы). Прыйшла на змену геацэнтрычнай сістэме свету. Стваральнік геліяцэнтрычнай сістэмы свету М.Капернік у сваім творы «Пра абарачэнне нябесных свяціл» (1543) матэматычна абгрунтаваў ідэю руху Зямлі і інш. планет вакол Сонца, вызначыў паслядоўнасць размяшчэння планет і іх адносную аддаленасць ад Сонца. Асн. палажэнні геліяцэнтрычнай сістэмы свету адыгралі вызначальную ролю ў станаўленні дакладнага прыродазнаўства. с. 143
ГЕЛ-МАН (Gell-Mann) Мюрэй (н. 15.9.1929, Нью-Йорк), амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл. Нац. АН ЗША (1960). Скончыў Масачусецкі тэхнал. ін-т (1951). У 1952—54 у Чыкагскім ун-це, з 1954 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це (з 1956 праф.). Навук. працы па квантавай тэорыі поля і фізіцы элементарных часціц. Увёў паняцце дзіўнасці (1953) і адкрыў закон яе захавання (незалежна ад К.Нішыджыма). Разам з Р.Фейнманам распрацаваў тэорыю слабых узаемадзеянняў (1958), прапанаваў сістэматыку элементарных часціц (1961), выказаў гіпотэзы аб кварках (1964) і глюонах (1973). Нобелеўская прэмія 1969. с. 143
ГЕ́ЛЬБЕРГ Ілья Самуілавіч (н. 29.7.1929, Кіеў), бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі. Д-р мед. н. (1987), праф. (1990). Скончыў Кіргізскі мед. ін-т (1951). З 1960 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па ўздзеянні хранічнага нізкадозавага апрамянення на рэзістэнтнасць і метабалічныя працэсы пры туберкулёзе, удасканаленні метадаў патагенет. тэрапіі. Прапанаваў энтэрасарбентна-антыаксідантны комплекс, які спрыяе вывядзенню радыенуклідаў, узмацняе рэзістэнтнасць арганізма і нармалізуе шэраг метабалічных працэсаў; уведзены ў клінічную практыку камбінаваныя метады патагенетычнай тэрапіі пры туберкулёзе.
Тв.: Проблема туберкулеза в изменившихся экологических и социальных условиях. Гродно, 1994 (у сааўт.). с. 143
ГЕ́ЛЬБЕРГ Самуіл Іосіфавіч (27.10.1898, г. Дубна Ровенскай вобл., Украіна — 28.1.1992), бел. мікрабіёлаг. Д-р мед. н. (1956), праф. (1959). Скончыў Кіеўскі мед. ін-т (1924). З 1924 у Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, з 1934 працаваў у Маскве, Бішкеку. З 1959 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па туберкулёзе, воспе, ранавых інфекцыях, удасканаленні процітуберкулёзнай вакцынацыі з дапамогай вакцыны БЦЖ.
Тв.: БЦЖ в профилактике туберкулеза. Фрунзе. 1970 (разам з Я.А.Фінкелем). с. 143
ГЕЛЬВЕТЫ́ЧНАЯ РЭСПУ́БЛІКА , унітарная рэспубліка, якая існавала на тэр. Швейцарыі ў 1798—1803. (Пад уздзеяннем Французскай рэвалюцыі 1789—99 у шэрагу кантонаў Швейцарыі пачаліся нар. хваляванні, якія дасягнулі асаблівага размаху ў 1798.) 5.4.1798 франц. войскі занялі г. Берн. Старая канфедэрацыя распалася, 12 крас. ў г. Аараў абвешчана «адзіная і непадзельная Гельветычная рэспубліка» з канстытуцыяй накшталт франц. 1795. У выніку Швейцарыя станавілася унітарнай дзяржавай: кантоны страцілі права мець свае ўрады, выдаваць законы і ператвараліся ў правінцыі. Заканад. ўлада перадавалася Вялікаму савету і Сенату, выканаўчая — Дырэкторыі. Усе грамадзяне ўраўнаваны ў паліт. правах. Адменены ўсе саслоўныя адрозненні, абвешчана свабода сумлення, друку, гандлю, рамяства. Разам з тым краіна трапляла ў поўную залежнасць ад Францыі. Уцягненне Гельветычнай рэспублікі ў вайну з 2-й антыфранц. кааліцыяй выклікала шырокія нар. хваляванні і абвастрыла барацьбу паміж «патрыётамі», якія падтрымлівалі унітарную рэспубліку, і рэспубліканцамі — прыхільнікамі федэралісцкага прынцыпу. 19.2.1803 Напалеон выдаў т. зв. «Акт аб медыяцыі», паводле якога Швейцарыя вярталася да старога кантоннага парадку і станавілася саюзам дзяржаў. с. 143
ГЕЛЬВЕ́ЦЫЙ (Helvétius) Клод Адрыян (31.1.1715, Парыж — 26.12.1771), французскі філосаф. Паводле Гельвецыя, сусвет існуе як матэрыяльнае ўтварэнне, ён аб’ектыўны, бясконцы ў часе і прасторы, знаходзіцца ў пастаянным руху; пачуцці і мысленне з’яўляюцца якасцямі матэрыі, што ўзніклі як яе найб. складаныя ўтварэнні. Быў праціўнікам агнастыцызму і лічыў, што матэрыя, якая існуе ў рэчаіснасці, пазнаецца пры дапамозе пачуццяў і памяці. Крытыкуючы ідэю існавання Бога, стварэння свету, бессмяротнасці душы, абсалютызаваў значэнне законаў механікі і таму не выйшаў за межы метафізічнага мыслення, у прыватнасці, у пытаннях грамадазнаўства. Падкрэсліваў ролю грамадскага асяроддзя ў выхаванні чалавека і разам з тым лічыў, што вырашальнае значэнне ў грамадскім развіцці маюць чалавечая свядомасць і моцныя пачуцці. Ідэі Гельвецыя аб ролі грамадскага асяроддзя ў выхаванні чалавека, роўнасці разумовых здольнасцей людзей, гарманічным спалучэнні асабістых і агульных інтарэсаў паўплывалі на фарміраванне утапічнага сацыялізму.
Тв.: Рус. пер. — Соч. Т. 1—2. М., 1973—74. У.К.Лукашэвіч. с. 143
ГЕЛЬВЕ́ЦЫЯ (лац. Helvetia), старажытная назва паўн.-зах. часткі сучаснай Швейцарыі. Як сінонім Швейцарыі ўжывалася ў 16 ст., потым у 18 ст. (стварэнне Гельветычнай рэспублікі 1798—1803). с. 143
ГЕЛЬВІ́Н (ад лац. helvus бурштынава-жоўты), мінерал, берыласілікат падкласа каркасных сілікатаў 3Mn[BeSiO4]·MnS. Пастаянныя прымесі жалеза і цынку. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі, зярністыя агрэгаты. Колер жоўты, жоўта-зялёны, карычневы і інш. Бляск шкляны да смалістага. Цв. 5,5—6,5. Крохкі. Шчыльн. 3,2—3,5 г/см3. Трапляецца ў грэйзенах, скарнах, пегматытах, палевашпатавых метасаматытах. Руда берылію. с. 143
ГЕ́ЛЬВІХ Пётр Аўгуставіч (19.12.1873, г. Віцебск — 7.5.1958), генерал-маёр артылерыі (1940), вучоны ў галіне балістыкі і тэорыі стральбы. Д-р тэхн. н. (1938), праф. (1935), лаўрэат Дзярж. прэміі СССР 1941. У арміі з 1892. Скончыў Міхайлаўскую артыл. акадэмію (1903). Да 1917 выкладчык у гэтай акадэміі. З 1918 палкоўнік Гельвіх у Чырв. Арміі. Да 1943 выкладчык у Ваен. акадэміі імя Дзяржынскага. Да 1953 у Гал. артыл. упраўленні Сав. Арміі. с. 143
ГЕ́ЛЬГАЛАНД (Helgoland), востраў у Паўночным м.; тэр. Германіі. Пл. 0,9 км2. Выш. да 56 м. Кліматычны курорт. Турызм. с. 143
ГЕ́ЛЬЗЕНКІ́РХЕН (Gelsenkirchen), горад у Германіі, у зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, у Рурскім прамысл. раёне. 295 тыс. ж. (1994). Рачны порт на р. Эмшэр і канале Рэйн—Герне. Вузел чыгунак і аўтадарог. Важны індустр. цэнтр. Прам-сць: машынабудаванне (у т.л. цяжкае, аўтамаб.), нафтаперапр., чорная і каляровая металургія; азотная, шкляная, швейная, піваварная. У наваколлі — здабыча каменнага вугалю (шахты з 1858) і коксахім. прам-сць. с. 143
ГЕ́ЛЬМАЛЬД (Helmold; каля 1125 — пасля 1177), нямецкі сярэдневяковы храніст. З 1156 свяшчэннік у г. Босаў (каля сучаснага г. Ольдэнбург), місіянер. У 1162—72 склаў на лац. мове «Славянскую хроніку», у якой апісаў заваяванне, каланізацыю зямель палабскіх славян (бодрычаў, ваграў) і іх хрысціянізацыю герм. феадаламі ў час праўлення Генрыха Льва. Для часткі хронікі (9—11 ст.) выкарыстаў пераважна творы Адама Брэменскага, але падзеі 12 ст. (да 1171) апісаў на падставе ўласных назіранняў і звестак відавочцаў. Пазней «Хроніку» прадоўжыў (да 1209) манах Арнольд Любекскі. с. 143
ГЕ́ЛЬМАН Аляксандр Ісаакавіч (н. 25.10.1933, пас. Дандзюшаны, Малдавія), расійскі драматург. Вучыўся ў Кішынёўскім ун-це (1960—63). Выступае ў жанры публіцыст. драматургіі. Аўтар сцэнарыя фільма «Прэмія» (1975, Дзярж. прэмія СССР 1976), п’ес «Пратакол аднаго пасяджэння» (паст. 1975), «Зваротная сувязь» (1976, сцэнарый 1978), «Мы, ніжэйпадпісаныя» (1979), «Сам-насам з усімі» (1981), «Лаўка» (1983), «Чокнутая» («Зінуля», 1984), кінааповесці «Начная змена», кінасцэнарыяў «Ксенія, любімая жонка Фёдара», «Лічыце мяне дарослым» (абодва з Т.Калецкай). Яго творам уласціва завостранасць жыццёвых праблем, якія вырашаюцца праз сутыкненні супярэчлівых поглядаў і чалавечых характараў.
Тв.: Пьесы. М., 1985. І.С.Александровіч. с. 144
ГЕ́ЛЬМАН Паліна Уладзіміраўна (н. 24.10.1919, г. Бярдзічаў, Украіна), Герой Сав. Саюза (1946). З 1920 жыла ў Гомелі. Скончыла 3 курсы Маскоўскага ун-та (1941), курсы штурманаў (1942), Ваен. ін-т замежных моў (1951). З кастр. 1941 у Чырв. Арміі. У Вял. Айч. вайну з 1942 на Паўд., Паўн.-Каўказскім (у Асобнай Прыморскай арміі), на 4-м Укр. і 2-м Бел. франтах: штурман, нач. сувязі эскадрыллі 46-га Таманскага жаночага авіяпалка начных бамбардзіроўшчыкаў. Удзельніца абароны Каўказа, вызвалення Кубані, Крыма, Беларусі, Польшчы, баёў у Германіі. Зрабіла 860 баявых вылетаў. Да 1957 у Сав. Арміі. У 1959—79 на выкладчыцкай рабоце. с. 144
ГЕ́ЛЬМГОЛЬЦ (Helmholtz) Герман Людвіг Фердынанд (31.8.1821, г. Патсдам, Германія — 8.9.1894), нямецкі прыродазнавец. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1868). Вучыўся ў Ваенна-мед. ін-це ў Берліне. Праф. фізіялогіі Кёнігсбергскага (1849—55) і Бонскага (1855—58) ун-таў, у 1871—88 праф. фізікі Берлінскага ун-та, з 1888 дырэктар фізіка-тэхн. ун-та ў Берліне. Навук. працы па фізіцы, біяфізіцы, фізіялогіі і псіхалогіі. Матэматычна абгрунтаваў закон захавання энергіі (1847), даказаў яго ўсеагульны характар. Распрацаваў тэрмадынамічную тэорыю хім. працэсаў, увёў паняцці свабоднай і звязанай энергій. Заклаў асновы тэорыі віхравога руху вадкасцей і анамальнай дысперсіі святла. Прапанаваў тэорыю слыху і зроку чалавека, выявіў і вымераў цеплаўтварэнне ў мышцах (1845—47), вывучыў працэс скарачэння мышцаў (1850—54). Вызначыў скорасць распаўсюджвання нерв. імпульсаў (1850). Сканструяваў шэраг фіз. прылад, распрацаваў колькасныя метады фізіял. даследаванняў.
Літ.: Лазарев П.П. Гельмгольц. М., 1959; Лебединский А.В., Франкфурт У.И., Френк А.М. Гельмгольц (1821—1894). М., 1966. с. 144
ГЕЛЬМЕРСЕ́Н Рыгор Пятровіч (29.9 1803, Дукерсгоф, Эстонія — 3.2.1885), рускі геолаг. Акад. Пецярбургскай АН (1850). Скончыў Дэрпцкі (Тартускі) ун-т (1825), Пецярбургскі горны ін-т (1838; у 1865—72 яго дырэктар). Адзін з арганізатараў і з 1882 дырэктар Геал. к-та. Вёў геал. даследаванні на Урале, Алтаі, Сярэдняй Азіі, вывучаў Данецкі і Дамброўскі кам.-вуг. басейны, жал. руды Падмаскоўя, гразевыя вулканы і радовішчы нафты на Таманскім і Керчанскім п-вах і інш. Склаў «Генеральную карту горных фармацый Еўрапейскай Расіі» (1841). Дзямідаўская прэмія 1842. с. 144
ГЕЛЬМІНТАЛО́ГІЯ (ад гельмінты + ...логія), навука аб паразітычных чарвях — гельмінтах і хваробах (гельмінтозах), што імі выклікаюцца. Вывучае пашырэнне, жыццёвыя цыклы, хваробатворнае дзеянне гельмінтаў, распрацоўвае спосабы дыягностыкі і прафілактыкі гельмінтозаў у чалавека, жывёл і раслін. Даследаванні вядуцца па асн. кірунках: агульная гельмінталогія (вывучае агульныя заканамернасці развіцця паразітычных чарвей, іх сістэматыку і відаўтварэнне), медыцынская гельмінталогія (хваробы чалавека, выкліканыя гельмінтамі, іх дыягностыку, прафілактыку і лячэнне), ветэрынарная і агранамічная гельмінталогія (вывучаюць адпаведна гельмінтаў жывёл і раслін і распрацоўваюць меры барацьбы з імі).
Першыя звесткі пра гельмінты вядомы са старажытнасці (Гіпакрат, Арыстоцель, Авіцэна). Навук. гельмінталогія ўзнікла ў 2-й пал. 18 ст. Яе заснавальнік — ням. натураліст К.Рудольфі, які заклаў асновы сістэматыкі і марфалогіі гельмінтаў. У 1863—76 апублікавана 2-томная праца ням. заолага Р.Лейкарта пра паразітаў чалавека. 2-я пал. 19 — пач. 20 ст. — эксперым. перыяд у гельмінталогіі. Заснавальнік сав. школы гельмінталогіі — К.І.Скрабін. Ён апісаў больш за 200 новых відаў гельмінтаў, распрацаваў асновы дэгельмінтызацыі (1925), што спалучаюць у сабе прынцыпы прафілактыкі і лячэння. Развіццю гельмінталогіі ў Расіі спрыялі працы В.А.Догеля, Р.С.Шульца і інш., на Украіне — А.П.Маркевіча.
На Беларусі вялікі ўклад у гельмінталогію зрабілі Х.С.Гарагляд, І.В.Меркушова, Ц.Г.Нікулін, Р.С.Чабатароў, І.С.Жарыкаў, В.Ф.Літвінаў, В.А.Шчарбовіч і інш. Даследаванні па гельмінталогіі вядуцца ў Ін-це заалогіі Нац. АН Беларусі (Л.І.Бычкова), Ін-це эксперым. ветэрынарыі (М.В.Якубоўскі), у Мінскім і Віцебскім мед. ін-тах (Р.Г.Заяц, Я.Л.Бекіш), у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (А.І.Ятусевіч). і інш. Распрацаваны многія праблемы біяхіміі і фізіялогіі гельмінтаў, імунітэту і імунадыягностыкі, алергіі пры гельмінтозах і інш.
Літ.: Чеботарев Р.С. Очерки по истории медицинской и ветеринарной паразитологии. Мн., 1977; Меркушова И.В. , Бобкова А.Ф. Гельминты домашних и диких животных Белоруссии. Мн., 1981; Романенко Н. А. Санитарная гельминтология. М., 1982; Гельминтозы человека: (Эпидемиология и борьба). М., 1985. Р.Г.Заяц. с. 144
ГЕЛЬМІНТАСПАРЫЁЗЫ , хваробы раслін, якія выклікаюцца грыбамі роду гельмінтаспорый. Часцей пашкоджваюць збожжавыя і тэхн. культуры. На Беларусі пашыраны на пшаніцы, жыце, ячмені, аўсе, радзей на льне, памідорах, злакавых травах. Узбуджальнікі паразітуюць на раслінах у канідыяльнай стадыі, міцэлій развіваецца ў тканках. Распаўсюджваюцца з насеннем і рэшткамі раслін. Развіццю хваробы спрыяюць халоднае і вільготнае надвор’е ў перыяд сяўбы і ўсходаў, павышаная вільготнасць паветра. Гельмінтаспарыёзы праяўляюцца ў выглядзе плямістасці лісця і пладоў, пацямнення зародка, гнілей каранёў і сцёблаў; выклікаюць шчупласць насення, зніжэнне ўраджаю зерня і саломы. Найб. шкодныя гельмінтаспарыёзы: паласатая (узбуджальнік — Helminthosporium gramineum) і сеткавая (Н. teres) плямістасці ячменю, цёмна-буры гельмінтаспарыёз пшаніцы, жыта і ячменю (Н. sativum), чырвона-бурая плямістасць аўса (Н. avenae), гельмінтаспарыёз кукурузы (Н. turcicum) і інш. с. 144
ГЕЛЬМІНТАСПО́РЫЙ (Helminthosporium), род недасканалых грыбоў сям. дэмацыевых. Шматлікія віды роду пашыраны ўсюды. Паразітныя формы, прыстасаваныя да пэўных відаў раслін, выклікаюць гельмінтаспарыёзы, сапратрофныя развіваюцца на кары, лісці, сухіх галінках і сцёблах дрэвавых і травяністых раслін. На Беларусі найб. шкодныя гельмінтаспорый ячменны (Н. teres), гельмінтаспорый аўсяны (Н. avenae), гельмінтаспорый злакавы (Н. gramineum).
Міцэлій шматклетачны, пранізвае асобныя органы раслін, развіваецца ва ўсіх тканках або знаходзіцца ў стадыі спакою. Канідыяносцы прамыя, слабаразгалінаваныя, вузлаватыя, у паразітных відаў сабраны ў пучкі, у сапратрофаў — адзіночныя. Канідыі цыліндрычныя, падоўжана-эліпсападобныя, з перагародкамі. У цыкле развіцця адзначаны стадыі сумчатых грыбоў. с. 144
ГЕЛЬМІНТО́ЗЫ [ад гельмінты + ...оз(ы)], глісныя хваробы, глісныя інвазіі, хваробы чалавека, жывёл і раслін, выкліканыя паразітычнымі чарвямі (гельмінтамі): трэматодамі, монагінеямі, цэстодамі, нематодамі і скрэбнямі. У чалавека вядома больш за 150 гельмінтозаў, якія падзяляюцца на 3 групы: геагельмінтозы, біягельмінтозы і кантактныя.
Геагельмінтозы выклікаюць паразіты, што развіваюцца ў глебе, заражэнне адбываецца пры невыкананні правіл асабістай гігіены; біягельмінтозы выклікаюць гельмінты, якія развіваюцца ў целе прамежкавага гаспадара, заражаюцца імі пры ўжыванні ў ежу прадуктаў жывёльнага паходжання (мяса, рыбы); кантактныя гельмінтозы (яйцы паразітаў хутка выспяваюць) перадаюцца праз кантакт з хворым. Гельмінты паразітуюць у страўнікава-кішачным тракце, крыві, печані, лёгкіх, у нырках, галаўным мозгу, мышцах, скуры, касцях. Выдзяляюць шкодныя рэчывы, сенсабілізуюць арганізм, паглынаюць харч. рэчывы, вітаміны і мікраэлементы. На Беларусі ў чалавека найб. пашыраны гельмінтозы: анкіластамідозы, аскарыдоз, энтэрабіёз, трыхінелёз, трыхацэфалёз, апістархоз, фасцыялёз, дыфелабатрыёз; у раслін — бульбяная нематода; у жывёл — дыкрацэліёз, парамфістаматыдозы, фасцыялёз, маніезіёз, гіменалепідыдозы, аскарыдозы, дыктыякаулёзы, странгілаідозы, трыхацэфалёз, макракантарынхоз. Сажалкавай рыбагадоўлі шкодзяць батрыяцэфалёз, філаметроз, лігулёз, дактылагіроз, дыпластаматоз, гіралактылёз. Прыкметы гільментозаў: затрымка росту і развіцця, у чалавека — схудненне, зніжэнне інтэлекту, у жывёл — зніжэнне прадукцыйнасці, дрэнны апетыт, парушэнне каардынацыі рухаў. Лячэнне хім. прэпаратамі і хірургічнае.
Літ.: Гинецинская Т.А, Добровольский А.А. Частная паразитология. М., 1978; Найт Р. Паразитарные болезни: Пер. с англ. М., 1985. Р.Г.Заяц. с. 144
ГЕЛЬМІ́НТЫ [ад грэч. helmins (helminthos) чарвяк, гліст], глісты, паразітычныя чэрві, узбуджальнікі глісных хвароб (гельмінтозаў) чалавека, жывёл і раслін. Вядома каля 18 тыс. відаў. Паводле цыкла развіцця падзяляюцца на біягельмінты і геагельмінты. Да гельмінтаў адносяцца чэрві тыпаў плоскія чэрві: трэматоды, або смактуны, і стужачныя чэрві, або цэстоды; з трэматод у чалавека часцей трапляюцца апістархіды, з цэстод — шырокі стужачнік, бычы, свіны і карлікавы цэпні, лічынкі эхінакока і альвеакока; круглыя чэрві, або нематоды, — аскарыды, воласагаловы, вастрыцы, трыхінелы, анкіластаміды і інш.; скрэбні, або акантацэфалы; кольчатыя чэрві, або анеліды. Прадстаўнікі скрэбняў і кольчатых чарвей у чалавека паразітуюць рэдка. Гельмінты паразітуюць практычна ва ўсіх органах і тканках. Звычайна заражаюцца гельмінтамі праз ежу, ваду, скуру, плацэнту, пры паяданні прамежкавага гаспадара. Вывучае гельмінты і выкліканыя імі хваробы гельмінталогія. с. 145
ГЕ́ЛЬСІНГФО́РС (Helsingfors), шведская назва г. Хельсінкі, сталіцы Фінляндыі. с. 145
ГЕ́ЛЬТМАН (Heltman) Віктар (23.12.1796, в. Вярховічы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. — 16.7.1874), польскі рэвалюцыянер, публіцыст. Скончыў Свіслацкую гімназію. У 1819 заснаваў у Варшаве рэв. студэнцкую арг-цыю «Саюз вольных палякаў», рэдактар яе органа «Dekada Polska» («Польская дэкада»). Адзін са стваральнікаў у 1819 тайнай арг-цыі ў Свіслацкай гімназіі. Удзельнік паўстання 1830—31 у Польшчы, Беларусі і Літве, падрыхтоўкі Кракаўскага паўстання 1846, рэв. падзей у Галіцыі 1848, кіраўнік абароны Дрэздэна ў час рэвалюцыі 1848—49 у Германіі. Адзін з аўтараў маніфеста польскага дэмакратычнага таварыства. Лічыў неабходным аб’яднаць барацьбу за незалежнасць Польшчы з барацьбой за ліквідацыю феад.-прыгонніцкіх адносін рэв. шляхам. Памёр у эміграцыі ў Бруселі. с. 145
ГЕ́ЛЬТМАН Віктар Сцяпанавіч (9.10.1926, Мінск — 21.8.1985), бел. геабатанік. Д-р біял. н. (1974). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1954). З 1957 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па лясной геабатаніцы і лясной тыпалогіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.: Леса Белорусского Полесья: (геоботанические исслед.). Мн., 1977 (разам з І.Д.Юркевічам, М.Ф.Лоўчым); Географический и типологический анализ лесной растительности Белоруссии. Мн., 1982. с. 145
ГЕ́ЛЬТМАН Стафан Лявонавіч (4.10.1886, г. Замасць, Польшча — 20.9.1937), рэвалюцыянер, дзярж. дзеяч БССР. Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1912). У 1903—05 рэдактар час. «Glos» («Голас»). З 1915 у Мінску. Адзін з арганізатараў Польск. сацыяліст. аб’яднання, старшыня праўлення яго мінскай групы, заснавальнік і рэдактар яго органа «Prawda» («Праўда»), Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. бальшавіцкай фракцыі Мінскай гар. думы, камісар па польск. справах Зах. вобласці і фронту. У 1919 нам. наркома земляробства і лясной гаспадаркі Літ.-Бел. ССР, заг. аддзела Мінскага губрэўкома, з 1921 сакратар Польбюро ЦК РКП(б). У 1924—25 нарком земляробства, старшыня Дзяржплана, эканам. савета і нам. старшыні СНК БССР. З 1925 рэктар Камуніст. ун-та Беларусі ў Мінску, адначасова з 1927 заг. польск. сектара Ін-та бел. культуры. У 1930-я г. ў наркаматах земляробства і зернесаўгасаў СССР. Чл. ЦК КП(б)Б у 1924—29, чл. ЦВК БССР у 1924—29, Прэзідыума ЦВК БССР у 1926—29. Аўтар прац па агр. пытанні Беларусі, пра ўдзел палякаў у Кастр. рэвалюцыі 1917 і інш. У 1937 арыштаваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. У.М.Міхнюк. с. 145
ГЕ́ЛЬФАНД Аляксандр Лазаравіч (псеўд. Парвус; 1869, г. Беразіно Мінскай вобл. — 1924), дзеяч рас. і герм. рэв. руху. Скончыў Базельскі ун-т (1891). З 1886 у эміграцыі ў Германіі і Швейцарыі. Прымыкаў да левага крыла герм. сацыял-дэмакратыі, крытыкаваў погляды Э.Бернштэйна. З 1900 прымаў удзел у выданні газ. «Искра». З 1903 меншавік. У 1905 прыбыў у Расію, быў адным з кіраўнікоў Пецярбургскага Савета рабочых дэпутатаў, асуджаны на 3 гады высылкі. Пасля ўцёкаў жыў у Германіі, Турцыі. У 1-ю сусв. вайну выступаў за перамогу Германіі, падтрымліваў сувязі з герм. Ген. штабам. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 не атрымаў дазволу вярнуцца ў Расію. Пасля 1918 адышоў ад паліт. дзейнасці, арганізаваў у Германіі Ін-т па вывучэнні сусв. вайны. Адзін са стваральнікаў тэорыі «перманентнай рэвалюцыі». Адмоўную характарыстыку Гельфанда як паліт. авантурыста і махінатара даў М.Горкі ў нарысе «У.І.Ленін» і А.І.Салжаніцын у рамане «Ленін у Цюрыху». Э.А.Ліпецкі. с. 145
ГЕ́ЛЬФАНД Барыс Абрамавіч (н. 24.7.1968, Мінск), бел. шахматыст. Міжнар. гросмайстар (1989). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1990). Пераможца Сусв. шахматнай алімпіяды ў складзе каманды СССР (1990), чэмпіён СССР (1985) і Еўропы (1987—88) сярод юнакоў. Пераможца міжзанальных (Маніла, Філіпіны — 1990, Біль, Швейцарыя — 1993) і інш. буйных міжнар. турніраў. У 1-й пал. 1990-х г. уваходзіў у дзесятку мацнейшых шахматыстаў свету. с. 146
ГЕ́ЛЬФАНД Хаім Янкель Шыманавіч (літ. псеўд. А.І.Літвак; 1877, г. Слуцк Мінскай вобл. — 1932), палітычны дзеяч і публіцыст. Адзін з кіраўнікоў Бунда, з 1905 чл. яго ЦК. Неаднаразова быў арыштаваны, у 1896—1902 у ссылцы ў Якуцку. У 1915—17 прадстаўнік Бунда ў ЗША. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Расію. Да Кастр. рэвалюцыі 1917 паставіўся адмоўна. На ХІ канферэнцыі Бунда (1919, Мінск) узначаліў с.-д. крыло. У 1921 арыштаваны органамі ДПУ, пасля вызвалення жыў у Вільні. З 1925 у ЗША.
Тв.: Мелкобуржуазный социализм на еврейской почве: (Критика «теории» социалистов-сионистов). СПб., 1906; Поалей сионизм: Новое течение в рус. еврействе — рабочий сионизм: Критический очерк. СПб., 1907. Э.А.Ліпецкі. с. 146
ГЕЛЬ-ФІЛЬТРА́ЦЫЯ , гель-храматаграфія, раздзяленне сумесі малекул паводле іх памеру пры дапамозе порыстых палімераў шляхам фільтрацыі на храматаграфічных калонках. У залежнасці ад памераў малекулы пранікаюць праз поры ўнутр гранул палімеру з рознай скорасцю і канцэнтруюцца ў розных слаях. Выкарыстоўваецца для вызначэння велічынь малекулярных мас, абяссольвання раствораў натыўных бялкоў, канцэнтраванні раствораў палімераў, у медыцыне — для дыягнастычнага падзелу бялкоў сывараткі крыві, пры дыягностыцы цяжарнасці, ачыстцы прэпаратаў ферментаў і інш. с. 146
ГЕ́ЛЬФМАН Геся Меераўна (Міронаўна; паміж 1852—55, г. Мазыр Гомельскай вобл. — 13.2.1882), рэвалюцыянерка-народніца. У час вучобы на курсах у Кіеве (1874) вяла рэв. прапаганду сярод рабочых. У 1877 зняволена на 2 гады. З 1879 чл. партыі «Народная воля». На канспіратыўных кватэрах Гельфман у Пецярбургу размяшчалася друкарня нарадавольскай «Рабочей газеты», хаваліся выбуховыя рэчывы, рыхтаваўся замах на Аляксандра ІІ. 15.3.1881 арыштавана і разам з інш. арганізатарамі замаху прыгаворана да павешання; выкананне прыгавору адтэрмінавана ў сувязі з яе цяжарнасцю. Шырокая кампанія ў абарону Гельфман у замежным друку прымусіла цара замяніць пакаранне смерцю на пажыццёвую катаргу. Памерла ў турме ў час родаў. с. 146
ГЕ́ЛЬЦЭР Кацярына Васілеўна (14.11.1876, Масква — 12.12.1962), расійская балерына. Нар. арт. Расіі (1925). Дачка танцоўшчыка В.Ф.Гельцэра. Скончыла Маскоўскую балетную школу (1894). З 1894 і ў 1898—1935 салістка Вял. т-ра ў Маскве, у 1896—98 — Марыінскага т-ра. У Вял. т-ры асн. выканальніца ў балетах А.Горскага. Яркая прадстаўніца рус. школы класічнага танца, у сваім выкананні спалучала лёгкасць, віртуознасць, імклівасць з шырынёй і мяккасцю рухаў. Сярод партый: Саламбо («Саламбо» А.Арэндса), Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Ліза («Марная засцярога» Л.Герольда), Медора («Карсар» А.Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р.Гліэра). З 1910 гастраліравала за мяжой, у т.л. ў Рускіх сезонах у Парыжы. Дзярж. прэмія СССР 1943. с. 146
ГЕМ , комплекснае злучэнне парфірыну з двухвалентным жалезам. У жывых арганізмах уваходзіць у складаныя бялкі — гемапратэіды. У залежнасці ад замяшчальнікаў у парфірынавым цыкле адрозніваюць гем а, в (пратагем, або проста гем), с і г.д. Найб. пашыраны гем в (уваходзіць у састаў гемаглабіну, міяглабіну, каталазы, пераксідазы і большасці цытахромаў), у аснове якога ляжыць протапарфірын ІХ. Больш складаную будову мае гем а — прастатычная група ферменту клетачнага дыхання цытахромаксідазы. Свабодны гем лёгка акісляецца ў паветры да гематыну. с. 146
ГЕ́МА (лац. Gemma), твор гліптыкі, каштоўны або паўкаштоўны камень з урэзанымі (інталія) або выпуклымі (камея) выявамі. У старажытнасці гему выкарыстоўвалі як пячаткі, знакі ўласнасці, пазней — як амулеты, упрыгожанні.
Літ.: Неверов О.Я. Геммы античного мира. М., 1983. с. 146
ГЕМА..., ГЕМАТА ... [ад грэч. haima (haimatos) кроў], першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «кроў», напр., гемаглабін, гематома. с. 146
ГЕМАГЛАБІ́Н (ад гема... + лац. globus шар), Hb, чырвоны жалезазмяшчальны пігмент крыві і гемалімфы чалавека, пазваночных і некат. беспазваночных жывёл. Выконвае функцыю пераносу кіслароду з органаў дыхання да тканак і вуглякіслага газу ад тканак да органаў дыхання. У большасці беспазваночных гемаглабін раствораны ў крыві, у пазваночных і некат. беспазваночных знаходзіцца ў чырвоных крывяных клетках — эрытрацытах. Малекулярная маса гемаглабіну эрытрацытаў млекакормячых 64 500, растворанага ў плазме да 3 000 000. Паводле хім. прыроды гемаглабін — складаны бялок — хромапратэід, які складаецца з бялку глабіну і жалезапарфірыну — гему. У вышэйшых жывёл і чалавека гемаглабін уключае 4 субадзінкі — манамеры з малекулярнай масай каля 17 000; 2 манамеры маюць па 141 астатку амінакіслот (β-ланцугі), 2 іншыя — па 146 астаткаў (α-ланцугі). Колькасць гемаглабіну ў крыві чалавека ў сярэднім 13—16 г% (78—96% па Салі); у жанчын гемаглабіну крыху менш, чым у мужчын. Якасць гемаглабіну змяняецца ў антагенезе. А.М.Ведзянееў. с. 146
ГЕМАДЫЯ́ЛІЗ (ад гема... + дыяліз), метад ачышчэння крыві ад нізка- і сярэднемалекулярных рэчываў апаратам штучнай ныркі праз паўпранікальную мембрану і дыялізуючы раствор. Выкарыстоўваецца пры лячэнні вострай і хранічнай нырачнай недастатковасці, вострых атручэнняў. Гемадыяліз ажыццяўляе абменнае пераліванне крыві (адначасовае масіўнае кровапусканне з пераліваннем такой жа колькасці крыві), абмыванне брушыны салявым растворам (перытанеяльны дыяліз), прамыванне слізістай абалонкі кішэчніка ўмерана гіпертанічным растворам (кішачны дыяліз). с. 146
ГЕМАЛІЗІ́НЫ , рэчывы, здольныя вызваляць гемаглабін з эрытрацытаў крыві. Пры гэтым гемаглабін раствараецца ў плазме або навакольнай вадкасці і кроў робіцца празрыстай (лакавая кроў). Гемалізіны — прадукты жыццядзейнасці многіх бактэрый паразітычных чарвей, насякомых, скарпіёнаў, некат. ядавітых змей (лізалецыціны). Адрозніваюць нармальныя гемалізіны (прысутнічаюць у сываратцы крыві і лізіруюць уласныя эрытрацыты — аўтагемоліз), ізалізіны — лізіруюць эрытрацыты, уведзеныя ўнутрывенна ад жывёл таго ж віду, і гетэралізіны — ад інш. віду. с. 146
ГЕМАЛІТЫ́ЧНАЯ ХВАРО́БА НОВАНАРО́ДЖАНЫХ , эрытрабластоз плода, прыроджаная, спадчынная хвароба дзяцей. Узнікае ва ўлонні маці ці ў першыя дні пасля нараджэння ад несумяшчальнасці крыві маці і плода па рэзус-фактары або інш. групавых асаблівасцях (гл. Групы крыві). Рэзус-фактар, які трапляе ў кроў рэзус-адмоўнага чалавека, выклікае імунную рэакцыю з утварэннем антырэзусных цел. Стан сенсібілізацыі да рэзус-фактара пры першай цяжарнасці можа не развіцца і дзіця нараджаецца здаровым, пры наступных цяжарнасцях дзеці могуць нараджацца хворымі. У аснове хваробы — гемоліз (распад) эрытрацытаў і назапашванне ў крыві атрутнага рэчыва (непрамога білірубіну, гл. Кроў). Прыкмета гемалітычнай хваробы нованароджаных: анемія, жаўтуха, парушэнне дзейнасці ц.н.с. (ад атручэння). Лячэнне: заменнае пераліванне крыві, гемасорбцыя, увядзенне плазмы; фотатэрапія. с. 146
ГЕМАЛО́ГІЯ (ад гема + ..логія), сукупнасць звестак аб каштоўных і вырабных камянях. Вывучае фіз. ўласцівасці, асаблівасці хім. саставу, дэкаратыўна-маст. вартасці, мінерагеніі радовішчаў, а таксама тэхналогіі апрацоўкі. Устанаўлівае адрозненні прыродных каштоўных камянёў (рубін, сапфір, ізумруд, жэмчуг і інш.) ад іх сінт. аналагаў і імітацый. с. 147
ГЕМАНХО́З , інвазійная хвароба жвачных, пры якой пашкоджваецца сычуг. Да яе ўспрымальныя авечкі, козы, буйн. раг. жывёла, многія дзікія жывёлы, зрэдку грызуны і чалавек. Узбуджальнікам геманхозу з’яўляюцца нематоды з роду Haemonchus, якія развіваюцца без прамежкавага гаспадара. Найб. пашыраны Н. contortus паразітуе ў дробных жвачных, Н. plocei — у буйн. раг. жывёлы.
Найб. заражаюцца маладыя жывёлы, асабліва ягняты ў канцы лета і восенню пры заглынанні лічынак з кормам ці вадой. Паразіты пашкоджваюць слізістую абалонку сычуга і кормяцца крывёй гаспадара. Развіваецца прагрэсіруючая анемія, парушаецца работа органаў кроваўтварэння. У хворых жывёл назіраецца прыгнечанне, паносы, схудненне, можа павышацца т-ра. Маладыя жывёлы часта гінуць. с. 147
ГЕМАПРАТЭІ́ДЫ , складаныя бялкі, якія маюць у сабе афарбаваную прастэтычную групу — гем. Належаць да хромапратэідаў (гемаглабіны, міяглабін, цытахромы і інш.). с. 147
ГЕМАРАГІ́ЧНАЯ СЕПТЫЦЭМІ́Я , гл. Пастэрэлёз. с. 147
ГЕМАРАГІ́ЧНЫЯ ЛІХАМА́НКІ , група вострых інфекц. хвароб віруснай этыялогіі, для якіх характэрны прыродная ачаговасць, спалучэнне ліхаманкавага стану хворага з развіццём гемарагіі. Вядомыя гемарагічныя ліхаманкі: з нырачным сіндромам, крымская, омская, аргенцінская, балівійская, жоўтая, Ласа, Марбурга, Эбола, Дэнге. Узбуджальнікі належаць да некалькіх таксанамічных груп (сямействаў) вірусаў, перадаюцца трансмісіўна (гл. Трансмісіўныя хваробы), паветрана-кропельным шляхам, праз аб’екты навакольнага асяроддзя. Асн. крыніца заражэння чалавека — грызуны і кляшчы. Для асобных гемарагічных ліхаманак (напр., з ныркавым сіндромам) акрамя агульных прыкмет характэрны пашкоджанні печані, гіпатанія, брадыкардыя, трамбацыта- і лейкапенія. Лячэнне патагенетычнае і сімптаматычнае. А.П.Красільнікаў. с. 147
ГЕМАРАГІ́Я , гл. Крывацёк. с. 147
ГЕМАРО́Й (ад гема... + грэч. rheō цяку), пачачуй, вузлаватае расшырэнне вен прамой кішкі, пераважна ў вобласці задняга праходу. Адрозніваюць вузлы вонкавыя (падскурныя) і ўнутр. (падслізістыя). Хварэюць найчасцей людзі сярэдняга і пажылога ўзросту, мужчыны ў 3 разы часцей, чым жанчыны.
Развіццю гемарою садзейнічаюць прыроджаныя асаблівасці вен, запаленні прамой кішкі, загіны маткі, запоры, сядзячая праца і інш. Прыкметы: сверб, адчуванне гарачыні, напружання і болю ў заднім праходзе пры дэфекацыі, бывае крывацёк. Ускладненні: запаленне, ушчамленне ўнутр. вузлоў гемарою ў заднім праходзе, малакроўе. Лячэнне: дыета, фізія- і медыкаментозная тэрапія; у цяжкіх выпадках — хірургічнае. Гл. таксама Варыкознае расшырэнне вен. с. 147
ГЕМАСПАРЫ́ДЫІ (Haemosporidia), кроваспаравікі, падатрад прасцейшых кл. спаравікоў. 10 родаў, больш як 100 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. Паразітуюць у эрытрацытах або эндатэліяльных клетках сасудаў пазваночных жывёл і чалавека. Некат. выклікаюць цяжкія захворванні. Да гемаспарыдый адносяцца плазмодыі, шэраг відаў якіх — узбуджальнікі малярыі.
Цела авальнае ці круглае. Жыццёвы цыкл са зменай гаспадароў. Прамежкавы гаспадар — пазваночная жывёла або чалавек — заражаецца пры ўкусе кровасысучым насякомым (канчатковы гаспадар). Ва ўнутр. органах прамежкавага гаспадара паразіты размнажаюцца бясполым шляхам (шызаганія), потым укараняюцца ў эрытрацыты. Палавы працэс адбываецца ў арганізме насякомых, пераносчыкаў гемаспарыдый. Для чалавека найб. небяспечныя ўзбуджальнікі малярыі. с. 147
ГЕМАСПЕРМІ́Я (ад гема... + грэч. sperma семя), з’яўленне крыві (эрытрацытаў) у сперме, якая пры гэтым набывае чырвоны або «ржавы» колер. Найчасцей кроў трапляе ў сперму з семявых пузыркоў або прастаты пры іх захворваннях, а таксама пры наяўнасці камянёў у прастаце, разрыве невял. варыкозных вен, папілом, семявага бугарка і інш. Гемаспермія не зніжае жыццяздольнасці сперматазоідаў, але сведчыць пра захворванне палавых органаў, што патрабуе лячэння. с. 147
ГЕМАТА ..., гл. Гема... с. 147
ГЕМАТАКСІЛІ́Н (ад гемата... + грэч. xylon драўніна), фарбавальнік расліннага паходжання. Атрымліваюць экстракцыяй эфірам з драўніны кампешавага дрэва. Выкарыстоўваюць у мікраскапічнай тэхніцы для афарбоўкі раслінных і жывёльных тканак у сіні і сіня-чорны колер. с. 147
ГЕМАТАЛО́ГІІ І ПЕРАЛІВА́ННЯ КРЫВІ́ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ ІНСТЫТУ́Т Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1932 у Мінску як філіял Цэнтр. ін-та пералівання крыві на базе хірург. аддзялення 1-й клінічнай бальніцы, з ліст. 1932 Бел. НДІ пералівання крыві, з 1988 сучасная назва. Асн. кірункі даследаванняў: распрацоўка метадаў прафілактыкі і лячэння захворванняў у дзяцей і дарослых з выкарыстаннем медулатрансфузіі (перасадка касцявога мозга), прагназаванне і карэкцыя гематалагічнага стану чалавека ў сувязі з праблемамі ліквідацыі мед. вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; даследаванне рэгулятарных механізмаў кроваўтварэння і імунітэту; стварэнне біятэхнал. схем вытв-сці гібрыдомных монакланальных дыягностыкумаў біяспецыфічных прэпаратаў крыві, кровазаменнікаў і гемасарбентаў, стварэнне аптымальнай структуры службы крыві і гематалагічнай службы.
Я.П.Іваноў. с. 147
ГЕМАТАЛО́ГІЯ (ад гемата... + ...логія), навука пра кроў і крывятворныя органы, іх будову, функцыі, хваробы, метады іх дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі. Цесна звязана з анкалогіяй і трансфузіялогіяй.
Як навука сфарміравалася ў 17 ст. Сістэматычнае апісанне гематалагічных захворванняў пачалося ў 19 ст. Ням. вучоныя Р.Вірхаў у 1845, Э.Нойман у 1870 апісалі лейкозы, англ ўрач Т.Адысан (1855) і ням. А.Бірмер (1872) вылучылі ў асобную клінічную форму злаякасную анемію. У пач. 20 ст. рус. вучоныя М.І.Арынкін, А.А.Максімаў і А.М.Крукаў распрацавалі тэорыю кроваўтварэння (т. зв. унітарную); У.М.Чарнігаўскі, М.А.Фёдараў і інш. даказалі, што ў рэгуляцыі кроваўтварэння ўдзельнічаюць гумаральныя фактары (вітаміны, гармоны, мікраэлементы і г.д.) і ц.н.с.
На Беларусі даследаванні ў галіне гематалогіі пачаліся ў 1930-я г. (Г.Х.Даўгяла, Я.П.Іваноў, В.А.Лявонаў, С.М.Мялкіх, М.П.Паўлава, А.А.Ракіцянская, А.І.Свірноўскі і інш.). Праблемы гематалогіі даследуюцца ў НДІ гематалогіі і пералівання крыві, Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, у Рэсп. дзіцячым анкагематалагічным цэнтры. Распрацавана класіфікацыя гемастазіяпатыі, ДВС-сіндрому; прапанавана патагенетычная дыягностыка і тэрапія дысемінаванага ўнутрысасудзістага згусання крыві. Вывучаны некаторыя механізмы парушэнняў кроваўтварэння і спосабы іх карэкцыі пры дзеянні радыяцыі. Створаны рэсп. рэгістр гемапатыі. Дзейнічае нац. сістэма гематалагічнай службы, якая ўключае гематалагічныя кабінеты і аддзяленні, Цэнтр трансплантацыі касцявога мозга. с. 147
ГЕМАТАШЫЗАТРО́ПНЫЯ СРО́ДКІ , прэпараты для лячэння малярыі. Уплываюць на эрытрацытарныя формы развіцця малярыйнага плазмодыю — шызонтаў. Да гематашызатропных сродкаў адносяцца: хінгамін, хларыдзін, хінін, акрыхін, а таксама сульфаніламідныя прэпараты і антыбіётыкі тэтрацыклінавага раду. Для лячэння 3- і 4-дзённай малярыі гематашызатропныя сродкі камбінуюць з гісташызатропнымі сродкамі. с. 147
ГЕМАТАЭНЦЭФАЛІ́ЧНЫ БАР’Е́Р , фізіялагічны механізм, які рэгулюе абмен рэчываў паміж крывёй, спіннамазгавой вадкасцю і мозгам, ахоўвае нейроны ад антыгенаў; адзін з відаў гістагематычных бар’ераў. Паняцце ўвялі сав. фізіёлаг Л.С.Штэрн і швейц. вучоны Р.Гацье (1921). Гематаэнцэфалічны баре’ер ажыццяўляе таксама ахоўныя функцыі, перашкаджае пранікненню ў ц.н.с. некат. уведзеных у кроў чужародных рэчываў або прадуктаў парушанага абмену рэчываў. Ад пранікальнасці гематаэнцыфалічнага бар’ера залежыць стан нерв. клетак галаўнога і спіннога мозга. Праз розныя ўчасткі гематаэнцыфалічнага бар’ера з крыві ў ц.н.с. пранікаюць розныя рэчывы, неабходныя для жыўлення і дзейнасці нерв. утварэнняў. Гематаэнцыфалічны бар’ер можа перашкаджаць пранікненню ў ц.н.с. ўведзеных у кроў лекаў. А.С.Леанцюк. с. 147
ГЕМАТО́МА (ад гемата... + ...ома), абмежаванае збіранне крыві ў тканках з утварэннем у іх поласці, дзе знаходзіцца кроў. Узнікае пры пашкоджанні крывяносных сасудаў ад удараў, паталагічных працэсаў, пасля хірург. аперацый або пры зніжанай згусальнасці крыві. Утвараецца пад скурай, надкосніцай, у мышцах, слізістых абалонках, ва ўнутр. органах і інш. Невял. гематома рассысаецца, вакол вял. развіваецца запаленчы працэс з утварэннем шчыльнай капсулы. Пры ўзнікненні гематомы з’яўляюцца прыпуханне, сярэдняя балючасць, кровападцёк. Лячэнне фізіятэрапеўтычнае, у цяжкіх выпадках (напр., гематома ў галаўным мозгу, печані, селязёнцы і інш.) хірургічнае. с. 148
ГЕМАТО́РАКС (ад гема... + грэч. thōrax грудзі, грудная клетка), збіранне вял. колькасці крыві ў плеўральнай поласці. Найчасцей бывае ад унутр. крывацёку пры траўмах грудзей, пасля аперацый на грудной поласці, іншы раз пры злаякасных пухлінах органаў дыхання і інш. Можа спалучацца з пнеўматораксам. Клініка залежыць ад колькасці крыві: пры нязначнай колькасці праяўленні гематораксу адсутнічаюць ці ўзнікае слабы боль у грудзях, кашаль. Пры павелічэнні гематораксу бывае страта крыві, сцісканне лёгкага і зрушэнне органаў міжсцення. Лячэнне сімптаматычна-медыкаментознае, у цяжкіх выпадках хірургічнае. с. 148
ГЕМАТУРЫ́Я (ад гемата... + ірэч. uron мача), наяўнасць крыві ў мачы пры хваробах нырак і мочавывадных шляхоў. Гл. ў арт. Мочакамянёвая хвароба, Мочавыдзяляльнай сістэмы хваробы, Піеланефрыт, Прастатыт, Цыстыт і інш. с. 148
ГЕМАТЫ́Т [ад грэч. haima (haimatos) кроў], чырвоны жалязняк, мінерал падкласа простых аксідаў, аксід жалеза Fe2O3. Прымесі тытану (да 11%), алюмінію (да 14%), марганцу (да 17%) і інш. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі пласціністыя, таблітчастыя, часта ў суцэльных скрытакрышт. масах, ліставатых ці лускападобных агрэгатах, у псеўдамарфозах па магнетыцы (мартыт). Колер чырванавата-карычневы да чорнага. Бляск паўметалічны. Цв. 6—6,5. Шчыльн. Каля 5,3 г/см3. Па паходжанні метамарфічны, гіпергенавы і інш. Асн. радовішчы ў жалезістых крыніцах. Адна з найважнейшых жалезных руд. Выкарыстоўваецца для вытв-сці фарбаў (чырв. охра) і абразіўных парашкоў. На Беларусі як акцэсорны мінерал трапляецца ў пародах крышт. фундаменту, у адкладах рыфею і венду, дэвону, карбону, пярмі і трыясу, кайназою. с. 148
ГЕМАФІЛІ́Я (ад гема... + ...філія), хвароба, выражаная ў схільнасці да крывацёку ад спадчыннага паніжэння згусання крыві. У хворых на гемафілію можа быць нястача тромбапласціну — антыгемафільнага глабуліну, VIII фактару згусання крыві (гемафілія А), плазмавага кампанента тромбапласціну — ІХ фактару (гемафілія В), Х фактару згусання крыві (гемафілія С). Найчасцей бывае емафілія А і В; хварэюць толькі мужчыны. Адрозніваюць цяжкую, сярэднюю і лёгкую формы гемафіліі. Цяжкая форма хваробы праяўляецца пры нараджэнні дзіцяці, лёгкая — пры траўмах, хірург. аперацыях. Пры гемафіліі працэс згусання крыві вельмі запаволены, пашкоджанне нават дробнага крывяноснага сасуда выклікае працяглы крывацёк. Бывае кровазліццё ў мышцы, суставы, крывацёк са слізістых, нырак, страўнікава-кішачнага тракту і інш. Лячэнне: пераліванне крыві, антыгемафільнай плазмы і спец. прэпаратаў. с. 148
ГЕМАЦЫЯНІ́НЫ , дыхальныя пігменты гемалімфы некат. малюскаў і членістаногіх, якія ажыццяўляюць транспарт кіслароду ў арганізме. Паводле хім. прыроды — складаныя бялкі (металапратэіды). У гемалімфе знаходзяцца ў раствораным стане. Маюць больш нізкую кіслародную ёмістасць, чым гемаглабіны. Злучэнне кіслароду з гемацыянінамі абумоўлена прысутнасцю ў малекуле гемацыянінаў медзі, непасрэдна звязанай з бялком. Акісленыя гемацыяніны афарбаваны ў сіні колер, адноўленыя — бясколерныя. с. 148
ГЕМБІ́ЦКІ Ібрагім Рафаілавіч (17.10.1900, Мінск — 1.1.1974), бел. графік. Скончыў Маскоўскі ін-т выяўл. мастацтва (1938), вучань У.А.Фаворскага. Працаваў у тэхніках ксілаграфіі і каляровай лінагравюры. Сярод твораў выкананыя ў тарцовай гравюры ілюстрацыі да аповесці Я.Коласа «Дрыгва» (1938), серыі «Разгром белапольскіх акупантаў у 1920 г.» (1939—40), «Будынак політэхнічнага інстытута ў Мінску» (1953), «Мінскі жалезабетонны завод» (1958), «Мінскі камвольны камбінат» (1960) і інш. каляровыя лінагравюры «Выган жывёлы на Усход у час вайны», «Веснавая сяўба» (абедзве 1948), «Уборка ўраджаю» (1952). Творы Гембіцкага вылучаюцца ўраўнаважанасцю кампазіцыі, танальным багаццем гравіроўкі. с. 148
ГЕМЕРАФІ́ЛЫ [ад грэч. hemeros ручны, прыручаны, культурны + ...філ(ы)], 1) віды арганізмаў, якія жывуць параважна ў згуртаваннях культ. раслін (аграбіяцэнозах). Сярод гемерафілаў шмат пустазелля і шкоднікаў с.-г. раслін, у адносінах да якіх выкарыстоўваецца тактыка знішчэння або абмежавання пашырэння. 2) Віды жывёл і раслін, вобласць пашырэння якіх павялічылася ў выніку гасп. дзейнасці чалавека і ўплыву яго на прыродную расліннасць (напр., пашырэнне культ. раслін). Гл. таксама Гемерафобы. с. 148
ГЕМЕРАФО́БЫ [ад грэч. hemeros ручны, прыручаны, культурны + ...фоб(ы)], 1) віды жывых арганізмаў, якія пазбягаюць згуртаванняў культ. раслін. Вял. колькасць гемерафобаў — біяіндыкатары ўмоў навакольнага асяроддзя. 2) Віды жывёл і раслін, што зніклі ці знікаюць у выніку ўздзеяння чалавека на прыроднае асяроддзе і расліннасць. У шэрагу выпадкаў патрабуюцца спец. меры іх аховы ў мэтах захавання генафонду. У флоры Беларусі пад уплывам меліярацыі гемерафобы знікаюць (напр., асобныя віды балотных раслін). Гл. таксама Гемерафілы. с. 148
ГЕМЕ ..., (ад грэч. hēmi... паў...), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае словам «палавіна», «напалавіну», напр., геміцэлюлозы, гемізіготнасць. с. 148
ГЕМІМАРФІ́Т , мінерал, тое, што каламін. с. 148
ГЕМІНА́НТЫ , тое, што падоўжаныя зычныя. с. 148
ГЕМІНІ́ДЫ , метэорны паток з радыянтам у сузор’і Блізнят. Назіраецца ў 1-й пал. снежня, максімум 13—14 снежня. Адзін з найб. актыўных патокаў, што дзейнічаюць штогод. Мае вельмі кароткі перыяд абарачэння вакол Сонца — 1,7 года. Упершыню назіраўся ў 1862. с. 148
ГЕМІЦЭЛЮЛО́ЗЫ (ад гемі... + цэлюлоза), група поліцукрыдаў вышэйшых раслін, якія ўваходзяць разам з цэлюлозай у састаў клетачнай сценкі. Найб. пашыраны глюкуранаксіланы, глюкамананы, галактаглюкамананы. Агульная колькасць геміцэлюлозы ў раслінах можа дасягаць 40%. Разам з лігнінам выконваюць функцыю аморфнага цэментуючага рэчыва. с. 148
ГЕМО́ЛІЗ (ад гема... + ...ліз), працэс разбурэння чырвоных крывяных цельцаў (эрытрацытаў). У арганізме чалавека і жывёл адбываецца пастаянна як фізіял. працэс гібелі эрытрацытаў, што канчаюць свой жыццёвы цыкл; можа быць паталагічным (гемалітычная хвароба, гемалітычныя анеміі і інш). Эрытрацыты, якія старэюць, і тыя, што маюць дэфекты, разбураюцца ў селязёнцы, няспелыя — у касцявым мозгу, эрытрацыты са значнымі дэфектамі — у печані. Гэта ўнутрыклетачны гемоліз, дзе асн. вытворным з’яўляецца білірубін. Каля 10% эрытрацытаў у норме разбураюцца ўнутры сасудзістага рэчышча, дзе б. ч. гемаглабіну разбураных эрытрацытаў злучаецца са спецыфічным бялком — гаптаглабінам, а лішак трапляе ў ныркі і выдзяляецца з мачой (гемаглабінурыя). с. 148
ГЕМПДЭН , Хемпдэн (Hampden) Джон (1594, Лондан — 24.6.1643), палітычны дзеяч англ. бурж. рэвалюцыі 17 ст. Стрыечны брат О.Кромвеля. Атрымаў адукацыю юрыста. У 1621 абраны ў парламент, адзін з лідэраў парламенцкай апазіцыі. У 1637 асуджаны за адмову плаціць «карабельны падатак», які ўвёў Карл І. У 1640 абраны ў Доўгі парламент, арыштаваны ў 1634 у ліку пяці лідэраў апазіцыі. У пач. 1-й грамадз. вайны далучыўся да індэпендэнтаў. У бітве пад Чалграў-Філд (18.6.1643) смяротна паранены. с. 149
ГЕМПШЫ́РСКАЯ ПАРО́ДА авечак, паўтанкарунная, мяса-воўнавага кірунку. Выведзена ў 1-й пал. 19 ст. ў Вялікабрытаніі скрыжаваннем мясц. грубашэрсных і помесных цёмнагаловых авечак з саўтдаўнскімі. Гадуюць у Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША і інш. краінах. У СССР выкарыстаны пры вывядзенні горкаўскай і літоўскай чорнагаловай парод.
Авечкі вялікія, з шырокім тулавам, бязрогія, скараспелыя. Тулава светлае, галава цёмная. Жывая маса бараноў 100—110, матак 65—70 кг. Воўна 50—58-й якасці, даўж. 8—10 см, выкарыстоўваецца пераважна на выраб трыкатажу, асабліва каштоўная воўна ягнят. с. 149
...ГЕН (ад грэч. ...genēs які нараджаецца, народжаны), другая састаўная частка складаных слоў, што абазначае: які паходзіць ад чаго-н., напр., араген, аўлакаген. с. 149
ГЕН (ад грэч. genos род, паходжанне), спадчынны фактар, структурна-функцыянальная адзінка генетычнага матэрыялу, адказная за фарміраванне якой-небудзь элементарнай прыкметы. З дапамогай гена адбываецца запіс, захаванне і перадача генетычнай інфармацыі. Умоўна ген можна ўявіць як адрэзак малекулы ДНК (у некаторых вірусаў і фагаў — малекулы РНК), які ўключае нуклеапратэідную паслядоўнасць з закадзіраванай у ёй першаснай структурай поліпептыду (бялку) або малекулы транспартнай ці рыбасомнай РНК, сінтэз якіх кантралюецца гэтым генам. У вышэйшых арганізмаў (эўкарыёт) ген знаходзіцца ў храмасомах і ў арганелах цытаплазмы (мітахондрыях, хларапластах і інш ); кожны з іх займае ў храмасоме дакладнае месца — локус. Сукупнасць усіх генащ арганізма складае яго генатып. Кожны ген, які ўключае ад некалькіх соцень да 1500 нуклеатыдаў, адказны за сінтэз пэўнага бялку (поліпептыднага ланцуга), ферменту і г.д. Кантралюючы іх утварэнне, ген кіруе ўсімі хім. рэакцыямі арганізма і тым самым вызначае яго прыкметы (гл. Генетычны код).
Дыскрэтныя спадчынныя задаткі адкрыў у 1865 Г.Мендэль, у 1909 В.Іагансен назваў іх генам. У 1911 Т.Морган і яго супрацоўнікі даказалі, што ген з’яўляецца ўчасткам храмасомы, склалі першыя храмасомныя карты, на якіх пазначылі размяшчэнне асобных генаў на храмасомах (гл. Генетычная карта храмасом). Адрозніваюць гены: структурныя, што нясуць інфармацыю пра паслядоўнасць амінакіслот у поліпептыдзе, і рэгулятарныя (кантралююць і рэгулююць дзейнасць структурных генаў); алельныя і неалельныя (гл. Алелі); паводле лакалізацыі на храмасоме аўтасомныя (гл. Аўтасомы) і счэпленыя з полам (гл. Палавыя храмасомы). Важная ўласцівасць генаў — спалучэнне іх высокай устойлівасці (нязменнасці ў шэрагу пакаленняў) са здольнасцю да мутацый, якія служаць асновай зменлівасці арганізмаў, што дае матэрыял для натуральнага адбору; у чалавека зрэдку прыводзіць да генных хвароб (гл. Спадчынныя хваробы). Распрацаваны метады выдзялення, сінтэзу і кланавання (размнажэння) генаў. Створаны банк генаў для розных груп арганізмаў. А.Г.Купцова. с. 149
ГЕНАГЕАГРА́ФІЯ , кірунак даследаванняў у галіне біял. навукі, сумежнай паміж генетыкай і біягеаграфіяй. Сфармулявана сав. вучоным А.С.Сераброўскім ў 1928—29. Вывучае генетычную гетэрагеннасць прыродных папуляцый і на гэтай аснове генетычную структуру папуляцыі, раскрыццё механізмаў фарміравання, падтрымання і змянення гэтай структуры, што стала пачаткам вывучэння генетыкі папуляцый у прасторы, а таксама выяўленне геагр. пашырэння і, па магчымасці, частот алеляў, адказных за асн. прыкметы і ўласцівасці пэўнага віду арганізмаў. Генагеаграфія высвятляе прычыны пашырэння алеляў. Мае практычнае і прыкладное значэнне пры вызначэнні генафондаў свойскіх жывёл і культ. раслін як адной з асноў пароднага і сартавога раянавання і селекцыі, а таксама ў генетыцы чалавека, асабліва ў мед. генетыцы. с. 149
ГЕНАКО́ПІЯ , узнікненне знешне падобных фенатыпічных прыкмет у арганізмаў пад уплывам генаў, размешчаных у розных участках храмасомы або ў розных храмасомах. Генакопія — вынік кантролю прыкмет адразу многімі генамі (камплементацыя, эпістаз, полімерыя). Шматэтапны біясінтэз малекул у клетцы можа прыводзіць да аднолькавага выніку — адсутнасці канчатковага прадукту рэакцый, якія выклікаюцца мутацыяй, і да аднолькавай змены фенатыпу. Напр., вядомы лакалізаваныя ў пэўных храмасомах дразафілы рэцэсіўныя алелі розных генаў, кожны з якіх абумоўлівае аднолькавую ярка-чырвоную афарбоўку вачэй, таму што выклікае парушэнні аднаго з этапаў сінтэзу карычневага пігменту. Даследаванні генакопіі выкарыстоўваюцца ў мед. генетыцы для прагнозу магчымага праяўлення спадчынных захворванняў у нашчадкаў, калі бацькі маюць падобныя хваробы або анамаліі развіцця. с. 149
ГЕНАТЫ́П (ад ген + тып), генетычная (спадчынная) канстытуцыя арганізма, сукупнасць усіх яго генаў, лакалізаваных у храмасомах; кантралюе развіццё прыкмет арганізма — яго фенатып. У больш шырокім сэнсе генатып — сукупнасць ядзерных (геном) і няядзерных — цытаплазматычных і пластыдных (плазмон) носьбітаў спадчыннасці. Генатып разглядаецца як адзіная сістэма генаў, якія знаходзяцца ў складаным узаемадзеянні паміж сабой. Праз генатып перадаецца спадчынная інфармацыя ад пакалення да пакалення. Ён вызначае норму рэакцыі пры развіцці прыкмет арганізма. Варыяцыі ў межах гэтай нормы рэакцыі абумоўліваюцца мутацыямі і ўплывам фактараў навакольнага асяроддзя. Арганізмы з рознымі генатыпамі могуць мець аднолькавы фенатып (т. зв. фенакопіі) і, наадворот, з аднолькавым генатыпам — розны фенатып (мадыфікацыі). Для вызначэння структуры генатыпу праводзяцца адпаведныя аналітычныя скрыжаванні і генет. аналіз патомства. с. 149
ГЕНАТЫПІ́ЧНАЕ АСЯРО́ДДЗЕ , генетычны фон, комплекс генаў, якія ўплываюць на праяўленне ў фенатыпе (структурах і функцыях арганізма) канкрэтнага гена або генаў. Тэрмін «генатыпічнае асяроддзе» ўведзены С.С.Чацверыковым (1926). Разам з уяўленнем аб плеятрапіі адлюстроўвае сістэмнасць і адзінства генатыпа, існаванне розных, часта складаных узаемадзеянняў паміж генамі, якія ўваходзяць у яго склад. Рэальна генатыпічнае асяроддзе ўяўляе сабой увесь генатып (за выключэннем генаў, што аналізуюцца), кожны ген можа праяўляцца па-рознаму ў залежнасці ад таго, у якім, генатыпічнае асяроддзе ён знаходзіцца. Паняцце генатыпічнае асяроддзе ўжываецца пры аналізе эвалюцыйнага працэсу, тлумачэнні існавання т. зв. генаў-мадыфікатараў і палігенаў, у селекцыі, асабліва пры вывучэнні колькасных прыкмет, для эфектыўнага адбору на працягу многіх пакаленняў. с. 149
ГЕНАТЭІ́ЗМ [ад грэч. hen (henos) адно + тэізм], форма рэліг. веравання, якая прызнае існаванне многіх багоў на чале з адным вярхоўным богам, вакол якога засяроджаны рэліг. культ; пераходная форма ад монатэізму да політэізму. Тэрмін уведзены ў 1878 англ. гісторыкам рэлігіі і санскрытолагам М.Мюлерам. Ім ён абазначаў характэрную форму стараж.-інд. рэлігій, калі з мноства багоў (Індра, Агні, Сур’я і інш.) той, да якога звяртаецца вернік з малітвай, сумяшчае для яго атрыбуты ўсіх іншых і ўяўляецца ў гэты момант найвышэйшым божаствам. Часам прыхільнікі розных веравызнанняў у якасці гал. разглядалі не толькі нябесных багоў, але і зямных. Так, гімны Вед упамінаюць пра багіню зямлі Прытхіві, а служыцелі ведычнай рэлігіі звяртаюцца і да Бацькі-неба, і да Маці-зямлі. У стараж. Кітаі ў адным шэрагу такіх божастваў былі Цянь (неба) і Ту (зямля), у стараж. грэкаў — адпаведна Уран і Гея. У славян дахрысц. часоў генатэізм таксама быў звязаны з пакланеннем божаствам, якія ўладарылі на небе і на зямлі. Ва ўяўленнях беларусаў вярх. бажаством быў Пярун — магутны цар нябесны (адпавядаў Індры — цару багоў у індыйцаў; Зеўсу — бацьку ўсіх багоў і людзей; галава алімпійскай сям’і багоў у грэкаў). У паданнях беларусаў захавалася памяць пра гал., добрага Белабога, бацьку Перуна. Нярэдка вернікі вылучалі як асн. апекуноў Вялеса, Жыжаля, Ярылу і інш. багоў з уласна бел. пантэона, часам звярталіся з малітвамі да Дажбога — сына Перуна, унукамі якога лічыліся ўсе, хто загінуў на ратным полі. Пакланенню божаствам асаблівае значэнне надавалі ў час спусташальных войнаў, пры аб’яднанні стараж. плямён у племянныя саюзы, калі на чале політэістычнага пантэона аказваўся бог племені-гегемона.
Літ.: Мюллер М. Религия как предмет сравнительного изучения: [Пер. с англ.]. Харьков, 1887; Міфы Бацькаўшчыны. Мн., 1994; Живописная Россия: Отечество наше в зем., ист., плем., экон. и быт. значение: Литов. и Белорус. Полесье. Репринт. 2 изд. Мн., 1994. С.Ф.Дубянецкі. с. 149
ГЕНАФО́НД (ад ген + фонд), генетычны фонд, сукупнасць спадчыннай інфармацыі, зашыфраванай у генет. структурах жывых арганізмаў. Тэрмін уведзены рус. вучоным А.С.Сераброўскім у 1928 г. Носьбіты генафонду — асобіны, віды жывых арганізмаў, папуляцыі. Выміранне і знішчэнне відаў беззваротна збядняюць генафонд Зямлі (біясферы). Распрацоўваюцца метады захавання генет. рэсурсаў біясферы, асабліва генафонд тых раслін і жывёл, што маюць практычнае значэнне (сартоў культ. раслін і парод свойскіх жывёл) або знаходзяцца пад пагрозай знішчэння. с. 150
ГЕНАЦЫ́Д (ад ген + ...цыд), знішчэнне асобных груп насельніцтва па расавых, нац., этнічных, паліт. або рэліг. матывах, а таксама наўмыснае стварэнне жыццёвых умоў, разлічаных на поўнае ці частковае знішчэнне гэтых груп, меры па папярэджанні дзетанараджэння ў іх асяроддзі; адно з найцяжэйшых злачынстваў супраць чалавецтва. Арганічна звязана з фашызмам, расізмам і аналагічнымі рэакцыйнымі тэорыямі, якія прапагандуюць расавую і нац. выключнасць, нянавісць і нецярпімасць, панаванне т. зв. «вышэйшых» рас над «ніжэйшымі» і г.д. Паняцце генацыду — пагалоўнае вынішчэнне цэлых народаў — як катэгорыя міжнар. права ўвайшло ва ўжытак пасля 2-й сусв. вайны. У масавых маштабах гітлераўцы ўчынялі генацыд у час 2-й сусв. вайны ў акупіраваных краінах Еўропы, асабліва супраць слав. (рускіх, украінцаў, беларусаў, чэхаў, палякаў) і яўр. Насельніцтва. Мільёны людзей розных нацыянальнасцей знішчаны гітлераўцамі ў канцэнтрацыйных лагерах, лагерах смерці, турмах, у час карных аперацый і інш. Паводле генеральнага плана «Ост» фашысты прадугледжвалі знішчэнне на тэр. СССР і Польшчы 120—140 млн. чал. За гады акупацыі на тэр. СССР фашысты загубілі ў лагерах смерці 11 млн. чал. На акупіраванай тэр. Беларусі было створана больш за 260 лагераў смерці, за 3 гады акупацыі загублена больш за 2 млн. 200 тыс. сав. грамадзян. Выкрыццё на Нюрнбергскім працэсе 1945—46 жудасных злачынстваў гітлераўцаў паслужыла штуршком да прыняцця міжнар.-прававых актаў, накіраваных на барацьбу з генацыдам. Ген. Асамблея ААН 11.12.1946 прыняла рэзалюцыю супраць генацыду, 9.12.1948 ухваліла канвенцыю «Аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго», якая ўстанаўлівае міжнар. крымінальную адказнасць асоб, вінаватых ва ўчыненні генацыду. На ХХ сесіі Ген. Асамблеі ААН 21.12.1965 прынята міжнар. канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі, якая абавязвае дзяржавы папярэджваць, забараняць, выкараняць усе формы і віды расавай дыскрымінацыі, у т.л. генацыд. Генацыд супраць кампучыйскага народа быў учынены ў перыяд праўлення Пол Пота і Йенг Сары (1976—79; знішчана 3 млн. чал.). Гл. таксама Апартэід.
Літ.: Нацистская политика геноцида и «выжженой земли» в Белоруссии, 1941—1944. Мн., 1984; Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй: Пер. з пол. Мн., 1993. с. 150
ГЕ́НДЭЛЬ (Händel) Георг Фрыдрых (23.2.1685, г. Гале, Германія — 14.4.1759), ням. і англ. кампазітар, арганіст, дырыжор. Музыку вывучаў у Гале. У 1702 вучыўся ў ун-це і працаваў арганістам у гальскім саборы. З 1703 скрыпач, клавесініст і кампазітар Гамбургскай оперы. У 1706—10 удасканальваўся ў Італіі, выступаў як віртуоз-арганіст, клавесініст. У 1710—16 прыдворны капельмайстар у Гановеры (Германія). З 1712 жыў пераважна ў Лондане, з 1720 узначальваў Каралеўскую акадэмію музыкі. Пастаноўкі опер «Агрыпіна» (1709, Венецыя) і «Рынальда» (1711, Лондан) замацавалі за ім славу аднаго з буйнейшых оперных кампазітараў Еўропы. З канца 1730-х г. пісаў пераважна араторыі (найб. вядомыя «Ізраіль у Егіпце», 1739; «Месія», 1742; «Іуда Макавей», 1747). Працуючы над апошняй араторыяй «Іеўфай» (1752), страціў зрок, аднак да апошніх дзён рыхтаваў свае творы да друку. Гендэль стварыў новы тып вак.-інстр. твораў, якія спалучаюць у сабе маштабнасць (магутныя хары) і строгую архітэктанічнасць. Яго творам уласцівы манум.-гераічны стыль, аптымістычны, жыццесцвярджальны пачатак, які гарманічна аб’ядноўвае ў адно цэлае героіку, эпіку, лірыку, трагедыйнасць, пастаральнасць. Як драматург ён імкнуўся да стварэння муз. драмы ў рамках оперы і араторыі, шляхам кантрастнага супастаўлення драматургічных пластоў дасягаў напружанага развіцця дзеяння. Мастак эпохі Асветніцтва, Гендэль абагульніў дасягненні муз. барока, прадвызначыў шляхі да муз. класіцызму. Яго творчасць значна паўплывала на І.Гайдна, В.А.Моцарта, Л.Бетховена, М.Глінку, а араторыі паслужылі ўзорамі для рэфарматарскіх опер К.В.Глюка. У розных краінах засн. Гендэлеўскія т-вы. У 1986 у г. Карлсруэ створана Міжнар. Гендэлеўская акадэмія. Сярод твораў: 46 опер, у т. л. «Зменлівасць царскага лёсу, або Альміра, каралева Кастыльская» (1705), «Амадыс» (1715), «Радаміст» (1720), «Юлій Цэзар», «Тамерлан» (абедзве 1724), «Радэлінда» (1725), «Адмет» (1727), «Партэнопа» (1730), «Пор» (1731), «Аэцый» (1732), «Раланд» (1733), «Арыядант», «Альцына» (абедзве 1735), «Ксеркс» (1738), «Дэідамія» (1741); 32 араторыі, у т.л. «Трыумф Часу і Праўды» (1707), «Ацыс і Галатэя» (1732), «Эсфір» (1720), «Гафалія» («Аталія», 1733), «Саул» (1739), «Самсон» (1743), «Тэадора» (1750); каля 100 кантат (1707—09, 1740—59); царкоўная музыка, у т.л. Te Deum (5), антэмы, псалмы; аркестравая музыка: 18 Concerti grossi; для інструментаў з арк., у т.л. 20 арганных, 3 для габоя, для валторны; уверцюры, сюіты для выканання на вольным паветры («Музыка феерверка», 1749, і інш.); трыо-санаты, санаты для клавіра; вак. дуэты і тэрцэты; песні, арыі; музыка да драм. спектакляў і інш.
Літ. тв.: Werke. Bd. 1—100. Leipzig, 1858—94.
Літ.: Роллан Р. Гендель // Роллан Р. Музыкально-историческое наследие: Пер. с фр. М., 1987. Вып. 2; Проблемы музыкального стиля И.С.Баха, Г.Ф.Генделя. М., 1985; Chrysander F. G.F. Händel. Bd. 1—3. 2. Aufl. Leipzig, 1919; Lang Р.Н. G.F.Handel. New York, 1966; Siegmund-Schultze W. G.F.Händel. 4. Aufl. Leipzig, 1980. с. 150
ГЕ́НДЭРСАН , Хендэрсан (Henderson) Артур (13.9.1863, г. Глазга, Вялікабрытанія — 20.10.1935), англійскі паліт. дзеяч. У 1903 абраны ў Палату абшчын. Адзін з лідэраў лейбарысцкай партыі (у 1908—10 і 1914—17 яе старшыня, у 1911—34 сакратар). У часы 1-й сусв. вайны ў 1915—17 у складзе кааліцыйнага ўрада, у 1924 міністр унутр. спраў у 1-м лейбарысцкім кабінеце Р.Макдональда, у 1929—31 міністр замежных спраў у 2-м кабінеце Макдональда. У 1932—33 старшыня міжнар. Жэнеўскай канферэнцыі па раззбраенні. Нобелеўская прэмія міру 1934. с. 151
ГЕНЕАЛАГІ́ЧНАЕ ДРЭ́ВА ў мовазнаўстве, гл. ў арт. Класіфікацыя моў. с. 151
ГЕНЕАЛАГІ́ЧНАЕ ДРЭ́ВА , схема радаводу ў выглядзе дрэва; адзін з відаў афармлення генеалагічнай інфармацыі. Імя родапачынальніка змяшчаюць у аснове генеалагічнага дрэва, а на ствале і галінах — імёны, біягр. звесткі, часам партрэты і гербы яго нашчадкаў. Дадатковая інфармацыя даецца з дапамогай колераў: медальёны з імёнамі замужніх жанчын прынята пазначаць ліловым колерам, дзяўчат — сінім, мужчын, якія мелі нашчадкаў, — жоўтым, без нашчадкаў — чырвоным. Жывых членаў роду пазначаюць зялёным колерам. У выглядзе генеалагічнага дрэва падаецца радавод Ісуса Хрыста (у т.л. ў «Псалтыры» 1517 Ф.Скарыны). с. 151
ГЕНЕАЛАГІ́ЧНАЯ КЛАСІФІКА́ЦЫЯ МОЎ , вывучэнне і групаванне моў свету (аднясенне да пэўнай групы, сям’і і інш.) на аснове іх падабенства, звязанага з наяўнасцю роднасных сувязей паміж імі. Роднасныя сувязі абумоўлены тым, што мовы пэўнай групы або сям’і ўтвараюцца з адной мовы-асновы (прамовы) шляхам яе распадзення. Прамова — гэта рэальная мова, якая некалі існавала і якую нельга аднавіць поўнасцю, але можна рэканструяваць яе фанетыку, граматыку і лексіку. Рэканструкцыя адбываецца шляхам супастаўлення роднасных моў (гл. Роднасць моў) на падставе параўнальна-гістарычнага метаду. Найб. дакладны матэрыял дае параўнанне граматычнай структуры, што тлумачыцца абмежаванасцю набору граматычных значэнняў у мовах свету і іх устойлівасцю ў адносінах да змянення, а таксама тым, што словазмяняльныя формы амаль не запазычваюцца. Больш складанае выкарыстанне лексічных адпаведнасцей паміж мовамі: вял. колькасць супадзенняў на гэтым узроўні тлумачыцца запазычаннямі (напр., бел. «бурбалка» < літ. burbulas). Для лексікалагічных параўнанняў бяруць словы, якія гістарычна належаць да эпохі прамовы: назвы роднасці і сваяцтва, некаторых жывёл, раслін, прылад працы, частак цела, некаторыя невытворныя займеннікі і інш. Важную ролю адыгрывае і гукавое афармленне таго, што параўноўваецца. Самы надзейны крытэрый роднасці моў — частковыя супадзенне і разыходжанне гукавой абалонкі пры ўмове рэгулярных гукавых адпаведнасцей і ўліку фанетычных законаў кожнай мовы. Напр., лац. ferunt адпавядае рус. «берут», што пацвярджаецца рэгулярным узнікненнем рус. «б» замест лац. «f» («брат» — frater, «боб» — faba). Пры генеалагічнай класіфікацыі моў блізкароднасныя мовы аб’ядноўваюць у падгрупу, потым — групу, сям’ю моў. Існуюць наступныя асн. сем’і моў: у Еўропе і Азіі — індаеўрапейскія мовы, фіна-угорскія мовы, цюркскія мовы, іберыйска-каўказскія мовы; у Азіі і Афрыцы — семіта-хаміцкія мовы; у паўд.-ўсх. і ўсх. Азіі — мангольскія мовы, тунгуса-маньчжурскія мовы, кітайска-тыбецкія мовы, палеаазіяцкая, дравідская; у Акіяніі, Аўстраліі і Новай Зеландыі — малайска-палінезійская, аўстра-азіяцкая; у Афрыцы — нігера-кардафанская, ніла-сахарская; у Паўн. Амерыцы — алгонкіна-масанская, хока-сіў, юкі-пенуці; у Цэнтр. Амерыцы — танаюта-ацтэкская, майя-соке; у Паўд. Амерыцы — аравакская, янамана-панатаканская, тупі-гуарані.
У 2-й пал. 20 ст. ўзнікла гіпотэза пра аб’яднанне сем’яў у больш буйныя сукупнасці — макрасем’і, адна з якіх — настратычныя мовы.
Літ.: Мейе А. Сравнительный метод в историческом языкознании. 4 изд. М., 1954; Иванов В.В. Генеалогическая классификация языков и понятие языкового родства. М., 1954; Иллич-Свитыч В.М. Опыт сравнения ностратических языков: Сравнительный словарь. [Т. 1—3]. М., 1976—84; Реформатский А.А. Введение в языковедение. 4 изд. М., 1967. А.А.Кожынава. с. 151
ГЕНЕАЛАГІ́ЧНАЯ ТАБЛІ́ЦА , схема радаводу ў выглядзе табліцы; адзін з відаў афармлення генеалагічнай інфармацыі. Найб. распаўсюджаны верт. і гарыз. радковыя геналагічныя табліцы, якія паказваюць узыходную або зыходную роднасць. Кальцавыя генеалагічныя табліцы паказваюць узыходную роднасць і маюць выгляд канцэнтрычных кругоў, дзе ў цэнтральным змяшчаюць даныя пра пэўную асобу, у наступным крузе — даныя пра яе бацькоў і г.д. с. 151
ГЕНЕАЛО́ГІЯ (ад грэч. genealogia радаслоўная), спецыяльная гістарычная навука, якая вывучае паходжанне, гісторыю, сац. становішча, сваяцкія сувязі родаў і асоб. Вытокі генеалогіі ў язычніцкім кульце продкаў. Як галіна ведаў існавала ў Стараж. Рыме. У эпоху пераходу да феадалізму звесткі пра генеалогію — састаўная частка вусна-паэт. творчасці. У сярэдневякоўі былі вельмі пашыраны генеалагічныя паданні пра паходжанне родаў і цэлых народаў. Шырока вядома сага 12 ст. «Кніга пра ісландцаў» А.Торгільсана пра паходжанне і генеалогію насельнікаў Ісландыі. У ВКЛ у 15—16 ст. бытавала легенда, што мясц. шляхта паходзіць ад рымскага патрыцыя Палемона і яго паплечнікаў, якія перасяліліся ў Літву. У ВКЛ былі шырока распаўсюджаны гербоўнікі, якія спалучалі звесткі з генеалогіі і геральдыкі. Як гіст. навука генеалогія склалася ў 16—18 ст., калі сталі распрацоўвацца метады складання радаводных табліц і роспісаў, сістэмы нумарацыі сваяцтва. У 19 ст. ўзніклі генеалагічныя т-вы ў Вялікабрытаніі і Аўстрыі, якія займаліся даследаваннямі на навук. аснове. З часам падобныя т-вы ўтварыліся ва ўсіх краінах Еўропы, зараз яны існуюць і на правінцыяльным узроўні. У Рэспубліцы Беларусь пытанні генеалогіі распрацоўваюць Ін-т гісторыі Нац. АН, Згуртаванне бел. шляхты, Бел. генеалагічнае т-ва, Аддзел геральдыкі і генеалогіі К-та па архівах і справаводстве.
Літ.: История и генеалогия. М., 1977; Genealogia. Warszawa, 1959. У. М.Вяроўкін-Шэлюта. с. 151
ГЕНЕАЛО́ГІЯ ў генетыцы і селекцыі, сукупнасць звестак пра паходжанне пэўнай асобіны ці групы асобін жывёл або раслін. Дапамагае вызначыць бацькоў і больш аддаленых продкаў, ад якіх узніклі пэўныя сарты ці гібрыды раслін, пароды жывёл. Па генеалогіі сорту (гібрыда) каштоўных раслін вядзецца сістэматычны ўлік, дзе фіксуюцца ўсе бацькоўскія пары, што прымалі ўдзел пры стварэнні новага сорту, з указаннем года скрыжавання, асн. вартасцей зыходных асобін і атрыманых гібрыдаў. На аснове запісаў складаюцца генеалагічныя каталогі сорту (гібрыда). У жывёлагадоўлі існуе сістэма племянных кніг, заводскіх і селекцыйных запісаў. Метад складання генеалогіі выкарыстоўваюць і ў генетыцы чалавека для высвятлення характару спадчыннага наследавання нармальных або паталагічных прыкмет. с. 152
...ГЕНЕЗ (ад грэч. genesis паходжанне), другая састаўная частка складаных слоў, што па значэнні адпавядае словам «род», «паходжанне» і абазначае: які звязаны з працэсам утварэння, узнікнення і далейшага развіцця, напр., гістагенез, алагенез. с. 152
ГЕ́НЕЗІС (грэч. genesis), філасофская катэгорыя, якая абазначае ўзнікненне, паходжанне, станаўленне аб’ектаў і з’яў, што развіваюцца. Першапачаткова стасаваўся да ўяўленняў аб паходжанні прыроды, быцця. Гэты аспект назіраўся яшчэ ў міфалогіі (багі як стваральнікі космасу), а потым у філасофіі (Геракліт, І.Кант, Г.Гегель) і канкрэтна-навук. галінах ведаў (касмаганічная гіпотэза Канта—Лапласа, атамістыка Дж.Дальтона і інш.). З 19 ст. катэгорыя генезісу пачынае адыгрываць важную метадалагічную ролю ў навук. пазнанні, асабліва ў навуках аб працэсах развіцця (тэорыя паходжання відаў праз натуральны адбор у біялогіі). Гэта прывяло да ўсталявання генетычнага метаду як асобнага метаду пазнання і ўзнікнення навук. дысцыплін, што вывучаюць пераважна генетычныя аспекты з’яў і працэсаў (генетычная псіхалогія, генетычная сацыялогія і інш.). У сучаснай навуцы асэнсавана неабходнасць злучэння генетычнага (дыяхроннага) і структурна-функцыянальнага (сінхроннага) даследавання аб’ектаў. У рамках апошняга, у прыватнасці, у розных варунках агульнай тэорыі сістэм (Ю.А.Абрамаў, Л.Берталанфі, Дж.Клір, Э.М.Сарока, А.І.Уёмаў, Ю.А.Урманцаў) робяцца спробы па мадыфікацыі структурна-функцыянальнага падыходу з тым, каб было магчымым вывучэнне генезісу і развіцця структур. Выключна важную ролю набываюць праблема глабальнай эвалюцыі і праблема генеалогіі формаў свядомасці. У.К.Лукашэвіч. с. 152
ГЕ́НЕЗІС ГЛЕ́БЫ , паходжанне і развіццё глебы з мацярынскай горнай пароды пад уздзеяннем прыродных умоў (фактараў глебаўтварэння). Пры ўзаемадзеянні з глебай гэтыя ўмовы вызначаюць яе цеплавы, водна-паветраны, біял. і пажыўны рэжымы, а таксама абмен мінер. рэчываў паміж глебай, раслінамі і грунтавымі водамі. Працэсы, што адбываюцца ў глебе, адлюстроўваюцца ў яе профілі, расчляняючы яго на генетычныя глебавыя гарызонты з адметнымі марфал. асаблівасцямі, фіз., фізіка-хім., хім. і біял. ўласцівасцямі. У глебе могуць быць выяўлены і рэліктавыя прыкметы, што сведчыць аб інш. працэсах глебаўтварэння, якія адбываліся ў мінулым, пры інш. комплексе прыродных умоў. с. 152
ГЕНЕРА́Л (ад лац. generalis агульны, галоўны), 1) воінскае званне (чын) вышэйшага каманднага саставу ва ўзбр. сілах многіх краін свету. У Рэспубліцы Беларусь існуюць наступныя званні: генерал-маёр, генерал-лейтэнант, генерал-палкоўнік. 2) Службовая асоба земскіх судоў у ВКЛ, галоўны возны. Выбіраўся ваяводамі, старостамі і павятовай шляхтай з асоб, якія мелі нерухомую маёмасць у дадзеным ваяводстве або павеце. Зацвярджаўся на пасаду вял. князем. На першай сесіі земскага суда прымаў адпаведную прысягу. Мог выконваць абавязкі і за межамі свайго павета або ваяводства па ўсёй тэр. ВКЛ. 3) Тытул кіраўніка ордэна езуітаў, а таксама некат. інш. каталіцкіх манаскіх ордэнаў. с. 152
ГЕНЕРА́Л АРТЫЛЕ́РЫІ , адна з дыгнітарскіх (вышэйшых прыдворных) пасад у ВКЛ. Загадваў арсеналамі, збраёўнямі, парахоўнямі і людвісарнямі (майстэрнямі па вырабе гармат, званоў і інш.), займаўся навучаннем артылерыстаў, забеспячэннем войска і арсеналаў амуніцыяй і порахам. Пасада вядома з 17 ст., калі кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV надаў артылерыі вайсковую арганізацыю (т. зв. «Артыкулы», абвешчаныя ў 1634 пад Смаленскам). Генерал артылерыі прызначаўся пажыццёва і не меў права займаць інш. вайсковых пасад. Распараджаўся вял. грашовымі сродкамі, прымаў спец. прысягу не расходаваць гэтыя грошы на інш. мэты, акрамя артылерыі. Даваў справаздачы вял. гетману, з 1775 Вайсковаму дэпартаменту Усечасовай рады. Непасрэдна ў ваен. дзеяннях не ўдзельнічаў. Першым генералам артылерыі ВКЛ быў Мікалай Абрамовіч (1638). У.М.Вяроўкін-Шэлюта. с. 152
ГЕНЕРА́Л-АДМІРА́Л , найвышэйшае воінскае званне (чын) у ВМФ Расіі ў 1708—1908. Адпавядала званню генерал-фельдмаршал у арміі. Генерал-адмірал быў правадз. начальнікам флоту або насіў званне як ганаровае. Генераламі-адміраламі былі Ф.М.Апраксін (з 1708), А.І.Астэрман (1740—41), М.М.Галіцын (з 1756), вял. князі Павел Пятровіч (з 1762, пазней імператар Павел І), Канстанцін Мікалаевіч (з 1831), Аляксей Аляксандравіч (з 1883).
Літ.: Дыгало В.А. Флот государства Российского: Откуда и что на флоте пошло. М., 1993. С. 234—244. с. 152
ГЕНЕРА́Л-АД’ЮТА́НТ , 1) воінскае званне (чын) у рас. арміі ў пач. 18 ст. — 1808. Уведзена Пятром І для асоб, якія былі старшымі ад’ютантамі пры цару (узначальвалі ваенна-паходную канцылярыю), пры генерал-фельдмаршале і яго памочніку (выконвалі абавязкі ад’ютанта і вялі справаводства пры штабе) і пры поўных генералах. 2) Ганаровае званне вышэйшых афіцэраў у свіце рас. імператара ў 1808—1917. Надавалася поўным генералам і генерал-лейтэнантам, часам інш. ваен. чынам за ваен. заслугі і дзярж. дзейнасць. с. 152
ГЕНЕРА́ЛАЎ Анатоль Міхайлавіч (н. 31.3.1923, станіца Пацёмкінская Валгаградскай вобл., Расія), бел. спявак (барытон), педагог. Брат У.М.Генералава. Нар. арт. Беларусі (1963). Скончыў Муз.-пед. ін-т імя Гнесіных (1954). У 1954—81 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. З 1976 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (праф. з 1990). Валодае моцным голасам мяккага аксамітнага тэмбру, бездакорнай вак. тэхнікай, блізкай да італьян. школы. Сярод партый у операх бел. кампазітараў: Змітрок, Апанас («Міхась Падгорны», «Алеся» Я.Цікоцкага), Сцяпан («Яснае світанне» А.Туранкова), Дзяніс Давыдаў («Надзея Дурава» А.Багатырова); у класічных — князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Гразной, Ведзянецкі госць («Царская нявеста», «Садко» М.Рымскага-Корсакава), Дэман («Дэман» А.Рубінштэйна), Князь, Томскі («Чарадзейка», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Шаклавіты («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Рыгалета, Аманасра, граф ды Луна, Яга, Жэрмон, Рэната («Рыгалета», «Аіда», «Трубадур», «Атэла», «Травіята», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні).
Літ.: Юўчанка Н. Анатоль Генералаў // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1986; Ракава А. Жыццё ў музыцы // Тэатр. Мінск. 1986. № 1. А.Я.Ракава. с. 152
ГЕНЕРА́ЛАЎ Уладзімір Міхайлавіч (н. 3.7.1931, г. Кацельнікава, Расія), бел. спявак (драм. барытон). Брат А.М.Генералава. Скончыў Муз.-пед. ін-т імя Гнесіных у Маскве (1963). З 1966 саліст Нац. акад. т-ра оперы Беларусі. Сярод лепшых партый у нац. операх: Андрэй («Андрэй Касценя» М.Аладава), Кізгайла («Сівая легенда» Дз.Смольскага), Варона («Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана), Дзій («Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі); у класічных — князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Гразной («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Аманасра («Аіда» Дж.Вердзі), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), а таксама Альфіо («Сельскі гонар» П.Масканьі), Томскі («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Шаклавіты («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Чалхія («Міндыя» А.Тактакішвілі).
Літ.: Ракава А. Адданасць // Тэатр. Мінск. 1987. №1. Р.І.Сергіенка. с. 153
ГЕНЕРА́Л-БАС (ням. Generalbaβ літар. агульны бас), баса кантынуа, лічбаваны бас, спосаб запісу муз. сугуччаў лічбамі пры басовым голасе, на аснове якога выканальнік стварае акампанемент; аснова вучэння аб гармоніі. Умоўнасць запісу дае выканаўцу-арганісту (клавесіністу) свабоду ў выбары дэталей фактуры, магчымасць імправізацыі. Генерал-бас як тып суправаджэння склаўся ў Італіі ў 2-й пал. 16 ст. Яго пашырэнне звязана з развіццём гамафоніі ў еўрап. музыцы 2-й пал. 16 — 1-й пал. 18 ст. Узоры генерал-баса сустракаюцца ў творах К.Мантэвердзі, Г.Шутца, Г.Пёрсела, А.Карэлі, А.Вівальдзі, Ж.Ф.Рамо, І.С.Баха, Г.Ф.Гендэля і інш. Лічбаваны спосаб запісу партыі акампанементу адрадзіўся ў джазе і эстр. музыцы. с. 153
ГЕНЕРА́Л-ГУБЕРНА́ТАР , намеснік, 1) вышэйшая службовая асоба мясц. адміністрацыі ў Расіі ў 1703 — 1917. Меў усю паўнату грамадз. і ваен. улады. З 1775 узначальваў генерал-губернатарства. Прызначаўся імператарам і падпарадкоўваўся яму (фармальна Сенату). Меў права выдаваць абавязковыя пастановы па пытаннях грамадскага парадку і бяспекі, адмяняць рашэнні губернатараў. Улада генерал-губернатара ў Расіі захоўвалася да Лют. рэв. 1917 (акрамя Фінляндыі, дзе гэта пасада існавала да кастр. 1917). 2) У б. калоніях і дамініёнах Вялікабрытаніі, Францыі і інш. калан. дзяржаў кіраўнік калан. адміністрацыі. 3) У краінах брыт. Садружнасці прадстаўнік англ. манарха, які прызначаецца па рэкамендацыі мясц. урадаў. с. 153
ГЕНЕРА́Л-ГУБЕРНА́ТАРСТВА , адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі ў 1775— 1917. Аб’ядноўвала адну або некалькі губерняў, узначальвалася генерал-губернатарам. Уведзена Кацярынай ІІ. Колькасць генерал-губернатарстваў мянялася. У 1782 40 губерняў былі аб’яднаны ў 19 генерал-губернатарстваў. У 19 ст. генерал-губернатарствы пакінуты толькі ў сталіцах і на ўскраінах імперыі (Польшча, Беларусь, Прыбалтыка, Сібір, Далёкі Усход, Сярэдняя Азія). На тэр. Беларусі існавалі Беларускае генерал-губернатарства (1772—1856), Віленскае генерал-губернатарства (1794—1912), Мінскае генерал-губернатарства (1831—34). с. 153
ГЕНЕРАЛІЗА́ЦЫЯ (ад лац. generalis агульны, галоўны), 1) абагульненне, лагічны пераход ад частковага да агульнага, падпарадкаванне асобных з’яў агульнаму прынцыпу. 2) У фізіялогіі — распаўсюджванне ўзбудлівасці па цэнтральнай нервовай сістэме чалавека і жывёл. Узнікае пад уздзеяннем імпульсаў, якія прыходзяць з перыферыі ў выніку дзеяння моцнага раздражняльніка (напр., харчовага, болевага і інш.). Генералізацыя ўзбудлівасці па кары вял. паўшар’яў мозга адбываецца на першых этапах утварэння ўмоўнага рэфлексу. Адрозніваюць генералізацыю аферэнтную і эферэнтную. Пры аферэнтнай многія стымулы выклікаюць аднолькавую рэакцыю. Пры эферэнтнай аднолькавы стымул выклікае розныя рухі; яна выразна праяўляецца пры загашэнні аднаго з рухаў і пры выпрацоўцы новага руху. Па меры ўтварэння ўмоўнага рэфлексу стадыя генералізацыі змяняецца стадыяй спецыялізацыі. 3) У паталогіі — ператварэнне абмежаванага спачатку інфекц. або пухліннага працэсу ў пашыраны з узнікненнем метастатычных ачагоў у інш. органах. Адбываецца па крывяносных і лімфатычных шляхах. с. 153
ГЕНЕРАЛІЗА́ЦЫЯ КАРТАГРАФІ́ЧНАЯ , працэсы адбору і абагульнення зместу пры складанні геагр. карт. Мае на мэце захаваць і выдзеліць на карце асноўныя тыповыя рысы і характэрныя асаблівасці з’яў, якія адлюстроўваюцца. Кірункі і ступень генералізацыі картаграфічнай залежаць ад прызначэння карты, яе тэматыкі, магчымасцей маштаба, геагр. асаблівасцей мясцовасці, сродкаў картаграфічнага выканання і крыніц, па якіх складаюцца карты. Напр., поўнае ўяўленне аб горных сістэмах Каўказа можна атрымаць на дробнамаштабнай, моцна генералізаванай карце. с. 153
ГЕНЕРАЛІ́СІМУС (ад лац. generalissimus самы галоўны), найвышэйшае воінскае званне ва ўзбр. сілах некаторых дзяржаў. Напачатку надавалася як ганаровы тытул галоўнакамандуючаму ўзбр. сіламі краіны або кааліцыі краін (гал. чынам на перыяд вайны), часам асобам з сем’яў царуючых дынастый і дзярж. дзеячам (упершыню нададзены ў 1569 франц. каралём Карлам ІХ свайму брату герцагу Анжуйскаму, будучаму каралю Генрыху III). Тытул генералісімуса мелі: герцагі Г. дэ Гіз (2-я пал. 16 ст.), А.Рышэлье (1-я пал. 17 ст.), Л.Вілар (1733—34), Ф.Фош (верагодна, з 1918), прынц Л.Кандэ (17 ст.) у Францыі; кн. Р.Мантэкукалі (17 ст.), прынц Яўгеній Савойскі (з 1697), граф Л.Даўн (з 1758), эрцгерцаг Карл (верагодна, у 1809), кн. К.Шварцэнберг (канец 18 — пач. 19 ст.) у Аўстрыі; граф А.Валенштэйн (у Трыццацігадовую вайну 1618—48) у Германіі. У Расіі званне генералісімуса мелі: ваявода А.С.Шэін (у час Азоўскага паходу 1696), кн. А.Д.Меншыкаў (у 1727—29), прынц Антон Ульрых Браўншвейгскі (1740—74), А.В.Сувораў (1799—1800); у СССР І.В.Сталін (з 1945); у Кітаі Чан Кайшы (пасля 1927); у Іспаніі Ф.Франка (пасля 1939). с. 153
ГЕНЕРА́ЛЬНАЕ МЕЖАВА́ННЕ , суцэльнае вымярэнне, здымка, картаграфаванне і апісанне адм. адзінак, зямельных уладанняў («дач»), угоддзяў, падатковага насельніцтва ў Расійскай імперыі ў 1760-я г. — сярэдзіне 19 ст. У ходзе генеральнага межавання вырашаліся задачы: межавыя, землеўпарадкавальныя, статыстычныя, картаграфічныя, зямельна-падліковыя. На Беларусі праведзена толькі на землях, далучаных да Рас. імперыі паводле 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) — у Магілёўскай (1783—84) і Полацкай (1784—85) губернях. Межавая дакументацыя абвяшчалася адзінай законнай падставай землеўладання, чым скасоўваліся ўсе папярэднія прывілеі і граматы на зямлю. Матэрыялы генеральнага межавання — каштоўная гіст. крыніца. с. 153
ГЕНЕРА́ЛЬНАЕ ПАГАДНЕ́ННЕ ПА ТАРЫ́ФАХ І ГА́НДЛІ , міжурадавае пагадненне, накіраванае на зніжэнне мытных тарыфаў, адмену нетарыфных абмежаванняў і дыскрымінацыі і інш. ў міжнар. гандлі. Падпісана ў 1947 23 краінамі. Дзейнічае з 1948. Пагадненне прадугледжвае правілы, якімі павінны кіравацца краіны — члены ў гандл. узаемаадносінах; найпершы з абавязкаў краін надаваць адзін аднаму рэжым найбольшага спрыяння. Яно займаецца таксама стандартызацыяй у сусв. гандлі, мерамі супраць дэмпінгу, субсідзіраваннем экспарту. Бюджэт Пагаднення складаецца з узносаў краін-удзельніц, пасяджэнні праводзяцца двойчы на год, рашэнні прымаюцца на прынцыпе аднагалоснасці. Дзейнасць Пагаднення аказвае пэўны ўплыў на сусв. гандаль, больш за 85% якога прыпадае на краіны-ўдзельніцы. У Пагадненні на розных умовах (напр., назіральнікі) удзельнічае каля 120 краін. с. 154
ГЕНЕРА́ЛЬНАЯ АКРУ́ГА БЕЛАРУ́СЬ (Generalbezirk Weissruthenien), ваеннаадм. адзінка на акупіраванай ням.-фаш. захопнікамі тэр. Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Уведзена ў адпаведнасці з загадам А.Гітлера ад 17.7.1941. Разам з ген. акругамі Эстонія, Латвія, Літва ўваходзіла ў склад рэйхскамісарыята «Остланд», які падпарадкоўваўся рэйхсміністэрству па справах акупіраваных усх. абласцей. У склад Генеральнай акругі Беларусі увайшла тэр. БССР па лініі Полацк—Барысаў на У, Старыя Дарогі — воз. Чырвонае на Пд, р. Зальвянка — усх. ўскраіна Белавежскай пушчы на З, што складала прыкладна ¼ часткі тэр. Беларусі з нас. 3 138 256 чал. (на 4.12.1941). Вышэйшым органам ням.-фаш. акупац. ўлады на тэр. акругі з’яўляўся генеральны камісарыят Беларусь. Тэрыторыя генеральнай акругі Беларусі была падзелена на 10 акруг (гебітаў; Баранавіцкая, Барысаўская, Вілейская, Ганцавіцкая, Глыбоцкая, Лідская, Мінская, Навагрудская, Слонімская, Слуцкая), у кожнай з якіх быў створаны абл. камісарыят (гебітскамісарыят). У Мінску на правах абл. камісарыята быў створаны гар. камісарыят, у гарадах і раёнах — гар., раённыя і валасныя ўправы. А.М.Літвін. с. 154
ГЕНЕРА́ЛЬНАЯ АСАМБЛЕ́Я ААН , галоўны дарадчы орган Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. У ёй прадстаўлены ўсе члены ААН. Можа абмяркоўваць любыя пытанні ў межах Статута ААН, даваць рэкамендацыі дзяржавам-членам і Савету Бяспекі ААН па любым з такіх пытанняў, за выключэннем тых, якія з’яўляюцца паўнамоцтвам Савета Бяспекі. Генеральная Асамблея ААН атрымлівае і разглядае справаздачы інш. органаў ААН, выбірае непастаянных членаў Савета Бяспекі, членаў Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН, некат. членаў Савета па апецы ААН; сумесна з Саветам Бяспекі выбірае членаў Міжнароднага Суда ААН, па рэкамендацыі Савета Бяспекі назначае Генеральнага сакратара ААН, разглядае і прымае бюджэт ААН, новых членаў ААН. Рашэнні па найважнейшых пытаннях падтрымання міру і бяспекі, бюджэту і прыёму новых членаў ААН патрабуюць большасці ў ⅔ галасоў, па інш. пытаннях — простай большасці. Сесіі Генеральнай Асамблеі ААН праводзяцца штогод (з 3-га аўторка вер. да сярэдзіны снеж.) у штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку. Могуць склікацца спец. сесіі (напр., па патрабаванні Савета Бяспекі ці большасці членаў ААН). Большасць пытанняў кожнай сесіі размеркавана паміж 6 гал. к-тамі Генеральнай Асамблеі ААН (па раззбраенні і міжнар. бяспецы; эканам. і фін. пытаннях; сац. і гуманіт. пытаннях і пытаннях культуры; спец. к-т па паліт. пытаннях і дэкаланізацыі; па адм. і бюджэтных пытаннях; па прававых пытаннях), 2 пастаяннымі — Кансультатыўным к-там па адм. пытаннях і бюджэце і К-там па ўзносах, а таксама шэрагам спец. к-таў (ствараюцца як пастаянныя, так і часовыя). В.М.Іваноў. с. 154
ГЕНЕРА́ЛЬНАЯ ВАЙСКО́ВАЯ КАНЦЫЛЯ́РЫЯ , вышэйшая ваен. і адм. ўстанова ў Левабярэжнай Украіне ў 17—18 ст. Засн. ў ходзе вызв. вайны 1648—54 укр. народа супраць польскага панавання. Размяшчалася пры рэзідэнцыях укр. гетманаў. Складалася з генеральнай старшыны. У пач. 18 ст. Генеральнай вайсковай канцылярыі перададзена кіраванне Левабярэжнай Украінай. Яе дзейнасць кантралявала Маларасійская калегія. У 1734 пераўтворана ў Праўленне гетманскага ўрада (складалася з трох афіцэраў і трох «выбарных» прадстаўнікоў вышэйшай казацкай старшыны). Ліквідавана пасля скасавання гетманства (1764). с. 154
ГЕНЕРА́ЛЬНАЯ КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ 1812 , палітычнае аб’яднанне магнатаў і шляхты Варшаўскага герцагства, а таксама Беларусі і Літвы з мэтай абуджэння польскага нац.-вызв. руху і мабілізацыі сіл на карысць Францыі ў вайне 1812. Абвешчана па ініцыятыве Напалеона І надзвычайным сеймам герцагства 28.6.1812. Маршал канфедэрацыі — А.К.Чартарыйскі; пастаянны орган — Ген. савет (з 11 членаў). Акт канфедэрацыі ад 28 чэрв. абвяшчаў аднаўленне Каралеўства Польскага, заклікаў усіх палякаў далучацца да Генеральнай канфедэрацыі. У ліп. — кастр. да канфедэрацыі праз прыняцце адпаведных актаў на павятовых сейміках далучыліся амаль усе паветы Беластоцкай вобл., Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губ., аднак рэальнай улады на тэр. Беларусі і Літвы ад франц. акупац. адміністрацыі яна не атрымала. Часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага пасля адмовы Напалеона дазволіць стварэнне асобнай літ. канфедэрацыі ўвайшоў у склад Генеральнай канфедэрацыі. У студз. 1813 Ген. савет эвакуіраваўся з Варшавы ў Кракаў, у крас. 1813 самараспусціўся. В.В.Антонаў. с. 154
ГЕНЕРА́ЛЬНЫ КАМІСАРЫЯ́Т БЕЛАРУ́СЬ (Generalkomissariat Weissruthenien), вышэйшы орган ням.-фаш. цывільнага кіравання часткай акупіраванай тэр. Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Створаны ў адпаведнасці з загадам А.Гітлера ад 17.7.1941, паводле якога кіраванне захопленымі сав. абласцямі пасля «спынення ваенных дзеянняў пераходзіць ад ваеннай адміністрацыі да цывільных улад». Ген. камісар — гаўляйтар В.Кубэ (1.9.1941 — 22.9.1943), в.а.ген. камісара — ген.-лейт. паліцыі групэнфюрэр К. фон Готберг (вер. 1943 — чэрв. 1944). Генеральны камісарыят Беларрусі складаўся з 5 гал. аддзелаў: палітыкі (уключаў аддзелы палітыкі, прапаганды, культуры і моладзі); кіравання (кадраў, права, фінансавы, мед. абслугоўвання, ашчадных кас і інш.); гаспадаркі (гаспадарчы, сельскай гаспадаркі, харчовы, леса- і дрэваапрацоўкі, рабочай і сац. палітыкі, прам-сці і рамяства); тэхнікі (буд-ва дарог, воднай гаспадаркі, рэк); працы (з 1944). Склад апарата Генеральнага камісарыята Беларусі камплектаваўся з асоб ням. нацыянальнасці. Генеральнаму камісарыяту Беларусі непасрэдна падпарадкоўваліся абл. камісарыяты, гар. камісарыят Мінска, сілы паліцыі бяспекі і СД. Апарат Генеральнага камісарыята Беларусі ажыццяўляў ням.-фаш. палітыку на тэр. генеральнай акругі Беларусь, скіраваную на найб. эфектыўнае выкарыстанне эканам. патэнцыялу, людскіх і матэрыяльных рэсурсаў Беларусі ў інтарэсах Германіі, правядзенне паліт. і ідэалаг. мерапрыемстваў і інш. А.М.Літвін. с. 154
ГЕНЕРА́ЛЬНЫ ПЛАН , адзін з асноўных чарцяжоў архітэктурнага праекта, які паказвае размяшчэнне ў плане аб’екта праектавання і добраўпарадкавання прылеглай да яго тэрыторыі ў пэўных межах. У сучасным горадабудаўніцтве генеральны план — комплексны праект, які вызначае структуру праектуемага горадабуд. аб’екта — горада, гар. пасёлка ці інш. населенага пункта, прыгараднай зоны, тэрыторыі адм. раёна і інш. У ім намячаюць перспектывы развіцця і рэканструкцыі горадабуд. аб’екта, яго паэтапнае фарміраванне з мэтай вырашэння сац., эканам., інж.-тэхнічных, экалагічных і эстэт. задач, вызначаюць стратэгію іх вырашэння, прынцыпы аховы навакольнага асяроддзя, развіццё сістэмы грамадскага абслугоўвання, трансп. і інж. інфраструктуры, доўгатэрміновае планаванне інвестыцыйных працэсаў. Генеральны план распрацоўваюць на перспектыўны перыяд (15—20 гадоў) з вылучэннем 1-га этапа рэалізацыі (7—10 гадоў). Асн. палажэнні генеральнага плана зацвярджае ўрад краіны ці абл. органы ўлады. На Беларусі генеральны план распрацоўваюць ін-т «Мінскпраект», БелНДІПгорадабудаўніцтва, БелНДІдзіпрасельбуд, абл. праектныя арг-цыі. Распрацаваны і зацверджаны генеральны план развіцця ўсіх гарадоў і большасці сельскіх населеных пунктаў, у т.л. Мінска (1982, 1995), Брэста (1975, 1995), Віцебска (1973, 1983), Гомеля (1977), Гродна (1971, 1988), Магілёва (1970, 1981). Іх перыядычна карэкціруюць і абнаўляюць з улікам новых фактараў і задач. В.І.Анікін. с. 154
ГЕНЕРА́ЛЬНЫ ПЛАН «ОСТ» , гл. «Ост». с. 155
ГЕНЕРА́ЛЬНЫ ПРАКУРО́Р РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ , вышэйшая службовая асоба Пракуратуры Рэспублікі Беларусь. Узначальвае адзіную цэнтралізаваную сістэму пракурорскіх органаў. Назначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь са згоды Савета Рэспублікі Беларусь Нац. сходу Рэспублікі Беларусь на 5 гадоў, адказны перад ім і яму падсправаздачны. Арганізацыя і парадак дзейнасці органаў пракуратуры, паўнамоцтвы ген. пракурора вызначаюцца Канстытуцыяй, законам «Аб Пракуратуры Рэспублікі Беларусь» ад 29.1.1993 і інш. прававымі актамі. Ген. пракурор з’яўляецца старшынёй калегіі Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, кіруе дзейнасцю органаў пракуратуры і ажыццяўляе ведамасны кантроль за іх работай; зацвярджае структуру і штаты ніжэйшых яе органаў, назначае пракурораў абласцей, гарадоў і раёнаў; ажыццяўляе нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем законаў міністэрствамі і інш. падведамнымі Савету Міністраў органамі, мясц. прадстаўнічымі і выканаўчымі органамі, прадпрыемствамі, арг-цыямі і ўстановамі, грамадскімі аб’яднаннямі, службовымі асобамі і грамадзянамі. Ген. пракурор і падначаленыя яму пракуроры незалежныя ў ажыццяўленні сваіх паўнамоцтваў і кіруюцца толькі законам. Званне і пасада Ген. пракурора ў Рэспубліцы Беларусь упершыню ўведзена 19.9.1991 (да гэтага органы пракуратуры рэспублікі ўзначальваў Пракурор БССР). Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь: М.І.Ігнатовіч (15.10.1991—7.12.1992), В.І.Шаладонаў (1.1.1993—22.5.1995), В.С.Капітан (22.5.1995—12.12.1996), з 12.12.1996 А.А.Бажэлка. Г.А.Маслыка. с. 155
ГЕНЕРА́ЛЬНЫ САКРАТА́Р ААН , галоўная адм. асоба ў сістэме Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, узначальвае Сакратарыят ААН. Назначаецца Ген. Асамблеяй ААН па рэкамендацыі Савета Бяспекі на 5 гадоў (можа быць назначаны паўторна). Удзельнічае ў пасяджэннях гал. органаў ААН (апрача Міжнар. суда), прадстаўляе Ген. Асамблеі штогоднія справаздачы аб рабоце ААН, даводзіць да ведама Савета Бяспекі любыя пытанні, звязаныя з пагрозай міжнар. міру і бяспецы, выступае пасрэднікам у вырашэнні міжнар. спрэчак і інш.
Генеральны сакратар ААН: Т.Х.Лі (Нарвегія, 1946—53), Д.Я.Хамаршэльд (Швецыя, 1953—61), У Тан (М’янма, 1961—71), Х.Вальдгайм (Аўстрыя, 1972—81), Х.Перэс дэ Куэльяр (Перу, 1982— 91), Б.Бутрас-Галі (Егіпет, з 1992—96), К.Анан (Гана, з 1997). с. 155
ГЕНЕРА́ЛЬНЫЯ ШТА́ТЫ (франц. États Généraux, галанд. Staten-Generaal), вышэйшыя ўстановы саслоўнага прадстаўніцтва ў феад. Францыі і Нідэрландах. У Францыі існавалі ў 1302 — 1789, складаліся з дэпутатаў ад духавенства, дваранства і трэцяга саслоўя. Склікаліся каралямі, у асноўным каб атрымаць згоду на збор падаткаў. Значэнне Генеральных штатаў павялічылася ў час Стогадовай вайны 1337—1453. У час нар. паўстанняў 14 ст. прэтэндавалі на ўдзел ва ўпраўленні дзяржавай. З развіццём абсалютызму не склікаліся 76 гадоў (1484—1560). Дзейнасць Генеральных штатаў ажывілася ў перыяд рэлігійных войнаў (склікаліся ў 1560, 1576, 1588, 1593). З 1614 скліканне Генеральных штатаў спынілася на 175 гадоў. Напярэдадні франц. рэвалюцыі 1789—99 скліканы каралём; дэпутаты 3-га саслоўя ў жніўні 1789 абвясцілі сябе Нац. сходам. У Нідэрландах гістарычных Генеральных штатаў складаліся з дэпутатаў ад духавенства, дваранства і вярхоў гараджан, мелі права ваціравання падаткаў. Упершыню скліканы ў 1463. Іх роля пабольшала пасля 1477 і пры Габсбургах. У час Нідэрландскай рэвалюцыі 16 ст. Генеральныя штаты — цэнтр бурж.-дваранскай апазіцыі ісп. рэжыму. Пасля аддзялення Паўночных Нідэрландаў — вышэйшы пастаянна дзеючы заканад. орган Рэспублікі Злучаных правінцый. У сучасных Нідэрландах — назва парламента (з 1814).
Літ.: Хачатурян М.А Возникновение Генеральных штатов во Франции. М., 1976. с. 155
ГЕНЕРА́ТАР (ад лац. generator вытворца), прыстасаванне, апарат, машына, якія вырабляюць які-небудзь прадукт (напр., ацэтыленавы генератар, газагенератар, парагенератар), эл. энергію (гідрагенератар, турбагенератар, магнітагідрадынамічны генератар, тэрмаэлектрычны генератар, электрамашынны генератар, электрычны генератар) або ствараюць эл., эл.-магн., светлавыя ці гукавыя сігналы — ваганні, імпульсы (квантавы генератар, ультрагукавы генератар, генератар вымяральны, лямпавы, магнетронны, імпульсны і інш.). с. 155
ГЕНЕРА́ТАР у радыётэхніцы, прылада для атрымання (генерацыі) эл.-магн. ваганняў вызначанага віду (пэўных частаты, амплітуды, фазы, формы імпульсаў і інш.). Адрозніваюць генератар з самаўзбуджэннем (аўтагенератары; гл. ў арт. Аўтаваганні), у якіх характарыстыкі ваганняў вызначаюцца ўласцівасцямі самога генератара, і з незалежным узбуджэннем (узмацняльнікі магутнасці эл.-магн. ваганняў ад асобнага аўтагенератара). Генерацыя ажыццяўляецца пераважна за кошт энергіі крыніц пастаяннага току з дапамогай актыўных элементаў (электронных прылад) або шляхам пераўтварэння першасных эл. ваганняў у ваганні зададзенай частаты і формы (квантавы генератар, параметрычны генератар).
Паводле тыпу актыўнага элемента адрозніваюць лямпавыя генератары (напр., на генератарных лямпах), цвердацельныя (на вырашальных узмацняльніках, Гана дыёдах, транзістарах, тунэльных дыёдах), генератар з газаразраднымі прыладамі (на тыратронах), форме ваганняў, частаце, магутнасці і прызначэнні — генератар гарманічных ваганняў (гл. Гарманічныя ваганні), генератар ваганняў спец. формы, нізка-, высока- і звышвысокачастотныя, імпульсныя генератары і інш. У генератары інфранізкіх частот і ў генератары ваганняў спец. формы ўмовы генерацыі забяспечваюцца адваротнай сувяззю; генератары нізкіх і радыёчастот маюць вагальныя контуры, фільтры і інш. ланцугі з засяроджанымі элементамі, генератар звышвысокіх частот — ланцугі з размеркаванымі параметрамі (аб’ёмныя і адкрытыя рэзанатары, радыёхваляводы, палоскавыя і кааксіяльныя лініі і інш., звычайна спалучаныя з актыўнымі элементамі ў адно цэлае). Гл. таксама Генератар вымяральны, Блокінг-генератар, Мультывібратар, Свіп-генератар, Фантастрон. П.С.Габец. с. 155
ГЕНЕРА́ТАР ВЫМЯРА́ЛЬНЫ , прылада для дыскрэтнага або неперарыўнага ўзнаўлення параметраў эл. велічыні (напружання, сілы току) у пэўным дыяпазоне. Выхадная магутнасць генератара вымяральнага да 10 Вт. Прызначаны для выпрабаванняў і настройвання радыётэхн. апаратаў, выліч. тэхнікі, прылад аўтаматыкі і інш.
Паводле формы сігналаў адрозніваюць генератар вымяральны гарманічных эл. ваганняў, сігналаў спец. формы (трохвугольнай, пілападобнай, прамавугольнай і інш.), свіп-генератары, шумавых сігналаў, выпадковых сігналаў з пэўнымі імавернаснымі характарыстыкамі, паводле частотнага дыяпазону — інфранізкачастотныя (умоўна ад 0 да 20 Гц), нізкачастотныя (ад 20 Гц да 200 кГц) высокачастотныя (30 кГц — 30 МГц), звышвысокачастотныя (30 МГц — 10 ГГц з кааксіяльным выхадам; 10 — 80 ГГц з хваляводным выхадам). Асн. патрабаванні: стабільнасць частаты, амплітуды і формы выхадных сігналаў ва ўсім дыяпазоне частот, дасканалае экранаванне для выключэння лішкавага ўздзеяння на апарат, які выпрабоўваецца. с. 155
ГЕНЕРА́ТАРНАЯ ЛЯ́МПА , электронная лямпа для пераўтварэння энергіі пастаяннага (радзей пераменнага) току ў энергію эл. ваганняў.
Генератарныя лямпы адрозніваюць паводле дыяпазону частот, колькасці электродаў (трыёд, тэтрод, пентод і інш.), магутнасці, што рассейваецца анодам (малой магутнасці — да 50 Вт, сярэдняй — да 5 кВт, вялікай — больш за 5 кВт), роду работы (неперарыўнага дзеяння і імпульсныя), канструкцыі балона (шкляныя, металашкляныя, металакерамічныя) і інш.; генератарная лямпа для дэцыметровага і больш высокачастотных дыяпазонаў хваль маюць уласную рэзанансную вагальную сістэму (клістрон, лямпа адваротнай хвалі, лямпа бягучай хвалі, магнетрон і інш.). Выкарыстоўваюцца ў радыёперадатчыках рознага прызначэння, вымяральнай тэхніцы, прамысл. устаноўках індукцыйнага нагрэву і інш. с. 155
ГЕНЕРА́ТАРНЫЯ ГА́ЗЫ , гл. ў арт. Газіфікацыя паліва. с. 155
ГЕНЕРАТЫ́ЎНЫЯ О́РГАНЫ , органы палавога размнажэння раслін; разам з органамі бясполага і вегетатыўнага размнажэння належаць да рэпрадукцыйных органаў. У ніжэйшых раслін з развітым палавым размнажэннем генератыўныя органы падзяляюцца на антэрыдыі і аагоніі, у імхоў, папарацей, хвашчоў і дзеразы — на антэрыдыі і архегоніі. У голанасенных адбываецца рэдукцыя генератыўных органаў, ад архегонія застаецца толькі яйцаклетка і некалькі пабочных клетак, мужчынскі гаметафіт рэдукаваны да трох клетак. У пакрытанасенных (кветкавых) утвараюцца высокаспецыялізаваныя структуры — двухклетачны мужчынскі гаметафіт (вегетатыўныя і генератыўныя клеткі) і зародкавыя мяшкі — жаночыя гаметафіты з яйцаклеткай і цэнтр. клеткай. Паняцце генератыўных органаў часта пашыраюць на кветкі і плады. Генератыўныя органы жывёл і чалавека наз. палавымі органамі. Р.Г.Заяц. с. 155
ГЕНЕРА́ЦЫЯ (ад лац. generatio нараджэнне, размнажэнне), пакаленне ў біялогіі, 1) нараджэнне, узнаўленне; разавае патомства адной групы або папуляцыі асобін. Некаторыя арганізмы даюць мноства (прасцейшыя), некалькі (насякомыя, мышы, трусы), адну (многія капытныя, драпежныя) генерацыі за год або нават адну генерацыю за некалькі гадоў (кіты, сланы). 2) Усё непасрэднае патомства асобін папярэдняга пакалення. 3) Перыяд жыцця чалавека, жывёлы (або расліны) ад пачатку яго развіцця да палаваспелага стану. Напр., у чалавека — бацькі, дзеці і ўнукі — 3 паслядоўныя пакаленні. с. 156
ГЕНЕ́ТЫКА (ад грэч. genesis паходжанне), навука пра спадчыннасць і зменлівасць жывых арганізмаў і метады кіравання імі. Цесна звязана з малекулярнай біялогіяй, цыталогіяй, эвалюцыйным вучэннем, селекцыяй. У залежнасці ад аб’екта вывучэння адрозніваюць генетыку мікраарганізмаў, раслін, жывёл, чалавека, ад узроўню даследаванняў — малекулярную генетыку, цытагенетыку, біяхім., папуляцыйную і інш. Ідэі і метады генетыкі выкарыстоўваюць для вырашэння праблем медыцыны, сельскай гаспадаркі, мікрабіял. прам-сці.
Асновы генетыкі закладзены аўстр. натуралістам Г.Мендэлем, які адкрыў законы спадчыннасці (1865), і амер. навук. школай У.Моргана, што абгрунтавала храмасомную тэорыю спадчыннасці (1910-я г.). Вял. значэнне для развіцця генетыкі мелі працы амер. вучоных Г.Мёлера, А.Стэртэванта, Дж.Бідла, Дж.Уотсана, англ. генетыкаў Дж.Холдэйна, Ф.Крыка, ням. даследчыкаў Э.Баўра, С.Штубе, шведа Г.Нільсана-Эле. У СССР у 1920—30-я г. значны ўклад у генетыку зрабілі працы М.І.Вавілава, М.К.Кальцова, С.С.Чацверыкова, А.С.Сераброўскага, М.П.Дубініна і інш. З сярэдзіны 1930-х г., асабліва пасля 1948, сав. генетыцы былі навязаны погляды Т.Дз.Лысенкі (ён беспадстаўна называў сваё вучэнне мічурынскім), што да 1965 фактычна прыпыніла развіццё генетыкі; яна была аб’яўлена лжэнавукай, шальмаваліся вучоныя гэтых поглядаў, закрыліся буйныя генетычныя школы. За гэты час хуткае развіццё генетыкі за мяжой, асабліва малекулярнай генетыкі ў 2-й пал. 20 ст., дазволіла раскрыць структуру генетычнага матэрыялу, пазнаць механізмы яго функцыянавання.
На Беларусі першыя селекцыйна-генетычныя даследаванні праводзіў у 2-й пал. 19 ст. Горы-Горацкім земляробчым ін-це М.В.Рытаў. Развіццё генетыкі звязана з імёнамі вучоных А.Р.Жэбрака, А.М.Іпацьева, М.В.Турбіна, П.Ф.Ракіцкага, Л.У. Хатылёвай, У.К.Саўчанкі, Г.М.Палілавай, А.У.Канстанцінава, У.Я.Борматава, Г.І.Лазюка, Г.В.Краскоўскага і інш. Даследаванні вядуцца ў Ін-це генетыкі і цыталогіі Нац. АН Беларусі, БДУ, НДІ спадчынных і прыроджаных захворванняў Мін-ва аховы здароўя, н.-д. ін-тах земляробства і кармоў, жывёлагадоўлі, Горацкай с.-г. акадэміі, Віцебскай акадэміі вет. медыцыны, мед. ін-тах і інш. Вывучаюцца генет. прынцыпы селекцыі раслін на гетэрозіс, механізмы фарміравання цытаплазматычнай мужчынскай стэрыльнасці, тэарэт. асновы генетыкі паліплоідных папуляцый. Распрацоўваюцца генет. асновы селекцыі раслін, жывёл і мікраарганізмаў, метады павышэння прадукцыйнасці культурных раслін і с.-г. жывёл, пытанні малекулярнай генетыкі і біятэхналогіі, папуляцыйнай генетыкі, імунагенетыкі, генетыкі чалавека, пухліннага росту, лячэння спадчынных хвароб (гл. Генетыка медыцынская). Вывучаюцца генетычныя вынікі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Літ.: Жученко А.А. Экологическая генетика культурных растений: (Адаптация, рекомбиногенез, агробиоценоз). Кишинев, 1980; Актуальные вопросы прикладной генетики в животноводстве. М., 1982; Бочков Н.П., Захаров А.Ф., Иванов В.И. Медицинская генетика. М., 1984; Айала Ф., Кайгер Дж. Современная генетика: Пер. с англ. Т. 1—3. М., 1987. А.Г.Купцова. с. 156
ГЕНЕ́ТЫКА МЕДЫЦЫ́НСКАЯ , раздзел генетыкі чалавека, які вывучае спадчынныя хваробы, прычыны іх узнікнення, шляхі пашырэння, метады папярэджання, дыягностыкі і лячэння, ролю спадчынных структур у развіцці інш. хвароб, а таксама зваротны ўплыў паталагічных фактараў і знешняга асяроддзя на спадчынны апарат чалавека. Выкарыстоўвае метады агульнагенет. і спец. (блізнятны, генеалагічны, цытагенет., біяхім., папуляцыйна-статыстычны і інш.).
Генетыка медыцынская пачала развівацца ў пач. 20 ст., калі былі сфармуляваны асн. палажэнні тэорый мутацыі, храмасомнай, папуляцыйнай і эвалюцыйнай спадчыннасці, устаноўлены яе матэрыяльныя носьбіты. Пачынальнікі генетыкі медыцынскай ў СССР: С.Р.Левіт, С.М.Давыдзенкаў, С.Н.Ардашнікаў, М.С.Навашын і інш.
На Беларусі распрацоўкі па генетыцы медыцынскай вядуцца з 1960-х г. у Ін-це генетыкі і цыталогіі АН, мед. установах і ВНУ. Даследаваліся: генетыка злаякасных пухлін і імунагенетыка (М.В.Турбін, Г.В.Краскоўскі, АЮ.Бранавіцкі), роля храмасомных парушэнняў у патагенезе спантанных абортаў і анамалій развіцця (Ю.В.Гулькевіч), месца спадчынных фактараў у развіцці некат. дзіцячых хвароб (І.Н.Усаў), анамалій мочапалавой сістэмы (М.Я.Саўчанка), лейкозаў (А.І.Свірноўскі) і інш.; аналізуюцца метады геннай інжынерыі як найб. перспектыўныя ў лячэнні спадчынных хвароб. Наладжана сістэма медыка-генет. кансультавання насельніцтва, у т.л. асоб з абцяжаранай спадчыннасцю, на базе рэсп. медыка генет. цэнтра ў Мінску, адпаведных кансультацый і кабінетаў у абл. гарадах. Працуе НДІ спадчыннасці і прыроджаных захворванняў. Э.А.Вальчук. с. 156
ГЕНЕ́ТЫКА ПАПУЛЯ́ЦЫЙ , гл. Папуляцыйная генетыка. с. 156
ГЕНЕ́ТЫКА ЧАЛАВЕ́КА , раздзел генетыкі, які вывучае спадчыннасць і зменлівасць нармальных і анамальных прыкмет чалавека. Да яго адносяцца: дэтэрмінацыя фізіял., біяхім. і марфалагічных уласцівасцей асобных тканак і органаў чалавека, роля спадчыннасці і асяроддзя ў фарміраванні асобы, мутацыі чалавека і метады аховы яго генатыпу ад пашкоджанняў рознымі фактарамі асяроддзя, роля спадчыннасці пры ўзнікненні і развіцці паталагічных змен у чалавека і інш. Генетыку чалавека падзяляюць на антрапагенетыку, дэмаграфічную генетыку (генетыка народанасельніцтва), экалагічную генетыку (вучэнне пра генет. аспекты ўзаемаадносін чалавека з навакольным асяроддзем), імунагенетыку, генетыку медыцынскую (найб. важную галіну генетыку чалавека для практычных задач аховы здароўя) і інш. Асн. метады даследавання генетыкі чалавека: блізнятны (гл. Блізняты), генеалогіі, папуляцыйна-статыстычны (вывучэнне пашырэння асобных генаў або храмасомных анамалій у папуляцыях чалавека), цытагенетычны (аналіз карыятыпу чалавека) і інш. Даследаванні па генетыцы чалавека маюць вял. значэнне для развіцця медыцыны (паляпшэнне дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі спадчынных захворванняў). с. 156
ГЕНЕТЫ́ЧНАЕ ВЫЗНАЧЭ́ННЕ ПО́ЛУ , фарміраванне арганізмаў пэўнага полу ў залежнасці ад камбінацый генетычных фактараў, лакалізаваных у храмасомах. Пры гэтым мае значэнне і пэўны набор палавых храмасом, і дзеянне генаў, размешчаных у іх, а таксама ў аўтасомах. Палавыя храмасомы ХХ і XY, якія генетычна вызначаюць пол, фарміруюцца ў невял. колькасці двухдомных раслін (эладэя, смолка, некаторыя імхі), яны ёсць у чалавека і вышэйшых пазваночных жывёл (трапляюцца як выключэнне ў рыб і земнаводных) і ў многіх членістаногіх, павукападобных, насякомых і інш.
У чалавека звычайна вылучаюць некалькі ўзроўняў палавой дыферэнцыяцыі. Адзін з іх звязаны з наяўнасцю Y-храмасомы, прысутнасць якой неабходна для дыферэнцыяцыі палавых залоз (ганад) паводле мужчынскага тыпу. У мужчын фарміруецца 2 тыпы сперміяў: з Х-храмасомай (23,Х) і Y-храмасомай (23,Y). У яйцаклетак набор храмасом у норме 23,Х. Апладненне яйцаклеткі сперміем 23,Х прыводзіць да развіцця зародка жаночага полу (з наборам храмасом 46, ХХ), апладненне сперміем 23,Y вядзе да ўзнікнення зародка мужчынскага полу (46,ХY). Фарміраванне полу плода першапачаткова залежыць ад тыпу спермія, які апладніў яйцаклетку (т.ч. за вызначэнне полу дзіцяці «адказвае» мужчына). Наяўнасць Y-храмасомы з’яўляецца першым фактарам, неабходным для фарміравання полу плода. Далейшае развіццё полу адбываецца пад кантролем Н-Y антыгена, які кантралюецца Y-храмасомай. Калі Н-Y антыген не ўтвараецца, ідзе развіццё паводле жаночага тыпу. Разам з тым і Y-храмасома, і Н-Y антыген вызначаюць толькі генетычную дэтэрмінацыю полу, але не адказваюць за фарміраванне вонкавых палавых органаў, якія ў мужчын утвараюцца з вольфавых, а ў жанчын — з мюлеравых праток. Важная роля належыць гармонам, што выпрацоўваюцца клеткамі эмбрыянальных яечак. Парушэнні на храмасомным, антыгенным або гарманальным этапах вядуць да развіцця паводле жаночага тыпу. Зрэдку бываюць анамаліі псіхасексуальнай арыентацыі паводле полу (гл. Гомасексуалізм, Трансвестызм). Існуе мноства захворванняў (крыптархізм, манархізм, дысгенезія ганад і інш.), калі пад уплывам парушэнняў храмасом, генаў або знешніх фактараў развіццё палавых органаў індывіда адхіляецца ад звычайнага. Прагноз і лячэнне ў такіх выпадках залежаць ад характару захворвання. с. 156
ГЕНЕТЫ́ЧНАЯ ІЗАЛЯ́ЦЫЯ , адрозненні спадчыннага апарата, якія прыводзяць да несумяшчальнасці палавых клетак; адна з форм рэпрадукцыйнай (біялагічнай) ізаляцыі. Адрозніваюць прэзігатычную (перашкаджае гібрыдызацыі паміж прадстаўнікамі розных папуляцый і тым самым прадухіляе ўтварэнне гібрыдных зігот) і постзігатычную (паніжае жыццяздольнасць або пладавітасць гібрыдаў) несумяшчальнасць. Абодва тыпы несумяшчальнасці не дапускаюць абмен генамі паміж папуляцыямі. с. 157
ГЕНЕТЫ́ЧНАЯ ІНЖЫНЕ́РЫЯ , генная інжынерыя, раздзел малекулярнай біялогіі, звязаны з мэтанакіраваным канструяваннем новых спалучэнняў генаў, якіх няма ў прыродзе. Узнікла ў 1972 (П.Берг, ЗША). Разам з клетачнай інжынерыяй ляжыць у аснове сучаснай біятэхналогіі. Генетычная інжынерыя засн. на даставанні з клетак якога-небудзь арганізма гена (які кадзіруе неабходны прадукт) або групы генаў і злучэнні іх са спец. малекуламі ДНК (т. зв. вектарамі), здольнымі пранікаць у клеткі інш. арганізма (пераважна мікраарганізмаў) і размнажацца ў іх. Гал. значэнне пры генетычнай інжынерыі маюць ферменты — рэкстрыктазы, кожны з якіх рассякае малекулу ДНК на фрагменты ў вызначаных месцах, і ДНК-лігазы, што сшываюць малекулы ДНК у адзінае цэлае. Пасля выдзялення і вывучэння такіх ферментаў стала магчыма стварэнне штучных генет. структур. Рэкамбінантная малекула ДНК мае форму кальца, дзе размешчаны ген (гены) — аб’ект генет. маніпуляцый і вектар (фрагмент ДНК, які забяспечвае размнажэнне ДНК і сінтэз канчатковых прадуктаў жыццядзейнасці генет. сістэмы — бялкоў). Генетычная інжынерыя адкрывае новыя шляхі вырашэння некат. праблем генетыкі, медыцыны, сельскай гаспадаркі. З дапамогай генетычнай інжынерыі атрыманы шэраг біялагічна актыўных злучэнняў: інсулін і інтэрферон чалавека, авальбумін, калаген і інш. пептыдныя гармоны. Э.В.Крупнова. с. 157
ГЕНЕТЫ́ЧНАЯ ІНФАРМА́ЦЫЯ , праграма развіцця арганізма, атрыманая ад продкаў і закладзеная ў спадчынных структурах — генах. Запісана паслядоўнасцю нуклеатыдаў малекул нуклеінавых к-т (ДНК, у некат. вірусаў таксама РНК). Мае звесткі пра будову ўсіх ферментаў, структурных бялкоў і РНК клеткі, а таксама пра рэгуляцыю іх сінтэзу. Генетычная інфармацыя, якая счытваецца ў працэсе трансляцыі, складаецца са значэнняў трыплетаў генетычнага кода і ўключае знакі пачатку і заканчэння бялковага сінтэзу. У шматклетачных арганізмаў пры палавым размнажэнні генетычная інфармацыя перадаецца з пакалення ў пакаленне праз палавыя клеткі, у пракарыятычных мікраарганізмаў — праз трансдукцыю і трансфармацыю. Адрозніваюць 3 тыпы працэсаў пераносу генетычнай інфармацыі: агульны, уласцівы любым клеткам арганізма; спецыялізаваны (напр., у клетках, пашкоджаных вірусамі, генет. матэрыял якіх складаецца з РНК); забаронены перанос — працэсы, якія раней ніколі не былі зарэгістраваны (ад бялку да ДНК і РНК; ад бялку да бялку). с. 157
ГЕНЕТЫ́ЧНАЯ КА́РТА ХРАМАСО́М , графічнае адлюстраванне адноснага размяшчэння генаў унутры (у межах) адной храмасомы. Для складання такой карты неабходна выяўленне многіх мутантных генаў і правядзенне вял. колькасці скрыжаванняў. На карце наносяць адноснае становішча генаў, якія знаходзяцца ў адной групе счаплення. Адлегласць паміж генамі вызначаюць па частаце кросінговера (велічыня перакрыжавання храмасом) для кожнай пары гамалагічных храмасом. Яе адзінка — марганіда, якая адпавядае 1% кросінговера. Генетычныя карты храмасом складзены для дразафілы (у ёй выяўлена больш за 1000 мутантных генаў), кукурузы (у 10 групах счаплення больш 400 генаў), памідораў, нейраспоры і інш. Звычайна генетычныя карты храмасом у эўкарыётаў лінейныя, бываюць і ў форме крыжа. Пры карціраванні генаў у бактэрый з дапамогай кан’югацыі атрымліваюць кальцавую генетычную карту храмасом. Генетычныя карты храмасом дазваляюць планаваць работу па атрыманні арганізмаў з вызначанымі спалучэннямі прыкмет, што выкарыстоўваецца ў генет. эксперыментах і селекцыйнай практыцы. Э.В.Крупнова. с. 157
ГЕНЕТЫ́ЧНЫ ГРУЗ , наяўнасць у папуляцыі (віду) лятальных і інш. адмоўных мутацый, якія пры пераходзе у гомазіготны стан выклікаюць гібель асобін або зніжэнне іх жыццяздольнасці; у шырокім сэнсе — зніжэнне (сапраўднае або патэнцыяльнае) прыстасаванасці папуляцыі, што ўзнікае пры наяўнасці генетычнай зменлівасці. Тэрмін увёў амер. генетык Г.Мёлер у 1940-я г. Крыніцамі генетычнага грузу служаць мутацыйныя і сегрэгацыйныя працэсы. Адпаведна адрозніваюць мутацыйны, збалансаваны (сегрэгацыйны) і субстытуцыйны (пераходны) генетычны груз. Кожная папуляцыя нясе ў сабе генетычны груз, частка якога адбываецца за кошт паўторнай мутацыі, частка — за кошт эфекту звышдамінавання. У абодвух выпадках гомазіготы (гл. Гомазіготнасць) маюць адмоўнае праяўленне. Аднак паняцце шкоднасці мутацый адноснае, таму што генетычны груз можа адначасова быць і генетычным рэзервам эвалюцыі дзякуючы падтрымцы генетычнай разнастайнасці папуляцый. Вывучэнне генетычнага грузу ў выглядзе шкодных мутацый у чалавека (спадчынныя хваробы) мае важнае значэнне для вырашэння практычных пытанняў мед. генетыкі. Э.В.Крупнова. с. 157
ГЕНЕТЫ́ЧНЫ КОД , адзіная сістэма «запісу» спадчыннай інфармацыі ў малекулах нуклеінавых кіслот у выглядзе паслядоўнасці нуклеатыдаў, што ўваходзяць у склад генаў. Уласцівы ўсім жывым арганізмам (у т.л. вірусам) і заснаваны на індывід. адрозненні ў наборах і ўзаемаразмяшчэнні чатырох азоцістых асноў (адэніну, гуаніну, цытазіну, урацылу) у малекулах ДНК або РНК. Адзінкай генетычнага кода служыць кадон, або трыплет (трынуклеатыд). Генетычны код, запісаны ў малекуле ДНК, вызначае парадак размяшчэння амінакіслот у бялковай малекуле, ад якога залежыць уласцівасць самога бялку. Зыходзячы з таго, што малекула ДНК складаецца з дзесяткаў тысяч нуклеатыдаў, практычна дапускаецца неабмежаваная колькасць спалучэнняў азоцістых асноў і магчымасць кадзіравання ўсіх бялкоў у арганізме.
Сутнасць генетычнага кода, прынцыпы будовы і асн. ўласцівасці (універсальнасць, здольнасць да выраджэння, трыплетнасць) эксперыментальна выявілі ў 1961—65 амер. вучоныя Ф.Крык і С.Брэнер, М.Нірэнберг, С.Ачоа, Х.Карана і інш. Рэалізацыя генетычнага кода ў жывых клетках ажыццяўляецца ў працэсе сінтэзу матрычнай РНК на ДНК гена (транскрыпцыя) і сінтэзу бялку (трансляцыя), пры якім паслядоўнасць нуклеатыдаў гэтай РНК пераводзіцца ў адпаведную паслядоўнасць амінакіслот бялковай малекулы. 61 кадон з 64 кадзіруюць пэўныя амінакіслоты, 3 адказваюць за заканчэнне сінтэзу бялку. Некалькі кадонаў могуць кадзіраваць адну і тую ж амінакіслату (выраджальнасць генетычнага кода), але адзін і той жа кадон адпавядае толькі адной амінакіслаце. За рэдкім выключэннем генетычны код універсальны — аднолькавы для ўсіх арганізмаў. Э.В.Крупнова. с. 157
ГЕНЕТЫ́ЧНЫ ФОН , гл. Генатыпічнае асяроддзе. с. 157
ГЕ́НІЙ , 1) у рымскай міфалогіі добры дух, звышнатуральная істота, якая ахоўвае чалавека на працягу ўсяго жыцця, пазней бог мужчынскай сілы. Лічылася, што кожны мужчына мае свайго генія. Асабліва шанавалі генія галавы сям’і: у дзень яго нараджэння генію прыносілі дары-ахвяраванні. У эпоху імперыі асаблівае значэнне набыў культ генія Рыма і імператара (увёў Аўгуст). Генію Рыма быў прысвечаны шчыт на Капітоліі з надпісам «ці мужу, ці жанчыне», бо імя і пол генія ўтойваліся, каб яго не пераманьвалі ворагі. 2) Чалавек, якому ўласціва найвышэйшая ступень творчай даравітасці, таленавітасці. Гл. таксама Геніяльнасць. с. 157
ГЕНІСАРЭ́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА , гл. Тыверыядскае возера. с. 157
ГЕНІ́ЧАСКІ ПРАЛІ́Ў , Тонкі, праліў, што злучае Азоўскае м. з зал. Сіваш, паміж паўн. краем Арабацкай Стрэлкі і мацерыком. Даўж. каля 4 км, шыр. 80 — 150 м, глыб. да 4,6 м. Порт Генічаск. с. 157
ГЕ́НІЮШ Ларыса Антонаўна (9.8.1910, хутар Жлобаўцы Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. —7.4.1983), бел. паэтэса, празаік. Скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію (1928). У 1937 выехала ў Прагу, дзе вучыўся, а пасля працаваў лекарам муж. Удзельнічала ў дзейнасці бел. эміграцыі (была сакратаром урада БНР). 5.3.1948 з мужам арыштавана ў Празе, прывезена ў Мінск. У 1949 прыгаворана Вярх. судом БССР да 25 гадоў лагераў. Пакаранне адбывала ў Комі АССР (Інта, Абезь). Вызваленая ў 1956, пасялілася ў г.п. Зэльва Гродзенскай вобл., дзе, маючы грамадзянства Чэхаславакіі, жыла да смерці. Друкавалася з 1939 у эмігранцкіх выданнях (у час вайны ў газ. «Раніца», «Беларускі работнік», час. «Новы шлях»). У першым зб. «Ад родных ніў» (Прага, 1942, факс. выд., Слонім, 1995) пераважаюць нац.-вызв. матывы. Аўтар зб. «Невадам з Нёмана» (1967), «На чабары настоена» (1982), кн. для дзяцей «Казкі для Міхаські» (1972), «Добрай раніцы, Алесь» (1976). У творчасці паэтэсы вобраз Беларусі скразны. Вершы Геніюш меладычныя, прасякнуты фалькл. ўплывамі (паэмы «Куфар», 1967; «Маёй бабусі», апубл. ў 1989; «Даўніна», апубл. ў 1990). Звярталася да гісторыі Беларусі. Нязломнасцю духу вызначаюцца лагерныя творы («Крывёй напоўніліся поймы рэк», «Мы — народ»), кн. ўспамінаў «Споведзь» (апубл. ў 1990). На вершы Геніюш напісаны песні. Пра жыццё і творчасць Геніюш дакумент. фільм «Вянок цярновы васількоў» (сцэнарый Р.Барадуліна), маст. фільм «Птушкі без гнёздаў» (рэж. М.Грыгор’еў).
Тв.: Dziewiać wieršaú. Biełastok. 1987; Вершы: Рукапісны зборнік з 1945—47 гг. Лондан, 1992; Маці і сын. Беласток, 1992; Белы сон. Мн., 1990; Споведзь. Мн., 1993.
Літ.: Бічэль-Загнетава Д. З прынямонскіх вярбін // Полымя. 1988. № 4; Яе ж. Ларыса Геніюш // Беларусь. 1985. № 8; Сачанка Б. Ларыса Геніюш // Маладосць. 1988. № 10. М.У.Скобла. с. 157
ГЕНІЯ́ЛЬНАСЦЬ (ад лац. genius геній, дух, ахоўнік), найвышэйшая ступень творчай адоранасці і развіцця здольнасцей чалавека. Праяўляецца ў розных сферах жыццядзейнасці людзей: у навуцы, мастацтве, рэлігіі, палітыцы, ваен. справе, педагогіцы, медыцыне і інш. З’яўленне геніяльных людзей (геніяў) абумоўлена ўздзеяннем многіх фактараў; спадчыннасць, прыродныя здольнасці, сямейнае і грамадскае выхаванне, спрыяльныя абставіны сац.-эканам., паліт., культ.-рэліг. жыцця грамадства, уласнае імкненне да самаўдасканалення і самарэалізацыі. Большасць сучасных даследчыкаў прытрымліваецца меркавання, што на з’яўленне і развіццё геніяльных людзей адначасова ўплываюць прыродныя здольнасці, спадчыннасць, асаблівасці выхавання і сацыялізацыі асобы.
У розных народаў свету на працягу іх развіцця былі свае геніяльныя мысліцелі, музыканты, мастакі, пісьменнікі, грамадска-паліт., рэліг. і ваен. дзеячы. Не заўсёды дзейнасць геніяў, якія нярэдка значна апярэджвалі свой час, належным чынам ацэньвалася іх сучаснікамі, але яна часта вызначала цэлыя эпохі ў сац. і культ. жыцці грамадства. Пра наяўнасць геніяльнасці ў чалавека гавораць тады, калі ён з’яўляецца аўтарам вял. адкрыццяў, родапачынальнікам новых тэорый, канцэпцый і навук. школ, засн. арыгінальных маст. стыляў, жанраў, ініцыятарам і правадніком перспектыўных навацый у паліт., эканам., рэліг. і ваен. сферах. У перыяд антычнасці геніяльнасць лічылі боскім дарам (Платон, неаплатаністы), а яе носьбітаў (геніяў) — шчаслівымі выбраннікамі багоў. У эпоху Адраджэння пашырыўся культ генія як асобы з унікальным творчым пачаткам (Леанарда да Вінчы, Дж.Вазары, Ю.Ц.Скалігер). Геніяльнасць ужо лічылі не дарам багоў, а натуральнай прыроджанай якасцю, уласцівай пераважна дзеячам мастацтва. Тады ж тэрмін геніяльнасць пачалі выкарыстоўваць у сучасным сэнсе гэтага слова, хоць у дачыненні да навукоўцаў гэтае паняцце замацавалася толькі ў 19 ст. У перыяд росквіту рамантызму (18 — 1-я пал. 19 ст.) геніяльнасць нярэдка вызначалася як містычная, ірацыянальная, неасэнсаваная здольнасць чалавека да творчай дзейнасці. І.Кант лічыў геніяльнасць «прыроджанымі задаткамі душы», І.В.Гётэ — найвышэйшым узроўнем усякай прадуктыўнасці, а генія, адпаведна, «прадуктыўнай сілай, што робіць дзеянні, вартыя бога і прыроды»; Ф.Шылер раскрываў прыроду геніяльнасці праз паняцце «наіўнасці» інстынктыўнага следавання прыродзе; Ф.Ніцшэ трактаваў генія як «звышчалавека», які супрацьстаіць аморфным масам, натоўпу.
Літ.: Гончаренко Н.В. Гений в искусстве и науке. М., 1991; Грузенберг С.О. Гений и творчество. Л., 1924; Жоли Г. Психология великих людей. СПб., 1894; Оствальд В. Великие люди; Пер. с нем. СПб., 1910. Э.Дубянецкі. с. 158
ГЕ́ННАЯ ІНЖЫНЕ́РЫЯ , гл. Генетычная інжынерыя. с. 158
ГЕНО́М (англ. genome ад грэч. genos род, паходжанне), адзінарны (гаплоідны) набор храмасом з лакалізаванымі ў ім генамі; асн. генет. і фізіял. сістэма дадзенага віду арганізмаў. У адрозненне ад генатыпа геном уяўляе сабой характарыстыку віду, а не асобнага арганізма. У гаплафазе дыплоіда кожная клетка мае 1 геном, у дыплафазе — 2 (адзін уведзены ў зіготу жаночай, другі — мужчынскай гаметай). Выключэнне складаюць паліплоідныя формы. Пры аддаленай гібрыдызацыі магчыма атрыманне алапаліплоідаў (напр., гібрыды ад скрыжавання пшаніцы і жыта), якія нясуць розныя геномы. Для вызначэння колькасці і падабенства геномаў у розных відаў выкарыстоўваюць геномны аналіз. с. 158
ГЕ́НРЫ (Henry) Джозеф (17.12.1797, г. Олбані, штат Нью-Йорк, ЗША — 13.5.1878), амерыканскі фізік. Чл. Нац. АН і яе прэзідэнт у 1868—78. Вучыўся ў акадэміі ў Олбані (1819—22). З 1832 праф. Прынстанскага каледжа, з 1846 сакратар і дырэктар Смітсанаўскага ін-та ў Вашынгтоне. Навук. працы па электрамагнетызме і электратэхніцы. Адкрыў з’яву самаіндукцыі (1832) і вагальны характар разраду кандэнсатара (1842). Упершыню (1828) пабудаваў магутныя электрамагніты і электрарухавік (1831). У яго гонар названа адзінка індуктыўнасці ў СІ — генры. с. 158
ГЕ́НРЫ , адзінка індуктыўнасці і ўзаемнай індуктыўнасці ў СІ. Пазначаецца Гн. 1 Гн=1 В·с/А=1 Вб/А. Названа ў гонар Дж.Генры. с. 158
ГЕ́НРЫК ВАЛЕ́ЗЫ , Генрых ІІІ Валуа (19.9.1551, г. Фантэнбло, Францыя — 2.8.1589), кароль польскі і вял. князь літоўскі [1574], кароль Францыі [з 1574]. Гл. ў арт. Генрых (франц. каралі). с. 158
ГЕ́НРЫКАВЫ АРТЫ́КУЛЫ (лац. Articuli Henriciani), акт аб абмежаванні вярхоўнай улады манарха ў Рэчы Паспалітай сеймам, прыняты ў 1574 пры абранні каралём і вял. князем Генрыка Валезы (гл. ў арт. Генрых, франц. каралі). Складаўся з 18 пунктаў, паводле якіх кароль абавязваўся правіць разам з радай (18 чал. з сенатараў) без спадчыннага замацавання трона, склікаць сеймы праз 2 гады, без аднагалоснай згоды сейма не заключаць мір і не аб’яўляць вайну, не склікаць шляхецкае апалчэнне — паспалітае рушэнне, не ўводзіць новых падаткаў. Шляхце давалася права адмаўляцца ад паслушэнства каралю пры парушэнні ім Генрыкавых артыкулаў. Без змен Генрыкавы артыкулы пацвярджаліся наступнымі каралямі пры іх абранні на трон Рэчы Паспалітай. с. 158
ГЕ́НРЫХ (Henry), імя многіх каралёў Англіі ў 11—16 ст.
Генрых І (1068, г. Селбі, Вялікабрытанія — 1.12.1135), малодшы сын караля Вільгельма І Заваёўніка, кароль [у 1100—35].
Генрых ІІ Плантагенет (5.3.1133, г. Ле-Ман, Францыя — 6.7.1189), кароль [у 1154—89], першы з дынастыі Плантагенетаў. Яму належалі і шматлікія ўладанні ў Францыі. Каралём стаў пасля доўгай феад. смуты (1135—53). У барацьбе за ўмацаванне цэнтралізаванай феад. дзяржавы апіраўся на рыцарства, гарады, вярхі вольнага сялянства, усталяваў мір у дзяржаве і дамогся роспуску баронскіх наёмных атрадаў. Пры ім закладзены асновы англ. суд.-адм. сістэмы, пачалося заваяванне Ірландыі.
Генрых III (1.10.1207, г. Уінчэстэр, Вялікабрытанія — 16.11.1272), кароль [у 1216—72]. Сын Іаана Беззямельнага з дынастыі Плантагенетаў. Спробы Генрыха III кіраваць краінай, апіраючыся на замежных феадалаў-авантурыстаў і рым. курыю, выклікалі незадаволенасць баронаў, якіх падтрымалі гараджане, дробнае рыцарства, заможнае сялянства. Гэта процістаянне прывяло да грамадз. вайны (1263—67), у ходзе якой Сімон дэ Манфор у 1264 разбіў каралеўскія войскі і ўзяў Генрыха III у палон. Пасля разгрому апазіцыі і гібелі Манфора Генрых III у 1266 адноўлены ў правах. Пры ім у Англіі ўпершыню скліканы парламент.
Генрых IV (крас. 1366?, замак Болінгброк, Вялікабрытанія — 20.3.1413), кароль [у 1399—1413], заснавальнік дынастыі Ланкастэраў. Стаў каралём у выніку мяцяжу магнатаў Паўн. Англіі супраць Рычарда ІІ. Значна пашырыў правы парламента.
Генрых V (16.9.1387, г. Монмут, Вялікабрытанія — 31.8.1422), кароль [у 1413—22]. Сын Генрыха IV з дынастыі Ланкастэраў. Імкнуўся прымірыцца з феад. знаццю. Аднавіў Стогадовую вайну 1337—1453, разграміў французаў пры Азенкуры, захапіў Пн Францыі з Парыжам, прызнаны нашчадкам франц. караля Карла VI і рэгентам Францыі.
Генрых VI (6.12.1421, г. Віндзар, Вялікабрытанія — 21.5.1471), кароль [у 1422—61 і 1470—71]. Сын Генрыха V з дынастыі Ланкастэраў. У 1461, у ходзе Пунсовай і Белай руж вайны, скінуты каралём Эдуардам IV Йоркам. Пасля часовай рэстаўрацыі (3.10.1470— 11.4.1471) другі раз скінуты з трона і забіты ў Таўэры.
Генрых VII (28.1.1457, г. Пембрук, Вялікабрытанія — 21. 4.1509), кароль [у 1485—1509]. Заснавальнік дынастыі Цюдараў. Уступіў на трон як кандыдат Ланкастэраў пасля перамогі над Рычардам ІІІ у бітве пры Босварце (22.8.1485), якой скончылася вайна Пунсовай і Белай руж. Правёў шэраг мерапрыемстваў па абмежаванні магутнасці феад. знаці. У інтарэсах буржуазіі, што нараджалася, спрыяў развіццю суднаходства і знешняга гандлю. У час яго праўлення закладзены асновы англ. абсалютызму.
Генрых VIII (28.6.1491, г. Грынвіч, Вялікабрытанія — 28.1.1547), кароль [у 1509—47]. З дынастыі Цюдараў, адзін з яркіх прадстаўнікоў англ. абсалютызму. У час праўлення Генрыха VIII у Англіі праведзена рэфармацыя, якую ён разглядаў як важны сродак умацавання абсалютызму і казны. Штуршком да яе правядзення паслужыла выступленне папы рымскага супраць скасавання шлюбу Генрыха VIII з Кацярынай Арагонскай і ўступлення ў шлюб з Ганнай Болейн. Пасля разрыву з папам узначаліў англіканскую царкву. У 1536 і 1539 выдаў акты пра секулярызацыю манастырскіх зямель, якія пераходзілі да новага дваранства і буржуазіі, а таксама жорсткія законы супраць сялян, сагнаных з зямель у выніку агароджванняў. У той жа час абмяжоўваў агароджванні, спрабуючы затармазіць развіццё капіталіст. адносін у вёсцы. с. 158
ГЕ́НРЫХ (Henri), імя правіцеляў сярэдневяковай Германіі і «Свяшчэннай Рымскай імперыі».
Генрых І Птушкалоў (каля 875—2.7.936), герцаг Саксоніі (Генрых; з 912) і герм. кароль (у 919—936), заснавальнік Саксонскай дынастыі. Выбраны каралём пасля смерці Конрада І. Шляхам кампрамісаў ліквідаваў мяцяжы герцагаў Швабіі (919) і Баварыі (921). Стабілізаваў каралеўскую ўладу, пабудаваў мноства крэпасцей (бургаў), стварыў моцнае коннае войска. Далучыў Латарынгію (925), перамог венграў каля Рыядзе на р. Унструт (933), намагаўся абкласці данінай палабскіх славян, заснаваў марку (пагран. вобласць) у Шлезвігу (935). Яго пераемнікам стаў старэйшы сын (гл. Атон І).
Генрых ІІ Святы (6.5.973, г. Бад-Абах, Германія — 13.7.1024), герцаг Баварыі (Генрых IV; з 995), герм. кароль (з 1002), імператар «Свяшчэннай Рым. імперыі» (у 1014—24). З Саксонскай дынастыі. У 1007 заснаваў епіскапства Бамберг. Умацаваў панаванне імперыі ў Паўн. (1004) і Паўд. (1021/22) Італіі. Праз падтрымку царквы клапаціўся пра ўмацаванне сваёй улады. У 1146 кананізаваны царквой.
Генрых III (28.10.1017—5.10.1056), герцаг Баварыі (з 1027), герм. кароль (з 1028), герцаг Швабіі, Карынтыі і кароль Бургундыі (з 1038), імператар «Свяшчэннай Рым. імперыі» (у 1046 — 56). З Франконскай (Салічаскай) дынастыі. Сын Конрада ІІ. Самастойна правіў з 1039. У час паходу ў Італію (1046—47) скінуў рым. пап, якія сапернічалі паміж сабой; пазней неаднаразова прызначаў кандыдатаў на папскі прастол. Дамогся прызнання залежнасці ад імперыі Венгрыі і Багеміі (Чэхіі).
Генрых IV (11.11.1050, г. Гослар, Германія — 7.8.1106), кароль з 1056, імператар у 1084—1106 (каранаваны як імператар у Рыме антыпапам Кліментам III). З Франконскай (Салічаскай) дынастыі. Сын Генрыха III. Самастойна правіў з 1065. Задушыў Саксонскае паўстанне 1073—75. З 1076 на працягу больш як 20 гадоў вёў з рым. папамі (Грыгорыем VII і інш.) барацьбу за інвестытуру, адным з эпізодаў якой было т. зв. «хаджэнне ў Каносу».
Генрых V (11.8.1086 —23.5.1125), кароль з 1106, імператар у 1111—25 (нашчадак прастола з 1098). Апошні з Франконскай (Салічаскай) дынастыі. Сын Генрыха IV. Пры жыцці бацькі зблізіўся з яго праціўнікамі — рымскім папам і часткай ням. курфюрстаў. Стаўшы правіцелем, аднавіў барацьбу з папствам за інвестытуру, якая завяршылася Вормскім канкардатам (1122).
Генрых VI (1165, г. Німвеген, цяпер г. Неймеген, Нідэрланды — 28.9.1197), германскі кароль (з 1190) і імператар (у 1191—97), кароль Сіцыліі (з 1194). З дынастыі Гогенштаўфенаў (гл. Штаўфены). Сын Фрыдрыха І Барбаросы. У 1186 ажаніўся са спадчынніцай сіцылійскага прастола Канстанцыяй. Падтрымаў франц. караля Філіпа ІІ у яго барацьбе супраць англ. караля Рычарда І Львінае Сэрца (восенню 1192 паланіў Рычарда і пратрымаў яго ў палоне каля 2 гадоў). У 1194 захапіў Сіцылію. Апантаны ідэяй стварэння «сусв. манархіі» Гогенштаўфенаў, пачаў падрыхтоўку да вайны супраць Візантыі; у час прыгатаванняў і памёр.
Генрых VII (1274 ці 1275— 24.8.1313), кароль з 1308, імператар у 1312—13 (каранаваны як імператар у Рыме). З дынастыі Люксембургаў. Сын Генрыха III Люксембургскага. Выбраны каралём большасцю курфюрстаў. У 1310 праз дынастычны шлюб дамогся перадачы чэш. прастола свайму сыну Іагану (Ян Люксембургскі). Пазней, намагаючыся зноў падпарадкаваць імперыі Італію, здзейсніў туды паход. с. 159
ГЕ́НРЫХ (Henri), імя каралёў сярэдневяковай Францыі. Найб. значныя прадстаўнікі:
Генрых ІІ (31.3.1519, Сен-Жэрмен-ан-Ле, каля Парыжа — 10.7.1559), кароль у 1547—59. З дынастыі Валуа. Жанаты (з 1533) з Кацярынай Медычы. У 1550 адваяваў у Англіі Булонь, у 1558 — Кале. Жорстка праследаваў гугенотаў, для суда над імі ўвёў у 1547 «Вогненную палату», у 1559 выдаў эдыкт, паводле якога ерэтыкоў каралі смерцю. У саюзе з ням. пратэстанцкімі князямі ваяваў супраць імператара Карла V. У 1552 заняў епіскапствы Мец, Туль, Вердэн. У 1557 перамог ісп. войскі пад г. Сен-Кантэн. У 1559 падпісаў Като-Камбрэзійскі мір, які завяршыў Італьянскія войны 1494—1559. Смяротна паранены на турніры.
Генрых III (19.9.1551, г. Фантэнбло, Францыя — 2.8.1589), кароль Францыі ў 1574—89. Апошні прадстаўнік дынастыі Валуа. Герцаг Анжуйскі, кароль польскі і вял. князь літоўскі (1574, у польск. транскрыпцыі Генрык Валезы). У 1567 прызначаны ген. намеснікам польск. каралеўства. Баючыся паліт. ўзмацнення Генрых III у Францыі, яго брат Карл ІХ падтрымаў прапанову ажаніць Генрыха з Ганнай Ягелонкай, каб пасля смерці Жыгімонта ІІ Аўгуста ён стаў спадкаемцам кароны Рэчы Паспалітай. Звесткі пра падзеі Варфаламееўскай ночы, у падрыхтоўцы якіх удзельнічаў Генрых ІІІ, выклікалі выступленні супраць яго пратэстантаў Рэчы Паспалітай. Генрых III вымушаны быў даць пісьмовае пацвярджэнне ўмоў, на якіх ён будзе абраны каралём Рэчы Паспалітай (гл. Генрыкавы артыкулы). На сейме ў Варшаве 11.5.1573 гнезненскі арцыбіскуп Уханскі абвясціў выбранне Генрыха ІІІ каралём польск. і вял. князем літоўскім. Афіцыйна абвешчана абранне яго на трон 16.5.1573 пасля канчатковай згоды на гэта паслоў-пратэстантаў. 24.2.1574 каранаваны ў Кракаве. Пасля смерці Карла ІХ 19.6.1574 тайна пакінуў Польшчу, каб заняць франц. прастол. У час рэлігійных войнаў змагаўся і супраць гугенотаў, якіх узначальваў Генрых Наварскі, і супраць Гізаў — правадыроў Каталіцкай лігі (гл. Каталіцкая ліга 1576), якія прэтэндавалі на прастол у сувязі з бяздзетнасцю Генрыха ІІІ. У маі 1588 у час нар. паўстання ў Парыжы (дзень барыкад) уцёк у Шартр. Пасля забойства па загадзе Генрыха ІІІ герцага Г. дэ Гіза і яго брата кардынала Латарынгскага дэмакр. крыло Парыжскай лігі скінула яго. Генрых ІІІ разам з Генрыхам Наварскім асадзіў Парыж. У час асады забіты манахам Жакам Клеманам па загадзе лігі.
Генрых IV, Генрых Наварскі (13.12.1553, г. По, Францыя — 14.5.1610) кароль Навары з 1562, кароль Францыі ў 1589 — 1610 (фактычна з 1594). Першы кароль з дынастыі Бурбонаў. У час рэлігійных войнаў (1568—70) узначальваў гугенотаў. У 1593 прыняў каталіцтва і ўвайшоў у Парыж. У 1595 вызваліў ад іспанцаў Бургундыю, у 1597 Пікардыю, у 1598 заключыў мір з Іспаніяй. Выдаў Нанцкі эдыкт 1598, які гарантаваў гугенотам свабоду веравызнання і шмат прывілеяў. Палітыка Генрыха IV садзейнічала замацаванню абсалютызму. Пры ім не склікаліся Генеральныя штаты, абмежавана кампетэнцыя правінцыяльных сходаў, чыноўнікі дамагліся афіц. замацавання права спадчыннага наследавання і гандлю пасадамі. Праводзіў палітыку пратэкцыянізму, заахвочваў развіццё мануфактурнай вытв-сці і гандлю. Пры ім у 1604 пачалася каланізацыя французамі Канады. Вёў падрыхтоўку да вайны з Габсбургамі. Забіты католікам-фанатыкам Ф.Равальякам. с. 159
ГЕ́НРЫХ ЛАТВІ́ЙСКІ (Heinrich von Lettland; каля 1187—1259), нямецкі сярэдневяковы храніст. З 1205 жыў у Рызе. З 1208 святар лат. прыхода (у Папендорфе). Прымаў удзел у паходах крыжакоў супраць лівонскіх плямён і Полацкага княства. Усхваляў дзейнасць хрысц. місіянераў і экспансію рыцараў у Прыбалтыцы. Аўтар «Хронікі Лівоніі» (1224—27, на лац. мове), якая з’яўляецца важнай крыніцай для вывучэння барацьбы Полацка, Ноўгарада, Пскова, прыбалт. народаў супраць ням. агрэсіі ў канцы 12 — 1-й чвэрці 13 ст. Твор вылучаецца дэталёвым апісаннем фактаў, дакладнасцю імён, геагр. назваў, храналогіі. с. 160
ГЕ́НРЫХ ЛЕЎ (Heinrich der Löwe, каля 1129 — 6.8.1195), герцаг Саксоніі [1142—80] і Баварыі [1156—80]. З княжацкага роду Вельфаў. Разам з Альбрэхтам Мядзведзем узначальваў крыжовы паход супраць славян 1147. У выніку наступных паходаў (з 1160) на заваяваных ім землях бодрычаў заснаваў у ніжнім цячэнні Эльбы Мекленбургскае герцагства (1170), захапіў Памеранію (паміж вусцямі Одэра і Віслы); стаў найб. магутным ням. князем. У 1176 з-за адмовы ўдзельнічаць у ваен. паходзе ў Паўн. Італію пасварыўся з герм. імператарам Фрыдрыхам І Барбаросам. Апошні ў 1180 дамогся імператарскага суда над Генрыхам Львом, які быў пазбаўлены ўладанняў (акрамя гарадоў Браўншвайг і Люнебург) і ў 1181 выгнаны з імперыі ў Англію, адкуль вярнуўся толькі ў 1194. с. 160
ГЕ́НРЫХ МАРАПЛА́ВЕЦ (Dom Henrique o Navegador; 4.3.1394, г. Порту, Партугалія — 13.11.1460), партугальскі прынц, арганізатар марскіх экспедыцый (адсюль мянушка, дадзеная ў 19 ст.). Сын караля Жуана І. У 1415 вызначыўся пры заваяванні партугальцамі г. Сеута (Марока), стаў яго правіцелем. З 1419 губернатар г. Сагрыш (Паўд. Партугалія), дзе заснаваў абсерваторыю і мараходную школу; адначасова магістр Ордэна Хрыста (1418—60). З 1418 на сродкі ордэна паслаў з Сагрыша даследчыя экспедыцыі, якія адкрылі Азорскія а-вы (1432—35), рэкі Сенегал і Гамбія, а-вы Біжагош (1437—57), Зялёнага Мыса (1456) і інш. Генрых Мараплавец садзейнічаў таксама развіццю партуг. караблебудавання (асабліва каравел) і картаграфіі, ператварэнню Партугаліі ў буйную марскую дзяржаву, што паклала пачатак каланізацыі партугальцамі Афрыкі.
Літ.: Бизли Ч.Р. Генрих Мореплаватель: Пер. с англ. М., 1979. М.К.Багадзяж. с. 160
ГЕ́НРЫХ НАВА́РСКІ (Henri de Navarre), гл. Генрых IV у арт. Генрых (франц.). с. 160
ГЕ́НСЕЛЬ (Hensel) Вітальд (н. 29.3.1917, г. Познань, Польшча), польскі гісторык-славіст і археолаг. Акад. Польскай АН (1973). Скончыў Пазнанскі ун-т (1934). З 1951 праф. Пазнанскага, з 1954 — Варшаўскага ун-таў. Сузаснавальнік і ў 1954—89 дырэктар Ін-та гісторыі матэрыяльнай культуры Польскай АН. Ініцыятар стварэння і першы старшыня (1965—67) Міжнар. саюза слав. археалогіі. Даследуе помнікі жал. веку і эпохі феадалізму на тэр. Польшчы і інш. краін, выкарыстоўвае бел. археал. і гіст. крыніцы.
Тв.: Archeologia o początkach miast słowiańskich. Wrocław etc. 1963; La naissance de la Pologne. Wrocław etc., 1966; Archeologia i prahistoria: Studia i szkice. Wrocław etc., 1971; Polska starożytna. 3 wyd. Wrocław etc., 1988. с. 160
ГЕНТ , Ган (флам. Gent, франц. Gand), горад на ПнЗ Бельгіі, у сутоках рэк Ліс і Шэльда. Адм. ц. правінцыі Усх. Фландрыя. Вядомы з 7 ст. 228,5 тыс. ж. (1993). Буйны трансп. вузел. Марскі і рачны порт, каналамі звязаны з Паўночным м. Старадаўні (з 11 ст.) цэнтр тэкст. прам-сці (пераважна баваўнянай і льняной) і вытв-сці карункаў. Прам-сць: машынабудаванне (тэкст., эл.-тэхн., суднабудаванне), хім., нафтахім., папяровая (у асн. вытв-сць газетнай паперы), мэблевая, харчовая. Кветкаводства (на экспарт), выстаўкі кветак. Цэнтр флам. культуры. Ун-т. Музеі: выяўл. мастацтваў, археал., фальклору і інш. Арх. помнікі 11—18 ст., у т.л. гатычны сабор св. Бавона (12—16 ст.), гар. вежа (12—14 ст.). с. 160
ГЕНТ—АСТЭ́НДЭ КАНА́Л , канал у Бельгіі. Даўж. больш за 150 км. Глыб. да 3,1 м. Злучае р. Шэльда (каля г. Гент) з Паўночным м. каля порта Астэндэ. Пабудаваны ў 17—18 ст. с. 160
ГЕНУ́ Абрахам Антоній, архітэктар 18 ст. Інспектар па буд-ве ў князёў Агінскіх. У Беларусі пабудаваў палац у в. Ганута (цяпер Ручыца, Вілейскі р-н; 1760—70-я г.), стварыў Лявонпальскую сядзібу. с. 160
ГЕНУЭ́ЗСКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ 1922 , міжнародная канферэнцыя па эканам. і фін. пытаннях. Асн. яе мэта — пошукі шляхоў эканам. аднаўлення Цэнтр. і Усх. Еўропы пасля 1-й сусв. вайны. Адбылася 10.4—19.5.1922 у г. Генуя (Італія). Удзельнічалі 29 дзяржаў (у т.л. РСФСР) і 5 дамініёнаў Вялікабрытаніі. Дэлегацыя Сав. Расіі (узначальваў Г.В.Чычэрын) прадстаўляла на Генуэзскай канферэнцыі інтарэсы і інш. сав. рэспублік, у т.л. БССР. Прадстаўнікі вядучых краін Еўропы запатрабавалі ад Сав. Расіі прызнаць усе даўгі і фінансавыя абавязацельствы царскага і Часовага ўрадаў, вярнуць нацыяналізаваныя прадпрыемствы замежным уладальнікам, адмяніць манаполію знешняга гандлю. Дэлегацыя РСФСР адхіліла гэтыя прэтэнзіі і патрабавала кампенсаваць ёй страты ад іншаземнай інтэрвенцыі і эканам. блакады. Сав. дэлегацыя не дамаглася анулявання даўгоў, атрымання крэдытаў, прызнання Сав. дзяржавы дэ-юрэ. Але яна заключыла 16.4.1922 у Рапала (каля Генуі) дагавор паміж РСФСР і Германіяй, які аднаўляў паліт., дыпламат. і эканам. сувязі паміж імі. У лютым 1922 умовы Рапальскага дагавора распаўсюджаны і на БССР, Германія была другой пасля Польшчы і апошняй замежнай краінай, якая прызнала БССР дэ-юрэ.
Імкнучыся выкарыстаць Генуэзскую канферэнцыю, каб дамагчыся міжнар. прызнання Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада міністраў БНР адправіла ў Геную дэлегацыю ў складзе старшыні Рады міністраў В.Ластоўскага і міністра замежных спраў А.Цвікевіча. Перад ёй былі пастаўлены задачы: узняць пытанне аб пераглядзе Рыжскага мірнага дагавора 1921; дамагчыся ўключэння ў парадак дня Генуэзскай канферэнцыі пытанняў аб незалежнасці Беларусі, аб кампенсацыі страт, нанесеных Беларусі 1-й сусв. вайной. Бел. пытанне разглядалася на паліт. камісіі канферэнцыі, але на пленарнае пасяджэнне вынесена не было. У.Е.Снапкоўскі. с. 160
ГЕНУЭ́ЗСКАЯ ШКО́ЛА , мастацкая школа ў Італіі 16—17 ст. У архітэктуры сфарміравалася да сярэдзіны 16 ст.; яе росквіт звязаны з творчасцю Г.Алесі, яго вучняў і паслядоўнікаў (Р.Лурага і інш.). Яе характэрныя рысы выявіліся ў структуры гар. палацца, які спалучаў урачыстую пышнасць з інтымнасцю вясковай сядзібы. У жывапісе склалася да 1630-х г. пад уплывам італьян. майстроў 2-й пал. 16 ст. і фламандцаў, што працавалі ў Генуі (П.П.Рубенс, А.ван Дэйк). Яе вядучы мастак — венецыянец Б.Строцы, у творах якога мясц. традыцыі спалучаліся з маляўнічасцю і эмацыянальнасцю флам. мастацтва. Майстры Генуэзскай школы выконвалі парадныя арыстакратычныя партрэты, рэліг. кампазіцыі і дэкар. размалёўкі; набылі вядомасць і творы т. зв. пастаральнага жанру, дзе значнае месца займалі пейзаж, хатняе начынне і жывёла (Дж.Б.Кастыльёне, А.М.Васала). Усхвалявана-рамант. кампазіцыі стварыў В.Кастэла, «жывапіс мазка і плямы» якога набылі пашырэнне ў Генуі і інш. маст. цэнтрах Паўн. Італіі.
Літ.: Виппер Б.Р. Проблема реализма в итальянской живописи XVII—XVIII вв. М., 1966. с. 161
ГЕНУЭ́ЗСКІ ЗАЛІ́Ў (Golfo di Genova), заліў Міжземнага м., каля паўн.-зах. берагоў Італіі. Даўж. 30 км, шыр. каля ўваходу да 96 км. Глыб. 1000—1500 м. Салёнасць 36,5 ‰. Берагі стромкія і скалістыя. Прылівы паўсутачныя (да 0,3 м). Гал. парты — Генуя і Савона. с. 161
ГЕНУЭ́ЗСКІЯ КАЛО́НІІ Ў ПАЎНО́ЧНЫМ ПРЫЧАРНАМО́Р’І , умацаваныя гандлёвыя і ваенна-адм. пункты на паўн. узбярэжжы Чорнага м. ў 13—15 ст. Засн. купцамі Генуі. Цэнтр — г. Кафа (сучасная Феадосія). У 1266 генуэзцы дамагліся ад стаўленіка Залатой Арды ў Крыме перадачы ім у валоданне Кафы, у 1357 выцесніўшы венецыянцаў, захапілі Чэмбалу (Балаклаву), у 1365 — Салдаю (Судак). Узніклі іх калоніі Баспора (на месцы сучаснага г. Керч), Тана (у вусці Дона), агенцтвы меліся ў г. Матрэга, Копа (каля Краснадара) і інш. Тут жылі грэкі, італьянцы, армяне, татары, рускія і інш. З сярэдзіны 14 ст. і да 1475 генуэзцы фактычна кантралявалі гандаль у Азова-Чарнаморскім бас. У 14—15 ст. у Маскве існавала карпарацыя купцоў («суражане»), якія спецыялізаваліся на гандлі з генуэзскімі калоніямі. У 1380 генуэзская пяхота ўдзельнічала на баку Мамая ў Кулікоўскай бітве 1380. Пасля падзення Візантыі (1453) міжнар. становішча калоній пагоршылася, у 1475 яны захоплены і разбураны Турцыяй і яе васалам Крымскім ханствам. Захаваліся рэшткі крапасных сцен, вежаў і палацаў генуэзцаў у Феадосіі, Балаклаве, Судаку. с. 161
ГЕ́НУЯ (Genova), горад у Паўн. Італіі. Адм. ц. вобласці Лігурыя і прав. Генуя. 659,8 тыс. ж., разам з прыгарадамі (Вял.Г.) больш за 1 млн. ж. (1993). Порт на беразе Лігурыйскага м. (грузаабарот каля 50 млн. т штогод). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Важны гандл., прамысл. і культ. цэнтр краіны. Буйнейшыя ў Італіі суднаверфі, вытв-сць самалётаў, авіяц. і суднавых рухавікоў, турбін, катлоў, лакаматываў, трактароў, электраабсталявання; ваен. прам-сць, дакладная механіка, металургія, нафтаперапрацоўка. Развіты таксама хім., лёгкая, харч. (пераважна мукамольная, вытв-сць аліўкавага алею) прам-сць. Ун-т (з 15 ст.). Акадэмія выяўл. мастацтваў. Т-ры. Бат. сад. Штогадовая міжнар. Марская выстаўка. Турызм. Радзіма Х.Калумба. Міжнар. конкурсы скрыпачоў імя Паганіні. У наваколлі Генуі па ўзбярэжжы Лігурыйскага м. — курорты Італьянскай Рыўеры (Рыўера-Лігурэ).
У старажытнасці Генуя — пасяленне лігураў. У 3 ст. да н.э заваявана рымлянамі, важны гандл. порт Рымскай рэспублікі. У раннім сярэдневякоўі прыйшла ў заняпад. З 641 цэнтр герцагства, з 9 ст. — маркграфства. У 10—11 ст. магутная марская дзяржава. У 12 ст. Генуя — камуна на чале з калегіяй консулаў, з 1211 яе ўзначальваў падэста, з 1257 — капітан народа, з 1339 — дож. У 13—14 ст. атрымала выхад у Эгейскае і Чорнае моры і засн. свае калоніі ў Сірыі, Палесціне, Крыме, на Каўказе. З 1396 неаднаразова трапляла пад уладу Францыі і Мілана. У 1528 адноўлена рэспубліка Генуя, якая залежала ад Іспаніі. У 15—16 ст. Генуя — цэнтр банкаўскай справы. У 1797—1805 у складзе Лігурыйскай рэспублікі, з 1815 — Сардзінскага каралеўства. З 2-й пал. 19 ст. адзін з цэнтраў рабочага руху, у 2-ю сусв. вайну — Руху Супраціўлення.
Горад маляўніча размешчаны ў выглядзе амфітэатра на схілах вакол бухты. Найб. стараж. помнікі архітэктуры — цэрквы Санта-Марыя ды Кастэла (11 ст.), Сан-Матэа (1125—1278) і сабор Сан-Ларэнца (11—16 ст.). Найб. цікавыя збудаванні — палацы і вілы 16—17 ст. (Палацца Пародзі, 1567, вілы Камб’яза, 1548, і Палавічына дэле Песк’ерэ, 1560—72, арх. Г.Алесі; Палацца Мунічыпале, або Дорыя-Турсі, 1564, арх. Р.Лурага; Палацца Дурацца-Палавічыні, 1618, і Палацца дэль Універсіта, 1634—36, арх. Б.Б’янка) з фантанамі, арачнымі галерэямі двароў, сходамі і тэраснымі паркамі, у кампазіцыі якіх эфектна выкарыстаны рэльеф мясцовасці. У цеснату старых кварталаў упісваюцца новыя будынкі і комплексы (тэр. Міжнар. выстаўкі, вышынны будынак Італьян. тэлеф. кампаніі). Раёны масавага жылога буд-ва пераважна па-за межамі горада. Музеі: Гар. музей лігурыйскай археалогіі (засн. ў 1892), Музей Лігурыйскай акадэміі прыгожых мастацтваў, падземны музей-скарбніца сабора Сан-Ларэнца (1956, арх. Ф.Альбіні), музей Н.Паганіні, галерэі Палацца Роса, Палацца Б’янка, Палацца Рэале, Нац. галерэя, Палацца Спінола. с. 161
ГЕ́НЦКАЕ ПРЫМІРЭ́ННЕ , пагадненне паміж паўн. і паўд. Нідэрландамі ў ходзе Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. Падпісана 8.11.1576 у г. Гент па ініцыятыве Генеральных штатаў. Прадугледжвала сумесную барацьбу супраць ісп. войск у Нідэрландах, амністыю ўдзельнікам руху, захаванне каталіцызму на Пд і кальвінізму на Пн краіны і інш. Страціла сілу пасля заключэння Утрэхцкай уніі (1579). с. 162
ГЕ́НШЭР (Genscher) Ганс Дзітрых (н. 21.3.1927, г. Гале, Германія), палітычны і дзярж. дзеяч ФРГ, дыпламат. Адвакат. У 1945 служыў у вермахце, быў у амер. і брыт. палоне. З 1946 чл. Ліберальна-дэмакр. партыі Германіі. Вучыўся ў Лейпцыгскім (да 1949) і Гамбургскім ун-тах. Пасля расколу Германіі (1949) жыў у ГДР, у 1952 перасяліўся ў ФРГ. З 1952 чл. Свабоднай дэмакр. партыі (СвДП), у 1974—85 яе федэральны старшыня. У 1969—74 міністр унутр. спраў ва ўрадзе В.Бранта. У 1974—92 міністр замежных спраў і нам. федэральнага канцлера (віцэ-канцлер) ва ўрадах Г.Шміта і Г.Коля. Дыпламатычна садзейнічаў палітыцы разрадкі ў адносінах паміж Усходам і Захадам, аб’яднанню Германіі ў 1990, прызнанню ў 1991—92 новых незалежных еўрап. дзяржаў (краін Балтыі, б. рэспублік Югаславіі) і інш. Дэп. бундэстага (з 1965). Ганаровы старшыня СвДП. У.Я.Калаткоў. с. 162
ГЕО́ГРАФА ЗАЛІ́Ў (Geographe Bay), заліў у Індыйскім ак., каля паўд.-зах. берага Аўстраліі. Даўж. каля 65 км. Глыб. да 27 м. Упадае р. Васа. Прыбярэжная прастора занята водмелямі і рыфамі. Прылівы паўсутачныя (да 1 м). Парты Банберы і Баселтан. Адкрыты ў 1801 і названы ў гонар карабля франц. экспедыцыі Н.Бадэна «Географ». с. 162
ГЕО́ІД (ад геа... + грэч. eidos выгляд), сапраўдная фігура Зямлі, абмежаваная ўзроўневай паверхняй (сярэдні ўзровень вады Сусветнага ак., мысленна прадоўжаны пад мацерыкамі). Форма геоіда ў выніку сутачнага абарачэння Зямлі блізкая да эліпсоіда вярчэння, але яго паверхня ўскладнена з-за нераўнамернасці размеркавання мас унутры Зямлі. Паверхня геоіда перпендыкулярная да напрамку сілы цяжару ва ўсіх кропках, больш згладжаная, чым фіз. паверхня Зямлі, на якой рэзка выражаны горы і акіянскія ўпадзіны. Яна выпуклая, сярэдняя велічыня адхілення геоіда ад найб. удала падабранага зямнога сфероіда складае ±50 м, а максімальнае адхіленне ±100 м.
У.Я.Бардон. с. 162
ГЕОЛАГАРАЗВЕ́ДАЧНЫ БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ ІНСТЫТУ́Т (БелНДГРІ). Створаны ў 1927 у Мінску як Геал. ін-т на базе геолага-глебазнаўчай падсекцыі Інбелкульта. З 1928 у АН БССР, з 1963 у Мін-ве геалогіі СССР, з 1969 ва Упраўленні геалогіі БССР, з 1987 у вытворчым аб’яднанні «Беларусьгеалогія». Асн. кірункі даследаванняў: вывучэнне геал. будовы тэр. Беларусі і заканамернасцей фарміравання і размяшчэння радовішчаў карысных выкапняў; прагнозная ацэнка мінер.-сыравінных рэсурсаў; вызначэнне кірункаў геолагапошукавых работ; гідрагеал., інж.-геал. і эколага-геал., у т.л. радыеэкалагічныя даследаванні; распрацоўка і ўкараненне прагрэс. геафіз., геахім., матэм. і інш. метадаў прагнозу, пошукаў і разведкі радовішчаў; удасканаленне тэхналогіі свідравання на нафту і газ. У ін-це працавалі акадэмікі М.Ф.Бліадухо, Г.В.Багамолаў, К.І.Лукашоў, А.С.Махнач, А.В.Мацвееў. У.М.Губін. с. 162
ГЕО́РГ (George), імя англ. каралёў у 20 ст. Найб. значныя прадстаўнікі:
Георг І (7.6.1660, г. Гановер, Германія — 22.6.1727), кароль [1714—27], курфюрст гановерскі з 1698, першы прадстаўнік Гановерскай дынастыі. Быў далёкі ад культуры і нац. інтарэсаў Англіі, мала цікавіўся англ. палітыкай, што дало магчымасць правячай партыі вігаў умацаваць самастойнасць парламента ў адносінах да кароны.
Георг III (4.6.1738, Лондан — 29.1.1820), кароль [1760—1820], у 1760—1815 курфюрст, потым кароль гановерскі. У парламенце абапіраўся на торы, адцясняў вігаў ад кіравання дзяржавай. Праводзіў жорсткую каланіяльную палітыку. Удзельнічаў у барацьбе еўрап. манархій супраць франц. рэвалюцыі 1789—99 і арганізацыі кааліцыі супраць Напалеона. У сувязі з псіхічнай хваробай да Георга III у 1811 прызначаны рэгент прынц Уэльскі (фактычна правіў з перапынкамі з 1788; з 1820 кароль Георг IV).
Георг IV (12.8.1762, Лондан — 26.6.1830), кароль [1820—30], адначасова кароль гановерскі; у 1811—20 прынц-рэгент. Падтрымліваў антыдэмакр. курс урада торы. Актыўны прыхільнік палітыкі Свяшчэннага саюза. Пры ім задушаны нац. рух у Ірландыі.
Георг V (3.6.1865, Лондан — 20.1.1936), кароль [1910—36], прадстаўнік Сакс-Кобург-Гоцкай дынастыі, перайменаванай у 1917 у Віндзорскую дынастыю. Значнай ролі ў паліт. жыцці Вялікабрытаніі не адыгрываў. с. 162
ГЕО́РГ , Георгіяс (Geōrgios), імя грэч. каралёў у 19—20 ст.
Георг І (24.12.1845, Капенгаген — 18.3.1913), кароль у 1863—1913. З дынастыі Глюксбургаў. Другі сын дацкага караля Крысціяна ІХ. Выбраны 30.3.1863 Нац. сходам Грэцыі са згоды дзяржаў-заступніц (Вялікабрытаніі, Францыі, Расіі) пераемнікам скінутага грэч. караля Атона І. У 1864 падпісаў канстытуцыю, якая ўвяла ў краіне парламентарызм. Пры Георгу І да Грэцыі далучаны Іанічныя а-вы (1864), б.ч. Фесаліі і ч. Эпіра (1881). Забіты ў Салоніках у час Балканскіх войнаў 1912—13.
Георг II (19.7.1890, Татоі, каля Афін — 1.4.1947), кароль у 1922—23, 1935—41, 1946—47. З дынастыі Глюксбургаў. Сын грэч. караля Канстанціна І, унук Георга І. Заняў прастол пасля ваен. перавароту 1922. У снеж. 1923 пасля перамогі на выбарах рэспубліканцаў эмігрыраваў у Лондан. У 1935 вярнуўся на трон пасля ініцыіраванага манархістамі спрэчнага рэферэндуму. Садзейнічаў устанаўленню дыктатуры ген. І.Метаксаса. У 2-ю сусв. вайну ў эміграцыі ў Егіпце і Вялікабрытаніі (з 1941). Вярнуўся на прастол пасля рэстаўрацыі ў Грэцыі манархіі ў выніку плебісцыту 1.9.1946. с. 163
ГЕО́РГА ЗЯМЛЯ́ , востраў у архіпелагу Франца Іосіфа Зямля. Пл. больш за 2,7 тыс. км2. Выш. да 416 м. На б. частцы тэр. покрыўныя ледавікі. Адкрыты ў 1880 англ. экспедыцыяй Лі Сміта. Названы ў гонар прынца Уэльскага Георга (у далейшым англ. караля Георга V). с. 163
ГЕО́РГА СВЯТО́ГА ПРАЛІ́Ў (Saint George’s Channel), Паўднёвы канал, праліў паміж а-вамі Вялікабрытанія і Ірландыя. На Пд злучае Ірландскае м. з Атлантычным ак. Даўж. 185 км, найменшая шыр. 92 км, найменшая глыб. на фарватэры 55 м. с. 163
ГЕО́РГЕ (George) Стэфан (12.7.1868, г. Бюдэсгайм, Германія —4.12.1933), нямецкі паэт. Адзін з вядучых прадстаўнікоў ням. сімвалізму. У 1892—1919 выдаваў заснаваны ім элітарны час. «Blátter für die Kunst» («Лісткі мастацтва»), вакол якога гуртаваліся паэты і вучоныя (т. зв. george-Kreis). Аўтар зб-каў вершаў «Гімны» (1890), «Паломніцтвы» (1891), «Кнігі пастухоўскіх і хвалебных вершаў, паданняў і песень» (1895), «Дыван жыцця і песні пра сон і смерць з пралогам» (1905), «Сёмае кола» (1907), «Зорка саюзу» (1914), «Вайна» (1917), «Тры напевы» (1921) і інш. У сваёй творчасці арыентаваўся на самапаглыбленасць мастака і самадастатковасць мастацтва, незалежнага ад рэчаіснасці. Некаторыя матывы ў позняй творчасці Георге (зб. «Новае царства», 1928) былі выкарыстаны ням. нацысцкімі ідэолагамі. Але паэт, адмаўляючы фашызм, эмігрыраваў і памёр у выгнанні.
Тв.: Рус. пер. — [Стихотворения] // Западноевропейская поэзия ХХ в. М., 1977.
Г.В.Сініла. с. 163
ГЕО́РГІ Іван Іванавіч (Іаган Готліб; 31.12.1729, Памор’е, Польшча — 27.10.1802), этнограф, прыродазнавец і падарожнік. Акад. Пецярбургскай АН (1783). Вучыўся ў К.Лінея. З 1770 у Пецярбургскай АН. У 1768—74 з экспедыцыяй наведаў ПдУ Расіі, Алтай, Забайкалле, Урал, Паволжа, абследаваў і склаў карту воз. Байкал, апісаў клімат, флору і фауну наваколля. Аўтар працы пра народы Расіі «Апісанне ўсіх народаў, якія пражываюць у Расійскай дзяржаве, а таксама іх жыццёвых абрадаў, веравызнанняў, звычак, вопраткі, жылля і іншых векапомнасцей» (ч. 1—3, 1776—77). Займаўся таксама хіміяй, медыцынай, гісторыяй навук. адкрыццяў у Расіі, Іране і інш.
Літ.: Токарев С.А. История русской этнографии. М., 1966. с. 163
ГЕО́РГІЕЎ Георгій Паўлавіч (н. 4.2.1933, Ленінград), расійскі біяхімік. Акад. Расійскай АН (1987, чл.-кар. 1970). Скончыў 1-ы Маскоўскі мед. ін-т (1956). З 1956 у Ін-це марфалогіі жывёл, з 1963 у Ін-це малекулярнай біялогіі АН Расіі. Навук. працы па вывучэнні механізмаў рэалізацыі генетычнай інфармацыі. Адкрыў у ядрах клетак жывёл ядзерную РНК — папярэднік матрычнай РНК (1961), вынайшаў у клетках інфармасомы і вызначыў іх структуру (1965—70). Знайшоў у жывёльных клетках і даследаваў мабільныя генетычныя элементы. Ганаровы чл. Германскай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна» (1972). Ленінская прэмія 1976. Дзярж. прэмія СССР 1983. с. 163
ГЕО́РГІЕЎСК , горад у Расіі, цэнтр раёна ў Стаўрапольскім краі. Засн. ў 1777 як крэпасць. 73,9 тыс. ж. (1994). Чыг. вузел. Металаапр., лёгкая, біяхім., харч. прам-сць. У Георгіеўску быў заключаны Георгіеўскі трактат 1783 паміж Расіяй і Картлі-Кахецінскім царствам. с. 163
ГЕО́РГІЕЎСКАЯ Настасся Паўлаўна (7.11.1914, г. Арол, Расія — 12.9.1990), руская актрыса. Нар. арт. СССР (1968). Скончыла Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1935). З 1936 у МХАТ. Выконвала пераважна характарныя ролі. Сярод іх: Наташа («Тры сястры» А.Чэхава), Арына Пятроўна («Паны Галаўнёвы» паводле М.Салтыкова-Шчадрына), Ксенія («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Патапава («Бітва ў дарозе» паводле Г.Нікалаевай). Здымалася ў фільмах: «Рэвізор», «А калі гэта каханне?» і інш. Дзярж. прэмія СССР 1951. с. 163
ГЕО́РГІЕЎСКІ КАВАЛЕ́Р , 1) воін рус. арміі, узнагароджаны ордэнам велікамучаніка і перамаганосца Георгія. 2) Воін рус. арміі, узнагароджаны знакам Ваеннага ордэна (з 1913 Георгіеўскі крыж).
Ордэн велікамучаніка і перамаганосца Георгія ўстаноўлены 8.12.1769 імператрыцай Кацярынай II як узнагарода за баявыя заслугі для генералаў і афіцэраў. Падзяляўся на 4 ступені (класы): 1, 2 і 3-й ступені насілі на шыі, 4-й — у пятліцы на стужцы георгіеўскіх колераў (аранжавы з чорным). Ордэн 1-й ступені меў 3 знакі: крыж, зорку з вензелем СГ (св. Георгій) і надпісам «За службу і храбрасць», стужку з крыжам на банце на ўзроўні бядра; ордэн 2-й ступені — крыж і зорку; 3-й і 4-й ступеней — крыж. Усе крыжы былі з золата з белай эмаллю, на правым баку — фініфцевая выява святога, на адваротным — вензель СГ. Асобам нехрысціянскага веравызнання замест крыжа выдаваўся Георгіеўскі медаль. Да 1855 ордэнам св. Георгія 4-й ступені ўзнагароджваліся таксама афіцэрскія чыны за 25 гадоў службы ў арміі, а на флоце за ўдзел у 18 (з 1833 — 20) навігацыйных кампаніях; усяго за выслугу гадоў было ўзнагароджана 10 300 чал. У 1-ю сусв. вайну ў 1914 —17 ордэнам св. Георгія ўзнагароджаны: 1-й ступені не было, 2-й — 4 чал., 3-й — 53 чал., 4-й — 3504 чал. У Расіі былі 4 поўныя Георгіеўскія кавалеры (асобы, узнагароджаныя ордэнам св. Георгія 4 ступеней): фельдмаршалы М.І.Кутузаў, М.Б.Барклай дэ Толі, І.Ф.Паскевіч, І.І.Дзібіч. У 1826 у Зімовым палацы ў Пецярбургу была адкрыта Ваен. галерэя 1812, дзе прадстаўлены Георгіеўскія кавалеры генералы — удзельнікі Айч. вайны 1812. Сярод іх партрэты 20 Георгіеўскіх кавалераў, якія ў розны час служылі ў вайск. часцях з «бел.» назвамі: Бабруйская крэпасць — А.І.Грэсер (служыў у 1810—11, ваен. інжынер); Бел. гусарскі полк — П.В.Галянішчаў-Кутузаў (1803—07, шэф палка), Дз.В.Давыдаў (1804—06), С.М.Ланской (1811—14, шэф палка), М.І.Мезянцоў (май—жн. 1814, шэф палка); Бел. егерскі корпус — К.Ф.Багавут (1795—97), М.В.Вуіч (1786—97), Я.І. Маркаў (1794—97); Брэсцкі пях. полк — П.І.Івеліч (1806—13, камандзір палка); Віцебскі пях. полк — Паскевіч (май— кастр. 1810, камандзір палка); Гродзенскі гусарскі полк — Дз.Дз.Шэпелеў (1806—10, шэф палка), Я.П.Кульнеў (1806—12, у 1811—12 шэф палка), Ф.В.Рыдзігер (1806—24, 1845—?, з 1812 шэф палка); Гродзенскі кадэцкі корпус — А.А.Закрэўскі (да 1802 кадэт); Імператарская шляхецкая Бел. харугва — Я.І.Чапліц (1783—88); Магілёўскі гарнізонны батальён — Я.А.Галавін (1797—1801); Мінскі пях. полк — У.П.Мезянцоў (3—22. 7.1808); Полацкі пях. полк — П.А.Філісаў (1807—15, шэф палка); Татарскі уланскі полк (першапачаткова камплектаваўся з татар ВКЛ) — К.Б.Кнорынг (1806—12, камандзір і шэф палка), В.В.Ешын (1809—15, з 1812 камандзір палка). З 1849 імёны генералаў і афіцэраў Георгіеўскіх кавалераў змяшчаліся на сценах Георгіеўскай залы Вял. Крамлёўскага палаца ў Маскве.
25.2.1807 для ўзнагароджвання за баявыя заслугі ніжніх чыноў (салдат, матросаў і унтэр-афіцэраў) заснаваны знак узнагароды Ваен. ордэна, які быў прылічаны да ордэна св. Георгія. Уяўляў сабой сярэбраны крыж, на правым баку якога была выява св.Георгія на кані, на адваротным — вензель СГ. Насілі яго на георгіеўскай стужцы, ступеней не меў. З 1809 на знаках сталі прастаўляць парадкавы нумар. Нехрысціян замест крыжа ўзнагароджвалі медалём «За храбрасць» на георгіеўскай стужцы, а з 1844 ім выдавалі крыжы з двухгаловым арлом замест выявы святога. З 1856 знак узнагароды меў 4 ступені: 1-я і 2-я — залатыя крыжы, 3-я і 4-я — сярэбраныя; 1-я і 3-я ступені дапаўняліся бантам на стужцы. Нумарацыя прастаўлялася нанава на кожнай ступені. Парадак узнагароджвання быў такі: спачатку выдавалася 4-я ступень, потым — 3-я і г.д. Асоба, якая атрымала ўсе 4 ступені, наз. поўным Георгіеўскім кавалерам (да 1913). У выключных выпадках (напрыклад, матросам крэйсера «Вараг» у 1904) адразу выдаваўся знак узнагароды 1-й ступені, узнагароджаны лічыўся поўным Георгіеўскім кавалерам. 23.8.1913 знак Ваен. ордэна афіцыйна сталі называць Георгіеўскім крыжам, у сувязі з гэтым праслаўлялася новая нумарацыя. Першыя 2 ступені вырабляліся з пазалочанага серабра, а з 23.9.1916 — з жоўтага і белага некаштоўнага металу. Георгіеўскім крыжам узнагароджвалі і пры Часовым урадзе (сак.—кастр. 1917), паводле рашэння агульных сходаў ніжніх чыноў роты або батальёна Георгіеўскім крыжам 1-й і 2-й ступеней маглі ўзнагароджвацца і афіцэры. У гэтым выпадку да стужкі прымацоўвалася металічная галінка.
У 1878 для медаля «За храбрасць» (якім да 1844 замест знака Ваен. ордэна ўзнагароджвалі нехрысціян) былі ўстаноўлены 4 ступені з нумарамі: першыя 2 былі залатыя, астатнія — сярэбраныя. Паводле статута 23.8.1913 медаль стаў наз. Георгіеўскім і падпарадкоўваўся Георгіеўскаму крыжу. На 6.12.1916 медалём усіх ступеней было ўзнагароджана больш за 1 505 000 чал. З 1913 поўным Георгіеўскім кавалерам афіцыйна лічыўся воін, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам усіх 4 ступеней і Георгіеўскім медалём 4 ступеней. У 1-ю сусв. вайну вядома толькі некалькі поўных Георгіеўскіх кавалераў, у т.л. вахмістр Ключнікаў. Георгіеўскім крыжам 4 ступеняў былі ўзнагароджаны наступныя воіны беларусы і ўраджэнцы Беларусі, удзельнікі руска-турэцкай 1877—78, руска-японскай 1904—05 і 1-й сусв. войнаў: Л.А.Арцём’еў, І.М.Богдан, С.П.Богдан, Дз.М.Васільеў, К.А.Вышнікаў, С.А.Гавяза, А.К.Грыб (узнагароджаны адразу 1-й ступенню за ўдзел у Цусімскім баі 1905), І.Я.Гудкоў, М.А.Дубовік, І.Я.Ждановіч, П.В.Заблоцкі, М.І.Здановіч, А.Дз.Казачонак, С.Дз.Казачонак, П.І.Казятнікаў, Д.В.Канопка, І.І.Коўкель, П.В.Леанкоў, А.П.Лешчык, Я.І.Новікаў, В.Л.Раловец, Л.А.Сільвановіч, І.Ф.Фамін, І.М.Чахоўскі, А.А.Шугаеў, Н.М.Ярома і інш.
Дэкрэтам СНК РСФСР ад 29.12.1917 усе ордэны і медалі (у т.л. Георгіеўскія), якія існавалі на той час, былі скасаваны. У 1943 у час Вял. Айч. вайны на ўзор Георгіеўскага крыжа для салдат і сяржантаў (у авіяцыі і для мал. лейтэнантаў) быў устаноўлены ордэн Славы 3-х ступеней на георгіеўскай стужцы, у 1945 — медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» на георгіеўскай стужцы, якім узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі вайны.
Кр.: Полное собрание законов Российской империи с 1649 г. Спб., 1830. Т. 18. С. 1020—1024; Т. 29. С. 1013—1016.
Літ.: Спасский И.Г. Иностранные и русские ордена до 1917 года. Л., 1963. С. 115—116; Кузнецов А.А. Ордена и медали России. М., 1985. С. 44—69, 157—159. Ш.І.Бекцінееў. с. 163
ГЕО́РГІЕЎСКІ ТРАКТА́Т 1783 , дагавор паміж Расіяй і Картлі-Кахецінскім царствам (Усх. Грузія), заключаны 4 жн. ў Георгіеўску (Паўн. Каўказ). Паводле Георгіеўскага трактата груз. цар Іраклій ІІ прызнаваў пратэктарат Расіі і адмаўляўся ад самаст. знешняй палітыкі. Кацярына ІІ гарантавала Грузіі поўную аўтаномію, непарушнасць яе тэр. і абарону на выпадак вайны; прывілеяваныя саслоўі Грузіі прыраўноўваліся да адпаведных рускіх. Георгіеўскі трактат аслабіў пазіцыі Ірана і Турцыі ў Закаўказзі і падрыхтаваў далучэнне Грузіі да Расіі ў 1801.
Літ.: Брегвадзе А.И. Славная страница истории: Добровольное присоединение Грузии к России и ею социально-экон. последствия. М., 1983. с. 164
ГЕО́РГІЕЎСКІ ФЛАГ , адзін з флагаў ВМФ Расіі (калект. ўзнагарода) у 19 — пач. 20 ст. Уяўляў сабой белае прамавугольнае палотнішча, перакрыжаванае па дыяганалі сінім Андрэеўскім крыжам, у цэнтры якога змяшчаўся чырв. геральдычны шчыт з выявай св. Георгія Перамаганосца. Уведзены 5.6.1819 імператарам Аляксандрам І у гонар бітвы каля Кульма, дзе вызначыўся Гвардз. флоцкі экіпаж. Быў флагам адміралаў на суднах Гвардз. флоцкага экіпажа, з 1903 і на караблях чарнаморскіх флоцкіх экіпажаў, адзначаных у 1856 Георгіеўскім флагам за абарону Севастопаля. Як кармавы флаг выкарыстоўваўся на караблях «Азоў» (вызначыўся ў Наварынскай бітве 1827) і «Меркурый» (вызначыўся ў рус.-тур. вайну 1828—29). Георгіеўскі флаг уздымалі і на суднах з назвамі «Памяць Азова», «Памяць Меркурыя». Да лета 1918 Георгіеўскі флаг выкарыстоўвалі на баявых караблях Сав. Расіі, да канца 1924 на караблях ВМФ белагвардзейцаў (эскадра, эвакуіраваная ў 1920 у порт Бізерта, Туніс). А.Н.Басаў. с. 164
ГЕО́РГІЙ , Георгій Перамаганосец, Ягорый, Юрый, хрысціянскі святы. Паводле легенды, родам з Лідыі, меў высокі ваен. чын у рым. войску. У часы ганенняў на хрысціян прыняў (каля 303) пакутніцкую смерць у Нікамедыі (цяпер г. Ізмір, Турцыя). Лічыўся апекуном земляробства і жывёлагадоўлі, стаў героем шматлікіх песень і паданняў. Дні памяці Георгія — 6 мая (веснавы Георгій) і 9 снеж. (асенні). Вобраз Георгія стаў узорам саслоўнага гонару (у Візантыі для ваен. знаці, у славян для князёў, у Зах. Еўропе для рыцараў). У Англіі на Оксфардскім саборы (1222) Георгій абвешчаны нац. святым.
Яраслаў Мудры ў гонар Георгія заснаваў г. Юр’еў (сучасны Тарту, Эстонія), храм у Кіеве (дзень яго асвячэння 26.11.1051 стаў царк. святам і названы Юр’евым днём). Георгія малявалі на абразах, гербах, пячатках у асн. у выглядзе конніка, які забівае кап’ём змея. З 14 ст. выява Георгія — эмблема Масквы, пасля ўвайшла ў герб горада і дзярж. герб Расіі. У 1769 у Расіі ўстаноўлены ваен. ордэн св. Георгія, у пач. 19 ст. Георгіеўскі флаг, у 1913 Георгіеўскі крыж. На Беларусі вобразу Георгія нададзены асобныя рысы язычніцкага божышча Ярылы, у шэрагу раёнаў існуюць Георгіеўскія цэрквы і касцёлы. На сюжэт бітвы Георгія са змеем рэльеф М.Каломба, статуя Данатэла, карціны А.Дзюрэра, В.Карпача, Л.Кранаха Старэйшага, Рафаэля і інш. Л.М.Драбовіч. с. 164
ГЕО́РГІЙ XII , Гіоргі XII (1746—9.1.1801), апошні цар [1798—1801] царства Картлі-Кахеты (Усх. Грузія). З дынастыі Багратыёнаў. Сын Іраклія ІІ. Аднавіў Георгіеўскі трактат 1783. Ва ўмовах пагрозы ўварвання з боку Ірана і ўнутр. нестабільнасці пайшоў на саюз з рас. імператарам. Пасля смерці Георгія XII абвешчаны маніфест Паўла І пра далучэнне Усх. Грузіі да Расіі (пач. 1801). с. 165
ГЕО́РГІЙ АКРАПАЛІ́Т (Georgios Akropolitēs; 1217, г. Нікея, цяпер г. Ізнік, Турцыя — пасля 1282), візантыйскі дзярж. дзеяч, гісторык, пісьменнік. З 1246 узначальваў адм. кіраванне Нікейскай імперыі. У 1240—50-я г. ў якасці дарадчыка і намесніка імператара ўдзельнічаў у войнах супраць Балгарыі і Эмірскага царства. Пасля 1261 на пасадах пры канстанцінопальскім двары. На 2-м Ліёнскім саборы 1274 па даручэнні імператара Міхаіла VIII Палеалога падпісаў унію паміж праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі (не была ажыццёўлена). Аўтар «Хронікі» (ахоплівае падзеі знешнепаліт. і дыпламат. гісторыі Нікейскай імперыі ў 1203—61), шматлікіх прамоў, пахвальных слоў, лістоў, вершаў, рытарычных і тэалаг. твораў.
Літ.: Жаворонков П.И. Некоторые аспекты мировоззрения Георгия Акрополита // Византийский временник. 1986. Т. 47; Удальцова З.В. Византийская культура. М., 1988. Н.К.Мазоўка. с. 165
ГЕО́РГІЙ АМАРТО́Л (Geōrgios Amartōlos), Георгій Манах, візантыйскі храніст. Манах. Аўтар «Хронікі» (каля 867). Складалася з 4 кніг, ахоплівала перыяд ад «стварэння свету» да 842. Асвятляла ў асн. пытанні багаслоўя і гісторыі царквы, мела звесткі пра паўстанне Фамы Славяніна. У 10—11 ст. «Хроніка» перакладзена на стараж.-рус. мову.
Літ.: Афиногенов Д.Е. Композиция хроники Георгия Амартола // Византийский временник. 1991. Т. 52; Яго ж. Представления Георгия Амартола об идеальном императоре // Византийские очерки. М., 1991. с. 165
ГЕПА́РД (Acinonyx Jubatus), млекакормячае сям. кашачых, атр. драпежных. Жыве ў Афрыцы, Пярэдняй, Сярэдняй і Цэнтр. Азіі. Трапляецца ў адкрытых месцах — гліністых пустынях, травяністых саваннах. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. цела 123—150 см, хваста 63—75 см, выш. ў карку каля 100 см. Афарбоўка гладкай кароткай поўсці пясочна-жоўтая з раўнамерна раскіданымі дробнымі цёмнымі плямамі. Канечнасці доўгія, тонкія, кіпцюры вял., тупыя, неўцяжныя (адзінае выключэнне ў сям.). Вушы закругленыя. Корміцца пераважна капытнымі (газелі і інш. дробныя антылопы, бараны), таксама зайцамі, грызунамі і птушкамі. Даганяючы здабычу, развівае скорасць да 110 км/гадз. У Індыі і Іране гепердаў прыручалі, дрэсіравалі і выкарыстоўвалі для палявання на антылоп. Нараджае 1—4 дзіцянят. Добра размнажаецца ў няволі. с. 165
ГЕПАРЫ́Н (ад грэч. hēpar печань), сульфатаваны мукаполіцукрыд, прыродны інгібітар сістэмы згусання крыві. Выдзелены з печані. Сінтэзуецца тлустымі клеткамі крывяносных сасудаў, печані, сэрца, лёгкіх. Комплексы гепарыну з бялкамі сістэмы згусання крыві (фібрынагенам і інш.) раствараюць агрэгаты нестабілізаванага фібрыну in vitro. Гепарын павышае пранікальнасць сасудаў, устойлівасць арганізма да гіпаксіі, уздзеяння таксінаў і вірусаў, зніжае ўзровень цукру ў крыві, прыгнятае актыўнасць шэрагу ферментаў, расшырае сасуды сэрца і нырак. Атрымліваюць з печані і лёгкіх буйн. раг. жывёлы. Выкарыстоўваюць у медыцыне. с. 165
ГЕПАТЫ́Т ІНФЕКЦЫ́ЙНЫ , Боткіна хвароба, вострая інфекц. хвароба чалавека з пераважным пашкоджаннем печані. Узбуджальнікі гепатыту інфекцыйнага — РНК-змяшчальныя вірусы А, С, Е, D (дэльта-агент, які складаецца з антыгену і малекулы РНК) і ДНК-змяшчальны вірус В (часціца Дэйна). Адрозніваюць гепатыт інфекцыйны — А і Е, якім характэрны фекальна-аральны механізм перадачы (харч. прадукты, вада, быт. кантакты), і парэнтэральныя (сываратачныя) гепатыт інфекцыйны — В, С і D, што перадаюцца пры пераліваннях крыві ці сывараткі. Крыніца інфекцыі — хворыя на гепатыт і вірусаносьбіты.
У арганізме чалавека вірусы пранікаюць ў лімфатычныя вузлы, потым у кроў з наступнай генералізацыяй інфекцыі (першасная вірусемія) і інтэнсіўным размнажэннем іх у печані («гепатагенная фаза»). З печані вірусы трапляюць у кроў, што значна павялічвае аб’ёмы вірусеміі (другасная стадыя) і абумоўлівае хвалепадобнае цячэнне, абвастрэнні і рэцыдывы хваробы. Інкубацыйны перыяд пры гепатыце інфекцыйным — 20—45, пры парэнтэральным — 60—160 сутак. У пераджаўтушны перыяд (1— 2 тыдні) пры гепатыце інфекцыйным назіраецца страта апетыту, ірвота, адчуванне цяжару ў падмышачнай вобласці, пры парэнтэральным — болі ў суставах і мышцах. Іншы раз гепатыт інфекцыйны пачынаецца з жаўтухі, якая напачатку ахоплівае склеры, паднябенне, потым скуру. Прыкметы хваробы: павялічаная печань, магчымы сверб скуры, парушэнне сну, галаўныя болі, мача цёмная, кал ахалічны. Жаўтушны перыяд цягнецца 2—4 тыдні. Лячэнне: спец. рэжым і харчаванне, вітаміны, кіслародатэрапія і інш.
П.Л.Новікаў. с. 165
ГЕПІ́ДЫ (лац. Gepidae), група герм. плямён, роднасных готам. У 2 ст. перасяліліся са Скандынавіі на ўсх. ўзбярэжжа Балтыйскага мора. У канцы 2 ст. рушылі ўслед за готамі на ПдУ. У канцы 4 ст. ўключаны ў племянны саюз гунаў. У 2-й пал. 6 ст. заваяваны аб’яднанымі сіламі лангабардаў і авараў. Апошні раз згадваюцца ў 9 ст. с. 165
ГЕПТА́Н , насычаны вуглевадарод, С7Н16. Гептан нармальнай будовы (н-гептан) і яго 8 ізамераў — бясколерныя вадкасці, добра раствараюцца ў спірце, эфіры, хлараформе, не раствараюцца ў вадзе. н-гептан. СН3—(СН2)5—СН3 вадкасць са слабым пахам бензіну, tкіп 98,4 °С, шчыльн. 683,8 кг/м3. Сумесь з паветрам (1,1—6% гептана) выбухованебяспечная. Атрымліваюць з бензінавых фракцый нафты адсорбцыяй на цэалітах. Пры каталітычным рыформінгу дэгідрацыклізуецца ў талуол і ізамерызуецца ў ізагептаны — высокаактанавыя кампаненты маторнага паліва (напр., трыптан — 2,2,3-трыметыленбутан мае актанавы лік 130). Выкарыстоўваюць як растваральнік і эталон пры вызначэнні актанавага ліку. с. 165
ГЕПТО́Д [ад грэч. hepta сем + (электр)од], электравакуумная прылада, якая мае 7 электродаў: катод, анод і 5 сетак (кіравальная, сігнальная, 2 экранавальныя, антыдынатронная). У рэжыме змяшэння прыняты сігнал падаецца на сігнальную сетку, а сігнал ад дапаможнага генератара (гетэрадзіна) — на кіравальную. У рэжыме пераўтварэння гептод спалучае функцыі змяшальніка і лямпы гетэрадзіна. Выкарыстоўваецца ў змяшальніках і пераўтваральніках частаты супергетэрадзінных радыёпрыёмнікаў. с. 165
ГЕ́РА У грэчаскай міфалогіі царыца багоў, дачка Кронаса і Рэі, жонка і сястра Зеўса. Лічылася ўладаркай хмар, маланкі і грому, пазней — багіня шлюбу і сямейнага шчасця, апякунка жанчын. Уяўлялі яе з яблыкам (сімвал шлюбу і ўрадлівасці), дыядэмай, скіпетрам царыцы, пакрывалам і ахвярнай чашай. Вылучалася жорсткасцю, раўнівым норавам. Міф пра Геру — часты сюжэт у выяўл. мастацтве (ант. вазы, скульптуры, карціны Карэджа, П.П.Рубенса, Дж.Цьепала, Н.Пусэна). У рым. міфалогіі Геры адпавядае Юнона. Л.М.Драбовіч. с. 165
ГЕ́РА (Gera), горад на У Германіі, у зямлі Цюрынгія. Вядомы з 995. 123 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: тэкст. (пераважна шарсцяная) і маш.-буд. (у т.л. станкабудаванне, электратэхн., вытв-сць тэкст. машын, кампрэсараў), абутковая, гумавая, мэблевая, харч.; ф-ка піяніна. Арх. помнікі 13—18 ст. с. 166
ГЕРАГІГІЕ́НА [ад грэч. gerōn (gerontos) стары + гігіена], раздзел геранталогіі, які вывучае ўплыў фактараў асяроддзя (сацыяльных, бытавых, прыродных) і ладу жыцця на хуткасць і характар старэння чалавека. Уключае герагігіену працы, харчавання, сацыяльную, камунальную. Герагігіена працы разглядае пытанні прафес. працаздольнасці асоб старэй за 40 гадоў. Асн. рэкамендацыі: зніжэнне рабочай нагрузкі, тэмпу і рытму працы, павелічэнне колькасці і працягласці перапынкаў, макс. выкарыстанне вопыту, устойлівага рабочага дынамічнага стэрэатыпу. Герагігіена харчавання даследуе прынцыпы энергет. збалансаванасці ў адпаведнасці з энергазатратамі; сацыяльная герагігіена — уплыў сац.-эканам. фактараў на стан здароўя, камунальная герагігіена —жыллёва-бытавыя праблемы пажылых і старых людзей. Важную ролю пры гэтым адыгрываюць фіз. нагрузкі, наяўнасць шкодных прывычак, псіха-стрэсарныя і экалагічныя фактары. Л.М.Машуль. с. 166
ГЕРАДО́Т (Hērodotos; каля 485, г. Галікарнас, цяпер г. Бадрум, Турцыя — каля 425 да н.э.), старажытнагрэчаскі гісторык. Паходзіў са знатнага роду. У юнацтве ўдзельнічаў у барацьбе супраць тыраніі, пасля яе ўсталявання пакінуў радзіму, жыў на в-ве Самас. Шмат падарожнічаў, наведаў Вавілон, Фінікію, Егіпет, Кірэну, Фракію, Сіцылію, узбярэжжа Чорнага м., дзе збіраў звесткі пра скіфаў. Доўгі час жыў у Афінах, быў блізкі да Перыкла, каля 443 да н.э. перасяліўся ў г. Фурыі (Паўд. Італія). Асн. яго твор «Гісторыя» (назва ўмоўная) прысвечаны грэка-персідскім войнам (500—449 да н.э.); падзеі ў ім выкладзены да ўзяцця грэкамі г. Сест у 478 да н.э. Апісаў гісторыю краін і народаў Персідскай дзяржавы, іх побыт і культуру, даў геагр. звесткі і першае сістэматычнае апісанне жыцця і побыту скіфаў, а таксама неўраў, што жылі ў бас. Прыпяці. Названы сучаснікамі «бацькам гісторыі». Пазней вучоныя падзялілі яго твор на 9 кніг і кожную назвалі імем адной з 9 муз. 4-я кніга — «Мельпамена» прысвечана Скіфіі і яе наваколлю. Гэта самая ранняя пісьмовая крыніца звестак і пра насельніцтва тэр. Беларусі, з якім звязваюць герадотавых неўраў і будзінаў.
Тв.: Рус. пер. — история. Кн. 1—9. М., 1993; У кн.: Геродот. Греко-персидские войны... М., 1994.
Літ.: Лурье С.Я. Геродот. М.; Л., 1947; Доватур А.И. , Каллистов Д.П., Шишова И.А. Народы нашей страны в «Истории» Геродота. М., 1982; Рассадзін С.Я. Герадотавы андрафагі // Весці АН Беларусі. Сер. грамад. навук. 1992. № 3— 4; Яго ж. Будзіны, неўры ці скіфы?: Прабл. дачынення Герадотавых плямёнаў да тэрыторыі Беларусі // Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён: Зб. арт. Мн., 1992. с. 166
ГЕРАІ́ЗМ (ад грэч. hērōs герой), найвышэйшае праяўленне самаадданасці і мужнасці пры выкананні грамадзянскага абавязку. Патрабуе ад чалавека асабістай стойкасці, гатоўнасці да самаахвяравання. Актам гераізму з’яўляецца подзвіг.
Пытанне аб гіст. прыродзе гераізму ўпершыню пастаўлена ў 18 ст. італьян. філосафам Дж.Віка, які лічыў, што гераізм звязаны выключна з т. зв. «векам герояў», што папярэднічаў «веку людзей». Канцэпцыя Віка ўсебакова развіта ў працах Г.Гегеля. У трактоўцы некаторых прадстаўнікоў рамантызму (Ф.Шлегель, Т.Карлейль і інш.) герой — выдатная асоба, якая ўзвышаецца над народам, «натоўпам». Ф.Ніцшэ разглядаў героя як «звышчалавека», які стаіць «па другі бок дабра і зла», для якога агульначалавечая мараль — гэта мараль «натоўпу». Марксізм трактаваў гераізм як спалучэнне індывід. подзвігу з подзвігам нар. мас. У кожнага народа свае адносіны да гераізму і герояў. Найчасцей гераізм праяўляецца ў экстрэмальных сітуацыях (войны, катастрофы, стыхійныя бедствы і інш.). с. 166
ГЕРАІ́МЕНКА Уладзімір Аляксандравіч (н. 18.10.1955, в. Зарубы Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.), бел. філосаф. Д-р філас. н. (1990). Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1977). З 1982 у Ін-це філасофіі і права Нац. АН Беларусі. Даследуе праблемы логікі, метадалогіі і філасофіі навукі, выкарыстання розных тыпаў ведаў у экспертных (камп’ютэрных) сістэмах.
Тв.: Активность формы физического знания. Мн., 1985; Личностное знание и научное творчество. Мн., 1989; Знание. Компьютер. Общество. Мн., 1992 (разам з А.А.Лазарэвічам, Л.Г.Цітарэнка). с. 166
ГЕРАІ́Н , алкалоід опіуму (застылы сок макавак). Адносіцца да групы наркатычных сродкаў. Болепатольнае дзеянне гераіну вышэйшае, чым у марфіну. Мае моцны эйфарычны эфект; да гераіну хутка развіваецца залежнасць (наркаманія). Вытв-сць і ўжыванне гераіну на Беларусі забаронены. с. 166
ГЕ́РАК (Gierek) Эдвард (н. 6.1.1913, в. Паромбка, цяпер у межах г. Сасновец, Польшча), польскі дзярж. і парт. дзеяч. У 1923—48 жыў і працаваў на вугальных шахтах у Францыі і Бельгіі. У 1946—48 узначальваў Нац. раду палякаў у Бельгіі. З 1948 чл. Польскай аб’яднанай рабочай партыі (ПАРП), сакратар ЦК (1956—64), чл. Палітбюро ЦК ПАРП (1956, 1959—80), 1-ы сакратар катавіцкага к-та ПАРП (1957—70). У 1970—80 1-ы сакратар ЦК ПАРП. Прыхільнік эканам. супрацоўніцтва Польшчы з Захадам, выкарыстання замежных крэдытаў з мэтай паскарэння развіцця краіны, пры гэтым захоўваліся прынцыпы сацыяліст. эканомікі і залежнасць Польшчы ад СССР. У выніку выраслі даўгі і Польшча апынулася ў глыбокім эканам. крызісе. У перыяд узнікнення хвалі забастовак ва ўсёй краіне ў 1980 Герак выведзены з ЦК, у 1981 выключаны з ПАРП. Н.К.Мазоўка. с. 166
ГЕРА́КЛ , у старажытнагрэчаскай міфалогіі адзін з найвыдатнейшых герояў, сын Зеўса і Алкмены, жонкі фіванскага цара. Меў незвычайную сілу. Сярод шматлікіх міфаў пра Геракла найб. вядомы цыкл паданняў пра 12 подзвігаў Геракла: забіў немейскага льва, шматгаловую лернейскую гідру, утаймаваў пачварную керынейскую лань, знішчыў сцімфалійскіх птушак, перамог эрыманфскага вепрука, вычысціў аўгіевы стайні, адолеў крыцкага быка, перамог цара Дыямеда, які кідаў іншаземцаў на з’ядзенне сваім коням, перамог амазонак і здабыў пояс іх царыцы Іпаліты, выкраў кароў трохгаловага велікана Герыёна, здабыў залатыя яблыкі з саду Гесперыд, утаймаваў і прывёў да мікенскага цара Эўрысфея вартавога Аіда — Цэрбера. Паводле інш. міфаў, вызваліў таксама прыкаванага да скалы Праметэя, перамог у адзінаборстве Антэя, абапал Гібралтарскага праліва паставіў 2 скалы, т.зв. Геркулесавы слупы і інш. Быў атручаны, пасля смерці Зеўс зрабіў яго бессмяротным і забраў на Алімп. Міфы пра Геракла шырока адлюстраваны ў выяўл. мастацтве (размалёўкі храмаў у Алімпіі, Афінах, Дэльфах, Фівах, творы А.Дзюрэра, Я.Тынтарэта, П.П.Рубенса, Дж.Цьепала), л-ры (Сафокл, Эўрыпід), музыцы (І.С.Бах, Г.Ф.Гендэль). У рым. міфалогіі Гераклу адпавядае Геркулес. Л.М.Драбовіч. с. 166
ГЕРАКЛІ́Т (Hēracleitos) Эфескі (каля 520—460 да н.э.), старажытнагрэчаскі філосаф, прадстаўнік іанійскай школы, заснавальнік дыялектыкі. Захавалася каля 130 фрагментаў яго твора «Аб прыродзе». Цэнтр. паняцце яго філасофіі — логас (розум); тое, што адпавядае яму ў рэальнасці, вечнае і абумоўлівае сапраўдны стан рэчаў. Кожная з’ява, паводле Геракліта, — тоеснасць супрацьлегласцей. Для выяўлення гэтага адзінства патрэбны псіхал. ўстаноўка на пазнанне і апора на сведчанні органаў пачуццяў, а таксама арыентацыя на светапоглядныя ўяўленні аб зменлівасці (цякучасці) усяго існага, аб вечна жывым агні, які «мерна ўзгараецца і мерна патухае», як яго аснове, аб фундаментальнай ролі ўсеагульнага. Пазнанне ўсеагульнага логаса Геракліт прыпадабняў да вырошчвання чалавечай душой уласнага логаса. Сац.-паліт. погляды Геракліта вызначаліся антыдэмакратызмам, супрацьпастаўленнем «герояў» і «натоўпу» ў спалучэнні з прызнаннем неабходнасці развіцця грамадства і прыярытэтнасці вызначаных дзяржавай законаў перад інш. сродкамі рэгулявання грамадскага жыцця.
Тв.: Рус. пер. — у кн.: Материалисты Древней Греции. М., 1955. У.К.Лукашэвіч. с. 166
ГЕРА́КЛІЯН (Hērakleion), горад у Грэцыі, на в-ве Крыт, гл. Іракліян. с. 167
ГЕРА́ЛЬДЫКА (позналац. heraldica ад heraldus вяшчальнік), спецыяльная гістарычная навука, якая даследуе паходжанне, развіццё, грамадска-прававое значэнне гербаў, інстытут іх карыстання. Падзяляецца на тэарэтычную (вывучэнне гербаў) і практычную (стварэнне новых гербаў). Першая праца па геральдыцы — «Трактат пра адзнакі і гербы» італьян. юрыста Бартала да Сасаферата (14 ст.). З 17 ст. геральдыка развіваецца як навука і выкладаецца ва ун-тах. У Рэчы Паспалітай геральдыцы прысвечаны працы кн. Ю.А.Ябланоўскага «Геральдыка, гэта значыць асада клейнодаў рыцарскіх...» (6 выданняў у 1742—52) і Д.Ф. Колі «Кароткі трактат пра геральдыку» (1747). Тэарэт. праблемамі геральдыкі ВКЛ займаліся таксама гісторыкі А.Малецкі, У.Сямковіч і інш. У цяперашні час акрамя дзярж. герольдый манархічных краін геральдыкай займаюцца шматлікія геральдычныя т-вы розных краін, аб’яднаныя ў некалькі міжнар. асацыяцый. На Беларусі геральдыку даследуюць Аддзел геральдыкі і генеалогіі К-та па архівах і справаводстве, асобныя даследчыкі.
Літ.: Fox-Davies A.C. Complete Guide to Heraldry. 8 ed. London, 1969; Oswald G. Lexikon der Heraldik. Leipzig, 1984; Kalinowski A. Heraldyka szlachecka. Warszawa, 1990. У.М.Вяроўкін-Шэлюта. с. 167
ГЕРАНЁНСКІ ЗА́МАК . Існаваў у канцы 15—18 ст. каля в. Геранёны Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. Пабудаваны, верагодна, на мяжы 15—16 ст. Квадратны ў плане (27x27 м), з мураванымі цыліндрычнымі вежамі (дыям. 8 м) па вуглах. Быў абкружаны ровам і земляным валам (выш. 9—10 м, шыр. каля 15 м, даўж. па перыметры больш за 700 м). У канцы 16 ст. да паўд. сцяны замка прыбудаваны палац (у 1565 палац у Геранёнскі замак быў яшчэ драўляны). Паводле інвентара замка за 1765 палац 2-павярховы, на 12 акон, на 1-м паверсе знаходзіліся розныя службы, на 2-м — парадныя пакоі. Уезд у замак быў з У і трымаўся пад абстрэлам з верхняй часткі брамы і з прылеглых да яе гародняў. Справа ад брамы бастыёнападобны выступ фланкіраваў агнём мост і бліжэйшыя подступы да брамы. Такі элемент абароны — адзін з першых вядомых на Беларусі і датуецца пач. 16 ст. Дадатковай перашкодай на шляху да замка быў абнесены мураванай сцяной Геранёнскі Мікалаеўскі касцёл, які прымыкаў непасрэдна да абарончага рова перад брамай. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 замак разбураны рус. войскам, але, верагодна, хутка быў адноўлены. У 1708 у Геранёнскі замак з атрадам шведскага войска знаходзіўся польскі кароль Станіслаў Ляшчынскі. Пасля Паўн. вайны 1700—21 замак прыйшоў у заняпад. У сярэдзіне 19 ст. Н.Орда замаляваў толькі руіны Геранёнскага замка выш. да 1-га паверха.
Літ.: Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. Мн., 1978. с. 167
ГЕРАНЁНСКІ МІКАЛА́ЕЎСКІ КАСЦЁЛ , помнік архітэктуры позняга барока. Пабудаваны ў 1529 у в. Геранёны (Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл.) на заказ віленскага ваяводы Альбрэхта Гаштольда. У 1779 пасля пажару адрамантаваны на сродкі Яна Гераніма Пробача. Складаецца з прамавугольных у плане невял. асн. аб’ёму, алтарнай апсіды і больш нізкіх сіметрычных сакрысцій і тамбура. Усе аб’ёмы маюць асобныя дахі. Тарцы дахаў на гал. фасадзе і над сакрысціямі закрыты высокімі атыкавымі франтонамі. Фасады сціпла дэкарыраваны пілястрамі і прафіляванымі карнізамі. Вокны з лучковымі завяршэннямі. Мураваныя алтары (цэнтр. 2-ярусны і 2 бакавыя) выкананы ў стылі класіцызму. Дэкор аргана мае рысы стылю ракако. У выніку шматлікіх перабудоў архітэктура касцёла набыла своеасаблівы рознастылявы характар. Т.В.Габрусь, А.М.Кушнярэвіч. с. 168
ГЕРАНЁНЫ , вёска ў Іўеўскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Ашмяны—Ліда. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 29 км на ПнЗ ад г.п. Іўе, 150 км ад Гродна, 19 км ад чыг. ст. Гаўя. 1500 ж., 478 двароў (1996).
У 15—16 ст. вядомы як Геранёны Мураваныя. З 1433 двор Гаштольдаў. На мяжы 15—16 ст. пабудаваны Геранёнскі замак, у 1519 — Геранёнскі Мікалаеўскі касцёл. З 1520 мястэчка Ашмянскага пав. Віленскага ваяв. З 16 ст. ўласнасць вял. князёў ВКЛ. У 17—18 ст. цэнтр староства. У 1-й пал. 18 ст. рэзідэнцыя віленскіх піяраў, пры якой у 1730—38 дзейнічала школа. Пры каралю Аўгусце ІІІ (1733— 63) атрымалі магдэбургскае права (паводле інш. крыніц, у 1630-я г.), мелі герб. З 1795 у Рас. імперыі, у Ашмянскім пав. Уласнасць Корвін-Мілеўскіх. У пач. 20 ст. 316 ж. З 1922 у складзе Польшчы, у Ашмянскім пав. З 1939 у БССР, у Іўеўскім р-не, з 1940 цэнтр сельсавета. У 1963—79 у Жылёўскім с/с. У 1970 — 397 жыхароў.
Сярэдняя і муз. школы, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — Мікалаеўскі касцёл, руіны замка (15—16 ст.). с. 168
ГЕРА́НІЕВЫ АЛЕ́Й , эфірны алей, які атрымліваюць са свежых раслін герані. Жоўтая вадкасць з пахам ружы і герані, шчыльн. 884—900 кг/м3. Асн. кампаненты — цытранелол (38—46%), гераніёл (15—18%). Выкарыстоўваюць у парфумерыі. с. 168
ГЕРАНІЁЛ , транс-3, 7-дыметылоктадыен-2, 6-ол-1, арганічнае злучэнне (СН3)2С=СНСН2СН2С(СН3)=СНСН2OН. Бясколерная вадкасць з пахам ружы, tкіп 229—230 °С, шчыльн. 889 кг/м3 (20 °С). Гераніёл маюць многія эфірныя алеі (напр., гераніевы алей). Выкарыстоўваюць ў парфумерыі. с. 168
ГЕРАНТАКРА́ТЫЯ [ад грэч. gerōn (gerontos) стары + kratos улада], прынцып кіравання, пры якім улада належыць старэйшым. Тэрмін герантакратыі ўведзены ў этнаграфіі ў пач. 20 ст. і выкарыстоўваецца для аналізу структур улады на ранніх формах грамадскага ладу, пазней у класавым грамадстве. У пераносным сэнсе герантакратыя сімвалізуе адсталасць, кансерватызм, застойнасць мыслення і бяздзейнасць. с. 168
ГЕРАНТАЛО́ГІЯ [ад грэч. gerōn (gerontos) стары + ...логія], ,} раздзел біялогіі і медыцыны, які вывучае працэс старэння жывых арганізмаў, у т.л. чалавека. Уключае герыятрыю, герагігіену і герантапсіхалогію; вылучаюць таксама эксперым. , клінічную і сацыяльную геранталогію, якія ахопліваюць шырокае кола біял., мед. і сац. пытанняў, узроставую марфалогію, фізіялогію, біяхімію. Гал. мэта геранталогіі — кіраванне працэсам старэння і працягласцю жыцця. Задачамі геранталогіі з’яўляюцца вывучэнне малекулярна-генетычных механізмаў старэння, узроставых змен рэгулявання генет. апарату, фіз.-хім. і структурных пераўтварэнняў у нуклеінавых кіслотах арганізма, сувязі паміж узроставымі зменамі біясінтэзу бялку і функцыямі клетак, працэсы запавольвання тэмпу старэння і павелічэння працягласці жыцця.
Геранталогія вядома з глыбокай старажытнасці. Працы па папярэджанні заўчаснага старэння друкаваліся ў 15—19 ст. Асновы геранталогіі закладзены працамі рус. і сав. вучоных С.П.Боткіна, І.І.Мечнікава, І.П.Паўлава, А.А.Багамольца, А.В.Нагорнага, Дз.Ф.Чабатарова, англ. Б.Стрэлера, А.Комфарта і інш.
На Беларусі навук. даследаванні па геранталогіі вядуцца з 1958, калі ў сістэме АН быў створаны сектар геранталогіі, які ў 1987 пераўтвораны ў Ін-т радыебіялогіі АН. Вывучаліся працэсы старэння, роля ў іх мікраэлементаў, узроставыя асаблівасці біяэнергетыкі клеткі, функцыі эндакрыннай сістэмы, гарманальнай рэгуляцыі метабалізму, фізіялогіі сардэчна-сасудзістай сістэмы і вышэйшай нерв. дзейнасці чалавека (В.А.Лявонаў, М.І.Арынчын, Г.Р.Гацко, Я.Ф.Канапля, Л.М.Лабанок і інш.). Клінічныя аспекты геранталогіі вывучаюцца ў Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (У.П.Сыты). Гл. таксама Даўгалецце.
Літ.: Конопля Е.Ф., Гацко Г.Г., Милютин А.А. Гормоны и старение: мембранные механизмы гормональной регуляции. Мн., 1991; Лобанок Л.М. Гормоны и старение: Регуляция сократительной функции сердца. Мн., 1994. Г.Р.Гацко. с. 168
ГЕРАНТАПСІХАЛО́ГІЯ , галіна геранталогіі і ўзроставай псіхалогіі, якая выкарыстоўвае агульнапсіхал. сродкі і методыкі для вывучэння асаблівасцей псіхікі і паводзін асоб пажылога і старога ўзросту. Як асобная дысцыпліна пачала складвацца ў 2-й пал. 20 ст. Яе з’яўленне абумоўлена павелічэннем (абсалютным і адносным) колькасці людзей старога ўзросту, праблемамі іх працаздольнасці і жыццёвага ладу. Герантапсіхалогія вывучае ўзаемасувязь агульных псіхал. і псіхафіз. характарыстык пры старэнні, а таксама асобасныя зрухі, што з’яўляюцца ў выніку змены характару дзейнасці і каштоўнасных арыентацый. Мэта герантапсіхалогіі — пошук сродкаў для працягу актыўнага і паўнакроўнага жыцця чалавека. с. 168
ГЕРАНТАФІЛІ́Я [ад грэч. gerōn (gerontos) стары + ...філія], палавая цяга да асоб старэчага ўзросту; своеасаблівая форма фетышызму. На схільнасць маладых людзей да герантафіліі могуць уплываць першыя сексуальныя перажыванні, звязаныя з дарослымі. У маладой жанчыны прычыну герантафіліі часцей тлумачаць яе незадаволенасцю палавымі кантактамі з маладым чалавекам; зрэдку прычынай герантафіліі могуць быць яе садамазахісцкія схільнасці. Цяга маладых мужчын да жанчын пажылога і старэчага ўзросту можа выклікацца іх няўпэўненасцю ў сваіх здольнасцях пры кантактах з маладымі жанчынамі. с. 168
ГЕРА́НЬ , журавельнік (Geranium), род кветкавых раслін сям. гераніевых. Каля 400 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я (у тропіках — толькі ў гарах). На Беларусі як дзікарослыя трапляюцца 17 відаў, з іх 7 мясцовых — герань балотная (G. palustre), крывава-чырвоная (G. sanguineum), лугавая (G. pratense), лясная (G. sylvaticum), маленькая (G. pusillum), Роберта (G. robertianum) і цёмная (G. phaeum), занесеная ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь, і 10 занесеных — герань багемская (G. bohemicum), бліскучая (G. lucidum), галубковая (G. columbinum), круглалістая (G. rotundifolium), мяккая (G. molle), пірэнейская (G. pyrenaicum), раскідзістая (G. divaricatum), рассечаная (G. dissectum), сібірская (G. sibiricum) і ўзгоркавая (G. collinum). Растуць у лясах, на лугах і балотах, каля рэк, азёр, дарог і інш. У Цэнтр. бат. садзе АН інтрадукавана герань прамая (G. rectum).
Шмат-, радзей аднагадовыя травяністыя расліны з прамастойным ці ўзыходным сцяблом выш. да 1,5 м. Лісце супраціўнае або чаргаванае, з прылісткамі, амаль сядзячае або на доўгіх чаранках, лопасцевае, пальчата-раздзельнае ці, зрэдку, перыстае, ніжняе часта ў разетцы. Кветкі правільныя, па 1—2 на пазушных кветаносах, утвараюць парасонікі: вяночак з 5 свабодных пялёсткаў рознага колеру (ад белаватых, ружовых і бэзавых да чырвона-бурых, амаль чорных), звычайна буйны. Плод — стэрыгма, якая распадаецца на 5 плодзікаў (мерыкарпіяў). Лек., меданосныя, дубільныя і пахучыя дэкар. расліны. Геранню называюць таксама віды роду пеларгонія.
Г.У.Вынаеў. с. 168
ГЕРА́СІМ (? —26.7.1435), праваслаўны царкоўны дзеяч ВКЛ. З 1417 епіскап смаленскі. У 1432—35 мітрапаліт літоўскі. Паводле некат. летапісаў, меў тытул «мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі». Аднак улада Герасіма абмяжоўвалася тэр. ВКЛ і некаторых суседніх усх.-слав. зямель (напр., Пскова), бо ў 1433 галавой правасл. царквы Маскоўскай дзяржавы з такім жа тытулам «мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі» быў абраны разанскі епіскап Іона. Пасвячоны ў мітрапаліты ў Канстанцінопалі патрыярхам Іосіфам паводле просьбы вял. кн. ВКЛ Свідрыгайлы. Працягваў жыць у Смаленску. Рымскі папа Яўген IV спадзяваўся з дапамогай Герасіма падпісаць унію з правасл. царквой ВКЛ. З пачаткам у 1432 вайны паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам Герасім быў на баку Свідрыгайлы, аднак у 1435 абвінавачаны апошнім у тайных зносінах з Жыгімонтам, арыштаваны і спалены на вогнішчы ў Віцебску. Расправа з Герасімам падарвала аўтарытэт Свідрыгайлы ў войску і садзейнічала яго паражэнню. Ю.В.Бажэнаў. с. 169
ГЕРА́СІМАЎ Аляксандр Міхайлавіч (12.8.1881, г. Мічурынск, Расія — 23.7.1963), рускі жывапісец. Нар. мастак СССР (1943). З 1947 правадз. чл. АМ СССР (у 1947—57 прэзідэнт). Вучыўся ў маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1903—15) у А.Я.Архіпава і К.А.Каровіна. Аўтар пейзажаў («Тройка. Зімовая дарога», 1912, «Пасля дажджу», 1935), партрэтаў (В.В.Лепяшынскай, 1939, групавога партрэта мастакоў І.М.Паўлава, В.М.Бакшэева, В.К.Бялыніцкага-Бірулі і В.М.Мяшкова, 1944), жанравых карцін («Лазня», 1940), ілюстрацый (да «Тараса Бульбы» М.Гогаля, 1947, і інш.), нацюрмортаў, тэатр. дэкарацый. Работы Герасімава прасякнуты аптымізмам, вызначаюцца выразнай кампазіцыяй, маляўнічасцю. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943, 1946, 1949. У Нац. маст. музеі Беларусі 5 работ Герасімава (сямейны партрэт, 1934, «Чаромха», 1955, і інш.).
Літ.: Осипов Д.М. Александр Герасимов: [Альбом]. М., 1981. с. 169
ГЕРА́СІМАЎ Віталь Анатолевіч (н. 17.11.1957, г. Сінельнікава, Украіна), бел. жывапісец. Скончыў Днепрапятроўскае маст. вучылішча (1977), Бел. тэатр.-маст. ін-т (1990). Выкладае ў Бел. АМ (з 1990). Сярод твораў: «Дарога на Крывічы» (1987), «Хутар» (1989), дыптых «Алегорыя сну» (1990), «Дзяўчына з папугаем» (1992), «Сівы дзьмухавец» (1993), «Прывідны звон», «Царства ціхіх гукаў» (абедзве 1994), «Блакітная птушка» (1996) і інш. Своеасаблівая колеравая гама, экспрэсія, фактурная плоскаснасць палотнаў сведчаць пра пошукі дакладнай псіхалагічнай характарыстыкі вобразаў.
Літ.: Русские ботаники: Биографо-библиогр. словарь. Т. 2. М., 1947. Л.Ф.Салавей. с. 169
ГЕРА́СІМАЎ Інакенцій Пятровіч (22.12.1905, г. Кастрама, Расія — 30.3.1985), савецкі геолаг, геамарфолаг, глебазнавец. Акад. АН СССР (1953, чл.-кар. 1946). Чл. Балгарскай АН (1962), акадэміі «Леапальдзіна» (1965), Акадэміі с.-г. навук ГДР (1968) і Германскай АН у Берліне (1968). Скончыў Ленінградскі ун-т (1926). У 1936—56 у Глебавым ін-це імя В.В.Дакучаева, з 1945 у Ін-це геаграфіі АН СССР (з 1951 дырэктар). Удзельнік экспедыцый у Казахстан, Сярэднюю Азію, на Д.Усход, Урал. Падарожнічаў па Індыі, Кітаі, Японіі, Аўстраліі, краінах Паўн. і Паўд. Амерыкі, Афрыкі і Зах. Еўропы. Навук. працы па генезісе і геаграфіі глеб, фіз. геаграфіі, палеагеаграфіі і геамарфалогіі. Аўтар (разам з К.К.Маркавым) першай зводкі «Ледавіковы перыяд на тэрыторыі СССР» (1939). Распрацаваў новыя прынцыпы класіфікацыі рэльефу Зямлі. Узначальваў рэдкалегію «Фізіка-геаграфічнага атласа Свету» (1964). Дзярж. прэмія СССР 1973. с. 169
ГЕРА́СІМАЎ Мікалай Васілевіч (2.12.1940, в. Хачэні Наўгародскай вобл., Расія — 18.4.1989), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1983). Скончыў БДУ (1967). З 1970 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. Даследаваў метадалагічныя і тэарэт. праблемы вытв. адносін.
Тв.: Общественные фонды потребления: необходимость, сущность, направление развития. Мн., 1978; Совершенствование соцобеспечения семьи, здравоохранения, распределения и оплаты жилья. Мн., 1981; Экономическая система: генезис, структура, развитие. Мн., 1991. с. 169
ГЕРА́СІМАЎ Міхаіл Міхайлавіч (15.9.1907, г. С.-Пецярбург — 21.7.1970), савецкі антраполаг, археолаг і скульптар. Д-р гіст. н. (1956). У 1950—70 у Ін-це этнаграфіі АН СССР. Адкрыў і даследаваў верхнепалеалітычную стаянку Мальта (за 85 км ад Іркуцка, Расія). Распрацаваў метад узнаўлення твару чалавека па чэрапе і зрабіў рэканструкцыі прадстаўнікоў пітэкантрапаў, сінантрапаў, неандэртальцаў і інш. стараж. людзей, партрэты гіст. дзеячаў Яраслава Мудрага, Андрэя Багалюбскага, Івана Грознага, Цімура, Улугбека, Рудакі і інш. Метад Герасімава шырока выкарыстоўваецца ў крыміналістыцы. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Тв.: Раскопки палеолитической стоянки в с. Мальте // Палеолит СССР. М.; Л., 1935; Восстановление лица по черепу. М., 1955; Люди каменного века. М., 1964. с. 170
ГЕРА́СІМАЎ Сяргей Апалінарыевіч (21.5.1906, г. Екацярынбург, Расія — 28.11.1985), рускі кінарэжысёр, педагог, сцэнарыст. Нар. арт. СССР (1948). Акад. АПН СССР (1978), Герой Сац. Працы (1974). Д-р мастацтвазнаўства (1967). Праф. (1946). Скончыў Ленінградскі ін-т сцэн. мастацтва (1928). Творчую дзейнасць пачаў у 1924 акцёрам, з 1930 выступаў як рэжысёр і педагог. Яго рэжысёрскае майстэрства праявілася ўжо ў першых фільмах: «Сямёра смелых» (1936), «Камсамольск» (1938), «Настаўнік» (1939), «Маскарад» (1941). У фільмах, прысвечаных сучаснасці, — шматгранны паказ жыцця, псіхал. паглыбленыя вобразы, філас. роздум, высокае майстэрства рэжысуры і акцёрскага ансамбля: «Людзі і звяры» (1962), «Журналіст» (1967), «Каля возера» (1970), «Кахаць чалавека» (1973). Значнае месца ў творчасці Герасімава займаюць экранізацыі літ. твораў: «Маладая гвардыя» (1948, паводле А.Фадзеева), «Ціхі Дон» (1957—58, паводле М.Шолахава), «Чырвонае і чорнае» (1976, паводле Стэндаля), «Юнацтва Пятра» і «У пачатку слаўных спраў» (1981, паводле А.Талстога). У 1984 паставіў фільм «Леў Талстой», дзе выканаў гал. ролю. Аўтар сцэнарыяў амаль усіх сваіх фільмаў. З 1931 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі (цяпер носіць яго імя), кіраваў аб’яднанай акцёрска-рэжысёрскай майстэрняй. Ленінская прэмія 1984, Прэмія Ленінскага камсамола 1970, Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949, 1951, 1971. Л.І.Паўловіч. с. 170
ГЕРА́СІМАЎ Сяргей Васілевіч (26.9.1885, г. Мажайск, Расія — 20.4.1964), рускі жывапісец. Нар. мастак СССР (1958), правадз. чл. АМ СССР (1947), д-р мастацтвазнаўства (1956), праф. (1931). Вучыўся ў Строганаўскім вучылішчы (1901—07) і Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1907—12) у С.В.Іванава і К.А.Каровіна. Пісаў простыя па кампазіцыі, стрыманыя па каларыце партрэты («Сялянка з пеўнем», 1924, «Калгасны вартаўнік», 1933), гіст. палотны («Клятва сібірскіх партызан», 1933, «Маці партызана», 1943—50), жанравыя карціны («Калгаснае свята», 1937), пейзажы; ілюстрацыі да твораў М.А.Някрасава, М.Горкага і інш. Ленінская прэмія 1966. У Нац. маст. музеі Беларусі 6 работ Герасімава, сярод якіх «Сялянка-дэлегатка», 1935, «Ранняя вясна», 1956, «Мажайск. Масква-рака», 1960, і інш. с. 170
ГЕРАСІМЕ́НКА Васіль Піліпавіч (24.4.1900, в. Вял. Бурамка Чаркаскай вобл., Украіна — 13.2.1961), удзельнік абарончых баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, ген.-лейт. (1940). У Чырв. Арміі з 1918. Скончыў Мінскую аб’яднаную ваен. школу (1927), ваен. акадэмію імя Фрунзе (1931). У пач. Вял. Айч. вайны на Зах. фронце, 21-я і 13-я арміі пад яго камандаваннем удзельнічалі ў Магілёва абароне 1941, войскі 28-й арміі — у Сталінградскай бітве, вызвалялі Данбас. Да 1953 у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1937—46. с. 170
ГЕРАСІМЕ́НКА Назар Яўстратавіч (1903, чыг. ст. Пціч Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — люты 1943), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. З 1929 працаваў у Мінску. З першых дзён ням.-фаш. акупацыі горада стварыў і ўзначаліў падп. групу (падп. псеўд. Мікалай), з 1942 сакратар Сталінскага падп. райкома КП(б)Б г. Мінск. На яго кватэры збіраліся падпольшчыкі, прымаліся сувязныя партыз. атрадаў, захоўвалася зброя, медыкаменты, нелегальная л-ра. У падп. рабоце ўдзельнічалі яго жонка Таццяна і 12-гадовая дачка Люся. У кастр. 1942 гітлераўцы арыштавалі ўсю сям’ю Герасіменка і пасля катаванняў загубілі. На тэр. сярэдняй школы № 25 у Мінску — бюст Люсі. с. 170
ГЕРАСІМЕ́НКА Юрый Паўлавіч (9.11.1948, в. Даўгінава Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 15.2.1997), бел. графік. Скончыў Бел. тэатр. маст. Ін-т (1977). Выкладаў у Маладзечанскім муз. вучылішчы імя К.Агінскага (з 1995). Працаваў у кніжнай, станковай і абстрактнай графіцы, у жанры партрэта. Выканаў ілюстрацыі да кніг «Маўчанне травы» В.Зуёнка (1980), «Выбранае» Я.Коласа (1981), «Казкі і краскі» В.Віткі (1983), «Знак бяды» В.Быкава (1984), да «Беларускага календара» на 1992 год; серыі станковых работ «Поры года», паводле паэмы Коласа «Новая зямля» (1977), «Мае сябры» (1979), «Здані» (1980), «Кампазіцыя» (1991); партрэты Я.Коласа (1972), аўтапартрэт (1978), «Ніна» (1979), «Марыся» (1980) і інш. Яго творы вылучаюцца кампазіцыйнай і прасторавай выразнасцю, філасафічнасцю. Г.А.Фатыхава. с. 170
ГЕРАСІМО́ВІЧ Аляксандр Ніканоравіч (н. 26.3.1939, в. Танежыцы Слуцкага р-на, Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне тэарэтычнай электратэхнікі. Д-р тэхн. н. (1994). Скончыў БПІ (1961). З 1970 у БПА (з 1995 праф.). Навук. працы па краявых задачах тэхн. электрадынамікі. Распрацаваў метады разліку эл.-магн. характарыстык токавядучых частак і правадніковых канструкцый электраўстановак, што забяспечваюць іх эфектыўнае праектаванне.
Тв.: Итерационный метод решения краевой задачи при исследовании электромагнитных процессов в металлических листах и полосах, расположенных в переменном поле токопроводов // Изв. ВУЗов и энергетич. объединений СНГ. Энергетика. 1993. № 9—10. А.І.Болсун. с. 170
ГЕРАСІМО́ВІЧ Георгій Ігнатавіч (н. 18.1.1930, в. Новы Двор Мінскага р-на), бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-р мед. н. (1975), праф. (1978). Засл. дз. нав. Беларусі (1990). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1956) і з 1959 працуе ў гэтым ін-це (з 1976 заг. кафедры). Навук. працы па метадах кансерватыўнага лячэння дабраякасных пухлін, хірург. лячэнні анамалій развіцця жаночых палавых органаў, прафілактыцы і лячэнні гнойна-запаленчых ускладненняў у акушэрстве і гінекалогіі.
Тв.: Советы врача молодоженам. 2 изд. Мн., 1986; Методы лазеротерапии в акушерстве и гинекологии. Мн., 1992 (разам з К.І.Малевічам, П.С.Русакевічам). с. 170
ГЕРАСІМО́ВІЧ Леанід Сцяпанавіч (н. 7.1.1939, Мінск), бел. вучоны ў галіне выкарыстання электраэнергіі ў сельскай гаспадарцы. Д-р тэхн. н. (1982), праф. (1985). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1996). Скончыў Бел. ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1967). З 1970 у Бел. агр. тэхн. ун-це, з 1989 яго рэктар. Навук. працы па энергетыцы і электратэхналогіі с.-г. вытв-сці. Распрацаваў тэарэт. асновы нізкатэмпературнага паверхнева-размеркаванага электранагрэву ў сельскай гаспадарцы.
Тв.: Автоматизация сельскохозяйственных тепловых процессов и установок. Горки, 1983 (разам з М.І.Боханам); Низкотемпературные электронагреватели в сельском хозяйстве. Мн., 1984 (у сааўт.); Электротермическое оборудование сельскохозяйственного производства. Мн., 1995 (у сааўт.). А.І.Болсун. с. 171
ГЕРАСІМО́ВІЧ Пётр Мікалаевіч (12.3.1912, в. Танежыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 20.4.1990), бел. мастацтвазнавец і графік. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1933). Выкладаў у Мазырскім пед. тэхнікуме (1933—41), у 1945—82 працаваў у Дзярж. маст. музеі Беларусі. Аўтар прац пра бел. выяўл. мастацтва, манаграфій пра мастакоў Я.А.Зайцава (М., 1958) і А.М.Тычыну (Мн., 1961). Асн. творы станковай графікі: «Год 1919», «Год 1930» (абодва 1968), «Памятай, таварыш», «Пасля навальніцы» (абодва 1970), партрэты Я.Коласа і Я.Купалы (абодва 1982).
Тв.: Изобразительное искусство Белорусской ССР. М., 1957 (з П.П.Нікіфаравым); Изобразительное искусство Белоруссии (з ім жа) // Искусство, рожденное Октябрем. М., 1967; Дзяржаўны мастацкі музей БССР: [Альбом]. Мн., 1976 (з А.К.Рэсінай); Нацюрморт: [Альбом]. Мн., 1982. с. 171
ГЕРАСІМО́ВІЧ Эльвіра Пятроўна (н. 5.6.1925, Мінск), бел. дзеяч тэатр. мастацтва. Канд. мастацтвазнаўства (1956). Праф. (1977). Засл. дз. маст. Беларусі (1974). Скончыла Бел. тэатр.-маст. Ін-т (1949), дзе і выкладае (з 1984, у 1968 — 84 рэктар). У 1957—68 інструктар, заг. сектара ЦК КПБ. Даследавала творчасць Бел. т-ра імя Я.Коласа перыяду 1926 — 41. Навук. працы па гісторыі сав. т-ра, акцёрскай і рэжысёрскай творчасці. с. 171
ГЕРАСТРА́Т (Hērostratos, г. Эфес, Малая Азія, цяпер Турцыя), грэк, які спаліў у 356 да н.э. храм Артэміды Эфескай (прылічаны грэкамі да аднаго з 7 дзівосаў свету), каб абяссмерціць сваё імя. Паводле падання, храм згарэў у ноч нараджэння Аляксандра Македонскага. Герастрат быў забіты. Па рашэнні жыхароў іанійскіх гарадоў імя Герастрата было аддадзена вечнаму забыццю; стала сімвалам ганебна набытай славы. с. 171
ГЕРА́Т , горад у Афганістане, у аазісе, які арашае р. Герыруд. Адм. ц. правінцыі Герат. Каля 200 тыс. ж. (1994). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Эканам. цэнтр зах. ч. краіны. Бавоўна-ачышчальныя, тэкст. і харч. прадпрыемствы. Саматужныя промыслы (тканіны, дываны). Гандаль каракулем і інш. с.-г. прадукцыяй. Арх. помнікі 12—15 ст. — цытадэль, маўзалеі, мячэці. У Гераце ў 15 ст. ўзнікла Герацкая школа мініяцюрнага жывапісу.
Заснаванне Герата прыпісваюць Аляксандру Македонскаму (адсюль назва ў грэч. крыніцах Александрыя-Арыяна ці Александрыя Арыйская, сучасная назва з часоў праўлення Сасанідаў). Пасля смерці Аляксандра Македонскага паслядоўна ў складзе стараж. і сярэдневяковых дзяржаў Сярэдняга Усходу. Пры Сасанідах і ў эпоху Халіфата значны горад, пры Саманідах — адзін з гал. гарадоў Харасана. У 1221 зруйнаваны манг. войскамі, да 1236 адноўлены. У 13—14 ст. Герат — сталіца дзяржавы Куртаў. Росквіт прыпадае на 15 ст. пры Цімурыдах, калі Герат стаў буйнейшым гандл., рамесніцкім і культ. цэнтрам на Сярэднім Усходзе. У 16 ст. заваяваны Сефевідамі, з 1716 у складзе Герацкага княства. У 1732 захоплены Надзір-шахам, з 1747 у складзе Дуранійскай дзяржавы. У 19 ст. цэнтр Герацкага княства, прадмет спрэчкі паміж Афганістанам і Іранам, Англіяй і Іранам. У 1863 Дост Мухамед канчаткова далучыў Герат да Афганістана. с. 171
ГЕРА́ЦКАЯ ШКО́ЛА мініяцюры, адна са школ сярэднеўсх. мініяцюрнага жывапісу (пераважна іл. да кніг). Існавала ў 15 ст. ў сталіцы дзяржавы Цімурыдаў — Гераце; звязана з дзейнасцю прыдворнай майстэрні рукапісаў — кітабхане (засн. прыкладна ў 1410-я г.). Мініяцюрам 1-й пал. 15 ст. (мастакі Халіл, Гіяседдзін, Мансур) уласціва тонкае пісьмо, стрыманы, часам гарачы каларыт («Шахнамэ» Фірдаўсі, 1430; «Хамсе» Нізамі, 1431). У 2-й пал. 15 ст. працавалі мастакі Шах-Музафар, Мірак Накаш, Хаджы Мухамед Накаш, Кемаледдзін Бехзад і яго вучань Касім Алі. Характэрны вытанчаная дэкаратыўнасць, паэтычнасць і разнастайнасць сюжэтаў, шматфігурнасць і шматпланавасць кампазіцый, пейзажныя фоны, гармонія і вытанчанасць колеру, дакладны віртуозны малюнак, развіццё партрэта. с. 171
ГЕРА́ШЧАНКА Дзмітрый Васілевіч (н. 25.1.1951, Мінск), бел. архітэктар. Скончыў БПІ (1974). Працуе ў ін-це «Мінскпраект» (з 1969). Асн. работы: у Мінску — праект рэканструкцыі дзіцячага парку імя М.Горкага (1978), Парк 60-годдзя Кастрычніка (1986), воднае добраўпарадкаванне ўчастка р. Свіслач (1988), водаахоўная зона Сляпянскай воднай сістэмы і 7 сквераў уздоўж яе (1989, у складзе аўтарскага калектыву; Дзярж. прэмія СССР 1989). Паводле яго праектаў ствараюцца паркі: у Нясвіжы; у Мінску — па праспекце газ. «Праўда», вул. П.Глебкі, на левабярэжнай частцы Камсамольскага воз. і інш. с. 171
ГЕРБ (польск. herb ад ням. Erbe спадчына), сімвалічная эмблема, візуальны адпаведнік пэўнай асобы, роду, горада, дзяржавы. Узніклі ў канцы 11—12 ст. ў час крыжовых паходаў. Крыніцамі гербавых эмблем найчасцей былі пячаткі, вядомыя са старажытнасці. Ранні герб меў выгляд шчыта з выявай (гал. атрыбут), потым у яго ўвайшлі шлем, клейнод (фігура на шлеме), намёт (напачатку — намочаная тканіна, якой закрывалі шлем ад сонца), карона. У познім сярэдневякоўі ў гербе з’явіліся неабавязковыя элементы — шчытатрымальнікі, стужкі з дэвізам, ордэны. Гербавыя выявы падзяляюцца на фігуры геральдычныя (1-га і 2-га парадку) і звычайныя (натуральныя і штучныя). Гербавыя шчыты маюць розную форму і паходжанне, назвы іх тыпаў утвораны ад тых краін, дзе яны атрымалі найб. распаўсюджанне. У гербе змяшчаюць кароны: княжацкія, графскія, шляхецкія і інш. Колеры ствараюць фарбамі (чырвоная, блакітная, зялёная, пурпуровая, чорная) і металамі (золата — жоўты, серабро — белы), скарыстоўваецца таксама футра (гарнастая і вавёркі). Існуюць сістэмы перадачы колераў і футра штрыхоўкай пры чорна-белым адлюстраванні герба. У гербе бел. шляхты пераважаюць блакітныя і чырв. фарбы. У ВКЛ гербы з’явіліся ў 2-й пал. 14 ст., найб. старажытны вядомы на пячатцы баярына Вайдылы (1380). Легендарная частка літ.-бел. летапісаў згадвае герб «Кітаўрус», «Калюмны», «Урсін», «Ружа» і «Пагоня». У сярэдневякоўі герб быў знакам шляхціца і яго ўлады на пэўнай тэрыторыі. Калі гэта ўлада трымалася працяглы час, герб замацоўваўся ў якасці зямельнага або дзяржаўнага і выконваў сваю функцыю нават пры ўладзе інш. феадала. Пазней узніклі гербы каталіцкіх ордэнаў і гарадоў. Герб вывучае геральдыка, зборы гербаў называюцца гербоўнікамі. У.М.Вяроўкін-Шэлюта. с. 171
ГЕРБ ДЗЯРЖА́ЎНЫ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ , сімвал дзярж. суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Быў устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 19.9.1991. Эталон герба і Палажэнне аб ім зацверджаны Пастановай Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь ад 10.12.1991. Уяўляў сабой узбр. конніка ў руху, які трымае ў правай руцэ гарызантальна падняты меч, у левай — шчыт з шасціканцовым залатым крыжам (гл. таксама «Пагоня»), Аўтары эталона герба У.Крукоўскі і Я.Кулік. Па выніках праведзенага 14.5.1995 рэсп. рэферэндуму, адным з пытанняў якога было ўстанаўленне новых Герба дзяржаўнага і Сцяга дзяржаўнага Рэспублікі Беларусь, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7.6.1995 зацверджаны новы эталон герба і Палажэнне аб ім. Уяўляе сабой геагр. контур Рэспублікі Беларусь у прамянях сонца над зямным шарам. Зверху пяціканцовая чырв. зорка. Выяву абрамляе вянок з каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева — лёну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стружкай, на якой надпіс золатам: «Рэспубліка Беларусь».
Літ.: Заканадаўчыя акты аб дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь. 2 выд. Мн., 1994; Дзяржаўны герб і Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь. Мн., 1997; Герб и флаг Белорусской державы. Мн., 1997. с. 172
ГЕРБА́РЫЙ (лац. herbarium ад herba трава, расліна), 1) калекцыя раслін, сабраных, засушаных, адпаведна дакументаваных і зманціраваных на лістах паперы. З’яўляецца асновай для навук. даследаванняў па сістэматыцы і марфалогіі раслін, а таксама дае звесткі аб складзе і змяненні флоры тэрыторыі, пра пашырэнне відаў і ўмовы іх росту. 2) Установа, дзе зберагаюцца, папаўняюцца і навукова апрацоўваюцца калекцыі засушаных раслін (гербарый).
Упершыню метад гербарызацыі раслін ужыў італьянец Л. Гіні (16 ст.). У далейшым гербарыі ствараліся пераважна пры ун-тах і бат. садах. Найб. поўнае развіццё атрымалі з 1930— 40-х г. У свеце больш за 20 буйных гербарыяў. У Парыжы (каля 6 млн. лістоў), Жэневе (гербарый Дэкандоля і Буасье — каля 5 млн. лістоў), Лондане (гербарый Брытанскага музея прыроднай гісторыі, у т.л. гербарый Лінея — 4,5 млн. лістоў), у Санкт-Пецярбургу (больш за 5 млн. лістоў).
На Беларусі найб. гербарый у Ін-це эксперым. батанікі імя В.Ф.Купрэвіча АН (Мінск), дзе захоўваецца больш за 50 тыс. лістоў вышэйшых сасудзістых раслін, 5 тыс. лістоў мохападобных, 17 тыс. лістоў лішайнікаў, больш за 1 тыс. ўзораў грыбоў-макраміцэтаў. Ёсць гербарыі ў БДУ і інш. ВНУ, бат. садах і запаведніках. с. 172
ГЕРБЕ́РА (Gerbera), род кветкавых раслін сям. астравых. Каля 70 відаў. Пашыраны ў трапічных, радзей умераных абласцях Афрыкі і Азіі. Найб. вядомая ў кветкаводстве Г. Джэмсана (G. jamesonii), яе садовыя формы і сарты з буйнымі кошыкамі і язычковымі кветкамі, афарбаванымі ў яркія або пастэльныя тоны. Выкарыстоўваюць як вазонныя расліны або на зразанне. На Беларусі вырошчваюць як кветкава-дэкаратыўную культуру ў цяпліцах і аранжарэях, у паўд. краінах — ў адкрытым грунце.
Шматгадовыя травяністыя расліны з пакарочаным сцяблом. Прыкаранёвае лісце сабрана ў разетку. Кветкавыя кошыкі буйныя, адзіночныя, на доўгім кветаносе (стрэлцы). Плод — сямянка. Г.У.Вынаеў. с. 172
ГЕ́РБЕРШТЭЙН , Герберштайн (Herberstein) Зігмунд фон (23.8.1486, вобл. Крайна, Славенія — 28.3.1556), дыпламат «Свяшчэннай Рымскай імперыі», падарожнік. Скончыў Венскі ун-т (1502). З 1506 на вайсковай, з 1514 на дыпламат. службе. Узначальваў пасольствы імператара Максіміляна І і эрцгерцага Фердынанда ў 1517 і 1526 у Маскву, накіроўваўся з даручэннямі ў Венгрыю, Польшчу, ВКЛ. Неаднаразова праязджаў праз Беларусь. У 1549 у Вене выдадзена яго праца «Запіскі аб маскоўскіх справах», дзе Герберштэйн выкарыстаў зах.-еўрап. і ўсх.-слав. пісьмовыя крыніцы, уласныя матэрыялы і назіранні. Кніга — каштоўная крыніца па гісторыі Расіі. У ёй прыведзены гіст.-этнагр., паліт. і культ. звесткі пра Беларусь і Літву: заняткі і побыт насельніцтва, рэліг. вераванні, гандл. сувязі, рэкі, крэпасці, пра ўзаемадачыненні ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы, мяцеж князёў Глінскіх, пра К.Астрожскага і інш. На падставе гэтай кнігі складзены шматлікія еўрап. карты Расіі і ВКЛ.
Тв.: Рус. пер. — Записки о Московии. М., 1988. С.М.Ходзін. с. 172
ГЕРБІЦЫ́ДЫ [ад лац. herba трава + ...цыд(ы)], хімічныя рэчывы для знішчэння расліннасці. У залежнасці ад уласцівасцей бываюць гербіцыды суцэльнага дзеяння (знішчаюць усе расліны; выкарыстоўваюцца для ачысткі абочын дарог, чыгунак, аэрадромаў і інш.) і выбіральнага (селектыўнага) дзеяння (знішчаюць расліны аднаго віду — пераважна пустазелле; прыдатныя для хім. праполкі пасеваў с.-г. культур). Да гербецыдаў адносяцца таксама альгіцыды і арбарыцыды.
Паводле характару дзеяння на расліны адрозніваюць: кантактавыя, якія выклікаюць адміранне тканак раслін у месцы дакранання з імі; сістэмныя, здольныя перамяшчацца ад месца паглынання ў інш. часткі расліны і выклікаць яе гібель. Большасць гербецыдаў — арган. злучэнні розных класаў. Асн. групу гербецыдаў складаюць вытворныя хлорфенаксівоцатных к-т (напр., 2,4-дыхлорфенаксівоцатная к-та ці 2,4-Д, яе аналаг 2,4-ДМ), карбаматы і тыякарбаматы (ізапрапіл-N-фенілкарбамат ці ІФК, хлор-ІФК, карбін, бетанал), вытворныя мачавіны (метурын, дазанэкс), трыазіны (атразін, сімазін, мезараніл) і інш. Для павышэння актыўнасці гербецыдаў выкарыстоўваюць іх сумесі. Неабходная доза 1—8 кг/га, але ёсць гербецыды (круг, каўбой), для якіх дастатковая доза 100—400 мл/га.
Няправільнае выкарыстанне гербецыдаў прыводзіць да забруджвання глебы і вадаёмаў, гібелі раслін і жывёл, таму продаж і выкарыстанне гербецыдаў ва ўсіх краінах дапускаецца толькі з дазволу кампетэнтных дзярж. органаў. На Беларусі ў спісе дазволеных гербецыдаў больш за 200 прэпаратаў.
Літ.: Химические средства защиты. М., 1987; Препараты для защиты растений [Список разрешенных препаратов в Беларуси]. Мн., 1995. В.П.Дзеева. с. 173
ГЕРБО́ЎНІКІ , зборы выяў гербаў у выглядзе рукапіснай або друкаванай кнігі. Вядомы ў Еўропе з сярэдзіны 13 ст. З развіццём інстытута герольдаў гербоўнікі складаліся пры дварах манархаў, гал. чынам для правядзення рыцарскіх турніраў. У 1-й пал. 15 ст. гербы рыцарства ВКЛ змешчаны ў зах.-еўрап. гербоўніках «Armorial Lyncenich» («Гербоўнік Лінцэніха», Брусель), «Codex Bergschammar» («Кодэкс Бергшамара», Стакгольм; у гэтым гербоўніку ўпершыню змешчана «Пагоня»), «Armorial de la Toison d’Or» («Гербоўнік Залатога Руна», Парыж). Некалькі гербаў літ. і рус. князёў ёсць у хроніцы Канстанцкага сабора 1414—18 У.Рыхенталя. Старэйшы польск. гербоўнік — «Insignorum clenodiorum Regis et Regni Poloniae descriptor» («Апісальнік адзнак і клейнодаў караля і Каралеўства Польскага», 2-я пал. 15 ст.), аўтарам якога лічаць Я.Длугаша. У Польшчы і ВКЛ выпрацавалася адмысловая форма гербоўніку, у якіх выявы гербаў суправаджаліся кароткімі звесткамі пра гісторыю роду. У 17 ст. складзены «Гербоўнік рыцарства Вялікага княства Літоўскага» В.Каяловіча, аднак у ім змешчана толькі невял. частка гербаў ВКЛ. Вычарпальных гербоўнікаў шляхты якой-небудзь краіны не існуе. Былі спробы скласці поўны гербоўнік Францыі «Armorial Général» («Усеагульны гербоўнік», 18 ст.) і генеральны гербоўнік усіх гербаў. На сучасным этапе большасць манархій не праводзіць набілітацый, і толькі ісп. герольдыя займаецца рэгістрацыяй гербаў шляхціцаў усіх краін. У.М.Вяроўкін-Шэлюта. с. 173
ГЕ́РВЕГ (Herwegh) Георг (31.5.1817, г. Штутгарт, Германія — 7.4.1875), нямецкі паэт, крытык. У 1839 эміграваў у Швейцарыю, з 1848 у Парыжы. З 1866 у Бадэн-Бадэне (Германія). Арыентаваўся на творчасць Р.Бёрнса і П.Беранжэ. Спалучаў песенны лад вершаў з сац. насычанасцю тэматыкі. У зб. «Вершы жывога чалавека» (ч. 1—2, 1841—43) пераважае паліт. лірыка, скіраваная супраць феад.-манархічнага ладу і ням. філістэрства. Вершы 1846 у асноўным пра паўстанне 1830—31 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве. Цыкл вершаў прысвяціў рэв. падзеям 1848—49 у Еўропе.
Тв.: Рус. пер. — Избранное. М., 1958. Г.В.Сініла. с. 173
ГЕРВЯ́ТЫ , вёска ў Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., на р. Лоша, на аўтадарозе Варняны—Жодзішкі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на ПнУ ад г.п. Астравец, 226 км ад Гродна, 20 км ад чыг. ст. Солы. 586 ж., 201 двор (1996).
Вядомы з 1-й пал. 16 ст. З 1563 мястэчка Віленскага пав. ВКЛ. З 1795 у Рас. імперыі, у Варнянскай вол. Віленскага пав. У 19 — пач. 20 ст. ўласнасць Дамейкаў. У 1880-я г. 147 ж., 21 двор, касцёл. З 1922 у Польшчы, у Віленскім пав. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Астравецкага р-на. У 1962—65 у Смаргонскім р-не. У 1970 — 377 жыхароў.
2 сярэднія школы (бел. і літоўская). Культурна-асв. цэнтр, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Троіцкі касцёл. с. 173
ГЕРВЯ́ЦКІ ТРО́ІЦКІ КАСЦЁЛ , помнік архітэктуры неаготыкі. Пабудаваны ў 1903 у в. Гервяты (Астравецкі р-н Гродзенскай вобл.) з чырвонай цэглы (арх. А.Альшалоўскі). 3-нефавая 1-вежавая базіліка з трансептам у зах. ч., накрыта 2-схільным крыжовым дахам. З У да гал. нефа прыбудавана высокая 2-ярусная вежа-званіца, завершаная шпілем. Сярэдні павышаны неф з нізкімі стральчатымі вокнамі ўмацаваны контрфорсамі, паміж кожнай парай якіх размешчаны высокія спараныя стральчатыя вокны з дэкар. ружамі ў завяршэнні. Бакавыя фасады ўпрыгожаны аркатурна-зубчастым поясам, антаблемент мае фрыз са стылізаваным арнаментам у выглядзе 3-ступеньчатых зубцоў і карніз. Ідэнтычна вырашаныя алтарны фасад і тарцы трансепта маюць ярусную кампазіцыю. Гал. ўваход аформлены перспектыўным парталам, які завершаны вімпергам і ружай. с. 173
ГЕ́РГІЕЎ Валерый Абесалавіч (н. 2.5.1953, Масква), расійскі дырыжор. Нар. арт. Расіі (1996). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1977). З 1977 дырыжор, з 1988 гал. дырыжор, з 1996 маст. кіраўнік — дырэктар Марыінскага т-ра. Муз. кіраўнік спектакляў «Руслан і Людміла» М.Глінкі, «Саламбо», «Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага, «Пскавіцянка», «Садко», «Паданне пра нябачны горад Кіцеж...» М.Рымскага-Корсакава, «Мазепа», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага, «Гулец», «Вогненны анёл», «Вайна і мір» С.Пракоф’ева, «Кацярына Ізмайлава» Дз. Шастаковіча, «Саламея» Р.Штрауса, «Аіда» і «Атэла» Дж. Вердзі і інш. Супрацоўнічае з т-рамі «Ковент-Гардэн», «Метраполітэн-опера», «Ла Скала» і інш. Арганізатар і муз. кіраўнік фестываляў, прысвечаных творчасці Мусаргскага (1989), Пракоф’ева (1990), Рымскага-Корсакава (1994), заснавальнік міжнар. фестываляў «Зоркі белых начэй» (С.-Пецярбург, з 1993), у г. Мікелі (Фінляндыя, з 1993), «Гергіеў-фестывалю» ў г. Ротэрдам (Нідэрланды, 1996). З 1995 гал. дырыжор Ратэрдамскага філарманічнага аркестра. Лаўрэат Міжнар. конкурсу дырыжораў (фонд Гергіева фон Караяна, 1977). Дзярж. прэмія Расіі 1994. с. 173
ГЕ́РДЗЕНЬ (? — 1267), полацкі і нальшчанскі князь. З дапамогай Войшалка ў 1264 стаў полацкім князем. 23.12.1264 ад імя Полацкага і Віцебскага княстваў заключыў мірны дагавор з Рыгай і Готландам, які вызначаў правілы гандлю з імі і паводле якога Гердзень адмаўляўся ад Латгаліі і зямель, аддадзеных яго папярэднікам кн. Канстанцінам Лівонскаму ордэну, за што ордэн абавязаўся не нападаць на Полацкую зямлю. Каб не дапусціць саюзу Полацка з Псковам, Войшалк аддаў Гердзеню заваяваную ім Нальшчанскую зямлю, адкуль прагнаў кн. Даўмонта, які потым з Пскова ў 1266— 67 тройчы рабіў паходы на Полацкую зямлю. У апошнім баі Гердзень загінуў.
Літ.: Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990. М.І.Ермаловіч. с. 174
ГЕ́РДЭР (Herder) Іаган Готфрыд фон (25.8.1744, г. Морунген, цяпер г. Моранг, Польшча — 18.12.1803), нямецкі філосаф, літаратуразнавец, пісьменнік. Ідэолаг літ. руху «Бура і націск». У 1764—69 пастар у Рызе, з 1776 — у Веймары. Сябар І.В.Гётэ. Яго філас. дзейнасць — новы этап асветніцтва ў Германіі, яго літ. дзейнасць паўплывала на ням. рамантызм. Абагульніўшы дасягненні прыродазнаўчых навук і філасофіі 18 ст., абгрунтоўваў ідэю пра адзінства матэрыі і формы пазнання, крытэрыі прасторы і часу выводзіў з вопыту, сфармуляваў і адстойваў прынцып гуманізму. Ідэі прагрэсу надаваў усеагульны змест і выводзіў з арганічнага адзінства прыроды і грамадства. У творы «Ідэі да філасофіі гісторыі чалавецтва» (т. 1—4, 1784—91) выклаў сваё вучэнне, паводле якога паступальнае развіццё ўласціва ўсёй прыродзе, у т.л. і чалавеку. Паводле Гердэра, пасля смерці чалавека жыццё душы працягваецца і набывае формы вышэйшага быцця, недасягальныя для чалавечага розуму. Гердэр указваў на разнастайнасць творчых праяў чалавека ў розных народаў, падкрэсліваў нац. самабытнасць, раўнацэннасць розных культур. Палеміцы з І.Кантам «крытычнага перыяду» прысвечаны «Метакрытыка крытыкі чыстага розуму» (1799) і «Калігона» (ч. 1—3, 1800). У трактаце «Даследаванне пра паходжанне мовы» (1772) крытыкаваў тэалагічныя погляды на грамадскія з’явы і развіў вучэнне пра мову як прадукт чалавечага розуму. У літ.-крытычных працах «Пра найноўшую нямецкую літаратуру. Фрагменты» (1767—68) і «Крытычныя лясы» (1769) сфармуляваў гіст. падыход да мастацтва. Асаблівае значэнне для шцюрмерскай эстэтыкі мела яго праца «Шэкспір» (выд. 1773). У зб. «Народныя песні» (1778—79; 2-е выд. «Галасы народаў у песнях», 1807) змясціў пераклады нар. песень свету. Аўтар зб. «Раскіданыя лісткі» (1785— 97), «Старых баек з новым выкарыстаннем» (1795—96), драматызаваных аповесцей «Брут» (1774), «Эон і Эоніс» (1801), «Раскаваны Праметэй» (1802), пералажэнняў рамансаў пра Сіда (1803) і інш.
Тв.: Рус. пер. — Сид. Пб. , 1922; Избр. соч. М.; Л., 1959; Идеи к философии истории человечества. М., 1977.
Літ.: Гайм Р. Гердер, его жизнь и сочинения: Пер. с нем. Т. 1—2. М., 1888; Гулыга А. В.Гердер. 2 изд. М., 1975; Банникова Н.П. Гердер // История немецкой литературы. М., 1963. Т. 2; Herder-Bibliographie. Berlin; Weimar, 1978. В.І.Боўш, Г.В.Сініла. с. 174
ГЕР’Е́ Уладзімір Іванавіч (29.5.1837, Масква — 30.6.1919), расійскі гісторык, паліт. дзеяч. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1902). Д-р гіст. н., праф. (1868). Скончыў Маскоўскі ун-т (1858), дзе і працаваў (1868—1904). Вучань Ц.М.Граноўскага. Адзін са стваральнікаў Вышэйшых жаночых курсаў у Маскве. Старшыня Маскоўскай гар. думы (1892—1904), чл. партыі акцябрыстаў (1906—17), чл. Дзярж. савета (з 1907). Адзін з першых рус. гісторыкаў даследаваў гісторыю новага часу, эпоху Франц. рэвалюцыі 1789—99. Аўтар прац: «Барацьба за польскі трон у 1733 г.» (1862), «Адносіны Лейбніца да Расіі і Пятра Вялікага» (1871), «Ідэя народаўладдзя і Французская рэвалюцыя 1789 г.» (1904), «Аб канстытуцыі і парламентарызме ў Расіі» (1906), «Французская рэвалюцыя 1789—1795 гг. у асвятленні І.Тэна» (1911), «Заходняе манаства і папства» (т. 1—2, 1913—15), «Філасофія гісторыі ад Аўгусціна да Гегеля» (1915).
Літ.: Шаханов А.Н. Воспоминания В.И. Герье // История и историки. М., 1990. с. 174
ГЕРЗЕ́ЙСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура 3600—3200 да н.э. на тэр. Егіпта. Найб. даследаваны могільнік Негада-2 у Верхнім Егіпце. Развілася з амрацкай культуры. Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, вядомы штучныя арашальныя каналы. Працягвалася развіццё апрацоўкі крэменю, распаўсюджваліся медныя прылады (сякеры, кінжалы, рыбалоўныя кручкі і інш.). Для герзейскай культуры характэрны каменныя пасудзіны і імітуючыя іх керамічныя вырабы, размаляваныя чырв. фарбаю (выявы лодак, людзей, жывёлы і інш.), з’яўленне фаянсу, на апошнім этапе развіцця — таксама пісьма, выкарыстанне ў будаўніцтве цэглы-сырцу. А.В.Іоў. с. 174
ГЕ́РКЕ Пётр Якаўлевіч (12.7.1904, с. Вяляцічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 14.5.1985), савецкі гістолаг і эмбрыёлаг. Акад. АН Латвіі (1951). Д-р мед. н. (1936), праф. (1937). Скончыў БДУ (1927). З 1927 у Мінскім мед. ін-це (з 1949 нам. дырэктара). З 1952 у Латвійскім НДІ эксперым. і клінічнай медыцыны (да 1971 дырэктар), адначасова ў 1953—72 у Рыжскім мед. ін-це. Навук. працы па вывучэнні развіцця ўнутр. органаў чалавека і млекакормячых, перыферычнай і цэнтр. нерв. сістэмы, эндакрыннай сістэмы, гісторыі медыцыны.
Тв.: Общая эмбриология человека. Рига, 1955; Основы теоретической анатомии человека. Рига, 1963 (разам з С.І.Лябёдкіным). с. 174
ГЕРКУЛА́НУМ , Геркуланеум (Herculaneum), старажытнарымскі горад у Кампаніі (Італія), на беразе Неапалітанскага заліва, на ПдЗ ад Неапаля, каля падножжа Везувія. Узнік у 7 ст. да н.э. як пасяленне оскаў. Пазней заселены этрускамі, грэкамі. З 307 да н.э. падпарадкаваны Рыму. Пры вывяржэнні Везувія 24 жн. 79 н.э. зруйнаваны і засыпаны вулканічнымі пародамі і попелам (разам з Пампеямі і Стабіямі). У 1709 адшуканы след горада, з 1738 вядуцца (з перапынкамі) раскопкі. Адкрыты форум з базілікай, т-р, тэрмы, жылыя кварталы, прыгарадныя вілы; знойдзены б-ка грэч. папірусных скруткаў (у т.л. пісьмы Цыцэрона, творы эпікурэйца Філадэма), скульптуры з бронзы (захоўваюцца ў нац. музеі ў Мілане), рэчы хатняга ўжытку, творы мастацтва, у т.л. рэшткі фрэсак. с. 174
ГЕРКУЛЕ́С , гл. Геракл. с. 174
ГЕРКУЛЕ́С (лац. Hercules), сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Самая яркая зорка 2,8 візуальнай зорнай велічыні; 140 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У Геркулесе знаходзіцца тыповае шаравое зорнае скопішча. У напрамку да Геркулеса рухаецца Сонечная сістэма (гл. Апекс). У Геркулесе выяўлены рэнтгенаўскі пульсар Her Х-1, які атаясамліваецца з аптычна пераменнай зоркай НZ Нer. На тэр. Беларусі сузор’е найлепей відаць вясной і летам. Гл. Зорнае неба. с. 175
ГЕРКУЛЕ́С (Dynastes hercules), насякомае сям. пласцініставусых жукоў. Пашыраны ў тропіках Цэнтр. і Паўд. Амерыкі.
Даўж. самца да 15,5 см, самкі 8—9 см. Самец бліскучы, чорны, надкрылы аліўкава-зялёныя з чорнымі плямамі; самка — аднакаляровая, матава-чорная. У самца 2 рагі: адзін на лбе, доўгі, тоўсты, вышчарблены; другі — на пярэдняспінцы, больш доўгі (амаль напалавіну даўжэйшы за цела). Самка без рагоў (прыклад палавога дымарфізму). Лічынкі развіваюцца ў гнілой драўніне. с. 175
ГЕРКУЛЕ́САВЫ СЛУПЫ́ , старажытная назва масіваў Гібралтарская скала і Муса па баках Гібралтарскага праліва. Паводле міфа пра Геракла, ён на шляху да велікана Герыёна паставіў тут 2 скалы. У пераносным сэнсе выраз «дайсці да Геркулесавых слупоў» азначае дайсці да мяжы. с. 175
ГЕРЛАВА́Н Барыс Федасеевіч (н. 25.12.1937, в. Мартаноша Кіраваградскай вобл., Украіна), бел. тэатр. мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1977). Нар. мастак Беларусі (1990). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1966). Працуе ў Нац. акад. т-ры імя Я.Купалы (з 1962, гал. мастак з 1976), дзе аформіў спектаклі: «Мешчанін у дваранах» Мальера (1967), «Раскіданае гняздо» Я.Купалы (1972), «Апошні шанц» В.Быкава, «Брама неўміручасці» К.Крапівы (абодва 1974), «Святая прастата» А.Макаёнка (1976), «Плач перапёлкі» паводле І.Чыгрынава (1980), «Нарач» (1983) і «Радавыя» (1984, Дзярж. прэмія СССР 1985) А.Дударава, «Апошні журавель» Дударава і А.Жука (1986), «Мудрамер» М.Матукоўскага (1987, Дзярж. прэмія Беларусі 1988), «Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева (1989), «Тутэйшыя» Купалы (1990), «Звон — не малітва» Чыгрынава (1992), «Ромул Вялікі» Ф.Дзюрэнмата (1996), «Князь Вітаўт» Дударава (1997) і інш. У т-ры юнага гледача аформіў «Дзеці аднаго дома» І.Шамякіна (1967), у т-ры музкамедыі — «Шклянка вады» Э.Скрыба (1994, муз. У.Кандрусевіча). Работы Герлавана вылучаюцца рэаліст. выразнасцю, багаццем вобразаў і каларыстычнай трапнасцю. Л.Ф.Салавей. с. 175
ГЕ́РЛАХАЎСКІ-ШЦІТ (Gerlachowskyštit), самая высокая горная вяршыня Карпат, на тэр. Славакіі. Выш. 2655 м. Складзена з гранітаў. Уваходзіць у склад Татранскага нацыянальнага парку. с. 175
ГЕ́РМА (грэч. hermēs), чатырохгранны слуп, завершаны скульпт. выявай галавы першапачаткова бога Гермеса (адсюль назва), потым стараж. багоў, з 5 ст. да н.э. і партрэтнымі выявамі дзярж. дзеячаў, філосафаў і інш. У ант. эпоху герма — пераважна межавы знак, паказальнік дарог, з 16 ст. — від дэкар. і садова-паркавай скульптуры. с. 175
ГЕРМАГЕ́Н (не пазней 1530 — 27.2.1612), расійскі царк. дзеяч. Мітрапаліт казанскі (1589), праводзіў прымусовую хрысціянізацыю народаў Паволжа. У 1605 патрабаваў хрышчэння Марыны Мнішак у праваслаўе, чым выклікаў незадавальненне Лжэдзмітрыя І (гл. Ілжэдзмітрый І). У 1606—12 патрыярх маскоўскі і ўсяе Русі (пасвячоны пасля абрання царом Васіля Шуйскага). У час Балотнікава паўстання 1606—07 актыўна падтрымліваў цара, адлучыў паўстанцаў ад царквы. Пасля звяржэння Шуйскага падтрымаў кандыдатуру Міхаіла Раманава на прастол у процівагу каралевічу Уладзіславу (гл. Уладзіслаў ІV). Пасля прызначэння Уладзіслава царом патрабаваў ад яго прыняцця праваслаўя. У 1610 у час акупацыі Масквы войскамі Рэчы Паспалітай выступаў супраць прысягі баяр Жыгімонту ІІІ, заклікаў да ўсенар. паўстання супраць інтэрвентаў. Кінуты палякамі ў турму, замораны голадам. с. 175
«ГЕ́РМАН» («Herman»), кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партызан і мясц. насельніцтва ў акупіраваных Валожынскім, Івянецкім, Любчанскім, Навагрудскім, Юрацішкаўскім р-нах у Вял. Айч. вайну. Праводзілася 1.7—11.8.1943 сіламі 1-й матарызаванай брыгады СС, 3 паліцэйскіх палкоў, асобага батальёна СС А.Дзірлевангера, 3 батальёнаў вермахта, паліцэйскіх батальёнаў, 5 жандарскіх, грэнадзёрскіх і артыл. узводаў, падраздзяленнямі нач. паліцыі бяспекі і СД Беларусі, спец. падраздзяленнямі з Мінска (усяго больш за 50 тыс. чал.). Для вывазу нарабаванага, адпраўкі насельніцтва ў Германію прыцягваліся спец. каманды баранавіцкага гебітскамісарыята, упаўнаважаныя гасп. інспекцыі «Усход». Гітлераўцы шчыльна блакіравалі Івацэвіцка-Налібоцкую партыз. зону, у якой дыслацыраваліся 5 партыз. брыгад і 6 атрадаў. У пач. баявых дзеянняў партызаны разграмілі варожую аўтакалону, захапілі штабную карту і план аперацыі, таму была зроблена перагрупоўка партыз. сіл. Баі працягваліся 35 дзён. У выніку аперацыі партызаны выйшлі з-пад удараў гітлераўцаў разам з часткай насельніцтва; фашысты загубілі 4280 сав. грамадзян, 654 аддалі на расправу паліцыі бяспекі і СД, для вывазу ў Германію захапілі 20 944 чал., у т.л. 4173 дзяцей, поўнасцю рэквізавалі жывёлу, спалілі больш за 150 вёсак, з іх некалькі разам з жыхарамі. І.П.Хаўратовіч. с. 175
ГЕ́РМАН Аляксей Георгіевіч (н. 20.7.1938, С.-Пецярбург), расійскі кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1990). Сын Ю.П.Германа. Скончыў Ленінградскі дзярж. ін-т т-ра, музыкі і кінематаграфіі (1960). Паставіў фільмы: «Праверка на дарогах» (1972, вып. 1986, Дзярж. прэмія СССР 1987), «Дваццаць дзён без вайны» (1977, прэмія імя Ж.Садуля, Францыя), «Мой сябра Іван Лапшын» (1982, вып. 1985, Дзярж. прэмія Расіі імя братоў Васільевых 1986), «Хрусталёў, машыну!» (1991—97), дзе дакументавана дакладная перадача атмасферы мінулага часу стала маст. фундаментам філас. роздуму пра суадносіны асабістага і гістарычнага. Як акцёр здымаўся ў фільмах: «Раферці», «Сяргей Іванавіч ідзе на пенсію» і інш. с. 176
ГЕ́РМАН (German) Ганна (14.2.1936, г. Ургенч, Узбекістан —26.8.1982), польская эстрадная спявачка (сапрана). Скончыла Вроцлаўскі ун-т. Выканаўца эстр. і нар. песень (у т.л. рускіх), класічных твораў. Удзельнічала ў тэлепастаноўцы оперы «Фетыда на Скірасе» Д.Скарлаці. Манера спеваў і артыстычны стыль былі адметныя пранікнёным лірызмам, стрыманасцю і высакароднасцю. Аўтар музыкі і тэксту многіх песень, якія выконвала. Лаўрэат міжнар. конкурсаў эстр. песні (у т.л. ў (Сопаце, Польшча, 1966). Напісала ўспаміны «Вярніся ў Сарэнта» (1979). Здымалася ў кіно. с. 176
ГЕ́РМАН Юрый Паўлавіч (4.4.1910, Рыга — 16.1.1967), рускі пісьменнік. Аўтар раманаў «Рафаэль з цырульні», «Уступ» (абодва 1931), «Нашы знаёмыя» (1934—36; аднайменны фільм, 1969), «Адзін год» (1960; на аснове аповесцей 1930-х г.), гіст. рамана пра эпоху Пятра І «Расія маладая» (1952), рамана-трылогіі «Справа, якой ты служыш» (1957), «Дарагі мой чалавек» (1961), «Я адказваю за ўсё» (1964), прысвечанага духоўнаму фарміраванню сучасніка, чалавека высокай ідэйнай і грамадскай актыўнасці, аповесцей «Бедны Генрых» (1934), «Падпалкоўнік медыцынскай службы» (1949—56), «Пачатак», «Буцэфал» (абедзве апубл. 1968), кінасцэнарыяў «Сямёра смелых» (1936, з С.А. Герасімавым), «Пірагоў» (1947, Дзярж. прэмія СССР 1948), «Справа Румянцава» (1956, з Г.Я.Хейфіцам), «Верце мне, людзі» (1964), п’ес, апавяданняў, у т.л. для дзяцей. Адметныя рысы яго таленту — майстэрства сюжэтнай будовы, цікавасць да актуальных праблем, імкненне праз быт. падрабязнасці раскрыць сур’ёзныя жыццёвыя праблемы ў паўсядзённых іх праяўленнях.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—6. Л., 1975—77.
Літ.: Файнберг Р.И. Юрий Герман. Л., 1970; Левин Л.И. Дни нашей жизни: Кн. о Ю. Германе и его друзьях. М., 1981. с. 176
ГЕРМА́НАВІЦКІ БЛАГАВЕ́ШЧАНСКІ КАСЦЁЛ , помнік архітэктуры «віленскага барока». Пабудаваны ў 1787 з цэглы ў в. Германавічы (Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл.). Храм падоўжнай сіметрычна-восевай кампазіцыі, якую фарміруюць прамавугольны ў плане неф і паўкруглая апсіда з нізкімі бакавымі сакрысціямі. Гал. фасад фланкіраваны дзвюма 5-яруснымі чацверыковымі вежамі са скразнымі лучковымі і арачнымі праёмамі, круглымі люкарнамі, вуглавымі лапаткамі, увагнутымі гранямі верхніх ярусаў. Асн. плоскасць гал. фасада паміж вежамі завершана шчытом, дэкарыравана пілястрамі. У арх. дэкоры гал. фасада выкарыстаны сандрыкі, рустыка, фігурныя філёнгі, тонкапрафіляваныя карнізы. Прафіляваны антаблемент інтэр’ера дэкарыраваны лепкай, хоры — ляпнымі выявамі муз. інструментаў. А.М.Кулагін. с. 176
ГЕРМА́НАВІЧЫ , вёска ў Шаркаўшчынскім р-не Віцебскай вобл., на р. Дзісна, на аўтадарозе Шаркаўшчына — Дзісна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на У ад г.п. і чыг. ст. Шаркаўшчына, 238 км ад Віцебска. 742 ж., 293 двары (1996).
Упершыню ўпамінаецца ў 1563 пад назвай Ерманавічы як сяло ВКЛ на мяжы з Полацкім ваяв. З 1565 у Браслаўскім пав. Віленскага ваяв. Належала Сапегам, Гілзенам, Шырыным. З 1793 у Рас. імперыі, у Дзісенскім пав. У канцы 19 ст. ў Германавічах 300 ж., вінакурны з-д, млын, крама, карчма. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Дзісенскага пав. Віленскага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Шаркаўшчынскага р-на. У 1970 — 649 ж., 209 двароў.
Лясніцтва. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Музей Я.Драздовіча Малітоўны дом хрысціян старога абраду. Помнікі архітэктуры — Германавіцкі Благавешчанскі касцёл, царква (пач. 20 ст.), сядзіба (канец 18 ст.). с. 176
ГЕРМА́НА-ІТАЛЬЯ́НСКІ ДАГАВО́Р 1939 , «Пакт аб саюзе паміж Італіяй і Германіяй» («Стальны пакт»). Падпісаны 22 мая ў Берліне міністрамі замежных спраў нацысцкай Германіі (І.Рыбентроп) і фаш. Італіі (Г.Чыяна) тэрмінам на 10 гадоў. Аформіў ваен. супрацоўніцтва фаш. дзяржаў (прадугледжваў іх абавязкі аб узаемадапамозе і саюзе ў выпадку ваен. дзеянняў, абавязваў не заключаць перамір’я і міру без поўнай згоды бакоў і інш.). Дагавор стаў адным з элементаў ваен.-дыпламат. падрыхтоўкі 2-й сусв. вайны, у якую Італія ўступіла на баку Германіі ў чэрв. 1940. Дагавор ануляваны ў выніку ваен. паражэння абедзвюх фаш. дзяржаў (1945). с. 176
ГЕРМА́НА-ПО́ЛЬСКАЯ ВАЙНА́ 1939 , гл. Польская кампанія 1939. с. 176
ГЕРМА́НА-ПО́ЛЬСКІ ПАКТ 1934 аб ненападзе. Падпісаны ў форме дэкларацыі 26 студз. ў Берліне тэрмінам на 10 гадоў (набыў сілу 24 лют.) ва ўмовах збліжэння Польшчы з фаш. Германіяй. Абавязваў бакі да мірнага вырашэння спрэчных пытанняў паміж імі. Дэнансаваны герм. рэйхсканцлерам А.Гітлерам 28.4.1939 у час падрыхтоўкі нацыстамі 2-й сусв. вайны. с. 176
ГЕ́РМАНАЎ Андрэй Дзімітраў (17.6.1932, в. Яварава Варненскай акругі, Балгарыя — 15.5.1981), балгарскі паэт-перакладчык. Засл. дз. культ. Балгарыі (1977). Скончыў Сафійскі ун-т (1955). Друкаваўся з 1951. Любоў да чалавека працы, пранікненне ў яго псіхалогію, філас. асэнсаванне з’яў і супярэчнасцей жыцця, гарманічнае спалучэнне формы і зместу — асноўнае ў зб-ках паэзіі «Парасткі» (1959), «Рабочы цягнік» (1962), «Раўнадзенства» (1965), «Ператварэнні» (1968), «Астравы» (1972), «Каменная зямля» (1975), «Выбуховая зона» (1977), «Другія чатырохрадкоўі» (1980) і інш. Пераклаў на балг. мову шэраг твораў Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, П.Броўкі, А.Вярцінскага, Н.Гілевіча (у зб-ках «Выбраныя вершы», 1962; «Беларускія паэты», 1971), Р.Барадуліна, В.Вярбы, А.Грачанікава, А.Куляшова, М.Танка і інш. На бел. мову творы Германава перакладалі Танк, Барадулін, Г.Бураўкін, Вярцінскі, Гілевіч, Грачанікаў, А.Разанаў, У.Паўлаў і інш.
Тв.: Бел. пер. — Касцёр на вяршыні: Выбр. лірыка. Мн., 1975. с. 177
ГЕРМА́НА-ФРАНЦУ́ЗСКІ ДАГАВО́Р 1963 , Елісейскі дагавор. Падпісаны 22 студз. ў Елісейскім палацы (Парыж) федэральным канцлерам ФРГ К.Адэнаўэрам і прэзідэнтам Францыі Ш. дэ Голем. Старыў новую дагаворную аснову для германа-франц. супрацоўніцтва пасля 2-й сусв. вайны. Для практычнай рэалізацыі дагавора было дамоўлена кожныя паўгода праводзіць сустрэчы кіраўнікоў урадаў і міністраў замежных спраў, абароны, а таксама па пытаннях выхавання і моладзі. У развіццё дагавора ўтвораны сумесныя органы на ўзроўні ўрадаў: германа-франц. Савет па бяспецы і абароне, фін.-эканам. Савет; у 1989 — Савет па ахове навакольнага асяроддзя. с. 177
ГЕРМАНДА́ДЫ , гл. Эрмандады. с. 177
ГЕРМАНІ́ЗМ (ад лац. germanus германскі), слова або выраз, запазычаны з германскіх моў, пераважна з нямецкай. Трапляюцца ў бел. граматах 13—14 ст., якія адлюстроўваюць гандл. зносіны паўн. гарадоў Беларусі з ням. насельніцтвам Рыгі і Гоцкага берага (напр., «кунторъ» — чын у тэўтонскім ордэне). Вял. колькасць слоў ням. паходжання пранікла ў бел. мову праз польск. і яўр. мовы, у меншай меры на працягу 15—17 ст. непасрэдна з нямецкай («дах», «ліхтар», «труна», «цыбуля», «вандраваць», «віншаваць», «дзякаваць», «маляваць», «ратаваць» і інш.). Такія германізмы асіміляваны бел. мовай у фанет., семантычных і граматычных адносінах, увайшлі ў яе слоўнікавы склад і не адрозніваюцца ад спрадвечна бел. слоў, іх іншамоўнае паходжанне ўстанаўліваецца спец. этымалагічнымі даследаваннямі. У апошнія часы атрымліваюць пашырэнне германізмы англа-амер. паходжання тыпу «бітнік», «дансінг», «хіпі» і інш. А.І.Жураўскі. с. 177
ГЕРМА́НІЙ (лац. Germanium), Ge, хімічны элемент IV групы перыядычнай сістэмы, ат. н. 32, ат. м. 72,59. Прыродны складаецца з 5 стабільных ізатопаў, найб. колькасць 74Ge (36,54%). У зямной кары 1,5·10-4% па масе. Належыць да рассеяных элементаў. Адкрыты ў 1886 К.А. Вінклерам, названы ім у гонар яго радзімы (Германія).
Цвёрдае крохкае рэчыва серабрыстага колеру з метал. бляскам, tпл 938,25 °С, шчыльн. 5323 кг/м3 (25 °С), шчыльн. вадкага 5557 кг/м3 (1000 °С). Паўправаднік, шырыня забароненай зоны 0,66 эВ. Пры звычайных умовах устойлівы да ўздзеяння вады, кіслароду, разбаўленых к-т. Узаемадзейнічае з азотнай к-той, царскай гарэлкай, растворамі шчолачаў у прысутнасці акісляльніку (утварае солі германаты, пры награванні — з большасцю неметалаў. У паветры пры 700 °С акісляецца да германію дыаксіду. Пры сплаўленні з металамі ўтварае германіды — крохкія цвёрдыя рэчывы з метал. бляскам (напр., германід цырконію Zi53, tпл 2330 °С). Атрымліваюць з пабочных прадуктаў пры перапрацоўцы руд каляровых металаў, з попелу некаторых відаў вугалю, адходаў коксахім. вытв-сці. Выкарыстоўваюць у паўправадніковай тэхніцы для вырабу дыёдаў, транзістараў, тэрма- і фотарэзістараў; як кампанент сплаваў, матэрыял для лінзаў у прыладах інфрачырвонай тэхнікі і дэтэктараў іанізавальнага выпрамянення. І.В.Боднар. с. 177
ГЕРМАНІ́СТЫКА , 1) комплекс навук, што вывучаюць мову, літаратуру, гісторыю, матэрыяльную і духоўную культуру германамоўных народаў. 2) Частка мовазнаўства, якая даследуе германскія мовы. 3) Абагульняльная назва комплексу гісторыка-філал. навук пра Германію і ням. мову.
Як галіна ведаў германістыка пачала складвацца ў 17 ст. на этапе фарміравання нацый у Еўропе, што выклікала цікавасць да гісторыі і культуры, фальклору, мовы і л-ры германскіх народаў. Барацьба за выкладанне ў школах і ун-тах не на лац., а на роднай мове абумовіла з’яўленне ў 15—17 ст. шматлікіх граматык асобных герм. моў, а таксама абудзіла цікавасць да збірання стараж. рукапісаў. Першым філолагам-германістам быў галандзец Ф.Юніус. Заснавальнікі навук. германістыкі — Р.К.Раск (у працы пра ісландскую мову ўпершыню даказаў агульнасць герм. моў і ўстанавіў іх гукавое падабенства з інш. індаеўрап. мовамі) і Я.Грым (гл. ў арт. пра братоў Грым), аўтар першай параўнальнай граматыкі герм. моў. Выданнем стараж. тэкстаў займаўся ням. філолаг К.Лахман. Якасна новы ўзровень германістыкі прыпадае на 1870—80-я г. на эпоху младаграматызму, калі даследчыкі германістыкі засяродзіліся на вывучэнні жывых герм. моў і дыялектаў, а таксама на рэканструкцыі герм. мовы-асновы (прамовы). У гэты час быў назапашаны вял. фактычны матэрыял. У наш час германістыка ахоплівае шырокае кола пытанняў: гіст. шляхі германцаў, фактары і рэгіёны іх міграцыі і аселасці, кірункі паліт. і культ. развіцця, спрадвечныя вераванні і рэліг. традыцыі, асаблівасці фарміравання нац. моў і іх дыялектаў, фалькл. і паэт. крыніцы, што даюць звесткі аб германцах і інш., а таксама кірункі разыходжання народаў і моў у новы і навейшы час, тэндэнцыі, якія вызначаюць іх сучаснае існаванне, агульную тыпалогію і спецыфіку кожнай мовы, л-ры і культуры ўвогуле. Цэнтрам сусв. германістыкі стала Нямецкая бібліятэка ў Лейпцыгу (засн. у 1912).
На Беларусі склаліся свае традыцыі вывучэння германістыкі ў яе культ.-гіст. аспектах. У 1920-я г. цэнтрам германістыкі стаў БДУ. Плённы ўклад у германістыку зрабілі У.М.Перцаў, У.І.Пічэта, Е.І.Рыўлін, Я.Фейгельсон, М.А.Канаплін, С.Я.Вальфсон, У.Герчыкаў, А.Самахвалаў і інш. Пасля Вял. Айч. вайны распрацоўка пытанняў гіст. германістыкі звязана з імёнамі Л.М.Шнеерсона, Г.М.Трухнова, Д.С.Клімоўскага, Г.А.Космача, В.А.Космача, П.А.Шупляка, М.Г.Елісеева і інш. Упершыню праблематыка філал. даследаванняў па германістыцы была акрэслена ў арт. Т.С.Глушак «Стан германскага мовазнаўства на Беларусі» (1972). Праблемы германістыкі распрацоўваюць філолагі-германісты П.І.Копанеў, Г.А.Мятлюк, Ю.Г.Панкрац, Г.П.Кліменка, Дз.Г.Багушэвіч, а таксама А.М.Гарлатаў, Е.В.Зарыцкая, А.А.Мірскі, Е.В.Каранеўская, Т.В.Паплаўская, А.П.Дзеўкіна, І.І.Токарава, Л.М.Ляшчова і інш. Цэнтрамі германістычных даследаванняў у Беларусі сталі Мінскі лінгвістычны ун-т, Ін-т гісторыі Нац. АН Беларусі, пытанні германістыкі вывучаюцца ў БДУ, Гродзенскім і Гомельскім ун-тах, у інш. ВНУ краіны. Т.С.Глушак. с. 177
ГЕРМА́НІЮ ДЫАКСІ́Д , злучэнне германію з кіслародам, GeO2. Белыя крышталі, tпл 1115 °С, шчыльн. 6277 кг/м3. Існуе ў шклопадобным стане, шчыльн. 3667 кг/м3. Узаемадзейнічае з фторыставадароднай і салянай к-тамі, растворамі шчолачаў (утварае солі метагерманіевай H2GeO3, ортагерманіевай H4GeO4 і інш. к-т). Атрымліваюць гідролізам тэтрахларыду германію. Выкарыстоўваюць як кампанент спец. шкла (высокія каэф. пераламлення і празрыстасць для інфрачырвоных прамянёў), эмалей, паліваў. Перспектыўны матэрыял для шкловалаконнай оптыкі. с. 177
ГЕРМА́НІЯ (Deutschland), Федэратыўная Рэспубліка Германія (Bundesrepublik Deutschland), дзяржава ў цэнтры Зах. Еўропы. На З мяжуе з Нідэрландамі, Бельгіяй, Люксембургам, Францыяй, на Пд — з Швейцарыяй і Аўстрыяй, на У — з Чэхіяй і Польшчай, на Пн — з Даніяй і абмываецца Паўн. і Балт. морамі. Пл. 357 тыс. км2. Нас. 81,3 млн. чал. (1993). Дзярж. мова — нямецкая. Сталіца — г. Берлін. Месца часовага знаходжання ўрада (да 1998) — г. Бон. У складзе Германіі 16 адм. адзінак — зямель: Баварыя, Бадэн-Вюртэмберг, Берлін, Брандэнбург, Брэмен, Гамбург, Гесен, Мекленбург-Пярэдняя Памеранія, Ніжняя Саксонія, Паўночны Рэйн-Вестфалія, Рэйнланд-Пфальц, Саар, Саксонія, Саксонія-Ангальт, Цюрынгія, Шлезвіг-Гольштэйн (пра кожную гл. асобны арт.). Нац. свята — Дзень нямецкага адзінства (3 кастр.).
Дзяржаўны лад. Германія — федэратыўная дзяржава, якая складаецца з 16 зямель. Дзейнічае канстытуцыя 1948. Кожная зямля мае сваю канстытуцыю, парламент (ландтаг або гар. сход) і ўрад. Правы зямель абмежаваны федэральнай канстытуцыяй. Вышэйшую заканад. ўладу ажыццяўляе федэральны парламент — бундэстаг (палата дэпутатаў), што выбіраецца насельніцтвам на 4 гады, і бундэсрат (палата зямель), які складаецца з членаў урадаў зямель (па 3—5 ад кожнай зямлі, у залежнасці ад колькасці яе насельніцтва). Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на 5 гадоў спец. органам — федэральным сходам, куды ўваходзяць усе дэпутаты бундэстага і такая ж колькасць дэпутатаў зямельных парламентаў. Прэзідэнт выконвае ў асноўным прадстаўнічыя функцыі. Кіраўнік урада — федэральны канцлер, які выбіраецца бундэстагам.
Прырода. На Пн — Паўн.-Германская нізіна. Уздоўж берага Паўн. м. выцягнуты Паўн.-Фрызскія і Усх.-Фрызскія а-вы. Паміж імі і мацерыком т. зв. ваты — прасторы, якія затапляюцца ў час прыліваў. За ватамі цягнуцца плоскія прасторы — маршы, пакрытыя глеем, частка іх ляжыць ніжэй за ўзровень мора і засцерагаецца ад затаплення плацінамі і дамбамі. Да ўзбярэжжа Балт. мора прымыкае Мекленбургскае азёрнае плато — частка Паўн.-Германскай нізіны, што паступова пераходзіць у вобласць узвышшаў і сярэдневышынных гор. Сярод горных масіваў Гарц (г. Брокен, 1142 м), Шварцвальд (г. Фельдберг, 1493 м), Рэйнскія Сланцавыя горы, Цюрынгенскі Лес, Чэшскі Лес, Рудныя горы. Паміж Шварцвальдам і Чэшскім Лесам моцна разбураная вобласць Франконскага і Швабскага Альбаў. На Пд ад Дуная Перадальпійскае плато з глыбокімі далінамі. На ПдЗ паўн. хрыбты Альпаў з вышэйшым пунктам краіны — г. Цугшпітцэ (2963 м). З карысных выкапняў Германія багатая каменным і бурым вугалем, калійнымі солямі. Ёсць жалезныя, уранавыя, медныя, нікелевыя, свінцовыя, цынкавыя руды, прыродны газ, соль і інш. Каменнавугальныя басейны: Рурскі (агульныя запасы 215 млрд. т.), Саарскі (5,5 млрд. т.). Буравугальныя басейны: Ніжнярэйнскі (60 млрд. т), Сярэднегерманскі, Магдэбургскі, Ніжнялаўзіцкі, Верхнялаўзіцкі (разам 40 млрд. т). Па запасах калійных солей (каля 0,7 млрд. т) краіна займае 4-е месца ў свеце. Клімат умераны, пераходны ад марскога на ПнЗ да больш кантынентальнага. Сярэдняя т-ра студз. ад 0 °С на ўзбярэжжы Паўн. мора да -3 °С на ПдУ, ліп. ад 16 °С да 19 °С. Ападкаў 500—800 мм за год, у гарах да 1000 мм. Даліны Рэйна, Майна, Некара, Мозеля адметныя мяккім кліматам. Рачная сетка густая. На З найб. р. Рэйн (867 км на тэр. Германіі) з прытокамі Майн, Некар, Мозель. На У Эльба з прытокамі Заале, Мульдэ, Гафель і пагранічная з Польшчай р. Одэр (Одра). На Пд верхняе цячэнне р. Дунай і яе горныя прытокі. Рэкі злучаны суднаходнымі каналамі паміж сабой і з рэкамі суседніх краін. Шмат маляўнічых азёр. Найб. Бодэнскае (пл. 538 км2, глыб. 252 м) на мяжы з Швейцарыяй і Аўстрыяй. Глебы бурыя лясныя, падзолістыя, перагнойна-карбанатныя, алювіяльныя. Пад лесам і хмызнякамі 30% тэр. Распаўсюджаны саджаныя лясы. Найб. лясістыя горныя раёны, дзе лясныя масівы складаюцца з дубу, буку, хвойных. У гарах вышэй за 1200 м альпійскія лугі. На Пн і ў поймах рэк пашыраны лугі. С.-г. землі займаюць палавіну тэрыторыі. Нац. паркі — Баварскі Лес, Берхтэсгадэн, шматлікія рэзерваты, заказнікі, помнікі прыроды і інш. ахоўныя прыродныя тэрыторыі.
Насельніцтва. Па колькасці насельніцтва Германія займае 2-е месца ў Еўропе (пасля Расіі) і 12-е ў свеце. 91,5% яго складаюць немцы. З нац. меншасцей — лужыцкія сербы, або лужычане (каля 60 тыс. чал., у вярхоўях р. Шпрэе), галандцы і датчане. У краіне пастаянна пражывае каля 5,5 млн. замежных працоўных з сем’ямі (у асноўным выхадцы з Турцыі, б. Югаславіі, Грэцыі, Італіі, Партугаліі, Польшчы). Сярод вернікаў пераважаюць пратэстанты (45%) і католікі (37%), ёсць мусульмане (каля 2%) і інш. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 228 чал. на 1 км2, у прамысл. раёнах да 2—3 тыс. чал. на 1 км2, у некат. горных і лясных раёнах каля 40—50 чал. на 1 км2, у зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія больш за 500 чал. на 1 км2. Гар. насельніцтва 86%. Найб. гарады (тыс. ж., 1994): Берлін — 3475,4, Гамбург — 1702,9, Мюнхен — 1255,6, Кёльн — 962,5, Франкфурт-на-Майне — 659,8, Штутгарт — 594,6, Дзюсельдорф — 574,9, Гановер — 524,8, Нюрнберг — 498,9. У прам-сці заняты 41% працаздольных, у сельскай гаспадарцы — 6%.
Гісторыя. На тэр. Германіі чалавек жыве з эпохі ніжняга палеаліту (500—300 тыс. г. да н.э.), аб чым сведчаць археал. знаходкі гейдэльбергскага чалавека і астанкаў больш позняга неандэртальца. У жал. веку на тэр. Германіі былі пашыраны гальштацкая (пераважна кельцкая; гл. Гальштацкая культура) і латэнская (гл. Латэн) археал. культуры, лужыцкая культура (верагодна, протаславянская). Каля 6 — 1 ст. да н.э. заселена стараж. германцамі. З 2 ст. да н.э. тут мелі месца ўзбр. сутыкненні з рымлянамі, якія назвалі Германіяй усе землі на Пн ад Дуная і на У ад Рэйна да Віслы. Да 80-х г. н.э. рымляне заваявалі землі германцаў па левым беразе Рэйна, дзе былі ўтвораны іх пагран. правінцыі Ніжняя і Верхняя Германія. У 1-й пал. 1-га тыс. н.э. ўзніклі саюзы герм. плямён, частка якіх у 4—6 ст. прасунулася на З і Пд (гл. ў арт. Вялікае перасяленне народаў); пасля перамяшчэння германцаў на З у бас. Эльбы пасяліліся зах. славяне. На тэр. Германіі аселі алемоны, бавары, саксы, фрызы, усх. франкі, цюрынгі. У 6 — пач. 9 ст. герм. плямёны аб’яднаны ў межах Франкскай дзяржавы, прынялі хрысціянства Пасля падзелу імперыі франкаў паводле Вердэнскага дагавора 843 пачалося самаст. развіццё Усх.-Франкскага (пазней Германскага) каралеўства (лац. назва regnum Theutonicorum — каралеўства тэўтонаў, вядома з 919), у якое ўвайшлі герцагствы Саксонія, Франконія, Баварыя і Алеманія (Швабія). Пазней далучыліся Цюрынгія і Фрызія (Фрысландыя). Ва ўмовах пастаяннага сепаратызму з боку герцагаў каралеўская ўлада ў Германіі набыла выбарна-спадчынны характар. Першымі герм. каралямі былі Арнульф [887—899], Конрад І [911—919] і Генрых І [919—936]. Пры Атоне І спынены набегі качэўнікаў-венграў (955), у выніку яго італьян. паходаў засн. «Свяшчэнная Рымская імперыя» (962), што паклала пачатак 300-гадоваму герм. панаванню ў Паўн. і Сярэдняй Італіі (пацярпела крах у час праўлення дынастыі Штаўфенаў). У барацьбе за ўзмацненне сваёй улады герм. каралі часова (да 1122) абапіраліся на саюз з царквой (склаўся пры Атоне І і Атоне ІІ).
З 11 ст. актывізаваўся рост сярэдневяковых гарадоў (пераважна дробных), у якіх рана ўзнікла цэхавая арганізацыя рамяства (гл. Цэхі). З канца 11 ст. фарміруецца ням. народнасць. У 11—13 ст. найб. эканамічна развітыя гарады (перш за ўсё рэйнскія) вызваліліся з-пад улады князёў і дамагліся значнай аўтаноміі, у выніку чаго ўзніклі т.зв. вольныя гарады (Кёльн, Вормс, Рэгенсбург, Майнц і інш.). Частковую аўтаномію набылі і імперскія гарады. У ходзе ўнутрыпаліт. барацьбы царк. і свецкія князі здолелі пашырыць сваю ўладу, самыя буйныя з іх паступова прысвоілі сабе права выбіраць караля (імператара) і сталі называцца курфюрстамі. З 13 ст. буйныя гарады аб’ядноўваліся ў саюзы (Ганза, Рэйнскі і Швабскі саюзы). Да канца 15 ст. склалася сістэма саслоўна-прадстаўнічых органаў (гл. Рэйхстаг, Ландтаг). У 10—15 ст. заваявана ч. зямель славян і прыбалт. народаў (гл. ў арт. «Дранг нах Остэн», Мечаносцы, Тэўтонскі ордэн, Альбрэхт Мядзведзь, Крыжовы паход супраць славян 1147, Бодрычы, Палабскія славяне і інш.). Мясц. сепаратызм і асабліва ням. экспансію на У падтрымлівалі рым. папы. У пач. 16 ст. ў Германіі, якая з прычыны паліт. раздробленасці найб. цярпела ад пабораў з боку папства і яго пасланнікаў, узнікла рэліг. Рэфармацыя (пачалася ў 1517 з выступлення М.Лютэра супраць індульгенцый). Антыфеад. выступленні сялян 2-й пал. 15 — пач. 16 ст. (рух Г.Бёгайма, змовы «Башмака» і інш.) перараслі ў Сялянскую вайну 1524—26, якая ахапіла Паўд.-Зах. і Сярэднюю Германію, частку аўстр. зямель і была звязана з радыкальным кірункам у Рэфармацыі (Т.Мюнцэр). Пасля паражэння сялян анабаптысты стварылі Мюнстэрскую камуну (1534—35). На бок Рэфармацыі перайшла частка князёў (першым быў Альбрэхт Брандэнбургскі). Ваен. сутыкненні паміж пратэстанцкімі і каталіцкімі князямі ў Германіі (Шмалькальдзенская вайна 1546—47, аднавілася ў 1552) завяршыліся Аўгсбургскім рэлігійным мірам 1555 аб прызнанні раўнапраўя католікаў і лютэран. У выніку ў Германіі ўтварыліся 2 групоўкі ням. княстваў — каталіцкая (спадчынныя землі Габсбургаў, Баварыя, Франконія, духоўныя княствы на Рэйне і ў Паўн.-зах. Германіі, Эльзас) і пратэстанцкая (паўн.-герм. княствы, герцагства Прусія, Брандэнбург, Саксонія, Гесен, Браўншвайг, Верхні і Ніжні Пфальц, Вюртэмберг). Пры імператарах Фердынанду І [1556—64) і Максіміляне ІІ [1564—76] захоўвалася раўнавага сіл католікаў і пратэстантаў. Уціск апошніх пры Рудольфе ІІ [1576—1612] прывёў да Трыццацігадовай вайны 1618—48, асн. падзеі якой адбываліся на тэр. Германіі. У выніку вайны значна скарацілася насельніцтва краіны (з 16 да 10 млн. чал. у 1650) і заняпала яе гаспадарка. Вестфальскі мір 1648 юрыдычна замацаваў падзел Германіі на больш як 300 буйных і дробных княстваў, 51 незалежны імперскі горад і амаль на 1,5 тыс. дробных рыцарскіх уладанняў, якія фармальна ўваходзілі ў «Свяшчэнную Рым. імперыю». У пасляваен. час у заэльбскай Германіі (Брандэнбург, Прусія, Мекленбург) ва ўмовах недахопу с.-г. рабочай сілы і попыту на мясц. хлеб за мяжой памешчыкі павялічылі паншчыну і свае зямельныя ўладанні (у т.л. праз агароджванні).
У 17 ст. ўнутры Германіі пачалося ўзвышэнне Брандэнбургска-Прускай дзяржавы (з 1701 каралеўства Прусія) на чале з дынастыяй Гогенцолернаў. Пры каралю Фрыдрыху Вільгельму І [1713—40] канчаткова склалася сістэма прускай манархіі з яе моцным культам арміі. Пры Фрыдрыху ІІ [1740—416] пруская манархія набыла рысы асветнага абсалютызму. У выніку сілезскіх войнаў да Прусіі далучана б. ч. Сілезіі, а пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) — польскія Памор’е і Зах. Прусія. Да канца 18 ст. Прусія стала вял. еўрап. дзяржавай. У канцы 18 — пач. 19 ст. яна разам з Аўстрыяй і інш. краінамі ўдзельнічала ў войнах супраць рэвалюцыйнай, потым напалеонаўскай Францыі (гл. Напалеонаўскія войны). У вайну 1792—95 ва ўмовах франц. акупацыі дзейнічала Майнцкая камуна (1792—93). Пазней з-за абвастрэння адносін з Аўстрыяй пасля яе адхілення ад удзелу ў 2-м падзеле Рэчы Паспалітай (1793) Прусія выйшла з антыфранц. кааліцыі і заключыла сепаратны мір з Францыяй (гл. ў арт. Базельскія мірныя дагаворы 1795). Паводле 2-га і 3-га (1795) падзелаў Рэчы Паспалітай да Прусіі далучана значная ч. польскіх зямель (уключаючы Варшаву), яе ўсх. мяжа дасягнула лініі Каўнас—Гродна—Брэст. У 1796 франц. войскі занялі ПдЗ Германіі. У 1803 пад націскам Напалеона І спец. дэпутацыя «Свяшчэннай Рым. імперыі» пры рэйхстагу ў г. Рэгенсбург прыняла рашэнне аб скасаванні ў Зах. Германіі ўсіх царк. княстваў (акрамя Майнцкага; усяго 112 дробных дзяржаў з 3 млн. жыхароў, якія потым былі далучаны да саюзных Францыі ням. дзяржаў — Баварыі, Бадэна, Вюртэмберга, Саксоніі і інш.). У 1807 утворана залежнае ад Напалеона Вестфальскае каралеўства на чале з братам Напалеона Ж. Банапартам (існавала да 1813). Стварэнне ў Зах. Германіі пад пратэктаратам Напалеона Рэйнскага саюза 1806—13 прывяло да падзення «Свяшчэннай Рым. імперыі» (1806). У кастр. 1806 Прусія зноў выступіла супраць Францыі, аднак у ходзе двухтыднёвай вайны пацярпела поўнае паражэнне (гл. Іена-Аўэрштэцкая бітва 1806, Тыльзіцкі мір 1807). Ва ўмовах франц. акупацыі прускія ўлады правялі ў 1807—14 Штайна—Гардэнберга рэформы (наданне асабістай свабоды сялянам, рэарганізацыя арміі і інш.). Пасля паражэння арміі Напалеона ў вайне 1812 супраць Расіі ў саюзе з апошняй паступова вызвалены Прусія і астатнія ням. дзяржавы (вырашальнай была Лейпцыгская бітва 1813). Паводле рашэнняў Венскага кангрэса 1814—15 утвораны Герм. саюз у складзе 35 (пазней 31) ням. манархій і 4 вольных гарадоў (Гамбург, Брэмен, Любек, Франкфурт-на-Майне) з адзіным агульным органам — Саюзным сходам (сеймам). Найб. ўплыў у саюзе мелі Аўстрыя і Прусія. У 1-й пал. 19 ст. Германія заставалася пераважна агр. краінай (3/4 яе насельніцтва жыло ў вёсцы). У 1810—20-я г. ням. прам-сць складалася пераважна з мануфактур і рамесных майстэрняў. У 1830-я г. ў Германіі пачалася прамысл. рэвалюцыя (завершана ў 1870-я г. пасля аб’яднання Германіі), звязаная з тэхн. прагрэсам і развіццём транспарту (у 1822 на Рэйне з’явіліся першыя параходы, у 1835 уведзена ў дзеянне першая чыгунка Нюрнберг—Фюрт). З’явілася машынабудаванне (найб. цэнтр — Берлін, дзе вырабляліся паравыя машыны і лакаматывы). У 1834 па ініцыятыве Прусіі ўзнік Герм. мытны саюз паміж 18 ням. дзяржавамі з насельніцтвам 23 млн. чал. (пазней пашыраны, праіснаваў да 1871), што садзейнічала фарміраванню гасп. адзінства Германіі. Ва ўмовах узмацнення абсалютызму ўнутры Германіі адбыліся апазіц. студэнцкія выступленні (найбольшыя ў 1817, 1819). Пад уплывам Ліпеньскай рэвалюцыі 1830 у Францыі ў жн.—вер. 1830 масавыя выступленні адбыліся ў Саксоніі, Гановеры, Браўншвайгу, Гесен-Каселі і інш., у выніку чаго тут у 1831—32 уведзены канстытуцыі; 27.5.1832 у Пфальцы прайшла 30-тысячная дэманстрацыя пад лозунгам аб’яднання Германіі і ўвядзення канстытуцыйных свабод. У 1830-я г. за мяжой (Парыж) створаны першыя ням. рабочыя арг-цыі (гл. Саюз справядлівых). У пач. 1840-х г. ліберальная апазіцыя прапагандавала свае погляды на старонках «Рэйнскай газеты» і «Кёнігсбергскай газеты». Адбылося Сілезскае паўстанне ткачоў 1844. Узнік сацыяліст. рух (В.Вейтлінг, К.Маркс, Ф.Энгельс). Пад уплывам рэв. падзей 1848 у Францыі (звяржэнне манархіі) адбылася рэвалюцыя 1848—49 у Германіі, у ходзе якой распаўся Герм. саюз (1849), дзейнічаў Франкфурцкі нацыянальны сход 1848—49. Пасля паражэння рэвалюцыі пад націскам Аўстрыі і Расіі адноўлены Герм. саюз (1850—51). У 1850 у Прусіі прыняты закон «Аб рэгуляванні адносін паміж памешчыкамі і сялянамі», што прадугледжваў паступовы выкуп сялянамі асн. павіннасцей (т. зв. прускі шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы). За 1850-я г. аб’ём прамысл. прадукцыі ў Германіі павялічыўся больш чым удвая. У 1860-я г. індустр. цэнтрамі сталі Рэйнская вобл., Саксонія, Сілезія, Берлін. Пасля прызначэння прэм’ер-міністрам Прусіі О. фон Бісмарка (1862) пачалося дынастычнае аб’яднанне Германіі па т. зв. «малагерманскім» (г. зн. без Аўстрыі) шляху. Спачатку Прусія ў саюзе з Аўстрыяй у ходзе Дацкай вайны 1864 адарвала ад Даніі Шлезвіг і Гольштэйн, а потым у выніку аўстра-прускай вайны 1866 прымусіла Аўстрыю выйсці з Герм. саюза і адмовіцца ад сваіх прэтэнзій на вяршэнства ў Германіі. Замест скасаванага ў 1866 Герм. саюза ў 1867 утвораны Паўночнагерманскі саюз пад эгідай Прусіі. У 1860-я г. ў ням. рабочым руху склаліся Усеагульны герм. рабочы саюз (УГРС) пад кіраўніцтвам Ф.Ласаля і С.-д. рабочая партыя (СДРП, гл. Эйзенахцы) на чале з А.Бебелем і В.Лібкнехтам.
У выніку франка-прускай вайны 1870—71 завершана аб’яднанне Германіі. 18.1.1871 у Версалі абвешчана Герм. імперыя ў складзе 22 ням. манархій (Баварыя, Бадэн, Вюртэмберг, Саксонія захавалі абмежаваную ўнутр. аўтаномію) і 3 вольных гарадоў (Гамбург, Брэмен, Любек) на чале з імператарам (ён жа прускі кароль) Вільгельмам І і рэйхсканцлерам Бісмаркам. Паводле імперскай канстытуцыі 1871 (у яе аснове была канстытуцыя Паўн.-герм. саюза) імператарам краіны мог быць толькі прускі кароль, ён валодаў заканад. уладай, прызначаў рэйхсканцлера, распараджаўся ўзбр. сіламі, вырашаў пытанні вайны і міру, прадстаўляў Германію ў міжнар. справах. Парламент складаўся з прызначанага бундэсрата і выбарнага рэйхстага. У 1870-я г. ў Германіі ўведзена адзіная грашовая сістэма (залатая марка), Прускі банк пераўтвораны ў Імперскі (Рэйхсбанк), устаноўлена адзіная сістэма судаводства (вышэйшая інстанцыя — імперскі суд у г. Лейпцыг). У 1875 УГРС і СДРП аб’ядналіся на аснове кампраміснай Гоцкай праграмы ў Сацыяліст. рабочую партыю Германіі (з 1890 Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі, СДПГ). Апасаючыся ўплыву каталіцкага духавенства (у 1870—71 яно стварыла паліт. партыю Цэнтра) і сацыял-дэмакратаў, Бісмарк ініцыіраваў «Культуркампф» і Выключны закон супраць сацыялістаў (дзейнічаў да 1890). Знешнепаліт. пазіцыі Германіі ён імкнуўся ўмацаваць праз стварэнне сістэмы саюзаў з інш. дзяржавамі (Траісты саюз 1882 і інш.). Пры імператару Вільгельме ІІ (з 1888) змянілася некалькі канцлераў (Л.Капрыві, Х.Гогенлоэ, Б.Бюлаў, Т.Бетман-Гольвег і інш). У 1880-я г. пачата стварэнне герм. калан. імперыі, якая да 1914 ахоплівала тэр. Каля 3 млн. км2 з насельніцтвам каля 14 млн. чал. (Герм. Паўд.-Зах. Афрыка, Тога, Камерун, Герм. Усх. Афрыка, архіпелаг Бісмарка, Зямля Вільгельма ІІ, Маршалавы, Каралінскія і Марыянскія а-вы, Самоа і інш.). Да канца 19 ст. Германія стала адной з найб. эканамічна моцных дзяржаў свету і буйным міжнар. інвестарам (інвестыцыі ўкладаліся пераважна ў эканоміку краін Паўд.-Усх. Еўропы, у т.л. Турцыю, і Паўд. Амерыкі). Ва ўмовах эканам. росту і знешнепаліт. саперніцтва з Вялікабрытаніяй Германія па ініцыятыве адм. А. фон Тырпіца ў канцы 19 — пач. 20 ст. ажыццявіла буд-ва буйнога ВМФ (удзельнічаў у 1-й сусв. вайне). З пач. 20 ст. Германія яшчэ больш узмацнілася эканамічна і стала прэтэндаваць на перадзел свету з пазіцыі сілы (гл., напр., Мараканскія крызісы). Яна падтрымала пазіцыю Аўстра-Венгрыі адносна Сербіі пасля Сараеўскага забойства і разам з ёй пачала першую сусветную вайну 1914—18. У ходзе вайны войскі Германіі акупіравалі і зах. ч. Беларусі (1915; лінія фронту прайшла праз Дзвінск, Смаргонь, Баранавічы, Пінск). Пазней геапаліт. інтарэсы і ход падзей на ўсх. фронце пасля змены ўлады ў Расіі (стварэнне сав. ўрада на чале з У.І.Леніным) абумовілі падпісанне Брэсцкага міру 1918. Напярэдадні паражэння Германіі ў 1-й сусв. вайне апошні імперскі ўрад рэйхсканцлера прынца Макса Бадэнскага (з кастр. 1918) звярнуўся да краін Антанты з прапановай аб перамір’і. У выніку Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 у Германіі скінута манархія; 11 ліст. падпісана Камп’енскае перамір’е 1918.
У 1919 Нац. ўстаноўчы сход у г. Веймер распрацаваў асновы канстытуцыйнага ладу герм. рэспублікі (гл. Веймарская рэспубліка), першым прэзідэнтам якой быў выбраны адзін з с.-д. лідэраў Ф.Эберт. Пад націскам дзяржаў-пераможцаў у 1-й сусв. вайне Германія падпісала Версальскі мірны дагавор 1919, паводле якога яна страціла 1/8 сваёй тэр., 1/10 насельніцтва, усе калоніі, абавязвалася выплачваць вял. рэпарацыі (іх памер вызначаны ў 1921) і была абмежавана ў ваен. адносінах. Многія жыхары Германіі былі незадаволены такімі вынікамі вайны, што пазней выкарысталі ў сваёй агітацыі нацысты. Ва ўмовах пасляваеннага сац.-эканам. і паліт. крызісу партыі т. зв. веймарскай кааліцыі (СДПГ, партыя Цэнтра і Герм. дэмакр. партыя) ужо ў 1920 страцілі большасць месцаў у рэйхстагу, адбыліся спробы ўзбр. выступленняў з мэтай звяржэння Веймарскай рэспублікі з боку лева- і праварадыкальных сіл (камуністаў у Сярэдняй Германіі ў сак. 1921 і ў Гамбургу ў кастр. 1923; Капаўскі путч 1920 і гітлераўскі путч у Мюнхене ў ліст. 1923). Апынуўшыся ў ізаляцыі на Генуэзскай канферэнцыі 1922, герм. ўрад заключыў з Сав. Расіяй Рапальскі дагавор 1922. Рурскі канфлікт 1922—23 выклікаў яшчэ большую інфляцыю. У 1924—29 эканам. і паліт. жыццё Германіі адносна стабілізавалася (з 1924—25 прамысл. ўздым). Гэтаму садзейнічалі валютная рэформа 1923, карэкціроўка рэпарацыйных плацяжоў паводле Даўэса плана (у 1930 заменены Юнга планам), замежныя пазыкі. Германія выйшла з міжнар. ізаляцыі (Лакарнскія дагаворы 1925, прыняцце Германіі ў Лігу Нацый у 1926). У 1920-я г. Германія наладзіла ваен. супрацоўніцтва з СССР (працягвалася да 1941). У выніку сусв. эканам. крызісу 1929—33 у Германіі рэзка зменшыліся вытв-сць (да 58% ад узроўню 1928) і рэальная зарплата (да 50%), узнікла масавае беспрацоўе (каля 9 млн. чал.). У сак. 1930 распалася ўрадавая кааліцыя з удзелам сацыял-дэмакратаў. З канца 1920-х г. актывізавала свой удзел у паліт. барацьбе Нацыянал-сацыялісцкая партыя: у выніку выбараў 31.7.1932 яна мела найб. фракцыю ў рэйхстагу. Сацыял-дэмакраты і камуністы з-за рознагалоссяў не здолелі аб’яднаць свае намаганні ў процідзеянні нацызму. Ва ўмовах звужэння парт.-паліт. базы Веймарскай рэспублікі ўрады яе апошніх рэйхсканцлераў Г. Брунінга (1930—32), Ф. фон Папена (1932) і К. фон Шляйхера (1932—33) кіравалі краінай з дапамогай надзвычайных дэкрэтаў прэзідэнта (з 1925) П. фон Гіндэнбурга. 30.1.1933 Гіндэнбург прызначыў рэйхсканцлерам лідэра нацыстаў А.Гітлера.
Першы ўрад Гітлера (1933—34) быў кааліцыйны (некалькі ненацысцкіх міністраў і віцэ-канцлер Папен). Шляхам правакацый (гл. ў арт. Лейпцыгскі прагрэс 1933), масавых арыштаў (асабліва апазіц. камуніст. і с.-д. функцыянераў), забароны антыўрадавых дэманстрацый і мітынгаў, крытыкі ў друку дзейнасці ўрада, усіх ненацысцкіх паліт. партый, прафсаюзаў і інш. нацысты хутка ўстанавілі ў Германіі аднапарт. сістэму і татальны кантроль над грамадствам (у т.л. праз гестапа, Гітлер-югенд, «Ням. прац. фронт»). Гэтым яны дамагліся ад рэйхстага прыняцця 24.3.1933 закона аб наданні кабінету Гітлера надзвычайных паўнамоцтваў. Пасля смерці Гіндэнбурга (2.8.1934) Гітлер пажыццёва аб’яднаў функцыі прэзідэнта і канцлера («фюрэр і рэйхсканцлер»). Была праведзена адм. цэнтралізацыя (у 1934 скасаваны ландтагі і прадстаўніцтва зямель — рэйхсрат). З 1935 афіц. дактрынай нацысцкай дзяржавы стала расавая палітыка (гл. Антысемітызм). З’явіліся канцэнтрацыйныя лагеры (у 1933—45 праз іх і інш. «фабрыкі смерці» прайшло каля 18 млн. немцаў і замежных грамадзян, з іх загублена 11 млн.). У 1933—35 цэнтралізавана кіраванне эканомікай і часткова манапалізаваны прамысл. і с.-г. прадпрыемствы. У выніку мілітарызацыі эканомікі павялічылася вытв-сць (па яе ўзроўні Германія ў 1938 выйшла на 1-е месца ў Еўропе) і амаль ліквідавана беспрацоўе. Пасля выхаду Германіі з Лігі нацый (кастр. 1933) яе знешняя палітыка была накіравана на рэвізію Версальскага дагавора і падрыхтоўку да вайны, якая, на думку нацыстаў, забяспечыла б герм. панаванне ў свеце (гл. Вермахт, Англа-германскае марское пагадненне 1935, «Вось Берлін—Рым», «Антыкамінтэрнаўскі пакт», Аншлюс, Мюнхенскае пагадненне 1938, Пакт Рыбентропа — Молатава 1939). Нападам 1.9.1939 на Польшчу Германія развязала другую сусветную вайну 1939—45, якая прывяла да краху нацысцкай дзяржавы. У час вайны актывізаваўся анты-. фашысцкі рух (Шульца-Бойзена—Харнака арганізацыя, замах на Гітлера 20.7.1944, Нацыянальны камітэт «Свабодная Германія» і інш.).
У 2-ю сусв. вайну, на вядзенне якой Германія выдаткавала каля 800 млрд. марак (у 10 разоў больш, чым за 1-ю сусв. вайну), было забіта, паранена і ўзята ў палон каля 14 млн. немцаў (з іх 10 млн. на сав.-герм. фронце), матэрыяльныя страты склалі каля 50 млрд. марак. Пасля капітуляцыі Германіі (акт аб ёй з ням. боку падпісаў 8.5.1945 ген.-фельдмаршал Кейтэль) урады 4 саюзных дзяржаў-пераможцаў (СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі) 5.6.1945 падпісалі дэкларацыю аб узяцці на сябе вярх. улады ў краіне. Паводле рашэнняў Крымскай канферэнцыі 1945 і Патсдамскай канферэнцыі 1945 саюзнікі падзялілі тэр. Германіі на 4 акупац. зоны (сав. на У, амер. на ПдЗ, брыт. на ПнЗ і франц. на З), а Берлін (увайшоў у сав. зону) — на 4 сектары, устанавілі новую ўсх. граніцу Германіі па лініі Одэр—Нейсе, перадалі ў склад СССР г. Кёнігсберг (цяпер Калінінград) з сумежнымі раёнамі, вярнулі Чэхаславакіі Судэты, правялі (найб. актыўна ў сав. акупац. зоне) дэмілітарызацыю, дэнацыфікацыю (гл. таксама Нюрнбергскі працэс), дэкартэлізацыю і дэмакратызацыю. Кіраванне Германіі ажыццяўляў Саюзны Кантрольны савет (складаўся з галоўнакамандуючых 4 зон; дзейнічаў да 1948), Берлінам — чатырохбаковая міжсаюзніцкая камендатура. У выніку павароту ў палітыцы (гл. «Халодная вайна») ЗША, Вялікабрытанія, а потым і Францыя ўзялі курс на стварэнне асобнай дзяржавы Германіі. У 1946 амер. і брыт. акупац. зоны аб’яднаны ў т. зв. Бізонію (двайную зону), з далучэннем у 1948 франц. зоны — у Трызонію. Яе пашырэнне на зах. ч. Берліна выклікала Берлінскі крызіс 1948—49 (гл. ў арт. Заходні Берлін). 7.9.1949 абвешчана ФРГ. Ва Усх. Германіі 7.10.1949 утворана Германская Дэмакратычная Рэспубліка (ГДР). У 1990 абедзве ням. дзяржавы аб’яднаны. Германія — чл. ААН (з 1973), Еўрап. саюза, Савета Еўропы, НАТО (з 1955), Зах.-еўрап. саюза. Дыпламат. адносіны з Беларуссю з 1992.
Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі. Хрысц.-дэмакр. саюз, Хрысц.сац. саюз, Свабодная дэмакр. партыя, С.-д. партыя Германіі, Партыя «зялёных», Партыя дэмакр. сацыялізму (пераемніца Сацыяліст. адзінай партыі Германіі, якая правіла ў ГДР), Нацыянал-дэмакр. партыя (неанацысцкая), Рэсп. Партыя, Аб’яднанне ням. прафсаюзаў, Аб’яднанне паліт. моладзі, Герм. федэральнае маладзёжнае аб’яднанне, Саюз маладых, Маладыя сацыялісты, Маладыя лібералы, Саюз выгнаных і інш.
Гаспадарка. Германія — індустр. дзяржава з магутным навук.-тэхн. патэнцыялам. Валавы нац. прадукт на душу насельніцтва за год 24 170 дол. ЗША (1994). Ёй належыць вядучая роля ў Еўрап. супольнасці. Эканам. сістэмай Германіі з’яўляецца сац. рыначная гаспадарка, у якой дзейнічаюць буйныя транснац. карпарацыі. У гэту сістэму інтэгруюцца і ўсх. землі (тэр. былой ГДР). Удзельная вага прам-сці ў агульнай прадукцыі больш за 90%. На працягу пасляваен. часу для Германіі характэрны стабільна высокі ўзровень развіцця прам-сці. Буйны экспарцёр капіталу. Прамысловасць. Гал. галіны — машынабудаванне (у т.л. ваеннае) і хім. прам-сць. Германія — адзін з буйнейшых у свеце вытворцаў і экспарцёраў аўтамабіляў, станкоў, прамысл. абсталявання, суднаў, выліч. і быт. тэхнікі, канторскага абсталявання, ваен. тэхнікі (авіяракетная, танкі і інш.) і хім. тавараў. Значныя поспехі ў вытв-сці найноўшай тэхнікі, фармацэўтычнай прадукцыі, новых арган. хімікатаў і палімераў, мед. электронікі, оптыкі і вымяральных прылад. Развіты чорная і каляровая металургія (адно з вядучых месцаў у свеце па выплаўцы сталі, чыгуну, алюмінію, свінцу, медзі, цынку), нафтаперапр. і нафтахім., тэкст. (пераважна баваўняная і шарсцяная), трыкатажная, харчасмакавая прам-сць. Германія — адзін з буйнейшых у свеце вытворцаў піва, высакаякасных рэйнскіх і мозельскіх він, тытунёвых вырабаў, масла і маргарыну, кандытарскіх вырабаў, у т.л. шакаладу, дзіцячага харчавання, харч. канцэнтратаў і інш. Традыцыйная апрацоўка футра (пераважна норкі і каракулю). На тэр. былой ГДР размешчаны буйныя оптыка-мех. з-ды «Карл Цэйс», з-ды электратэхнікі і электронікі, станка- і прыладабудавання, паліграф. і тэкст. машынабудавання. На ўсх. землях, дзе пражывае каля 20% насельніцтва Германіі і вырабляецца толькі 4% прамысл. прадукцыі, праводзяцца мерапрыемствы па дзярж. стымуляванні развіцця. Здабыча (млн. т., 1993): каменнага вугалю 60 (пераважна Рур і Саар), бурага 222 (асн. здабыча ў Ніжнярэйнскім басейне), нафты 3. Штогадовы імпарт нафты каля 100 млн. т (у 1994 — 106 млн. т). Выкарыстоўваецца 87,2 млрд. м3 прыроднага газу (1994), у т.л. здабыча 17,7 млрд. м3, імпарт 69,5 млрд. м3, пераважна з Расіі (36,1%), Нідэрландаў (25,8), Нарвегіі (14,3). Выпрацоўка эл.-энергіі 526,1 млрд. кВт·гадз (1994). Энергетыка ўсх. зямель пераводзіцца з бурага вугалю на газ, здабыча бурага вугалю скарачаецца. На базе здабычы каменнага вугалю склаўся Рурскі прамысл. раён з развітой чорнай і каляровай металургіяй, машынабудаваннем, хіміяй і інш. Выплаўка (млн. т, 1993) сталі — 37,6, чыгуну — 27. Рур — найб. металургічны раён Зах. Еўропы, працуе на імпартных жал. рудах. Асн. цэнтры Дуйсбург, Дортмунд, Бохум; з-ды ў Саарскім басейне, Брэмене, Айзенхютэнштаце. Каляровая металургія спажывае пераважна імпартную сыравіну. Асн. галіна спецыялізацыі ў рамках міжнар. падзелу працы — машынабудаванне; да 60% яе прадукцыі экспартуецца. Наменклатура маш.-буд. прадукцыі вельмі шырокая. Аўтамаб. прам-сць дае 15% экспарту. Вядучае месца ў ёй займаюць 5 манаполій: «Фольксвагенвэрк», «Даймлер-Бенц», БМВ, амер. кампаніі «Опель», «Форд мотар»; гал. іх цэнтры Вольфсбург, Штутгарт, Кёльн, Русельсгайм, Мюнхен. Цяжкае машынабудаванне, станкабудаванне ў Дуйсбургу, Брэмене, Эмдэне, Магдэбургу, Берліне і інш. Развіты суднабудаванне (Гамбург, Брэмен, Кіль, Любек) і вагонабудаванне. Выпускаюцца ў вял. колькасці халадзільнікі, тэлевізары, відэатэхніка, вымяральныя прылады і інш. Вядучыя кампаніі ў эл.-тэхн. і электроннай прам-сці «Сіменс» і «Бош»; гал. іх цэнтры Нюрнберг, Штутгарт, Кёльн, Мюнхен, Гамбург.
Па ўзроўні развіцця хім. прам-сці Германія займае вядучыя пазіцыі ў свеце. Больш за 80% прадукцыі галіны даюць кампаніі «Хёхст» (Франкфурт-на-Майне), «БАСФ» (Людвігсгафен) і «Баер» (Леверкузен). На ўсх. землях буйныя цэнтры Лёйна і Швет. Вытв-сць азотных (1,3 млн. т па колькасці азоту), калійных, фосфарных угнаенняў, сінт. каўчуку і пластмас (9,8 млн. т), кінафотаматэрыялаў, фармацэўтычных вырабаў і інш. У харч. прам-сці багаццем асартыменту вылучаюцца хлебабулачная (1400 гатункаў) і каўбасная (1500 найменняў), вытв-сць сыру і інш. малочных прадуктаў, кандытарскіх вырабаў. Традыц. галіны піваварэнне і вінаробства. Сельская гаспадарка. Германія — буйны вытворца с.-г. прадукцыі. Сельская гаспадарка падтрымліваецца ўрадавымі субсідыямі. На З асн. вытворцы с.-г. прадукцыі — 600 тыс. фермерскіх гаспадарак, на У — кааператывы, якія прыстасоўваюцца да рыначнай эканомікі, пераўтвараюцца ў таварыствы ці фермерскія гаспадаркі. Вядучая галіна — малочная і мясная жывёлагадоўля. Пагалоўе (млн. галоў, 1993): буйн. раг. жывёлы — 15,9 (у т.л. дойных кароў — 5,4), свіней — 26,1, авечак — 2,4. Вытв-сць (млн. т, 1993): ялавічыны — 1,7 (амаль 40% яе ідзе на экспарт), свініны — 3,6, малака — 28. Птушкагадоўля. Вырошчваюць (млн. т, 1993); пшаніцу — 15,8, ячмень — 11, жыта — 3, кукурузу — 2,7, бульбу — 12,3, рапс (семя) — 2,8, цукр. буракі — 28,6, агародніну, садавіну, вінаград. Развіта вырошчванне хмелю (гал. экспарцёр у свеце). Транспарт. Тэр. Германіі абслугоўвае густая сетка сучасных камунікацый — аўтастрад, скарасных чыгунак, газа- і нафтаправодаў. У краіне 10,7 тыс. км аўтастрад, 44,3 тыс. км федэральных і нац. шашэйных дарог, больш за 30 тыс. км федэральных чыгунак; 3644 км нафтаправодаў, 3946 км прадуктаправодаў, 97 564 км газаправодаў. Больш за 6,8 тыс. км унутр. водных шляхоў. Суднаходныя рэкі Рэйн, Везер, Эмс, Эльба, Одэр. На Рэйне самая буйная рачная гавань Еўропы Дуйсбург-Рурарт. Кільскі канал, што злучае Паўн. і Балт. моры, адыгрывае асаблівую ролю ў перавозках грузаў. Грузаабарот марскіх партоў Германіі перавышае 200 млн. т за год. Гал. марскія парты Гамбург, Брэмен, Любек, Ростак. Германія валодае марскім гандл. флотам грузападымальнасцю ў 5 млн. т (1994). 499 аэрапортаў. Самы буйны аэрапорт Еўропы Франкфурт-на-Майне; адна з буйнейшых авіякампаній у свеце «Люфтганза». Германія — другая гандл. дзяржава свету пасля ЗША. Экспарт (378 млрд. дол. ЗША, 1991) машын і прамысл. абсталявання (больш за 50% кошту), хім. прадукцыі, харч. тавараў і напояў, мінер. сыравіны, адзення, абутку, упрыгожанняў, сталі і чыгуну. Імпартуецца пераважна сыравіна і паліва (354 млрд. дол. ЗША, 1991). На Еўрап. супольнасць прыпадае палавіна гандл. сувязей. Асн. гандл. партнёры: Францыя, Італія, Нідэрланды, Вялікабрытанія, ЗША, Швейцарыя, КНР. Германія — галоўны гандл. партнёр Беларусі сярод зах. краін; набывае на Беларусі трактары, халадзільнікі і маразільнікі, калійныя ўгнаенні, дыметылтэрыфталат, фанеру і інш.; пастаўляе на Беларусь стальныя трубы, мед. інструменты і прылады, абсталяванне для харч. і тэкст. прам-сці, электронныя лямпы, гербіцыды, алей і інш. На Беларусі існуе больш за 200 сумесных германа-беларускіх прадпрыемстваў. Грашовая адзінка — герм. марка.
Узброеныя сілы (бундэсвер). Складаюцца з сухап. войск, ВПС і ВМФ. У мірны час падпарадкоўваюцца міністру абароны, у ваенны — федэральнаму канцлеру. Паводле канстытуцыі ФРГ яе войскі не могуць выкарыстоўвацца за межамі краіны (дапушчальны толькі дапаможны ўдзел у міратворчых аперацыях). У канцы 1994 налічвалі 367,3 тыс. чал. (442,7 тыс. рэзервістаў), прадугледжана да 2000 г. скарачэнне іх колькасці да 340 тыс. чал. Камплектуюцца паводле змешанага прынцыпу (з добраахвотнікаў і па прызыве). У сухап. войсках (канец 1994) 254,3 тыс. чал., 8 механізаваных дывізій, мотапяхотная і 3 паветрана-дэсантныя брыгады, асобная брыгада армейскай авіяцыі. Маюць на ўзбраенні 5070 танкаў, 2915 баявых машын пяхоты, 4878 бронетранспарцёраў, 2312 гармат палявой артылерыі і мінамётаў, 667 самалётаў і верталётаў армейскай авіяцыі і інш. У ВПС (канец 1994) 82,9 тыс. чал., каля 480 баявых самалётаў. ВМФ (1996) налічвае 29 тыс. чал., мае 79 баявых караблёў (у т.л. 20 дызельных падводных лодак) і 36 ракетных катэраў, а таксама 71 баявы самалёт і 18 баявых верталётаў марской авіяцыі.
Ахова здароўя. Мед. абслугоўванне пераважна прыватнае і платнае. Сістэма мед. страхавання і мед. кас робіць яго даступным для ўсіх слаёў насельніцтва. Існуе сетка адкрытых дзярж. і камунальных мед. устаноў. Асн. функцыі па мед. абслугоўванні (прафілактыка, лячэнне, рэабілітацыя) ажыццяўляюцца праз федэральнае мін-ва аховы здароўя, мед. касы, урачэбныя т-вы і мін-вы аховы здароўя федэральных зямель. Дзеці да 4-гадовага ўзросту сістэматычна абследуюцца з мэтай выяўлення прыроджаных парушэнняў дзейнасці сэрца, мозга, нерв. сістэмы, дарослыя (жанчыны пасля 30, мужчыны пасля 45 гадоў) — з мэтай ранняга выяўлення анкалагічных захворванняў. Сярэдняя працягласць жыцця ў мужчын 73, у жанчын 80 гадоў. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 121 чал., урачамі — 1 на 319 чал. Узровень нараджальнасці — 11 на 1 тыс. чал. Дзіцячая смяротнасць — 7 на 1 тыс. нованароджаных (1994).
Асвета, навуковыя ўстановы. Сучасная сістэма адукацыі Германіі ўключае дашкольныя ўстановы для дзяцей 3—6 гадоў (існуюць пераважна пры пач. і спец. школах, а таксама пры царк. абшчынах, дабрачынных установах, прыватных фірмах і інш.); агульнаадук. ўстановы (пач. школы, асн. і рэальныя школы, гімназіі, агульныя школы); прафес. навуч. ўстановы; ВНУ. Пач. школа (з 6-гадовага ўзросту) — 1-я ступень школьнай сістэмы для ўсіх дзяцей; тэрмін навучання — 4 гады (у Берліне і Брандэнбургу — 6). Пасля пач. школы 60% дзяцей пераходзяць у асн. абавязковую школу, мэта якой — даць базавую адукацыю для наступнай прафесійнай; тэрмін навучання — 4—6 гадоў. Часта пач. і асн. школы ствараюць адзіную навучальна-выхаваўчую ўстанову. Рэальная школа (5—10 або 7—10 кл.) дае агульную адукацыю на ўзроўні няпоўнай сярэдняй з практычнай накіраванасцю. Пасля яе заканчэння вучні маюць права паступлення ў розныя тыпы прафес. школ. Найб. здольныя выпускнікі могуць паступіць у старэйшую ступень гімназіі (11—12-ы кл.) па рэкамендацыі школы без уступных экзаменаў. Гімназія разлічана, як правіла, на 9 гадоў (5—13-ы або 7/8—13-ы кл.). Гэта адзіны тып агульнаадук. школы, што дае права паступлення ва ун-т. Для збліжэння шляхоў агульнай і прафес. адукацыі праводзіцца рэформа старэйшай ступені гімназіі (11—13-ы кл.). Класна-ўрочная сістэма заняткаў заменена курсавой. Суадносіны абавязковых і факультатыўных навуч. прадметаў — 2:1, што робіць больш лёгкім пераход да навучання ў ВНУ. Існуюць таксама спец. гімназіі (эканам., тэхн. і інш.) і вячэрнія. У агульнай школе (інтэграванай, аб’яднанай, каапераванай) прадугледжаны ліквідацыя класна-ўрочнай сістэмы заняткаў, дыферэнцыяцыя і індывідуалізацыя навучання. Для кожнага навуч. прадмета ўведзена 2 праграмы — паглыбленая і скарочаная. Працягласць навучання — 12 гадоў. У Германіі дзейнічаюць розныя прыватныя школы: канфесійныя, вальдорфскія (выхаванне духоўна свабоднай асобы), сельскія школы-інтэрнаты, альтэрнатыўныя школы і інш. Прыватныя навуч. ўстановы пераважаюць у сферы дашкольнага выхавання, прафес. адукацыі і павышэння кваліфікацыі. У дзярж. сістэму прафес.-тэхн. навучання ўваходзяць некалькі тыпаў навуч. устаноў. Для падлеткаў да 18 гадоў, якія скончылі асн. школу і не працягваюць агульную адукацыю ў іншых тыпах школ, абавязковымі з’яўляюцца прафшколы з навучаннем без адрыву ад вытв-сці і навуч. ўстановы аднагадовай пач. прафес. падрыхтоўкі з адрывам ад вытв-сці. ВНУ Германіі належаць землям, за выключэннем некат. прыватных, царк., ун-таў бундэсвера і спец. ВНУ адм. кіравання федэрацыі. У сістэме вышэйшай школы найб. роля належыць ун-там і роўным ім ВНУ; ёсць спец. ВНУ і агульныя (у іх аб’яднаны розныя тыпы ВНУ). На 1.1.1996 у Германіі 112 ун-таў, 325 ВНУ, 167 спец. ВНУ, 46 вышэйшых вучылішчаў у галіне мастацтва. Найб. ун-ты: Мюнхенскі (з 1471), Свабодны ў Берліне (з 1948), Кёльнскі (з 1388), Мюнстэрскі (з 1780), Гётынгенскі (з 1737), Гайдэльбергскі універсітэт (з 1386), Берлінскі універсітэт (з 1810), Бонскі універсітэт (з 1786), Лейпцыгскі (з 1409), Гамбургскі (з 1919), Марбургскі (з 1527), Тэхнічны ў Дрэздэне (з 1828). Найб. б-кі: Нямецкая бібліятэка ў Лейпцыгу, Ням. ў Франкфурце-на-Майне, Баварская дзярж. ў Мюнхене, Дзярж. б-ка «Культурная спадчына Прусіі» ў Берліне, Ням. ў Берліне (з 1661), Б-ка імя герцага Аўгуста ў Вольфенбютэлі, Цэнтр. мед. б-ка ў Кёльне. Вял. фонды маюць б-кі ун-таў. Найб. музеі: Дзярж. музеі «Культурнай спадчыны Прусіі» (у т.л. Нац. і Карцінная галерэі) і Музей тэхнікі і транспарту ў Берліне, Дрэздэнская карцінная галерэя (з 1560), Старая і Новая пінакатэкі, Баварскі нац. музей, Ням. музей у Мюнхене, Герм. нац. музей у Нюрнбергу, Дзярж. галерэя і Дзярж. музей прыродазнаўства ў Штутгарце, Музей выяўл. мастацтваў у Лейпцыгу, дзярж. калекцыі твораў мастацтва ў Карлсруэ і Каселі, Дзярж. прыродазнаўча-гіст. музей у Браўншвайгу, Музей архітэктуры і Музей сучаснага мастацтва ў Франкфурце-на-Майне, Скарбніца сабора і Новая галерэя ў Ахене, Цэнтр. рымска-герм. музей у Майнцы, Рымска-герм. музей і Музей Вальраф-Рыхартц у Кёльне, Мемар. музей памяці ахвяр фашызму ў Бухенвальдзе, этнагр. музеі ў Берліне, Франкфурце-на-Майне, Гётынгене, Гамбургу, Кілі, Кёльне, Любеку, Мюнхене, Штутгарце. Навукова-даследчую работу ў Германіі праводзяць у асноўным ВНУ, н.-д. цэнтры, аддзяленні эканомікі, лабараторыі прам-сці і інш. дзярж. і прыватныя н.-д. ўстановы. З ВНУ у галіне даследаванняў супрацоўнічаюць 7 АН (у Дзюсельдорфе, Гётынгене, Гайдэльбергу, Лейпцыгу, Майнцы, Мюнхене) і Берлінска-Брандэнбургская акадэмія мастацтваў. Буйнейшая пазауніверсітэцкая н.-д. арг-цыя — Т-ва па развіцці навук імя Макса Планка, у складзе якога больш за 60 н.-д. устаноў высокага ўзроўню.
Друк, радыё, тэлебачанне. Германія мае развітую сетку сродкаў масавай інфармацыі і займае па гэтым паказчыку адно з вядучых месцаў у свеце. На 1 тыс. ж. прыпадае ў сярэднім па 500 экз. газет і 600 тэлевізараў. Буйнейшыя штодзённыя газеты: «Bild Zeitung» («Більд Цайтунг», «Ілюстраваная газета»), «Süd-deutsche Zeitung» («Паўднёвагерманская газета»), «Frankfurter Rundschau» («Франкфурцкі агляд»), «Neue Rhein-Zeitung» («Новая рэйнская газета»), «Die Zeit» («Час»), «Stuttgarter Zeitung» («Штутгарцкая газета»), «Westfälische Rundschau» («Вестфальскі агляд»), «Rheinische Post» («Рэйнская пошта»), «Die Welt» («Свет»). Нац. інфарм. агенцтва Дойчэ Прэсэ Агентур (ДПА).
Тэле- і радыёвяшчанне ў Германіі ўключае праграмы агульнанац. (АРД, ЦДФ, Дойчландфунк), федэральных зямель і прыватных кампаній, якія размяркоўваюцца па наземных, спадарожнікавых і кабельных сетках. З больш як 40 спадарожнікаў (Астра, Еўтэлсат, ДФС Капернікус і інш.) магчымы прыём больш за 100 праграм тэлебачання (палавіна з якіх на ням. мове) і радыёвяшчання (мона- і стэрэафанічнага, аналагавага і лічбавага) на антэны індывідуальныя (каля 40% абанентаў) і калектыўныя (у сетках кабельнага тэлебачання, каля 60% абанентаў). Спадарожнікавая праграма Дойчэ Вэле вядзе вяшчанне на замежныя краіны.
Літаратура. Грунтуецца на фалькл. спадчыне герм. плямён. Першыя пісьмовыя помнікі на стараж.-герм. дыялектах — пераважна культавыя тэксты (8—9 ст.). Найб. стараж. помнік эпічнай паэзіі — гераічная «Песня пра Гільдэбранта» (захаваўся пачатак, запісаны каля 810). Захавальнікамі паэт. традыцый вуснай нар. творчасці былі вандроўныя спевакі — шпільманы. У 13 ст. з’явіліся апошнія літ. апрацоўкі стараж. гераічных паданняў («Песня пра Нібелунгаў»; «Кудруна», паэма пра Дзітрыха Бернскага), развіваліся паэзія вагантаў, рыцарскі раман (Гартман фон Аўэ, Вольфрам фон Эшэнбах, Готфрыд Страсбурскі) і куртуазная лірыка (Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ). У 13—15 ст. набылі папулярнасць гар. хронікі, бюргерская л-ра, у т.л. празаічныя і вершаваныя апавяданні (шванкі) і нар. фарсы (фастнахтшпілі; Штрыкер, Вернер-Садоўнік, Фрайданк), маральна-дыдактычная паэзія, майстарзанг (гл. Майстарзінгеры). У 16 ст. дасягнула росквіту антыклерыкальная гуманіст. л-ра: «Карабель дурняў» С.Бранта, «Цэх махляроў» Т.Мурнера, «Пісьмы цёмных людзей» (розных аўтараў), дыялогі У. фон Гутэна, «Пахвала дурасці» Эразма Ратэрдамскага. Антыфеад. і антыклерыкальны пратэст адлюстраваны ў нар. паэме «Рэйнеке-Ліс», нар. кнігах пра Тыля Уленшпігеля (1515), «Гісторыі пра доктара Іагана Фауста» (1587), «Шыльдбюргерах» (1598), нар. песнях. У пропаведзях Т.Мюнцэра часоў Сялянскай вайны 1524—26 у рэліг. формулах сцвярджаліся гуманіст. ідэалы. Вял. значэнне для развіцця ням. літ. мовы меў пераклад М.Лютэрам Бібліі. Традыцыі нар. л-ры працягваў Г.Сакс. У пач. 17 ст. ў л-ры панаваў класіцызм (М.Опіц), пазней барока (лірыка П.Флемінга, А.Грыфіуса, сатыра Ф. фон Логаў, галантна-прэтэнцыёзная паэзія К.Г.Гофмансвальдаў); умацоўвалася нямецкамоўная л-ра, выцяснялася латынь. Вяршыня тагачаснай ням. л-ры — вострасац. рэаліст. раман Г.Я.К.Грымельсгаўзена «Сімпліцысімус». Асветніцтва ў Германіі дасягнула росквіту ў 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. ў тэарэтычных працах і драмах Т.Э.Лесінга, творчасці Ф.Г.Клопштака, К.М.Віланда.
Ранняя творчасць І.В.Гётэ і Ф.Шылера была цесна звязана з прасякнутым антыфеад. настроем літ. рухам «Бура і націск», да якога прымыкалі Я.М.Р.Ленц, Г.А.Бюргер і інш. Вял. ролю ў развіцці тагачаснай ням. л-ры і эстэтыкі мелі тэарэт. працы І.Г.Гердэра, І.І.Вінкельмана. Апіраючыся на ідэі апошняга, Гётэ і Шылер распрацавалі канцэпцыю «веймарскага класіцызму». На мяжы 18—19 ст. узнік рамантызм. Каля яго вытокаў стаялі В.Г.Вакенродэр, Ф.Шлегель, Наваліс, Л.І.Цік. У яго рэчышчы тварылі І.К.Ф.Гёльдэрлін, Жан Поль, Г. фон Кляйст, Э.Т.А.Гофман. Многія рамантыкі звярталіся да фальклору (казкі братоў Я. і В.Грым, зб. песень «Чароўны рог хлопчыка» Л.А. фон Арніма і К.Брэнтана). Рамантызм плённа паўплываў і на лірыку І.Айхендорфа, В.Мюлера, Л.Уланда, Э.Ф.Мёрыке. У прозе А.Шаміса і паэзіі маладога Г.Гейнэ ён набыў рэв.-дэмакр. характар. Пасля Ліпеньскай рэвалюцыі 1830 у Францыі (яе падзеі адлюстраваў Л.Бёрне ў кн. «Парыжскія лісты») у ням. л-ры ўзмацніўся рэв.-дэмакр. кірунак (паэзія і публіцыстыка Гейнэ, Т.Бюхнера), а ў творчасці пісьменнікаў «Маладой Германіі» (Л.Вінбарг, К.Гуцкаў, Г.Лаўбе і інш.) — ліберальна-дэмакратычны; фарміравалася сац.-паліт. паэзія (паліт. лірыка Гейнэ, Г.Гервега, Ф. Фрайліграта). Крытычны рэалізм 2-й пал. 19 ст. найб. вастрыні дасягнуў у творчасці Т.Шторма, Т.Фантане, хоць увогуле характарызаваўся сац. абмежаванасцю. Адбывалася і станаўленне натуралізму (ранняя творчасць Т.Гаўптмана, Р.Дэмеля). Уздым сац.-дэмакр. руху ў канцы 19 ст. спрыяў развіццю пралетарскай л-ры і крытыкі (Р.Швайхель, Ф.Мерынг). На мяжы 19 — 20 ст. праявіліся імпрэсіянізм, сімвалізм, неарамантызм. У пач. 20 ст. набраў сілу крытычны рэалізм (раманы братоў Т.Мана і Г.Мана, Я.Васермана, В.Келермана, драмы Гаўптмана, Ф.Ведэкінда). Напярэдадні 1-й сусв. вайны ва ўмовах нарастаючага крызісу грамадскага развіцця ўзнік экспрэсіянізм (Г.Гайм, Г.Тракль, А.Дзёблін). Пад уплывам рэвалюцый 1917 у Расіі і 1918 у Германіі атрымала пашырэнне л-ра леварадыкальнага кірунку (І.Р.Бехер, Б.Брэхт, Г.Зэгерс, Ф.К.Вайскопф, Ф.Вольф, Э.Э.Кіш і інш.). Плённа развіваўся крытычны рэалізм (браты Маны, Л.Фейхтвангер, Л.Франк, Г.Фалада, А.Цвэйг, Г.Гесэ). Актуальнасць набыла антываен. тэма (раманы Цвэйга, Э.М.Рэмарка, Л.Рэна), публіцыстыка К.Асецкага і сатыра К.Тухольскага. Узнікла л-ра экзістэнцыялізму (Ф.Кафка). У выніку ўсталявання ў Германіі нацыянал-сацыялісцкай дыктатуры большасць пісьменнікаў эмігрыравала, некаторыя рэпрэсіраваны і закатаваны. Гэты перыяд адзначаны панаваннем шавіністычна-мілітарысцкай белетрыстыкі (В.Боймельбург, Э.Дзвінгер, Г.Грым, Г.Іост і інш.) і ўзнікненнем нелегальнай антыфаш. л-ры Супраціўлення (А.Кукгоф, А.Гаўсгофер і інш.). З 1949 пачалося самаст. развіццё л-р ГДР і ФРГ.
У літаратуры ГДР у 1940—50-я г. пераважала праблематыка гіст. урокаў нядаўняга мінулага: выкрыццё фашызму, тэма адказнасці чалавека перад народам і гісторыяй (проза Зэгерс, В.Брэдэля, Вайскопфа, Рэна, Б.Апіца, Э.Штрытматэра, паэзія Бехера, Э.Вайнерта, Ф.Фюмана, С.Хермліна, Л.Фюрнберга, драматургія Брэхта, Ф.Вольфа). Тэма віны і адказнасці немцаў перад слав. светам цэнтральная ў творчасці І.Баброўскага. У 2-й пал. 1950-х— 60-я г. пісьменнікі ГДР звярнуліся да адлюстравання новых грамадскіх адносін. У прозе прадаўжалася маст. распрацоўка антыфаш. тэмы (В.Нойгаўс, Дз.Ноль, М.В.Шульц, Фюман), разглядалася праблема «дзвюх Германій» (Зэгерс, К.Вольф). Творам 1970-х г. уласцівы філас.-інтэлектуальная скіраванасць (проза К.Вольф, Фюмана, паэзія Э.Арэнта, драматургія Г.Мюлера, П.Гакса), распрацоўка тэмы стваральнай працы (Э.Нойч), інтэлігенцыі (Г.Кант), маладога пакалення (Г.Гёрліх, У.Пленцдорф), маральна-этычная праблематыка (Г. дэ Бройн, Ю.Брэзан, Шульц, Штрытматэр, І.Навотны, Р.Штраль). У рэчышчы ням. л-ры ГДР развівалася сербалужыцкая літаратура (Брэзан). Аб’яднанне Усх. і Зах. Германій прыпыніла адасобленае развіццё л-ры ГДР. Далучэнне асобных яе пісьменнікаў да агульнаням. літ. працэсу праходзіла павольна і балюча.
У літаратуры ФРГ вызначальнымі былі тэмы 2-й сусв. вайны і нацыянал-сацыялізму, праблемы сумнення і выбару, віны і адказнасці. Тут прадоўжаны літ. традыцыі Веймарскай рэспублікі: на аснове эстэт. плыней пач. 20 ст. (В.Борхерт, Г.Вайзенборн, Г.Бэн, Э.Юнгер, Г.Г.Ян), экзістэнцыялізму (Г.Э.Носак, А.Андэрш), рэалізму (В.Кёпен, Г.Бёль, З.Ленц, М.І.Вальзер, Т.Грас, У.Іонсан) і «магічнага рэалізму» (Э.Лангесер, Г.Казак, С.Андрэс). Антыфаш. і антываен. тэматыка аб’яднала ў літ. «Групе 47» пісьменнікаў розных паліт. арыентацый і эстэт. прынцыпаў (Г.В.Рыхтэр, Кёпен, Бёль, Вальзер, Андэрш, Г.Айх і інш.). У 1950-я г. пашырыліся творы «масавай культуры» (І.Баўэр, Г.Конзалік), узмацніліся рэваншысцкія матывы (Боймельбург, Дзвінгер, Г.Грым). Адначасова абвастрыліся антыфаш. тэндэнцыі (К.Цукмаер, Борхерт, Н.Закс) і крытычнае адлюстраванне зах.-герм. рэчаіснасці (Рыхтэр, Кёпен, Бёль). У 1960-я г. ўзніклі дортмундская «Група 61» (Г.Вальраф, М. фон дэр Грун і інш.) і гурткі рабочай л-ры, члены якіх пісалі пра жыццё і працу рабочых. Дасягненні паэзіі ФРГ звязаны з імёнамі Бэна, Закс, П.Вайса, Р.Гохута. У 1960—70-я г. з’явіўся шэраг высокагуманіст. твораў: раманы Бёля, Носака, З.Ленца, П.Шалюка, п’есы Вайса, Гохута, Вальзера, Граса. У л-ры 1970—80-х г. назіраюцца працяг сац.-крытычных і гуманіст. традыцый (творчасць Бёля, Вальзера, З.Ленца, Вайса), цікавасць да дакументалізму (рэпартажы і нарысы Вальрафа), пошукі новых форм і стылявых сродкаў. У драматургіі пераважае сац. і гіст. праблематыка (М.Шпер, Г.Генкель, Ф.К.Крэтц). У 1990-я г. адбываецца размежаванне пісьменнікаў розных сац.-паліт. кірункаў.
На Беларусі ням. л-ра вядома з сярэдніх вякоў. У 2-й пал. 15 ст. на бел. мову перакладзена «Аповесць пра трох каралёў» ням. манаха Іагана з Гельдэсгайма. У перакладзе на бел. мову выдадзены творы Гётэ («Фауст», ч. 1—2, 3-е выд., 1991; «Спатканне і ростань», 1981), Шылера («Вільгельм Тэль», 1934; «Балады», 1981; «Вершы і балады. Драмы», 1933), Гейнэ («Германія. Зімовая казка», 1939; «Выбраныя творы», 1959), братоў Грым, Р.Э.Распэ, В.Гаўфа, Келермана, А.Абуша, Рэмарка, Бехера, Г.Альфрэда, М.Кальтофена, Л.Турэка, Брэдэля, Г.Мархвіцы, Э.Глезера, Фейхтвангера, А.Гёртца, Г.І.Гартунга, Рэна, Б.Фёлькнера, Брэзана, Бройна, Г.Гофе, Фалады («Даўным-даўно ў нас дома», 1981), А.Аменды («Апасіяната», 1983), Т.Мана («Доктар Фаустус», 1989), Гесэ («Гульня шкляных перлаў», 1992), Бёля («Більярд а палове дзесятай», 1993), Грымельсгаўзена («Сімпліцысімус», 1997), а таксама анталогія лірыкі «Пярэднія выйшлі ў заўтра» (1968), зб-кі апавяд. «Незабыўны дзень» (1973), «Матчына споведзь» (1985). У перыяд. друку апублікаваны асобныя творы Лесінга, Шаміса, Г.Веерта, Борхерта, Гохута, Вайнерта, Ф.Вольфа, К.Нойкранца, Г.Поля, К.Брэгера, Э.Толера і інш. На бел. мову творы ням. пісьменнікаў перакладалі А.Абуховіч, Я.Барычэўскі, Л.Баршчэўскі, Я.Бялясін, В.Вольскі, Ю.Гаўрук, К.Даўкша, С.Дорскі, А.Дудар, М.Ермалаеў, А.Звонак, А.Зарыцкі, А.Клышка, А.Лойка, М.Навіцкі, У.Папковіч, У.Сакалоўскі, Я.Семяжон, В.Сёмуха, Ю.Таўбін, Х.Шынклер, У. і Г. Чапегі і інш.
Адно з першых упамінанняў пра Беларусь у ням. л-ры — у вершах П.Зухенвірта (канец 14 ст.). У Германіі ў 16 ст. была вядома палемічная публіцыстыка Буднага, творы Волана і Сматрыцкага, у канцы 18 — пач. 19 ст. — працы С.Маймана. Больш шырокае знаёмства з Беларуссю адбылося ў 19 ст. пасля заснавання час. «Archiv für slavische Philologie» («Архіў фюр славішэ філолагі»), у якім асвятляліся сярэдневяковая бел. л-ра і фальклор. У 1877 перакладзены і выдадзены «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх». На пач. 20 ст. матэрыялы пра Беларусь друкаваліся ў ням. перыяд. друку, выходзілі асобнымі выданнямі. На ням. мову перакладзены асобныя творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, П.Броўкі, А.Куляшова, Т.Хадкевіча, М.Паслядовіча, К.Крапівы, Я.Маўра, Я.Брыля, У.Караткевіча, І.Шамякіна, В.Быкава, А.Адамовіча, А.Кудраўца, С.Алексіевіч, А.Разанава і інш. У 1995 выдадзена анталогія «Беларусь. Мова, якая выстаяла». Творы бел. л-ры на ням. мову перакладалі Н.Рандаў, Г.Грым, Р.Вільнаў, Г.Гербот, Г.Лёфлер, Д.Памерэнке, Л.Рэманэ, Т.Рэшке, К.Гутшміт, Г. і У.Чапегі, Э.Эрб і інш.
Архітэктура. Пад уплывам ант. і візант. дойлідства на тэр. Германіі склалася каралінгская архітэктура (палацавая капэла ў Ахене, каля 800). У перыяд інтэнсіўнага росту гарадоў склаўся сталы раманскі стыль (2-я пал. 11 — 1-я пал. 13 ст.), вызначыліся асн. тыпы гар. (пераважна фахверкавыя 3-павярховыя) і вясковых (зрубныя альбо фахверкавыя) дамоў, пабудаваны буйнейшыя манастырскія цэрквы (Марыя-Лах, 1093— 1156) і гар. саборы (у Шпаеры, Майнцы, Вормсе, Бамбергу, Наўмбургу і інш.) — базілікі і цэнтрычныя храмы. У гатычным стылі (13—14 ст.), які развіваўся пад моцным уплывам франц. архітэктуры, будаваліся каменныя і цагляныя ратушы (Любек, Мюнстэр, Браўншвейг), замкі, гандл. памяшканні, шпіталі, склады, каменныя і фахверкавыя дамы. Гатычныя саборы часцей былі вялізных памераў (Кёльнскі сабор) і мелі аднавежавы зах. фасад (Фрайбургім-Брайсгаў). Гарады ўмацоўваліся магутнымі сценамі з вежамі і брамамі. У 15 ст. пашырыліся зальныя храмы (Мюнхен, Нюрнберг). Рэнесансавыя рысы праявіліся ў 15 ст., але найб. ярка яны выявіліся ў пач. 17 ст. (порцік ратушы ў Кёльне, 1669—73, арх. В.Фернукен). З пач. 18 ст. пашыраецца барока: гар. палац у Берліне (1698—1722, арх. А.Шлютэр), ансамбль Цвінгер у Дрэздэне (1711—22, арх. М.Д.Пёпельман), епіскапская рэзідэнцыя ў Вюрцбургу (1719—33, арх. І.Б.Нойман) і інш. Архітэктура ракако найб. выявілася ў загарадным палацы Фрыдрыха ІІ Сан-Сусі (1745—47, арх. Г.В.Кнобельсдорф). У ням. архітэктуру пранікаюць рысы класіцызму (Брандэнбургскія вароты, 1788—91, арх. К.ГЛангханс), яго росквіт прыпадае на 1-ю пал. 19 ст. Найб. значныя архітэктары-класіцысты К.Ф.Шынкель, Ф.К.Л. фон Кленцэ. У пабудовах сярэдзіны і 2-й пал. 19 ст. адчуваецца ўплыў эклектызму (рэйхстаг, 1884—94). Архітэктары пач. 20 ст. праяўляюць цікавасць да канструкцыйнай выразнасці і функцыян. апраўданасці: комплекс фірмы «АЭГ» у Берліне (1909—12, арх. П.Берэнс), будынак «Баўгауза» ў Дэсаў (1926, арх. В.Гропіус), павільён Германіі на выстаўцы ў Барселоне (1929, арх. Л.Міс ван дэр Роэ), пабудовы Ф.Гёгера, М.Берга і інш. Павышаная экспрэсіўнасць і дынамічнасць форм характэрны для творчасці Э.Мендэльзона, Т.Пёльцыга. Цэнтрам ням. функцыяналізму стаў «Баўгауз». Жыллёвы крызіс пасля 1-й сусв. вайны вымусіў урад Германіі будаваць танныя кватэры. Архітэктары рабілі шмат цікавых эксперыментаў, але ў тагачасных умовах іх плённыя ідэі не былі ажыццёўлены. З устанаўленнем фаш. дыктатуры многія выдатныя архітэктары эмігрыравалі. У ням. архітэктуры праявіліся напышлівыя псеўдаманументальнасць і паказная ўрачыстасць. Ням. архітэктура доўгі час была ў заняпадзе і пасля 1945.
У архітэктуры ГДР 1950-х г. пераважала фасадная перыметральная забудова, выкарыстоўваліся прынцыпы рэгулярнай планіроўкі (пл. Альтмаркт у Дрэздэне, Цэнтралерплац у Магдэбургу, Лангештрасэ ў Ростаку). З прычыны нешматлікіх сродкаў, вылучаных на жыллёвае буд-ва, пачалі ствараць буйныя пасяленні з аднастайным панэльным домабудаваннем. З 2-й пал. 1950-х г. пачалося ўкараненне індустр. метадаў буд-ва, пераважалі прыёмы свабоднай функцыян. планіроўкі, лаканічныя формы збудаванняў з буйных і аб’ёмных блокаў (рэканструкцыя цэнтраў Дрэздэна, Лейпцыга, Магдэбурга). У 1960— 70-я г. створаны ансамблі вуліц і плошчаў з вышыннымі акцэнтамі і буйнымі грамадскімі будынкамі (пл. Александэрплац у Берліне, вул. Прагерштрасэ ў Дрэздэне). Сярод значных пабудоў: Дом настаўніка (1964, арх. Г.Гензельман), Мін-ва замежных спраў (1967, арх. І.Кайзер), гасцініца «Штат Берлін» (1969, арх. Р.Корн), «Палац рэспублікі» (1976, арх. Г.Графундэр), Хірург. цэнтр псіхіятрычнай бальніцы (1981, арх. Л.Карнелі і інш.) у Берліне, ун-т у Лейпцыгу (1973, арх. Гензельман).
У архітэктуры ФРГ 1950 — 70-х г. развіваліся традыцыі ням. функцыяналізму ў буд-ве прамысл., трансп. збудаванняў, кантор і фірмаў (тэлевежа ў Штутгарце, 1956, арх. Ф.Леанхарт; будынкі аўтамаб. фірмы БМВ у Мюнхене, 1972, арх. К.Шванцэр; фірмы «Бальзен» у Гановеры, 1974, арх. Дз.Бала). Пашыраны эфектныя дзелавыя будынкі (будынак фірмы «Тысен» у Дзюсельдорфе, 1960, арх. Г.Гентрых), развіваліся тэндэнцыі арган. архітэктуры (філармонія ў Берліне, 1964, арх. Г.Шароўн). Сусв. вядомасць набылі збудаванні да Алімпійскіх гульняў 1972 у Мюнхене (арх. Г.Беніш). Элементамі эмацыянальнага ўздзеяння напоўнена архітэктура музеяў і выставачных залаў: музеі ў Мёнхенгладбаху (1982, арх. Г.Голяйн), Вальраф-Рыхартц у Кёльне (1986, арх. Г.Габерэр), ням. архітэктуры (1984, арх. О.М.Унгерс) і маст. рамёстваў (1985, арх. Р.Маер) у Франкфурце-на-Майне, дзярж. галерэя ў Штутгарце (1983, арх. Дж.Стырлінг).
Лепшыя дасягненні ў архітэктуры Германіі 1990-х г. звязаны з цікавымі эксперыментамі, пошукамі новых ідэй, спалучэннем стылю і ідэалогіі мастацтва «Баўгауза» з найноўшымі тэндэнцыямі сусв. архітэктуры (постмадэрнізм і інш.). Сярод вядомых майстроў: Г.Ян, Г.Бём, Беніш, Унгерс і інш.
Выяўленчае мастацтва. Гісторыя ўласна ням. мастацтва пачалася ў перыяд «Каралінгскага адраджэння» (8—9 ст.), калі былі створаны цудоўныя ўзоры разьбы па слановай косці і мініяцюры. Традыцыі каралінгскага мастацтва сталі базай для раннераманскага, т.зв. атонаўскага мастацтва (1-я пал. 10 — 1-я пал. 11 ст.). Склаліся шматлікія мясц. школы мініяцюры (Трыр, Кёльн, на в-ве Райхенаў), скульптуры, асабліва бронзавае ліццё (дзверы сабора ў Гільдэсгайме) і разьба па дрэве («Распяцце Гера», Кёльнскі сабор, каля 970). Высокага развіцця дасягнула ювелірнае мастацтва. У скульптуры канца 11 — 1-й пал. 12 ст. панаваў т. зв. строгі стыль, адметны аскетычнасцю і застыласцю форм (свяцільнік «Вальфрам», каля 1157, сабор у Эрфурце). У 2-й пал. 12 — 1-й пал. 13 ст. скульптура стала больш аб’ёмнай, з матывамі руху (барэльефы на агароджах хораў цэркваў у Гільдэсгайме, Гальберштаце, сабора ў Бамбергу). Цэрквы працягвалі размалёўваць фрэскамі, у пач. 11 ст. паявіліся вітражы (сабор ў Аўгсбургу). З развіццём раманскага стылю звязаны ўздым маст. промыслаў (эмалі, маст. ліццё, тканіны). У перыяд позняй готыкі (14—15 ст.) высокага ўзроўню дасягнула драўляная паліхромная скульптура, што ўпрыгожвала пераносныя алтары ў інтэр’ерах цэркваў. У 15 ст. скульптуры на фасадах і ў інтэр’ерах цэркваў набылі яркую жыццёвую і псіхал. характарыстыку (фасады сабораў у Бамбергу і Магдэбургу, рэльефы і статуі сабора ў Наўмбургу), што стала вышэйшым дасягненнем еўрап. гатычнага мастацтва. У пач. 15 ст. існаваў т. зв. мяккі стыль, у рамках якога праявіліся рысы лірычнай інтымнасці і схільнасць да быт. трактоўкі рэліг. тэм (майстар Франке, мастакі кёльнскай школы). У творах швабскіх жывапісцаў Л.Мозера і Г.Мульчэра (1-я трэць 15 ст.) намеціліся рэаліст. тэндэнцыі. Аналагічныя пошукі праявіліся ў скульптуры (Н.Герхарт) і гравюры (М.Шонгаўэр). На мастацтва Адраджэння (канец 15 ст. — 1530-я г.) паўплывалі класавыя і рэліг. канфлікты. У жывапісе і графіцы ідэі гуманізму ўвасоблены ў востра індывідуальных характарыстыках вобразаў сучаснікаў (А.Дзюрэр, М.Груневальд, Г.Бальдунг, Г.Гольбейн Малодшы). Паэтычнасць і містычная паглыбленасць была ўласціва мастакам дунайскай школы (Л.Кранах Старэйшы, А.Альтдорфер і інш.). Познагатычныя традыцыі моцна зацвердзіліся ў скульптуры (Ф.Штос, А.Крафт, Т.Рыменшнайдэр, сям’я Фішэр). Але пасля часовага росквіту настаў час застою ў ням. мастацтве. З сярэдзіны 16 ст. пашырылася суб’ектыўнае і мудрагелістае мастацтва маньерызму. Высокага ўздыму дасягнула маст. рамяство (ювелірныя вырабы, мэбля, посуд, зброя). У пач. 17 ст. ў жывапісе адным з заснавальнікаў еўрап. пейзажа стаў А.Эльсгаймер. У 2-й пал. 18 ст. — пач. 19 ст. класіцызм зацвердзіўся ў жывапісе (А.Р. Менгс, А.Каўфман, А.Я.Карстэнс) і скульптуры (Г.Шадаў, К.Раўх), яго рысы праявіліся ў творчасці партрэтыстаў А.Графа, А. І В.Тышбайнаў, у жанравых гравюрах Д.Н.Хадавецкага. Ням. рамантызм 1-й пал. 19 ст. характарызуе творчасць Ф.О.Рунге, К.Д.Фрыдрыха, І.Ф.Овербека. Ням. сярэднявечча апявалі раннія прадстаўнікі дзюсельдорфскай школы жывапісу. У рэчышчы рамант. плыні ўзнікла і развівалася мастацтва бідэрмеера. У сярэдзіне 19 ст. вядучым стала рэаліст. мастацтва (А. фон Менцэль, В.Ляйбль, М.Ліберман). Рэалізму і акад. эклектызму проціпаставілі сваё мастацтва т.зв. неаідэалісты. У канцы 19 ст. пашырыліся імпрэсіянізм, сімвалізм і стыль мадэрн, вядомы ў Германіі як «югендстыль» (атрымаў асаблівае развіццё ў афармленні інтэр’ераў, у кніжнай і рэкламнай графіцы). На мяжы 19—20 ст. узмацнілася роля т. зв. сацыяльна-крытычнай графікі (В.Буш, К.Кольвіц, Т.Гайне, Г.Цыле, Г.Балушак). У скульптуры рэаліст. кірунак найб. ярка прадстаўлены Г.Кольбе. У пач. 20 ст. ў Германіі ўзнік экспрэсіянізм (Э.Нольдэ, Э.Гекель, Э.Л.Кірхнер, Ф.Марк, К.Шміт-Ротлуф, В.Кандзінскі, М.Пехштайн, К.Гофер і інш.). На творчасці 2-га пакалення экспрэсіяністаў ляжыць адбітак трагедыі вайны і пасляваен. рэчаіснасці (М.Бекман, скульптары Э.Барлах і ВЛембрук). Вял. ролю ў фарміраванні сучаснага мастацтва на прынцыпах канструктывізму адыграла школа «Баўгауз». Развіццё мастацтва было гвалтоўна спынена з прыходам да ўлады ў 1933 фашыстаў. Пасля разгрому ў 1945 фашызму мастацтва стала аднаўляцца, але з утварэннем двух ням. дзяржаў у 1949 адбылася палярызацыя маст. сіл.
Выяўленчае мастацтва ГДР было звязана з метадам сацыяліст. рэалізму. Старыя майстры, творчасць якіх фарміравалася ў пач. 20 ст. збераглі сувязь з векавой ням. культурай (Г.Грундыг, М.Лінгнер, О.Нагель і інш.). У 1960-я г. ў Лейпцыгскім вышэйшым маст. вучылішчы нарадзіліся новыя тэндэнцыі сацыяліст. рэалізму ў жывапісе (В.Цюбке, Б.Гайзіг); некат. майстры выкарыстоўвалі рэаліст. метад, сінтэз постэкспрэсіянізму і магічнага рэалізму (В.Матхоер). У скульптуры вызначальнае месца належала мемар. помнікам і партрэту (В.Ламерт, В.Арнальд, В.Говард, Т.Бальдэн, Г.Драке і інш.). Найб. значны скульптар ГДР Ф.Крэмер, аўтар манум. шматфігурнага помніка ў Бухенвальдзе (1958). Сярод графікаў вядомы К.Э.Мюлер, Л.Грундыг, А.Мор, Г.Т.Рыхтэр і інш.
Выяўленчае мастацтва ФРГ пасляваеннага часу працягвала традыцыі папярэднікаў, творча выкарыстоўваючы новыя плыні зах.-еўрап. і амер. мастацтва. Гуманіст. традыцыі ням. мастацтва зберагаліся ў творчасці майстроў старэйшага пакалення (О.Дзікс, О.Панкак і інш.). У 1950-я г. на змену мадэрнізму прыйшоў абстрактны экспрэсіянізм (В.Баўмайстэр, Э.В.Най, Ф.Вінтэр). У 1960-я г. склалася група «Зеро» з Дзюсельдорфа, якая пад знакам мастацтва «оп-арт» рабіла новыя крокі ў эксперым. традыцыю «Баўгауза» (О.Піне, Г.Мак і інш.), пазней «Гард-Эгдэ» (кірунак у мастацтве, які аддаваў перавагу геам. формам і кантрастным фарбам; Г.Фрутрунк, К.Г.Пфалер, В.Гаўль). Сярод буйнейшых сучасных ням. мастакоў-наватараў розных кірункаў і плыней І.Бойс, Г.Базеліц, А.Кіфер, М.Люпертц, А.Р.Пенк, З.Польке, Г.Рыхтэр, У.Рукрым, Р.Горн і інш.
Музыка. Практыка ігры на луры (духавы інструмент) у стараж. германскіх плямён існавала ўжо ў 1-м тыс. да н. э. Пазней развілася песенная культура. Узніклі лакальныя стылі песеннага фальклору; памежныя песенныя дыялекты ўзаемадзейнічалі з фальклорам суседніх народаў. У 9 ст. пашырылася прафес., пераважна царк. музыка. Уплыў ням. песеннасці зазнаў грыгарыянскі харал (дзейнасць Ахенскай капэлы, 9 ст.). Захаваліся секвенцыі і тропы, створаныя ў Санкт-Галенскім манастыры (Швейцарыя, 9—10 ст.). У 10 ст. тут была пашырана неўменная натацыя, у 12—13 ст. адбыўся пераход да 5-лінейнай натацыі. У 10—15 ст. для ням. хар. музыкі характэрны арганум — від ранняй поліфаніі. Побач з царк. развівалася свецкае муз. мастацтва шпільманаў, якое паўплывала на муз. мастацтва вагантаў і галіярдаў, а ў 14—16 ст. — вандроўных чаляднікаў. Музыка шпільманаў уздзейнічала на свецкае прафес. мастацтва мінезінгераў — мінезанг (12—14 ст.). Да нашага часу дайшлі песенныя зборнікі твораў мінезінгераў, шпільманаў і вагантаў, у т.л. «Іенскі зборнік» (каля 1350), «Лахамскі песеннік» (15 ст.). У 14—16 ст. узніклі аб’яднанні гар. музыкантаў — майстарзінгераў. Сярод тагачасных помнікаў песенны зборнік В.Фогта (1558). У 15—16 ст. было пашырана хатняе музіцыраванне (ігра на лютні і інш.), інтэнсіўна развівалася арганнае мастацтва. Вядучымі жанрамі былі меса, матэт, псалмы, поліфанічная быт. і духоўная песня; узнік пратэстанцкі харал, які зацвердзіў дэмакр. лінію ням. музыкі (зб. І.Вальтэра «Geystliche Gesahn-Buchleyn», 1524). З узмацненнем у 16—17 ст. уплыву італьян. музыкі выявілася імкненне да гамафонна-гарманічнага складу ў творчасці І.Экарда, Л.Лехнера, Г.Л.Гаслера, М.Прэторыуса (аўтара энцыклапедычнай працы «Syntagma musikum»; 1614—20). У 17 ст. акрэсліўся нац. муз. стыль у творчасці Т.Шутца — заснавальніка ням. кампазітарскай школы (опера «Дафна», 1627; «Свяшчэнныя сімфоніі», 1629—50). У 1678 у Гамбургу адкрыты першы пастаянны оперны т-р, росквіт якога (1692—1706) звязаны з творчасцю Р.Кайзера, І.Матэзана, пазней — Г.Ф.Тэлемана; аднак нац. опера выцяснялася італьянскай. У 17 ст. асн. жанры — духоўны канцэрт, «страсці» (Шутц), арганная музыка (С.Шайт, І.Я.Фробергер, І.А.Райнкен, І.К.Керль, Г.Бём, І.Пахельбель, Дз.Букстэхудэ). Развівалася клавірная музыка. Вядучы жанр інстр. музыкі — сюіта. Фарміруецца стыль ням. песеннай лірыкі. У канцы 17 — пач. 18 ст. паявіўся шэраг тэарэт. і муз.-гіст. прац І.Г.Вальтэра, Матэзана (гл. Афектаў тэорыя), А.Веркмайстэр распрацаваў сістэму раўнамернай тэмперацыі. Найвышэйшае дасягненне ням. муз. мастацтва —творчасць І.С.Баха. У творчасці Г.Ф.Гендэля дасягнулі росквіту жанры оперы і араторыі. Дэмакратызацыя ням. музыкі працягвалася і ў 18 ст. Былыя цэхавыя аб’яднанні музыкантаў пераўтварыліся ў аркестры і капэлы (адзін з першых аркестр Гевандхаўза); узніклі гар. муз. і харавыя т-вы, пеўчая акадэмія ў Берліне (каля 1791). У ням. музыцы 2-й пал. 18 ст. адлюстраваны ідэі Асветніцтва, якія падрыхтавалі оперную рэформу К.В.Глюка. Дэмакр. традыцыі муз. т-ра ўвасобіліся ў стварэнні ням. зінгшпіля. Акрэсліліся класічныя формы інстр. музыкі. У канцы 18 ст. сфарміравалася венская класічная школа. У зацвярджэнні гамафонна-гарманічнага складу, заканамернасцей санатнай формы і санатна-сімф. цыкла вял. ролю адыграла дзейнасць мангаймскай школы і кампазітараў Берлінскай капэлы (І.І.Кванц, І.Г.Граўн, І.А.Бенда, Ф.В.Марпург). Адна з вяршынь ням. музыкі канца 18 — пач. 19 ст. — інструментальна-сімф. творчасць Л.Бетховена. Ням. муз. рамантызм дасягнуў росквіту ў творчасці Р.Шумана, Ф.Мендэльсона, Ф.Шуберта і Ф.Ліста. Ранні яго этап азнаменаваны нараджэннем нац. опернай школы, сярод прадстаўнікоў якой Э.Т.А.Гофман (першая нац. рамант. опера «Ундзіна», 1814), К.М. фон Вебер («Вольны стралок», 1821; «Эўрыянта», 1823; «Аберон», 1826), Л.Шпор, Г.А.Маршнер, Ф.Флотаў. У жанры зінгшпіля працавалі О.Нікалаі, А.Лорцынг і інш. Развівалася хар. мастацтва, з 1809 узнік шэраг хар. таварыстваў. Сімф. музыка 19 ст. прадстаўлена жанрамі сімфоніі, праграмнай уверцюры, сімф. паэмы, араторыі, камерна-інстр. музыкі (творы Ліста, Мендэльсона, Шуберта, Шумана, Вебера Ф.Лахнера, Ф.Р.Фолькмана, Ф.Гілера, К.Райнеке). У 1843 Мендэльсон заснаваў кансерваторыю ў Лейпцыгу, пазней адкрыты кансерваторыі ў Кёльне, Штутгарце, Вышэйшая муз. школа ў Берліне. Эпохай для ням. музыкі стала дзейнасць В.Р.Вагнера. 1860—70-я г. характарызаваліся процістаяннем прыхільнікаў творчасці Вагнера, ідэй праграмнасці ў музыцы і прадстаўнікоў лейпцыгскай школы, якія выступалі за «чыстую» інстр. музыку і прапагандавалі творчасць І.Брамса, буйнейшага ням. сімфаніста паслябетховенскага часу. Развівалася муз. навука (З.Дэн, А.Б.Маркс, Г.Крэчмар, Ф.Шпіта, Г.Рыман). З 1834 выдаваўся час. «Neue Zeitschrift für Musik» («Новы музычны часопіс»). Сярод вядомых выканаўцаў 19 ст.: дырыжоры Г.Г.Бюлаў, А.Нікіш, Г.Леві, Ф.Мотль, К.Мук; спявачка Г.Зонтаг; піяністы Ф.Калькбрэнер, І.Мошалес, К.Шуман; скрыпачы Ф.Давід, Шпор. На мяжы 19—20 ст. пачалося абнаўленне муз. мовы ў творчасці Р.Штрауса і М.Рэгера. У пач. 20 ст. пераважаў неакласіцызм у музыцы Рэгера, Ф.Б.Бузоні (з 1894 у Германіі) і яго вучняў, М.Бутынга, В.Фортнера, К.Орфа, В.Эгка, П.Хіндэміта. Вял. ўплыў на творчасць ням. кампазітараў зрабіў аўстр. кампазітар А.Шонберг, заснавальнік дадэкафоніі. У 1919—33 актывізавалася дзейнасць рабочых хароў, агітгруп, у якіх удзельнічалі кампазітары Г.Эйслер, У.Фогель, Э.Г.Маер, Л.Шпіс, дырыжоры К.Ранкль і Г.Шэрхен, спявак Э.Буш, паэты і драматургі І.Бехер, Б.Брэхт, Э.Вайнерт і інш. У 1930-я г. выявіліся рысы муз. неафалькларызму (у т. зв. нар. операх І.Гаса, некат. творах Эгка, Орфа), узмацніўся ўплыў экспрэсіянізму (Б.Блахер, К.А.Гартман).
Муз. культура ГДР. На тэр. ГДР аднаўляліся былыя і ствараліся новыя муз. ўстановы. Падтрымліваліся традыцыі старэйшых калектываў (дрэздэнскі «Кройцхор» і філарманічны аркестр, лейпцыгскі «Таманерхор»). Напісаны кантаты (Эйслер), араторыі (Р.Вагнер-Рэгені, О.Герстэр, Маер). Рэаліст. тэндэнцыямі адзначаны музыка да п’ес Брэхта, оперы «Асуджэнне Лукула» (1949), «Пунціла» (1960; абедзве паводле Брэхта), меладрама «Ліла Герман» (1953) П.Дэсаў, «Томас Мюнцэр» П.Курцбаха (1950). У 1960—70-я г. створаны 10 сімфоній Бутынга, творы Г.Вольгемута, Г.Кохана, Р.Брэдэмаера, Р.Кунада, Ф.Гольдмана і інш. Вядомасць набылі оперы «Ланцэлот», «Эйнштэйн», «Леонс і Лена» Дэсаў, «Апошні стрэл» З.Матуса, «Млын Левіна», «Філін і лятаючая прынцэса», «Цудоўная шаўчыха» У.Цымермана. Сярод выканаўцаў: дырыжоры Г.Абендрот, Ф.Канвічны, К.Зандэрлінг, К.Мазур, О.Суітнер; оперныя рэжысёры Г.Арнальд, Э.Фішэр, В.Фельзенштайн; спевакі А.Бурмайстэр, М.Клозе, Т.Адам, П.Шраер; арганісты В.Шэтэліх, А.Веберзінке і інш. У ГДР працавалі (1986): каля 40 т-раў, у т.л. Ням. дзярж. опера, «Комішэ опер» у Берліне, Дрэздэнская дзярж. опера, больш за 80 аркестраў, у т.л. каля 30 сімфанічных, Акадэмія мастацтваў ГДР; Саюз кампазітараў і музыказнаўцаў; кансерваторыі ў Цвікаў, Гале, Шверыне, Ростаку; вышэйшыя муз. школы ў Берліне, Лейпцыгу, Веймары, Дрэздэне; Новае бахаўскае т-ва, Т-вы Г.Ф.Гендэля, Р.Шумана і інш. Муз. фестывалі і конкурсы (імя І.С.Баха ў Лейпцыгу, імя Р.Шумана ў Цвікаў, імя К.М.Вебера ў Дрэздэне і інш.).
У музычную культуру ФРГ вял. ўклад зрабілі оперныя кампазітары Орф, Эгк, Блахер, Г.Ройтэр, Гартман, Фортнер, Г.Біялас, Г.Генцмер, Э.Пепінг і інш. У 1950-я г. вылучыліся кампазітары Г.В.Генцэ, Б.А.Цымерман, Г.Клебе, Дз.Шнебель, В.Кільмаер, А.Райман і інш. У муз. жыцці ФРГ 1960—70-х г. значнае месца займалі кампазітары-авангардысты К.Штокгаўзен, М.Кагель, Г.Лахенман. У канцы 1970-х г. вылучылася група кампазітараў, якія заявілі аб звароце да прастаты і натуральнасці муз. мовы (П.М.Гамель, В.Рым, М.Траян і інш.). Найб. муз. цэнтры — Мюнхен, Гамбург, Штутгарт, Франкфурт-на-Майне, Дзюсельдорф, Кёльн. Сярод вядомых выканаўцаў дырыжоры О.Іохум, В.Фуртвенглер, Г.Караян, Р.Кемпе, Г.Кнапертсбуш, Г.Росбаўд, Р.Кубелік, П.Андэрс, К.Рыхтэр; оперныя рэжысёры З.Вагнер, Г.Рэнерт, Г.Р.Зельнер; спевакі Э.Шварцкопф, Х.Піларчык, Дз.Фішэр-Дзіскаў, І.Борк, А.Шлем, А.Ротэнбергер, Г.Прэй, Л.Поп; піяністы В.Бакгаўз, В.Кемпф; віяланчэліст З.Пальм, трубач А.Шэрбаўм. Вядучыя муз. т-ры: Баварская дзярж. опера ў Мюнхене, Гамбургская дзярж. опера, Вюртэмбергскі оперны т-р у Штутгарце, Ням. опера на Рэйне (Дзюсельдорф); Штутгарцкі балет, Вупертальскі т-р танца і інш. Сімф. аркестры Баварскага і Паўн.-герм. радыё. Працуюць Вышэйшыя муз. школы ў Мюнхене, Гамбургу, Штутгарце і інш. Праводзяцца муз. фестывалі, конкурсы і сімпозіумы па муз. навуцы, выканальніцтве і педагогіцы. У Дармштаце адкрыты Міжнар. Цэнтр. джаза (1983).
Тэатр. Вытокі ням. т-ра ў нар. гульнях і абрадах. У сярэднія вякі ў гарадах развівалася мастацтва вандроўных акцёраў — шпільманаў. Асн. жанрамі т-ра, як і ў большасці краін Зах. Еўропы, былі літургічная драма, містэрыя, маралітэ і фарс, які прыняў у Германіі форму масленічнай гульні — фастнахтшпіля. З канца 16 ст. пашыраны трупы вандроўных англ., потым верхненям. камедыянтаў, якія паўплывалі на развіццё прафес. т-ра. У паказы шырока ўводзіліся інтэрмедыі з удзелам персанажаў нар. т-ра Гансвурста і Пікельгерынга. У 17 ст. ўзніклі школьны т-р езуітаў і пратэстантаў, шматлікія т-ры ў ням. княствах. У 1660-я г. паявілася першая прафес. трупа, т. зв. «Славутая банда» І.Фельтэна. Т-р 18 ст. развіваўся пад уплывам асветніцкай ідэалогіі і класіцызму. Трупа актрысы К.Нойбер і драматурга І.К.Готшэда, т. зв. Лейпцыгская школа акцёрскага мастацтва, перанесла на ням. сцэну прынцыпы франц. класіцысцкага т-ра. Дэмакр. тэндэнцыі ў т-ры развівалі трупы І.Ф.Шонемана і Г.Г.Коха (у трупе Коха сфарміраваўся жанр нар. муз. т-ра зінгшпіль). З творчасцю вядомых акцёраў К.Экгафа і Ф.Л.Шродэра ў Гамбургскім нац. т-ры (1767—68) звязана ажыццяўленне маст. праграмы рэфарматара ням. сцэн. мастацтва ў духу асветніцкага рэалізму Г.Э.Лесінга. У канцы 18 — пач. 19 ст. панавала мангеймская школа акцёрскага мастацтва на чале з акцёрам, рэжысёрам і драматургам А.В.Іфландам, якой уласціва жанрава-быт. манера выканання. Эстэт. прынцыпы вял. дзеячаў ням. т-ра І.В.Гётэ і Ф.Шылера рэалізаваны ў Веймарскім прыдворным т-ры, якім у 1791—1817 кіраваў Гётэ. Веймарская школа сцвярджала т-р высокага мастацтва, асветніцкі па змесце і класіцысцкі па форме. У 1-й пал. 19 ст. ням. т-р развіваўся ў кірунку рамантызму (драматургі А. і Ф. Шлегелі, Г. фон Кляйст, Э.Т.А.Гофман, акцёры І.Флек і Л.Дэўрыент), у рэжысуры і акцёрскім мастацтве пераважалі рэаліст. тэндэнцыі (К.Л.Імерман, К.Зайдэльман). У 1860—70-я г. прыдворныя т-ры саступілі месца гарадскім і прыватным. Высокай пастановачнай культурай вызначаліся спектаклі Майнінгенскага гар. т-ра (у 1871—91 рэж. Л.Кронек). Вядучыя берлінскія т-ры: Нямецкі т-р (1883, у 1894—1904 узначальваў О.Брам, з 1905 М.Райнгарт), «Свабодны тэатр» Брама (1889), «Свабодная нар. сцэна» («Фрэе фольксбюнэ», 1890). Сярод акцёраў канца 19 — пач. 20 ст. Л.Барнай, А.Басерман, Ф.Гаазе, А.Зорма, І.Кайнц, А.Моісі, Э.Посарт, Э.Райхер. 1-я сусв. вайна прывяла тэатр. мастацтва да глыбокага крызісу. У 1920-я г. ў т-ры панаваў экспрэсіянізм. У 2-й пал. 1920-х г. набылі пашырэнне рабочыя і самадз. т-ры. З 1933 т-р у Германіі стаў сродкам фаш. прапаганды. Пасля разгрому фашызму пачалося адраджэнне т-ра. У 1945 пастаўлены першы ў вызваленай Германіі спектакль «Натан Мудры» Лесінга ў Ням. т-ры. У 1946 у Лейпцыгу засн. першы т-р для дзяцей.
У тэатры ГДР вял. ролю адыгралі дзейнасць адроджанага пасля вайны руху «Фольксбюнэ», Брэхта і т-ра «Берлінер ансамбль». 1970—80-я г. прайшлі пад знакам творчасці тэатр. дзеячаў Ф.Зольтэра, А.Ланга, І.Тэншэрта, А.Вейгель, Г.Май, Э.Шаля, К. фон Апена, Г.А.Пертэна і інш. Ставіліся п’есы Брэхта («Дні Камуны», «Турандот, ці Кангрэс абяліцеляў», «Бюшынг»), Ф.Вольфа («Бургамістр Ганна», «Томас Мюнцэр»), П.Гакса («Млынар з Сан-Сусі», «Бітва пад Лабавіцэ», «Смерць Сенекі», «Музы»), Ф.Браўна («Хінцэ і Кунцэ», «Вялікі свет», «Нямецкая сутнасць») і інш.
У рэпертуары т-раў ФРГ п’есы В.Борхерта («На вуліцы перад дзвярыма»), Г.Вайзенборна («Гётынгенская кантата»), Г.Кіпгарта («Сабака генерала», «Справа Роберта Опенгеймера»), П.Хандке («Самаабвінавачванне»), Б.Штрауса («Вядомыя твары і заблытаныя пачуцці», «Трылогія сустрэч»), М.Шпера («Паляўнічыя сцэны ў Ніжняй Баварыі», «Мюнхенская свабода»), Ф.К.Крэтца («Глабальная цікавасць», «Верхняя Аўстрыя») і інш.
Тэатр Германіі 1990-х г. — з’ява складаная і неардынарная. У акцёрскім мастацтве вылучаюцца рэаліст. школа Райнгарта і кірунак, які развівае выпрацаваныя Брэхтам прынцыпы эпічнай акцёрскай школы. Сярод рэжысёраў вызначаюцца Г.Мюлер, В.Энгель, Г.Зайдэль, П.Штайн, Р.Чулі; сярод акцёраў — Ю.Лампе, В.Дрольц, В.Баер, Ф.Роас, П. фон дэр Беек, П.Крэмер, К.Нойхойзер, М.Нойман, С.Тома, Ф.Шэвідзі, Б.Брода, К.Герцаг, М.Гільбіг, Л.Гольбург, Г.Шэфер, Г.Э.Габен і інш. Рэпертуар т-раў складаюць у асн. п’есы класікаў (Шылера, Брэхта, Гётэ) і сучасных ням. драматургаў (В.Буса, Ю.Гроса, Зайдэля, Мюлера, Браўна, К.Гайна, М.Кербля, Л.Троле, Штрауса, Г.Ахтэрнбуша, К.Поля і інш.). Тэатр. сталіцы Германіі — Берлін («Берлінер ансамбль», «Нямецкі тэатр») і Мюнхен («Камершпіле», «Фолькстэатр» і інш.), цікавыя творчыя калектывы працуюць у Гайдэльбергу, Карлсруэ, Фрайбургу, Бадэн-Бадэне, Мангейме, Мюльгайме-ан-дэр-Рур, Гамбургу, Штутгарце, Дрэздэне, Боне.
Кіно. У 1896 пачаўся выпуск дакумент. і маст. фільмаў, асабліва папулярная была прыгодніцкая серыя стужак з удзелам Г.Піля. У 1917 створана і стала цэнтрам ням. кінематаграфіі кінафірма «УФА». Найб. яскравай з’явай ням. кіно 1-й пал. 1920-х г. быў экспрэсіянізм, праграмны фільм якога «Кабінет доктара Калігары» (1921, рэж. Р.Віне). Аснова рэаліст. кінамастацтва ў 1920-я г. — жанр камершпіле (камерная драма). Яго ідэі ўвасобіліся ў фільмах рэжысёраў Г.В.Пабста («Бязрадасны завулак», 1925), Ф.В.Мурнаў («Апошні чалавек», 1925) і інш. У 1930-я г. кіно стала сродкам імперскай прапаганды, а таксама выконвала забаўляльныя функцыі. Пачатак пасляваен. кінавытворчасці ва ўсх. ч. краіны звязаны з дзейнасцю групы «Фільмактыў», створанай у 1945. У 1946 арганізавана кінастудыя «ДЭФА».
Фільмы ГДР канца 1940—60-х г. адзначаны тэматычнай і жанравай разнастайнасцю, паглыбленай увагай да ўнутр. свету і псіхалогіі герояў: «Справа Блюма» (1948, рэж. Э.Энгель), «Хлеб наш надзённы», «Мацней за ноч» і «Капітан з Кёльна» (1949, 1954, 1956, З.Дудаў), «Прафесар Мамлок» і «Мне было 19» (1959, 1961, К.Вольф), «Прыгоды Вернера Гольта» (1965, І.Кунерт), «Развітанне» (1968, Э.Гюнтэр). У 1970—80-я г. вылучаліся фільмы антыфаш. тэматыкі, якія закраналі маральныя праблемы, а таксама экранізацыі літ. твораў: «Легенда пра Паўлу і Паўла» (1973, Г. Караў), «Паміж ноччу і днём» (1975, Г.Э.Брант), «Лота ў Веймары» (паводле Т.Мана, 1975) і «Пакуты маладога Вертэра» (паводле І.В.Гётэ, 1976, абодва Гюнтэр), «Мама, я жывы» (1977, Вольф) і інш. Працавалі рэжысёры У.Вайс, І.Гузнер, Р.Зіман, В.Бек, С.Блайвайс, Г.Дзюба, Э.Шлегель, Г.Шольц, М.Экерман, акцёры А.Бюргер, А.Валер, Э.Дункельман, Г.Вольф, Э.Гешанек, В.Кох-Гоге, А.Ланг і інш. Сярод майстроў дакумент. кіно найб. вядомыя А. і А. Торндайк. Здымаліся мультыплікацыйныя і тэлевіз. фільмы. Вышэйшая кінашкола ў Бабельсбергу.
У ФРГ у канцы 1940-х — 60-я г. дэманстраваліся пераважна амер. фільмы і ням. камедыі (развесяляльныя, фільмы жахаў). Найб. цікавыя «Генерал д’ябла» (1955, Г. Койтнер), «Дзяўчына Розмары» (1958, Р.Тыле), «Мы — вундэркінды» і «Прывіды ў замку Шпесарт» (1958, 1961, К.Гофман), «Ружы для пана пракурора», «Кірмаш» і «Мужчынская пагулянка» (1959, 1960, 1964, В.Штаўтэ). Нізкая якасць многіх фільмаў, канкурэнцыя тэлебачання і замежных тэлекампаній прывялі да крызісу. Спробы выйсці з яго шляхам павышэння маст. ўзроўню фільмаў, адмовіцца ад штампаў і схем «кінематографа бацькоў» зрабіла ў сярэдзіне 1960-х г. група маладых кінематаграфістаў, фільмы якіх узнімалі тэмы крызісу грамадства, канфлікту пакаленняў, рэзка адрозніваліся ад стандартнай камерцыйнай прадукцыі. Сярод прадстаўнікоў гэтага кірунку, што атрымаў назву «маладое ням. кіно», рэжысёры А.Клуге, В.Герцаг, Б.Зінкель, А.Брустэлін, Р.В.Фасбіндэр, У.Эдэль, В.Вендэрс, М. фон Трота. Значнымі былі дасягненні ў экранізацыі літ. твораў рэж. Ф. Шлёндарфа («Зганьбаваны гонар Катарыны Блюм» паводле Г.Бёля, 1975; «Бляшаны барабан» паводле Г.Граса, 1979; «Оскар» 1980 за лепшы замежны фільм), В.Петэрсана («Падлодка», паводле аднайм. рамана Л.Г.Бугхайма) і інш. У 1970—80-я г. традыцыі «маладога ням. кіно» прадаўжалі выпускнікі Вышэйшай школы кіно і тэлебачання ў Мюнхене.
У 1990-я г. працуюць кінематаграфісты новага пакалення (Д.Дзёры, І.Фільсмаер, О.Валькес, Г.Дзітл, З.Вортман, К.Шлінгензіф і інш.); здымаюцца дакумент. і мультыплікацыйныя фільмы. З кіно моцна канкурыруе тэлебачанне.
Беларусы ў Германіі. Першая значная хваля бел. эміграцыі ў Германіі на мяжы 19 — 20 ст. была абумоўлена сац.-эканам. прычынамі і мела характар адыходніцтва. У 1890 у Германіі працавала каля 200 беларусаў, у 1900 — 4 тыс., у 1910 — 44 тыс., у 1911 — 108 тыс., у 1912 — больш за 144 тыс. чал. (25% ад агульнай колькасці адыходнікаў). З пач. 1-й сусв. вайны эміграцыйны рух з бел. зямель спыніўся. Ваен. падзеі, Кастр. рэв. 1917, герм. і польск. акупацыі Беларусі абумовілі новую хвалю выездаў у замежжа, у т.л. і ў Германію, дзе на пач. 1919 знаходзілася 30—40 тыс. ваеннапалонных. У міжваен. перыяд склалася і арганізаваная паліт. эміграцыя. У сак. 1919 з Вільні ў Берлін выехаў урад Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), тут дзейнічала Надзвычайная місія БНР, пры якой працавала выд-ва, для ваеннапалонных выходзіла газ. «З роднага краю». Бел. прэс-бюро (1919—25) выдавала інфарм. бюлетэнь на бел. і ням. мовах. З пач. 2-й сусв. вайны ў выніку ваен. дзеянняў на тэр. Польшчы ў палон трапіла 70 — 80 тыс. беларусаў, якія ваявалі ў складзе Войска Польскага. У ліст. 1939 пры мін-ве ўнутр. спраў Германіі створана Беларускае прадстаўніцтва ў Берліне (займалася справамі беларусаў у Германіі і на акупіраваных ёй тэр., выдавала на бел. мове газ. «Раніца»), у 1940 — Бел. к-т самапомачы (пад наглядам ням. улад аказваў беларусам матэрыяльную падтрымку, вёў культ.-масавую і паліт. работу), якія ў чэрв. 1941 заснавалі Беларускі нацыянальны цэнтр. У Берліне дзейнічала Бел. культ. суполка, выходзілі рукапісны час. «Беларускі студэнт» (1942, № 1—2), газ. «Беларускі работнік» (1943 — 44). 2-я сусв. вайна парадзіла 3-ю хвалю эміграцыі. У Германіі апынулася частка насельніцтва, прымусова вывезенага з Беларусі (каля 400 тыс. чал., паводле інш. крыніц — каля 700 тыс.), частка сав. ваеннапалонных і вязняў фаш. канцлагераў. У 1944 сюды выехалі бел. арг-цыі, установы і ваен. фарміраванні, створаныя ў гады ням. акупацыі — Беларуская цэнтральная рада, гал. штаб Саюза беларускай моладзі, сабор епіскапаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, ваен. атрады Беларускай краёвай абароны, частка інтэлігенцыі і святароў. Пасля паражэння фаш. Германіі саюзніцкія акупац. ўлады стварылі ў Зах. Германіі Беларускія лагеры для перамешчаных асоб. Інтарэсы беларусаў у Германіі прадстаўлялі Беларускі нацыянальны камітэт у Рэгенсбургу, Бел. цэнтр. дапамогавы к-т, грамадска-культ. дзейнасць вялі Крывіцкае навуковае таварыства імя Ф.Скарыны, Згуртаванні бел. жанчын і бел. ветэранаў, Бел. культ.-асв. таварыства, канцэртна-эстр. група «Жыве Беларусь» (з 1945 Бел. т-р эстрады), хор бел. студэнтаў у г. Марбург і інш. Працавалі Беларуская гімназія імя Янкі Купалы, гімназіі імя М.Багдановіча (Ватэнштэт, 1945—50), імя У.Ігнатоўскага (Майнлёз, 1947—49), у Остэргофене (1947—49), Мюнхенскае бел. студэнцкае згуртаванне (з 1948). У канцы 1940 — пач. 50-х г. узніклі рэліг. аб’яднанні вернікаў-беларусаў (гл. Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква за мяжой, Беларускія каталіцкія місіі за мяжой, Беларускія рэлігійныя арганізацыі за мяжой).
На бел. мове выходзілі газеты і часопісы: грамадска-паліт. «Раніца» (з 1939), «Шляхам жыцця» (1946—48), «Рух» (1946—48), «Голас беларусаў» (1947— 48), «Беларускае слова» (з 1948, з 1956 у ЗША), «Бацькаўшчына» (1947—66), «Летапіс беларускай эміграцыі» (з 1947, з 1955 у ЗША); літ.-грамадскія «Шыпшына» (з 1946, з 1950 у ЗША), «Сакавік» (1947—48), «Баявая ўскалось» (з 1949, з 1954 у Канадзе); рэлігійныя «Звіняць званы святой Сафіі» (1946—47), «Беларускі царкоўны голас» (1946), «Праваслаўны беларус» (1946 — сярэдзіна 1950-х г.); маладзёжныя «Скаўт» (1946—48), «Скаўцкая інфармацыйная служба» (1946—50), «Юнак» (1946—47); гумарыстычныя «Шарсцень» (1952), «Смехам па галаве» (1946); дзіцячы «Каласкі» (1952—66) і інш. Кнігадрукаванне ажыццяўлялі выд-вы «Бацькаўшчына», «Шыпшына», «Раніца», выдавецкія суполкі «Крыніца», «Заранка», «Рунь» і інш.
У 1951 закончыўся працэс выезду беларусаў з Германіі ў інш. краіны на пастаяннае жыхарства. Адным з цэнтраў бел. эміграцыі стаў Мюнхен. Тут працавалі Бел. ін-т навукі і мастацтва (1955—66), супрацоўнікі якога ўдзельнічалі ў рабоце Ін-та вывучэння СССР і выдавалі «Беларускі зборнік», бел. рэдакцыя радыё «Вызваленне» (з 1954, з 1959 наз. «Свабода», у 1995 пераехала ў Прагу). У 1980-я г. бел. навук.-культ. цэнтрам стаў г. Ляймен, дзе былі створаны Беларускі музей (з 1982), Інстытут беларусаведы.
Літ.: Смирин М.М. Германия эпохи Реформации и Великой Крестьянской войны. М., 1962; Германская история в новое и новейшее время. Т. 1—2. М., 1970; Руге В. Германия в 1917—1933 гг. М., 1974; Розанов Г.Л. Германия под властью фашизма (1933—1939). М., 1961; Otto K.-Н. Deutschland in der Epoche der Urgesellschaft. Berlin, 1960; Gebhardt B. Handbuch der deutschen Geschichte. Bd. 1—4. Stuttgart, 1954—60; Stern L., Bartmuβ H.-J. Deutschland in der Feudalepoche von der Wende des 5./6. Jh. bis rur Mitte des 11. Jh. Berlin, 1964; История немецкой литературы. Т. 1—5. М., 1962—76; История литературы ФРГ. М., 1980; История литературы ГДР. М., 1982; Сакалоўскі У. Пара станаўлення. Мн., 1986; Яго ж. Беларуская літаратура ў ГДР. Мн., 1988; Яго ж. Восприятие современной белорусской литературы в ГДР и ФРГ // Современные славянские культуры: развитие, взаимодействие, международный контекст: Материалы междунар. конф. ЮНЕСКО. Киев, 1982; Либман М.Я. Немецкая скульптура, 1350—1550. М., 1980; Яго ж. Дюрер и его эпоха: Живопись и графика Германии конца XV и первой половины XVI в. М., 1972; Ювалова Е.П. Немецкая скульптура, 1200—1270. М., 1983; Ёдике Ю. История современной архитектуры: Пер. с нем. М., 1972; [Kuhirt U.] Kunst der DDR. Bd. 1—2. Leipzig, 1982—83; Грубер Р.И. История музыкальной культуры. Т. 2, ч. 2. М., 1959; Ферман В.Э. Немецкая романтическая опера // Ферман В.Э. Оперный театр. М., 1961; Кершнер Л. Немецкая народная музыка. М., 1965.
М.С.Вайтовіч (прырода, гаспадарка),
М.Г.Елісееў (гісторыя да 1918 і пасля 1945),
П.А.Шупляк (гісторыя 1918—45),
А.П.Ткачэнка (друк, радыё, тэлебачанне),
У.Л.Сакалоўскі (літаратура),
Я.Ф.Шунейка (выяўл. мастацтва),
В.М.Козел (тэатр),
А.С.Ляднёва (беларусы ў Германіі). с. 177
ГЕРМАНО́ВІЧ Маркіян Якаўлевіч (10.11.1895, в. Дзяменічы Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 20.9.1937), савецкі ваен. дзеяч, камкор. Удзельнік 1-й сусв. вайны. Скончыў школу прапаршчыкаў (1916), штабс-капітан. З 1918 у Чырв. Арміі. У 1919—20 камандзір брыгады, удзельнік разгрому англаамер. інтэрвентаў на Поўначы, армій Урангеля, Махно. Узнаг. 2 ордэнамі Чырв. Сцяга. Пасля грамадз. вайны камандзір дывізіі, корпуса. З 1926 пам. камандуючага Беларускай, з 1928 — Сярэднеазіяцкай і Маскоўскай ваен. акругамі. З 1933 нач. Акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА, адначасова з 1934 чл. Ваен. савета пры Наркамаце абароны СССР. З сак. 1937 нам. камандуючага Ленінградскай ваен. акругай. Чл. ЦВК БССР у 1925—27, канд. у чл. ЦВК БССР у 1927—28. Беспадстаўна рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957. с. 190
ГЕРМАНО́ВІЧ Язэп Станіслававіч, гл. Адважны Вінцук. с. 191
ГЕРМА́НСКАЯ ВАЙНА́ 1866 , нямецкая вайна, назва аўстрапрускай вайны 1866 у гістарыяграфіі ФРГ. с. 191
ГЕРМА́НСКАЯ ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЯ РЭСПУ́БЛІКА (Deutsche Demokratische Republik, ГДР), дзяржава ў Цэнтр. Еўропе ў 1949—90. Пл. 108 333 км2, нас. 16,64 млн. чал. (1985). Сталіца — г. Берлін (Усходні). Уключала сучасныя землі ФРГ: Берлін (часткова), Брандэнбург, Мекленбург-Пярэдняя Памеранія, Саксонія, Саксонія-Ангальт, Цюрынгія. Узнікла ва ўмовах «халоднай вайны» на тэр. Усх. Германіі, што знаходзілася ў сав. зоне акупацыі, пасля таго, як на зах.-герм. землях была ўтворана ФРГ (вер. 1949). Абвешчана 7.10.1949 Ням. нар. саветам (створаны ў выніку дзейнасці Нямецкага народнага кангрэса), які прыняў рэсп. канстытуцыю (праект зацверджаны 30.5.1949) і канстытуіраваўся як часовая Нар. палата (парламент). 10.10.1949 сав. ваен. адміністрацыя абвясціла пра перадачу функцый кіравання ўладам ГДР. 11.10.1949 прэзідэнтам краіны выбраны В.Пік, урад узначаліў О.Гротэваль. 6.7.1950 у г. Гёрліц падпісана пагадненне з Польшчай аб прызнанні міждзярж. граніцы па лініі Одэр—Нейсе. У ходзе 2-гадовага плана (1949—50) у асноўным адноўлена гаспадарка краіны. Гэтаму садзейнічалі эканам. дапамога СССР і ўступленне ГДР у 1950 у Савет Эканамічнай Узаемадапамогі (СЭУ). На ІІ канферэнцыі кіруючай леваарыентаванай Сацыяліст. адзінай партыі Германіі (САПГ; створана ў 1946) прынята праграма пабудовы сацыялізму на ўзор СССР. У 1952 праведзена адм. рэформа: замест 5 зямель створаны 14 новых акруг. Фарсіраванне эканам. працэсаў адм. метадамі з боку САПГ (у т.л. павышэнне рабочых нормаў пры фактычным памяншэнні ўзроўню зарплаты) выклікалі дэманстрацыі пратэсту рабочых у шэрагу буйных гарадоў і паўстанне 17.6.1953 у Берліне, якое ліквідавалі сав. войскі і ўлады ГДР. Пасля ўваходжання ФРГ у НАТО ГДР уступіла ў Арг-цыю Варшаўскага дагавора (гл. Варшаўскі дагавор 1955), падпісала 20.9.1955 Дзярж. дагавор з СССР аб прызнанні поўнага суверэнітэту краіны і скасаванні пасады сав. вярхоўнага камісара, у 1957 — пагадненне пра ўмовы часовага знаходжання сав. войск на тэр. ГДР. У 1956 пачата фарміраванне Нац. нар. арміі, у 1962 уведзены ўсеагульны воінскі абавязак. Ва ўмовах эскалацыі «халоднай вайны» ў жн. 1961 улады ГДР закрылі мяжу з Зах. Берлінам і пабудавалі Берлінскую сцяну. На плебісцыце 6.4.1968 прынята новая канстытуцыя, паводле якой замацавана кіруючая роля САПГ. З 1971 пры новым кіраўніцтве САПГ на чале з Э.Хонекерам (з 1976 і кіраўнік дзяржавы) ва ўласнасць дзяржавы канчаткова перайшлі прыватныя і напаўдзяржаўныя прамысл. прадпрыемствы і рамесныя кааператывы, узмоцнена роля цэнтр. органаў кіравання і планавання нар. гаспадаркі, створаны буйныя прамысл. і аграпрамысл. камбінаты, праводзілася сац. палітыка з ухілам на вырашэнне жыллёвай праблемы і павышэнне даходаў насельніцтва. Ва ўмовах разрадкі міжнар. напружанасці пачалася нармалізацыя адносін паміж дзвюма герм. дзяржавамі (у канцы 1972 падпісаны Дагавор аб асновах адносін паміж ГДР і ФРГ), што садзейнічала міжнар. прызнанню ГДР, якую раней прызнавалі пераважна краіны сацыяліст. лагера (да 1989 устаноўлены дыпламат. адносіны са 135 дзяржавамі). У 1973 ГДР і ФРГ прыняты ў ААН. У 1974 у канстытуцыю ГДР унесена палажэнне аб узнікненні ў краіне асобнай «сацыяліст. ням. нацыі», што здымала пытанне аб герм. адзінстве. Паводле канстытуцыйных змен і дапаўненняў 1974 САПГ атрымала яшчэ большыя ўладныя паўнамоцтвы, значна павялічылася колькасць членаў партыі (больш за 2 млн.), Дэмакр. блок партый і масавых арг-цый налічваў каля 350 тыс. чл. (створаны ў 1945). Да канца 1970-х г. у эканоміцы ГДР адбыліся значныя зрухі (краіна ўвайшла ў лік 10 найб. прамыслова развітых дзяржаў свету), па ўзроўні жыцця яе насельніцтва займала вядучае месца сярод краін — членаў СЭУ. Да пач. 1980-х г. эканоміка ГДР вычарпала экстэнсіўныя магчымасці свайго развіцця, таму эканам. стратэгія кіраўніцтва краіны прадугледжвала жорсткую эканомію і рэсурсазберажэнне, стымуляванне навук.-тэхн. прагрэсу, больш актыўную інтэграцыю ў межах СЭУ. Пазнейшыя эканам. цяжкасці (зніжэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва, павелічэнне знешняга доўгу з 10 млрд. дол. у 1981 да 21 млрд. у 2-й пал. 1980-х г.) суправаджаліся ростам напружанасці і апазіц. настрояў у грамадстве. У час святкавання 40-годдзя ГДР у Берліне, Дрэздэне, Лейпцыгу і інш. гарадах прайшлі масавыя дэманстрацыі з патрабаваннем рэформаў. У гэтых умовах адбылася адстаўка Хонекера і перадача ўлады Э.Крэнцу. Пасля дэмантажу Берлінскай сцяны (9.11.1989) распаўся Дэмакр. блок, узніклі новыя паліт. партыі і рухі (каля 100), быў сфарміраваны кааліцыйны ўрад на чале з Г.Модравам. Зноў актуальнай стала ідэя аб’яднання Германіі. Урад Модрава прапанаваў план паступовага стварэння канфедэратыўнай дзяржавы з наступным зліццём. Большасць паліт. партый і рухаў падтрымалі план канцлера ФРГ Г.Коля (хуткае аб’яднанне Германіі на аснове канстытуцыі ФРГ). У пач. 1990 САПГ перайменавана ў Партыю дэмакр. сацыялізму. На выбарах у Нар. палату ў сак. 1990 перамог блок кансерватыўных партый на чале з Хрысц.-дэмакр. саюзам. У крас. сфарміраваны новы кааліцыйны ўрад на чале з Л. дэ Мезьерам. 1.7.1990 набыў сілу Дагавор аб эканам., валютным і сац. саюзе паміж ГДР і ФРГ. У вер. падпісаны Дагавор аб аб’яднанні Германіі (да яго набыцця сілы Нар. палата ўнесла змены ў канстытуцыю ГДР, быў зменены адм.-тэр. падзел краіны). 12.9.1990 прадстаўнікі ГДР, ФРГ, ЗША, СССР, Вялікабрытаніі і Францыі падпісалі Дагавор аб канчатковым урэгуляванні адносна Германіі. ГДР спыніла членства ў Варшаўскім дагаворы і СЭУ. 3.10.1990 у Берліне адбыліся ўрачыстасці з нагоды набыцця сілы апошняга дагавора (у цяперашняй ФРГ 3 кастр. святкуецца як нац. свята — Дзень ням. адзінства).
Літ.: Дернберг С. Краткая история ГДР: Пер. с нем. 2 изд. М., 1971; История Германской Демократической Республики, 1949—1979. 2 изд. М., 1979; Потапов А.В. Кризис ГДР в 80-х годах и объединение Германии // Новая и новейшая история. 1991. № 5. В.М.Пісараў. с. 191
ГЕРМА́НСКІЯ МО́ВЫ , група роднасных моў індаеўрапейскай сям’і моў, адна з галін гэтай сям’і (гл. Індаеўрапейскія мовы). Па паходжанні германскія мовы ўзыходзяць да прагерманскай (агульнагерманскай) мовы, што існавала да н.э. У пач. н.э. ў ёй намецілася паступовае разгалінаванне на паўн.-, усх.- і зах.-германскія падгрупы. Паўн.- германская падгрупа ўключае ўсх.-скандынаўскія мовы (нарвежскую мову, ісландскую мову і фарэрскую — мову Фарэрскіх а-воў) і зах.-скандынаўскія (шведскую мову і дацкую мову). Найб. стараж. мова гэтай падгрупы — стараж.-ісландская (пісьмовыя помнікі 12 ст.). Усх.-германская падгрупа складаецца з мёртвых моў: бургундскай, вандальскай, гепідскай, герульскай і найб. стараж. — гоцкай мовы. Зах.-германская падгрупа ўключае англійскую мову, нямецкую мову, нідэрландскую мову, люксембургскую, фрызскую, а таксама афрыкаанс і ідыш. Асноўныя асаблівасці германскіх моў — перамяшчэнне зычных; моцны націск на першым (каранёвым) складзе; рэдукцыя ненаціскных складоў і адпадзенне зычных і галосных у канцы слова; камбінаторныя змены галосных у выніку асіміляцыі аблаут як парадыгматычны фактар і інш. З пункту погляду сучаснага становішча грамат. ладу германскім мовам характэрна імкненне да аналітызму. Т.С.Глушак. с. 191
ГЕРМА́НЦЫ старажытныя, вялікі саюз плямён індаеўрап. моўнай групы ў паўн.-зах. частцы Еўропы. Займалі тэр. паміж Паўночным і Балтыйскім морамі, Рэйнам, Дунаем і Віслай, а таксама Паўд. Скандынавію. Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 1 ст. да н.э. Ю.Цэзар у «Запісках пра Гальскую вайну» (каля 50 г. да н.э.) вылучыў германцаў як асобную этнічную групу і падрабязна апісаў іх побыт. Найб. старажытная з вядомых археал. культур германцаў — культура Ясторф на ніжняй Эльбе і ў Ютландыі (7 ст. да н.э.). Вылучаюць групы германцаў: паўн. (хаўкі, англы, варны, фрызы, гаўты, свіёны), зах. (свевы, маркаманы, квады, лангабарды, семноны) і ўсх. (вандалы, бургунды, готы, гепіды). Іх асн. занятак — земляробства і жывёлагадоўля. У 4—6 ст. германцы адыгралі значную ролю ў Вялікім перасяленні народаў, адным з вынікаў якога было ўтварэнне на частцы тэр. Рымскай імперыі т.зв. варварскіх каралеўстваў. На тэр. Беларусі выяўлены могільнікі вельбарскай культуры, пакінутыя готамі і роднаснымі ім гепідамі. Лінгвістамі выяўлена генетычная сувязь і ўзаемапранікненне герм. і славянскіх моў. Пэўную ролю вікінгі (нарманы, варагі) адыгралі ў гісторыі Кіеўскай дзяржавы (гл. Нарманская тэорыя). Стараж.-бел. граматы 13—14 ст. адлюстроўваюць гандл. зносіны паўн. гарадоў Беларусі з ням. насельніцтвам Рыгі і Гоцкага берага.
Літ.: История Европы с древнейших времен до наших дней. Т. 1. Древняя Европа. М., 1988. С. 594—605. с. 192
ГЕРМАФРАДЫ́Т , 1) у стараж. грэчаскай міфалогіі сын Гермеса і Афрадыты, юнак незвычайнай прыгажосці. У 15-гадовым узросце падарожнічаў па М. Азіі. У Карыі, калі ён купаўся ў крыніцы, німфа Салмакіда страсна закахалася ў Гермафрадыта. Але ўзаемнасці яна не дачакалася, і тады багі злілі Салмакіду з Гермафрадытам у адну двухполую істоту. 2) Індывід, які мае другасныя палавыя прыкметы абодвух полаў. с. 192
ГЕРМАФРАДЫТЫ́ЗМ , двухполавасць, бісексуалізм, наяўнасць прыкмет мужчынскага і жаночага полу ў аднаго арганізма. Бывае натуральны, уласцівы вышэйшым і ніжэйшым раслінам (аднадомнасць, гоматалізм) і беспазваночным жывёлам (чэрві, малюскі, ракападобныя і інш.), і анамальны (заганы развіцця), які трапляецца і ў чалавека. Пры натуральным гермафрадытызме ў арганізме адначасова ўтвараюцца яйцы і сперматазоіды; здольнасцю да апладнення валодаюць абодва віды палавых клетак або адзін з іх. Анамальны гермафрадытызм — прыроджаная, у большасці выпадкаў генетычна абумоўленая паталогія, што ўзнікае пры парушэнні развіцця палавых залоз і іх гарманальнай дзейнасці; назіраецца ў чалавека і жывёл. Можа быць сапраўдны (наяўнасць палавых залоз абодвух полаў) і несапраўдны (псеўдагермафрадытызм), калі палавыя залозы сфарміраваны правільна, па мужчынскім або жаночым тыпе, але вонкавыя палавыя органы маюць прыкметы двухполавасці.
У чалавека сапраўдны гермафрадытызм трапляецца рэдка; характэрна наяўнасць яечніка і яечак або змешанай залозы, часцей мужчынскі набор палавых храмасом (46 XY). Другасныя палавыя прыкметы, як правіла, маюць элементы абодвух полаў. Гермафрадытызм несапраўдны бывае вонкавы і ўнутраны. Пры вонкавым мужчынскім гермафрадытызме ёсць мужчынскія палавыя залозы, а вонкавыя палавыя органы падобныя да жаночых; пры ўнутраным — побач з яечнікамі, недаразвітай прадстацельнай залозай і семявымі пузыркамі могуць быць матка і матачныя трубы. Зрэдку трапляюцца выпадкі жаночага несапраўднага гермафрадытызму, калі сфарміраваны яечнікі, а вонкавыя палавыя органы і другасныя палавыя прыкметы развіваюцца па мужчынскім тыпе. Лячэнне гермафрадытызму: аператыўная змена полу. Дзетанараджэнне немагчыма.
Літ.: Савченко Н.Е. Гипоспадия и гермафродитизм. Мн., 1974; Голубева И.В. Гермафродитизм. М., 1980. М.Я.Саўчанка. с. 192
ГЕРМАШЭ́ЎСКІ (Hermaszewski) Міраслаў (н. 15.9.1941, пас. Ліпнікі Івана-Франкоўскай вобл., Украіна), першы касманаўт Рэспублікі Польшча. Герой Сав. Саюза (1978), лётчык-касманаўт Рэспублікі Польшча (1978). Скончыў Дэмблінскае ваен. авіяц. вучылішча лётчыкаў (1964), Ваен. акадэмію Генштаба (1971, Варшава), Ваен. акадэмію Генштаба імя Варашылава (1982, Масква). З 1976 у атрадзе касманаўтаў. 27.6—5.7.1978 з П.І.Клімуком здзейсніў (як касманаўт-даследчык) касм. палёт на караблі «Саюз-30» і арбітальным навук. комплексе «Салют-6» — «Саюз-29» з У.В.Кавалёнкам і А.С.Іванчэнкавым (па праграме «Інтэркосмас»). Правёў у космасе 7,9 сут. с. 192
ГЕРМЕНЕ́ЎТЫКА (грэч. hermēneutikē ад hermēneuō растлумачваю, тлумачу), майстэрства тлумачэння стараж. рэліг. і гіст. тэкстаў; вучэнне аб прынцыпах іх інтэрпрэтацыі, якое спалучала асновы багаслоўя і філалогіі. 2) Вучэнне аб разуменні тэкстаў твораў, метадалагічная аснова гуманітарных навук. Выкарыстоўваецца таксама ў музыцы і юрыспрудэнцыі (тлумачэнне законаў). Узнікла ў эпоху элінізму ў сувязі з даследаваннем класічных тэкстаў. Найб. развіццё як метадалагічны прыём атрымала ў рамках экзегетыкі пры тлумачэнні тэкстаў Бібліі і іх пачуццёва-літаральнага сэнсу. З пачаткам фарміравання ў эпоху Адраджэння класічнай філалогіі, незалежнай ад тэалогіі, герменеўтыка выступала як майстэрства перакладу помнікаў мінулай ант. культуры на мову жывой, сучаснай культуры. Выкарыстоўваецца таксама ў музыцы і юрыспрудэнцыі (тлумачэнне законаў). Як агульнафілас. праблема герменеўтыкі пастаўлена ў раннім ням. рамантызме Ф.Шлегелем і распрацавана Ф.Шлеермахерам. Як метад уласна гіст. інтэрпрэтацыі далей распрацоўвалася прадстаўнікамі т. зв. гіст. школы (Л.Ранке, І.Г.Дройзен, В.Дзільтэй). У 1920-я г. паступова выпучылася ў адну з асн. метадалагічных працэдур у рамках уласна экзістэнцыялізму (Э.Гусерль, М.Хайдэгер), а потым і ва ўласна філасофскай герменеўтыцы (Г.Г.Гадамер, Ю.Хабермас). У 1960— 70-я г. праблемы герменеўтыкі распрацоўвалі П.Рыкёр, Т.Кун, Э.Карэт, Э.Гайнтэль і інш. Пры ўсіх адрозненнях варыянтаў філас. герменеўтыкі агульнымі яе рысамі з’яўляюцца недавер да непасрэднага сведчання свядомасці, да абвешчанага Р.Дэкартам прынцыпу непасрэднай верагоднасці самапазнання і зварот да «ўскоснага сведчання» аб жыцці, свядомасці, якія ўвасабляюцца не столькі ў логіцы, колькі ў мове.
Літ.: Михайлов А.А. Современная философская герменевтика. Мн., 1984; Рикер П. Герменевтика. Этика. Политика: Моск. лекции и интервью: Пер. с фр. М., 1995; Szondi P. Einführung in die literarische Hermeneutik. Frankfurt-am-Main, 1975; Hermeneutics and Modern Philosophy. New York, 1986. с. 192
ГЕРМЕ́С , у стараж.-грэчаскай міфалогіі бог жывёлагадоўлі і пастухоў, гандлю і прыбытку, вястун алімпійскіх багоў, апякун юнацтва і атлетаў, праваднік душ мёртвых у царства Аіда, пасрэднік паміж жыццём і смерцю, багамі і людзьмі, сын Зеўса і Маі. Атрыбуты Гермеса — залатыя крылатыя сандалі і жазло, яго сімвал — гермы, якія ставілі на дарогах з Афін. Гермес хітры і спрытны, заўсёды знаходзіць выхад з цяжкага становішча, учыніў мноства подзвігаў. Міф пра Гермеса — часты сюжэт у выяўл. мастацтве (насценныя дэкарацыі ў доме Лівія, скульптуры Праксіцеля, Б.Торвальдсена, карціны Карэджа, Я.Тынтарэта, П.П.Рубенса). У рым. міфалогіі Гермесу адпавядае Меркурый. с. 192
ГЕРМЕ́С , малая планета. Дыяметр каля 1 км. Адлегласць ад Сонца 0,7—1,9 а.а. Гермес наблізіўся да Зямлі на адлегласць 580 тыс. км. Пасля 1937 не назіраўся і лічыцца згубленым. Адкрыты К.Рэйнмутам (Германія, 1937). с. 193
ГЕРМЕТЫЗА́ЦЫЯ (ад імя егіп. мудраца Гермеса, якому прыпісвалася здольнасць шчыльна закаркоўваць пасудзіны), забеспячэнне непранікальнасці сценак і злучэнняў апаратаў, машын, збудаванняў, ёмістасцей для вадкасцей, газаў і інш. Дасягаецца зваркай, пайкай, выкарыстаннем літых дэталей, спец. вакуумных матэрыялаў (гетэраў і інш.), герметыкаў, ушчыльняльнікаў і г.д. Пашырана ў вакуумнай тэхніцы, электра- і радыётэхніцы, ядз. фізіцы, у вытв-сці шкодных і выбуховых рэчываў, пры пабудове карпусоў падводных лодак, касм. караблёў, свідраванні нафтавых пластоў і інш. с. 193
ГЕРМЕТЫ́ЗМ , 1) рэлігійна-філас. плынь эпохі элінізму і позняй антычнасці. Спалучала элементы папулярнай грэч. філасофіі, халдзейскай астралогіі, перс. магіі, егіпецкай алхіміі; мела эзатэрычны характар. Традыцыі герметызма атрымалі працяг у еўрап. Адраджэнні (М.Фічына, Дж.Піка дэла Мірандала), у Агрыпы, паўплывалі на Дж.Бруна, М.Каперніка, І.Ньютана і інш. Герметызм выступае ў ролі агульнай тэарэт. асновы шэрагу эзатэрычных і акультных вучэнняў — неаплатанізму, гнастыцызму (гностыкі), антрапасофіі і інш. Сутнасць, вытокі і асн. палажэнні герметызма выкладзены ў даследаванні А.Ж.Фесцюж’ера «Адкрыцці Гермеса Трысмегіста» (т. 1—4, 1949— 54). 2) Мадэрнісцкі кірунак у італьян. паэзіі 1920—40-х г. (Э.Мантале, Дж.Унгарэці); адна з асн. асаблівасцей сучаснай мадэрнісцкай паэзіі. З выкарыстаннем наўмысна ўскладненай формы выражае трагічнае светаадчуванне, смутак, выкліканыя адзінотай і адчужанасцю чалавека ў сучасным грамадстве. с. 193
ГЕРМЕ́ТЫКІ , вадкія, вязкацякучыя ці пастападобныя кампазіцыі на аснове палімераў ці алігамераў, здольныя забяспечваць непранікальнасць (герметычнасць) стыкаў, швоў, злучэнняў розных канструкцый за кошт высокай адгезіі да матэрыялаў.
Для ўшчыльнення нераздымных злучэнняў выкарыстоўваюць герметыкі на аснове полісульфідных, крэмнійарган., урэтанавых, фторзмяшчальных, вуглевадародных каўчукоў з канцавымі функцыянальнымі групамі, якія ўтвараюць герметычны слой на злучальным шве ў выніку ацвярджэння (вулканізацыі). У іх састаў уваходзяць таксама 1—3 кампаненты (напаўняльнікі, вулканізуючыя агенты і інш.), якія змешваюць перад выкарыстаннем. Для ўшчыльнення раздымных злучэнняў карыстаюцца герметыкі, якія не вулканізуюцца (невысыхальныя замазкі) — сумесі каўчукоў насычаных ці малой ненасычанасці (напр., поліізабутылен) з напаўняльнікамі і масламі. Вадкія герметыкі — растворы ці дысперсіі сінт. смол ў арган. растваральніках (напр., этаноле) ці вадзе (гл. Кампаўнды палімерныя). Выкарыстоўваюць у авія- і суднабудаванні, буд-ве, хім. і радыёэлектроннай прам-сці.
Літ.: Аверко-Антонович Л.А., Кирпичников П.А., Смыслова Р.А. Полисульфидные олигомеры и герметики на их основе. Л., 1983. Я.І.Шчарбіна. с. 193
ГЕРМСІ́Р , Дэштэстан, паласа прыбярэжных пустынных раўнін уздоўж берагоў Аманскага заліва і Армузскага праліва, у Іране і Пакістане. Агульная даўж. больш за 1000 км, шыр. да 80 км. У рэльефе — нахіленая раўніна з пясчанымі ўзвышшамі, якая пераходзіць у прыморскую нізіну, месцамі забалочаную. Клімат трапічны. Сярэдняя т-ра студз. (г. Джаск) 19,4 °С, ліп. 32,5 °С, ападкаў каля 120 мм за год. Пераважаюць глебы пустынь, месцамі — саланчакі. Пустынная хмызнякова-эфемерная расліннасць, месцамі каля берагоў — мангравыя зараснікі. Пашавая жывёлагадоўля. с. 193
ГЕРНГУ́ТЭРСКІЯ АБШЧЫ́НЫ , рэлігійна-грамадскі рух у Прыбалтыцы ў 18—19 ст. Распаўсюдзіўся ў Латвіі з 1729 з мяст. Гернгутэ ў Саксоніі (адсюль назва). Вучэнне запазычылі ад «мараўскіх братоў» (гл. Чэшскія браты). Прапаведавалі працавітасць, беражлівасць і паслухмянасць, усе члены абшчыны называліся братамі і выбіралі са свайго асяроддзя старастаў. У гернгутэрстве лат. і эст. сяляне шукалі ратунак і вызваленне ад ням. памешчыкаў і пастараў. У 1743 Гернгутэрскія абшчыны забаронены. У 1764 Кацярына ІІ дазволіла аднавіць дзейнасць Гернгутэрскіх абшчын. Найб. размаху яны дасягнулі ў 1-й пал. 19 ст. (у 1828 у Прыбалтыцы было больш за 40 тыс. гернгутэраў). У 2-й пал. 19 ст. колькасць абшчын скарацілася. Асобныя асяродкі руху існавалі і ў пач. 20 ст. с. 193
ГЕ́РНІ́КА (Guernica), Герніка-і-Луна, горад на Пн Іспаніі ў Баскаў краіне (правінцыя Біская). Знаходзіцца ў Кантабрыйскіх гарах у даліне Мундака. Стараж. цэнтр баскскай культуры. У час грамадз. вайны і італа-герм. інтэрвенцыі 1936—39 26.4.1937 падверглася бамбардзіроўцы герм. авіяцыяй. Пад уражаннем гэтай падзеі створана карціна П.Пікаса «Герніка» (1937). с. 193
ГЕРО́Й БЕЛАРУ́СІ , ганаровае званне, вышэйшая ступень адзнакі і дзярж. ўзнагарода за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам, звязаныя з подзвігам, здзейсненым у імя свабоды, незалежнасці і росквіту Рэспублікі Беларусь. Уведзены Законам «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь» ад 13.4.1995. Званне прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь толькі адзін раз. Паводле Указа Прэзідэнта ад 15.1.1996 асобам, удастоеным звання Героя Беларусі, уручаецца медаль Герой Беларусі. Узнагароджанне можа быць праведзена пасмяротна. Героямі Беларусі могуць стаць не толькі грамадзяне Беларусі, але і замежныя грамадзяне ці асобы без грамадзянства за заслугі перад Рэспублікай Беларусь. Героі Беларусі карыстаюцца льготамі, прадугледжанымі заканадаўствам для Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сац. Працы, поўных кавалераў ордэнаў Славы, Працоўнай Славы. Упершыню званне Героя Беларусі прысвоена ў 1996 У.М. Карвату (пасмяротна). Г.А.Маслыка. с. 193
ГЕРО́Й ПРА́ЦЫ , ганаровае званне, якое прысвойвалася ў 1927—38 у СССР грамадзянам за асаблівыя заслугі ў вытв. сферы, навук. дзейнасці, дзярж. або грамадскай службе пры стажы работы ў якасці рабочага або служачага не менш за 35 гадоў. Устаноўлена ЦВК і СНК СССР 27.7.1927. Узнагароджаныя і члены іх сем’яў карысталіся льготамі ў галіне жыллёвых правоў, нар. адукацыі, пенсіённага забеспячэння і падаткаабкладання. На Беларусі званне Героя Працы прысвойваў Прэзідыум, пазней Сакратарыят ЦВК БССР па прадстаўленні Цэнтр. Саюза прафсаюзаў Беларусі (ЦСПСБ). З увядзеннем у 1938 звання Герой Сацыялістычнай Працы прысваенне звання Героя Працы спынена. с. 194
ГЕРО́Й САВЕ́ЦКАГА САЮ́ЗА , ганаровае званне ў СССР у 1936—91, найвышэйшая ступень адзнакі за асабістыя ці калектыўныя заслугі, звязаныя са здзяйсненнем гераічнага подзвігу. Зацверджана пастановай ЦВК СССР ад 16.4.1934. Паводле палажэння ад 29.7.1936 прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета СССР. Згодна з ім герою ўручаліся: ордэн Леніна, медаль «Залатая Зорка» і Грамата Прэзідыума Вярх. Савета СССР. Герой Савецкага Саюза, які здзейсніў гераічны подзвіг 2-і раз, узнаг. ордэнам Леніна і 2-м медалём «Залатая Зорка», на радзіме ўстанаўліваўся яго бронзавы бюст. Паводле пастановы Прэзідыума Вярх. Савета СССР ад 22.8.1988 пры паўторным узнагароджанні Герою Савецкага Саюза ўручаўся 2-і ордэн Леніна, але медаль «Залатая Зорка» 2-і раз не ўручалася; бронзавы бюст мог быць устаноўлены па хадайніцтву дзярж. органаў і грамадскіх арг-цый пасля смерці Героя Савецкага Саюза. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена каля 12,7 тыс. чал., у т.л. 486 беларусам і ўраджэнцам Беларусі, з іх 443 воінам Вял. Айч. вайны. Гэтай узнагароды ўдастоены 88 удзельнікаў падполля і партыз. руху на Беларусі. Прозвішчы Герояў Савецкага Саюза — воінаў беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, а таксама сыноў братніх народаў і замежных грамадзян, партызан і падпольшчыкаў, якія вызначыліся ў баях за Беларусь у Вял. Айч. вайну, увекавечаны ў мемарыяльнай зале Бел. дзярж. музея гісторыі Вял. Айч. вайны.
Чатыры разы Героі Савецкага Саюза:
Л.І.Брэжнеў (1966, 1976, 1978, 1981), Г.К.Жукаў (1939, 1944, 1945, 1956).
Тройчы Героі Савецкага Саюза:
С.М.Будзённы (1958, 1963, 1968), І.М.Кажадуб (люты, жн. 1944, 1945), А.І.Пакрышкін (май, жн. 1943, 1944).
Двойчы Героі Савецкага Саюза — беларусы і ўраджэнцы Беларусі: П.Я.Галавачоў (1943, 1945), С.І.Грыцавец (люты, жн. 1939), І.І.Гусакоўскі (1944, 1945), У.В.Кавалёнак (1978, 1981), П.І.Клімук (1973, 1975), С.Ф.Шутаў (студз., вер. 1944), І.І.Якубоўскі (студз., вер. 1944).
Двойчы Героі Савецкага Саюза — прадстаўнікі іншых народаў, якія вызначыліся ў баях за Беларусь: С.Амет-Хан (1943, 1945), І.Х.Баграмян (1944, 1977), А.Я.Баравых (1943, 1945), П.І.Батаў (1943, 1945), А.П.Белабародаў (1944, 1945), Л.І.Бяда (1944, 1945), І.А.Вараб’ёў (1944, 1945), А.М. Васілеўскі (1944, 1945), С.А.Каўпак (1942, 1944), М.І.Крылоў (крас., вер. 1945), Я.М.Кунгурцаў (люты, крас. 1945), У.Дз.Лаўрыненкаў (1943, 1944), І.Ф.Паўлаў (1944, 1945), І.А.Пліеў (1944, 1945), К.К.Ракасоўскі (1944, 1945), Я.Я.Савіцкі (1944, 1945), С.П.Супрун (1940, 1941), М.Ц.Сцепанішчаў (1944, 1945), П.А.Таран (1942, 1944), Я.П.Фёдараў (1940, 1945), Ц.Ц.Хрукін (1939, 1945), І.Д.Чарняхоўскі (1943, 1944), В.І. Чуйкоў (1944, 1945), А.М.Яфімаў (1944, 1945), В.С.Яфрэмаў (май, жн. 1943).
Героі Савецкага Саюза — беларусы і ўраджэнцы Беларусі (пра кожнага гл. асобны артыкул):
П.Е.Купрыянаў, М.А.Сяліцкі.
Ф.К.Каўроў, І.П.Мазурук, Г.М. Склязнёў, О.Ю.Шыіт.
А.С.Благавешчанскі.
В.М.Кажухоў, Я.М.Нікалаенка.
П.Р.Алейнікаў, І.І.Валасевіч, ДзД.Валенцік, М.М.Гармоза, АЛ.Дыдышка, П.В.Кандрацьеў, І.П.Кірпічоў, І.М.Коібзун, І.М.Максіменя, І.В.Матрунчык, І.М.Нядзвецкі, Р.С.Пінчук,
А.П.Сабалеўскі, І.М.Саламонаў, М.Ф. Турцэвіч, А.Р.Целешаў, С.І.Чарняк, СЛ.
Я.}Ялейнікаў.
АК.Антоненка, Ц.П.Бумажкоў,
АТарэлік, М.Ф.Гастэла, Л.М.Даватар, І.А.Каўшараў, АЛ.Лізюкоў, Л.З.Муравіцкі, К.Н.Осіпаў, БЛ.Хігрын.
М.В.Аўдзееў, В.І.Казлоў, М.А. Карначонак, В.П.Карповіч, У.Ц.Курыленка, Ф.А.Мінкевіч, Г.А.Палаўчэня, М.Ф.Сільніцкі, ФА.Смалячкоў, М.Дз. Шастакоў.
М.(.Абрамчук, І.ААвекаў,
С.І.Азараў, П.ААкуцыёнак, І.ЕАляксееў, М.МАнтонаў, К.П.Арлоўскі, Дз.Я. Аскаленка, Р.Б.Багданаў, І.М.Багушэвіч, М.С.Байкоў, Р.М.Баталаў, А.А.Белы, Я.А.Бірбраер, Ф.П.Бруй, А.М.Бурак, Л.У.Буткевіч, А.Я.Варанчук, А.А. Вашкевіч, З.Д.Віхнін, А.А.Волах, ГЛ.
Вялічка, А.К.Гаравец, П.А.Гарошак, З.С.Гарэлік, С.Ш.Гурэвіч, М.ПДавідовіч, ПЛ.Даўбешкін, Ф.Ф .Дуброўскі, П.І.Жданаў, Н.(.Жолудзеў, С.А.Забагонскі, М.І.Зіньковіч, Я.І.Злацін, Г.П.Ісакаў, С.М.Каданчык, П.К.Казакевіч, М.М.Казачэнка, У.А.Канаваленка, І.Р. Карасёў, В.А.Князеў, І.С.Козіч, БЛ. Коўзан, А.І.Крайко, ГА.Крумінь, У.ЕЛабанок, А.Р.Мазанік, Ф.Я.Макавецкі, М.І.Марозаў, В.Ф.Марцехаў, І.В. Мацкевіч, А.І.Мельнікаў, Дз.М.Мінчугоў, М.М.Мядзель, М.К.Навумчык, П.У.Несцяровіч, Ц.П.Новікаў, М.Б.Осіпава, М.К.Піліпенка, П.А.Пілютаў,
А.Я.Пісарэнка, Б.Т.Пішчыкевіч, М.Ф. Рабчэўскі, А.І.Радкевіч, П.М.Рудкін, І.Е.Самбук, А.Ф.Самусёў, І.В.Свідзінскі, У.І.Свідзінскі, М.І.Семянцоў, М.Д. Сіянін, А.Я.Смалякоў, І.П.Собалеў, МЛ.Співак, М.І.Сталяроў, П.А.Странакоў, П.Ф.Сычэнка, І.Я.Сяржантаў, Г.С. Тамілоўскі, Н.В.Траян, А.І.Уласавец, І.А.Уласенка, В.Я.Фурсаў, Б.А.Царыкаў, Я.М.Целешаў, В.І.Цямчук, С.М.Чарапнёў, К.П.Чарноў, Б.Т.Шабан, Я.А.Юрчанка, П.ІЛрмоленка.
К.А.Абазоўскі, А.С.Азончык,
С.П.Алейнікаў, ЦД.Алексяйчук, У.Ц. Алісейка, М.ГАльхоўскі, А.А.Аляхновіч,
С.Ф.Аляшкевіч, М.А.Ананьеў, П.І.Аўрамкаў, С.А.Бабрук, У.А.Барысенка,
А.А.Барэйка, П.М.Бахараў, І.А.Бельскі,
А.К.Болбас, А.М.Бондараў, П.М.Буйко, П.М.Бухонка, Е.С.Бялявін, І.Ф.Ваксман, А.І. Валынец, І.К.Вальваценка, І.К.Варапаеў, М.А.Высагорац, А.К.Габрусёў, Р.С.Гарфункін, В.М.Гінтаўт, К.П.Грыб, ПЛ.Грышчанка, Р.АТусараў, А.П.Даніліцкі, Л.В.Дземянкоў, І.М. Ерашоў, П.Е.Жгіроў, Дз.П.Жмуроўскі, У.Г.Завадскі, І.К.Захараў, АЛ.Ісачанка, М.Р.Кавалёў, П.І.Кавалёў, А.В.Казлоў, П.М.Казлоў, М.^Казлоўскі, І.Е.Каленікаў, В.М.Калеснікаў, С.М.Канашэнка, ІДз.Кандрацьеў, М.П.Каралёў,
С.А.Карнач, А.П.Карпенка, І.Б.Катунін, АЛ.Кляшчоў, І.П.Кожар, П.Ю. Корбут, В.З.Корж, А.Р.Корзун, Ф.П. Котчанка, М.^Круглікаў, І.І.Крукаў,
С.Д.Крэмер, А.М.Кулагін, ФЛ.Кухараў, І.АЛапянкоў, Э.ВЛаўрыновіч, І.СЛеановіч, Дз.ІЛугаўской, М.ПЛутоўскі,
С.Лукашэвіч, А.ПЛуцэвіч, А.БЛяшчынскі, Ф.А.Малышаў, С.С.Манковіч,
П.Маргелаў, У.Р.Масальскі, Г.І.Маслоўская, Г.Г.Маслякоў, АДз.Мацюшоў, Р.Н.Мачульскі, П.М.Машэраў, Я.К.Мінін, Я.І.Міркоўскі, М.М.Мультан, М.В. Мураўёў, Г.М.Надтачэеў, У.А.Парахневіч, А.В.Петрушэўскі, А.З.Петушкоў,
С.Петушкоў, А.М.Рабцэвіч, П.М.Раманаў, М.В.Рамашка, А. Д. Салянікаў,
І.І.Семянюк, С.І.Сікорскі, У.А.Скугар, АЛ.Сліц, Я.Р.Слонскі, М.А.Старавойтаў, І.І.Строчка, Дз.Г.Сухавараў, С.Я. Сцяпук, Ц.Я.(Зычкоў, Ц.Р.Сянькоў, М.М.Тамашэвіч, І.Г.Тамашэўскі, В.І. Тарлоўскі, А.Р.Таўпека, М.М.Ткачэнка,
А.Тумар, І.М.Туфтаў, Р.А.Худалееў, У.З.Царук, А.М.Цюльга, МЛ.Часнык,
І.Чубукоў, КА.Шабан, М.П.Шмыроў, П.І.Шпетны, М.К.Шут, А.Г.Юхнавец, П.У.Ялугін, У.І.Ярмак, В.І.Яронька.
Я.А.Аляхновіч, С.П.Анішчанка, Ф.К.Анташкевіч, К.І.Арлоўскі, Ф.ФАрхіпенка, Ф.А.Асташэнка, С.Н.Багарад,
А.І.Банкузаў, М.У.Барташоў, М.У.Барысаў, А.І.Барычэўскі, П.Х.Басянкоў, М.Р.Батракоў, І.С.Бескін, П.М.Буйневіч, І.Р.Бумагін, А.К.Бурак, Ф.М.Бялевіч, Дз.В.Бярнацкі, М.Р.Вайнруб, Я.Р. Вайнруб, А.В.Вакульскі, П.Ф.Вансецкі,
Н.Варанцоў, І.П.Гаманкоў, М.І.Гапяёнак, ЦЛ.Гарноў, П.А.Глазуноў, М.Ф. Грыгаровіч, А.І.Гурын, П.І.Гучок, Е.У. Дабравольскі, Л.СДанілюк, А.Ф.Дзюбко, 1.1.Дзякаў, В.АДзямідаў, П.АДудчык, А.М.Дулеба, В.І.Брэтонка, А.А. Жук, П.С.Жукаў, Ц.С.Жучкоў, У.Р.Жыгуноў, І.С.Зайцаў, МЛ.Зайцаў, Г.С.Здановіч, К.М.Зубовіч, В.К.Зыль, А.Я.Каваленка, СА.Каваленка, М.К.Кавалёў, Р.С.Кавалёў, Д.В.Казакевіч, А.Я.Казлоў,
Казлоўскі, В.Ф.Каленнікаў, СА.Калінкоўскі, 1.1.Камінскі, Л.М.Каплан, МДз.Капусцін, П.М.Каралёў, СДз.Карьшкі, П.В.Касцючык, М.П.Катлавец, Я.І.Качанаў, ВА.Квіцшскі, У.М.Кірмановіч, МАКісляк, М.М.Кольчак, М.Дз.Конанаў, Л.С.Корнеў, ВА.Кот, І.М.Краснік, С.АКрасоўскі, АЦ.Краўцоў, ПА.Крыванос, ААКубліцкі, П.І. Купрыянаў, М.І.Кучынскі, С.АЛавянецкі, І.ІЛадуцька, А.І.Лапацін, МА. Ласкуноў, У.СЛаўрыновіч, П.ІЛізюкоў, АЯЛіпуноў, М.ВЛусто, З.РЛышчэня, П.В.Мажэйка, І.Ц.Майсееў, Б.А.Майстрэнка, І.А.Макіёнак, І.В. Максімча, Дз.К.Марозаў, У.М.Марцінкевіч, Я.Р.Маскаленка, С.С.Мацапура, М.П.Мебш, АА.Мінін, Я.А.Мойзых,
П.Мухін, Я.Г.Навіцкі, У.АНаржымскі, Дз.С.Наруцкі, І.Б.Непачаловіч, І.Ф.Несцераў, МАНеўскі, П.П.Нікіфараў, Ф.П.Нікіцін, АВ.Паддавашкін, М.Г.Падсаднік, СА.Панамароў, А.А. Парцянка, І.М.Паўлаў, І.М.Паўловіч, М.П.Пацееў, ЦАПачтароў, СА.Пашкевіч, Дз.Н.Пенязькоў, Ф.І.Перхаровіч,
А.М.Пінчук, М.Р.Пінчук, Г.І.Пісараў, К.М.Полазаў, П.П. Пурын (Пурынь),
С.Пустэльнікаў, С.Ф.Пшонны, А.Ф. Пятаковіч, М.Я.Рабцаў, М.Я.Раманькоў, Ф.Ф.Раўчакоў, М.С.Рогаў, У.А.Рыбак, У.Р.Рыжоў, Ц.А.Саевіч, В.Д.Сакалоўскі, АІ.Салодышаў, С.А.Свідзерскі, П.С.Сінчукоў, В.В.Скрыганаў, М.І. Смарчкоў, М.К.Спірыдзенка, Г.М. Станкевіч, М.П.Судзілоўскі, М.А.Сурын, Я.Я.Сусько, М.П.Сыдзько, М.Ф. Талкачоў, П.Ф.Тоўсцікаў, П.С.Труханаў, Ф.АУгначоў, Я.І.Фаміных, А.А.Філімонаў, М.А.Халяўка, АК.Харчанка, АСХмялеўскі, М.В.Хоцімскі, АДз.Церашкоў, Дз.М.Цырубін, А.І.Чарныш, Л.С.Чэркас, А.Дз.Шамянкоў, М.П. Шарко, АК.Шмыгун, МД.Шыла, М.Ф.Шындзікаў, В.П.Юбкін, І.І.Янушкоўскі, У.РЛўсеенка.
М.І.Аверчанка, Ф.М.Аўхачоў, М.С.Быкаў, Я.В.Васілеўскі, Я.І.Ганчароў, П.У.Гельман, С.ГЖукаў, М.М.Зялёнкін, М.С.Камельчык, У.Р.Карачун, Р.В.Ксяндзоў, ААНячаеў, АС.Мілюцін, К.Ф.Міхаленка, І.С.Нікалаеў, А.А.Нячаеў, А.С.Пешчанка, АК.Стампкоўская, У.АТышэвіч, Ю.АШандалаў, АК.Шэлепень.
Л.І.Гарагляд, П.М.Стафаноўскі. 1951. Я.М.Стэльмах.
1954. Ц.Ц.Рамашкін.
З.М.Тусналобава-Марчанка.
Е.С.Зянькова, З.М.Партнова. 1960. В.З.Харужая.
Ц.С.Барадзін, ПА.Галецкі,
І.Драздовіч, І.К.Кабушкін, М.І.Казей, М.А.Кедышка, Л.ДзЛорчанка, Л.Я.Маневіч, Т.С.Марыненка, Г.М.Халасцякоў, У.АХамчаноўскі, Р.І.Шалушкоў.
1978. Р.У.Дольнікаў.
М.П.Чэпік, В.В.Шчарбакоў.
В.В.Піменаў.
Я.П.Іваноўскі, П.І.Івашуцін. 1988. А.А.Мельнікаў.
Героі Савецкага Саюза — прадстаўнікі іншых народаў, якія вызначыліся ў баях за Беларусь:
1939. ІЛ.Фядзюнінскі.
К.ЯАнохін, Ф.АБаталаў, Я.Дз. Бяляеў, М.М.Дзмітрыеў, І.АКадучэнка, У.Р.Каменшчыкаў, Я.Р .Крэйзер, Ф.І. Паўлоўскі, С.Р.Рыдны, М.М.Чапурной.
В .Я. Сітноў.
М.І.Агароднікаў, Х.ШАгліулін,
Д.Азізаў, ААлімбетаў, Р.ААляксееў, М.М.Андрэйка, ПЛ.Анішчанкаў, Б.С. Антаеў, В.П.Антонаў, ЯА.Антонаў, М.Р.Апарьш, С.В.Артамонаў, М.М.Арцем’еў, Р.Е.Бабкоў, Дз.А.Бакураў, Б.Ф. Баннікаў, М.С.Барысаў, Г.І.Басманаў, ІАБахмецьеў, ІА.Бачанкоў, П.К.Баюк, Ц.АБаярынцаў, В.Дз.Белазерцаў, У.К. Беламесных, В.А.Бердышаў, АЛ.Бондараў, Ц.І.Брагонін, А.І.Бруханаў, І.М.Будзілі, Г.Дз.Буднік, М.В.Бузінаў, В.В. Бутшкін, А.В.Быкаў, М.В.Бычкоў,
А.П.Валошын, К.Р.Верцякоў, Ф.П.Віслеўскі, МЛ.Воінаў, СА.Волікаў, Е.Дз. Волкаў, У.Высоцкі, Дз.(М.)Г.Гайнутдзінаў, А.М.Гарбуноў, ГДз.Гардаполаў, І.М.Гардзіенка, Х.Г.Гізатулін, В.В.Глаголеў, А.Я.Гнусараў, І.М.Грачоў, С.У. Грышын, А.М.Губін, П.М.Гудзь, П.Я. Гур’янаў, У.В.Гусеў, Ф.М.Давыдаў,
А.В.Дамрачоў, Б.Е.Даўлетаў, І.ТДацэнка, Т.Джумабаеў, М.ТДзёмін, Р.Я. Дзмітрыеў, І.МДзям’яненка, А.ФДзячкоў, М.І.Дружынін, І.Х.Дубін, АДусухамбетаў, С.АЕлістратаў, Ф.АЕрмакоў,
С.Жала, А.М.Жарыкаў, АП.Жыдкіх, І.П.Зайцаў, І.Ф.Залатароў, У.М.Зарамбо, К.С.Заслонаў, А.Р.Звягін, ІДз.Зуеў, І.Ф.Зуеў, ^Ібрагімаў, ІЛ.Іваноў, І.С.Іваноў, І.В.Ільгачоў, С.П.Ільін, Б.Ісаханаў, Г.М.Іўлеў, К.Ф.Казакоў, МЛ.Казакоў, САКазакоў, С.Д.Казанаў, АА.Казаран,
АКазарэзаў, АГ.Казлоў, Ф.М.Калакольцаў, Л. А. Калацілаў, Б.П.Калінін, АС.Калмьжоў, І.М.Калодзій, А.І.Кальцоў, М.І.Кананенкаў, І.М.Карачараў,
А.Карпенка, К.М.Карэлін, П.П.Карэлін, С.Касімхаджаеў, І.Р.Касяк, Т.Каумбаеў, І.А.Качурын, Дз.К.Квітовіч, А. Кжывань, М.І.Кікаш, М.Ф.Кліменка,
І.Клімовіч, С.Т.Кляўцоў, І.М.Князеў, М.В.Красавін, І.П.Красільнікаў, Я.Я.
Краўцоў, С.У.Крывенка, В.В.Крыклівы, Дз.Ф.Кудрын, ІАКузаўкоў, АМ.Кузняцоў, І.Ф.Кузняцоў, С.Н.Кузняцоў, 1.3.Куляшоў, М.А.Куратнікаў, А.А.Куцін, С.І.Кязімаў, І.МДабанаў, ААЛазараў, А.ЯЛамакін, І.ГЛапін, Л.СЛапцеў, АСЛапшын, І.ФЛапшьш, САЛарыёнаў, У.ФЛатышаў, П.МЛашчанка, І.МЛевусенка, М.ФЛімань, Р.М.Лінькоў, І.ПЛісін, М.МЛітвіненка, А.Е. Лук’янаў, РАЛумпаў, Б.РЛунц, М.Ц. Лучок, І.Г.Лысанаў, І.ІЛюднікаў, НА.Лявухін, І.СЛямайкін, Г.ВЛяхаў, І.МЛяшэнка, В.М.Макараў, Р.П.Маланог, М.Е.Маліноўскі, М.І.Маргун, І.А. Мардасаў, А.В.Маркаў, В.В.Матасаў, І.М.Мацюгін, В.І.Мельнікаў, АЕ.Меншыкаў, П.М.Мешчаракоў, М.І.Міхайлаў, АЕ.Мішчанка, М.У.Мялашчанка, Р.П.Мясаедаў, АГ.Мяцяшкін, У.Ф.Несцераў, АР.Ніканаў, А.В.Новікаў, МА. Новікаў, В.АНякрасаў, А.М.Нямчынаў, АР.Огнеў, МД.Ольчаў, АА.Осіпаў,
С.А.Папоў, П.А.Патапенка, М.А.Паўлоцкі, ІА.Пахалюк, П.М.Пахомаў, Б.А.Піскуноў, АУ.Посны, Ы.С.Пруднікаў, С.Дз.Пруткоў, ЦД.Пугачоў, КА. Пуляеўскі, М.П.Пухаў, В.С.Пуцілін, З.Ф.Пянакі, І.М.Пяткоўскі, П.К.Рагозін, ІАРадаеў, М.К.Раманаў, С.П.Рашчупкін, АА.Румянцаў, А.С.Румянцаў, І.М.Румянцаў, ПА.Рьшдзін, В.Р.Салдаценка, М.Е.Самохін, МЛ.Сарокін, Р.П. Саўчук, ІЛ.Сердзюкоў, ВДз.Серыкаў, М.І.Сечкін, Л.С.Сібагатулін, А.В.Сідараў, М.М.Сілін, В.Я.Сітнікаў, Е.Сіхімаў, В.Н.Сласцін, М.Ф.Смірноў, М.Я. Смірноў, С.Р.Смірноў, А.Ф.Спірын, І.Я.Спіцын, М.І. Сташак, Ш.С.Сулейманаў, Дж.Сулейменаў, Б.М.Сураўцаў, Р.М.Суркоў, Г.І.Сурнін, І.Я.Сухараў,
С.Я.Сухараў, Дз.П.Сухарнікаў, Ф.П. Сушкоў, АЛ.Сярожнікаў, П.Ц.Таранцаў,
В.Ф.Тарасенка, К.Таскулаў, К.Я.Ткабладзе, В.І.Трусаў, АВ.Трыфанаў, ФА. Трыфанаў, М.І.Тузаў, АІ.Уладзіміраў, М.Дз.Уласаў, М.М.Уласаў, П.М.Фамічоў, Б.М.Фарунцаў, І.Д.Фіёнаў, М.В. Філімонаў, АР.Фралянкоў, В.С.Хабіеў, М.І.Харламаў, Ф.М.Хлуднеў, М.М.Хухлоў, А.П.Цаплін, АС.Цвердахлебаў, М.К.Цімашэнка, У.Я.Цімашэнка, В.М. Цімонаў, В.Ф.Цітоў, КА.Ціханаў, І.В. Цымбал, Ф.П.Чабурын, К.З.Чалоўскі, ЯДз.Чарамноў, У.І.Чаркасаў, П.А.Чарняеў, ПАЧудзінаў, М.АШавялёў, Б.П.Шайко, С.Шакіраў, М.Р.Шаламцоў, М.С.Шанцоў, М.Т.Шарстабітаў, У.П.Шарстнёў, І.К.Шаумян, В.В.Швец, Дз.В.Шурпенка, А.В.Шчарбакоў, В.В. Шчарбіна, АФ.Шчукін, М.П.ІПыбаеў, Д.К.Шышкоў, Ш.Эргашаў, М.М.Юр’еў, ІА.Юсупаў, Ц.С.Ягораў, Г.Т.Якушкін, АК.Ярохін, А.І.Яршоў, МА.Яхагоеў.
С.САбдужабараў, АН.Абрамаў, К.К.Абрамаў, М.РАбросімаў, АР.Абухаў, В.ЦАбухаў, В.ГАверчанка, АЛ.Агафонаў, А.С.Агафонаў, К.Азалаў, Р.Азімаў, Ф.Ф.Азміцель, І.К.Айтыкаў, В.І. Акімаў, М.П.Акімаў, Г.К.Акпераў, М.С.
Актуганаў, МВ. Акцябрская, М.Я.Алавяннікаў, М. Альбер, А.ВАзяксандраў,
І.Аляксандраў, М.А.Аляксандраў, І.П. Аляксееў, ЯА.Аляксееў, Х.Амінаў, К.М. Андрусенка, У. К.Андрушчанка, Я.ТАндрушчанка, А.Дз.Андрэеў, М.МАндрэеў, ААннаеў, Дз.ААнохін, І.Ф.Анохін, АА.Анпілаў, І.М .Антонаў, М.І.Антонаў, Я.Ф.Антошын, І.М.Анціпін, А.КАпалеў, І.І.Арандарэнка, В.К.Ардашаў, Ц.МАрлоў, І.Я.Арол, А.М.Арсянюк, М.А.Аруцюнян, М.В.Архангельскі, Д. Асаналіеў, В.С.Аскалепаў, П.А.Афанасьеў, С.ЯЛфанасьеў, Ф.Т.Афанасьеў, ГА. Ахмераў, К.Х.Ахметшын, Т.Бабаеў, К.М.Бабошка, В.М.Бабошьш, САБагамолаў, І.В.Багданаў, У.Р.Багуслаўскі,
А.В.Бажанаў, М.Байрамаў, АГ.Байцоў,
А.І. Баксаў, І. П. Баладурын, Р.В.Баламутай!, І.М.Банаў, М.П.Баранаў, У.П. Баранаў, М.І.Баркоў, Н.Д.Баронін, Е.І. Барыкін, М.Б.Барысаў, І.АБарысевіч, М.Г.Барышаў, М.І.Барэеў, Г.П.Бахвалаў, ВАБашкіраў, Ф.А.Башкіраў, В.І. Баяркін, К.Ф.Белаконь, Г.М.Бзараў,
Г.Біктыміраў, І.С.Бірукоў, АЛ.Болатаў, І.К.Боддун, М.М.Броннікаў, А.П. Брынскі, С.Ц.Брэусаў, І.І.Бувін, І.А.Буканаў, Б.А.Булат, В.Г.Булатаў, Х.С.Булатаў, А.А.Бурнашоў, М.А.Бухтуеў, М.І. Быкоўскі, А.С.Бычок, Р.В.Бязуглаў, А.І. Бялоў, АК.Бялоў, П.А.Бялоў, Р.А.Бялоў,
І.Бяспятаў, А.Дз.Валогін, М.Я.Валошын, М.П.Варатынцаў, А.Ф.Варонін,
А.Варонін, І.І.Варэпа, МА.Васеў,
І.Васіленка, А.М.Васільеў, І.В.Васільеў, М.М.Васільеў, М.Ф.Васільеў, СА. Ваўпшасаў, Р.І.Вахонін, У.К.Венцаў, Л_Л.Вінер, П.Дз.Вінічэнка, Ю.М.Віннік, У.М.Вішнявецкі, АП.Возлікаў,
В.Ф.Волкаў, М.Ц.Волкаў, А.І.Воранаў, М.А.Вычужанін, ВА.Вядзенка, КА. Вяршынін, М.Дз.Вяснін, Р.П.Вятчынкін, Ф.Г.Габдрашытаў, С.К.Гадавікоў, І.Я.
І-Я.}Гайдым, АС .Гайко, С.К.Галавашчанка, АВ.Галадноў, В.М.Галаулін, Б Л.Галушкін, І.В.Ганжэла, Е.К.Гаранян, В.Ф.Гарачаў, І.П.Гарбуноў, АС. Гардзееў, Ю.І.Гарохаў, Ш.Ю.Гатыятулін, П.П.Гаўрылаў, Ф.Г.Гаўрылаў, П.І. Гаўрыш, Я.І.Генералаў, П.^.Герасіменка, А.П.Гергель, І.В.Гермашаў, А.Г. Гізатулін, С.Я.Гладкоў, Ф.І.Говараў, Дз.Ф. Грачушкін, МАГрачыхін, А.І.Громаў, АМ.Громаў, І.К.Груздзеў, ЛАГрыгаровіч, А.І.Грыгор’еў, Т.С.Грыгор’еў, Л.М. Грыгор’еў, Дз.А.Грыдзін, М.А.Грынёў, К.Д.Грьвдынін, АС.Грышын, С.С.Грэбчанка, А.І.Гуляеў, Дз.Ц.Гуляеў, С.І.Гурвіч, В.В.Гусеў, ФІГ Гушчын, АЯ.Давыдаў, Л.ШДавыдаў, М.Я.Дакучаеў, РА. Далгоў, А.Дз.Данілаў, ПАДанілаў, Е.І. Данільянц, А.Ф.Данукалаў, М.С.Дароўскі, І.М.Дарохін, І.С.Даутаў, АГДаўлетаў, Б.Даўледжанаў, Б.РДаўлятаў, І.К. Двадненка, Э. Б Джумагулаў, Я.АДзерцеў, М.АДзёмін, Б М.Дзмітрыеў, ПА. Дзяльцоў, ГА. Дзяменцьеў, ААДзямідаў, А.М.Дзянісаў, С.Р .Дрынь, А.ЕДубікаў, АДэхканбаеў, П.В.Едзелеў, Р.П. Ерафееў, АП. Еўдакімаў, В.В.Еўдакімаў, І.С.Еўсцігнееў, АЖанзакаў, В.Р. Жолудзеў, С.Т.Жунін, А.І.Жылін, М.Ф. Забродзін, Я.Г.Заверталюк, І.А.Заулін,
В.Ф.Загайнаў, Г.П.Загайнаў, М.М.Зазуля, Я.П.Зайцаў, АЗ.Закіраў, ААЗалатароў, В.В.Засядацелеў, Р.Дз.Заўгародні, К.Ф.Захараў, МА.Звераў, В.Ф.Здуноў, У.К.Зелянёў, Я.Дз.Зімін, МАЗіноўеў, П.П.Зонаў, Р.М.Зубаў, А.М.Зуеў, Ю.М. Зыкаў, П.П. Зюбін, П.М .Зюлькоў, М.В. Зябніцкі, С.І. Зямлянаў, Ю.П.Іванкін, І.Я.Ігнаценка, С.І.Іларыёнаў, Г.АЛназемцаў, І.В.Індракоў, В.Я.Ісаеў, А.І.Ісіпін, Дз.Д.Іўліеў, ЮДз.Іўлеў, ГМ. Ішчанка, ПАКабанаў, І.Р.Кабякоў, Б.Я.Каваленка, П.І.Каваленка, П.С. Кавалёў, С.М.Кавалёў, А.І. Кадамцаў, І.П.Кадачнікаў, АЛ.Казачкоў, ГФ.Казачук, А.І.Калабін, А.П.Каламоец, Дж. Калдыкараеў, У.Р.Калеснік, І.С.Калеснікаў, А.Каліеў, Ц.І.Калінін, М.Дз.Калініч, М.Т.Калінкін, Ф.А.Калыхматаў, Дз.Я.Камароў, Ф.І.Каменеў, К.Л.Камынін, У.М.Камьшіаў, М.С.Канавалаў, Ф.Ф.Канавалаў, А.І.Канарчык, Ф.І. Кангалёў, П.Я.Кандраценка, П.В. Канькоў, С.Л.Капытаў, І.В.Каралькоў, Б. А. Карасёў, АЗ.Караткоў, Д.Т.Каржоў, Я.Ф.Карнееў, ГМ.Касатонаў, П.С. Кастрамцоў, У.М.Кастрыкін, С.П.Касцерын, М.М.Катаеў, І.П.Каўрыжка,
В.Я.Каўтун, П.М.Каўтун, Г.М.Каўтуноў, А.Г.Качаткоў, А.Р.Кашынцаў, А.С. Квіткоў, Ц.Кенжэбаеў, Ж.К.Кізатаў, Ц.П. Кіранкоў, А.В.Кірсанаў, І.В.Кірык,
В.П. Кірычук, А.М.Кісліцын, П.М.Кіслоў, М.М.Кліменка, П.Ф.Кляча, А.А. Князеў, І.М.Князькоў, А.Ф Колесава,
С.Конеў, БЛ.Корнеў, С.Ф.Костычаў,
І.}І.ГКосцін, М.І.Котаў, У.П.Краеў, МА. Крапіва, А.В.Красікаў, М.П.Красільнікаў, І.Я.Краснік, М.П.Краўчанка, АС. Крахмаль, А.М.Круташынскі, І.К.Кручкоў, П.Я.Крывень, А.М.Ксьшкін, ГЛ. Кубьппка, І.ГКувіка, Л.У.Кудакоўскі, ДА.. Кудравіцкі, М.Г.Кужакоў, М.Ц. Кузняцоў, А.П.Кузоўнікаў, М.Я.Кузякін, В.І.Кулікаў, М.Р.Кулябяеў, П.М. Куманёў, Дз.Р.Курапятнік, АКурманаў,
T. Т.Кусімаў, Ф.М.Кустаў, М.І.Кучаравенка, М.М.Куюкаў, В.І.ІІабанаў, АП. Лабачоў, І.С.Лазарэнка, І.АЛазенка, М.ГЛапата, ХХ.?.Лапацін, АВ.Лапік, П.СДапушкін, Р.Р.Лахін, М.СДацкоў,
AK. Леанцюк, В.М.Лебедзеў, Г.СДебедзеў, І.М.Лебядзенка, В.ПЛезін, А.Дз. Леўчанка, М.П.Лешчанка, В.І.Лівенцаў, АЦЛінчук, ІДзЛіхабабін, АСЛічьшка, А.Р Логінаў, А. А .Лосік, М.Т. Лукінаў, П.ФЛунёў, Я.МЛунін, М.ЯЛут, А.А. Лысенка, М.Дз.Любічаў, А.Г.Ляпкін, Х.Магамед-Мірзоеў, М.М.Магерамаў, П.С.Мазураў, М.М.Майсееў, М.С.Майсееў, Г.В.Майсурадзе, ГМ.Макараў, М.І. Макарычаў, М.Р.Маладзікоў, Б.Г. Мальшіаў, І.Е.Мальшіаў, Дз.К.Малькоў, ГА.Мальцаў, В.А.Малясаў, Дз.Б.Маматаў, П.С.Мамкін, М.Мамраеў, Х.Мамутаў, М.Ф.Манакін, Я.Ф.Манахаў, М.К. Мандыбура, Ф.?.Маркаў, С.С.Маркін,
Я.Маркоўскі, М.Т .Мармулёў, І.А.Мартынаў, К.Х. Марусічэнка, А.П.Маслаў, М.В.Маслаў, АТ.Маслік'аў, ГФ.Маслоўскі, М.П.Масонаў, М.Т.Маструкоў,
М.Ф.Махаў, П.Я.Махіня, Р.Махмудаў,
Р.Махнёў, І.Р.Махота, І.Я.Мацвееў, П.К.Мацвееў, П.Я.Мацвееў, А.В.Машок, В.Я.Мацюшкін, П.М.Меншчыкаў, Р.І.Мільнер, Т.Т.Міндыгулаў, П.А.Мрашнічэнка, Б.А.Міхайлаў, МА Міхайлашаў, В.П.Міхалько, А.М.Міхін, М.М. Мішэнін, І.М.Моцін, П.Ц.Мужэцкі, М.С.Музалёў, В.П.Мухін, Дз.М.Мядзведзеў, І.П.Мядзведзеў, Р.І.Мяншун,
Набіеў, М.І.Навасельцаў, КЛ.Навумаў, М.П.Нагорны, А.П.Назараў, А.Г. Наканечнікаў, ВЛ.Недагавораў, Д.П. Несцярэнка, МА.Ніканаў, АФ.Нікіфараў, І.Я.Нікіфараў, ЕАНікуліна, Т.Ніязмамедаў, КЛ.Новікаў, М.С.Новікаў,
В.С.Няжноў, БЛ.Няклюдаў, Я.М.Няўмоеў, М.І.Осіпаў, У.П.Падзігун, С.У. Падлузскі, Т.Ф.Пакроўскі, ЬЛ.ХХ.Пакроўскі, В.В.Падавіваеш, А.С.Паланскі, П.Ц. Панамароў, Дз.П.Паноў, Ф.К.Папоў, АР.Папугаеў, Н.М.Пархоменка, Ф.І. Паршын, І А. Парыгін, А.П.Пасар, М.Дз.Паўлаў, М.М.Паўлаў, М.П.Паўлаў, М.С.Паўлаў, ІДз.Паўленка, А.М. Паўлоўскі, Ф.К. Паўлоўскі, Г.Ф.Пацёмкін, І.С.Перахода, МДз.Петухоў, І.Ц. Петчанка, П.С.Півень, А.Н.Піразеў,
В.Р.Пічугоў, Ц.Р. Плужнікаў, А.В. Плюшч, ІА.Плякін, Л.А.Працэнка, В.І. Прохараў, П.А.Прымак, Г.А.Прыходзька, П.С.Прыходзька, Р. дэ ла Пуап,
А.М.Пузікаў, Дз.М.Пяроў, МА.Пярфільеў, ГМ.Пятлюк, М.В. Радчаіжа, Р.М.Раеўскі, М.А.Ражноў, Г.С.Размадзе, Б.Дз.Раманаў, В.М.Раманаў, М.І.Раманюк, А.АРаслякоў, Н.Р. Рафіеў, Ш.С. Рахматулін, АП.Рудакоў, М.М.Рудзь,
М.Рудой, М.М.Рудык, С.І. Рудэнка, Ф.С.Румянцаў, В.А.Русакоў, ГФ.Русін,
І.Русінаў, М-А.Рыжанкоў, А.А.Рыжкоў, АП.Рыжоў, В.Дз.Рылаў, Дз.Р.Рэдзькін, А.В.Сабашнікаў, І.К.Сабко, П.С.Савачкін, АЛ.Сазонаў, М.А.Салагуб, А.Ф.Салаўёў, ГЛ.Салаўёў, М.Я.Салаўёў, УД.Саілончанка, І.П.Салтыкоў, І.Ф.Самаркін, С.АСамародаў, А.М.Самахвалаў, ЗАСамсонаў, Б.В. Самсонаў, У.АСапрыкін, АА.Саркісянц, В.П.Сарокін, А.Г.Сафонаў, П.С. Сафронаў, Р.І.Свердлікаў, Г.Г.Светачаў, А.А.Свірыдаў, С.Сейтваліеў, М.П.Селязнёў, І.П.Сівакоў, С.М.Сідаркоў, В.М.Сідзельнікаў, А.М.Сіманаў, В.П. Сімон, Ф.М.Сінічкін, М.Т.Сірычэнка, П.П.Скалацкі, М.Г.Скляраў, М.М. Слабацкоў, М.В.Смірнова, Дз.І. Смірноў, Дз.М'. Смірноў, У.Я.Смірноў, Ю.В .Смірноў, У.П.Созінаў, Р.І.Спольнік, А.Г Старчанка, М.П.Ступішын, П.АСувораў, М.П.Судакоў, ААСуслаў, І.М.Сухамлін, АП.Сухараў, М.Ц.Сушанаў, П.Ц. Сушкоў, М.Ф.Сцепавой, В.АСцёпін, М.М.Сцяжкін, І.В.Сцяпанаў, МА. Сцяпанаў, М.П.Сядненкаў, Л.С.Сядоў,
В.А.Сяменчанка, В.П.Сяргееў, У.П. Сяргееў, АП.Сярогін, РА .Такуеў, А.Е. Талмачоў, П.М.Тамілін, М. Тапівалдыеў, АЛ.
АІ.}Тарнапольскі, Дз.П.Татмянін, В.Ф. Токараў, І.М.Траўкін, М.П.Трубіцын, П.Ц.Труфанаў, Д.Тураеў, Дз.І.Туркоў,
А.Я.Углоўскі, А.Узакаў, І.П.Украдыжэнка, У.Ф.Уладзіміраў, М.М.Уласаў, С.П.
Уласенка, Ф.І.Ульянін, М.Умурдзінаў, І.Ургенішбаеў, І.Р.Усацюк, Д.Усманаў, ВС.Уткін, А.І.Уцін, С.Л.Ушакоў, М.П. Фамін, Н.І.Фенічаў, М.П.Фёдараў, М.Ц.Фёдараў, І.А.Філацьеў, Л.А. Філін, Я.Ф .Філіпскіх, М.І.Філоненка, МД.Фірсаў, А.В.Фларэнка, В.М.Фокін, Я.Ц. Форзун, І.В.Фралоў, А.К.Фядзюнін, П.І.Фядотаў, Г.М.Хадзімухаметаў,
Х. Хазіеў, К.К.Хайбулін, А.С.Хайдараў, Ц.Г.Халікаў, С.В.Харламаў, В.Дз. Харытонаў, С.Х.Хасанаў, Ф.П.Хахракоў, Х.І. Хіндрэус, І.І.Хмель, К.Е.Ходаў, Ц.А.Холад, У.Г.Хомрач, В.П.Храмых, А.Р. Хрыстоў, А.М.Хутаранскі,
Хушназараў, К.І.Царыцьш, М.П.Цеп-
лякоў, І.М. Цімчук, І.П .Ціткоў, А.А.Цітоў, А.Ц.Цітоў, У Л. Ціхаміраў, Р.М.Ціханаў, Л.П. Ціхмянаў, М.С.Цыбульскі,
В.Е.Цыганкоў, В.Ф.Цымбаленка, М.Дз. Цыплухін, В.Т.Цыс, А.В.Цюрын, Л.Ф. Цюрын, С.Ц.Цяплоў, С.В.Цярэшчанка, Р.А.Чакмянёў, В. І.Чамадураў, М.Дз.
Чапрасаў, І.І.Чарапанаў, Г.Я.Чарашнёў, УД.Чарнаморац, С.А.Чарнаўской, В.Я. Чарнышоў, АР.Чарняк, А.С.Чугаеў, М.К.Чупілка, В.С.Чурумаў, М.С.Чурыкаў, С.Г. Чыгладзе, В.П.Чыжоў, А.Я.Чыкін, Ш.І.Чылачава, А.Ф.Чынкоў, А.А. Чыркоў, ІМ. Чысцякоў, Дз.Л.Чэпусаў,
А. Шавялёў, В.С.Шавялёў, М.С.Шавялёў, У.Ш.Шакіраў, П.І.Шамаеў, І.Ц. Шапачка, А.А.Шастакоў, А.М.Шаталін,
Р. Шашкоў, М.Ф.Шварцман, М.І. Шкуліпа, Г.Ф.Шляпін, М.І.Шмаргун, Дз.А. Шмонін, К.Ф.Шувалаў, П.П.Шумаў, А.Дз.Шчаблакоў, В.К.Шчарбакоў, М.І.Шчацінін, М.М.Шчукін, М.М.Шыкін, А.П.Шылкоў, Ф.Ф.Шыляеў, А.М. Шыхаў, І.Т.Шэйкін, П.К.Юдзін, Дз.Р. Юркоў, А.М.Юрьш, Дз.М.Яблачкін, МА. Якаўлеў, Аскубаў, К.Б.Якубаў, М.Я. Якупаў, Б.Я.Янтыміраў, М.М.Яромушкін, П.М.Яфрэмаў, В.М.Яшын.
К.А.Авакян, С.В.Авяр’янаў, Ф.Я.Агафонаў, М.І.Агурэчнікаў, С.Адашаў, Дз.Е.Алейнічэнка, В.ААлісаў, І.П.Алтухоў, У.С.Алхімаў, М.М.Альшэўскі, М.Я.Аляксандраў, Ф.М.Аляксандраў, А.М.Аляксеенка, А.ААляксееў, Ж .Андрэ, А.С.Андрэеў, І.Я.Андрэеў,
П.К.Андрэеў, Я.В.Анісімаў, М.А.Аніскін, С.П.Ан Ішчанка, МА.Ануфрыеў,
ААпраксін, М.ПАргуноў, В.Дз.Арлоў, Я.Н.Арлоў, І.М.Арсеньеў, І.САрцішчаў, ПААрэф’еў, І.І.Асінны, М.С.Аслікоўскі, С.Ц.Атрохаў, А.К.Аўдзееў, Дз.М.Аўсяннікаў, Б.В.Аўчыннікаў, М.Ц. Аўчыннікаў, Б.МАфанасьеў, В.МАфанасьеў, Д.МАхмедаў, Ф.Ахмедаў, С. Ашыраў, К.І.Бабахін, ВА.Бабічаў, М.М.Бабкін, В.М.Бабкоў, М.І.Баброў, Л.Г.Бабушкін, А.М. Багалюбаў, М.Ц. Багамолаў, Ф.М.Бажора, П.С.Байцоў,
С.І.Балгарын, І.М.Бандарэнка, СДз.Барадулін, С.М.Баразянец, Т.М.Барамзіна, В.М.Бардуноў, В.М.Барсукоў, П.М. Батыраў, М.І.Бахцін, БЛ.Белік, І.М.Беразуцкі, Р.Я. Бераснеў, Ф.С.Берастаў, ЯА.Бікбаў, В.М.Бірукоў, Ф.Ц.Блахін,
В.П.Брагін, В.Я.Брагін, Т А. Братчыкаў, М.В.Будзюк, М.І.Будзянкоў, К.С.Бурдзейны, Ф.В.Буслаў, П.П.Бухнін, М.К. Буянаў, Л.А.Быкавец, ІЛ.Бялоў, І.М.
Бярэзін, Ф.С.Вазнясенскі, В.АВаласатаў, А.М.Валошын, М.Ф.Валошьш, І.М. Валчкоў, В.У .Ванцян, П.Я.Вараб’ёў,
}М.А.Васін, Г.І.Вахалкоў, А.Я.Вахненка,
А.Ф.Везіраў, Р.І.Велікаконь, Р.П.Віктараў, М. М. Вінаградаў, П.I.Вінаградаў, Ф.І.Вінакураў, АЛ.Вісяшчаў, I.П.Віткоўскі, ВА.Віхіраў, АА.Волкаў, АП.Волкаў, М.Е.Волкаў, Х.Н.Гайсін, М.А.Гакель, УА.Галаскокаў, КІМ. Галіцкі, АК. Галубкоў, А.М.Галубой, Б.Б.Гарадавікоў, А.В.Гарбатаў, Д.І.Гарбуноў, В.С. Гаўрылаў, Р.С.Гашава, А.І.Гераськін,
М.Герман, М.М.Глебаў, І.В.Глушкоў, К.С.Гнідаш, А.Е.Голубаў, А.Ф.Грабнёў, К.В.Гразноў, М.І.Грыбкоў, Дз.П.Грыгор’еў, В.I.Грышаеў, В.С.Грышко, І.Ц. Грышын, І.П.Гураў, К.Ф.Гураў, П.Ф.Гушчын, М. С. Давыдаў, М. П. Дакучаеў,
І.Далгаполаў, У.К.Далгоў, АА.Данілаў, М.І.Данілаў, М.МДаніленка, А.І.Данскіх, Ю.М.Двужыльны, Г.І.Джункоўская-Маркава, І.МДзусаў, М.М.Дзяканаў, П.М.Дзякаў, М.І.Доліна, С.А.Долінскі, М.І.Дружынін, М.ЯДубровін, Г.АДуброўскі, М.В.Дунічаў, В.Дз.Едкін, Л.К.Ерафееўскіх, Ф.П.Ерзікаў, РДз.Ермалаеў, Ф.П.Ермалаеў, Е.М.Жагранкоў, П.М.Жалтухін, А.П.Жэсткаў, А.М.Жданаў, Л.В.Жолудзеў, І.Я.Жудаў, МА.Жуканаў, В.П.Жукаў, Я.А.Жыгуленка, В.І.
Жылін, М.М.Завадоўскі, В.С.Заварызгін,
І.Загароднеў, В.Г.Зайцаў, ВЛ.Зайцаў,
Х.Зайцаў, М.АЗамулаеў, Ю.Ф.Зарудзін, І.М.Запарожскі, А.І.Зараўняеў,
А.Н.Захараў, Г.Н.Захараў, А.М.Звераў, І.ЕЗлыгосцеў, ЕМ.Зорын, АЛ.Зубкова,
АЛбраеў, Ф .Я. Іванішка, А.В.Іваноў, К.В.Іваноў, М.В.Іваноў, М.АЛзюмаў, І.І.Ілазараў, Г.М.Інасарыдзе, А.Дз.Іонаў, М.АЛсайка, С.Іскаліеў, В.У.Істомін, А.Ішанкулаў, П.В.Каваленка, П.П. Кажамякін, М.А.Кажушкін, АА.Казакоў, В.І.Казакоў, Р.П.Каалоў, В.Г.Казянкоў, В.М.Каламоец, Б.П.Калач, І .А. Калашнікаў, М.С.Калашнікаў, П.Р. Калеснікаў, С.М.Калінін, М.АКалодка, П.І.Каломін, У .Я.Калпакчы, БЛ.Калядзе, Т.В.Камароў, Г.У.Камароў, Р.К.Камарыцкі, Дз.К.Камзаракаў, У.Р.Канарэеў, Г.Ф.Канцаў, I.В.Капейкін, АМ.Карасёў, М.В.Каранаў, ЕМ.Карніенка,
І.Карнішын, Я.І.Каровін, М.П.Карпееў, В.І.Карпенка, В.Р.Карпенка, Я.Ф. Касавічоў, Ф.Дз.Касценка, ГЛ.Катарын, П.Р.Кашчэеў, М.І.Кашын, В.Ш.Квачантырадзе, Р.К.Кіба, Г.Ф.Кірдзішчаў, М.С.Кірылаў, УЛ.Кірьшаў, Р.Р.Кіяшка,
В.С.Кладзіеў, І.К.Кліманаў, М.І.Кліменка, Дз.М.Клімзаў, П.Ф.Кляпач, М.І. Колычаў, М.І.Конанаў, В.М.Косцін, У.М.Кошалеў, К.А.Кошман, М.В.Крапцоў-Зайчанка, І.Т.Красноў, В.І.Краўчанка, В.І.Круглоў, Ф.Т.Крылоў, С.М. Крынін, І.Н.Кудзін, С.А.Кудрашоў, К.Г.Кузняцоў, Р.І.Кузняцоў, В.С.Кузьмін, М А. Кузьмін, ЛДз.Кукалеўскі, П.А.Кулакоў, АГ.Куліеў, С.З.Кульбашной, А.П.Кулясаў, Дз.А.Купцоў, СА. Купцоў, ПА .Курачкін, М.Ц.Курбатаў, Дз.М.Курлук, АВ.Курын, К.П.Кутрухін, С.Ф.Куфонін, ЕМ.Кухараў, М.М. Лазькоў, П.Б.Лакціёнаў, Г.Д.Лапацін, Г.СЛебедзеў, С.А.Лебедзеў, ВА.Леванян, Ы.Лефеўр, М.НЛіннік, К.С.Лісіцын, В.М.Літвінаў, М.МЛогінаў, УЛ. Логінаў, І.ПЛуеў, Л.ВЛук’янчыкаў, М.А.Лунькоў, А.А.Лучынскі, І.ІЛысенка, Ф.КЛысенка, А.С.Люты, В.ІЛявіцкі, І.М.Лявонаў, ЕР Лядоўскі, І.А.Мазгавой, М.С.Майдан, А.С.Майсеенка, Т.П.Макарава, К.В.Макараў, М.Р.Макараў, Я.АМакееў, А.М.Максін, П.П. Маладых, А.І.Малаў, А.А.Мален, М.С. Малінін, І.Т.Малка, М.П.Мальчанка, М.В.Мамонаў, В.М.Манкевіч, А.І.Маркаў, В.В.Маркін, А.І.Марозаў, I.В.Марозаў, М.М.Мартынаў, У.К.Мартынаў, М.І.Марцьянаў, А.А.Марчанкаў, М.Ф. Мар’яноўскі, С.І.Масіенка, ЦД.Масін,
П.Маслаў, А.А.Матросаў, У.М.Мачалаў, В.А.Меднаногаў, Н.Ф.МеклінКраўцова, І.АМельнічэнка, А.М.Меркушаў, А.І.Міронаў, Р.Р.Міронаў, С.М. Міт, М.І.Мітрафанаў, В.К.Мітрохаў, АБ.
Б.} Міхайлаў, В.П.Мішэнін, Г.Г.Мурзаханаў, Р.Ф.Мусланаў, Г.М.Мядзведзеў, І.М.Мяльноў, П.П.Набойчанка, АС.Навічкоў, М.К.Нагульян, П.І.Назарэнка, Я.Налепка, М.М.Нарган, А.М. Наскоў, М.З.Нешкаў, В.М.Нікалаеў, М.П.Ніканаў, Т.А.Нікандрава, Я.М.Ніхаеў, АП.Нічьшарэнка, К.Б.Нуржанаў,
П.Нячаеў, А.М.Осіпаў, В.В.Осіпаў, Б.М.Падалка, А.М.Пайкоў, С.А.Палавін, Ф.П.Палій, І.С.Палявой, П.Я.Палякоў, М.П.Панамароў, І.С.Панамарэнка, ЕМ.Панкоў, АДз.Паноў, М.Ф.Паноў, В.І.Панькоў, А.В.Папова, В.І.Папоў, Г.П.Папоў, М.Ф.Пасько, А.В. Пашкевіч, П.П.Перасумкін, Г.Е. Петэрс, М.М.Піджакоў, В.В.Піліпас, М.Ф. Пісарэўскі, Дз.М.Пічугін, М.Я.Платонаў, ІЛ.Пратапопаў, В.І.Протчаў, М.Ц. Пуцілін, А.Дз.Пуцін, Ю.І.Пыркоў, А.А. Пятраеў, В.М.Пятроў, М.П.Пятроў, П.Г.Пятроў, С.В.Пяцялін, К.В.Рабава,
А.Рабаў, А.М.Рагожнікаў, С.А.Разінкін, А.К.Разумаў, А.М.Рай, П.М.Рак, I.П.Раманаў, Я.П.Раманаў, АС.Расказаў, Б.Г.Расохін, А.М.Рашчупкін, С.Дз. Роман, У.С.Рублеўскі, А.А.Р’удноў, А.А. Рудэнка, А.Е.Рудэнка, АВ.Рыбакоў, М.І.Рыбін, В.П.Рыбкін, І.Ц.Рыжоў, А.Е Рытаў, М.Я.Рэдзькін, П. Цз. Рэшатаў, П.С.Садакоў, І.Ф .Садчыкаў, АК. Сакольскі, У.С.Салавей, М.І.Саламацін,
АСалаўёў, У.А.Салаўёў, Ц.І.Салопенка, С.Р. Саннікаў, В.А.. Санфірава, СА. Саркісян, М.Д.Свінарчук, Л.С.Святашэнка, Ц.І.Святлічны, АП.Селязнёў, М.Я.Селязнёў, У.П.Сенчанка, Ф.І.Сенчанка, В.А.Сідарэнка, ЕІ.Сізінцаў, МА. Сікорскі, П.І.Сірагоў, В.М.Сіроцін, Г.І.Скрьшнікаў, А.В.Смірноў, М.Я. Смірноў, Р.Я.Смірноў, ФА.Смірноў, У.С.Смятанін, Я.М.Смятнёў, І.М.Снітко, АН.Сталяроў, Ф.М.Стралец, С.М. Стралкоў, В.С.Стрыгуноў, Ю.К.Субоцін, В.В.Сугрын, Я.М.Сулейманаў, Б. Султанаў, В.Я.Супрун, С.Х.Суф’янаў,
А.Г.Сухарукаў, У.П.Сухачоў, С.З.Сухін, ФА.Сцебянёў, ЕМ.Сыпала, І.Ф.Сяброва, Я.М.Сялянін, У.Ф.Сямёнаў, Л.А. Сяргееў, В.В.Тамілоўскіх, Г.ЕТвауры,
С.К.Токараў, АА.Томскі, Дз.Я.Трамасаў, М.М.Трасцінскі, Р.А.Тупіцын, ВА Турбін, С.В.Угрумаў, А.Т.Удавічэнка, М.М.Уладзіміраў, Н.З.Ульяненка, М.І. Усачоў, В.В.Фабрычнаў, Дз.К.Фалін, К.Я.Фамічова, І.П.Фанароў, В.В.Фацін, СА.Федарэнка, Н.^Федуценка, П.В. Фешчанка, ААФіласофаў, А.Р.Філонаў,
А.В.Фірсаў, М А. Фірсаў, Я.Я Фогель, Я.Б.Фрадкоў, МА-Фралоў, Дз.Г.Фролікаў, І.С.Фурсенка, Э.Хаджаеў, Х.З.Хайрулін, В.Дз.Халеў, І.В.Халманаў, М.Н. Хамянкоў, С.І.Харламаў, У.М.Харытонаў, МА.Хахлоў, М.П.Хваткоў, М.Я. Ходасаў, С.К.Хрукін, М.М.Хрыкаў, Л.І.Царэнка, С.Р .Церашкевіч, І.Р.Цюрын, УІ.Ф.Цяплоў, П.І.Цяраеў, М.К.Цярэшчанка, В.М.Чабатароў, М.П.Чалы, ІА.Чарнец, Р.І.Чарноў, АФ.Чарнышоў, І.В.Чашчарын, АП.Чумакоў, Дз.В.Чумачэнка, Р.І.Чэрнікаў, І.С.Шабельнікаў, Ш.Шаімаў, АС.ІПалаеў, С.Е.Шалковы, А.Я.Шамшурын, І.Я.Шапавалаў, І.Р.Шарамет, В.І.Шаркоў, М.П.Шароў, П.С.Шароў, БАШахіраў, М.Ф.Шаціла,
А.К.Шомін, М.М.Шохін, Р.А.Шпількоў, Ф.Г.Шунееў, Р.С.Шупік, С.І.Шулаў, У.Г.Шчогалеў, Р.І.Шыбанаў, П.В.Шысцяроў, М.М.Юдзін, Б.І.Юркін, АС.Юрчанка, ПД.Юрчанка, І.П. Ябараў, А.М.Ягораў, В.В.Ягораў, А.А. Якаўлеў, Г.Якубаў, А.І.Якуненка, С.Р. Янкоўскі, П.А.Ярмілаў, М.І.Яромін,
С.П.Яўграфаў, М.І.Яшьш.
Р.Е.Аронава, А.Дз.Асадчыеў,
С.Багданаў, А.М.Васільеў, М.К.Васільеў, П.С.Дакучалаў, І.М.Жмурко, АІ. Казакоў, П.А.Казленка, В.І.Касалапаў,
Я.Кручкоў, ЦА.Кучараба, АУ.Майсееў, ІАМалікаў, К.Я.Малін, І.І. Мар’ін, Р.Ф .Махрынаў, У.АМілюкоў, У.А.Міхайлаў, ЯД.Міхайлік, В.А.Мядзведзеў, І.І.Нечыпурэнка, М.Е.Півавараў, МАПрасвірнаў, Н.М.Распопава, М.П.Рэнц, Р.П.Сабкоўскі, АМ.Сідаровіч, В.З.Строкаў, М.Г.Сыртланава, І.Ф. Фацееў, М.І.Фясенка, А.М.Харытошкін, А.Ф.Худзякова, ААЦарагародскі, АТ.Цішчанка, М.П.Чэчнева, Ф.С. Шмырьш, Ш.І.Шургая, С.С.Шчаглоў,
А.М.Юльеў.
1948. У.С.Баскоў, Л.МДітвінава.
1957. П.М .Гаўрылаў.
У .С. Амельянюк, Ф.МАхлопкаў, П.Ф. Баціцкі, І.П .Казінец, А.М .Касаеў, А.М.Кіжаватаў, Я.У.Клумаў, П.А.Ротмістраў, В М. Усаў.
1978. АД.Радзіеўскі, І.М.Русіянаў.
Літ.: Герои Советского Союза: Краткий биогр. слов. Т. 1—2. М., 1987—88; Навечно в сердце народном. 3 изд. Мн., 1984. с. 194
ГЕРО́Й САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЙ ПРА́ЦЫ , ганаровае званне ў СССР. Устаноўлена 27.12.1938 Указам Прэзідыума Вярх. Савета СССР. Герою Сацыялістычнай Працы ўручалі ордэн Леніна, залаты медаль «Серп і Молат» (устаноўлены Указам Прэзідыума Вярх. Савета СССР ад 22.5.1940) і грамату Прэзідыума Вярх. Савета СССР. Двойчы Героям Сацыялістычнай Працы на радзіме таксама ставілі іх бронзавы бюст. Пастановай Прэзідыума Вярх. Савета СССР ад 22.8.1988 адменены паўторнае ўзнагароджанне Героя Сацыялістычнай Працы залатым медалём і ўстаноўка бронзавага бюста на радзіме. На Беларусі званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена 527 чал. (на 1991).
Двойчы Героі Сацыялістычнай Працы:
У.А.Ралько (1958, 1976), В.К.Старавойтаў (1966, 1984), У.Л.Бядуля (1971, 1987).
Героі Сацыялістычнай Працы:
П.Л.Калыска, ЕА.Кухарава, У.І.Пайграй, Ф.АСаўчык, А.І.Стыкут, Т.І.Шкурко.
Л.В.Аўсеенка, П.МАўсеенка, МД.Вяленка, Г.С.Гарэцкая, І.А.Глядчанка, У.ВДубіна, ПЛ.Калола, В.М. Качарга, Е.ПЛяснічая, У.П.Мацейка, ВЛ.Новік, Р.Н.Пятроўская, Н.К.Рудніцкая, МЛ.Светлік, С.І.Слабадзян,
А.А.Шаплыка, М.А.Эзерын.
АФ.Гецман, М.ВДытысаў, М.М.Мацюшонак, М.Я.Мялешчанка, К.АМятлушка, Ф.М.Статкевіч, СДз. Фешчанка, НАФіліпава, А.Р.Юркевіч, М.Е.Юркевіч.
В.А.Буцэвіч, П.І.Галай, В.І.Дарошка, А.П. Петухоў, АБ.Сафонава, Р.П.Сушчэня, С.П.Тарашкевіч, КЛ. Шаплыка.
ГЛ.Буднік, АС.Рудаўскі, І.В. Сітніца.
К.ПАрлоўскі, Л.І.Асіюк, І.М. Барадаўка, Я.І.Будай, Н.І.Букатая, Дз.Р. Булахаў, М.М.Валадзько, В.С.Галубцова, Т.І.Жыгалка, М.В.Занеўская, Т.С. Зубарава, С.П.Ільючык, М.І.Кавалёва, І. П. Камінская, Е.Р.Карачан, В.П.Кароткая, Ф.Ф.Кісялёва, І.І.Магілёўцаў, М.К.Макарэвіч, УАМікуліч, С.М.Місуноў, Х.Ц.Міхнёва, К.К.Нікіцін, В.П. Палавінка, Л.К.Пугаўка, М.В.Рудэнка,
А.Р.Сакун, Я.П.Сідарчук, Ц.Я.Смірноў, І.В.Сяргееў, А.М.Тарасевіч, М.Я.Ткачова, У.І.Усошын, Р.І.Шавякоў, С.М.Юргель.
Г.І.Кацяш, І.У.Кулеш, УА Окаркаў, ПДз.Суднікаў, Ф.Р.Фадзееў,
А. П. Шабуняеў.
Ф.П.Алексяевіч, Е.С.Белавуса-
ва, Г.АБелявец, А.М.Віташкевіч, М.Я. Ігнатава, П.Н.Кавалёва, Р.Я.Казлова, Г.Д.Каліва, М.І.Мацэнка, Г.П.Назарава, ^.Нікульская, АД.Панькова, Р.К.
Прусава, МАЧэкель, Н.П.Якубовіч.
1962. І.С.Маліноўскі.
І.М.Жыжаль, АС.Крэмень, А.В. Селіванаў.
І.М.Белічонак, В.Л.Калоша, П.С.Палто, І.М.Сярэдзіч.
С.ІАбужынскі, П.ГАльсмік, АА.Анюхоўская, Т.Р.Арда, Н.П.Арсеньева, М.В.Арцёменка, В.МАсяненка, П.І.Афіцэраў, Н.Ф.Бакунец, АК.Балабава, П.В.Балюнова, Я.В.Бандак, Дз.І. Барашкін, В.І.Баркоўская, А.І.Барысевіч, В.І.Барысік, У.А.Баўм, АД.Богдан, М.В.Букшта, В.В.Буякова, П.Н.Быкава, У.К.Вайцецкі, Л.Т.Валадкевіч, Ф.К.Валасюк, А.М.Варанецкі, Д.І.Варац, Г.К.
Васіленка, Т.В.Васількова, П.В.Верабей, І.Ц.Вераб’ёў, Б.Б.Вільчкоўскі, М.Ф.Вішнеўская, Г.К.Вяржбіцкая, З.Дз. Гарачка, А.М.Гарбацэвіч, П.С.Гарбач,
В.А.Гардзеева, У.С.Гарнастаеў, Е.М. Гаўрыленка, А.У.Гічан, ВА.Глебка,
В.І.Градовіч, А.М.Громаў, П.Я.Грыцук, АУ.Гусакоў, П.П.Дайнека, Р.ІДарафеенка, М.МДземідзенка, В.С.Дзерваед, П.І.Дзянісаў, Н.ПДудчык, Г.П.Елісеенка, А.В.Ермантовіч, В.АЖукаў, В.М. Жураў, А.Г.Жураўлёў, А.В.Звераў, М.Р. Іваноўская, ГД.Іванюта, М.С.Ісаева, І.В.Ісаенка, АДз.Кажамякін, П.Ф.Казлова, У.М.Калачык, Э.С.Каляда, МА Каменскіх, П.П.Кандрашоў, П.І.Канопліч, АС.Каралёў, М.С.Каранеўская,
Г.Каргін, К.П.Кармызава, М.М.Карповіч, М.І.Касяк, М.П.Кахавец, М.І. Кац, М.-Х.Ш.Качароўскі, І.У.Кірьшовіч, ПДз.Клімкоў, ЯЛ.Клімчанка, МА Клімянок, А.А.Клюбко, А.Ф.Клява,
П.Козел, У.С.Козыр, У.П,Кот, Г.М. Крупская, В.С.Кудзін, Г.М.Кудзін, УА. Кукаловіч, А.М.Кулажанка, В.В.Кулінчык, Ц.М.Кушняроў, САЛабко, А.І.ЛІташ, Т.Ц. Ліцкевіч, Т.ПДукашэнка,
Дз.Лямешчанка, К.ПЛяснічая, С.К. Мадалінскі, Н.І.Маёрава, Г.В.Мазала, Н.Я.Марозава, І. Ц. Мартыненка, С.І. Марусіч, Е.Я.Маршалава, М.Г.Маршын, В.К.Мацюшка, Я. А. Мелісевіч, Р.М.Мігай, АП.Мірутка, Э.Н.Модзін,
В.П.Мыслівец, С.К.Наркевіч, М.Ф. Несцер, Г.Е.Нікалаева, Л.Л.Нічыпарук, Л.Я.Падлужны, І.А.Паліўка, С.Т.Пальвінская, К.С.Папко, К.А.Патапава, К.Р.Паўлянковіч, ІД.Пашкевіч, Г.М. Пінчук, Л.П.Плыгаўка, П.Б.Пракапнёва, А.І.Прытульчык, Р.АПускін, В.І. Пятручак, Р. Н. Ракаед, Г.Я. Рамчанка, К.З.Рубіцель, М.С.Рудко, І.М.Рудкоўскі, ЯЛ.Рэкуць, І.М.Сакольчык, Ц.Е. Салтановіч, Ф.К.Самусеў, АДз.Сарокіна, Г.С.Сарокіна, Д.К.Сасноўская, І.Дз. Сіраж, У.А.Скалуба, Я.К.Скуратовіч,
А.І.Слабада, В.Д.Слук, К.В.Смірноў, Г.І.Сухарэбская, МА.Сухій, Л.З.Сцепукова, У.А.Сцепчанка, М.В.Сядляр, Г.В. Сямёнаў, П.М.Сяркоў, АЛ.Торлін, Н.С.Трускоўская, А.АТрьпубовіч, В.П. Уласенка, Я.І.Фаменка, М.П.Хаванскі, М.В.Харытановіч, І.Ф.Хмарун, Т.І. Хмялькова, В.М.Хурсан, Э.В.Ціхі, Л.П. Цэд, Г.Я.Цэдрык, Н.К.Чадовіч, Э.П. Шавейка, АТ.Шакура, М.І.Шалупкіна, К.У.Шаўчук, Т.В.Шпакоўская, Я.К. Шчытоў, Г.С.Шыдлоўская, В.С.Шыкунец, Б.В.Шылец, В.П.Шыманскі, С.Б. Шымусік, М.П.Шынкароў, ІАЮркоў, Я.І.Юшко, ІДз.Янкоўскі.
А.І.Казей, А.І.Маніна, С.Ф.Рубанаў.
П.Д.Гарбацэвіч, В.Ф.Купрэвіч, У.Ю.Мірончык, З.П.Цітова, А.І.Шуба, М.П.Яругін.
С.ПАгейчык, А.А.Апрышчанка, Г.Ф.Арцёменка, ПД.Бабак, В.К.Бабіч, Н.М.Баранава, 3.1.Баркоўскі, Б.А.Бароўскі, Р.В.Бельскі, А.Р.Бобрык, У.І. Быкоўскі, М.В.Вераб’ёў, М.Б.Вератнёва, У.М.Галка, ГАГалубкова, АІ.Ганжа, А.П.Ганчарык, М.М.Герман, Н.Р.
Герман, В.М.Гладкоў, Б.М.Голубеў,
}В.АДземянкоў, Т.ЯДзенісенка, П.І. Дзеншчыкоў, С.МДзікун, МАДзмітрыеў, М.КДзямешка, А.І.Дубоўскі, К.МДубоўскі, П.І.Жаглоў, Ю.Я.Жлоба, Л.Б.Зімнік, М.Р.Змачынскі, М.П.Кавалёў, М.В.Казлова, Л.І.Канановіч, М.Б. Кандраценка, П.А.Карповіч, Н.В.Кастрова, А.С.Керко, Н.І.Куніцкая, Л.Ц. Мазоль, К.С.Макарава, УА. Макарона^ М.Р.Макарчук, В.А.Малышка, ВД. Махновіч, Г.ГТ.Мягкова, Л.А.Навумава,
Р.Падразенка, В.П.Паклікуха, С.С. Паляшчук, І.Я.Парфененка, В.Г.Пархоменка, Ф.І.Паташкевіч, С.Н.Пацукевіч,
А.Пінчук, С.Я.Пісклячэнка, У.С.Піскун, І.І.Плаўскі, М.А.Процька, Л.М. Пунтус, І.Р.Пырко, КЛ.Радзевіч, ТА. Сакалюк, В.М.Саламаха, І.С.Салей, К.П.Саленік, АН.Сеўчанка, І.В.Скопін,
А. П. Старавойтаў, М.І.Сувораў, Ф.П. Сянько, П.Р.Тур, Р.С.Цакунова, МЛ. Цвяткоў, Р.І.Цітко, У.Т.Чуракоў, М.Я. Чуяшова, Л.В.Шапавалава, Г.П.Шушкевіч, Ф.В.Юданаў, У.Д.Юрчанка, П.І. Якімаў.
А.М.Бабко, П.У.Броўка, В.С. Вачынская, А.А.Жамойцін, М.У. Карповіч, Я.Ф.Мірановіч, К.В.Шавель.
У.ЦАстрэйка, Т.УАфанасік,
А.А.Байкоў, З.М.Бычкоўская, М.П.Бяганскі, Р.Л.Ваньковіч, А.П.Вашкевіч,
А.М.Выскварка, А.Я.Вяргейчык, Н.Ф. Даніленка, І.(Дзяржынскі, Е.П.Дрозд, Л.М.Журбіла, І.Ф.Зелянкоўскі, М.У.Кошур, У.Ф.Крышталевіч, Л.С.Кучур, АСЛучко, Ц.П.Міхасенка, А.М.Мокат, МДз.Мухін, І.Я.Палякоў, В.А.Пятрушына, Л.В.Сакоўскі, І.С.Самуйлаў, Л.Е. Сіроткіна, БЛ.Сцяпанаў, АМ.Тачыла, Т. І.Трафімовіч, АГ.Хацько, А.А.Цабрук, М.Я.Шарснёў.
С.І.Аўсіевіч, І.А.Беластоцкі, Т.В.Бірыч, А.А.Бужынскі, П.ТДземчанка, М.К.Ільін, А.В.Казачок, Г.Г.Калабук, А.А.Падабед, У.П.Пакроўскі, В.С. Палзуноў, І.І.Паўловіч, Я.І.Скурко (М.Танк), М.М.Слюнькоў, П.М.Судзілоўскі, П.П.Цімашэнка, А.У.Шатухіна.
К.К.Атраховіч (К.Крапіва), Я.М.Багданчук, АДз.Гатоўчык, І.М. Дзёмін, Г.М.Катляроў, М.М.Купа, Н.З. Курносава, У.К.Марушчак, В.Ц.Марушчанка, ІЛ.Сінягуб, К.С.Сямёнава.
А.Я.Андрэеў, І.Е.Анісімаў, А.1. Бялко, Э.І.Валіцкая, Л.П.Варганаў, В.І. Трэсь, М.В.Другакоў, М.КДубінка,
Дз.Канаплянікаў, М.І.Капцяроў, М.Т. Клімаў, Л.Г.Кляцкоў, Ф.П.Комар, Р.У. Кубліцкая, А.А.Мацкоўскі, Э.П.Ражко, Г.Ф.Сікорская, А.АСцепановіч, П.М. Фіткевіч, М.С.Цітоў, Я.Т.Чарвякоў,
П.Шапавал.
М.М.Аляксандраў, М.В.Анібраева, М.Я.Баркун, Л.АДземчанка, Ц.Я. Кісялёў, ВА.Руды, Л.АТозік, Р.Р.Шырма, С.М.Янчэўскі.
З.І.Азгур, А.Г.Антонаў, АЛ.Белякова, В.М.Гарошка, С.Ф.Дубоўскі, Я.Я.Жлоба, АФ.Занько, Н.І.Кавалец, МАКараткевіч, П.М.Машэраў, Л.^Тарасевіч, С.І.Шклярэўскі.
М.А.Барысевіч, М.Дз.Дзеруноў, У.М.Кірьшенка, Ф.І.Фёдараў.
С.ФАкуліч, Л.Дз.Брызга, П.К. Кавалёў, Я.І.Кімстач, Н.І.Ніканава, В.Р. Масюткін, І.П.Шамякін.
Я.І.Галухін, АЛДубко, З.М.Задора.
Т.У.Чубрык.
Я.ААляксанкін, В.П.Булава,
В.У.Быкаў, З.Дз.Мохарава.
М.У.Даменікан.
А.Р.Андрэеў, А.М.Дудук, М.Б. Дукшта, В.І.Жалязняк, Э.Я.Ляшнеўскі, М.В.Паляўкоў, Я.Я.Сакалоў, І.П.Сянько.
1991. А.А.Паташкін. с. 198
ГЕРО́ЛЬД (ням. Herold ад позналац. Heraldus), службовая асоба пры манаршых і буйных феадальных дварах Зах. Еўропы. У раннім сярэдневякоўі выконваў функцыі парламенцёра. З 12 ст. герольды кіравалі правядзеннем рыцарскіх турніраў, у час якіх абвяшчалі ўдзельнікаў з апісаннем іх гербаў і радаводаў. З 14 ст. пасада герольда сталая, іх абавязкам было складанне гербоўнікаў, радаводаў, гербаў для асоб, якім падаравана шляхецтва, кіраванне і ўдзел у ганаровых цырымоніях. Падзяляліся на рангі, найвышэйшы — «гербавы кароль». Пасада герольда існуе ў некат. сучасных краінах. У Расіі функцыі герольда ў 1722—1917 выконваў герольдмайстар, для ўдзелу ва ўрачыстых цырымоніях у 19 — пач. 20 ст. прызначаліся спец. герольды. с. 199
ГЕРОЛЬДМА́ЙСТАР , службовая асоба ў Расіі ў 1722—1917, якая ўзначальвала Герольдыю (Герольдмайстарскую кантору). Выконваў функцыі герольда: загадваў складаннем гербаў, дваранскіх спісаў, сачыў, каб дваране не ўхіляліся ад дзярж. службы і інш. с. 199
ГЕРО́Н (Heronus) Александрыйскі, старажытнагрэчаскі вучоны, які ў 1 ст. працаваў у Александрыі. Аўтар прац «Пнеўматыка» і «Механіка», у якіх сістэматызаваў дасягненні ант. навукі ў галіне прыкладной матэматыкі (апісаў аўтамат для адчынення дзвярэй, вадзяны арган, пажарную помпу і інш.). Аўтар адной з першых кніг па тэхніцы — «Тэатр аўтаматаў». У «Метрыцы» прывёў формулы для вылічэння плошчаў і аб’ёмаў геам. фігур (у т.л. Герона формула), правілы рашэння квадратных ураўненняў, прыблізнага здабывання квадратных і кубічных каранёў і інш. Яго матэм. працы — энцыклапедыя ант. прыкладной матэматыкі.
Літ.: История математики. Т. 1. М., 1970. с. 199
ГЕРО́НА ФО́РМУЛА , формула, якая выражае плошчу трохвугольніка S праз даўжыні яго старон a, b, с: S = <FORMULA>, дзе р = <FORMULA> — паўперыметр трохвугольніка. Названа імем Герона Александрыйскага. с. 199
ГЕ́РПЕС (ад грэч. herpēs лішай), вірусная хвароба з характэрнай высыпкай згрупаваных пухіркоў на скуры і слізістых абалонках. Узбуджальнік — вірус простага герпесу, вірусаносьбіты. Узнікненню хваробы спрыяюць: пераахаладжэнне, пераграванне, хранічныя ачагі гнойнай інфекцыі, паталогія страўнікава-кішачнага тракту, печані, органаў дыхання, залоз унутр. сакрэцыі і інш. Інкубацыйны перыяд 3—7 дзён. Хвароба пачынаецца са свербу, паколванняў; на ацёчнай скуры з’яўляюцца празрыстыя пухіркі (2—3 мм), якія праз 1—2 дні мутнеюць і засыхаюць. Часта пухіркі лопаюцца і на іх месцы з’яўляюцца ружова-чырвоныя эрозіі. У хворых на СНІД герпес мае рэцыдыўны характар з гемарагічным змесцівам пухіркоў з некратычна-язвавым пашкоджаннем. Лячэнне: ліквідацыя прычын, што выклікаюць хваробу; тэрапеўтычнае. с. 199
ГЕРПЕТАЛО́ГІЯ (ад грэч. herpeton паўзун + ... логія), раздзел заалогіі, які вывучае паўзуноў і земнаводных. Раней аб’ектам вывучэння геперталогіі былі паўзуны, а раздзел, што вывучаў земнаводных, наз. батрахалогіяй. Геперталогіі цесна звязаны з праблемамі агульнай біялогіі, экалогіі, біягеацэналогіі, зоагеаграфіі, паразіталогіі і інш. Развіццё геперталогіі як самаст. раздзела заал. навукі найб. прыкметнае з пач. 20 ст. Вялікі ўклад зрабілі рус. Вучоныя А.Р.Баннікаў, І.С.Дрэўскі, А.М.Нікольскі, П.В.Цярэнцьеў, С.А.Чарноў.
На Беларусі амфібіі і рэптыліі ўпамінаюцца ў працах 18—19 ст. (А.М.Нікольскі, П.Г.Жачынскі, П.Баброўскі, І.Зяленскі, А.С.Дамбавецкі). Сістэматызаваныя звесткі пра герпетафауну ёсць у працах А.В.Фядзюшына (1927—32) і Ю.Ф.Сапажэнкава (1961). Шэраг пытанняў аб стане амфібій і рэптылій краіны адлюстраваны ў працах Ю.В.Дзьякава, Б.З.Галадушкі, Т.М.Курсковай, І.В.Жаркова, М.М.Пікуліка і інш. Найб. развіццё герпеталагічныя даследаванні атрымалі ў 1976—97 у Ін-це заалогіі Нац. АН Беларусі (Пікулік, В.А.Бахараў, С.У.Косаў, С.М.Драбянкоў, А.У.Хандогій, Л.У.Косава, К.К.Рыжэвіч і інш.), праводзяцца таксама на кафедрах заалогіі ВНУ і навук. аддзелаў запаведнікаў і нац. паркаў. Дадзена характарыстыка сучаснага стану фауны амфібій і рэптылій Беларусі, параметраў яе біял. разнастайнасці, пашырэння межаў арэалаў відаў, біятыпічнага размеркавання і колькасці, асаблівасцей размнажэння, развіцця і ландшафтнай дыферэнцыяцыі дамінуючых відаў, некат. іншых экалагічных і эталагічных аспектаў. Сфарміраваны значны калекцыйны фонд (каля 20 тыс. экз.). Рэдкія віды занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь. Распрацаваны рэкамендацыі па ахове і рацыянальным выкарыстанні герпетафауны Беларусі.
Літ.: Пикулик М.М. Герпетология // Институт зоологии Академии наук Беларуси Мн., 1992. М.М.Пікулік. с. 199
ГЕ́РСА , пад’ёмная металічная ці акаваная жалезам дубовая рашотка, якая дадаткова зачыняла праём вежы-брамы. У еўрап. замках з’явілася ў сярэдзіне 15 ст., на Беларусі — ў канцы 15 — пач. 16 ст. Была важным элементам абароны замка, дзядзінца і інш. — прыкрывала дашчаныя вароты. Герса падымалася і апускалася на ланцугах пад’ёмным механізмам у спец. праёмы брамы. Ніжнія канцы рашоткі былі завостраныя і заходзілі ў спец. гнёзды. Звонку герса часта засланялася пад’ёмным мостам. Былі ў Мірскім замкава-паркавым комплексе, Полацкім Сафійскім саборы, Супрасльскай царкве-крэпасці, Сынковіцкай царкве-крэпасці і інш. М.А.Ткачоў. с. 199
ГЕРСО́ПА , вадаспад у Зах. Гатах, на р. Шараваты, у Індыі. Сістэма з 4 каскадаў (агульная выш. 252 м). ГЭС. с. 200
ГЕРТ , расійскія артысты балета, педагогі.
Павел (Павел Фрыдрых) Андрэевіч (4.12.1844, в. Валынкіна, каля С.-Пецярбурга — 12.8.1917). Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1864). У 1880—1904 выкладаў у ім. У 1860—1916 у Марыінскім т-ры; адзін з лепшых класічных танцоўшчыкаў пецярбургскай сцэны. Валодаў свабодным шырокім жэстам, пластычнай і мімічнай выразнасцю. Стварыў галерэю розных па характары вобразаў — напружана драматычных, лірыка-рамант. і востракамедыйных. Паставіў шэраг спектакляў. Сярод вучняў: Г.Паўлава, Т.Карсавіна, А.Ваганава, М.Фокін, В.Ціхаміраў.
Лізавета Паўлаўна (29.4.1891, С.-Пецярбург — 6.11.1975), засл. дз. маст. Расіі (1951). Дачка Паўла Андрэевіча. Скончыла Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1908). У 1908—28 у Марыінскім т-ры. Яе пластычны, дасканалы па форме танец стаў у 1920-я г. эталонам акад. балетнай культуры. Сярод партый: Адэта—Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Нікія («Баядэрка» Л.Мінкуса), Пахіта («Пахіта» Э.Дэльдэвеза), Мірта («Жызэль» А.Адана). Выкладала ў харэагр. вучылішчы і т-ры оперы і балета ў Ленінградзе (1927—34), у харэгр. вучылішчы (1935—60) і Вял. т-ры (з 1935) у Маскве. Сярод вучаніц: А.Шэлест, М.Плісецкая, В.Стручкова, В.Боўт, К.Максімава. с. 200
ГЕРТ Зіновій Яфімавіч (21.9.1916, Масква — 18.11.1996), расійскі акцёр тэатра і кіно. Нар. арт. СССР (1990). З 1945 у Цэнтр. т-ры лялек пад кіраўніцтвам С.Абразцова, з 1988 у Маскоўскім т-ры імя М.М.Ярмолавай. Вострахарактарны, пераважна камедыйны акцёр. Майстар эпізоду. У яго творчасці спалучаліся сумны гумар, іронія і скептыцызм з тонкай лірыкай. З 1958 у кіно. Здымаўся ў фільмах: «Фокуснік», «Залатое цяля», «Печкі-лавачкі», «Аўтамабіль, скрыпка і сабака Клякса», «Уцёкі містэра Мак-Кінлі», «Казкі, казкі... казкі старога Арбата», «Ключ без права перадачы», «Біндзюжнік і кароль», «Фауст» і інш. Аўтар п’есы «Пацалунак феі» (разам з М.Львоўскім). с. 200
ГЕ́РУС Аляксей Іванавіч (26.9.1932, в. Юзэфіны Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 28.9.1993), бел. вучоны ў галіне спартыўнай анатоміі. Д-р мед. н. (1991), праф. (1993). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1962). З 1967 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах уздзеяння розных рэжымаў рухальнай дзейнасці на арганізм, марфал. асновах адаптацыі сасудзістай і нервовай сістэм шкілетных мышцаў да гіпакінезіі і інтэнсіўнай фіз. нагрузкі. с. 200
ГЕ́РУС Сямён Пятровіч (н. 21.11.1925, в. Кунічна Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. графік. Скончыў Віленскі маст. ін-т (1952). Выкладаў у Бел. тэатр.-маст. ін-це (1953—67). У розных тэхніках (лінагравюра, літаграфія, афорт, малюнак) выканаў партрэты К.Каліноўскага (1953), Ф.Скарыны (1954), Я.Цікоцкага (1957), П.Броўкі (1967), А.Русака (1971), М.Танка (1975), А.Міцкевіча (1977), М.Багдановіча (1981), Я.Коласа (1982), А.Бембеля (1983), Н.Арсенневай, Л.Геніюш, С.Грахоўскага (усе 1996), дэлегатаў 6-га Сусв. фестывалю студэнтаў і моладзі ў Маскве (1957, серыя), пейзажы «Плошча Перамогі» (1972), «Стары Мінск» (1995—96, серыя), тэматычныя кампазіцыі «Мы — беларусы» (1968), «Янка Купала ў Вязынцы» (1982) і інш. с. 200
ГЕРУ́СІ́Я (грэч. gerusia ад gerōn старац, старэйшына), у Старажытнай Грэцыі савет старэйшын у гарадах-дзяржавах, дзе пераважала арыстакратычнае ўпарадкаванне. Разглядаў важныя дзярж. справы, якія потым абмяркоўваліся нар. сходам. Колькасць членаў герусіі (геронтаў), іх паліт. роля ў розных полісах былі неаднолькавыя. Напр., у Спарце герусія складалася з 30 чал. (28 геронтаў ва ўзросце за 60 гадоў, якія выбіраліся пажыццёва, і 2 цары), была вышэйшым урадавым органам. с. 200
ГЕРЦ (Hertz) Генрых Рудольф (22.2.1857, г. Гамбург, Германія — 1.1.1894), нямецкі фізік, адзін з заснавальнікаў электрадынамікі. Скончыў Берлінскі ун-т (1880) і быў асістэнтам у Г. Гельмгольца. З 1885 праф. Вышэйшай тэхн. школы ў Карлсруэ, з 1889 Бонскага і Берлінскага ун-таў. Навук. працы па механіцы і электрадынаміцы. Прапанаваў поўную тэорыю ўдару пругкіх шароў (1882), даў строга навук. азначэнне паняцця цвёрдасці цел. Сканструяваў эл.-магн. генератар (вібратар Герца) і рэзанатар, з дапамогай якіх эксперыментальна даказаў існаванне эл.-магн. хваль (1886—89). Эксперыментальна пацвердзіў тоеснасць уласцівасцей эл.-магн. і светлавых хваль, адкрыў знешні фотаэфект (1887). Яго імем названа адзінка частаты — герц.
Літ.: Григорьян А.Т., Вяльцев А.Н. Генрих Герц. М., 1968; Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки (с древнейших времен до начала ХХ в.). М., 1989. С. 524—537. с. 200
ГЕРЦ (Hertz) Густаў Людвіг (22.7.1887, г. Гамбург, Германія — 30.10.1975), нямецкі фізік. Чл. Германскай АН у Берліне (ГДР), замежны чл. АН СССР (з 1958). Пляменнік Г.Р.Герца. Вучыўся ў Мюнхенскім і Берлінскім ун-тах. У 1913—45 у НДІ і ун-тах Германіі і Фінляндыі. З 1945 працаваў у СССР, у 1954—62 дырэктар Фіз. ін-та ў г. Лейпцыг. Навук. працы па атамнай спектраскапіі і фізіцы плазмы. Сумесна з Дж. Франкам эксперыментальна даказаў існаванне ў атамах дыскрэтных узроўняў энергіі (дослед Франка і Герца), што пацвердзіла тэорыю Бора. Распрацаваў дыфузійны метад раздзялення ізатопаў. Нобелеўская прэмія 1925. Дзярж. прэмія СССР 1951. с. 200
ГЕРЦ (Hertz) Фрыдрых Ота (26.3.1878—?), аўстрыйскі сацыёлаг, гісторык, эканаміст. Скончыў Венскі ун-т. У 1920—30-я г. саветнік міністра пры Аўстрыйскай федэральнай канцылярыі, у 1930—33 праф. эканомікі і сацыялогіі ун-та ў г. Гале. У 1938 эмігрыраваў у Англію. Услед за Э.Давідам і Э.Бернштэйнам выступіў з рэвізіяй марксісцкага агр. вучэння; тэарэтычна абгрунтоўваў устойлівасць дробнай вытв-сці ў земляробстве, адстойваў «закон спаду ўрадлівасці глебы». Яго палажэнні выкарыстоўвалі рус. эканамісты С.М. Булгакаў, В.М.Чарноў і інш. ў палеміцы з марксістамі па пытаннях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы Расіі. Погляды Герца крытыкаваў У.І.Ленін у працы «Аграрнае пытанне і «крытыкі Маркса» (1901, 1907).
Тв.: Рус. пер. — Аграрный вопрос. СПб., 1899; Тое ж. М., 1900. с. 200
ГЕРЦ , адзінка частаты ў СІ. Пазначаецца Гц. 1 Гц — частата перыядычнага працэсу, пры якой за 1 с адбываецца адзін цыкл змены адпаведнай фіз. велічыні. Названа імем Г.Р. Герца. Выкарыстоўваюцца кратныя адзінкі ад герца — кілагерц (1 кГц=103 Гц) і мегагерц (1 МГц=106 Гц) і інш. с. 200
ГЕ́РЦА ВІБРА́ТАР , дыполь Герца, самая простая антэна; першая з вібратарных антэн (гл. Вібратар). Прапанаваны Г.Р.Герцам (1888) для эксперыментальных доказаў існавання эл.-магн. хваль. Герц выкарыстоўваў медныя стрыжні з шарыкамі або палоскамі на канцах і іскравым прамежкам пасярэдзіне. Найменшы з выкарыстаных вібратараў меў даўжыню 26 см, у ім узбуджаліся ваганні з частатой 500 МГц, што адпавядае даўжыні хвалі 60 см. с. 200
ГЕ́РЦАГ (ням. Herzog), у старажытных германцаў выбарны правадыр племені; у Зах. Еўропе ў час ранняга сярэдневякоўя — племянны князь; у час феад. раздробленасці — буйнейшы тэрытарыяльны ўладальнік, які займаў 2-е месца пасля караля ў сістэме ваенна-леннай іерархіі; з ліквідацыяй феад. раздробленасці — адзін з вышэйшых дваранскіх тытулаў. с. 201
ГЕ́РЦАГ (Herzog) Роман (н. 5.4.1934, г. Ландсгут, Германія), нямецкі паліт. і дзярж. дзеяч. Д-р. юрыд. н., прафесар. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1957). З 1958 пераважна на навук. і выкладчыцкай рабоце ў Мюнхене, Шпаеры, Зах. Берліне. Чл. партыі Хрысц.-дэмакр. саюз (з 1970). Міністр адукацыі, культуры і спорту (1978—80), дэп. ландтага і міністр унутр. спраў (1980—83) зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Віцэ-прэзідэнт (1984—87) і прэзідэнт (1987—94) Федэральнага Канстытуцыйнага суда. Федэральны прэзідэнт ФРГ з ліп. 1994. с. 201
ГЕРЦАГАВІ́НСКА-БАСНІ́ЙСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1875—78 , нацыянальна-вызваленчае паўстанне супраць тур. панавання ў Босніі і Герцагавіне. Пачалося 5.7.1875 як пратэст супраць павелічэння падаткаў. Хутка ахапіла амаль усю Герцагавіну, у жн.—вер. пашырылася на многія раёны Босніі. Узброеныя паўстанцы (10—12 тыс. чал., пераважна сяляне) блакіравалі шэраг тур. крэпасцей, занялі іх умацаваны апорны пункт Цішкавац, у ліст. разбілі тур. атрады каля г. Муратовіч. Праходзіла пад лозунгамі перадачы зямлі сялянам, далучэння Босніі да Сербіі, Герцагавіны — да Чарнагорыі і інш. Паўстанне падтрымала еўрап. грамадскасць (у жн. 1875 у Парыжы створаны Міжнар. к-т дапамогі паўстанцам). У ім удзельнічалі добраахвотнікі з Сербіі, Чарнагорыі, Харватыі, Балгарыі, Італіі і Расіі (у складзе апошніх была група бел. гімназістаў з Магілёва на чале з А.Лепяшынскім). Далейшым поспехам паўстанцаў садзейнічалі вайна Сербіі і Чарнагорыі супраць Турцыі (1876) і рус.-тур. вайна 1877—78. Аднак пасля паражэння сербскай і чарнагорскай арміі тур. ўрад перакінуў буйныя сілы ў Боснію і Герцагавіну, і да жн. 1877 паўстанне ў асноўным задушана; рэшткі паўстанцкай арміі перайшлі да партыз. дзеянняў. Паводле Сан-Стэфанскага мірнага дагавора 1878, які завяршыў рус.-тур. вайну, Боснія і Герцагавіна атрымалі аўтаномію, аднак паводле рашэння Берлінскага кангрэса 1878 яны анексіраваны Аўстра-Венгрыяй, што пазней выклікала Герцагавінска-баснійскае паўстанне 1882.
Літ.: История Югославии. Т. 1. М., 1963. С. 603—617. с. 201
ГЕРЦАГАВІ́НСКА-БАСНІ́ЙСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1882 , нацыянальна-вызваленчае паўстанне супраць аўстра-венг. панавання ў Босніі і Герцагавіне. Штуршком да яго паслужыла ўвядзенне воінскай павіннасці (закон ад 4.11.1881). Пачалося з нападу групы ўзбр. сялян ноччу 10 студз. на жандарскую казарму ў г. Улог, потым пашырылася на Паўн.-Усх. Герцагавіну і Паўд.-Усх. Боснію; ва Улогу (стаў цэнтрам паўстання) быў створаны орган улады паўстанцаў — меджліс. У студз.—лют. дрэнна ўзброеныя паўстанцы на чале з С.Кавачавічам і С.Фортам намагаліся заняць гарады Фоча і Трнава. Задушана ў крас. аўстравенг. войскамі пад камандаваннем фельдмаршала Іаванавіча. с. 201
ГЕ́РЦБЕРГ (Herzberg) Герхард (н. 25.12.1904, г. Гамбург, Германія), канадскі фізік і фізікахімік. Чл. Канадскага каралеўскага т-ва (з 1939). Скончыў Тэхн. ін-т у г. Дармштат (1927), дзе працаваў у 1930—35. У 1935 эмігрыраваў у Канаду. З 1949 у Нац. даследчым цэнтры ў г. Атава. Навук. працы па атамнай і малекулярнай спектраскапіі. Вызначыў энергію дысацыяцыі малекулы кіслароду (1930), знайшоў малекулярны вадарод у атмасферы планет. Ідэнтыфікаваў спектры малекул аксіду і дыаксіду вугляроду, аксіду азоту (ІІ), ацэтылену, метану (1946—48), даследаваў спектры больш як 30 свабодных радыкалаў. Аўтар кнігі «Спектры і будова простых свабодных радыкалаў» (1974). Нобелеўская прэмія 1971. с. 201
ГЕРЦЛЬ (Herzl) Тэадор (сапр. Зееў Біньямін; 2.5.1860, Будапешт — 3.7.1904), яўрэйскі журналіст і пісьменнік, заснавальнік паліт. кірунку ў сіянізме. Д-р юрыд. н. (1884). Скончыў Венскі ун-т. Пісаў на ням. мове. У 1891— 96 парыжскі карэспандэнт венскай газ. «Neue Freie Presse» («Новая свабодная прэса»). З 1897 выдавец і рэдактар венскай газ. «Die Welt» («Сусвет»). Асн. працу «Яўрэйская Дзяржава» (1896) Герцль прысвяціў неабходнасці стварэння ўласнай дзяржавы яўрэяў на іх гіст. радзіме ў Палесціне. Ініцыятар склікання 1-га Сіянісцкага кангрэса ў г. Базель (Швейцарыя, 1897), першы прэзідэнт Сусветнай сіянісцкай арганізацыі. З мэтай практ. рэалізацыі намераў па стварэнні яўр. дзяржавы спрабаваў заручыцца падтрымкай тур. султана Абдул-Хаміда II, рым. папы і герм. імператара Вільгельма ІІ. Аўтар рамана «Старая новая зямля» (1902), кнігі фельетонаў (т. 1—2, 1904) і інш. У Ізраілі ўшаноўваецца як прадвеснік яўр. дзяржавы. с. 201
ГЕРЦО́ВІЧ Якаў Бенцыянавіч (1.1.1910, в. Сяліба Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 21.4.1976), бел. крытык. Скончыў Камуніст. ін-т журналістыкі ў Мінску (1936). У 1953—70 у час. «Вожык». Дэбютаваў вершамі ў 1927. Аўтар кн. літ.-крытычных артыкулаў «На перадавых пазіцыях» (1957), «Літаратура і жыццё народа» (1960), «Герой і сучаснасць» (1963), «Пісьменнікі, кнігі, героі» (1966), кн. франтавых замалёвак «На вайне як на вайне» (1969), зб. сатыр. мініяцюр «Не пугай адзінай» (1969). Некат. творы бел. л-ры разглядаў паводле спрошчаных вульгарызатарскіх схем.
Тв.: Творчае крэда: Літ.-крытыч. артыкулы. Мн., 1970. с. 201
ГЕ́РЦШПРУНГ (Hertzsprung) Эйнар (8.10.1873, г. Фрэдэрыксбарг, Данія — 21.10.1967), дацкі і нідэрландскі астраном. Чл. Нідэрландскай, Дацкай, чл.-кар. Парыжскай АН. Скончыў Капенгагенскі політэхн. ін-т (1898). Праф. астраноміі ў гарадах Гётынген, Патсдам, Лейдэн. У 1935—45 дырэктар абсерваторыі Лейдэнскага ун-та. Навук. працы па эвалюцыі зорак. Увёў раздзяленне зорак на гіганты і карлікі. Пабудаваў залежнасць зорнай велічыні ад спектральнага класа зорак (гл. Герцшпрунга—Рэсела дыяграма). Упершыню выкарыстаў фатаграфію для вывучэння падвойных зорак (1914—19).
Літ.: Паннекук А. История астрономии: Пер. с англ. М., 1966. с. 201
ГЕ́РЦШПРУНГА—РЭ́СЕЛА ДЫЯГРА́МА , «спектр — свяцільнасць» дыяграма, дыяграма залежнасці паміж спектральным класам (т-рай паверхні) і абс. зорнай велічынёй (лагарыфмам свяцільнасці зоркі). Адкрыў Э.Герцшпрунг, даследаваў Г.Н.Рэсел. На Герцшпрунга — Рэсела дыяграма блізкія па фіз. уласцівасцях зоркі займаюць адасобленыя вобласці: галоўную паслядоўнасць зорак (вакол яе размяшчэння большасць вядомых зорак), паслядоўнасці звышгігантаў, яркіх і слабых гігантаў, субкарлікаў і белых карлікаў. Па месцы зоркі на Герцшпрунга — Рэсела дыяграме можна вызначыць яе ўзрост, стадыю эвалюцыі. с. 201
ГЕ́РЦЫКЕ (Gercike), Герсіке, Гарцыке, старажытны горад 11—13 ст. у Полацкай зямлі, на правым беразе Зах. Дзвіны. За 180 км ад Полацка, 2 км ад нас. пункта Ерсіка (Латвія). Паселішча Герцыке існавала з 10 ст. У 2-й пал. 11 — 1-й пал. 13 ст. горад належаў Полацкаму княству як фарпост і цэнтр феад. ўладання ў Ніжнім Падзвінні. Насельніцтва складалася з латгалаў і славян. У «Хроніцы Лівоніі» Генрыха Латвійскага пад 1209 упамінаецца як багатая княжацкая рэзідэнцыя з некалькімі правасл. цэрквамі і цэнтр удзела кн. Усевалада. У 1209, 1214 і 1215 на Герцыке нападалі крыжакі, разрабавалі і спалілі яго. У 1230 перайшоў пад уладу рыжскага епіскапа. Пасля 14 ст. ў пісьмовых крыніцах не ўпамінаецца. Г.М.Семянчук. с. 202
ГЕРЦЫ́НСКАЯ СКЛА́ДКАВАСЦЬ , варысцыйская складкавасць, варыская складкавасць, эра тэктагенезу, які адбываўся ад сярэдзіны дэвону да сярэдзіны трыясу на ўсіх мацерыках зямнога шара. Выявілася ва ўтварэнні астраўных дуг, у вулканізме, намнажэнні магутных тоўшчаў граўвакавага флішу, утварэнні складкавых гор (герцынід, варыцыд), фарміраванні структур новага тыпу — краявых і перыклінальных прагінаў і запаўненні іх маласавымі фармацыямі (гл. Маласы). Герцынская складкавасць мела некалькі фаз: акадскур, брэтонскую, судэцкую, астурыйскую, заальскую. На большай ч. абласцей герцынская складкавасць ў пермскім перыядзе сфарміраваўся платформавы рэжым. У Паўд. Еўропе, на Алтаі і ў Мангола-Ахоцкай сістэме гораўтварэнне завяршылася ў раннім трыясе. У час герцынскай складкавасці ўзніклі складкавыя структуры Урала, Мугаджараў, Цянь-Шаня, Цэнтр. Казахстана, Зах. і Цэнтр. Еўропы (паўд. Англія, Французскае плато, Вагезы, Шварцвальд, Ардэны, Рэйнскія Сланцавыя горы, Багемскі масіў, Судэты), Паўн. Амерыкі (Апалачы, Канадскі архіпелаг), Паўд. Амерыкі (Анды), Усх. Аўстраліі, Паўн. Афрыкі і інш. Г.У.Зінавенка. с. 202
ГЕ́РЦЭН Аляксандр Іванавіч (псеўд. Іскандэр; 6.4.1812, Масква — 21.1.1870), рускі пісьменнік, публіцыст, філосаф. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1829—33). Духоўнае развіццё адбывалася пад уплывам дзекабрыстаў, рус. л-ры, франц. асветніцтва і утапічнага сацыялізму. У 1834 за ўдзел у студэнцкім паліт. гуртку, які заснаваў разам з М.П.Агаровым, Герцэн арыштаваны і высланы ў Перм, потым у Вятку. У 1842 вярнуўся ў Маскву. У філас. працах 1840-х г. (цыклы арт. «Дылетантызм у навуцы», 1842—43, і «Пісьмы пра вывучэнне прыроды», 1845—46) матэрыялістычна вытлумачыў асновы гегелеўскай дыялектыкі. У літ. творчасці Герцэн праходзіць эвалюцыю ад рамантызму ранніх аповесцей і драм да рэалізму ў рамане «Хто вінаваты?» (ч. 1—2, 1845—46), аповесцях «Доктар Крупаў» (1847) і «Сарока-зладзейка» (1848). З 1847 у эміграцыі; еўрап. нац.-вызв. рух і рэв. ўзрушэнні адлюстраваліся ў яго творах маст. публіцыстыкі — цыклах арт. «Пісьмы з Францыі і Італіі» (1847—52) і «З таго берага» (1847—50). Пасля паражэння еўрап. рэвалюцый 1848—49 распрацаваў тэорыю «рускага сацыялізму», стаў адным з пачынальнікаў народніцтва. У 1853 заснаваў у Лондане Вольную рус. друкарню, выдаваў альманах «Полярная звезда» (1855—68) і газ. «Колокол» (1857—67; разам з Агаровым). Літ. і грамадская дзейнасць Герцэна падрыхтавала з’яўленне «Былога і дум» (1852—68) — аднаго з лепшых твораў рус. мемуарнай л-ры, у якім раскрыта цэлая эпоха духоўнага развіцця рус. інтэлігенцыі, а асабісты лёс пісьменніка ўключаны ў шырокі гіст. кантэкст. У канцы жыцця Герцэн імкнуўся зразумець і прыняць навук. сацыялізм. Падтрымліваў нац.-вызв. рух у Польшчы, Беларусі і Літве, выступаў за нац. самавызначэнне беларусаў. Выданні Вольнай рус. друкарні распаўсюджваліся на Беларусі, а газ. «Колокол» пісала пра бяспраўнае становішча бел. сялянства, дэспатызм памешчыкаў, арміі і ўрадавай бюракратыі, вітала «Мужыцкую праўду» К.Каліноўскага. Народніцкія і рэв.-дэмакр. ідэі Герцэна паўплывалі на станаўленне светапогляду Ф.Багушэвіча, А.Гурыновіча і інш. бел. пісьменнікаў. У перакладзе на бел. мову выдадзены «Былое і думы» (т. 1, ч. 1—2, 1940), раман «Хто вінаваты?», аповесці «Сарока-зладзейка», «Доктар Крупаў» і інш. (у кн. «Мастацкія творы», 1941).
Тв.: Собр. соч. Т. 1—30. М., 1954—66.
Літ.: Белинский В.Г. Взгляд на русскую литературу 1847 г. // Полн. собр. соч. Т. 10. М., 1956; Герцен в воспоминаниях современников. М., 1956; Кісялёў Г. З думай пра Беларусь. М., 1966; Птушкина И.Г. Александр Иванович Герцен. М., 1987; Летопись жизни и творчества А.И.Герцена, 1812—1870. [Т. 1—4]. М., 1974—87. Н.В.Галаўко, У.М.Конан. с. 202
ГЕ́РЧЫК Канстанцін Васілевіч (н. 27.9.1918, в. Сорагі Слуцкага р-на Мінскай вобл.), генерал-палкоўнік (1976). Канд. ваен. н. (1968). Скончыў Артыл. акадэмію імя Дзяржынскага (1950). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял. Айч. вайну на Зах., Бранскім, Цэнтр., 1-м і 4-м Укр. франтах: камандзір узвода, батарэі, дывізіёна, нач. штаба палка, брыгады. Удзельнік баёў пад Бабруйскам, Рослаўлем, Бранскам, Яльцом, Варонежам, Курскам, Львовам, Прагай. У 1954—89 на выкладчыцкай рабоце, нач. касмадрома Байканур, камандуючы ракетнай арміяй СССР. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1975—80. с. 202
ГЕ́РЧЫК Міхаіл Навумавіч (Майсей Беньямінавіч; н. 7.6.1932, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1958). Працаваў у газ. «Зорька» (з 1954), выд-вах «Беларусь» (з 1964), «Мастацкая літаратура» (1972 — 92). Друкуецца з 1949. Піша на рус. і бел. мовах. Асн. тэматыка твораў для дзяцей — фарміраванне і станаўленне характару падлетка (кн. аповесцей і апавяданняў «Вецер ірве павуціну», 1963; «Зямное прыцягненне», 1965; «Сонечны круг», 1970; «Галінка зялёнага дрэва», 1977; «Дзе жывуць чараўнікі», 1980; «Самае сіняе неба», 1982). Аўтар раманаў «...Аддаеш назаўсёды» (1970), «Здабыццё надзеі» (1976), «Вяртанне да сябе» (1989), дакумент.-публіцыст. аповесці «Час гаспадароў» (1983).
Тв.: Избр. произв. Т. 1—2. Мн., 1992. с. 202
ГЕ́РШВІН (Gershwin) Джордж (26.9.1899, Нью-Йорк — 11.7.1937), амерыканскі кампазітар, піяніст. Паходзіў з сям’і (Гершовіч), якая эмігрыравала з Расіі. Сістэматычнай муз. адукацыі не атрымаў. Вучыўся ў Р.Гольдмарка (гармонія) і інш. Стварыў уласны муз. стыль, у якім арганічна спалучаюцца рысы імправізацыйнага джаза, элементы афра-амер. фальклору, амер. эстраднай і розных формаў еўрап. музыкі, у т.л. фп. стылю Ф.Ліста, М.Рахманінава («Рапсодыя ў блюзавых тонах», 1924), франц. імпрэсіянізму, верызму, баладнай оперы. Творчасць Гершвіна ахоплівае розныя муз. жанры. Яе вяршыня — папулярная ва ўсім свеце опера «Поргі і Бес» (1935), першая нац. опера, адзначаная глыбокім пранікненнем у негрыцянскі духоўны свет і муз. фальклор. Для яе характэрны шырокае выкарыстанне дыялогу, спалучэнне трагічнага і жанрава-камедыйнага пачатку. У мелодыцы оперы выяўляюцца ладава-гарманічныя і рытмічныя своеасаблівасці спірычуэлс, лірычных блюзаў, рэгтаймаў. Сярод інш. твораў: аперэты і мюзіклы «Ла, ла, Люсіль» (1919), «Лэдзі, будзьце добрыя» (1924), «О кей! » (1925), «Разалі» і «Смешны твар» (1927), «Хай грыміць аркестр» (1923), «Вар’ятка» (1930, паст. 1954), «Пра цябе я спяваю» (1932), «Хай яны ядуць кекс» (1933, усе паст. ў Нью-Йорку); для аркестра — сімф. сюіта «Амерыканец у Парыжы» (1928), «Кубінская уверцюра» (1932); для фп. з арк. — «2-я рапсодыя» (1931), канцэрт (1925); 3 прэлюдыі для фп. (1926), песні, музыка да кінафільмаў.
Літ.: Волынский Э. Джордж Гершвин (1898—1937). 2 изд. Л., 1988; Rushmore R. The life of G.Gershwin, man and legend. New York, 1966; Schwartz C. Gershwin: his life and music. Indianapolis, 1973. с. 202
ГЕРШО́ВІЧ Юрый Вульфавіч (н. 10.1.1935, г. Харкаў, Украіна), бел. скрыпач. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Харкаўскую кансерваторыю (1959). У 1959—95 саліст Дзярж. акад. сімф. аркестра Беларусі (з 1972 канцэртмайстар), адначасова ў 1965—72 выкладаў у Сярэдняй спец. муз. школе пры Бел. кансерваторыі. Выступаў з канцэртамі як саліст і ансамбліст (у 1965—90 першая скрыпка Квартэта Саюза кампазітараў БССР). З 1995 жыве ў Германіі. І.І.Зубрыч. с. 203
ГЕРШО́НСКІ ЦАГЕ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д . Дзейнічаў з 1867 (паводле інш. звестак з 1839) у в. Гершоны Брэсцкага пав. (цяпер у Брэсцкім р-не). У 1890 наз. Брэст-Літоўскі крапасны з-д. З мясц. гліны вырабляў цэглу, якая ішла пераважна на буд-ва Брэсцкай крэпасці. Меў 2 гофманскія печы, 20 аднаконных глінамялак, 9 паветак для цэглы, кузню (1873—86). Вырабляў да 1800 тыс. шт. цэглы (1895). Працавалі ад 20 да 40 майстроў і 100—440 рабочых (1873). с. 203
ГЕРШО́НЫ , вёска ў Брэсцкім р-не. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 6 км на Пд ад г. Брэст, 10 км ад чыг. ст. Брэст-Усходні. 1699 ж., 350 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — форт № 5 Брэсцкай крэпасці (1878 — 88), царква (2-я пал. 19 ст.). с. 203
ГЕРШУ́НІ Рыгор Андрэевіч (сапр. Ісакаў-Іцкаў Герш; 29.9.1870, г. Шаўляй, Літва — 29.3.1908), расійскі паліт. дзеяч, адзін з заснавальнікаў і лідэраў партыі эсэраў. У 1895—98 вучыўся ў Кіеўскім ун-це. З 1898 у Мінску, адзін з заснавальнікаў Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі. У 1901 стварыў тэрарыст. Баявую арг-цыю эсэраў. Арганізаваў забойствы міністра ўнутр. спраў Расіі Дз.С.Сіпягіна (1902) і уфімскага губернатара М.М.Багдановіча (1903), шэраг замахаў на жыццё рас. дзярж. чыноўнікаў. У 1903 арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. У пач. 1904 прыгавораны да пакарання смерцю (пазней заменена на пажыццёвае зняволенне). У 1905 пераведзены ў Акатуйскую турму, адкуль у 1906 праз Кітай і ЗША уцёк у Зах. Еўропу. Аўтар успамінаў «З нядаўняга мінулага» (1907). с. 203
ГЕ́РШЭЛЬ (Herschel), сям’я англійскіх астраномаў, оптыкаў і механікаў.
Уільям (Фрыдрых Вільгельм; 15.11.1738, г. Гановер, Германія — 25.8.1822), адзін з заснавальнікаў зорнай астраноміі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1781), ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1789). У 1757 пераехаў у Англію. Астраномію і матэматыку вывучыў самастойна. З 1774 з дапамогай зробленых ім люстэркавых тэлескопаў вёў сістэматычныя астр. назіранні. Адкрыў планету Уран (1781) і 2 яго спадарожнікі (1787), 2 спадарожнікі Сатурна (1789), больш за 2500 туманнасцей і 806 падвойных зорак. Склаў каталогі падвойных зорак, туманнасцей і зорных скопішчаў. Выявіў рух Сонечнай сістэмы ў напрамку да сузор’я Геркулеса (1783). У канструяванні і вырабе тэлескопаў яму дапамагаў малодшы брат Александэр — таленавіты механік; у назіраннях дапамагала сястра Караліна Лукрэцыя (16.3.1750, г. Гановер, Германія — 9.1.1848). Джон Фрэдэрык Уільям (7.3.1792, г. Слау, каля Лондана — 11.5.1871), сын Уільяма, чл. Лонданскага каралеўскага т-ва, чл. Пецярбургскай АН (1826). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1813). Астраноміяй займаўся з 1816 пад кіраўніцтвам бацькі. Правёў сістэматычныя назіранні Паўд. неба (мыс Добрай Надзеі, 1834—38). Адкрыў шэраг новых туманнасцей, зорных скопішчаў і больш за 3000 падвойных зорак; склаў 11 каталогаў падвойных зорак і каталог 5079 туманнасцей і зорных скопішчаў. Зрабіў значны ўклад у развіццё фатаграфіі.
Літ.: Еремеева А.И. Выдающиеся астрономы мира. М., 1966. с. 203
ГЕ́РЫКЕ (Guericke, Gericke) Ота фон (30.11.1602, г. Магдэбург, Германія — 11.5.1686), нямецкі фізік. Вучыўся ў Лейпцыгскім, Гельмштацкім, Іенскім, Лейдэнскім ун-тах (1617—23). У 1646— 78 бургамістр г. Магдэбург. Вынайшаў паветр. помпу (1641), з яе дапамогай правёў доследы (у т.л. з «магдэбургскімі паўшар’ямі») для доказу існавання атм. ціску. Пабудаваў адну з першых эл. машын (з яе дапамогай выявіў з’яву эл. адштурхоўвання), вадзяны барометр (выкарыстаў для прадказання надвор’я), паветраны тэрмометр, манометр і інш.
Літ.: Кудрявцев П.С. История физики. Т. 1—3. 2 изд. М., 1956—1971. с. 203
ГЕРЫ́ЛЬЯ (ісп. guerilla ад guerra вайна), назва партызанскай вайны ў Іспаніі і краінах Лац. Амерыкі. Найб. вядома ісп. герылья пач. 19 ст. (барацьба нар. мас супраць франц. акупантаў у час рэвалюцыі 1808—14). с. 203
ГЕРЫ́МСКІЯ (Gierymscy), польскія жывапісцы, браты. Ураджэнцы Варшавы. Вучыліся ў Школе прыгожых мастацтваў у Варшаве і АМ у Мюнхене. Максімілян (15.10.1846 — 16.9.1874). Яго жанрава-пейзажным кампазіцыям уласцівыя тонкасць назіранняў, лірычнасць («Пахаванне гараджаніна», 1868—69; «Паўстанцкі патруль», каля 1873, і інш.). Аляксандр (30.1.1850 — 8.3.1901). У сваіх творах адлюстраваў пераважна карціны жыцця горада: «Яўрэйскае свята» (1884), «Рабочыя пясчанага кар’ера» (1887) і інш. Выкарыстоўваў эфекты асвятлення. У пач. 1880-х г. прыйшоў да імпрэсіянізму («У альтанцы», 1882, «Мора», 1890).
Літ.: Тананаева Л.И. А.Герымский. М., 1962. с. 203
ГЕ́РЫНГ (Göring) Герман (12.1.1893, г. Розенгайм, Германія — 15.10.1946), адзін з кіраўнікоў фаш. Германіі. Рэйхсмаршал (1940). Прафесійны ваенны. Удзельнік 1-й сусв. вайны, лётчык. Чл. нацыянал-сацыялісцкай партыі з 1922. Кіраўнік штурмавых атрадаў (1922—23). У час нацысцкага путчу 1923 у Мюнхене цяжка паранены. Дэп. (з 1928) і старшыня (1932—45) рэйхстага, садзейнічаў прызначэнню А.Гітлера рэйхсканцлерам. Міністр унутр. спраў Прусіі (1933—34), прэм’ер-міністр (1933—45); ініцыятар стварэння гестапа і канцлагераў, гал. сведка абвінавачвання на Лейпцыгскім працэсе 1933. Рэйхсміністр авіяцыі (з 1933) і галоўнакаманд. ВПС (з 1935). Кіраваў (з 1936) рэалізацыяй 4-гадовага плана (1934—38) падрыхтоўкі Германіі да вайны і ажыццяўленнем аншлюса (сак. 1938). Наведваў з дыпламат. візітамі Італію, Венгрыю, Югаславію, Польшчу. У 2-ю сусв. вайну прызначаны пераемнікам Гітлера, адказваў за дзеянні ВПС; падпісаў 30.7.1941 загад аб знішчэнні 11 млн. еўрап. яўрэяў; рабаваў музеі і калекцыі твораў мастацтва і інш. 7.5.1945 здаўся ў палон амерыканцам. На Нюрнбергскім працэсе як адзін з гал. нацысцкіх ваен. злачынцаў прыгавораны да пакарання смерцю; скончыў самагубствам.
Літ.: Черная Л.Б. Коричневые диктаторы: Гитлер, Геринг, Гиммлер, Геббельс, Борман, Риббентроп. М., 1992; Гаранин Л.И. «Второй человек» в рейхе // Вопр. истории. 1992. № 1. с. 203
ГЕРЫ́НДА (Gerindo, скарочана ад Gerakan rajat Indonesia інданез. нар. рух), палітычная арг-цыя левага кірунку ў Інданезіі ў 1937—42. Заснавальнікі — А.Шарыфуддзін, А.К.Гані, М.Ямін і інш. дзеячы нац.-вызв: руху ва ўмовах нідэрл. панавання ў краіне. Мела на мэце дасягненне самакіравання Інданезіі. З 1939 у складзе адзінага нац. фронту — арг-цыі Паліт. саюз Інданезіі (распушчаны ў 1942 пасля акупацыі краіны японцамі). с. 204
ГЕРЫРУ́Д , назва р. Тэджэн у Афганістане і Іране. с. 204
ГЕРЫ́ЦЫЙ (Hericium), род базідыяльных грыбоў сям. яжовікавых. Вядома 8 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары, пераважна ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 2 віды, найб. трапляецца герыцый каралападобны (Н. coralloides). Растуць у лясах на ламаччы і пнях лісцевых парод (асабліва бярозы) летам і восенню.
Пладовыя целы каралападобна разгалінаваныя або лопасцевыя, зрэдку распасцёртыя, мясістыя, белыя, бываюць з ружаватым ці жаўтаватым адценнем, з узростам і пры высыханні бурэюць. Шыпы звычайна абвіслыя, рознай даўжыні. с. 204
ГЕРЫЯТРЫ́Я [ад грэч. gerōn (gerontos) стары + iatreia лячэнне], навука пра лячэнне людзей пажылога і старэчага ўзросту; клінічны раздзел геранталогіі. Распрацоўвае метады лячэння і прафілактыкі хвароб з мэтай захавання фізічнага і псіхічнага здароўя чалавека да глыбокай старасці. Вырашае праблемы ўзаемасувязі атэрасклерозу і ўзросту, механізма ўзнікнення т.зв. склератычнай артэрыяльнай гіпертэнзіі, цукр. дыябету, механізмы ўзроставых змен апорна-рухальнага апарату, ролю ўзроставых змен у развіцці анкалагічных захворванняў. У розных галінах медыцыны ёсць свае навук. і практычныя праблемы, звязаныя з герыятрыяй. Герыятрычная фармакатэрапія вывучае асаблівасці ўздзеяння лек. сродкаў на стары арганізм. Даказана, што ў пажылым і старэчым узросце значна павышаецца небяспека неспрыяльнага ўздзеяння медыкаментаў. Таму важнае правіла ў герыятрыі — назначэнне строга індывід. паменшаных доз тых лякарстваў, адчувальнасць да якіх пры старэнні павышана (сардэчныя гліказіды, наркатычныя, гіпатэнзіўныя і нейраплегічныя рэчывы). Часцей рэкамендуюцца прэпараты агульнай стымуляцыі (вітаміны, мікраэлементы, біястымулятары), накіраваныя на падтрымку і нармалізацыю метабалічных працэсаў і функцый чалавека. Л.М.Мажуль. с. 204
ГЕРЭ́РА (Guerrero) Марыя (1863 ці 1868, Мадрыд — 23.1.1928), іспанская актрыса. Вучылася ў Мадрыдскай кансерваторыі. Дэбютавала ў т-ры «Эспаньёль» (Мадрыд). Стварыла і ў 1896—1909 кіравала (разам з мужам, акцёрам Ф.Дыясам дэ Мендоса) трупай «Герэра—Мендоса», у 1908—24 — т-рам «Прынсеса» (у 1931 т-ру прысвоена яе імя). Ставіла творы нац. і сусв. класікі (Лопэ дэ Вэга, Х.Руіс дэ Аларкон-і-Мендоса, Тырса дэ Маліна, П.Кальдэрон, Ф.Шылер і інш.), у якіх іграла галоўныя ролі. с. 204
ГЕРЭ́РА І ГАТЭНТО́ТАЎ ПАЎСТА́ННЕ 1904—07 , антыкаланіяльнае паўстанне ў Паўд.-Зах. Афрыцы (цяпер Намібія). Гл. раздзел Гісторыя ў арт. Намібія. с. 204
ГЕРЭФО́РДСКАЯ ПАРО́ДА буйной рагатай жывёлы. Мяснога кірунку. Выведзена ў 18 ст. ў Англіі (графства Херэфардшыр) ад мясц. жывёлы з выкарыстаннем блізкароднаснага спароўвання і працяглага адбору. Займае першае месца ў свеце па колькасці пагалоўя сярод мясных парод. Гадуюць у Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі, краінах СНГ і інш.: на Беларусі — у племсаўгасе «Беняконскі» Воранаўскага р-на.
Жывёла мае моцную канстытуцыю, гарманічны склад цела, добра вызначаныя мясныя формы. Масць чырвоная розных адценняў, галава, карак, падгрудак, ніжняя частка ног і хваста белая. Жывая маса нованароджаных бычкоў 32—34 кг, цялушак 28—32, дарослых быкоў 850—1000, кароў 500—600 кг. Мяса сакаўное, далікатэснае, мармуровае. Малочнасць кароў 1200—1600 кг, тлустасць малака 3,9—4%. с. 204
ГЕС (Hess) Вальтэр Рудольф (17.3.1881, г. Фраўэнфельд, Швейцарыя — 12.8.1973), швейцарскі фізіёлаг. Д-р медыцыны (1906). Вучыўся ва ун-тах Швейцарыі і Германіі (1900—05). З 1913 выкладаў фізіялогію ва ун-тах Цюрыха і Бона, у 1917—51 праф. і дырэктар фізіял. ін-та ў Цюрыху. Вызначыў механізм, які каардынуе ўздзеянне прамежкавага мозга на ўнутр. органы, яго інтэгратыўную ролю ў здзяйсненні вегетатыўных, паводзінскіх і рухальных рэакцый, тапаграфічнае прадстаўніцтва эмоцый «раз’юшанасці» і «страху» ў прамежкавым мозгу. Нобелеўская прэмія 1949 (разам з А.К.Монішам). с. 204
ГЕС (Hess) Віктар Франц (24.6.1883, замак Вальдштайн, каля г. Фронляйтэн, Аўстрыя — 17.12.1964), аўстрыйскі фізік. Чл. Аўстрыйскай АН (1933). Скончыў ун-т у г. Грац (1906), дзе і працаваў з перапынкамі да 1938 (з 1925 праф.). У 1938—56 праф. Фордхемскага ун-та (ЗША). Навук. працы па фізіцы касм. прамянёў, радыеактыўнасці, атамнай фізіцы і оптыцы. Адкрыў касм. прамяні (1912) і даследаваў варыяцыі іх інтэнсіўнасці. Нобелеўская прэмія 1936. с. 204
ГЕС Герман Іванавіч (7.8.1802, г. Жэнева, Швейцарыя — 12.12.1850), рускі хімік, адзін з заснавальнікаў тэрмахіміі. Акад. Пецярб. АН (1830). Скончыў Дэрпцкі ун-т (1825). З 1830 праф. Пецярб. тэхнал. ін-та, у 1832—49 — Пецярб. горнага ін-та. Адкрыў асн. закон тэрмахіміі (гл. Геса закон), некалькі новых мінералаў (у яго гонар тэлурыд серабра названы гесітам), цукровую к-ту (1837). Даследаваў каталітычныя здольнасці плаціны, састаў каўказскай нафты.
Літ.: Соловьев Ю.И. Герман Иванович Гесс. М., 1962. с. 204
ГЕС (Heβ) Рудольф (26.4.1894, г. Александрыя, Егіпет — 17.8.1987), адзін з кіраўнікоў фаш. Германіі. У 1-ю сусв. вайну разам з А.Гітлерам ваяваў на Зах. фронце. Вучыўся ў Мюнхенскім ун-це, дзе пад уплывам лекцый па геапалітыцы К.Гаўсгофера сфарміраваўся як нацыст. З 1920 чл. нацыянал-сацыялісцкай партыі. За ўдзел у путчы Гітлера і Э.Людэндорфа ў Мюнхене (ліст. 1923) асуджаны. У 1925—32 асабісты сакратар Гітлера, з крас. 1933 яго нам. па партыі. З чэрв. 1933 рэйхсміністр без партфеля. Гес адыграў гал. ролю ва ўстанаўленні культу Гітлера, адзін з арганізатараў задушэння герм. дэмакр. сіл і ўкаранення сістэмы «татальнага шпіянажу». У 2-ю сусв. вайну 10.5.1941 здзейсніў адзіночны пералёт у Шатландыю (т.зв. місія Геса), ад імя Гітлера прапанаваў брыт. ўраду заключыць мір і прыняць удзел у вайне супраць СССР; інтэрніраваны. У 1946 на Нюрнбергскім працэсе прыгавораны як адзін з гал. нацысцкіх ваен. злачынцаў да пажыццёвага зняволення, якое адбываў у турме Шпандаў (Зах. Берлін). Скончыў самагубствам. с. 204
ГЕ́СА ЗАКО́Н , асноўны закон тэрмахіміі: цеплавы эфект хім. рэакцыі залежыць толькі ад прыроды і стану зыходных рэчываў і канчатковых прадуктаў і не залежыць ад колькасці і характару прамежкавых стадый у сістэме. Адкрыты эксперыментальна Г.І.Гесам у 1840. З’яўляецца адной з формаў закону захавання энергіі для сістэм, дзе адбываюцца хім. рэакцыі пры пастаянным аб’ёме ці пастаянным ціску. Карыстаюцца Геса законам для разліку цеплавых эфектаў працэсаў, якія цяжка ці практычна немагчыма ажыццявіць, на аснове эксперым. даных для інш. працэсаў. с. 204
ГЕСЕН (Hessen), зямля (адм. адзінка) у ФРГ у бас. Рэйна і верхняга Везера. Пл. 21,1 тыс. км2. Нас. 6 млн. чал. (1994). Адм. ц. — г. Вісбадэн. Найб. гарады і гал. прамысл. цэнтры — Франкфуртна-Майне, Дармштат, Касель, Вісбадэн, Офенбах. На З — адгор’і Рэйнскіх Сланцавых гор, на У — сярэднягорныя масівы Рэйнгардсвальд, Габіхтсвальд, Кнюль, Фогельсберг, Рон (г. Васеркупе, 950 м), на Пд — зах. ч. Одэнвальда і нізіна ў міжрэччы Рэйна і Майна. Клімат умераны. Сярэдняя т-ра ліп. 18 — 20 °С, студз. каля 2 °С. Ападкаў 600 — 800 мм за год. Здабыча калійных солей, бурага вугалю. Развіта машына-, станка- і прыладабудаванне, інструментальная і эл.-тэхн. прам-сць, вытв-сць паліграф. машын, рухавікоў, радыё- і тэлеапаратуры. Нафтахім., хім.-фармацэўтычная прам-сць, вытв-сць хім. валокнаў. Каляровая металургія, цэм., папяровая, тэкст., харч., паліграф., швейная, гарбарна-абутковая, футравая прам-сць. Вытв-сць ювелірных вырабаў, мэблі, шпалераў. У сельскай гаспадарцы пераважае малочна-мясная жывёлагадоўля. Сеюць пшаніцу, жыта, авёс, кармавыя травы. Агародніцтва. На Пд у далінах рэк вінаградарства. Транспарт аўтамаб. і чыгуначны. Суднаходства па Рэйне і Майне.
У старажытнасці тэр. Гесена насяляла герм. племя гесаў (адсюль назва). У канцы 8 — пач. 9 ст. тут утварылася графства. У 1137 яно трапіла пад уладу ландграфа Цюрынгіі, у 13 ст. вызвалілася. З 1292 ландграфства і імперскае княства (сталіца з 1277 г. Касель). У 14—15 ст. перажываў перыяд раздробленасці, аб’яднаны (з 1522) у час праўлення Філіпа Велікадушнага [1509—67]. У 1526 праведзена Рэфармацыя. У 1567 падзелены на княствы Гесен-Касель і Гесен-Дармштат. Гесен-Касель удзельнічаў у Трыццацігадовай вайне 1618—48 (на баку пратэстанцкіх князёў) і аўстра-прускай вайне 1866 (на баку Аўстрыі). У 1803—66 курфюрства. У 1866 анексіраваны Прусіяй і ўключаны ў прав. Гесен-Насаў. Гесен-Дармштат у час Трыццацігадовай вайны падтрымліваў імператара «Свяшчэннай Рым. імперыі»; у 1806—1918 — вял. герцагства (у 1866—1918 наз. Вял. герцагства Гесен), з 1828 у мытнай сістэме Прусіі, з 1871 у складзе Герм. імперыі, у 1918—45 рэспубліка (зямля) Гесен. Пасля 2-й сусв. вайны ў складзе амер. і франц. акупацыйных зон. З 1949 зямля ФРГ (утворана з зямель Гесен-Насаў, Гесен-Касель і Гесен-Дармштат; рэйнская частка Гесена ўвайшла ў зямлю Рэйнланд-Пфальц. с. 205
ГЕ́СЕН Сяргей Іосіфавіч (28.8.1887, Масква — 2.7.1950), расійскі філосаф і педагог. Скончыў Пецярбургскі ун-т, вучыўся ў Гайдэльбергскім і Фрайбургскім ун-тах. У 1909 уваходзіў у «гайдэльбергскую філас. садружнасць» (аб’ядноўвала ням. і рус. філосафаў-неакантыянцаў), удзельнічаў у выданні ў Лейпцыгу зб. «Пра месію». Адзін з рэдактараў філас. час. «Логос» (1910—13, Масква; 1914, Пецярбург). У 1914—17 працаваў у Пецярбургскім, у 1917— 21 — у Томскім ун-тах. Выкладаў у Берліне і Празе (1923—35), шэрагу навуч. устаноў у Варшаве (1935—45), з 1945 праф. педагогікі ун-та ў Лодзі. Значны яго ўклад у развіццё філас. антрапалогіі, якую лічыў «прыкладной філасофіяй»; яе асновай лічыў вучэнне пра асобу, што ствараецца шляхам далучэння да звышасобасных каштоўнасцей. Аўтар літ.-крытычных артыкулаў пра творчасць Ф.М.Дастаеўскага, У.С.Салаўёва.
Тв.: Основы педагогики. Введение в прикладную философию. Берлин, 1923; Монизм и плюрализм в систематике понятий // Труды Русского Народного университета в Праге. 1928. Т. 1; Философия наказания // Логос. 1912—1913. Кн. 1—2; Мое жизнеописание // Вопр. философии. 1994. № 7—8. с. 205
ГЕ́СЕН Юлій Ісідаравіч (Іуда Ізраілевіч; 20.3.1871, г. Адэса, Украіна — 22.8.1939), гісторык. Д-р гіст. н. (1939). Да 1917 займаўся гісторыяй яўрэяў у Рас. імперыі, у т.л. гісторыяй яўрэяў на Беларусі. Адзін з ініцыятараў стварэння «Яўрэйскай энцыклапедыі» на рус. мове (т. 1—16, 1908—13), у якой узначальваў аддзел «Яўрэі ў Расіі з 1772» і быў аўтарам многіх артыкулаў. Пасля 1917 пераважна даследаваў гісторыю рас. рабочага класа. З 1921 пад яго рэдакцыяй у Ленінградзе выдаваўся «Архіў гісторыі працы ў Расіі», «Рускае мінулае», у 1925 — «Хрэстаматыя па гісторыі рабочага класа ў Расіі». З 1930 рэдактар «Вестника АН СССР».
Тв.: История еврейского народа в России. Т. 1—2. 2 изд. Л., 1925—27; История горнорабочих СССР. Т. 1—2. Л., 1926—29. с. 205
ГЕ́СЕНСКАЯ МУ́ХА хлебны камарык (Mayetiola destructor), насякомае сям. галіц атр. двухкрылых. Пашырана ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы, Паўн. Амерыцы. На Беларусі абмежаваныя ачагі пашырэння ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
Цела даўж. 2,5—3,5 мм, зверху цёмна-шэрае або жаўтавата-бурае, знізу светлае. Падобная да камара. Галава вузейшая за грудзі, брушка цыліндрычнае або канічнае. Вочы фасетачныя. Ногі тонкія. Да 3 пакаленняў за год. Лёт першага пакалення ў час усходаў яравой пшаніцы. Яйцы (50—500) адкладвае на верхнім баку ліста злакавых (азімая і яравая пшаніца, ячмень, жыта). Лічынкі верацёнападобныя, малочна-белыя або ружова-жоўтыя, даўж. 0,8 — 4 мм, ротавыя органы сысучыя, кормяцца сокамі раслін і выклікаюць уздуцці (галы). Дарослая не корміцца. Шкодзіць сельскай гаспадарцы. с. 205
ГЕСІЁД (Hēsiodos), старажытнагрэчаскі паэт 8—7 ст. да н.э. Большую ч. жыцця пражыў у Аскры (вобл. Беотыя). Для сваіх паэм абраў форму эпічнага гекзаметра і мову гамераўскага гераічнага эпасу. У «Тэагоніі» («Радаслоўная багоў») выклаў гісторыю стварэння свету з хаосу, генеалогію багоў і паслядоўнасць трох дынастый, апошняя з якіх прадстаўлена ў рацыянальным уладкаванні свету Зеўсам. У дыдактычнай паэме «Дні і турботы» спалучыў разам практычныя парады, жыццёвую мудрасць, сял. каляндар і міфалагічныя ўстаўкі, у т.л. міф пра Праметэя. Услаўляючы сумленную працу сялян, выкрываў сац. няроўнасць, адстойваў ідэю справядлівасці як вышэйшы эстэт. прынцып. Фрагментарна захаваўся твор «Шчыт Геракла», т.зв. «Эоя», — каталог жанчын-прамаці знатных родаў.
Тв.: Рус. пер. — у кн.: Эллинские поэты в переводах В.В.Вересаева. М., 1963; Античная литература: Греция: Антология. Ч. 1—2. М., 1989. с. 205
ГЕ́СКІЯ , бел. мастакі (бацька і сын).
Ксаверы Дамінік (? — 4.12.1764), жывапісец і гравёр. У 1733 — 64 працаваў у Нясвіжскім замку ў кн. Радзівілаў. У 1753 напісаў для гал. алтара Нясвіжскага касцёла езуітаў карціну «Тайная вячэра», пісаў таксама ў ім фрэскі. Стварыў (з Г.Ляйбовічам) шэраг партрэтаў Радзівілаў для альбома (1757). Адзін з аўтараў дэкарацый для «камедыенгаўза» ў Нясвіжы, узораў (кардонаў) для габеленаў, якія ткаліся на мануфактурах у Карэлічах, Нясвіжы, Міры. Часта працаваў з сынам Юзафам Ксаверыем.
Юзаф Ксаверы, прыдворны жывапісец Радзівілаў у Нясвіжы ў 2-й пал. 18 ст. Сярод работ партрэты Міхала, Урсулы, Ганны (усе 1759), Гераніма (1785) Радзівілаў, польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1783). Афармляў інтэр’еры нясвіжскіх замка і дамініканскага касцёла (1763). Мяркуюць (У.Сыракомля і інш.), што ён з’яўляецца аўтарам шэрагу карцін для Стаўбцоўскага дамініканскага касцёла («Раздача міласціны св. Антоніем і епіскапам Юльянам» і інш.). Выязджаў для работ у Брэст і Жоўкву (цяпер г. Несцераў, Украіна). Навучаў прыгонных мастакоў Мікалая, Андрэя, Канстанціна і інш. с. 205
ГЕСПЕРЫ́ДЫ , у стараж.-грэчаскай міфалогіі 4 дачкі німфы Гесперы і Атланта, надзеленыя звонкімі галасамі. Жылі ўздоўж ракі Акіян, разам з драконам Ладонам ахоўвалі ў садзе багоў залатыя яблыкі, якія Гея падарыла Геры на яе вяселле з Зеўсам. Геракл забіў дракона і выкраў яблыкі (11-ы подзвіг). На гэты сюжэт карціны Рафаэля, Г. фон Марэ і інш. с. 206
ГЕСТАГЕ́ННЫЯ СРО́ДКІ , лекавыя прэпараты гармонаў жаночых палавых залоз (жоўтага цела). Выкарыстоўваюцца пры недастатковай функцыі жоўтага цела для прафілактыкі выкідышаў (у першай палавіне цяжарнасці) і пры парушэннях менструальнага цыкла. Да гестагенных сродкаў адносяцца: прагестэрон і аксіпрагестэрону капранат, прагнін і інш. с. 206
ГЕСТА́ПА (ням. Gestapo, скарочана ад Geheime Staatspolizei), дзяржаўная тайная паліцыя ў фаш. Германіі ў 1933 — 45. Засн. пад кіраўніцтвам Г.Герынга ў Прусіі з мэтай задушэння апазіцыі нацысцкаму рэжыму. Восенню 1934 створана агульнадзярж. гестапа (узаконена дэкрэтам ад 17.6.1936). У сваёй дзейнасці выкарыстоўвала прэвентыўныя арышты, жорсткія катаванні, правакацыі і інш. З вер. 1939 у складзе Гал. ўпраўлення імперскай бяспекі (РСХА). У 2-ю сусв. вайну органы гестапа найб. актыўна праследавалі ўдзельнікаў Руху Супраціўлення ў акупіраваных ням.-фаш. войскамі краінах, у т.л. на тэр. Беларусі. Складалася з 5 аддзелаў (барацьба з паліт. праціўнікамі нацызму; нагляд за паліт. дзейнасцю каталіцкай і пратэстанцкай цэркваў, рэліг. сект, яўрэяў, франкмасонаў і апазіц. плыней у маладзёжным асяроддзі; картатэка, друк і складанне дасье; справы акупіраваных тэрыторый; контрразведка і барацьба са шпіянажам). Шэфамі гестара былі Г.Гімлер (1934—39) і Г.Мюлер (1939—45). Пасля падзення нацысцкай дыктатуры паводле закона №2 Саюзнага кантрольнага савета ў Германіі гестапа ліквідавана і абвешчана па-за законам. На Нюрнбергскім працэсе прызнана злачыннай арг-цыяй. с. 206
ГЕ́СТЫЯ , у грэчаскай міфалогіі багіня агню і хатняга ачага, дачка Кронаса і Геі. Апякунка непагаснага агню — асновы, якая аб’ядноўвала багоў, чалавечае грамадства і кожную сям’ю. На Алімпе сімвалізавала непарушны космас. У рым. міфалогіі Гестыі адпавядае Веста. с. 206
ГЕ́СЭ (Hesse) Герман (2.7.1877, г. Кальв, Германія — 9.8.1962), нямецка-швейцарскі пісьменнік. У 1891—92 вучыўся ў Маўльбронскай семінарыі. З 1912 жыў у Швейцарыі, у 1923 адмовіўся ад герм. грамадзянства і прыняў швейцарскае. Зведаў уплыў псіхааналізу З.Фрэйда і «аналітычнай псіхалогіі» К.Г.Юнга. Пачынаў як паэт-неарамантык (зб. «Рамантычныя песні», 1899). Філас. раманы «Петэр Каменцынд» (1904), «Гертруда» (1910), «Росхальдэ» (1914), «Дэміян» (1919), «Стэпавы воўк» (1927), раман-утопія «Гульня шкляных перлаў» (1943; бел. пер. В.Сёмухі, 1992), аповесці «Пад коламі» (1906), «Кнульп» (1915), «Клейн і Вагнер» (1920), «Курортнік» (1925), «Паездка ў Нюрнберг» (1932), «Нарцыс і Гольдмунд» (1930), «Паломніцтва ў Краіну Усходу» (1932) прысвечаны праблемам сцвярджэння асобы ў дэталізаваным грамадстве, ролі мастака ў сучасным свеце, лёсу культуры, цывілізацыі, чалавека-творцы. Яго проза адметная літ. гульнёй, стылістычным поліфанізмам, іроніяй, парадыйнасцю, стылізацыяй пад трактат, навук. даследаванне і інш. Аўтар паэмы ў прозе «Сідхартха» («Індыйская паэма», 1922), паэтычных цыклаў, апавяданняў, эсэ, публіцыст. артыкулаў, дарожных нататкаў. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі В.Сёмуха, М.Сяднёў. Нобелеўская прэмія 1946.
Тв.: Бел. пер. — Пра мастацкую творчасць: [Эсэ] // Сяднёў М. Масеева кніга. Мн., 1994; Паэт; Воўк // Крыніца. 1995. № 3; Рус. пер. — Паломничество в Страну Востока: Повесть; Игра в бисер: Роман; Рассказы. М., 1984; Последнее лето Клингзора. М., 1986; Письма по кругу: Худож. публицистика. М., 1987; Сиддхартха. Мн., 1993; Собр. соч. Т. 1—8. М.; Харьков, 1994—95.
Літ.: Березина А.Г. Герман Гессе. Л., 1976; Седельник В.Д. Гессе и швейцарская литература. М., 1970; Павлова Н.С. Герман Гессе // Павлова Н.С. Типология немецкого романа, 1900—1945. М., 1982; Каралашвили Р. Мир романа Германа Гессе. Тбилиси, 1984; Залоска Ю. Майстар гульні // Крыніца. 1995. № 3; Лявонава Е. Паэтыка душы ў творах Германа Гесэ // Там жа. Е.А.Лявонава. с. 206
ГЕ́ТА (італьян. ghetto), частка тэрыторыі горада, адведзеная для прымусовага пасялення пэўнай расавай, нац., прафесійнай ці рэліг. групы насельніцтва, найчасцей яўрэяў. У сярэднія вякі гета існавалі ў многіх гарадах Зах. Еўропы і мусульм. Усходу з прычыны нац.-рэліг. адасобленасці яўр. насельніцтва. У 1-й пал. 19 ст. ў еўрап. краінах гета зніклі і захаваліся толькі на мусульм. Усходзе. У гарадах ВКЛ, Рэчы Паспалітай і царскай Расіі гета не было.
У 2-ю сусв. вайну гета ў адносінах да яўрэяў адроджаны ва Усх. Еўропе ням.-фаш. захопнікамі ў якасці лагераў смерці, канцлагераў для ізаляцыі, а потым і масавага знішчэння яўр. насельніцтва. На тэр. Беларусі акупанты стваралі гета ў гарадах, мястэчках і вял. вёсках. Сюды часта звозілі і яўрэяў з Германіі, Польшчы, Аўстрыі і інш. краін Еўропы. Тэр. гета звычайна абносілі калючым дротам, ахоўвалі войскамі або паліцыяй; самавольны выхад за межы гета караўся смерцю. Вязні гета павінны былі насіць на вопратцы апазнавальныя знакі: паўкруглыя жоўтыя нашыўкі для ўсіх, чырвоныя — для тых, каго выкарыстоўвалі на работах, зялёныя — для ўтрыманцаў. У некат. гета знакамі служылі жоўтыя шасціканцовыя зоркі (магендовіды) на грудзях і спіне. Умовы жыцця ў гета былі невыносныя. Кіравалі імі ням. каменданты, пры якіх ствараліся марыянетачныя органы «самакіравання» — саветы старэйшын, а ў буйных гета — яўр. саветы (юдэнраты) і яўр. паліцыя. Па няпоўных звестках, на тэр. 165 нас. пунктаў Беларусі (у сучасных межах) размяшчалася 176 гета: у некат. гарадах іх было па некалькі (напр., у Гомелі — 4, па 2 у Бабруйску, Брэсце, Глыбокім, Гродне, Жлобіне, Мінску, Навагрудку). У 2 мінскіх гета ўтрымлівалася каля 100 тыс. чал. За гады акупацыі на тэр. Беларусі загінула каля 865 тыс. яўрэяў, у т.л. 55 тыс. з замежных краін. У цяжкіх умовах гета дзейнічала антыфаш. падполле, асабліва актыўна ў Мінску, Бабруйску, Баранавічах, Брэсце, Бярозе, Нясвіжы, Слоніме. Напярэдадні падрыхтоўкі фашыстамі масавых расстрэлаў або вывазу ў лагеры смерці адбыліся паўстанні ў Глыбокім, Докшыцах, Клецку, Лахве (Лунінецкі р-н), Міры (Карэліцкі р-н), Нясвіжы і інш. У партыз. руху і падполлі Беларусі ўдзельнічала каля 15 тыс. яўрэяў, гал. чынам б. вязняў гета. У шэрагу нас. пунктаў Беларусі на месцах б. гета пастаўлены абеліскі, памятныя знакі. У 1992 зарэгістравана Бел. асацыяцыя яўрэяў — б. вязняў гета і нацысцкіх канцлагераў.
Кр.: Трагедия евреев Белоруссии в годы немецкой оккупации (1941—44): Сб. материалов и док. Мн., 1997.
Літ.: Гай Д. Десятый круг. М., 1991; Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941—1944). Мн., 1995; Иоффе Э.Г. Страницы истории евреев Беларуси. Мн., 1996; Месцы прымусовага ўтрымання грамадзянскага насельніцтва на часова акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Давед. Мн., 1996. Э.Р.Іофе. с. 207
ГЕ́ТАН , Хатан (Hutton) Джэймс (3.6.1726, г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 26.3.1797), шатландскі натураліст-геолаг; заснавальнік плутанізму. Даказаў інтрузіўнае паходжанне гранітаў. У працы «Тэорыя Зямлі» (1788) адлюстраваў гісторыю Зямлі як бясконцае паўтарэнне цыклаў з перыяд. зменай разбурэння адных кантынентаў і ўзнікнення іншых; паказаў падабенства стараж. і сучасных геал. працэсаў. с. 207
ГЕ́ТКА Нэлі Уладзіміраўна (н. 31.3.1938, Мінск), бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-р біял. н. (1991). Скончыла БДУ (1960). З 1964 працуе ў Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі. Навук. працы па экалагічнай фізіялогіі раслін, ксенабіяхіміі і фітаманіторынгу навакольнага асяроддзя. Распрацавала канцэпцыю адаптыўнай рэакцыі віду ў тэхнагенным асяроддзі; прапанавала схему біяхім. дэтаксікацыі чужародных злучэнняў у тканках ліста.
Тв.: Вопросы индустриальной экологии и физиологии растений. Мн., 1973 (разам з П.П.Чуваевым, Ю.З.Кулагіным); Устойчивость интродуцированных растений к газообразным соединениям серы в условиях Белоруссии. Мн., 1979 (разам з Я.А.Сідаровічам); Растения в техногенной среде: Структура и функции ассимиляц. аппарата. Мн., 1989. с. 207
ГЕ́ТМАН (польск. hetman ад ням. Hauptmann начальнік), галоўны начальнік над узбр. сіламі ў некат. еўрап. Краінах. 1) У Чэхіі ў 15 ст. камандуючы войскамі табарытаў. 2) У Польшчы з 15 ст. да 1795 пасада камандуючага войскамі (вял. каронны гетман), з пач. 16 ст. сталая, з 1581 пажыццёвая. Прызначаўся каралём. Меў шырокія паўнамоцтвы, у т.л. права набіраць войска, прызначаць афіцэраў, вяршыць суд са смяротным пакараннем. Меў памочніка і намесніка — польнага гетмана. 3) У ВКЛ пасада найвышэйшага (з сярэдзіны 16 ст. — вялікага) гетмана створана ў канцы 15 ст. на ўзор польскай. Прызначаўся вял. князем, з 2-й пал. 16 ст. пажыццёва. У пач. 16 ст. ўведзена пасада дворнага гетмана, які камандаваў прыдворнымі ротамі (гвардыяй) вял. князя. З 2-й пал. 16 ст. ўзначальваў таксама наёмныя атрады, пачаў наз. польным гетманам, з 1680-х г. падначалены вял. гетман. 4) На Украіне ў 2-й пал. 16 ст. — 1-й пал. 17 ст. — камандуючы рэестравымі казакамі, што знаходзіліся на дзярж. службе. У час народна-вызваленчай вайны 1648—54 гетман Б.Хмяльніцкі стаў кіраўніком Украіны і галоўнакамандуючым казацкім войскам. Пасля Андросаўскага перамір’я 1667 гетманы Правабярэжнай Украіны па-ранейшаму прызначаліся польск. каралямі; у 1704 пасада скасавана. На Левабярэжнай Украіне (у складзе Расіі) гетманы, якія мелі адм. і вайсковую ўладу, выбіраліся ген. вайсковай радай (фактычна казацкай старшынай са згоды царскага ўрада), з 1708 прызначаліся царскім урадам; у 1764 пасада скасавана. У 1917—18 былі спробы аднавіць пасаду гетмана. 5) У Малдове ў 17 ст. — камандуючы войскамі. В.С.Пазднякоў. с. 207
ГЕ́ТМАНШЧЫНА , 1) паўафіцыйная назва Левабярэжнай Украіны (разам з г. Кіеў) у складзе Расіі ў 1667—1764. Кіравалася гетманам, карысталася пэўнай аўтаноміяй (мела ўласныя адм.-тэр. сістэму, суд, фінансы, войска). Рас. ўрад у 1722 і 1734 часова, у 1764 канчаткова скасаваў гетманскае праўленне. 2) Назва ў гіст. л-ры рэжыму «гетмана Украіны» П.П.Скарападскага ў крас.—снеж. 1918. Гл. таксама раздзел Гісторыя ў арт. Украіна. с. 207
ГЕ́ТНЕР (Hettner) Альфрэд (6.8.1859, г. Дрэздэн, Германія —31.6.1941), нямецкі географ. Праф. Лейпцыгскага (з 1894) і Гейдэльбергскага (1899—1928) ун-таў. Падарожнічаў па Паўд. Амерыцы, Егіпце, Алжыры, Тунісе, Паўд. і Усх. Азіі. Даследаванні ў галіне краіназнаўства, геамарфалогіі, кліматалогіі, геаграфіі чалавека, методыцы выкладання гісторыі і метадалогіі геаграфіі. У 1895 заснаваў і 40 гадоў узначальваў час. «Geographische Zeitschrift» («Геаграфічныя запіскі»). с. 207
ГЕ́ТЫ (Getae), паўночна-ўсходнія фракійскія плямёны, якія ў 5 ст. да н.э. засялялі тэр. паміж Балканамі і Дунаем. Асн. заняткі насельніцтва — земляробства і жывёлагадоўля. У 60-х г. да н.э. аб’ядналіся з дакамі і стварылі магутны ваенна-племянны саюз. У 20-я г. да н.э. заваяваны Рымам, вялі вызваленчую барацьбу. У 106 канчаткова пераможаны, іх тэрыторыя ўвайшла ў склад рымскай правінцыі Дакія. с. 208
ГЕТЫНА́КС , слаісты пластык з паперы, прамочанай сінт. смоламі. Найчасцей выкарыстоўваюць фенола-фармальдэгідныя смолы, акрамя звычайнай паперы — азбеставую для вырабу азбагетынаксу і сінт. для арганагетынаксу. Мае высокую мех. трываласць, добры электраізаляцыйны матэрыял, прыдатны для працяглай эксплуатацыі пры т-рах ад -65 °С да 105 °С (азбагетынакс — да 130 °С). Выкарыстоўваюць у вытв-сці трансфарматараў, тэлефонаў, дэталей радыёапаратуры і інш.; дэкаратыўны — для абліцоўкі мэблі, інтэр’ераў суднаў і інш. с. 208
ГЕТЭРА... (ад грэч. heteros іншы, другі), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: «другі», «іншы» і адпавядае бел. «разна...», напр., гетэрагамія, гетэрагенез. с. 208
ГЕТЭ́РА (ад грэч. hetaira сяброўка, палюбоўніца), у Стараж. Грэцыі незамужняя жанчына, якая вядзе свабодны, незалежны лад жыцця. Звычайна гетэры вызначаліся розумам, адукаванасцю і прыгажосцю, вакол іх гуртаваліся мастакі, паэты, філосафы. Знакамітымі гетэрамі былі Аспасія, Глікерыя (каханка Менандра), Фрына (сяброўка Праксіцеля). Вобразы гетэры адлюстраваны ў выяўл. мастацтве (творы вазапісу, насценны жывапіс, рэльефы), л-ры (камедыі грэч. пісьменнікаў Алкіфона, Лукіяна) і інш. с. 208
ГЕТЭРААЎКСІ́Н , індалілвоцатная кіслата, C10H9NO2, хімічнае рэчыва высокай фізіял. актыўнасці з групы гармонаў росту (аўксінаў). Ёсць у мачы і сліне жывёл, бактэрыях, грыбах, водарасцях і вышэйшых раслінах. Вылучаны ў 1934 з культуры плесневых грыбоў і інш. мікраарганізмаў галандскім хімікам Ф.Кёглем. Уздзейнічае на роставыя працэсы парасткаў, лісця, укаранення чаранкоў, узмацняе размнажэнне клетак у калусах, у спалучэнні з цытакінінамі стымулюе дыферэнцыяцыю клетак. Механізм уздзеяння гетэрааўксіна на клеткі звязваюць з актывацыяй Н± выпампоўвальнага механізма ў плазмалеме, на дзейнасць рыбасом і ядра, узмацненне сакрэцыі кіслых гідралаз. Утвараецца ў верхавінкавых мерыстэмах сцябла. Фізіялагічна актыўны ў канцэнтрацыях 10-3 — 10-8 М. Гетэрааўксін — адзіны з аўксінаў, які атрымліваюць сінтэзам. с. 208
ГЕТЭРАБАЗІДЫЯМІЦЭ́ТЫ , гетэрабазідыяльныя грыбы (Heterobasidiomycetidae), падклас базідыяльных грыбоў. Аб’ядноўвае 2 парадкі: аўрыкулярыяльныя (Auriculariales) і дрыжалкавыя (Tremellales). Пашыраны пераважна ў тропіках, субтропіках і ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. У Еўропе каля 100 відаў, з іх на Беларусі 20. Большасць сапратрофы (дакрыміцэс, калоцэра, дрыжалка і інш.), некат. паразіты (гелікабазідый, септабазідый). Есць ядомыя (аўрыкулярыя).
Характэрная асаблівасць гетэрабазідыяміцэтаў — складаныя, шматклетачныя або з вельмі буйнымі стэрыгмамі базідыі (гетэрабазідыі). Пладовыя целы ад 0,2 да 20 см, разнастайнай будовы і афарбоўкі, у асн. студзяністай кансістэнцыі. Гіменій размешчаны на ўнутр. паверхні пладовага цела або ўкрывае ўсю яго паверхню. Пры высыханні ўтвараюць рогападобныя плеўкі (скарыначкі), пры вільготным надвор’і прымаюць ранейшую форму. Базідыяспоры шматклетачныя, прарастаюць, утвараючы другасную спору або дробныя канідыі. с. 208
ГЕТЭРАГА́МІЯ (ад гетэра... + ...гамія), 1) тып палавога працэсу, пры якім мужчынскія і жаночыя палавыя клеткі (гаметы), што зліваюцца пры апладненні, адрозніваюцца формай і памерам. Для вышэйшых раслін і шматклетачных жывёл, а таксама для некаторых грыбоў характэрна аагамія; у адносінах да некаторых прасцейшых, якім у палавым працэсе ўласцівы капуляцыя і кан’югацыя, выкарыстоўваюць тэрмін «анізагамія». Гл. таксама Ізагамія. 2) Змена функцыі мужчынскіх і жаночых клетак або іх размяшчэнне на расліне (як анамалія). с. 208
ГЕТЭРАГЕНЕ́З (ад гетэра... + ...генез), 1) змена спосабаў размнажэння ў арганізмаў на працягу двух ці больш пакаленняў. 2) Раптоўнае ўзнікненне асобін, якія рэзка адрозніваюцца шэрагам прыкмет ад бацькоўскіх формаў. Адкрыццё гетэрагенезу ням. гістолагам Р.А.Кёлікерам (1864) і рус. вучоным С.І.Каржынскім (1899) дало пачатак мутацыйнай тэорыі. с. 208
ГЕТЭРАГЕ́ННАЯ СІСТЭ́МА , макраскапічна неаднародная фізіка-хімічная сістэма, якая складаецца з некалькіх розных па фіз. уласцівасцях ці хім. саставе частак (розных фаз).
Адна фаза гетэрагеннай сістэмы аддзелена ад сумежнай з ёй фазы фіз. паверхняй падзелу, што дазваляе механічна раздзяліць іх. Напр., вадкасць і насычаная пара над ёй (розніца ў агрэгатным стане); дзве вадкасці, якія не змешваюцца паміж сабой, — алей і вада (розніца ў саставе). Мікрагетэрагеннымі часта называюць дысперсныя сістэмы з памерамі часцінак ад 5·10-3 да 10 мкм (золі, мікраэмульсіі і інш.), якія складаюць пераходную вобласць паміж гетэрагеннай сістэмай і гамагеннай сістэмай. с. 208
ГЕТЭРАГЕ́ННЫ РЭА́КТАР , від ядзернага рэактара, у якім ядзернае паліва аддзелена ад інш. элементаў і матэрыялаў актыўнай зоны. Блокі з ядз. палівам у выглядзе стрыжняў (цеплавыдзяляльныя элементы) размешчаны ў паліўных каналах, што ахалоджваюцца цепланосьбітам, і ўтвараюць правільную прасторавую рашотку (найб. пашыраныя гетэрагенныя рэактары). У параўнанні з гамагеннымі рэактарамі ў гетэрагенным рэактары на прыродным або слабаабагачаным уране значна лепш выкарыстоўваюцца нейтроны (у працэсе дзялення) і меншыя іх страты ў працэсе запавольвання. Найб. пашыраныя ў сучаснай ядз. тэхніцы. с. 208
ГЕТЭРАГО́НІЯ (ад гетэра... + ...гонія), 1) адна з формаў чаргавання пакаленняў у некаторых беспазваночных жывёл (напр., у насякомых), пры якой двухполае пакаленне змяняецца на партэнагенетычнае. 2) Тое, што аламетрыя. с. 208
ГЕТЭРАДЗІ́Н (ад гетэра... + грэч. dynamis сіла), маламагутны высокачастотны генератар электрычных ваганняў з самаўзбуджэннем. Схема гетэрадзіна бывае лямпавая, напр. з гептодам, і паўправадніковая. Стварае ваганні дапаможнай частаты, якія змешваюцца са знешнімі (карыснымі) высокачастотнымі, у выніку атрымліваюцца ваганні пастаяннай рознаснай (прамежкавай) частаты. Выкарыстоўваецца ў пераўтваральніках частаты супергетэрадзінных радыёпрыёмнікаў, гетэрадзінных частатамерах, радыёвымяральных прыладах і інш. с. 208
ГЕТЭРАЗІГО́ТНАСЦЬ (ад гетэра... + зігота), спадчынная неаднароднасць гібрыднага арганізма, звязаная з наяўнасцю ў яго гамалагічных храмасомах розных форм (алелей) таго ці іншага гена. Узнікае часцей у выніку зліцця разнаякасных паводле геннага або структурнага складу гамет у гетэразіготу, магчыма і праз мутацыі. Звычайна спрыяе высокай жыццяздольнасці арганізмаў і прыстасаванасці іх да зменлівых умоў асяроддзя, таму пашырана ў прыродных папуляцыях, падтрымлівае ў іх пэўны ўзровень генатыпічнай зменлівасці. У эксперыментах гетэразіготнасць атрымліваюць скрыжаваннем паміж сабой гомазігот па розных алелях. Нашчадкі ад такога скрыжавання аказваюцца гетэразіготамі паводле дадзенага гена. Маскіруючае дзеянне дамінантных алелей пры гетэразіготнасці — прычына захавання і пашырэння ў папуляцыі шкодных рэцэсіўных алелей, якія выяўляюць звычайна пры племянной і селекцыйнай рабоце; у мед. генетыцы важная пры вызначэнні спадчынных захворванняў. Гл. таксама Гомазіготнасць. с. 208
ГЕТЭРАКА́РПІЯ (ад гетэра... + грэч. karpos плод), разнаплоддзе, генетычна абумоўленая ўласцівасць некаторых відаў кветкавых раслін фарміраваць на адной асобіне рознатыповыя генератыўныя зачаткі (дыяспоры), розныя па марфалогіі і фізіял. уласцівасцях, прыстасаваннях да пашырэння. Неаднароднымі бываюць цэлыя плады (у складанакветных, лебядовых, некаторых крыжакветных) або іх часткі — мерыкарпій, членікі (у парасонавых, агурочнікавых, часткі крыжакветных). Плады могуць займаць рознае становішча ў межах суквецця. Гетэракарпія характэрна пераважна для аднагадовых і эфемерных відаў пустынь, паўпустынь, пустазелля. У флоры Беларусі тыповы прадстаўнік гетэракарпных раслін — наготкі лекавыя, у суквеццях якіх развіваюцца плады, прыстасаваныя да разнясення жывёламі або ветрам. с. 208
ГЕТЭРАМАРФІ́ЗМ (ад гетэра... + грэч. morphē форма, выгляд), працэс утварэння горных парод з адной і той жа магмы пры розных умовах з розным мінералагічным, але аднолькавым хім. саставам. с. 209
ГЕТЭРАМАРФО́З , рэгенерацыя, пры якой замест страчанага органа ўтвараецца новы з іншай формай і функцыяй. Пашыраны ў розных жывёл — ад прасцейшых да пазваночных, але часцей трапляецца ў жывёл з нізкай арганізацыяй як праяўленне мутацый, фенакопій, можа абумоўлівацца і спадчыннасцю. Напр., у рачных ракаў замест страчанага складанага фасетачнага вока можа рэгенерыраваць вусік; у дажджавога чарвяка замест ампутаванага галаўнога ўчастка развіваецца хваставая частка цела. Гетэрамарфоз можна выклікаць штучна пры змене ўмоў рэгенерацыі. с. 209
ГЕТЭРАНО́МІЯ (ад гетэра... + грэч. nomos закон), розная будова сегментаў у пэўных частках цела членістых жывёл. Напр., пярэднія метамеры цела ў насякомых, што зліліся ў адзіны комплекс галавагрудзі, нясуць асн. органы пачуццяў і сківічны апарат, а таксама галаўны мозг; наступныя метамеры ўтвараюць комплексы — грудзі (з хадзільнымі канечнасцямі і крыламі) і брушка (з савакупляльным апаратам, яйцакладам, джалам і інш.). с. 209
ГЕТЭРАНО́МНАЯ Э́ТЫКА , гл. ў арт. Этыка. с. 209
ГЕТЭРАПЕРАХО́Д , кантакт паміж двума рознымі паводле хім. саставу ці (і) фазавага стану паўправаднікамі (ПП). Па тыпе праводнасці спалучаных ПП адрозніваюць гетэрапераходы анізатыпныя — кантактуюць ПП з электроннай (n) і дзірачнай (p) эл.-праводнасцямі (p-n-гетэрапераход; гл. Электронна-дзірачны пераход), і ізатыпныя — кантактуюць ПП з адным тыпам праводнасці (n-n-гетэрапераход ці p-p-гетэрапераход). Камбінацыі некалькіх гетэрапераходаў утвараюць гетэраструктуры.
Для атрымання гетэраперахода выкарыстоўваюцца кантакты паміж германіем Ge, крэмніем Si, ПП злучэннямі тыпу АIIIBV, дзе АIII — элемент ІІІ групы перыяд. сістэмы элементаў (алюміній Аl, галій Gа, індый In), ВV — элемент V групы (фосфар Р, мыш’як As, сурма Sb), і іх цвёрдымі растворамі: Ge—Si, Ga Al As — Ga As, Ga Al—Ge, In Ga As — In Р. Гетэрапераход атрымліваюць эпітаксіяй. Галоўная асаблівасць гетэрапехода — скачкападобнае змяненне ўласцівасцей на мяжы падзелу ПП (шырыні забароненай зоны, энергіі роднасці да электрона, рухомасці носьбітаў зараду, іх эфектыўнай масы і інш.). Кіраванне імі шляхам падбору спалучаных ПП матэрыялаў дае магчымасць ствараць арыгінальныя ПП прылады. Гетэрапераходы выкарыстоўваюцца ў пераключальніках хуткадзейных лагічных схем для ЭВМ, ПП лазерах, святлодыёдах і інш.
Літ.: Милис А., Фойхт Д. Гетеропереходы и переходы металл — полупроводник: Пер. с англ. М., 1975; Шарма Б.Л., Пурохит Р.К. Полупроводниковые гетеропереходы: Пер. с англ. М., 1979. Л.М.Шахлевіч. с. 209
ГЕТЭРАСЕКСУА́ЛЬНАСЦЬ (ад гетэра... + сексуальнасць), палавая цяга да асоб процілеглага полу; асн. форма палавых адносін паміж людзьмі. Адпавядае галоўнай біял. мэце палавога жыцця — прадаўжэнню роду. У розныя часы некаторыя грамадствы дапускалі існаванне і інш. форм палавых кантактаў. Гл. Бісексуальнасць, Гомасексуалізм. с. 209
ГЕТЭРАСПАРЫ́Я (ад гетэра... + грэч. spora сяўба, насенне), разнаспоравасць, утварэнне спор розных памераў у некаторых вышэйшых раслін (напр., у водных папарацей, селагінелавых і інш.). Буйныя споры (мегаспоры, або макраспоры) даюць жаночыя расліны, дробныя (мікраспоры) — мужчынскія. У пакрытанасенных раслін мікраспора (пылок) пры прарастанні дае мужчынскі заростак, мегаспора, якая ўтвараецца ў семязавязі, прарастае ў жаночы заростак — зародкавы мяшок. с. 209
ГЕТЭРАСТЫЛІ́Я (ад гетэра... + грэч. stylos слуп), рознаслупкаватасць, наяўнасць у раслін аднаго віду дзвюх або трох форм кветак, якія адрозніваюцца па даўжыні слупкоў і размяшчэнні тычынак. Адпаведна і пыльнікі ў кароткаслупковых кветках размешчаны вышэй за рыльца, а ў доўгаслупковых — ніжэй. Трапляюцца таксама трыморфныя формы раслін — з каротка-, сярэдне- і доўгаслупковымі кветкамі, напр. у чальчаку вербалістага. Гетэрастылія ўскладняе самаапыленне і садзейнічае перакрыжаванаму апыленню. с. 209
ГЕТЭРАТАЛІ́ЗМ (ад гетэра... + грэч. thallos галінка, атожылак), раздзельнаполавасць у ніжэйшых раслін, якая выяўляецца ў фізіял. і генет. адрозніванні полаў без марфал. розніцы мужчынскіх і жаночых асобін. Выяўлены ў мукоравых грыбоў (1904). Пры гетэраталізме ў апладненні ўдзельнічаюць толькі клеткі, якія адрозніваюцца па вызначаных фактарах несумяшчальнасці і ўтвораныя на розных таломах. Часта тэрмін «гетэраталізм» выкарыстоўваюць шырэй — раздзельнаполавасць усіх раслін. Гл. таксама Гоматалізм. с. 209
ГЕТЭРАТРО́ФЫ [ад гетэра... + грэч. ...троф(ы)], гетэратрофныя арганізмы, арганізмы, якія жывяцца гатовымі арган. рэчывамі і не здольныя да першаснага сінтэзу іх з неарган. злучэнняў. Да гетэратрофаў належаць усе жывёлы, чалавек, грыбы, большасць бактэрый, бесхларафільныя наземныя расліны, водарасці. Падзел раслін і мікраарганізмаў на гетэратрофаў і аўтатрофаў умоўны: напр., насякомаедным раслінам (расянка, плывунец і інш.) адначасова ўласцівы фотасінтэз і здольнасць выкарыстоўваць арган. рэчывы. Гетэратрофы, якія жывяцца толькі раслінамі, — фітафагі (усе траваедныя жывёлы), толькі жывёламі — заафагі (большасць драпежных звяроў), рэшткамі жывых арганізмаў — сапрафагі. Паводле спосабу атрымання ежы гетэратрофы падзяляюць на галазойных — жывёлы (жыўленне цвёрдай арган. ежай) і асматрофных — грыбы, бактэрыі (жыўленне растворанымі рэчывамі). У харчовым ланцугу экасістэмы гетэратрофы адыгрываюць ролю кансументаў і рэдуцэнтаў. Разам з аўтатрофамі гетэратрофы забяспечваюць рух арган. рэчываў у біягеацэнозах па трафічных ланцугах і адыгрываюць асн. ролю ў кругавароце рэчываў у прыродзе. с. 209
ГЕТЭРАТЭ́РМНЫЯ ЖЫВЁЛЫ , цеплакроўныя жывёлы, у якіх перыяды пастаяннай т-ры цела зменьваюцца перыядамі значных яе ваганняў у залежнасці ад змен т-ры знешняга асяроддзя. Непастаянства т-ры цела ў адных з іх праяўляецца ў час працяглага сну (калібры, кажаны), у другіх — сезонна, у перыяд зімовай спячкі. У фауне Беларусі да гетэратэрмных жывёл належаць барсук, вожык звычайны, кажаны, соні, хамяк звычайны, янотападобны сабака і інш. млекакормячыя. Зрэдку да гетэратэрмных жывёл адносяць некаторых пайкілатэрмных жывёл, здольных пры пэўных умовах падтрымліваць т-ру цела больш высокую, чым т-ра асяроддзя (свойская пчала, чмялі, тунцы і інш.). Гл. таксама Гамаятэрмныя жывёлы. с. 209
ГЕТЭРАФІЛІ́Я (ад гетэра... + грэч. phyllon ліст), разналістасць, наяўнасць на адной расліне рознага па форме, памерах і структуры лісця. Часцей характэрна для водных раслін (напр., у стрэлкаліста, вадзянога кураслепу, некаторых рдзестаў), у якіх падводнае лісце адрозніваецца па форме ад надводнага. Сустракаецца таксама ў некат. наземных раслін, дзе ніжняе лісце лускападобнае, сярэдняе (асіміліруючае) з чаранком (або похвай), пласцінкай і прылісткамі, верхняе мае спецыфічную будову каля суквецця (прыкветнікі). У больш вузкім сэнсе гетэрафілія — розніца паміж лісцем сярэдняй фармацыі ў межах парастка расліны, якая звязана з узроставымі зменамі і ўздзеяннем навакольнага асяроддзя (напр., у плюшча, шаўкоўніцы). с. 209
ГЕТЭРАФО́НІЯ (ад гетэра... + грэч. phōnē гук), сумеснае, у аснове аднагалосае выкананне мелодыі з эпізадычнымі больш ці менш працяглымі адхіленнямі ад унісону. Найстаражытнейшы муз. склад, прамежкавы паміж манадыйным і поліфанічным. Уласціва аўтэнтычным формам фальклору розных народаў, таму што яе перадумова — абавязковы момант імправізацыйнасці, пастаяннай варыянтнасці напеваў. У гетэрафоннай манеры спяваюць пераважна песні каляндарна-земляробчага і сямейна-абрадавага цыклаў. На Беларусі пашырана ва ўсх. Палессі і на Магілёўшчыне як полірытмічны тып мелодыі, у зах. Палессі і ў паўд. раёнах Мінскай вобл. як дыяфонія на элементах бурданіравання (гл. Бурдон). Да гетэрафоніі блізкія некат. з’явы ў прафес. музыцы 19—20 ст. (К.Дэбюсі, І.Стравінскі).
Літ.: Бершадская Т. Основные композиционные закономерности многоголосия русской народной крестьянской песни. Л., 1961; Можейко З.Я. Песни Белорусского Полесья. Вып. 1. М., 1983; Яе ж. Календарно-песенная культура Белоруссии. Мн., 1985. З.Я.Мажэйка. с. 209
ГЕТЭРАХРАМАЦІ́Н (ад гетэра... + храмацін), участкі кандэнсаванага храмаціну, які захоўваецца на працягу клетачнага цыкла. Стан гетэрахрамаціну вызначаецца кампактызацыяй ДНК і яе трывалай сувяззю з бялкамі (гістонамі). Інтэнсіўна афарбоўваецца ядз. фарбавальнікамі, уранілацэтатам і ў інтэрфазных ядрах відзён пад светлавым і электронным мікраскопамі як сетка цёмнага рэчыва. Ёсць у цэнтрамеры, целамеры, ядзеркавым арганізатары. Генетычна інертны. Абагачаны сатэлітнай ДНК і ўздзейнічае на актыўнасць генаў у сумежным эўхрамаціне. Гетэрахрамацін лічаць адказным за адгезію (зліпанне) сястрынскіх храматыд, за сінапс храмасом і рэкамбінацыю генаў пры красінговеры. с. 210
ГЕТЭРАЦЫКЛІ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ , гетэрацыклы, арганічныя злучэнні, малекулы якіх маюць цыклы, што змяшчаюць адначасова атамы вугляроду і атамы інш. элементаў (гетэраатамы), найчасцей азоту, кіслароду, серы. Самы шматлікі клас злучэнняў (уключае каля ⅔ усіх вядомых прыродных і сінт. арган. рэчываў). Уваходзяць у састаў нуклеінавых кіслот, бялкоў, ферментаў, вітамінаў, якія адыгрываюць выключную ролю ў працэсах жыццядзейнасці раслін, жывёл і чалавека.
Разнастайнасць тыпаў гетэрацыклічных злучэнняў абумоўлена тым, што яны могуць адрознівацца: агульным лікам атамаў у цыкле; прыродай, колькасцю і размяшчэннем гетэраатамаў; наяўнасцю або адсутнасцю замяшчальнікаў ці кандэнсаваных цыклаў; насычаным ці ненасычаным характарам гетэрацыклічнага кальца, якое вызначае іх хім. ўласцівасці. Насычаныя гетэрацыклічныя злучэнні хім. ўласцівасцямі блізкія да сваіх аналагаў з адкрытым ланцугом: простых эфіраў, амінаў, сульфідаў і інш. Ненасычаныя гетэрацыклы (пераважна 5- і 6-членныя), якія праяўляюць араматычнасць (напр., фуран, тыяфан, пірол, пірыдзін) наз. гетэраараматычнымі злучэннямі. Для іх, як і для араматычных злучэнняў раду бензолу, найб. характэрныя рэакцыі замяшчэння. На Беларусі даследаванні гетэрацыклічных злучэнняў і іх вытворных праводзяцца ў Ін-тах фізіка-арган. хіміі, біяарган. хіміі Нац. АН, БДУ і Бел. дзярж. тэхнал. ун-це. А.М.Звонак. с. 210
ГЕТЭРО́ЗІС (ад грэч. heteroiōsis змена, ператварэнне), «гібрыдная сіла »; паскарэнне росту, павелічэнне памераў, павышэнне жыццяўстойлівасці і пладавітасці гібрыдаў першага пакалення ў параўнанні з бацькоўскімі формамі раслін або жывёл. У другім і наступных пакаленнях гетэрозіс звычайна затухае. Тэрмін «гетэрозіс» прапанаваў Дж. Шэл у 1914. Існуюць тэорыі гетэрозісу: дамінавання, або звышдамінавання (гетэразігота пераважае гомазіготу), узаемадзеяння дамінантных спрыяльных генаў — генетычны (генны, храмасомны) баланс. Гетэрозіс шырока выкарыстоўваюць як прыём павышэння ўраджайнасці с.-г. раслін і прадукцыйнасці свойскіх жывёл, напр. у жывёлагадоўлі пры міжвідавых, міжпародных і ўнутрыпародных скрыжаваннях, у птушкагадоўлі — для атрымання бройлераў, у раслінаводстве — гібрыднага насення кукурузы, жыта, памідораў, цыбулі, гуркоў і інш.
Адрозніваюць гетэрозіс натуральны — перавагу гібрыда па якой-небудзь прыкмеце над лепшым з бацькоў і гетэрозіс гіпатэтычны — перавагу гібрыда над сярэдняй велічынёй, характэрнай для абодвух бацькоў. У раслін гетэрозіс падзяляюць на рэпрадукцыйны (найб. развіццё рэпрадукцыйных органаў, павышаная здольнасць да размнажэння, ураджайнасць і інш.), саматычны (магутнае развіццё вегетатыўных частак раслін) і адаптыўны (павышэнне прыстасаванасці гібрыдных асобін да ўмоў асяроддзя, іх канкурэнтаздольнасці ў барацьбе за існаванне). с. 210
ГЕ́ТЭРЫ (англ. getter), газапаглынальнікі, рэчывы, якія звязваюць газы (акрамя інертных) за кошт хім. ўзаемадзеяння (хемасорбцыя) ці адсорбцыі. Выкарыстоўваюць гетэры (звычайна плёнкі тытану, цырконію, барыю, танталу, малібдэну і інш.) для павышэння вакууму ў электравакуумных прыладах, ачысткі інертных газаў ад прымесей. с. 210
ГЕТЭ́РЫІ , этэрыі (грэч. hetaireia), 1) у Стараж. Грэцыі саюзы, садружнасць, групы грамадзян. Так называлі і афіц. прызнаныя групы, і тайныя паліт. саюзы, пераважна алігархічнага характару. 2) У Грэцыі ў 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. тайныя рэв. арг-цыі, створаныя ва ўмовах турэцкага панавання (гл. «Філікі Этэрыя»). с. 210
ГЕ́ЎЛІЧ Алена Дзмітрыеўна (н. 24.11.1018, с. Тамараўка Курганскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне спартыўнай анатоміі. Д-р мед. н. (1967), праф. (1972). Скончыла Туркменскі мед. ін-т (1941). У 1949—79 у Бел. ін-це фізічнай культуры. Навук. працы па праекцыйнай анатоміі асн. баразён мозга і заканамернасцях будовы і функцыі суставаў.
Тв.: : Влияние физических упражнений на строение и функцию некоторых суставов // Проблемы функциональной морфологии двигательного аппарата. Л., 1956. с. 210
ГЕФЕ́СТ , у стараж.-грэчаскай міфалогіі бог агню і кавальскага рамяства. Сын Зеўса і Геры. Яго ўяўлялі шыракаплечым, кульгавым і выродлівым, у адзенні рамесніка, з молатам ці клешчамі. Паводле адных міфаў, Зеўс скінуў Гефеста з Алімпа за тое, што ён заступіўся за Геру у час яе спрэчкі з Зеўсам, паводле другіх — Гера пасля родаў скінула з Алімпа выродлівага Гефеста. Яго выратавалі жыхары в-ва Лемнас, дзе засн. г. Гефестый, на в-ве Самас былі гарады Гефестопаль і Гефестыён. Гефест па загадзе Зеўса стварыў першую жанчыну, багіню Зямлі Пандору, прыкаваў да скалы Праметэя. Міф пра Гефеста — часты сюжэт у выяўл. мастацтве (рэльефы, вазапіс, карціны П.П.Рубенса, Ф.Парміджаніна, Д.Веласкеса, Я.Пальмы Малодшага, А.ван Дэйка і інш.). У рым. міфалогіі Гефесту адпавядае Вулкан. Л.М.Драбовіч. с. 210
ГЕХАЛУ́Ц , міжнародная арганізацыя (напачатку рух) сіянісцкага кірунку для падрыхтоўкі піянераў (халуцым) з яўр. моладзі да перасялення ў Палесціну. Рух пачаўся ў пач. 20 ст. ў Расіі, яго заснавальнік Іосіф Трумпельдор. Удзельнікі Гехалуца засноўвалі вытв. і с.-г. кааператывы для навучання метадам і навыкам працы і ваен. падрыхтоўкі ва ўмовах, набліжаных да ўмоў Палесціны. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 ячэйкі Гехалуца на месцах стварала сацыяліст. сіянісцкая арг-цыя Цэірэй-Цыён. У канцы 1917 групы Гехалуца існавалі ў 25 гарадах і мястэчках Беларусі. На Харкаўскай канферэнцыі Цэірэй-Цыён (1918) заснаваны Усерас. савет аб’яднанняў Гехалуца. 1-я Усерас. канферэнцыя Гехалуца адбылася ў студз. 1919 у Петраградзе; у гэты час ЦК Гехалуца пераехаў у Мінск. Колькасць ячэек Гехалуца ў Расіі перавысіла 60. У лют. 1919 у Віцебску адбылася канферэнцыя бел. аддзялення Гехалуца. У 1920—23 пачалося масавае перасяленне (часцей нелегальнае) яўрэяў з сав. рэспублік у Палесціну. Гал. перашкоду перасяленню чыніла яўр. секцыя РКП(б), па ініцыятыве якой у 1922 адбыліся арышты членаў гехалуца ў Расіі, на Украіне, Беларусі. Аднак у выніку перагавораў з кіраўніцтвам РКП(б) Гехалуц у СССР у 1923 быў легалізаваны, апублікаваны статут Усерас. арг-цыі Гехалуца. З-за расколу ў Гехалуце ў 1923 узніклі 2 яго арг-цыі: Гехалуц у СССР (легальная) і Нац.-працоўная арг-цыя Гехалуца (нелегальная). Першая арг-цыя дзейнічала да 1928, другая — да 1929. У сусв. маштабе дзейнасць Гехалуца працягвалася да канца 1940-х г.
Літ.: Скир А. Еврейская духовная культура в Беларуси Мн., 1995; Мы начинали еще в России: Воспоминания. Тель-Авив, 1983. Э.Р.Іофе. с. 210
ГЕЧСАРА́Н , газанафтавае радовішча ў Іране, адно з буйнейшых у свеце. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1928, распрацоўваецца з 1940. Пачатковыя прамысл. запасы нафты 1,49 млрд. т, газу — 162 млрд. м3. Паклады на глыб. 0,75—2,13 км. Шчыльн. нафты 866 кг/м3. Нафтаправоды ў порт на в-ве Харк (Персідскі зал.) і ў г. Абадан. с. 211
ГЕ́ШАНЕК (Geschonneck) Эрвін (н. 27.12.1906, Берлін), нямецкі акцёр. З пач. 1930-х г. у т-ры «Фольксбюнэ». У 1933 эмігрыраваў, жыў у Польшчы, СССР, Чэхаславакіі. У 1939—45 вязень гітлераўскіх канцлагераў. У 1945—49 у т-ры «Камершпіле» (Гамбург), з 1949 — у «Берлінер ансамблі». Сярод роляў: Маці, Палкавы свяшчэннік, Мяснік («Пан Пунціла і яго слуга Маці», «Матухна Кураж і яе дзеці», «Маці» Б.Брэхта). З 1932 здымаўся ў кіно: «Куле Вампе», «Капітан з Кёльна», «Людзі з крыламі», «Голы сярод ваўкоў», «Лорд з Александэрплац», «Чалавек з «Кап-Аркона». Нац. прэміі ГДР 1954, 1960, 1961. с. 211
ГЕШТАЛЬТПСІХАЛО́ГІЯ (ад ням. Gestalt форма, цэласнасць + псіхалогія), кірунак зах. псіхалогіі, які ўзнік у Германіі ў 1-й трэці 20 ст. і прытрымліваўся прынцыпу цэласнасці пры аналізе складаных псіх. працэсаў. Першаснымі, асн. элементамі псіхікі гештальтпсіхалогія лічыць своеасаблівыя цэласныя структуры, вобразы (гештальты), абапіраючыся на ўяўленні аб «гештальтякасці» як уласцівасці цэлага, якое захоўваецца пры змяненні асобных яго частак (напр., мелодыя, што прайграецца ў розных танальнасцях і інш.). Паводле гештальтпсіхалогіі, аналіз частак не можа прывесці да разумення цэлага, паколькі цэлае вызначаецца не сумай, а ўзаемадзеяннем і ўзаемазалежнасцю яго асобных частак. Заснавальнікамі і гал. прадстаўнікамі гештальтпсіхалогіі з’яўляюцца М.Вертгаймер, В.Кёлер, К.Кофка, К.Дункер, К.Левін і інш. Напачатку гештальтпсіхалогія склалася на аснове даследавання зрокавага ўспрымання, потым пашырыла свае ідэі на вывучэнне мыслення, памяці, псіхалогіі развіцця асобы і сац. групы, на даследаванне фіз., фізіял. і нават эканам. праблем. Гештальтпсіхалогія ўнесла ў псіхал. навуку структурны прынцып, а гэта, паводле рас. псіхолага Л.Выгоцкага, «вялікая непахісная заваёва тэарэтычнай думкі».
Літ.: Коффка К. Основы психического развития: Пер. с нем. М.; Л., 1934; Вертгеймер М. Продуктивное мышление: Пер. с нем. М., 1987; Гештальт’94: Сб. материалов Моск. Гештальтин-та за 1994 г. Мн., 1995; Köhler W. Gestalt-psychology. New York, 1929; Koffka K. Principles of gestalt psychology. New York. 1935. Э.С.Дубянецкі. с. 211
ГЕ́Я , у стараж.-грэчаскай міфалогіі маці-Зямля, багіня падземнага царства, увасабленне аднаўленчых сіл зямлі, апякунка шлюбу і дзяцей. З’явілася з Хаоса, нарадзіла Неба — Урана, які стаў яе мужам. Разам яны нарадзілі 6 тытанаў і 6 тытанід. Паводле загаду Геі яе сын Кронас вылегчаў Урана, з кропель крыві якога з’явіліся пачвары — эрыніі і гіганты. Гея валодала мудрасцю, давала ўсім парады. Яна падарыла Геры залатыя яблыкі вечнай маладосці, якія ахоўвалі гесперыды. У рым. міфалогіі Геі адпавядае Тэлус. с. 211
ГЁДЭЛЬ (Gödel) Курт (28.4.1906, г. Брно, Чэхія — 14.1.1978), аўстрыйскі матэматык і логік. Чл. Нацыянальнай АН ЗША. У 1933—38 у Венскім ун-це. У 1940 эмігрыраваў у ЗША; з 1953 праф. Ін-та перспектыўных даследаванняў у Прынстане. Навук. працы па матэм. логіцы і тэорыі мностваў. Аўтар тэарэм Гёдэль пра непаўнату і паўнату.
Літ.: Нагель Э., Ньюмен Д.Р. Теорема Гёделя: Пер. с англ. М., 1970. с. 211
ГЁЗЫ (галанд. geuzen ад франц. gueux жабракі), 1) мянушка ўсіх праціўнікаў ісп. панавання ў Нідэрландах у час Нідэрл. рэвалюцыі 1566—1609. Напачатку гёзы (ад беднай вопраткі сельскіх дваран) называлі членаў Саюза дваран (створаны апазіц. нідэрл. знаццю ў 1563 з мэтай абароны «законнымі сродкамі» паліт. і рэліг. вольнасцей краіны), якія 5.4.1566 уручылі ў Бруселі сваю петыцыю ісп. намесніцы, потым мянушка пашырана і на нідэрл. партызан, якія на сушы (лясныя гёзы) і на моры (марскія гёзы) вялі ўзбр. барацьбу супраць ісп. войск і іх памагатых. Пасля заняцця марскімі гёзамі порта Брыл (1.4.1572) паўсталі Флісінген, Феер, Арнемёйдэн, Энкхёйзен і інш. гарады. 2) Мянушка прадстаўнікоў ліберальнай апазіцыі ў Бельгіі ў 19 ст. с. 211
ГЁЙГЁЛЬ , Гекгёль, возера на паўн. схіле хр. Муроўдаг, у Азербайджане, на выш. 1566 м. Пл. 0,78 км2. Глыб. да 100 м. Утварылася ў выніку абвалу і запруджвання р. Агсу ў час землетрасення. Горнакліматычны курорт. Турызм. с. 211
ГЁЛЬДЭРЛІН (Hölderlin) Іаган Крысціян Фрыдрых (20.3.1770, г. Лаўфен-ам-Некар, Германія — 7.6.1843), нямецкі паэт. Папярэднік рамантызму. Вучыўся ва ун-це Цюбінгена (1788—93), вывучаў тэалогію, філасофію, ант. мастацтва, сябраваў з Г.Гегелем і Ф.Шэлінгам. Працаваў хатнім настаўнікам. Усведамленне сваёй несумяшчальнасці з рэчаіснасцю, беднасць, трагічнае каханне паўплывалі на яго душэўны стан (з 1802 псіхічна хворы). У ранніх «Цюбінгенскіх гімнах» («Гімны да ідэалаў Чалавецтва», 1790—97) апяваў свабоду, гармонію, хараство, сяброўства, даў канцэпцыю бясконцага руху чалавецтва да дасканаласці. Пераход да сталай паэзіі (2-я пал. 1790-х г.) адзначаны зваротам да ант. верша. Стараж. Эладу Гёльдэрлін успрымаў як эталон гарманічнага існавання (філас. оды і элегіі «Майн», «Некар», «Гайдэльберг», «Мая ўласнасць», паэма «Архіпелаг» і інш.). Філас.-лірычны раман «Гіперыён, ці Пустэльнік у Грэцыі» (т. 1—2, 1797—99) прасякнуты любоўю да мінулага Грэцыі і трывожным роздумам пра шляхі цывілізацыі. У цэнтры філас. трагедыі «Смерць Эмпедокла» (1798—99) праблемы пошукаў найлепшага грамадскага ладу і духоўныя супярэчнасці генія. Пераклады трагедый Сафокла, эпінікіяў Піндара стымулявалі яго пераход да т. зв. «жорсткага стылю», які стаў адметнай рысай позніх філас. гімнаў Гёдэрліна, аб’яднаных умоўнай назвай «Айчынныя песняпевы». Яны ствараюць шырокую панараму гіст. руху еўрап. цывілізацыі («Вяртанне на радзіму», «Ля вытокаў Дуная», «Рэйн», «Тытаны», «Свята міру» і інш.). Паэзія Гёдэрліна паўплывала на творчасць многіх еўрап. паэтаў. На бел. мову вершы Гёдэрліна перакладаў В.Сёмуха.
Тв.: Рус. пер. — Сочинения. М., 1969; Гиперион. Стихи. Письма. М., 1988.
Літ.: Дейч А.И. Судьбы поэтов: Гёльдерлин. Клейст. Гейне. [2 изд. ]. М., 1974; Берковский Н.Я. Гельдерлин // Берковский Н.Я. Романтизм в Германии Л., 1973; Синило Г.В. Гельдерлин и Пиндар // Весн. БДУ. Сер. 4. 1990. № 1. Г.В.Сініла. с. 211
ГЁПЕРТ-МА́ЕР (Goeppert-Mayer) Марыя (28.6.1906, г. Катавіцы, Польшча — 20.2.1972), амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл. Амер. АН і мастацтваў (1956). Скончыла Гётынгенскі ун-т (1930). З 1931 у розных ун-тах ЗША, з 1946 у Ін-це ядз. даследаванняў імя Э.Фермі, з 1960 праф. Каліфарнійскага ун-та. Навук. працы па ядз. фізіцы, квантавай і статыстычнай механіцы, тэорыі крышталічнай рашоткі і фіз. хіміі. Прадказала двухфатоннае паглынанне святла (1931) і падвойны бэта-распад (1935). Незалежна ад Г.Енсена прапанавала абалонкавую мадэль атамнага ядра. Нобелеўская прэмія 1963. с. 211
ГЁТА-КАНА́Л , Ёта-канал (Göta kanal), водны шлях у Швецыі. Злучае Паўночнае і Балтыйскае моры. Агульная працягласць 420 км (ад г. Гётэбарг да г. Сёдэрчэпінг), глыб. 3—5 м. Пабудаваны ў 1810—30. Уключае р. Гёта-Эльв, азёры Венерн, Ветэрн і інш. і ўласна канал (даўж. 200 км). Выкарыстанне канала ў 2 разы скарачае шлях у параўнанні са шляхам па пралівах Катэгат, Скагерак, Эрэсун (паўд. край Скандынавіі). с. 211
ГЁТАЛАНД , Ёталанд (Götaland), гістарычная назва паўд. часткі Швецыі (назва ад паўн.-герм. племя гаўтаў, ці гётаў, ётаў, якія ў старажытнасці насялялі в-аў Готланд). Займае 22% плошчы краіны, дзе жыве амаль 50% яе насельніцтва. с. 212
ГЁТА-ЭЛЬВ , Ёта-Эльв (Göta älv), рака на ПдЗ Швецыі. Даўж. 95 км, пл. бас. 50,2 тыс. км2. Выцякае з воз. Венерн, упадае ў праліў Катэгат каля г. Гётэбарг. Сярэдні расход вады 575 м3/с. На вадаспадах Трольхетан — ГЭС. Па Гёта-Эльв і абвадных каналах — скразное суднаходства (частка сістэмы Гёта-канал). с. 212
ГЁТЫНГ (Hötting), археалагічная культура познабронзавага веку (10—7 ст. да н.э.) на тэр. Паўн. Ціроля і Верхняй Аўстрыі; адна з палёў пахавальных урнаў культур. Носьбіты культуры кантралявалі значныя радовішчы медзі ў Мітэбергу і, магчыма, былі асн. пастаўшчыкамі металу ва ўсх.-альпійскім рэгіёне. с. 212
ГЁТЫНГЕН (Göttingen), горад у цэнтры Германіі, на р. Лайне, зямля Ніжняя Саксонія. 128,4 тыс. ж. (1994). Гар. правы атрымаў каля 1210. Развіццё Гётынгена ў 18 ст. звязана з заснаваннем ун-та (1737) і АН (1751). Прадпрыемствы металаапр., эл.-тэхн. прам-сці, дакладнай механікі (прылады, інструмент, навук. апаратура і інш.). Выд-вы, друкарні. Буйны навук. цэнтр. Навук. т-ва Макса Планка. Музеі. Гатычныя цэрквы і ратуша (14—16 ст.), фрагменты гар. умацаванняў. с. 212
ГЁТЫТ (ням. Goethit — назва ў гонар І.В.Гётэ), мінерал падкласа гідраксідаў, аксігідраксід жалеза, а=FeOOH. Прымесі марганцу і алюмінію, таксама залішняй адсарбіраванай вады (гідрагётыт). Гётыт разам з гідрагётытам — гал. кампаненты ліманіту. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі слупкаватыя, ігольчастыя і іх зросткі. Агрэгаты зямлістыя, радыяльна-прамянёвыя, валакністыя. Колер цёмна- ці чырванавата-буры. Бляск алмазны, цьмяны або шаўкавісты. Цв. 5—5,5. Шчыльн. 4—4,3 г/см3. Асадкавы або прадукт выветрывання жалезазмяшчальных мінералаў. Каштоўная жалезная руда. с. 212
ГЁТЭ (Goethe) Іаган Вольфганг фон (28.8.1749, г. Франкфурт-на-Майне, Германія — 22.3.1832), нямецкі пісьменнік, мысліцель і прыродазнавец; адзін з заснавальнікаў ням. л-ры новага часу. Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1826). Вучыўся ў Лейпцыгу (1765—68) і Страсбуры (1770—71). З 1775 жыў у Веймары. Першы зб. вершаў «Лейпцыгская кніга песень» (1769). Пад уплывам літ. руху «Бура і націск» напісаны драмы «Гёц фон Берліхінген» (1773), «Клавіга» (1774), «Стэла» (1775), сентыментальны раман «Пакуты маладога Вертэра» (1774). У 1786—88 і 1790 падарожнічаў па Італіі. Сябраваў з Ф.Шылерам, у канцы 1780-х г. разам з ім распрацаваў канцэпцыю т. зв. веймарскага класіцызму (трагедыі «Іфігенія ў Таўрыдзе», 1787; «Тарквата Таса», цыкл «Рымскія элегіі», абодва 1790). У гіст. драме «Эгмант» (1788) уславіў барацьбу за нац. незалежнасць. Яго негатыўныя адносіны да Французскай рэвалюцыі 1789—99 выявіліся ў «Венецыянскіх эпіграмах» (1790, выд. 1796), п’есе-памфлеце «Грамадзянін-генерал» (1793), скіраванай супраць рэв. насілля, і паэме-ідыліі «Герман і Даратэя» (1797). У паэме «Рэйнеке-Ліс» (1793) высмеяў феад. прыгнёт і дэспатызм. Класічны ўзор «рамана выхавання», спалучаны з сац. утопіяй, — «Гады вучэння Вільгельма Майстэра» (1795—96) і «Гады вандраванняў Вільгельма Майстэра» (ч. 1—3, 1821—29). Праблемы фарміравання асобы і ўзаемаадносін чалавека і грамадства закрануты таксама ў аўтабіягр. кнігах «З майго жыцця. Паэзія і праўда» (ч. 1—4, выд. 1811—33) і «Італьянскае падарожжа» (т. 1—3, 1816—29). Цікавасць да Б.Усходу выявілася ў зб. інтымнай лірыкі, навеянай перс. паэзіяй, «Заходне-ўсходні дыван» (1819). Твор усяго жыцця Гётэ, выдатны маст. помнік ням. і сусв. л-ры — трагедыя ў вершах «Фауст» (ч. 1—2, 1808—31), якая падвяла вынік развіццю еўрап. асветніцкай думкі 18 ст. У ёй філас. роздум пра сэнс быцця, спрадвечнае імкненне чалавека спасцігнуць таямніцы сусвету, вера ва ўсепераможнасць працы і пазнання. Гётэ аўтар літ.-маст. даследаванняў («Да дня Шэкспіра», 1771; «Пра нямецкае дойлідства», 1773; «Пра нямецкі тэатр», 1812—13, і інш.), прыродазнаўчых прац («Вопыт аб метамарфозе раслін», 1790; «Вучэнне пра колер», 1810, і інш.).
Шырокую вядомасць набылі малюнкі Э.Дэлакруа да «Фауста». На творы Гётэ пісалі музыку: Л.Бетховен — да драмы «Эгмант» (1810), Ш.Гуно — оперу «Фауст» (1859), А.Бойта — оперу «Мефістофель» (1868), Ж.Маснэ — оперу «Вертэр» (1886), Г.Берліёз — араторыю «Асуджэнне Фауста» (1846). На бел. мову творы Гётэ перакладалі А.Барычэўскі, Ю.Гаўрук, А.Дудар, Ю.Таўбін, В.Вольскі, С.Ліхадзіеўскі, А.Зарыцкі, В.Сёмуха, А.Лойка. І.Навуменка адзначыў тыпалагічныя паралелі асобных вобразаў і сцэн у творах Я.Купалы і Гётэ, падкрэсліваў значэнне «Фауста» для стварэння драм. паэм Я.Купалы «Адвечная песня» і «Сон на кургане». Бел. мастак А.Кашкурэвіч даў новую маст. інтэрпрэтацыю вобразаў «Фауста». Бел. т-р оперы і балета ажыццявіў пастаноўкі опер «Фауст» Гуно (1950), «Вертэр» Маснэ (1959).
Тв.: Бел. пер. — Рэйнеке-Ліс. Мн., 1940; Спатканне і ростань: Выбр. лірыка. Мн., 1981; Фауст: Трагедыя. Мн., 1996; У кн.: Гаўрук Ю. Кветкі з чужых палёў. Мн., 1928; У кн.: Ліхадзіеўскі С. Берасцянка жывых трывог. Мн., 1962; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1— 13. М.; Л., 1932—49; Собр. соч. Т. 1—10. М., 1975—80; Фауст. Мн., 1971; Избр. произв. Мн., 1977.
Літ.: Барычэўскі А. Гётэ і ягоны Фауст // Полымя рэвалюцыі. 1932. № 1; Вильмонт Н. Гете: История его жизни и творчества. М., 1959; Тураев С. Иоганн Вольфганг Гете. 2 изд. М., 1957; Шагинян М. Гете. М.; Л., 1950; Эккерман И.П. Разгаворы с Гете в последнне годы его жизни. М.; Л., 1981. У.Л.Сакалоўскі. с. 212
ГЁТЭБАРГ , Ётэбарг (Göteborg), горад на ПдЗ Швецыі, пры ўпадзенні р. Гёта-Эльв у прал. Катэгат. Адм. ц. лена Гётэбарг-Бохус. Засн. ў пач. 17 ст. 437,6 тыс. ж. (1993). Буйнейшы порт краіны. Вузел 5 чыгунак. Міжнар. аэрапорт. Другі пасля Стакгольма эканам. цэнтр краіны. Цэнтр суднабудавання, аўтамаб. прам-сці (канцэрн «Вольва») і вытв-сці падшыпнікаў. Нафгаперапр. і нафтахім. прам-сць. Ун-т. Марскі, мастацкі і інш. музеі. Сабор (1802—15). с. 212
ГЖЫМАЛО́ЎСКІЯ Валерыян, Клеменс і Юльян, паэты 1-й пал. 19 ст.; браты. Жылі на Віцебшчыне. Супрацоўнічалі ў альманахах «Niezabudka» («Незабудка»), «Rubon» («Рубон»). У 1837 у Пецярбургу выйшаў зб. «Вершы трох братоў Гжымалоўскіх, беларусінаў, у трох тамах», дзе шырока адлюстравана бел. рэчаіснасць (вершы «Роздум над Дзвіной», «Пасля рэдуты ў Асвеі», «Роздум селяніна на ніве» і інш.). Юльян там надрукаваў свае пераклады на польск. мову 11 «Песень беларускага народа». Клеменс з’яўляецца таксама аўтарам камедыі «Слова гонару» (1843), драмы «Перамога дня над ноччу» (Вільня, 1845). А.В. Мальдзіс. с. 212
ГЖЭ́ЛЬСКАЯ КЕРА́МІКА , вырабы керамічных прадпрыемстваў у раёне с. Гжэль Раменскага р-на Маскоўскай вобл. У 2-й пал. 18 ст. «чорныя» (простыя) і паліваныя вырабы замяніліся маёлікай (кваснікі, талеркі, цацкі і г.д.) з арыгінальнай шматколернай размалёўкай па белай паліве, часам і з ляпнымі фігуркамі. У 19 ст. выраблялі фарфор, фаянс, паўфаянс. Цяпер традыцыі гжэльскай керамікі працягвае з-д маст. керамікі ў пас. Турыгіна. Вырабы вызначаюцца акруглымі аб’ёмістымі формамі, сакавітай сіняй размалёўкай па белым фоне, выкананай шырокім мазком.
Літ.: Гжель: Керамика XVIII—XIX вв.; Керамика ХХ в.: Фотоальбом. М., 1982. Г.А.Фатыхава. с. 213
ГІ́БАН (Gibbon) Эдуард (8.5.1737, Патні, цяпер у межах Лондана — 16.1.1794), англійскі гісторык. Асн. праца — «Гісторыя заняпаду і разбурэння Рымскай імперыі» (Т. 1—6, 1776—88). Заснавана на дэталёвым вывучэнні крыніц, змяшчае паліт. гісторыю Рым. імперыі і Візантыі з канца 2 ст. да 1453 (падзенне Канстанцінопаля) з экскурсамі ў гісторыю зах.-еўрап. сярэдневякоўя і Расіі. У яго творах знайшлі адлюстраванне ідэі асветніцкай філасофіі 18 ст. с. 213
ГІ́БАЧНАЯ МАШЫ́НА , машына для выгінання пракату і труб у халодным або гарачым стане. Выкарыстоўваецца ў котла- і суднабудаванні, хім. і нафтавай прам-ці.
Ліставы пракат апрацоўваюць на прэсах і гібачных вальцах, гатунковы пракат і трубы — на ролікавых машынах. Пракат выгінаюць таксама на гарызантальных гібачна-штамповачных прэсах (бульдозерах) і правільных прэсах. Дробныя вырабы з калібраў, дроту або стужкі (шплінты, сашчэпкі, дэталі для радыёапаратуры і інш.) робяць на гібачных аўтаматах. Найб. пашыраны гібачныя машыны з 3 валкамі, на якіх выгінаюць лісты шырынёй да 9 м і таўшчынёй да 50 мм. Гл. Таксама Гібка. с. 213
ГІБЕНТА́ЛЬ Карл Іванавіч (1786, Кашырскі р-н Цвярской вобл., Расія — каля 1862), бел. ўрач. Д-р медыцыны (1805). У 1811—12 аператар і інспектар Мінскай, у 1815—39 Віцебскай урачэбных упраў. Навук. працы па барацьбе з халерай і інш. эпідэмічнымі хваробамі. Прапанаваў шэраг уралагічных прылад. Адзін з першых у Еўропе выкарыстаў гіпс пры лячэнні пераломаў касцей (Мінск, 1812). с. 213
ГІБЕ́РНА (ад лац. hibernus зімовы), 1) у Стараж. Рыме зімовыя кватэры войска. 2) У Рэчы Паспалітай павіннасць зімовага ўтрымання войска і забеспячэння яго харчам, якую неслі жыхары дзярж. і царк. уладанняў (шляхецкія маёнткі былі вольныя ад яе). У 1649—52 заменена на аднайм. штогадовы падатак, скасаваны на сейме ў 1775. Вызначалася сеймамі ў памерах патрэбы, у ВКЛ у 1-й пал. 18 ст. дасягала 0,5 млн. злотых. З гіберны рабіліся выплаты гетманам, пісарам польным і інш. вайск. службоўцам. В.С.Пазднякоў. с. 213
ГІБЕ́РЦІ (Ghiberti) Ларэнца (каля 1378, г. Фларэнцыя, Італія — 1.12.1455), італьянскі скульптар і ювелір эпохі Ранняга Адраджэння. Працаваў пераважна ў Фларэнцыі. На пач. творчасці захоўваў гатычную арнаментальнасць і ювелірную тонкасць трактоўкі формаў. Пад уплывам Данатэла, Ф.Брунелескі і інш. стварыў ральефы на купелі баптыстэрыя ў Сіене (1417—27), усх. (т. зв. Райскіх) дзвярэй фларэнційскага баптыстэрыя з шматфігурнымі кампазіцыямі на біблейскія сюжэты (1425—52). Віртуознае валоданне матэрыялам, выкарыстанне найтанчэйшых градацый рэльефу надаюць яго творам мяккую жывапіснасць, прасторавую глыбіню, вытанчанасць лінейных рытмаў. Аўтар трактата «Каментарыі» (1447—55; пра італьян. мастацтва).
Літ.: Ghiberti e la sua arte nella Firenze... Firenze, 1979. с. 213
ГІБЕРЭЛІ́НЫ , роставыя гармоны раслін з групы дытэрпеноідных кіслот. У раслінах ідэнтыфікавана больш за 40 гіберэлінаў, у грыбах — за 20. Абазначаюцца ГА1, ГА2, ГА3 (у паслядоўнасці вылучэння і выяўлення будовы). Адрозніваюцца тыпам, колькасцю і размяшчэннем функцыян. груп. У раслінах гіберэліны сінтэзуюцца ў органах, якія інтэнсіўна растуць (насенне, верхавінкавыя пупышкі). Актыўныя формы гіберэлінаў могуць пераходзіць у неактыўныя (напр., пры выспяванні пладоў). Найбольш характэрны фізіял. эфект гіберэлінаў — паскарэнне росту органаў за кошт дзялення і расцяжэння клетак. Гіберэліны перапыняюць перыяд спакою ў насенні, клубнях, цыбулінах, індуцыруюць цвіценне раслін доўгага дня за кароткі дзень, стымулююць прарастанне пылку, выклікаюць партэнакарпію (утварэнне на раслінах пладоў без апладнення), пазбаўляюць ад фізіял. і генетычнай карлікавасці. Непасрэдна ўздзейнічаюць на біясінтэз ферментаў. Адзін з найб. актыўных гіберэлінаў — гіберэлавая кіслата (ГА3). Выкарыстоўваюць гіберэліны ў сельскай гаспадарцы для павелічэння ўраджайнасці, стымуляцыі прарастання насення, прыгатавання соладу; апрацоўка азімых злакаў гіберэлінамі замяняе яравізацыю. с. 214
ГІБІ́СКУС (Hibiscus), род кветкавых раслін сям. мальвавых. Каля 300 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных, радзей ва ўмераных абласцях зямнога шара. На Беларусі як рэдкая занесеная аднагадовая расліна трапляецца гібіскус трайчасты (Н. trionum). Многія віды вырошчваюць у адкрытым грунце, у аранжарэях і пакоях. Найб. вядомыя гібіскусы: кітайская ружа, або клянок (Н. rosa-sinensis), —доўгаквітучая пакаёвая расліна; гібрыдны (Н. x hybridus) — уключае шматгадовыя буйнакветкавыя полігібрыды; у Крыме, на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі культывуюць гібіскус сірыйскі (Н. syriacus). Гасп. значэнне мае каштоўная тэхн. расліна гібіскус каноплевы (Н. cannabinus), вядомая пад назвай кенаф, і гібіскус ядомы, або бамія (Н. esculentus).
Шматгадовазялёныя або лістападныя дрэвы і кусты, таксама шмат- ці аднагадовыя травяністыя расліны. Лісце пераважна пальчаталопасцевае, кветкі звычайна двухполыя, буйныя, яркаафарбаваныя. Плод — каробачка. Дэкар., харч. і тэхн. (валакністыя, алейныя) расліны, некат. віды выкарыстоўваюць на выраб валакна і паперы, у ежу. Г.У.Вынаеў. с. 214
ГІ́БКА , спосаб апрацоўкі металаў ціскам, пры якім загатоўцы або яе частцы надаецца выгнутая форма. Да гібкі адносіцца ўласна гібка, або гнуццё (атрыманне гнутых профіляў), прафіляванне (гафрыраванне, выгінанне), згортванне (атрыманне зварных труб), навіванне спружын, праўка і інш. Гібка ажыццяўляецца на гібачных машынах, універсальных прэсах або ўручную. Спосабам гібкі вырабляюць дэталі машын і прылад, розныя метызы і інш. с. 214
ГІ́БКАЯ АЎТАМАТЫЗАВА́НАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ (ГАВ), вытворчы комплекс для выпуску аднароднай па асноўных канструкцыйных і тэхнал. параметрах прадукцыі, здольны безынерцыйна пераходзіць на выпуск новых вырабаў. Вызначаецца комплекснай аўтаматызацыяй тэхнал. аперацый, праграмнай пераналадкай абсталявання, аператыўнай канструктарска-тэхнал. і арганізацыйна-эканам. падрыхтоўкай вытв-сці, аўтаматызацыяй кіравання вытв.-тэхнал. працэсамі і аператыўнага планавання, групавой тэхналогіяй апрацоўкі дэталей.
У ГАВ вылучаюцца і функцыянуюць пад адзіным кіраваннем: гібкія вытворчыя модулі, гібкія аўтаматычныя лініі, гібкія аўтаматызаваныя ўчасткі і цэхі, заводы-аўтаматы. ГАВ ахопліваецца двума контурамі аператыўнага кіравання, якія функцыянуюць сінхронна: арганізацыйна-аператыўнага і аператыўна-тэхнал. кіравання. Патокі загатовак, дэталей, вырабаў замыкаюцца паміж аўтаматызаванымі складамі, апрацоўчымі комплексамі, зборачным комплексам, пастом фінішнага кантролю. Модулі ГАВ функцыянуюць ва ўзаемадзеянні з аўтаматызаванымі сістэмамі праектавання, тэхнал. падрыхтоўкі вытв-сці, кіравання тэхнал. працэсамі і кіравання вытв-сцю. Гл. таксама Аўтаматызацыя вытворчасці, Аўтаматызаваная сістэма кіравання.
Літ.: Лищинский Л.Ю. Структурнай и параметрический синтез гибких производственных систем. М., 1990; Римский Г.В. Теория систем автоматизированного проектирования: Интеллектуальные САПР на базе вычисл. комплексов и сетей. Мн., 1994. Г.В.Рымскі. с. 214
ГІ́БКІ ВЫТВО́РЧЫ МО́ДУЛЬ (ГВМ), структурны элемент гібкай аўтаматызаванай вытворчасці, які функцыянуе ў яе контуры аператыўна-тэхнал. кіравання. Бываюць апрацоўчыя і зборачныя. Апрацоўчыя ГВМ уключаюць станок з лікавым праграмным кіраваннем і прыстасаванне аўтам. загрузкі-выгрузкі. У зборачныя ГВМ уваходзяць прамысловы робат для маніпуліравання дэталямі пры зборцы, зборачная галоўка для злучэння дэталей у сістэму і блок лікавага праграмнага кіравання, часам і транспартна-назапашвальная сістэма. ГВМ для зборкі буйных вырабаў складаецца са зборачнага паста, падлогавых і падвесных робатаў для выгрузкі дэталей і інш. ГВМ уласціва хуткая пераналаджвальнасць і універсальнасць.
Літ.: Сольницев Р.И, Кононюк А.Е., Кулаков Ф.М. Автоматизация проектирования ГПС. Л., 1990; Римский Г.В. Теория систем автоматизированного проектирования: Интеллектуальные САПР на базе вычисл. комплексов и сетей. Мн., 1994. Г.В.Рымскі. с. 214
ГІБО́НЫ (Hylobates), род сям. гібонавых атр. прыматаў. 9 відаў. Жывуць у густых трапічных лясах Паўд.-Усх. Азіі і Зондскіх а-воў на дрэвах невял. сямейнымі групамі. 4 віды занесены ў Чырв. кнігу МСАП: гібон аднакаляровы (Н. concolor), гібон серабрысты (Н. moloch), гібон чорнашапачны (Н. pileatus), сіяманг карлікавы (Н. klossi).
Даўж. цела 45—90 см, маса 5—13 кг. Целасклад грацыёзны. Афарбоўка валасянога покрыва ад чорнай да жаўтавата-карычневай або серабрыста-шэрай. Пярэднія канечнасці доўгія, з іх дапамогай гібоны перамяшчаюцца па галінах дрэў. Ёсць невял. сядалішчныя мазалі. Іклы вялікія. Палавеспелыя ў 5—7 гадоў, нараджаюць 1 дзіцяня. Кормяцца пладамі, лісцем, маладымі парасткамі, насякомымі, павукамі, зрэдку птушынымі яйцамі і птушанятамі. Пры ўсходзе сонца «пяюць» (адсюль другая назва — «пявучыя малпы»), у сіяманга (Н. syndactylus) ёсць вял. няпарны гарлавы мяшок для ўзмацнення гукаў. с. 215
ГІБРАЛТА́Р (Gibraltar), уладанне Вялікабрытаніі на Пд Пірэнейскага п-ва, каля Гібралтарскага праліва. Нейтральнай зонай аддзелены ад ісп. г. Ла-Лінеа. Важны стратэг. пункт на Міжземным м. Пл. 6,5 км2. Нас. 32 тыс. чал. (1993). Большасць насельніцтва гібралтарцы — нашчадкі іспанцаў, англічан, мальтыйцаў і інш. Афіц. мова — англійская, пашырана таксама іспанская. Паводле веравызнання 77% католікаў, па 7% мусульман і англікан. Каля паловы насельніцтва занята ў гандлі і абслуговых галінах. Гібралтар складаецца са скалы (выш. да 425 м) і пясчанага перашыйка, які злучае іх з паўвостравам. Прырода і клімат міжземнаморскія. Гаспадарка звязана пераважна з абслугоўваннем ваеннамарской і ваенна-паветр. баз Вялікабрытаніі, транзітнага порта (заходзіць каля 3 тыс. суднаў за год). Рээкспартны гандаль, увоз нафтапрадуктаў, харч. тавараў, прэснай вады. Замежны турызм (штогод 4,2—5 млн. чал.). Суднарамонтныя верфі. Швейныя ф-кі, з-ды па вытв-сці піва і мінер. вады, каваапрацоўчыя, тытунёвыя, рыбакансервавыя, алейныя прадпрыемствы. Асн. гандл. партнёры Вялікабрытанія, Іспанія, Данія, Японія. Грашовая адзінка — гібралтарскі фунт стэрлінгаў.
Гісторыя. Пасяленні чалавека на тэр. Гібралтара існавалі са стараж. часоў. Гібралтар быў вядомы стараж. грэкам і рымлянам пад назвай Кальпе, адзін з Геркулесавых слупоў. У пач. 8 ст. араб. палкаводзец Тарык ібн Сеід пабудаваў тут крэпасць Джэбель-ат-Тарык (гара Тарыка). Пазней крэпасць сталі называць Гібралтар, у 1160 побач з ёю ўзнік араба-маўрытанскі горад. У 1309—33 крэпасцю валодалі іспанцы, потым мараканцы, якія пабудавалі яшчэ больш магутныя ўмацаванні (частка іх захавалася да нашага часу). У 1462 Гібралтар зноў захоплены іспанцамі. У час вайны за ісп. спадчыну ў 1704 аб’яднаная англа-галандская эскадра пад камандаваннем англ. адмірала Дж. Рока захапіла Гібралтар. Паводле Утрэхцкага міру 1713 Гібралтар замацаваны за Вялікабрытаніяй і стаў яе ваен.-марской базай. У 18 ст. Іспанія неаднойчы спрабавала рознымі спосабамі вярнуць Гібралтар. Самая працяглая 4-гадовая яго аблога (1779—83) скончылася няўдачай. Паводле Версальскага мірнага дагавора 1783 зноў прызнаны ўладаннем Вялікабрытаніі, у 1830 абвешчаны брыт. калоніяй. Значэнне Гібралтара вырасла пасля адкрыцця ў 1869 Суэцкага канала. У 1907 Вялікабрытанія, Францыя, Іспанія заключылі пагадненне аб захаванні ў Гібралтарскім праліве статус-кво. У 2-ю сусв. вайну ўсё грамадз. насельніцтва Гібралтара эвакуіравана ў Вялікабрытанію (пасля вайны вярнулася). Іспанія зноў заявіла аб сваім праве на Гібралтар, у 1966 яна аб’явіла блакаду Гібралтара, спыніла ўсе яго зносіны з мацерыком.
У маі 1969 прынята новая канстытуцыя Гібралтара, якая ўвяла мясц. самакіраванне, 30.7.1969 адбыліся першыя выбары ў мясц. Асамблею, сфарміраваны ўрад. Заканад. ўлада ў Гібралтары належаць губернатару, якога прызначае брыт. манарх, і палаце сходу. У 1975 (пасля смерці дыктатара Ф.Франка) Іспанія змякчыла свае пазіцыі — адмяніла абмежаванні на ўезд і выезд з Гібралтара, аднавіла тэлеф. сувязь і інш. У 1980 падпісана Лісабонскае пагадненне аб статусе Гібралтара. Аднак паміж Вялікабрытаніяй і Іспаніяй працягваецца саперніцтва за Гібралтар. У 1984 падпісана ісп.-брыт. дэкларацыя аб пачатку перагавораў па ўрэгуляванні праблемы Гібралтара. Адкрыццё ў 1985 сухапутнай граніцы аслабіла напружанне ў адносінах паміж гэтымі краінамі. У 1991 Гібралтар пакінулі апошнія часці брыт. сухапутных войск, засталіся толькі падраздзяленні ВМС і ВПС. На парламенцкіх выбарах у 1992 перамагла кіруючая Сацыяліст. партыя працы. В.У.Адзярыха (гісторыя). с. 215
ГІБРАЛТА́РСКІ ПРАЛІ́Ў (Estrecho de Gibraltar ), праліў паміж паўд.-зах. краем Еўропы (Пірэнейскі п-аў) і паўн.-зах. часткай Афрыкі. Злучае Атлантычны ак. з Міжземным морам. Даўж. 59 км, шыр. 44 км. Найменшая глыб. на фарватэры 338 м. На паўн. беразе парты Гібралтар (Брыт.) і Альхесірас (Іспанія), на паўд. —Танжэр (Марока). с. 215
ГІБРЫ́Д (ад лац. hibrida помесь), арганізм (або клетка), атрыманы ў выніку скрыжавання разнародных у генетычных адносінах бацькоўскіх форм (відаў, парод, ліній і інш.). Паводле паходжання гібрыды бываюць спантанныя, якія ўзніклі пры выпадковым скрыжаванні, і штучныя, атрыманыя шляхам мэтанакіраванага скрыжавання з падборам бацькоўскіх пар у залежнасці ад задач селекцыі. Гібрыды могуць быць 1, 2, 3-га і г.д. пакаленняў і абазначаюцца лац. літарай F з індэксамі (F1, F2, F3... ). Атрыманне гібрыда ляжыць у аснове гібрыдалагічнага аналізу. Прыкметы і ўласцівасці гібрыда перадаюцца ў спадчыну і расшчапляюцца (пераразмяркоўваюцца) у наступных пакаленнях паводле пэўных генет. законаў.
У раслінаводстве адрозніваюць гібрыды: міжродавыя, міжвідавыя, унутрывідавыя, міжлінейныя, міжсартавыя, сорталінейныя, трыплоідныя, несапраўдныя (псеўдагібрыды). Шырока выкарыстоўваюцца міжродавыя гібрыды пшанічна-пырнікавыя і трыцікале, міжлінейныя гібрыды кукурузы, шматлікія міжсартавыя гібрыды культурных раслін, што служаць таксама крыніцай зыходнага матэрыялу для селекцыі. У жывёлагадоўлі гібрыдам прынята называць толькі патомкаў, атрыманых ад скрыжавання розных родаў і відаў. Гл. Гібрыдызацыя. с. 216
ГІБРЫДАЛАГІ́ЧНЫ АНА́ЛІЗ , аналіз характару наследавання асобных уласцівасцей і прыкмет арганізмаў пры палавым размнажэнні з дапамогай сістэмы скрыжаванняў; адзін з асн. метадаў генет. аналізу. Дае магчымасць расшыфраваць генатыпічную структуру асобін, што скрыжоўваюцца, і іх патомкаў.
Класічная схема гібрыдалагічнага аналізу ўключае: вылучэнне зыходных гомазіготных форм, атрыманне ад іх гібрыдаў 1-га пакалення (F1) і скрыжаванне F1 паміж сабой — атрыманне гібрыдаў 2-га пакалення (F2). У гібрыдалагічным аналізе выкарыстоўваюць таксама рэцыпрокныя, зваротныя і аналітычныя скрыжаванні (гл. адпаведныя арт.). Метад гібрыдалагічнага аналізу дазваляе выявіць характар дамінавання і вызначыць колькасць генаў, якія кантралююць адрозненні па дадзенай прыкмеце, лакалізацыю генаў, што вывучаюцца. З яго дапамогай вырашаюць многія праблемы сучаснай генетыкі: атрыманне арганізмаў з зададзенымі генет. ўласцівасцямі, складанне генетычных картаў храмасом для розных відаў, вызначэнне філагенетычнай роднасці паміж групамі арганізмаў і інш. Прыватны выпадак гібрыдалагічнага аналізу — метад радаслоўных (генеалагічны аналіз), аднак у ім, як правіла, адсутнічае этап падбору бацькоўскіх форм. с. 216
ГІБРЫ́ДНАЯ ВЫЛІЧА́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА , камбінаваны комплекс з некалькіх вылічальных машын з рознай формай выяўлення велічынь (аналагавай і лічбавай), аб’яднаных агульнай сістэмай кіравання. Спалучае якасці і ўласцівасці аналагавых і лічбавых выліч. машын. Выкарыстоўваецца, калі магчымасці аналагавых і лічбавых выліч. машын, узятых паасобку, недастатковыя: пры мадэляванні задач кіравання (у рэальным маштабе часу) рухомымі аб’ектамі (у т.л. ў сістэмах саманавядзення), энергет. комплексамі; стварэнні комплексных трэнажораў і інш.
Адрозніваюць аналага-арыентаваныя, лічбава-арыентаваныя і збалансаваныя (найб. магутныя) гібрыдныя вылічальныя сістэмы. Структура гібрыднай вылічальнай сістэмы, патрабаванні да яе асобных частак залежаць ад галіны выкарыстання і вынікаў дэталёвага аналізу тыповых задач. Разгалінаванне выліч. працэсу паміж аналагавымі і лічбавымі машынамі, якія працуюць у комплексе, забяспечвае высокую дакладнасць і магчымасць выканання многафункцыянальных аперацый, павялічвае агульнае хуткадзеянне і інш.
На Беларусі даследаванні па праблемах гібрыднай вылічальнай сістэмы вядуцца ў Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Распрацаваныя сістэмы выкарыстоўваюцца на аб’ектах судна- і машынабудавання, энергетыкі. А.С.Кабайла. с. 216
ГІБРЫ́ДНЫ РАКЕ́ТНЫ РУХАВІ́К , хімічны ракетны рухавік, паліва якога мае кампаненты рознага агрэгатнага стану. Цвёрды кампанент (паліва або акісляльнік) размяшчаецца ў камеры згарання, у якую падаецца вадкі (або газападобны) кампанент (акісляльнік або паліва). Па канструкцыі і параметрах — прамежкавы паміж вадкаснымі і цвердапаліўнымі ракетнымі рухавікамі.
Першы ў свеце гібрыдна ракетны рухавік канструкцыі М.К.Ціханравава створаны ў СССР (1933). Паліва (пастападобны раствор каніфолі ў бензіне) размяшчалася ў кальцавым зазоры паміж корпусам і цэнтр. трубкай з адтулінамі. Акісляльнік (вадкі кісларод) падаваўся пад ціскам уласнай пары. с. 216
ГІБРЫДЫЗА́ЦЫЯ , скрыжаванне генетычна разнародных арганізмаў (раслін і жывёл) з мэтай атрымання лепшых па якасцях сартоў, відаў, парод; адзін з важнейшых фактараў эвалюцыі біял. форм у прыродзе. Скрыжаванне асобін аднаго і таго ж віду наз. ўнутрывідавой гібрыдызацыяй, а розных відаў або родаў — аддаленай гібрыдызацыяй. У эксперыменце магчыма гібрыдызацыя паміж непалавымі (саматычнымі) клеткамі вельмі аддаленых відаў (напр., чалавека і мышы, соі і гароху). Гібрыдызацыя саматычных клетак адкрывае падыходы да такіх праблем, як зменлівасць на клетачным узроўні, працэсы антагенезу, узнікненне пухлін і інш. У малекулярнай біялогіі шырока выкарыстоўваюць гібрыдызацыю малекул нуклеінавых кіслот рознага паходжання (гл. Генетычная інжынерыя).
У аснове гібрыдызацыі ляжыць здольнасць раслін і жывёл да палавога ўзнаўлення шляхам апладнення. Натуральная гібрыдызацыя адбываецца спантанна ў прыродных умовах, штучная гібрыдызацыя кіруецца чалавекам шляхам падбору пар з пэўнымі прыкметамі і ўласцівасцямі, якія неабходна атрымаць у патомкаў (якасць, буйнаплоднасць, прадукцыйнасць, ранняспеласць, устойлівасць да хвароб і шкоднікаў, марозаўстойлівасць і інш.). У селекцыі раслін найб. пашырана ўнутрывідавая гібрыдызацыя. Нескрыжавальнасць пар і стэрыльнасць гібрыдаў пры аддаленай гібрыдызацыі пераадольваюцца метадамі поліплаідыі і бекросу, папярэднім вегетатыўным збліжэннем і інш. У жывёлагадоўлі адрозніваюць уласна гібрыдызацыю (атрыманне гібрыдаў паміж відамі і родамі розных жывёл, напр., буйной рагатай жывёлы з якам і зебу, свойскай свінні з дзіком і інш.) і міжнароднае скрыжаванне (унутрывідавую гібрыдызацыю, якая з’яўляецца метадам прамысл. развядзення жывёл). Развіваецца таксама ўнутрыпародная (міжлінейная) гібрыдызацыя адселекціраваных па пэўных прыкметах парод, тыпаў, ліній. А.Т.Купцова. с. 216
ГІБС (Gibbs) Джозая Уілард (11.2.1839, г. Нью-Хейвен, штат Канектыкут, ЗША — 28.4.1903), амерыканскі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў тэрмадынамікі і статыстычнай механікі. Чл. Нац. АН ЗША, чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1807). Скончыў Іельскі ун-т (1863), дзе працаваў з 1869. Распрацаваў тэорыю тэрмадынамічных патэнцыялаў, адкрыў агульную ўмову раўнавагі гетэрагенных сістэм (1875; гл. Гібса правіла фаз), устанавіў фундаментальны закон статыстычнай фізікі — Гібса размеркаванне. У працы «Асноўныя прынцыпы статыстычнай механікі, выкладзеныя са спецыяльным прымяненнем да рацыянальнага абгрунтавання тэрмадынамікі» завяршыў стварэнне класічнай статыстычнай фізікі (1902).
Літ.: Франкфурт У.И., Френк А.М. Джозайя Виллард Гиббс. М., 1964. с. 216
ГІБС (Gibbs) Джэймс (23.12.1682, г. Абердзін, Вялікабрытанія — 5.8.1754), англійскі архітэктар і тэарэтык мастацтва. Вучыўся ў Галандыі, у 1700—09 — у Італіі ў К.Фантана. Супрацоўнічаў з К.Рэнам. Яго пабудовы ў стылі класіцызму вызначаюцца прастатой і адзінствам кампазіцыі, вытанчанасцю дэталей: цэрквы Сент-Мэры-ле-Стрэнд (1714—17) і Сент-Марцін-ін-зе-Філдс (1722—26) у Лондане; парадна-велічны будынак б-кі Рэдкліфа (1737—49) у Оксфардзе і інш. Аўтар працы «Кніга пра архітэктуру» (1728). с. 216
ГІ́БСА ПРА́ВІЛА ФАЗ , агульная ўмова раўнавагі гетэрагеннай сістэмы. Паводле Гіпса правіла фаз у гетэрагеннай (макраскапічна неаднароднай) фізіка-хім. сістэме, што знаходзіцца ва ўстойлівай тэрмадынамічнай раўнавазе, колькасць фаз не можа перавышаць колькасці кампанентаў, павялічаных на 2. У аднакампанентнай сістэме (індывідуальнае рэчыва, напр., вада) у раўнавазе могуць знаходзіцца 3 фазы: пара (газападобная фаза), вада (вадкая фаза) і лёд (цвёрдая фаза). Устаноўлена Дж.У.Гібсам у 1873—76. с. 217
ГІ́БСА РАЗМЕРКАВА́ННЕ , фундаментальны закон статыстычнай фізікі, які выражае размеркаванне імавернасцей знаходжання сістэмы, што складаецца з вял. колькасці часціц (т. зв. макраскапічнай сістэмы) у розных магчымых станах. Устаноўлена Дж.У.Гібсам (1901).
Гібса размеркаванне выражаецца як функцыя энергіі, тэрмадынамічнай імавернасці (кратнасці выраджэння) і колькасці часціц сістэмы. Для макраскапічных сістэм, якія знаходзяцца ў тэрмадынамічнай раўнавазе з навакольным асяроддзем, дзе падтрымліваецца пастаянная т-ра, сярэднія значэнні фіз. велічынь, вызначаныя на аснове Гібса размеркавання, супадаюць са значэннямі фіз. велічынь, знойдзеных пры адпаведных вымярэннях. Пры пэўных умовах, якія вызначаюцца ўласцівасцямі часціц сістэмы і магчымымі значэннямі яе энергіі, Гібса размеркаванне для класічнага ідэальнага газу пераходзіць у Больцмана размеркаванне, для квантавага газу базонаў — у Бозе—Эйнштэйна размеркаванне, для квантавага газу ферміёнаў — у Фермі—Дзірака размеркаванне. с. 217
ГІ́БСАН (Gibson) Эдуард (н. 8.11.1936, г. Буфала, ЗША), касманаўт ЗША. Скончыў Рачэстэрскі ун-т (1959). Вёў даследчую работу ў галіне тэорыі рэактыўнага руху, фізікі плазмы і фізікі Сонца. З 1965 у групе касманаўтаў НАСА. 16.11.1973 — 8.2.1974 з Дж. Карам і У.Поўгам здзейсніў касм. палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (як член 3-га экіпажа), у час якога двойчы выходзіў у адкрыты космас (агульны час 15 гадз 17 мін). Правёў у космасе 84,1 сут. Залаты медаль імя ІО.А.Гагарына.
Тв.: Рус. пер. — Спокойное Солнце. М., 1977. с. 217
ГІ́БСАНА ПУСТЫ́НЯ (Gibson Desert), пустыня на З Аўстраліі, паміж. Вял. Пясчанай пустыняй на Пн і Вял. пустыняй Вікторыя на Пд. Пл. 240 км2. Паверхня — друзаватае плато выш. 300—500 м, складзенае з дакембрыйскіх парод; на У — астанцавыя кражы з гранітаў і пясчанікаў выш. да 762 м, на З — саланчакі. Клімат трапічны пустынны. Ападкаў менш чым 250 мм за год. Рэдкія зараснікі хмызняковай акацыі і злака спініфекс. Пашавая жывёлагадоўля. Адкрыта ў 1873 англ. экспедыцыяй Э.Джайлса. Названа імем загінуўшага ўдзельніка экспедыцыі А.Гібсана. с. 217
ГІБСІ́Т (ад прозвішча амер. мінералога Дж. Гібса), гідраргіліт, мінерал падкласа гідраксідаў, аксігідраксід алюмінію Al(ОН)3. Мае 65,4% гліназёму Аl2О3, 34,6% H2О. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Трапляецца ў выглядзе прамянёва-ліставатых, нацечных агрэгатаў, канкрэцый. Колер белы, шараваты. Празрысты. Бляск шкляны да перламутравага. Цв. 2,5—3. Шчыльн. каля 2,4 г/см3. Утвараецца пры выветрыванні алюмасілікатаў, іншы раз гідратэрмальнага паходжання. Адзін з гал. кампанентаў баксітаў. Гідраргілітавыя баксіты — важная алюмініевая руда. На тэр. Беларусі трапляецца ў верхнепратэразойскіх і верхняюрскіх корах выветрывання крышт. фундамента, у пясчана-гліністых карбанатных ніжнекаменнавугальных пародах Прыпяцкага прагіну. с. 217
ГІГА... (ад грэч. gigas гіганцкі), дзесятковая прыстаўка для ўтварэння найменняў кратных адзінак, роўных 109 зыходным адзінкам. Пазначаецца Г. Напр., 1 ГВт = 109 Вт, 1 ГэВ = 109 эВ. с. 217
ГІГАНТАПІТЭ́К [ад грэч. gigas (gigantos) волат, гігант + pitēkos малпа], род буйных выкапнёвых чалавекападобных малпаў, якія пражывалі ў паўд. і паўд.-ўсх. Азіі ў сярэдзіне антрапагену. У 1935—58 знойдзены 4 ніжнія сківіцы і больш за 1000 асобных вельмі вялікіх зубоў гігантапітэка (карэнныя зубы ў 6 разоў большыя за адпаведныя зубы сучаснага чалавека). Памеры цела гігантапітэка значна большыя, чым у чалавека (існуюць меркаванні, што гігантапітэк быў буйнейшы за гарылу і, магчыма, перасягаў 2,5 м). Па некат. адзнаках будовы зубной сістэмы гігантапітэк падобны да чалавека (адносна невялікія іклы), але ўся сківіца мае спецыялізацыю, характэрную для чалавекападобных малпаў. с. 217
ГІГА́НТЫ , у грэчаскай міфалогіі пачварныя волаты са змяіным целам. Гіганты нарадзіла Гея з кропель крыві, што пралілася пры лягчанні бога неба Урана. Яны паўсталі супраць алімп. багоў, у бітве (гігантамахія) багі з дапамогай Геракла перамаглі гігантаў і скінулі іх у змрочную бездань тартар. Бітва гігантаў з багамі — часты сюжэт у выяўл. мастацтве (размалёўка храмаў, скульптуры, творы вазапісу), л-ры (эпас Клаўдзіяна), музыцы (опера К.В.Глюка) і інш. с. 217
ГІГА́НТЫ , зоркі-гіганты, зоркі вялікіх памераў (10—1000 радыусаў Сонца) і вялікіх свяцільнасцей (100— 1000 адзінак свяцільнасці Сонца). Маюць малыя сярэднія шчыльнасці (10-2—10-4 кг/м3) з прычыны працяглых разрэджаных абалонак. У некаторых гігантах адбываецца інтэнсіўнае выцяканне рэчыва з паверхні (карпускулярная няўстойлівасць), што можа прывесці да ўтварэння планетарнай туманнасці. с. 217
ГІГАНТЫ́ЗМ [ад грэч. gigas (gigantos) гігант], клінічны сіндром, абумоўлены вял. ростам ці выражаным павелічэннем асобных частак цела. Гігантамі лічаць мужчын, якія вышэй за 200 см, жанчын, што вышэй за 180 см (1—3 выпадкі на 1 тыс. чал.). Гігантызм як паталагічны стан узнікае з прычыны гіперпрадукцыі самататропнага гармона (гармон росту) ці павышанай адчувальнасці да яго рэцэптараў эпіфізарных храсткоў у дзіцячым і юнацкім узросце пры незакончаным акасцяненні шкілета. Прычыны гігантызму: пухліны гіпофіза, запаленчыя, траўматычныя і іншыя пашкоджанні гіпаталама-гіпафізарнай вобласці. Павелічэнне росту адбываецца пераважна ў 10—16-гадовым узросце, потым можа праяўляцца акрамегалія, павелічэнне ўнутр. органаў (спланхнамегалія). Пры гігантызме парушаецца абмен рэчываў, з’яўляюцца псіханеўралагічныя расстройствы (агульныя слабасць, стамляльнасць, зніжэнне памяці, мускульнай сілы, болі галавы і ў канечнасцях), у мужчын — затрымка развіцця палавых органаў і другасных палавых прыкмет, у жанчын — першасная аменарэя ці спыненне менструальнага цыкла, бясплоднасць. Пры частковым (парцыяльным) гігантызме адбываецца рэзкае павелічэнне асобных частак ці палавіны цела (трапляецца рэдка). Лячэнне: прамене- і гармонатэрапія, хірургічнае. Г.Г.Шанько. с. 217
ГІГА́НЦКІ АЛЕ́НЬ , гл. Алень велікарогі. с. 218
ГІГЕ́ВІЧ Васіль Сямёнавіч (н. 3.1.1947, в. Жыцькава Барысаўскага р-на Мінскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў фіз. ф-т Харкаўскага ун-та (1969), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1979). Працаваў выкладчыкам фізікі ў школе, на Барысаўскім шклозаводзе (1970—77), на кінастудыі «Беларусьфільм» (з 1979), у час. «Маладосць» (з 1981). З 1992 — у час. «Полымя». Друкуецца з 1972. Кнігі апавяданняў і аповесцей «Спелыя яблыкі» (1976), «Калі ласка, скажы» (1978), «Жыціва» (1980), «Астравы на далёкіх азёрах» (1984). Аўтар раманаў (ад бытавога да сац.-фантастычнага) «Доказ ад процілеглага» (1985), «Мелодыі забытых песень» (1988), «Не забывай пра дом свой, грэшнік» (1990), «Кентаўры» (1993). Напісаў (разам з А.Чарновым) навук.-дакумент. кнігу пра Чарнобыль «Сталі воды горкімі» (1991). Для яго творчасці характэрны псіхалагізм, філасафічнасць, умоўна-абагульненая форма маст. асэнсавання жыцця.
Тв.: Карабель. Мн., 1989; Марсіянскае падарожжа. Мн., 1990. с. 218
ГІГІЕ́НА (ад грэч. hygieinos здаровы), галіна медыцыны, якая вывучае ўплыў умоў жыцця і працы на здароўе чалавека, распрацоўвае меры прафілактыкі захворванняў, аптымальныя ўмовы існавання, умацавання здароўя і працягласці жыцця. Цесна звязана з біялогіяй, фізікай, хіміяй, мед. і сац.-эканам. навукамі. Асн. задачы гігіены: распрацоўка крытэрыяў і метадаў ацэнкі ўзроўню здароўя, перадпаталагічнага стану і правіл здаровага ладу жыцця, ажыццяўленне санітарнага нагляду, распрацоўка мерапрыемстваў аховы навакольнага асяроддзя і гігіенічных нарматываў, сан. экспертыза якасці вады, прадуктаў харчавання і прадметаў быт. ўжытку, удзел у распрацоўцы сан. заканадаўства.
Гігіена вядома са старажытнасці. Шырока выкарыстоўвалася ў антычную эпоху. Як самаст. галіна навукі вылучылася ў 2-й пал. 19 ст. Эксперыментальны кірунак у гігіене звязаны з працамі гігіеністаў Германіі (М.Петэнкофер і яго школа), Вялікабрытаніі (Э.А.Паркс), Францыі (З.Флёры, А.Пруст, А.Бушард), Расіі (А.П.Дабраславін, Ф.Ф.Эрысман). У 20 ст. ў асобныя галіны гігіены вылучаны: асабістая, дзяцей і падлеткаў, працы, радыяцыйная, харчавання (гл. адпаведныя арт.), таксама ваенная, камунальная і інш.
На Беларусі навук. даследаванні па гігіене пачаліся ў 2-й пал. 19 ст. Развіццё гігіены звязана з працамі З.К.Магілеўчыка, П.В.Астапені, М.А.Габрыловіча, Дз.П. Бяляцкага, М.А.Мухіна, І.Б.Кардаша, Г.Г.Вінберга, І.А.Чахоўскага, С.Ю.Бусловіча і інш. Даследаванні вядуцца ў н.-д. ін-тах санітарна-гігіенічным, удасканалення ўрачоў, працы, у мед. ін-тах і інш. ВНУ. Даследуюцца прыродныя і антрапагенныя фактары навакольнага асяроддзя і сац. умоў, якія ўплываюць на здароўе чалавека; распрацоўваюцца і ўкараняюцца ў практыку гігіенічныя нарматывы і правілы; прагназуюцца сан. сітуацыі з улікам развіцця нар. гаспадаркі. У аспекце гігіены вывучаюцца праблемы населеных месцаў і жылля, харчавання, працы і прафес. паталогіі, тэрытарыяльных, прамысл. і с.-г. комплексаў, вытв-сці і выкарыстання пестыцыдаў, палімераў і пластычных мас; развіцця дзяцей і падлеткаў, аховы здароўя. с. 218
ГІГІЕ́НА АСАБІ́СТАЯ , раздзел гігіены, які вывучае ўплыў умоў і ладу жыцця на здароўе чалавека і распрацоўвае рэкамендацыі па захоўванні і ўмацаванні здароўя, прадухіленні заўчаснага старэння. Як стэрэатып паводзін чалавека, накіраваны на захоўванне здароўя, зарадзілася ў старажытнасці, калі людзі на вопыце пераканаліся ў неабходнасці ўдасканальвання свайго розуму і цела. Асн. элементы гігіены асабістай: догляд цела, рацыянальныя праца і харчаванне, правільна арганізаваны адпачынак, адэкватнае фізіял. і сац. патрэбнасцям размяшчэнне, наяўнасць сац.-псіхал. сумяшчальнасці з навакольнай рэчаіснасцю, выключэннем шкодных для здароўя звычак (выкарыстання наркотыкаў, таксічных рэчываў, алкаголю, нікаціну). Асаблівае значэнне ў гігіене асабістай маюць рацыянальнае харчаванне (правільнае размеркаванне спажывання ежы на працягу сутак і ее паўнацэннасць па наборы пажыўных рэчываў), прытрымліванне гігіены палавога жыцця і інш. У барацьбе са шкоднымі звычкамі найб. эфектыўнае павышэнне агульнай культуры насельніцтва і ўнутр. культуры кожнага чалавека.
Літ.: Задачи по достижению здоровья для всех // Здоровье для всех. 1993. Вып. 4. Х.Х.Лавінскі. с. 218
ГІГІЕ́НА ДЗЯЦЕ́Й І ПАДЛЕ́ТКАЎ , галіна гігіены, якая распрацоўвае і ажыццяўляе прафілакт. мерапрыемствы па ахове і ўмацаванні здароўя падрастаючага пакалення. Вывучае ўплыў прыродных і сац. фактараў на растучы арганізм, яго ўзаемадзеянне з навакольным асяроддзем і распрацоўвае на гэтай аснове гігіенічныя нарматывы.
Асн. праблемы гігіены дзяцей і падлеткаў: заканамернасці росту і развіцця дзіцячага арганізма, стан здароўя дзяцей і падлеткаў і фактары, якія яго фарміруюць, гігіенічныя асновы рэжыму дня і навуч.-выхаваўчага працэсу, гігіена фіз. і працоўнага выхавання, навучання і прафес. адукацыі вучняў; гігіена харчавання ў дзіцячых калектывах, гігіенічныя асновы праектавання і будовы ўстаноў для дзяцей і падлеткаў, патрабаванні да іх добраўпарадкавання і абсталявання, гігіенічнае выхаванне і навучанне здароваму ладу жыцця.
На Беларусі гігіена дзяцей і падлеткаў — частка сан.-эпідэміялагічнай службы і пададдзел яе асн. устаноў — цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі. Распрацоўваюцца крытэрыі здароўя і метадалагічныя асновы комплекснай ацэнкі стану здароўя дзяцей, падлеткаў і моладзі; гігіенічныя аспекты аздараўлення ва ўмовах радыеэкалагічнага забруджання, гігіенічныя рэкамендацыі па аптымізацыі навуч.-выхаваўчага працэсу ў дзіцячых установах.
Літ.: Гигиена детей и подростков. М., 1986. Г.В.Лаўрыненка. с. 218
ГІГІЕ́НА ПРА́ЦЫ , галіна гігіены, якая вывучае ўплыў на арганізм чалавека працоўнай дзейнасці і вытв. асяроддзя і распрацоўвае гігіенічныя нарматывы і мерапрыемствы для забеспячэння спрыяльных умоў працы і прадухілення няшчасных выпадкаў і прафес. хвароб. Цесна звязана з эрганомікай і інжынернай псіхалогіяй. Тэарэт. асновай гігіены працы з’яўляецца фізіялогія працы. Асн. пытанні гігіены працы: рацыяналізацыя працоўных працэсаў, рэжымаў працы і адпачынку розных катэгорый работнікаў, вызначэнне аптымальных нагрузак; прадухіленне неспрыяльных уплываў на арганізм чалавека хім. рэчываў, фіз. фактараў (метэарал. умоў, іанізуючага апрамянення, шуму, вібрацыі, пылу і інш.) шляхам распрацоўкі сан. правіл і гігіенічных патрабаванняў да асобных відаў вытв-сці. Даследаванні ў галіне гігіены працы ствараюць навук. базу для практ. дзейнасці па аздараўленні ўмоў працы, забеспячэнні мед. абслугоўвання працоўных, экспертызы прафес. працаздольнасці, рэабілітацыі і інш. Практычная дзейнасць ажыццяўляецца ў форме санітарнага нагляду.
Літ.: Руководство по гигиене труда. Т. 1. М., 1987; Алексеев С.В., Усенко В.Р. Гигиена труда. М., 1988. Х.Х.Лавінскі. с. 218
ГІГІЕ́НА РАДЫЯЦЫ́ЙНАЯ , галіна гігіены, якая вывучае дзеянне радыеактыўных рэчываў і іанізуючых выпрамяненняў на арганізм чалавека з мэтай распрацоўкі гігіенічных мерапрыемстваў радыяцыйнай бяспекі. Ажыццяўляе кантроль за радыяцыйнай чысцінёй прыроднага асяроддзя і харч. прадуктаў, распрацоўвае гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі радыеактыўных рэчываў і ўзроўняў апрамянення ў розных умовах жыццядзейнасці чалавека, вывучае ўмовы працы і стан здароўя асоб, якія працуюць з радыеактыўнымі рэчывамі і крыніцамі іанізуючых выпрамяненняў, распрацоўвае мерапрыемствы па прадухіленні забруджвання знешняга асяроддзя радыеактыўнымі рэчывамі. Сан. правілы ў галіне гігіены радыяцыйнай рэгулююцца спец. нарматыўнымі дакументамі. Кантроль за радыяцыйнай бяспекай ажыццяўляюць радыелагічныя лабараторыі і групы пры абл., гар. і раённых цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі. А.М.Стажараў. с. 218
ГІГІЕ́НА ХАРЧАВА́ННЯ , галіна гігіены, якая вывучае праблемы паўнацэннасці ежы, рацыянальнага харчавання і яго ўплыў на здароўе чалавека. Асн. пытанні гігіены харчавання: колькасная і якасная неабходнасць у харчаванні і пажыўных рэчывах, пажыўная каштоўнасць і дабраякаснасць харч. прадуктаў, рэжым харчавання, кантроль за якасцю і бяспекай харчавання, санітарны нагляд за прадпрыемствамі харч. прам-сці, гандлю і грамадскага харчавання з мэтай прадухілення харч. таксікаінфекцый і інтаксікацый, арганізацыя прафілакт. харчавання работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў з прафес. шкоднасцямі, мед. кантроль за станам здароўя работнікаў харчавання і інш. Сувязь харчавання і здароўя адлюстравана ў статусах харчавання: звычайны, аптымальны, залішні і недастатковы. Навук. асновай гігіенічнага нармавання патрэбнасцей насельніцтва ў пажыўных рэчывах і харч. прадуктах з’яўляюцца законы рацыянальнага харчавання (энергетычнай, пластычнай, энзіматычнай і біятычнай або бясшкоднай адэкватнасці) і канцэпцыя збалансаванага харчавання (захаванне колькасных суадносін паміж асобнымі пажыўнымі рэчывамі).
Літ.: Вретлинд А., Судисян А. Клиническое питание. Стокгольм, М., 1990. Х.Х.Лавінскі. с. 219
ГІГРА... (ад грэч. hygros вільготны), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае словам «вільготнасць», «вільгаць», напр., гіграскапічнасць, гігрограф. с. 219
ГІГРАБІЁНТЫ [ад гігра... + біёнт( ы)], арганізмы (пераважна вельмі дробныя), жыццё якіх звязана з капілярнай глебавай вадой. Удзельнічаюць у асноўных біял. працэсах, што адбываюцца ў глебе. Да гіграбіёнтаў належаць, напр., прадстаўнікі мезафауны — энхітрэіды, членістаногія, грыбы. с. 219
ГІГРАМАРФІ́ЗМ (ад гігра... + грэч. morphē форма, выгляд), асаблівасці будовы раслін, якія растуць у вільготных мясцінах, з павышанай вільгаццю паветра. Для іх характэрны прыстасаванні, накіраваныя на ўзмацненне транспірацыі (клеткі эпідэрмы танкасценныя, укрытыя тонкай кутыкулай; вялізныя міжклетнікі і танкасценныя валаскі ствараюць вял. выпаральную паверхню), што забяспечвае інтэнсіўнае перамяшчэнне пажыўных раствораў да парасткаў. Гл. таксама Гіграфіты, Ксерамарфізм. с. 219
ГІГРАСКАПІ́ЧНАСЦЬ (ад гігра... + грэч. skopeō назіраю), здольнасць некаторых рэчываў і матэрыялаў паглынаць вільгаць з паветра. Уласцівая матэрыялам капілярна-сітаватай структуры (драўніна, зерне і інш.), у тонкіх капілярах якіх адбываецца кандэнсацыя вільгаці, а таксама рэчывам, якія добра раствараюцца ў вадзе (харч. соль, цукар, канцэнтраваная серная к-та), і асабліва хім. злучэнням, здольным утвараць крышталегідраты. Некаторыя гіграскапічныя рэчывы (напр., бязводны хларыд кальцыю) выкарыстоўваюць як асушальнікі паветра. с. 219
ГІГРАТО́ПЫ (ад гігра... + грэч. topos месца), месцы росту (экатопы), якія адрозніваюцца ўмовамі ўвільгатнення субстрату. Вылучаюць 6 асн. ступеней (груп) вільготнасці: 0 — вельмі сухія, 1 — сухія, 2 — свежыя, 3 — вільготныя, 4 — сырыя, 5 — мокрыя. Для выяўлення гігратопаў выкарыстоўваюцца расліны-індыкатары вільготнасці, якія падзяляюцца на ксерафіты (групы 0; 1), мезафіты (2; 3), гіграфіты (4; 5). Зрэдку дадаткова вылучаюць інш. групы. с. 219
ГІГРАФІ́ЛЫ [ад гігра... + ...філ(ы)], наземныя жывёлы, прыстасаваныя да існавання ва ўмовах высокай вільготнасці. Жывуць на забалочаных тэрыторыях, у вільготных лясах, поймах рэк, па берагах вадаёмаў, а таксама ў вільготнай глебе і гнілой драўніне. У асяроддзі з нізкай вільготнасцю яны хутка трацяць ваду, што можа прывесці да іх гібелі. Тыповымі гіграфіламі з’яўляюцца макрыцы, нагахвосткі, камары, наземныя планарыі, малюскі, амфібіі, дажджавыя чэрві і інш. Гл. таксама Ксерафілы, Мезафілы. с. 219
ГІГРАФІ́ТЫ [ад гігра... + ...фіт(ы)], расліны, якія жывуць ва ўмовах залішняга ўвільгатнення. Да гіграфітаў адносяцца травяністыя расліны вільготных трапічных лясоў, балот (гелафіты), вільготных глеб. Па ўмовах жыцця і асаблівасцях будовы да гіграфітаў вельмі блізкія расліны з паглыбленым у ваду або плаваючым лісцем — гідатафіты, гідрафіты. У адрозненне ад ксерафітаў у гіграфітах няма прыстасаванняў, якія абмяжоўваюць расходаванне вады. Маюць пераважна тонкія вял. ліставыя пласцінкі са слабаразвітой кутыкулай. Сцёблы доўгія, мех. тканкі амаль не развітыя, каранёвая сістэма слабая, таму нязначны недахоп вады выклікае ў іх завяданне. с. 219
ГІГРАФО́БЫ [ад гігра... + ...фоб(ы)], наземныя арганізмы, не прыстасаваныя да існавання ва ўмовах павышанай вільготнасці асяроддзя. Жывуць пераважна на сухіх мясцінах (напр., асака пясчаная, лясныя мурашкі, многія віды насякомых і інш.). Гл. таксама Гіграфілы. с. 219
ГІГРО́ГРАФ (ад гігра... + ...граф), прылада для бесперапыннага аўтам. запісу ваганняў адноснай вільготнасці паветра. Найб. пашыраны гігрограф на аснове валасянога гігрометра (яго адчувальным элементам служаць абястлушчаныя чалавечыя валасы або арган. плёнка). Паказчыкі вільготнасці запісваюцца на разлінаванай стужцы, надзетай на барабан, які прыводзіцца ў рух гадзіннікавым механізмам. У залежнасці ад часу, за які абарачаецца барабан, гігрографы бываюць сутачныя і тыднёвыя. с. 219
ГІГРО́МЕТР (ад гігра... + ...метр), прылада для вымярэння вільготнасці паветра. Бывае вагавы (абсалютны), валасяны, плёначны, электралітычны, керамічны, кандэнсацыйны і інш.; выкарыстоўваюць таксама псіхрометр. З дапамогай вагавага гігрометра вызначаюць абс. вільготнасць па павелічэнні вагі гіграскапічнага рэчыва пасля паглынання вадзяной пары з вільготнага паветра. Адносную вільготнасць паветра вымяраюць з дапамогай розных тыпаў гігрометраў, з іх найб. пашыраны валасяны (выкарыстоўваюць абястлушчаны чалавечы волас, даўжыня якога большае пры павелічэнні вільготнасці) і плёначны (у якасці адчувальнага элемента выкарыстоўваюць арган. плёнку, якая расцягваецца ў вільготным і сціскаецца ў сухім паветры). Электралітычны гігрометр заснаваны на ўласцівасці гіграскапічнага слоя электраліту (хлорыстага літыю) мяняць эл. супраціўленне ў залежнасці ад вільготнасці паветра. У керамічным гігрометры выкарыстана залежнасць эл. супраціўлення керамікі (сумесі гліны, крэменю, кааліну і інш.) ад вільготнасці паветра. Кандэнсацыйным гігрометрам вызначаюць пункт расы па т-ры, пры якой на метал. люстэрку кандэнсуецца вільгаць. с. 219
ГІГРО́ФІЛА (Hygrophila), род кветкавых раслін сям. акантавых. Каля 90 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках Афрыкі і паўд.-ўсх. Азіі ў вадаёмах, на балотах і інш. вільготных месцах; некаторыя віды трапляюцца як пустазелле на рысавых палях. На Беларусі ў акварыумах культывуюць найчасцей гігрофілу шматнасенную (Н. polysperma), зрэдку азёрную (Н. lacustris) і гвіянскую (Н. guianensis).
Шмат- або аднагадовыя водныя травяністыя расліны з прамым або ўзыходным сцяблом. Кветкі сабраны невял. групамі, рэдка адзіночныя, у пазухах лісця або ў канцавых суквеццях, гермафрадытныя. Плод — каробачка. У гігрофілы шматнасеннай каранёвая сістэма развіта слаба, сцябло доўгае, тоўстае; паветранае лісце простае, вузкае, доўгае, размешчанае супраціўна парамі, апушчанае ў ваду. Лепш расце ў мяккай, слабакіслай вадзе пры т-ры 22—24 °С. Размнажаецца чаранкамі і грунтавымі парасткамі. Г.У.Вынаеў. с. 220
ГІД (франц. guide), 1) праваднік-прафесіянал, які паказвае турыстам славутасці мясцовасці. 2) Даведнік па выдатных мясцінах, музеях, выстаўках; назва некаторых бібліягр. паказальнікаў. с. 220
ГІД у астраноміі, дапаможная візуальная аптычная труба. Замацаваны на тэлескопе так, што аптычныя восі яго і тэлескопа строга паралельныя. Выкарыстоўваецца пры фатаграфаванні нябесных свяціл — для перамяшчэння трубы тэлескопа ці інш. астр. прылады згодна з сутачным вярчэннем нябеснай сферы. Фотагіды аўтаматычна ўтрымліваюць відарыс нябеснага цела на фіксаваным месцы фотапласцінкі. с. 220
ГІДА́ЛЬГА , малая планета № 944. Дыяметр 43 км. Адлегласць ад Сонца 1,9—9,7 а.а. Мае самую вял. паўвось арбіты сярод вядомых малых планет; нахіл і эксцэнтрысітэт арбіты 42,5° і 0,66 адпаведна. Перыяд абарачэння вакол Сонца 13,7 года. Адкрыта В.Баадэ (Германія, 1920). с. 220
ГІДАТАФІ́ТЫ [ад грэч. hydōr (hydatos) вада + ...фіт(ы)], водныя расліны, якія цалкам ці большай сваёй часткай (у адрозненне ад гідрафітаў) апушчаны ў ваду (напр., белы гарлачык, раска, аладэя). с. 220
ГІДАТО́ДЫ [ад грэч. hydōr (hydatos) вада + hodos шлях], вадзяныя вусцейкі на лісці раслін, якія забяспечваюць выдаленне з расліны кропельна-воднай вільгаці і солей (гутацыю). Утвораны комплексам клетак і размешчаны часцей за ўсё па краях ліста, на зубчыках. Выдаленне вады праз гідатоды ідзе пасіўна, пад уплывам каранёвага ціску, ці актыўна, з дапамогай эпітэмы (парэнхіма ліста непасрэдна пад гідатодамі з буйнымі міжклетнікамі). Гідатоды характэрныя для раслін, пашыраных у вільготным клімаце. Функцыю гідатодаў могуць выконваць спец. залозістыя валаскі. с. 220
ГІ́ДАШ (Hidas) Антал (18.12.1899, в. Гёдзёлё, Венгрыя — 1980), венгерскі пісьменнік. У 1920 эмігрыраваў у Чэхаславакію, у 1925 у СССР, дзе ў 1938—44 быў рэпрэсіраваны; рэабілітаваны ў 1955. У 1959 вярнуўся ў Венгрыю. Аўтар зб-каў вершаў «На зямлі контррэвалюцыі» (1925), «Масква — Радзіма» (1934), «Вуліца Язміну» (1960), «Сумуем па табе» (1968), раманаў «Пан Фіцэк» (1936), «Мартан і яго сябры» (1959) і інш., кн. «Шандар Пецёфі» (1949). Паэтыцы Гідаша ўласцівы спалучэнне дэкламацыйна-агітацыйнага пачатку з лірыка-драматычным, рэалізму з элементамі экспрэсіянізму. На венг. мову перакладаў вершы Я.Купалы, а таксама рус. і ўкр. паэзію. На бел. мове выйшла яго кн. «Венгрыя спраўляе ўрачыстасць» (1933). Дзярж. прэмія імя Л.Кошута 1962.
Тв.: Рус. пер. — Избр. произв. Т. 1—2. М., 1960; Другая музыка нужна: Роман. М., 1984.
Літ.: Россиянов О. Антал Гидаш. М., 1970. Е.А.Лявонава. с. 220
ГІДРА... (ад грэч. hydōr вада), першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны іх да вады, водных прастораў, напр., гідраакустыка, гідрабіялогія. с. 220
ГІ́ДРА , у грэчаскай міфалогіі пачварная 9-галовая змяя, якая жыла ў Лернейскім балоце на п-ве Пелапанес, параджэнне пачвар Тыфона і Яхідны. Ядавітае дыханне гідры знішчала ўсё жывое. Лічылася непераможнай, бо на месцы адсечанай галавы ў яе вырасталі 2 новыя. Паводле міфа, Геракл з дапамогай пляменніка Іалая стаў прыпальваць абрубкі шыі і забіў гідру, а яе жоўць і кроў выкарыстоўваў як смяротны яд для стрэл. с. 220
ГІ́ДРА (лац. Hydra), экватарыяльнае сузор’е. Самае вялікае па займанай плошчы. Няяркія зоркі (толькі 14 са 130, бачных простым вокам, ярчэй 5-й зорнай велічыні), акрамя Альфарда — αгідра, 2-й візуальнай зорнай велічыні, утвараюць доўгі вузкі ланцуг. На тэр. Беларусі відаць у канцы зімы — пач. вясны. Гл. Зорнае неба. с. 220
ГІДРААГРЭГА́Т (ад гідра... + агрэгат), агрэгат, які складаецца з гідраўлічнай турбіны і эл. генератара (гідрагенератара), злучаных агульным валам. Бываюць гарыз. восевыя (да іх адносяцца праматочныя і капсульныя гідраагрэгаты) і вертыкальныя. с. 220
ГІДРААКУМУЛЮ́ЮЧАЯ ЭЛЕКТРАСТА́НЦЫЯ (ГАЭС), гідраэлектрычная станцыя, прызначаная для зняцця пікаў нагрузкі энергасістэмы. Складаецца з двух басейнаў (вадасховішчаў), размешчаных адзін над адным і злучаных трубаправодам. Прынцып дзеяння заключаецца ў ператварэнні эл. энергіі, атрыманай ад інш. электрастанцый, у патэнцыяльную (акумуляваную ў верхнім басейне) энергію вады з наступным ператварэннем яе зноў у эл. энергію. Дае магчымасць рэгуляваць на працягу сутак, тыдня, сезона дзеянне цеплавых, атамных і інш. станцый, выраўноўвае графік і павышае надзейнасць іх работы.
ГАЭС звычайна абсталёўваюць абарачальнымі гідраагрэгатамі. У часы малых нагрузак (напр., ноччу) пры сілкаванні ад энергасістэмы гідрагенератары працуюць як электрарухавікі і прыводзяць у дзеянне гідраўлічныя турбіны, якія са зменай напрамку вярчэння дзейнічаюць як помпы і перапампоўваюць ваду з ніжняга басейна ў верхні. Колькасць акумуляванай энергіі вызначаецца ёмістацю верхняга басейна (можа быць штучным або прыродным, напр., возера) і рабочым напорам. У перыяды пікаў (максімумаў) нагрузкі назапашаная вада з верхняга басейна па трубаправодах паступае ў гідраагрэгаты, якія працуюць пры гэтым у генератарным рэжыме і выпрацоўваюць электраэнергію, аддаючы яе ў энергасістэму, а вада назапашваецца ў ніжнім басейне. Будаваць ГАЭС найб. мэтазгодна паблізу ад цэнтраў спажывання электраэнергіі і з як мага большым напорам. Першай у б. СССР дала ток Кіеўская ГАЭС магутнасцю 225 МВт і напорам 73 м (1970). Сярод буйнейшых ГАЭС: Загорская (Маскоўская вобл., Расія) — 1200 МВт, напор 100 м; Віяндэн (Люксембург) — 900 МВт, 280 м; Круахан (Вялікабрытанія) — 400 МВт, 440 м; Том-Сок (ЗША) — 350 МВт, 253 м; Хоэнвартэ-ІІ (ФРГ) — 320 МВт, 305 м.
Літ.: Гл. пры арт. Гідраэлектрычная станцыя. У.М.Сацута. с. 221
ГІДРААКУ́СТЫКА (ад гідра... + акустыка), раздзел акустыкі, які вывучае распаўсюджванне гуку ў водным асяроддзі. Гідраакустыка ўключае тэарэт. даследаванні па прагназаванні структуры акустычных палёў, вывучэнне заканамернасцей распаўсюджвання гуку ў воднай прасторы для розных раёнаў Сусветнага акіяна, распрацоўку метадаў і сродкаў вымярэння параметраў гукавых палёў, эксперым. натурныя даследаванні.
Гукавыя хвалі ў водным асяроддзі распаўсюджваюцца на значныя адлегласці (напр., у дыяпазоне частот 500—2000 Гц далёкасць распаўсюджвання пад вадой гуку сярэдняй інтэнсіўнасці дасягае 15—20 км, у дыяпазоне ультрагуку — 3—5 км). Далёкасць распаўсюджвання акустычных імпульсаў у моры і акіяне абмяжоўваецца рэфракцыяй гуку (скрыўленнем шляху гукавога прамяня) і наяўнасцю лакальных неаднароднасцей (часцінак, бурбалачак паветра і інш.), на якіх яны рассейваюцца і паглынаюцца. Скорасць гуку залежыць у асноўным ад гідрастатычнага ціску і слаістасці, абумоўленай размеркаваннем т-ры і салёнасці вады па глыбіні (мяняецца ў межах 1450—1540 м/с). З гэтай прычыны акустычныя хвалі могуць пераламляцца, а ў асобных выпадках на пэўнай глыбіні з’яўляюцца каналы звышдалёкага распаўсюджвання гуку (да тысяч км). Зменлівасць асяроддзя, яго неаднароднасць, наяўнасць межаў з непрадказальнымі характарыстыкамі, разнастайнасць фіз. працэсаў у водным асяроддзі — аб’ектыўныя фактары, якія ўскладняюць карэктнае апісанне працэсу распаўсюджвання гуку ў вадзе і стварэнне адэкватнай яму мадэлі. Прыкладная гідраакустыка займаецца распрацоўкай гідраакустычных прылад. Найб. пашыраны рэхалоты, гідралакатары, шумапеленгатары і інш. Яны выкарыстоўваюцца для даследавання акіяна, у навігацыйных мэтах, для рыбапрамысловай разведкі, пошукавых работ, вырашэння ваенных задач (пошукі падводных лодак праціўніка, бесперыскопная тарпедная атака і інш.). Распрацаваны і створаны мнагамэтавыя вымяральна-вылічальныя комплексы (вымярэнне часавых параметраў акустычных сігналаў, аналіз структуры шматпрамянёвых сігналаў і часавай стабільнасці характарыстык трас распаўсюджвання гуку працягласцю да некалькіх соцень кіламетраў).
На Беларусі даследаванні па гідраакустыцы вядуцца з 1971 у НДІ прыкладных фіз. праблем пры БДУ.
Літ.: Урик Р.Д. Основы гидроакустики: Пер. с англ. Л., 1978; Клей К., Медвин Г. Акустическая океанография: Пер. с англ. М., 1980. А.Ф. Чарняўскі. с. 221
ГІДРААКУСТЫ́ЧНЫ МАЯ́К , стацыянарная падводная прылада, якая выпрамяняе гукавыя (акустычныя) сігналы з мэтай арыентавання суднаў, глыбакаводных апаратаў і інш. Мае генератар гукавых ваганняў, узмацняльнік магутнасці, электраакустычны выпрамяняльнік, механізм кіравання сігналамі, сінхранізавальную прыладу, крыніцу электрасілкавання. Устанаўліваюць на дне мора, на метал. апорах ці на якары (на зададзенай глыбіні). Далёкасць дзеяння гідраакустычнага маяка каля 20 км. с. 221
ГІДРААЎТАМАТЫ́КА , комплекс тэхн. сродкаў для стварэння сістэм аўтаматычнага кіравання аб’ектамі і тэхнал. працэсамі з дапамогай рабочай вадкасці пад ціскам. Забяспечвае збор і апрацоўку інфармацыі, фарміраванне каманднага сігналу і пераўтварэнне яго ва ўздзеянне кіравання аб’ектам ці тэхнал. працэсам. У склад сродкаў гідрааўтаматыкі ўваходзяць помпы, фільтры, комплексныя ўстаноўкі забеспячэння рабочай вадкасцю, прыстасаванні для стабілізацыі рабочага ціску і інш. У якасці рабочай вадкасці выкарыстоўваюцца мінер. (найб. пашырана) і сінт. маслы, гліцэрына, вада.
Сістэмы і элементы гідрааўтаматыкі маюць высокую надзейнасць, невял. памеры і масу, забяспечваюць самазмазвальнасць агрэгатаў, бесступеньчатае рэгуляванне скарасцей (на хаду) з малой інерцыйнасцю і аўтам. засцярогай ад перагрузак, магчымасць работы ў цяжкіх знешніх умовах (напр., на машынах з высокімі ўзроўнямі вібрацый і ўдарных нагрузак) і інш.; часта спалучаюцца з пнеўматычнымі, эл., электроннымі прыладамі і прыстасаваннямі, напр., гідраўл. ўзмацняльнік з эл. кіраваннем (электрагідраўзмацняльнік); выкарыстоўваюцца ў мабільных с.-г. (напр., для аўтам. рэгулявання глыбіні апрацоўкі глебы, стабілізацыі работы сістэм крутасхільных трактароў), буд. і дарожных машынах, трансп. сродках, станках і інш.
На Беларусі праблемамі гідрааўтаматыкі займаюцца ў БПА, Гомельскім ВА «Гідрааўтаматыка» і інш.
Літ.: Автоматика и автоматизация производственных процессов. Мн., 1985; Гидропневмоавтоматика и гидропривод мобильных машин. Мн., 1987; Справочник по средствам автоматики. М., 1983. М.П.Савік. с. 221
ГІДРААЭРАМЕХА́НІКА (ад гідра... + аэрамеханіка), раздзел механікі, які вывучае законы руху і раўнавагі вадкасцей і газаў, а таксама іх узаемадзеянне паміж сабой і з межавымі паверхнямі цвёрдых цел. Вадкасці і газы разглядаюцца як суцэльнае асяроддзе (без уліку малекулярнай будовы). Падзяляецца на тэарэт. і эксперыментальную; уключае гідрамеханіку, аэрамеханіку, газавую дынаміку, пытанні абгрунтавання эксперыментаў і выкарыстання іх вынікаў разглядаюцца ў падобнасці тэорыі і ў мадэліраванні. Вынікі даследаванняў па гідрааэрамеханіцы выкарыстоўваюцца ў ракетна-касм., авіяц. і інш. тэхніцы, пры буд-ве суднаў, турбін, гідратэхн. збудаванняў і інш.
Станаўленне гідрааэрамеханікі як навукі звязана з працамі Л.Эйлера (атрымаў ураўненні руху ідэальнай вадкасці і неразрыўнасці ўраўненне) і Д.Бернулі (устанавіў суадносіны паміж ціскам вадкасці і яе кінетычнай энергіяй; гл. Бернулі ўраўненне). У работах Ж.Лагранжа, А.Кашы, Т.Кірхгофа, Т.Гельмгольца, Дж.Стокса, М.Я.Жукоўскага, С.А. Чаплыгіна і інш. распрацаваны аналітычныя метады даследаванняў безвіхравых і віхравых цячэнняў ідэальнай вадкасці, руху цел у вадкасцях і газах і інш. Асн. дасягненне гідрааэрамеханікі 19 ст. — пераход да даследаванняў руху рэальнай (вязкай) вадкасці, які падпарадкоўваецца ўраўненням Наўе—Стокса; ням. вучоны Л.Прандтль распрацаваў тэорыю пагранічнага слоя (1904). Тэарэт. метады гідрааэрамеханікі грунтуюцца на дакладных (ці набліжаных) ураўненнях, што апісваюць цячэнне вадкасці (газу); выкарыстанне ЭВМ дазваляе рашаць складаныя сістэмы ўраўненняў з улікам многіх фактараў.
На Беларусі праблемы гідрааэрамеханікі распрацоўваюць у Ін-це цепла- і масаабмену, Ін-це фізікі АН Беларусі, БДУ, Бел. політэхн. акадэміі.
Літ.: Ландау Л.Д., Лифшиц Е.М. Теоретическая физика. Т. 6. Гидродинамика. 4 изд. М., 1988; Прандтль Л. Гидроаэромеханика: Пер. с нем. М., 1949; Седов Л.И. Механика сплошной среды. Т. 1—2. 4 изд. М., 1983—84.
Б.А.Калавандзін, В.А.Сасіновіч. с. 222
ГІДРАБАРАЦЫ́Т (ад гідра... + позналац. borax буракс), мінерал, водны барат кальцыю і магнію CaMg[B3O4(OH)2]2·3H2O. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі падоўжаныя, агрэгаты пласцінкава-валакністыя, шчыльныя і тонказярністыя масы. Бясколерны, белы. Бляск шкляны да шаўкавістага. Цв. 2—3. Шчыльн. 2,167 г/см3. Пашыраны мінерал галагенна- і вулканагенна-асадкавых радовішчаў борных руд. Радовішчы ў Казахстане, Германіі і інш. Ю.Р.Копысаў. с. 222
ГІДРАБІЁНТЫ [ад гідра... + біёнт(ы)], расліны, жывёлы і мікраарганізмы, якія насяляюць марскія і мацерыковыя вадаёмы. Да гідрабіёнтаў адносяць таксама арганізмы, што праводзяць у вадзе толькі частку жыццёвага цыкла, — лічынкі і інш. арганізмы з воднай фазай развіцця. Напр., апалонікі і лічынкі стракоз — гідрабіёнты, а дарослыя жабы і стракозы — аэрабіёнты. Гідрабіёнты іншы раз падзяляюць на марынабіёнтаў, якія жывуць у акіяне, і аквабіёнтаў, якія насяляюць прэсныя вадаёмы. с. 222
ГІДРАБІЯЛО́ГІЯ (ад гідра... + біялогія), навука пра водныя арганізмы, іх узаемадзеянне паміж сабой і з умовамі асяроддзя, біял. прадукцыйнасць прэсных і акіянскіх вод. Займаецца таксама прыкладнымі пытаннямі (біягігіены, водазабеспячэння, біял. ачысткі вод і інш.). Адрозніваюць гідрабіялогію санітарную, тэхнічную і прамысловую.
У самаст. навуку вылучылася ў 2-й пал. 19 ст., калі з развіццём батанікі і заалогіі пачалі стварацца марскія і прэснаводныя біял. станцыі, была вызначана роля водных арганізмаў у працэсе ачышчэння вадаёмаў (ням. вучоныя А.Мюлер, Ф.Кон, рус. Н.П.Вагнер). Асновы рус. марскіх гідрабіял. даследаванняў закладзены ў 1900-я г. навук.-прамысл. экспедыцыямі М.М.Кніповіча, працамі С.А.Зярнова, К.М.Дзяругіна, Л.А.Зянкевіча і інш. Для развіцця прэснаводнай гідрабіялогіі вял. значэнне мелі працы У.М.Арнольдзі, А.Л.Бенінга, Г.Ю.Верашчагіна, В.Н.Варанкова, В.І.Жадзіна і інш.
На Беларусі даследаванні па гідрабіялогіі пачаліся ў 1904 у Аддзеле іхтыялогіі Рускага т-ва акліматызацыі жывёл і раслін. Вывучэнне вадаёмаў паглыбілася з утварэннем у 1928 н.-д. станцыі рыбнай гаспадаркі (з 1979 Бел. н.-д. і праектна-канструктарскі ін-т рыбнай гаспадаркі) і ў 1946 біял. станцыі БДУ на воз. Нарач. Н.-д. работа па гідрабіялогіі вядзецца таксама ў Ін-це заалогіі Нац. АН, БДУ, Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, інш. ВНУ. Вызначана біял. і рыбагасп. прадукцыйнасць усіх асн. рэк і азёр, праведзена лімналагічная і рыбагасп. класіфікацыя прамысл. вадаёмаў (Г.Г.Вінберг, П.І.Жукаў, С.В.Кахненка, М.М.Драко, У.П.Ляхновіч, П.Р.Пятровіч, В.П.Якушка і інш.), ацэнка сан. стану вадаёмаў і здольнасць іх да біял. самаачышчэння (Вінберг, П.В.Астапеня, А.П.Астапеня і інш.). Распрацоўваюцца пытанні біял. прадукцыйнасці рэк, азёр і сажалак, вядзецца аналіз балансу і трансфармацыі рэчываў і энергіі ў водных экасістэмах, вывучаюцца функцыянальныя сувязі ў біяцэнозах (Г.А.Галкоўская, Л.М.Сушчэня, Н.М.Хмялёва).
Літ.: Петрович П.Г. Очерк развития гидробиологических исследований в Белоруссии // Очерки по истории гидробиологических исследований в СССР. М., 1981.
Л.М.Сушчэня. с. 222
ГІДРАБІЯСФЕ́РА (ад гідра... + біясфера), частка біясферы ў межах гідрасферы; сукупнасць арганізмаў (водных жывёл, водных раслін і мікраарганізмаў), якія насяляюць вадаёмы зямнога шара. с. 222
ГІДРАВУ́ЗЕЛ , комплекс гідратэхнічных збудаванняў, тэрытарыяльна аб’яднаных для агульнага нар.-гасп. выкарыстання. Будуюцца на рэках, азёрах, каналах, вадасховішчах і сажалках, у прыбярэжных зонах мораў.
Гідравузлы бываюць: энергетычныя (для пераўтварэння воднай энергіі ў электрычную), воднатранспартныя (для паляпшэння ўмоў суднаходства і лесасплаву), водазаборныя (забяспечваюць паступленне вады для арашэння, водазабеспячэння, рыбнай гаспадаркі і інш.), вадасховішчныя (рэгулююць сцёк), комплексныя (напр., транспартна-энергетычна-водазаборныя); напорныя (плацінныя) і безнапорныя (бесплацінныя); нізканапорныя (напор, або рознасць узроўняў вады верхняга і ніжняга б’ефаў, не перавышае 10 м), сярэдненапорныя (напор 10—40 м) і высоканапорныя (больш за 40 м). Для Беларусі характэрныя нізка- і сярэдненапорныя (да 15 м) Гідравузлы — вадасховішчныя плацінныя і рачныя (а таксама на каналах) пераважна бесплацінныя вадазаборныя. с. 222
ГІДРАГЕАЛАГІ́ЧНЫ БАСЕ́ЙН (МАСІ́Ў) , басейн падземных вод, элемент падземнай гідрасферы ў межах тэктанічнай структуры. Адрозніваюць некалькі тыпаў гідрагеалагічнага басейна (м.): артэзіянскі басейн; басейн грунтавых вод, абмежаваны гідрадынамічнымі межамі або прымеркаваны да адкладаў пэўнага літолага-стратыграфічнага комплексу; басейн трэшчынных вод або гідрагеал. масіў трэшчынных грунтавых і трэшчынна-жыльных вод (гл. Беларускі гідрагеалагічны масіў); бас. падземнага сцёку (гл. Рачны басейн). На тэр. Беларусі вылучаюць 3 гідрагеал. басейны (Аршанскі, Брэсцкі і Прыпяцкі) і 1 гідрагеал. масіў. с. 222
ГІДРАГЕАЛАГІ́ЧНЫЯ КА́РТЫ , карты, якія адлюстроўваюць умовы залягання, заканамернасці фарміравання і размяшчэння, уласцівасці і запасы падземных вод. Складаюцца на тапаграфічнай аснове паводле гідрагеал. здымкі. Служаць падставай для гідрагеал. даследаванняў рэгіёнаў, прагнозу і пошукаў радовішчаў падземных вод і інш. На дробнамаштабных картах (драбней за 1:500 000) паказваюць найб. важныя гідрагеал. асаблівасці тэрыторыі — граніца гідрагеалагічных басейнаў (масіваў), вобласці жыўлення, напору і разгрузкі, раёны развіцця розных тыпаў падземных вод. На сярэдне- і буйнамаштабных гідрагеалагічных картах характарызуюцца артэзіянскія і грунтавыя воды. Такія карты выкарыстоўваюць пры эксплуатацыі радовішчаў, праектаванні водазабораў і вадасховішчаў. Асобны тып складаюць карты падземнага сцёку, рэсурсаў, рэжыму, гідрахіміі падземных вод. с. 223
ГІДРАГЕАЛО́ГІЯ (ад гідра... + геалогія), навука аб падземных водах, іх саставе, уласцівасцях, фарміраванні, пашырэнні, руху, узаемадзеянні з горнымі пародамі і паверхневымі водамі. Распрацоўвае метады вызначэння гідрагеал. параметраў ваданосных гарызонтаў, пошуку і разведкі радовішчаў падземных вод, ажыццяўляе ацэнку запасаў і рэсурсаў падземных вод рэгіёнаў, краіны, вывучае рэжым і баланс падземных вод, даследуе гідраўлічную сувязь паверхневых і падземных вод, водаабмен паміж ваданоснымі гарызонтамі і комплексамі, прагназуе змены гідралагічных умоў тэрыторыі пад уздзеяннем меліярацыі, водазабораў падземных вод і інш.
Першыя звесткі аб паходжанні і ўласцівасцях прыродных вод адносяцца да 1-га тыс. да н. э. (Стараж. Грэцыя — Фалес, Арыстоцель, Стараж. Рым — Лукрэцый). У эпоху Адраджэння і пазней у Зах. Еўропе падземныя воды вывучалі Г.Агрыкала, Б.Палісі, Н.Стэна і інш.; у Расіі — М.В.Ламаносаў, В.М.Севяргін. Да сярэдзіны 19 ст. вучэнне аб падземных водах было часткай геалогіі. Як самаст. навука гідрагеалогія сфарміравалася ў канцы 19 ст. У развіццё гідрагеалогіі значны ўклад зрабілі А.Дарсі, Ж.Дзюпюі, А.Шэзі (Францыя), Э.Прынц, К.Кайльгак, Г.Гёфер (Германія), А.Хазен, Ч.Сліхтэр, О.Мейнцэр (ЗША), А.П.Карпінскі, С.М.Нікіцін, І.В.Мушкетаў (Расія) і інш.
На Беларусі комплексныя гідрагеал. даследаванні арганізаваны ў 1928 (у бас. р. Свіслач), у выніку якіх выяўлены крыніцы водазабеспячэння г. Мінск. У 1929—35 дзейнічаў Ін-т геалогіі і гідрагеалогіі АН БССР, з 1935 сектар гідрагеалогіі і інж. геалогіі ў Ін-це геал. навук АН. У 1938 на базе свідравіны, якая ўскрыла мінер. воды ў Бабруйску, пабудавана першая на Беларусі водалячэбніца. Пасля Вял. Айч. вайны складзены кадастр падземных вод, дробнамаштабныя гідрагеал. карты Беларусі, вывучаны хімізм і асн. элементы балансу падземных вод. З 1958 вядзецца сярэднемаштабная геолага-гідрагеал., з 1970 гідрагеал. здымка. Рэжым, т-ру і хім. састаў падземных вод і расолаў, умовы іх фарміравання, прынцыпы аховы і рацыянальнага выкарыстання даследуюцца ў Ін-це геал. навук АН Беларусі (Г.В.Багамолаў, М.Ф.Казлоў, А.В.Кудзельскі), у Бел. н.-д. геолагаразведачным ін-це (А.П.Лаўроў, С.П.Гудак), Бел. геолага-гідрагеал. экспедыцыі, БДУ, Гомельскім дзярж. ун-це і інш. А.В.Кудзельскі. с. 223
ГІДРАГЕАХІ́МІЯ (ад гідра... + геахімія), раздзел гідрагеалогіі, які вывучае хім. састаў гідрасферы і геахім. працэсы ў ёй. Выяўляе заканамернасці фарміравання хім. саставу падземных вод і міграцыю ў іх хім. элементаў.
Грунтуецца на ўяўленнях аб структуры прыродных вод, пашырэнні хім. элементаў у зямной кары і горных пародах, фактарах міграцыі, назапашвання і рассейвання розных хім. элементаў і іх ізатопаў у прыродных водах, саставе газаў у падземных водах і інш. Асновы гідрагеахіміі распрацаваў У.І.Вярнадскі. Як галіна гідрагеалогіі аформілася ў 1940-я г. З 1950-х г. развіваецца яе раздзел — радыегідрагеахімія, якая вывучае міграцыю радыеактыўных элементаў у падземных водах.
На Беларусі даследаванні ў галіне гідрагеахіміі вядуцца ў Ін-це геал. навук Нац. АН і інш. с. 223
ГІДРАГЕ́Н , гл. Вадарод. с. 223
ГІДРАГЕНЕРА́ТАР (ад гідра... + генератар), сінхронны генератар пераменнага току, які прыводзіцца ў рух гідраўлічнай турбінай. Ротар электрагенератара звычайна замацоўваецца на адным вале з рабочым колам турбіны (гл. Гідраагрэгат). Гідрагенератары бываюць: у залежнасці ад размяшчэння восі вярчэння — пераважна вертыкальныя і гарызантальныя, часам нахіленыя; ціхаходныя (да 100 аб/мін) і быстраходныя (больш за 100, часам да 1500 аб/мін); малой (да 50 МВт), сярэдняй (ад 50 да 150 МВт) і вялікай (больш за 150 МВт) магутнасці; парасонападобныя (у іх падпятнік — апорны падшыпнік — размяшчаецца пад ротарам) і падвесныя (падпятнік размяшчаецца над ротарам). У капсульных гідраагрэгатах гідрагенератар змешчаны ў спец. (звычайна гарыз.) капсулу, прыводзяцца ў рух восевымі паваротна-лопасцевымі турбінамі (магутнасць да 45 МВт, выкарыстоўваюцца на нізканапорных, гідраакумулюючых і прыліўных ГЭС). Магутнасць гідрагенератара да некалькіх соцень мегават (на Саяна-Шушанскай ГЭС устаноўлены гідрагенератар магутнасцю па 640 МВт).
Ротар гідрагенератара мае да 120 полюсаў, абмотка яго сілкуецца ад узбуджальніка — дапаможнага генератара пастаяннага току. У магутных гідрагенератах ужываюцца сістэмы ўзбуджэння з выкарыстаннем тырыстарных пераўтваральнікаў або ртутных выпрамнікаў. Адбор эл. энергіі (звычайна напружаннем ад 8,8 да 18 кв) робіцца з нерухомай часткі гідрагенератара — статара. Ахалоджванне гідрагенератара паветранае, па замкнёным цыкле з паветраахаладжальнікамі, у магутных — паветрана-вадзяное. На вял. ГЭС выкарыстоўваюць вертыкальныя гідрагенераты (скорасць вярчэння 62,5—150 аб/мін, магутнасць 50—700 МВт), на малых — вертыкальныя або гарызантальныя (100—1000 аб/мін; 0,75—25 МВт). с. 223
ГІДРАГЕНІЗА́ЦЫЯ (ад лац. hydrogenium вадарод), гідрыраванне, хімічны працэс далучэння вадароду (пераважна малекулярнага) да розных рэчываў у прысутнасці каталізатара пры высокай т-ры і ціску. У якасці каталізатараў найчасцей выкарыстоўваюць металы VIII гр. перыяд. сістэмы (напр., нікель, кобальт, плаціну, паладый), аксіды металаў (напр., аксід хрому Cr2O3, алюмінію Al2О3) і інш.
Гідрагенізацыяй азоту ў прам-сці атрымліваюць аміяк, аксіду вугляроду — метылавы спірт. Практычнае значэнне мае гідрагенізацыя арган. злучэнняў з кратнымі сувязямі. Далучэнне вадароду па падвойных сувязях (С=С) ляжыць у аснове ператварэння вадкіх алеяў і тлушчаў у цвёрдыя прадукты (напр., пры вытв-сці маргарыну). Гідрагенізацыя — адна з асн. рэакцый многіх працэсаў нафтаперапрацоўкі (напр., каталітычнага рыформінгу, гідракрэкінгу). Гідрагенізацыя можа адбывацца адначасова з гідрагенолізам: разрывам сувязі С—Х (Х — вуглярод, азот, сера, кісларод) у малекуле арган. злучэння пад уздзеяннем вадароду (напр., пры атрыманні шмататамных спіртоў з поліцукрыдаў). Я.Г.Міляшкевіч. с. 223
ГІДРАГРАФІ́ЧНАЯ СЕ́ТКА , сукупнасць вадацёкаў і вадаёмаў пэўнай тэрыторыі ці ўсёй сушы. Характарызуецца гушчынёй рачной сеткі (даўж. рачной сеткі на 1 км2 плошчы), азёрнасцю і забалочанасцю (адносіны плошчы люстра азёр або паверхні балот да плошчы басейна ў працэнтах). Асаблівасці гідраграфічнай сеткі абумоўлены фіз.-геагр. ўмовамі: кліматам, рэльефам, геал. будовай і інш. На Беларусі гідраграфічную сетку складаюць 20,8 тыс. рэк і ручаёў агульнай даўж. 90,6 тыс. км, 11 тыс. азёр, 145 вадасховішчаў, 1600 сажалак, 7 тыс. балот. Сярэдняя гушчыня рачной сеткі 0,48 км/км2, адкрытай асушальнай сеткі 0,75 км/км2, азёрнасць каля 1,2%, забалочанасць 12,2%.
А.А.Макарэвіч. с. 223
ГІДРАГРА́ФІЯ (ад гідра... + ...графія), 1) раздзел гідралогіі сушы, які вывучае і апісвае канкрэтныя водныя аб’екты і ўсю гідраграфічную сетку пэўнай тэрыторыі з характарыстыкай геагр. становішча, памераў, рэжыму, фізіка-геагр. умоў і гасп. выкарыстання. Выяўляе заканамернасці пашырэння вод сушы, асаблівасці рэжыму і гасп. значэнне іх у розных прыродных раёнах і ландшафтных зонах. Даследуе антрапагенныя змены рэжыму водных аб’ектаў. Цесна звязана з азёразнаўствам і гідралогіяй рэк. 2) Навука пра суднаходныя трасы, формы ложа акіянаў, мораў, азёр і рэк. Даследуе гідраметэаралагічныя ўмовы на трасах, абрысы берагоў, прапануе сукупнасць мерапрыемстваў па стварэнні ўмоў бяспечнага суднаходства. Падзяляецца на гідраграфічны вопіс і навігацыйнае абсталяванне.
На Беларусі першыя звесткі па гідраграфіі адносяцца да 2 ст. н. э. — на картах Пталамея паказаны рэкі Барысфен (Дняпро), Хранон (Нёман), Рубон (Зах. Двіна). Значныя гідраграфічныя работы пачаліся ў 1580-я г., у выніку іх у 1613 у г. Амстэрдам выдадзена Радзівілаўская карта Вял. кн. Літоўскага. У 1802 Дэпартамент водных камунікацый Рас. імперыі выдаў гідраграфічную карту ўнутр. водных шляхоў (маштаб 1: 4 200 000) і кнігу да яе, дзе даволі поўна апісаны рэкі Беларусі. Даследаванні па гідраграфіі засяроджаны ў Камітэце па гідраметэаралогіі пры Мін-ве па надзвычайных сітуацыях і абароне насельніцтва ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у БДУ і інш.
Літ.: Булавко А.Г., Макаревич А.А. Развитие географических представлений о речной сети Беларуси с древних времен до 18 в. // Изв. Рус. геогр. о-ва. 1993. Т. 125, вып. 1; Блакітная кніга Беларусі. Мн., 1994. А.А.Макарэвіч. с. 224
ГІДРАДЫНА́МІКА (ад гідра... + дынаміка), раздзел гідрамеханікі, які вывучае рух несціскальнай вадкасці і яе ўзаемадзеянне з цвёрдымі целамі. Адрозніваюць гідрадынаміку ідэальнай вадкасці і гідрадынаміку рэальнай (вязкай) вадкасці; рух эл.-праводных вадкасцей у магн. палях вывучае магнітная гідрадынаміка. На аснове гідрадынамікі рашаюцца задачы гідраўлікі, гідралогіі, гідратэхнікі, метэаралогіі, разліку гідратурбін, помпаў, трубаправодаў і інш.
У тэарэт. гідрадынаміцы на аснове ўраўненняў Л.Эйлера (для ідэальнай вадкасці; для рэальнай — ураўненняў Наўе—Стокса) і неразрыўнасці ўраўнення вызначаюць размеркаванне скарасцей і ціску ў вадкасці. Эксперым. гідрадынаміка грунтуецца на падобнасці тэорыі. Метады гідрадынамікі прыдатныя і для газаў пры скарасцях, значна меншых за гукавую, калі іх можна лічыць несціскальнымі (гл. Газавая дынаміка). с. 224
ГІДРАДЫНАМІ́ЧНАЕ СУПРАЦІЎЛЕ́ННЕ , гідрастатычнае супраціўленне, сіла супраціўлення руху цела ў вадкасці (газе); сіла супраціўлення руху вадкасці (газу), выкліканая ўплывам сценак труб, каналаў і інш.
Гідрадынамічнае супраціўленне ў выпадку руху цела ў газах наз. аэрадынамічным супраціўленнем, абумоўленае вязкасцю вадкасці — вязкасным супраціўленнем. На целы, што рухаюцца каля мяжы раздзелу вадкасць — газ, дадаткова ўздзейнічае хвалевае супраціўленне, абумоўленае стратамі энергіі на ўтварэнне хваль. Для змяншэння гідрадынамічнага супраціўлення целам надаюць абцякальную форму, выкарыстоўваюць метады ўздзеяння на пагранічны слой і інш. Гідрадынамічнае супраціўленне ўлічваюць пры праектаванні і буд-ве лятальных апаратаў, марскіх і рачных суднаў, розных гідратэхн. збудаванняў, установак, апаратаў (турбінныя ўстаноўкі, паветра- і газаачышчальныя апараты, газа-, нафта- і водаправодныя магістралі, кампрэсары, помпы і інш.). с. 224
ГІДРАДЫНАМІ́ЧНАЯ ПЕРАДА́ЧА , гідраўлічная перадача, якая складаецца з лопасцевых колаў з агульнай поласцю, дзе круцільны момант перадаецца за кошт змены моманту колькасці руху рабочай вадкасці. Служыць для перадачы і бесступеньчатай змены круцільнага моманту ад рухавіка (вядучага вала) да прыводнай машыны (вядзёнага кола).
Лопасцевыя колы гідрадынамічнай перадачы (помпавае, злучанае з рухавіком, і турбіннае, злучанае з прыводнай машынай) размешчаны сувосева і збліжаны так, што ўтвараюць торападобную поласць, запоўненую рабочай вадкасцю. Помпавае кола прыводзіць у рух вадкасць, энергія якой перадаецца турбіннаму колу. Гідрадынамічная перадача з двума гэтымі коламі наз. гідрамуфтай. У яе аднолькавыя круцільныя моманты на вядучым і вядзёным валах. Выкарыстоўваецца ў прыводах буравых установак, сілкавальных помпаў і дымасосаў ЦЭС і інш. для аховы рухавікоў ад перагрузак. Гідрадынамічная перадача з трыма і болей коламі (помпавым, накіравальнага апарата — рэактара і турбінным) наз. гідратрансфарматарам. У ім вадкасць дадаткова праходзіць праз рэактар, які мяняе напрамак патоку і дазваляе бесступеньчата рэгуляваць круцільны момант і частату вярчэння вядзёнага (турбіннага) вала. Гідратрансфарматары выкарыстоўваюць у сілавых перадачах аўтамабіляў, цеплавозаў і інш. с. 224
ГІДРАДЭНІ́Т (ад гідра... + адэн... + ...іт), сучынае вымя, гнойнае запаленне апакрынных потавых залоз чалавека. Узбуджальнік — залацісты стафілакок, развіваецца ў падпахавых упадзінах, радзей — каля грудных саскоў, палавых органаў, машонкі, задняга праходу. Узнікненню хваробы спрыяюць паніжаны імунітэт, патлівасць, неахайнасць, парушэнне функцыі залоз унутр. сакрэцыі, цукр. дыябет і інш. Прыкметы хваробы: у тоўшчы скуры і падскурнай клятчатцы з’яўляюцца балючыя вузлы (5—15 мм, да 5 см) ружова-чырв. колеру, якія размякчаюцца і ўскрываюцца з гноем. Пасля язвачак застаюцца рубцы. Лячэнне: фізія- і імунатэрапія. с. 224
ГІДРАЗІ́Н , дыамід, найпрасцейшы дыамін, H2N—NH2. Бясколерная вадкасць, якая дыміць на паветры, tпл 1,5 °С, tкіп 113,5 °С, шчыльн. 1004 кг/м3 (25 °С). Раствараецца неабмежавана ў вадзе і ніжэйшых спіртах. Моцны аднаўляльнік.
Водныя растворы гідразіна (слабыя асновы) з к-тамі ўтвараюць солі, найважнейшыя — сульфат гідразіна N2H4·H2SO4 (крышт. рэчыва, tпл 254 °С). Вядомыя шматлікія арган. вытворныя гідразіны (напр., азіны). Выкарыстоўваюць у вытв-сці пластмас, інсектыцыдаў, пораўтваральнікаў, выбуховых рэчываў, як гаручы кампанент ракетнага паліва. Гідразін і яго вытворныя ядавітыя: раздражняюць слізістыя абалонкі, дыхальныя шляхі, пашкоджваюць ц.н.с. і печань. ГДК у паветры 0,1 кг/м3.
Літ.: Коровин Н.В. Гидразин. М., 1980. с. 224
ГІДРАІЗАГІ́ПСЫ (ад гідра... + іза... + грэч. hypsos вышыня), лініі на карце, якія злучаюць пункты з аднолькавай вышынёй паверхні грунтавых вод над умоўнай нулявой паверхняй. Выкарыстоўваюцца на гідрагеалагічных картах. Дазваляюць вызначыць напрамак руху падземнага патоку, які адбываецца ў бок найб. нахілу паверхні падземных вод (па нармалі, перпендыкулярна гідрагіпсам). с. 224
ГІДРАІЗАЛЯЦЫ́ЙНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ , матэрыялы для аховы (гідраізаляцыі) буд. канструкцый, будынкаў і збудаванняў ад шкоднага ўздзеяння вады і хімічна агрэсіўных водных раствораў. Падзяляюцца на проціфільтрацыйныя (герметызавальныя) і процікаразійныя; паводле віду асн. матэрыялу — на нафтабітумныя, дзёгцевыя, палімерныя, армацэментавыя і інш. (у іх састаў могуць уводзіцца мінер. напаўняльнікі і мадыфікаваныя дабаўкі — растваральнікі, стабілізатары, пластыфікатары, антысептыкі, структураўтваральнікі і г. д.). Бываюць абклеечныя, абмазачныя, цвёрдыя і пластычныя. Могуць арміравацца стальнымі або палімернымі валокнамі, метал. або шкласеткай, шклотканінай і інш.
Абклеечныя гідраізаляцыйныя матэрыялы — руберойд, пергамін, гідраізол, шклоруберойд, металаізол і інш. рулонныя матэрыялы, аснова якіх (з кардону, шкловалакна, метал. фольгі і інш.) прамочана або пакрыта бітумам ці дзёгцевымі рэчывамі. Укладваюць у некалькі слаёў, змацоўваюць масцікай. Абмазачныя гідраізаляцыйныя матэрыялы — гарачыя або халодныя бітумныя і дзёгцевыя масцікі, бітумныя лакі і фарбы з напаўняльнікамі, пасты і эмульсіі (гл. Лакафарбавыя матэрыялы). Выкарыстоўваюць для ізаляцыі трубаправодаў, падземнай часткі жалезабетонных канструкцый, для аховы метал. канструкцый ад карозіі. Цвёрдыя гідраізаляцыйныя матэрыялы — тынк цэментавы (з воданепрымальнымі і ўшчыльняльнымі дабаўкамі), асфальтавы і інш.; пліты і маты асфальтавыя (арміраваныя і неарміраваныя, гарачапрасаваныя); прыродныя, керамічныя і бетонныя камяні, прамочаныя арган. вяжучымі рэчывамі; жалезабетонныя вырабы (бетоны высокай шчыльнасці), а таксама лісты са сталі і інш. Выкарыстоўваюць для аховы фундаментаў і сцен будынкаў, тунэляў, рэзервуараў, гідратэхн. збудаванняў. Пластычныя гідраізаляцыйныя матэрыялы падзяляюцца на масцікавыя (аналагічныя абмазачным, але наносяцца большай колькасцю слаёў), плітачныя (сумесь бітумаў з напаўняльнікамі, арміраваная кардонам, тканінамі, метал. сеткамі) і асфальтавыя (асфальтавая масціка з напаўняльнікамі, выкарыстоўваецца для ізаляцыі праезнай часткі мастоў, падлогі ў міжпаверхавых перакрыццях і г.д.). Пашыраны пакрыцці з тэрмапластаў — палімерных плёнак (наносяць на трубы для іх гідраізаляцыі і інш.). Гідраізаляцыйныя матэрыялы выбіраюць з улікам геал. і гідрагеал. умоў, рэжыму падземных вод, важнасці збудаванняў і асаблівасці іх эксплуатацыі, ступені небяспекі ад уцечкі вадкасці з ёмістасці і інш. А.Я.Вакар. с. 224
ГІДРАІЗАЛЯ́ЦЫЯ (ад гідра... + ізаляцыя), ахова канструкцый, будынкаў і збудаванняў ад пранікнення і шкоднага ўздзеяння вады і хімічна агрэсіўных вадкасцей. Для гідраізаляцыі выкарыстоўваюць гідраізаляцыйныя матэрыялы, ахоўныя пакрыцці, спец. канструктыўныя элементы або воданепранікальныя слаі паверхні збудаванняў, ушчыльненні дэфармацыйных швоў, стыкаў у зборных збудаваннях і інш. Адрозніваюць гідраізаляцыю проціфільтрацыйную (герметызавальную) і процікаразійную; у залежнасці ад віду асн. матэрыялу — бітумную, палімерную, металічную, армацэментную і інш.; ад віду ахоўнага пакрыцця — цвёрдую, абмазачную, пластычную, абклеечную, камбінаваную.
Проціфільтрацыйнай гідраізаляцыяй папярэджваюць пранікненне вады ў падземныя і падводныя збудаванні (падвалы, рэзервуары, шахты, тунэлі і інш.), прасочванне праз падпорныя гідратэхн. збудаванні (бетонныя плаціны), выцяканне яе (з рэзервуараў, адстойнікаў) і г.д. Процікаразійнай гідраізаляцыяй ахоўваюць канструкцыі ад грунтавых і сцёкавых вод, атм. вільгаці, а таксама ад блукальных токаў, што выклікаюць карозію (трубаправодаў, апор ЛЭП, падземных канструкцый і інш.). Цвёрдая гідраізаляцыя робіцца: пакрыццём ізалюемай паверхні слоем шчыльнага бетону або тынку, прыгатаваных з рознымі дабаўкамі-ўшчыльняльнікамі; жалязненнем (уціранне сухога цэменту ва ўвільготненыя або ў толькі што ўкладзеныя і змочаныя вадой бетонныя паверхні); таркрэтаваннем (нанясенне слоя цэментнага раствору або дробназярністага бетону на паверхню збудавання цэмент-пушкай, а на ўнутр. паверхню труб — цэнтрыфугаваннем). Абмазачная гідраізаляцыя ў выглядзе тонкага пакрыцця наносіцца на паверхню ў халодным або гарачым стане фарбавальнымі апаратамі (электрафарбапульты, распыляльнікі і інш.) ці пэндзлем. Бывае адна- і мнагаслойная, нармальнага і ўзмоцненага тыпу. Абклеечную гідраізаляцыю ствараюць у выглядзе воданепранікальнай масы з бітуму або асфальтавай масцікі, арміраванай слаямі шклотканіны, руберойду, мешкавіны, тканіны з узмацняльнай абгорткай і без яе, ліпкіх палімерных стужак і інш. Камбінаваная гідраізаляцыя — камбінацыя пералічаных тыпаў. Ужываецца таксама гідраізаляцыя, якая манціруецца (да канструкцый прымацоўваюць зваркай і склейваннем метал. або пластмасавыя лісты, сегменты і да т.п.), абліцовачная (воданепранікальнымі пліткамі, керамічнымі блокамі і інш. вырабамі, якія наклейваюцца з дапамогай масцік), насычальная (канструкцыі з порыстых матэрыялаў насычаюць вяжучымі рэчывамі), засыпная (у воданепранікальныя слаі і пустоты канструкцый засыпаюць гідрафобныя сыпкія матэрыялы). Тып гідраізаляцыі і неабходныя для яе гідраізаляцыйныя матэрыялы выбіраюць з улікам уласцівасцей гэтых матэрыялаў (старэнне, цеплаўстойлівасць, дэфармацыйная здольнасць і інш.), а таксама спецыфікі работы збудавання. Для забеспячэння нармальнай эксплуатацыі гідраізаляцыі ажыццяўляюць кантроль якасці пакрыцця знешнім аглядам, таўшчынямерамі, дэфектаскопамі, адгезіметрамі і інш. А.Я.Вакар. с. 225
ГІДРАКАМБІНЕЗО́Н , гідракасцюм (ад гідра... + франц. combinaison камбінаванае адзенне), вадалазны рыштунак лёгкага тыпу, які засцерагае вадалаза ад пераахаладжэння і траўмаў пры работах пад вадой. Бываюць воданепранікальныя («сухія», ізалююць цела вадалаза ад вады) і водапранікальныя («мокрыя», утрымліваюць ваду, якая пранікла праз гідракамбінезон і сагрэта целам вадалаза). Складаецца са шлема, кашулі з пальчаткамі (або без іх) і штаноў з ботамі. Да шлема далучаюцца трубкі дыхальнага апарата. Прызначаны для спуску на глыбіню да 20 м. с. 225
ГІДРАКАРБАНА́ТЫ , бікарбанаты, гідрагенкарбанаты, кіслыя солі вугальнай кіслаты. Добра раствараюцца ў вадзе ў адрозненне ад большасці карбанатаў. Пры награванні ператвараюцца ў нармальныя карбанаты. Выконваюць важную фізіял. ролю, з’яўляюцца буфернымі рэчывамі, якія падтрымліваюць нязменнасць рэакцыі крыві. Часовая жорсткасць вады абумоўлена прысутнасцю гідракарбанатаў у прыроднай вадзе. Найб. практычнае значэнне маюць гідракарбанаты натрыю NaHCO3 (пітная сода) і амонію NH4HCO3. с. 225
ГІДРАКАРТЫЗО́Н , кортыкастэроід, гармон кары наднырачнікаў. У мед. практыцы выкарыстоўваюць як адзін з гарманальных прэпаратаў, процізапаленчы і проціалергічны сродак, павышае ўстойлівасць арганізма да інфекцый. Назначаюць пры рэўматызме, бранхіяльнай астме, лейкеміі, эндакрынных і інш. хваробах. с. 225
ГІДРАКРЭ́КІНГ , каталітычная перапрацоўка высокакіпячых нафтавых фракцый, мазуту ці гудрону для атрымання бензіну, дызельнага і ракетнага паліва, змазачных масел і інш. Праводзяць уздзеяннем вадароду пры 330—450 °С і ціску 5—30 МПа на цэалітзмяшчальных каталізатарах. Працэс гідракрэкінга вызначаецца высокай выбіральнасцю (выхад мэтавага прадукту да 80%). Гл. таксама Гідрагенізацыя, Крэкінг. с. 225
ГІДРАКСІ́ДЫ , неарганічныя злучэнні металаў агульнай формулы M(OH)n (n —ступень акіслення металу М). Сустракаюцца ў прыродзе ў выглядзе мінералаў, напр. Al(OH)3 гідраргіліт, Mg(OH)2 брусіт. Асновы (напр., гідраксіды калію KOH, барыю Ba(ОН)2 і інш.) ці амфатэрныя злучэнні. Амфатэрнасць праяўляюць гідраксіды некаторых металаў (напр., алюмінію Al(ОН)3, цынку Zn (ОН)2 і інш.). Гідраксіды шчолачных, шчолачназямельных металаў і талію Tl (І) наз. шчолачамі. с. 225
ГІДРАКСІ́Л , гл. Гідраксільная група. с. 225
ГІДРАКСІЛА́ЗЫ , монааксігеназы, ферменты класа аксідарэдуктаз. Каталізуюць уключэнне ў малекулу арган. субстрату аднаго з двух атамаў кіслароду ў выглядзе гідраксільнай групы (адсюль назва), другі атам аднаўляецца да вады Н2О. Гідраксілазы называюць таксама аксігеназамі са змешанай функцыяй (акісляюць адначасова 2 розныя субстраты). Вызначаюцца складаным механізмам уздзеяння. Шырока распаўсюджаны ў прыродзе, біял. тканках; асабліва шмат гідраксілаз у мікрасомах наднырачнікаў млекакормячых, дзе яны ўдзельнічаюць у акісленні прамежкавых прадуктаў абмену стэроідных гармонаў (цытахром-Р-450-гідраксілазы). с. 225
ГІДРАКСІЛАМІ́Н , вытворнае аміяку, у якім атам вадароду замешчаны гідраксільнай групай, NH2ОН. Бясколерныя, гіграскапічныя крышталі, tпл 32 °С, шчыльн. 1335 кг/м3 (10 °С). Пры хуткім награванні да 100 °С раскладаецца з выбухам. Неабмежавана раствараецца ў вадзе з утварэннем гідрату. З моцнымі к-тамі ўтварае солі гідраксіламонію — моцныя аднаўляльнікі, напр. хларыд NH3OHCl (tпл 152 °С), сульфат (NH3OH)2SO4 (tпл 172 °С). Выкарыстоўваюць у вытв-сці капралактаму. Гідраксіламін і яго солі таксічныя: на скуры выклікаюць экзему. ГДК для NH3OHCl у вадзе вадаёмаў 5 мг/л. с. 225
ГІДРАКСІ́ЛЬНАЯ ГРУ́ПА , гідраксіл, аднавалентная група ОН. Структурны фрагмент неарган. (напр., гідраксідаў) і арган. злучэнняў (напр., спіртоў, фенолаў). с. 226
ГІДРАКСО́НІЙ , гідроній-катыён, адратаваная форма іона вадароду (пратона), Н3О+. Утвараецца па донарна-акцэптарным механізме пры ўзаемадзеянні пратона з малекулай вады. Існуе ў водных растворах кіслот. Удзельнічае ў многіх рэакцыях (напр., гідролізе), якія каталізуюцца к-тамі. с. 226
ГІДРАЛАГІ́ЧНАЕ РАЯНАВА́ННЕ , падзел тэрыторыі мацерыка, краіны, рэгіёна або іх частак на раёны, аднародныя па характары воднага балансу і гідралагічнага рэжыму паверхневых і грунтавых вод. Выконваецца на аснове вывучэння заканамернасцей фарміравання і велічыні сцёку, асаблівасцей рэжыму рэк і вадаёмаў, вызначэння іх агульных рыс і адрозненняў на пэўных прасторах. Тэр. Беларусі паводле асаблівасцей фарміравання сцёку падзяляюць на 6 гідралагічных раёнаў адпаведна асн. рачным басейнам: Заходнядзвінскі, Верхнедняпроўскі, Вілейскі, Нёманскі, Цэнтральнабярэзінскі і Прыпяцкі. Усе раёны, акрамя Нёманскага, падзяляюцца на падраёны. Гідралагічнае раянаванне мае значэнне пры вывучэнні рэжыму рэк, на якіх не вядуцца гідралагічныя назіранні, для рацыянальнага выкарыстання і аховы водных рэсурсаў. с. 226
ГІДРАЛАГІ́ЧНАЯ СЕ́ТКА , сетка гідралагічных назіранняў, сукупнасць гідралагічных станцый і пастоў, размешчаных у межах пэўнай тэрыторыі (рачнога басейна, адм. раёна, краіны). Ствараецца з мэтай сістэм. атрымання інфармацыі для вывучэння гідралагічнага рэжыму (у т.л. забруджвання радыенуклідамі) і катастрафічных з’яў на рэках, азёрах і вадасховішчах. На Беларусі дзейнічае з сярэдзіны 19 ст. Гідралагічныя назіранні і іх апрацоўку ў 1996 ажыццяўлялі цэнтры па гідраметэаралогіі ў абл. гарадах (у Гомелі і Магілёве і радыяцыйны кантроль), 7 станцый (балотная, азёрная і 5 рачных) і 135 пастоў К-та па гідраметэаралогіі пры Мін-ве па надзвычайных сітуацыях і абароне насельніцтва ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. с. 226
ГІДРАЛАГІ́ЧНАЯ СТА́НЦЫЯ , 1) установа па вывучэнні гідралагічнага рэжыму водных аб’ектаў на пэўнай тэрыторыі. Абагульняе і апрацоўвае матэрыялы назіранняў на гідралагічных пастах. На Беларусі з 1928 дзейнічаюць рачныя гідралагічныя станцыі (Паўд.-Бел., у гарадах Вілейка, Магілёў, Мінск і інш.), азёрная (у курортным пас. Нарач Мядзельскага р-на), балотная (у пас. Палескі Лунінецкага р-на) і інш., а таксама ў цэнтрах па гідраметэаралогіі ў абл. гарадах. 2) Пункт з вызначанымі геагр. каардынатамі на вадаёме, дзе вядуцца гідралагічныя назіранні. с. 226
ГІДРАЛАГІ́ЧНЫ ГОД , перыяд працягласцю 12 месяцаў, у межах якога завяршаецца гадавы гідралагічны цыкл кругавароту вады. Ва ўмовах умеранага клімату пачынаецца з 1 кастр. або з 1 ліст., калі запасы вільгаці ў рачных басейнах самыя малыя. У межах гідралагічнага года назіраецца адпаведнасць паміж ападкамі і сцёкам. с. 226
ГІДРАЛАГІ́ЧНЫ ЗАКА́ЗНІК , тэрыторыя, вылучаная з мэтай захавання і аднаўлення каштоўных водных аб’ектаў і комплексаў прыроды. Уключаюць азёрныя, балотныя і рачныя заказнікі. На Беларусі (на 1.1.1997) 14 гідралагічных заказнікаў рэсп. значэння: Балота Мох, Белае, Вялікае Астравіта, Глыбокае-Чарбамысла, Доўгае, Ельня, Карыценскі Мох, Крывое, Рычы, Сосна ў Віцебскай, Заазер’е ў Магілёўскай, Чарэмшыца ў Мінскай, Выганашчанскае ў Брэсцкай, Дзікае ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях (агульная пл. 93 825 га); 14 заказнікаў мясц. значэння: 2 у Брэсцкай, 8 у Віцебскай, 3 у Гомельскай і 1 у Мінскай абласцях.
На тэр. гідралагічнага заказніка забараняецца здабыча торфу, нарыхтоўка моху, правядзенне меліярацыйных работ. Пры ўмове захавання водаахоўнай ролі насаджэнняў дазваляецца высечка лесу, кустоў, нарыхтоўка прутоў, дубільнай кары, а таксама касьба, збор грыбоў і ягад. Паляванне і рыбная лоўля вядуцца па вызначаных правілах. с. 226
ГІДРАЛАГІ́ЧНЫ ПОСТ , вадамерны пост, пункт на водным аб’екце, абсталяваны для сістэматычных гідралагічных назіранняў. Падзяляюцца на рачныя, азёрныя, балотныя, на вадасховішчах, ледавіках і інш., па канструкцыі бываюць рэечныя, па́левыя, мяшаныя, перадатачныя, дыстанцыйныя, паводле тыпу ўстаноўкі самапісца ўзроўню вады — берагавыя і астраўныя. У аддаленых раёнах дзейнічаюць аўтаматычныя гідралагічныя пасты. Першыя гідралагічныя пасты на рэках Беларусі ўзніклі ў 19 ст.: на Зах. Дзвіне (1838, Віцебск), на Прыпяці (1843, Пінск, Тураў, Мазыр), на Дняпры (1844, Магілёў). У 1997 дзейнічалі 120 пастоў на 83 рэках, ручаях і каналах і 14 пастоў на 14 азёрах і вадасховішчах. с. 226
ГІДРАЛАГІ́ЧНЫ ПРАГНО́З , навуковае прадказанне пэўнага працэсу на рэках, каналах, азёрах і вадасховішчах; раздзел гідралогіі сушы. Бывае доўгатэрміновы (заўчаснасць больш за 15 сут) і кароткатэрміновы (менш за 15 сут). Адрозніваюць гідралагічныя прагнозы водныя (найб. аб’ёмы сцёку і ўзроўні ў час разводдзя і паводкі, макс. і мінім. расходы вады, тэрмін вызвалення ад вады заліўных зямель і інш.) і лядовыя (тэрміны замярзання і ўскрыцця рэк). Гідралагічныя прагнозы робяць для папярэджання гасп. арганізацый і ўстаноў пра небяспечныя гідралагічныя з’явы. На Беларуі складаюцца з 1931. с. 226
ГІДРАЛАГІ́ЧНЫ РЭЖЫ́М , заканамерныя перыядычныя змены стану воднага аб’екта, абумоўленыя кліматычнымі і інш. прыроднымі ўмовамі басейна. Праяўляецца як шматгадовыя, сезонныя і сутачныя ваганні элементаў гідралагічнага рэжыму — узроўню, расходу (сцёку) і т-ры вады, лядовых з’яў (гл. Лядовы рэжым), колькасці і складу наносаў, хім. саставу і канцэнтрацыі раствораных рэчываў і гідрабіял. элементаў, змяненняў рэчышча і інш. Рэжым узроўняў і аб’ёмаў вады звычайна наз. водным рэжымам. Назіранні за гідралагічным рэжымам вядуць на гідралагічных пастах і станцыях. Натуральны рэжым значна парушаецца пад уплывам гасп. дзейнасці чалавека. На тэр. Беларусі характарыстыкі гідралагічнага рэжыму вагаюцца па сезонах года, найб. ад веснавога разводдзя да летне-асенняй і зімовай межані. В.В.Дрозд. с. 226
ГІДРАЛАГІ́ЧНЫЯ КА́РТЫ , карты, якія адлюстроўваюць размеркаванне, рэжым, састаў, уласцівасці і запасы паверхневых вод сушы. Бываюць гідраграфічныя (агульныя, азёр, рачной сеткі, вадазборных басейнаў), гідралагічнай вывучанасці тэрыторыі, лядовага рэжыму, асобных гідралагічных з’яў (разводдзя, межані, паводак), фіз.-хім. характарыстык вод (цвёрды сцёк, хім. састаў, т-ра), гідралагічнага раянавання і інш. Карты сцёку (сярэдняга, макс. і мінім. ) — асн. крыніца інфармацыі для ацэнкі водных рэсурсаў. Першыя карты сцёку склаў у 1892 Ф.Ньюэл (ЗША), у 1927 для еўрап. ч. СССР, у т.л. для ўсх. Беларусі, — Дз.І.Качэрын. Для тэр. Беларусі складзены шматлікія гідралагічныя карты: нормы сцёку (сярэдняга шматгадовага), мінім. сутачнага сцёку, слоя веснавога сцёку, падземнага сцёку ў рэкі, т-ры вады, макс. таўшчыні лёду, каламутнасці, жорсткасці вады, мінералізацыі і саставу аніёнаў рачных вод, сярэдніх дат пачатку веснавога разводдзя, запасаў вады ў снегавым покрыве і інш. с. 227
ГІДРАЛАГІ́ЧНЫЯ ПО́МНІКІ ПРЫРО́ДЫ , гідралагічныя аб’екты натуральнага або штучнага паходжання, каштоўныя ў экалагічных, навуковых, эстэтычных, гісторыка-культурных адносінах. Да гідралагічных помнікаў прыроды могуць належаць азёры, балоты, вадасховішчы, сажалкі, участкі рэк з поймамі, старых каналаў, крыніцы. На Беларусі (на 1.1.1997) 2 помнікі рэсп. значэння (Палыкавіцкая крыніца ў Магілёўскім і Блакітная крыніца ў Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай вобл.) і 41 мясц. значэння, з іх 19 у Мінскай, 14 у Магілёўскай і 8 у Віцебскай абл. На іх тэр. ўстаноўлены асобы рэжым аховы і выкарыстання: забаронены меліярац. работы, змяненне рэчышчаў, парушэнні берагоў і поймы, знішчэнне берагаахоўнай воднай і балотнай расліннасці, скідванне сцёкавых вод, здабыча карысных выкапняў і інш. мерапрыемствы, якія выклікаюць засмечванне, забруджванне, вычарпанне вадаёмаў ці змяненне хім. саставу вод. П.І.Лабанок. с. 227
ГІДРАЛАГІ́ЧНЫЯ ПРЫЛА́ДЫ , тэхнічныя сродкі для гідралагічных назіранняў. Бываюць аўтам. (самапісцы) і неаўтам., кантактныя і некантактныя, дыстанцыйныя. Гідралагічныя прылады агульнага прызначэння: вадамерныя рэйкі і самапісцы ўзроўню вады (вымярэнне ўзроўню вады), паверхневыя і глыбінныя паплаўкі, гідраметрычныя вяртушкі (вызначэнне скорасці і напрамку цячэння, расходу вады), водныя і глыбакаводныя тэрмометры, хвалямерныя вехі, лёда- і шарошамерныя рэйкі, лоты і рэхалоты (вымярэнне глыбіні). З дапамогай спец. белага дыска вызначаюць празрыстасць і колер вады, батометрам бяруць пробы вады і наносаў. Для замераў выпарэння выкарыстоўваюць выпаральнікі вільготнасці глебы — вільгацямеры, для рэчышчавых даследаванняў — прафілографы, гідрадынамометры і інш. У цяжкадаступных месцах абсталёўваюць аўтам. гідралаг. станцыі, якія вядуць вымярэнні па зададзенай праграме, перадаюць інфармацыю ў гідраметцэнтр. с. 227
ГІДРАЛА́ЗЫ , ферменты, якія каталізуюць рэакцыі гідролізу (расшчапленне арган. злучэнняў) з далучэннем на месцы разрыву элементаў малекул вады (Н+ і ОН-). У залежнасці ад характару сувязі, якая гідралізуецца, адрозніваюць эстэразы (ліпазы, фасфатазы і інш.), гліказідазы (амілазы, цэлюлазы, неактыназы і інш.), пратэазы, пептыдазы і г.д. Пашыраны ў прыродзе, адзначаны амаль ва ўсіх жывых арганізмах. Удзельнічаюць у працэсах пазаклетачнага і ўнутрыклетачнага стрававання. Большасць унутрыклетачных гідралаз знаходзіцца ў лізасомах (вакуолях), некат. — у ядры, арганелах і цытаплазме. с. 227
ГІДРАЛАКАЛІ́Т (ад гідра... + лакаліт), купалападобнае ўзвышэнне з ледзяным ядром, разнавіднасць бугроў пучэння (выш. 30—40 м, дыяметр падэшвы 300—400 м). Утвараецца ў абласцях развіцця шматгадовамёрзлых горных парод у выніку павелічэння аб’ёму падземных вод пры іх замярзанні ва ўмовах гідрастатычнага напору. У Якуціі наз. булгунняхі, на Алясцы — пінга. На тэр. Беларусі гідракаліты ўтвараліся ў перыгляцыяльнай зоне мацерыковых зледзяненняў плейстацэну, рэшткі іх зрэдку трапляюцца на паверхні і ў пахаваным стане. с. 227
ГІДРАЛАКА́ТАР (ад гідра... + лакатар), гідралакацыйная станцыя, комплекс прылад і прыстасаванняў для пошуку падводных аб’ектаў, вымярэння іх прасторавых каардынат і параметраў руху, а таксама вызначэння іх прыроды шляхам аналізу адбітых акустычных сігналаў (рэхасігналаў); сродак актыўнай гідралакацыі. Выкарыстоўваюцца ў мараплаўстве (для вызначэння падводных перашкод), у ваен. справе (пошук цэлей, забеспячэнне дзеяння зброі), для картаграфавання дна і адшуквання затанулых аб’ектаў (гідралакатар бакавога агляду і рэхалоты), пры выратавальных работах, у рыбапрамысл. разведцы і інш.
Гідралакатар мае: генератар эл. сігналаў зададзенага віду (імпульсных, неперарыўных, простых, складаных, з рознымі мадуляцыямі); перадавальную і прыёмную акустычныя антэны, якія апускаюцца ў ваду (уяўляюць сабой электраакустычныя пераўтваральнікі эл. сігналаў у акустычныя і наадварот; можа выкарыстоўвацца адна антэна з пераключальнікам «перадача-прыём»); прыстасаванне вылучэння і апрацоўкі рэхасігналаў, якія прымаюцца на фоне перашкод (шумы мора і суднаходства); прыстасаванні адвображання інфармацыі пра аб’екты, якая ўтрымліваецца ў рэхасігналах. Існуе мноства разнавіднасцей гідраклакатараў, якія ўстанаўліваюцца на суднах, самалётах і верталётах, на дне акіяна, а таксама дрэйфуюць, пераносяцца вадалазамі і г.д. У большасці выпадкаў гідралакатары працуюць на частотах ад адзінак да 100 кГц і маюць далёкасць дзеяння да дзесяткаў кіламетраў.
Літ.: Митько В.Б., Евтютов А.П., Гущин С.Е. Гидроакустические средства связи и наблюдения. Л., 1982; Колчеданцев А.С. Гидроакустические станции. Л., 1982. В.І.Вараб’ёў. с. 227
ГІДРАЛАКА́ЦЫЯ , адшукванне, вызначэнне месцазнаходжання, параметраў руху і распазнаванне падводных аб’ектаў з дапамогай гідраакустычных сігналаў. Грунтуецца на законах гідраакустыкі. Бывае актыўная і пасіўная.
Актыўная гідралакацыя заснавана на выпраменьванні акустычных сігналаў у воднае асяроддзе і прыёме (рэгістрацыі) і аналізе адбітых ад аб’екта рэхасігналаў. Дазваляе вызначыць прасторавыя каардынаты і параметры руху выяўленага аб’екта, яго памеры і інш. характарыстыкі. З’яўляецца асн. спосабам атрымання інфармацыі аб падводных аб’ектах, якія не ствараюць уласнае акустычнае поле (напр., донныя і якарныя міны, патанулыя судны). Ажыццяўляецца з дапамогай розных тыпаў гідралакацыйных станцый (гідралакатараў) і прылад (рэхалотаў), рэхаледамераў і інш.). Пасіўная гідралакацыя заснавана на прыёме і апрацоўцы акустычных сігналаў (шумаў), якія звычайна ненаўмысна ствараюцца самім аб’ектам (напр., падводнай лодкай). Дазваляе выявіць такі аб’ект, распазнаць яго, вызначыць напрамак на яго, скорасць і інш. элементы яго руху. Выкарыстоўвае рознага тыпу шумапеленгатары і тракты шумапеленгавання гідраакустычных комплексаў. Метады і сродкі гідралакацыі выкарыстоўваюцца ў марской справе (выяўленне падводных перашкод — рыфаў, скал, айсбергаў), рыбнай прам-сці (пошук касякоў рыбы), ваеннай справе (выяўленне падводных лодак, навядзенне іх на пэўны аб’ект) і інш.
На Беларусі пытанні тэорыі і практыкі гідралакацыі распрацоўваюцца ў Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, НДІ прыкладных фіз. праблем імя А.Н.Сеўчанкі.
Літ.: Бурдик В.С. Анализ гидроакустических систем: Пер. с англ. Л., 1988. В.І.Вараб’ёў. с. 228
ГІДРАЛО́ГІЯ (ад гідра... + ..логія), навука пра прыродныя воды, іх пашырэнне, уласцівасці, працэсы і з’явы, што ў іх адбываюцца. Прадмет вывучэння гідралогіі — водныя аб’екты: акіяны, моры, рэкі, азёры, вадасховішчы, сажалкі, балоты, вільгаць, што назапашана ў снегавым покрыве і ледавіках, грунтавыя і падземныя воды. Падзяляецца на акіяналогію, гідралогію сушы і гідрагеалогію, у якой да гідралогіі належаць раздзелы аб рэжыме падземных вод. Цесна звязана з навукамі геагр., геал. і біял. кірункаў. Вывучае кругаварот вады на Зямлі, прасторава-часавыя ваганні гідралагічных элементаў (узроўню, расходаў, т-ры вады і інш.), уплыў гасп. дзейнасці чалавека на гідрасферу і працэсы ў ёй і інш. Практычнае значэнне гідралогіі ў ацэнцы і прагнозе стану водных рэсурсаў, абгрунтаванні рацыянальнага іх выкарыстання.
Тэрмін «гідралогія» з’явіўся ў канцы 17 ст. (Германія). Спачатку гідралогія развівалася як апісальныя галіны фіз. геаграфіі, гідратэхнікі, геалогіі, навігацыі. Як сістэма навук. ведаў аформілася ў пач. 20 ст. (1915, В.Р.Глушкоў). Пачатак гідралагічнага вывучэння тэр. Беларусі далі працы Зах. экспедыцыі па асушэнні балот Палесся пад кіраўніцтвам І.І.Жылінскага (1873) і навігацыйна-апісальнай камісіі Мін-ва шляхоў зносін (1875).
На Беларусі даследаванні ў галіне гідралогіі праводзяць Камітэт па гідраметэаралогіі (Гідраметэаралагічная служба), Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, Ін-т праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі АН, БДУ, Белдзіправадгас і інш. Праводзяцца экспедыцыйныя і лабараторныя даследаванні асобных тэр. і водных аб’ектаў. Вывучаюцца антрапагенныя змены ў гідралагічным рэжыме, распрацоўваюцца меры па ахове гідрасферы. Значны ўклад у развіццё гідралогіі зрабілі бел. вучоныя С.Х.Будыка, А.Р.Булаўка, Д.А.Дановіч, В.В.Дрозд, А.Д.Дубах, П.А. Дудкін, А.І.Івіцкі, П.А.Кісялёў, І.М.Ліўшыц, В.Ф.Шабека, В.М.Шырокаў, В.П.Якушка.
Літ.: Калинин Г.П. Проблемы глобальной гидрологии. Л., 1968; Чеботарев А.И. Общая гидрология. 2 изд. Л., 1975; Плужников В.Н., Макаревич А.А. Итоги гидрологических исследований в Беларуси // Развіццё геаграфіі Беларусі: вынікі, прабл., перспектывы: Тэз. дакл. навук. канф. Мн., 1994. А.А.Макарэвіч. с. 228
ГІДРАЛО́ГІЯ РЭК , патамалогія, раздзел гідралогіі сушы, які вывучае заканамернасці фарміравання рэк і працэсы, што ў іх адбываюцца, у цеснай узаемасувязі з фіз.-геагр. ўмовамі і гасп. дзейнасцю чалавека. Уключае гідраграфію рэк, вучэнні аб сцёку і рэчышчавых працэсах. Асн. кірунак — вывучэнне гідралагічнага рэжыму. На Беларусі першыя звесткі па гідралогіі рэк адносяцца да 11—12 ст. Перыядычныя назіранні за крыгаломам і замярзаннем рэк вядуцца з пач. 19 ст. З 1876 вядуцца пастаянныя назіранні за рэжымам рэк Зах. Дзвіна, Дняпро, Бярэзіна і Прыпяць, з 1877 — Нёман, з 1896 — Сож на гідралагічных пастах. Рэгулярнаму вывучэнню гідралогіі рэк спрыялі работы Заходняй экспедыцыі па асушэнні балот (1873). У 1930 арганізавана гідраметэаралагічная служба Беларусі, з 1931 складаюцца гідралагічныя прагнозы, з 1936 выдаюцца гідралагічныя штогоднікі, з 1940 водны кадастр. Даследаванні вядуцца ў Гідраметцэнтры Беларусі. Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, «Белмеліявадгасе», БДУ і інш. А.А.Макарэвіч. с. 228
ГІДРАЛО́ГІЯ СУ́ШЫ , навука аб паверхневых водах сушы; раздзел гідралогіі. Падзяляецца на гідралогію рэк, азёразнаўства і балотазнаўства. Асн. раздзелы гідралогіі сушы: гідраметрыя, гідралагічныя разлікі, гідралагічныя прагнозы, гідрафізіка, гідрахімія, гідраграфія, дынаміка вод сушы, рэчышчавыя працэсы; да сярэдзіны 20 ст. ўключала і гляцыялогію. Гідралогія сушы даследуе працэсы фарміравання воднага балансу і сцёку, структуру рачной плыні, водаабмен у азёрах і вадасховішчах, рэчышчавыя і берагавыя працэсы, тэрмічныя і лядовыя з’явы, хімізм вод, распрацоўвае гідралагічныя прылады і інш. Звесткі гідралогіі сушы выкарыстоўваюць у воднай гаспадарцы. А.Л.Макарэвіч. с. 228
ГІДРАМАНІТО́Р (ад гідра... + манітор), апарат для стварэння магутнага вадзянога струменя і кіравання ім; адзін з сродкаў гідрамеханізацыі. Выкарыстоўваецца для разбурэння і змывання горных парод, грунту, штучных масіваў (зацвярдзелых шлакаў, попелу і інш.).
Найб. пашыраны ў гідратэхн. і прамысл. буд-ве, пры адкрытай і падземнай распрацоўцы радовішчаў (напр., пры гідраўлічнай здабычы вугалю), пры свідравіннай гідраздабычы. Асн. частка гідраманітора — ствол са зменнай насадкай. Вада падаецца ў гідраманітор з напорнага трубаправода. Адрозніваюць гідраманітор нізкага (да 1 МПа), сярэдняга (1—5 МПа) і высокага (5—35 МПа) ціску; са стацыянарным і пульсоўным струменем; ручным і дыстанцыйным (праграмаваным) кіраваннем. с. 229
ГІДРАМЕЛІЯРАЦЫ́ЙНЫЯ ЗБУДАВА́ННІ , збудаванні для рэгулявання ўзроўняў і расходаў грунтавых або паверхневых вод, змены напрамку, паскарэння ці запавольвання іх руху з мэтай паляпшэння воднага рэжыму глеб і грунтоў у неспрыяльных прыродных умовах. Бываюць: рачныя, вадасховішчныя (азёрныя) і сеткавыя (на каналах); грунтавыя (земляныя), бетонныя, жалезабетонныя, керамічныя, метал., з сінт. матэрыялаў.
Паводле мэтавага прызначэння падзяляюцца: на гідрамеліярацыйныя збудаванні для забору вады (фільтры- і калодзежы-паглынальнікі, трубчастыя дрэны, каптажы, вертыкальныя свідравіны, шахтавыя калодзежы, асушальнікі, вадазборныя і лоўчыя каналы, водазаборы); адводу і падачы вады (калектары, праводныя, магістральныя, разгрузачныя, адводныя, перахапляльныя і нагорныя каналы, водапрыёмнікі, трубаправоды, гідратэхнічныя тунэлі, вадавыпускі, вадаспускі, паліўныя барозны і палосы, латакі, помпавыя станцыі); рэгулявання расходаў і ўзроўняў вады ў каналах (шлюзы- і трубы-рэгулятары, калодзежы-рэгулятары, вадавыпускі); спалучэнні па вышыні розных узроўняў дна канала (вусці калектараў, быстратокі, перапады, перападныя калодзежы); аховы тэрыторыі ад высокіх вод адкрытых вадатокаў (дамбы, канцавыя скіды арашальных каналаў); збору, назапашвання і захоўвання паверхневых вод (вадасховішчы, рыбаводныя сажалкі, сажалкі-накапляльнікі, проціпажарныя вадаёмы, кальматажныя басейны, чэкі, грунтавыя дамбы і плаціны з бетоннымі вадазлівамі, вежавымі вадаскідамі, вадаспускамі, вадавыпускамі, быстратокамі, ступеньчатымі перападамі); вымярэння ўзроўняў і расходаў (назіральныя і аглядныя калодзежы, свідравіны, вадазлівы-вадамеры); пераходу праз вадатокі і глыбокія даліны (дзюкеры, акведукі, ліўнепрапускныя трубы); засцярогі каналаў ад заглейвання (адстойнікі); пераезду (пераходу) праз адкрытыя каналы (трубы-пераезды, масты, жывёлапрагоны, пешаходныя мосцікі); аховы водазабораў ад пападання рыбы (рыбазагараджальнікі) і інш.
На Беларусі канструкцыі гідрамеліярацыйных збудаванняў распрацоўваюцца і даследуюцца ў Бел. дзярж. ін-це па праектаванні водагасп. і меліярац. буд-ва, БПА, БСГА, Бел. НДІ меліярацыі і лугаводства, Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў і інш. Буд-ва гідрамеліярацыйных збудаванняў вядуць перасоўныя механізаваныя калоны канцэрна Белмеліявадгас.
Літ.: Мелиорация и водное хозяйство: Справ. Т. 3. Осушение. М., 1985; Мелиорация и водное хозяйство: Справ. Т. 6. Орошение. М., 1990. М.М. Кунцэвіч. с. 229
ГІДРАМЕТАЛУ́РГІЯ (ад гідра... + металургія), здабыванне металаў з руд, рудных канцэнтратаў і адходаў вытв-сці воднымі растворамі хім. рэагентаў.
Асн. тэхнал. працэсы гідраметалергіі: мех. апрацоўка сыравіны (драбленне, «мокрае» і «сухое» здрабненне, класіфікацыя, згушчэнне), змена хім. саставу руды або канцэнтрату (абпал, спяканне, раскладанне хім. рэагентамі), вышчалочванне, абязводжванне і прамыўка, асвятленне раствораў і выдаленне шкодных прымесей, асаджэнне металаў ці іх злучэнняў з раствораў, перапрацоўка асадкаў. Спосабы гідраметалургіі выкарыстоўваюцца ў вытв-сці цынку, медзі, нікелю, кобальту, алюмінію, высакародных і рэдкіх металаў, рэдказямельных элементаў. У адрозненне ад піраметалургіі гідраметалургія забяспечвае выбарачнае і комплекснае вылучэнне металаў з бедных і цяжкаабагачальных руд.
Гідраметалургію пачалі прымяняць у сярэдзіне 19 ст. для здабычы золата і серабра. З пач. 20 ст. стала выкарыстоўвацца для атрымання медзі, цынку, свінцу і інш. с. 229
ГІДРАМЕ́ТРЫЯ (ад гідра... + ...метрыя), раздзел гідралогіі сушы, які распрацоўвае методыку вымярэнняў і назіранняў гідралагічнага рэжыму мораў, рэк, азёр, каналаў і вадасховішчаў, а таксама вызначэнне спосабаў вымярэння ўсіх элементаў рэжыму вод сушы і мора (узроўняў, скорасці воднага патоку, глыбіні, аб’ёму, рэльефу дна і інш.). с. 229
ГІДРАМЕТЭАРАЛАГІ́ЧНАЯ АБСЕРВАТО́РЫЯ , навукова-вытворчае падраздзяленне Гідраметэаралагічнай службы. Вывучае гідраметэаралагічны рэжым, ажыццяўляе метадычнае і тэхн. кіраўніцтва сеткай гідраметэаралагічных станцый і пастоў, абагульняе і друкуе іх матэрыялы. На Беларусі гідраметэаралагічныя абсерваторыі дзейнічаюць у складзе гідраметэаралагічных цэнтраў К-та па гідраметэаралогіі пры Мін-ве па надзвычайных сітуацыях і абароне насельніцтва ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС: Мінская галаўная (з 1930), Гомельская (з і Брэсцкая (з 1970) занальныя, Віцебская (з 1970), Гродзенская (з 1981) і Магілёўская (з 1982) гідраметэаралагічныя абсерваторыі 2-га разраду. Забяспечваюць гасп. ўстановы і насельніцтва аператыўнай інфармацыяй: ажыццяўляюць кантроль за забруджваннем навакольнага асяроддзя. М.А.Гольберг. с. 229
ГІДРАМЕТЭАРАЛАГІ́ЧНАЯ СЛУ́ЖБА , дзяржаўная арганізацыя, якая забяспечвае гаспадарку і насельніцтва метэаралагічнай, гідралагічнай і аграметэаралагічнай інфармацыяй (стан надвор’я, мораў, рэк, азёр, вадасховішчаў, прагнозы надвор’я і інш.). Мае сетку гідраметэаралагічных цэнтраў, станцый і пастоў, якія вядуць і апрацоўваюць назіранні па вызначаных праграмах. У склад гідраметэаралагічнай службы ўваходзяць таксама н.-д. ўстановы, абсерваторыі. Першыя на тэр. Беларусі інструментальныя метэаралаг. назіранні па навуковай методыцы пачаліся ў 1803 (Гродна), першая метэастанцыя была арганізавана ў 1849 (Мінск). На Беларусі гідраметэаралагічная служба створана ў 1930 (з 1924 дзейнічае сетка метэаралагічных і гідралагічных пастоў). З 1991 дзейнічае К-т па гідраметэаралогіі пры Мін-ве па надзвычайных сітуацыях і абароне насельніцтва ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. На 1.1.1996 у складзе гідраметэаралагічнай службы 6 гідраметэаралагічных цэнтраў у абл. гарадах, 33 метэаралагічныя і 8 гідралагічных станцый, 135 гідралагічных пастоў. Гідраметэаралагічная служба Беларусі — член Сусв. метэаралагічнай арг-цыі. с. 229
ГІДРАМЕТЭАРАЛАГІ́ЧНАЯ СТА́НЦЫЯ , установа, якая вядзе метэаралагічныя і гідралагічныя назіранні за станам надвор’я, рэжымам водных аб’ектаў. Падзяляюцца на мацерыковыя, марскія, рачныя, азёрныя і балотныя. Назіранні праводзяць па адзінай праграме ў дакладна вызначаныя тэрміны. На Беларусі гідраметэаралагічныя станцыі дзейнічаюць у гарадах Вілейка, Полацк, курортным пас. Нарач (азёрная), пас. Палескі Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. (балотная). Гл. таксама Гідралагічная станцыя. с. 230
ГІДРАМЕТЭО́РЫ (ад гідра... + грэч. meteōros які лунае ў паветры), атмасферныя ападкі, якія ўтвараюцца пры выдзяленні вільгаці з паветра на паверхні Зямлі і прадметаў — раса, іней, шэрань і інш. Першапачаткова пад гідраметэорам разумелі прадукты кандэнсацыі вадзяной пары ў атмасферы — воблакі, усе атм. ападкі. с. 230
ГІДРАМЕХАНІЗА́ЦЫЯ (ад гідра... + механізацыя), спосаб механізацыі земляных, горных і інш. работ, пры якім асн. тэхнал. працэсы выконваюцца за кошт энергіі патоку вады. Асн. сродкі гідрамеханізацыі — гідраманіторы, землясосныя снарады, землечарпальныя снарады, гідраэлеватары, эрліфты, помпы (у т.л. грунтавыя), загрузачныя апараты, трубаправоды і інш. абсталяванне для транспартавання пульпы (гл. Гідраўлічны транспарт).
Гідрамеханізацыя прадугледжвае: разбурэнне грунту (горнай пароды) струменем вады або мех. рыхліцелямі з утварэннем воднай сумесі (пульпы); транспартаванне сумесі самацёкам (па латаках, жалабах, каналах) або пад напорам (па трубах) да месца ўкладкі; укладку грунту ў цела збудавання або адвалы з выдаленнем (адводам) вады. Гідрамеханізацыя выкарыстоўваецца ў горнай прам-сці (пры здабычы карысных выкапняў адкрытым спосабам і вугалю — падземным; гл. Гідраўлічная здабыча), пры буд-ве гідратэхн. збудаванняў (плацін, дамбаў, насыпаў, перамычак), у сельскай гаспадарцы (намыў урадлівых глеяў, торфу, сапрапеляў на прылеглыя да вадаёмаў малапрадукцыйныя землі; пры меліярацыі вадаёмаў, ачыстцы сажалак і каналаў ад наносаў, рэкультывацыі, планіроўцы зямель і інш.), у рыбнай прам-сці (выгрузка рыбы з сетак і транспартаванне яе па трубах). Гідрамеханізацыя выкарыстоўваецца таксама для распрацоўкі пяску і жвіру ў кар’ерах, пры дапаможных работах (гідрапопелавыдаленне і інш.). Спосабам гідрамеханізацыі пабудаваны самая высокая (80 м) намыўная плаціна Мінгечаурскай ГЭС (Азербайджан), найб. працяглыя (55 км) намыўныя плаціны і дамбы Кіеўскай ГЭС. На Беларусі гідрамеханізацыі выкарыстоўваюцца для паглыблення рэчышчаў рэк (напр., р. Свіслач у Мінску), азёр і каналаў, павышэння гар. тэрыторый для забудовы і інш.
Літ.: Шкундин Б.М. Гидромеханизация в энергетическом строительстве. М., 1986; Харин А.И. Гидромеханизация в мелиоративном строительстве. М., 1982; Глевицкий В.И. Гидромеханизация в транспортном строительстве. М., 1988. У.М.Сацута. с. 230
ГІДРАМЕХА́НІКА (ад гідра... + механіка), раздзел гідрааэрамеханікі, які вывучае рух і раўнавагу несціскальных вадкасцей і іх узаемадзеянне з цвёрдымі целамі. Уключае гідрастатыку і гідрадынаміку. с. 230
ГІДРАМЕХАНІ́ЧНАЯ ПЕРАДА́ЧА , камбінаваная перадача, якая складаецца з гідратрансфарматара (гл. Гідрадынамічная перадача) і мех. ступеньчатай каробкі перадач. Забяспечвае аўтам. бесступеньчатую змену і рэверсіраванне круцільнага моманту, зніжае дынамічныя нагрузкі ў трансмісіі, павышае яе даўгавечнасць і інш. Выкарыстоўваецца ў прыводах трансп. і тэхнал. машын. У аўтам. гідрамеханічных перадачах аўтамабіляў звычайна ўжываюць комплексныя, полімерычныя (блакіруюць гідратрансфарматар), вальныя або планетарныя каробкі перадач з пераключэннем ступеней фрыкцыёнамі і стужачнымі тармазамі. В.А.Сяргеенка. с. 230
ГІДРАМО́РФНЫЯ ГЛЕ́БЫ , 1) група глеб, якія фарміруюцца пад уплывам устойлівага залішняга ўвільгатнення, што суправаджаецца торфаназапашваннем і агляеннем. Да гідраморфных глеб адносяць тарфяна-балотныя глебы розных тыпаў, часам таксама глеіста-балотныя, глеіста-перагнойна-глеевыя і глеіста-тарфяніста-глеевыя. Характэрная асаблівасць гідраморфнага глебаўтварэння — анаэробныя ўмовы і аднаўленчыя працэсы. Гідраморфныя глебы меліярыруюць і ўключаюць у с.-г. вытв-сць. 2) Глебы, якія фарміруюцца ва ўмовах акумулятыўных ландшафтаў пад непасрэдным уплывам грунтавых вод. 3) Глебы, якія фарміруюцца пры пастаянным або перыядычным уздзеянні ўзыходных грунтавых вод на ўвесь профіль ці якую-н. яго частку. с. 230
ГІДРАМУ́ФТА , разнавіднасць гідрадынамічнай перадачы. с. 230
ГІДРАНА́ЎТ (ад гідра... + грэч. nautēs мараплавец), акванаўт, чалавек, які прайшоў спец. падрыхтоўку і здольны доўгі час (на працягу многіх сутак) знаходзіцца ў падводным апараце без выхаду на паверхню. Выконвае падводныя работы ці даследаванні. с. 230
ГІДРА́НГІЯ , кветкавая расліна, гл. Гартэнзія. с. 230
ГІДРАНЕФРО́З (ад гідра... + нефр... + ...оз), хвароба нырак чалавека, якая характарызуецца стойкім, прагрэсіўна нарастаючым расшырэннем лаханкі і чашачкі ныркі з застоем мачы і атрафіяй нырачнай тканкі. Бывае гідранефроз першасны (пры прыроджаных анамаліях ныркі, яе сасудаў, лаханкі, мачаточнікаў, мачавога пузыра і урэтры) і другасны (пры набытых фактарах цяжкага адтоку мачы — траўматычныя ці запаленчыя звужэнні мачаточніка, спайкі і фіброз у перыурэтральных тканках, структуры і інш. набытыя хваробы урэтры, камяні мачаточніка, неўрагенныя атаніі і інш.). Поўнае спыненне адтоку мачы выклікае гібель ныркі без гідранефратычнай трансфармацыі. Ускладненні: цяжкі адток мачы, мочакамянёвая хвароба, піеланефрыт. Гідранефроз развіваецца без сімптомаў, іншы раз бываюць прыступы нырачнай колікі, часцей тупыя болі ў вобласці нырак, зменена мача. Лячэнне хірургічнае. М.Я.Саўчанка. с. 230
ГІДРАНІ́МІКА (ад гідра... + грэч. onyma імя), гл. ў арт. Тапаніміка. с. 230
ГІДРАНО́ВІЧ Віктар Іосіфавіч (н. 28.10.1934, в. Карысць Салігорскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-р біял. н. (1987), праф. (1989). Скончыў Віцебскі вет. Ін-т (1959). З 1966 у Віцебскім пед. ін-це, з 1969 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па вывучэнні вугляводнага абмену ў эндакрыннай сістэме жывёл. с. 230
ГІДРА́НТ (ад грэч. hydōr вада), стацыянарнае прыстасаванне для адбору вады са знадворнай водаправоднай сеткі. Адрозніваюць гідранты пажарныя (найб. пашыраныя), паліўныя і прамыўныя; падземныя (размяшчаюцца ў закрытых накрыўкамі калодзежах) і наземныя (сумяшчаюцца з водаразборнымі калонкамі). Для далучэння пажарных рукавоў, гнуткіх шлангаў з наканечнікамі на падземны гідрант накручваецца пажарная калонка, якая мае патрубкі з вентылямі (у наземнага гідранта пажарная калонка стацыянарная). с. 230
ГІДРАО́ПТЫКА (ад гідра... + оптыка), раздзел оптыкі, які вывучае распаўсюджванне святла ў водным асяроддзі і звязаныя з імі з’явы. Значнае развіццё гідраоптыка як навука набыла з 1960-х г. пры выкарыстанні дасягненняў і метадаў оптыкі рассейвальных асяроддзяў. Матэматычныя даследаванні заснаваны на тэорыі пераносу выпрамянення і тэорыі рассеяння на асобных часцінках; доследныя — на эксперыментальных даных, атрыманых пры дапамозе касм. спектральных апаратаў, гідрафатометраў, лідараў у натурных умовах, лабараторных эксперыментаў (метады мадэлявання і падабенства).
На падставе тэарэт. і эксперым. даследаванняў складзена дакладная характарыстыка структуры светлавога і цеплавога палёў у акіяне, прапанаваны разнастайныя аптычныя метады кантролю саставу вады і працэсаў, што адбываюцца ў морах, азёрах, вадасховішчах. Даследаванне празрыстасці вады, яе здольнасці да паглынання і рассеяння ў розных раёнах Сусветнага ак. дае магчымасць вызначаць паходжанне цячэнняў, вывучаць жыццядзейнасць планктону, састаў вады і інш. пытанні фізікі, хіміі, геалогіі, біялогіі мора. Веданне заканамернасцей пераносу выпрамянення прыродных і штучных крыніц у акіяне дапамагае вырашаць пытанні кліматалогіі, экалогіі; ацэньваць фітаактыўны пласт, рыбалоўныя раёны, далёкасць дзеяння аптычных сістэм бачання, лакацыі, сувязі пад вадой.
На Беларусі даследаванні па гідраоптыцы вядуцца з 1960-х г. у Ін-це фізікі АН Беларусі.
Літ.: Иванов А.П. Физические основы гидрооптики. Мн., 1975; Иванов А.А. Введение в океанографию: Пер. с фр. М., 1978; Шифрин К.С. Введение в оптику океана. Л., 1983. А.М.Іваноў. с. 230
ГІДРАПА́РК , парк, адметны перавагай вадаёмаў, якія з’яўляюцца базай для арганізацыі водных відаў спорту і адпачынку, кампазіцыйнай асновай арх.-планіровачнай і ландшафтнай арганізацыі. Абавязковыя кампаненты гідрапарку— пляжы з салярыямі, аэрарыямі, спарт. пляцоўкамі. Для яго характэрны ландшафт адкрытых і паўадкрытых прастораў з групавым размяшчэннем насаджэнняў, пароды якіх падбіраюцца з улікам магчымасці вырастання ва ўмовах павышанай вільготнасці. Асаблівая ўвага аддаецца дэкар. афармленню берагавой лініі вадаёмаў. А.В.Сычова. с. 231
ГІДРАПЛА́Н , устарэлая назва гідрасамалёта. с. 231
ГІДРАПО́НІКА (ад гідра... + грэч. ponos праца), вырошчванне раслін (агароднінных, кветкавых, ягадных і інш.) на штучных пажыўных асяроддзях без глебы.
Пры гідрапоніцы каранёвая сістэма расліны развіваецца ў цвёрдых субстратах (жвір, пясок, мох, торф, друз, гранулы палімераў і інш.), якія перыядычна ўвільгатняюць водным растворам пажыўных элементаў, у вадзе (водная культура) або паветры (аэрапоніка). Для гідрапонных раствораў (pН=5,5—6,5) звычайна выкарыстоўваюць добра растваральныя солі; у іх павінны быць усе неабходныя макра- і мікраэлементы, склад якіх дыферэнцыруюць у залежнасці ад фазы развіцця раслін. Пры вырошчванні раслін метадам гідрапонікі паскараецца іх рост і развіццё, павялічваецца ўраджайнасць і якасць прадукцыі, палягчаецца барацьба з хваробамі і шкоднікамі раслін. Гідрапоніку шырока выкарыстоўваюць у н.-д. працы (у лабараторных і касм. даследаваннях), у прамысл. агародніцтве і кветкаводстве, пры вырошчванні ягадных культур і інш. с. 231
ГІДРАПРЫВО́Д , сукупнасць крыніцы энергіі і прыстасаванняў для яе ператварэння і транспарціроўкі пры дапамозе вадкасці да прывадной машыны. Мэта ўжывання гідрапрывода — атрыманне патрэбнай залежнасці скорасці прывадной машыны ад нагрузкі, больш поўнае выкарыстанне магутнасці рухавіка, змяншэнне ўдарных нагрузак і інш. Як крыніца энергіі выкарыстоўваюцца эл. або цеплавы рухавікі, вадкасць пад ціскам і інш. У залежнасці ад віду гідраперадачы адрозніваюць гідрапрывод гідрастатычны (аб’ёмны), гідрадынамічны і змешаны (гл. Гідрастатычная перадача, Гідрадынамічная перадача).
Аб’ёмны гідрапрывод дазваляе з высокай дакладнасцю падтрымліваць або змяняць скорасць машыны пры адвольным нагружанні, дакладна ўзнаўляць зададзеныя рэжымы вярчальнага або зваротнапаступальнага руху. Выкарыстоўваецца ў металарэзных станках, прэсах, сістэмах кіравання лятальных апаратаў, суднаў, цяжкіх аўтамабіляў, цеплавых рухавікоў, гідратурбін, часам — як гал. прывод на аўтамабілях, кранах. Дынамічны гідрапрывод дазваляе ажыццяўляць толькі вярчальны рух, частата вярчэння яго вядучага вала аўтаматычна мяняецца са зменай нагрузкі. Выкарыстоўваецца для прывода грабных вінтоў, сілкавальных помпаў ЦЭС, шахтавых пад’ёмных машын, вентылятараў і інш. Змешаны гідрапрывод выкарыстоўваюць у штамповачных прэсах (цэнтрабежная помпа падае вадкасць у гідрацыліндр, які прыводзіць у рух рабочы інструмент прэса), машынах для запуску газавых турбін і інш. І.У.Качанаў. с. 231
ГІДРАРГІЛІ́Т , мінерал, тое, што гібсіт. с. 231
ГІДРАСАМАЛЁТ , гідраплан, самалёт, прыстасаваны для ўзлёту з вады і пасадкі на яе. Адрозніваюць гідрасамалёты лодачныя (з корпусам у выглядзе лодкі), паплаўковыя (з адным або двума паплаўкамі) і самалёты-амфібіі (лодачныя або паплаўковыя з колавым шасі для ўзлёту з сушы і пасадкі на яе). Першы гідрасамалёт пабудаваны ў Францыі ў 1910 А.Фабрам, у Расіі ў 1911 Я.М.Гакелем. Найб. пашырэнне атрымалі гідрасамалёты канструкцыі Г.М.Берыева (на іх устаноўлены сусв. рэкорды, напр., скорасці палёту ў 912 км/гадз на вышыні каля 15 км).
Гідрасамалёты выкарыстоўваюцца для грузапасажырскіх перавозак, разведкі рыбы, выратавальных работ, у ваен. справе (вядзенне разведкі, пошук і знішчэнне падводных лодак). с. 231
ГІДРАСЛЮ́ДЫ , група мінералаў класа сілікатаў, якія па структуры і саставе адносяцца да слюд. Адрозненне — дэфіцыт шчолачаў і павышаная колькасць вады. Агульная формула гідраслюд: (K,Na,H3O)Al2(AlSi3)·O10[(ОН2), H2O ]. Да гідраслюд належаць глаўканіт, вермікуліт, гідрабіятыт, гідрамускавіт, ілліт і інш. Структура слаістая. Афарбоўка светла-шэрая, бурая, цёмна-карычневая. Цв. 1—2. Шчыльн. 2,5—3 г/см3. Пашыраны ў корах выветрывання, глебах, асадкавых пародах, нізкатэмпературных гідратэрмальных утварэннях. Выкарыстоўваюцца ў керамічнай і ліцейнай вытв-сці, для ачысткі і змякчэння вады. У.Я.Бардон. с. 231
ГІДРАСТА́Т (ад гідра...+ грэч. statos нерухомы), 1) падводны апарат для выканання даследаванняў і інш. работ. Спускаюць на кабель-тросе з судна-базы. Прызначэнне і метады эксплуатацыі такія, як батысферы, аднак гідрастат разлічаны на меншыя глыбіні. 2) Гідрастат у тэхніцы — устаноўка для гідрастатычнага прасавання парашковых матэрыялаў. Парашок засыпаюць у капсулу, дзе яго вібраўшчыльняюць, вакуумуюць і герметызуюць. Капсулу змяшчаюць у спец. кантэйнер, і парашок прасуецца з дапамогай рабочай вадкасці пад ціскам да 1500 МПа (пры халодным прасаванні; пры гарачым — да 500 МПа). Выкарыстоўваецца для папярэдняга ўшчыльнення парашкоў (халоднае прасаванне) перад газастатычным прасаваннем; атрымання з парашкоў бессітаватых гатовых вырабаў або загатовак для аб’ёмнага (гарачага) прасавання. с. 232
ГІДРАСТА́ТЫКА (ад гідра... + статыка), раздзел, гідрамеханікі, які вывучае ўмовы і заканамернасці раўнавагі вадкасці і сілавое ўздзеянне на сценкі пасудзін ці апушчаныя ў яе целы. Законы гідрастатыкі выкарыстоўваюцца ў тэхніцы пры разліках гідратэхн. збудаванняў, гідраўл. машын і інш.
Асн. задача гідрастатыкі — вывучэнне законаў размеркавання гідрастатычнага ціску ў вадкасці. На аснове іх можна вызначыць умовы плавання цел (гл. Архімеда закон), сілы, што дзейнічаюць на розныя элементы паверхні апушчаных у вадкасць цел, дно і сцены пасудзіны і інш. (гл. Паскаля закон), пабудаваць гідрастатычныя машыны і прылады (гідраўл. прэс, гідраўл. акумулятар, вадкасны манометр, сіфон і інш.). Законы гідрастатыкі пры адносным спакоі выкарыстоўваюць пры вырашэнні пытанняў пра фігуры раўнавагі вадкіх мас (напр., Зямля) пры вярчэнні. с. 232
ГІДРАСТАТЫ́ЧНАЕ ЎЗВА́ЖВАННЕ , метад вымярэння шчыльнасці вадкасцей і цвёрдых цел, заснаваны на Архімеда законе.
Для вызначэння шчыльнасці цвёрдага цела яго ўзважваюць двойчы: у паветры (вызначаецца маса цела) і ў вадкасці вядомай шчыльнасці, напр., у дыстыляванай вадзе (аб’ём цела — па рознасці 2 вынікаў). Пры вызначэнні шчыльнасці вадкасці ў ёй узважваюць цела вядомых мас і аб’ёму (напр., шкляны паплавок). У залежнасці ад патрэбнай дакладнасці праводзяць з дапамогай вагаў аналітычных, тэхн. або ўзорных; пры масавых вымярэннях выкарыстоўваюць спец. гідрастатычныя вагі, якія забяспечваюць хуткія вымярэнні, напр., вагі Мора—Вестфаля. с. 232
ГІДРАСТАТЫ́ЧНАЯ ПЕРАДА́ЧА , аб’ёмная гідраперадача, гідраўлічная перадача, дзеянне якой заснавана на выкарыстанні гідрастатычнага напору вадкасці. Бывае зваротна-паступальнага, зваротна-паваротнага і вярчальнага руху. Забяспечвае бесступеньчатае рэгуляванне скарасцей вядзёных механізмаў з малой інерцыйнасцю і аўтам. засцераганнем ад перагрузак. Уваходзіць у склад аб’ёмнага гідрапрывода машын.
Гідрастатычная перадача складаецца з аб’ёмнай помпы (вядучае звяно), аб’ёмнага гідраўлічнага рухавіка, рэзервуара для рабочай вадкасці і трубаправодаў (часам замест помпы выкарыстоўваюць гідраакумулятар). Рабочая вадкасць засмоктваецца помпай у яе рабочыя камеры, а затым напампоўваецца ў рабочыя камеры гідрарухавіка (гідраматора, гідрацыліндра). З гідрарухавіка вадкасць зліваецца ў рэзервуар, адкуль зноў засмоктваецца помпай. Рэгуляванне скорасці гідрарухавіка ажыццяўляецца зменай аб’ёмаў рабочых камер. Прамысл. выкарыстанне гідрастатычнай перадачы адносяць да 1795, калі быў вынайдзены гідраўлічны прэс, з 1920—30-х г. пачала выкарыстоўвацца ў металарэзных станках і інш. машынах. с. 232
ГІДРАСТАТЫ́ЧНЫ ПАРАДО́КС , несупадзенне вагі вадкасці, налітай у пасудзіну, з сілай ціску на дно гэтай пасудзіны. Выяўлены Б.Паскалем (1654). У пасудзіне, пашыранай зверху, вага вадкасці меншая за сілу ціску; у звужанай зверху — большая; у цыліндрычнай — аднолькавая. Калі адну і тую ж вадкасць наліць да аднаго і таго ж узроўню ў пасудзіны рознай формы, але з аднолькавай плошчай дна, сіла ціску на дно будзе аднолькавая для ўсіх пасудзін і роўная вазе вадкасці ў цыліндрычнай пасудзіне. с. 232
ГІДРАСУЛЬФА́ТЫ , бісульфаты, гідрагенсульфаты, кіслыя солі сернай кіслаты. У цвёрдым стане вылучаны гідрасульфаты шчолачных металаў (напр., гідрасульфат калію KHSO4, бясколерныя крышталі, tпл 220 °С, шчыльн. 2400 кг/м3).
Гідрасульфатыц шчолачна-зямельных і некаторых інш. металаў існуюць толькі ў водных растворах. Атрымліваюць узаемадзеяннем сернай к-ты з сульфатамі і хларыдамі адпаведных металаў. Выкарыстоўваюць гідрасульфаты калію і натрыю як кампанент флюсу ў металургіі, рэагент для пераводу (сплаўленнем) нерастваральных аксідаў (напр., аксіды алюмінію, жалеза і інш.) у растваральныя сульфаты. с. 232
ГІДРАСУЛЬФІ́ТЫ , бісульфіты, гідрагенсульфіты, кіслыя солі сярністай кіслаты. У цвёрдым стане вылучаны толькі гідрасульфіты шчолачных металаў і амонію (напр., гідрасульфіты калію KHSO3, натрыю NaHSO3). Добра раствараюцца ў вадзе. Аднаўляльнікі, лёгка акісляюцца кіслародам паветра, раскладаюцца к-тамі з вылучэннем дыаксіду серы. Гідрасульфіты натрыю выкарыстоўваюць для адбельвання тканін, прыродных валокнаў, гідрасульфіты кальцыю — для атрымання цэлюлозы з драўніны (кампанент сульфітнага шчолаку). с. 232
ГІДРАСФЕ́РА (ад гідра... + сфера), сукупнасць вод зямнога шара; перарывістая водная абалонка Зямлі, якая ўключае хімічна не звязаную вадкую, цвёрдую і газападобную ваду. Ахоплівае воды Сусв. ак., сушы, атмасферы, літасферы і біясферы. Паводле даных 1994 аб’ём вады ў гідрасферы 1386 млн. км3, з іх 1338 млн. км3 (96,5%) у акіянах і морах, 24,1 млн. км3 (1,7%) у ледавіках і снежніках, 23,4 млн. км3 (1,7%) у падземных водах, 0,21 млн. км3 (0,015%) у паверхневых водах сушы (азёры, рэкі, балоты, глебавыя воды), каля 0,013 млн. км3 у атмасферы і каля 0,001 млн. км3 у жывых арганізмах. Гідрасфера — крыніца водных і гідраэнергетычных рэсурсаў планеты. Прэсныя воды гідрасферы — асн. крыніца водазабеспячэння, арашэння і абваднення, складаюць 35 млн. км3 (2,5% яе аб’ёму). Воды гідрасферы знаходзяцца ў пастаянным узаемадзеянні з атмасферай, зямной карой і біясферай; узаемадзеянні і пераход адных відаў вады ў іншыя адбываюцца ў працэсе кругавароту вады. Мяркуецца, што ў гідрасферы зарадзілася жыццё на Зямлі. В.В.Дрозд. с. 232
ГІДРАТА́ЦЫЯ (ад грэч. hydōr вада), працэс далучэння вады да рэчыва (электронаў, іонаў, атамаў і малекул). Адбываецца без разбурэння ці з разбурэннем малекул вады.
Гідратацыя без разбурэння малекул вады абумоўлена электрастатычным і ван-дэр-ваальсавым узаемадзеяннямі, утварэннем каардынацыйных і вадародных сувязей. У выніку гідратацыі ўтвараюцца гідраты. Гідраты іонаў, атамаў і малекул могуць быць газападобнымі, вадкімі, цвёрдымі (гл. Крышталегідраты). Гідратацыя ў растворы — асобны выпадак сальватацыі. Найб. даследавана гідратацыя іонаў у растворах электралітаў. Адрозніваюць гідратацыю першасную — узаемадзеянне іонаў толькі з суседнімі малекуламі вады і другасную — з больш аддаленымі малекуламі. Агульная колькасць малекул вады ў гідратнай абалонцы іона можа дасягаць некалькіх соцень. Гідратацыя абумоўлівае растваральнасць рэчываў у вадзе, электралітычную дысацыяцыю, кінетыку і раўнавагу хім. рэакцый у водных растворах, адыгрывае значную ролю ў жыццядзейнасці жывых арганізмаў. Гідаратацыя з разбурэннем малекул вады пашырана ў неарган. і арган. хіміі і шырока выкарыстоўваецца ў прам-сці (напр., гідратацыя аксідаў пры атрыманні сернай і азотнай кіслот, гідратацыя этылену пры сінтэзе этанолу). Працэс, адваротны гідратацыі, наз. дэгідратацыяй. Я.М.Рахманько, С.М.Ляшчоў. с. 232
ГІДРАТРАНСФАРМА́ТАР , разнавіднасць гідрадынамічнай перадачы. с. 232
ГІДРАТРАПІЗМ [ад гідра... + трапізм(ы)], рэакцыя арыентавання жывёл, органаў раслін (асабліва каранёў) у напрамку да больш або менш (радзей) вільготнага асяроддзя. Бывае станоўчы (напр., пры нераўнамерным размеркаванні вільгаці ў глебе карані раслін, дажджавыя чэрві і інш. накіроўваюцца ў больш вільготныя ўчасткі) і адмоўны (напр., спарангіяносцы многіх плесневых грыбоў растуць у бок ад вільготнага субстрату). с. 232
ГІДРАТУРБІ́НА , гл. Гідраўлічная турбіна. с. 232
ГІДРАТЦЭЛЮЛО́ЗА , структурная мадыфікацыя цэлюлозы. Цвёрдае рэчыва белага колеру. У адрозненне ад прыроднай цэлюлозы (з якой яе атрымліваюць) лепш раствараецца ў шчолачах, афарбоўваецца, больш гіграскапічная і рэакцыйназдольная ў водных растворах. З гідратцэлюлозы складаюцца віскознае валакно, медна-аміячныя валокны, вытв-сць якіх уключае стадыю пераводу цэлюлозы ў гідратцэлюлозу (напр., асаджэннем з раствору, мех. разломам). с. 232
ГІДРА́ТЫ , гл. ў арт. Гідратацыя. с. 233
ГІДРАТЫ́ПІЯ (ад гідра... + грэч. typos адбітак), выраб фатаграфічных каляровых выяў (пазітываў) з выкарыстаннем водарастваральных фарбавальнікаў. Заключаецца ў паслядоўным перанясенні трох часткова афарбаваных выяў (чырвонай, зялёнай і сіняй) у выглядзе жэлацінавых рэльефаў (матрыц), пакрытых фарбавальнікамі, на фотапаперу або кінаплёнку. Добра перадае колеры выяў, забяспечвае іх устойлівасць супраць выцвітання. Асабліва прыдатная пры масавым друкаванні каляровых кінафільмаў. с. 233
ГІДРАТЭРАПІ́Я , гл. Водалячэнне. с. 233
ГІДРАТЭРМА́ЛЬНЫ СІ́НТЭЗ , атрыманне крышталічных неарган. рэчываў ва ўмовах, што дазваляюць мадэліраваць фізіка-хім. працэсы ўтварэння мінералаў у зямных нетрах. Заснаваны на здольнасці вады і водных раствораў пры т-ры 300—500 °С і ціску 10—80 МПа раствараць рэчывы, якія практычна нерастваральныя ў звычайных умовах. У такіх умовах вырошчваюць таксама вял. монакрышталі (напр., крышталі кварцу масай да 50 кг). Выкарыстоўваецца ў прам-сці пры вытв-сці розных злучэнняў: аксідаў (SiO2, GeO2), сульфідаў (ZnS, PbS, HgS), сілікатаў (CaSiO3, NaNdSi6O14) і інш. с. 233
ГІДРАТЭРМА́ЛЬНЫЯ РАДО́ВІШЧЫ , радовішчы карысных выкапняў, якія ўтвараюцца пры асаджэнні рэчываў, раствораных у гарачых (ад 600—700°С да 50—25°С) мінералізаваных водах, што цыркулююць у нетрах Зямлі. Крыніцы такіх раствораў: магматычная, метамарфічная, поравая, або метэорная вада, што вызваляецца пад уздзеяннем розных геахім. і геал. працэсаў; растворанае мінер. рэчыва, выдзеленае астываючай магмай або мабілізаванае з парод, праз якія фільтруюцца падземныя воды.
Гідратэрмальныя радовішчы фарміруюцца ў шырокім інтэрвале — ад паверхні Зямлі да глыбінь больш за 10 км. Паводле саставу пераважнай часткі каштоўных кампанентаў вылучаюць 5 тыпаў руд гідратэрмальных радовішчаў: сульфідныя (медзь, цынк, свінец, малібдэн, вісмут, нікель, кобальт і інш.), вокісныя (жалеза, вальфрам, ніобій, волава, уран і інш.), карбанатныя (марганец, жалеза і інш.), самародныя (золата, серабро), сілікатныя (азбест, слюды), рэдкіх металаў (берылій, літый і інш.). Па глыбіні і т-ры ўтварэння гідратэрмальныя радовішчы падзяляюць на гіпатэрмальныя, мезатэрмальныя і эпітэрмальныя радовішчы. У.Я.Бардон. с. 233
ГІДРАТЭ́ХНІКА (ад гідра... + тэхніка), галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца вывучэннем водных рэсурсаў, іх выкарыстаннем у нар. гаспадарцы, барацьбой са шкодным уздзеяннем вод, буд-вам і эксплуатацыяй гідратэхнічных збудаванняў (ГТЗ). Цесна звязана з гідраўлікай, гідрамеханікай, гідралогіяй, геалогіяй, гідрагеалогіяй, будаўнічай механікай, механікай грунтоў і інш.
Гідратэхніка вывучае ўплыў вадзяных патокаў на ГТЗ і рэчышчы, распрацоўвае тэорыю ўстойлівасці ГТЗ і іх асноў, метады рэгулявання рачнога сцёку. Даследуе фільтрацыю вады праз грунты, стварае метады разліку і канструявання ГТЗ і іх асноў, спосабы іх буд-ва і эксплуатацыі (гл. Гідратэхнічнае будаўніцтва). Асн. кірункі практычнай гідратэхнікі: выкарыстанне воднай энергіі (гл. Гідраэнергетыка); абвадненне, арашэнне і асушэнне с.-г. зямель (гл. Меліярацыя, Меліярацыйная навука); водазабеспячэнне населеных пунктаў і прамысл. прадпрыемстваў, ачыстка сцёкавых вод і іх адвядзенне (гл. Каналізацыя); забеспячэнне суднаходства і лесасплаву па водных шляхах, неабходных умоў для рыбнай гаспадаркі; ахова населеных пунктаў, прамысл. прадпрыемстваў, ліній электраперадачы і сувязі, трансп. збудаванняў, с.-г. угоддзяў ад шкоднага ўздзеяння воднай стыхіі (наваднення, паводкі, апаўзання берагоў, утварэння яроў і інш.); ахова водных рэсурсаў ад забруджвання і вычарпання (гл. Ахова вод).
Гідратэхніка — адна з найб. старажытных галін навукі і тэхнікі. Яшчэ за 4400 г. да н.э. ў Стараж. Егіпце ствараліся каналы для арашэння зямель у даліне р. Ніл, будаваліся земляныя плаціны. У Вавілоне за 4—3 тыс. г. да н.э. ў гарадах працавалі водаправоды і артэзіянскія калодзежы. У перыяд росквіту Стараж. Грэцыі і Рыма пабудаваны водаправод у Карфагене, каналізацыя ў Рыме, пачалося асушэнне Пантыйскіх балот. За 2 тыс. г. да н.э. на тэр. сучасных Нідэрландаў будаваліся дамбы для аховы прыбярэжных тэрыторый ад затаплення. За 500—400 г. да н.э. створаны першыя суднаходныя збудаванні (канал ад Ніла да Чырвонага мора). У сярэднія вякі пашырыліся вадзяныя млыны (прыводзіліся ў дзеянне вадзянымі коламі), будаваліся сістэмы водазабеспячэння гарадоў і замкаў, суднаходныя шлюзы і порты, вяліся работы па асушэнні і арашэнні зямель. У 17—18 ст. з развіццём мануфактур звязана буд-ва плацін і гідрасілавых установак. У 2-й пал. 19 ст. развіццё гідратэхнікі звязана з вынаходствам гідраўлічных турбін і буд-вам гідраэлектрычных станцый, стварэннем водных шляхоў, асушальных і арашальных сістэм і г.д. У Расіі гідратэхніка пачала развівацца з канца 16 ст. У СССР развіццё гідратэхнікі звязана з асваеннем рэк Сібіры, Сярэдняй Азіі і Д.Усходу, буд-вам буйных арашальных і асушальных сістэм, каскадаў ГЭС на Волзе і Каме, працяглых каналаў, з рэканструкцыяй і збудаваннем глыбакаводных шляхоў і інш. Значны ўклад у развіццё гідратэхнікі зрабілі М.Я.Жукоўскі, М.С.Ляляўскі, М.М.Паўлоўскі, Ф.Р.Зброжак, М.А.Веліканаў, П.Г.Аляксандраў, Б.Я.Ведзянееў, Б.Р.Галёркін, М.М.Герсяванаў, С.Я.Жук і інш.
На Беларусі развіццё гідратэхнікі звязана з выкарыстаннем млыноў вадзяных (вядомыя з часоў Кіеўскай Русі, пашырыліся ў 16—18 ст.), з буд-вам у 18—19 ст. Агінскага, Аўгустоўскага, Бярэзінскага, Дняпроўска-Бугскага каналаў (гл. адпаведныя арт.), з дзейнасцю Заходняй экспедыцыі па асушэнні балот пад кіраўніцтвам І.І.Жылінскага. У 1940—50-я г. пабудаваны міжкалгасныя і калгасныя ГЭС (179), з 1960-х г. вяліся буйнамаштабныя работы па стварэнні асушальна-ўвільгатняльных сістэм, сажалкавых рыбаводных гаспадарак, водазабеспячэнні населеных пунктаў, прамысл. прадпрыемстваў і г.д. У 1976 уведзена Вілейска-Мінская водная сістэма, у 1988 — Сляпянская водная сістэма. Даследаванні ў галіне гідратэхнікі вядуцца ў Бел. НДІ меліярацыі і лугаводства, Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, Бел. дзярж. ін-це па праектаванні водагасп. і меліярац. буд-ва, БПА, Брэсцкім політэхн. ін-це, БСГА і інш. Падрыхтоўка спецыялістаў-гідратэхнікаў вядзецца на ф-це энергет. буд-ва БПА, у Пінскім і Лепельскім гідрамеліярац. тэхнікумах.
Літ.: Правдивец Ю.П., Симаков Г.В. Введение в гидротехнику. М., 1995; Субботин А.С. Основы гидротехники. Л., 1983; Чугаев Р.Р. Гидротехнические сооружения. Ч. 1—2. 2 изд. М., 1985; Сельскохозяйственные гидротехнические мелиорации. М., 1981. Г.Г.Круглоў. с. 233
ГІДРАТЭХНІ́ЧНАЕ БУДАЎНІ́ЦТВА , галіна буд-ва, якая забяспечвае стварэнне і рэканструкцыю збудаванняў, прызначаных для выкарыстання водных рэсурсаў і барацьбы з неспрыяльным уздзеяннем рачных, азёрных, падземных і марскіх вод.
Яе асн. аб’екты: гідратэхнічныя збудаванні, гідраэлектрычныя станцыі, гідрамеліярацыйныя збудаванні, вадасховішчы, сажалкі, каналы, помпавыя станцыі і інш. Найб. эфектыўнае буд-ва гідравузлоў комплекснага прызначэння, якія забяспечваюць вырашэнне некалькіх водагасп. задач. Гідратэхнічнае будаўніцтва вызначаецца складанасцю прыродных умоў, пачатковай неасвоенасцю буд. пляцовак і адарванасцю іх ад вытв. баз, вял. аб’ёмамі земляных работ, шырокім выкарыстаннем мясц. матэрыялаў. Пры праектаванні і ажыццяўленні гідратэхнічнага будаўніцтва ўлічваюць яго магчымы ўплыў на навакольнае асяроддзе (затапленне і падтапленне тэрыторый, змену гідралагічнага рэжыму вадаёмаў, воднапаветр. рэжыму на меліярац. аб’ектах і інш.). Пры гідратэхнічным будаўніцтве выконваюць земляныя, арматурныя, бетонныя, каменныя, дарожна-будаўнічыя, палевыя і шпунтавыя, падводна-тэхн. і інш. работы (гл. адпаведныя арт.), шырока выкарыстоўваюць мантаж, сродкі і спосабы гідрамеханізацыі. Гідратэхнічнае будаўніцтва вядзецца са стараж. часоў (гл. Гідратэхніка).
На Беларусі пабудаваны Агінскі, Аўгустоўскі, Бярэзінскі, Дняпроўска-Бугскі каналы (гл. адпаведныя арт.), меліярац. сістэмы (гл. Меліярацыя), больш за 130 вадасховішчаў, Вілейска-Мінская водная сістэма, Сляпянская водная сістэма, 179 малых ГЭС (частка іх была закансервавана, цяпер ідзе рэканструкцыя, вядуцца даследчыя работы па стварэнні новых), ажыццяўляюцца меры па ахове ад затаплення і падтаплення тэрыторый у бас. р. Прыпяць. Вядучая буд. арг-цыя па гідратэхнічным будаўніцтве — Беларускі дзяржаўны канцэрн па будаўніцтве і эксплуатацыі меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм, праектная — Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні водагаспадарчага і меліярацыйнага будаўніцтва. Спецыялістаў для гідратэхнічнага будаўніцтва рыхтуюць БПА, БСГА, Брэсцкі політэхн. ін-т, Пінскі і Лепельскі гідрамеліярац. тэхнікумы.
Літ.: Гидротехнические сооружения: Справ. проектировщика. М., 1983; Гидротехнические сооружения. М., 1985; Белецкий Б.Ф. Технология строительных и монтажных работ. М., 1986; Сельскохозяйственные гидротехнические мелиорации. М., 1981. П.М.Багаслаўчык. с. 233
ГІДРАТЭХНІ́ЧНЫ БЕТО́Н , бетон, які выкарыстоўваецца для буд-ва аб’ектаў або іх канструкцыйных элементаў, якія пастаянна ці перыядычна знаходзяцца ў кантакце з водным асяроддзем. Належыць да цяжкіх бетонаў (шчыльн. 2300—2500 кг/м3), шырока ўжываецца ў гідратэхнічным будаўніцтве. Мае пэўную воданепранікальнасць, марозаўстойлівасць, мех. трываласць і расцяжнасць, ступень лінейных змен пры ўвільгатненні, высыханні і інш. Гідратэхнічны бетон прыбаўляюць з розных відаў партландцэменту, буйных і дробных запаўняльнікаў (жвір, друз, пясок, сумесі зерняў цвёрдых і шчыльных парод), вады, дабавак (паверхнева-актыўныя, пластыфікавальныя і інш.).
Літ.: Трапезников Л.П. Температурная трещиностойкость массивных бетонных сооружений. М., 1986. С.П.Гаціла. с. 234
ГІДРАТЭХНІ́ЧНЫ ТУНЭ́ЛЬ , гарызантальны або нахілены падземны вадавод замкнёнага папярочнага сячэння з напорным ці безнапорным рухам вады, які пракладваецца без раскрыцця грунту. Паводле воднагасп. прызначэння адрозніваюць гідратэхнічныя тунэлі энергетычныя (падводзяць ваду да ГЭС або адводзяць яе), ірыгацыйныя, вадаскідныя (для скіду лішкаў вады з вадасховішчаў), будаўнічыя (для часовага пропуску вады пры буд-ве гідравузла), камунальныя (водаправодныя і каналізацыйныя; у Мінску іх каля 40 км), камбінаваныя.
Будуюцца горным спосабам (з плоскімі падэшвай і сценамі, скляпеністым перакрыццем) або праходкай механізаванымі і немеханізаванымі шчытамі (круглай формы, з абдзелкай са зборнага ці маналітнапрасаванага бетону). Для бяспечнага правядзення горнабуд. работ перад пастаяннай абдзелкай робяць мацаванне — метал. арачнае, анкернае, напырск-бетоннае, камбінаванае. Абдзелка бетонная або жалезабетонная, камбінаваная (з вонкавым маналітным бетонным кальцом, унутры — стальная ці таркрэт-абалонка з проціфільтрацыйнай пракладкай або без яе). Пад тунэлем часам робяць дрэнаж, на ўваходзе і выхадзе — агалоўкі (парталы) з смеццезатрымальнымі рашоткамі і затворамі, на выхадзе — вадабойны калодзеж і інш.
Літ.: Гидротехнические сооружения. Ч. 2. М., 1979. М.М.Кунцэвіч. с. 234
ГІДРАТЭХНІ́ЧНЫЯ ЗБУДАВА́ННІ , інжынерныя збудаванні для выкарыстання водных рэсурсаў або барацьбы са шкодным уздзеяннем воднай стыхіі. Бываюць агульныя (выкарыстоўваюцца ў розных галінах воднай гаспадаркі) і спецыяльныя (у адной галіне). Агульныя гідратэхнічныя збудаванні: водападпорныя (плаціны, дамбы); водапрапускныя (водазаборныя збудаванні, вадаскіды, у т.л. вадазлівы і вадаспускі, вадаводы, у т.л. трубаправоды, гідратэхнічныя тунэлі, каналы, латакі) і рэгуляцыйныя збудаванні (гаці, паўгаці, агараджальныя валы, донныя парогі, берагаўмацавальныя збудаванні і інш.). Спецыяльныя гідратэхнічныя збудаванні: збудаванні для выкарыстання энергіі вады (будынкі гідраэлектрычных станцый, напорныя басейны, ураўняльныя рэзервуары і інш.); збудаванні воднага транспарту (суднаходныя шлюзы, суднападымальнікі, докі, прычалы, пірсы, лесаспускі і інш.); рыбагаспадарчыя (рыбапрапускныя збудаванні, рыбападымальнікі, рыбаводныя сажалкі і інш.); гідрамеліярацыйныя збудаванні; збудаванні для водазабеспячэння і каналізацыі (помпавыя станцыі, воданапорныя вежы, каптажы, ачышчальныя збудаванні, у т.л. аэратэнкі і інш.).
Гідратэхнічныя збудаванні падзяляюцца таксама на рачныя, азёрныя, марскія і сеткавыя (размешчаныя на каналах асушальных, арашальных і абвадняльных сістэм); наземныя і падземныя. Пры неабходнасці іх аб’ядноўваюць у гідравузлы. У залежнасці ад асн. матэрыялу, з якога ўзводзяцца гідратэхнічныя збудаванні, адрозніваюць земляныя, каменныя, каменна-земляныя, бетонныя, жалезабетонныя, драўляныя, металічныя, з прагумаваных тканін і з сінт. матэрыялаў; у залежнасці ад спосабу ўзвядзення — насыпныя, намыўныя, выбухова-накідныя (робяцца накіраваным выбухам), маналітныя, зборныя і камбінаваныя. Пастаянныя гідратэхнічныя збудаванні (выкарыстоўваюцца на працягу ўсяго перыяду эксплуатацыі) падзяляюцца на 4 класы капітальнасці, часовыя (выкарыстоўваюцца толькі ў перыяд буд-ва і рамонтаў, напр. перамычкі, адвадныя каналы і тунэлі, свідравіны для паніжэння ўзроўню грунтавых вод) адносяцца да 5-га класа. Буд-ва і выкарыстанне гідратэхнічных збудаванняў складаецца з 4 этапаў: вышуканні (вывучэнне рэльефу мясцовасці ў раёне буд-ва, гідралагічных характарыстык вадацёку, геал. будовы, клімату і інш.); праектавання (вызначэнне на аснове даных вышуканняў і водагасп. задачы асн. памераў і матэрыялаў збудаванняў, іх разлікі, выбар метадаў буд-ва); арганізацыя і правядзенне буд. работ у адпаведнасці з праектам збудаванняў; эксплуатацыя гідратэхнічных збудаванняў (кіраванне іх работай, нагляд за станам, бягучыя і капітальныя рамонты). Пры праектаванні выконваюць гідраўлічныя, гідратэхн. (фільтрацыйныя) і статычныя разлікі. Для адказных гідратэхнічных збудаванняў пры праектаванні робяць таксама лабараторныя даследаванні на мадэлях.
На Беларусі даследаванні і распрацоўку метадаў разліку гідратэхнічных збудаванняў вядуць Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, Бел. НДІ меліярацыі і лугаводства, БПА і інш. Гл. таксама Гідратэхніка, Гідратэхнічнае будаўніцтва.
Літ.: Чугаев Р.Р. Гидротехнические сооружения. Ч. 1—2. 2 изд. М., 1985; Гидротехнические сооружения: Справ. проектировщика. М, 1983; Гидротехнические сооружения. М., 1985. Г.Г.Круглоў. с. 234
ГІДРА́ЎЛІКА (ад гідра... + грэч. aulos трубка), навука аб законах раўнавагі і руху вадкасці і спосабах іх выкарыстання пры рашэнні практычных задач; прыкладная гідрамеханіка. Вывучае несціскальныя кропельныя вадкасці, якія лічаць суцэльным асяроддзем, а таксама газы пры скарасцях руху, значна меншых за скорасць гуку; распрацоўвае набліжаныя метады разліку і вызначае эмпірычныя залежнасці, неабходныя для праектавання гідратэхн. збудаванняў, гідраўл. машын, водаправодных, каналізацыйных, ацяпляльных сістэм і інш.
Гідраўліка падзяляецца на тэарэт. асновы гідраўлікі і практычную гідраўліку; грунтуецца на асн. ураўненнях гідрадынамікі (гл. Бернулі ўраўненне, Неразрыўнасці ўраўненне); даследуе агульныя пытанні гідрастатыкі, а таксама ціск вадкасці на сценкі пасудзін, труб, збудаванняў, машын (гл. Паскаля закон), на апушчаныя ў вадкасць целы (гл. Архімеда закон), умовы плавання цел; разглядае пытанні гідрадынамічнага супраціўлення пры розных рэжымах цячэння (гл. Ламінарнае цячэнне, Турбулентнае цячэнне) і ўмовы пераходу з аднаго рэжыму цячэння ў другі. Асн. раздзелы гідраўлікі: цячэнне ў рэках і каналах (гідраўліка адкрытых рэчышчаў), цячэнне па трубах (гідраўліка трубаправодаў), узаемадзеянне патоку і цвёрдых цел, выцяканне вадкасці праз адтуліны і вадазлівы (гідраўліка збудаванняў), рух у сітаватых асяроддзях (фільтрацыя). Прынцыпы гідрастатыкі і некаторыя палажэнні гідрадынамікі сфармуляваны яшчэ ў антычныя часы. Фарміраванне гідраўлікі як навукі распачата ў 15 ст. ў працах Леанарда да Вінчы. У 16—17 ст. пытанні гідраўліку распрацоўвалі Г.Галілей і Б.Паскаль, у 18 ст. — І.Ньютан, Д.Бернулі, Л.Эйлер і інш., у 19—20 ст. — О.Рэйнальдс, М.Я.Жукоўскі, М.М.Паўлоўскі, М.А.Веліканаў і інш. Сучасная гідраўліка падзяляецца на гідрабуд., машынабуд., падземную (нафтавая і газавая) гідраўліка, гідрааўтаматыку, магнітную гідрадынаміку і інш.
На Беларусі праблемы гідраўлікі даследуюцца ў БПА, БСГА, праектных і н.-д. ін-тах (Белгіправадгас, Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, Бел. НДІ меліярацыі і лугаводства) і інш.
Літ.: Штеренлихт Д.В. Гидравлика. Кн. 1—2. 2 изд. М., 1991; Чугаев Р.Р. Гидравлика. 4 изд. Л., 1982. У.М.Юхнавец. с. 234
ГІДРАЎЛІ́ЧНАЕ СУПРАЦІЎЛЕ́ННЕ , тое, што гідрадынамічнае супраціўленне. с. 235
ГІДРАЎЛІ́ЧНАЯ ЗДАБЫ́ЧА вугалю, падземная распрацоўка радовішчаў вугалю, пры якой працэсы яго адбойкі ў забоях, транспартавання і пад’ёму на паверхню робяцца энергіяй вадзянога патоку (сродкамі гідрамеханізацыі). Вада (пераважна падземная, з шахтавага водаадліву) падаецца ў забой па трубаправодах помпамі.
Вугаль адбіваецца ад масіву з дапамогай гідраманітораў або механагідраўлічных машын, змываецца вадой і транспартуецца па нахіленых жалабах (самацёкам) або па трубах (пад ціскам) да цэнтр. камеры гідрапад’ёму, адкуль гідрасумесь падымаецца на паверхню вуглясосамі ці эрліфтамі і падаецца на абагачальную ф-ку для абагачэння (гл. Абагачэнне карысных выкапняў), абязводжвання і сушкі вугалю. Выкарыстаную ваду ачышчаюць у адстойніках і зноў падаюць у гідрашахту (па замкнёным цыкле). Горнае мацаванне, схема вымання і праветрыванне забояў у гідрашахце такія ж, як у звычайнай «сухой» шахце. Гідраўлічная здабыча практычна выключае пылаўтварэнне, павышае прадукцыйнасць працы, аднак дае большыя сіраты і здрабненне вугалю. с. 235
ГІДРАЎЛІ́ЧНАЯ ПЕРАДА́ЧА , тып перадачы, у якой мех. энергія і рух з зададзенымі параметрамі перадаюцца ад вядучага звяна да вядзёнага з дапамогай вадкасці. Паводле прынцыпу дзеяння адрозніваюць гідрадынамічную перадачу і гідрастатычную перадачу.
Гідраўлічная перадача можа быць аб’яднана з зубчастай перадачай так, што рух перадаецца ад вядучага вала гідраперадачай, зубчастай або абедзвюма адначасова (гл. Гідрамеханічная перадача). Гідраўлічная перадача вызначаюцца гібкасцю і зносаўстойлівасцю, лёгка рэгулююцца, засцерагаюць механізмы ад перагрузак, добра кампануюцца ў канструкцыях трансп. машын, станкоў і інш. машын-прылад. Уваходзяць у склад гідрапрыводаў. Выкарыстоўваюцца ў аўтамабілях, цеплавозах, цеплаходах, самалётах, буд.-дарожных машынах, кампрэсарах і да т.п. с. 235
ГІДРАЎЛІ́ЧНАЯ ТУРБІ́НА , гідратурбіна, лопасцевы гідраўлічны рухавік, які пераўтварае мех. энергію патоку вады ў энергію вярчальнага вала. Паводле прынцыпу дзеяння падзяляюцца на актыўныя турбіны (свабоднаструменныя) і рэактыўныя турбіны (напорнаструменныя), паводле размяшчэння вала рабочага кола — на вертыкальныя, гарызантальныя і нахіленыя. Выкарыстоўваюцца пераважна на гідраэлектрычных станцыях для прывода гідрагенератара (спалучаныя з ім гідраўлічныя турбіны наз. гідраагрэгатамі).
Актыўныя гідраўлічныя турбіны падзяляюцца на каўшовыя, нахіленаструменныя і двухкратныя. У каўшовых гідраўлічных турбінах рабочым колам з’яўляецца дыск, па акружнасці якога размешчаны лопасці ў выглядзе падвойных каўшоў. Накіравальным апаратам (адным або некалькімі сопламі) струмень вады пад атм. ціскам з вял. скорасцю падаецца на лопасці (каўшы) і з малой скорасцю зыходзіць з кола. Бываюць з верт. або гарыз. валам. Магутнасцю да 250 МВт, рабочы напор 40—2000 м. Рэактыўныя гідраўлічныя турбіны паводле напрамку руху вады ў рабочым коле падзяляюцца на восевыя (паваротна-лопасцевыя, прапелерныя) і нявосевыя (радыяльна-восевыя, дыяганальныя). Маюць турбінную (спіральную) камеру (забяспечвае раўнамернае паступленне вады па ўсім контуры накіравальнага апарата), накіравальны апарат з прафіляванымі лапаткамі (рэгулюе расход вады), рабочае кола з паваротнымі або нерухомымі лопасцямі (яго вал злучаны з валам эл. генератара), адсмоктвальную трубу (змяншае скорасць вады, што паляпшае выкарыстанне энергіі вадзянога патоку). Магутнасць паваротна-лопасцевых гідраўлічных турбін да 250 МВт, рабочы напор 2—70 м; дыяганальных адпаведна да 350 МВт, 40—120 м; радыяльна-восевых — да 800 МВт і болей, 2— 600 м.
Разнавіднасцю гідраўлічнай турбіны было вадзяное кола, вядомае са старажытнасці. Першая рэактыўная гідраўлічная турбіна вынайдзена франц. інж. Б.Фурнеронам у 1827, радыяльна-восевая — амер. інж. Дж.Фрэнсісам у 1855, актыўная каўшовая — амер. інж. А.Пелтанам у 1889, паваротна-лопасцевая — аўстр. інж. В.Капланам у 1913. Вытв-сць гідраўлічных турбін у б. СССР наладжана ў 1924. Найб. вядомыя гідраўлічныя турбіны фірмаў Японіі, ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Швецыі і інш. На Беларусі малыя гідраўлічныя турбіны выпускаў у 1949—58 Бабруйскі маш.-буд. з-д. ГЭС Беларусі абсталяваны верт. і гарыз. радыяльна-восевымі гідраўлічнымі турбінамі. Перспектыўныя турбіны малой (10—50 кВт) магутнасці з рабочым напорам 2—5 м. Я.П.Забела. с. 235
ГІДРАЎЛІ́ЧНЫ АКУМУЛЯ́ТАР , гл. ў арт. Акумулятар. с. 236
ГІДРАЎЛІ́ЧНЫ ПРЭС , машына статычнага (няўдарнага) дзеяння, рабочыя часткі якой прыводзяцца ў рух высокім (20—50 МПа) ціскам вадкасці. Прынцып дзеяння заснаваны на Паскаля законе.
Асн. часткі гідраўлічнага прэса: рабочыя цыліндры з поршнямі, рухомыя і нерухомыя траверсы (бэлькі), размеркавальнае прыстасаванне, сістэма кіравання. На гідраўлічным прэсе робяць коўку, штампоўку, гібку; прасаванне парашковых і інш. матэрыялаў, пакетаванне і брыкетаванне стружкі; атрымліваюць пластмасавыя і гумавыя вырабы, драўняна-стружкавыя пліты, фанеру, тэксталіт, сінт. алмазы і інш. Упершыню гідраўлічны прэс выкарыстаны ў канцы 18 — пач. 19 ст. для пакетавання сена, выціскання вінаграднага соку і інш., з сярэдзіны 19 ст. — для металаапрацоўкі. Унікальныя гідраўлічныя прэсы для аб’ёмнай штампоўкі (развіваюць намаганне да 750 МН) створаны ў СССР (1960-я г.). с. 236
ГІДРАЎЛІ́ЧНЫ РУХАВІ́К , машына, якая ператварае энергію патоку вадкасці ў мех. энергію вядзёнага звяна (вала, штока). Адрозніваюць гідраўлічныя рухавікі дынамічныя, у якіх вядзёнае звяно перамяшчаецца з-за змены моманту імпульсу патоку вадкасці (гідраўлічная турбіна, вадзяное кола), і аб’ёмныя, што дзейнічаюць ад гідрастатычнага напору і перамяшчэння выціскальнікаў — поршняў, пласцін, зубоў шасцерняў і інш. У дынамічным гідраўлічным рухавіку вядзёнае звяно робіць толькі вярчальны рух, у аб’ёмным — зваротна-паступальны (гідрацыліндры) і вярчальны (гідраматоры).
Гідрацыліндры бываюць сілавыя (шток, звязаны з поршнем, рухаецца зваротна-паступальна адносна цыліндра) і момантныя, або квадранты (вал робіць зваротна-паваротны рух адносна корпуса на вугал да 360°). Гідраматоры падзяляюцца на поршневыя (рабочыя камеры нерухомыя, а выціскальнікі рухаюцца толькі зваротна-паступальна) і ротарныя (рабочыя камеры перамяшчаюцца, а выціскальнікі ажыццяўляюць вярчальны рух, які можа спалучацца са зваротна-паступальным). Ротарныя (кулісныя) гідраматоры бываць пласціністыя і ротарна-поршневыя (аксіяльныя і радыяльныя). Найб. пашыраны аксіяльныя ротарна-поршневыя. Аб’ёмныя гідраўлічныя рухавікі выкарыстоўваюцца ў гідрапрыводзе машын. Ціск рабочай вадкасці да 35 Мн/м2. Магутнасць гідраматораў да 3000 кВт. І.У.Качанаў. с. 236
ГІДРАЎЛІ́ЧНЫ ТРА́НСПАРТ , від транспарту для перамяшчэння цвёрдых сыпкіх матэрыялаў патокам вады. Падзяляецца на безнапорны (самацёчны) і напорны. Выкарыстоўваецца пры гідрамеханізацыі земляных і горных работ, транспарціроўцы сыравіны на цукр. і спіртавых з-дах, драніцы і папяровай масы на папяровых ф-ках, выдаленні попелу і шлаку з кацельняў і інш.
Транспартаванне ажыццяўляецца пры скарасцях вадкасці, большых за крытычную, калі завіслыя часцінкі матэрыялу не асядаюць. У самацёчным гідраўлічным транспарце сумесь матэрыялаў з вадой (пульпа) перамяшчаецца па трубах, жалабах, каналах пад нахілам, у напорным — па трубаправодах з дапамогай помпаў, землясосаў, эрліфтаў і інш. Гідраўлічны транспарт вызначаецца высокай прадукцыйнасцю, малымі эксплуатацыйнымі выдаткамі, магчымасцю транспартавання на вял. (да соцень кіламетраў) адлегласці і спалучэння з інш. тэхнал. працэсамі (напр., гідраўлічным разбурэннем пароды, абагачэннем матэрыялаў). Недахопы — значныя расходы вады і эл. энергіі, хуткае зношванне помпаў і трубаправодаў. Набывае пашырэнне кантэйнерны трубаправодны гідраўлічны транспарт (у шэрагу краін запатэнтаваны як «безнапорны трубаправодны транспарт» — БТТ). Герметычныя кантэйнеры-цыліндры, загружаныя матэрыялам, падаюцца ў запоўнены нясучай вадкасцю трубаправод і перамяшчаюцца ім за кошт перападу ціскаў у пачатку і канцы трубаправода або з дапамогай розных рухачоў (тросавых, стужачных, эл.-магнітных). БТТ адрозніваецца таннасцю, незалежнасцю ад надвор’я, матэрыял транспартуецца з высокай канцэнтрацыяй, не забруджваецца нясучай вадкасцю, непатрэбна яго абязводжванне. Гл. таксама Трубаправодны транспарт.
Літ.: Введение в аэрогидродинамику контейнерного трубопроводного транспорта. М., 1986. с. 236
ГІДРАЎЛІ́ЧНЫ ЎДАР , хуткая змена ціску вадкасці ў трубаправодзе пры раптоўнай змене скорасці яе руху. У трубаправодах распаўсюджваецца ў выглядзе пругкай хвалі; можа выклікаць аварыі трубаправода. Для іх прадухілення ўстанаўліваюць ахоўныя прыстасаванні (засцерагальныя клапаны, ураўняльныя рэзервуары, паветраныя каўпакі і інш.). Гідраўлічны ўдар выкарыстоўваюць і для карысных работ, напр. у гідраўл. таранах для пад’ёму вады на выш. да 50 м. Тэорыя гідраўлічнага ўдару распрацавана М.Я.Жукоўскім. с. 236
ГІДРАФІ́ЗІКА (ад гідра... + фізіка), раздзел геафізікі, які вывучае фіз. ўласцівасці гідрасферы і працэсы, што ў ёй адбываюцца. Даследуе малекулярную будову вады ва ўсіх яе станах (вадкім, цвёрдым, газападобным); фіз. ўласцівасці вады, снегу, ільду (цеплавыя, радыяцыйныя, электрычныя, радыеактыўныя, акустычныя, мех. і інш.), а таксама дынамічныя і тэрмічныя працэсы ў воднай абалонцы Зямлі, пашырэнне, паглынанне і рассейванне святла ў ёй. Падзяляецца на фізіку мора і фізіку вод сушы. с. 236
ГІДРАФІЛІ́Я (ад гідра... + ...філія), 1) прыстасаванасць вышэйшых раслін да пераносу пылку вадой і апыленні кветак на паверхні вады або ў вадзе (гідрагамія). Уласціва відам узморніку, наяды, рагалісніку і інш. На Беларусі з гідрафільных раслін пашыраны рагаліснік апушчаны, наяда гнуткая, валіснерыя спіральная і інш. 2) У фізіялогіі — здольнасць тканак арганізма звязваць і ўтрымліваць ваду, перашкаджаючы яе выдаленню. с. 236
ГІДРАФІ́ЛЬНАСЦЬ І ГІДРАФО́БНАСЦЬ , характарыстыкі розных тыпаў узаемадзеяння рэчываў з вадой; прыватны выпадак ліяфільнасці і ліяфобнасці. Гідрафільнымі ці гідрафобнымі могуць быць розныя рэчывы, а таксама паверхні цвёрдых цел і тонкія слаі на мяжы падзелу фаз.
Гідрафільнасць уласцівая рэчывам, малекулы якіх утвараюць трывалыя каардынацыйныя і вадародныя сувязі з малекуламі вады. Асабліва выражана ў мінералаў з іоннай крышт. рашоткай (напр., карбанатаў, сілікатаў, глін). Гідрафобныя рэчывы (металы, парафіны, тлушчы, воскі і інш.) слаба ўзаемадзейнічаюць з вадой. Гідрафобнасць — прычына моцнага прыцяжэння ў вадзе паміж непалярнымі часціцамі, якое наз. гідрафобным узаемадзеяннем. Гідрафобным узаемадзеяннем абумоўлены: адсорбцыя паверхнева-актыўных рэчываў з водных раствораў на мяжы з паветрам, непалярнымі вадкімі ці цвёрдымі фазамі; экстракцыя непалярных рэчываў з вады і водна-арган. сумесей; міцэлаўтварэнне ў водных растворах многіх арган. рэчываў. С.МЛяшчоў, Я.М.Рахманько. с. 236
ГІДРАФІ́ТЫ [ад гідра... + ...фіт(ы)], водныя расліны, прымацаваныя да грунту вадаёма і паглыбленыя ў ваду, часта з плаваючым на паверхні лісцем і суквеццямі над вадой (урэчнік, гарлачык і інш.). Як жыццёвая форма гідрафіты адносяцца да крыптафітаў. Растуць па берагах вадаёмаў, па мелкаводдзях, на балотах і забалочаных лугах (т. зв. гелафіты). Адаптаваныя да утылізацыі пажыўных (біягенных) рэчываў, раствораных у водным асяроддзі. У адрозненне ад гідатафітаў іх каранёвая сістэма, мех. тканкі і сасуды, якія праводзяць ваду, добра развітыя. Абагачаюць ваду кіслародам, удзельнічаюць у працэсах самаачышчэння вадаёмаў, з’яўляюцца кормам для жывёл-фітафагаў. Многія гідрафіты — торфаўтваральнікі. Гл. таксама Водныя расліны. с. 237
ГІДРАФО́БНАЕ ЎЗАЕМАДЗЕ́ЯННЕ , гл. ў арт. Гідрафільнасць і гідрафобнасць. с. 237
ГІДРАФО́БНАСЦЬ , гл. ў арт. Гідрафільнасць і гідрафобнасць. с. 237
ГІДРАФО́БНЫ ЦЭМЕ́НТ , прадукт тонкага здрабнення партландцэментнага клінкеру (гл. Партландцэмент) разам з гіпсам і гідрафобнымі (воданепрымальнымі) дабаўкамі (асідол, мыланафт, алеінавая к-та і інш.). Дабаўкі (0,1—0,3% ад масы цэменту) утвараюць на паверхні яго часціц тонкія гідрафобныя плёнкі (гл. Гідрафільнасць і гідрафобнасць), якія змяншаюць яго гіграскапічнасць і прадухіляюць ад псавання пры працяглым захоўванні нават у вільготных умовах. Бетоны і растворы на гідрафобным цэменце вызначаюцца меншым водапаглынаннем, большай марозаўстойлівасцю і воданепранікальнасцю, чым на звычайным цэменце. Выкарыстоўваюцца ў аэрадромным і дарожным буд-ве, для абліцоўкі будынкаў і інш. с. 237
ГІДРАФО́БНЫЯ ПАКРЫ́ЦЦІ , тонкія слаі нязмочвальных вадой рэчываў на паверхні гідрафільных матэрыялаў (гл. Гідрафільнасць і гідрафобнасць) для аховы металаў, драўніны, пластмас, скуры, тканых і нятканых матэрыялаў ад разбуральнага ўздзеяння вады або намакання. Гідрафобныя пакрыцці ў выглядзе слаёў таўшчынёй у адну малекулу або плёнак тыпу лакавай атрымліваюць апрацоўкай матэрыялу растворамі, эмульсіямі або парай гідрафабізатараў — рэчываў, якія слаба ўзаемадзейнічаюць з вадой, але моцна трымаюцца на паверхні. Напр., солі тлустых кіслот і металаў (медзі, алюмінію, цырконію і інш.), і інш. паверхнева-актыўныя рэчывы, крэмній- і фторарганічныя злучэнні. Выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні, буд-ве, тэкст. вытв-сці. с. 237
ГІДРАФО́БЫ [ад гідра... + ...фоб(ы)}, арганізмы, якія пазбягаюць блізкасці або лішку вады (напр., кактусавыя, некат. стэпавыя, пустынныя і паўпустынныя злакавыя, саранча, скарпіёны і інш.). с. 237
ГІДРАФО́Н (ад гідра... + ...фон), электраакустычны пераўтваральнік гукавых і ультрагукавых ваганняў, што распаўсюджваюцца ў вадзе. Найб. пашыраны эл.-дынамічныя, п’езаэл. і магнітастрыкцыйныя гідрафоны. Выкарыстоўваюцца ў гідраакустычных прыладах (гідралакатарах, шумапеленгатарах, узрывальніках акустычных мін і інш.). с. 237
ГІДРАХАРЫ́Я (ад гідра... + ...харыя), распаўсюджванне спораў, пладоў, насення і інш. зачаткаў раслін з дапамогай вады. Бывае выпадковая (перанясенне плынямі на плывучых прадметах) і звычайная, што абумоўлена асаблівай марфалогіяй і біялогіяй дыяспор (нязмочвальнасць вадой, нізкая шчыльнасць, працяглая жыццяздольнасць насення ў вадзе). Звычайная гідрахарыя характэрная для водных і каляводных раслін (асокі, ірдзесты і інш.). Распаўсюджванню відаў найб. садзейнічаюць марскі прыбой, рачное цячэнне, паводка і інш. с. 237
ГІДРАХІ́МІЯ (ад гідра... + хімія), раздзел геахіміі, які вывучае хім. састаў гідрасферы і хім. працэсы, што ў ёй адбываюцца; частка акіяналогіі (хімія акіяна) і гідралогіі сушы (хімія вод сушы). Даследуе колькасны і якасны састаў рэчыва ў растворы ці ў завіслым стане ў воднай масе аб’ектаў або ў донных асадках, іх фізіка-хім. і біяхім. пераўтварэнні, фарміраванне асадкавых радовішчаў карысных выкапняў, атрыманне каштоўных рэчываў з марской вады і расолаў падземных вод, хім. забруджванне гідрасферы. с. 237
ГІДРАХІНО́Н , 1,4-дыгідраксібензол, двухатамны фенол, С6Н4(ОН)2. Бясколерныя крышталі, tпл 173,8—174,8 °С, шчыльн. 1360 кг/м3 (20 °С, стабільная α-мадыфікацыя). Атрыманы Ф.Вёлерам (1844).
Раствараецца ў гарачай вадзе, спірце, эфіры. Моцны аднаўляльнік, лёгка акісляецца ў n-бензахінон. Выкарыстоўваюць як праявіцель у фатаграфіі, антыаксідант для каўчукоў, харч. прадуктаў і інш., інгібітар полімерызацыі, як сыравіну ў вытв-сці фарбавальнікаў, лек. сродкаў. Раздражняе скуру, слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў і вачэй, ГДК 2 мг/м3 (аэразоль). с. 237
ГІДРАЦЫКЛО́Н (ад гідра... + грэч. kyklōn які аварочваецца), апарат для раздзялення ў водным асяроддзі часцінак з рознай масай. Адрозніваюць гідрацыклоны: класіфікатары, сепаратары, згушчальнікі.
Пры вярчэнні гідрацыклона часцінкі гідрасумесі з вял. масай пад уздзеяннем цэнтрабежнай сілы трапляюць у перыферыйную частку апарата і па спіральнай траекторыі рухаюцца да разгрузачнай адтуліны. Часцінкі з меншай масай канцэнтруюцца ва ўнутр. патоку і выносяцца праз зліўную адтуліну. Гідрацыклон выкарыстоўваюць для абагачэння карысных выкапняў у вугальнай і горнай прам-сці, для асвятлення вадкасці, аддзялення часткі вады і інш. с. 237
ГІДРАЦЭ́ЛЕ (ад гідра... + грэч. kēlē пухліна), збіранне серознай вадкасці ў абалонках яечка з прычыны цяжкага адтоку яе па лімфатычных вузлах. Бывае прыроджаным (пры парушэннях эмбрыягенезу) і набытым (пры траўмах, запаленчых працэсах, пухлінах яечка і яго прыдатка, сардэчнай дэкампенсацыі). Пры вострым гідрацэле — раптоўны боль, прыпухласць, пачырваненне скуры; хранічнае гідрацэле развіваецца павольна, гадамі. Машонка пры гідрацэле грушападобнай формы, межы вадзянкі акрэслены пахвінным каналам, скура расцягнутая, без складак, бліскучая, яечка можа не вызначацца. Лячэнне: пры вострым гідрацэле — устараненне асн. захворвання, пры хранічным — хірургічнае. М.З.Ягоўдзік. с. 237
ГІДРАЦЭФА́ЛІЯ (ад гідра... + грэч. kephalē галава), вадзянка галаўнога мозга, празмернае назапашванне спінна-мазгавой вадкасці (ліквору) у поласці чэрапа. Бывае прыроджаная, набытая (хваробы ці траўмы галаўнога мозга і яго абалонкі), знешняя (пры атрафіі мозга), унутр. (назапашванне ліквору ў жалудачках мозга), агульная (назапашванне ліквору ў шляхах, якія яго ўтрымліваюць), адкрытая (свабодная праходнасць лікворных шляхоў) і закрытая (закупорка на ўзроўні жалудачкавай сістэмы). Назіраюцца змешаныя ці спалучаныя формы гідрацэфаліі. Прыкметы прыроджанай гідрацэфаліі: павелічэнне акружнасці чэрапа, расшырэнне чарапных швоў і цемечка. Пры развіцці хваробы і пры закрытай гідрацэфаліі ўзнікаюць неўралгічныя (галаўны боль, ірвота, зніжэнне зроку, пашкоджанне чарапных нерваў, эпілептычныя прыпадкі, парэзы, паралічы) і псіхічныя расстройствы (затрымка ў разумовым развіцці да алігафрэніі з разумовай адсталасцю). Пры гідрацэфаліі дзяцей старэйшага ўзросту і ў дарослых бываюць агульнамазгавыя парушэнні: галаўны боль, моташнасць, ірвота і інш. Лячэнне: ліквідацыя прычын, што выклікаюць хваробу, хірургічнае. Г.Г.Шанько. с. 237
ГІДРАЭКСТРУ́ЗІЯ (ад гідра... + экструзія), спосаб апрацоўкі металаў ціскам, пры якім змешчаная ў замкнуты кантэйнер загатоўка выціскаецца праз канал матрыцы вадкасцю пад ціскам (0,5—3 ГПа). Выконваецца на ўстаноўках са знешняй крыніцай ціску вадкасці і прамога дзеяння, у якіх ціск вадкасці ў кантэйнеры ствараецца перамяшчэннем прэс-штэмпеля. Рабочыя вадкасці — вада, масла, расплаўленыя шкло, солі, легкаплаўкія металы. Выкарыстоўваецца для атрымання металург. паўфабрыкатаў (дрот, пруткі і профілі з цяжкадэфармуемых і тугаплаўкіх металаў) або загатовак для металарэзнага інструменту (свердлаў, метчыкаў, раскрутак і інш.). с. 237
ГІДРАЭЛЕВА́ТАР (ад гідра... + элеватар), струменная помпа для перамяшчэння па трубаправодзе вадкасцей і гідрасумесей. Выкарыстоўваецца для транспартавання матэрыялаў на невял. (да некалькіх соцень метраў) адлегласці, пры гідрамеханізацыі горных і земляных работ, для выдалення шламаў на абагачальных фабрыках, шлаку і попелу на электрастанцыях і ў кацельных і інш.
Дзеянне гідраэлеватара заснавана на прынцыпе перадачы энергіі аднаго патоку другому. Напорная вада з вял. скорасцю выцякае з насадкі ў камеру змешвання, дзе ствараецца разрэджванне і адбываецца ўсмоктванне матэрыялу. Утвораная гідрасумесь (пульпа) паступае ў дыфузар, які стварае напор і забяспечвае далейшае перамяшчэнне сумесі па трубаправодах. Гідраэлеватары простыя па канструкцыі і надзейныя ў рабоце, але маюць невял. ккдз (да 30%). с. 238
ГІДРАЭЛЕКТРЫ́ЧНАЯ СТА́НЦЫЯ (ГЭС), электрастанцыя, якая выпрацоўвае эл. энергію за кошт ператварэння мех. энергіі патоку вады. Складаецца з гідратэхн. збудаванняў (будынкі ГЭС, напорныя басейны, плаціны, дамбы, вадаводы, вадаскіды, шлюзы і інш., якія забяспечваюць стварэнне напору, канцэнтрацыю вадзянога патоку і яго адвод) і энергет. абсталявання (гідраўлічныя турбіны, што прыводзяцца ў рух патокам вады, і гідрагенератары, якія верцяцца гідратурбінамі і выпрацоўваюць эл. ток напружаннем каля 6—16 кв). Гідраагрэгаты, дапаможнае абсталяванне, прылады кіравання і кантролю размяшчаюцца ў машыннай зале будынка ГЭС. Трансфарматарная падстанцыя, якая з дапамогай сілавых трансфарматараў павышае генератарнае напружанне да 110, 220, 330, 750 кВ і болей, размяшчаецца ў будынку станцыі, у асобным будынку або на адкрытай пляцоўцы; размеркавальнае ўстройства, да якога падключаюцца лініі электраперадачы — звычайна каля будынка ГЭС.
Паводле напору ГЭС падзяляюцца на высоканапорныя (больш за 60 м, абсталёўваюцца каўшовымі і радыяльна-восевымі турбінамі), сярэдненапорныя (ад 60 да 25 м, з паваротна-лопасцевымі і радыяльна-восевымі турбінамі) і нізканапорныя (да 25 м, з паваротна-лопасцевымі, часам гарыз. турбінамі ў капсулах або адкрытых камерах). У залежнасці ад асаблівасцей выканання гідратэхнічных збудаванняў адрозніваюць ГЭС: рэчышчавыя (будуюцца ў асн. у межах рачнога рэчышча, будынак станцыі ўваходзіць у склад водападпорных збудаванняў, напор звычайна да 30 м), прыплацінныя (напор ад 30 да 200 м ствараецца землянымі, бетоннымі, каменнымі плацінамі, будынак станцыі размешчаны за плацінай), дэрывацыйныя (будуюцца пераважна на горных рэках, сярэдняга і высокага напору, які ствараецца з дапамогай абвадных каналаў, тунэляў або трубаправодаў), сумешчаныя (будынак станцыі размяшчаецца ў целе плаціны і адначасова выконвае функцыю вадаскіднага збудавання). Існуюць таксама гідраакумулюючыя электрастанцыі і прыліўныя электрастанцыі. Асобныя ГЭС або іх каскады звычайна працуюць у электраэнергетычнай сістэме сумесна з кандэнсацыйнымі, газатурбіннымі, атамнымі электрастанцыямі, цеплаэлектрацэнтралямі: У залежнасці ад характару ўдзелу ў пакрыцці графіка нагрузак ГЭС бываюць базісныя, паўпікавыя і пікавыя, выкарыстоўваюцца таксама для генерыравання рэактыўнай энергіі. Сабекошт электраэнергіі і эксплуатацыйныя расходы ГЭС меншыя, а працягласць і кошт буд-ва — большыя, чым цеплавых. Першыя ГЭС магутнасцю ў некалькі соцень ват пабудаваны ў 1876—81 у Германіі і Вялікабрытаніі. У Расіі першая прамысл. ГЭС (каля 300 кВт) пабудавана ў 1895—96. Самая буйная ГЭС з пабудаваных у СССР — Саяна-Шушанская (на р. Енісей, 6400 МВт). Найб. агульную магутнасць маюць ГЭС (млн. кВт): ЗША (89), краін СНД (64), Канады (57), Бразіліі (42), Японіі (37).
На Беларусі гідраэнергет. рэсурсы невялікія (гл. Гідраэнергетыка). У 1940— 50-я г. пабудавана 179 невял. ГЭС агульнай магутнасцю каля 20 тыс. кВт. Найб. значныя з іх Асіповіцкая на р. Свіслач (2250 кВт) і Чыгірынская на р. Друць (1500 кВт). З развіццём Беларускай энергетычнай сістэмы большасць малых ГЭС была закансервавана. У 1992—94 адноўлены Дабрамысленская, Ганалес, Богіна, Жамыслаўская, Клясціцкая, Вайтаўшчызненская, Лахазвінская ГЭС агульнай магутнасцю каля 2 МВт. Амаль усе ГЭС — прыплацінныя з напорнымі будынкамі.
Літ.: Цветков Е.В., Алябышева Т.М., Парфенов Л.Г. Оптимальные режимы гидроэлектростанций в энергетических системах. М., 1984; Гидроэлектрические станции. 3 изд. М., 1987. Я.П.Забела. с. 238
ГІДРАЭНЕРГЕ́ТЫКА (ад гідра... + энергетыка), галіна энергетыкі, звязаная з выкарыстаннем мех. энергіі воднага патоку пераважна для выпрацоўкі электраэнергіі. Аснова гідраэнергетыкі — гідраэнергетычныя рэсурсы, якія адносяцца да ўзнаўляльных. Электраэнергія выпрацоўваецца на гідраўлічных электрастанцыях (ГЭС), акумулятыўных і прыліўных ГЭС. Гідраэнергетыка значна менш за інш. віды энергетыкі забруджвае навакольнае асяроддзе, аднак гідратэхн. збудаванні, асабліва плаціны, нярэдка выклікаюць парушэнне экалагічнай раўнавагі.
Са старажытнасці чалавек выкарыстоўвае энергію цякучай вады для прывядзення ў рух вадзянога кола на млынах — першых гідрасілавых установак, якія захаваліся да нашых дзён. Да вынаходства паравой машыны вадзяное кола было асн. рухавіком у вытв-сці на металургічных, лесапільных, ткацкіх і інш. прадпрыемствах. Новае значэнне набыла гідраэнергетыка ў 1-й пал. 19 ст., калі былі вынайдзены гідраўлічная турбіна, электрамашына і спосабы перадачы эл. энергіі на вял. адлегласці. У канцы 19 ст. пачалося асваенне гідраэнергіі на ГЭС у ЗША, Расіі, Германіі, гідраэнергетыка аформілася ў самаст. галіну энергетыкі. У 1913 устаноўленая магутнасць усіх ГЭС Расіі (іх было 78) не перавышала 35 МВт; у ЗША працавала ГЭС Адамс на Ніягарскім вадаспадзе магутнасцю 37 МВт. У 1-й пал. 20 ст. доля гідраэнергетыкі ў сусв. выпрацоўцы электраэнергіі хутка расла, але з 1960 пачала сістэматычна скарачацца.
У 1994 у свеце выпрацавана 12,1 трлн. кВт·гадз электраэнергіі, з іх 17% на ГЭС. У некат. краінах доля воднай энергіі ў выпрацоўцы электраэнергіі можа быць значнай. Паводле некаторых даных яна можа быць большай за 90% у Парагваі, Нарвегіі, Гане, Бразіліі і інш. Сярод краін СНД адносна высокую долю ГЭС у вытв-сці электраэнергіі маюць Таджыкістан (97%) і Кіргізія (91%). На Беларусі гідраэнергетыка дае менш за 0,1% выпрацоўкі электраэнергіі (1995). Устаноўленая магутнасць 11 буйных ГЭС у сярэдзіне 1970-х г. дасягала 10 МВт, аднак з развіццём Беларускай энергетычнай сістэмы частка іх закансервавана і перастала дзейнічаць. Найб. значныя з дзеючых ГЭС: Асіповіцкая на р. Свіслач (2250 кВт), Чыгірынская на р. Друць (1500 кВт), Гезгальская на р. Моўчадзь (550 кВт), Лукомская на р. Лукомка (500 кВт). Устаноўленая магутнасць 9 дзеючых ГЭС 6,8 МВт, яны выпрацоўваюць 20 млн. кВт·гадз электраэнергіі (1995). В.М.Сасноўскі. с. 239
ГІДРАЭНЕРГЕТЫ́ЧНЫЯ РЭСУ́РСЫ , запасы энергіі рачных патокаў і вадаёмаў сушы. Адносяцца да катэгорыі аднаўляльных энергарэсурсаў. Вызначаюцца ў кілаватах сярэднегадавой эл. магутнасці або ў кілават-гадзінах эл. энергіі за год. Адрозніваюць патэнцыяльныя гідраэнергетычныя рэсурсы (колькасць воднай энергіі, якую можна атрымаць, выкарыстаўшы цалкам сцёк рэк на ўсім іх працягу) і тэхн. рэсурсы (магчымыя для выкарыстання па тэхн. умовах, частка патэнцыяльных рэсурсаў). Па некат. ацэнках патэнцыяльныя гідраэнергетычныя рэсурсы зямнога шара складаюць 3750 млн. кВт (32 900 млрд. кВт·гадз) электраэнергіі за год, з іх каля 12 300 (37%) —тэхн. рэсурсы. Энергет. рэсурсы рэк Беларусі: патэнцыяльныя каля 1 млн. кВт (7,5 млрд. кВт·гадз) выпрацоўкі электраэнергіі за год, тэхн. рэсурсы вызначаюцца ў 2,5—3 млрд. кВт·гадз за год (30—40% ад патэнцыяльных). с. 239
ГІДРО́ГРАФ (ад гідра... + ...граф), храналагічны графік штодзённых расходаў вады за пэўны перыяд у пэўным створы вадасцёку. Будуецца паводле звестак пра расход вады ў месцы назірання за сцёкам у вызначаны адрэзак часу. Адрозніваюць гідрограф разводдзя, паводкі, сезона, за каляндарны або гідралагічны год; бывае адзінкавы, абагульнены (разводдзя і паводкі), тыповы (за год). Служыць асновай для выдзялення крыніц жыўлення вадацёку. Выкарыстоўваецца ў гідратэхн. праектаванні і воднагасп. разліках. В.В.Дрозд. с. 239
ГІДРО́ІДНЫЯ (Hydrozoa), клас беспазваночных тыпу жыгучых. 2 падкласы, каля 2800 відаў. Пераважна марскія жывёлы, існуюць таксама прэснаводныя формы (каля 20 відаў). На Беларусі з гідроідных трапляюцца гідры. Выкапнёвыя існавалі ў ардовіку — дэвоне.
Цела цыліндрычнае, з 2 слаёў клетак. У большасці гідроідных чаргуюцца бясполае пакаленне (сядзячы паліп) і палавое (плаваючая медуза). У некат. гіброідных паліпы пры пачкаванні ўтвараюць вял. калоніі. Палавыя пакаленні (медузы) раздзельнаполыя, свабодна плаваюць у вадзе. Драпежнікі, жывяцца дробнымі жывёламі. с. 239
ГІДРО́КС , спосаб бясполымнага ўзрывання. Заснаваны на імгненнай рэакцыі пры награванні электразапальнікам парашкападобнай сумесі хім. рэчываў у сярэдзіне патрона (таксама наз. гідрокс) з адначасовым вылучэннем цеплыні і ўтварэннем вял. колькасці вадзяной пары, азоту і дыаксіду вугляроду. с. 240
ГІДРО́ЛІЗ (ад гідра... + ...ліз), рэакцыя абменнага ўзаемадзення паміж рэчывам і вадой.
Пры гідродізе солей, утвораных слабай асновай і моцнай к-той (напр., хларыд амонію NH4Cl) ці — моцнай асновай і слабай к-той (напр., ацэтат натрыю CH3COONa), водныя растворы маюць кіслую (NH4+Cl-+НОН=NH4ОН+Cl-+H+) ці шчолачную (СН3СОО-+Na++HOH=СН3СООН+Na+++ОН-) рэакцыю, што абумоўлена ўтварэннем слабых электралітаў. Гідроліз солей, утвораных моцнымі асновай і к-той, не ідзе. Гідролізам абумоўлена існаванне буферных раствораў, здольных падтрымліваць пастаянную кіслотнасць. Гідроліз мінералаў выклікае змяненні ў саставе зямной кары. Пры гідролізе арганічных злучэнняў пад уздзеяннем вады разрываюцца сувязі ў малекуле з утварэннем двух і больш злучэнняў. Гідроліз вугляродаў і бялкоў у жывым арганізме каталізуюць ферменты гідралазы. Гідроліз адыгрывае значную ролю ў працэсах засваення стравы і ўнутрыклетачнага абмену. З дапамогай гідролізу ў хім. прам-сці атрымліваюць спірты, карбонавыя к-ты з іх вытворных, мыла і гліцэрыны з тлушчаў. Гідроліз раслінных матэрыялаў — аснова гідролізных вытв-сцей. У працэсе тэрмакаталітычнага гідролізу з поліцукрыдаў (цэлюлоза і геміцэлюлозы), якія складаюць каля 70% расліннай біямасы, утвараюцца растваральныя ў вадзе монацукрыды і прадукты іх распаду, што пераходзяць у раствор — гідралізат. Гідралізат акрамя монацукрыдаў (2,5—3,5 %, пераважна пентозы і гексозы) мае фурфурол, оксіметафурфурол, воцатную і мурашыную к-ты, гумінавыя рэчывы і інш. Пасля гідролізу застаецца цвёрды астатак — гідролізны лігнін (30—35% ад масы сыравіны). Хім. і біяхім. перапрацоўкай (ферментацыяй) гідралізату атрымліваюць харч. глюкозу, тэхн. ксілозу, шмататамныя спірты (ксіліт, сарбіт), гліцэрыну, этыленгліколь, этылавы спірт, ацэтон, бялковыя кармавыя дрожджы, вітаміны і інш. З гідролізнага лігніну атрымліваюць адсарбенты, арганамінер. ўгнаенні, паліва і інш. прадукты тэхн. прызначэння. Гл. таксама Гідролізная прамысловасць. Т.П.Цэдрык. с. 240
ГІДРО́ЛІЗНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ , адна з галін мікрабіялагічнай прамысловасці. Спецыялізуецца на перапрацоўцы нехарчовых раслінных матэрыялаў метадам гідролізу для атрымання этылавага спірту, кармавых дражджэй, глюкозы і ксіліту, фурфуролу, арган. кіслот, лігніну і інш. прадуктаў. Сыравінай служаць адходы лясной, дрэваапр. і цэлюлозна-папяровай прам-сці, перапрацоўкі с.-г. сыравіны (салома, сланечнікавае шалупінне, кукурузныя храпкі, сцёблы бавоўніку, мелес з цукр. буракоў і інш.). Пры гідролізе раслінных тканак вугляводы пераходзяць у раствор (пад уздзеяннем вады і цяпла ў прысутнасці каталізатараў), а лігнін застаецца. У гэтым працэсе нерастваральныя поліцукрыды ператвараюцца ў растваральныя монацукрыды (гексозы і пентозы), якія хім. і біяхім. шляхам перапрацоўваюцца ў крышт. манозы (глюкозы, ксілозы), этылавы спірт, гліцэрын, ксіліт, сарбіт і інш., у альдэгіды і іх вытворныя (фурфурол, фуран і інш.), арган. кіслоты (воцатную, лімонную, яблычную і інш.), бялкова-вітамінныя дрожджы і антыбіётыкі. З 1 т сухой сыравіны ў залежнасці ад тэхналогіі можна атрымаць да 150 кг фурфуролу, або 140 кг першасных спіртоў, або 300 кг крышт. глюкозы, або 250 кг кармавых дражджэй і каля 300 кг гідролізнага лігніну.
Гідролізная прамысловасць развіваецца з пач. 20 ст. У б. СССР з 1935 наладжана вытв-сць этылавага спірту, з 1940-х г. — кармавых дражджэй і фурфуролу. На Беларусі гідролізную прадукцыю вырабляюць з 1936 на Бабруйскім гідролізным заводзе, з 1963 на Рэчыцкім доследна-прамысловым гідролізным заводзе, шматлікіх спіртавых і крухмальных з-дах. Выпускаецца тэхн. рэктыфікаваны этылавы спірт і этылавы спірт-сырэц, кармавыя дрожджы, фурфурол, вуглякіслы газ. У 1994 выраблена (разам з прадпрыемствамі мікрабіял. прам-сці) 49 тыс. т таварнай прадукцыі кармавых дражджэй (найб. у 1990 — 508 тыс. т). Значную гідролізную прамысловасць, якая спецыялізуецца пераважна на вытв-сці фурфуролу і этылавага спірту, маюць ЗША (найб. вытворца фурфуролу), Францыя, Італія, Японія, Фінляндыя; развітая вытв-сць этылавага спірту, кармавых дражджэй і фурфуролу ў Расіі, Германіі і інш. краінах. Гідролізная прамысловасць — перспектыўная галіна біятэхналогіі, здольная вырашаць праблемы, звязаныя з вытв-сцю харч. прадуктаў, лекавых прэпаратаў, энергет. паліва і сыравіны для хім. і біяхім. Вытв-сці. Т.П.Цэдрык. с. 240
ГІДРО́НІЙ-КАТЫЁН , гл. Гідраксоній. с. 240
ГІ́ДРЫ (Hydrida), атрад беспазваночных жывёл кл. гідроідных тыпу жыгучых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў прэсных (зрэдку саланаватых) вадаёмах усяго зямнога шара. На Беларусі 3 віды: гідра звычайная, або бессцябліністая (Hydra vulgaris); гідра сцябліністая, або бурая (Pelmatohydra oligactis); гідра зялёная (Chlorohydra viridissima).
Цела цыліндрычнае, полае, даўж. да 3 см, жаўтавата-шэрае, бурае, ярка-зялёнае або чырвонае. На адным канцы цела падэшва, якой гідры прымацоўваюцца да субстрату, на другім — рот, абкружаны 4—20 шчупальцамі з жыгучымі клеткамі. Размнажэнне бясполае (пачкаванне) і палавое. Раздзельнаполыя і гермафрадыты. Пасля апладнення звычайна гінуць, а з яец вясной выходзяць маладыя гідры. Драпежнікі: жывяцца інфузорыямі, калаўроткамі, ракападобнымі, малашчацінкавымі чарвямі, лічынкамі рыб. Аднаўляюцца з 1/200 ч. цела (рэгенерацыя). Індыкатары чысціні вадаёмаў. Выкарыстоўваюцца ў доследах. с. 240
ГІДРЫ́ДЫ , хімічныя злучэнні вадароду з інш. элементамі. Простыя ці бінарныя гідрыды вядомыя для ўсіх элементаў, акрамя інертных газаў, плацінавых металаў (за выключэннем паладыю), серабра, золата, кадмію, ртуці, індыю, талію.
Гідрыды шчолачных і шчолачназямельных (акрамя магнію) металаў — солепадобныя іонныя злучэнні. Крышт. рэчывы, устойлівыя пры адсутнасці вільгаці (напр., гідрыды літыю LiH tпл 680 °С, кальцыю СаH2 tпл 815 °С). Пры ўзаемадзеянні з вадой утвараюць шчолачы і вадарод. Гідрыды пераходных металаў і рэдказямельных элементаў (металападобныя гідрыды) светла- ці цёмна-шэрыя крышт. рэчывы з метал. бляскам, устойлівыя на паветры пры пакаёвай т-ры (напр., гідрыды тытану TiH2 мае т-ру раскладання 600—700 °С). Гідрыды неметалаў — кавалентныя злучэнні, у асн. газападобныя рэчывы (высокатаксічныя, асабліва гідрыды мыш’яку AsH3 і фосфару PH3). Моцныя аднаўляльнікі, пры 100—300 °С раскладаюцца да элемента і вадароду. Бор і крэмній утвараюць вышэйшыя гідрыды: боравадароды і сіланы. Выкарыстоўваюць як аднаўляльнікі ў арган. сінтэзе і пры атрыманні металаў, як каталізатары, у вытв-сці паўправадніковых матэрыялаў (германію, крэмнію). Гл. таксама Алюмінію злучэнні, Літыю злучэнні. с. 240
ГІДРЫ́ЛА , вадзяніца (Hydrilla), манатыпны род кветкавых раслін сям. жабнікавых. Вядомы 1 від — гідрыла кальчаковая (Н. verticillata). Пашырана пераважна ў тропіках і субтропіках Еўропы, Азіі, Афрыкі і Аўстраліі; на поўначы Еўропы, у т.л. на Беларусі трапляецца як занесеная або рэліктавая расліна. Часта ўтварае зараснікі ў азёрах Бел. Паазер’я (найб. паўн. і паўн.-ўсх. месцы росту ў Еўропе). Занесена ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь.
Шматгадовая апушчаная ў ваду двухдомная травяністая расліна з доўгім ніткападобным сцяблом даўж. да 3 м і рэдкімі галінкамі, на якіх утвараюцца шчыльныя пупышкі (прыстасаванне для вегетатыўнага размнажэння). Лісце лінейнае, эліпсоіднае або яйцападобнае, сядзячае, па 3—8 у кальчаках, радзей парнае, цёмна-зялёнае, рэдка чырв.-фіялетавае. Цвіце рэдка. Кветкі дробныя, аднаполыя, акружаны пакрывалам, сядзяць па 1 у пазухах лісця, тычынкавыя зеленавата-белыя, аддзяляюцца і ўсплываюць на паверхню, песцікавыя — белаватаплеўкавыя. Плод цыліндрычны, ягадападобны, маланасенны. Прыдатная для аквакультуры, корм для рыб і вадаплаўных птушак. Г.У.Вынаеў. с. 240
ГІ́ДРЫЯ (грэч. hydria ад hydōr вада), старажытнагрэчаская пасудзіна для вады, найчасцей керамічная. Падобная на амфару, але з моцна расшыраным уверсе тулавам, больш вузкім і высокім горлам. Мела 2 гарызантальныя па баках і 1 вертыкальную ручкі. Сценкі гідрыі часта ўпрыгожвалі размалёўкай. с. 241
ГІЕ́НАВЫЯ (Hyaenidae), сямейства млекакормячых атр. Драпежных. 3 роды: гіены паласатыя (Hyaena), гіены плямістыя (Crocuta) і ваўкі земляныя (Proteles). 4 віды: гіена паласатая (Н. hyaena), гіена бурая (Н. brunnea), гіена плямістая (С. сrocuta), воўк земляны (Р. cristatus). Пашыраны ў Афрыцы, Пярэдняй, Сярэдняй і Паўд.-Зах. Азіі. Жывуць пераважна ў паўпустынях і пустынях. Гіена бурая і падвід гіена барбарыйская (Н. hyaena barbara) занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. цела 55—165 см, хваста 20—33 см, маса 10—80 кг. Поўсць жаўтавата-шэрая ці брудна-бурая з плямамі і папярочнымі палосамі. Пярэднія канечнасці даўжэйшыя за заднія; шыя тоўстая, галава масіўная, зубы і сківіцы моцныя. Анальныя залозы выдзяляюць сакрэт з рэзкім пахам. Нараджаюць 2—4 (зрэдку 6) дзіцянят. Начныя драпежнікі, жывяцца пераважна мярцвячынай, нападаюць на дзікіх капытных, зрэдку на свойскую жывёлу. с. 241
ГІЕ́НЬ І ГАСКО́НЬ , Гюен і Гасконь (Guyenne et Gascogne), гістарычная вобласць на ПдЗ Францыі. Яе тэр. падзяляецца на 19 сучасных дэпартаментаў. Пл. каля 67 тыс. км2. Нас. каля 4 млн. чал. (1994). Гал. горад — Бардо. Займае Гаронскую нізіну і прыбярэжную нізіну Ланды, на Пд — Пірэнеі, на ПнУ — ч. Цэнтральнага масіву. Клімат умераны, вільготны. Здабыча нафты (дэпартамент Ланды) і газу (дэпартамент Гарона Верхняя). Развіты машынабудаванне (у т.л. судна- і авіябудаванне), нафтаперапрацоўка, электраметалургія, хім., тэкст., абутковая, лесаапр. і лесахім., харч. (у т.л. вінаробчая і мукамольная), папяровая прам-сць. Гал. цэнтры Бардо, Тулуза, Тарб. Вырошчваюць пшаніцу, кукурузу. Садоўніцтва, вінаградарства, агародніцтва. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак. Рыбалоўства, вустрычны промысел. Горныя і прыморскія курорты. Пірэнеі — раён турызму і зімовага спорту. Горад Лурд — цэнтр рэліг. паломніцтва. с. 241
ГІЕРО́Н I (грэч. Hierōn) Старэйшы (?, г. Катанія, Італія — 467 да н.э.), правіцель г. Гела ў Сіцыліі ў 484—478, тыран у Сіракузах у 478—467 да н.э. Разграміў у 474 флот этрускаў каля г. Кум, падпарадкаваў гарады Пд Італіі Месана, Рэгій і інш. Пры ім Сіракузская дзяржава дасягнула росквіту. Спрыяў мастацтву, пры яго двары тварылі філосафы і паэты Эпіхарм, Сіманід, Бакхілід, Піндар і інш. с. 241
ГІЕРО́Н II (грэч. Hierōn) Малодшы (каля 306 — каля 215 да н.э.), тыран у Сіракузах (Сіцылія) каля 268 — каля 215 да н.э., насіў тытул цара. У 265 вёў паспяховую барацьбу з мамертынцамі (італьян. наёмнікі). У пач. 1-й Пунічнай вайны (264—241) падтрымліваў карфагенян, пасля асады Рымам Месаны і Сіракузаў заключыў у 263 мірны дагавор з Рымам, чым забяспечыў незалежнасць Сіракузаў. У 2-й Пунічнай вайне (218—201) выступаў на баку Рыма. Заахвочваў развіццё земляробства, рамёстваў, будаўніцтва. с. 241
ГІЖЫ́ГІНСКАЯ ГУБА́ , унутраная частка зал. Шэліхава каля паўн.-ўсх. берага Ахоцкага м. Даўж. 148 км, шыр. каля ўваходу да 260 км, на Пн 30—40 км, глыб. 88 м. Большую частку года ўкрыта лёдам. Упадае р. Гіжыга. с. 241
ГІЖЫ́ЦКІ (Giżycki) Ян Марэк Антоній [псеўд. Валыняк (Wołyniak); Марэк Газдава (Marek Gozdawa), Конрад Мазавецкі (Konrad Mazowiecki); 7.5.1844, мяст. Міхноўка Валынскай вобл., Украіна —27.6.1925], гісторык каталіцкай царквы ў ВКЛ. Скончыў Дэрпцкі (цяпер Тартускі) ун-т (1870). Выкладаў у гімназіях, з 1895 у адстаўцы. Жыў у Кракаве, вывучаў гісторыю манаскіх ордэнаў, карыстаўся архівамі кляштараў. Аўтар артыкулаў «З мінулага базыльянскага ордэна на Літве і Русі» (1904), «Базыльянскія уніяцкія манастыры ў беларускай правінцыі» і інш.
Тв.: Terytoryum dawnej ziemi Brzeskiej. Warszawa, 1889; Wiadomości o dominikanach prowincyi litewskiej. Kraków, 1917; Z przeszłości karmelitów na Litwie i Rusi. Т. 1—2. Kraków, 1918. с. 241
ГІЖЭ́НКА , вёска ў Слаўгарадскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПнУ ад г. Слаўгарад, 86 км ад Магілёва, 60 км ад чыг. ст. Крычаў. 262 ж., 88 двароў (1996). Лясніцтва. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. с. 241
ГІ́ЗА , Эль-Гіза, Гізех, горад у Верхнім Егіпце, на беразе Ніла, прыгарад Каіра. Адм. ц. мухафазы Гіза. 2144 тыс. ж. (1992). Вузел чыгунак і шашэйных дарог. Буйны гандл. цэнтр (гандаль збожжам). Тытунёвая, радыётэхн. і маш.-буд. прам-сць. Каірскі ун-т. Цэнтр міжнар. турызму.
Паблізу Гізы ў Лівійскай пустыні захаваўся комплекс пірамід-грабніц, у т.л. фараонаў Хеопса (Хуфу), Хефрэна (Хафра), Мікерына (Менкаўра), пабудаваных у 1-й пал. 3-га тыс. да н.э. Каля ніжняга храма піраміды Хефрэна знаходзіцца «Вялікі сфінкс» — высечаная са скалы фантастычная істота з тулавам ільва і галавой чалавека. На полі пірамід знаходзіцца некропаль, у якім больш за 7 тыс. пахаванняў знатных егіпцян часоў ІІ—VI дынастый Стараж. царства (каля 2800—2250 да н.э.). Археал. раскопкі праводзяцца з 19 ст. Пахаванні даюць багаты матэрыял для вывучэння вытв-сці, сац. жыцця і культуры Стараж. Егіпта. Знойдзены прадметы пахавальнага культу, мадэлі хатніх рэчаў, прылады працы, зброя, ганчарныя вырабы, скульптуры, барэльефы са сцэнамі жыцця, іерагліфічныя надпісы і інш. Ансамбль пірамід фараонаў Хеопса, Хефрэна і Мікерына занесены ЮНЕСКА у Спіс сусветнай спадчыны. с. 241
ГІ́ЗЕЛЬ Інакенцій (каля 1600— 28.1.1683), украінскі мысліцель, культ. і царк. дзеяч. Скончыў Кіева-Магілянскую калегію (1642), у 1645—50 яе прафесар, з 1646 рэктар. Архімандрыт Кіева-Пячэрскай лаўры (з 1656). Рэдагаваў «Кіева-Пячэрскі пацярык» (1661). Абароне праваслаўя прысвечаны яго працы «Старая вера» (1668), «Пра сапраўдную веру» (не захавалася). У кн. «Свет з Богам чалавеку» (1669) элементы гуманізму. У «Курсе агульнай філасофіі» (1645—47; рукапіс захоўваецца ў б-цы АН Украіны) выкладзены асновы арыстоцелеўскай філасофіі з элементамі хрысц. тэалогіі. Гізелю прыпісваецца складанне «Сінопсіса» (1674). с. 241
ГІ́ЗЕХ , гл. Гіза. с. 241
ГІЗО́ (Guizot) Франсуа П’ер Гіём (4.10.1787, г. Нім, Францыя — 12.9.1874), французскі паліт. і дзярж. дзеяч, гісторык. Чл. Акадэміі маральных і паліт. навук (1832), чл. Франц. акадэміі (1836). З 1812 праф. Сарбоны. Міністр унутр. спраў (1830), нар. Асветы (1832—36, 1836—37), замежных спраў (1840—48), прэм’ер-міністр (1847—48). З 1840 фактычна кіраваў усёй палітыкай Ліпеньскай манархіі. Як канстытуцыйны манархіст заснаваў кансерватыўную і парт. групоўку дактрынёраў, змагаўся з рэакц. рэжымам Карла Х. Выступаў супраць сац. рэформаў і пашырэння выбарчага права. Аўтар твораў «Гісторыя Англійскай рэвалюцыі» (поўн. выд. т. 1—6, 1854—56), «Гісторыя цывілізацыі ў Еўропе» (1828), «Гісторыя цывілізацыі ў Францыі» (т. 1—5, 1829—32), мемуараў (т. 1—8, 1858—67) і інш. с. 241
ГІ́ЗЫ (Guise) дэ, французскі арыстакратычны род, адгалінаванне Латарынгскага герцагскага дома; у перыяд Рэлігійных войнаў 16 ст. ўзначальвалі католікаў. Заснавальнік роду — Клод (1496—1550), сын герцага Латарынгіі Рэнэ ІІ, у 1506 натуралізаваўся ў Францыі, герцаг Гізы з 1528. Франсуа (1519—63), сын Клода, праславіўся абаронай Меца ад войск імператара Карла V (1552) і ўзяццем у англічан Кале (1558). Разам з братам Шарлем (1525—74), кардыналам Латарынгскім, фактычна кіраваў краінай пры Францыску ІІ. Франсуа расправіўся з гугенотамі (1560), арганізаваў крывавую разню іх у Васі (1562). Генрых (1550—88), сын Франсуа, адзін з арганізатараў Варфаламееўскай ночы (1572), узначальваў Каталіцкую лігу 1576. Прэтэндаваў на каралеўскі трон. Забіты паводле загаду караля Генрыха ІІІ. З заканчэннем рэліг. войнаў род Гізаў заняпаў. с. 242
ГІЙМЭ́Н , Гілемэн (Guillemin) Ражэ (н. 11.1.1924, г. Дыжон, Францыя), французскі фізіёлаг. Чл. Нац. АН ЗША, Амер. АН і мастацтваў, Франц. нац. акадэміі медыцыны. Праф. Фізіялогіі (1963). Скончыў Дыжонскі ун-т (1942). З 1948 у Ін-це эксперым. медыцыны і хірургіі Манрэальскага ун-та, з 1953 у Х’юстанскім ун-це (ЗША), з 1960 у навук. ін-тах Францыі, з 1963 дырэктар лабараторыі Бейларскай мед. школы Х’юстанскага ун-та, з 1970 у Солкаўскім ін-це ў г. Сан-Дыега (штат Каліфорнія). Навук. працы па выдзяленні, выяўленні хім. структуры і біял. актыўнасці гіпаталамічных рэлізінг-гармонаў. Нобелеўская прэмія 1977 (разам з Э.В.Шалі і Р.С.Ялаў). с. 242
ГІКА́ЛА Мікалай Фёдаравіч (20.3.1897, г. Адэса, Украіна — 25.4.1938), савецкі ваен. і парт. дзеяч. Скончыў Тыфліскую ваенна-фельч. школу (1915). З 1917 чл. РСДРП(б). У 1918 у г. Грозны: старшыня Савета, камандуючы часцямі Чырв. Арміі. У 1919—20 чл. Каўказскага краявога к-та РКП(б), ваен. камісар Церскай вобл. і Дагестана. З 1921 на парт. рабоце на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. З 1929 сакратар ЦК КП(б) Узбекістана, Азербайджана. З 1931 сакратар Маскоўскага абкома і гаркома ВКП(б). Са студз. 1932 да студз. 1937 1-ы сакратар ЦК КП(б)Б, з лют. 1937 1-ы сакратар Харкаўскага гаркома КП(б)У. Чл. Бюро ЦК КП(б)Б, чл. Прэзідыума ЦВК БССР, Рэўваенсавета БВА (1932—37). Чл. Цэнтр. Рэвізійнай камісіі ВКП(б) у 1930—34. Канд. у чл. ЦК ВКП(б) з 1934. Чл. ЦВК СССР. Удзельнічаў у разгортванні масавых рэпрэсій у БССР, сам стаў ахвярай гэтай палітыкі. Рэабілітаваны пасмяротна. М.П.Касцюк. с. 242
ГІКСО́СЫ , група качавых плямён, якія каля 1700 да н.э. ўварваліся з Пярэдняй Азіі праз Суэцкі перашыек у Егіпет, захапілі яго і валодалі ім да 1570 да н.э. Пасяліліся ў Ніжнім Егіпце і заснавалі там сваю сталіцу Аварыс. Упершыню ўвялі ў Егіпце конегадоўлю і колавы транспарт (магчыма, вертыкальны ткацкі станок, аліву і гранат), спрасцілі егіпецкую пісьменнасць, стварылі алфавітнае пісьмо. Гіксосы парушылі ізаляванасць Егіпта і стварылі ўмовы для росквіту культуры Новага царства. У пач. 16 ст. да н.э. правіцелі Фіваў пачалі вызвал. барацьбу супраць гіксосаў і прымусілі іх адступіць у Палесціну. А.В.Іоў. с. 242
ГІЛАЗАІ́ЗМ (ад грэч. hylē матэрыя + zōē жыццё), філасофскае вучэнне пра ўсеагульную адушаўлёнасць матэрыі. У навук. ўжытак тэрмін уведзены ў 1678 англ. філосафам Р.Кедвартам. Гілазаізм — лагічнае дапушчэнне пра адзінства, цэласнасць, самаразвіццё свету, яго праявы адрозніваюцца толькі ўзроўнем развіцця, а не сутнасцю. На аснове такой канцэптуальнай схемы ўзніклі блізкія да гілазаізму вучэнні — пантэізм, панпсіхізм, а таксама вучэнне пра адлюстраванне як усеагульную ўласцівасць матэрыі. Паводле гэтай канцэпцыі, не толькі элементарныя жыццёвыя працэсы, але і складаныя інфарм. сістэмы, што генерыруюць пачуццёвасць, псіхіку і мысленне, маюць натуральнае паходжанне. У стараж.-грэч. філасофіі ідэі гілазаізму распрацоўвалі прадстаўнікі натурфіласофіі (Фалес, Анаксімен, Геракліт, Эмпедокл і інш.). У эпоху Адраджэння гілазаізм у форме пантэізму складаў істотную частку філасофіі Н.Кузанскага, Б.Тэлезіо, Дж. Бруна. Мысленне як уласцівасць, характэрную для ўсёй прыроды, як атрыбут матэрыі разглядаў Б.Спіноза. Франц. матэрыялісты 18 ст. (Д.Дзідро, Ж.Рабінэ) абгрунтоўвалі субстанцыяльны характар адчуванняў, прызнавалі агульную адушаўлёнасць матэрыі. Усеагульнасць уласцівасці адлюстравання знаходзіць пераканаўчае і практычнае пацвярджэнне ва ўсёй сістэме тэхн. забеспячэння сучаснага інфарм. працэсу. А.В.Ягораў. с. 242
ГІ́ЛБЕРТ (Gilbert) Уолтэр (н. 21.3.1932, г. Бостан, штат Масачусетс, ЗША), амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі і малекулярнай біялогіі. Чл. Нацыянальнай АН ЗША (1968). Скончыў Гарвардскі ун-т (1953). З 1953 у Кембрыджскім (Вялікабрытанія), з 1957 у Гарвардскім ун-тах. Навук. працы па метадах устанаўлення першаснай структуры дэзоксірыбануклеінавай кіслаты (ДНК), вывучэнні механізму спецыфічнага ўзаемадзеяння бялкоў і ДНК. Здзейсніў кланіраванне гена, які кадзіруе сінтэз інсуліну, і ўвядзенне яго ў геном бактэрый. Нобелеўская прэмія 1980. с. 242
ГІ́ЛБЕРТА АСТРАВЫ́ (Gilbert Islands), група з 16 каралавых атолаў у зах. ч. Ціхага ак., у Мікранезіі, у складзе дзяржавы Кірыбаці. Пл. 264 км2. Нас. каля 52 тыс. чал. (1980). Клімат экватарыяльны, гарачы і вільготны. Вырошчванне какосавай пальмы, гародніны, садавіны. На атоле Тарава — г. Баірыкі, сталіца дзяржавы. Названы ў гонар англ. капітана Дж.Гілберта, які наведаў астравы ў 1788. с. 242
ГІ́ЛГУД (Gielgud) Джон Артур (н. 14.4.1904, Лондан), англійскі акцёр і рэжысёр. Тэатр. адукацыю атрымаў у Каралеўскай акадэміі драм. мастацтва. З 1921 у т-рах «Олд Вік», Шэкспіраўскім мемарыяльным і інш. Асабліва вядомы па шэкспіраўскім рэпертуары (таксама і як рэжысёр): Гамлет, Кароль Лір, Рычард ІІІ, Юлій Цэзар (аднайм. п’есы; дзве апошнія ролі і ў кіно), Бенядзікт («Многа шуму з нічога») і інш. Значнымі ў яго творчасці былі ролі ў п’есах А.Чэхава, Г.Грына, Э.Олбі і інш. Інсцэніраваў «Злачынства і пакаранне» Ф.Дастаеўскага (1946, выканаў ролю Раскольнікава). З 1932 у кіно: «Сакрэтны агент», «Забойства ва Усходнім экспрэсе», «Дырыжор», «Гандзі», «На паляванні» і інш. с. 242
ГІЛЕ́ВІЧ Ніл Сымонавіч (н. 30.9.1931, в. Слабада Лагойскага р-на Мінскай вобл.), бел. паэт, літаратуразнавец, фалькларыст, перакладчык, грамадскі дзеяч. Нар. паэт Беларусі (1991). Канд. філал. н. (1963), праф. (1978). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1956). У 1960—80 выкладчык кафедры бел. л-ры БДУ, у 1980—89 1-ы сакратар праўлення СП БССР. Старшыня пастаяннай камісіі Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і захаванні гіст. спадчыны (1990—96). Друкуецца з 1946. Першая кніга «Песня ў дарогу» (1957). Выдаў зб-кі лірыкі «Прадвесне ідзе па зямлі» (1959), «Неспакой» (1961), «Бальшак» (1965), «Перазовы» (1967), «А дзе ж тая крынічанька» (1972), «Актавы» (1976), «У добрай згодзе» (лірыка, сатыра, гумар, 1979; адзначаны разам з перакладчыцкай дзейнасцю Дзярж. прэміяй БССР імя Я.Купалы 1980). Асн. змест паэзіі — любоў да роднага краю, асэнсаванне гіст. вопыту бел. народа. У яго паэтычных творах пераважаюць традыц. формы класічнай паэтыкі, тэмы гіст. повязі часоў і пакаленняў, памяці маленства, суровых выпрабаванняў ваенных гадоў (вянок санетаў «Нарач», паэмы «Заручыны», «Сто вузлоў памяці», нізка вершаў «Гарыць, гарыць мая Лагойшчына»). Раман у вершах «Родныя дзеці» (1985) увабраў у сябе тое, чым жыў, пра што хваляваўся творца. Раман ствараўся з улікам духоўнага росту чытача і ўсведамлення неабходнасці вярнуць страчаныя сац. і духоўныя каштоўнасці. Боль і гнеў, вера і надзея, каханне і пяшчота, туга і расчараванне — такі спектр чалавечых пачуццяў у творах Гілевіча апошніх гадоў: кн. «Повязь» (1987), «Незалежнасць» (1991), «Жыта, сосны і валуны» (1992), «На высокім алтары», «Талісман» (абедзве 1994). Гілевіч — аўтар прац па літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы: «Акрыленая рэвалюцыяй (Паэзія «Маладняка»)» (1962), «Наша родная песня» (1968), «З клопатам пра песні народа» (1070), «Паэтыка беларускай народнай лірыкі» (1975), «Паэтыка беларускіх загадак» (1976), «Вусная народная творчасць і сучасная лірычная паэзія ўсходніх і паўднёвых славян» (1978), зб-каў літ.-крытычных і публіцыст. артыкулаў «У гэта веру» (1978), «Удзячнасць і абавязак» (1982), «Покліч жыцця і часу» (1983), «Годнасць, сумленнасць, мужнасць» (1988), «Вяртанне і працяг» (1990), «Выбар» (1993). Ён стваральнік кніг сатыры і гумару, твораў для дзяцей, зб-ка п’ес «Начлег на буслянцы» (1980), аўтабіягр. аповесці «Перажыўшы вайну» (1988); укладальнік і навук. рэдактар зб-каў фальклору «Песні народных свят і абрадаў» (1974), «Лірычныя песні» (1976), «Лірыка беларускага вяселля» (1979), «Народныя казкі-байкі, апавяданні і мудраслоўі» (1983) і інш. Перакладае творы балт. пісьменнікаў (зб. «Балгарскія народныя песні», 1961; анталогіі «Ад стром балканскіх», 1965; «Сто гадоў, сто паэтаў, сто песень», 1978, і інш.), паасобныя творы югасл., польскіх, рус., укр., сербалужыцкіх паэтаў. Выдаў зб. выбраных перакладаў слав. паэтаў «Роднасць» (1983). Узнагароджаны ордэнам Кірыла і Мяфодзія 1-й ступені, ордэнам Югаслаўскай зоркі са стужкай. Лаўрэат Міжнар. прэміі імя Хрыста Боцева (1986). На вершы Гілевіча напісалі музыку М.Аладаў, А.Багатыроў, Я.Глебаў, Э.Зарыцкі, Л.Захлеўны, І.Лучанок, М.Пятрэнка, Дз.Смольскі, Э.Ханок, Я.Цікоцкі, М.Чуркін і інш.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1981; Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1991; Лісце трыпутніку. Мн., 1968; Запаветнае. Мн., 1975; Любоў прасветлая. Мн., 1996.
Літ.: Сіненка Г.Д. Ніл Гілевіч: Нарыс творчасці. Мн., 1981; Арочка М. Балючая памяць зямлі // Полымя. 1984. №7; Бечык В. Любоўю кроўнай... // Бечык В. Прад высокаю красою... Мн., 1984; Быкаў В. Высакароднасць погляду на свет і жыццё // Гілевіч Н. Святлынь. Мн., 1984; Вярцінскі А. Калі радок хвалюе // Вярцінскі А. Высокае неба ідэала. Мн., 1979; Калеснік У. Паэт у страі: (Рысы да літ. партрэта Ніла Гілевіча) // Полымя. 1976. №4; Конан У. Паэтычны голас сумлення // Там жа. 1996. №9; Ламека Л. Радок чысціні світальнай // Маладосць. 1991. № 9; Яе ж. Боль і сумленне Бацькаўшчыны // Роднае слова. 1996. № 9. У.М.Конан, М.У.Мікуліч. с. 242
ГІ́ЛЕЛЬС Эміль Рыгоравіч (19.10.1916, г. Адэса, Украіна — 14.10.1985), расійскі піяніст, педагог. Нар. арт. СССР (1954). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Адэскую кансерваторыю (1935). Удасканальваўся ў Школе вышэйшага майстэрства пры Маскоўскай кансерваторыі ў Г.Нейгаўза (1935—38). З 1938 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1952 праф.). Выступаў як саліст (з 1929) і ансамбліст. Адзін з найб. вядомых піяністаў сучаснасці. Дасканаласць і глыбіня прачытання вылучалі яго выкананне твораў Л.Бетховена, Ф.Шуберта, Р.Шумана, І.Брамса, Ф.Ліста, С.Рахманінава, С.Пракоф’ева. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1-я прэмія, 1933), Міжнар. конкурсу піяністаў імя Э.Ізаі (Брусель, 1-я прэмія, 1938), Міжнар. конкурсу піяністаў (Вена, 2-я прэмія, 1936). Ганаровы чл. Лонданскай каралеўскай акадэміі музыкі (1969), Муз. акадэміі імя Ф.Ліста (Будапешт, 1970), Нац. акадэміі «Санта-Чэчылія» (Рым, 1980). Дзярж. прэмія СССР 1946. Ленінская прэмія 1962.
Літ.: Дельсон В. Эмиль Гилельс. М., 1959; Хентова С. Эмиль Гилельс. 2 изд. М., 1967; Цыпин Г.М. Портреты советских пианистов. 2 изд. М., 1990; Баренбойм Л. Эмиль Гилельс. М., 1990. с. 243
ГІ́ЛЕР (Giller) Агатан (9.1.1831, мяст. Апатоўка Калішскага ваяв., Польшча — 17.8.1887), польскі паліт. дзеяч, журналіст, удзельнік паўстання 1863—64. У 1853 за рэв. прапаганду сасланы ў Сібір. У 1860 вярнуўся па амністыі ў Варшаву і ўключыўся ў паліт. барацьбу. Летам 1862 увайшоў у склад Цэнтр. нац. к-та ў Варшаве. Адзін з лідэраў правага крыла «чырвоных». Прыхільнік польска-рускага рэв. саюзу, у вер. 1862 вёў у Лондане перагаворы з А.І.Герцэнам аб супрацоўніцтве. Вясной 1863 чл. Часовага нац. ўрада, рэдагаваў паўстанцкія газеты. Летам 1863 выехаў за мяжу, жыў у Германіі, Францыі, Галіцыі, Швейцарыі. Аўтар «Гісторыі паўстання польскага народа ў 1861—1864 гг.» (т. 1—4. Парыж, 1867—71), багатай фактычным матэрыялам. Выдаў зборнік мемуараў «Польшча ў змаганні» (т. 1. Парыж, 1868; т. 2. Кракаў, 1875), у якім змешчаны ўспаміны многіх удзельнікаў паўстання. В.Ф.Шалькевіч. с. 243
ГІ́ЛЕСПІ (Gillespie) Джон Бёркс [празваны Дызі (Dizzy); 21.10.1917, г. Чыра, ЗША — 1993], амерыканскі джазавы музыкант (трубач, а таксама выканаўца на трамбоне, фп., ударных), аранжыроўшчык, кампазітар. Вучыўся ў Ларынбергскім ін-це (1933—35, штат Паўн. Караліна). З 1935 у аркестрах Філадэльфіі і Нью-Йорка. У сярэдзіне 1940-х г. разам з Ч.Паркерам і інш. стварыў стыль джаза бібоп (боп). Выступаў са сваім квінтэтам, затым біг-бэндам; апіраўся на малы імправізац. ансамбль, выкарыстоўваў багатую рытмічную арнаментыку (упершыню выкарыстаў лац.-амер. ўдарныя). Стварыў шэраг мелодый, якія сталі эталонам стылю бібоп, зрабіў значны ўклад у распрацоўку інш. джазавых стыляў. Аўтар кампазіцыі «Брат Кінг» (1963), прысвечанай М.Л.Кінгу. с. 243
ГІЛЕ́Я (ад грэч. hylē лес), вільготныя трапічныя лясы Цэнтр. і Паўд. Амерыкі, Цэнтр. Афрыкі і Паўд.-Усх. Азіі. Фарміруюцца ва ўмовах пастаяннага гарачага і вільготнага клімату. Характарызуюцца гушчынёй, шмат’яруснасцю, вял. відавой разнастайнасцю, мноствам ліян і эпіфітаў. У гілеі растуць каштоўныя пароды дрэў (напр., какава, гевея і інш.). с. 243
ГІЛЬ , адна з назваў птушкі снягір. с. 243
ГІЛЬ Мікола (сапр. Гілевіч Мікалай Сымонавіч; н. 15.6.1936, в. Слабада Лагойскага р-на Мінскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1959). З 1961 у газ. «Літаратура і мастацтва» (у 1990—96 гал. рэдактар); у 1972—77 у час. «Маладосць». Друкуецца з 1952. Першая кн. апавяданняў «Ранішнія сны» (1973) прысвечана нашаму сучасніку. Героі Гіля звычайна гараджане ў першым пакаленні, таму характары іх выяўляюцца на псіхал. стыку горада і вёскі. У аповесцях «Слабодскі парламент» (1968), «Вяртанне» (1972), «Тацянін чэрвень» (1976), «Тэлеграма з Кавалевіч» (1981), «Дзень пачаўся» (1984) і інш. выяўляе высокія маральныя якасці вяскоўцаў, спрадвечную нар. мудрасць, вернасць роднаму куту. Упершыню ў бел. л-ры ставіць праблему вяртання былога вяскоўца з горада ў вёску. Піша і для дзяцей («На лясной вуліцы», 1975; «Самы галоўны чалавек», 1980; «Ёсць на зямлі крыніца», 1983). На бел. мову пераклаў раман В.Бубніса «Пад летнім небам», аповесці І.Эркеня «Сям’я Тотаў», «Выстаўка ружаў» (з Л.Каўрус), аповесць «Кат» і раман «Карлік» П.Ф.Лагерквіста (з Г.Шупенькам).
Тв.: Пуд жыта. Мн., 1982; Камандзіроўка ў Вішанькі. Мн., 1987; Кім і Валерыя. Мн., 1988; Бралася на дзень. Мн., 1993. Л.С.Савік. с. 243
ГІ́ЛЬБЕРТ (Hilbert) Давід (23.1.1862, г. Кёнігсберг, цяпер г. Калінінград, Расія — 14.2.1943), нямецкі матэматык. Замежны ганаровы чл. АН СССР (1934). Скончыў Кёнігсбергскі ун-т. З 1893 праф. Кёнігсбергскага, у 1895— 1933 Гётынгенскага ун-таў. Навук. працы па тэорыі інварыянтаў, тэорыі лікаў, тэорыі функцый, асновах геаметрыі, дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненнях, матэм. фізіцы, матэм. логіцы і інш. Аўтар канцэпцыі фармалізму ў матэматыцы. Увёў паняцце гільбертавай прасторы, якім шырока карыстаюцца ў матэматыцы і тэарэт. фізіцы.
Тв.: : Рус. пер. — Основания математики: Теория доказательств. М., 1982 (разам з П.Бернайсам).
Літ.: Проблемы Гильберта. М., 1969; Рид К. Гильберт: Пер. с англ. М., 1977. с. 244
ГІ́ЛЬБЕРТ , Гілберт (Gilbert) Уільям (24.5.1544, г. Колчэстэр, Вялікабрытанія — 30.11.1603), англійскі фізік; адзін з заснавальнікаў навукі аб электрамагнетызме. Вучыўся ў Кембрыджы і Оксфардзе. Быў прыдворным урачом каралевы Лізаветы І. У 1600 выдаў кн. «Аб магніце, магнітных целах і вялікім магніце — Зямлі...» (рус. пер. 1956), дзе прапанаваў тэорыю магн. і эл. з’яў; даказаў, што Зямля мае магн. поле, падобнае на поле намагнічанага жал. шара, і выказаў меркаванне, што яе магн. полюсы супадаюць з геаграфічнымі. Выступаў з крытыкай вучэння Арыстоцеля, падтрымліваў геліяцэнтрычную сістэму М.Каперніка. с. 244
ГІ́ЛЬБЕРТАВА ПРАСТО́РА , абагульненне эўклідавай прасторы на бясконцамерны выпадак. Уведзена ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў працах Д.Гільберта як вынік абагульнення фактаў і метадаў раскладання функцый у артаганальныя шэрагі, а таксама даследаванняў інтэгральных ураўненняў. Выкарыстоўваецца ў розных раздзелах матэматыкі, тэорыі імавернасцей, тэарэт. фізікі.
Першасна Гільбертава прастора — прастора бясконцых паслядоўнасцей, напр., х = (x1, x2,..., xn, ...) са збежным шэрагам квадратаў х12 + x22 + ... + xn2 + ... . Суму двух элементаў (вектараў) паслядоўнасцей, іх скалярны здабытак і інш. вылічваюць пакаардынатна па звычайных правілах (гл. Вектарная прастора, Вектарнае злічэнне). У больш шырокім сэнсе Гільбертава прастора — лінейная прастора, для якой вызначаны скалярны здабытак. У залежнасці ад вызначэння множання элементаў на сапраўдны ці камплексны лік адрозніваюць сапраўдныя і камплексныя Гільбертавы прасторы. с. 244
ГІ́ЛЬГАМЕШ , паўлегендарны правіцель шумерскага г. Урук (28 ст. да н.э.). У эпічных песнях 3-га тыс. да н.э., паэме канца 3-га — пач. 2-га тыс. да н.э. апісваюцца подзвігі Гільгамеша, яго дружба з дзікім чалавекам Энкіду, падарожжа ў пошуках сакрэту бессмяротнасці. Копія паэмы, напісаная клінапісам на 12 гліняных таблічках, знойдзена ў б-цы асірыйскага цара Ашурбаніпала. с. 244
«ГІЛЬДЗЕ́ЙСКІ САЦЫЯЛІЗМ» , гільдэізм, рэфармісцкая плынь у Вялікабрытаніі ў пач. 20 ст. Заснавальнікі — члены «Фабіянскага таварыства» (Дж. Коўл і інш.), якія стварылі ў 1914 Нац. гільдзейскую лігу і распрацавалі праграму «Гільдзейскага сацыялізму» (спалучала традыц. палажэнні фабіянскага рэфармізму з ідэямі анарха-сіндыкалізму). Тэарэтыкі «Гільдзейскага сацыялізму» ўяўлялі пераход ад капіталізму да сацыялізму ў выглядзе паступовага працэсу выцяснення капіталіст. манаполій шляхам перадачы нацыяналізаваных прадпрыемстваў нац. гільдыям — аб’яднанням працоўных пэўнай галіны. У 1920-я г. «Гільдзейскі сацыялізм» сышоў з паліт. арэны. с. 244
ГІЛЬДЗЕ́ЙСКІЯ ШКО́ЛЫ , пачатковыя школы, якія ствараліся ў гарадах Зах. Еўропы ў 13—14 ст. купецкімі гільдыямі. Выкладанне роднай мовы і арыфметыкі ў іх было пастаўлена значна лепш, чым у царкоўных. У школах павышанага тыпу выкладаліся таксама граматыка, геаметрыя і элементы рыторыкі. Гільдзейскія школы былі платныя, вучыліся ў іх звычайна дзеці заможных бацькоў. Каталіцкая царква ставілася да гільдзейскай школы варожа, паколькі іх стварэнне лічыла парушэннем манаполіі царквы ў школьнай справе. З заняпадам гільдый у 15—16 ст. гільдзейскія школы перайшлі ў падначаленне гар. кіраванняў. с. 244
ГІЛЬДЗЮ́К Юрый Мікалаевіч (н. 15.5.1948 г. Гродна), бел. піяніст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыў Бел. кансерваторыю (1971, клас І.Цвятаевай). Удасканальваўся ў Маскоўскай кансерваторыі (1973). У 1973—78 выкладаў у Сярэдняй спец. муз. школе пры бел. кансерваторыі. З 1978 заг. кафедры, з 1991 дацэнт Бел. акадэміі музыкі. З 1983 маст. кіраўнік Бел. філармоніі. Музыкант яркай індывідуальнасці, тонкі інтэрпрэтатар музыкі розных стыляў, гастраліруе як саліст і выканаўца камернай музыкі на Беларусі і за яе межамі, а таксама ў ансамблях з вядомымі інструменталістамі, опернымі і камернымі спевакамі. У рэпертуары творы бел. кампазітараў (Л.Абеліёвіча, А.Багатырова, Я.Глебава, У.Дамарацкага і інш.), зах.-еўрап. і рус. класічная і сучасная музыка. Сярод вучняў: А.Сікорскі, В.Бельцюкова, Н.Венская і інш. Адзін з заснавальнікаў і арганізатараў міжнар. муз. фестываляў («Беларуская музычная восень», «Мінская вясна»), конкурсаў музыкантаў-выканаўцаў. В.П.Савіцкая. с. 244
ГІ́ЛЬДЫІ (ад ням. Gilde карпарацыя), у перыяд. ранняга сярэдневякоўя ў Еўропе розныя аб’яднанні (эканам., паліт., рэліг., пазней купецкія) для абароны інтарэсаў сваіх членаў. У Англіі і інш. краінах Еўропы гільдыямі называліся таксама аб’яднанні гар. рамеснікаў — цэхі. У Зах. Еўропе раннія гільдыі згадваюцца ў крыніцах 7—8 ст. У канцы 11 — пач. 12 ст. ў сувязі з развіццём гандлю ў Англіі, Германіі, Фландрыі, Францыі ўзніклі купецкія гільдыі, якія ствараліся з мэтай абароны купцоў і тавараў у дарозе, узаемадапамогі, атрымання гандл. Прывілеяў, манапалізацыі гандлю. На Беларусі т. зв. купецкія сотні вядомы з 12 ст. ў Полацку і Віцебску. У 17—18 ст. купецкія арг-цыі ў рамесна-гандл. цэнтрах ВКЛ, у т.л. ў Полацку, Віцебску, Магілёве, Мінску, Пінску, Слуцку, называліся брацтвамі. Сход выбіраў 3 старшын — адм. і судовы орган брацтва. Рашэнні старшын і сходу зацвярджала гарадская рада. Пасля далучэння да Рас. імперыі (канец 18 ст.) на Беларусь пашыралася дзеянне рэгламенту Гал. магістрата, які абавязваў ствараць гільдыі ва ўсіх гарадах. У залежнасці ад велічыні капіталу купецтва падзялялася на тры гільдыі. Гільдзейскае купецтва мела шэраг прывілеяў. У 1863 трэцяя гільдыя скасавана. З развіццём капіталізму роля гільдыі паменшала, але падзел купецтва на гільдыі існаваў да 1917. с. 244
ГІЛЬДЭ́ІЗМ , гл. «Гільдзейскі сацыялізм». с. 245
ГІЛЬДЭНБРА́НТЫЯ (Hildenbrandtia), манатыпны род чырвоных водарасцей сям. гільдэнбрантыевых. Вядомы 1 від — гільдэнбрантыя рачная (Н. rivularis). Пашырана ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і Амерыцы, а таксама на Пн Беларусі, дзе трапляецца рэдка на паўд.-ўсх. мяжы арэала ў чыстых водах рэк і ручаёў. Расце на камяністых субстратах пад вадой. Занесена ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь.
Прэснаводная эпілітная водарасць. Утварае плевачнае шчыльнакоркавае слаявішча (талом) кармінавага колеру з цёмна-чырвонай аблямоўкай. Таломы акруглыя, дыям. да 2,5 см; пры разрастанні зліваюцца. Вертыкальныя ніткі простыя, зрэдку разгалінаваныя. Размнажаецца вегетатыўна. Індыкатар чыстых вод. Г.У.Вынаеў. с. 245
ГІЛЬЕ́Н , Гільен Батыста (Guillén Barista) Нікалас (10.7.1902, г. Камагуэй, Куба — 16.7.1989), кубінскі паэт і публіцыст. Вучыўся ў Гаванскім ун-це. Займаўся журналістыкай, удзельнічаў у міжнар. грамадскім жыцці. У 1952—59 у эміграцыі. Друкаваўся з 1918. У паэзіі пераважала сац.-палітычная тэматыка, пазней узмацніўся суб’ектыўна-лірычны пачатак. Аўтар зб-каў «Матывы сона» (1930), «Сонгара Касонга» (1931), «Вест-Індская кампанія» (1934), «Песні для салдатаў і соны для турыстаў» (1937), «Голуб акрыленага народа» (1958), «Што ёсць у мяне?», «Вершы пра каханне» (абодва 1964), «Вялікі Звярынец» (1967), «Зубчастае кола» (1972), «Сэрца, з якім жыву» (1975), «Па Карыбскім сінім моры імчыць папяровы караблік» (1978), паэм «Іспанія. Паэма пра чатыры самоты і адну надзею» (1937), «Элегія Хесусу Менендэсу» (1951) і інш., кн. публіцыстыкі «Беглая проза, 1929—1972» (т. 1—3, 1975—76). Адметныя рысы яго творчасці — нечаканасць метафар і меладычнасць, рытмічная разнастайнасць і гукапіс, спалучэнне элементаў крэольскай і негрыцянскай фалькл. традыцый. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі Р.Барадулін, Х.Жычка, К.Шэрман і інш.
Тв.: Бел. пер. — Падарожжа да сябе самога. Мн., 1978; Рус. пер. — Сонгоро Косонго: Избр. стихи. М., 1967; Избранное. М., 1982; Перелистывая страницы: Мемуары. М., 1985.
Літ.: Плавскин З. Николас Гильен: Критико-биогр. очерк. М.; Л., 1965; Аухвер А. Николас Гильен: Жизнь и творчество: Пер. с исп. М., 1989. Е.А.Лявонава. с. 245
ГІЛЬЁМ , Гіём (Guillaume) Шарль Эдуар (15.2.1861, г. Флёр’е, Швейцарыя — 13.6.1938), швейцарскі фізік і метролаг. Скончыў Цюрыхскі ун-т (1833). Працаваў у Міжнар. бюро мер і вагі ў г. Сеўр (з 1905 дырэктар). Навук. працы па метралогіі. Даў новае вызначэнне літра, даследаваў прычыны памылак ртутных тэрмометраў і прапанаваў папраўкі да іх (1889). Стварыў новыя сплавы інвар, элінвар і інш., якія выкарыстоўваюцца ў высокадакладных інструментах і метралагічных стандартах (1899). Нобелеўская прэмія 1920. с. 245
ГІ́ЛЬЗА (ням. Hülse літар. абалонка), 1) у артылерыі элемент артылерыйскага боепрыпасу патроннага і паасобнага зараджання, танкасценны метал. стакан для размяшчэння парахавога зараду, сродкаў запальвання і інш. Для танкавай артылерыі часта вырабляюць з саставаў, якія поўнасцю або часткова згараюць у час стрэлу. 2) гільза стралковай зброі падобна па канструкцыі на гільзу артыл. патрона. Бываюць латунныя, стальныя, кардонныя (для паляўнічай зброі). 3) гільза ў тэхніцы — пустацелая зменная цыліндрычная ўстаўка поршневых цеплавых рухавікоў (унутры гільзы перамяшчаецца поршань). Вырабляюць з чыгуну, устанаўліваюць у блок-картэрах рухавікоў з алюмініевых сплаваў. с. 245
ГІ́ЛЬМАН Залман Давыдавіч (н. 17.11.1929, г. Барысаў Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне селекцыі і развядзення с.-г. жывёл. Д-р с.-г. н. (1976), праф. (1978). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1952). З 1965 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па прыватнай заатэхніцы, селекцыі і развядзенні свіней (бел. чорна-пярэстая парода і бел. ўнутрыпародны тып свіней буйной белай пароды).
Тв.: Повышение продуктивности свиней. Мн., 1982; Свиноводство. Мн., 1989; Свиноводство и технология производства свинины. Мн., 1995. с. 245
ГІЛЬМЕ́НД , рака ў Афганістане і Іране (нізоўі). Даўж. 1150 км, пл. бас, каля 500 тыс. км2. Пачынаецца ў гарах Гіндукуш, цячэ па Іранскім нагор’і паміж пустынямі Дашты-Марго і Рэгістан, заканчваецца ў бяссцёкавай упадзіне Сістан, жывіць воз. Хамун. Гал. прыток — Аргандаб. Вясенне-летняя паводка. Сярэдні расход вады 400—500 м3/с. Выкарыстоўваецца на арашэнне. с. 245
ГІЛЬ-РАДЗІЁНАЎ Уладзімір Уладзіміравіч (18.7.1906, в. Дараганава Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 14.5.1944), адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939). З 1941 на фронце, нач. штаба стралк. дывізіі. Паранены трапіў у палон, з 1942 быў камандзірам «дружыны», палка, брыгады «Рускай нац. нар. арміі», сфарміраванай гітлераўцамі з ваеннапалонных. Падрыхтаваў і арганізаваў 16.8.1943 пераход гэтага фарміравання ў поўным складзе на бок партызан, якое атрымала назву 1-я Антыфаш. партыз. брыгада. Фарміраванне правяло Вілейскі бой 1943, Докшыцка-Крулеўшчынскую аперацыю 1943 і інш. 16.9.1943 Гіль-Радзіёнаў узнагароджаны ордэнам Чырв. Зоркі, атрымаў званне палкоўніка. У цяжкіх баях у час карнай аперацыі «Веснавое свята» ў ходзе Полацка-Лепельскай бітвы 1944 брыгада панесла вял. страты, Гіль-Радзіёнаў быў смяротна паранены. с. 245
ГІЛЬТЭБРА́НТ Пётр Андрэевіч (8.5.1840, в. Пер’і Разанскай вобл., Расія — 12.12.1905), рускі археограф, этнограф, фалькларыст, гісторык. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1861—62). Працаваў у пецярбургскай газ. «Голос», з 1895 пам. архіварыуса Віленскага цэнтр. архіва стараж. актавых кніг, заг. аддзела рукапісаў Віленскай публічнай б-кі, з 1871 у Археаграфічнай камісіі ў Пецярбургу, з 1884 у сінадальнай друкарні, з 1897 у Мін-ве асветы. Арганізаваў шэраг экспедыцый на Беларусь для выяўлення рукапісных матэрыялаў і рэдкіх кніг. Пры абследаванні нясвіжскага архіва Радзівілаў выявіў урывак Слуцкага летапісу 16 ст. У 1869 упершыню надрукаваў з каментарыямі Тураўскае евангелле. У «Виленском вестнике» і «Литовских епархиальных ведомостях» змяшчаў артыкулы па нар. творчасці, музейнай і бібліятэчнай справе, археалогіі. З матэрыялаў, сабраных навучэнцамі Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, выдаў «Зборнік помнікаў народнай творчасці ў Паўночна-Заходнім краі» (Вільня, 1866; 300 песень, 151 прыказка, 93 загадкі), у прадмове да якога выявіліся шавініст. і антысеміцкія настроі аўтара. Бел. фальклорны матэрыял, які Гільтэбрант збіраўся выдаць у 2-м выпуску зборніка, зберагаецца ў Нац. Рас. б-цы ў С.-Пецярбургу.
Літ.: Гілевіч Н.С. З клопатам пра песні народа. Мн., 1970. С. 37—38; Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973. І.К.Цішчанка. с. 245
ГІЛЬФЕРДЫ́НГ (Hilferding) Рудольф (10.8.1877, Вена — 10.2.1941), адзін з лідэраў аўстр. і герм. сацыял-дэмакратыі, тэарэтык аўстр. марксізму. У 1907—15 15 рэдактар герм. с.-д. газеты «Vorwärts» («Наперад»). У працы «Фінансавы капітал» (1910) даў тэарэт. аналіз імперыялізму. У 1918—22 адзін з лідэраў Незалежнай с.-д. партыі, потым Аб’яднанай с.-д. партыі, прапаведаваў тэорыю арганізаванага капіталізму. У 1923, 1928—29 міністр фінансаў ва ўрадзе Веймарскай рэспублікі. Пасля прыходу да ўлады фашыстаў эмігрыраваў у Швейцарыю, Францыю. У 1941 урад «Вішы» выдаў яго гестапа. Памёр у турме. с. 246
ГІЛЬЯЦІ́НА (франц. guillotine), прыстасаванне для абезгалоўлівання асуджаных на пакаранне смерцю, уведзенае ў час Французскай рэвалюцыі 1789—99 па прапанове ўрача Ж.Гіятэна. с. 246
ГІЛЯ́РАЎ Меркурый Сяргеевіч (6.3.1912, Кіеў — 1985), савецкі заолаг; стваральнік глебавай заалогіі. Акад. АН СССР (1974, чл.-кар. 1966). Скончыў Кіеўскі ун-т (1933). З 1944 у Ін-це эвалюцыйнай марфалогіі і экалогіі АН СССР (адначасова з 1949 праф. Маскоўскага пед. ін-та). Навук. працы па эвалюцыі членістаногіх, аб ролі беспазваночных у глебаўтварэнні, заканамернасцях натуральнага адбору. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1967, 1980.
Тв.: Зоологический метод диагностики почв. М., 1965; Закономерности приспособлений членистоногих к жизни на суше. М., 1970. с. 246
ГІЛЯ́РАЎ-ПЛАТО́НАЎ Мікіта Пятровіч (4.6.1824, г. Каломна, Расія — 25.10.1887), расійскі публіцыст, філосаф, гісторык рэлігіі. Скончыў Маскоўскую акадэмію (1848). У 1856—62 працаваў у Маскоўскім цэнзурным к-це, з 1863 кіраўнік Маскоўскай сінадальнай друкарні, з 1867 выдаваў «Современные известия» — першую маскоўскую штодзённую газету, у якой змяшчаў артыкулы па царк. і бягучых паліт. пытаннях. Навук. дзейнасць Гілярава-Платонава рознабаковая: распрацоўваў эканам. тэорыі («Асноўныя пачаткі эканоміі», 1889), вёў даследаванні ў галіне слав. мовазнаўства («Экскурсіі ў рускую граматыку», 1884). Асн. яго філас. праца прысвечана крытычнаму разгляду філасофіі Гегеля. Аўтар успамінаў «З перажытага» (1886).
Тв.: Сборник соч. Т. 1—2. М., 1899; Вопросы веры и церкви: Сб. статей 1868—1887 гг. Т. 1—2. М., 1905—06. с. 246
ГІЛЯРО́ЎСКІ Уладзімір Аляксеевіч (8.12.1853, маёнтак у Валагодскай губ., Расія — 1.10.1935), рускі пісьменнік. Каля 10 гадоў вандраваў па Расіі, працаваў бурлаком, кручнікам, пажарным, табуншчыкам, цыркачом, правінцыяльным акцёрам; добраахвотна ўдзельнічаў у рус.-тур. вайне 1877—78. Як журналіст выступаў у друку з 1873. Супрацоўнічаў у многіх газетах; Гіляроўскага называлі «каралём рэпарцёраў» («Катастрофа на Хадынскім полі», 1896). Першая кніга нарысаў і апавяданняў «Трушчобныя людзі» (1887) спалена па загаду цэнзуры яшчэ да выхаду ў свет. Аўтар кніг вершаў «1914 год. Казакі» (1914), «Год вайны. Думы і песні» (1915), «Грозны год», кніг мемуараў пра дарэв. Расію, норавы і звычаі старой Масквы «Масква і масквічы» (1926), «Мае вандраванні» (1928), «Людзі тэатра» (выд. 1941), «Масква газетная» (выд. 1960).
Тв.: Соч. Т. 1—4. М., 1989.
Літ.: Морозов Н.И. Сорок лет с Гиляровским. М., 1963; Есин Б.И. Репортажи В.А.Гиляровского. М., 1985. с. 246
ГІМАЛА́І (ад санскр. хімалая — прыстанак снягоў), найвышэйшая горная сістэма Зямлі, у Азіі, паміж Тыбецкім нагор’ем на Пн і Інда-Гангскай раўнінай на Пд, на тэр. Індыі, Непала, Кітая, Пакістана, Бутана. Працягнуліся з ПнЗ на У больш як на 2400 км, шыр. да 350 км, пл. каля 650 тыс. км2. Выш. да 8848 м, г. Джамалунгма (Эверэст). Паводле рэльефу і геал. будовы ў Гімалаях вылучаюцца 3 часткі, якія ступенямі з Пд на Пн узвышаюцца над Інда-Гангскай раўнінай: Сівалікскія горы (Перадгімалаі), выш. 700—900 м, парэзаны шматлікімі рэкамі; Малыя Гімалаі выш. 3500—4000 м, асобныя вяршыні да 6000 м; Вялікія Гімалаі, дзе 11 вяршынь выш. 8000 м і больш, у т.л. Канчэнджанга (8585 м), Макалу (8470 м), Дхаўлагіры (8221 м), Кутанг (8126 м) і інш.; характэрны глыбокае тэктанічнае расчляненне, альпійскі рэльеф, вышынныя кантрасты, магутнае зледзяненне (пл. больш за 33 тыс. км2, буйны ледавік — Ганготры). Гімалаі сфарміраваліся ў эпоху альпійскай складкавасці на месцы былога акіяна Тэтыс. Паўд. перадгор’і складзены пераважна з пясчанікаў і кангламератаў, карэнныя схілы і восевая зона — з гнейсаў, крышт. сланцаў, гранітаў, філітаў і інш. крышт. і метамарфічных парод. Карысныя выкапні: золата, медзь, храміт, мыш’як, буры вугаль, гаручыя газы, нафта, каменная і калійная солі, сапфір. Гімалаі — прыродны кліматычны бар’ер паміж абласцямі трапічнага мусоннага клімату Паўд. Азіі і пустынна-стэпавага Цэнтр. Азіі. У перадгор’ях сярэдняя т-ра студз. 15 °С, ліп. 25 °С. Вышыня снегавой лініі вагаецца ад 4500 м на паўд. схілах да 5700 м на паўночных. Перавалы ляжаць на выш. 3500—4500 м (Тангла). Вял. кантрасты ў Гімалаях ва ўвільгатненні: найб. колькасць ападкаў летам у перыяд паўд.-зах. мусону. У паўд.-ўсх. ч. гор выпадае да 3000 мм, у зах. — 1500—1000 мм, на паўн. схілах (падветраных, сухіх) — каля 100 мм за год. У Гімалаях пачынаюцца асн. рэкі Паўд. Азіі — Інд, Ганг, Брахмапутра. Ва Усх. Гімалаях на паўд. схілах да 400 м — тэраі — забалочаная паласа вільготных лясоў і хмызнякоў. Да выш. 1500 м вільготныя трапічныя лясы (пальмы, бамбукі, дрэвападобныя папараці, панданусы, магноліі, шмат ліян). Ад 1500 да 2700 м вечназялёныя дубовыя лясы (дубы, каштаны, рададэндраны, клёны, у падлеску імхі і лішайнікі). На выш. 2700— 3700 м пояс хвойных лясоў з піхты серабрыстай, елкі блакітнай, лістоўніцы, цугі, кедра гімалайскага. Ад 3700 м да пояса снегу субальпійскія і альпійскія лугі. Вышэй за 5000—5400 м нівальны пояс (скалы, снег, лёд). У Зах. Гімалаях у ніжнім поясе міжземнаморскі тып вечназялёных хмызнякоў. Да 1500 м субтрапічныя шыракалістыя дубовыя і кляновыя лясы. На выш. 1500—3500 м пояс хвойных і лістападных лясоў. Да выш. 4600 м альпійскія лугі, вышэй пояс пустынь і ледавікоў. Паўн. схілы Гімалаяў бязлесныя, пашыраны пустынна-стэпавыя ландшафты з рэдкімі ксерафітнымі травамі і хмызнякамі. У джунглях перадгор’яў водзяцца сланы, насарогі, буйвалы, антылопы, тыгры, малпы, з птушак — паўліны, фазаны, папугаі, на паўн. схілах — які, дзікія бараны, козы, гімалайскі мядзведзь і інш. Ландшафты Гімалаяў зменены пад уплывам гасп. дзейнасці чалавека: узараны перадгор’і і нізкагор’і (75% Кашмірскай даліны займае ворыва), тэрасаваны ўчасткі схілаў пад пасевы чайнага куста, рысу, садавіны, ячменю. Лесараспрацоўкі. Развіваецца альпінізм. М.В.Лаўрыновіч. с. 246
ГІМАЛІ́Я , спадарожнік планеты Юпітэр. Дыяметр 170 км, адлегласць ад Юпітэра 11,5 млн. км, сідэрычны перыяд абарачэння 250,6 сут. Бачная зорная велічыня ў процістаянні 14,2. Адкрыты Ч.Д.Перайнам (1904, ЗША). с. 247
ГІМЕНАГАСТРА́ЛЬНЫЯ (Hymenogastrales), парадак базідыяльных грыбоў з групы парадкаў гастэраміцэтаў. Вядома 210 відаў. Растуць усюды. На Беларусі 6 відаў. Найб. пашыраны рызапагон (каранёвец) жаўтаваты (Rhizopogon luteolus), малавядомы ядомы грыб. Гіменагастральныя ў асноўным глебавыя сапратрофы, многія мікарызаўтваральнікі, ёсць паразіты.
Пладовыя целы падземныя або выступаюць на паверхні, часцей сядзячыя або на ножцы, клубне-, яйца- ці шарападобныя. Глеба мясістая, потым храсткавата-студзяністая, без капіліцыю, са шматлікімі камерамі рознай формы (агаляецца даволі рана). Першасная абалонка (перыдый) аднаслойная, другасная — двух-, шматслойная. Базідыі з 1—8 спорамі нераўнамерна размешчаны па сценках камер або сабраны ў пучкі. с. 247
ГІМЕНАЛЕПІДЫ́ДЫ (Hymenolepididae), сямейства гельмінтаў кл. стужачных чарвей. Больш за 100 родаў, каля 400 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў трапічных і субтрапічных раёнах. На Беларусі больш за 50 відаў, найб. небяспечны карлікавы цэпень (Hymenolepis nana). Паразіты птушак, пераважна свойскіх гусей і качак, млекакормячых, чалавека (асн. гаспадары). Узбуджальнікі гіменалепідыдозаў.
Даўж. цела ад долей да 700 мм, шыр. 0,2— 11 мм, складаецца са сколекса, шыйкі і стробілы. На сколексе 4 прысоскі і хабаток з 8—10 і больш кручкамі. Гермафрадыты. Развіваюцца з удзелам прамежкавых (насякомыя, ракападобныя) і рэзервовых (малюскі) гаспадароў. Лічынкі гіменалепідыдаў (цыстыцэркоіды) у кішэчніку асн. гаспадара ўкараняюцца ў падслізістую абалонку. с. 247
ГІМЕНАМІЦЭ́ТЫ (Hymenomycetidae), група парадкаў (афілафаральныя і агарыкальныя) базідыяльных грыбоў. Вядома больш за 12 тыс. відаў. Пашыраны на ўсіх кантынентах, пераважна ў лясных біяцэнозах. На Беларусі больш за 2 тыс. відаў. Большасць сапратрофы, многія паразіты. Ёсць ядомыя, лек., ядавітыя. Мікарызаўтваральнікі або мінералізатары адмерлых раслінных рэшткаў.
Пладовыя целы адна- і шматклетачныя разнастайныя па форме, памерах (ад 0,2 да 72 см), кансістэнцыі і афарбоўцы. Характэрная прыкмета гіменаміцэтаў — утварэнне на паверхні пладовага цела гіменія — шчыльнага слоя з базідый і стэрыльных элементаў, якія выконваюць ахоўную функцыю. Гіменафор (вырасты пладовага цела, што нясуць гіменій) пласціністы, трубчасты, складкаваты і інш. Афарбоўка спораў разнаколерная, ад яе залежыць колер гіменафора. с. 247
ГІМЕНАФО́Р (ад гіменій + грэч. phoros які нясе), паверхня пладовых цел грыбоў (базідыяміцэтаў), на якой размешчаны гіменій. с. 247
ГІМЕНЕ́Й , у грэчаскай і рымскай міфалогіі бог шлюбу, сын Дыяніса і Афрадыты (ці Апалона і адной з муз). Яго ўяўлялі прыгожым юнаком з гірляндамі кветак і факелам у руцэ. Гіменій — спявак і музыкант, раптоўна памёр (ці страціў голас) на вяселлі Дыяніса. Каб увекавечыць Гіменія, яго імя абвяшчалі на вяселлях, а ўрачыстую песню ў гонар маладых наз. гіменей. У пераносным сэнсе вузы Гіменея — шлюб. с. 247
ГІМЕ́НІЙ (ад грэч. hymēn плеўка, скурка), спараносны слой пладовых цел многіх грыбоў (дыскаміцэтаў, гіменаміцэтаў) і лішайнікаў. У прымітыўных відаў гіменаміцэтаў гіменій размешчаны на верхнім баку, у больш высокаарганізаваных — на ніжнім баку пладовых цел (у шапкавых грыбоў — на ніжняй паверхні шапкі). Утвораны аскамі або базідыямі, якія перамяжоўваюцца стэрыльнымі ўтварэннямі — парафізамі. с. 247
ГІ́МЛЕР (Himmler) Генрых (7.10.1900, г. Мюнхен, Германія — 23.5.1945), адзін з кіраўнікоў фаш. Германіі і гал. ваен. злачынца 2-й сусв. вайны. Скончыў Тэхн. ун-т у Мюнхене. Удзельнік гітлераўскага путчу ў Мюнхене ў ліст. 1923. Чл. нацыянал-сацыялісцкай партыі з 1925. Кіраўнік (рэйхсфюрэр) СС (1929—45) і ўласнай сакрэтнай службы — СД (з 1931). Дэп. рэйхстага (з 1930). Нач. паліцыі Мюнхена, Баварыі (з 1933; пад яго кіраўніцтвам створаны адзін з першых канцлагераў у Дахаў). Шэф гестапа Прусіі (з 1934), разам з Р.Гайдрыхам кіраваў забойствам лідэраў штурмавых атрадаў і шэрагу палітыкаў у час т. зв. «ночы доўгіх нажоў» 30.6.1934. Дзярж. сакратар МУС (з 1936). «Рэйхскамісар па ўмацаванні ням. нацыі» (з кастр. 1939). У 2-ю сусв. вайну кіраваў масавым знішчэннем яўрэяў, рэалізацыяй плана «Ост» (у 1941 прысутнічаў на масавых пакараннях смерцю ў Мінску); міністр унутр. спраў (з 1943), галоўнакаманд. рэзервовай арміяй і адказны за ўзбраенне вермахта (з 1944), каманд. групай армій «Вісла» на сав.-герм. фронце (студз.—сак. 1945). 29.4.1945 за спробы заключыць сепаратны мір з зах. дзяржавамі пазбаўлены А.Гітлерам усіх пасад. 21.5.1945 трапіў у брыт. палон у Паўн. Германіі. Скончыў самагубствам.
Літ.: Хавкин Б.Л. Рейхсфюрер СС Гиммлер // Новая и новейшая история. 1991. № 1; Черная Л.Б. Коричневые диктаторы: Гитлер, Геринг, Гиммлер, Геббельс, Борман, Риббентроп. М., 1992. с. 247
ГІМН (грэч. hymnos), урачыстая песня. У сучасным разуменні разам з дзярж. гербам і дзярж. сцягам з’яўляецца афіц. сімвалам дзяржавы (гімн дзяржаўны). Існуюць таксама гімны рэв., парт., вайск., рэліг., спарт., прысвечаныя пэўным гіст. падзеям, святам, героям і інш. Іх выконваюць у час афіц. дзярж. мерапрыемстваў, масавых маніфестацый, святкаванняў, мітынгаў, сходаў, спарт. спаборніцтваў і інш. Прызначэннем гімна абумоўлены іх муз.-паэт. асаблівасці: заклікальнасць, узнёсласць, рытарычнасць муз. лексікі, велічнасць, шырыня, рытмічная размеранасць (часта маршавасць) музыкі. У розныя часы ствараліся і сатырычна-парадыйныя гімны. Змест паняцця гімна змяняўся ў працэсе гіст. развіцця. Найстаражытнейшыя гімны — малітоўныя песнапенні лірычнага характару (Егіпет, Месапатамія). У Стараж. Грэцыі гімнамі называлі харавыя песні ў гонар багоў і герояў, разнастайныя культавыя песнапенні (дыфірамб, праомія, прасодыя, пеон і інш.). У перыяд ранняга хрысціянства гімнамі лічыліся страфічныя духоўныя песні. У богаслужэнне хрысц. Рымскай царквы гімн ўведзены ў 4 ст. н. э., у інш. краінах Зах. Еўропы — у 5—6 ст. З 14 ст. вядомы ўзоры гімнічнага шматгалосся (творы Г.Дзюфаі). Сац.-рэліг. рух 15—16 ст. спарадзіў новыя, аддаленыя ад царк. абрада формы гімна, разнастайныя пратэстанцкія гімны, у якіх адчувальны ўплыў нац. фальклору. На Беларусі пашырэнне рэфармацыйных ідэй суправаджалася пранікненнем пратэстанцкіх песнапенняў. Своеасаблівай разнавіднасцю гімна сталі распаўсюджаныя на Беларусі з 2-й пал. 16 ст. канты і псальмы (свецкія харавыя песні) — носьбіты сутнасных рыс беларусаў, адлюстраваных у муз.-паэт. вобразнасці гэтых твораў (напр., героіка-патрыят. кант «Даруй спакой» А.Філіповіча, 1646). Канты-гімны друкаваліся ў канцыяналах, багагласніках, у т.л. ў адных з першых ва Усх. Еўропе друкаваных зб-ках «Брэсцкі канцыянал» (1558), «Нясвіжскі песеннік» (1563). Да 19 ст. гімн сфарміраваўся як урачыстая песня свецкага характару. У працэсе рэв. і нац.-вызв. барацьбы з’явілася шмат песень-гімнаў, у т.л. «Марсельеза» К.Ж.Ружэ дэ Ліля, «Гімн свабодзе» Ф.Гасека, «Гімн розуму» Э.Мегюля (Францыя), «Гімн Гарыбальдзі» А.Аліўеры (Італія), «Гімн Рыега» Ф.Уэрты (Іспанія), «Ракацы-марш» (Венгрыя), «Мазурка Дамброўскага» (Польшча). «Інтэрнацыянал» П.Дэгейтэра стаў гімнам салідарнасці працоўных. На Беларусі ў час паўстання 1863—64 пашырыліся баявыя (ваяцкія) песні-гімны (таксама польскія і бел. паўстанцкія гімнічныя песні на вершы Ф.Ражанскага). Шмат бел. песень-гімнаў напісана ў час рэв. руху пач. 20 ст.: «А хто там ідзе?» Л.Рагоўскага, «Не пагаснуць зоркі ў небе» М.Янчука, «Гэй, наперад, покі сэрца б’ецца» (усе на вершы Я.Купалы), «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» М.Тэраўскага на вершы М.Краўцова, «Пагоня» М.Куліковіча-Шчаглова на словы М.Багдановіча і інш.
У 1955 Дзярж. гімнам Рэспублікі Беларусь зацверджана песня «Мы беларусы», напісаная кампазітарам Н.Сакалоўскім на словы М.Клімковіча. У характары і стылістыцы гімна шмат песень створана бел. кампазітарамі: «Радзіма мая дарагая» У.Алоўнікава на словы А.Бачылы, «Беларусь — мая песня» Ю.Семянякі на словы М.Браўна, «Песня пра Нёман» Сакалоўскага на словы А.Астрэйкі, а таксама «Жыві, Беларусь» А.Багатырова, «На родных прасторах» Р.Пукста, «Красуй, Беларусь» Я.Цікоцкага, «Беларусь — наша родная маці» Сакалоўскага. У пач. 1990-х г. песні-гімны створаны У.Мулявіным («Пагоня» на словы М.Багдановіча), В.Раінчыкам («Жыве Беларусь» на словы Л.Пранчака), В.Войцікам («Патрыятычны кант» на словы аўтара) і інш. Жанравыя рысы гімна маюць асобныя часткі, фрагменты, тэмы ў буйных муз. творах розных жанраў (фінал 9-й сімфоніі Л.Бетховена, 8-я сімфонія Г.Малера, хор «Слаўся» з оперы «Іван Сусанін» М.Глінкі, «Гімн вялікаму гораду» з балета «Медны коннік» Р.Гліэра, «Гімн жыццю» — фінал 10-й сімфоніі М.Аладава, «Жыццесцвярджэнне» — фінал 5-й сімфоніі Цікоцкага і інш.).
Літ.: Бернштейн Н.Д. История национальных гимнов. Пг., 1914; Гісторыя беларускай савецкай музыкі. Мн., 1971; Костюковец Л.Ф. Кантовая культура в Белоруссии. Мн., 1975; Gerber R. Zur Geschichte des mehrstimmigen Humnus. Musikwissenschaftliche Arbeiten. B. 21. Kassel, 1965. Т.А.Дубкова. с. 247
ГІМН ДЗЯРЖА́ЎНЫ , афіцыйная ўрачыстая песня, якая разам з гербам дзяржаўным і сцягам дзяржаўным з’яўляецца сімвалам дзяржавы. Выконваецца ў асабліва ўрачыстых выпадках (агульнанац. святы, афіц. цырымоніі і інш.). У Рэспубліцы Беларусь у якасці Гімна дзяржаўнага дзейнічае Гімн дзярж. БССР (тэкст М.Клімковіча, музыка Н.Ф.Сакалоўскага), зацверджаны Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР 24.9.1955. З набыццём статуса суверэннай дзяржавы ў 1991 прынята рашэнне аб падрыхтоўцы новага тэксту і музыкі Гімна дзяржаўнага Рэспублікі Беларусь, якія адлюстроўвалі б спрадвечнае імкненне бел. народа да свабоды і незалежнасці, да ідэалаў гуманізму, дабра і справядлівасці. с. 248
ГІМНА́ЗІЯ , сярэдняя агульнаадукацыйная навуч. ўстанова (звычайна гуманітарна-філал. кірунку). Тэрмін запазычаны са Стараж. Грэцыі (гл. Гімнасій). Упершыню гімназіяй была названа сярэдняя школа, адчыненая ў 1538 у Страсбуры (Францыя). У 16—18 ст. гімназіі ўзніклі ў многіх гарадах Германіі. У 19 ст. гімназіямі звычайна называлі сярэднія школы з адносна трывалым курсам навучання, дзе гал. ўвага аддавалася вывучэнню помнікаў класічнай л-ры. Назву гімназіі мелі адпаведныя навуч. ўстановы большасці краін Еўропы, у т.л. Расіі. Яны былі найб. пашыраным тыпам сярэдняй школы, арыентаванай гал. чынам на шырокую інтэлектуальную адукацыю. У 2-й пал. 19 — 1-й пал. 20 ст. ўзніклі разнавіднасці гімназіі: рэальныя, новых моў, прыродазнаўча-матэматычныя і інш. У многіх краінах гімназіі захоўваюць значэнне адзінай сярэдняй навуч. ўстановы, якая дае права паступлення ва ун-т.
На Беларусі гімназіі дзейнічаюць з пач. 19 ст. У 1804 у гімназіі пераўтвораны гал. нар. вучылішчы. Паводле «Статута навучальных устаноў Віленскай навучальнай акругі» (1803) гімназіі адкрыты ў Мінску (1803), Свіслачы (1807), Віцебску (1808), Магілёве (1809), Слуцку (1827), Гродне (1834), Жыровічах. Статут 1864 прадугледжваў 3 тыпы гімназій з 8-гадовым курсам навучання: класічныя з грэч. і лац. мовамі, класічныя з лац. мовай (давалі права паступлення ва ун-ты і інш. ВНУ), рэальныя, без стараж. моў (у большым аб’ёме выкладалася прыродазнаўства, што давала права паступлення ў вышэйшыя тэхн. навуч. ўстановы). У 1870 у гімназіі перайменаваны жаночыя вучылішчы Мін-ва нар. асветы з 6-гадовым курсам навучання. З 1872 рэальныя гімназіі пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы. На Беларусі да 1913 дзейнічалі жаночыя дзярж. гімназіі ў Гомелі, Мінску, Бабруйску, Брэсце, Віцебску, Ваўкавыску, Пінску, Клімавічах, Мазыры, Полацку, Слуцку і інш. На 1.1.1915 было 14 дзярж. і 5 прыватных мужчынскіх, 17 дзярж. і 23 прыватныя жаночыя гімназіі. У 1918 на сав. тэр. Беларусі гімназіі скасаваны. У Зах. Беларусі ў 1917 — пач. 1920-х г. Адкрыта 6 прыватных бел. гімназій: Будслаўская беларуская гімназія, Віленская беларуская гімназія, Клецкая, Навагрудская, Нясвіжская, Радашковіцкая. У канцы 1920 — пач. 1930-х г. бел. гімназіі ў Зах. Беларусі закрыты польск. ўладамі. У Гродне, Навагрудку, Брэсце, Баранавічах, Пінску, Ваўкавыску, Пружанах, Маладзечне, Стоўбцах і інш. гарадах Зах. Беларусі дзейнічалі польскія гімназіі. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР (1939) гімназіі як тып навуч. ўстановы былі скасаваны. У 1920—30-я г. ў Латвіі дзейнічалі Дзвінская і Люцынская дзярж. бел. гімназіі. У канцы 1980 — пач. 1990-х г. на Беларусі зноў пачалі стварацца гімназіі. У 1996/97 навуч. г. ў Рэспубліцы Беларусь працавала 68 гімназій (63,5 тыс. вучняў). Сучасныя гімназіі —сярэднія агульнаадук. ўстановы з павышаным узроўнем навучання. с. 248
ГІМНАКАЛЕ́Я (Gymnocolea), род пячоначных імхоў сям. лафозіевых. Вядомы 2 віды. Адзін з іх пашыраны пераважна ў паўн. раёнах Паўн. паўшар’я, другі — ў Паўд. паўшар’і. На Беларусі 1 від — гімнакалея ўздутая (G. inflata), занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь. Расце на алігатрофных балотах, па берагах азёр. Трапляецца толькі ў Мядзельскім р-не.
Двухдомная невялікая гіграфільная расліна. Дзярнінкі шырокія, ад светла-зялёных да чырванаватых або цёмна-бурых. Парасткі даўж. да 2,5 см, часта з падверхавінкавымі галінкамі. Лісце коса прымацаванае, да 1/4—1/3 двухлопасцевае. Перыянцый (абгортка архегоніяў) ад амаль шарападобнага да адваротнаяйцападобнага або грушападобнага. Каробачка на ножцы, цыліндрычная, раскрываецца ўздоўж створкамі. Г.Ф.Рыкоўскі. с. 248
ГІМНА́СІЙ (грэч. gymnasion), дзяржаўная навучальна-выхаваўчая ўстанова ў Стараж. Грэцыі і на эліністычным Усходзе. Атрымалі найб. пашырэнне ў 5—4 ст. да н.э. Першапачаткова прызначаліся для фіз. практыкаванняў, пазней сталі цэнтрамі зносін і месцамі мусічных і фіз. практыкаванняў моладзі. У гімнасій паступалі пасля палестры (прыватнай гімнастычнай школы) юнакі ва ўзросце 16 гадоў са знатных сем’яў і да 18 гадоў займаліся ў ім гімнастыкай, атрымлівалі літ., філас. і паліт. адукацыю. Найб. вядомымі гімнасіямі былі Акадэмія платонаўская, дзе вёў гутаркі са сваімі вучнямі Платон, і Лікей, засн. Арыстоцелем. с. 248
ГІМНАСПАРА́НГІЙ (Gimnosporangium), род базідыяльных грыбоў сям. пукцыніевых. Вядома каля 40 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Японіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі часцей трапляецца гімнаспарангій звычайнаядлоўцавы (G. juniperinum), гімнаспарангій рагацікападобны (G. clavariforme), гімнаспарангій дрыжалкападобны (G. tremelloides), гімнаспарангій казацкаядлоўцавы (G. salinae). Двухдомныя паразіты, выклікаюць іржу раслін, пераважна грушы, яблыні, рабіны, глогу.
У цыкле развіцця грыбоў 4 стадыі (базідыі, спермагоніі, эцыдыі, тэлейталожы) з характэрным споранашэннем — базідыяспоры, спермацыі, эцыдыяспоры (звычайна развіваюцца на яблыні і грушы), тэлейтаспоры (на ядлоўцы). Міцэлій зімуе ў галінках ядлоўца. Вясной развіваюцца базідыяспоры, якія заражаюць маладое лісце яблыні. Эцыдыяспоры восенню пераносяцца ветрам на ядловец (на звычайны — іржа яблыні, на казацкі — іржа грушы) і развіваюць міцэлій. с. 249
ГІМНА́СТЫКА (грэч. gymnastikē ад gymnazō трэнірую, практыкую), сістэма фізічных практыкаванняў для ўмацавання здароўя і ўсебаковага фізічнага развіцця асобы. Гімнастычныя практыкаванні былі вядомыя за 3 тыс. гадоў да н.э. ў Кітаі і Індыі; у Стараж. Грэцыі пад гімнастыкай разумелі сістэму практыкаванняў. Вылучаюць віды гімнастыкі: асноўная, спартыўная і дапаможная. Асн. гімнастыка спрыяе агульнаму фіз. развіццю і ўмацаванню здароўя, развівае спрыт, сілу і інш. Гэта пераважна вучэбная гімнастыка. Уведзена ў дашкольных і школьных установах, арміі. Яе разнавіднасць — гігіенічная гімнастыка больш вядомая як зарадка. Спарт. гімнастыка апрача спецыяльна падабраных (вольных) практыкаванняў уключае практыкаванні на спарт. снарадах (брусы, перакладзіна, бервяно, «конь», батут і інш.), з рознымі прадметамі (скакалка, мяч, абруч і інш.); некаторыя практыкаванні ідуць з муз. суправаджэннем. Спарт. гімнастыка мае на мэце дасягненне вышэйшага спарт. майстэрства (гл. Акрабатыка, Мастацкая гімнастыка, Спартыўная гімнастыка). Дапаможная (прыкладная) гімнастыка спрыяе высокім дасягненням у розных відах спорту (спарт.-прыкладная гімнастыка), павышэнню прадукцыйнасці працы (вытворчая, прафесійна-прыкладная гімнастыка), узнаўленню страчаных функцый, умацаванню здароўя (лячэбна-аздараўленчая гімнастыка, гл. таксама Лячэбная фізкультура). с. 249
ГІН..., ГІНА..., ГІНЕКА... [ад грэч. gynē (gynaikos) жанчына], першая састаўная частка складаных слоў, што абазначае: які адносіцца да жанчыны, жаночы, напр., гінагенез, гінекалогія, гінатрэзія. с. 249
ГІНАГЕНЕ́З (ад гіна... + ...генез), развіццё зародка з генетычнага матэрыялу яйцаклеткі; тып палавога размнажэння. Пры гінагенезе мужчынская гамета з інактываваным ядром, пранікаючы ў яйцаклетку, актывуе яе да драблення, але ў далейшым развіцці не ўдзельнічае. З’яўляецца формай партэнагенезу, процілегласцю андрагенезу, адбываецца ў выніку незавершанага апладнення, часцей пры апладненні яец аднаго віду спермай іншага (роднаснага) віду. Назіраецца ў некаторых відаў нематодаў, касцістых рыб, земнаводных і пакрытанасенных раслін. У эксперыменце гінагенез, як спосаб кіравання развіццём і полам, можна выклікаць штучна тэрмашокам, апрамяненнем яйцаклеткі, мікрахірургічным выдаленнем з зіготы мужчынскага прануклеуса. с. 249
ГІНАНДРАМАРФІ́ЗМ [ад гін... + грэч. anēr (andros) мужчына + morphē форма, від), наяўнасць у аднаго арганізма груп клетак, тканак або органаў з наборам храмасом, характэрным для розных палоў; прыватны выпадак мазаіцызму. Прычынамі гінандрамарфізму могуць быць страта адной з палавых храмасом у асобін гомагаметнага полу на розных стадыях антагенезу, утварэнне ў яйцаклетцы двух жаночых прануклеусаў, апладненне іх рознымі сперміямі і далейшае развіццё аднаго арганізма з двух’ядзернай зіготы. Назіраецца ў некат. ракападобных, насякомых, рыб, земнаводных, птушак. У пазваночных часцей наз. латэральным (аднабаковым) гінандрамарфізмам і праяўляецца толькі будовай палавога апарата, радзей пашыраецца на вонкавыя прыкметы адной палавіны цела. Гінандрамарфізм адрозніваюць ад гермафрадытызму, калі адбываецца сумяшчэнне прыкмет аднаго полу ў адным арганізме, які мае клеткі з аднолькавым наборам храмасом. с. 249
ГІНАТРЭЗІ́Я (ад гін... + атрэзія), парушэнне праходнасці палавога канала ў жанчын, абумоўленае анамаліямі развіцця похвы. Бывае таксама другаснай, пасля кальпіту, перанесенага ў дзяцінстве, што выклікае атрэзію похвы. У перыяд палавой спеласці ўзнікаюць схваткі і недамаганні ў дні, што адпавядаюць менструальнаму цыклу. Кроў не выходзіць вонкі, а збіраецца ў похве, потым у матцы і назапашваецца ў трубах (несапраўдная аменарэя), што выклікае расшырэнне ўнутр. палавых органаў да памеру дзіцячай галоўкі. Гінатрэзія запаленчай этыялогіі таксама другасная. Анамаліі развіцця похвы часта спалучаюцца з анамаліямі развіцця мачавой сістэмы. Лячэнне хірургічнае. с. 249
ГІНГІВІ́Т (ад лац. gingiva дзясна + ...іт), запаленне дзясны. Бывае лакальны, генералізаваны, востры, хранічны або як вынік агульных захворванняў стрававальнай і сардэчна-сасудзістай сістэмы. Найчасцей сустракаецца гінгівіт катаральны (кроватачывасць дзясен пры ядзе і чыстцы зубоў). Гіпертрафічны гінгівіт праяўляецца як разрастанне дзясны вакол верхніх і ніжніх франтальных зубоў. Язвавы гінгівіт (дзясна ўкрываецца болькамі светла-шэрага ці жаўтаватага колеру) рэзка балючы. Пры генералізаваным гінгівіце пагаршаецца агульны стан хворага, павышаецца т-ра цела, узнікаюць галаўны боль, слабасць, бяссонніца, парушэнне апетыту, гніласны пах з рота і інш. Лячэнне накіравана на ліквідацыю асн. захворвання. с. 249
ГІНДУКУ́Ш , горная сістэма Азіі, у Афганістане, Пакістане і Індыі. Даўж. каля 800 км, шыр. 50—350 км. Найб. выш. 7690 м (г. Тырычмір у Пакістане). Цягнецца з ПдЗ на ПнУ, утварае водападзел паміж бас. рэк Амудар’я, Інд і Гільменд. Асн. хрыбты — Баба, Пагман і ўласна Гіндукуш, які падзяляецца на Зах., Цэнтр. і Усх. Гіндукуш. Заходні Гіндукуш (выш. 3500—4000 м), мае рысы сярэдневысокіх апустыненых гор. Хрыбты Цэнтральнага Гіндукуша (выш. да 6059 м) знаходзяцца на У і ПнУ ад г. Кабул. Усходні Гндукуш самы высакагорны (выш. больш за 6000 м), з магутнымі сучаснымі зледзяненнямі (пл. каля 6200 км2). Зах. працягласць Гіндукуша — горы Парапаміз. Сфарміраваўся Гіндукуш у працэсе альпійскай складкавасці. Восевая зона складзена са з дакембрыйскіх метамарфічных парод (гнейсаў, крышт. сланцаў і кварцытаў), па перыферыі — з палеазойскіх вапнякоў і гліністых сланцаў. Карысныя выкапні: каменны вугаль, жал. і поліметал. руды, берылій, золата, лазурыт, барыт, сера, графіт, цэлесцін, тальк. Клімат кантынентальны, сухі, з добра выяўленай вертыкальнай пояснасцю, ад паўпустыннага і стэпавага паясоў у перадгор’ях і шырокіх міжгорных далінах да высакагорнага нівальнага. Ападкаў 300—800 (на ПдУ — 1000 м) за год. Рэкі Гіндукуша маюць горны характар, вяснова-летнія паводкі, абумоўленыя снегава-ледавіковым жыўленнем. Горныя пустыні з рэдкімі калючымі хмызнякамі або сухі стэп; на паўд.-ўсх. схілах — участкі лістападных, шыракалістых і хвойных лясоў, на высокіх пласкагор’ях — ландшафты халодных пустынь. Жывёльны свет: снежны барс, горны воўк, леапард, горны і безааравы казлы, маркхоры, куку-яманы і інш.; на ПдУ — гімалайскі мядзведзь, рысь, куніца, дзік і інш.; з птушак — грыф, тыбецкі улар, горны гусак. З.Я.Андрыеўская. с. 249
ГІ́НДЭНБУРГ (Hindenburg; сапр. Бенекендорф і Гіндэнбург; Beneckendorff und Hindenburg) Паўль фон (2.10.1847, г. Позен, цяпер г. Познань, Польшча — 2.8.1934), ваенны і дзярж. дзеяч Германіі. Ген.-фельдмаршал (1914). Скончыў кадэцкі корпус. Удзельнік аўстра-прускай 1866 і франка-прускай 1870—71 войнаў. З 22.8.1914 камандуючы 8-й арміяй ва Усх. Прусіі, з 1.11.1914 — войскамі Усх. фронту. Дазволіў насельніцтву акупіраваных тэрыторый (у т.л. беларусам) адкрываць нац. школы, выдаваць газеты на роднай мове. З 29.8.1916 нач. Генштаба; склаў паўнамоцтвы пасля падпісання Германіяй Версальскага мірнага дагавора 1919. Шанаваўся немцамі як нац. герой 1-й сусв. вайны. У 1925—34 прэзідэнт Германіі. У 1933 прызначыў рэйхсканцлерам Германіі А.Гітлера. Аўтар успамінаў «З майго жыцця» (1920).
Літ.: Руге В. Гинденбург: Портрет герм. милитариста: Пер. с нем. М., 1981. с. 250
ГІНЕКА... , гл. гін... с. 250
ГІНЕКАЛО́ГІЯ (ад гінека... + ..логія, галіна медыцыны, якая вывучае анатама-фізіял. асаблівасці жаночага арганізма, захворванні жаночай палавой сістэмы, распрацоўвае метады іх дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі. Цесна звязана з акушэрствам.
Гінекалогія вядома са старажытнасці. Як самаст. навука склалася ў 19 ст., калі на мед. ф-тах ВНУ Зах. Еўропы пачалі выкладаць акушэрства і гінекалогіі. У Расіі першая кафедра гінекалогіі створана ў 1835 (кафедра спавівальнага майстэрства, жаночых хвароб і хвароб нованароджаных) у Імператарскім С.-Пецярбургскім клінічным ін-це павітух, у 1842 — гінекалагічнае аддз. пры акушэрскай клініцы Пецярбургскай медыка-хірург. акадэміі. Навук. акушэрства і гінекалогію развівалі Н.М.Амбодзік-Максімовіч, А.Я.Красоўскі, Г.М.Савельева, В.А.Бадзяжына, У.І. Кулакоў і інш.
На Беларусі першая кафедра акушэрства і гінекалогіі створана на мед. ф-це БДУ у 1923. Развіццю даследаванняў садзейнічалі працы Г.І.Герасімовіча, І.У.Дуды, В.Р.Лінкевіч, М.Ф.Лызікава, К.І.Малевіча, Л.С.Персіянінава, В.С.Ракуця, І.М. Старавойтава, Л.Я.Супрун і інш. Н.-д. работа вядзецца ў Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, Бел. НДІ аховы мацярынства і дзяцінства, на кафедрах акушэрства і гінекалогіі мед. ін-таў. Асн. кірункі: перадпухлінныя, пухлінныя і запаленчыя захворванні маткі і прыдаткаў, парушэнні менструальнага цыкла, бясплоднасць, паталогія клімактэрычнага перыяду, праблемы планавання сям’і; гінекалагічныя захворванні дзяцей і падлеткаў, метады іх прафілактыкі і лячэння. Распрацавана методыка дыягностыкі і лячэння з дапамогай эндаскапіі, даследаваны пытанні кантрацэпцыі падлеткаў і моладзі, некат. пытанні фізіялогіі і паталогіі палавога развіцця жаночага арганізма, ранняй дыягностыкі і прафілактыкі гінекалагічных захворванняў (масавыя прафілакт. агляды жанчын і ўдасканаленне гінекалагічнай дапамогі).
Літ.: Бодяжина В.И., Сметник В.П., Тумилович Л.Г. Неоперативная гинекология. М., 1990; Кулаков В.И., Селезнева Н.Д., Краснопольский В.И. Оперативная гинекология. М., 1990. І.У.Дуда. с. 250
ГІНЕКАМАСТЫ́Я (ад гінека... + грэч. mastos грудзі), павелічэнне малочных залоз у мужчын. Сапраўдная гінекамастыя адбываецца з прычыны разрастання залозістай тканкі малочнай залозы, псеўдагінекамастыя абумоўлена залішнім адкладаннем тлушчу у падскурнай клятчатцы (звычайна пры атлусценні). Сярод формаў сапраўднай гінекамастыі найб. пашырана фізіялагічная — пубертатная, або юнацкая гінекамастыя, якая ўзнікае ў перыяд палавога выспявання пры нармальным палавым развіцці. Па заканчэнні гэтага перыяду найчасцей знікае, зрэдку захоўваецца і ў дарослых. Узнікненне паталагічнай гінекамастыі звязваюць з прыроджанай або набытай зменай функцыі палавых залоз. с. 250
ГІНЕЦЭ́Й (ад гін... + грэч. oikion хата, жыллё), рэпрадукцыйная ч. кветкі, сукупнасць усіх пладалісцікаў, якія ўтвараюць адзін або некалькі песцікаў — жаночых органаў кветкі. Гінецэй, складзены з свабодных пладалісцікаў, кожны з якіх утварае песцік, наз. апакарпным (напр., у казяльцу). У працэсе эвалюцыі пладалісцікі зрастаюцца і ўтвараецца цэнакарпны гінецэй. У цэнакарпным адрозніваюць сінкарпны (напр., у лілеяў і цюльпанаў), паракарпны (у маку, агурка, гарбуза) і лізікарпны (напр., у вочнага цвету) гінецэй. с. 250
ГІНЕ́Я (англ. guinea), англійская залатая манета 17—18 ст. Упершыню выраблена ў 1663 з золата, прывезенага з Гвінеі (адсюль назва). У 1717 адпавядала 21 шылінгу, у 1817 заменена залатым саверэнам. Да 1971 у Вялікабрытаніі мела назву гінея сума ў 21 шылінг, ужывалася таксама ў якасці разліковай адзінкі. с. 250
ГІ́НЗБУРГ Віталь Лазаравіч (н. 4.10.1916, Масква), расійскі фізік-тэарэтык. Акад. Рас. АН (1966, чл.-кар. з 1953). Чл. акадэмій і навук. т-ваў інш. краін. Скончыў Маскоўскі ун-т (1938). З 1940 у Фіз. ін-це Рас. АН. Навук. працы па фізіцы элементарных часціц, тэорыі выпрамянення, крышталяоптыцы, тэорыі кандэнсаваных асяроддзяў, радыёфізіцы, фізіцы плазмы, гама- і радыёастраноміі, астрафізіцы касм. прамянёў, праблемах высокатэмпературнай звышправоднасці і інш. Пабудаваў квантавую тэорыю эфекту Чаранкова— Вавілава (1940), прапанаваў фенаменалагічную тэорыю сегнетаэл. з’яў (1945), прадказаў пераходнае выпрамяненне (разам з І.М.Франкам; 1945), распрацаваў паўфенаменалагічныя тэорыі звышправоднасці (разам з Л.Д.Ландау; 1950) і звышцякучасці (разам з Л.П.Пітаеўскім; 1958). Даследаваў праблемы квазараў, пульсараў, нейтронных зорак, чорных дзір, эксперым. праверкі агульнай тэорыі адноснасці і інш. Удзельнічаў у работах па стварэнні тэрмаядзернай зброі ў СССР. Ленінская прэмія 1966, Дзярж. прэмія СССР 1953, Вял. залаты медаль імя М.В.Ламаносава Рас. АН 1995.
Тв.: Распространение электромагнитных волн в плазме. М., 1967; О теории относительности: Сб. ст. М., 1979; Теоретическая физика и астрофизика. М., 1987; О физике и астрофизике. 2 изд. М., 1992.
Літ.: Андреев А.Р. и др. В.Л.Гинзбург // Успехи физ. наук. 1996. Т. 166. № 10. М.М.Касцюковіч. с. 250
ГІ́НЗБУРГ Соня Ёселеўна (13.11.1922, в. Татарск Смаленскай вобл., Расія — 25.8.1994), бел. вучоны ў галіне нейрафізіялогіі. Д-р мед. н. (1972). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1947). З 1948 у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі, з 1985 у Бел. НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі. Навук. працы па даследаванні эл. актыўнасці і гемадынамікі галаўнога мозга пры парушэнні мазгавога кровазвароту пры дэміэлінізавальных хваробах, пытаннях дыягностыкі метастатычнага пашкоджання галаўнога мозга, ацэнцы функцыян. стану галаўнога мозга пры лакальнай і агульнай гіпертэрміі ў выпадках комплекснага лячэння анкалагічных хворых.
Тв.: Электрическая активность и гемодинамика головного мозга при окклюзии мозговых артерий. Мн., 1974; Клинические и экспериментальные вопросы термолучевой терапии. Обнинск, 1989 (у сааўт). с. 250
ГІ́НКГА (Ginkgo), манатыпны род голанасенных раслін сям. гінкгавых. Вядомы І від — гінкга двухлопасцевы (G. biloda). Пашыраны ў Паўд.-Усх. Азіі (радзіма Усх. Кітай, Японія), утварае лясы з інш. дрэвамі. Стараж. рэлікт цеплалюбнай даледавіковай флоры (геал. ўзрост віду каля 50 млн. гадоў). На Беларусі рэдка вырошчваецца (з 1900) як дэкар. расліна ў садах, парках і ў аранжарэях.
Двухдомнае лістападнае дрэва выш. да 40 м і дыям. ствала каля 3 м. Кара шэрая, шурпатая. Крона светлая, пірамідальная або раскідзістая. Лісце чаранковае, простае, арыгінальнай веерападобнай формы, светла-зялёнае, увосень — залаціста-жоўтае, сядзіць пучкамі на пакарочаных парастках. Спарафілы моцна рэдукаваныя, сабраны ў аднаполыя стробілы. Сперматазоіды рухомыя, са шматлікімі жгуцікамі (архаічная прыкмета). Семя (да 2—3 см) абкружана тоўстай вонкавай абалонкай, ядомае. Лек. і дэкар. расліна. Размнажаецца насеннем і чаранкамі. Светлалюбны, устойлівы да засухі, задымлення паветра, грыбковых і вірусных захворванняў, рэдка пашкоджваецца насякомымі. Даўгавечны (да 1000 і больш гадоў). Г.У.Вынаеў. с. 251
ГІ́НТАЎТ Вітольд Міхайлавіч (7.3.1922, в. Слабадшчына Мінскага р-на — 25.10.1987), Герой Сав. Саюза (1944). У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, механік-вадзіцель танка. Удзельнік баёў на Калінінскім напрамку, пад Ржэвам, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, баёў у Германіі. Старшына Гінтаўт вызначыўся ў студз. 1944 ў баі пад Вінніцай (Украіна). З 1947 на гасп. рабоце. с. 251
ГІ́НЦБУРГ Аляксандр Ільіч (1.3.1907, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 15.11.1972), бел. і рускі кінааператар і рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1955), Расіі (1969). Скончыў Ленінградскі электратэхн. ін-т (1934). Працаваў на кінастудыі «Ленфільм» (з 1925), імя М.Горкага (з 1943), «Беларусьфільм» (1948—58). Аператар маст. фільмаў «Сустрэчны» (1932, з Ж.Мартавым і У.Рапапортам), «Камсамольск» (1938), «Член урада» (1940), «Валерый Чкалаў» (1941), «Два байцы» (1943), «Канстанцін Заслонаў» (1949), фільмаў-спектакляў «Паўлінка» (1952), «Пяюць жаваранкі» (1953), «Хто смяецца апошнім» (1954). Яго аператарскаму майстэрству характэрны лаканізм кампазіцыі ў пабудове кадра, увага да маст. дэталі і пейзажу. Сааўтар сцэнарыя і аператар фільма «Хрустальны чаравічак» (1961), па сваіх сцэнарыях паставіў фільм «Аднойчы ноччу» (1962, з Э.Файкам) і «Гіпербалоід інжынера Гарына» (1966). с. 251
ГІ́НЦБУРГ Ілья Якаўлевіч (27.5.1859, г. Гродна — 3.1.1939), рус. скульптар. Вучыўся ў М.Антакольскага (з 1871) і Пецярбургскай АМ (1878—86). Ствараў жанравыя фігуркі («Хлопчык, які збіраецца купацца», 1886), партрэтныя статуэткі дзеячаў рус. культуры («В.В.Верашчагін за работай», 1892). Аўтар надмагілля У.В.Стасава (1908), помнікаў М.В.Гогалю ў с. Сарочынцы Палтаўскай вобл., (Украіна; 1910), Г.В.Пляханаву (1925), Дз.І.Мендзялееву (адкрыты ў 1932).
Літ.: Скульптор Илья Гинцбург: Воспоминания. Статьи. Письма. Л., 1964. с. 251
ГІ́НЬКАВА ВО́ЗЕРА , у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Нехрысць, за 33 км на ПнУ ад г. Глыбокае. Пл. 0,51 км2, даўж. 2,2 км, найб. шыр. 290 м, найб. глыб. 43,3 м (3-е па глыбіні на Беларусі), даўж. берагавой лініі 4,84 км. Пл. вадазбору 4,4 км2. Схілы катлавіны выш. 20—30 м, вельмі стромкія, пад хмызняком. Берагі супадаюць са схіламі. Мелкаводдзе вузкае. Дно да глыб. 6—10 м пясчанае, потым глеістае. Шырыня паласы расліннасці да 25 м. с. 251
ГІПА... (ад грэч. hypo унізе, пад), прыстаўка, што абазначае: які знаходзіцца ніжэй чаго-н., які паніжаны ў параўнанні з нормай, напр., гіпадэрма, гіпатанія. с. 251
ГІПАБІЯСФЕ́РА (ад гіпа... + біясфера), слой літасферы глыб. 5—6 км, у які жывыя арганізмы трапляюць выпадкова, існуюць часова, але не могуць нармальна жыць і размнажацца (ніжні аналаг парабіясферы). с. 251
ГІПАВАЛЮМІ́Я , тое, што алігаспермія. с. 251
ГІПАВІТАМІНО́ЗЫ , гл. Вітамінная недастатковасць. с. 251
ГІПАГАНАДЫ́ЗМ (ад гіпа... + ганады), гіпагеніталізм, паталагічны стан чалавека, які абумоўлены зніжанай сакрэцыяй палавых гармонаў і характарызуецца слабым развіццём палавых органаў і другасных палавых прыкмет. Бывае першасны (пры паталогіі палавых органаў) і другасны (у выніку пашкоджання інш. эндакрынных залоз — гіпофіза, гіпаталамуса, шчытападобнай залозы, наднырачнікаў і інш.).
Адрозніваюць розныя клінічныя формы гіпаганадызму: эмбрыянальная — праяўляецца адсутнасцю яечак, крыптархізмам або сіндромам Клайнфелтэра (калі развіваецца ў раннім эмбрыянальным перыядзе, да 20 тыдняў, прыводзіць да гермафрадытызму); дапубертатная форма суправаджаецца фарміраваннем еўнухападобных прапорцый цела і недастатковасцю або адсутнасцю другасных палавых прыкмет; постпубертатная (у дарослым узросце) характарызуецца знікненнем другасных палавых прыкмет і парушэннем палавых функцый. Гіпаганадызм можа ўзнікаць у выніку запаленчых працэсаў у яечках, таксама з прычыны гарманальнай недастатковасці. с. 251
ГІПАГЕ́ННЫЯ МІНЕРА́ЛЫ , мінералы, якія ўзнікаюць пры глыбінных (эндагенных) працэсах мінералаўтварэння. На паверхні Зямлі пад уздзеяннем працэсаў выветрывання большасць гіпагенных мінералаў разбураецца і пераходзіць у гіпергенныя мінералы. На Беларусі гіпагенныя мінералы вядомы ў магматычных горных пародах крышт. фундамента. с. 251
ГІПАГЕ́ННЫЯ ПРАЦЭ́СЫ , эндагенныя працэсы, геалагічныя працэсы, якія адбываюцца пераважна ў нетрах Зямлі, абумоўлены яе ўнутр. энергіяй, сілай цяжару і сіламі, якія ўзнікаюць пры вярчэнні Зямлі. Да гіпагенных працэсаў адносяцца: распад радыеактыўных рэчываў, розныя хім. рэакцыі і пераўтварэнні падкоркавых мас, раптоўныя разрадкі напружанняў, якія там узнікаюць. Праяўляюцца ў выглядзе тэктанічных рухаў, працэсаў вулканізму, метамарфізму горных парод. Гіпагенныя працэсы абумоўліваюць морфаструктуру зямной паверхні і ў спалучэнні з гіпергеннымі працэсамі ўдзельнічаюць у фарміраванні рэльефу Зямлі. З імі звязана ўтварэнне значнай часткі карысных выкапняў, гл. Гіпагенныя радовішчы. с. 251
ГІПАГЕ́ННЫЯ РАДО́ВІШЧЫ , магматычныя радовішчы, эндагенныя радовішчы, паклады карысных выкапняў, звязаныя з геахім. працэсамі глыбінных частак Зямлі. Утвараюцца з магматычных расплаваў ці гарачых газавых і водных мінералізаваных раствораў пры высокіх цісках і тэмпературах. Вылучаюць 5 гал. генетычных груп гіпагенных радовішчаў: магматычныя (утвараюцца пры застыванні расплаваў з адасабленнем руд, хрому, тытану, жалеза, плаціны, нікелю і інш.), пегматытавыя (уяўляюць раскрышталізацыю канчатковых прадуктаў астываючай магмы; маюць у сабе слюды, каштоўныя камяні і інш.), карбанатытавыя (утвораны вял. колькасцю карбанатаў кальцыю, магнію, жалеза; асацыіруюць з ультраасноўнымі шчолачнымі пародамі і маюць руды жалеза, медзі, апатыт і інш.), скарнавыя (узнікаюць пад уздзеяннем гарачай мінералізаванай пары пры кантакце з магмай; паклады жалеза, медзі, вальфраму, малібдэну, свінцу і інш.), гідратэрмальныя (складаюцца з руд каляровых, каштоўных і радыеактыўных металаў — асадкаў з глыбінных гарачых мінералізаваных водных раствораў). У.Я.Бардон. с. 252
ГІПАГІ́МНІЯ (Hypogimnia), род лішайнікаў сям. гіпагімніевых. Каля 60 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары, за выключэннем стэпавых і пустынных зон пераважна ва Усх. Азіі. На Беларусі трапляюцца 4 віды: найчасцей гіпагімнія ўздутая (Н. physodes), радзей мучністая (Н. farinacea), стужачная (Н. vittata) і трубчастая (Н. tubulosa). Пераважна аблігатныя эпіфіты. Растуць на ствалах і галінках дрэў і кустоў, зрэдку на апрацаванай драўніне, камяністым субстраце, грунтавых агаленнях і глебе. Гіпагімнія ўздутая часта ўкрывае ствалы дрэў (асабліва хвоі).
Слаявіна (талом) ліставатая, шаравата-зеленаватая, белавата-шараватая, знізу цёмная да чорнай, распасцёртая па субстраце, у цэнтры шчыльна прымацаваная да яго. Лопасці на канцах з масай сарэдый (спец. утварэнняў для вегетатыўнага размнажэння) у выглядзе белых мучністых скопішчаў. Пладовыя целы (апатэцыі) сядзячыя або на ножках. Сумкі (яскі) 8-споравыя. Споры аднаклетачныя. Сыравіна для антыбіятычнага прэпарата «Эвазін-2». Індыкатары загазаванасці паветра. У.У.Галубкоў. с. 252
ГІПАДА́М (Hippodamos) з Мілета, старажытнагрэчаскі архітэктар-горадабудаўнік 5 ст. да н.э. Распрацаваў прынцып рэгулярнай планіроўкі ант. гарадоў — т. зв. гіпадамава сістэма. Яму прыпісваюць планіроўку Пірэя (пасля 446 да н.э.), Родаса (408—407 да н.э.) і інш. с. 252
ГІПАДЫНАМІ́Я (ад гіпа... + грэч. dynamis сіла), зніжэнне мышачных намаганняў, што трацяцца на ўтрыманне позы, перамяшчэнне цела ў прасторы, фіз. работу. Прычыны гіпадынаміі: маларухомы спосаб жыцця, імабілізацыя, працяглы пасцельны рэжым, знаходжанне ва ўмовах бязважкасці, касм. станцый. Пры гіпадынаміі развіваюцца функцыян. і марфал. змены (парушаецца рэактыўнасць арганізма, паніжаецца яго ўстойлівасць да інфекцый і перагрузак, фіз. працаздольнасць, аб’ём цыркулявальнай крыві, мазгавы кровазварот і інш.). с. 252
ГІПАДЭ́РМА (ад гіпа... + дэрма), у пазваночных жывёл самы глыбокі слой скуры з рыхлай злучальнай тканкі, у якім назапашваюцца тлушчавыя клеткі, што ўтвараюць падскурную тлушчавую клятчатку. Гіпадэрма злучае скурнае покрыва з падлеглымі тканкамі, выконвае апорную, трафічную, пластычную, тэрмарэгулятарную, ахоўную функцыі. У беспазваночных жывёл гіпадэрма — тонкі слой прызматычнага эпітэлію, што знаходзіцца пад кутыкулай, створанай у выніку сакраторнай дзейнасці клетак гіпадэрмы. У раслін гіпадэрма — адзін ці некалькі слаёў клетак, што знаходзяцца пад эпідэрмісам сцёблаў, лісця, насення і пладоў; у каранях гіпадэрмы іншы раз называюць вонкавыя пласты клетак першаснай кары. с. 252
ГІПАДЭРМАТО́ЗЫ , хранічная інвазійная хвароба пераважна буйн. раг. жывёлы. Выклікаецца лічынкамі падскурных аваднёў з роду Hypoderma. Праяўляецца запаленчымі зменамі ў органах і тканках, дзе лакалізуюцца паразіты. Узбуджальнікі — часцей авадні Н. bovis (звычайны падскурны) і Н. lineatum (падскурны паўднёвы, або страваводнік). Палаваспелыя насякомыя на працягу года маюць адну генерацыю. Самкі аваднёў за перыяд размнажэння адкладваюць да 800 яец на прыкаранёвую ч. валасоў жывёлы. Заражэнне адбываецца летам, у перыяд лёту аваднёў. Лічынкі пранікаюць праз скуру, мігрыруюць у арганізме і лакалізуюцца ў падскурнай клятчатцы, у вобласці спіны. Яны выдзяляюць прадукты метабалізму, чым выклікаюць агульную інтаксікацыю арганізма жывёлы, зніжэнне яе прадукцыйнасці. с. 252
ГІПАКО́ТЫЛЬ (ад гіпа... + грэч. kotylē паглыбленне, чаша), падсемядольнае калена, самы ніжні ўчастак сцябла праростка насеннай расліны перад семядольным вузлом. Унізе пераўтвараецца ў корань і часта мае анатамічную будову з прыкметамі сцябла і кораня. У некат. раслін даўжыня гіпакотыля малая і ён увесь застаецца ў глебе (семядолі не выносяцца на паверхню; напр. у дуба, гароху). с. 252
ГІПАКРА́Т (Hippokratēs; 460 да н.э., в. Кос, Грэцыя — каля 370 да н.э.), старажытнагрэчаскі ўрач, рэфарматар антычнай медыцыны, матэрыяліст. Мед. адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі Геракліда; у якасці вандроўнага ўрача (перыядэўта) наведаў М. Азію, Лівію, узбярэжжа Чорнага м., быў у скіфаў, азнаёміўся з медыцынай народаў Пярэдняй Азіі і Егіпта. У сваіх працах, якія ляглі ў аснову развіцця клінічнай медыцыны, адлюстраваны ўяўленні пра цэласнасць арганізма, індывідуальны падыход да хворага і яго лячэння, паняцце пра анамнез, вучэнне пра этыялогію, прагноз, тэмперамент і інш. Кіраваўся пры лячэнні 4 прынцыпамі: прыносіць карысць і не шкодзіць; супрацьлеглае лячыць супрацьлеглым; дапамагаць прыродзе і, захоўваючы асцярожнасць, шанаваць хворага. Гіпакрат быў выдатным хірургам: распрацаваў прынцыпы лячэння ран, пераломаў, вывіхаў, фістул, спосабы выкарыстання павязак (шапка Гіпакрата) і інш. З імем Гіпакрата стасуецца ўяўленне пра высокае маральнае аблічча і прыклад этычных паводзін урача. Гіпакрата называюць «бацькам медыцыны».
Літ.: Рожанский И.Д. История естествознания в эпоху эллинизма и Римской империи. М., 1988. с. 252
ГІПАКРА́ТАВЫ СЕ́РПІКІ , тры фігуры, абмежаваныя дугамі і хордамі акружнасцей, для якіх з дапамогай цыркуля і лінейкі можна пабудаваць роўнавялікія (па плошчы) прамалінейныя фігуры. Знойдзены Гіпакратам Хіёскім пры спробах рашыць задачу пра квадратуру круга. Плошчы Гіпакратавых серпікаў выражаюцца квадратычнымі ірацыянальнасцямі хордаў, на якіх яны будуюцца. Плошча аднаго з серпікаў роўная плошчы роўнабаковага трохвугольніка АВС. Інш. Гіпакратавы серпікі будуюцца больш складана. с. 252
ГІПАКРЭА́ЛЬНЫЯ (Hypocreales), парадак грыбоў з класа аксаміцэтаў. Вядома больш за 1000 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары, пераважна ва ўмеранай зоне і тропіках. На Беларусі каля 50 відаў з родаў нектрыя, гіпакрэя, мікранектрыела, фузарыум і інш. Сапратрофы і паразіты. Выклікаюць хваробы раслін.
Пладовыя целы (перытэцыі) мяккія, мясістыя, светлыя або ярка афарбаваныя, утвараюцца на паверхні або ўнутры субстрату. Сумкі цыліндрычныя, булавападобныя. Аскаспоры рознай формы і памераў, аднаклетачныя, з перагародкамі. У цыкле развіцця часта ёсць канідыяльная стадыя, якая адыгрывае вял. ролю ў пашырэнні відаў. с. 253
ГІПАКРЭ́НА , Іпакрэна, у грэчаскай міфалогіі крыніца натхнення. Лічылі, што ўзнікла ад удару капыта крылатага каня Пегаса на гары муз Гелікон (літар. «конская крыніца»). Музы, якія выкупаліся ў гэтай фіялкава-цёмнай крыніцы, вадзілі карагоды і спявалі дзівосныя песні; Арэст пасля забойства маці ачысціўся ў гіпакрэне. с. 253
ГІПАКСІ́Я (ад гіпа... + лац. oxygenum кісларод), анаксія, кіслароднае галаданне, кіслародная недастатковасць, паніжаная колькасць кіслароду ў тканках арганізма. Пры гіпаксіі зніжаецца насычанасць кіслародам крыві (гіпаксемія). Бывае ў тых, хто падымаецца на вял. вышыню (лётчыкі, альпіністы), пры хваробах органаў дыхання, сардэчна-сасудзістай сістэмы, атручэнні ядамі. Прыкметы: боль галавы, моташнасць, частковая страта здольнасці рэальна ацэньваць абставіны і кіраваць рухамі. Лячэнне: ліквідацыя асн. хваробы, удыханне кіслароду, сардэчныя сродкі. с. 253
ГІПАЛІПІДЭМІ́ЧНЫЯ СРО́ДКІ , лекавыя прэпараты, што паніжаюць у плазме крыві колькасць атэрагенных і павялічваюць колькасць неатэрагенных ліпапратэінаў. Зніжаюць усмоктванне халестэрыну з кішэчніка, ачышчэнне тлушчавай тканкі ад свабодных тлушчавых к-т, біясінтэз ліпідаў і ліпапратэінаў у печані, актывуюць катабалізм халестэрыну. Да гіпаліпідэмічных сродкаў адносяцца: клафібрат, к-та нікацінавая і прабукол, халестырамін, лінетол, арахідэн і інш. с. 253
ГІПАМАРФО́З (ад гіпа... + марф... + ...оз), 1) спрашчэнне арганізацыі (страта спецыялізацыі) арганізмаў у працэсе эвалюцыі. Звычайна абумоўлівае захаванне тых адносін арганізма з асяроддзем, якія характэрны для лічынкі ці маладой асобіны (напр., неатэнія хвастатых амфібій). 2) Рэдукцыя органа або яго часткі ў працэсе эвалюцыі, што прыводзіць да прагрэсіўных змен арганізма (напр., страта продкам сучаснага каня 2-га і 4-га пальцаў). с. 253
ГІПАМЕНАРЭ́Я (ад гіпа... + аменарэя), гіпаменструальны сіндром, аслабленне менструальнага цыкла. Праяўляецца мізэрнымі менструацыямі (10—20 мл крыві), апсаменарэяй (працягласць менструацыі 1—2 дні) і алігаменарэяй (менструацыі праз 40—60 дзён); заканчваецца, як правіла, аменарэяй. Бывае пры хваробах, якія пашкоджваюць адно ці некалькі звёнаў, што рэгулююць менструальны цыкл: ц.н.с. (гіпаталамус — гіпофіз — яечнікі), шчытападобная залоза, наднырачнікі — матка. с. 253
ГІПАНА́КТ (Hippōnax; каля 540 да н.э., г. Эфес, Грэцыя — ?), старажытнагрэчаскі паэт. Выгнаны тыранамі з Эфеса, пасяліўся ў Клазаменах. Жыў у галечы. Яго вершы (захаваліся фрагменты) адлюстроўвалі жыццё гар. нізоў, беднаты. Мова вершаў блізкая да жывой народнай. Уся творчасць Гіпанакта прасякнута іроніяй і самаіроніяй; іранічна гучыць і сам верш, які нібыта «прыпадае» на апошнюю стапу: гэты вершаваны памер атрымаў назву халіямб (кульгавы ямб). Гіпанакт лічыцца яго вынаходцам. Г.В.Сініла. с. 253
ГІПАПАТА́М , гл. Бегемот. с. 253
ГІПАПЛАЗІ́Я (ад гіпа... + грэч. plasis утварэнне), недаразвіццё тканкі, органа, часткі цела ці ўсяго арганізма; анамалія развіцця. У аснове гіпаплазіі, як і аплазіі, ляжыць прыроджаная адсутнасць органа ці часткі цела. Прычыны ўзнікнення гіпаплазіі: эндагенныя (анамаліі першаснай закладкі зародкавых клетак) і экзагенныя (прамянёвая энергія, траўмы, ціск на цяжарную матку, уздзеянні тэмпературы, алкаголю, наркотыкаў на арганізм маці, анамальны аб’ём і інш.) фактары, што неспрыяльна ўплываюць на фарміраванне і рост зародка і плода, а таксама хваробы, у т.л. інфекцыі (краснуха, грып, поліяміэліт і інш.), што перадаюцца ад маці плоду. с. 253
ГІПА́РХ (Hipparchos; каля 180—190 да н.э., г. Нікея, цяпер г. Ізнік, Турцыя — 125 да н.э.), старажытнагрэчаскі астраном, адзін з заснавальнікаў астраноміі. У выніку сістэматычных астр. назіранняў склаў каталог становішчаў 850 зорак і падзяліў іх паводле ступеней яркасці на 6 велічынь. Адкрыў з’яву прэцэсіі; даследаваў бачны рух Сонца і Месяца і склаў табліцы гэтага руху; вызначыў адлегласць ад Зямлі да Месяца; вылічыў працягласць трапічнага года; распрацаваў тэорыю зацьменняў; увёў геагр. каардынаты — шырату і даўгату. Звесткі аб працах Гіпарха прыведзены ў творы К. Пталамея «Альмагест».
Літ.: Ван-дер-Варден Б.Л. Пробуждающаяся наука: Пер. с англ. [Т. 2]. М., 1991. с. 253
ГІПАРЫЁН (Hipporion), род вымерлых трохпальцых коней атр. няпарнакапытных. Больш за 50 відаў. Існавалі з верхняга міяцэну да ранняга плейстацэну. Сфарміраваліся ў Паўн. Амерыцы, потым засялілі ўсе мацерыкі, акрамя Паўд. Амерыкі і Аўстраліі. Жылі вял. табунамі (да некалькіх тысяч галоў) на травяністых раўнінах тыпу саваннаў.
Былі памерам з невял. каня (выш. ў карку да 1,5 м). Мелі карэнныя зубы больш нізкія, чым у сучасных коней. Бакавыя пальцы (2-і і 4-ы) невял., маглі шырока рассоўвацца ў бакі. Гіпарыёна змянілі аднапальцыя коні, якія лепш прыстасаваліся да жыцця ў стэпах і рассяліліся з Паўн. Амерыкі на інш. Кантыненты. П.Ф.Каліноўскі. с. 253
ГІПАСЕКСУА́ЛЬНАСЦЬ (ад гіпа... + сексуальнасць), зніжэнне сексуальнай схільнасці пры адсутнасці якіх-небудзь адхіленняў у здароўі чалавека. Адзначана залежнасць сексуальных праяўленняў ад палавой канстытуцыі мужа і жонкі, якая ў значнай ступені вызначае ўстойлівасць арганізма да ўздзеяння патагенных фактараў на палавую функцыю. Адны і тыя ж фактары па-рознаму дзейнічаюць на розных асоб. У мужчын выражаная і працяглая гіпасексуальнасць трапляецца вельмі рэдка. Прычынай гіпасексуальнасці часцей бываюць неўратычная рэакцыя на няўдачы ў палавым жыцці, авітаміноз, ператамленне, недасыпанне, страхі, інтаксікацыя алкаголем або наркотыкамі і інш. Да гіпасекскальнасці могуць прыводзіць і парушэнні псіхасексуальнага развіцця. Гіпасексуальнасць звычайна з’яўляецца часовым або сезонным станам. с. 253
ГІПАСПАДЫ́Я (ад гіпа... + грэч. spaō адцягваю ўніз, адрываю знізу), ніжняя шчыліна мочаспускальнага канала, прыроджаны недахоп развіцця мочаспускальнага канала ў мужчын, калі вонкавая адтуліна канала адкрываецца на ніжняй паверхні палавога члена, машонцы ці на прамежнасці. Гіпаспадыя — самая частая анамалія развіцця органаў мочапалавой сістэмы. Прычыны гіпаспадыі: лішак жаночых палавых гармонаў, хваробы, што ўплываюць на развіццё плода (таксікоз і інш.). Пры гіпаспадыі бывае парушэнне мочавыдзялення і палавога жыцця. Лячэнне хірургічнае.
Літ.: Савченко Н.Е. Гипоспадия и гермафродитизм. Мн., 1974; Русаков В.И. Лечение гипоспадии. Ростов н/Д, 1988. с. 253
ГІПАСПЕРМІ́Я , тое, што алігаспермія. с. 253
ГІПАСТЫ́ЛЬ (ад грэч. hypostylos які падтрымліваецца калонамі), у архітэктуры Стараж. Усходу (Егіпет, Іран) вялікая зала храма або палаца са шматлікімі, шчыльна пастаўленымі калонамі (напр., храм Амона-Ра ў комплексе Карнак, 14—12 ст. да н.э.). с. 253
ГІПАТА́КСІС (ад гіпа... + грэч. taxis размяшчэнне), тое, што падпарадкаванне. с. 253
ГІПАТАЛАМІ́ЧНАЯ ВО́БЛАСЦЬ , гл. ў арт. Гіпаталамус. с. 253
ГІПАТАЛА́МУС (ад гіпа... + таламус), гіпаталамічная вобласць, аддзел прамежкавага мозга, які ўтварае дно і сценкі трэцяга мазгавога жалудачка.
Размешчаны ніжэй таламуса. Тонкай ножкай злучаецца з гіпофізам. Складаецца з ядраў — адасобленых скопішчаў нерв. клетак. Ад іх ідуць нерв. шляхі ў розныя аддзелы мозга. Гіпаталамус — найвышэйшы цэнтр вегетатыўнай нервовай сістэмы. Удзельнічае ў рэгуляцыі бялковага, вугляводнага, тлушчавага і воднасалявога абмену. Рэгулюе дзейнасць сэрца, крывяносных сасудаў, ціск крыві, тэмпературны баланс, уплывае на вонкавае выяўленне эмоцый у жывёл і чалавека. Пашкоджанні гіпаталамуса бываюць пры вострых інфекцыях, інтаксікацыях, чэрапна-мазгавых траўмах і інш.
Літ.: Гращенков Н.И. Гипоталамус, его роль в физиологии и патологии. М., 1964. Г.Г.Шанько. с. 254
ГІПАТАНІ́Я (ад гіпа... + грэч. tonos напружанне), паніжэнне тонусу тканак арганізма і артэрыяльнага ціску крыві. Можа развівацца пасля вострых і хранічных інфекц. хвароб, вітаміннай недастатковасці, прафес. шкоднасцей, парушэнняў дзейнасці эндакрыннай і нерв. сістэм, страўнікава-кішачнага тракту. Прыкметы: хуткая стамляльнасць, слабасць, задышка, галавакружэнне. Лячэнне: правільны рэжым працы, адпачынку і харчавання, вітаміны, фізкультура, гармоны, курортатэрапія. с. 254
ГІПАТЫРЭО́З (ад гіпа... + грэч. thyreoides шчытападобны + ...оз), хваравіты стан арганізма ад паніжэння функцыі шчытападобнай залозы. Прыкметы: стамляльнасць, фіз. і псіх. вяласць, санлівасць, замаруджанасць, зніжэнне памяці, зябкасць, азызласць твару, выпадзенне валасоў, запоры, паніжэнне асн. абмену і інш. Лячэнне — гармонатэрапія. с. 254
ГІПА́ТЫЯ (Hypatia), Іпатыя з Александрыі (370—415), матэматык, астраном і філосаф-неаплатонік. Пасля навучання ў Афінах выкладала астраномію, матэматыку і філасофію ў Александрыйскім музеі. Забіта натоўпам хрысціян-фанатыкаў. Гіпатыі належалі працы па матэматыцы, астраноміі, тлумачэнні твораў грэч. філосафаў. Яе творы да нас не дайшлі.
Літ.: Ван-дер-Варден Б.Л. Пробуждающаяся наука: Пер. с гол. и англ. [Т. 1—2]. М., 1959—91; Кольман Э. История математики в древности. М., 1961; Гольбах П. Галерея святых... Пер. с фр. Киев, 1987. с. 254
ГІПАТЭНЗІ́ЎНЫЯ СРО́ДКІ , лекавыя прэпараты, што паніжаюць сістэмны артэрыяльны ціск. Да іх адносяцца нейратропныя сродкі, якія паніжаюць тонус сімпатычнай нерв. сістэмы (клафелін, бензагексоній, рэзерпін, празазін, анапрылін і інш. ), міятропныя сродкі (апрэсін, дыбазол, магнію сульфат і інш.), антаганісты кальцыю (ніфедыпін, верапаміл і інш.), сродкі, якія ўплываюць на рэнінангіятэнзіўную сістэму (каптапрыл, саралазін і інш.) і на водна-салявы абмен (дыхлатыязід, фурасемід і інш.). Выкарыстоўваюцца пры гіпертанічнай хваробе. с. 254
ГІПАТЭНУ́ЗА (грэч. hypoteinusa), старана прамавугольнага трохвугольніка, якая ляжыць насупраць прамога вугла; найбольшая з старон прамавугольнага трохвугольніка. с. 254
ГІПАТЭРМА́ЛЬНЫЯ РАДО́ВІШЧЫ , радовішчы карысных выкапняў, якія ўтварыліся з гарачых мінер. раствораў у нетрах зямлі на глыб. да 10 км пры высокім ціску і т-ры больш за 300 °С. Пры адсутнасці непасрэднай сувязі паміж т-рай і глыбінёй рудаадкладання выкарыстоўваецца паняцце «высокатэмпературныя радовішчы». У.Я.Бардон. с. 254
ГІПАТЭРМІ́Я (ад гіпа... + грэч. thermē цяпло), ахаладжэнне, паніжэнне т-ры цела цеплакроўных жывёл і чалавека ў выніку цеплааддачы, якая перавышае цеплапрадукцыю. Памяншае спажыванне кіслароду органамі і тканкамі арганізма, павышае ўстойлівасць яго да гіпаксіі. Штучная гіпатэрмія выкарыстоўваецца ў хірургіі пры аперацыях на сэрцы, вял. сасудах і нейрахірургічных (траўмы ц.н.с., ацёкі, інтаксікацыі). Пры зніжэнні т-ры цела чалавека да 20—23 °С спыняюцца дыханне, дзейнасць сэрца. с. 254
ГІПАТЭ́ТЫКА-ДЭДУКТЫ́ЎНЫ МЕ́ТАД , метад навуковага пазнання і разважанняў, заснаваны на вывядзенні (дэдукцыі) заключэнняў з гіпотэз і інш. пасылак, сапраўднае значэнне якіх невядома. Выкарыстанне гіпатэтыка-дэдуктыўнага метаду звязана з шэрагам інш. метадалагічных аперацый: супастаўленнем фактаў, пераглядам існуючых паняццяў, утварэннем новых паняццяў, узгадненнем гіпотэз з інш. тэарэт. палажэннямі і г.д. Падобнага роду разважанні ўпершыню пачалі выкарыстоўваць у ант. філасофіі. У навук. пазнанні гэты метад атрымаў развіццё ў 17—18 ст. Ён выкарыстаны ў механіцы, у даследаваннях Г. Галілея. Тэорыя механікі І.Ньютана — гіпатэтыка-дэдуктыўная сістэма, пасылкамі якой служаць асн. законы руху. Паводле тыпу пасылак гіпатэтыка-дэдуктыўны метад падзяляецца на: разважанні, пасылкамі якіх з’яўляюцца гіпотэзы і эмпірычныя абагульненні; гіпатэтыка-дэдуктыўныя вывады, засн. на пасылках, што супярэчаць дакладна ўстаноўленым фактам ці тэарэт. прынцыпам; разважанні, пасылкамі якіх служаць сцвярджэнні, што супярэчаць прынятым думкам і перакананням. З лагічнага пункту погляду гіпатэтыка-дэдуктыўная сістэма ўяўляе сабой іерархію гіпотэз, ступень абстрактнасці і агульнасці якіх павялічваецца з аддаленнем ад эмпірычнага базісу. Гіпатэтыка-дэдуктыўны метад дае магчымасць даследаваць структуру і ўзаемасувязь не толькі паміж гіпотэзамі рознага ўзроўню, але і характар іх пацвярджэння эмпірычнымі дадзенымі. Разнавіднасцю гіпатэтыка-дэдуктыўнага метаду можна лічыць матэм. гіпотэзу, якая выкарыстоўваецца як эўрыстычны сродак для адкрыцця заканамернасцей у прыродазнаўстве.
Літ.: Меркулов И.П. Гипотетико-дедуктивная модель и развитие научного знания. М., 1980; Подкорытов Г.А. О природе научного метода. Л., 1988. В.В.Краснова. с. 254
ГІПАФУ́НКЦЫЯ (ад гіпа... + функцыя), недастатковая дзейнасць органа, тканкі, сістэмы, якая можа парушыць дзейнасць арганізма. Напр., гіпафункцыя шчытападобнай залозы садзейнічае развіццю мікседэмы. с. 254
ГІПАХЛАРЫ́ТЫ , гл. ў арт. Хларнавацістая кіслата. с. 254
ГІПАЦЫКЛО́ІДА І ЭПІЦЫКЛО́ІДА , крывыя, якія апісваюцца адвольным пунктам акружнасці, што коціцца без праслізгвання па нерухомай акружнасці. Пры ўнутраным датыканні акружнасцей крывыя наз. гіпацыклоідамі, пры вонкавым — эпіцыклоідамі; у залежнасці ад суадносін радыусаў рухомай і нерухомай акружнасцей атрымліваюцца розныя віды гіпацыклоіды і эпіцыклоіды, напр. астроіда, кардыёіда. Выкарыстоўваюцца ў тэорыі машын і механізмаў. Гл. таксама Цыклоіда, Эвалюта і эвальвента. с. 254
«ГІПАЦЭНТА́ЎР» , герб, гл. «Кітаўрас». с. 255
ГІПАЦЭ́НТР (ад гіпа... + цэнтр) землетрасення, цэнтральны пункт ачага землетрасення ў нетрах Зямлі. У гіпацэнтры раптоўна вызваляецца значная энергія (103—1018 Дж), якая выклікае каротка-перыядычныя ваганні зямной кары. Глыбіня гіпацэнтра пры звычайных землетрасеннях менш за 70 км, пры прамежкавых — 70—300 км, пры глыбокіх — 300—700 км (гл. таксама Эпіцэнтр). с. 255
ГІПЕР... (ад грэч. hyper над, звыш), прыстаўка, што абазначае: які знаходзіцца наверсе, перавышае норму, напр., гіпергенез, гіпертанія. с. 255
ГІПЕ́РБАЛА (ад грэч. hyperbolē перабольшанне), мастацкі прыём, заснаваны на рэзкім перабольшанні асобных рыс чалавечага характару, уласцівасцей прадмета ці з’явы з мэтай завастрыць на іх увагу чытача. Пашырана ў фальклоры, асабліва ў казках і легендах. Гіпербалу часта выкарыстоўваюць у творах рамантычнай л-ры з мэтай стварэння незвычайных характараў і падзей, узмацнення іх маст. выразнасці. Процілеглы гіпербале стылістычны прыём — літота. с. 255
ГІПЕ́РБАЛА , цэнтральная крывая 2-га парадку; адно з канічных сячэнняў, уяўляе сабой мноства пунктаў плоскасці, рознасць адлегласцей ад якіх да двух пэўных пунктаў (фокусаў гіпербалы) пастаянная (па модулі). Кананічнае ўраўненне гіпербалы ў прамавугольнай сістэме каардынат: x2/a2 - y2/b2 = 1, дзе а, b — даўжыні паўвосяў, b2 = с2 - а2, с — фокусная адлегласць гіпербалы (гл. Аналітычная геаметрыя). Мае 2 бясконцыя галіны, сіметрычныя адносна гал. восяў Ох і Оy (сапраўднай, ці факальнай, і ўяўнай); 2 асімптоты у = ±bx/a. Пры a = b гіпербала наз. раўнабочнай і яе ўраўненне мае выгляд х2 - у2 = а2; яе асімптоты ўзаемна перпендыкулярныя, і калі іх прыняць за восі каардынат, то ўраўненне набудзе выгляд ху = а2/2 (графік адваротнай прапарцыянальнасці). с. 255
ГІПЕРБАЛІ́ЧНАЯ ГЕАМЕ́ТРЫЯ , гл. ў арт. Лабачэўскага геаметрыя. с. 255
ГІПЕРБАЛІ́ЧНЫ ПАРАБАЛО́ІД , незамкнутая нецэнтральная паверхня 2-га парадку. Праз кожны пункт гіпербалічнага парабалоіда праходзяць 2 прамыя (прамалінейныя ўтваральныя), якія цалкам ляжаць на яго паверхні, г. зн. гіпербалічны парабалоід з’яўляецца лінейчастай паверхняй, утворанай дзвюма сем’ямі прамых. Гл. таксама Парабалоід. с. 255
ГІПЕРБАЛІ́ЧНЫ ЦЫЛІ́НДР , незамкнутая цыліндрычная цэнтр, паверхня 2-га парадку, накіроўная лінія якой — гіпербала. Кананічнае ўраўненне гіпербалічнага цыліндра ў прамавугольнай сістэме каардынат х22 - у2/b2 = 1, дзе а, b — даўжыні паўвосяў гіпербалы. с. 255
ГІПЕРБАЛІ́ЧНЫЯ ФУ́НКЦЫІ , функцыі, якія вызначаюцца формуламі: shx = (ех - е)/2 (гіпербалічны сінус), сhx = (ех + е)/2 (гіпербалічны косінус) і інш. Уласцівасці гіпербалічных функцый вынікаюць непасрэдна з іх выяўлення праз экспаненцыяльную функцыю еx.
Гіпербалічныя функцыі звязаны паміж сабой суадносінамі, падобнымі на суадносіны паміж трыганаметрычнымі функцыямі: сh2х - sh2x = 1, thx = shx/chx і г.д. Гіпербалічныя функцыі можна выразіць праз трыганаметрычныя: shx = -i sin іх, chx = соs іх і г.д. Геаметрычна гіпербалічныя функцыі атрымліваюцца пры разглядзе раўнабочнай гіпербалы х2 - у2 = 1 (адсюль назва), якую можна задаць параметрычнымі ўраўненнямі х = сht, у = sht, дзе t — падвоеная плошча сектара ОАС, АС — дуга гіпербалы. Выкарыстоўваюцца пры рашэнні дыферэнц. ураўненняў у электратэхніцы, супраціўленні матэрыялаў, буд. механіцы і інш. с. 255
ГІПЕРБАЛО́ІД (ад гіпербала + грэч. eidos выгляд), незамкнутая цэнтральная паверхня 2-га парадку. Бывае адна- і двухполасцевы; пры перасячэнні гіпербалоіда з плоскасцю ў залежнасці ад параметраў атрымліваюцца ўсе канічныя сячэнні, а таксама пара прамых (у выпадку аднаполасцевага гіпербалоіда). Праз кожны пункт аднаполасцевага гіпербалоіда праходзяць 2 прамыя (прамалінейныя ўтваральныя), якія цалкам ляжаць на яго паверхні, г. зн. аднаполасцевы гіпербалоід — лінейчастая паверхня, утвораная дзвюма сем’ямі прамых; выкарыстоўваецца як стрыжнёвая канструкцыя вежавых збудаванняў, напр. секцыі Шухаўскай радыёвежы на Шабалаўцы ў Маскве.
Кананічнае ўраўненне гіпербалоіда ў прамавугольнай сістэме каардынат: х22 + y2/b2 - z22 = 1 (аднаполасцевы), х22 + y2/b2 - z22 = -1 (двухлопасцевы); гіпербалоід неабмежавана набліжаецца да паверхні х2/a2 + y2/b2 - z22 = 0 (асімптатычны конус; а, b, с — даўжыні паўвосяў гіпербалоіда). Калі а = b, то атрымаецца гіпербалоід вярчэння. с. 255
ГІПЕРВІТАМІНО́ЗЫ [ад гіпер... + вітаміны + ...оз(ы)], атручэнні ад лішку ў арганізме вітамінаў А (рэцінолу) і D (кальцыферолу). Лішак вітаміну А бывае ад празмернага ўжывання яго ці прадуктаў з гэтым вітамінам. Прыкметы гіпервітамінозаў А: агульная слабасць, аблысенне; лушчыцца скура, на ёй з’яўляюцца струпы. Лішак вітаміну D бывае найчасцей ад няправільнага ўжывання вітаміну D для прафілактыкі рахіту. Прыкметы: рэзкае пахудзенне, дыспепсія, парушэнне дзейнасці нерв. сістэмы, адкладанне солей кальцыю ў нырках, калясустаўных сумках, мышцы сэрца і інш. Лячэнне: спыненне прыёму вітамінаў. с. 256
ГІПЕРГЕНЕ́З (ад гіпер... + генез), працэс хім. і фіз. ператварэння мінералаў і горных парод у верхніх частках зямной кары і на яе паверхні пад уздзеяннем атмасферы, гідрасферы і жывых арганізмаў пры т-рах, характэрных для паверхні Зямлі. Тэрмін увёў сав. вучоны А.Я.Ферсман (1922). У зоне гіпергенезу магутнасцю ад 1—2 м да 3—5 км пад уплывам фіз., хім. і біял. фактараў адбываюцца выветрыванне горных парод і разбурэнне асобных мінералаў, што ўтварыліся ў нетрах Зямлі, перанос рыхлых прадуктаў, акісленне, асадканамнажэнне і глебаўтварэнне.
Асаблівасць зоны гіпергенезу — вял. рухомасць хім. і біяхім. рэакцый у залежнасці ад фізіка-геагр. умоў асяроддзя (клімату, рэльефу, саставу парод, якія разбураюцца, і інш.), развіцця жыццёвых працэсаў, змены акіслення і аднаўлення, гідратацыі і дэгідратацыі, тэхн. дзейнасці чалавека і інш. Гіпергенез адбываецца пры невысокіх т-рах (ад 50 да -50 °С), адносна невял. ціску, наяўнасці свабоднага актыўнага кіслароду, вады і водных раствораў. У зоне гіпергенезу намнажаюцца гліністыя прадукты (кааліны, баксіты), тэрыгенныя адклады (россыпы золата, плаціны, волава і інш.), руды жалеза, марганцу, нікелю, кобальту, рэдкіх элементаў, вапнякі, кам. вугаль, солі і інш. (Гл. Гіпергенныя радовішчы).
На Беларусі вывучэнне гіпергенных працэсаў пачата К.І.Лукашовым у 1953. В.К.Лукашоў. с. 256
ГІПЕРГЕ́ННЫЯ МІНЕРА́ЛЫ , мінералы, якія ўзнікаюць у зоне гіпергенезу пры нізкіх т-рах і цісках, пад уздзеяннем атмасферы, гідрасферы і жывых арганізмаў (гл. Гіпергенныя працэсы). Уключаюць гліністыя мінералы, гідраксіды, солі кіслародных кіслот (сульфаты, нітраты і г.д. ). с. 256
ГІПЕРГЕ́ННЫЯ ПРАЦЭ́СЫ , экзагенныя працэсы, хіміка-фіз. працэсы, якія адбываюцца ў верхніх частках зямной кары і на яе паверхні ад дзеяння на горныя пароды вонкавых сіл (энергіі сонечнай радыяцыі і звязаных з ёю атм. фактараў, дзеяння цякучых вод, сілы цяжару, жыццядзейнасці арганізмаў, тэхн. дзейнасці чалавека і інш.). У выніку гіпергенных працэсаў утвараюцца радовішчы многіх карысных выкапняў (гл. Гіпергенныя радовішчы). У прыродзе цесна звязаны з гіпагеннымі працэсамі. Гл. таксама Гіпергенез. с. 256
ГІПЕРГЕ́ННЫЯ РАДО́ВІШЧЫ , седыментагенныя радовішчы, экзагенныя радовішчы, паклады карысных выкапняў, звязаныя са стараж. і сучаснымі геахім. працэсамі на паверхні Зямлі. Утвараюцца ў выніку мех. і біяхім. пераўтварэння і дыферэнцыяцыі мінер. рэчываў эндагеннага паходжання ў верхняй ч. зямной кары, якая ўключае грунтавыя і часткова пластавыя падземныя воды, на дне балот, азёр, рэк, мораў і акіянаў. Вылучаюць 4 гал. генетычныя групы гіпергенных радовішчаў: астаткавыя (утвараюцца ў выніку вынасу растваральных мінер. рэчываў з зоны выветрывання і назапашвання цяжкарастваральнага мінер. астатку — карыснага кампанента; руды жалеза, нікелю, марганцу, алюмінію і інш.), інфільтрацыйныя (узнікаюць шляхам асаджэння з падземных вод паверхневага паходжання раствораных у іх мінер. злучэнняў з утварэннем пакладаў урану, медзі, золата, серабра, самароднай серы), россыпныя (утвараюцца пры намнажэнні ў рыхлых адкладах на дне рэк, азёр, марскіх узбярэжжаў цяжкіх каштоўных мінералаў, якія маюць тытан, вальфрам, волава), асадкавыя (узнікаюць у працэсе асадканамнажэння на дне марскіх і кантынентальных вадаёмаў, у выніку фарміруюцца паклады вугалю, гаручых сланцаў, нафты, гаручага газу, солей, многіх рудных і нярудных карысных выкапняў). Гіпергенныя радовішчы карысных выкапняў маюць прамысл. значэнне. У.Я.Бардон. с. 256
ГІПЕРГУ́К , пругкія хвалі з частатой 109—1013 Гц. Па фізічнай прыродзе не адрозніваецца ад ультрагуку (2·104—109 Гц). Існуе гіпергук прыродны (цеплавыя ваганні крышталічнай рашоткі) і штучны (генерыруецца пры дапамозе спец. выпрамяняльнікаў; гл. П’езаэлектрычнасць, Магнітастрыкцыя).
Пругкія хвалі распаўсюджваюцца ў асяроддзі, калі іх даўжыні большыя за даўжыню свабоднага прабегу малекул у газах ці міжатамных адлегласцей у вадкіх і цвёрдых целах. Таму ў газах, у т.л. ў паветры, пры нармальных умовах гіпергук не распаўсюджваецца, у вадкасцях хутка затухае; параўнальна добрыя праваднікі гіпергуку — монакрышталі пры нізкіх т-рах. Гіпергук выкарыстоўваюць для даследавання стану рэчыва, асабліва ў фізіцы цвёрдага цела, для стварэння акустычных ліній затрымкі ў ЗВЧ дыяпазоне і інш. прылад акустаэлектронікі і акустаоптыкі. с. 256
ГІПЕРЗАРА́Д , характарыстыка элементарных часціц, роўная падвоенаму сярэдняму эл. зараду часціцы ў ізатапічным мультыплеце (гл. Ізатапічная інварыянтнасць). Адрозніваюць моцны і слабы гіперзарад.
Моцны гіперзарад вызначаецца алг. сумай усіх унутраных квантавых лікаў часціцы і выкарыстоўваецца для апісання прыблізнай ізатапічнай інварыянтнасці адронаў. У розных рэакцыях элементарных часціц моцны гіперзарад амаль што захоўваецца, парушэнні яго захавання звязаны з уплывам электрамагнітнага ўзаемадзеяння. Слабы гіперзарад вызначае інтэнсіўнасць электраслабага ўзаемадзеяння элементарных ферміёнаў з нейтральным прамежкавым базонам і з’яўляецца крыніцай поля гэтага базона. Значэнні слабага гіперзарада, атрыманыя эксперыментальна, пакуль што не паддаюцца тлумачэнню. Напр., левыя нейтрына і электрон маюць слабы гіперзарад, роўны -1/2, правы электрон -1, левыя u- і d-кваркі + 1/6, правыя u- і (d-кваркі -2/3 і -1/3 адпаведна (гл. Кваркі).
І.С.Сацункевіч. с. 256
ГІПЕРІНФЛЯ́ЦЫЯ (ад гіпер... + інфляцыя), выключна хуткі рост таварных цэн і грашовай масы ў абарачэнні (да 50% за месяц). Вядзе да рэзкага абясцэнення грашовай адзінкі, расстройства плацежнага абароту, парушэння нармальных гасп. сувязей і катастрафічнага зніжэння ўзроўню жыцця. Найчасцей абумоўлена экстраардынарнымі фактарамі — вайной, эканам. разрухай і інш. Найб. адмоўна ўплывае на эканам. становішча насельніцтва з фіксаванымі даходамі. с. 256
ГІПЕРКАМПЛЕ́КСНЫ ЛІК , абагульненне паняцця комплекснага ліку і пашырэнне яго на мнагамерную прастору. Уведзены ў 19 ст. пры спробах пабудаваць лікі ў мнагамернай вектарнай прасторы, якія б адыгрывалі ў ёй такую ж ролю, што і камплексныя лікі на плоскасці. Арыфм. дзеянні над гіперкамплексным лікам выражаюць некаторыя геам. працэсы ў мнагамернай прасторы ці даюць колькаснае апісанне якога-н. фіз. закона.
Гіперкамплексны лік з’яўляецца лінейнай камбінацыяй (з сапраўднымі каэфіцыентамі) некат. сістэмы базісных адзінак (гл. Базіс). Складанне і адыманне гіперкамплекснага ліку вызначана адназначна. Множанне аднаго гіперкамплекснага ліку на другі патрабуе вызначэння здабыткаў базісных адзінак, якія б захоўвалі ўсе правілы звычайнай арыфметыкі; такое магчыма толькі для сапраўдных і камплексных лікаў; у астатніх выпадках неабходна адмовіцца ад выканання таго ці іншага правіла, напр. адназначнасці дзялення, камутатыўнасці множання. Гл. таксама Кватэрніёны. с. 256
ГІПЕРКІНЕ́ЗЫ (ад гіпер... + грэч. kenēsis рух), міжвольныя рухі чалавека без біял. мэтазгоднасці і фізіял. сэнсу. Бываюць пры арган., у т.л. спадчынных, захворваннях ц.н.с. і пры неўрозах. У аснове гіперкінезаў — пашкоджанне нерв. сістэмы: ад кары паўшар’яў вял. мозга да сегментаў спіннога мозга. Да гіперкінезаў адносяць лакальныя і генералізаваныя цікі, харэю, атэтоз, тарсіённую дыстанію, міякланію, дрыжанне, гемібалізм і інш. Спалучаюцца са зменамі мышачнага тонусу; узмацняюцца пры хваляванні і эмацыянальным напружанні, знікаюць у час сну. Бываюць ізаляваныя і ў спалучэннях (цікі і харэя, харэя і атэтоз і інш.). Лячэнне тэрапеўтычнае і хірургічнае.
Літ.: Антонов И.П., Шанько Г.Г. Гиперкинезы у детей. Мн., 1975. Г.Г.Шанько. с. 256
ГІПЕРМАРФО́З (ад гіпер... + марф... + ...оз), гіпертэлія, звышспецыялізацыя, залішняе павелічэнне арганізма або яго асобных органаў у сувязі з парушэннем у эвалюцыйным развіцці балансу з асяроддзем у выніку хуткай яго змены (напр., гіганцкія мезазойскія рэптыліі, буйныя іклы ў выкапнёвых шаблязубых тыграў і інш.). Гіпермарфоз — следства надзвычайнай спецыялізацыі да вузкіх умоў існавання, пры нязначнай змене асяроддзя вядзе да вымірання гэтай групы арганізмаў. с. 256
ГІПЕРМЕТАМАРФО́З (ад гіпер... + метамарфоз), ускладнены спосаб развіцця некат. паразітычных насякомых, калі лічынка праходзіць да 6 фаз (узростаў) развіцця, якія адрозніваюцца паміж сабой марфал. і біял. ўласцівасцямі. Пашыраны ў некат. жукоў, перапончатакрылых, двухкрылых, сеткакрылых. с. 257
ГІПЕРМЕТРАПІ́Я (ад гіпер... + метр... + грэч. ōps вока), гл. Дальназоркасць. с. 257
ГІПЕРНЕФРО́ІДНЫ РАК , гл. Гіпернефрома. с. 257
ГІПЕРНЕФРО́МА (ад гіпер... + нефр... + ...ома), гіпернефроідны рак, пухліна Гравіца, злаякасная пухліна ныркі, што развіваецца з клетак кары наднырачнікаў ці з эпітэлію нырачных канальцаў. Апісана ням. патолагам П.А.Гравіцам у 1883. Найчасцей бывае ў мужчын. Прычына хваробы невядомая (магчыма, запаленчыя працэсы, траўмы, радыеактыўныя рэчывы). Прыкметы гіпернефромы на ранняй стадыі (т. наз. «малыя» сімптомы): умераныя болі ў паясніцы і ў падрабрынні, павышаны артэрыяльны ціск, мікрагематурыя, пратэінурыя, поліцытэмія. Лячэнне хірургічнае. М.Я.Саўчанка. с. 257
ГІПЕРО́НЫ [ад гіпер... + (нукл) оны], нестабільныя барыёны з масамі, большымі за масу нейтрона. Час існавання гіперонаў каля 10-10 с. Характарызуюцца спец. квантавым лікам дзіўнасцю. Гіпероны (Λ° — гіпероны) адкрыты ў касм. прамянях (1947).
Вядомы некалькі тыпаў нейтральных і зараджаных гіперонаў: лямбда (Λ°), сігма (Σ+, Σ°, Σ-), ксі (Ξ, Ξ°) і амега (Ω), дзе верхнія знакі «+», «-» і «о» пры сімвалах гіперонаў пазначаюць знак эл. зараду, роўнага элементарнаму электрычнаму зараду. Для кожнага гіперона існуе адпаведная антычасціца. Гіпероны нараджаюцца ў моцных узаемадзеяннях, распадаюцца ў выніку слабых узаемадзеянняў на нуклоны і лёгкія часціцы: пімезоны, электроны і нейтрына. Уласцівасці гіперонаў можна растлумачыць у межах кваркавай мадэлі, паводле якой гіпероны, як і інш. барыёны, складаюцца з 3 кваркаў, прычым у склад гіперонаў абавязкова ўваходзіць S-кварк — носьбіт дзіўнасці. Пры ўзаемадзеянні часціц высокіх энергій з атамнымі ядрамі могуць узнікаць гіпер’ядры. Гл. таксама Узаемадзеянні элементарных часціц. А.І.Болсун. с. 257
ГІПЕРПАВЕ́РХНЯ , абагульненне паняцця паверхні трохмернай прасторы на выпадак n-мернай прасторы. Задаецца алг. ураўненнем F (х1, ..., хn) = 0, напр., лінейнае ўраўненне задае гіперплоскасць, квадратнае — гіперсферу. с. 257
ГІПЕРПЛАЗІ́Я (ад гіпер... + грэч. plasis утварэнне), павелічэнне колькасці структурных элементаў тканак з прычыны павышанай функцыі органа ці ў выніку паталагічнага новаўтварэння тканкі. Гіперплазія складае аснову гіпертрафіі. Часта мае кампенсатарны характар. Адрозніваюць гіперплазію залозістую, залозіста-ацынозную, адэнаматозную і інш.
У раслін — мясцовае разрастанне тканак у выніку мітатычнага ці амітатычнага дзялення клетак. Вынік гіперплазіі — утварэнне галаў і інш. с. 257
ГІПЕРРЭАЛІ́ЗМ (ад англ. hyperrealism звышрэалізм), фотарэалізм, кірунак у амер. і зах.-еўрап. мастацтве канца 1960-х—80-я г. Склаўся пераважна на аснове поп-арта. Імкнуўся ўзнавіць страчаную ў мадэрнізме жыццёвую канкрэтнасць маст. мовы за кошт імітацыі вобразаў фатаграфіі. Прадстаўнікі гіперрэалізму (Чак Клоўз, Дон Эдзі ў ЗША, Дуэйн Хансан у Канадзе і інш.) выкарыстоўвалі ў асноўным тэхн. прыёмы, якія да мінімуму зводзілі асабісты почырк мастака. У іх творах дамінавала халодная безаблічнасць, мех. фіксацыя прадметаў і жыццёвых з’яў, што па сутнасці вяло да той жа містыфікацыі рэчаіснасці, што і ў інш. мадэрнісцкіх плынях. с. 257
ГІПЕРСЕКСУА́ЛЬНАСЦЬ (ад гіпер... + сексуальнасць), значна павышаная палавая схільнасць. Асобы, у якіх адзначана гіперсексуальнасць, маюць высокую палавую ўзбуджальнасць і гатовыя да сексуальных рэакцый пад уздзеяннем нязначных (але адэкватных) знешніх раздражняльнікаў. Звычайна абумоўлена расстройствам нейрагумаральнай або псіхічнай функцыі пры палавым акце. Праяўленні гіперсексуальнасці характэрны для некаторых узроставых перыядаў (гіперсексуальнасць пубертатная, або юнацкая, гіперсексуальнасць клімактэрычнага перыяду). Выражаная гіперсексуальнасць назіраецца пры некаторых эндакрынных (пухліны наднырачнікаў, палавых залоз і інш.) і псіхічных (маніякальна-дэпрэсіўны псіхоз, шызафрэнія і інш.) захворваннях, дыэнцэфальных парушэннях. Характэрна таксама для німфаманіі (у жанчын) і сатырыязу (у мужчын), што часта развіваюцца на фоне розных псіхічных ненармальнасцей. Для юнацкай гіперсексуальнасці (з узростам праходзіць) характэрна празмерная фіксацыя псіхікі на сексуальна-эратычных уражаннях і фантазіях, якія суправаджаюцца спантаннымі эрэкцыямі і частымі палюцыямі. Мастурбацыя пры гэтым мае сурагатнаахоўную накіраванасць на пазбаўленне ад залішняй палавой узбуджальнасці. с. 257
ГІПЕРСТЭ́Н (ад гіпер... + грэч. sthenos сіла, моц), мінерал з групы піраксенаў, сілікат магнію і двухвалентнага жалеза (Mg, Fe)2[Si2O6]. Прамежкавы член ізаморфнага рада энстатыт — гіперстэн. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі прызматычныя, падоўжаныя. Агрэгаты зярністыя, суцэльныя масы. Колер цёмна-зялёны, карычневы, шэры, жаўтаваты. Бляск перламутравы. Цв. 5—6. Шчыльн. 3,4—3,5 г/см3. Пародаўтваральны мінерал ультраасноўных і асноўных магматычных парод. Знойдзены таксама ў каменных метэарытах. с. 257
ГІПЕРТАНІ́ЧНАЯ ХВАРО́БА , хвароба сістэмы кровазвароту ў чалавека, якая характарызуецца павышаным артэрыяльным ціскам (гіпертаніяй). Узнікае ад нерв.-эмацыянальнага перанапружання, якое парушае працэсы вышэйшай нерв. дзейнасці і рэгуляцыю сасудзістага тонусу. Найчасцей бывае ў людзей, што маюць спадчынную схільнасць да гіпертанічнай хваробы, ад празмернага харчавання і маларухомага спосабу жыцця.
Паводле пашкоджання органаў адрозніваюць 3 стадыі гіпертанічнай хваробы. Пры транзіторнай гіпертанічнай хваробе крывяны ціск павышаецца перыядычна, або на кароткі час; узнікае боль галавы, галавакружэнне, шум у вушах, сэрцабіцце, моташнасць. На 2-й (стабільнай) стадыі гіпертанія больш устойлівая: бываюць прыкметы сардэчнай (задышка, ацёкі, тахікардыя, арытмія) і каранарнай (боль за грудзінай і ў вобласці сэрца, інфаркт міякарда) недастатковасці. Цяжкія змены функцый сэрца, галаўнога мозга і нырак ад склератычных змен бываюць на 3-й стадыі арган. змен. Найб. тыповае і частае ўскладненне гіпертанічнай хваробы — гіпертанічныя крызы, пры якіх артэрыяльны ціск хутка павышаецца, рэзкі галаўны боль, ірвота, тахікардыя, іншы раз парушэнне зроку, расстройствы мазгавога і каранарнага кровазвароту (інфаркт міякарда, інсульт). Лячэнне: на 1-й стадыі правільны рэжым дня, заспакаяльныя сродкі; на 2-й і 3-й стадыях — сродкі, што зніжаюць крывяны ціск, заспакаяльныя, снатворныя, дыета.
Літ.: Мясников А.Л. Гипертоническая болезнь и атеросклероз. М., 1965. А.В.Лявонава. с. 257
ГІПЕРТАНІ́Я (ад гіпер... + грэч. tonos напружанне), павышэнне напружанасці (тонусу) мышцаў і інш. тканак і органаў. Бывае пры парушэнні метабалізму і электралітнага абмену ў мышачных валокнах ці пры расстройствах нерв.-эндакрыннай рэгуляцыі тонусу. Тэрмін гіпертанія азначае таксама павышаны крывяны (артэрыяльны) ціск, сімптом гіпертанічнай хваробы і інш. сасудзістых хвароб. Адрозніваюць гіпертанію пры гіпертанічнай хваробе, сімптаматычную, якая з’яўляецца сімптомам асн. хваробы (нырачная, эндакрынная, цэрэбральная і інш.), і часовую (гіпертэнзію) ад псіхічных, тэмпературных, болевых уздзеянняў і фіз. працы. Часовая гіпертанія не выклікае гемадынамічных і марфалагічных змен. с. 257
ГІПЕРТРАФІ́Я (ад гіпер... + грэч. trophē харчаванне), павелічэнне аб’ёму і масы тканкі, органа або часткі цела за кошт размнажэння клетак (гіперплазія) ці ўнутрыклетачнай рэгенерацыі арганел. Адрозніваюць сапраўдную і несапраўдную гіпертрафію. Да сапраўднай гіпертрафіі адносіцца кампенсатарна-рабочая гіпертрафія, звязаная з узмоцненай функцыяй пэўнага органа ці тканкі (гіпертрафія мышцаў у спартсменаў, гіпертрафія мышцы сэрца пры пароках і інш.). Вікарная гіпертрафія развіваецца пры гібелі ці выключэнні функцыі аднаго з парных органаў; гарманальная, або карэлятыўная, гіпертрафія фізіял. і паталаг. тыпу — ад парушэння дзейнасці залоз унутр. сакрэцыі. Да несапраўднай гіпертрафіі адносяць павелічэнне органа ў выніку разрастання злучальнай і тлушчавай тканкі пры атрафіі парэнхімы (функцыян. тканкі). У раслін гіпертрафія выклікаецца расліннымі і жывёльнымі паразітамі. А.С.Леанцюк. с. 257
ГІПЕРТРЫХО́З [ад гіпер... + грэч. (thrix) thrichos волас + ...оз], валасатасць, празмернае развіццё ў чалавека валасянога покрыва. Праяўляецца празмернай колькасцю, даўжынёй і таўшчынёй валасоў, што не ўласціва дадзенаму ўчастку скуры, полу ці ўзросту чалавека. Бывае прыроджаны і набыты. У прыроджаным адрозніваецца зародкавы (захаванне зародкавых пушковых валасоў на ўсім скурным покрыве) і мясцовы (на абмежаваным участку доўгія і густыя валасы рознага колеру). Да набытага адносяцца траўматычны (рост валасоў на месцах працяглага раздражнення скуры), пубертатны (валасы растуць на твары і вакол саскоў малочных залоз), клімактэрычны (у жанчын ў перыяд клімаксу развіваецца звычайна на твары), неўрагенны (узнікае на ўчастках, якія інервуюцца, часткова пашкоджаных нервам). Лячэнне накіравана на нармалізацыю функцый залоз унутр. сакрэцыі і нерв. сістэмы. М.З.Ягоўдзік. с. 258
ГІПЕРТЭНЗІ́ЎНЫЯ СРО́ДКІ , лекавыя прэпараты для лячэння артэрыяльнай гіпатэнзіі (паніжанага артэрыяльнага ціску). Да гіпертэнзіўных сродкаў адносяцца сродкі, што павышаюць сардэчны выкід і тонус перыферычных сасудаў: адрэналін, норадрэналін, мезатон, ангіятэнзінамід і інш. с. 258
ГІПЕРТЭРМІ́Я (ад гіпер... + грэч. thermē цяпло), пераграванне, намнажэнне цяпла ў арганізме цеплакроўных жывёл і чалавека ў выніку перавышэння цеплапрадукцыі над цеплааддачай. Пры выяўленым напружанні фізіял. механізмаў тэрмарэгуляцыі (потавыдзяленне, расшырэнне скурных сасудаў і інш.) гіпертэрмія суправаджаецца ўзмацненнем і якаснымі парушэннямі абмену рэчываў, стратай вільгаці і солей, парушэннем кровазвароту і забеспячэння мозга кіслародам, што выклікае ўзбуджэнне, зрэдку сутаргі і непрытомнасць. Пры тэмпературы цела 41—42 °С можа здарыцца цеплавы ўдар. Штучная гіпертэрмія выкарыстоўваецца пры лячэнні некаторых нервовых і хранічных хвароб. с. 258
ГІПЕРФУ́НКЦЫЯ (ад гіпер... + функцыя), павышаная дзейнасць органа, тканкі, сістэмы арганізма. Узнікае як прыстасавальная рэакцыя (напр., павелічэнне памераў і сілы скарачэння сардэчнай мышцы ў спартсменаў) ці як парушэнне ў арганізме, што выклікае хваробу (пры гіперфункцыі шчытападобнай залозы, павелічэнні выпрацоўкі ёй гармонаў узнікае гіпертырэоз). с. 258
ГІПЕРЫЁН , спадарожнік планеты Сатурн. Адлегласць ад Сатурна 1,48 млн. км, найб. папярочнік каля 350 км, сідэрычны перыяд абарачэння 21,28 сут. Адкрыты Дж.Ф.Бондам (1848, ЗША). с. 258
ГІПЕРЭМІ́Я (ад гіпер... + грэч. haima кроў), павелічэнне крованапаўнення органа ці тканкі. Адрозніваюць гіперэмію артэрыяльную і вянозную.
Артэрыяльная (актыўная) гіперэмія бывае пры ўзмоцненым прытоку крыві на расшыраных сасудах. Прычыны: павышаная адчувальнасць сасудаў да фізіял. Раздражняльнікаў, уплыў надзвычайных раздражняльнікаў (бактэрыяльныя таксіны, высокая т-ра, прадукты тканкавага распаду і інш.); у чалавека вял. ролю маюць псіхагенныя фактары (сарамлівасць, гнеў і інш.). Прыкметы: расшырэнне дробных сасудаў, павелічэнне іх колькасці і пульсацыі, пачырваненне (напр., гіперэмія твару), павышэнне мясц. крывянога ціску, абмену рэчываў, мясц. т-ры, паскарэнне плыні крыві, узмацненне лімфазвароту і інш. Пры паталаг. зменах у сасудах пры артэрыяльнай гіперэміі можа быць кровазліццё. Вянозная (пасіўная, застойная) гіперэмія бывае пры парушэнні адтоку крыві па венах пры нязменным прытоку ў выніку сціскання вянознай сценкі (рубец, пухліна, варыкознае расшырэнне вен, ацёк і інш.), аслабленай сардэчнай дзейнасці. Характарызуецца запаволеннем плыні крыві (да поўнага яе спынення). Развіваецца кіслароднае галаданне тканак, павышаецца пранікальнасць сасудзістай сценкі, утвараецца ацёк. Працяглы застой крыві і ацёк могуць прывесці да атрафіі парэнхімы органа. А.С.Лявонава. с. 258
ГІПЕР’Я́ДРЫ ў фізіцы, ядрападобныя сістэмы, якія складаюцца з нуклонаў (пратонаў і нейтронаў) і аднаго або некалькіх гіперонаў (Λ, Σ і інш.). Утвараюцца пры ўзаемадзеянні часціц высокіх энергій з нуклонамі ядраў або пры захопе ядром павольнага K--мезона; выяўляюцца па прадуктах распаду. Вывучэнне ўласцівасцей гіпер’ядраў з’яўляецца адным з найб. важных кірункаў ядз. фізікі, дазваляе высветліць сувязі паміж фундаментальнымі барыён-барыённымі ўзаемадзеяннямі і ядз. структурай.
Λ-гіпер’ядры адкрыты эксперыментальна ў 1953 польскімі вучонымі М.Данышам і Е.Пнеўскім; у 1963 выяўлены гіпер’ядры з двума Λ-гіперонамі (падвойныя гіпер’ядры), у 1979 — Σ-гіпер’ядры. Большасць уласцівасцей гіпер’ядраў эксперыментальна вызначана пры ўзаемадзеянні K--мезонаў з ядром: гіпер’ядры маюць ненулявую дзіўнасць; іх структура вызначаецца моцным узаемадзеяннем нуклонаў і гіперонаў, час жыцця гіпер’ядраў — часам жыцця гіперона; большасць гіпер’ядраў могуць знаходзіцца ў некалькіх станах (асн. і ўзбуджаным) з пэўнымі значэннямі поўнага вуглавога моманту і цотнасці. А.В.Берастаў. с. 258
ГІ́ПІУС Зінаіда Мікалаеўна (20.11.1869, г. Бялёў, Расія — 9.9.1945), руская пісьменніца. Ідэолаг дэкадэнства. Жонка Дз.С.Меражкоўскага. З 1920 у эміграцыі. Першыя вершы апубл. ў 1888. Выйшлі паэт. кн. «Збор вершаў» (кн. 1—2, 1904—10); «Апошнія вершы, 1914—1918» (1918). Межы яе паэтычнага свету вызначалі палярныя кантрасты паміж індывідуалістычным самасцвярджэннем, смелым прыняццем жыцця і адмаўленнем ад сябе, ад уласнай волі, стратаю сэнсу існавання. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Новыя людзі» (1896), «Чорнае на белым» (1908), «Месячныя мурашы» (1912), «Нябесныя словы» (1921), раманаў «Пераможцы» (1898), «Чортава лялька» (ч. 1-я трылогіі, 1911; ч. 3-я пад назвай «Раман-царэвіч», 1913), п’ес «Макавы цвет» (1908, з Меражкоўскім і Дз.Філосафавым) і «Зялёны пярсцёнак» (1916), мемуараў «Жывыя твары» (т. 1—2, 1925), «Дзмітрый Меражкоўскі» (1951, не скончаны). Як крытык (псеўданім Антон Крайні) абараняла сімвалізм («Літаратурны дзённік, 1899—1907», 1908). У творах, напісаных у эміграцыі, рэзкае непрыняцце Кастр. рэв. і сав. улады.
Тв.: Стихотворения; Живые лица. М., 1991; Сочинения: Стихотворения, проза. Л., 1991. с. 258
ГІ́ПІУС Яўген Уладзіміравіч (7.7.1903, г. Пушкін Ленінградскай вобл., Расія — 5.6.1985), рускі музыказнавец-фалькларыст. Д-р мастацтвазнаўства (1958), праф. (1944). Скончыў Ін-т гісторыі мастацтваў (1924) і кансерваторыю (1928) у Ленінградзе. У 1927—43 працаваў у навук. установах і ВНУ Ленінграда і Масквы. Заснавальнік і навук. кіраўнік (1927—43) Фонаграмархіва АН СССР (Ін-т рус. л-ры — «Пушкінскі дом»). Удзельнік фалькл. экспедыцый, у т.л. на Бел. Палессі (1934). Распрацаваў тэарэт. праблемы збірання, натавання, акустычнага вымярэння гукавышыннага ладу нар. напеваў, займаўся пытаннямі сістэмнай тыпалогіі, параўнальным вывучэннем лакальных меладычных стыляў муз. фальклору рускіх, беларусаў, фіна-угорскіх і цюрк. народаў у іх гіст. развіцці, даследаваў інтэрнац. вытокі рус. рэв. песень. Рэдактар многіх фалькл. выданняў, у т.л. «Песні беларускага народа» (т. 1, 1940, з З.Эвальд), «Беларускія народныя песні» (1941, «Песні народаў СССР»), «Песенная культура беларускага Палесся» З.Мажэйкі (1971), «Песні беларускага Палесся» Эвальд (1979).
Тв.: Интонационные элементы русской частушки // Советский фольклор. М.; Л., 1936. № 4—5; Песни Пинежья. Кн. 2. М., 1937 (разам з З.Эвальд); Белорусский песенный фольклор (разам з З.Эвальд) // Сов. музыка. 1940. № 4; Сборники русских народных песен М.А.Балакирева // Балакирев М.А. Русские народные песни. М., 1957; «Эй, ухнем» — «Дубинушка»: История песен. М., 1962. З.Я.Мажэйка. с. 258
ГІПНАПЕ́ДЫ́Я (ад гіпноз + грэч. paideia навучанне), навучанне ў час натуральнага сну. Сон (натуральны і штучны) як сродак для набыцця ведаў выкарыстоўваўся яшчэ ў старажытнасці (будыйскія святары ў Кітаі, факіры і ёгі ў Індыі і інш.). Спробу практычнага выкарыстання гіпнапедыі ў навейшы час рабілі Д.А.Фіней (1923, ЗША), А.М.Свядашч (1936, СССР). Цікавасць да гіпнапедыі і імкненне надаць ёй тэарэт. абгрунтаванне аднавіліся ў 1950—60-я г. Паводле эксперым. даных засваенне інфармацыі пры гіпнапедыі залежыць ад характару памяці, узросту навучэнца, колькасці сеансаў, аб’ёму праграмы за 1 сеанс навучання, інтанацыйнай характарыстыкі мовы. Аднак гіпнапедыя не замяняе натуральны пед. працэс; яна можа быць выкарыстана для замацавання ў памяці толькі некаторых відаў інфармацыі (замежныя словы, формулы, тэлегр. азбука і інш.). с. 258
ГІПНО́З (ад грэч. hypnos сон), штучна выкліканы своеасаблівы стан чалавека і жывёл, падобны на сон, у аснове якога ляжыць працэс тармажэння вышэйшых аддзелаў кары галаўнога мозга. У адрозненне ад сну тармажэнне пры гіпнозе ахоплівае толькі асобныя ўчасткі кары мозга. Узнікае пры гіпнатычных уздзеяннях на органы пачуццяў. Чалавек праз незатарможаныя ўчасткі кары ўспрымае загады гіпнатызёра. Навук. тлумачэнне гіпнозу даў рус. фізіёлаг І.П.Паўлаў. Гіпноз — адзін з метадаў псіхатэрапіі, выкарыстоўваецца для лячэння многіх хвароб. с. 259
ГІПНО́С , у стараж.-грэчаскай міфалогіі бог сну; сын Ночы і брат Смерці, багінь лёсу мойраў, багіні помсты Немесіды. Уяўлялі яго крылатым юнаком, спакойным, ціхім, добразычлівым да людзей. Паводле Гамера, жыў на в-ве Лемнас. Гера ўгаварыла Гіпноса ўсыпіць Зеўса, пакуль яна праследавала Геракла. Гіпнос ператварыўся ў птушку і нагнаў сон на Зеўса. с. 259
ГІ́ПНУМ (Hypnum), род брыевых імхоў сям. гіпнавых. Вядома каля 60 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмеранай зоне Паўн. паўшар’я. На Беларусі 6 відаў. Гіпнум кіпарысападобны (Н. cupressiforme) часцей трапляецца ў лясах каля дрэў, на гнілой драўніне, глебе, камянях. Звычайнымі з’яўляюцца гіпнум бледнаваты (Н. pallescens) і гіпнум Ліндберга (Н. lindbergii), менш распаўсюджаны гіпнум лугавы (Н. pratense), рэдка трапляюцца гіпнум пладучы (Н. fertile) і гіпнум расстаўлены (Н. imponens).
Адна- і двухдомныя меза- і ксерафільныя расліны. Дзярнінкі зялёныя ці жаўтавата-зялёныя, шаўкавіста-бліскучыя. Сцябло ляжачае ці ўзнятае, даўж. 2—10 см, перыста-разгалінаванае, радзей простае, парасткі з кручкаватымі канцамі. Лісце серпа-, яйцападобнае або падоўжана-ланцэтнае. Спарагоны на бакавых галінах. Каробачка падоўжана-эліпсападобная ці цыліндрычная. Перыстом двайны. с. 259
ГІПО́ІДНАЯ ПЕРАДА́ЧА , адзін з відаў зубчастай перадачы, якая ажыццяўляецца канічнымі коламі са скрыжаванымі восямі, прычым вось меншага кола змешчана адносна восі большага. Колы перадачы маюць вінтавыя або крывалінейныя зубы. Перадатачны лік большасці гіпоіднай перадачы. Да 10 (бывае да 30 і болей). Выкарыстоўваецца ў прыводах вядучых колаў аўтамабіляў і трактароў, у цеплавозах, тэкстыльных машынах, прэцызійных станках і г.д. с. 259
ГІПО́ТЭЗА (ад грэч. hypothesis аснова, меркаванне), сістэма тэарэт. пабудоў (суджэнняў), з дапамогай якіх на аснове шэрагу фактаў робіцца вывад пра існаванне аб’екта, яго ўласцівасці, сувязі ці прычыны з’явы, прычым вывад гэты нельга лічыць абсалютна дакладным; часовая логіка-метадалагічная характарыстыка выказвання, якая існуе ад пабудовы да праверкі. Гіпотэза павінна мець абгрунтаванасць, падлягаць праверцы і не супярэчыць прынятым у навуцы палажэнням. Пасля праверкі (эксперымент ці назіранне), калі гіпатэтычныя выказванні аказваюцца ісціннымі, яны ўключаюцца ў тэорыю, а калі памылковымі, то замяняюцца новымі. Лагічная структура гіпотэзы — лагічная структура тых выказванняў, якім прыпісваецца гіпатэтычнасць. Для эмпірычных навук характэрна, што кожнае выказванне ў іх бывае ў стадыі гіпотэзы. Паводле рус. логіка М.І.Карынскага, гіпотэза абазначае таксама вывад, які па сваёй структуры падобны да простага катэгарычнага сілагізму другой фігуры. В.М.Пешкаў. с. 259
ГІПО́ФІЗ (ад грэч. hypophysis адростак), ніжні мазгавы прыдатак, залоза ўнутр. сакрэцыі чалавека і пазваночных жывёл. Знаходзіцца ў ямцы асн. косці чэрапа (турэцкім сядле). Звязваецца ножкай з асновай мозга. Маса гіпофіза ў чалавека 0,5—0,6 г. Выпрацоўвае гармон росту, адрэнакартыкатропны і ганадатропныя гармоны і інш., што стымулююць рост і развіццё арганізма, функцыі інш. эндакрынных залоз, удзельнічаюць у рэгуляцыі ціску крыві, выдзяленні мачы, скарачэнні мышцаў маткі. Дзейнасць гіпофіза кантралюецца ц.н.с., цесна звязана з гіпаталамусам і інш. залозамі ўнутр. сакрэцыі. Хваробы гіпофіза ўзнікаюць ад чэрапна-мазгавых траўмаў, запаленчых працэсаў, пухлін. Найб. вядомыя хваробы пярэдняй долі гіпофіза: акрамегалія, гігантызм, Іцэнкі—Кушынга хвароба, карлікавы рост, вегетатыўныя расстройствы; задняй долі гіпофіза — дыябет нецукровы. Лячэнне: гармонатэрапія, хірургічнае. Г.Г.Шанько. с. 259
ГІПС (ад грэч. gypsos мел, вапна), 1) мінерал класа сульфатаў, CaSO4·2H2O. У чыстым выглядзе мае 32,6% аксіду кальцыю СаО, 46,5% сернага ангідрыду SO3 і 20,9% вады Н2О. Механічныя прымесі пераважна ў выглядзе гліністых і арган. рэчываў, сульфідаў і інш. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі таблітчастыя, радзей слупкаватыя або прызматычныя, часта ўтвараюць двайнікі («ластаўчын хвост»). Агрэгаты зярністыя, ліставатыя, парашкападобныя, канкрэцыі, валокны, іголкі, друзы. Афарбоўка ў залежнасці ад прымесей — ад бясколернай і белай да шэрай, жоўтай, чырвонай, ружовай, бурай і чорнай. Бляск шкляны. Цв. 1,5—2. Крохкі. Шчыльн. 2,3 г/см3. У вадзе прыкметна растваральны (20,5 г/л пры 20 °С). Па паходжанні хемагенны, радзей гідратэрмальны. Разнавіднасці: селеніт (валакністы гіпс), гіпсавы шпат (пласцінкавы гіпс) і інш. Выкарыстоўваецца ў цэментнай прам-сці, буд-ве, медыцыне, папяровай вытв-сці. 2) Асадкавая горная парода, якая складаецца пераважна з мінералу гіпсу і прымесей даламіту, ангідрыту, цэлесціну, гідраксідаў жалеза, серы, кальцыту і інш. Паводле ўмоў утварэння адрозніваюць радовішчы гіпсу пярвічныя, што ўтварыліся ў лагунах ці азёрах, і другасныя, што ўзніклі пры выветрыванні (гідратацыі ангідрытаў), радовішчы вышчалочвання («гіпсавы капялюш»), метасаматычныя і інш. Прамысл. значэнне маюць пярвічныя лагунныя радовішчы гіпсу. На Беларусі да такіх належыць Брынёўскае радовішча гіпсу.
Гіпс будаўнічы, алебастр, вяжучы матэрыял паветранага цвярдзення, 2СаSO4·Н2O. Выкарыстоўваюць пераважна для ўнутр. апрацоўчых работ.
Гіпс у скульптуры і архітэктуры, адзін з гал. матэрыялаў скульптуры. Выкарыстоўваецца для стварэння рабочых мадэлей, якія потым павялічваюць да памераў скульптуры, а таксама для вырабу пустых формаў пры адліўцы копій, тоесных арыгіналаў, пераходных мадэлей скульптур для пераводу іх у іншыя матэрыялы, пры рэпрадуктаванні ўзораў сусв. скульптуры для музеяў, інтэр’ераў грамадскіх будынкаў. Вядомы з часоў Стараж. Егіпта, Грэцыі, Рыма.
На Беларусі як матэрыял станковай скульптуры пашырыўся ў 19 ст. У гіпсе выкананы барэльеф Т.Зана (Р.Слізень, 1-я пал. 19 ст.), «Алегорыя скульптуры» К.Ельскага (1858), бюст Т.Касцюшкі (Я.Астроўскі, 1860), партрэты М.Багдановіча (А.Грубэ, 1927) і інш.
Літ.: Одноралов Н.В. Скульптура и скульптурные материалы. 2 изд. М., 1982. У.Я.Бардон, І.М.Каранеўская
(у скульптуры і архітэктуры). с. 259
ГІПСАВА́ННЕ ГЛЕ́БЫ , унясенне ў глебу гіпсу для нейтралізацыі залішняй шчолачнасці, шкоднай для многіх с.-г. раслін; спосаб хім. меліярацыі саланцоў і саланцовых глеб. Пры гіпсаванні глебы натрый у глебе замяшчаецца кальцыем, у выніку паляпшаюцца яе фіз., фіз.-хім. і біял. якасці. Глеба становіцца камякаватай, палягчаецца яе апрацоўка, паляпшаюцца водапранікальнасць і аэрацыя, павышаецца ўрадлівасць. На Беларусі гіпсаванне глебы праводзяць з мэтай угнаення (абагачэнне глебы кальцыем і серай).
Для гіпсавання глебы выкарыстоўваюць пераважна сырамолаты гіпс прыродных пакладаў, фосфагіпс (адходы вытв-сці суперфасфату і прэцыпітату), адходы содавай прам-сці. Уносяць перад ворывам і пасля яго пад культывацыю. Эфектыўнасць павялічваецца, калі гіпсаванне глебы спалучаюць з глыбокім ворывам, арашэннем, унясеннем угнаенняў, снегазатрыманнем і затрыманнем талых вод, пасевам шматгадовых траў. Гл. таксама Вапнаванне глебы. Н.М.Івахненка. с. 260
ГІ́ПСАВАЯ ПАВЯ́ЗКА . Выкарыстоўваецца пры лячэнні пашкоджанняў і хвароб апорна-рухальнага апарату. Для накладвання гіпсавай павязкі выкарыстоўваюць гіпсавыя бінты (марлевыя бінты з насыпаным гіпсавым парашком), якія апускаюць у ваду, адціскаюць і накладваюць непасрэдна на цела хворага (беспадкладачная) ці на падкладку з марлі і ваты (падкладачная). Накладваюць раўнамерна 6—12 слаёў, у месцах пералому — таўсцей. Віды гіпсавай павязкі: цыркулярная, мостападобная, аконная, этапная, шынная, лангетная, камбінаваная (з закруткай, шарнірная), карсеты, у выглядзе ложачка і інш. Пры парушэннях кровазвароту на канечнасцях (занадта сціснуты крывяносныя сасуды) гіпсавую павязку разразаюць ці выразаюць на іх адтуліну. А.У.Руцкі. с. 260
ГІ́ПСАВЫЯ І ГІПСАБЕТО́ННЫЯ ВЫ́РАБЫ , будаўнічыя вырабы з гіпсавага цеста (сумесь гіпсу і вады) і гіпсабетону (аснову яго складаюць гіпсавыя вяжучыя рэчывы з мінер. і арган. запаўняльнікамі і дабаўкамі, што запавольваюць схопліванне). Да іх адносяцца: гіпсабетонныя панэлі і пліты для перагародак, панэлі для асновы падлогі, перакрыццяў, камяні для вонкавых сцен, вентыляцыйныя блокі, сан.-тэхн. кабіны, абшыўныя лісты («сухая тынкоўка»), цепла- і гукаізаляцыйныя пліты, арх. дэталі і інш. Бываюць арміраваныя і неарміраваныя, суцэльныя, пустацелыя і ячэістыя. Фармуюцца ліццём, вібрыраваннем, прасаваннем і пракаткай. Яны лёгкія, вогнеўстойлівыя, з высокімі гукаізаляцыйнымі ўласцівасцямі, але воданяўстойлівыя і адносна невял. трываласці. Выкарыстоўваюцца ў канструкцыях (акрамя нясучых), ахаваных ад сістэм. ўвільгатнення, у памяшканнях з невысокай (да 60%) адноснай вільготнасцю паветра. с. 260
ГІПСАГРАФІ́ЧНАЯ КРЫВА́Я , крывая, якая паказвае ў прамавугольных каардынатах адноснае размяшчэнне плошчаў з рознымі вышынямі сушы і глыбінь мора на паверхні «цвёрдай» Зямлі. Будуецца адкладаннем на восі ардынат вышынь і глыбінь, а па восі абсцыс плошчы пашырэння пэўных вышынь і глыбінь. Крывая паказвае, што каля 80% рэльефу Зямлі прыпадае на адносна выраўнаваныя прасторы сушы і марскога дна. Частка гіпсаграфічнай крывой, якая адлюстроўвае профіль дна акіяна, наз. батыграфічнай крывой. с. 260
ГІПСАМЕТРЫ́ЧНЫЯ КА́РТЫ , карты, на якіх адлюстраваны рэльеф у выглядзе гарызанталей з расфарбоўкай па вышынных ступенях. Рэльеф паказваецца спосабам умоўных сячэнняў лініямі роўных вышынь (гарызанталямі або ізагіпсамі). Яны праводзяцца праз розныя вышынныя інтэрвалы ў залежнасці ад характару рэльефу, маштабу і прызначэння карты. Найб. пашырана шкала афарбоўкі, дзе выкарыстоўваецца карычневы колер, які згушчаецца з нарастаннем вышыні. Упершыню рэльеф тэр. Беларусі паказаны на гіпсаметрычнай карце Еўрап. Расіі, складзенай рус. Картографам А.А.Ціло ў 1889 у маштабе 1: 2 520 000. с. 260
ГІПСАТЭРМО́МЕТР (ад грэч. hypsos вышыня + тэрмометр), гіпсаметр, тэрмабарометр, прылада для вымярэння атмасфернага ціску па т-ры кіпення вадкасці. Закіпанне вадкасці пачынаецца, калі пругкасць пары, якая ўтвараецца ў ёй, дасягае велічыні знешняга ціску. Кожнаму паказчыку атм. ціску адпавядае канкрэтная т-ра кіпення вадкасці. Гэта дазваляе па спец. табліцах па т-ры закіпання вады вызначаць атм. ціск. Гіпсатэрмометр складаецца са спец. тэрмометра, які дазваляе адлічваць т-ру з дакладнасцю да 0,01 °С, і метал. кіпяцільніка з дыстыляванай вадой. Існуюць таксама гіпсатэрмометры, у якіх дзяленні на шкале тэрмометра нанесены ў адзінках ціску (мм ртутнага слупка або мілібары). Выкарыстоўваецца ў экспедыцыйных умовах у гарах. с. 261
ГІПУ́РАВАЯ КІСЛАТА́ , бензаіл-гліцын, С6Н5СONH2СН2СООН, адзін з канчатковых прадуктаў абмену рэчываў у большасці пазваночных жывёл. Утвараецца ў печані і нырках з бензойнай к-ты і гліцыну пры ўдзеле каэнзіму А; выдаляецца з мачой (у норме ў чалавека за суткі выдаляецца 0,1—2 г гіпуравай кіслаты). Проба на сінтэз гіпуравай кіслаты выкарыстоўваецца ў клініцы для вызначэння здольнасці печані абясшкоджваць таксічныя рэчывы (Квіка—Пытэля проба). с. 261
ГІРА... (ад грэч. gyros круг, gyreuō кручуся, вярчуся), частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны іх да вярчальнага руху, напр., гіракомпас, гіраскоп. с. 261
ГІ́РА (Gira) Людас Канстанцінавіч (27.8.1884, Вільня — 1.7.1946), літоўскі паэт. Нар. паэт Літвы (1945). Акад. АН Літвы (1946). Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю. У 1913—14 рэдактар газ. «Vaivórykštē» («Вясёлка»), у 1921—26 — дырэктар Дзярж. т-ра ў Каўнасе, у 1940—41 — намеснік наркома асветы. У сваіх творах адлюстраваў гіст. мінулае Літвы (зб-кі вершаў «Песні палёў», «Дарогамі радзімы», абодва 1912; трагедыя «Помста», 1910; драм. містэрыя «Кветка папараці», 1928), героіку і драматызм ваенных гадоў (кн. вершаў «Літва Грунвальда», «Гвалт і рашучасць», абедзве 1942; «На далёкіх пуцявінах», 1945). Незакончаная паэма «Вёска каля прыгранічнай ракі» пра дружбу літ. і бел. народаў. У яго творах — рамантычная прыўзнятасць вобразаў, пейзажныя матывы, шматгранны свет інтымных перажыванняў, уплыў фалькл. стылістыкі і меладычнасць верша. Шматлікія яго творы пакладзены на музыку. Выступаў як літ. крытык, як перакладчык твораў Я.Купалы (аўтар першых крытычных водгукаў на яго творчасць), А.Пушкіна, Т.Шаўчэнкі і інш. На бел. мову яго творы перакладалі А.Астапенка, А.Вольскі, С.Дзяргай, М.Лужанін, К.Цітоў і інш.
Тв.: Raštai. Т. 1—5. Vilnius, 1960—63. с. 261
ГІРАВЫ́ СПОРТ , від спорту, спаборніцтвы ў падыманні цяжару (гір). Конкурсы асілкаў маюць глыбокую гісторыю, асабліва ў краінах СНД, дзе найб. папулярны гіравы спорт. Аднак адзіныя правілы спаборніцтваў распрацаваны Міжнар. федэрацыяй гіравога спорту толькі ў 1994. Паводле іх спаборніцтвы праводзяцца ў 7 вагавых катэгорыях — ад 60 да больш як 90 кг. Пераможца вызначаецца па выніках двухбор’я (штуршок і рывок). Першае практыкаванне выконваецца абедзвюма рукамі адначасова, другое папераменна левай і правай з перахопам снарада. На кожнае практыкаванне адводзіцца 20 мін. Маса гіры 32 кг.
Усе вышэйшыя дасягненні ў гіравым спорце на канец 1996 належаць спартсменам Расіі. Бел. федэрацыя гіравога спорту дзейнічае з 1988. Найб. поспехаў з бел. гіравікоў дасягнулі В.Лянглер (чэмпіён Еўропы 1994), В.Калмук — сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (4 разы) і Еўропы (1994), а таксама В.Харанека, які неаднаразова ставіў рэкорды з гірамі для Кнігі рэкордаў Гінеса. У 1996 у Мінску праходзіў 4-ы чэмпіянат свету па гіравому спорту. В.Л.Працкайла. с. 261
ГІРАКО́МПАС , механічны паказальнік кірунку сапраўднага (геаграфічнага) мерыдыяна, прызначаны для вызначэння курсу рухомага аб’екта і напрамкаў на зямныя і нябесныя арыенціры.
Дзеянне гіракомпаса заснавана на ўласцівасці цяжкага гіраскопа (яго цэнтр цяжару знаходзіцца ніжэй за пункт падвесу) займаць пад уздзеяннем сутачнага вярчэння Зямлі становішча, калі яго вось паралельная геагр. мерыдыяну. У адрозненне ад магн. компаса паказанні гіракомпаса практычна не залежаць ад зямнога магнетызму, прысутнасці метал. мас, эл.-магн. палёў. Адрозніваюць гіракомпас: з адным і двума гіраскопамі; з маятнікавым і эл.-магн. (больш дакладным) кіраваннем. Выкарыстоўваюць на марскіх суднах, пры геадэзічных, тапаграфічных, маркшэйдэрскіх і інш. работах. Гіракомпас — састаўная частка аўтарулявога. с. 261
ГІРАМАГНІ́ТНЫЯ АДНО́СІНЫ , адносіны магнітнага моманту мікрааб’ектаў (электронаў, пратонаў, атамных ядраў і інш.) да іх моманту імпульсу (мех. моманту). с. 261
ГІРАМАГНІ́ТНЫЯ З’ЯВЫ , з’явы, у якіх праяўляецца сувязь паміж магнітнымі момантамі мікрааб’ектаў (электронаў, пратонаў, атамных ядраў і інш.) і іх момантамі імпульсаў (мех. момантаў); тое, што магнітамеханічныя з’явы. с. 261
ГІРАРУЛЯВЫ́ , тое, што аўтарулявы. с. 261
ГІРАСКАПІ́ЧНЫЯ ПРЫЛА́ДЫ , электрамеханічныя прыстасаванні для вызначэння параметраў руху (ці становішча) і стабілізацыі аб’екта, на якім яны ўстаноўлены. Асн. частка гіраскапічных прылад — гіраскоп.
Да гіраскапічных прылад адносяцца: гіратахометры і гіраінтэгратары (для вымярэння вуглавых скарасцей і вуглоў павароту); гірашыроты (паказваюць геагр. шырату месца), гіравертыкалі і гірагарызанталі (фіксуюць напрамак сапраўднай вертыкалі ці плоскасці гарызонта, што дае магчымасць вызначаць вугал нахілу аб’екта адносна падоўжнай або папярочнай восі); гіракомпасы; гірамагн. і гіраіндукцыйныя компасы і курсавыя сістэмы (паказваюць курс рухомага аб’екта ці вугал яго павароту вакол верт. восі); гіратэадаліты (гл. ў арт. Тэадаліты); гірастабілізатары і інш. Гіраскапічныя прылады выкарыстоўваюць у марскім флоце, авіяцыі, ракетнай і касм. тэхніцы, для спец. работ (маркшэйдэрскіх, геадэзічных, тапаграфічных і інш.). с. 261
ГІРАСКО́П (ад гіра... + ...скоп), сіметрычнае цвёрдае цела, якое хутка верціцца і вось вярчэння якога можа мяняць свой напрамак у прасторы. Уласцівасці гіраскопа маюць нябесныя целы, артыл. снарады, ротары турбін, вінты самалётаў, колы веласіпедаў і матацыклаў і інш. целы, якія верцяцца. Найпрасцейшы гіраскоп — дзіцячая цацка ваўчок.
Свабодны паварот восі гіраскопа ў прасторы забяспечваецца замацаваннем яго ў кольцах т.зв. карданавага падвесу, у якім восі ўнутр. і знешняга кольцаў і вось гіраскопа перасякаюцца ў адным пункце (у цэнтры падвесу). Такі гіраскоп мае 3 ступені свабоды. Калі цэнтр цяжару гіраскопа супадае з цэнтрам падвесу, гіраскоп наз. ўраўнаважаным ці свабодным, калі не — цяжкім. Вось ураўнаважанага гіраскопа ўстойліва трымае нязменны напрамак у прасторы. Пад уздзеяннем прыкладзенай да гіраскопа пары сіл яго вось прэцэсіруе (гл. Прэцэсія) і адначасова робіць нутацыйныя ваганні (гл. Нутацыя). Гіраскоп з 3 ступенямі свабоды выкарыстоўваецца пры канструяванні гіраскапічных прылад для аўтам. кіравання рухам самалётаў (гл. Аўтапілот), ракет, марскіх суднаў, тарпед і інш. Гіраскоп з 2 ступенямі свабоды выкарыстоўваецца як паказальнікі павароту, розныя віды стабілізатараў (напр., гіраскапічны заспакойвальнік — гірарама). Камбінацыя 3 гірарам з узаемна перпендыкулярнымі восямі можа служыць для прасторавай стабілізацыі рухомага аб’екта, напр., штучнага спадарожніка Зямлі. Гл. таксама Квантавы гіраскоп.
Літ.: Булгаков Б.В. Прикладная теория гироскопов. 3 изд. М., 1976; Новиков Л.З., Шаталов М.Ю. Механика динамически настраиваемых гироскопов. М., 1985; Гироскопические системы. Т. 1—3. 2 изд. М., 1986—88. А.І.Болсун. с. 261
ГІРАСТАБІЛІЗА́ТАР , прыстасаванне для стабілізацыі асобных аб’ектаў ці прылад і вызначэння вуглавых адхіленняў. Асн. частка — гіраскоп. Адрозніваюць гідрастабілізатары непасрэдныя, сілавыя, індыкатарныя.
Непасрэдныя гідрастабілізатары дзейнічаюць на аснове стабілізавальных уласцівасцей трохступеннага гіраскопа; выкарыстоўваюцца як гіраскапічныя сістэмы сачэння, для стабілізацыі адчувальных элементаў сістэм кіравання, як стабілізатары суднаў, вагонаў аднарэйкавай чыгункі. Сілавыя гідрастабілізатары — электрамех. прыстасаванні, якія акрамя гіраскопаў маюць спец. рухавікі для пераадольвання ўздзеяння на стабілізуемы аб’ект знешніх узбуральных момантаў; выкарыстоўваюцца на суднах, лятальных апаратах. Індыкатарныя гідрастабілізатары — сістэмы аўтам. рэгулявання: вызначаюць становішча аб’екта і кіруюць сістэмамі сачэння, якія стабілізуюць аб’ект; выкарыстоўваюцца ў інерцыйных навігацыйных сістэмах на суднах і лятальных апаратах. с. 262
ГІ́РГАС Уладзімір Фёдаравіч (1835, г. Гродна — 1887), расійскі ўсходазнавец-арабіст. Скончыў С.-Пецярбургскі ун-т (1858). З 1858 у Парыжы, у 1861—64 у Сірыі і Егіпце вывучаў арабскую мову, л-ру і культуру арабаў. Яго «Справаздача» аб паездцы (1864, рукапіс) — адна з першых у Расіі прац па араб. дыялекталогіі. З 1865 дацэнт, у 1873—85 праф. С.-Пецярбургскага ун-та. Аўтар навук. прац «Нарыс граматычнай сістэмы арабаў» (1873), «Нарыс арабскай літаратуры» (1875), «Арабская хрэстаматыя» (вып. 1—2, 1875—76, разам з В.Р.Розенам), «Слоўнік да «Арабскай хрэстаматыі» і «Карана» (1881). Падрыхтаваў да выдання гіст. творы Абу Ханіфы ад-Дынаверы (выйшлі ў 1888). с. 262
ГІ́РГЕЛЬ Мікалай Сяргеевіч (н. 1.8.1946, в. Цімошкава Міёрскага р-на Віцебскай вобл.), бел. графік. Брат С.С.Гіргеля. Скончыў графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1969). З 1976 мастак БелТА, з 1991 у газ. «Рэспубліка». Працуе ў жанры карыкатуры, плаката, шаржа. Аўтар зб-каў карыкатур «Сярдзіты аловак» (1978), «Замалёўкі без лакіроўкі» (1989), шаржаў на дзеячаў культуры, навукі, палітыкаў. Малюнкам Гіргеля ўласцівы праблематычнасць (пластычны малюнак), сатыр. вастрыня. Г.А.Фатыхава. с. 262
ГІ́РГЕЛЬ Сяргей Сяргеевіч (н. 12.2.1944, в. Цімошкава Міёрскага р-на Віцебскай вобл.), бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1992), праф. (1997). Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1968). З 1974 у Гомельскім дзярж. ун-це. Навук. працы па оптыцы, магнітаоптыцы і фізіцы крышталёў. Пабудаваў тэорыю аптычных з’яў у магнітаўпарадкаваных крышталях з улікам іх анізатрапіі, гіратрапіі, паглынання і падрашотачнай структуры.
Тв.: Поляризация электромагнитных волн в поглощающих магнитоупорядоченных кристаллах (разам з Б.В.Бокуцем) // Кристаллография. 1980. Т. 25. № 1; Чётный эффект Фарадея в магнитоупорядоченных кристаллах // Докл. АН БССР. 1982. Т. 26. № 10. с. 262
ГІРДЫМА́Н , старажытнае княства на тэр. Албаніі Каўказскай, паміж рэкамі Аракс і Кура ў 4—8 ст. Спрыяльнае геагр. становішча на месцы перасячэння гандл. шляхоў адыгрывала важную ролю ў развіцці Гірдымана. У 5—6 ст. Гірдыман залежаў ад Сасанідаў. У канцы 6 — пач. 7 ст. пры кіраўніках з дынастыі Мехранідаў адбылося ўзвышэнне Гірдымана: пабудавана крэпасць Гірдыман, якая стала сталіцай княства, потым далучаны г. Барда і туды перанесена сталіца. Значны след у гісторыі Гірдымана пакінуў кн. Джаваншыр (638—670). Яго нашчадкі насілі тытул араншахаў. У пач. 8 ст. Гідыман заваяваны араб. халіфатам. с. 262
ГІ́РКА , фігурная арх. дэталь з цэглы або каменю найчасцей у выглядзе перакуленай пірамідкі. Шырока выкарыстоўвалася ў рус. архітэктуры 16—17 ст. у дэкоры брам, ганкаў, аконных праёмаў. Падвешвалася на схаваным у муроўцы жал. стрыжні і служыла апорай для дэкар. арачак, звычайна размешчаных пад адной вял. аркай. с. 262
ГІРКА́НСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК , на Пд Азербайджана, у Ленкаранскім р-не. Складаецца з 2 участкаў — асноўнага ў горна-лясным поясе Талыша на хрыбце Улясы (выш. да 1000 м) і раўніннага на Ленкаранскай нізіне. Засн. ў 1936. Агульная пл. Каля 3 тыс. га. Ахоўваецца рэліктавы лес трацічнага перыяду, да 30% відаў раслін у запаведных гаях эндэмікі і рэлікты, генетычна звязаныя з расліннасцю Гімалаяў: жалезнае дрэва, дуб каштаналісты, граб, бук і інш. У фауне каля 50 наземных відаў малюскаў, буйны рэліктавы матыль брамея; шматлікія рэптыліі і амфібіі; з птушак — падвіды, спецыфічныя для Талыша: стракаты дзяцел, сойка, попаўзень, малінаўка і інш., з млекакормячых — каўказская рысь, дзікабраз, дзік, казуля, каменная куніца, буры мядзведзь, вельмі рэдка леапард. с. 262
ГІ́РКІ , вёска ў Воранаўскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Радунь— Астрына. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПдЗ ад г.п. Воранава, 88 км ад г. Гродна, 27 км ад чыг. ст. Бастуны. 222 ж., 70 двароў (1996). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. с. 262
ГІ́РЛА (ад укр. гірло — горла), мясцовая назва рукавоў і праток у дэльце буйных рэк, якія ўпадаюць у Чорнае і Азоўскае моры. Напр., Кілійскае, Сулінскае і Георгіеўскае гірлы ў дэльце Дуная, данскія гірлы каля Таганрогскага зал. Азоўскага м. і інш. с. 262
ГІРЛАНДА́ЙО (Ghirlandaio; сапр. ды Тамаза Бігордзі; di Tommaso Bigordi) Даменіка (1449, г. Фларэнцыя, Італія — 11.1.1494), італьянскі жывапісец эпохі ранняга Адраджэння. Прадстаўнік фларэнційскай школы. Вывучаў помнікі ант. мастацтва, зазнаў уплыў нідэрл. жывапісу 15 ст. У час знаходжання ў Рыме 1481—82 выканаў фрэску апосталаў Пятра і Паўла ў Сіксцінскай капэле Ватыкана. Лепшыя творы Гірландайо сталага перыяду (цыклы размалёвак у капэле Сасеці царквы Санта-Трыніта, 1483—86, і ў царкве Санта-Марыя Навела, 1485—90, у Фларэнцыі) адзначаны архітэктанічнай яснасцю кампазіцыі, спакойнай апавядальнасцю, падрабязным паказам фларэнційскага быту, яркімі партрэтнымі вобразамі (партрэт старога з унукам). с. 262
ГІРЛЯ́НДА (франц. guirlande) у архітэктуры, арнамент, узор у выглядзе перапляценняў кветак і зеляніны. Як дэкар. элемент выкарыстоўвалася ў афармленні фасадаў будынкаў архітэктуры рэнесансу, барока і класіцызму. с. 263
ГІ́РМАНТАЎЦЫ , вёска ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля вытокаў р. Мышанка. Цэнтр сельсавета. За 32 км на ПнЗ ад г. Баранавічы, 233 км ад Брэста, 10 км ад чыг. ст. Мордычы. 360 ж., 146 двароў (1996). Сярэдняя і дапаможная школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. с. 263
ГІРО́БУС , гл. Жыробус. с. 263
ГІРС Мікалай Карлавіч (21.5.1820, г. Радзівілаў, цяпер Чырвонаармейск, Украіна — 26.1.1895), расійскі дзярж. дзеяч, дыпламат. Правадз. тайны саветнік (1878), статс-сакратар (1879), ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1876). З 1838 на дыпламат. службе: надзвычайны пасланнік у Іране (з 1863), Швейцарыі (з 1869) і Швецыі (з 1872). З 1875 кіраўнік Азіяцкага дэпартамента і таварыш (нам.) міністра замежных спраў, сенатар. З 1882 міністр замежных спраў і чл. Дзярж. савета. Прыхільнік збліжэння з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй, захавання «Саюза трох імператараў». Падпісаў Пецярбургскі дагавор 1881 з Кітаем, ратыфікаваў рус.-франц. ваен. канвенцыю 1893. Аўтар мемуараў. с. 263
ГІРСУТЫ́ЗМ (ад лац. hirsutus махнаты, валасаты), мужчынскі тып абваласення ў жанчын; адно з праяўленняў вірылізму. Тэрмін «гірсутызм» увёў франц. ўрач Э.Апер у 1910. Гірсутызм найчасцей бывае пры хваробах, якія ўзнікаюць пры пашкоджанні кары наднырачнікаў і палавых залоз. Праяўляецца валасатасцю на твары (вусы, барада), жываце, грудзях, руках, нагах, атлусценнем («тлусты» тып гірсутызму) з вял. колькасцю вугроў ці мужчынскімі рысамі («мышачны»); у дзяўчынак — заўчасным развіццём вонкавых палавых органаў і другасных палавых прыкмет, што ўласцівы мужчынскаму полу, адсутнасцю менструацый, павелічэннем малочных залоз (за кошт тлушчавай тканкі), грубым голасам; псіхіка і інтэлект зніжаны, палавыя пачуцці адсутнічаюць. Лячэнне хірургічнае. Валасатасць іншы раз бывае ў жанчын у клімактэрычны перыяд пры паніжэнні функцый яечнікаў. Лячэнне: электракаагуляцыя, электроліз. с. 263
ГІРУДЗІ́Н [ад лац. hirudo (hirudinis) п’яўка], поліпептыд, які знаходзіцца ў сакрэце слінных залоз мед. п’яўкі. Утвараючы злучэнне з ферментам крыві трамбінам, перашкаджае ўзнікненню фібрыну, чым затрымлівае згусанне крыві. На гэтым засн. выкарыстанне п’явак у медыцыне. Гірудзін валодае болепатольным і процізапаленчым дзеяннем. с. 263
ГІРУ́ЦКІ Анатоль Антонавіч (н. 23.10.1948, в. Смаляны Талачынскага р-на Віцебскай вобл.), бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1977). З 1982 працаваў у Бел. політэхн. ін-це, з 1991 — у Бел. пед. ун-це (з 1994 заг. кафедры тэорыі і гісторыі мовы). Гал. кірункі навук. дзейнасці — бел.-рус. двухмоўе, тэорыя мовазнаўства, нейралінгвістыка. Праблемам двухмоўя прысвечаны працы «Беларуска-рускі мастацкі білінгвізм: тыпалогія і гісторыя, моўныя працэсы» (1990) і «Вазьмі маё слова...» (1990, разам з А.Я.Міхневічам). Своеасаблівая філас.-рэліг. канцэпцыя слова выкладзена ў кн. «Структура слова: асновы Тэорыі Вялікага Аб’яднання» (1995) і «Тайна імя» (1996). Аўтар дапаможнікаў для ВНУ. с. 263
ГІРЧА́ (Selinum), род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. 4 віды. Пашыраны ў Еўропе і Сярэдняй Азіі. На Беларусі ўсюды трапляецца гірча кменалістая (S. carvifolia). Расце на ўзлесках, лугах, у хмызняках.
Голыя шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным, выш. Да 1 м, глыбокабаразнаватым сцяблом з вузкімі крылатымі рэбрамі. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце чаранковае, шматразоваперыстарассечанае, верхняе амаль сядзячае, больш дробнае, менш рассечанае. Кветкі дробныя, белыя або чырванаватыя, у складаных парасоніках. Плод — шырокаэліпсоідны віслаплоднік. Лек. расліны. Г.У.Вынаеў. с. 263
ГІРЧО́ЎНІК (Conioselinum), род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. Каля 15 відаў. Пашыраны пераважна ў лясных раёнах Еўропы, Азіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі вельмі рэдка ў паўн. і ўсх. раёнах трапляецца гірчоўнік татарскі, або похвенны (С. tataricum). Расце ў лісцевых лясах і хмызняках, у далінах невял. рэк. Патрабуе аховы.
Шматгадовыя голыя травяністыя расліны з прамастойным, каленчата-сагнутым у вузлах, уверсе разгалінаваным цыліндрычным сцяблом з шызым налётам, выш. да 150 см. Ніжняе лісце чаранковае, двойчы-тройчыперыстарассечанае, верхняе сядзячае, больш дробнае. Кветкі белыя, дробныя, у складаных парасоніках. Плод — голы, бліскучы віслаплоднік. Дз.І.Траццякоў. с. 263
ГІРШФЕ́ЛЬДЫЯ (Hirschfeldia), род кветкавых раслін сям. капуставых. 2 віды. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і. На Беларусі як рэдкая занесеная расліна трапляецца гіршфельдыя шэрая (Н. incana). Расце па чыгунках, на сухіх камяністых адхонах і ўздоўж дарог.
Апушаныя шэра-зялёныя аднагадовыя травяністыя расліны з моцнаразгалінаваным сцяблом, выш. да 0,6 м. Ніжняе лісце лірападобнае, з яйцападобнымі выемчата-зубчастымі сегментамі, у разетцы, верхняе — нешматлікае, маленькае, лінейнае. Кветкі дробныя, бледна-жоўтыя, з суцэльнымі пялёсткамі і трохлопасцевымі мядовымі залозкамі. Плод — цыліндрычны бугрысты стручок. Меданосныя расліны, месцамі — пустазелле. Г.У.Вынаеў. с. 264
ГІРЫ́Н , Цзілінь, правінцыя на ПнУ Кітая. На У мяжуе з Расіяй, на ПдУ — з Карэяй. Нас. каля 30 млн. чал. (1994), пераважна кітайцы, а таксама карэйцы (6%) і маньчжуры (3%). Адм. ц. — г. Чанчунь. Паўд.-ўсх. ч. занята Маньчжура-Карэйскімі гарамі выш. да 2744 м (г. Байтаўшань). На ПнЗ — плоская раўніна Сунляопіньюань. Клімат умераны, мусонны. Сярэдняя т-ра студз. да -20 °С, ліп. 20—24 °С. Ападкаў на раўніне 400—600 мм за год, у гарах да 1000 мм. Здабыча каменнага вугалю, меднай, свінцова-цынкавай, жал. рудаў, золата. Нарыхтоўка драўніны, лесаперапр., лесахім., папяровая прам-сць. Фынманьская ГЭС на р.Сунгары. Аўтабудаванне, чорная металургія, хім. прам-сць. У сельскай гаспадарцы пераважае земляробства. Вырошчваюць кукурузу, проса, гаалян, сою, цукр. буракі. Гадуюць буйн. раг., жывёлу, свіней, авечак, коней, маралаў. Збор жэньшэню. Транспарт пераважна чыг. і аўтамабільны. с. 264
ГІРЫ́Н , Цзілінь, горад на ПнУ Кітая ў правінцыі Гірын. Засн. ў 1673. Каля 1,5 млн. ж. (1994). Порт на р. Сунгары. Вузел чыгунак і аўтадарог. Культ. і навук. цэнтр. Прам-сць: хім. (угнаенні, фарбавальнікі, сінт. каўчук, хім. валокны), дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, буд. матэрыялаў, алюм., маш.-будаўнічая. с. 264
ГІРЭ́І , Гіраі, дынастыя крымскіх ханаў з сярэдзіны 15 ст. да 1783. Вялі радаслоўную ад Чынгісхана. Першы крымскі хан Хаджы-Гірэй захапіў уладу ў 1443 пры падтрымцы вял. князя ВКЛ Казіміра IV і татарскіх крымскіх князёў з роду Шырын. Крымскае ханства стала незалежным ад Залатой Арды. Хаджы-Гірэй падтрымліваў сяброўскія адносіны з Казімірам IV, мірныя ўзаемадачыненні з Маскоўскай дзяржавай, імкнуўся забяспечыць сваю незалежнасць ад Турцыі. Пасля смерці Хаджы-Гірэя ў 1466 у выніку працяглай барацьбы ханам стаў яго малодшы сын Менглі-Гірэй (панаваў да 1515 з 2 невял. перапынкамі). У 1475 Крымскае ханства трапіла ў васальную залежнасць ад Турцыі, турэцкія султаны прызначалі ханаў выключана з роду Гірэяў. У 15—17 ст. Гірэі арганізоўвалі рабаўнічыя паходы на суседнія краіны. Апошні крымскі хан Шагін-Гірэй пад прымусам рас. ўрада ў лют. 1783 адмовіўся ад трона, а Крымскае ханства далучана да Расіі. І.Б.Канапацкі. с. 264
ГІСА́РА-АЛА́Й , горная сістэма на Пд Сярэдняй Азіі, паміж Памірам і Ферганскай катлавінай, у Кіргізіі, Таджыкістане і Узбекістане. На Пд абмежавана Каршынскім стэпам, Таджыкскай дэпрэсіяй і Алайскай далінай. Працягласць з З на У каля 900 км, шыр. да 150 км. Яго зах. і сярэднюю часткі складаюць Туркестанскі, Зераўшанскі хр. і Гісарскі хрыбет, усх. ч. — Алайскі хр. з паўн. перадавымі ланцугамі. Пераважаюць выш. каля 5000 м, макс. выш. да 5621 м (пік Ігла). Гал. грабяні хрыбтоў маюць тыповы альпійскі рэльеф; пашыраны карст. У паўн. ланцугах Алтайскага і Туркестанскага хр. і інш. — плоскія выраўнаваныя паверхні. Развіты лёсавыя перадгор’і (адыры). Вечныя снягі і ледавікі (найб. ледавік Зераўшанскі даўж. 25 км у горным вузле Матча). Гісара-Алай — складкавае ўтварэнне герцынскага ўзросту, складзенае з асадкавых і метамарфічных парод з уключэннямі гранітаў, дыярытаў. З інтрузіямі звязаны радовішчы вальфраму, малібдэну, мыш’яку, золата, ртуці, сурмы; ёсць радовішчы вугалю. Асаблівасці клімату абумоўлены вышыннай пояснасцю і нераўнамерным размеркаваннем ападкаў. Рэкі адносяцца пераважна да бас. Зераўшана і Амудар’і. Азёры: Маргузор, Іскандэркуль і інш. Па схілах гор знізу ўверх паўпустыні пераходзяць, у сярэднягорную леса-лугава-стэпавую зону, вышэй — высакагорныя лугі і гляцыяльна-нівальная зона вечных снягоў, ледавікоў і скал. Запаведнікі: Заамінскі і Раміт. с. 264
ГІСА́РСКАЯ ДАЛІ́НА , міжгорная ўпадзіна ў сістэме Гісара-Алая, у Таджыкістане, паміж паўд. ускраінай Гісарскага хр. і паўн. ўскраінамі гор Бабатаг, Каратау і інш. Даўж. каля 115 км, шыр. да 20 км, выш. ад 700 да 1000 м. Арашаецца р. Кафірніган з прытокамі і водамі Вял. Гісарскага канала. Пасевы бавоўніку, кунжуту, пшаніцы. Садоўніцтва. На схілах гор да выш. 1200—2000 м субтрапічныя стэпы, хмызнякі і шыракалістыя лясы, вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі. У Гісарскай даліне — г. Душанбе. с. 264
ГІСА́РСКАЯ ПАРО́ДА авечак, грубашэрсная, курдзючная, мяса-сальнага кірунку. Выведзена ў Сярэдняй Азіі нар. селекцыяй. Вядома як найбуйнейшая сярод мяса-сальных парод. Гадуюць у Таджыкістане і Узбекістане. Выкарыстоўваюць пры скрыжаванні з інш. курдзючнымі авечкамі.
Канстытуцыя моцная, з шырокімі і глыбокімі грудзямі, з высунутай уперад грудной косцю. Галава масіўная, гарбаносая, з падоўжанымі абвіслымі вушамі. На крыжавых касцях ляжыць вял. курдзюк, дзе адкладваецца тлушч. Бараны і авечкі бязрогія, скараспелыя. Масць пераважна цёмна-бурая, розных адценняў. Жывая маса бараноў 130—140 (зрэдку да 190) кг, матак 70—80 (зрэдку да 120) кг. Цэніцца мяса і асабліва сала курдзюка. Воўна грубая, выкарыстоўваецца на выраб кашмы і лямцу. с. 264
ГІСА́РСКІ ХРЫБЕ́Т , у сістэме Гісара-Алая, ва Узбекістане і Таджыкістане, водападзел басейнаў рэк Зераўшан і Амудар’я. Даўж. каля 200 км. Выш. да 4643 м. Складзены пераважна з крышт. парод, сланцаў і пясчанікаў, прарваных інтрузіямі гранітаў. У цэнтр. ч. воз. Іскандэркуль (на выш. 2176 м). На схілах стэпы, дрэвава-хмызняковая расліннасць, субальпійскія лугі, нагорныя ксерафіты, альпійскія нізкатраўныя лугі. Запаведнікі Гісарскі і Раміт. с. 265
ГІСТА... (ад грэч. histos тканка), першая састаўная частка складаных слоў, што абазначае: які адносіцца да тканак жывёльнага арганізма, напр., гісталогія, гістагенез. с. 265
ГІ́СТА-ГЕМАТЫ́ЧНЫ БАР’Е́Р , комплекс структур і фізіял. механізмаў, якія рэгулююць абменныя працэсы паміж крывёй і тканкамі, забяспечваюць адноснае пастаянства саставу, фізіка-хім. уласцівасцей непасрэднага пажыўнага асяроддзя органа і клеткі. Тэрмін увёў сав. фізіёлаг Л.С.Штэрн у 1929. Структурная аснова гіста-гематычнага бар’ера — сценка капіляраў, элементаў злучальнай тканкі і інш. спец. тканкавых элементаў. Гіста-гематычны бар’ер органа вызначае яго функцыян. стан, здольнасць процістаяць шкодным уплывам, перашкаджае пераходу чужародных рэчываў з крыві ў тканкі (ахоўная функцыя), рэгулюе паступленне да клетак з крыві рэчываў, неабходных для жыццядзейнасці органаў і тканак, вывядзенне прадуктаў абмену. Функцыі гіста-гематычнага бар’ера мяняюцца ў залежнасці ад узросту, нерв. і гарманальных уплываў і інш. Гл. таксама Бар’ерная функцыя, Гемата-энцэфалічны бар’ер. А.С.Леанцюк. с. 265
ГІСТАГЕНЕ́З (ад гіста... + ...генез), працэс развіцця ў шматклетачным арганізме, які забяспечвае ўзнікненне, існаванне, перабудову і аднаўленне тканак з іх спецыфічнымі для кожнага арганізма і яго органаў марфалагічнымі і фізіёлага-біяхім. асаблівасцямі; адна з фаз антагенезу. Настае пасля або ў працэсе арганагенезу; уключае клетачнае размнажэнне, дэтэрмінацыю, клетачны рост, міграцыі клетак, адгезію, дыферэнцыроўку клетак і пазаклетачных вытворных, міжклетачныя і міжтканкавыя ўзаемадзеянні, адміранне клетак. Спецыялізацыя клетак спадчынна замацоўваецца, таму адна тканка ў другую не ператвараецца. Гістагенез абумоўлены эвалюцыйным развіццём, залежыць ад унутры- і міжтканкавых узаемаадносін, ад узаемадзеяння арганізма з навакольным асяроддзем. Неадначасовае развіццё клетак пры гістагенезе забяспечвае захаванне маладыферэнцыраваных элементаў, якія служаць крыніцай папаўнення клетак на працягу жыцця арганізма і аднаўлення тканкі пасля яе пашкоджання (рэгенерацыі). У тканках з высокім узроўнем дыферэнцыроўкі (мышачная, нервовая) магчымасці рэгенерацыі больш абмежаваныя. Рэпаратыўны гістагенез у постнатальным перыядзе антагенезу складае аснову аднаўлення часткова страчаных або пашкоджаных тканак (напр., фізіялагічная рэгенерацыя клетак крыві). Якасныя змены гістагенезу могуць прывесці да ўзнікнення і росту пухліны. Нармальны і паталагічны гістагенез вывучае гісталогія. А.С.Леанцюк. с. 265
ГІСТАГРА́МА (ад грэч. histos, тут слупок + ...грама), слупковая дыяграма, від графічнага адлюстравання статыстычнага размеркавання якой-небудзь велічыні па колькаснай прыкмеце. Будуецца як сукупнасць сумежных прамавугольнікаў на адной прамой, плошча кожнага з якіх прапарцыянальная частаце знаходжання дадзенай велічыні ва ўсёй сукупнасці. У некаторых выпадках гістаграму можна лічыць шуканай функцыяй шчыльнасці размеркавання імавернасцей (гл. Матэматычная статыстыка). Выкарыстоўваецца ў апрацоўцы фіз. інфармацыі для выдзялення сігналу з шуму, пры аўтам. распазнаванні вобразаў, для скарачэння аб’ёму даных і інш. С.У.Доўнар. с. 265
ГІСТАЛАГІ́ЧНАЯ НАМЕНКЛАТУ́РА , міжнародны класіфікаваны пералік тэрмінаў, якія выкарыстоўваюць у гісталогіі. Прынята на 9-м міжнар. кангрэсе анатамаў у г. Ленінград (1970) на лац., англ. і рус. мовах. Кожнай краіне дадзена права ствараць гісталагічную наменклатуру на нац. мове з улікам перакладу лац. тэрмінаў. Праект Бел. гісталагічнай наменклатуры падрыхтаваны ў 1991 паводле сістэматычнага прынцыпу на бел., лац. і рус. мовах і ўключае 2846 тэрмінаў па цыталогіі, агульнай і прыватнай гісталогіі. Зацверджаны на 2-м з’ездзе анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў Беларусі (1991). с. 265
ГІСТАЛО́ГІЯ (ад гіста... + ..логія), навука, якая вывучае заканамернасці развіцця, будову і жыццядзейнасць тканак і органаў жывёл і чалавека. Даследуе комплексы клетак, што ўваходзяць у склад тканкі, у іх узаемадзеянні паміж сабой і з прамежкавымі асяроддзямі. Як частка марфалогіі гісталогія цесна звязана з эмбрыялогіяй (гістагенез), цыталогіяй, фізіялогіяй (гістафізіялогія), біяхіміяй (гістахімія). Падзяляецца на агульную (вывучае тканкі) і прыватную (вывучае мікраскапічную будову асобных органаў і сістэм арганізма).
Развіццё гісталогіі як самаст. навукі звязана з узнікненнем мікраскапіі (італьян. вучоны Г.Галілей, 1610, англ. Р.Гук, 1665, галанд. А.Левенгук, 1695), стварэннем клетачнай тэорыі (ням. вучоны Т.Шван, 1839) і класіфікацыі тканак (ням. вучоныя Р.А.Кёлікер, 1852, і Ф.Ляйдыг, 1857). Тэрмін «гісталогія» ўвёў ням. анатам К.Маер (1819). У Расіі адным з першых гістолагаў быў А.М.Шумлянскі, які ў 1752 апісаў будову нырак. У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. пытанні гісталогіі нерв. сістэмы высвятлялі А.І.Бабухін, М.Д.Лаўдоўскі, А.С.Догель, П.І.Перамежка і інш. Была створана эвалюцыйная гісталогія (школы А.А.Заварзіна і М.Р.Хлопіна), нейрагісталогія (Б.І.Лаўрэнцьеў, М.А.Міслаўскі і інш.).
На Беларусі развіццё гісталогіі звязана з арганізацыяй кафедры гісталогіі ў БДУ (з 1921). Даследаванні вядуцца ў мед. ін-тах, Ін-це фізіялогіі Нац. АН. У 1920—60-я г. вывучаліся будова і развіццё клетачнага ядра, узаемасувязі морфадынамічных сістэм, што забяспечваюць раздражняльнасць клеткі, абмен рэчываў і энергіі, рост, размнажэнне і палавы працэс (П.А. Маўрадыядзі), працэсы неўратызацыі ўнутр. органаў чалавека і жывёл (П.Я.Герке), інервацыя серозных абалонак і прыдаткавых зародкавых органаў (В.Н.Блюмкін). У 1960—90-я г. даследаваліся марфал. асновы кампенсатарна-прыстасавальных рэакцый у нерв. сістэме, структура нейрасакрэтарных клетак гіпаталамуса (С.М.Мілянкоў), фарміраванне і будова нервовамышачных сувязей у працэсе развіцця (Я.Я.Карытны), органы імуннай сістэмы (А.Ф.Суханаў) і скуры (А.Д.Мядзелец). З 1970-х г. вывучаецца эмбрыянальны морфагенез органаў розных сістэм арганізма, узаемасувязі развіцця ўнутр. органаў і рэгулявальных сістэм (А.А.Арцішэўскі, Я.І.Бальшова, Н.А.Жарыкава, А.С.Леанцюк, Т.М.Малярэвіч, І.А.Мельнікаў і інш.). Распрацаваны метады інфармацыйнага, карэляцыйнага, фрактальнага аналізу біял. сістэм (Леанцюк). Вывучаецца нейрагумаральная рэгуляцыя структуры і хім. арганізацыі страўнікавых залоз (А.А.Турэўскі), мышцаў і клетак крыві (Т.Г.Мацюхіна), гісталогія нерв. сістэмы (А.П.Амвросьеў, Л.І.Арчакова, Д.М. Голуб, У.М.Калюноў, Ф.Б.Хейнман і інш.).
Літ.: Гистология. 4 изд. М., 1989; Голуб Д.М. Очерки развития морфологии в БССР // Морфогенез и структура органов человека и животных. Мн., 1970. А.С.Леанцюк. с. 265
ГІСТАМІ́Н , C5H9N3, тканкавы гармон мясц. ўздзеяння, медыятар нерв. сістэмы, біягенны амін. Ёсць у значнай колькасці ў неактыўнай звязанай форме ў тлустых клетках розных органаў і тканак жывёл і чалавека (лёгкіх, печані, скуры), а таксама базафілах крыві. Утвараецца ў выніку дэкарбаксіліравання гістыдзіну. Пры ўзаемадзеянні антыгену (алергена) з малекуламі імунаглабулінаў, звязаных з тлустымі клеткамі, адбываецца вызваленне з клетак сакраторных пузыркоў, у якіх ёсць гістамін, што можа з’яўляцца прычынай алергічных рэакцый арганізма. Гістамін выступае ў ролі сігнальнай малекулы, як хімічны медыятар выклікае расшырэнне крывяносных капіляраў і павышэнне іх пранікальнасці, звужэнне буйных сасудаў, скарачэнне гладкай мускулатуры, рэзка павялічвае сакрэцыю салянай к-ты ў страўніку. с. 266
ГІСТАПРАТЭ́КТАРЫ , лекавыя прэпараты, што зніжаюць пашкоджанне слізістай страўніка фіз. і хім. фактарамі. Выкарыстоўваюцца для лячэння язвавай хваробы страўніка і 12-перснай кішкі. Да гістапратэктараў адносяцца: сукралфат, дэнол, карбенаксалон, некат. вытворныя простагландзінаў (мізапрастол), саматастацін і інш. с. 266
ГІСТАРЫ́ЗМ , слова, што абазначае прадмет, з’яву ці паняцце, якія выйшлі з ужытку (напр.: «аршын», «гарнец», «грыўня», «дзіда», «кальчуга», «магнат», «піка», «саха», «соцкі», «стралец» і інш.). Асобную групу гістарызмаў складаюць словы, якія хоць і ўзніклі ў наш час, але не належаць да актыўнай лексікі, бо паняцці, што яны абазначаюць, сталі гісторыяй (напр.: «валвыканком», «камбед», «лікбез», «нарком», «нэп», «рэўком», «БелАПП» і інш.). У адрозненне ад архаізмаў гістарызмы не маюць сінонімаў у сучаснай бел. мове; выкарыстоўваюцца для стварэння каларыту пэўнай эпохі, узнаўлення рэальных гіст. абставін і мовы герояў у творах навук. і маст. Л-ры. М.Р.Прыгодзіч. с. 266
ГІСТАРЫ́ЗМУ ПРЫ́НЦЫП , погляд на быццё, чалавечае грамадства і культуру як на працэсы, што змяняюцца ў часе і прасторы, маюць набор пэўных прыкмет, спецыфічных для кожнай гіст. эпохі, рэгіёна ці этнічнай супольнасці. Гістарызму прынцып несумяшчальны з архаізацыяй або мадэрнізацыяй аб’ектаў даследавання, калі яны характарызуюцца паняццямі і аксіялагічнымі крытэрыямі папярэдніх або пазнейшых ступеней гіст. развіцця. Класічная антычная культура сфарміравалася на аснове фаталістычнага светапогляду, паводле якога лічылася, што гіст. падзеі, катастрофы ў жыцці народаў і асобных людзей прадвызначаны лёсам, якому падпарадкавана людское і боскае жыццё. Пазней узнікла гіст. навука (гл. Гісторыя), у якой прагматычнае апісанне падзей і людскіх учынкаў дапаўнялася міфал. сюжэтамі. Гістарызм як спецыфічны прынцып рэтраспектыўнага ўпарадкавання пройдзеных этапаў грамадскага быцця і культуры сфарміраваўся ў стараж.-егіпецкай цывілізацыі, яскрава выявіўся ў біблейскай гісторыі. Біблія паслужыла крыніцай для правідэнцыялісцкай канцэпцыі сярэдневяковай гіст. навукі. У эпоху Адраджэння і Асветніцтва гістарызму прынцып паступова секулярызаваўся, гіст. падзеі пачалі тлумачыць натуральнымі, сац.-паліт. і псіхал. прычынамі, узніклі першыя канцэпцыі філасофіі гісторыі (тэорыя «кругаваротаў» Дж.Віка, гіст. прагрэсу І.Гердэра, інш. філосафаў Асветніцтва). Г.Гегель стварыў дыялектычную філасофію гісторыі, паводле якой сусветны гіст. працэс — гэта паэтапнае самараскрыццё лагічнага пачатку (субстанцыі) быцця; пры гэтым кожны этап выяўляецца праз рэалізацыю нац. ідэі таго ці іншага гіст. народа. К.Маркс, Ф.Энгельс, рас. марксісты Г.Пляханаў, У.Ленін і інш. на аснове інтэрпрэтацыі гегелеўскай дыялектыкі стварылі гістарычны матэрыялізм, паводле якога гіст. працэсы вызначаюцца развіццём матэрыяльнай асновы грамадскага быцця — дыялектычнай супярэчнасцю паміж прадукцыйнымі сіламі і вытв. адносінамі. У канцы 19 — пач. 20 ст. ўзнікла канцэпцыя гісторыі як паслядоўнай змены нацыянальна замкнёных культ.-гіст. тыпаў (М.Данілеўскі, К.Лявонцьеў у Расіі) і «закрытых» цывілізацый (О.Шпенглер у Германіі). Бел. навука навука 16—18 ст. захавала фрагменты характэрнага для папярэдняй летапіснай гісторыі правідэнцыялізму. Аднак паступова яны выцясняліся прагматычным метадам, паводле якога гіст. падзеі з’яўляюцца вынікам мэтанакіраваных учынкаў герояў і народаў. У пач. 20 ст. пачалося даследаванне гісторыі Беларусі, яе духоўнай культуры з пункту гледжання нац. самабытнасці. Гегелеўская філасофія гісторыі была дапоўнена дэмакр. прынцыпамі раўнацэннасці ўсіх народаў і іх культур, адкінуты імперскія міфы пра «негістарычныя» народы. Рэалізацыя гэтых ідэй адбывалася ў ходзе даследавання гісторыі і культуры Беларусі, у абагульняльных даследаваннях па гісторыі, л-ры, маст. культуры, шматлікіх энцыклапедычных выданнях («Гісторыя Беларускай ССР», т. 1—5, 1972—75; «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі», т. 1—5, 1984—87; «Янка Купала», 1986; «Францыск Скарына і яго час», 1988; «Этнаграфія Беларусі», 1989; «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі», т. 1—4, 1993—97, і інш.). У.М.Конан. с. 266
ГІСТАРЫ́ЧНАГА КРУГАВАРО́ТУ ТЭО́РЫЯ , сукупнасць поглядаў на гіст. працэс і канцэпцый грамадскага развіцця, паводле якіх грамадства ўвогуле і яго асобныя галіны (дзяржаўнасць, паліт. жыццё, культура і г.д.) змяняюцца ўнутры ўстаноўленага замкнёнага цыкла. Прадугледжвае паслядоўную змену пэўных формаў (часта па аналогіі з ростам і развіццём жывога арганізма) з нязменным вяртаннем да зыходнага становішча гіст. руху, пасля чаго адбываецца адраджэнне і пачынаецца новы цыкл змен. Падобная тэорыя была формай навук. асэнсавання гісторыі яшчэ ў глыбокай старажытнасці (у Арыстоцеля, Палібія ў вучэнні пра змену і кругаварот дзярж. формаў у рамках пэўнага цыкла). У філасофіі гістарычнага кругавароту тэорыя пераважала да ўзнікнення тэорыі грамадскага прагрэсу (18 ст.). Яе распрацоўвалі Н.Макіявелі, Дж. Віка, Ш.Фур’е і інш. У 19 і 20 ст. Гістарычнага кругавароту тэорыя захавала пэўны ўплыў, знайшла адлюстраванне ў працах М.Я.Данілеўскага, О.Шпенглера, А.Дж.Тойнбі, П.А. Сарокіна і інш. Напачатку яна была спробай знайсці ў плыні гіст. падзей пэўныя заканамернасці, сэнс, парадак і рытм, потым стала тэарэт. асновай даследавання індывід. асаблівасцей лакальных цывілізацый і культур, дасягненняў розных народаў, а таксама пэўнай процівагай тэорыям лінейнага прагрэсу і тэорыі грамадска-эканам. фармацый. Паўплывала на фарміраванне філас.-гіст. поглядаў многіх вучоных, у т.л. Г.Гегеля і інш.
Літ.: Данилевский Н.Я. Россия и Европа. М., 1991; Тойнби А.Дж. Постижение истории: Сб.: Пер. с англ. М., 1991. В.І.Боўш. с. 266
ГІСТАРЫ́ЧНАЕ І ЛАГІ́ЧНАЕ , філасофскія катэгорыі, з дапамогай якіх выражаецца ўзаемасувязь рэальнага працэсу развіцця і яго адлюстраванне ў тэарэт. свядомасці. З’яўляюцца двума канкрэтнымі бакамі гістарызму прынцыпу, які прасочвае розныя пераўтварэнні аб’екта пры адначасовым раскрыцці заканамернасцей і механізмаў дадзенага працэсу. Гістарычнае — гэта сам аб’ектыўны працэс развіцця пэўнага прадмета, з’явы. Ён ахоплівае ўсю разнастайнасць і багацце індывід. праяўленняў, рыс і ўласцівасцей кожнага аб’екта, увесь комплекс яго змен у часе і прасторы і тоесны рэальнай гісторыі гэтага аб’екта (напр., узнікненне і развіццё зорак і планет у Сусвеце, паходжанне чалавека з гамінідаў, станаўленне цывілізацыі, з’яўленне дзяржавы, ход паліт. гісторыі чалавецтва і інш.). Лагічнае ўяўляе сабой адлюстраванне гістарычнага ў навук. мысленні. Яго зыходным пунктам з’яўляецца пэўны вынік унутранага разгортвання прадмета або з’явы, выдзяленне істотных узаемасувязей і ўзаемадзеянняў, што выклікалі рэальны гіст. рух аб’екта. Катэгорыі гістарычнага і лагічнага валодаюць уласцівай кожнаму з іх якаснай вызначанасцю і ў той жа час знаходзяцца ў непарыўным адзінстве, абумоўленым адзінствам быцця чалавека ў навакольным свеце і пазнання гэтага свету. Найважнейшай рысай гэтага адзінства з’яўляецца яго супярэчлівасць — вынік адноснай самастойнасці лагічнага, якое залежыць ад узроўню назапашаных чалавецтвам ведаў, сац., паліт. і інш. фактараў. Метадалагічнае значэнне гістарычнага і лагічнага ў тым, што кожнае з гэтых паняццяў служыць асновай адпаведнага метаду даследавання гіст. працэсу. Як метад пазнання рэчаіснасці ўзаемадзеянне паміж гістарычным і лагічным дае магчымасць узнавіць заканамерны ход гісторыі любога аб’екта і адначасова захаваць яго індывід. асаблівасці.
Літ.: Материалистическая диалектика: Краткий очерк теории. 2 изд. М., 1985; Андреев И. Д. Диалектическая логика. М., 1985; Социальное познание: Принципы, формы, функции. Киев, 1989; Проблемы познания социальной реальности. М., 1990. В.І.Боўш. с. 266
ГІСТАРЫ́ЧНАЯ ІНФАРМА́ТЫКА , кірунак у гістарычнай навуцы, у аснове якога ляжаць фармалізацыя і камп’ютэрная апрацоўка гіст. крыніц, распрацоўка і выкананне новых інфарм. тэхналогій гіст. даследавання, стварэнне камп’ютэрных праграм навучання па гісторыі. З’яўленне гістарычнай інфарматыкі ў 2-й пал. 20 ст. звязана з інтэнсіфікацыяй і ўзаемапранікненнем навук. дысцыплін, у выніку чаго ў іх сумежных галінах узнікаюць новыя навук. кірункі. Найважнейшае ў гэтым працэсе — выкарыстанне колькасных ці матэм. метадаў (шматмернага статыстычнага аналізу, кантэнт-аналізу, мадэліравання і інш.) у розных галінах навук. ведаў, у т.л. ў гісторыі. У сав. квантытатыўнай гісторыі (кліяметрыі) быў выпрацаваны збалансаваны падыход да гэтых метадаў — іх выкарыстанне ў спалучэнні з традыц. метадамі. Патрэбы гіст. крыніцазнаўства і развіццё кліяметрыі абумовілі істотнае пранікненне камп’ютэрных тэхналогій у гіст. навуку. З аднаго боку, з’явілася неабходнасць у т.зв. «камп’ютэрным крыніцазнаўстве» і падрыхтоўцы спецыялістаў-гісторыкаў, здольных працаваць у гэтай галіне без пасрэднікаў, а з другога боку, у кліяметрыі акрэсліліся новыя тэндэнцыі, якія вызначылі яе выхад за ўласныя рамкі (камп’ютэрная апрацоўка ўсёй гіст. інфармацыі, закладзенай у пісьмовых і вобразных крыніцах). У выніку на стыку «камп’ютэрнага крыніцазнаўства», інфарматыкі і квантытатыўнай гісторыі ўзнікла новая міждысцыплінарная галіна, якая ў Асацыяцыі «Гісторыя і камп’ютэр» краін СНД атрымала назву «гістарычная інфарматыка» ( з 1990 выдаецца інфарм. бюлетэнь). Гістарычная інфарматыка мае свой тэарэт. кампанент, уласны апарат паняццяў, базу крыніц і мадэль структуры таго прафесійнага калектыву, які бачыць у гістарычнай інфарматыцы асн. сферу сваёй дзейнасці. Практычныя задачы гістарычнай інфарматыкі: распрацоўка агульных падыходаў да выкарыстання інфарм. тэхналогій, стварэнне спецыялізаванага праграмнага забеспячэння ў гіст. даследаваннях і гіст. адукацыі, у т.л. гіст. баз і банкаў даных (ведаў), камп’ютэрных тэхналогій падачы і аналізу інфармацыі гіст. крыніц рознага характару, інфарм. сетак, мультымедыя праграм і інш. інструментальных сродкаў вывучэння і навучання гісторыі.
Літ.: Методология истории: Учебное пособие для студентов вузов. Мн., 1996; Историческая информатика: Уч. пособие. М., 1996. У.Н.Сідарцоў. с. 267
ГІСТАРЫ́ЧНАЯ ШКО́ЛА ў палітэканоміі, 1) кірунак, што ўзнік у Германіі ў 1840—50-я г. Гістарычная школа адмаўляла наяўнасць аб’ектыўных законаў эканам. развіцця грамадства, поўнасцю ігнаравала першаступеннае значэнне вытв. адносін у сістэме капіталіст. ўзнаўлення, абмяжоўвалася вывучэннем пераважна сферы абарачальнасці, капіталіст. рынку. Для яе характэрна нагрувашчванне апісанняў гіст. фактаў без іх тэарэт. аналізу і раскрыцця прычын сувязей і залежнасцей. Прадстаўнікі гэтай школы выступалі з абаронай феад. зямельных правоў і дваранска-бюракратычных прывілеяў прускага дваранства, прыватнай уласнасці. Каля яе вытокаў стаяў Ф.Ліст, які крытычна ставіўся да класічнай англ. школы з-за спробы стварэння універсальнай эканам. тэорыі «для ўсіх часоў і народаў». Ён лічыў, што кожная краіна ідзе самаст. эканам. шляхам. Падобныя думкі выказвалі прадстаўнікі 1-й хвалі гістарычнай школы (В.Рошэр, Б.Гільдэбранд, К.Кніс). Паводле Рошэра, нават ландшафт і клімат надаюць каларыт нац. эканоміцы. Гільдэбранд адмаўляў абстрактны метад у навуцы наогул, аддаваў перавагу эмпірычным даследаванням, статыстыцы, папракаў А.Сміта за ігнараванне прававых, этнічных і рэліг. адрозненняў, уласцівых кожнай нац. эканоміцы. Такое перакананне сведчыць аб сінкрэтызме тагачаснай эканам. навукі, вымушанай карыстацца метафіз. метадалогіяй аналізу рэчаіснасці. У 1870-я г. ўзнікла 2-я хваля гістарычнай школы, прадстаўнікі якой (Г.Шмолер, К.Бюхер, Л.Брэнтана) яшчэ больш асцярожна ставіліся да праблемы эканам. законаў і тэорый, адмаўлялі магчымасць стварэння законаў на падставе дэдуктыўных разважанняў. На падставе вучэння гістарычнай школы ішло фарміраванне светапогляду навукоўцаў 20 ст. (М.Вебер, В.Зомбарт і інш.).
2) Гістарычная школа ў фалькларыстыцы, кірунак рус. фалькларыстыкі канца 19 — пач. 20 ст. Склалася ў выніку крызісу, міфалагічнай школы і кампаратывізму. Тэарэт. асновы гістарычнай школы сфармуляваў У.Ф. Мілер у «Нарысах рускай народнай славеснасці» (т. 1, 1897), развіты і дапоўнены ў працах М.Н.Спяранскага, К.Шамбінагі, Б.М.Сакалова. Прадстаўнікі гістарычнай школы імкнуліся пазнаць гіст. побыт народа, суаднесці факты, падзеі, імёны, узноўленыя ў нар. паэзіі, з рэальнымі, што мелі месца ў мінулым жыцці. У рэканструкцыі эпічных цыклаў яны ішлі ад твораў пазнейшага паходжання да больш ранніх, старажытных. Адхіленні ў былінным тэксце ад гіст. падзей лічылі за скажэнні, унесеныя вусным пераказам. Вял. значэнне надавалі індывідуальнаму пачатку ў фальклоры, у некат. выпадках абсалютызавалі яго. Недаацэньваючы ролю нар. мас у стварэнні духоўных каштоўнасцей, прыпісвалі паходжанне былін выключна княжацка-дружыннаму асяроддзю. Школа мела прыхільнікаў у Чэхаславакіі, Даніі, Германіі. У бел. фалькларыстыцы гіст. падыход да вусна-паэт. творчасці абазначыўся ў сярэдзіне 1840-х г. у працы І.Храпавіцкага «Беглы погляд на паэзію беларускага народа». Ідэі гістарычнай школы падзялялі М.Янчук і Я.Карскі. Як кірунак гістарычная школа распалася ў сярэдзіне 1920-х г.
Літ.: Левита Р.Я. История экономических учений: Полный краткий курс. М., 1995. А.С.Ліс, А.А.Цітавец (у палітэканоміі). с. 267
ГІСТАРЫ́ЧНАЯ ШКО́ЛА ПРА́ВА , кірунак у юрыспрудэнцыі і філасофіі права ў 1-й пал. 19 ст. (асабліва ў Германіі). Узнікла на мяжы 18—19 ст. Заснавальнік Г.Гуга. Найб. вядомыя яе прыхільнікі Ф.К.Савіньі і Г.Ф. Пухта. Філас.-прававыя погляды прадстаўнікоў школы сфарміраваліся ў ідэйна-тэарэт. барацьбе з дактрынай натуральнага права, асабліва з палажэннем пра неабходнасць карэннага пераўтварэння паліт. і дзярж. ладу ў адпаведнасці з «прыродай чалавека» і «патрабаваннямі розуму» шляхам прыняцця законаў. Выступленне супраць натуральна-прававой дактрыны надало ідэям гістарычнай школы права кансерватыўны кірунак, што выявілася ў абароне прыгнёту, манархічнай дзяржаўнасці, партыкулярызму феад. права, у адмове ад шэрагу прагрэсіўных на той час паліт. ідэй (тэорыя дагаворнага паходжання дзяржавы, ідэя падзелу ўлад, права народа на рэвалюцыю і інш.). Прадстаўнікі гістарычнай школы права прапаведавалі ўзаемасувязь права і аб’ектыўных працэсаў развіцця грамадскага жыцця, спантаннае, незалежнае ад чалавечай волі ўзнікненне юрыд. нормаў і інстытутаў, узаемадзеянне паміж правам і грамадскімі патрэбамі, што складаюцца стыхійна. Яны абгрунтавалі палажэнне аб тым, што пазітыўнае права не ёсць нешта знешняе адносна грамадства, а карэніцца ў ім самім і залежыць ад умоў грамадскага развіцця. Паводле Гуга, права (падобна мове) не ўносіцца ў грамадства заканадаўцам, а развіваецца самастойна праз стварэнне пэўных формаў сувязі паміж людзьмі. Савіньі бачыў у эвалюцыі права рух нар. духу, г.зн. плаўнае раскрыццё яго субстанцыі па аналогіі з развіццём жывога арганізма з зародка. Пухта сцвярджаў пра бессэнсоўнасць штучнага канструявання і навязвання людзям розных прававых сістэм, якія не прымаюцца грамадствам у выніку адарванасці ад яго асноў. Поглядам прадстаўнікоў гістарычнай школы права ўласціва і пэўная абсалютызацыя пачаткаў нац. самабытнасці, ролі нар. духу і інш. В.І.Боўш. с. 267
ГІСТАРЫ́ЧНЫ ЖАНР , 1) у літаратуры мастацкае ўзнаўленне канкрэтна-гіст. зместу пэўнай эпохі, а таксама вобразаў вядомых гіст. асоб. Ідэйна-эстэт. каштоўнасць твораў гістарычнага жанру вызначаецца глыбінёй пранікнення ў гіст. тэму, характары і псіхалогію людзей мінулага, грамадска-паліт., культ.-быт. і інш. сферы іх жыцця. Важнейшыя задачы гістарычнага жанру: стварэнне гіст. каларыту, суаднесенасць дакумент. фактаў і маст. вымыслу, гіст. герояў і народа.
Пра з’яўленне ўласна гістарычнага жанру ў л-ры можна гаварыць, пачынаючы з творчасці В.Скота. Сярод празаікаў, якія пісалі ў жанры гіст. рамана, таксама класікі франц. (П.Мерымэ, А.Дзюма), ням. (Т.Ман, Л.Фейхтвангер), бельг. (Ш. дэ Кастэр), рус. (А.Пушкін, Л.Талстой, А.М.Талстой), польскай (Г.Сянкевіч, Б.Прус), укр. (Т.Шаўчэнка, П.Заграбельны, І.Лэ) і інш. літаратур.
У бел. л-ры вытокі гістарычнага жанру ў стараж. летапісах, хроніках і жыціях, прадмовах Ф.Скарыны, у «Песні пра зубра» М.Гусоўскага і інш. Этапным у развіцці гіст. тэмы стаў пач. 20 ст., калі вобразы з гісторыі, легенд і нар. песень інтэрпрэтаваныя ў вобразы нар. герояў (паэмы «Курган», «Бандароўна» Я.Купалы, «Максім і Магдалена» М.Багдановіча, апавяданні «Прылукі», «Навасадскае замчышча» К.Каганца, «Лірныя спевы» і «Рунь» М.Гарэцкага).
У 1920—30-я г. да гістарычнага жанру звярталіся Е.Міровіч (драма «Кастусь Каліноўскі»), М.Грамыка («Скарынін сын з Полацка»), С.Хурсік («Францішак Скарына»), М.Гарэцкі (раман-хроніка «Віленскія камунары»), М.Танк (паэма «Каліноўскі»), Аднак гіст. дакладнасць і эпічная шматпланавасць у іх часам падмяняліся дэкларацыйнасцю і героіка-рэв. рамантызацыяй. Першай спробай у бел. л-ры па-мастацку аб’ектыўна і рэалістычна ўзнавіць гісторыю Беларусі пач. 19 ст. быў раман Б.Мікуліча «Адвечнае». Найб. набыткі ў гістарычным жанры звязаны з творчасцю У.Караткевіча («Сівая легенда», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Зброя» і інш.).
Інтэнсіўна развіваецца гістарычны жанр у пасляваен. час. Напісаны раманы на гіст.-рэв. тэматыку («Сустрэнемся на барыкадах» П.Пестрака, «Засценак Малінаўка» і «На парозе будучыні» М.Лобана, «Петраград—Брэст» І.Шамякіна), дакумент.-маст. творы пра лёс бел. інтэлігенцыі 19 — пач. 20 ст. («На струнах буры» і «Стану песняй» Л.Арабей, «Кастусь Каліноўскі» А.Якімовіча, «Пры апазнанні — затрымаць» В.Хомчанкі, «На шырокі прастор» С.Александровіча, «Як агонь, як вада...» А.Лойкі, «Крыж міласэрнасці» В.Коўтун, «Жыццё і смерць, або Лёс Максіма Багдановіча» Я.Міклашэўскага). Створаны ўзоры нац. гіст. паэмы «Хамуціус» А.Куляшова, «Мікалай Дворнікаў» М.Танка), гіст. п’есы (трылогія «Георгій Скарына» М.Клімковіча, «Званы Віцебска», «Кастусь Каліноўскі» і «Маці ўрагану» У.Караткевіча, «Напісанае застаецца», «Русь Кіеўская» і «Прарок для Айчыны» А.Петрашкевіча, «Прымак» І.Чыгрынава, «Купала» А.Дударава, «Татры» А.Бажко, «Настасся Мякота» Я.Дылы, «Дыярыуш Мацея Белановіча» Б.Сачанкі). Пашыраюцца тэматычныя, прасторавыя і часавыя далягляды твораў гэтага жанру. Л.Дайнека даследуе вытокі станаўлення бел. дзяржаўнасці, гісторыю ўтварэння ВКЛ («След ваўкалака», «Меч князя Вячкі», «Жалезныя жалуды»). Да старонак нац. гісторыі звяртаюцца В.Іпатава («Чорная княгіня», «Давыд Гарадзенскі»), У.Арлоў («Кроніка Лаўрына Баршчэўскага», «Місія папскага нунцыя», «Пяць мужчын у леснічоўцы»), В.Чаропка («Храм без бога»), К.Тарасаў («Пагоня на Грунвальд»), Асобнае месца ў гістарычным жанры належыць творам былых рэпрэсіраваных пісьменнікаў («У кіпцюрах ГПУ» Ф.Аляхновіча, «Раман Корзюк» М.Сяднёва, «Споведзь» Л.Геніюш, «Зона маўчання», «Такія сінія снягі» С.Грахоўскага, «Забітае — не забытае» В.Хомчанкі, «Яжовыя рукавіцы» П.Пруднікава і інш.). Гіст. тэма ў сучаснай бел. л-ры развіваецца ў кірунку паглыблення дакументалізму, філасафічнасці, нац. спецыфікі.
2) У выяўленчым мастацтве — адзін з асн. жанраў жывапісу, графікі, скульптуры, прысвечаны гіст. падзеям і дзеячам, значным з’явам у гісторыі грамадства. Цесна звязаны з партрэтам, бытавым жанрам, пейзажам, асабліва з батальным жанрам.
Творы з адлюстраваннем гіст. падзей вядомы з глыбокай старажытнасці (скульптура, рэльефы і размалёўкі Стараж. Егіпта, Месапатаміі, Стараж. Грэцыі). Антычнасці найб. ўласціва міфалагічнае і паэтычнае ўспрыняцце гіст. жыцця народа. Больш адасоблена ад міфалагічнага жанру і канкрэтна асэнсавана выступіў гістарычны жанр у стараж.-рымскім мастацтве. Гіст. сюжэты сустракаюцца ў сярэдневяковых размалёўках і рэльефах Індыі, Інданезіі, Бірмы, Камбоджы, у 7 ст. ў кітайскім, у 11—12 ст. у японскім жывапісе, у 15—16 ст. у мініяцюрах Ірана, Азербайджана, Сярэдняй Азіі, Індыі. Як самастойны жанр сфарміраваўся ў эпоху Адраджэння. Італьян. мастакі 15 — пач. 16 ст. звярталіся да ант. мінулага як да ідэалу (П.Учэла, Д.Гірландайо, А.Мантэнья, П’ера дэла Франчэска). У 16 ст. Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэль услаўлялі чалавека як гіст. асобу, спалучалі гіст. рэальнасць з фантазіямі і алегорыямі. Асабліва яскравага росквіту гістарычны жанр дасягнуў у Венецыі (П.Веранезе, Тыцыян, Я.Тынтарэта). З 16 ст. гіст. сюжэты сустракаюцца ў мініяцюрах стараж.-рус. абразоў. Развіццё гістарычнага жанру звязана з творчасцю буйнейшых мастакоў 17 ст.: Н.Пусэна (Францыя), Д.Веласкеса (Іспанія), П.П.Рубенса (Фландрыя), Рэмбранта (Галандыя). Для 18 ст. характэрны пампезныя гіст.-алегарычныя кампазіцыі, эфектныя манум.-дэкар. вырашэнні: гіст. тэмы Ш.Лебрэна (Францыя), Дж.Цьепала (Італія), парадныя дакументальна-дакладныя кампазіцыі А.Зубава і І.Нікіціна (Расія). У перыяд класіцызму гістарычны жанр заняў важнае месца ў творчасці Ж.Л.Давіда, А.Гро і Ж.Гудона (Францыя), А.Ласенкі, Р.Угрумава, І.Мартаса (Расія), Дж.Рэйналдса (Англія), Дж.Трамбала (ЗША). У гістарычным жанры 19 ст. акрэсліліся дзве процілеглыя тэндэнцыі: успрыняцце мінулага як сучаснасці або гераізацыя і ўзвышэнне сучаснасці да ступені гіст. факта. Значныя і трагічныя моманты гісторыі знайшлі адлюстраванне ў творах Ф.Гоі (Іспанія), Т.Жэрыко, Э.Дэлакруа, А.Дам’е (Францыя), А.Рэтэля, К.Лесінга (Германія), К.Брулова, А.Іванава (Расія), Я.Матэйкі (Польшча), М.Мункачы (Венгрыя). У канцы 19 ст. Гістарычны жанр вылучаўся цікавасцю да духоўнай атмасферы эпохі, узнятасцю над быт. канкрэтыкай, сімволікай абагульненняў, дэкар. стылізацыяй вобразаў: творы А.Радэна, П.Пюві дэ Шавана (Францыя), Ф.Ходлера (Швейцарыя), С.Выспянскага, К.Дунікоўскага (Польшча), І.Мештравіча (Харватыя), М.Несцерава, М.Урубеля, М.Рэрыха, А.Бенуа, К.Сомава, В.Сярова (Расія). Вял. ўклад у развіццё гістарычнага жанру зрабілі перасоўнікі, у творах якіх дакладнасць і пераканаўчасць бытавых характарыстык спалучалася з увагай да сац. калізій (кампазіцыі А.Апсіта, В.Васняцова, В.Верашчагіна, М.Ге, М.Неўрава, І.Рэпіна, В.Сурыкава, скульптура М.Антакольскага). Гістарычны жанр 20 ст. адметны сац. і паліт. ангажыраванасцю. Побач з канкрэтна-гіст. пашыранай стала сімволіка-алегарычная маст. інтэрпрэтацыя гісторыі ў творах О.Дзікса, Г.Грундыга, Ф.Крэмера, О.Нагеля (Германія), П.Пікасо, А.Фужэрона (Францыя), Р.Гутуза (Італія), Ф.Ходлера (Швейцарыя), А.Забранскага, К.Покарні (Чэхія), Н.Тоніцы, Б.Караджы (Румынія), С.Русева, Э.Баяджыева (Балгарыя), Дж.Андраевіч-Куна (Сербія), Г.Коса (Славенія), А.Аўгусцінчыча (Харватыя), Ф.Каварскага (Польша), Э.Даманоўскага (Венгрыя), К.Пятрова-Водкіна, К.Юона, Б.Кустодзіева, А.Дайнекі, Б.Іагансона, М.Грэкава, Я.Вучэціча, У.Фаворскага (Расія), Д.Рыверы, Х.К.Ароска, Д.Сікейраса (Мексіка), У.Ядамсурэна (Манголія), Сінсай Какую, Марукі Іры (Японія).
У бел. мастацтве гіст. сюжэтамі напоўнены мініяцюры Радзівілаўскага летапісу (15 ст.). Сустракаюцца яны ў манум. размалёўках (замкавая капліца ў Любліне, 15 ст. выканана бел. мастакамі), у кніжных гравюрах 16 ст. Ф.Скарыны і інш. У 17—18 ст. гіст. тэма прадстаўлена ў размалёўках царквы Куцеінскага манастыра, Мікалаеўскай царквы і ў Станіславаўскім касцёле ў Магілёве, касцёле кармелітаў у Мсціславе, гравюрах Т.Макоўскага, творах А. ван Вестэрфельда і А.Віта, дэкар.-прыкладным мастацтве (шпалеры карэліцкай, нясвіжскай, слонімскай, гродзенскай мануфактур).
У 18—19 ст. гістарычны жанр вельмі пашыраны ў свецкім жывапісе (І.Аляшкевіч, В.Ваньковіч, К.Альхімовіч, Я.Дамель, Я.Сухадольскі, В.Дмахоўскі, К.Бароўскі, Я.Траяноўскі, Я.Манюшка, І.Трутнеў, А.Ромер), графіцы (М.Падалінскі, Т.Кіслінг, М.Андрыёлі, М.Кулеша, Ф.Дмахоўскі, А.Гротгер), скульптуры (Г.Дмахоўскі, Я.Астроўскі).
У 1920—40-я г. гістарычны жанр развіваецца ад дакладнага «сухога» адлюстравання гіст. падзей, наіўнай сімволікі і алегорый да разгорнутых маст.-дакументальных эпічных кампазіцыйных панарам. Ён пераважна звязаны з падзеямі недалёкага мінулага, рэв. падзеямі, 1-й сусв. і грамадзянскай войнамі: М.Філіповіч, В.Волкаў, І.Ахрэмчык, Я.Кругер, М.Эндэ, У.Хрусталёў, К.Касмачоў, С.Андруховіч, М.Гусеў, Я.Красоўскі, І.Давідовіч, З.Мірынгоф, П.Сергіевіч, А.Шаўчэнка, Х.Ліўшыц, М.Манасзон, А.Мазалёў — у жывапісе; А.Грубэ, А.Бразер, М.Манізер, А.Бембель, М.Керзін, З.Азгур, А.Глебаў, А.Жораў — у скульптуры; І.Гембіцкі і інш. — у графіцы. У канцы 1940 — пач. 70-х г. у творах гістарычнага жанру пераважае ваенна-рэв. тэматыка, ідэалізацыя гісторыі сав. часу, гераізацыя і рамантызацыя гіст. вобразаў, апавядальнасць вобразных рашэнняў. Падзеі 1-й і 2-й сусв. войнаў, рэвалюцый 1905—07 і 1917 знайшлі адлюстраванне ў творах Я.Зайцава, Г.Бржазоўскага, Я.Ціхановіча, З.Паўлоўскага, А.Шыбнёва, У.Сухаверхава, І.Стасевіча, Н.Воранава, Ф.Бараноўскага, А.Гугеля, П.Явіча, М.Савіцкага, П.Крахалёва, Л.Рана, В.Цвіркі, Л.Асядоўскага, А.Малішэўскага, У.Стальмашонка, Б.Аракчэева, Ф.Дарашэвіча, І.Белановіча, М.Аўчыннікава, В.Сахненкі, У.Гоманава, М.Данцыга, М.Залознага (станковы жывапіс), Б.Няпомняшчага, В.Мігаль, І.Рэя, У.Крываблоцкага (манум. жывапіс), А.Бембеля, А.Глебава, С.Селіханава, Азгура, А.Анікейчыка, Г.Мурамцава, У.Слабодчыкава, М.Канцавога, А.Курачкіна, М.Палякова (скульптура), А.Кашкурэвіча, П.Дурчына, С.Геруса, А.Дзямарына, Э.Агуновіч, В.Волкава, П.Драчова, Р.Маліноўскага, Л.Асецкага, І.Раманоўскага, Г.Паплаўскага, С.Раманава, Ю.Герасіменка-Жызнеўскага (графіка).
У 1970—90-я г. больш увагі ў гістарычным жанры аддаецца падзеям стараж. гісторыі, вобразам яе дзеячаў, нац.-вызв. барацьбе, помнікам культуры: кампазіцыі Р.Кудрэвіч, П.Сергіевіча, Л.Дударанкі, А.Марачкіна, Ф.Янушкевіча, Г.Вашчанкі, У.Пасюкевіча, Л.Шчамялёва, У.Ткачэнкі, У.Тоўсціка, А.Цыркунова, У.Мінейкі, І.Бархаткова, Я.Ждана, В.Маркаўца, В.Барабанцава, В.Шматава (у жывапісе); Бембеля, С.Вакара, Л.Гумілеўскага, Анікейчык, Э.Астаф’ева, І.Міско, М.Рыжанкова, А.Глебава, У.Церабуна, В.Янушкевіча, А.Фінскага, А.Шатэрніка (у скульптуры); Я.Куліка, М.Купавы, У. і М.Басалыгаў, М.Селешчука (у графіцы) і інш.
Л.І.Прашковіч (гіст. жанр у літаратуры), М.І.Цыбульскі. с. 267
ГІСТАРЫ́ЧНЫ МАТЭРЫЯЛІ́ЗМ , сацыялагічнае вучэнне пра агульныя і спецыфічныя законы развіцця і функцыянавання грамадства. У яго аснову пакладзены тэзіс, паводле якога грамадства развіваецца па аб’ектыўных, незалежных ад волі і жадання чалавека законах. Распрацаваны К.Марксам і Ф.Энгельсам у сярэдзіне 19 ст. Яны зыходзілі з таго, што ў працэсе жыцця людзі ўступаюць у пэўныя, незалежныя ад іх волі вытв. адносіны, якія адпавядаюць дасягнутаму грамадствам на дадзеным гіст. этапе ўзроўню развіцця матэрыяльных вытв. сіл. Сукупнасць гэтых вытв. адносін складае эканам. структуру грамадства, рэальны базіс, над якім узвышаецца паліт., юрыд. надбудова ў выглядзе розных сац. ін-таў і ўстаноў, а таксама розныя формы грамадскай свядомасці. Не грамадская свядомасць вызначае грамадскае быццё, а, наадварот, грамадскае быццё вызначае грамадскую свядомасць. На аснове вывучэння матэрыяльных грамадскіх адносін капіталіст. грамадства быў зроблены вывад пра паўтаральнасць грамадскіх з’яў, вылучана агульнае ў сац. ладзе розных краін, распрацавана вучэнне пра фармацыі грамадска-эканамічныя. Змена гіст. эпох пададзена як заканамерны працэс змены спосабаў вытв-сці; самі спосабы вытв-сці змяняюць адзін аднаго ў сілу аб’ектыўна існуючых і пастаянна нарастаючых супярэчнасцей паміж узроўнем развіцця вытв. сіл (больш дынамічных) і характарам вытв. адносін (больш кансерватыўнага элемента сістэмы). Нарастаючыя паміж імі супярэчнасці даходзяць да канфлікту, які вырашаецца шляхам сац. рэвалюцыі. Маркс і Энгельс прызналі вырашальную ролю нар. мас у гісторыі, класавую барацьбу як рухаючую сілу сац. прагрэсу, сац. рэвалюцыю як спосаб змены грамадска-эканам. фармацый.
Літ.: Маркс К., Энгельс Ф. Немецкая идеология // Соч. 2 изд. Т. 3; Іх жа. Маніфест Камуністычнай партыі. Мн., 1968; Маркс К. Капітал. Т. 1—3. Мн., 1952—53; Энгельс Ф. Анты-Дзюрынг. Мн., 1952; Ленін У.І. Тры крыніцы і тры састаўныя часткі марксізма // Тв. Т. 19 (Полн. собр. соч. Т. 23); Плеханов Г.В. Избранные философские произведения. Т. 1. М., 1956; Фурманов Г.Л. Исторический материализм как общесоциологическая теория. М., 1979; Ойзерман Т.И. Главные философские направления. 2 изд. М., 1984; Исторические типы философии. М., 1991. Т.І.Адула. с. 271
ГІСТАРЫ́ЧНЫ МУЗЕ́Й у Маскве, цэнтральны дзярж. музей гісторыі Расіі ад стараж. часоў да сучаснасці, буйное сховішча помнікаў матэрыяльнай культуры народаў СССР. Засн. ў 1872 па ініцыятыве А.А.Зялёнага (кіраўнік музея ў 1872—80), А.С.Уварава (кіраўнік у 1881—84) і інш. Адкрыты ў 1883, меў 11 залаў, больш за 3 тыс. экспанатаў. У 1992 больш за 4 млн. экспанатаў. Мае калекцыі: археал. (каля 1 млн. адзінак), нумізматычную (каля 1,5 млн. адзінак), зброі, адзення, вырабаў з металу, шкла, керамікі, косці, дрэва; захоўвае сусв. вядомыя зборы рукапісаў, старадрукаў, стараж. жывапісу, графікі і картаграфіі. Ёсць экспанаты з Беларусі: матэрыялы археал. раскопак Е.Р.Раманава і братоў Я. і К.Тышкевічаў (працавалі на Віцебшчыне, Лагойшчыне, вывучалі курганы Палесся і Падняпроўя); скарб сярэбраных рэчаў 11—12 ст. з Полацка; калекцыя слуцкіх паясоў; збор бел. рукапісаў 16—17 ст. (Слуцкі і Баркулабаўскі летапісы, рукапісы Сімяона Полацкага), першадрукаваных кніг Ф.Скарыны (84 экз.), С.Буднага і інш., дакументы па гісторыі Беларусі 19 ст., у т.л. фонд віленскага губернатара Пахвіснева і інш.
Літ.: Кириченко Е.И. Исторический музей. М., 1984; Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1984. с. 271
ГІСТАРЫ́ЧНЫ ПРАЦЭ́С , рэальны рух і змяненне пэўнага аб’екта ў часе і прасторы, што ахопліваюць усе стадыі яго развіцця: узнікненне, станаўленне, сцвярджэнне, распад і гібель. Як працэс развіцця чалавечага грамадства гістарычны працэс характарызуецца ўласцівай яму ўнутр. неабходнасцю, г.зн. наяўнасцю пэўнай заканамернасці этапаў, фаз, перыядаў і г.д., а таксама аб’ектыўнай накіраванасцю, пад якой разумеецца асн. тэндэнцыя змяненняў у грамадстве на ўсім працягу яго існавання. Такая накіраванасць адкрывае магчымасць падвядзення на кожнай ступені гістарычнага працэсу некаторых вынікаў яго ўздзеяння на ўмовы жыцця людзей у матэрыяльным, духоўным, паліт. і інш. аспектах. Існуюць розныя падыходы да разумення крыніцы гістарычнага працэсу. Прадстаўнікі ідэалізму звязваюць яго з асобай творцы або ўяўляюць гісторыю як самаразвіццё духу. Пашыраны канцэпцыі, паводле якіх гістарычны працэс азначае аб’ектыўны рух і змену розных формаў грамадскага жыцця пад уплывам прычын, якія знаходзяцца не за яго межамі, а ў ім самім. Напр., дыялектычны матэрыялізм бачыць крыніцу гістарычнага працэсу ў супярэчнасцях спосабу вытв-сці матэрыяльных даброт, якія вырашаюцца праз барацьбу грамадскіх класаў з антаганістычнымі (непрымірымымі) інтарэсамі; аднак ход гісторыі не спыняецца ні са змяненнем сац.-класавай структуры грамадства, ні з дасягненнем ім розных мэт (рэалізацыяй ідэалаў сац. справядлівасці, сац. роўнасці, стварэннем іншых умоў для гарманічнага развіцця асобы). Існуюць і такія інтэрпрэтацыі гістарычнага поацэсу, у якіх ён уяўляецца як вынік складанага ўзаемадзеяння шматлікіх па сваёй прыродзе фактараў, найперш сучаснай навукі, тэхналогіі, інфарм. сістэм і г.д.
Літ.: Кареев Н.И. Основные вопросы философии истории. Ч. 2. 3 изд. СПб., 1897; Ракитов А.И. Историческое познание: Систем.-гносеол. подход. М., 1982; Ясперс К. Смысл и назначение истории: Пер. с нем. 2 изд. М., 1994; Barraclough G. Main trends in history. New York, 1979. В.І.Боўш. с. 271
ГІСТАРЫ́ЧНЫ СЛО́ЎНІК , 1) слоўнік эвалюцыі лексікі пэўнай мовы, які паказвае змены ў семантыцы і словаўтваральнай структуры рэестравых слоў ад моманту іх з’яўлення ў мове (што збліжае яго з этымалагічным слоўнікам) да часу іх поўнага ці частковага выхаду з ужытку. Ахоплівае ўсю пісьмова-засведчаную лексіку пэўнай мовы на працягу яе пісьмовай гісторыі і падае абавязковую тэкставую ілюстрацыю для кожнага рэестравага слова: напр., «Новы гістарычны слоўнік англійскай мовы» (т. 1—13, 1928; т. 1—20, 2-е выд. 1989). 2) Слоўнік, які дае гарызантальны зрэз лексікі пэўнай мовы, змяшчае разнастайныя звесткі (дэфініцыі, цытаты-ілюстрацыі, варыянты напісання, формы словазмянення, спалучальнасць і інш.) аб словах, што выкарыстоўваліся ў храналагічна дакладна вызначаны перыяд развіцця гэтай мовы. Вылучаюцца: агульнафілалагічныя, тэзаўруснага тыпу, гістарычныя слоўнікі (напр., «Гістарычны слоўнік беларускай мовы», вып. 1—14, 1982—96, выданне працягваецца; створаны на аснове бел. пісьмовых помнікаў 14—18 ст.); аспектныя гістарычныя слоўнікі, найб. стараж. — слоўнікі-анамастыконы, слоўнікі-сімволікі, т.зв. прыточнікі, слав.-бел. ці старабел. лексіконы (напр., «Лексіс» Л.Зізанія, 1596; «Лексіконъ славенороскій и именъ тлъкованіе» П.Бярынды, 1627, і інш.). У залежнасці ад прынцыпу адбору лексікі аспектныя гістарычныя слоўнікі падзяляюцца на слоўнікі мовы аднаго помніка (напр., слоўнікавы дадатак да «Рускай праўды», 1930, складзены Я.Ф.Карскім); слоўнікі мовы пісьмовых помнікаў пэўнага жанру (напр., «Слоўнік старажытнай актавай мовы Паўночна-Заходняга краю і Царства Польскага» М.І.Гарбачэўскага, 1874); акцэнталагічныя гістарычныя слоўнікі («Акцэнталагічны слоўнік старажытнарускай мовы XIV стагоддзя» В.Я.Ушакова, 1982); гістарычныя слоўнікі запазычанняў (напр., «Даўнія запазычанні беларускай мовы» А.М.Булыкі, 1972) і інш. У некаторых выпадках да аспектных гістарычных слоўнікаў адносяць слоўнікі мовы пісьменніка (напр., «Слоўнік мовы Скарыны» У.В.Анічэнкі, т. 1—3, 1977—94) і тэрміналагічныя слоўнікі (напр., «Даведачны слоўнік юрыдычных тэрмінаў старажытнай актавай мовы Паўднёва-Заходняй Расіі» І.П.Навіцкага, 1871— 72).
Літ.: Старабеларускія лексіконы /Склад. А.А.Яскевіч. Мн., 1992. В.К.Шчэрбін. с. 271
ГІСТАРЫ́ЧНЫЯ ЗМЕ́НЫ ГУ́КАЎ у мовазнаўстве, гукавыя змены, якія нельга вытлумачыць фанетычнымі пазіцыямі ў слове, характэрнымі для кожнага гука сучаснай мовы. Адбываюцца на працягу пэўнага гіст. часу, пасля чаго іх дзеянне спыняецца. Вынікам гістарычнай змены гукаў з’яўляецца знікненне асобных гукаў, з’яўленне новых гукаў або супадзенне некалькіх гукаў у адным.
Так у гісторыі бел. мовы, як і большасці інш. слав. моў, зніклі кароткія (рэдукаваныя) галосныя «ь» і «ъ»; у выніку першай палаталізацыі заднеязычных «г», «х» з’явіліся невядомыя раней «ч», «ж», «ш»; гукі «е» і «<SIGN>» зліліся ў адным гуку «е». У сучаснай бел. мове гістарычныя змены гукаў адлюстраваліся ў гіст. чаргаваннях: пасля падзення кароткіх «ь», «ъ» з’явілася чаргаванне галосных «е», «о» з нулём гука (напр., «дзень — дня», «сон — сну»); першая палаталізацыя заднеязычных дала чаргаванне «к» — «ч», «г» — «ж», «х» — «ш» (напр., «рука — ручка», «нага — ножка», «страха— стрэшка»). Супадзенне «е» і «<SIGN>» у адным гуку прывяло да таго, што ў тых словах, дзе быў гук «е» (у т.л. і ўзнікшы «ь») назіраецца чаргаванне «е» — «о» (напр., «вясна — вёсны»), а там, дзе быў «ь» такое чаргаванне (за рэдкімі выключэннямі) не назіраецца (напр., «хлябы — хлеб»). Абсалютную храналогію гістарычнай змены гукаў устанавіць цяжка, а то і немагчыма, таму карыстаюцца адноснай. Так, напр., відавочна, што працэс пераходу «е» ў «о» завяршыўся раней, чым «е» і «<SIGN>» супалі ў адным гуку.
Літ.: Янкоўскі Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. 3 выд. Мн., 1989; Vexler Р. А historial phonology of Byelorussian. Heidelberg, 1977. А.І.Падлужны. с. 272
ГІСТАРЫ́ЧНЫЯ ТАВАРЫ́СТВЫ , добраахвотныя агульнанац. і мясц. аб’яднанні гісторыкаў-прафесіяналаў, краязнаўцаў і аматараў. Папулярызуюць гіст. веды, даследуюць гісторыю краін і мясц. рэгіёнаў, збіраюць і публікуюць дакумент. крыніцы, рыхтуюць і выдаюць навук. працы, у т.л. па пытаннях метадалогіі і крыніцазнаўства. Першае вядомае гістарычнае таварыства баландыстаў (езуіцкае) узнікла ў 1630 у г. Антверпен (Бельгія). У Расіі першае гістарычнае таварыства створана ў Архангельску (1759), найб. значныя дзейнічалі ў Маскве (з 1804) і Адэсе (з 1839). Усяго ў Расіі да 1917 існавала больш за 120 гістарычных таварыстваў, у т.л. гурток М.П.Румянцава ў Пецярбургу (1810-я г. — 1826), удзельнікі якога збіралі, вывучалі і друкавалі дакументы па гісторыі Беларусі. На тэр. Беларусі найб. значныя гістарычныя таварыствы: Мінскі царкоўны гісторыка-археалагічны камітэт, Таварыства гісторыкаў-марксістаў БССР, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Беларускае краязнаўчае таварыства, Беларуская асацыяцыя гісторыкаў (з 1993). З 1926 нац. т-вы, асацыяцыі і к-ты гісторыкаў уваходзяць у Міжнар. к-т гіст. навук. с. 272
ГІСТАРЫ́ЧНЫЯ ТЫ́ПЫ ГРАМА́ДСТВА , этапы, ступені і ўзроўні грамадскага развіцця, якія характарызуюцца пэўнай цэласнасцю, якаснай пэўнасцю грамадскіх парадкаў, наяўнасцю ў іх агульных і спецыфічных рыс. Служаць канкрэтным выяўленнем аб’ектыўнай разнастайнасці формаў і праяўленняў гістарычнага працэсу і адначасова атаясамліваюць яго адзінства. Як катэгорыі навукі гістарычныя тыпы грамадства фармулююцца на аснове крытэрыяў, абумоўленых найперш разуменнем сутнасці і спецыфікі чалавечага грамадства. Існуе пэўны плюралізм падыходаў да ўстанаўлення гістарычных тыпаў грамадства. У гістарычным матэрыялізме яны вызначаюцца на базе тэорыі фармацыі грамадска-эканамічнай з пункту гледжання законаў узнікнення, існавання, развіцця, смерці дадзенага сац. арганізма і яго змены іншым, больш прагрэсіўным. Паводле К.Маркса і Ф.Энгельса, гіст. працэс адзіны, незваротны і развіваецца па ўзыходнай лініі, таму ўсе наступныя гістарычныя тыпы грамадства ўяўляюць сабой больш высокія этапы, узроўні або ступені ў параўнанні з папярэднімі. Яны вылучалі 5 гістарычных тыпаў грамадства: першабытнаабшчыннае, рабаўладальніцкае, феадальнае, капіталістычнае, камуністычнае. Такі падыход прапануецца марксістамі ў якасці аб’ектыўнай асновы перыядызацыі гіст. працэсу і яго падзелу на гіст. эпохі. Маркс, аднак, падкрэсліваў, што гіст. працэс супярэчлівы, а тыпы і тэмпы яго развіцця розныя; першапачаткова з-за нізкага ўзроўню развіцця вытворчасці, а ў далейшым з-за прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці, што робіць развіццё грамадства ў цэлым антаганістычным, нераўнамерным, зігзагападобным. У.І.Ленін таксама даводзіў, што «гісторыя ідзе зігзагамі і навакольнымі шляхамі». Аднак гэтыя рэгрэсныя з’явы не перарываюць працэс развіцця ў межах больш агульнай сістэмы.
Альтэрнатыўныя марксізму канструкцыі гістарычных тыпаў грамадства выкарыстоўваюць суб’ектыўныя крытэрыі (тэорыя «ідэальных тыпаў» М.Вебера) або колькасныя паказчыкі развіцця матэрыяльнай вытв-сці (тэорыя «стадый эканамічнага росту» У.Ростаў). У сучаснай зах., у прыватнасці амер., сацыялогіі пераважна ў адпаведнасці з тэхнал. і эканам. крытэрыямі (з некаторымі мадыфікацыямі) адрозніваюць такія гістарычныя тыпы грамадства, як традыцыйнае (ахоплівае даіндустрыяльны этап развіцця вытв-сці і грамадства), індустрыяльнае і постіндустрыяльнае (тэхнатроннае), або інфарм. грамадства. Прызнаецца і ўсеагульны лінейны паступальны кірунак гіст. працэсу, дзе на змену адным грамадствам прыходзяць іншыя, з больш высокім узроўнем тэхнал. і эканам. развіцця. Але акцэнты робяцца на лакальныя рысы і асаблівасці, што праяўляюцца ў пэўныя гіст. перыяды ў развіцці асобных краін і рэгіёнаў свету, на «цывілізацыйны» крытэрый, на ключавую для дадзенага грамадства прыкмету (светапогляд, рэлігію, навуку і мастацтва, навук.-тэхн. прагрэс і да т.п.).
Літ.: Маркс К. Да крытыкі палітычнай эканоміі. Мн., 1952; Энгельс Ф. Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы. Мн., 1970; Гэлбрейт Дж.К. Новое индустриальное общество: Пер. с англ. М., 1969; Монсон П. Современная западная социология: Теории, традиции, перспективы: Пер. со швед. СПб., 1992; Ясперс К. Смысл и назначение истории: Пер. с нем. 2 изд. М., 1994. В.І.Боўш. с. 272
ГІСТАРЫ́ЧНЫЯ ЧАСОПІСЫ , часопісы, якія асвятляюць пытанні гісторыі, у т.л. тэарэтычныя, і спец. гіст. дысцыплін (археалогіі, этнаграфіі і інш.). Выдаюцца навук. ўстановамі, ВНУ (пераважна універсітэтамі), гіст. т-вамі і асацыяцыямі, музеямі, архівамі, асобнымі гісторыкамі. Падзяляюцца на навук., навук.-папулярныя і папулярныя, паводле зместу — на універсальныя (прысвечаны сусв. гісторыі) і спецыялізаваныя (гісторыя асобных краін ці рэгіёнаў). З’явіліся ў 19 ст. ў Германіі, Даніі, Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША, Расіі і інш. краінах у сувязі са станаўленнем гісторыі як навукі. Найб. вядомыя замежныя гістарычныя часопісы: у Вялікабрытаніі «The English historical review» («Англійскі гістарычны агляд», з 1886), «History» («Гісторыя», з 1912); у Германіі «Historische Zeitschrift» («Гістарычны часопіс», з 1859), «Vierteljahrshefte für Zeitgeschichte» («Квартальнік сучаснай гісторыі», з 1953); у Францыі «Revue historique» («Гістарычны агляд», з 1876), «Annales. Ekonomies, sociétés, civilisations» («Аналы. Эканоміка, грамадства, цывілізацыі», з 1929); у ЗША «The American historical review» («Амерыканскі гістарычны агляд», з 1895); у Польшчы «Wiadomości archeologiczne» («Археалагічныя весці», з 1873), «Kwartalnik historyczny» («Гістарычны квартальнік», з 1887), «Przegląd historyczny» («Гістарычны агляд», з 1905), «Wojskowy przegląd historyczny» («Ваенна-гістарычны агляд», з 1956); у Расіі «Отечественные архивы» (з 1923), «Вопросы истории», «Вестник древней истории» (з 1937), «Военно-исторический журнал», «Новая и новейшая история» (з 1957), «Отечественная история» (з 1957); на Украіне «Український історичний журнал» (з 1957). У Беларусі выдаюцца «Беларускі гістарычны часопіс», «Беларуская мінуўшчына», «Беларускі гістарычны агляд», «Спадчына». с. 272
ГІСТАРЫЯГРА́ФІЯ (ад гісторыя + ...графія), 1) у шырокім сэнсе — гістарычная навука, гісторыя (такое азначэнне сёння ўжываецца рэдка). 2) Гісторыя гіст. навукі — яе паходжанне і развіццё, барацьба розных школ і кірункаў. 3) Сукупнасць гіст. даследаванняў, аб’яднаных агульнымі рысамі: нацыянальнымі, тэарэтычнымі, тэматычнымі, храналагічнымі (гістарыяграфія ВКЛ, канфесіянальных дачыненняў, запрыгоньвання сялянства і інш.). Гістарыяграфія як навук. дысцыпліна вывучае заканамернасці працэсу назапашвання гіст. ведаў, навук. даследавання жыцця грамадства. Яе асн. аспекты: вывучэнне арганізацыі гіст. навукі (даследуе пытанні падрыхтоўкі кадраў, сістэмы навук. устаноў, функцыянавання архіваў, выдавецкай дзейнасці і інш.); даследчыцкая праблематыка (паказвае развіццё навук. пазнання гіст. мінулага); тэарэт. база даследаванняў; выяўленне ўплыву паліт. сітуацыі на канцэптуальную пазіцыю навукоўца. Вывучэнне гісторыі гіст. навукі адлюстроўвае аб’ектыўныя патрэбы навукі ў пазнанні самой сябе. Такое вывучэнне дае інфармацыю пра шлях, які прайшла гіст. навука, дазваляе ўдакладніць кірункі яе далейшага развіцця.
Першыя звесткі пра падзеі на тэр. Беларусі ў 9—12 ст. змешчаны ў летапісным зводзе «Аповесць мінулых гадоў» (складзены ў пач. 12 ст.) і інш. усх.-слав. летапісах. У 15—17 ст. склалася бел. летапісанне (гл. Летапісы беларуска-літоўскія). Першым гісторыкам ВКЛ лічыцца польскі храніст 16 ст. М.Стрыйкоўскі, які ў сваёй «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» (апубл. ў 1582) выкарыстаў разнастайныя дакумент. крыніцы. Першая спроба пабудовы сістэматызаванага курса па гісторыі ВКЛ — «Гісторыя Літвы» (1650—69) А.Віюк-Каяловіча. У 17—18 ст. пытанні гісторыі ВКЛ узнімалі ў сваіх працах Я.Пашкоўскі, С.Растоўскі, Ф.Папроцкі, С.І.Богуш-Сестранцэвіч і інш. Пачынальнік бел. археаграфіі І.І.Грыгаровіч выдаў «Беларускі архіў старажытных грамат» (ч. 1, 1824).
У 19 — пач. 20 ст. дзярж.-прававыя, паліт., эканам., сац. і інш. пытанні гісторыі ВКЛ даследавалі рас., польскія і ўкр. гісторыкі. Рас. афіц. навука (М.Г.Устралаў, І.Дз.Бяляеў, П.Дз.Бранцаў і інш.) зыходзіла з вялікадзярж. поглядаў на Беларусь як на спадчыннае ўладанне рас. манархаў, а на беларусаў — як на частку велікарус. народа. Польскія вучоныя (Т.Чацкі, С.Ліндэ, Л.Галамбёўскі, А.Дамброўскі, А.Нарушэвіч і інш.) абгрунтоўвалі погляды польскай і паланізаванай бел. шляхты на Беларусь як на частку Польшчы, а беларусаў разглядалі як этнагр. групу польск. народа. Супраць такіх поглядаў у 1810—20-я г. выступала група прафесараў Віленскага ун-та (М.К.Баброўскі, І.М.Даніловіч, Т.Нарбут, І.Б.Ярашэвіч), якія асвятлялі гісторыю ВКЛ з патрыятычных, літ.-бел. пазіцый, выказваліся за аднаўленне самастойнасці ВКЛ і вяртанне дзярж. статуса старабел. пісьмовай мове. Станаўленне нац. гістарыяграфічнай канцэпцыі звязана з развіццём навук. ведаў пра Беларусь і бел. народ — беларусазнаўствам. Да высноў пра самастойнасць бел. этнасу наблізіўся М.В.Без-Карніловіч. У канцы 1870 — 1-й пал. 1880-х г. істотную ролю ў распрацоўцы нац. канцэпцыі айч. гісторыі адыгралі народнікі (час. «Гомон» і інш.). Завяршальны этап барацьбы за грамадскае прызнанне бел. нацыі і яе права на самавызначэнне звязаны з утварэннем і дзейнасцю ў пач. 20 ст. Беларускай сацыялістычнай грамады, газ. «Наша ніва». Важнай вяхой у станаўленні нац. гіст. навукі стала «Кароткая гісторыя Беларусі» (1910) В.Ю.Ластоўскага. У сувязі з абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі (25.3.1918) былі выдадзены першыя спец. працы па гісторыі бел. дзяржаўнасці М.В.Доўнар-Запольскага і А.І.Цвікевіча.
Пасля ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР, 1.1.1919) у гістарыяграфіі сав. часу вылучаюцца 4 перыяды. 1919—20-я г. былі пераходнымі ад абмежаванага канцэптуальнага плюралізму да ўсталявання парт.-бальшавіцкіх ацэнак. На першы план выйшла гіст.-рэв. тэматыка, барацьба за ўстанаўленне сав. улады (Д.М.Васілеўскі, І.А. Віткоўскі, З.Х.Жылуновіч, М.І.Каспяровіч, І.Ф.Лочмель, М.В.Мялешка, А.А.Шлюбскі). Значным укладам у развіццё нац. канцэпцыі гістарыяграфіі Беларусі сталі працы У.М.Ігнатоўскага, У.І.Пічэты, Доўнар-Запольскага («Гісторыя Беларусі» апошняга была забаронена да друку і выдадзена толькі ў 1994). У 1930-я —сярэдзіне 1950-х г. у сав. гістарыяграфіі ўстаноўлена поўная манаполія марксісцка-ленінска-сталінскай метадалогіі, спалучанай з мадэрнізаванымі пастулатамі рас. гісторыкаў вялікадзяржаўнікаў 19 — пач. 20 ст. Прыкметным дасягненнем гэтага перыяду былі працы па пытаннях сац.-эканам. развіцця Беларусі, гісторыі рэв. руху (С.Х.Агурскі, А.В.Бурдзейка, Дз.І.Даўгяла, Дз.А.Дудкоў, Т.І.Забела, К.І. Кернажыцкі, М.Майзель, М.А.Поташ) і інш. У 1930—50-я г. ў сістэме сярэдняй адукацыі БССР гісторыя Беларусі як асобны прадмет не вывучалася. У аснову выдадзенай у 1955—58 калектывам аўтараў пад кантролем ЦК КПБ 2-томнай «Гісторыі Беларускай ССР» былі пакладзены ацэнкі «Гісторыі ВКП(б). Кароткі курс». У 2-й пал. 1950-х — 80-я г. ва ўмовах адноснай паліт. «адлігі» ў метадалогіі гіст. навукі адбыліся, па сутнасці, толькі касметычныя змены: выкінуты цытаты са сталінскіх прац і яго імя, але захаваны ранейшыя падыходы і ацэнкі, асабліва ў асвятленні гісторыі паліт. барацьбы ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. і гісторыі сав. перыяду; павялічылася выкарыстанне прац К.Маркса і У.І.Леніна, аднак замоўчваліся многія іх прынцыповыя палажэнні і высновы, якія не ўкладваліся ў афіц. канцэпцыю гістарыяграфіі. Істотна пашыралася крыніцазнаўчая і дакумент. асновы гіст. навукі, што дазволіла падрыхтаваць і выдаць значныя працы «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 1—5, 1972—75), «Усенародная барацьба ў Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1983—85), «Гісторыя рабочага класа Беларускай ССР» (т. 1— 4, 1984—87) і інш. З’явіліся грунтоўныя даследаванні па гісторыі сельскай гаспадаркі і сялянства (Х.Ю.Бейлькін, П.Р.Казлоўскі, Л.П.Ліпінскі, В.І.Мялешка, В.П.Панюціч, Дз.Л.Пахілевіч, М.М.Улашчык, М.Б.Фрыдман, В.У.Чапко), прамысловасці, гарадоў і рабочага класа (З.Е.Абезгаўз, М.Ф.Болбас, М.Р.Матусевіч, А.М.Люты), грамадскай думкі і нац. культуры (С.Х.Александровіч, Я.І.Карнейчык, Г.В.Кісялёў, У.М.Конан, А.С.Майхровіч, А.В.Мальдзіс), рэв. руху (М.В.Біч, Я.І.Бугаёў, А.І.Воранава, Е.П.Лук’янаў, Э.М.Савіцкі, Ц.Е. Саладкоў, К.І.Шабуня), Зах. Беларусі (М.С.Арэхва, П.І.Зялінскі, У.Ф.Ладысеў, А.Л.Мацко, І.В.Палуян, У.А.Палуян) і інш. Шмат увагі аддавалася вывучэнню сав. перыяду: Кастр. рэвалюцыі (У.Р.Івашын, І.М.Ігнаценка, С.З.Пачанін, П.Ц.Петрыкаў, П.А. Селіванаў, М.М.Смалянінаў, М.С.Сташкевіч), індустрыялізацыі і калектывізацыі (К.К.Герман, М.Я.Завалееў, М.І.Злотнік, І.Я.Марчанка, А.М.Сарокін, А.А.Філімонаў), Вял. Айч. вайны на Беларусі (Р.Р.Кручок, А.М.Літвін, Я.С.Паўлаў, А.Ф.Хацкевіч), пасляваен. развіцця эканомікі і культуры (А.П.Белязо, М.П.Касцюк, Л.М.Лыч, У.І.Навіцкі).
Якасна новы перыяд у развіцці бел. гістарыяграфіі пачаўся на пераломе 1980—90-х г. у сувязі са станаўленнем суверэннай і незалежнай Рэспублікі Беларусь. Ліквідаваны дыктат у гіст. навуцы ідэалаг. структур Кампартыі і марксісцка-ленінскай метадалогіі. У айч. гістарыяграфіі вярталіся забароненыя раней імёны, распрацоўваліся раней закрытыя тэмы, звязаныя са станаўленнем і развіццём бел. нац. руху, абвяшчэннем БНР, паліт. рэпрэсіямі, гісторыяй бел. эміграцыі, занядбаныя раней праблемы дзярж.-паліт. гісторыі бел. народа. Пачата выданне 6-томнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (т. 1—4, 1993—97), выдадзены «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 1—2, 1994—95). Адраджаецца нац. змест гіст. адукацыі, распрацавана яе канцэпцыя ў сярэдняй школе, выдадзены базавыя праграмы і вучэбныя дапаможнікі па айч. гісторыі, уведзена новая перыядызацыя, узгодненая з перыядызацыяй усеаг. гісторыі, перабудоўваецца навучанне на гіст. ф-тах ВНУ і інш. Пэўны ўклад у гіст. навуку зрабілі бел. даследчыкі ў эміграцыі, якія вывучалі вытокі дзяржаўнасці бел. народа, нац. характар ВКЛ, развіццё нац. руху і нац.-дзярж. адраджэння ў 20 ст. (БНР, БССР), рэпрэсіі ў 1930-я г. і іх вынікі, этнічныя працэсы пасля 2-й сусв. вайны А.Адамовіч, Я.Варонка, В.Жук-Грышкевіч, Я.Запруднік, А.Калубовіч, І.Касяк, В.Кіпель, М.Лапіцкі, І.Любачка, Я.Найдзюк, В.Пануцэвіч, Я.Садоўскі, Ч.Сіповіч, Я.Станкевіч, В.Тумаш) і інш. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь (27.7.1990) дало пачатак творчым кантактам гісторыкаў, якія працуюць у Беларусі, з гісторыкамі і інш. вучонымі ў эміграцыі, асэнсаванню і выкарыстанню іх спадчыны.
У дасав. перыяд зборам і публікацыяй гіст. крыніц і краязнаўчай працай займаліся Віленская археаграфічная камісія (1864—1915), губ. вучоныя архіўныя камісіі, царк. гісторыка-археал. к-ты, музеі. У 1920—80-я г. даследаванні па айч. гісторыі разгарнуліся ў БДУ, Інбелкульце, Ін-це гісторыі АН БССР (з 1929), Ін-це гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У наш час праблемы гісторыі Беларусі распрацоўваюць у Ін-це гісторыі, Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, Ін-це філасофіі і права, Ін-це л-ры (усе ў Нац. АН Беларусі), Нац. навукова-асв. цэнтры імя Ф.Скарыны, на гіст. кафедрах ВНУ, у буйных архівах і музеях Беларусі. Заахвочванню даследаванняў па бел. гістарыяграфіі і публікацыі іх вынікаў садзейнічаюць нац. культ.-навук. цэнтры — Бел. Ін-т Навукі і Мастацтва ў Нью-Йорку (ЗША) і яго філіял у Таронта (Канада), Бел. б-ка і музей імя Ф.Скарыны ў Лондане (Вялікабрытанія) і інш. Гл. таксама Антычнасць, Арабістыка, Асірыялогія, Візанціназнаўства, Гебраістыка, Германістыка, Егіпталогія, Індалогія, Медыявістыка, Новая гісторыя і навейшая гісторыя, Семіталогія, Славяназнаўства, Усходазнаўства і інш.
Літ.: Очерки истории исторической науки в СССР. Т. 1—4. М., 1955—66; Вайнштейн О.Л. Историография средних веков... М.; Л., 1940; Яго ж. История советской медиевистики, 1917—1966. Л., 1968; Историография новой и новейшей истории стран Европы и Америки. М., 1968; Кузнецова Н.А., Кулагина Л.М. Из истории советского востоковедения 1917—1967. М., 1970; Достижения исторической науки в БССР за 60 лет. Мн., 1979; Копысский З.Ю., Чепко В.В. Историография БССР: Эпоха феодализма. Мн., 1986; Шапиро А.Л. Русская историография с древнейших времен до 1917 г. 2 изд. М., 1993; Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. З. Мн., 1996. М.В.Біч. с. 272
ГІСТАФІЗІЯЛО́ГІЯ (ад гіста... + фізіялогія), раздзел гісталогіі, які вывучае ўзаемасувязі структуры клетак, тканак і органаў з іх функцыянаваннем і зменамі ў розных фізіял. станах. Даследаванні па гістафізіялогіі праводзяць на жывых клетках арганізма з дапамогай спец. мікраскопаў-ілюмінатараў, ужыўлення празрыстых камер у арганізм жывёлы або выкарыстання пярэдняй камеры вока для вывучэння цыркуляцыі крыві ў мікрасасудах, працэсаў міграцыі лейкацытаў, ранніх стадый развіцця зародка і інш. Шырока выкарыстоўваюць культуру клетак і тканак пры вывучэнні жывых структур (гл. Культура тканкі), метад трансплантацыі клетак крыві і касцявога мозгу ад здаровых жывёл-донараў апрамененым жывёлам-рэцыпіентам. Выкарыстоўваюць вітальнае (прыжыццёвае) і суправітальнае (клетак, вылучаных з арганізма) афарбаванне клетак і тканак спец. фарбавальнікамі з наступным вывучэннем метадамі гістахіміі, мікраскапіі, радыёаўтаграфіі і інш., што дазваляе высвятляць заканамернасці функцыянавання жывых сістэм і механізмы іх змен пры паталогіі. А.С.Леанцюк. с. 274
ГІСТАХІ́МІЯ (ад гіста... + хімія), навука, якая вывучае хімічны састаў тканак і клетак жывёл з мэтай высвятлення асаблівасцей абмену рэчываў у іх структурных элементах; раздзел гісталогіі. Даследуе тонкія механізмы тканкавага і клетачнага метабалізму бялкоў, нуклеінавых кіслот, вугляводаў, ліпідаў, вызначае лакалізацыю актыўнасці гармонаў і ферментаў, абгрунтоўвае спецыфіку функцый клетачных арганел.
Першыя даследаванні па гістахіміі правёў франц. фармацэўт Ф.В.Распай (1825—34). Як самаст. навука гістахімія ўзнікла ў 1930-я г. з выхадам працы Л.Лізона (1936). З дапамогай гістахіміі паказана сувязь змен колькасці РНК з сінтэзам бялку і пастаянства колькасці ДНК у храмасомным наборы, выяўлены клеткі, што прымаюць удзел у сінтэзе гармонаў і імунаглабулінаў, абгрунтавана роля нейрамедыятараў, антыцел і г.д.
На Беларусі развіццё гістахім. даследаванняў звязана з дзейнасцю С.М.Мілянкова і яго вучняў. У гісталагічных і патагісталагічных лабараторыях і цэнтрах Беларусі вывучаюцца паталаг. працэсы, структурныя змены, характэрныя для пач. праяўленняў хвароб, асабліва пухліннага паходжання. Для клінічнай дыягностыкі выкарыстоўваецца шэраг гістахім. рэакцый. А.С.Леанцюк. с. 274
ГІСТО́НЫ , бялкі, якія знаходзяцца ў ядрах клетак раслін і жывёл. Асабліва багатыя гістонамі бялкі эрытрацытаў і валляковай залозы. Маюць у сабе шмат астаткаў аргініну і лізіну, ад якіх залежаць іх шчолачныя ўласцівасці. Малекулярная маса 1100—21 000. Прысутнічаюць у ядрах у выглядзе комплексу з ДНК. Стабілізуюць структурную будову храмаціну, служаць адным са звёнаў у рэгуляцыі сінтэзу нуклеінавых к-т (ДНК і РНК), значна павялічваюць пранікальнасць клетачных мембран для высокапалімерных злучэнняў. с. 274
«ГІСТО́РЫКА-ЮРЫДЫ́ЧНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ» , «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске...», найбуйнейшае серыйнае выданне дакументаў па гісторыі ўсх. Беларусі 16—18 ст. Выдадзена ў 1871—1906 (вып. 1—32) Віцебскім цэнтральным архівам старажытных актаў. Складальнікі і рэдактары: А.М. Сазонаў (вып. 1—16), М.М.Мяшчэрскі і М.Л.Вяроўкін (вып. 17), Вяроўкін (вып. 18—26), Дз.І.Даўгяла (вып. 27—32). З 17-га вып. ёсць імянны і геагр. паказальнікі. Назвы, змест асобных дакументаў, прадмовы, першыя 5 вып. пададзены ў перакладзе на рус. мову, астатнія — на мове арыгінала. Пераважная частка дакументаў апублікавана ўпершыню і датычыцца гал. ч. сац.-эканам. жыцця гарадоў рэгіёна. Большасць іх адносіцца да гісторыі Магілёва.
Сярод дакументаў: прыходна-расходныя кнігі магістрата Магілёва за 1583—1716; акты земскіх і гродскіх судоў Віцебска, Мсціслава, Оршы, Полацка за 1534—1789; акты Віцебскага, Магілёўскага і Полацкага магістратаў за 1577—1791, Крычаўскай і Ушацкай магдэбургій за 1662—1771; каралеўскія прывілеі, інвентары і дакументы пра побыт і права Полаччыны і Віцебшчыны за 1506—1781; дакументы Чачэрскага староства за 1629—1726; дакументы па гісторыі царквы за 1618—1766, пра стварэнне і дзейнасць цэхаў у Магілёве; «Аршанскі гербоўнік» з генеалагічнымі табліцамі і тлумачэннямі; перадрук часопіса езуітаў «Плады духоўныя» («Fructus Spirituales»); інвентары маёнткаў, падараваных Стафанам Баторыем Полацкай калегіі езуітаў; апісанне межаў паміж ВКЛ і Рас. дзяржавай; звесткі пра суднаходства па Дзвіне, Уле, па метралогіі, тапаніміцы і гіст. геаграфіі Беларусі; дакументы, што тычацца біяграфіі падарожніка М.М.Пржавальскага і інш. С.М.Ходзін. с. 274
ГІСТО́РЫЯ (ад грэч. historia апавяданне аб мінулых падзеях, фактах, аб тым, што пазнана, даследавана), гістарычная навука; у шырокім сэнсе — працэс развіцця ў грамадстве. У спецыфічным сэнсе гісторыя — навука аб заканамернасцях разгортвання ў прасторы і часе сусв.-гіст. працэсу і ўзаемадзеянняў этнапаліт. супольнасцей (гл. таксама Гістарычны працэс). Яна вызначае і тлумачыць канкрэтны ход і заканамернасці развіцця чалавечага грамадства ва ўсёй шматграннасці, адлюстроўвае патрэбу грамадства ў самасвядомасці, у разуменні свайго мінулага, каб глыбей асэнсаваць сучаснае і перспектывы будучага развіцця.
Аб’ект пазнання гіст. навукі — уся сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства. У параўнанні з інш. грамадска-гуманітарнымі навукамі гісторыя выступае як навука комплексная, інтэгральная. Яна мае справу з усімі грамадскімі з’явамі, што вывучаюцца гэтымі навукамі. Прадметам яе пазнання з’яўляецца раскрыццё чалавечай дзейнасці ва ўсёй шматбаковасці, прасторавай і часавай канкрэтнасці. Унутраная аснова гіст. навукі — збіранне фактаў, іх сістэматызацыя і аналіз ва ўзаемасувязі. Гісторыя абапіраецца на факты, у якіх адлюстраваны аб’ектыўныя працэсы развіцця грамадства; выкарыстоўвае шырокі спектр агульнанавук., спецыфічна гіст. метадаў (гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнальны і інш.), у т.л. колькасныя метады даследавання. Як навука гісторыя павінна быць непрадузятым уваскрашэннем і аднаўленнем мінуўшчыны, а не судом над жыццём ці вынікамі дзейнасці продкаў для пацвярджэння якой-н. прыватнай паліт. і эканам. ідэі. Прыкладное значэнне гісторыі не адмаўляецца ў выпадках, калі ў ёй шукаюць тлумачэнне ці вытокі аб’ектыўных працэсаў, якія маюць месца ў сучасным жыцці. Гал. сац. функцыя гіст. навукі — навукова-пазнавальная (канкрэтнае навук. вывучэнне ўсяго шляху грамадскага развіцця ад старажытнасці да сучаснасці, якое дае фундаментальныя тэарэт. навук. веды).
У глыбокай старажытнасці назапашванне гіст. ведаў вялося ў вусных пераказах. Найдаўнейшыя пісьмовыя помнікі з аглядам гіст. падзей вядомы ў дзяржавах Стараж. Усходу (канец 4 — пач. 3-га тыс. да н.э.). Вялікі ўклад у распрацоўку гіст. уяўленняў пакінулі ант. гісторыкі (Герадот, Фукідыд, Ксенафонт, Палібій, Плутарх у Стараж. Грэцыі; Лівій, Тацыт, Апіян у Стараж. Рыме). У першыя стагоддзі н.э. з’явіліся стараж. арм. і груз. гіст. творы. У 10 ст. ўзнікла стараж.-рус. гіст. л-ра. Сярэдневяковыя зах.-еўрап. гіст. веды мелі даволі складаную структуру і падзяляліся (у залежнасці ад крыніцы) на свяшчэнную і свецкую гісторыю. Цесна звязаная з тэалогіяй, гісторыя разглядалася як працэс, прадвызначаны Богам. У эпоху Адраджэння ў цэнтры гісторыі аказваюцца падзеі і факты. У эпоху Асветніцтва гісторыкі адмовіліся ад тэалагічнага тлумачэння гісторыі, склаўся погляд на гісторыю як на працэс заканамернага развіцця, прызнавалася адзінства лёсу ўсяго чалавецтва (Вальтэр, Э.Гібан і інш.). Працэс станаўлення гісторыі як навукі звязаны з ням. філосафамі і гісторыкамі 18—19 ст. (І.Г.Гердэр, І.Кант і інш.), з франц. гісторыкамі Ф.П.Г.Гізо, А.Мінье, А.Цьеры. Тэарэт.-філас. асэнсаванне сусв.-гіст. працэсу зроблена Г.Гегелем; галоўнае ў яго канцэпцыі — дыялектычны прынцып развіцця. У сярэдзіне 19 ст. К.Маркс і Ф.Энгельс распрацавалі матэрыяліст. дыялектыку. У аснове марксісцкага аналізу гісторыі — гістарызму прынцып, вучэнне аб фармацыях грамадска-эканамічных. Сярод гісторыкаў Расіі ў сярэдзіне 19 ст. традыцыйнымі былі спрэчкі паміж славянафіламі (І.С.Аксакаў і К.С.Аксакаў, І.В. і П.В.Кірэеўскія і інш.) і заходнікамі (П.В.Аненкаў, Ц.М.Граноўскі, К.Дз.Кавелін, С.М.Салаўёў і інш.). У гіст. навуцы і філасофіі вядучых краін Еўропы (акрамя Германіі) і ЗША ў 2-й пал. 19 ст. панавала тэорыя пазітывізму (А.Конт, Г.Спенсер, Г.Т.Бокль, Дж.У.Дрэйпер, Г.Ч.Лі, Дж.Р.Грын, К.Лампрэхт і інш.). Яе прадстаўнікі звярталіся да ідэі эвалюц. развіцця чалавецтва, аднолькавую ўвагу аддавалі пытанням эканомікі, сац. жыцця і культуры. На мяжы 19—20 ст. на фарміраванні ўяўленняў аб гісторыі адбіліся погляды Ф.Ніцшэ, які адмаўляў аб’ектыўную заканамернасць гіст. развіцця, прапаноўваў ідэю развіцця па крузе. У гэты час праявіліся таксама неакантыянства, неагегельянства, эмпірыякрытыцызм. У 1920—30-я г. пашырыўся неапазітывізм. У 1930—60-я г. папулярнымі былі ідэі англ. даследчыка А.Дж.Тойнбі, які разглядаў сусв. гіст. працэс як з’яднанне волі і неабходнасці. У Сав. Саюзе ў 1920-я — пач. 1990-х г. гіст. навука знаходзілася пад уплывам марксізму-ленінізму. Пасля 2-й сусв. вайны пашыранымі сталі погляды на гісторыю з пазіцый неатамізму, ірацыяналізму і канцэпцыі экзістэнцыялізму. Значны ўплыў на развіццё гіст. навукі ў Зах. Еўропе мела франц. «Аналаў» школа. Апошнія дзесяцігоддзі 20 ст. адзначаны крызісам гіст. навукі ў Еўропе і Амерыцы; папулярнымі сталі гіст. антрапалогія, канцэпцыя «маральнай эканомікі» Э.Томпсана, тэорыя «культурнай гегемоніі» А.Грамшы і інш.
Развіццё ўяўленняў пра гісторыю ў Беларусі, якая знаходзілася на мяжы культ. уплываў, адбывалася ў сувязі з культ.-паліт. працэсамі. Да 14 ст. мясц. гіст. свядомасць тут развівалася пад уплывам візантызму з яго артадаксальна-правасл. формай ідэалогіі. Пісьмовыя крыніцы гэтага перыяду — летапісы, хронікі, жыціі, у якіх спалучаліся рацыянальнае і эмацыянальнае асвятленне гісторыі, правідэнцыялізм, дакументальна-дзелавое і маст. апісанне гіст. падзей. У 15—18 ст. гіст. веды і ўяўленне пра гісторыю ў Беларусі фарміраваліся пад уплывам еўрап. культ. традыцыі: хронікі, гіст.-мемуарная л-ра (дыярыушы), прадмовы Ф.Скарыны, «Песня пра зубра» М.Гусоўскага, публіцыстычныя творы, розныя зборнікі аповесцей і навел, якія ўспрымаліся тагачаснымі чытачамі як цалкам гістарычныя. Скарына ацэньваў развіццё грамадства пад уплывам хрысціянскіх абстрактна-гуманіст. прынцыпаў чалавекалюбства і справядлівасці, хоць і не адмаўляў існавання ў грамадстве класавых процілегласцей. Пазней яго ідэі ўзбагаціліся і канкрэтызаваліся ў творах М.Літвіна, С.Буднага, В.Цяпінскага, А.Волана і інш. Гіст. погляды 18 ст., нягледзячы на некат. праявы патрыят. («краёвай») думкі, вызначаліся паланафільствам, сувяззю з ідэямі мысліцеляў-асветнікаў Еўропы. Станаўленне гіст. ведаў у Беларусі на ўзроўні навук. асэнсавання адбылося ў 19 ст. Тэарэт. пытанні агульных падыходаў да разумення гісторыі ў бел. гіст. навуцы ўпершыню ўзняты ў працах М.В.Доўнар-Запольскага.
Гісторыя як навука ў працэсе свайго развіцця падзялілася на цесна звязаныя паміж сабой спецыялізаваныя часткі. Гісторыя грамадства ў цэлым (гл. Усеагульная гісторыя) на аснове характэрных рыс прынята падзяляць на эпохі: гісторыю першабытнага грамадства, гісторыю стараж. свету, сярэдневяковая гісторыя (медыявістыка), новая і навейшая гісторыя. Яны ў сваю чаргу падзяляюцца на гісторыю вялікіх гістарычна звязаных паміж сабой рэгіёнаў (гісторыю Еўропы, гісторыю Лацінскай Амерыкі і інш.) і гісторыю асобных краін і народаў ( гісторыю Беларусі, гісторыю Расіі, гісторыю Германіі і інш.); паводле комплексных праблем, калі даследуюцца з’явы, уласцівыя групам краін і народаў ( гісторыю Адраджэння, гісторыю Рэфармацыі) і інш. У залежнасці ад таго, які бок або з’ява грамадскага жыцця вывучаецца, вылучаюць сац.-эканам. гісторыю, паліт. гісторыю, ваен. гісторыю, гісторыю мастацтва і інш. Да гісторыі адносяцца таксама спец. (дапаможныя) гіст. навукі: крыніцазнаўства, археаграфія, дыпламатыка, храналогія, сфрагістыка, генеалогія, геральдыка, нумізматыка, гістарыяграфія і інш. Самаст. месца займаюць археалогія і этнаграфія.
Літ.: Ерофеев Н.А. Что такое история. М., 1976; Болингброк. Письма об изучении и пользе истории: Пер. с англ. М., 1978; Блок М. Апология истории, или Ремесло историка: Пер. с фр. 2 изд. М., 1986; Тойнби А.Дж. Постижение истории: Сб.: Пер. с англ. М., 1991; Февр Л. Бои за историю: Пер. с фр. М., 1991; Ясперс К. Смысл и назначение истории: Пер. с нем. 2 изд. М., 1994; Философия и методология истории: Сб. ст. М., 1977; Энгельс Ф. Анты-Дзюрынг. Мн., 1952; Ленін У.Л. Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм // Тв. Т. 14 (Полн. собр. соч. Т. 18); Carr E.H. What is history? London, 1961; Schieder T. Geschichte als Wissenschaft. München; Wien, 1968; Topolski J. Metodologia historii. 3 wyd. Warszawa, 1984. А.Г.Каханоўскі. с. 274
ГІСТО́РЫЯ ЛІТАРАТУ́РЫ , раздзел літаратуразнаўства, які даследуе ўзнікненне, развіццё і змены літ. кірункаў і маст. стыляў у розныя эпохі і ў розных народаў, а таксама канкрэтныя літ. і літ.-крытычныя творы, творчасць асобных пісьменнікаў і літ. крытыкаў, фарміраванне, асаблівасці і гіст. лёс маст. метадаў, відаў і жанраў літаратуры. Развіццё л-ры ў кожнай краіне непарыўна звязана з гісторыяй яго народа і адрозніваецца непаўторнай нац. сац.-гіст. асаблівасцю, таму гісторыя літаратуры падзяляецца на гісторыі асобных нац. літаратур. Прасочваючы літаратурны працэс у адной краіне, даследчыкі высвятляюць яго сувязь і ўзаемадзеянне з літ. працэсам у інш. краінах, характарызуюць той нац. ўклад, які зроблены ці робіцца пэўным народам у сусветную літаратуру. Пра даследаванні па гісторыі бел. л-ры гл. ў арт. Літаратуразнаўства. с. 275
«ГІСТО́РЫЯ ПРА АПАЛО́НА ЦІ́РСКАГА» , помнік перакладной бел. л-ры, свецкая аповесць блізкаўсходняга паходжання. Бытавала на Беларусі ў 17—18 ст.
У аснове твора — апісанне прыгод гал. героя, чалавека знатнага паходжання, які шмат гадоў блукае па розных краях, трапляе ў незвычайныя і складаныя сітуацыі і гісторыі, а пасля шчасліва вяртаецца ў родны горад, дзе становіцца царом. На Беларусі распаўсюджвалася ў складзе вядомага зб. навел «Рымскія дзеянні». Адзін з яго рукапісаў перапісаны ў Магілёве ў 1688. Мова магілёўскага спіса — сумесь старабел. і рус. моў 17 ст.
Публ.: Римские деяния: Вып. 1—2. СПб., 1877—78. В.А.Чамярыцкі. с. 275
«ГІСТО́РЫЯ ПРА АТЫ́ЛУ» , помнік перакладной бел. л-ры 16 ст. Пераклад гіст. аповесці венг. пісьменніка-гуманіста Міклаша Олаха зроблены ў асяроддзі шляхты на Навагрудчыне з польск. друкаванага выдання 1574. Збераглася ў Пазнанскім зборніку 16 ст. У творы ўзнаўляюцца падзеі 5 ст., эпохі «вялікага перасялення народаў», апісваюцца ваен. паходы і бітвы, раскрываецца гераізм еўрап. народаў у барацьбе супраць нашэсця варвараў. Вобраз гал. героя ідэалізаваны. «Біч божы» Атыла паказаны выдатным палкаводцам, які выступае перад сваімі воінамі з мудрымі натхняльнымі прамовамі, напр. правадыром гунаў. Гістарычнае ў творы пераплецена з легендарным. Бел. пераклад дакладна перадае польскі тэкст, выкладзены свецкім стылем старабел. мовы. В.А.Чамярыцкі. с. 275
«ГІСТО́РЫЯ ПРА ВАРЛАА́МА І ІАСА́ФА» , помнік перакладной бел. л-ры 17 ст. Арыгінал узнік у Індыі на аснове нар. паданняў пра Буду. Праз перс. і араб. пасрэдніцтва стаў вядомы грэкам, у 11 ст. — усх. славянам. У аповесці апісваецца жыццё інд. царэвіча Іасафа, які пад уплывам хрысц. прапаведніка Варлаама прыняў новую веру, далучыў да хрысціянства свайго бацьку і народ, а потым пакінуў свецкае жыццё і зрабіўся пустэльнікам. Твор прасякнуты царк.-аскетычнай тэндэнцыяй, ідэяй аб усепераможнай сіле хрысц. веравучэння. Бел. пераклад надрук. ў 1637 у Куцеінскай друкарні (у Оршы) і стаў непасрэднай крыніцай рус. перакладу, апубл. ў 1681 у Маскве. Прытчы з аповесці выкарыстоўваліся пісьменнікамі, праніклі ў фальклор. У 18 ст. на Беларусі ўзніклі фалькл. перапрацоўкі твора («Алісахвій-царэвіч» і інш.). В.А.Чамярыцкі. с. 276
«ГІСТО́РЫЯ ТРАЯ́НСКАЙ ВАЙНЫ́» , гл. «Троя». с. 276
ГІСТО́РЫЯ ФІЛАСО́ФІІ , навука пра станаўленне, развіццё і барацьбу філас. ідэй, канцэпцый і сістэм, светапогляд мысліцеляў, пісьменнікаў, мастакоў, грамадскіх і паліт. дзеячаў.
Элементы гісторыка-філас. ведаў узніклі ў Стараж. Грэцыі ў 4—3 ст. да н.э. — 2—3 ст. н.э. (творы Арыстоцеля, Дыягена Лаэрцкага, Секста Эмпірыка). У эпоху позняга элінізму яны развіваліся айцамі хрысц. царквы (Яўсевій Кесарыйскі, Аўгусцін Блажэнны). Араб. філосаф Шахрастані (12 ст.) упершыню паспрабаваў сістэматызаваць філасофію стараж. грэкаў, персаў, яўрэяў, арабаў у кн. «Рэлігійныя секты і філасофскія школы». Першым хрысц. гісторыка-філас. даследаваннем сярэдневяковай Еўропы была праца У.Бёрклі (1275—1357) «Кніга пра жыццё і смерць старажытных філосафаў і паэтаў». У эпоху Адраджэння гісторыю філасофіі даследавалі пераважна ў рамках гісторыі культуры. Самаст. навукай стала ў сярэдзіне 17 ст., калі выйшлі даследаванні «Гісторыя філасофіі» (1655—61) Т.Стэнлі, «Гісторыя філасофіі ў сямі кнігах» (1658) Г.Хорна, «Пра філасофію і філасофскія школы» (1658) Г.Фоса. Погляд на развіццё філасофіі як рух да спасціжэння хрысц. мудрасці падсумаваны ў кн. Я.Брукера «Крытычная гісторыя філасофіі ад стварэння сусвету да нашага часу» (1742—47). Пад уплывам ідэй Асветніцтва ўзнікла крытычная плынь у гісторыі філасофіі, якая ўключала гісторыю пазнання, логіку, псіхалогію, развіццё прыродазнаўства. Ідэю гістарызму ў філас. пазнанні развівалі Дж.Віка, Ш.Мантэск’ё, І.Гердэр, І.Кант, І.Фіхтэ, Ф.Шэлінг. Гісторыю еўрап. думкі і навукі з дыялектычных пазіцый падсумаваў Г.Гегель у кн. «Лекцыі па гісторыі філасофіі», «Энцыклапедыя філасофскіх навук» (1817). У 19 ст. пачаліся сістэматычныя даследаванні гісторыі філасофіі Рас. імперыі. У 1920-я г. ўзрасла цікавасць да ранейшай гісторыі філасофіі. Па гэтай праблеме апублікаваны кн. «Нарыс гісторыі рускай філасофіі» (2-е выд., 1920) Э.Радлава, «Шляхі развіцця філасофіі ў Расіі» (1922) М.Яршова, «Нарыс развіцця рускай філасофіі» (ч. 1, 1922) Г.Шпета. У эмігранцкім рас. асяроддзі з’явіліся арыгінальныя манаграфіі «Руская ідэя: Асноўныя праблемы рускай думкі XIX і пачатку ХХ ст.» (1946) М.Бярдзяева, «Гісторыя рускай філасофіі» (т. 1—2, 1948—50) В.Зянькоўскага, «Гісторыя рускай філасофіі» (1951) М.Лоскага, у Маскве выдадзена 5-томная «Гісторыя філасофіі ў СССР» (1985—88).
Гісторыя філас. думкі Беларусі даследавалася ў адзінстве з развіццём грамадска-паліт., эстэт. і сацыялагічнай думкі. У эпоху сярэдневякоўя (10—15 ст.) важнай крыніцай тэарэт. і практычнай мудрасці былі біблейскія кнігі філасофска-этычнага зместу, вусная нар. творчасць. Філас. раздзелы «Крыніцы ведаў» візант. пісьменніка Іаана Дамаскіна (каля 675—754), напісаныя паводле прац Арыстоцеля і яго хрысц. каментарыяў, былі перакладзены на стараслав. мову. Біблейская філасофія светастварэння пераказана ў «Аповесці мінулых гадоў» (12 ст.), якая выкарыстоўвалася на Беларусі як адна з крыніц мясц. летапісу. Пачынальнікам самабытнай сінкрэтычнай мудрасці (адзінства тэалогіі, філасофіі, аратарскага і паэт. мастацтва) у старадаўняй Беларусі быў Кірыла Тураўскі. У 10—15 ст. на Русі адукаваныя людзі знаёміліся з ант. і сярэдневяковай філасофіяй, л-рай, этыкай і эстэтыкай па энцыклапедычным зб. «Пчала» (13 ст.). Нар. пантэістычна-маст. светапогляд выявіўся ў паэме «Слова аб палку Ігаравым» (канец 12 ст.), у фабулу якой увайшлі фрагменты з гісторыі Полаччыны, мясц. песні, легенды. У 16—17 ст. склалался рэгіянальная самабытная гуманіст. ідэалогія, філасофія, этыка і эстэтыка (творчасць і асветніцкая дзейнасць Ф.Скарыны, М.Гусоўскага, С.Буднага, В.Цяпінскага, А.Волана, заканадаўчая дзейнасць Л.Сапегі, Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588, палемічныя творы А.Філіповіча, М.Сматрыцкага, братоў Л. і С.Зізаніяў і інш.). З пазіцый хрысц. філасофіі і этыкі сутнасць чалавека, грамадства і сусвету тлумачыў Сімяон Полацкі. Асаблівасць развіцця філас. думкі ў Беларусі і Літве канца 16 — 1-й пал. 18 ст. — засваенне ант., сярэдневяковай і новаеўрап. філасофіі, гуманіт. навукі, прыродазнаўства, маст. культуры праз Віленскі ун-т, мясц. калегіумы, базыльянскія і піярскія школы, якія існавалі ў большасці бел. гарадоў і мястэчак. Асветніцкую філасофію 18 — 1-й пал. 19 ст. прадстаўлялі А.Доўгірд, паслядоўнікі філасофска-эканам. тэорыі фізіякратаў І.Храптовіч, І.Страйноўскі, К.Багуслаўскі, тэарэтыкі рыторыкі і паэзіі Ф.Галянскі, Э.Славацкі, Л.Бароўскі і інш. Філасофія, этыка і эстэтыка бел. нац. Адраджэння — духоўнага і грамадска-паліт. руху да стварэння самабытнай бел. культуры і нац. дзяржаўнасці — сфарміраваліся ў творчасці К.Каліноўскага, В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, А.Гурыновіча, Цёткі (А.Пашкевіч), Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, З.Бядулі, М.Гарэцкага, дзеячаў Бел. сацыяліст. грамады і газ. «Наша ніва» А.Луцкевіча, В.Ластоўскага, публіцыстаў Л.Гмырака (М.Бабровіча), С.Ясяновіча (С.Палуяна), гісторыка М.В.Доўнар-Запольскага і інш. У 1920-я г. ў БССР былі апублікаваны арыгінальныя падручнікі С.Вальфсона «Дыялектычны матэрыялізм» (1922), Б.Быхоўскага «Нарыс філасофіі дыялектычнага матэрыялізму» (1930), інш. даследаванні па метадалогіі, сацыялогіі, псіхалогіі, у т.л. У.Іваноўскага, С.Кацэнбогена. У 2-й пал. 1950-х г. выйшлі манаграфіі М.Алексютовіча «Скарына, яго дзейнасць і светапогляд» (1958), І.Лушчыцкага «Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палавіне XIX ст.» (1958), А.Смірнова «Кастусь Каліноўскі ў паўстанні 1863 г.» (1959) і інш. Сістэматычныя даследаванні па гісторыі філас. і эстэт. думкі Беларусі пачаліся ў 1950—60-я г., калі былі падрыхтаваны зб-кі арт. «З гісторыі барацьбы за распаўсюджванне марксізму на Беларусі (1883—1917 гг.)» (1958), хрэстаматыя «З гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» (1962). Вяліся даследаванні філасофіі і культуры Беларусі эпохі Адраджэння (С.Падокшын, В.Пузікаў, Я.Парэцкі), пераходнага перыяду ад сярэдневякоўя да Новага часу (У.Дуброўскі, К.Пракошына), эпохі Асветніцтва (А.Бірала, Э.Дарашэвіч, У.Пратасевіч і інш.), ідэйна-філас. дыскусій у 1820—40-я г. (Н.Махнач), матэрыяліст. традыцый у гісторыі прыродазнаўства (М.Купчын), рэв.-дэмакр. думкі, сац.-філас. і этычных праблем у творчасці Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа (А.Майхровіч), гісторыі бел. эстэт. думкі і маст. культуры (У.Конан). Выдадзены калект. праца «Развіццё марксісцка-ленінскай філасофіі ў БССР (20—70-я гады)» (1984), зб. «Помнікі філасофскай думкі Беларусі XVII — першай паловы XVIII ст.» (1991). З пач. 1990-х г. даследчыкі засяродзіліся на вывучэнні гісторыі нац. культуры, дзеячаў сярэдневяковай і рэнесансавай культуры (Кірылы Тураўскага, Скарыны, Сімяона Полацкага і інш.), нац. самабытнасці бел. філас. думкі. Дасягненнем гісторыка-філас. думкі бел. замежжа было, поруч з даследаваннем літ.-маст., гіст. і навук. спадчыны Беларусі, уключэнне ў кантэкст нац. культуры ант. філасофіі. У 1960—80-я г. Я.Пятроўскі (ЗША) апублікаваў у сваім перакладзе на бел. мову з каментарыямі «Дыялогі» Платона (у 6 кн.), анталогію «Лепшыя думкі чалавека» (у 3 т.), «Разважанні» Марка Аўрэлія», «Старажытную грэцкую класіку», шматтомны «Класічны грэцка-беларускі слоўнік» і інш.
Літ.: Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Богомолов А.С., Ойзерман Т.И. Основы теории историко-философского процесса. М., 1983; Гулыга А.В. Немецкая классическая философия. М., 1986; Виндельбанд В. История древней философии: Пер. с нем. Киев, 1995; Эрш Ж. Філасофскае здумленне: Гісторыя заходняе філасофіі: Пер. з фр. Мн., 1996. У.М.Конан. с. 276
ГІСТО́РЫЯ ХВАРО́БЫ , асноўны мед. дакумент, што складаюць на кожнага хворага, які звяртаецца ў лячэбна-прафілакт. ўстанову. Уключае пашпартную частку (прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, сямейнае становішча, прафесію і інш.), звесткі пра хваробы (раней перанесеныя і на гэты момант), вынікі абследавання і лячэння хворага. Змены ў стане хворага і цячэнні захворвання заносяцца ў гісторыю хваробы пры кожным наведванні хворым паліклінікі, а ў стацыянары — штодзень; у выпадку смерці прыводзіцца пратакол паталаг. ўскрыцця. Пры выпісцы ці пераводзе хворага ў інш. лячэбную ўстанову, а таксама ў выпадку смерці даецца заключэнне ўрача — эпікрыз. Гісторыя хваробы забяспечвае пераемнасць для ўрачоў у ажыццяўленні лячэбна-прафілакт. мерапрыемстваў. У неабходных выпадках з’яўляецца матэрыялам для суд.-мед. следства. с. 277
ГІСТПА́РТ ЦБ КП(б)Б , назва Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б у 1921—29. с. 277
ГІСТЫДЗІ́Н , α-аміна-5-імідазалілпрапіёнавая к-та, C6H9O2N3, гетэрацыклічная амінакіслата; незаменная для многіх жывёл. Ёсць амаль ва ўсіх бялках. Значная яго колькасць у пратамінах спермы (малоках) рыб, у гемаглабіне крыві. Уваходзіць у састаў актыўных цэнтраў шэрагу ферментаў, з’яўляецца папярэднікам спецыфічных дыпептыдаў шкілетнай мускулатуры — карназіну, анзерыну і інш. Дэкарбаксіліраванне гістыдзіну вядзе да ўтварэння біял. актыўнага аміну — гістаміну. У шэрагу мікраарганізмаў і раслін гістыдзін служыць папярэднікам некат. алкалоідаў. с. 277
ГІСТЭРЫЯ́ЛЬНЫЯ (Hysteriales), парадак сумчатых грыбоў падкласа аскалакулярных. Вядома 4 сям.: гістэрыевыя, графідавыя, артоніевыя, ракцэлавыя. Найб. вывучана сям. гістэрыевых (вядома больш за 50 відаў, пашыраных амаль на ўсім зямным шары). На Беларусі трапляюцца віды з родаў глоній, гістэрый, гістэраграфій. Пераважна сапратрофы. Развіваюцца на адмерлых галінках дрэў і кустоў, зрэдку — на сцёблах траў, некат. — паразіты на жывой драўніне.
Характэрны пладовыя целы — гістэратэцыі (выцягнутыя, амаль эліпсоідныя, адкрываюцца падоўжнай шчылінай). Сумкі булавападобныя або цыліндрычныя. Сумкаспоры эліпсоідныя або верацёнападобныя, двух- ці шматклетачныя, бясколерныя або бурыя. с. 277
ГІСТЭРЭ́ЗІС (ад грэч. hystēresis адставанне), неадназначная залежнасць фіз. велічыні, якая апісвае стан або ўласцівасці цела, ад велічыні, што характарызуе знешнія ўздзеянні. Абумоўлены неабарачальнымі зменамі ў целе, якія выяўляюцца пад уплывам знешніх фактараў, у выніку чаго цела пасля спынення ўплыву на яго характарызуецца астаткавымі ўласцівасцямі (астаткавай намагнічанасцю, электрызацыяй, дэфармацыяй і інш.) і адпаведна гэтаму гістэрэзіс наз. магнітным, дыэлектрычным, пругкім і інш.
Магнітны гістэрэзіс — адставанне змен намагнічанасці J ферамагнетыка ад змен напружанасці Н знешняга магн. поля. Звычайна ферамагнетык намагнічаны неаднародна, ён разбіты на вобласці спантаннай намагнічанасці (дамены), дзе велічыня намагнічанасці аднолькавая, а напрамкі яе розныя. Пад уздзеяннем знешняга магн. поля колькасць і памеры даменаў, намагнічаных ўздоўж поля, павялічваюцца за кошт іншых даменаў. Пры некаторым значэнні Н-Нm намагнічанасць узору дасягае свайго найб. значэння і больш не змяняецца пры павелічэнні Н. Калі Н змяншаць, залежнасць J (Н) апішацца крывой, якая ідзе вышэй за папярэднюю. Плошча пятлі гістэрэзісу, утворанай гэтымі крывымі, прапарцыянальная энергіі, страчанай знешнім магн. полем за 1 цыкл перамагнічвання. Велічыня J=Jr пры Н = 0 наз. астаткавай намагнічанасцю, а велічыня Hc, пры якой J=0, — каэрцытыўнай сілай. Дыэлектрычны гістэрэзіс — адставанне змен палярызацыі сегнетаэлектрыка (ці антысегнетаэлектрыка) ад змен напружанасці знешняга эл. поля. Таксама тлумачыцца даменнай структурай дыэлектрыка. Па форме пятля дыэл. гістэрэзісу падобная на пятлю магн. Гістэрэзіс (гл. Сегнетаэлектрычны гістэрэзіс). Пругкі гістэрэзіс — адставанне змен дэфармацый цела ад змен мех. напружанняў. Узнікае пры наяўнасці пластычных дэфармацый (гл. Пластычнасць). Мех. апрацоўка і ўвядзенне дамешкаў прыводзяць да ўмацавання матэрыялу і пругкі гістэрэзіс назіраецца пры большых напружаннях. П.С.Габец. с. 277
ГІСТЭРЭ́ЗІСНЫ ЭЛЕКТРАРУХАВІ́К , сінхронны электрарухавік, у якога вярчальны момант ствараецца ад узаемадзеяння магн. поля статара з намагнічаным ротарам, зробленым з матэрыялу з шырокай пятлёй гістэрэзіса. Магутнасць да некалькіх соцень ват пры частаце сілкавальнага току 50—500 Гц. Гістэрэзісны электрарухавік маюць добрыя эксплуатацыйныя характарыстыкі, надзейныя, даўгавечныя, бясшумныя, здольныя працаваць з рознай частатой вярчэння. Выкарыстоўваюцца ў маламагутных электрычных прыводах і ў сістэмах аўтам. кіравання. с. 277
ГІТА́РА (ісп. guitarra ад грэч. kithara кіфара, цытра), струнны шчыпковы муз. інструмент тыпу лютні. Сучасная гітара складаецца з драўлянага корпуса з глыбокімі выемкамі па баках і плоскімі дэкамі (на верхняй — круглая рэзанатарная адтуліна), шыйкі з грыфам (на грыфе 19—24 метал. лады), галоўкі з калкамі. Струны (6) металічныя ці нейлонавыя (адпаведна 4 ці 3 ніжнія абвіты метал. каніцеллю), часам двайныя рады струн (2 верхнія настройваюцца ва унісон, 4 ніжняя — у актаву). Звычайная настройка: E(D)- A-d-g-h-e1 (натуецца на актаву вышэй). З пач. 19 ст. вядома 7-струнная, т. зв. руская гітара квартава-тэрцавай настройкі: D-G-н-d-g-h-d1. Гукарад храматычны. Прыёмы гуказдабывання: шчыпок вял. пальцам ніжніх струн, указальным, сярэднім і безыменным — верхніх, бразганне па ўсіх струнах, зашчыпванне плектрам. Гучанне гітары мяккае, тэмбрава разнастайнае, добра спалучаецца з чалавечым голасам і некат. муз. інструментамі. Выкарыстоўваецца як сольны інструмент і для акампанементу.
Інструменты тыпу гітары былі вядомы ў Іспаніі з 13 ст. У інш. краінах Еўропы гітара пашырана з сярэдзіны 18 ст. Да таго часу адносяцца і найб. раннія сведчанні пра яе на Беларусі (выява на фрэсках Слонімскай сінагогі). Спачатку бытавала сярод магнатаў і шляхты, у 19 ст. — інш. слаёў насельніцтва. З 1920—30-х г. у бел. нар. муз. практыцы разам з мандалінай, балалайкай, скрыпкай і басэтляй уключалася ў склад т. зв. струннай музыкі. У апошні час у эстраднай музыцы і джазе выкарыстоўваюць электрагітары з некалькімі гуказдымальнікамі і т. зв. тэмбраблокам. Сярод вядомых прафес. гітарыстаў А.Сеговія, А.Сіхра, А.Іваноў-Крамской, з бел. — Я.Грыдзюшка, У.Захараў, В.Жывалеўскі. І.Дз.Назіна. с. 277
ГІ́ТГАРЦ Ілья Аляксандравіч (30.3.1893, г. Адэса, Украіна — 3.2.1966), бел. дырыжор і педагог, кампазітар. Засл. дз. маст. Беларусі (1955). Скончыў Петраградскую кансерваторыю па класах скрыпкі (1916) і тэорыі кампазіцыі (1918). У 1919—26 і 1936—47 муз. кіраўнік у оперных т-рах Палтавы, Ленінграда, Масквы, Ташкента, Пермі, Куйбышава, Фрунзе. У 1926—30 заг. муз. часткі і дырыжор БДТ-2. Як заснавальнік, муз. кіраўнік і гал. дырыжор Бел. студыі оперы і балета (1930—33) падрыхтаваў адкрыццё Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, быў яго першым дырэктарам, маст. кіраўніком і гал. дырыжорам (1933—36), дырыжорам (1947— 51). З 1947 выкладаў у Бел. кансерваторыі (дацэнт з 1949). Пад яго муз. кіраўніцтвам паст. оперы «Кармэн» Ж.Бізэ (1933), «Яўген Анегін» (1933, 1948), «Пікавая дама» (1931) і «Чаравічкі» (1949) П.Чайкоўскага, «Дуброўскі» Э.Напраўніка (1948), «Тоска» Дж.Пучыні (1950), балеты «Князь-возера» (1949) і «Палымяныя сэрцы» (1955) В.Залатарова, «Салавей» М.Крошнера (1950). Гітгарцу-дырыжору былі ўласцівыя тонкая інтуіцыя, імправізацыйны пачатак. Аўтар музыкі да драм. спектакляў.
Літ.: Смольский Б.С. Белорусский музыкальный театр. Мн., 1963. С. 91—93, 96, 98, 101, 224; Азгур З. Дырыгент // Літ. і мастацтва. 1993. 26 сак. с. 278
ГІ́ТГАРЦ Міхаіл Ільіч (н. 14.12.1927, г. Таржок Цвярской вобл., Расія), бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1980), праф. (1989). Чл. Нью-Йоркскай АН (1995). Сын І.А.Гітгарца. Скончыў Куйбышаўскі авіяц. ін-т (1951). З 1961 у Ін-це надзейнасці машын АН Беларусі. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе, па вывучэнні тонкай крышталічнай будовы, механізмаў і кінетыкі фазавых ператварэнняў, умацаванні і разумацаванні дысперсійна-цвярдзеючых сплаваў і сталей.
Тв.: Тонкая структура дифракционных линий рентгенограмм стареющих сплавов с упругим выделением дисперсной фазы // Металлофизика. 1974. Вып. 51; К теории рассеяния рентгеновских лучей на выделениях в кристаллах с упругими межфазовыми деформациями // Физика металлов и металловедение. 1991. № 6. А.Л.Балсун. с. 278
ГІ́ТКІНА Леанора Сямёнаўна (н. 22.7.1929, } Мінск), бел. вучоны ў галіне неўралогіі. Д-р мед. н. (1971), праф. (1976). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1953). З 1953 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1959 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па пытаннях сасудзістай паталогіі галаўнога мозга, цэрэбраваскулярных хвароб, медыка-сацыяльнай экспертызы, інваліднасці і рэабілітацыі.
Тв.: Инфаркт мозга. Мн., 1973 (разам з Д.А.Маркавым, Э.І.Злотнікам); Вертебрально-базилярные инсульты. Мн., 1977 (разам з І.П.Антонавым); Врачебно-трудовая экспертиза. Мн., 1981 (разам з Т.А.Гурыновіч, М.М.Хоміч). с. 278
ГІ́ТЛЕР (Hitler) Адольф (20.4.1889, г. Браўнаў-ам-Ін, Аўстрыя — 30.4.1945), фюрэр (правадыр) ням. нацыянал-сацыялістаў, фаш. дыктатар Германіі ў 1933—45, гал. нацысцкі ваен. злачынец. Бацька Гітлера да 1876 меў прозвішча маці Шыкльгрубер. Гітлер меў незакончаную сярэднюю адукацыю. У 1907—13 жыў у Вене, самадз. мастак. З вясны 1913 у Германіі (Мюнхен; герм. грамадзянства атрымаў у 1932). Удзельнік 1-й сусв. вайны (узнаг. Жал. крыжам 1-га класа); яфрэйтар. З кастр. 1919 чл. Герм. рабочай партыі (з 1920 Нацыянал-сацыялісцкая герм. рабочая партыя — НСДАП), з ліп. 1921 старшыня НСДАП. 8 — 9.11.1923 на чале ўзбр. нацыстаў і праварадыкадаў намагаўся захапіць уладу ў Баварыі (т. зв. «піўны путч»); асуджаны і зняволены ў крэпасці г. Ландсберг (1923—24). У зняволенні пачаў пісаць кн. «Mein Kampf» («Мая барацьба»; т. 1 надрук. ў 1925, т. 2 — 1926) — ідэалаг. і паліт. праграму нацыстаў. Быў добрым прамоўцам (асабліва спекуляваў незадаволенасцю многіх немцаў Версальскім мірным дагаворам 1919). Дамогся падтрымкі кансерватыўных колаў прамыслоўцаў і рэйхсвера. З 30.1.1933 рэйхсканцлер, адначасова са жн. 1934 прэзідэнт Германіі, з 1938 і галоўнакаманд. вермахтам. Устанавіў у краіне таталітарны рэжым. Знешнепаліт. курс Гітлера (адзін з этапаў — аншлюс Аўстрыі) прывёў да развязвання Германіяй у саюзе з блокам агрэсіўных дзяржаў 2-й сусв. вайны (у час яе 3—4.8.1941 быў у Барысаве, 26.8.1941 — на тэр. Брэсцкай крэпасці). Адзін з гал. арганізатараў масавага знішчэння мірнага насельніцтва, ваеннапалонных, зверстваў, здзейсненых фашыстамі ў акупіраваных краінах і асабліва на захопленай тэр. СССР, у т.л. на Беларусі. Ва ўмовах ваен. паражэння Германіі Гітлер скончыў самагубствам у бункеры берлінскай імперскай канцылярыі.
Літ.: Пруссаков В. Оккультный мессия и его рейх. М., 1992; Больдт Г. Последние дни Гитлера: Пер. с нем. Мн., 1993. с. 278
ГІ́ТЛЕР- Ю́ГЕНД (ням. Hitler-Jugend гітлераўская моладзь), маладзёжная арг-цыя нацыянал-сацыялісцкай партыі ў 1926—45. Першапачаткова наз. Саюз ням. рабочай моладзі. З 1931 узначальваў рэйхсюгендфюрэр (да 1940 Б. фон Шырах, у 1940—45 А.Аксман). Да 1933 рыхтаваў маладую змену для штурмавых атрадаў (СА). Пасля прыходу да ўлады нацыстаў (1933) набыў масавасць (у 1932 — 100 тыс. членаў, у 1938 — 8,5 млн.). Паводле закону ад 1.12.1936 абвешчаны адзінай дзярж. маладзёжнай арг-цыяй; ставіў за мэту выхаванне ўсёй ням. моладзі ў духу нацыянал-сацыялізму; аб’ядноўваў моладзь ад 10 да 18 гадоў. Структурна падзяляўся (з 1938) на Deutsche Jungvolk (Ням. моладзь; хлопчыкі ад 10 да 14 гадоў), уласна Гітлер-югенд (юнакі ад 14 да 18 гадоў), Deutsche Jungmädel (Ням. дзяўчынкі; 10—14 гадоў) і Bund Deutscher Mädel (Саюз ням. дзяўчат; 14—18 гадоў). Распушчаны пасля ваен. паражэння фаш. Германіі. с. 278
ГІФАМІЦЭТА́ЛЬНЫЯ (Hyphomycetales), парадак недасканалых грыбоў. Вядома каля 7500 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі больш за 2 тыс. відаў, трапляюцца ў розных экалагічных згуртаваннях. Паразіты або сапратрофы. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці антыбіётыкаў (напр., аспергіл, пеніцыл) і іншых рэчываў біял. барацьбы з хваробамі с.-г. культур (трыхадэрма). Многія выклікаюць плямістасць, завяданне, гнілі раслін. Прычыняюць страты сельскай і лясной гаспадарцы.
Міцэлій шматклетачны. Канідыяносцы адзіночныя або сабраны ў карэміі і спарадахіі. Размнажаюцца канідыямі. У многіх гіфаміцэтальных у цыкле развіцця адзначаны склерацыйныя стадыі. Вылучаюць асн. экалагічныя групы гіфаміцэтальных: глебавыя (віды з родаў аспергіл, пеніцыл, літэрнарыя і інш.), паразіты раслін (віды з родаў цэркаспора, вертыцыл, кладаспорый, гельмінтаспорый, ботрыцыс і інш.), водныя (віды з родаў ангвіласпора, трыкладыум і інш.), драпежныя (напр., артаботрыс, дактылярыя). с. 278
ГІ́ФУ , горад у Японіі, у цэнтр. ч. в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Гіфу. Каля 500 тыс. ж. (1994). Чыг. вузел. Цэнтр шаўкаводчага раёна і вытв-сці шоўку. Машынабудаванне, тэкст., швейная, харч., дрэваапр. прам-сць. Ун-т. Турызм. Гіфу быў разбураны і адноўлены пасля землетрасення ў 1891. с. 278
ГІ́ФЫ (ад грэч. hyphē тканка, павуціна), мікраскапічныя простыя або разгалінаваныя ніткі, якія ўтвараюць вегетатыўнае цела грыба — талом. Уся сукупнасць гіфаў грыбнога талома называецца міцэліем. Дыяметр гіфаў ад 2 да 30 мкм. Пабудаваны з адной (у ніжэйшых) або многіх (у вышэйшых грыбоў) клетак. Абалонка бясколерная, у некат. гіфах афарбаваная і яе хім. састаў (хіцін, цэлюлоза, глюкан) вар’іруецца ў розных сістэматычных групах. У выніку разбурэння гіфаў на асобныя клеткі — аідыі, а таксама шляхам утварэння хламідаспор адбываецца вегетатыўнае размнажэнне грыбоў. с. 278
ГІ́ЦІС Уладзімір Міхайлавіч (6.7.1881, С.-Пецярбург — 22.8.1938), савецкі военачальнік, камкор (1935). У арміі з 1899. Скончыў юнкерскае пях. вучылішча (1902). Удзельнік 1-й сусв. вайны, палкоўнік. З 1918 у Чырв. Арміі. Камандаваў 6-й, 8-й арміямі, Паўд. фронтам. У ліп. 1919 — крас. 1920 камандуючы Зах. фронтам. Увосень 1919 кіраваў контрнаступленнем па разгроме арміі Юдзеніча. Узнаг. ордэнам Чырв. Сцяга (1919). У 1920—21 камандуючы Каўказскім фронтам. Пасля грамадз. вайны на адказных пасадах у Чырв. Арміі, у Наркамаце абароны СССР. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна. с. 278
ГІ́ЦІХ Міхаіл (? — 1654), літаратар, палеміст. Нарадзіўся на Беларусі. Выхоўваўся ў духу арыянства. Вучыўся ў Альтдорфскай гімназіі (з 1607, Германія), выключаны за прапаганду прагрэс. ідэй. Паслядоўнік С.Буднага. У 1611 вярнуўся на Беларусь, жыў у Навагрудку. Вядомы філас. трактатамі, палемікай, перапіскай. Пісаў на лац. мове. У 1612 напісаў трактат «Аб задавальненні Хрыста», у 1649 склаў алфавітны даведнік «Багаслоўскія зборнікі». У перапісцы з польск. мысліцелямі Я.Крэлем, І.Маскажэўскім, М.Руарам выказваў думкі пра сілу чалавечага розуму і законы прыроды (апубл. ў Амстэрдаме, 1677). Палеміка Гіціха з альтдорфскім праф. Л.Люцыусам надрук. пад назвай «Аб задавальненні... паміж М.Гіціхам, сацыніянцам і Л.Люцыусам артадоксам» (Базель, 1628). Я.І.Парэцкі. с. 278
ГІЯ́ДЫ (грэч. Hyades), рассеянае зорнае скопішча ў сузор’і Цялец; сфераідальная група з прыкладна 100 фізічна звязаных паміж сабой зорак. Знаходзіцца каля яркай зоркі Альдэбаран (α Цяльца). Дыяметр каля 10 пк. Адлегласць ад Сонца 41 пк. Відаць простым вокам. с. 279
ГІЯЛУРАНІДАЗА , фермент, які каталізуе рэакцыі гідралітычнага расшчаплення і дэполімерызацыі гіялуронавай к-ты. У млекакормячых ёсць амаль ва ўсіх органах і тканках, найб. багатыя ім семяннікі і яечнікі. Прысутнічае таксама ў плазматычных мембранах хваробатворных бактэрый і інш. мікраарганізмаў, некат. паразітычных чарвей, у ядзе пчол, змей і інш. У бактэрый гідралізуе гліказідныя сувязі гіялуронавай к-ты і аблягчае пранікненне бактэрый у тканкі. У пазваночных у працэсе апладнення гідралізуе вонкавую абалонку яйцаклеткі і робіць яе больш пранікальнай для сперматазоідаў. Гіялуранідаза, якую атрымліваюць з семяннікоў быкоў, уваходзіць у лячэбныя прэпараты (ранідазы, лідазы), якія выкарыстоўваюць для зніжэння вязкасці эксудатаў і ацёкаў, а таксама для вызначэння гіялуронавай к-ты. с. 279
ГІЯЛУРО́НАВАЯ КІСЛАТА́ , кіслы мукаполіцукрыд, кампанент злучальнай тканкі. У вял. колькасці ёсць у шклопадобным целе вока, пупавіне, сінавіяльнай (сустаўнай) вадкасці, а таксама скуры. Утварае комплекс з бялкамі. Малекулярная маса да некалькіх мільёнаў. Растворы гіялуронавай кіслаты маюць вял. вязкасць, таму здольныя памяншаць пранікальнасць тканак, што перашкаджае пранікненню хваробатворных мікраарганізмаў. У арганізме рэгулюе размеркаванне вады, выбіральную пранікальнасць тканак, выконвае ролю змазачнага матэрыялу ў суставах. Ферментатыўны гідроліз гіялуронавай кіслаты ажыццяўляецца гіялуранідазай. с. 279
ГІЯРГІ́ДЗЕ Збігнеў Іосіфавіч (н. 7.2.1912, Масква), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1973), праф. (1979). Скончыў Закаўказскі ін-т інжынераў чыг. транспарту (1932), Усесаюзны завочны фін. ін-т (1940). З 1949 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі, у 1959—91 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. Даследуе праблемы фін.-крэдытных адносін.
Тв.: Очерки развития финансов и кредита в Белоруссии. Мн., 1970 (у сааўт.); Белоруссия за десять пятилеток. Мн., 1982 (разам з Л.Ф.Герашчанка); Экономика Белоруссии в период послевоенного возрождения. Мн., 1988 (у сааўт.). с. 279
ГІЯЦЫ́НТ , Гіякінф, у грэчаскай міфалогіі прыгожы юнак, любімец Апалона; сын спартанскага цара Амікла, праўнук Зеўса. Дыск, кінуты Апалонам, выпадкова забіў Гіяцынта. З крыві Гіяцынта выраслі кветкі гіяцынты. Месцам культу Гіяцынта быў г. Аміклы каля Спарты. У гонар Апалона ладзілі свята гіякінфія. Сюжэт міфа адлюстраваны ў карціне Дж.Цьепала, оперы В.А.Моцарта і інш. с. 279
ГІЯЦЫ́НТ (Hyacinthus), манатыпны род кветкавых раслін сям. гіяцынтавых. Вядомы 1 від — гіяцынт усходні (Н. orientalis). Пашыраны на ўсх. Міжземнамор’і і ў Сярэдняй Азіі. Культывуецца з пач. 15 ст. На Беларусі інтрадукаваны ў Цэнтр. бат. садзе АН (1958). Мае шмат садовых формаў і сартоў (больш за 400; на Беларусі выпрабаваны 58). Цвіце ў красавіку — маі каля 20 дзён. Выкарыстоўваецца ў адкрытым грунце для групавых пасадак, на зразанне і для выганкі.
Шматгадовая цыбульная травяністая расліна з прамастойным сцяблом-стрэлкай выш. да 20 см. Лісце доўгае, лінейнае, жалабатае, у разетцы. Кветкі (у дзікарослага 2—6, у культываваных 15 шт. і болей) званочкападобныя, розных колераў, духмяныя, у рыхлых гронкападобных цыліндрычных суквеццях, звычайна яркаафарбаваныя. Плод — мясістая каробачка з чырванавата-бурым насеннем. Размнажаецца вегетатыўна (цыбулінамі-дзеткамі, ліставымі чаранкамі) і насеннем. с. 279
ГІЯЦЫ́НТ (назва ад падабенства афарбоўкі да пурпурова-чырвоных кветак гіяцынта), мінерал, празрыстая марганецзмяшчальная ювелірная разнавіднасць цыркону густа-чырвонага ці чырванавата-карычневага колеру. Крышталі — чатырохгранныя прызмы з пірамідальнымі галоўкамі. Бляск алмазны. Цв. 6,5—7,5. Шчыльн. 3,9—4,7 г/см3. Гіяцынты ювелірнай якасці трапляюцца пераважна ў шчолачна-высокагліназёмных базальтах, кімберлітавых і сіенітавых пегматытах. Здабыча ў Шры-Ланцы, Бразіліі, Аўстраліі, на Мадагаскары. Каштоўны камень. с. 279
ГІЯЦЫ́НТАВА Соф’я Уладзіміраўна (4.8.1895, Масква — 12.4.1982), руская актрыса, рэжысёр, педагог. Нар. арт. СССР (1955). З 1911 актрыса 1-й Студыі МХТа (з 1924 МХАТ 2-і), з 1938 актрыса і рэжысёр Маскоўскага т-ра імя Ленінскага камсамола (у 1951—57 маст. кіраўнік). Педагог Бел. драм. студыі ў Маскве (1921—26). Актрыса шырокага творчага дыяпазону, высокай сцэн. культуры. Дасканала валодала мастацтвам псіхал. аналізу ролі: Марыя («Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Нора («Нора» Г.Ібсена; рэж., разам з І.Бярсеневым), Жэнеўева («Маленне пра жыццё» Ж.Дэваля); Марыя Аляксандраўна («Сям’я» І.Папова), Ранеўская («Вішнёвы сад» А.Чэхава, рэж., разам з А.Пялевіным) і інш. З 1946 здымалася ў кіно: «Клятва» (Дзярж. прэмія СССР 1947), «Сям’я Ульянавых», «Падзенне Берліна», «Няскончаная аповесць» і інш. с. 279
ГЛАБА́ЛЬНАЕ ЗАБРУ́ДЖВАННЕ , забруджванне навакольнага асяроддзя, пры якім пэўныя віды забруджвальнікаў выяўляюцца па ўсім зямным шары; адна з глабальных праблем сучаснасці (гл. Глабальная экалогія). Бывае глабальнае забруджванне атмасферы, вод, глебы і г.д. або як агульнае забруджванне хім. рэчывамі, у т.л. дыаксідам вугляроду (гл. Парніковы эфект), радыенуклідамі (гл. Радыеактыўнае забруджванне), лёгкалятучымі газамі (напр., фрэонамі), нафтапрадуктамі і інш. Інфармацыя пра глабальнае забруджванне падаецца праз сістэмы глабальнага маніторынгу, у т.л. назіранні на базе міжнар. біясферных запаведнікаў, са штучных спадарожнікаў Зямлі і інш. У фарміраванні глабальнага забруджвання значную ролю адыгрывае вышынны трансгранічны перанос забруджвальнікаў паветр. плынямі (напр., пры ўзрывах ядзерных бомбаў, аварыях на АЭС). с. 280
ГЛАБА́ЛЬНАЯ ЭКАЛО́ГІЯ , раздзел экалогіі, які вывучае агульнабіясферныя заканамернасці прыродных працэсаў і іх змены пад уплывам антрапагеннага ўздзеяння. Інтэнсіўна развіваецца з сярэдзіны 20 ст., калі пачалі праяўляцца глабальныя экалагічныя праблемы. Разглядае іх на ўзроўні біясферы ў цэлым або дастасавальна да асобных яе падсістэм (гідрабіясферы, аэрабіясферы, глебы і інш.). Практычнае значэнне маюць даследаванні глабальнага забруджвання навакольнага асяроддзя, яго рэальных і патэнцыяльна магчымых наступстваў і ўплываў на стан розных экасістэм. На Беларусі асобныя аспекты глабальнай экалогіі рэалізуюцца праз абагульненне інфармацыі для сістэмы глабальнага маніторынгу (станцыі назіранняў у Бярэзінскім біясферным запаведніку). с. 280
ГЛАБА́ЛЬНЫ МАНІТО́РЫНГ , назіранне за планетарнымі працэсамі і з’явамі ў біясферы, у т.л. за вынікамі антрапагеннага ўздзеяння на прыроду. Уключае вывучэнне, ацэнку стану і прагназаванне змен прыродных працэсаў, кантроль за энергет. і цеплавым балансам Зямлі, узроўнямі радыяцыі, вуглякіслага газу, кіслароду, міграцыяй хім. элементаў, станам Сусветнага акіяна, кліматычнымі зменамі, міграцыямі жывёл і інш. з’явамі прыроды. Ажыццяўляецца ў межах міжнар. праграм навук. даследаванняў на базе наземных станцый, навук.-доследных суднаў, штучных спадарожнікаў Зямлі, біясферных запаведнікаў і інш. Дапаўняецца і звязаны з інш. відамі маніторынгу. с. 280
ГЛАБА́ЛЬНЫЯ ПРАБЛЕ́МЫ сучаснасці, праблемы, якія закранаюць інтарэсы чалавецтва ў цэлым і для свайго вырашэння патрабуюць агульных намаганняў без уліку падзелу чалавечага грамадства па розных прыкметах. Умоўна вылучаюць тэарэтычныя і практычныя, вострыя і адкладзеныя, агульныя і прыватныя. Тэарэтычныя глабальныя праблемы ахопліваюць пераважна праблемы грамадскіх і прыродазнаўчых навук: філасофіі, біялогіі, пазнання Зямлі і Космасу, прыроды чалавека, грамадазнаўства і інш. (гл. Навука, Чалавек, Экалогія сацыяльная, Касмалогія і да т.п.). Іх вырашэнне не можа мець завершанага характару, колькі б не доўжыўся перыяд існавання чалавецтва. Практычныя глабальныя праблемы вынікаюць з сённяшняга стану грамадства і абумоўлены яго недасканаласцю (розныя ступені і ўзроўні развіцця асобных яго частак, парушэнне раўнавагі ў адносінах з прыродай і інш.), але пры пэўных умовах яны могуць быць вырашаны ў перспектыве. Асн. з такіх праблем здольны істотна паўплываць на ўмовы існавання чалавецтва, а ў асобных выпадках нават ствараць пагрозу для яго захавання: праблемы вайны і міру, голаду і харчавання, ядзернай бяспекі, антрапагеннага ўздзеяння на прыроду, забруджвання навакольнага асяроддзя, дэмаграфіі, энергет. забеспячэння, вычарпальнасці многіх відаў прыродных рэсурсаў і інш. Глабальнае значэнне пры пэўных умовах сусв. грамадскасць можа надаваць рэгіянальным праблемам, асабліва калі яны ствараюць патэнцыяльную пагрозу для ўсяго насельніцтва ці яго частак у іншых рэгіёнах (напр., праблемы пашырэння небяспечных хвароб, гандлю наркотыкамі, зброяй, забруджвання сусв. акіяна, трансгранічнага пераносу забруджвальнікаў). Наяўнасць агульных для міжнар. супольнасці праблем спараджае дзейнасць міжнар. арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, ЮНЕП, Міжнар. Саюз аховы прыроды, МАГАТЭ і інш.), грамадскіх рухаў і формаў супрацоўніцтва («зялёныя», «Грынпіс», грамадскія фонды ў абарону міру, прыроды, гуманітарныя арганізацыі і інш.), узнікненне новых навук або іх раздзелаў (напр., Глабальная экалогія).
Літ.: Гудожник Г.С., Елисеева В.С. Глобальные проблемы в истории человечества. М., 1989; Глобальные проблемы и общечеловеческие ценности: Пер. с англ. и фр. М., 1990; Global competitiveness. New York, 1988. с. 280
ГЛАБІГЕРЫ́НАВЫ МУЛ , фарамініферавы мул, акіянскі і марскі асадак, які складаецца пераважна з ракавін планктонных фарамініфер і іх абломкаў. Звычайна да глабігерынавага мула адносяць асадкі, у якіх больш за 30% (іншы раз да 99%) вуглякіслага кальцыю СаСО3, паводле памеру зерняў — ад пяскоў да тонкіх мулаў. Афарбоўка светлая, часта амаль белая. Глабігерынавы мул укрывае больш як 1/3 плошчы Сусв. акіяна. Асабліва пашыраны ў трапічных і субтрапічных шыротах, у адкрытых частках акіянаў і буйных мораў, на глыбінях ад некалькіх соцень да 5 тыс. метраў. с. 280
ГЛАБІГЕРЫ́НЫ (Globigerina), род прасцейшых жывёл атр. фарамініфер кл. караняножак. Некалькі дзесяткаў відаў, у т.л. шмат выкапнёвых. Пашыраны ў цёплых морах, акіянах, вядуць планктонны спосаб жыцця.
Ракавіна порыстая, вапняковая, складаецца з некалькіх шарападобных камер, злучаных паміж сабой. Паверхня камер укрыта доўгімі радыяльнымі калючкамі, якія аблягчаюць «лунанне» ў тоўшчы вады. Ракавіны памерлых глабігерынаў падаюць на дно і ўтвараюць асн. частку глыбакаводнага глабігерынавага мулу. с. 280
ГЛАБІ́Н , бялковая частка гемаглабіну. Сувязь паміж гемам і глабінам устойлівая, разбураецца толькі ў кіслым асяроддзі. Пасля адшчаплення гема бялок траціць натыўныя якасці. Скорасць сінтэзу глабіну ў арганізме вельмі вялікая, што звязана з інтэнсіўным аднаўленнем эрытрацытаў. Генетычна абумоўленыя анамаліі ў сінтэзе глабіну вызначаюць некаторыя хваробы крыві (серпападобнаклетачную анемію і інш.). с. 280
ГЛАБО́ІДНАЯ ПЕРАДА́ЧА , від чарвячнай перадачы, у якой вядучы элемент — чарвяк мае ўвагнутую (глабоідную) форму. Ад перадачы з цыліндрычным чарвяком адрозніваецца адначасовым зачапленнем большай колькасці віткоў чарвяка з зубамі вядзёнага кола. Здольная перадаваць большыя намаганні, чым звычайная чарвячная перадача, мае большы ккдз (з-за лепшых умоў змазкі). Выкарыстоўваецца звычайна пры вял. нагрузках, а таксама пры неабходнасці стварэння кампактнага і лёгкага абсталявання (у транспартных і горных машынах, самалётах і інш.). с. 280
ГЛАБУЛІ́НЫ (ад лац. globulus шарык), група глабулярных бялкоў жывёльнага і расліннага паходжання, найб. пашыраных у прыродзе. Раствараюцца ў разбаўленых растворах солей, к-т і шчолачы, слабарастваральныя ў вадзе (акрамя міязіну і некат. інш.). Уваходзяць у састаў раслінных і жывёльных тканак (складаюць амаль палову сываратачных бялкоў крыві, вызначаюць яе буферную ёмістасць). Большасць глабулінаў — простыя бялкі, некат. звязаны з вугляводамі, ліпідамі (асабліва глабуліны плазмы крыві), нуклеінавымі к-тамі (нейраглабулін), ёдам (тырэаглабулін). Вызначаюць імунныя якасці арганізма (антыцела, камплемент), згусанне крыві (пратрамбін, фібрынаген і інш.), удзельнічаюць у пераносе жалеза (трансферын, гаптаглабін), медзі (цэруплазмін), у рэгуляцыі гемапаэзу (эрытрапаэціны) і г.д. Адносіны альбумін/глабулін у плазме крыві маюць дыягнастычнае значэнне (у норме каля 2, пры запаленчых працэсах памяншаецца). с. 280
ГЛАВА́ЦКАЯ Лідзія Рыгораўна (н. 1.5.1936, в. Падыгрушша Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.), бел. майстар пляцення маст. вырабаў з саломкі. Вучаніца Т.Агафоненка. У творчасці пераважаюць работы анімалістычнага жанру (фігуркі коней, аленяў, пеўняў, паваў і інш.). Дамагаецца надзвычайнага дэкар. эфекту, чаргуючы тонка апрацаваныя рэльефныя саломінкі з гладкімі, збіраючы іх у пучкі ці асобныя дэталі. Стварае таксама творы манум.-дэкар. характару (удзельнічала ў афармленні інтэр’ераў музея Максіма Багдановіча ў Мінску, 1991, і інш.). Я.М.Сахута. с. 281
ГЛАВА́ЦКІЯ , беларускія мастакі 18—19 ст., бацька і сын.
Антоні (каля 1750—1811), тэатральны мастак і партрэтыст. Прадстаўнік класіцызму. У 1780-я г. быў дэкаратарам у Шклоўскім т-ры Зорыча, у 1794—1802 — у Магілёўскім т-ры С.Богуша-Сестранцэвіча, з 1789 у Мінску (да 1793 у трупе А.Ш.Жукоўскага, у 1802—05 у антрэпрызе М.Кажынскага), у 1805—10 у Вільні. Напісаў партрэт Богуш-Сестранцэвіча, размалёўваў цэрквы і касцёлы ў Магілёве. Пісаў алтарныя карціны, рыхтаваў ілюмінацыі для прыдворных свят.
Юзаф Гіляры (14.1.1789, Мінск — 21.12.1858), тэатральны мастак, жывапісец і літограф. Сын і вучань Антонія. У 1810-я г. вучыўся ў Віленскай маст. школе ў Я.Рустэма, у 1821—25 выкладаў там перспектыву і кіраваў літаграфскімі майстэрнямі. Афармляў спектаклі ў т-рах Мінска (1806—08), Вільні (1808—25), Варшавы (1826—58). Выканаў літаграфіі: «Касцёл св. Ганны ў Вільні», «Партрэт Л.Стуока-Гуцявючуса», «Аўтапартрэт» і інш. Аўтар жывапісных работ («Евангеліст Марка», «Партрэт жонкі»), пейзажаў, малюнка на цынку «Размова пасла Смірноўскага з гетманам Хмяльніцкім пад Замосцем у 1647 г.» (1840). с. 281
ГЛАГО́ЛЕЎ Васіль Васілевіч (4.3.1898, г. Калуга, Расія —21.9.1947), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1943), ген.-палк. (1944). У арміі з 1916. У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на фронце, камандзір дывізіі, корпуса, камандуючы арміямі. Камандаваў 31-й арміяй, якая ў час Беларускай аперацыі 1944 прарвала абарону ворага пад Дуброўнам, удзельнічала ў вызваленні Оршы, Барысава, Мінска, Гродна. Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі. с. 281
ГЛАГО́ЛІЦА , адна з дзвюх стараж. славянскіх азбук. Назва ад стараслав. «глаголь» — слова, маўленне. Глаголіца амаль супадае з кірыліцай алфавітным складам (40 літар), назвай, размяшчэннем і гукавым значэннем літар; адрознівалася формаю літар і складанасцю іх напісання. На думку некаторых вучоных, глаголіца створана ў 9 ст. асветнікам Кірылам (Канстанцінам) Філосафам. Бытавала на слав. землях паралельна з кірыліцай (у Харватыі, Далмацыі і Ілірыі да 18 ст.), зрэдку ўжывалася ў Кіеўскай Русі. Найстарэйшыя помнікі глагалічнага пісьма: надпіс 893 на надмагільнай пліце, знойдзенай у руінах Сімяонаўскай царквы ў Праславе (Балгарыя), Кіеўскія лісткі (10 ст.), Зографскае, Марыінскае, Асеманава евангеллі (10—11 ст.) і інш. Паступова глаголіца выцеснена на У і Пд кірыліцай, на З — лацінскім пісьмом.
Літ.: Истрин В.А. Возникновение и развитие письма. М., 1965; Сказания о начале славянской письменности. М., 1981; Павленко Н.А. История письма. 2 изд. Мн., 1987. М.Б.Батвіннік. с. 281
ГЛАДЗЬ , від вышыўкі. Вядома са старажытнасці. Дасканаласцю вызначаліся гладзь стараж. Кітая («жывапіс іголкай»), еўрап. сюжэтная вышыўка эпохі Адраджэння. Пашырана ў нар. вышыўцы Украіны, Расіі і інш. На Беларусі як від нар. вышыўкі (гладзь лічаная, адвольная, 1- ці 2-баковая, прамая, касая і інш.) ужывалася для аздаблення кашуль, фартухоў, ручніковых галаўных убораў і інш. Паралельнымі шыўкамі чырвоных, белых, чорных і інш. нітак па лініі асновы, утку або па дыяганалі вышывалі арнамент з простых геам. фігур (разеткі, зоркі, крыжыкі, ромбы і інш.). З пач. 20 ст. пашыраецца паліхромная адвольная гладзь расліннага характару, якая ў 1950-я г. набыла папулярнасць, выцесніўшы традыц. лічаную гладзь геам. характару. Цяпер нар. вышывальшчыцы (пераважна на Палессі) і на прадпрыемствах маст. вырабаў ёю упрыгожваюць ручнікі, парцьеры, абрусы, пасцельную бялізну, дэталі жан. адзення і інш. Я.М.Сахута. с. 281
ГЛАДКЕ́ВІЧ Уладзімір Васілевіч (н. 15.11.1954, г. Жодзіна Мінскай вобл.), бел. графік і жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1975), Бел. тэатр -маст. ін-т (1986). З 1987 выкладчык Бел. АМ (з 1997 дацэнт). Аўтар станковых графічных твораў: серыі «Хворыя воблакі» (1989), «Вяртанне Францыска Скарыны» (1990), «Стварэнне свету» (1992), «Вузлы і дрэвы» (1995) і інш. Аформіў і праілюстраваў паэму «Тарас на Парнасе» (1992), зб. «Легенды і казкі польскіх і беларускіх паэтаў» (1992), кн. «Зіма з летам сустракаецца» (1995). Сярод жывапісных твораў: «Затопленыя вёскі» і «Малітва» (усе 1994—95), трыпціх «Метамарфозы» (1996) і інш. Валодае разнастайнай сімволіка-алегарычнай выяўл. мовай, у творах — імкненне да апалітычнасці і маст. абагульнення. С.Ф.Салавей. с. 282
ГЛАДКО́Ў Генадзь Ігаравіч (н. 18.2.1935, Масква), рускі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1988). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1964). Працуе пераважна ў муз.-сцэн. жанрах. Аўтар оперы «Старэйшы сын» (паст. 1984), балетаў «Вій» (1984), «12 крэслаў» (1985), аперэты «Тры Іваны», мюзіклаў «Брэменскія музыканты» (1968), «Тэмп—1929» (1971), «Дульсінея Табоская» (1972), «Тыль» (1974). Сярод інш. твораў: араторыя; кантаты; сімфанічныя, харавыя творы; музыка для дзяцей, да кіна- і мультфільмаў (больш за 100), драм. спектакляў (больш за 30). Яркі меладыст, у папулярных жанрах арыентуецца на класічныя традыцыі.
Літ.: Федосова Э. Геннадий Гладков // Композиторы Москвы. М., 1980. Вып. 2. с. 282
ГЛАДКО́Ў Фёдар Васілевіч (21.6.1883, в. Чарнаўка Пензенскай вобл., Расія — 20.12.1958), рускі пісьменнік. Друкавацца пачаў у 1900. За ўдзел у рэв. руху ў 1907 — 10 быў у ссылцы. Аўтар аповесцей «Удар» (1909), «Ізгоі» («У выгнанні», 1909, апубл. 1922), «Новая зямля» (1930); раманаў «Цэмент» (1925, новая рэд. 1930, перапр. 1944) — пра аднаўленне прамысловасці пасля грамадз. вайны, «Энергія» (1932—38, новая рэд. 1947) — пра буд-ва Днепрагэса, цыкла аўтабіягр. твораў: «Аповесць пра дзяцінства» (1949, Дзярж. прэмія СССР 1950), «Вольніца» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951), «Ліхалецце» (1954), «Мяцежнае юнацтва» (1956, не скончаны). Творы Гладкова на бел. мову перакладалі М.Зарэцкі, Я.Скрыган, А.Гурло, А.Дудар, Я.Шарахоўскі. У бел. перакладах выйшлі яго кнігі «Галаваногі чалавек», «Цэмент» (абедзве 1930), «Новая зямля» (1932), «Энергія» (1935), «Аповесць пра дзяцінства» (1952).
Тв.: Собр. Соч. Т. 1—5. М., 1983—85.
Літ.: Пухов Ю.С. Федор Гладков: Очерк творчества. М., 1983. с. 282
ГЛАДКО́Ў Яўген Пятровіч (н. 10.10.1941, в. Іванькава Пермскай вобл., Расія), бел. цымбаліст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1968, клас І.Жыновіча), з 1966 выкладчык Бел. акадэміі музыкі (з 1980 заг. кафедры, праф. з 1987). Выступае з сольнымі канцэртамі. У рэпертуары творы класічнай і сучаснай айч. і зарубежнай музыкі (яму належаць многія пералажэнні і выканальніцкія рэдакцыі). Першы выканаўца многіх твораў бел. кампазітараў (Г.Вагнера, В.Войціка, У.Дарохіна, С.Картэса, Э.Тырманд, К.Цесакова і інш.). Манера ігры адметная тэхн. свабодай, тэмпераментам, выяўляе тонкае адчуванне бел. нар. меласу. Аўтар «Школы ігры на цымбалах» (1983), метадычных дапаможнікаў, складальнік і рэдактар зборнікаў цымбальных твораў бел. кампазітараў. Чл. прэзідыума Сусв. асацыяцыі цымбалістаў (1995). І.І.Зубрыч. с. 282
ГЛА́ДСТАН (Gladstone) Уільям Юарт (29.12.1809, г. Ліверпул, Вялікабрытанія — 19.5.1898), брытанскі дзярж. дзеяч. У 1832 выбраны ў парламент ад партыі торы. Быў міністрам гандлю (1843—45), калоній (1845—47), фінансаў (1952—55, 1859—66). З 1867 лідэр Ліберальнай партыі. У 1868—74 прэм’ер-міністр. Яго ўрад рэфармаваў пач. адукацыю, легалізаваў прафсаюзы, увёў тайнае галасаванне на выбарах. З 1874 узначальваў апазіцыю. У 1880—85 на чале ўрада, які ў 1882 паслаў англ. войскі для захопу Егіпта, жорстка падаўляў нац.-вызв. рух у Ірландыі. Разгром брыт. войск у Судане і ўскладненні ў Ірландыі прывялі да падзення яго ўрада. У 1886 і ў 1892—94 зноў узначальваў урад. с. 282
ГЛАДУ́Н , грыжная трава (Herniaria), род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Паўн. і Паўд. Афрыцы, Зах. Азіі, пераважна ў Міжземнамор’і. У Беларусі ўсюды трапляецца гладун гладкі (Н. glabra) і зрэдку, пераважна ў паўд. раёнах, гладун мнагашлюбны (Н. polygama). Растуць на сухіх грунтавых, пераважна пясчаных агаленнях, на пустках, папарах, каля дарог.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з кароткім галінастым распасцёртым сцяблом даўж. 5—20 см, прыціснутым да зямлі накшталт разеткі. Лісце прадаўгавата-эліптычнае. Кветкі дробныя, непрыкметныя, двух- ці аднаполыя, жаўтавата-зялёныя або белыя ў пазухах верхняга лісця. Плод — шарападобны аднанасенны арэшак. Лек. (мачагонны і вяжучы сродак), дэкар., кармавыя і інсектыцыдныя расліны. Маюць пахучае рэчыва кумарын, сапаніны. Ядавітыя. Г.У.Вынаеў. с. 282
ГЛАДЫЁЛУС , шпажнік (Gladiolus), род кветкавых раслін сям. касачовых. Каля 300 відаў. Пашыраны ў Паўд. і Паўн. Афрыцы, Еўропе, Усх. Азіі. У Беларусі ўсюды зрэдку трапляецца гладыёлус чарапіцавы (G. imbricatus) і вельмі рэдка (у Белавежскай пушчы, наваколлях гарадоў Магілёў і Рагачоў) гладыёлус балотны (G. palustris). Растуць на вільготных лугах, лясных палянах, каля балот, у хмызняках. Гладыёлус чарапіцавы занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь, гладвёлус балотны лічыцца зніклым. У калекцыі Цэнтр. бат. саду Нац. АН Беларусі больш за 600 сартоў ладыёлуса гібрыднага (G. hybridus). У сусв. селекцыі — больш за 10 тыс. сартоў.
Шматгадовыя клубнецыбульныя прыгожаквітучыя травяністыя расліны з прамастойным сцяблом выш. 20—220 см. Клубнецыбуліна круглаватая або пляскатая, з 2—3 плевачнымі ці валакністымі абалонкамі, якія штогод аднаўляюцца. Лісце лінейна-мечападобнае, зялёнае або блакітна-зялёнае. Кветкі лейкападобныя, разнастайнай афарбоўкі, у некат. відаў пахучыя, сабраныя па некалькі (ад 2—5 да 40) у адна- ці двухбаковае коласападобнае суквецце. Плод — 3-створкавая шматнасенная каробачка. Размнажаюцца вегетатыўна (клубнецыбулінамі і «дзеткамі») і насеннем. Выкарыстоўваюць на зразанне, нізкарослыя — для бардзюраў і груп.
Г.У.Вынаеу. с. 283
ГЛА́ДЫШ , тое, што гарлач. с. 283
ГЛАДЫ́Ш (Laserpitium), род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. Каля 30 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных паясах зямнога шара, асабліва ў Міжземнамор’і. У Беларусі зрэдку трапляюцца гладыш прускі (L. prutenicum) і шыракалісты (L. latifolia). Растуць у шыракалістых і хвойна-шыракалістых лясах, хмызняках, на высечках.
Шмат-, радзей двухгадовыя травяністыя расліны з доўгім вертыкальным коранем і галінастым сцяблом выш. да 150 см. Лісце доўгачаранковае. Кветкі дробныя, белыя, ружовыя ці жоўтыя, у складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік з крылатымі рэбрамі. Лек. расліны (настойку кораня выкарыстоўваюць пры хваробах страўніка, печані, жаночых захворваннях, як мачагоннае), маюць эфірны алей гераніёл, які ўжываецца ў парфумернай і харч. прам-сці, у касметыцы. Г.У.Вынаеу. с. 283
ГЛА́ДЫШАЎ Міхаіл Ціханавіч (н. 10.1.1938, с. Стара-Сяславіна Тамбоўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне гідрадынамікі. Д-р тэхн. н. (1993), праф. (1994). Скончыў Маскоўскі ун-т (1960). З 1974 у Новасібірскім ун-це, з 1988 у Бел. ун-це транспарту (г. Гомель). Навук. працы па механіцы вадкасцей і матэм. мадэліраванні адкрытых і напорных патокаў. Распрацаваў тэарэт. асновы нелінейнай выліч. гідраўлікі.
Тв.: Численное моделирование неустановившихся течений в открытых руслах // Водные ресурсы. 1981. № 3. с. 283
ГЛАДЫШЫ́ , 1) Notonectidae, сям. вадзяных клапоў. Каля 200 відаў. Пашыраны ў прэсных і саланаватых вадаёмах. На Беларусі распаўсюджаны гладыш звычайны (Notonecta glauca), радзей трапляецца гладыш жоўты (N. lutea), занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. 7,5—18 мм. Цела пукатае зверху, плоскае знізу. Хабаток моцны, востры. Заднія ногі з плавальнымі шчацінкамі, падобныя да вёслаў. Плаваюць спіной уніз. Добра лётаюць. Яйцы адкладваюць у тканкі водных раслін. Драпежнікі: кормяцца дробнымі воднымі насякомымі, маляўкамі рыб.
2) Phalacridae, сям. жукоў падатр. разнаедных. Больш за 300 відаў. Большасць жыве ў суквеццях складанакветных раслін, некаторыя — на ржаўных грыбах, у якіх развіваюцца. с. 283
ГЛАДЫЯ́ТАРЫ (лац. gladiatores ад gladius меч), у старажытна-рым. дзяржаве рабы, ваеннапалонныя і інш., якія ў смяротных паядынках біліся паміж сабой або з дзікімі звярамі на арэне амфітэатра. Навучаліся ў спец. школах, якія існавалі ў Рыме, Пампеях, Капуі (у апошняй у 74 да н.э. пачалося паўстанне рабоў пад кіраўніцтвам Спартака) і інш. месцах. Першыя баі гладыятараў арганізаваны ў Рыме ў 264 да н.э. (пераняты ад стараж. плямён этрускаў). Да 1 ст. да н.э. баі былі змененай формай рытуальнага забойства рабоў (з 3 ст. да н.э. суправаджалі пахаванні знатных асоб), потым сталі забавай натоўпу, ладзіліся прыватнымі асобамі або дзяржавай з мэтай набыць папулярнасць сярод гараджан. У 65 да н.э. Гай Юлій Цэзар арганізаваў бой 320 пар гладыятараў. Баі гладыятараў практыкаваліся да пач. 5 ст. н.э.
Літ.: Хёфлинг Г. Римляне, рабы, гладиаторы: Спартак у ворот Рима: Пер. с нем. М., 1992. с. 283
ГЛАДЭ́НКА Уладзімір Кузьміч (н. 12.11.1922, с. Каршачына Сумскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне конегадоўлі. Д-р с.-г. н. (1979), праф. (1990). Скончыў БСГА (1951), дзе і працаваў да 1986, потым у Маскоўскай дзярж. акадэміі вет. медыцыны і біятэхналогіі імя К.І.Скрабіна. Навук. працы па даследаванні эвалюцыі, гісторыі, гасп.-біял. асаблівасці абарыгенных коней, распрацоўцы эфектыўных метадаў селекцыі і выкарыстання, захавання генафонду коней.
Тв.: Белорусская лошадь. Мн., 1976; Коневодство Белоруссии. Мн., 1985. с. 284
ГЛА́ЗАЎ Уладзімір Міхайлавіч (25.6.1915, Масква — 20.5.1980), бел. і рускі спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1954). У 1938—49 саліст Ансамбля песні і танца Сав. Арміі імя А.В.Аляксандрава. У 1951—61 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. У 1962—75 саліст Москанцэрта. Валодаў голасам прыемнага тэмбру, шырокага дыяпазону, пачуццём стылю. Стварыў разнапланавыя вобразы ў нац. операх: Змітрок і фон Шолен («Міхась Падгорны» і «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага), Лагоўскі («Яснае світанне» А.Туранкова), Лявон («Калючая ружа» Ю.Семянякі); у класічных — Мечнік («Страшны двор» С.Манюшкі), Мазепа, Томскі і Ялецкі, Анегін («Мазепа», «Пікавая дама», «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Жэрмон, граф ды Луна, Рэната («Травіята», «Трубадур», «Баль-маскарад» Дж. Вердзі). Б.С.Смольскі. с. 284
ГЛА́ЗАЎКА , вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пд ад г. Буда-Кашалёва, 55 км ад Гомеля, 12 км ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская. 640 ж., 265 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Царква. с. 284
ГЛА́ЗГА (Glasgow), горад у Вялікабрытаніі, на З Шатландыі. Знаходзіцца на Сярэднешатландскай нізіне, на р. Клайд за 35 км ад яе вусця. Адм. ц. раёна Стратклайд і гал. горад канурбацыі Клайдсайд. 684,3 тыс. ж., у межах канурбацыі больш за 1,5 млн. ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог, гандл. цэнтр і марскі порт. Аэрапорт. На прадпрыемствах Глазга сканцэнтравана больш за 1/3 усіх занятых у прам-сці Шатландыі. Металургічная вытв-сць на базе мясц. каменнага вугалю і прывазной жал. руды. Буйнейшы суднабуд. раён краіны. Суднарамонт. Прадпрыемствы Глазга выпускаюць таксама суднавыя рухавікі, катлы, турбіны. Развіта лакаматывабудаванне, электратэхніка, станкабудаванне, авія- і аўтабудаванне. Прам-сць харч., тытунёвая, швейная, паліграф., тэкст., у т.л. вытв-сць дываноў. Метрапалітэн. Ун-т. Шатл. муз. акадэмія. Маст. галерэі і музей Глазга. Гатычны сабор (12—16 ст.), інш. арх. помнікі.
Засн. ў 6 ст. У сярэднявеччы невял. рыбацкае паселішча, з 1178 горад. У 1451 адкрыты ун-т. У 1636 атрымаў статус каралеўскага горада. У 14 і 17 ст. неаднаразова быў зруйнаваны у час войнаў з англічанамі. Пасля заключэння шатландска-англ. уніі 1707 — цэнтр гандлю, з сярэдзіны 18 ст. — важнейшы прамысл. і партовы горад Вялікабрытаніі. З 19 ст. буйны цэнтр рабочага руху. с. 284
ГЛАЗЕНА́П Сяргей Паўлавіч (25.9.1848, с. Паўлаўскае Цвярской вобл., Расія — 12.4.1937), расійскі астраном. Ганаровы чл. АН СССР (1929). Герой Працы (1932). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1870). У 1870—77 у Пулкаўскай абсерваторыі, з 1877 у Пецярбургскім ун-це (з 1889 праф.). Адзін з заснавальнікаў Рус. астр. т-ва. Навук. працы па вывучэнні руху спадарожнікаў Юпітэра, даследаванні падвойных і пераменных зорак, рэфракцыі святла ў зямной атмасферы. Прапанаваў спосаб вызначэння арбіт падвойных зорак. Пад яго кіраўніцтвам пабудавана абсерваторыя Пецярбургскага ун-та. Аўтар падручнікаў па астраноміі і матэматыцы.
Літ.: Перель Ю.Г. Выдающиеся русские астрономы. М.; Л., 1951. с. 284
ГЛА́ЗЕР (Glaser) Доналд Артур (н. 21.9.1926, г. Кліўленд, штат Агайо, ЗША), амерыканскі фізік. Чл. Нац. АН ЗША (1962). Скончыў Тэхнал. ін-т Кейса (1946). З 1949 у Мічыганскім ун-це, у 1959 праф. Каліфарнійскага ун-та. Навук. працы па фізіцы элементарных часціц і касм. прамянёў. Вынайшаў пузырковую камеру (1952), эксперыментальна даказаў незахаванне цотнасці пры распадзе гіперонаў (1957). Нобелеўская прэмія 1960. с. 284
ГЛАЗКО́Ў Ілья Міхайлавіч (1.8.1922, г. Генічаск, Украіна — 16.5.1996), бел. вучоны ў галіне электроннага машынабудавання, дзярж. дзеяч Беларусі. Д-р тэхн. н. (1974), праф. (1980). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1954). З 1955 на Мінскім аўтазаводзе. З 1961 у КБ дакладнага электроннага машынабудавання (цяпер НВА «Планар»; з 1971 ген. дырэктар). З 1974 нам. старшыні СМ БССР. У 1982—94 у Мінскім радыётэхн. ін-це. Навук. працы і вынаходствы па тэхнал. абсталяванні для вытв-сці вырабаў электроннай тэхнікі. Дзярж. прэмія СССР 1973.
Тв.: Генераторы изображений в производстве интегральных микросхем. Мн., 1981 (разам з Я.А.Райхманам). с. 284
ГЛАЗКО́Ў Юрый Васілевіч (н. 3.12.1930, г. Таганрог, Расія), бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н., праф. (1982). Скончыў Узбекскі дзярж. ун-т (1953). З 1957 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1969 у БДУ. Навук. працы па фотахіміі і спектраскапіі каардынацыйных злучэнняў. Распрацаваў метады магніта-рэзананснай спектраскапіі прадуктаў хім. рэакцый, стварыў малекулярныя генератары радыёчастот на аснове хім. палярызацыі атамных ядраў.
Тв.: Структура продуктов реакции фотовосстановления металлопорфиринов (у сааўт.) // Докл. АН СССР. 1972. Т. 207, № 2; Генерирование электромагнитных колебаний в ходе фотохимических реакций (разам з Г.П.Шпяньковым, Л.А.Хільмановіч) // Журн. прикладной спектроскопии. 1982. Т. 36, вып. 5. А.І.Болсун. с. 284
ГЛАЗКО́Ў Юрый Мікалаевіч (н. 2.10.1939, Масква), савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1977), лётчык-касманаўт СССР (1977). Скончыў Харкаўскае вышэйшае ваен. авіяц. інж. вучылішча . З 1965 у атрадзе касманаўтаў. 7—25.2.1977 з В.В.Гарбатко здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-24» (яго бортінжынер) і на арбітальнай станцыі «Салют-5». Працягласць палёту 17,73 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АН СССР. с. 284
ГЛАЗКО́ЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура пач. бронзавага веку (мяжа 3—2-га тыс. да н.э. — 1200 г. да н.э.) на тэр. Прыбайкалля, Прыангар’я, у вярхоўях Лены і нізоўях Селенгі. Назва ад пахаванняў у б. Глазкоўскім прадмесці г. Іркуцка. Вядома па невял. могільніках (ад 1 да 8 пахаванняў). Пахавальны абрад — у неглыбокіх ямах на спіне ў выцягнутым становішчы, радзей з сагнутымі нагамі; на апошнім этапе ў скурчаным становішчы. Асаблівасць пахаванняў — арыентацыя ўздоўж ракі, часцей галавой уверх па цячэнні. Асн. занятак — рыбалоўства. Насельніцтва карысталася каменнымі і касцянымі прыладамі і зброяй. З’явіліся першыя метал. вырабы: нажы, рыбалоўныя кручкі, іголкі, шылы і інш. А.В.Іоў. с. 285
ГЛАЗУНО́Ў Аляксандр Канстанцінавіч (10.8.1865, С.-Пецярбург — 21.3.1936), рускі кампазітар, дырыжор, педагог, муз. дзеяч. Нар. арт. Рэспублікі (1922). Вучань М.Рымскага-Корсакава (кампазіцыя). З 1888 выступаў як дырыжор у Расіі і за мяжой. З 1899 праф., у 1905— 28 дырэктар Пецярбургскай кансерваторыі. Ганаровы віцэ-прэзідэнт Рус. сімф. т-ва ў Вялікабрытаніі (1906), ганаровы д-р Кембрыджскага і Оксфардскага ун-таў (1907), ганаровы чл. Нац. акадэміі «Санта-Чэчылія» (Рым, 1914), чл. Муз. акадэміі ў Стакгольме (1929). Найб. плённа працаваў у жанрах сімф. музыкі. Паслядоўнік традыцый «Магутнай кучкі» і П.Чайкоўскага, ён аб’яднаў у сваёй творчасці элементы лірыка-эпічнага і лірыка-драм. сімфанізму. Зрабіў істотны ўклад у сімфанізацыю балетнага жанру. Яго творы вылучаюцца рэльефнасцю тэм, поўным і ясным гучаннем аркестра, майстэрскім выкарыстаннем поліфанічнай тэхнікі (адначасовае гучанне розных тэм, спалучэнне імітацыйнага і варыяцыйнага развіцця). Сярод твораў: балеты «Раймонда» (паст. 1898), «Паненка-служанка, або Выпрабаванне Даміса» і «Поры года» (паст. 1900); кантаты; 8 сімфоній (1881—1906), у т.л. 1-я (у скерца выкарыстаны матыў бел. нар. танца «Мікіта»), найб. значныя 4-я, 1893; 5-я, 1895; 6-я, 1896; 7-я, 1902; 8-я, 1906; 7 сюіт, у т.л. «З сярэдніх вякоў» (1902); 5 уверцюр, у т.л. 2 на грэч. тэмы (1882, 1884); сімф. паэма «Сценька Разін» (1885), «Фінская фантазія» (1909); «Руская фантазія» для Велікарус. аркестра (1906); канцэрты з арк. — 2 для фп. (1910, 1917), для скрыпкі (1904), для віяланчэлі (1931), для саксафона (1931); 7 стр. квартэтаў; творы для фп., для аргана; хары а капэла; рамансы і песні; апрацоўкі рус., чэш., грэч. гімнаў і песень; музыка да драм. спектакляў. У 1885—1903 штогод адзначаўся Глінкаўскімі прэміямі.
Літ. тв.: Избранное: Письма, статьи, воспоминания. М., 1958.
Літ.: Федорова Г.П. Глазунов. 2 изд. М., 1961; Глазунов: Исследования. Материалы. Публикации. Письма. Т. 1—2. Л., 1959— 60; Ганина М. А.К.Глазунов. Л., 1961; Крюков А.Н. А.К.Глазунов. М., 1984. с. 285
ГЛАЗУНО́Ў Ілья Сяргеевіч (н. 10.6.1930, С.-Пецярбург), рускі жывапісец і графік. Нар. мастак. СССР (1980). Заснавальнік і рэдактар Рас. акадэміі жывапісу, скульптуры і дойлідства (з 1989). Вучыўся ў Ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна (1951—57) у Б.Іагансона. Аўтар выкананых у графічна стылізаванай манеры твораў, прысвечаных гіст. і сучаснай тэмам (цыклы «Дарогамі вайны», 1955 — 64; «Русь», з 1956; «Містэрыя ХХ стагоддзя», «Поле Кулікова», «Вечная Русь», «Маё жыццё», усе 1970—90-х г.), партрэтаў (Ф.Феліні, 1963, І.Гандзі, 1973, У.К.Кеканена, 1974, У.Высоцкага, 1984, і інш.), цыкла карцін і малюнкаў на тэмы раманаў Ф.М.Дастаеўскага, Л.М.Талстога і інш. Стварыў пано «Уклад народаў Савецкага Саюза ў сусветную культуру і цывілізацыю» (1980, будынак ЮНЕСКА у Парыжы). Аформіў тэатр. спектакль «Паданне пра нябачны горад Кіцеж і дзеву Фяўронію» М.А.Рымскага-Корсакава ў Вял. т-ры ў Маскве, 1983.
Літ.: Илья Глазунов: [Альбом]. М., 1986; Поиск через традиции. Л., 1990. с. 285
ГЛАЗУНО́Ў Пётр Аляксеевіч (20.2.1920, в. Петрачкі Віцебскага р-на — 8.3.1992), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Віцебскі аэраклуб (1938), Адэскую ваен. авіяц. школу (1940), Вышэйшыя лётна-тактычныя курсы (1947), Цэнтр. лётна-тактычныя курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу (1955). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял. Айч. вайну з сак. 1943 на Паўд.-Зах., 3-м Укр., 3-м і 2-м Прыбалт. і Ленінградскім франтах: камандзір эскадрыллі, нам. камандзіра штурмавога авіяпалка. Зрабіў 138 баявых вылетаў. Да 1975 у Сав. Арміі. с. 285
ГЛА́ЗУП (Gläzups) Рыхард (н. 20.5.1920, Рыга), латышскі дырыжор. Нар. арт. Латвіі (1976). Нар. арт. СССР (1981). Скончыў Латв. кансерваторыю па класах аргана (1945), сімф. дырыжыравання (1949), кампазіцыі (1952). У 1944—76 у Латв. т-ры оперы і балета (з 1967 гал. дырыжор). Пад яго кіраўніцтвам паст. оперы «Банюта» А.Калніньша, «Залаты конь» А.Жылінскіса, «Паданне пра нябачны горад Кіцеж і дзеву Фяўронію» М.Рымскага-Корсакава, «Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева, «Лаэнгрын» Р.Вагнера, «Фідэліо» Л.Бетховена, «Прададзеная нявеста» Б.Сметаны, балеты «Навальніца вясной» А.Скултэ, «Рамэо і Джульета» Пракоф’ева і інш. Аўтар муз. твораў (кантат «Свету—мір!», 1962; тэма і варыяцыі для аргана і інш.). с. 285
ГЛАЗУ́РА , тое, што паліва. с. 285
ГЛАЗЫ́РЫНА Ларыса Дзмітрыеўна (н. 1.2.1942, г. Брэст), бел. педагог. Д-р пед. н. (1993), праф. (1995). Скончыла Бел. ін-т фіз. культуры (1963). Працавала настаўніцай у школе г. Мінска. З 1969 у Мінскім пед. ін-це, з 1976 у Бел. ін-це фіз. культуры, з 1992 заг. кафедры тэорыі і методыкі фіз. выхавання і спорту. З 1996 гал. спецыяліст аддзела гуманіт. навук дзярж. Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Даследуе тэорыю і методыку фіз. выхавання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Аўтар прац «На шляху да фізічнага ўдасканалення» (1987) і інш.
Тв.: Очарование: Путешествие малышей со взрослыми по природе. Мн., 1996. с. 285
ГЛАКСІ́НІЯ (Gloxinia), род кветкавых раслін сям. геснерыевых. 6 відаў. Пашыраны ў Амерыцы ад Мексікі да Бразіліі. Пад назвай глаксінія ў кветкаводстве больш вядомая група гібрыдаў, атрыманых ад відаў блізкага роду сінінгія (Siningia). На Беларусі іх часта вырошчваюць у пакоях і аранжарэях.
Шматгадовыя травяністыя расліны з пакарочаным сцяблом і клубнямі. Лісце эліпсападобнае, чаранковае, цёмна-зялёнае, апушанае, сабранае ў разетку. Кветкі буйныя, яркія, званочкавыя, разнастайныя па колеры. Цвіце ў маі—верасні (за сезон на адной расліне ўтвараецца да 50—100 кветак). Плод — шматнасенная каробачка. Прыгожаквітучыя дэкар. расліны. Размнажаюцца насеннем, сцябловымі і ліставымі чаранкамі, дзяленнем клубняў. Г.У.Вынаеў. с. 285
ГЛАМЕРЫ́ДЫ (Glomeridae), сямейства двухпарнаногіх мнаганожак. Больш за 100 відаў. Пашыраны пераважна ў зонах умеранага клімату. Трапляюцца ў вільготных лісцевых і мяшаных лясах у глебе, лясным подсціле, трухлявых дрэвах, пад імхом. Найб. вядомыя: гламерыс шасціпалосы (Glomeris hexasticha), G. stellifera, G. ornata. На Беларусі 1 від — гламерыс звязаны (Glomeris connexa); трапляецца ў паўд. і зах. ч., занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. да 25 мм, цела кароткае і шырокае, укрытае 12 шчыткамі з 17—19 парамі ног. Здольны пры небяспецы скручвацца ў шар. Раздзельнаполыя. Яйцы (па 1—2) адкладваюць у трэшчыны кары дрэў або глебы. Развіццё працягваецца больш за 3 гады, за гэты час адбываецца 9 лінек, якія бываюць і ў дарослым стане. Жывуць 6—7 гадоў. Кормяцца апалым лісцем, гнілой драўнінай, аленевым памётам. Карысныя, абагачаюць глебу гумусам. с. 286
ГЛАСАПТЭ́РЫЕВАЯ ФЛО́РА , гандванская флора, існавала на мацерыку Гандвана з позняга карбону да ранняга трыясу. Выяўлена па знаходках у Антарктыдзе, Аўстраліі, Еўропе. Узнікненне і развіццё гіпатэтычнага мацерыка Гандвана з пашыраным абледзяненнем вызначылі аднастайны і бедны ў відавых адносінах своеасаблівы склад гласаптэрыевай флоры, для якой было характэрна мноства гласаптэрысаў і хвашчоў. На Беларусі магчыма існаванне рэшткаў гласаптэрыевай флоры ў адкладах позняга карбону і ранняй пярмі. с. 286
ГЛАСА́РЫЙ (ад лац. glossarium слоўнік глос), 1) у мінулым слоўнік рэдкаўжывальных, незразумелых слоў (глос), якія трапляліся ў пісьмовых помніках, з іх тлумачэннем або перакладам. Узніклі ў 5 ст. да н.э.; іх стваральнікамі былі каментатары паэм Гамера, стараж.-індыйскіх Ведаў і інш. На Беларусі развіццё кніжнай справы і пашырэнне скарынаўскай традыцыі тлумачэння незразумелых слоў з дапамогай глос прывялі да з’яўлення ў канцы 16 ст. Гласарый «Лексисъ съ толкованіемъ словенскихъ мовъ просто», «Лексеконъ в кротц<SIGN> албо р<SIGN>чникъ выборных речей к словещизн<SIGN> закрытыхъ» і інш. Асаблівасць бел. гласарыяў у тым, што яны складаліся на аснове глос з царкоўных кніг, да якіх служылі дадаткамі, таму мелі назву «прыточнікі». Менавіта гласарыі сталі правобразам больш позніх тлумачальных і перакладных слоўнікаў. 2) Спецыяльна падрыхтаваны слоўнік для электронна-выліч. машыны пры аўтам. перакладзе. М.Р.Суднік. с. 286
ГЛАСЕМА́ТЫКА (ад грэч. glōssa мова + sēma знак), лінгвістычная тэорыя, адна з плыней структуралізму. Заснавана на вучэнні Ф. дэ Сасюра. Распрацавана ў 1930—50-х г. дацкімі вучонымі Л.Ельмслевым і Х.Ё.Ульдалем як агульная дэдуктыўная тэорыя мовы. Стваралася як сродак апісання і тлумачэння любых канкрэтных моў і моўных фактаў. Гласематыка — адна з першых спроб злучыць мовазнаўства з фармальнай логікай і матэматыкай, што ўдасканальвала дакладныя метады даследавання мовы. Пашырэння не атрымала, але асобныя яе паняцці і тэрміны выкарыстоўваюцца ў некат. іншых лінгвістычных канцэпцыях.
Літ.: Ельмслев Л. Пролегомены к теории языка: Пер. с англ. // Новое в лингвистике. М., 1960. Вып. 1; Ульдалль Х.И. Основы глоссематики // Там жа. А.М.Рудэнка. с. 286
ГЛА́СІС (франц. glacis), ахоўны земляны насып перад абарончым ровам замка; элемент абарончых збудаванняў. Уключалі прамежкавыя і вонкавыя ўмацаванні, за якімі хаваліся стралкі, што абаранялі падыходы да замка, і атрады, што рабілі раптоўныя набегі на ворага. Часам перад гласісам будавалі абарончыя сухія або вадзяныя равы. Пад прыкрыццём гласісу размяшчалася спец. дарога для перамяшчэння воінаў у час аблогі. с. 286
ГЛАСІ́Т (ад грэч. glōssa язык + ...іт), запаленне языка. Прычыны хваробы: інфекцыі, паталогія ўнутр. органаў, кроваўтваральнай і сардэчна-сасудзістай сістэмы, парушэнні абмену рэчываў. Адрозніваюць гласіт дэскваматыўны, геаграфічны, складкаваты, чорны (валасаты) язык, ромбападобны гласіт.
Пры дэскваматыўным гласіце бывае смыленне, сверб языка, ярка-чырвоныя палосы і плямы. Для геагр. гласіту характэрна чаргаванне на языку ярка афарбаваных участкаў з арагаваннем смакавых сасочкаў (падабенства да геагр. карты). Складкаваты язык — прыроджаная анамалія формы і памераў языка (глыбокія падоўжаныя або папярочныя складкі). Чорны язык найчасцей бывае ў мужчын (на спінцы і ў цэнтры языка ніткападобныя сасочкі падаўжаюцца і набываюць светла-карычневы ці чорны колер). Ромбападобны гласіт (прыроджаная паталогія развіцця языка) — участак слізістай абалонкі языка ромбападобнай формы, не мае смакавых сасочкаў. Лячэнне: устараненне прычын, што выклікаюць гласіт; ромбападобны гласіт і складкаваты язык лячэння не патрабуюць. с. 286
ГЛАСКО́ Восіп Восіпавіч ( Хлашко Юзаф; 1856, маёнтак Пераселянцы Полацкага пав. — 14.7.1934), дзеяч народніцкага і польск. грамадска-паліт. руху, журналіст. Стрыечны брат І.А.Гласко. З 1876 вучыўся ў мед.-хірург. акадэміі ў Пецярбургу. У 1878 і 1879 за ўдзел у студэнцкіх выступленнях і паездкі да рэвалюцыянераў быў арыштаваны. Удзельнічаў у стварэнні польск. сацыяліст. гміны ў Пецярбургу, прадстаўнік яе ў «Народнай волі». Паступова адышоў ад народніцтва ў бок нац. сацыялізму. У 1881 арыштаваны і высланы на 5 гадоў у г. Енісейск. У 1888—93 у Варшаве, супрацоўнік штотыднёвіка «Glós» («Голас»), Далучыўся да нац. дэмакратаў (эндэкаў). У 1894 асуджаны па справе «Лігі Нарадовай» (арг-цыі эндэкаў), высланы на 5 гадоў у Валагодскую губ. З 1897 у Смаленску, Пераселянцах, Львове. З 1906 у Вільні рэдагаваў час. «Дзённік Віленьскі». З 1915 у Пецярбургу разам з лідэрамі эндэцыі выдаваў штотыднёвік «Sprawa polska» («Польская справа»), пазней у Маскве заснаваў штотыднёвік «Gazeta polska» («Польская газета»). З 1918 у Варшаве. В.М.Чарапіца. с. 286
ГЛАСКО́ Іван Антонавіч (літ. псеўд. Рапацкі; 8.2.1855, Полацкі павет — ліп. 1881), дзеяч рэв. руху, публіцыст. Скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся ў Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі. У пач. 1873 увайшоў у народніцкую рэв. групу Пецярбурга. У 1874 заснаваў у Пецярбургу польска-беларускі сацыяліст. гурток, які наладзіў сувязі з народніцкімі гурткамі на Беларусі, з рэв. арг-цыямі Масквы, Кіева, Варшавы, Львова. У чэрв. 1876 у Лондане наладзіў кантакт з групай рас. рэв. эмігрантаў, аб’яднаных вакол газ. «Вперед». Змясціў у ёй вял. карэспандэнцыю «З Беларусі» пра грамадска-паліт. рух на радзіме. Пасля вяртання ў Пецярбург арыштаваны, потым знаходзіўся пад наглядам паліцыі. Удзельнік рус.-тур. вайны 1877—78. З вер. 1878 у Варшаве, за ўдзел у рэв. руху арыштаваны і зняволены, у 1880 высланы ў Сібір, дзе і памёр. В.М.Чарапіца. с. 286
ГЛА́СТАНБЕРЫ (англ. Glastonbury), помнік археалогіі, умацаванае паселішча апошніх вякоў да н.э. на аднайм. возеры ў графстве Сомерсет (Англія). Размяшчалася на драўлянай платформе, замацаванай у торфе, было абкружана драўляным частаколам. У выніку раскопак выяўлена больш за 60 круглых жытлаў з глінянай і драўлянай падлогай. Добра захаваліся драўляныя вырабы: кошыкі, выдзеўбаны човен, фрагменты колаў са спіцамі, келіхі, зробленыя на такарным станку, кадушкі, арнаментаваныя ў стылі латэн. Ёсць звесткі пра ткацкую, керамічную, кавальскую вытворчасць. А.В.Іоў. с. 287
ГЛА́ЎБЕР (Glauber) Іаган Рудольф (1604, г. Карлштат, Германія — 10.3.1670), нямецкі хімік і ўрач. З 1648 працаваў у Галандыі. Асн. працы па алхіміі і хім. тэхналогіі. Прыгатаваў шэраг солей, якія выкарыстоўваліся ў якасці лек. сродкаў, у прыватнасці сульфат натрыю (Na2SO4·10H2O; наз. яго імем — глаўберава соль). Атрымаў чыстыя азотную і серную к-ты, вадкае шкло.
Літ.: Манолов К. Великие химики: Пер. с болг. Т. 1. 3 изд. М., 1986. с. 287
ГЛА́ЎБЕРАВА СОЛЬ (ад імя ням. вучонага І.Р.Глаўбера), тое, што мірабіліт. с. 287
ГЛА́ЎБІЦ (Glaubitz, Hlaubicz) Іаган (Ян) Крыштоф (1700 ?, Сілезія — 3.3.767), бел. і літоўскі архітэктар. Прадстаўнік віленскага барока і ракако. У 1737—67 працаваў у Вільні, аднаўляў храмы, што згарэлі ў час пажару ў Вільні ў 1737, і будаваў новыя: касцёлы Ёнаса (1737), евангелістаў (1737—38), Казіміра (1741—57), Катрыны (1741 — 73), візітак, Рафала (абодва 1751), дамініканцаў на кальварыі; капліцу Барбары; браму кляштара базыльян (1761); ратушу; палац езуітаў і інш. Пабудаваў на Беларусі: Сталовіцкую царкву Іаана Хрысціцеля, царкву Магілёўскага Спаскага манастыра, Беразвецкі кляштар базыльян, Глыбоцкі касцёл і кляштар кармелітаў, Магілёўскі архірэйскі палац, касцёл базыльян і палац мітрапаліта Ф.Грабніцкага ў в. Струнь каля Полацка (1748—49), амбон, спавядальню і алтары Слонімскага касцёла бернардзінак (1751—65), касцёл дамініканцаў у в. Валынец Верхнядзвінскага р-на (1756; разбураны ў канцы 1940-х г.), інтэр’ер Лідскага Крыжаўзвіжанскага касцёла; перабудаваў Полацкі Сафійскі сабор. Мяркуюць, што Глаўбіц удзельнічаў у буд-ве Віцебскай ратушы, Дзятлаўскага касцёла Успення Багародзіцы, Быстрыцкага Крыжаўзвіжанскага касцёла, вежы Гродзенскага касцёла бернардзінцаў, палаца ў в. Лявонпаль Міёрскага р-на (1750), плябаніі (1757) пры Гайцюнішскай капліцы і інш. с. 287
ГЛАЎКАНІ́Т (ад грэч. glaukos блакітнавата-зялёны), мінерал класа сілікатаў, групы гідраслюд, водны алюмасілікат жалеза, магнію і калію (K, H2O) (Fe, Mg, Al)2[(Al, Si)Si3O10](ОН)2. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Характэрны тонкакрышт. агрэгаты, круглаватыя зерні. Колер зялёны, розных адценняў. Бляск зямлісты, цьмяны. Цв. 2—3. Шчыльн. 2,2—2,9 г/см3. Утвараецца пры дыягенезе асадкаў, а таксама ў глебах і корах выветрывання. На Беларусі ёсць у адкладах кембрыйскай, ардовікскай, мелавой і палеагенавай сістэм. Выкарыстоўваецца для змякчэння жорсткасці вады, угнаення глеб, як зялёная фарба, а таксама для вызначэння абсалютнага ўзросту горных парод ізатопнымі метадамі. с. 287
ГЛАЎКАФА́Н (ад грэч. glaukos блакітнавата-зялёны), пародаўтваральны мінерал класа сілікатаў, групы амфіболаў, водны алюмасілікат натрыю і магнію, Na2Mg3Al2[Si4O11]2(OH)2. Прымесі жалеза, кальцыю, калію. Крышталізуецца ў манатоннай сінганіі. Крышталі прызматычныя, агрэгаты слупкаватыя, прамянёвыя, валакністыя. Колер цёмна-сіні, бясколерны. Бляск шкляны. Цв. 5,5—6,5. Шчыльн. 3,1—3,3 г/см3. Трапляецца пераважна ў метамарфізаваных сланцах, алеўралітах, пясчаніках. с. 287
ГЛАЎКО́МА (ад грэч. glaukos блакітнавата-зялёны + ...ома), хранічная хвароба вачэй, пры якой павышаецца ўнутрывочны ціск і зніжаецца зрок. У аснове глаукомы — парушэнне цыркуляцыі вочнай вадкасці (найчасцей адтоку).
Бывае глаукома першасная (самастойная хвароба; хварэюць у асн. людзі пасля 40 гадоў), другасная (ад інш. хвароб вачэй — рубцы рагавіцы, пухліны) і прыроджаная (ад дэфектаў развіцця вока). Пры першаснай глаукоме пашкоджваюцца абодва вокі; нялечаная хвароба прагрэсіруе і прыводзіць да слепаты. Прыкметы: унутрывочны ціск да 70—80 мм рт. ст. (у норме 18—27), боль вока і вакол яго, пачырваненне вока, ацёк рагавіцы, расшырэнне зрэнак, пагаршэнне зроку, моташнасць, ірвота. Пры любой форме глаукомы звужаецца поле зроку, пагаршаецца зрок, атрафіруецца зрокавы нерв. Лячэнне: медыкаментознае, лазернае і хірургічнае. Л.М.Марчанка. с. 287
ГЛАХІ́ДЫЙ (ад грэч. glōchis наканечнік стралы, шып), паразітычная лічынка прэснаводных двухстворкавых малюскаў сям. перлавак.
Мае двухстворкавую трохвугольную ракавіну з шыпам на брушным баку кожнай створкі, моцны мускул-замыкальнік, чуллівыя шчацінкі (у пучках) і доўгую ніць, якую выдзяляе асаблівая залоза. Глахідый развіваецца з яец (некалькі соцень тысяч) у мантыйнай поласці мацярынскай асобіны восенню і зімой. Вясной глахідый выкідваецца ў ваду і прымацоўваецца да скуры, шчэлепаў і плаўнікоў рыб, абрастае эпітэліем гаспадара. Корміцца асматычна. Праз некалькі тыдняў малады малюск пакідае гаспадара і падае на дно. Прыкметнай шкоды рыбам глахідый не прыносіць. с. 288
ГЛЕБ , князь ваўкавыскі ў сярэдзіне 13 ст. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1256, калі ён удзельнічаў у паходзе на яцвягаў разам з князямі навагрудскім Раманам Данілавічам (зяць Глеба), свіслацкім Ізяславам, а таксама галіцка-валынскімі і польск. князямі. У час паходу галіцка-валынскага кн. Данілы Раманавіча ў 1258 на Ваўкавыск Глеб узяты ў палон (трымалі яго «во чести»). Верагодна, князем удзельнага Ваўкавыскага княства Глеб заставаўся і пасля ўтварэння ВКЛ. Я.Г.Звяруга. с. 288
ГЛЕБ РАГВАЛО́ДАВІЧ , друцкі князь у канцы 12 ст., сын кн. Рагвалода Рагвалодавіча. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1180, калі ў саюзе са смаленскім кн. Давыдам Расціславічам аказаў супраціўленне аб’яднаным сілам палачан, чарнігаўцаў і наўгародцаў у іх паходзе на Друцк, але беспаспяхова, таму вымушаны быў пакінуць Друцк. М.І.Ермаловіч. с. 288
ГЛЕБ РАСЦІСЛА́ВІЧ , друцкі князь у сярэдзіне 12 ст., сын кн. Расціслава Глебавіча. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1159 (у інш. крыніцах пад 1158), калі друцкае веча выгнала яго з Друцка, дзе ён княжыў, верагодна, з 1151, калі яго бацька стаў полацкім князем. М.І.Ермаловіч. с. 288
ГЛЕБ УСЕ́ВАЛАДАВІЧ (1120-я г. — пасля 1173), гродзенскі князь, сын кн. Усевалада Давыдавіча. Разам з братам Барысам Усеваладавічам атрымаў у спадчыну Гродзенскае княства, падпарадкаванае кіеўскаму кн. Усеваладу Ольгавічу. У 1144 з братам удзельнічаў у паходзе кіеўскага князя на галіцкага Уладзіміра Валадаравіча. У 1166 з дружынай па загадзе кіеўскага князя ахоўваў ад полаўцаў купецкія караваны (каля Канева), у 1167 і 1170 дапамагаў Мсціславу Ізяславічу, а ў 1173 з полацкімі, тураўскімі і пінскімі князямі і братам Мсціславам — Андрэю Багалюбскаму ў міжусобнай барацьбе за кіеўскі пасад. А.П.Госцеў. с. 288
ГЛЕБ УСЯСЛА́ВІЧ (? — 13.9.1119), князь менскі, сын полацкага кн. Усяслава Брачыславіча. У 1104 абараняў Менск ад аб’яднаных сіл паўд.-рус. князёў. У 1106 з братамі ўдзельнічаў у няўдалым паходзе на земгалаў. Праводзіў палітыку аб’яднання вакол Менска шэрагу гарадоў Полацкай зямлі: далучыў да свайго княства Копысь, Оршу і Друцк. У 1116 напаў на Слуцк, за што кіеўскі кн. Уладзімір Манамах з аб’яднанымі сіламі Кіева, Смаленска, Чарнігава і Пераяслава рушыў на Менск. Глеб Усяславіч вымушаны быў падпісаць мір з Манамахам, страціўшы ўплыў на Падняпроўе і Верхняе Панямонне. Паміж 1116 і 1118 зрабіў спробу вярнуць страчаныя тэрыторыі. Таму Манамах у 1118 паслаў на Менск свайго сына Мсціслава, які прыступам узяў горад, паланіў Глеба і адвёз у Кіеў, дзе той раптоўна памёр. Пахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры. Г.М.Семянчук. с. 288
ГЛЕБ Ю́Р’ЕВІЧ (1155? — 7.3.1195), князь дубровіцкі і тураўскі. Сын кн. Юрыя Яраславіча, унук Яраслава Святаполчыча. Паводле Іпацьеўскага летапісу, у 1183 удзельнічаў у паходзе за Дняпро на полаўцаў, дзе аб’яднаныя дружыны рус. князёў разбілі войска хана Канчака і ўзялі шмат палонных. Гісторык В.М.Тацішчаў памылкова назваў Глеба Юр’евіча князем дабранскім і лічыў яго ўнукам Яраслава Яраполчыча, у якога таксама быў сын Юрый. Тураўскім князем стаў, відаць, пасля смерці брата Святаполка (1190). А.В.Іоў. с. 288
ГЛЕ́БА , паверхневы слой зямной кары, які развіўся ў выніку сумеснага ўздзеяння на горную (мацярынскую) пароду паветра, атм. ападкаў, сонечнага цяпла, жывых і адмерлых арганізмаў і мае прыродную ўрадлівасць; асн. сродак с.-г. вытв-сці.
Складаецца з генетычна звязаных глебавых гарызонтаў, якія адрозніваюцца саставам, будовай, структурай, колерам і інш. ўласцівасцямі; іх сукупнасць утварае глебавы профіль. Найб. значэнне мае верхні перагнойны або гумусавы гарызонт, на ворных землях ён дасягае 25—30 см. У глебе вылучаюць цвёрдую (гумус, першасныя і другасныя мінералы), вадкую (глебавы раствор), газападобную (глебавае паветра) часткі і жывыя арганізмы (глебавую фауну і флору). Глебы бываюць розных генетычных тыпаў, падтыпаў, родаў, відаў, разнавіднасцей. Паводле грануламетрычнага складу адрозніваюць пясчаныя глебы, супясчаныя глебы, сугліністыя глебы і гліністыя глебы, паводле колькасці вільгаці — нармальна ўвільготненыя (аўтаморфныя), часова і пастаянна пераўвільготненыя (паўгідраморфныя і гідраморфныя), якія патрабуюць асушэння. У залежнасці ад прыродных якасцей выбіраюць найб. эфектыўныя прыёмы іх паляпшэння. Глеба бесперапынна развіваецца і зменьваецца, у т.л. пад уплывам гасп. дзейнасці чалавека.
На тэр. Беларусі шмат тыпаў глебы, што розняцца паміж сабой будовай профілю, уласцівасцю і ўрадлівасцю, якую магчыма павялічыць пры дапамозе ўгнаенняў, апрацоўкі, рэгулявання воднага рэжыму і інш. Самыя пашыраныя тыпы: дзярнова-падзолістыя глебы, дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы (абодва найб. выкарыстоўваюцца ў с.-г. вытв-сці), таксама дзярновыя забалочаныя глебы, поймавыя глебы, тарфяна-балотныя глебы. Менш пашыраны бурыя лясныя глебы, дзярнова-карбанатныя глебы і падзолістыя глебы. Н.М.Івахненка. с. 288
ГЛЕБААПРАЦО́ЎЧЫЯ МАШЫ́НЫ , машыны для апрацоўкі глебы. Найб. пашыраны: барана, валакуша, каток палявы, культыватар, лушчыльнік, пласкарэз-глыбокарыхліцель, плуг, рыхліцель, фрэза глебавая. с. 289
ГЛЕ́БАВА-ГЕАГРАФІ́ЧНАЕ РАЯНАВА́ННЕ , падзел тэрыторыі на рэгіёны, якія адрозніваюцца складам глеб і характарам глебавага покрыва. Неабходна для вырашэння пытанняў спецыялізацыі і канцэнтрацыі с.-г. вытв-сці, распрацоўкі занальных сістэм аховы і рацыянальнага выкарыстання зямельных рэсурсаў, павышэння іх прадукцыйнасці. На Беларусі вылучаны 3 глебавыя правінцыі, якія падзяляюцца на 7 глебава-кліматычных акруг, у складзе якіх 20 аграглебавых раёнаў. Назвы правінцый і акруг адпавядаюць іх геагр. становішчу, назвы раёнаў — назвам раённых цэнтраў краіны і пераважных глеб.
Літ.: Смеян Н.И., Соловей И.Н. Почвенно-географическое районирование территории Белорусской ССР // Почвы Белорусской ССР. Мн., 1974. с. 289
ГЛЕ́БАВА-КЛІМАТЫ́ЧНАЯ АКРУ́ГА , састаўная частка глебавай правінцыі з аднолькавым генетычным тыпам рэльефу, складам глебаўтваральных парод і глеб, адным пераважным тыпам глебаўтварэння. Адрозніваецца асаблівасцямі мясц. клімату і складам расліннага покрыва. На тэр. Беларусі адпаведна глебава-геагр. раянаванню вылучана 7 глебава-кліматычных акруг: Паўночна-заходняя (займае 15,4% тэр.), Паўночна-ўсходняя (14,3%), Заходняя (18,5%), Цэнтральная (10,3%), Усходняя (13,9%), Паўднёва-заходняя (14,5%), Паўднёва-ўсходняя (13,1%). Глебава-кліматычная акруга падзяляецца на аграглебавыя раёны. Гл. Глебава-геаграфічнае раянаванне і карту да яго. с. 289
ГЛЕ́БАВАЯ МІКРАБІЯЛО́ГІЯ , раздзел мікрабіялогіі, які вывучае склад і функцыі мікрабіяцэнозаў глеб, іх сувязь з раслінамі і ролю ў трансфармацыі арган. і мінер. рэчываў глеб. Даследуе ролю мікраарганізмаў у павышэні ўрадлівасці глебы, у жыўленні раслін, распрацоўвае спосабы прыгатавання бактэрыяльных угнаенняў і сіласавання кармоў. Цесна звязана з глебавай энзімалогіяй, біяхіміяй, глебазнаўствам.
Як навука сфарміравалася ў канцы 19 — пач. 20 ст. У яе развіцці важную ролю адыгралі працы нідэрл. вучонага М.Беерынка, які вылучыў і апісаў чыстыя культуры азотфіксавальных клубеньчыкавых бактэрый (1888) і азотабактэру (1901), рус. вучоных С.М.Вінаградскага (адкрыў з’яву хемасінтэзу), М.А.Красільнікава (працы па мікрафлоры глебы) і інш.
На Беларусі развіваецца з 1930-х г. З 1950-х г. даследаванні па глебавай мікрабіялогіі вядуцца ў НДІ глебазнаўства і аграхіміі, земляробства і кармоў, меліярацыі і лугаводства, у Нац. АН, БДУ, БСГА і інш. Асн. кірункі даследаванняў: узаемаадносіны мікраарганізмаў глебы і вышэйшых раслін, працэсы біял. фіксацыі атм. азоту, уплыў акультурвання глеб на мікробны цэноз (С.А.Самцэвіч), мікрафлора асн. тыпаў лясоў, глеб Палескай ніз. (П.П.Рагавой, М.І.Мільто, Г.І.Язубчык), мікрабіял. працэсы мінералізацыі арган. рэчыва тарфяна-балотных глеб пад уплывам меліярацыі і мех. апрацоўкі глебы (Ф.П.Вавула, Т.Г.Зіменка, Н.М.Курбатава-Белікава і інш.), уздзеянне экалагічных фактараў (цяжкія металы, пестыцыды, прамысл. адходы і радыенукліды) на мікраарганізмы глебы (В.І.Калешка, А.І.Двайнішнікава, Зіменка, А.С.Самсонава, Н.В.Гаўрылкіна, А.Г.Міснік, Л.А.Карагіна, Т.І.Каляда і інш.). Пытанням стварэння і выкарыстання бактэрыяльных прэпаратаў у раслінаводстве прысвечаны працы Зіменкі, Мільто, М.А.Троіцкага, Карагінай і інш. Гал. Задача глебавай мікрабіялогіі ў сучасных умовах — энергазберагальная біялагізацыя раслінаводства, накіраваная на зніжэнне ўзроўню выкарыстання сродкаў хімізацыі і атрыманне чыстай прадукцыі. Т.Г.Зіменка. с. 289
ГЛЕ́БАВАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ , частка глебава-біякліматычнага пояса, глебавай зоны або падзоны са спецыфічнымі асаблівасцямі глеб і ўмоў глебаўтварэння, звязанымі з увільгатненнем і тэмпературным рэжымам. Займаюць тэрыторыі, межы якіх праходзяць у шыротным напрамку. Падзяляюцца на глебава-кліматычныя акругі. На тэр. Беларусі адпаведна глебава-геагр. раянаванню вылучаны Паўночная, Цэнтральная і Паўднёвая глебавыя правінцыі, якія адрозніваюцца глебавым покрывам, геамарфалагічнай будовай, тэмпературным рэжымам. Гл. Глебава-геаграфічнае раянаванне і карту да яго. с. 290
ГЛЕ́БАВАЯ ФА́УНА , сукупнасць жывёльных арганізмаў, якія жывуць у глебе (шматлікія прасцейшыя, круглыя чэрві, лічынкі некат. насякомых і інш.). Жывое арган. рэчыва (заамаса жывёл глебы) — актыўны кампанент глебаўтваральных працэсаў.
Глебавая фауна падзяляецца на макра-, меза- і мікрафауну (існуюць іншыя варыянты класіфікацыі). Да макрафауны (мегафауны) адносяць рыючых пазваночных (на Беларусі, напр., крот еўрапейскі). Мезафауна — глебавыя беспазваночныя (памерам ад некалькіх міліметраў да некалькіх сантыметраў, напр., энхітрэіды), мнаганожкі, земляныя чэрві, смаўжы, павукападобныя, макрыцы і інш. насякомыя і іх лічынкі. Да мікрафауны належаць глебавыя беспазваночныя, якіх нельга распазнаць простым вокам (напр., калаўроткі, ціхаходкі, нематоды, кляшчы, нагахвосткі). У ворных землях структура глебавай фауны можа істотна зменьвацца пад уплывам меліярацыі, угнаенняў, дэфаліянтаў, ядахімікатаў, пры змене с.-г. культур ці агратэхнікі іх вырошчвання і інш. с. 290
ГЛЕ́БАВЫ АНА́ЛІЗ , даследаванне складу і ўласцівасцей глебавых гарызонтаў, іх колькасных характарыстык і хім. саставу. Пры глебавым аналізе вызначаюць грануламетрычны і агрэгатны састаў, структуру глебы, гумус (перагной), колькасць хім. элементаў і іх назапашванне (валавы аналіз), састаў і колькасць водарастваральных рэчываў глебы і яе рэакцыю, паглынальную здольнасць, забяспечанасць злучэннямі азоту, фосфару, калію і інш. рэчывамі, даступнымі для жыўлення раслін, даследуюць склад элементаў глебы, дынаміку размеркавання ў ёй пажыўных рэчываў і дынаміку глебавых працэсаў. На аснове глебавага аналізу складаюць глебавыя карты і картаграмы. с. 290
ГЛЕ́БАВЫ ПРО́ФІЛЬ , вертыкальны разрэз глебавай тоўшчы ад паверхні да мацярынскай пароды. Мае слаістую будову, утварае сукупнасць генетычна ўзаемазвязаных глебавых гарызонтаў і падгарызонтаў. Магутнасць ад дзесяткаў сантыметраў да некалькіх метраў. Паводле глебавага профілю вызначаюцца назвы глеб і іх месца ў глебавай класіфікацыі. Адрозніваюць прыродныя і змененыя дзейнасцю чалавека глебавыя профілі (меліяраваныя, акультураныя і інш.). Кожны від глебы мае свой спецыфічны глебавы профіль і яго будову. Паводле характару суадносін глебавых гарызонтаў глебавыя профілі падзяляюць на простыя і складаныя, сярод якіх вылучаюць некалькі тыпаў будовы: прымітыўныя, нармальныя, слабадыферэнцыраваныя, парушаныя (эрадзіраваныя і перагорнутыя), рэліктавыя і інш. Н.М.Івахненка. с. 290
ГЛЕ́БАВЫ РАСТВО́Р , вільгаць глебы з растворанымі ў ёй арган. і мінер. рэчывамі і газамі. Пераносіць рэчывы ўнутры і паміж гарызонтамі глебы, забяспечвае расліны вадой і пажыўнымі элементамі, рухаецца пад уздзеяннем сілы цяжару, капілярных, сарбцыйных і асматычных сіл. У залежнасці ад складу раствораных рэчываў і характару ўзаемадзеяння глебавы раствор з цвёрдай фазай глеб, рэакцыя яго можа быць кіслай, шчолачнай або нейтральнай. с. 290
ГЛЕ́БАВЫЯ ВО́ДАРАСЦІ , гл. ў арт. Водарасці. с. 290
ГЛЕ́БАВЫЯ ВО́ДЫ , намнажэнне падземных вод у адносна воданепранікальных слаях, што залягаюць у межах глебавай тоўшчы і гідраўлічна не звязаны з грунтавымі водамі, якія ляжаць ніжэй. Знаходзяцца ў глебе ў вадкай і цвёрдай фазе (лёд), формах, якія адрозніваюцца паводле ступені рухомасці і даступнасці для раслін. Асн. запасы вільгаці, што выкарыстоўваюцца раслінамі, утварае свабодная вада. Яна запаўняе глебавыя поры і здольная перамяшчацца з іх пад уплывам сілы цяжару і капілярных сіл (гл. Глебавы раствор). Значная колькасць вільгаці знаходзіцца ў парападобным стане (перамяшчаецца па порах глебы ў складзе глебавага паветра). Частка вільгаці знаходзіцца ў звязаным стане, у маладаступнай для раслін форме. с. 290
ГЛЕ́БАВЫЯ ГАРЫЗО́НТЫ , генетычныя гарызонты глебы, аднародныя паводле афарбоўкі, шчыльнасці, вільготнасці, грануламетрычнага, мінералагічнага і хім. саставу гарызантальныя слаі, якія фарміруюцца ў выніку ўтварэння глеб. Кожнаму тыпу глеб адпавядае пэўная колькасць, выражанасць і чаргаванне гарызонтаў, магутнасць якіх складае ад некалькіх да дзесяткаў сантыметраў. Сукупнасць глебавых гарызонтаў утварае глебавы профіль. Звычайна зверху ўніз вылучаюць глебавыя гарызонты: перагнойна-акумулятыўны (А) з падгарызонтамі — лясны подсціл, дзёран (Ао), гумусавы (А1, для ворных глеб — Авор) і элювіяльны, ці гарызонт вымывання (А2); ілювіяльны, ці гарызонт умывання (В), глеевы (G; g), мала закранутая глебаўтваральным працэсам мацярынская парода (С); подсцільная парода (Д). Н.М.Івахненка. с. 290
ГЛЕ́БАВЫЯ КА́РТЫ , карты, якія адлюстроўваюць размяшчэнне глебаў, іх тыпы, падтыпы, віды, механічны састаў і глебаўтваральныя пароды. Выкарыстоўваюцца ў с.-г. вытворчасці, гідрамеліярацыі, лесаводстве, буд-ве, пры кадастравых ацэнках зямель, азеляненні населеных пунктаў і інш. Падзяляюцца паводле тэр. прыналежнасці, зместу паказчыкаў (агульна-глебавыя, глебава-меліярац., глебава-эразійныя і інш.) і маштабаў. Прынцыпы картаграфавання закладзены В.В.Дакучаевым. Першая глебавая карта еўрапейскай ч. Расіі складзена ў маштабе 1 : 84 000 000 і выдадзена ў 1851 пад рэдакцыяй К.С.Весялоўскага. Глебавыя карты ствараюцца па матэрыялах наземных, аэракасм. і камбінаваных здымак мясцовасці. Хім. паказчыкі вызначаюцца лабараторнымі аналізамі. На Беларусі першая глебавая карта складзена ў маштабе 1 : 1 000 000 у 1929—30 пад рэд. Я.М.Афанасьева. У 1957—64 праведзена буйнамаштабнае картаграфаванне для калгасаў і дзяржгасаў са складаннем картаграм аграхім. уласцівасцей і інш. паказчыкаў рацыянальнага выкарыстання зямель. У 1965—69 складзены глебавыя карты для 117 адм. раёнаў, у 1970—74 для ўсіх абласцей. Гл. таксама Глебава-геаграфічнае раянаванне.
Т.А.Багданава, А.А. Саламонаў. с. 290
ГЛЕБАЗНА́ЎСТВА , навука пра глебы, іх склад, уласцівасці, паходжанне, развіццё, геагр. пашырэнне, рацыянальнае выкарыстанне.
Як навука пачала развівацца ў канцы 18 — пач. 19 ст. ў Германіі, калі з’явіліся тэорыі гумуснага (А.Тэер) і мінер. (Ю.Лібіх) жыўлення раслін. Генетычны і агранамічны кірункі глебазнаўства атрымала ў Расіі ў 2-й пал. 19 ст. ў працах В.В.Дакучаева, П.А.Костычава, В.Р.Вільямса і інш.
На Беларусі даследаванні па глебазнаўству пачаліся ў сярэдзіне 19 ст. ў Горы-Горацкім земляробчым ін-це. Вядуцца ў Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі (з 1969 каардынатар работ па вывучэнні глеб Беларусі), а таксама на кафедрах глебазнаўства БДУ, Бел. с.-г. акадэміі, Бел. тэхнал. ун-та. Развіццю навук. глебазнаўства садзейнічалі працы І.С.Лупіновіча, П.П.Рагавога, А.Р.Мядзведзева, М.П.Булгакава, У.М.Пілько, С.Н.Іванова, Т.Н.Кулакоўскай, Т.А.Раманавай, І.М.Багдзевіча, М.І.Смяяна і інш. Складзены глебавыя карты і аграхім. картаграмы с.-г. угоддзяў кожнай гаспадаркі, адм. раёна і вобласці Беларусі. Праведзена баніціроўка глеб, складзены карты глебава-геаграфічнага раянавання і глебава-эразійныя карты. Вядзецца маніторынг змены асн. уласцівасцей глеб з мэтай распрацоўкі прагнозу іх рацыянальнага выкарыстання, у т.л. глеб, забруджаных радыенуклідамі. с. 290
ГЛЕБАЗНА́ЎСТВА І АГРАХІ́МІІ ІНСТЫТУ́Т (Навукова-даследчае дзяржаўнае прадпрыемства «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі») Акадэміі аграрных навук. Засн. ў 1958 у Мінску на базе аддзела глебазнаўства і лабараторыі фізікахіміі глеб і радыеактыўных ізатопаў Бел. НДІ земляробства (з 1927), лабараторыі тарфяна-балотных глеб Бел. НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (з 1930) як Бел. НДІ глебазнаўства. У 1969—96 Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі. Асн. кірункі навук. даследаванняў: вывучэнне глебавага покрыва Беларусі і распрацоўка навук. асноў павышэння ўрадлівасці глеб, аховы іх ад воднай і ветравой эрозіі, забруджвання; распрацоўка сістэм выкарыстання мінер. макра- і мікраўгнаенняў пад с.-г. культуры; займаецца пытаннямі аграхім. абслугоўвання сельскай гаспадаркі і інш. с. 291
ГЛЕБАПАГЛЫБЛЕ́ННЕ , павелічэнне глыбіні (да 30—40 см) ворнага пласта глебы і паляпшэнне яго аграфізічных уласцівасцей; агратэхн. прыём апрацоўкі глебы. Ажыццяўляецца паступовым далучэннем да ворнага пласта падворыўных слаёў звычайнымі або яруснымі плугамі і глыбокім падглебавым рыхленнем рыхліцелямі з безадвальнымі рабочымі органамі. У выніку паляпшаецца водна-паветраны, цеплавы і пажыўны рэжым глебы, памяншаецца або ліквідуецца ўплыў адмоўных фактараў на рост і развіццё раслін, павялічваецца рэпрадукцыйны працэс с.-г. культур, інтэнсіўнасць кругавароту пажыўных рэчываў. Глебапаглыбленне садзейнічае глебаахове і экалагічнай чысціні прадукцыі. Эфектыўнасць глебапаглыблення вызначаецца біял. ўласцівасцямі раслін (найб. адчувальныя коранеклубняплоды, кукуруза, шматгадовыя травы) і грануламетрычным саставам глеб. На Беларусі глебапаглыбленне праводзяць для дзярнова-падзолістых глеб, якія развіваюцца на марэнных, азёрна-ледавіковых, лёсападобных суглінках, або супясчаных глеб, што падсцілаюцца марэннымі суглінкамі. Л.В.Круглоў. с. 291
ГЛЕБАСТАМЛЕ́ННЕ , рэзкае зніжэнне ўрадлівасці глебы і ўраджайнасці с.-г. раслін пры вырошчванні монакультуры ці частай паўтаральнасці адной культуры ў севазвароце. Асн. прычыны глебастамлення: аднабаковае спусташэнне глебы, назапашванне фітапатагенных мікраарганізмаў (бактэрый, вірусаў, грыбоў), спецыфічных для кожнай культуры, развіццё беспазваночных жывёл-шкоднікаў і інш. Да асабліва моцнага глебастамлення вядзе працяглае культываванне лёну, канюшыны, цукр. буракоў і інш. Глебастамленне не ліквідуецца пры ўнясенні поўнага ўгнаення і захаванні фіз. уласцівасцей глебы. Не выклікае глебастамлення вырошчванне жыта, кукурузы, спаржы і некат. іншых раслін у монакультуры. Спосабы барацьбы з глебастамленнем: строгае захаванне севазвароту з улікам папярэднікаў, вырошчванне ўстойлівых сартоў раслін, апрацоўка пестыцыдамі і інш. с. 291
ГЛЕ́БАЎ Аляксей Канстанцінавіч (24.3.1908, в. Зверавічы Смаленскай вобл., Расія — 2.10.1968), бел. скульптар. Нар. мастак Беларусі (1955). Вучыўся ў Віленскім маст. тэхнікуме (1926—30) у М.Керзіна. Адзін з арганізатараў Аб’яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі ў Віцебску (1928 — 30). Працаваў у галіне станковай і манум. скульптуры. Майстар тэматычнай кампазіцыі, батальнага і анімалістычнага жанраў, партрэта. Удзельнічаў у афармленні інтэр’ераў Дома ўрада Беларусі (бюст М.Фрунзе, 1933), стварыў барэльеф для Дома Чырв. Арміі («Лявоніха», «Мастацкая студыя», 1936) у Мінску і інш. Аўтар партрэтаў Я.Коласа, У.Уладамірскага, У.Кудрэвіча, партрэтнай групы «Максім Горкі і Янка Купала» (усе 1949), скульпт. кампазіцый «Народны паэт БССР Янка Купала» (1950), «Францыск Скарына» (1954). Работы ў галіне манум. мастацтва: гарэльеф «Партызаны Беларусі» для Манумента Перамогі ў Мінску (1954), помнік Ф.Скарыне ў Полацку (1976, устаноўлены ў 1974, Дзярж. прэмія Беларусі 1976). Кампазіцыі вылучаюцца вострай дынамікай, экспрэсіўнасцю, мяккай мадэліроўкай формаў, рытмічнасцю. Партрэты адзначаны тонкай прапрацоўкай дэталей, эмац. выразнасцю. Яго імя прысвоена Мінскаму маст. вучылішчу.
Літ.: Бойка У.А. Глебаў Аляксей Канстанцінавіч. Мн., 1974. Т.А.Карповіч. с. 291
ГЛЕ́БАЎ (сапр. Сарокін) Глеб Паўлавіч (11.5.1899, г. Вазнясенск, Украіна — 3.3.1967), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1940), нар. арт. СССР (1948). Вучыўся ў Адэскім політэхн. ін-це (1917—18). Сцэн. дзейнасць пачаў у аматарскіх спектаклях, якія наладжваў яго бацька П.Сарокін. З 1926 у Бел. т-ры імя Я.Купалы (маст. кіраўнік у 1941— 47; у 1943 узначальваў тэатр. франтавую брыгаду). Выдатны майстар камедыі. Майстэрства пераўвасаблення, яркасць знешняга малюнка, пластычная выразнасць, глыбокае пранікненне ў сутнасць характару чалавека, арганічнасць паводзін, імправізацыйны дар вызначалі яго мастацтва. Найб. ярка акцёрскі талент Глебава выявіўся ў нац. драматургіі: Няміра («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Харкевіч («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Пустарэвіч («Паўлінка» Я.Купалы; і ў кіно), Туляга («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, Дзярж. прэмія СССР 1941; і ў кіно), Кропля («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона, Дзярж. прэмія СССР 1948; і ў кіно), Гарошка («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Глушак («Людзі на балоце» паводле І.Мележа) і інш. Сярод лепшых роляў у класічным рэпертуары: Маргарытаў («Позняе каханне» А.Астроўскага), Гарпагон («Скупы» Мальера), Мендоза («Дзень цудоўных падманаў» Р.Шэрыдана). Здымаўся ў кіно: «Несцерка», «Нашы суседзі», «Палеская легенда», «Першыя выпрабаванні», «Усходні калідор» і інш. Вял. папулярнасць набыў як чытальнік на радыё, асабліва казак і баек для дзяцей.
Літ.: Сабалеўскі А.В. Глеб Глебаў: Жыццё і творчасць вялікага бел. камедыйнага акцёра. Мн., 1994. А.В.Сабалеўскі. с. 291
ГЛЕ́БАЎ Іван Цімафеевіч (6.7.1806, с. Глебава Гарадзішча Разанскай вобл., Расія — 22.11.1884), рускі фізіёлаг і анатам. Скончыў Маскоўскую мед.-хірург. акадэмію (1830). З 1841 праф. гэтай акадэміі, з 1842 Маскоўскага ун-та, з 1857 Пецярбургскай мед.-хірург. акадэміі. Навук. працы па развіцці і прапагандзе эксперым. фізіялогіі ў Расіі, фізіялогіі апетыту і голаду, пра з’явы тармажэння ў нерв. сістэме. Увёў выкладанне мікраскапічнай анатоміі (1842). Правёў адно з першых палеагісталагічных даследаванняў маманта (1846). с. 292
ГЛЕ́БАЎ Ігар Аляксеевіч (н. 21.1.1914, С.-Пецярбург), рускі вучоны ў галіне электраэнергетыкі і электрамашынабудавання. Акад. АН СССР (1976). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1938). З 1946 у ленінградскіх ін-це авіяпрыладабудавання і тэхнал. ін-це харч. прам-сці. З 1961 ва Усесаюзным НДІ электрамашынабудавання (з 1973 дырэктар), у 1983—89 старшыня Прэзідыума Ленінградскага навук. цэнтра АН. Асн. працы па праблемах стварэння магутных сінхронных машын і эл.-энергет. сістэм, выкарыстання звышправоднасці ў электрамашынабудаванні. Заклаў навук. асновы сістэм узбуджэння і аўтам. рэгулявання турба- і гідраагрэгатаў. Дзярж. прэмія СССР 1968.
Тв.: Научные основы проектирования систем возбуждения мощных синхронных машин. Л., 1988; Научные основы проектирования турбогенераторов. Л., 1986 (разам з Я.Б.Данілевічам); Диагностика турбогенераторов. Л., 1989 (з ім жа). с. 292
ГЛЕ́БАЎ Ігар Мікалаевіч (24.2.1923, в. Будзінка Калінінскай вобл., Расія — 18.4.1986), бел. скульптар. Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1956). Выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы (1956—64), БПІ (1964—76). Працаваў у галіне манум. пластыкі, партрэта, станковай кампазіцыі. Сярод твораў: «На таку» (1957), «Жаночы партрэт (Наташа)» (1959), «Подзвіг народа» (1981) і інш. Аўтар помнікаў бел. воінам і партызанам у г. Стоўбцы (з С.Селіханавым, 1963) і в. Вял. Бортнікі Бабруйскага р-на (1966), Ф.Скарыне ў Полацку паводле праекта А.Глебава (з А.Заспіцкім, В.Марокіным, 1974) і інш. Творчасці Глебава ўласцівы дакладнасць рэаліст. формы, мяккасць мадэліроўкі, жыццёвасць вобразаў. Л.Ф.Салавей. с. 292
ГЛЕ́БАЎ Яўген Аляксандравіч (н. 10.9.1929, г. Рослаў Смаленскай вобл., Расія), бел. кампазітар і педагог. Нар. арт. Беларусі (1973). Нар. арт. СССР (1984). Скончыў Бел. кансерваторыю (1956, клас А.Багатырова). Выкладаў у Мінскім муз. вучылішчы (1953—63). З 1971 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (праф. з 1983). Працуе пераважна ў буйных жанрах, увасабляючы значныя тэмы сучаснасці і гіст. мінулага. Музыцы Глебава ўласціва вял. сіла эмацыянальнага ўздзеяння, абумоўленая яскравасцю і інтанацыйным багаццем тэматызму, яго змястоўным напружаным развіццём, дасканаласцю муз. формы. Кампазітар самабытна пераўтварае бел. народнапесенны матэрыял. Знаўца аркестра, ён часта карыстаецца своеасаблівымі, нетрадыцыйнымі тэмбравымі спалучэннямі. Яго сімф. музыка насычана вострахарактарнымі вобразамі шырокага эмацыянальнага дыяпазону. Сімфоніі («Партызанская», 1958, 1963, 1964, 1968, «Да міру», 1983, 1993), «Альпійская сімфонія-балада» (1967), «Паэма-легенда» (1955) — творы складаных маст. канцэпцый, якія нясуць на сабе адбітак паглыбленага, шматбаковага светаўспрымання мастака. У балетах «Мара» (паст. 1961), «Альпійская балада» (1967), «Выбранніца» (1969), «Тыль Уленшпігель» (1-я рэд. 1974; 2-я — 1977), «Маленькі прынц» і «Курган» (1982), оперы «Майстар і Маргарыта» (1991), аперэце «Мільянерка» (1986) паказаў сябе сталым драматургам, які валодае адметным адчуваннем т-ра, майстэрствам дасканалых муз. характарыстык, прынцыпамі сімфанізму як метаду муз. мыслення. Літ. першакрыніцы муз.-сцэн. твораў — узоры сусв. л-ры (В.Быкава, Я.Купалы, Ш. дэ Кастэра, А.Сент-Экзюперы, М.Булгакава, Б.Шоу). Патрыятычна-грамадзянская тэматыка аб’ядноўвае вак.-сімф. творы Глебава — араторыі «Званы» (1967), «Свяці, зара» (1970), «Мы славім Радзіму сваю» (1974), кантаты «За праўду ўстанем» (1956), «Ад вышыні да вышыні» (1976) і інш. Сярод інш. твораў: оперы «Твая вясна» (1963), аперэта «Рэпартаж з пекла» (1971), муз. камедыя «Калізей» (1995, лібрэта М.Матукоўскага), канцэрты «Покліч» для аркестра (1988), для віяланчэлі (1993) і скрыпкі (1995) з аркестрам, 3 балады для голасу з арк., араторыя «Запрашэнне ў краіну маленства» (1974), «Палеская сюіта» (1964), Харэаграфічныя навелы (1963, 1966), сюіты з балетнай музыкі, сімф. паэмы «Успаміны пра Тыля» (1977) і «Казка» (1979), Святочная уверцюра для аркестра бел. нар. інструментаў (1958), саната (1956) і «Фантастычныя танцы» (1957) для фп., п’есы для эстраднага аркестра (у т.л. найб. папулярныя «Залатая восень», «Начны дыліжанс»); музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1970.
Літ.: Мухаринская Л.С. Евгений Глебов. М., 1959; Ракава А.Я. Яўгеній Глебаў: (Старонкі творчасці). Мн., 1971; Ауэрбах Л.Д. Белорусские композиторы: Е.Глебов, С.Кортес, Д.Смольский, Н.Лученок. М., 1978. Т.А.Дубкова. с. 292
ГЛЕ́БАЎСКАЯ Яніна Казіміраўна (24.10.1901, Мінск — 16.12.1978), бел. актрыса. Нар. арт. Беларусі (1970). Скончыла Бел. драм. студыю ў Маскве (1926), працавала ў Бел. т-ры імя Я.Коласа. Найб. самабытныя, жыццёва праўдзівыя, каларытныя вобразы жанчын з народа стварыла ў нац. рэпертуары: Мальвіна («Несцерка» В.Вольскага), Даміцэля («Прымакі» Я.Купалы), Югася («Навальніца будзе» паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях»), Гарпіна («Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага), Антаніна Цімафееўна («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), старая Жыгоцкая («Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча) і інш. Індывідуальнасцю творчай манеры адметныя і яе ролі класічнага рэпертуару: Матруна («Улада цемры» Л.Талстога), Малання, Васа («Ягор Булычоў і іншыя», «Васа Жалязнова» М.Горкага), Уліта («Лес» А.Астроўскага), Дандальская («Дамы і гусары» А.Фрэдры), Орта («Ветрык, вей!» Я.Райніса) і інш. З інш. роляў: Пастарша («Юстына» Х.Вуаліёкі), лэдзі Патэрсан («Востраў Афрадыты» А.Парніса), Шарлота («Гарачае лета ў Берліне» паводле Э.Д.К’юзек). с. 293
ГЛЕБАЎТВА́РАЛЬНАЯ ПАРО́ДА , тое, што мацярынская парода. с. 293
ГЛЕБАЎТВАРА́ЛЬНЫ ПРАЦЭ́С , ператварэнне горнай пароды ў асобае самастойнае цела прыроды — глебу. Адбываецца ў выніку сукупнасці фіз., хім. і біял. з’яў, што працякаюць у верхнім слоі зямной кары (гл. Глебаўтваральныя фактары). Пачатковая стадыя глебаўтваральнага працэсу — мікрапрацэсы, або элементарныя глебавыя працэсы (ЭГП) 1 -га парадку, звязаныя з жыццядзейнасцю ніжэйшых раслін. З цягам часу яны змяняюцца мезапрацэсамі, ці ЭГП 2-га парадку, якія фарміруюць глебавыя гарызонты (утварэнне гумусу, распад і пераўтварэнне мінералаў). Гарызонты ўтвараюць глебавы профіль, у якім працякаюць макрапрацэсы, цесна звязаныя з водным рэжымам. У фарміраванні глебы можа ўдзельнічаць адзін глебаўтваральны працэс або іх сукупнасць. Гасп. дзейнасць уплывае на глебаўтваральны працэс праз асушэнне, арашэнне, угнаенне і апрацоўку глеб. На Беларусі развіваюцца глебаўтваральныя працэсы: дзярновы, буразёмаўтварэнне, ападзольванне, лесіваж, глееўтварэнне, карбанатна- і жалезіста-саланчаковы. Т.А.Раманава. с. 293
ГЛЕБАЎТВАРА́ЛЬНЫЯ ФА́КТАРЫ , сукупныя працэсы, ад якіх залежыць утварэнне глебы. Паводле В.В.Дакучаева, глебу фарміруюць клімат, мацярынская парода, жывыя арганізмы (расліны, мікраарганізмы, глебавыя жывёлы), рэльеф мясцовасці, час. Вельмі ўплывае на глебаўтваральныя фактары і вытв. дзейнасць чалавека (мех. апрацоўка глебы, меліярацыя, унясенне арган. і мінер. угнаенняў, высечка лесу, узорванне і інш.). Усе глебаўтваральныя фактары ўзаемазвязаны.
Клімат уплывае на характар выветрывання горных парод, вызначае цеплавы і водны рэжым глебы. Мацярынская парода ў працэсе глебаўтварэння ператвараецца ў глебу. Ад яе грануламетрычнага складу і структуры залежаць уласцівасці глебы, паветраны рэжым і інш. Уздзеянне жывых арганізмаў выяўляецца ў назапашванні і разбурэнні арган. рэчыва, якое ствараецца зялёнымі раслінамі ў працэсе фотасінтэзу, унясенні ў глебу і на яе паверхню арган. і мінер. рэчываў у выглядзе каранёвага і наземнага ападу, які з дапамогай мікраарганізмаў і глебавых жывёл ператвараецца ў гумус. Расліны і жывёлы рыхляць глебу, паляпшаючы яе паветраныя і водныя ўласцівасці. Роля рэльефу заключаецца ў пераразмеркаванні на паверхні глебы рэчываў і энергіі, што істотна ўплывае на ўтварэнне пэўных глеб. Час развіцця сталага глебавага профілю залежыць ад геал. ўзросту тэрыторыі і ў розных умовах складае ад некалькіх дзесяткаў да тысяч гадоў. Т.А.Раманава. с. 293
ГЛЕ́БКА Пятро (Пётр Фёдаравіч; 6. 7.1905, в. Вялікая Уса Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 18.12.1969), бел. паэт. Акад. АН БССР (1957, чл.-кар. 1950). Скончыў БДУ (1930). Працаваў сакратаром рэдакцыі час. «Узвышша», у газ. «Калгаснік Беларусі», час. «Полымя рэвалюцыі». З 1945 у АН Беларусі: у Ін-це л-ры, мовы і мастацтва, у 1952—56 заг. сектара лексікаграфіі, у 1956—57 дырэктар Ін-та мовазнаўства, у 1957— 69 дырэктар Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, адначасова ў 1968—69 акад.-сакратар Аддз. грамадскіх навук. Друкаваўся з 1924. Першы зб. лірыкі «Шыпшына» (1927) выявіў прыхільнасць да рамант. паэзіі, літ. і фалькл. традыцый. Кнігі «Урачыстыя дні» (1930), «Хада падзей» (1932), «Чатыры вятры» (1935) вызначаюцца жанравай разнастайнасцю, узмацненнем грамадз. матываў. Асобныя вершы 1930-х г. рытарычныя, дэкларацыйныя. Тэма рэвалюцыі і Грамадз. вайны ў паэмах «Трывожны сігнал» (1929), «Арлянка» (1931), «Мужнасць» (1934), «У тыя дні» (1937), драм. паэме «Над Бярозай-ракой» (паст. 1940). Вершы часоў Айч. вайны прасякнуты філас. роздумам, напоўнены пачуццём любові да Радзімы, лірызмам. Гал. тэмы пасляваен. творчасці — аднаўленне, памяць вайны, барацьба за мір. Аўтар лібрэта оперы «Андрэй Касценя» (нап. 1947, паст. 1970), вершаванай п’есы «Святло з Усходу» (паст. 1957), літ.-крыт. і публіцыст. артыкулаў. Вёў даследчую работу ў галіне бел. лексікаграфіі, мастацтвазнаўства і фалькларыстыкі. Пераклаў на бел. мову асобныя творы А.Пушкіна («Барыс Гадуноў», вершы), М.Лермантава, М.Горкага (паэма «Дзяўчына і смерць», апавяданні), У.Маякоўскага, А.Пракоф’ева, Т.Шаўчэнкі (паэма «Марына», вершы), М.Рыльскага і інш.
Тв.: Зб. твораў. Т. 1—4. Мн., 1984—86.
Літ.: Барсток М. Пятро Глебка. Мн., 1952; Перкін Н. Пятро Глебка. Мн., 1955; Пясняр мужнасці: Кніга пра Пятра Глебку. Мн., 1976. с. 293
ГЛЕДЫ́ЧЫЯ (Gleditsia), род кветкавых раслін сям. бабовых. 12 відаў. Пашыраны ў Амерыцы, Усх. Азіі і трапічнай Афрыцы. У Талышскіх гарах (Усх. Закаўказзе) расце вельмі рэдкі рэліктавы від — гледычыя каспійская (G. caspia). На Беларусі ў паўд. і цэнтр. раёнах у культуры зрэдку трапляецца паўн.-амер. від гледычыя звычайная, або трохкалючкавая (G.triacanthos), інтрадукаваная ў канцы 19 ст.
Лістападныя дрэвы выш. да 28 м, на радзіме — да 45 м, дыям. ствала да 1 м, з ажурнай кронай. Ствол і галінкі ўкрыты доўгімі разгалінаванымі калючкамі. Лісце парнаперыстаскладанае даўж. 15—30 см. Кветкі дробныя, зеленаватыя, у гронкападобных суквеццях. Плады — цёмна-карычневыя струкі; пераважна шматнасенныя. Цвіце ў чэрвені. Доўга жыве (у Высокаўскім парку ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл. Гледычыя звычайная мае ўзрост больш за 100 гадоў). Размнажаюць насеннем і каранёвымі атожылкамі. Дэкар. і тэхн. расліны, меданосы, маюць каштоўную драўніну.
Г.У.Вынаеў. с. 293
ГЛЕЙ , слой глебы светлай афарбоўкі, які ўтвараецца пад уплывам жыццядзейнасці анаэробных бактэрый ва ўмовах працяглага пераўвільгатнення. Тэрмін увёў рус. вучоны Г.М.Высоцкі (1905) для вызначэння асветленых блакітных, зялёных ці шызых гарызонтаў глебы, колер якіх абумоўлены закіснымі злучэннямі жалеза. Глей валодае неспрыяльнымі водна-фіз. ўласцівасцямі, таксічны для раслін. На Беларусі характэрны для ўсіх тыпаў забалочаных глеб: тарфяна-балотных, падзолістых, дзярнова-падзолістых, дзярновых і інш. с. 294
ГЛЕ́ЙНІКІ (Rhantus), род жукоў сям. плывунцоў. 82 віды. Жывуць у стаячых або з павольным цячэннем водах сажалак, рачных затокаў, лясных рэк і ручаёў, часовых вадаёмаў. На Беларусі 9 відаў. Часцей трапляюцца глейнік плямагруды (Rh. notatus), глейнік чарнабрухі (Rh. suturellus) і глейнік жаўтабрухі (Rh. exoletus). Глейнік невядомы (Rh. incognitus) занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. 7—14 мм. Цела круглаватае, злёгку пукатае. Пярэдняспінка жоўтая, зрэдку з чорнай плямай пасярэдзіне. Надкрылы жоўтыя са шматлікімі чорнымі крапінкамі. Лічынкі з падоўжаным целам, рухомыя. Кукалкі развіваюцца на сушы. Дарослыя і лічынкі драпежнікі. Пры масавым размнажэнні шкодзяць рыбнай гаспадарцы. Адначасова карысныя — знішчаюць лічынак і кукалак камароў. с. 294
ГЛЕН (Glenn) Джон Хершэль (н. 18.7.1921, г. Кеймбрыдж, штат Агайо, ЗША), касманаўт ЗША. Скончыў лётную школу Авіяц. трэніровачнага цэнтра ВМФ у Тэхасе (1943), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў ВМФ у штаце Мэрыленд (1954). З 1959 у групе касманаўтаў НАСА. 20.2.1962 першым з амер. касманаўтаў здзейсніў арбітальны палёт вакол Зямлі на касм. караблі «Меркурый». Працягласць палёту 4,93 гадз. с. 294
ГЛЕН-МОР (Glen More), нізіна ў межах тэктанічнай упадзіны на Пн Вялікабрытаніі (Шатландыя). Даўж. каля 100 км. У межах Глен-Мор — ледавіковыя азёры Лох-Нес, Лох-Лохі, злучаныя з морам суднаходным Каледонскім каналам. с. 294
ГЛЕ́ТЧАР (ням. Gletscher ад лац. glacies лёд), тое, што ледавік (гл. Ледавікі). с. 294
ГЛЕЯСПО́РЫЙ (Gloeosporium), род недасканалых грыбоў сям. меланконіевых. Вядома каля 70 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Паўн. Амерыцы, Індыі. На Беларусі глеяспорый парэчкавы (G. ribis) паразітуе на лісці парэчак, глеяспорый пладовы (G. fructigenum) — на семечкавых і костачкавых пладовых культурах, глеяспорый канюшынавы (G. trifoliorum) — на канюшыне.
Канідыяносцы кароткія, цыліндрычныя, палачкападобныя, аднаклетачныя, часта ад канічных да іголкападобных, сабраныя разам на плоскім або злёгку пукатым, светла- ці цёмна-бурым ложы (спляценне грыбных гіфаў). Канідыі бясколерныя, аднаклетачныя, выходзяць на паверхню склееныя сліззю. У цыкле развіцця адзначаны сумчатыя стадыі. с. 294
ГЛІАКСА́ЛЬ , шчаўевы альдэгід, найпрасцейшы дыальдэгід, СНО — СНО. Жоўтыя крышталі з пахам фармаліну tпл 15°С, tкіп 51 °С, шчыльн. 1140 кг/м3 (20 °С). Раствараецца ў вадзе, спірце, эфіры. Вадкі гліаксаль у прысутнасці вільгаці ператвараецца ў цвёрды палімер. Выкарыстоўваюць як тэкстыльна-дапаможнае рэчыва (надае незмінальнасць баваўняным і віскозным тканінам), для атрымання кубавых фарбавальнікаў. Гліаксаль раздражняе скуру. с. 294
ГЛІ́БАЎ (Глебаў) Леанід Іванавіч (5.3.1827, с. Вясёлы Падол Палтаўскай вобл., Украіна — 10.11.1893), украінскі паэт. Майстар баечнага жанру. Скончыў Нежынскі ліцэй (1855). У 1861—63 выдавец і рэдактар штотыднёвіка «Черниговский листок». Пісаў на ўкр. і рус. мовах. Першы зб. «Вершы» (1847, на рус. мове). Аўтар паэмы «Перакаці-поле» (пач. 1850-х г.), камедыі «Да міравога» (1862), твораў для дзяцей і інш. У байках (больш за 100, зб-кі 1863, 1872 і 1882 і інш.) асуджаў прыгонніцтва, бюракратызм, хабарніцтва, падхалімства і інш. Асобныя лірычныя вершы Глібава пакладзены на музыку, сталі папулярнымі песнямі. На бел. мову паасобныя творы Глібава пераклалі Э.Валасевіч, К.Камейша.
Тв.: Твори. Т. 1—2. Киïв, 1974. В.А.Чабаненка. с. 294
ГЛІ́ВІН , археалагічныя помнікі (стаянка, селішча, курганны могільнік) каля в. Глівін Барысаўскага р-на Мінскай вобл. На стаянцы днепра-дзяснінскай культуры (6—5-е тыс. да н.э.) знойдзена каля 3 тыс. крамянёвых прылад працы, на селішчы — ляпная кераміка 2 — 5 ст., фрагменты глянцавай міскі зарубінецкай культуры, ляпны і ганчарны посуд 8—13 ст. На могільніку крывічоў (9 ст.) пахавальны абрад — трупаспаленне ў насыпе, знойдзены ляпны посуд з плечукамі. с. 294
ГЛІ́ВІН , вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на ПдУ ад горада і 8 км ад чыг. ст. Барысаў, 79 км ад Мінска. 645 ж., 220 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі група археал. помнікаў Глівін. с. 294
ГЛІВІ́ЦКІ КАНА́Л , канал у Польшчы. Злучае г. Глівіцы з портам Козле на р. Одра, Верхнесілезскі кам.-вуг. бас. праз водную сістэму Одры з Балтыйскім м. Даўж. каля 41 км, глыб. 3,5 м; 6 двайных шлюзаў. Адкрыты ў 1939. с. 294
ГЛІВІ́ЦЫ (Gliwice), горад на Пд Польшчы, у Катавіцкім ваяв. Вядомы з 13 ст. 216 тыс. ж. (1992). Чыг. вузел, порт на Глівіцкім канале. Важны прамысл. цэнтр у Верхнесілезскай агламерацыі. Вугальныя шахты, чорная металургія, коксахімія, цяжкае і пад’ёмна-трансп. машынабудаванне, эл.-тэхн., хім., харч. прам-сць. Сілезскі політэхн. ін-т. Т-р аперэты. Музей. Касцёлы: гатычны (15 ст.), познагатычны (15, 16 ст.), барочны касцёл і кляштар рэфарматаў (17 ст.). с. 294
ГЛІЁМА (ад грэч. glia клей + ...ома), пухліна ц.н.с. (галаўнога і спіннога мозга), што паходзіць з клетак нейрагліі. Да гліёмы адносяцца: астрацытома, алігадэндрагліёма, палярная спангіябластома (разнавіднасць астрацытомы з марудным ростам), эпендымома. Разнавіднасцю злаякасных гліём з’яўляюцца гліябластома і медулабластома (гліёма саркаматозная), якая найчасцей бывае ў дзяцей, лакалізуецца ў вобласці мазжачка з інфільтратыўным ростам і хуткімі неўралагічнымі расстройствамі. Лячэнне хірургічнае. с. 294
ГЛІКАГЕ́Н , жывёльны крухмал (С6Н10O5)n, разгалінаваны поліцукрыд, малекулы якога пабудаваны з астаткаў D-глюкозы. Малекулярная маса 105—107. Асн. запасны вуглявод жывёл і чалавека (у пазваночных назапашваецца пераважна ў печані і мышцах), трапляецца таксама ў некат. бактэрый, дражджэй, водарасцей, грыбоў і зернях асобных сартоў кукурузы. Выяўлены франц. фізіёлагам К.Бернарам у печані (1857). Расшчапленне глікагену (глікагеноліз) адбываецца фосфаралітычным (пры ўздзеянні фасфарылазы) і гідралітычным (пры ўздзеянні амілаз) шляхамі. Канчатковым прадуктам з’яўляецца свабодная глюкоза, якая трапляе ў кроў. Пры паніжэнні ўзроўню цукру ў крыві назіраецца высокая актыўнасць фасфарылазы і адбываецца т. зв. мабілізацыя глікагену — знікненне яго запасаў з цытаплазмы. Пры абагачэнні крыві глюкозай (напр., пасля прыёму ежы) пераважае сінтэз глікагену. Значную ролю ў падтрыманні нязменнага ўзроўню цукру ў крыві адыгрывае печань, якая ператварае лішак глюкозы ў глікаген і наадварот. с. 294
ГЛІКАГЕНО́ЛІЗ (ад глікаген + ..ліз), працэс анаэробнага ферментатыўнага распаду глікагену ў тканках. Ажыццяўляецца гідралітычна (пры ўздзеянні амілаз) і фасфаралітычна (галоўны шлях) — пад уздзеяннем глікагенфасфарылазы ў прысутнасці неарган. фасфату ад глікагену аддзяляецца глюкоза-1-фасфат, які ператвараецца фосфаглюкамутазамі ў глюкоза-6-фасфат. У клетках печані пазваночных гэтае злучэнне гідралізуецца глюкоза-6-фасфатазай з утварэннем свабоднай глюкозы, якая паступае ў кроў. У клетках шкілетных мышцаў усе наступныя пераўтварэнні глюкоза-6-фасфату аналагічныя гліколізу. Энергетычны выхад ад фосфаралітычнага распаду глікагену да малочнай к-ты выражаецца ў сінтэзе 2 малекул АТФ у разліку на адно звяно глюкозы малекулы глікагену. с. 294
ГЛІКАЗІДА́ЗЫ , група ферментаў з класа гідралаз, якія разбураюць гліказідную сувязь у малекулах простых гліказідаў, алігацукрыдаў і поліцукрыдаў. Акрамя рэакцыі гідролізу, гліказідазы каталізуюць рэакцыі трансгліказіліравання. Падзяляецца на α-гліказідазы (вельмі пашыраныя ў прыродзе, у т.л. ва ўсіх тканках чалавека) і β-гліказідазы (ёсць у мікраарганізмах, раслінах, малюскаў і тканках чалавека). Парушэнне функцый гліказідаз ляжыць у аснове многіх спадчынных хвароб чалавека (Гашэ хвароба, глікагеноз, Мальбсорбцыі сіндром і інш.). с. 295
ГЛІКАЗУРЫ́Я (ад грэч. glykys салодкі + uron мача), наяўнасць у мачы цукру ў высокай канцэнтрацыі. Бывае пры павышанай колькасці цукру ў крыві — гіперглікеміі, у здаровых людзей — пры залішнім ужыванні салодкага, пры нерв. і эмацыянальных перанапружаннях (хутка праходзіць). Стойкая гліказурыя можа быць прыкметай дыябету цукровага і інш. парушэнняў унутр. сакрэцыі. с. 295
ГЛІКАКО́Л , амінавоцатная кіслата, гл. Гліцын. с. 295
ГЛІКАЛІПІ́ДЫ (ад грэч. glykys салодкі + lipos тлушч), тлушчападобныя рэчывы, у якіх ёсць вугляводы. У залежнасці ад структуры тлушчавай часткі адрозніваюць нейтральныя глікаліпіды (мона- і дыгліказілдыгліцэрыды, алігацукрыды, ацыліраваныя высокамалекулярнымі разгалінаванымі тлушчавымі к-тамі), глікасфінгаліпіды (гангліязіды, цэрэбразіды), глікафосфаліпіды (дыэфіры фосфарнай к-ты). Нейтральныя глікаліпіды выконваюць структурныя функцыі ў фотасінтэтычных арганоідах, вызначаюць сералагічную функцыю мікраарганізмаў. Глікасфінгаліпіды і глікафосфаліпіды ўваходзяць у састаў біял. мембран, адыгрываюць значную ролю ў з’явах міжклетачнай адгезіі, валодаюць імуннымі ўласцівасцямі. с. 295
ГЛІКАПРАТЭІ́ДЫ , глікапратэіны, складаныя бялкі, у якіх ёсць вугляводы. Прысутнічаюць ва ўсіх тканках жывёл, раслін і ў мікраарганізмах. Мал. маса 15 000—1 000 000. Колькасць вугляводаў у глікапратэідах вар’іруе ад долей працэнта да 80%. Да глікапратэідаў належаць многія бялкі крыві (цэрулаплазмін, трансферын, фібрынаген, імунаглабуліны і інш.), бялкі сакрэтаў слізістых залоз (муцыны), апорных тканак (мукоіды), некаторыя ферменты (панкрэатычная рыбануклеаза Б), гармоны (эрытрапаэцын, тырэатрапін), структурныя бялкі клетачных мембран. Глікапратэіды клетачнай абалонкі ўдзельнічаюць у іонным абмене клеткі, імуналагічных рэакцыях, у з’явах міжклетачнай адгезіі і г.д. У крыві і тканках антарктычных рыб выяўлены глікапратэіды-антыфрызы, якія перашкаджаюць утварэнню крышталёў лёду ў арганізме рыб пры т-ры ніжэй за 0 °С. с. 295
ГЛІКЕМІ́Я (ад грэч. glykys салодкі + haima кроў), наяўнасць цукру ў крыві. Пры некаторых хваробах колькасць цукру ў крыві можа павышацца (гіперглікемія) ці паніжацца (гіпаглікемія). с. 295
ГЛІКО́ЛЕВАЯ КІСЛАТА́ , аксівоцатная кіслата, HOCH2COOH, галоўны субстрат пры фотадыханні ў большасці раслін. Утвараецца ў адносна вял. колькасці на святле ў хларапластах клетак лісця з фосфаглікалату — прадукту аксігеніравання рыбулоза-1,5-дыфасфату. Гэта рэакцыя каталізуецца ключавым ферментам фотасінтэзу — рыбулоза-1,5-біфасфаткарбаксілазай у выніку канкурэнцыі O2 за цэнтр звязвання СО2 на ферменце. Далей гліколевая кіслата даволі хутка метабалізуе (акісляецца) з утварэннем гліяксілавай к-ты, гліцыну (у пераксісомах), СО2 (у мітахондрыях) і інш. прадуктаў. У выніку расходуецца частка фіксаванага ў працэсе фотасінтэзу вугляроду, што адбіваецца на прадукцыйнасці раслін. с. 295
ГЛІКО́ЛІ , дыолы, двухатамныя спірты, арганічныя злучэнні, якія маюць 2 гідраксільныя групы (ОН), звязаныя з насычанымі атамамі вугляроду. У залежнасці ад узаемнага размяшчэння груп ОН у малекуле адрозніваюць 1,2-гліколі (напр., 1,2-прапілен-гліколь НОС1Н2С2Н(ОН)С3Н3), 1,3-гліколі і г.д. Гліколі, у якіх абедзве групы ОН размешчаны пры адным атаме вугляроду, звычайна няўстойлівыя гідратныя формы альдэгідаў і кетонаў.
Найпрасцейшы гліколі — этыленгліколь і інш. ніжэйшыя гліколі (з 2—7 атамамі вугляроду ў малекуле) — вязкія бясколерныя вадкасці, якія лёгка змешваюцца з вадой і не змешваюцца з эфірам, вуглевадародамі гліколі маюць усе хім. ўласцівасці спіртоў (утвараюць алкагаляты, простыя і складаныя эфіры і г.д.; групы ОН могуць рэагаваць незалежна адна ад адной і адначасова). Пры дэгідратацыі ў залежнасці ад умоў рэакцыі і будовы гліколі могуць утварацца цыклічныя эфіры (напр., дыаксан). Гліколі з’яўляюцца растваральнікамі лакафарбавых матэрыялаў, палімераў, пластыфікатарамі. Выкарыстоўваюць у вытв-сці поліэфірных валокнаў, пластыфікатараў, мыйных сродкаў, кляёў. Я.Г.Міляшкевіч. с. 295
ГЛІКО́ЛІЗ (ад грэч. glykys салодкі + ..ліз), адзін з цэнтральных шляхоў расшчаплення глюкозы з цукроў ці поліцукроў у жывёльных, раслінных і многіх бактэрыяльных клетках; ферментатыўны анаэробны працэс негідралітычнага распаду вугляводаў (пераважна глюкозы) да малочнай к-ты. Адыгрывае значную ролю ў абмене рэчываў жывых арганізмаў, забяспечвае клеткі энергіяй ва ўмовах недахопу кіслароду, а ў аэробных умовах з’яўляецца стадыяй, якая папярэднічае дыханню. У гліколізе адзначаюць 3 этапы (гл. схему). На 1-м этапе (рэакцыі 1—4) малекула глюкозы пераўтвараецца ў 2 малекулы гліцэральдэгід-3-фасфату (з выкарыстаннем 2 фасфатных груп і энергіі, якая выдзяляецца пры гідролізе адэназінтрыфасфату — АТФ). На 2-м этапе (рэакцыі 5, 6) альдэгідная група кожнай з 2 малекул гліцэральдэгід-3-фасфату акісляецца да карбаксільнай, а энергія, якая пры гэтым выдзяляецца, ідзе на сінтэз АТФ з адэназіндыфасфату (АДФ) і неарганічнага фасфату, адначасова адбываецца аднаўленне нікацінамідадэніндынуклеатыду (НАД) да нікацінамідадэніндынуклеатыдфасфату (НАДФ). На 3-м этапе (рэакцыі 7—9) 2 малекулы фасфату, якія далучыліся да цукру на 1-м этапе, пераносяцца назад на АДФ, у выніку чаго ўтвараецца АТФ і кампенсуюцца затраты АТФ на 1-м этапе. Сумарны выхад энергіі пры гліколізе зводзіцца да сінтэзу 2 малекул АТФ (на 1 малекулу глюкозы), якія ўтварыліся ў рэакцыях 5 і 6. У большасці клетак жывёл піруват, які ўтвараецца пры гліколізе, поўнасцю акісляецца ў мітахондрыях да СО2 і Н2О. У анаэробных арганізмаў і тканках (шкілетныя мышцы) гідроліз — асн. крыніца клетачнага АТФ. Малекулы пірувату, застаючыся ў цытазоле, могуць пераўтварацца ў залежнасці ад віду арганізма ў лактат (у мышцах, некат. мікраарганізмах) або ў этанол + СО2 (у дражджах, гл. Браджэнне). А.М.Ведзянееў. с. 295
ГЛІ́НА , пластычная асадкавая горная парода, якая складаецца пераважна з тонкадысперсных (менш за 0,01 мм) гліністых мінералаў (каалініт, мантмарыланіт, монатэрміт, галуазіт, гідраслюды і інш.). Як прымесі трапляюцца кварц, палявыя шпаты, кальцыт, аксіды жалеза, калоідныя рэчывы, арган. злучэнні і інш. Пры высыханні гліна захоўвае нададзеную ёй форму, а пасля абпальвання набывае цвёрдасць каменю. Разам з гліністымі сланцамі гліну ўтвараюць каля 50% парод асадкавай абалонкі Зямлі. Гал. хім. кампаненты гліны: крэменязём SiO2 (30—70%), гліназём Al2О3 (10—40%), вада Н2О (5—10%).
Гліну адрозніваюць паводле саставу, паходжання, афарбоўкі, практычнай значнасці. Па генезісе вылучаюць гліны астаткавыя, якія ўзніклі ў выніку намнажэння на месцы гліністых прадуктаў выветрывання інш. парод, і асадкавыя, што ўтварыліся пры пераадкладанні. Часцей гліны з’яўляюцца сумессю трох ці больш мінералаў (полімінеральныя). Калі адзін з мінералаў пераважае, гліну называюць адпаведна: каалінітавыя, мантмарыланітавыя і г.д. У прамысл. адносінах вылучаюць 4 групы: легкаплаўкія; вогнетрывалыя і тугаплаўкія; кааліны; адсарбцыйныя (высокадысперсныя мантмарыланітавыя).
На Беларусі гліны трапляюцца ў адкладах усіх геал. сістэм. Мінеральна-сыравінная база рэспублікі ўключае 212 радовішчаў легкаплаўкіх, 6 — тугаплаўкіх глін, 9 радовішчаў гліністай сыравіны для вытв-сці аглапарыту, керамзіту і інш., а таксама радовішчы кааліну. Гліна выкарыстоўваецца ў вытв-сці цэглы, дрэнажных і каналізацыйных труб, вяжучых матэрыялаў, адсарбентаў, фармовачных сумесей, папяровай, гумавай і інш. галінах прам-сці. У.Я.Бардон. с. 296
ГЛІНАЗЁМ , гл. Алюмінію аксід. с. 296
ГЛІ́НІСТЫ СЛА́НЕЦ , асадкавая горная парода, якая складаецца з гліністых мінералаў (пераважна гідраслюдаў, хларыту, каалініту і інш.), а таксама кварцу, палявых шпатаў, карбанатаў, арган. рэчыва, часам і сульфідаў жалеза. Порыстасць 1—3%. Не размакае ў вадзе. Расшчапляецца на тонкія пліткі. Колер чорны або цёмна-шэры. Утвараецца ў выніку ўшчыльнення (дыягенезу) глін і іх частковай перакрышталізацыі пры апусканні на значныя глыбіні. Пры далейшых зменах ператвараецца ў філіт ці хларытавы сланец. Выкарыстоўваецца як дахавы матэрыял, у электрапрам-сці і як напаўняльнік лёгкіх бетонаў. с. 296
ГЛІ́НІСТЫЯ ГЛЕ́БЫ , цяжкапранікальныя для вады і паветра глебы, што развіваюцца на пародах, якія маюць больш за 50% часцінак фіз. гліны (дыям. менш за 0,01 мм). Здольныя моцна набракаць пры ўвільгатненні і растрэсквацца пры высыханні. Багатыя гумусам і азотам, маюць вапну, фосфар, калій і інш. мікраэлементы. Ворныя гарызонты з трывалай дробнакамкаватай структурай, схільныя да забалочвання. На Беларусі гліністыя глебы пашыраны на азёрна-ледавіковых, радзей марэнных глінах і цяжкіх суглінках найбольш у Віцебскай (займаюць каля 76 тыс. га) і Гродзенскай (20 тыс. га) абласцях. Больш за 70% гліністых глебаў паўгідраморфныя (дзярнова-падзолістыя і дзярнова забалочаныя). Эфектыўная ўрадлівасць звязана са ступенню ўвільгатнення (бал ад 76 да 38). с. 296
ГЛІ́НІШЧА , курганны могільнік крывічоў (канец 9 — пач. 11 ст.) каля в. Глінішча Полацкага р-на Віцебскай вобл. 60 паўсферычных курганоў, з іх даследавана 20. Пахавальны абрад — трупаспаленне пад насыпам, у адным кургане — трупапалажэнне галавой на З. Знойдзены ляпныя гаршкі, характэрныя для доўгіх курганоў Полаччыны і Смаленшчыны, шкляныя пацеркі, бронзавыя пярсцёнкі, скроневае кольца з серпападобнымі канцамі, нажы, серп і інш. с. 296
ГЛІ́НІШЧА , вёска ў Хойніцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на З ад горада і 30 км ад чыг. ст. Хойнікі, 133 км ад Гомеля. 630 ж., 258 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Дом-музей І.П.Мележа. с. 296
ГЛІ́НКА , вёска ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Столін— Брэст. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на ПнЗ ад Століна, 231 км ад Брэста, 21 км ад чыг. ст. Гарынь. 1480 ж., 507 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Царква. Каля вёскі радовішча тугаплаўкіх глін Глінка. с. 296
ГЛІ́НКА , радовішча тугаплаўкіх глін у Столінскім р-не Брэсцкай вобл., за 1,8 км на ПдУ ад в. Глінка. Пластавы паклад утвораны азёрнымі адкладамі неагенавага ўзросту. Гліны шэрыя і цёмнашэрыя, дысперсныя, пластычныя, тугаплаўкія, з лінзамі вогнетрывалых глін. Разведаныя запасы 4,8 млн. т, перспектыўныя 443 тыс. т. Карысная тоўшча магутнасцю 0,8—9,8, ускрыша 0,2— 4,2 м. А.Шчураў. с. 296
ГЛІ́НКА Канстанцін Дзмітрыевіч (5.7.1867, с. Копцева Смаленскай вобл., Расія — 2.11.1927), расійскі глебазнавец, адзін з заснавальнікаў айч. глебазнаўства. Акад. АН СССР (1927). Вучань і супрацоўнік В.В.Дакучаева. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1889). У 1908—14 кіраваў глебава-геагр. экспедыцыямі Перасяленчага ўпраўлення ў Сібіры на Д. Усходзе, у Казахстане і Сярэдняй Азіі. Працы па занальнасці глебавага покрыва, генезісе і класіфікацыі глеб. Склаў першую глебавую карту свету (1926). Арганізатар і першы дырэктар Глебавага ін-та імя Дакучаева. с. 296
ГЛІНКА Міхаіл Іванавіч (1.6.1804, с. Наваспаскае Смаленскай вобл. — 15.2.1857), рускі кампазітар. Заснавальнік рус. муз. класікі. Паходзіў са стараж. бел. шляхецкага роду герба «Тшаска». Музыцы вучыўся ў Дж.Філда і Ш.Маера, але ў асн. авалодаў тэхнікай кампазіцыі і інструментоўкі самастойна. У 1820-я г. вядомы як піяніст і спявак. Да таго ж часу адносяцца і яго першыя творы (камерна-інстр., аркестравыя, фп., вакальныя). У 1830—34 удасканальваў муз. адукацыю ў Італіі і Германіі (у Берліне займаўся ў тэарэтыка З.Дэна), дзе знаёміўся з муз. жыццём буйнейшых еўрап. гарадоў, вывучаў мастацтва бельканта. Сталы перыяд яго творчасці адкрывае опера «Жыццё за цара» (1836, пазней ставілася пад назвай «Іван Сусанін»), дзе ён выступіў як наватар у галіне муз. драматургіі: упершыню ў рус. музыцы ўвасобіў метад цэласнага сімф. развіцця опернай формы, поўнасцю адмовіўся ад размоўных дыялогаў. Ідэя патрыятызму ўвасоблена ў паслядоўным муз.-драматург. развіцці, заснаваным на крышталізацыі і разгортванні тэмы заключнага хору «Слаўся» — велічнага нар. гімна. У 1837—39 служыў капельмайстрам Прыдворнай пеўчай капэлы ў Пецярбургу. У канцы 1830 — пач. 1840-х г. створаны «Вальс-фантазія» (1839 для фп., арк. рэд. 1845 і 1856), музыка да трагедыі Н.Кукальніка «Князь Холмскі» (1840), найлепшыя рамансы «Начны зефір», «У крыві гарыць агонь жадання», «Я помню дзіўнае імгненне» на вершы А.Пушкіна, у якіх дасягнуў поўнай гармоніі музыкі і тэксту; элегія «Сумненне» і вак. цыкл «Развітанне з Пецярбургам» на словы Кукальніка. Першы ўзор рус. нар.-эпічнай оперы — «Руслан і Людміла» паводле Пушкіна (паст. 1842), у якой Глінка заснаваў драматургію на чаргаванні казачна-маляўнічых эпізодаў-карцін, прасякнутых сімф. развіццём. У оперы арганічна спалучаюцца фантаст. і рэальныя вобразы, рус. нар. песеннасць і мелодыка народаў Усходу. У 1844 жыў у Парыжы, у 1845—47 — у Іспаніі. Пад уражаннем паездкі стварыў «іспанскія уверцюры» — «Арагонская хота» (1845) і «Ноч у Мадрыдзе» (1848), дзе выкарыстаў свае запісы ісп. нар. песень і танцаў і зрабіў пачатак распрацоўкі ісп. фальклору ў еўрап. музыцы. У 1848 напісаў найб. значны сімф. твор «Камарынскую», у якой раскрыў спецыфічныя асаблівасці нац. муз. мыслення, сінтэзаваў багацце нар. музыкі і высокае прафес. майстэрства. З 1852 жыў у Расіі і за мяжой, займаўся літ. дзейнасцю, вывучаў стараж. муз. лады. Памёр у Берліне. Творчасць Глінкі дала магутны імпульс развіццю рус. муз. культуры, зрабіла вял. ўплыў на фарміраванне розных нац. кампазітарскіх школ. З 1960 праводзіцца конкурс вакалістаў імя Глінкі. Выдадзены поўны збор яго муз. твораў у 18 тамах (1955—69). У Беларусі ставіліся опера «Іван Сусанін» (1891, 1954, 1984), фрагменты «Руслана і Людмілы» (1887), выконваюцца яго сімф. і камерныя творы.
Літ. тв.: Литературное наследие. Т. 1. Автобиографические и творческие материалы; Т. 2. Письма и документы. Л.; М., 1952—53; Полн. собр. соч.: Лит. произв. и переписка. Т. 1—22(б). М., 1973—77.
Літ.: Асафьев Б. М.И.Глинка. Л., 1978; Канн-Новикова Е. М.И.Глинка. Вып. 1—3. М.; Л., 1950—55; Ливанова Т., Протопопов В. Глинка. Т. 1—2. М., 1955; Одоевский В.Ф. Музыкально-литературное наследие. М., 1956; Стасов В.В. Избранные статьи о М.И.Глинке. М., 1955; Серов А.Н. Избранные статьи. Т. 1. М.; Л., 1950; Ларош Г.А. Избранные статьи о Глинке. М., 1953; Памяти Глинки, 1857—1957: Исслед. и материалы. М., 1958; Левашева О.Е. М.И.Глинка. Кн. 1—2. М., 1987—88. Т.А.Дубкова. с. 296
ГЛІ́НКА (Glinka) Станіслаў (н. 6.12.1914, в. Янкі Млодэ Астралэнцкага ваяв., Польшча), польскі мовазнавец. Д-р філал. н. (1957). Скончыў Варшаўскі ун-т (1950). У 1957—84 у Ін-це славяназнаўства Польскай АН (з 1972 заг. аддзела бел. мовы). Гал. кірункі навук. дзейнасці — бел. і польск. дыялекталогія, мова бел. фальклору. Сааўтар і рэдактар «Атласа ўсходнеславянскіх гаворак Беласточчыны» (т. 1—3, 1980—93), прысвечанага фанетыцы і марфалогіі гэтых гаворак.
Тв.: O gęzyku białoruskich pieśni ludowych // Federowski М. Lud białoruski. Warszawa, 1969. Т. 7. А.С.Аксамітаў. с. 297
ГЛІ́НКА Сяргей Мікалаевіч (16.7.1776, маёнтак Сутокі, цяпер у Смаленскай вобл., Расія — 17.4.1847), расійскі пісьменнік, журналіст. Брат Ф.М.Глінкі. Скончыў Сухапутны шляхецкі корпус (1795). Выдаваў час. «Русский вестник» (1808—20 і 1824). У 1827—30 цэнзар Маск. цэнзурнага к-та. Аўтар гіст. п’ес «Наталля, баярская дачка» (1806), «Міхаіл, князь Чарнігаўскі» (1808), «Мінін» (1809), «Асада горада Палтавы, або Клятва палтаўскіх жыхароў» (1810); паэм «Пажарскі і Мінін» (1807), «Царыца Наталля Кірылаўна» (1809); «Рускай гісторыі» ў 14 ч.; вершаў, гіст. і павучальных аповесцей і інш. Апубл. «Запіскі пра 1812 год» (1836), «Запіскі пра Маскву і пра замежныя здарэнні ад канца 1812 да палавіны 1815 г.» (1837). Гісторыю свайго жыцця апісаў у «Запісках» (выд. 1895).
Літ.: Вяземский П.А. С.Н.Глинка. СПб., 1847; Аксаков С.Т. Литературные и театральные воспоминания // Собр. соч. М., 1986. Т. 2. с. 297
ГЛІ́НКА Фёдар Мікалаевіч (19.6.1786, маёнтак Сутокі, цяпер у Смаленскай вобл., Расія — 23.2.1880), рускі пісьменнік, дзекабрыст. Брат С.М.Глінкі. Удзельнік вайны 1812, якую паказаў у «Пісьмах рускага афіцэра» (ч. 1—8, 1815—16). Чл. тайных дзекабрысцкіх т-ваў «Саюз выратавання» (з 1818) і «Саюз працвітання» (1818—21, адзін з кіраўнікоў). У 1819—25 старшыня Вольнага таварыства аматараў расійскай славеснасці. Пасля паражэння паўстання дзекабрыстаў звольнены са службы (1826) і сасланы ў Петразаводск (да 1830). Аўтар празаічных твораў: «Пісьмы да сябра» (1816—17) і «Нарысы Барадзінскай бітвы» (1839). У яго творчасці ёсць матывы біблейскія (паліт. элегія «Плач палонных іудзеяў», 1823; «Спробы свяшчэннай паэзіі», 1826; «Духоўныя вершы», 1839); фалькл. (паэмы «Дзева карэльскіх лясоў» і «Карэлія», 1828—30), рэлігійныя, містычныя паэмы «Іоў», 1859; «Таямнічая кропля», разам з жонкай А.П.Глінкай, 1861). Вершы «Тройка», «Вязень», «Масква» сталі папулярнымі песнямі.
Тв.: Соч. М., 1986.
Літ.: Карпец В.И. Федор Глинка: Ист.- лит. очерк. М., 1983. с. 297
ГЛІ́НСКАЯ (Glińska) Тэафіля (сапр. Букатова; 1762 ці 1763, в. Вял. Косічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 23.10.1799), польская паэтэса. Некаторы час жыла ў Шчорсах (Навагрудскі р-н). Яе творчасць развівалася ў рэчышчы сентыменталізму. Аўтар апісальнай паэмы «Шчорсы» (1784), вершаванага пералажэння фрагмента рамана Ж.Ф.Мармантэля «Інкі, або Знішчэнне Перу» («Перуанскія гімны смерці», 1785). Ёй прыпісваюць таксама не зусім дакладны пераклад драмы А. фон Кацэбу «Бянёўскі».
Літ.: Mikulski Т.Т. Glińska // Mikulski Т. Ze studiów nad oświeceniem. Warszawa, 1956. В.В.Саладоўнікаў. с. 297
ГЛІ́НСКІ Антон Юзаф (1817, маёнтак Шчорсы каля г. Навагрудка — 30.6.1866), бел. фалькларыст, пісьменнік. Працаваў у Шчорсаўскай б-цы Храптовічаў. З 1844 жыў у Вільні, дзе рэдагаваў «Виленские губернские ведомости». З 1863 перакладчык у газ. «Kurier Wilenski» («Виленский вестник»). Быў знаёмы з У.Сыракомлем, В.Каратынскім, А.Кіркорам і інш. літаратарамі і даследчыкамі бел. фальклору. Аўтар «Польскага казачніка» (т. 1—4, 1853)—зб. апрацаваных бел. нар. казак, анекдотаў, апавяданняў, былічак з ваколіц Навагрудка (Шчорсы і Нягневічы). Сярод іх казачныя сюжэты, запісы якіх вельмі рэдкія: «Дзяўчына-кветка», «Прададзены чорту становіцца свяшчэннікам», «Мяне маці забіла, бацька мяне з’еў» і інш. У зб. уключаны таксама пераробкі вядомых вершаваных казак В.Жукоўскага і А.Пушкіна. На сюжэт казкі пра папараць-кветку з яго зборніка Ф.Багушэвіч напісаў баладу «Хцівец і скарб на святога Яна». Зборнік Глінскага перакладзены на чэш., франц., англ. і ням. мовы. На польскай мове перавыдаваўся 11 разоў.
Літ.: Krzyżanowski J. Paralele. 3 uyd. Warszawa, 1977. І.У.Саламевіч. с. 297
ГЛІ́НСКІ Давыд Львовіч (1857, г. Гродна — пасля 1916), ваенны ўрач, падарожнік. Скончыў Гродзенскую гімназію, Пецярбургскую ваенна-мед. акадэмію (1882). Д-р медыцыны (1893). З 1889 урач Гродзенскага гусарскага палка. У 1892 разам з групай афіцэраў палка здзейсніў коннае падарожжа ў Індыю. З 1893 палкавы ўрач у Гродне. Чл. Гродзенскага таварыства ўрачоў. Сябраваў з А.Я.Багдановічам. У час італаэфіопскай вайны 1895—96 у складзе рус. сан. атрада ўдзельнічаў у аказанні дапамогі Эфіопіі (Абісініі). З 1898 гал. ўрач ваен. шпіталя ў Гродне. З 1905 у Пецярбургу. Аўтар прац па медыцыне і ўспамінаў аб італа-эфіопскай вайне.
Тв.: Харрар и его обитатели. Гродно, 1897; Жизнь русского санитарного отряда в Харраре: (Из воспоминаний об Абиссинии). Гродно, 1899. В.М.Чарапіца. с. 297
ГЛІ́НСКІ Іаахім (1853, в. Будслаў Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 16.3.1898), бел. спявак, арганіст, кампазітар. Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі. Удзельнік руска-турэцкай вайны 1877—78. Працаваў арганістам у Гродне і Вільні. Пісаў месы, танцы, маршы, оперу «Паята» на сюжэт з літ.-бел. гісторыі (не скончана), музыку на словы А.Міцкевіча і У.Сыракомлі. с. 297
ГЛІ́НСКІ Міхаіл Іосіфавіч (н. 21.11.1901, в. Малая Каменка Бабруйскага р-на Мінскай вобл.), генерал-лейтэнант (1945). У 1921—24 вучыўся ў 1-й Аб’яднанай ваен. школе імя ВЦВК, скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1933). У Чырв. Арміі з 1919, удзельнік грамадз. вайны. У 1933—38 на дыпламат. рабоце. У Вял. Айч. вайну на Зах., Паўд.-Зах, 1-м Укр. франтах: камандзір дывізіі, корпуса. Да 1960 на адказных пасадах у Сав. Арміі. с. 297
ГЛІ́НСКІ Міхаіл Львовіч (мянушка Мажны, каля 1470 — 1534), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ і Маскоўскага вял. княства. З роду Глінскіх. Вучыўся ў Зах. Еўропе, служыў у войску герм. імператара Максіміляна І. У канцы 1490-х вярнуўся ў ВКЛ, стаў набліжанай асобай вял. кн. Аляксандра. Маршалак дворны літоўскі (1500) намеснік мерацкі (1502), бельскі (1505). Атрымаў буйныя маёнткі на Падляшшы, Мажэйкава (пад Лідай), Тураў і інш. У 1506 на чале войска ВКЛ разбіў татар у Клецкай бітве 1506. Узвышэнне Глінскага і яго братоў выклікала востры канфлікт са старой знаццю, непрыязна паставіўся да Глінскага і новы вял. кн. Жыгімонт І Стары. Глінскі імкнуўся паказаць сябе абаронцам праваслаўя і заклікаў бел. і ўкр. шляхту падтрымаць яго (хоць сам яшчэ ў маладосці прыняў каталіцтва і вярнуўся ў праваслаўе толькі значна пазней у Маскве). Усе гэтыя супярэчнасці прывялі да Глінскіх мяцяжу 1508. Пасля няўдалага выступлення ўцёк у Маскву, атрымаў у Расіі ўладанні (Малаяраславец, Бароўск) замест канфіскаваных у ВКЛ. Удзельнічаў у вайне Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1512—22. За намер вярнуцца на радзіму зняволены ў турму, дзе прабыў да 1527 (паводле інш. звестак да 1526). Вызвалены па просьбе пляменніцы Алены, жонкі вял. князя маскоўскага Васіля ІІІ, стаў ваяводам. У 1533 увайшоў у склад Вярхоўнай думы. У 1534 у выніку інтрыг зноў кінуты ў турму, дзе і памёр. В.Л.Насевіч. с. 297
ГЛІ́НСКІХ Яўген Міхайлавіч (11.1.1922, Масква — 25.11.1985), бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1954). Скончыў студыю пры Свярдлоўскім т-ры оперы і балета (1937) і да 1941 артыст гэтага т-ра. У 1946—49 саліст Пермскага т-ра оперы і балета. У 1949—57 вядучы танцоўшчык Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, у 1952—69 выкладчык Бел. харэагр. вучылішча. Артыст лірыка-драм. плана, добра валодаў мастацтвам дуэтнага танца. Сярод партый на бел. сцэне: Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А.Адана), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Феб, Іванушка («Эсмеральда», «Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні), Юнак («Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Ма Лічэн («Чырвоны мак» Р.Гліэра). Стварыў вострахарактарны вобраз Князя («Палымяныя сэрцы» В.Залатарова). А.І.Калядэнка. с. 298
ГЛІ́НСКІХ МЯЦЕ́Ж 1508 , выступленне групоўкі феадалаў у ВКЛ, якую ўзначальваў М.Л. Глінскі з братамі Васілём і Іванам. Непасрэднымі падставамі для мяцяжу стаў канфлікт Глінскіх з групоўкай старой прыдворнай знаці (Радзівіламі, Кежгайламі, Забярэзінскімі) і імкненне Глінскага паказаць сябе абаронцам праваслаўя ў ВКЛ (хоць сам быў католікам). Вырашальную ролю адыграла Маскоўская дзяржава, якая падштурхнула яго да мяцяжу, абяцаючы сваю падтрымку. Глінскі меў намер стварыць ва ўсх. частцы ВКЛ асобнае княства з цэнтрам у Кіеве. Аб’ектыўна Глінскіх мяцеж у выпадку поспеху мог прывесці да далучэння гэтай тэрыторыі да Маскоўскай дзяржавы, як гэта было ў 1500 з Ноўгарад-Северскім і Чарнігаўскім княствамі. Мяцеж пачаўся ў Тураве, які належаў Глінскаму, і ахапіў пераважна ПдУ Беларусі і Кіеўшчыну, дзе яго падтрымалі кіеўскі ваявода В.Глінскі (брат М.Глінскага) і мазырскі намеснік Я.Івашанцэвіч. Глінскіх мяцеж адбыўся ў час вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1507—08, у якой прыхільнікі Глінскіх дзейнічалі сумесна з маск. войскам у напрамку Бабруйск— Мінск, з наступным адыходам на Друцк—Оршу. Выступленне не было падтрымана шляхтай, таму Глінскія і некалькі дзесяткаў іх прыхільнікаў былі вымушаны ўцячы ў Маскву, страціўшы свае маёнткі ў ВКЛ. Вял. кн. маскоўскі Васіль ІІІ выкарыстаў Глінскіх мяцеж для заключэння выгаднага для яго перамір’я з ВКЛ. В.Л.Насевіч. с. 298
ГЛІ́НСКІЯ , княжацкі род уласнага герба ў ВКЛ і Маскоўскім вял. княстве. Заснавальнікам лічыцца ўнук залатаардынскага хана Мамая Лекса (у хрышчэнні Аляксандр), які выехаў у ВКЛ і атрымаў ад вял. князя Вітаўта землі на мяжы з Залатой Ардой і гарады Палтаву і Глінск. Ад назвы апошняга горада (верагодна, на месцы сучаснага г. Залатаноша ў Чаркаскай вобл. Украіны) паходзіць прозвішча. Першым у гіст. крыніцах у 1398 упамінаецца Іван Аляксандравіч Глінскі, ад сыноў якога Барыса, Фёдара і Сямёна пайшлі 3 галіны роду. Нашчадкі Сямёна вядомы да 19 ст. ў Гродзенскай губ., але паступова страцілі княжацкі тытул. Найб. вядомыя прадстаўнікі старэйшай галіны Глінскіх:
Іван Львовіч (мянушка Мамай, каля 1460 — да 1522), намеснік ожскі і пераломскі (1495), ваявода кіеўскі (1505) і навагрудскі (1507). У час Глінскіх мяцяжу 1508 падтрымаў малодшага брата Міхаіла, разам з ім з’ехаў у Маскоўскае княства, атрымаў там г.Мядынь. Васіль Львовіч (мянушка Сляпы, каля 1465 —да 1522), намеснік васілішскі (з 1501), слонімскі (1505), падстолі літоўскі (1502—07). Прымаў удзел у мяцяжы братоў, з’ехаў у Маскву. Міхаіл Львовіч, гл. Глінскі М.Л. Алена Васілеўна (каля 1505 — 13.4.1538), дачка Васіля Львовіча. З 1526 другая жонка вял. кн. маскоўскага Васіля ІІІ, пасля смерці якога (1533) кіравала дзяржавай як рэгентша пры малалетнім сыне Іване IV. Юрый Васілевіч (? — 1547), сын Васіля Львовіча. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння свайго пляменніка Івана IV першым рас. царом. Забіты ў час бунту ў Маскве. В.Л.Насевіч. с. 298
ГЛІНТ (эст. glint), працяглы стромкі абрыў структурнага плато, які ўзнік у выніку дэнудацыі ці абразіі (напр., Балтыйска-Ладажскі ўступ уздоўж паўд. берага Фінскага зал. да Ладажскага воз., выш. да 56 м). Складзены з глін і пясчанікаў, перакрытых вапнякамі. с. 298
ГЛІНТВЕ́ЙН (ад ням. glühender Wein гарачае віно), гарачы напітак з вінаграднага віна з цукрам і вострымі прыправамі. с. 298
ГЛІПТАТЭ́КА (ад грэч. glyptos выразаны, вылеплены + thēkē сховішча), збор твораў скульптуры або гліптыкі; музей скульптуры. Найб. вядомыя гліптатэкі ў Мюнхене і Новая Карлсбергская ў Капенгагене. с. 298
ГЛІ́ПТЫКА (грэч. glyptikē ад glyphō выразаю), мастацтва разьбы па каштоўных і паўкаштоўных каляровых камянях; адзін з відаў дэкар.-прыкладнога мастацтва. Разныя камяні (гемы) з глыбокай старажытнасці служылі пячаткамі, амулетамі і ўпрыгажэннямі. Гемы з паглыбленымі выявамі наз. інталіямі, з выпуклымі — камеямі. Вядома ў Месапатаміі, Пярэдняй Азіі, Стараж. Егіпце з 4-га тыс. да н.э., была развіта ў Стараж. Грэцыі і Рыме. У сярэднія вякі развівалася гал. чынам у краінах Усходу. Новы ўздым гліптыкі прыпадае на перыяды Адраджэння і класіцызму. У 19 ст. як від мастацтва заняпала, яе змяніў механічны выраб гем з танных матэрыялаў. с. 298
ГЛІСА́ДА (франц. glissade літар. слізганне), прамалінейная траекторыя зніжэння авіяц. лятальнага апарата (самалёта, верталёта, планёра) пры пасадцы. Задаецца з дапамогай радыётэхн. абсталявання (радыёлакацыйнай станцыі, глісаднага і курсавога радыёмаяка). с. 299
ГЛІ́СЕР (франц. glisseur ад glisser слізгаць), лёгкае быстраходнае судна. Мае днішча адмысловай формы (з папярочнымі ўступамі — рэданамі —для змяншэння плошчы сутыкнення з вадой). У час руху пры абцяканні такога днішча ўзнікае гідрадынамічная сіла, якая падымае насавую частку і выклікае агульнае ўсплыванне судна (яно быццам бы слізгае па паверхні вады — глісіруе).
Глісер прыводзіцца ў рух грабнымі (часам паветранымі) вінтамі ад рухавікоў унутр. згарання (скорасць больш за 200 км/гадз). Бываюць з рэактыўнымі рухавікамі (скорасць больш за 300 км/гадз). Пашыраны ў спорце (гоначныя глісеры, напр. скутэр), ваенна-марскім (тарпедныя і ракетныя катэры) і пасажырскім флоце (паштова-пасажырскія катэры, аварыйна-выратавальныя судны і інш.). с. 299
ГЛІСТЫ́ , гл. Гельмінты. с. 299
ГЛІФТА́ЛЕВЫЯ СМО́ЛЫ , алкідныя смолы на аснове фталевага ангідрыду і гліцэрыны. с. 299
ГЛІЦЫ́Н , амінавоцатная кіслата, глікакол, H2NCH2COOH, прасцейшая, заменная амінакіслата. Бясколерныя крышталі, tпл 232—236°С, у 100 мл вады пры 25°С раствараецца 25 г гліцыну, у абсалютным спірце і эфіры не раствараецца. Уваходзіць у састаў усіх бялкоў, глутатыёну, а таксама мурэіну клетачных сценак бактэрый, трапляецца ў жывых арганізмах у свабодным стане. Удзельнічае ў біясінтэзе парафінаў, крэаціну, пурынаў, крыніца аміячнага азоту ў рэакцыях пераамінавання. Вытворныя гліцыну — гіпуравая і глікафоліевая к-ты, бетаін і інш. Атрымліваюць гліцын гідролізам жэлаціну або сінтэзам з монахлорвоцатнай к-ты і аміяку. Выкарыстоўваюць для прыгатавання буферных раствораў, сінтэзу гіпуравай к-ты і інш. с. 299
ГЛІЦЫ́НІЯ , традыцыйная назва некалькіх відаў буйных лістападных дравяністых ліян з роду вістэрыя (Wisteria) сям. бабовых. Каля 10 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі і на У Паўн. Амерыкі. Звычайна гліцынію называюць вістэрыю кітайскую (W. sinensis), якая трапляецца ў лясах правінцый Хубэй і Сычуань у Кітаі, японскую (W. floribunda) з Японіі і інш. віды. Культывуюць у розных трапічных і субтрапічных краінах, таксама на Чарнаморскім узбярэжжы Крыма, Каўказа, у Сярэдняй Азіі і на Украіне. У Беларусі вырошчваюць у аранжарэях.
Расліны з трывалымі лазячымі сцябламі даўж. да 20 м і паніклымі галінамі. Лісце няпарнаперыстае, даўж. да 30 см, з 7—13 лісцікамі. Кветкі духмяныя, блакітныя, сабраныя ў звіслыя гронкі. Плод — шматнасенны струк. Прыгожаквітучыя дэкар. расліны. Выкарыстоўваюць у дэкар. садоўніцтве. У культуры створаны садовыя формы гліцыніі з белымі, светла- і цёмна-фіялетавымі кветкамі. Г.У.Вынаеў. с. 299
ГЛІЦЭРАЛЬДЭГІ́Д , трохвугляродны цукар (альдоза), які мае асіметрычны (хіральны) атам вугляроду. Служыць у якасці эталона для выяўлення канфігурацыі аптычна актыўных злучэнняў. Стэрэаізамеры ўсіх хіральных злучэнняў, якія адпавядаюць па канфігурацыі L-гліцэральдэгіду, абазначаюцца літарай L, D-гліцэральдэгіду — літарай D незалежна ад напрамку вярчэння плоскасці палярызацыі плоскапалярызаванага святла. З’яўляецца прамежкавым прадуктам уцягвання фруктозы ў клетках печані ў гліколіз; пры фасфарыліраванні ператвараецца ў гліцэральдэгід 3-фасфат (ключавы метабаліт гліколізу). с. 299
ГЛІЦЭРАФАСФАТЫ́ДЫ , фосфагліцэрыды, адна з груп фосфаліпідаў (фасфатыдаў). Да гліцэрафасфатыдаў адносяцца вытворныя 1,2-дыацыл-sn-гліцэрол-3-фасфату (фасфатыднай к-ты). Найб. распаўсюджаны дыацылгліцэрафасфатыды і плазмалагены. Гліцэрафасфатыды адыгрываюць ролю асн. фосфаліпіднага кампанента клетачных мембран жывёл, раслін і мікраарганізмаў, вызначаючы іх будову і пранікальнасць, а таксама актыўнасць шэрагу лакалізаваных у мембранах ферментаў. З бялкамі ўтвараюць ліпапратэінавыя комплексы. Розным біял. мембранам уласцівы пэўны састаў гліцэрафасфатыдаў. с. 299
ГЛІЦЭРЫ́ДЫ , складаныя эфіры гліцэрыны і арган. (карбонавых) ці мінер. кіслот. Па колькасці кіслотных астаткаў у малекуле адрозніваюць мона-, ды-, трыгліцэрыды (напр., гліцэрылмонаацэтат СН3ОСОСН2—СНОН—СН2ОН). Бываюць простыя, утвораныя адной к-той (напр., гліцэрынатрынітрат, або нітрагліцэрына), і змешаныя — рознымі к-тамі. У прыродзе пашыраны гліцэрыды вышэйшых аліфатычных кіслот — асн. састаўная частка тлушчаў, алею. Гл. таксама Ліпіды. с. 299
ГЛІЦЭРЫ́НА , прапантрыёл-1,2,3, найпрасцейшы трохатамны спірт, НОСН2СН (ОН) СН2ОН. Змяшчаецца ў выглядзе гліцэрыдаў у прыродных тлушчах і алеях. Атрыманы К.Шэеле (1779) амыленнем прыродных тлушчаў.
Бясколерная сіропападобная вадкасць салодкага смаку, без паху, tпл 17,9 °С, tкіп 290 °С, шчыльн. 1260 кг/м3 (20 °С). Змешваецца з вадой (растворы замярзаюць пры нізкіх т-рах), этылавым і метылавым спіртамі, ацэтонам; не раствараецца ў хлараформе, эфіры, вуглевадародах. Мае хім. ўласцівасці спіртоў (першасных і другасных). Утварае мона-, ды- і трывытворныя, з шчолачнымі металамі, аксідамі і гідраксідамі металаў — гліцэраты. У прам-сці атрымліваюць амыленнем харч. тлушчаў, сінтэтычна — з прапілену. Выкарыстоўваюць у вытв-сці выбуховых рэчываў (гл. Нітрагліцэрына), аксідных смол і лакаў, як змякчальнік скуры, паперы, тканіны, кампанент эмульгатараў, антыфрызаў, касметычных і парфумных прэпаратаў, мед. мазей, лікёраў. Я.Г.Міляшкевіч. с. 299
ГЛІЭ́Р Рэйнгольд Морыцавіч (11.1.1875, Кіеў — 23.6.1956), савецкі кампазітар, дырыжор, педагог. Нар. арт. СССР (1938). Д-р мастацтвазнаўства (1941). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1900). З 1913 праф. (з 1914 дырэктар) Кіеўскай, з 1920 Маскоўскай кансерваторый. У сваёй творчасці прадаўжаў традыцыі рус. муз. класікі (лініі эпічнага сімфанізму). Аўтар 5 опер, якія мелі вял. значэнне для развіцця муз. культуры Азербайджана і Узбекістана (у т.л. «Шахсенем», 1927; «Лейлі і Меджнун», 1940, і «Гюльсара», 1949, абедзве з Т.Садыкавым). З 7 яго балетаў асабліва значныя «Чырвоны мак» (паст. 1927, пазней «Чырвоная кветка»; у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі паст. 1933 і 1950), «Медны коннік» (1949, Дзярж. прэмія СССР 1950), «Тарас Бульба» (1952), «Дачка Кастыліі» (1955). Аўтар праграмных сімф. твораў, у т.л. 3-я сімфонія «Ілья Мурамец» (1911), сімф. карціна «Запарожцы» (1921), паэма «Запавет» (1929), канцэртаў, у т.л. для арфы (1938) і каларатурнага сапрана (1943, Дзярж. прэмія СССР 1946) з аркестрам, інстр. ансамбляў (за 4-ы квартэт Дзярж. прэмія СССР 1948), п’еса для фп., скрыпкі, віяланчэлі з фп., рамансаў і песень, музыкі да драм. спектакляў. Старшыня Усерас. т-ва драматургаў і кампазітараў (1924—30).
Літ.: Бэлза И. Р.М.Глиэр. М., 1962; Р.М.Глиэр: Статьи. Воспоминания. Материалы. Т. 1—2. М.; Л., 1965—67; Гулинская З.К. Р.М.Глиэр. М., 1986. с. 299
ГЛІ́Я (ад грэч. glia клей), нейраглія, сукупнасць клетак нерв. тканкі, што запаўняюць прастору паміж нейронамі галаўнога і спіннога мозга і крывяноснымі сасудамі ў ц.н.с. Займаюць каля 40% яе аб’ёму; забяспечваюць існаванне і спецыфічныя функцыі нерв. клетак (узбуджанасць, тармажэнне, распаўсюджанне імпульсаў па адростках нейронаў і ў вобласці сінаптычнага кантакту, звязаны з сінтэзам медыятараў, выконваюць апорную, трафічную, размежавальную, сакраторную і ахоўную функцыі. Колькасць іх у ц.н.с. млекакормячых каля 140 млрд. (з узростам павялічваецца). Клеткі гліі падзяляюцца на гліяцыты (макраглія) і мікраглію. Клеткі макрагліі сваімі адросткамі і целамі вакол цел і адросткаў нейрацытаў утвараюць аснову гематаэнцэфалічнага бар’ера. А.С.Леанцюк. с. 300
ГЛІЯКСІ́ЛАВАЯ КІСЛАТА́ , ОНС-СООН, прасцейшая альдакіслата. Бясколерныя прызматычныя крышталі. Т-ра плаўлення 98 °С, добра раствараецца ў вадзе. З рэчывамі, у малекуле якіх ёсць індольнае кальцо, утварае чырвона-фіялетавы комплекс. У раслінных і жывёльных арганізмах гліяксілавая кіслата ўтвараецца пры акісленні гліколевай к-ты (фотадыханне), дэзамінаванні гліцыну з трыкарбонавых к-т лімонна-кіслага цыкла, у гліяксілатным цыкле. Гліяксілавая кіслата ўдзельнічае ў пераамінаванні, утвараючы гліцын, а таксама ў рэакцыі трансацэтыліравання з L-малатам і КоА. с. 300
ГЛІЯКСІЛА́ТНЫ ЦЫКЛ , цыклічны ферментатыўны працэс, які прадстаўляе мадыфікацыю трыкарбонавых кіслот цыкла (ТКЦ). Дае магчымасць жывым клеткам пераўтвараць тлушчы ў вугляводы. Актыўна функцыянуе ў некат. бактэрый, водарасцей і ў асобных тканках насення вышэйшых раслін пры яго прарастанні. У жывёльных клетках гліяксілатны цыкл адсутнічае і яны не пераўтвараюць тлушчы ў вугляводы. У гліяксілатным цыкле не адбываецца акіслення ацэтыльных астаткаў (вынік β-акіслення тлушчакіслотных рэшткаў запасных тлушчаў) да СО2 (як у ТКЦ), а ўтвараецца сукцынат, які потым выкарыстоўваецца ў працэсах біясінтэзу глюкозы. У адрозненне ад ТКЦ у гліяксілатным цыкле адбываецца расшчапленне ізацытрату з утварэннем гліяксілату і сукцынату і гліяксілат рэагуе з 2-й малекулай ацэтыл-КоА з утварэннем L-малату. У бактэрый ферменты гліяксілатнага цыклу і ТКЦ знаходзяцца ў адным кампартменце і гліяксілатны цыкл нагадвае шунт рэакцый дэкарбаксіліравання ТКЦ. У тканках вышэйшых раслін ферменты гліяксілатнага цыклу лакалізаваны ў асобных арганелах — гліяксісомах. с. 300
ГЛО́БУС (ад лац. globus шар), картаграфічны відарыс на паверхні шара, які захоўвае геам. падабенства контураў і суадносіны плошчы. Вылучаюць геагр. глобусы, якія адлюстроўваюць паверхню Зямлі, нябеснай сферы, Месяца і інш. Глобус геагр. адрозніваюць паводле тэматыкі (агульнагеагр., паліт., тэктанічныя, кліматычныя і інш.), маштабу і прызначэння. Выкарыстоўваюць пераважна як наглядныя навуч. дапаможнікі. Найб. выкарыстоўваюць зямныя глобусы ў маштабах 1:30 млн. — 1:80 млн. Лічыцца, што першы глобус быў зроблены ням. географам і падарожнікам М.Бегаймам (1492). с. 300
«ГЛО́БУС» (Globe), тэатр, які існаваў у Лондане ў 1599—1644. Будынак уяўляў сабой авальную пляцоўку, абнесеную высокай сцяной, па ўнутраным баку якой знаходзіліся ложы для арыстакратыі, над імі — галерэя для заможных гараджан. Астатнія гледачы стаялі з трох бакоў сцэны. Спектаклі ішлі пры дзённым святле, без антрактаў і амаль без дэкарацый. Сцэна не мела заслоны. Прасцэніум моцна выступаў наперад, у глыбіні быў балкон (т. зв. верхняя сцэна), дзе таксама разыгрывалася дзеянне. Да 1642 у будынку тэатра іграла трупа «Слугі лорда-камергера», якую ўзначальваў акцёр гэтага тэатра Р.Бёрбедж. У «Глобусе» былі пастаўлены ўсе п’есы У.Шэкспіра, напісаныя пасля 1594, а таксама інш. драматургаў эпохі англ. Адраджэння. Тэатр быў адным з найб. важных цэнтраў культ. жыцця краіны. У 1644 будынак разабраны. У 1996 тэатр пад назвай «Глобус» адноўлены. с. 300
ГЛО́БУС Адам (сапр. Адамчык Уладзімір Вячаслававіч; н. 29.9.1958, г. Дзяржынск Мінскай вобл.), бел. пісьменнік. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1973—77). Скончыў Бел. дзярж. тэатр.-маст. ін-т (1983). Працаваў мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем, у час. «Крыніца» і «Бярозка». Гал. рэдактар уласнага выдавецтва «Літаратура». Друкуецца з 1981. Аўтар кніг паэзіі «Парк» (1988), «Скрыжаванне» (1993) і прозы «Адзінота на стадыёне» (1989), «Дамавікамерон» (1994), «Толькі не гавары маёй маме» (1995) і інш. У творчасці Глобуса своеасаблівае бачанне свету і чалавека, асэнсаванне сучаснасці, праблемы маралі і складанасці жыцця. с. 300
ГЛОГ (Crataegus), род кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 1000 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных абласцях Паўн. паўшар’я. На Беларусі трапляюцца 2 дзікарослыя віды: глог адагнутачашалісцікавы (C. curvisepala), глог аднапесцікавы (С. monogyna). Растуць на схілах у далінах рэк і катлавінах азёр, у хмызняках, мяшаных лясах і на ўзлесках. У Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі інтрадукавана каля 140 відаў, 25 формаў і сартоў. На азеляненне выкарыстоўваюцца каля 20 відаў.
Лістападныя, рэдка шматгадовазялёныя кусты і невял. дрэвы выш. да 15 м, з парасткамі, укрытымі калючкамі даўж. 0,5—15 см. Лісце ад суцэльнага да перыста-лопасцевага і перыста-рассечанага. Кветкі двухполыя, пераважна белыя або ружова-белыя (у садовых формаў іншы раз ружовыя або чырвоныя), у паўпарасонікавых або шчыткападобных суквеццях. Цвітуць у канцы мая — пачатку чэрвеня. Плады яблыкападобныя, чырв., амаль чорныя, жоўтыя або зеленавата-жоўтыя, выспяваюць у вер. — кастрычніку. Дэкар., фітамеліярац., вітамінаносныя, харч., тэхн., меданосныя і лек. (экстракт з пладоў або настой з кветак выкарыстоўваюць пры сасудзістых захворваннях) расліны. Плады многіх відаў ядомыя, корм для птушак і звяроў. Размнажаюцца насеннем і атожылкамі. Выкарыстоўваецца як дэкар. ў адзіночных і групавых пасадках, для стварэння жывых агароджаў, узлескаў, падлеску, замацавання яроў і адхонаў. Г.У.Вынаеў. с. 300
ГЛО́ГЕР (Gloger) Зыгмунт (3.11.1845, в. Камёнка Ломжынскага пав. Аўгустоўскай губ., Польшча — 15.8.1910), польскі археолаг, этнограф, гісторык, фалькларыст. Вучыўся ў Варшаўскім ун-це. Скончыў Кракаўскі ун-т (1870). З 1870 у маёнтку Яжэва пад Тыкоцінам. Зрабіў шмат фалькл.-этнагр. і краязнаўчых экспедыцый па Польшчы, Беларусі, Літве. Асн. працы: «Вясельныя ўрачыстасці» (1869, пад псеўд. Прускі; змясціў бел. матэрыялы з Брэсцкага і Трокскага паветаў), «Кніга рэчаў польскіх» (1896), «Польскі год у жыцці, традыцыі і песні» (1900), «Гістарычная геаграфія зямель даўняй Польшчы» (1900, змешчаны матэрыялы пра ВКЛ, Беларусь), «Драўлянае будаўніцтва і вырабы з дрэва ў даўняй Польшчы» (т. 1—2, 1907—09) і інш. Выдаў зб. фальклору «Старадаўнія думы і песні», «573 кракавякі» (абодва ў 1877), «Гадавыя звычаі» (1882), «Песні люду» (1892) і інш. Пра жыццё, звычаі, абрады і вераванні бел. народа пісаў у арт. «Земляробчыя абрады» (1867), «Звычаі народа з ваколіц Тыкоціна і Бельска» (1868), «Забабоны і ўяўленні наднарвенскага люду пра птушак, паўзуноў і насякомых» (1877) і інш. Бел. матэрыялы і ў працах пра краязнаўчыя падарожжы (кн. «Далінамі рэк: Апісанні падарожжа ўздоўж Нёмана, Віслы, Буга і Бебжы», 1903; артыкулы «З-над Нёмана», 1872, «Падарожжа Нёманам», 1888, «На хвалях Буга», 1890; «У даліне Бебжы», 1892, і інш.). Даследаваў помнікі археалогіі каменнага і бронзавага вякоў на Гродзеншчыне, Брэстчыне. Сабраў у Яжэве багатую бібліятэку, вял. музейную калекцыю археал., этнагр., археаграфічных, нумізматычных і сфрагістычных матэрыялаў. Тут захоўваліся бел. матэрыялы са збораў М.Федароўскага, А.Кіркора, Я. і К.Тышкевічаў, А.Ельскага і інш. У яго «Старапольскай энцыклапедыі» (т. 1— 4, 1900—03, 5-е выд. 1985) каля 1000 ілюстрацый, шматлікія бел. матэрыялы па гісторыі, геаграфіі, драўлянай і мураванай архітэктуры, кнігадрукаванні, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў, якія Глогер збіраў і даследаваў усё жыццё.
Тв.: Notatki archeologiczne Michala Federowskiego z okolic Słonuma. Kurhany pod Wiszowem. Warszawa, 1882.
Літ.: Саламевіч Я. Міхал Федароўскі. Мн., 1972; Federowski М. Zygmunt Gloger. Warszawa, 1912; Syska H. Zygmunt Gloger. Warszawa, 1963; Zygmunt Gloger — badacz przeszłości ziemi ojczystej. Warszawa, 1978; Komorowska T. Gloger: Opowieść biograficzna. Warszawa, 1985. І.У.Саламевіч. с. 301
ГЛО́ДАВА , возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Мядзелка, за 6 км на Пд ад г. Паставы. Пл. 0,35 км2, даўж. 1,6 км, найб. шыр. 450 м, найб. глыб. 6 м, даўж. берагавой лініі 4 км. Пл. вадазбору 13,6 км2. Схілы катлавіны выш. 2—4 м, на Пд і У да 10 м, парослыя хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагі нізкія, месцамі высокія, пад хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, дно пераважна глеістае. Зарастае. На Пд упадае ручай з воз. Доўжа, на Пн выцякае ручай у воз. Задзеўскае. с. 302
ГЛО́МА (Glomma), рака на Пд Нарвегіі, адна з самых вял. на Скандынаўскім п-ве. Даўж. 611 км, пл. бас. 41,8 тыс. км2. Пачынаецца з азёр на У Сёр-Трэндэлага, цячэ па даліне Эстэрдаль, перасякае мноства азёр, утварае вадаспады. Упадае ў праліў Скагерак. Сярэдні расход вады 440 м3/с. Лесасплаў. ГЭС. Суднаходства на асобных участках. с. 302
ГЛО́РЫЯ (ад лац. gloria упрыгажэнне, арэол), аптычная з’ява ў атмасферы ў выглядзе каляровых кольцаў вакол ценю назіральніка (ці прадмета, што знаходзіцца каля яго), калі цень падае на воблака або слой туману. Часта назіраецца ў гарах (калі воблака знаходзіцца ніжэй назіральніка) ці ў час палётаў над воблакамі. Абумоўлена дыфракцыяй святла на кроплях вады. Колеры ў глорыі: унутры блакітны, звонку чырвоны. с. 302
«ГЛОС З НАД НЕ́МНА» («Głos znad Niemna»), газета. Выдаецца ў Гродне з снеж. 1989 на польскай мове Саюзам палякаў у Беларусі (СПБ). У 1990—91 выходзіла нерэгулярна, друкавалася ў Польшчы пры садзейнічанні т-ва «Польская супольнасць». У 1992 выходзіла 2 разы на тыдзень, з 1993 штотыднёва. Асвятляе жыццё палякаў у Беларусі, дзейнасць СПБ, змяшчае матэрыялы па гісторыі, краязнаўстве, літ. творы. с. 302
ГЛО́СА (ад грэч. glōssa мова, гаворка), 1) у антычнасці рэдкаўжывальнае, незразумелае слова ў пісьмовым помніку, якое патрабавала тлумачэння. 2) Тлумачэнне або пераклад незразумелага слова на палях ці паміж радкамі рукапісу, друкаванага выдання. Існавалі зборы глос з адпаведнымі каментарыямі да іх (гл. Гласарый). У сярэднія вякі глосы выкарыстоўвалі пры тлумачэнні біблейскіх і юрыд. тэкстаў. У бел. пісьменства глосы ўвёў Ф.Скарына. Рыхтуючы да друку Біблію, «Псалтыр», «Апостал» і «Малую падарожную кніжыцу», ён імкнуўся зрабіць іх зразумелымі для простых людзей, таму ў якасці глосы браў словы жывой нар. мовы («кивотъ — скриня», «Сионъ — гора»). Скарынінскую традыцыю прадоўжылі С.Будны ў «Катэхізісе», В.Цяпінскі ў «Евангеллі» і інш. 3) Цвёрдая форма верша ў ісп. паэзіі 14 — 17 ст. — верш з некалькіх строф (звычайна 4 дзесяцірадкоўяў з эпіграфам, які складаецца з апошніх радкоў кожнай страфы і тлумачыцца наступнымі строфамі. У бел. паэзіі класічную форму глос у аднайменным вершы выкарыстаў С. Кавалёў. с. 302
ГЛОТАГЕНЕ́З (ад грэч. glōtta мова + ...генез), працэс станаўлення чалавечай натуральнай гукавой мовы. Праблема глотагенезу звязана з паходжаннем мовы і вывучаецца комплексна як мовазнаўствам (пераважна параўнальна-гістарычным мовазнаўствам і гіст. тыпалогіяй), так і інш. навукамі аб чалавеку. Супастаўляючы прамовы асобных макрасем’яў, параўнальна-гістарычны метад дазваляе акрэсліць формы верагоднай зыходнай мовы Homo sapiens (сучаснага чалавека); гіст. тыпалогія дапамагае выявіць найб. верагодныя шляхі фарміравання асн. моўных катэгорый.
Здольнасць падтрымліваць зносіны развівалася ў чалавека ў адпаведнасці з развіццём пэўных зон мозга: спачатку жэставыя зносіны (правае паўшар’е), потым аднаслоўныя абазначэнні прадметаў словамі (заднія зоны левага паўшар’я) і ўтварэнне звязных сказаў (скронева-лобныя зоны левага паўшар’я). Тэорыю глотагенезу на працягу 20 ст. распрацоўвалі лінгвісты А.Трамбеці, Б.Разенкранц, антраполагі В.В.Бунак, Г.У.Хьюз, А.Ліберман, палеанеўролаг В.І.Качаткова. У 1984 засн. Міжнар. т-ва па даследаванні глотагенезу з цэнтрам у Парыжы.
Літ.: Якушин Б.В. Гипотезы о происхождении языка. М., 1984. А.М.Рудэнка. с. 302
ГЛОТАХРАНАЛО́ГІЯ (ад грэч. glōtta мова + храналогія), галіна параўнальна-гістарычнага мовазнаўства, якая займаецца выяўленнем хуткасці моўных змен, што служыць падставай для вызначэння часу аддзялення роднасных моў (гл. Роднасць моў) і ступені блізкасці паміж імі. Створана амер. лінгвістам М.Сводэшам у 1948—52. Грунтуецца на дапушчэнні, што ў мовах свету існуе універсальная ч. слоўніка (адлюстроўвае фундаментальныя паняцці), якая прыкладна ў аднолькавым тэмпе змяняецца ў розныя эпохі.
Літ.: Сводеш М. Лексикостатистическое датирование доисторических этнических контактов: Пер. с англ. // Новое в лингвистике. М., 1960. Вып. 1. А.М.Рудэнка. с. 302
ГЛО́ТКА , пярэдні аддзел стрававальнага тракту і дыхальных шляхоў чалавека і пазваночных жывёл, злучае поласць рота і носа з гартанню і страваводам. У чалавека размешчана на ўзроўні 6 верхніх шыйных пазванкоў. У глотцы адрозніваюць 3 аддзелы: насаглотку (злучаецца праз яўстахіеву трубу з барабаннай поласцю сярэдняга вуха), ротаглотку і гартанаглотку. Сценкі глоткі маюць 4 абалонкі: слізістую, фіброзную, мышачную, вонкавую, злучальнатканкавую. Лімфоідная тканка слізістай абалонкі ўтварае глотачнае лімфаэпітэліяльнае кольца з 6 міндалін. Асн. функцыя глоткі — правядзенне стравы ў стрававод. У беспазваночных жывёл глотка — пярэдні аддзел кішкі, якім яны захопліваюць ежу. с. 302
ГЛУ́БА , возера, гл. Глыба. с. 302
ГЛУБЕ́ЛЬКА , возера ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас. р. Страча, за 35 км на ПнЗ ад г. Мядзел, у межах ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры. Пл. 0,09 км2, даўж. 520 м, найб. шыр. 350 м, найб. глыб. 17 м., даўж. берагавой лініі каля 1,7 км. Пл. вадазбору 0,41 км2. Схілы катлавіны выш. 10—20 м, на У да 35 м, пясчаныя і супясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком, на У і ПнЗ зліваюцца са схіламі. У цэнтры возера востраў пл. 0,1 га. Дно сапрапелістае. Вызначаецца высокай празрыстасцю вады, маляўнічым наваколлем. У возеры расце меч-трава (занесена ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь). Упадае ручай з воз. Ячмянец, выцякае ручай у воз. Глубля. с. 302
ГЛУ́БЛЯ , возера ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас. р. Страча, за 35 км на ПнЗ ад г. Мядзел, у межах ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры. Пл. 0,47 км2, даўж. 1,15 км, найб. шыр. 510 м, найб. глыб. 26,8 м, даўж. берагавой лініі 3,3 км. Пл. вадазбору 1,43 км2. Схілы катлавіны выш. да 35 м, пясчаныя, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на ПнЗ і Пд забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Вызначаецца высокай празрыстасцю вады, маляўнічым наваколлем. Зарастае. Упадае ручай з воз. Глубелька, выцякае ручай у р. Страча. с. 302
ГЛУ́ЗСКІ Міхаіл Андрэевіч (н. 21.11.1918, Кіеў), рускі акцёр. Нар. арт. СССР (1983). Скончыў Школу кінаакцёра пры кінастудыі «Масфільм» (1940). У 1940—46 у Цэнтр. т-ры Сав. Арміі, з 1946 у Тэатры-студыі кінаакцёра. З 1939 здымаецца ў кіно. Вострахарактарны акцёр, майстар эпізода. Стварыў псіхалагічна глыбокія, унутранаканфліктныя характары ў фільмах: «У агні броду няма», «На вайне як на вайне», «Місія ў Кабуле», «Бег», «Прыйшоў салдат з фронту» (Дзярж. прэмія Расіі 1973), «Маналог», «Полымя» (Сярэбраны медаль імя А.Даўжэнкі, 1975), «Апошняя ахвяра», «Спыніўся поезд», «Без сонца», «Паміраць не страшна» і інш. с. 302
ГЛУСК , гар. пасёлак, цэнтр Глускага р-на Магілёўскай вобл., на р. Пціч. Вузел аўтадарог на Бабруйск, Старыя Дарогі, Любань, Акцябрскі. За 170 км ад Магілёва, 33 км ад чыг. ст. Ратміравічы, на лініі Бабруйск—Акцябрскі. 8,5 тыс. ж. (1995).
У пісьмовых крыніцах упамінаецца з 2-й пал. 15 ст. як Стары Глуск (пазнейшы Глуск Пагарэлы); у 16—19 ст. — вядомы як Глуск Дубровіцкі. Належаў Гальшанскім, Хадкевічам, Палубінскім, Чартарыйскім, Радзівілам. У 16 ст. пабудаваны Глускі замак. У 18 ст. ў складзе Рэчыцкага пав. Мінскага ваяводства, з 1791 у Случарэцкім пав. Навагрудскага ваяводства. З 1793 у Рас. імперыі, мястэчка ў Бабруйскім пав. У 1864 меў каля 3 тыс. ж.; у 1897 каля 5328 ж., 500 дамоў, нар. вучылішча, касцёл, 2 царквы, 5 сінагог. У 1911 у Глуску 6680 ж., 3 гарбарныя з-ды, драўнянастружкавая мануфактура, 22 крамы. З 17.7.1924 цэнтр Глускага раёна, з 27.9.1938 — гар. пасёлак. У 1939 — 5125 ж. У Вял. Айч. вайну з 28.6.1941 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Глуску каля 3 тыс. чал. Вызвалены 27.6.1944 у ходзе Бабруйскай аперацыі 1944. У 1960 у Глуску знойдзены Глускі скарб. У 1962—66 у Бабруйскім р-не. У 1977 у Глуску 6,4 тыс. ж. Прадпрыемствы харч., дрэваапр. прам-сці.
4 сярэднія і 1 муз. школы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Мемарыяльны комплекс землякам. Помнік двойчы Герою Сав. Саюза С.Ф.Шутаву. Магілы ахвяр фашызму. А.П.Грыцкевіч. с. 302
ГЛУСК ПАГАРЭ́ЛЫ , назва в. Гарадок Глускага р-на ў 16 — пач. 19 ст. с. 303
ГЛУ́СКІ ЗА́МАК . Існаваў у 16—18 ст. у Глуску Дубровіцкім (цяпер г.п. Глуск Магілёўскай вобл.). Драўляны замак быў пабудаваны на ўзвышанай частцы правага берага р. Пціч, на месцы гарадзішча эпохі ранняга жал. веку і Кіеўскай Русі. На мяжы 16—17 ст. пабудаваны новы 5-бастыённы замак, абнесены глыбокім і шырокім ровам. У Глускім замку былі цэйхгауз з ваен. рыштункам, гарнізонная казарма, студня, кухня, стайня, сажалкі. У 17 ст. пабудаваны касцёл. Тут знаходзіўся пастаянны гарнізон, меліся рамеснікі розных прафесій. У 16 ст. замак з’яўляўся важным стратэг. пунктам на шляху набегаў крымскіх татар. У нар.-вызв. вайну 1648—51 у кастр. 1648 яго занялі бел. сяляне і ўкр. казакі. Моцна пацярпеў замак і ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654— 67. Існаваў да канца 18 ст., пасля прыйшоў у заняпад. с. 303
ГЛУ́СКІ РАЁН , на ПдЗ Магілёўскай вобл. Утвораны 17.7.1924. Пл. 1,3 тыс. км2. Нас. 22,6 тыс. чал. (1996), гарадскога 37%. Сярэдняя шчыльн. 17 чал. На 1 км2. Цэнтр — г. Глуск. 106 сельскіх нас. пунктаў, 9 сельсаветаў: Бярозаўскі, Завалочыцкі, Казловіцкі, Калаціцкі, Каткаўскі, Кіраўскі, Клятнянскі, Слаўкавіцкі, Хваставіцкі.
Раён размешчаны ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Прыпяцкага Палесся. Паверхня раўнінная. Пераважаюць выш. 140—160 м, найвыш. пункт 177,9 м (каля в. Горнае). Карысныя выкапні: торф, сапрапелі, буд. пяскі, цагельныя гліны. Сярэдняя т-ра студз. -6,5°С, ліп. 18,1°С. Ападкаў 601 мм за год. Вегетацыйны перыяд 192 сут. Найб. р. Пціч з прытокамі Зарудзеча, Ліса, Бежыца, Даколька з Ольніцай; невял. азёры Выгада і Дзікае. Пашыраны дзярнова-падзолістыя, тарфяна-балотныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы. Лясы займаюць 53% тэр. раёна; пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя лясы. Асн. балотныя масівы — Даколька, Барбарова, Дзікае Балота і інш.
Агульная плошча с.-г. ўгоддзяў 50,5 тыс. га, з іх асушаных 21 тыс. га. На 1.1.1996 у раёне 12 калгасаў, 3 саўгасы, 31 фермерская гаспадарка. Асн. галіны сельскай гаспадаркі — малочна-мясная жывёлагадоўля, ільнаводства, рыбагадоўля. Пасевы збожжавых і кармавых культур, бульбы. Прадпрыемствы харч. (пладова-агародніннай, масласыраробнай), дрэваапр. (мэблевай) прам-сці; вытв-сць буд. матэрыялаў. Лясгас. Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Слуцк — Бабруйск, Бабруйск — Глуск — Любань, Глуск — Акцябрскі. У раёне 11 сярэдніх, 5 базавых, 3 пач., 2 муз., дзіцяча-юнацкая і санаторная школы. 14 дашкольных устаноў, 27 клубаў, 26 б-к, 3 бальніцы, 20 фельд.-ак. пунктаў, 2 амбулаторыі, паліклініка. Помнік архітэктуры — Казьмадзям’янаўская царква (1814) у в. Гарадок. Выдаецца газ. «Радзіма». Г.С.Смалякоў. с. 303
ГЛУ́СКІ СКАРБ . Знойдзены ў г.п.Глуск у 1960 у збане з чырв. медзі. Ухаваны ў канцы 1750-х г. Вядома 760 сярэбраных і білонных манет 1587—1733 Рэчы Паспалітай, 1640—1786 Прусіі, 1611—54 Шведскай Прыбалтыкі. Асаблівую цікавасць маюць літ. шастак, выпушчаны ў 1706 Гродзенскім манетным дваром, і польскі шастак 1678(?) з кантрамаркай у выглядзе вензеля аднаго з князёў Патоцкіх. Часткова скарб захоўваецца ў Магілёўскім абл. краязнаўчым і Бабруйскім краязнаўчым музеях. с. 303
ГЛУТАМІ́Н , L-p-амід-L-глутамінавай кіслаты, С5Н10О3N2, заменная амінакіслата ў раслін, жывёл і мікраарганізмаў; амінакіслотны кампанент бялкоў і поліпептыдаў. У свабодным стане ў значнай колькасці ёсць у раслін, сардэчнай і шкілетных мышцах, мозгу. Важнейшае злучэнне азоцістага абмену, з дапамогай якога пераносяцца амінагрупы (пераамінаванне). Пры ўтварэнні глутаміну з глутамінавай к-ты ў раслін і многіх жывёл абясшкоджваецца таксічны аміяк. Адзін з прадуктаў першаснага звязвання малекулярнага азоту клубеньчыкавымі бактэрыямі і свабодна жывучымі азотфіксатарамі. Дае пачатак біясінтэзу шэрагу амінакіслот (трыптафану, гістыдзіну, гліцыну, аспарагіну, аланіну і інш.), пурынавых і пірымідзінавых асноў, гексозаміну, рыбафлавіну, фоліевай к-ты і інш.; можа ператварацца ў 1-кетаглутарат — прамежкавы прадукт цыкла лімоннай к-ты, які пастаўляе вуглярод на сінтэз глюкозы. с. 303
ГЛУТАМІ́НАВАЯ КІСЛАТА́ , α-амінаглутаравая кіслата, HOOCCH2CH2CHNH2COOH; важнейшая заменная амінакіслата. Уваходзіць у састаў практычна ўсіх прыродных бялкоў і інш. біялагічна актыўных рэчываў (глутатыёну, фоліевай к-ты, фасфатыдаў). У свабодным стане ёсць ва ўсіх тканках жывых арганізмаў, займае ключавое становішча ў азоцістым абмене. Сукупнасць абарачальных ферментатыўных рэакцый пераносу амінагруп у жывых арганізмаў (пераамінаванне) адбываецца ў сістэме глутамінавай кіслаты — глутамін-α-кетаглутаравая к-та. Біясінтэз глутамінавай кіслаты — галоўны шлях асіміляцыі аміяку ў многіх арганізмаў. Глутамінавая кіслата ўдзельнічае ў біясінтэзе многіх заменных амінакіслот, пурынаў; у клетках ц.н.с. пераносіць іоны калію К+ і абясшкоджвае аміяк, выконвае функцыю медыятара. Выкарыстоўваецца як смакавая дабаўка да харч. прадуктаў і як лекавы сродак. с. 303
ГЛУТА́РАВАЯ КІСЛАТА́ , прапан-1, 3-дыкарбонавая кіслата, НООС-(СН2)3-СООН, крышталічная двухасноўная к-та. Т-ра плаўлення 97,5°С, добра растваральная ў вадзе, спірце, бензоле. Па хім. уласцівасцях аналагічная інш. двухасноўным к-там. Утвараецца пры біял. распадзе лізіну ў печані жывёл і чалавека, ёсць у соку рэпы, буракоў, прамыўных водах сырой авечай шэрсці. Вытворнае глутаравай кіслаты — α-амінаглутаравая к-та (глутамінавая к-та) адыгрывае значную ролю ў азоцістым абмене, ужываецца як лекавы сродак. с. 303
ГЛУТАТЫЁН , γ-L-глутаміл-L-цыстэінгліцын, C10H17O6N3S, унутрыклетачны трыпептыд, складзены з астаткаў трох амінакіслот — глутамінавай, цыстэіну і гліцыну. Ёсць у высокіх канцэнтрацыях практычна ва ўсіх жывых клетках. Мае важнае значэнне для акісляльна-аднаўленчых рэакцый у сувязі са здольнасцю сульфгідрыльнай групы (-SH) цыстэіну акісляцца з утварэннем дысульфіднага мастка. Асн. функцыя глутатыёну — захаванне SН-групы бялкоў у адноўленым стане. Выконвае спецыфічную ролю пры разбурэнні таксічнага перакісу вадароду, аднаўленні акісленай формы аскарбінавай к-ты. Служыць кафактарам асобных ферментаў, асабліва пратэінаў, адыгрывае пэўную ролю ў транспарце амінакіслот праз клетачныя мембраны. Глутатыён атрымліваюць з дражджэй і сінтэтычна; выкарыстоўваюць пры біяхім. даследаваннях, кансерваванні крыві. с. 303
ГЛУТЭЛІ́НЫ (ад лац. gluten клей), простыя бялкі насення злакаў і зялёных частак раслін. Раствараюцца ў разбаўленых к-тах і шчолачах, не раствараюцца ў нейтральных растваральніках. З’яўляюцца запаснымі бялкамі, якія разам з праламінамі назапашваюцца ў эндасперме насення. Найб. вывучаны глутэнін пшаніцы і ячменю, арызепін рысу і глутэліны кукурузы. Глутэліны багатыя астаткамі глутамінавай к-ты і лізіну; добра засвойваюцца арганізмам чалавека і жывёл. с. 303
ГЛУХАНЕМАТА́ , адсутнасць ці цяжкае парушэнне слыху і звязаная з гэтым адсутнасць мовы. Прычыны ўзнікнення глуханематы — прыроджаная ці набытая ў раннім дзяцінстве (1—2 гады) глухата. У сучаснай педагогіцы і медыцыне тэрмін глуханемата лічаць устарэлым. Заняткі з выкарыстаннем сурдапед. прыёмаў навучання дазваляюць навучыць глухога гаварыць. с. 304
ГЛУХАТА́ , адсутнасць або недастатковасць слыху. Адрозніваюць прыроджаную, набытую, аднабаковую і двухбаковую глухату.
Прыроджаная бывае ад няправільнага развіцця і фарміравання вуха; можа быць ад перанесеных пры цяжарнасці вірусных хвароб, уздзеяння на арганізм цяжарнай жанчыны таксічных рэчываў. Прычыны набытай глухаты — інфекц. хваробы (менінгіт, грып, сіфіліс, адзёр і інш.), запаленне ўнутр. вуха, атыт, доўгае ўздзеянне моцных гукаў і шумаў, парушэнне кровазвароту ўнутр. вуха, уздзеянне на арганізм таксічных рэчываў. Глухата двухбаковая, прыроджаная або набытая ў раннім дзяцінстве, выклікае глуханемату. Лячэнне: хімія- і фізіятэрапія, хірургічнае. Пры няпоўнай глухаце карыстаюцца слыхавымі апаратамі. П.А.Цімашэнка. с. 304
ГЛУ́ХАЎ , горад на Украіне, цэнтр раёна ў Сумскай вобл., на р. Эсмань. 35,9 тыс. ж. (1992). Чыг. станцыя. Машынабудаванне і металаапр. (вытв-сць агрэгатных вузлоў, сродкаў выліч. тэхнікі, электраапаратуры і інш.), лёгкая, харч. (плодакансервавая, сыраробная, камбікормавая, мясная) прам-сць.
Упершыню ўпамінаецца ў гіст. дакументах у 1152. З 1708 рэзідэнцыя ўкр. гетманаў, з 1772 — Маларасійскай калегіі. Шматлікія помнікі архітэктуры 17—19 ст., у т.л. Гамалееўскі манастыр (засн. ў 1702), цэрквы Мікалаеўская (канец 17 ст.), Праабражэнская (1765) і інш. с. 304
ГЛУХА́Я КРАПІВА́ , кветкавая расліна, гл. ў арт. Яснотка. с. 304
ГЛУ́ХІ , вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Грэза, каля аўтадарогі Магілёў—Бабруйск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПнЗ ад Быхава, 40 км ад Магілёва. 443 ж., 214 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. с. 304
ГЛУ́ША , рабочы пасёлак у Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл. На аўтадарозе Бабруйск—Слуцк за 26 км ад Бабруйска. 1,7 тыс. ж. (1997).
Паселішча ўзнікла ў сувязі з буд-вам шклозавода (засн. ў 1869) і развіццём дрэваапр. промыслаў. У пач. 20 ст. тут пражывала 240 чал., працавалі Глушская лесапільная фабрыка (з 1908), Глушскі шклозавод, смалярны з-д, млын, карчма. У 1917 — 581 ж., 96 двароў. З 1924 у складзе 1-га Бабруйскага, з 1927 Бабруйскага р-наў. У 1931—60 цэнтр Рымавецкага с/с. З 15.7.1935 рабочы пасёлак. У 1941—44 акупіравана ням.-фаш. войскамі, у 1942—43 дзейнічала падп. група (больш за 40 чал.). У 1970 у Глушы 1943 жыхароў.
Шклозавод, прадпрыемствы харч. і лёгкай прам-сці. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. У Глушы пахаваны бел. пісьменнік А.Адамовіч. с. 304
ГЛУ́ШАК Тамара Сцяпанаўна (н. 3.1.1927, г. Луганск, Украіна), бел. мовазнавец-германіст. Д-р філал. н. (1991), праф. (1992). Скончыла 1-ы Маскоўскі пед. ін-т замежных моў (1954). З 1961 у Арэнбургскім пед. ін-це, з 1965 у Мінскім лінгвістычным ун-це (у 1965—77 заг. кафедры). Даследаванні ў галіне параўнальнай граматыкі германскіх моў, распрацоўвае праблемы функцыянальнага плана ням. і часткова англ. моў. Аўтар працы: «Функцыянальная стылістыка нямецкай мовы» (1981), а таксама арт. «Стан і асноўныя напрамкі лінгвастылістычнай праблематыкі ў мовазнаўстве Беларусі» (1979), «Моўная намінацыя і грамадска-культурны працэс» (1991) і інш. с. 304
ГЛУШАКО́Ў Валерый Ігнатавіч (н. 1.9.1926, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.), бел. спявак (лірычны тэнар). Нар. арт. Беларусі (1964). Скончыў Бел. кансерваторыю (1956, клас Я.Віцінга). У 1954—56 саліст Бел. філармоніі, у 1956—78 — Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Валодае гібкім голасам цёплага тэмбру, майстэрствам стварэння псіхалагічна выразных вобразаў, асабліва лірычнага плана. Сярод роляў у нац. операх: Андрэй, Супонька, Пётр («Калючая ружа», «Калі ападае лісце», «Зорка Венера» Ю.Семянякі), Уронак («Яснае світанне» А.Туранкова), Марцін («Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага); у класічных — Уладзімір Ігаравіч («Князь Ігар» А.Барадзіна), Звездачот, Індыйскі госць («Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава), Юродзівы («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Андрэй («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Надзір («Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ), дэ Грые, Вертэр («Манон», «Вертэр» Ж.Маснэ), Герцаг, Альфрэд («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Энца («Джаконда» А.Панк’елі), Рудольф («Багема» Дж.Пучыні).
Літ.: Загародні Г. Валерый Глушакоў // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967.
А.Я.Ракава. с. 304
ГЛУШАКО́Ў Васіль Сяргеевіч (н. 27.7.1924, в. Дзерабуж Смаленскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне аўтамабілетрактарабудавання. Д-р тэхн. н. (1990), праф. (1992). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1957). З 1957 на Мінскім трактарным з-дзе, з 1978 у Бел. аграрным тэхн. ун-це. Навук. працы па ўдасканаленні энергет. установак аўтатрактарнага тыпу і распрацоўцы аптымальных тэмпературных рэжымаў іх эксплуатацыі.
Тв.: Тракторы и автомобили. М., 1985 (у сааўт.). с. 304
ГЛУШАКО́Ў Ігар Валер’евіч (н. 29.12.1953, Мінск), бел. музыказнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1989). Сын В.І.Глушакова. Скончыў Бел. кансерваторыю (1978). З 1978 рэдактар муз. перадач Бел. тэлебачання, з 1981 супрацоўнік ІМЭФ АН Беларусі, з 1989 выкладае ў Бел. пед. ун-це (з 1991 заг. кафедры). Аўтар манаграфіі «Класічная драма на беларускай опернай сцэне» (1990), рэцэнзій, артыкулаў пра нац. опернае мастацтва, творчых партрэтаў дзеячаў бел. муз. культуры, адзін з аўтараў кн. «Музычны тэатр Беларусі, 1917—1959» (1993). Н.А.Юўчанка. с. 305
ГЛУШАКО́Ў Уладзімір Сцяпанавіч (н. 7.4.1952, г.п. Давыд-Гарадок Брэсцкай вобл.), бел. пісьменнік. Вучыўся ў БДУ (1976—78). Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1982). Працаваў у час. «Нёман» (1979—88). З 1991 у час. «Беларуская думка». Друкуецца з 1974. Піша на рус. і бел. мовах. Аўтар аповесці «Насенне» (1979), раманаў «Цвіценне каліны» (1987), «На кругі свае» (1990), «Расплата» (1993). Яго проза адметная грамадз. адказнасцю, публіцыстычнасцю, уменнем паказаць жыццё ў самых істотных праявах. Вядомы як публіцыст (кн. «Цёплае лісце таполяў», 1984). с. 305
ГЛУШАНКО́Ў Нічыпар Эмануілавіч (14.3.1902, в. Зубры Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 20.12.1959), генерал-лейтэнант авіяцыі (1944). Скончыў пях. школу (1921), школу лётчыкаў (1929), курсы ўдасканалення камсаставу ВПС (1939). У Чырв. Арміі з 1921. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. У Вял. Айч. вайну на Крымскім і Закаўказскім франтах: нам. камандуючага, камандуючы ВПС. Да 1954 камандуючы ВПС ваен. акругі, да 1958 у ваен.-навуч. установах. с. 305
ГЛУ́ШКАВІЦКАЕ РАДО́ВІШЧА БУДАЎНІ́ЧАГА КА́МЕНЮ , за 0,7 км на Пд—ПдЗ ад в. Глушкавічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. — адзіны пункт на Беларусі, дзе крышт. фундамент выходзіць на паверхню. Паклад належыць да верхняга архею — ніжняга пратэразою і прымеркаваны да паўн. ч. Украінскага крышталічнага шчыта. Карысныя выкапні: дробна-, сярэдне-, і буйназярністыя граніты і гранадыярыты, біятытавыя і біятытава-плагіяклазавыя гнейсы. Разведаныя запасы 10.3 млн. м3, перспектыўныя 5,6 млн. м3. Ускрышныя пароды — пяскі, супескі, кара выветрывання і выветраныя крышт. пароды магутнасцю 1,4—9 м. Карысная тоўшча і ўскрышныя пароды абводненыя. Граніты, гранадыярыты і гнейсы прыдатныя на выраб друзу і як напаўняльнікі бетону. Радовішча распрацоўваецца друзавым з-дам (в. Глушкавічы). А.П.Шчураў. с. 305
ГЛУ́ШКАВІЧЫ , вёска ў Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 50 км на ПдЗ ад Лельчыц, 257 км ад Гомеля, 110 км ад чыг. ст. Жыткавічы. 2367 ж., 715 двароў (1996). Друзавы з-д, кар’ер «Граніт» (гл. Глушкавіцкае радовішча будаўнічага каменю). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Царква. Магіла ахвяр фашызму. с. 305
ГЛУШКО́ Валянцін Пятровіч (2.9.1908, г. Адэса, Украіна — 1989), савецкі вучоны; адзін з заснавальнікаў ракетнай тэхнікі і касманаўтыкі. Акад. АН СССР (1958, чл.-кар. 1953). Двойчы Герой Сац. Працы (1856, 1961). Сапраўдны чл. Міжнар. акадэміі астранаўтыкі (1976). Скончыў Ленінградскі ун-т (1929). З 1929 у Газадынамічнай лабараторыі і інш. установах АН СССР. Навук. працы па стварэнні вадкасных ракетных рухавікоў (ВРР) і касм. апаратаў. Канструктар першага ў свеце электратэрмічнага ракетнага рухавіка (1929—33) і першых сав. ВРР (1930—31). Кіраваў распрацоўкай ВРР, што выкарыстоўваліся на сав. ракетах-носьбітах. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1967, 1984. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АН СССР (1958).
Тв.: Ракеты, их устройство и применение. М.; Л., 1935 (разам з Г.Э.Лангемакам); Путь к ракетной технике: Избр. тр., 1924—1946. М., 1977. с. 305
ГЛУШКО́Ў Віктар Міхайлавіч (24.8.1923, г. Растоў-на-Доне, Расія — 30.1.1982), украінскі вучоны ў галіне матэматыкі, кібернетыкі і выліч. тэхнікі. Акад. АН Украіны (1961), АН СССР (1964). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Новачаркаскі політэхн. ін-т і Растоўскі ун-т (1948). З 1957 дырэктар Выліч. цэнтра, з 1962 — Ін-та кібернетыкі АН Украіны, якому ў 1982 прысвоена імя Глушкова; віцэ-прэзідэнт АН Украіны (з 1962). Асн. навук. працы па алгебры, эканам. кібернетыцы, тэорыі аўтаматызаваных сістэм кіравання і сістэм штучнага інтэлекту. На аснове створанай ім тэорыі лакальна бікампактных груп рашыў абагульненую 5-ю праблему Гільберта. Пад яго кіраўніцтвам створаны першая ў СССР кіроўная ЭВМ «Днепр», серыя ЭВМ «Мір». Шматпрацэсарныя выліч. комплексы ЕС-2701, ЕС-1766 і інш. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэмія СССР 1968, 1977. Дзярж. прэмія Украіны 1970. У 1982 у АН Украіны засн. Прэмія імя Глушкова.
Тв.: Кибернетика, вычислительная техника, информатика: Избр. тр. Т. 1—3. Киев, 1990. М.П.Савік. с. 305
ГЛУШКО́ЎСКІ Адам Паўлавіч (1793, С.-Пецярбург — паміж 1868 і 1870), рускі артыст балета, балетмайстар, першы тэарэтык і гісторык рус. харэаграфіі. Скончыў Пецярбургскую балетную школу (1809), вучыўся ў І.Вальберха і Ш.Дзідло. У 1808—11 танцаваў на пецярбургскай сцэне, у 1812—31 у Вял. т-ры ў Маскве. Спачатку выступаў у віртуозным рэпертуары, пазней выконваў пантамімныя і характарныя ролі. У 1812—39 кіраўнік балетнай школы і гал. балетмайстар Вял. т-ра. Паставіў больш за 39 арыг. спектакляў. Прапагандаваў нац. фальклор, даў узоры тэатралізацыі рус. нар. танцаў. Ставіў і шматактавыя балеты-меладрамы ў стылі «рамана жахаў». Увасобіў 14 балетаў Дзідло. Упершыню стварыў спектаклі на тэмы рус. л-ры, у т.л. «Руслан і Людміла, або Звяржэнне Чарнамора... » Ф.Шольца паводле А.Пушкіна (1821, выканаў таксама партыю Руслана) і інш. Аўтар літ. прац, у якіх шмат кашт. звестак і разважанняў пра балет 1-й пал. 19 ст. («Успаміны балетмайстра», 1940). с. 305
ГЛУШНЕ́ВІЧ Міхал (1797, Мінск — 1862), бел. астраном. Магістр філасофіі. Скончыў Віленскі ун-т. У 1819—48 працаваў у Віленскай астранамічнай абсерваторыі. Вёў назіранні планет, Месяца, зацьменняў зорак Месяцам. У 1824 з геадэзістам І.І.Ходзькам праводзіў градусныя вымярэнні на тэр. Беларусі. Вынікі яго даследаванняў ў 1838—46 публікаваліся ў выданнях абсерваторыі, а некат. працы — у час. «Astronomische Nachrichten» («Веснік астраноміі»). с. 305
ГЛУ́ШСКАЯ ЛЕСАПІ́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА . Дзейнічала ў 1908—13 у маёнтку Глуша Бабруйскага пав. (цяпер рабочы пасёлак у Бабруйскім р-не). Мела паравы рухавік (30 к.с.). У 1908 працавала 50 чал., выраблена дошак на 120 тыс. руб., клёпак і гонты на 9 тыс. руб. 20 рабочых у 1910 вырабілі прадукцыі на 130 тыс. руб. с. 305
ГЛУ́ШСКІ ШКЛОЗАВО́Д , акцыянернае аб’яднанне «Шкло-Глуша». Дзейнічае з 1896 (у маёнтку Глуша Бабруйскага павета — зараз г. п. Глуша Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.). З 1920 шклозавод «Камінтэрн», з 1995 акц. аб’яднанне «Шкло-Глуша». У час Вял. Айч. вайны разбураны. Адноўлены ў 1945. Выпускае бутэлькі для малака, алею, каньяку, пепсі-колы і інш. с. 305
ГЛУ́ШЧАНКА Георгій Сямёнавіч (5.5.1922, г. Растоў-на-Доне, Расія — 22.9.1994), бел. музыказнавец. Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1983). Д-р мастацтвазнаўства (1985). Праф. (1980). Скончыў Муз.-пед. ін-т імя Гнесіных у Маскве (гіст.-тэарэт. ф-т, 1953) і Горкаўскую кансерваторыю (клас скрыпкі, 1954). З 1957 выкладаў у Бел. кансерваторыі (з 1992 Бел. акадэмія музыкі). Навук. працы па гісторыі рус. і бел. музыкі, муз. крытыкі і эстэтыкі. Удзельнічаў у стварэнні падручнікаў па гісторыі бел. музыкі і бел. муз. л-ры. Рэдактар шматлікіх выданняў па пытаннях нац. муз. мастацтва.
Тв.: Н.Д.Кашкин и русская опера. Мн., 1960; В.Ф.Одоевский и русская народная песня. Мн., 1966; Гісторыя беларускай савецкай музыкі. Мн., 1971 (у сааўт.); Беларуская сімфанічная музыка 50—60-х г. (разам з К.Сцепанцэвіч) // Музыка нашых дзён. Мн., 1974; История белорусской музыки. М., 1976 (у сааўт.); Белорусская советская музыкальная литература. 2 изд. Мн., 1981 (разам з К.І.Сцепанцэвіч); Очерки по истории русской музыкальной критики конца XIX — начала ХХ в. Мн., 1983. Р.М.Аладава. с. 305
ГЛУ́ШЧАНКА Людміла Фёдараўна (н. 14.2.1945, в. Сяргееўка, Прыморскі край, Расія), бел. вучоны ў галіне масаперадачы. Д-р тэхн. н. (1992), праф. (1993). Жонка М.А.Глушчанкі. Скончыла Кузбаскі політэхн. ін-т (1971). З 1978 у Магілёўскім тэхнал. ін-це, з 1980 у Гродзенскім с.-г. ін-це. Навук. даследаванні па распрацоўцы і канструяванні абсталявання для інтэнсіфікацыі тэхнал. працэсаў харч. вытворчасцей. с. 306
ГЛУ́ШЧАНКА Мікалай Аляксеевіч (н. 21.8.1937, г. Джанкой, Украіна), бел. вучоны ў галіне электратэхналогіі. Д-р тэхн. н. (1988), праф. (1991). Скончыў Севастопальскі прыборабудаўнічы ін-т (1977). З 1978 у Магілёўскім тэхнал. ін-це, з 1980 у Гродзенскім с.-г. ін-це. Навук. даследаванні па распрацоўцы і канструяванні абсталявання для атрымання электраактываванага паветра і электрааэрацыі раствораў у працэсах біятэхналогіі. с. 306
ГЛУШЫ́ЦЕЛЬ , прыстасаванне для зніжэння шуму рухавікоў, вентылятараў, машын, а таксама збудаванняў, куды шум пранікае праз паветра- і газаправоды. Бываюць актыўныя, рэактыўныя і інтэрферэнцыйныя. Актыўны глушыцель — трубаправод з гукаізаляцыйнымі матэрыяламі ўсярэдзіне. Рэактыўны мае ўнутр. перагародкі з адтулінамі ці рэзкія звужэнні і расшырэнні трубаправода; ставіцца на аўтамабілях, матацыклах. У інтэрферэнцыйных глушыцелях струмень газу накіроўваецца па 2 трубах рознай даўжыні, каб гукавыя хвалі розніліся па фазе і пры накладанні гасілі адна адну. с. 306
ГЛУШЭ́Ц (Tetrao urogallus), птушка сям. цецеруковых атр. курападобных. 2 падвіды. Пашыраны ў лясах Еўразіі. На Беларусі нешматлікі аселы від. Водзіцца ў хваёвых і мяшаных сухадольных лясах, радзей — на мохавых балотах Бел. Паазер’я, Прыпяцкага Палесся, у Белавежскай пушчы. Нар. назва на Палессі когут. У Бярэзінскім і Дарвінскім запаведніках вывучаецца вальернае ўтрыманне і развядзенне ў няволі.
Самы буйны з баравой дзічыны. Даўж. самцоў да 110 см, маса да 6,5 кг, самкі ўдвая меншыя. У самцоў верх галавы, шыя, спіна шэрыя з цёмным малюнкам, крылы карычнева-бурыя, валлё чорнае з метал. бляскам, брушка цёмнае з буйнымі белымі плямамі. Мае доўгае пер’е на падбародку і гарляку. Самка стракатая: буравата-рыжая з чорнымі пярэсцінкамі. Палігам. Вясной глушцы збіраюцца на шлюбныя гульні, самцы пяюць, б’юцца паміж сабой (такуюць). У час спеваў («скіркання») глушэц нічога не чуе (адсюль назва). Гняздуецца на зямлі. Нясе 5—10 (зрэдку да 12) яец. Корміцца ігліцай хвоі, елкі, ягадамі, кветкамі, пупышкамі, насякомымі. Каштоўны прамысл. від. Колькасць скарачаецца, у шэрагу месцаў, у т.л. на Беларусі, пад аховай. с. 306
ГЛУШЭ́Ц , яшчарка, гл. Жаўтапузік. с. 306
ГЛУШЭ́Ц , возера ў Гомельскім р-не, у пойме р. Сож, за 20 км на Пд ад Гомеля. Пл. 0,48 км2, даўж. 4,77 км, найб. шыр. 150 м, даўж. берагавой лініі 9,7 км. Старычнае. Схілы катлавіны выш. 5 — 6 м, параслі лесам і хмызняком, на Пн участкамі разараныя. Упадае р. Случ-Мільча, выцякае ручай у р. Сож. с. 306
ГЛУШЭ́Ц , возера ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл., у бас. р. Дняпро, за 25 км на Пн ад г.п. Лоеў. Старычнае. Пл. 0,32 км2. с. 306
ГЛЫ́БА , Глуба, возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дрыса, за 32 км на ПнУ ад г.п. Расоны. Пл. 1,52 км2, даўж. 3,46 км, найб. шыр. 800 м, найб. глыб. 10,7 м, даўж. берагавой лініі 9 км. Пл. вадазбору 33,2 км2. Схілы катлавіны выш. 13—14 м, пад лесам і хмызняком. Берагі пясчаныя, да ўрэзу вады расце хмызняк, на Пн — лес. Пойма 5—10 м, вакол заліваў пашыраецца да 250 м, забалочаная. Ва ўсх. ч. возера востраў пл. 0,7 га. Дно пясчанае, глыбей 2—3 м глеістае. Зарастае. Злучана пратокай з воз. Дрысы. с. 306
ГЛЫ́БАВЫЯ ГО́РЫ , скідавыя горы, падняцці зямной кары, абмежаваныя тэктанічнымі разломамі. Узнікаюць звычайна ў складкавых зонах, якія мелі раней горны рэльеф, але з цягам часу страцілі пластычнасць і былі выраўнаваны дэнудацыяй. Пры наступных узыходных рухах падымаюцца ў выглядзе горстаў, разбітых скідамі на асобныя глыбы (адроджаныя горы). Для глыбавых гор характэрны масіўныя абрысы, стромкія схілы і параўнальна слабая расчлянёнасць. с. 306
ГЛЫБАКАВО́ДНАЯ ЎПА́ДЗІНА , устарэлая назва жолаба акіянічнага. с. 306
ГЛЫБАКАВО́ДНЫ ЖО́ЛАБ , гл. Жолаб акіянічны. с. 306
ГЛЫ́БАЎ , археалагічныя помнікі (гарадзішча мілаградскай культуры, 2 курганныя могільнікі дрыгавічоў) каля в. Глыбаў Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. На гарадзішчы выяўлены рэшткі 2 жытлаў і 2 гасп. ямы, фрагменты ляпной керамікі, прасліцы, каменная сякера, крамянёвы адшчэп, верхні камень ад зерняцёркі і інш. На могільніках 12 — пач. 13 ст. пахавальны абрад — трупапалажэнне ў яме пад насыпам. Знойдзены фрагменты ганчарнага посуду, бронзавыя ўпрыгожанні, шкляныя пацеркі, бронзавы крыжык з выемчатай эмаллю. с. 306
ГЛЫ́БАЎ , вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., на р. Дняпро. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 21 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 70 км ад Гомеля. 206 ж., 92 двары (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Курган Славы на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі комплекс археал. помнікаў Глыбаў. с. 306
ГЛЫБАЧА́НСКІЯ ВАЛУНЫ́ , помнік прыроды рэсп. значэння у Беларусі (з 1988), за 5 км на ПдЗ ад в. Глыбачка Ушацкага р-на Віцебскай вобл. 3 валуны шаравата-ружовага парфірападобнага граніту. Найбуйнейшы камень даўж. 4 м, шыр. 2,6 м, выш. над паверхняй зямлі 1,8 м, у абводзе 12 м. Другі валун ляжыць за 30 м на Пн (даўж. 2,3 м, шыр. 2,3 м, выш. над паверхняй зямлі 0,7 м). Трэці камень знаходзіцца за 1 км на ПдЗ ад вёскі, формаю нагадвае вял. прас (даўж. 3,3 м, шыр. 1,4 м, выш. 1,6 м). Глыбачанскія валуны прынесены ледавіком каля 18 — 20 тыс. гадоў назад з раёна г. Выбарг. В.Ф.Вінакураў. с. 306
ГЛЫ́БАЧКА , возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Нежлеўка, за 18 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 0,29 км2, даўж. 880 м, найб. шыр. 450 м, даўж. берагавой лініі 2,1 км. Пл. вадазбору 7,5 км2. Схілы катлавіны выш. да 5 м, пад лесам і хмызняком, на З участкамі разараныя. Выцякае ручай у р. Нежлеўка. с. 306
ГЛЫ́БАЧКА , вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., на паўн.-ўсх. беразе воз. Глыбачка. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 40 км на ПнУ ад Ушач, 85 км ад Віцебска, 37 км ад чыг. ст. Полацк. 827 ж., 336 двароў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі помнікі прыроды Глыбачанскія валуны. с. 306
ГЛЫБІ́ННАЯ ПСІХАЛО́ГІЯ (ням. Tiefenpsychologie), абагульненая назва шэрагу кірункаў замежнай псіхалогіі 19 — 20 ст. Вывучае т. зв. глыбінныя падсвядомыя псіхічныя працэсы асобы, яе схільнасці і тэндэнцыі, якія супрацьпастаўляюцца працэсам, што адбываюцца на «паверхні» свядомасці. Глыбінная псіхалогія не мае дакладных меж, ахоплівае розныя плыні і школы (псіхааналіз З.Фрэйда, «аналітычная псіхалогія» К.Г.Юнга, «індывідуальная псіхалогія» А.Адлера, эгапсіхалогія, неафрэйдызм і інш.). У трактоўцы матываў паводзін чалавека глыбінная псіхалогія адводзіць актыўную дынамічную ролю бессвядомым матывацыям, якія вывучаюцца спецыфічнымі метадамі (прыёмы псіхааналізу, метады свабодных асацыяцый, псіхадрамы, пражэктыўныя тэсты). Узнікла для патрэб псіхатэрапіі, стымулявала развіццё новай галіны медыцыны, якая разглядае значэнне псіхал. фактараў у саматычных захворваннях (т. зв. псіхасаматыка). с. 307
ГЛЫБІ́ННЫ РАЗЛО́М , разнавіднасць разрыўнога парушэння зямной кары. Уяўляе сабой працяглую на сотні і тысячы кіламетраў адносна вузкую (ад некалькіх сотняў метраў да дзесяткаў кіламетраў) і глыбокую зону рухомага сучлянення буйных блокаў, якое пранікае ў падысподнюю частку верхняй мантыі Зямлі.
Паводле сейсмічных паказчыкаў адрозніваюць разломы: звышглыбінныя (да 400—700 км), глыбокія (да 100—300 км) і ўласна зямной кары. Працягласць іх развіцця розная — да сотняў мільёнаў і больш за мільярд гадоў. Глыбінныя разломы адметныя радамі разнастайных расколін, зон крышэння, рассланцавання і дробнай прыразломнай складкавасцю. Маюць верт., гарыз. і нахіленыя асновы. Глыбінныя разломы падзяляюць зямную кару на асобныя буйныя блокі або глыбы, часта з’яўляюцца граніцамі асноўных тэктанічных элементаў літасферы. З глыбіннымі разломамі звязаны моцныя землетрасенні, павялічаныя цеплавыя патокі з зямных нетраў. Яны з’яўляюцца шляхамі пранікнення ў зямную кару магматычных руданосных і гідратэрмальных раствораў.
На Беларусі найб. выразныя глыбінныя разломы: Полацкі, Выжаўска-Мінскі, Стахоўска-Магілёўскі, Крычаўскі, Чачэрскі. Яны маюць вялікую працягласць і глыбіню, выцягнуты з ПдЗ на ПнУ, паралельныя адзін аднаму. Паміж імі размешчаны менш магутныя разломы зямной кары. У выніку тэр. разбіта на магутныя блокі, дзе верт. перамяшчэнне ўнутранай паверхні рухома-хвалевае. Характар паверхневых верт. зрухаў зямной паверхні вывучаецца з дапамогай геадэзічных назіранняў на геадынамічным палігоне. А.А.Саламонаў. с. 307
ГЛЫБІ́ННЫЯ ГО́РНЫЯ ПАРО́ДЫ , абвальныя пароды, плутанічныя пароды, горныя пароды, якія ўтварыліся на вял. глыбінях; гл. Магматычныя горныя пароды. с. 307
ГЛЫБІНЯМЕ́Р , прылада для вымярэння глыбіні адтулін, пазоў, вышыні ўступаў і інш. у дэталях машын. Падзяляюцца на штангенглыбінямеры (мяжа вымярэння да 500, памер адліку 0,05 і 0,1 мм), мікраметрычныя (мяжа вымярэння да 150, цана дзялення 0,01 мм; гл. таксама Мікрометр) і індыкатарныя (адпаведна да 100 і 0,01 мм). с. 307
ГЛЫБО́КАЕ , горад, цэнтр Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл., чыг. ст. на лініі Крулеўшчына—Варапаева, на аўтадарозе Полацк—Вільня. За 200 км ад Віцебска. У межах горада азёры Кагальнае і Вялікае. 18,5 тыс. ж. (1997).
Упершыню ўпамінаецца ў Метрыцы ВКЛ у 1414. У розны час належала Зяновічам, Корсакам, Радзівілам, Вітгенштэйнам. З 16 ст. мястэчка. Тут быў пабудаваны Глыбоцкі замак. У ходзе войнаў Лівонскай (1558—83) і Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—67) Глыбокае займалі рус. войскі. У канцы 16—18 ст. заснаваны кальвінскі збор, касцёл св. Міхаіла, царква Тройцы, Ільінская капліца, сінагога. З 1793 у Рас. імперыі, у складзе Дзісенскага пав. У 1897 у Глыбокім 5564 ж. З 1921 у Польшчы, цэнтр Дзісенскага пав. Віленскага ваяв. 9,7 тыс. ж. (1939). З 1939 у БССР, з 15.1.1940 горад, цэнтр Глыбоцкага р-на. У Вял. Айч. вайну з 2.7.1941 да 3.7.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Глыбокім і раёне 10 133 чал., стварылі Беразвецкі лагер смерці. 7,3 тыс. ж. у 1959, 11,9 тыс. ж. у 1970.
Прадпрыемствы харч. (Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат, мясакамбінат, Глыбоцкі кансервавы завод, камбікормавы завод і інш.), мясц. прам-сці. Помнікі архітэктуры: Глыбоцкі касцёл і кляштар кармелітаў, Глыбоцкі Троіцкі касцёл, Ільінская капліца, Мемарыяльная калона (абедзве — канец 18 ст.). Магілы сав. і італьян. ваеннапалонных, брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму. с. 307
ГЛЫБО́КАЕ ВО́ЗЕРА , у Талачынскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Бярозаўка, за 22 км на У ад г. Талачын. Пл. 0,44 км2, даўж. 950 м, найб. шыр. 700 м, даўж. берагавой лініі 2,5 км. Пл. вадазбору 6,1 км2. Схілы катлавіны выш. 7—10 м, разараныя. Берагі на З і ПнЗ забалочаныя, пад хмызняком. с. 307
ГЛЫБО́КАЕ ВО́ЗЕРА , у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Палата, за 47 км на ПнУ ад г. Полацк, у межах гідралагічнага заказніка Глыбокае-Чарбамысла. Пл. 0,42 км2, даўж. 1,11 км, найб. шыр. 800 м, найб. глыб. 11,5 м, даўж. берагавой лініі каля 3,4 км. Пл. вадазбору 1,94 км2. Схілы катлавіны выш. 15 — 17 м, на Пн да 2 м, пад хваёвым лесам. Берагі месцамі зліваюцца са схіламі, пясчаныя, на Пн тарфяныя. Мелкаводдзе вузкае. Дно пясчанае, з глыб. 5,5 м сапрапелістае. Расце палушнік азёрны — рэдкі ахоўны від раслін, занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. с. 307
ГЛЫБО́КАЕ ВО́ЗЕРА , ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ушача, за 7 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,37 км2, даўж. 1,34 км, найб. шыр. 400 м, найб. глыб. 8,6 м, даўж. берагавой лініі каля 3,4 км. Пл. вадазбору 2,3 км2. Схілы катлавіны выш. 6—15 м, на Пд да 5 м, разараныя, на ПнУ пад лесам. Берагі пясчаныя, на ПнУ і ПдЗ сплавінныя. Дно каля берагоў стромкае, пясчанае, глыбей за 2 м сапрапелістае. Зарастае. Упадаюць 4 ручаі, выцякае ручай у р. Ушача. с. 307
ГЛЫБО́КАЕ ВО́ЗЕРА , у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Свольна (правы прыток р. Дрыса), за 28 км на ПнЗ ад г.п. Расоны. Пл. 0,34 км2, даўж. 1 км, найб. шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі каля 2,6 км. Пл. вадазбору 13,3 км2. Схілы катлавіны стромкія, выш. 15 м, на ПнЗ да 25 м. Праз возера цячэ р. Нячэрская (левы прыток р. Свольна). с. 307
ГЛЫБО́КАЕ ВО́ЗЕРА , у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Храпаўлянка, за 6 км на ПдЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,21 км2, даўж. 980 м, найб. шыр. 250 м, даўж. берагавой лініі каля 2,2 км. Пл. вадазбору 10,5 км2. Схілы катлавіны выш. 7 м, пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі. Злучана ручаём з Пярвішчанскім возерам. с. 307
ГЛЫБО́КАЕ ВО́ЗЕРА , у Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Зах. Дзвіна, за 27 км на ПнУ ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,18 км2, даўж. 960 м, найб. шыр. 270 м, найб. глыб. 9 м, даўж. берагавой лініі 2,23 км. Пл. вадазбору 2,7 км2. Схілы катлавіны выш. да 15 м, пад хмызняком, на ПнЗ разараныя. Берагі супадаюць са схіламі, на Пн і Пд месцамі нізкія, забалочаныя. Дно пясчанае, глыбей за 3—3,5 м глеістае. Зарастае. с. 308
ГЛЫБО́КАЕ-ЧАРБАМЫ́СЛА , гідралагічны заказнік у Полацкім р-не Віцебскай вобл. Размешчаны на ПнУ Полацкай нізіны. Створаны ў 1979 як азёрны заказнік рэсп. значэння для аховы Глыбокага возера, воз. Чарбамысла і прылеглых прыродных комплексаў. Пл. 516 га (1996). Вадазборная плошча на 95% пад лесам. Пераважае хвоя, трапляюцца невял. ельнікі з дамешкам бярозы, па берагах воз. Глыбокае — вольха. У азёрах растуць рэдкія ахоўныя віды — палушнік азёрны, лабелія Дортмана. с. 308
ГЛЫБОКАРЫХЛІ́ЦЕЛЬ-ПЛАСКАРЭ́З , прылада для глыбокага рыхлення глебы без яе перамешвання. Гл. Пласкарэзглыбокарыхліцель. с. 308
ГЛЫБО́КІ ДРУК , від друку, пры якім друкавальныя элементы друкарскай формы паглыблены адносна прабельных і запаўняюцца фарбаю. У працэсе друкавання фарба бесперапынна паступае на паверхню друкарскай формы, спец. стальной пласцінкай (ракелем) выдаляецца з прабельных элементаў, а з паглыбленняў пад ціскам друкарскага вала перадаецца на паперу.
Чым глыбей друкавальныя элементы, тым больш фарбы пераносіцца на паперу і больш цёмнымі насычанымі робяцца пэўныя часткі адбітка. Для адбіткаў глыбокага друку ўласцівыя высокая яркасць, насычанасць і мяккасць тонавых пераходаў. Формы для глыбокага друку робяць фотамех. спосабам і на электрагравіравальных апаратах, друкаванне выконваецца на ратацыйных друкарскіх машынах. Глыбокі друк выкарыстоўваюць для друкавання ілюстраваных адна- і шматфарбавых часопісаў, рэкламнай і этыкетачна-ўпаковачнай выяўленчай прадукцыі. Вядомы з 15 ст. Папярэднікам сучаснага спосабу вырабу формаў глыбокага друку з’яўляецца геліягравюра.
Літ.: Полянский Н.Н. Технология полиграфического производства. Ч. 2. М., 1982. с. 308
ГЛЫБО́ЦКАЕ , вёска ў Гомельскім р-не. Цэнтр сельсавета і калектыўна-далявой гаспадаркі. За 52 км на ПдУ ад Гомеля, 30 км ад чыг. ст. Церахоўка. 860 ж., 390 двароў (1996). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1881) і будынак царкоўнапрыходскай школы (канец 19 ст.). с. 308
ГЛЫБО́ЦКІ ЗА́МАК . Існаваў у 16—18 ст. у мяст. Глыбокае. Пазначаны на карце М. Струбіча «Тэатр вайны за Лівонію» (1589). Апісанні Глыбоцкага замка таго часу невядомыя. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 пад сценамі замка 30.6.1654 адбыўся бой паміж атрадам войска ВКЛ і рус. войскам. 2.8.1654 Глыбоцкі замак спалены. Пасля аднаўлення 7.1.1659 (паводле інш. звестак у 1660) атрад войска ВКЛ узяў штурмам Глыбоцкі замак і спаліў яго. Пазней замак адноўлены і існаваў да канца 18 ст. У час Паўн. вайны 1700— 21 Глыбоцкі замак моцна пацярпеў ад вял. пажару (1700). Паступова замчышча забудавана, вул. Замкавая існавала ў 19 ст. с. 308
ГЛЫБО́ЦКІ КАСЦЁЛ І КЛЯ́ШТАР КАРМЕЛІ́ТАЎ , помнік архітэктуры ранняга барока. Размешчаны ў старым цэнтры г. Глыбокае Віцебскай вобл., на паўн. беразе воз. Вялікае. Засн. ў 1639 мсціслаўскім ваяводам Іосіфам Корсакам, які запісаў кляштару сваю частку Глыбокага, 27 фальваркаў і вёсак. Кляштар спалены ў ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Мураваны касцёл Ушэсця Маці Божай пабудаваны ў 2-й пал. 17 ст. прыёрам Тышкевічам, перабудаваны ў 1735 паводле праекта арх, І.Глаўбіца (зменены гал. фасад і інтэр’ер), першы ўзор віленскага барока на Беларусі. У 1727 у кляштар пераведзены з Вільні кананічны навіцыят (установа для падрыхтоўкі новых членаў ордэна). Касцёл — 3-нефавая 4-вежавая базіліка з трансептам і прамавугольнай у плане алтарнай апсідай. Гал. фасад багата аздоблены ордэрнай пластыкай (вязкамі пілястраў, раскрапоўкамі, глыбокімі нішамі і інш.) і завершаны 2 скразнымі 4-яруснымі чацверыковымі вежамі і фігурным франтонам паміж імі. Інтэр’ер аздоблены пілястрамі, антаблементам з каванай агароджай над ім, лепкай у тэхніцы стука і інш. Зберагліся разныя з пазалотай дзверы 17 ст. З ПнЗ да касцёла прылягаў трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак кляштара з унутр. дваром (збераглося ўсх. крыло). На восі касцёла размешчана трохпралётная брама ў стылі позняга барока. Пры кляштары ў 1830 былі бясплатны конвікт для вучняў (пансіён), муз. капэла (12 інструментаў), б-ка (2621 том, 1655 гравюр, збор планаў і картаў), шпіталь, аптэка, гасп. пабудовы. У 1842 канфіскаваныя ў казну ўладанні кляштара складалі больш за 760 валок зямлі, 11 фальваркаў і 67 вёсак, каля 800 дымоў, гадавы прыбытак быў 12 785 руб. серабром. У 1862 кляштар скасаваны (манахі выехалі ў Камянец-Падольскі), яго будынкі аддадзены Палаце дзярж. маёмасці. Касцёл у 1872—78 перароблены ў царкву Раства Багародзіцы, дзейнічае. Т.В.Габрусь, А.А.Ярашэвіч. с. 308
ГЛЫБО́ЦКІ МАЛОЧНАКАНСЕ́РВАВЫ КАМБІНА́Т . Дзейнічае з 1971 у г. Глыбокае на аснове сыравінных зон Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага р-наў Віцебскай вобл. Прадукцыя: згушчаныя малако і вяршкі, масла розных найменняў, разнастайныя цэльна- і кісламалочныя вырабы, сухія малочныя сумесі, сыры. Рэалізуецца на Беларусі і ў краінах СНД. с. 308
ГЛЫБО́ЦКІ РАЁН , на ПдЗ Віцебскай вобл. Утвораны 15.1.1940. Пл. 1,8 тыс. км2. Нас. 50,6 тыс. чал. (1997), гарадскога 42%. Сярэдняя шчыльн. 28 чал. на 1 км2. Цэнтр — г. Глыбокае, г.п. Падсвілле, 538 сельскіх нас. пунктаў. Падзяляецца на Падсвільскі пасялковы Савет і 12 сельсаветаў: Абрубскі, Азярэцкі, Галубіцкі, Залескі, Зябкаўскі, Карабоўскі, Ломашаўскі, Пліскі, Празароцкі, Псуеўскі, Удзелаўскі, Узрэцкі.
Паверхня пераважна раўнінная, выш. 160—170 м (агульны нахіл тэр. з Пд на Пн); у цэнтр. ч. і на Пд узвышаная — з ПдЗ на ПнУ цягнуцца Свянцянскія грады. На Пн і ПнЗ Дзісенская нізіна, на ПнУ заходзіць Верхнебярэзінская нізіна. Найвыш. пункт 226,4 м (каля в. Кавалі). Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіровы матэрыял, легкаплаўкія гліны. Сярэдняя т-ра студз. -7,1°С, ліп. 17,6°С. Ападкаў 599 мм за год. Вегетацыйны перыяд 184 сут. Па тэр. раёна часткова праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў (рэкі Зах. Дзвіна і Дняпро). Асн. рэкі Бярозаўка з Дабрылаўкай Мнюта, Авута, Шоша з Чысцянкай. У раёне 57 азёр агульнай пл. 33,9 км2 (2% тэр. раёна), найб. азёры: Шо, Пліса, Доўгае (самае глыбокае на Беларусі, глыб. 53,6 м), Царкавішча. Глебы: дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя, тарфяна-балотныя. Лясы займаюць 24% тэр., пераважаюць хваёвыя, яловыя, бярозавыя. Пад балотамі 26,4 тыс. га, асн. балотныя масівы — Асовіны, Скураты, Кур’янава, Барысаўка. На тэр. раёна заказнікі рэсп. значэння: гідралагічныя Белае і Доўгае, ландшафтна-геал.-геамарфалагічныя — лагчынныя катлавіны азёр Доўгае і Псуя, Аўцкая ледавіковая лагчына і Сетаўская сешча. Заказнікі мясц. значэння ландшафтныя: Пліскі камавы масіў і Малінаўшчынскія пагоркі. Дзярж. геал. і геамарфалагічныя помнікі прыроды: Вялікі камень Бортніцкі, Вялікі камень Пліскі (2), Вялікі камень Пліскі (3), Вялікі камень Старынаўскі, Габрусёў камень Шунеўскі, Галубінскае пінга, Горкінскі оз, Камень з рыбкамі Багушэвіцкі, Мосарскі камоід, Чортаў камень Вялецкі. Помнікі прыроды мясц. значэння: Вялікі камень Давідкаўскі, Вялікі камень Пліскі з групай валуноў, Гарвацкі кам, Дэндралагічны сад (1,5 км ад г. Глыбокае), Зябкінскі пагорак, Кавалёўская гара, Камень Галубіцкі, Камень Прошкаўскі, Камень Прыпернаўскі, Мядзведкаўскі оз.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 96,6 тыс. га, з іх асушаных 27,3 тыс. га. На 1.1.1996 у раёне 21 калгас, 6 саўгасаў, 56 фермерскіх гаспадарак, птушкафабрыка. Асн. галіны сельскай гаспадаркі — малочна-мясная жывёлагадоўля і льнаводства. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы харч. і лёгкай прам-сці, першаснай перапрацоўкі лёну; вытв-сць буд. матэрыялаў. Па тэр. раёна праходзяць чыгункі Маладзечна—Полацк, Крулеўшчына—Варапаева, аўтадарогі Полацк—Вільня (Літва), Докшыцы—Глыбокае—Шаркаўшчына, Глыбокае—Дзісна і інш. У раёне 21 сярэдняя, 18 базавых і 5 пач. школ, школа мастацтваў, 29 дашкольных устаноў, 45 клубаў, 65 б-к, 5 бальніц, 26 фельч.-ак. пунктаў, 7 амбулаторый, паліклініка. Помнікі архітэктуры: сядзібны дом (2-я пал. 19 ст.) у в. Азерцы, царква Іаана Прадцечы (канец 19 ст.) у в. Бабруйшчына, Міхайлаўская царква (1916) у в. Верхняе, царква (18 ст.) у в. Вялец, касцёл (19 ст.) у в. Дзеркаўшчына, Мікалаеўская царква (пач. 20 ст.) у в. Забор’е, касцёл Багародзіцы Міласцівай (1910) у в. Задарожжа, сядзіба (19 ст.) і Свята-Пакроўская царква (1760) у в. Залессе, Успенская царква (1748) са званіцай (1774) у в. Кавалі, каменны крыж на «галодным могільніку» (18 ст.) у в. Кішы, царква (18 ст., да 1866 касцёл) у в. Мамаі, касцёл Ганны (1792) у в. Мосар, царква Ушэсця (1863) у в. Парэчча, царква св. Параскевы (1880) у в. Пліса, касцёл Маці Божай (1907) і Петрапаўлаўская царква (1909) у в. Празарокі, касцёл Іаана (канец 19 ст.) у в. Прошкава, касцёл францысканцаў (1740) у в. Удзела, царква Параскевы (1887) у в. Чарневічы. Выдаецца газ. «Веснік Глыбоччыны». Г.С.Смалякоў. с. 308
ГЛЫБО́ЦКІ ТРО́ІЦКІ КАСЦЁЛ , помнік архітэктуры 18—пач. 20 ст. Размешчаны ў старым цэнтры г. Глыбокае Віцебскай вобл. Пабудаваны ў 1764—82 у стылі позняга барока. Мураваны 1 -нефавы храм з выцягнутай паўкруглай апсідай і 2-вежавым фасадам, аздобленым ордэрнай пластыкай (вязкамі пілястраў, крапаванымі карнізамі і інш.). У 1902—08 (арх. Ю.Заро) прыбудаваны трансепт, бакавыя нефы і сакрысціі, што надало касцёлу аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю 3-нефавай крыжовай базілікі. 2-ярусныя вежы павялічаны на 2 ярусы, якія, як і цэнтр. фігурны франтон, маюць выцягнутыя верт. прапорцыі. Дэкар. аздабленне стылізавана пад першапачатковае. Тры драўляныя разныя алтары і амбон выкананы ў пач. 20 ст. У касцёле знаходзіцца абклад абраза «Маці Боская Адзігітрыя» 18 ст., захавалася каваная рашотка амбона. Над бабінцам хоры з арганам у стылі неаготыкі. С.Г.Багласаў. с. 309
ГЛЫБО́ЧЫНА , возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Вядзеціца, за 21 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,37 км2, даўж. 1,5 км, найб. шыр. 700 м, найб. глыб. 6,8 м, даўж. берагавой лініі 4 км. Пл. вадазбору 6,2 км2. Схілы катлавіны выш. 5—8 м, на У да 10 м, пясчаныя, параслі лесам. Берагі на У участкамі супадаюць са схіламі, на ПдУ і ПдЗ сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, стромкае. Дно ў паўн. ч. да глыб. 4—5 м пясчанае, у цэнтр. і паўд. — сапрапелістае. Зарастае слаба. Упадае ручай з воз. Бярэзінак, выцякае ручай у воз. Вядзета. с. 309
ГЛЫБО́ЧЫНА , возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дрыса, за 14 км на ПдУ ад г.п. Расоны. Пл. 0,22 км2, даўж. 900 м, найб. шыр. 320 м, найб. глыб. 4,5 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Пл. вадазбору 1 км2. Схілы катлавіны выш. 2—4 м, пясчаныя. Берагі выш. да 0,5 м, забалочаныя, тарфяністыя, да ўрэзу вады расце лес і хмызняк. Дно плоскае, сапрапелістае, каля ўсх. берага пясчанае. Шыр. паласы надводнай расліннасці 15—30 м. Упадае меліярац. канава, выцякае ручай у воз. Сямёненкі. с. 309
ГЛЫБО́ШЧЫНА , возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка, за 17 км на ПнУ ад г. Браслаў. Пл. 0,21 км2, даўж. 800 м, найб. шыр. 450 м, найб. глыб. 18,1 м, даўж. берагавой лініі каля 2 км. Пл. вадазбору 1,25 км2. Схілы катлавіны выш. да 15 м, пад хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагі выш. 0,3—0,5 м, месцамі сплавінныя. Выцякае ручай у воз. Опліса. с. 309
ГЛЭ́ШАЎ (Glaschow) Шэлдан Лі (н. 5.12.1932, Нью-Йорк), амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл. Нац. АН ЗША. Бацькі Глэшава паходзяць з Беларусі. Скончыў Корнелскі (1954) і Гарвардскі (1955) ун-ты. З 1966 праф. Гарвардскага ун-та. Навук. працы па фізіцы высокіх энергій і тэорыі элементарных часціц. Выказаў гіпотэзу пра існаванне новага квантавага ліку — чароўнасці (1964). Мадыфікаваў тэорыю слабага і электрамагнітнага ўзаемадзеяння Вайнберга—Салама і ўключыў у разгляд зачараваныя кваркі (1970). Прапанаваў тэорыю, якая аб’ядноўвае слабыя, эл.-магн. і моцныя ўзаемадзеянні (гл. «Вялікае аб’яднанне»). Нобелеўская прэмія 1979. с. 309
ГЛЮК (Gluck) Крыстаф Вілібальд (2.7.1714, Эрасбах, цяпер у межах г. Берхінг, Германія — 15.11.1787), нямецкі кампазітар; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў муз. класіцызму, рэфарматар оперы 18 ст. Найб. важныя перыяды творчасці звязаны з Венай і Парыжам. Разумеючы неабходнасць рэфармаваць абцяжараную ўмоўнасцямі, далёкую ад рэальнасці традыц. італьян. оперу, ён пачаў гэтую працу ў оперы «Арфей і Эўрыдыка» (1762). Найб. паслядоўна рэфарматарскія прынцыпы ўвасоблены ў «Альцэсце» (1767) і «Парысе і Алене» (1770). У вядомых гісторыка-легендарных сюжэтах акцэнтаваў этычны пачатак. Імкнучыся да прастаты і натуральнай выразнасці ў оперы, да больш цеснага зліцця музыкі з драмай і паэт. словам, гал. элементам муз.-драм. дзеяння ён зрабіў рэчытатыў, узмацніў функцыі аркестра, аднавіў значэнне хору і балетных нумароў, стварыў оперу з яснай структурай. Найважнейшыя палажэнні рэформы сфармуляваў у прадмове да партытуры «Альцэсты». У Парыжы ён напісаў свае лепшыя творы: «Іфігенія ў Аўлідзе» (1774), «Арміда» (1777), «Іфігенія ў Таўрыдзе» (1779), новыя рэд. «Арфея і Эўрыдыкі» (1774) і «Альцэсты» (1776), пастаноўка якіх завяршыла яго оперную рэформу. Напісаў таксама 5 балетаў, у т.л. «Дон Жуан» (1761), «Аляксандр» і «Семіраміда» (абодва 1765), оды і песні на словы Ф.Г.Клопштака. На творчасць Глюка, прадстаўніка асветніцкага класіцызму, паўплывала ідэалогія «трэцяга саслоўя». Яго рэформа зрабіла вял. ўплыў на муз. т-р 19—20 ст. (Л.Бетховен, Г.Берліёз, Р.Вагнер, Л.Керубіні, Э.Мегюль і інш.).
Літ.: Рыцарев С.А. Кристоф Виллибальд Глюк. М., 1987; Роллан Р. Глюк: По поводу «Альцесты» // Роллан Р. Музыкально-историческое наследие: Пер. с фр. М., 1988. Вып. 3; Querelle des Gluckistes et de Piccinnistes. Genève, 1984. с. 309
ГЛЮКАГО́Н , бялковы гармон, які выпрацоўвае падстраўнікавая залоза (α-клеткі астраўкоў Лангерганса). Глюкагон — адналанцужковы поліпептыд з 29 амінакіслотных астаткаў. Мал. маса каля 4000. Атрыманы ў 1956 амер. Біяхімікам В. Бромерам у крышт. выглядзе. Стымулюе распад глікагену печані праз актывацыю ферменту фасфарылазы і ў выніку павялічвае канцэнтрацыю цукру ў крыві. З’яўляецца фізіял. антаганістам інсуліну, а таксама стымулятарам яго сакрэцыі. Вядомы т. зв. кішэчны глюкагон (вылучаны з слізістай абалонкі дванаццаціперснай кішкі) з большай мал. масай, у якога, як лічыцца, амаль няма глікагеналітычнага дзеяння, але ёсць выразны інсулінстымулявальны эфект. с. 310
ГЛЮКАЗАМІ́Н , C6H13O5N, амінацукар, вытворнае глюкозы, у малекуле якой гідраксільная група другога атама вугляроду замешчана амінагрупай (-NH2). У выглядзе N-ацэтыл-D-глюказаміну вельмі пашыраны ў прыродзе: уваходзіць у састаў алігацукрыдаў малака, групаспецыфічных поліцукрыдаў чалавека, жывёл і бактэрый, гліказамінагліканаў (гіялуронавай к-ты, гепарынсульфату), гепарыну, кератансульфату, хіціну, які ўтварае вонкавы шкілет членістаногіх і клетачныя сценкі грыбоў. с. 310
ГЛЮКАЗУРЫ́Я (ад глюкоза... + грэч. uron мача), павышаная наяўнасць глюкозы ў мачы. Бывае пры парушэнні зваротнага ўсысання глюкозы з першаснай мачы ў нырачных канальцах, залішнім ўжыванні вугляводаў, нырачным дыябеце, узмацненні гліколізу і гліканеагенезу пасля мех., хім. ці таксічнага раздражнення ц.н.с., траўмах, інфекц. хваробах, пухлінах мозга і інш. с. 310
ГЛЮКАКАРТЫКО́ІДЫ , лекавыя прэпараты гармонаў кары наднырачнікаў. У мед. практыцы выкарыстоўваюць натуральны гідракартызон, прэднізалон, дэксаметазон, трыамцыналон, сінафлан, флуметазону півалат. Глюкакартыкоіды ўздзейнічаюць на вугляводны, тлушчавы і бялковы абмен. Маюць процізапаленчае, проціалергічнае і дэсенсібілізуючае дзеянне; выкарыстоўваюцца пры калагенозах, рэўматызме, запаленчых хваробах скуры, алергіі, пры лячэнні вострых лейкозаў, шокавым стане, перасадцы органаў і тканак, пры вострай і хранічнай недастатковасці наднырачнікаў. Пры працяглым ужыванні глюкакартыкоідаў у арганізме развіваецца адмоўны азоцісты баланс, запавольваецца загойванне ран, язваў і інш.; у дзяцей затрымліваецца развіццё і спыняецца рост. Некаторыя глюкакартыкоіды і іх сінт. вытворныя маюць уласцівасці мінералакартыкоідаў, выклікаюць затрымку натрыю ў тканках, гіпакаліямію. А.С.Захарэўскі. с. 310
ГЛЮКАНЕАГЕНЕ́З , біяхімічны працэс утварэння глюкозы з невугляводных папярэднікаў. Агульным цэнтр. шляхам глюканеагенезу ў жывых арганізмах з’яўляецца біясінтэз глюкозы з піравінаграднай к-ты (пірувату). Рэалізуецца шляхам абарачэння большасці стадый гліколізу, а неабарачальныя яго стадыі заменены «абходнымі» рэакцыямі. Глюканеагенез пачынаецца карбаксіліраваннем пірувату ў мітахондрыях з ўтварэннем шчаўева-воцатнай к-ты, што потым аднаўляецца ў яблычную к-ту, а затым пераўтвараецца ў шчаўева-воцатную к-ту, якая пасля дэкарбаксіліравання дае фосфаенолпіруват. У абарачальных рэакцыях гліколізу фосфаенолпіруват пераўтвараецца ў фруктоза-1, 6-дыфасфат. Працэс глюканеагенезу завяршаецца неабарачальнымі «абходнымі» рэакцыямі гідролізу фруктоза-1,6-дыфасфату да фруктоза-6-фасфату, глюкоза-6-фасфату і глюкозы. У чалавека і жывёл глюканеагенез адбываецца пераважна ў печані і ў меншай ступені ў нырках і слізістай абалонцы кішэчніка, асабліва актыўна ідзе пры галаданні ў перыяд аднаўлення пасля інтэнсіўнай мышачнай працы. Рэгуляцыя глюканеагенезу ажыццяўляецца ўнутрыклетачнымі (суадносінамі субстратаў і прамежкавых прадуктаў глюканеагенезу, адэназінфосфарных к-т і г.д.) і ўнутрыклетачнымі механізмамі (даступнасцю субстратаў, гармонамі і інш.). с. 310
ГЛЮКО́ЗА , вінаградны цукар, C6H12O6, монацукрыд з групы гексоз. Самы пашыраны ў прыродзе вуглявод; трапляецца ў свабодным стане (у мёдзе, пладах, кветках і інш. органах раслін, у тканках жывёл і чалавека), уваходзіць у састаў алігацукрыдаў, поліцукрыдаў, гліказідаў, глікапратэідаў, глікаліпідаў, антацыянаў і інш. У біял. аб’ектах існуе ў адной з шматлікіх хіральных формаў (стэрэаізамераў) у выглядзе двух анамераў α- і β-D-глюкозы. Выконвае ролю папярэдніка ў сінтэзе іншых цукроў (D-фруктозы, D-манозы і цукрозы), некат. буд. блокаў нуклеінавых к-т і ліпідаў. У жывых клетках глюкоза служыць гал. крыніцай энергіі. У выніку паслядоўнага шэрагу рэакцый акіслення глюкоза ператвараецца ў розныя вытворныя цукроў з меншай даўжынёй ланцуга (гліколіз, браджэнне, пептозафасфатны шлях) і ў канчатковым выніку распадаецца да СО2 і Н2О (аэробнае дыханне). Вызваленая энергія назапашваецца ў форме адэназінтрыфасфату. Распад глюкозы можа ісці і па інш. (другасным) шляху з утварэннем D-глюкуронавай к-ты, якая садзейнічае абясшкоджванню некат. чужародных рэчываў у арганізме, і, L-аскарбінавай к-ты (вітаміну С). У жывёльных клетках глюкоза ўтвараецца з пірувату шляхам абарачэння гліколізу (глюканеагенез), у фотасінтэзуючых клетках — з СО2 і Н2О (у цыкле Крэбса). Прэпарат глюкозы выкарыстоўваецца ў харч. прам-сці, медыцыне, ветэрынарыі і інш. с. 310
ГЛЮКОЗАФАСФА́ТЫ , злучэнні глюкозы з адным або двума астаткамі артафосфарнай к-ты. З’яўляюцца прамежкавымі прадуктамі вугляводнага абмену. с. 310
ГЛЮ́КСБУРГІ (ням. Glücksburg, лац. Glücksborg), Шлезвіг-Гольштэйн-Сёнерборг-Глюксбургі, дацкая, нарв. і грэч. каралеўскія дынастыі. У Даніі правілі Глюксбургі: Крысціян ІХ [1863—1906], Фрэдэрык VIII [1906—12], Крысціян Х [1912—47], Фрэдэрык ІХ [1947—72], Маргрэтэ ІІ з 1972; у Нарвегіі: Хокан VII [1905—57], Улаф V [1957—1991], Харальд V [з 1991]; у Грэцыі: Георг І, Канстанцін І [1913—17, 1920—22], Аляксандр [1917—20], Георг ІІ, Канстанцін II [1964—74]. с. 310
ГЛЮКУРО́НАВАЯ КІСЛАТА́ , СОН(СНОН)4СООН, аднаасноўная гексуронавая к-та, якая ўтвараецца з D-глюкозы пры акісленні яе першаснай гідраксільнай групы. D-глюкуронавая кіслата пашырана ў жывёльных і раслінных арганізмах: уваходзіць у склад кіслых мукаполіцукрыдаў, некаторых бактэрыяльных поліцукрыдаў, трытэрпенавых сапанінаў, геміцэлюлоз, камедзей. Свабодная D-глюкуронавая кіслата ў невялікай колькасці ёсць у крыві і мачы жывёл. У выглядзе парных злучэнняў глюкуронавая кіслата (глюкуранідаў) з мачой выдаляюцца некаторыя прадукты абмену рэчываў, у т.л. ядавітыя (фенол, крэзол) і многія лек. рэчывы. Глюкуронавая кіслата з’яўляецца папярэднікам пры біясінтэзе аскарбінавай к-ты. с. 311
ГЛЮО́НЫ (ад англ. glue клей), электрычна нейтральныя часціцы з нулявой масай спакою і спінам 1, якія характарызуюцца спецыфічным квантавым лікам — ко́леравым зарадам (колерам). Глюоны з’яўляюцца пераносчыкамі моцнага ўзаемадзеяння паміж кваркамі і «склейваюць» іх у адроны. с. 311
ГЛЯБО́ВІЧЫ , ваенныя і дзяржаўныя дзеячы ВКЛ герба «Ляліва». Некат. даследчыкі выводзяць род ад Гедзіміна або ад маршалка літоўскага Манвіда. Найб. верагодна, што Глябовічы паходзяць ад баяр Смаленскай ці Полацкай зямлі. Валодалі г. Дуброўна, Заслаўе, маёнткамі ў Мазырскім, Ігуменскім, Аршанскім, Навагрудскім пав., на Смаленшчыне, Віцебшчыне, у Польшчы. Першы дакладна вядомы прадстаўнік роду — смаленскі ваявода Глеб (15 ст.), які меў сыноў Станіслава, Пятра і Юрыя. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду:
Станіслаў Глебавіч (?—1513), намеснік мерацкі (1492), віцебскі (1495), браслаўскі (1501), полацкі (1502), маршалак дворскі (1492—1511), ваявода полацкі (1505). Удзельнічаў у пасольствах у Маскву ў 1492, 1499, 1503, 1504, 1511. Пётр Глебавіч (?—пасля 1522), намеснік навагрудскі (1502), крэўскі (1511—22). Юрый Глебавіч (?—пасля 1520), намеснік смаленскі (1492—99), староста жамойцкі (1494), намеснік аршанскі і аболецкі (1500—01), віцебскі (1503—08), смаленскі (1508—14), староста мерацкі (1514), ваўкавыскі (1520). У 1506 у складзе пасольства ў Маскву. Мікалай Юр’евіч (?—1514), сын Юрыя Глебавіча, староста драгічынскі і слонімскі. У бітве на Вядрошы 1500 разам з К.Астрожскім трапіў у палон да рускіх, вярнуўся ў 1511. У вайну Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1512—22 у 1513 узначальваў абарону Смаленска. Ян Юр’евіч (?—23.4.1549), сын Юрыя Глебавіча, маршалак гаспадарскі (1516—42), дзяржаўца мсціслаўскі (1527), ваявода віцебскі (1528), полацкі (1532), віленскі (1542), староста бабруйскі (1542), канцлер ВКЛ (1546). Быў прыхільнікам каралевы Боны і саюзу з Польшчай, пазней далучыўся да прыхільнікаў самастойнасці ВКЛ. Ян Янавіч (1544—90), сын Яна Юр’евіча, дзяржаўца упіцкі (1584), кашталян мінскі (1572), староста анікштынскі (1575), радашковіцкі (1576), падскарбі земскі і пісар ВКЛ (1580), кашталян трокскі (1585), ваявода трокскі (1586), староста упіцкі (1587). У Лівонскую вайну 1558—83 вызначыўся пры абароне Полацка ад войска Івана IV, трапіў у палон. Вярнуўшыся ўдзельнічаў у штурме Полацка, аблозе Пскова. Дзеяч Рэфармацыі. Мікалай Янавіч (?— 18.11.1632), сын Яна Янавіча, староста анікштынскі, падстолі ВКЛ (1605), ваявода смаленскі (1611), кашталян віленскі (1621). Удзельнік вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29, паходу на Маскву. Юрый Мікалаевіч (Ежы Кароль; —18.4.1669), сын Мікалая Янавіча, староста анікштынскі, падстолі ВКЛ (1639), стольнік ВКЛ (1643), ваявода смаленскі (1643), староста жамойцкі (1653), ваявода віленскі (1668). Удзельнік перагавораў з Б. Хмяльніцкім і з Расіяй у 1659—66. Апошні мужчынскі прадстаўнік роду. Ю.А.Заяц. с. 311
ГЛЯДАВІ́ЧЫ , вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Нёман. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 39 км на ПнЗ ад Мастоў, 36 км ад Гродна, 16 км ад чыг. ст. Чарлёна. 353 ж., 118 двароў (1996). Базавая школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік археалогіі — гарадзішча (11—14 ст.). с. 311
ГЛЯДЗЕ́НАЎСКАЕ КО́СЦІШЧА , ахвярнае месца (4 ст. да н.э. — 10 ст. н.э.) паблізу стараж. гарадзішча каля в. Глядзенава Пермскай вобл., Расія. Глядзенаўскае косцішча — узгорак з мноствам дробных касцей і чарапамі ахвярных жывёл. Знойдзена шмат вотыўных дароў (у асн. медных): фігуркі вершнікаў, людзей, птушак, жывёл, пчол, пацеркі і інш. с. 311
ГЛЯК , ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захоўвання і транспарціроўкі вадкіх рэчываў — алею, квасу, вады і інш. Часам у ім заварвалі чай, настойвалі зёлкі. Шарападобная, радзей крыху падоўжаная пасудзіна з кароткім вузкім горлам з літком або без яго, з 1—2 ручкамі. Памеры ад цацачных (0,1 л) да вялікіх (8—10 л). Рабілі глякі чорна-задымленыя, паліваныя, зрэдку гартаваныя, упрыгожвалі глянцаваным і лінейнахвалістым контррэльефным арнаментам, ангобнай размалёўкай. с. 311
ГЛЯКО́ЎСКІ Станіслаў (1896, г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. — 1943), бел. грамадскі і культурны дзеяч, публіцыст. Д-р тэалогіі. Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю, Грыгарыянскі ун-т у Рыме. Быў ксяндзом у прыходах Гродзеншчыны і Беласточчыны, выкладаў у Віленскіх бел. гімназіі і настаўніцкай семінарыі. Пасля высылкі польск. ўладамі з Вільні А.Станкевіча ўзначальваў бел. каталіцкую парафію. Арганізатар і выдавец бел. дзіцячага час. «Пралескі». Аўтар шэрагу артыкулаў па бел. гісторыі, філасофіі, этыцы ў перыяд. друку, якія падпісваў уласным прозвішчам і псеўданімамі (Стасіла, Стасюк з-пад Нёмна і інш). Расстраляны ням.-фаш. захопнікамі разам з групай бел. каталіцкіх святароў. А.С.Ліс. с. 311
ГЛЯХО́ЎКА , рака, гл. Пляхоўка. с. 311
ГЛЯЦЫЯДЫСЛАКА́ЦЫІ (ад лац. glacies лёд + дыслакацыя), ледавіковыя дыслакацыі, парушэнні залягання горных парод, якія складаюць ложа ледавіка, пад ціскам лёду. Пашыраны ў раёнах сучаснага і старажытна-мацерыковага зледзянення. Звычайна ўзнікаюць там, дзе рухомы ледавік сустракае перашкоду. Пераважаюць каляпаверхневыя дэфармацыі, звязаныя з актыўнымі ледавікамі (складкі, складкава-лускаватыя структуры,насовы і інш.) або з дэградуючым (мёртвым) лёдам (прасадкі, апоўзні, тэрмакарст і інш.). Гляцыядыслакацыі вывучае гляцыятэктоніка. На тэр. Беларусі найб. выразныя і магутныя складкава-лускаватыя (скібавыя) гляцыядыслакацыі — Бярозаўская, Грандзіцкая, Пескаўская, Поразаўская, Салігорская і інш. с. 311
ГЛЯЦЫЯЛО́ГІЯ (ад лац. glacies лёд + ..логія), навука, якая вывучае гляцыясферу: прыродныя льды на паверхні Зямлі, у атмасферы, гідрасферы і літасферы, рэжым і дынаміку іх развіцця, узаемадзеянне з навакольным асяроддзем, месца лёду ў эвалюцыі Зямлі. Разам з геакрыялогіяй аб’ядноўваецца ў крыялогію Зямлі.
Як самаст. галіна навукі пачала фарміравацца ў канцы 18 — пач. 19 ст. Вял. ўклад зрабілі рус. вучоныя П.А.Крапоткін, У.І.Вярнадскі, А.І.Ваейкаў, С.В.Калеснік, М.У.Тронаў, П.А.Шумскі і інш. Падзяляецца на некалькі раздзелаў, аб’ектамі вывучэння якіх з’яўляюцца ледавікі, снег, лавіны, ільды вадаёмаў і вадацёкаў і інш. Вызначае ролю льдоў і снегавога покрыва ў эвалюцыі прыроднага асяроддзя, ацэнцы і рэгуляванні водных рэсурсаў, распрацоўвае шляхі штучнага ўздзеяння на снегавое покрыва і розныя віды льдоў. А.К.Карабанаў. с. 311
ГЛЯЦЫЯТЭКТО́НІКА (ад лац. glacies лёд + тэктоніка), ледавіковая тэктоніка, вывучае геал. структуры і працэсы, якія абумоўлены дзейнасцю ледавікоў. Аб’ектамі гляцыятэктонікі з’яўляюцца гляцыядыслакацыі.
Ідэі аб сувязі некаторых прыпаверхневых структур у зямной кары са зледзяненнямі ўзніклі са станаўленнем у канцы 19 ст. ледавіковай тэорыі і звязаны з даследаваннямі ням. геолага В.Пенка, рус. вучоных А.А.Інастранцава, А.Э.Гедройца і інш.; пазней пытаннямі гляцыятэктонікі займаліся М.І.Крыгер, Ю.А.Лаўрушын, бел. вучоны Г.І.Гарэцкі і інш. Гляцыятэктоніка сфарміравалася на стыку чацвярцічнай геалогіі, геатэктонікі, геамарфалогіі і гляцыялогіі.
На тэр. Беларусі гляцыятэктанічныя структуры (гляцыядыслакацыі) выражаны разнастайнымі формамі. Звесткі пра гляцыятэктоніку выкладзены ў працах Э.А.Ляўкова. Вывучэнне такіх структур і працэсаў, што іх абумовілі, неабходна пры геал. карціраванні чацвярцічных адкладаў, інж.-геал. даследаваннях, пошуках і разведцы радовішчаў карысных выкапняў і інш.
Літ.: Левков Э.А.Гляциотектоника. Мн., 1980. А.К.Карабанаў. с. 312
ГМІ́НА (ад польск. gmina воласць), нізавая адм.-тэр. адзінка ў Польшчы ў 1809—1954 і з 1973, у т.л. ў Зах. Беларусі ў 1921—39. Захопленыя Польшчай у 1920 землі Беларусі таксама былі падзелены на гміны. Сярэдняя плошча гміны і колькасць населеных пунктаў у ёй у кожным ваяводстве былі розныя. Існавалі сельскія і гарадскія гміны. Сельскай гмінай кіравалі войт, гмінныя рада і ўправа (апошняя складалася з войта і лаўнікаў). Фактычна ўсімі справамі гміны распараджаўся войт. У гарадах Польшчы і Зах. Беларусі існавалі гарадскія гміны. Органамі кіравання іх былі бургамістр (у вял. гарадах наз. прэзідэнт), магістрат і гар. савет. У Польшчы падзел на гміны ліквідаваны ў 1954 і замест іх утвораны грамады. Адноўлены гміны ў 1973. Я.А.Юхо. с. 312
ГМЫ́РА Барыс Раманавіч (5.8.1903, г. Лебядзін, Украіна — 1.8.1969), украінскі спявак (бас). Нар. арт. СССР (1951). Скончыў харкаўскія інж.-буд. ін-т (1935), кансерваторыю (1939). З 1936 саліст Харкаўскага, з 1939 — Кіеўскага т-раў оперы і балета. Валодаў голасам мяккага аксамітнага тэмбру, вял. дыяпазону. Першы выканаўца партый Крываноса («Багдан Хмяльніцкі» К.Данькевіча), Ціхана Несцерава («Зара над Дзвіной» Ю.Мейтуса), Рушчака («Мілана» Г.Майбарады). Сярод інш. партый: Сусанін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Барыс Гадуноў (аднайм. опера М.Мусаргскага), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Тарас Бульба (аднайм. опера МЛысенкі). Канцэртны рэпертуар уключаў творы укр., рус. і замежных кампазітараў, нар. песні. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1939). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1952. с. 312
ГМЫРА́К Лявон (сапр. Бабровіч Мечыслаў; 18.4.1891, в. Параф’янава Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 13.7.1915), бел. крытык, публіцыст і празаік. Вучыўся ў 1-й Віленскай гімназіі. Скончыў прыватную тэхнічна-прамысл. школу ў Варшаве (1912). Працаваў у Вільні, фальварках Віленскай губ. У 1914 прызваны ў армію, загінуў на фронце. Супрацоўнічаў з газ. «Наша ніва». Аўтар апавядання «Васілёва вяселле» (1913), нарыса па гісторыі нац.-культ. руху «Беларускае нацыянальнае адраджэнне» (1914), артыкулаў па гісторыі бел. культуры, актуальных праблемах сац.-паліт. жыцця, арт. «Тарас Шаўчэнка» (1914) і інш. Выступаў за культурна-нац. аўтаномію Беларусі ў саюзе з дэмакр. сіламі Расіі.
Тв.: Творы: Проза. Крытыка. Публіцыстыка. Мн., 1992.
Літ.: Гарэцкі М. Лявон Гмырак (1891—1915) // Гарэцкі М. Творы. Мн., 1990; Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 217—219. У.М.Конан. с. 312
ГНАЕВІКІ́ (Laparosticti), група жукоў сям. пласцініставусых. Уключае падсям. гнаевічкі (Aphodiinae), сапр. гнаевікі, або геатрупы (Geotrupinae), гнаевікі (Coprinae) і інш. Больш за 6 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей. На Беларусі часцей трапляюцца прадстаўнікі падсям. геатрупаў і гнаевічкоў; гнаявік веснавы (Geotrupes vernalis) занесены ў Чырв. кнігу.
Цела (даўж. 3—70 мм) бурае або чорнае, іншы раз з метал. бляскам. Яйцы адкладваюць у памёт жывёл. Жукі і лічынкі большасці гнаевікоў кормяцца гноем, нямногія трупамі, расліннаедныя. Некат. жукі назапашваюць памёт у выглядзе шарыкаў і закопваюць іх у норкі. Карысныя як «санітары» і глебаўтваральнікі; некаторыя — прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей. с. 312
ГНАЙНІЧКО́ВЫЯ ХВАРО́БЫ СКУ́РЫ , гл. Піядэрмія. с. 312
ГНАСЕАЛО́ГІЯ (ад грэч. gnōsis веды + ...логія), вучэнне аб пазнанні; раздзел філасофіі, які вывучае суадносіны суб’екта і аб’екта ў працэсе пазнавальнай дзейнасці, магчымасці і межы пазнання свету чалавекам, шляхі і сродкі дасягнення ісціны. Гнасеалогія даследуе: месца і ролю ведаў у адносінах чалавека да сусвету, у развіцці індывід. чалавека (асобы) і ў эвалюцыі грамадства, яго трансфармацыі; асаблівасці пазнання як спецыялізаванай дзейнасці і шляхі яго ўваходжання ў інш. віды дзейнасці; суадносіны пачуццёвага і рацыянальнага ў працэсе пазнання, перадумовы і крытэрыі сапраўднасці ведаў, суадносіны паміж ісціннасцю і памылковасцю апошніх.
Гісторыя гнасеалогіі фактычна пачынаецца з пытання аб тым, што такое веды, чым яны забяспечваюцца (пачуццямі ці розумам). Платон сцвярджаў, што сапраўдныя веды маюць агульнаабавязковы характар, г. зн. не залежаць ад індывід. асаблівасцей суб’екта. Арыстоцель абгрунтоўваў тэзіс пра адзінства ведаў і прадмета пазнання, пра лагічную структуру пазнавальнага працэсу. У 17—18 ст. Ф.Бэкан, Р.Дэкарт, Г.Лейбніц, Д.Дзідро і інш. раскрылі вял. ролю навук. метадаў, своеасаблівасць спалучэння пачуццёвых і рацыянальных момантаў у пазнавальным працэсе, суадносіны з рэчаіснасцю. Прадстаўнікі ням. класічнай філасофіі 19 ст. (І.Кант, Г.Гегель і інш.) абгрунтавалі неабходнасць пераадолення разрыву паміж гнасеалагічнай і анталагічнай праблематыкай, дыялектычнае адзінства эмпірычнага і рацыянальнага ў працэсе пазнання, наяўнасць узаемапераходаў гэтых катэгорый, узаемасувязь тэарэт. і практычнага розуму. Марксісцкая гнасеалогія асабліва падкрэслівала дзейсную прыроду пазнання, ролю практыкі як асновы і крытэрыю сапраўднасці ведаў, значэнне пазнання ў перабудове навакольнага асяроддзя, перш за ўсё сац. рэчаіснасці. Філас. фенаменалогія (Э.Гусерль і інш.) лічыць, што найб. фундаментальнай характарыстыкай пазнавальнага працэсу з’яўляецца інтэнцыяльнасць — скіраванасць свядомасці на прадмет пазнання. У сярэдзіне і канцы 20 ст. прадстаўнікі аналітычнай філасофіі (Б.Расел, Дж.Мур, Р.Карнап, Л.Вітгенштэйн, К.Попер і інш.) прааналізавалі месца і ролю знакава-сімвалічных сродкаў навук. мыслення, спосабы верыфікацыі навук. ведаў.
У апошнія дзесяцігоддзі гнасеалогія надае ўсё большае значэнне распрацоўцы агульнаметадалагічных праблем развіцця навукі, яе сац. прыроды. Даследаванні праведзеныя ў Беларусі (Я.Бабосаў, Г.Несвятайлаў, В.Русецкая і інш.) паказалі, што перспектывы развіцця гнасеалогіі шмат у чым абумоўлены сац. сітуацыяй, назапашваннем ведаў.
Літ.: Идеалы и нормы научного исследования. Мн., 1981; Гносеология в системе философского мировоззрения. М., 1983; Познавательные действия в современной науке. Мн., 1987; Пугач Г.В. Познавательная активность человека. М., 1985. Я.М.Бабосаў. с. 312
ГНАСТЫЦЫ́ЗМ (ад грэч. gnōstikos пазнавальны), агульная назва рэліг.-філас. вучэнняў, якія спалучаюць тэалогію ранняга хрысціянства, элементы стараж.-ўсх. рэлігій, ідэі філасофіі (неаплатанізм, неапіфагарэізм) і інш. Узнік у 1 ст. ва ўсх. ч. Рымскай імперыі, росквіт прыпадае на 2 ст. Найб. значныя прадстаўнікі — Васілід, Гераклеан, Карпакрат Александрыйскі, Валянцін. Вылучаюць хрысціянскі гнастыцызм (1 —3 ст.), вядомы па творах раннехрысціянскіх ерасеографаў і па творах з г. Наг-Хамады; язычніцкі гнастыцызм той жа эпохі; мандэізм (2—3 ст., ад арамейскага манда-гносіс) — самаст. развіццё гнастацызму на семіцка-вавілонскай глебе (захаваўся да нашых дзён у Іраку). Чалавек паводле гнастыцызму — асн. цэнтр сусв. працэсу. Ён, хоць і з’яўляецца стварэннем цёмных сіл свету, па сваёй субстанцыі не належыць яму. Гэта яго боская субстанцыя часта прымае форму самаст. іпастасі «Першачалавека», або «Антропаса». Душа чалавека іншародная целу і па сваёй сутнасці належыць надкасм. сферы (Васілід). Разам з дуалізмам душы і цела ў гнастыцызме існуе і трыхатамічнае раздзяленне чалавека на «духоўнае», «душэўнае» і «цялеснае». З гнастыцызмам звязана ўзнікненне маніхейства. с. 313
ГНАЦЮ́К Дзмітрый Міхайлавіч (н. 28.3.1925, с. Навасёлка Чарнавіцкай вобл., Украіна), украінскі спявак (барытон), рэжысёр. Нар. арт. СССР (1960). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў кіеўскія кансерваторыю (1951), ін-т тэатр. мастацтва (1975). З 1982 выкладае ў Кіеўскай кансерваторыі (праф. з 1987). З 1951 саліст, з 1988 гал. рэжысёр Кіеўскага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Астап, Мікола, Эней («Тарас Бульба», «Наталка Палтаўка», «Энеіда» М.Лысенкі), Максім («Арсенал» Г.Майбарады), Яўген Анегін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Паставіў спектаклі: «Князь Ігар» А.Барадзіна (1974), «Ціхі Дон» І.Дзяржынскага (1977), «Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага (1980) і інш. Здымаўся ў кіно. Прэмія Ленінскага камсамола 1967. Дзярж. прэмія Грузіі 1972. Дзярж. прэмія Украіны імя Т. Шаўчэнкі 1973. Дзярж. прэмія СССР 1977. с. 313
ГНАЦЮ́К Уладзімір Міхайлавіч (9.5.1871, в. Веляснёў Цярнопальскай вобл., Украіна — 6.10.1926), украінскі фалькларыст, этнограф. Акад. АН Украіны (1924), чл.-кар. Пецярбургскай АН (1902). Скончыў Львоўскі ун-т (1898). З 1898 — сакратар Навуковага т-ва імя Шаўчэнкі. Адзін з рэдактараў «Літературно-наукового вістника», «Етнографічного збірника» і інш. Выступаў з публікацыямі па мовазнаўстве, дыялекталогіі, літаратуразнаўстве, гісторыі матэрыяльнай культуры. Прыхільнік параўнальна-гіст. метаду ў фалькларыстыцы. Пачынальнік сістэматызаванага выдання фалькл. і этнагр. матэрыялаў, у т.л. фалькл. зб-каў «Галіцка-рускія анекдоты» (1899), «Галіцка-рускія народныя легенды» (т. 1—2, 1902—03), «Каламыйкі» (т. 1—3, 1905—07), «Калядкі і шчадроўкі» (т. 1—2, 1914), «Украінскія народныя байкі» (т. 1—2, 1916) і інш. Аўтар даследавання «Этнаграфічныя матэрыялы з Угорскай Русі» (т. 1— 6, 1897—1911), рэцэнзій на працы С.Малевіча, М.Я.Нікіфароўскага, М.Федароўскага, М.В.Доўнар-Запольскага, прысвечаных бел. фальклору і этнаграфіі, на кнігу Я.Ф.Карскага «Беларусы» (1905).
Тв.: : Вибрані статті про народну творчість. Киïв, 1966. В.А.Чабаненка. с. 313
ГНАЯВІ́К , чарнільны грыб, благушка (Coprinus), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. гнаевіковых. Каля 200 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. Сапратрофы. Растуць на ўгноенай глебе, гнілой драўніне, раслінных рэштках у лясах, садах, парках, агародах, на пашы. Пладаносяць у ліп.— кастрычніку. На Беларусі 15 відаў, найб. вядомыя гнаявік белы (С. comatus), гнаявік чарнільны, ці шэры (С. atramentarica), гнаявік шэры (С. cinereus), гнаявік дамавы (С. domesticus). Гнаявік белы і чарнільны ядомыя ў маладым узросце; чарнільны мае проціалкагольнае рэчыва.
Шапка дыяметрам 1—14 см, яйцападобная, званочкавая, у старых грыбоў шыроказваночкавая ці распасцёртая, з узнятым уверх краем, белая, шэрая, жаўтаватая, часам з камякамі, пры адміранні расплываецца ў чарнільна-чорную вадкасць. Пласцінкі свабодныя, белыя, потым чарнеюць. Споры эліпсоідныя, чорныя. Эфемеры — пладовыя целы існуюць некалькі гадзін ці дзён. с. 313
ГНЕ́ДЗІЧ Мікалай Іванавіч (13.2.1784, г. Палтава, Украіна — 15.2.1833), расійскі паэт, перакладчык. Скончыў Харкаўскі калегіум (1800), вучыўся ў Маскоўскім універсітэцкім пансіёне (1800 — 02). Чл.-кар. Пецябр. АН з 1826. Уваходзіў у т-ва «Бяседа аматараў рускага слова», зблізіўся з Вольным таварыствам аматараў расійскай славеснасці; падтрымліваў сувязі з дзекабрыстамі. Вольналюбівыя матывы ў вершах «Інтэрнат» (1804), «Перуанец да іспанца» (1805). Аўтар аповесці «Морыц, альбо Ахвяра помсты» (1802), паэмы «Нараджэнне Гамера» (1817), ідыліі «Рыбакі» (1822) і інш. У 1829 апублікаваў поўны пераклад «Іліяды» Гамера, над якім працаваў больш за 20 гадоў. Перакладаў таксама творы Ф.Шылера, Вальтэра, У.Шэкспіра.
Тв.: Стихотворения. Поэмы. М., 1984. с. 313
ГНЕЗДАВА́ННЕ птушак, перыяд размнажэння птушак. Суправаджаецца шэрагам паслядоўных жыццёвых з’яў: такаванне, утварэнне пар (спароўванне) і заняцце гнездавога ўчастка, пабудова гнёздаў, нясенне і наседжванне яец, выкормліванне і выхаванне птушанят. Пералётныя птушкі для гнездавання вяртаюцца на радзіму, аселыя перамяшчаюцца ў гнездавыя біятопы. У розных відаў птушак тэрміны гнездавання розныя, у аднаго і таго ж віду могуць вар’іраваць у залежнасці ад кліматычных і кармавых умоў. Адрозніваюць гнездаванне монацыклічнае (1 раз за год, напр., у буслападобных, жураўлепадобных) і поліцыклічнае (некалькі разоў на год, напр., у голуба шызага, вераб’ёў). З перыядам гнездавання звязаны змены ў арганізме птушак (назапашванне энергет. запасаў, змяненне функцыі гіпофіза, павелічэнне памераў і актывізацыя функцыі палавых залоз; у некаторых лінька і з’яўленне т. зв. шлюбнага ўбору) і змены ў іх паводзінах (займанне гнездавых участкаў, такаванне, напр., у глушца, турухтана, цецерука; шлюбныя палёты ў вяхіра, клінтуха, большасці пеўчых лясных птушак; спяванне, напр., у аўсянкавых, шпака і інш.). За пачатак гнездавання ўмоўна прымаецца спароўванне (або ўтварэнне пар), за канец — час, калі птушаняты пачынаюць лётаць і весці самастойнае жыццё.
Літ.: Жизнь животных. Т. 6. Птицы. 2 изд. , М., 1986; Фройде М. Животные строят: Пер. с нем. М., 1986; Никифоров М.Е., Яминский Б.В., Шкляров Л.П. Птицы Белоруссии. Мн., 1989. с. 313
ГНЕ́ЗНА (Gniezno), горад на З Польшчы, у Пазнанскім ваяводстве. Каля 100 тыс. ж. (1994). Прам-сць: гарбарна-абутковая, харч., маш.-буд., швейная. Тэатр. Музей Пачаткаў Польскай дзяржавы. Арх. помнікі: гатычныя касцёлы — Дзевы Марыі (каля 1342—1415; ад дараманскага касцёла 10 ст. і раманскага касцёла 11 ст. захаваліся керамічныя пліткі падлогі, «Гнезненскія дзверы», бронза, каля 1170), св. Яна (14 ст., фрэскі 1340—60), касцёл і кляштар францысканцаў (13 ст., перабудаваны ў 17—18 ст.).
Гнезна ўзнікла ў канцы 8 ст. У 10 ст. сталіца стараж. польскай дзяржавы Пястаў, значны рамесніцкі цэнтр, вёў гандаль з араб. Усходам, падтрымліваў гандл. сувязі з Кіевам. З 1000 сталіца архіепіскапства, месца каранацыі (да 14 ст.) польск. каралёў. Гар. правы атрымала да 1243. З 1793—1918 у складзе Прусіі (у 1807—15 уваходзіла ў Варшаўскае герцагства). Адзін з гал. цэнтраў велікапольскага паўстання 1918—19.
Літ.: Dzieje Yniezna. Warszawa, 1965. с. 313
ГНЕ́ЗНА , вёска ў Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 9 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ваўкавыск, 92 км ад Гродна. 509 ж., 183 двары (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. У 1866—67 дзейнічала Гнезнаўская суконная мануфактура, Помнікі архітэктуры — Гнезнаўскі касцёл Міхаіла Архангела (16—19 ст.), сядзіба (2-я пал. 19 ст.). с. 314
ГНЕ́ЗНАЎСКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА . Дзейнічала ў 1866—67 у маёнтку Гнезна Ваўкавыскага пав. (цяпер вёска ў Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл.). У 1867 працавалі 62 чал., выраблена сукнаў на 60,1 тыс. руб. с. 314
ГНЕ́ЗНАЎСКІ КАСЦЁЛ МІХАІ́ЛА АРХА́НГЕЛА , помнік архітэктуры позняй готыкі з элементамі рэнесансу. Пабудавананы каля 1524 у в. Гнезна Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. ўладальнікамі маёнтка Я. і А. Шамятовічамі на месцы драўлянага храма. З 2-й пал. 16 ст. да 1643 быў заняты пратэстантамі (касцёл быў пераабсталяваны ў кальвінскі збор). Значна пацярпеў ад пажару 1838 (згарэла ўсё драўлянае абсталяванне), адбудаваны ў 1844 уладальнікам маёнтка Г.Тарасевічам. У 1931—32 рэстаўрыраваны арх. Т.Плюцынскім. Мураваны 1 -нефавы 1 -вежавы храм з трохграннай алтарнай апсідай. Гал. фасад аздоблены плоскімі нішамі і аркамі рознага абрысу. Уваход аформлены арачным парталам. Сцены ўмацаваны гранёнымі контрфорсамі, завершанымі ступеньчатымі кансолямі. У касцёле абразы і скульптура 17—18 ст. На тэрыторыі яго захаваліся надмагільныя помнікі 19 — 1-й пал. 20 ст. А.А.Ярашэвіч. с. 314
ГНЕ́ЙЗЕНАЎ (Gneisenau) Аўгуст Вільгельм Антон (27.10.1760, Шыльдаў, каля г. Торгаў, Германія —23.8.1831), прускі палкаводзец. Генерал-фельдмаршал (1825). Граф фон Нейдгарт (1814). Скончыў Эрфурцкі ун-т. Служыў у арміях Аўстрыі (1778—80), ням. княства Ансбах (1780—86) і Прусіі (з 1786). У 1807 камендант крэпасці Кольберг (цяпер г. Калобжэг, Польшча), кіраваў яе абаронай ад франц. войск да заключэння Тыльзіцкага міру 1807. Пасля паражэння Прусіі працаваў у камісіі па рэарганізацыі прускай арміі. З 1813 генерал-кватэрмайстар, нач. штаба Сілезскай арміі ген. Г.Блюхера. Здзейснены паводле задумы Гнейзенава манеўр прускай арміі садзейнічаў перамозе каля Ватэрлоо (1815). З 1818 губернатар Берліна і член Дзярж. савета Прусіі. с. 314
ГНЕЙС (ням. Gneis), горная парода з сланцаватай тэкстурай, утвораная пры метамарфізме магматычных (ортагнейсы) або асадкавых (парагнейсы) парод, паводле саставу блізкая да гранітаў. Складаецца з палявых шпатаў, кварцу і цемнаколерных мінералаў (біятыт, рагавая падманка, піраксен). Прымесі — гранаты, кардыерыт, стаўраліт, дыстэн і інш. Колер шэры да цёмнага, светла-ружовы. Шчыльн. 2500—2900 кг/м3. Пашыраныя пароды найб. стараж. участкаў зямной кары. На Беларусі разам з інш. пародамі складаюць дакембрыйскі крышт. фундамент. Прыдатныя на выраб друзу, тратуарных пліт, як абліцовачны камень. с. 314
ГНЁЗДАВА , комплекс археал. помнікаў канца 9—10 ст. каля аднайменнай вёскі, за 13—15 км ад Смаленска, на беразе Дняпра; гандлёва-рамесніцкі цэнтр на шляху з «варагаў у грэкі». Складаецца з 8 курганных могільнікаў і вял. паселішча з гарадзішчам у цэнтры. У могільніках каля 2000 курганоў. Даследавана больш за 1100 пахаванняў і каля 6000 м2 паселішча. Пахавальны абрад да сярэдзіны 10 ст. трупаспаленне, пазней трупапалажэнне. Найб. росквіту дасягнула ў сярэдзіне 10 ст. Насельніцтва рознаэтнічнае: скандынавы, славяне, балты, асн. яго масу складалі рамеснікі і члены іх сем’яў, дружыннікі, гандляры. Раскопкамі выяўлена шмат рэчаў са Скандынавіі, Візантыі, краін Усходу, знойдзены 4 грашова-рэчавыя скарбы сярэдзіны 10 ст. З канца 10 ст. пачаўся заняпад паселішча. А.В.Іоў. с. 314
ГНЁЗДЫ жывёл, пабудовы, створаныя жывёламі для вывядзення патомства, радзей і для ўкрыцця. Гнёзды для размнажэння ёсць у розных груп жывёл. У беспазваночных: у васьміногаў ямка ў грунце, абложаная валам з камянёў, ракавінак; у павукоў коканы з павуціны; у жукоў-трубкакрутаў трубачкі з лісця; у адзіночных восаў, мядзведак ячэйкі з глебы; у яблыневай молі, вусеняў баярышніцы, залатагузкі — з лісця і павуціны і інш. Гнёзды пазваночных: у ласося ямка ў галечным грунце, у бычкоў-падкаменшчыкаў з каменьчыкаў; у колюшкі трохіголкавай шарападобнае з водарасцей; у весланогай жабы скручанае трубачкай лісце. Асабліва разнастайныя гнёзды ў птушак: у курыных і кулікоў простыя ямкі з бедным подсцілам; у дразда, сарокі, берасцянкі чашападобныя з моцнымі краямі; у крапіўніка, пеначак, сініцы-рэмеза, ткачыкаў закрытыя, шарападобныя, авальныя або колбападобныя з лятком пасярэдзіне або збоку. Гнёзды птушак размяшчаюцца ў самых розных месцах, будаўнічы матэрыял вельмі разнастайны. У млекакормячых гнёзды робяць пераважна грызуны і насякомаедныя (мыш-малютка, соні, вавёркі, бабры, андатры і інш.). Большасць жывёл размяшчае гнёзды адзіночна. Каланіяльныя, складаныя, шматкамерныя гнёзды ў восаў, пчол, мурашак, тэрмітаў і інш. У многіх відаў гнёзды служаць і для ўкрыцця (вераб’і, крапіўнікі, соні, вавёркі, андатры, палёўкі і інш.). Гл. таксама Гнездаванне. с. 314
ГНІВА́ , Утонька, Калінаўка, рака ў Веткаўскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. каля 15 км. Пачынаецца за 3 км на ПдЗ ад в. Залужжа. Ад вытоку на працягу 3 км рэчышча каналізаванае. На берагах ракі забалочаны лес, прывусцевы ўчастак на забалочанай пойме Сажа сярод шматлікіх старычных азёр. с. 314
ГНІ́ДАШ , Гнедаш Кузьма Савельевіч (30.11.1914, в. Салагубаўка Сумскай вобл., Украіна — 19.6.1944), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Кіеўскае ваен. танк. вучылішча (1940). У Чырв. Арміі з 1936. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну камандзір аператыўна-дыверсійнага цэнтра разведаддзела штаба 1-га Бел. фронту. Групы пад яго камандаваннем у тыле ворага ў 1943—44 вялі разведку і дыверсійную работу ў раёне Слуцка, Баранавіч, Кобрына, Мінска, Асіповіч, Пінска, Лунінца, Брэста, на тэр. Кіеўскай і Чарнігаўскай абл. Каля Слоніма частка групы была акружана карным атрадам, цяжка паранены маёр Гнідаш і радыстка К.Т.Давідзюк, каб не трапіць у палон, падарвалі сябе гранатай. с. 314
ГНІЕ́ННЕ , разлажэнне азотзмяшчальных арган. злучэнняў (пераважна бялкоў) мікраарганізмамі; адыгрывае значную ролю ў кругавароце рэчываў у прыродзе. Гніенне — складаны шматступеньчаты біяхім. працэс, які залежыць ад хім. прыроды субстрату, наяўнасці кіслароду і складу мікрафлоры. На розных этапах гніення дамінуюць спецыфічныя групы мікраарганізмаў (аэробныя, факультатыўна анаэробныя, аблігатна анаэробныя бактэрыі і некат. віды грыбоў). Пры ўдзеле пратэалітычных ферментаў мікраарганізмы расшчапляюць бялкі да амінакіслот. Дэзамінаванне і дэкарбаксіліраванне амінакіслот прыводзіць да ўтварэння аміяку, серавадароду, вуглякіслага газу, арган. к-т, амінаў і інш. злучэнняў, у т.л. атрутных рэчываў (кадаверын, путрэсцін) і з непрыемным пахам (індол, скатол, меркаптаны). Гніенне адбываецца ў глебе, вадзе, у страўнікава-кішачным тракце жывёл і чалавека (прадукты гніення абясшкоджваюцца печанню і часткова выдаляюцца ныркамі). Гл. таксама Аманіфікацыя. с. 315
ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір Васілевіч (н. 26.12.1937, в. Кругель Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.), бел. крытык і літ.-знавец. Чл.-кар. АН Беларусі (1994), д-р філал. н. (1987). Скончыў Брэсцкі пед. ін-т (1959). Настаўнічаў. З 1965 у Ін-це л-ры АН Беларусі (з 1976 нам. дырэктара, адначасова з 1977 заг. сектара тэорыі л-ры), у 1969—76 у апараце ЦК КПБ. Гал. тэма яго навук. прац — сучасная бел. паэзія. Аўтар творчых партрэтаў І.Мележа («Іван Мележ», 1984), В.Зуёнка («Праўда зерня: Творчы партрэт Васіля Зуёнка», 1992), П.Броўкі, К.Кірэенкі, А.Куляшова, Е.Лось і інш. За дапаможнік для настаўнікаў «Янка Купала: Новы погляд» (1995) Літ. прэмія імя У.Калесніка 1996.
Тв.: Лірычны летапіс часу. Мн., 1967; Традыцыі і наватарства. Мн., 1972; Упоравень з векам. Мн., 1976; Як само жыццё. Мн., 1980; Сучасная беларуская паэзія. Мн., 1983; Ля аднаго вогнішча. Мн., 1984; Пафас жыццесцвярджэння. Мн., 1985; Класікі і сучаснікі. Мн., 1987.
Літ.: Юревич В. Исследуется современная поэзия // Нёман. 1974. №1; Мішчанчук М. Гаворку трэба прадоўжыць //Полымя. 1977. №4; Семашкевіч Р. Паэзія ў полі зроку навукі // Семашкевіч Р. Выпрабаванне любоўю. Мн., 1982. І.У.Саламевіч. с. 315
ГНІЛАРЫ́БАЎ Цімафей Ерамеевіч (14.5.1901, с. Гусава Растоўскай вобл., Расія — 13.11.1970), вучоны ў галіне хірургіі. Д-р мед. н. (1941), праф. (1943). Скончыў мед. ф-т Растоўскага ун-та (1925). З 1930 у хірург. клініцы мед. ін-та ў Растове, з 1941 гал. хірург эвакуацыйных шпіталяў у Кіславодску. З 1945 у Днепрапятроўскім, з 1960 у Мінскім мед. ін-тах. Навук. працы па лячэнні трафічных язваў, ваенна-палявой хірургіі, пластыцы сасудаў, перасадцы залоз унутр. сакрэцыі на сасудах, па аднаўленчай хірургіі.
Тв.: Пластика свободным кожным лоскутом. Мн., 1968 (разам з А.І.Катом). с. 315
ГНІ́ЛІЦА , рака ў Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Скрыпіца (бас. Прыпяці). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 285 км2. Пачынаецца ад водаразмеркавальніка каля зліцця каналаў Страявы і Жыткавіцкі. Цячэ па цэнтр. ч. Прыпяцкага Палесся. Рэчышча ад вытоку на працягу 11,6 км каналізаванае. с. 315
ГНІЛО́Е ВО́ЗЕРА , адна з назваў воз. Сасыкколь. с. 315
ГНІЛО́Е МО́РА , адна з назваў заліва Сіваш. с. 315
ГНІЛЯКЕ́ВІЧ Міхаіл Паўлавіч (6.2.1887, в. Асташына Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 11.8.1945), дзяржаўны дзеяч БССР. У 1907—14 працаваў на з-дах Пецярбурга. За ўдзел у рэв. руху быў зняволены. З 1914 у арміі. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917, адзін з арганізатараў Чырв. гвардыі ў Петраградзе. Удзельнічаў у баях супраць Каледзіна. З 1919 на парт. і прафс. рабоце ў БССР. З мая 1929 нарком працы БССР, у сак. 1931 — вер. 1933 сакратар ЦВК БССР. З 1933 на парт. і прафс. рабоце ў РСФСР. Чл. ЦК КП(б)Б у 1924—27, 1930—32, чл. ЦКК КП(б)Б у 1927—30, 1932—33 і яе Прэзідыума ў 1929—30, 1932—33. Чл. ЦВК БССР у 1922—33 і яго Прэзідыума ў 1933—33. с. 315
...ГНОЗІЯ (ад грэч. веды, навучанне), другая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «веды», напр., фармакагнозія, астрагнозія. с. 316
ГНОЙ , 1) у сельскай гаспадарцы арганічнае ўгнаенне з цвёрдых і вадкіх выдзяленняў жывёл з подсцілам або без яго. Мае азот, фосфар, калій, мікраэлементы, якія павышаюць біял. актыўнасць глебы. Выкарыстоўваюць гной цвёрды (на саламяным і тарфяным подсціле), паўвадкі і вадкі. Асабліва эфектыўны на дзярнова-падзолістых пясчаных і супясчаных глебах, дзе з’яўляецца крыніцай пажыўных рэчываў і меліяравальным сродкам, паляпшае аграхім. і фіз. ўласцівасці глеб на некалькі гадоў.
Хім. састаў і ўласцівасці гною залежаць ад віду жывёл, якасці кармоў і подсцілу, спосабаў яго прыгатавання і захоўвання. У сярэднім ад спажываных кармоў у гной пераходзяць каля 40% арган. рэчыва, 50—70% азоту, 80% фосфару, да 90% калію. Конскі і авечы гной мае больш пажыўных рэчываў, чым свіны і буйн. раг. жывёлы. Гной зберагаюць у гнаясховішчах. Выкарыстоўваюць ў чыстым выглядзе, як тарфагнойныя кампосты разам з мінер. ўгнаеннямі.
2) У медыцыне адзін з відаў запаленчага выпату (эксудату), непрыемная на пах густая вадкасць жоўтага або шэрага колеру, якая ўтвараецца ў тканках арганізма пры іх запаленні. с. 316
ГНО́ЙНІЦА , рака, гл. Плясна. с. 316
ГНО́МАН (грэч. gnōmon), старажытны астранамічны інструмент, які складаецца з верт. стрыжня, пастаўленага на гарыз. пляцоўку. Па даўжыні і напрамку ценю стрыжня можна вызначыць вышыню і азімут Сонца, напрамак паўдзённай лініі і інш. астранамічныя даныя. Выкарыстоўваецца ў выглядзе сонечных гадзіннікаў. с. 316
ГНОТАБІЁТЫ (ад грэч. gnōtos вядомы + біёта), жывёлы, вырашчаныя ва ўмовах поўнай стэрыльнасці, свабодныя ад мікраарганізмаў, вірусаў і макрапаразітаў. Ідэю пра магчымасць жыцця без мікробаў выказаў Л.Пастэр (1885). У канцы 1940-х г. амер. і яп. вучоныя распрацавалі дыеты і апаратуру, стварылі штучныя ўмовы для развіцця і размнажэння безмікробных жывёл. Выкарыстанне гнотабіётаў (марскіх свінак, мышэй, трусоў, парасят, цялят, авечак і інш.) у розных галінах эксперым. біялогіі і медыцыны прывяло да фарміравання ў 1960-я г. самаст. навук. кірунку — гнатабіялогіі. с. 316
ГНОТАБІЯЛО́ГІЯ (ад грэч. gnōtos вядомы + біялогія), раздзел эксперым. біялогіі і медыцыны, які займаецца атрыманнем і вырошчваннем у стэрыльных умовах гнотабіётаў — жывёл, свабодных ад мікраарганізмаў, гельмінтаў і членістаногіх, а таксама стэрыльных жывёл, спецыяльна заражоных пэўнымі відамі мікраарганізмаў. Сфарміравалася ў 1960-я г. Вывучае ўзаемаадносіны паміж макра- і мікраарганізмамі, што мае значэнне для вырашэння праблем трансплантацыі органаў, імуналогіі, генетыкі, мікрабіялогіі, марфалогіі, фізіялогіі, радыебіялогіі, касм. біялогіі і медыцыны, хірургіі, анкалогіі і інш. Развіццё гнотабіялогіі прывяло да меркавання, што нармальнае жыццё чалавека і вышэйшых жывёл магчыма толькі пры наяўнасці ў іх мікрафлоры.
Літ.: Чахава О.В. Гнотобиология. М., 1972; Гнотобиология в хирургии. М., 1982; Теоретические и практические основы гнотобиологии. М., 1983. А.С.Леанцюк. с. 316
ГНУ (Connochaetes), род каровіных антылоп атр. парнакапытных. 2 віды: гну белахвосты (С. gnou, захаваўся пераважна ў нац. парках, занесены ў Чырв. кнігу МСАП) і гну блакітны (С. taurinus). Пашыраны ва Усх., Паўд. і Паўд.-Зах. Афрыцы ў травяністых і кустовых стэпах на раўнінах. Трымаюцца статкамі.
Даўж. цела 170—240 см, хваста 80—100 см, выш. ў карку 90—145 см, маса 160—270 кг. Целасклад моцны. Ногі тонкія, шыя кароткая. Галава вялікая, морда шырокая. Вочы маленькія. Рогі ў абодвух полаў, дугападобна загнутыя ўверх. На канцы хваста і пярэдняй ч. цела доўгія валасы. Афарбоўка ад жоўта-бура-шэрай да цёмна-бурай. Нараджаюць 1, радзей 2 дзіцянят. Кормяцца пераважна травяністымі раслінамі. Акліматызаваныя ў запаведніку Асканія-Нова. с. 316
ГНУ́ТКІ ВАЛ , вал, які мае малую жорсткасць на выгін і вялікую на кручэнне. Бываюць драцяныя (найб. пашыраны) і шарнірныя. Драцяныя складаюцца з уласна вала, звітага з некалькіх слаёў дроту і змешчанага ў ахоўную абалонку (браню), і наканечнікаў для далучэння да прывода і рабочага органа. Выкарыстоўваюцца ў ручных механізаваных інструментах і прыладах (напр., у бормашынах). Шарнірныя складаюцца з шарнірна-злучаных кароткіх звёнаў, змешчаных у абалонку. Выкарыстоўваюцца ў многакарпусных паравых турбінах, некаторых станках і інш. с. 316
ГНЮС , сукупнасць відаў крывасосных двухкрылых насякомых з розных сямействаў. Каля 900 відаў. Трапляецца ўсюды, акрамя Арктыкі і Антарктыды, звычайныя ў тундры і лясах.
Да гнюсу адносяцца камары, мошкі, макрацы, маскіты, сляпні, крывасосныя мухі. Відавы склад і колькасць гнюсу залежаць ад ландшафтна-геагр. і кліматычных умоў, сезона, часу сутак. Раі гнюсу ўтвараюць толькі самкі. Развіццё і масавае размнажэнне гнюсу звязана з забалочанымі, слаба асвоенымі чалавекам тэрыторыямі, найчасцей у поймах буйных рэк. Насякомыя праколваюць хабатком скуру і крывяносны сасуд жывёл або чалавека, уводзяць рэчывы, якія выклікаюць сверб, пякоту, запаленчыя працэсы, павышэнне т-ры. Многія віды гнюсу — пераносчыкі ўзбуджальнікаў небяспечных хвароб (сібірскай язвы, сапу, малярыі і інш.). с. 316
«ГНЯВА́Ш» , «Гнеўка», «Загневаны», бел. нар. танец. Муз. памер 3/8. Тэмп павольны. Выканаўцы (дзяўчына і хлопец) у тэатралізаванай форме паказваюць сварку і прымірэнне закаханых, часта ў суправаджэнні песні («Дзяўчына мая заручоная, чаго так ходзіш засмучоная...»). Больш пашыраны ў зах. абласцях Беларусі. На Магілёўшчыне бытаваў варыянт «Гняваша», які выконвалі толькі мужчыны.
Літ.: Народные песни местечка Селец Пружанского уезда Полесского воеводства (Западная Белоруссия) / Сост. И.К.Зданович. М., 1931. Ю.М.Чурко. с. 317
ГНЯЗДО́ЎКА (Nidularia), род базідыяльных грыбоў-гастэраміцэтаў сям. гняздоўкавых. Вядома каля 30 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. На Беларусі — гняздоўка запоўненая (N. farcta). Сапратроф. Расце групамі ў лясах, парках, садах на адмерлай драўніне, зрэдку на глебе. Пладаносіць у ліп. —кастрычніку.
Пладовыя целы дыяметрам 0,5—0,7 см, няроўнашарападобныя, прыплясканыя, сядзячыя, з шырокай асновай, унутры з круглаватымі цельцамі (у іх развіваюцца базідыі са спорамі), адкрываюцца зверху шчылінай. Абалонка таўстасценная, часта лямцаватая, звонку напачатку белаватая, потым карычневая, унутры гладкая, бліскучая. Споры кароткаэліпсоідныя, гладкія, бясколерныя. с. 317
ГНЯЗДО́ЎНІК (Neottia), род кветкавых раслін сям. ятрышнікавых. Каля 10 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Еўропы і Азіі. На Беларусі зрэдку трапляецца гняздоўнік звычайны, або сапраўдны (N. nidus-avis). Расце ў цяністых хвойных і мяшаных лясах. Сапратроф. Цвіце ў маі—чэрвені.
Шматгадовыя жаўтавата-бурыя травяністыя расліны з тоўстым голым узыходным сцяблом выш. да 50 см. Карэнішча кароткае, з мясістымі каранямі, якія ўтвараюць шчыльнае спляценне накшталт птушынага гнязда (адсюль назва). Лісце сядзячае, лускападобнае, без хларафілу. Кветкі жаўтавата-бурыя, з адтапыранай двухраздзельнай верхняй губой, з мядовым пахам, сабраныя ў шматкветную доўгую гронку. Плод — шматнасенная каробачка. Лек. (проціглісны сродак) расліны. Г.У.Вынаеў. с. 317
ГО́БІ (ад манг. гов бязводнае месца), пустынная і паўпустынная вобласць у Цэнтр. Азіі, на тэр. Манголіі і Кітая. Акаймавана на Пн гарамі Мангольскага Алтая і Хангая, на Пд — Наньшанем і Алтынтагам. Працягнулася амаль на 2 тыс. км, пл. больш за 2 млн. км2. Падзяляецца на Заалтайскую Гобі, Мангольскую Гобі, Алашаньскую Гобі, Гашунскую Гобі і Джунгарскую Гобі. У рэльефе пераважаюць камяністыя, гліністыя, месцамі пясчаныя раўніны выш. 900—1200 м, трапляюцца асобныя кароткія горныя масівы выш. да 1800 м і ўчасткі драбнасопачніку. Клімат рэзка кантынентальны з самай вял. на Зямлі амплітудай вагання т-р (каля 85 °С; летам да 45 °С, зімой каля 40 °С). Ападкаў 70 — 200 мм за год. Пастаянных вадатокаў няма; у паніжэннях дробныя бяссцёкавыя азёры. Глебы шэрыя і бурыя, месцамі саланчакі і такыры. Расліннасць бедная, разрэджаная, пераважаюць злакі, палын, салянкі, зараснікі саксаулу; на З ёсць аазісы з таполі. Жывёльны свет: дзікі вярблюд, асёл-кулан, конь Пржэвальскага, некалькі відаў антылоп; ёсць паўзуны, рэптыліі. У флоры і фауне шмат эндэмічных відаў. Вял. Габійскі запаведнік (Манголія). Пашавая жывёлагадоўля (вярблюды, авечкі, коні). Ачаговае земляробства па далінах рэк. З.Я.Андрыеўская. с. 317
ГО́БІ Хрыстафор Якаўлевіч (24.4.1847, С.-Пецярбург — 24.12.1919), рускі батанік; заснавальнік школы батанікаў-крыптагамістаў. Праф. (1885). Скончыў Пецярбугскі ун-т (1871) і выкладаў у ім. Навук. працы па эколага-геагр. і сістэматыка-антагенетычным вывучэнні ніжэйшых арганізмаў (амёбападобных, водарасцей, грыбоў) і пакрытанасенных раслін. Выявіў уздзеянне рэльефу мясцовасці на геагр. пашырэнне раслін, даследаваў флору Белага м. і сумежных з ім раёнаў Паўд. Ледавітага ак. Распрацаваў адну з філагенетычных сістэм расліннага свету (1916). с. 317
ГО́БІ (Gobbi) Ціта (24.10.1913, г. Басана-дэль-Грапа, Італія — 5.3.1984), італьянскі спявак (барытон). Скончыў юрыд. ф-т Падуанскага ун-та. З 1938 саліст оперных т-раў Італіі (з 1942 — «Ла Скала»), з 1947 — інш. еўрап. і амер. т-раў. Голас рэдкай прыгажосці, майстэрства бельканта і акцёрскае дараванне здабылі яму славу аднаго з лепшых спевакоў свайго часу. Стварыў рознахарактарныя муз.-сцэнічныя вобразы. Сярод лепшых партый: Рыгалета, Яга, маркіз ды Поза, Жэрмон, Макбет, Рэната («Рыгалета», «Атэла», «Дон Карлас», «Травіята», «Макбет», «Баль-маскарад» Дж. Вердзі), Скарпія, Джані Скікі («Тоска», «Джані Скікі» Дж.Пучыні), Фігара («Вяселле Фігара» В.А.Моцарта), Воцэк («Воцэк» А.Берга). 1-я прэмія Міжнар. конкурсу вакалістаў (Вена, 1936). Аўтар шэрагу кніг, у т.л. «Свет італьянскай оперы» (з І.Кук, пер. з англ., М., 1989). Здымаўся ў муз. кінафільмах.
Літ.: Лаури-Вольпи Дж. Вокальные параллели: Пер. с итал. Л., 1972. с. 317
ГОБС (Hobbes) Томас (5.4.1588, г. Малмсберы, Вялікабрытанія — 14.12.1579), англійскі філосаф-матэрыяліст. Скончыўшы Оксфардскі ун-т (1608), працаваў гувернёрам у арыстакратычнай сям’і У.Кавендыша (пазней герцага Дэваншырскага), з якой быў звязаны да канца жыцця. На фарміраванне светапогляду Гобса значна паўплывалі Ф.Бэкан, Г.Галілей, П.Гасендзі, Р.Дэкарт, з якімі ён быў асабіста знаёмы. Прырода ў вучэнні Гобса — сукупнасць аб’ектыўна існуючых фіз. цел, што розняцца велічынёй, фігурай, размяшчэннем у прасторы і рухам, які ўяўляецца як чыста мех. перамяшчэнне матэрыяльнага аб’екта і атаясамліваецца з усімі інш. формамі руху. Пачуццёвыя якасці ён разглядаў не як уласцівасці саміх рэчаў, а як формы іх успрымання. У сац. філасофіі зыходзіў з пастулата аб антыграмадскай, ці эгаістычнай, агрэсіўнай прыродзе чалавека. Таму ў грамадстве і дзяржаве Гобс бачыў перш за ўсё сродак пазнання прычын грамадз. войнаў і іх пераадолення, забеспячэння ўсеагульнага міру і бяспекі. Гобс абгрунтоўваў дагаворную тэорыю ўзнікнення дзяржавы з дадзярж. формаў існавання людзей, калі індывіды жылі раз’яднана ў стане пастаяннай «вайны ўсіх супраць усіх». У сваім этычным вучэнні развіваў ідэі пра супадзенне грамадз. абавязкаў і маральнага доўгу, прыродных законаў маралі і грамадз. дабрачыннасцей. Асн. працы: філас. трылогія «Асновы філасофіі» — «Пра грамадзяніна» (1642), «Пра цела» (1655), «Пра чалавека» (1658); «Левіяфан, або Матэрыя, форма і ўлада дзяржавы царкоўнай і грамадзянскай» (1651).
Тв.: Рус. пер. — Избр. произведения. Т. 2. М., 1964. В.І.Боўш. с. 318
ГО́БСАН (Hobson) Джон Аткінсан, гл. Хобсан Джон Аткінсан. с. 318
ГО́ВАР Генадзь Антонавіч (н. 13.4.1938, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.), бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1991), праф. (1944). Скончыў Карагандзінскі політэхн. ін-т (1960). З 1966 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. Навук. працы па структурных і магн. фазавых пераўтварэннях у цвёрдым целе, распрацоўцы новых магн. матэрыялаў.
Тв.: Исследование статики и динамики решетки при фазовых переходах в сплавах MnAs1-xPx // Системы особых температурных точек твердых тел. М., 1986. с. 318
ГО́ВАРАВА Любоў Анатолеўна (н. 30.4.1954, с. Брухава Калужскай вобл., Расія), бел. спартсменка (скарасное падводнае плаванне). Майстар спорту міжнар. класа (1975). Скончыла Бел. ін-т фіз. культуры (1975). Чэмпіёнка свету ў камандным і бронзавы прызёр у асабістым пяршынствах (1976). Рэкардсменка свету ў эстафеце 4x100, 4x200 м (1976). с. 318
ГО́ВАРАЎ Леанід Аляксандравіч (22.2.1897, в. Бутыркі Кіраўскай вобл., Расія — 19.3.1955), савецкі ваенны дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1944), Герой Сав. Саюза (1945). Правадз. чл. Акадэміі артыл. навук (1946). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1933), Акадэмію Генштаба (1938). У арміі з 1916. Удзельнік грамадз., сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на фронце: нач. артылерыі Зах. напрамку і Рэзервовага фронту, каманд. 5-й арміяй у Маскоўскай бітве, з чэрв. 1942 каманд. Ленінградскім фронтам, з кастр. 1944 адначасова каардынаваў дзеянні Ленінградскага, 2-га і 3-га Прыбалт. франтоў, у студз.—сак. 1945 адначасова каманд. 2-м Прыбалт. фронтам. Пасля вайны каманд. войскамі Ленінградскай ваен. акругі, гал. інспектар сухап. войск. У 1948—52 каманд., у 1954—55 галоўнакаманд. Войскамі ППА — нам. міністра абароны СССР. Аўтар зб. артыкулаў «У баях за горад Леніна» (1945). с. 318
ГО́ВАР-БАНДАРЭ́НКА Уладзімір Міхайлавіч (21.6.1914, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 31.8.1988), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў Бел. студыю пры Цэнтр. тэатр. вучылішчы ў Ленінградзе (1937). Працаваў у Бел. т-ры юнага гледача БССР (1937—41), Мінскім гар. т-ры (1942—44), абл. драм. т-рах Гродзенскім (1944—46) і Брэсцкім (1946—49), Бел. рэсп. т-ры юнага гледача (1955—78). Створаныя ім вобразы вызначаліся псіхал. дакладнасцю. Сярод роляў: Янук, Язэп Шыдлоўскі («Папараць-кветка», «Над хвалямі Серабранкі» І.Козела), Максім Кутас («Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець» паводле Я.Купалы і М.Чарота), Гусляр («За лясамі дрымучымі» А.Вольскага і П.Макаля), пан Бараноўскі, Канцлер («Несцерка», «Цудоўная дудка» В.Вольскага), Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Алег Баян («Клоп» У.Маякоўскага), Мантанелі («Авадзень» паводле Э.Л.Войніч), тата Карла («Прыгоды Бураціна» паводле А.Талстога), Тарталья («Зялёная птушка» К.Гоцы). с. 318
ГО́ВАРД-ПЛАН (Howard Plan), сістэма арганізацыі навуч.-выхаваўчай работы, заснаваная на прынцыпе індывідуальнага навучання. Упершыню выкарыстана ў 1920 у Говардскай жаночай сярэдняй школе ў Лондане (адсюль і назва). Паводле Говард-Плана расклад заняткаў і выбар навуч. курсаў прыстасаваны да «індывідуальных запытаў» вучняў пры захаванні абавязковага мінімуму навуч. прадметаў. З-за празмернай індывідуалізацыі навучання, арганізацыйнай складанасці і высокай платы вял. пашырэння не атрымала. с. 318
ГОГ (Gogh) Вінсент Вілем ван (30.3.1853, Грот-Зюндэрт, каля г. Брэда, Нідэрланды — 29.7.1890), галандскі жывапісец, адзін з пачынальнікаў постімпрэсіянізму. З 1869 служыў камісіянерам маст. гандл. фірмы ў Гаазе, Бруселі, Лондане, Парыжы; з 1878 — прапаведнікам. Звярнуўшыся да мастацтва, наведваў АМ у Бруселі (1880—81) і Антверпене (1885—86), прыватную студыю ў Парыжы (1886—88); адначасова вывучаў жывапіс імпрэсіянізму і японскую гравюру. Раннія творы, прасякнутыя спагадай да цяжкага жыцця простых людзей Галандыі, напісаны ў змрочнай, стрыманай гаме («Едакі бульбы», «Сялянка», абедзве 1885). Пазней яго палітра стала больш светлай, з’явіўся характэрны для Гога дынамічны мазок. У 1888 Гог пераехаў у Арль, дзе маляваў партрэты і пранізаныя стрыманым жыццялюбствам пейзажы. Жывапісная сістэма гэтых твораў пабудавана на спалучэннях яркіх колераў, выразным рытме малюнка і смелых, свабодных рашэннях («Начное кафэ», «Чырвоныя вінаграднікі ў Арлі», «Сланечнікі», «Спальня ван Гога ў Арлі», усе 1888; Аўтапартрэт з люлькай, 1888—89). Творчасць двух апошніх гадоў адметная абвостранай экспрэсіяй каляровых спалучэнняў, рэзкімі зменамі настрою ад змрочнага візіянерства («Дарога з кіпарысамі і зоркамі», 1890) да трапяткога пачуцця прасвятлення і прымірэння («Пейзаж у Аверы пасля дажджу», 1890). Напружаная праца ў апошнія гады жыцця суправаджалася прыступамі хваробы, якая прывяла Гога ў шпіталь для псіхічнахворых, дзе ён скончыў самагубствам.
Тв.: Рус. пер. — Письма. Л.; М., 1966.
Літ.: Перрюшо А. Жизнь Ван Гога: Пер. с фр. М., 1973; Дмитриева Н.А. В.Ван Гог: Человек и художник. М., 1982; Стоун И. Жажда жизни: Повесть о В.Ван Гоге: Пер. с англ. М., 1992. с. 318
ГОГ І МАГО́Г , у іудзейскай, хрысціянскай і мусульманскай (Йаджудж і Маджудж) міфалогіях 2 дзікія народы, нашэсце якіх павінна папярэднічаць «страшнаму суду». У біблейскай міфалогіі «Магог» — плямёны, «Гог» — імя іх правадыра. Гог і Магог быццам бы з’явяцца ў незлічонай колькасці, але іх знішчыць агонь з нябёсаў. с. 319
ГО́ГАЛЕВА Алена Мікалаеўна (7.4.1900, Масква — 13.11.1993), руская актрыса. Нар. арт. СССР (1949), Герой Сац. Працы (1974). Вучылася ў Муз.-драм. вучылішчы Маскоўскага філарманічнага т-ва. З 1918 у Малым т-ры. Стварала выразныя па знешнім малюнку драм. і трагедыйныя вобразы моцных, валявых, энергічных жанчын. Сярод роляў: Соф’я («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Надзея Манахава («Варвары» М.Горкага), княжна Плавуціна-Плавунцова («Халопы» П.Гнедзіча), Панова («Любоў Яравая» К.Транёва), лэдзі Мільфард («Каварства і каханне» Ф.Шылера), герцагіня Мальбара («Шклянка вады» Э.Скрыба), місіс Краўлі («Кірмаш пыхлівасці» паводле У.Тэкерэя). с. 319
ГО́ГАЛЬ (Bucephala clangula), птушка сям. качыных атр. гусепадобных. Пашыраны на вадаёмах лясной і часткова лесастэпавай зон Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Селіцца пераважна на таежных рэках і азёрах па поймах вял. рэк з лясістымі берагамі. Па тэр. Беларусі праходзіць паўд. мяжа арэала віду; гняздуецца ў паўн. ч. рэгулярна, у паўд. раёнах рэдка. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. Нар. назвы вогаліца, гагаліца, вогаль.
Даўж. цела да 50 см, маса да 1,4 кг. Галава вялікая, шыя кароткая, тонкая. Самец белы з чорнай спінай і чорнай з зялёным адценнем галавой, на крыле вял. белае «люстэрка», каля дзюбы — круглаватая белая пляма. Самка драбнейшая, шэрая, з карычневай галавой і белым ашыйнікам. Гняздуецца ў дуплах высока над зямлёй. Займае і штучныя гнёзды — дуплянкі. Нясе 5—18 (часцей 8—9) яец. Добра лятае, плавае і нырае. Корміцца воднымі жывёламі, насеннем раслін. Аб’ект палявання. с. 319
ГО́ГАЛЬ Мікалай Васілевіч (1.4.1809, с. Вялікія Сарочынцы Палтаўскай вобл., Украіна — 4.3.1852), рускі пісьменнік, пачынальнік крытычнага рэалізму ў рус. л-ры. Скончыў Нежынскую гімназію вышэйшых навук (1828). Служыў чыноўнікам у Пецярбургу (1829—31). Выкладаў гісторыю ў Пецярбургскім ун-це (1834—35). З 1836 жыў пераважна за мяжой (Італія, Германія, Швейцарыя, Аўстрыя, Францыя). У 1840 у Вене перажыў цяжкую нервовую хваробу, якая адбілася на яго светаадчуванні і прадвызначыла наступныя душэўныя зрывы. З 1848 у Расіі. Першы твор — паэма-ідылія «Ганц Кюхельгартэн» (1829). Літ. вядомасць прынесла кн. аповесцей «Вечары на хутары ля Дзіканькі» (ч. 1—2, 1831—32), у якой створаны паэт. вобраз Украіны, яскравыя малюнкі нар. жыцця і побыту, шырока выкарыстаны ўкр. фальклор. Зб-кі «Міргарад» і «Арабескі» (абодва 1835) засведчылі станаўленне пісьменніка на пазіцыях рэалізму і народнасці. У аповесці «Тарас Бульба» (1835, новая рэд. 1842) у эпічна-былінным стылі ўславіў барацьбу ўкр. народа за нац. вызваленне ў 17 ст. Як глыбокі рэаліст і бязлітасны сатырык выступіў у т.зв. «пецярбургскіх аповесцях» («Нос», «Партрэт», «Неўскі праспект», «Запіскі вар’ята» і інш., 1835—42), у «Аповесці пра тое, як пасварыўся Іван Іванавіч з Іванам Нічыпаравічам» (1834). Наватарскі характар драматургіі камедыі «Рэвізор» (паст. 1836) дазволіў увасобіць у вобразах чыноўнікаў павятовага горада аблічча ўсёй тагачаснай Расіі. Сярод інш. драм. твораў Гогаля камедыі «Жаніцьба», «Гульцы», «Тэатральны раз’езд пасля паказу новай камедыі» (усе 1842) і інш. Маст. адкрыццём стаў вобраз «маленькага чалавека» з аповесці «Шынель» (1842), у якой Гогаль стаў на абарону зняважанай чалавечай годнасці. Вяршыня творчасці Гогаля — паэма-раман «Мёртвыя душы» (т. 1, 1842), дзе ў вобразах надзвычайнай маст. і псіхал. ёмістасці пісьменнік увасобіў маральнае аблічча сучаснага яму грамадства. Духоўныя пошукі 1840-х г. прывялі Гогаля да вывучэння багаслоўскіх прац, гісторыі царквы. Яго «Выбраныя мясціны з перапіскі з сябрамі» (1847) сталі адным з самых палемічных твораў рус. л-ры. У ёй Гогаль выказаў веру ў мажлівасць лепшага ўладкавання Расіі, яе месіянскую ролю, заснаваную на вернасці ідэалам праваслаўя і маральнага ўдасканалення чалавека. Большасць крытыкаў убачыла ў кн. пераход пісьменніка да рэліг. пропаведзі. В.Бялінскі абвінаваціў Гогаля ў крывадушнасці і жаданні стварыць гімн уладам. Грамадскае непрыняцце «Выбраных мясцін...» у многім вызначылі далейшы лёс Гогаля і яго творчасці. За 10 дзён да смерці Гогаль спаліў рукапіс 2-га т. «Мёртвых душ». З імем Гогаля ў рус. л-ры звязана станаўленне крытычнага рэалізму, т. зв. натуральнай школы. М.Чарнышэўскі ўвёў ва ўжытак нават паняцце «гогалеўскі перыяд рускай літаратуры».
Творчасць Гогаля зрабіла ўплыў на бел. л-ру (В.Дунін-Марцінкевіч, Ф.Багушэвіч, Я.Колас, М.Гарэцкі, З.Бядуля, К.Чорны, К.Крапіва, Я.Брыль і інш.). На бел. мову яго творы перакладалі М.Краўцоў, Крапіва, М.Лужанін, М.Машара, М. Паслядовіч, А.Бачыла, П.Місько, В. Рабкевіч і інш. У перакладзе на бел. мову выдадзены кн. Гогаля «Жаніцьба» (1937), «Вечары на хутары ля Дзіканькі» (1950), «Мёртвыя душы» (1950), «Рэвізор» (1951), «Тарас Бульба» (1954) і інш. Першыя пастаноўкі п’ес Гогаля на Беларусі адбыліся ў 19 ст. («Рэвізор», 1848; «Жаніцьба», 1850; «Цяжба», 1853; «Запіскі вар’ята», 1888, і інш.). У 1945 «Рэвізор» паст. ў Бел. т-ры Я.Коласа. У Тэатры-студыі кінаакцёра «Беларусьфільма» ажыццёўлены арыгінальныя пастаноўкі «Запіскі вар’ята» (1983) і «Фантазіі паводле Гогаля» (1987).
Тв.: Полн. собр. соч. Т. 1—14. М., 1937— 52; Собр. соч. Т. 1—7. М., 1984—86; Бел. пер. — Зачараванае месца // Наша ніва. 1909. № 9; Тарас Бульба. Рэвізор. Мёртвыя душы. Мн., 1990.
Літ.: Белинский В.Г. О Гоголе. М., 1949; Чернышевский Н.Г. Очерки гоголевского периода русской литературы. М., 1953; Н.В.Гоголь в воспоминаниях современников. М.; Л., 1952; Турбин В.Н. Герои Гоголя. М., 1983; Гоголь: История и современность. М., 1985; Набоков В. Н.Гоголь. М., 1987; Ларчанка М. Славянская супольнасць. Мн., 1963; Яго ж. Яднанне братніх літаратур. Мн., 1974; Яго ж. Жывая спадчына. Мн., 1977. с. 319
ГОГЕНЛО́Э (Hohenlohe) Хлодвіг Карл Віктар, князь Шылінгсфюрст (Schillingsfürst; 31.3.1819, г. Ротэнбург-ан-дэр-Фульда, Германія — 6.7.1901), германскі дзярж. дзеяч, дыпламат. Паходзіў са стараж. ням. роду. Юрыст. У 1867—70 прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў Баварыі. Пасол Германіі ў Францыі (1874—85), удзельнік Берлінскага кангрэса 1878. Намеснік у Эльзас-Латарынгіі (1885—94). У 1894—1900 рэйхсканцлер Германіі і прэм’ер-міністр Прусіі. Урад Гогенлоэ падпісаў герм.-кіт. дагавор 1898 (узаконіў пераход кіт. прав. Шаньдун у «сферу ўплыву» Германіі), садзейнічаў будаўніцтву моцнага ВМФ і інш. Аўтар «Мемуараў» (т. 1—3, 1906 —31). с. 320
ГОГЕНЦО́ЛЕРНЫ (Hohenzollern), дынастыя курфюрстаў Брандэнбурга [1415—1701], каралёў Прусіі [1701— 1918] і імператараў Германіі [1871 — 1918]. Паходзілі са стараж. швабскага графскага роду (пачынальнік роду граф Фрыдрых фон Цолер, п. у 1125), іх родавы замак Гогенцолерн або Цолер (адсюль назва дынастыі). Каля 1227 падзяліліся на швабскую (старэйшую) і франконскую (малодшую) лініі. Прадстаўнік апошняй бургграф нюрнбергскі Фрыдрых VI у 1415 атрымаў у леннае ўладанне марку Брандэнбург і стаў курфюрстам пад імем Фрыдрых І. Найб. вядомыя: Фрыдрых І [1415—40], Фрыдрых Вільгельм [1640—88], Фрыдрых III [1688—1713, з 1701 прускі кароль Фрыдрых І], Фрыдрых ІІ [1740—86], Фрыдрых Вільгельм ІІІ [1797—1840], Фрыдрых Вільгельм IV [1840—61], Вільгельм І (прускі кароль у 1861—88 і герм. імператар у 1871—88) і Вільгельм ІІ [1888—1918; пазбавіўся ўлады ў выніку Ліст. рэвалюцыі 1918 у Германіі]. Прадстаўнікі швабскай лініі Гогенцолернаў — Гогенцолерны-Зігмарынгены — у 1866—1947 правілі ў Румыніі. З 1968 галавой дому Гогенцолернаў з’яўляецца Луі Фердынанд (унук Вільгельма II).
Літ.: Туполев Б.М. Династия Гогенцоллернов // Новая и новейшая история. 1991. № 6. с. 320
ГОГЕНЦО́ЛЕРНЫ-ЗІ́ГМАРЫНГЕНЫ (Hohenzollern-Sigmaringen), каралеўская дынастыя ў Румыніі ў 1866—1947. Заснавальнік Караль І (Карл; 1866—1914; да 1881 князь, потым кароль) — нашчадак пабочнай лініі прускай каралеўскай дынастыі Гогенцолернаў. Яго пераемнікі: Фердынанд І [1914—27], Караль ІІ [1930-40] і Міхай І [1927—30, 1940—47]. с. 320
ГОГЕНШТА́ЎФЕНЫ (Hohenstaufen), дынастыя германскіх каралёў і імператараў «Свяшчэннай Рымскай імперыі» ў 1138—1254. Гл. Штаўфены. с. 320
ГОД , прамежак часу, блізкі па працягласці да перыяду абарачэння Зямлі вакол Сонца. У астраноміі вылучаюць: сідэрычны (зорны) год, які адпавядае аднаму бачнаму абароту Сонца па нябеснай сферы адносна нерухомых зорак, складае 365,2564 сярэдніх сонечных сут; трапічны год — прамежак часу паміж двума паслядоўнымі праходжаннямі цэнтра Сонца праз пункт веснавога раўнадзенства (365,2422 сут); анамалістычны год — прамежак часу паміж двума паслядоўнымі праходжаннямі Сонца праз перыгей яго бачнай геацэнтрычнай арбіты (365,2596 сут); драканічны год — час, за які Сонца вяртаецца да таго ж (узыходнага і сыходнага) вузла арбіты Месяца на экліптыцы (346,620 сут); працягласць гэтых гадоў прыведзены для 1900; каляндарны год мае 365 сут для звычайных гадоў і 366 сут для высакосных гадоў; месячны год роўны 12 сінадычным месяцам (у сярэднім 354,367 сут). с. 320
ГО́ДАРД (Goddard) Роберт (5.10.1882, г. Вустэр, штат Масачусетс, ЗША — 10.8.1945), амерыканскі вучоны, адзін з заснавальнікаў ракетнай тэхнікі. Скончыў Вустэрскі політэхн. ін-т (1908). З 1914 ва ун-це Кларка (г. Вустэр; з 1919 праф.). У 1942—45 дырэктар Даследчага авіяц. бюро пры мін-ве ВМФ ЗША. Навук. працы па тэорыі касманаўтыкі, стварэнні і выкарыстанні вадкасных ракет. Аўтар 214 патэнтаў на вынаходствы ў галіне ракетнай тэхнікі. Правёў першы ў свеце запуск ракеты з вадкасным ракетным рухавіком (1926). Імя Годарда прысвоена амер. Цэнтру касм. палётаў НАСА і кратэру на Месяцы. Кангрэс ЗША заснаваў медаль Годарда за дасягненні ў галіне ракетабудавання (1959).
Літ.: Бубнов И.Н. Роберт Годдард, 1882—1945. М., 1978. с. 320
ГО́ДВІН-О́СТЭН , адна з назваў вяршыні ў Каракаруме; гл. Чагары. с. 320
ГО́ДНАСЦЬ , паняцце, якое раскрывае ўяўленне аб маральнай каштоўнасці чалавека, адлюстроўвае яго паважлівыя адносіны да самога сябе як асобы, а таксама адносіны грамадства да чалавека, у аснове якіх ляжыць прызнанне самакаштоўнасці асобы. Годнасць напаўняе пэўным асобасным сэнсам пазнавальныя функцыі, матывацыю і паводзіны чалавека. Пачуццё ўласнай годнасці — важны кампанент працэсу развіцця чалавечай духоўнасці, побач з сумленнем і гонарам — адзін са спосабаў усведамлення чалавекам сваёй адказнасці перад сабой і грамадствам. Для розных гіст. эпох уласцівы свае ўяўленні аб чалавечай годнасці, якія адлюстроўваюць спецыфічныя сац.-культ. характарыстыкі. Бел. грамадства, якое выбрала дэмакр. шлях развіцця, прызнае годнасць асобы як асн. маральна-прававую каштоўнасць. Рэалізацыя правоў і свабод, замацаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дазволіць стварыць спрыяльныя ўмовы для ўдасканальвання і ўзвышэння асабістай годнасці грамадзян. В.А.Паўлоўская. с. 320
ГО́ДНЕЎ Ціхан Мікалаевіч (5.4.1893, г. Задонск, Расія — 29.10.1982), бел. фізіёлаг раслін, заснавальнік навук. школы па біясінтэзе хларафілу. Акад. АН Беларусі (1940, чл.-кар. 1936), д-р біял. н. (1935), праф. (1926). Засл. дз. нав. Беларусі (1944). Скончыў Маскоўскі ун-т (1916) і працаваў у ім. З 1919 у Астраханскім ун-це, Іванава-Вазнясенскім політэхн. ін-це. З 1927 у БСГА, з 1935 у БДУ. У 1945—73 у Ін-це эксперым. батанікі і Ін-це фотабіялогіі АН Беларусі, адначасова заг. кафедры БДУ. Навук. працы па біяхіміі раслінных пігментаў. Прапанаваў новую тэорыю ўтварэння хларафілу. Даказаў адзінства протахларафілу ў раслінным свеце, ператварыў протахларафіл у цемнаце ў хларафіл. Даследаваў стан фотасінтэтычных пігментаў у антагенезе ў залежнасці ад светлавых і тэмпературных умоў, механізм утварэння парфірынаў, а таксама змяненні хларапластаў у антагенезе. Прэмія імя Ціміразева АН СССР 1967. с. 320
ГО́ДСКІН (Hodgskin) Томас, гл. Ходскін Томас. с. 321
ГО́ЕН (Goyen) Ян ван (13.1.1596, г. Лейдэн, Нідэрланды — 27.4.1656), галандскі жывапісец і афартыст, адзін са стваральнікаў галандскага рэалістычнага пейзажа. Вучыўся ў Харлеме ў Э. ван дэ Велдэ (1616—17), зазнаў яго ўплыў. Працаваў у Лейдэне і Гаазе. Пісаў лірычныя пейзажы з відамі галандскіх рэчак, маленькіх гарадкоў і вёсак на іх берагах. Імкнучыся да стварэння паэтычна абагульненага вобраза галандскай зямлі, часта выкарыстоўваў нізкую лінію гарызонта, тонка перадаваў празрыстасць ці вільготнасць паветра («Дзюна», 1629, «Калодзеж каля хаціны», 1633; «Рака Ваал каля Неймегена», 1640-я г., «Вусце ракі», 1655, і інш.). Яго жывапіснай манеры ўласціва мяккая танальнасць каларыту, заснаванага на тонкіх пераходах зеленавата-шэрых і светла-карычневых адценняў. А.М.Пікулік. с. 321
ГО́ЖА , вёска ў Гродзенскім р-не, на правым беразе р. Нёман, на аўтадарозе Гродна — г. Друскінінкай (Літва). Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на Пн ад Гродна. 1954 ж., 304 двары (1996).
Вядома з 15 ст. як велікакняжацкі двор Ожа (Гожа) у Трокскім ваяв. ВКЛ. З 1598 уладанне Е.Міцуты. З 1671 мястэчка, цэнтр староства. З 1795 у Рас. імперыі, цэнтр воласці Гродзенскага пав. У 1885 — 135 ж., 17 двароў, валасное праўленне, мураваны касцёл. У 1921—39 у Польшчы, з 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Гродзенскага р-на. У 1970 — 506 ж., 139 двароў.
Лясніцтва, малыя прадпрыемствы «Мяжа» і дрэваапрацоўчае. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — касцёл (19 — пач. 20 ст.). Каля вёскі стаянка эпохі мезаліту (10 — 7-е тыс. да н.э.), селішча (11—14 ст.). Каля вёскі біялагічны заказнік Гожаўскі, радовішча пяску Гожа. с. 321
ГО́ЖА , радовішча пяску каля в. Гожа Гродзенскага р-на. Паклад звязаны са стараж.-алювіяльнымі адкладамі 2-й надпоймавай тэрасы р. Нёман. Пяскі шэрыя і жаўтавата-шэрыя, палевашпатава-кварцавыя, дробна- і сярэднезярністыя, з лінзамі тонка- і буйназярністага пяску. Разведаныя запасы 23,85 млн. м3, перспектыўныя 9,96 млн. м3. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,6—12 м, ускрышы 0,2—3,3 м. Пяскі прыдатныя на вытв-сць сілікатна-бетонных вырабаў. Радовішча распрацоўваецца Гродзенскім камбінатам буд. матэрыялаў. А.П.Шчураў. с. 321
ГО́ЖАЎ-ВЕЛЬКАПО́ЛЬСКІ (Gorzów Wielkopolski), горад на З Польшчы, на р. Варта. Цэнтр Гожаўскага ваяв. Каля 150 тыс. ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: машынабудаванне (пад’ёмныя краны, дэталі трактароў), хім. (вытв-сць сінт. валокнаў і інш.), тэкст. (пераважна шаўковая), харч., дрэваапр., ільняная. Тэатр, музей. Арх. помнікі: гатычны сабор (14—15 ст.), фрагменты гар. муроў (14 ст.) з вежамі, неакласіцыстычны арсенал (18—19 ст.).
Засн. ў 1257 пад назвай Ландсберг магдэбургскім маркграфам Янам І як умацаванне для аховы пераправы цераз р. Варта. Зручнае геагр. становішча (на дарозе з Сілезіі ў Зах. Памор’е) спрыяла росту яго ролі ў гандлі з Польшчай. Росквіт Гожава-Велькапольскага прыпадае на 14—15 ст. У 16 ст. горад прыйшоў у заняпад, які паглыбіўся ў час Трыццацігадовай вайны 1618—48. У 18 ст. цэнтр суконнай вытв-сці і гандлю воўнай. У час 2-й сусв. вайны моцна разбураны. с. 321
ГО́ЖАЎСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Gorzowskie), адм.-тэр. адзінка на ПнЗ Польшчы. Пл. 8,5 тыс. км, нас. 507 тыс. чал., гарадскога каля 62% (1991). Адм. ц. — г. Гожаў-Велькапольскі. Найб. гарады: Костшын, Хошчна, Дэмбна, Барлінэк і інш. Размешчана на зах. ч. Гожаўскай катлавіны, на Пн заходзіць Паморскае Паазер’е, на Пд — Велікалольскае Паазер’е. Клімат умераны. Сярэдняя т-ра студз. -1,5 °С, ліп. 18,2 °С, ападкаў 650 мм за год. Гл. рака — Варта (прыток Одры). 44,1% паверхні займаюць лясы. Прам-сць: дрэваапр., папяровая, хім., электратэхн. лёгкая. Вырошчваюць пшаніцу, жыта, бульбу, кармавыя і тэхн. культуры. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней. с. 321
ГО́ЖАЎСКІ , біялагічны заказнік на тэр. Гродзенскага р-на. Створаны ў 1978 як бат. заказнік рэсп. значэння для захавання месцаў росту дзікарослых лекавых раслін. Пл. 4,9 тыс. га (1996). Займае лясны масіў, у якім пераважаюць хвойнікі (імшыстыя, верасовыя, арляковыя, бруснічныя, чарнічныя, лішайнікавыя і інш.), трапляюцца ельнікі, бярэзнікі, чорнаалешнікі. Асн. лек. расліны: талакнянка, брусніцы, ядловец, ландыш майскі, чабор, крапіва двухдомная, цмен пясчаны. с. 321
ГО́ЙНЕБУРГ (Heuneburg), гарадзішча познагальштацкага і раннелатэнскага часу (6—5 ст. да н. э.) на мысе Гойнебург левага берага верхняга Дуная каля г. Рыдлінген (Германія). Вылучана 5 асн. буд. фаз. У пач. 2-й фазы (6 ст. да н. э.) частка гарадзішча перабудавана ў грэч. стылі, на каменным падмурку пабудавана з цэглы-сырцу сцяна выш. 4 м (упершыню ў парэччы Дуная) з вежападобнымі бастыёнамі. З грэч. г. Масалія сюды прывозілі амфары для віна і чорнафігурную кераміку. Магчыма, Гойнебург быў замкам мясц. уладароў, бо непадалёку ад яго выяўлены княжацкія пахаванні (курган Гохміхеле і інш.). А.В.Іоў. с. 321
ГО́ЙШЫК Мікалай Васілевіч (17.1.1927, в. Воля Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 24.4.1944), удзельнік партыз. руху у Беларусі ў Вял. Айч. вайну. З пач. вайны партыз. сувязны, з 1943 падрыўнік партыз. брыгады імя Дзяржынскага Брэсцкай вобл. Пусціў пад адхон 7 варожых эшалонаў. У час чарговай аперацыі партызанам не ўдалося замініраваць рэйкі, таму Гойшык кінуўся з мінай пад эшалон з танкамі, гарматамі і жывой сілай ворага. У в. Міхнавічы Івацэвіцкага р-на пастаўлены помнік, у г. Івацэвічы адкрыты дом-музей Гойшыка. с. 321
ГОЛ (манг., бур.), рака (напр., р. Халхін-Гол), забалочанае возера; у пустыні Гобі — сухое рэчышча. с. 321
ГОЛ , Голь (Goll) Іван [сапр. Ланг (Lang) Ісаак; 29.3.1891, г. Сен-Дзье, Францыя — 14.3.1950], нямецкі і французскі пісьменнік. Першы зб. вершаў «Панамскі канал» (1912) стаў буйной з’явай ням. экспрэсіянізму. З 1914 у Швейцарыі, дзе выдаў кнігі супраць вайны («Інтэрнацыянальныя элегіі», 1915, «Пекла», 1919, і інш.). З 1919 жыў у Францыі, стаў прыхільнікам сюррэалізму. Яго «звышдрамы», напісаныя ў гратэскна-футурыстычнай манеры («Мафусаіл, або Вечны буржуа», 1922, і інш.) прадугадалі сучасны тэатр абсурду. Аўтар трылогіі «Песні пра каханне» (1925—27, разам з жонкай К.Гол), цыкла вершаў на ням. і франц. мовах «Песня пра Іаана Беззямельнага» (1934—44). У 1939—47 жыў у ЗША.
Тв.: Рус. пер. — у кн.: Сумерки человечества. М., 1990. Г.В.Сініла. с. 321
ГОЛ (Goll) Яраслаў (11.7.1846, г. Хлумец, Чэхія — 8.7.1929), чэшскі гісторык, паэт. Заснавальнік школы крыніцазнаўчага кірунку ў чэш. гістарыяграфіі (школа Гола). Вучань В.Томека. Скончыў Пражскі ун-т (1870), дзе і працаваў (праф. 1880—1910), адначасова праф. Гандл. акадэміі (1874—80). З 1895 выдаваў час. «Český časopis historycky» («Чэшскі гістарычны часопіс») і да 1918 яго кіраўнік. Чл. аўстр. палаты паноў (1909—18). Аўтар прац па сярэдневяковай гісторыі Чэхіі (пераважна 15—18 ст.), якую выкладаў з пазіцый пазітывізму. Пісаў вершы, перакладаў творы Ш.Бадлера. с. 322
ГО́ЛАД Дзмітрый Сцяпанавіч (н. 17.9.1932, в. Перароўскі Млынок Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.), бел. вучоны-геабатанік. Д-р біял. н. (1995). Акад. Лясной акадэміі навук Украіны (1996). Скончыў Бел. тэхнал. ун-т (1957). З 1959 у Ін-це эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па геабат. картаграфаванні, фарміраванні аптымальнай сеткі ахоўных прыродных тэрыторый і аб’ектаў, тыпалагічным і эколагагеаграфічным аналізе размяшчэння, фарміравання і сучаснага стану расліннага покрыва Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.: Растительность Белоруссии, ее картографирование, охрана и использование. Мн., 1979 (разам з І.Д.Юркевічам, У.С.Адзярыхам); Рекреационные ресурсы бассейна Нарочи и их использование. Мн., 1989 (разам з І.Д.Юркевічам, Я.Л.Красоўскім). с. 322
ГОЛАНАСЕ́ННЫЯ (Pinophyta, або Gymnospermae), найбольш старажытны аддзел вышэйшых насенных раслін. 10 парадкаў, 12 сям., больш за 70 родаў, каля 600 відаў. Падзяляюцца на 2 класы: вымерлы клас кардаітавых (Cordaitopsida) і сучасны — хвойных (Pinopsida). Пашыраны па ўсім зямным шары (акрамя Антарктыды), асабліва ва ўмераных шыротах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 3 парадкі (цісы, хвоі і кіпарысы). 5 родаў (елка, піхта, хвоя, ціс, ядловец), каля 100 відаў і формаў голанасенных інтрадукаваны ў сады і паркі. Многія з голанасенных — лесаўтваральнікі. Маюць вял. водаахоўнае і проціэразійнае значэнне, узбагачаюць атмасферу кіслародам, паветра фітанцыдамі і аэраіонамі, даюць каштоўную драўніну і сыравіну для цэлюлозна-папяровай і хім. вытв-сці. Голанасенныя выкарыстоўваюць як лек. і дэкар. расліны; насенне некат. ядомае.
Першыя голанасенныя з’явіліся ў канцы дэвонскага перыяду, іх продкі — стараж. папарацепадобныя. Былі пашыраны ў мезазойскую эру, у канцы якой большасць голанасенных выцеснена пакрытанасеннымі раслінамі. Характэрная прыкмета голанасенных — наяўнасць голых (адсюль назва) семязародкаў (семяпупышак). Усе голанасенныя — разнаспоравыя дрэвы і кусты з монападыяльным галінаваннем. Ствол складанай будовы, з другасным патаўшчэннем. Лісце пераважна шматгадовазялёнае, звычайна дробнае суцэльнае, лускападобнае, падоўжанае пляскатае або іголкападобнае (ігліца). Кветак няма. Амаль ва ўсіх сучасных голанасенных ёсць раздзельнаполыя стробілы — укарочаныя рэпрадуктыўныя парасткі (т. зв. мужч. і жан. шышкі).
Літ.: Голосеменные (Pinophyta, или Gymnospermae) // Жизнь растений. Т. 4. Мхи. Плауны. Хвощи. Папоротники. Голосеменные растения. М., 1978. Г.У.Вынаеў. с. 322
ГО́ЛАНД (Holland) Ян Давід (17.3.1746, г. Санкт-Андрэасберг, Германія — 27.12.1827), польскі кампазітар ням. паходжання. З пач. 1780-х г. па запрашэнні К.Радзівіла прыдворны кампазітар і капельмайстар Нясвіжскай капэлы Радзівілаў. Тут напісаў шэраг паланэзаў, кантат і опер. Найб. вядомая камічная опера «Агатка, або Прыезд пана» на лібр. М.Радзівіла, упершыню пастаўленая ў 1784 у Нясвіжы (на Бел. радыё паст. ў 1994). Яна прасякнута ідэямі сентыменталізму, у тэксце адчуваюцца антыпрыгонніцкія акцэнты, у музыцы пераважае класічны стыль, выкарыстаны элементы фальклору. Сярод інш. твораў опера-вадэвіль «Чужое багацце нікому не на карысць» (1780), балет «Арфей у пекле» (паст. 1784, Нясвіж), кантата (1786), арк. музыка (сімфоніі, серэнада, дывертысмент, паланэзы). Пасля 1790, верагодна, пераехаў у Гродна, пазней — у Варшаву. З 1802 выкладаў у Віленскім ун-це.
Літ.: Мальдзіс А.І. Таямніцы старажытных сховішчаў. Мн., 1974. С. 91—92; Дадзіёмава В. Еўрапейская славутасць, якая належыць і нам // Беларусь. 1996. № 3. В.У.Дадзіёмава. с. 322
ГО́ЛАС , 1) сукупнасць гукаў чалавека або жывёл з лёгачным дыханнем, утвораных з дапамогай галасавога апарату. Голас фарміруецца ў гартані; сілу і афарбоўку набывае за кошт верхніх (глотка, поласць рота, носа, прыдаткавыя пазухі) і ніжніх (трахеі, бронхі) рэзанатараў. Характарызуецца аб’ёмам, вышынёй, сілай, тэмбрам. Адрозніваюць голас гутарковы і пеўчы. Гутарковы голас праходзіць стадыі, якія адпавядаюць развіццю чалавека: ад голасу нованароджаных і немаўлят да голасу састарэлых людзей, калі адбываецца звужэнне дыяпазонаў гукаў па вышыні і па сіле. Пеўчы голас характарызуецца вышынёй, дыяпазонам, сілай і тэмбрам (афарбоўкай). Адрозніваюць пеўчы голас бытавы («непастаўлены») і прафес. («пастаўлены»). Пастаўлены ад прыроды пеўчы голас сустракаецца даволі рэдка; як правіла, прыдатным для прафес. муз. практыкі голас становіцца ў выніку спец. пастаноўкі. Вызначальныя якасці пеўчага голасу — прыгажосць тэмбру, сіла і здольнасць доўга трымаць гук. Оперна-канцэртны голас павінен быць моцным, добра чутным у вял. залах на фоне арк. суправаджэння, валодаць т. зв. палётнасцю. Пеўчы голас мае некалькі рэгістраў. У мужч. голасе вылучаюць грудны рэгістр у ніжняй частцы дыяпазону і фальцэтны ў верхняй, у жаночым — грудны, галаўны (у верхняй частцы дыяпазону) і цэнтральны (медыум, галаўное і грудное гучанне). Тыпы голасу класіфікуюць паводле тэмбру і вышыні: высокі жан. голас — сапрана (найб. высокі — каларатурнае сапрана), сярэдні — мецца-сапрана, нізкі — кантральта; высокі мужч. голас — тэнар, сярэдні — барытон, нізкі — бас. У кожным тыпе больш высокія і светлыя па гучанні голасу маюць назву лірычных, больш нізкія, густыя і цёмныя — драматычных. Асн. форма гукавядзення пеўчага голасу — звязнае спяванне, аснова кантылены. 2) Пэўная меладычная лінія ў шматгалосым муз. Творы. 3) Партыя асобнага інструмента, харавой групы, выпісаная з партытуры твора для яго развучвання і выканання. 4) Матыў, мелодыя песні.
Літ.: Дмитриев Л.Б. Основы вокальной методики. М., 1968; Морозов В.П.Тайны вокальной речи. Л., 1967; Юссон Р. Певческий голос: Пер. с фр. М., 1974. с. 322
«ГО́ЛАС АМЕ́РЫКІ» («The Voice of America»), радыёвяшчальная служба ўрада ЗША на замежныя краіны (з 1942). У складзе Інфарм. агенцтва ЗША. Рэтрансляцыйныя службы размешчаны таксама ў краінах Еўропы, Азіі і Афрыкі. Праграмы складаюцца з аператыўных навін з розных краін свету, міжнар. каментарыяў, муз. і літ. праграм. с. 322
«ГО́ЛАС БЕЛАРУ́СА» , сялянска-работніцкая газета, орган бел. нац. меншасці ў Латвіі, арганізаванай у 1921 у т-ве «Бацькаўшчына». Выдавалася штотыднёва ў 1925—30 у Рызе на бел. мове. Рэдактар-выдавец К.Б.Езавітаў. Мела на мэце абуджаць нац. свядомасць і аб’ядноўваць беларусаў у Латвіі, абараняць іх інтарэсы, развіваць культуру. Пісала пра дзейнасць суполак, т-ваў, інфармавала пра стан асветы, школьнай справы, жыццё беларусаў у БССР, Літве, Чэхаславакіі, Сібіры. Перадрукоўвала матэрыялы з газ. «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёска» і інш. с. 322
«ГО́ЛАС БЕЛАРУ́СА» , газета дэмакр. кірунку. Выдавалася 14.2—19.4.1924 у Вільні на бел. мове 2 разы на тыдзень. Прадаўжала традыцыі забароненай польскімі ўладамі газ. «Змаганне». Гал. ўвагу аддавала стану і задачам бел. вызв. руху ў Зах. Беларусі. Асвятляла міжнар. падзеі. Рэдакцыя «Голас беларуса» выдавала кнігі і брашуры бел. аўтараў З.Верас, А.Краскоўскага, У.Самойлы і інш. Выйшаў 21 нумар, з іх 4 канфіскаваны. Закрыта польскімі ўладамі, рэдактар-выдавец М.Шыла зняволены ў турму. с. 322
«ГО́ЛАС ВЁСКІ» , газета. Выдавалася з 1.10.1941 да 16.6.1944 у Мінску на бел. мове з дазволу і пры дапамозе герм. улад. Распаўсюджвалася пераважна ў сельскіх раёнах акупіраванай тэр. Беларусі. Друкавала распараджэнні акупац. улад, прамовы А.Гітлера, А.Розенберга, В.Кубэ, тэндэнцыйна асвятляла падзеі на франтах 2-й сусв. вайны. Усхваляла гітлераўскі «новы аграрны парадак», аналізавала гасп. магчымасці бел. зямель, сял. жыццё ў замежных краінах. Асвятляла пытанні гісторыі і культуры Беларусі. Апублікавала раман «Насуперак лёсу» М.Дуброўскага (Р.Мурашкі). Выйшла 130 нумароў. С.У.Жумар. с. 322
«ГО́ЛАС МО́РА» , інфрагукавыя хвалі, якія ўзнікаюць над паверхняй мора пры моцным ветры, у выніку віхраўтварэння за грабянямі хваль. «Голас мора» можа быць прадказаннем шторму таму, што інфрагукавыя хвалі распаўсюджваюцца на вял. адлегласці з-за малога паглынання, іх скорасць значна перавышае скорасць перамяшчэння вобласці шторму. с. 323
«ГО́ЛАС ПРАВАСЛА́ЎНАГА БЕЛАРУ́СА» , рэлігійна-грамадскі часопіс. Выдаваўся ў ліст. —снеж. 1931 у Вільні на бел. мове. Асн. задачу бачыў у аднаўленні і станаўленні бел. праваслаўнай царквы, выказваў заклапочанасць яе станам у Зах. Беларусі і БССР, імкнуўся спалучаць каштоўнасці хрысціянства з бел. ідэяй. Выступаў за дэмакратызацыю царквы, з пазіцый абнаўлення праваслаўя разглядаў гісторыю рэлігіі ў Беларусі, негатыўна ацэньваў унію. Друкаваў хроніку царк. жыцця ў Зах. Беларусі. Выйшлі 2 нумары. с. 323
«ГО́ЛАС РАДЗІ́МЫ» , інфармацыйная культ.-асветная газета Беларускага таварыства па сувязях з суайчыннікамі за рубяжом. Выдаецца з 6.4.1955 у Мінску на бел. мове штотыднёва. Да студз. 1960 наз. «За вяртанне на Радзіму». Засн. бел. секцыяй Сав. к-та «За вяртанне на Радзіму» для прапаганды сав. ладу жыцця сярод бел. эмігрантаў. З сярэдзіны 1970-х г. больш аб’ектыўна асвятляла жыццё, у т.л. бел. эміграцыі. З сярэдзіны 1990-х г. адзінае бел. выданне, якое распаўсюджваецца сярод нац. дыяспары і ў асяроддзі замежных беларусістаў. Інфармуе аб паліт. працэсах, якія адбываюцца ў Беларусі, навінах грамадска-культ. жыцця. Публікуе шмат матэрыялаў па гісторыі Беларусі, асвятляе жыццё беларусаў у далёкім і блізкім замежжы. Да 1993 выдавалася «Бібліятэчка газ. «Голас Радзімы». Выдадзена больш за 150 кніг і брашур. В.Г.Мацкевіч. с. 323
«ГО́ЛАС ЦАРКВЫ́» , рэлігійна-грамадскі часопіс правасл. беларусаў. Выдаецца з 1955 у Нью-Йорку на бел. мове, напачатку яго выдавала Царк. рада Бел. аўтакефальнай правасл. царквы ў НьюЙорку (БАПЦ), з 1960 — Епархіяльная управа БАПЦ у Нью-Йорку, потым Рада БАПЦ. Выходзіць 2 разы на год (на Вялікдзень і Каляды). У рэд. калегію ў розны час уваходзілі архіепіскап Васіль (У.Тамашчык), М.Гарошка, Я.Запруднік, П.Манькоўскі, М.Міцкевіч, М.Тулейка і інш. Асвятляе пытанні набажэнства, гісторыі бел. правасл. царквы, дзейнасць бел. прыходаў на эміграцыі. Друкуе архіпастырскія пасланні да вернікаў, тэксты малітваў з нагоды пэўных дат, матэрыялы па гісторыі правасл. брацтваў ВКЛ, манастыроў і цэркваў Беларусі. Аналізуе старадаўнія рэліг. рукапісы, змяшчае артыкулы пра жыццё і творчасць бел. асветнікаў і літаратараў, іх літ. творы. М.М.Міцкевіч. с. 323
«ГО́ЛАС ЧА́СУ» , рэлігійна-грамадскі часопіс правасл. беларусаў. Выдаецца з ліп. 1989 у Лондане на бел. мове правасл. бел. суполкай, якая гуртуецца вакол прыхода Ефрасінні Полацкай у Лондане Бел. правасл. царквы на эміграцыі. Выходзіць раз у 2 месяцы. Рэдактар Ю.Весялкоўскі. Асвятляе пытанні гісторыі хрысціянства, яго ролі ў развіцці культуры народаў свету, у т.л. Беларусі (нарыс Весялкоўскага «Хрысціянства ад Галілеі да Беларусі»), гісторыі Беларусі ад часоў ВКЛ да нашых дзён, праблемы бел. нац. адраджэння. Інфармуе пра жыццё бел. эміграцыі, паліт., эканам. і культ. становішча ў Рэспубліцы Беларусь і інш. Л.У.Языковіч. с. 323
ГО́ЛАСАВЫ , рускія архітэктары, браты. Ураджэнцы Масквы. Чл. Асацыяцыі сучасных архітэктараў. Панцеляймон Аляксандравіч (25.7.1882 — 8.6.1945), вучыўся ў Маск. вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1906—11). Удзельнічаў у складанні плана «Новая Масква» (1918—23), праектаванні Усерас. с.-г. саматужна-прамысл. выстаўкі (1923). Пабудаваў шэраг будынкаў у стылі функцыяналізму: камбінат газ. «Праўда» (1929—35), дамы на Вял. Броннай вул. (1937—38) у Маскве. Займаўся праблемамі горада-сада (праект пас. Грознафта, 1920-я г.). Ілья Аляксандравіч (31.7.1883 — 29.1.1945), скончыў Пецярбургскую АМ (1915). Аўтар выразных па кампазіцыі праектаў і збудаванняў ў Маскве ў стылі канструктывізму: павільёна Д. Усходу на Усерас. с.-г. і саматужна-прамысл. выстаўцы (1923), клуба імя Зуева (1928), праекта Палаца Саветаў (1931), дамоў Наркамбуда (1939) і інш. У 1930-я г. звярнуўся да формаў класікі. с. 323
ГО́ЛАЦК , вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 33 км на ПнЗ ад Мар’інай Горкі (райцэнтр), 26 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Седча. 494 ж., 183 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. с. 323
ГО́ЛБІЦА , радовішча глін у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., за 1,7 км на ПнЗ ад в. Кеўлічы, каля р. Голбіца. Пластавы паклад звязаны з азёрна-ледавіковымі адкладамі паазерскага зледзянення. Гліны чырвона-бурыя, цёмна-карычневыя, пластычныя, з невял. колькасцю буйназярністых часцінак. Разведаныя запасы 11,9 млн. м3, перспектыўныя 32,8 млн. м3. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,6—22,3 м, ускрыты 1,5—5,5 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэглы. А.П.Шчураў. с. 323
ГО́ЛБРЭЙТ , Гэлбрэйт (Galbraith) Джон Кенет (н. 15.10.1908, г. Аяна-Стэйшэн, Канада), амерыканскі эканаміст, філосаф. Скончыў ун-т у Таронта (1931). Праф. эканомікі Гарвардскага ун-та. Прыхільнік дзярж. рэгулявання эканомікі (распрацаваў тэорыю «ўраўнаважвальнай сілы», у якасці якой выступае дзяржава, што спрыяе стварэнню раўнавагі паміж попытам і прапановай). Аўтар канцэпцыі новага індустрыяльнага грамадства, дзе вырашальная роля належыць «тэхнаструктуры» (увасабленне калектыўнай улады спецыялістаў розных узроўняў). Выступаў за мірнае суіснаванне капіталіст. і сацыяліст. сістэм, прытрымліваўся канвергенцыі тэорыі.
Тв.: Рус. пер. — Новое индустриальное общество. М., 1969; Экономические теории и цели общества. М., 1979; Жизнь в наше время: Воспоминания. М., 1986; Капитализм, социализм, сосуществование. М., 1988 (разам з С.Меншыкавым). У.К.Лукашэвіч. с. 323
ГО́ЛДАВА , вёска ў Лідскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 32 км на ПдЗ ад Ліды, 110 км ад Гродна, 6 км ад чыг. ст. Курган. 458 ж., 165 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1795). с. 323
ГО́ЛДСМІТ (Goldsmith) Олівер (10.11.1730, Кілкені-Уэст, графства Уэстміт, Ірландыя — 4.4.1774), англійскі пісьменнік. Скончыў Дублінскі ун-т (1749). Вывучаў медыцыну ва ун-тах Эдынбурга і Лейдэна (1752—56). Праф. Каралеўскай акадэміі (з 1770). Першы твор — «Даследаванне пра сучасны стан славесных навук у Еўропе» (1759). Вядомасць яму прынёс цыкл сатыр. нарысаў, прысвечаных найважнейшым праблемам духоўнага і паліт. жыцця Англіі, «Грамадзянін свету, або Пісьмы кітайскага філосафа, які жыве ў Лондане, сваім сябрам на Усходзе» (1760— 61). Новым этапам у англ. асветніцкай л-ры стаў напісаны ў рэчышчы сентыменталізму яго раман «Уэйкфілдскі святар» (1766), у якім паказана патрыярхальнае жыццё ў адзінстве з прыродай, непрыняцце эгаізму «вялікага свету». Паэмы «Вандроўнік» (1764) і «Пакінутая вёска» (1770) з дэмакратычнасцю мовы і жанравымі навацыямі прадвызначылі пазнейшыя адкрыцці рамантыкаў. Аўтар камедый «Дабрачок» (1766) і «Ноч памылак» (1773), сатыр. паэмы «Адплата» (1774), літ.-крытычных трактатаў.
Тв.: Рус. пер. — Избранное. М., 1978. Н.М.Саркісава. с. 323
ГО́ЛДСТАЙН (Goldstein) Джозеф Леанард (н. 18.4.1940, г. Самтэр, ЗША), амерыканскі генетык. Д-р медыцыны (1966), праф. медыцыны і генетыкі (1977). Скончыў ун-т Вашынгтона і Лі ў г. Лексінгтан (штат Віргінія, 1962). Працаваў у Бостане, Сіэтле, з 1972 у паўд.-зах. мед. школе Тэхаскага ун-та. Навук. працы па механізме транспарту ліпідаў і рэгуляцыі халестэрынавага абмену ў арганізме жывёл і чалавека, прафілактыцы і лячэнні атэрасклерозу. Нобелеўская прэмія 1985 (разам з М.С.Браўнам). с. 323
ГО́ЛДЫНГ (Goldińg) Уільям Джэралд (19.9.1911, Сент-Колем-Майнар, графства Корнуал, Вялікабрытанія — 19.6.1993), англійскі пісьменнік. Скончыў Оксфардскі ун-т (1935). Удзельнік 2-й сусв. вайны. На яго светаадчуванне істотна паўплывала філасофія экзістэнцыялізму. Вядомасць Голдынгу прынёс раман-антыутопія «Валадар мух» (1954; экранізаваны ў 1963), у якім паказаў, што недасканаласць цывілізацыі і разбуральныя інстынкты асобы здольны прывесці сілы зла да ўлады ў свеце. Аўтар філас. раманаў-прытчаў альбо «баек»; «Нашчадкі» (1955), «Зладзюжка Марцін» (1956), «Свабоднае падзенне», «Шпіль» (1964), «Піраміда» (1967), «Бачная цемра» (1979), «Рытуалы пасвячэння» (1980), «Папяровыя людзі» (1984) і інш.; зб. публіцыстычных і крытычных нарысаў «Гарачая брама» (1965, у т.л. праграмнае эсэ «Прытча»), вершаў, радыёп’ес. Асэнсоўваў праблемы: чалавек—цывілізацыя, асоба—гісторыя, душа—Бог, ідэал—рэальнасць, выбар, небяспека таталітарызму і фанатызму. Дамінуючым у яго творчасці заставалася пытанне аб чалавечай прыродзе, суаднесенасці ў ёй біялагічнага і духоўнага. Прозе Голдынга ўласцівы спалучэнне рэалістычных і авангардысцкіх тэндэнцый, шматзначнасць вобразаў і сітуацый, дыдактычнасць. Нобелеўская прэмія 1983.
Тв.: Lord of the Flies; The Pyramid; Envoy Extraordinary. М., 1982; Рус. пер. — Шпиль и другие повести. М., 1981; Чрезвычайный посол // Современная английская повесть. М., 1984; Повелитель мух. М., 1990; Пирамида // Иностр. лит. 1996. № 3.
Літ.: Ивашева В.В. В споре о человеке // Ивашева В.В. Эпистолярные диалоги. М., 1983; Яе ж. Роман философской тенденции // Ивашева В.В. Литература Великобритании ХХ в. М., 1984. Е.А.Лявонава. с. 324
ГО́ЛІКАЎ Іван Іванавіч (6.1.1887, Масква — 31.3.1937), рускі майстар палехскай мініяцюры. Засл. дз. маст. РСФСР (1933). Вучыўся і працаваў у іканапісных майстэрнях с. Палех, Масквы і Пецярбурга. Выкладаў у Палехскім маст. вучылішчы. На аснове традыцый строганаўскай школы жывапісу і палехскага іканапісу 18 ст. стварыў адметны стыль мініяцюрнага жывапісу тэмперай на лакавых вырабах, які вылучаецца вытанчанай дэкаратыўнасцю, дынамічнасцю: «Тройкі вясельныя», «Тры музыканты» (абедзве 1924), «Бітва» (1928), «Чырвоныя партызаны» (1935). Выконваў таксама іл. тэмперай (да «Слова аб палку Ігаравым», 1934), дэкар. пано. с. 324
ГО́ЛІКАЎ Піліп Іванавіч (16.7.1900, в. Барысава Курганскай вобл., Расія — 29.7.1980), савецкі ваен. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1961). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1933). У арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны, паходу Чырв. Арміі ў Зах. Украіну (1939). Чл. Ваен. савета БВА (1938). З ліп. 1940 нам. нач. Генштаба, кіраўнік сав. ваен. місіі ў Англіі і ЗША. У Вял. Айч. вайну з кастр. 1941 на фронце: каманд. 10-й і 4-й арміямі, войскамі Бранскага і Варонежскага франтоў. Са жн. 1942 каманд. 1-й гв. арміяй і нам. каманд. войскамі Паўд.-Усх. і Паўн.-Зах. франтоў, з кастр. 1942 каманд. войскамі Варонежскага фронту. У 1943—50 нач. Гал. ўпраўлення кадраў. З 1958 нач. Гал. палітупраўлення Сав. Арміі і ВМФ, з 1962 ген. інспектар Мін-ва абароны СССР. Аўтар успамінаў «Чырвоныя арлы» (1959), «У Маскоўскай бітве» (1967). с. 324
ГО́ЛІКАЎ Уладзімір Фёдаравіч (н. 30.7.1947, г. Янаул, Башкортастан), бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі і тэхн. кібернетыкі. Д-р тэхн. н., праф. (1986). Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1970), дзе і працаваў з 1975. З 1994 прарэктар Ін-та сучасных ведаў, з 1996 дырэктар Дзярж. НДІ праблем аховы інфармацыі. Навук. працы па стат. тэорыі выпрабаванняў складаных радыётэхн. комплексаў на безадмоўнасць і інфармацыйным забеспячэнні аптымальнага працэсу іх эксплуатацыі.
Тв.: Учет априорной информации при оценке надежности. Мн., 1979 (разам з У.А.Прахарэнкам). с. 324
«ГО́ЛОС ІІІ А́РМИИ» , вайсковая газета. Выдавалася ў крас. — снеж. 1917 у Полацку на рус. мове. Змяшчала афіц. ўрадавыя дакументы, загады ваен. камандавання, асвятляла работу армейскага к-та 3-й арміі. Побач з матэрыяламі аб прызнанні Сав. улады друкавала антыбальшавіцкія заклікі. Спыніла выхад паводле пастановы 3-га армейскага з’езда, на якім большасць дэлегатаў падтрымала бальшавікоў. с. 324
«ГО́ЛОС Х А́РМИИ» , вайсковая газета. Выдавалася ў чэрв. —ліст. 1917 у Маладзечне на рус. мове. Мела эсэра-меншавіцкі кірунак. Змяшчала афіц. дакументы, загады ваен. камандавання і інш. Падтрымлівала дзеянні камандавання арміі і Зах. фронту. Выступала за працяг вайны, супраць бальшавікоў. Спыніла выхад у сувязі з утварэннем ВРК арміі і пераабраннем армейскага к-та на карысць бальшавікоў. Замест яе выдаваўся «Бюллетень Военно-революционного комитета Х армии». с. 324
«ГО́ЛОС БЕДНЯКА́» , газета, орган Віцебскага губвыканкома. Выходзіла штотыднёва з 29.7 да 9.12.1918 у Віцебску на рус. мове. Выданне газеты было абумоўлена пераходам улад да палітыкі «ваеннага камунізму» і ўзмацненнем антысав. настрояў сярод сялян. Была разлічана ў асноўным на бяднейшае сялянства, мела на мэце распаўсюджванне ў яго асяроддзі камуніст. ідэалогіі. Публікавала матэрыялы ідэйна-асветніцкага і інструкцыйна-арганізац. характару. Давала практычныя парады па правядзенні харчразвёрсткі, арганізацыі на месцах камбедаў і інш. Выйшла 15 нумароў. с. 324
«ГО́ЛОС МИНУ́ВШЕГО» , расійскі гіст.-літ. часопіс ліберальна-народніцкага кірунку. Выдаваўся ў 1913—23 у Маскве на рус. мове. Да 1919 выходзіў штомесяц, потым нерэгулярна (усяго 65 нумароў). Друкаваў: даследаванні і матэрыялы па рас. і ўсеагульнай гісторыі, археалогіі, літаратуразнаўстве; мемуары, запіскі, дзённікі і пісьмы сучаснікаў; анатацыі на новыя гіст. і літ. працы; партрэты гіст. дзеячаў і інш. Сярод супрацоўнікаў выдання быў У.І.Пічэта. Пасля закрыцця часопіса сав. Ўладамі С.П.Мельгуноў і частка б. супрацоўнікаў выдавалі за мяжой у 1923—25 час. «На чужой стороне» (Берлін—Прага), у 1926—28 — «Голос минувшего на чужой стороне» (Парыж). с. 324
«ГО́ЛОС НАРО́ДА» , сацыял-дэмакр. рабочая газета; выконвала таксама функцыі органа Бабруйскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Выдавалася штодзённа з 28.5(10.6) да 16(29).8.1917 у Бабруйску на рус. мове. Праводзіла агульнадэмакр., надпарт. курс на арганізацыю рабочага руху горада ў адзіны сацыяліст. блок. Друкавала матэрыялы ў падтрымку палітыкі Часовага ўрада, перадвыбарчую праграму сацыяліст. блока ў Гар. думу. Шмат месца адводзіла яўр. рабочаму руху. З 18 ліп. наз. «Бобруйская вечерняя газета «Голос народа». Перадрукоўвала ў асноўным артыкулы з цэнтр. выданняў. Вядома 69 нумароў. М.Я.Сяменчык. с. 324
«ГО́ЛОС НИ́ЗА» , рукапісны літаратурна-грамадскі часопіс. Выдаваўся ў 1911 у г. Капыль (Мінская вобл.) на рус. мове гуртком «Самаразвіццё і самаадукацыя». Захаваліся № 1, 2, 3, 10. У іх супрацоўнічалі З.Жылуновіч (рэдактар першых нумароў, псеўд. Шулятнік, Капылянін), А.Гурло (псеўд. Л.Эхо), Х.Чарнышэвіч (псеўд. Н.Буржэнін), Дз.Чарнушэвіч (псеўд. Ф.Стрэмаў). Змешчаныя ў часопісе літ. творы маюць гісторыка-пазнавальнае значэнне, у іх перададзена імкненне нар. мас да свабоды і сац. справядлівасці. У публіцыст. артыкулах паказвалася сац.-эканам. і паліт. паліт.} жыццё, крытыкавалася царскае самадзяржаўе. Да № 1—3 выдаваўся літ. дадатак на бел. мове «Вольная думка» (вядомы па ўрыўках). А.М.Клачко. с. 324
«ГО́ЛОС ПОЛЕ́СЬЯ» , грамадска-паліт. газета, орган Рэчыцкага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Выдавалася штодзённа ў крас.—жн. 1917 у г. Рэчыца на рус. мове. Падтрымала Часовы ўрад і яго палітыку прадаўжэння вайны да перамогі. Друкавала афіц. ўрадавыя дакументы, звесткі з міжнар. жыцця, ваен. хроніку. Шмат увагі аддавала мясц. грамадскаму і прафсаюзнаму руху, арганізацыі самакіравання. Змяшчала дакументы і адозвы Сялянскага саюза Палескага р-на. Перадрукоўвала артыкулы з петраградскіх і маскоўскіх выданняў. Спыніла выхад у канцы жн. 1917 у сувязі з перавыбраннем Савета. М.Я.Сяменчык. с. 325
«ГО́ЛОС ПРОВИ́НЦИИ» , грамадска-паліт., эканам. і літ. газета леваліберальнага кірунку. Выдавалася штодзённа з 31.3(13.4).1906 да 8(21).4.1907 у Мінску на рус. мове. Прадстаўляла інтарэсы розных саслоўяў і нацыянальнасцей, але найперш яўрэяў. Прапагандавала канстытуцыйны шлях пераходу да дэмакр. дзяржавы. На выбарах у Дзярж. думу падтрымлівала мясц. кандыдатаў ад партыі кадэтаў. Друкавала крытычныя аналізы дзейнасці Дзярж. думы, мясц. органаў улады. Падтрымлівала бел. нац. рух, вітала стварэнне бел. выд-ва «Загляне сонца і ў наша аконца». Асвятляла тэатральнае жыццё Мінска, дзейнасць культ.-асв. і гуманітарных т-ваў. Друкавала маст. творы мясц. аўтараў. У.М.Конан. с. 325
ГО́ЛСУАРСІ (Galsworthy) Джон (14.8.1867, Кінгстан-Хіл, графства Сурэй, Вялікабрытанія — 31.1.1933), англійскі пісьменнік. Скончыў Оксфардскі ун-т. Заснавальнік ПЭН-клуба (1921). Манум. эпапея Голсуарсі — хроніка сям’і Фарсайтаў — складаецца з дзвюх трылогій: «Сага пра Фарсайтаў» (раманы «Уласнік», 1906; «У пятлі», 1920; «Здаецца ў наём», 1921; навелы-інтэрлюдыі «Апошняе лета Фарсайта», 1918; «Абуджэнне», 1920) і «Сучасная камедыя» (раманы «Белая малпа», 1924; «Сярэбраная лыжка», 1926; «Лебядзіная песня», 1928; навелы-інтэрлюдыі «Ідылія», «Сустрэчы», абедзве 1927), ахоплівае жыццё Вялікабрытаніі канца 19 — 1-й трэці 20 ст. Ён аўтар зб-каў апавяданняў «Пад чатырма вятрамі» (1897), «На фарсайцкай біржы» (1930) і інш., раманаў «Віла Рубэйн» (1900), «Сядзіба» (1907), «Патрыцый» (1911), «Фрылэнды» (1915) і інш.; трылогіі «Канец главы» (раманы «Дзяўчына-сябар», 1931; «Квітнеючая пустыня», 1932; «Праз раку», 1933); п’ес «Сярэбраная скрынка» (1909), «Мёртвая хватка» (1920) і інш. Асэнсоўваў тэмы: уласніцтва і прыгажосць, уласніцтва і творчасць, «выхаванне пачуццяў» і духоўнае ўдасканаленне асобы, жыццё і мастацтва. Творам Голсуарсі ўласцівы эпічная шырыня, аб’ектыўнасць і шматграннасць у адлюстраванні рэчаіснасці, маштабнасць абагульненняў, спалучэнне псіхал. аналізу з гісторыка-сацыяльным, адметную функцыю ў іх выконвае разгорнутая сістэма сімвалаў. Аўтар літ.-крытычных артыкулаў, у т.л. праграмных «Алегорыя пра пісьменніка», «Некалькі труізмаў пра драматургію» (абодва 1909), «Туманныя думкі пра мастацтва» (1911), «Літаратура і жыццё» (1931) і інш. Нобелеўская прэмія 1932.
Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—16. М., 1962; Собр. соч. Т. 1—8. М., 1983—87; Конец главы. М., 1984.
Літ.: Дубашинский И.А. «Сага о Форсайтах» Джона Голсуорси. М., 1978; Дюпре К. Джон Голсуорси: Биогр.: Пер. с англ. М., 1986; Дьяконова Н.Я. Джон Голсуорси, 1867—1933. Л.; М., 1960; Жантиева Д.Г. Джон Голсуорси // Жантиева Д.Г, Английский роман ХХ в., 1918—1939. М., 1965; Тугушева М.П. Джон Голсуорси. М., 1973; Джон Голсуорси: Биобиблиогр. указ. М., 1958. Е.А.Лявонава. с. 325
ГО́ЛУБ (лац. Columba), сузор’е Паўднёвага паўшар’я неба. Простым вокам відаць да 40 зорак, 5 з іх ярчэй 4-й зорнай велічыні. Адлегласць ад Сонца 150 светлавых гадоў. На тэр. Беларусі відаць у студзені—лютым. Гл. Зорнае неба. с. 325
ГО́ЛУБ Давыд Моўшавіч (н. 23.8.1901, г. Чэрвень Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне нармальнай анатоміі і эмбрыялогіі; заснавальнік новай нейрамарфалагічнай бел. школы. Акад. Нац. АН Беларусі (1960, чл.-кар. 1940). Д-р мед. н. (1936), праф. (1935). Засл. дз. нав. Беларусі (1971). Скончыў БДУ (1926). У 1926—75 у Мінскім мед. ін-це, адначасова з 1933 у Ін-це псіханеўралогіі, з 1954 у Ін-це фізіялогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па анатоміі і эмбрыялогіі сасудзістай і нервовай сістэм чалавека і жывёлы. Выявіў асн. заканамернасці развіцця перыферычнай нерв. сістэмы, распрацаваў тэорыю кружной шматсегментарнай і контрлатэральнай інервацыі ўнутр. органаў, даследаваў кампенсаторныя прыстасаванні ў вегетатыўнай нерв. сістэме. Распрацаваў прынцыпы ўтварэння новых нерв. і сасудзістых шляхоў, якія тэарэтычна абгрунтаваны, пацверджаны эксперыментальна і выкарыстаны ў клініцы. Дзярж. прэмія СССР 1973.
Тв.: Ганглиопексия и реиннервация органов. Мн., 1986 (разам з Р.В.Даніленка, Н.М.Кавалёвай); Реиннервация поднижнечелюстной слюнной железы. Мн., 1991 (разам з С.В.Трыхманенка); Восстановление целостности передней брюшной стенки и иннервации внутренних органов. Мн., 1994 (у сааўт). с. 325
ГО́ЛУБ Леў Уладзіміравіч (29.9.1904, г. Днепрапятроўск, Украіна — 26.5.1994), бел. кінарэжысёр. Нар. арт. Беларусі (1964). Скончыў Дзярж. тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве (1928). У 1939—79 на кінастудыі «Беларусьфільм». Ствараў маст. фільмы для дзяцей і юнацтва: «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959; прэміі Усесаюзнага кінафестывалю, міжнар. кінафестываляў ў Мар-дэль-Плата, «Залатая пласцінка» і дыплом у Вічэнца), «Анюціна дарога» (1968), «Паланэз Агінскага» (1971; за ўсе тры Дзярж. прэмія Беларусі 1972). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі 1968 за фільмы «Дзяўчынка шукае бацьку», «Анюціна дарога», «Дзеці партызана» (1954, з М.Фігуроўскім), «Міколка-паравоз» (1957) і «Вуліца малодшага сына» (1962). Зняў стужкі «Пушчык едзе ў Прагу» (1965) і «Маленькі сяржант» (1977) (з кінастудыяй «Барандаўфільм», Чэхаславакія). Фільмы Голуба вызначаюцца веданнем дзіцячай псіхалогіі, уменнем раскрыць маст. здольнасці юных выканаўцаў. с. 325
ГО́ЛУБ Міхаіл Уладзіміравіч (н. 21.6.1936, в. Белавічы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне матэрыяла- і машыназнаўства. Д-р тэхн. н. (1992), праф. (1993). Скончыў Уфімскі нафтавы ін-т (1965). З 1980 у Брэсцкім політэхн. ін-це (з 1990 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі атрымання і спосабах выкарыстання зносаўстойлівых кампазіцыйных матэрыялаў, па ўшчыльняльнай тэхніцы гідрамашын і іх надзейнасці.
Тв.: Структура и триботехнические характеристики износостойких композиционных материалов и покрытий (разам з В.Н.Малышавым) // Долговечность трущихся деталей машин: Сб. науч. ст. М., 1990. Вып. 4. с. 325
ГО́ЛУБ Уладзімір Пятровіч (н. 7.11.1953, г. Слуцк Мінскай вобл.), бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1977). Сярод твораў: тэматычныя карціны «Роспач», «Плады-1», «Плады-2», «Пан» (усе 1992), серыі «Спакуса» (1992), «Птушкі, якія не лятаюць» (1993), «Месячны шлях» (1996); пейзажы «Ранні снег» (1983), «Кінутыя гнёзды» (1995); нацюрморты «Сухія кветкі» (1981) і інш.; партрэты бацькі (1980), князя Міндоўга (1990) і інш. Творчасць вылучаецца багатай вобразнасцю, яркай метафарычнай мовай. Л.Ф.Салавей. с. 326
ГО́ЛУБ Юрка (Юрый Уладзіміравіч; н. 20.10.1947, в. Горны Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. паэт. Скончыў БДУ (1970). З 1970 на Гродзенскай абл. студыі тэлебачання, з 1979 заг. аддзела маст. вяшчання Гродзенскага аблтэлерадыё. Вядзе на абл. студыі тэлебачання штомесячную перадачу «Гродзеншчына літаратурная». Друкуецца з 1963. Першы зб. вершаў «Гром на зялёнае голле» (1969). У вершах Голуба — свет маладога сучасніка, які абвострана адчувае праявы жыцця. Шчодрасць лірычнага самавыяўлення, лаканічнасць выказвання, яркая метафарычнасць вобразаў, багатая інструментоўка радка — асаблівасці яго творчай манеры. Для дзяцей зб. «У бары грыбы бяры» (1986). Выступае як празаік, перакладчык.
Тв.: Дрэва навальніцы. Мн., 1973; Векапомнае поле. Мн., 1976; Помню пра цябе. Мн., 1983; Сын небасхілу. Мн., 1989. А.М.Пяткевіч. с. 326
ГО́ЛУБ ШЫ́ЗЫ (Columba livia), птушка сям. галубіных атр. голубападобных. Пашыраны ў Паўн. Афрыцы, на Пд Еўразіі. Насяляе скалы, горныя цясніны, яры, абрывістыя берагі рэк. Паўсвойскія галубы шызыя жывуць у паселішчах і пабудовах чалавека ўсюды. На Беларусі трапляецца шматлікі аселы паўсвойскі падвід — голуб шызы звычайны (С.l. livia).
Даўж. цела 33—37 см, маса 240—360 г. Апярэнне шызае, на шыі з металічна-зялёным і фіялетавым адценнем, на паясніцы белая паласа. На крылах 2 папярочныя чорныя палосы, на канцы хваста адна шырокая. Гняздуецца ў трэшчынах скал, норах па абрывах, пад стрэхамі, у нішах пабудоў, на балконах, карнізах. Нясе 2 яйцы. Расліннаедны, корміцца насеннем дзікіх і культ. раслін, рэшткамі ежы чалавека. Ад голуба шызага паходзяць шматлікія пароды дэкар. і паштовых галубоў. с. 326
ГОЛУБАПАДО́БНЫЯ (Columbiformes), атрад птушак. 3 сям.: галубіныя (Columbidae), дронтавыя (вымерлыя), рабковыя. 316 відаў. Пашыраны ва ўмераных і трапічных шыротах зямнога шара. Вядомы з верхняга эацэну. Дрэвавыя або наземныя птушкі. Бываюць галубы свойскія (больш за 150 парод) і паўсвойскія. Існуе галіна птушкагадоўлі — голубагадоўля. На Беларусі 6 відаў: з сям. галубіных вяхір, голуб шызы, клінтух, туркаўка звычайная, туркаўка кольчатая і з сям. рабковых — саджа звычайная, або капытка (Syrrhaptes paradoxus), — выпадкова залётны від. Вядомы таксама галубы: вандроўны голуб, белагруды (беласпінны; Columbus leuconota), каменны (скалісты; С. rupestris), буры (С. eversmanni), белабрухі рабок (Pterocles alchata) і інш.
Даўж. цела 15—78 см, маса 30 г — 20 кг (дронты). У большасці голубападобных самцы буйнейшыя і ярчэй афарбаваныя за самак. Апярэнне шчыльнае. Крылы падоўжаныя, завостраныя (акрамя дронтаў). Валлё і мускульны страўнік добра развітыя. Пераважна расліннаедныя, збіраюць корм звычайна на зямлі. Манагамы. Гняздуюцца на дрэвах, у дуплах, норах на абрывістых берагах рэк, нішах пабудоў, на дахах. Бацькі кормяць птушанят адрыжкай з валляка або асаблівым «птушыным малаком». Аб’екты спарт. палявання. Голубападобныя — крыніца інфекцыі пры арнітозах. Некат. ахоўваюцца. с. 326
ГО́ЛУБАЎ Анатоль Емяльянавіч (29.8.1908, в. Нова-Маркаўка Варонежскай вобл., Расія — 29.1.1978), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945), ген.-маёр авіяцыі (1954). Скончыў Адэскую ваен. авіяц. школу пілотаў (1933), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1930. У Вял. Айч. вайну на Паўд.-Зах., Ленінградскім, Зах., 3-м Бел. франтах. Камандзір знішчальнага авіяпалка палкоўнік Голубаў зрабіў 355 баявых вылетаў. Удзельнік вызвалення Віцебска, Оршы, Мінска. Да 1955 у Сав. Арміі. с. 326
ГО́ЛУБАЎ Уладзімір Ільіч (7.11.1908, г. Віцебск — 12.1.1948), тэатральны крытык, балетазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1947). Скончыў Ленінградскі ін-т інжынераў шляхоў зносін (1931). З 1945 адказны сакратар час. «Тэатр», у 1945—47 выкладаў у Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва. Аўтар сцэнарыя балета «Міліца» Б.Асаф’ева (1947, з А.Басехесам). Адзін з першых сярод рас. балетазнаўцаў выступіў супраць падмены харэагр. малюнка сюжэтам, збяднення танц. мовы і навязвання балету неўласцівых яму нормаў, за вывучэнне прынцыпаў класічнай харэаграфіі як самаст. мастацтва. Аўтар кн. «Танец Галіны Уланавай» і інш. с. 326
ГО́ЛУБЕВА Зоя Аляксандраўна (н. 30.4.1967, Мінск), бел. спартсменка (міжнар. шашкі). Міжнар. Грасмайстар (1986). Скончыла Мінскі ін-т фіз. культуры (1990). Васьміразовая чэмпіёнка свету (1986, 1988, 1990, 1991—93, 1995, 1996). З 1989 жыве ў Латвіі. с. 327
ГО́ЛУБЕВА Маргарыта Генадзеўна (н. 4.6.1964, Мінск), бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1984). Працавала на Мінскай ф-цы маст. Вырабаў (1984 — 88). У тэхніцы батыку стварае арнаментальныя кампазіцыі, нацюрморты з кветкамі, экзатычнымі прадметамі і інш., у якіх спалучэнне лінейных узораў, колеравых плоскасцей і эфекту кракле дае прасторавую перспектыву, непаўторныя пераходы і дэкар. цэльнасць: «Лілеі», «Чырвоная ружа», «Тыгравая шкура», «Індыйскі матыў», «Хатняе цяпло» (усе 1990—96) і інш. с. 327
ГО́ЛУБЕВА Наталля Аляксандраўна (н. 3.4.1966, С.-Пецярбург), бел. кампазітар. Скончыла Бел. акадэмію музыкі (1991, клас Дз.Смольскага). Працуе ў тэхніках муз. авангарда. Чл. Бел. асацыяцыі сучаснай музыкі. Сярод асн. твораў: «Супрэматызмы» для сімф. аркестра (1993, 1-я прэмія на міжнар. конкурсе «Musik and Earth», Сафія, 1996), «Нумерацыі для аркестра», «АУМ» для мяшанага хору і сімф. аркестра, «Крышталь у святле промня» для камернага ансамбля, «Алегорыя» для сапрана, барытона і камернага ансамбля, «Лічбы» для фп., электронная кампазіцыя «Conus sonoris». Р.М.Аладава. с. 327
ГО́ЛУБЕЎ Сцяпан Цімафеевіч (1849 — 1920), украінскі гісторык. Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію. Праф. Кіеўскага ун-та і Кіеўскай духоўнай акадэміі. Даследаваў гісторыю асветы, культуры і царк. жыцця на Украіне. Друкаваўся ў час. «Киевская старина», «Чтения в обществе истории и древностей российских» і інш. Асн. працы: «Кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла і яго паплечнікі» (т. 1—2, 1883—98), «Гісторыя Кіеўскай духоўнай акадэміі» (вып. 1, 1886). У сваіх працах апублікаваў дакументы 16—17 ст. с. 327
ГО́ЛЧАНКА Міхаіл Герасімавіч (н. 20.4.1943, в. Плешчыцы Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Канд. тэхн. Навук (1971), праф. (1992). Скончыў БСГА (1965), дзе і працуе. Навук. працы па вільгацезабяспечанасці і арашэнні зямель, утылізацыі жывёлагадоўчых сцёкаў, дажджавальных прыстасаваннях і інш.
Тв.: Орошение сточными водами. М., 1988 (разам з У.І.Жалязкам); Оросительные мелиорации. Мн., 1989. с. 327
ГО́ЛЫШАВА Ніна Мікалаеўна (н. 24.12.1939, в. Харошая Кастрамской вобл., Расія), бел. жывапісец. Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1966). Сярод твораў: партрэты «Беларуска» (1966), балерыны А.Карзянковай (1973), фехтавальшчыцы І.Паўленка (1975); пейзажы «На возеры Вайса» (1972), «Волма ўзімку» (1996); нацюрморты «Падарунак Валожына» (1992), «Півоні» (1994); жанравыя кампазіцыі «Карагод» (1966), «Сёстры Прыдняпроўя» (1982) і інш. Творчасць вылучаецца прастатой і натуральнасцю, пошукамі вобразнай экспрэсіі. Л.Ф.Салавей. с. 327
ГОЛЬ (Gaulle) Шарль дэ (22.11.1890, г. Ліль, Францыя — 9.11.1970), французскі ваен., паліт. і дзярж. дзеяч. Брыгадны генерал (1940). Скончыў ваен. вучылішча ў Сен-Сіры (1912) і Вышэйшую ваен. школу ў Парыжы (1924). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1919—21 ваен. саветнік у Польшчы. Выкладаў ваен. гісторыю ў Сен-Сіры (з 1921), служыў у штабе маршала А.Ф.Петэна (з 1925). У 1932 — 36 ген. сакратар Нац. савета абароны. У ваен.-тэарэт. працах «За прафесійную армію» (1934), «Францыя і яе армія» (1938) падкрэсліваў неабходнасць узмацнення абараназдольнасці краіны, хутчэйшай механізацыі франц. арміі, стварэння аператыўна самаст. танк. падраздзяленняў. У пач. 2-й сусв. вайны камандзір танк. Падраздзяленняў 5-й франц. арміі, потым 4-й бранятанк. дывізіі, нам. ваен. міністра. Перад капітуляцыяй Францыі эмігрыраваў у Лондан. Заснавальнік руху «Свабодная Францыя» (з 1942 «Змагарная Францыя»). З 1943 у Алжыры, сустаршыня (1943) і старшыня (1943—44) Французскага камітэта нацыянальнага вызвалення. У 1944—46 кіраўнік урада (да ліст. 1945 Часовага) Франц. Рэспублікі, у ліст. 1945 — студз. 1946 таксама яе часовы прэзідэнт (да ўстанаўлення парламенцкай Чацвёртай рэспублікі 1946— 58). Стваральнік і старшыня (1947—53) паліт. руху «Аб’яднанне франц. народа». Ва ўмовах паліт. крызісу 1958 выбраны прэм’ер-міністрам. У 1958—69 прэзідэнт Францыі. Ініцыіраваў устанаўленне прэзідэнцкай Пятай рэспублікі, спыненне калан. вайны ў Алжыры і наданне яму незалежнасці (1962), заключэнне германа-французскага дагавора 1963, выхад Францыі з ваен. арг-цыі НАТО (1966) і інш. Пайшоў у адстаўку пасля прайгранага рэферэндуму 27.4.1969 аб новым адм.-тэр. падзеле краіны і рэарганізацыі Сената.
Тв.: Рус. пер. — Военные мемуары. Т. 1— 2. М., 1957—60.
Літ.: Арзаканян М.Ц. Шарль де Голль // Вопр. истории. 1991. № 2—3; Молчанов Н.Н Генерал де Голль. 3 изд. М., 1988. с. 327
ГО́ЛЬБАХ (Holbach) Поль Анры дэ (снеж. 1723, Эдэсгайм, каля г. Ландаў-ін-дэр-Пфальц, Германія — 21.6.1789), французскі філосаф і асветнік. Паводле паходжання ням. барон, б. ч. жыцця правёў у Францыі. Супрацоўнік «Энцыклапедыі» Д.Дзідро і Ж.Д’Аламбера. У гал. філас. творы «Сістэма прыроды, або Пра законы свету фізічнага і свету духоўнага» (т. 1—2, 1770) Гольбах сцвярджаў першаснасць і нестваральнасць матэрыяльнага свету, яго бясконцасць у часе і прасторы, і што існуе ён незалежна ад свядомасці чалавека. Атрыбутам матэрыі лічыў рух, які разглядаў як простае перамяшчэнне цел. Чалавек, паводле Гольбаха, — частка прыроды, цалкам падпарадкаваная яе законам. У палітыцы — прыхільнік канстытуцыйнай манархіі, у шэрагу выпадкаў — асветнага абсалютызму. Вырашальную ролю ў гісторыі надаваў дзейнасці заканадаўцаў. Шлях да сац. вызвалення людзей бачыў у асвеце. Абараняў ідэі «натуральнага права» і «грамадскага дагавору». Разам з К.Гельвецыем адыграў пэўную ролю ў ідэйнай падрыхтоўцы утапічнага сацыялізму 19 ст.
Тв.: Рус. пер. — Избр. произв. Т. 1—2. М., 1963. с. 327
ГО́ЛЬБІН Якаў Абрамавіч (н. 1.7.1925, г. Рагачоў Гомельскай вобл.), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1970), праф. (1976). Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1949). З 1949 у Дзяржплане БССР. У 1950—94 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. Даследуе праблемы эканомікі ліцейнай вытв-сці, прадукцыйнасць працы. Аўтар прац «Пытанні эканомікі ліцейнай вытворчасці» (1960), «Планаванне і рэзервы ліцейных цэхаў» і інш. с. 328
ГО́ЛЬДБАХА ПРАБЛЕ́МА , праблема тэорыі лікаў, паводле якой кожны цотны лік, большы за 4, можна запісаць у выглядзе сумы двух простых лікаў (бінарная Гольдбаха праблема), а няцотны лік, большы за 5, — у выглядзе сумы трох простых лікаў (тэрнарная Гольдбаха праблема). Выказана акад. Пецярбургскай АН К.Гольдбахам (1742). У 1930 Л.Г.Шнірэльман даказаў тэарэму, што любы цэлы лік ёсць сума абмежаванай колькасці простых лікаў. Тэрнарную Гольдбаха праблему даказаў у 1937 І.М.Вінаградаў; бінарная Гольдбаха праблема не даказана. В.І.Бернік. с. 328
ГО́ЛЬДЖЫ (Golgi) Каміла (7.7.1844, г. Картэна, Італія — 21.1.1926), італьянскі гістолаг. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1905). Скончыў Падуанскі ун-т (1865). З 1875 праф. ун-та ў г. Павія. Навук. працы па нейрагісталогіі і мікрамарфалогіі нерв. сістэмы. Распрацаваў хромасярэбраны метад прыгатавання прэпаратаў нерв. тканкі (1873). Вызначыў 2 тыпы нерв. клетак; апісаў адменны ўнутрыклетачны арганоід — Гольджы комплекс і інш. Даследаваў патамарфалогію мозга пры псіхічных хваробах, вызначыў гісталагічную дыферэнцыроўку паміж саркомай і гліёмай. Нобелеўская прэмія 1906 (разам з Рамонам-і-Кахалем). с. 328
ГО́ЛЬДЖЫ КО́МПЛЕКС , Гольджы апарат, Гольджы зона, унутрыклетачны сеткаваты апарат, пастаянная клетачная арганела ўсіх эўкарыятычных клетак. Апісаны італьян. гістолагам К.Гольджы ў 1898. Мае форму сеткі, утворанай дыктыясомамі. У кожнай з іх плоскія цыстэрны, да якіх далучаюцца буйныя вакуолі; па краях цыстэрны расшыраюцца, ад іх ідуць групы дробных пузыркоў. Функцыі Гольджы комплексу: удзел у сакраторнай функцыі клетак у сінтэзе глікапратэідаў і поліцукрыдаў клеткі, у працэсах унутрыклетачнай засваяльнасці. Гольджы комплекс разбураецца пры дзеянні кіслот і растваральнікаў, ліпідаў, некат. ядаў, іанізуючай радыяцыі, мяняецца пры галаданні, траўмах, старэнні. А.С.Леанцюк. с. 328
ГО́ЛЬДФЕЛЬД Віктар Маркавіч (6.1.1894, г. Кіраваград, Украіна — 19.12.1982), украінскі і бел. скрыпач, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1980). Праф. (1935). Вучыўся ў Брусельскай (1908—09), скончыў Петраградскую кансерваторыю (1917, клас Л.Аўэра). У 1917—41 педагог Харкаўскага муз.-драм. ін-та. Адначасова канцэртмайстар сімф. аркестра, вёў канцэртную дзейнасць (выступаў у ансамблях з К.Шыманоўскім, Г.Нейгаўзам, У.Горавіцам). Арганізатар і 1-ы скрыпач (1920—27) вядомага Квартэта імя Ж.Б.Вільёма. З 1944 праф. і заг. кафедры Кіеўскай кансерваторыі. З 1958 праф. Бел. кансерваторыі па класах скрыпкі і камернага ансамбля, кіраваў (з М.Браценнікавым) ансамблем скрыпачоў кансерваторыі. У пед. дзейнасці спалучаў традыцыі школы Аўэра з сучаснымі выканальніцкімі прынцыпамі.
Літ.: Юзефович В. Наследник славных традиций // Сов. Музыка. 1978. № 3. А.А.Саламаха. с. 328
ГО́ЛЬДШМІТ (Goldschmidt) Віктар Морыц (27.1.1888, г. Цюрых, Швейцарыя — 20.3.1947), нарвежскі геахімік, адзін з заснавальнікаў геахіміі. Замежны чл.-кар. АН СССР (1924). Вучыўся ў ун-тах Вены, Мюнхена і Осла (1905— 11). З 1914 праф. і дырэктар Мінералагічнага ін-та ў Осла. З 1928 у Гётынгенскім ун-це, у 1935—42 і з 1946 дырэктар Геал. музея ў Осла. Навук. працы па фіз. хіміі мінералагенезісу, крышталяхіміі і хіміі мінералаў, горных парод і зямной кары. Сфармуляваў «мінералагічнае правіла фаз» (1911), законы ўтварэння крышт. структур, асновы тэорыі геахім. пашырэння элементаў (1923). Распрацаваў геахім. класіфікацыю хім. элементаў, даследаваў распаўсюджанне рэдкіх элементаў у зямной кары. А.П.Чарнякова. с. 328
ГО́ЛЬМАН Міхаіл Барысавіч (29.10.1894, г. Кабялякі, Украіна — 27.12.1937), удзельнік рэв. руху, эканаміст. Скончыў Харкаўскі ун-т (1916), Ін-т чырв. прафесуры ў Маскве (1927). З 1914 чл. партыі эсэраў-максімалістаў. З 1916 у арміі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. Петраградскага Савета, з мая 1917 старшыня Магілёўскага Савета сял. дэпутатаў. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 левы эсэр, старшыня выканкома Савета рабочых, салдацкіх і сял. дэпутатаў Магілёўскай губ., нам. старшыні Бел. абл. к-та. Дэлегат Усебел. з’езда 1917. З 1918 чл. РКП(б). З 1918 нам. старшыні Сімбірскага губ. выканкома і ваенкома, старшыня рэўтрыбунала. У 1921—23 супрацоўнік Усх. сектара Выканкома Камінтэрна, старшыня Камісіі Наркамата замежных спраў СССР. У 1924—25 у Дзяржплане СССР і ў аддзеле друку ЦК ВКП(б). З 1927 дацэнт БДУ. Выступаў супраць палітыкі беларусізацыі. Аўтар прац па эканоміцы. У ліп. 1927 за ўдзел у т.зв. трацкісцка-зіноўеўскім блоку выключаны з ВКП(б); у 1929 арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў ссылкі. У 1936 паўторна асуджаны на 5 гадоў зняволення, пазней — да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1965. Т.Р.Воранава, У.В.Ляхоўскі. с. 328
ГО́ЛЬМІЙ (лац. Holmium), Но, хімічны элемент III групы перыяд, сістэмы, ат. н. 67, ат. м. 164,9304, адносіцца да лантаноідаў. У прыродзе 1 стабільны ізатоп 165Но. Адкрыты швед. хімікам П.Клеве ў 1897.
Метал светла-шэрага колеру, tпл 1470 °С, шчыльн. 8799 кг/м3. Лёгка паддаецца мех. апрацоўцы. У паветры акісляецца, узаемадзейнічае з вадой і мінер. к-тамі (акрамя фторыставадароднай), пры награванні — з вадародам, азотам, галагенамі. Выкарыстоўваюць як кампанент магн. сплаваў, спец. шкла, актыватар люмінафораў. с. 328
ГОЛЬФ (англ. golf), спартыўная гульня з мячом і клюшкай. Полем для гольфа служыць участак натуральнай умерана перасечанай мясцовасці (поле, парк, узлесак) пл. ад 50 тыс. да 200 тыс. м2, на якім размечана 9—18 дарожак-трас (даўж. 150—470 м, шыр. 30—40 м). У канцы кожнай з іх зроблены пляцоўкі пл. каля 20 м2 з ямкай-лункай пасярэдзіне (глыб. 11 см, дыяметр 10 см). Мяч з літой гумы (вес 42,5 г), клюшкі (у наборы) даўж. ад 85 да 110 см з галоўкамі рознай формы. Мэта гульні — ударамі клюшкай па мячу пракаціць яго праз усе дарожкі і патрапіць ім у кожную лунку. Перамагае той ігрок ці каманда, якія зробяць гэта найменшай колькасцю ўдараў.
Зарадзіўся гольф у сярэднія вякі ў Даніі. Найб. развіты ў Вялікабрытаніі, Канадзе, Аўстраліі, ЗША, краінах Скандынавіі. Уваходзіў у праграму Алімпійскіх гульняў (1900, 1904). с. 328
ГОЛЬЦ Георгій Паўлавіч (6.3.1893, Масква — 27.5.1946), рускі і бел. архітэктар і тэатр. мастак. Правадз. чл. Акадэміі архітэктуры СССР (1939). Скончыў Вышэйшыя дзярж. маст.-тэхн. майстэрні (1922) у Маскве. Сярод ранніх работ у стылі канструктывізму — Дзярж. банк у Мінску (1927; у сааўт.; не захаваўся). У Віцебску ў БДТ-2 (т-р імя Я.Коласа) аформіў спектаклі: «Разлом» Б.Лаўранёва (1928), «Горад вятроў» У.Кіршона, «Авангард» В.Катаева (абодва 1930), «Качагары» І.Гурскага (1931), «Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ (1933) і інш. Сярод работ у Маскве: жылыя дамы на Ленінскім і Кутузаўскім праспектах, вул. М.Горкага (1939—40). Дзярж. прэмія СССР 1941.
Літ.: Быков В.Е. Георгий Гольц. М., 1978. Л.А.Воінаў. с. 328
ГО́ЛЬЦБЛАТ Аляксандр Ісакавіч (12.3.1932, Масква — 1996), бел. вучоны ў галіне авечкагадоўлі. Д-р с.-г. н. (1980). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1955). З 1961 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі, з 1983 у Вышэйшай селекцыйнай дзярж. школе (пас. Быкова Маскоўскай вобл.), Навук. працы па пытаннях селекцыі авечак і тэхналогіі танкаруннай авечкагадоўлі, стварэнні шматплоднай паўтанкаруннай пароды авечак з выкарыстаннем парод, якіх гадуюць на Беларусі; па ўдасканаленні сістэмы інтэнсіўнай вытворчасці прадуктаў авечкагадоўлі дастасавальна да ўмоў Беларусі.
Тв.: Повышение продуктивности овец. Л., 1982 (разам з А.Д.Шашам); Селекционно-генетические основы повышения продуктивности овец. Л., 1988 (разам з А.І.Ярохіным, А.М.Ульянавым). с. 329
ГОЛЬЦ-МІ́ЛЕР Іван Іванавіч (9.12.1842, г. Іанішкеліс, Літва — 17.8.1871), удзельнік рэв.-дэмакр. руху, рус. паэт. Скончыў Мінскую гімназію (1859). У 1860 паступіў на юрыд. ф-т Маскоўскага ун-та. У 1861 арыштаваны як удзельнік рэв. гуртка П.Р.Заічнеўскага па справе аб друкаванні і распаўсюджванні нелегальнай л-ры. З турмы вярнуўся ў Мінск, адкуль неўзабаве высланы ў г. Карсун Сімбірскай губ. У 1867—69 жыў у Мінску, вандраваў па Расіі. Памёр і пахаваны ў Арле. Друкаваўся ў час. «Современник», «Отечественные записки». У Мінску напісаў вершы «З верай за справу», «Сум раз’ядае мне сэрца» і інш. Яго лепшы верш «Слу-хай!» (1864) пакладзены на музыку П.Сакальскім, стаў папулярнай песняй.
Тв.: Поэт-революционер И.И.Гольц-Миллер /Сост. Б.Козьмин, Г.Лелевич. М., 1930.
Літ.: Бас І. «...Не памерла слова яго!» // Бас І. Падарожжа ў літаратурнае мінулае. Мн., 1971; Кісялёў Г.В. Яго помніць Мінск // Кісялёў Г.В. Героі і музы. Мн., 1982.
Г.В.Кісялёў, І.У.Саламевіч. с. 329
ГО́ЛЬЧЫЦЫ , вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПнУ ад горада і 19 км ад чыг. ст. Слуцк, 90 км ад Мінска. 773 ж., 309 двароў (1996). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. с. 329
ГО́ЛЬША , рака, гл. Гальша. с. 329
ГО́ЛЯДЗЬ , балцкае племя, якое жыло ў бас. р. Протва (правы прыток р. Масква) паміж вяцічамі і крывічамі. Упамінаецца ў рус. летапісах 11—12 ст. Большасць голядзі ў 12 ст. асімілявана славянамі. с. 329
ГОМА... , гл. Гама... с. 329
ГОМАГАМЕ́ТНАСЦЬ (ад гома... + гаметы), характарыстыка арганізма (або групы арганізмаў), які мае ў храмасомным наборы пару або некалькі пар гамалагічных палавых храмасом і ўтварае аднолькавыя па наборы храмасом гаметы. Пол, прадстаўлены такімі асобінамі, наз. гомагаметным. У млекакормячых, рыб і некат. відаў раслін (каноплі, хмель, шчаўе) гомагаметнасць характэрна для жан. полу, у птушак, матылькоў і некат. відаў суніц — для мужчынскага. с. 329
ГОМАГЕНА́Т , аднародная суспензія здробненай да субклетачных элементаў біял. тканкі. Атрымліваюць шляхам неабарачальнай дэзінтэграцыі яе структуры звычайна з дапамогай спец. прыстасавання — гомагенізатара. Шляхам дыференцыяльнага цэнтрыфугавання і інш. метадаў з гомагената выдзяляюць субклетачныя мікраскапічныя структуры (арганелы) і некат. макрамалекулы (бялкі, нуклеінавыя к-ты, ліпіды і інш.). Гомагенат выкарыстоўваюць таксама для вывучэння біяхім. рэакцый па-за арганізмам. А.М.Ведзянееў. с. 329
ГОМАГЕНІ́ЗАЦЫЯ (ад грэч. homogenēs аднародны), у металургіі стварэнне ў сплавах аднароднай (гамагеннай) структуры або аднароднага хім. саставу. Робіцца гомагенізавальным (дыфузійным) адпалам звычайна пры т-ры 1000—1200 °С і працяглай вытрымцы, калі знікаюць канцэнтрацыйныя мікранеаднароднасці ў сплавах (утвараюцца пры нераўнаважнай крышталізацыі, дыфузійнай металізацыі і інш.). Гомагенізацыя паляпшае тэхнал. пластычнасць сплаваў, павышае стабільнасць і памяншае анізатрапію мех. уласцівасцей. с. 329
ГОМАЗІГО́ТНАСЦЬ (ад гома... + зігота), спадчынная аднароднасць гібрыднага арганізма, звязаная з наяўнасцю ў яго гамалагічных храмасомах ідэнтычных алеляў дадзенага гена, якія аднабакова ўплываюць на пэўную прыкмету. Арганізм пры гэтым наз. гомазіготным адпаведна разглядаемай пары генаў. Пры размнажэнні гомазіготы звычайна адсутнічае расшчапленне прыкмет. Гомазіготнасць уласціва самаапладняльным арганізмам. Гомазіготы маюць паніжаную жыццяздольнасць і больш вузкую магчымасць прыстасаванасці да умоў асяроддзя, чым гетэразіготныя арганізмы (гл. Гетэразіготнасць). У эксперыментах іх атрымліваюць з дапамогай інбрыдзінгу. Гомазіготнасць неабходна для падтрымання розных формаў арганізмаў у генетычных калекцыях, захоўвання пэўных характарыстык ліній, сартоў і парод. Гомазіготныя формы (лініі) выкарыстоўваюць для вырашэння пытанняў спадчыннасці і зменлівасці, у с.-г. вытв-сці — для атрымання эфекту гетэрозісу. с. 329
ГОМАЛАГІ́ЧНЫХ РАДО́Ў ЗАКО́Н зменлівасці, паралелізм у спадчыннай зменлівасці роднасных груп арганізмаў. Сфармуляваны М.І.Вавілавым (1920) на падставе вывучэння зменлівасці прыкмет у відаў і родаў злакаў і інш. сямействаў культ. раслін сусв. генафонду. Паводле гомалагічных радоў закону, чым бліжэй па паходжанні віды паміж сабой, тым большае падабенства (гамалогія) у зменлівасці іх прыкмет. Гэтыя заканамернасці даюць магчымасць прадказаць існаванне ў прыродзе адпаведных формаў ці прадбачыць магчымасць атрымліваць іх штучна. Выкарыстоўваючы гомалагічных радоў закон, Вавілаў выявіў цэнтры паходжання культ. раслін, дзе сканцэнтравана найб. разнастайнасць спадчынных формаў. Прыкладам практычнага выкарыстання гомалагічных радоў закону ў селекцыі з’яўляецца стварэнне аднанасенных сартоў цукр. буракоў. Гомалагічных радоў закон пацверджаны ў мікраарганізмах і жывёлах, у якіх вызначаны паралелізм зменлівасці марфал. і біяхім. прыкмет. с. 329
ГОМАЛАГІ́ЧНЫЯ РАДЫ́ ў хіміі, гомалагічныя шэрагі (ад грэч. homologos адпаведны, падобны), паслядоўнасць арган. злучэнняў з аднолькавымі функцыян. групамі і аднатыпнай будовай, кожны член якой адрозніваецца ад суседняга на пастаянную структурную адзінку (гомалагічная рознасць), найчасцей метыленавую групу —CH2—. Члены гомалагічных радоў наз. гамолагамі. Вядомыя гомалагічныя рады алканаў CnH2n+2 (агульная ф-ла), дзе n — колькасць атамаў вугляроду ў малекуле, алкенаў CnH2n, аднаасноўных насычаных спіртоў CnH2n+1ОН і карбонавых к-т Сn Н2n+1СООН і інш.
У гомалагічных радах фіз. ўласцівасці мяняюцца параўнальна заканамерна (для вышэйшых гамолагаў розніца ва ўласцівасцях паступова памяншаецца). Гамолагі маюць агульныя хім. ўласцівасці і спосабы атрымання, але ўласцівасці некаторых з іх (найчасцей першых членаў гомалагічных радоў) могуць значна адрознівацца ад тыповых. Вядомыя таксама ізалагічныя рады — паслядоўнасць злучэнняў, якія маюць аднолькавыя функцыян. групы, але адрозніваюцца ўзрастаючай ненасычанасцю (напр., ізалагічны рад этану: этан СН3—СН3, этылен СН2=СН2, ацэтылен СН≡СН); генетычныя рады, якія маюць злучэнні з аднолькавай колькасцю атамаў вугляроду, але з рознымі функцыян. групамі (напр., этан, этылхларыд СН3—СН2Сl, этанол СН3—СН2ОН, ацэтальдэгід СН3—СНО, воцатная к-та СН3—СООН). Паняцце гомалагічных радоў і блізкія да іх ізалагічныя і генет. рады выкарыстоўваюць для сістэматызацыі і класіфікацыі злучэнняў у арган. хіміі. Л.М.Скрыпнічэнка. с. 329
ГОМАЛАГІ́ЧНЫЯ ХРАМАСО́МЫ , парныя, адпаведныя храмасомы, якія маюць аднолькавы набор генаў, падабенства марфалагічных прыкмет і нармальна кан’югіруюць у меёзе. У дыплоідным наборы храмасомы прадстаўлены парамі гомалагічных храмасом, пры гэтым адна з іх прыўнесена мужчынскай гаметай, другая — жаночай. Гомалагічныя храмасомы могуць адрознівацца алелямі генаў і абменьвацца ўчасткамі ў працэсе кросінговеру. с. 330
ГОМАМАРФІ́ЗМ (ад гома... + грэч. morphē від, форма) уматэматыцы і логіцы, адлюстраванне аднаго алгебраічнага аб’екта (напр., групы, поля, цела) на другі, пры якім захоўваюцца ўсе зададзеныя на ім аперацыі і дачыненні; абагульненне паняцця ізамарфізму. Напр., гомамарфізм групы А ў групу В ставіць у адпаведнасць кожнаму элементу з А пэўны элемент (вобраз) з В, пры гэтым суме (здабытку або інш.) элементаў з А адпавядае сума (здабытак або інш.) іх вобразаў. В.І.Бернік. с. 330
«ГО́МАН» , рэвалюцыйная народніцкая група ў Пецярбургу ў 1880-я г. Аформілася да пач. 1884. Складалася са студэнтаў — ураджэнцаў Беларусі. Выдавала падпольны час. «Гомон». Утварылася па ініцыятыве былых членаў Віцебскага рэв. гуртка А.І.Марчанкі і Х.А.Ратнера. Належала да заснавальнікаў бел. нац. плыні ў рас. народніцкім руху, адным з ініцыятараў якой быў І.Я.Грынявіцкі. Група «Гоман» упершыню паставіла і тэарэтычна абгрунтавала бел. нац. пытанне. Ажыццяўленне сац. і нац. разнявольвання бел. народа звязвала з перамогай нар. рэвалюцыі ў Расіі, пераходам улады да Устаноўчага сходу і ўтварэннем федэрацыі свабодных раўнапраўных аўтаномных абласцей. Мела сувязі з арг-цыяй «Народнай волі» ў Паўн.-Зах. краі, з рэв. гурткамі Віцебска, Мінска, Магілёва, Гродна. Спыніла існаванне ў выніку разгрому арг-цыі «Народная воля».
Літ.: Самбук С.М. Революционные народники Белоруссии: (40-е — начало 80-х годов XIX в.). Мн., 1972; Лосинский Н.Б. Революционно-народническое движение в Белоруссии, 1870—1884 гг. Мн., 1983. М.В.Біч. с. 330
«ГО́МАН» («Homan»), бел. грамадска.-паліт. і літ. газета нац.-дэмакр. адраджэнскага кірунку. Выдавалася з 15(28).2.1916 да канца 1918 у Вільні на бел. мове з дазволу акупац. герм. улад. Выходзіла 2 разы на тыдзень лацінкай і кірыліцай (з 1.9.1916). Рэдактары В.Ластоўскі і Я.Салавей (з сярэдзіны 1917). Выступала за нац.-культ. адзінства бел. народа, незалежную Бел. рэспубліку, якая магла б уваходзіць на канфедэратыўнай аснове ў адроджанае ВКЛ. Вітала звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі, асвятляла дзейнасць Дзярж. думы, друкавала інфармацыю з франтоў. Надрукавала шэраг артыкулаў, нарысаў, іншых матэрыялаў па гісторыі і культуры Беларусі. Упершыню апублікавала некат. творы Я.Коласа, М.Багдановіча, З.Бядулі, А.Гаруна, Ц.Гартнага, А.Гурло, а таксама даследаванні М.Нікіфароўскага, літ.-крытычныя нарысы А.Луцкевіча (пад. псеўд. А.Навіна). У.М.Конан. с. 330
ГО́МАНАЎ Леанід Міхайлавіч (н. 22.11.1953, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.), бел. мастак-плакатыст. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1974), Бел. тэатр.-маст. ін-т (1991). Працуе ў выд-ве «Навука і тэхніка» (з 1991). Асн. творы: «Спыніць гонку ўзбраенняў» (1984), «Перабудова» (1986), «Чарнобыль. 26.4.86» (1988), «Дапамажы дзецям Чарнобыльскай зоны», «Хто адкажа?» (абедзве 1990), серыя плакатаў «Беларускія асветнікі» (Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына, Сімяон Полацкі; 1991), плакаты да кінафільмаў «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1989), «Сівая легенда» (1992). Працуе таксама ў жывапісе і кніжнай графіцы.
Г.А.Фатыхава. с. 330
ГО́МАНАЎ Леанід Уладзіміравіч (н. 20.6.1958, Мінск), бел. жывапісец. Сын У.К.Гоманава. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1982). З 1989 выкладае ў Мінскім маст. вучылішчы. Сярод твораў: тэматычныя карціны «Пралескі» (1985), «Чайная на ферме», «Смутак» (1986), «Пастух» (1987), «Праз стагоддзі. Ф.Скарына» (1990); партрэт даяркі С.М.Сузько (1978); пейзажы «Стары Мазыр» (1978), «Від горада Сянно» (1990), «Бездарожжа» (1992), «Маўчанне птушак» (1995), нацюрморт з гармонікам (1989) і інш. Л.Ф.Салавей. с. 330
ГО́МАНАЎ Уладзімір Кірылавіч (н. 2.2.1929, г. Сянно Віцебскай вобл.), бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1990). Скончыў Бел. тэатр.-маст. Ін-т (1962), выкладаў у ім у 1963—78. Працуе ў жанрах гіст., бытавым, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Сярод твораў: «Апошні бой К.Заслонава» (1964), «На сценах старога Слуцка» (1973), трыпціх «А хто там ідзе?» (1969), «Дажынкі» (1978), «Мой родны кут» (1982), «Касіў Ясь канюшыну» (1985), серыя «З эцюднікам па Еўропе», «Лазня» (абедзве 1986), «Свет Скарыны», «Зоркі не гаснуць» (абедзве 1991), «Крыжы зямлі» (1995), «Божа, дапамажы!» (1996); партрэты Героя Сац. Працы Т.Р.Арды (1982), драматурга А.Петрашкевіча (1984), Кастуся Каліноўскага («Чорная пятля», 1989); пейзажы «Прыпяцкія плёсы» (1976), «Зіма» (1988); нацюрморты «Галінка арабіны» (1988), «Бэз» (1995) і інш. Творчасць насычана нац. каларытам, дынамікай, гармоніяй колеру, у ёй — спалучэнне лірыкі і публіцыстыкі. Л.Ф.Салавей. с. 330
ГОМАСЕКСУАЛІ́ЗМ (ад гома... + лац. sexualis палавы), сексуальная інверсія, гомаэратызм, сексуальнае адхіленне, якое характарызуецца палавой схільнасцю да асоб свайго полу. Вядомы са старажытнасці. Сюжэты на гэту тэму трапляюцца на наскальных відарысах каменнага веку. Пашыранасць гомасексуалізму ў свеце вагаецца сярод мужчын ад 1 да 4%, у жанчын ад 1 да 3%. Пры мужчынскім гомасексуалізме задавальненне палавой цягі ажыццяўляецца рознымі шляхамі, у т.л. праз увядзенне палавога члена ў задні праход партнёра (педэрастыя), пры жаночым гомасексуалізме (гл. Лесбіянства) — шляхам узбуджэння палавых органаў рознымі часткамі цела партнёршы або шляхам імітацыі палавога акта. Гомасексуалізм можа быць пастаянны або часовы. На фарміраванне гомасексуалізму ўплываюць генетычныя фактары і асаблівасці індывід. развіцця.
Гомасексуалізм асуджаўся грамадствам ва ўсе часы. Адмоўныя адносіны да гомасексуалізму ўзмацніліся з пераходам да хрысціянства. У сярэднявеччы гомасексуалізм праследаваўся законам, царквой, інквізіцыяй. У наш час гомасексуалізм небяспечны ў сувязі з пашырэннем СНІДу, адной з крыніц якога з’яўляюцца гомасексуальныя кантакты. Сучасныя навук. ўяўленні зыходзяць з таго, што гомасексуалізм — толькі інш. сексуальная арыентацыя (не хвароба ці ненармальнасць). У шэрагу краін Амерыкі і Еўропы пачаліся працэсы легалізацыі гомасексуалізму. Прафілактыка гомасексуалізму заключаецца найперш у правільным гігіенічным і палавым выхаванні, фарміраванні ў дзіцяці адпаведных паларолевых паводзін і арыентацый. с. 330
ГОМАСТЫЛІ́Я (ад гома... + грэч. stylos слуп), роўнаслупковасць, аднолькавая даўжыня слупкоў і тычынкавых нітак у кветках усіх асобін раслін дадзенага віду. Уласціва большай ч. кветкавых раслін. Гл. таксама Гетэрастылія. с. 331
ГОМАТАЛІ́ЗМ (ад гома... + грэч. thallos галінка, атожылак), двухполавасць у некат. грыбоў і водарасцей, пры якой да зліцця (капуляцыі) здольны гаметы, што паходзяць з аднаго талома (з адной клеткі). Такія віды называюць гоматалічнымі. Гл. таксама Гетэраталізм. с. 331
ГО́МАТЫ , Гумты, рака ў Індыі, левы прыток Ганга. Даўж. 800 км, пл. бас. каля 28 тыс. км2. Увесь басейн ракі — у межах Інда-Гангскай раўніны. Летнія паводкі, бываюць навадненні. Выкарыстоўваецца на арашэнне. На Гоіатах — г. Лакхнаў. с. 331
ГОМАЦЭНТРЫЧНЫ ПУЧО́К прамянёў, пучок светлавых прамянёў, якія (самі або іх прадаўжэнні) перасякаюцца ў адным пункце. Хвалевая паверхня, што адпавядае гомацэнтрычнаму пучку, — сфера, яе цэнтр — пункт перасячэння гомацэнтрычнага пучка. Відарыс аптычны будзе дакладна адпавядаць арыгіналу (кожнаму пункту арыгінала адпавядае пэўны пункт відарыса), калі гомацэнтрычны пучок пасля праходжання праз аптычную сістэму пераўтвараецца ізноў у гомацэнтрычны. с. 331
ГО́МЕЛЬ , возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 18 км на Пд ад г. Полацк. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 3,46 км2, даўж. 3,4 км, найб. шыр. 1,2 км, найб. глыб. 23 м, даўж. берагавой лініі 11,7 км. Пл. вадазбору 744 км2.
Схілы катлавіны выш. 4—8 м, на ПдЗ да 18 м, пераважна разараныя, у ніжняй ч. параслі хмызняком. Берагі пясчаныя, участкамі галечныя і камяністыя. Дно паўн. плёса плоскае, паўд. больш глыбокае, лейкападобнае са стромкімі схіламі. Мелкаводдзе пясчанае і пясчана-галечнае. У паўд. заліве востраў пл. 0,1 га. Шыр. паласы расліннасці да 100 м. Упадае ручай з воз. Канашы, злучана пратокай з воз. Зашчаты, сцёк па пратоцы ў воз. Суя. с. 331
ГО́МЕЛЬ , горад, цэнтр Гомельскай вобл. і раёна. За 301 км ад Мінска. Вузел чыгунак (напрамкі на Жлобін, Калінкавічы, Чарнігаў, Шчорс, Навазыбкаў) і аўтадарог. Порт на р. Сож. Аэрапорт. 501 тыс. ж. (1997).
Гісторыя. Летапісныя назвы Гомель, Гомій, Гомін, Гомь, Гомье. Узнік у канцы 1-га тыс. н. э. пры ўпадзенні р. Гомій (Гамяюк) у Сож на зямлі радзімічаў. Археал. раскопкамі тут выяўлены матэрыялы эпохі неаліту і бронзавага веку, мілаградскай, зарубінецкай, калочынскай культур, гар. ўмацаванні 9—11 ст., рэчы 10—13 ст. Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1142 як уладанне чарнігаўскага князя. У 12 ст. барацьбу за Гомель вялі чарнігаўскія, кіеўскія і ноўгарад-северскія князі. З 1161 уладанне Ольгавічаў. У 1-й пал. 13 ст., магчыма, спалены мангола-татарамі. Каля 1335 далучаны да ВКЛ, уладанне Патрыкія Нарымунтавіча і яго нашчадкаў. У канцы 14 ст. ўпамінаецца сярод кіеўскіх гарадоў. У 1406—19 Гомелем кіравалі велікакняжацкія намеснікі, пазней належаў кн. Свідрыгайлу, беглым серпухаўскаму і бароўскаму кн. Васілю Яраславічу і мажайскаму кн. Івану Андрэевічу, з 1483 сыну апошняга. У вайну Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1500 — 03 заняты рус. войскамі, якія ўмацавалі горад і Гомельскі замак. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—37 зноў у ВКЛ, цэнтр Гомельскага староства (гл. Гомельская воласць). З 1565 у Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. У сярэдзіне 16 ст. адыгрываў важную ролю ў абароне паўд.-ўсх. зямель ВКЛ ад набегаў крымскіх татар. У Лівонскую вайну 1558—83 Гомель ненадоўга заняты войскамі Івана IV Грознага, у маі 1581 вытрымаў аблогу царскіх войск, у 1595 захоплены атрадам паўстанцаў С.Налівайкі. У час вызваленчай вайны ўкраінскага народа 1648—54, антыфеадальнай вайны 1548—51 казацкія атрады Галавацкага і М.Нябабы пры падтрымцы мясц. жыхароў у 1648 і 1649 займалі Гомель. У 1651 зноў абложаны казакамі (гл. Гомеля аблога 1651). У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 заняты казацкім войскам І.Н.Залатарэнкі. З 1667 у складзе Рэчы Паспалітай, належаў М.К.Радзівілу, потым Чартарыйскім. У 1670 атрымаў магдэбургскае права. У час Паўн. вайны 1700—21 у Гомелі размяшчаліся рус. войскі пад камандаваннем А.Д.Меншыкава (1706). З 1772 у Рас. імперыі. З 1773 цэнтр Гомельскага павета Рагачоўскай правінцыі, з 1777 мястэчка Беліцкага павета, з 1852 горад, цэнтр павета Магілёўскай губ. Належаў П.А.Румянцаву-Задунайскаму, з 1836 І.Ф.Паскевічу-Эрыванскаму. У 1775 — 5 тыс. ж., у 1858 — 14 тыс. ж. У 1854 да Гомеля далучаны заштатны горад Новая Беліца як прадмесце. У 1856 зацверджаны гар. герб: у верхняй частцы выява двухгаловага арла, у ніжняй — рысі на блакітным полі. У 1897 — 36,8 тыс. ж. У 1890-я г. ўзнік першы ў горадзе с.-д. гурток. Напярэдадні рэвалюцыі 1905—07 аформіліся гомельскія арг-цыі РСДРП, Бунда, Гомельскі к-т партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Па маштабах рэв. руху Гомель займаў адно з першых месцаў у царскай Расіі. У снеж. 1905 дзейнічаў Гомельскі камітэт дэлегатаў. У 1-ю сусв. вайну адбылося Гомельскага перасыльнага пункта паўстанне 1916. 19.3.1917 утвораны Гомельскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З 1.3.1918 да 14.1.1919 акупіраваны ням. войскамі. Паводле дагавора Укр. цэнтр. рады з герм. камандаваннем Гомель уключаны ў склад новаўтворанай Палескай губ. Украіны; ваен. ўлада належала герм. камендатуры, Цывільная — камісару Укр. цэнтр. рады, павятоваму старасту, з 17.12.1918 — Гомельскай дырэкторыі. Пасля Гомельскай забастоўкі 1918—19 (гл. Гомельскія забастоўкі 1918—19) улада 6.1.1919 перададзена ВРК. У сак. 1919 у горадзе адбыўся стракапытаўскі мяцеж 1919. З крас. 1919 Гомель — цэнтр Гомельскай губерні ў складзе РСФСР, з 1926 у БССР; у 1926—31 і з 1937 цэнтр Гомельскага раёна, у 1926—30 — Гомельскай акругі, з 15.1.1938 — Гомельскай вобласці. У першыя дні Вял. Айч. вайны створаны Гомельскі полк народнага апалчэння (гл. Гомеля абарона 1941). З 19.8.1941 да 26.11.1943 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў гар. турмах, 5 лагерах смерці і 4 гета больш за 100 тыс. чал. Дзейнічала Гомельскае патрыятычнае падполле і Гомельскае камсамольска-маладзёжнае падполле. Вызвалены ў ходзе Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943. Пасля вызвалення ў Гомель пераехалі ЦК КП(б)Б, СНК БССР. У 1959 — 168 тыс. ж., у 1979 — 383 тыс. ж. У сувязі з невырашэннем праблем, звязаных з Чарнобыльскай катастрофай 1986, адбылася Гомельская забастоўка 1990.
Гаспадарка. У 1-й пал. 19 ст. Гомель стаў набываць прамысл. аблічча. Дзейнічалі з-д па вырабе свечак, шкляная мануфактура, 2 ткацкія ф-кі, цукр. з-д Паскевіча (1839), сальна-свечачны з-д Школьнікава (1840), крупадзёрка (1853), некалькі канатна-вяровачных і лесапільных прадпрыемстваў. У 1850 праз Гомель пракладзена шаша Пецярбург— Кіеў і першая ў Расіі тэлегр. лінія Пецярбург—Севастопаль. Пракладзены чыг. лініі Гомель—Бабруйск (1873) і Гомель—Рамны (1874) Лібава-Роменскай чыгункі, лініі Гомель—Лунінец (1886) і Гомель—Бранск (1887) Палескіх чыгунак. У выніку Гомель стаў важным чыг. вузлом, звязаным з Украінай, Польшчай, Прыбалтыкай, Масквой, Пецярбургам і інш. прамысл. цэнтрамі Расіі. У канцы 19 — пач. 20 ст. Гомель — буйны прамысл. цэнтр Беларусі. Тут існавала больш за 40 прадпрыемстваў, асн. частка іх перапрацоўвала мясц. сыравіну: 9 лесапільных ф-к (гл. Гомельскія лесапільныя фабрыкі), запалкавая ф-ка «Везувій» (400 рабочых у 1913, гл. Гомельскі фанерна-запалкавы камбінат), 4 маслабойныя прадпрыемствы, з-ды спіртаачышчальны, цукровы, піваварны, канатны, 2 мукамольныя, швейная ф-кі і інш. Дзейнічалі металаапр. прадпрыемствы: з-ды ліцейна-мех. Фрумкіна і сыноў, ліцейна-мех. з-д «Рухавік» (гл. Гомельскі завод «Стромаўталінія»), гал. мех. майстэрні (абслугоўвалі Лібава-Роменскую чыгунку, 1220 рабочых у 1913; гл. Гомельскі вагонарамонтны завод) і малыя рамонтныя майстэрні (абслугоўвалі Палескія чыгункі, 145 рабочых у 1913), якія выконвалі функцыі паравозавагонарамонтных з-даў, а таксама лакафарбавае прадпрыемства, 5 друкарняў, Гомельскія рагожныя мануфактуры, электрастанцыі і інш. Пачалося паравое суднаходства па р. Сож. Важнае месца ў эканам. жыцці горада займаў гандаль лесам, лёнам, пянькой; гандл. абарот у канцы 1870 — пач. 1890-х г. каля 5,5 млн. руб. Штогод у Гомелі праводзіліся 3 кірмашы. Пасля рэформы 1861 г. ў Гомелі адкрыты гар. грамадскі банк, у пач. 1890-х г. — аддз. (агенцтвы) Віленскага і Мінскага камерц. банкаў; у пач. 20 ст. — аддз. Арлоўскага, Паўн., Аб’яднанага, Руска-Азіяцкага камера банкаў. Пасля 1-й сусв. і грамадз. войнаў пачалося аднаўленне прам-сці і транспарту. У 1920 адноўлена работа ф-кі «Везувій», чыгуналіцейных майстэрняў, цагельных з-даў. Уведзены ў дзеянне ф-ка «Палесдрук» (гл. Гомельская фабрыка «Палесдрук»), у 1922—24 абутковая ф-ка «Праца», хлебакамбінат, электрастанцыя, у 1928 Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання «Гомсельмаш». У 1930-я г. рэканструяваны «Гомсельмаш», пабудаваны станкабуд. з-д імя Кірава, шклозавод імя Ламаносава, ф-кі «Камінтэрн» (гл. Гомельскае акцыянернае таварыства «Камінтэрн»), «8 Сакавіка» (гл. Гомельская прамыслова-гандлёвая фірма «8 Сакавіка»), «Спартак» (гл. Гомельскае адкрытае акцыянернае таварыства «Спартак»), тлушчакамбінат і інш. На пач. 1940 у Гомелі 264 прамысл. прадпрыемствы (3-е месца ў БССР па аб’ёме прамысл. прадукцыі). Пасля вызвалення Гомеля ад ням.-фаш. захопнікаў адноўлены чыг. вузел, да канца 1944 — 25 прадпрыемстваў. Да 1950 адноўлены ўсе даваен. і пабудаваны новыя прадпрыемствы. У 1950—60-я г. ўведзены ў дзеянне з-ды «Гідраапаратура» (гл. Гомельскі завод «Гідрапрывод»), Гомельскі завод пускавых рухавікоў, сан.-тэхн. абсталявання (гл. Гомельскі завод «Эмальпосуд»), Гомельскі ліцейны завод «Цэнтраліт». У 1961 горад атрымаў прыродны газ, у 1962 пушчаны першы тралейбус. Вырашэнне сац. і эканам. праблем вельмі ўскладнілася ў сувязі з Чарнобыльскай катастрофай 1986. Створаны філіялы НДІ с.-г. радыялогіі і НДІ радыелагічнай медыцыны. Гомель — адзін з буйнейшых прамысл. цэнтраў Беларусі. Прадпрыемствы маш.-буд. і металаапр. (Гомельскі завод вымяральных прылад, Гомельскі падшыпнікавы завод, Гомельскае вытворчае аб’яднанне «Карал», Гомельскі электратэхнічны завод, Гомельскі завод «Электраапаратура», Гомельскі кабельны завод, Гомельскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод і інш.), хім. (Гомельскі хімічны завод, Гомельскі завод хімічных вырабаў, Гомельскі завод пластмасавых вырабаў), лясной, цэлюлозна-папяровай, лёгкай (Гомельская фабрыка мастацкіх вырабаў), буд. матэрыялаў (Гомельскае акцыянернае таварыства «Гомельшпалеры», Гомельскі шклозавод), дрэваапр. (Гомельскае вытворчае дрэваапрацоўчае аб’яднанне «Гомельдрэў»), харч. (Гомельскі тлушчавы камбінат) прам-сці.
Асвета і культура. У 1781 у Гомель засн. правасл. духоўнае вучылішча (з 1840 павятовае духоўнае вучылішча). У 1818 пры ўдзеле М.П.Румянцава адчынена пач. школа Бел-Ланкастэрскай сістэмы навучання. У 19 ст. ствараюцца ніжэйшыя і сярэднія навуч. ўстановы. У 1841 на базе Беліцкага пав. вучылішча (засн. ў 1790 як дамініканскае, з 1833 свецкае прыходскае) створана 3-класнае пав. нар. вучылішча, на базе якога ў 1866 у Гомелі засн. 4-класная прагімназія (з 1877 — 6-класная гімназія, з 1897 — 8-класная). У 1878 на сродкі Лібава-Роменскай чыгункі засн. тэхн. чыг. вучылішча (гл. Гомельскі тэхнікум чыгуначнага транспарту), адчынена пач. аднакласнае яўр. вучылішча з падрыхтоўчым класам. У 1882 на базе жаночага 3-класнага прыватнага пансіёна створана жаночая 4-класная прагімназія (з 1897 — урадавая гімназія). У 1903, 1907 створаны прыватныя муз. школы. З 1906 дзейнічала прыватная школа павітух, з 1907 — гімназіі: жаночая В.А.Копіш і яўр. мужчынская А.Е.Ратнера; з 1911 жаночая прагімназія М.А.Табалевіч-Федароўскай (гл. Гомельскія гімназіі). У 1911 у Гомелі 32 навуч. ўстановы, у т.л. 5 сярэдніх, 24 ніжэйшыя і пач., 3 падрыхтоўчыя, 45 яўр. вучылішчаў рознага тыпу. З 1915 у Гомелі працавала настаўніцкая семінарыя (у 1919 пераўтворана ў пед. курсы для падрыхтоўкі настаўнікаў школ 1-й ступені). У 1919 створаны курсы буд. дзесятнікаў, бухгалтараў, рахункаводаў, школы паліграф. справы, майстроў для швейнай прам-сці і інш. У 1926 у Гомелі працавалі 3 тэхнікумы — пед. агульны (з 1937 пед. вучылішча), яўр. педагагічны, шляхоў зносін; 15 школ 1-й ступені, 13 школ сямігодак, 9-годка, 4 школы 2-й ступені; 8 дзіцячых дамоў. У 1930 у Гомелі засн. ін-ты механіка-машынабуд., лесатэхн. (у 1945 пераведзены ў Мінск, гл. Беларускі тэхналагічны універсітэт), Гомельскі аграпедагагічны інстытут (з 1933 пед. ін-т); Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум. У 1932 адчынена мед. вучылішча і муз. тэхнікум (з 1939 муз. вучылішча). У 1936 пры пед. ін-це створаны Гомельскі настаўніцкі інстытут. У час Вял. Айч. вайны спалены 2 ін-ты, пед. вучылішча, 24 школы. У 1944 аднавілі работу пед., настаўніцкі, лесатэхн. ін-ты, пед. вучылішча, 2 сярэднія, 7 няпоўных сярэдніх і 4 пач. школы, адчынены тэхнікумы рачны, фіз. культуры, Гомельскі кааператыўны тэхнікум, у 1946 — Гомельскі політэхнічны тэхнікум. У 1953 засн. Бел. ін-т інжынераў чыг. транспарту (гл. Беларускі універсітэт транспарту). У 1955 адчынены Гомельскі машынабудаўнічы тэхнікум, у 1956 — Гомельскі сельскагаспадарчы тэхнікум. У 1996/97 навуч. г. ў Гомелі 154 дашкольныя ўстановы, у т.л. дашкольная гімназія, цэнтр развіцця дзіцяці, 4 дашкольныя ўстановы з паглыбленымі кірункамі дзейнасці (замежная мова, эстэтыка і інш.), 8 устаноў санаторнага тыпу, сад для дзяцей з рознымі дэфектамі, сад для глухіх і з недахопамі слыху. У дашкольных установах выхоўвалася каля 25 тыс. дзяцей. Дзейнічала 80 агульнаадук. школ (больш за 70 тыс. вучняў), у т.л. ліцэй, бел.-слав. гімназія імя І.Мележа, спец. школа з паглыбленым вывучэннем англ. мовы (навучанне з 5 гадоў), 3 пач. школы, школа-сад для дзяцей з парушэннямі зроку, 1 яўр. школа-сад, спец. школа для глухіх і з недахопамі слыху дзяцей, 4 школы-інтэрнаты (2 для разумова адсталых дзяцей, базавая для дзяцей хворых на скаліёз, 1 для сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі), 4 зменныя школы (адна з іх на тэр. жаночай калоніі для непаўналетніх дзяўчынак). Акрамя таго ў Гомелі ёсць прыватная гімназія і абласны ліцэй, 16 прафес.-тэхн. вучылішчаў, у якіх займалася больш за 8 тыс. навучэнцаў, 11 сярэдніх спец. навуч. устаноў (каля 10 тыс. студэнтаў), у т.л. мед. вучылішча, каледж мастацтва, муз.-пед. каледж і інш. У Гомелі 5 дзярж. ВНУ: Гомельскі універсітэт, Гомельскі політэхнічны інстытут, Гомельскі медыцынскі інстытут, Гомельскі кааператыўны інстытут, Беларускі універсітэт транспарту, а таксама Гомельскі філіял Міжнар. недзярж. ін-та працоўных і сац. адносін. У Гомелі 18 масавых б-к, у т .л. 6 дзіцячых, а таксама Гомельская абласная б-ка з дзіцячым аддзяленнем (гл. Бібліятэкі абласныя Беларусі, Бібліятэка дзіцячая). Працуе Гомельскі абласны краязнаўчы музей.
Архітэктура. У 14 ст. аснову Гомеля складаў драўляны замак, пабудаваны на месцы дзядзінца. Горад забудоўваўся хаатычна. Да сярэдзіны 18 ст. ён уяўляў сабой шэраг слабод і вёсак, якія групаваліся вакол замка. У канцы 18 ст. пачалася перапланіроўка — на месцы стараж. замка створаны Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор; на тэр. Спасавай слабады — Гомельская Ільінская царква. 3-прамянёвая сістэма планіроўкі прадугледжвала арыентацыю гал. магістралей — вуліц Румянцаўскай (цяпер Савецкая, асн. вось кампазіцыі горада), Замкавай (праспект Леніна), Фельдмаршальскай (Пралетарская) — на палац. Гэты прынцып захоўваўся і пры наступных рэканструкцыях. Усе будынкі на Румянцаўскай вул. былі створаны ў стылі класіцызму (Гомельскай ланкастэрскай школы будынак і інш.). На вул. Мільённай (цяпер Бялецкага) размяшчаліся Гомельскі «паляўнічы домік», летні дом Румянцава (у 1819 пераабсталяваны пад Гомельскага духоўнага вучылішча будынак). Да ліку лепшых пабудоў канца 19 — пач. 20 ст. належаць Гомельскай гарадской думы будынак, Гомельскага камерцыйнага банка будынак, Гомельскага філіяла Руска-Азіяцкага банка будынак, будынкі мужчынскай і жаночай гімназій, тэхн. вучылішча (гл. адпаведныя артыкулы), асобныя жылыя дамы. У маст. вырашэнні фасадаў гэтых будынкаў выкарыстаны элементы стылізатарска-эклектычнага кірунку і стылю мадэрн. У культавых пабудовах панаваў неарускі стыль: цэрквы Георгіеўская (1904, не захавалася), Праабражэнская (захавалася часткова), Гомельская капліца. Значны ўклад у забудову Гомеля гарадскога арх. С.Шабунеўскага. У 1920— 30-я г. пачалося масавае жыллёвае і прамысл. буд-ва: пабудаваны першыя секцыйныя шматкватэрныя жылыя дамы для чыгуначнікаў, Гомельскі дом-камуна, Палац культуры чыгуначнікаў з кінатэатрам, настаўніцкі ін-т і інш. Паблізу прамысл. прадпрыемстваў узніклі рабочыя пасёлкі: Залінейны, Сельмашаўскі, Касцюкоўка. У 1946 распрацаваны праект аднаўлення і рэканструкцыі Гомеля («Белдзяржпраект», арх. І.Сяргееў, Т.Сяргеева, інж. Г.МІшчанка, І.Дзесятнікаў, І.Бардукоў) з захаваннем асн. прамянёвых магістралей, што склаліся гістарычна. Паводле генплана 1964 (Гомельскі філіял «Белдзяржпраекта»; арх. М.Сундукоў, К.Усцюгоў, Б.Барысаў, А.Касякоў, інж. М.Найшулер і інш.) радыяльныя напрамкі вуліц паступова ператвараліся ў лінейныя. На гал. магістралях пабудаваны Дом спорту (арх. І.Спірын, С.Паўлаў), рэстаран «Беларусь» (арх. Л.Тамкоў), будынкі абл. б-кі (арх. В.Бурлака), абл. драм. т-ра (арх. А.Тарасенка), пешаходны мост цераз Сож і інш. Аб’екты, пабудаваныя ў 1970—80-я г. змянілі арх. аблічча Гомеля: будынкі Дома сувязі (арх. Р.Ціхаў), трэста «Гомельсаўгасбуд», цэнтра навук.-тэхн. інфармацыі, гал. корпус ун-та, праектнага ін-та «Дзіпражыўмаш» (усіх арх. С.Пеўны), Гомельскі цырк, Ін-т механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі (арх. Тамкоў), Гомельскі легкаатлетычны манеж, кінатэатр «Юбілейны» (арх. В.Ціхава), аэравакзальны комплекс, гасцініца «Турыст», шпіталь для інвалідаў Вял. Айч. вайны, комплекс фізкультурна-аздараўленчага камбіната (усіх арх. В.Бяспалаў) і інш. Створаны шэраг мікрараёнаў у паўд.-зах. (арх. Л.Стукачоў, А.Лебедзеў, С.Крывашэеў), паўн.-зах. і левабярэжнай частках (арх. Я.Казлоў, Лебедзеў), раёнах «Аэрадром» (арх. Казлоў) і «Гомсельмаш» (арх. Стукачоў, Л.Патапаў). Паводле генплана 1977 («Гомельграмадзянпраект»; арх. Паўлаў, Крывашэеў, А.Падабедаў, інж. І.Дубаў, Л.Калашнікаў, Найшулер) планіровачная структура горада фарміруецца з 5 комплексных планіровачных раёнаў (Цэнтральнага, Паўночна-Усходняга, Паўднёва-Заходняга, Сельмашаўскага, Навабеліцкага) і развіваецца ў паўн.-ўсх., паўд.-зах. і паўд. напрамках; агульнагарадскі цэнтр развіваецца ўздоўж р. Сож. У 1980-я г. у Гомелі пачалося асваенне поймы р. Сож пад жыллёва-грамадзянскае буд-ва (аўтары інж. Дубаў, А.Карамышаў, Найшулер). На гідранамыўных поймавых тэрыторыях забудаваны вял. жылыя масівы Волатава (арх. Крывашэеў, Казлоў, Лебедзеў), Паўднёвы і інш. Сярод значных пабудоў 1990-х г.: прыгарадны чыг. вузел (арх. Л.Гоер), гал. корпус політэхн. ін-та (арх. Пеўны), ін-та «Гомельпраект» (арх. Ціхаў), Палац моладзі (арх. Г.Комар). У Гомелі брацкія магілы: сав. воінаў, ахвяр фашызму, сав. воінаў і партызан; камунараў; падпольшчыкаў; сав. воінаў і ахвяр фашызму; сав. воінаў і падпольшчыкаў; магілы ахвяр фашызму; магіла гомельскіх апалчэнцаў; брацкія могілкі сав. воінаў. Курган Славы. Помнікі: Вызвалення, П.Я.Галавачову, гомельскім апалчэнцам, А.А.Грамыку, П.А.Румянцаву, П.В.Сухому, у гонар войск Бел. фронту, якія вызвалілі Гомель, і інш.
Друк, радыё, тэлебачанне. Пачатак кнігадрукавання ў Гомелі звязаны з друкарняй Ш.А.Фрыдланда (1887—1912). На пач. 20 ст. ў Гомелі выдаваліся газеты рознай грамадска-паліт. і тэматычнай арыентацыі: «Полесский листок» (1904—05), «Труд» (1906), «Гомельский вестник» (1908—09), «Полесская жизнь» (1909—11), «Гомельская мысль» (1913—14), «Белорусский голос» (1910), «Гомельское слово» (1911—12), «Гомельская жизнь» (1911—19; да 1917 «Гомельская копейка»), «Гомельский театрально-музыкальный вестник» (1914), «Виленский вестник» (1915—16), «Рабочая мысль» (1917), «Голос народа» (1917—18), «Известия Гомельского Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов» (з 1917, мяняла назвы, з 1930 на бел. мове, з 1938 «Гомельская праўда») і інш. Літ.-маст. час. «Зарницы» (1911—12) друкаваў творы маладых літаратараў. З 1919 пачалі выдавацца шматтыражныя ведамасныя газеты [«Проблески», «Путь пролетария» (у 1920—21 «Сигнал»), «Рабочая жизнь» (у 1921—22 «Молот») і інш.], а таксама штотыднёвікі («Жизнь — творчество»), У 1920—30-я г. выдаваліся газеты: «Новая деревня» (1919—28), «Бюллетень Гомельского губкома РКП» (1920), «Власть Советов» (1922), «Набат молодёжи» (1922— 26), «Искра Ильича» (1924—27), «Камсамолец Гомельшчыны» (1931—35), «Сталінскі сцяг» (з 1938; з 1956 «Трыбуна хлебароба», з 1962 «Маяк», раённая); часопісы «Полесский коммунар» (1919—26), «Коммунистическое просвещение» (1920—21), «Вереск» (1922), «Агитатор» (1922—23), «Рабочий досуг» (1925—26) і «Дэр камунісцішэр вэг» («Камуністычны шлях», 1926, на яўр. мове). У 1922—24 у Гомелі выдаваліся 24 шматтыражныя газеты (большасць з іх праіснавала нядоўга). У 1930-я г. колькасць іх павялічылася, у т.л. «За высокую якасць» ф-кі «Везувій» (1928— 41), «Ратацыя» ф-кі «Палесдрук» (1928—41), «Рачнік Беларусі» (1929—41; 1944—53; 1957—63, мяняла назвы) і інш. У Вял. Айч. вайну ў Гомелі выходзіла рэсп. газета «Звязда» (да 13.8.1941), выдадзены 1-ы нумар сатыр. выдання «Раздавім фашысцкую гадзіну». У гады акупацыі ў Гомелі падпольна выдаваліся газеты «Гомельская праўда» і «Партызан Гомельшчыны» (1943). Пасля вызвалення ў Гомелі працавалі рэдакцыі газет «Советская Белоруссия» (снеж. 1943 — ліп. 1944), «Чырвоная змена» (сак. 1944), адноўлена выданне абласной, раённай і шматтыражных газет, пачалі выдавацца новыя.
Выходзяць газеты: «Гомельская праўда», «Рабочае слова» (абл., з 1990), «Агронеделя» (абл. з 1991), «Гомельскія ведамасці» (гар., з 1991), «Вячэрні Гомель» (гар., з 1991); шматтыражныя «Сельмашавец» (з 1930), «Гомельскі універсітэт» (з 1969) і інш.
Літаратура. Літ. жыццё ў Гомелі актывізавалася ў канцы 18 — пач. 19 ст. ў сувязі з дзейнасцю тут мецэната, збіральніка кніг і рукапісаў М.П.Румянцава. Бел. гісторык і археограф І.І.Грыгаровіч працаваў у Гомелі над «Беларускім архівам старажытных грамат» — першым зборнікам дакументаў па гісторыі Беларусі (выд. 1824 у Маскве на сродкі Румянцава). Літ. лекцыі, дыспуты, сходы наладжвала Гомельскае музычна-драматычнае таварыства (1908—14). Горад наведвалі пісьменнікі К.І.Чукоўскі (1913), А.А.Блок (1916), У.У.Маякоўскі (1924). У 1925—27 дзейнічала Гомельская філія «Маладняк» (створана пры ўдзеле Я.Пушчы і Н.Чарнушэвіча), якая арганізоўвала літ. гурткі і студыі, наладжвала вучобу творчай моладзі, праводзіла літ. вечары з удзелам бел. пісьменнікаў (М.Зарэцкі, А.Гурло, А.Дудар і інш.); у 1927 і 1930 у Гомель прыязджаў Я.Купала, у 1934 і 1936 — Я.Колас, у 1937 ён прысутнічаў на спектаклі па сваёй п’есе «Вайна вайне» ў пастаноўцы БДТ-2. У 1934 выдадзены альманах «Літаратурны Гомель». Пасля вайны пры газ. «Гомельская праўда» працавала літ. аб’яднанне, выдадзены альманах «Літаратурны Гомель» (1958), праводзіліся абл. нарады маладых пісьменнікаў. З 1967 дзейнічае Гомельскае абл. аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. У горадзе праводзяцца літ. вечары, канферэнцыі, сустрэчы з пісьменнікамі, дні л-ры, семінары маладых пісьменнікаў, літ. свята «Над Дняпром, Дзясной і Сожам» з удзелам пісьменнікаў Мінска, Чарнігава і Бранска. Шырока адзначалася ў Гомелі 80-, 90-, 100-годдзе з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа. У 1971 брыгада пісьменнікаў (І.Мележ і інш.) удзельнічала ў днях бел. л-ры на Гомельшчыне. У розны час у Гомелі жылі пісьменнікі У.Галубок, П.Трус, Р.Сабаленка, Л.Гаўрылкін, А Грачанікаў, А.Капусцін, Я.Каршукоў, І.Кірэйчык, М.Кусянкоў, Б.Спрынчан, У.Дзюба, С.Дубавец і інш. Тут пачыналі сваю творчую дзейнасць Л.Гаўрылаў, Дз.Кавалёў, К.Кірэенка, С.Кухараў, П.Прануза, М.Сурначоў, І.Шамякін; тут жывуць і працуюць пісьменнікі Г.Афанасьеў, М.Даніленка, А.Бароўскі, Т.Мельчанка, А.Сопат, І.Сяркоў, В.Ткачоў, В.Ярац. Гомельскі ун-т скончылі пісьменнікі Э.Акулін, І.Багдановіч, А.Казлоў, В.Куртаніч, А.Сыс, Л.Раманава і інш. Выдаецца альманах «Магістраль» (з 1992), час. «Палессе» (з 1996). Працуе абл. літ. аб’яднанне «Магістраль» імя А.Грачанікава.
Мастацкае жыццё. У 10—15 ст. у Гомелі былі пашыраны разнастайныя рамёствы і маст. промыслы, у т.л. ганчарства, ткацтва, ювелірна-бронзаліцейная справа, апрацоўка косці, скуры, дрэва. Пры маст. апрацоўцы прадметаў побыту, рэліг. культу, працы і зброі выкарыстоўвалі коўку, ліццё, чаканку, гравіроўку, інкрустацыю і інш.
У 16 ст. пачалася вытв-сць пячной кафлі. У сярэдзіне 17 — канцы 18 ст. з’явіліся прадпрыемствы па вытв-сці шклянога посуду (келіхі, штофы, бутэлькі), які вылучаўся высокім майстэрствам выканання, мудрагелістай арнаментыкай. Мясц. майстры размалёўвалі вырабы на фаянсавай ф-цы. Разнастайнымі вытканымі і набіванымі ўзорамі аздаблялі баваўняныя тканіны на хустачнай мануфактуры, талеснай ф-цы. Рэзчыкі па дрэве, спалучаючы традыц. арнаментальныя матывы з элементамі тагачасных маст. стыляў, аздаблялі фасады дамоў, мэблю, прадметы побыту праразной карункавай і мудрагелістай аб’ёмнай разьбой. У пач. 20 ст. працавалі прыватная маст. школа Школьнікава, студыя Камінскага, Гомельская мастацкая студыя, жывапісна-малярныя майстэрні Н.Гурэвіч і Х.Рахліна, філіялы маст.-плакатнай майстэрні Усерас. арг-цыі працаўнікоў мастацтва, жывапісная майстэрня «Арцель», выдаваліся плакаты «Гомель-РОСТА». У 1920-я г. дзейнічала маст. школа пад кіраўніцтвам Я.Краўчанкі, у 1924—27 — маст. студыя (кіраўнік С.Каўроўскі), у якой займаліся К.Максімцаў, Б. і Т. Несцярэнкі, М.Сімкоўскі, Н.Тарасікаў і інш. У 1930-я г. існавалі курсы клубных мастакоў, дзе выкладалі А.Бембель, А. Шаўчэнка, А.Шыфрын. У маст. школе выкладаў М.Русецкі. У 1927—32 дзейнічала абл. аддзяленне «Усебеларускай асацыяцыі мастакоў». У 1939 адбылася 1-я абл. маст. выстаўка, у 1941 — перасоўная выстаўка графікі, 3-я абл. маст. выстаўка. Пры Палацы чыгуначнікаў працавала студыя выяўл. мастацтва (кіраўнікі М.Малец, Б.Звінагродскі). З 1966 дзейнічае Гомельская абл. арг-цыя Саюза мастакоў Беларусі. Вял. ролю ў прапагандзе выяўл. і прыкладнога мастацтва адыграла адкрыццё выставачнай залы (1968), дзе адбываюцца персанальныя і тэматычныя выстаўкі. Цяпер у Гомелі працуюць засл. дз. маст. Беларусі Дз.Алейнік і М.Казакевіч, жывапісцы В.Дзенісенка, С.Дзьяканаў, У.Еўтухоў, В.Казачэнка, П.Лук’яненка, М.Палянкоў, І.Сямека, В. і М.Ягоравы, графікі В.Дземянчук, У.Лосеў, А.Отчык, М.Шкляраў, скульптары Г.Гарбанёў, Дз.Папоў, мастакі дэкар.-прыкладнога мастацтва У.Андрыянаў, І.Данілава, А.Дваранін, М.Кляцкоў, А. і Г.Осіпавы, П. і В.Феі, А.Чудзін, мастацтвазнавец А.Шныпаркоў і інш. У творчы калектыў прыйшлі маладыя мастакі: Л.Зуева, А.Крылоў, С.Курашова, С.Наздрын-Платніцкая, М.Няхайчык, І.Папоў.
Тэатральнае жыццё. Вядома, што ў Гомелі адбываліся нар. тэатр. паказы. Бел. фалькларыст Е.Раманаў адзначаў выкананне тут на Каляды нар. драм «Цар Максімілян» і «Трон». У канцы 18 ст. ў маёнтку графа П.А.Румянцава дзейнічаў т-р. Актывізацыя тэатр. жыцця ў 2-й пал. 19 ст. звязана са з’яўленнем у Гомелі прыватнага тэатр. памяшкання (1852) і зімовага т-ра на 400 месцаў (1887— 1900). У 19 — пач. 20 ст. ў горадзе выступалі польска-рускія трупы К.Фядзецкага, Ю.Кондрата, С.Навакоўскага і В.Вяжбіцкага; працавалі рус. тэатр. калектывы: антрэпрызы І.Славянскага (1869; у складзе трупы В.Далматаў, М.Мяшкоў-Траяпольскі, Г.Страмлянаў), Ліпоўскай (1881—82), Я.Бяляева (1903), Л.Балоцінай і І.Арлова (1909); т-вы артыстаў пад кіраўніцтвам Е.Свіршчэўскага (1893—94), на чале з Г.Фядотавай (1898), Далматавым (1898; у складзе трупы акцёры пецярб. Александрынскага т-ра В.Істоміна, І.Ставінская, М.Ходатаў), Пісаравым (1910; у складзе трупы П.Арленеў), М.Волкавым (1917) і інш.; украінскія трупы пад кіраўніцтвам Б.Замоўскага (1909, 1911), Н.Запарожца (1917) і інш.; яўрэйскія пад кіраўніцтвам І.Канеўскага (1912), А.Ф.Фішзона (1914); яўрэйска-нямецкая Ш.Жоржа і Ф.Бекера (1914). Поспехам карысталіся спектаклі па п’есах М.Гогаля, А.Астроўскага, М.Горкага, А.Чэхава, Г.Ібсена, інсцэніроўкі па творах Ф.Дастаеўскага, Л.Талстога, І.Тургенева. Прыкметную ролю ў культ. жыцці горада адыгрывалі аматары, якія наладжвалі вечары, канцэрты, ставілі спектаклі. У 1914 выходзіў «Гомельский театрально-музыкальный вестник». У 1918 у горадзе дзейнічала тэатр. аматарскае т-ва «Вянок». У пач. 1919 арганізавана пралетарская муз.-драм. студыя, якая рыхтавала канцэртныя праграмы, муз.-драм. пастаноўкі. У 1919—20 па ініцыятыве Пралеткульта створана шырокая сетка тэатр. гурткоў пры клубах і рабочых арг-цыях. У 1922 у Гомелі было 8 драм. гурткоў (найб. значны клуба чыгуначнікаў), самадзейны т-р навучэнцаў; выдаваўся часопіс т-ра, л-ры і мастацтва «Вереск». У пач. 1920-х г. у горадзе гастраліравалі бел. тэатр. калектывы, а таксама прафес. калектывы з Расіі і Украіны. У 1920-я г. дзейнічаў калектыў «Сіняй блузы». У 1930 на базе гуртка чыгуначнікаў створаны т-р рабочай моладзі, рэарганізаваны ў 1935 у калгасна-саўгасны т-р (існаваў да 1937). У 1932—37 Гомель быў базай Беларускага трэцяга дзяржаўнага тэатра. У 1938 у Гомелі пачаў сваю дзейнасць Дзяржаўны тэатр лялек Беларусі, у 1939 — Гомельскі абласны рускі драматычны тэатр. Пасля Айч. вайны аднавілі дзейнасць т-р лялек (працаваў да мая 1949) і абл. рус. драм. т-р (у 1946 пераведзены ў Магілёў). З 1954 цэнтрам культ. жыцця горада з’яўляецца Гомельскі абласны драматычны тэатр. З 1968 працуе Гомельскі абласны тэатр лялек. Дзейнічаюць шматлікія самадз. драм. калектывы, нар. т-ры.
Музычнае жыццё. З часу прыняцця хрысціянства тут пераважала царкоўная музыка, асабліва спевы. У муз. культуры Гомеля 18 ст. асобае месца займае творчасць старавераў (захаваліся іх рукапісныя нотныя зборнікі). У 1-й пал. 19 ст. пераважала хатняе музіцыраванне, выкладаліся муз. дысцыпліны ў асобных прыватных навуч. установах, у т.л. ў жаночым пансіёне А.Петрашэнь. Пасля 1852 пачалося развіццё муз. культуры гар. тыпу. У 1870—90-я г. на Гомельшчыне збіралі ўзоры песеннага фальклору муз. этнографы (З.Радчанка і інш. ). Спевы і музыку выкладалі ў мужчынскіх і жаночых гімназіях, у тэхн. чыгуначным вучылішчы, настаўніцкай семінарыі. У 1903 адкрыта муз. школа С.Валовіча, у 1907 — С.Захарына, у 1908 — фартэпіянныя класы Б. Розенблюма. У 1908—14 дзейнічала Гомельскае музычна-драматычнае таварыства. Да 1917 пры гомельскіх храмах існавалі шматлікія хары, у т.л. мужчынскі пры Георгіеўскай царкве, дзявочы пры Петрапаўлаўскім саборы (арганізатар А.Паскевіч). У 1908—17 у Гомелі гастраліравалі «Кааператыўнае т-ва» рус. оперы, вядомыя вакалісты, піяністы, скрыпачы (Л.Аўэр і інш.), рус. і польскія тэатр. трупы, якія ставілі муз. спектаклі. Пасля 1917 створаны шматлікія харавыя студыі і гурткі, у т.л. муз.-харавая студыя пры Гомельскім пралет. ун-це (кіраўнік Шубін), пры рабочым клубе на станцыі Палескай чыгункі (кіраўнік Р.Пукст), муз.-хар. студыя на Палессі імя Н.Брусавай (кіраўнік М.Назараў), студыі пры культ. аддзеле губ. савета прафсаюзаў (кіраўнік Р.Розенблюм) і запалкавай ф-цы «Везувій» (кіраўнік А.Туранкоў). Самадзейным хар. калектывам дапамагалі кампазітары Туранкоў, Пукст, піяніст і хормайстар Г.Пятроў. У ліп. 1919 адкрыта нар. кансерваторыя, якая стала цэнтрам муз. жыцця горада. У 1920 яна рэарганізавана ў дзярж. муз. школу 1-й і 2-й ступеней, у 1921 на яе базе створаны муз. тэхнікум і спец. муз. школа. У вер. 1920 адбылася 1-я Гомельская канферэнцыя работнікаў мастацтваў. Пры губ. аддзеле нар. адукацыі быў створаны пастаянны сімф. аркестр (50 музыкантаў у ліп. 1921; дырыжоры Назараў, Захарын). У канцы 1921 адкрыта 2-я дзярж. муз. школа (у 1923 аб’яднана з 1-й, з 1940 муз. дзіцячая школа-сямігодка № 1 імя П.Чайкоўскага). Муз. мастацтва прапагандавалі педагогі і навучэнцы тэхнікума і школы. У 1920-я г. ў Гомелі гастраліравалі шматлікія муз.-тэатр. трупы (у т.л. У.Галубка), аркестры, асобныя выканаўцы, у т.л. А.Дункан, У.Горавіц, М.Эрдэнка і інш. У 1930-я г. шырока развівалася маст. самадзейнасць, цэнтрам якой быў клуб чыгуначнікаў (цяпер Гомельскі Палац культуры і тэхнікі чыгуначнікаў), дзе працавалі муз., харавы, струнны і інш. гурткі. Музыку да пастановак Гомельскага трама пісалі Туранкоў і Пукст. Дзіцячым аркестрам і хорам (170 чал.) кіравалі К.Карнілаў і Пукст, танц. калектывам, створаным у 1936, — А.Рыбальчанка. У суправаджэнні Дзярж. ансамбля бел. нар. інструментаў (кіраўнік Дз.Захар) выступала Л.Александроўская. Бел. нар. песні выконвала І.Яўнзем. Пасля вызвалення Гомеля ад ням.-фаш. захопнікаў 30.12.1943 у Навабеліцы адбыўся святочны канцэрт з удзелам Бел. дзярж. ансамбля песні і танца пад кіраўніцтвам Р.Шырмы. З 1967 вял. канцэртна-лекцыйную працу вядзе Гомельская абласная філармонія, пры якой пачыналі сваю дзейнасць вак.-інстр. ансамблі «Лявоны» (з 1967; цяпер «Песняры») і «Сябры» (з 1974). Тут жыў і працаваў рэгент Петрапаўлаўскага сабора (да 1961), кампазітар М.Бутома, царк. музыка якога шырока выконвалася ў бел. храмах і за межамі Беларусі. У 1970—80-я г. выступалі шматлікія бел. і інш. муз.-тэатр., харавыя, аркестравыя, харэаграфічныя калектывы, вак.-інстр. групы і ансамблі, калектывы з Польшчы, Венгрыі, Югаславіі. У 1978— 93 у Гомелі працаваў фальклорны драм.-муз. т-р «Жалейка» (з 1985 народны, з 1989 прафесійны). У 1997 працуюць 3 муз. школы, 5 школ мастацтваў з аддзяленнямі муз. і харэаграфічным, муз. каледж імя Н.Сакалоўскага, муз.-пед. каледж, абл. аддзяленне Саюза муз. дзеячаў Беларусі (з 1987). Больш за 30 самадзейных калектываў маюць званні народных і ўзорных.
Літ.: Лебедев Г. Гомель: (Ист.-экон. очерк). 2 изд. Мн., 1962; Пашкин Ю.А. Русский драматический театр в Белоруссии XIX в. Мн., 1980; Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Гомельская вобл. Мн., 1985; Гомель: Энцикл. справ. Мн., 1991; Мальцаў У. Тэатральная геаграфія Гомеля // Мастацтва. 1993. №11.
В.М.Лебедзева, А.А.Макушнікаў (гісторыя),
М.І.Ліс, А.Ф.Самусік (асвета і культура),
М.А.Найшулер, С.Ф.Самбук (архітэктура),
Т.А.Меляшкевіч (друк), Т.Ф Літвінава,
Л.Дз.Налівайка (маст. жыццё),
У.В.Мальцаў (тэатр. жыццё). с. 331
ГО́МЕЛЬ , вёска ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., на паўд.-ўсх. беразе воз. Гомель, на аўтадарозе Полацк—Мінск. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 23 км на Пд ад горада і чыг. ст. Полацк, 128 км ад Віцебска. 362 ж., 128 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Мемар. комплекс у гонар партызан. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі курганныя могільнікі эпохі Кіеўскай Русі. с. 334
«ГОМЕЛЬБУДПРАЕ́КТ» , Дзяржаўны праектна-тэхналагічны інстытут «Гомельбудпраект» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1988 у Гомелі як «Дзіпрабуд» (Гомельскі філіял «Белдзіпрабуда»). З 1994 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: комплекснае праектаванне буд-ва, расшырэння і тэхнал., перааснашчэння збудаванняў і прадпрыемстваў будіндустрыі і інш. прызначэння. У.Г.Малкоў. с. 335
ГО́МЕЛЬСКАГА ДУХО́ЎНАГА ВУЧЫ́ЛІШЧА БУДЫ́НАК , помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1799—1819 у Гомелі як летні дом М.П.Румянцава (арх. Дж.Кларк). З 1880 у будынку размяшчалася духоўная семінарыя. Складаўся з трох аб’ёмаў, пастаўленых на адной лініі: 2-павярховы драўляны корпус і злучаныя з ім галерэі 2-павярховых флігеляў. У 2-й пал. 19 ст. перабудаваны. Мураваны 2-павярховы П-падобны ў плане будынак. Цэнтр гал. прамавугольнага ў плане аб’ёму вылучаны магутнымі рызалітамі на гал. і дваровых фасадах. Гал. фасад дэкарыраваны сандрыкамі, лепкай і інш. Дваровыя фасады карпусоў апрацаваны рустам, завершаны карнізам. А.М.Кулагін. с. 335
ГО́МЕЛЬСКАГА КАМЕРЦЫ́ЙНАГА БА́НКА БУДЫ́НАК , помнік грамадзянскай архітэктуры гістарызму. Пабудаваны ў 1901 (арх. С.Шабунеўскі) у стылі ампір. Рэканструяваны ў 1947. Мураваны 3-павярховы Г-падобны ў плане будынак. Фасады падзелены прафіляваным карнізным поясам на 2 ярусы: ніжні вырашаны ў выглядзе цокаля з руставанымі прасценкамі паміж прамавугольнымі аконнымі праёмамі, верхні — рытмічна завершаныя маскаронамі складаныя па форме картушы пілястраў, паміж якімі размешчаны нішы з 2 парамі прамавугольных праёмаў. Паміж 2-м і 3-м паверхамі скульпт. ўстаўкі з раслінным арнаментам. Балконы 3-га паверха ўпрыгожаны каванай агароджай. Цэнтр гал. фасада вылучаны рызалітам, гал. ўваход — паўкалонамі іанічнага ордэра. В.М.Чарнатаў. с. 335
ГО́МЕЛЬСКАГА ПЕРАСЫ́ЛЬНАГА ПУ́НКТА ПАЎСТА́ННЕ 1916 , найбольшае на Беларусі і Зах. фронце выступленне салдат у 1-ю сусв. вайну. Адбылося каля Гомеля пад уплывам рэв. прапаганды чл. Палескага к-та РСДРП(б) і салдат-бальшавікоў. Росту незадаволенасці садзейнічалі ваен. паражэнні, разруха ў тыле, здзекі над салдатамі. Паўстанню папярэднічалі хваляванні салдат 15 крас., 20 мая, 10 ліпеня. У адказ на арышт казака М.Ф.Башкіна 4.11.1916 паўстала каля 4 тыс. салдат і матросаў. Яны абяззброілі варту, вызвалілі 800 арыштаваных і знішчылі ў канцылярыі гаўптвахты ўсе абвінаваўчыя дакументы. Выкліканыя камандаваннем каравульныя роты паўстанцы сустрэлі ружэйным агнём. Аднак зброі ў паўстаўшых было мала і іх выступленне задушылі. 8.11.1916 паўстанне аднавілася: каля 200 салдат разагналі атрад паліцэйскіх, разам з перасыльнымі яны абяззброілі варту і вызвалілі арыштаваных. Да іх далучыліся яшчэ 1000 чал. Паўстанне задушылі ўзбр. сілай. 16 найб. актыўных удзельнікаў былі асуджаны, 9 з іх — да пакарання смерцю. Э.М.Савіцкі. с. 335
ГО́МЕЛЬСКАГА ТЭХНІ́ЧНАГА ВУЧЫ́ЛІШЧА БУДЫ́НАК , помнік архітэктуры стылю мадэрн. Пабудаваны ў пач. 20 ст. Мураваны 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак. Кампазіцыю гал. фасада ствараюць 2 бакавыя рызаліты і павышаная цэнтр. частка. Актыўнымі элементамі фасада з’яўляюцца вял. лучковыя вокны і цэнтр. ўваход, дэкарыраваны круглым вітражом. Ліштвы падкрэсліваюць крывалінейную форму аконных праёмаў, у 1-м і 2-м паверхах бакавых рызалітаў аб’яднаны ў агульную дэкар. раму з перакрыжаваных гарыз. і верт. Чляненняў. В.М.Чарнатаў. с. 335
ГО́МЕЛЬСКАГА ФІЛІЯ́ЛА РУ́СКА-АЗІЯ́ЦКАГА БА́НКА БУДЫ́НАК , помнік архітэктуры неакласіцызму. Пабудаваны ў 1910—12 (арх. О.Мунц). Мураваны 2-павярховы Г-падобны ў плане будынак. Вуглавая частка скругленая, вылучаная цыліндрычнай вежай з купалам. Фасады падзелены карнізнай цягай на 2 ярусы, ніжні ярус апрацаваны рустам. На плоскасці сцен — тонкія ліштвы, маскароны, гірлянды. На вежы, па баках круглага дахавага акна, алегарычныя выявы 2 жаночых фігур у ант. адзенні. В.М.Чарнатаў. с. 335
ГО́МЕЛЬСКАЕ АДКРЫ́ТАЕ АКЦЫЯНЕ́РНАЕ ТАВАРЫ́СТВА «СПАРТА́К» . Засн. ў 1924 як кандытарскае прадпрыемства «Прасвет» па выпуску карамелі, цукерак, ірысу, мармеладу, з 1925 і халвы. У 1930—31 на яго аснове пабудаваны кандытарскі камбінат «Спартак». У Вял. Айч. вайну разбураны. У крас. 1944 аднавіў дзейнасць. У 1970—72 рэканструяваны. З 1993 сучасная назва. Асн. цэхі: карамельны, цукерачна-шакаладны, вафельны, бісквітны, патачны. У 1996 выпушчана 17 313 т кандытарскіх вырабаў. Супрацоўнічае з фірмамі Ізраіля, Ірландыі, Эстоніі, Украіны. с. 336
ГО́МЕЛЬСКАЕ АКЦЫЯНЕ́РНАЕ ТАВАРЫ́СТВА «ГОМЕЛЬШПАЛЕ́РЫ» . Засн. ў 1936 як з-д «Ізапліт», выпускаў драўнянавалакністыя пліты. З 1937 у складзе Навабеліцкага каніфольна-мыльнага з-да, выпускаў дадаткова каніфольнае мыла, шкіпінар. У 1941 эвакуіраваны на ўсход. У 1946 адноўлены у Гомелі. З 1953 Навабеліцкі лесахімкамбінат, з 1972 Гомельскі папярова-лесахім. камбінат, з 1976 Гомельскі палярова-лесахім. з-д. З 1993 адкрытае акц. т-ва «Гомельшпалеры». Асн. прадукцыя: шпалеры ўсіх відаў; тэкстурная і святлоадчувальная папера. с. 336
ГО́МЕЛЬСКАЕ АКЦЫЯНЕ́РНАЕ ТАВАРЫ́СТВА «КАМІНТЭ́РН» . Засн ў 1919 як ф-ка па пашыву вайсковага абмундзіравання. З 1922 ф-ка «Дзяржадзенне» па пашыву адзення насельніцтву і розным установам. З 1927 ф-ка «Гомшвей», з 1928 швейная ф-ка «Камінтэрн». У Вял. Айч. вайну эвакуіравана ва Ульянаўскую вобл., дзе аб’яднана з віцебскай ф-кай «Прафінтэрн». Пасля вайны адноўлена ў Гомелі. У 1964 шляхам аб’яднання ф-кі «Камінтэрн» са швейнай ф-кай № 1 і Рэчыцкай швейнай ф-кай створана Гомельскае вытв. швейнае аб’яднанне «Камінтэрн», якое у 1994 пераўтворана ў акц. т-ва. Вырабляе мужчынскае і жаночае адзенне. Мае знешнеэканам. сувязі з фірмамі Англіі, Даніі, Германіі, Венгрыі, Італіі, Чэхіі. А.А.Саламонаў. с. 336
ГО́МЕЛЬСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ «КАРА́Л» . Засн. ў 1964. Асн. прадукцыя: каляровыя кінескопы для тэлевізараў, карпусы інтэгральных схем, рэзанатары п’езаэлектрычныя для тэлевізійных прыёмнікаў і радыёапаратуры, вырабы нар. ўжытку. с. 336
ГО́МЕЛЬСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ ДРЭВААПРАЦО́ЎЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ «ГОМЕЛЬДРЭ́Ў» . Засн. ў 1929 як дрэваапрацоўчы камбінат разам з фабр.-зав. вучылішчам. Выпускаў мэблю, паркет, драбіны, піламатэрыялы, тару. У 1941 вырабляў лыжы для самалётаў, скрыні для снарадаў, рыштунак для ваенізаваных абозаў, потым эвакуіраваны ў Сталінград, дзе выпускаў прадукцыю для фронту. У 1944 адноўлены ў Гомелі. У 1971 на базе камбіната (галаўное прадпрыемства) створана дрэваапр. аб’яднанне з філіяламі. Асн. прадукцыя (1997): корпусная і офісная мэбля, камплекты для гасцінай, сталовай, спальныя гарнітуры, шафы для абутку, тумбы для радыё-, відэа- і телеапаратуры, сталы абедзенныя і пісьмовыя, мяккая мэбля, багет, карнізы, запалкі і інш. с. 336
ГО́МЕЛЬСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з 20.8.1941 да 26.11.1943 у Гомелі. Аб’ядноўвала 16 арг-цый і груп (больш за 140 чал.). Ініцыятары стварэння першых груп А.Л.Ісачанка, С.П.Купцоў, Ф.П.Котчанка. У ліку першых пачала дзейнічаць група І.І.Жалезнякова, якая ў чэрв. 1942 наладзіла сувязь з Гомельскім падп. гаркомам ЛКСМБ і партызанамі, выконвала іх заданні. З канца жн. 1941 дзейнічалі групы У.П.Кавалёва, Л.А.Кавалёвай, з вер.—ліст. — Г.Л.Кірыкавай, М.І.Панчанкі, В.Л.Радзьковай, Л.В.Семяноўскай і інш. Падпольшчыкі выконвалі заданні парт. органаў, партызан, спец. груп «Уперад», «Радзіма», распаўсюджвалі антыфаш. лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, збіралі зброю, боепрыпасы, медыкаменты, ратавалі і выводзілі з горада ў партыз. атрады сав. ваеннапалонных, удзельнічалі ў дыверсіях на чыгунцы, прадпрыемствах, складах і інш. У барацьбе з фаш. захопнікамі загінула больш за 20 падпольшчыкаў. У Гомелі на ўвекавечанне іх памяці пастаўлены помнікі.
Літ.: Кожар И.П., Рудак А.Д., Романовский В.Ф. Сильные духом // Герои подполья. 2 изд. М., 1970. Вып. 2; Сувалов М.К. Комсомольско-молодежное подполье Гомеля в годы Великой Отечественной войны // Партии помощник боевой. Мн., 1968; Рудак А.Д. Экзамен на зрелость. Мн., 1981. Л.В.Аржаева. с. 336
ГО́МЕЛЬСКАЕ МУЗЫ́ЧНА-ДРАМАТЫ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА . Існавала ў 1908 — 14. Статут зацверджаны 14.2.1909. Мела на мэце культ.-асв. дзейнасць, прапаганду сярод жыхароў Гомеля муз. і тэатр. мастацтва і л-ры, развіццё маст. здольнасцей членаў т-ва. Было важным асяродкам культ. жыцця горада. У 1910—11, калі т-ва ўзначальваў Л.С.Драгунскі, яно аб’ядноўвала каля 240 чал. Працавалі секцыі літ. (распарадчык І.Х.Бабарыкін), драм. (І.Я.Марголін, В.М.Плахаў) і муз. (С.Л. Захарын). Пад кіраўніцтвам Марголіна пастаўлены спектаклі «На бойкім месцы» і «Лес» А.Астроўскага, «Лебядзіная песня» А.Чэхава, «Рэвізор» М.Гогаля і інш. Муз. секцыяй быў створаны хор, наладжваліся вечары, прысвечаныя творчасці кампазітараў-класікаў (у т.л. П.Чайкоўскага), выконваліся рамансы і нар. песні, арыі з рус. і замежных опер. Т-ва працавала ў памяшканні клуба грамадскага сходу. У.В.Мальцаў. с. 336
ГО́МЕЛЬСКАЕ ПАЛЕ́ССЕ , фізіка-геагр. раён Беларускага Палесся на ПдУ Беларусі; у Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Лоеўскім, Брагінскім, Рэчыцкім, Жлобінскім, Хойніцкім, Светлагорскім, Калінкавіцкім і Нараўлянскім р-нах. Мяжуе з Цэнтральнабярэзінскай і Чачорскай раўнінамі на Пн, з Чарнігаўскім на Пд, з Прыпяцкім і Мазырскім Палессем на З, з раўнінамі Бранскай вобл. Расіі на У. Выш. 100— 150 м, пл. каля 16,5 тыс. км2, працягласць з З на У да 126 км, з Пн на Пд каля 180 км. У тэктанічных адносінах прымеркавана пераважна да Прыпяцкага прагіну. Крышт. фундамент перакрыты асадкавай тоўшчай верхняга пратэразою, палеазою і антрапагену. Асабліва развіты верхнедэвонскія саляносныя адклады магутнасцю да 3000 м. Антрапагенавая тоўшча (магутнасць ад 20 м на Пд да 60 м на ПнЗ) складзена з асадкаў 3 ледавіковых і міжледавіковых перыядаў. Паверхня Гомельскага Палесся пласкахвалістая, радзей хвалістая, з нахілам на Пд. Ваганні адносных вышынь 3—5 м/км2. Азёрна-алювіяльная і алювіяльная тэрасаваныя раўніны значна пашыраны на У, у межах Прыдняпроўскай нізіны. На Гомельскім Палессі найб. вылучаюцца Хойніцка-Брагінскія вышыні, на левабярэжжы р. Прыпяць — Юравіцкае ўзвышша. Уздоўж правага берага Дняпра вылучаюцца пясчаныя зандравыя раўніны. У далінах рэк Дняпро, Прыпяць і Сож выразныя поймы і 2 надпоймавыя тэрасы. Паверхня тэрас слабахвалістая, ускладненая дзюнамі, астанцамі, марэнамі ў выглядзе ўзгоркаў, лагчынамі, западзінамі. Карысныя выкапні: нафта, соль, торф, гліны, мел, пяскі. Сярэдняя т-ра студз. -6,5 °С, ліп. 18,5 °С, ападкаў 600 мм за год. Гомельскае Палессе прарэзана Дняпром і нізоўямі яго прытокаў — Сажа, Бярэзіны і Прыпяці. На У нізоўі рэк Беседзь, Іпуць, Уць; у зах. ч. цякуць рэкі Жалонь, Мытва, Віць, Іпа; у паўд. — р. Брагінка. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя пясчана-супясчаныя, на балотах — тарфянабалотныя, у поймах гал. рэк — алювіяльныя дзярновыя забалочаныя. Найб. лясістасць (да 55%) на ПдЗ, найменшая (да 22%) на ПдУ. Пашыраны хваёвыя, шыракаліста-хваёвыя, чорна-альховыя, бярозавыя лясы і дубровы. У поймах рэк злакавыя астэпаваныя і злакавыя гідрамезафільныя лугі. Пад ворывам 25%, сухадольнымі лугамі і пашай 19%, забалочана 7% тэр. У межах Гомельскага Палесся Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік, бат. заказнікі Веткаўскі і Шабрынскі, біял. заказнік Чырковіцкі, ландшафтныя заказнікі Стрэльскі і Смычок. с. 336
ГО́МЕЛЬСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з 20.8.1941 да 26.11.1943 у г. Гомель і прыгарадзе пад кіраўніцтвам Гомельскіх падп. абкома і гаркома КП(б)Б. Аб’ядноўвала больш за 40 груп (каля 400 чал.). Найб. актыўныя групы: на падшыпнікавым (кіраўнік В.І.Сухаў), паравозавагонарамонтным (М.В.Півавараў) з-дах, паравозным дэпо (А.Ц.Брыкс), чыг. вузле (Ф.С.Варонін), лесакамбінаце (М.Д.Жызнеўскі, Р.М.Каралёў), тлушчакамбінаце (Е.І.Каленікаў), у пашпартным стале (Н.Я.Заўгародні), у Навабеліцы (А.В.Мацвіенка, Ф.С.Кусцін, В.Ц.Папоў). Адной з першых пачала дзейнасць група Ц.С.Барадзіна, члены якой наладзілі друкаванне антыфаш. лістовак, бланкаў дакументаў, правялі шэраг дыверсій, перадавалі сав. ваеннапалонным у лагер адзенне, прадукты, лістоўкі, арганізоўвалі іх уцёкі. У ліст. 1941 створаны аператыўны цэнтр для каардынацыі дзейнасці падп. груп, наладжана сувязь з Гомельскім камсамольска-маладзёжным падполлем. Падпольшчыкі вялі антыфаш. агітацыю сярод насельніцтва, распаўсюджвалі сав. газеты і зводкі Саўінфармбюро, уладкоўвалі сваіх людзей у акупацыйны апарат, учынялі дыверсіі на прадпрыемствах, чыгунцы і інш. месцах. Выкарыстоўваючы звесткі падпольшчыкаў, сав. авіяцыя рабіла налёты на скопішчы варожых войск, ваен. тэхнікі ў Гомелі, Рэчыцы, Жлобіне. У маі 1942 і лютым 1943 фашысты правялі шматлікія арышты і расстрэлы. За час акупацыі загінуў кожны трэці падпольшчык Гомеля. Барадзіну, І.П.Кожару і Е.І.Барыкіну прысвоена званне Героя Сав. Саюза. У Гомелі на магілах падпольшчыкаў пастаўлены помнікі, на пл. Працы запалены Вечны агонь.
Літ.: Кожар И.П., Рудак А.Д., Романовский В.Ф. Сильные духом // Герои подполья. 2 изд. М., 1970. Вып. 2; Михайлашев Н.А. Невидимый фронт // Неман. 1968. № 2; Рудак А.Д. Экзамен на зрелость. Мн., 1981. Л.В.Аржаева. с. 337
ГО́МЕЛЬСКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ЎРАЧО́Ў , Таварыства гомельскіх урачоў. Дзейнічала ў Гомелі ў 1898—1900. Ставіла за мэту вывучэнне сан. стану Гомельскага пав., складанне яго мед. тапаграфіі і сан. карты, высвятленне прычын і адшуканне спосабаў прадухілення эпідэмічных і інш. хвароб, збор і навук. распрацоўку стат. звестак пра стан здароўя і смяротнасць насельніцтва павета, пашырэнне медыка-сан. ведаў і інш. Заснавальнік і старшыня д-р медыцыны Дз.Кастрыцкі. Распушчана міністрам унутр. спраў пад выглядам парушэння статута, фактычна з-за непрымальнага для ўлад нац. складу т-ва (колькаснай перавагі яўрэяў). А.П.Малчанаў. с. 337
ГО́МЕЛЬСКАЙ ГАРАДСКО́Й ДУ́МЫ БУДЫ́НАК , помнік грамадзянскай архітэктуры з рысамі стылізатарска-эклектычнай плыні. Пабудаваны ў 1880-я г. (арх. Я.Тарлін). Мураваны 3-павярховы прамавугольны ў плане будынак падзелены зубчастым поясам (3-і паверх дабудаваны ў 1935). 1-ы глухі масіўны паверх, расчлянёны блендамі, кантрастуе з 2-м і 3-м паверхамі. Гал. фасад вылучаны 2 нізкімі рызалітамі, апрацаваны лапаткамі, быў завершаны паўкруглым франтонам. Фасады аздоблены тонкімі пілястрамі, ліштвамі з франтончыкамі і інш.
В.М.Чарнатаў. с. 337
ГО́МЕЛЬСКАЙ ЖАНО́ЧАЙ ГІМНА́ЗІІ БУДЫ́НАК , помнік архітэктуры позняга класіцызму. Пабудаваны ў 1844, разбураны ў Вял. Айч. вайну, рэканструяваны ў канцы 1940 — пач. 1950-х г. (часткова перабудаваны гал. фасад, зменена ўнутр. планіроўка). Складаецца з 2 выцягнутых у плане аб’ёмаў. На вуліцу выходзіць невял. 2-павярховым гал. фасадам сіметрычнай кампазіцыі. У дэкоры выкарыстаны руст, шырокі пояс з ляпнымі элементамі, трохвугольны франтон і высокі атык. Гал. ўваход вылучаны 2 пілонамі і трохчвэртнымі калонамі.
А.А.Міцянін. с. 337
ГО́МЕЛЬСКАЙ ЛАНКА́СТЭРСКАЙ ШКО́ЛЫ БУДЫ́НАК , помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1818 (арх. І.Дзячкоў з удзелам арх. Дж.Кларка). Быў гал. будынкам комплексу пач. школы (арганізавана па ініцыятыве графа М.П.Румянцава), дзе выкладанне вялося па сістэме ўзаемнага навучання, распрацаванай англ. педагогам Дж.Ланкастэрам. Мураваны 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак. Сярэдняя частка гал. фасада вылучана 8-калонным порцікам іанічнага ордэра, завершаным трохвугольным франтонам. Бакавыя часткі гал. фасада мелі невял. рызаліты, сцены якіх на 1-м паверсе былі руставаныя. В.Ф.Марозаў. с. 337
ГО́МЕЛЬСКАЙ МУЖЧЫ́НСКАЙ ГІМНА́ЗІІ БУДЫ́НАК , помнік архітэктуры гістарызму. Арх. стылістыка будынка арыентавана на рус. класіцызм. Закладзены ў 1897 на ўшанаванне памяці рас. імператара Аляксандра ІІІ, пабудаваны ў 1898 (арх. С.Шабунеўскі). Мураваны 2-павярховы П-падобны ў плане будынак. Буйныя чляненні гал. фасада і бакавых рызалітаў (больш высокія памяшканні на 2-м паверсе) надаюць будынку манументальнасць. Парадны ўваход гал. фасада вылучаны порцікам з элементамі карынфскага і дарычнага ордэраў і завершаны трохвугольным франтонам. У гады Вял. Айч. вайны часткова разбураны. Пры рэканструкцыі ў бакавых крылах надбудаваны 3-і паверх. В.М.Чарнатаў. с. 337
ГО́МЕЛЬСКА-РЭ́ЧЫЦКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1943 , наступальная аперацыя войск Беларускага фронту (ген. арміі К.К.Ракасоўскі) 10—30.11.1943 у Вял. Айч. вайну. Мэта аперацыі — разграміць гомельска-рэчыцкую групоўку праціўніка, вызваліць міжрэчча Сажа і Дняпра, заняць зручныя пазіцыі на зах. беразе Дняпра. Удзельнічалі 3, 11, 48, 50, 61, 63, 65 і 16-я паветр. арміі. Ім процістаялі 2-я, частка сіл 9-й і 4-й ням. армій групы армій «Цэнтр», пазней 7 пях. дывізій і брыгада СС. У ходзе аперацыі сав. войскі ва ўзаемадзеянні з партызанамі Палескай, Гомельскай і Магілёўскай абл. вызвалілі Рэчыцу (18 ліст.), фарсіравалі Бярэзіну, вызвалілі Прапойск, Карму, Журавічы (25—26 ліст.), Гомель (26 ліст.). У выніку аперацыі злучэнні Бел. фронту прарвалі абарону праціўніка ў паласе шырынёю 100 км, прасунуліся на 130 км, стварылі пагрозу паўд. флангу групы армій «Цэнтр» і не далі магчымасці нанесці контрудар па злучэннях 1-га Укр. фронту. 23 часцям і злучэнням нададзена ганаровае найменне «Гомельскіх», 22 — «Рэчыцкіх». У.І.Лемяшонак. с. 337
ГО́МЕЛЬСКАЯ АБЛАСНА́Я ФІЛАРМО́НІЯ . Створана ў 1967. Сярод першых творчых калектываў лектарска-камерная група і эстрадныя брыгады. У 1974—92 працаваў вак.-інстр. ансамбль «Сябры». На 1.1.1997 працуюць: камерны хор (маст. кіраўнік і дырыжор А.Сакалова), канцэртны аркестр (гал. дырыжор Ю.Васілеўскі), струнны квартэт, інстр. група, для дзяцей — «Тэатр гульняў і забаў», літ.-муз. лекторый. Сярод салістаў спявачкі Г.Паўлёнак, Т.Сапегіна, артыст-лялечнік М.Манец, ілюзіяніст Л.Грыцанюк. Філармонія арганізоўвае і праводзіць фестывалі «Музычнае Палессе», «Гомельская вясна», «Калядны фестываль», «Рэнесанс гітары», удзельнічае ў міжнар. фестывалі «Беларуская музычная восень». З 1980 пры філармоніі працуе Мазырскі філіял. с. 338
ГО́МЕЛЬСКАЯ АКРУ́ГА , адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1926—30. Утворана 8.12.1926. Цэнтр — г. Гомель. Пл. 16 тыс. км2, нас. 675,2 тыс. чал. (1927). Уключала 9 раёнаў (Веткаўскі, Гомельскі, Дзятлавіцкі, Добрушскі, Насовіцкі, Свяцілавіцкі, Уваравіцкі, Чачэрскі, Чырванабудскі), 3 гарады, 3 мястэчкі, 244 сельсаветы. У 1927 са скасаванай Рэчыцкай акругі ўвайшлі раёны Брагінскі, Васілевіцкі, Горвальскі, Камарынскі, Лоеўскі, Рэчыцкі, Хойніцкі, Холмецкі, з Бабруйскай — Буда-Кашалёўскі р-н. 4.8.1927 скасаваны Васілевіцкі, Горвальскі, Дзятлавіцкі, Добрушскі, Насовіцкі, Свяцілавіцкі, Холмецкі, Чырванабудскі р-ны, утвораны Церахоўскі р-н. Акруговая газ. «Палеская праўда» (гл. «Гомельская праўда»). На 1.1.1930 у акрузе 11 раёнаў, 4 гарады, 5 мястэчак, 224 сельсаветы. Скасавана 26.7.1930. с. 338
ГО́МЕЛЬСКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ РСДРП . Аформілася ў канцы 1903. У студз. 1904 на правах раённай увайшла ў Палескі камітэт РСДРП. Пасля яго расфарміравання ў вер. 1905 пераўтворана ў раённую арг-цыю, падзялялася на Гарадскую, Навабеліцкую і Чыгуначную арг-цыі. У рэвалюцыю 1905—07 разам з Бундам кіравала выступленнямі працоўных, мела баявыя дружыны. У час кастр. паліт. стачкі 1905 яе прадстаўнікі ўваходзілі ў кааліцыйны рэв. к-т, у дні снежаньскай паліт. стачкі 1905 — у Гомельскі камітэт дэлегатаў. Вясной 1906 арг-цыя рэарганізавана ў акруговую. У 1907 разгромлена. У вер. 1909 адноўлены Гомельскі акр. к-т РСДРП. З 1911 дзейнічалі Чыгуначная і Навабеліцкая арг-цыі. Вясной 1912 Гомельская арганізацыя РСДРП удзельнічала ў правядзенні сходаў рабочых у знак пратэсту супраць Ленскага расстрэлу. Мела перадатачны пункт падп. л-ры, распаўсюджвала газ. «Правда» і збірала сродкі ў яе фонд, арганізоўвала стачкі, паліт. сходкі, выдавала і распаўсюджвала лістоўкі. Удзельнічала ў падрыхтоўцы Гомельскага перасыльнага пункта паўстання 1916. Напярэдадні Лют. рэвалюцыі 1917 у горадзе дзейнічалі с.-д. групы на эвакуіраваных заводах. У сак. 1917 яны ўвайшлі ў склад Гомельскай аб’яднанай арг-цыі РСДРП. У крас. 1917 бальшавікі выйшлі з яе і ўтварылі самастойны Палескі к-т РСДРП(б). М.В.Біч. с. 338
ГО́МЕЛЬСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ , адм.-тэр. адзінка Рэспублікі Беларусь. Размешчана на ПдУ Беларусі, каля граніц з Украінай і Расіяй. Утворана 15.1.1938. Пл. 40,4 тыс. км2. Нас. 1594,2 тыс. чал. (1995). Цэнтр — г. Гомель. У вобласці 21 раён: Акцябрскі, Брагінскі, Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Ельскі, Жлобінскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Кармянскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Светлагорскі, Хойніцкі, Чачэрскі (гл. адпаведныя артыкулы), 17 гарадоў, у т.л. 8 абл. падпарадкавання — Гомель, Добруш, Жлобін, Калінкавічы, Мазыр, Рэчыца, Рагачоў, Светлагорск, 18 гар. пасёлкаў, 279 сельсаветаў, 2665 сельскіх населеных пунктаў.
Прырода. Паверхня вобласці раўнінная. Большая ч. вобласці размешчана на Палескай нізіне, паўд.-ўсх. і ўсх. — на Прыдняпроўскай нізіне. У межах вобласці вылучаюцца 3 фізіка-геагр. раёны падправінцыі Беларускага Палесся: Прыпяцкае Палессе, Мазырскае Палессе, Гомельскае Палессе. На правым беразе Прыпяці — Мазырская града з вышэйшым пунктам вобласці — 221 м, у міжрэччы Дняпра і Прыпяці — Хойніцка-Брагінскія вышыні (да 157 м). Пераважае нізінны рэльеф (вышыні 135—150 м над узр. м.), які займае ¾ тэр. вобласці. Ніжэйшы пункт у пойме Дняпра пры выхадзе яго на тэр. Украіны — 103,4 м над узр. м. Карысныя выкапні: нафта (60 радовішчаў пераважна ў Рэчыцкім, Светлагорскім і Акцябрскім р-нах), калійныя і каменныя солі (Петрыкаўскае радовішча калійных і каменнай солей, Давыдаўскае і Мазырскае радовішча каменнай солі), буры вугаль (Брынёўскае і Жыткавіцкае радовішчы), гаручыя сланцы (Тураўскае радовішча), торф, будаўнічы і абліцовачны камень, шкловыя і фармовачныя пяскі, мел, гіпс, цагельныя гліны і суглінкі, каалін, мінер. воды і інш. Клімат умерана кантынентальны. Зіма мяккая, лета цёплае. Сярэднямесячная т-ра паветра ў студз. ад -6,3 °С на ПдЗ да -8,2 °С на ПнУ, у ліп. ад 18,5 °С на З да 19,7 °С на У. Вегетац. перыяд 188—199 сутак. Гадавая колькасць ападкаў 510—670 мм. Каля 70% іх прыпадае на цёплую палавіну года (крас. — кастрычнік). Рэкі належаць да басейна Дняпра, што працякае па тэр. вобласці з Пн на Пд на працягу амаль 400 км. Найб. яго прытокі ў межах вобласці суднаходныя — Прыпяць, Бярэзіна (справа), Сож (злева). Найб. прытокі Прыпяці — Случ, Пціч, Трэмля, Іпа (злева), Сцвіга, Убарць, Славечна, Жалонь (справа), Сажа — Беседзь і Іпуць (злева). Самае вял. па плошчы воз. Чырвонае, у поймах рэк невял. азёры-старыцы. Густая сетка меліярац. каналаў. Глебы сельгасугоддзяў пераважна дзярнова-падзолістыя (31,6%) і дзярнова-падзолістыя забалочаныя (28,7%), тарфяна-балотныя (19,2%), поймавыя і інш. Паводле мех. складу пераважаюць супясчаныя (31,2%) і пясчаныя (30,8%), менш тарфяных (19,2%) і сугліністых (18,8%). Асушаныя землі займаюць каля 30% сельгасугоддзяў, найб. у Акцябрскім р-не — 50%, у Калінкавіцкім, Ельскім, Петрыкаўскім, Светлагорскім, Хойніцкім р-нах каля 40%. Пад лесам каля 44% тэр. вобласці. На хваёвыя лясы прыпадае 65%, бярозавыя — 14, чорнаальховыя — 9,5, дубовыя — 8%. Найб. лясістасць на З і Пд вобласці, у асобных раёнах больш за 50%. Пад лугамі 17,2%, каля 2/3 з іх нізінныя. Балоты, пераважна нізінныя, займаюць каля 13% тэр. вобласці, большасць іх асушана. На тэр. вобласці Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік (з 1997 нац. парк), 11 біялагічных, 1 ландшафтны і інш. заказнікі, 35 помнікаў прыроды. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС 69,3% тэр. вобласці забруджана радыенуклідамі з працяглымі тэрмінамі паўраспаду, у т.л. зона са шчыльнасцю забруджвання па цэзію137 больш як 5 Кі/км2 займае 27,5% тэр. вобласці. У найб. забруджанай (шчыльнасць па цэзію-137 больш за 40 Кі/км2) паўд. ч. вобласці створаны Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік.
Насельніцтва. Асн. насельніцтва беларусы (84,4%), жывуць таксама рускія (9%), украінцы (3%), яўрэі (2,8%) і інш. Гарадскога насельніцтва 68,2%. Сярэдняя шчыльн. 40 чал. на 1 км2, сельскага насельніцтва 12,7 чал. на 1 км2. Найб. гарады (тыс. чал., 1995): Гомель (514), Мазыр (107), Светлагорск (76), Рэчыца (73), Жлобін (67), Калінкавічы (42), Рагачоў (37), Добруш (20). Пасля 1985 нараджальнасць і натуральны прырост зніжаюцца, расце смяротнасць, павялічваецца доля асоб, старэйшых за працаздольны ўзрост. З 1986 насельніцтва ў Нараўлянскім, Брагінскім і Хойніцкім р-нах (найб. пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС) паменшылася больш як на 50%.
Гаспадарка. Прамысловасць пераважае ў гаспадарчым комплексе. У ёй занята 30% усіх працуючых. Тэмпы развіцця і структура яе ў 1990-я г. нестабільныя. У 1991—95 для прам-сці вобласці характэрна зніжэнне аб’ёмаў вытв-сці і рост беспрацоўя. Вобласць спецыялізуецца на здабычы нафты, кухоннай солі, вытв-сці сталі і пракату, асобных галінах машынабудавання, хім., лясной, лёгкай і харч. прам-сці. У вобласці вырабляюць (у % да рэсп. вытв-сці): нафты і кухоннай солі (здабыча) — 100%, прадуктаў нафтаперапрацоўкі — 50, сталі — 81,5, сернай кіслаты — 49,3, фосфарных угнаенняў — 100, кормаўборачных камбайнаў — 100, падшыпнікаў качэння — 34, металарэзных станкоў — 20, аконнага шкла — 100, паперы — 29, кардону — 44, шпалераў — 58, драўняна-стружкавых пліт — 34, кандытарскіх вырабаў — 29, кансерваў — 21, туалетнага мыла — 100, гасп. мыла — 91%. Самыя вял. прадпрыемствы ў Гомелі, Мазыры, Светлагорску, Жлобіне, Рэчыцы, дзе сканцэнтравана каля 80% прамысл. патэнцыялу вобласці. У Рагачове малочнакансервавы камбінат і прадпрыемствы машынабудавання, у Рэчыцкім р-не асн. здабыча нафты краіны, у Добрушы папяровая ф-ка «Герой працы», фарфоравы з-д. На тэр. вобласці больш за 10 буйных прадпрыемстваў дрэваапр. прам-сці. У раённых цэнтрах і гар. пасёлках працуюць прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. прадукцыі (агародніны, мяса, малака), лясной, дрэваапр., лёгкай прам-сці, па вытв-сці будматэрыялаў. Сельская гаспадарка большасці раёнаў спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, вырошчванні збожжавых, бульбы, у прыгарадных гаспадарках таксама на птушкагадоўлі, вырошчванні агародніны і пладаводстве. У сельскай гаспадарцы занята 17,5% усіх працуючых. Галіна перажывае негатыўныя вынікі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС: паменшылася плошча сельгасугоддзяў (асабліва ворыва), змянілася структура пасеваў, скарацілася пагалоўе жывёлы і інш. У цэлым роля вобласці ў с.-г. вытв-сці рэспублікі пасля Чарнобыльскай катастрофы паменшылася. Сельгасугоддзі займаюць 36,3% тэр. вобласці, у т.л. лугі і паша — каля 13%, ворыва — 21,5%. Найб. асвоены Буда-Кашалёўскі, Кармянскі, Добрушскі р-ны, дзе пад сельгасугоддзямі больш за 60% тэр. У структуры пасяўных плошчаў пераважаюць збожжавыя і зернебабовыя, а таксама кармавыя культуры (гл. табл. 1).
Сярод збожжавых найб. плошчы пад жытам і ячменем. У 1995 пры долі пасяўных плошчаў 14,3% (ад пасяўных плошчаў па рэспубліцы) атрымана 14,3% збожжа, 15,5% бульбы, 16,6% агародніны ад вытв-сці па рэспубліцы. На 433 фермерскія гаспадаркі (1996) прыпадае 8,3 тыс. га сельгасугоддзяў (у т.л. 6,7 тыс. га ворыва), што складае 0,6% ад усіх сельгасугоддзяў вобласці і 0,7% ворыва. Павышаецца доля фермерскіх і асабістых дапаможных гаспадарак у валавых зборах бульбы (83,6% у 1995), агародніны (80,9%), пладоў і ягад (96,4%). Жывёлагадоўля мяса-малочнага кірунку, развіты свінагадоўля і птушкагадоўля. Дынаміка пагалоўя на 1990 была дадатная, у апошнія гады адзначаецца тэндэнцыя да скарачэння пагалоўя і вытв-сці асн. прадуктаў жывёлагадоўлі (гл. табл. 2).
У апошнія гады павышаецца доля асабістых дапаможных гаспадарак у вытв-сці жывёлагадоўчай прадукцыі. Найб. колькасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) рэалізуецца калгасамі, саўгасамі і міжгасамі Гомельскага, Добрушскага, Жлобінскага р-наў, малака — Акцябрскага, Гомельскага, Калінкавіцкага, яец — Гомельскага р-на.
Транспарт. Агульная даўж. чыгункі 903 км. Праходзяць важныя міжнар. магістралі: С.-Пецярбург—Жлобін—Адэса, Вільнюс—Мінск—Жлобін—Корасцень—Кіеў, Брэст—Гомель. Удзельная вага чыг. транспарту ў агульным грузаабароце вобласці складае больш за 90%, у пасажыраабароце — 50% (1995). Буйныя чыг. вузлы Гомель, Жлобін, Калінкавічы. Аўтамаб. транспарт займае 2-е месца пасля чыгуначнага па груза- і пасажыраабароце. Даўж. аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 7,9 тыс. км (1994). Асн. магістралі С.-Пецярбург—Віцебск—Гомель—Кіеў, Мінск—Гомель, Бранск— Гомель—Пінск—Брэст. Суднаходства па Дняпры, Прыпяці, Бярэзіне, Сажы. Па тэр. вобласці праходзіць магістральны нафтаправод «Дружба», газаправоды Гомель—Мінск, Шчорс—Гомель. Сетка нафтаправодаў злучае нафтапромыслы з нафтаправодам «Дружба». У Гомелі аэрапорт. Л.В.Казлоўская. с. 338
ГО́МЕЛЬСКАЯ ВО́ЛАСЦЬ , Гомельскае староства, буйное феад. ўладанне. Цэнтр — г. Гомель. З 12 ст. ўваходзіла ў Чарнігаўскае, з канца 14 ст. — у Старадубскае княства ВКЛ. Ахоплівала сучасную тэр. Добрушскага, частку Гомельскага, паўд. часткі Буда-Кашалёўскага і Веткаўскага р-наў. У 1435—46 належала непасрэдна вял. князю літоўскаму. У гэты час з яе вылучаны некалькі сёл, аддадзеных у прыватную ўласнасць феадалам. Астатняя частка воласці паслядоўна перадавалася ўдзельным князям серпухаўскаму і бароўскаму Васілю Яраславічу, Свідрыгайлу, мажайскаму Івану Андрэевічу і яго сынам. У 1500 занята Маскоўскай дзяржавай і ўключана ў Старадубскі пав. У 1535 вернута ў ВКЛ, уключана ў Віленскае ваяв. Да 1770-х г. дзярж. ўласнасць, называлася староствам. З 1565 у Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. У розныя часы ахоплівала ад 20 да 60 паселішчаў, частка з іх часова вылучалася ў якасці ленных маёнткаў. З 1772 у Рас. імперыі, уключана ў Гомельскі павет, з 1777 — Беліцкі павет Магілёўскай губ. У 1775 і 1778 дзвюма часткамі падаравана Кацярынай ІІ графу П.А.Румянцаву-Задунайскаму, з 1836 уладанне графа І.Ф.Паскевіча-Эрыванскага, з 1856 дзярж. ўласнасць. В.Л.Насевіч. с. 341
ГО́МЕЛЬСКАЯ ГУБЕ́РНЯ , адм.-тэр. адзінка ў 1919—26 у РСФСР. Утворана 26.4.1919. Цэнтр — г. Гомель. Уключала Аршанскі, Быхаўскі, Гомельскі, Горацкі, Клімавіцкі, Магілёўскі, Рагачоўскі, Чавускі, Чэрыкаўскі пав. скасаванай Магілёўскай губерні, Рэчыцкі пав. Мінскай, Мглінскі, Навазыбкаўскі, Старадубскі, Суражскі—Чарнігаўскай губ. Нас. 2361,7 тыс. чал. (1921), 1355,6 тыс. чал. (1925). 3.3.1924 Быхаўскі, Клімавіцкі, Магілёўскі, Рагачоўскі, Чавускі, Чэрыкаўскі, частка Рэчыцкага пав. вернуты ў склад БССР. 8.12.1926 Гомельскі і астатняя частка Рэчыцкага пав. перададзены ў склад БССР. Клінцоўскі, Навазыбкаўскі, Старадубскі далучаны да Бранскай губ. 8.12.1926 г. скасавана. с. 341
ГО́МЕЛЬСКАЯ ДЫРЭКТО́РЫЯ , часовы орган улады ў Гомелі ў снеж. 1918 — студз. 1919. Утворана 17.12.1918 на пасяджэнні гар. думы на ўзор Укр. дырэкторыі. Бальшавіцкая арг-цыя адмовілася падтрымаць Гомельскую дырэеторыю і стварыла Ваенна-рэв. к-т (ВРК). У склад Гомельскай дырэкторыі ўвайшлі прадстаўнікі меншавікоў, Гомельскага с.-д. к-та Бунда, сацыялістаў-сіяністаў, гар. думы, Цэнтр. бюро прафсаюзаў і інш. Яе падтрымлівалі герм. акупац. ўлады. Пасля перагавораў сав. боку з герм. камандаваннем улада ў Гомелі 6.1.1919 перададзена ВРК. Гомельская дырэкторыя самаліквідавалася. В.М.Лебедзева. с. 341
«ГО́МЕЛЬСКАЯ ЖИЗНЬ» , інфармацыйна-асветная беспарт. газета. Выдавалася з 7(20).6.1911 да 17.1.1919 у Гомелі на рус. мове. Да 10(23).10.1917 (№ 1407) наз. «Гомельская копейка». Напачатку выходзіла 3 разы на тыдзень, з 1(14).9.1914 штодзённа. Арыентавалася пераважна на сярэднія слаі гараджан яўр. нацыянальнасці. Друкавала інфармацыю пра дзейнасць гар. думы, рыначную кан’юнктуру, асвятляла праблемы гандлю, прам-сці, гар. гаспадаркі. Амаль палавіна газетнай плошчы запаўнялася камерцыйнай рэкламай, аб’явамі пра тэатр. гастролі, канцэрты, цырк. Крытыкавала антысемітызм, вітала Лют. рэвалюцыю 1917, друкавала звароты Часовага ўрада. Пасля кастр. 1917 выступала супраць бальшавікоў. Закрыта Гомельскім рэв. к-там за антысав. прапаганду. с. 341
ГО́МЕЛЬСКАЯ ЗАБАСТО́ЎКА 1990 . Адбылася ў красавіку 1990 у сувязі з невырашэннем праблем, звязаных з Чарнобыльскай катастрофай 1986. Паводле рашэння канферэнцыі прац. калектыву «Гомсельмаша» 26.4.1990, у 4-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС, работа прадпрыемства (30 тыс. чал.) была спынена. На інш. прадпрыемствах горада адбыліся мітынгі, спынілі работу станкабудаўнічы з-д імя Кірава, радыёзавод. Калоны рабочых прыйшлі на пл. Леніна, дзе адбыўся агульнагар. мітынг. Прынятая на ім рэзалюцыя патрабавала неадкладнага закрыцця ЧАЭС, прызнання Гомеля і вобласці зонай нац. і экалаг. Бедства. 7 — 8.7.1990 у час работы XXVIII з’езда КПСС гар. забастовачны к-т з дапамогай гарсавета і гар. рады БНФ «Адраджэнне» арганізавалі ў Маскву маршпратэст «За выжыванне». Пасля гэтага ў Гомель была накіравана ўрадавая камісія. 25.7.1990 паміж камісіяй, забастовачным к-там, СМ БССР, абл. і гар. выканкомамі быў падпісаны пратакол, паводле якога Гомелю надаваўся статус горада, пацярпелага ад экалаг. бедства, і прадугледжвалася праграма дзярж. дапамогі. В.М.Лебедзева. с. 341
ГО́МЕЛЬСКАЯ ІЛЬІ́НСКАЯ ЦАРКВА́ , помнік драўлянага дойлідства канца 18 ст. Пабудавана ў гіст. раёне Гомеля на беразе р. Сож. Раней тут быў храм старавераў пад назвай Спасаў. Пасля на яго месцы пабудавана драўляная Ільінская царква, у 1794 перабудавана. Побач з ёй існаваў мужчынскі і жан. скіт старавераў. У 1850 скіт і царква закрыты; абразы і рэдкія кнігі перададзены ў Гомельскую Петрапаўлаўскую царкву. З 1852 царква зноў дзейнічае, у 1853 пры ёй засн. аднаверскі прыход. Будынак царквы складаецца з трох зрубаў, пастаўленых адзін за адным па падоўжнай восі. Зрубы нефа і бабінца прамавугольныя ў плане, алтарнай апсіды — 5-гранны. Над бабінцам надбудавана шмат’ярусная вежа-званіца (васьмярык на чацверыку). А.Ф.Рогалеў. с. 341
ГО́МЕЛЬСКАЯ КАПЛІ́ЦА , помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Пабудавана ў 1870—89 у Гомелі паводле праекта арх. Я.Чарвінскага. Дэкар. работы выкананы мясц. майстрамі пад кіраўніцтвам мастака С.Садзікава. Рэстаўрыравана ў 1971—75. Размешчана ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі. Квадратнае ў плане мураванае збудаванне (пл. каля 30 м2) накрытае высокім 8-гранным шатром з люкарнамі і цыбулепадобнай галоўкай (агульная выш. 18 м). Падобныя галоўкі завяршаюць вуглы асн. аб’ёму. Фасады абліцаваны светлай цэглай, аздоблены керамічнымі дэталямі і каляровай маёлікай. На паўд. фасадзе ўваход з лесвіцай і арачным парталам. Побач з капліцай уваход у фамільную пахавальню Паскевічаў. Пахавальня складаецца з надземнай часткі (невял. мураваная пабудова, увянчаная маленькім барабанам з галоўкай), якая звязана лесвіцай са склепам — падземнай часткай (даўж. 28 м). Сцены склепа абліцаваны колатым каменем, пакрытым палівай, каля іх — мемар. пліты, на тарцовай — мазаічнае пано. В.М.Чарнатаў. с. 342
ГО́МЕЛЬСКАЯ ЛЕСАПІ́ЛЬНА-ФАНЕ́РНАЯ ФА́БРЫКА . Дзейнічала ў 1896—1914 у г. Гомель. У 1900 працавала 24 рабочыя, выраблена дошак на 80 тыс. руб. У 1908 мела паравы рухавік (100 к.с.). У 1913 працавала 65 рабочых. с. 342
ГО́МЕЛЬСКАЯ МАСТА́ЦКАЯ СТУ́ДЫЯ імя М.А.Урубеля. Існавала ў Гомелі ў 1919—21. Арганізавана мастакамі А.Быхоўскім і С.Каўроўскім. Яе навучэнцы стварылі шмат плакатаў, карыкатур, дыяграм, заклікаў для прапаганды рэв. ідэй на Беларусі. Сярод плакатыстаў вылучаўся Быхоўскі — аўтар вострых, экспрэсіўных, цікавых па задуме твораў: «Чырвоны набат», «Дапамажыце параненаму чырвонаармейцу» і інш. Сярод вучняў студыі нар. мастак СССР Г.Ніскі, мастакі А.Шаўчэнка, Я.Целяшэўскі, карыкатурыст Л.Смехаў і інш. с. 342
«ГО́МЕЛЬСКАЯ МЫСЛЬ» , грамадска-палітычная і літ. газета ліберальна-асветнага кірунку. Выдавалася 3 разы на тыдзень з 5(18).2.1913 да 17(30).7.1914 у Гомелі на рус. мове. Асн. месца адводзіла асвятленню мясц. праблем. Выступала супраць курсу на хутарызацыю, за свабоду друку, усеагульнае і бясплатнае пач. навучанне. Шмат увагі аддавала сац.-эканам. і юрыд. праблемам яўр. насельніцтва ў Рас. імперыі, у т.л. супраць нацыяналізацыі крэдытнай сістэмы, якая падрывала яўр. капітал. Вітала станаўленне бел. тэатр. мастацтва, адзначала багатую нац. паэзію, прапагандавала рус. л-ру. У час 1-й сусв. вайны займала пацыфісцкія пазіцыі. с. 342
ГО́МЕЛЬСКАЯ ПАЛАТНЯ́НАЯ МАНУФАКТУ́РА . Дзейнічала ў 1814—31 у г. Гомель. У 1814 працаваў 61 чал.; мела 32 ткацкія станкі, выраблена 14 545 аршынаў палатна. с. 342
ГО́МЕЛЬСКАЯ ПРАМЫСЛО́ВА-ГАНДЛЁВАЯ ФІ́РМА «8 САКАВІКА́» . Засн. ў 1926 у Гомелі як трыкатажная майстэрня па вытв-сці панчошна-шкарпэткавых вырабаў. З 1930 Гомельская панчошна-трыкатажная ф-ка «8 Сакавіка», мела швейны, вязальна-трыкатажны цэхі і лабараторыю моды, выпускала шаўковую і баваўняную бялізну, джэмперы. У Вял. Айч. вайну эвакуіравана ў г. Чкалаў (цяпер Арэнбург, Расія). У 1946 адноўлена. З 1992 сучасная назва. Адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі ў галіне лёгкай прам-сці. Выпускае больш за 400 найменняў прадукцыі жаночага асартыменту. У 1993 узнагароджана міжнар. прэміяй у конкурсе за якасць прадукцыі. с. 342
«ГО́МЕЛЬСКАЯ ПРА́ЎДА» , абласная газета. Выдаецца з 30.10(12.11).1917 у Гомелі на бел. мове. У 1917—29 выходзіла на рус. мове, пад рознымі назвамі. Спачатку наз. «Известия Гомельского Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов». У час акупацыі Гомеля герм. войскамі (люты 1918 — студз. 1919) не выходзіла. З 1930 наз. «Палеская праўда», з 1938 сучасная назва. У Вял. Айч. вайну орган Гомельскіх падп. абкома і гаркома КП(б)Б (выходзіла з 1.5 да 20.11.1943). Пасля вайны — орган Гомельскіх абл. і гар. к-таў КПБ, абл. і гар. Саветаў нар. дэпутатаў. З вер. 1991 — абл. газета. Інфармуе аб падзеях грамадска-паліт., эканам., гісторыка-краязнаўчага і культ. культ.} жыцця Гомельшчыны, усёй Беларусі. Асвятляе міжнар. падзеі. с. 342
ГО́МЕЛЬСКАЯ ФА́БРЫКА МАСТА́ЦКІХ ВЫ́РАБАЎ . Створана ў 1960 на базе Гомельскай прамысл. Арцелі «XVIII партз’езд» (з 1939). Асн. прадукцыя: строчана-вышытае дзіцячае адзенне, пасцельная і сталовая бялізна, вырабы вязаныя і ручнога ткацтва (ткуць у в. Неглюбка Веткаўскага р-на і ў Чачэрску), вырабы з лазы і саломкі. Шырокую вядомасць маюць неглюбскія ручнікі. Дз.С.Трызна. с. 342
ГО́МЕЛЬСКАЯ ФА́БРЫКА «ПАЛЕСДРУ́К» . Створана ў 1921 пад назвай «Палескі друк» у выніку аб’яднання 1-й Дзярждрукарні, «Гомдруку» і «Гомгазеты». З 1932 наз. друкалітаграфія і карданажная ф-ка «Палесдрук». У 1941 эвакуіравана ў г. Краснакамск Пермскай вобл. У 1944 аднавіла дзейнасць у Гомелі. З 1946 наз. Гомельская друкарня і карданажна-мяшэчкавая ф-ка «Палесдрук», у 1953—60 рэканструявана. Яе філіялы з 1977 Гомельская, Буда-Кашалёўская, Веткаўская і Добрушская раённыя друкарні. Асн. Прадукцыя (1997): агульныя сшыткі, дзённікі школьныя, сшыткі для нот, малявання, касы лічбаў і складоў, запісныя кніжкі, блакноты, альбомы і інш. А.А.Саламонаў. с. 342
ГО́МЕЛЬСКІ АБЛАСНЫ́ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР . Існуе ў Гомелі з ліст. 1954. Адкрыўся спектаклем «Гады вандраванняў» А.Арбузава. Напачатку ставіліся пераважна п’есы сав. драматургаў: «Гісторыя аднаго кахання» К.Сіманава, «Крылы» А. Карнейчука, «У добры час!» В.Розава, «Каханне Ані Бярозкі» У.Пісталенкі і інш. З 1956 у рэпертуары пачалі з’яўляцца бел. творы: «Глыбокая плынь» паводле І.Шамякіна, «Непрымірымасць» і «У бітве вялікай» А.Маўзона. Зрэдку ставіліся класічныя п’есы: «Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вегі, «Дон Сезар дэ Базан» А.Дэнеры і Ф.Дзюмануара, «Васа Жалязнова» М.Горкага. Канец 1950 — пач. 1960-х г. у творчасці т-ра звязаны з дзейнасцю рэжысёраў Л.Эльстона і Ю.Арынянскага. Сярод значных пастановак: «Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка, «Сэрца на далоні» І.Шамякіна, «Выклік багам» А.Дзялендзіка, «Угрум-рака» паводле В.Шышкова, «Інтэрвенцыя» Л.Славіна, «Перад вячэрай» Розава, «104 старонкі пра каханне» Э.Радзінскага, «Зімовая казка» У.Шэкспіра. Асабліва плённай была дзейнасць т-ра ў 2-й пал. 1960 — 1-й пал. 1970-х г. (маст. кіраўнік І.Папоў), калі стабілізаваўся акцёрскі калектыў, вырасла выканаўчае майстэрства. Спектаклі вызначаліся творчым пошукам, глыбінёй спасціжэння драматургіі, псіхалагізмам, тонкай распрацоўкай характараў, сцэн. культурай, ансамблевасцю. Сярод лепшых пастановак: «Любоў Яравая» К.Транёва, «Разлом» Б.Лаўранёва, «Пасля пакарання смерцю прашу...» В.Долгага, «Маё сэрца з табою» Ю.Чупрына, «Не трывожся, мама!...» Н.Думбадзе, «Беспасажніца» і «Даходнае месца» А.Астроўскага, «Тры сястры» А.Чэхава, «Атэла» Шэкспіра. Цікавае сцэн. ўвасабленне набылі «Легенда пра песню няспетую» М.Пало і Папова, «Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага, «Таблетку пад язык» Макаёнка, «Грэшнае каханне» і «Амазонкі» Дзялендзіка. Спектаклі «Жыццё ўсяго адно» А.Маўзона, «Залатая карэта» Л.Лявонава і «Першы грэх» А.Каламійца (рэж. усіх Папоў) у 1972 адзначаны Дзярж. прэміяй Беларусі. У 2-й пал. 1970-х г. т-р перажыў перыяд творчай нестабільнасці, істотныя змены адбыліся ў трупе. Канец 1970 — 1-я пал. 1980-х г. звязана з дзейнасцю рэж. В.Кручкова, які асаблівую ўвагу надаваў знешняй культуры, дынамізму, пластыцы, музыкальнасці пастановак. Сярод іх: «Жывы партрэт» А.Марэта, «Як вярнуць мужа?» («Ілгуха») Л.Эніка і А.Дадэ. Значнымі былі пастаноўкі бел. твораў: «Подых навальніцы» паводле І.Мележа, «Ладдзя роспачы» паводле У.Караткевіча, «Гора і слава» А.Петрашкевіча, «Узлёт» А.Дударава. У 2-й пал. 1980 — пач. 1990-х г. т-р зноў апынуўся ў крызісным становішчы. Спектаклі не вызначаліся навізной, маст. вартасцю. З 1993 маст. кіраўнік т-ра У.Караткевіч. Сярод пастановак апошніх гадоў: «Паўлінка» Я.Купалы, «Звар’яцелы Альберт» С.Кавалёва паводле Я.Баршчэўскага, «Купала» А.Дударава, «Цудоўная казка — прыгожая песня» А.Міхайловіча паводле бел. нар. казак «Лёгкі хлеб» і «Музыкі», «Прыгажун-мужчына» А.Астроўскага, «Тайна адной споведзі» Б.Васільева, «Гульня і не больш» Д.Фо. У розныя гады ў т-ры працавалі акцёры: М.Цурбакоў, Л.Гамуліна, Л.Гарбунова, Т.Скарута, С.Давыдаў, А.Г. і А.С.Каменскія, М.Маліноўскі, У.Слаўкоў, М.Кукліна, Р.Сувораў, Л.Усанава, Я.Дашкоў, Л.Сторажава, П.Філіпаў; рэжысёры: С.Гурыч, Я.Батурын, Б.Насоўскі, В.Шутаў, В.Яснагародскі, Г.Вагаў, В.Бартосік; мастакі: А.Ясафава, А.Свішчоў, М.Гафт, А.Белазёраў, А.Кляўзер, Дз.Мохаў. У складзе трупы (1997): нар. арт. Беларусі Н.Карнеева, засл. арт. Беларусі Ф.Іваноў, Л.Лаўрыновіч, М.Пало, В.Чэпелеў, Ю.Шэфер і інш.
Будынак т-ра ўзведзены ў 1956 (праект 1941, арх. А.Тарасенка). Прамавугольны ў плане аб’ём мае сіметрычную прасторавую кампазіцыю. Па гал. восі размешчаны цэнтр. ўваход, вестыбюльная група памяшканняў, глядзельная зала партэрна-яруснага тыпу на 800 месцаў, развітая сцэн. каробка. Гал. фасад уяўляе сабой 6-калонны порцік з франтонам, багата дэкарыраваны скульптурай. Калонам карынфскага ордэра адпавядаюць пілястры па перыметры будынка. Інтэр’еры асн. памяшканняў аздоблены лепкай. А.В.Сабалеўскі, А.А.Воінаў (архітэктура). с. 342
ГО́МЕЛЬСКІ АБЛАСНЫ́ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й . Адкрыты ў 1919 у Гомелі, на базе нацыяналізаваных у 1917 калекцый кн. І.І.Паскевіча, меў мастацкі профіль. З 1945 — гісторыка-краязнаўчы, з 1952 абл. краязнаўчы музей. Размешчаны ў палацы Румянцавых-Паскевічаў (арх. помнік 18—19 ст.). Мае 16 экспазіц. залаў (пл. экспазіцыі 1013 м2), больш за 200 тыс. экспанатаў (1997). Аддзелы: прыроды, гісторыі, мастацтва. Экспануюцца карысныя выкапні, узоры расліннага і жывёльнага свету Гомельшчыны, матэрыялы з археал. раскопак краю, этнагр. калекцыі, старадрукі 16 — 19 ст. Значнае месца займаюць матэрыялы, прысвечаныя ўладальнікам Гомельскага маёнтка П.А., М.П. і С.П.Румянцавым, І.Ф.Паскевічу, а таксама рэв. руху ў краі канца 19 — пач. 20 ст., у т.л. Рудабельскай рэспубліцы і яе кіраўнікам. Вял. экспазіцыя прысвечана перыяду Вял. Айч. вайны, якая расказвае пра Гомеля абарону 1941, дзейнасць патрыят. і камсамольска-маладзёжнага падполляў, партыз. злучэнняў; экспануецца дыярама «Азарыцкія лагеры смерці» і інш. Праводзяцца маст. выстаўкі. Філіял — аддзел адкрытага захоўвання фондаў у в. Хальч Веткаўскага р-на. М.М.Агай. с. 344
ГО́МЕЛЬСКІ АБЛАСНЫ́ РУ́СКІ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР , Другі дзяржаўны рускі тэатр БССР. Існаваў у Гомелі з 1939 да чэрв. 1941 і ў 1945—46. Створаны з выпускнікоў студыі курса Л.Леанідава Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва ў Маскве. Маст. кіраўнік Я.Сакалоў. У рэпертуары т-ра «Рэвізор» М.Гогаля, «Васа Жалязнова» М.Горкага, «Чайка» А.Чэхава, «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, п’есы К.Гальдоні, А.Астроўскага, М.Пагодзіна, А.Афінагенава. У 1941 з акцёраў т-ра сфарміравана франтавая брыгада, якая з 1942 існавала як франтавы т-р. У чэрв. 1945 т-р аднавіў работу ў Гомелі, кіраўнік М.Нікіцін. У 1946 пераведзены ў Магілёў (гл. Магілёўскі драматычны тэатр). У.В.Мальцаў. с. 344
ГО́МЕЛЬСКІ АБЛАСНЫ́ ТЭА́ТР ЛЯ́ЛЕК . Створаны ў Гомелі ў 1968 з групы лялечнікаў, якая з 1963 працавала пры Гомельскім абл. драм. т-ры. Адкрыўся спектаклем «Снягурчына школа» Г.Ландаў. У спектаклях т-ра выкарыстоўваюцца лялькі розных сістэм (трысцінавыя, пятрушкі, планшэтныя, плоскасныя, маскі); прыём адкрытага валодання лялькай спалучаецца з дзеяннем акцёра ў жывым плане. У рэпертуары т-ра: «Дзед і Жораў» В.Вольскага, «Каб не змаўкаў жаваранак» і «Чортаў скарб» А.Вольскага, «Свецяць зорачкі калядныя» (інсцэніроўка У.Матроса), «Кветка папараці» Г.Каржанеўскай, «Казка пра храбрага салдата» Я.Шварца, «Казка пра цара Салтана» паводле А.Пушкіна, «Чалавек з хвастом» Р.Остэра, «Бука» М.Супоніна, «Запалка-невялічка» Г.Сцяфанава, «Халоднае сэрца» Ю.Каранца, «Здарэнне ў лялечным тэатры» А.Барысавай, «Алі-баба і разбойнікі» У.Маслава, «Калабок» Я.Патрыка, «Я — кураня, ты — кураня» Г.Усач і Я.Чапавецкага, «Аперацыя — ліквідацыя» М.Азава і В.Міхайлоўскага, «Мой тата — воўк» У.Арлова і інш. Гал. рэжысёры: В.Чарняеў (1968—85), У.Матрос (з 1986), гал. мастакі: А.Чабатароў (1968—78), Н.Баяндзіна (з 1980). с. 344
ГО́МЕЛЬСКІ АГРАПЕДАГАГІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т . Існаваў у 1930—33. Меў фізіка-матэм. і хіміка-біял. аддзяленні. Тэрмін навучання 2 гады. Рэарганізаваны ў Гомельскі пед. ін-т (гл. Гомельскі універсітэт). с. 344
ГО́МЕЛЬСКІ ВАГОНАРАМО́НТНЫ ЗАВО́Д . Засн. ў 1874 як Гомельскія галаўныя майстэрні Лібава-Роменскай чыгункі. У 1928 перайменаваны ў Гомельскі паравозавагонарамонтны завод. У гады Вял. Айч. вайны разбураны. У ліп. 1944 аднавіў вытворчасць. З 1945 спецыялізуецца на рамонце. Асн. вытв. дзейнасць: пераабсталяванні пасажырскіх вагонаў (у тэхн.-службовыя, мостадаследчыя, флюараграфічныя, лятучай сувязі, бізнес-класныя, радыёстанцыйныя). Вырабляе больш за 1000 найменняў запчастак для чыг. транспарту, а таксама тавары нар. ўжытку. А.А.Саламонаў. с. 344
ГО́МЕЛЬСКІ ГІСТПА́РТ , першая ў Беларусі камісія па зборы і вывучэнні матэрыялаў па гісторыі Кастр. рэвалюцыі 1917 і РКП(б). Існаваў у снеж. 1920—27 як гіст.-рэв. аддзел пры Гомельскім губ. к-це РКП(б). Падтрымліваў сувязі з удзельнікамі рэв. руху і грамадз. вайны, арганізоўваў выстаўкі, лекцыі, вечары ўспамінаў, фарміраваў архіў па гісторыі бальшавізму і рэв. руху ў губерні. Друкаваў матэрыялы ў час. «Известия Гомельского губкома...». Выдаў зборнік артыкулаў і ўспамінаў «Рэвалюцыйная барацьба ў Гомельскай губерні» (1921), брашуры Г.Лялевіча «Кастрычнік ў стаўцы», «Стракапытаўшчына», «Лідзія Язерская...» (усе 1922), кнігу матэрыялаў па гісторыі с.-д. і рабочага руху ў 1893—1905 на Гомельшчыне «1905 год у Гомелі і Палескім раёне» (1925), рыхтаваў зб-кі дакументаў, матэрыялаў і ўспамінаў «Кастрычнік у Магілёўскай губерні», «1918 год» (пра падп. работу і партыз. рух на Гомельшчыне ў перыяд ням. акупацыі), «Да гісторыі грамадзянскай вайны» (пра стракапытаўскі мяцеж і інш.), зборнік біягр. матэрыялаў пра змагароў за сав. ўладу і інш. У.М.Міхнюк. с. 344
ГО́МЕЛЬСКІ ДАРО́ЖНА-БУДАЎНІ́ЧЫ ТЭ́ХНІКУМ . Засн. ў Гомелі ў 1930. Спецыяльнасці (1996/97 навуч. г.): архітэктура; прамысл. і грамадз. буд-ва; машыны і абсталяванне дарожнага комплексу; буд-ва дарог і трансп. аб’ектаў; тэхн. эксплуатацыя трансп. сродкаў; выліч, машыны, сістэмы і сеткі; камерцыйная дзейнасць. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. с. 344
ГО́МЕЛЬСКІ ДОМ-КАМУ́НА . Пабудаваны ў 1929—31 (арх. С.Шабунеўскі, інж. Р.Ханін) у Гомелі для рабочых вагонарамонтнага з-да. П-падобны ў плане мураваны будынак, займае па даўжыні квартал. Выразнасць аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі дасягнута спалучэннем верт. 7-павярховых аб’ёмаў, якія фланкіруюць цэнтр. 6-павярховы аб’ём з бакавымі крыламі. Пластыка гал. і бакавых фасадаў, пазбаўленых арх. дэкору, ствараецца рытмам аконных праёмаў, чаргаваннем лоджый і балконаў. У Вял. Айч. вайну будынак пашкоджаны. Пры аднаўленні (1946—49) захавана старая планіровачная структура. А.А.Воінаў. с. 344
ГО́МЕЛЬСКІ ЗАВО́Д ВЫМЯРА́ЛЬНЫХ ПРЫЛА́Д . Створаны ў 1923 на базе саматужнай арцелі металістаў. З 1928 ліцейна-мех. з-д «Металіст». У Вял. Айч. вайну разбураны. У 1944 адноўлены. У 1958 перапрафіляваны на выпуск вымяральных прылад, у 1985 — 95 наз. «Вымяральнік». З 1995 зноў з-д вымяральных прылад. Асн. прадукцыя (1997): вымяральныя прылады для фіз.-хім. і эл.-хім. аналізаў вадкасных асяроддзяў, кантролю і рэгулявання тэхнал. працэсаў, кантролю навакольнага асяроддзя, для горназдабыўной прам-сці, чорнай і каляровай металургіі, біял. і мед. прадпрыемстваў. Прадукцыя пастаўляецца ў 50 краін свету. с. 345
ГО́МЕЛЬСКІ ЗАВО́Д «ГІДРАПРЫВО́Д» . Засн. ў 1961 на базе цэха завода «Гомсельмаш». У 1975 на яго аснове створана Гомельскае ВА «Гідрааўтаматыка» ў складзе галаўнога прадпрыемства «Гідрапрывод», Хойніцкага і Нараўлянскага з-даў гідраапаратуры і канструктарска-тэхнал. бюро з доследна-эксперым. вытв-сцю. Асн. Прадукцыя (1996): станочная гідраўліка (у т.л. вузлы для трактароў МТЗ), тавары нар. ўжытку і інш. Прадукцыя пастаўляецца на 300 прадпрыемстваў краін СНД і ў далёкае замежжа. с. 345
ГО́МЕЛЬСКІ ЗАВО́Д ПЛАСТМА́САВЫХ ВЫ́РАБАЎ . Створаны ў 1936 як арцель «Металабытрамонт». Вырабляў калёсы, падковы, конскую збрую, кухонны посуд, метал. тару, рамантаваў гадзіннікі, веласіпеды, матацыклы і інш. быт. тэхніку. У Вял. Айч. вайну эвакуіраваны ва Ульянаўскую вобл. У 1944 аднавіў вытв-сць. З 1966 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1996): пыласосы, шпрыцы аднаразовыя, гучнагаварыцелі рознапраграмныя, мэбля з лазы, вёдры і тазы, дзіцячыя цацкі, зубныя шчоткі і інш. тавары нар. ўжытку — усяго больш за 100 найменняў. с. 345
ГО́МЕЛЬСКІ ЗАВО́Д ПУСКАВЫ́Х РУХАВІКО́Ў . Пачаў дзейнасць у 1944 з маторазборачнага, мех. ўчасткаў і мех. майстэрняў па рамонце рухавікоў. У 1945 уведзены ў эксплуатацыю маторазборачны і мех. цэхі, у 1947 — маторны. У 1959 перааснашчаны на выпуск трактарных рухавікоў, у 1971 на выпуск інш. прадукцыі. Цяпер завод — шматпрофільнае прадпрыемства па выпуску дызельных і пускавых рухавікоў магутнасцю 6 і 8 к.с., рэдуктараў, запасных частак; адзіны на Беларусі вытворца зварачных электродаў. Выпускае таксама тавары нар. ўжытку: мэблевую фурнітуру, люстры ў літых аправах, свяцільнікі, садова-агародны інвентар, керамічныя вырабы з маст. дызайнам і інш. с. 345
ГО́МЕЛЬСКІ ЗАВО́Д СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАГА МАШЫНАБУДАВА́ННЯ , «Гомсельмаш». Пачаў дзейнасць у 1930. Выпускаў 18 найменняў прадукцыі на экспарт. У 1941 эвакуіраваны ў г. Курган, дзе выпускаў ваенную прадукцыю. Аднавіў дзейнасць у Гомелі ў 1944. З 1977 ВА «Гомсельмаш». Асн. Прадукцыя (1996): самаходныя кормаўборачныя (розных серый) і буракаўборачныя комплексы і камбайны, кормаўборачныя прычапныя і паўнавясныя камбайны «Палессе», касілкі (здрабняльнікі, прычапныя і ратацыйныя плюшчыльнікі), сеялкі дакладнага высеву, тавары нар. ўжытку (міні-трактары, кормаздрабняльнікі, механізмы трансфармацыі мэблі і інш. Акрамя краін СНД і Прыбалтыкі прадукцыя экспартуецца ў 14 краін свету, у т.л. ў Англію, Францыю, Бельгію, Аўстралію, Аргенціну, Нарвегію, Ізраіль. с. 345
ГО́МЕЛЬСКІ ЗАВО́Д СТАНО́ЧНЫХ ВУЗЛО́Ў . Арганізаваны ў 1961 на базе шклатарнага з-да як з-д нармалізаваных вузлоў. З 1976 сучасная назва. Да 1972 выпускаў нармалі, электрамех. сілавыя сталы і рэдуктары да іх, прыстасаванні да заточных станкоў. У 1972 і 1978 уведзены ў эксплуатацыю магутнасці для вырабу дэталей такарных і радыяльна-свідравальных станкоў, загатовак па вырабе тавараў нар. ўжытку. У 1993 дадаткова арганізавана вытв-сць мэблі. Асн. прадукцыя (1997): радыяльна-свідравальныя і такарныя станкі, свідравальна-фрэзерныя прыстасаванні, мэбля, тавары нар. ўжытку. Экспарт прадукцыі ў краіны СНД, Турцыю, Іран, Аўстралію, ЗША і інш. с. 345
ГО́МЕЛЬСКІ ЗАВО́Д «СТРОМАЎТАЛІ́НІЯ» , Гомельскі завод па вырабе абсталявання ў аўтаматычную лінію для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Засн. ў 1895 як рамонтна-мех. майстэрні «Рухавік» па рамонце лесапільных, маслабойных з-даў і млыноў. У 1920-я г. наз. «Рухавік рэвалюцыі», выпускаў с.-г. машыны. З 1930 спецыялізаваўся на рамонтных работах і вытв-сці запчастак для трактароў. У Вял. Айч. вайну эвакуіраваны ў г. Аткарск Саратаўскай вобл. Пасля аднаўлення ў Гомелі (1943—44) выпускаў тарфяныя машыны. З 1966 Гомельскі з-д тарфянога машынабудавання («Тарфмаш»). З 1983 сучасная назва. Асн. Прадукцыя (1997): абсталяванне і запчасткі для прадпрыемстваў прам-сці буд. матэрыялаў. Пастаўляе прадукцыю ў краіны СНД, супрацоўнічае з Фінляндыяй, Германіяй, Францыяй, Італіяй, Кубай, Сірыяй. с. 345
ГО́МЕЛЬСКІ ЗАВО́Д ХІМІ́ЧНЫХ ВЫ́РАБАЎ . Створаны ў 1962 як з-д дахавых матэрыялаў. З 1968 з-д хім. вырабаў. З 1992 Гомельскае калектыўнае вытв.-камерц. прадпрыемства «Завод хімічных вырабаў». Асн. Прадукцыя (1997): гумавыя галёшы, швейныя, пухова-пер’евыя вырабы (коўдры, падушкі, матрацы), штучная скура і плёнка, цырата, пенаплен, масціка будаўнічая і антыкаразійная, шлангі паліўныя і інш. с. 345
ГО́МЕЛЬСКІ ЗАВО́Д «ЭЛЕКТРААПАРАТУ́РА» . Пачаў сваю дзейнасць ў 1946 з завода прамысл. кааперацыі «Штамп» па выпуску гасп. посуду і электрапрыбораў. З 1956 — з-д металабытавых вырабаў. З 1958 — сучасная назва. Асн. прадукцыя: нізкавольтная апаратура (пускальнікі электрамагнітныя, прылады ахоўнага адключэння, кантактары, цеплавыя рэле) і быт. тэхніка (разеткі, выключальнікі, падаўжальнікі, электрапрасы, электрапліткі; смажыльныя шафы, электраміксеры, электрабігудзі і інш.). с. 345
ГО́МЕЛЬСКІ ЗАВО́Д «ЭМАЛЬПО́СУД» . Створаны ў 1925 на аснове прамысл. бляшанай арцелі «Молат». З 1956 наз. «Металазавод», з 1963 — «Сантэхабсталяванне», з 1977 — «Эмальпосуд». Асн. прадукцыя: сантэхн. чыгунныя эмаліраваныя вырабы, стальны эмаліраваны посуд, інш. тавары нар. ўжытку і вытв.-тэхн. прызначэння. с. 345
ГО́МЕЛЬСКІ ЗА́МАК . Існаваў у 14—18 ст. Размяшчаўся на высокім правым беразе р. Сож пры ўпадзенні ў яе ручая Гомій (Гамяюк). Замак меў магутны абарончы вал, драўляныя шмат’ярусныя вежы, сцены-гародні з баявой галерэяй. У ходзе ваен. падзей 16—17 ст. зведаў неаднаразовыя аблогі (1535, 1575, 1581, 1633, 1648, 1649). У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у жн. 1654 быў узяты рус. войскам. Паводле звестак за 1666, ён яшчэ захоўваў сваю магутнасць. У 1737 кн. М.Чартарыйскі пабудаваў новы моцны дубовы замак з вежамі і сценамі, які існаваў яшчэ ў апошняй чвэрці 18 ст. Пасля далучэння Гомеля да Рас. імперыі вежы і сцены замка разабраны, валы скапаны. У 1785 паводле плана Б.Растрэлі тут пачалося буд-ва існуючага і цяпер мураванага Гомельскага палаца. с. 345
ГО́МЕЛЬСКІ КААПЕРАТЫ́ЎНЫ ІНСТЫТУ́Т . Засн. ў 1980 на базе Гомельскага філіяла (у 1976—79; у 1968—75 Гомельскі ф-т) Маскоўскага каап. ін-та. У 1996/97 навуч. г. ф-ты: камерцыйны, улікова-фінансавы, эканомікі і кіравання, завочны, павышэння кваліфікацыі, даінстытуцкай падрыхтоўкі, спец. ф-т (дае эканам. адукацыю). Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1995. Мае рэдакцыйна-выдавецкі аддзел. с. 346
ГО́МЕЛЬСКІ КА́БЕЛЬНЫ ЗАВО́Д , «Гомелькабель». Створаны ў 1958 на базе Гомельскага з-да «Металапракат». Выпускаў неізаляваныя і эмальправады. З 1996 адкрытае акц. т-ва «Гомелькабель». Мае цэх абмотачных правадоў і 3 участкі (неізаляваных правадоў, перамоткі рухавікоў, тавараў нар. ўжытку). Асн. прадукцыя (1997): правады розных марак і метал. саставу для паветр. ліній электраперадач, правады медныя са шкловалакністай ізаляцыяй, дрот алюмініевы і медны, шнуры тэлефонныя і накрыўкі пластмасавыя, шклянкі і куфлі мерныя, падаўжальнікі электрычныя і тэлефонныя і інш. Асн. сыравіна паступае з краін далёкага замежжа і Расіі. с. 346
ГО́МЕЛЬСКІ КАМІТЭ́Т ДЭЛЕГА́ТАЎ , Камітэт саюза чыгуначнікаў Гомельскага раёна, стачачны к-т, які кіраваў рэв. барацьбой працоўных Гомеля ў час Снежаньскага паўстання 1905. Дзейнічаў з 21.12.1905 па 1.1.1906. Утвораны на мітынгу рабочых і служачых Лібава-Роменскай чыг., дэпо і ст. Гомель-Палескі ў час усеаг. забастоўкі. Стварыў баявую дружыну, скінуў мясц. ўладу, кантраляваў працу чыг. тэлеграфа. Узяў на сябе ахову грамадскага парадку, абарону насельніцтва ад чарнасоценцаў. Устанавіў цесныя сувязі з забастовачным к-там ст. Жлобін. Заклікаў да забастоўкі ўсе чыг. станцыі, у выніку якой быў спынены рух на Палескай і Лібава-Роменскай чыг. 11 дзён трымаў пад кантролем горад і чыг. вузел. Спыніў дзейнасць пасля падаўлення забастоўкі. с. 346
ГО́МЕЛЬСКІ ЛЁГКААТЛЕТЫ́ЧНЫ МАНЕ́Ж , крытае спарт. збудаванне для спаборніцтваў і трэніровак па лёгкай атлетыцы, гульнявых відах спорту, барацьбе, цяжкай атлетыцы і інш. Пабудаваны ў 1980 у Гомелі (інж. Б.Максімовіч, арх. В.Саенка). Адно з першых такога тыпу збудаванняў на Беларусі. Мае простую і лаканічную архітэктуру, абумоўленую планіровачным і канстр. вырашэннем; перакрытае клеедраўлянымі 3-шарнірнымі аркамі пралётам 49 м. Прамавугольны ў плане (126x49 м) будынак з прыбудаваным аднапавярховым блокам адм. і дапаможных памяшканняў. С.Дз.Філімонаў. с. 346
ГО́МЕЛЬСКІ ЛІЦЕ́ЙНЫ ЗАВО́Д «ЦЭНТРАЛІ́Т» , буйнейшае на Беларусі прадпрыемства па вытв-сці адлівак з шэрага і высокатрывалага чыгуну. Дзейнічае з 1968. Меў цэх буйнога ліцця. У 1971 уведзены цэх сярэдняга, у 1976 — дробнага ліцця. Асн. Прадукцыя (1996): корпуснае і базавае чыгуннае ліццё для станка- і машынабудавання, карпусы калектараў, безупынналітыя загатоўкі з шэрага і высокатрывалага ліцця, карпусы гідраразмеркавальнікаў, цюбінгі для метрапалітэнаў, уліўніцы для разліву алюмініевых сплаваў і нікелю, тыглі, ціскі, зубчастыя колы і інш. Пастаўкі ў Расію, Польшчу, Іспанію, Венгрыю, Францыю, Славакію. с. 346
ГО́МЕЛЬСКІ МАШЫНАБУДАЎНІ́ЧЫ ТЭ́ХНІКУМ . Засн. ў Гомелі ў 1955. Спецыяльнасці (1996/97 навуч. г.): металургічныя працэсы і матэрыялаапрацоўка; тэхналогія абсталявання і аўтаматызацыя машынабудавання; праграмнае забеспячэнне інфарм. тэхналогій; тэхн. абслугоўванне тэхнал. абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытв-сці; эканоміка і кіраванне прадпрыемствам; бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт; электратэхніка. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае, вячэрняе і завочнае. Мае вячэрні філіял пры «Гомсельмашы». с. 346
ГО́МЕЛЬСКІ МЕДЫЦЫ́НСКІ ІНСТЫТУ́Т . Засн. ў Гомелі ў 1990 з мэтай забеспячэння ўрачэбнымі кадрамі лячэбна-прафілактычных устаноў Гомельскай і Магілёўскай абл., павышэння ўзроўню мед. дапамогі насельніцтву раёнаў, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У 1996/97 навуч. г. — лячэбна-прафілактычны ф-т; падрыхтоўчае аддзяленне. Аспірантура з 1992. Мае н.-д. лабараторыі: імуналогіі і гематалогіі, біяхіміі патагісталогіі, электроннай мікраскапіі, радыёметрыі, біяхіміі гармонаў; музей. Выдае штогод тэматычныя зборнікі. с. 346
ГО́МЕЛЬСКІ НАВУЧА́ЛЬНА-ВЫТВО́РЧЫ КО́МПЛЕКС «ПТВ-ТЭ́ХНІКУМ» Белкаапсаюза. Засн. ў Гомелі ў 1991. У складзе комплексу Гомельскі каап. тэхнікум (з 1944) і Гомельскае каап. прафес.-тэхн. вучылішча (з 1966). Навучэнцы комплексу паводле прынцыпу бесперапыннай падрыхтоўкі ў скарочаны тэрмін заканчваюць па профільных спецыяльнасцях вучылішча і тэхнікум. Тэхнікум рыхтуе тавараведаў-камерсантаў, бухгалтараў, эканамістаў-менеджэраў. Спецыяльнасці (1996/97 навуч. г.): камерц. дзейнасць; бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт; эканоміка і кіраванне вытв-сцю. Прымае асоб з агульнай сярэдняй адукацыяй і на базе профільнага прафес.-тэхн. вучылішча. Навучанне дзённае і завочнае. с. 346
ГО́МЕЛЬСКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Т . Існаваў у 1936—54 пры Гомельскім пед. ін-це. Рыхтаваў настаўнікаў 5—7-х класаў агульнаадук. школы. Тэрмін навучання 2 гады. Меў аддзяленні: фіз.-матэм., прыродазнаўча-геагр., рус. і бел. мовы і л-ры, гіст., завочнае і падрыхтоўчае (з 1944). У 1941 эвакуіраваны ў г. Амутнінск Кіраўскай вобл. Аднавіў работу ў Гомелі ў 1944. У 1954 аб’яднаны з Гомельскім пед. ін-там. с. 346
ГО́МЕЛЬСКІ ПАВЕ́Т , адм.-тэр. адзінка на тэр. Беларусі ў 1773—77 і 1852 — 1926. Утвораны 22.7.1773 у складзе Рагачоўскай правінцыі пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. Цэнтр — г. Гомель. 22.3.1777 у сувязі з пераносам цэнтра пав. ў мяст. Беліца пераўтвораны ў Беліцкі павет. Адноўлены ў складзе Магілёўскай губерні ў 1852 пасля пераносу цэнтра павета зноў у Гомель. Пл. 4719,4 кв. вёрст, нас. 224,7 тыс. чал. (1897). У 1917 у павеце было 18 валасцей: Веткаўская, Вылеўская, Гомельская, Дзятлавіцкая, Кармянская, Маркавіцкая, Насовіцкая, Пакалюбіцкая, Палеская, Папоўская, Покацкая, Рудзянецкая, Рэчкаўская, Стараюркавіцкая, Стаўбунская, Целяшоўская, Чабатовіцкая, Чырванабудская; 3 гарады, 7 мястэчак. З 26.4.1919 у Гомельскай губерні. У 1923 воласці ўзбуйнены, іх стала 9: Веткаўская, Гомельская, Добрушская, Дзятлавіцкая, Насовіцкая, Свяцілавіцкая, Уваравіцкая, Чачэрская і Чырванабудская. Скасаваны 8.12.1926, яго тэр. ўключана ў Гомельскую акругу. с. 346
ГО́МЕЛЬСКІ ПАДШЫ́ПНІКАВЫ ЗА́ВОД . Засн. ў 1938 для рамонту падшыпнікаў. У 1941 эвакуіраваны ў г. Свярдлоўск. У 1944 адноўлены, у 1949 рэканструяваны, арганізаваны цэхі па вырабе новых тыпаў падшыпнікаў і шарыкаў для падшыпнікаў. У 1954 асвоены выпуск веласіпедных падшыпнікаў. З 1992 арэнднае прадпрыемства. Асн. прадукцыя: шарыкі стальныя, падшыпнікі веласіпедныя і тавары нар. ўжытку. с. 346
ГО́МЕЛЬСКІ ПАЛА́ЦАВА-ПА́РКАВЫ АНСА́МБЛЬ , помнік палацава-паркавай архітэктуры 2-й пал. 18 — сярэдзіны 19 ст. Створаны ў цэнтры Гомеля, на высокім правым беразе р. Сож. Уключае палац, парк, Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор і Гомельскую капліцу (размешчаны ў парку). Палац (Гомельскі палац, Палац Румянцавых-Паскевічаў), пабудаваны ў стылі класіцызму, з’яўляецца кампазіцыйным цэнтрам ансамбля. Закладзены ў 1777 ген.-фельдмаршалам П.А.Румянцавым на месцы земляных умацаванняў і драўлянага замка кн. М.Чартарыйскага. Да 1834 належаў Румянцавым, у 1835—1917 — Паскевічам. Буд-ва вялося ў некалькі этапаў. Гал. корпус пабудаваны ў 1777—96 (арх. Я.М.Аляксееў з удзелам К.І.Бланка). У 1800—05 пабудаваны 2 службовыя флігелі, якія фланкіруюць гал. корпус, праведзены рамонт (арх. Дж.Кларк). Пасля набыцця палаца І.Ф.Паскевічам у 1837—51 адбылася рэканструкцыя і дабудова (арх. А.Ідзкоўскі). Палац рэканструяваны ў 1856 і 1919—20, спалены ў Вял. Айч. вайну, адноўлены і рэканструяваны ў 1969. Гал. корпус —адзін з першых у Беларусі ўзораў класічнай «паладыянскай» пабудовы з кампактнай, блізкай да квадрата формай плана і купальным завяршэннем. Мураваны 2-павярховы будынак з бельведэрам мае цокальны паверх, уязны пандус і прасторную паўкруглую тэрасу. Гал. Фасад 3-часткавай сім. кампазіцыі, аформлены магутным 4-калонным порцікам карынфскага ордэра. Інтэр’еры былі аздоблены ляпным арнаментам і жывапісам (майстар Вінцэнта Вінцэнці). У палацы захоўваліся унікальныя калекцыі дэкар.-прыкладнога і выяўл. мастацтва (шкло, зброя, дываны і габелены, жывапіс, скульптура, мэбля, маст. ліццё). Парк закладзены ў канцы 18 ст. З’яўляецца найб. захаваным у краіне пейзажным паркам з элементамі рамантызму. Цягнецца на 800 м уздоўж правага берага Сажа (пл. 25 га). За ярам Гамяюк знаходзіўся пладовы сад з багатай аранжарэяй («зімовы сад»). З 1834 у паркавых кампазіцыях значна ўзмацніўся рамантычны кірунак. На тэрасе каля вежы была ўстаноўлена конная статуя кн. І.Панятоўскага (скульпт. Б.Торвальдсен), па баках ад яе — 2 трафейныя гарматы рус.-тур. вайны (1828—29) на каменных пастаментах, на пляцоўцы курданёра — манумент кн. Паскевіча ў адзенні рым. палкаводца (скульпт. В.І.Дэмут-Маліноўскі); дэкар. мармуровыя скульптуры аздаблялі парк перад фасадам палаца і на гал. алеях. Элементамі рамантызму з’яўляюцца ставок «Лебядзінае возера» ў яры Гамяюк, вял. і малы гроты, Верхні і Ніжні масты, альтанка са скіфскай каменнай бабай, памятныя камяні і інш. У парку больш за 9 тыс. дрэў мясц. і экзатычных парод (кедр сібірскі, лістоўніца японская, хвоя чорная і інш.).
В.Ф.Марозаў, В.Р. Анціпаў. с. 346
ГО́МЕЛЬСКІ «ПАЛЯЎНІ́ЧЫ ДО́МІК» , помнік архітэктуры стылю ампір. Пабудаваны ў Гомелі ў 1820. Будаваўся як зімовая рэзідэнцыя Румянцавых. Кампактны прамавугольны ў плане будынак накрыты пакатым 4-схільным дахам. Канструкцыя мяшаная: драўляны зруб з вонкавым слоем атынкаванай цаглянай муроўкі. Да асн. аб’ёму па баках прыбудаваны невял. мураваныя аб’ёмы, завершаныя ступеньчатымі атыкамі. У цэнтры гал. фасада 6-калонны дарычны порцік з тэрасай над ім. Арх. акцэнт кампазіцыі — мансарда з вял. паўцыркульным праёмам і атыкавым завяршэннем. У дэкоры фасада выкарыстаны рустоўка, барэльефы. У інтэр’еры захаваліся 3 кафляныя печы. с. 347
ГО́МЕЛЬСКІ ПЕТРАПА́ЎЛАЎСКІ САБО́Р , помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны па ініцыятыве і на сродкі графа М.П.Румянцава. Пастаўлены ў 1809—24 (арх. Дж.Кларк) непадалёку ад Гомельскага палаца (гл. Гомельскі палацава-паркавы ансамбль). Закладзены 18.10.1809 протаіерэем Іаанам Грыгаровічам. Дзейнічаў да 1935 і ў 1941—60. У 1988—89 перададзены вернікам. Будынак мае цэнтрычную кампазіцыю. У плане — выцягнуты крыж з развітым трансептам, кароткім сярэднім нефам і невял. рызніцамі абапал алтарнай часткі. Сяродкрыжжа завершана купалам на высокім светлавым барабане. На тарцах 4 дарычныя 6-калонныя порцікі, па баках нефа рады паўкалон. У афармленні фасадаў выкарыстаны асн. класіцыстычныя элементы дэкору. У левай частцы трансепта магіла Румянцава, на якой устаноўлена копія скульптуры італьян. майстра А.Кановы «Багіня міру» (выканана скулытт. В.І.Дэмут-Маліноўскім), сцены над магілай у абразах, сярод якіх і копія з карціны італьян. мастака Карэджа. С.Дз.Грэкаў, У.А.Чантурыя. с. 347
ГО́МЕЛЬСКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т імя П.В.Сухога. Засн. ў Гомелі ў 1981 на базе філіяла Бел. політэхн. ін-та. 27.6.1995 прысвоена імя П.В.Сухога. У 1996/97 навуч. г. ф-ты: машынабудаўнічы, аўтаматыкі і электрамеханікі, механіка-тэхналагічны, завочны, даінстытуцкай падрыхтоўкі. Аспірантура з 1994. Навучанне дзённае і завочнае. Мае музей гісторыі ін-та. с. 348
ГО́МЕЛЬСКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ . Засн. ў Гомелі ў 1946. Спецыяльнасці (1996/97 навуч. г.): электратэхніка; машыны і абсталяванне ляснога комплексу; тэхналогія дрэваапрацоўчых вытв-сцей; лесанарыхтоўка драўніны; маркетынг. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. с. 348
ГО́МЕЛЬСКІ ПОЛК НАРО́ДНАГА АПАЛЧЭ́ННЯ ў Вялікую Айчынную вайну. Сфарміраваны 9—12.7.1941. Камандзір Ф.Я.Уткін (загінуў), камісар С.Р.Шчуцкі. Налічваў 2300 чал., знаходзіўся ў рэзерве 21-й арміі Цэнтр. фронту. Апалчэнцы ўдзельнічалі ў эвакуацыі з-даў і ф-к, вялі барацьбу з дыверсантамі, ахоўвалі прамысл. аб’екты, лініі сувязі, будавалі абарончыя рубяжы. З 13 да 19 жн. разам з войскамі Чырв. Арміі полк вёў баі за Гомель: трымаў абарону на паўн. подступах да горада, перакрываў шашу Магілёў—Гомель і чыг. Бабруйск—Гомель. Жорсткія баі апалчэнцы вялі каля в. Сямёнаўка і Пакалюбічы, у раёне Навабеліцы (гл. Гомеля абарона 1941). 19 жн. ням.-фаш. войскі прарваліся ў горад. Апалчэнцы ўдзельнічалі ў жорсткіх вулічных баях. У ноч на 20 жн. абаронцы пакінулі Гомель. Многія апалчэнцы працягвалі барацьбу ў Чырв. Арміі, у падполлі, партыз. атрадах. У.І.Лемяшонак. с. 348
ГО́МЕЛЬСКІ РАДЫЁЗАВО́Д . Створаны ў 1966—69 як з-д металаканструкцый «Прамень». З 1975 сучасная назва. Уваходзіў у цэнтр. навук.-вытв. аб’яднанне «Вымпел». Выпускаў радыёэлектронныя прылады, антэны, радыёрэлейныя лініі, сістэмы навігацыі, тавары нар. ўжытку. З 1992 уваходзіць у міждзярж. карпарацыю «Вымпел». Выпускае сродкі сувязі, халадзільныя ўстаноўкі, быт. тэхніку. с. 348
ГО́МЕЛЬСКІ РАЁН , на У Гомельскай вобл. Утвораны 8.12.1926. Пл. 2,1 тыс. км2. Нас. 73,6 тыс. чал. (1996), гарадскога 3,9%. Сярэдняя шчыльн. 35 чал. на 1 км2. Цэнтр — г. Гомель, рабочы пас. Бальшавік, 188 сельскіх нас. пунктаў, 25 сельсаветаў: Аздзелінскі, Бабовіцкі, Глыбоцкі, Грабаўскі, Давыдаўскі, Даўгалескі, Дзятлавіцкі, Зябраўскі, Красненскі, Маркавіцкі, Пакалюбіцкі, Прыбарскі, Прыбыткаўскі, Рудня-Марымонаўскі, Старабеліцкі, Улукаўскі, Урыцкі, Целяшоўскі, Цярухскі, Цярэніцкі, Цярэшкавіцкі, Шарпілаўскі, Чарацянскі, Чанкаўскі, Яромінскі. Раён моцна пацярпеў у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986).
Раён размешчаны ў межах Гомельскага Палесся, паўн.-зах. частка — у межах Чачорскай раўніны. Паверхня пераважна нізінная, выш. 120—140 м, найвыш. пункт 160,3 м (каля в. Зябраўка). Карысныя выкапні: торф, гліны для грубай керамікі, пясок. Сярэдняя т-ра студз. -6,9 °С, ліп. 18,6 °С. Ападкаў 590 мм за год. Вегетац. перыяд 193 сут. Асн. рака Сож з прытокамі Іпуць, Вуць, Церуха, Уза. Пашыраны дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярнова і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы. Лясы займаюць 34,9% тэр. раёна, пераважаюць хваёвыя, бярозавыя і дубовыя. Пад балотамі 14,1 тыс. га, найб. масівы — Кабылянскае балота, Вадапой, Жарэбна-Конскае балота.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 95 тыс. га, з іх асушаных 33,9 тыс. га. На 1.1.1996 у раёне 14 калгасаў, 19 саўгасаў, 3 птушкафабрыкі, саўгас «Цяплічны», 8 дапаможных гаспадарак. Асн. галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля, агародніцтва, бульбаводства. Прадпрыемствы буд. матэрыялаў, шкляной, харч. і паліўнай прам-сці. Гомель — чыг. вузел, напрамкі на Мазыр, Жлобін, Навазыбкаў (Расія), Бахмач, Чарнігаў (Украіна); аўтадарогі на Магілёў, Бабруйск, Калінкавічы, Чарнігаў, Навазыбкаў. Суднаходства па р. Сож. У раёне (без Гомеля) 2 ПТВ, 24 сярэднія, 13 базавых і 7 пач. школ, 9 муз. школ, школа-інтэрнат, 38 дашкольных устаноў, 43 клубы і дамы культуры, 48 б-к, 7 бальніц, 38 фельч.-ак. пунктаў. Курорт Чонкі, турбаза «Сож». Помнікі архітэктуры: царква (1-й пал. 19 ст.) у в. Гадзічава; царква Раства Багародзіцы (1881) і будынак царк.-прыходскай школы (канца 19 ст.) у в. Глыбоцкае; парк (2-й пал. 19 ст.) у в. Грабаўка; сядзібны дом («паляўнічы домік», 2-й пал. 19 ст.) у в. Каралёўка; паштовая станцыя (2-й пал. 19 ст.) за 3 км на У ад в. Сеўрукі; Мікалаеўская царква (1-й пал. 18 ст.) і сядзіба (канца 18 — пач. 19 ст.) у в. Старая Беліца; Успенская царква (1865—68) у в. Чарацянка. Помнік абаронцам Гомеля ў пачатку Вял. Айч. вайны ў в. Пакалюбічы. Выдаецца газ. «Маяк». Г.С.Смалякоў. с. 348
ГО́МЕЛЬСКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ТЭ́ХНІКУМ . Засн. ў Гомелі ў 1956. Рыхтуе бухгалтараў, прававедаў, эканамістаў. Спецыяльнасці (1996/97 навуч. г. ): бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт; эканоміка і кіраванне прадпрыемствам; правазнаўства. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. с. 348
ГО́МЕЛЬСКІ СУДНАБУДАЎНІ́ЧА-СУДНАРАМО́НТНЫ ЗАВО́Д . Засн ў 1918 як суднарамонтныя майстэрні для рамонту суднаў Дняпроўскай ваен. флатыліі. У 1921 пабудаваны машыннае аддзяленне, кавальскі, ліцейны, сталярны і кляпальны цэхі. З 1935 пасля пашырэння суднарамонтны з-д. У 1938 пачаў суднабудаванне. У 1941 эвакуіраваны ў г. Сталінград, дзе выпускаў боепрыпасы для фронту. У 1944 пачалося аднаўленне ў Гомелі. У 1946—50 узведзены новы будынак з-да. З 1959 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1997): цеплаходы «Палессе» на падводных крылах і інш. пасажырскія цеплаходы розных мадыфікацый; рамонт рачных суднаў. с. 348
ГО́МЕЛЬСКІ ТЛУ́ШЧАВЫ КАМБІНА́Т . Створаны ў 1932 як маргарынавы з-д. З 1936 тлушчавы камбінат з гідролізным і мылаварным з-дамі. У Вял. Айч. вайну разбураны. Адноўлены ў 1948. Асн. прадукцыя (1997): маргарын, маянэз, мыла гаспадарчае і туалетнае, саламас. с. 348
ГО́МЕЛЬСКІ ТЭ́ХНІКУМ ЧЫГУ́НАЧНАГА ТРАНСПА́РТУ . Засн. 30.10.1878 у Гомелі на сродкі Лібава-Роменскай чыгункі як Гомельскае тэхн. чыг. вучылішча. З 1917 тэхнікум. Спецыяльнасці (1996/97 навуч. г.): арг-цыя перавозак і кіраванне рухам на транспарце; тэхн. эксплуатацыя і рамонт трансп. сродкаў; камерцыйная дзейнасць; бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт (2 апошнія — платныя). Прымае асоб з базавай, а на завочную форму навучання з сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. с. 348
ГО́МЕЛЬСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т імя Ф.Скарыны. Засн. ў 1969 на базе Гомельскага пед. ін-та імя В.П.Чкалава (у 1930—33 Гомельскі аграпедагагічны інстытут). У 1988 ун-ту прысвоена імя Ф.Скарыны. У 1996/97 навуч. г. ф-ты: гісторыка-юрыд., філал., матэм., фіз., біял., эканам., геолага-геагр., фіз. культуры, завочны, дауніверсітэцкай падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1961. Савет па абароне доктарскіх дысертацый з 1995, 3 Саветы па абароне кандыдацкіх дысертацый з 1996. Мае: б-ку (каля 1 млн. экз.); н.-д. лабараторыі (перспектыўных матэрыялаў, лазернай тэхналогіі, лінгвістычную, музей-лабараторыю Ф.Скарыны); музеі (заал., геал., археал., спарт. славы); навучальна-навук. базу «Чонкі». Выдае падручнікі, навучальна-метадычную л-ру, навуч. дапаможнікі, шматтыражную газ. «Гомельскі універсітэт». с. 348
ГО́МЕЛЬСКІ ФАНЕ́РНА-ЗАПА́ЛКАВЫ КАМБІНА́Т . Засн. ў 1879 у Навабеліцы як запалкавая ф-ка «Везувій», у 1929 яе вытв-сць механізавана. У 1937 ф-ка аб’яднана з фанерным з-дам у Навабеліцкі фанерна-запалкавы камбінат. У 1941 эвакуіраваны ў г. Томск. У 1944 адноўлены ў Навабеліцы. З 1971 у складзе Гомельскага вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання «Гомельдрэў». Мае цэхі: запалкавы, фанерны, мэблевы, механічны, тавараў шырокага ўжытку. Асн. прадукцыя: фанера клееная, запалкі, мэбля (крэслы, табурэткі кухонныя), тавары нар. ўжытку. Прадукцыю пастаўляе ў 20 краін свету, у т.л. Канаду, Італію, Германію, Фінляндыю, Галандыю, Польшчу. с. 349
ГО́МЕЛЬСКІ ХІМІ́ЧНЫ ЗАВО́Д . Утвораны ў 1965. Да 1968 называўся суперфасфатны завод. У 1970 уведзены магутнасці па выпуску складаназмяшаных мін. угнаенняў; у 1974 — пушчаны цэхі 2-й чаргі з-да (грануляванага амафосу, фосфарнай кіслаты і фторыстых солей); у 1978 — цэх тэхн. сульфатанатрыю; у 1980 — новы цэх сернай кіслаты. У 1986 асвоена азотна-кіслародная ўстаноўка. Выпускае больш за 20 відаў прадукцыі. с. 349
ГО́МЕЛЬСКІ ЦЫРК . Пабудаваны ў Гомелі ў 1972 (арх. М.Шульмейстэр, Ю.Маторын, А.Кудраўцаў, Ш.Хінчын). Кампазіцыя будынка вырашана ў выглядзе 2 чаш, павернутых адна да адной (амфітэатр і купал). Відовішчная частка складаецца з залы на 1856 месцаў з манежам, эстрадай і аркестравай пляцоўкай. Асн. аб’ём размешчаны на прамавугольным у плане стылабаце, дзе знаходзяцца касавы вестыбюль, гардэробы, парадныя лесвіцы, блок службовых, артыстычных і дапаможных памяшканняў. Амфітэатр абкружаны зашклёным фае з выхадам на тэрасу, зробленую на даху стылабата. А.А.Воінаў. с. 349
ГО́МЕЛЬСКІ ШКЛОЗАВО́Д . Уведзены ў эксплуатацыю ў 1933. Размешчаны за 9 км ад Гомеля ў р.п. Касцюкоўка. У Вял. Айч. вайну часткова эвакуіраваны ў Башкірыю. Адноўлены ў 1943—45. Пазней рэканструяваны. З 1994 Гомельскае акц. т-ва «Гомельшкло». Адно з буйнейшых прадпрыемстваў па выпуску аконнага паліраванага шкла, пенашкла, шкляных тэрмаўстойлівых труб, загартаванага шкла для аўтатрактарнай прам-сці і інш. 75% паліраванага шкла ідзе на экспарт у Галандыю, Італію, Францыю, Вялікабрытанію, краіны СНД. Працуе цэх прамысл. перапрацоўкі і вытв-сці бутэлек еўрап. стандарту. с. 349
ГО́МЕЛЬСКІ ЭЛЕКТРАТЭХНІ́ЧНЫ ЗАВО́Д . Створаны ў 1917 на базе кузні для пуцявых майстэрняў Гомельскай дыстанцыі чыгункі. З 1938 эл.-мех. з-д па серыйным выпуску гарнітур для стрэлак эл. цэнтралізацыі. У 1941 эвакуіраваны, у 1944 вернуты ў Гомель. У 1975—84 рэканструяваны. Вырабляе 11 відаў прадукцыі для чыгунак (гарнітуры стрэлачныя, сігнальна-асвятляльныя ліхтары, перамычкі дросельныя і інш.). с. 349
«ГО́МЕЛЬСКИЙ ВЕ́СТНИК» , 1) газета ліберальна-асветнага кірунку. Выдавалася штодзённа з 28.12.1908 (10.1.1909) да 23.4(6.5). 1909 у Гомелі на рус. мове. Друкавала матэрыялы пра гар. навуч. ўстановы, дзіцячыя прытулкі, садзейнічала дабрачыннай дзейнасці, публікавала нататкі пра тэатр. і муз. жыццё Гомеля, вершы, нарысы, карэспандэнцыі мясц. аўтараў, пераклады. 2) Грамадска-паліт. і літ. газета афіцыёзнага кірунку. Выдавалася з 26.2(11.3) да 25.5(7.6). 1914 у Гомелі на рус. мове. Друкавала гасп. справаздачы, агітавала за афіц. спіс кандыдатаў у гар. думу. У.М.Конан. с. 349
ГО́МЕЛЬСКІЯ ГІМНА́ЗІІ . Існавалі ў 1866—1918. Падпарадкоўваліся Віленскай навучальнай акрузе. Гомельская мужчынская гімназія засн. ў 1866 на базе 3-класнага вучылішча як 4-класная прагімназія, з 1877 — 6-класная. У 1897 пераўтворана ў поўную 8-класную гімназію з падрыхтоўчым класам (1—4-ы класы паралельныя). Утрымлівалася за кошт дзярж. сродкаў і платы за навучанне. Вучыліся пераважна дзеці мяшчан, дваран, чыноўнікаў і заможных сялян. У 1909 — каля 30 выкладчыкаў, 471 навучэнец. Гомельская жаночая гімназія, засн. 1.7.1882 на базе жан. пансіёна як 4-класная прагімназія, у 1897—99 адчынены 5—7-ы класы, у 1909 — 8-ы пед. (з вер. 1917 агульнаадук. клас). Мела падрыхтоўчы і паралельныя класы. Утрымлівалася за кошт платы за навучанне, сродкаў дзярж., гар. бюджэту, т-ва дапамогі бедным навучэнкам, заможных асоб. На 1.1.1917 было 19 класаў, каля 30 выкладчыкаў, 885 вучаніц. Прыватная жаночая гімназія В.А.Копіш, адкрыта ў 1907 як 4-класная прагімназія, з 2.8.4.1908 — 7-класная гімназія. У 1911 — 23 выкладчыкі, 349 вучаніц. Прыватная яўрэйская мужчынская гімназія А.Е.Ратнера, адкрыта ў 1907 у складзе 8 класаў. У 1911 — 27 выкладчыкаў, 255 навучэнцаў. Прыватная жаночая навучальная ўстанова Л.С.Абалонскай (з правамі гімназіі), засн. ў 1915 як 7-класная, потым адкрыты 8-ы клас. Прыватная жаночая прагімназія М.А.Табалевіч-Федароўскай, засн. Ў 1908 як жаночае вучылішча, у 1911 пераўтворана ў 7-класную прагімназію. Выкладаліся тэорыя і практыка замежных моў, гімнастыка і танцы. Гімназія мела дзіцячы сад. Працавалі таксама жаночыя яўр. прагімназіі М.А.Эльяшава і А.Я.Сыркінай. Г.Сянькевіч. с. 349
ГО́МЕЛЬСКІЯ ЗАБАСТО́ЎКІ 1918—19 . Адбыліся ў час ням. акупацыі і ўваходжання Гомельскага пав. ў Палескую вобл. Украіны. У маі—чэрв. 1918 забастоўкі супраць акупац. эканам. палітыкі прайшлі на асобных прадпрыемствах Гомеля. З 15 жн. пачалася стачка рабочых і служачых чыг. вузла ў падтрымку агульнаўкр. чыг. забастоўкі. Спачатку яна мела пасіўны характар, з 19 жн. спынены выхад на працу. Акупац. ўлады арыштавалі 73 актывістаў стачкі. Нягледзячы на спробы стачачнага к-та пашырыць забастоўку на прадпрыемствы горада, у пач. вер. 1918 яна скончылася. Па дамоўленасці герм. камандавання і сав. дэлегацыі да 20.12.1918 павінна была скончыцца эвакуацыя ням. войск з Гомеля, улада перададзена Ваен.-рэв. к-ту (ВРК) і горад займала Чырв. Армія. 18.12.1918 ВРК прызначыў новага каменданта чыг. вузла, правёў арышты контррэвалюцыйных элементаў у горадзе і на чыгунцы. Яго дзеянні былі расцэнены ням. бокам як парушэнне дамоўленасці. Акупац. ўлады вярнулі горад пад свой кантроль, арыштавалі бальшавіцкі к-т чыгуначнікаў, цывільнае кіраўніцтва перадалі Гомельскай дырэкторыі. 26.12.1918 на скліканым ВРК мітынгу чыгуначнікаў вырашана пачаць забастоўку, быў створаны стачачны к-т. 28 снеж. спынілі работу чыг. майстэрні і кіраўніцтва станцыі. У пач. студз. 1919 забастоўка стала ўсеагульнай. 6.1.1919 яна спынена, кантроль над горадам перайшоў да ВРК. 14.1.1919 ням. войскі пакінулі Гомель, у яго ўвайшлі часці Чырв. Арміі. В.М.Лебедзева. с. 349
ГО́МЕЛЬСКІЯ ЛЕСАПІ́ЛЬНЫЯ ФА́БРЫКІ . Два самастойныя прадпрыемствы ў Гомелі. Першае дзейнічала ў 1898, працавала 80 рабочых. Другое дзейнічала ў 1913—14 (100 чал.), вырабіла дошак, шпунтавога вагоннага матэрыялу і інш. на 200 тыс. руб. с. 349
ГО́МЕЛЬСКІЯ РАГО́ЖНЫЯ МАНУФАКТУ́РЫ . Прадстаўлены 2 самаст. рамесніцкімі прадпрыемствамі ў Гомелі. Першае дзейнічала ў 1893—1905, у 1895 працаваў 81 чал., у 1900 — 48 чал. На другім (1894—1900) у 1900 працавала 80 чал., якія вырабілі прадукцыі на 15,3 тыс. руб. с. 349
«ГО́МЕЛЬСКОЕ СЛО́ВО» , грамадска-палітычная і літ. газета. Выдавалася з крас. 1911 да мая 1912 у Гомелі на рус. мове 3 разы на тыдзень. Прымыкала да мясц. аддзела Саюза рус. народа. Выступала супраць с.-д. руху і левых кадэтаў, мясц. газ. «Полесье» і інш. дэмакр. выданняў. Змяшчала афіц. ўрадавыя матэрыялы, тэатр. і літ. агляды, бібліяграфію і публіцыстыку, прапагандавала палітыку П.А.Сталыпіна, яго зямельную рэформу ў Беларусі і Літве. У.М.Конан. с. 349
«ГОМЕЛЬШПАЛЕ́РЫ» , гл. Гомельскае акцыянернае таварыства «Гомельшпалеры». с. 350
ГО́МЕЛЯ АБАРО́НА 1941 . Вялася войскамі 21-й арміі (ген.-лейт. М.Р.Яфрэмаў, ген.-м. В.М.Гардоў) Цэнтр. фронту і байцамі Гомельскага палка народнага апалчэння 12—19 жн. ў Вял. Айч. вайну; састаўная частка Смаленскай бітвы 1941. У пач. жн. пад Гомелем было 25 ням. дывізій. 8—10 жн. праціўнік уклініўся ў абарону 21-й арміі і прарваў яе на ўчастку Крычаў—Прапойск—Рэчыца. 12 жн. 2-я ням. армія пачала штурм горада, авіяцыя бесперапынна бамбіла яго. Сав. войскі не толькі абараняліся, але і контратакавалі. Ням. войскі ўзмацнілі атакі на горад з ПнУ, фарсіравалі Сож, захапілі Ветку і 19 жн. ўварваліся ў Гомель. На левым беразе Сажа сав. войскі яшчэ трое сутак стрымлівалі рух праціўніка, прычыніўшы яму значныя страты. У гонар абаронцаў у в. Пакалюбічы пастаўлены помнік. с. 350
ГО́МЕЛЯ АБЛО́ГА 1651 . Праводзілася ўкр. Казакамі 3—9.6.1651 у час народна-вызваленчай вайны 1648—54. Палкоўнік М.Нябаба накіраваў да Гомеля каля 8 тыс. казакоў (сярод іх было шмат бел. сялян). 3 чэрв. казакі падышлі да Гомеля, пяхота (3 тыс. чал.) выкапала шанцы, конніца разгрупавалася па вёсках. На дапамогу абаронцам і для дастаўкі харчавання Я.Радзівіл паслаў некалькі соцень чалавек. У ноч на 5 чэрв. пачаўся штурм горада, але абаронцы адкінулі казакоў ад агароджы. Няўдала для казакоў скончыліся і ўсе наступныя 15 штурмаў, праведзеных атрадамі Літвіненкі і Паповіча. 9 чэрв. казакі атрымалі загад Нябабы вяртацца і спешна адышлі ад Гомеля. В.І.Мялешка. с. 350
ГО́МЕС (Gómez) Хуан Вісентэ (24.7.1857, г. Сан-Антоніо, штат Тачыра, Венесуэла — 17.12.1935), ваенны і дзярж. дзеяч Венесуэлы. У 1899 удзельнічаў у путчы С.Кастра, быў губернатарам федэральнай акр. Каракаса. У 1901—4)8 віцэ-прэзідэнт і галоўнакамандуючы. У выніку здзейсненага ім пры падтрымцы войск ЗША перавароту прэзідэнт краіны (1909—35), устанавіў ваен. дыктатуру (неаднаразова зменена канстытуцыя, забаронены паліт. партыі, прафсаюзы і інш.). У час яго праўлення значна павялічыўся ўплыў у Венесуэле замежнага (пераважна амерыканскага) капіталу, што садзейнічала развіццю здабычы нафты (эканам. ўздым). с. 350
ГО́МЕС-І-БА́ЭС (Gómez y Báez) Максіма (18.11.1836, г. Бані, Дамініканская Рэспубліка — 17.6.1905), адзін з кіраўнікоў нац.-вызв. руху кубінскага народа. У 1861—65 удзельнічаў у вайне за незалежнасць Дамініканскай Рэспублікі ад Іспаніі. У час нац.-вызв. вайны 1868—78 на Кубе стаў генералам арміі паўстанцаў, на чале якіх разбіў ісп. войскі каля Пала-Сека (1873), Наранха (1874), Гуасімаса (1874) і інш. Пазней у эміграцыі. З крас. 1895 зноў на Кубе, галоўнакаманд. арміяй паўстанцаў. Пасля ісп.-амер. вайны 1898 і акупацыі Кубы войскамі ЗША (студз. 1899) быў вымушаны распусціць сваю армію. с. 350
ГО́МЕС ДЭ ЛА СЕ́РНА (Gómez de la Serna) Рамон (5.7.1888, Мадрыд — 12.1.1963), іспанскі пісьменнік і публіцыст. Адзін з буйных прадстаўнікоў ісп. авангардызму (прапагандыст дадаізму), ідэі якога абагульніў у кн. «Ізмы» (1931). Вядомасць прынеслі кнігі эсэ і нарысаў «Растра» (1915), «Цырк» (1917), а таксама «грэгерыі» — парадаксальныя афарызмы. Яго эксперым. драматургія (п’есы «Беатрыс», 1909, «Паўлюдзі», 1929, «Лесвіцы», 1935) істотна паўплывала на фарміраванне тэатра абсурду. Аўтар больш як 20 раманаў і аповесцей. Найб. значныя: зб. навел «Незвычайны доктар» (1914), у якім прадугаданы шматлікія адкрыцці ў галіне псіхалогіі, і раман «Кіналандыя» (1923) —фантаст.-сатыр. адлюстраванне тагачаснай кінаіндустрыі. Пісаў аўтабіягр. і мемуарную прозу. Творы Гомеса дэ ла Серна вызначаюцца гумарам, стылістычнай свабодай і яркімі моўнымі навацыямі. З 1936 жыў у Аргенціне.
Тв.: Рус. пер. — Избранное. М., 1983. К.М.Міхееў. с. 350
ГО́МЕС КА́СТРА (Gómez Castro) Лаўрэана Элеўтэрыо (20.2.1889, г. Багата, Калумбія — 13.7.1965), палітычны і дзярж. дзеяч Калумбіі. З 1911 дэп. Нац. кангрэса. Міністр грамадскіх работ (1925—26), пасол у Аргенціне (1923— 31) і Германіі (1931—32). Сенатар (1931—44). З 1932 лідэр Кансерватыўнай партыі. З 1948 міністр замежных спраў. У 1950—53 прэзідэнт Калумбіі, устанавіў у краіне рэжым асабістай дыктатуры. У выніку перавароту Г.Рохаса Пінілы (1953) адхілены ад улады і эмігрыраваў у Іспанію. У 1958—62 старшыня сената Калумбіі. с. 350
«ГО́МОН» , нелегальны часопіс бел. народнікаў. Выдаваўся ў 1884 у Пецярбургу гектаграфічным спосабам на рус. мове бел. арг-цыяй «Гоман». Выйшлі 2 нумары: 1-ы ў пач. года, другі 15 лістапада. Меў падзагаловак «Беларускі сацыяльна-рэвалюцыйны агляд». Змяшчаў матэрыялы пра рэв. падзеі ў Расіі і Беларусі, эканам. і паліт. становішча бел. народа, сцвярджаў самабытнасць бел. мовы, крытыкаваў палітыку царызму, выступаў за федэратыўную самастойнасць бел. народа, за развіццё яго культуры. С.В.Говін. с. 350
ГО́МПЕРС (Gompers) Сэмюэл (27.1.1850, Лондан — 13.12.1924), прафсаюзны дзеяч ЗША. З 1863 у ЗША. Працаваў у тытунёвай прам-сці. З 1881 кіраўнік Федэрацыі трэд-юніёнаў і рабочых саюзаў ЗША і Канады, з 1886 (акрамя 1895) старшыня Амерыканскай федэрацыі працы. Выступаў за паляпшэнне прац. заканадаўства, мірнае вырашэнне прац. спрэчак, сац. партнёрства, паліт. нейтралізм прафсаюзаў, пошук саюзнікаў сярод паліт. дзеячаў і партый. Аўтар твораў «Амерыканская праца і вайна», «Праца і ўсеагульны дабрабыт» (абодва 1919), «Семдзесят гадоў жыцця і працы» (т. 1—2, 1925). с. 350
ГО́МРУЛЬ (англ. Home Rule літар. самакіраванне, аўтаномія), рух за гомруль, барацьба за ажыццяўленне праграмы аўтаноміі Ірландыі ў рамках Брыт. імперыі ў 1870-я г. — пач. 20 ст. Аўтар праграмы ірл. ліберал І.Бат. Прыхільнікі гомруля патрабавалі скасавання навязанай у 1800 Ірландыі уніі з Вялікабрытаніяй, але не імкнуліся да поўнай незалежнасці. Яны арганізавалі масавую барацьбу (пераважна ірл. сялян), адмаўлялі тэрарыст. метады і супрацоўнічалі з Зямельнай лігай. Праект аўтаноміі для Ірландыі, двойчы (1886, 1893) прапанаваны ліберальным урадам У.Ю.Гладстана, быў адхілены парламентам. У канцы 19 ст. рух за гомруль замяніў незалежніцкі рух Шын фейн. У 1912 ліберальны ўрад 3-і раз прапанаваў біль аб гомрулі, але сутыкнуўся з узбр. супраціўленнем пратэстанцкай большасці Ольстэра. Напярэдадні 1-й сусв. вайны парламент прызнаў аўтаномію Ірландыі (3.8.1914), біль аб гомрулі набыў сілу закона 18.9.1914, але адтэрмінаваны да заканчэння вайны; фактычна ў дзеянне так і не ўведзены. Гэта палітыка брыт. улад стала прычынай Ірландскага паўстання 1916. с. 350
«ГОМСЕЛЬМА́Ш» , вытворчае аб’яднанне па выпуску машын с.-г. прызначэння. Створана ў 1977. Уключае Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання (галаўное прадпрыемства), з-ды ліцця і нармалей, самаходных камбайнаў, спецінструментаў і тэхнал. аснасткі, рамонтна-буд. і мантажнае ўпраўленне, гал. СКБ па комплексе кормаўборачных машын, канструктарска-тэхнал. і эксперым. ін-т па тэхн. пераўзбраенні і падрыхтоўцы вытв-сці (у Гомелі), Светлагорскі з-д машынабудавання для кормапрыгатавання. с. 350
ГО́МСТЭД-АКТ (ад англ. homestead сядзіба, участак), закон аб зямельных надзелах у ЗША, прыняты ў маі 1862 у ходзе Грамадзянскай вайны ў ЗША 1861 — 65 і Рэканструкцыі Поўдня. Паводле гэтага закона кожны грамадзянін ЗША, які дасягнуў 21 года і не ваяваў супраць Поўначы, мог атрымаць з зямель грамадскага фонду ўчастак зямлі не больш за 160 акраў (65 га) пасля выплаты рэгістрацыйнага збору. Пасяленец, які прыступіў да апрацоўкі зямлі і пачаў на ёй забудоўвацца, праз 5 гадоў атрымліваў права бясплатнай уласнасці на зямлю. Паводле Гомстэд-акта ў ЗША было раздадзена каля 2 млн. надзелаў агульнай пл. 285 млн. акраў (115 млн. га). Гомстэд-акт і мерапрыемствы супраць рабаўладальнікаў Поўдня азначалі перамогу ў ЗША ў нац. маштабе фермерскага («амерыканскага») шляху развіцця ў сельскай гаспадарцы. с. 350
ГО́МСТЭДЫ , зямельныя надзелы, якія раздаваліся ў ЗША паводле Гомстэд-акта. с. 351
ГОН , адзінка даўжыні, тое, што гоні. с. 351
ГО́НАР , паняцце маралі, у якім выяўляецца ступень самапавагі чалавека і павагі да яго з боку грамадства. Яно блізкае па значэнні да паняцця годнасць. Аднак калі годнасць асобы грунтуецца на прызнанні роўнага права кожнага чалавека на павагу, то гонар адлюстроўвае перш за ўсё меру павагі, якую ён заслужыў у грамадстве. Маральная каштоўнасць чалавека ў паняцці гонару цесна звязана з яго канкрэтным сац. становішчам, грамадскім прызнаннем заслуг, аўтарытэту. Гонар прадугледжвае адпаведнасць паводзін чалавека маральным прынцыпам і нормам, распаўсюджаным у пэўнай сац. супольнасці, падтрыманне пэўнай індывідуальнай або сац.-групавой рэпутацыі (гонар школы, гонар афіцэра, дваранскі гонар і інш.). В.А.Паўлоўская. с. 351
ГО́НАЧНЫ АЎТАМАБІ́ЛЬ , аднамесны аўтамабіль, прызначаны для скорасных спаборніцтваў на кальцавых закрытых (для інш. транспарту) трасах. Адрозніваецца малой масай, магутным рухавіком, размяшчэннем колаў па-за межамі кузава, адсутнасцю крылаў у колаў і інш. Паводле Міжнар. класіфікацыі адносяць да груп 7 і 8. У групу 7 уваходзяць гоначныя аўтамабілі формул — 1 (аб’ём рухавіка да 3000 см3 без наддуву ці да 1500 см3 з наддувам), 2 (да 2000 см3), 3 (да 2000 см3 з абмежаваннем магутнасці); у групу 8 — гоначны аўтамабіль «свабоднай» формулы (параметры ўстанаўлівае спарт. федэрацыя краіны). Гл. таксама Карт. с. 351
ГО́НГАРА-І-АРГО́ТЭ (Góngora y Argote) Луіс дэ (11.7.1561, г. Кордава, Іспанія — 23.5.1627), іспанскі паэт; адзін з пачынальнікаў еўрап. барока, заснавальнік гангарызму. Вывучаў права ў Саламанкскім ун-це. З 1585 святар, з 1617 ганаровы каралеўскі капелан. Працаваў у жанрах санета, рамана, летрыллі; стварыў наватарскі жанр эпіка-лірычнай філас. паэмы, у якой адсутнічае відавочны сюжэт, а фабула — сродак выяўлення нюансаў пачуцця і тонкіх асацыяцый свядомасці (паэмы «Паліфем і Галатэя», нап. 1612—13; «На самоце», нап. 1613, не скончана). Яго лірыка вядома ў спісах, найб. поўна прадстаўлена ў зб. «Творы ў вершах іспанскага Гамера» (1627). Светаадчуванне паэта адзначана кантрастным спалучэннем трагізму і геданізму, песімізму і духоўнага стаіцызму. Выступіў стваральнікам своеасаблівага «цьмянага стылю» (часткова пад уплывам сярэдневяковай араба-андалузскай традыцыі), заснаванага на пастаяннай замене рэальнага ўяўным, алегарычным, на шматасацыятыўнасці слова, складанай метафарычнасці. Яго творчасць паўплывала на сучасную ісп. і лац.-амер. паэзію (Р.Дарыо, Ф.Гарсія Лорка, П.Нэруда).
Тв.: Рус. пер. — Лирика. М., 1977.
Літ.: Плавскин З.И. Луис де Гонгора и поэзия XVII в. // Плавскин З.И. Испанская литература XVII середины XIX в. М., 1978; Штейн А.Л. Литература испанского барокко. М., 1983. Т.В.Сініла. с. 351
ГО́НІ , гон, старажытная нар. мера (адзінка) даўжыні. Лічыліся роўнымі адлегласці, пройдзенай запрэжаным у саху канём, або даўжыні поля, апрацаванага (узаранага ці скошанага) за адзін прыём. Мелі ўмоўнае, не заўсёды аднолькавае лікавае значэнне, залежнае ад фіз. магчымасцей чалавека і жывёлы. Раўняліся прыблізна 80—100 м і болей. с. 351
...ГОНІЯ (ад грэч. gonē, goneia зараджэнне, нараджэнне), другая састаўная частка складаных слоў, што абазначае: які адносіцца да нараджэння, паходжання, напр., гетэрагонія, касмагонія. с. 351
ГО́НТА (польс.: gont), драўляны матэрыял для крыцця даху і сцен у форме невял. тонкіх дошчачак, востра саструганых з аднаго боку і з пазам з другога. Робіцца з яловай, хваёвай, асінавай і інш. драўніны, даўж. звычайна 50—60 см, шыр. каля 10 см. Дах з гонты служыць 25—35 гадоў. Вядома ва ўсёй Еўропе. У Беларусі гонта вядома з даўніх часоў, рабілася ўручную (радыяльным расколваннем), пазней — на механізаваных станках (распілоўваннем). Гонтай крылі дахі ўсіх тыпаў будынкаў. Дошчачкі ўваходзілі адна ў адну і прыбіваліся да дахаў. Кожны верхні рад гонты перакрываў ніжэйшы, таму крыццё атрымлівалася шматслойнае — да 4 слаёў (касцёл у Койданаве, 18 ст.). Часам гонты ніжняга, навіслага над карнізам рада рабілі завостранымі, што ўпрыгожвала дах (сядзібны дом у Борках Дзятлаўскага, званіцы ў Белагрудзе Лідскага і Шарашове Пружанскага, касцёл у Жытомлі Гродзенскага р-наў). С.А.Сергачоў. с. 351
ГО́НТА Іван (?, с. Расошкі Чаркаскай вобл., Украіна — 1768), адзін з кіраўнікоў Калііўшчыны — антыпольскага паўстання 1768 на Правабярэжнай Украіне. Быў казаком у надворным войску польскіх магнатаў Патоцкіх. З 1757 сотнік у г. Умань — цэнтры іх уладанняў. У час наступлення гайдамацкага войска на чале з М.Залізняком на Умань у чэрв. 1768 Гонта разам з атрадам надворных казакоў перайшоў на бок паўстанцаў. Пад кіраўніцтвам Залізняка і Гонты гайдамакі ўзялі штурмам Умань; Гонта быў абвешчаны паўстанцамі уманскім палкоўнікам. У час сустрэчы з камандаваннем рас. войск, накіраваных на падтрымку польскага боку для ліквідацыі паўстання, арыштаваны і выдадзены польскім уладам. Пакараны смерцю паблізу г. Магілёў-Падольскі. Маст. вобраз Гонты створаны Т.Р.Шаўчэнкам у паэме «Гайдамакі». с. 351
ГО́НЧЫЯ ПСЫ (лац. Canes Venatici), сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Размешчана пад «ручкай каўша» Вялікай Мядзведзіцы. Гал. зорка (α Гончых Псоў) — падвойная, 3-й візуальнай зорнай велічыні; 30 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У паўн. частцы Гончых Псоў знаходзіцца спіральная туманнасць. На тэр. Беларусі відаць круглы год. Гл. Зорнае неба. с. 352
ГО́ПРЫ , бальнеагразевы курорт на Украіне, на ўскраіне г. Голая Прыстань, за 18 км ад г. Херсон. Вядомы з канца 19 ст. (пабудавана першая гразелячэбніца). Асн. лек. фактар — сульфідная мулавая гразь з вял. колькасцю вуглякіслых солей кальцыю і магнію і хларыдна-натрыевая рапа мясц. салёнага возера. Лячэнне імі ў спалучэнні з бальнеа- (штучныя мінер. ванны) і клімататэрапіяй (вельмі цёплае, сухое і сонечнае лета) эфектыўнае пры хваробах органаў руху і апоры, гінекалагічных, перыферычнай нерв. сістэмы. с. 352
ГОР , Хор, у старажытнаегіпецкай міфалогіі бог сонца і неба, сын Асірыса і Ісіды. Уяўлялі Гора ў выглядзе сокала (ці чалавека з галавой сокала) або крылатага сонечнага дыска. Першапачаткова Гора шанавалі як драпежнага бога палявання, пазней — як апекуна ўлады фараона, які лічыўся зямным увасабленнем Гора. Пасля перамогі над богам цемры Сетам Гор стаў уладаром Сусвету. с. 352
ГО́РА (Hora) Іосеф? (8.7.1891, м. Добржыні каля г. Роўдніцы, Чэхія — 21.6.1945), чэшскі паэт, празаік. Нар. мастак Чэхаславакіі (1945). На яго раннія паэт. творы (зб. «Вершы», 1915) паўплывалі падзеі 1-й сусв. вайны. У 1018 — 20 адзін з тэарэтыкаў пралетарскага мастацтва і рэв. паэзіі. Аўтар збкаў «Працоўны дзень» (1920), «Сэрца і хаос свету» (1922), «Бурлівая вясна» (1923), кнігі прозы «Сацыялістычная надзея» (1922), рамана «Галодны год» (1926) і інш. Зб-кі вершаў «Махоўскія варыяцыі», «Ціхія пасланні» (абодва 1936), «Родны дом» (1938), «Запіскі з немачы» (1945), паэма «Ян-скрыпач» (1939) прасякнуты філас. роздумам пра сэнс чалавечага існавання, лёс айчыны і чэш. народа. Перакладаў на чэш. мову вершы Я.Купалы, А.Пушкіна, М.Лермантава, С.Ясеніна. Напісаў арт. «Беларускія пісьменнікі ў Празе» (1927; пра Я.Купалу, М.Чарота, М.Зарэцкага). Удзельнічаў у акцыях пратэсту супраць нац. і сац. ўціску ў Зах. Беларусі: На бел. мову яго творы перакладалі Х.Жычка, С.Панізнік і інш. С.С.Панізнік. с. 352
ГО́РАВІД (Горэвід), нераскрыты псеўданім бел. паэта канца 19 ст. Аўтар вершаў «Палякам у дзень 3-га мая» (нап. 1891, у сотую гадавіну польскай канстытуцыі») і «Я клічу вас...» (апубл. 1909), у якіх заклікаў бел. народ абудзіцца, «ланцугі цемрачы парваці». Творы Горавіда — адзін з прамых зваротаў да бел. нац. свядомасці. Паэт перажываў з-за недастатковай масавасці бел. нац. руху, але верыў, што самасвядомасць і адчуванне сваёй гісторыі не загінулі ў народзе. Грамадз. ідэалы паэта агульнадэмакратычныя, хоць і не зусім акрэсленыя. Выдатная тэхніка верша, звароты да гісторыі сведчаць пра высокую культуру аўтара.
Тв.: У кн.: Беларуская літаратура XIX ст. 2 выд. Хрэстаматыя. Мн., 1988. Г.В.Кісялёў. с. 352
ГО́РАВІЦ (Horowitz) Уладзімір Самойлавіч (1.10.1904, г. Бярдзічаў, Украіна — 5.11.1989), амерыканскі піяніст укр. паходжання. Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1921). Шмат канцэртаваў. З 1928 у Нью-Йорку. Адзін з буйнейшых піяністаў-віртуозаў 20 ст. Яго выкананне вызначалася бліскучай тэхнікай, бурным тэмпераментам, дынамічным напорам і разам з тым рамант. адухоўленасцю, паэт. вытанчанасцю, своеасаблівасцю трактоўкі. Сусв. вядомасць атрымаў перш за ўсё выкананнем буйных твораў Ф.Ліста (многія ва ўласных, больш віртуозных апрацоўках), а таксама Ф.Шапэна, П.Чайкоўскага, С.Рахманінава, А.Скрабіна, Р.Шумана, М.Мусаргскага, Д.Скарлаці і інш. Сярод вучняў Б.Джайніс.
Літ.: Коган Г. Владимир Горовиц // Сов. Музыка. 1965. № 1; Schonberg Н. The great pianists. New York, 1963. с. 352
ГО́РАД , буйны населены пункт, жыхары якога заняты пераважна ў прам-сці, гандлі, сферах абслугоўвання, навуцы, культуры, кіраванні і інш., а сам ён з’яўляецца гасп., культ., у большасці выпадкаў і адм. цэнтрам. Для горада характэрны канцэнтрацыя вытв-сці, павышаная шчыльнасць засялення і кампактнасць забудовы. Для аднясення населенага пункта да катэгорыі горада заканад. органы розных краін выкарыстоўваюць розныя крытэрыі і паказчыкі: колькасць насельніцтва (люднасць), адм. і нар.-гасп. функцыі, гар. прыкметы (узровень добраўпарадкавання) і інш. Крытэрый колькасці насельніцтва горада вагаецца ад 250 чал. у Даніі да 30 тыс. чал. у Японіі. Сучасныя гарады звычайна падзяляюцца на малыя (да 50 тыс.), сярэднія (50—100 тыс.), вялікія (100—250 тыс.), буйныя (250—500 тыс.), найбуйнейшыя (500 тыс. — 1 млн.) і гарады-міліянеры (больш за 1 млн. жыхароў). У свеце існуе больш за 220 гарадоў-міліянераў, а самы буйны — Токіо, 25,8 млн. жыхароў (1992). Каля многіх буйных гарадоў узнікаюць гарады-спадарожнікі. Часта гарады і гарады-спадарожнікі аб’ядноўваюцца, ствараючы агламерацыі гарадскія, якія могуць аб’ядноўвацца ў мегаполісы. У жыцці грамадства горад (асабліва буйныя) выступае як мнагапланавы сац. арганізм, складаны эканам.-геагр., арх., інж.-буд. і культ. комплекс. Для горада характэрна канцэнтрацыя і інтэнсіўнасць розных формаў сац. сувязей, спецыфічная (у параўнанні з вёскай) дэмаграфічная, прафес. і арганізац. структура. Органамі гар. кіравання, тыповымі для сучасных замежных дзяржаў, з’яўляюцца выбарны муніцыпальны савет (муніцыпалітэт), кіраўнік гар. адміністрацыі (мэр, бургамістр і да т.п.), які выбіраецца гэтым саветам або насельніцтвам, і падначаленыя ім аддзелы. Для сталічных гарадоў нярэдка ўстанаўліваюцца асобыя формы кіравання.
У Рэспубліцы Беларусь гарады падзяляюцца на 3 катэгорыі: рэсп., абл. і раённага падпарадкавання. Гар. кіраванне ажыццяўляецца праз гар. Саветы дэпутатаў, якія выбіраюцца насельніцтвам гэтых гарадоў, выканаўчыя і распарадчыя органы, кіраўнікі якіх назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і зацвярджаюцца адпаведнымі Саветамі.
Узнікненне горада падрыхтавана грамадскім падзелам працы (пач. аддзяленне рамёстваў ад сельскай гаспадаркі) і ўтварэннем раннекласавых дзяржаў. Паселішчы, падобныя да горада, існавалі ўжо ў 7—6 ст. да н.э. (напр., Іерыхон у Палесціне). На думку шэрагу даследчыкаў, першыя гарады ўзніклі каля 5 тыс. гадоў назад на Б. Усходзе, у Месапатаміі (Шумер), пазней — у даліне Ніла (Мемфіс, Фівы), Індыі (Махенджа-Дара, Харапа) і інш. 1-я стадыя станаўлення і развіцця горада ахоплівае перыяд з 4-га тыс. да н.э. да 1-й пал. 1-га тыс. н.э. Найб. важныя зрухі адбыліся на першых двух этапах гэтай стадыі. На 1-м этапе (4—3-е тыс. да н.э.) у найстараж. абласцях цывілізацыі, напр. у Месапатаміі, вылучыліся буйныя цэнтры (Ур, Урук, Эрэх і інш.), якія мелі плошчу да 200 і больш га, нас. да 20 тыс. чал. На 2-м этапе (канец 3-га—2-е тыс. да н.э.) колькасць гарадоў значна павялічылася, вычленіліся іх гал. суб’екты (гандляры і рамеснікі, служыцелі храмаў і пісцы, служачыя, маракі, мастакі і інш ), пашырыліся зоны працэсаў урбанізацыі (Іран, Пакістан, Пд Сярэдняй Азіі і інш.). У канцы архаічнай эпохі (800—500 да н.э.) у Стараж. Грэцыі з’явіліся гарады-дзяржавы (гл. Поліс). Пазней нямала гарадоў узнікла ў ходзе стараж.-грэч. каланізацыі, заваяванняў Аляксандра Македонскага, экспансіі стараж. рымлян. Эканамічна стараж. гарады, якія ўзнікалі з суседскай абшчыны, грунтаваліся на сельскай гаспадарцы (з ёй была звязана большасць іх жыхароў), спецыялізацыі рамёстваў і гандлі. Для тагачаснай гар. арганізацыі характэрна наяўнасць умацаванага цэнтра (горад ва ўласным сэнсе слова) і падпарадкаванай яму перыферыі, або акругі. У адрозненне ад вёскі ўжо раннія гарады апрача функцый сховішча набылі рысы палітыка-адм. (тут знаходзілася рэзідэнцыя правіцеля), культавых (размяшчаліся рэліг. свяцілішчы), гасп. і культ. цэнтраў. Еўрап. Гарады ранняга сярэднявечча сфарміраваліся на працягу 5—11 ст. [раней у Італіі і Візантыі, пазней (9—13 ст.) у Германіі, на Русі, у Скандынаўскіх краінах, Ірландыі, Шатландыі, Польшчы, Венгрыі, Дунайскіх княствах]. Многія з іх трансфармаваліся з антычных гарадоў, якія заняпалі ва ўмовах тагачаснага панавання натуральнай гаспадаркі і аграрызаваліся, або развіваліся з новых паселішчаў. Першапачатковае насельніцтва такіх гарадоў складалася пераважна з феадальна залежных людзей уладальніка зямлі, на якой ён стаяў. Таму сеньёры гарадоў прысвойвалі значную частку гар. даходаў. У 11—13 ст. гэта выклікала супраціўленне гараджан, якое перарасло ў барацьбу за гар. самакіраванне і прававую арганізацыю, т.зв. камунальны рух. У ходзе яго (ахапіў пераважна частку Зах. і Паўд. Еўропы) гараджане вызваліліся ад асабістай залежнасці, канчаткова склаліся гарадскі лад (рамесныя цэхі, гільдыі купцоў, грамадз. гар. абшчына), праўленне (муніцыпальныя органы, суд), права, саслоўе (гл. Бюргерства). Узніклі гарады-рэспублікі (напр., Венецыя і Генуя ў Італіі, Ноўгарад і Пскоў на Русі), камуны (напр., далмацінскі Дуброўнік), вольныя і імперскія гарады. Дэмаграфічную аснову горада з канца 11 — сярэдзіны 12 ст. складалі збеглыя сяляне. Большасць сярэдневяковых гарадоў былі малыя (1—2 тыс. жыхароў) і сярэднія (3—5 тыс. жыхароў); найбуйнейшы — Канстанцінопаль (больш за 100 тыс. жыхароў). Часам гарады аб’ядноўваліся ў саюзы (напр., Ганза ў Германіі). Горад, як правіла, быў ахаваны зубчастымі каменнымі, часам драўлянымі сценамі ў 1—2 рады або земляным валам з частаколам. Яго планіроўка была радыяльна-кругавая, з 13 ст. часцей прамавугольная («гатычная»). Тут меліся прыгожыя саборы; гар. вуліцы былі вузкія, неўпарадкаваныя. Гасп. цэнтры горада размяшчаліся ў гар. прадмесцях (ніжнім горадзе, пасадзе, слабадзе). У 16 ст. ў Еўропе ўзніклі першыя метраполіі (Парыж, Лондан). Да адкрыцця еўрапейцамі Новага Свету даволі развітыя гарады (культавыя і гандл. цэнтры) існавалі ў Амерыцы (асабліва ў індзейцаў майя). Многія гарады засн. ў ходзе каланізацыі еўрапейцамі інш. кантынентаў (узнікалі як форты, порты і інш.). У індустр. эпоху ў сувязі з прытокам збяднелых сялян актывізаваўся рост буйных гарадоў — прамысл. цэнтраў (найб. з сярэдзіны 19 ст. ў Цэнтр. Еўропе і Паўн. Амерыцы), у якіх з’явіліся новыя формы забудовы (напр., шматкватэрныя дамы). Пазней гэты працэс ахапіў і традыцыйна агр. рэгіёны (Цэнтр. Афрыка, Цэнтр. Азія). У пач. 20 ст. развіццё сац. жыллёвага буд-ва прывяло да ліквідацыі цесных рабочых кварталаў унутры горада. Для сучасных буйных гарадоў характэрны шматфункцыянальнасць, высокая шчыльнасць забудовы, асобнае размяшчэнне жылых месцаў (т.зв. спальныя раёны) і месцаў працы, масавы вулічны рух, сац. праблемы (напр., беспрацоўе, злачыннасць) і інш. Найб. хутка растуць звышбуйныя гарады ў краінах, якія развіваюцца; тут асабліва адчувальныя праблемы беднасці, экалогіі.
На Беларусі першыя гарады ўзніклі ў 9 — 13 ст. і ўяўлялі сабой агароджанае (адсюль назва «горад») умацаванае паселішча. Нярэдка яны ўтвараліся на месцах б. гарадзішчаў жал. веку. Многія бел. гарады развіліся з умацаваных паселішчаў, феад. замкаў, парубежных крэпасцей. Росту гарадоў спрыяла яго геагр. размяшчэнне — скрыжаванне гандл. шляхоў, блізкасць ракі ці возера, якія выкарыстоўваліся як трансп. магістралі. На тэр. Беларусі дакладна ідэнтыфікавана і даследавана 35 гарадоў 9—13 ст., сярод якіх Полацк (з 9 ст.), Заслаўе, Тураў (з 10 ст.), Брэст, Віцебск, Лагойск, Мінск, Пінск (з 11 ст.), Барысаў, Брагін, Гомель, Гродна, Клецк, Навагрудак, Слаўгарад (Прапойск), Слуцк (з 12 ст.). Ядром горада звычайна быў дзядзінец, найчасцей размешчаны на ўзвышаным месцы, абкружаны абарончымі збудаваннямі. Побач узнікалі вакольны горад, вакол якога стваралася 2-я лінія ўмацаванняў, і пасады. Гарады развіваліся на аснове радыяльна-кальцавой і радыяльна-веернай сістэмы планіроўкі, у 11—13 ст. будаваліся мураваныя храмы, вежы-данжоны. У 12—13 ст. у гарадах пераважна развіваліся кавальства, ювелірнае, шавецкае, кравецкае, касцярэзнае, ганчарнае, бандарнае рамёствы. Сярод гараджан была пашырана пісьменнасць, пра што сведчаць берасцяныя граматы і графіці. У раннефеад. перыяд большасць гарадоў стала цэнтрамі ўдзельных княстваў, некаторыя — рэзідэнцыямі епіскапаў. Склаліся некаторыя рысы спецыялізацыі эканам. дзейнасці гарадоў. Прыватнаўласніцкія гарады і мястэчкі ператвараліся ў цэнтры вотчыннай прамысловасці. Ускладненне грамадскага ладу ў феад. эпоху выклікала ўзнікненне ў буйных гарадах цэхавай сістэмы і самакіравання паводле нормаў магдэбургскага права і мясц. права (гл. Гарадское права). У сац.-паліт. жыцці гарадоў важную ролю адыгрывала барацьба супраць феад. самавольства. Гарады былі цэнтрамі рэфармацыйнага руху і супраціўлення нац.-рэліг. прыгнёту. У канцы 17 — 1-й пал. 18 ст. ў выніку працяглых войнаў гарады Беларусі прыйшлі ў заняпад. Калі ў 17 ст. на Беларусі было 37 гарадоў і 320 паселішчаў местачковага тыпу, то ў сярэдзіне 18 ст. гарадоў і гар. паселішчаў засталося 228, а колькасць жыхароў у іх зменшылася ў 2,5 раза. Заняпад змяніўся новым уздымам. З 1786 па 1861 колькасць гар. насельніцтва павялічылася з 80 да 320 тыс. жыхароў. Органамі самакіравання засталіся магістраты. У парэформенны перыяд (пасля 1861) паскорыўся рост ф-к і з-даў, развіццю гарадоў спрыяла гарадская рэформа 1870-х гадоў. У 1887 у 42 гарадах пражывала 649,5 тыс. жыхароў. Гарады ператвараліся ў культ. цэнтры, дзе канцэнтраваліся навуч. ўстановы, тэатры, музеі. Значны рост насельніцтва гарадоў адбыўся ў БССР у выніку індустрыялізацыі, у 1939 у гарадах жыло 1854,8 тыс. чал. (20% насельніцтва). У 1990-я г. гар. насельніцтва Беларусі павялічылася ў параўнанні з 1950 у 4,3 раза; яго ўдзельная вага склала 67,6% ад усяго насельніцтва рэспублікі, што з’яўляецца адным з вышэйшых паказчыкаў урбанізаванасці ў свеце. На 1997 на Беларусі 102 гарады (39 рэсп. падпарадкавання), з іх 13 (без Мінска) мелі больш за 100 тыс. ж. (Гомель 512 тыс., Віцебск 364 тыс., Магілёў 368 тыс., Гродна 304 тыс., Брэст 295 тыс., Бабруйск 227 тыс., Баранавічы 172 тыс., Барысаў 153 тыс., Пінск 131 тыс., Орша 139 тыс., Мазыр 109 тыс., Ліда 101 тыс., Салігорск 101 тыс.). У Мінску жыве 1,7 млн. чал.
Літ.: Развитие античного и средневекового города. М., 1987; Становление европейского средневекового города: Сб. ст. М., 1989; Тимощук Б.А. Восточные славяне: от общины к городам. М., 1995; Толочко П.П. Древнерусский феодальный город. Киев, 1989; Позднефеодальный город Средней Азии: Сб. ст. Ташкент, 1990; Город как социокультурное явление исторического процесса. М., 1995; Штыхов Г.В. Города Белоруссии по летописям и раскопкам (ІХ— XIII вв.). Мн., 1975; Грицкевич А.П. Частновладельческие города Белоруссии в XVI—XVIII вв.: (соц.-эконом. исслед. истории городов). Мн., 1975; Богданович А.В., Сидоров П.А. Города Белоруссии: Краткий экон. очерк. Мн., 1967.
У.Я.Калаткоў (усеагульная гісторыя гарадоў), Г.А.Маслыка. с. 352
ГОРАДАБУДАЎНІ́ЦТВА , галіна дзейнасці, мэта якой арганізацыя прасторы для жыцця чалавека, развіцця вытворчасці, захавання і ўзбагачэння прыроднага асяроддзя. Яе аб’ектам з’яўляюцца гар. і сельскія паселішчы, прылеглыя да іх тэр., асобныя зоны і сеткавыя састаўляючыя гэтых паселішчаў (жылыя, грамадскія, вытв., рэкрэацыйныя, сетка абслугоўвання, транспарту, інж.-тэхн. забеспячэння), а таксама размешчаныя па-за межамі паселішчаў навук., вытв., лячэбна-аздараўленчыя і інш. комплексы. Горадабудаўніцтва абумоўлена і навук.-тэхн. прагрэсам, узроўнем эканам. развіцця грамадства, што ў сукупнасці вызначае функцыян., тэхн. і эстэт. патрабаванні і ўмовы прасторавай арганізацыі яе аб’ектаў. Праблемы рацыянальнай прасторавай арганізацыі вял. тэрыторый разглядаюцца ў самаст. галіне дзейнасці горадабудаўніцтва — тэрытарыяльнай (рэгіянальнай або раённай) планіроўцы. З улікам прыродна-кліматычных умоў у сучасных гарадах фарміруецца водна-зялёная сістэма. Яе фарміраванне — галіна дзейнасці ландшафтнай архітэктуры. Горадабудаўніцтва як прафесійная дзейнасць рэалізуецца: у праектаванні (распрацоўка праектна-планіровачнай дакументацыі на аб’ект, што падлягае буд-ву ці рэканструкцыі); у навук. даследаваннях, якія выяўляюць агульныя заканамернасці фарміравання, функцыянавання і развіцця аб’ектаў горадабудаўніцтва, абгрунтоўваюць праектныя вырашэнні з пазіцый сац., эканам. і экалагічнай эфектыўнасці; у кіраванні працэсамі фарміравання, пераўтварэння і развіцця аб’ектаў горадабудаўніцтва (распрацоўка доўгатэрміновых прагнозаў, нарматыўна-прававых дакументаў, аператыўная кіраўніцкая дзейнасць органаў архітэктуры і горадабудаўніцтва і інш.). У горадабудаўніцтве прымаюць удзел спецыялісты рознага профілю — архітэктары, эканамісты, спецыялісты па транспарце, інж. аснашчэнні тэрыторыі, эколагі, дэмографы і інш. Горадабудаўніцтва разглядаецца і як від мастацтва. Гарады ўвасабляюць не толькі дасягнуты на розных этапах развіцця грамадства ўзровень тэхналогіі, але і духоўныя, маст. густы свайго часу. Горад з’яўляецца арх.-прасторавай цэласнасцю і вынікам творчай дзейнасці многіх пакаленняў. Арх.-маст. аспект горадабудаўніцтва выяўляецца ў фарміраванні маст. аблічча населенага пункта, асобных гар. арх. ансамбляў.
Горадабудаўніцтва — адна са стараж. галін дзейнасці чалавецтва. Першыя гарады ўзніклі ў 4—3-м тыс. да н.э. (Вавілон у Месапатаміі, Фівы ў Стараж. Егіпце). У 5—4 ст. да н.э. ў Стараж. Грэцыі склалася рэгулярная сістэма (т.зв. «гіпадамава», ад імя яе стваральніка арх. Гіпадама) планіроўкі гарадоў, заснаваныя на прамавугольнай сетцы вуліц. У Стараж. Рыме рэгулярная сістэма стала вызначальнай. Шэраг рымскіх гарадоў (Пампеі, Остыя) меў геам. правільныя абрысы (квадрат ці прамавугольнік) і 2 гал. вуліцы (кампазіцыйныя восі плана). Каля скрыжавання гал. вуліц знаходзіўся гар. цэнтр з ансамблямі формаў. Для многіх гарадоў сярэднявечча характэрна радыяльна-кальцавая планіроўка з вузкімі крывымі вуліцамі, што вялі да гандл. плошчы, кафедральнага сабора, ратушы. У эпоху Адраджэння ў Зах. Еўропе архітэктары распрацоўвалі асновы і прыёмы стварэння арх. ансамбляў (ансамблі пл. св. Пятра, Капітолія і П’яцца даль Попала ў Рыме; Вагезаў і Вандомскай плошчаў у Парыжы). У Стараж. Русі адм.-паліт. і рэліг. цэнтрамі гарадоў былі крамлі і дзядзінцы, якія абумовілі асаблівасці забудовы Ноўгарада, Масквы, Кіева, Уладзіміра, Смаленска, Растова і інш. Рускае горадабудаўніцтва 18—19 ст. вызначалася разнастайнасцю прыёмаў рэгулярнай планіроўкі гарадоў, арган. адзінствам геам. правільнай сеткі вуліц і буйных арх. ансамбляў; выдатны ўзор рус. горадабудаўніцтва — забудова Пецярбурга. У пач. 20 ст. сфарміраваліся тэарэт. кірункі горадабудаўніцтва (дэзурбанізм, урбанізм); ствараліся планы рэканструкцыі і развіцця гарадоў, узніклі новыя гарады, гарады-сады, гарады-спадарожнікі.
На Беларусі зараджэнне горадабудаўніцтва звязана з узнікненнем умацаваных паселішчаў — гарадзішчаў. Для горадабудаўніцтва 9—12 ст. характэрны рысы абарончага дойлідства: магутныя драўляна-земляныя абарончыя збудаванні, зрубныя сцены з драўлянымі вежамі (Полацк, Віцебск, Мінск). Планіровачная структура гарадоў 15—16 ст. фарміравалася вакол іх грамадскіх цэнтраў — гандл. плошчаў, замкаў. Асн. вуліцы былі працягам дарог, якія звязвалі горад з наваколлем. У пачатку такіх вуліц у гар. сцяне ставіліся брамы (Нясвіж, Стары Быхаў). Пазней радыяльныя вуліцы гарадоў, злучаныя папярочнымі паўкальцавымі вуліцамі, утваралі радыяльна-кальцавую сістэму (Пінск, Магілёў). У 18 ст. ў кампазіцыі гарадоў пераважалі гандл. і ратушныя плошчы, дзе ставілі адм., гандл. і культавыя будынкі: іх вышыня, разнастайнасць, манументальнасць у спалучэнні са значнымі памерамі плошчаў садзейнічалі стварэнню сілуэтнай і кампазіцыйнай структуры горада. Прынцып рэгулярнай планіроўкі, заснаванай на класічных традыцыях, найб. выявіўся ў канцы 18 — пач. 19 ст. ў Полацку, Барысаве, Мінску, Гомелі, Оршы, Віцебску, Бабруйску, Брэсце, Чавусах, Бабінавічах, Чэрыкаве, Давыд-Гарадку. Прагрэс. рысамі тагачаснага горадабудаўніцтва была ансамблевая забудова, стылявое адзінства буйных збудаванняў, вуліц і плошчаў на аснове класіцызму. У 1920—30-я г. пачалася распрацоўка генпланаў гарадоў з удзелам праектных арг-цый Масквы, Ленінграда, Харкава; складаліся праекты планіроўкі і забудовы жылых і прамысл. раёнаў, вуліц, плошчаў. У Вял. Айч. вайну многія гарады Беларусі разбураны. У пасляваен. гады генпланы распрацоўваліся на прынцыпах комплекснай забудовы, будаваліся новыя гарады (Салігорск, Светлагорск, Наваполацк, Жодзіна). Створаны буйныя жылыя раёны і мікрараёны ў Мінску (Чыжоўка, Серабранка, Усход, Зялёны Луг, Паўднёвы Захад), Брэсце, Гомелі, Гродне, Магілёве, жылыя масівы ў Баранавічах, Бабруйску, Мазыры, Маладзечне, Оршы і інш. Але канцэнтрацыя гал. увагі на утылітарна-тэхн. і эканам. пытаннях стала прычынай аднастайнасці жылой забудовы і страты своеасаблівасці некат. гарадоў. Ствараліся новыя прамысл. раёны і вузлы-комплексы прамысл. прадпрыемстваў, аб’яднаных агульнавузлавымі збудаваннямі (гл. ў арт. Прамысловая архітэктура). На аснове Схемы развіцця і размяшчэння прадукц. сіл (1959—80-я г.), Схемы тэрытарыяльнай арганізацыі рэспублікі (да 2000—2010 г.) рэгулярна карэкціруюцца і складаюцца новыя генпланы гарадоў. Вядзецца рэканструкцыя і развіццё грамадскіх цэнтраў гарадоў, якія разглядаюцца як адзіная сістэма, што ўключае цэнтр. ядро, арх. комплексы цэнтраў гар. раёнаў і звязаныя з імі магістральныя вуліцы і плошчы. Новыя сац.-эканам. і паліт. ўмовы сучаснага этапу змянілі механізм горадабуд. дзейнасці. Прамое цэнтралізаванае кіраванне забудовай паступова замяняецца працэсам фарміравання прасторы жыццядзейнасці як сферы палітыкі, прававых адносін і эканомікі. Праектныя распрацоўкі і даследаванні ў галіне горадабудаўніцтва выконваюцца ў Горадабудаўніцтва Беларускім навукова-даследчым і праектным інстытуце (БелНДІПгорадабудаўніцтва), гар. і абл. праектных аргцыях, на кафедры горадабудаўніцтва арх. ф-та Бел. дзярж. політэхн. акадэміі. Кіраванне горадабуд. дзейнасцю на нац. узроўні ажыццяўляе Мін-ва буд-ва і архітэктуры, на мясц. узроўнях — абл., раённыя і гар. органы кіравання архітэктурай і горадабудаўніцтвам.
Літ.: Буров А.К. Об архитектуре. М., 1960; Рагон М. Города будущего: Пер. с фр. М., 1969; Бунин А.В., Саваринская Т.Ф. История градостроттельного тскусства. Т. 1—2. 2 изд. М., 1979; Бархин М.Г. Архитектура и город. М., 1979; Егоров Ю.А. Градостроительство Белоруссии. М., 1954; Новые города Белоруссии. Мн., 1966; Зельтен Н.А. Архитектура и планировка малых городов Белоруссии. Мн., 1968; Иодо И.А. Основы градостроительства: Теория, методология. Мн., 1983; Архитектура Советской Белоруссии. М., 1986; Градостроительство Белоруссии. Мн., 1988; Беларусь: Среда для человека: Нац. отчет о человеческом развитии, 96. Мн., 1996. І.А.Іода, В.І.Анікін, Ю.І.Шпіт. с. 353
ГОРАДАБУДАЎНІ́ЦТВА БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ І ПРАЕ́КТНЫ ІНСТЫТУ́Т Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (БелНДІПгорадабудаўніцтва). Засн. ў 1976 у Мінску на базе Мінскага філіяла Цэнтр. н.-д. і праектнага ін-та горадабуд-ва (з 1970). Галаўная арг-цыя па горадабудаўніцтве Беларусі.
Аддзяленні (1996): навуковае (9 аддзелаў), праектнае (аддзелы: раённай планіроўкі, 2 арх.-планіровачныя, арх.-канструктарскі, 3 інжынерныя, аўтаматызацыі работ). Асн. кірункі дзейнасці: навук. даследаванні, распрацоўка навукова-метадычнай і нарматыўна-прававой дакументацыі ў галіне тэр. планіроўкі, горадабудаўніцтва, аховы навакольнага асяроддзя; распрацоўка дакументацыі па планіроўцы рэгіёнаў, планіроўцы і забудове гар. паселішчаў і асобных тэрыторый, развіцці трансп. і інж. інфраструктур; распрацоўка і эксплуатацыя геаінфарм. сістэм і банкаў даных у горадабудаўніцтве і буд. комплексе; распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі на аб’екты жыллёва-грамадз. прызначэння. В.П.Іўлічаў. с. 356
ГО́РАД-ГЕРО́Й , ганаровае званне, якое надавалася гарадам СССР за гераічную абарону і выдатныя заслугі перад Радзімай у Вял. Айч. вайну. Указамі Прэзідыума Вярх. Савета СССР ганаровае званне «Горад-герой» з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» прысвоена гарадам: Адэса, Валгаград, Керч, Кіеў, Ленінград, Масква, Мінск, Мурманск, Новарасійск, Севастопаль, Смаленск, Тула. Мінску званне «Горад-герой» прысвоена 26.6.1974 за выдатныя заслугі перад Радзімай, мужнасць і гераізм, праяўленыя працоўнымі горада ў барацьбе супраць гітлераўскіх акупантаў, у разгортванні ўсенароднага партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну і ў азнаменаванне 30-годдзя вызвалення БССР ад ням.-фаш. захопнікаў. Ганаровае званне «Крэпасць-герой» прысвоена Брэсцкай крэпасці 8.5.1965 за выключныя заслугі яе абаронцаў перад Радзімай і ў азнаменаванне 20-годдзя Перамогі сав. народа ў Вял. Айч. вайне. с. 356
ГО́РАД-СПАДАРО́ЖНІК , горад, пасёлак або група гарадоў, створаных вакол буйнога горада з мэтай абмежавання яго росту, разушчыльнення забудовы, стварэння больш зручных умоў для жыццядзейнасці чалавека. Мае цесныя сац., эканам. і прасторавыя сувязі з гал. горадам. Першыя з іх узніклі ў канцы 19 ст. ў Англіі, Германіі, Расіі ў сувязі з развіццём прам-сці і ростам гар. насельніцтва. Адрозніваюцца функцыян. роляй (т.зв. гарады-спальні або адносна самаст. паселішчы са сваімі вытв. зонамі), велічынёй (30—100 тыс. жыхароў), аддаленасцю ад гал. Горада (10—80 км) і інш. Агульнае для ўсіх: стварэнне зручных і хуткіх зносін з горадам-цэнтрам, фарміраванне зялёных паясоў, якія раздзяляюць гарады-спадарожнікі паміж сабой і аддаляюць іх ад гал. горада. Шырока вядомыя гарады-спадарожнікі Лондана — Харлаў, Стывенедж, Кроўлі; Парыжа — Эўры, Сержы-Пантуаз, Сен-Кантэн; Масквы — Зеленаград, Дзяржынскі, Дубна і інш. У Мінску ролю гарадоў-спадарожнікаў выконваюць Бараўляны, Самахвалавічы, Заслаўе, Лагойск і інш.
Літ.: Города-спутники: Сб. ст. М., 1961. І.А.Іода. с. 356
ГО́РАН , 1) адкрытая печ для плаўкі, пераплаўкі і награвання металаў. Адрозніваюць горны сырадутныя, тыгельныя, крычныя, кавальскія, а таксама для выплаўкі свінцу з рудных канцэнтратаў.
Сырадутныя горны вядомы з 2-га тыс. да н.э. (Сірыя), на тэр. Беларусі — з 1-га тыс. да н.э. Ужываліся для вырабу жалеза з балотнай руды. Гэта былі глінабітныя збудаванні шахтавага тыпу (домніцы) або каменныя печы, у якіх скуранымі мяхамі напампоўвалася непадагрэтае («сырое») паветра (адсюль назва). Палівам служыў драўняны вугаль, флюсам — вапна. Награваннем руда даводзілася да цестападобнага стану, утваралася запечаная порыстая маса з шлакавымі і інш. ўключэннямі (крыца), з якой кавалі (а не адлівалі) прылады працы, прадметы ўжытку, зброю і г.д. Тыгельныя горны — печы для плаўкі, варкі або награвання металаў, шкла і інш. у пасудзінах з тугаплаўкіх або вогнетрывалых матэрыялаў (тыглях). Вядомы з часоў бронзавага веку (у краінах Стараж. Усходу), пашырыліся ў Еўропе ў 18 ст. (у пач. 20 ст. заменены электраплавільнымі печамі). На тэр. Беларусі выкарыстоўваліся з 7—6 ст. да н.э. для выплаўкі бронзы, волава і інш. Уяўлялі сабой гліняныя пасудзіны, звужаныя ў бок донца і расшыраныя ў верхняй частцы. Крычныя горны прызначаліся для перапрацоўкі чыгуну ў крыцу. З’явіліся ў 14 ст. адначасова з развіццём вытв-сці чыгуну, існавалі да пач. 19 ст. Кавальскія горны служылі для нагрэву металаў перад каваннем, загартоўкай, кавальскай зваркай (гл. Кавальства). Прамавугольны ў плане апечак рабілі з дрэва, муравалі з камянёў ці цэглы і запаўнялі глінай. Часам над ім мацавалі бляшаны або драўляны каптур для выхаду дыму. Інтэнсіўнасць гарэння (драўнянага вугалю, коксу) забяспечвалася прадзіманнем паветра мяхамі з нажным, ручным, пазней механічным (вадзяным і інш.) прыводам. Партатыўны кавальскі горан — метал. столік з агнішчам і вентылятарам. Горан у сучасным значэнні — прамысл. печ са сталі, выкладзеная знутры цэглай, з адтулінамі (фурмамі) у бакавых сценках для падачы паветра. Прадукты згарання выдаляюцца праз адкрыты верх або выцяжную трубу. Паліва — драўняны вугаль, кокс, нафта, газ. 2) Ніжняя частка шахтавых печаў (ватэржакетнай печы, вагранкі, доменнай печы), дзе адбываецца гарэнне паліва, плавіцца і назапашваецца перад выпускам метал. 3) Печ для абпальвання ганчарных вырабаў (гл. Ганчарны горан). 4) Вогнішча на плыце для прыгатавання ежы. Насціл на бярвёнах або скрынку (клетку) рабілі з дошак і засыпалі пяском, на якім распальвалі вогнішча. Часам пясок насыпалі на дзёран, укладзены травой уніз. У.М.Сацута. с. 356
ГО́РАЎ Канстанцін Васілевіч (25.9.1904, в. Лінёва Ніжагародскай вобл., Расія — 26.7.1988), бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Акад. АН Беларусі (1938). Засл. дз. нав. і тэхн. БССР (1968). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1930). У 1938—47 прэзідэнт АН Беларусі, у 1947—49 дырэктар Фізіка-тэхн. ін-та, у 1969—73 віцэ-прэзідэнт, в.а. акадэміка-сакратара Аддз. фізіка-тэхн. навук АН Беларусі. Навук. працы па структурных ператварэннях металаў і сплаваў. Даследаваў уплыў легіравальных элементаў і мадыфікавальных дамешак на працэс крышталізацыі і ўласцівасці высокатрывалага чыгуну, уплыў алюмінію, тытану, малібдэну, вальфраму і ванадыю на фазавы састаў, структуру і ўласцівасці гарачатрывалых сплаваў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.: . Кинетика и механизм разупрочнения некоторых стареющих сплавов (разам з Р.Л.Тафпенец) // Кинетика и механизм кристаллизации. Мн., 1973; Фазовые равновесия в сплавах Fe—Cu и Fe—С—Cr (разам з Л.А.Шаўчуком) // Весці АН БССР. Сер. фізіка-тэхн. навук. 1976. № 2. с. 357
ГОРАЎТВАРЭ́ННЕ , арагенез, сукупнасць рэльефаўтваральных працэсаў, у выніку якіх узнікаюць горныя ўзняцці зямной паверхні. Выклікаецца тэктанічнымі рухамі пад уплывам эндагенных (унутраных) сіл Зямлі. Абумоўлена энергіяй, што выдзяляецца ў працэсе развіцця ўнутрызямных рэчываў пры ўплыве сілы цяжару і сіл, якія ўзнікаюць пры вярчэнні Зямлі. Гораўтварэнне можа быць тэктанічным, вулканічным і складаным. Гораўтварэнню супрацьстаяць экзагенныя (знешнія) працэсы. Сучасныя горы — вынік працяглага сумеснага дзеяння эндагенных і экзагенных з’яў з чаргаваннем перавагі ўзыходных працэсаў над дэнудацыяй. Гіпотэзы гораўтварэння розныя. Найноўшыя звязваюць з рухамі буйных літасферных пліт Зямлі. З працэсамі гораўтварэння звязана ўзнікненне пэўных карысных выкапняў. А.А.Саламонаў. с. 357
ГО́РАЦКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з вер. 1941 да ліст. 1942 у г. Горкі і Горацкім р-не Магілёўскай вобл. Існавала 12 груп (78 чал.): гарадская (кіраўнік П.Х.Кажура), на льнозаводзе (П.Н.Савінаў), цагельным з-дзе (А.І.Трэмба), у Горацкай МТС (С.І.Вараб’ёў), у вёсках Альхоўка (В.В.Быкаў), Добрая (Д.Ф.Вайстрова), Палёнка (Ф.М.Дзям’янаў), Тудараўка (Б.А.Шыманоўскі, з сак. 1942 В.В.Агаджанян) і інш. Падпольшчыкі вялі паліт. работу сярод насельніцтва, займаліся зборам разведданых, зброі для партызан, праводзілі дыверсіі на хлебазаводзе, электрастанцыі і інш. Фашысты арыштавалі амаль усіх падпольшчыкаў, 54 з іх загубілі. У Горках на магіле падпольшчыкаў помнік, у в. Тудараўка — стэла. с. 357
ГО́РАЦКА-МСЦІСЛА́ЎСКАЯ ЎЗВЫ́ШАНАЯ РАЎНІ́НА , у Горацкім, Мсціслаўскім р-нах Магілёўскай вобл. і паўд. ч. Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. Займае найб. высокую ч. Аршанска-Магілёўскай раўніны. Абмяжоўваецца далінай р. Сож і яе прытокам р. Проня. Уваходзіць ва Усх.-Бел. (Прыдняпроўскую) фіз.-геагр. правінцыю. Найб. выш. 239 м.
Аснову тэктанічнай будовы складае Аршанская ўпадзіна, запоўненая магутнымі адкладамі дэвонскіх і мелавых глін і вапнякоў. Асадкі антрапагену прадстаўлены невял. магутнасці марэнай сожскага ўзросту. Асаблівасць геал. будовы — пашырэнне лёсавых і лёсападобных карбанатных суглінкаў і супескаў магутнасцю да 10 м, якія займаюць водападзелы рэк і ствараюць плоскахвалістую платопадобную паверхню раўніны з суфазійнымі западзінамі. Схілы рачных далін парэзаны ярамі і лагчынамі глыб. да 20—30 м. На дне некат. з іх цякуць пастаянныя ручаі. Глебы ўрадлівыя, дзярнова-палева-падзолістыя, часам дзярнова-карбанатныя з наяўнасцю гумусу ў ворным слоі да 2,5%. Частка глеб моцна эрадзіравана. Пад ворывам 60%, прыроднай расліннасцю (рэшткі ялова-дубовых лясоў і лугава-балотная) 10% тэрыторыі. В.П.Якушка. с. 357
ГО́РАЦКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА Дзейнічала ў 1795—1820 у мяст. Горкі (цяпер г. Горкі Магілёўскай вобл.). У 1809—17 мела 3 станкі. У 1795 працавала больш за 50 чал., у 1819 — 41 чал. У 1814 выраблена 5 тыс. аршынаў сукна, 710 аршынаў байкі. с. 358
ГО́РАЦКІ ГІСТО́РЫКА-ЭТНАГРАФІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й . Адкрыты ў 1988 у г. Горкі Магілёўскай вобл. Мае 8 экспазіц. залаў (пл. экспазіцыі 484 м2), каля тыс. экспанатаў асн. фонду (1997). Аддзелы: археалагічны, гісторыі краю дасав. перыяду, сав. перыяду, Вял. Айч. вайны, этнаграфічны, мастацкі. Сярод экспанатаў стараж. кераміка, прылады працы, жаночыя ўпрыгожанні з археал. помнікаў Горацкага і суседніх раёнаў, карта сял. хваляванняў 1655, матэрыялы пра Горацкі маёнтак, Горы-Горацкія земляробчую школу і інстытут. Шматлікія крыніцы і ўспаміны расказваюць пра падзеі ў Горках у час паўстання 1863—64, пра старшыню першага рэўкома на Чукотцы М.С.Мандрыкава, лёсы землякоў, якія ў час калектывізацыі былі беспадстаўна рэпрэсіраваны. У экспазіцыі, прысвечанай Вял. Айч. вайне, матэрыялы пра дзейнасць Горацкага патрыятычнага падполля, воінаў-землякоў — Герояў Сав. Саюза, пра баявыя дзеянні на тэр. раёна польск. дывізіі імя Т.Касцюшкі, лётчыкаў з авіяэскадрыллі «Нармандыя—Нёман» і інш. У аддзеле этнаграфіі экспануюцца землеапрацоўчыя прылады, адзенне 2-й пал. 19 — пач. 20 ст., вырабы ткацтва, ганчарства і інш. рамёстваў. Мастацкі аддзел аформлены як карцінная галерэя твораў землякоў-жывапісцаў. Філіялы музея працуюць у вёсках Аўсянка, Копцеўка, Леніна і Маслякі. У.М.Ліўшыц. с. 358
ГО́РАЦКІ ІНТЭРСТАДЫЯ́Л , міжстадыял, час невял. пацяплення клімату і значнага скарачэння плошчы ледавікоў паміж дзвюма стадыямі на працягу сожскага зледзянення ў антрапагенным перыядзе. Падзяляе максімальную (слаўгарадскую) і постмаксімальную (магілёўскую) стадыі. Адбыўся 120—110 тыс. г. назад. Магутнасць адкладаў Горацкага інтэрстадыяла 5 м (у некат. месцах 20—25 м). Найчасцей трапляюцца азёрна-алювіяльныя ўтварэнні, складзеныя з супескаў і суглінкаў, радзей балотныя адклады (торф, гіціі). У час Горацкага інтэрстадыяла на тэр. Беларусі аднавілася лясная расліннасць. с. 358
ГО́РАЦКІ ПАВЕ́Т адм.-тэр. адзінка ў Беларусі ў 1861—1924. Цэнтр — г. Горкі. Утвораны ў 1861 у Магілёўскай губ. з частак Аршанскага і скасаванага Копыскага паветаў. Пл. 2487 кв. вёрст, нас. каля 80 тыс. чал. (2-я пал. 19 ст.). У канцы 19 ст. ўключаў 12 валасцей: Баеўскую, Гарадзішчанскую, Горацкую, Дубровенскую, Любініцкую, Маслакоўскую, Нічыпаравіцкую, Пугляеўскую, Раманаўскую (з кастр. 1918 Ленінская), Саўскую, Святошыцкую, Хаўбнянскую. З 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 27.7.1922 большая частка павета перададзена Смаленскай губ. З сак. 1924 Горацкі павет у складзе БССР. 17.7.1924 скасаваны, б. ч. яго тэр. ўключана ў Аршанскую акругу, у складзе якой утвораны Горацкі раён. В.Л.Насевіч. с. 358
ГО́РАЦКІ РАЁН , на ПнУ Магілёўскай вобл. Утвораны 17.7.1924. Пл. 1,3 тыс. км2. Нас. 27,7 тыс. чал. (1996). Сярэдняя шчыльнасць 23 чал. на 1 км2. Цэнтр — г. Горкі. 173 сельскія населеныя пункты. 12 сельсаветаў: Аўсянкаўскі, Будскі, Горацкі, Горскі, Добраўскі, Копцеўскі, Ленінскі, Маслакоўскі, Паршынскі, Рудкаўшчынскі, Рэкценскі, Саўскі.
Паверхня раёна пласкахвалістая, парэзаная рачнымі далінамі і ярамі. Каля ⅔ тэр. занята Аршанска-Магілёўскай раўнінай, на ПнУ — частка Смаленскага ўзвышша. Пераважаюць выш. 190—200 м, найвыш. пункт 231,4 м (каля в. Майсеева). Карысныя выкапні: торф, пяскі, гліны. Сярэдняя т-ра студз. -8,2 °С, ліп. 17,8 °С. Ападкаў 640 мм за год. Вегетацыйны перыяд 183 сут. Рэкі: Проня з прытокамі Парасіца, Быстрая, Вербаўка, Галыша; Бася з прытокамі Паўна і Галубіна; Рамясцвянка, Лебядзёўка, Дняпрэц, Мярэя. Пашыраны дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы. Пад лесам 17,9% тэр. раёна (на Пн вял. масіў Горацкая лясная дача); пераважаюць яловыя, хваёвыя, бярозавыя і асінавыя лясы. Пад балотамі 4,1% тэрыторыі.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 81,6 тыс. га, з іх асушаных 18,8 тыс. га. На 1.1.1996 у раёне 12 калгасаў, 7 саўгасаў, племзавод «Леніна», элеватар (каля в. Нівішча), міжгаспадарчае прадпрыемства «Дняпрэц». Асн. галіны сельскай гаспадаркі — малочна-мясная жывёлагадоўля, ільнаводства. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы харч. (масласыраробнай), лёгкай (перапрацоўка льносыравіны) прам-сці; вытв-сць буд. матэрыялаў. Па тэр. раёна праходзіць чыг. Орша—Крычаў, аўтадарогі з г. Горкі на Оршу, Магілёў, Мсціслаў. На тэр. раёна знаходзіцца Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія і пед. вучылішча (в. Леніна). У раёне 12 сярэдніх, 6 базавых і 10 пач. школ, 2 муз. школы, 16 дашкольных устаноў, 25 клубаў, 27 б-к, 6 бальніц, 21 фельч.-ак. пункт. Помнікі архітэктуры — рэшткі касцёла (пач. 19 ст.) і сядзіба (канца 19 ст.) у в. Расна. Мемар. комплекс і музей савецка-польскай баявой садружнасці ў в. Леніна. Выдаецца газ. «Ленінскі шлях». с. 358
ГО́РАЧЫ , лекавыя сродкі, якія маюць горкія рэчывы. Яны стымулююць апетыт і паляпшаюць страваванне. Дзеянне горачаў заключаецца ў рэфлектарным узмацненні выдзялення страўнікавага соку ў выніку раздражнення канцоў смакавых нерваў поласці рота. Да горачаў адносяцца прэпараты, прыгатаваныя з адной (палын горкі, гарычка, дзьмухавец, цвінтарэй, трыліснік) ці некалькіх лек. раслін (настойка горкая, чай апетытны). Горач бывае ў выглядзе адвараў, настояў, экстрактаў, настоек. с. 358
ГОРБ у чалавека, вынік паталаг. змены крывізны пазваночніка, выкліканай разбурэннем цел пазванкоў туберкулёзным працэсам, іх спаданнем, парушэннем суадносін паміж пазванкамі, зрушэннем назад асцістых адросткаў і дужак разбураных цел. Перыяд ад занесенай у пазванкі інфекцыі да з’яўлення гарба ў хворых, якія не лечацца, залежыць ад узросту (ва ўзросце 3 гадоў горб з’яўляецца праз 3—6 месяцаў, пасля 5 гадоў — праз 8—12 месяцаў), стану здароўя, месца лакалізацыі пашкоджання (у шыйным і паяснічным аддзелах горб выяўляецца пазней і пры значных разбурэннях, у грудным — раней і хутка павялічваецца). У дарослых пераважна краявое пашкоджанне цел пазванкоў і горб не ўтвараецца нават пры пашкоджанні значнай іх колькасці. У дзяцей пры туберкулёзным пандыліце частка пазванкоў, што знаходзяцца вышэй над разбуранымі, нахіляецца ўперад, заднія часткі разбураных цел выгінаюцца назад і ўтвараюць горб. Яго форма і памер залежаць ад ступені пашкоджання пазваночніка (пры частковым разбурэнні цел пазванкоў горб мае дугападобную форму), лакалізацыі пашкоджання (верхнегрудны аддзел — месца самых вял. дэфармацый, у сярэднегрудным аддзеле форма гарба найчасцей востравугольная, у паяснічным не бывае вял. гарба). Лячэнне туберкулёзнага спандыліту антыбактэрыяльнае і артапедычнае. І.У.Руцкі. с. 358
ГО́РБАЧ Усевалад Іванавіч (3.9.1921, Кіеў — 25.3.1981), бел. філосаф, гісторык. Д-р філас. н. (1968), праф. (1969). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1950). Працаваў настаўнікам. У 1953—66 у АН Беларусі: вучоны сакратар Ін-та філасофіі і права, вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР Аддзялення грамадскіх навук, з 1966 заг. кафедры філасофіі. Даследаваў пытанні марксісцка-ленінскай філасофіі, праблемы матэрыяліст. дыялектыкі і метадалогіі навук. пазнання.
Тв.: Закон адзінства і барацьбы процілегласцей. Мн., 1960; О видах противоречий. Мн., 1964; Проблемы диалектических противоречий. М., 1972; Основы природопользования. Мн., 1980 (у сааўт.). М.М.Смальянінаў. с. 359
ГО́РВАЛЬ , вёска ў Глыбаўскім с/с Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. За 25 км ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 75 км ад Гомеля. 240 ж., 130 двароў (1997).
Паводле археал. звестак, паселішча ў Горвалі існавала ў 12—13 ст. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1503 як мястэчка. У розныя часы належала Манівідам, Сангушкам, Віленскаму капітулу, Халадоўскім, дзярж. ўласнасць. У 1535 спалена рус. войскамі, у 1654 — укр. казакамі І.Н.Залатарэнкі. У 16 — 18 ст. існаваў Горвальскі замак. З 1565 у Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. З 1793 у Рас. імперыі, з 1861 цэнтр воласці Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1892 — 2146 ж. У 1926—27 цэнтр Горвальскага раёна. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1943 ням.-фаш. захопнікі спалілі Горваль і загубілі 93 яе жыхароў. 19.11.1943 партызаны разграмілі каля Горваля гітлераўскую часць і ўтрымлівалі вёску да падыходу Чырв. Арміі (гл. Горвальская аперацыя 1943). Пасля вайны адноўлена.
Клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. На тэр. вёскі выяўлена стаянка эпохі неаліту, каля вёскі — гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культуры і эпохі Кіеўскай Русі. с. 359
ГО́РВАЛЬ , бальнеакліматычны курорт у Гомельскай вобл. За 20—26 км ад гарадоў Рэчыца, Светлагорск і Жлобін, у сутоках рэк Бярэзіна і Дняпро. Плошча курортнай зоны каля 25 км2, амаль ⅔ яе пад лесам. Асн. лек. фактары — хларыдна-натрыевыя мінер. воды (расолы) з высокім утрыманнем брому і ёду, спрыяльны, умерана-кантынентальны клімат. Лечаць хваробы нерв. сістэмы і інш. с. 359
ГО́РВАЛЬСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1943 , разгром партызанамі часцей ням.-фаш. арміі ў в. Горваль Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. 18 ліст. ў Вял. Айч. вайну. Праведзена партыз. брыгадамі «Жалязняк» (камандзір В.І.Шаруда), імя Панамарэнкі (І.І.Бандарэнка) і 108-м партыз. атрадам імя Катоўскага (М.А.Трусноў) у ходзе Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943. Задача аперацыі — перакрыўшы дарогу з Рэчыцы на Горваль і Шацілкі, не прапусціць часці гітлераўцаў, якія адступалі ў напрамку Бабруйска. У ходзе аперацыі партызаны пад кіраўніцтвам камісара партыз. брыгады імя Панамарэнкі Я.Р.Садовага імклівай атакай уварваліся ў Горваль і разграмілі праціўніка, захапілі танкі, бронемашыны, артылерыю, 110 аўтамашын з боепрыпасамі, прадуктамі і абмундзіраваннем. Гітлераўцы неаднаразова спрабавалі захапіць Горваль, але партызаны моцна ўтрымлівалі свае пазіцыі на працягу 5 сутак да падыходу часцей Чырв. Арміі. У гонар баявых дзеянняў партызан у Горвалі ў 1977 пастаўлены абеліск. с. 359
ГО́РВАЛЬСКІ ЗА́МАК . Існаваў у 16— 18 ст. Размяшчаўся каля в. Горваль Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. У 16 ст. быў бастыённым, але меў і драўляныя ўмацаванні. Горвальскі замак з’яўляўся важным пунктам кантролю за пераправай цераз Бярэзіну і водным шляхам да Дняпра. У час вызваленчай вайны ўкраінскага і беларускага народаў 1648—51 укр. казакі разбілі ў 1648 пад Горвалем войска стражніка ВКЛ Мірскага і авалодалі замкам. У ліст. 1654 казакі ўкр. гетмана І.Залатарэнкі бралі Горвальскі замак штурмам, у выніку ён быў спалены. Пазней адноўлены, але ў час Паўн. вайны 1700—21 канчаткова знішчаны. с. 359
ГО́РВАЛЬСКІ РАЁН , адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1926—27. Утвораны 8.12.1926 у складзе Рэчыцкай акругі, з 9.6.1927 у Гомельскай акрузе. Цэнтр — мястэчка Горваль. Пл. 535 км2, нас. 14 761 чал. (1925), 56 нас. пунктаў. Падзяляўся на 20 сельсаветаў. Скасаваны 4.8.1927, тэр. ўвайшла ў Рэчыцкі раён. с. 359
ГО́РДАН (Gordon) Рычард (н. 5.10.1929, г. Сіэтл, ЗША), касманаўт ЗША. Скончыў Вашынгтонскі ун-т (1951). З 1963 у групе касманаўтаў НАСА. 12—15.9.1966 з Ч.Конрадам здзейсніў палёт на касм. караблі «Джэміні-11» (двойчы выходзіў у адкрыты космас; агульны час 2 гадз 44 мін); 14— 24.11.1969 з Конрадам і А.Бінам здзейсніў палёт да Месяца як пілот асн. блока касм. карабля «Апалон-12», на якім зрабіў 44 абароты вакол Месяца. Агульная працягласць палётаў 13,16 сут. с. 359
ГО́РДАН М.ШРАМ (Gorgon M.Shrum), Портыдж-Маўнтын, вадасховішча на З Канады, на р. Піс-Рывер. Пл. 1680 км2, аб’ём 70,1 км3, даўж. 360 км. Створана ў 1968. Выкарыстоўваецца ў мэтах энергетыкі, суднаходства, барацьбы з паводкамі. с. 359
ГО́РДЗІЕЎ ВУ́ЗЕЛ , гл. ў арт. Гордзій. с. 359
ГО́РДЗІЙ , легендарны заснавальнік Фрыгійскага царства, бацька Мідаса. Паводле легенды, аракул параіў фрыгійцам абраць царом таго, хто будзе першы ехаць на калёсах да храма Зеўса. Гэта быў Гордзій. Стаўшы царом, Гордзій пабудаваў г. Гордзіян, свае калёсы ён прынёс у дар Зеўсу, паставіў іх у храме і заблытаным вузлом прывязаў ярмо да дышля калёс. Лічылі, што той, хто развяжа вузел, будзе валодаць усёй Азіяй. У 334 да н.э. Гордзіян наведаў Аляксандр Македонскі і паспрабаваў развязаць вузел, але не змог і рассек яго мячом (адсюль выраз «рассекчы гордзіеў вузел» — хуткае і смелае вырашэнне заблытанага і складанага пытання). с. 359
ГО́РДЗІЯН (грэч. Gordion, Gordieion), старажытная сталіца фрыгійцаў (8—5 ст. да н.э.), на правым беразе р. Сакар’я, каля в. Пебі (Турцыя). Засн. легендарным стваральнікам Фрыгійскага царства Гордзіем. У выніку раскопак выяўлены рэшткі абарончых сцен з каменю і сырцовай цэглы, жытлы, могільнік з багатымі пахаваннямі, якія нагадваюць стараж. пахаванні скіфаў. У 7 ст. да н.э. Гордзіян моцна пашкоджаны кімерыйцамі. с. 359
ГО́РДЫМЕР (Gordimer) Надзін (н. 20.11.1923, г. Спрынгс, ПАР), пісьменніца Паўд.-Афр. Рэспублікі. Піша на англ. мове. У зб-ках апавяданняў «Тварам да твару» (1949), «Ліслівы голас змея» (1952), «Напэўна ў панядзелак» (1976), «Абдымкі салдата» (1980), вострапаліт. аповесці «Недзе зусім побач» (1984), раманах «Ілжывыя дні» (1953), «Зямля чужынцаў» (1958), «Магчымасць кахаць» (1963), «Ганаровы госць» (1970), «Гісторыя майго сына» (1990) і інш. адлюстроўвае розныя бакі сучаснага жыцця краіны: сац. і расавую дыскрымінацыю, каханне, адносіны паміж людзьмі. Яе творам уласцівы тонкі псіхалагізм, лірычнасць, сувязь з фалькл. традыцыяй афр. прозы. Нобелеўская прэмія 1991.
Тв.: Рус. пер. — Рассказы. М., 1971; Дом Инкаламу: Рассказы. М., 1982; Избранное. М., 1989. с. 359
ГО́РКА , вёска ў Раготнаўскім с/с Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 24 км ад г.п. Дзятлава, 144 км ад г. Гродна, 20 км ад чыг. ст. Наваельня. 285 ж., 107 двароў (1996). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Георгіеўская царква (канец 19 — пач. 20 ст.). с. 359
ГО́РКА САРТАВА́ЛЬНАЯ , збудаванне на чыгуначных станцыях для сартавання вагонаў пры фарміраванні і расфарміраванні саставаў цягнікоў. Гэта земляны пакаты насып (найб. вышыня звычайна 3,5—4, 5 м) з сістэмай чыг. пуцей і комплексам прыстасаванняў і прылад для аўтам. пераключэння стрэлак, запавольвання руху вагонаў, сувязі, блакіроўкі, сігналізацыі.
Прадукцыйнасць механізаваных горак сартавальных да 5 тыс. вагонаў у суткі, вял. аўтаматызаваных — да 10 тыс. і болей. Чыг. састаў, які трэба расфарміраваць, падаюць лакаматывам на верхнюю ч. горкі і расчапляюць на асобныя вагоны або групы. Ад уласнай сілы цяжару яны скочваюцца ўніз на патрэбную каляю. Працэсам кіруе аператар з дапамогай сістэмы горачнай аўтам. цэнтралізацыі. Для запавольвання руху вагонаў выкарыстоўваюць тармазныя пазіцыі.
На Беларускай чыгунцы горкі сартавальныя пабудаваны на станцыях у Мінску, Брэсце, Гомелі, Баранавічах, Жлобіне, Оршы і інш. с. 359
ГО́РКАЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА , на р. Волга, у Ніжагародскай, Іванаўскай, Кастрамской і Яраслаўскай абласцях Расіі. Утворана плацінай Горкаўскай ГЭС. Запоўнена ў 1955—57. Пл. 1590 км2, аб’ём 8,71 км3, даўж. 427 км, найб. шыр. 14 км, глыб. да 22 м. Буйныя залівы па далінах рэк Кастрама, Унжа, Немда і інш. На берагах Горкаўскага вадасховішча гарады Кастрама, Плёс, Кінешма, Юр’евец. с. 360
ГО́РКАЎСКАЯ ПАРО́ДА коз малочнага кірунку. Выведзена ў Ніжагародскай вобл. працяглым адборам мясц. коз па малочнай прадукцыйнасці. Гадуюць у Расіі, на Беларусі — аматары.
Паводле целаскладу падобныя да коз зааненскай пароды. Жывая маса казлоў 50—60 (да 75 кг), матак 38—42 (да 50 кг). Масць пераважна белая. Воўна кароткая, восцевая, з пуховым падшэрсткам. Настрыг воўны 250 г. Сярэдняя малочнасць 500—600 кг, найб. 1200 кг. Лактацыя да 11 месяцаў. Тлустасць малака 4,5—5%. Пладавітасць 150—170%. Шкуру выкарыстоўваюць на скураныя вырабы. с. 360
ГО́РКАЯ СОЛЬ , тое, што эпсаміт. с. 360
ГО́РКІ , дзве стаянкі позняга мезаліту (6—5 тыс. да н.э.) каля в. Горкі Чэрыкаўскага р-на. Знойдзена шмат крамянёвых вырабаў, сярод якіх прылады працы, палявання, нуклеусы, трапецыі.
Літ.: Копытин В.Ф. Мезолитическое поселение Горки в Посожье // Краткие сообщения Ин-та археологии АН СССР. М., 1979. Вып. 157. с. 360
ГО́РКІ , возера ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., у бас. р. Прыпяць, за 16 км на ПдУ ад г. Калінкавічы. Пл. 0,34 км2, даўж. 1,75 км, найб. шыр. 250 м, даўж. берагавой лініі 5,1 км. Схілы катлавіны выш. да 12 м, на ПнУ да 4 м, пад хмызняком, на Пд разараныя. Берагі пераважна забалочаныя, месцамі супадаюць са схіламі. Злучана ручаём з воз. Пясчанка. с. 360
ГО́РКІ , горад, цэнтр Горацкага р-на Магілёўскай вобл., на р. Проня, пры ўпадзенні ў яе р. Парасіца. Вузел аўтадарог на Оршу, Магілёў, Чавусы, Мсціслаў, Смаленск. За 86 км ад Магілёва, 3 км ад чыг. ст. Пагодзіна на лініі Орша—Крычаў. 32,8 тыс. ж. (1997).
Паводле дакумент. крыніц вядома з 1544 як сяло, з 17 ст. — цэнтр Горы-Горацкага маёнтка. У 17—19 ст. называліся Горы-Горкі. З 1584 належалі Сапегам. У 1619 атрымалі самакіраванне. У 1-й пал. 17 ст. згадваюцца як горад. З 1717 належалі кн. А.Д.Меншыкаву, графам М.А.Патоцкаму, Я.М.Салагубу. З 1772 у Рас. імперыі; мястэчка ў Аршанскай правінцыі, з 1777 —Аршанскага, потым Копыскага пав. Магілёўскай губ. У 1780 у Горках 992 ж. У 1795 — 1820 дзейнічала Горацкая суконная мануфактура, двойчы ў год праходзілі кірмашы. У 1829 Горкі канфіскаваны ў царскую казну. З 1840 працавала Горы-Горацкая земляробчая школа, у 1848—64 Горы-Горацкі земляробчы інстытут. З чэрв. 1861 Горкі — горад, цэнтр Горацкага павета. У 1867 зацверджаны герб: у залатым полі 3 чорныя горкі, з якіх вырастаюць зялёныя каласы. У 1879—80 дзейнічаў Горы-Горацкі народніцкі гурток. У 1897 — 6737 ж. Да сак. 1924 у Гомельскай губ. РСФСР. З 17.7.1924 цэнтр Горацкага раёна БССР. У 1939 у Горках 22,5 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 12.7.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Горках і раёне 2530 чал. Дзейнічала Горацкае патрыятычнае падполле. Вызвалены 26.6.1944 у ходзе Магілёўскай аперацыі 1944. У 1970 — 22,1 тыс. ж.
Прадпрыемствы буд. матэрыялаў, харч., мясц. прам-сці. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія. Помнік архітэктуры — царква Ушэсця (19 ст.). Брацкая магіла падпольшчыкаў і ахвяр фашызму, брацкая магіла сав. воінаў, магіла ахвяр фашызму, магіла сав. ваеннапалонных. У.М.Ліўшыц. с. 360
ГО́РКІ , вёска ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на У ад Лепеля, 123 км ад Віцебска, 3 км ад чыг. ст. Заслонава. 295 ж., 100 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. с. 360
ГО́РКІ Максім (сапр. Пешкаў Аляксей Максімавіч; 28.3.1868, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 18.6.1936), рускі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Ганаровы акадэмік АН БССР (1932). З 1878 працаваў служкай, грузчыкам, пекарам, дворнікам і інш. З 1884 жыў у Казані, удзельнічаў у нелегальных народніцкіх гуртках. У 1888—89 і 1891—92 вандраваў па Расіі. За ўдзел у арганізацыі падп. друкарні ў 1901 высланы з Ніжняга Ноўгарада. Удзельнічаў у Снежаньскім узбр. паўстанні 1905. У 1906 выехаў у Амерыку, потым — у Італію, жыў на в-ве Капры (1906—13). У 1913 вярнуўся ў Расію. Узначальваў выд-ва «Всемирная литература» (1918—24). У 1924—31 жыў у Сарэнта (Італія). З 1931 у СССР. Засн. шэраг часопісаў, кніжных серый, у т.л. «Жыццё выдатных людзей», «Бібліятэка паэта» і інш. Ініцыятар 1-га з’езда (1934) і 1-ы старшыня Саюза сав. пісьменнікаў. Зрабіў вял. ўплыў на фарміраванне ідэйна-эстэт. прынцыпаў сав. л-ры.
У друку ўпершыню выступіў з апавяданнем «Макар Чудра» (1892). У яго ранняй творчасці спалучаліся рамантызм і рэалізм. У алегарычных творах («Песня пра Сокала», 1895, «Песня пра буравесніка», 1901) адлюстраваліся погляды Горкага на рэвалюцыю. Шырокі рэзананс меў зб. «Нарысы і апавяданні» (т. 1—3, 1898—99). У рэаліст. творах (раманы «Фама Гардзееў», 1899; «Трое», 1900—01, і інш.) паказаў Расію напярэдадні 20 ст. У драме «Мяшчане» (паст. 1902), п’есах «На дне» (1902), «Дачнікі» (1904), «Дзеці сонца» (1905), «Варвары» і «Ворагі» (1906) адлюстраваў перадрэвалюцыйныя працэсы ў рас. грамадстве. У рамане «Маці» (1907) спачувальна паказаў нарастанне рэв. руху ў Расіі. Аповесці «Лета» і «Гарадок Акураў» (1909), «Жыццё Мацвея Кажамякіна» (1910— 11) пра рус. сялянства і мяшчанства. Патрыятычнымі настроямі прасякнуты «Казкі пра Італію» (1911—13), цыкл апавяданняў «Па Русі» (1912—17). У публіцыстычнай кн. «Несвоечасовыя думкі» (асобнае выд. 1918) крытыкаваў узяты У.І.Леніным курс на рэвалюцыю, сцвярджаў пра яе дачаснасць і разбуральныя вынікі. Напісаў аўтабіягр. трылогію («Дзяцінства», 1913—14; «У людзях», 1916; «Мае універсітэты», 1923), раман «Справа Артамонавых» (1925), п’есы «Ягор Булычоў і іншыя» (паст. 1932), «Дасцігаеў і іншыя» (1933), «Васа Жалязнова» (1936, 1-я рэд. 1910), у якіх зноў звярнуўся да паказу жыцця Расіі да 1917. Аўтар літ. партрэтаў «Леў Талстой» (1919), «У.Г.Караленка» (1923), «Сяргей Ясенін» (1927) і інш. Апошні твор — няскончаны раман-эпапея «Жыццё Кліма Самгіна» (ч. 1—3, 1927—31, ч. 4, 1937) у надзвычай згушчанай, насычанай форме адлюстраваў падзеі перадрэвалюцыйных дзесяцігоддзяў.
Горкі першы з рус. пісьменнікаў звярнуў увагу на бел. л-ру, даў высокую ацэнку творчасці Я.Купалы і Я.Коласа. Пераклаў на рус. мову верш Я.Купалы «А хто там ідзе», які назваў нацыянальным гімнам беларусаў. Цікавіўся бел. фальклорам. З 1896 у сваяцкіх адносінах з сям’ёй А.Я.Багдановіча. У 1929 у час вяртання на радзіму на ст. Негарэлае яго сустракалі Я.Купала, Ц.Гартны, А.Александровіч, у 1931 — К.Крапіва, П.Галавач і інш. На бел. мову творы Горкага перакладалі Т.Гардзялкоўская, К.Чорны, М.Гарэцкі, Э.Самуйлёнак, П.Глебка, К.Крапіва, М.Лынькоў, А.Куляшоў, Я.Брыль, Э.Агняцвет, З.Астапенка, С.Баранавых, В.Вітка, Ю.Гаўрук, А.Зарыцкі, М.Лобан, М.Машара, Я.Скрыган, Т.Хадкевіч, У.Хадыка, А.Якімовіч. П’есы Горкага неаднаразова ставіліся і на сцэнах бел. т-раў.
Тв.: Полн. собр. соч. Т. 1—25. М., 1968 — 76; Архив А.М.Горького. Т. 1—14. М., 1939—76; Бел. пер. — Зб. твораў. Т. 5—13, 16—20, 23—24. Мн., 1935—38 (т. 1—4, 14—15, 21— 22 не выд.); Архіп і Лявонка. Вільня, 1910; Зброднік. Канавалаў, Чалкаш. Мн., 1930; Справа Артамонавых. Мн., 1941; Маці. Мн., 1941; Дзяцінства. Мн., 1949; У людзях. Мн., 1952; Мае універсітэты. Мн., 1953; Казкі. Мн., 1968.
Літ.: Летопись жизни и творчества А.М.Горького. Вып. 1—4. М., 1958—60; Десницкий М.В. А.М.Горький: Очерки жизни и творчества. М., 1959; Михайловский Б., Тагер Е. Творчество М.Горького. 3 изд. М., 1969; Богданович А. Страницы из жизни Максима Горького... Мн., 1965; Ивашин В.В. М.Горький и белорусская литература начала ХХ в. Мн., 1956; Ларчанка М. Славянская супольнасць. Мн., 1963; Максім Горкі і Беларусь: Зб. арт. і ўспамінаў. Мн., 1968. М.П.Кенька. с. 360
ГО́РКІ КАШТА́Н , гл. Конскі каштан. с. 361
ГО́РЛАЎКА , горад на Украіне, у Данецкай вобл. Засн. ў 1867. 345 тыс. ж. (1987). Чыг. вузел. Асн. галіны прамысл.: кам.-вуг., маш.-буд. (вугальныя камбайны і інш.), хім. і коксахім., металургічная. Развіты харчасмакавая (мясная, малочная і інш.), лёгкая (трыкат., швейная і інш.), дрэваапр. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. Ртутны камбінат. Пед. ін-т замежных моў. Гіст.-рэв. і маст. музеі. с. 361
ГО́РЛЕНКА Соф’я Уладзіміраўна (н. 17.7.1924, г. Варонеж, Расія), бел. вучоны ў галіне фітапаталогіі, мікалогіі і аховы раслін. Д-р біял. н. (1975), праф. (1991). Скончыла Варонежскі ун-т (1947). У 1960—96 у Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні хвароб інтрадукаваных раслін, рэгуляцыі фітапаталагічнай сітуацыі ў штучных фітацэнозах, біятэхналагічных праблемах.
Тв.: Указатель возбудителей болезней цветочно-декоративных растений. Вып. 7. Л., 1980 (разам з Г.А.Дзьякавай); Устойчивость древесных интродуцентов к биотическим факторам. Мн., 1988 (разам з А.І.Блінцовым, Н.А.Панько); Болезни и вредители клюквы крупноплодной. Мн., 1996 (разам з С.У.Бугам). с. 361
ГОРН (ад ням. Horn рог), медны духавы муз. інструмент без вентылей, з канічным каналам. Выкарыстоўваюць для падачы сігналаў у арміі. с. 361
ГОРН (Cabo de Hornos, Hoorn), мыс на в-ве Горн (архіпелаг Вогненная Зямля), самы паўд. пункт Паўд. Амерыкі (55°59’ паўд. ш. і 67°16’ зах. д.). Адкрыты ў 1616 галандцамі Я.Лемерам і В.Схаўтэнам. Уваходзіць у склад нац. парку Мыс Горн (Чылі). с. 361
ГОРН (Horne, Hoorn, Hornes) Філіп II дэ Манмарансі (Montmorency; 1524, Невель, каля г. Гент, Бельгія — 5.6.1568), граф, адзін з лідэраў антыісп. дваранскай апазіцыі ў пач. Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. Чл. нідэрландскага Дзярж. савета (1561— 65), адмірал фландрскага флоту, штатгальтэр Гелдэрна і Зютфена. Разам з Вільгельмам І Аранскім і Л.Эгмантам выступаў супраць каралеўскага абсалютызму і інквізіцыі. У 1565, у знак пратэсту супраць закону аб ерэтыках, выйшаў з Дзярж. савета. Спадзеючыся на прымірэнне з Іспаніяй, прысягнуў у 1567 Філіпу ІІ Іспанскаму, аднак пасля прыбыцця ў Нідэрланды герцага Ф.Альбы быў разам з Эгмантам арыштаваны, абвінавачаны ў змове і пакараны смерцю. с. 361
ГО́РНА , канал Горна, рака ў Кармянскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 109 км2. Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Багданавічы. Ад вытоку на працягу 11,3 км рэчышча каналізаванае. с. 361
ГО́РНА-АЛТА́ЙСК , горад у Расіі, сталіца Рэспублікі Алтай, на р. Майма. Узнік у пач. 19 ст. (да 1932 наз. Улала, да 1948 Айрот-Тура). 47,8 тыс. ж. (1992). Прам-сць: лёгкая (ткацкая, гардзінна-цюлевая, абутковая, швейная), мэблевая, харчовая; вытв-сць буд. матэрыялаў. Пед. ін-т. НДІ гісторыі, алтайскай мовы і літаратуры. Драм. т-р. Краязнаўчы музей. Каля Горна-Алтайска — Чуйскі тракт. с. 361
ГОРНАВЫРАТАВА́ЛЬНАЯ СПРА́ВА , галіна горнай справы, якая займаецца даследаваннямі, распрацоўкай тэхнікі і тэхналогіі, арганізацыяй работ па выратаванні людзей, ліквідацыі аварый у шахтах, рудніках і інш. горных прадпрыемствах. Найб. небяспечныя аварыі — падземныя выбухі, пажары, раптоўныя выкіды вугалю і руднічнага газу (гл. Горны ўдар), самаадвольнае абвальванне парод, прарывы ў горныя вырабаткі падземных вод і плывуноў. Горнавыратавальнай справай займаюцца спец. горнавыратавальныя часці (ГВЧ), яна кантралюецца органамі горнага надзору. Дзеянні ГВЧ па выратаванні людзей і ліквідацыі аварый падпарадкаваны агульнаму плану ліквідацыі аварыі, распрацаваным на прадпрыемстве пры ўдзеле ГВЧ.
ГВЧ ваенізаваны, іх першасная аператыўная адзінка — узвод (3—9 аддзяленняў звычайна па 7 чал.), які абслугоўвае групу блізка размешчаных шахтаў, руднікоў. ГВЧ аснашчаны спец. абсталяваннем (руднічнымі рэспіратарамі, вогнетушыцелямі, пенагенератарамі, парагазагенератарнымі ўстаноўкамі, сродкамі сувязі і інш.). Участкі, дзе ўзнік пажар, ізалююць перамычкамі; пры небяспецы выбуху вугальнага пылу выкарыстоўваюць пылавыбуховую ахову (з інертнага пылу, які ўзрываецца і перашкаджае пашырэнню выбуху). Горныя выпрацоўкі расчышчаюць ад парод і падземных плывуноў звычайнымі горнымі машынамі і механізмамі, спец. горнапраходчымі ўстаноўкамі і інш.
Літ.: Соболев Г.Г. Горноспасательное дело. М., 1972. П.Я.Антонаў. с. 361
ГО́РНАЕ ЗАКАНАДА́ЎСТВА , сукупнасць прававых нормаў, якія рэгулююць грамадскія адносіны па выкарыстанні і ахове нетраў, рэгламентуюць правілы вядзення горных работ. У Рэспубліцы Беларусь горнае заканадаўства грунтуецца на выключнай дзярж. уласнасці на нетры. Асн. крыніцамі горнага заканадаўства з’яўляюцца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб нетрах, якія замацоўваюць правы дзяржавы як уласніка нетраў і вырашаюць парадак аддачы нетраў у карыстанне. Нормы горнага заканадаўства і выдадзеныя на іх падставе падзаконныя нарматыўныя акты размяркоўваюць кампетэнцыю ў галіне рэгулявання горных адносін паміж суб’ектамі карыстання, вырашэння спрэчак па пытаннях карыстання нетрамі. Значная ч. нормаў горнага заканадаўства прысвечана пытанням геал. вывучэння нетраў, здабычы карысных выкапняў, правам і абавязкам карыстальнікаў, умовам аддачы нетраў у карыстанне шляхам горнага адводу і іх адабрання, ажыццяўлення горнага нагляду і геал. кантроль, юрыд. адказнасці за парушэнне правіл нетракарыстання. С.У.Скаруліс. с. 361
ГО́РНАЕ МАЦАВА́ННЕ , шахтавае мацаванне, рудніковае мацаванне, штучныя збудаванні для падтрымання даху і сценак горных вырабатак. Забяспечвае бяспечную работу людзей і надзейную эксплуатацыю шахтавых машын і механізмаў. Падзяляецца на прызабойнае і для падрыхтоўчых вырабатак.
Прызабойнае горнае мацаванне ўстанаўліваецца ў ачышчальнай вырабатцы (лаве) і перамяшчаецца з прасоўваннем забою. Бывае індывідуальнае (кожную стойку ўстанаўліваюць і знімаюць незалежна ад іншых; у склад камплекта ўваходзяць спец. пасадачныя тумбы для кіравання горным ціскам) і механізаванае (гідрастойкі звязаны ў секцыі і перамяшчаюцца гідрадамкратамі, можа быць цалкам аўтаматызавана). Горнае мацаванне для падрыхтоўчых вырабатак бывае: драўлянае, металічнае, бетоннае, жалезабетоннае (маналітнае і зборнае); капітальнае і часовае; трапецападобнае, прамавугольнае, арачнае, кальцавое; жорсткае, падатлівае (з пастаянным або нарастаючым супраціўленнем), з падатлівымі і шарнірнымі элементамі, камбінаванае.
Літ.: Докукин А.В., Коровкин Ю.А., Яковлев Н.И. Механизированные крепи и их развитие. М., 1984; Справочник по креплению горных выработок. М., 1976. П.Я.Антонаў. с. 362
ГОРНАЗДАБЫЎНА́Я ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ , горная прамысловасць, комплекс галін нар. гаспадаркі, якія займаюцца разведкай і здабычай карысных выкапняў, а таксама іх першаснай перапрацоўкай і абагачэннем. Вылучаюць асн. групы: паліваздабыўныя, рудаздабыўныя прадпрыемствы, прам-сць неметал. выкапняў, мясц. будматэрыялаў, горнахім., гідрамінеральная.
Горназдабыўная прамысловасць узнікла ў далёкім мінулым, калі чалавек пачаў карыстацца неабходнымі яму выкапнямі. Яе хуткае развіццё звязана з прамысл. пераваротам канца 18 — пач. 19 ст., калі шматразова павялічыліся патрэбы ў высокакаларыйным паліве, разнастайнай металургічнай сыравіне, буд. матэрыялах геал. паходжання, падземных водах, мінер. солях і інш. выкапнях. Сучасная структура прадукцыі сусветнай горназдабыўной прамысловасці характарызуецца значнай перавагай у ёй (вартасным выражэнні) паліўнаэнергет. сыравіны — нафты, прыроднага газу, кам. вугалю. У апошнія дзесяцігоддзі развіццё горназдабыўной прамысловасці звязана з пераважным пераходам да адкрытай распрацоўкі радовішчаў цвёрдых карысных выкапняў. Пашыраецца працэс выкарыстання ўсё больш беднай сыравіны, павелічэння аб’ёму перапрацоўваемай горнай масы, глыбінь горных работ і інш., якія патрабуюць удасканалення спосабаў здабычы і тэхналогіі перапрацоўкі сыравіны. Прагрэс горназдабыўной прамысловасці ў асноўным звязаны з далейшым развіццём традыц. метадаў здабычы і перапрацоўкі сыравіны, а таксама з укараненнем прынцыпова новых тэхнал. схем і тэхн. рашэнняў (стварэнне комплексаў па распрацоўцы жалеза-марганцавых канкрэцый на дне акіянаў, распрацоўкі адносна танных метадаў атрымання металаў з марской вады і інш.).
На Беларусі існуюць наступныя асн. галіны горназдабыўной прамысловасці: паліваздабыўная, рудаздабыўная, прам-сць неметал. выкапняў, мясц. будматэрыялаў, горнахім. і гідрамінеральная. На пач. 1996 было 370 прадпрыемстваў горназдабыўной прамысловасці (2,11% ад агульнай колькасці прамысл. прадпрыемстваў рэспублікі), на якіх працавала 24 457 чал. (2,08% ад занятых у прам-сці). Аб’ём кошту прадукцыі горназдабыўной прамысловасці склаў 4,2% ад агульнага па прам-сці Беларусі. Найбольшыя аб’яднанні і прадпрыемствы: «Беларуськалій», «Беларусьнафта», «Ваўкавыскцэментнашыфер», «Граніт», «Крычаўцэментнашыфер» і інш. А.А.Саламонаў. с. 362
ГО́РНАЙ І ХІМІ́ЧНАЙ ПРАМЫСЛО́ВАСЦІ БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ І ПРАЕ́КТНА-КАНСТРУ́КТАРСКІ ІНСТЫТУ́Т , «Белгорхімпрам». Засн. ў 1971 у Мінску на базе Салігорскай н.-д. лабараторыі (з 1962). Да 1992 Бел. філіял усесаюзнага н.-д. і праектнага ін-та галургіі. Н.-д. работы вядуцца ў галіне здабычы і перапрацоўкі калійных руд, распрацоўкі аўтаматызаваных сістэм і сродкаў кіравання тэхнал. працэсамі, вытв-сці розных відаў прадукцыі з выкарыстаннем хім. працэсаў.
Асн. кірункі дзейнасці: выкананне н.-д., праектных, канструктарскіх, разведвальных работ пры распрацоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі па аб’ектах прамысл., жыллёва-грамадзянскага і інш. Прызначэння. С.М.Лажэчка. с. 362
ГОРНАКРЫ́МСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура эпохі мезаліту (8—5 тыс. г. да н.э.) на тэр. Горнага Крыма (Украіна). Насельніцтва займалася паляваннем на высакародных аленяў, дзікоў і збіральніцтвам, жыло ў пячорах, а таксама на высокіх пласкагор’ях. Для ранняга этапу горнакрымскай культуры характэрны разцы, касцяныя вастрыі для стрэл і інш., у познім пераважалі крамянёвыя скрабкі, пласціны з рэтушшу, геаметрычныя мікраліты (трапецыі), гарпуны і дроцікі з косці і рогу. У пячорах выяўлены пахаванні — скурчаныя трупапалажэнні, пасыпаныя вохрай. А.В.Іоў. с. 362
ГОРНАТЭХНІ́ЧНАЯ РЭКУЛЬТЫВА́ЦЫЯ , комплекс горнатэхн. работ па аднаўленні прыроднага ландшафту, змененага ў выніку адкрытай распрацоўкі радовішчаў карысных выкапняў; адзін з этапаў рэкультывацыі зямель. Задача горнатэхнічнай рэкультывацыі — падрыхтоўка парушаных зямель да правядзення мерапрыемстваў па аднаўленні ўрадлівасці, с.-г. і лесагаспадарчых работ, а таксама работ па асваенні вадаёмаў. Асн. аб’екты горнатэхнічнай рэкультывацыі: адвалы раскрыўных парод і выпрацаваныя плошчы кар’ераў. Горнатэхнічная рэкультывацыя ўключае: зняцце і складаванне ўрадлівага пласта глебы; распрацоўку і складанне парод раскрыўкі; наладжванне дрэнажнай сеткі для папярэджання забалочвання; буд-ва дарог на адвалах; планіроўку паверхні адвалаў; зніжэнне і сплошчанне, тэрасаванне і стабілізацыю адкосаў; меліярац. мерапрыемствы (вапнаванне, гіпсаванне); стварэнне рэчышча і берагоў вадаёмаў; накрыванне паверхні ўрадлівым слоем глебы. с. 362
ГОРНАХІМІ́ЧНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ , галіна горназдабыўной прамысловасці, якая займаецца здабычай, першаснай перапрацоўкай і абагачэннем сыравіны (фасфатных, серных, борных, мыш’яковых, барыевых і барытавых руд, прыродных сульфату натрыю, калійных солей, соды і кухоннай солі), а таксама атрыманнем брому, ёду і інш. рэчываў. Засн. на комплексным выкарыстанні сыравіны з мэтай павышэння эфектыўнасці вытв-сці, прадухілення забруджвання навакольнага асяроддзя адходамі і недапушчэння агульнага адмоўнага ўплыву сваіх працэсаў. Прадпрыемствы горнахімічнай прамысловасці пераважна з’яўляюцца часткай адпаведных спецыялізаваных аб’яднанняў, што ўключаюць аб’екты здабычы, перапрацоўкі зыходнай сыравіны, атрымання спадарожных рэчываў і разнастайных матэрыялаў. У месцах развіцця горнахімічнай прамысловасці паявіліся цэлыя прамысл. комплексы, з гарадамі, якія іх абслугоўваюць.
Узнікненне горнахімічнай прамысловасці як самаст. галіны вытв-сці звязана з неабходнасцю забеспячэння сельскай гаспадаркі мінер. ўгнаеннямі. У 1913 прамыслова развітыя краіны здабывалі каля 10 млн. т горнахім. сыравіны, з якой на самародную серу, флюарыты, бараты, бром, ёд і хромавую руду прыпадала каля 1,15 млн. т, астатняе — фасфатная сыравіна і калійныя солі. У 1980 у краінах з рыначнай эканомікай здабывалася 165 млн. т горнахім. сыравіны. Буйнейшыя здабытчыкі і краіны-экспарцёры — ЗША і Марока, буйнейшыя імпарцёры — дзяржавы Зах. Еўропы, Японія і Канада. У б. СССР здабыча фасфарытных (Ягор’еўскае і Вяцка-Камскае радовішчы) і апатыта-нефелінавых (на Кольскім п-ве) руд і іх перапрацоўка пачалася ў 1928—30-я г.; у 1980 здабыта 155 млн. т горнахім. сыравіны.
У Беларусі развіццё горнахімічнай прамысловасці пачалося з адкрыцця ў 1949 Старобінскага радовішча калійных і каменнай солей (буйнейшае ў свеце). На базе іх здабычы і перапрацоўкі ўзнік г. Салігорск з ВА «Беларуськалій». А.А.Саламонаў. с. 363
ГО́РНАЯ ВЫ́РАБАТКА , штучная поласць у зямной кары, утвораная ў выніку горных работ. Адрозніваюць горныя вырабаткі разведачныя (для пошуку і разведкі карысных выкапняў) і эксплуатацыйныя (для распрацоўкі радовішчаў); падземныя і адкрытыя.
Падземныя бываюць вертыкальныя (шурфы, шахтавыя ствалы, гезенкі), гарызантальныя (штольні, штрэкі, квершлагі, орты), нахіленыя (брэмсбергі, скаты, нахілы, шурфы і інш.); ачышчальныя, дзе адбываецца выманне карысных выкапняў (лавы, камеры), і падрыхтоўчыя, у якіх рухаецца транспарт, устаноўлена вентыляцыйнае абсталяванне і інш. Да горнай вырабаткі адносяць і буравыя свідравіны. З адкрытых горных вырабатак найб. пашыраны капітальныя і разразныя траншэі, а таксама раскрыўныя і здабыўныя ўступы. П.Я.Антонаў. с. 363
ГО́РНАЯ ВЯРШЫ́НЯ , найвышэйшая частка гары, горнага масіву ці хрыбта. Форма горнай вяршыні можа быць піка-, платопадобная ці інш., што абумоўлена літалогіяй складаючых парод, тэктанічнай будовай, характарам дэнудацыйных працэсаў і г.д. Самыя высокія вяршыні зямнога шара — Джамалунгма (Эверэст) у Гімалаях (8848 м), Чагары (Годвін-Остэн, Дапсанг) у Каракаруме (8611 м), Канчэнджанга ў Гімалаях (8585 м). с. 363
ГО́РНАЯ КРАІ́НА , вялізны ўчастак зямной паверхні с рэзкімі ваганнямі вышынь, значна (на сотні, тысячы метраў) падняты над навакольнымі раўнінамі. Фарміруецца звычайна ў выніку адзінага этапу тэктанічнага развіцця, якое суправаджаецца перавагай узыходных рухаў. Часам выцягнута на некалькі тысяч км, складаецца з шэрагу ланцугоў і хрыбтоў, падзеленых міжгорнымі ўпадзінамі і рачнымі далінамі. Гл. таксама Горная сістэма. с. 363
ГО́РНАЯ СПРА́ВА , галіна навукі і тэхнікі, звязаная з дабычай з нетраў зямлі карысных выкапняў. Пошук радовішчаў, вызначэнне колькасці, якасці і ўмоў залягання выкапняў робіцца пры правядзенні геолагаразведачных работ (уключаюць геал. здымку, пошукавыя работы, папярэднюю, дэталёвую, эксплуатацыйную разведку і інш.). Цвёрдыя карысныя выкапні здабываюць адкрытай распрацоўкай радовішчаў і падземнай распрацоўкай радовішчаў на прадпрыемствах-рудніках (шахтах), аснашчаных горнымі камбайнамі, інш. машынамі і механізмамі.
Пры адкрытым спосабе здабычы будуюць прадпрыемствы-кар’еры (разрэзы) і выкарыстоўваюць розныя горныя вырабаткі (траншэі, рудаспускі, катлаваны, дрэнажныя шахты і інш.). Укараняюцца сродкі і метады геатэхналогіі. Вадкія і газападобныя карысныя выкапні (нафта, мінер. вада, прыродны газ і інш.) здабываюць з дапамогай буравых свідравін (гл. Нафтаздабыча), газіфікацыяй паліва, вышчалочваннем і інш. Удасканальваюцца спосабы падводнай здабычы (пераважна нафты). Завяршальны працэс горнай тэхналогіі — абагачэнне карысных выкапняў. Радовішчы распрацоўваюць паводле праекта, які вызначае тэхналогію горных работ і сістэму распрацоўкі пакладу. Вял. ўвага аддаецца выбухованебяспечнасці, горнавыратавальнай справе, горнаму нагляду. Фіз.-мех. ўласцівасці горных парод, з’явы, што адбываюцца пры здабычы карысных выкапняў, спосабы здабычы, арганізацыі вытв-сці і інш. вывучаюцца горнай навукай. Адносіны, звязаныя з выкарыстаннем і аховай нетраў рэгулююцца горным заканадаўствам. Гл. таксама Горнахімічная прамысловасць. Б.А.Багатаў. с. 363
ГО́РНАЯ ХВАРО́БА , гл. Вышынная хвароба. с. 363
ГО́РНАЯ ШО́РЫЯ , сістэма сярэднягорных хрыбтоў і масіваў у гарах Паўд. Сібіры, у Кемераўскай вобл. Расіі. Населена адным са стараж. народаў Алтая — шорцамі. Займае адгор’і Салаірскага кража, Абаканскага хр. і Кузнецкага Алатау. Пераважаюць сярэдневышынныя горы (выш. да 1500—2000 м), на схілах тайга (піхта, елка, кедр, бяроза і інш.). Горная Шорыя — рудны раён; уключае Таштагольскае, Шэрэгешаўскае і інш. радовішчы лёгкаабагачальных магнетытавых руд. Ёсць радовішчы каменнага вугалю, золата, марганцавай руды і інш. Лясная прам-сць. Горная Шорыя — рудная база металургічных з-даў г. Новакузнецк. с. 363
«ГО́РНУНГ» («Hornung»), «Люты», кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. акупантаў супраць партызан Слуцкага і Пінскага партыз. злучэнняў і цывільнага насельніцтва ў Ганцавіцкім, Жыткавіцкім, Ленінскім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Слуцкім, Старобінскім, Чырвонаслабодскім р-нах у Вял. Айч. вайну ў лютым 1943. Праводзілася сіламі 3 паліцэйскіх палкоў, 5 батальёнаў, у т.л. асобым батальёнам СС А.Дзірлевангера. Мэта аперацыі — знішчыць «усё, што можа служыць абаронай і жыллём» у раёне «сапраўднай сав. рэспублікі» (там былі адноўлены мясц. сав. органы ўлады), ператварыць яго «ў нікім не занятую прастору, насельніцтва расстраляць, жывёлу, збожжа і прадукты забраць». Партызаны дзвюх брыгад і некалькіх асобных атрадаў у час барацьбы з карнікамі стварылі штаб партыз. злучэння (камандзір В.З.Корж), пад кіраўніцтвам якога некалькі дзён стрымлівалі націск гітлераўцаў, потым асн. сілы партызан выйшлі з-пад удараў фашыстаў. Карнікі спалілі некалькі вёсак і г.п. Ленін, загубілі больш за 10 тыс. грамадзян, захапілі шмат жывёлы і збожжа. У час аперацыі здзейснілі подзвіг браты І.С. і М.С.Цубы. Працягам «Горнунга» была аперацыя «Русалка». с. 363
ГО́РНЫ БАДАХША́Н , Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць, вобласць у Таджыкістане. Утворана 2.1.1925. Пл. 63,7 тыс. км2. Нас. 167 тыс. чал. (1994), гарадскога нас. 12,5%, жывуць таджыкі (89,5%), кіргізы (6,7%), рускія (каля 2%). Цэнтр — г. Харог. 6 раёнаў.
Прырода. Горны Бадахшан размешчаны ў межах Паміра, дзе горныя вяршыні да 7495 м (пік Камунізму) і буйное горнае зледзяненне (ледавік Федчанкі, даўж. 77 м). Тэр. падзяляецца на зах. і ўсх. часткі. Зах. ч. моцна расчлянёная глыбокімі далінамі, над якімі ўзвышаюцца хрыбты на 3000—4000 м і больш. Усх. частка — найвыш. выраўнаванае нагор’е з плоскімі далінамі і катлавінамі, дзе горныя хрыбты ўздымаюцца на 1200—1800 м. Выяўлены радовішчы золата, горнага хрусталю, самацветаў, слюды, азбесту. Шматлікія тэрмальныя крыніцы. Клімат кантынентальны высакагорны. Сярэдняя т-ра студз. ад -8 °С на З да -20 °С на У, ліп. адпаведна ад 22 °С да 13 °С. Ападкаў да 240 мм за год на З і 60 мм на У. Вегетатыўны перыяд 223 сут у Харогу, 140 сут у Мургабе. Гал. рэкі: Пяндж (з прытокамі Ванч, Язгулем, Бартанг і інш.), Мургаб. Бяссцёкавьы азёры — Каракуль, Рангкуль, праточныя — Сарэзскае воз., Яшылькуль і Заркуль. Глебава-расліннае покрыва ў зах. ч. мае рысы моцнай ксерафільнасці ва ўсіх паясах: у ніжніх — шэразёмы з палыном, салянкамі, кузініямі; у верхніх — пустынна-стэпавыя глебы з палыном, кавылём, ціпчаком, на вяршынях хрыбтоў — падушачкі (з аканталімонаў) і плямы лугоў з асокамі і кабрэзіяй. Па берагах рэк — гаі з вярбы, таполі, джыды, зараснікі арчы. Ва ўсх. ч. — высакагорныя пустынныя глебы з рэдкімі кустамі цераскета; па схілах гор расліннасць вельмі разрэджаная. Усюды пашыраны воўк, ліс, заяц-талай, снежны барс, горны казёл; шмат буйных драпежных птушак. На З водзяцца рысі, дзікабразы, дзікі, на У — архары; у рэках і азёрах — стронга, галец і інш.
Гісторыя. Бадахшан — стараж. вобласць на Паміры. У 1895 Горны Бадахшан далучаны да Бухарскага ханства, якое з 1868 было пад пратэктаратам Расіі. Сав. ўлада ўстаноўлена ў 1920. У ліп. 1923 уключаны ў Туркестанскую АССР як самаст. вобл. 2.1.1925 створана Асобая Памірская вобл. у складзе Таджыкскай АССР (з 1929 Таджыкская ССР), у снеж. 1925 перайменавана ў Горна-Бадахшанскую аўт. вобл.
Гаспадарка. Асн. галіна прам-сці — харчовая, развіваюцца металаапрацоўка і вытв-сць буд. матэрыялаў. Невял. ГЭС: Харогская, Ванчская і інш. Земляробства паліўное у далінах зах. ч.; вырошчваюць збожжавыя, агародніна-бахчавыя культуры, бульбу, тытунь. Жывёлагадоўля (авечкі, які — ва ўсх. ч.). Пладаводства. Шаўкаводства. Асн. аўтадарогі Ош—Харог і Душанбе—Харог. Турызм. с. 363
ГО́РНЫ БАРА́Н , гл. Архар. с. 364
ГО́РНЫ ВОСК , тое, што азакерыт. с. 364
ГО́РНЫ ВУ́ЗЕЛ , месца перасячэння двух або некалькіх горных хрыбтоў. Звычайна высокі і цяжкадаступны, часта з’яўляецца цэнтрам зледзянення (напр., горны вузел у Цэнтр. Цянь-Шані з вяршынямі пік Перамогі і Хан-Тэнгры). с. 364
ГО́РНЫ ГРЭ́БЕНЬ , найбольш высокая ч. якога-н. горнага хрыбта ці горнага масіву. Рэзка вылучаецца, мае востразубчастую форму з чаргаваннем вяршынь і паніжэнняў. У высокіх гарах мае ледавікі і ледавіковыя формы рэльефу. с. 364
ГО́РНЫ КАМБА́ЙН , камбінаваная машына для адначасовага аддзялення ад масіву карыснага выкапня, здрабнення і пагрузкі яго на трансп. сродкі (канвееры, ваганеткі, самаходныя вагоны). Горныя камбайны для здабычы карысных выкапняў наз. здабыўнымі, для правядзення горных вырабатак — праходчымі.
Здабыўныя горныя камбайны выкарыстоўваюць у доўгіх (100—400 м) ачышчальных забоях пры выемцы вугалю, калійнай солі і інш. Ёсць іх разнавіднасці для работы на пакатых (0— 25°), нахіленых (25—45°) і крутых (45—90°) пластах; па глыбіні захопу падзяляюцца на вузказахопныя (0,5—1 м) і шыроказахопныя (1,5—2 м). Маюць рабочыя органы ў выглядзе бараў (разбураюць забой ланцугамі з разцамі), барабанаў і шнэкаў (з разцамі на перыферыі), буравых каронак (праразаюць у забоі шчыліны з далейшым іх сколваннем ламальнікамі). Пагружаюць горную масу шнэкамі, пагрузчыкамі, лемяшамі. Уздоўж лавы камбайн перасоўваецца спец. механізмам. Праходчыя горныя камбайны працуюць у кароткіх забоях горных вырабатак па пародзе (палявыя вырабаткі), па карысным выкапні (пластавыя вырабаткі) і па змешаным масіве. Іх рабочыя органы: паваротная страла з рэжучай каронкай, ротар са знешнім і ўнутраным бурамі, планетарныя разцовыя дыскі. Горную масу загружаюць шнэкамі і скрабалкавымі канвеерамі.
Літ.: Машины и оборудование для угольных шахт: Справ. 4 изд. М., 1987; Солод В.И., Зайков В.И., Первов К.М. Горные машины и автоматизированные комплексы. М., 1981. П.Я.Антонаў. с. 364
ГО́РНЫ КЛІ́МАТ , кліматычныя асаблівасці горных мясцовасцей. Залежаць ад вышыні над узроўнем мора і рэзкай кантрастнасці прыродных умоў на невял. прасторы. Адрозніваюць горны клімат на вышыні да 2—3 км і высакагорны клімат. Агульныя асаблівасці горнага клімату: паніжаны атм. ціск, павышаная інтэнсіўнасць сонечнай радыяцыі, у т.л. ультрафіялетавых прамянёў, чысціня паветра (па-за межамі горных катлавін), паніжаныя т-ра і абсалютная вільготнасць паветра, павелічэнне з вышынёй (да пэўнай мяжы) колькасці ападкаў, наяўнасць горна-далінных вятроў. с. 364
ГО́РНЫ КРЫШТА́ЛЬ , мінерал, бясколерная празрыстая разнавіднасць нізкатэмпературнай мадыфікацыі кварцу — SiO2. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Трапляецца ў пустотах і «крышталяносных скляпах» у пегматытах, у жылах гідратэрмальных і альпійскага тыпу ў выглядзе адзінкавых крышталёў, іншы раз друзаў. Вядомы крышталі горнага крышталю масай да 1 т і больш. Выкарыстоўваецца ў оптыцы, радыётэхніцы, вытв-сці шкла, ювелірнай справе. Радовішчы ў Расіі, на Украіне, у Кітаі, Бразіліі, М’янме, Шры-Ланцы і інш. с. 364
ГО́РНЫ ЛЁН , мінерал, тое, што азбест. с. 365
ГО́РНЫ МАСІ́Ў , ізаляваны ўчастак гор, які мае амаль аднолькавую даўжыню і шырыню і вызначаецца адносна слабай расчлянёнасцю. Могуць быць тэктанічнага і вулканічнага паходжання (напр., Эльбрус у гарах Каўказа, Татры ў Карпатах). с. 365
ГО́РНЫ НАГЛЯ́Д , сістэма мерапрыемстваў па забеспячэнні дзярж. кантролю за выкананнем правіл, нормаў і інструкцый, распрацоўкай і правядзеннем прафілактычных мер па тэхніцы бяспекі і ахове нетраў. У Рэспубліцы Беларусь горны нагляд ажыццяўляецца К-там па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прам-сці і атамнай энергетыцы Мін-ва па надзвычайных сітуацыях і ахове насельніцтва ад вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (Праматамнагляд) і яго структурнымі падраздзяленнямі. Горны нагляд устанаўліваецца за горнымі работамі, звязанымі са здабычай карысных выкапняў, надземнымі трансп. і гідратэхн. збудаваннямі, работамі па геал. вывучэнні нетраў, перапрацоўкай мінер. сыравіны, аховай нетраў і іх рацыянальным выкарыстаннем, геал.-маркшэйдэрскім кантролем. Органы горнага нагляду маюць правы: прыпыняць работы па выкарыстанні нетраў у выпадках парушэння правіл і нормаў па бяспечным вядзенні работ і ахове нетраў; спыняць самавольнае карыстанне нетрамі; даваць абавязковыя для выканання ўказанні аб ліквідацыі парушэнняў; расследаваць абставіны і прычыны аварый і прымаць па іх выніках адпаведныя рашэнні; накладваць адм. спагнанні на службовых асоб і грамадзян за парушэнні горнага заканадаўства ці перадаваць матэрыялы ў органы пракуратуры. Парадак ажыццяўлення горнага нагляду рэгламентуецца Палажэннем, зацверджаным пастановай урада Беларусі 13.10.1995. С.У.Скаруліс. с. 365
ГО́РНЫ ПРАХО́Д , скразное глыбокае паніжэнне ў горным хрыбце, радзей паміж блізка размешчанымі хрыбтамі. Шырыня звычайна некалькі кіламетраў, часам некалькі соцень метраў. Часта мае важнае трансп. ці стратэгічнае значэнне (напр., Кілікійскія Вароты ў гарах Таўр у Турцыі, Джунгарскія Вароты паміж хрыбтамі Джунгарскі Алатау і Барлык у Казахстане). Гл. таксама Перавал. с. 365
ГО́РНЫ ЎДА́Р , раптоўнае ўзрывападобнае разбурэнне гранічна напружанай ч. масіву карыснага выкапня (пласта вугалю, пароды), які прылягае да падземнай горнай вырабаткі. Суправаджаецца выкідам карыснага выкапня ці пароды ў горную вырабатку, моцным гукам і магутнай паветр. хваляй, разбурэннем мацаванняў, машын і абсталявання. Выклікаецца наяўнасцю ў масіве горнай пароды тэктанічных напружанняў, якія пераўзыходзяць па сваёй велічыні гравітацыйныя. Горныя ўдары звычайна адбываюцца пры глыбіні распрацоўкі больш за 200 м. Барацьбу з імі вядуць шляхам паніжэння горнага ціску на вугальны пласт, руднае цела (апераджальная адпрацоўка бяспечных суседніх пластоў, рыхленне ўзрывамі, напампоўванне вады ў пласт). с. 365
ГО́РНЫ ХРЫБЕ́Т , лінейна выцягнутая горная форма рэльефу са схіламі, павернутымі ў процілеглыя бакі. Характэрна значная даўжыня і добра выражаная вось, пераважна ў выглядзе лініі водападзелу, уздоўж якой знаходзяцца найб. значныя вяршыні (гл. Горны грэбень). Вось хрыбта, у залежнасці ад асаблівасці развіцця і літалагічнага складу горных парод можа мець вастраверхую, купалападобную ці плоскавяршынную форму. Ад суседніх хрыбтоў аддзяляецца горнымі далінамі, унутрыгорнымі катлавінамі. Тэрмін «хрыбет» можа ўваходзіць у назву вял. горнай краіны, якая мае некалькі асобных хрыбтоў (напр., Верхаянскі хр., хр. Чэрскага ва Усх. Сібіры, Аляскінскі хрыбет у Паўн. Амерыцы). с. 365
ГО́РНЫ ЦІСК , збіральнае паняцце ў горнай геамеханіцы, якое аб’ядноўвае сукупнасць сілавых палёў, што фарміруюцца ў нетрах Зямлі як вынік натуральных і вытв. уздзеянняў. Гал. ўзбуджальнік горнага ціску — гравітацыя; у меншай ступені фарміруецца за кошт тэктанічных сіл і змены т-ры верхніх слаёў зямной кары, а таксама вытв. дзейнасці па здабычы карысных выкапняў, буд-ва падземных і наземных збудаванняў. Выклікае дэфармаванне масіву горных парод, вядзе да горных удараў і раптоўных выкідаў. с. 365
ГО́РНЫЯ ВО́ЙСКІ , спецыяльныя агульнавайсковыя, артыл., інж. і інш. часці і злучэнні, прызначаныя для вядзення дзеянняў у горнай мясцовасці. У некат. арміях горныя войскі наз. альпійскімі (Францыя, Італія), горнапяхотнымі (ФРГ і інш.), горнастралковымі (СССР да сярэдзіны 1950-х г.). Камплектуюцца пераважна з жыхароў горных раёнаў; забяспечваюцца спец. абмундзіраваннем і амуніцыяй; пяхота горных войскаў можа мець палегчанае ўзбраенне, артыл. часці — горную артылерыю і мінамёты палегчанай канструкцыі, прыстасаваныя для руху ў гарах на ўючных жывёлах і інш. с. 365
ГО́РНЫЯ ІНДЫ́КІ , гл. Улары. с. 365
ГО́РНЫЯ ЛАНДША́ФТЫ , ландшафты горных мясцовасцей, дзе назіраюцца вышынная пояснасць і яруснасць рэльефу. Падзяляюцца на высакагорныя, сярэднягорныя і нізкагорныя. Горным ландшафтам уласцівы кантрастнасць прыродных умоў, залежна ад геагр. становішча, асаблівасцей геал. будовы, рознай экспазіцыі схілаў, а таксама стракатасць глебавага покрыва, паясная змена расліннасці і інш. с. 365
ГО́РНЫЯ ПАРО́ДЫ , шчыльныя або рыхлыя прыродныя мінеральныя агрэгаты больш ці менш пастаяннага мінералагічнага і хім. саставу, якія ўтвараюць самаст. геал. целы, што складаюць зямную кару, а таксама верхнія абалонкі планет зямной групы, Месяца, астэроідаў. Складаюцца з мех. злучэння розных паводле саставу мінералаў, у т.л. вадкіх. У прыродзе вядома больш за 3 тыс. мінералаў, з іх 40—50 пародаўтваральных. Тэрмін «горныя пароды» ўпершыню ў сучасным сэнсе выкарыстаў рус. мінералог і хімік В.М.Севяргін (1798).
Утвараюцца ў выніку геал. працэсаў у пэўных фіз.-хім. умовах унутры зямной кары ці на яе паверхні. Гэтыя працэсы вызначаюць састаў, будову, структуру, тэкстуру і ўмовы залягання горных парод. Паводле паходжання вылучаюць асадкавыя горныя пароды, магматычныя горныя пароды, метамарфічныя горныя пароды і метасаматычныя горныя пароды. Асадкавыя складаюць каля 10% аб’ёму зямной кары і каля 75% пл. зямной паверхні, на магматычныя, метамарфічныя і метасаматычныя горныя пароды прыпадае каля 90% аб’ёму. Як фіз. целы горныя пароды характарызуюцца шчыльнасцю, пругкасцю, трываласцю, цеплавымі, электрычнымі, магнітнымі, радыяцыйнымі і інш. ўласцівасцямі. Горныя пароды вывучаюць геахімія, літалогія, петраграфія, петрафізіка, фізіка. Амаль усе горныя пароды могуць выкарыстоўвацца як карысныя выкапні (каменны вугаль, галіт, пясок, гліна і інш.) або як руды (апатыт, баксіт і інш.). Да руд адносяць горныя пароды з кандыцыйнай колькасцю каштоўных кампанентаў.
На Беларусі ўсе класы горных парод вядомы ў складзе асадкавага чахла крышт. фундамента. Яе тэр. ўкрыта магутным чахлом асадкавых горных парод, сярод якіх пераважаюць пясчана-алеўрытавыя (34,7% аб’ёму), карбанатныя пароды (вапнякі, даламіты, мел і інш. — 24,5%), гліны і сланцы (20,7%), солі (14,8%) і інш. У.Я.Бардон. с. 365
ГО́РНЫЯ РАБО́ТЫ , работы па раскрыцці і падрыхтоўцы радовішча, выманні карыснага выкапня і транспарціроўцы яго ў межах прадпрыемства, падтрыманні горных вырабатак у рабочым стане (горных мацаванняў, вентыляцыі, водаадліву і інш.). Адрозніваюць горныя работы адкрытыя (гл. Адкрытая распрацоўка радовішчаў), падземныя (гл. Падземная распрацоўка радовішчаў), падводныя (гл. Падводная здабыча), геатэхналагічныя (гл. Геатэхналогія) і інш.
Адкрытыя горныя работы — распрацоўка парод паслядоўнымі слаямі з зямной паверхні. Уключаюць падрыхтоўку паверхні кар ’ернага поля, горна-капітальныя (стварэнне капітальных і разразных траншэй, частковае выдаленне раскрыўных парод), горна-падрыхтоўчыя, раскрыўныя і здабыўныя работы. Здабыўныя работы на кар’ерах вядуцца на ўступах і рабочых пляцоўках. Уступы пры распрацоўцы гарыз. і пакатых пакладаў перамяшчаюцца ад разразной траншэі да мяжы кар’ернага поля, пры распрацоўцы буйных нахіленых пакладаў развіваюцца ў глыбіню кар’ера. На Беларусі адкрытым спосабам здабываюць граніт, даламіт, мергель, вапну, торф (гл. Торфаздабыча), мел, буд. камень, гліну, будаўнічыя, сілікатныя, шкляныя і фармовачныя пяскі. Падземныя горныя работы вядуцца ў тоўшчы зямной кары, уключаюць раскрыццё, падрыхтоўку вырабаткі і ачышчальнае выманне выкапня. Для распрацоўкі руднага і калійнага радовішчаў падземным спосабам ствараецца горнае прадпрыемства, у склад якога ўваходзяць руднік, шахта і абагачальная ф-ка. Спосабы распрацоўкі вугальнага радовішча залежаць ад горна-геал. і горна-тэхн. фактараў (колькасці і магутнасці пластоў, глыбіні іх залягання, памераў шахтавага поля і інш. ). Распрацоўка шахтавага поля ажыццяўляецца вертыкальнымі і нахіленымі шахтавымі стваламі, штольнямі, брэмсбергамі, лавамі, камерамі, камбінаваным спосабам. Ачышчальнае выманне выкапня вядзецца ў горных вырабатках, якія перамяшчаюцца ў напрамку залягання пакладу. На Беларусі падземным спосабам вядзецца здабыча калійных солей на ВА «Беларуськалій». Горныя работы праводзяцца з дапамогай горных камбайнаў, інш. машын і механізмаў, сродкаў гідрамеханізацыі і геатэхналогіі, буравых установак і буравых інструментаў і інш. Найважнейшыя ўмовы выканання горных работ — забеспячэнне бяспечных умоў працы, рацыянальнае выкарыстанне нетраў, ахова навакольнага асяроддзя. За горнымі работамі ўстаноўлены горны нагляд.
Літ.: Брюховецкий О.С., Бунин Ж.В., Ковалев И.А. Технология и комплексная механизация разработки месторождений полезных ископаемых. М., 1989, Агошков М.И., Борисов С.С., Боярский В.А. Разработка рудных и нерудных месторождений. 3 изд. М., 1983.
Б.А.Багатаў, М.І.Беразоўскі. с. 365
ГО́РСЕЙ , Хорсі (Horsey) Джэрам (? — пасля 1626), англійскі падарожнік. З 1573 агент англ. гандлёвай Маскоўскай кампаніі. У 1581—91 выконваў важныя дыпламат. даручэнні англ. і рас. ўрадаў. Пасля вяртання на радзіму ў 1622 арыштаваны за апазіцыйныя выступленні супраць урада караля Якава І. Аўтар некалькіх прац пра Расію часоў Івана IV Грознага і Фёдара Іванавіча. Пры апісанні сваіх падарожжаў праз Літву і Беларусь змясціў звесткі пра сустрэчу з кн. Радзівіламі, заняцце Іванам IV Полацка ў 1563 і інш.
Тв.: Рус. пер. — Записки о России, XVI — начало XVII в. М., 1990. А.П.Грыцкевіч. с. 366
ГО́РСКІ Аляксандр Аляксеевіч (18.8.1871, С.-Пецярбург — 20.10.1924), рускі балетмайстар, артыст, педагог. Засл. арт. імператарскіх т-раў (1915). Пасля заканчэння Пецярбургскага тэатр. вучылішча (педагогі П.Карсавін і М.Петыпа) у 1889—1900 у Марыінскім т-ры, з 1896 выкладаў у Пецярбургскім і Маскоўскім тэатр. вучылішчах. Выконваў класічныя і гратэскавыя партыі: Дэзірэ («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Сатыр, Арлекін («Поры года», «Выпрабаванне Даміса» А.Глазунова) і інш. У 1902—24 балетмайстар Вял. т-ра ў Маскве. Рэфарматар балетнага т-ра, у спектаклях імкнуўся пераадолець умоўнасці акад. балета 19 ст., дамагаўся гіст. праўды, стылявога адзінства: «Дачка Гудулы» А.Сімона (1902), «Саламбо» А.Арэндса (1910), «5-я сімфонія» на муз. Глазунова (1916) і інш. Сярод вучняў: Т.Карсавіна, А.Месерэр, М.Габовіч.
Літ.: Бахрушин Ю. А.А.Горский. М.; Л., 1946; Суриц Е.Я. Хореографическое искусство двадцатых годов. М., 1979. с. 366
ГО́РСКІ Геральд Міхайлавіч (н. 17.7.1935, г. Бабруйск), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі паперы. Д-р тэхн. н. (1992), праф. (1993). Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1958). З 1964 у Бел. тэхнал. ун-це. Распрацаваў тэарэт. асновы і тэхналогію вытв-сці паперы і кардону з полівінілспіртавымі валокнамі для эл.-тэхн., аўтатрактарнай і паліграфічнай прам-сці. Л.М.Скрыпнічэнка. с. 366
ГО́РСКІ Канстанцін Канстанцінавіч (13.6.1859, г. Ліда Гродзенскай вобл. — 31.5.1924), скрыпач, кампазітар, педагог. Ігры на скрыпцы вучыўся ў А.Концкага ў Варшаве. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1881, клас Л.Аўэра), па кампазіцыі займаўся ў М.Рымскага-Корсакава. Выкладаў у муз. вучылішчах Саратава, Харкава, Тбілісі і інш. Канцэртаваў (у 1893 выканаў у Харкаве канцэрт для скрыпкі з аркестрам П.Чайкоўскага пад кіраўніцтвам аўтара). З 1919 у Польшчы, канцэртмайстар аркестра опернага т-ра ў Познані. Аўтар оперы «Маргер» (паводле У.Сыракомлі, клавір выд. 1905, паст. 1927), сімф. паэмы, п’ес для скрыпкі і фп., арганнай фантазіі, песень, духоўнай музыкі і інш.
Літ.: Wrocki E. Konstanty Gorski: Życie i działalność. 1859—1924. Warszawa, 1924. с. 366
ГО́РСКІ Мікалай Аляксеевіч (4.8.1904, г. Кастрама, Расія — 1.10.1968), бел. савецкі вучоны ў галіне селекцыі с.-г. жывёлы. Д-р с.-г. н. (1967), праф. (1968). Скончыў Казанскі с.-г. ін-т (1926). З 1954 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі, з 1959 у Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па метадах фарміравання вытв. статкаў кастрамской і швіцкай парод буйн. раг. жывёлы. Дзярж. прэмія СССР 1945. с. 366
ГО́РСКІ Пётр Андрэевіч (10.6.1874, в. Валок Харкаўскай вобл., Украіна — ?), бел. вучоны ў галіне гігіены. Д-р медыцыны (1910). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1898). Працаваў ваен. урачом у г. Бабруйск. Навук. працы па вывучэнні сан. стану Бабруйска, пра фіз. развіццё, здароўе насельніцтва Бабруйскага павета. Сфармуляваў прапановы пра паляпшэнне сан. стану, развіццё мед. дапамогі і ўвядзенне сан. нагляду ў Бабруйску. с. 366
ГО́РСКІ Станіслаў Батыс (6.5.1802, в. Дварэц Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. — 3.5.1864), бел. батанік-фларыст, медык, педагог. Скончыў Віленскі ун-т (1825). У 1829—32 заг. бат. саду Віленскага ун-та, у 1832—42 ад’юнкт, праф. Віленскай мед.-хірург. акадэміі. У 1842—47 жыў у Паставах, займаўся батанікай і энтамалогіяй, працаваў з арнітолагам К.Тызенгаўзам. Некаторы час жыў за мяжой, працаваў у музеях і б-ках Берліна. Горскі адзін з першых даследчыкаў флоры Белавежскай пушчы. Склаў пералік сабраных ім у 1820—29 насенных раслін (1830), каталог раслін бат. саду Віленскай мед.-хірург. акадэміі (1834), табліцы з малюнкамі 20 відаў раслін (выдадзены ў 1849), меў цесныя сувязі з батанікамі Еўропы, забяспечваў гербарыямі і ўзорамі расліннасці Беларусі і Літвы вучоных-прыродазнаўцаў Вены, Неапаля, Палерма, Жэневы, Падуі, Фларэнцыі. Імем Горскага названы некат. віды раслін і насякомых. с. 366
ГО́РСКІ ЗА́МАК . Існаваў у 16—18 ст. у стараж. г. Горы Вялікія (цяпер в. Горы Горацкага р-на Магілёўскай вобл.). Быў умацаваны 7 бастыёнамі, злучанымі паміж сабой валамі-курцінамі, а таксама шырокім і глыбокім ровам. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 замак быў заняты ў вер. 1654 войскамі А.М.Трубяцкога. У 1663 «фортеция Горская» згадваецца як вельмі разбураная, але ў дакументах 1680-х г. ужо ўпамінаюцца замак і гар. астрог. У апошні раз умацаванні Горскага замка спрабаваў выкарыстаць у 1708 шведскі кароль Карл XII. Пазней Горскі замак страціў сваё ваен. значэнне. с. 366
ГО́РСКІЯ , гл. Друцкія-Горскія. с. 367
ГОРСТ (ням. Horst літар. гняздо), прыўзняты, звычайна выцягнуты ўчастак зямной кары, абмежаваны крута нахіленымі разрывамі — скідамі або ўскідваннямі. Бывае просты горст (абмежаваны двума) і складаны (некалькімі скідамі або ўскідваннямі), шыр. да многіх дзесяткаў, даўж. да соцень кіламетраў. Схілы горста могуць быць укрыты асадкавымі пародамі. с. 367
ГО́РЦАВА Ларыса Мікалаеўна (н. 15.9.1942, в. Луцыкоўка Сумскай вобл., Украіна), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1997). Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1963). Працуе ў Тэатры юнага гледача Беларусі. Выконвае разнапланавыя ролі — драматычныя, характарныя, адметныя пластычнасцю, музыкальнасцю. Сярод лепшых: Марынка («Цудоўная дудка» В.Вольскага), Марына («Экзамен на восень» І.Шамякіна), Аліна («Сіні снег» Я.Шабана), Наташа («У спадчыну — жыццё» А.Петрашкевіча і «Горад на Світанні» А.Арбузава), Цётка («Далучэнне» А.Вольскага), Пампея («Зялёная птушка» паводле К.Гоцы), Марыя («Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Маша («Чайка» А.Чэхава), Мар’яша («Пойдзем у кіно?» А.Алексіна), Кэт («Стваральніца цуду», У.Гібсана), Кошка («Кошчын дом» паводле С.Маршака), Аніта («Вестсайдская гісторыя» паводле А.Лоўрэнс). Знялася ў тэлефільмах «Апошняя ноч Элаізы» (Цётка), «Водар папараці» (выканала 4 ролі) і інш.
Дз.І.Стэльмах. с. 367
ГО́РЫ , участкі зямной паверхні, якія ўзняты вышэй за 500 м над узроўнем мора і характарызуюцца рэзкімі ваганнямі вышынь на невял. адлегласцях.
Горы адасоблены ад сумежных раўнін падножжамі ці пераходнай паласой невысокіх (500 — 700 м) расчлянёных перадгор’яў. Цягнуцца ад соцень да некалькіх тысяч кіламетраў прамалінейна (Вял. Каўказ, Кардыльеры) або выгінаюцца як дугі (Альпы, Карпаты). Схілы ў залежнасці ад тэктанічнай будовы, характару горных парод, узросту, клімату бываюць пакатыя, стромкія (40—45°), вертыкальныя; паводле марфалогіі і профілю адрозніваюць прамыя, увагнутыя, выпуклыя, увагнута-выпуклыя, ступеньчатыя. У залежнасці ад памераў, будовы і ўзросту вылучаюць горны пояс, горную сістэму, горную краіну, горныя хрыбты, горныя грады, горныя вяршыні, горныя групы, раздзеленыя паніжэннямі: міжгорнымі ўпадзінамі, горнымі далінамі. Іх спалучэнне дае розныя тыпы расчлянення гор у плане: паралельнае (Каўказ), радыяльнае (Хан-Тэнгры, пік Перамогі ў Цянь-Шані), перыстае, або папярочнае (Высокі Таўэрн у Альпах), крацістае (Паўд. Урал, Усх. Цянь-Шань), расчлянёнае з кулісападобным размяшчэннем хрыбтоў (Зах. Закаўказзе, Паміра-Алай). У марфал. адносінах горы падзяляюцца на нізкагор’і (да 1000 м), сярэднягор’і (да 2000 м), высакагор’і (вышэй за 2000 м). Нізкагор’і ўтвараюцца, калі пераважаюць працэсы разбурэння (выветрыванне, эрозія, схілавы перанос матэрыялу і інш.), вызначаюцца мяккімі, акруглымі профілямі, шырокімі далінамі рэк (Бадхыз, Казахскі драбнасопачнік). Сярэднія горы (Вагезы, Капетдаг, Сярэдні Урал, Шварцвальд) маюць спадзістыя схілы, авальныя перагіны, купалападобныя вяршыні, шырокія даліны рэк. Высокія горы (Анды, Альпы, Гімалаі, Памір, Цянь-Шань і інш.) характарызуюцца глыбокім расчляненнем, стромкімі схіламі, наяўнасцю пірамідальных вяршынь і высокіх грабянёў (гл. Нізкагорны рэльеф, Сярэднегорны рэльеф, Высакагорны тып рэльефу). Паводле паходжання горы ўмоўна падзяляюць на: тэктанічныя са складкавай (Альпы, Анды, Гімалаі), або складкава-глыбавай структурай (Апалачы, Урал, Цянь-Шань), паднятыя на некалькі тысяч км, якія вылучаюцца разнастайнасцю рэльефаўтваральных працэсаў і глыбокім расчляненнем; эразійныя — высокаўзнятыя платопадобныя паверхні з гарызантальнай геал. структурай, якія пазней апынуліся пад уплывам навейшых (неатэктанічных) падняццяў і расчлянёны далінамі рэк і часовых патокаў (плато Каларада); вулканічныя, конусы вулканаў, высакагорныя лававыя покрывы (Армянскае нагор’е). Адрозніваюць геал. ўзрост (час першага падняцця гор з геасінкліналі) і геамарфалагічны (час апошняга ўтварэння горнага рэльефу). Напр., Цянь-Шань пачаў фарміравацца ў каледонскую эпоху арагенезу, сучасныя марфал. рысы склаліся ў кайназоі. Найважнейшыя паверхневыя (экзагенныя) працэсы ў гарах — выветрыванне, эрозія, ледавіковыя працэсы, схілавы перанос матэрыялу і інш. Асноўная геагр. заканамернасць горных тэрыторый — праяўленне вышыннай пояснасці. Гл. таксама Горныя ландшафты, Горны клімат.
Літ.: Гвоздецкий Н.А., Голубчиков Ю.Н. Горы. М., 1987; Леонтьев О.К., Рычагов Г.И. Общая геоморфология. 2 изд. М., 1988. Л.У.Мар’іна. с. 367
ГО́РЫ , археалагічныя помнікі каля в. Горы Горацкага р-на. Гарадзішча зарубінецкай культуры, банцараўскай культуры і ранняга сярэдневякоўя. Пляцоўка авальная, памерам 180x70 м. Культурны пласт 0,8—1,2 м. Знойдзены фрагменты ляпнога і ганчарнага посуду, касцяныя арнаментаваныя пласціны, медныя скроневыя кольцы, медны і каменны абразкі. Замчышча на ПдУ ад гарадзішча (гл. Горскі замак). А.А.Мяцельскі. с. 367
ГО́РЫ , вёска ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Быстрая, на аўтадарозе Горкі—Мсціслаў. Цэнтр сельсавета і закрытага акц. прадпрыемства. За 15 км на У ад Горак, 101 км ад Магілёва, 17 км ад чыг. ст. Пагодзіна. 722 ж., 244 двары (1996).
У пісьмовых крыніцах упамінаюцца ў сувязі з падзеямі вайны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай 1500—01. Да 17 ст. цэнтр Горы-Горацкага маёнтка. У канцы 16 ст. закладзены Горскі замак. Належала Сапегам, А.Д.Меншыкаву, графам Салагубам. З 1772 Горы ў складзе Рас. імперыі, у Чавускім пав. Магілёўскай губ. У 1784 у Горах 930 ж., 146 двароў, панскі дом, кузня, царква. З пач. 1830-х г. пад казённай апекай. У 1811—44 дзейнічала Горы-Горацкая парусінава-палатняная мануфактура. У 1897 у Горах 1665 ж., 273 двары. У 1909 цэнтр. воласці, 1615 ж., 285 двароў, нар. вучылішча, вадзяны млын, паштовая станцыя. З 1918 мястэчка ў Горацкім пав., з 1919 у Гомельскай губ. РСФСР, з 1922 у Смаленскай губ. З 1924 у БССР. У Вял. Айч. вайну ў 1943 ням.-фаш. захопнікі спалілі 180 двароў, загубілі 93 вяскоўцаў. У 1970 у Горах 469 ж., 165 двароў.
Сярэдняя школа, б-ка, бальніца, аптэка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі комплекс археал. помнікаў Горы. В.М.Князева. с. 367
ГО́РЫ , вёска ў Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Палуж. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПдУ ад Краснаполля, 127 км ад Магілёва, 43 км ад чыг. ст. Камунары. 404 ж., 145 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. с. 367
ГО́РЫ , вадасховішча ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Быстрая, за 14 км на У ад г. Горкі. Створана ў 1985. Пл. 1,31 км2. Даўж. 5 км, найб. шыр. 0,34 км, найб. глыб. 7 м, аб’ём вады 2,77 млн. м3. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель і рыбагадоўлі. с. 367
ГО́РЫ-ГО́РАЦКАЯ ЗЕМЛЯРО́БЧАЯ ШКО́ЛА , спецыяльная сельскагаспадарчая навуч. ўстанова ў 1840—48. Засн. ў г. Горкі (Магілёўская вобл.) паводле ўказа Сената ад 24.4.1836. Адчынена 15.8.1840. Мела 2 разрады: 1-ы (ніжэйшы) і 2-і (вышэйшы). Тэрмін навучання ў кожным 3 гады. Ніжэйшы (прымалі юнакоў 16—20-гадовага ўзросту) рыхтаваў земляробаў з веданнем асноў аграноміі. Вывучаліся земляробства, жывёлагадоўля, садоўніцтва, лесаводства, агульнаадук. навукі. Вышэйшы (залічвалі выпускнікоў ніжэйшага разраду, акрамя дзяцей прыгонных сялян) рыхтаваў аграномаў. У 1842 ён рэарганізаваны ў Вышэйшую с.-г. школу. У 1848 ніжэйшы разрад пераўтвораны ў земляробчае вучылішча з 4-гадовым тэрмінам навучання, а Вышэйшая с.-г. школа — у Горы-Горацкі земляробчы інстытут. У.М.Ліўшыц. с. 367
ГО́РЫ-ГО́РАЦКАЯ ПАРУСІ́НАВА-ПАЛАТНЯ́НАЯ МАНУФАКТУ́РА . Дзейнічала ў 1811—44 у мястэчку Горы (цяпер вёска ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл.). Вырабляла палатно, брэзендук (самая тоўстая парусіна), белую і суравую паўпарусіну. У 1828 прадпрыемства было адным з буйнейшых у Магілёўскай губ. Працавала 205 (1817) і 138 (1828) рабочых. с. 367
ГО́РЫ-ГО́РАЦКІ ЗЕМЛЯРО́БЧЫ ІНСТЫТУ́Т . Існаваў у г. Горкі Магілёўскай вобл. ў 1848—64 і 1919—25. Адна з першых ВНУ с.-г. профілю на Беларусі і ў Рас. імперыі. Засн. ў выніку рэарганізацыі ў ін-т вышэйшага разраду Горы-Горацкай земляробчай школы. Рыхтаваў аграномаў. Тэрмін навучання 4 гады. У розныя гады ў ін-це навучалася ад 112 да 222 студэнтаў. Выкладаліся фізіка, хімія, батаніка, заалогія, паляводства, жывёлагадоўля, лесаводства і інш. спец. дысцыпліны, а таксама бухгалтэрыя, архітэктура, геадэзія, палітэканомія (з 1859), рус. і замежная мовы, гісторыя рус. л-ры, права, логіка і інш. Пры ін-це дзейнічаў з-д па вырабе цэглы і дрэнажных труб, майстэрня с.-г. машын, сыраварня, пчальнік, музеі (заалагічны, анатамічны, с.-г. машын), бат. сад (калекцыя больш за 3870 раслін), б-ка (больш за 7 тыс. тамоў). Праводзіліся навук. даследаванні, вынікі якіх друкаваліся ў «Записках Горы-Горецкого земледельческого института» (1852—57), інш. навук. выданнях. Сярод выпускнікоў ін-та А.В.Саветаў, І.А.Сцебут, А.М.Бажанаў, А.П.Людагоўскі, І.М.Чарнапятаў, С.С.Касовіч і інш. За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні 1863—64 ін-т пераведзены ў Пецярбург, дзе ў 1877 аб’яднаны з Пецярбургскім лясным ін-там. У 1919 адноўлены ў Горках. Меў ф-ты: агранамічны, меліярацыйны, лясны, с.-г. машыназнаўства. У 1925 да ін-та далучаны Бел. ін-т сельскай і лясной гаспадаркі (засн. ў Мінску ў 1922) і на іх базе створана Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія.
Літ.: Цитович С.Г. Горы-Горецкий земледельческий институт — первая в России высшая сельскохозяйственная школа (1836— 1864). Горки, 1960; Белорусская... сельскохозяйственная академия: 150 лет: [Краткий очерк истории и деятельности]. Мн., 1990. У.М.Ліўшыц. с. 367
ГО́РЫ-ГО́РАЦКІ ЛІЦЕ́ЙНА-МЕХАНІ́ЧНЫ ЗАВО́Д СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАГА МАШЫНАБУДАВА́ННЯ , вучэбна-прамысл. прадпрыемства ў 1859—1916 пры Горы-Горацкім земляробчым ін-це і рамесным вучылішчы. Меў 2 паравыя машыны (1872—73), лакамабіль (1879), вагранку для адліўкі чыгунных і жал. вырабаў (1863). Працавалі доменная печ на 50 пудоў чыгуну (1879), 9 розных станкоў (1884). Метал набывалі ў Маскве. Вырабляў веялкі, бароны «зігзаг», плугі, крупадзёркі, малатарні, прылады для млыноў, конныя веялкі, сарціроўкі, запчасткі с.-г. машын, пакоўкі для мастоў і інш. У 1895 працавала 66 чал., выраблена прадукцыі на 10,7 тыс. руб. У 1870—80-я г. з-д належаў да лепшых прадпрыемстваў Магілёўскай губ. с. 368
ГО́РЫ-ГО́РАЦКІ НАРО́ДНІЦКІ ГУРТО́К . Дзейнічаў у 1879—80 у мяст. Горкі (цяпер горад у Магілёўскай вобл.). Аб’ядноўваў вучняў земляробчага, землямерна-таксатарскага і рамеснага вучылішчаў. Створаны вясной 1879 па ініцыятыве выпускніка Магілёўскай гімназіі Э.Ф.Акушкі; кіраўнік — вучань рамеснага вучылішча М.Л.Выржыкоўскі. Гурток меў нелегальную б-ку, падтрымліваў сувязі з рэвалюцыянерамі-народнікамі Магілёва, Віцебска, Гродна, Пскова, Кіева, Пецярбурга і інш. З лета 1879 гурткоўцы вялі прапагандысцкую работу, але з-за недахопу канспіратарскага вопыту арыштаваны. Паліцыі не ўдалося высветліць маштабы дзейнасці гуртка і справа была спынена. Над Выржыкоўскім і Акушкам быў устаноўлены тайны нагляд паліцыі. В.М.Чарапіца. с. 368
ГО́РЫ-ГО́РКІ , назва г. Горкі ў 17—19 ст. с. 368
ГО́РЫД Язэп Міхайлавіч (27.7.1896, г. Адэса, Украіна — 1.9.1939), бел. графік і жывапісец. Вучыўся ў Віленскім ун-це (1923—25) і Парыжы (1928). Вядучы мастак гумарыстычна-сатыр. зах.-бел. час. «Маланка» (1926—28). Яго палітычна завостраныя карыкатуры былі скіраваны супраць сац. і нац. ўціску ў Зах. Беларусі і Польшчы, а таксама закраналі тэмы міжнар. жыцця. Аформіў паэт. зб. «Вянок» (2-е выд., 1927) М.Багдановіча, «Шум баравы» М.Васілька, «Веснапесні» Хв.Ільяшэвіча (абодва 1929), «Журавінавы цвет» (1937) М.Танка, кн. «Беларускі дзіцячы спеўнік» (1925) А.Грыневіча, «Беларускія народныя песні» Р.Шырмы, «Беларускія (крывіцкія) казкі» (абедзве 1929), падручнік «Пішы самадзейна» (1929) С.Паўловіча і інш., змяшчаў свае малюнкі ў час. «Родныя гоні» (1927), «Заранка» (1927—31), газ. Бел. сял.-рабочай грамады «Народны звон» (1926). Стварыў серыю гравюр для «Беларускага календара на 1927 год» (серыя «Дванаццаць месяцаў» выкарыстоўвалася і ў інш. календарах канца 1920 — пач. 30-х г.). Аўтар літаграфічных партрэтаў Я.Купалы (1923) і Я.Коласа (1931). Апошнія гады працаваў як партрэтыст (жывапісны партрэт скульптара Р.Яхімовіча), пейзажыст («Віды Вільні і ваколіцаў») і дэкаратар (сграфіта на фасадзе будынка букіністычнай кнігарні ў Вільні).
Літ.: Ліс А.С. Пякучай маланкі след. Мн., 1981. А.С.Ліс. с. 368
ГО́РЫН Вячаслаў Цімафеевіч (6.2.1931, г. Астрахань, Расія — 2.10.1994), бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Акад. УАСГНІЛ (1973), д-р с.-г. н. (1971), праф. (1972). Скончыў БСГА (1953). З 1964 дырэктар Бел. НДІ жывёлагадоўлі. У 1973—75 — віцэ-прэзідэнт УАСГНІЛ. З 1975 у Расіі. Навук. працы па метадах генетычнай экспертызы паходжання племянной жывёлы, прагназавання гетэрозісу пры міжпародным скрыжаванні свіней, пытаннях эканомікі і арганізацыі жывёлагадоўлі. Адзін са стваральнікаў бел. чорна-пярэстай пароды свіней, спосабаў генетычнай дыягностыкі аскарыдозу ў свіней, генетычнай экспертызы ў малочнай жывёлагадоўлі і інш.
Тв.: Интенсивный откорм свиней. Мн., 1967; Интенсификация и специализация животноводства. Мн., 1969 (разам з А.А.Гайко. К.Ф.Барысаўцом). с. 368
ГО́РЫН Генадзь Сцяпанавіч (н. 7.9.1938, г. Слуцк Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне трактарабудавання і механізацыі сельскай гаспадаркі. Д-р тэхн. н. (1987), праф. (1990). Скончыў БПІ (1961). У 1964—84 у Цэнтр. НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, з 1988 у Бел. агр. тэхн. ун-це. Навук. працы па абгрунтаванні цягаваэнергет. параметраў мабільных энергет. сродкаў для с.-г. вытворчасці.
Тв.: Перспективные мобильные энергетические средства (МЭС) для сельскохозяйственного производства. Мн., 1982 (у сааўт.). с. 368
ГО́РЫН (сапр. Каляда) Павел Восіпавіч (15.1.1900, г. Бяроза Брэсцкай вобл. — 25.4.1938), гісторык, дзярж. дзеяч БССР. Акад. АН БССР (1931), д-р гіст. н. (1934). Скончыў Камуніст. ун-т імя Свярдлова (1921), Ін-т чырв. прафесуры (1925). Удзельнік грамадз. вайны. З 1925 вучоны сакратар Т-ва гісторыкаў-марксістаў, правадз. член і нам. дырэктара Ін-та гісторыі Камуніст. акадэміі, нам. рэдактара час. «Пролетарская революция», чл. рэдкалегіі час. «Историк-марксист», старшыня Т-ва палітэмігрантаў Зах. Беларусі. З 1931 прэзідэнт АН БССР, дырэктар Ін-та гісторыі АН БССР. З 1936 нам. старшыні К-та па загадванні вучонымі і навуч. ўстановамі ЦВК СССР, заг. кафедры Маскоўскага ун-та, рэдактар аддзела гісторыі Вял. Сав. Энцыклапедыі. Чл. ЦК КП(б)Б і канд. у чл. Бюро ЦК КП(б)Б у 1932—36. Чл. ЦВК СССР (1935). Чл. ЦВК і Прэзідыума ЦВК БССР у 1931—36. Аўтар прац па гісторыі Саветаў і Кастр. рэвалюцыі, рэдактар твораў У.І.Леніна на бел. мове. Як вучань М.М.Пакроўскага, адстойваў погляды яго школы. На працы Горына ўплывалі распаўсюджаныя ў 1920-я г. ідэі вульгарнага сацыялагізму і спрашчэнні. Арыштаваны ў жн. 1937, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1955. М.У.Токараў. с. 368
ГО́РЫН Уладзімір Вячаслававіч (22.10.1952, г. Арол, Расія —30.7.1996), бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Рэспублікі Беларусь (1994), д-р с.-г. н., праф. (1992). Скончыў БДУ (1974) і Усесаюзны с.-г. ін-т (1984). У 1976—80 і з 1985 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі (з 1987 нам. дырэктара, з 1990 дырэктар ін-та і адначасова навук.-вытв. аб’яднання «Племэліта»). Навук. працы па праблемах павышэння эфектыўнасці селекцыі ў свінагадоўлі на аснове генетыка-папуляцыйных метадаў, спецыялізацыі розных тыпаў, ліній і парод свіней. Адзін са стваральнікаў беларускай мясной пароды і заводскіх тыпаў «Мінскі» адкормачны і «Віцебскі» мясны буйной белай пароды свіней.
Тв.: Биотехнология свиноводства. Мн., 1993 (разам з В.С.Смірновым, І.П.Шайко). с. 369
ГО́РЫНА Яўгенія Дзмітрыеўна (н. 14.7.1923, в. Беразіно Барысаўскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне селекцыі с.-г. раслін. Д-р с.-г. н. (1982). Скончыла Ленінградскі с.-г. ін-т (1950). З 1956 у Бел. НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па хім. мутагенезе, метадах палікроса, самаплоднасці, біял. асаблівасцях і эфектыўнасці метадаў гетэрозіснай селекцыі і поліплаідыі грэчкі (аўтар сартоў Юбілейная 2, Чарнаплодная, Аніта Беларуская, сааўтар тэтраплоідных сартоў Іскра і Мінчанка).
Тв.: Крупяные культуры. Мн., 1968 (разам з А.Н.Анохіным); К вопросу о селекции скороспелых сортов гречихи (разам з Т.А.Анохінай) // Пути повышения урожайности полевых культур. Мн., 1981. Вып. 12. с. 369
ГО́РЫН-ГА́ЛКІН Уладзімір Піліпавіч (сапр. Галкін Ісаак; 22.1.1861, Магілёў — 22.7.1925), удзельнік рэв. руху ў Расіі, філосаф-марксіст. У 1882 за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях выключаны з Харкаўскага вет. ін-та. Стварыў нарадавольскія гурткі ў Сімферопалі, Адэсе. У 1887 арыштаваны і сасланы на 10 гадоў у Верхаянск. Удзельнік Сібірскага с.-д. саюза (1901), чл. Саратаўскага к-та РСДРП (1902—03), працаваў у с.-д. арг-цыях Растова-на-Доне, Баку, Тыфліса, Кутаісі. Супрацоўнічаў у газ. «Искра». Дэлегат II з’езда РСДРП (1903), бальшавік. Пасля з’езда застаўся за мяжой. Пад псеўд. К.Грабоўскі ў 1910 выдаў кн. «Далоў матэрыялізм!»: (Крытыка эмпірыякрытычнай крытыкі)». Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Расію. З жн. 1917 у Петраградскім к-це РСДРП(б), удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні Кастр. ўзбр. паўстання. Адзін з арганізатараў Наркамата замежных спраў РСФСР. З 1918 на кіруючай ваен.-паліт. рабоце ў Чырв. Арміі, з 1920 на навук.-пед. рабоце ў Маскве. Э.М.Савіцкі. с. 369
ГО́САРТ (Gossaert) Ян (мянушка Мабюз; Mabuse; каля 1478—80, г. Мабёж, Францыя — паміж 1533 і 1536), нідэрландскі жывапісец. Заснавальнік рамантызму ў нідэрл. жывапісе 16 ст. Працаваў у Антверпене, Утрэхце, Мідэлбургу і інш. гарадах. У 1508—09 наведаў Італію. Імкнуўся засвоіць дасягненні італьян. Адраджэння ў кампазіцыі, анатоміі, перспектыве. Звяртаючыся да ант. і біблейскіх сюжэтаў, часта маляваў аголеныя фігуры на фоне ант. архітэктуры ці ў прыродным асяроддзі, перададзеным з тыповай для нідэрл. мастацтва дэталізацыяй («Адам і Ева», «Нептун і Амфітрыта», 1516; «Даная», 1527). Маст. традыцыям нідэрл. школы найбліжэй партрэты Госарта (дыптых з выявай канцлера Ж.Карандэле, 1517). с. 369
ГО СІ (каля 1020 — каля 1090), кітайскі жывапісец і тэарэтык мастацтва. Аўтар манахромных (выкананы чорнай тушшу) пейзажаў з выявай суровых горных ландшафтаў («Горы восенню пасля дажджу», «Ранняя вясна», «Веснавы снег у гарах Гуань», «Вёска на высокай гары»), дзе выразныя чорныя лініі абмалёўваюць дакладна перададзеныя дэталі кампазіцыі. У трактаце па жывапісе (дапоўнены і выдадзены яго сынам Го Сы) сфармуляваў асн. законы пабудовы прасторы і перспектывы ў кіт. выяўл. мастацтве.
Літ.: Самосюк К. Го Си. Л., 1978. с. 369
ГОСЦЬ , буйны прадстаўнік купецтва ў Стараж. Русі і ў Рас. дзяржаве ў 10—18 ст. Першапачаткова госцем наз. асоб, якія прыязджалі гандляваць з інш. краін, княстваў і гарадоў, пазней — і мясц. купцоў, якія гандлявалі па-за межамі свайго месцапражывання (пераважна за мяжой). У 14—15 ст. госці аб’ядноўваліся ў асобыя прывілеяваныя карпарацыі. У сярэдзіне 16 — пач. 18 ст. госці былі саслоўнай катэгорыяй, мелі царскія даравальныя граматы, паводле якіх карысталіся падатковымі, мытнымі і юрыд. прывілеямі. Выконвалі ўрадавыя даручэнні па закупцы, ацэнцы і захоўванні казённых тавараў. Паводле ўказаў 1722—28 уключаны ў склад купецкіх гільдый. с. 369
ГОТ (Gott) Карэл (н. 14.7.1939, г. Пльзень, Чэхія), чэшскі эстрадны спявак (тэнар). Нар. арт. ЧССР (1985). Скончыў Пражскую кансерваторыю (1965, клас К.Карэніна). Дэбютаваў у 1959. У 1960-я г. саліст т-раў «Семафор», «Апола». Валодае моцным прыгожым голасам. У рэпертуары класічныя арыі, нар. песні, джазавыя балады, сучасныя эстр. песні. Здымаецца ў кіно. Лаўрэат прэмій «Залаты салавей» (7 разоў, з 1963), «Залаты голас Прагі», 1-ы прыз на міжнар. конкурсе эстр. спевакоў у (Сопаце (Польшча, 1964), 1-я прэмія на міжнар. конкурсах песні ў Сан-Рэма (Італія) і Кане (Францыя; абодва (1966). с. 370
ГО́ТА (Gotha), горад на У Германіі, у зямлі Цюрынгія. Вядомы з 10 ст. Каля 70 тыс. ж. (1994). Трансп. вузел. Прам-сць: станкаінстр. і трансп. машынабудаванне (у т.л. вагонабудаванне), гумава-тэхнічная, харчасмакавая, паліграф., хімічная. Традыцыйная галіна — выданне і друкаванне геагр. картаў і атласаў. Картаграфічны музей. Арх. помнікі 16—17 ст. с. 370
ГО́ТАРН (Hawthorne) Натаніэл, гл. Хотарн Натаніэл. с. 370
ГО́ТАРПЫ (Gottorp), Гольштэйн-Готарпы, каралеўская дынастыя ў Швецыі ў 1751—1818. У 1761 готарпскі герцаг Карл Пётр Ульрых стаў рус. царом пад імем Пятра ІІІ (правіў у 1761—62). У 1773 сын Кацярыны ІІ і Пятра ІІІ готарпскі герцаг Павел І абмяняў уладанні Готарпаў у Шлезвіг-Гольштэйне на Ольдэнбург і Дэльменгорст, якія належалі Даніі. с. 370
ГО́ТБЕРГ (Gottberg) Курт фон (1896 — май 1945), адзін з вышэйшых кіраўнікоў ням. акупац. адміністрацыі ў Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1919—24 служыў у добраахвотніцкім корпусе «Брыгада Эрхарда». У 1932 уступіў у Нацыянал-сацыялісцкую рабочую партыю Германіі (НСДАП) і СС. З 1937 у Гал. ведамстве па расавай палітыцы і пасяленнях, з 1939 оберфюрэр СС і гал. камісар ведамства зямлі ў Празе. У 1940—42 нач. рэгістрацыйнага ведамства ў гал. упраўленні СС, брыгадэнфюрэр СС і ген.-маёр паліцыі. З восені 1942 камандзір «баявой групы Готберг», потым кіраўнік СС і паліцыі ў Беларусі. Пасля знішчэння бел. партызанамі гаўляйтара В.Кубэ з вер. 1943 да 3.7.1944 в.а. ген. камісара Беларусі. Адначасова з 1943 прадстаўнік рэйхсфюрэра СС у Цэнтр. Расіі. З чэрв. 1944 обергрупэнфюрэр СС. У канцы 2-й сусв. вайны кіраваў барацьбой з франц. рухам Супраціўлення. Пасля арышту Готберга саюзнікамі скончыў самагубствам у Фленсбургу. С.У.Жумар. с. 370
ГО́ТВАЛЬД (Gottwald) Клемент (23.11.1896, с. Дзедзіца, Чэхія — 14.3.1953), дзяржаўны і паліт. дзеяч Чэхаславакіі. Чл. Кампартыі Чэхаславакіі (КПЧ) з 1921, з 1925 чл. ЦК і Палітбюро, з 1929 ген. сакратар ЦК КПЧ. У 1935—43 сакратар Выканкома Камінтэрна. З пач. 2-й сусв. вайны ў СССР. Адзін з кіраўнікоў вызв. барацьбы народаў Чэхаславакіі супраць ням.-фаш. акупацыі і арганізатараў чэхаславацкіх узбр. сіл. Пасля вызвалення ўсх. ч. Чэхаславакіі ўвайшоў у створаны 4.4.1945 у г. Кошыцы ўрад Нац. фронту, нам. старшыні ўрада. З 1945 старшыня ЦК КПЧ. З мая 1946 на чале кааліцыйнага ўрада. У час лют. падзей 1948 адыграў значную ролю ў прыходзе да ўлады КПЧ, узначаліў новы ўрад. 14.6.1948 выбраны прэзідэнтам Чэхаславацкай Рэспублікі. Кіраваў працэсам буд-ва сацыялізму ў краіне паводле тагачаснай сав. мадэлі. с. 370
ГО́ТЛАНД (Gotland), самы вял. востраў у Балтыйскім м., тэр. Швецыі. Утварае самастойную адм. адзінку (лен). Пл. 2960 км2. Нас. 57,6 тыс. чал. (1993). Паверхня — плато (выш. да 83 м), складзенае з вапнякоў і пясчанікаў; пашыраны карставыя формы рэльефу. Клімат умераны, марскі. Хвойныя і шыракалістыя лясы. Тарфянікі. Рэзерват Хал-Хангвар. Пасевы збожжавых, бульбы. Жывёлагадоўля. Распрацоўкі вапняку. Адм. цэнтр і гал. порт — г. Вісбю. с. 370
ГО́ТЛАНДСКІ БОЙ 1915 , баявыя дзеянні ў Балтыйскім м. каля в-ва Готланд паміж 1-й брыгадай крэйсераў рас. Балт. флоту (каманд. контр-адм. М.К.Бахіраў) і атрадам герм. ваен. караблёў (камадор Карф) 2.7.1915 у 1-ю сусв. вайну. Атрад Бахірава (5 крэйсераў і 9 эсмінцаў) 1.7.1915 накіраваўся да порта Мемель (цяпер Клайпеда, Літва) з задачай абстраляць яго. У густым тумане ён размінуўся з ням. флотам (3 крэйсеры, 7 эсмінцаў і мінны загараджальнік), аднак у выніку радыёперахопу і дэшыфроўкі данясення Карфа быў наведзены па радыё на праціўніка. У выніку артыл. перастрэлкі 2 ліп. на У ад Готланда са строю выведзены ням. мінны загараджальнік, пашкоджана ч. караблёў абодвух бакоў; больш хуткія ням. караблі выйшлі з бою. с. 370
ГО́ТФРЫД СТРА́СБУРСКІ (Gottfried von Strassburg; ?, г. Страсбур, Францыя — каля 1210), нямецкі паэт. Прадстаўнік свецкай плыні ў ням. куртуазнай паэзіі. Яго няскончаны вершаваны раман «Трыстан і Ізольда» (дакладней «Трыстан», каля 1207—10) — творчая перапрацоўка аднайм. старафранц. рамана англанармандскага трувера Томаса Брытанскага (паміж 1155 і 1170). Блізкі па светаадчуванні да аўтараў гарадской л-ры, Готфрыд Страсбурскі ў многім з’яўляецца папярэднікам гуманістаў Адраджэння, бо апяваў веліч і найвялікшую каштоўнасць зямнога кахання, натуральнае права чалавека на свабоднае выяўленне душы. Яго стыль адметны жывапіснасцю, канкрэтнай пачуццёвасцю і алегарычнасцю, часам блізкі да шванкаў (кароткіх камічных апавяданняў). Раман Готфрыда Страсбурскага завершаны яго паслядоўнікамі — паэтамі Ульрыхам фон Цюргаймам (каля 1235) і Генрыхам фон Фрайбергам (каля 1300); паводле яго створана опера «Трыстан і Ізольда» (1859) Р.Вагнера.
Тв.: Рус. пер. — Тристан и Изольда: [Урывак] // Хрестоматия по зарубежнай литературе: Лит. средних веков. М., 1953.
Літ.:. Пуришев Б.И. Готфрид Страсбургский // История немецкой литературы. М., 1962. Т. 1. Г.В.Сініла. с. 370
ГО́ТХАБ (Godthåb), адміністрацыйны ц. Грэнландыі, гл. Нук. с. 370
ГО́ТШАЛК (каля 1010—7.6.1066), князь бодрычаў [1031—66; фактычна з 1044]. Выхоўваўся ў кляштары св. Міхаіла ў г. Люнебург (Германія). Пасля смерці бацькі Прыбыгнева (каля 1030) вярнуўся на радзіму і стаў княжыць, аднак у хуткім часе скінуты саксонцамі і эмігрыраваў у Данію. З дапамогай свайго цесця дацкага караля Кнуда І Вялікага і брэменскага архіепіскапа Адальберта ІІ вярнуў у 1044 княжацкі трон. Заснаваў Вендскую дзяржаву. Укараняў хрысціянства, намагаўся стварыць незалежную слав. царкву. Загінуў у час паўстання (інспіравана племянной знаццю), якое праходзіла пад лозунгам вяртання да язычніцтва. с. 370
ГО́ТШЭД (Gottsched) Іаган Крыстаф (2.2.1700, г. Кёнігсберг, цяпер г. Калінінград, Расія — 12.12.1766), нямецкі пісьменнік, тэарэтык л-ры. Прадстаўнік ранняга ням. Асветніцтва, пачынальнік асветніцкага класіцызму. Вучыўся ў Кёнігсбергскім ун-це. З 1725 выкладаў у Лейпцыгскім ун-це (з 1730 праф. паэзіі, з 1734 — логікі і метафізікі). Супрацоўнічаў з трупай актрысы Ф.К.Нойбер. Аўтар прац «Спроба крытычнай паэтыкі для немцаў» (1730; погляды на рэформу л-ры і тэатра), «Першаасновы ўсёй філасофіі» (1733—34, папулярызацыя ідэй Г.Лейбніца і К.Вольфа). У зб. п’ес «Нямецкі тэатр, пабудаваны паводле правілаў старажытных грэкаў і рымлян» (т. 1—6, 1741—45) уключыў свае пераклады п’ес франц. класіцыстаў (Ж.Расіна, Мальера і інш.) і ўласныя трагедыі («Паміраючы Катон», 1731, «Парыжскае крывавае вяселле», 1774, і інш.), у якіх выступіў з асуджэннем тыраніі і рэліг. фанатызму, у абарону асветніцкіх ідэалаў. Г.В.Сініла. с. 370
ГО́ТЫ (лац. Gothi, Gothones), плямёны ўсх. германцаў, якія ў пач. 1-га тыс. н.э. перасяліліся са Скандынавіі на паўд. ўзбярэжжа Балтыйскага мора. У сярэдзіне 1 ст. ў ніжнім цячэнні Віслы з удзелам готаў утварылася вельбарская культура. У апошняй чвэрці 2 ст. готы пачалі перасяленне на ПдУ (у т.л. праз ПдЗ Беларусі). У 3 ст. яны дасягнулі Паўн. Прычарнамор’я, дзе прынялі ўдзел у стварэнні чарняхоўскай культуры. У саюзе з інш. плямёнамі готы неаднаразова ўрываліся ў межы Рым. імперыі, захапілі Дакію. У 3 ст. падзяліліся на вестготаў, остготаў, малых готаў (Мезія, сучасная Балгарыя) і готаў-тэтраксітаў (Крым). У 357 саюз плямён остготаў на чале з конунгам Эрманарыхам разбіты гунамі, пасля чаго б. ч. готаў пакінула Паўн. Прычарнамор’е і пайшла на З. Пасля шэрагу міграцый вестготы апынуліся ў Іспаніі, а остготы стварылі сваю дзяржаву ў Італіі. На тэр. ПдЗ Беларусі вядомы помнікі вельбарскай культуры Вялічкавічы, Дружба, Брэсцкі бескурганны могільнік і інш.
Літ.: Иордан О. О происхождении и деяниях гетов: Пер. с лат. М., 1960; Кухаренко Ю.В. Могильник Брест-Тришин. М., 1980. А.М.Мядзведзеў. с. 370
ГО́ТЫКА (італьян. gotico літар. гоцкі ад назвы герм. племя готаў), гатычны стыль, мастацкі стыль, пашыраны ў краінах Зах., Цэнтр., часткова Усх. Еўропы паміж сярэдзінай 12 і 15—16 ст. Вылучаюць перыяды готыкі: ранняй (12 ст.), сталай (13—14 ст.) і позняй («палымянай») з моцнымі дэкар. тэндэнцыямі (15 ст.). Прыйшла на змену раманскаму стылю, ад якога ўнаследавала вяршэнства архітэктуры ў сістэме мастацтваў і традыц. тыпы культавых будынкаў. Развіццё мастацтва готыкі адлюстравала змены ў структуры сярэдневяковага грамадства: пачатак фарміравання цэнтралізаваных дзяржаў, рост і ўзмацненне гарадоў, якія сталі буйнымі заказчыкамі арх. твораў, больш высокі ўзровень развіцця рамёстваў і тэхнікі, аслабленне асноў сярэдневяковых рэліг.-дагматычных светапоглядаў і інш.
Стыль готыкі ўзнік на Пн Францыі. Найб. спецыфічная готыка ў Італіі (зберагліся моцныя ант. традыцыі) і Іспаніі. Канструкцыйны прынцып культавага дойлідства готыкі — каркас з каменю, які пазбавіў пабудовы грувасткасці раманскіх сабораў. Унутр. слупы гатычных сабораў накшталт пучка тонкіх калон пераходзілі ўверсе ў стральчатыя аркі нясучых рэбраў (нервюраў) вельмі тонкага крыжовага скляпення. Вонкавыя паўаркі — аркбутаны перадавалі распор скляпення на спец. апорныя вонкавыя слупы — контрфорсы. Гатычныя саборы вылучаліся вял. вышынёй і былі добра асветлены вокнамі з каляровымі вітражамі (Шартрскі сабор). Гал. фасады сабораў звычайна ўпрыгожвалі карункамі рознага дэкору, ажурнымі вежамі, глыбокімі «перспектыўнымі» парталамі, у цэнтры часта рабілі вял. круглае акно (ружу). Гал. відам выяўл. мастацтва готыкі была скульптура, якой упрыгожвалі фасады сабораў і іх інтэр’еры (скульптура «Коннік» у кафедральным саборы ў г. Бамберг, 1235, Германія). Найб. значныя помнікі царк. готыкі: Парыжскай Божай Маці сабор, Рэймскі сабор, Кёльнскі сабор, саборы ў Ам’ене, Страсбуры (Францыя), Кентэрберы, Уэльсе, Вестмінстэрскім абацтве ў Лондане, капэла Каралеўскага каледжа ў Кембрыджы (Англія), саборы ў Фрайбургу, Ульме, Вене (Цэнтр. Еўропа), Мілане, Сіене (Італія), Бургасе (Іспанія), Кракаве, Гнезна, Познані, Гданьску (Польшча), Празе (Чэхія), касцёлы св. Ганны і бернардзінцаў у Вільнюсе, Рыжскі Домскі сабор і інш. Сярод грамадз. і абарончых збудаванняў: ратушы ў гарадах Арас і Камп’ень (Францыя), Бруге і Брусель (Бельгія), шэраг ісп. феад. замкаў, італьян. палацца, гар. умацаванні Таліна. У творах выяўл. мастацтва пабольшала цікавасць да складанага духоўнага свету чалавека, багацця яго перажыванняў, свету прыроды.
На Беларусі готыка адлюстравана пераважна ў архітэктуры 15—16 ст. Але тут сфарміраваўся своеасаблівы стыль, характэрны гарманічным спалучэннем рыс готыкі і рэнесансу, традыцый стараж.- рус. манум. дойлідства і ўплываў рус.-візант. стылю, што ўзбагаціла бел. готыку, надало яе помнікам непаўторны каларыт і маст. каштоўнасць. Аб’ёмы пабудоў тут вырашаны скульптурна, з мяккай прарысоўкай ліній, арх. дэкор адыгрывае другарадную ролю (Ішкалдскі Троіцкі касцёл). Асн. дэкар. элементы — абрамленні парталаў і аконных праёмаў, разнастайныя па малюнку нішы і аркатура (Навагрудская Барысаглебская царква). Нярэдка завяршэнні праёмаў і парталаў мелі не спецыфічную для готыкі спічастую, а паўцыркульную форму. Маляўнічасць будынкам надавала 2-колернае вырашэнне фасадаў: заглыбленыя часткі бялілі, а выступы не атынкоўвалі, пакідалі натуральны колер чырв. цэглы (Мураванкаўская царква-крэпасць). Тэндэнцыю развіцця культавых абарончых збудаванняў у 16 ст. яскрава адлюстроўвае Сынковіцкая царква-крэпасць, якая мае стройную і гарманічную арх. кампазіцыю, створаную з гатычных, рэнесансавых і стараж.-рус. формаў. Інш. кампазіцыйныя прыёмы развіваліся ў 1-нефавых храмах з вежай-званіцай на гал. фасадзе. Манум.-кампактныя аб’ёмы, умацаваныя контрфорсамі, кантраставалі з высокімі яруснымі верт. вежамі, якія надавалі будынкам рысы дынамічнай асіметрыі (Гнезнаўскі касцёл Міхаіла архангела, Дзераўноўскі касцёл Благавешчання). Арх. формы, канструкцыі і буд. тэхніка готыкі найб. характэрны для замкавага дойлідства 16—17 ст. (Гродзенскі Стары замак, Навагрудскія замкі, Мірскі замкава-паркавы комплекс). У драўляным дойлідстве асобныя элементы готыкі захоўваліся да 18 ст. У канцы 18 — пач. 20 ст. канструкцыйныя прыёмы, формы і элементы готыкі сталі аб’ектам пераймання і стылізацыі, што выявілася ў архітэктуры неаготыкі.
Літ.: Всеобщая история архитектуры. Т. 4. Л.; М., 1966; Всеобщая история искусств. Т. 2, кн. 1. М., 1960; Лясковская О.А. Французская готика, XII—XIV вв. М., 1973; Кушнярэвіч А.М. Культавае дойлідства Беларусі ХІІІ—XVI стст. Мн., 1993; Svoboda K.M. Die Spätgolik. Wien, 1978; Rüdiger W. Die gotische Kathedrale: Architektur und Bedeutung. Köln, 1979. Ю.А.Якімовіч. с. 371
ГО́ЎМАН , Чжун, у старажытнакітайскай міфалогіі памочнік першапродка і культ. героя Фусі. Уяўлялі яго з целам птушкі і тварам чалавека, які сядзіць на двух драконах. Лічылі таксама, што Гоўман — дух лёсу або дух дрэва. с. 373
ГОФ (Hoff) Якаб Хендрык вант (30.8.1852, г. Ротэрдам, Нідэрланды — 1.3.1911), нідэрландскі хімік, адзін з заснавальнікаў фіз. хіміі і стэрэахіміі. Скончыў Політэхн. школу ў Дэлфце (1871). З 1878 праф. Амстэрдамскага, з 1896 — Берлінскага ун-таў. Навук. працы па стэрэахіміі, хім. кінетыцы і тэрмадынаміцы. Сфармуляваў асн. палажэнні тэорыі прасторавага размяшчэння атамаў у малекулах арган. злучэнняў (1874), правіла Вант-Гофа (пры павышэнні т-ры на 10 °С скорасць рэакцыі павялічваецца ў 2—4 разы), асн. пастулаты хім. кінетыкі ў працы «Нарысы па хімічнай дынаміцы» (1884). Вывеў ураўненне ізахоры (адно з асн. у хім. тэрмадынаміцы), закон асматычнага ціску (закон Вант-Гофа). Заклаў асновы тэорыі разбаўленых раствораў (1886 — 89) і тэорыі цвёрдых раствораў (1890). Нобелеўская прэмія 1901.
Тв.: Рус. пер. — Избр. труды по химии: Физич. химия. Стереохимия и органич. химия; Выступления и статьи. М., 1984.
Літ.: Биографии великих химиков: Пер. с нем. М., 1981. с. 373
ГО́ФЕР (Hofer) Андрэас (22.11.1767, г. Сан-Леанарда-ін-Пасірыя, Італія — 20.2.1810), кіраўнік узбр. выступлення супраць баварскага панавання ў аўстр. Ціролі ў 1809. Карчмар. У пач. 1809 наведаў Вену, дзе ўзгадніў план паўстання. Пад яго кіраўніцтвам паўстанцы (пераважна сяляне) тройчы вызвалялі Ціроль ад баварскіх і саюзных ім франц. войск (поспеху паўстанцаў спрыялі падзеі аўстра-франц. вайны 1809). У жн. — кастр. 1809 Гофер — фактычны правіцель Ціроля. Пасля заключэння 14.10.1809 Шонбрунскага міру паміж Аўстрыяй і Францыяй паўстанне задушана ваен. сіламі французаў. У выніку здрады Гофер трапіў у палон, паводле загаду Напалеона І расстраляны.
Літ.: Пристер Е. Краткая история Австрии: Пер. с нем. М., 1952. С. 325, 328—330. с. 373
ГО́ФМАЙСТЭР (Hofmeister) Вільгельм Фрыдрых Бенядзікт (18.5.1824, г. Лейпцыг, Германія — 12.1.1877), нямецкі батанік, адзін са стваральнікаў эмбрыялогіі раслін. Праф. Гейдэльбергскага (з 1863) і Цюбінгенскага (з 1872) ун-таў. Навук. працы па фізіялогіі раслін. Апісаў утварэнне семязавязі і зародкавага мяшка, працэс апладнення і развіццё зародка ў пакрытанасенных раслін (1849). Даказаў адзінства цыкла развіцця споравых і насенных раслін (1851), вызначыўшы чаргаванне бясполага (спарафіт) і палавога (гаметафіт) пакаленняў у імхоў, дзярэз, хвашчоў, папарацей і голанасенных. с. 373
ГО́ФМАН (Hofmann) Аўгуст Вільгельм фон (8.4.1818, г. Гісен, Германія — 5.5.1892), нямецкі хімік-арганік; адзін з заснавальнікаў ням. прам-сці сінт. фарбавальнікаў. Скончыў Гісенскі ун-т (1840), дзе і працаваў. З 1845 дырэктар Каралеўскага хім. каледжа ў Лондане, з 1865 праф. Берлінскага ун-та. Навук. даследаванні па хіміі араматычных злучэнняў (фарбавальнікаў). Вылучыў з каменнавугальнай смалы бензол, з якога атрымаў нітрабензол, а яго аднаўленнем — анілін (1845, удасканаліў рэакцыю М.М.Зініна). Адкрыў спосаб сінтэзу аліфатычных амінаў уздзеяннем галагеналкілаў на аміяк (рэакцыя Гофмана, 1850), спосаб атрымання першасных амінаў з амідаў карбонавых к-т (перагрупоўка Гофмана, 1881).
Літ.: Манолов К. Великие химики. Т. 1. 3 изд. М., 1986. с. 373
ГО́ФМАН (Hofman, Hofmann) Іосіф (Юзаф; 20.1.1876, г. Кракаў, Польшча — 16.2.1957), польскі піяніст, педагог, кампазітар; адзін з буйнейшых піяністаў свайго часу. Вучыўся ў Берліне ў М.Машкоўскага і А.Рубінштэйна. У 1886—1946 канцэртаваў у краінах Еўропы і ЗША. З 1898 у ЗША. Заснавальнік (1924), праф. (з 1924), дырэктар (1926— 38) Муз. ін-та Кёртыс у Філадэльфіі. Вядомы найперш як выканаўца твораў Ф.Шапэна, а таксама Р.Шумана, Ф.Мендэльсона, Р.Шуберта, Ф.Ліста, Машкоўскага. Аўтар арк. і фартэпіянных твораў, кніг па тэхніцы фартэпіяннай ігры, якія маюць значную практычную каштоўнасць.
Тв.: Рус. пер. — Фортепианная игра: Ответы на вопр. о фортепианной игре. М., 1961. с. 373
ГО́ФМАН (Hoffmann) Курт (н. 12.11.1910, г. Фрайбург-ім-Брайсгаў, Германія), нямецкі кінарэжысёр. З 1931 ставіў забаўляльныя фільмы. У 1950-я г. набыў папулярнасць як пастаноўшчык лёгкіх камедый: «Фанфары кахання» (1951), «Выкраданне сабінянак» (1953), «Феерверк» (1954) і інш. Творча выкарыстоўваючы прыёмы паліт. кабарэ і мюзік-хольных рэвю, стварыў сатыр. муз. фільмы ў форме парадыйна-гратэскавага эстр. агляду («Мы — вундэркінды», 1958), феерычнай кінааперэты («Прывіды ў замку Шпесарт», 1961) і інш. Яго фільмы маюць антыфаш. накіраванасць. Сярод экранізацый: «Прызнанне авантурыста Фелікса Круля» (1957, паводле Т.Мана), «Шлюб пана Місісіпі» (1961, паводле Ф.Дзюрэнмата). З 1970-х г. працаваў на тэлебачанні. с. 373
ГО́ФМАН (Hoffmann) Эрнст Тэадор Амадэй (24.1.1776, г. Кёнігсберг, цяпер г. Калінінград, Расія — 25.6.1822), нямецкі пісьменнік, кампазітар, мастак. Вывучаў права ў Кёнігсбергскім ун-це. Арганізаваў філарманічнае т-ва, сімф. аркестр у Варшаве (1804—07). У 1807 — 13 дырыжор, кампазітар і дырэктар у т-рах Берліна, Бамберга, Лейпцыга і Дрэздэна. Аўтар адной з першых рамант. опер «Ундзіна» (1814), сімфоній, камерна-інстр. і хар. твораў. Першая навела «Рыцар Глюк» (1809). Творы 1809—14 аб’яднаны ў кн. «Фантазіі ў манеры Кало» (т. 1—4, 1814—15). У цэнтры творчасці Гофмана — тэмы мастака і мастацтва, музыкі і музыкантаў; асн. ідэя — невырашальнасць канфлікту паміж мастаком і грамадствам; скразныя вобразы — мастак і філістэр. У цыкле навел «Крэйслерыяна» (1814) і ў «Фрагментах біяграфіі Іаганеса Крэйсера», уведзеных у раман «Жыццёвыя погляды ката Мура», Гофман стварыў трагічны вобраз геніяльнага музыканта Крэйслера, самотнага, асуджанага на пакуты сярод людзей, далёкіх ад мастацтва. Светлай і радаснай фантастыцы казак «Шчаўкунок і Мышыны кароль», «Чужое дзіця», «Прынцэса Брамбіла» і інш. супрацьстаіць змрочны і злавесны каларыт у рамане «Эліксіры д’ябла» (1815—16) і «Начных апавяданнях» (т. 1—2, 1817). Ён папярэджваў аб небяспецы аўтаматызацыі грамадскай свядомасці (навела «Пясочны чалавек»), адчужанасці чалавека і вынікаў яго працы ў грамадстве, заснаваным на ўладзе золата. Казка «Малы Цахес, празваны Цыноберам» (1819) — вострая сатыра на феад.-бюргерскую рэчаіснасць Германіі пач. 19 ст. Сярод лепшых твораў Гофмана зб. навел «Серапіёнавы браты» (т. 1—4, 1819—21). Вяршыня творчасці — незавершаны раман «Жыццёвыя погляды ката Мура» (т. 1—2, 1820—22), пабудаваны на іранічнай паралелі паміж светам жывёл і светам людзей. Яго «Апошнія апавяданні» выдадзены ў 1825. Тэмы і вобразы твораў Гофмана знайшлі ўвасабленне ў творчасці Р.Шумана («Крэйслерыяна»), Р.Вагнера («Лятучы галандзец»), П.І.Чайкоўскага («Шчаўкунок»), А.Адана («Жызэль»), Л.Дэліба («Капелія»), П.Хіндэміта («Кардыльяк») і інш. Гофман — герой опер Ж.Афенбаха («Казкі Гофмана») і Г.Лачэці («Гофман»). Балет Чайкоўскага «Шчаўкунок» і опера Афенбаха «Казкі Гофмана» ўваходзяць у рэпертуар Нац. акад. т-ра оперы і балета Беларусі. На бел. мову асобныя творы Гофмана пераклаў В.Сёмуха. «Беларускі гафманізм» у творчай манеры Я.Баршчэўскага, аўтара «Шляхціца Завальні», трапна заўважыў Р.Падбярэскі (арт. «Беларусь і Ян Баршчэўскі», 1844).
Тв.: Бел. пер. — Дон Жуан; Рыцар Глюк: Успамін з 1809 г. // Крыніца. 1996. № 20 (4); Рус. пер. — Жизнь и творчество; Письма, высказывания, документы. М., 1987; Собр. соч. : В 6 т. Т. 1—3. М., 1991—96.
Літ.: Ботникова А.Б. Э.Т.А.Гофман и русская литература. Воронеж, 1977; Художественный мир Э.Т.А.Гофмана. М., 1982. С.Дз.Малюковіч. с. 374
ГО́ФМАНСВА́ЛЬДАЎ (Hofmannswaldau) Крысціян Гофман фон (25.12.1616, г. Брэслаў, цяпер г. Вроцлаў, Польшча — 18.4.1679), нямецкі паэт, адзін з буйных прадстаўнікоў барока; стваральнік т. зв. другой сілезскай школы паэтаў, блізкай да марынізму. Скончыў Лейдэнскі ун-т (Нідэрланды). Дэбютаваў перакладамі з італьян. паэзіі. Дыяпазон лірыкі Гофмансвальдаў (надрукавана пасмяротна) вельмі шырокі: ад галантнай любоўнай паэзіі (эратычныя оды, мадрыгалы, рандо) да трагічнай філас. лірыкі, эпітафій і эпіграм, дзе геданістычныя матывы спалучаюцца з адчуваннем марнасці, тленнасці быцця. Вядомасць Гофмансвальдаў прынеслі «Гераічныя лісты» (1679), узорам для якіх паслужылі «Гераіды» Авідзія. Г.В.Сініла. с. 374
ГО́ФМАНСТАЛЬ (Hofmannsthal) Гуга фон (1.2.1874, Вена — 15.7.1929), аўстрыйскі пісьменнік і драматург, прадстаўнік т. зв. венскай школы імпрэсіянізму. Вывучаў права і раманскія мовы і л-ры ў Вене. У 1906 пачаў супрацоўніцтва з кампазітарам Р.Штраусам, для якога напісаў п’есы-лібрэта «Электра» (1906, паводле аднайм. драмы 1904) і «Кавалер руж» (1911). У 1917 разам з М.Райнгартам заснаваў Зальцбургскі муз. фестываль. Аўтар аднаактовых вершаваных драм «Смерць Тыцыяна» (1892), «Дурань і смерць» (1894), п’ес «Эдып і сфінкс» (1906), «Вяртанне Крысціны дамоў» (1910), «Зальцбургскі вялікі тэатр жыцця» (1922), «Вежа» (1925), у якіх захапленне артыстычнай атмасферай і культурай вытанчаных формаў старой Вены спалучаецца з трывожным роздумам аб праблемах сучаснасці. У лірычных вершах (зб. «Вершы і маленькія драмы», 1907), апавяданнях (зб. «Казка 672 начы і іншыя апавяданні», 1895), кнізе эсэ «Паэт і наш час» (1907) па-імпрэсіянісцку тонка перадаў уражанні быцця, нюансы стану душы, непарыўнае адзінства чалавечай гісторыі і культуры. Г.В.Сініла. с. 374
ГОХУА́ (кіт. — нац. жывапіс), традыцыйная школа кіт. жывапісу вадзянымі фарбамі на шаўковых і каляровых скрутках. Тэрмін «гохуа» адрадзіўся ў пач. 20 ст. з аднаўленнем традыцый нац. жывапісу (існаваў з 3—2 ст. да н.э.), які меў тэхн. і жанравыя своеасаблівасці, спецыфічны метад адлюстравання прадмета пры дапамозе ліній і плям на нейтральным фоне, што надавала адчуванне бязмежнай прасторы. Спосабам гохуа малявалі кветкі, расліны, жывёл; у 1940—50-я г. яго сюжэты сталі больш разнастайныя, з’явіліся лірычныя і жанравыя кампазіцыі на сучасныя тэмы. Найб. вядомыя мастакі Цы Байшы і Сюй Бэйхун. с. 374
ГО́ЦАЛІ (Gozzoli) Беноца (сапр. ды Лезе ды Сандра; di Lese di Sandro; 1420, г. Фларэнцыя, Італія — 1497), італьянскі жывапісец эпохі ранняга Адраджэння. Вучыўся ў Л.Гіберці і Анджэліка. Працаваў у Фларэнцыі, Пізе і інш. гарадах Італіі. У вял. фрэскавых цыклах (сцэны з жыцця св. Аўгусціна ў царкве Сант-Агасціна ў Сан-Джыміньяна, 1463—67; фрэска «Шэсце вешчуноў» у капэле палаца Медычы-Рыкардзі ў Фларэнцыі, 1459) спалучаў паэт.-казачную, па сутнасці свецкую трактоўку сюжэтаў і тонкасць жывога назірання з «дывановасцю» кампазіцыі, умоўнасцю прасторавых вырашэнняў, дэкар. маляўнічасцю каларыту.
Літ.: Padoa Rizzo А. B.Gozzoli pittore fiorentino. Firenze, 1972. с. 374
ГОЦК , вёска ў Салігорскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 62 км на ПдЗ ад Салігорска, 195 км ад Мінска, 62 км ад чыг. ст. Слуцк. 2335 ж., 618 двароў (1996). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Малітоўны дом хрысціян веры евангельскай. с. 374
ГО́ЦКАЯ МО́ВА , адна са старажытных германскіх моў (усх.-германская падгрупа). Вядома пераважна па пісьмовых помніках 4 ст. (перыяд пасялення готаў у Прычарнамор’і). Найб. значны — пераклад Бібліі (прыпісваецца вестгоцкаму епіскапу Ульфіле), што дайшоў да нашага часу ў остгоцкіх рукапісах 5—6 ст. Лічыцца, што Ульфіла стварыў і само гоцкае пісьмо, заснаванае на грэч. і лац. алфавітах, а таксама на рунічным пісьме. Гоцкая мова захавала большую блізкасць да прагерманскай мовы, таму яна адыгрывае значную ролю ў параўнальнай граматыцы германскіх моў. Вылучаюць 2 блізкія дыялекты гоцкай мовы — остгоцкі і вестгоцкі. У Крыме пэўны час захоўвалася т. зв. крымска-гоцкая мова (вядома 68 слоў, запісаных фламандцам А.Г.Бусбекам у 16 ст.), якая паходзіла ад остгоцкага дыялекту гоцкай мовы.
Літ.: Гухман М.М. Готский язык. М., 1958. с. 374
ГО́ЦКІ КАНА́Л , меліярацыйны канал у Салігорскім р-не Мінскай і Лунінецкім р-не Брэсцкай абласцей. Левы прыток Галоўнага канала (бас. р. Прыпяць). Даўж. 32 км. Пачынаецца каля в. Гаўрыльчыцы Салігорскага р-на, вусце за 11,8 км на ПнУ ад в. Чырвоная Воля. с. 375
ГО́ЦЫ (Gozzi) Карла (13.12.1720, г. Венецыя, Італія — 4.4.1806), італьянскі драматург. Граф. Быў ваенным. Выступіў супраць драматургіі К.Гальдоні і франц. асветнікаў. Падтрымліваў традыцыі Адраджэння. Стварыў новы жанр — філас. тэатр. казку (ф’яба). Першая з іх — «Любоў да трох апельсінаў» (паст. 1760). У казках 1760-х г. «Воран», «Кароль-алень», «Прынцэса Турандот», «Жанчына-змяя», «Забеіда», «Блакітная пачвара», «Шчаслівыя жабракі», «Зялёная птушка», «Дзэім, кароль джынаў, альбо Верная раба» развіваў свой трагікамічны казачны стыль, спрабаваў, нягледзячы на рэформу т-ра, захаваць традыцыі камедыі дэль артэ. Яго ф’ябы адметныя паэтычнасцю, яркасцю і аптымізмам нар. казачнай фантастыкі. Аўтар 23 п’ес, напісаных пад уплывам ісп. «камедыі плашча і шпагі», у т.л. «Любоўнае зелле» (1777), паэмы «Дзіўная Марфіза» (1772), кн. ўспамінаў «Непатрэбныя мемуары» (1797). Казкі Гоцы паўплывалі на л-ру рамантызму і тэатр 20 ст. П’есы «Кароль-алень», «Прынцэса Турандот», «Зялёная птушка» неаднаразова ставіліся і тэатрамі Беларусі.
Тв.: Рус. пер. — Сказки для театра. М., 1989. С.В.Логіш. с. 375
ГО́ЧАР (Gočár) Іосеф (14.3.1880, Семін, каля Пршэлавуча, Чэхія — 10.9.1945), чэшскі архітэктар. Вучыўся ў Празе ў Вышэйшай прамысл. (1898—1902) і Мастацка-прамысл. (1902—05) школах у Я.Котэры. З 1923 выкладаў у Пражскай АМ. Эвалюцыяніраваў ад стылю мадэрн да функцыяналізму. Відны прадстаўнік т. зв. чэшскага арх. кубізму з характэрнымі для яго гранёнымі геам. формамі ў афармленні карнізаў, балконаў, завяршэнняў акон і інш. Яго пабудовы (дом «Каля Чорнай Божай маці» ў Празе, 1911—12; яслі, 1924; гімназія, 1924—26; царк. комплекс, 1926—29; усе ў Градзец-Кралаве) вылучаюцца свабодай і мэтазгоднасцю прасторавай кампазіцыі, строгай адточанасцю формаў і прапорцый. с. 375
ГО́ШЧА , вадасховішча ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл. каля в. Гошча. Створана на месцы аднайм. возера ў 1981. Пл. 0,82 км2, даўж. 1,8 км, найб. шыр. 300 м, найб. глыб. 10 м. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя. Усх. берагі ўкрыты лесам, паўн. і паўд. — лугавой расліннасцю, зах. — пад ворывам. Асн. прызначэнне — акумуляцыя і пераразмеркаванне сезоннага сцёку, увільгатненне зямель, рыбагадоўля. с. 375
ГО́ШЧАВА , вёска ў Стайкаўскім с/с Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 7 км ад Івацэвіч, 130 км ад Брэста, 4 км ад чыг. ст. Косава-Палескае. 975 ж., 390 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Гошчаўская Крыжаўзвіжанская царква. с. 375
ГО́ШЧАЎСКАЯ КРЫЖАЎЗВІ́ЖАНСКАЯ ЦАРКВА́ , помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1838 у в. Гошчава (Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Трохзрубная пабудова з квадратным у плане асн. аб’ёмам, 3-граннай алтарнай апсідай і бабінцам з тамбурам, якія накрыты агульным 2-схільным дахам. Прысадзісты аб’ём будынка ўзбагачаюць васьмерыковая вежа-званіца, накрытая шатром, 2 чацверыковыя вежачкі над бабінцам і купал на 8-гранным барабане над асн. зрубам. Гал. ўваход вылучаны порцікам на 2 падвойных фігурных калонах. Сцены ашаляваны, вокны прамавугольныя і паўцыркульныя з разнымі ліштвамі. У інтэр’еры над уваходам хоры, іканастас аздоблены разьбой. У.А.Чантурыя. с. 375
ГОЭЛРО́ , першы перспектыўны план аднаўлення і развіцця нар. гаспадаркі Савецкай Расіі на аснове электрыфікацыі. Складзены Дзярж. камісіяй па электрыфікацыі Расіі (ГОЭЛРО) на чале з Г.М.Кржыжаноўскім, разгледжаны VII (снеж. 1920) і зацверджаны ІХ (снеж. 1921) Усерас. з’ездамі Саветаў. План прадугледжваў буд-ва 30 раённых электрастанцый (20 ЦЭС і 10 ГЭС) і рэканструкцыю дзейных. Намячалася давесці сумарную гадавую выпрацоўку электраэнергіі да 8,8 млрд. квт гадз (супраць 1,9 млрд. квт гадз, якія выпрацоўваліся ў Расіі ў 1913). Прадугледжвалася тэхн. пераўзбраенне ўсіх галін нар. гаспадаркі на базе макс. выкарыстання электраэнергіі. На Беларусі ў перыяд ажыццяўлення плана ГОЭЛРО ў 1927 пачалося буд-ва Беларускай ДРЭС. План ГОЭЛРО, разлічаны на 10—15 гадоў, у асноўным выкананы ў 1931 і да 1935 перавыкананы больш як у 2 разы. с. 375
ГО́Я , Гоя-і-Лусьентэс (Goya y Lucientes) Франсіска Хасэ дэ (30.3.1746, Фуэндэтодас, каля г. Сарагоса, Іспанія — 16.4.1828), іспанскі жывапісец, гравёр. З 1760 вучыўся ў Сарагосе ў мясц. мастака Х.Лусана-і-Мартынеса. Каля 1769 наведаў Італію, у 1771 вярнуўся ў Сарагосу, дзе стварыў фрэскі ў духу італьян. барока (размалёўка бакавога нефа царквы Нуэстра Сеньёра дэль Пілар). З 1773 працаваў у Мадрыдзе, у 1776—80 і 1786—91 выканаў для каралеўскай мануфактуры больш за 60 кардонаў для шпалер, адметных насычаным каларытам і радасным светаадчуваннем. У 1790 абраны ў Мадрыдскую АМ (з 1785 віцэ-дырэктар, з 1795 дырэктар яе жывапіснага аддзялення), у 1786 прызначаны прыдворным жывапісцам, з 1799 «першы жывапісец караля». Адначасова ў творчасці Гоя ўзмацняюцца рысы трагізму, глыбіня крытычнага ўспрымання рэчаіснасці, непрыязнасць да феад.-клерыкальнай Іспаніі «старога парадку». Пачварнасць яе маральных, духоўных і паліт. асноў ён раскрываў у серыі з 80 афортаў «Капрычас» (з каментарыямі мастака, 1797—98), у якой спалучаны гратэск і рэальнасць, алегорыя і фантастыка. У 1790-я — пач. 1800-х г. росквіту дасягнула яго партрэтная творчасць, у якой адчуванне адзіноты (партрэт сеньёры Бермудэс), мужнае процістаянне і выклік усяму навакольнаму (партрэт Ф.Гіймардэ, 1798), прыгажосць маладой жанчыны («Маха аголеная» і «Маха апранутая», каля 1802). Цудоўны па вастрыні і пераканальнасці характарыстык групавы партрэт «Сям’я караля Карла IV» (1800). Глыбокім гістарызмам, пратэстам напоўнены карціны Гоя, прысвечаныя барацьбе супраць франц. інтэрвенцыі («Расстрэл паўстанцаў у ноч 3 мая 1808 года», 1814), серыя афортаў «Бедствы вайны» (82 аркушы, 1810—20), якая па-філасофску асэнсоўвае лёс народа. Цяжкая хвароба прывяла мастака да частковай страты зроку і поўнай глухаты. У творах таго часу пераважаюць трагічная разгубленасць, кашмарная фантастычнасць вобразаў (фрэскі «Дома глухога», графічная серыя з 22 аркушаў «Дыспаратэс»; усе ў 1819—23). З 1824 Гоя жыў у Францыі, пісаў партрэты сяброў, асвойваў тэхніку літаграфіі. Уплыў яго творчасці на жывапіс і графіку меў і мае агульнаеўрап. характар.
Літ.: Прокофьев В.Н. «Капричос» Гойи. М., 1970; Фейхтвангер Л. Гойя, или Тяжкий путь познания: Пер. с нем. 2 изд. М., 1959; Ортега-и-Гассет Х. Гойя // Ортега-и-Гассет Х. «Дегуманизация искусства» и другие работы: Пер. с исп. М., 1991. с. 376
ГРА́АФ (Graaf) Рэнье дэ (30.7.1641, г. Схонхавен, Нідэрланды — 17.8.1673), галандскі анатам і фізіёлаг. Вывучаў медыцыну ў Лёвене, Утрэхце, Лейдэне. Загадваў кафедрай анатоміі ў Парыжы. Навук. працы па анатоміі органаў размнажэння жывёл і чалавека. Прапанаваў тэрмін яечнік («ovarium»). Апісаў будову фалікулаў яечніка (граафавы пузыркі). Вывучаў хімізм стрававання і ўздзеянне падстраўнікавага соку з дапамогай прапанаванага ім метаду налажэння слінных і падстраўнікавай фістул. с. 376
ГРАА́ФАЎ ПУЗЫРО́К (ад прозвішча анатама і фізіёлага Р.Граафа), спелы яйцавы фалікул з поласцю, што развіўся ў коркавым слоі яечніка млекакормячых і чалавека пад уздзеяннем фалікуластымулюючага гармону. Сценка Граафага пузырка складаецца з вонкавай злучальнатканкавай абалонкі, пад якой знаходзіцца шматслойны фалікулярны эпітэлій, што высцілае поласць Граафава пузырка, запоўненую серознай вадкасцю. Эпітэлій утварае выступ у поласць Граафава пузырка (яйцаносны бугарок), у ім змяшчаецца яйцо. Фалікул выпрацоўвае гармон эстраген, які рыхтуе палавыя шляхі да ўспрымання яйца пасля авуляцыі (вызвалення яго з Граафава пузырка і яечніка). Яйцо пасля авуляцыі трапляе ў яйцавод, дзе можа сустрэцца са сперматазоідам і апладніцца. У жывёл, што нараджаюць многа дзіцянят, адначасова растуць і выспяваюць некалькі Граафавых пузыркоў. Частка фалікулаў (да 95%) не дасягае перадавуляцыйнага стану, што садзейнічае ўзнікненню атрэзіі. с. 376
ГРАБ (Carpinus), род кветкавых раслін сям. бярозавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі, Еўропе, Паўн. Амерыцы (1 від). Лесаўтваральнікі (утвараюць грабавыя лясы). На Беларусі 1 дзікарослы — граб звычайны, або еўрапейскі (С. betulus), і 3 інтрадукаваныя ў Цэнтр. бат. садзе Нац. АН віды: граб каралінскі (С. caroliniana), каўказскі (С. caucasica) і ўсходні, або грабіннік (С. orientalis). Граб звычайны — цеплалюбны зах.-еўрап. від. Расце як дамешак ці ўтварае другі ярус ў мяшаных і лісцевых лясах; на месцы высечаных лясоў стварае чыстыя другасныя (вытворныя) насаджэнні — грабнякі.
Аднадомныя лістападныя дрэвы (выш. да 30 м), рэдка кусты з густой яйцападобнай кронай і вертыкальна-рабрыстым ствалом. Кара гладкая, светлая, серабрыста-шэрая, потым цёмная, трэшчынаватая. Лісце двухрадна размешчанае, чаргаванае, простае, шчыльнае, цёмна-зялёнае. Кветкі дробныя, аднаполыя, аднадомныя, у павіслых зеленавата-чырв. каташках. Цвітуць адначасова з распусканнем лісця. Плод — аднанасенны рабрысты арэшак. Ценевынослівыя, засухаўстойлівыя расліны. Устойлівыя да гарадскіх умоў, шкоднікаў і хвароб. Жывуць да 100—300 (400) гадоў. Добра пераносяць падстрыганне. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна (парасткамі). Дэкар., дубільныя, кармавыя, тэхн. і фарбавальныя расліны. Драўніна цяжкая, цвёрдая, выкарыстоўваецца ў машынабудаванні, сталярнай, такарнай справе, ідзе на выраб муз. інструментаў, мэблі, паркету. Выкарыстоўваюць для азелянення нас. месцаў. Ёсць дэкар. садовыя формы: пірамідальная, ніцая, калонападобная, лопасцялістая, пурпуровая і інш.
Г.У.Вынаеў. с. 376
ГРА́БАВЫЯ ЛЯСЫ́ , грабнякі (Carpineta), група фармацый вытворных шыракалістых лясоў, аснову дрэвастою якіх складаюць віды з роду граб. Пашыраны ва Усх. Азіі, Еўропе (асабліва Цэнтр. і Зах. ) і Паўн. Амерыцы, пераважна ў горных і перадгорных раёнах. На Каўказе грабавыя лясы створаны грабам каўказскім (С. caucasica), у Крыме — усходнім, або грабіннікам (С. orientalis), у Прымор’і, Карэі, Японіі і Кітаі — прыморскім, або сэрцалістым (С. cordata), у Паўн. Амерыцы — каралінскім (С. caroliniana), у Еўропе, у т.л. ў Прыбалтыцы, на Беларусі і Украіне, — звычайным, або еўрапейскім (С. betulus). Розныя віды граба ўтвараюць мяшаныя насаджэнні з дубам і букам. На Беларусі грабавыя лясы складаюць 0,2% пл. лясоў. Пашыраны пераважна ў паўд., цэнтр. і зах. раёнах. Утвараюцца звычайна як другасныя (вытворныя) лясы на месцы высечаных ялова-шыракалістых лясоў, таксама арляковых, чарнічных, кіслічных і папарацевых дуброў. Склад і яруснасць іх дрэвастою складаныя. Пераважаюць кондамінантныя фітацэнозы, прадстаўленыя найчасцей маладняком і дрэвастоямі сярэдняга ўзросту: у цэнтр. ч. ялова-грабавыя, ялова-дубова-грабавыя, хваёва-ялова-дубова-грабавыя, на Пд дубова-грабавыя, хваёва-дубова-грабавыя, ясянёва-дубова-грабавыя, ліпава-клянова-дубова-грабавыя. Вылучаюць 6 тыпаў грабавых лясоў: кіслічныя (64,4% пл. грабнякоў), сніткавыя, арляковыя, чарнічныя, папарацевыя, крапіўныя. Сярэдні ўзрост 30 гадоў. Участак грабавых лясоў у Клічаўскім лясгасе Магілёўскай вобл. (Бёрдаўскае лесанасаджэнне), што знаходзіцца на паўн.-ўсх. мяжы суцэльнага пашырэння граба, абвешчаны помнікам прыроды. Г.У.Вынаеў. с. 377
ГРАБА́Р Ігар Эмануілавіч (25.3.1871, Будапешт — 16.5.1960), расійскі жывапісец і мастацтвазнавец. Нар. мастак СССР (1956). Акад. АН СССР (1943), АМ СССР (1947). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1894—96) у І. Рэпіна, маст. школе А.Ажбе (1896—98) у Мюнхене. У 1913—25 узначальваў Траццякоўскую галерэю. Выкладаў у Маскоўскім ун-це (праф. з 1921), маст. ін-це (1937—43, дырэктар). У 1944—60 дырэктар Ін-та гісторыі мастацтваў АН СССР. Чл. аб’яднання «Свет мастацтва» і «Саюз рускіх мастакоў». Раннія творы выкананы пад уплывам югендстылю («Дама з сабачкам», 1899). У пач. 1900-х г. творча выкарыстоўваў метады імпрэсіянізму, ствараў жыццесцвярджальныя, мажорныя пейзажы («Вераснёўскі снег», 1903; «Белая зіма», «Грачыныя гнёзды», «Сакавіцкі снег», «Лютаўскі блакіт», усе 1904). У пейзажах пазнейшага часу відавочна імкненне да абагульненых вобразаў («Ясны восеньскі вечар», 1923; «Зімні сонечны дзень», 1941). Выканаў партрэты дзеячаў культуры (М.Дз.Зялінскага, 1923, М.В.Марозава, 1934, С.А.Чаплыгіна, 1935, С.С.Пракоф’ева, 1941), пісаў карціны на гісторыка-рэв. тэмы. Аўтар манаграфічных даследаванняў пра рус. мастакоў Феафана Грэка, А.Рублёва, В.Сярова і інш. Па ініцыятыве і пры ўдзеле Грабара выдавалася першая «Гісторыя рускага мастацтва» (т. 1—6, 1909 — 16); адзін з аўтараў «Гісторыі рускага мастацтва» (т. 1—13, 1953—69). Адзін з заснавальнікаў рэстаўрацыйнай справы, аховы помнікаў мастацтва і даўніны. У Нац. маст. музеі Беларусі 7 твораў Грабара, у т.л. «Водблеск світання» (1904), аўтапартрэт у сінім касцюме (1935) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.: И.И.Левитан: Жизнь и творчество. М., 1913 (разам з С.Глаголем); Репин. Т. 1—2. М., 1963—64; О древнерусском искусстве. М., 1966; О русской архитектуре. М., 1969; В.А.Серов. 2 изд. М., 1980; Письма. [Т. 1—3]. М., 1974—83.
Літ.: Егорова Н.В. И.Э.Грабарь. М., 1979. М.Л.Цыбульскі. с. 377
ГРАБА́РКА (Grabarka), гара ў Беластоцкім ваяв. Польшчы, праваслаўная святыня. За 11 км на У ад г. Семятычы, 3 км ад чыг. ст. Сычы. Набыла вядомасць святога месца пасля перанясення сюды абраза Спаса Збавіцеля з суседняга г. Мельнік (паводле падання, паміж 13 і 17 ст. ў час вял. небяспекі). Абраз не захаваўся. У 1947 на Грабарцы заснаваны жаночы манастыр святых Марфы і Марыі. З таго часу тут адбываюцца масавыя набажэнствы, найб. урачыстыя ў маі (Маладзёжнае агульнапольскае паломніцтва) і ў свята Праабражэння Гасподняга (19 жн. н. ст.), калі тут збіраецца 50—70 тыс. паломнікаў з Польшчы, Беларусі, Украіны і інш. краін. Паломнікі прыносяць і ставяць на Грабарцы ахвяравальныя крыжы (іх тут некалькі тысяч).
Літ.: Święta Góra Grabarka. Białystok, 1995. М.Р.Гайдук. с. 378
ГРА́БАЎ , вёска ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 39 км на ПнЗ ад Петрыкава, 210 км ад Гомеля, 19 км ад чыг. ст. Капцэвічы. 605 ж., 229 двароў (1996). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. с. 378
ГРА́БАЎКА , вёска ў Гомельскім р-не. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 35 км на ПдУ ад Гомеля, 5 км ад чыг. ст. Церуха. 970 ж., 666 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. с. 378
ГРА́БЕ (Grabbe) Крысціян Дзітрых (11.12.1801, г. Дэтмальд, Германія — 12.9.1836), нямецкі драматург. Вывучаў права ва ун-тах Лейпцыга і Берліна. Яго ранняя творчасць адзначана самабытнасцю, асаблівай «неўтаймаванасцю», тытанізмам вобразаў: камедыя «Жарт, сатыра, іронія і больш глыбокі сэнс» (1827), напісаныя ў рэчышчы рамант. «драмы лёсу» трагедыі «Герцаг фон Готланд» (1827), «Дон Жуан і Фауст» (1829). Аўтар гіст. драм, прысвечаных буйным гіст. падзеям і вострым супярэчнасцям сучаснасці: незавершаны цыкл «Гогенштаўфены» («Фрыдрых Барбароса», 1829, «Генрых VI», 1830), «Напалеон, або Сто дзён» (1831), «Ганібал» і «Бітва Германа» (1835). Г.В.Сініла. с. 378
ГРАБЕ́Ж , у крымінальным праве адкрытае выкраданне маёмасці, учыненае без насілля або з насіллем, няшкодным для жыцця і здароўя. Належыць да групы злачынстваў супраць уласнасці. Акалічнасцямі, якія абцяжарваюць грабеж, з’яўляюцца насілле над пацярпелым, выкраданне паводле папярэдняй змовы групай асоб, пранікненне ў жыллё, памяшканне або інш. сховішча, буйныя памеры выкрадзенага або ўчыненне злачынства асабліва небяспечным рэцыдывістам. Паводле крымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь караецца пазбаўленнем волі на працяглы тэрмін (максімальная мера пакарання — 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці).
Э.І.Кузьмянкова. с. 378
ГРА́БЕЛЬКІ , кветкавая расліна, тое, што бусельнік. с. 378
ГРА́БЕН (ням. Graben літар. роў), выцягнуты ўчастак зямной кары, абмежаваны разрыўнымі пашырэннямі ў выглядзе скідаў (часцей) або ўскідванняў і апушчаны адносна навакольнай паверхні. Бываюць простыя і ступеньчатыя. Утвараюцца пры расцяжэннях зямной кары ў працэсе апускання або ўзняцця яе блокаў. Марфалагічна буйныя грабены часта маюць выгляд апушчэнняў, запоўненых вадой (Байкальскі і Усходне-афрыканскі грабены). Выцягнутыя грабены на некалькі соцень кіламетраў належаць пераважна да рыфтаў. На Беларусі да стараж. (познадэвонскіх) грабенаў належыць Прыпяцкі — частка палеарыфтавай Прыпяцка-Данецкай сістэмы. А.А.Саламонаў. с. 378
ГРАБЕНБА́ЎЭРЫ (Grabenbauer), музыканты 18 — пач. 19 ст.
Дамінік (? — раней 25.2.1804), клавесініст і педагог. У 1757—72 працаваў пры двары гетмана Браніцкага ў Беластоку (Польшча), даваў прыватныя ўрокі музыкі. Часта выязджаў у Слонім, з 1778, верагодна, жыў у ім стала (1.1.1779 заключыў з М.К.Агінскім кантракт на 8 гадоў, паводле якога абавязваўся навучаць прыгонных ігры на клавікордах). Працаваў да 1804 у муз. школе пры Слонімскай капэле Агінскага. Ева (1760, Беласток — ?), спявачка і педагог. Дачка Дамініка. З 1.1.1779 працавала ў Слонімскім тэатры Агінскага. Паводле кантракта павінна была вучыць прыгонных спевам, а таксама выступаць у операх і камедыях. У 1780 спявала ў оперы «Тэлемак». У сак. 1785 пакінула Слонім разам з мужам, прыдворным спеваком М.Лазарыні. Г.І.Барышаў. с. 378
ГРАБЕНІКО́ЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура эпохі позняга мезаліту (6—4 тыс. г. да н. э.) на тэр. Паўн. Прычарнамор’я ў міжрэччы Дняпра і Паўд. Буга. Назва ад стаянкі каля в. Грабенікі Адэскай вобл. Насельніцтва займалася паляваннем на каня, быка, кулана. Для грабенікоўскай культуры характэрны нуклеусы для пласцін, скрабкі на адшчэпах, геам. мікраліты (трапецыі). Акрамя стаянак вядома патройнае дзіцячае пахаванне ў скурчаным становішчы ў прамавугольнай яме. А.В.Іоў. с. 378
ГРАБЕ́НІЦКАЕ ВО́ЗЕРА , гл. Міхалінава. с. 378
ГРАБЕ́ННІК , кветкавая расліна, тое, што грэбнік. с. 378
ГРАБЕ́НСКАЯ Ніна Іванаўна (28.1.1926, С.-Пецярбург — 9.9.1973), бел. савецкі вучоны ў галіне гісталогіі. Д-р мед. н. (1971). Скончыла Ленінградскі сан.-гігіенічны мед. ін-т (1948). У 1952—56 у Бел. НДІ аховы мацярынства і дзяцінства. З 1959 у Гродзенскім мед. ін-це, з 1972 у Ін-це біяхіміі АН Беларусі. Навук. працы па эвалюцыйнай марфалогіі лёгкіх, вывучэнні механізма таксічнага дзеяння вокісу вугляроду на арганізм. с. 379
ГРАБЕ́НШЧЫК , тамарыкс, тамарыск (Tamarix), род кветкавых раслін сям. грабеншчыкавых. Каля 90 відаў. Пашыраны ў пустынях, паўпустынях і стэпах Паўд. Еўропы, Азіі і Паўн.-Усх. Афрыкі. На Беларусі ў Цэнтр. бат. садзе АН інтрадукаваны 4 віды: грабеншчык галінасты (T. ramosissima, расце і ў Лошыцкім парку), Гагенакера (Т. hohenackeri), Меера (Т. meyeri), квітучы (Т. florida). У бат. садах і парках на Беларусі трапляюцца таксама грабеншчык выцягнуты (Т. elongata) і рыхлы (Т. laxa). Цвітуць у чэрв., ліп., магчыма другаснае цвіценне ў вер., кастрычніку.
Шматгадовазялёныя або скідваюць на зіму парасткі, кусты ці дрэвы выш. да 10 м са шматлікімі тонкімі доўгімі галінкамі і глыбокай, моцна разгалінаванай каранёвай сістэмай. Лісце сядзячае, шараватае або крыху блакітнае. Кветкі дробныя, ружовыя, пурпуровыя, фіялетавыя, радзей белыя, сабраныя ў доўгія гронкі. Плод — трохстворкавая каробачка. Насенне дробнае, хутка траціць усходжасць. Размнажаецца чаранкамі і каранёвымі атожылкамі. Абмярзаюць, аднак добра аднаўляюцца. Дэкар. і кармавыя расліны. Добрыя меданосы. Кара і асабліва галы на лісці багатыя дубільнымі рэчывамі (да 47—50%). Драўніну выкарыстоўваюць для такарных работ. Г.У.Вынаеў. с. 379
ГРАБЕНШЧЫКО́Ў Ілья Васілевіч (24.6.1887, С.-Пецярбург — 8.2.1953), савецкі хімік і тэхнолаг, адзін з заснавальнікаў вытв-сці аптычнага шкла. Акад. АН СССР (1932). Скончыў Пецярб. ун-т (1910). З 1912 выкладаў у Петраградскім электратэхн. ін-це (з 1922 праф.). У 1933 заснаваў лабараторыю хіміі сілікатаў, рэарганізаваную ў Ін-т хіміі сілікатаў, у 1948—53 яго дырэктар. Навук. працы па хіміі сілікатаў, фізіка-хім. уласцівасцях празрыстых матэрыялаў. Распрацаваў спосаб атрымання сітаватага шкла з высокімі адсарбцыйнымі ўласцівасцямі, метад паверхневай апрацоўкі аптычнага шкла (прасвятленне оптыкі). Дзярж. прэміі СССР 1942 і 1952. с. 379
ГРАБЕНШЧЫКО́Ў Сяргей Міхайлавіч (2.10.1918, г. Вышні Валачок, Расія — 10.6.1987), бел. балетмайстар, педагог. Засл. дз. культ. Беларусі (1960). Скончыў Усесаюзны тэхнікум цыркавога мастацтва (1936). З 1936 артыст цырка, балета, эстрады. У 1953—68 балетмайстар мінскага нар. ансамбля танца «Дружба» БПІ. У 1955—71 метадыст, балетмайстар Рэсп. Дома нар. творчасці, з 1977 выкладаў у Мінскім ін-це культуры. У працах па харэаграфіі асн. ўвагу аддаваў сцэн. інтэрпрэтацыі і папулярызацыі бел. танц. фальклору, стварэнню на яго аснове новых харэагр. пастановак. З масавых кампазіцый Грабеншчыкова найб. цікавая «Родны край» для выканання на стадыёнах (768 удзельнікаў).
Тв.: Сценические белорусские танцы. Мн., 1974; Белорусская народносценическая хореография. Мн., 1976; Белорусские танцы. Мн., 1978. Л.М.Баярышава. с. 379
ГРАБЕ́НЬЧАТА-НАКО́ЛЬЧАТАЙ КЕРА́МІКІ КУЛЬТУ́РА , ранейшая назва днепра-данецкай культуры. с. 379
ГРАБЕ́НЬЧЫКІ (Pectinidae), сямейства двухстворкавых малюскаў. Некалькі дзесяткаў відаў. Пашыраны амаль ва ўсіх морах і акіянах на пясчаных і глеістых грунтах на розных глыбінях. Найб. вядомыя грабеньчык вялікі (Pecten maximus), грабеньчык ісландскі (Chlamys islandicus), грабеньчык чарнаморскі (Flexopecten ponticus) і інш.
Ракавіна дыям. да 20 см круглаватая, рабрыстая, ярка афарбаваная. У дарослых «нага» рэдукаваная. Добра плаваюць у тоўшчы вады, з сілай выштурхоўваючы ваду з ракавіны. За сезон самка ва ўзросце 5—6 гадоў дае да 30 млн. яец, якія апладняюцца ў вадзе. Дэтрытафагі. Корм марскіх зорак, васьміногаў і інш. Ядомыя. Аб’екты промыслу і аквакультуры. с. 379
ГРАБІ́НКА Яўген Паўлавіч (2.2.1812, с. Мар’янаўка Палтаўскай вобл., Украіна — 15.12.1848), украінскі пісьменнік. Скончыў Нежынскую гімназію вышэйшых навук (1831). З 1834 жыў у Пецярбургу. Друкаваўся з 1831. Пісаў на ўкр. і рус. мовах. У 1841 выдаў першы ўкр. альманах «Ластівка» («Ластаўка»). Вершы (некаторыя сталі нар. песнямі), а таксама раннія аповесці і раманы («Нежынскі палкоўнік Залатарэнка», 1842; «Чайкоўскі», 1843) рамантычныя па стылі, прысвечаны гісторыі Украіны, у прыватнасці Запарожжа. У байках выкрываў сац. несправядлівасць, невуцтва, прадажнасць паноў і чыноўнікаў. У канцы 1830 — пач. 1840-х г. напісаў шэраг рэаліст. твораў («Апавяданні пірацінца», 1837; аповесць «Кулік», 1841; раман «Доктар», 1844, і інш.). На бел. мову творы Грабінкі перакладаў Э.Валасевіч.
Тв.: Твори. Т. 1—3. Киïв, 1980—81.
Тв.: Зубков С.Д. Е.П.Гребінка. Киïв, 1962. В.А.Чабаненка. с. 379
ГРА́БЛІ , 1) прылада для зграбання сена, саломы, выграбання каласкоў і цёртай саломы з зерневай кучы і інш. Вядомы з глыбокай старажытнасці. Складаюцца з галоўкі з 8—14 зубамі і гладкай ручкі (грабільна). Зубы (даўж. 7—10 см) выразалі пераважна з дубу, ясеню, грабу і забівалі ў адтуліны галоўкі. У наш час выкарыстоўваюць граблі з метал. ці пластмасавымі галоўкамі. 2) Прычапныя або навясныя с.-г. машыны для зграбання скошанай травы ў валкі, варушэння травы ў пракосах і пераварочвання валкоў для паскарэння сушкі, а таксама для зграбання саломы.
Адрозніваюць граблі: папярочныя (утвараюць валок сена ўпоперак напрамку руху агрэгата), бакавыя колава-пальцавыя (складаюцца з 2 секцый, якія пры зграбанні сена ў валок устанаўліваюць вуглом назад, пры варушэнні — вуглом уперад, пры пераварочванні працуе адна секцыя); ратацыйныя (складаюцца з 2 ротараў са зменнымі граблінамі для зграбання і пераварочвання сена, варушэння і раскідвання валкоў). Шырыня захопу да 14 м, рабочая скорасць да 12 км/гадз. Агрэгатуюцца з любым трактарам. с. 379
ГРАБНЕВІКІ́ (Ctenophora), тып марскіх беспазваночных жывёл. 1 клас, 2 падкласы: шчупальцавыя (Tentaculifera) з 5 атр. і бясшчупальцавыя (Atentaculata) з 1 атр. Каля 120 відаў, жывуць ва ўсіх морах на рознай глыбіні. Найб. вядомыя: грабневікі з роду берое (Beroe), балінопсіс (Bolinopsis), грабневікі, якія поўзаюць, з роду ктэнаплана (Ctenoplana), Венерын пояс (Cestus veneris).
Даўж. ад 2 мм да 2,5 м (Венерын пояс). Цела студзяністае, празрыстае, авальнай, яйцападобнай або інш. формы, з ротам на адным канцы і органамі раўнавагі на другім. Перамяшчаюцца з дапамогай 8 радоў грабных пласцінак, па баках 2 шчупальцы. Гермафрадыты. Развіццё з лічынкай. Драпежнікі, жывяцца пераважна планктонам, зрэдку ікрой і маляўкамі рыб. Грабневікі берое паядаюць інш. грабневікоў, а самі з’яўляюцца кормам трасковых рыб, медуз. Многія грабневікі свецяцца ў цемнаце. с. 379
ГРАБНІ́ЦА , архітэктурнае збудаванне ці саркафаг, што ўмяшчае цела нябожчыка і ўвекавечвае яго памяць. Таксама стараж.-егіп. піраміды, мастабы, мікенскія купальныя грабніцы, скальныя грабніцы Індыі, Пярэдняй Азіі і этрускаў, манум. маўзалеі Стараж. Грэцыі і Рыма, купальныя грабніцы Індыі, багата ўпрыгожаныя скульптурай грабніцы Кітая і Карэі. У Зах. Еўропе грабніцы размяшчалі ў цэрквах (звычайна скульпт. фігура памерлага, што ляжыць на саркафагу). с. 380
ГРАБНІ́ЦКІ Отан Мікалаевіч (12.3.1829, маёнтак Арэхаўна Лепельскага пав., зараз Ушацкі р-н — 19.1.1865), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 у Польшчы, Літве і Беларусі. Пасля вучобы ў прыватным пансіёне ў Вільні на вайск. службе ў Крыме, юнкер уланскага палка. У 1854 за сувязь з татарскім антыцарскім рухам на 2 гады зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць, потым адпраўлены радавым у Сібірскі асобны корпус. У 1859 вярнуўся на радзіму. У час паўстання 1863—64 камандаваў атрадам паўстанцаў у Віцебскай губ. Засуджаны на 6 гадоў катаргі. Памёр па дарозе ў Сібір. Г.В.Кісялёў. с. 380
ГРАБНІ́ЦКІ Фларыян (1664?, Полацкае ваяводства — 1762), уніяцкі царк. дзеяч Рэчы Паспалітай. Скончыў Львоўскі папскі калегіум (паводле інш. звестак — Віленскую акадэмію), д-р тэалогіі. Чл. ордэна базыльян (1709), епіскап віцебскі (1716—19), архіепіскап полацкі (1719—62), мітрапаліт кіеўскі (1748—62). Пашыраў уніяцтва ў Полацкай архіепархіі, выкарыстоўваў місіянерскую дзейнасць і прымусовыя метады. Удзельнік Замойскага сабора грэка-каталіцкай царквы (1720). Ахвяраваў сродкі на адбудову Полацкага Сафійскага сабора (1738—50). С.В.Казуля. с. 380
ГРАБНЫ́ ВІНТ , найбольш пашыраны суднавы рухач. Мае насаджаную на грабны вал калодку з лопасцямі, якія размешчаны на аднолькавых вуглавых адлегласцях адна ад адной і арыентаваны пад пэўным вуглом да падоўжнай восі вала. Грабныя вінты бываюць суцэльныя (лопасці адлітыя або адштампаваныя разам з калодкай), са здымнымі або паваротнымі (вінты са зменным ходам) лопасцямі. Вырабляюць з латуні, бронзы, чыгуну, сталі, пластмас. с. 380
ГРАБНЯКІ́ , тое, што грабавыя лясы. с. 381
ГРАБО́ЎСКІ Павел Арсенавіч (11.9.1864, в. Грабоўскае Сумскай вобл., Украіна — 12.12.1902), украінскі паэт, рэв. дэмакрат. У 1874—82 вучыўся ў Ахтырскім духоўным вучылішчы і Харкаўскай духоўнай семінарыі. Удзельнік харкаўскай групы «Чорнага перадзелу». У 1882 за рэв. агітацыю арыштаваны і сасланы на катаргу. Каля 20 гадоў правёў у сібірскіх турмах і ссылцы. Майстар кароткага верша, насычанага глыбінёй думкі і пачуццяў (зб-кі «Пралеска», 1894; «З Поўначы», 1896; «Кобза», 1898). У творах адлюстроўваў мінулае і сучаснае Украіны, героіку рэв. барацьбы. Як крытык і публіцыст выступаў супраць дэкадэнцтва, тэорыі «мастацтва дзеля мастацтва», апалітычнасці ў маст. творчасці, ліберальнага народніцтва, сцвярджаў прынцыпы рэалізму. Пісаў для дзяцей. Перакладаў з рус., груз., арм., балг., польск., англ., італьян., франц. і інш. моў свету (зб. «З чужога поля», 1895).
Тв.: Зібрання творів. Т. 1—3. Киïв, 1959— 60; Рус. пер. — Избранное. М., 1964. с. 381
ГРАБО́ЎСКІ Стафан (24.6.1767, в. Асташына Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 4.6.1847), военачальнік, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794. Пасля заканчэння Рыцарскай школы ў Варшаве харунжы ў войску ВКЛ. У час ваенных дзеянняў Рэчы Паспалітай з Расіяй 1792 вызначыўся ў баях пад Мірам і Брэстам. Атрад Грабоўскага адыграў вырашальную ролю пры выгнанні з Вільні рас. гарнізона (крас. 1794), удзельнічаў у баях пад в. Солы, Паляны, у абароне Вільні. У жн. 1794 Грабоўскі ўзначаліў рэйд 2-тысячнага атрада паўстанцаў на Міншчыну і Магілёўшчыну. Пасля няўдалага бою пад Любанню (4.9.1794) капітуляваў. Высланы ў Кастрамскую губ., пазней амнісціраваны. У вайну 1812 ваяваў на баку Напалеона, ген.-маёр, трапіў у палон. Пры падтрымцы А.Чартарыйскага вызвалены, увайшоў у склад вышэйшай адміністрацыі Варшаўскага княства. З 1816 дырэктар Вайсковай камісіі, з 1825 міністр-сакратар Каралеўства Польскага, ген. дывізіі (1826). Удзельнік руска-турэцкай вайны 1826— 29. У 1832—39 чл. Дзярж. савета Рас. імперыі. У.П.Емяльянчык. с. 381
ГРАБЯНЕ́Ц , вёска ў Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 15 км на ПдУ ад Чэрвеня, 83 км ад Мінска, 25 км ад чыг. ст. Градзянка. 420 ж., 139 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. с. 381
ГРАБЯНЁЎСКІ , пасёлак у Руднянскім с/с Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 13 км ад горада і чыг. ст. Жыткавічы, 230 км ад Гомеля. 250 ж., 82 двары (1996). Клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. с. 381
ГРАБЯНІ́ , вёска ў Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 19 км на ПдУ ад Лельчыц, 226 км ад Гомеля, 85 км ад чыг. ст. Козенкі. 359 ж., 126 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 381
ГРАВЕЛІ́Т , сцэментаваны жвір, які мае тэкстуры, уласцівыя пясчаным пародам. Пашыраны сярод асадкавых утварэнняў. Наяўнасць гравеліту сведчыць аб інтэнсіўным размыванні больш стараж. тоўшчаў і блізкасці мелкаводдзя, сушы або падняцця (дадатных формаў рэльефу дна басейна). На Беларусі гравеліт пашыраны ў геал. адкладах венду, антрапагену і інш. с. 381
ГРАВЕ́Т (франц. Gravettian), археалагічная культура эпохі верхняга палеаліту, якая каля 25 тыс. г. да н. э. змяніла арыньяк. Назва ад грота Ла-Гравет у Дардоні (Францыя), дзе знойдзены першыя крамянёвыя прылады тыпу гравет. У сучаснай тэрміналогіі лічыцца найб. ранняй фазай верхняга перыгору. Для гравету характэрны невял. вострыя крамянёвыя пласціны з прытупленым краем (т. зв. гравецкія вастрыі). Тэрмін «гравет» часам выкарыстоўваюць у дачыненні да матэрыялаў усяго верхнеперыгорскага перыяду. А.В.Іоў. с. 381
ГРА́ВІЙ , тое, што жвір. с. 381
ГРАВІМЕ́ТР (ад лац. gravis цяжкі + ...метр), прылада для вымярэння сілы цяжару і адпаведнага паскарэння свабоднага падзення. Адрозніваюць гравіметры статычныя і дынамічныя, стацыянарныя і перасоўныя. Спосабы вымярэнняў бываюць абсалютныя і адносныя (вымяраецца змяненне паскарэння свабоднага падзення g у дадзеным пункце адносна пэўнага зыходнага пункта; гл. Гравіметрычная здымка). Прылады, устаноўленыя на суднах і самалётах, улічваюць таксама ўплыў сіл інерцыі. Адносная хібнасць вызначэння g да 10-7 — 10-9.
Статычныя гравіметры засн. на прынцыпе работы спружынных вагаў: змены g ураўнаважваюцца пругкай сілай (ці пругкім момантам) адчувальнага элемента (выкарыстоўваюцца для адносных вымярэнняў). Да дынамічных гравіметраў адносяць струнныя (выкарыстоўваюць для адносных вымярэнняў па зменах частаты ваганняў нагружанай струны) і балістычныя (выкарыстоўваюць для абсалютных вымярэнняў часу праходжання пры свабодным падзенні пробным целам зададзенай адлегласці). Г.І.Каратаеў. с. 381
ГРАВІМЕТРЫ́ЧНАЯ ЗДЫ́МКА , працэс атрымання значэнняў паскарэння свабоднага падзення ўздоўж профілю або па плошчы. Бывае агульная, пошукавая і разведвальная. Вымярэнні праводзяць гравіметрамі, гравітацыйнымі варыёметрамі, маятнікавымі прыладамі.
Агульную гравіметрычную здымку праводзяць з мэтай выяўлення рэгіянальных заканамернасцей паводзін поля сілы цяжару. Пошукавая гравіметрычная здымка выконваецца на асобных плошчах, напр., з перспектыўнымі радовішчамі карысных выкапняў; іх дакладнасць і дэталёвасць вызначаюцца геолага-пошукавымі задачамі. Разведвальную гравіметрычную здымку праводзяць пры рашэнні разведвальных задач на пэўных геал. аб’ектах або пры дэталізацыі структуры анамальнага поля сілы цяжару; вылучаецца найб. дэталёвасцю і дакладнасцю. Г.І.Каратаеў. с. 381
ГРАВІМЕТРЫ́ЧНАЯ РАЗВЕ́ДКА , від разведачнай геафізікі, заснаваны на вымярэннях анамальных гравіметрычных паказчыкаў Зямлі. Выкарыстоўваецца для вывучэння будовы зямной кары, пошуку і разведкі карысных выкапняў. Дае магчымасць выяўляць разломы ў зямной кары (гл. Глыбінны разлом) і вылучаць структуры, недаступныя вывучэнню звычайнымі геал. метадамі. Уключае гравіметрычную здымку, інтэрпрэтацыю анамалій і пабудову гравіметрычнай мадэлі аб’екта. Бывае наземная, марская (надводная, падводная, донная), падземная, аэра- і касмічная. Выконваецца гравіметрамі. Імі вымяраюць адносныя значэнні сілы цяжару. Вынікі гравіметрычнай разведкі «прывязваюцца» да апорных пунктаў дзярж. гравіметрычнай сеткі. Маштаб здымкі вызначаецца яе мэтамі і ўмовамі правядзення работ: для рэгіянальных даследаванняў 1:200 000 — 1:500 000; пры пошуках нафтагазаносных структур 1:50 000; у шахтах і свідравінах 1:500 і інш. На падставе агульнай гравіметрычнай разведкі вылучаюцца раёны, перспектыўныя для пошуку карысных выкапняў, і асобныя геал. структуры, дзе магчыма размяшчэнне нафтавых, газавых і рудных радовішчаў. Па выніках агульнай гравіметрычнай разведкі праводзяцца дэталёвыя пошукі, пры якіх аналізуюцца лакальныя анамаліі сілы цяжару для атрымання адказаў аб элементах і ўмовах залягання анамаліяўтваральных аб’ектаў. Гравіметрычная разведка выконваецца звычайна ў комплексе з магніта-, электра- і сейсмаразведкай. А.А.Саламонаў. с. 381
ГРАВІМЕТРЫ́ЧНЫ АНА́ЛІЗ , метад колькаснага аналізу, заснаваны на дакладным вымярэнні масы рэчываў з дапамогай аналітычных вагаў. Выкарыстоўваюць для кантролю якасці сыравіны і гатовай прадукцыі, вызначэння хім. саставу горных парод, сплаваў і інш.
Пры гравіметрычным аналізе частку даследуемага цвёрдага рэчыва вядомай масы (навеска) пераводзяць у раствор, з якога вызначаемы кампанент вылучаюць у выглядзе практычна нерастваральнага рэчыва. Асадак аддзяляюць (напр., фільтраваннем), высушваюць ці награюць да ўтварэння ўстойлівага злучэння (вагавая форма) і ўзважваюць, потым разлічваюць колькасць (у% па масе) кампанента ў цвёрдым рэчыве. Адносная хібнасць гравіметрычнага аналізу ±0,1%. с. 381
ГРАВІМЕТРЫ́ЧНЫ ПУНКТ , спецыяльны пункт на зямной паверхні, дзе вымерана паскарэнне свабоднага падзення. У кожным гравіметрычным пункце вызначаюцца таксама гарыз. каардынаты і вышыня над узроўнем мора. Для правядзення гравіметрычнай здымкі ствараюцца апорныя (шматразовыя вымярэнні гравіметрычнымі прыладамі павышанай дакладнасці) розных класаў і радавыя гравіметрычныя пункты. Зыходныя апорныя гравіметрычныя пункты закладзены ў геафіз. абсерваторыях «Патсдам» (ФРГ; гал. ў Еўропе), «Пулкава» (Расія), «Плешчаніцы» (Беларусь). с. 382
ГРАВІМЕТРЫ́ЧНЫЯ КА́РТЫ , тапографа-геадэзічныя карты, на якія нанесены адпаведныя паказчыкі гравітацыйнага поля Зямлі. Могуць мець характарыстыкі патэнцыялу сілы цяжару з яго вытворнымі. Складаюцца па матэрыялах гравіметрычнай здымкі: для рэгіянальных геолага-фіз. даследаванняў у маштабе 1:200 000 — 1:500 000 з сярэдняй квадратычнай памылкай m = 2 мГал, для пошуку нафтагазавых структур і вывучэння вугальных пакладаў у маштабе 1:50 000 з т = ±0,2 мГал, для шахтаў і свідравін адпаведна 1:5000 з m =±0,01 —±0,001 мГал. Выкарыстоўваюцца ў геалогіі, вышэйшай геадэзіі, у ваенных мэтах (для разлікаў параметраў запуску ракет). А.А.Саламонаў. с. 382
ГРАВІМЕ́ТРЫЯ (ад лац. gravis цяжкі + ...метрыя), галіна геафізікі, якая вывучае гравітацыйнае поле Зямлі. Паскарэнне свабоднага падзення і яго змяненні вымяраюць абс. і адноснымі метадамі з дапамогай гравіметраў, маятнікавых прылад, гравітацыйных варыёметраў, градыентаметраў, а таксама назіранняў за ШСЗ. Гравіметрычныя даныя выкарыстоўваюцца ў астраноміі, метралогіі, геадэзіі, геалогіі, касманаўтыцы і інш.
Паскарэнне свабоднага падзення вызначыў Г.Галілей (каля 1590). У 1673 Х.Гюйгенс выявіў залежнасць паміж паскарэннем свабоднага падзення і перыядам ваганняў маятніка. Тэарэт. асновы гравіметрыі заклаў І.Ньютан. Работамі А.К.Клеро, Дж.Стокса і інш. створана сучасная гравіметрыя. За аснову сусв. гравіметрычнай сістэмы прынята значэнне паскарэння свабоднага падзення для г. Патсдам (ФРГ) g = 9,81274 м/с2 = 981,274 Гал, атрыманае ў 1898—1904 (у 1971 15-я ген. асамблея Міжнароднага геад. і геагр. саюза зацвердзіла папраўку: -14·10-5 м/с2). У СССР сістэматычныя гравіметрычныя вымярэнні пачаліся ў 1932; у 1950—56 створана сетка гравіметрычных пунктаў высокай дакладнасці: геафіз. абсерваторыі «Пулкава», «Казань», «Масква», «Палтава»; на Беларусі «Плешчаніцы» і «Нарач» (абс. вымярэнні з 1997).
Літ.: Грушинский Н.П. Основы гравиметрии. М., 1983. Г.І.Каратаеў. с. 382
ГРАВІРАВА́ЛЬНЫ СТАНО́К , капіравальна-фрэзерны станок з інструментам для гравіравання. Выявы з аб’ектаў (мадэлей барэльефаў, інш. аб’ёмных арыгіналаў, літар, узораў, малюнкаў) выразаюць на мяккім метале, камені, дрэве спец. рэжучым інструментам (штыхелем, фрэзай), які вядзе апрацоўку ў адпаведнасці з сігналамі ад абваднога штыфта (датчыка). Штыфт рухаецца па капіры і падае сігналы ў сістэму сачэння (механічную, гідраўлічную або электрычную), што кіруе інструментам. У металаапрацоўцы гравіравальныя станкі выразаюць клеймы, надпісы, лічбы на дэталях, у паліграфіі робяць цынкаграфскія клішэ (фотагравіравальнай машынай). с. 382
ГРАВІРАВА́ННЕ (ад ням. gravieren франц. graver выразаць на чым-небудзь), выразанне арнаменту, выявы, надпісу і інш. на паверхні цвёрдых матэрыялаў (метал, косць, камень, дрэва, шкло і інш.) разцамі ці інш. спец. інструментамі. Вядома са стараж. часоў у многіх народаў: гравіраванне на метале кубачынскіх майстроў (Дагестан), чукоцкае гравіраванне па косці і інш. Пры гравіраванні на метале і шкле ўжываецца траўленне кіслотамі. Гравіраваны малюнак бывае пукаты або заглыблены. Гравіраванне выкарыстоўваюць у вытворчасці друкарскіх формаў у гравюры, ювелірным мастацтве, аздабленні шклянога і хрусталёвага посуду, зброі. Можа спалучацца з чаканкай, ліццём, залачэннем, чарненнем, эмалямі.
На Беларусі вядома з каменнага веку (ювелірныя вырабы з геам. гравіраваным арнаментам). У 11—13 ст. пашырана гравіраванне геам. і сюжэтнага характару па метале, косці, дрэве, камені. У 15—18 ст. гравіраванне арнаментальнага і сюжэтнага характару аздаблялі царк. начынне, кніжныя абклады і інш. У 17—18 ст. гравіраванымі гербамі, партрэтамі, пейзажамі, надпісамі ўпрыгожвалі ўзоры ўрэцка-налібоцкага шкла. Металічныя вырабы 19 ст. вызначаюцца чаргаваннем дробнаўзорыстага гравіраванага дэкору з вял. ўчасткамі чыстай паверхні. У наш час у тэхніцы гравіравання працуюць некаторыя майстры-ювеліры. Я.М.Сахута. с. 382
ГРА́ВІС (ад лац. gravis цяжкі), 1) тон складоў у стараж.-грэч. мове, які характарызуецца адсутнасцю павышэння голасу. Супрацьпастаўляецца акуту. 2) Від націску ў швед. мове, пры якім склад, што ідзе за складам з асноўным націскам, мае слабы пабочны націск; рух тону пры гэтым характарызуецца як сыходна-ўзыходны. 3) Дыякрытычны знак ('), які абазначае ў франц. мове ступень адкрытасці галосных: pére. с. 382
ГРАВІТАЦЫ́ЙНАЕ АБАГАЧЭ́ННЕ карысных выкапняў, спосаб абагачэння карысных выкапняў, засн. на розніцы шчыльнасці і скорасці падзення мінералаў у водным або паветр. асяроддзі ці ў суспензіі. Адрозніваюць гравітацыйнае абагачэнне ў вертыкальным патоку вады або паветра, які бесперапынна пульсуе (т. зв. адсадка), у цяжкіх суспензіях, растворах і вадкасцях, на канцэнтрацыйных сталах і ў шлюзах, сепаратарах (пнеўматычных, вінтавых, шнэкавых, супрацьточных) і гідрацыклонах, мыечных жалабах і інш. Гравітацыйным спосабам абагачаюць каменны вугаль, сланцы, руды, азбест, каалін і інш. с. 382
ГРАВІТАЦЫ́ЙНАЕ ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ , узбурэнні гравітацыйнага поля, якія распаўсюджваюцца ў прасторы ў выглядзе папярочных хваль са скорасцю святла. Існаванне гравітацыйнага выпрамянення прадказана А.Эйнштэйнам (1916) на аснове агульнай адноснасці тэорыі. Узнікае пры перыядычным руху цел (напр., падвойныя і вярчальныя зоркі), катастрафічных астрафіз. з’явах (успышкі звышновых зорак, несіметрычны гравітацыйны калапс); выклікае адносныя паскарэнні цел або іх пругкія дэфармацыі.
Спробы эксперым. рэгістрацыі гравітацыйнага выпрамянення ад касм. крыніц з выкарыстаннем дэтэктараў (гравітацыйных антэн) пачалі праводзіцца ў ЗША Дж.Веберам у канцы 1950-х г., аднак з-за надзвычай слабага ўзаемадзеяння з рэчывам статыстычна значных пацвярджэнняў не атрымана. Эксперым. пацвярджэннем лічаць вынікі шматгадовых назіранняў падвойнага пульсара PSR 1913+16: прадказанні аб паступовым змяншэнні яго арбітальнага перыяду за кошт гравітацыйнага выпрамянення з дакладнасцю да 0,4% узгадняюцца з данымі назіранняў.
Літ.: Амальди Э., Пиццелла Г. Поиск гравитационных волн // Астрофизика, кванты и теория относительности: Пер. с ит. М., 1982; Уилл К.М. Двойной пульсар, гравитационные волны и Нобелевская премия: Пер. с англ. // Успехи физ. наук 1994. Т. 164. № 7. М.М.Касцюковіч. с. 382
ГРАВІТАЦЫ́ЙНАЕ ЗРУШЭ́ННЕ , змяненне частаты (ці даўжыні хвалі) эл.-магн. выпрамянення пры яго распаўсюджванні ў гравітацыйным полі, абумоўленае гравітацыйным запавольваннем часу. Прадказана А.Эйнштэйнам у 1907. Адзін з эксперыментальна пацверджаных эфектаў агульнай адноснасці тэорыі. Гл. таксама Чырвонае зрушэнне. с. 383
ГРАВІТАЦЫ́ЙНАЕ ПО́ЛЕ , гл. ў арт. Прыцягненне. с. 383
ГРАВІТАЦЫ́ЙНАЕ ПО́ЛЕ ЗЯМЛІ́ , поле сілы цяжару, сілавое поле, абумоўленае гравітацыйным прыцяжэннем Зямлі і цэнтрабежнай сілай, выкліканай яе сутачным вярчэннем. Нязначнае ўздзеянне на гравітацыйнае поле Зямлі аказвае таксама прыцяжэнне Месяца, Сонца, планет Сонечнай сістэмы і масы зямной атмасферы. Характарызуецца вытворнымі патэнцыялу сілы цяжару па нармалі (па адвеснай лініі) да геоіда і па каардынатных восях у кожным пункце зямной паверхні. Вытворная патэнцыялу сілы цяжару па нармалі да геоіда вызначае паскарэнне свабоднага падзення, якое вымяраецца ў галах (1 Гал = 1 см/с2). Адрозніваюць гравітацыйнае поле Зямлі: нармальнае, анамальнае і варыяцыі.
Нармальнае гравітацыйнае поле Зямлі абумоўлена прыцягненнем масы аднароднага эліпсоіда, паверхня якога блізкая да геоіда. Вагаецца ад 978 Гал на экватары да 983 Гал на полюсах. Анамальнае гравітацыйнае поле Зямлі выклікана неаднароднасцямі будовы Зямлі, гал. ч. яе верхняй абалонкі — літасферы. На раўнінных месцах знаходзіцца ў межах некалькіх дзесяткаў мілігал, у гарах і на астравах акіянаў анамаліі могуць дасягаць сотняў мілігал. Варыяцыі гравітацыйнага поля Зямлі ў часе звязаны з размяшчэннем Месяца адносна Зямлі і Зямлі адносна Сонца, а таксама з тэктона-фіз. працэсамі, што працякаюць на вял. глыбінях у нетрах Зямлі. Месячна-сонечныя перыядычныя варыяцыі гравітацыйнага поля Зямлі ў часе —да 1 мГал, варыяцыі поля тэктанічнага паходжання — 1—2 мГал за год. Гл. таксама Гравіметрыя. Г.І.Каратаеў. с. 383
ГРАВІТАЦЫ́ЙНАЕ ТРАНСПАРТАВА́ННЕ , перамяшчэнне сыпкіх і штучных грузаў пад дзеяннем сілы цяжару. Для гравітацыйнага транспартавання выкарыстоўваюць нахіленыя ральгангі, горныя вырабаткі (скаты), ступеньчатыя (каскадныя) і вінтавыя спускі, грузаспускныя канвееры, метал. лісты, жалабы, трубы, драўляныя насцілы і інш. Скорасць гравітацыйнага транспартавання 2—3 м/с. Характарызуецца прастатой канструкцыі, малымі эксплуатацыйнымі расходамі, значнай прапускной здольнасцю. Выкарыстоўваецца на шматпавярховых складах, у ліцейных, мех. і інш. цэхах, у горнай прам-сці і да т.п. с. 383
ГРАВІТАЦЫ́ЙНАЕ ЎЗАЕМАДЗЕ́ЯННЕ , адзін з тыпаў фундаментальных узаемадзеянняў (разам з моцным, эл.-магн. і слабым), які характарызуецца ўдзелам у працэсах узаемадзеяння гравітацыйнага поля (поля прыцягнення). У адрозненне ад іншых узаемадзеянняў мае універсальны характар: гравітацыйнае ўзаемадзеянне ў аднолькавай ступені ўласціва ўсім матэрыяльным аб’ектам — ад элементарных часціц да зорак і галактык.
У гравітацыйным узаемадзеянні ўдзельнічаюць усе класы элементарных часціц (напр., фатон, лептоны, адроны). З-за іх малых мас гравітацыйнае ўзаемадзеянне з’яўляецца самым слабым з усіх тыпаў узаемадзеянняў элементарных часціц і ў тэорыі элементарных часціц звычайна не ўлічваецца. Гравітацыйнае ўзаемадзеянне можа стаць істотным пры ўліку эфектаў квантавай тэорыі гравітацыі, паводле якой гравітацыйнае ўзаемадзеянне тлумачыцца як вынік абмену квантамі гравітацыйнага поля — гравітонамі. Гравітацыйнае ўзаемадзеянне мае бясконца вял. радыус дзеяння і адыгрывае важную ролю ў макрасвеце, з’яўляючыся асн. фактарам узаемадзеяння і эвалюцыі планет, зорак, галактык і самога Сусвету. Для дастаткова слабых гравітацыйных палёў выконваецца сусветнага прыцягнення закон. Гравітацыйныя эфекты, рух цел і эвалюцыя астрафіз. аб’ектаў у моцных палях прыцягнення падпарадкоўваюцца законам агульнай адноснасці тэорыі. Гл. таксама Прыцягненне. М.М.Касцюковіч. с. 383
ГРАВІТАЦЫ́ЙНАЯ БІЯЛО́ГІЯ , раздзел біялогіі, які вывучае будову і функцыянаванне жывых істот у змененых умовах гравітацыі. Гравітацыйнае поле Зямлі значна ўплывае на будову жывых арганізмаў, развіццё шкілетна-мышачнай сістэмы, сістэмы кровазвароту, фарміраванне антыгравітацыйных рэфлексаў. Успрыманне змяненняў гравітацыйнага поля звязана з развіццём гравірэцэпцыі, адбываецца праз вестыбулярны аналізатар, прапрыя- і інтэрарэцэпцыю. Асаблівае развіццё гравітацыйнай біялогіі атрымала ў сувязі з правядзеннем касм. даследаванняў і неабходнасцю высвятлення дзеяння на арганізм гравітацыйных перагрузак і бязважкасці. Гл. таксама Касмічная біялогія.
Літ.: Дмитриев А.С. Лабиринтные и экстралабиринтные механизмы некоторых соматических и вегетативных реакций на ускорение. Мн., 1969; Онтогенез млекопитающих в невесомости. М., 1988. А.С.Леанцюк. с. 383
ГРАВІТАЦЫ́ЙНАЯ МА́СА , фізічная велічыня, якая характарызуе ўласцівасці цела як крыніцы прыцягнення; роўная інертнай масе. Гл. Маса. с. 383
ГРАВІТАЦЫ́ЙНАЯ ПАСТАЯ́ННАЯ , 1) універсальная (кавендышава, ньютанава) гравітацыйная пастаянная — каэфіцыент прапарцыянальнасці ў законе прыцягнення Ньютана (гл. Сусветнага прыцягнення закон); адна з фундаментальных фіз. пастаянных. Абазначаецца G. Вызначана эксперыментальна Г.Кавендышам (1798) пры дапамозе круцільных вагаў. Характарызуе гравітацыйнае ўзаемадзеянне ўсіх матэрыяльных аб’ектаў (часціц і палёў) і разглядаецца як універсальная канстанта, нязменная ў часе і прасторы, незалежная ад фіз. і хім. уласцівасцей асяроддзя і гравітуючых мас. G = (6,67259 ±0,00085)·10-11 Н·м2/кг2. 2) Гаўсава гравітацыйная пастаянная — велічыня k, звязаная з універсальнай гравітацыйнай пастаяннай суадносінамі G = k2. Служыць для вызначэння астранамічнай адзінкі, у сістэме фундаментальных астранамічных пастаянных прынятая ў якасці адзінай асн. (умоўна нязменнай) пастаяннай (1976). Лікавае значэнне k = 0,01720209895 вызначана К.Гаўсам (1809) на аснове 3-га закона Кеплера (гл. Кеплера законы) для сістэмы Сонца—Зямля і зацверджана Міжнар. астранамічным саюзам у якасці абсалютна дакладнай канстанты (1938). М.М.Касцюковіч. с. 383
ГРАВІТАЦЫ́ЙНАЯ ПЛАЦІ́НА , бетонная або каменная плаціна, устойлівасць якой супраць зруху пад дзеяннем вады, ільду, хваль, наносаў і інш. абумоўлена пераважна ўласнай сілай цяжару. Звычайна мае трохвугольны або трапецападобны папярочны профіль. Бываюць глухія (праз іх не прадугледжаны пропуск вады) і вадаскідныя, у т.л. вадазліўныя (гл. Вадаскід). Найб. пашыраны вадазліўныя гравітацыйныя плаціны, папярочны профіль якіх мае плаўны абрыс паверхні, па якой зліваецца вада. Найвышэйшая гравітацыйная плаціна (284 м) — Гранд-Дыксанс (Швейцарыя). На Беларусі гравітацыйныя плаціны звычайна вадаскідныя; глухія будуюцца з грунтавых матэрыялаў. Г.Г.Круглоў. с. 383
ГРАВІТАЦЫ́ЙНЫ КАЛА́ПС , працэс хуткага сціскання масіўных астрафізічных аб’ектаў пад уздзеяннем уласных сіл прыцягнення. Становіцца магчымым, калі гравітацыйнае поле мацнейшае за сілы ўнутранага ціску; набывае катастрафічныя рысы на заключнай стадыі тэрмаядз. эвалюцыі. Канчатковы вынік гравітацыйнага калапсу (белы карлік, нейтронная зорка, чорная дзіра) залежыць ад пачатковай масы аб’екта, які калапсуе.
У 1930-я г. ўстаноўлена, што для аб’ектаў, якія вычарпалі сваё тэрмаядз. паліва, існуюць крытычныя значэнні масы (ліміт Чандрасекара для белых карлікаў, ліміт Опенгеймера— Волкава для нейтронных зорак), залежныя ад хім. саставу і фіз. стану рэчыва, пасля перавышэння якіх устойлівыя канфігурацыі немагчымыя: пачынаецца бязмежнае гравітацыйнае сцісканне цела. Гравітацыйны калапс можа спыніцца за кошт выбуховага выкіду часткі рэчыва (да значэння масы, ніжэйшага за крытычнае), што суправаджаецца ўспышкай звышновай зоркі. Несупынны рэлятывісцкі гравітацыйны калапс вядзе да ўтварэння чорнай дзіры.
Літ.: На переднем крае астрофизики: Пер. с англ. М., 1979; Шапиро С.Л., Тьюколски С.А. Черные дыры, белые карлики и нейтронные звезды: Пер. с англ. Ч. 1—2. М., 1985. М.М.Касцюковіч. с. 384
ГРАВІТАЦЫ́ЙНЫ КАРАТА́Ж , метад геафіз. даследаванняў у буравых свідравінах, заснаваны на вымярэнні паскарэння сілы цяжару. Выкарыстоўваецца для вывучэння саставу горных парод і карысных выкапняў, вызначэння размяшчэння рудных цел і шчыльнасці горных парод, ціску і інш. Выконваецца з дапамогай спец. гравіметраў, якія апускаюць у свідравіны. Неабходныя звесткі аўтаматычна перадаюцца ў наземны пункт кіравання і рэгістрацыі праз інтэрвалы 50—70 м. Па выніках вымярэння будуюцца графікі змены паскарэння сілы цяжару, верт. градыента сілы цяжару і інш. с. 384
ГРАВІТАЦЫ́ЙНЫ РА́ДЫУС у агульнай тэорыі адноснасці, радыус паверхні (сферы Шварцшыльда) у гравітацыйным полі сферычнага невярчальнага цела, на якой сіла прыцягнення імкнецца да бясконцасці; выпрамяненне ад крыніцы на гэтай паверхні мае бясконцае гравітацыйнае чырвонае зрушэнне. Гравітацыйны радыус вызначаецца масай цела M і роўны rg = 2GM/с2, дзе G — гравітацыйная пастаянная, с — скорасць святла ў вакууме.
Гравітацыйны радыус астр. аб’ектаў надзвычай малы ў параўнанні з іх сапраўднымі памерамі, напр., для Зямлі rg = 0,9 см, для Сонца rg = 3 км. Пры рэлятывісцкім гравітацыйным калапсе цела дасягае памераў, меншых за гравітацыйны радыус, і ніякія сілы не здольныя спыніць яго далейшага сціскання пад уздзеяннем сіл прыцягнення. Сфера Шварцшыльда з’яўляецца «гарызонтам падзей» для вонкавага назіральніка (з-пад яе не могуць выходзіць ні выпрамяненне, ні часціцы), таму вобласць r < rg наз. шварцшыльдаўскай чорнай дзірой, а сферу r = rg — шварцшыльдаўскай паверхняй. М.М.Касцюковіч. с. 384
ГРАВІТА́ЦЫЯ (ад лац. gravitas цяжар), тое, што прыцягненне. с. 384
ГРАВІТО́Н , электрычна нейтральная часціца з нулявой масай спакою і спінам 2; квант гравітацыйнага поля (выпрамянення). Эксперыментальна пакуль не выяўлены. с. 384
ГРАВЮ́РА (франц. gravure), 1) друкаваны адбітак на паперы (ці падобным матэрыяле) з пласціны (дошкі), на якую нанесены малюнак. 2) Від мастацтва графікі, што аб’ядноўвае разнастайныя спосабы ручной апрацоўкі «дошак» і друкавання з іх адбіткаў.
Спецыфічная асаблівасць гравюры — яе тыражнасць (магчымасць атрымаць значную колькасць раўнацэнных адбіткаў). Існуюць гравюра пукатая (часцей на дрэве — дрэварыт ці лінолеуме — лінагравюра) і паглыбленая (часцей на метале — афорт). Нярэдка да яе адносяць і літаграфію («плоская» гравюра). Асн. віды гравюры на метале (медзь, цынк): разцовая, сухая іголка, пункцірная манера, мецца-тынта, афорт, акватынта, мяккі лак, лавіс (маляванне кіслатой на дошцы). Шматколерныя гравюры друкуюцца з некалькіх дошак (на кожную кладуць пэўную фарбу) ці з адной пафарбаванай дошкі. Часта выкарыстоўваецца мяшаная тэхніка (дадаецца пластык, арган. шкло). Разам са станковымі гравюрамі (эстампамі) пашырана кніжная гравюра (ілюстрацыя). Гравюры належыць вял. роля ў мастацтве кнігі, карыкатуры і лубка.
Узнікненне гравюры звязана з рамёствамі, дзе былі працэсы гравіравання: разьба, набойка, ювелірная справа і інш. Гравюра на дрэве вядома ў Кітаі з 6—7 ст., у Зах. Еўропе — на мяжы 14—15 ст. Найб. значныя еўрап. Майстры 15—18 ст.: А.Дзюрэр, Ж.Кало, Рэмбрант, Дж.Піранезі, Ф.Гоя і інш. На 17—19 ст. прыпадае росквіт яп. ксілаграфіі (К.Хакусай, Хіросіге). Сярод рус. гравёраў 18—20 ст. вылучаюцца А.Зубаў, М.Махаеў, С.Галакціёнаў, А.Ухтомскі, В.Матэ, Г.Астравумава-Лебедзева, А.Краўчанка, У.Фаворскі і інш.
На Беларусі гравюра ўзнікла ў пач. 16 ст. з развіццём кнігадрукавання (гравюра ў выданнях Ф.Скарыны). У 16—18 ст. значнага ўзроўню дасягнула станковая («абразная») гравюра на дрэве: партрэт, пейзаж, гравюра-тэзіс, лубок. У тэхніцы дрэварыту працавалі П.Мсціславец, Грынь Іванавіч, Ф.Ангілейка, В.Вашчанка, П.Комар і інш. У 2-й пал. 16 ст. паявілася разцовая гравюра на метале (медзярыт) у творах Т.Макоўскага. У канцы 17 ст. ўзнікла акватынта. У пач. 19 ст. асвоена тэхніка літаграфіі (творы Ю.Азямблоўскага, Н.Орды, Я.Дамеля). У 20 ст. актыўна развіваюцца ўсе тэхнікі гравюры. У 1920-я г. найб. пашырана ксілаграфія (А.Астаповіч, З.Гарбавец, Я.Мінін, А.Тычына, С.Юдовін). У даваен. час у тэхніцы гравюры на дрэве працавалі І.Гембіцкі, М.Сеўрук, у тэхніцы афорту — Б.Малкін, Х.Тыбер, лінагравюры — Я.Горыд, літаграфіі — А.Малярэвіч, Ф.Фогт. Сярод сучасных майстроў гравюры: у тэхніцы афорту — Л.Асецкі, І.Вішнеўскі, А.Кашкурэвіч, Г.Паплаўскі, А.Паслядовіч; літаграфіі — А.Дзямарын, Г. і Н.Паплаўскія, В.Шаранговіч; лінагравюры — С.Герус, А.Лось, Шаранговіч; ксілаграфіі — А.Зайцаў; розных тэхніках — У.Савіч, М.Купава, А.Лапіцкая, М.Селяшчук, В.Славук, Л.Марчанка, Ю.Герасіменка, А.Шэвераў і інш.
Літ.: Турова В.В. Что такое гравюра. [3 изд.]. М., 1986; Шматаў В.Ф. Сучасная беларуская графіка, 1945—1977. Мн., 1979; Яго ж. Беларуская кніжная гравюра XVI— XVIII стст. Мн., 1984. А.М.Пікулік, В.Ф.Шматаў. с. 384
ГРАД , атмасферныя ападкі ў выглядзе сферычных часцінак шчыльнага лёду (градзін) памерамі ад 5 да 55 мм, зрэдку і больш. Утвараецца ў цёплую пару года ў магутных кучава-дажджавых хмарах з інтэнсіўным верт. рухам паветра, часам суправаджаецца ліўневымі ападкамі і навальніцай. Бывае рэдка, прыкладна 1 раз на 15 навальніц. На Беларусі адзначаецца з крас. да кастр., найчасцей у маі і чэрвені. Праходзіць звычайна вузкімі палосамі шыр. да 300—500 м, даўж. 2—5 км (бываюць выпадкі, калі шыр. паласы дасягае 2—3 км, даўж. 15 км). Працягласць выпадання ад некалькіх мінут да паўгадзіны, часцей 6—7 мін, можа ўтварыць покрыва таўшчынёй 20—30 см. У сярэднім штогод у кожным пункце град бывае 1—2, у асобныя гады да 5—7 сут. с. 385
«ГРАД» , самаходная рэактыўная сістэма залпавага агню. У склад «Град» ўваходзяць; баявая машына БМ-21, трансп. машына, асколачна-фугасныя рэактыўныя снарады М-210ф.
Прызначаны для знішчэння і падаўлення жывой сілы і баявой тэхнікі праціўніка ў месцах іх канцэнтравання, артыл. і мінамётных батарэй, разбурэння ўмацаванняў, апорных пунктаў і інш. на адлегласці да 20,4 км. Баявая БМ-21 зроблена на базе аўтамабіля «Урал»; мае абсталяванне для забеспячэння адзіночнага і залпавага агню, бяспечнай работы разліку пры яго знаходжанні ў кабіне баявой машыны ці ў сховішчы на аддаленні да 60 м ад яе. Снарады перавозяцца і захоўваюцца на трансп. машыне на спец. стэлажах. У Беларусі «Град» прыняты на ўзбраенне рэактыўных артыл. дывізіёнаў сухап. Узбр. Сіл. Гл. таксама Рэактыўная артылерыя. А.У.Аляхновіч. с. 385
ГРАД , пазасістэмная метрычная адзінка плоскага вугла, роўная 1/100 прамога вугла. Мае таксама назву гон. Пазначаецца ...g, 1g = 0,0157 рад = 0,900°. Гл. таксама Градус. с. 385
ГРАДА́ ў геамарфалогіі, агульная назва невысокіх, выцягнутых узвышшаў рознага памеру і паходжання. У ледавіковых абласцях (Бел. Паазер’е) утварыліся марэнныя грады (марэны) з нагрувашчванняў ледавіковых адкладаў і озавыя (озы). У абласцях пашырэння пясчаных адкладаў (Бел. Палессе, Каракумы, узбярэжжа Балтыйскага м.) узніклі пясчаныя грады ветравога паходжання (дзюны, барханы). У выніку размыву нахіленых у адзін бок пластоў горных парод рознай цвёрдасці ўтварыліся куэставыя грады (куэсты). с. 385
ГРА́ДАВЫЯ ПЯСКІ́ , масівы пяскоў у выглядзе вузкіх паралельных град, найчасцей арыентаваных у напрамку пераважных вятроў; адна з гал. формаў рэльефу пясчаных пустынь. Даўж. град да некалькіх дзесяткаў кіламетраў, шырыня да некалькіх соцень метраў, вышыня ад некалькіх да 80—200 м, адлегласць паміж грабянямі град да 4,5 км. Фарміруюцца віхравымі рухамі, якія ўзнікаюць у ветравых патоках, а таксама ў выніку нераўнамернага награвання схілаў рознай экспазіцыі. Пашыраны ў пустынях Цэнтр. і Сярэдняй Азіі, Аўстраліі, Афрыкі, на ўзбярэжжы Балтыйскага м., трапляюцца на Бел. Палессі. с. 385
ГРА́ДАЎ Юрый Міхайлавіч (н. 26.6.1934, г. Чарапавец, Расія), бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1979). Скончыў Маскоўскі арх. Ін-т (1958). З 1960 у ін-це «Мінскпраект». Работы ў Мінску: рэканструкцыя цэнтра горада (праект 1974, кіраўнік аўтарскага калектыву), праекты дэталёвай планіроўкі і забудовы Машэрава праспекта, рэканструкцыі і добраўпарадкавання Траецкага прадмесця, павільён Рэсп. выставачнага цэнтра, будынак Мін-ва ўнутраных спраў (1979), станцыя метрапалітэна «Плошча Незалежнасці» (1984, усе ў сааўт.). Працуе таксама ў галіне манум. Мастацтва: арх.-скульпт. мемар. комплексы «Хатынь» (Ленінская прэмія 1970), «Прарыў», «Кацюша», «Праклён фашызму»; помнікі М.Ф.Гастэлу і яго экіпажу каля г.п. Радашковічы (1976), у Мінску —Я.Купалу і Я.Коласу (абодва 1972; усе ў сааўт.). с. 385
ГРАДА́ЦЫЯ (лац. gradatio ад gradus ступень), стылістычная фігура, якая заключаецца ў тым, што словы ці выразы ў вершаваных радках групуюцца з нарастаннем (клімакс) або аслабленнем (антыклімакс) іх эмацыянальна-сэнсавай выразнасці. Градацыя ўзмацняе экспрэсію выказвання, узвышае яго тон. Напр., радкі з «Беларускай песні» У.Караткевіча:
Ты — наш сцяг, што нікому,
нікому на свеце, нікому
Не дамо абсмяяць, апаганіць,
забыць ці мячом зваяваць.
Часам градацыя кладзецца ў кампазіцыйную аснову ўсяго твора. Так, у першай палавіне 6-строфнага верша М.Танка «Калі мне сказалі» — градацыя нарастаючая, у другой — спадаючая. с. 385
ГРА́ДЗЕЦ-КРА́ЛАВЕ (Hradec Králové), горад у Чэхіі, на р. Лаба. Адм. ц. Усходне-Чэшскай вобл. 100,6 тыс. ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Машынабудаванне (у т.л. вытв-сць электратэхн. і комплекснага абсталявання для з-даў), хім., гумавая, харч. прам-сць; выраб муз. інструментаў. Музей. Гатычны сабор (14 ст., перабудаваны ў 15 і 18 ст.), барочныя касцёлы (17 і 18 ст.), езуіцкі калегіум (17 ст.), епіскапскі палац (17— 18 ст.), дамы 16 ст. с. 385
ГРАДЗІ́РНЯ (ад ням. gradieren згушчаць саляны раствор; першапачаткова градзірні выкарыстоўваліся для здабычы солі выпарваннем), збудаванне для ахаладжэння вады атм. паветрам. У градзірні вада, якая сцякае па арашальніку, ахалоджваецца ў выніку частковага выпарэння і цеплааддачы ў паветра.
Адрозніваюць градзірні: паводле спосабу падачы паветра — вежавыя, вентылятарныя і адкрытыя (атмасферныя); паводле тыпу арашальніка — пырскальныя, плёначныя, кропельныя і камбінаваныя. Выкарыстоўваюцца пераважна ў сістэмах зваротнага водазабеспячэння і кандыцыянавання паветра (зніжаюць т-ру вады, якая адводзіць цяпло ад кампрэсараў, цеплаабменных апаратаў, трансфарматараў і да т.п.). На цеплавых электрастанцыях і ў хім. прам-сці выкарыстоўваюць пераважна вежавыя (у іх ствараецца цяга паветра знізу ўверх насустрач сцякаючай вадзе) і шматсекцыйныя вентылятарныя (вада ахалоджваецца паветрам, якое падаецца вентылятарамі). с. 385
ГРАДЗЯ́НКА , рабочы пасёлак у Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл. Канцавая станцыя чыг. веткі ад лініі Мінск—Асіповічы. За 45 км ад Асіповіч. 700 ж. (1997).
Пасёлак узнік у пач. 20 ст. ў сувязі з лесанарыхтоўкай і апрацоўкай драўніны. Паводле перапісу 1917, у Градзянцы 359 ж., 67 двароў, на чыг. станцыі 35 ж., 10 двароў. Дзейнічалі лесапільны з-д, кравецкая арцель. З 1924 у Свіслацкім, з 1931 у Асіповіцкім р-нах. У 1926—54 цэнтр сельсавета, з 15.7.1935 рабочы пасёлак. У 1940 у Градзянцы 800 ж., 260 двароў. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 29.6.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія амаль поўнасцю спалілі пасёлак, загубілі 350 ж. У 1962—65 у Бабруйскім р-не. У 1969 — 1300 жыхароў.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Прадпрыемствы мясц. прам-сці. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. с. 386
ГРАДО́ЎСКІ Аляксандр Дзмітрыевіч (25.12.1841, б. Валуйскі пав. Варонежскай губ., Расія — 18.11.1889), расійскі вучоны-прававед, публіцыст. Скончыў Харкаўскі ун-т (1862). З 1867 дацэнт, з 1869 праф. Пецярбургскага ун-та. У сваёй асн. працы «Пачаткі рускага дзяржаўнага права» (т. 1 — «Пра дзяржаўны лад», 1875; т. 2 — «Органы кіравання», 1876; т. 3 — «Органы мясцовага кіравання», 1883) імкнуўся сумясціць два падыходы: дзяржаўнай школы, якая зыходзіла з вядучай ролі дзяржавы і ўладных структур у грамадскім развіцці, і гіст. школы, якая рашаючае значэнне надавала эканам. і сац.-культ. фактарам. У кн. «Дзяржаўнае права важнейшых еўрапейскіх дзяржаў» (1886) і інш. аналізаваў паліт. і дзярж. вопыт Зах. Еўропы, раскрываў змест важнейшых атрыбутаў паліт. працэсу — парламентарызму, канстытуцыяналізму, сістэмы падзелу ўлад на заканадаўчую, выканаўчую і судовую, лічыў, што гэты вопыт дастасоўны да рас. грамадства. Супрацоўнічаў у ліберальным перыяд. друку.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—9. СПб., 1899—1904; Политика, история и администрация: Крит. и полит. статьи. СПб., 1871; Государство и народность: Опыт постановки нац. вопр. М., 1873; Трудные годы (1876—1880): Очерки и опыты. СПб., 1880. В.В.Краснова. с. 386
ГРА́ДСКАЕ ВО́ЗЕРА , Чорнае возера, у Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас. р. Вузлянка, за 18 км на Пд ад г.п. Мядзел, у межах гідралаг. заказніка Чарэмшыца. Пл. 0,38 км2, даўж. 800 м, найб. шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі каля 1,9 км. Схілы катлавіны выш. да 5 м, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма шыр. да 500 м, нізкая, забалочаная, з сеткай меліярац. каналаў. с. 386
ГРАДУІРО́ЎКА (ням. graduieren ад лац. gradus крок, ступень) сродкаў вымярэнняў, вызначэнне і нанясенне ў маштабе асн. (апорных) пунктаў для пабудовы шкалы адліку ў вымяральных прыладах і мерных прыстасаваннях. Робіцца параўнаннем паказанняў прылады, якая градуіруецца, з паказаннямі эталоннай (узорнай) прылады. с. 386
ГРА́ДУС (ад лац. gradus крок, ступень), пазасістэмная адзінка вымярэння плоскага вугла (вуглавы градус), роўная 1/90 прамога вугла. Абазначаецца °; дзеліцца на 60 мінут (60') або 3600 секунд (3600"), 1° = 60' = 3600". Прамы вугал складае 90°, разгорнуты — 180°. Выкарыстоўваецца таксама для вымярэння дуг акружнасцей (разам з радыянам; поўная акружнасць роўная 360°). 2) Градус тэмпературны — агульная назва адзінак т-ры, што адпавядаюць розным тэмпературным шкалам. Адрозніваюць градусы шкалы Кельвіна (кельвін; К), градус Цэльсія (°С), градус Рэамюра (°R),} градус Фарэнгейта (°F), градус Ранкіна (°Ra). 1 К = 1 °С = 0,8 °R = 1,8 °F = 1,8 °Ra. 3) У геадэзіі і астраноміі — адзінкі геадэзічнай даўгаты (двухгранны вугал паміж плоскасцямі 2 геадэзічных мерыдыянаў) і геадэзічнай шыраты (вугал у плоскасці мерыдыяна паміж 2 нармалямі да паверхні геоіда. 4) У розных галінах метралогіі — адзінка колькасці спірту ў растворах, таксама адзінкі жорсткасці вады, канцэнтрацыі солей, сернай к-ты (градус Баме), вязкасці вадкасці ў адносінах да вязкасці вады пры 20 °С (градус Энглера) і інш. А.А.Саламонаў. с. 386
ГРА́ДУС РЭАМЮ́РА , адзінка тэмпературы. Абазначаюцца °R. Апорныя тэмпературныя (рэперныя) пункты: т-ра плаўлення лёду (0 °R) і т-ра кіпення вады пры нармальным атм. ціску (80 °R). Прапанаваны франц. вучоным Р.А.Рэамюрам у 1730. Гл. таксама Градус, Тэмпературныя шкалы. с. 386
ГРА́ДУС РА́НКІНА , адзінка тэрмадынамічнай тэмпературы. Абазначаецца °Ra. Роўны градусу Фарэнгейта. Апорныя тэмпературныя (рэперныя) пункты: абсалютны нуль (0 °Ra) і т-ра трайнога пункта вады (491,688 °Ra). Прапанаваны шатл. фізікам У.Дж.Ранкінам. Выкарыстоўваецца ў некат. краінах, напр., у ЗША, дзе вымяраюць т-ру па шкале Фарэнгейта. Гл. таксама Градус, Тэмпературныя шкалы. с. 386
ГРА́ДУС ФАРЭНГЕ́ЙТА , адзінка тэмпературы. Абазначаецца °F. Апорныя тэмпературныя (рэперныя) пункты: т-ра плаўлення лёду (32 °F) і т-ра кіпення вады пры нармальным атм. ціску (212 °F). Традыцыйна выкарыстоўваецца ў некат. краінах, напр. у ЗША. Прапанаваны ням. фізікам Д.Г.Фарэнгейтам у 1724. Гл. таксама Градус, Тэмпературныя шкалы. с. 386
ГРА́ДУС ЦЭ́ЛЬСІЯ , пазасістэмная адзінка тэмпературы. Абазначаецца °С. Апорныя тэмпературныя (рэперныя) пункты па Міжнар. практычнай тэмпературнай шкале: т-ра трайнога пункта вады (0,01 °С) і т-ра яе кіпення пры нармальным атм. ціску (100 °С). Выкарыстоўваецца нараўне з кельвінам. Прапанаваны швед. вучоным А.Цэльсіем у 1742. Гл. таксама Градус, Тэмпературныя шкалы. с. 386
ГРА́ДУСНАЯ СЕ́ТКА ЗЯМЛІ́ , сістэма геагр. мерыдыянаў і паралелей, нанесеных на адлюстраванне зямной паверхні ў выглядзе картаў і глобусаў. Выкарыстоўваецца для вызначэння геагр. каардынат зямной паверхні, а таксама вуглоў арыентавання (азімутаў і румбаў) і адлегласцей. Кожнаму мерыдыяну адпавядае свая даўгата (L), а паралелішырата (В). Азімут напрамку па мерыдыяне роўны нулю, па паралелі адпаведна — 90° і 270°. Градусная сетка наносіцца праз інтэрвалы: некалькі градусаў 1°; 30'; 10'; 1'. Для Беларусі геагр. сетка абмежавана даўготамі Lз = 23°11'03"; Ly, = 32°45'36" і шыротамі Впд = 51°15'35"; Впн = 56°10'22". У межах Беларусі адной мінуце адпавядае на плоскасці ў праекцыі Гаўса—Кругера: па шыраце на Пн 1034,4 м, на Пд 1164,3 м; па даўгаце на Пн 1855,6 м, на Пд 1855,2 м. Гарызантальная праекцыя ліній на фіз. паверхні Зямлі будзе карацей за прыведзеныя на велічыню <FORMULA>, дзе ym — сярэдняя ардыната лініі (сярэдняя адлегласць ад асявога мерыдыяна 6-градуснай каардынатнай зоны), Rm — сярэдні радыус Зямлі (6371,11 км). А.А.Саламонаў. с. 386
ГРА́ДУСНЫЯ ВЫМЯРЭ́ННІ , сукупнасць астранамічных геадэзічных і гравіметрычных вымярэнняў на зямной паверхні для вызначэння параметраў фігуры Зямлі і вырашэння навук. задач. Іх сутнасць — вылічэнне радыуса Зямлі заключаецца ў прамым ці ўскосным вызначэнні адлегласці SAB і адначасовым вымярэнні вуглоў Z1 і Z2 на вельмі аддаленую зорку, для якой AN||BN. Пры гэтым ΔY=Y2-Y1 = Z2-Z1 і R = S:ΔY, дзе ΔY — у радыянах. З прычыны сплюшчанасці Зямлі велічыні S, што адпавядаюць аднолькавым ΔY, змяншаюцца ў напрамку ад экватара да полюсаў. На гэтым засн. вылічэнне змяненняў R ад a да b. Градусня вымярэнні зроблены александрыйскім вучоным Эратасфенам у 3 ст. да н.э. паміж Александрыяй і Сіенай (Асуан). Адлегласць ён вылічыў па звестках пра рух караванаў, розніцу даўгот (7°22") па памерах сонечнага ценю шаста. Паводле разлікаў R = 6844 км (цяпер 6371,11 км). Градусныя вымярэнні выконваліся з выкарыстаннем метаду трыянгуляцыі і паліганаметрыі пры ўскосным вымярэнні SAB. У Расіі градусныя вымярэнні выкананы ў 1816—52 пад кіраўніцтвам В.Я.Струвэ і К.І.Тэнера па т.зв. дузе Струвэ ад Фугленеса (Ледавіты ак.) да Стара-Някрасаўскі (вусце Дуная); яна прайшла праз зах. раёны Беларусі. У шыротным напрамку (дуга 52-й паралелі: Зах. Еўропа — Усх. Прусія — Варшава — Арол — Ліпецк — Саратаў — Арэнбург — Орск). Градусныя вымярэнні ў Беларусі прайшлі праз Гродна і Бабруйск. Па сукупнасці градусныя вымярэнні розных краін у 1940 у СССР завершаны разлікі, паводле якіх а = 6378245 м, b = 6356863 м, прынятыя і на Беларусі. А.А.Саламонаў. с. 387
ГРАДЫЕ́НТ [ад лац. gradiens (gradientis) які крочыць], вектар, што паказвае напрамак найхутчэйшай змены скалярнай функцыі каардынат φ=φ(x, y, z). Пазначаецца grad φ або <SIGN>φ, дзе <FORMULA> — аператар Гамільтана (аператар набла), <SIGN>, <SIGN>, <SIGN> — орты прамавугольнай дэкартавай сістэмы каардынат, grad φ = <FORMULA>, |grad φ| = <FORMULA>. Паняцце градыента выкарыстоўваецца ў механіцы, фізіцы, метэаралогіі і інш. Гл. таксама Поля тэорыя. с. 387
ГРАДЫЕНТАМЕ́ТР (ад градыент + ...метр), 1) гравітацыйны градыентаметр, прылада для вымярэння гарыз. кампанентаў градыента сілы цяжару. Круцільная сістэма градыентаметра (такая ж, як у гравітацыйнага варыёметра) устанаўліваецца пры вымярэннях у 4 азімутах, якія ўзаемна адрозніваюцца на 90°. Для надзейнасці і хуткасці вымярэнняў можа забяспечвацца 4 круцільнымі сістэмамі і візуальнай рэгістрацыяй. Выкарыстоўваецца ў гравіметрычнай разведцы. 2) Градыентаметр магнітны — прылада для вымярэння прырашчэння (градыента) напружанасці магнітнага поля ў зададзеным напрамку. Мае 2 магнітометры, разнесеныя на пэўную адлегласць па вертыкалі або гарызанталі. Выкарыстоўваецца пры касм. даследаваннях, разведцы карысных выкапняў, у магн. дэфектаскапіі і інш. с. 387
ГРАДЭ́ЦКІ Аляксандр (21.5.1802— 2.5.1869), бел. архітэктар. У 1819—22 вучыўся ў Крамянецкім ліцэі (Украіна). У 1824 стажыраваўся ў Варшаве ў арх. П.Айгнера. У 1829—61 працаваў на Гродзеншчыне. Аўтар царквы і сядзібы ў г.п. Зэльва, жылога дома ў в. Дзярэчын Зэльвенскага р-на (1829), сядзібы ў в. Гнезна Ваўкавыскага р-на (1830-я г.), палаца і капліцы ў в. Масаляны Бераставіцкага р-на (1845—50), флігеля і капліцы ў Крэменцы (1855—61), праекта прыходскага касцёла ў Ваўкавыску (1836). с. 387
ГРАЗДО́ЎНІК (Botrychium), род споравых папарацепадобных раслін сям. вужоўнікавых. Каля 40 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары, пераважна ва ўмераных абласцях Паўн. паўшар’я. На Беларусі 6 відаў: гваздоўнік віргінскі (В. virginianum), ланцэтападобны (В. lanceolatum), паўмесяцавы (В. lunaria), просты (В. simplex), рамонкалісты (В. matricariifolium) і шматраздзельны (В. multifidum). Растуць у лясах, на ўзлесках, схілах узгоркаў. Гваздоўнік віргінскі і рамонкалісты занесены ў Чырв. кнігу Беларусі, гваздоўнік просты, магчыма, знік з флоры рэспублікі.
Спарафіты — шматгадовыя, звычайна невял. травяністыя расліны з кароткім неразгалінаваным карэнішчам. Вегетатыўны сегмент ліста звычайна перыста-рассечаны; спараносна-мяцёлчата-галінасты. Гематафіты (зарасткі) — яйцападобныя, плоскаклубне- або дыскападобныя, даўж. 1—20 мм, з мікарызай. Лек. (ранагаючы сродак) і дэкар. расліны. Г.У.Вынаеў. с. 387
ГРА́ЗЕВЫЯ ВУЛКА́НЫ , сальзы, геалагічныя ўтварэнні, якія пастаянна ці перыядычна вывяргаюць гразевыя масы, а таксама гаручыя газы, часта з вадой і нафтай. Разнастайныя па форме; невялікія наз. гразевымі сопкамі. Пашыраны пераважна ў нафтаносных і вулканічных абласцях, а таксама ў дэльтах рэк; напр., на Апшэронскім (найб. ў свеце), Таманскім, Керчанскім, Апенінскім, Пірэнейскім п-вах, на в-ве Сахалін, у Цэнтр. Амерыцы. с. 388
ГРА́ЗЕВЫЯ КУРО́РТЫ , курорты, дзе адным з асн. лек. фактараў з’яўляюцца гразі лячэбныя. Вытокі ў практыцы гразелячэння з часоў Стараж. Рыма і Усходу. У канцы 18 ст. гразевыя курорты з’явіліся ў многіх краінах Еўропы (Швецыя, Аўстрыя, Германія, Расія), мед. кантроль на іх пачаў уводзіцца ў 19 ст. Сучасныя гразевыя курорты спалучаюць функцыі гразевых, бальнеалагічных і кліматычных.
Вядомыя еўрап. Гразевыя курорты: Паморые, Тузла, Шабла (Балгарыя), Хевіз (Венгрыя), Бад-Берка, Бад-Доберан, Бланкенбург, Бад-Дрыбург, Бад-Грунц (Германія), Буска-Здруй, Полчын-Здруй, Крыніца, Інавроцлаў, Цэхацынек (Польшча), Кавасна, Савата, Мангалія (Румынія), Спа (Бельгія), Абана-Тэрме, Аньяна-Тэрме, Сальсамаджорэ-Тэрме, Сірміёне (Італія), Дакс (Францыя), Ронебю (Швецыя), Кемеры (Латвія), Хаапсалу (Эстонія), Бірштанас, Друскінінкай (Літва), Адэса, Сакі, Салёны Ліман, Гопры (Украіна), Сольвычагодск, Старая Руса, Мацэста (Расія) і інш.
На Беларусі пашырэнню гразелячэння спрыяюць багатыя рэсурсы прыродных гразей з лек. ўласцівасцямі (тарфяныя, сапрапелевыя). с. 388
ГРАЗЕЛЯЧЭ́ННЕ , пелоідатэрапія, пелатэрапія, выкарыстанне гразей лячэбных (пелоідаў) у лек. і прафілакт. мэтах на гразевых і інш. курортах, у водагразелячэбніцах санаторыяў, прафілакторыяў, фізіятэрапеўт. аддзяленнях і кабінетах бальнічных і амбулаторна-паліклінічных устаноў; від фізіятэрапіі. Робяць гразелячэнне агульнае (ванны лячэбныя) і мясцовае (аплікацыі, кампрэсы і інш.). Спалучаецца з бальнеатэрапіяй, медыкаментозным лячэннем, масажам, лячэбнай фізкультурай і інш. відамі тэрапіі. Адна з разнавіднасцей гразелячэння — электрагразелячэнне (гальвана-, дыятэрма-, індуктагразелячэнне).
Гразелячэнне ўзнікла з нар. вопыту лек. выкарыстання прыродных гразей (вулканічных, ліманных, тарфяных). Навук. абгрунтаванне атрымала ў пач. 19 ст. ў працах О.Лібрайха, К.Гродэля, Ш.Дзюран-Фардэля, Ч.Фругоні, Л.Дэвота, М.А.Ажэ. У 20 ст. гразелячэнне — пашыраная форма фізіятэрапіі хвароб органаў апоры і руху, гінекалагічных, некат. сасудзістых і нерв., траўмаў, трафічных язваў, ран і інш. Сапрапелевыя арган. асадкавыя гразі прэсных азёр ёсць на Беларусі (азёры Дрэвіца, Судабле, Сяргееўскае і інш.); шырока выкарыстоўваюцца тарфяныя гразі.
Тэрапеўт. ўздзеянне гразелячэння рэалізуецца гал. чынам праз рэфлекгорна-гумаральныя (нерв. і эндакрынную сістэмы) уплывы на розныя органы. Шматразовасць працэдур гразелячэння па пэўнай схеме забяспечвае сумацыю лек. эфекту. Гразелячэнне станоўча ўплывае на абмен рэчываў, кроваўтварэнне, функцыі ўнутр. органаў, мае заспакаяльнае дзеянне, павышае тонус вегетатыўнай нерв. і рэактыўнасць імуналагічнай сістэм, прыгнятае алергічныя рэакцыі, стымулюе працэсы аднаўлення тканак. Асабліва эфектыўнае гразелячэнне пры хранічных запаленчых захворваннях. Я.В.Малашэвіч. с. 388
ГРА́ЗІ ЛЯЧЭ́БНЫЯ , пелоіды, асадкі вадаёмаў, тарфяныя паклады, вывяржэнні гразевых вулканаў і інш. абводненыя прыродныя аргана-мінер. ўтварэнні з лек. ўласцівасцямі. Фарміруюцца пад уплывам геал., кліматычных, гідрагеалагічных і інш. прыродных фактараў з мінер. часцінак, рэшткаў раслінных і жывёльных арганізмаў, калоідных раствораў, вады. Вял. ролю адыгрываюць мікраарганізмы (да 1 млрд. на 1 г сухой гразі). Выкарыстоўваюць пры гразелячэнні.
Ад 25 да 97% масы гразей лячэбных складае гразевы раствор — вытворнае вады ці рапы, мінералізацыя якога ад 0,01 г/л у торфе і сапрапелях да 350 г/л у сульфідных мулавых гразях; рэакцыя кіслая (торф) ці шчолачная (сульфідныя гразі). Грубадысперсную аснову гразей лячэбных складаюць гліністыя і пясчаныя часцінкі, слабарастваральныя солі кальцыю і магнію, грубыя арган. рэшткі. Калоідны комплекс гразей лячэбных уключае тонкадысперсную частку (памер часцінак менш за 0,001 мм) са складаных арган. і аргана-мінер. рэчываў. Адрозніваюць гразі лячэбныя арганічныя (у сухім рэчыве, напр., торфе, сапрапелі, арганікі больш за 10%) і неарганічныя (сульфідныя і сопачныя, у т.л. вулканічныя гразі). Асн. ўласцівасці гразей лячэбных: пластычнасць, высокая цеплаправоднасць, здольнасць да адсорбцыі, што забяспечвае добрае ўтрыманне гразей лячэбных на целе хворага, правядзенне лячэбных працэдур пры больш высокай т-ры (у параўнанні з воднымі), пазбаўленне ад мікробаў скуры хворага. У пазакурортных умовах і пры адсутнасці паўнацэнных натуральных выкарыстоўваюць штучныя гразі лячэбныя, паводле складу набліжаныя да прыродных. На базе буйных радовішчаў гразей лячэбных ствараюцца гразевыя курорты. Я.В.Малашэвіч. с. 388
ГРАЗІ́ВА , рака ў Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл. і ў Оўруцкім р-не Жытомірскай вобл. (Украіна), правы прыток р. Славечна (бас. Прыпяці). Даўж. 28,6 км, у т.л. 9 км на Беларусі (каналізаваная), 3,6 км на мяжы з Украінай. Пачынаецца за 1 км на З ад в. Гразіва Оўруцкага р-на. Цячэ па забалочанай лясістай мясцовасці. Жывіць вадасх. Свяча. с. 388
ГРАЗНО́Ў Васіль Васілевіч (? — 12.3.1909), бел. краязнавец, мастак і літограф. Скончыў Строганаўскае вучылішча (1862). З 1864 жыў у Вільні, выкладаў маляванне ў гімназіях. Даследаваў стараж.-рус. і бел. архітэктуру, матэрыяльную культуру і мастацтва. Сабраў унікальную калекцыю прадметаў бел. культуры і побыту. Навукова апісаў і замаляваў Барысаглебскую (Каложскую) царкву ў Гродне, замак у Лідзе, цэрквы-крэпасці ў Сынковічах Зэльвенскага і Мураванцы (Маламажэйкаве) Шчучынскага р-наў і інш. Многія малюнкі сталі ілюстрацыямі да кніг П.М.Бацюшкава («Беларусь і Літва», 1890), І.В.Карчынскага («Старажытная Каложская царква ў імя св. князёў Барыса і Глеба ў г. Гродне», 1908), 3-га т. «Маляўнічай Расіі» (1892) і інш. У Эрмітажы (С.-Пецярбург) захоўваюцца яго літаграфіі (лісты з альбома) «Унутраны від... Прачысценскага сабора ў г. Вільна», «Унутраны від Нікольскай царквы ў г. Вільна», «Выява Лідскага замка 14 ст. і царквы часоў Альгерда ў Вільні» і інш.
Тв.: О древних церквах Северо-Западного края // Известия о занятиях седьмого археологического съезда в Ярославле 6—20 авг. 1887 г. Ярославль, 1887. № 10; Коложская Борисоглебская церковь в г. Гродно. Вильна, 1893. с. 388
ГРАЗЬ , рака, гл. Плясна. с. 388
ГРАЙМС-ГРЭЙВС (англ. Grimes Graves), старажытны цэнтр здабычы крэменю эпохі неаліту (2300—1700 да н.э.) каля Брандана, на мяжы графстваў Норфалк і Суфалк (Англія). На плошчы каля 14 га знойдзены рэшткі 346 шахтаў, частка якіх мае глыб. 9—10 м. Ад вертыкальных тунэляў адыходзяць гарыз. галерэі. Здабыча вялася драўлянымі рыдлёўкамі і рагавымі прыладамі. У адной з шахтаў знойдзены алтар з крамянёвых глыб, вакол якога былі ўмацаваны рогі аленя, знаходзіліся прынашэнні (крэйдавыя шары, статуэтка жанчыны і інш.). А.В.Іоў. с. 388
ГРА́КХІ (лац. Gracchus), браты, палітычныя дзеячы Стараж. Рыма. Паходзілі са знакамітага роду Семпроніяў. Тыберый (162—133 да н.э.), нар. трыбун у 133, ва ўмовах нестабільнага становішча ў краіне правёў закон, які абмежаваў буйное землекарыстанне на грамадскім полі (агер публікус), але не атрымаў падтрымкі сярод сенатараў. На нар. сходзе адхілены ад улады (упершыню ў гісторыі Рыма), але паўторна выставіў сваю кандыдатуру ў нар. трыбуны. Забіты сенатарамі ў дзень выбараў. У 129 сенат спыніў надзяленне зямлёй паводле яго закону. Гай (153—121 да н.э.), нар. трыбун у 123 і 122 да н.э., аднавіў агр. заканадаўства брата, правёў законы ў інтарэсах гар. плебсу і саслоўя коннікаў, прапанаваў даць саюзнікам правы рым. грамадзян і інш. Загінуў у час узбр. паўстання. с. 389
ГРАМ , долевая адзінка масы, роўная 0,001 кг. Пазначаецца г. 1 г з дакладнасцю да 0,2% роўны масе 1 см3 хім. чыстай вады пры т-ры яе найб. шчыльнасці (каля 4 °С). с. 389
ГРАМ (Gramme) Зеноб Тэафіль (4.4.1826, Жэе-Бадэнье, Бельгія — 20.1.1901), бельгійскі электратэхнік, заснавальнік прамысл. вытв-сці эл. машын. Працаваў у Францыі. Атрымаў патэнт на эл. генератар пастаяннага току з кальцавым якарам (1869). У 1870 стварыў «Т-ва вытв-сці магніта-эл. машын Грама», якое вырабляла эл. генератары розных тыпаў з кальцавым якарам. У 1871 прадэманстраваў у Парыжскай АН першую дынамамашыну. с. 389
...ГРАМА (ад грэч. gramma рыса, літара, напісанне), другая састаўная частка складаных слоў, якая азначае: запіс, графічны відарыс, напр., галаграма, біяграма, гістаграма. с. 389
«ГРАМАВЫ́ ЎДАР» , кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. акупантаў супраць партызан і насельніцтва ў трохвугольніку чыгунак Віцебск—Полацк— Невель на тэр. Віцебскага, Гарадоцкага, Мехаўскага, Полацкага і Сіроцінскага р-наў у сак.—крас. 1943. Праводзілася ў 2 этапы (21—27 сак. і 28 сак. — 2 крас. 1943) сіламі ахоўнай дывізіі, 4 ахоўных батальёнаў, батальёна з палка «Брандэнбург», 2 танк. узводаў, артыл. і сапёрных падраздзяленняў. Асн. сілы партызан брыгад імя С.М.Кароткіна, 3-й і 4-й Бел. і «За Савецкую Беларусь» з баямі выйшлі з-пад удараў карнікаў. У ходзе аперацыі карнікі загубілі 542 чал., вывезлі ў Германію 345 чал., разам з жыхарамі спалілі вёскі Задобрыя, Чытавухі Гарадоцкага, Дражакі, Заазер’е, Зуева, Лапакова, Шчамілаўка і Ямішча Сіроцінскага р-наў. с. 389
ГРАМАДА́ , назва сельскага пазямельнага аб’яднання жыхароў вёсак на Беларусі і Украіне. Гл. Абшчына. с. 389
«ГРАМАДА́» , бел. нелегальнае выдавецкае т-ва. Існавала ў Пецярбургу ў 1906—07. Выдавала агітацыйную л-ру (арыгінальную і перакладную) рэв. зместу. Дзейнасць т-ва забаронена царскай цэнзурай. Захавалася 6 брашур, у т.л. «Як мужыку палепшыць сваё жыццё» (лацінкай і кірыліцай), «Чы будзе для ўсіх зямлі?», «Што такое свабода?» Сігава (пер. з укр.), «Забастоўка» (лацінкай), «Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць».
Літ.: Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 142, 154—155. с. 389
«ГРАМАДА́» , газета, орган Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Выдавалася з 1.5 да 11.6.1917 у Мінску на бел. мове. Рэдактар А.Смоліч. Змяшчала інфарм. матэрыялы, давала ацэнку грамадска-паліт. падзей у краіне, абмяркоўвала пытанні сацыяліст. светаўпарадкавання, будучага дзярж. будаўніцтва, асновы духоўнага жыцця народа. Пісала пра сац.-паліт. прычыны вайны, пра падзеі на фронце, заклікала да міру. Публікавала матэрыялы пра культ. жыццё ў Мінску, асобныя творы З.Бядулі, Л.Родзевіча, з запісаў А.Сержпутоўскага, рэв. песні. Выйшлі 4 нумары.
Літ.: Ліс А. Цяжкая дарога свабоды. Мн., 1992. А.С.Ліс. с. 389
ГРАМАДА́ БЕЛАРУ́СКАЙ МО́ЛАДЗІ , назва некалькіх бел. маладзёжных арг-цый, якія дзейнічалі незалежна адна ад адной у 1917—21. Ставілі сабе за мэту згуртаванне бел. моладзі вакол нац. ідэі, пашырэнне бел. культуры сярод нар. мас, стварэнне культ.-асв. гурткоў, бібліятэк і інш. Найб. вядомыя: Мінская беларуская вучнёўская грамада (1917—20), Грамада беларускай моладзі ў Гродне (1919—21), Грамада беларускай моладзі ў Вільні (1919—20). У час польск. акупацыі большасць з арг-цый знаходзілася пад уплывам бел. эсэраў і была ў апазіцыі да акупац. улад. Вясной 1920 па ініцыятыве БПС-Р планавалася стварыць адзіную Грамаду беларускай моладзі, быў складзены праект статута новай арг-цыі, але гэтаму перашкодзіла актывізацыя сав.-польскай вайны 1920. У.В.Ляхоўскі. с. 389
ГРАМАДА́ БЕЛАРУ́СКАЙ МО́ЛАДЗІ Ў ГРО́ДНЕ , бел. маладзёжная арг-цыя ў Гродне. Існавала ў маі 1919—21. Ініцыятары стварэння — Т.Грыб, П.Мядзёлка, У.Курбскі (старшыня), Л.Дзекуць-Малей і інш. Працавалі секцыі: самаадукацыйная, літ., драм., хар., спарт. і інш. Філіялы грамады дзейнічалі ў вёсках Верцялішкі (кіраўнік В.Сянцэвіч) і Крынкі (А.Парук). Арганізоўваліся лекцыі па беларусазнаўстве, вечарыны, тэатр. спектаклі. У 1920 пры спарт. секцыі існавалі скаўцкая дружына і 2 футбольныя каманды. Грамада супрацоўнічала з Гродзенскай цэнтральнай беларускай вучыцельскай радай, цэнтр. Бел. школьнай радай, Часовым беларускім нацыянальным камітэтам і інш. У.В.Ляхоўскі. с. 389
«ГРАМАДЗЯ́НІН» , газета левай фракцыі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Выдавалася 14.1—25.3.1919 у Вільні на бел. мове (з № 5 — лацінкай) 2 разы на тыдзень. Выступала ў абарону інтарэсаў сялян і рабочых Беларусі і Літвы, за самавызначэнне народаў, за стварэнне рэальнага народаўладдзя. Рэзка пратэставала супраць падзелу Беларусі (захавання ў РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і зах. паветаў Смаленскай губ.). Падтрымлівала ідэю стварэння сусв. федэрацыі радавых (савецкіх) рэспублік з умовай, што Беларусь увойдзе ў яе як раўнапраўная адзінка з усімі сваімі этнічнымі землямі. Друкавала творы Я.Купалы, Я.Коласа, Ф.Аляхновіча, тэксты рэв. песень у перакладзе на бел. мову. Выйшла 20 нумароў. Закрыта ў сувязі з наступленнем польскіх легіёнаў і пераездам асн. аўтара (Т.Грыба) у Гродна. А.С.Ліс. с. 389
ГРАМАДЗЯ́НСКАЕ НЕПАДПАРАДКАВА́ННЕ , адмова насельніцтва або групы асоб ад выканання распараджэнняў улад у знак пратэсту супраць якіх-н. іх дзеянняў. с. 389
ГРАМАДЗЯ́НСКАЕ ПРА́ВА , гл. Цывільнае права. с. 389
ГРАМАДЗЯ́НСКАЕ ПРАЦЭСУА́ЛЬНАЕ ПРА́ВА , гл. Цывільнае працэсуальнае права. с. 389
ГРАМАДЗЯ́НСКАЕ ЎПРАЎЛЕ́ННЕ ЎСХО́ДНІХ ЗЯМЕ́ЛЬ (Zarząd Cywilny ziem Wshodnich), орган улады пры Гал. камандаванні польск. арміі на занятай ёю тэр. Беларусі і Літвы ў 1919—20. Пачало фарміравацца ў адпаведнасці з дэкрэтам нач. Польскай дзяржавы Ю.Пілсудскага ад 8.2.1919. Рада міністраў Польшчы 8.3.1919 ператварыла Літ.-Бел. дэпартамент Мін-ва замежных спраў у Дэпартамент па справах Усх. зямель на чале з грамадз. камісарам Л.Калянкоўскім; у час наступлення на Вільню (лют. 1919) ген. камісарам назначаны Е.Асмалоўскі. Упраўленне размяшчалася ў Вільні, мела ў Варшаве прадстаўніцтва на чале з графам С.М.Касакоўскім. Адм. прастора «Усх. зямель» падзялялася на 3 акругі: Віленскую, Брэсцкую, Валынскую, пасля захопу Мінска (жн. 1919) утворана і Мінская акруга. Акругі падзяляліся на паветы на чале са старастамі. Адміністрацыя ўпраўлення камплектавалася ў асн. з мясц. палякаў, пераважна нацыянал-дэмакр. арыентацыі. Летам 1920, разам з адступаючым польск. войскам, упраўленне эвакуіравалася ў г. Быдгашч, дзе спыніла сваё існаванне. В.С.Талстой. с. 389
ГРАМАДЗЯ́НСКАСЦЬ , маральная і сац.-псіхал. якасць, якая праяўляецца ў пачуцці абавязку і адказнасці чалавека перад грамадствам, у яго гатоўнасці і здольнасці абараняць свае правы і свабоды, законныя інтарэсы інш. грамадзян. Гістарычна звязана з раннімі формамі дэмакратыі, з развіццём полісаў як спецыфічнай формы сац.-эканам. і паліт. арг-цыі грамадства і дзяржавы. У стараж. Грэцыі і Рыме грамадзянскасць разглядалася як адна з важнейшых дабрачыннасцей грамадзяніна. Паглыбленню зместу і сутнасці грамадзянскасці садзейнічалі бурж. рэвалюцыі ў шэрагу краін Еўропы і заканад. прызнанне імі правоў чалавека і грамадзяніна. Сапраўдная грамадзянскасць асобы характарызуецца яе сталай паліт. свядомасцю, развітым пачуццём патрыятызму, дачыненнем да лёсу сваёй Радзімы і яе народа, прагрэс. пераўтварэнняў у розных сферах жыцця грамадства. Пачуццё грамадзянскасці спалучаецца з пачуццём гонару за гісторыю сваёй краіны, яе традыцыі, звычаі і сімвалы (герб, гімн, сцяг), са строгім выкананнем яе канстытуцыі і законаў, з павагай годнасці, правоў, свабод і законных інтарэсаў інш. асоб. Аднак грамадзянскасць нельга зводзіць да законапаслухмянасці, лаяльнасці чалавека ў адносінах да ўлад і тым больш да канфармізму. Грамадзянскасці проціпастаўляюцца апалітычнасць, абсентэізм, абыякавасць, фармальная, папулісцкая паліт. актыўнасць. С.Ф.Дубянецкі. с. 390
ГРАМАДЗЯ́НСКАЯ АБАРО́НА сістэма агульнадзяржаўных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў мірныя і ваенныя часы ў мэтах засцярогі насельніцтва ад зброі масавага паражэння і інш. сродкаў нападу праціўніка, або выратавальных ці неадкладных аварыйна-аднаўленчых работ у ачагах паражэння і раёнах стыхійных бедстваў. Грамадзянская абарона набыла асаблівае значэнне ў сувязі з праяўленнем і развіццём ракетна-ядзернай і інш. зброі масавага паражэння. У 1950—60-я г. грамадзянская абарона створана ў большасці буйных дзяржаў. У СССР грамадзянская абарона створана ў 1961 на базе мясц. проціпаветр. абароны (МППА), заснаванай у 1932. У Рэспубліцы Беларусь захавалася структура былой агульнасаюзнай грамадзянскай абароны. Паводле Палажэння аб грамадзянскай абароне, зацверджанага Вярх. Саветам у 1991, грамадзянская абарона Рэспублікі Беларусь арганізуецца на ўсёй тэр. краіны паводле тэр.-вытв. прынцыпу. Агульнае кіраўніцтва грамадзянскай абароны ажыццяўляе Савет Міністраў, непасрэднае — МУС (з 1994; да гэтага сілы грамадзянскай абароны падпарадкоўваліся Мін-ву абароны). Адказнасць за грамадзянскую абарону на месцах нясуць выканкомы Саветаў дэпутатаў, мін-вы, ведамствы, прадпрыемствы і ўстановы, кіраўнікі якіх з’яўляюцца нач. грамадзянскай абароны. Пры іх ствараюцца штабы грамадзянскай абароны, якія штодзённа займаюцца пытаннямі арганізацыі і матэрыяльнага забеспячэння. Штаб грамадзянскай абароны рэспублікі ўзначальвае міністр унутр. спраў.
У сучасных умовах на грамадзянскую абарону краіны ўскладзены наступныя задачы: засцярога насельніцтва ад вынікаў стыхійных і экалагічных бедстваў, буйных аварый і катастроф, прымянення праціўнікам сродкаў паражэння ў ваен. час; каардынацыя дзеянняў органаў кіравання краіны па прагназаванні, папярэджанні і ліквідацыі вынікаў гэтых бедстваў, аварый і катастроф; правядзенне аварыйна-выратавальных і інш. неадкладных работ у ходзе ліквідацыі вынікаў надзвычайных сітуацый і ў ачагах паражэння; стварэнне і падтрыманне ў гатоўнасці сістэм кіравання, апавяшчэння, сувязі; арганізацыя назірання і кантролю за радыяцыйным, хім., бактэрыял. становішчам; удзел у ажыццяўленні мер, накіраваных на павышэнне функцыянавання аб’ектаў і галін эканомікі ў экстрэмальных умовах і інш. У.В.Савянок. с. 390
ГРАМАДЗЯ́НСКАЯ АВІЯ́ЦЫЯ , галіна вытв-сці і абслугоўвання, прызначаная для перавозак людзей і грузаў, выкарыстання ў сан. і проціпажарнай службах, сельскай гаспадарцы, геолагаразведцы і інш. Першая трансп. авіялінія на Беларусі адкрыта ў 1932 па маршруце Мінск—Глуск—Парычы—Мазыр (курсіравалі 3 самалёты, вазілі пераважна пошту). Перавозка пасажыраў пачалася з 1938 па лініі Мінск—Масква (гл. Паветраны транспарт). Пасля 2 сусв. вайны прамыя паветр. лініі звязалі Мінск з абл. цэнтрамі і інш. гарадамі рэспублікі і СССР. Сучасная грамадзянская аавіяцыя Рэспублікі Беларусь мае паветр. сувязь больш як з 50 краінамі, у т.л. з Англіяй, Германіяй, Кітаем, ЗША і інш. Працуюць 5 авіякампаній, у т.л. «Белавія» — Беларускае аб’яднанне грамадзянскай авіяцыі. На лініях эксплуатуюцца самалёты ТУ-134, ТУ-154 (розных мадыфікацый), АН-26, АН-24, ЯК-40 і інш., верталёты К-26, Мі-2 і інш. Рамантуюць лятальныя апараты Мінскі авіярамонтны завод, авіярамонтныя з-ды ў Баранавічах і пад Оршай. Спецыялістаў для грамадзянскай авіяцыі рыхтуе Мінскі авіяцыйны каледж, спец. навуч. ўстановы інш. краін СНД. Перавозкі грамадзянскай авіяцыі забяспечваюць міжнар. аэрапорты Мінск-1, Мінск-2, у Брэсце, Гомелі, Гродне, нац. і мясц. ў абл. цэнтрах, а таксама ў Мазыры, Пінску, Полацку, Салігорску і інш. Гл. таксама Аэрапорт, Авіяцыя. с. 390
ГРАМАДЗЯ́НСКАЯ ВАЙНА́ І ВАЕ́ННАЯ ІНТЭРВЕ́НЦЫЯ 1918—22 , узброеная барацьба паміж праціўнікамі сав. улады і яе абаронцамі ў Расіі.
Другі Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў 25—27.10(7—9.11). 1917 абвясціў пераход усёй улады да Саветаў, утварыў часовы рабоча-сял. ўрад — Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з У.І.Леніным, прыняў дэкрэты аб міры і зямлі. Пераход улады да Саветаў распаўсюдзіўся па ўсёй краіне. Буржуазія, вышэйшае афіцэрства, чыноўніцтва і інш. Сац. групы выступілі супраць улады бальшавікоў. У гэтай барацьбе ўдзельнічалі кадэты, правыя эсэры, меншавікі, нац. партыі і арг-цыі. 25.10(7.11).1917 прэм’ер-міністр Часовага ўрада А.Ф.Керанскі ўцёк на Паўн. фронт і накіраваў на Петраград корпус ген. П.М.Краснова. Барацьбу супраць Сав. улады пачалі казацкія ўрады Дона (К.М.Каледзін), Кубані (А.Філімонаў), Арэнбурга (А.І.Дутаў). Украінская Цэнтральная рада, абапіраючыся на камандаванне Паўд.-Зах. і Рум. франтоў, нац. часці, 7(20) ліст. стала вярх. органам улады на Украіне, абвясціла незалежную Украінскую народную рэспубліку. Створаны ў Тыфлісе 15(28) ліст. Закаўказскі камісарыят захапіў уладу ў Закаўказзі. Антысав. ўрады былі ўтвораны ў Туркестане і Сібіры. Капіталіст. дзяржавы, занятыя першай сусветнай вайной 1914—18, спачатку не змаглі аказаць рус. буржуазіі эфект. дапамогу, але наладжвалі з ёй сувязі, давалі крэдыты. Асн. узбр. сілай сав. улады была Чырв. гвардыя і рэв. часці старой арміі. У кастр. —ліст. 1917 яны разграмілі мяцяжы Керанскага—Краснова пад Петраградам, юнкераў у Петраградзе, батальёны пад Белгарадам, да пач. 1918 была занята амаль уся Украіна, разбіты войскі атамана Дутава на Паўд. Урале, ліквідаваны антыбальшавіцкія мяцяжы ў Іркуцку, Забайкаллі, Амурскай і Прыморскай абласцях.
Пасля атрымання весткі аб перамозе ўзбр. паўстання ў Петраградзе выканком Мінскага Савета, якім кіравалі бальшавікі выдаў загад № 1, у якім заявіў аб пераходзе ўлады да Саветаў. Створаны 27.10(9.11).1917 Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту (ВРК) патрабаваў ад усіх арг-цый і грамадзян выконваць толькі распараджэнні СНК і Петраградскага ВРК. Антыбальшавіцкія сілы ў сваю чаргу арганізавалі Камітэт выратавання рэвалюцыі Заходняга фронту. Яго дзеянні падтрымала Вялікая беларуская рада, утвораная ў выніку рэарганізацыі Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацый. Барацьба за ўстанаўленне Сав. улады у Беларусі ўскладнялася дзеяннямі Стаўкі Вярх. галоўнакамандуючага, якая знаходзілася ў Магілёве. 26.10(8.11). 1917 яна звярнулася да арміі з заклікам выступіць супраць бальшавікоў. Прадстаўнікі кадэтаў, правых эсэраў, меншавікоў і інш. партый спрабавалі стварыць пры Стаўцы агульнарас. ўрад на чале з лідэрам эсэраў В.М.Чарновым. Сав. ўрад зняў ген. М.М.Духоніна з пасады в.а. галоўнакамандуючага. Стаўку занялі сав. войскі на чале з М.В.Крыленкам, які стаў галоўнакамандуючым, быў зменены склад штаба Зах. фронту, распушчаны франтавы камітэт. 26.11(9.12).1917 у Мінску створаны вышэйшы заканад. орган Заходняй вобласці і Зах. фронту — Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах), а для вырашэння найб. важных пытанняў Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту. Старыя мясц. органы самакіравання ліквідоўваліся. Беларуская рада, Цэнтральная беларуская вайсковая рада сталі збіраць сілы для барацьбы з новай уладай. Быў скліканы Усебеларускі з’езд 1917 з мэтай вырашэння нац.-дзярж. самавызначэння бел. народа. З’езд быў распушчаны, аднак члены яго Прэзідыума на нелегальным пасяджэнні стварылі Выканаўчы камітэт рады Усебеларускага з’езда.
16.2.1918 Германія заявіла Сав. Расіі, што тэрмін перамір’я скончыўся, і краіны зноў знаходзяцца ў стане вайны. Ням. войскі пачалі наступаць на ўсім фронце ад Балт. мора да Карпат. Адначасова выступілі і часці 1-га польск. корпуса ген. І.Р.Доўбар-Мусніцкага (гл. Доўбар-Мусніцкага мяцеж 1918), якія разам з атрадамі Вял. бел. рады ў ноч на 20.2.1918 занялі Мінск. 21.2.1918 ням. войскі ўступілі ў Мінск, 24 лют. — у Калінкавічы, 28 лют. — у Рагачоў, Рэчыцу, 1 сак. — у Гомель, 5 сак. — у Магілёў. 21 лют. СНК РСФСР прыняў дэкрэт-адозву «Сацыялістычная Айчына ў небяспецы». У Беларусі сав. войскі складалі 2 фронты: Зах. (каманд. А.Ф.Мяснікоў) і Зах. па барацьбе з контррэвалюцыяй (каманд. Р.І.Берзін). У пач. сак. 1918 ім удалося спыніць наступленне герм. войск на лініі Полацк—Орша—Магілёў—Гомель. У гэтых умовах сав. урад аднавіў перагаворы з Германіяй аб перамір’і, а потым пагадзіўся на заключэнне Брэсцкага міру 1918, у выніку чаго стабілізавалася лінія сав.-герм. фронту. Больш за 2/3 тэр. Беларусі (Зах. і Цэнтр.) апынуліся пад уладай герм. акупантаў. Мазырскі, Пінскі і Рэчыцкі пав. былі далучаны да гетманскай Украіны. І толькі ва ўсх. паветах Віцебскай і Магілёўскай губ. існавала сав. ўлада. На захопленай тэр. ням. ўлады ўстанавілі жорсткі акупац. рэжым, адмянілі дэкрэты сав. улады, забаранілі дзейнасць партый і грамадскіх арг-цый, якія стаялі на сав. платформе, але дазволілі дзейнасць Саюза зямельных уласнікаў, клерыкальных арг-цый, розных партый ліберальнай арыентацыі. Памешчыкам вернуты іх маёнткі і зямельныя ўладанні. Такая палітыка выклікала супраціўленне бел. народа, у т.л. партыз. і падп. рух. Выканком Рады Усебел. з’езда, які выйшаў з падполля, прыняў Першую Устаўную грамату, у якой абвясціў пра стварэнне 20 лют. ўрада — Народнага сакратарыята Беларусі (старшыня Я.Я.Варонка). 9.3.1918 Выканком прыняў Другую Устаўную грамату, у якой Беларусь аб’яўлялася незалежнай ад Расіі Беларускай Народнай Рэспублікай (БНР). 25.3.1918 Рада прыняла Трэцюю Устаўную грамату, у якой абвяшчалася незалежнасць БНР у этнагр. межах пражывання беларусаў. Рада БНР спрабавала рэалізаваць свой дзярж. суверэнітэт пры падтрымцы знешніх сіл. 25.4.1918 яна накіравала тэлеграму герм. кайзеру Вільгельму, у якой выказала сярод іншага гатоўнасць «дасягнення дзярж. незалежнасці ў саюзе з Германскай імперыяй». Гэта выклікала востры паліт. крызіс і хвалю пратэсту ў розных колах бел. грамадства. Летам 1918 яе пакінулі рас. эсэры, меншавікі, яўр. сацыялісты. Утварылася некалькі новых партый. У многіх буйных гарадах Беларусі адбыліся забастоўкі, сходы і мітынгі, на якіх прымалі рэзалюцыі з асуджэннем акупац. палітыкі. Да восені 1918 на Беларусі разгарнуўся шырокі партыз. рух (гл. Партызанскі рух на Беларусі ў час грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі ў 1918—20). Больш за 100 партыз. атрадаў дзейнічала на тэр. Магілёўскага, Барысаўскага, Бабруйскага, Мінскага, Рэчыцкага, Слуцкага пав. У Бабруйскім пав. была ўтворана «Рудабельская рэспубліка».
1918 быў надзвычай цяжкім для ўсёй Сав. дзяржавы. Чырв. Арміі даводзілася адначасова весці барацьбу супраць замежных і ўнутр. антысавецкіх сіл. У маі пачаўся Чэхаславацкага корпуса мяцеж 1918. Высадка англ. Дэсанта 6 сак. ў Мурманску стала пачаткам адкрытай замежнай інтэрвенцыі. Антанта разгортвала свае войскі адначасова на Поўначы, Д. Усходзе і ў інш. рэгіёнах. Сав. ўрад для адпору інтэрвентам 4.3.1918 стварыў Вышэйшы ваенны савет, пераўтвораны потым ў Рэўваенсавет Рэспублікі (РВСР), прыняў дэкрэт аб вайсковым абавязку для працоўных, увёў ін-т ваен. камісараў. У жн. 1918 войскі Усх. фронту спынілі наступленне чэхаславакаў і белагвардзейцаў. Але пры падтрымцы Антанты і ЗША актывізавалі дзейнасць антысав. «Саюз абароны радзімы і свабоды» на чале з Б.В.Савінкавым, правакадэцкі манархічны «Нацыянальны цэнтр», кааліцыйны «Саюз Адраджэння Расіі» і інш., якія арганізавалі ў ліп. 1918 антыбальшавіцкія леваэсэраўскія мяцяжы ў Маскве, Яраслаўлі і інш. У Баку (31 ліп.) уладу захапілі эсэры і меншавікі, пала Бакінская камуна, яе кіраўнікі расстраляны (гл. Бакінскія камісары). У Фергане пачалося басмацтва. Добраахвотніцкая армія А.І.Дзянікіна рушыла на Кубань і ў ліп.—вер. захапіла Стаўрапаль, Екацярынадар, Новарасійск. На Усходзе гал. антысав. сілай стала армія адмірала А.В.Калчака. 27.8.1918 кайзераўскі ўрад падпісаў з урадам РСФСР дадатковы дагавор, паводле якога герм. войскі пакідалі частку тэр. Беларусі да р. Бярэзіна. У ліст. 1918 адбылася рэвалюцыя ў Германіі, сав. ўрад ануляваў Брэсцкі мірны дагавор. З выхадам Германіі з вайны правячыя колы Антанты узмацнілі націск на Расію, наносячы ўдары з Поўначы, Усходу і Поўдня. Сав. Расія да восені апынулася ў вогненным кальцы. У краіне панавалі голад, разруха, эпідэміі. 30.11.1918 створаны Савет рабоча-сялянскай абароны на чале з Леніным. Кіраўніцтва краіны прыняло шэраг надзвычайных паліт. і эканам. мерапрыемстваў (манаполія дзяржавы на хлеб, харчразвёрстка, стварэнне камітэтаў беднаты і інш.), якія атрымалі назву палітыкі «ваеннага камунізму». Гэта дало магчымасць умацаваць тыл і пачаць актыўныя баявыя дзеянні. Войскі Усх. фронту перайшлі ў наступленне.
У канцы 1918 герм. войскі сталі адыходзіць з тэр. Беларусі. Чырв. Армія 10.12.1918 уступіла ў Мінск. Да лют. 1919 Зах. армія замацавалася на лініі Вільня — Ліда — Слонім — р.Шчара — Агінскі канал — Сарны. На гэтай тэрыторыі аднаўлялася Сав. ўлада. На парадак дня станавілася пытанне аб дзярж. уладкаванні Беларусі. 17—22.7.1918 на Усерас. з’ездзе бежанцаў у Маскве выказана прапанова аб стварэнні бел. дзяржавы як аўтаномнай часткі Сав. Расіі. 24.12.1918 ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб стварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР) як суверэннай дзяржавы. 30.12.1918 у Смаленску склікана 6-я Паўн.-Зах. абл. канферэнцыя РКП(б), якая прыняла рэзалюцыю «Аб абвяшчэнні Заходняй Камуны Беларускай Савецкай Рэспублікай», перайменавала Паўн.-Зах. абл. арг-цыю РКП(б) у Камуністычную партыю (бальшавікоў) Беларусі. 31.12.1918 па рэкамендацыі ЦК РКП(б) зацвердзіла склад Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі на чале з З.Х.Жылуновічам. 1.1.1919 быў апублікаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, які абвясціў стварэнне суверэннай БССР і асн. палажэнні яе дзярж. статуса. Тэр. БССР яшчэ не была вызвалена ад герм. войск, а ёй ужо пагражала польская акупацыя (у снеж. 1918 старшыня Часовага нар. ўрада Польскай Рэспублікі Ю.Пілсудскі заявіў, што Польшча будзе аднаўляцца ў межах Рэчы Паспалітай 1772, куды ўваходзілі і бел. Землі). 16.1.1919 ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб стварэнні Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай рэспублікі (Літбел) у складзе Мінскай, Гродзенскай, Ковенскай і Віленскай губ. са сталіцай у Вільні (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губ. былі пакінуты ў РСФСР). Стварэнне Літбел на граніцы з Польшчай мела на мэце перашкодзіць вайне апошняй непасрэдна з РСФСР. У пач. вясны 1919 пачалося наступленне польскіх войск. Камандаванне фронту і СНК Літбел не здолелі абмежаванымі сіламі арганізаваць абарону рэспублікі. У гэты час асн. сілы Чырв. Арміі, у тым ліку з Беларусі, накіроўваліся на Усх. фронт, які лічыўся галоўным. Сяляне не заўсёды падтрымлівалі палітыку «ваеннага камунізму». У многіх месцах, асабліва ў паласе Зах. фронту, успыхвалі сял. хваляванні. Антысав. сілы арганізавалі стракапытаўскі мяцеж 1919 у Гомелі. 17.4.1919 польскія войскі захапілі Ліду, Баранавічы, 21 крас. — Вільню, 8 жніўня — Мінск. У вер. 1919 сав.-польскі фронт стабілізаваўся на лініі ад Дзвінска на Пн па р. Зах. Дзвіна (праз Дрысу да Полацка), каля Лепеля, паварочваў да Барысава, па р. Бярэзіна да Бабруйска і па р. Пціч да Прыпяці. У выніку перагавораў паміж урадамі Пілсудскага і РСФСР было падпісана часовае перамір’е. На акупіраванай тэр. ўлада належала польскай адміністрацыі. Лідэры нац.-дэмакр. партый спрабавалі дамагчыся ўдзелу ў дзярж. кіраўніцтве, заявіўшы аб сваёй польск. арыентацыі. Але Пілсудскі не прызнаў незалежнасць БНР і загадаў распусціць яе Раду. Толькі пры падтрымцы Польскай сацыяліст. партыі (ППС) польскі ўрад даў згоду на правядзенне сесіі Рады БНР, стварэнне бел. войска. Была створана Беларуская вайсковая камісія.
Вясной 1919 пры падтрымцы Антанты супраць Сав. Расіі працягвалі наступаць арміі Дзянікіна, Юдзеніча, Мілера. Але асн. ударнай сілай была армія Калчака, якая наступала з Урала, захапіла Уфу, Бугульму, Бугуруслан і рушыла на Паволжа, каб злучыцца з сіламі на Пд. Усх. фронт (камандуючы С.С.Каменеў) зноў стаў галоўным. Яго Паўд. група армій (камандуючы М.В.Фрунзе) перайшла ў наступленне. У маі 1919 вызвалены Бугуруслан, Бугульма, 9 чэрв. — Уфа.
Жорсткі акупац. рэжым польскіх улад выклікаў супраціўленне шырокіх слаёў насельніцтва Беларусі. Рэв. сілы ў гарадах аб’ядноўваліся пераважна вакол камуністаў, у сельскай мясцовасці гал. паліт. сілай былі бел. эсэры. У пач. 1920 адбылося аб’яднанне абедзвюх плыней партыз. руху — камуністычнай і эсэраўскай. Сувязным звяном паміж імі стала Беларуская камуністычная арганізацыя (БКА) на чале з У.М.Ігнатоўскім. Сав. ўрад вёў перагаворы з польскім бокам пра спыненне ваен. дзеянняў і магчымасць прызнання польскай граніцы па лініі сав.-польскага фронту (300 км на У ад т.зв. «Керзана лініі»). Аднак урад Пілсудскага, імкнучыся захапіць усю Беларусь, Украіну і Літву, адмовіўся ад гэтых прапаноў. 25.4.1920 польскія войскі разам з укр. ваен. фарміраваннямі Пятлюры разгарнулі наступленне на ўсім фронце. Яны захапілі Мазыр, Калінкавічы, Рэчыцу. 14.5.1920 у контрнаступленне перайшла Чырв. Армія, але з-за недахопу сіл вымушана была адысці на зыходныя пазіцыі.
У маі 1919 войскі Юдзеніча прарвалі каля Нарвы сав. фронт і ў пач. чэрв. падышлі да Петраграда. Часці, накіраваныя з Усх. фронту і з рэзерву Гал. камандавання ў чэрв. 1919 адбілі наступленне Юдзеніча. У ліп. спынена наступленне белагвардзейцаў з Пн. У выніку наступлення сав. войск на Паўд. фронце (з 4.1.1919) разбіта Данская армія Краснова. Становішча на Украіне ўскладнялася антыбальшавіцкім паўстаннем на Доне, мяцяжамі Грыгор’ева і Махно. У чэрв. 1919 Дзянікін захапіў Харкаў, Царыцын, уступіў у Данскую вобл., 3 ліп. абвясціў дырэктыву аб наступленні на Маскву. На Усх. фронце Чырв. Армія ў ліп. 1919 заняла Перм, Кунгур, Уральск, Екацярынбург; 5-я армія на чале з М.М.Тухачэўскім разбіла каля Чэлябінска апошнія рэзервы Калчака. Для цэнтралізацыі ваен. намаганняў і ўмацавання Чырв. Арміі 1.6.1919 ВЦВК РСФСР выдаў дэкрэт «Аб аб’яднанні Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік: Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам». У краінах Антанты і ЗША нарастаў рэв. рух, нар. масы выступалі супраць інтэрвенцыі ў Расіі. Калі Францыя актывізавала свае дзеянні на Пд Украіны, у франц. войсках пачаліся бурныя пратэсты. У крас. 1920 адбылося паўстанне на франц. флоце, французы пакінулі Адэсу і Севастопаль, і франц. ўрад заявіў аб спыненні інтэрвенцыі ў Расіі. 13 крас. эвакуіраваны з Закаспія англ. войскі. Стабілізацыя сав.-польскага фронту, паражэнне Калчака, актыўнае супраціўленне сав. войск на Пд вымусілі Дзянікіна накіраваць войскі на Украіну, дзе ён разлічваў на ўзаемадзеянне з палякамі. Армія Дзянікіна (да 110 тыс. чал.) у жн. заняла Правабярэжную Украіну, 10 жн. кав. корпус К.М.Мамантава прарваў сав. фронт і пачаў рэйд па тылах. 12 вер. Дзянікін зноў пачаў наступленне на Маскву, у кастр. захапіў Варонеж і Арол. 28 вер. ў наступленне на Петраград перайшла армія Юдзеніча. Чырв. армія да снеж. разбіла асн. сілы Юдзеніча, рэшткі яго арміі раззброены ў Эстоніі. У кастр.—ліст. дзянікінскія войскі разбіты пад Арлом і Варонежам. Паўд. і Паўд.-Усх. франты пачалі агульнае наступленне і да пач. 1920 вызвалілі Данбас, Таганрог, Царыцын, Новачаркаск, Растоў-на-Доне, выйшлі да Азоўскага м. Тэрор дзянікінцаў і вяртанне памешчыкаў выклікалі супраціўленне на Украіне, Кубані, у Чарнаморскіх губ., Дагестане. Казакі адмаўляліся ваяваць за межамі Данской вобл. Тыл дзянікінцаў развальваўся. У лют. 1920 ліквідаваны рэшткі белагвардзейскіх войск на Пд Украіны. У кастр. 1919 сав. войскі пачалі наступленне супраць рэшткаў калчакаўскіх войск, вызвалілі Омск, Краснаярск. На Д. Усходзе створана Далёкаўсходняя Рэспубліка.
Пасля перамогі над войскамі Калчака, Юдзеніча, Дзянікіна Чырв. Армія атрымала магчымасць умацаваць Зах. фронт. 4.7.1920 ударная групоўка (4, 15, 3 і 16-я арміі) перайшла ў наступленне. 11 ліп. вызвалены Мінск, 14 ліп. — Вільня, 19 ліп. — Гродна. У баях за Беларусь асабліва вызначыліся камандзіры Чырв. Арміі С.Я.Грыбаў, І.Ф.Шубін, Я.Ф.Фабрыцыус. Да жн. 1920 войскі Зах. фронту вызвалілі ўсю тэр. Беларусі (гл. Савецка-польская вайна 1920) і паўстала пытанне аб аднаўленні яе дзяржаўнасці. 6.7.1920 ЦК КП(б)ЛіБ выказаўся за аднаўленне бел. сав. дзяржаўнасці, яго падтрымаў і ЦК РКП(б). Быў створаны Белрэўком на чале з А.Р. Чарвяковым. ЦК КП(б)ЛіБ палічыў магчымым дапусціць да адраджэння бел. дзяржаўнасці нац.-дэмакр. партыі, якія стаялі на сав. платформе. У ходзе перагавораў ЦК КП(б)ЛіБ з кіраўніцтвам БКА, БПС-Р, Бунда і інш. грамадска-паліт. арг-цый 31.7.1920 выпрацавана «Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь», у якой абвяшчалася, што Беларусь будуецца як суверэнная, незалежная рэспубліка ў этнічных межах пражывання беларусаў. Аднак ва ўмовах прадаўжэння польска-сав. вайны БССР аднаўлялася толькі ў межах Мінскай губ. (6 паветаў, 1,6 млн. чал. нас.). Англ. ўрад прапанаваў сав. ўраду заключыць перамір’е з Польшчай, пагражаючы пачаць ваен. дзеянні. Сав. ўрад згадзіўся на перагаворы з урадам Польшчы. Францыя ўзмацніла забеспячэнне польскай арміі. Польскі ўрад разгарнуў кампанію па прапагандзе пагрозы незалежнасці Польшчы з боку Сав. Расіі. На хвалі нацыяналізму ён правёў мабілізацыю і вярбоўку добраахвотнікаў у армію. У выніку польская армія дадаткова атрымала 573 тыс. чал. і больш за 160 тыс. добраахвотнікаў. Да гэтага часу ўскладнілася становішча і на ўрангелеўскім фронце. У ліп. Урангель высадзіў дэсант каля Таганрога, каб ісці на Дон; нанёс паражэнне 13-й арміі і 2-й коннай арміі і вымусіў іх адступіць. 23 ліп. галоўнакамандуючы С.С.Каменеў загадаў Зах. фронту да 12 жн. авалодаць Варшавай. 11.8.1920 пачалося наступленне сав. войск на Варшаву (гл. Варшаўская аперацыя 1920). Аднак сіл для авалодання ёю было мала, былі дапушчаны памылкі ў планаванні аперацыі і недаацэнены сілы праціўніка. 18 жн. польскія войскі перайшлі ў контрнаступленне на ўсім Зах. фронце. Спробы перакінуць сюды падмацаванне з Паўд.-Зах. фронту не змянілі становішча. Арміі Зах. фронту адыходзілі. 4-я армія, дзве дывізіі 15-й арміі і 3-і кав. корпус не змаглі прабіцца на У і былі інтэрніраваны ва Усх. Прусіі. Польскія войскі зноў занялі зах. ч. Беларусі, пачалі наступаць і на Паўд.-Зах. фронце. Але, нягледзячы на ваен. поспехі, становішча Польшчы было цяжкае. Насуперак патрабаванням Антанты прадаўжаць вайну польскі ўрад згадзіўся на перагаворы аб міры. 12.10.1920 у Рызе падпісаны папярэднія ўмовы міру паміж РСФСР, Украінай з аднаго боку і Польшчай з другога, паводле якіх зах. ч. Украіны і Беларусі адыходзілі да Польшчы. У ліст. 1920 на тэр. БССР з Польшчы ўвёў сваю армію (20 тыс. чал.) С.Н.Булак-Балаховіч і павёў наступленне ўздоўж Прыпяці. Былі захоплены Петрыкаў, Мазыр, Калінкавічы (гл. Булак-Балаховіча паход 1920). 16 ліст. Чырв. Армія сіламі 4, 10-й і 48-й дывізій Зах. фронту пачала контрнаступленне, узяла Мазыр і да канца ліст. 1920 разбіла асн. сілы арміі Булак-Балаховіча. У гэты ж час адбылося Слуцкае паўстанне 1920. Другі Усебеларускі з’езд Саветаў 13.12.1920 падвёў вынікі барацьбы з інтэрвентамі і пацвердзіў умовы Рыжскага дагавора. Рыжскі мірны дагавор 1921 юрыдычна замацаваў за Польшчай значную частку бел. зямель — 108 тыс. км2 з насельніцтвам за 4 млн. чал. (гл. Заходняя Беларусь) і Зах. Украіну.
Спыненне вайны з Польшчай дало магчымасці Чырв. Арміі разграміць войскі Урангеля. У жн. — вер. 1920 яна вызваліла Кубань. Войскі Паўд. фронту (камандуючы Фрунзе) прымусілі адысці за крымскія ўмацаванні. У ліст. авалодалі ўмацаваннямі Перакопскага перашыйка і вызвалілі Крым. У 1920 сав. ўлада ўстаноўлена ў Сярэдняй Азіі, у сак. 1921 — у Закаўказзі. На Д. Усходзе барацьба з белагвардзейцамі і яп. інтэрвентамі зацягнулася да 1922. Імкнучыся захаваць за сабой Прымор’е, японцы арганізавалі ў маі 1922 контррэв. пераварот. Адначасова з Манголіі ў Забайкалле ўварваліся атрады ген. Р.Ф.Унгерна. Сав. войскі разбілі іх. Армія Далёкаўсходняй Рэспублікі (камандуючы В.К.Блюхер) у лют. 1922 разбіла белагвардзейцаў каля Валачаеўкі, у кастр. 1922 пад Спаскам (камандуючы Е.П.Убарэвіч) і вызваліла Уладзівасток. У 1921 падаўлены Антонава паўстанне, Кранштацкае паўстанне 1921, антыбальшавіцкія выступленні на Украіне, Зах. Сібіры і інш.
У ходзе грамадзянскай вайны ў баях, ад тэрору, хвароб і голаду загінула (паводле розных звестак) ад 8 да 13 млн. чал. , у т.л. каля 1 млн. байцоў Чырв. Арміі. З Расіі эмігрыравала каля 2 млн. чал. Страты нар. гаспадаркі склалі каля 50 млрд. руб. золатам, прамысл. вытв-сць знізілася да 4—20% ад узроўню 1913, с.-г. вытв-сці скарацілася амаль удвая. У сак. 1921 Дзесяты з’езд РКП(б) абвясціў пераход ад палітыкі «ваеннага камунізму» да новай эканамічнай палітыкі.
Літ.: Гісторыя Беларускай ССР. Т. 3. Мн., 1973; Гражданская война и военная интервенция в СССР: Энцикл. 2 изд. М., 1987; Какурин Н.Е. Как сражалась революция. Т. 1—2. 2 изд. М., 1990; Игнатенко И.М. Октябрьская революция и самоопределение Белоруссии. Мн., 1992; Круталевич В.А. Рождение Белорусской Советской Республики. [Т. 1—2]. Мн., 1975—79; Наше Отечество: Опыт полит. истории. [Т. 1—2]. М., 1991; Сташкевич Н.С. Приговор революции: Крушение антисов. движения в Белоруссии, 1917—1925. Мн., 1985; Селиванов П.А. Военная деятельность Советов Белоруссии. 1917—1920 гг. Мн., 1980; Октябрь 1917 и судьбы политической оппозиции. Ч. 1—3. Гомель, 1993; Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 2. Мн., 1995. П.А.Селіванаў, М.С.Сташкевіч. с. 390
ГРАМАДЗЯ́НСКАЯ ВАЙНА́ Ў АФГАНІСТА́НЕ , узброеная барацьба ўнутры афг. грамадства з восені 1978 з прычыны нявырашанасці паліт., эканам., сац., этн.-нац. і рэліг. праблем у краіне. На 1-м этапе вайны (1978—79) супраць новаўвядзенняў кіруючай Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА) выступіла ўзбр. радыкальная ісламская апазіцыя (фундаменталісты), якая пасля паражэння сваіх папярэдніх антыўрадавых мяцяжоў 1970—75 арганізавала на тэр. Пакістана падрыхтоўку маджахедаў. Ва ўмовах крызісу ўлады па просьбе кіраўніцтва НДПА 27.12.1979 у Афганістан уведзены сав. войскі, новым ген. сакратаром НДПА і прэзідэнтам краіны стаў Б.Кармаль. На 2-м этапе (1980—89) непасрэдны ўдзел у вайне сав. ваен. кантынгента (да 120 тыс. чал. ) прывёў да кансалідацыі апазіцыйных НДПА сіл. Апошнім аказвалі падтрымку і дапамогу ЗША (у 1980—86 кангрэс выдаткаваў 750 млн., у 1987 — 630 млн. дол.), Пакістан, частка араб. краін, фундаменталісты Ірана, Кітай і інш. У кастр. 1986 з Афганістана выведзены 6 сав. палкоў. Пры новым афг. лідэры Наджыбуле афіцыйна абвешчана палітыка нац. прымірэння (снеж. 1986), прынята канстытуцыя 1987, уведзена шматпарт. сістэма і інш. Пасля падпісання ў Жэневе 14.4.1988 прадстаўнікамі Афганістана, Пакістана, СССР, ЗША шэрагу дакументаў аб паліт. урэгуляванні афг. праблемы 15.2.1989 з Афганістана канчаткова выведзены сав. войскі. На 3-м этапе вайны (1989—92) пасля спынення паставак зброі з Расіі ўраду Наджыбулы (прэзідэнт Афганістана да 16.4.1992) узбр. апазіцыя 28.4.1992 заняла Кабул, да ўлады прыйшлі яе лідэры (гл. В.Рабані, Г.Хекмаціяр). На 4-м этапе (1992—96) у межах т.зв. мусульм. рэвалюцыі забаронена дзейнасць Партыі Айчыны (былая НДПА). Абвастрэнне рознагалоссяў паміж пушгунскім і непуштунскім лагерамі ісламістаў выклікала новую жорсткую хвалю грамадз. вайны. 5-ы этап звязаны з дзейнасцю найб. артадаксальных ісламістаў — талібаў, якія імкнуцца да суцэльнай ісламізацыі краіны. У вер. 1996 яны захапілі Кабул, да 1997 кантралявалі 2/3 тэр. Афганістана, наблізіліся да мяжы з Таджыкістанам і Туркменіяй. У ходзе грамадз. вайны загінулі 1,5 млн. афганцаў і 15 тыс. сав. вайскоўцаў (з іх больш за 750 чал. з Беларусі), 5 млн. афг. грамадзян сталі бежанцамі, знішчана 80% прадукц. сіл краіны і інш.
Літ.: Спольников В.Н. Афганистан: Исламская оппозиция: Истоки и цели. М., 1990; Война в Афганистане. М., 1991; Афганистан-95 // Азия и Африка сегодня. 1995. № 10. М.Г.Елісееў. с. 393
ГРАМАДЗЯ́НСКАЯ ВАЙНА́ Ў ЗША 1861—65 , Сецэсійная вайна, Другая Амерыканская рэвалюцыя, узброены канфлікт паміж паўд. і паўн. штатамі ЗША. Выклікана абвастрэннем у 1850-я г. праблемы рабства неграў (узбр. барацьба паміж фермерамі і плантатарамі-рабаўладальнікамі за свабодныя землі ў Канзасе, узмацненне абаліцыянізму, у т.л. паўстанне Дж.Браўна і інш.). Непасрэдная прычына — рэакцыя рабаўладальнікаў паўд. штатаў на выбранне прэзідэнтам ЗША кандыдата ад Рэсп. партыі (засн. ў 1854) А.Лінкальна, які выступаў супраць рабства. Убачыўшы ў гэтым пагрозу свайму панаванню ў федэральных органах улады (плантатары належалі да Дэмакр. партыі) і існаванню сістэмы рабства ў краіне, улады штатаў Паўд. Караліна, Місісіпі, Фларыда, Алабама, Джорджыя, Луізіяна, Тэхас у канцы 1860 — пач. 1861 па чарзе здзейснілі сецэсію (аддзяленне) ад амер. федэрацыі. Гэтыя рабаўладальніцкія штаты ў лют. 1861 у г. Мантгомеры ўтварылі Канфедэрацыю (з 20.7.1861 яе сталіца г. Рычманд) на чале з прэзідэнтам Дж.Дэвісам, у крас.—чэрв. 1861 да яе далучыліся Віргінія, Арканзас, Паўн. Караліна, Тэнесі — усяго 11 з 34 штатаў ЗША. Паводле прынятай у Канфедэрацыі канстытуцыі асновай яе эканам. і паліт. ладу абвешчана рабства. Пры садзейнічанні ўрада прэзідэнта ЗША Дж.Б’юкенена ў перыяд паміж выбраннем (6.11.1860) і ўступленнем на пасаду Лінкальна (4.3.1861) сецэсіяністам перададзена 500 тыс. ружжаў, 15 тыс. з 16 367 федэральных вайскоўцаў адпраўлены далёка на Захад. 12—14.4.1861 сецэсіяністы абстралялі стратэг. федэральны форт Самтэр каля г. Чарлстан і прымусілі капітуляваць яго гарнізон. 15.4.1861 Лінкальн абвясціў паўд. штата мяцежнымі і прызваў 75 тыс. добраахвотнікаў (усяго за час вайны амаль 2,9 млн. чал.), 19 і 27 крас. распарадзіўся аб марской блакадзе ўзбярэжжа Канфедэрацыі. На 1-м (т.зв. канстытуцыйным) этапе вайны (1861—62), калі асн. баявыя дзеянні разгарнуліся на тэр. штата Віргінія на напрамку Вашынгтон— Рычманд, паўночнікі з-за недахопу сіл не здолелі акружыць тэр. Канфедэрацыі і прымусіць мяцежнікаў да міру (план «Анаконда»). Яны недаацанілі праціўніка (6.3.1861 Дэвіс прызваў 100 тыс. добраахвотнікаў, за вайну — 1,9 млн. чал.), дзейнічалі недастаткова рашуча і пацярпелі буйныя паражэнні каля Манасаса (21.7 і 30.8.1861), Фрэдэрыксберга (11 —13.12.1862) і інш. На З і Пд у даліне Місісіпі федэральныя часці пад камандаваннем генералаў У.Гранта і Б.Батлера ва ўзаемадзеянні з эскадрай камадора Д.Фарагута вясной 1862 занялі Мемфіс, Карынф і Новы Арлеан. Пад уплывам радыкальных рэспубліканцаў, хваляванняў на фронце і ў тыле ўрад Лінкальна ў 1862 выдаў білі аб канфіскацыі маёмасці мяцежнікаў, пакаранні смерцю за здраду ЗША, Гомстэд-акт, пракламацыю аб вызваленні рабоў у мяцежных штатах (з 1.1.1863). У ходзе 2-га этапа (1863—65) федэральныя ўзбр. сілы, у складзе якіх ваявала нямала рабочых, фермераў, імігрантаў (немцы, ірландцы, італьянцы, венгры, палякі, рускія, канадцы, кітайцы і інш.), сацыялістаў (гл. І.Вейдэмеер), папоўнены таксама неграмі (186 тыс. чал., яшчэ 250 тыс. у тылавых часцях). Пасля бітваў каля Гетысберга (1—3.7.1863) і Чатанугі (23—25.11.1863), авалодання ключавым портам Віксберг на Місісіпі (4.7.1863) ваен. ініцыятыва перайшла да федэральнага боку. У 1863 у Сан-Францыска і Нью-Йорк 2 эскадры накіравала Расія, якая з часоў Крымскай вайны 1853—56 сапернічала з Вялікабрытаніяй і Францыяй (апошнія падтрымлівалі мяцежнікаў). Гэта садзейнічала ўзмацненню міжнар. пазіцый урада Лінкальна. У выніку наступлення (пачалося ў маі 1864) паводле распрацаванага Грантам (з сак. 1864 галоўнакаманд.) ген. плана, асабліва т.зв. «маршу да мора» цераз тэр. штата Джорджыя, федэральныя арміі расчлянілі тэр. Канфедэрацыі, 3.4.1865 занялі Рычманд. 9.4.1865 у пас. Апаматакс галоўнакаманд. мяцежнікаў ген. Р.Лі падпісаў акт аб капітуляцыі. Рэшткі ўзбр. сіл Канфедэрацыі супраціўляліся да 2.6.1865. Грамадз. вайна была найб. кровапралітнай у гісторыі ЗША (з абодвух бакоў загінула каля 620 тыс. чал.). У выніку перамогі паўночнікаў у гэтай вайне, якая была 1-й фазай другой Амер. рэвалюцыі (2-я фаза — Рэканструкцыя Поўдня 1865—77), адноўлена ў былым складзе штатаў дзяржава, ліквідавана рабства неграў, вырашана зямельнае пытанне. Гл. таксама «Алабама», Манітор.
Літ.: Бурин С.Н. На полях сражений гражданской войны в США. М., 1988; Фонер Э. Рабство, гражданская война и реконструкция: новейшая историография // Новая и новейшая история. 1991. № 6; Арсеньев В. Американская экспедиция русского флота в 1863—1864 гг. // Морской сб. 1995. № 1. У.Я.Калаткоў. с. 394
ГРАМАДЗЯ́НСКАЯ ВАЙНА́ Ў ІСПА́НІІ 1936—39 , гл. ў арт. Іспанская рэвалюцыя 1931—39. с. 395
ГРАМАДЗЯ́НСКАЯ ЛІ́РЫКА , гл. ў арт. Лірыка. с. 395
ГРАМАДЗЯ́НСКАЯ СУПО́ЛЬНАСЦЬ , цывільнае грамадства, сукупнасць грамадзян, добраахвотных грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, якія будуюць сваю дзейнасць на аснове прызнання прыярытэту грамадства і неабходнасці служэння яму дзяржавы. Гістарычна ідэя грамадзянскай супольнасці бярэ пачатак у Стараж. Грэцыі і ант. Рыме, калі склаліся ўяўленні аб грамадстве і грамадзянах, надзеленых правамі і абавязкамі (Цыцэрон, Платон, Эпікур, Лукрэцый і інш.). Паводле Арыстоцеля, грамадзянская супольнасць — сукупнасць свабодных і раўнапраўных грамадзян, звязаных паміж сабой пэўнай формай паліт. арг-цыі (дзяржава-поліс). Т.Гобс у працах «Аб грамадзяніне» (1642) і «Левіяфан» (1651) вызначыў грамадзянскую супольнасць як «саюз індывідуальнасцей», калектыў, у якім яго члены на ўзаемнай аснове адмаўляюцца ад замаху на жыццё, свабоду і ўласнасць адзін аднаго. Канцэпцыі грамадзянскай супольнасці з усімі яе праблемамі (свабоды, права, уласнасці, раздзялення ўлад і інш.) распрацоўвалі Дж.Лок, Г.Гегель, Ж.Ж.Русо, І.Кант, Ш.Л.Мантэск’ё, Т.Пейн і інш. Яны знаходзілі адлюстраванне ў творчасці бел. мысліцеляў Ф.Скарыны, С.Буднага, А.Волана, І.Страйноўскага, Ф.Багушэвіча і інш. Паводле К.Маркса, чалавек у развітой дзяржаве вядзе жыццё ў паліт. супольнасці, у якой ён прызнае сябе грамадскай істотай, і жыццё ў грамадзянскай супольнасці, у якой ён дзейнічае як прыватная асоба.
Грамадзянская супольнасць ахоплівае сукупнасць эканам., сац., рэліг., нац. і інш. адносін. Яе эканам. аснову складае разнастайнасць і роўнасць формаў уласнасці і, перш за ўсё, індывід. прыватная ўласнасць, на базе якой узнікаюць розныя формы недзярж. грамадскай уласнасці (напр., уласнасць сямейная, партнёрская, кааператыўная, калектыўна-долевая, акцыянерная і інш.). Сац. структура грамадзянскай супольнасці прадстаўлена рознымі групамі, утворанымі па класавых, прафес., дэмагр., этнічных, сацыякульт., канфесіянальных прыкметах, па ўзроўні адукацыі, тыпу месцажыхарства, ладу жыцця і г.д. Паліт. асновай грамадзянскай супольнасці з’яўляецца легітымнасць дзярж. улады, шматпартыйнасць, наяўнасць легальнай апазіцыі, незалежных сродкаў масавай інфармацыі і камунікацыі, масавых дэмакр. рухаў, грамадскіх аб’яднанняў і арг-цый, якія створаны без удзелу, фінансавання і кантролю з боку дзяржавы і будуюць сваю дзейнасць на прынцыпах самакіравання. Духоўныя асновы грамадзянскай супольнасці — высокі ўзровень грамадскай свядомасці, грамадзянскасці і культуры людзей. Асн. прынцыпы функцыянавання любой грамадзянскай супольнасці — індывідуалізацыя, канкурэнцыя, салідарнасць, сац. абарона і супрацоўніцтва.
Ідэя грамадзянскай супольнасці знаходзіла практычнае ўвасабленне ў працэсе пераходу ад дэспатыі да дэмакратыі, ад абсалютызму да рэспублікі або канстытуцыйнай манархіі (Англія, Швецыя, Данія і інш.), ад феад. грамадства да бурж., індустрыяльнай цывілізацыі і капіталіст. грамадскіх адносін. Такія грамадствы фарміраваліся ў краінах Зах. Еўропы, ЗША на мяжы 19—20 ст. У канкрэтных гіст. умовах таго часу ў Расіі складваліся толькі асобныя элементы грамадзянскай супольнасці, а пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 дзяржава ўзяла на сябе не толькі свае ўласныя функцыі, але і функцыі кантролю і рэгулявання самадзейнай творчасці грамадзян, дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў і арг-цый. У 2-й пал. 20 ст. развіццё грамадзянскай супольнасці стала адной з формаў ажыццяўлення найноўшых навук. ідэй грамадскага прагрэсу (стадый эканам. росту, мадэрнізацыі, адкрытага грамадства, постіндустрыяльнага грамадства, інфармацыйнага грамадства і інш.), пераходу ад аўтарытарна-дыктатарскіх рэжымаў да дэмакратычных (Германія, Італія, Іспанія, Грэцыя, Чылі і інш.), лібералізацыі эканам. адносін, сац.-паліт. ін-таў, нац.-культ. адраджэння і самавызначэння ў шэрагу краін Усх. і Цэнтр. Еўропы, інш. рэгіёнаў свету.
Нац. заканадаўства Рэспублікі Беларусь закладвае прававыя механізмы ўзмацнення ўплыву грамадства на яго паліт. арг-цыю, гарантыі неўмяшання дзяржавы ў прыватнае і асацыятыўнае жыццё грамадзян, а таксама дзярж. абавязацельствы па захаванні і абароне правоў і законных інтарэсаў членаў грамадзянскай супольнасці. Важнымі структурнымі элементамі такой супольнасці могуць стаць шматлікія няўрадавыя арг-цыі, грамадскія аб’яднанні і рухі, творчыя саюзы і асацыяцыі, дабрачынныя фонды і інш. добраахвотныя арг-цыі, якія садзейнічаюць сцвярджэнню дэмакр. прынцыпаў грамадскага жыцця, стварэнню ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы.
Літ.: Локк Д. Два трактата о правлении. Кн. 2 // Соч. М., 1988. Т. 3; Гегель Г.В.Ф. Философия права: Пер. с нем. М., 1990; Гражданское общество и правовое государство: предпосылки формирования. М., 1991; Гражданское общество: (Сб. ст.). Вып. 1—2. Мн., 1995—96. С.Ф.Дубянецкі. с. 395
ГРАМАДЗЯ́НСКІ КО́ДЭКС РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ , цывільны кодэкс Рэспублікі Беларусь, сістэматызаваны адзіны заканадаўчы акт, які рэгулюе маёмасныя і звязаныя з імі асабістыя немаёмасныя адносіны, што ўзнікаюць з удзелам юрыд. асоб і грамадзян. Дзеючы кодэкс прыняты Вярх. Саветам Беларускай ССР 11.6.1964. Складаецца з 564 артыкулаў, 43 глаў і 8 раздзелаў. Законам ад 3.3.1994 у яго ўнесены пэўныя змены і дапаўненні, выключаны артыкулы, што супярэчылі новаму заканадаўству, і ўсе нормы права, якія прадугледжвалі прымяненне на тэр. Беларусі цывільнага заканадаўства СССР і інш. саюзных рэспублік. Камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве сумесна з урадам і зацікаўленымі ведамствамі даручана падрыхтаваць праект новага Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь. с. 396
ГРАМАДЗЯ́НСКІ ПРАЦЭСУА́ЛЬНЫ КО́ДЭКС РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ , цывільны працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, сістэматызаваны адзіны заканадаўчы акт, які ўстанаўляе парадак вядзення цывільных спраў ва ўсіх судах Рэспублікі Беларусь. Дзеючы кодэкс прыняты Вярх. Саветам Беларускай ССР 11.6.1964. Пазней у яго ўнесены адпаведныя змены і дапаўненні. Складаецца з 398 артыкулаў, 32 глаў, 6 раздзелаў, у якіх вызначаюцца задачы цывільнага судаводства і рэгламентуюцца пытанні, звязаныя з разглядам і вырашэннем цывільных спраў, выкананнем пастаноў судоў і некаторых інш. органаў. У кодэкс уключаны дадаткі, якія складаюцца з пераліку відаў маёмасці грамадзян, на якую не можа быць накіравана спагнанне па выканаўчых дакументах, палажэння пра трацейскі суд і інш. с. 396
ГРАМАДЗЯ́НСКІ ФО́РУМ , чэхаславацкі апазіцыйны да Камуніст. партыі Чэхаславакіі паліт. рух у 1989—91. Патрабаваў ажыццяўлення дэмакр. рэформаў у паліт., грамадскім і эканам. жыцці краіны. Гал. дзеячы — В.Гавел, В.Малы, Я.Дзенстбер. Пры падтрымцы форуму ў снеж. 1989 прэзідэнтам Чэхаславакіі стаў Гавел. У 1990 Грамадзянскі форум атрымаў перамогу на выбарах у Нац. сход краіны. У крас. 1991 адбыўся раскол Грамадзянскага форуму на Грамадз. дэмакр. партыю і Грамадз. рух (з 1993 Свабодныя дэмакраты). Н.К.Мазоўка. с. 396
ГРАМАДЗЯ́НСКІ ШРЫФТ , шрыфт, уведзены ў Расіі для друкавання свецкіх выданняў у выніку праведзенай у 1708 Пятром І рэформы рус. пісьменства. Крыніца — маскоўскае пісьменства канца 17 — пач. 18 ст. на аснове кірыліцы і лац. шрыфту антыква. Пры стварэнні грамадзянскага шрыфту з кірыліцы былі выключаны непатрэбныя для рус. мовы грэч. літары «псі», «ксі», «амега», «іжыца», лігатура «от», знак націску (моцы), скарачэнняў (цітлы), «юсы» (вял. і малы, якія служылі для перадачы насавых гукаў). У алфавіце быў узаконены новы абрыс літар «э», «я», замест абазначэння лічбаў літарамі сталі выкарыстоўваць араб. лічбы. Эскізы малюнкаў літар грамадзянскага шрыфту, верагодна, рабіў сам Пётр, шрыфт маляваў Куленбах. Літары грамадзянскага шрыфту былі адліты ў Амстэрдаме і на Маскоўскім друкарскім двары. Мяркуюць, што ў падрыхтоўцы рэформы рус. пісьменства і ўзораў шрыфтоў прымаў удзел І.Ф.Капіевіч. Першая кніга, набраная грамадзянскім шрыфтам, — «Геометриа славенски землемерие» (1708). У 18—19 ст. грамадзянскі шрыфт узяты за аснову балг. і сербскага, у 20 ст. — манг. алфавітаў. Пад яго ўплывам сфарміраваліся бел. і ўкр. алфавітныя сістэмы, а таксама некат. народаў Расіі.
Літ.: Шицгал А.Г. Русский типографский шрифт: Вопр. истории и практика применения. 2 изд. М., 1985. М.Б.Батвіннік. с. 396
ГРАМАДЗЯ́НСКІЯ ВО́ЙНЫ Ў А́НГЛІІ 1642—49 , гл. ў арт. Англійскія рэвалюцыі 17 стагоддзя. с. 397
ГРАМАДЗЯ́НСТВА , прававая прыналежнасць асобы да пэўнай дзяржавы. У сілу грамадзянства на чалавека распаўсюджваюцца законы дзяржавы, грамадзянскія правы і абавязкі, а дзяржава ў сваю чаргу абараняе і апякае яго на сваёй тэрыторыі і па-за яе межамі. У дзяржавах з манархічнай формай праўлення тэрмін «грамадзянства» ўжываецца ў значэнні «падданства».
Грамадзянства Рэспублікі Беларусь — неад’емны атрыбут яе дзярж. суверэнітэту. Грамадзянамі Беларусі з’яўляюцца асобы, якія пастаянна пражывалі на тэр. Беларусі на дзень набыцця сілы Закона «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» ад 18.10.1991 або атрымалі яе грамадзянства ў адпаведнасці з гэтым Законам. Грамадзянства Рэспублікі Беларусь з’яўляецца роўным для ўсіх грамадзян незалежна ад падстаў яго набыцця. Дакументам, які сведчыць аб грамадзянстве, з’яўляецца пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Грамадзянін не можа быць пазбаўлены грамадзянства, як і ніхто з грамадзян краіны не можа быць адвольна пазбаўлены права змяніць грамадзянства. Набываецца грамадзянства па нараджэнні, у выніку прыёму ў грамадзянства, на інш. падставах, прадугледжаных міжнар. дагаворамі Рэспублікі Беларусь ці яе заканадаўствам аб грамадзянстве. Пражыванне грамадзяніна на тэр. інш. дзяржавы само па сабе не вядзе да страты грамадзянства. Грамадзянін не можа быць выдадзены інш. дзяржаве, калі гэта не прадугледжана міжнар. дагаворамі Беларусі. Спыняецца з прычыны выхаду з грамадзянства, з прычыны страты грамадзянства, на інш. падставах, прадугледжаных законам. Выхад з грамадзянства ажыццяўляецца па хадайніцтве асобы ў прадугледжаным законам парадку. Грамадзянства страчваецца, калі асоба набыла грамадзянства інш. дзяржавы ці паступіла на ваен. службу, у праваахоўныя і інш. дзярж. органы замежнай дзяржавы або калі грамадзянства Рэспублікі Беларусь было атрымана ёю незаконным шляхам. С.У.Скаруліс. с. 397
ГРАМА́ДСКА НЕАБХО́ДНАЯ ПРА́ЦА , 1) праца, якая затрачваецца на выраб тавару пры грамадска нармальных умовах вытв-сці, г.зн. пры сярэднім узроўні тэхнікі, сярэдняй інтэнсіўнасці працы і кваліфікацыі работнікаў. Затраты грамадска неабходнай працы складаюць змест грамадскай вартасці адзінкі тавару і характарызуюць яе велічыню. 2) Праца, што размяркоўваецца па галінах вьггв-сці ў адпаведнасці са структурай і велічынёй грамадскіх патрэбнасцей. с. 397
ГРАМА́ДСКАЕ ГАНЬБАВА́ННЕ , адзін з відаў крымінальнага пакарання ў праве Рэспублікі Беларусь і некаторых краін СНД, а таксама мера ўздзеяння, якая выкарыстоўваецца камісіямі па справах непаўналетніх і таварыскімі судамі. Як мера пакарання заключаецца ў публічным выказванні судом грамадскага ганьбавання вінаватаму з давядзеннем пра гэта да ведама грамадскасці праз друк або інш. спосабам. Назначаецца судом як асн. мера пакарання за малазначныя злачынствы, і з’яўляецца мерай выхаваўча-папераджальнага ўздзеяння. Камісія па справах непаўналетніх можа вынесці грамадскае ганьбаванне бацькам і асобам, якія іх замяняюць, пры няправільных адносінах да дзяцей, злосным невыкананні абавязкаў па выхаванні дзяцей, а таксама ў сувязі з правапарушэннямі іх непаўналетніх дзяцей. Таварыскі суд прымяняе грамадскае ганьбаванне да асоб, вінаватых у правапарушэннях і інш. правіннасцях, разгляд якіх аднесены да кампетэнцыі таварыскіх судоў. Э.І.Кузьмянкова. с. 397
ГРАМА́ДСКАЕ ХАРЧАВА́ННЕ , галіна нар. гаспадаркі па вытв-сці і рэалізацыі гатовай ежы насельніцтву праз сетку сталовых, кафэ, рэстаранаў, буфетаў. Першыя таверны, якія выконвалі тую ж ролю, паявіліся ў краінах Захаду ў 1-й пал. 17 ст. У 1832 адкрыты першы рэстаран у Нью-Йорку. Вял. ўплыў на развіццё рэстараннай справы зрабіла Францыя.
У Беларусі былі шырока вядомы заезныя дамы, корчмы, шынкі, дзе людзі маглі пасталавацца і адпачыць. З развіццём прам-сці пачалі ўзнікаць і інш. формы абслугоўвання ў харчаванні. У студз. 1918 у Мінску ў нацыяналізаваных рэстаранах «Еўропа» і «Цэнтральны» створаны нар. сталовыя, пазней падобныя ўстановы адкрыты і ў інш. гарадах. Арганізоўвалася бясплатнае харчаванне рабочых на вытв-сці і дзяцей да 16 гадоў. У 1940 тавараабарот дзярж. і каап. прадпрыемстваў грамадскага харчавання ў БССР дасягнуў 68,9 млн. руб. За 1950—75 колькасць прадпрыемстваў грамадскага харчавання павялічылася амаль у 5 разоў, пашырылася сетка такіх прадпрыемстваў ў сельскай мясцовасці. У 1993 працавала 11,2 тыс. прадпрыемстваў грамадскага харчавання, колькасць месцаў на іх складала 812 тыс. Паслугі прадпрыемстваў грамадскага харчавання былі даступныя шырокім слаям насельніцтва. Складанае фін. становішча дзярж. прадпрыемстваў грамадскага харчавання ў пач. 1990-х г. абумовіла закрыццё або перапрафіляванне многіх агульнадаступных сталовых, закусачных, чайных у дарагія кафэ і рэстараны. Як альтэрнатыва скарачэнню недарагіх прадпрыемстваў грамадскага харчавання ў 1995—96 пачалі адкрывацца ў гарадах прадпрыемствы хуткага харчавання. Найб. актыўна ў новым для бел. грамадскага харчавання кірунку працуюць фірмы з прыватным капіталам, у т.л. сумесныя прадпрыемствы з замежнымі інвестыцыямі. У 1996 у Мінску адкрыты 3 рэстараны «МакДональдс» на 540 месцаў. А.А.Батура. с. 397
ГРАМА́ДСКА-ЭКАНАМІ́ЧНАЯ ФАРМА́ЦЫЯ , гл. Фармацыя грамадска-эканамічная. с. 397
ГРАМА́ДСКАЯ БЯСПЕ́КА ў праве, сістэма грамадскіх адносін і юрыд. нормаў, якія рэгулююць гэтыя адносіны з мэтай забеспячэння грамадскага спакою, недатыкальнасці жыцця і здароўя насельніцтва, нармальнай працы і адпачынку грамадзян, нармальнай дзейнасці дзярж. і грамадскіх арг-цый, устаноў і прадпрыемстваў. Грамадская бяспека ахоўваецца дзяржавай, грамадскімі арг-цыямі і самімі грамадзянамі. Асобы, вінаватыя ў парушэннях грамадскай бяспекі, прыцягваюцца да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам. С.У.Скаруліс. с. 397
ГРАМА́ДСКАЯ ДУ́МКА , стан масавай свядомасці, які адлюстроўвае адносіны грамадства або яго часткі да з’яў і працэсаў сац.-паліт. і сац.-культ. рэчаіснасці, да дзейнасці пэўных асоб, груповак, арг-цый і г.д. Можа выступаць у экспрэсіўнай, кансультатыўнай і рэгулятыўнай функцыях; у залежнасці ад зместу выказванняў у ацэначных, аналітычных і канструктыўных меркаваннях. Грамадская думка рэгулюе паводзіны індывідаў, сац. груп, суполак, сац. ін-таў у грамадстве, выпрацоўвае пэўныя нормы грамадскіх паводзін; выяўленні нар. характару. Носьбітам (суб’ектам) грамадскай думкі можа выступаць грамадства ў цэлым, а таксама розныя сац. і паліт. групоўкі. Найб. актыўнымі каналамі фарміравання і выяўлення грамадскай думкі ў дэмакр. грамадстве з’яўляюцца сродкі масавай інфармацыі, сходы, мітынгі, маніфестацыі грамадзян, а таксама рэферэндумы, выбары органаў улады, сацыялагічныя апытанні насельніцтва. Навук. распрацоўка праблем грамадскай думкі пачалася ў 2-й пал. 19 ст. франц. сацыёлагам Г.Тардам, у 20 ст. — амер. сацыёлагамі А.Хоўэлам, У.Ліпманам і інш. У Беларусі тэндэнцыя развіцця грамадскай думкі даследуецца Ін-там сацыялогіі АН Беларусі, недзярж. арг-цыяй «Грамадская думка», інш. сацыяльнымі групамі.
Літ.: Тард Г. Общественное мнение и толпа: Пер. с фр. М., 1902; Тернер Дж. Структура социологической теории: Пер. с англ. М., 1985; Горшков М.К. Общественное мнение: История и современность. М., 1988. Я.М.Бабосаў. с. 397
ГРАМА́ДСКАЯ НЕБЯСПЕ́КА ў крымінальным праве, аб’ектыўная прыкмета злачынства ці іншага правапарушэння, якая выяўляе шкоднасць такіх паводзін для грамадства, нанясенне або рэальную пагрозу нанясення істотнай шкоды пануючым у ім грамадскім адносінам, спосабу жыцця. Шкода можа быць паліт., эканам., фіз., маральная; яна можа быць нанесена правам і законным інтарэсам грамадзян, парадку кіравання, грамадскаму парадку і г.д. Грамадская небяспека дзеяння або бяздзеяння пэўнага віду абумоўлівае сац. патрэбу ў яго забароне пад пагрозай адпаведнай адказнасці. У залежнасці ад характару і ступені грамадскай небяспекі дзеянне разглядаецца заканадаўствам як злачынства ці правапарушэнне (адм., цывільна-прававое, працоўнае). Ступень і характар грамадскай небяспекі злачынстваў пакладзены ў аснову іх класіфікацыі і ўлічваюцца пры вызначэнні віду і памеру пакарання. Гл. таксама Адміністрацыйнае правапарушэнне, Злачынства. С.У.Скаруліс. с. 397
ГРАМА́ДСКАЯ ПРА́ЦА , дзейнасць людзей, накіраваная на задавальненне эканам. патрэб грамадства. Праца заўсёды грамадская, бо людзі могуць ствараць матэрыяльныя даброты толькі з дапамогай ужо назапашаных грамадствам рэсурсаў. Само ўзнікненне грамадства звязана з неабходнасцю сумеснай працы многіх вытворцаў. Індывід. праца — частка сукупнай грамадскай працы, вынікам якой з’яўляецца сукупны грамадскі прадукт. У грамадскай працы вылучаюць грамадска арганізаваную працу, г.зн. дзейнасць, уключаную ў грамадскі падзел працы. Сферы грамадскай працы: матэрыяльная вытворчасць, невытворчая сфера, хатняя гаспадарка. Гл. таксама Праца. с. 397
ГРАМА́ДСКАЯ СВЯДО́МАСЦЬ , сукупнасць уяўленняў, поглядаў, навук. тэорый аб чалавеку і навакольным свеце (натуральным і штучным), аб іх мінулым, сённяшнім і будучым. Не зводзіцца да арыфм. сумы індывід. свядомасцей членаў грамадства, а ўтварае арган. цэласнасць са сваімі спецыфічнымі ўласцівасцямі: грамадскім статусам і заканамернасцямі развіцця, прызначэннем і функцыямі. Грамадская свядомасць узаемадзейнічае з інш. сферамі грамадскага жыцця (вытв-сцю матэрыяльных даброт, сям’ёй і гд.), а таксама ўплывае на асабістае жыццё індывідаў і іх паводзіны ў грамадстве. Грамадская свядомасць утварае з інш. грамадскімі з’явамі адзіную непарыўную тканіну, але пры гэтым адносна самастойная ў працэсе рэалізацыі сваёй грамадскай ролі і функцый. Грамадская свядомасць не тоесная пасіўнаму адлюстраванню таго, што адбываецца ў іншых сферах грамадства, і адыгрывае значную актыўную ролю. Аднак сама гэтая актыўнасць па-рознаму вытлумачваецца ў розных сістэмах філас.-гіст. ведаў. Калі ў ідэалістычных вучэннях ёй надаецца абсалютна самаст., субстанцыянальнае значэнне (чалавечы розум творыць навакольны свет), то паводле матэрыялістычных канцэпцый яна ёсць неабходны, але зусім не самадастатковы момант функцыянавання адзінага сац. цэлага. Матэрыялізм зыходзіць з таго, што грамадская свядомасць дыялектычна адлюстроўвае грамадскае быццё і абумоўлена ім; гэты вывад пакладзены ў аснову матэрыяліст. тэорыі пазнання. Грамадская свядомасць мае складаную ўнутр. структуру, якая ўключае розныя ўзроўні (тэарэт. і звычайная свядомасць, ідэалогія і грамадская псіхалогія) і розныя формы свядомасці (паліт. і прававая свядомасць, мараль, рэлігія, мастацтва, філасофія, навука). У сучасным грамадстве асаблівае значэнне набывае здольнасць грамадскай свядомасці мысленна апераджаць рэальны рух гіст. працэсу, што знаходзіць сваё выяўленне ў функцыі сацыяльнага прадбачання. Дасягнуты крытычны ўзровень спажывання прыродных рэсурсаў і забруджвання навакольнага асяроддзя пры крайне нераўнамерным размеркаванні, матэрыяльных даброт, якія атрымліваюцца ад гэтага, абвастрэнне многіх іншых глабальных праблем сучаснасці востра ставяць перад ім пытанне пра выжыванне. Таму павелічэнне ролі грамадскай свядомасці ў жыцці грамадства на мяжы 20 і 21 ст. звязваецца з праблемамі, ад вырашэння якіх залежыць лёс чалавецтва.
Літ.: Общественное сознание и его формы. М., 1986; Жуков Н.И. Проблема сознания. Мн., 1987; Тойнби А.Дж. Постижение истории: Пер. с англ. М., [1990); Сорокин П.А. Человек. Цивилизация. Общество. М., 1992. В.І.Боўш. с. 398
ГРАМА́ДСКІ АБАРО́НЦА , прадстаўнік грамадскай арганізацыі або працоўнага калектыву, якому даручаецца прымаць удзел у судовым разглядзе справы з мэтай абароны правоў і інтарэсаў падсуднага. Удзел грамадскага абаронцы ў судзе прадугледжаны крымінальна-працэсуальным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Грамадскі абаронца самастойны ўдзельнік працэсу, незалежны ад удзелу ў справе прафесійнага абаронцы — адваката. Ён не мае права адмовіцца ад абароны, за выключэннем выпадку, калі калектыў, што ўпаўнаважыў яго, ануляваў дадзенае яму даручэнне. Э.І.Кузьмянкова. с. 398
ГРАМА́ДСКІ АБВІНАВА́ЎЦА , асоба, якая па даручэнні грамадскай арганізацыі або працоўнага калектыву прымае ўдзел у судовым разглядзе справы і выконвае функцыі грамадскага абвінавачання. Грамадскі абвінаваўца самастойны ўдзельнік судовага працэсу і не звязаны з пазіцыяй па справе дзярж. абвінаваўцы — пракурора. Ён мае права адмовіцца ад абвінавачання, калі даныя судовага следства даюць для гэтага падставу. Працэсуальнае становішча грамадскага абвінаваўцы ў Рэспубліцы Беларусь рэгламентавана крымінальна-працэсуальным заканадаўствам. Э.І.Кузьмянкова. с. 398
«ГРАМА́ДСКІ ГО́ЛАС» , газета Беларускай часовай рады (БЧР) — паліт. аб’яднання польскай арыентацыі ў Зах. Беларусі. Выдавалася штотыднёва з 22.6.1924 да 28.1.1926 у Вільні на бел. мове. Крытычна ставілася да эміграцыйнага ўрада Бел. Нар. Рэспублікі і ўрада Сав. Беларусі, прапагандавала ідэю згуртавання грамадскіх сіл, адзінага нац. фронту. Памяркоўна крытыкавала палітыку польск. ўрада, асвятляла праблемы царквы на Беларусі. Змяшчала матэрыялы пра творчасць Я.Купалы, М.Багдановіча, пра стан бел. мастацтва, дзейнасць Бел. аб’яднанага т-ра, аб праблемах бел. мовы. Публікавала маст. творы і пераклады на бел. мову з інш. моў. З уздымам нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі спыніла сваё існаванне. А.С.Ліс. с. 398
ГРАМА́ДСКІ ДАГАВО́Р , тэорыя паходжання дзяржавы, прапанаваная галандскім вучоным Г.Гроцыем. Упершыню трактоўка дзяржавы як дагавору паміж людзьмі прапанавана Эпікурам. Асаблівае пашырэнне мела ў эпоху бурж. рэвалюцый 18—19 ст. (Д.Дзідро, Т.Гобс, Ж.Ж.Русо). Прыхільнікі грамадскага дагавору лічылі, што дзяржава ўзнікла ў выніку дагавору паміж людзьмі, у якім прадугледжвалася добраахвотнае адмаўленне асобных з іх ад сваіх натуральных правоў на карысць дзярж. улады, закліканай абараняць уласнасць і бяспеку грамадзян. У розных варыянтах гэту ідэю развівалі Дж.Лілберн і Дж.Мільтан у Вялікабрытаніі, І.Кант і І.Фіхтэ ў Германіі, Т.Пейн у Амерыцы. Ідэя грамадскага дагавору ляжыць у аснове паліт. поглядаў А.М.Радзішчава. Яна значна паўплывала на фарміраванне паліт. светапогляду дзекабрыстаў («Руская праўда» П.Пестэля). с. 398
ГРАМА́ДСКІ ПАДЗЕ́Л ПРА́ЦЫ , гл. Падзел працы. с. 398
ГРАМА́ДСКІ ПАРА́ДАК , сістэма грамадскіх адносін, якая рэгулюецца маральнымі і прававымі нормамі, мае на мэце гарантаванне грамадскай бяспекі і спакою, абароны гонару і годнасці грамадзян і нармальных умоў для дзейнасці дзярж. і грамадскіх арг-цый. Складваецца ў працэсе свядомага і добраахвотнага выканання грамадзянамі правіл паводзін, устаноўленых законам і маральнымі нормамі. Выкананне гэтых правіл забяспечвае зладжанае і ўстойлівае супольнае жыццё людзей. Парушэнні грамадскага парадку цягнуць за сабой адпаведную адказнасць: маральную, адм., крымінальную. с. 398
ГРАМА́ДСКІ ЦЭНТР , цэнтральная зона населенага пункта або яго частак, у якой сканцэнтраваны ўстановы грамадскага, адм.-дзелавога, культ.-асв., гандл.-быт., спарт., рэкрэацыйнага і інш. прызначэння. У буйных гарадах грамадскія цэнтры ствараюцца паводле іерархічнага прынцыпу: агульнагар. цэнтр, цэнтры гар. раёнаў, жылых, вытв., рэкрэацыйных, а таксама мікрараёнаў, жылых і прамысл. комплексаў, спецыялізаваныя цэнтры — навук., навуч., мемар., мед. і інш.
Стараж. грамадскія цэнтры гарадоў фарміраваліся з будынкаў жылога і абарончага (замкі), культавага (храмы), гандл. прызначэння, устаноў самакіравання (ратушы) вакол плошчаў у межах абарончых крапасных умацаванняў. Кампазіцыя сучасных грамадскіх цэнтраў захоўвае традыцыі, адлюстроўвае новы сац.-грамадскі змест і дасягненні навук.-тэхн. прагрэсу. Пры развіцці і рэканструкцыі грамадскіх цэнтраў важнейшая задача — ахова гіст. спадчыны, помнікаў гісторыі, культуры, архітэктуры, горадабудаўніцтва. Сярод буйнейшых сучасных грамадскіх цэнтраў Еўропы і Амерыкі комплекс Дэфанс і Форум у Парыжы, грамадскі цэнтр у новым раёне ў Франкфурцена-Майне (Германія), цэнтры гарадоў-спадарожнікаў Харлаў, Стывенедж у Англіі, Велінгбю, Фарста ў Швецыі, Тапіёла ў Фінляндыі, адм. цэнтры гарадоў Таронта (Канада) Бостана (ЗША), «Лінкальн-цэнтр» у Нью-Йорку.
На Беларусі грамадскія цэнтры развіваюцца паводле праектаў рэгенерацыі, складзеных для ўсіх гіст. гарадоў (Мінска, Віцебска, Гродна, Брэста, Магілёва, Пінска і інш.). У іх ствараюцца ахоўныя зоны помнікаў гісторыі і культуры, свабодныя ад транспарту пешаходныя зоны і вуліцы. Грамадскія цэнтры новых гарадоў (Салігорска, Светлагорска, Наваполацка), пасёлкаў і буйных вёсак (в. Малеч Брэсцкай, Верцялішкі Гродзенскай, Акцябрскі Віцебскай, Сарачы Мінскай, Мышкавічы Магілёўскай абласцей) уяўляюць сабой сучасныя добраўпарадкаваныя грамадскія комплексы і арх. ансамблі.
Літ.: Соколов Л.И. Административные центры городов. М., 1979; Моисеев Ю.М., Шимко В.Т. Общественные центры. М., 1987; Общественные нетры городских населенных мест БССР. Мн., 1991. В.І.Анікін. с. 398
ГРАМА́ДСКІЯ АДНО́СІНЫ , сістэма сувязей, што забяспечвае функцыянаванне розных сфер грамадскага жыцця (эканам., сац., паліт., прававой, культ. і інш.), а таксама ўсяго грамадства. Удзельнікамі (суб’ектамі) грамадскіх адносін выступаюць: само грамадства, яго ін-ты (дзяржава, сям’я, грамадскія арг-цыі, паліт. партыі і інш.), сац. (класы, слаі) і дэмаграфічныя групы, нац. і этн. супольнасці (нацыя, народнасць, нац. меншасць, этнас), аб’яднанні людзей па рэліг. і інш. прыкметах, а таксама індывідуумы. Асновай узнікнення, існавання і спынення грамадскіх адносін у канкрэтных выпадках з’яўляюцца агульныя (грамадскія) і спецыфічныя (прыватныя) патрэбы, інтарэсы і воля ўдзельнікаў. Падзяляюцца на віды па розных крытэрыях: у залежнасці ад сферы грамадства (гасп., паліт., сямейныя і інш.), па суб’ектах (дзярж.-паліт., класавыя, нац. і інш.), па спосабе рэгулявання грамадскага жыцця (прававыя, маральныя), па метадзе ўздзеяння на паводзіны людзей (уладарныя і заснаваныя на перакананні), па характары (стыхійныя і мэтанакіраваныя). Могуць набываць розныя формы выяўлення, адрознівацца працягласцю, ахопам грамадскіх з’яў і інш. прыкметах. Характэрная рыса грамадскіх адносін — іх супярэчлівасць, якая можа праяўляцца і ўнутры кожнага канкрэтнага віду грамадскіх адносін, і паміж іх рознымі відамі. Характар супярэчнасцей (наяўнасць або адсутнасць антаганізму) абумоўлівае спосаб іх вырашэння, і, адпаведна, шлях далейшых змен і развіцця сістэмы грамадскіх адносін ці яе асобных элементаў (эвалюцыйны ці рэвалюцыйны). Прыхільнікі матэрыялізму падзяляюць усе грамадскія адносіны на матэрыяльныя (іх лічаць вызначальнымі, першаснымі) і ідэалагічныя (іх лічаць вытворнымі, другаснымі). Такі падзел узыходзіць да вучэння К.Маркса і Ф.Энгельса пра базіс і надбудову, у адпаведнасці з якімі матэрыяльныя і ідэалаг. грамадскія адносіны выступаюць таксама як базісныя (вытворчыя адносіны) і надбудовачныя (паліт., прававыя, маральныя і інш.); кожнаму гістарычнаму тыпу грамадства ўласціва спецыфічная сістэма базісных і надбудовачных грамадскіх адносін. Альтэрнатыўнае матэрыялістычнаму разуменне іерархіі грамадскіх адносін кладзе ў яе аснову іх сувязь з праяўленнем разумнага пачатку ў развіцці чалавечага грамадства і, па сутнасці, здымае пытанне пра прыярытэтнае значэнне якога-н. канкрэтнага віду грамадскіх адносін.
Літ.: Барулин В.С. Социальная жизнь общества: Вопр. методологии. М., 1987; Попов С.К. Общественные законы: Сущность и классификация. М., 1990; Матусевич А.В. Политическая система: Состояние и развитие. Кн. 1. Мн., 1992; Ясперс К. Смысл и назначение истории: Пер. с нем. 2 изд. М., 1994. В.І.Боўш. с. 399
ГРАМА́ДСКІЯ АРГАНІЗА́ЦЫІ , грамадскія аб’яднанні, недзяржаўныя формы грамадз. самавыяўлення, самакіравання і самадзейнасці. У залежнасці ад мэт і маштабаў дзейнасці аб’ядноўваюць грамадзян на добраахвотнай аснове для сумеснай абароны і развіцця разнастайных інтарэсаў і патрэб (сац., эканам., паліт., культ., навук., рэлігійных і інш.). Масавыя грамадскія арганізацыі і рухі фарміруюцца і дзейнічаюць пераважна на аснове прынцыпаў агульнаграмадскай карысці і сац. справядлівасці, нац.-патрыятычных, дэмакр., прававых ідэй, што дазваляе ім укараніцца ў грамадскім жыцці, уплываць на грамадскую свядомасць, а ў пэўных выпадках мабілізаваць грамадства на сумеснае пераадоленне перашкод і пагроз яго існаванню. Прататыпы грамадскіх арганізацый вядомы з глыбокай старажытнасці, напр. Акадэмія Платона ў Стараж. Грэцыі, пахавальныя калегіі ў Стараж. Рыме, раннехрысціянскія брацтвы. Паступовыя змены ў грамадстве абумовілі яго больш складаны характар, што выявілася ў росце колькасці грамадскіх арганізацый і актывізацыі іх дзейнасці ў перыяд бурж. рэвалюцый у Зах. Еўропе. Неабходную прастору для ўзнікнення шматлікіх грамадскіх арганізацый адкрыла абвяшчэнне і прававое замацаванне ў дэкларацыях, хартыях, канстытуцыях асн. правоў і свабод чалавека і грамадзяніна: свабоды і недатыкальнасці асобы; роўнасці перад законам; свабоды слова, друку, сходаў, аб’яднанняў; права на сац. пратэст супраць прыгнёту і інш. Сфарміраваліся і сталі традыцыйнымі для зах. грамадства асн. ідэйна-паліт. плыні — сацыялістычная (камуністычная), сацыял-дэмакр., ліберальная і кансерватыўная. Яны з’явіліся падставай для ўзнікнення і дзейнасці шматлікіх грамадскіх арганізацый, найперш паліт. партый і саюзаў, эканам. аб’яднанняў і інш. Пастаяннае месца ў грамадскім жыцці займаюць прафсаюзы, якія ў 2-й пал. 20 ст. значна пашырылі свой уплыў на заканадаўства і сац. палітыку дзяржаў. У апошнія дзесяцігоддзі 20 ст. ўзмацняецца паліт. значэнне і ўплыў экалаг. партый і арг-цый («зялёных»), а таксама аб’яднанняў і арг-цый, якія сваёй гал. мэтай лічаць садзейнічанне развіццю грамадскай самадзейнасці на рэгіянальным узроўні. Значна павялічваецца ў грамадскім жыцці роля навук., культ., асв. і інш. арг-цый, якія імкнуцца актыўна ўплываць на дзярж. палітыку ў сваіх галінах. Развіваюцца і пашыраюцца міжнар. кантакты і супрацоўніцтва грамадскіх арганізацый асобных краін. Пэўнаму развіццю ў гэтым кірунку спрыяла прыняцце ААН Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (1948) і міжнар. Пактаў аб правах (1966), ратыфікаваных шматлікімі краінамі свету, у т.л. Беларуссю. Асн. палажэнні гэтых дакументаў знайшлі сваё замацаванне ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994.
У БССР існавалі такія масавыя грамадскія арганізацыі, як КПБ, ЛКСМБ, прафсаюзы, аб’яднанні пісьменнікаў, кампазітараў, мастакоў, архітэктараў, т-ва «Веды» і інш. У Зах. Беларусі дзейнічалі грамадскія арганізацыі рэв.-дэмакратыныя (Беларуская сялянска-работніцкая грамада, «Змаганне»), культ.-асветныя (Таварыства беларускай школы), навуковыя (Беларускае навуковае таварыства ў Вільні), дабрачынныя (Чырвоная дапамога), рэлігійныя і інш. Змены ў паліт. і грамадскім жыцці з пач. 1990-х г. знайшлі адлюстраванне ў шырокім плюралізме грамадскіх арганізацый рознага характару і накіраванасці. Арганізацыйна аформіліся Беларускі народны фронт « Адраджэнне», паліт. партыі, аб’яднанні і саюзы, якія прадстаўляюць практычна ўсе спектры грамадскага жыцця. Сярод іх Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, Бел. к-т абароны міру, Бел. асацыяцыя садзейнічання ААН, Беларускі фонд культуры, Бел. патрыят. саюз моладзі, Беларускае таварыства аховы прыроды, т-ва «Экалагічная культура», жаночыя аб’яднанні і інш. Пашыраецца актыўнасць рэліг. арг-цый, у т.л. традыцыйных і нетрадыцыйных сектаў. Неабходнасць дапамогі дзяржаве ў пераадоленні вынікаў Чарнобыльскай катастрофы 1986 прывяла да ўзнікнення шэрагу грамадскіх арганізацый («Ахвяры Чарнобыля», «Дзеці Чарнобыля», «Дзецям Чарнобыля» і інш.), якія садзейнічаюць станоўчаму вырашэнню гэтай балючай для бел. народа праблемы. На 1.10.1997 зарэгістравана 2002 грамадскія арганіхацыі, з іх 855 рэспубліканскіх, 119 міжнародных, 952 мясцовыя і інш. В.І.Боўш. с. 399
ГРАМА́ДСКІЯ БУДЫ́НКІ , тыпалагічная разнавіднасць будынкаў, прызначаных для размяшчэння дзярж. і грамадскіх устаноў, прадпрыемстваў сац. абслугоўвання насельніцтва. Паводле функцыян. прызначэння падзяляюцца на адм.-дзелавыя, грамадскіх арг-цый, устаноў фінансавання, крэдытавання, страхавання, сувязі, н.-д., праектных, канструктарскіх устаноў і арг-цый, навуч.-адукацыйныя, выхавання, аховы здароўя, спартыўныя збудаванні, культ.-асв. і відовішчныя, гандлю і быт. абслугоўвання, грамадскага харчавання, транспартныя, камунальныя, гасцініцы, культавыя збудаванні і інш. Паводле функцый могуць быць шматфункцыянальныя (грамадска-культ. цэнтры, палацы моладзі, дамы тэхнікі, спарт. цэнтры) і спецыялізаваныя (тэатральныя будынкі, музеяў і выставачных залаў будынкі, бібліятэкі), унікальныя, створаныя па індывід. праектах, і масавыя, паводле тыпавых (паўторных) праектаў.
Грамадскія будынкі вядомы з глыбокай старажытнасці. Найб. пашыраны былі культавыя збудаванні. У Стараж. Грэцыі і Рыме былі адм. будынкі (прытанеі, булеўтэрыі), спарт.-вучэбныя (гімнасіі, палестры, стадыі), т-ры, б-кі, тэрмы і інш. У перыяд феадалізму будаваліся ратушы, дамы цэхавых брацтваў, купецкіх гільдый; у эпоху капіталізму — офісы, біржы, камерц. банкі, крытыя рынкі, вакзалы, бальніцы, гандл. і выставачныя залы, клубы, у т.л. прыватныя. У СССР пабудаваны шматлікія грамадскія будынкі шырокай наменклатуры. Грамадскія будынкі маюць вял. горадабудаўнічае значэнне ў фарміраванні грамадскіх цэнтраў гарадоў і сельскіх нас. пунктаў, іх арх.-маст. аблічча.
На Беларусі ў ліку буйнейшых грамадскіх будынкаў: у Мінску Дом урада Рэспублікі Беларусь, рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1939—47, арх. А.П.Воінаў, У.Вараксін), будынак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Акадэмія навук Беларусі, Бібліятэка нацыянальная Беларусі, Дом афіцэраў, гар. Універмаг (1951), Мінскі галоўны паштамт, Мінскі палац спорту, ЭКСПА-цэнтр (павільён міжнар. выставак; 1988), вучэбна-лабараторныя карпусы Мінскага мед. ін-та (1980), Бел. політэхн. акадэміі (1982), Дом літаратара (1976); у Брэсце Брэсцкі аэравакзал; у Віцебску вучэбна-лабараторны корпус мед. ін-та (1981); у Гомелі Гомельскі лёгкаатлетычны манеж; у Гродне абл. драм. т-р (1984); у Магілёве Магілёўскі Дом Саветаў (1937—39); у Бабруйску Магілёўскі абл. т-р драмы і камедыі (1978), вялікія грамадскія будынкі ў Баранавічах, Барысаве, Оршы, Маладзечне, Пінску, Салігорску, Светлагорску, Наваполацку, у сельскіх нас. пунктах.
Літ.: Орловский Б.Я., Сербинович П.П. Архитектура гражданских и промышленных зданий: Обществ. здания. М., 1978; Страмцова Т.С. Проектирование и строительство жилых и общественных зданий в Белоруссии. Мн., 1965; Воинов А.А. История архитектуры Белоруссии: (советский период). Мн., 1975; Филимонов С.Д. Архитектура общественных зданий Белоруссии. Мн., 1985; Архитектура Советской Белоруссии. М., 1986. В.І.Анікін. с. 400
ГРАМА́ДСКІЯ ІНТАРЭ́СЫ , гл. ў арт. Інтарэс. с. 400
ГРАМА́ДСКІЯ ФО́НДЫ СПАЖЫВА́ННЯ , форма размеркавання часткі нац. даходу (прыбытку), якая прызначаецца для ўздзеяння на структуру спажывання з мэтай усебаковага фіз. і духоўнага развіцця асобы. Як правіла, грамадскія фонды спажывання размяркоўваюцца паміж працоўнымі па-за прамой сувяззю з іх прац. укладам. Як спецыфічны від размеркавання грамадскія фонды спажывання выконваюць наступныя функцыі: задавальняюць найб. прыярытэтныя для грамадства і асоб патрэбы ў адукацыі, ахове здароўя, культуры, жыллі, адпачынку; выраўноўваюць рэальныя даходы сем’яў з рознай колькасцю непрацаздольных членаў, ствараюць прыблізна аднолькавыя ўмовы для развіцця здольнасці да працы; матэрыяльна забяспечваюць часова ці пастаянна непрацаздольных членаў грамадства. Ва ўмовах Рэспублікі Беларусь большая частка грамадскіх фондаў спажывання размяркоўваецца цэнтралізавана: праз дзярж. бюджэт, сац. страхаванне, цэнтралізаваныя фонды сац. забеспячэння і інш. с. 400
ГРАМА́ДСТВА , сацыяльнае ўтварэнне, якое ўяўляе сабой гал. ўмову жыццядзейнасці людзей, увасобленую ў канкрэтна-гіст. формах і тыпах. Вылучаюць шэраг абавязковых прыкмет сучаснага грамадства: наяўнасць пэўнай сукупнасці надзеленых воляй і свядомасцю індывідаў; існаванне агульных інтарэсаў; узаемадзеянне і супрацоўніцтва ў імя агульных мэт; стварэнне дзяржавы і рэгуляванне праз яе розных інтарэсаў; магчымасць развіцця і ўдасканалення грамадскіх інстытутаў шляхам іх рэфармавання і інш. Пры гэтым першаснай адзінкай грамадства лічыцца абстрактны індывід, а само грамадства асацыіруецца з сукупнасцю індывідаў. Аднак гэтыя прыкметы не лічацца вычарпальнымі і не прымаюцца ў якасці сукупнага крытэрыю для вызначэння чалавечага грамадства. У гісторыі філас., сацыялагічнай і прававой думкі ўсталявалася разуменне грамадства як сукупнасці людзей, аб’яднаных у адзінае цэлае па аб’ектыўных або суб’ектыўных прычынах. Геракліт лічыў грамадства адным з выяўленняў усеагульнага розуму (логасу), Дэмакрыт — штучным прадуктам працяглага натуральна неабходнага развіцця. Сакрат і Платон імкнуліся адшукаць аснову грамадства ў думцы пра яго, яго ідэі. Арыстоцель выводзіў паняцце грамадства з неабходнасці зносін свабодных і раўнапраўных людзей. Існавалі трактоўкі грамадства як злучэння многіх людзей, аб’яднаных агульнасцю патрэб, інтарэсаў, згоднасцю ў пытаннях права (Цыцэрон). Мысліцелі Н.Макіявелі, Т.Гобс бачылі ў грамадстве сродак сац. кантролю над сутнасцю індывіда і яго ўтаймавання. У перыяд бурж. рэвалюцый у Зах. Еўропе моцныя пазіцыі набылі розныя варыянты дагаворнай тэорыі грамадства (Г.Гроцый, Д.Дзідро). У процівагу грамадскаму дагавору Г.Гегель прапанаваў у якасці фактара, што фарміруе грамадства, шматбаковую ўзаемную залежнасць індывідаў у сумесным, найперш эканамічным, жыцці. У 2-й пал. 19 ст. ўзнікла матэрыяліст. тэорыя грамадства (К.Маркс, Ф.Энгельс, У.І.Ленін, Г.В.Пляханаў). Яна аспрэчвае гал. пастулат ранейшых поглядаў на тое, што ключавое значэнне для грамадства мае індывід. Паняцце грамадства ў матэрыяліст. разуменні ўключае ўсю сукупнасць грамадскіх з’яў і інстытутаў, абумоўленых неабходнасцю ўзаемадзеяння людзей, іх разнастайнымі сувязямі і адносінамі. Грамадства на пэўнай ступені развіцця — гэта грамадска-эканамічная фармацыя, якая мае ўнутр. структуру і зменьваецца па аб’ектыўных законах. У апошняй трэці 20 ст. атрымалі прызнанне канцэпцыі, у якіх найважнейшым фактарам устанаўлення разнастайных сувязей паміж індывідамі і пераўтварэнняў у грамадстве лічыцца навук.-тэхн. прагрэс і выкліканыя ім сац.-эканам. вынікі. Асабліва вылучаюцца тэорыі індустрыяльнага грамадства, дзе асн. крыніцай складанага комплексу грамадскіх узаемасувязей паміж людзьмі выступае індустрыялізацыя, прагрэс навукі і тэхналогій, у прыватнасці, стварэнне сусв. сістэмы камунікацыі і ўзнікненне глабальнага грамадства. Пашыранымі сац.-эканам. версіямі індустр. грамадства з’яўляюцца дабрабыту тэорыя і канцэпцыя аб «дзяржаве працвітання». Лагічным працягам тэорыі індустр. грамадства з’яўляюцца тэорыі постіндустрыяльнага грамадства і інфармацыйнага грамадства. Існуюць таксама канцэпцыі адкрытых і закрытых грамадстваў.
Літ.: Волков А.И. Человеческое измерение прогресса. М., 1990; Новая технократическая волна на Западе. М., 1986. В.І.Боўш. с. 400
ГРАМА́ДЧАНКА Таіса Канстанцінаўна (н. 1.12.1951, р. п. Градзянка Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.), бел. крытык і літ.-знавец. Канд. філал. н. (1980). Скончыла БДУ (1976). У 1979—92 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1992 у Бел. дзярж. пед. ун-це імя М.Танка. Друкуецца з 1979. Даследуе творчасць бел. пісьменнікаў 1920—30-х г. (Б.Мікуліч, В.Каваль), сучасных бел. празаікаў (манаграфія пра І.Чыгрынава «Жывая памяць народа», 1984; кн. «Перад праўдай высокай і вечнай: Беларуская проза сёння», 1991, і інш.). Аўтар даследавання «Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1996, з Л.Гарэлік і А.Гурскай). І.У.Саламевіч. с. 400
ГРА́МАТА (ад грэч. grammata чытанне, пісьмо), 1) уменне чытаць і пісаць. 2) Афіц. пісьмовы акт, які сведчыць пра якое-н. міжнар. пагадненне ці вызначае пэўныя прававыя адносіны (даверчая грамата, адзыўная грамата, ратыфікацыйная і інш.). 3) Афіц. заканад. акт Стараж.-рус. дзяржавы, у ВКЛ, Рэчы Паспалітай. Граматай замацоўваўся дзярж. лад, правы і прывілеі землеўладальнікаў, афармлялася прававое становішча асобных тэр. адзінак і розных груп насельніцтва, прызначаліся службоўцы на дзярж. і службовыя пасады, афармляліся наданні зямель, маёнткаў і інш. маёмасці, ганаровых званняў і чыноў. У ВКЛ наз. таксама лістамі гаспадарскімі, прывілеямі. Падзяляліся на даравальныя граматы, устаўныя граматы, ільготныя, ахоўныя, купчыя і інш. 4) Форма ўзнагароды ў былым СССР, у Рэспубліцы Беларусь і некаторых краінах СНД дзярж. органамі, грамадскімі арг-цыямі, адміністрацыяй прадпрыемстваў, устаноў, спарт. т-вамі за поспехі ў якой-н. справе (напр., Граматы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, пахвальныя, ганаровыя граматы і інш.) 5) Стараж. назва ўсякага дакумента, пісьма. 6) У пераносным сэнсе: фількава грамата (непісьменны дакумент, які не мае юрыд. сілы), кітайская грамата (незразумелы дакумент, незнаёмая справа). с. 401
ГРА́МАТЫ ВЯРХО́ЎНАГА САВЕ́ТА РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ , узнагароды Вярхоўнага Савета Беларусі. Упершыню ўведзены Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР 20.11.1938. Палажэнне аб Ганаровай грамаце і Грамаце Вярх. Савета БССР зацверджана 30.10.1969. Паводле яго Прэзідыум Вярх. Савета БССР узнагароджваў Ганаровымі граматамі і Граматамі рабочых, калгаснікаў, служачых, інж.-тэхн. работнікаў, дзеячаў навукі, літаратуры і мастацтва, ваеннаслужачых, а таксама прадпрыемствы, калгасы, установы і арг-цыі, прац. калектывы, вайсковыя часці і злучэнні, раёны, сельсаветы, гарады і інш. за поспехі ў развіцці нар. гаспадаркі, навукі і культуры, у вытв., навук. і грамадскай дзейнасці, высокія паказчыкі ў баявой падрыхтоўцы і інш. заслугі.
Прэзідыум Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь прыняў 2.8.1994 Пастанову і Палажэнне пра заснаванне Ганаровай Граматы Прэзідыума Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь і спыненне ў далейшым узнагароджання раней устаноўленымі граматамі Вярх. Савета. У адпаведнасці з Палажэннем Ганаровая грамата Прэзідыума з’яўлялася заахвочваннем за заслугі ў дзярж., гасп., сац.-культ. будаўніцтве і ўмацаванні абараназдольнасці Беларусі. Ганаровай граматай узнагароджваліся грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама асобы, якія не з’яўляліся яе грамадзянамі. Узнагароджанне праводзілася Прэзідыумам Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. Са спыненнем дзейнасці Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь 27.11.1996 як форма ўзнагароды перастала існаваць. М.Р.Белавусаў. с. 401
ГРАМА́ТЫКА (грэч. grammatikē ад gramma літара, напісанне), 1) лад мовы; сукупнасць, сістэма яе формаўтваральных і формаўжывальных сродкаў. 2) Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца сістэма моўных формаў (марфалогія), сродкі і спосабы іх спалучэння ў сказе (сінтаксіс). Па грамат. асаблівасцях вызначаецца тып пэўнай мовы.
Грамат. семантыка якасна адрозніваецца ад семантыкі лексічнай: у грамат. паняццях адлюстроўваюцца пераважна ўласцівасці саміх моўных адзінак (марфем, слоў, словазлучэнняў, сказаў), а ў значэннях лексічных адзінак звычайна абагульняюцца ўласцівасці рэальных прадметаў, з’яў, прыкмет. Аднак тое, што ў адной мове выражаецца сродкамі граматыкі, у іншай можа перадавацца лексічна (напр., значэнне сумеснасці дзеяння ў манг. мове перадаецца дзеяслоўным суфіксам, у бел. — словамі «разам з»). Уласцівыя пэўнай мове грамат. паняцці абавязкова маюць у ёй матэрыяльнае выяўленне. Таму ў кожнай грамат. з’яве адрозніваюць граматычнае значэнне і грамат. спосаб яго перадачы. Асн. спосабамі перадачы грамат. значэнняў у бел. мове (як у рознай ступені і ў інш. мовах свету) з’яўляюцца: афіксацыя («дуб — дубы», «кідаць — кінуць»), суплетывізм («браць — узяць», «чалавек — людзі», «я — мяне»), інтанацыя («Дождж ідзе. — Дождж ідзе?»), службовыя словы («чытаў бы», «будзеш ведаць»), асноваскладанне (дыялектнае «хадзіцьмеш» з «хадзіць + маеш»), рэдуплікацыя («сівы-сівы»), парадак слоў («яшчэ зялёны лісток — лісток яшчэ зялёны»), а таксама розныя спосабы аналітычнага канструявання з грамат. значымай спалучальнасцю адзінак («ісці / бегчы / ехаць лесам» — акалічнасць; «валодаць / гандляваць /, любавацца лесам» —дапаўненне).
Слова разам з паказчыкам яго грамат. значэння ўтварае граматычную форму («братамі» — граматычная форма мн. л. тв. скл. ад назоўніка м.р. «брат»). Грамат. формы, што перадаюць змяненне аднаго слова ў межах пэўных грамат. значэнняў (склону, ліку, часу, асобы і інш.), утвараюць парадыгмы словазмянення (1-е скланенне назоўнікаў, 2-е спражэнне дзеясловаў, ступені параўнання прыметнікаў і да т.п.). Усе адзінкі моўнага ладу размяркоўваюцца па пэўных класах — граматычных катэгорыях. Стрыжань грамат. катэгорыі — катэгарыяльнае значэнне. У бел. мове адрозніваюць грамат. катэгорыі імені і дзеяслова, назоўніка і прыметніка і інш., а ў межах катэгорыі, напр., назоўніка — катэгорыі роду, склону, ліку, а таксама адзінкавасці і зборнасці, абстрактнасці і канкрэтнасці і г.д. Пытанне аб колькасці катэгорый у пэўнай мове вельмі складанае: побач з даўно заўважанымі і навук. зафіксаванымі цэнтр. катэгорыямі існуюць і перыферыйныя, часам лінгвістычна не распрацаваныя. Грамат. катэгорыі ўтвараюць складаную іерархічную сістэму з рознаскладанымі функцыян. ўзаемасувязямі. Найб. просты прыклад якіх — проціпастаўленне катэгорыі па наяўнасці — адсутнасці пэўнага грамат. значэння (простая апазіцыя: м. род — немужч. род).
Спосабы выражэння грамат. значэння падзяляюцца на 2 тыпы ў залежнасці ад таго, дзе (у межах слова ці па-за імі) знаходзіцца грамат. сродак; напр., «прачытае» — сінтэтычны спосаб выражэння грамат. значэння буд. часу, «буду чытаць» — аналітычны. У залежнасці ад таго, які спосаб пераважае ў пэўнай мове, мовы падзяляюцца на сінтэтычныя мовы і аналітычныя мовы. Бел. мова належыць да сінтэтычнага тыпу. Вакол аднаго грамат. значэння могуць групавацца розныя сродкі яго выражэння, утвараючы функцыянальна-грамат. палі. Напр., значэнне колькасці ў бел. мове перадаецца з дапамогай канчаткаў («сад — сады», «іду — ідуць»), лічэбнікаў («дзве сястры»), колькаснага займенніка і прыслоўя («некалькі бяроз», «многа клёнаў»), нумаралізаваных назоўнікаў («кошык грыбоў»), спец. сінтакс. канструкцыі («Камарэчы там — плойма!») і інш. Функцыянальна-грамат. поле мае свой цэнтр і перыферыю, будуецца па законах недакладнага мноства.
Адно з карэнных пытанняў грамат. ладу мовы — пытанне аб часцінах мовы, г.зн. аб размеркаванні ўсіх слоў лексікону па буйных грамат. разрадах. У залежнасці ад мэт вывучэння і апісання мовы граматыка ў мовазнаўстве падзяляецца на тыпы. Напр., навук.-апісальная граматыка адлюстроўвае грамат. лад мовы згодна з існуючай навук. канцэпцыяй. Нарматыўная граматыка вызначае, якія тыпы формаў і канструкцый суіснуюць у мове, і дае іх ацэнку з пазіцый правільнасці (гл. Норма моўная) або няправільнасці іх ужывання. Гістарычная граматыка падае сістэму мовы ў часе, апісваючы прычыны, працэсы і вынікі змянення моўных формаў. Параўнальная граматыка здзяйсняе сістэмнае супастаўленне і параўнанне фактаў розных моў у сінхронным ці дыяхронным (гіст.) плане. Тыпалагічная граматыка апісвае мову (ці мовы — як роднасныя, так і генетычна далёкія) у адпаведнасці з пэўнымі, тэарэтычна выпрацаванымі мадэлямі пабудовы натуральных моў або інш. знакавых сістэм. Структурная граматыка асн. ўвагу накіроўвае на аналіз функцый розных элементаў і іх сістэмныя сувязі. Трансфармацыйная граматыка мадэліруе мову як своеасаблівы механізм утварэння адзінак вышэйшых узроўняў (і тэксту ў цэлым) з пэўных зыходных элементаў па адпаведных правілах. Граматыка як частка мовазнаўства звязана з інш. яго галінамі — фанетыкай і фаналогіяй, лексікалогіяй і дэрываталогіяй (навука пра словаўтварэнне), фразеалогіяй, стылістыкай, а таксама з інш. філалагічнымі дысцыплінамі і інш. галінамі ведаў: логікай, псіхалогіяй, семіялогіяй і інш.
Распрацоўка грамат. тэорыі ў старажытнасці дасягнула высокага ўзроўню ў Індыі. Еўрап. традыцыі ў вывучэнні грамат. ладу моў бяруць пачатак у ант. навуцы, найперш звязанай з вытлумачэннем стараж. тэкстаў (паэм Гамера, біблейскіх паданняў). Асн. тэндэнцыяй у развіцці грамат. думкі ў Еўропе было паступовае вызваленне ад схем і ўяўленняў грэка-лац. навукі, пошук паняццяў і метадаў даследавання, якія б далі магчымасць адэкватна апісваць кожную канкрэтную мову. Значны ўклад у развіццё грамат. тэорыі зрабілі слав. вучоныя. Пачынальнікамі навук. распрацоўкі граматыкі бел. мовы былі Л.Зізаній, П.Шпілеўскі, К.Нядзведскі, І.Нядзёшаў, Я. Карскі, К.Каганец, Б.Пачобка, Б.Тарашкевіч, М.Булахаў і інш.
Літ.: Кузнецов П.С. О принципах изучения грамматики. М., 1961; Виноградов В.В. Русский язык: (Граммат. учение о слове). 2 изд. М., 1972; Шуба П.П. Уводзіны ў граматыку беларускай мовы. Мн., 1962; Граматыка беларускай мовы. Т. 1—2. Мн., 1962—66; Беларуская граматыка. Ч. 1—2. Мн., 1985—86; Есперсен О. Философия грамматики: Пер. с англ. М., 1958. А.Я.Міхневіч. с. 401
ГРАМАТЫ́ЧНАЯ ШКО́ЛА , 1) у Стараж. Грэцыі пач. школы для хлопчыкаў 12 гадоў (школы граматыста) з выкладаннем чытання, пісьма і лічэння. 2) У Стараж. Рыме павышаныя (лац. і грэч.) пач. школы для дзяцей патрыцыяў і коннікаў. 3) У Расіі 17 ст. школы пры некат. манастырах для вывучэння грэч. і лац. граматыкі і ант. л-ры. 4) У Вялікабрытаніі і некат. краінах брыт. Садружнасці агульнаадук. сярэднія школы, якія рыхтуюць да паступлення ва ун-т. с. 402
ГРАМАТЫ́ЧНЫ СЛО́ЎНІК , 1) аспектны даведнік, асноўнай мэтай якога з’яўляецца апісанне граматычных (фармальных і зместавых) уласцівасцей рознаўзроўневых моўных адзінак. Падзяляюцца на наступныя тыпы. Марфемныя слоўнікі падаюць марфемную будову слоў («Марфемны слоўнік беларускай мовы» А.М.Бардовіча, Л.М.Шакуна, 2 выд., Мн., 1989); змяшчаюць вычарпальны пералік марфем, уласцівых пэўнай мове («Слоўнік марфем рускай мовы» А.І.Кузняцовай, Т.Ф.Яфрэмавай, М., 1986); адлюстроўваюць прадуктыўнасць (частотнасць) марфем і іх спалучальнасць («Марфемная дыстрыбуцыя ў беларускай мове: Дзеяслоў» В.У.Мартынава, П.П.Шубы, М.І.Ярмаш, Мн., 1967). Лексічныя даведнікі граматычнага характару апісваюць словы пэўных часцін мовы з паказам семантычных і грамат. адносін паміж рознымі формамі аднаго і таго ж рэестравага слова («Рускі дзеяслоў і яго дзеепрыметныя формы: Тлумачальна-граматычны слоўнік» І.К.Сазонавай, М., 1989); тлумачаць словы службовых часцін мовы шляхам падачы да кожнага рэестравага слова пераліку агульных семантыка-сінтаксічных функцый, якія выконваюцца гэтым словам у сказе («Тлумачальны слоўнік беларускіх прыназоўнікаў» П.П.Шубы, Мн., 1993). Сінтаксічныя слоўнікі змяшчаюць пералік сінтаксем пэўнай мовы з тэкставымі ілюстрацыямі да іх («Сінтаксічны слоўнік: Рэпертуар элементарных адзінак рускага сінтаксісу» Г.А.Золатавай, М., 1988). Стылістычныя даведнікі граматычнага характару падаюць пералік і частотнасць грамат. варыянтаў слоў і словазлучэнняў («Граматычная правільнасць рускага маўлення. Спроба частотна-стылістычнага слоўніка варыянтаў» Л.К.Граўдзінай, В.А.Іцковіча, Л.П.Катлінскай, М., 1976); тлумачаць і ілюструюць прыкладамі з тэкстаў адрозненні паміж варыянтнымі сінтаксічнымі канструкцыямі з аднолькавым апорным словам («Кіраванне ў беларускай і рускай мовах: Слоўнік-даведнік» Г.У. Арашонкавай, В.П.Лемцюговай, Мн., 1991). Граматычны слоўнік ўсіх тыпаў падаюць рэестравыя адзінкі ў прамым алфавітным парадку. 2) Аспектны даведнік па словазмяненні пэўнай мовы, у якім рэестравыя словы падаюцца ў адваротным алфавітным парадку (гл. Адваротны слоўнік), што дазваляе змяшчаць побач вял. масівы слоў з аднолькавым ці падобным тыпам словазмянення; да кожнага рэестравага слова змяшчаецца поўны набор звестак аб словазмяняльных формах («Граматычны слоўнік рускай мовы. Словазмяненне» А.А.Залізняка, 3 выд., М., 1987). В.К.Шчэрбін. с. 402
ГРАМАТЫ́ЧНЫЯ КАТЭГО́РЫІ , гл. ў арт. Граматыка. с. 402
ГРАМАФО́Н (ад грэч. gramma запіс + ...фон), механічны апарат для ўзнаўлення гуку з грамафоннай пласцінкі. Вынайдзены ў 1888 ням. інж. Э.Берлінерам (працаваў у ЗША). Партатыўны варыянт грамафона — патэфон. Папярэднік грамафона — фанограф. У 1940—50-я г. выцеснены электрафонамі. с. 402
ГРАМНІ́ЦЫ , стрэчанне, у беларускім нар. календары свята ачышчэння з дапамогай агню. Яго адметнасць — асаблівы чын асвячэння стрэчанскіх свечак, якія ў народзе называюць грамнічнымі. У хрысціянстве з’явіліся ў 6 ст. на тэр. Рымскай імперыі і трактуюцца як своеасаблівая повязь Старога запавету з Новым. Усталявана ў памяць аб сустрэчы (царкоўна-слав. — «стрэчанне») немаўляці Ісуса Хрыста (носьбіта Новага запавету) з прадстаўнікамі Старога запавету старцам Сімяонам і Ганнай-прарочыцай у Іерусалімскім храме. Паводле старазапаветнага закону на саракавы дзень пасля нараджэння першынца-хлопчыка бацькі павінны былі прынесці дзіця ў храм, што і зрабілі Божая маці і Іосіф. У праваслаўі святкуецца 15 лютага, у каталіцызме — 2 лютага (мае назву Дзень Грамнічнай Божай Маці або Ахвяраванне Гасподняе). У дзень грамніц асвячаюць васковыя свечкі, якімі карыстаюцца як засцярогай пры прыняцці нованароджанага, у вясельных і пахавальных абрадах, для варажбы. Лічыцца, што спальванне свечак адпужвае ад чалавека нечысць, ахоўвае ад ведзьмаў і чарадзеяў, ад навальніцы і маланак, дапамагае пры хваробе, абараняе жывёлу. Беларусы запальваюць свечкі на Дзяды, Каляды, Вадохрышча, Купалле, Вялікдзень. Грамнічныя свечкі шануюць, іх нельга перадаваць у інш. сям’ю, нават родным і сваякам. З грамніцамі звязаны шэраг метэаралагічных прыкмет. А.У.Верашчагіна. с. 402
ГРАМО́ВІЧ Гарольд Іванавіч (н. 4.9.1938, Мінск), бел. вучоны-юрыст. Д-р юрыд. н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1961). У 1961—71 працаваў у органах унутр. спраў. З 1971 на выкладчыкай рабоце ў ВНУ сістэмы МУС. З 1990 нач. кафедры крыміналістыкі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы крыміналістыкі. Аўтар прац «Асновы крыміналістычнай тэхнікі» (1981), па тактыцы выкарыстання спец. ведаў у раскрыцці і расследаванні злачынстваў, адзін з аўтараў дапаможніка «Крыміналістыка» (1996). с. 402
ГРАМО́ВІЧ Іван Іванавіч (26.7.1918, в. Закружка Мінскага р-на — 2.7.1986), бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1978). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1939). Працаваў у прэсе. Друкаваўся з 1935. У першай аповесці «Чужы грунт» (1939) выкрываў прыстасавальніцтва і падхалімства. У зб-ках апавяданняў «Шырокія азёры» (1951), «Рына-Марына» (1958), «Як вясну рабілі» (1985), аповесцях «На крутой гары» (пач. назва «Да ясных вышыняў», 1950—51) і «Сям’я Вішнёвых» (пач. назва «Далі сабе слова», 1968—70) і інш. асн. тэмы — вайна, пасляваен. аднаўленне, сяброўства, каханне, праблемы горада і вёскі. Апавяданні Грамовіча для дзяцей сваёй рамантычнай прыўзнятасцю, арнаментальным стылем нагадваюць вершы ў прозе (кн. «Першага верасня», 1949; «Сонца скрозь воблакі», 1964). У сатыр. і гумарыстычных творах (зб-кі «Нарасць», 1961; «Вадалей—гэтакдалей», 1975; «Залатая бранзалетка», 1977) асуджаў мяшчанства і бескультур’е. Аўтар успамінаў пра дзеячаў культуры і л-ры «У сховах памяці і сэрца» (1983), нарысаў, публіцыст. артыкулаў, сцэнарыяў фільмаў. Пераклаў на бел. мову асобныя творы У.Кочатава, М.Носава.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1978; Чатыры сантыметры надзеі. Мн., 1987; Выбранае. Мн., 1988. І.У.Саламевіч. с. 402
ГРАМО́ВІЧ Уладзімір Пятровіч (н. 30.9.1948, Мінск), бел. акцёр т-ра лялек. Засл. арт. Беларусі (1979). З 1967 працуе ў Дзярж. т-ры лялек Беларусі. Яго персанажы-лялькі арганічныя, выразныя, каларытныя. У спектаклях для дзяцей сыграў ролі: Дзед («Дзед і Жораў» В.Вольскага), кот Максім («Граф Глінскі-Папялінскі» А.Вольскага), Першы прыдворны («Салавей» паводле Х.К.Андэрсена), Іван («Канёк-Гарбунок» паводле П.Яршова). Жак («Кот у ботах» Г.Уладычынай). Найб. поўна раскрылася індывідуальнасць акцёра ў рэпертуары для дарослых: Адам («Боская камедыя» І.Штока), Іван («Да трэціх пеўняў» В.Шукшына), Іван Бяздомны («Майстар і Маргарыта» паводле М.Булгакава), Апалон («Цудоўная Галатэя» С.Дарваша і Б.Гадар), Гаспадар таверны («Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» паводле П.Нэруды) і інш. с. 402
ГРАМПІЯ́НСКІЯ ГО́РЫ (Grampians), самыя высокія горы в-ва Вялікабрытанія. Размешчаны на Пн, у Шатландыі: частка Паўночна-Шатландскага нагор’я. Працягнуліся з З на У амаль на 250 км. Выш. да 1343 м (г. Бен-Невіс). Складзены з гнейсаў, сланцаў, гранітаў. Характэрны згладжаныя вяршыні, старажытналедавіковыя формы рэльефу. Клімат умераны марскі. Ападкаў да 1000 мм за год. Тарфянікі, зараснікі верасу, лугі. Рэзерваты: Глен-Рой, Карнгарм, М’юір-оф-Дынет. с. 403
ГРА́МШЫ (Gramsci) Антоніо (23.1.1891, г. Алес, вобл. Сардзінія, Італія — 27.4.1937), італьянскі паліт. дзеяч, філосаф, гісторык. Вучыўся ў Турынскім ун-це (1911—14). У 1913—21 чл. Італьянскай сацыялістычнай партыі, адзін з кіраўнікоў яе левага крыла. З 1919 выдаваў час. «L’Ordine Nuovo» («Новы лад»), які заснаваў разам з У.Тэрачыні і П.Тальяці. Адзін з заснавальнікаў (1921) і ген. сакратар (з 1924) Італьян. Камуніст. партыі. У 1922—23 удзельнічаў у працы Камуністычнага інтэрнацыянала. Дэп. парламента (1924—26). Выступаў за паліт. саюз з інш. партыямі — праціўнікамі фашызму. У 1926 арыштаваны, у чэрв. 1928 асуджаны на 20 гадоў зняволення (пазней тэрмін скарочаны). У зняволенні напісаў «Турэмныя сшыткі», у якіх даследаваў сац.-паліт. гісторыю Рысарджымента, марксізм як светапогляд і вучэнне, тэорыю прыродазнаўства, крытыкаваў погляды на культуру Б.Крочэ і інш. Фашызм вызначаў як «несанкцыянаванае законам насілле з боку капіталіст. класа».
Тв.: Рус. пер. — Избр. произведения. М., 1980.
Літ.: Григорьева И.В. Исторические взгляды Антонио Грамши. М., 1978. с. 403
ГРАМЫ́КА Андрэй Андрэевіч (18.7.1909, в. Старыя Грамыкі Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. — 2.7.1989), савецкі парт. і дзярж. дзеяч, дыпламат. Двойчы Герой Сац. Працы (1969, 1979). Д-р эканам. н. (1956). Скончыў эканам. ін-т (1932). З 1939 на дыпламат. службе. Надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у ЗША (1943—46 і па сумяшчальніцтве пасланнік на Кубе) і Вялікабрытаніі (1952—53). Узначальваў сав. дэлегацыю на Думбартан-Окс канферэнцыі 1944 і Устаноўчай канферэнцыі ААН (1945), удзельнічаў у працы Крымскай і Патсдамскай канферэнцый кіраўнікоў урадаў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі (1945). Пастаянны прадстаўнік СССР у Савеце Бяспекі ААН (1946—48). Міністр замежных спраў СССР у 1957—85. Чл. ЦК КПСС (з 1956) і Палітбюро ЦК КПСС (1973— 88). 1-ы нам. старшыні СМ СССР (1983—85). Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР (1985—87). Дэп. Вярх. Савета СССР (1946—50, 1958—88). Аўтар працы «Знешняя экспансія капіталу: гісторыя і сучаснасць» (1982), успамінаў «Памятнае» (кн. 1—2, 2-е выд., 1990) і інш. Ленінская прэмія і Дзярж. прэмія СССР 1984. У Гомелі яму ўстаноўлены бюст. с. 403
ГРАМЫ́КА Віктар Аляксандравіч (н. 1.1.1923, в. Сенькава Магілёўскага р-на), бел. жывапісец, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1970). Нар. мастак Беларусі (1992). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1958), з 1959 выкладае ў ім жа (праф. з 1982; з 1991 Бел. АМ). Тэматычныя карціны «Салдаты» (1967), «1941 год. Над Прыпяццю» (1970), «Жанчынам Вялікай Айчыннай прысвячаецца» (1972), «Песня аб маім атрадзе» (1978), «Яблыкі ўраджаю 1941 года» (1987) і інш. вылучаюцца рамантызмам, сімвалічнасцю вобразаў, метафарычнасцю, гармоніяй кампазіцыі і колеру. У яго творах сінтэз тонкага лірычнага пачуцця з эпічнай шырынёй абагульненняў, жаданнем звязаць сучаснасць з бел. мінуўшчынай: «Халодны дзень. Браслаўшчына» (1963), «Ільны беларускія», «Чырвоныя землі Полаччыны» (абодва 1970), «На радзіме Янкі Купалы», «Глубелька — сэрца блакітных азёраў Беларусі» (абодва 1975), «Якое надвор’е будзе заўтра» (1988), «Над старымі акопамі цішыня» (1995). Аўтар серыі партрэтаў «Людзі цаліннага краю» (1963), партрэтаў Я.Брыля (1968), бацькі (1977), камісара А.Ф.Юр’ева (1982), В.Быкава (1984), аўтапартрэт (1988). Сярод пейзажаў: «Ружовы сакавік» (1974), «Над ракой Бобр крычаць жураўлі», «Месячная ноч бухты Чэхава» (абодва 1985), «Ліпень пахне травамі» (1990), «На схіле дня» (1996) і інш.
Літ.: Бойка У.А. В.А.Грамыка. Мн., 1979; В.А.Громыко: Красные земли Полотчины: [Альбом]. М., 1978. В.Я.Буйвал. с. 403
ГРАМЫ́КА Міхайла (Міхаіл Аляксандравіч; 12.11.1885, в. Чорнае Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — 30.6.1969), бел. пісьменнік і вучоны. Скончыў Маскоўскі ун-т (1911). Удзельнік рэв. падзей 1905—07. Настаўнічаў у Адэсе, з 1917 удзельнічаў у рабоце культ.-асв. арг-цыі бел. бежанцаў «Беларускі гай», з 1920 загадваў бел. школай-інтэрнатам. З 1921 у Мінску. Выкладаў геалогію і мінералогію ў Бел. педтэхнікуме і БДУ, працаваў у Інбелкульце і Акадэміі навук. Апрацаваў бел. навук. тэрміналогію ў галіне геаграфіі, геалогіі, грунтоў і хіміі (з М.Азбукіным). Удзельнічаў у пошуках нафты на Палессі. 13.7.1930 беспадстаўна арыштаваны і сасланы. Рэабілітаваны ў 1957. Апошнія гады жыў у г. Хімкі. Спачатку пісаў на рус., з 1914 — на бел. мове. Аўтар драмы «Змітрок з Высокай Буды» (1918) пра рэв. падзеі на Беларусі, п’ес «Скарынін сын з Полацка» (паст. 1926, рукапіс не знойдзены), гіст.-рэв. драмы «Каля тэрасы» (паст. 1927, выд. 1929), камедыі «Віно бушуе» (1929). У героіка-рамант. драме «Над Нёманам» (паст. 1927) адлюстраваў рэв. выступленні працоўных Зах. Беларусі. Аўтар эксперым. паэмы «Гвалт над формай» (1922), зб. вершаў «Плынь» і «Дзве паэмы» (абодва 1927). Аўтар успамінаў пра Я.Купалу, Я.Коласа, А.Грыневіча, пра свой удзел у рэв. падзеях («Нас натхняў подых рэвалюцыі», 1965, апубл. 1987), «Старонак сямейнай хронікі» (1962—69, не законч., апубл. 1987).
Тв.: Выбранае. Мн., 1967; Родная пушча: П’есы, вершы, паэмы, успаміны, лісты. Мн., 1987.
Літ.: Бярозкін Р. Лірыка Міхайлы Грамыкі // Бярозкін Р. Постаці. Мн., 1971; Казека Я. Міхайла Грамыка // Казека Я. Голас часу. Мн., 1975. І.У.Саламевіч. с. 403
ГРАН , 1) адзінка масы, што выкарыстоўвалася ў аптэкарскай практыцы (гл. Аптэкарская вага). 1 гран = 62,2 мг. У сістэме англ. мер гран гандлёвы, аптэкарскі і тройскі (для ўзважвання каштоўных камянёў і металаў) роўны 64,8 мг. 2) (Перан.) мізэрна малая велічыня. с. 404
ГРАН (Grahn) Люсіль (30.6.1819, Капенгаген — 4.4.1907), дацкая артыстка балета, балетмайстар; адна з найб. вядомых рамант. танцоўшчыц. Скончыла школу Каралеўскага дацкага балета (педагог А.Бурнанвіль), з 1826 у яго трупе, афіцыйна дэбютавала ў 1834 (па-дэ-дэ ў оперы «Нямая з Портычы» Ф.Абера). З 1839 у Парыжскай оперы. У 1843—46 гастраліравала ў Еўропе, з 1848 пераважна ў Германіі. Яе танец адметны лёгкасцю, грацыяй, выключнай тэхнікай. Выконвала гал. партыі ў балетах, паст. Бурнанвілем, Ф.Тальёні, Ж.Ж.Перо і інш. У 1856 пакінула сцэну, працавала балетмайстрам у Лейпцыгу (1858—61), Мюнхенскай прыдворнай оперы (1869—75). Сярод пастановак сцэна вакханаліі ў оперы «Тангейзер» Р.Вагнера. с. 404
ГРАН ПА (франц. grand pas літар. вял. шаг, вял. танец), складаная шматчасткавая танц.-муз. форма. Узнікла ў эпоху рамантызму і атрымала завяршэнне ў творчасці М.Петыпа. Будуецца падобна санатнай форме ў музыцы: экспазіцыя, адажыо і варыяцыі (распрацоўка), потым кода. У гран па харэаграфія абагульнена-паэтычна выяўляе ўнутр. змест балета. Танц. тэмы сімфанічна развіваюцца, пераплятаюцца, проціборствуюць. Такія гран па ёсць у «Баядэрцы» Л.Мінкуса, «Раймондзе» А.Глазунова і інш. Выконваецца сумесна салістамі, карыфеямі, кардэбалетам. Некат. гран па носяць дзейсны характар. У Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі пастаўлены аднаактовы спектакль «Вялікае класічнае па» на музыку Мінкуса з балета «Пахіта» Э.Дэльдэвеза («У гонар Марыуса Петыпа», 1981). с. 404
ГРАН ПРЫ (франц. Grand Prix літар. вял. прэмія, гал. прыз), вышэйшая ўзнагарода на фестывалі, конкурсе і інш. с. 404
ГРАНАВІ́ТАЯ ПАЛА́ТА , помнік архітэктуры Расіі канца 15 ст.; адзін з стараж. будынкаў Масквы. Уваходзіць у комплекс Крамля Маскоўскага. Пабудавана ў 1487—91 італьян. арх. М.Фразінам і П.А.Салары. Назва з-за аздаблення гранёным рустам усх. фасада палаты. Выкарыстоўваецца як парадная зала для ўрачыстых прыёмаў. Пл. каля 500 м2. Перакрыта крыжовымі скляпеннямі, што апіраюцца на цэнтр. слуп. У 1882 сцены палаты размалявалі палехскія іканапісцы, якія паўтарылі своеасаблівую кампазіцыю стараж. размалёўкі. Разны залочаны партал 15 ст. выкананы ў формах рэнесансавай архітэктуры.
Літ.: Насибова А. Грановитая палата Московского Кремля: [Альбом]. Л., 1978. с. 404
ГРАНА́ДА (Granada), горад на Пд Іспаніі, у аўт. вобласці Андалусія, каля падножжа гор Сьера-Невада, у сутоках рэк Дара і Хеніль. Адм. ц. правінцыі Гранада. 255,2 тыс. ж. (1991). Трансп. вузел. Цэнтр раёна арашальнага земляробства. Вытв-сць ільняных і шарсцяных тканін, дываноў, лікёраў; цэм., хім. прам-сць. Цэнтр турызму. Шматлікія атэлі. Ун-т.
У гіст. крыніцах упамінаецца з 750. Цэнтр араб. княства, належала дынастыям Зірыдаў (1012—90), Альмаравідаў (1090—1156), Альмахадаў; з 1238 сталіца Гранадскага эмірата (дынастыя Насрыдаў). У 13 ст. Гранада — буйны цэнтр вытв-сці шаўковых тканін, зброі, гандлю з араб. дзяржавамі. У 1492 адваявана іспанцамі. Пасля масавага выгнання марыскаў (1568—70, 1609—10) і спынення гандл. сувязей з Усходам горад паступова заняпаў. У 18—19 ст. буйны прамысл. цэнтр. У грамадз. вайну 1936—39 Гранада — апорны пункт фаш. мяцежнікаў.
Сярэдневяковы цэнтр горада часткова рэканструяваны ў пач. 20 ст., новае буд-ва вядзецца ў паўн.-зах. напрамку ад яго. Сярод помнікаў архітэктуры: сабор (1523—1703; у інтэр’еры — познагатычныя капэлы, надмагіллі, вітражы 16 ст., шматлікія творы жывапісу і скульптуры), цэрквы — Сан-Хуан дэ лос Рэес (каля 1518, арх. Р.Фернандэс) са званіцай 13 ст., Санта-Ана (1537—63, арх. Д. дэ Сілаэ), манастыр Ла Картуха (16—18 ст.), біржа («лонха»; 1518—22), шпіталі Рэаль (1504—22), Сан-Хуан дэ Дыяс (1552—1609), шматлікія сады. У палацы Каса дэ Кастрыль (1539) Музей выяўл. мастацтва і археалогіі. На ўсх. ускраіне Гранады — палац-замак Альгамбра. с. 404
ГРАНА́ДАС , Гранадас-і-Кампінья (Granados y Campiña) Энрыке (27.7.1867, г. Лерыда, Іспанія — 24.3.1916), іспанскі кампазітар, піяніст, педагог. Вучыўся ў Ш.Берыо, Ф.Педрэля і Ж.Маснэ. Шмат канцэртаваў, вядомы як выканаўца твораў Ф.Шапэна і Э.Грыга. Выступаў з І.Альбенісам, Э.Ізаі, К.Сен-Сансам, Ж.Цібо і інш. У 1900 заснаваў у Барселоне Т-ва класічных канцэртаў (выступаў як дырыжор), у 1901 — Акадэмію музыкі (кіраўнік да 1916; пазней яго імя). Кампазітарская творчасць Гранадаса звязана з адраджэннем ісп. нар. музыкі, т.зв. Рэнасім’ента; асн. рыса яго твораў — спалучэнне нац. элемента з сучаснай тэхнікай пісьма. Сярод твораў: 7 опер, у т.л. «Марыя дэль Кармэн» (1898), «Гаескі» (1916); сімф. паэма «Боская камедыя» паводле Дантэ (1908) і інш. арк. творы; камерна-інстр. ансамблі; для фп. — 10 ісп. танцаў, «Арагонская рапсодыя», «Іспанскае капрычыо»; для голасу з фп. — танадыллі, песні, і інш.
Літ.: Розеншильд К. Э.Гранадос. М., 1971. с. 404
ГРАНАДЫЯРЫ́Т , магматычная інтрузіўная поўнакрышт. горная парода, прамежкавая паводле саставу паміж гранітамі і кварцавым дыярытам. Складаецца з плагіяклазу (65—90%), каліева-натрыевага палявога шпату, кварцу, рагавой падманкі, біятыту, радзей піраксену і акцэсорных мінералаў (апатыт, магнетыт, сфен і інш.). Колер зеленавата-шэры. У залежнасці ад структуры і тэкстуры адрозніваюць гранадыярыт: парфірападобныя, раўнамерна-, буйна-, сярэдне-, дробна-, тонказярністыя, аплітавыя, пегматоідныя, масіўныя, у палоску, плямістыя і інш. Глыбінны аналаг дацыту. Шчыльн. 2700—2900 кг/м3. Трываласць на сцісканне 100—300 МПа. Гранадыярыт развіты ва ўсіх раёнах, дзе пашыраны кіслыя глыбінныя пароды. На Беларусі вядомы ў саставе крышт. фундамента. Выкарыстоўваецца як абліцовачны камень і друз. У.Я.Бардон. с. 405
ГРАНА́Т (Punica), род кветкавых раслін сям. гранатавых. 2 віды. Пашыраны ў Пярэдняй, Сярэдняй і Малой Азіі. Растуць у гарах на сухіх скалістых, друзаватых і гліністых схілах, у далінах рэк. Найб. вядомы гранат звычайны (Р. granatum). На Беларусі яго вырошчваюць у аранжарэях.
Лістападныя галінастыя кусты або невял. дрэвы выш. да 5—10 м з шарападобнай кронай і калючымі парасткамі. Лісце скурыстае, вясной афарбавана ў чырв. колер. Кветкі адзіночныя або сабраныя ў пучкі па 3—5 на канцах галінак, ярка-пурпуровыя, аранжава-чырвоныя (зрэдку белыя ці жаўтаватыя, ёсць дэкар. формы з махрыстымі кветкамі). Плод несапраўдны ягадападобны (гранаціна), са скурыстым покрывам (каляплоднікам) і 6—12 гнёздамі, якія напоўнены насеннем з сакавітым вонкавым слоем насеннай лупіны; маса да 800 г (у культ. сартоў) і болей. Размнажаецца вегетатыўна, рэдка насеннем. З даўніх часоў гранат культывуюць у субтрапічных краінах як пладовыя і дэкар. расліны. Вядома больш за 100 сартоў. Плады спажываюць, перапрацоўваюць. Сакаўная абалонка насення мае да 75% соку, багатага вітамінам С. У кары ёсць дубільныя рэчывы (да 32%), алкалоіды і інш., у скурцы пладоў — дубільнікі і фарбавальнікі, выкарыстоўваецца ў медыцыне як процігліставы і проціцынготны сродак. Г.У.Вынаеў. с. 405
ГРАНА́Т ЭНЦЫКЛАПЕДЫ́ЧНЫ СЛО́ЎНІК , руская універсальная энцыклапедыя. Выдаваўся з 1891 у Маскве братамі А. і І.Гранат. Да 1917 (т. 1—33; падрыхтаваны т. 37—39, 42) выдаваўся т-вам «Бр. А. і І.Гранат і Ко», потым (з т. 34) — Рус. бібліягр. ін-там Гранат, 54-ы і 58-ы тамы — Дзярж. навук. ін-там «Савецкая энцыклапедыя». У 1891—1903 выйшлі першыя 6 выданняў у 8—9 тамах, у 1910—48 — 7-е перапрацаванае выданне ў 58 т., (за выключэннем 56-га т.); у 1910—17 выйшлі 1—33 т., у 1917—48 — т. 34—58. Пазней былі выдадзены стэрэатыпныя выданні (з 8 па 13 т.).
Слоўнік насычаны даведачным і фактычным матэрыялам, мае вял. навукова-пазнавальнае значэнне. Асобныя артыкулы з-за цэнзурных меркаванняў не былі надрукаваны. Адметная асаблівасць Гранат энцыклапедычнага слоўніка — шматлікія дадатковыя тэксты да агульных артыкулаў: манаграфіі (т. 13), бібліягр. слоўнікі (т. 40), бібліягр. паказальнікі найноўшай рус. белетрыстыкі (т. 11) і інш. В.К.Шчэрбін. с. 405
ГРАНА́ТА (італьян. granata ад лац. granatus зярністы), 1) боепрыпас для паражэння жывой сілы і тэхнікі праціўніка ў блізкім баі. Адрозніваюць гранаты: ручныя і для стральбы з гранатамётаў (гранатамётныя стрэлы і вінтовачныя гранаты); процітанкавыя, проціпяхотныя, запальныя і спецыяльныя (дымавыя, асвятляльныя, сігнальныя і інш.).
Гранатамётныя стрэлы маюць калібры 30—112 мм, масу 0,2—5 кг, бронепрабівальнасць да 400 мм і болей. Бываюць з парахавым стартавым зарадам, рэактыўным рухавіком і стабілізатарам. Проціпяхотныя гранаты падзяляюцца на асколачныя ручныя гранаты, асколачныя, асколачна-фугасныя і асколачна-кумулятыўныя гранатамётныя стрэлы. Маса сучасных гранат 0,3—1,2 кг, радыус паражэння фугасных да 20 м, асколачных да 200 м. Гранаты з’явіліся ў 16 ст., з 17 ст. імі ўзбройвалі спец. падраздзяленні пяхоты — грэнадзёраў. Процітанкавыя гранаты — кумулятыўныя ручныя гранаты і гранатамётныя стрэлы. Прабіваюць браніраваныя цэлі накіраваным струменем разрыўнога зарада. Маса 1,1—1,2 кг.
2) Устарэлая назва артыл. снарадаў асколачна-фугаснага дзеяння масай не менш за 16 кг. Ужываліся з 17 ст. с. 405
ГРАНАТАМЁТ , пераважна пераносная агнястрэльная зброя, прызначаная для паражэння браніраваных цэляў, жывой сілы і тэхнікі праціўніка гранатай.
Гранатамёты бываюць: дынамарэактыўныя (пач. скорасць гранаце надае энергія газаў, якія ўтвараюцца пры згаранні стартавага зарада ў ствале), рэактыўныя (скорасць гранаты забяспечваецца сваім рэактыўным рухавіком), актыўныя і актыўна-рэактыўныя (скорасць забяспечваецца зарадам, які згарае ў ствале, закрытым з казённай часткі); ручныя, вінтовачныя (ружэйныя), станковыя і інш.; процітанкавыя і проціпяхотныя; гладкаствольныя і наразныя, з раздымнымі і складанымі стваламі. Ручныя прыстасаваны для стральбы з рук або сошак; вінтовачныя — для стральбы з вінтоўкі або аўтамата пераважна проціпяхотнымі вінтовачнымі гранатамі за кошт энергіі халастога або баявога патрона. Эфектыўная і прыцэльная далёкасць стральбы вінтовачных гранатамётаў адпаведна да 100 і 400 м, ручных да 500 і 1000 м, станковых да 1 і 2 км; калібр ручных гранатамётаў 30—112 мм, маса звычайна 8 кг; баявая скарастрэльнасць станковых да 100 стрэлаў за мінуту (такія гранатамёты могуць устанаўлівацца на танках, бронетранспарцёрах, баявых машынах пяхоты, верталётах, катэрах і інш.). Ручныя гранатамёты з’явіліся ў гады 2-й сусв. вайны: «Базука» (ЗША), фаустпатрон (аднаразавага дзеяння, Германія). с. 405
ГРАНА́ТЫ (ад лац. granatus зярністы), група мінералаў падкласа астраўных сілікатаў з агульнай формулай R2+R3+ [Sio4]3, дзе R2+ — Са, Fe, Mg, Mn, а R3+ — Al, Fe, Cr. Утвараюць ізаморфныя рады, канцавыя члены якіх — піроп (цёмна-ружавата-чырвоны, чорны), альмандзін (чырвоны, бура-шэры, чорны), спесарцін (аранжава-жоўты, буры, цёмна-чырвоны), грасуляр (мядова-жоўты, бледна-зялёны, буры), андрадыт (жоўты, зеленаваты, буравата-чырвоны), шарламіт (чорны), уваравіт (ізумрудна-зялёны). Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае асобныя крышталі, трапляецца і ў выглядзе зярністай масы. Бляск шкляны. Цв. 6—7,5. Шчыльн. 3,2—4,3 г/см3. Метамарфічнага, кантактава-метасаматычнага і магматычнага паходжання. Выкарыстоўваюцца як каштоўныя камяні (празрыстыя і прыгожа афарбаваныя), абразіўныя матэрыялы, у пошукавай геалогіі. У.Я.Бардон. с. 405
ГРАНВІ́ЛЬ (Granville), прыморскі кліматычны курорт у Францыі, на Пд ад г. Шэрбур, на беразе праліва Ла-Манш. Мяккі марскі клімат, пясчаны пляж, цёплая марская вада эфектыўныя ў клімата- і таласатэрапіі хвароб органаў дыхання, функцыян. расстройстваў нерв. сістэмы, парушэнняў абмену рэчываў. Шмат атэляў, пансіянатаў, водалячэбніц. Буйны цэнтр турызму і паруснага спорту. с. 406
ГРАНВІ́ЛЬ [Grandville; сапр. Жэрар (Gérard) Жан Іньяс Ізідор, 15.9.1803, г. Нансі, Францыя — 17.3.1847], французскі графік. Вядомы як аўтар актуальных і вострых паліт. карыкатур на бюракратыю, парыжскіх буржуа, ілюстрацый да твораў англ. пісьменнікаў Дж.Свіфта («Падарожжы Гулівера»), Д.Дэфо («Рабінзон Круза» і інш.). Для маст. манеры Гранвіля характэрны метафарычнае выкарыстанне вобразаў жывёл, асобных прадметаў, дакладная дэталізацыя малюнка. с. 406
«ГРАНД-АПЕРА́» (Grand Opéra), гл. Парыжская опера. с. 406
ГРА́НДЗІЧЫ , вёска ў Путрышкаўскім с/с Гродзенскага р-на. Прымыкае да паўн. ўскраіны г. Гродна. 1283 ж., 498 двароў (1996). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
У 1561 сяло ў Гродзенскай эканоміі Гродзенскага пав. Трокскага ваяв. ВКЛ. З 1674 маёнтак Грандзічы належаў Гродзенскаму кляштару кармелітаў. У 1705 у час Паўн. вайны 1700—21 у Грандзічах размяшчалася шведскае войска Карла XII, якое мела намер адрэзаць рус. войска ад Вільні. З 1795 у Рас. імперыі. У 1889 маёнткам валодала П.Сулеўская. У 1904 вёска, 350 ж., і маёнтак, 33 ж. З 1921 у Польшчы, у Гродзенскім пав. Беластоцкага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Гродзенскага р-на. У 1970 — 1611 ж., 418 двароў. З 1987 у Путрышкаўскім сельсавеце. В.М.Князева. с. 406
ГРАНД-КА́НЬЁН (Grand Canyon), нацыянальны парк у ЗША, штат Арызона. Засн. ў 1908, да 1919 — нац. помнік. Пл. 493 тыс. га. Створаны з мэтай аховы і рэкрэацыйнага выкарыстання унікальнага прыроднага ўтварэння — цясніны р. Каларада працягласцю да 320 км, глыб. да 1800 м, выпрацаванай у тоўшчы вапнякоў, пясчанікаў і сланцаў. На дне цясніны — тыповы пустынны мексіканскі ландшафт: разнастайныя кактусы, агавы, юкі; на плато Кайбаб — хвойныя лясы. У фауне 60 відаў млекакормячых (у т.л. занесеныя ў Міжнар. Чырв. Кнігу кайбабская белахвостая вавёрка), 100 відаў птушак, 25 відаў паўзуноў і земнаводных. Турызм. с. 406
ГРАНД-КУ́ЛІ (Grand Coulee), каньён на Пн Калумбійскага плато на ПнЗ ЗША. Даўж. каля 70 км, шыр. 2,5—7 км, глыб. да 270 м. Адкрываецца ў даліну р. Калумбія каля г. Гранд-Кулі. Утвораны патокамі вады ледавікоў, у тоўшчы базальтаў. Рэчышча ў асноўным сухое, месцамі знаходзяцца прэсныя ці саленаватыя азёры. Каля Гранд-Каньёна на р. Калумбія — аднайм. ГЭС з вадасховішчам. с. 406
ГРАНД-РА́ПІДС (Grand Rapids), горад у ЗША, на р. Гранд-Рывер, штат Мічыган. Каля 200 тыс. ж., з прыгарадамі каля 800 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: мэблевая, металаапр., маш.-буд. (у т.л. станкаінструментальная, радыёэлектронная, аўтамаб.), харч., хім. Ун-т. с. 406
ГРАНД-РА́ПІДС (Grand Rapids), Сідар, вадасховішча ў Канадзе, на р. Саскачэван. Пл. 3495—4100 км2, аб’ём 11,1 км3, даўж. 175 км. Створана ў 1965 у мэтах энергетыкі. с. 406
ГРА́НДЫ (Grandes), у сярэдневяковай Іспаніі вышэйшае духоўнае і свецкае дваранства. Займалі высокія дзярж. пасады, карысталіся вял. прывілеямі і былі вызвалены ад падаткаў. З 16 ст. гранды — спадчынны дваранскі тытул (адменены ў 1931). с. 406
ГРАНЕ́ННЕ , тэхніка апрацоўкі паверхні прыродных і сінт. мінералаў-самацветаў, каляровага і бясколернага шкла, хрусталю для ювелірных і тэхн. мэт, хрустальнага посуду (гл. Гранільная справа).
На Беларусі граненне шкла і хрусталю вядома з 18 ст. на мануфактурах ва Урэччы (Любанскі р-н) і Налібаках (Стаўбцоўскі р-н), у Крычаве, Ушаках (Чэрыкаўскі р-н), Ільі (Вілейскі р-н), Гродне і інш. Для дэкарыравання посуду выкарыстоўвалі розныя віды гранення: «у брыльянт», «зоркі», «ромбы», «сценкі» і інш. Граненнем карысталіся пры апрацоўцы люстэркаў, пры вырабе асвятляльнай арматуры з хрусталю. Цяпер на з-дах найб. папулярнае граненне — «алмазнае» і «шырокая грань». М.М.Яніцкая. с. 406
ГРАНІ́ЛЬНАЯ СПРА́ВА , апрацоўка паверхні прыродных і сінт. мінералаў-самацветаў і шкла для ювелірных і тэхн. мэт. Уключае працэсы рэзкі, абдзіркі, стварэння граней, паліраванне. Робіцца на спец. (у т.л. гранільных) станках з дапамогай алмазнага інструменту, паліравальных парашкоў і розных прыстасаванняў.
Зыходная сыравіна для вырабу ювелірных камянёў (уставак, пацерак, падвесак і да т.п.) — самацветы з высокім (больш за 1,54) паказчыкам пераламлення святла (пераважна алмазы), вырабныя каляровыя камяні прыгожых расфарбовак і натуральнага малюнка, бясколернае і афарбаванае шкло (празрыстае, без унутр. дэфектаў, якое імітуе аграначныя самацветы). Выраб брыльянтаў уключае распілоўку алмаза на часткі, абточванне па форме, агранку. Гатовыя брыльянты класіфікуюць і ацэньваюць. Мінералы-самацветы таксама распілоўваюць, ім надаюць папярэднюю форму, наносяць грані, паліруюць. Гранільная справа вядомая з 3-га тыс. да н.э. (Стараж. Егіпет, Месапатамія). Значнае развіццё пачалося з вынаходства ў 1456 у Галандыі гранільнага станка, які даў магчымасць рабіць найб. дасканалы від агранкі — брыльянтавую. У 19 і 20 ст. гранільная справа механізуецца, з’явіліся дасканалыя станкі, прыстасаванні і інструменты.
На Беларусі апрацоўкай алмазаў займаецца прадпрыемства «Крышталь» (Гомель). Гл. таксама Алмазная прамысловасць, Граненне. с. 406
ГРА́НІН Данііл Аляксандравіч (сапр. Герман; н. 1.1.1919, в. Валынь Курскай вобл., Расія), рускі пісьменнік. Скончыў Ленінградскі політэхн. Ін-т (1940). Аўтар раманаў «Шукальнікі» (1954, экран. 1957), «Пасля вяселля» (1958, экран. 1963), «Іду на навальніцу» (1962, экран. 1966), «Карціна» (1980, экранізаваны), «Уцёкі ў Расію» (1994), аповесцей «Перамога інжынера Корсакава» (1949), «Яраслаў Дамброўскі» (1951), «Асабістая думка» (1956), «Нехта павінен» (1970), «Дождж у чужым горадзе» (1973, экран. 1979), «Зваротны білет» (1976), «Яшчэ прыкметны след» (1984), «Зубр» (1987, пра біёлага М.У.Цімафеева-Расоўскага). Асн. тэма яго твораў — рамантыка навук.-тэхн. творчасці, маральна-псіхал. праблемы навук. інтэлігенцыі; у цэнтры ўвагі пісьменніка людзі, якія маюць сваю думку і бяруць адказнасць за ўсе свае ўчынкі. Пісаў дакумент. прозу (кн. «Клаўдзія Вілор», 1976; Дзярж. прэмія СССР 1978; «Блакадная кніга», ч. 1—2, 1977—81, з А.Адамовічам), нарысы, апавяданні, кінасцэнарыі.
Тв.: Собр. Соч. Т. 1—5. Л., 1989—90.
Літ.: Финк Л. Необходимость Дон Кихота: Кн. о Д.Гранине. М., 1988. с. 406
ГРАНІ́Т (італьян. granito літар. зярністы), магматычная поўнакрышт. горная парода, багатая крэменязёмам. Адна з найб. пашыраных у зямной кары кантынентаў. Складаецца ў асноўным з кварцу, каліевага палявога шпату (артаклаз, мікраклін), кіслага плагіяклазу і слюды (біятыт, мускавіт). Структура раўнамерназярністая ці парфірападобная. Тэкстура масіўная. Колер ружовы, шэры, жоўты, белаваты, зеленаваты. Шчыльн. 2530—2720 кг/м3. Трываласць на сцісканне да 300 МПа. Існуюць 2 генет. групы граніту: магматычныя, якія ўзніклі ў працэсе крышталізацыі (расплавы) і ўтвораныя ў працэсе гранітызацыі. Адрозніваюць уласна граніт (10—60% плагіяклазу), гранадыярыт (65—90%) і плагіяграніт (больш за 90%). На Беларусі граніт пашыраны сярод парод крышт. фундамента. Выкарыстоўваецца як буд. і абліцовачны матэрыял. У.Я.Бардон. с. 407
«ГРАНІ́Т» , кодавая назва аперацыі бел. партызан у Вял. Айч. вайну па вывадзе са строю трансп. ліній акупантаў вясной і летам 1943. План аперацыі зацверджаны 21.4.1943 нач. Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР) П.З.Калініным. Задача аперацыі — шляхам узгодненых дзеянняў партызан сарваць перавозкі ворага да фронту, нанесці яму макс. страты. Для падрыхтоўкі і правядзення аперацыі ў тыл ворага былі накіраваны прадстаўнікі БШПР (афіцэры сувязі, інструктары-мінёры). З сак. пры дапамозе авіяцыі далёкага дзеяння партызанам перапраўлялі зброю, боепрыпасы, узрыўчатку; да 6.6.1943 дастаўлена 555 т грузаў (тол, міны, аўтаматы, ручныя кулямёты, вінтоўкі, карабіны, процітанк. ружжы, патроны, гранаты і інш.). У ходзе аперацыі партызаны пусцілі пад адхон 1806 эшалонаў, 8 бронецягнікоў, узарвалі 66 чыг. мастоў, разбурылі 167 км чыг. пуці, 619 км тэлеф.-тэлегр. сувязі, разграмілі 164 фаш. гарнізоны і паліцэйскія ўчасткі. Да лета 1943 вывелі са строю амаль усе вузкакалейкі. Гэта прымусіла гітлераўцаў прыняць дадатковыя меры бяспекі: з мая начны рух цягнікоў спыніўся, хуткасць на шэрагу ўчасткаў знізілася да 10—15 км у гадз. Аднак БШПР не змог забяспечыць узрыўчаткай усе партыз. фарміраванні, таму што «Граніт» была праведзена ў абмежаваным маштабе. Яе вопыт быў выкарыстаны пры планаванні і ажыццяўленні новых больш маштабных аперацый, у т.л. аперацыі «Рэйкавая вайна». У.І.Лемяшонак. с. 407
ГРАНІ́Т Пятрусь (сапр. Івашэвіч Іван Пятровіч; 24.1.1909, в. Зачэпічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 14.1.1980), бел. паэт. Скончыў Навагрудскае пед. вучылішча (1950). Удзельнік рэв.-вызв. барацьбы ў Зах. Беларусі і партыз. руху на Беларусі ў Айч. вайну. З 1927 працаваў брукаром. У 1939—41 старшыня сельсавета, у 1945—71 настаўнік. Друкаваўся з 1933. Большасць вершаў — публіцыстычныя творы, насычаныя бытавымі рэаліямі, у якіх выкрываў палітыку сац. і нац. ўціску польскіх улад. Захапленне жыццём у пасляваен. творах. Свет роднай прыроды эмацыянальна раскрыў у зб. для дзяцей «Сцяжынка» (1978).
Літ.: Наднёманскія былі. Мн., 1968. С. 66—70; Калеснік У. Лёсам пазнанае. Мн., 1982. С. 248—253. А.М.Пяткевіч. с. 407
ГРАНІ́Т (Granit) Рагнар Артур (30.10.1900, Хельсінкі — 1991), шведскі нейрафізіёлаг. Чл. Каралеўскай швед. АН, чл. Нац. АН ЗША, ганаровы чл. Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Хельсінкскі ун-т (1927). З 1928 спецыялізаваўся ў лабараторыі Ч.С.Шэрынгтана ў Оксфардскім ун-це, у 1929—32 у Пенсільванскім ун-це. З 1935 праф. фізіялогіі Хельсінкскага ун-та, з 1940 у Каралінскім ін-це ў Стакгольме, у 1945—67 дырэктар Нобелеўскага ін-та нейрафізіялогіі. У 1963—65 прэзідэнт Каралеўскай швед. АН. Навук. працы па рэгуляванні рухаў цэнтр. нерв. сістэмай. Даследаваў першасныя нейрафізіялагічныя працэсы зроку. Нобелеўская прэмія 1967 (разам з Дж.Уолдам і Х.Хартлайнам). с. 407
ГРАНІ́ТА-ГНЕЙС , поўнакрышталічная сланцаватая ці палоскавая горная парода паводле саставу аналагічная граніту. Структура прамежкавая паміж гнейсам і гранітам. Складзены пераважна з мінералаў плагіяклазу, мікракліну, кварцу і слюды (пераважна біятыту). Тэкстура вызначаецца субпаралельным размяшчэннем таблітчастых і прызматычных крышталёў (палявога шпату, слюды, рагавой падманкі і інш.) і падоўжных уключэнняў, а таксама скопішчам мінералаў у палосы ці праслойкі, якія чаргуюцца. Граніта-гнейс ўтвараюцца ў зонах высокага метамарфізму і цесна асацыіруюць з гнейсамі рознага саставу. На Беларусі пашыраны ў дакембрыйскіх утварэннях Беларускай антэклізы. Выкарыстоўваюцца як буд. і абліцовачны матэрыял. У.Я.Бардон. с. 407
ГРАНІТЫЗА́ЦЫЯ , сукупнасць працэсаў у зямной кары, у выніку якіх цвёрдыя горныя пароды рознага паходжання ператвараюцца ў граніты. У выніку гранітызацыі адбываецца абагачэнне пярвічных парод крэменязёмам і шчолачнымі металамі (калій, натрый) і вынас з іх жалеза, магнію, кальцыю і інш. кампанентаў. У працэсе гранітызацыі хім. патэнцыял шчолачаў, гліназёму і крэменязёму нарастае, дасягаючы таго ўзроўню, пры якім адбываецца абагачэнне пароды палявым шпатам і далей кварцам з утварэннем гранітаў. Развіваецца пераважна ў глыбінных зонах геасінкліналей пазней гал. фаз складкаўтварэння. Вылучаюць 3 генетычныя тыпы гранітызацыі: метасаматычная, палінгенна-метасаматычная і інфільтрацыйна-анатэктычная. На тэр. СНД шырокае развіццё гранітызацыі прымеркавана да дакембрыйскіх тоўшчаў (Кольскі п-ваў, Расія), Украінскі крышталічны шчыт, Беларуская антэкліза. У.Я.Бардон. с. 407
ГРАНІ́ЦА ДЗЯРЖА́ЎНАЯ , мяжа дзяржаўная, лінія, якая вызначае межы дзяржаўнай тэрыторыі. Устанаўліваецца на падставе пагаднення паміж сумежнымі дзяржавамі пры дапамозе дэлімітацыі граніц з наступнай дэмаркацыяй граніц. Граніцы дзяржаўныя марскія аддзяляюць тэрытарыяльныя воды дзяржавы ад адкрытага мора ці ад тэр. вод інш. дзяржаў. с. 407
ГРАНІ́ЧНА ДАПУШЧА́ЛЬНАЯ ДО́ЗА , максімальная колькасць шкоднага агента, якая пры ўздзеянні на жывыя арганізмы (праз дыхальную сістэму, ежу і да т.п.) ці іх згуртаванні яшчэ не выклікае істотных змен іх стану і парушэнняў працэсаў жыццядзейнасці. Вызначаюць гранічна дапушчальную дозу аднаразовую або ў пераліку на азначаны прамежак часу (гадзіну, дзень і г.д.). Для розных відаў жывых арганізмаў гранічна дапушчальная доза неаднолькавая. с. 407
ГРАНІ́ЧНА-ДАПУШЧА́ЛЬНАЯ КАНЦЭНТРА́ЦЫЯ (ГДК), гігіенічны нарматыў, які рэгламентуе забруджванне навакольнага асяроддзя хім. ці радыеактыўным рэчывам і забяспечвае бяспечныя ўмовы жыцця і працы чалавека. Вызначаецца максімальнай колькасцю шкоднага рэчыва (у міліграмах) у адзінцы аб’ёму (паветра, вады ці інш. вадкасці) або масы (напр., харч. прадуктаў), якая пры штодзённым уздзеянні на арганізм на працягу неабмежавана працяглага часу не выклікае паталагічных змен ці захворванняў.
Для высокакумулятыўных рэчываў прадугледжана рэгламентацыя максімальных, разавых і сярэднязменных ГДК у паветры вытв. памяшканняў, сярэднясутачных і максімальных разавых ГДК у паветры населеных пунктаў. Узроўні ГДК аднаго і таго ж рэчыва розныя для розных аб’ектаў навакольнага асяроддзя, напр., для свінцу і яго арган. злучэнняў у вадзе вадасховішчаў гаспадарча-пітнога і культ.-быт. прызначэння ГДК — 0,005 мг/л, у паветры рабочай зоны вытв. памяшканняў — 0,01 мг/м3, у атмасферы — 0,007 мг/м3.
Літ.: Беспамятнов Г.П., Кротов Ю.А. Предельно допустимые концентрации химических веществ в окружающей среде. Л., 1985. Л.М.Скрыпнічэнка. с. 408
ГРАНІ́ЧНА ДАПУШЧА́ЛЬНАЯ РЭКРЭАЦЫ́ЙНАЯ НАГРУ́ЗКА , разліковая колькасць наведвальнікаў для пэўнай рэкрэацыйнай тэр., пры якой захоўваецца магчымасць рацыянальна арганізаваць масавы адпачынак без прычынення шкоды ахове прыроды. Ад прысутнасці на рэкрэацыйных тэр. вял. колькасці адпачываючых у прыродных комплексах узнікаюць змены, што выклікаюць з’явы дыгрэсіі рэкрэацыйнай. Рэкрэацыйныя нагрузкі да пэўнай мяжы маюць зваротны характар і кампенсуюцца здольнасцю біягеацэнозаў да самаўзнаўлення; пры высокіх нагрузках біягеацэнозы трацяць устойлівасць і змены могуць станавіцца неабарачальнымі. Разліковая велічыня нагрузкі для Беларусі з уласцівымі для яе травяністымі біягеацэнозамі — да 300 чал/га. Дапушчальныя рэкрэацыйныя нагрузкі вызначаны для ўсіх зон адпачынку рэсп. значэння, напр., для Мінскага мора 130 тыс. чалавек (пл. 165 км2). с. 408
ГРАНІ́ЧНА ДАПУШЧА́ЛЬНЫЯ ВЫ́КІДЫ ў атмасферу, колькаць шкодных рэчываў, якая можа быць выкінута за адзінку часу ў атмасферу без перавышэння ў прыглебавым слоі іх гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі. Распрацаваны і ўведзены дзярж. стандарты ГДВ, якія ўлічваюць сучасныя гігіенічныя, эканам., экалагічныя патрабаванні і вызначаюць адзіны тэр.-ведамасны падыход да нарміравання і макс. зніжэння шкодных выкідаў. Кантроль крыніц выкідаў і ГДВ ажыццяўляецца на прадпрыемствах. с. 408
ГРАНІ́ЧНАЙ КАРЫ́СНАСЦІ ТЭО́РЫЯ , эканамічная тэорыя, паводле якой вартасць мае суб’ектыўную ацэнку. Узнікла ў апошняй чвэрці 19 ст. ў процівагу тэорыі прац. вартасці К.Маркса. Распрацоўвалася У.Джэвансам (Вялікабрытанія), Л.Вальрасам (Швейцарыя), К.Менгерам, О.Бём-Баверкам (Аўстрыя) і інш. Паводле гранічнай карыснасці тэорыі каштоўнасць даброт вызначаецца не затратамі грамадска неабходнай працы, а суб’ектыўнымі ацэнкамі пакупніка і прадаўца. Тым агульным, што робіць тавары суразмернымі, яна прызнае карыснасць. Пад гранічнай карыснасцю разумеецца суб’ектыўная карыснасць асобнага экзэмпляра з тых ці інш. даброт, з дапамогай якіх задавальняецца найменш настойлівая патрэбнасць у таварах дадзенага віду. Рыначная цана тавару фарміруецца пад уздзеяннем яго гранічнай карыснасці, а таксама рэдкасці. Штучныя пабудовы гранічнай карыснасці тэорыі не адлюстроўвалі рэальных рыначных працэсаў і мадэлей цэнаўтварэння, таму спарадзілі шэраг новых мадыфікацый гэтай тэорыі. с. 408
ГРАНІ́ЧНАЙ ПРАДУКЦЫ́ЙНАСЦІ І КАПІТА́ЛУ ТЭО́РЫЯ , эканамічная тэорыя, паводле якой новае нарошчванне выдаткаў працы пры пэўным памеры капіталу дае больш нізкую прадукцыйнасць у параўнанні з папярэдняй, а кожнае новае павелічэнне капіталу пры нязменнай колькасці рабочых дае меншыя вынікі, чым папярэдняе. Узнікла ў канцы 19 ст. Яе заснавальнік Дж.Б.Кларк. Паводле гэтай тэорыі ў стварэнні прадукту ўдзельнічаюць 3 асн. фактары — праца, капітал і зямля, кожны з якіх у пэўнай ступені стварае вартасць; размеркаванне грамадскага прадукту ажыццяўляецца прапарцыянальна долі кожнага фактару. с. 408
ГРАНІ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ , гл. Насычаныя злучэнні. с. 408
ГРА́НІЧЫ , вёска ў Маладзечанскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 26 км на ПдУ ад Маладзечна, 50 км ад Мінска, 11 км ад чыг. ст. Уша. 328 ж., 116 двароў (1997). Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. с. 408
ГРА́НКА , 1) слупок (калонка) адвольнай колькасці тэкставых радкоў, зроблены паліграф. спосабам. Вярстаюцца ў старонкі пэўнага фармату (гл. Вёрстка). 2) Пробны адбітак друкарскага набору для чытання карэктуры. 3) Метал. пласцінка з трыма бартамі для захоўвання, пераноскі і ўстаноўкі набору пры яго апрацоўцы (напр., пры выпраўленні памылак). с. 408
ГРАН-КАНА́РЫЯ (Gran Canaria), востраў у Атлантычным ак., у групе Канарскіх астравоў, тэр. Іспаніі. Пл. 1533 км2. Выш. да 1949 м (г. Лос-Печас — Посадэ-лас-Ньевес). Гал. горад і порт — Лас-Пальмас. с. 408
ГРАНО́ЎСКІ Цімафей Мікалаевіч (21.3.1813, г. Арол, Расія — 16.10.1855), расійскі гісторык, адзін з лідэраў заходнікаў. Д-р гіст. н. (1849). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1835). Праф. гісторыі Маскоўскага ун-та (1839—55). Чытаў публічныя лекцыі па гісторыі зах.-еўрап. сярэдневякоўя, параўнальнай гісторыі Англіі, Францыі і інш. З 1847 кіраўнік гуртка маскоўскіх заходнікаў. Лічыў гал. рухавіком гіст. працэсу натуральныя фактары (геагр., этнагр., антрапал. і фізіял. ўмовы існавання чалавека), а яго асновай — імкненне ўсіх народаў да свабоды і гармоніі; падкрэсліваў агульнае ў гіст. развіцці Расіі і краін Зах. Еўропы і інш.
Тв.: Лекции по истории средневековья. М., 1987.
Літ.: Левандовский А.А. Время Грановского. М., 1990. с. 408
ГРАН-СА́СА-Д’ІТА́ЛІЯ (Gran Sasso d’Italia), самы высокі горны масіў у Апенінах у Італіі. Выш. да 2914 м (г. Корна). Складзены з вапнякоў, развіты карст. На вышынях снежнікі, невял. ледавікі. Міжземнаморскія хмызнякі. с. 408
ГРАНТ (ад англ. grant падарунак, ахвяраванне), 1) аднаразовае выдзяленне грашовай сумы або падараванне абсталявання, памяшкання (звычайна з асабістых сродкаў) культурным, навук. і інш. установам і арг-цыям. 2) Мэтавыя сродкі ў грашовай або матэрыяльнай форме, якія даюцца дзяржавай фіз. і юрыд. асобам на конкурснай аснове для правядзення навук. даследаванняў на дагаворных умовах, а таксама бясплатная датацыя, субсідыя гал. чынам навук. ці навуч. установам, творчым калектывам, спарт. камандам і інш. з дзярж. або мясц. бюджэту. 3) Стыпендыя, якая выплачваецца студэнтам і навучэнцам з дзярж. або мясц. бюджэту. с. 408
ГРАНТ (Grant) Уліс Сімпсан (27.4.1822, г. Пойнт-Плезант, штат Агайо, ЗША — 23.7.1885), ваенны, паліт. і дзярж. дзеяч ЗША. Ген.-лейт. (1864). Скончыў ваен. акадэмію ў Уэст-Пойнце (1843). Удзельнік амер.-мекс. вайны 1846—48. У час Грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—65 на баку Поўначы кіраваў ваен. дзеяннямі ў даліне Місісіпі (у 1863 заняў г. Віксберг), у 1864—65 галоўнакамандуючы. Член Рэсп. партыі. У 1869—77 прэзідэнт ЗША. Садзейнічаў правядзенню сац.-эканам. пераўтварэнняў на Пд краіны, развіццю буйнога бізнесу, актывізацыі знешняй палітыкі і інш. Аўтар мемуараў.
Літ.: Бурин С.Н. На полях сражений гражданской войны в США. М., 1988. с. 408
ГРАНУЛАМЕТРЫ́ЧНЫ СКЛАД ГЛЕ́БЫ , механічны склад глебы, колькасць у глебе элементарных (неагрэгаваных) часцінак розных памераў. Выражаецца ў працэнтах ад масы абсалютна сухой глебы. У залежнасці ад суадносін фіз. гліны (часцінак, драбнейшых за 0,01 мм) і фіз. пяску (больш за 0,01 мм) глебы па грануламетрычным складзе падзяляюць на пясчаныя, супясчаныя, сугліністыя і гліністыя. Грануламетрычны склад глебы ў значнай ступені вызначае ўрадлівасць глебы. с. 409
ГРАНУЛАМЕ́ТРЫЯ (ад лац. granulum зярнятка + ...метрыя), грануламетрычны аналіз, механічны аналіз, сукупнасць прыёмаў вызначэння наяўнасці розных па велічыні фракцый зерняў у асадкавых горных пародах, карысных выкапнях, глебах і штучных матэрыялах. Выкарыстоўваецца ў геалогіі для класіфікацыі, вызначэння калектарскіх уласцівасцей пластоў, умоў утварэння парод і інш., горнай справе — для ацэнкі якасці горнай масы, вынікаў узрыўных работ, пры абагачэнні карысных выкапняў, у грунтазнаўстве, інж. геалогіі і інш. Адрозніваюць метады дыферэнцыяльныя (метад планіметрыі і мікраскапічны аналіз з мадыфікацыямі — метад сканіравання, імпульсны, кандуктаметрычны) і інтэгральныя (сітавы і гідраўлічны аналізы). Вынікі грануламетрыі адлюстроўваюць у выглядзе лічбавых табліц або графічна. Найб. пашыраныя графікі гістаграмы, кумулятыўныя крывыя і крывыя размеркавання. У.Я.Бардон. с. 409
ГРАНУЛАЦЫ́ТЫ [ад лац. granulum зярнятка + ...цыт(ы)], зярністыя лейкацыты, лейкацыты жывёл і чалавека, у цытаплазме якіх ёсць зерні (гранулы). Складаюць асн. масу лейкацытаў. Па здольнасці гранул афарбоўвацца кіслымі ці асн. фарбавальнікамі гранулацыты падзяляюць на эазінафільныя (афарбоўваюцца кіслымі фарбавальнікамі), базафільныя (афарбоўваюцца асн. фарбавальнікамі) і нейтрафільныя (афарбоўваюцца фарбавальнікамі 2 тыпаў). Гранулацыты маюць сегментаваныя ядры. Функцыі гранулацытаў — мікрафагацытоз і ферментатыўная актыўнасць, удзел у імуналагічных рэакцыях. Колькасныя суадносіны розных відаў гранулацытаў залежаць ад узросту, фізіял. стану арганізма, стану здароўя. У беспазваночных жывёл гранулацыты наз. зярністымі амёбацытамі. А.С.Леанцюк. с. 409
ГРАНУЛЁМА (ад лац. granulum зярнятка + ...ома), ачаговае разрастанне запаленчага паходжання клетак маладой злучальнай тканкі ў выглядзе невял. вузельчыка. Найчасцей бывае пры інфекц. працэсах (туберкулёз, сіфіліс, праказа, бруцэлёз, тулярэмія, актынамікоз), калагенавых хваробах і на месцы, куды трапілі ў арганізм іншародныя целы. Некаторыя гранулёмы маюць спец. назвы (пры туберкулёзе — бугарок, пры сіфілісе — гума). с. 409
ГРА́НУЛЬНАЯ МЕТАЛУ́РГІЯ , атрыманне канструкцыйных металічных матэрыялаў ізастатычным прасаваннем пры высокіх цісках (кампактаваннем) найдрабнейшых часціц сплаваў пэўнага хім. саставу (гранул), якія закрышталізаваліся з высокай скорасцю; адзін з перспектыўных кірункаў парашковай металургіі.
Гранулы металаў атрымліваюць метадамі цэнтрабежнага распылення вадкага металу і распылення расплаву струменем нейтральнага газу ў спец. устаноўках. Атрыманне вырабаў з гранул уключае: магнітную сепарацыю і актывацыю гранул, раздзяленне на фракцыі, дэгазацыю і заварку капсул, прасаванне пры высокай т-ры ў газастаце (высокім ціскам аргону ці інш. газу), тэрма- і мех. апрацоўку вырабаў. с. 409
ГРАНУЛЯВА́ННЕ (ад лац. granulum зярнятка), наданне рэчывам, матэрыялам, мінер. угнаенням, кармам і інш. формы дробных шчыльных камячкоў (гранул). Паляпшае тэхнал. якасці сыравіны, стварае магчымасць выкарыстання яе дробнымі порцыямі, прадухіляе зліпанне, палягчае пагрузку, транспартаванне і г.д.
Выкарыстоўваецца ў металургіі (грануляванне вадкіх шлакаў — для ўжывання іх у дарожным буд-ве, вытв-сці цэменту і шлакавай цэглы; штэйнаў — для далейшай перапрацоўкі і выдалення серы; некат. металаў — для выкарыстання дробнымі порцыямі), энергетыцы (грануляванне кацельных шлакаў для паскарэння іх зацвердзявання), хім. прам-сці (грануляванне шкла, каталізатараў, палімераў суперфасфату, аміячнай салетры і інш. мінер. угнаенняў), сельскай гаспадарцы (грануляванне травяной мукі, камбікармоў і інш.). Расплаўленыя матэрыялы гранулююць раздрабленнем іх патоку струменем вады, сціснутага паветра, азоту або вадзяной пары, ліццём расплаву на мокры стальны барабан; хім. прадукты — акатваннем дробных часціц, распырскваннем расплаваў у полых высокіх вежах, ушчыльненнем парашкападобных матэрыялаў і інш.; кармы — кармавымі гранулятарамі, якія працуюць на прынцыпах выціскання, пракатвання і фармавання. Гл. таксама Гранульная металургія. с. 409
ГРАН-ЧА́КА (ісп. Gran Chaco), прыродная вобласць у цэнтры Паўд. Амерыкі, у Балівіі, Парагваі і Аргенціне. Абмежавана рэкамі Парагвай і Парана на У і Андамі на З. Займае Лаплацкі тэктанічны прагін і складзена з алювіяльных нізін выш. 50—70 м на У і з акумулятыўных раўнін выш. 500—600 м на З. Клімат на б.ч. тэр. трапічны, з вільготным летам. Сярэднія т-ры ліп. ад 12 да 21 °С, студз. ад 26 да 30 °С (макс. да 47 °С, самая высокая на мацерыку). Ападкаў ад 500 да 1200 мм за год. Рачная сетка развіта пераважна на З і У; асн. рэкі Парагвай і Парана — транзітныя, з рэзкімі летнімі паводкамі; унутр. раёны пазбаўлены паверхневага сцёку. У перадгор’ях шмат балот, участкі саланчакоў. Пераважаюць сухія рэдкалессі, т. зв. лясы Чака (кебрача, альгароба, гуаякан, тэкома, мімоза і інш.), уздоўж рэк — чаньяр, васковая пальма на карычнева-чырвоных глебах. Жывёльны свет вельмі багаты: тапіры, пекары, нутрыі, браняносцы, балотны алень, ягуар, пума; шмат птушак, паўзуноў і насякомых. Авечкагадоўля. Баваўнаводства. Лесараспрацоўкі; вытв-сць дубільнага экстракту кебрача. Паляванне. На ПнЗ Аргенціны здабыча і перапрацоўка нафты і газу. с. 409
ГРА́НЫЯ ПЕ́СНІ , гл. ў арт. Русальныя песні. с. 409
ГРАПТАЛІ́ТЫ (Graptolithina), падтып вымерлых марскіх каланіяльных жывёл тыпу паўхордавых, 2 класы: стэрэасталанаты (Stereostolonata) і грапталаідэі (Graptoloidea). Каля 180 родаў. Бентасныя, планктонныя або псеўдапланктонныя (прымацаваныя да водарасцей) арганізмы. Існавалі ад сярэдняга кембрыю да карбону, росквіт у ардовіку — сілуры і ніжнім дэвоне. На Беларусі выяўлены ў адкладах ардовіку і сілуру ў паўн.-зах. і паўд.-зах. раёнах.
Шкілет хіцінавы, мелі галінастую, сеткападобную і інш. будову, з цвёрдымі сталонамі або без іх. Планктонныя грапталіты мелі пнеўматафор (паплавок з газам) для падтрымання ў тоўшчы вады. с. 409
ГРАС (Grass) Гюнтэр (н. 16.10.1927, г. Данцыг, цяпер г. Гданьск, Польшча), нямецкі пісьменнік. У 1948—49 вучыўся ў Маст. акадэміі ў Дзюсельдорфе, у 1953 — у Ін-це выяўл. мастацтваў (Зах. Берлін). У раманах «Бляшаны барабан» (1959, экранізаваны ў 1979), «Сабачыя гады» (1963), «Пад мясцовым наркозам» (1969), «З дзённіка смаўжа» (1972), «Камбала» (1977), «Пацучыха» (1986), аповесцях «Кошка і мыш» (1961), «Сустрэча ў Тэльгце» (1979) разглядае праблемы пасляваен. рэчаіснасці ў Германіі, асэнсоўвае паходжанне фашызму і інш. таталітарных рэжымаў. Яго творам уласцівы прытчавасць, насычанасць гіст. і міфалагічнымі алюзіямі, спалучэнне сатыры і гратэску з паэтычнасцю. Пісаў п’есы, вершы, літ.-крытычныя артыкулы.
Тв.: Рус. пер. — Кошки-мышки; Под местным наркозом; Встреча в Тельгте. М., 1985; Из дневника улитки; Встреча в Тельгте. М., 1993. Е.А.Лявонава. с. 409
ГРАСГЕ́ЙМ Аляксандр Альфонсавіч (6.3.1888, с. Ліхаўка Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 4.12.1948), савецкі батанік. Акад. АН СССР (1946; чл.-кар. 1939). Акад. Азерб. ССР (1945). Скончыў Маскоўскі ун-т (1912). У 1917—30 у Тбіліскім політэхн. ін-це, у 1927—46 у Азерб. ун-це. Арганізатар і дырэктар Бат. ін-та Азерб. ССР (1936—47), з 1947 у Бат. ін-це АН СССР і Ленінградскім ун-це. Навук. працы па даследаванні флоры, расліннасці і раслінных рэсурсаў Каўказа. Прапанаваў арыгінальную філагенетычную сістэму кветкавых раслін (1945). Дзярж. прэмія СССР 1948. Прэмія імя У.Л.Камарова АН СССР 1946. с. 410
ГРА́СІ (Grassi) Джавані Батыста (27.5.1854, Равеласка, каля г. Кома, Італія — 10.5.1925), італьянскі заолаг. Праф. Рымскага ун-та (1895). Працаваў у Павіі, Катаніі, Рыме. Апісаў (разам з іншымі) поўны цыкл развіцця малярыйнага плазмодыю, метамарфоз рачнога вугра, умовы заражэння чалавека некат. гельмінтамі, у т.л. аскарыдай. Прапанаваў практычныя мерапрыемствы па барацьбе з малярыяй. с. 410
ГРАСІЯ́Н-І-МАРА́ЛЕС (Gracián y Morales) Бальтасар (8.1.1601, Бельмонтэ, каля г. Калатаюд, Іспанія —6.12.1658), іспанскі пісьменнік, філосаф-мараліст. Вывучаў філасофію і тэалогію ў Сарагоскім ун-це. Уступіў у ордэн езуітаў, аднак у апошнія гады жыцця падвяргаўся ўціску за літ. дзейнасць; быў выгнаны. Аўтар паліт. і філас.-этычных трактатаў «Герой» (1637), «Палітык Фердынанд-Католік» (1640), «Разважлівы» (1646), «Штодзённы аракул, або Мастацтва разважлівасці» (1647), прысвечаных праблеме якасцей ідэальнага чалавека і на вяршыні ўлады, і ў штодзённым жыцці. Тэарэтык кансептызму, прынцыпы якога абгрунтаваў ў эстэт. трактаце «Востры розум, або Мастацтва вытанчанага розуму» (1648). У алегарычным рамане «Крытыкон» (ч. 1—3, 1651—57) стварыў усеабдымную песімістычную карціну свету, дзе пануе зло на ўсіх узроўнях грамадства — ад сям’і да дзяржавы.
Тв.: Рус. пер. — Карманный оракул, или Наука благоразумия. Мн., 1991.
Літ.: Пинский Л.Е. Жизнь и творчество Бальтасара Грасиана // Пинский Л.Е. Магистральный сюжет. М., 1989. Г.В.Сініла. с. 410
ГРА́СМАН (Graßmann) Герман Гюнтэр (15.4.1809, г. Шчэцін, Польшча — 26.9.1877), нямецкі матэматык, фізік, мовазнавец. Чл.-кар. Гётынгенскай АН. З 1842 у Шчэцінскай гімназіі. Навук. працы па матэматыцы, акустыцы, магнітным узаемадзеянні токаў, колеразнаўстве (устанавіў законы складання колераў; 1853). Прапанаваў першую сістэматычную пабудову мнагамернай эўклідавай прасторы, якая садзейнічала развіццю вектарнага і тэндэрнага злічэнняў. Склаў слоўнік да гімнаў Рыгведы (помніка стараж.-інд. л-ры; 1875).
Літ.: Клейн Ф. Лекции о развитии математики в 19 ст.: Пер. с нем. Ч. 1. М.; Л., 1937. с. 410
ГРАСУЛЯ́Р (ад позналац. grossularia агрэст), мінерал з групы гранатаў, алюмасілікат кальцыю, Ca3Al2[SiO4]3. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі тэтрагонтрыэктаэдрычныя або простыя ці ў розных спалучэннях. Агрэгаты масіўныя, няправільныя зерні. Колер светла-зялёны, жаўтаваты, карычняваты ці белы. Бляск шкляны. Цв. 6,5—7. Шчыльн. 3,5. Тыповы мінерал вапняковых скарнаў і кальцыевага метасаматозу асн. і ультраасн. парод. Празрыстыя грасуляры — ювелірныя камяні. с. 410
ГРАТО́ЎСКІ (Grotowski) Ежы (н. 11.8.1933, г. Жэшаў, Польшча), польскі рэжысёр, тэарэтык тэатр. мастацтва. Скончыў Вышэйшую тэатр. школу ў Кракаве і Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве. Дырэктар, маст. кіраўнік і рэжысёр эксперым. Тэатра-лабараторыі (з 1959 у г. Аполе, у 1962—84 у Вроцлаве). Насуперак агульнапрынятаму «тэатру дэкарацый» стварыў т. зв. «бедны тэатр», спектаклі якога характарызаваліся спецыфічным спалучэннем гуку і руху, цеснай узаемасувяззю паміж акцёрам і гледачом; з гэтымі мэтамі распрацаваў новы, поўны экспрэсіі метад акцёрскай ігры. Вядомасць набыў пастаноўкамі пераважна класічных твораў, якія выкарыстоўваў у якасці сюжэтнай асновы для ўласных сцэнарыяў. Найб. значныя працы: «Дзяды» А.Міцкевіча (1961), «Кардыян» Ю.Славацкага (1962), «Акропаліс» С.Выспянскага (1962), «Трагічная гісторыя доктара Фауста» паводле К.Марла (1963), «Стойкі прынц» Кальдэрона—Славацкага (1965), «Apokalypsis cum figuris» (1968). З 1973 арганізоўваў у Польшчы і за мяжой т. зв. паратэатральныя лабараторыі стажыроўкі акцёраў паводле мастацка-даследчай праграмы Special Projekt. Аўтар кнігі «У напрамку да беднага тэатра» (1970). Дзярж. прэмія Польшчы 1972.
Літ.: Osiński Z. Grotowski i jego Laboratorium. Warszawa, 1980; Яго ж. Grotowski wytycza trasy. Warszawa, 1993. Н.К.Мазоўка. с. 410
ГРАТЭ́СК (франц. grotesque, італьян. grottesco вычварны, мудрагелісты ад grotta грот), 1) від маст. тыпізацыі, заснаваны на рэзкім сумяшчэнні кантрастаў, дэфармацыі ці карыкатурным перабольшанні жыццёвых адносін, прадметаў і з’яў рэчаіснасці з мэтай паказу іх глыбіннай сутнасці. Тэрмін «гратэск» уведзены ва ўжытак у 15—16 ст. для абазначэння мудрагелістых вобразаў жывёл і раслін, якія захаваліся на сценах ант. пабудоў (гротаў, адсюль і назва). У далейшым гэты тэрмін пачаў ужывацца ў л-ры, жывапісе і інш. відах мастацтва. Гратэскавы вобраз эпохі Адраджэння — складанае спалучэнне маст. элементаў, што сінтэзуюць адносіны да змены рэчаў і з’яў у часе (нараджэнне—гібель), амбівалентны вобраз (гл. Амбівалентнасць). Як сродак стварэння маст. вобраза гратэск характэрны для сатыры, памфлета, карыкатуры, шаржа, клаунады і інш.
У літаратуры прыёмы гратэску вядомы з глыбокай старажытнасці (міфалогія, камедыі Арыстафана, Плаўта). Стварэнне гратэскавых вобразаў часта звязана з фалькл. светаўспрыманнем і нар. вобразнасцю. Багатая гратэскавая вобразнасць уласціва бел. фальклору, у прыватнасці казачнаму эпасу (вобразы «нячысцікаў», груганоў і інш. у чарадзейных казках). Шырока выкарыстоўвалася яна ў кірмашовых балаганах і нар. карнавалах. Гратэск — элемент светапогляду і метаду, а таксама стылю пісьменніка, форма раскрыцця яго ідэйна-эстэт. пазіцый і жыццёвага светаўспрымання («Гарганцюа і Пантагруэль» Ф.Рабле, «Падарожжа Гулівера» Дж.Свіфта, «Нос» і «Вечары на хутары каля Дзіканькі» М.Гогаля, «Клоп» і «Лазня» У.Маякоўскага, «Восень патрыярха» Г.Гарсіі Маркеса). У бел. л-ры элементы гратэску ўпершыню выявіліся ў эпоху барока ў асобных творах палемічнай л-ры, парадыйна-сатыр. прозы, у інтэрмедыях. Гратэскавая тыпізацыя мае пераважна сатыр. накіраванасць (п’есы «Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча, «Паўлінка» Я.Купалы, «Хто смяецца апошнім», «Брама неўміручасці» К.Крапівы, «Лявоніха на арбіце», «Зацюканы апостал» А.Макаёнка). Вял. ролю ў стварэнні гратэскавай вобразнасці адыгрываюць гіпербалізацыя, метафарызацыя, выкарыстанне вульгарызмаў, жарганізмаў.
У мастацтве гратэск пашыраны з сярэднявечча (фігуры хімер на гатычных саборах, вобразы Д’ябла, Заганы; фантаст. мініяцюры на палях рукапісаў і інш.). Вяршыні маст. выразнасці дасягнуў у эпоху Адраджэння (Х.Босх, П.Брэйгель, Ж.Кало, Пінтурык’ё, Рафаэль), характэрны для творчасці Ф.Гоі, А.Дам’е, мастацтва экспрэсіянізму (Э.Мунк, М.Шагал), сюррэалізму (С.Далі, П.Пікасо). Сац. і паліт. накіраванасць маюць элементы гратэску ў творчасці мастакоў 20 ст. (сатыры Ж. Гроса, карыкатуры Кукрыніксаў, Х.Бідструпа). У бел. нар. мастацтве рысы гратэску трапляюцца ў лубках, батлейцы. У сатыр. творах 19 — пач. 20 ст. — пратэст супраць сац. і нац. ўціску: «Чалавек высокага нараджэння» і «Аканом» А.Бартэльса, «Баль у Мінску» і «Віленскі свет» С.Богуш-Сестранцэвіча, лісты К.Бахматовіча, Я.Горыда, Я.Драздовіча, К.Кукевіча, М.Мікешына і інш. Сродкамі гратэску выкрываюць адмоўныя рысы сучасныя мастакі У.Вішнеўскі, А.Волкаў, Р.Грамыка, В.Губараў, М.Гурло, А.Карповіч, М.Пушкар, С.Раманаў, В.Славук, В.Ціхановіч, Л.Чурко і інш. 2) Від друкарскага шрыфту з раўнамернай таўшчынёй штрыхоў, без падсечак.
Г.Я.Адамовіч (гратэск у літаратуры). с. 410
ГРА́ЎЖЫШКІ , вёска ў Ашмянскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Ашмяны—Ліда. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на ПдЗ ад горада і 30 км ад чыг. ст. Ашмяны, 175 км ад Гродна. 523 ж., 190 двароў (1997).
Вядомы з 13 ст. Каля 1495 тут пабудаваны касцёл св. Пятра і Паўла. З 1518 мястэчка. У 16 — пач. 20 ст. належалі Граўжам-Сноўскім, Нарушэвічам, Камаеўскім, Корсакам, Бутрымскім, Кердзеям, Ромерам, Полазавым, Конанцавым і інш. З 1795 у Рас. імперыі, цэнтр воласці Ашмянскага пав. Віленскай губ. У 1880-я г. больш за 230 ж., 22 двары, касцёл, школа, штогод праводзіўся кірмаш. У 1922—39 у складзе Польшчы, цэнтр гміны ў Ашмянскім пав., у 1931 — 361 ж., 54 двары. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Ашмянскага р-на. У 1970 — 271 ж., 67 двароў.
Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Георгіеўскі касцёл (канец 18 — пач. 19 ст.). с. 411
...ГРАФ (ад грэч. graphō пішу), другая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае словазлучэнням: «які піша», «які запісвае», напр., барограф, анемограф. с. 411
ГРАФ (ням. (Graf), У раннім сярэдневякоўі ў Зах. Еўропе службовая асоба, якая прадстаўляла ўладу караля ў графстве. У час феад. раздробленасці ператварыліся ў незалежных буйных феадалаў. Пазней граф — дваранскі тытул; у Расіі ўведзены Пятром І у 18 ст. с. 411
ГРАФ (Graf) Штэфі (Штэфані Марыя; н. 14.6.1969, г. Мангейм, Германія), нямецкая спартсменка (тэніс). Чэмпіёнка свету (1987—90, 1993) і Алімпійскіх гульняў (1988). Пераможца адкрытых чэмпіянатаў Аўстраліі (1988—90, 1993), Францыі (1987—88), ЗША (1988—89, 1993), Уімблдонскага турніра (1988—89, 1991—93) у адзіночным разрадзе. Уладальніца кубка Вялікага Шлема (1988). З канца 1980-х г. займае вядучыя пазіцыі ў рэйтынгу мацнейшых тэнісістак свету. с. 411
ГРАФА... (ад грэч. graphō пішу), першая састаўная частка складаных слоў, што абазначае: які адносіцца да пісьма, почырку, напісання, напр., графалогія, графаманія. с. 411
ГРАФАМА́НІЯ (ад графа... + манія), хваравітая цяга да пісьменніцтва ў асоб, пазбаўленых літаратурных здольнасцей. Узнікае на аснове наіўнага ўяўлення пра лёгкасць і агульнадаступнасць пісьменніцкай працы або ў выніку пераацэнкі асабістых творчых магчымасцей. Часта графаманіі спрыяюць «гучнае імя», дачыненне да выдавецкага асяроддзя і неабмежаваная магчымасць друкавацца. Элементы графаманскай шматслоўнасці як відавочны элемент стылю бываюць і ў творчасці прафесійных пісьменнікаў. с. 411
ГРАФАПАБУДАВА́ЛЬНІК , прыстасаванне для аўтаматычнага вычэрчвання графічнай (ці алфавітна-лічбавай) інфармацыі на папяровыя, плёначныя або інш. носьбіты запісу. Бываюць буйна- (памеры да 2x6 м) і малагабарытныя, вектарныя і растравыя, планшэтныя, барабанныя і ролікавыя, эл.-мех. (найб. пашыраныя), эл.-статычныя, струменныя і інш.
Графічная інфармацыя непасрэдна ад ЭВМ (ці з прамежкавых носьбітаў інфармацыі, напр. магн. дыскаў) узнаўляецца сімваламі (неперарыўнымі лініямі, штрыхамі, кропкамі і інш.) у адна- і шматколерным выкананні. Пішучы элемент перамяшчаецца з дапамогай крокавых або серварухавікоў. Дакладнасць узнаўлення ліній да 0,005 мм, скорасць вычэрчвання да 5 м/с, раздзяляльная здольнасць да 20 ліній на міліметр. Выкарыстоўваецца як знешняе прыстасаванне вываду даных з ЭВМ, у аўтаматызаваных сістэмах праектавання, машына- і прыладабудаванні, метэаралогіі, картаграфіі і інш. На Беларусі сям’я графапабудавальнікаў «ІТЭКАН» распрацавана Ін-там тэхн. кібернетыкі Нац. АН. М.П.Савік. с. 411
ГРА́ФАЎ ТЭО́РЫЯ , раздзел матэматыкі, які вывучае аб’екты на аснове геаметрычнага падыходу. Асн. паняцце графаў тэорыі — граф: мноства пунктаў (вяршынь) і мноства сувязей (рэбраў, дуг), што злучаюць некаторыя (або ўсе) пары вяршынь. Напр., сетка чыгунак, аўтамаб. (або інш.) дарог з пазначэннем на дугах адлегласцей паміж населенымі пунктамі або іх прапускных здольнасцей. Выкарыстоўваецца ў тэорыі перадачы інфармацыі, тэорыі трансп. сетак, камп’ютэрнай графіцы, аўтаматызацыі праектавання і інш.
Першыя задачы графаў тэорыі былі звязаны з рашэннем галаваломак і матэм. забаўляльных задач (напр., задачы аб Кёнігсбергскіх мастах, аб расстаноўцы ферзей на шахматнай дошцы, аб перавозках, кругасветным падарожжы, задача 4 фарбаў і інш.). Адным з першых вынікаў у графаў тэорыі быў крытэрый існавання абходу графа без паўтораў рэбраў (Л.Эйлер, 1736). У 19 ст. з’явіліся работы, у якіх пры рашэнні практычных задач атрыманы важныя вынікі ў графаў тэорыі (задачы пабудавання эл. ланцугоў, падліку хім. рэчываў з рознымі тыпамі малекулярных злучэнняў і інш.). У 20 ст. задачы, звязаныя з графамі, з’явіліся ў тапалогіі, алгебры, тэорыі лікаў, тэорыі імавернасці і інш. Найб. развіццё графаў тэорыя атрымала з 1950-х г. у сувязі са станаўленнем кібернетыкі і развіццём выліч. тэхнікі.
На Беларусі даследаванні па графаў тэорыі вядуцца ў БДУ (уплыў розных параметраў на ўласцівасці графаў), Ін-це матэматыкі (розныя прадстаўленні графаў, алгарытмічныя аспекты графаў тэорыі), Ін-це тэхн. кібернетыкі (графы ў задачах аптымальнага ўпарадкавання) Нац. АН.
Літ.: Лекции по теории графов. М., 1990. Ю.Н.Сацкоў. с. 411
ГРАФЕКО́Н (ад графа... + грэч. eikōn відарыс), тып запамінальнай электронна-прамянёвай трубкі з 2 электроннымі пучкамі (запісвальным і счытвальным). Відарыс запісваецца ў выглядзе патэнцыяльнага рэльефу на дыэлектрычнай мішэні, нанесенай на эл.-праводную падкладку (сігнальную пласціну). Запіс і счытванне інфармацыі могуць адбывацца адначасова і незалежна. Колькасць цыклаў счытвання дасягае некалькіх тысяч (пры аднаразовым запісе); раздзяляльная здольнасць — да 1200 радкоў. Запіс (без счытвання) на мішэні можа захоўвацца на працягу некалькіх сутак і больш. Выкарыстоўваецца для ўзаемнага пераўтварэння відарысаў: радыёлакацыйнага ў тэлевізійны, з аднаго тэлевізійнага стандарта ў другі і інш. А.П.Ткачэнка. с. 411
ГРАФЕ́МА (ад грэч. graphē абрыс, контур), мінімальная структурная адзінка пісьмовай мовы, якая адпавядае фанеме ў вуснай мове. Знаходзіць выражэнне ў літарах і выступае ў розных варыянтах у залежнасці ад стылю пісьма, месца ў слове або сказе. Гэтыя варыянты або літары (вялікія і радковыя, прамыя і курсіўныя) называюць алографамі адной і той жа графемы. Сістэма графемы пэўнага пісьменства ўтварае алфавіт гэтага пісьменства. Тэрмін «графема» ўведзены І.А.Бадуэнам дэ Куртэнэ ў 1912. А.М.Булыка. с. 412
ГРА́ФІК , адлюстраванне залежнасці адной велічыні ад другой (напр., пройдзенага шляху ад часу).
1) Графік функцыі — геам. адлюстраванне функцыянальнай залежнасці з дапамогай лініі на плоскасці. Выгляд графіка залежыць ад характару функцыі і выбранай сістэмы каардынат (дэкартавай, палярнай, лагарыфмічнай або інш.). Некаторыя графіка функцыі маюць назву: акружнасць, гіпербала, дэкартаў ліст, ланцуговая лінія, завіток Аньезі, парабала і г.д. Паказвае характар змен функцыі (гл. Гістаграма, Дыяграма), а таксама дазваляе вылічыць яе значэнне па зададзеным значэнні аргумента (гл. Графічныя вылічэнні, Намаграма, Намаграфія). Існуюць прылады, якія аўтаматычна запісваюць графік, напр. графапабудавальнік вычэрчвае графік функцыі, зададзенай аналітычна або таблічна; барограф — графік атм. ціску як функцыю часу. 2) Графік руху на транспарце — план арганізацыі працэсу перавозак. Складаецца ў графічнай або таблічнай формах. Будуецца звычайна ў каардынатах «шлях — час»: па адной восі адкладваюць час (суткі, гадзіны, мінуты), а па другой — адлегласць паміж пунктамі (станцыі, порты, аэрапорты і інш.). Забяспечвае рытмічную работу рухомага саставу на лініі, узгадняе работу розных відаў транспарту, прадпрыемстваў і кліентаў (напр., флот — порт — чыгунка — станцыя) і г.д. 3) Вытворчы графік — каляндарны план выпуску прадукцыі прадпрыемствам ці яго асобнымі падраздзяленнямі. Гл. таксама Графік цыклічнасці. с. 412
ГРА́ФІК ЦЫКЛІ́ЧНАСЦІ , графічнае адлюстраванне паслядоўнасці, працягласці і аб’ёмнасці колькасных паказчыкаў тэхнал. працэсаў вытв-сці. Складаецца на аснове разлікаў па вызначэнні аб’ёму работы па тэхналогіі, працягласці асобных аперацый, іх паслядоўнасці і сумяшчэння, колькасці рабочых і ўзаемасувязей паміж аперацыямі ў поўным вытв. цыкле. Найб. неабходны на прадпрыемствах з неперарыўнымі і цыклічнымі працэсамі вытв-сці; а таксама ў гарнаруднай прам-сці. А.А.Саламонаў. с. 412
ГРА́ФІКА (грэч. graphikē ад graphō пішу), сукупнасць пісьмовых сродкаў пэўнай мовы, што ўключае графемы, знакі прыпынку, націск і інш., а таксама сістэма ўзаемаадносін паміж графемамі і фанемамі ў літарна-гукавым пісьме; раздзел мовазнаўства, які вывучае такія ўзаемаадносіны. Паняцце «графіка» характэрна для літарна-гукавога пісьма, у якім вылучаюць 3 бакі: алфавіт, графіку і арфаграфію. Ідэальнай графікай, у якой кожная графема адпавядала б асобнай фанеме (і наадварот) не існуе. У сучасным свеце найб. пашыраны нац. сістэмы пісьма, створаныя на аснове лац. алфавіта (гл. Лацінскае пісьмо), кірыліцы і арабскага пісьма. У аснове бел. графікі — рус. грамадзянскі шрыфт, створаны ў выніку рэформы кірыліцы.
Літ.: Макарова Р.В. Понятие графики и графемы // Система и уровни языка. М., 1969; Булыка А.М. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы. Мн., 1970; Яновіч А.І. Станаўленне графічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы новага перыяду // Бел. лінгвістыка. 1987. Вып. 31. с. 412
ГРА́ФІКА , від выяўленчага мастацтва, які аб’ядноўвае малюнак (як самаст. галіну творчасці) і друкаваныя маст. творы (розныя віды гравюры), што грунтуюцца на мастацтве малюнка з уласцівымі ім выяўл. сродкамі і магчымасцямі. Творы графікі звычайна выконваюцца на паперы. Асн. выразныя сродкі — контурная лінія, штрых, пляма, белы, чорны ці каляровы фон аркуша, часам выкарыстоўваецца і колер. На мяжы жывапісу і графікі — акварэль, гуаш, пастэль, тэмпера. Паводле прызначэння падзяляюць на станковую (станковы малюнак, эстамп), кніжную графіку, газетна-часопісную (ілюстрацыя, дэкар. афармленне, шрыфты і інш.), прамысловую графіку, плакат, карыкатуру. Сродкамі графікі звычайна робяць накіды, эцюды да жывапісных твораў, фіксуюць арх. замыслы на стадыі праектавання і інш.
Найб. стараж. і традыц. від графічнага мастацтва — малюнак, вытокі якога ў выявах эпохі палеаліту і ў ант. вазапісе, у аснове якога — лінія, сілуэт, каляровая пляма. Гравюра вядомая з 6—7 ст. у Кітаі, з 14—15 ст. у Еўропе (напачатку дрэварыт і разцовая іравюра, пазней афорт). Станковая графіка адыгрывала важную ролю ў культ. і паліт. жыцці Еўропы з эпохі Адраджэння (творы Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, А.Дзюрэра і інш.). У 17—19 ст. у розных відах графікі працавалі Ж.Кало, Рэмбрант, К.Хакусай, У.Хогарт, А.Дам’е, Ф.Гоя, Г.Дарэ, Э.Дэлакруа, Ф.Мазерэль, А.Кіпрэнскі, М.Уткін, В.Сяроў, І.Шышкін, у 20 ст. — П.Пікасо, А.Матыс, Ж.Грос, К.Кольвіц, А.Астравумава-Лебедзева, У.Фаворскі, У.Лебедзеў, Л.Лісіцкі і інш. Адметнасць графікі ў аператыўным водгуку на актуальныя падзеі жыцця, здольнасці распаўсюджвацца ў вял. колькасці экзэмпляраў, што шырока выкарыстоўвалася ў агітацыйнай і сатыр. графіцы (асабліва ў час вял. гіст. змен і войнаў).
На Беларусі бярэ пачатак ад аздоб і мініяцюр рукапісных кніг (Тураўскае евангелле, 11 ст.; Аршанскае евангелле, 12—13 ст.; Мсціжскае евангелле, 14 ст.). Контурны малюнак вядомы па Лаўрышаўскім евангеллі 14 ст., акварэль — па Радзівілаўскім летапісе 15 ст. Значных поспехаў дасягнула графіка ў 16—18 ст. з развіццём кнігадрукавання. З выдавецкай дзейнасцю Ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў звязана ўзнікненне кніжнага дрэварыту, які займаў гал. месца ў выданнях друкарняў Вільні, Еўя, Заблудава, Брэста, Нясвіжа, Куцейны, Супрасля, Магілёва, Гродна. У 2-й пал. 16 ст. ўзнікла разцовая гравюра на метале — медзярыт (першыя з іх — працы Т.Макоўскага, В. і М.Вашчанкаў). З канца 16 ст. пачала развівацца станковая графіка: партрэт, гар. пейзаж, гравюра-тэзіс, панегірычная, геральдычная гравюра, картаграфія, малюнкі арх. праектаў, экслібрысы (Макоўскі, Вашчанкі, Ф.Ангілейка, А. і Л. Тарасевічы, Г.Ляйбовіч, а таксама замежныя майстры К.Гётке, А. ван Вестэрфельд і інш.). У 18 ст. з’явіліся новыя віды графікі: лубок (П.Комар), эскізы дэкарацый (М.Жукоўскі). У канцы 18 ст. ў яе станаўленні пэўную ролю адыграў Полацкі езуіцкі калегіум, дзе выкладаўся малюнак, у 19 ст. — Віленская мастацкая школа. У розных жанрах графікі (партрэт, гар. пейзаж, быт. і этнагр. замалёўкі) працавалі Ю.Азямблоўскі, А.Бартэльс, В.Ваньковіч, Я.Дамель, М.Падалінскі, Я.Рустэм і інш. Умовы нац. і сац. ўціску (асабліва пасля паўстання 1863—64) прывялі да заняпаду выяўл. мастацтва ў цэлым, у т.л. і графікі. Адраджэнне яе звязана з нац.-вызв. рухам пач. 20 ст. Графікі ўдзельнічалі ў афармленні газет «Наша доля», «Наша ніва», кніг на бел. мове, з’явіліся плакат і карыкатура (С.Богуш-Сестранцэвіч, Я.Драздовіч, К.Каганец, П.Лепяшынскі і інш.), значнасць якіх павялічылася ў гады рэвалюцыі і грамадз. вайны (Віцебскія, Гомельскія, Мінскія вокны РОСТА, Гомельская мастацкая студыя імя М.А.Урубеля). Да плаката звярталіся А.Быхоўскі, Ф.Валяроў, П.Гуткоўскі, С.Каўроўскі, Я.Целішэўскі і інш. Усе віды і жанры графікі актыўна развіваліся ў 1920-я г. У кніжнай графіцы працавалі Гуткоўскі, В.Дваракоўскі, Г.Змудзінскі, М.Малевіч, А.Тычына, у станковай — А.Астаповіч, З.Гарбавец, Я.Горыд, Драздовіч, Я.Мінін, М.Сеўрук, С. Юдовін і інш. У гады 2-й сусв. вайны мастакі В.Букаты, Я.Зайцаў, Б.Звінагродскі, В.Козак, Красільнікаў, Я.Красоўскі, М.Філіповіч, А.Шаўчэнка і інш. ўдзельнічалі ў сатыр. выданнях «Раздавім фашысцкую гадзіну!» і «Партызанская дубінка». Папулярнасць набыла сатыр. графіка на старонках час. «Вожык» (А.Волкаў, Р.Грамыка, М.Гурло, Дз.Красільнікаў, С.Раманаў, А.Чуркін і інш.). Лепшыя творы графікаў 1960-х г. (Л.Асецкі, А.Кашкурэвіч, А.Лось, Г.Паплаўскі, А.Паслядовіч, В.Шаранговіч) сведчаць пра філас. глыбіню, імкненне стварыць аналітычныя сімволіка-алегарычныя ці метафарычныя кампазіцыі з глыбокім сац. падтэкстам. У апошнія дзесяцігоддзі з’явілася цэлая плеяда мастакоў (В.Александровіч, М. і У.Басалыгі, У.Вішнеўскі, А.Дзямарын, П.Драчоў, А. і Ю.Зайцавы, М.Карпук, Я.Кулік, М.Купава, Л.Марчанка, В.Паўлавец, У.Пашчасцеў, А.Рыбчынскі, У.Савіч, М.Селяшчук, Р.Сітніца, В.Славук, Г.Скрыпнічэнка і інш.), у творчасці якіх зварот да нац. маст. традыцый, глыбокага вывучэння прафес. графічнай культуры.
Літ.: Фаворский В. О графике как об основе книжного искусства // Искусство книги. М., 1961; Вып. 2; Виппер Б.Р. Графика // Виппер Б.Р. Статьи об искусстве. М., 1970; Мальцева Н.Л. Пути развития советской графики. М., 1980; Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1—6. Мн., 1987—94; Шматаў В.Ф. Беларуская графіка 1917— 1941 гг. Мн., 1975; Яго ж. Сучасная беларуская графіка 1945—1977 гг. Мн., 1979; Церашчатава В.В. Беларуская кніжная графіка 1917—1941. Мн., 1978. А.М.Пікулік, В.Ф.Шматаў. с. 412
ГРА́ФІС (Graphis), род накіпных лішайнікаў сям. графідавых. Вядома 300 пераважна трапічных і субтрапічных відаў, ва ўмераных шыротах — некалькі відаў. На Беларусі пашыраны графіс начэрчаны (G. scripta), расце на гладкай кары лісцевых дрэў.
Слаявіна ў выглядзе дробназярністай, аліўкава-шэрай, матавай корачкі, часам слабапрыкметная або цалкам у субстраце. Пладовыя целы (апатэцыі) шматлікія, доўгія і вузкія, прамыя, дугападобна выгнутыя, часам хвалістыя і разгалінаваныя, утвараюць малюнак, які нагадвае складаныя пісьмёны (адсюль назва). Дыск апатэцыя вузкі, шчылінападобны, чорны, з шызым напылам або без яго. Сумкі 8-споравыя. Споры цыліндрычныя, бясколерныя, потым цямнеюць. с. 414
ГРАФІ́Т (ням. Graphit ад грэч. graphō пішу), мінерал класа самародных элементаў; найб. пашыраная і ўстойлівая ў зямной кары паліморфная мадыфікацыя вугляроду. Мае прымесі газаў, вады, бітумаў, мікраэлементаў. Крышталізуецца ў гексаганальнай сінганіі. Структура слаістая. Звычайна цёмна-шэрыя да чорных ліставатыя, лускаватыя агрэгаты, канкрэцыі, суцэльныя масы. Бляск металічны. Цв. 1—2. Шчыльн. 2,2 г/см3. Тлусты навобмацак. Вогнетрывалы, не плавіцца пры нармальным ціску, т-ра сублімацыі вышэй за 4000 К. Электраправодны, хімічна ўстойлівы. Трапляецца ў магматычных і метамарфічных пародах. Разнавіднасці: графітыт — скрытакрышт. рознасць, шунгітаморфная рознасць. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці плавільных тыгляў, ліцейнай справе, у атамнай прам-сці, пры вытв-сці электродаў, алоўкаў, шчолачных акумулятараў, сухіх элементаў, кантактных шчотак. Радовішчы графіту ў Расіі, на Украіне, у ЗША і інш. На Беларусі вядомы рудапраяўленні графіту ў крышт. фундаменце. Графіт атрымліваюць таксама штучным шляхам — награваннем антрацыту без доступу паветра. Блокі з чыстага штучнага графіту выкарыстоўваюць у ядзернай тэхніцы, як пакрыцці для соплаў ракетных рухавікоў і інш. У.Я.Бардон. с. 414
ГРАФІТАПЛА́СТЫ , пластмасы, якія маюць у якасці напаўняльніка прыродны ці штучны графіт або карбанізаваныя прадукты (коксы, тэрмаантрацыт і інш.). Сувязнымі матэрыяламі з’яўляюцца фенолаальдэгідныя і эпаксідныя смолы, поліаміды, фтарапласты і інш.
Максімальную цепла- і электраправоднасць пры здавальняючых мех. паказчыках маюць графітапласты з 75—85% (па масе) парашкападобнага штучнага графіту. Хім. ўстойлівасць графітапластаў абмежавана хім. устойлівасцю сувязнога. Адрозніваюць графітапласты тэрмарэактыўныя і тэрмапластычныя. Тэрмарэактыўныя прэс-парашкі (напр., антэгміт) атрымліваюць на аснове штучнага графіту і фенолафармальдэгідных, эпаксідных, фуранавах смол. Залівачныя кампаўнды з графітапластаў маюць добрыя мех. (у т.л. ліцейныя) уласцівасці. Тэрмапластычныя графітапласты на аснове поліамідаў (да 50% па масе) і прыроднага графіту адрозніваюцца павышанымі трываласцю і ўдарнай вязкасцю. Выкарыстоўваюць для вырабу антыкаразійных помпаў, кампрэсараў, цеплаабменнай хім. апаратуры, дэталей машын і прылад, якія працуюць у вузлах трэння без змазкі (напр., укладышы падшыпнікаў). М.Р.Пракапчук. с. 415
ГРАФІТЫЗА́ЦЫЯ , працэс утварэння графіту ў некаторых метал. сплавах (пераважна на аснове жалеза), якія маюць вуглярод у выглядзе няўстойлівых карбідаў. Адбываецца пры павышанай т-ры (напр., пры адпале), пад уплывам якой у метал. аснове сплаву фарміруюцца і растуць часцінкі графіту. Графітызацыя павышае зносаўстойлівасць сплаваў за кошт высокіх змазачных уласцівасцей графіту. Выкарыстоўваюць у вытв-сці вырабаў з коўкага чыгуну. с. 415
ГРАФІ́ЦІ (італьян. graffito мн. лік ад graffito літар. надрапаны), старажытныя надпісы, зробленыя вострымі прадметамі на сценках будынкаў і розных рэчах. Графіці часта знаходзяць пры раскопках стараж. і сярэдневяковых гарадоў і паселішчаў у многіх краінах свету. Гэтыя гіст., прысвячальныя, магічныя і інш. надпісы маюць вял. значэнне для вывучэння рэлігіі, побыту, мовы, пісьменнасці стараж. і сярэдневяковых грамадстваў. На тэр. Беларусі найб. стараж. графіці 11 ст. знойдзены ў Сафійскім саборы ў Полацку. На вял. плоскім камені ў падмурку выдрапаны імёны людзей, якія яго будавалі: «Давидъ, Тоума, Микоула», «Петър, Воришько» і слова «Къпьсь». Графіці 12 ст. выяўлены на прасліцах, амфарах у Мінску, Навагрудку, Пінску, Віцебску, Друцку. Яны даюць звесткі аб імёнах, бытавой лексіцы. Графіці 13 ст. знойдзены ў Спаскай царкве ў Полацку, Благавешчанскай царкве ў Віцебску. Выяўлена некалькі графіці 15 ст., якія маюць дакладнае датаванне іх напісання, напр. графіці пра смерць Казіміра IV Ягелончыка, вял. князя ВКЛ і караля Польшчы, і ўступленне на трон яго сына Аляксандра. Косці з надпісамі і малюнкамі выяўлены на гарадзішчы Маскавічы (Браслаўскі р-н). Выкананнем да графіці блізкія берасцяныя граматы. Г.В.Штыхаў. с. 415
ГРАФІ́ЧНЫЯ ВЫЛІЧЭ́ННІ , метады атрымання лікавых рашэнняў задач з дапамогай графічных пабудаванняў. Заснаваны на выкарыстанні графікаў функцый і паўтарэнні (або замене) з пэўным набліжэннем адпаведных аналітычных аперацый (складання, аднімання, множання, дзялення, дыферэнцыравання, інтэгравання і інш.). Выкарыстоўваюцца для атрымання першых набліжэнняў, якія ўдакладняюцца інш. метадамі, а таксама ў інж. практыцы, калі не патрабуецца высокая дакладнасць.
Лікі пры графічных вылічэннях алг. выразаў адлюстроўваюцца ў выбраным маштабе накіраванымі адрэзкамі. Пры графічным складанні і адніманні лікаў адпаведныя адрэзкі адкладваюць на прамой у пэўным (аднімаемае — у процілеглым) напрамку адзін за адным так, каб пачатак наступнага адрэзка супадаў з канцом папярэдняга. Сума (рознасць) — адрэзак, пачатак якога супадае з пачаткам 1-га, а канец — з канцом апошняга. Множанне і дзяленне ажыццяўляюцца будаваннем прапарцыянальных адрэзкаў, што адсякаюць на старанах вугла паралельныя прамыя, і выкарыстаннем адпаведных дачыненняў. Для графічнага ўзвядзення ў цэлую дадатную (адмоўную) ступень паслядоўна паўтараюць множанне (дзяленне). Для графічнага рашэння ўраўнення f(x) = 0 будуюць графік функцыі у = f(х) і знаходзяць яго пункты перасячэння з воссю абсцыс [пры рашэнні ўраўненняў f1(х) = f2(х) знаходзяць абсцысы пунктаў перасячэння крывых y1 = f1(х) і y2 = f2(х)]. Графічнае вылічэнне вызначанага інтэграла заснавана на замене графіка падінтэгральнай функцыі ступеньчатай ломанай, плошча пад якой лікава роўная дадзенаму інтэгралу. Для графічнага дыферэнцыравання будуецца графік вытворнай па значэннях тангенса вугла нахілу датычнай у розных пунктах графіка дадзенай функцыі. Графічнае рашэнне дыферэнцыяльнага ўраўнення dy/dx = f(х, у) зводзіцца да будавання поля напрамкаў на плоскасці: у некаторых пунктах малююць напрамкі датычнай dy/dx да інтэгральнай крывой, што праходзіць праз іх. Шуканую крывую праводзяць так, каб датычныя да яе мелі зададзеныя напрамкі. Часта папярэдне будуюць сям’ю ліній f(х, у) = С (ізаклінаў) для розных значэнняў С. У кожным пункце такой лініі вытворная пастаянная і роўная С. Гл. таксама Лікавыя метады, Набліжанае вылічэнне, Набліжанае інтэграванне. С.У.Абламейка. с. 415
...ГРАФІЯ (ад грэч. graphō пішу), другая састаўная ч. складаных слоў, якая азначае: апісанне, запіс, чарцёж, малюнак і да т.п. Выкарыстоўваецца як састаўная ч. тэрмінаў — назваў навук, спосабаў узнаўлення, відарысаўтварэння, выяўлення чаго-н., а таксама прадпрыемстваў, дзе выкарыстоўваюцца гэтыя спосабы. Напр., галаграфія, гістарыяграфія, літаграфія. с. 416
ГРА́ФСТВА (позналац. comitatus, франц. comté, англ. shire, county, ням. Grafschaft), 1) у сярэдневяковых еўрап. краінах зямля, якая знаходзілася ва ўладанні графа. На тэр. ВКЛ у 16 — канцы 18 ст. неафіц. назва вял. магнацкіх маёнткаў, якія мелі асобны апарат кіравання і перадаваліся ў спадчыну. Назвы графства былі звязаны з графскімі тытуламі, якія былі атрыманы прадстаўнікамі арыстакратыі ад імператара «Свяшчэннай Рым. імперыі» і якімі дазвалялася карыстацца ў ВКЛ. На Беларусі існавалі Глускае, Быхаўскае, Заблудаўскае, Койданаўскае, Копыскае, Лагойскае, Шклоўскае і інш. графствы. 2) Буйная адм.-тэр. адзінка ў некат. сучасных дзяржавах (Вялікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі). с. 416
ГРА́ФЦІО Генрых Восіпавіч (26.12.1869, г. Даўгаўпілс, Латвія — 30.4.1949), расійскі вучоны і інжынер-энергетык. Акад. АН СССР (1932). Скончыў Новарасійскі (у Адэсе) ун-т (1892) і Пецярб. ін-т інжынераў шляхоў зносін (1896). Удзельнічаў у праектаванні і буд-ве чыгунак, трамвая ў Пецярбургу, склаў праекты электрыфікацыі чыгунак Крыма і Закаўказзя, ГЭС на р. Вуоксе, Волхаве і інш. З 1907 выкладаў у Пецярб. электратэхн. ін-це (з 1921 праф.). Удзельнічаў у складанні плана ГОЭЛРО. У 1921—27 гал. інжынер буд-ва Волхаўскай ГЭС, потым узначальваў буд-ва Ніжнясвірскай ГЭС (прысвоена імя Графціо). У 1938—45 гал. інспектар па буд-ве ГЭС. Навук. даследаванні ў галіне гідраэнергетыкі.
Літ.: Шевцов В.Н., Смирнов И.С. Генрих Осипович Графтио. М.; Л., 1955; Шевцов В.Н. Генрих Осипович Графтио, 1869—1949 // Люди русской науки. М., 1965. с. 416
ГРАХО́ЎСКІ Сяргей Іванавіч (н. 25.9.1913, мяст. Нобель Зарэчненскага р-на Ровенскай вобл., Украіна), бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1983). У 1914 з бацькамі пераехаў у Глуск. Скончыў Мінскі пед. ін-т (1935). Працаваў на Бел. радыё, у прэсе. У 1936 беспадстаўна арыштаваны, сасланы на лесараспрацоўкі ў Горкаўскую вобл. У 1946—49 настаўнік у Слуцкім р-не. У 1949 арыштаваны паўторна і высланы ў Новасібірскую вобл.; настаўнічаў. Рэабілітаваны ў 1955. З 1956 у Мінску. У 1957—73 у час. «Бярозка», «Вясёлка». Друкуецца з 1926. Першы зб. вершаў «Дзень нараджэння» (1958). Грахоўскі — прыхільнік традыц. класічнай паэтыкі, канкрэтна-рэаліст. вобразнасці. Асн. рысы яго паэзіі — лірызм, роздум над складанымі праблемамі часу, спалучэнне грамадскіх і асабістых матываў, сцвярджэнне дабрыні, чалавечай годнасці, грамадз. адказнасці чалавека: зб-кі «Чаканне» (1960), «Паэма дарог» (1970), «Зачараванасць» (1978), «Асеннія гнёзды» (1982, Літ. прэмія імя А.Куляшова 1983), «Кругі надзеі» (1985), «Верую» (1987), «І радасць і боль» (1988), «Споведзь» (1990, аповесці і вершы, Дзярж. прэмія Беларусі 1992) і інш. Аўтар зб. апавяданняў «Які вялікі дзень» (1966), дакумент. аповесці «Рудабельская рэспубліка» (1967, экранізавана ў 1972), «Суровая дабрата» (1977), «Два лёсы — дзве трагедыі» (1988), аўтабіягр. трылогіі «Такія сінія снягі» (1988), «Зона маўчання» (1990), «З воўчым білетам» (1991) і інш. Піша для дзяцей (зб. вершаў «Сёння і заўтра», 1961; «Гарыць касцёр», 1966; аповесць «Гарачае лета», 1974, і інш.). Перакл. на бел. мову асобныя творы А.Гайдара, Р.Тагора, кн. «Выбраныя вершы і паэмы» А.Блока, зб. «Пасля спаткання» М.Дудзіна і інш.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1973; Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1983; Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1994. А.С.Гурская, І.У.Саламевіч. с. 416
ГРАЦ (Graz), горад на ПдУ Аўстрыі, у перадгор’ях Штырыйскіх Альпаў, на р. Мур. Адм. ц. зямлі Штырыя. Гар. правы з 1281. 237,8 тыс. ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Другі (пасля Вены) па велічыні і эканам. значэнні горад краіны. Трансп. (аўта- і вагонабудаванне), с.-г. машынабудаванне; вытв-сць вырабаў дакладнай механікі і оптыкі; эл.-тэхн., хім., тэкст., шкляная, папяровая, гарбарная, паліграф., харч. прам-сць. Ун-т (з 1586). Музей Штырыі, першы ў свеце музей крыміналістыкі. Арх. помнікі 13—18 ст., епіскапскі палац (13 ст.), Ландгаўз (16 ст.) і інш. с. 416
ГРА́ЦЫІ , у старажытнарымскай міфалогіі тры багіні прыгажосці, вытанчанасці і радасці. Вобраз Грацыі адлюстраваны ў творах мастацтва С.Батычэлі, П.П.Рубенса, А.Кановы, Б.Торвальдсена і інш. У стараж.-грэч. міфалогіі ім адпавядалі Харыты. с. 417
ГРА́ЦЫЯ (ад лац. gratia вытанчанасць, краса), 1) разнавіднасць прыгожага, эстэт. характарыстыка руху, дзеянняў. У эстэтыцы Адраджэння грацыя — тое, што натхняе фармальны пачатак прыгожага, робячы яго прывабным, мілым. Англ. філосафы і эстэтыкі 18 ст. падкрэслівалі ў грацыі натуральнасць, вольнасць рухаў і ўчынкаў чалавека; А.Шэфтсберы і Ф.Хатчэсана адрознівалі знешнюю грацыю і духоўную («маральную»). У ням. асв. эстэтыцы грацыя проціпастаўлялася ўзвышанаму, праяўлялася ў дзеяннях і рухах, засяроджаных у позах (І.Вінкельман). Паводле Ф.Шылера, грацыя ёсць «заўсёды толькі хараство апанаванага свабодай аблічча». Яна — выяўленне ў з’яве прыгожай душы, у якой гарманічна спалучаюцца пачуццёвасць і розум, доўг і схільнасць. У пазітывісцкай эстэтыцы грацыя руху тлумачыцца эканомнасцю затрат мышачнай энергіі (Г.Спенсер). У мастацтве паняцце «грацыя» можа ўжывацца для характарыстыкі руху гукаў у музыцы, думак і вобразаў у паэзіі, ліній у графіцы, чалавечага цела ў харэаграфіі. 2) Від гарсэта для жанчын. с. 417
ГРАЦЫЯ́Н Флавій (Flavius Gratianus; 13.4.359, Сірмій, рым. прав. Панонія, цяпер г. Срэмска-Мітравіца, Сербія — 25.8.383), рымскі імператар. З 367 суправіцель свайго бацькі Валентыніяна І, пасля яго смерці (375) правіў зах. ч. імперыі. Пры Грацыяну ў 378—383 вялася барацьба з алеманамі, сарматамі і вестготамі на Рэйне і Дунаі. Ён выступіў таксама супраць язычнікаў, арыян і данатыстаў, у 382 адмовіўся ад язычніцкага тытула вял. пантыфіка і загадаў вынесці з сената алтар Перамогі — сімвал язычніцтва. У 383 па яго загадзе канфіскавана ўся маёмасць, якая належала храмам стараж. рым. багоў. У час мяцяжу ўзурпатара Максіма ў Брытаніі гальскія войскі зарадзілі Грацыяну, ён быў забіты. с. 417
ГРАЦЫЯ́НСКІ Мікалай Паўлавіч (кастр. 1886, г. Скапін Разанскай вобл., Расія — 4.11.1945), расійскі гісторык-медыявіст. Скончыў Казанскі ун-т (1910), выкладаў у ім (1910—20, з 1917 праф.). З 1920 у Ін-це гісторыі пры Маскоўскім ун-це (пазней Ін-т гісторыі АН СССР), Маскоўскім аддзяленні Дзярж. акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры. Аўтар прац «Парыжскія рамесныя цэхі ў XIII—XV ст.» (1911), «Французская вёска XII—ХІV ст. і Жакерыя» (1935), «Нямецкі «Drang nach Osten» у фашысцкай гістарыяграфіі», «Барацьба славян і народаў Прыбалтыкі з германскай агрэсіяй у сярэднія вякі» (1943), «Карл Вялікі і славяне», «Дзейнасць Канстанціна і Мяфодзія ў Вялікамараўскім княстве» (абедзве 1945) і інш. Пераклаў на рус. Мову адну з варварскіх праўд — Салічную (1913).
Тв.: Из социально-экономической истории западно-европейского средневековья: Сб. ст. М., 1960. с. 417
ГРАЧА́НІКАЎ Анатоль Сямёнавіч (8.9.1938, в. Шарпілаўка Гомельскага р-на — 7.3.1991), бел. паэт. Скончыў Бел. ін-т інжынераў чыг. Транспарту (1960), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1969). З 1971 нам. старшыні праўлення СП Беларусі. Гал. рэдактар час. «Вясёлка» (з 1976), «Бярозка» (з 1978), «Маладосць» (з 1982). Друкаваўся з 1957. У зб-ках «Магістраль» (1964), «Круглая плошча» (1971), «Грыбная пара» (1973, Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1974), «Начная змена» (1975), «Дрэва на выспе» (1977), «Верасень» (1984), «Жнівень — 45» (1990) — любоў да роднага краю, прыроды, шматграннасць духоўнага свету сучасніка, тонкі лірызм, драматызм перажыванняў, гарманічнае адзінства зместу і формы. Пісаў для дзяцей (кн. «Жывая вада», 1985, і «Зорны палёт», 1988). За кн. вершаў «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара» (1980), «Палессе», «Валерка і лятаючая талерка» (абедзве 1983) Дзярж. прэмія Беларусі 1984. Асобныя яго вершы пакладзены на музыку («Дударыкі», «Белая лілея», «Над Белай Руссю — белы снег...» і інш.). Выступаў як публіцыст, крытык, перакладчык (зб. паэзіі Зульфіі «Такое сэрца ў мяне», з Э.Агняцвет, 1985, і інш.). Аўтар кн. сатыры і гумару «Школа танцаў» (1988).
Тв.: Калі далёка ты... Мн., 1979; Я вас люблю... Мн., 1986; Выбранае. Мн., 1988.
Літ.: Бярозкін Р. Паэзія — лёс і адказнасць // Полымя. 1971. № 7; Лойка А. Паэзія і час. Мн., 1981; Чабан Т. Крылы рамантыкі. Мн., 1982; Гніламёдаў У. Ля аднаго вогнішча. Мн., 1984. І.У.Саламевіч. с. 417
ГРАЧА́НІКІ , выраб з грэцкай мукі ў беларусаў. З рэдкага цеста пяклі бліны-грачанікі, якія змазвалі тоўчаным канапляным семем. На блясе пяклі таксама бабкі-грачанікі, якія расчынялі на жытняй ці ячнай муцэ, замешвалі грэцкай мукой. с. 417
ГРАЧАНІ́НАЎ Аляксандр Ціханавіч (25.10.1864, Масква — 4.1.1956), рускі кампазітар. Скончыў Маскоўскую і Пецярбургскую (1893, клас М.Рымскага-Корсакава) кансерваторыі. Пасля 1917 канцэртаваў як дырыжор і піяніст, праводзіў лекцыі-канцэрты. З 1925 жыў за мяжой (у Парыжы, з 1939 у Нью-Йорку). У творчай спадчыне найб. каштоўныя камерна-вак. і хар. жанры (больш за 100 рамансаў, цыклы хароў а капэла). Істотнае месца ў яго творчасці займае музыка для дзяцей і царкоўная (імкнуўся адрадзіць стыль старадаўняга рус. спявання і ўзбагаціць яго хар. фактуру). Працуючы ў Музычна-этнаграфічнай камісіі і Беларускай песеннай камісіі, глыбока адчуў своеасаблівасць ладава-інтанацыйнай будовы бел. муз. фальклору. Даў класічныя ўзоры апрацовак бел. песень (захаваліся 17 для голасу і фп., 11 для мяшанага хору). На тэмы нар. песень напісаў у Парыжы «Беларускую рапсодыю» для сімф. аркестра і п’есу для скрыпкі і фп. «Дар Белай Русі». Аўтар музыкі да п’есы В.Шашалевіча «Апраметная» (паст. 1926, БДТ-2). Сярод інш. твораў: 6 опер, у т.л. «Дабрыня Мікітавіч» (паст. 1903), «Сястра Беатрыса» (паст. 1912), «Жаніцьба» паводле М.Гогаля (паст. 1948), дзіцячыя «Сон елачкі» (1911), «Церамок» (1919), «Кот, певень і ліса» (1924); 5 сімфоній (1894—1937), сімф. паэма «Да перамогі» (1943), камерна-інстр. ансамблі, музыка да драм. спектакляў і інш.
Літ. тв.: Моя музыкальная жизнь. Париж, 1934.
Літ.: Александров Ю. Страницы жизни // Сов. музыка. 1964. № 10; Нелидова-Фавейская Л. Последние годы // Там жа; Шырма Р.Р. Песня — душа народа. Мн., 1976. С. 39—42, 74—76. Г.І.Цітовіч. с. 417
ГРАЧЫ́НСКІ Вітольд Феліксавіч (н. 30.4.1922, Масква), рускі і бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1964). Скончыў Варонежскае тэатр. вучылішча (1942). Працаваў у т-рах Варонежа і Нальчыка. У 1950—54 у Брэсцкім абл. драм. т-ры імя ЛКСМБ, у 1955—56 і 1958—82 у Гродзенскім абл. драм. т-ры. Выконваў характарныя і камед. ролі, у якіх дакладная псіхал. характарыстыка спалучалася з яркай тэатр. формай: Мошкін («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Савіч («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Альховік, Іахім («Трывога» і «Францыск Скарына» А.Петрашкевіча), Тузенбах («Тры сястры» А.Чэхава), Андрэй («У добры час!» В.Розава), О’Крэдзі («Дыпламат» С.Алёшына), Радзівон Мікалаевіч, Баляснікаў («Старамодная камедыя», «Казкі старога Арбата» А.Арбузава), Платон Ангел («Дзікі Ангел» А.Каламійца) і інш. с. 417
ГРАШО́ВАЕ АБАРАЧЭ́ННЕ , бесперапынны рух грошай у наяўнай і безнаяўнай формах, звязаны з кругаваротам тавараў, а таксама нетаварнымі плацяжамі і разлікамі ў гаспадарцы. Агульны закон грашовага абарачэння — закон колькасці неабходных для абарачэння грошай, які дзейнічае пры ўсіх спосабах вытв-сці, дзе існуе таварнае і грашовае абарачэнне, і пры любых грашовых сістэмах. Ён выяўляе сувязь такіх паказчыкаў, як грашовая маса, сума цэн тавараў і паслуг, крэдыт, плацяжы, якія ўзаемна пагашаюцца, хуткасць грашовага абарачэння. Важная характарыстыка грашовага абарачэння — устойлівасць, адно з праяўленняў якой — стабільнасць усіх відаў цэн і тарыфаў. Значная частка плацежнага абароту ў прамыслова развітых краінах прыпадае на фін. аперацыі з рознымі відамі каштоўных папер, пазыковыя аперацыі, падатковыя плацяжы і інш. фін. здзелкі. Большая частка грашовага абарачэння ажыццяўляецца ў безнаяўнай форме, што звязана з рэзкім павелічэннем аб’ёму плацежна-разліковых аперацый. Наяўнае грашовае абарачэнне вагаецца ў розных краінах і складае ад 10 да 20% унутр. грашовага абароту. В.В.Купчынава. с. 417
ГРАШО́ВА-КРЭДЫ́ТНАЕ РЭГУЛЯВА́ННЕ , сістэма мерапрыемстваў, якія ажыццяўляюцца ва ўмовах функцыянавання крэдытных грошай для падтрымання грашовай масы з мэтай забеспячэння стабільнасці нац. валюты. Права грашова-крэдытнага рэгулявання надаецца дзяржавай, як правіла, цэнтр. банку краіны.
У Рэспубліцы Беларусь грашова-крэдытнае рэгуляванне даручана Нац. банку, які мае выключнае права выпуску ў абарачэнне грашовых знакаў і рэгулявання безнаяўнай эмісіі грошай. Нац. банк рэгулюе грашовую масу ў абарачэнні шляхам устанаўлення для банкаў абавязковых эканам. нарматываў; змянення працэнтных ставак па крэдытах; змянення аб’ёму крэдытаў, што даюцца банкамі; куплі і продажу каштоўных папер і замежнай валюты; рэфінансавання банкаў; правядзення аперацый з дзярж. каштоўнымі паперамі на адкрытым рынку. Для банкаў устанаўліваюцца наступныя эканам. нарматывы: мінімальны памер статутнага фонду; гранічныя суадносіны паміж памерам уласных сродкаў і сумай яго актываў; паказчыкі ліквіднасці балансу; памер абавязковых рэзерваў, што размяшчаюцца ў Нац. банку; максімальная рызыка на аднаго пазычальніка; абмежаванне валютнай і курсавой рызыкі. Устанаўліваецца афіц. курс бел. рубля ў адносінах да інш. валют. Ужываюцца таксама адм. метады, якія абмяжоўваюць даванне крэдыту, выкарыстанне грошай для плацяжоў (мэтавыя ўстаноўкі, ліміты, нормы, санкцыі і да т.п.). С.С.Ткачук. с. 418
ГРАШО́ВА-КРЭДЫ́ТНЫ КРЫ́ЗІС , парушэнне збалансаванасці грашова-крэдытнай сістэмы. Адрозніваюць цыклічныя грашова-крэдытныя крызісы, якія параджаюцца перыядычнымі дыспрапорцыямі ў працэсе вытв-сці, і спецыяльныя, выкліканыя надзвычайнымі эканам. і паліт. падзеямі, стыхійнымі бедствамі і інш. прычынамі. с. 418
ГРАШО́ВАЯ АДЗІ́НКА , устаноўлены заканадаўствам дзяржавы грашовы знак, які з’яўляецца элементам нац. грашовай сістэмы і прызначаны для сувымярэння і выяўлення цэн усіх тавараў, паслуг і да т.п. на ўнутр. рынку. У кожнай краіне мае сваю назву і пераважна падзяляецца на 100 частак (напр., 1 рубель = 100 капейкам). с. 418
ГРАШО́ВАЯ РЭФО́РМА , поўнае або частковае пераўтварэнне грашовай сістэмы, якое праводзіцца дзяржавай з мэтай упарадкавання і ўмацавання грашовага абарачэння. Метады яе ажыццяўлення залежаць ад стану эканомікі краіны, палітыкі, ступені абясцэньвання грошай. У гісторыі вядомы розныя віды грашовых рэформаў: пераход ад аднаго тыпу грашовай сістэмы да іншага, або ад аднаго грашовага тавару да іншага; замена манеты, якая стала непаўнацэннай і абясцэненай, на паўнацэнную, неразменных грошай на разменныя; змяненні ў эмісіі грошай; стабілізацыя валюты або меры па ўпарадкаванні грашовага абарачэння; стварэнне новай грашовай сістэмы ў сувязі з дзярж. перабудовай. Найб. тыповыя метады стабілізацыі і ўпарадкавання грашовага абарачэння: дэфляцыя, нуліфікацыя грошай, дэнамінацыя, дэвальвацыя, рэвальвацыя.
У СССР грашовая рэформа 1922—24 праведзена з мэтай аздараўлення і ўпарадкавання грашовага абарачэння ў сувязі з пераходам да новай эканамічнай палітыкі і развіццём таварна-грашовых адносін. Асн. задачай грашовай рэформы 1947 было зняцце з абарачэння лішкаў грошай, што паявіліся ў сувязі з іх вымушаным выпускам для пакрыцця выдаткаў на абарону краіны. У выніку дэнамінацыі 1961 зменены маштабы цэн і праведзены абмен грашовых знакаў у суадносінах 10:1. Спецыфічна, без замены старых грашовых знакаў на новыя, 20.8.1994 праведзена дэнамінацыя ў Рэспубліцы Беларусь. Узбуйненне маштабу цэн у 10 разоў скараціла выдаткі, звязаныя з арганізацыяй грашовага абарачэння. В.В.Купчынава. с. 418
ГРАШО́ВАЯ СІСТЭ́МА , форма арганізацыі грашовага абарачэння ў краіне, якая склалася гістарычна і замацавана нац. заканадаўствам. Уключае: грашовую адзінку, маштаб цэн, віды грашовых знакаў, што маюць законную плацежную сілу, парадак эмісіі грошай і іх абарачэння, дзярж. апарат, які ажыццяўляе рэгуляванне грашовага абарачэння. Тып грашовай сістэмы залежыць ад таго, якія грошы знаходзяцца ў абарачэнні. Грашовая сістэма, пры якой усе функцыі грошай выконвае грашовы тавар, а крэдытныя грошы разменьваюцца на метал, адносіцца да сістэм металічнага абарачэння. Калі ролю ўсеагульнага вартаснага эквіваленту выконваюць 2 металы — золата і серабро, тады гэта біметалічная грашовая сістэма. Пры біметалізме свабодна чаканяцца і маюць неабмежаваную плацежную сілу манеты з золата і серабра. Біметалізм быў вельмі пашыраны ў 16—17 ст., а ў шэрагу краін і ў 19 ст. У канцы 19 ст. ў выніку развіцця капіталіст. гаспадаркі на змену біметалізму прыйшоў монаметалізм, калі ўсеагульным эквівалентам выступаў адзін метал (золата або серабро), у абарачэнні функцыянавалі манеты і знакі вартасці, што разменьваліся на гэты метал. Ва ўмовах залатога монаметалізму, у залежнасці ад характару размену знакаў вартасці на золата, адрозніваліся золатаманетны, золатазліткавы і золатадэвізны стандарты. З 1930-х г. грашовая сістэма ўсіх краін засн. на абарачэнні крэдытных і папяровых грашовых знакаў, пры якіх золата ў якасці грошай не выкарыстоўваецца. У сучасных умовах грашовая сістэма прамыслова развітых краін характарызуюцца адменай афіц. залатога ўтрымання грашовых знакаў, зняццем золата з грашовага абароту, выпускам грошай у абарачэнне ў парадку крэдытавання гаспадаркі і дзяржавы, скарачэннем наяўна-грашовага абароту за кошт развіцця безнаяўных разлікаў, узмацненнем дзярж. рэгулявання грашовага абарачэння. У Рэспубліцы Беларусь нац. грашовай адзінкай з’яўляецца бел. рубель, у наяўным абарачэнні ў якасці афіц. плацежнага сродку знаходзяцца банкаўскія білеты (банкноты), манапольнае права эмісіі іх належыць Нацыянальнаму банку Рэспублікі Беларусь, які з’яўляецца дзярж. органам грашова-крэдытнага і валютнага рэгулявання. Ж.Д.Даніловіч. с. 418
ГРАШО́ВЫ КАПІТА́Л , грошы, якія функцыянуюць у вытворчасці і прыносяць прыбытак; адна з функцыян. формаў прамысловага капіталу. Першапачаткова ўзнік у выглядзе ліхвярнага капіталу, грашова-гандл. і грашовай формы купецкага капіталу; гістарычна папярэднічаў вытв. і таварнай формам прамысл. капіталу. З развіццём капіталізму і ва ўмовах рыначнай гаспадаркі грашовы капітал функцыянуе ў сферы абарачэння і з’яўляецца зыходнай і заключнай стадыяй кругаабароту капіталу. На зыходнай стадыі грашовы капітал авансуе працэс вытв-сці, на заключнай адбываецца яго вяртанне ў выніку продажу вырабленых тавараў. Асаблівай формай грашовага капіталу з’яўляецца пазыковы капітал, рух якога апасродкуецца крэдытнай сістэмай дзяржавы. Г.С.Кузьменка. с. 418
ГРАШО́ВЫЯ ЗНА́КІ , знакі вартасці, заканадаўча прызнаныя ў якасці афіц. разліковага і плацежнага сродку, якія выпускаюцца ў абарачэнне цэнтр. банкам або казначэйствам дзяржавы. У выглядзе грашовых знакаў выступаюць банкаўскія і казначэйскія білеты, разменныя манеты. Намінальная вартасць грашовых знакаў выяўляецца ў нац. грашовай адзінцы і значна перавышае выдаткі іх эмісіі. с. 418
ГРАШО́ВЫЯ НАКАПЛЕ́ННІ , чысты даход (прыбытак) грамадства, які ствараецца на прадпрыемствах і рэалізуецца ў грашовай форме. Паводле формы ўяўляе сабой розніцу паміж цаной (коштам), па якой тавары або паслугі рэалізуюцца пакупнікам, і іх поўным сабекоштам. Адрозніваюць грашовыя накапленні на мікра- і макраўзроўнях. Першыя ўключаюць у асноўным прыбытак як фін. вынік дзейнасці эканамічна адасобленых суб’ектаў гаспадарання і накіроўваюцца на расшырэнне і ўдасканаленне вытв-сці, вырашэнне сац. задач. Другія аб’ядноўваюць т. зв. цэнаўтваральныя падаткі (падатак на дабаўленую вартасць, акцызы), якія ўносяцца ў бюджэт, а таксама абавязковыя плацяжы і адлічэнні ў пазабюджэтныя фонды (на ўтрыманне пажарнай службы, ведамаснага жылля і да т.п.). Іх выкарыстоўваюць на фінансаванне дзярж. Выдаткаў (нар. гаспадаркі, сац.-культ. расходаў, органаў кіравання і інш.) і адпаведныя мэтавыя праграмы. В.С.Бас. с. 418
ГРА́ШЧАНКАЎ Мікалай Іванавіч (26.3.1901, в. Забор’е Смаленскай вобл., Расія — 8.10.1965), савецкі неўролаг. Акад. АН Беларусі (1947). Чл.-кар. АН СССР (1939). Акад. АМН СССР (1944). Д-р мед. н. (1935), праф. (1938). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926), дзе і працаваў да 1939. З 1939 дырэктар Усесаюзнага ін-та экстрым. медыцыны, з 1944 — Ін-та неўралогіі АМН СССР. У 1947—51 прэзідэнт АН Беларусі. З 1951 працаваў у Маскве. Навук. працы па фізіялогіі і паталогіі органаў пачуццяў, нерв.-гумаральнай рэгуляцыі, траўматычных і інфекцыйных захворваннях ц.н.с. Вывучыў і апісаў газавую гангрэну мозга, прапанаваў комплексныя метады тэрапіі агнястрэльных раненняў пазваночніка. У Беларусі заснаваў нейрахірургічны цэнтр Ін-та неўралогіі, фізіятэрапіі і нейрахірургіі.
Тв.: Анаэробная инфекция мозга. М., 1944; Гипоталамус, его роль в физиологии и патологии. М., 1964. с. 419
ГРАШЫ́ (сапр. Грыгаран) Ашот Багдасаравіч (22.5.1910, Баку — 28.2.1973), армянскі паэт. Скончыў Ерэванскі пед. ін-т (1931). Друкаваўся з 1929. Аўтар зб-каў паэзіі «Разам з народам» (1938), «Арфа вайны» (1942), «Пад зоркай братэрства» (1949), «Песня па свеце ляціць» (1952), «Сястра сонца» (1972), «Крыніца жураўлёў» (апубл. 1976) і інш. Асн. тэматыка творчасці — жыццё і стваральная праца суайчыннікаў, змаганне за мір. Яго паэзія адметная жыццесцвярджальным пафасам, лірызмам, грамадзянскасцю. Пераклаў на арм. мову асобныя творы М.Танка, А.Ставера. Творы Грашы на бел. мову перакладалі А.Астрэйка, А.Вялюгін, С.Дзяргай, Х.Жычка, Ю.Свірка, В.Шымук. с. 419
ГРЖЫМА́ЛІ Іван Войцехавіч (13.4.1844, г. Пльзень, Чэхія — 24.1.1915), расійскі скрыпач і педагог. Па нацыянальнасці чэх. Скончыў Пражскую кансерваторыю (1861). З 1869 у Маскве, выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1874 праф.). Выступаў як саліст і дырыжор. Стварыў адну з буйнейшых рус. скрыпічных школ строга акад. кірунку (у адрозненне ад пецярб. школы Л.Аўэра. ). Аўтар інструктыўных твораў для скрыпкі. Пераклаў для яе некат. фартэпіянныя творы П.Чайкоўскага, а таксама для скрыпкі, віяланчэлі і фп. «Патэтычнае трыо» М.Глінкі. Сярод яго вучняў: С.Барцэвіч, Д.Крэйн, Л.Любошыц, А.Магілеўскі, А.Печнікаў, М.Прэс, М.Эрдэнка. с. 419
ГРО (Gros) Антуан Жан (16.3.1771, Парыж — 26.6.1835), французскі жывапісец. Вучыўся ў Парыжы ў Ж.Л.Давіда (з 1785), у Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры (1787). У 1793—1804 працаваў у Італіі. У 1880-я г. афіцыйны жывапісец Напалеона І. Стварыў шэраг карцін, прасякнутых духам гераічнай патэтыкі і прысвечаных паходам і бітвам франц. арміі («Банапарт на Аркольскім мосце», 1796; «Бітва каля Назарэта, 1801; «Бітва каля Эйлау», 1808), парадных партрэтаў (кн. М.Б.Юсупава, 1809; палк. Ф.Фурнье-Сарлавеза, 1812). Вастрыня сюжэтаў, драм. кантрасты і маляўнічыя эфекты карцін Гро паўплывалі на традыц. каноны батальнага жанру. Пісаў таксама карціны на сюжэты антычнасці і сярэднявечча.
Літ.: Чегодаев А.Д. Легенда о бароне Гро // Чегодаев А.Д. Статьи об искусстве Франции, Англии, США 18—20 вв. М., 1978. с. 419
ГРО́АТ (Grooth), нямецкія жывапісцы, браты. Нарадзіліся ў г. Штутгарт, Германія.
Георг Крыстаф (10 ці 21.1.1716—28.9.1749). З 1743 прыдворны мастак у Пецярбургу. Аўтар вытанчаных партрэтаў у стылі ракако (конны партрэт Елізаветы Пятроўны з арапчанём; вял. кн. Пятра Фёдаравіча; абодва 1743). Іаган Фрыдрых (Іван Фёдаравіч; 1717—18.2.1801), пераважна анімаліст. Выкладаў у Пецярбургскай АМ (акад. з 1765). Яго барочныя кампазіцыі вызначаюцца стрыманым каларытам, падрабязнай дэталізацыяй («Папугаі», 1766, «Кот і мёртвы заяц», 1777). с. 419
ГРОГ (англ. grog), напітак з гарэлкі, рому або каньяку і гарачай вады з цукрам. с. 419
ГРО́ДЗЕНСКАГА АКРУГО́ВАГА СУДА́ БУДЫ́НАК , помнік эклектычнай архітэктуры. Пабудаваны ў Гродне ў 1884. Трохпавярховы цагляны будынак на высокім цокалі. З паўд. боку да яго прымыкае 2-павярховае крыло. Насычаны арх.-пластычны дэкор уключае руст, прафіляваныя філёнгі з гірляндамі, лучковыя сандрыкі, арнаментальныя паясы меандра і дубовых галінак. Па баках фасада над прафіляваным карнізам з сухарыкамі пастаўлены лучковы і прамавугольны атыкі. Бакавы ўваход вылучаны рызалітам з балконам. На дваровым фасадзе выступаюць глыбокія рызаліты лесвічнай клеткі і тарцовых залаў.
А.М. Кулагін, І.Г. Трусаў. с. 419
ГРО́ДЗЕНСКАГА АКРУГО́ВАГА ШПІТА́ЛЯ БУДЫ́НАК , помнік грамадзянскай архітэктуры канца 18 — пач. 19 ст.
Узнікненне шпіталя ў Гродне звязана з дзейнасцю ордэна баніфратаў, які ў канцы 18 ст. меў драўляны будынак шпіталя. У пач. 1840-х г. шпіталь размяшчаўся ў мураваным 2-павярховым будынку бровара баніфратаў, а пасля скасавання ордэна яго будынак перададзены пад акр. шпіталь. У 1857 і 1891 будынак перабудаваны, да яго дабудаваны 2 трохпавярховыя флігелі, і ў такім выглядзе ён захаваўся да нашага часу.
Прамавугольны ў плане 2-павярховы будынак з цокальным паверхам. Сіметрычная кампазіцыя гал. фасада падкрэслена 3 рызалітамі, завершанымі фігурнымі атыкамі. Аперацыйная зала ў сярэдзіне асн. аб’ёму мела купал. З 1902 у будынку размяшчаліся акр. ўправа і паштова-тэлегр. кантора з кватэрамі для служачых. У 2-й пал. 20 ст. з гал. фасада зняты балконы, ліквідаваны купал, зменена ўнутр. планіроўка.
Р.М.Акінчыц. с. 419
ГРО́ДЗЕНСКАГА ПАЗЯМЕ́ЛЬНА-СЯЛЯ́НСКАГА БА́НКА БУДЫ́НАК , помнік грамадзянскай архітэктуры пач. 20 ст. Пабудаваны ў 1913 у Гродне паводле праекта арх. Б.Астравумава. Мае рысы стылю мадэрн. 2-павярховы Г-падобны ў плане мураваны будынак накрыты высокім 2-схільным чарапічным дахам з купалам у месцы злучэння аб’ёмаў. У дэкар. вырашэнні фасадаў выкарыстана спалучэнне адкрытага муру з жоўтай цэглы і белых ляпных дэталей. Будынак аздабляюць каваныя агароджы балконаў, унутранай лесвіцы, навес над уваходам. В.М.Чарнатаў. с. 420
ГРО́ДЗЕНСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА , 1) адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 1793—95. Цэнтр — г. Гродна. Утворана паводле рашэння Гродзенскага сейма 1793, калі Гродзенскі пав. Трокскага ваяв. пераўтвораны ў самаст. ваяводства. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) указам рас. ўрада ад 25.12.1795 ваяводства пераўтворана ў Гродзенскі пав. Слонімскай губ. 2) Назва, якая выкарыстоўвалася паўстанцамі ў адносінах да Гродзенскай губ. ў перыяд падрыхтоўкі і ў ходзе паўстання 1863—64. с. 420
ГРО́ДЗЕНСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ «АЗО́Т» імя С.В. Прытыцкага. Адно з найбольшых прадпрыемстваў Беларусі. Засн. ў 1963 як Гродзенскі азотна-тукавы з-д. З 1970 хім. камбінат, з 1975 сучасная назва. У складзе Бел. дзяржканцэрна «Белхімнафтапрам». Супрацоўнічае з шэрагам буйнейшых фірмаў і НДІ. Мае ўласныя навук. падраздзяленні. Асн. Прадукцыя (1997): аміяк, мінер. ўгнаенні, капралактам, тавары нар. ўжытку. Асн. сыравіна: прыродны газ з газаправода Таржок—Мінск—Івацэвічы, сера з Польшчы і Украіны, бензол з Наваполацка і г. Тальяці. Экспарт прадукцыі ў Кітай, Індыю, Канаду, Францыю, Англію, ЗША, краіны СНД, Міжземнаморскага рэгіёна і Скандынавіі. с. 420
ГРО́ДЗЕНСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ «ХІМВАЛАКНО́» . Засн. ў 1978 як з-д сінт. валакна. З 1983 сучасная назва. Выпускала кордавую тканіну для шыннай прам-сці. У 1980 уведзена 2-я чарга па вытв-сці тэкстураванай жгутавай ніткі дывановага асартыменту, у 1989 — 3-я чарга па выпуску звыштрывалай кордавай тканіны, у 1997 —устаноўка па выпуску капронавай крошкі. Асн. прадукцыя (1996): ніткі жгутавыя капронавыя для дываноў, кордавая капронавая тканіна, валакно штапельнае, паліаміды; тавары нар. ўжытку (больш за 30 відаў). Асн. спажыўцы (1996): Англія, Аўстрыя, Балгарыя, Венгрыя, Галандыя, Германія, ЗША, Італія, Польшча, Чэхія, Швейцарыя, Японія, краіны СНД і Прыбалтыкі. с. 420
ГРО́ДЗЕНСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ ПРАДЗІ́ЛЬНА-НІ́ТАЧНАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ . Засн. ў 1967 як бавоўнапрадзільная ф-ка. З 1973 прадзільна-нітачны камбінат. З 1980 сучасная назва. Уключае бавоўнапрадзільную і нітачную ф-кі. Асн. прадукцыя (1996): пража баваўняная і змешаная, швейныя ніткі баваўняныя і арміраваныя (бавоўна з поліэфірным стрыжнем). Прадукцыя з’яўляецца сыравінай для трыкатажных, галантарэйных, ткацкіх, швейных і абутковых прадпрыемстваў, ідзе на выраб бялізнавага і верхняга трыкатажу, панчошна-шкарпэтачных вырабаў, пашыў адзення, абутку і інш. с. 420
ГРО́ДЗЕНСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ ТОНКАСУКО́ННАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ . Засн. ў 1947 як тонкасуконны камбінат. З 1986 сучасная назва. Уключае ткацка-апрацоўчую (галаўное прадпрыемства) і прадзільную ф-кі. Асн. прадукцыя: паўшарсцяныя палітовыя і касцюмныя тканіны. с. 420
ГРО́ДЗЕНСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала са жн. 1941 да ліп. 1944 у Гродне. Складалася з 6 груп (60 чал.): б. ваеннаслужачых і сав. работнікаў (кіраўнік М.А.Волкаў), рабочых мясакамбіната (В.Д.Разанаў), рабочых з-да па рамонце аўтамаб. тэхнікі (С.П.Лямаў), 3 групы чыгуначнікаў лакаматыўнага дэпо (Н.Н.Багатыроў, С.П.Панасюк, Г.І.Святлічны). Падполле працавала ў цесным кантакце з партызанамі брыгад імя Ленінскага камсамола Баранавіцкай, імя К.Каліноўскага Беластоцкай абл., са спецгрупамі Чырв. Арміі. Падпольшчыкі здабывалі і перадавалі партызанам зброю, боепрыпасы, медыкаменты, перавязачныя сродкі, адзенне, разведданыя аб праціўніку і варожай агентуры, распаўсюджвалі сярод насельніцтва лістоўкі і газеты. Падпольшчыкі групы Лямава вывелі са строю каля 150 машын, шмат абсталявання аўтарамонтных майстэрняў, групы Панасюка знішчылі воданапорную калонку на ст. Гродна; большасць «адрамантаваных» групай чыгуначнікаў паравозаў хутка выходзіла са строю, закладзеныя імі ў тэндэры толавыя шашкі, замаскіраваныя пад вугаль, вывелі са строю каля 20 паравозаў, падарваны таксама 2 эшалоны, учынена крушэнне 2 сустрэчных цягнікоў на ст. Гродна і інш. М.Ф.Шумейка. с. 420
ГРО́ДЗЕНСКАЕ ПЕДАГАГІ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА . Існавала ў 1907—14 у Гродне. Сярод арганізатараў выкладчыкі гімназіі і школ горада Я.Ф.Арлоўскі, К.У.Кемарскі, Д.Н.Кропатаў. Складалася з секцый: гісторыка-філал., прыродазнаўча-матэм., псіхал., выяўл. мастацтваў і музыкі; мела камісію па арганізацыі агульнадаступных чытанняў. Распрацоўвала навук. і пед. пытанні, праблемы эстэт. развіцця, папулярызавала дасягненні ў розных галінах навукі. Т-ва садзейнічала адкрыццю музея і кансерваторыі ў Гродне, правядзенню археал. раскопак у наваколлі горада, удзельнічала ў культ.-асв. мерапрыемствах. Выдавала час. «Педагогическое дело» (з 1911). В.А.Цыбуля. с. 420
ГРО́ДЗЕНСКАЕ РЭА́ЛЬНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА , агульнаадукацыйная сярэдняя навуч. ўстанова. Засн. ў Гродне ў вер. 1907. Уваходзіла ў склад Віленскай навучальнай акругі. Выкладаліся рус., польск., ням. і франц. мовы, геагр., прыродазнаўства, гісторыя, законазнаўства, матэматыка, фізіка, касмаграфія, музыка, маляванне, чарчэнне, асновы ваен. навукі, гімнастыка. У ім працавалі выпускнікі з ун-таў Варшавы, Масквы, Пецярбурга, Полацкай настаўніцкай семінарыі і інш. Выпускнікі вучылішча мелі льготы пры паступленні ў вышэйшыя тэхн. і с.-г. навуч. ўстановы, на фізіка-матэм. ф-ты ун-таў. Утрымлівалася за кошт казны і збораў за навучанне. У 1907/08 навуч. г. мела 2 класы (49 вучняў), у 1914/15 — 7 класаў (311 вучняў). У 1915 у сувязі з ваен. дзеяннямі пераведзена ў г. Калуга. У 1917 ліквідавана. А.Ф.Самусік. с. 420
ГРО́ДЗЕНСКАЕ СТАРО́СТВА , дзяржаўны маёнтак у ВКЛ у 2-й пал. 15—16 ст. Уваходзіла ў Трокскае ваяв. і займала большую (цэнтр., усх. і паўд.) частку Гродзенскага пав. з велікакняжацкім г. Гродна, мястэчкамі Адэльск, Азёры, Крынкі, Масты, Новы Двор, Ожа, Пералом, Скідзель і інш., вёскамі Верцялішкі, Гарадніца, Краснік, Салаты і інш. Давалася ў часовае карыстанне феадалам за службу. Гродзенскае староства было «гродавым»: староста выконваў судова-адм. функцыі ў Гродзенскім пав. і ўзначальваў гродскі (замкавы) суд у Гродзенскім замку. На каранацыйным сейме Рэчы Паспалітай 1588 пераўтворана ў Гродзенскую эканомію, але «гродавае» староства з судовымі функцыямі захоўвалася да 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795). с. 420
ГРО́ДЗЕНСКАЕ ТАВАРЫ́СТВА СЕ́ЛЬСКАЙ ГАСПАДА́РКІ . Існавала ў Гродне ў 1900—15. Мела на мэце садзейнічаць развіццю і ўдасканаленню сельскай гаспадаркі і с.-г. прам-сці ў Гродзенскай губ. У 1909 аб’ядноўвала 68, у 1912 — 73 чл. (пераважна дваран). Пры т-ве існавалі к-ты (агранамічны, па вінакурэнні, жывёлагадоўлі, крухмальнай вытв-сці і інш.); аддзяленні ў мяст. Лунна (Гродзенскі пав.) і Заблудава (Беластоцкі пав.). Т-ва забяспечвала сваіх сяброў насеннем, племянной жывёлай, угнаеннямі, тэхнікай і інш., займалася арг-цыяй кааператываў і дробнага крэдыту, прапагандавала ідэю рассялення шматдваровых вёсак і ўвядзення хутарскога землеўладання, арганізоўвала курсы, выстаўкі, чытанні. Пры т-ве дзейнічала сярэдняе с.-г. вучылішча, з 1910 існавала доследнае поле, з 1914 —хім. і бат. лабараторыі, метэаралагічная станцыя, бат. сад і інш. В.В.Швед. с. 420
ГРО́ДЗЕНСКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ЎРАЧО́Ў , Таварыства ўрачоў Гродзенскай губерні. Засн. ў 1869 у Гродне. Адно з першых у Рас. імперыі. Мела на мэце сан. вывучэнне губерні, складанне яе медыка-тапагр. і сан. карты, барацьбу з эпідэміямі, арганізацыю мед. дапамогі сельскаму насельніцтву, вывучэнне краявой паталогіі, сан. асвету насельніцтва і інш.; давала рэкамендацыі па пытаннях сан. добраўпарадкавання, рэгістрацыі інфекц. захворванняў і смяротнасці. Старшынямі т-ва ў розны час былі А.Ф.Рэйнпольскі, М.Д.Беклямішаў. Выдала 2 зборнікі пратаколаў за 1890/91 і 1895/96. У 1913 спыніла існаванне. Аднавіла работу пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР. З 1954 дзейнічаюць абл. спецыялізаваныя мед. навук. т-вы. А.П.Малчанаў. с. 421
ГРО́ДЗЕНСКАЕ ТКА́ЦТВА , народнае мастацкае ўзорыстае ткацтва на Гродзеншчыне. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 17 ст. Ткачыхі выраблялі высокамастацкія рэчы — посцілкі, ручнікі, абрусы, дываны, падвойныя дываны і інш., у розных тэхніках: перабору, закладання, шматнітовага ткацтва. Посцілкі і дываны звычайна ткалі ў палосы без танальных адценняў і з адценнямі («вясёлка»), часам у клетачку. У апошні час пашырыліся кампазіцыі з каляровых палос, якія чаргуюцца з раслінным арнаментам, найб. тыповыя — зблянскія посцілкі з насычанай колеравай гамай (зялёны, малінавы, жоўты, чырвоны, фіялетавы). Ручнікам і абрусам уласціва серабрыста-белая гама. На аснове развітога нар. ткацтва ў 18—19 ст. былі засн. Гродзенскія каралеўскія мануфактуры, дзе выраблялі шпалеры (гл. Гродзенскія дываны), паясы (гл. Гродзенскія паясы) і інш. У 1920-я г. на Гродзеншчыне былі створаны прамысл. арцелі, а пасля Айч. вайны нар. майстры працавалі ў сістэме ф-к маст. вырабаў Гродна, Слоніма, дзе вырабляліся як унікальныя рэчы, так і прадметы шырокага ўжытку ў традыц. формах. У наш час ткацтва паступова перастала быць промыслам і стала заняткам асобных майстрых. Дз.С.Трызна. с. 421
ГРО́ДЗЕНСКАЕ ЎЗВЫ́ШША , на З Гродзенскай вобл.; зах. ч. Паўднёва-Заходняга адгалінавання Беларускай грады. На Пн і У мяжуе з Нёманскай ніз., ад Ваўкавыскага ўзв. аддзелена далінай Свіслачы, на З заходзіць на тэр. Польшчы (Сакольскае ўзв.). Пл. 1,4 тыс. км2, з Пн на Пд працягнулася на 60 км, з З на У — да 40 км. Найб. выш. 247 м (паблізу в. Капцёўка, за 12 км на Пд ад Гродна), над урэзам Нёмана прыўзнята на 157 км.
У тэктанічных адносінах Гродзенскае ўзвышша прымеркавана да зах. ч. Беларускай антэклізы. Магутнасць асадкавага покрыва 400 м. У антрапагене ўвесь асадкавы чахол падвяргаўся магутнаму ўплыву ледавікоў. Уздзеянне бярэзінскага ледавіка на подсцільныя пароды прывяло да ўзнікнення каля Гродна вял. ледавіковых лагчын з адзнакамі днішча да -167,5 м, магутных мелавых гляцыядыяпіраў і буйных адорвеняў. Канчатковае фарміраванне канцова-марэнных град (Капцёўскай, Магілянскай, Кулеўскай, Дуброўскай і інш.) адбылося ў сярэднім антрапагене ў час дняпроўскага і сожскага зледзяненняў. Паўн. і паўн.-зах. часткі ўзвышша — маламагутныя краявыя ўтварэнні (камы) паазерскага ледавіка. Града мае пераважна хвалістую паверхню з невял. ўзгоркамі-астанцамі. На ўскраінах пашыраны буйны ўзгорыста-ўвалісты рэльеф з амплітудай вышынь да 20—25 м. Гродзенскае ўзвышша прарэзана шырокай далінай Нёмана і яго прытока Ласосны, да якой з У каля Гродна падыходзіць больш вузкая даліна прарыву Нёмана (шыр. рэчышча 50—100 м), што ўтварылася на ўчастку марэннага завалу ледавіковай лагчыны і прадаліны Нёмана стараж. ледавікамі. Па берагах даліны глыбокія яры (равы), адзін з якіх — Калодзежны Роў аб’яўлены помнікам прыроды. Будова даліны Нёмана складаная, вылучаюцца верхняя і 8 лакальных тэрас, 3 поймавыя ўзроўні. Карысныя выкапні: мел, гліны, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі. Гродзенскае ўзвышша дрэніруюць Нёман з прытокамі Гожка, Ласосна (з Татаркай і Каменкай), Горніца. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя супясчаныя і пясчаныя на канцова-марэнных градах, дзярнова-падзолістыя сугліністыя на другасных марэнных раўнінах, поймавыя ў далінах рэк. Прыродная расліннасць моцна зрэджаная. Пад лесам 9% тэр. Лясы хваёвыя са значнымі дамешкамі шыракалістых парод (дуб, клён, ясень, ліпа). У даліне Нёмана на схілах буйных яроў пашыраны барбарыс, глог, шыпшына, брызгліна. У поймах рэк вярба, бяроза, вольха, крушына, чаромха. Лугі пазапоймавыя са злакавых, разнатраўных, асаковых асацыяцый, на сухадолах пераважае сівец. Балоты пераважна нізінныя. Пад ворывам каля 40% тэрыторыі. с. 421
ГРО́ДЗЕНСКАЕ ШКЛО , шкляны посуд Гродзенскай мануфактуры шкляных пацерак, якая была створана А.Тызенгаўзам у 1760-я г. Вырабляліся шклянкі, бакалы, келіхі з лейка- і звонападобнымі чашамі, у форме ўсечанага конуса, пляшкі і штофы ў традыц. для Беларусі формах чатырохгранных квартаў. На посудзе гравіраваліся буйнамаштабныя раслінныя кампазіцыі (апяразвалі посуд фрызам або адвольна размяшчаліся на яго сценках), а таксама арх. пейзажы, выявы людзей, птушак, надпісы. У раслінныя кампазіцыі ўключаліся дэкар. лінзы ў тэхніцы гранення. с. 421
ГРО́ДЗЕНСКАЙ АПТЭ́КІ БУДЫ́НАК , помнік архітэктуры барока. Пабудаваны ў 1709 у Гродне, уваходзіць у комплекс Гродзенскага кляштара езуітаў. Першапачаткова — прамавугольны ў плане 2-павярховы будынак з мансардай, накрыты вальмавым 2-ярусным дахам. Гал. фасад завяршаўся пяцівугольным франтонам. У 1885 будынак пашкоджаны пажарам і перабудаваны: з левага боку прыбудаваны новы аб’ём, ліквідаваны франтон. У выніку будынак набыў асіметрычную кампазіцыю і стаў тыповым прыкладам архітэктуры эклектыкі. Гал. фасад сучаснага будынка падзелены карнізнай цягай на 2 ярусы: ніжні з руставанымі лапаткамі і сандрыкавымі завяршэннямі акон, верхні з ажурным балконам і складаным атыкам у цэнтры, фігурнымі ліштвамі, фрызам і карнізам. Зараз у будынку знаходзіцца Гродзенская аптэка-музей. с. 422
ГРО́ДЗЕНСКАЙ МЕДЫЦЫ́НСКАЙ ШКО́ЛЫ БУДЫ́НАК , помнік архітэктуры позняга барока. Пабудаваны ў 1770-я г. на Гарадніцы (цяпер у межах г. Гродна). Мураваны будынак мае сіметрычную кампазіцыю. Цэнтр. 3-павярховая частка накрыта вальмавым дахам. Гал. фасад раскрапаваны па вуглах 2 вял. гранёнымі эркерамі, якія раней былі накрыты самкнутымі ўвагнутымі купаламі. Фасады аздоблены ордэрнай пластыкай, 2 ніжнія паверхі аб’яднаны пілястрамі. Па баках да асн. аб’ёму прылягаюць 1-павярховыя прыбудовы з 3-схільнымі дахамі. Часткова перабудаваны ў канцы 19 ст. А.Ю.Пятросава. с. 422
ГРО́ДЗЕНСКАЯ АБЛАСНА́Я ФІЛАРМО́НІЯ . Створана ў 1987 у Гродне на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Белдзяржфілармоніі. У яе складзе (1997): ансамбль песні, музыкі і танца «Белыя росы» (маст. кіраўнік Я.Штоп), ансамбль сучаснай харэаграфіі «ТАД», танц. дуэт Ю. і Л.Зябкіных; сярод салістаў І.Брускін (фп.), У.Захараў (гітара), засл. арт. Расіі Ю.Трашкееў (чытальнік). У 1987—89 у філармоніі працавалі канцэртна-лекцыйная брыгада, рокгурт «Рада». Удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні муз. фестываляў і конкурсаў, свят горада. с. 422
ГРО́ДЗЕНСКАЯ АБУТКО́ВАЯ ФА́БРЫКА «НЁМАН» . Створана ў 1939 на базе б. прыватнай ф-кі. У Вял. Айч. вайну разбурана. У 1947 адбудавана як абутковая ф-ка № 1. У 1956 рэканструявана, у 1962 пабудаваны новы корпус, з 1963 абутковая ф-ка «Нёман». З 1991 акц. т-ва «Гроднаабутак». Цэхі: закройны, штамповачны, пашыўна-загатовачны, клеявы і рантавы. Асн. прадукцыя (1997): скураны абутак мужчынскі, дзіцячы і жаночы. Прадукцыя экспартуецца ў краіны СНД, Германію, Галандыю, Чэхію. с. 422
ГРО́ДЗЕНСКАЯ АПТЭ́КА-МУЗЕ́Й . Адкрыта 23.7.1996 у Гродне навук.-вытв. кааператывам «Біятэст» у будынку б. езуіцкай аптэкі (пабудаваны ў 1709, з 1988 помнік гісторыі рэсп. значэння). У музейнай экспазіцыі (пл. 50 м2, каля 1 тыс. экспанатаў) паказана гісторыя старэйшай аптэкі Беларусі, створанай езуітамі ў 1687 (першы аптэкар І.Цішкевіч). У аптэцы працавалі вядомыя фармацэўты і грамадскія дзеячы: Ж.Э.Жылібер, І.В.Адамовіч (доўгі час аптэка насіла яго імя), А.Р.Троп-Крынскі і інш.
Літ.: Дорошкевич Н.А., Игнатович Ф.И. Концепция и модель создания первой в Беларуси аптеки-музея // Исторические аспекты и современные проблемы сестринского движения на Гродненщине. Гродно, 1996. Ф.І.Ігнатовіч. с. 422
ГРО́ДЗЕНСКАЯ БАРЫСАГЛЕ́БСКАЯ ЦАРКВА́ , Каложская царква, помнік мураванай стараж.-рус. архітэктуры, адзін з помнікаў Гродзенскай школы дойлідства. Пабудаваны ў 2-й пал. 12 ст. ў Гродне на высокім правым беразе Нёмана, побач з замкавай гарой, на тэр. б. Каложскага пасада. Часткова разбурана ў 1853 у выніку апоўзня, паўд. апсіда абвалілася ў 1889. Праведзены работы па кансервацыі (1910 і 1935) і кансервацыйна-рамонтныя (1970, 1985— 87). Захаваліся паўн. і частка зах. Сцяны, 3 апсіды і 2 зах. круглыя (дыяметр каля 1,2 м) падкупальныя слупы.
Цагляны 6-слуповы 3-апсідны крыжова-купальны храм. Даўжыня каля 21,5 м, шыр. 13,5 м. Таўшчыня сцен каля 1,2 м. Сцены складзены з плінфы ў тэхніцы роўнаслаёвай муроўкі. Фасады ўпрыгожаны лапаткамі ступеньчатага профілю, устаўкамі з гранітных і гнейсавых камянёў розных адценняў са шліфаванай вонкавай паверхняй, рознакаляровымі паліванымі керамічнымі пліткамі. У верхняй ч. сцен вузкія аконныя праёмы з арачнымі перамычкамі. У час рэстаўрацыйных работ 1985—86 знойдзены фрагменты фрэсак на ўнутр. сцяне і шматлікія графіці на сценах. У 1894 В.В.Гразновым выяўлены ў муроўцы будынка галаснікі, знакі на цэгле, ім выказана думка, што царква мела фрэскавую размалёўку. Падлога храма першапачаткова была выкладзена з паліваных квадратных, трохвугольных і фігурных плітак, у 18 ст. — з мармуровых пліт. Фрагмент падлогі 12 ст. захаваўся ў бакавой апсідзе. Фундамент храма складзены з валуноў сярэдняй велічыні і заглыблены на 1,5 м. Каля царквы выяўлены сляды манастыра 15—18 ст. Царкву даследавалі: у 19 ст. В.В.Гразноў, у пач. 20 ст. П.П.Пакрышкін, у 1935 Ю.Ядкоўскі, у 1946 І.І.Хозераў, у 1982, 1983—84 А.А.Трусаў, П.А.Рапапорт.
Літ.: Трусов О.А. Памятники монументального зодчества Беларуси. ХІ—XVII вв. Мн., 1988. А.А.Трусаў. с. 422
ГРО́ДЗЕНСКАЯ ВЕ́РХНЯЯ ЦАРКВА́ , помнік мураванага дойлідства 14 — пач. 15 ст. Пабудавана на месцы Гродзенскай Ніжняй царквы. Часткі пабудовы выяўлены ў 1931—37 Ю.Ядкоўскім у час археал. раскопак на тэр. Гродзенскага Старога замка; у 1939 перанесены ў асобны павільён.
Рэшткі царквы даюць падставу меркаваць, што гэта быў квадратны ў плане са зрэзанымі вугламі бесстаўповы храм з паўкруглай апсідай. Унутры бакавых частак апсіды выяўлены аркі таўшчынёй у 1—2 цагліны. Першапачаткова перакрыццё царквы было драўлянае, пазней — скляпеністае на нервюрах. Пасля перабудовы храм накрыты чырвонай чарапіцай у форме плоскіх пласцін. Верхняя частка сцен упрыгожана крыжападобнай цэглай. Рэканструкцыю царквы выканалі: у 1938 Т.Андрыёнчык, у 1965 Абрамаўскас, у 1987 Ф.Селязнёў, Р.Сташкевіч, А.Трусаў. с. 423
ГРО́ДЗЕНСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ , адм.-тэр. адзінка на Беларусі. Размешчана на З краіны, мяжуе з Польшчай і Літвой. Утворана 20.9.1944. Пл. 25 тыс. км2. Нас. 1215,6 тыс. чал. (1995). Цэнтр — г. Гродна. У вобласці 17 раёнаў: Астравецкі, Ашмянскі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Гродзенскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Свіслацкі, Слонімскі, Смаргонскі, Шчучынскі (гл. адпаведныя арт.), 12 гарадоў, у т.л. 6 абл. падпарадкавання — Гродна, Ваўкавыск, Ліда, Навагрудак, Слонім, Смаргонь, 21 гар. пасёлак, 195 сельсаветаў, 4414 сельскіх населеных пунктаў.
Прырода. Характэрны раўнінны рэльеф (130—190 м). Цэнтральнае становішча займае Нёманская нізіна, выцягнутая ўздоўж Нёмана. Пры выхадзе Нёмана за межы рэспублікі знаходзіцца самы нізкі пункт краіны — 80 м над узр. мора. На Пн і ПнУ — Лідская раўніна (да 170 м) і Ашмянскае ўзвышша (да 320 м), на крайнім ПнУ — ч. Нарачана-Вілейскай нізіны. На Пд і У марэнныя згладжаныя ўзвышшы: Гродзенскае ўзвышша, Ваўкавыскае ўзвышша, Навагрудскае ўзвышша, на ім найвышэйшы пункт вобласці — Замкавая гара (323 м). Карысныя выкапні: жал. руды (Навасёлкаўскае радовішча ільменіт-магнетытавых руд у Карэліцкім р-не і шэраг рудапраяўленняў уздоўж граніцы з Літвой у Гродзенскім р-не), торф (пераважна на Нёманскай нізіне), мел, цагельныя і чарапічныя гліны, цэментная сыравіна (гал. радовішчы ў Ваўкавыскім р-не), сілікатныя пяскі, вапняковая сыравіна, пясчана-гравійны матэрыял. Клімат умерана кантынентальны. Зіма мяккая і кароткая, лета доўгае і ўмерана цёплае. Сярэднямесячная т-ра паветра ў студз. ад -6,6 °С у Карэліцкім і Навагрудскім р-нах да - 5 °С на ПдЗ у Бераставіцкім і Свіслацкім р-нах, у ліп. 17—18,2 °С. Вегетац. перыяд 189—200 сут. Гадавая колькасць ападкаў 520—640 мм (у Навагрудку 706 мм), 71% іх прыпадае на цёплую палавіну года (крас. — кастрычнік). Амаль уся тэр. вобласці адносіцца да бас. Нёмана і яго прытокаў: Бярэзіны, Гаўі, Дзітвы, Лебяды, Котры (справа), Ушы, Сэрвачы, Шчары, Ласосны (злева). На ПнУ — р. Вілія (з Ашмянкай). На ПнЗ пачынаецца р. Нараў — прыток Віслы. Вядомы Аўгустоўскі канал, які злучаў басейны Нёмана і Віслы. Найб. азёры: Белае, Рыбніца, Малочнае, Свіцязь (у межах Свіцязянскага ландшафтнага заказніка), Свір і Вішнеўскае (на мяжы з Мінскай вобл.). Глебы с.-г. угоддзяў значна завалунены і эрадзіраваны, часткова пераўвільготнены і забалочаны. Дзярнова-падзолістыя глебы складаюць 78,9% пл. с.-г. угоддзяў, дзярнова-падзолістыя забалочаныя — 17,5%. Паводле мех. складу пераважаюць супясчаныя глебы — 56,9%, ёсць сугліністыя — 23,1%, пясчаныя і тарфяныя — па 10%. Асушаныя землі займаюць 18,5% с.-г. угоддзяў. Сярэдняя лясістасць 33%, ад 10 — 12% у Бераставіцкім і Зэльвенскім р-нах да 50% у Свіслацкім. Лясы пераважна хваёвыя (68,8%) і яловыя (11%), менш бярозавых, чорнаальховых, дубовых, грабавых, ясянёвых. Захаваліся буйныя лясныя масівы — пушчы: Налібоцкая, Ліпічанская, Графская, Белавежская (часткова). Балоты, пераважна нізінныя, займаюць 6,6% тэр. вобласці, б. ч. іх асушана. Пад лугамі 14,4%, 2/3 іх нізінныя. На тэр. вобласці частка нац. парку Белавежская пушча, 10 прыродных заказнікаў рэсп. значэння, 50 помнікаў прыроды. У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС радыеактыўнаму забруджванню падверглася 6,8% тэр. вобласці.
Насельніцтва. Асн. насельніцтва беларусы (65,1%), палякі (24,7%), жывуць таксама рускія (7,7%), украінцы (1,4%) і інш. Гарадскога нас. 61,4%. Сярэдняя шчыльн. 48,6 чал. На 1 км2, сельскага нас. 18,9 чал. На 1 км2, вагаецца ад 12,7 чал. на 1 км2 у Свіслацкім да 22,8 чал. на 1 км2 у Шчучынскім і Лідскім раёнах. Найб. гарады (тыс. чал., 1995): Гродна (301), Ліда (101), Слонім (53), Ваўкавыск (44), Смаргонь (38), Навагрудак (31). Для вобласці характэрна зніжэнне натуральнага прыросту насельніцтва (з 1993 адмоўны). З 1994 адбываецца абсалютнае скарачэнне колькасці насельніцтва вобласці.
Гаспадарка. У гасп. комплексе пераважае прамысловасць, у якой занята 27,6% працуючых. Тэмпы развіцця і структура яе ў 1990-я г. нестабільныя. За 1991—94 аб’ём прамысл. вытв-сці панізіўся на 33%, асабліва вял. спад адбыўся ў хім. (на 63%), буд. матэрыялаў (на 44%), лёгкай (на 42%) прам-сці. Вобласць спецыялізуецца на вытв-сці прадуктаў хім., машынабуд., дрэваапр., цэлюлозна-папяровай, буд. матэрыялаў, лёгкай і харч. галін. У 1994 у Гродзенскай вобласці было атрымана (у % да агульнарэсп. вытв-сці): азотных угнаенняў 100, сернай кіслаты 44,6, лакафарбавых матэрыялаў 71,7, бульбаўборачных машын 100, радыёэлектронных прылад 73, фанеры 24,4, паперы 28,3, кардону 21,2, драўняна-стружкавых пліт 26, цэменту 53, шыферу 65, вапны 61,6, баваўнянай пражы 32,3, шарсцяных тканін 22, тытунёвых вырабаў 100, піва 15,7. Асн. прамысл. патэнцыял сканцэнтраваны ў шматгаліновых цэнтрах: Гродне, Лідзе, Слоніме, Ваўкавыску, Навагрудку, Смаргоні. У Гродне выпускаюцца азотныя ўгнаенні, капралактам, капронавае валакно, разнастайная машынабуд. прадукцыя, шарсцяныя тканіны, баваўняная пража і ніткі, швейныя вырабы, абутак, тытунёвыя вырабы і інш. У Лідзе размешчана вытв-сць с.-г. Машын, аўтобусаў, лакаў і фарбаў, электратэхн. вырабаў, абутку, харч. канцэнтратаў, піва і інш. Слонім вядомы прадукцыяй камвольна-прадзільнай ф-кі і кардонна-папяровага з-да; Ваўкавыск — з-дам дахавых і будаўніча-аддзелачных машын, малочна-кансервавым камбінатам дзіцячых прадуктаў, а таксама размешчаным паблізу (пас. Краснасельскі) аб’яднаннем «Ваўкавыскцэментнашыфер»; Навагрудак — з-дам газавай апаратуры, металаапр. аб’яднаннем, прадпрыемствамі лёгкай і харч. прам-сці; Смаргонь — машынабудаваннем, камбінатам сілікатабетонных вырабаў. Шырока вядома прадукцыя шклозавода «Нёман» у Бярозаўцы Лідскага р-на. Самае буйное прадпрыемства дрэваапр. прам-сці ВА «Мастоўдрэў». Невял. і сярэднія прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. сыравіны, драўніны, па здабычы торфу, вытв-сці буд. матэрыялаў размеркаваны па раённых цэнтрах, гар. і рабочых пасёлках.
Сельская гаспадарка — высокаразвітая галіна, у ёй занята 22,8% працуючых. Па эфектыўнасці с.-г. вытв-сці Гродзенская вобласць займае вядучае месца сярод абласцей краіны. Большасць раёнаў спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, вырошчванні збожжа, бульбы, а таксама цукр. буракоў на З і лёну на У. У прыгарадных зонах значных гарадоў развіта агародніцтва і садоўніцтва. Сельгасугоддзі займаюць 51,5% тэрыторыі, ворныя землі — 35,9% (1994). Пры ўдзельнай вазе вобласці ў агульных сельгасугоддзях і ворных землях каля 14% вобласць дае (1995) 17,2% агульнарэсп. вытв-сці збожжа, 17,5% бульбы, 15% ільновалакна, 39% цукр. буракоў, 16,2% мяса (у жывой вазе), 16% малака. На долю раслінаводства прыпадае (1994) 45%, жывёлагадоўлі — 55% прадукцыі сельскай гаспадаркі. Доля раслінаводства з 1990 павышаецца, жывёлагадоўлі — зніжаецца. У структуры пасяўных плошчаў пераважаюць збожжавыя і кармавыя культуры (гл. табл. 1), павялічваюцца плошчы пад цукр. буракамі. Сярод збожжавых найб. плошчы пад ячменем, жытам, аўсом, пшаніцай, сярод тэхнічных — пад цукр. буракамі і льном-даўгунцом.
На пач. 1995 у Гродзенскай вобласці 329 фермерскіх гаспадарак, якія мелі 4,3 тыс. га зямлі, у т.л. 3,3 тыс. га ворыва. Доля асабістых і фермерскіх гаспадарак у агульным аб’ёме вытв-сці с.-г. прадукцыі павялічваецца: бульбы з 58,5% (1990) да 90% (1994), агародніны з 34,2% да 79,4%, пладоў і ягад да 95%. Жывёлагадоўля малочна-мяснога кірунку, развіта свінагадоўля, у прыгарадных зонах значных гарадоў — птушкагадоўля. Пагалоўе жывёлы з 1991 зніжаецца (гл. табл. 2). Доля асабістых і фермерскіх гаспадарак павялічылася па вытв-сці мяса з 16% (1990) да 26,9% (1994), малака з 32% да 41,4%, яец з 45,7% да 52,3%.
Транспарт. Агульная даўж. чыгункі 672 км. Тэр. вобласці перасякаюць чыгункі: Мінск—Маладзечна—Смаргонь—Вільнюс, Вільнюс—Ліда—Баранавічы—Лунінец, Маладзечна—Ліда—Масты—Гродна, Вільнюс—Гродна—Беласток, Гродна—Ваўкавыск—Баранавічы, якія звязваюць вобласць з Польшчай, Літвой, Украінай, Расіяй, з астатнімі абласцямі краіны. Чыг. вузлы: Гродна, Ліда, Масты, Ваўкавыск. Даўж. аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 6,6 тыс. км. Асн. магістралі Мінск—Ашмяны—Вільнюс, Мінск—Ліда—Гродна, Баранавічы—Слонім—Ваўкавыск— Гродна, Вільнюс—Ліда—Слонім. Мясц. суднаходства па рэках Нёман і Шчара. Даўж. водных шляхоў 521 км. Па тэр. вобласці праходзяць адгалінаванні газаправодаў Дашава—Мінск і «Ззянне Поўначы»: Івацэвічы—Слонім—Ліда— Вільнюс, Івацэвічы—Слонім—Гродна. У Гродне аэрапорт. Прыгранічнае становішча вобласці спрыяе развіццю яе эканам. сувязей з Польшчай, Літвой, Расіяй (Калінінградская вобл.) у рамках еўрарэгіёна «Нёман». Л.В.Казлоўская. с. 423
ГРО́ДЗЕНСКАЯ ВЫШЭ́ЙШАЯ ДУХО́ЎНАЯ СЕМІНА́РЫЯ , духоўная рымска-каталіцкая вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў Гродне ў 1990 1-м апостальскім адміністратарам біскупам Т.Кандрусевічам. Рыхтуе святароў. Тэрмін навучання 6 гадоў. Выкладаюцца: лац., англ., ням., польск., рус., бел. мовы; філасофія, тэалогія, літургія і інш. прадметы філасофскага і тэалагічнага зместу. Узначальвае семінарыю рэктар, якога, як і прэфекта, і выкладчыкаў, назначае дыяцэзіяльны біскуп. Размешчана ў будынку Гродзенскага кляштара бернардзінцаў. с. 425
ГРО́ДЗЕНСКАЯ ГУБЕ́РНСКАЯ ДРУКА́РНЯ . Існавала ў 1820—1915 у Гродне. Друкавала афіцыйныя матэрыялы, а таксама па гісторыі, краязнаўстве, этнаграфіі, фальклоры Беларусі, маст. творы і інш. З 1838 друкавала газ. «Гродненские губернские ведомости», у 1858—1915 «Адрас-каляндар і даведачную кніжку Гродзенскай губерні», у 1880—1914 «Агляд Гродзенскай губерні», у 1890—1906 «Памятную кніжку Гродзенскай дырэкцыі народных вучылішчаў». Усяго выдала больш за 200 друкаваных адзінак, каля 150 назваў кніг. Зачынена ў сувязі з акупацыяй Гродна герм. войскамі.
Былі выдадзены паэма «Тарас на Парнасе» (1896, на бел. мове), працы «Вопыт збірання песень і казак сялян Паўночна-Заходняга краю» М.А.Дзмітрыева (1868), «Апісанне горада Слоніма» М.Г.Мілакоўскага (1891), «Матывы вясельных песень пінчукоў» М.В.Доўнар-Запольскага (1893), «Горад Брэст-Літоўск і яго старажытныя храмы» Л.С.Паеўскага (1894), «Перажыткі старажытнага светасузірання ў беларусаў» А.Я.Багдановіча (1895), «Кароткі гістарычны нарыс Гродзенскай губерні за сто гадоў яе існавання, 1802—1902» Л.Саланевіча (1901), «Гістарычны нарыс Гродзенскай губерні ў ваенна-палітычных адносінах за першыя сто гадоў яе існавання (1802—1902)» У.С.Манасеіна (1902), «Гродзенская даўніна. Ч. 1. Гор. Гродна» (1910) і інш.
Літ.: Кніга Беларусі, 1517—1917: Зводны кат. Мн., 1986. с. 425
ГРО́ДЗЕНСКАЯ ГУБЕ́РНЯ , адм.-тэр. адзінка ў 1801—1921. Утворана 21.9.1801 у выніку падзелу Літоўскай губерні на Віленскую і Слонімскую, якая 9.9.1802 перайменавана ў Гродзенскую губерню. Цэнтр — г. Гродна. Падзялялася на 8 паветаў: Брэсцкі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Кобрынскі, Лідскі, Навагрудскі, Пружанскі, Слонімскі. У 1843 да губерні далучаны Беластоцкі, Бельскі, Саколкаўскі пав. са скасаванай Беластоцкай вобласці, Навагрудскі пав. перададзены Мінскай, Лідскі — Віленскай губ. Знаходзілася ў складзе Віленскага генерал-губернатарства. Пл. губерні 33 979 кв. вёрст (1891), нас. 1617,8 тыс. чал. (1897). Паводле веравызнання: правасл. 827 724, католікаў 384 496, іудзеяў 282 303, пратэстантаў 13 067, магаметан 3238. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 у складзе Польшчы. Гродзенская губерня скасавана, яе тэр. ўвайшла ў Беластоцкае (Беластоцкі, Бельскі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Саколкаўскі пав.), Палескае (Брэсцкі, Кобрынскі, Пружанскі пав.) і Навагрудскае (Слонімскі пав.) ваяводствы. с. 425
ГРО́ДЗЕНСКАЯ ДРУКА́РНЯ , Гродзенская каралеўская друкарня, адно з найбуйнейшых выдавецтваў на Беларусі ў канцы 18 ст. Існавала ў Гродне ў 1775—96(?). Створана на аснове друкарні Віленскай езуіцкай акадэміі, перавезенай у 1775 у Гродна падскарбіем літоўскім А.Тызенгаўзам пасля скасавання ордэна езуітаў. У Гродзенскай друкарні працавала каля 30 чалавек, была ўласная майстэрня для адліўкі літар. Выдала каля 100 кніг навуковай, рэліг., маст. л-ры на польск., лац., царкоўнаслав., франц., ням., яўр. мовах. Друкавала матэрыялы сесій сейма Рэчы Паспалітай і Трыбунала ВКЛ. Выданні вызначаліся высокай якасцю друку, маст. афармлення, паперы (завозілася пераважна з Прусіі). Спыніла дзейнасць у сярэдзіне 1790-х г., абсталяванне перададзена Віленскай каталіцкай епархіі.
У Гродзенскай друкарні выдадзены «Кароткі збор карфагенскай і егіпецкай гісторыі» Г.Барэцкага (1776), «Флора Літвы» Ж.Э.Жылібера (1781), творы Вальтэра, Мальера, Ф.Карпінскага, І.Красіцкага, М.Карповіча і інш. У 1776—83(?) тут друкаваўся штотыднёвік «Gazeta Grodzieńska » («Гродзенская газета»), у 1796 — «Kurier Litewski» («Літоўскі веснік»).
Літ.: Голенченко Г.Я. Библиографический список белорусских старопечатных изданий XVI—XVIII вв. Мн., 1961; Кніга Беларусі, 1517—1917: Зводны кат. Мн., 1986; Мальдзіс А.І. Кнігадрукаванне Беларусі ў ХVІІІ ст. // Книга, библиотечное дело и библиография в Белоруссии. Мн., 1974. С.В.Казуля. с. 426
ГРО́ДЗЕНСКАЯ ЗА́ЛА СЕ́ЙМАЎ . Існавала ў Гродне ў 18—19 ст. Пабудавана ў 1726 у двары Гродзенскага Новага замка, злучалася з ім 2-павярховымі П-падобнымі ў плане драўлянымі карпусамі, якія абкружалі вял. двор. Пабудова ўключала вял. базілікальную залу, уваходны вестыбюль з лесвіцай і памяшканне для кур’ераў. У глыбіні залы на ўзвышэнні знаходзілася крэсла караля. Унутраная аздоба залы характэрная для архітэктуры стылю ракако — сцены чляніліся высокімі пілястрамі, філёнгамі, былі ўпрыгожаны размалёўкай і скульптурнымі рэльефамі ў мудрагеліста выгнутых рамах, вокны аформлены ліштвамі складанай формы. с. 426
«ГРО́ДЗЕНСКАЯ КАПЭ́ЛА» , творчае аб’яднанне. Створана ў 1992 як установа культуры Гродзенскага гарвыканкома. Арганізатар і маст. кіраўнік А.Бандарэнка, з 1996 — А.Саладухін. У складзе капэлы камерныя хор (дырыжор Л.Іконнікава) і аркестр (дырыжор У.Борматаў), інстр. ансамбль салістаў, салісты-вакалісты. У праграмах капэлы муз. творы розных стыляў, эпох і жанраў, ад камерных (рамансы, інстр. п’есы) да сімфанічных і вак.-сімфанічных (сімфоніі, кантаты, араторыі), старадаўніх і сучасных бел. кампазітараў, рус. і зах.-еўрап. класікаў 17—20 ст., духоўная музыка, бел. нар. песні і інш. Мае на мэце адраджэнне і развіццё традыцый бел. муз. мінуўшчыны, прапаганду лепшых узораў бел. і сусв. муз. мастацтва, культ.-асв. і выдавецкую дзейнасць. с. 426
ГРО́ДЗЕНСКАЯ КАПЭ́ЛА ЕЗУІ́ЦКАЙ БУ́РСЫ . Існавала ў 18 ст. пры Гродзенскай муз. бурсе езуітаў (адкрыта ў 1707), якая рыхтавала прафес. музыкантаў з ліку немаёмных слаёў насельніцтва. У 1773 у капэле было 11 інструменталістаў і вакалістаў, у т.л. платныя музыканты, а таксама вучні («хлопцы»). Капельмайстар Л.Каршулеўскі. Капэла ўключала 7 скрыпак, басэтлю, квартвіёлу, бас, 2 флейты, флейту-бас, 2 флейтроверсы, 5 валторнаў, 5 труб, 2 барабаны, клавікорд, арган і інш. У рэпертуары былі творы царк. (месы, магніфікаты) і свецкай (матэты, арыі, канцэрты, сімфоніі) музыкі кампазітараў Габермана, Кайзера, Квіткоўскага, Краўза, Паўлоўскага, Ратхгебера, Хішбергера, Чарвенкі, Шуле і інш. В.У.Дадзіёмава. с. 427
ГРО́ДЗЕНСКАЯ КАПЭ́ЛА ТЫЗЕНГА́ЎЗА , прыдворны аркестр раннекласічнага складу падскарбія надворнага літ. А.Тызенгаўза ў 1765—80. Належала да найбольшых і найлепшых па прафес. узроўні калектываў падобнага роду ў ВКЛ, славілася і за яго межамі, у т.л. ў Мангейме (Германія); у 1780 была ангажыравана ў Нац. т-р у Варшаве. Суправаджала паказы Гродзенскага т-ра Тызенгаўза, касцельныя службы, іграла на балях, розных урачыстасцях і інш. Рэпертуар капэлы ўключаў араторыі, месы, муз.-сцэн. творы, сімфоніі, быт. музыку (танцы, дывертысменты, серэнады). Удзельнічала ў выкананні оперы А.Грэтры «Магніфік» («Велікапышны»), камедыі П.Бамаршэ «Севільскі цырульнік», «Сялянскага балета» і «Балета пекараў». Выконвала сімфоніі І.Гайдна, а таксама музыку, створаную ў прыдворным асяроддзі Тызенгаўза. У капэле былі замежныя і мясц. музыканты, у т.л. прыгонныя, якія атрымлівалі адукацыю ў Гродзенскай музычна-тэатральнай школе Тызенгаўза або пры дварах у Нясвіжы, Слоніме. У час росквіту капэлы ў 1777—79 у ёй было 30 капэлістаў і 7 «хлопцаў з капэлы». З адстаўкай Тызенгаўза капэла распалася.
Літ.: Żórawska-Witkowska A. Kapeła Antoniego Tyzenhauza w Grodnie // Muzyka. 1977. № 2. І.Дз.Назіна. с. 427
ГРО́ДЗЕНСКАЯ КА́ФЛЯ , вырабы рамеснікаў-ганчароў 14—19 ст. у Гродне, выяўленыя на тэр. Гродзенскага Старога замка і Гродзенскага манастыра базыльянак. Найб. раннімі з’яўляюцца гаршковыя кафлі з круглым вусцем і дыяметрам донца 7—8 см. Кафлі 2-й пал. 16 ст. маюць каробкападобную румпу і квадратную паліваную або тэракотавую ўвагнутую вонкавую пласціну з адагнутай вонкі рамкай і выявай кветкі пасярэдзіне. На кафлі 17 ст. выявы барочнага характару з раслінным, геаметрычным, зааморфным арнаментам (часам у спалучэнні); некат. маюць выяву коннага рыцара. Кафлі 18 ст. вызначаюцца спрошчаным малюнкам і адсутнасцю рамкі, у канцы стагоддзя пачалі вырабляць размаляваныя кафлі з выявамі жанравых сцэн. На мяжы 19—20 ст. наладжана прамысл. вытв-сць кафлі ў стылі «мадэрн» з насычаным рэльефным малюнкам. І.М.Чарняўскі. с. 427
ГРО́ДЗЕНСКАЯ МЕДЫЦЫ́НСКАЯ АКАДЭ́МІЯ , Гродзенская медыцынская школа, першая ў Беларусі вышэйшая навуч. ўстанова па падрыхтоўцы мед. персаналу. Існавала ў 1775—81 у Гродне. Засн. па ініцыятыве Адукацыйнай камісіі і гродзенскага старосты А.Тызенгаўза. Арганізатар і кіраўнік — Ж.Э.Жылібер. Мела 3 аддзяленні: вышэйшае лекарскае (на 10 юнакоў са шляхты) для працы ў гарадах; падрыхтоўкі правінцыяльных лекараў і хірургаў (20 чал.); аддзяленне павітух (на 5, потым 17 чал.). Навучэнцы 2-га і 3-га аддзяленняў утрымліваліся за кошт казны і набіраліся з прыгонных сялян Брэсцкага, Гродзенскага, Оліцкага, Шавельскага каралеўскіх уладанняў, дзе яны павінны былі працаваць пасля заканчэння вучобы. Пры акадэміі дзейнічалі шпіталь (60 ложкаў), прыродазнаўчы кабінет, анатамічны т-р, аптэка (з 1687), б-ка, бат. сад (першы ў Беларусі і Рэчы Паспалітай, налічваў каля 2 тыс раслін). У 1781 пераведзена ў Вільню, дзе стала базай для стварэння мед. ф-та Віленскага універсітэта. А.Ф.Самусік. с. 427
ГРО́ДЗЕНСКАЯ МЕДЫЦЫ́НСКАЯ ШКО́ЛА , гл. Гродзенская медыцынская акадэмія. с. 427
ГРО́ДЗЕНСКАЯ МУЗЫ́ЧНА-ТЭАТРА́ЛЬНАЯ ШКО́ЛА ТЫЗЕНГА́ЎЗА . Існавала ў 1774—80 у Гродне. Створана падскарбіем надворным літ. А. Тызенгаўзам для задавальнення патрэб Гродзенскага тэатра Тызенгаўза. Кіраўнік — скрыпач і капельмайстар Л.Сітанскі. Навучаліся дзеці прыгонных сялян і мяшчан, якія мелі муз. здольнасці. Вучні набывалі навыкі ігры на струнных і духавых інструментах, клавікордах. Вывучаліся таксама спевы, танец, нотная грамата, тэорыя музыкі і кампазіцыя, некат. агульнаадук. прадметы, рукадзелле; чыталіся лекцыі па выхаванні. Вучні школы выступалі ў спектаклях т-ра (у балетах Г.Петынеці «Сялянскі балет», «Квартэт дудароў», «Балет пекараў», усе 1778). Яе выхаванцы — танцоўшчыкі Е.Валінскі, Д.Пякарская-Сітанская, М.Рымінскі, спявачка М.Сітанская праславіліся ў польск. т-ры. З адстаўкай Тызенгаўза школа пераведзена ў Паставы.
Будынак школы пабудаваны ў 1760-я г. на Гарадніцы ў стылі позняга барока. Кампазіцыйна ён завяршыў б. Палацавую пл. (цяпер пл. Тызенгаўза), на якую выходзіў Гродзенскі палац Тызенгаўза. Мураваны, крывалінейны ў плане будынак (яго крывалінейнасць абумоўлена своеасаблівасцю арх. ансамбля плошчы, адсюль назва «Крывая афіцына»), быў накрыты 2-ярусным дахам. Спачатку 2-павярховы з мансардай; 1-ы паверх на гал. фасадзе з увагнутага боку меў адкрытую галерэю з аркадай, з якой 3 уваходы вялі ў класы на 1-м і 2-м паверхах. У мансардзе аналагічнай планіроўкі жылі навучэнцы і настаўнікі. Будынак прызначаўся таксама для адкрытых канцэртаў і наз. «Музычны флігель». Захаваўся ў перабудаваным (2-я пал. 19 — 1-я пал. 20 ст.) варыянце: зменена планіроўка, мансардавы паверх перароблены ў звычайны, замуравана галерэя 1-га паверха, зроблены балконы.
Літ.: Prosnak Jan. Grodzieńska szkoła muzyczna w czasach Antoniego Tyzenhauza // Muzyka. 1969. № 2; Mamontowicz-Lojek B. Szkoła artystyczno-teatralna Antoniego Tyzenhauza, 1774—1785 // Rozprawy z dziejów oświaty. Wrocław etc., 1968. Т. 11. Г.І.Барышаў, В.П.Пракапцова. с. 427
ГРО́ДЗЕНСКАЯ НІ́ЖНЯЯ ЦАРКВА́ , помнік стараж. дойлідства. Пабудавана ў 12 ст. майстрамі Гродзенскай школы дойлідства на тэр. Гродзенскага Старога замка. Пасля пажару 1183 да сярэдзіны 13 ст. разбурылася. Яе руіны выяўлены пад фрагментамі больш позняй Гродзенскай Верхняй царквы ў час археал. раскопак 1931—37. Часткова захаваліся рэшткі сцен (да выш. 3,5 м), фрагменты падкупальных слупоў і элементы дэкар. ўпрыгожання.
Паводле плана гэта быў 4-стаўповы храм тыпу ўпісанага крыжа без нартэкса з развітой алтарнай часткай. Фасады аздоблены паліраванымі і неапрацаванымі рознакаляровымі камянямі, маёлікавымі квадратнымі пліткамі і паліванай чашападобнай кафляй. Гал. ўпрыгожанне інтэр’ера — маёлікавая ўзорыстая падлога і алтарная перагародка. Захаваліся дэталі багата ўпрыгожанай драўлянай алтарнай перагародкі, пазалочаныя медныя лісты з выгравіраванымі выявамі апосталаў і святых у абрамленні кругоў са складаным раслінным і плеценым арнаментам. с. 428
ГРО́ДЗЕНСКАЯ ПАКРО́ЎСКАЯ ЦАРКВА́ , помнік архітэктуры неарускага стылю. Пабудавана ў Гродне ў пач. 20 ст. Мураваная 12-калонная 3-нефавая базіліка. Над прытворам 10-метровая 8-гранная шатровая званіца з цыбулепадобным купалком на барабане. Абапал званіцы — невял. шатры з купаламі. Над алтарнай апсідай 5 цыбулепадобных купалаў на 8-гранных барабанах. Гал. фасад храма сіметрычны. Вокны паўцыркульныя з какошнікамі. Перад уваходамі — высокія ганкі, упрыгожаныя разнымі трохвугольнымі навісямі і калонкамі. Бабінец мае мазаічную падлогу. Плоская столь асн. аб’ёму ўпрыгожана 3 размаляванымі плафонамі. Інтэр’ер аздоблены разным драўляным алтаром, размалёўкай. А.Ю.Пятросава. с. 428
ГРО́ДЗЕНСКАЯ ПЕРАПЛЁТНАЯ ФА́БРЫКА . Дзейнічала ў 1849—1914. Вырабляла блакноты, альбомы, календары, канторскія кніжкі, партфелі. У 1913 працавала 230 чал. Мела газавы рухавік. с. 428
«ГРО́ДЗЕНСКАЯ ПРА́ЎДА» , абласная грамадска-паліт. газета. З 9.10.1939 выдавалася ў Беластоку пад назвамі «Освобожденный Белосток», «Вольная праца» (студз. 1940 — чэрв. 1941), «Белостокская правда» (ліст. 1943—чэрв. 1944; выдавалася падпольна на бел., рус. і польск. мовах). З 22.10.1944 выдаецца ў Гродне пад сучаснай назвай 5 разоў на тыдзень. У 1963—91 выходзіла на рус. мове, у 1948—63 і з 1991 — на бел. і рус. мовах. Асвятляе грамадска-паліт., эканам. і культ. жыццё Гродзенскай вобл., інфармуе пра рэспубліканскія, міжнар. падзеі. Друкуе матэрыялы па гісторыі, л-ры, мастацтве Беларусі, пра экалагічныя і інш. праблемы. с. 428
ГРО́ДЗЕНСКАЯ ПРАЧЫ́СЦЕНСКАЯ ЦАРКВА́ , помнік стараж.-рус. дойлідства 12 ст. Пабудавана майстрамі Гродзенскай школы дойлідства. Пашкоджана пажарам у 1654. Рэшткі яе выяўлены археолагамі ў 1980 на тэр. Гродзенскага манастыра базыльянак.
6-слуповы 3-нефавы храм меў 3 прамавугольныя ў плане апсіды са зрэзанымі вугламі. Сцены (таўшчыня 1—1,1 м) складзены з плінфы ў тэхніцы роўнаслаёвай муроўкі. У верхнія часткі сцен і скляпенні былі ўмураваны керамічныя збаны (галаснікі). Фасады былі аздоблены лапаткамі, маёлікавымі пліткамі квадратнай і трапецападобнай формы, устаўкамі з абчасаных паліраваных валуноў. Падлога, выкладзеная маёлікавай пліткай жоўтага, зялёнага і карычневага колеру разнастайнай формы, сваім малюнкам нагадвае падлогу Гродзенскай Ніжняй царквы. І.М.Чарняўскі. с. 428
ГРО́ДЗЕНСКАЯ РАЁННАЯ АНТЫФАШЫ́СЦКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала са снеж. 1943 да ліп. 1944 на тэр. Гродзенскага р-на; уваходзіла ў Беластоцкую абласную антыфашысцкую арганізацыю. Складалася з падп. груп (больш за 80 чал.) у Адэльскім, Індурскім, Капцёўскім, Крынкаўскім, Кузніцкім, Сакольскім, Эйсмантаўскім сельсаветах. Узначальваў яе раённы антыфаш. к-т (старшыня А.М.Шумілін). Члены арг-цыі вялі масава-паліт. работу ў населеных пунктах, распаўсюджвалі падп. газеты, зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі, забяспечвалі партызан разведданымі аб праціўніку, зброяй, боепрыпасамі, медыкаментамі, харч. прадуктамі. Разам з партызанамі прымалі ўдзел у дыверсіях на чыгунках Гродна—Беласток і Гродна—Масты, пашкодзілі тэлеф. лінію на адрэзку ў 7 км, знішчылі 2 вагоны з авіябомбамі і інш. с. 428
ГРО́ДЗЕНСКАЯ ТЫТУНЁВАЯ ФА́БРЫКА . Засн. ў 1861 (паводле інш. звестак у 1859) у Гродне акц. кампаніяй Шарашэўскага і інш. Вырабляла тытунь, цыгарэты і папяросы. Сыравіну прывозілі з Расіі, Крыма, Украіны, Амерыкі. У Вял. Айч. вайну разбурана. Адноўлена ў 1945—49. У 1964—87 галаўное прадпрыемства вытв. аб’яднання «Нёман». З 1988 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1997): папяросы і цыгарэты, у т.л. вышэйшага гатунку («Мінск», «Космас», «Пушча», «Арбіта», «Гродна», «Фільтр» і інш.). Супрацоўнічае з фірмамі краін СНД, Англіі, Германіі, Швейцарыі. с. 428
ГРО́ДЗЕНСКАЯ ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ВУЧЫ́ЦЕЛЬСКАЯ РА́ДА , Беларускі вучыцельскі саюз Гродзеншчыны, прафесійна-палітычная арг-цыя бел. настаўнікаў. Дзейнічала ў Гродне ў ліп. 1919 — крас. 1920 ва ўмовах польск. акупацыі. Узначальвалі І.Антонаў, са жн. 1919 — Л.Дзекуць-Малей. Выступала за беларусізацыю нар. асветы, арганізацыю бел. школьніцтва ў Гродзенскай губ., паліт. і сац. абарону бел. настаўніцтва; супраць абмежавання польск. ўладамі бел. асветы і паланізацыі бел. школ. Накіроўвала на вучобу на бел. настаўніцкія курсы ў Вільню настаўнікаў Гродзеншчыны. Яе намаганнямі ў 1919 1-я бел. пач. школа ў Гродне пераўтворана ў прагімназію. Падтрымлівала сувязь з Часовым беларускім нацыянальным камітэтам у Мінску, Цэнтр. бел. радай Віленшчыны і Гродзеншчыны, мясц. Грамадой беларускай моладзі ў Гродне, з інш. бел. настаўніцкімі саюзамі. Паўнамоцтвы перадала Беларускай школьнай радзе ў Гродне. У.В.Ляхоўскі. с. 429
ГРО́ДЗЕНСКАЯ ШКО́ЛА ДО́ЙЛІДСТВА , самабытная арх. школа, якая склалася ў 12 ст. ў Гродне. Пабудовы Гродзенскай школы дойлідства вызначаліся арыгінальнымі сродкамі выразнасці — выкарыстаннем у роўнаслаёвай муроўцы з плоскай цэглы (плінфы) дэкар. прыроднага каменю (абчасаных, паліраваных валуноў), геам. кампазіцый з каляровых паліваных кафляў, наборнай маёлікавай падлогі з плітак разнастайных формаў. Для аб’ёмна-прасторавых кампазіцый характэрна адносна невял. таўшчыня апорных канструкцый, круглая і гранёная форма ўнутр. слупоў. Каб палепшыць акустыку, у верхнія часткі сцен умуроўваліся керамічныя збаны (галаснікі). Узоры Гродзенскай школы дойлідства — Гродзенская Ніжняя царква, Гродзенская Барысаглебская царква, Гродзенская Прачысценская царква, Гродзенскі княжацкі церам, царква ў Ваўкавыску (сярэдзіна 12 ст.; у 1956 выяўлены рэшткі падмурка на замчышчы). с. 429
ГРО́ДЗЕНСКАЯ ЭКАНО́МІЯ , феадальная каралеўская (велікакняжацкая) гаспадарка ў ВКЛ у 1589—1796. Створана ў выніку пераўтварэння Гродзенскага староства ў дзярж. маёнтак, прыбыткі ад якога ішлі на ўтрыманне вял. князя, яго двара, дзярж. апарата, войска і інш. Мела асобнае адм.-гасп. кіраванне. У 1783 падзялялася на «губерні» (Азёрскую, Дамброўскую, Квасаўскую, Крынкаўскую, Сакольскую, Яноўскую), у склад якіх уваходзілі 49 ключоў, 24 фальваркі, 1 лентвойтаўства, 13 гарадоў і мястэчак, 368 вёсак і 5 пушчаў; нас. 42 380 чал. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) уладанні эканоміі перададзены, часткова прададзены прыватным асобам. с. 429
ГРО́ДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ́ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР . Створаны ў вер. 1947 на базе пераведзенага ў Гродна Бабруйскага абласнога драматычнага тэатра. У станаўленні творчага калектыву значную ролю адыгралі адзін з заснавальнікаў т-ра і маст. кіраўнік (да 1950) М.Кавязін, рэжысёры А.Міронскі і І.Папоў. У першыя гады ў рэпертуары пераважалі п’есы сав. драматургаў, ставіліся творы замежнай класікі. У пач. 1950-х г. пастаўлены п’есы бел. драматургаў: «Калі зацвітаюць сады» В.Палескага, «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы, «Гэта было ў Мінску» В.Кучара, а таксама творы рус. і замежнай класікі. У ліку лепшых спектакляў 2-й пал. 1950 — пач. 1960-х г. «Нявольніцы» А.Астроўскага, «Іспанцы» М.Лермантава, «Улада цемры» Л.Талстога, «У добры час!» В.Розава, «Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай, «Юстына» Х.Вуаліёкі. У 2-й пал. 1960 — пач. 1970-х г. рэпертуар характарызаваўся пэўнай эклектычнасцю, нераўназначнасцю маст. якасці пастановак. У 1970-я г. пастаўлены бел. п’есы: «Трыбунал» А.Макаёнка, «Пад зоркамі» паводле рамана П.Пестрака «Сустрэнемся на барыкадах», «Апошні шанц» В.Быкава, «Адкуль грэх?» А.Петрашкевіча, «Амністыя» М.Матукоўскага, п’есы рус. і замежных аўтараў — «Навальніца» А.Астроўскага, «Акіян» А.Штэйна, «Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана, «Дом на скале» Вуаліёкі і інш. Станоўчыя зрухі ў творчасці калектыву адбыліся ў 2-й пал. 1970-х г., калі яго ўзначаліў У.Караткевіч. Рэпертуар т-ра вылучаўся жанравай і тэматычнай разнастайнасцю. Вял. ўвага аддавалася бел. драматургіі: «Паўлінка» Я.Купалы, «Мілы чалавек» К.Крапівы, «Несцерка» В.Вольскага, «Трывога» і «Францыск Скарына» Петрашкевіча; пастаўлены п’есы Астроўскага, М.Горкага, А.Вампілава, І.Друцэ, А.Арбузава, А.Гельмана, Т.Уільямса і інш. Сярод лепшых спектакляў 1980-х г.: «Князь Навагрудскі» Л.Пракопчыка і Дз.Кальчанкі, «Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча, «Стары» М.Горкага, «Заўтра была вайна» паводле Б.Васільева, «Хто баіцца Вірджыніі Вулф?» і «Лаліта» (паводле У.Набокава) Э.Олбі. У 1990-я г. ў рэпертуары: «Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і чорта, які страціў сэнс існавання» У.Рудава (паводле твораў К.Марашэўскага і Ф.Аляхновіча), «Сонейка, свяці» У.Ягоўдзіка (па матывах бел. казачнага фальклору), «Здурнелы Журдэн» М.Булгакава, «Нора» Г.Ібсена, «Дарагая Памэла» Дж.Патрыка, «Беззаганнае забойства» Ж.Рабера, «Карсіканка, або Ад’ютантша яго імператарскай вялікасці» І.Губача, «Сейлемскія ведзьмы» А.Мілера і інш. З 1979 працуе малая сцэна.
Значны ўклад у творчасць т-ра зрабілі нар. артысты Беларусі Г.Дубаў, Я.Кімберг, Ю.Сідараў, засл. арт. Беларусі С.Аляксандраў, З.Асмалоўская, М.Астанкава, А.Бірычэўскі, Г.Глінаецкі, В.Грачынскі, С.Іванова, М.Кавязіна, Н.Караткевіч, У.Мішанчук, Ю.Нікіцін, Т.Нікалаева, Г.Панкрат, Л.Сторажава, П.Філіпаў, Т.Шашкіна, засл. арт. Расіі А.Лявонаў і Н.Меліхава, засл. арт. Малдавіі І.Таран. У складзе трупы (1997): засл. арт. Беларусі А.Гайдуліс, Л.Дзяменцьева, М.Емяльянаў, А.Марцінюк, В.Смачнеў, засл. арт. Расіі Л.Рудой, засл. арт. Абхазіі У.Шакала. Гал. рэжысёр М.Разцоў (з 1991), гал. мастак Ф.Розаў (з 1991).
Т-р працаваў у будынку былога т-ра А.Тызенгаўза (гл. ў арт. Гродзенскі абласны тэатр лялек), з 1984 — у новым (арх. Г.Мачульскі). Будынак складаецца з 6-граннага асн. аб’ёму (з гал. глядзельнай залай на 700 месцаў) і П-падобнага 3-павярховага адм.-службовага корпуса (на 1-м паверсе малая глядзельная зала на 200 месцаў). с. 429
ГРО́ДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ́ ТЭА́ТР ЛЯ́ЛЕК . Створаны ў 1980 у Гродне з выпускнікоў аддзялення т-ра лялек Ленінградскага ін-та т-ра, музыкі і кінематаграфіі і Гродзенскага культасветвучылішча. Адкрыўся 25.5.1981 спектаклем «Людвіг і Тута» В.Богача і С.Хрыстоўскага. У спектаклях т-ра выкарыстоўваюцца лялькі розных сістэм (трысцінавыя, пятрушкі, планшэтныя, плоскасныя, маскі); прыём адкрытага валодання лялькай спалучаецца з дзеяннем акцёра ў жывым плане. У рэпертуары т-ра: «Тутэйшыя» Я.Купалы, «Як здароўе...» паводле п’есы У.Галубка «Пісаравы імяніны», «Цудоўная дудка» В.Вольскага, «Чортаў скарб» У.Караткевіча, «Пра Івана-ганчара і пачвару цара» А.Грачанікава, «Балада пра белую вішню» С.Клімковіч, «Прывітанне Малпе» і «Кацяня па мянушцы Гаў» Р.Остэра, «Калі рамонак расцвітае» Р.Маскова, «Доктар Айбаліт» В.Карастылёва, «Церамок» С.Маршака, «Дзівоснае кураня» В.Корнева, «Прынцэса і паж» М.Войтышка, «Лекар паняволі» Мальера і інш. Спектаклі ідуць на бел., рус., польск. і франц. мовах.
Гал. рэжысёры С.Юркевіч (1981—88), МАндрэеў (з 1988), гал. мастакі Л.Быкаў (1981—88), Ю.Давыдзюк (1988— 91), А.Сураў (з 1995).
Будынак т-ра ўзведзены ў 1780-я г. (арх. І.Г.Мёзер і Дж.Сака). Прызначаўся для т-ра А.Тызенгаўза; зроблены як працяг яго палаца, злучаўся з ім крытым пераходам. Зала т-ра, сфарміраваная па «італьянскай крывой», уяўляла сабой паўкруглае памяшканне з амфітэатрам і яруснымі галерэямі па перыметры. У 1859 будынак рэканструяваны, яго аб’ём павялічаны. У 1940 надбудаваны 3-і паверх. У 1975 расшыраны сцэн. каробка і глядзельная зала. с. 430
ГРО́ДЗЕНСКІ БАРЫСАГЛЕ́БСКІ (КАЛО́ЖСКІ) МАНАСТЫ́Р . Існаваў у 15—20 ст. у Гродне. Узнік пры Гродзенскай Барысаглебскай царкве. У 1480 пры першым вядомым ігумене Каліксце гродзенскі мешчанін І.Сергіевіч завяшчаў манастыру фальварак Панямонь, Г.Хадкевіч — штогадовую даніну ў 20 бочак мукі. Каля 1500 вял. кн. Аляксандр падараваў манастыру сад на беразе Нёмана, а кцітар (стараста з міран) каралеўскі пісар Б.Багавіцінавіч — фальварак Чашчаўляны (Чашчэвічы). У сярэдзіне 16 ст. манастыр заняпаў і ў ім не было манахаў. У канцы 16 ст. адрадзіўся і стаў уніяцкім. Сярод уніяцкіх ігуменаў быў вядомы пісьменнік-палеміст Леў Крэўза. З сярэдзіны 17 ст. тут вядомы цудатворны абраз Маці Божай Каложскай (эвакуіраваны ў 1915, месца яго знаходжання невядома). У пач. 18 ст. пры ігумене Воўку-Ланеўскім манастыр зноў заняпаў, а ігумен Яхімовіч аддаў усю зямельную маёмасць гродзенскім кармелітам. Пасля скасавання ў 1839 Брэсцкай уніі 1596 манастыр стаў зноў праваслаўным, у сярэдзіне 19 ст. ён пераведзены ў будынкі закрытага Гродзенскага кляштара бернардзінак. Спыніў існаванне ў 1-ю сусв. вайну. А.А.Ярашэвіч. с. 430
ГРО́ДЗЕНСКІ БАТАНІ́ЧНЫ САД . Існаваў у 1775—81. Закладзены вучоным Ж.Э.Жыліберам на месцы старога гарадзішча. Па разнастайнасці, колькасці відаў раслін не саступаў лепшым садам Еўропы. Калекцыя камплектавалася з мясц. відаў і раслін, атрыманых са Страсбурскага і Эдынбургскага садоў, падараваных вядомымі батанікамі (напр., акад. П.С.Палас пераслаў сабраныя ім сібірскія расліны). У 1777 у садзе было 1200 відаў экзотаў (у т.л. некалькі амерыканскіх, якія паспяхова раслі ў адкрытым грунце), у 1778 — больш за 2000 відаў. У 1781 большая ч. калекцыі перавезена ў Вільню. Цяпер на месцы саду — гар. парк культуры і адпачынку. с. 431
ГРО́ДЗЕНСКІ ГІСТО́РЫКА-АРХЕАЛАГІ́ЧНЫ ЗАПАВЕ́ДНІК . Створаны ў 1967 у Гродне на тэр. Замкавай Гары, якая займае трохвугольны пагорак на мысе, утвораным пры ўпадзенні р. Гараднічанка ў Нёман. У 12—17 ст. тут існаваў Гродзенскі Стары замак, на паўн. рагу яго размяшчаўся Гродзенскі княжацкі церам, у цэнтр. частцы — Гродзенская Ніжняя царква, на месцы якой пазней пабудавана Гродзенская Верхняя царква. У 1580 тут пабудаваны палац Стафана Баторыя, у будынку якога цяпер размяшчаецца Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей. с. 431
ГРО́ДЗЕНСКІ ГІСТО́РЫКА-АРХЕАЛАГІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й . Засн. ў 1920 па ініцыятыве археолага і краязнаўца Ю.Ядкоўскага, адкрыты ў 1922. Зберагаў калекцыі дакументаў 15—17 ст., творы выяўл. мастацтва 17—19 ст., вырабы гродзенскіх каралеўскіх мануфактур 18 ст. У Вял. Айч. вайну частка калекцыі загінула. З 1945 размяшчаецца ў Гродзенскім Старым замку і палацы Стафана Баторыя. Пл. экспазіцыі 2380 м2, больш за 129 тыс. экспанатаў асн. фонду (1994), у т.л. фонд старадрукаў і рэдкай кнігі (20 тыс. экз.). Аддзелы: гісторыі Гродзеншчыны, прыроды краю, мастацкі. Сярод матэрыялаў археал. знаходкі з раскопак Замкавай Гары ў Гродне, Краснасельскага археалагічнага комплексу, гарадзішчаў 11—13 ст., узоры бел. скорапісу на пергаменце, вырабы гродзенскіх рамеснікаў 17—18 ст., гродзенскія падвойныя дываны. Экспануюцца прадметы, звязаныя з падзеямі паўстання 1863—64 на чале з К.Каліноўскім, рэв. і нац.-вызв. рухам у Зах. Беларусі, паказаны партыз. рух, дзейнасць падп. патрыят. арг-цый у Вял. Айч. вайну. У аддзеле прыроды экспанаты з расліннага і жывёльнага свету, карысныя выкапні краю. Мастацкі аддзел праводзіць выстаўкі выяўл. і дэкар.-прыкладнога мастацтва. Музей выдае зб. «Краязнаўчыя запіскі» (з 1990). Філіялы: Дом-музей М.Багдановіча, Дом рамёстваў. В.М.Царук. с. 431
ГРО́ДЗЕНСКІ ГУРТО́К БЕЛАРУ́СКАЙ МО́ЛАДЗІ . Дзейнічаў ў Гродне ў 1909—14. Меў на мэце пашыраць веды пра Беларусь, яе гісторыю, культуру, мову, развіваць нац. свядомасць моладзі. Кіраўнікі: ксёндз Ф.Грынкевіч, да студз. 1912 К.Колышка, з восені 1913 А.Зянюк. У гурток уваходзілі пераважна вучні мясц. школ, гімназій. Працаваў нелегальна. Меў сувязі з газ. «Наша ніва», бел. выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца», бел. кнігарняй у Вільні, Беларускім навукова-літаратурным гуртком студэнтаў С.-Пецярбургскага ун-та і інш. Члены гуртка займаліся літ. творчасцю (З.Верас, Я.Лявіцкі, Колышка), збіралі б-ку бел. выданняў, наладжвалі вечарыны, ставілі спектаклі. А.М.Пяткевіч. с. 431
ГРО́ДЗЕНСКІ ДОМ АГІ́НСКАГА . Пабудаваны ў 1790 (арх. К.Шыльдгаўз) у стылі класіцызму з элементамі нар. дойлідства. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з рызалітамі ў цэнтры гал. і дваровага фасадаў і 4 алькежамі па вуглах. Асн. аб’ём быў накрыты высокім 2-схільным чарапічным дахам. Фасады дома мелі 2-яруснае вырашэнне: ніжні ярус (1-ы паверх) масіўны з невял. гладкімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, верхні (2-і паверх) — больш высокі, ажурны, з рытмічным радам шырокіх акон з ліштвамі. Рызаліт на гал. фасадзе быў завершаны невял. атыкам, гал. ўваход аформлены стылізаваным порцікам. Разбураны ў 2-й пал. 19 ст. с. 431
ГРО́ДЗЕНСКІ ДОМ ВІ́ЦЭ-АДМІНІСТРА́ТАРА , помнік архітэктуры 18 ст. Пабудаваны ў Гродне, мае рысы стыляў барока і класіцызму. Уваходзіў у арх. ансамбль Гарадніцы. Двухпавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак з вальмавым дахам. Гал. фасад аздоблены лапаткамі, філёнгамі і нішамі, па баках раскрапаваны плоскімі рызалітамі. Больш нізкі 2-і паверх аддзелены карнізным поясам і багата дэкарыраваны. Архітэктурная выразнасць дасягаецца рэгулярным рытмам прамавугольных аконных праёмаў. Першапачатковая планіроўка і аздабленне інтэр’ераў парушаны. А.М.Кулагін. с. 431
ГРО́ДЗЕНСКІ ДОМ ВІ́ЦЭ-ГУБЕРНА́ТАРА , помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў Гродне каля 1800 для гродзенскага віцэ-губернатара Максімовіча. Двухпавярховы Г-падобны ў плане мураваны будынак накрыты 2-схільным дахам. Сіметрыя гал. фасада падкрэслена 4-калонным порцікам дарычнага ордэра з трохвугольным франтонам. Бакавыя часткі вылучаны рызалітамі. Фасад раскрапаваны філёнгамі, рустам, завершаны развітым прафіляваным карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы аздоблены фігурнымі ліштвамі і сандрыкамі. Інтэр’еры былі ўпрыгожаны фрэскавай размалёўкай. с. 431
ГРО́ДЗЕНСКІ ЕЗУІ́ЦКІ КАЛЕ́ГІУМ , навучальная ўстанова ў Гродне ў 1625—1773. Уключаў вучэбныя і жылыя памяшканні, б-ку (у 1773 — 2373 кнігі), аптэку (засн. ў 1687), сад, гасп. будынкі, касцёл Францыска Ксаверыя (гл. ў арт. Гродзенскі кляштар езуітаў). Яго пабудовы займалі цэлы квартал горада. Калегіум складаўся з 2 аддзяленняў: малодшага, якое мела 5 класаў (апошні — 2-гадовы), і старэйшага, 3-гадовага. Выкладаліся традыцыйныя для калегіума прадметы: «сем вольных мастацтваў», тэалогія, класічныя мовы і інш. З 1667/68 навуч. г. ўсе настаўнікі калегіума мелі вучонае званне прафесара. У 1707 пры калегіуме адкрыта муз. бурса, пры ёй дзейнічала капэла (у 1773 мела 63 муз. інструменты). На 1773 калегіум валодаў 7 фальваркамі і 25 вёскамі ў Гродзенскім пав., у якіх было 240 дымоў. Пасля роспуску ў 1773 ордэна езуітаў будынкі і маёмасць калегіума перададзены Адукацыйнай камісіі, пазней — урадавым установам. Касцёл ператвораны ў фарны (прыходскі). Калегіум адыграў значную ролю ў пашырэнні ўплыву каталіцкай царквы на З Беларусі, яго дзейнасць спрыяла зацвярджэнню еўрап. сістэмы адукацыі на Гродзеншчыне. У ліку яго выхаванцаў асветнік і астраном М.Пачобут-Адляніцкі. Т.Б.Блінова. с. 431
ГРО́ДЗЕНСКІ ЗААЛАГІ́ЧНЫ ПАРК , старэйшы на Беларусі, засн. ў 1927 на сродкі гар. т-ва аматараў прыроды (ініцыятар — прыродазнавец, выкладчык біялогіі мясц. гімназіі Ян Каханоўскі). З 1931 арандаваны прыватным прадпрымальнікам, з 1939 уласнасць дзяржавы, у калекцыі меў каля 400 жывёл. У Айч. вайну матэрыяльныя каштоўнасці знішчаны, рэдкія віды звяроў вывезены ў Германію. У 1949 адбудаваны, калекцыя адноўлена. Пл. 3,42 га. Сярод 321 віда прадстаўнікі млекакормячых (98), птушак (83), рэптылій (41), амфібій (16), рыб (78), бруханогіх малюскаў (5). Экспануюцца рэдкія жывёлы, занесеныя ў Чырв. кнігу Міжнар. саюза аховы прыроды: кіт. алігатар, суматранскі і амурскі тыгры, туркм. кулан, алень Давіда, зубр, чырвоны і канадскі ваўкі, арлан-белахвост і інш. Працуюць секцыі: іхтыялогіі, герпеталогіі, драпежных жывёл і малпаў, капытных, арніталогіі, кармлення, навукова-асветная. с. 432
ГРО́ДЗЕНСКІ ЗАВО́Д АЎТАМАБІ́ЛЬНЫХ АГРЭГА́ТАЎ . Засн. ў 1884 як ліцейна-мех. майстэрні. У 1939 пераўтвораны ў ліцейна-мех. з-д для рамонту прамысл. абсталявання млыноў, цагельных з-даў і машын с.-г. прызначэння. З 1944 працаваў у якасці ваенна-рамонтных майстэрняў. З 1953 велазборачны, з 1960 веласіпедны з-д. З 1965 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1997): тармазныя камеры і амартызатары для аўтамабіляў розных марак, стойкі амартызатарныя, веласіпеды дзіцячыя «Нёман», «Кранон». с. 432
ГРО́ДЗЕНСКІ ЗАВО́Д «БЕЛТАПА́З» . Створаны ў 1958 як з-д сан.-тэхн. абсталявання. У 1960 перайменаваны ў з-д «Электрасвятло», у 1966 у з-д тэхнал. аснасткі, у 1976 у вытв. аб’яднанне па выпуску тэхнал. аснасткі, у 1986 з-д такарных патронаў, з 1996 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1996): такарныя патроны розных мадыфікацый, дамкраты да легкавых аўтамабіляў, мэблевая фурнітура, фільтры аўтамаб. і інш. с. 432
ГРО́ДЗЕНСКІ ЗАВО́Д ГАНДЛЁВАГА МАШЫНАБУДАВА́ННЯ . Засн. ў 1961 для выпуску пасудамыйных машын для прадпрыемстваў грамадскага харчавання. Гал. вытв. цэхі ўведзены ў дзеянне ў 1963—73. З 1987 Гродзенскае вытворчае аб’яднанне гандл. машынабудавання, з 1.4.1995 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1997): пасудамыйныя машыны для прадпрыемстваў грамадскага харчавання, быт. і прамысл. электраводанагравальнікі, вырабы мед. і с.-г. тэхнікі, тавары культ.-быт. прызначэння. с. 432
ГРО́ДЗЕНСКІ ЗАВО́Д КАРДА́ННЫХ ВАЛО́Ў . Дзейнічае з 1951 як рамонтна-падшыпнікавы з-д. У 1955 рэарганізаваны ў з-д «Аўтазапчастка». У 1961 перайменаваны ў з-д карданных валоў. З 1995 АТ «Белкард». Асн. прадукцыя (1996): карданныя валы для аўтамабіляў, аўтобусаў і трактароў, с.-г. машын, трамваяў, тралейбусаў, чыг. пасажырскіх вагонаў, аўтакранаў і аўтагрэйдэраў, рулявыя цягі да трактароў МТЗ і інш. Рэалізуецца ў Беларусі і Расіі. с. 432
ГРО́ДЗЕНСКІ ЗАВО́Д «РАДЫЁПРЫЛА́ДА» . Засн. ў 1926 як прыватнае прадпрыемства. У пасляваенны перыяд — з-д быт. прылад, пасля рэканструкцыі ў 1965 з-д «Электрапрылада», з 1978 з-д «Радыёпрылада», выпускаў аўтамагнітолы. З 1995 пасля аб’яднання з ВА «Хваля» (выпускала дэталі для аўтамагнітол) — ВА «Радыёхваля». Асн. прадукцыя (1997): аўтамагнітолы, аднаканальныя і шматканальныя радыёстанцыі, радыёпрыёмнікі, тэлевізары, генератары і агрэгаты для дызельных рухавікоў, эл.-тэхн. вырабы с.-г. прызначэння і абсталяванне для кабельнага тэлебачання. с. 432
ГРО́ДЗЕНСКІ КАМБІНА́Т БУДМАТЭРЫЯ́ЛАЎ . Створаны ў 1950 на базе цагельнага, кафляна-плітачнага і вапнавага прадпрыемстваў. З 1958 буйное механізаванае прадпрыемства па выпуску будматэрыялаў. Асн. прадукцыя (1996): цэгла сілікатная і вонкавая каляровая, арміраваныя панэлі з ячэістага і шчыльнага сілікатабетону, ячэістыя блокі, вапна будаўнічая, плітка аддзелачная каляровая сілікатабетонная, уцяпляльнік газасілікатны, чарапіца палімерпясчаная. Гасп. сувязі з Літвой і Расіяй. с. 432
ГРО́ДЗЕНСКІ КАРАЛЕ́ЎСКІ ПАЛА́Ц , гл. Гродзенскі Новы замак. с. 432
ГРО́ДЗЕНСКІ КЛЯ́ШТАР БЕРНАРДЗІ́НЦАЎ , помнік архітэктуры 16—18 ст., у якім спалучаны прыёмы і формы готыкі, рэнесансу і барока. Комплекс уключае касцёл, жылы корпус, вежу-званіцу, якія звязаны паміж сабой і ўтвараюць замкнёны ўнутр. двор. Размешчаны на высокім правым беразе Нёмана і з’яўляецца дамінантай сілуэта забудовы цэнтра горада.
Драўляны кляштар засн. ў 1494 у Гродне (фундатар А.Ягелончык). Буд-ва мураванага касцёла пачалося ў 1602. У 1656 кляштар пашкоджаны пажарам. У 1680 перакрыта страха касцёла, рэстаўрыраваны алтар св. Антонія, пабудавана капліца св. Барбары. У 1736 пабудаваны 3 алтары ў капліцы св. Міхаіла, перабудаваны алтары св. Міхаіла, св. Банавентуры, св. Ануфрыя, св. Пятра з Алькантары. У 1738 рэстаўрыравана званіца.
Касцёл — 3-нефавая 6-стаўповая базіліка, у архітэктуры якой спалучаюцца стылявыя элементы готыкі, рэнесансу і барока. Гал. фасад дэкарыраваны антаблементам, пілястрамі карынфскага ордэра, арачнымі нішамі і завершаны трохвугольным франтонам. У 1788 інтэр’ер аздоблены жывапісам, разьбой па дрэве, чыгунным і бронзавым ліццём, стукавым арнаментам, скульптурай. Скляпенні крыжовыя на падпружных арках, размаляваных у тэхніцы грызайль (гербы заказчыкаў, раслінны арнамент). Над прытворам хоры з арганам (устаноўлены ў 1680-я г.). У кампазіцыі ўсіх 14 алтароў (за выключэннем аднаго, зробленага ў 20 ст. мясц. рэзчыкам І.Болдакам) выкарыстаны элементы карынфскага ордэра, скульптура, алтарныя карціны. Асаблівую маст. каштоўнасць маюць скульпт. і гарэльефныя стукавыя кампазіцыі Ларэтанскай капэлы «Чатыры евангелісты», «Святая сям’я», «Маленне аб чашы», выкананыя ў стылі рэнесансу. Трох’ярусны гал. алтар драўляны, аздоблены стукавай скульптурай і арнаментам. Двухпавярховы жылы корпус далучаны да паўд. сцяны касцёла. Сцены члянёны прамавугольнымі вокнамі, пілястрамі, контрфорсамі. Да гал. фасада касцёла з паўд. боку прымыкае вежа-званіца. Два верхнія ярусы званіцы, перабудаваныя ў 1788, выкананы ў стылі позняга барока, маюць складаную фігурную пабудову і маляўнічы сілуэт. С.Г.Багласаў, М.М.Яніцкая. с. 433
ГРО́ДЗЕНСКІ КЛЯ́ШТАР БРЫГІ́ТАК , помнік архітэктуры ранняга барока. Пабудаваны ў 1634—42 у Гродне па фундацыі К. і А.Весялоўскіх. Уключаў Благавешчанскі касцёл, жылы корпус, гасп. пабудовы (збярогся толькі лямус, гл. ў арт. Гродзенскія лямусы), мураваную агароджу з брамамі (захавалася часткова), сад, агарод, званіцу-капэлу (стаяла асобна, на другім баку вуліцы; знішчана ў 1960-я г.). Касцёл — аднанефавы 2-вежавы храм з паўцыркульнай апсідай. Гал. фасад мае стройную сіметрычную кампазіцыю з 3-часткавым дзяленнем па вертыкалі на цэнтр. плоскасць і 2 вуглавыя вежы. Ніжні ярус члянёны плоскімі пілястрамі з карынфскімі капітэлямі, прарэзаны дзвярным і аконным праёмамі. Над пілястрамі праходзіць антаблемент, фрыз якога аформлены манум.-дэкар. жывапісам у тэхніцы сграфіта. Гал. фасад завершаны аднолькавымі па вышыні атыкам, трохвугольным франтонам і 2-яруснымі дэкар. вежачкамі. Інтэр’ер вырашаны як адзіны аб’ём, перакрыты цыліндрычным скляпеннем на распалубках. Жылы корпус — прамавугольны ў плане 2-павярховы аб’ём з вял. унутр. дваром. На паўн. фасадзе захаваўся партал, аздоблены маст. тынкоўкай. Па перыметры будынка з боку двара праходзіць светлавы калідор з келлямі. Агароджа з брамай уяўляе сабой глухую цагляную атынкаваную сцяну, па вуглах якой былі невял. 6-гранныя вежы (захаваўся 1-ы ярус адной з іх). Агароджа мела 4 брамы (захаваліся 3 найб. манум. перад касцёлам). Зберагліся таксама брамы для пешага люду і праезная брама гасп. двара.
С.Г.Багласаў, Т.Р.Маліноўская. с. 433
ГРО́ДЗЕНСКІ КЛЯ́ШТАР ДАМІНІКА́НЦАЎ . Існаваў у 1633—1832 у Гродне. Засн. літ. падкаморыем Фрыдрыхам Сапегам і яго жонкай Крысцінай. Мураваны, з 2-вежавым фасадам, касцёл Дзевы Марыі Ружанцавай асвячоны ў 1726. У храме было 8 разьбяных алтароў, арган на 10 галасоў, бронзавы бюст караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У мураваным 2-павярховым корпусе кляштара размяшчаліся школы. Сярод прыбораў кабінетаў былі 5 электрычных машын, магнітныя вагі, тэлескоп, мікраскоп, барометры і інш. Мелася хімічная лабараторыя, у б-цы было больш за 10 тыс. тамоў. У 1832 кляштар закрыты, будынкі не захаваліся. А.А.Ярашэвіч. с. 433
ГРО́ДЗЕНСКІ КЛЯ́ШТАР ЕЗУІ́ТАЎ , помнік архітэктуры барока. Пачаў фарміравацца пасля 1622. У комплекс уваходзілі касцёл, будынкі калегіума, б-ка, Гродзенскай аптэкі будынак, друкарня, жылыя карпусы і гасп. пабудовы. Першы «касцёльчык» Пятра і Паўла быў драўляны і існаваў з 2-й чвэрці 17 ст. да 1700. Езуіцкая рэзідэнцыя будавалася пасля 1664 (калі атрымала статус калегіума), мураваны касцёл — з 1678 (фундатары Самуэль і Канстанцыя Лозы; набажэнства ў касцёле пачалося ў 1700). У 1725 на вежы-званіцы касцёла ўстаноўлены гадзіннік (помнік тэхнікі сярэднявечча, раней знаходзіўся на вежы калегіума), які выконваў ролю гарадскога. У 1750—52 надбудаваны вежы. Стары мураваны калегіум будавалі ў 1677—83, новы — у 1691 (1-ы паверх) і ў 1740—44 (2-і і 3-і паверхі). Касцёл (з 1783 наз. фарны) — 3-нефавая крыжова-купальная базіліка (выш. 53,6 м, у плане 30x60 м). Двухвежавы амаль плоскі фасад падзелены паясамі антаблементаў на 3 ярусы, 2 ніжнія раскрапаваны падвойнымі карынфскімі пілястрамі. У арачных нішах драўляныя выявы апосталаў Пятра і Паўла, св. Ксаверыя (разьбяр Г.Гіс, 1768). У цэнтры фасада вял. акно і балкон для аркестра. Сілуэт ажыўляюць увагнутыя сцены і 2 вазы мураваных барочных купалаў над вежамі. Бакавыя нефы высокія (10,5 м), асветлены вял. лучковымі і арачнымі аконнымі праёмамі, перакрыты крыжовымі скляпеннямі.
Высокамастацкі багаты і ўрачысты інтэр’ер насычаны скульптурай, арх. пластыкай і фрэскамі. Гал. драўляны 3-ярусны алтар (выш. 21 м) створаны ў 1736 у стылі позняга барока, аздоблены шматлікімі калонамі і пілястрамі. У касцёле 12 бакавых алтароў: 2 у капліцах, 4 у трансепце і 6 кулісных. Інтэр’ер касцёла дапаўняюць помнік А.Тызенгаўзу (пач. 20 ст.), мемар. дошка праф. Ягелонскага ун-та З.Ф.Урублеўскаму (1845—88), творы дэкар.-прыкладнога мастацтва. Кляштар займаў цэлы квартал (120 х 160 м), у сярэдзіне якога знаходзіўся калегіум. Складаўся з гал. 3-павярховага (новы калегіум), зах. 2-павярховага і ўсх. 3-павярховага (стары калегіум) крылаў. На стыку старога і новага калегіумаў была трапезная, над якой размяшчалася б-ка з сенцамі, над імі — капліца. Абапал старога калегіума размяшчаліся гасп. двары з флігелямі, дзе былі майстэрні, стайні, вазоўні. Пры гал. браме стаяла бурса. Побач з касцёлам будынак аптэкі, на Пн ад яго была мураваная школа, дзе размяшчаўся т-р. Астатнюю тэр. займаў вял. сад. Захаваліся касцёл, аптэка, стары і новы калегіумы, бурса, трапезная, б-ка, майстэрні, стайні, вазоўні.
А.У.Міленкевіч, Е.Пашэнда. с. 433
ГРО́ДЗЕНСКІ КЛЯ́ШТАР ФРАНЦЫСКА́НЦАЎ , помнік архітэктуры барока. Пабудаваны ў 1635 у Гродне на левым беразе Нёмана па фундацыі Сузанны і Яўстахі Курч. Асіметрычная кампазіцыя комплексу вызначана складаным рэльефам мясцовасці. Уключае касцёл, вежу-званіцу, кляштарны корпус, браму з агароджай. Мураваныя касцёл і 2-павярховы кляштарны корпус утвараюць замкнёны ўнутр. двор. Касцёл — 3-нефавая базіліка, цэнтр. неф і апсіда якой вырашаны адзіным аб’ёмам і накрыты агульным 2-схільным чарапічным дахам, больш нізкія бакавыя нефы — аднасхільнымі. Пасля пажару ў 18 ст. касцёл адноўлены, яго дэкар. аздоба значна зменена. Інтэр’ер вызначаецца багаццем арх. пластыкі і маст.-дэкар. аздаблення (разьба па дрэве, лепка, скульптура). Двух’ярусны гал. алтар у стылі барока ўпрыгожаны скульптурай і накладной разьбой. Амбон у стылі ракако дэкарыраваны гарэльефнымі выявамі 4 евангелістаў. З паўн. боку да гал. фасада прылягае 3-ярусная вежа-званіца з самаст. уваходам. Першы ярус, які прымыкае да сцяны бакавога нефа касцёла, захаваў агульную з 1-м ярусам гал. фасада пластыку 17 ст., 2-і і 3-і ярусы, перабудаваныя ў 18 ст., вырашаны ў насычанай рэльефнай пластыцы сталага барока. Званіцу ўвенчвае высокі фігурны шлем. П-падобны няправільны ў плане кляштарны корпус прыбудаваны да касцёла з паўд. боку. У паўд.-зах. вугле корпуса знаходзіцца вялікі ў выглядзе рызаліта аб’ём, дзе былі трапезная і б-ка. У паўн.-зах. частцы захаваліся фрагменты агароджы і барочная брама.
У.А.Чантурыя, С.Г.Багласаў, Г.М.Ярмоленка. с. 434
ГРО́ДЗЕНСКІ КНЯ́ЖАЦКІ ЦЕ́РАМ , княжацкі палац, помнік архітэктуры 12 ст. Размяшчаўся на тэр. Гродзенскага Старога замка, на паўд. рагу дзядзінца. Рэшткі церама выяўлены ў 1932—33 Ю.Ядкоўскім. Збераглася паўн. частка даўж. 9,72 м і выш. да 2 м. Гэта быў 2-павярховы на каменным падмурку будынак з драўлянымі бэлечнымі перакрыццямі. Змураваны з плінфы ў тэхніцы роўнаслаёвай муроўкі. На кароткіх тарцах цаглін рэльефныя мулярскія знакі. Звонку дэкар. муроўка была аздоблена радамі амаль неапрацаваных камянёў. Падмурак — рад камянёў (таўшчыня 35—40 см), пад якімі праслойка бітай цэглы. Будынак быў накрыты свінцовымі лістамі. У канцы 14 — пач. 15 ст. да ўвахода прыбудаваны новы ганак з буйнапамернай цэглы, будынак прыстасаваны да абароны. Разбураны ў 16 ст. ў час перабудовы Старога замка Стафанам Баторыем. А.А.Трусаў. с. 435
ГРО́ДЗЕНСКІ МАНАСТЫ́Р БАЗЫЛЬЯ́НАК , Гродзенскі жаночы манастыр Раства Багародзіцы, помнік архітэктуры барока. Засн. ў 1633 як уніяцкі пры Гродзенскай Прачысценскай царкве. Пазней базыльянкі пабудавалі тут драўляны храм Раства Багародзіцы і жылыя памяшканні. У 1720 пачата буд-ва мураванай царквы і жылых памяшканняў (арх. І.Фантана ІІІ) на сродкі уніяцкага мітрапаліта Л.Кішкі. У 1756 манастыр асвячоны. У 1843 пераўтвораны ў праваслаўны. Дзейнічаў да 1960; манашкі былі пераведзены ў Жыровічы. У 1978—85 адрэстаўрыраваны; у ім размяшчаўся Беларускі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі. У 1992 аднавіў дзейнасць жаночы праваслаўны манастыр.
Уключае царкву Раства Багародзіцы, манастырскі і гасп. карпусы, капліцу, дом ігуменні. Царква — крыжова-купальны храм з выцягнутай прамавугольнай алтарнай часткай і 2 чацверыковымі вежамі з фігурнымі галоўкамі. Гал. фасад дэкарыраваны пілястрамі, раскрапоўкамі, завяршаецца карнізам і трохвугольным франтонам. Купал на высокім барабане завершаны ліхтаром і цыбулепадобнай галоўкай. У інтэр’еры аб’ёмы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на падпружных арках. Будынак манастыра 2-павярховы, Г-падобны ў плане, завершаны 2-схільным дахам. Падоўжаным крылом ён прыбудаваны да царквы і ўтварае перад апсідай невял. дворык. Да ўсх. тарца манастыра ў 19 ст. прыбудавана прамавугольная ў плане капліца з 2-колерным вырашэннем фасадаў. Сцены раўнамерна расчлянёны лапаткамі, падзелены на 2 ярусы шырокім прафіляваным поясам і завершаны стылізаваным антаблементам з трыгліфамі на фрызе і зубчыкамі на карнізе. Інтэр’ер зальны з люстраным скляпеннем. Асн. гаспадарчы корпус (1891) 2-павярховы, прамавугольны ў плане, размешчаны ва ўсх. частцы комплексу. Л.Карнілава, Г.П.Жаровіна. с. 435
ГРО́ДЗЕНСКІ МЕДЫЦЫ́НСКІ ІНСТЫТУ́Т . Засн. ў Гродне ў 1958. У 1996/97 навуч. г. ф-ты: лячэбна-прафілактычны, педыятрычны, медыка-псіхалагічны, па падрыхтоўцы мед. сясцёр з вышэйшай адукацыяй; падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае і завочнае (ф-т мед. сясцёр). Аспірантура з 1964, савет па абароне дысертацый з 1996. Мае 44 кафедры, 2 цэнтры (рэсп. гематалагічны, эндакрыналагічны), 3 н.-д. лабараторыі (рэсп. наркалагічная, цэнтр., арытмалагічная), а таксама выдавецкі цэнтр, б-ку. Выдае зборнікі навук. прац, манаграфіі. с. 436
ГРО́ДЗЕНСКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ І ПРАЕ́КТНЫ ІНСТЫТУ́Т АЗО́ТНАЙ ПРАМЫСЛО́ВАСЦІ І ПРАДУ́КТАЎ АРГАНІ́ЧНАГА СІ́НТЭЗУ (ГІАП) Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі. Засн. ў Гродне ў 1973 як Гродзенскі філіял Дзярж. н.-д. і праектнага ін-та азотнай прам-сці і прадуктаў арган. сінтэзу (Масква). З 1992 самастойны ін-т. Асн. кірункі работы: распрацоўка новых тэхналогій і прадуктаў па сінтэзе кандэнсацыйных і полімерызацыйных смол і супалімераў на аснове карбаміду, капралактаму і прадуктаў арган. сінтэзу; распрацоўка і ўкараненне новых лакафарбавых матэрыялаў, тэхналогій атрымання комплексных вадкіх і грануляваных мінер. угнаенняў, арган. і неарган. хімікатаў з адходаў вытв-сці; распрацоўка поўнага комплексу праектна-каштарысных работ прадпрыемстваў хім., нафтахім. і азотнай прам-сці, агульнапрамысл., прыродаахоўных і інш. аб’ектаў; абследаванне буд. канструкцый і выкананне праектаў па іх аднаўленні. М.І.Вінакураў. с. 436
ГРО́ДЗЕНСКІ НАВУЧА́ЛЬНА-ВЫ́ТВОРЧЫ КО́МПЛЕКС «ПТВ-ТЭ́ХНІКУМ» Белкаапсаюза. Засн. ў Гродне ў 1991. У складзе комплексу Гродзенскі каап. тэхнікум (з 1959) і Гродзенскае каап. прафес.-тэхн. вучылішча (з 1966). Навучэнцы комплексу паводле прынцыпу бесперапыннай падрыхтоўкі ў скарочаны тэрмін навучання заканчваюць па профільных спецыяльнасцях вучылішча і тэхнікум. Тэхнікум рыхтуе (1996/97 навуч. г.) тавараведаў-камерсантаў. Прымае асоб з агульнай сярэдняй адукацыяй і на базе профільнага прафес.-тэхн. вучылішча. Навучанне дзённае і завочнае. с. 436
ГРО́ДЗЕНСКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Т . Існаваў у 1940—41, 1944. Рыхтаваў настаўнікаў 5—7-га кл. агульнаадук. школ. Тэрмін навучання 2 гады. Меў аддзяленні бел. і рус. мовы і л-ры, фіз.-матэматычнае. У Вял. Айч. вайну абсталяванне і б-ка ін-та знішчаны. Аднавіў работу ў 1944. На яго базе створаны Гродзенскі пед. ін-т (1944—78) пераўтвораны ў Гродзенскі універсітэт. с. 436
ГРО́ДЗЕНСКІ НО́ВЫ ЗА́МАК , Гродзенскі каралеўскі палац, помнік архітэктуры 18 ст. Пабудаваны ў стылі позняга барока ў 1734—51 у Гродне каралём Аўгустам III на месцы Гродзенскага Ніжняга замка. Асн. праект М.Д.Пёпельмана, у стварэнні ўдзельнічалі арх. І.Х.Яўх і І.Ф.Кнобель (апошні дабудоўваў капліцу-капэлу). У 1789 рэканструяваны арх. Дж.Сака. Размешчаны на правым беразе Нёмана, арыентаваны на Гродзенскі Стары замак, складае з ім адзіны арх. комплекс. Непасрэдна ў ядро ансамбля ўключаны мураваныя службовыя будынкі, якія ўтвараюць за левым крылом замка гасп. двор. Тут засядаў Гродзенскі сейм 1793, размяшчаліся каралеўская канцылярыя, шпіталь, стайні, карэтная і інш. службы. П-падобны ў плане 2-павярховы палац з мансардамі ўтвараў адкрыты парадны двор, які з боку Старога замка заканчваўся 1-павярховымі флігелямі і брамай. З боку дваровага фасада да паўкруглага эркера была прыбудавана палацавая капліца. Маляўнічае вырашэнне палаца дасягалася спалучэннем чырв. дахоўкі, зялёнага колеру сцен і белых элементаў арх. пластыкі і ляпнога дэкору. Планіроўка калідорная з авальнай у плане цэнтр. купальнай залай, ад якой адыходзілі парадныя памяшканні, вял. вестыбюль, капліца. Жылыя памяшканні размяшчаліся на 2-м паверсе і ў мансардзе, службовыя — у скляпеністых падвалах. Інтэр’еры капліцы, Сенатарскай, Пасольскай і Круглай залаў былі ўпрыгожаны жывапісам, размаляванымі плафонамі, панэлямі, стукавай залачонай лепкай у стылі ракако, скульптурай, паркетнай падлогай. У 1780-я г. інтэр’ер размаляваны сюжэтнымі сцэнамі (дэкаратар Манькоўскі). У першапачатковым выглядзе захаваліся ўязная брама, фланкіраваная манум. пілонамі са скульптурамі сфінксаў, дэкар. вайсковай арматурай (створана пад уплывам творчасці франц. арх. Ф.Бландэля). У 1944 палац значна разбураны. Пасля перабудовы (1952, арх. У.Вараксін) у ім размяшчаўся Гродзенскі абком КПБ, у наш час — частка экспазіцыі Гродзенскага гісторыка-археал. музея і абл. навук. б-ка імя Я.Ф.Карскага. У.А.Чантурыя, А.М.Кулагін. с. 436
ГРО́ДЗЕНСКІ ПАВЕ́Т , адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 15 — 1-й пал. 20 ст. Цэнтр — г. Гродна. Утвораны пасля Гарадзельскай уніі 1413 на тэр. Гродзенскага княства ў складзе Трокскага ваяв. ВКЛ. Межы павета ўдакладняліся ў час адм.-тэр. рэформы 1565—66. У 2-й пал. 16 ст. ў павеце 27 валасцей. У 17 ст. плошча павета 11 505 км2. З 1793 у складзе Гродзенскага ваяв., у 1795 зах. частка павета адышла да Прусіі, усх. (з г. Гродна) — да Рас. імперыі ў складзе Слонімскай (з 1795), Літоўскай (з 1797), Гродзенскай (з 1801) губ. У 1897 пл. павета 3770 кв. вёрст, нас. 206 770 чал. У 1886—1912 у павеце 21 воласць, 1 горад (Гродна), 11 мястэчак, 955 сельскіх нас. пунктаў. З 1921 у Польшчы, у Беластоцкім ваяв. У 1927 пл. павета 4743 км2, 22 гміны, 4 гарады (Гродна, Друскенікі, Індура, Скідзель). З 1939 у БССР, з 4.12.1939 у Беластоцкай вобл. 15.1.1940 скасаваны, на тэр. павета ўтвораны Гродзенскі раён; асобныя яго часткі далучаны да інш. раёнаў. с. 437
ГРО́ДЗЕНСКІ ПАЛА́Ц АДМІНІСТРА́ТАРА , помнік архітэктуры ранняга класіцызму. Пабудаваны ў 1770—80-я г. ў Гродне, перабудаваны ў 19 ст. Належаў графу М.Валіцкаму, у 1842 куплены праваслаўнай кансісторыяй (адсюль другая назва — архірэйскі дом). Уваходзіў у арх. ансамбль Гарадніцы, быў абкружаны рэгулярным паркам (збярогся часткова). Па баках палаца сіметрычна пастаўлены 2-павярховыя мураваныя флігелі, якія ўтвараюць перад ім паўадкрыты двор. Трохпавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак накрыты пакатым вальмавым дахам. Першы паверх цокальны, 2-і і 3-і аб’яднаны на фасадах лапаткамі. Цэнтр гал. фасада падкрэслены рызалітам. А.М.Кулагін. с. 437
ГРО́ДЗЕНСКІ ПАЛА́Ц ТЫЗЕНГА́ЎЗА . Пабудаваны ў 1760—70-я г. ў Гродне (арх. І.Г.Мёзер, Дж.Сака, маст. П.Гежыдовіч, А.Грушэцкі) як палац А.Тызенгаўза (з пач. 19 ст. рэзідэнцыя губернатара). Кампазіцыйны цэнтр Гарадніцы, гал. фасадам выходзіў на плошчу і ўтвараў трапецападобны курданёр. Аднапавярховы П-падобны ў плане мураваны будынак быў накрыты высокім вальмавым дахам з невял. мансардамі ў цэнтры бакавых крылаў і завяршаўся авальным у плане бельведэрам з купалам і скульпт. выявай Цэрэры над гал. уваходам. Аздабленне фасадаў мела элементы стылю ракако, у каларыстычным вырашэнні — спалучэнне зялёнага колеру сцен, белых ляпных дэталей, чырвонай дахоўкі. Парадныя залы былі аздоблены плафонамі з размалёўкай і мармуровымі разнымі камінамі з карскага мармуру. У ансамбль уваходзіў будынак Гродзенскага тэатра Тызенгаўза. Разбураны ў 1915. На ПнУ ад палаца праф. Ж.Э.Жыліберам быў створаны Гродзенскі батанічны сад. А.М.Кулагін. с. 437
ГРО́ДЗЕНСКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ . Засн. ў Гродне ў 1956 як вячэрні філіял Мінскага політэхнічнага тэхнікума. З 1964 Гродзенскі вячэрні палітэхнікум, з 1966 сучасная назва. Аддзяленні: буд., мех., электрамеханічнае. Спецыяльнасці (1996/97 навуч. г.): прамысл. і грамадз. буд-ва; тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя машынабудавання; стандартызацыя і сертыфікацыя якасці прадукцыі; тэхн. абслугоўванне тэхнал. абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытворчасці; вытв-сць буд. вырабаў і канструкцый. На камерцыйнай аснове — банкаўская справа; правазнаўства. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. с. 437
ГРО́ДЗЕНСКІ РАЁН , на ПнЗ Гродзенскай вобл. Утвораны 15.1.1940. Пл. 2,7 тыс. км2. Нас. 68,6 тыс. чал. (1996), гарадскога 19%. Сярэдняя шчыльн. 26 чал. на 1 км2. Цэнтр — г. Гродна; г. Скідзель, г.п. Сапоцкін, 383 сельскія нас. пункты, 14 сельсаветаў: Абухаўскі, Адэльскі, Азёрскі, Баранавіцкі, Верцялішкаўскі, Гожаўскі, Індурскі, Капцёўскі, Квасоўскі, Лойкаўскі, Парэцкі, Путрышкаўскі, Раціцкі, Скідзельскі.
Большая частка раёна занята Нёманскай нізінай, на З — Гродзенскае ўзвышша. Паверхня ўзгорыста-раўнінная. Пераважаюць выш. 100—170 м, найвыш. пункт 247 м (каля в. Капцёўка). Карысныя выкапні: торф, мел, цагельныя гліны, сілікатныя пяскі, пясчана-жвіровы матэрыял, сапрапелі. Сярэдняя т-ра студз. -5,1 °С, ліп. 18 °С. Ападкаў 545 мм за год. Вегет. перыяд 199 сут. Гал. рака Нёман з прытокамі Свіслач, Ласосна, Чорная Ганча, Котра. Аўгустоўскі канал злучае р. Нёман з р. Бебжа (бас. Віслы). Азёры: Белае, Рыбніца, Малочнае, Кальніца, Вераўскае. Пашыраны дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы. Лясы займаюць 31,7% тэр. раёна (буйн. масіў Гродзенская пушча на ПнУ), пераважаюць хваёвыя, бярозавыя і яловыя лясы. Пад балотамі 2,5% плошчы (балотныя масівы Святое, Масткі-Нівішча, Закрэўшчына і інш.). На тэр. раёна ландшафтны заказнік Азёры, біялагічныя — Гожаўскі і Сапоцкінскі. Помнікі прыроды: кангламерат пясчана-жвірова-галечны «Прынёманскі», геал. агаленні Калодзежны Роў і Равец.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 117 тыс. га, з іх асушаных 20,9 тыс. га. На 1.1.1996 у раёне 12 калгасаў, 5 саўгасаў, 4 с.-г. прадпрыемствы, 4 птушкафабрыкі. Асн. галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла, свінагадоўля, конегадоўля), буракаводства, бульбаводства, агародніцтва. Пасевы збожжавых культур і кармавых траў. Прадпрыемствы харч. (Скідзельскі цукровы камбінат, вытв-сць мясных і агароднінных кансерваў, масла, сыру, крухмалу), дрэваапр. (мэбля, піламатэрыялы, сталярныя вырабы), паліўнай (торфабрыкет) прам-сці; вытв-сць буд. матэрыялаў (кафля, жалезабетонныя вырабы). Па тэр. раёна праходзяць чыгункі Вільня—Гродна—Беласток (Польшча), Гродна—Масты; аўтадарогі ад Гродна на Беласток (Польшча), Друскінінкай (Літва), Астрыну, Ліду, Вял. Бераставіцу—Ваўкавыск. У раёне 23 сярэднія, 20 базавых і 6 пач. школ. ПТВ № 199. 11 муз., дзіцяча-спарт., 2 санаторныя школы, дапаможная школа-інтэрнат. 26 дашкольных устаноў, 41 клуб, 49 б-к. 55 бальнічных устаноў, 2 санаторыі. Помнікі архітэктуры: касцёл Тэклі (1854) у в. Адамавічы; касцёл Ушэсця (1-я пал. 18 ст.) у в. Адэльск; царква Ушэсця (пач. 20 ст.) у в. Азёры; Крыжаўзвіжанская царква (1881) у в. Галавачы; касцёл (2-я пал. 19 ст.) у в. Галынка; касцёл (2-я пал. 19 ст. — пач. 20 ст.) у в. Гожа; Благавешчанская царква (канец 17 — пач. 18 ст.) у в. Жытомля; касцёл Марыі (пач. 20 ст.) у в. Зарачанка; Троіцкі касцёл (1825) у в. Індура; Праабражэнская царква (1844) у в. Коматава; Мікалаеўская царква (1822) у в. Лаша; касцёл (1806) у в. Парэчча; сядзібны дом (канец 19 ст.) у в. Свіслач; палацава-паркавы ансамбль (канец 18 ст. — пач. 19 ст.) у в. Свяцк; Праабражэнскі касцёл (1899) у в. Селіванаўцы. Помнік гідратэхн. буд-ва 19 ст. — Аўгустоўскі канал. У в. Верцялішкі мемарыяльны комплекс на брацкай магіле сав. воінаў. Вёска Квасоўка — стараж. цэнтр маст. рамяства (ручное ткацтва і апрацоўка дрэва). Выдаецца газ. «Сельская навіна».
Літ.: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гродзенскага р-на. Мн., 1993. С.І.Сідор. с. 437
ГРО́ДЗЕНСКІ СЕЙМ 1793 надзвычайны, апошні сейм Рэчы Паспалітай. Праходзіў 17.7—23.11.1793 у Гродне. Скліканы для зацвярджэння руска-прускай канвенцыі ад 23.1.1793 аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. На сейм абрана каля 140 дэлегатаў, частка насуперак іх волі. Большасць дэлегатаў складалі прадстаўнікі Таргавіцкай канфедэрацыі, якія падзяляліся на 2 групоўкі. Групоўка, што гуртавалася вакол караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, імкнулася захаваць цэнтралізаваную дзяржаву; групоўка братоў Ю. і Ш.Касакоўскіх выступала за поўную самастойнасць ВКЛ ад Кароны і нават за аб’яднанне ВКЛ з Расіяй. Рас. пасол Л.Л.Сіверс прапанаваў далучыць да Рас. імперыі бел. і ўкр. землі на У ад лініі Друя — Пінск — Камянец-Падольскі. Прусія выставіла прэтэнзіі на Гнезненскае, Калішскае, Пазнанскае ваяв., частку Кракаўскага ваяв., гарады Гданьск і Торунь. Пад прамой пагрозай сілы (у Гродне стаяў рус. гарнізон) 16 кастр. сейм заключыў «саюзны» дагавор Рэчы Паспалітай з Расіяй і зацвердзіў 2-і падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Канстытуцыя 3 мая 1791 была скасавана. У.П.Емяльянчык. с. 438
ГРО́ДЗЕНСКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ІНСТЫТУ́Т . Засн. ў Гродне ў 1951. Рыхтуе аграномаў і заатэхнікаў розных спецыялізацый. У 1996/97 навуч. г. ф-ты: агранамічны, зоаінжынерны, аховы раслін, завочны, павышэння кваліфікацыі; падрыхтоўчае аддзяленне. З мэтай укаранення сістэмы бесперапыннай адукацыі праводзіць прыём выпускнікоў с.-г. тэхнікумаў на 3-і курс ін-та. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1991. Мае н.-д. лабараторыю, б-ку. Выдае зборнікі навук. прац, рэкамендацыі па арг-цыі і тэхналогіі с.-г. вытв-сці. с. 438
ГРО́ДЗЕНСКІ СТАРЫ́ ЗА́МАК , комплекс абарончых збудаванняў, культавых і свецкіх будынкаў 11—19 ст. Узнік як умацаваны дзядзінец на высокім берагавым мысе каля ўпадзення р. Гараднічанка ў Нёман, на месцы паселішча 11 ст. У пач. 12 ст. стаў княжацкай рэзідэнцыяй Гродзенскага княства. Тут былі ўзведзены Гродзенскі княжацкі церам, Гродзенская Ніжняя царква, Гродзенская Верхняя царква, інш. жылыя і гасп. пабудовы. У выніку шматлікіх аблог крыжакамі (1284, 1296, 1306, 1311, 1312, 1328, 1361, 1363, 1373, 1375, 1377, 1390, 1393 і 1402) Гродзенскі Стары замак часткова разбураўся, але быў адноўлены. У 1580 княжацкі церам перабудаваны для караля Рэчы Паспалітай Стафана Баторыя. Пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 замкавыя ўмацаванні прыйшлі ў заняпад. У замку размяшчаецца Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей. Да нашага часу зберагліся рэшткі муроў абарончых умацаванняў. Традыцыйна комплекс збудаванняў на Замкавай гары захаваў назву Стары замак. Уваходзіць у склад Гродзенскага гісторыка-археалагічнага запаведніка.
Літ.: Трусаў А.А., Собаль В.Е., Здановіч Н.І. Стары замак у Гродне ХІ—XVIII стст.: Гіст.-археал. нарыс. Мн., 1993. с. 438
ГРО́ДЗЕНСКІ ТЭА́ТР ДЭ́ШНЕР , першы пастаянны тэатр у Гродне. Існаваў у 1802—09. Арганізатар і антрэпрэнёр польская актрыса С.Дэшнер. Напачатку кіравала т-рам на парытэтных асновах з артыстам і антрэпрэнёрам Я.Шыманскім, іх трупы ігралі папераменна, у 1803 аб’ядналіся. У 1806 (пасля смерці Дэшнер) т-р узначаліў Шыманскі. У рэпертуары былі франц. камічныя оперы і італьян. опера-буфа, муз.-сцэнічныя пастаноўкі польскіх кампазітараў, драм. творы.
Літ.: Музыкальный театр Белоруссии: Доокт. период. Мн., 1990. С. 252—255; Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983. С. 229— 230, 237. с. 438
ГРО́ДЗЕНСКІ ТЭА́ТР ТЫЗЕНГА́ЎЗА , оперна-балетная трупа падскарбія надворнага літ. А.Тызенгаўза ў Гродне ў 1769—80. Да 1774 невял. ансамбль інструменталістаў і вакалістаў, пазней сталы калектыў (у 1780 больш за 70 чал., уключаючы капэлістаў) са значным оперным і балетным рэпертуарам з твораў ням., франц. і італьян. аўтараў. У 1774 пераважалі італьян. артысты, запрошаныя ў Гродна прыдворным скрыпачом і капельмайстрам Л.Сітанскім (гл. ў арт. Сітанскія). У 1776 т-р канчаткова сфарміраваўся. У ім працавалі 7 спевакоў і 8 спявачак, у т.л. вядомыя італьян. вакалісты Дж.Кампанучы, Г. дэ Бернуцы Давія і К. Банафіні (усе пазней артысты італьян. оперы С.-Пецярбурга), ЯД.Гіблер, А.Бароні, а таксама М.Сітанская, Д.Малевіч, Г.Змітровіч і інш. З 1778 у пастаноўках удзельнічалі вучні Гродзенскай музычна-тэатральнай школы Тызенгаўза, прыгонныя танцоўшчыкі, спевакі і інструменталісты. Балетная трупа ў 1779—80 уключала больш за 30 чал. Балетмайстры Г.Петынеці (1774—79; ставіў балеты на ўласныя лібрэта, танцаваў гал. партыі), з 1779 К.А.Марэлі і яго жонка, педагог і першая танцоўшчыца Г. Марэлі (Саламоні). Сярод артыстаў Л.Петынеці (пасля 1775), прыгонныя М.Адольская, А.Бжазінскі, Е.Валінскі, А.Дарэўская, Р.Лаўцэвіч, М.Малінская, Д.Пякарская-Сітанская, М.Рымінскі, М.Чаклінская, якія пазней атрымалі вядомасць на варшаўскай сцэне. У 1778 у т-ры пастаўлены опера «Магніфік» («Велікапышны») А.Грэтры, балеты «Сялянскі балет» і «Квартэт дудароў», «Другі балет пекараў» (харэаграфія ўсіх Г.Петынеці), камедыя «Севільскі цырульнік» П.Бамаршэ. Паказы суправаджала Гродзенская капэла Тызенгаўза. Пасля закрыцця т-ра балетная трупа працавала ў Паставах (да 1785).
Будынак т-ра закладзены ў 1772 па ініцыятыве Тызенгаўза, узведзены ў 1770-я г. з цэглы (арх. І.Г.Мёзер, Дж.Сака). Задуманы як працяг Гродзенскага палаца Тызенгаўза (злучаўся з яго левым флангам крытым пераходам). Тэатр. зала, сфарміраваная па «італьян. крывой», уяўляла сабой паўкруглае памяшканне з амфітэатрам і яруснымі галерэямі па перыметры; мела 22 ложы ў 2 ярусах, партэр і сцэну з 5 планамі кулісных машын для перамяшчэння дэкарацый. Пасля рэканструкцый у 1859, 1940 і 1975 надбудаваны 3-і паверх, расшырана сцэн. каробка і глядзельная зала. Трохпавярховы будынак складанай канфігурацыі ў плане пастаўлены на высокі руставаны цокаль, накрыты 4-схільным дахам. Гал. фасад асіметрычны, падзелены карнізам на 2 часткі. Над уваходам у левым крыле — вял. балкон, які падтрымліваюць 4 калоны, апрацаваныя рустам. Правая частка будынка — прамавугольны ў плане аб’ём сцэн. каробкі. Глядзельная зала знаходзіцца на ўзроўні 1-га і 2-га паверхаў. На 1-м паверсе размешчаны невял. фае і службовыя памяшканні, на 2-м — рэпетыцыйны пакой, грымёрныя. З 1984 у будынку працуе Гродзенскі абл. т-р лялек.
Літ.: Музыкальный театр Белоруссии: Доокт. период. Мн., 1990. С. 187—191, 224—227. Г.І.Барышаў (тэатр), С.Я.Сільверстава,
А.Ю.Пятросава (архітэктура). с. 439
ГРО́ДЗЕНСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т імя Янкі Купалы. Засн. ў 1944 як Гродзенскі пед. ін-т. З 1978 —ун-т. Імя Я.Купалы прысвоена ў 1988. У 1996/97 навуч. г. ф-ты: замежных моў, філалогіі, гісторыі і культуры, права і эканомікі, матэм., фізіка-тэхн., біялогіі і экалогіі, псіхалогіі і педагогікі, фіз. культуры, дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае, вячэрняе, завочнае. Аспірантура з 1969. Мае 10 н.-д. лабараторый, б-ку, аддзел размнажальнай тэхнікі. Дзейнічаюць літ. аб’яднанне «Наднёманскія галасы», студэнцкі т-р эстр. мініяцюр. З 1986 выдае шматтыражную газ. «Гродзенскі універсітэт». с. 439
ГРО́ДЗЕНСКІ ФА́РНЫ КАСЦЁЛ , касцёл Прачыстай Божай Маці, фара Вітаўта. Упершыню ўпамінаецца ў 1389 у грамаце вял. кн. літ. Вітаўта, які яго заснаваў. Першы каталіцкі храм у Гродне. На гравюры М.Цюнта 1568 — гэта драўляны 1-нефавы прамавугольны ў плане будынак, накрыты 2-схільным дахам; на паўд.-ўсх. рагу размяшчалася высокая круглая шмат’ярусная вежа-званіца. У 1584—87 на яго месцы пабудаваны (з удзелам італьян. майстра А.Дзігрэпа) мураваны касцёл у гатычна-рэнесансавым стылі (зафіксаваны на гравюры Т.Макоўскага, 1600). Трохнефавы прамавугольны ў плане будынак. Гал. фасад быў вылучаны прамавугольнай у плане 4-яруснай вежай-званіцай. Па баках да яе прымыкалі 2 баявыя вежы. Бакавыя сцены былі ўмацаваны контрфорсамі. Па сваіх памерах гэта быў самы вял. храм сярод аналагічных яму на Беларусі (даўж. 58,6 м, шыр. каля 23 м). Касцёл перабудоўваўся ў 1753, 1782, 1892. У 1804 перададзены правасл. царкве, пераабсталяваны, у 1807 асвячоны ў імя св. Сафіі. У 1896—99 перабудаваны ў псеўдарус. стылі (арх. М.Чагін), меў 5 цыбулепадобных купалаў на высокіх барабанах, з Пн дабудаваны прыдзел, з У — апсіда. У 1919 вернуты каталіцкай царкве, выкарыстоўваўся як гарнізонны касцёл. Перабудовы 1923 (арх. В.Генеберг) і 1935 (арх. А.Сасноўскі) надалі яму рысы раманскага стылю. У 1961 узарваны. А.М.Кушнярэвіч, А.У.Мілінкевіч, Е.Пашэнда. с. 439
ГРО́ДЗЕНСКІ ХІМІ́КА-ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ . Засн. ў Гродне ў 1966. Спецыяльнасці (1996/97 навуч. г.): электратэхніка; тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя машынабудавання; машыны і апараты хім. вытв-сці і прадпрыемстваў буд. матэрыялаў; хім. тэхналогія вытв-сці і перапрацоўкі неарган. матэрыялаў; аўтаматызацыя тэхнал. працэсаў і вытв-сці; ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў. На камерцыйнай аснове — бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт; эканоміка і кіраванне прадпрыемствам. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. с. 440
ГРО́ДЗЕНСКІ ЧЫГУНАЛІЦЕ́ЙНЫ ЗАВО́Д ЗЕМЛЯРО́БЧЫХ МАШЫ́Н . Дзейнічаў у 1904—13 у Гродне. Выпускаў сячкарні і інш. с.-г. інвентар, экіпажныя восі. У 1908—10 меў рухавік магутнасцю 8 к.с., у 1913 — 35 к.с. У 1908 працавала 14 чал., у 1913 — 100 рабочых, выраблена прадукцыі на 120 тыс. руб. с. 440
ГРО́ДЗЕНСКІ ШКЛОЗАВО́Д . Засн. ў 1922 для вытв-сці аптэчных шклянак. У Вял. Айч. вайну разбураны, у канцы 1944 адноўлены. Уключае гал. цэхі: прыгатавання шыхты, вырабу пракатнага шкла і шклаблокаў, вытв-сці шклатары. Асн. прадукцыя (1997): узорыстае і арміраванае шкло, шклаблокі, бутэлькі для разліву шампанскага, він, піва, безалкагольных напіткаў, тара шкляная для тавараў быт. хіміі. с. 440
ГРО́ДЗЕНСКІ ШКО́ЛЬНЫ ТЭА́ТР . Існаваў у 1650—1754 пры езуіцкай калегіі ў Гродне. Паказы адбываліся на лац. і польскай мовах. Захаваліся звесткі пра 26 пастановак т-ра. Аўтарамі іх былі выкладчыкі паэтыкі і рыторыкі. Яны выкарыстоўвалі сюжэты са свяшчэннага пісання, агіяграфій, ант. міфалогіі і гісторыі. Большасць драм суправаджаліся інтэрлюдыямі і інтэрмедыямі. Найб. актыўна т-р дзейнічаў у 1711—28, калі былі пастаўлены 17 лац. п’ес і польская драма «Альтэка мудрасці» (1720).
Літ.: Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983. С. 133— 135, 142. с. 440
ГРО́ДЗЕНСКІЯ ВОДАНАПО́РНЫЯ ВЕ́ЖЫ , помнікі вытворчай архітэктуры; 2 вежы, пабудаваныя ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў Гродне ў эклектычным стылі. Мураваныя 8-гранныя ў плане збудаванні (выш. 22 м) падзелены па вышыні на 6 частак. Кожная з іх мае звязаныя паміж сабой 4 адсекі (размешчаны інж. абсталяванне і службовыя памяшканні). У цэнтры — трубы для падачы вады ў рэзервуар у верхняй частцы вежы.
Фасады паўн. вежы, пабудаванай у 1910-я г., багата дэкарыраваны. Карнізы з арнаментамі, паясы, дэнтыкулы падзяляюць будынак знадворку на 4 ярусы. Спалучэнне чырвонай цэглы і белай тынкоўкі надае пабудове маляўнічасць. Паўд. вежа, пабудаваная ў 19 ст., мае падобную структуру. Дэкор яе фасадаў больш стрыманы. с. 440
ГРО́ДЗЕНСКІЯ ВЫСТУПЛЕ́ННІ ПРАЦО́ЎНЫХ 1936 . Выяўляліся ў форме забастовак, дэманстрацый, мітынгаў, накіраваных супраць наступу прадпрымальнікаў на правы рабочых; састаўная частка барацьбы за стварэнне адзінага рабочага і антыфаш. нар. фронту. Адбыліся пад кіраўніцтвам міжпарт. к-та, створанага з мясц. арг-цый КПЗБ, ППС і Бунда. У лютым адбыліся стачкі гарбароў, швейнікаў, харчавікоў; у сакавіку — рабочых фанернай ф-кі, металічнага, шклянога, лесапільнага і кафельнага з-даў. 17 сак. рабочыя ўсіх прадпрыемстваў Гродна падтрымалі агульнапольскую забастоўку; стачкі пратэсту прайшлі ў адказ на расправу паліцыі над рабочымі Кракава, Чанстахова і Львова. Першамайская дэманстрацыя (больш за 4 тыс. чал.) і мітынг (больш за 8 тыс. чал.) прайшлі пад лозунгамі антыфаш. нар. барацьбы супраць вайны і фаш. тэрору, у абарону СССР, за ліквідацыю канцлагера ў Бярозе-Картузскай. І.І.Коўкель. с. 440
ГРО́ДЗЕНСКІЯ ГІМНА́ЗІІ . Існавалі ў 1834—1939. Гродзенская мужчынская гімназія адкрыта ў 1834 на базе б. дамініканскай гімназіі як класічная з 8-гадовым тэрмінам навучання. Вывучаліся Закон Божы, лац. і грэч. мовы, фізіка, матэматыка, прыродазнаўчыя навукі, рус. мова і л-ра, гісторыя, геаграфія і інш. Гродзенская жаночая Марыінская гімназія адкрыта ў 1860 як 7-класная. Утрымлівалася пераважна на сродкі аплаты за навучанне. Вывучаліся Закон Божы, рус. мова і славеснасць, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, арыфметыка, геаметрыя, франц. і ням. мовы, асновы педагогікі, чыстапісанне, маляванне, спевы, рукадзелле, танцы. Гродзенская мужчынская прыватная гімназія М.С.Хныкіна адкрыта ў 1906 як 6-класная, у 1907 утвораны 7-ы клас. Утрымлівалася за кошт платы за навучанне. У 1907 — 250 навучэнцаў. Гродзенская жаночая прыватная гімназія К.М.Баркоўскай адкрыта ў 1906 як 7-класная з падрыхтоўчым класам і дзіцячым садком; 311 выхаванак. Гродзенская прыватная жаночая яўрэйская гімназія Т.В.Астрагорскай і Л.С.Вальдман засн. ў 1852 як прыватнае вучылішча, якое у 1906 рэарганізавана ў прыватную 4-класную прагімназію, з 1907 — 7-класная гімназія. У 1915 у ёй навучалася 330 чал. У 1-ю сусв. вайну Гродзенскія гімназіі зачынены або эвакуіраваны. У 1920—39 у Гродне дзейнічала 5 гімназій, у т.л. 2 дзяржаўныя. З 1939 рэарганізаваны ў агульнаадук. сярэднія школы. Г.Р.Сянькевіч. с. 440
ГРО́ДЗЕНСКІЯ ДЫВАНЫ́ , вырабы Гродзенскіх каралеўскіх мануфактур, заснаваных А.Тызенгаўзам у 2-й пал. 18 ст. Адметныя высокай тэхнікай ткацтва і прыгажосцю. Кампазіцыі гродзенскіх дываноў (ворсавых і шпалер) складаліся з раскіданых па полі букетаў, перавязаных стужкамі, вазонаў і кошыкаў з кветкамі. Колеравая гама звычайна блакітная і залацістая. Раслінны арнамент ворсавых дываноў (букеты руж на светлым фоне) вызначаўся лёгкасцю формаў і гарманічнасцю колеравых спалучэнняў. Французскія майстры, якія працавалі на мануфактурах, пераймалі зах.-еўрап. ўзоры і стваралі дываны ў стылях барока і класіцызму. Часам у гродзенскіх дыванах трапляюцца ўзоры ў мясц. арнаментальных традыцыях. Дз.С.Трызна. с. 440
ГРО́ДЗЕНСКІЯ КАРАЛЕ́ЎСКІЯ МАНУФАКТУ́РЫ , прамысловыя прадпрыемствы, заснаваныя ў 2-й пал. 18 ст. ў Гродзенскай эканоміі і Берасцейскай эканоміі па ініцыятыве гродзенскага старосты А.Тызенгаўза. Налічвалася 21 прадпрыемства, у т.л. 8 у Гродне — па вырабе метал. прадметаў, ігральных картаў (абодва з 1760), пацерак, карункаў; збройнае, гарматнае, камлотнае і паркаленабіўное; 8 на Гарадніцы (цяпер у межах Гродна) — залататкацкае (1779—83, 30 работнікаў), карэтнае (1770—83, 50 работнікаў), гарбарня (1777—1860, 50 работнікаў), па вырабе палатна (1770—1845, 30 работнікаў), фарбавальнае (1770—94), па вытворчасці сукна (1770—94, 150 работнікаў), панчох (1768—83, 50 работнікаў) і шаўкаткацкае (1770—1888, 150 работнікаў). Суконна-капялюшная мануфактура знаходзілася ў Азёрах (да 1845), тонка-суконная (1766—1860, 30 работнікаў) — у Ласосне (3 км ад Гродна, пры ўпадзенні р.Ласосна ў Нёман), астатнія — у Брэсцкай эканоміі. У 1766 заснавана «Кампанія шарсцяных мануфактур», якая адкрыла суконныя мануфактуры ў Гарадніцы, Ласосне, Брэсце. Буйнейшая ў Гарадніцы мануфактура мела прадзільнае, ткацкае, валяльнае, стрыгальнае, варсавальнае і фарбавальнае аддзяленні, прадзільні з ням. і галандскімі верацёнамі, 40 ткацкіх станкоў і інш. абсталяванне. У 2-й пал. 18 ст. Гродна стала буйным цэнтрам маст. ткацтва ў Беларусі (ткалі дываны, шаўковыя, «літыя» паясы). На карэтнай мануфактуры выраблялі дарагія экіпажы і збрую; на залататкацкай — тонкія залатыя і сярэбраныя ніткі, ордэны, галуны, ювелірныя вырабы; на мануфактуры метал. вырабаў — жалезныя і медныя цвікі, замкі, рыдлёўкі, дзвярныя завесы, напільнікі, іголкі, шпількі інш.; на панчошнай — шарсцяныя і шаўковыя шкарпэткі і інш. Усяго на мануфактурах працавала каля 1500 чал. і столькі ж было падручных рабочых і надомных прадзільшчыц. Рабочых пераважна набіралі прымусова з сем’яў прыпісных дзярж. сялян, існавала практыка вольнага найму. Кіравалі мануфактурамі кваліфікаваныя майстры, часцей наёмныя з Францыі, Швейцарыі, Германіі, Расіі і інш. (каля 70 чал.). У 1780—90-я г. большасць прадпрыемстваў закрылася (прадукцыя не мела збыту, 1790 дэфіцыт мануфактур склаў 190 тыс. злотых). Пасля далучэння зах. часткі Беларусі да Рас. імперыі дзейнасць некат. мануфактур адноўлена з выкарыстаннем наёмнай працы. с. 441
ГРО́ДЗЕНСКІЯ ЛЯ́МУСЫ , помнікі гасп. і жыллёвай архітэктуры. Лямус у двары Гродзенскага кляштара брыгітак пабудаваны ў 1630-я г. ў стылі ранняга барока; помнік драўлянага дойлідства. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з масіўных драўляных брусоў на бутавым падмурку накрыты высокім вальмавым гонтавым дахам. Гал. фасад аздоблены 2-яруснай галерэяй з балюстрадай на 2-м паверсе. Матыў аркады ствараюць слупы з падкосамі. Першы паверх прызначаўся для гасп. мэт, 2-і — для жылля. Лямус (вул. Дзяржынскага) пабудаваны ў 2-й пал. 18 ст. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты высокім вальмавым дахам. На гал. і бакавым фасадах — мансарды. Гал. фасад сіметрычны, з невял. рызалітамі ў цэнтры. У 1939 перабудаваны пад жылы дом, інтэр’ер зменены. с. 441
ГРО́ДЗЕНСКІЯ ПАЎСТА́НЦКІЯ АТРА́ДЫ , узброеныя фарміраванні ў паветах Гродзенскай губ. ў ходзе паўстання 1863—64. Першым іх буйным выступленнем быў напад у ноч на 11.1.1863 паўстанцкіх атрадаў (усяго больш за 1000 чал.) пад агульным камандаваннем У.Ціхорскага (Замэчка) на гарнізон г. Сураж. Паўстанцы разграмілі ротны цэйхгаўз, папсавалі чыг. і тэлегр. сувязь. Да 20.1.1863 атрады Ціхорскага, Р.Рагінскага, С.Сангіна, Б.Рыльскага, В.Левандоўскага (усяго каля 5000 чал.) сканцэнтраваліся ў мяст. Сямяцічы Бельскага пав. (цяпер тэр. Польшчы), аднак 26 студз. былі выбіты адтуль. У крас. 1863 у Сакольскім пав. (цяпер Польшча) сфарміраваны атрад В.Урублеўскага, які аб’яднаўся з беластоцкім (узначальвалі афіцэры А.Баранцэвіч, Ю.Эйтмановіч і інш.), а таксама з атрадам з Бельскага пав. на чале з Э.Кярсноўскім. Адначасова ў Гродзенскім пав. створаны атрад А.Лянкевіча (Ляндара, 200 чал.), які пасля бою 22 крас. каля мяст. Азёры пайшоў у Ваўкавыскі пав., дзе злучыўся з мясц. атрадам Г.Стравінскага (Млотка). У ходзе бою 2—3 мая паблізу в.Міхалін Кобрынскага пав. пад націскам паўстанцаў (500— 800 чал.) урадавыя войскі (2 роты салдат і каля 100 казакоў) адступілі. У Пружанскім пав. ў крас. быў сфарміраваны атрад Ф.Влодэка, у Слонімскім пав. дзейнічаў атрад Ф.Юндзіла (каля 250 чал.). У Кобрынскім пав. 25 крас. — 1 мая створаны атрад Р.Траўгута (Кракаўскага), да якога ў маі далучыўся брэсцкі атрад на чале з Я.Ваньковічам (Лялівам). У Брэсцкім пав. сфарміраваны атрад Стасюкевіча (каля 300 чал.). На тэр. Гродзенскай і Аўгустоўскай губ. дзейнічаў таксама атрад Тышкі (каля 100 чал.), у Гродзенскай пушчы з лют. 1863 — атрад Л.Нарбута (пасля яго гібелі атрад ўзначальваў К.Парадоўскі, у ім змагаліся М.Э.Андрыёлі і Ф.Багушэвіч). На тэр. губерні дзейнічалі і больш дробныя атрады. Самая вял. бітва адбылася ў маі 1863 каля в.Мілавіды (гл. Мілавідская бітва 1863). Асаблівасцю Гродзенскіх паўстанцкіх атрадаў было адносна шырокае прадстаўніцтва ў іх сялян. Атрады захоплівалі павятовыя канцылярыі, знішчалі дакументы, вярталі сялянам сабраныя падаткі, а казённыя грошы пад распіску бралі на патрэбы атрада. У канцы лета — пач. восені 1863 паводле рашэння Выканаўчага аддзела Літвы ўзбр. барацьба на тэр. Беларусі і Літвы, у т.л. ў Гродзенскай губ., спынена. Рэшткі Гродзенскіх паўстанцкіх атрадаў адышлі ў Падляшша, дзе пэўны час працягвалі барацьбу. с. 441
ГРО́ДЗЕНСКІЯ ПАЯСЫ́ , вырабы Гродзенскай шаўкаткацкай мануфактуры А.Тызенгаўза ў 1770-я — пач. 1780-х г. Запрошаныя сюды франц. майстры ўзялі за аснову арнаментальную структуру, памер і кампазіцыю слуцкіх паясоў, але арнамент сярэдняй ч. і матывы на канцах пояса распрацавалі паводле франц. узораў, якія пазней былі заменены на ўсходнія.
Росквіт персіярні (1774—78) звязаны з творчасцю ліёнскага майстра Ф.Селімана. Яго паясы вызначаліся гарманічнасцю кампазіцыі, лёгкім малюнкам; вытанчанасцю каларыту. У 1783 выраб паясоў спыніўся. Калекцыя Гродзенскіх паясоў зберагаецца ў Гіст. музеі ў Маскве. Дз.С.Трызна. с. 441
ГРО́ДЗЕНСКІЯ ФІЛАСО́ФСКІЯ РУ́КАПІСЫ , трактаты (курсы лекцый) на філас. і прыродазнаўчыя тэмы, напісаныя ў канцы 17 — пач. 19 ст. ў Гродне на лац. мове выкладчыкамі філасофіі — членамі манаскіх ордэнаў (пераважна бернардзінскага); некат. належаць дамініканцам, езуітам, кармелітам. Сярод аўтараў А.Бандзевіч, М.Дамашэвіч, Л.Дулевіч, Б.Мажэйка, Ю.Мышкоўскі, Ф.Пшыленскі, Б.Станкевіч, І.Сцірпейка. Вядома каля 50 трактатаў аб’ектыўна-ідэаліст. кірунку. У 1-й пал. 18 ст. асн. частку курса філасофіі складала логіка і метафізіка Арыстоцеля. У рукапісах 2-й пал. 18 ст. адчувальны ўплыў еўрап. Асветніцтва, ідэй новай філасофіі і прыродазнаўства. У пач. 19 ст. натурфіласофскія праблемы выкладаліся як спец. раздзелы фізікі. Рукапісы захоўваюцца ў Вільнюскага універсітэта бібліятэцы. Э.К.Дарашэвіч. с. 442
ГРО́ДЗІ , вёска ў Ашмянскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Астравец—Ашмяны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пн ад Ашмян, 200 км ад Гродна. 8 км ад чыг. ст. Гудагай. 459 ж., 165 двароў (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. с. 442
ГРО́ДНА , горад, цэнтр Гродзенскай вобл. і раёна, прыстань на р. Нёман. За 300 км на З ад Мінска. Вузел чыгунак на Вільню, Масты, Беласток, аўтадарога на Вільню, Ліду, Ваўкавыск. Порт, аэрапорт. 303,6 тыс. ж. (1997).
Гісторыя. Паводле археал. даследаванняў, горад узнік у канцы 10 ст. на т.зв. Замкавай гары пры ўпадзенні р. Горадня (Гараднічанка) у Нёман на ятвяжскай тэр. як умацаваны пункт і цэнтр паўн.-зах. каланізацыі дрыгавічоў і валынян. Упершыню Гродна (Горадзен, Гародня, Горадня) упамінаецца ў Іпацьеўскім, Лаўрэнцьеўскім і Радзівілаўскім летапісах пад 1127. Да сярэдзіны 16 ст. вядома ў крыніцах як Горадзен (Городень). Сярод гісторыкаў 19 ст. існавалі розныя меркаванні аб месцы знаходжання летапіснага Гродна. Слушнае абгрунтаванне тоеснасці Горадзена з сучасным Гродна даў Я.Ф.Арлоўскі ў 1893. У 12—13 ст. існавала ўдзельнае Гродзенскае княства. З сярэдзіны 13 ст. ў складзе ВКЛ. Цярпела ад нападаў крыжакоў Тэўтонскага ордэна, якім у 1300—26 паспяхова процістаяў кашталян гродзенскага замка Давыд Гарадзенскі. З 1376 уладанне кн. Вітаўта, у 1390 было арэнай феад. вайны паміж ім і польскім каралём Ягайлам. Гродзенская харугва ўдзельнічала у Грунвальдскай бітве 1410. У 1391 горад атрымаў магдэбургскае права (напачатку няпоўнае, у 1444 поўнае, у 1496 дапоўненае спец. прывілеем). З 15 ст. праводзіліся кірмашы. З 1413 у складзе Трокскага ваяв., з сярэдзіны 16 ст. цэнтр Гродзенскага павета. З 1540 мела пячатку з гербам на ўзор люблінскага (казёл на задніх нагах абгрызае вінаградную лазу). Пазней гербам горада стала выява ў блакітным полі аленя з залатым крыжам паміж рагамі (алень св.Губерта), які пераскоквае цераз агароджу. Паводле інвентара 1560 у Гродна было каля 4 тыс. ж., 716 дамоў, 33 вуліцы, 3 рынкі, замак, велікакняжацкі (каралеўскі) дом, 9 цэркваў, 2 касцёлы, сінагога, ратуша, звярынец. У 1576—86 — рэзідэнцыя караля польскага і вял. князя ВКЛ Стафана Баторыя. З гэтага часу і да канца 18 ст. Гродна — велікакняжацкі горад. У 1589—1796 цэнтр Гродзенскай эканоміі. Напярэдадні Брэсцкай уніі 1596 у Гродна дзейнічалі 7 правасл. Цэркваў, 3 касцёлы, у 1-й пал. 17 ст. — Гродзенскі езуіцкі калегіум, ордэны бернардзінцаў, дамініканцаў, кармелітаў, францысканцаў, 9 касцёлаў, 2 уніяцкія манастыры. З 1678 месца правядзення заканадаўчых генеральных сеймаў (кожны трэці сейм Рэчы Паспалітай з гэтага часу праходзіў у Гродна). У 17—18 ст. значна пацярпеў у час войнаў Рэчы Паспалітай з Расіяй і Швецыяй. Гродзенскі сейм 1793 зацвердзіў 2-і падзел Рэчы Паспалітай. У 1793—95 цэнтр Гродзенскага ваяводства. У час паўстання 1794 у жн.—кастр. тут дзейнічала Цэнтральная дэпутацыя ВКЛ — выканаўчы орган паўстанцаў на тэр. Літвы і Зах. Беларусі. З 1795 у Рас. імперыі, 1796 цэнтр павета, з 1802 — Гродзенскай губерні. У час вайны 1812 у чэрв.—снеж. акупіраваны напалеонаўскім войскам. У час паўстання 1830—31 аб’яўлены на ваен. становішчы. У 1862 праз горад пракладзена першая у Беларусі чыгунка — участак лініі С.-Пецярбург — Варшава. Напярэдадні і ў час паўстання 1863—64 у Гродна і губерні дзейнічала Гродзенская рэв.-дэмакр. арг-цыя. У 1897 у Гродна 46,7 тыс. ж. У канцы 19 — пач. 20 ст. працавалі Гродзенскае педагагічнае таварыства, Гродзенскае таварыства сельскай гаспадаркі, Гродзенскае таварыства ўрачоў, Гродзенскі гурток беларускай моладзі і інш., дзейнічалі рэв. арг-цыі: Гродзенскі рэв. гурток, Гродзенская рабочая арг-цыя, арг-цыі РСДРП, Бунда, ППС і інш. У рэвалюцыю 1905—07 у Гродна адбыліся ў сак.—крас. 1905 выступленні салідарнасці рабочых з палітвязнямі, у крас.—жн. 1905 забастоўкі на прамысл. прадпрыемствах, у кастр.—снеж. 1905 выступленні салдат гарнізона, паліт. стачкі і інш. З 1915 акупіравана герм. войскам. 19.11.1918 у Гродна створана Бел. рада, у снеж. 1918 сюды пераехаў урад БНР на чале з А.Луцкевічам, пачалося фарміраванне бел. войска. Культ.-асв. дзейнасць праводзіла Грамада Беларускай моладзі ў Гродне. У студз.—крас. 1919 дзейнічаў Гродзенскі Савет рабочых дэпутатаў. 27.4.1919 герм. войскі пакінулі горад, і ён перайшоў пад уладу Польшчы. Пасля заняцця Гродна 19.7.1920 Чырв. Арміяй (3-і конны корпус Г.Гая) устаноўлена сав. ўлада (да кастр. 1920). Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 у складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр павета Беластоцкага ваяводства. У 1920—30-я г. ў горадзе дзейнічалі паліт., грамадскія і культ.-асв. бел. арг-цыі: ТБШ, БСРГ, КПЗБ, КСМЗБ. Адбываліся антыўрадавыя дэманстрацыі, мітынгі, забастоўкі, у т.л. Гродзенскія выступленні працоўных 1936. З вер. 1939 у БССР, з 15.1.1940 цэнтр Гродзенскага раёна Беластоцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з 24.7.1941 да 16.7.1944 акупіравана ням.-фаш. войскамі і пад назвай Garten (Гартэн) непасрэдна ўключана ў склад Германіі. Разбурана на 43%, у Гродна і раёне загублена 51 438 чал. Дзейнічала Гродзенскае патрыятычнае падполле. Горад вызвалены 16—24.7.1944 у ходзе Беластоцкай аперацыі 1944 і Вільнюскай аперацыі 1944. З 20.9.1944 цэнтр Гродзенскай вобласці. У 1970 — 132,5 тыс. жыхароў.
Гаспадарка. Прамысл. аблічча стаў набываць у 1-й пал. 19 ст. У 1840-я г. ў Гродна было больш як 40 прадпрыемстваў, у т.л. цагельныя, фланелевыя, свечачныя, вінакурныя, піваварныя і інш. Штогод праводзіўся кірмаш. Важнае значэнне мелі водны шлях па р. Нёман, які звязаў Гродна з рознымі рынкамі, і пракладзеная праз горад чыгунка. У 1861 засн. Гродзенская тытунёвая фабрыка. З 1876 у горадзе працуе водаправод. У 1884 узніклі ліцейна-мех. майстэрні (гл. Гродзенскі завод аўтамабільных агрэгатаў). Крэдытна-фін. паслугі аказвалі аддзяленні Дзярж. і Віленскага камерцыйных банкаў, Т-ва ўзаемнага крэдыту, банкаўскія канторы. У канцы 19 ст. ў Гродна было больш за 70 прамысл. прадпрыемстваў (больш за 2 тыс. рабочых); колькасць гандл. устаноў павялічылася з 252 у 1861 да 748 у 1900. Працавалі 4 друкарні. У 1914 у Гродна 99 прадпрыемстваў (2287 рабочых). У выніку 1-й Сусв. і грамадз. войнаў, ням. і польскай акупацыі, знаходжання Гродна ў складзе Польшчы прам-сць заняпала. У 1940 у Гродна дзейнічалі 33 прадпрыемствы, у т.л. 2 тытунёвыя ф-кі, веласіпедны з-д, Гродзенская абутковая фабрыка «Нёман», Гродзенскі шклозавод, 3 лесазаводы, 2 гарбарныя, цагельна-кафляны з-ды, швейная, абутковая ф-кі і інш., на якіх працавала 3,5 тыс. чал. У гады 2-й сусв. вайны амаль уся прам-сць Гродна была разбурана. У 1945 працавала 7 прадпрыемстваў. За пасляваенныя гады ў Гродна створаны новыя галіны прам-сці — тэкст., харч.; хутка нарошчвалася вытв-сць лёгкай, шкляной, будматэрыялаў прам-сці.
Сучаснае Гродна — адзін з вядучых прамысл. цэнтраў Беларусі. У 1996 у горадзе 109 прадпрыемстваў, з іх 31 дзяржаўнае. Найб. развіты лёгкая (Гродзенскае вытворчае тонкасуконнае аб’яднанне, Гродзенскае вытворчае прадзільна-нітачнае аб’яднанне, ф-кі швейных спарт. вырабаў «Дынама», пальчаткавых вырабаў, дзіцячых цацак і галантарэі), хім. (Гродзенскае вытворчае аб’яднанне «Азот», Гродзенскае вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно»), харч. (кансервавы з-д і інш.), маш.-буд. і металаапр. (гродзенскі завод «Радыёпрылада», з-д тэхнал. аснасткі, гродзенскі завод «Белтапаз», Гродзенскі завод гандлёвага машынабудавання, Гродзенскі завод карданных валоў) прам-сць, прадпрыемствы электраэнергетыкі, дрэваапр., гарбарнай, буд. матэрыялаў (з-ды зборнага жалезабетону, жалезабетонных канструкцый, домабудаўнічы, вапны і сілікатных вырабаў, Гродзенскі камбінат будматэрыялаў) прам-сці.
Асвета і культура. Паводле археал. даследаванняў, пісьменнасць у Гродзенскім княстве існавала ў 12 ст. Школы былі пры цэрквах, манастырах, княжацкіх дварах, дзе па царк. кнігах вучыліся дзеці маёмных бацькоў. У 13 ст. пісьменнасць пранікла ў асяроддзе гараджан, рамеснікаў, купцоў. У 14—15 ст. школы ствараліся і ў буйных маёнтках; навучаннем дзяцей займаліся таксама настаўнікі-самавукі. З 1591 у Гродна існавалі брацкія школы, з 1625 — Гродзенскі езуіцкі калегіум. У 1774—76 дзейнічаў Гродзенскі кадэцкі корпус. У 1770—80-я г. адчынены школы: мед. (гл. Гродзенская медыцынская акадэмія), вет., чарчэння і малявання, бухгалтэрыі і рахункаводства, каморніцкая, будаўнічая. У 1773 на базе езуіцкага калегіума засн. ваяводская школа, з 1783 акруговае вучылішча, пераўтворана ў 1797 у дамініканскае (з 1825 гімназія). У 1834 яна рэарганізавана ў губернскую свецкую гімназію. У 1860 адчынена жаночая Марыінская гімназія (гл. Гродзенскія гімназіі). У 2-й пал. 19 ст. створаны Аляксандраўскае рамеснае 3-класнае, 2 мужч. і 2 жан. павятовыя прыходскія, 2 евангелічна-лютэранскія прыходскія вучылішчы, у 1852 — прыватнае яўр. вучылішча (у 1906 рэарганізавана ў 4-класную прагімназію). У 1907 створана Гродзенскае рэальнае вучылішча. У 1907—14 існавала Гродзенскае педагагічнае таварыства, у 1912—20 у Гродна працавала Гродзенская цэнтральная беларуская вучыцельская рада, у 1920—21 — Беларуская школьная рада. У 1920—39 у Гродна 5 гімназій, у т.л. 2 дзяржаўныя. У 1930-я г. польскія ўлады закрылі ў Гродна ўсе бел. школы; пасля аб’яднання Зах. Беларусі з БССР (вер. 1939) яны зноў пачалі працаваць. У 1940 засн. Гродзенскі настаўніцкі інстытут, рэарганізаваны ў 1944 у пед. ін-т, на базе якога ў 1978 створаны Гродзенскі універсітэт. У гады Вял. Айч. вайны большасць школ і культ.-асв. устаноў разбурана. 1.7.1945 у Гродна 9 агульнаадук. школ, пед. ін-т, чыг. і фізкультурнае вучылішчы, 2 мед. школы, 3 дзіцячыя дамы, 6 дзіцячых ясляў. У 1951 засн. Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, у 1956 — Гродзенскі політэхнічны тэхнікум, у 1958 — Гродзенскі медыцынскі інстытут. У 1996/97 навуч. г. ў Гродна 92 дашкольныя ўстановы (каля 20 тыс. дзяцей), у т.л. цэнтр развіцця дзіцяці, 79 дашкольных устаноў з паглыбленымі кірункамі дзейнасці (замежная мова, эстэтыка і інш.), санаторны сад (для дзяцей з захворваннямі лёгкіх), сад для дзяцей з парушэннямі зроку, сад для дзяцей з парушэннямі слыху. 39 агульнаадук. школ (каля 48 тыс. вучняў), у т.л. 1 ліцэй, 3 школы з ліцэйскімі класамі, школа-гімназія, школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку, дапаможная школа (для дзяцей з затрымкай псіхічнага развіцця) і інш. Акрамя таго ў Гродна ёсць школа з польскай мовай навучання, санаторная школа «Нёман», 2 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу (па 6 дзяцей у кожным), 10 дзіцяча-юнацкіх спарт. школ (9 з іх школы алімпійскага рэзерву), 2 школьныя вучэбна-вытв. камбінаты, 5 цэнтраў, у т.л. 2 дзіцяча-падлеткавыя, тэхн. творчасці моладзі, сац.-псіхал. дапамогі моладзі, падлеткам і дзецям-інвалідам, цэнтр прафарыентацыі моладзі, абл. Палац дзіцяча-юнацкай творчасці, 18 клубаў для работы з дзецьмі. У 10 праф.-тэхн. вучылішчах займалася больш за 6 тыс. навучэнцаў. Дзейнічаюць 9 сярэдніх спец. навуч. устаноў (больш за 5 тыс. студэнтаў), у т.л. Гродзенскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум, Гродзенскі навучальна-вытворчы комплекс «ПТВ-тэхнікум», палітэхнікум, тэхн. каледж, вучылішчы: пед., мед., мастацтваў, муз., алімпійскага рэзерву. У Гродна 3 дзярж. ВНУ — ун-т, мед., с.-г. ін-ты, Гродзенскі філіял недзярж. ін-та сучасных ведаў, Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя. У Гродна 14 масавых б-к, у т.л. 6 дзіцячых, 2 мяшанага тыпу, польскай л-ры, Гродзенская абласная з дзіцячым аддзяленнем. Дзейнічаюць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі, Гродзенскі гісторыка-археалагічны запаведнік, Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей.
Архітэктура. У 12 ст. на беразе Нёмана пабудаваны Гродзенскі княжацкі церам, на мысе — абарончая Каменная сцяна; у цэнтры замка (гл. Гродзенскі Стары замак) узведзена Гродзенская Ніжняя царква, на яе руінах ў 14 ст. — Гродзенская Верхняя царква. У 12 ст. пабудаваны таксама Гродзенская Барысаглебская царква, Гродзенская Прачысценская царква, у канцы 12 ст. — Васкрасенская і т. зв. Малая цэрквы. У выніку ў 12 ст. тут склалася самабытная Гродзенская школа дойлідства. У 15 ст. цэнтр горада змясціўся з дзядзінца на рыначную плошчу, дзе былі дамы заможных гараджан і гандляроў. У 1494 на ёй пабудавана драўляная ратуша, закладзены Гродзенскі фарны касцёл. Своеасаблівае аблічча горада ў 17—18 ст. утваралі касцёлы і праваслаўныя храмы, пабудаваныя пераважна ў стылі барока (гл. Гродзенскі кляштар бернардзінцаў, Гродзенскі кляштар езуітаў, Гродзенскі кляштар бернардзінцаў, Гродзенскі кляштар брыгітак, Гродзенскі кляштар францысканцаў, Гродзенскі манастыр базыльянак, Гродзенскі кляштар дамініканцаў). У 2-й пал. 18 ст. будаваліся палацы, ствараліся сядзібна-паркавыя ансамблі (Гродзенскі Новы замак, сядзібы ў прадмесці Аўгустава, «Панямонь», Станіславоўская сядзіба). З заснаваннем у Гродна і яго ваколіцах гродзенскім старостам А.Тызенгаўзам каралеўскіх мануфактур пашырыліся межы горада, у яго паўн.-ўсх. частцы забудоўвалася прадмесце Гарадніца. У 2-й пал. 18 — 19 ст. ствараліся жылыя і адм. будынкі ў стылі класіцызму: кантрольная палата (1750), Гродзенскі дом Агінскага, ратуша з гандл. радамі (1807, усе не захаваліся), Гродзенскі дом віцэ-губернатара, будынак мужчынскай гімназіі (1735) і інш. У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. ўзведзены будынкі розных арх. стыляў: эклектыкі — жылы дом купца Мураўёва (1914; цяпер б-ка імя Карскага), Гродзенскага акруговага суда будынак; у стылі мадэрн — Гродзенскага пазямельна-сялянскага банка будынак, жылыя дамы па вуліцах Ажэшкі, Замкавай; у псеўдарус. стылі — Гродзенская Пакроўская царква. Існавалі таксама збудаванні прамысл. архітэктуры — вежа пажарнага дэпо, Гродзенскія воданапорныя вежы і будынак піваварнага з-да (1877). Сучасны горад развіваецца ў паўн.-ўсх. і паўд.-ўсх. напрамках, вядзецца масавае буд-ва жылых раёнаў (Паўночна-заходні, Паўднёва-заходні, Прынёманскі, Усходні). Сярод сучасных адм. і грамадскіх будынкаў: Дом тэхнікі (арх. В.Бажко, У.Праабражэнскі), гасцініцы «Беларусь» (арх. Л.Вільчко, «Гродна» і «Турыст» (арх. У.Лытаў, І.Абухаў), Гродзенскі абласны драматычны тэатр, гал. корпус медінстытута (арх. Вільчко, У.Давыдзёнак), Ін-т біяхіміі АН Беларусі (І.Мазнічка), аэравакзал (арх. У.Еўдакімаў, Л.Маскалевіч і інш.).
У Гродна брацкія магілы: сав. воінаў і партызан; сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму; чырвонаармейцаў; сав. ваеннапалонных; магілы польскіх воінаў. Помнікі: Э.Ажэшка, Вітаўту Вялікаму, Я.Купалу, В.Д.Сакалоўскаму, А.Тызенгаўзу, В.Урублеўскаму, у гонар 850-годдзя горада і інш.
Літаратурнае жыццё. У 15—16 ст. у Гродна ствараліся рукапісныя кнігі («Трыёдзь», 1466; Евангеллі), пашыраліся афарызмы і казаннні К.Бекеша, які тут жыў. У 16—17 ст. развівалася дзелавое пісьменства на бел. мове — від тагачаснай публіцыстычнай л-ры, распаўсюджваліся ў рукапісах бел. літ. песні, польскамоўная барочная паэзія. З 2-й пал. 17 ст. ствараліся школьныя драмы (У.Нарэвіч, К.Гаршвіла, В.Нармунт, М.Сіповіч, С.Макоўскі, Ф.Ідвель), інтэрмедыі (Я.Пылінскі; гл. Школьны тэатр); у калегіумах працавалі філосафы-публіцысты і перакладчыкі А.Кярсніцкі, І.Сцірпейка, Ф.Андрушкевіч, І.Ляхніцкі, Я.Зноска, Ю.Мышкоўскі, М.Дамашэвіч, Б.Мажэйка і інш. У 18 ст. з Гродна звязана творчасць польскіх паэтаў С.Трамбецкага і Я.Ясінскага, байкапісца С.Кубліцкага. У Гродзенскай друкарні выдаваліся кнігі паэта Ф.Карпінскага, польскія пераклады Вальтэра, Мальера. У Гродна нарадзіліся славісты Я.Замыслоўскі і І.Казлоўскі, публіцыст А.Жышкевіч, паэт Л.Найдус, вучыўся паэт І.Легатовіч, працаваў публіцыст і літ.-знавец Я.Фалькоўскі, жылі паэт-рамантык Т.Зан, пісьменніца і перакладчыца В.Касцялкоўская-Зындрам, бывалі паэты Ю.Нямцэвіч, В.Каратынскі (1862). У 1861 К.Каліноўскі і В.Урублеўскі стварылі тут рэв.-дэмакр. арг-цыю, у якую ўваходзіў паэт Ф.Ражанскі. У 1869—1910 у Гродна жыла Э.Ажэшка, стварыла тут свае найб. значныя творы. Да яе прыязджалі М.Канапніцая, У.Рэймант, Я.Карловіч, часта бываў Ф.Багушэвіч. Этнограф і фалькларыст Е.Раманаў, які працаваў у Гродна ў 1890-я г., апублікаваў у «Гродненских губернских ведомостях» (1894, №71) адну з першых рэцэнзій на зб. Багушэвіча «Дудка беларуская». У 1867—73 тут працаваў М.А.Дзмітрыеў. У Гродна ў 1892—96 праходзіла дзяцінства М.Багдановіча. Яго бацька А.Я.Багдановіч друкаваўся ў гродзенскай прэсе, маці дэбютавала як празаік. У 1896 у Гродна выдадзена паэма «Тарас на Парнасе». У канцы 19 — пач. 20 ст. выйшлі літ.-знаўчыя работы мясц. аўтараў А.Турчыновіча і І.Астравумава, кнігі гісторыка і краязнаўца Я.Арлоўскага. Працавалі т-вы літ.-муз. (1883—1904), пед. (1907—14, мела гісторыка-філал. секцыю) і аматараў драм. і муз. мастацтва «Муза» (1907—14). У Гродна нарадзіліся бел. і лат. пісьменнік і перакладчык У.Пігулеўскі, польскі філолаг М.Аляхновіч; у гар. гімназіях вучыліся пісьменніца З.Верас, філолаг К.Пушкарэвіч, публіцыст А.Бергман (нарадзілася ў Гродна). У 1918—20 тут у гімназіі выкладаў С.Рак-Міхайлоўскі. У 1909—14 працаваў Гродзенскі гурток беларускай моладзі, які выдаў літ. альманах «Колас беларускай нівы» (1913). У 1919—21 пад кіраўніцтвам П.Мядзёлкі драм. гурток Грамады бел. моладзі перакладаў для сваіх пастановак п’есы рус. аўтараў, прапагандаваў бел. паэзію. У 1920—30-я г. дзейнічала польскае т-ва сяброў л-ры і мастацтва імя Э.Ажэшкі. З Гродна звязана творчая дзейнасць Л.Родзевіча, польскай пісьменніцы З.Налкоўскай, у 1930-я г. — Б.Тарашкевіча, П.Пестрака, І.Дварчаніна, В.Таўлая, у 1930—33 тут жыў бел. паэт С.Крывец. У пасляваен. час у горадзе жылі пісьменнікі М.Васілёк, А.Міронаў, А.Астрэйка, З.Бандарына (нарадзілася ў Гродна), М.Дуброўскі, В.Тарас, А.Цяжкі, А.Макаёнак (напісаў тут свае першыя гумарэскі і п’есы). У Гродзенскім пед. ін-це вучыліся пісьменнікі А.Карпюк, М.Грынчык, У.Дадзіёмаў, П.Макаль, Ф.Янкоўскі, Г.Юрчанка, Д.Бічэль-Загнетава, філолагі П.Сцяцко і І.Лепешаў. З Гродна звязана творчае станаўленне пісьменнікаў П.Місько, В.Блакіта, В.Іпатавай. У 1947—49 і 1955—78 у Гродна жыў і працаваў В.Быкаў. Тут адбыўся яго літ. дэбют (1949), напісаны многія аповесці пра Вял. Айч. вайну, якія прынеслі аўтару сусв. вядомасць. У 1960-я г. ў горадзе штогод праходзіў абл. літ. семінар. У 1960—70-я г. Гродна наведалі дэлегацыі рус., літ., узб., арм. і тадж. пісьменнікаў, у 1980-я г. — рус., літ., эст., у 1988 — польскіх. З 1946 дзейнічае аддзяленне (з 1964 абласное) Саюза бел. пісьменнікаў.
Друк, радыё, тэлебачанне. У канцы 18 ст. дзейнічала Гродзенская друкарня (каралеўская), якая акрамя разнастайнай кніжнай, інфармацыйна-юрыд. і рэкламнай прадукцыі друкавала перыядычныя выданні: «Gazeta Grodzieńska» («Газэта Гродзеньска», 1776—83, першая на тэр. сучаснай Беларусі), «Wiadomości Grodzieńskie» («Вядомосьці Гродзеньске», «Гродзенскія ведамасці», 1792), «Kurier Litewski» («Кур’ер Літэвскі», «Літоўскі веснік», 1796—97), штогоднік «Kalendarz Gospodarski...» («Гаспадарчы каляндар...», 1776—1800). У пач. 19 ст. ў Гродна з’явіліся прыватныя друкарні (у сярэдзіне 1860-х г. іх было 5, у 1915—10). У 1820—1915 дзейнічала Гродзенская губернская друкарня, якая акрамя матэрыялаў урадавых і губ. органаў друкавала час. «Ondyna druskienickich źródeł» («Андына», 1844—46), даведнікі-штогоднікі «Памятная кніжка Гродзенскай губерні» (1857—1915) і «Агляд Гродзенскай губерні» (1880—1914); газеты «Гродненские губернские ведомости» (1838—1915), «Торговый вестник Западного края» (1822) і інш. У 1905—06 група рэвалюцыйна настроеных навучэнцаў выдавала час. «Школа», Гродзенская ваен.-рэв. арг-цыя РСДРП — газ. «Солдатская воля» (1906). Выдаваліся газеты ліберальна-дэмакр. кірунку «Гродненские отголоски» (1905) і «Голос Гродны» (1906), «Гродненская копейка» (1912), «Гродненское эхо» (1914). У пач. 1910-х г. выдаваліся газ. «Наше утро» (1912—15), «Северо-Западная жизнь» (1912—13), «Гродненские епархиальные ведомости» (1901—14; з 1992), «Педагогическое дело» (1911—14), альманах «Колас беларускай нівы» (1913). З вер. 1915 да 1919, калі горад быў акупіраваны герм. войскамі, выходзілі польскія і ням. газеты «Gazeta Grodzieńska» («Гродзенская газета»), «Grodnoer Zeitung» («Гродзенская газета»), «Zeitung des Grodnoer Soldatenrates» («Газета Гродзенскага салдацкага Савета»). У 1919 у час акупацыі горада польскімі войскамі выходзілі газеты рознай паліт. арыентацыі: «Набат», «Зорка», «Беларусь», «Бацькаўшчына», «Беларускі народ», «Родны край», «Dziennik Grodzieński» («Гродзенскі дзённік», замест закрытай уладамі газ. «Echo», «Рэха»); гандлёвы час. «Голас Гродны». У 1920-я г. выдаваліся штодзённыя газ. «Беларускае слова» (1920—21), «Echo Grodzieńskie» («Гродзенскае рэха», 1920), «Беларускі шлях» (1922), «Сялянская гутарка» (1923), газеты-аднадзёнкі «Выстрал» і «Гудок» (1924). У 1927 бел. т-ва «Аб’яднанне» выдавала штодзённую газ. «Беларуская доля». У 1930—32 выходзіў штотыднёвы грамадска-літ. і с.-г. час. «Беларуская думка». Найб. радыкальнай у 1920—30-я г. была штотыднёвая газ. «Postęp» («Прагрэс»), якая вяла барацьбу за сац. справядлівасць і дэмакратыю. Большасць газет гэтага часу — афіц. выданні, якія былі рупарам урадавых колаў: «Dziennik kresowy» («Газета ўскраіны»), «Przegląd Kresowy» («Ускраінны агляд»), «Nowe źycie» («Новае жыццё») і інш. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР у Гродна ў 1939—41 выходзіла грамадска-паліт. газ. «Свабодная Беларусь» (на бел. і рус. мовах). У 1944 падпольна друкавалася антыфаш. выданне «За Советскую Родину».
Выдаюцца газеты «Гродзенская праўда» (з 1939, абласная, мяняла назвы), «Сельская навіна» (з 1939, раённая, мяняла назвы), «Glos znad Niemna» («Глос з-над Немна», «Голас з-над Нёмана», з 1989), «Молодёжный курьер» (з 1991) і інш., з 1994 выходзіць час. «Свіцязь». Дзейнічае абл. арг-цыя Бел. саюза журналістаў (з 1958). Радыёвяшчанне з 1944. Абл. студыя тэлебачання з 1968.
Мастацкае жыццё. Гродна здаўна было цэнтрам ювелірнага, ткацкага, ганчарнага і інш. рамёстваў. Гродзенскія майстры на высокім узроўні выконвалі дэкар. аздабленне сваіх вырабаў ужо ў канцы 11—12 ст. З 14 ст. выраблялі гродзенскую кафлю; у 16—17 ст. Гродна — буйны цэнтр кавальства і маст. ліцця, у 18 ст. — вытв-сці маст. вырабаў. На гродзенскіх каралеўскіх мануфактурах атрымалі развіццё маст. промыслы: Гродзенскае шкло, Гродзенскае ткацтва, Гродзенскія дываны, Гродзенскія паясы. Замалёўкі Гродна 16 ст. пакінулі мастакі Г.Адэльгаўзер, М.Цюнт. У 17 ст. тут працавалі жывапісцы Ф.Лякштыцкі, Г.Хаецкі. Мясц. майстры зрабілі разны шматфігурны алтар у касцёле Гродзенскага кляштара езуітаў, аздобілі яго інтэр’ер скульптурай, фрэскамі, арх. пластыкай. Маст.-дэкар. аздабленне інтэр’ераў касцёла Гродзенскага кляштара бернардзінцаў належыць мастакам А.Грушэцкаму і Ф.Міхалкевічу. Пры ўдзеле мясц. мастакоў і рамеснікаў аздоблены інтэр’ер касцёла Гродзенскага кляштара францысканцаў, залы Гродзенскага Новага замка. У тэхніцы сграфіта выкананы дэкар. фрыз касцёла Гродзенскага кляштара брыгітак. У канцы 19 ст. мастак В.Гразноў зрабіў замалёўкі фрэсак, якімі быў упрыгожаны алтар Гродзенскай Барысаглебскай царквы. У 1946 у Гродна створаны маст. майстэрні (з 1971 абл. арг-цыя Бел. саюза мастакоў). З 1967 дзейнічае Выставачная зала, дзе праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы па прапагандзе выяўл. і прыкладнога мастацтваў. У Гродна адбыліся персанальныя выстаўкі бел. мастакоў В.Галубкінай, А.Гаршкавоза, У.Голуба, А.Захарава, А.Коха, А.Кузняцова, Г.Мазурава, У.Мурахвера, Л.Мягковай, Л.Налівайкі, М.Плужніка, І.Пушкова, К.Пятрова, В.Савіцкага, А.Салятыцкага, У.Сушкевіча, У.Церабуна, В.Шчарбакова і інш. Сярод тэматычных выставак: «Зямля і людзі», да 850-годдзя Гродна (1978), «Малююць дзеці», мастакоў шклозавода «Нёман», «Песня пра зубра» (усе 1983), «Нёманскі край» (1990), «Творчасць маладых» (1993), «Акварэлі мастакоў Ліды» (1996) і інш.
Тэатральнае жыццё. Першыя звесткі пра тэатр. жыццё звязаны з дзейнасцю Гродзенскага школьнага тэатра (16 ст.). У 1780-я г. ў Гродна пабудавана памяшканне т-ра. У канцы 18 — 1-й пал. 19 ст. ў ім выступалі пастаянныя і вандроўныя польскія трупы. У рэпертуары былі камічныя оперы, камедыі, творы замежных («Паштальён з Ланжумо» А.Адана, «Фра-Д’ябала» Ф.Абера, «Папялушка» Н.Ізуара, «Тарцюф» Мальера, «Гамлет» і «Макбет» У.Шэкспіра, «Каварства і каханне» і «Разбойнікі» Ф.Шылера, «Эмілія Галоці» Г.Э.Лесінга) і польскіх («Апошняя варшаўская латарэя» С.Манюшкі, «Вяртанне пасла» Ю.Нямцэвіча, «Генрых VI на паляванні» і «Уяўны цуд, ці Кракаўцы і горцы» В.Багуслаўскага, «Помста» і «Муж і жонка» А.Фрэдры) аўтараў. Працаваў Гродзенскі тэатр Дэшнер. З пач. 19 ст. пашыраны аматарскі т-р. У 1883 арганізавана Літ.-муз. т-ва (узначальваў К.Дабравольскі), якое наладжвала канцэрты і драм. спектаклі, літ. чытанні і муз. вечары. З 2-й пал. 19 ст. вядучае месца ў тэатр. жыцці горада належала рус. тэатр. калектывам; працавалі антрэпрызы П.Паўлава, В.Дарашэнкі, А.Даніловіча, Л.Нікольскага, М.Агарова; т-вы артыстаў пад кіраўніцтвам А.Шчарбакова (у складзе трупы П.Арленеў), Н.Арбеніна (у складзе трупы В.Стрэльская, К.Варламаў, М.Ходатаў), П.Ленскага, Г.Фядотавай, М.Савінай і інш. У рэпертуары т-раў пераважалі вадэвілі, камедыі, меладрамы, п’есы А.Астроўскага, А.К.Талстога, Л.Талстога, А.Сухаво-Кабыліна, А.Чэхава. У 1907—14 дзейнічала Гродзенскае т-ва аматараў драм. і муз. мастацтва «Муза». 19.2.1910 адбыўся першы спектакль на бел. мове «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага ў пастаноўцы Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. Бел. вечарыны (са спектаклямі, маст. чытаннем, спевамі) наладжвалі ў Гродна і навакольных вёсках і мястэчках удзельнікі гэтага гуртка ў 1910—13, а ў 1919—21 — Гродзенскага драм. гуртка Грамады бел. моладзі. Тэатр. жыццё горада з 1860-х г. рэгулярна асвятлялася ў газ. «Гродненские губернские ведомости». У 1926—29 у Гродна (і Вільні) працаваў польскі т-р Ю.Астэрвы «Рэдута». У 1920—30-я г. дзейнічаў мясц. польскі т-р, у 1934—38 — польскі т-р імя Э.Ажэшкі. У 1940—41 у Гродна працавалі Дзяржаўны польскі тэатр БССР пад кіраўніцтвам А.Венгеркі і Дзяржаўны польскі тэатр лялек БССР пад кіраўніцтвам У.Ярэмы. У 1945—47 у Гродна знаходзіўся рус. драм. т-р БССР (гл. Дзяржаўны акадэмічны драматычны рускі тэатр Беларусі). З 1947 цэнтрам тэатр. жыцця стаў Гродзенскі абласны драматычны рускі тэатр. У 1980 створаны Гродзенскі абласны тэатр лялек. Дзейнічаюць самадз. калектывы. У горадзе гастраліруюць т-ры з Беларусі і інш. краін. Праходзілі фестывалі: 3-і рэсп. т-раў лялек (1968), аматараў т-раў Прыбалтыкі і Беларусі «Рампа дружбы» (1988), 2-і Бел. тэатральны (1989).
Музычнае жыццё. Найб. раннія звесткі пра муз. культуру Гродна адносяць да 12 ст., часу, якім датуюцца археал. знаходкі на тэр. горада: калок ад струннага муз. інструмента і фрагмент звона, а таксама ўпамінанне пра «трубы гарадзенскія» ў «Слове пра паход Ігараў». У 1543 у Гродна засн. адзін са старэйшых арк. калектываў на тэр. Беларусі, т. зв. «Літоўская капэла». З канца 16 ст. цэнтрам муз. культуры стала правасл. брацтва. Музыка займала значнае месца ў спектаклях школьнага т-ра пры езуіцкім калегіуме (1650—1754). Зберагліся праграмы спектакляў, з якіх відаць, што пастаноўкі 1720-х г. уключалі інстр., вак. (сольныя і харавыя) і танц. нумары. У 1730 існавала «касцельная музыка», якая абслугоўвала богаслужэнні і свецкія мерапрыемствы. У 1730—90-я г. значнае месца ў муз. жыцці горада займалі інстр. і вак.-інстр. капэлы, у т.л. Гродзенская капэла езуіцкай бурсы, Гродзенская капэла Тызенгаўза і інш. Асабліва вылучаліся выглядам і рэзкім гучаннем янычарскія капэлы, у т.л. капэла янычарскай харугвы ВКЛ (1768) і інш. У 18 ст. разам з аркестравым развівалася і сольнае выканальніцтва. Тут працаваў арганіст, арганны і фартэпіянны майстар Ю.Рудзінскі, выступалі спявачкі і піяністкі-аматаркі У.Тарноўская, Грабоўская і інш. Вял. аматарам музыкі быў А.Тызенгаўз (напісаў месу і, магчыма, кантату, меў вял. калекцыю струнных муз. інструментаў). У 1795 у Гродна выступаў рагавы арестр, да гэтага часу належаць і найб. раннія звесткі пра існаванне на Беларусі балалайкі і гармоніка. У 19 ст. цэнтрамі муз. жыцця былі муз. навуч. ўстановы — пансіён Фінжана і ўзорны пансіён; у 1840-я г. аркестрам гімназіі кіраваў І.Дабравольскі. Тут пачынала кар’еру Т.Юзафовіч-Бароўская, працаваў І.Глінскі. У 1883 у Гродна створана літ.-муз. т-ва, гастраліравалі рус. і інш. буйныя музыканты (В.Давыдава, Есіпава, С.Рахманінаў і інш.). Значнае ажыўленне ў муз. жыцці выклікалі пастаноўкі муз.-сцэн. твораў С.Манюшкі: у 1841 пастаўлены вадэвіль «Апошняя варшаўская латарэя» Ф.Корвін-Мілеўскага на муз. Манюшкі, у 1856, 1861 і ў 1870-я г. ішла яго опера «Галька». У 1905 у Гродна існавалі 3 «хары духавой музыкі» (аркестры пажарнікаў і 2 ваенныя). У 1907—14 працавала аматарскае т-ва муз. і драм. мастацтва «Муза». Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР у Гродна пабывала брыгада бел. кампазітараў у складзе М.Аладава, С.Палонскага, П.Падкавырава, Дз.Лукаса. Яна праводзіла тут сходы, рэгістрацыю муз. работнікаў, садзейнічала стварэнню. муз. школы, канцэртнага і духавога аркестраў, арганізацыі муз. аддзела. У 1939 у Гродна засн. пед. вучылішча з дысцыплінай муз. выхаванне (з 1956 муз.-пед., у 1966 створана муз. аддзяленне, у 1969 на яго аснове адкрыта муз. вучылішча). Кафедра музыкі і спеваў існавала ў пед. ін-це (да 1978). З 1944 тут працаваў бел. ансамбль песні і танца пад кіраўніцтвам Р.Шырмы, рэарганізаваны ў 1950 у Дзярж. хор БССР (з 1952 у Мінску; гл. Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь). Арганізацыяй канцэртнай дзейнасці з 1975 займалася гастрольна-канцэртнае аддзяленне Бел. філармоніі, у 1987 створана Гродзенская абласная філармонія, у 1992 — «Гродзенская капэла». У 1997 у Гродна працуюць: муз. і муз.-пед. вучылішчы, 2 муз. школы. Развіта муз. самадзейнасць; больш як 20 муз. і харэагр. калектываў маюць званне народных і ўзорных.
Літ.: Кудряшев В.И. Гродно. М., 1960; Пашкин Ю.А. Русский драматический театр в Белоруссии XIX в. Мн., 1980; Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Гродзенская вобл. Мн., 1986; Гродно: Энцикл. справ. Мн., 1989; Пяткевіч А. Літаратурная Гродзеншчына: Мясціны. Людзі. Кнігі. Мн., 1996.
А.П.Госцеў (гісторыя), В.В.Швед (гаспадарка),
М.І.Ліс (асвета і культура), А.М.Пяткевіч
(літ. жыццё), Т.А.Меляшкевіч (друк),
Л.Дз.Налівайка (маст. жыццё),
Дз.У.Стэльмах (тэатр. жыццё). с. 442
«ГРО́ДНА» , гасцініца ў Гродне. Пабудавана ў 1985 (арх. Ю.Патапаў, У.Папоў, У.Еўдакімаў, Ю.Раманаў). Разлічана на 500 месцаў. Сілуэт ступеньчатага 16-павярховага будынка актыўна ўспрымаецца з розных пунктаў горада. Жылы корпус складанай канфігурацыі і злучаны з ім будынак кінатэатра «Кастрычнік» утвараюць адзіны комплекс, кампазіцыя якога засн. на кантрасце вышыннай жылой часткі і гарызантальнай пластыкі вынесенага 2-павярховага аб’ёму і будынка кінатэатра. Жылыя нумары размешчаны вакол цэнтр. восі будынка — лесвічна-ліфтавага ядра. с. 446
«ГРО́ДНЕНСКИЕ ГУБЕ́РНСКИЕ ВЕ́ДОМОСТИ» , афіцыйная газета. Выдавалася з 7(19).1.1838 да 31.7(13.8).1915 у Гродне на рус. мове. Перыядычнасць мянялася (1, 2, 4 разы на тыдзень, штодзённа). Мела афіц. і неафіц. (да 1856 выходзіла як дадатак да афіцыйнай) часткі, у 1899 яны аб’яднаны ў адно выданне. У 1903—06 неафіц. частка выходзіла як асобнае выданне. Змяшчала пастановы і распараджэнні цэнтр. і мясцовых улад, матэрыялы па археалогіі, гісторыі, этнаграфіі, стат. інфармацыю, артыкулы па сельскай гаспадарцы, адукацыі. Друкавала даследаванні М. А.Дзмітрыева, А.Я.Багдановіча, М.В.Доўнар-Запольскага, Е.Р.Раманава і інш.
Сярод публікацый: «Гістарычныя звесткі аб г. Брэст-Літоўску І.Крашэўскага» (1845); «Кароткае гістарычнае паведамленне аб горадзе Гродна» (1847), «Мястэчка Бездзеж [Гродзенскай губ.]» Ф.Стаўровіча (1867); «Старажытныя будынкі, помнікі даўніны і навейшага часу ў Гродзенскай губерні» Л.Саланевіча (1902) і інш. А.М.Лукашэвіч. с. 446
«ГРО́ДНЕНСКИЕ ЕПАРХИА́ЛЬНЫЕ ВЕ́ДОМОСТИ» , часопіс, орган Гродзенскай духоўнай кансісторыі. Выдаваліся ў 1901—14 у Гродне на рус. мове штотыднёва. Мелі афіц. і неафіц. (з перапынкам у 1907—09) аддзелы. Публікавалі царскія маніфесты і рэскрыпты, пастановы ўрада, распараджэнні па епархіі, хроніку епархіяльнага жыцця, гіст. дакументы, успаміны, артыкулы і матэрыялы па гісторыі хрысц. рэлігіі і царквы.
Сярод публікацый: «Стагоддзе Гродзенскай губерні» І.У.Карчынскага (1903), «Лёс праваслаўя ў сувязі з гісторыяй лацінства і уніі ў Гродзенскай губерні ў XIX ст. (1794—1900)» (1901—02) і «Гродзенскія праваслаўныя цэрквы ў XVI ст.» (1904) Я.Ф.Арлоўскага, «Кароткая гісторыя Гродзенскага краю» Е.Н. (1906), і інш. З 1992 выданне адноўлена. А.М.Філатава. с. 446
ГРО́ДНЕЎ Мікола (Мікалай Пятровіч; н. 25.10.1929, в. Старая Алешня Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў Гомельскі пед. ін-т (1953). Настаўнічаў. У 1957—89 на журналісцкай рабоце. Друкуецца з 1954. Аўтар кніг прозы «За бацькоўскім парогам» (1960), «Цяжкае шчасце» (1963), «Заручыны» (1972), «Што скажуць людзі» (1975), «Крок да тайны» (1983). У нарысах, апавяданнях, аповесцях раскрывае жыццё людзей сучаснай вёскі, уздымае вострыя маральна-этычныя пытанні, паказвае пошук моладдзю свайго месца ў жыцці. Выдаў дакумент. аповесці «Высокі поўдзень» (1974), «Зоркаўкі» (1975), зб. гумарыстычных апавяданняў «Клін клінам» (1979).
Тв.: Салодкі боль. Мн., 1977; Нязведаная даль. Мн., 1989. І.У.Саламевіч. с. 446
ГРО́ДСКІ СУД , замкавы суд, крымінальны і цывільны суд для шляхты, мяшчан і сялян у Польшчы (14—18 ст.) і ВКЛ (16—18 ст.). У Беларусі Гродскі суд ліквідаваны ў 1795, у 1797 адноўлены ў Літоўскай губ. (пазней Віленская і Гродзенская губ.), канчаткова скасаваны ў 1831. Напачатку размяшчаўся ў гродзе (замку, адсюль назва). Дзейнічаў у двух складах — вышэйшым (як 1-я і 2-я інстанцыі) і ніжэйшым (толькі як 1-я інстанцыя). У вышэйшы Гродскі суд уваходзілі гал. суддзя (ваявода, староста або дзяржаўца) і прадстаўнікі феадалаў. Ніжэйшы Гродскі суд складаўся з намесніка гал. суддзі, шляхціцаў і пісара. Гродскі суд разглядаў справы пра найб. цяжкія крымінальныя злачынствы асоб, якія былі затрыманы на месцы злачынства, цывільныя справы аб выпатрабаванні чэлядзі нявольнай і залежных сялян. с. 446
ГРОЗ (Greuze) Жан Батыст (21.8.1725, г. Турню, Францыя —21.3.1805), французскі жывапісец. У 1745—50 вучыўся ў Ліёне у Ш.Грандона, потым у Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры ў Парыжы. У 1755—56 жыў у Італіі. Стаяў на чале сентыментальна-маралізуючага кірунку ў франц. жывапісе 2-й пал. 18 ст. У сваіх жанравых кампазіцыях («Вясковыя заручыны», 1761, «Паралітык, або Вынікі добрага выхавання», 1763; «Разбіты збан», 1773) услаўляў дабрачыннасць трэцяга саслоўя, што выклікала энергічную падтрымку Д.Дзідро. Яго творам уласціва спалучэнне пачуццёвасці з перабольшаным пафасам, ідэалізацыя натуры з пэўным налётам саладжавасці (асабліва ў шматлікіх выявах дзіцячых і жаночых галовак). с. 446
ГРО́ЗА (Groza) Аляксандр Караль (30.6.1807, в. Закрынічча Вінніцкай вобл., Украіна —3.11.1875), польскі паэт, празаік, драматург. Вучыўся ў Віленскім і Дэрпцкім ун-тах. У 1838—42 рэдагаваў і выдаваў у Вільні альманах «Rusałka» («Русалка»). Прадстаўнік т. зв. «украінскай школы» ў польскай л-ры. Збіраў і апрацоўваў укр. і бел. фальклор. Выкарыстоўваючы сюжэты нар. паданняў, напісаў паэмы «Канеўскі стараста» (1836), «Сарока» (1838), «Пра памерлыя душы» (1848), «Марцін» (1849), «Смяцінскі» (1860), драму «Грыць» (1858). У альманаху «Rubon» («Рубон») апублікаваў тэксты бел. нар. песень, матэрыялы пра бел. вяселле, святкаванне Сёмухі і інш. с. 446
ГРО́ЗА (Groza) Петру (7.12.1884, с.Бэчыя, пав. Хунедаара, Румынія — 7.1.1958), румынскі паліт. і дзярж. дзеяч. Доктар права. Вучыўся ў Будапешцкім, Берлінскім і Лейпцыгскім ун-тах. У 1918—27 чл. Нар. партыі. У 1921—22 і 1926—27 чл. урада. У 1933—53 старшыня леваарыентаванай арг-цыі «Фронт земляробаў». У 1943—44 зняволены за дзейнасць, скіраваную супраць дыктатуры І.Антанеску. У 1944 удзельнічаў у стварэнні Нац.-дэмакр. фронту. З ліст. 1944 віцэ-прэм’ер, у 1945—52 прэм’ер-міністр Румыніі. У 1952—58 Старшыня Прэзідыума Вял. нац. сходу (кіраўнік дзяржавы). Урад Гроза правёў агр. рэформу, рэарганізаваў сістэму кіравання, устанавіў дыпламат. адносіны з СССР (6.8.1945), садзейнічаў ліквідацыі ў краіне манархіі, абвяшчэнню Румыніі нар. рэспублікай (30.12.1947) і інш. с. 447
ГРО́ЗАЎ , Грозава, вёска ў Капыльскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на У ад Капыля, 102 км ад Мінска, 26 км ад чыг. ст. Цімкавічы. 481 ж., 197 двароў (1997).
Вядома з 1-й пал. 16 ст., вёска Навагрудскага пав. ВКЛ, уласнасць Алелькавічаў, потым Валодкавічаў [заклалі пры двары 2 царквы, мужчынскі манастыр (існаваў да 1810)], Радзівілаў, Незабытоўскіх. У 18 ст. мястэчка. З 1793 у Рас. імперыі ў Слуцкім пав. У 19 — пач. 20 ст. цэнтр воласці, належала Межаеўскім, Вітгенштэйнам, Гогенлоэ. У 1886 — 156 ж., 19 двароў, 3 школы, 3 царквы, 3 заезныя дамы, 11 крам; у пач. 20 ст. — 1032 ж., 177 двароў. У 1924—31 цэнтр Грэскага раёна, з 1931 у Капыльскім, з 1935 у Грэскім р-нах, з 1938 вёска. З 1956 у Капыльскім р-не. У 1971 — 587 ж., 189 двароў.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — сядзібны дом (2-я пал. 18 ст.). с. 447
ГРО́ЗНЕНСКАЯ ПАРО́ДА авечак, танкарунная, воўнавага кірунку. Выведзена ў 1938—51 ў Дагестане скрыжаваннем мясц. мерыносаў з аўстралійскімі. Прыстасавана да ўмоў засушлівых стэпаў. Сярод танкарунных парод вызначаецца высокім выхадам валакна воўны на 1 кг жывой масы (45—55%). Бараноў выкарыстоўваюць пры вывядзенні інш. танкарунных парод. Гадуюць у раёнах Калмыкіі, Астраханскай вобл.
Жывёлы моцнай канстытуцыі. Скура тонкая, шчыльная, утварае папярочныя складкі на шыі і дробныя ўздоўж тулава; у бараноў складкаватасць больш выразная. Руно шчыльна самкнутае. У бараноў крута выгнутыя рогі, авечкі звычайна бязрогія. Воўна белая, доўгая (8—10 да 13 см), густая, мяккая, пруткая, з шаўкавістым бляскам, 64—70 якасці. Пазнаспелыя. Жывая маса бараноў 70—90 кг, матак 45—50 кг. с. 447
ГРО́ЗНЫ , горад, сталіца Чэчэнскай Рэспублікі (Ічкерыя), на р. Сунжа. 186 тыс. ж. (1996). Чыг. вузел. Аэрапорт. Нафтаперапр., нафтахім., хім., харч. прам-сць, машынабудаванне (нафтавае абсталяванне і інш.) і металаапрацоўка. Моцна пацярпеў у час ваен. дзеянняў у 1994—96.
Засн. ў 1818 пры буд-ве Сунжэнскай абарончай лініі як рус. крэпасць Грозная. У 1869 крэпасць перайменавана ў горад Грозны. У 1893 праз яго прайшла чыг. Беслан—Пятроўск-Порт (сучасная Махачкала). З пач. 20 ст. буйны прамысл. цэнтр Паўн. Каўказа. З 1934 сталіца Чэчэна-Інгушскай аўт. вобл., у 1936— 91 аднайменнай АССР (у 1944—57 цэнтр Грозненскай вобл.), з 1.11.1991 сталіца Чэчэнскай рэспублікі (Ічкерыя) у складзе Рас. Федэрацыі. с. 447
ГРО́ЗНЫ (Hrozný) Бедржых (6.5.1879, г. Ліса-на-Лабе, Чэхія — 12.12.1952), чэшскі ўсходазнавец, адзін з заснавальнікаў хеталогіі. Акад. Чэхаславацкай АН (1952). Праф. Венскага (1905) і Пражскага (1919) ун-таў. З 1897 вывучаў тэалогію, семіталогію і санскрыт у Венскім ун-це. У 1924—25 удзельнічаў у раскопках стараж. паселішча Кюльтэпэ. З 1929 гал. рэдактар час. «Archiv orientálni» («Усходні архіў»). З 1938 дырэктар Ін-та ўсходазнаўства ў Празе. Упершыню распрацаваў прынцыпы інтэрпрэтацыі хецкіх клінапісных тэкстаў (1915). У працы «Мова хетаў, іх лад і іх прыналежнасць да індагерманскага моўнага племені» (ч. 1—2, 1916—17) падрабязна выклаў канцэпцыю індаеўрап. характару хецкай мовы. Зрабіў першы поўны пераклад стараж. помніка клінапіснай хецкай мовы — надпісаў цара Анітаса. Аўтар прац «Хецкія клінапісныя тэксты з Багазкёя» (1919), «Хецкія клінапісныя тэксты, спроба дэшыфроўкі» (т. 1—3, 1933—37), «Старажытная гісторыя Пярэдняй Азіі, Індыі і Крыта» (4 выд., 1949), і інш. с. 447
ГРОМ , гукавая з’ява ў атмасферы, якая суправаджае разрад маланкі. Выклікаецца ваганнямі паветра ў выніку хуткага награвання і расшырэння ўздоўж маланкі (узрыўная хваля). Звычайна чутны на адлегласці не больш як 15—20 км. Раскаты грому тлумачацца тым, што маланка мае вял. даўжыню і гук ад розных яе ўчасткаў даходзіць да назіральніка неадначасова, а таксама адбіццём гуку ад воблакаў. с. 447
ГРОМ Уладзімір Мікалаевіч (н. 20.12.1951, в. Сямурадцы Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.), бел. дзеяч самадзейнага мастацтва. Засл. работнік культ. Беларусі (1986). Скончыў Гомельскае муз. вучылішча (1971), Мінскі ін-т культуры (1986). З 1982 арганізатар і маст. кіраўнік фалькл. ансамбля «Крупіцкія музыкі». Збірае для патрэб калектыву бел. нар. муз. інструменты (валодае ігрой на гармоніку, дудцы, жалейцы, дудзе, акарыне і інш.), робіць фаназапісы ўзораў фалькл. песеннай і інстр. творчасці, аранжыроўкі найгрышаў, папаўняе рэпертуар творамі кампазітараў 18—19 ст. (М.К.Агінскі, М.Ельскі, В.Казлоўскі, А.Абрамовіч і інш.). Прэмія 1996 у галіне нар. творчасці. І.Дз.Назіна. с. 447
ГРОМААДВО́Д , недакладная назва маланкаадвода. с. 447
ГРО́МАК Валерый Іванавіч (н. 9.4.1950, г.п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.), бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1993), праф. (1994). Скончыў БДУ (1972), дзе і працуе. Навук. працы па даследаванні аналітычных уласцівасцей рашэнняў дыферэнцыяльных ураўненняў (нелінейных звычайных і ў частковых вытворных). Пабудаваў аналітычную тэорыю ўраўненняў Пенлеве.
Тв.: Аналитические свойства решений уравнений Пенлеве. Мн., 1990 (разам з М.А.Лукашэвічам). с. 447
ГРО́МАЎ Міхаіл Міхайлавіч (24.2.1899, г. Цвер, Расія — 22.1.1985), савецкі ваен. дзеяч. Герой Сав. Саюза (1934), ген.-палк. авіяцыі (1944), засл. лётчык СССР, праф. (1937). На ваен. службе з 1918. Скончыў школу лётчыкаў (1918). Удзельнік грамадз. вайны. У 1934 устанавіў сусв. рэкорд далёкасці палёту (больш за 12 тыс. км), у 1937 разам з А.Б.Юмашавым і С.А.Даніліным здзейсніў беспасадачны пералёт Масква— Паўн. полюс—ЗША. У Вял. Айч. вайну са снеж. 1941: камандзір авіядывізіі, потым каманд. ВПС Калінінскага фронту, 3-й і 1-й паветр. арміямі (удзельнічалі ў Беларускай аперацыі 1944). У пасляваен. час на камандных пасадах у ВПС, у Мін-ве авіяц. прам-сці (1949—55). с. 447
ГРО́МЕР Якаў Пінкусавіч (10.8.1879 г. Брэст — 11.4.1933), бел. матэматык. Д-р філасофіі (1912). Вучыўся ў Берлінскім, Марбургскім і Гётынгенскім ун-тах. У 1915—28 асістэнт А.Эйнштэйна ў Берліне. З 1928 праф. БДУ, адначасова з 1931 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі. Навук. працы па матэматыцы, агульнай тэорыі адноснасці і рэлятывісцкай механіцы.
Тв.: Общая теория относительности и закон движения (разам з А.Эйнштэйнам) // Эйнштейн А. Собрание научных трудов: [Пер. с нем. и англ.]. М.. 1966. Т. 2. с. 447
ГРО́НАЎ , 2 археалагічныя стаянкі каля в. Гронаў Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. На адной стаянцы выяўлены крамянёвыя вырабы і фрагменты ляпных пасудзін эпохі позняга неаліту, ранняга бронзавага і ранняга жал. вякоў (на яе месцы пазней існавала селішча зарубінецкай культуры). На другой стаянцы верхнедняпроўскай культуры знойдзены рэчы ранняга і позняга бронзавага веку. с. 447
ГРО́НІНГЕН (Groningen), Слохтэрэн, газавае радовішча ў Нідэрландах, прав. Гронінген. Уваходзіць у Цэнтральнаеўрапейскі нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1959, распрацоўваецца з 1962. Пачатковыя прамысл. запасы газу 1960 млрд. м3. Паклады на глыб. 2,8—3 км. Газ мае 85% вуглевадародаў, 14% азоту, 1% вуглякіслага газу. Газаправоды да г. Кёльн (Германія), Мартара (Італія), у парыжскі рэгіён (Францыя). с. 448
ГРО́НІНГЕН (Groningen), горад на ПнУ Нідэрландаў. Адм. ц. правінцыі Гронінген. Вядомы з 11 ст. 170 тыс. ж., з прыгарадамі каля 250 тыс. ж. (1993). Гандлёва-трансп. і культ. цэнтр паўн. ч. краіны. Марскі і рачны порт на перасячэнні каналаў. Прам-сць цукр., швейная, хім., радыёэлектронная, паліграфічная. Ун-т (з 1614). Гатычныя цэрквы і інш. арх. помнікі 15—18 ст. Паблізу буйное радовішча прыроднага газу. с. 448
ГРО́НКА , шчыльна сабраныя разам і размешчаныя на адной галінцы кветкі або плады. Бывае рознай марфалагічнай будовы. Гронкай называюць суквецці бэзу, складаныя суплоддзі і суквецці вінаграду, рабіны, глогу і інш. сукупнасці пладоў або кветак аднаго суквецця, якія больш або менш адасобленыя ад вегетатыўнай часткі парастка. с. 448
ГРО́НКІ (Gronchi) Джавані (10.9.1887, г. Пантэдэра, Італія — 17.10.1978), палітычны і дзярж. дзеяч Італіі. Адзін з заснавальнікаў каталіцкай італьян. Нар. партыі (1919—23). Дэп. парламента (з 1919). У 1922—23 сакратар мін-ва прам-сці і гандлю ў 1-м кабінеце Б. Мусаліні. У 1924 — 25 чл. Авенцінскага блока апазіц. антыфаш. партый. У пач. 1925 пазбаўлены дэпутацтва фаш. ўладамі, адышоў ад палітыкі. У 2-ю сусв. вайну ўдзельнік Руху Супраціўлення, прадстаўнік Хрысц.-дэмакр. партыі (ХДП) у Камітэце нац. вызвалення (1943—44). Пасля вайны лідэр левага крыла ХДП. У 1944—46 міністр прам-сці. Чл. (1946—55) і старшыня (1948—55) палаты дэпутатаў. У 1955—62 прэзідэнт Італіі, пасля — пажыццёвы сенатар. с. 448
ГРО́ПІУС (Gropius) Вальтэр (18.5.1883, Берлін — 5.7.1969), нямецкі архітэктар, дызайнер і тэарэтык архітэктуры; заснавальнік функцыяналізму. Вучыўся ў вышэйшых тэхн. школах Берліна і Мюнхена (1903—07), у 1907—10 асістэнт П.Берэнса. Распрацоўваў рацыяналістычныя прынцыпы ў архітэктуры і дызайне. Заснавальнік і дырэктар (1919— 28) «Баўгаўза». Ствараў новыя арх. формы; вонкавы выгляд яго збудаванняў выяўляў іх функцыян. прызначэнне (ф-ка «Фагус» у Альфельдзе, 1911—16, разам з А.Меерам; адм. будынак на выстаўцы «Нямецкага Веркбунда» ў Кёльне, 1914). З 1937 працаваў у ЗША. Аўтар кніг па тэорыі і практыцы архітэктуры.
Тв.: Рус. пер. — Границы архитектуры. М., 1971. с. 448
ГРОС Віктар Іванавіч (11.11.1934, в. Дзяляцічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 31.3.1980), бел. скульптар. Скончыў маст. ін-т Літ. ССР у Вільні (1958). Працаваў у станковай і манум. скульптуры. Сярод твораў: «Рыбак» (1958 і 1968), «Муляр» (1961), «Нескароны» (1964), партрэт А.П.Марэсьева (1960), помнікі воінам і партызанам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну, у в. Дзяляцічы (1964), г. Любань Мінскага р-на (1966, з У.Ананька, арх. В.Занковіч, ЛЛевін), в. Пухавічы Пухавіцкага р-на (1969, арх. В.Марухін). Творы вызначаюцца лаканізмам, абагульненасцю пластыкі. с. 448
ГРОС (Gross) Віллем (н. 11.1.1922, г. Тарту, Эстонія), эстонскі празаік і драматург. Засл. пісьменнік Эстоніі (1975). Друкуецца з 1949. У сацыяльна-псіхал. п’есах «Лёд растае» (1950), «У вялікай сям’і» (1951), «Анкета» (1955), «Паўтара месяца» (1967), у зб-ку апавяданняў «Сярэднія дні» (1966), раманах «Крылы распрамляюцца» (1958), «Прадаецца індывідуальны недабудаваны дом...» (1961), «Аднакласнікі» (1965), «Зімовы адпачынак» (1975), «Матывы ўмоўчвання» (1978, Літ. прэмія імя Ю.Смуула 1978), «У перагружанай лодцы» (1981) і інш. даследуе актуальныя маральна-этычныя і філас. праблемы на матэрыяле пасляваен. і сучаснага жыцця сваіх суайчыннікаў. Аўтар кнігі літ.-публіцыстычных артыкулаў «Хіба сёння — толькі сёння» (1972). с. 448
ГРОС (Grosz) Жорж [сапр. Эрэнфрыд (Ehrenfried) Георг; 26.7.1893, Берлін — 6.7.1959], нямецкі графік і жывапісец. Вучыўся ў АМ у Дрэздэне (1909—11). Арганізатар «Чырвонай групы» мастакоў (1924), з 1928 чл. Асацыяцыі рэв. мастакоў Германіі. Пэўны час прымыкаў да экспрэсіяністаў і дадаістаў, пісаў вострапсіхал. партрэты. Аўтар графічных цыклаў («Твар пануючага класа», 1921; «Расплата будзе!», 1922; «Новы твар пануючага класа», 1932, і інш.), якія маюць антыбуржуазную, антымілітарысцкую накіраванасць. У 1932—59 жыў у ЗША, дзе стварыў шэраг сацыяльна-паліт. карцін («Мір», 1946). с. 448
ГРОСМА́ЙСТАР (ням. Groβmeister літар. вял. майстар), вышэйшае ганаровае спарт. званне па шахматах і шашках. У 1949 Міжнар. шахматнай федэрацыяй (ФІДЕ) устаноўлена званне гросмайстра па шахматах. На Беларусі яго атрымалі Б.Гельфанд, В.Дыдышка, А.Заяц, К.Зварыкіна, А.Кавалёў, В.Купрэйчык, Ю.Шульман, Р.Эйдэльсон. З 1958 прысвойваецца званне гросмайстра Міжнар. федэрацыі гульні ў шахматы па перапісцы (ІКЧФ). Званне гросмайстра па шашках устаноўлена ў 1948 Сусв. федэрацыяй шашак. У Беларусі яго атрымалі А.Альтшуль, А.Балякін, Я.Ватуцін, А.Гантварг, В.Камышлеева, М.Кац, І.Пашкевіч, А.Плакхін, А.Прэсман, З.Садоўская, Л.Сахненка. с. 448
ГРО́СМАН Васіль Семёнавіч (12.12.1905, г. Бярдзічаў, Украіна — 14.9.1964), расійскі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1929). Першая аповесць пра жыццё шахцёраў Данбаса «Глюкаўф» (1934). Аўтар гіст.-рэв. рамана «Сцяпан Кальчугін» (ч. 1—4, 1937— 40), аповесці «Народ бессмяротны» (1942) і рамана «За праведную справу» (1952), прысвечаных подзвігу народа ў Вял. Айч. вайне. Выйшлі зб. апавяданняў «Шчасце» (1935), «Жыццё» (1943), «Дабро вам!» (1967) і інш; пісаў нарысы, публіцыстыку (кн. «Сталінірад», 1943). Аповесць «Усё цячэ» (1955—63, выд. 1970, у Расіі — 1989) пра трагічныя старонкі гісторыі краіны 1930—50-х г. Раман «Жыццё і лёс» выдадзены ў Расіі ў 1988.
Літ.: Бочаров А.Г. Василий Гроссман: Жизнь, творчество, судьба. М., 1990. с. 449
ГРО́СУЛ (Grosul) Якім Сяргеевіч (21.9.1912, с. Карагаш Ціраспальскага р-на, Малдова — 28.9.1976), малдаўскі гісторык. Акад. АН Малд. ССР (1961), чл.-кар. АН СССР (1966). Засл. дз. нав. Малд. ССР (1967). Д-р гіст. н. (1955), праф. (1957). Скончыў пед. ін-т у Ціраспалі (1937). У 1938—40 у Чырв. Арміі. У час ням.-фаш. акупацыі Малдавіі ў Вял. Айч. вайну настаўнічаў у сав. тыле (Казахстан, Расія). Выкладаў у Малд. пед. ін-це (1944—46). Нам. дырэктара Малд. н.-д. базы АН СССР (1947—50) і старшыні прэзідыума Малд. філіяла АН СССР (1950—61). Першы прэзідэнт АН Малдавіі (з 1961). Аўтар і сааўтар прац па гістарыяграфіі, гісторыі нар. гаспадаркі і культуры Малдавіі (пераважна 19—20 ст.), падручнікаў па гісторыі Малдавіі для сярэдніх школ і інш.
Тв.: Труды по истории Молдавии. Кишинев, 1982. У.Я.Калаткоў. с. 449
ГРОТ (франц. grotte ад італьян. grotta), 1) неглыбокая пячора са скляпеністай столлю і шырокім уваходам. 2) Расшырэнне пячоры пасля вузкага праходу. 3) Ніша ў канцы горнага ледавіка, адкуль выцякаюць расталыя воды. Бываюць аб’ектамі турызму (напр., Блакітны грот на в-ве Капры). 4) Тып паркавага збудавання (часам у выглядзе павільёна), муроўка і апрацоўка якога (ракавінкі, туф, камень) імітуюць натуральную пячору. Былі пашыраны ў еўрап. садовапаркавым мастацтве 16—18 ст., на Беларусі — з 18 ст. (грот у Гомельскім парку). с. 449
ГРОТ Мікалай Якаўлевіч (30.4.1852, Хельсінкі — 4.6.1899), расійскі філосаф, псіхолаг. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1875), вывучаў .філасофію ў Германіі (1875—76). З 1876 праф. Нежынскага гіст.-філал. ін-та, Новарасійскага ун-та ў Адэсе (з 1883) і Маскоўскага ун-та (з 1886). З 1889 адзін з арганізатараў і рэдактар час. «Вопросы философии и психологии». Логіку вызначаў як навуку пра пазнанне, а пазнавальную дзейнасць — як сукупнасць «псіхічных абаротаў». У сацыялогіі адмаўляў суб’ектыўны метад, імкнуўся стварыць аб’ектыўную форму прагрэсу. Эвалюцыяніраваў ад пазітывісцкага адмаўлення навук. значэння філасофіі («Адносіны філасофіі да навукі і мастацтва», 1883) да спробы стварыць самастойную філас. сістэму. Сваю філас. пазіцыю называў «монадуалізмам» («Пра душу ў сувязі з сучаснымі вучэннямі аб сіле», 1886). Па сутнасці яна была плюралістычнай канструкцыяй, заснаванай на прызнанні двух ці больш зыходных субстанцыяльных пачаткаў, аб’яднаных на нейтральнай аснове. Абараняў прынцып свабоды волі («Крытыка паняцця свабоды волі і сувязі з паняццем прычыннасці», 1889), імкнуўся даказаць узаемадзеянне псіхічных і матэрыяльных працэсаў, увёў паняцце псіхічнай энергіі («Жыцёвыя задачы псіхалогіі», 1890; «Паняцце душы і псіхічнага жыцця ў псіхалогіі», 1897, і інш.).
Тв.: Психология чувствований в ее истории и главных основах. СПб., 1879—1880; К вопросу о реформе логики. Нежин, 1882; О научном значении пессимизма и оптимизма как мировоззрений. Одесса, 1884; Джордано Бруно и пантеизм. Одесса, 1885; Философия и ее общие задачи: Сб. статей. СПб., 1904. с. 449
ГРОТ Якаў Карлавіч (27.12.1812, С.-Пецярбург — 5.6.1893), рус. філолаг. Акад. (1858), віцэ-прэзідэнт Пецярбургскай АН (з 1889), праф. Гельсінгфорскага (Хельсінкскага) ун-та 1841—52 і Царскасельскага ліцэя (1853—62). Даследаваў шведскую і фінскую л-ры, скандынаўскі фальклор і міфалогію, рус. л-ру 18—19 ст. Аўтар прац «Пушкін, яго ліцэйскія сябры і настаўнікі» (1887), «Пушкінскі ліцэй (1811—1817)» (1911), «Нарыс жыцця і паэзіі Жукоўскага» (1883). Выдаў першы і найб. поўны збор твораў Г.Дзяржавіна ў 9 т. Асаблівае значэнне мелі яго працы па этымалогіі, лексікаграфіі і граматыцы рус. мовы, сярод якіх «Філалагічныя росшукі» (т. 1—2, 1873, 4-е выд. 1899), «Рускі правапіс» (1885, 22-е выд. 1916) і інш. У 1891 пад яго кіраўніцтвам і па складзенай ім праграме пачаў выдавацца акадэмічны «Слоўнік рускай мовы».
Тв.: Труды. Т. 1—5. СПб., 1898—1903. с. 449
ГРО́ТГЕР (Grottger) Артур (11.11.1837, в. Атыневічы Львоўскай вобл., Украіна — 13.12.1867), польскі жывапісец і графік, прадстаўнік рамантызму. Вучыўся ў Львове ў Я.Машкоўскага і Ю.Косака (1848—52), Кракаўскай школе прыгожых мастацтваў (1852—54), Венскай АМ (1855—58). Напачатку пісаў акварэллю батальныя і жанравыя сцэны, пазней — гіст. кампазіцыі, партрэты, карыкатуры. У работах — элементы акадэмізму, містычная сімволіка, тэатр. пафас: цыклы кардонаў «Варшава І» (1861), «Варшава ІІ» (1862), «Палонія» (1863), «Літуанія» (1864—66; абедзве прысвечаны паўстанню 1863—64), аўтапартрэт (1867), жывапісныя творы «Пераход праз мяжу» (1865), «Развітанне», «Паход у Сібір» (абедзве 1866) і інш. Аўтар цыкла «Вайна» (1866—67), у якім карціны нац. трагедыі і нар. гераізму. Н.К.Мазоўка. с. 449
ГРО́ТГУС (Grotthuss, Grothuβ) Крысціян Іаган Дзітрых (Тэадор) фон (20.1.1785, г. Лейпцыг, Германія — 26.3.1822), фізік і хімік. У 1803—08 вучыўся ў Лейпцыгу, Парыжы, Рыме. З 1808 праводзіў навук. даследаванні ў сваім маёнтку Гедучай у Літве. Навук. працы па электра- і фотахіміі, будове рэчыва. Прапанаваў тэорыю электролізу (1805), сфармуляваў першы закон фотахіміі (закон Гротгуса): фотахім. рэакцыю ў рэчыве можа выклікаць толькі тая частка падаючага на яго святла, якую рэчыва паглынае (1818).
Літ.: Страдынь Я.П. Теодор Гротгус. М., 1966. с. 449
ГРО́ТЭВАЛЬ (Grotewohl) Ота (11.3.1894, г. Браўншвайг, Германія — 21.9.1964), нямецкі паліт. і дзярж. дзеяч. Вучыўся ў Акадэміі імя Лейбніца ў Гановеры (1924—26), Берлінскім ун-це (1926—30). З 1912 чл. Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ). Дэп. ландтага (1920—25), міністр унутр. спраў, міністр нар. адукацыі (1920—22), міністр юстыцыі (1922—24) зямлі Браўншвайг. Дэп. рэйхстага (1925—33). У час нацысцкай дыктатуры пазбаўлены дэпутацтва, за ўдзел у нелегальным антыфаш. руху арыштаваны ў 1938 і 1939. У 1945 удзельнічаў у аднаўленні СДПГ ва Усх. Германіі, старшыня яе ЦК (1945—46). Пасля аб’яднання СДПГ з усх.-герм. камуністамі ў Сацыяліст. адзіную партыю Германіі сустаршыня партыі (разам з В.Пікам; 1946 — 54), чл. Палітбюро яе ЦК (з 1949). Першы прэм’ер-міністр Герм. Дэмакр. Рэспублікі (ГДР, з 1958 старшыня СМ) у 1949—64, у 1960—64 таксама нам. старшыні Дзярж. савета рэспублікі. Тройчы Герой Працы ГДР (1954, 1959, 1964).
Тв.: Рус. пер. — Избр. произв. (1945—1960 гг.). М., 1966. с. 449
ГРО́ТЭФЕНД (Grotefend) Георг Фрыдрых (9.6.1775, г. Мюндэн, Германія — 15.12.1853), нямецкі філолаг і асірыёлаг. Працуючы выкладчыкам гімназіі ў Гётынгене (1797—1803), пачаў дэшыфроўку стараж.-перс. клінапісу. За аснову дэшыфроўкі ўзяў 2 надпісы персідскіх цароў Ахеменідаў. Зыходзячы з паўтаральнасці ў гэтых надпісах разгаданага ім слова «цар» і абапіраючыся на паслядоўнасць лагічных разважанняў, прачытаў у 1802 пачаткі гэтых надпісаў: першага як «Дарый, цар вялікі, цар цароў, Гістаспа сын, Ахеменід», і другога як «Ксеркс, цар вялікі, цар цароў, Дарыя цара сын, Ахеменід». с. 450
ГРОЎ (Grove) Джорж (13.8.1820, Лондан — 28.5.1900), англійскі муз. дзеяч, крытык. Па прафесіі інжынер. З 1850 сакратар Т-ва мастацтваў, з 1852 сакратар, з 1873 чл. дырэкцыі Хрустальнага палаца ў Лондане (пісаў анатацыі да канцэртаў у 1856—96). У 1882—94 першы дырэктар Каралеўскага муз. каледжа. Вядомы як складальнік вял. энцыклапедычнага «Слоўніка музыкі і музыкантаў» (т. 1—4, з дадатковым, 1879—89, шмат разоў перавыдаваўся). Аўтар кн. «Бетховен і яго дзевяць сімфоній» (1896). І.Дз.Назіна. с. 450
ГРОЎТ (англ. groat), англійская сярэбраная манета 14—19 ст. Упершыню выраблены ў 1351 (лігатурная маса 4,57 г), адпавядаў 4 пені. З канца 15 ст. маса манеты бесперапынна змяншалася (у 1-й пал. 19 ст. 1,88 г). У 1856 чаканка гроўта спынена, да 1887 заставаўся ў абарачэнні. с. 450
ГРО́ХАТ , машына або прыстасаванне для мех. раздзялення і сартавання кускавых і сыпкіх матэрыялаў пры дапамозе паверхняў з калібраванымі адтулінамі. Бываюць нерухомыя з нахіленай (не менш як на 50°) прасейвальнай паверхняй (каласніковыя, дугавыя, канічныя для папярэдняга аддзялення буйных кускоў), рухомыя са зваротна-паступальным або вярчальным рухам рабочага органа — рашоткі або сіта (валковыя, ланцуговыя, вібрацыйныя, барабанныя, хістальныя і інш.), а таксама гідраўлічныя, у якіх матэрыял перамяшчаецца вадой. Выкарыстоўваюцца ў прам-сці і сельскай гаспадарцы (для раздзялення па класах буйнасці або на фракцыі зерня, клубняплодаў, вугалю, руды, друзу і інш., абязводжвання прадуктаў мокрага абагачэння). Прадукцыйнасць грохата да 250 м3/гадз. І.І.Леановіч. с. 450
ГРО́ЦЫЙ (Grotius) Гуга (сапр. дэ Гроат; de Groot; 10.4.1583, г, Дэлфт, Нідэрланды — 26.8.1645), галандскі юрыст, дыпламат, філосаф, гісторык. Адзін з заснавальнікаў тэорыі натуральнага права і навукі міжнар. права. З 1607 генеральны адвакат правінцыяльнага казначэйства, з 1613 пенсіянарый у гар. радзе Ротэрдама. У 1618 за ўдзел у паліт. барацьбе арыштаваны і асуджаны на пажыццёвае зняволенне. У 1621 збег у Францыю, дзе быў дарадчыкам пры каралеўскім двары, у 1634—44 — пасланнікам Швецыі ў Парыжы. Аўтар твораў па тэалогіі, філасофіі, гісторыі, палітыцы, праве, філалогіі, а таксама вершаў. У працы «Аб праве вайны і міру» (1625) разглядаў праблемы міжнар. права, агульныя пытанні дзяржавы і права. Ён лічыў, што натуральнае права складаецца з элементарных прынцыпаў: выкананне дагавораў, устрыманне ад замахаў на чужую ўласнасць, пакаранне за злачынствы і інш. У выніку развіцця і прыстасавання натуральнага права да ўмоў жыцця розных народаў узнікае пазітыўнае права, гіст. зменлівае і залежнае ад волі таго, хто яго ўстанаўлівае. У аснову міжнар. права уключаў дагаворы паміж дзяржавамі. Лічыў, што несправядлівыя войны павінны быць забаронены; бакі, што ваююць, абавязаны ўстрымлівацца ад знішчэння маёмасці праціўніка і жорсткасці ў дачыненні да грамадз. насельніцтва. Для вырашэння спрэчак паміж дзяржавамі ён прапанаваў стварыць пастаянны орган — «сход хрысціянскіх правіцеляў». У ліку яго прац: «Каментарыі аб праве здабычы» (1604—05), «Аб старажытнасці і ладзе Батаўскай рэспублікі» (1610), «Аб паходжанні амерыканскіх народаў» (1642). Ідэі Гроцыя паўплывалі на сац. фізіку 17—18 ст. і школу натуральнага права.
Тв.: Рус. пер. — О праве войны и мира... Кн. 1—3. М., 1956.
Літ.: Dumbauld Е. The life and legal writings of Hugo Grotius. Norman, 1969. Н.К.Мазоўка. с. 450
ГРОШ (польск. grosz, ням. Groschen ад лац. denarius grossus цяжкая манета), 1) буйная сярэбраная манета. Выраблялася з 1172 у Італіі, з 1266 у Францыі, стала метралагічным і якасным эталонам для гроша некат. дзяржаў Паўн. і цэнтр. Еўропы. Каля 1300 выраб пачаты ў Багеміі, каля 1337 — у Польшчы, каля 1339 — у Саксоніі, з 1329 — у Венгрыі, з 1535 — у ВКЛ (гл. Грош літоўскі). З 18 ст. біліся і медныя грошы. 2) Лікава-грашовае паняцце ў ВКЛ і Польшчы ў 14—16 ст., Рэчы Паспалітай у 16—18 ст. 3) Манета і элемент грашовай сістэмы каралеўства Польскага ў складзе Рас. імперыі (1815—50), міжваеннай Рэчы Паспалітай (1924—39), Генеральнай губ. (1939—44). 4) Сучасная разменная манета Польшчы (1/100 злотага) і Аўстрыі (1/100 шылінга). с. 450
ГРОШ ЛІТО́ЎСКІ , сярэбраная манета ВКЛ. Да 1578 лічылася сума ў 10 пенязяў, пазней у 18 дэнарыяў ці 3 соліды (лік у 10 пенязяў-дэнарыяў захаваўся да пач. 17 ст.). У бел. пісьмовых крыніцах 16 ст. называўся грошам пенязным або пляскатым. с. 450
ГРОШ ПРА́ЖСКІ , чэшская сярэбраная манета. Вырабляўся з пач. 14 ст. да сярэдзіны 16 ст. пры Вацлаве ІІ, Яне І, Карле І, Вацлаве IV, хутка пашырыўся ў Еўропе. У ВКЛ 14—15 ст. складаў аснову грашовай гаспадаркі; гэты час вядомы як «перыяд пражскага гроша». с. 450
ГРО́ШЫ , асобы тавар, які выконвае ролю ўсеагульнага эквіваленту пры абмене тавараў. Выражаюць затраты грамадскай працы, што надае ім здольнасць абменьвацца. Грошы ўзніклі на пэўным этапе развіцця грамадства як вынік эканам. адносін, гасп. Дзейнасці людзей. З развіццём вытв-сці і пашырэннем абмену тавараў ўзнікла патрэба ў тавары-эквіваленце, на які можна было б вымяняць любы іншы. Такім таварам сталі грошы. У розных народаў на розных этапах развіцця абмену ролю грошай выконвалі розныя тавары (шкуры звяроў, меры збожжа, упрыгожанні, жывёла і інш.). Паступова ролю ўсеагульнага эквіваленту сталі выконваць золата, серабро. Дзякуючы сваім уласцівасцям (аднароднасць, дзялімасць, высокая вартасць пры невял. аб’ёме, адносная рэдкасць у прыродзе і інш.) за золатам замацавалася роля грошай у сусв. маштабе. Як прадукт працы яно мае вартасць і з’яўляецца таварам, мае таксама спажывецкую вартасць — здольнасць задавальняць пэўныя патрэбы (выраб упрыгожанняў і інш.). На пэўным этапе за куплены тавар разлічваліся толькі залатымі зліткамі, потым і манетамі, якія былі заменены манетамі з медзі і інш. металаў, потым папяровымі грашамі. Папяровыя грошы (знакі вартасці, якія маюць гарантаваную законам плацежную сілу) упершыню з’явіліся ў Кітаі ў 12 ст., у ЗША у 17 ст., у Расіі ў 1796. Як усеагульны эквівалент грошы выконваюць некалькі функцый: мера вартасці, сродак абарачэння, утварэння скарбаў або сродак накаплення, сродак плацяжу (сусв. грошы). Праз функцыю меры вартасці грошы выражаюць вартасць інш. тавараў. Тавары выражаюць сваю вартасць у пэўнай колькасці золата. Вагавая колькасць золата, прынятая ў нац. эканоміцы дзяржавы за грашовую адзінку, наз. маштабам цэн. Пры рэалізацыі тавару грошы выконваюць функцыю сродку абарачэння. У працэсе абарачэння магчыма замена залатых манет папяровымі грашамі. Калі пасля рэалізацыі тавару грошы выключаюцца з абарачэння, яны выконваюць функцыю сродку накаплення ці ўтварэння скарбу. У якасці скарбу могуць быць не толькі грошы ў манетнай форме, але і накапленні ў выглядзе прадметаў раскошы. Функцыю плацяжу грошы выконваюць, калі тавары прадаюцца ў крэдыт, пры аплаце падаткаў, зямельнай рэнты, кватэрнай і заработнай платы і інш. З выкананнем функцыі сродку плацяжу звязана з’яўленне крэдытных грошай — вэксаляў, банкнот (банкаўскіх білетаў), чэкаў, крэдытных картак або электронных грошай. На міжнар. узроўні грошы выконваюць функцыю сусв. грошай і наз. валютай. Раней гэту функцыю выконвала золата, цяпер выкарыстоўваюцца грошы (валюта) эканамічна магутных дзяржаў свету (долар ЗША, англ. фунт стэрлінгаў, ням. марка). Грошы прадаюцца і купляюцца на грашовым рынку, асн. элементы якога — прапанова, попыт, кошт грошай. Прапанову складае агульная колькасць грошай у дзяржаве. Пры сучасным грашовым абарачэнні развітых краін асн. маса грашовых аперацый праводзіцца ў безнаяўнай форме. Ролю грошай выконваюць не толькі наяўныя грошы, але і ўклады да запатрабавання, тэрміновыя і інш. ўклады. Для разліку колькасці грошай уведзена паняцце дзярж. эканам. паказчыкаў — грашовых агрэгатаў (М 1—наяўныя грошы, М 2 — тэрміновыя ўклады, М 3 — сертыфікаты), колькасць і спецыфіка вызначэння якіх у розных краінах розная. Для інтэрпрэтацыі колькаснай тэорыі грошай манетарысты (гл. Манетарызм) на чале з амер. эканамістам М.Фрыдменам прапанавалі формулу MV=Py, дзе М — грашовая маса, V — хуткасць абарачэння даходу, Р — узровень кошту, y — норма (паток) рэальнага даходу. Попыт на грошы павінен пакрывацца іх прапановай. У сучаснай рыначнай эканоміцы прапанова грошай ствараецца банкаўскай сістэмай (цэнтр. і камерцыйнымі банкамі краіны). Цэнтр. банк выпускае ў абарачэнне манеты, папяровыя грошы ў форме банкнот рознага наміналу. Камерцыйныя банкі даюць пазыкі. Празмерны выпуск грошай (эмісія) выклікае інфляцыю — абясцэньванне, зніжэнне пакупной здольнасці папяровых грошай. Рост інфляцыі дэстабілізуе эканоміку і вымушае дзяржаву прымаць антыінфляцыйныя меры ў межах грашовага абарачэння. Сярод іх дэфляцыя (змяншэнне грашовай масы зняццем з абарачэння лішкавых папяровых грошай), нуліфікацыя (замена старых грашовых знакаў новымі, у меншай колькасці), дэнамінацыя (змена намінальнай вартасці грашовых знакаў), дэвальвацыя (афіцыйнае зніжэнне вартасці грашовых адзінак шляхам заканад. змяншэння залатога забеспячэння грашовай адзінкі ці зніжэння курсу папяровых знакаў у адносінах да золата ці замежнай валюты), рэвальвацыя (афіцыйнае павышэнне залатога ўтрымання грашовай адзінкі ці павышэнне яе курсу ў адносінах да замежнай валюты). Існуюць розныя тэорыі грошай (металічная, наміналістычная, колькасная, тэорыя «рэгулюемай валюты» і інш.). Паводле метал. тэорыі меркантылістаў (Т.Мен, Ж.Б.Кальбер), багацце дзяржавы атаясамліваецца з грашамі, а грошы — з высакароднымі металамі. Прадстаўнікі наміналістычнай тэорыі (Г.Ф.Кнап, М.Дз.Чулкоў) лічаць грошы знакамі вартасці, умоўнымі разліковымі адзінкамі. Паводле колькаснай тэорыі (У.Джэванс, К.Менгер), велічыня вартасці грошай знаходзіцца ў адваротнай залежнасці ад іх колькасці. Тэорыя «рэгулюемай валюты» — спалучэнне асн. палажэнняў наміналістычнай і колькаснай тэорый. Яе прыхільнік і тэарэтык Дж.М.Кейнс аддае перавагу папяровым грашам, паколькі іх колькасць у абарачэнні можа вызначацца дзяржавай. Праз рэгуляванне колькасці грошай у абарачэнні можна нармалізаваць (асабліва ў перыяды крызісаў) узроўні кошту тавараў, заработнай платы, беспрацоўя. На думку манетарыстаў, грошы — рашаючы фактар узнаўлення, таму няўмелае дзярж. рэгуляванне грашова-крэдытнай сферы можа справакаваць чарговы эканам. крызіс. На Беларусі з 1.7.1992 існуе самаст. грашовая сістэма. У 1994 бел. рублю і разліковаму білету нададзены статус адзінага плацежнага сродку Рэспублікі Беларусь. Грашовае абарачэнне рэгулюецца Нац. банкам Беларусі.
Літ.: Лившиц А.Я. Введение в рыночную экономику. М., 1992; Долан Э.Дж., Линдсей Д.Э. Макроэкономика: [Пер. с англ.]. СПб., 1994; Курс экономической теории. Киров, 1995; Экономическая теория. Мн., 1996. Л.М.Давыдзенка. с. 450
ГРУ (Grew) Неемія (26.9.1641, г. Ковентры, Вялікабрытанія — 25.3.1712), англійскі ўрач і батанік, адзін з заснавальнікаў анатоміі раслін. Сакратар Лонданскага каралеўскага т-ва (1677). Вучыўся ў Кембрыджы, скончыў Лейдэнскі ун-т (Галандыя, 1671). Навук. працы па пытаннях будовы і полу раслін. Апісаў мікраскапічную будову кораня, сцябла, лісця, пладоў і інш. Увёў у батаніку паняцці «тканка» і «парэнхіма». Развіваў ідэю пра адзінства будовы тканак, апісаў вусцейкі, лічыў кветкі органамі палавога размнажэння. с. 451
ГРУБАШЭ́РСНЫЯ АВЕ́ЧКІ , пароды авечак з неаднароднай грубай воўнай, якая складаецца з пуху, пераходнага воласу і восці. Асн. кірункі грубашэрснай авечкагадоўлі: футравы (раманаўская парода), смушкавы (каракульская), мяса-сальны (гісарская і інш. курдзючныя пароды), мяса-воўнавы (кучугураўская, міхноўская), мяса-воўна-малочны (тушынская, карабахская і інш. закаўказскія і паўн.-каўказскія пароды). У некаторых еўрап. краінах (Швецыя, Нарвегія, Данія), а таксама на Беларусі грубашэрсных авечак гадуюць пераважна для атрымання мяса і аўчыны; у краінах з гарачым кліматам (Індыя, Алжыр, Ірак) — курдзючных і тлустахвостых авечак. Смушкавая авечкагадоўля развіта ў Іране, Афганістане, Паўд.-Зах. Афрыцы і інш. Маса грубашэрсных авечак ад 45 кг (раманаўская) да 90—140 кг (гісарская). Характэрны высокі (да 80%) выхад чыстай воўны, якую выкарыстоўваюць для вытв-сці грубага сукна, дываноў, валеных і вязаных вырабаў, лямцу. Гл. таксама Авечкагадоўля. с. 451
ГРУ́БЕР (Gruber, Grueber) Габрыель (6.5.1740, Вена — 7.4.1805), аўстрыйскі вучоны-энцыклапедыст, мастак, архітэктар. Скончыў Венскі ун-т са ступенню д-ра медыцыны. Выкладаў архітэктуру і гідраўліку ў езуіцкім калегіуме ў Любляне (Славенія), кіраваў буд-вам суднаў у Трыесце (Італія), асушэннем балот у Славеніі. Выкладаў прыродазнаўчыя і матэм. дысцыпліны ў Полацкім езуіцкім калегіуме (з 1784). Паводле яго праектаў пры Полацкім калегіуме пабудаваны 3-павярховы будынак для музея (аздоблены фрэскамі Грубера і яго вучняў), б-кі, карціннай галерэі і т-ра; у 1787 адкрыў тут друкарню. З 1800 1-ы рэктар Пецярбургскага, езуіцкага калегіума, з 1802 генерал ордэна езуітаў. У Рас. імперыі аўтар карцін на рэліг. тэмы, партрэтаў, краявідаў Полацка і яго ваколіц, тэатр. дэкарацый, мініяцюр са слановай косці. Пасля смерці Грубера частка яго карцін з Полацка і Пецярбурга перавезена езуітамі ў Джорджтаўн (ЗША), лёс іншых невядомы. В.Ф.Шалькевіч. с. 451
ГРУ́БІН Натан Барысавіч (27.3.1893, г. Крамянчуг, Украіна — 17.1.1945), дырыжор і педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1940). Прафесар. Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1917, клас кампазіцыі Я.Вітала). У 1925—37 і 1941—45 у т-рах оперы і балета Харкава, Свярдлоўска, Куйбышава, Пярмі, Ташкента. У 1938—41 гал. дырыжор Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Выкладаў у Бел. (1940—41) і Ташкенцкай (1941—45) кансерваторыях. Муз. кіраўнік пастановак нац. опер «У пушчах Палесся» А.Багатырова (1939), «Кветка шчасця» А.Туранкова (1940). З іншых работ на бел. сцэне: «Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава (1938), балет «Лебядзінае возера» (1938) і «Пікавая дама» (1941) П.Чайкоўскага, «Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха (1941), «Трыльбі» А.Юрасоўскага (1940). Аўтар камерна-інстр. твораў.
Б.С.Смольскі. с. 452
ГРУ́БКА , невялікая пакаёвая печ, звычайна для абагрэву. Вядома здаўна, на Беларусі пашырана з 2-й пал. 16 ст. Рабілі грубкі з цэглы, абліцаванай дэкар. пліткай, гаршковай паліванай і непаліванай кафляй. Выкарыстоўвалі ў жыллі, грамадскіх будынках (корчмах, аўстэрыях, ратушах, аптэках і інш.).
У сядзібных і палацавых будынках 16 — пач. 20 існавалі па-мастацку аздобленыя грубкі (сядзібныя дамы ў вёсках Агарэвічы Ганцавіцкага, Дзераўная Стаўбцоўскага р-наў, г.п. Карэлічы, г. Шклоў, палац у Нясвіжы і інш.). У дэкоры выкарыстоўвалі паліхромную ўзорыстую кафлю (вёскі Асташын і Дзяляцічы Навагрудскага р-на), з рэльефнымі геральдычнымі выявамі (Заслаўе, Лагойск, Нясвіж, Дзяржынск), з раслінным і інш. арнаментам. с. 452
ГРУ́БЫЯ КАРМЫ́ , сухія раслінныя кармы (сена, салома, мякіна, сянаж, травяная мука, галінкавы корм) з адносна малой колькасцю пажыўных рэчываў. Маюць вады менш за 40%, сырой клятчаткі больш за 19%. Пажыўнасць 1 кг грубых кармоў — 0,1—0,65 карм. адзінкі. Скормліваюць жвачнай с.-г. жывёле, часам трусам. Грубыя кармы — неабходны кампанент зімовых рацыёнаў траваедных жывёл, спрыяюць нармальнаму страваванню і засваенню пажыўных рэчываў, адрозніваюцца хім. саставам і пажыўнасцю. Найб. значэнне мае сена, у якім ёсць амаль усе неабходныя для жывёлы пажыўныя рэчывы. с. 452
ГРУ́БЭ Аляксандр Васілевіч (31.8.1894, в. Грыгор’еўка Белябееўскага р-на, Башкортастан — 3.8.1980), бел. скульптар. Нар. мастак Беларусі (1944). Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це (1941— 16). З 1918 настаўнічаў у мяст. Краснаполле (Магілёўская вобл.). З 1924 жыў у Мінску, з 1941 у Маскве. Адзін з арганізатараў і старшыня Усебеларускага аб’яднання мастакоў. У творчасці адчувальны ўплыў традыцый бел. нар. драўлянай скульптуры («Лірнік», «Кастусь Каліноўскі», абедзве 1926). Сярод работ з рысамі стылізацыі, але лаканічных па трактоўцы, поўных унутр. напружання: «Раб», «Тачачнік» («Паднявольная праца», абедзве 1928), «Танкіст» (1943), «Першая баразна» (1949) і інш. Працаваў у жанры партрэта (М.Багдановіч, 1927, Л.М.Даватар, 1944), станковай і манум. пластыкі («Трактарыстка», 1935), дэкар. скульптуры («Беларус-касец», 1940) і інш. Творы адметныя арыгінальнасцю і выразнасцю пластычнай формы, эмацыянальнасцю.
Літ.: Петерсон Э.А. Портретная скульптура Советской Белоруссии. Мн., 1982. П.М.Герасімовіч. с. 452
ГРУГА́Н , птушка, гл. Крумкач. с. 452
ГРУД у лясной тыпалогіі, характарызуе ўчасткі лесу з найвышэйшай урадлівасцю глеб; класіфікацыйная адзінка. У лесастэпавай зоне, на Каўказе, у Крыме, Карпатах складае асн. лесатыпалагічны фон; даволі часты ў падзоне шыракалістых лясоў. Для груда характэрны чарназёмы, буразёмы і шэрыя лясныя глебы. Асн. лесаўтваральнікі — піхта, елка, дуб, бук, ясень, ільма. На Беларусі груды займаюць пераважна павышаныя мясціны на балоцістай або нізіннай мясцовасці і часцей прадстаўлены шыракалістымі або ялова-шыракалістымі лясамі. У залежнасці ад гал. лесаўтваральных парод прыняты скарочаныя назвы груда: піхтавы — піхтач, яловы — рамень, дубовы — дуброва і г.д. с. 452
ГРУ́ДА Эдуард Іосіфавіч (н. 28.11.1936, в. Данілавічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 14.10.1997), бел. матэматык. Чл.-кар. АН Беларусі (1984), Д-р фіз.-матэм. н. (1974), праф. (1991). Скончыў БДУ (1959). З 1959 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі, з 1977 заг. лабараторыі. Навук. працы па даследаванні аналітычных, якасных і асімптатычных уласцівасцей інтэгральных разнастайнасцей дыферэнцыяльных сістэм. Стварыў навук. кірунак у тэорыі сістэм Пфафа—тэорыю характарыстычных вектараў.
Тв.: О периодических решениях нелинейных дифференциальных систем с условием Липшица в общем критическом случае // Весці АН БССР. Сер. фіз.-матэм. навук. 1983. №2; Псевдонормальная форма матриц // Дифференциальные уравнения. 1991. Т. 27, № 10. М.У.Токараў. с. 452
ГРУДАБРУ́ШНАЯ ПЕРАПО́НА , гл. Дыяфрагма. с. 453
ГРУДА́НАЎ Уладзімір Якаўлевіч (н. 26.7.1941, в. Варатынь Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне харч. машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1992). Скончыў Маскоўскі ін-т нар. гаспадаркі (1968). З 1977 у Магілёўскім тэхнал. ін-це. Навук. даследаванні па распрацоўцы і стварэнні энергазберагальнага тэхнал. абсталявання для прадпрыемстваў харч. прам-сці.
Тв.: Совершенствование конструкций машин и аппаратов пищевых производств. Мн., 1996 (разам з Л.Ф.Глушчанка, В.В.Клімовічам). с. 453
ГРУ́ДЗЁНДЗ (Grudziądz), горад на Пн Польшчы, у Тарунскім ваяв. Каля 110 тыс. ж. (1994). Чыг. вузел, порт на р. Вісла. Гумавая, харч. прам-сць, с.-г. машынабудаванне, металаапрацоўка. Тэатр, музей. Арх. помнікі: гатычны (14 ст.) і барочныя (17,18 ст.) касцёлы, фрагменты гар. муроў (14 ст.) і ўмацаванняў (18 ст.). с. 453
ГРУДЗІ́НА , сукупнасць шкілетных элементаў у наземных пазваночных жывёл і чалавека, што злучае па сярэдняй лініі цела брушныя канцы грудных рэбраў і часткі плечавога пояса. Да грудзіны прымацаваны грудныя мышцы. У земнаводных і паўзуноў грудзіна храстковая, у птушак — касцявая, у лятаючых грудзіна з кілем (сярэдні выступ), да якога прымацаваны магутныя грудныя мышцы. У млекакормячых грудзіна складаецца з 3 аддзелаў: ручкі, цела і мечападобнага адростка. У чалавека грудзіна (грудная косць) — няпарная плоская косць, што ўтварае сярэднюю частку пярэдняй сценкі грудной клеткі. с. 453
ГРУДЗІ́НАВА , радовішча глін у Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., каля в. Грудзінава. Пластавы паклад звязаны з азёрна-ледавіковымі адкладамі паазерскага зледзянення. Гліны чырвона-бурыя, шакаладныя, стужачныя, шчыльныя, пластычныя, з дробнымі вапняковымі сцяжэннямі. Разведаныя запасы 9,1 млн. м3, перспектыўныя 2,3 млн. м3. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—10,4 м, ускрышы 0,2—7,8 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы, дрэнажных труб. Радовішча распрацоўваецца Обальскім керамічным заводам. А.П.Шчураў. с. 453
ГРУДЗІ́НАЎКА , вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на ПнУ ад Быхава, 40 км ад Магілёва, 28 км ад чыг. ст. Быхаў. 697 ж., 298 двароў (1997). З-д харч. прадуктаў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Грудзінаўскі палацава-паркавы ансамбль. с. 453
ГРУДЗІ́НАЎСКІ ПАЛА́ЦАВА-ПА́РКАВЫ АНСА́МБЛЬ , помнік архітэктуры позняга класіцызму. Створаны ў 1-й пал. 19 ст. ў в. Грудзінаўка (Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл.) у маёнтку графа Д.Талстога. Цэнтр кампазіцыі — палац, размешчаны на вяршыні ўзгорка, на паўн.-ўсх. схіле якога пладовы сад, на паўн.-зах. — парк.
Палац — мураваны 2-павярховы квадратны ў плане, накрыты пакатым 4-схільным дахам і ўвянчаны купалам. У цэнтры гал. фасада выступае паўкруглая тэраса. Парк (пл. каля 6 га) пейзажнага тыпу з рэгулярнай партэрнай ч. перад палацам. Перад паўд.-зах. фасадам палаца партэр з глыбокім штучным вадаёмам з фантанамі (збярогся часткова) і дэкар. пасадкамі елкі калючай блакітнай, дуба звычайнага пірамідальнага, ліпы крымскай. У ландшафтнай ч. больш за 60 відаў дрэў і кустоў. с. 453
ГРУДНА́Я КЛЕ́ТКА , аснова груднога аддзела тулава ў паўзуноў, птушак, млекакормячых жывёл і чалавека, складзеная з грудных пазванкоў, рэбраў і грудзіны; частка восевага шкілета амніётаў. З’явілася ўпершыню ў паўзуноў у сувязі з прагрэсіўным развіццём органаў апоры (апора плечавога пояса) і дыхання. У чалавека мае форму ўсечанага конуса, сплюшчанага ў пярэднезаднім напрамку, які мае верхнюю і ніжнюю апертуры. Плоскасць верхняй апертуры нахілена ўперад, таму пярэдні край яе знаходзіцца ніжэй за задні. Ніжняя апертура абмежавана рэбернай дугой і закрыта дыяфрагмай. Міжрэберныя прамежкі запоўнены мышцамі. Велічыня акружнасці грудной клеткі (вымяраецца на ўзроўні саскоў) характарызуе склад цела чалавека. Пры ўдыху грудная клетка расшыраецца. Выгляд і памеры яе залежаць ад спосабу жыцця, рухаў, дыхання; маюць узроставыя, палавыя, індывід. і прафес. адрозненні. Змены грудной клеткі бываюць у выглядзе прыроджаных і набытых, сіметрычных і асіметрычных дэфармацый, ад пухлінных, дыспластычных, дыстрафічных працэсаў і пашкоджанняў, што ўплывае на функцыянаванне грудной клеткі. А.С.Манцюк. с. 453
ГРУ́ДНАЯ ПО́ЛАСЦЬ , пярэдняя частка поласці цела млекакормячых жывёл і чалавека. Размешчана ў грудной клетцы і абмежавана ўнутрыгрудной фасцыяй. Ад брушнай поласці аддзелена дыяфрагмай. У грудной поласці — сэрца, лёгкія, трахея, стрававод, крывяносныя і лімфатычныя сасуды, нервы. Грудная поласць уключае 2 серозныя плеўральныя мяшкі і размешчанае паміж імі міжсценне, у ніжнім аддзеле якога — серозная поласць. Паміж парыетальным і вісцэральным лісткамі плеўры — поласць плеўры, якая мае важнае значэнне ў дыханні. У ёй пры пашкоджаннях ці запаленчых хваробах збіраецца паветра, кроў, серозная вадкасць, гной. с. 453
ГРУДНІ́КА , род раслін, тое, што сіда. с. 454
ГРУДНІ́ЦА , хвароба, гл. Мастыт. с. 454
ГРУЗААБАРО́Т , паказчык аб’ёму работы, выкананай грузавым транспартам. Вымяраецца ў тона-кіламетрах (ткм). Паказчыкі грузаабароту выкарыстоўваюць у планаванні і статыстыцы для вымярэння прадукцыйнасці працы на транспарце. Для вызначэння грузаабароту масу перавезенага грузу ў тонах памнажаюць на далёкасць перавозкі і падсумоўваюць атрыманыя здабыткі. Сабекошт перавозак таксама вызначаюць у разліку на 1 ткм, таму што выдаткі на перавозку залежаць ад далёкасці і масы грузу. Паказчыкі грузаабароту не выкарыстоўваюць для ацэнкі дзейнасці трансп. прадпрыемстваў, бо грамадства зацікаўлена ў найлепшым задавальненні патрэб у перавозках пры мінімальных трансп. выдатках. с. 454
ГРУЗАВА́Я МА́РКА , знак для абазначэння мінімальнай вышыні надводнага борта судна пры поўнай яго загрузцы ў розных умовах плавання.
Мае выгляд круга, перасечанага па цэнтры гарыз. лініяй, якая паказвае найб. дапушчальную асадку судна ў марской вадзе (у летні час у зоне ўмеранага клімату), і 6 гарыз. ліній, якія паказваюць гранічнае апусканне яго ў залежнасці ад раёна плавання, пары года, характару вады. Наносіцца на барты судна. с. 454
ГРУЗАВЫ́ АЎТАМАБІ́ЛЬ , аўтамабіль для перавозкі грузаў. Характарызуецца грузападымальнасцю, тыпам кузава, колавай формулай і кампаноўкай — размяшчэннем кабіны адносна пярэдняй восі (гл. Аўтамабіль). Для буксіроўкі прычэпаў забяспечваюцца счэпнымі прыладамі, хуткадзейнымі злучальнымі прыстасаваннямі і інш. Адрозніваюць адзіночныя грузавыя аўтамабілі і аўтапаязды (у т.л. цягачы, седлавыя цягачы), звычайнай і павышанай праходнасці.
Бываюць агульнага прызначэння (кузаў неперакульны) і спецыялізаваныя (самазвалы, бензавозы, бетанавозы, кантэйнеравозы, панэлявозы, рэфрыжэратары, фургоны і інш.); паводле кампановачнай схемы — капотныя (кабіна за рухавіком) і бескапотныя (кабіна над рухавіком); паводле грузападымальнасці — асабліва малой (да 0,5 т; гл. Пікап), малой (да 2 т; напр., УАЗ), сярэдняй (да 5 т; ГАЗ), вялікай (да 15 т; ЗІЛ, КамАЗ, КрАЗ, МАЗ, «Урал») і пазадарожныя грузавыя аўтамабілі асабліва вял. грузападымальнасці (больш за 15 т; БелАЗ, «Волат»), Гл. таксама Аўтамабільная прамысловасць. А.С.Рукцяшэль. с. 454
ГРУЗАВЫ́ ДВОР , частка тэр. чыг. станцыі, якая мае комплекс збудаванняў і прыстасаванняў для прыёму, пагрузкі, выгрузкі, сартавання грузаў і іх кароткатэрміновага захавання. Грузавы двор мае таксама рамонтныя майстэрні, гаражы, пад’ёмныя краны і інш. сродкі механізацыі пагруза-разгрузачных работ. с. 454
ГРУЗАВЫ́Я ПАТО́КІ , колькасць грузаў, перавезеных адным відам транспарту ў пэўным напрамку ад пункта адпраўлення да пункта прызначэння (звычайна за год). Грузавыя патокі складаюцца з грузаў, адпраўленых са станцый, прыстаней, партоў, і вымяраецца ў тонах у цэлым або па кожнаму грузу паасобку. Велічыня грузавых патокаў асобнага перагону (участка, геагр. напрамку) выражаецца сярэдняй шчыльнасцю перавозак грузу. Напрамак пераважнага грузавога патоку называецца грузавым, а зваротны — парожнім. Няроўнасць грузавога патоку па напрамках «туды» і «назад» выклікае парожнія прабегі рухомага саставу і непрадукцыйныя прабегі лакаматываў, суднаў, аўтамабіляў, павелічэнне сабекошту перавозак і капіталаўкладанняў. с. 454
ГРУЗАВЫ́Я ПЕРАВО́ЗКІ , перамяшчэнне грузаў рознымі сродкамі транспарту. Адрозніваюць унутрывытв. грузавыя перавозкі, якія тэхналагічна звязаны з вытв-сцю прадукцыі ў межах асобнага прадпрыемства, і нар.-гасп. — перавозкі прадукцыі ў сферы абарачэння ад вытворцаў да спажыўцоў або непасрэдна (транзітныя пастаўкі), або праз склады доўгатэрміновага захоўвання і гандл. сетку (паўторныя перавозкі). Аб’ём грузавых перавозак (вымяраецца ў тонах) абумоўлены аб’ёмам вытворчасці прадукцыі і імпарту і каэфіцыентам паўторнасці перавозак, г.зн. колькі разоў адна і тая ж тона прадукцыі перавозіцца ад прадпрыемства-вытворца да пунктаў спажывання. с. 454
ГРУЗАЁМІСТАСЦЬ транспартнага сродку, сумарны аб’ём памяшканняў (судна, вагона, самалёта, аўтамабіля і інш.) для размяшчэння грузаў. Вымяраецца ў кубічных метрах. Тэарэтычна вызначаецца па абводах грузавых памяшканняў. У суднаў адрозніваюць таксама зерневую (для сыпкіх грузаў), стосавую (для штучных грузаў) і грузаёмістасць для вадкіх грузаў. Удз. грузаёмістасць — аб’ём (або плошча) грузавых памяшканняў на адзінку грузападымальнасці. с. 454
ГРУЗАЗАХО́ПНЫЯ ПРЫСТАСАВА́ННІ , механізмы і прыстасаванні да грузападымальных машын, прызначаныя захопліваць, перамяшчаць і разгружаць розныя грузы. Грузазахопныя прыстасаванні для штучных грузаў — чалачныя стропы, скобы, грузавыя траверсы, клешчавыя і эксцэнтрыкавыя захопы, крукі, клямары, гакі, сеткі; для насыпных — грэйферы, каўшы, кюбелі; для наліўных — бодні, спец. ёмістасці.
Бываюць аўтаматычныя (кіруюцца прыводам грузападымальнай машыны, напр. аўтастропы, грузавыя электрамагніты), паўаўтаматычныя (выпускаюць зашчэмлены груз пры апусканні яго на апорную паверхню, напр. абцуговыя захопы) і ручныя (замацоўваюцца і знімаюцца з грузаў уручную). Для падымання грузаў з плоскімі паверхнямі (лісты, буд. блокі, каробкі) выкарыстоўваюць вакуумныя грузазахопныя прыстасаванні, аснашчаныя захопамі, галоўкамі і гнуткімі прысосамі. Пашыраны спецыялізаваныя грузазахопныя прыстасаванні для пэўных грузаў — рулонаў і пакетаў ліставых матэрыялаў, кантэйнераў, бярвён і да т.п. У.М.Сацута. с. 454
ГРУЗАПАДЫМА́ЛЬНАСЦЬ транспартнага сродку, максімальная карысная нагрузка, на перавозку якой разлічаны чыг. вагон, грузавы аўтамабіль, судна, самалёт і інш. трансп. сродкі; асн. іх эксплуатац. характарыстыка. Вымяраецца ў тонах. У суднаў адрозніваюць грузападымальнасць поўную (дэдвейт) і карысную (чыстую), якая вызначаецца масай карыснага грузу. Грузападымальнасць 4-восевых чыг. вагонаў 62—65 т, марскіх танкераў да 300 тыс. т, самалётаў да 80 т (Ан-22), аўтамабіляў да 220 т (БелАЗ-753). с. 454
ГРУЗАПАДЫМА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА , машына або прыстасаванне для перамяшчэння грузаў, людзей у вертыкальнай або нахіленай плоскасці. Да грузападымальных машын адносяцца: грузавыя і пасаж. ліфты; пад’ёмныя краны; шахтавыя, скіпавыя, будаўнічыя і інш. пад’ёмнікі; аўтапагрузчыкі, дамкраты, талі, блокі, паліспасты, калаўроты і інш. Для пад’ёму і апускання людзей выкарыстоўваюць клеці і кабіны, для штучных грузаў — розныя крукі і захопы, для сыпкіх — бодні, каўшы і інш.
Грузападымальныя машыны бываюць стацыянарныя і перасоўныя, з прыводам электрычным, гідраўлічным, ад рухавіка ўнутр. згарання і інш. Звычайна складаюцца з каркаса, механізма пад’ёму, грузанясучай канструкцыі. Многія грузападымальныя машыны забяспечваюцца грузазахопнымі прыстасаваннямі, самаходныя — механізмам перасоўвання, паваротныя — механізмам павароту. Грузападымальнасць ад некалькіх кілаграмаў да некалькіх сотняў тон. с. 455
ГРУЗАПАДЫМА́ЛЬНЫ КРАН , машына перыядычнага дзеяння для пад’ёму і перамяшчэння на невял. адлегласці грузаў. Гл. Пад ’ёмны кран. с. 455
ГРУ́ЗДЗЕЎ Уладзімір Аляксеевіч (н. 18.7.1940, г. Кемерава, Расія), бел. вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Д-р тэхн. н. (1989), праф. (1991). Скончыў Томскі ін-т радыёэлектронікі і электроннай тэхнікі (1963). З 1993 у Полацкім дзярж. ун-це. Навук. працы па плазменнай эмісійнай электроніцы, даследаванні газавых разрадаў. Распрацаваў электронна-прамянёвыя тэхнал. прылады з плазменнымі эмітэрамі. Дзярж. прэмія Расіі 1988.
Тв.: Эволюция вторичной плазмы в ускоряющем промежутке плазменных источников электронов при повышенном давлении (разам з В.Г.Залескім) // Журн. техн. физики. 1996. Т. 66, вып. 7. с. 455
ГРУЗДЫ́ , шапкавыя базідыяльныя грыбы з роду млечнік сям. сыраежкавых. Вядома больш за 20 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 8 відаў. Найб. вядомыя грузд сапраўдны, або хрушчак (Lactarius resimus), расце пераважна ў яловых і бярозавых лясах; грузд жоўты (L. scrobiculatus), расце ў вільготных месцах ў хваёвых лясах; грузд чорны, або чарнуха (L. necator), вельмі пашыраны, расце ў бярозавых і мяшаных лясах; грузд перцавы, або кароўка, малачай (L. piperatus), часцей трапляецца ў дубовых лясах. Мікарызаўтваральнікі. Ядомыя. Спажываюцца салёныя. Грузд перцавы выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне для лячэння нырачнакаменнай хваробы.
Растуць групамі. Пладаносяць у ліп.—верасні. Шапка дыяметрам да 20 см, пукатая, потым лейкападобная, часцей з апушаным завернутым уніз краем. Мякаць шчыльная з едкім млечным сокам (таму перад засолкай вымочваюць або адварваюць). Пласцінкі зыходныя або прырослыя. Ножка цыліндрычная, кароткая, у спелых грыбоў пустая (у грузда перцавага — суцэльная). Споры шарападобныя або шырокаавальныя. с. 455
ГРУ́ЗЕЛЬ Вацлаў Пятровіч (24.9.1884, Скернявіцкае ваяв., Польшча — 21.8.1937), дзяржаўны дзеяч БССР. Вёў рэв. работу ў Польшчы, на Каўказе і Украіне, чл. СДКПіЛ, РСДРП. Двойчы зняволены ў турму, сасланы. З 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік грамадз. вайны: камісар брыгады, дывізіі на Зах. і Паўд. франтах. З 1921 старшыня Мінскага, Бабруйскага пав. выканкомаў. У 1924— 26 нарком РСІ БССР, старшыня Бюджэтнай камісіі ЦВК БССР і старшыня (да 1925) ЦКК КП(б)Б. З 1926 на парт. рабоце ў РСФСР. Канд. у чл. Польбюро пры ЦБ КП(б)Б у 1922. Канд. у чл. ў 1921—22 і чл. у 1923—24 ЦБ КП(б)Б. Чл. ЦКК ВКП(б) у 1924—34, чл. ЦКК КП(б)Б у 1924—26. Чл. ЦВК СССР у 1922—27 і ЦВК БССР у 1921—26 і чл. яго Прэзідыума ў 1924—26. У 1937 незаконна рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна. с. 455
ГРУЗІ́НА-АБХА́ЗСКІ КАНФЛІ́КТ 1990-х г. З’явіўся вынікам рэзкага абвастрэння супярэчнасцей у груз.-абх. адносінах, выкліканага незадаволенасцю Абхазіі сваім дзярж. статусам і нац. палітыкай груз. кіраўніцтва. Масавыя антыгруз. хваляванні абх. насельніцтва адбыліся ў 1964, 1967, 1978. У 1989 канфлікт выліўся ў кровапралітнае сутыкненне, якое ўдалося лакалізаваць. У лют. 1992 Вярх. Савет Грузіі прыняў рашэнне аб увядзенні ў дзеянне Канстытуцыі Груз. Дэмакр. Рэспублікі 1921, у якой Абхазская АССР як суб’ект дзярж.-прававых адносін не згадвалася. У адказ Вярх. Савет Абхазіі прыняў рашэнне аб вяртанні да Канстытуцыі рэспублікі 1925, дзе абумоўліваліся дагаворныя адносіны паміж Грузіяй і Абхазіяй. У ліп.—жн. 1992 становішча ў Зах. Грузіі і Абхазіі рэзка абвастрылася. 14.8.1992 сілы нац. гвардыі Грузіі ўвайшлі на тэр. Абхазіі. Груз. кіраўніцтва заявіла, што гэта вымушаная мера, якая мае на мэце абарону камунікацый. Кіраўніцтва Абхазіі назвала дзеянні груз. боку «ўзброенай агрэсіяй супраць рэспублікі з мэтай яе акупацыі». Грузіна-абхазскі канфлікт імкліва выходзіў за рамкі Грузіі, дэстабілізуючы становішча ва ўсім каўк. рэгіёне. У канцы 1993 пачаліся груз.-абх. перагаворы пад эгідай ААН. 4.4.1994 груз. і абх. дэлегацыі падпісалі ў Маскве Дэкларацыю аб мерах паліт. ўрэгулявання, якая ўключала адмову абодвух бакоў ад выкарыстання ваен. сілы і пагадненне аб добраахвотным вяртанні бежанцаў і перамешчаных асоб. У зону грузіна-абхазскага канфлікту ўведзены міратворчыя сілы Расіі. Толькі за 1 год абодва бакі страцілі каля 10 тыс. чал., матэрыяльныя страты склалі больш як 500 млрд. руб. (у цэнах жн. 1992). У жн. 1997 у Тбілісі прынята груз.-абх. заява аб намеры бакоў завяршыць канфлікт і аднавіць адносіны мірнага жыцця і ўзаемнай павагі.
Літ.: Белая книга Абхазии: Док., материалы, свидетельства [1992—1993]. М., 1993. В.С.Клімовіч. с. 455
ГРУЗІ́НСКАЕ ПІСЬМО́ , алфавітная сістэма, якая адлюстроўвае фанемны склад грузінскай мовы. Летапіс Грузіі («Картліс цхаврэба») прыпісвае стварэнне грузінскага пісьма цару Фарнавазу (4—3 ст. да н.э.). Некат. навукоўцы звязваюць грузінскае пісьмо з усх.-арамейскім пісьмом эліністычнага перыяду. У выніку хрысціянізацыі Грузіі адбылася трансфармацыя арамейскай асновы пад уплывам грэч. пісьма: мяняўся напрамак пісьма (ад справа налева да адваротнага), парадак літар у алфавіце, уводзіліся знакі для галосных, якія часткова былі запазычаны з грэч. пісьма. Існуе гіпотэза аб удзеле ў стварэнні грузінскага пісьма Месропа Маштоца (гл. ў арт. Армянскае пісьмо). У стараж.-груз. алфавіце было 37 (пазней 38) літар, якія мелі і лічбавае значэнне, у сучасным — 33 (5 для галосных, 28 для зычных). Вял. літары, як правіла, адсутнічаюць. Першыя пісьмовыя помнікі грузінскага пісьма датуюцца 5 ст. н.э. — надпісы ў груз. манастыры ў Палесціне (каля 433) і інш.
У працэсе развіцця ўзніклі 3 асн. формы грузінскага пісьма, якія значна адрозніваліся. Мрглавані (круглае) — устаўнае пісьмо з акруглым абрысам і аднолькавым памерам літар — існавала да 9—10 ст. З яго развілася нусхуры (радковае) — з вуглаватым нахіленым напісаннем і рознымі па вышыні літарамі (было пашырана ў 9—11 ст.). У 10 ст. на аснове нусхуры ўзнікла мхедрулі (грамадзянскае, ці свецкае) таксама з рознай вышынёй літар і круглым абрысам. Да 17 ст. мхедрулі набыло сучасны выгляд, пранікла ва ўсе сферы ўжывання, а з увядзеннем ў 1629 кнігадруку канчаткова стабілізавалася.
Літ.: Павленко Н.А. История письма. 2 изд. Мн., 1987. А.М.Рудэнка. с. 456
ГРУЗІ́НСКАЯ МО́ВА , адна з іберыйска-каўказскіх моў (картвельская група). Мова грузін, дзярж. мова Грузіі. Пашырана таксама на Паўн. Каўказе, у Азербайджане, Турцыі і Іране. Мае 2 групы дыялектаў, адрозненні паміж якімі нязначныя: горскія (хевсурскі, пшаўскі, тумскі і інш.) і плоскасныя (картлійскі, кахецінскі, імерэцінскі, рачынскі, гурыйскі, аджарскі і інш.). У развіцці літ. грузінскай мовы вылучаюць або 2 перыяды — старажытны (5—11 ст.) і новы (з 12 ст.), або 3 — стараж. (5—11 ст.), сярэдні (12—18 ст.) і новы (з 19 ст.). З 1860-х г. развіваецца адзіная літ. грузінская мова (аснова — картлійскі і кахецінскі дыялекты).
У фанетыцы грузінскай мовы 5 галосных і 28 зычных; у сістэме зычных назіраецца 5 траічных проціпастаўленняў звонкі — глухі — змычна-гартанны; асобна вылучаюцца фарынгальны і ларынгальны. Слабы сілавы націск на пачатковым складзе слова. У марфалогіі — аглюцінацыя з мноствам прэфіксальных формаў. У сінтаксісе — эргатыўная канструкцыя. Грузінская мова мае стараж. арыгінальнае пісьменства (гл. Грузінскае пісьмо). с. 456
ГРУЗІ́НСКАЯ ПРАВАСЛА́ЎНАЯ ЦАРКВА́ , адна са старажытных правасл.-хрысц. цэркваў. Узнікла ў пач. 4 ст., калі хрысціянства Грузіі стала дзярж. рэлігіяй. Да 5 ст. Грузінская праваслаўная царква была падначалена антыяхійскаму патрыярху, узначальваў яе архіепіскап. У 487 пасля абвяшчэння аўтакефаліі — каталікос, з 11 ст. — каталікос-патрыярх. Пасля далучэння Грузіі да Расіі Грузінская праваслаўная царква ў складзе рус.-правасл. царквы на правах экзархата (1811). Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 груз. духавенства ліквідавала экзархат і абрала каталікоса-патрыярха, абвясціўшы аўтакефалію, што стала прычынай разрыву з Рус. правасл. царквой. У 1943 Маскоўская патрыярхія прызнала аўтакефалію Грузінскай праваслаўнай царквы. Мае адрозненні ад правасл. царквы ў літургічных правілах, асобныя літургічныя святы. Сучасная Грузінская праваслаўная царква мае 13 епархій, 10 манастыроў, 2 духоўныя школы. с. 456
ГРУЗІ́НСКІ Аляксей Яўгенавіч (3.5.1858, Масква—22.1.1930), рускі літ.-знавец, фалькларыст. Скончыў Маскоўскі ун-т (1883). Аўтар даследаванняў і нарысаў пра Дз.Фанвізіна, В.Бялінскага, М.Лермантава, І.Тургенева; Дантэ, У.Шэкспіра і інш. Перакладаў араб. казкі, творы Нізамі, Р.Тагора. Адзін з першых даследчыкаў тэкстаў Тургенева і Л.Талстога. Вывучаў бел. фальклор і этнаграфію. У арт. «З этнаграфічных назіранняў у Рэчыцкім павеце Мінскай губ.» (1891) расказаў аб побыце прафес. старцаў-жабракоў Лоеўшчыны, выканаўцаў духоўных вершаў і псалмаў, іх рэпертуар, упершыню апісаў бел. ліру. У арт. «Духоўныя вершы (Мінская губ., Рэчыцкі пав.)» (1898) даследаваў бел. эпічныя і лірычныя нар. песні на сюжэты старазапаветных казанняў і міфаў, жыцій святых, рэліг. легенд, апокрыфаў. Рэдагаваў «Зборнік народных дзіцячых песень, гульняў і загадак» (М., 1898) П.В.Шэйна і пасля смерці фалькларыста апублікаваў пра яго арт. «П.В.Шэйн» (1901).
І.У.Саламевіч. с. 456
ГРУЗІ́НСКІ Віктар Уладзіміравіч (н. 21.8.1933, г. Слуцк Мінскай вобл. — 7.7.1997), бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1983), праф. (1985). Скончыў БДУ (1957). З 1957 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1983 у БДУ. Навук. працы па спектраскапіі і люмінесцэнцыі складаных малекул, па фізіцы газавых лазераў і лазераў на складаных арган. злучэннях. Ленінская прэмія 1980.
Тв.: Применение универсального соотношения к структурным спектрам флуоресценции и поглощения паров автоматических молекул // Изв. АН СССР. Сер. физ. 1963. Т. 27, №4; Люминесценция сложных молекул при возбуждении электронами // Изв. РАН. Сер. физ. 1992. Т. 56, №2.
Літ.: В.В.Грузинский // Журн. прикладной спектроскопии. 1993. Т. 59, № 5—6. с. 456
ГРУЗІ́НЫ (саманазва картвелі), нацыя, асн. насельніцтва Грузіі (3,4 млн. чал.). Агульная колькасць 4 млн. чал. (1987). Этнагр. групы: аджарцы, гурыйцы, імерэціны, картлійцы, кахеціны, хеўсуры, мегрэлы, сваны, джавахі, месхі і інш. Гавораць на грузінскай мове. Вернікі пераважна праваслаўныя. с. 456
ГРУ́ЗІЯ , Рэспубліка Грузія (Сакартвела), дзяржава ў цэнтр. і зах. ч. Закаўказзя. Мяжуе на Пн з Расіяй, на У і ПдУ з Азербайджанам, на Пд з Арменіяй і Турцыяй; абмываецца на З Чорным м. Пл. 69,7 тыс. км2. Нас. 5,5 млн. чал. (1995). Афіцыйная мова грузінская. Сталіца — г. Тбілісі. 65 раёнаў, 62 гарады, 52 пасёлкі гар. тыпу. У складзе Грузіі — Абхазія, Аджарыя і Паўднёвая Асеція. Нац. свята — Дзень аднаўлення дзярж. незалежнасці (26 мая).
Дзяржаўны лад. Грузія — рэспубліка. Дзяржаўнасць адноўлена ў крас. 1991. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт. Вышэйшы заканад. орган — аднапалатны парламент, які складаецца з 234 дэпутатаў, абраных насельніцтвам на 3 гады на аснове ўсеаг. выбарчага права. Выканаўчая ўлада належыць кабінету міністраў, які ўзначальвае прэм’ер-міністр.
Прырода. Тэрыторыя Грузіі адносіцца да Альпійскай складкавай вобласці. 87% тэр. занята высакагорнымі хрыбтамі Вял. і М. Каўказа. На Пн Галоўны, ці Водападзельны, хр. (найвышэйшая ч. складкавай сістэмы Вял. Каўказа), амаль усе яго вяршыні больш за 3000 м (самыя высокія — г. Шхара, 5068 м, і г. Казбек, 5033 м), укрыты вечнымі снягамі і ледавікамі; паніжэнні яго — перавалы Крыжовы (2384 м), Клухорскі (2781 м), Мамісонскі (2829 м), Рокскі (2996 м). Ад Галоўнага хр. адыходзяць Гаграўскі, Бзыбскі, Кадорскі, Сванецкі, Лечхумскі, Рачынскі, Харульскі, Ламіскі, Картлійскі і інш. хрыбты. На Пд складкава-глыбавыя хрыбты М.Каўказа — Месхецкі, Шаўшэцкі і Трыялецкі (з выш. да 2850 м) і ч. Паўд.-Груз. вулканічнага нагор’я. На З паміж хрыбтамі Вял. і М.Каўказа — Калхідская нізіна (выш. да 150 м). На У ад Ліхскага хр., што злучае Вял. і М.Каўказ, Унутранакартлійская, Ніжнекартлійская раўніны і Іорскае пласкагор’е (выш. 500—700 м). На крайнім ПдУ, на мяжы з Азербайджанам, Алазанская раўніна. Характэрна сейсмічнасць. Пашыраны карст. Карысныя выкапні: марганцавыя, медныя, мыш’яковыя, свінцовыя, цынкавыя, жал. руды, руды рэдкіх і каштоўных металаў, ртуць, вальфрам, нафта, каменны і буры вуглі, барыт, дыятаміт, бентанітавыя гліны, даламіт, тальк. Зарэгістравана каля 2000 крыніц мінер. вод, розных паводле хім. складу і лек. уласцівасцей (найб. вядомыя Баржомі, Цхалтуба). Пашыраны прыродныя буд. матэрыялы (мармур, туф, вапняк, вогнетрывалыя керамічныя гліны, кварцавыя пяскі). Клімат пераважна субтрапічны, мяняецца з З на У і ў залежнасці ад вышыні мясцовасці. На Чарнаморскім узбярэжжы і Калхідскай нізіне вільготны субтрапічны; сярэднія т-ры студз. 4—7°С, ліп. 22—24°С, ападкаў 2000—2500 мм за год. На У клімат сухі субтрапічны, пераходны да ўмеранага, сярэднія т-ры студз. 0—2°С, ападкаў 400—500 мм за год. На схілах гор клімат умерана кантынентальны з адносна халоднай зімой. Снегавая лінія ў гарах праходзіць на выш. 3000—3400 м, ледавікі Лекзіры, Цанер і інш. Рэкі мнагаводныя, з быстрым цячэннем; жывяцца за кошт атм. ападкаў, раставання снягоў і ледавікоў. Да бас. Чорнага м. належаць рэкі Рыёні, Інгуры, Кадоры, Бзыб, Чарох, да бас. Каспійскага м. — Кура з прытокамі Арагві, Алазані, Ксані, Храмі. У Грузіі пачынаецца р. Церак. Выкарыстоўваюцца рэкі ў гідраэнергетыцы і для арашэння. Шмат азёр: Паравані, Карцахі, Палеястомі, Рыца, Амткел і інш. З глеб пашыраны чырваназёмы, жаўтазёмы, на Пд — горныя чарназёмы, па схілах — горна-лясныя бурыя глебы, у гарах — горна-лугавыя. Пад лясамі каля 2/5 тэрыторыі. На З шыракалістыя лясы з вечназялёнымі дрэвамі і хмызнякамі (дуб, граб, лаўр, самшыт, ціс, лаўравішня, пантыйскі рададэндран). Горным раёнам характэрна вышынная пояснасць: да выш. 1800— 2000 м дубовыя, букавыя, дубова-грабавыя і букава-грабавыя лясы, вышэй — ялова-піхтавыя лясы, рэдкалессе, субальпійскія і альпійскія лугі. Трапляюцца масівы з розных відаў хвоі, у т.л. піцундскай. На У краіны — участкі расліннасці ціпчакова-кавыльных стэпаў і палынных паўпустынь. Жывёльны свет: каўказскі алень, буры мядзведзь, казуля, дзік, рысь, барсук, каўказскі тур, серна, высока ў гарах — улары; з птушак — барадач, каўказскі цецярук, канюк, беркут, дзятлы, берасцянкі, сініцы і інш. На тэр. Грузіі — Тбіліскі прыродны нацыянальны парк і 17 запаведнікаў, у т.л. Піцунда-Мосерскі, Рыцынскі, Гумісцінскі, Калхідскі, Аджамецкі, Баржомскі, Казбегскі і інш.
Насельніцтва. Грузін 71,7%; жывуць таксама армяне (8%, пераважна каля мяжы з Арменіяй і ў гарадах), азербайджанцы (5,6%, на У), рускія (5,5%, у гарадах), абхазы (па розных звестках ад 1,5% да 4,6%, жывуць у Абхазіі), асеціны (каля 3%, пераважна ў Паўд. Асеціі), грэкі, курды, яўрэі і інш. Сярод вернікаў праваслаўныя (каля 90%), мусульмане (у т.л. этнаканфесіянальная група грузін — аджарцы) і інш. Сярэдняя шчьшьнасць насельніцтва 78 чал. на 1 км2. Найб. населены міжгорныя нізіны, даліны рэк і хвалістыя перадгор’і — шчыльн. да 200—300 чал. на 1 км2, у гарах каля 10 чал. на 1 км2, высакагорныя раёны не маюць пастаяннага насельніцтва. У гарадах каля 60% насельніцтва. Найб. гарады (тыс. ж., 1991): Тбілісі — 1283, Кутаісі — 238, Руставі — 162, Батумі — 138, Сухумі — 120.
Гісторыя. Тэр. Грузіі заселена з ранняга палеаліту. Тут выяўлены шматлікія археал. помнікі каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў. На мяжы 2—1-га тыс. да н.э. пачалі складвацца саюзы старажытнагруз. плямён. У 6—4 ст. да н.э. ўзніклі груз. раннерабаўладальніцкія дзяржавы — Калхідскае царства і Іберыйскае царства. З 1 ст. да н.э. Грузія залежала ад Рыма. Феад. адносіны зарадзіліся ў 1—4 ст. н.э. Каля 397 хрысціянства абвешчана афіц. рэлігіяй. У 5—6 ст. Грузія змагалася супраць агрэсіі Ірана і Візантыі, у 7—9 ст. — супраць арабаў. На мяжы 8—9 ст. узніклі феад. царствы і княствы (самтвара), якія ў пач. 11 ст. аб’яднаны ў адзіную феад. дзяржаву на чале з дынастыяй Багратыёнаў. 11—12 ст. — перыяд паліт. магутнасці эканам. і культ. росквіту феад. Грузіі, якая ў часы праўлення Давіда Будаўніка [1089—1125], Георгія ІІІ [1156—84] і Тамары [1184—1213] стала адной з наймагутнейшых дзяржаў Закаўказзя і Б. Усходу; значнага ўздыму дасягнулі навука і культура. Грузія падтрымлівала культ.-эканам. сувязі з Візантыяй, краінамі Захаду, араб. Усходу, Кіеўскай Руссю. У 2-й чвэрці 13 ст. Грузія заваявана манголамі. У выніку нашэсця Цімура ў 2-й пал. 14 ст. краіна заняпала, узмацнілася феад. раздробленасць. У канцы 15 ст. Грузія распалася на незалежныя царствы — Картлійскае, Кахецінскае і Імерэцінскае (пра кожнае гл. асобны арт.) і княства Самцхе-Саатабага. У 16 ст. ў Імерэцінскім царстве вылучыліся незалежныя княствы Мегрэлія, Абхазія і Гурыя. У 16—18 ст. груз. народ вёў упартую барацьбу супраць агрэсіі Ірана і Турцыі. Трагічнымі для Грузіі былі паходы ў Картлі і Кахеты ў 1-й чвэрці 17 ст. войск шаха Абаса І, які імкнуўся знішчыць мясц. насельніцтва (толькі ў Кахеты загінула 100 тыс. чал., 200 тыс. вывезена ў Іран) і засяліць Грузію качэўнікамі. Супраць іранскага прыгнёту адбыліся паўстанні ў 1625 у Картлі пад кіраўніцтвам Г.Саакадзе і ў 1659 у Кахеты. Заваяванне Турцыяй Самцхе-Саатабага з Аджарыяй і інш. тэрыторыямі суправаджалася гвалтоўным атурэчваннем мясц. насельніцтва і продажам яго ў рабства. У 2-й пал. 18 ст. ўзмацніліся Картлійска-Кахецінскае і Імерэцінскае царствы. Пасля некалькіх паражэнняў, нанесеных груз. войскамі, туркі былі выгнаны з краіны. У 16—18 ст. набылі рэгулярны характар сувязі Грузіі з Расіяй, перарваныя манг. нашэсцем. Іх умацаванне прывяло да заключэння Георгіеўскага трактата 1783, паводле якога Расія ўстанаўлівала пратэктарат над Усх. Грузіяй. У 1801 Усх. Грузія, у 1803—64 Зах. Грузія ўвайшлі ў склад Расіі; утвораны Тыфліская і Кутаіская губ. У выніку рус.-перс. (1804—13, 1826—28) і рус.-тур. (1806—12, 1828—29) войнаў, у якіх актыўна ўдзельнічалі грузіны, вызвалена б.ч. тэрыторый, адарваных ад Грузіі. У 1830—40-я г. развівалася дробнатаварная вытв-сць, узнікалі мануфактурныя прадпрыемствы, павялічвалася колькасць гар. насельніцтва; Грузія ўключылася ў агульнарас. рынак. Адмена прыгону ў Грузіі (1864—71) паскорыла развіццё капіталізму. Зарадзілася фабр.-зав. вытв-сць, буд-ва чыгунак, гарнарудная прам-сць (асабліва здабыча чыятурскага марганцу). У 1899 у Грузіі было больш за 2 тыс. прамысл. прадпрыемстваў, каля 18 тыс. рабочых. Развіццё капіталіст. адносін, паліт. і эканам. кансалідацыя Грузіі стварылі ўмовы для развіцця груз. нацыі (гл. Грузіны).
У 1860-я г. ўзмацніўся нац.-вызв. рух на чале з рэв. дэмакратамі І.Р.Чаўчавадзе, А.Р.Цэрэтэлі, М.Я.Нікаладзе і інш. У 1870-я г. пачаўся забастовачны рух, узніклі рабочыя гурткі. З канца 1890-х г. рабочы рух набыў арганізаваны і масавы характар. У 1900—02 адбыліся забастоўкі на прадпрыемствах Тыфліса, Батумі і інш. У час рэвалюцыі 1905—07 у шэрагу гарадоў Грузіі адбыліся стачкі рабочых, сял. выступленні, ствараліся прафсаюзы. Каля 40 буйных забастовак адбылося ў Грузіі ў час 1-й сусв. вайны. У ходзе барацьбы супраць царызму і султанскага дэспатызму ў Грузіі ўзніклі розныя грамадска-паліт. плыні і партыі, найб. уплывовай была партыя меншавікоў. Пасля Лют. рэв. 1917 створаны орган Часовага ўрада — Асобы Закаўказскі к-т, у ліст. 1917 яго змяніў Закаўказскі камісарыят — урад меншавікоў і эсэраў. У лют. 1918 утвораны Закаўказскі сейм, які абвясціў Закаўказзе незалежнай федэратыўнай дэмакр. рэспублікай (у маі 1918 распалася). Меншавікі абвясцілі Грузію незалежнай рэспублікай і ўтварылі ўрад. Але тур. інтэрвенты захапілі Карс, Ардаган, Батум. Паводле дагавора 4.6.1918 паміж Грузіяй і Турцыяй да апошняй адышла значная ч. груз. тэрыторыі. У канцы мая — чэрв. ў Грузію ўступілі ням., у снеж. 1918 —ліп. 1920 — англ. войскі. У лют. 1921 у Грузіі пад кіраўніцтвам бальшавікоў пачалося ўзбр. паўстанне. Створаны 16.2.1921 рэўком Грузіі абвясціў яе Сав. Сацыяліст. рэспублікай і звярнуўся за дапамогай да РСФСР. Чырв. Армія і атрады паўстанцаў 25.2.1921 занялі Тыфліс, скінулі ўрад меншавікоў і ўстанавілі сав. ўладу. 16.3.1921 паміж РСФСР і Турцыяй у Маскве заключаны дагавор, паводле якога Турцыя адмовілася ад Батума і паўн. ч. Аджарыі. 30.12.1922 Грузія разам з Азербайджанам і Арменіяй у складзе Закаўказскай Федэрацыі (ЗСФСР) увайшла ў СССР, з 5.12.1936 саюзная рэспубліка (Грузінская ССР). 25.2.1922 прынята першая Канстытуцыя Груз. ССР. У 2-й пал. 1980-х г. у Грузіі разгарнуўся шырокі рух за незалежнасць. У крас. 1989 мітынгі і дэманстрацыі ў Тбілісі былі спынены сіламі службы бяспекі. У чэрв. 1989 створаны Нар. фронт Грузіі. У сак. 1990 Вярх. Савет Грузіі выступіў з асуджэннем анексіі рэспублікі ў 1921 Сав. Расіяй і запатрабаваў ад кіраўніцтва СССР пачаць перагаворы пра аднаўленне дзярж. незалежнасці. На парламенцкіх выбарах у кастр. 1990 перамагла кааліцыя апазіцыйных груповак «Круглы стол — Свабодная Грузія» (лідэр З.Гамсахурдыя, з ліст. 1990 старшыня Вярх. Савета). Парламент абраў Гамсахурдыю прэзідэнтам, у крас. 1991 абвясціў Грузію незалежнай. У маі 1991 Гамсахурдыя выбраны прэзідэнтам на ўсеагульных выбарах. Пасля распаду СССР і ўтварэння СНД (1991) Грузія адмовілася ўвайсці ў склад СНД. У студз. 1992 у выніку вострай унутрыпаліт. барацьбы і незадаволенасці значнай ч. насельніцтва палітыкай прэзідэнта быў сфарміраваны Ваен. савет, які адхіліў ад улады Гамсахурдыю, скасаваў прэзідэнцтва, прыпыніў дзейнасць канстытуцыі, распусціў парламент. У сак. 1992 Ваен. савет аб’явіў аб самароспуску і стварэнні Дзярж. савета на чале з Э.Шэварднадзе. Унутрыпаліт. становішча Грузіі ўскладнілася з-за нявырашанасці нац. праблем; узніклі міжнац. канфлікты з Паўд. Асеціяй, Абхазіяй (гл. Грузіна-абхазскі канфлікт 1990-х г.), туркамі-месхецінцамі. 11.10.1992 выбраны новы парламент і яго старшыня — Шэварднадзе, які паводле Закону аб дзярж. уладзе (прыняты на 3 гады 6.11.1992) з’яўляўся кіраўніком дзяржавы. У 1993 Грузія ўступіла ў СНД. У 1994 прэзідэнтам краіны абраны Шэварднадзе. 5.9.1995 прынята новая канстытуцыя Грузіі, паводле якой прэзідэнцкая ўлада спалучаецца з парламенцкай. Грузія — чл. ААН і АБСЕ з 1992. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў 1994.
Палітычныя партыі. Дэмакр. саюз Грузіі, партыя анархістаў, Нар. фронт Грузіі, Хрысц.-дэмакр. саюз, Рэсп. партыя, Нац.-дэмакр. партыя, Партыя «зялёных», Дэмакр. партыя і інш., усяго больш за 40 паліт. арг-цый і рухаў.
Гаспадарка. Грузія — індустрыяльна-агр. дзяржава. Валавы нац. прадукт складае 850 дол. на душу насельніцтва за год. Электраэнергет. база — ГЭС на Інгуры, Рыёні, Храмі; Рустаўская ДРЭС, ЦЭЦ у Тбілісі і Ткварчэлі. Вядучыя галіны прамысловасці: машынабудаванне і металаапрацоўка (станка-, судна-, электравоза-, аўтамабілебудаванне, с.-г. машынабудаванне, электратэхнічнае; асн. цэнтры — Тбілісі, Кутаісі, Руставі, Батумі, Поці); хім. (вытв-сць азотных угнаенняў, хім валокнаў у Руставі); нафтахім. і нафтаперапр. (Тбілісі, Батумі), чорная металургія (Руставі); харчасмакавая (у т.л. чайная, плодакансервавая, вінаробная, эфіраалейная, тытунёвая, разліў мінер. вод); лёгкая (шаўковая ў Тбілісі, Кутаісі і Махарадзе, шарсцяная ў Тбілісі, баваўняная ў Горы і Кабулеты, трыкат., гарбарна-абутковая). Здабыча каменнага вугалю (Ткібулі, Ткварчэлі), марганцавай (Чыятура), меднай (Маднеулі), поліметалічных (Кваісі) руд, барытаў і інш. Прам-сць буд. матэрыялаў уключае вытв-сць цэменту (Каспі, Руставі), шыферу, жалезабетонных вырабаў; здабываюць мармур, базальт, вапнякі. Сельская гаспадарка прычарнаморскіх раёнаў спецыялізуецца на зборы чайнага ліста, цытрусавых (мандарыны, апельсіны, лімоны), лаўровага ліста. Ва ўсх. раёнах вядучая роля належыць вінаградарству. Развіта пладаводства. Пасевы збожжавых (пшаніца, кукуруза, ячмень). Вырошчваюць сланечнік, эфіраалейныя культуры, цукр. буракі, бульбу, агароднінна-бахчавыя і кармавыя культуры. Асн. галіна — мяса-малочная жывёлагадоўля. Авечкагадоўля, свінагадоўля, птушкагадоўля. Транспарт. Развіты чыгуначны (эксплуатацыйная даўж. 1550 км), аўтамаб. (21,5 тыс. км дарог, з іх 20 тыс. км з цвёрдым пакрыццём). Авіяц. транспарт. Асн. марскія парты — Батумі, Поці. Нафтаправод Баку—Батумі, газаправоды з Паўн. Каўказа і Азербайджана. Шматлікія курорты: прыморскія кліматычныя (Гагра, Піцунда, Новы Афон, Кабулеты), бальнеалагічныя (Цхалтуба, Набеглаві, Саірме), бальнеакліматычныя (Баржомі, Авадхара, Джава), горнакліматычныя (Абастумані, Бакурыяні, Бахмаро). Альпінізм. Турызм. Грузія імпартуе нафту і нафтапрадукты, прыродны газ, жал. руду, машыны і абсталяванне, збожжа. Экспартуе марганец, ферасплавы, прадукты харчасмакавай прам-сці (чай, цытрусавыя, вінаград, віны і інш.). Гал. знешнегандл. партнёры — Расія, Азербайджан, Турцыя. Грашовая адзінка — лары.
Узброеныя сілы. Складаюцца з сухап. войск і ВПС. Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. На канец 1994 — больш за 10 тыс. чал. (250 тыс. рэзервістаў). У сухап. войсках 10 тыс. чал. У ВПС 200 чал. Прадугледжваецца стварэнне ВМС (кіраўніцтва краіны прэтэндуе на частку караблёў Чарнаморскага флоту б. СССР).
Ахова здароўя. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 69, жанчын 77 гадоў. Смяротнасць — 9 на 1 тыс. чал. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 90 чал., урачамі — 1 на 170 чал. Узровень нараджальнасці — 16 на 1 тыс. чал. Дзіцячая смяротнасць — 23 на 1 тыс. нованароджаных (1994).
Асвета. Сучасная сістэма адукацыі Грузіі ўключае дашкольныя ўстановы, агульнаадук. школы, прафес.-тэхн. і сярэднія спец. навуч. ўстановы, ВНУ. У 1996/97 навуч. г. ў Грузіі каля 1300 дашкольных устаноў, больш за 3 тыс. агульнаадук. школ, 110 прафес.-тэхн. вучылішчаў, 77 сярэдніх спец. навуч. устаноў, больш за 250 ВНУ. Вядучыя ВНУ: Тбіліскі ун-т, Груз. тэхнічны, Груз. агранамічны ун-ты ў Тбілісі, Тбіліскі мед. ун-т, Сухумскі ун-т, Кутаіскі пед. ун-т, Батумскі пед. ун-т, Груз. акадэмія фіз. выхавання і спорту, Груз. ваенная і паліцэйская акадэміі, Тбіліскія акадэмія мастацтваў і кансерваторыя, Тбіліская і Гелацкая духоўныя акадэміі, Батумская марская акадэмія і інш. Найбольшыя б-кі: Нац. б-ка Парламента Грузіі, Б-ка Тбіліскага ун-та, Цэнтр. навук. б-ка АН Грузіі, рэсп. дзярж. маладзёжная і дзіцячая б-кі, Галаўная навук. б-ка, навукова-тэхн. б-ка (усе ў Тбілісі), а таксама навук. б-кі ВНУ. Найбольшыя музеі: Дзярж. музей, Музей мастацтваў, Музей Тбілісі, Літ. музей, Музей музыкі, тэатра і кіно, Музей дэкар. і прыкладнога мастацтва, Нац. галерэя Грузіі, Галерэя сучаснага выяўл. мастацтва, Галерэя дзіцячага малюнка (усе ў Тбілісі), Дзярж. музей Аджарыі ў Батумі і інш. Навук. даследаванні праводзяцца вядучымі навук. ўстановамі сістэмы АН Грузіі, галіновымі акадэміямі, асветнымі навук. і навукова-тэхн. т-вамі і інш.
Друк, радыё, тэлебачанне. Буйнейшыя газеты: «Сакартвелас рэспубліка» («Рэспубліка Грузія»), «Свободная Грузия», «Іберыя спектр» («Спектр Грузіі»), «Тбилиси», «Вечерний Тбилиси», «Гурджыстан» і інш. Нац. інфарм. агенцтва Грузінфарм. Існуе шэраг незалежных агенцтваў, буйнейшае з якіх «Іпрында» («Палёт»). Радыёвяшчанне на груз., рус., абхазскай, асецінскай і інш. мовах. З 1956 працуе Тбіліскі тэлецэнтр. У 1992 створана Служба груз. тэлебачання і радыёвяшчання. Дзейнічае прыватная тэлекампанія «Ібервізія» («Паказвае Грузія»).
Літаратура. Грузія бярэ вытокі ў стараж. фальклоры. Адзін з найб. стараж. фалькл. помнікаў гераічны эпас «Амірані» — шматварыянтная груз. версія міфа пра Праметэя. Узнікненне стараж. груз. пісьменства звязана з імем цара Парнаваза (3 ст. да н.э.). У раннім сярэдневякоўі былі распаўсюджаны шматлікія паданні, песні, паэмы, звязаныя з гіст. асобамі і падзеямі («Этэрыяні» і інш.). Першы пісьмовы помнік стараж. л-ры Грузіі агіяграфічная аповесць «Пакуты Шушанікі» Я.Цуртавелі (5 ст.). У 5—11 ст. літ. творы мелі пераважна рэліг. характар («Пакуты Або» Іаана Сабанісдзе, «Жыціе Грыгорыя Хандзтэлі» Георгія Мерчулі і інш.). Найб. пашыраны былі агіяграфічныя, гімнаграфічныя і філас.-тэалагічныя жанры (Мікаэл Мадрэкілі, Іаан Мінчхі і інш.). Развіццю навукова-філас., літ. і перакладчыцкай дзейнасці спрыялі груз. калоніі-школы ў Антыёхіі, Іерусаліме, на Афоне (у Грэцыі). У 11— 12 ст. ўзнікла свецкая л-ра (ананімныя аповесць «Аміран-Дарэджаніяні», раман «Вісраміяні», творы Масэ Ханэлі, Іаан Шаўтэлі, Саргіса Тмагвелі і інш.). Вяршыня нац. паэзіі 12 ст. — паэма прадвесніка ўсх. Адраджэння Ш.Руставелі «Віцязь у тыгравай шкуры». 13—17 ст. — перыяд заняпаду л-ры Грузіі. У 17 ст. пачаўся працэс адраджэння нац. л-ры (спадчына цароў Тэймураза І, Арчыла ІІ, якія сцвердзілі ў груз. паэзіі прынцып рэалістычна-праўдзівага адлюстравання рэчаіснасці). У 18 ст. вызначальнай была асветніцкая дзейнасць цара Вахтанга VI (заснавальнік першай друкарні ў Грузіі, выдавец «Евангелля» і «Віцязя ў тыгравай шкуры» — першых друкаваных кніг на груз. мове), пісьменніка Сулхан-Саба Арбеліяні (аўтар зб-каў «Мудрасць выдумкі» і «Падарожжа ў Еўропу», адзін са стваральнікаў груз. літ. мовы), а таксама прасякнутая ідэямі патрыятызму філас. паэзія Л.Гурамішвілі, інтымная лірыка В.Габашвілі. У пач. 19 ст. ідзе аднаўленне нац. л-ры, звязанай з гіст. мінулым краіны, насычанай ідэямі асабістай і нац. свабоды. Пануючым становіцца рамант. кірунак (А.Чаўчавадзе, Г.Арбеліяні, Н.Бараташвілі і інш.). Рэаліст. кірунак (2-я пал. 19 ст.) выявіўся ў творчасці заснавальніка нац. тэатра і нац. драматургіі камедыёграфа Г.Эрыставі, у прозе Д.Чанкадзе. Новым этапам сцвярджэння л-ры рэалізму сталі творы, скіраваныя на адлюстраванне сац.-паліт., грамадскага і духоўнага жыцця народа, на абуджэнне нац. самасвядомасці (І.Чаўчавадзе, А.Цэрэтэлі, А.Пурцаладзе, А.Казбегі, Важа Пшавела). У гады ўздыму рэв. руху, на мяжы стагоддзяў гал. месца ў л-ры Грузіі займалі праблемы класавай барацьбы і сац. пераўтварэнняў (гіст. раманы Э.Нінашвілі, В.Барноў, Ш.Арагвіспірэлі, Д.Клдыяшвілі). Падзеі рэвалюцыі 1905—07 у часткі інтэлігенцыі выклікалі настроі расчаравання і безнадзейнасці (творы прадстаўнікоў т.зв. «дэмакратычнай паэзіі» І.Еўдашвілі, Н.Чхіквадзе, А.Абашэлі і інш.). Л-ра Грузіі пач. 20 ст. развівалася пад уплывам еўрап. л-ры. З’явіліся шматлікія новыя плыні — сімвалізм, футурызм, дадаізм (П.Яшвілі, В.Гапрындашвілі і інш.). Рэаліст. традыцыі ў нац. л-ры працягвалі Ч.Ламтатыдзе, Ш.Дадыяні, Н.Лордкіпанідзе, Л.Кіячэлі, С.Эулі і інш. У 1930-я г. ў л-ры Грузіі замацаваўся сацыяліст. рэалізм (у паэзіі — І.Абашыдзе, Г.Табідзе, Г.Абашыдзе, С.Чыкавані, у прозе — Дадыяні, Д.Шэнгелая, М.Джавахішвілі, К.Лордкіпанідзе, у драматургіі —Дадыяні, С.Шаншыяшвілі, П.Какабадзе, І.Вакелі). Пашырыўся тэматычны і жанравы дыяпазон (гіст. раманы і аповесці К.Гамсахурдыі, Шангелая, А.Кутатэлі, І.Лісашвілі, Б.Чхеідзе, Д.Суліяшвілі). У Вял. Айч. вайну развівалася патрыят. лірыка (І.Абашыдзе, К.Каладзе, Х.Берулава, А.Мірцхулава, Г.Леанідзе), эпічная паэзія (Г.Абашыдзе, Чыкавані), гіст. драматургія Шаншыяшвілі, Л.Гатуа, Вакелі, Г.Хухашвілі і інш.). У пасляваеннай груз. л-ры плённа працавалі празаікі (Гамсахурдыя, А.Беліяшвілі, А.Чыладзе, Н.Думбадзе, Р.Джапарыдзе, Р.Інанішвілі, Ц.Данжашвілі, М.Мрэўлішвілі, Г.Панджыкідзе), паэты (Р.Маргіяні, Ц.Джангулашвілі, І.Нанешвілі, Г.Каландадзе, М.Мачаварыяні, А.Чэлідзе, Ш.Нішніянідзе), драматургі (М.Бараташвілі, К.Буачыдзе, І.Масашвілі і інш.). Творчасць пісьменнікаў гэтага перыяду арганічна звязана з сучаснасцю, культурна-гіст. традыцыямі народа (Ч.Амірэджыбі, Дж.Чарквіяні, Т.Чантурыя, М.Квлівідзе, Т.Чыладзе, А.Сулакауры і інш.). У 1970-я г. прыйшло новае пакаленне паэтаў (Б.Харанаулі, Л.Стуруа, Д.Мчэдлуры), празаікаў (Н.Шатаідзе, Г.Дачанашвілі, Дж.Карчхадзе), драматургаў (Ш.Шаманадзе, Л.Табукашвілі) і інш. Развіваюцца дзіцячая л-ра (Н.Накашыдзе, Р.Коркія), літаратуразнаўства (Г.Джыбладзе, С.Чылая, Б.Жгенці, Дж.Гвінджылія, К.Кекелідзе, Г.Леанідзе, Г.Асацыяні, Г.Гачэчыладзе і інш.).
Творчыя бел.-груз. ўзаемакантакты зарадзіліся на пач. 1930-х г. У груз. перыяд. друку публікаваліся творы Я.Купалы, Я.Коласа, А.Александровіча, А.Дудара, М.Хведаровіча, у бел. — творы Г.Табідзе, Т.Табідзе, Эулі, К.Лордкіпанідзе, Масашвілі, класікаў груз. л-ры Н.Бараташвілі, І.Чаўчавадзе, Важа Пшавелы, Цэрэтэлі. Умацаванню бел.-груз. сувязей спрыяла святкаванне 750-годдзя паэмы Ш.Руставелі «Віцязь у тыгравай шкуры» ў 1937 у Грузіі і на Беларусі. Жыццю груз. народа прысвечаны раман Э.Самуйлёнка «Будучыня» (1938). Папулярызацыі груз. л-ры на Беларусі садзейнічала перакладчыцкая дзейнасць Я.Купалы, П.Броўкі, А.Звонака, Хведаровіча і інш. У 1950—80-я г. актывізаваліся творчыя кантакты, перакладчыцкая дзейнасць. На груз. мове былі выдадзены кнігі «Выбранае» Я.Купалы (1955), «Беларускія апавяданні» (1961), «Беларуская савецкая паэзія» (1967), «Беларускія савецкія паэты» (1978), «Шчаслівы дзень» (1983). На бел. мове выйшлі кнігі «Грузінскія казкі» (1962), зб-кі апавяданняў «Твае грузінскія сябры» (1964), «Горны вадаспад» (1967), «Анталогія грузінскай паэзіі» (т. 1—2, 1989), творы Кутатэлі, М.Гелавані, Руставелі, у перыяд. друку змяшчаліся пераклады Бараташвілі, Гурамішвілі, Д.Квіцарыдзе, Кутатэлі, Леанідзе, М.Лебанідзе, Масашвілі, Сулакауры, Чыкавані і інш. На бел. мову творы груз. пісьменнікаў перакладалі А.Астрэйка, М.Аўрамчык, Р.Барадулін, Х.Жычка, І.Калеснік, К.Камейша, У.Караткевіч, Г.Кляўко, П.Прыходзька, Ю.Свірка, У.Шахавец і інш.
Архітэктура. Самыя стараж. збудаванні Грузіі датуюцца энеалітам (паселішчы Шулаверыс-гара, Імірыс-гара). Да эпохі бронзы і ранняга жалеза належаць паселішча Нацар-гара, курганы Трыялеты, Самгоры, дальмены ў Абхазіі. Ад перыяду стараж. дзярж. утварэнняў (канец 1-га тыс. да н.э. — 1 ст. н.э.) захаваліся акропаль, крэпасць і пабудовы Мцхеты, гарадзішча Вані. З прыняццем хрысціянства і развіццём феад. адносін (1-я пал. 4 ст.) будаваліся гарады з мурамі, палацамі і жылымі кварталамі (Уджарма, Тбілісі). Шэраг цэркваў вар’іруе прыўнесеную форму базілікі (Балніскі Сіён ва Урбнісі, Тбілісі, Вазісубані), храмы цэнтрычна-купальнага тыпу (Джвары, Атэнскі Сіён, Шуамта), круглыя купальныя храмы Цромі і інш. (усе 6—7 ст.). Тагачаснай архітэктуры ўласцівы аскетызм стылю, дэтальная пластычная распрацоўка фасадаў, аркі, скляпенні і інш. Пасля заняпаду ў сувязі з араб. заваяваннем буд-ва вялося ў самаст. груз. княствах і царствах (Тао-Кларджэты, Абхазія, Кахеты). У ліку тагачасных помнікаў саборы ў Самшвілдэ, Цырколі, Гурджаані, манастыры ў Паўд. Грузіі і інш. У сярэдзіне 10 — пач. 14 ст. груз. архітэктура дасягае росквіту. Выкрышталізоўваецца тып прамавугольнага ў плане крыжова-купальнага храма з высокім барабанам, накрытым шатром, у кампазіцыі дамінуе вертыкалізм: цэрквы ў Кумурда (964), прав. Ошкі (958—бі), Светыцкавелі, Алаверды, храм Самтавісі (11 ст., арх. Іларыён Самтаўнелі), Гелацкі манастыр, пячорныя манастыры Давід Гарэджа, Вардзія і інш. У пабудовах 14—18 ст. захоўваліся традыц. формы арх. кампазіцыі і дэкору. З пач. 19 ст. імі ўзбагачаецца стылістыка класіцызму (сял. дамы тыпу «дарбазі», «одасахлі»: драўляны на каменным цокалі прамавугольны ў плане дом з некалькіх пакояў з балконам па ўсім фасадзе — у Зах. Грузіі, дамы-вежы ў горных раёнах. З 2-й пал. 19 ст. ў гар. архітэктуры пануе эклектызм. Пабудовы пач. 20 ст. ўпрыгожваліся нац. арх. матывамі: Грузінскі дваранскі земскі банк (1912—16, арх. А.Кальгін) у Тбілісі. У 1920—30-я г. ствараюцца будынкі ў духу канструктывізму і неакласіцызму з уключэннем матываў стараж. Грузіі: Зема-Аўчальская ГЭС каля Мцхеты (1927, арх. Кальгін, М.Мачаварыяні, К.Лявонцьеў), фасад Музея Грузіі (1927—29, арх. М.Севераў), стадыён «Дынама» (1933—37, арх. А.Курдыяні), Дом урада (1938—53, арх. В.Какорын, Г.Лежава) — усе ў Тбілісі. У апошнія дзесяцігоддзі ствараюцца новыя арх. формы і выкарыстоўваюцца аб’ёмна-прасторавыя кампазіцыйныя рашэнні: Палац спорту (1961, арх. У.Алексі-Месхішвілі, Ю.Касрадзе), гасцініца «Іверыя» (1967, арх. А.Каландарышвілі, І.Цхамелідзе), Дом урачыстых падзей (1984, арх. В.Джарбенадзе і інш.) — усе ў Тбілісі; т-ры ў Кутаісі, Чыятуры, Сухумі; санаторыі ў Цхалтуба, Гагры, Піцундзе і інш. У 1934 засн. Саюз архітэктараў Грузіі.
Выяўленчае мастацтва. Найб. стараж. помнікі выяўл. мастацтва — маст. вырабы з металу і арнаментаваная кераміка — адносяцца да энеаліту. Ад рабаўладальніцкага перыяду захаваліся пахаванні з залатымі ўпрыгожаннямі з гранатамі, камеямі ў мясц. традыцыях, а таксама прывазны посуд, шкло, кераміка («Ахалгарыйскі скарб», 5 ст. да н.э. і інш.). Пасля прыняцця хрысціянства ў мастацтва Грузіі з цэнтраў хрысц. Усходу пранікаюць новыя формы, перапрацоўваючы якія груз. мастакі стварылі ўласную маст. школу. У сярэднія вякі пашырана дэкар. скульптура (рэльефы Джвары, 7 ст., Апізы, 9 ст., Кумурда і Ошкі, 10 ст., Светыцхавелі; разьба на алтарных апсідах з Сафары, Хоўле, 11 ст.), манум. жывапіс (размалёўкі ў Атэні, Вардзіі, Кінцвісі, у цэрквах Сванетыі, мазаіка гал. храма Гелацкага манастыра), мініяцюра (1-е і 2-е Джруцкія евангеллі, 940 і 12 ст., Моквійскае евангелле, 1300), чаканка па метале (абразы «Праабражэнне», 9 ст., і «Замілаванне», 11 ст., залатыя крыжы з Брылі і Брэты, чаша з Бедыі — 10 ст., Хахульскі складзень, творы Бекі і Бешкена Апізары, 12 ст.). Дэкар.-прыкладное мастацтва сярэдневякоўя прадстаўлена перагародчатай эмаллю, размаляванай керамікай, вышыўкай па шоўку і аксаміце, чаканкай па метале. З 19 ст. мастацтва арыентуецца на зах.-еўрап. і рус. культуры. Зараджаецца і развіваецца станковы жывапіс, пераважна партрэт (Г.Майсурадзе), быт. жанр, які дамінаваў у творчасці мастакоў рэаліст. кірунку (А.Берыдзе, Г.Габашвілі, Р.Гвелесіяні, А.Мрэўлішвілі, М.Таідзе). На мяжы 19 і 20 ст. з’явіліся творы заснавальніка сучаснай груз. скульптуры Я.Нікаладзе і мастака-прымітывіста Н.Пірасманішвілі. У жывапісе 1920—30-х г. развіты пейзаж А.Ахвледыяні, У.Джапарыдзе, Д.Какабадзе, А.Цымакурыдзе), партрэт (К.Магалашвілі), з’явіліся тэмы індустрыялізацыі, пераўтварэння вёскі; легендарна-фантаст. сюжэты распрацоўваў Л.Гудыяшвілі. У 1930-я г. дамінуе гіст.-рэв. тэматыка (Джапарыдзе, А.Кутатэладзе, В.Сідамон-Эрыставі, І. і М.Таідзе). Паспяхова развіваецца кніжная (У.Грыголія, І.Шарлемань) і станковая (Д. і В.Кутатэладзе) графіка. Ілюстрацыі ствараюць Т.Абакелія, Гудыяшвілі, С.Кабуладзе, І.Таідзе, да дзіцячых кніг — І.Габашвілі. У скульптуры вядучым быў партрэт (М.Кандэлакі, Нікаладзе, Н.Цэрэтэлі); развівалася манум. скульптура (С.Какабадзе, К.Мерабішвілі, Ш.Мікатадзе, Р.Тавадзе, В.Тапурыдзе), у т.л. сюжэтны рэльеф (Абакелія, Г.Сесіяшвілі). Сярод тэатр. мастакоў: А.Ахвледыяні, П.Ацхелі, С.Вірсаладзе, І.Гамрэкелі, Кабуладзе, Д.Какабадзе, В.Сідамон-Эрыставі. У 2-ю сусв. вайну пашырана агітацыйная графіка, асабліва плакат (І.Таідзе). У апошнія дзесяцігоддзі працуюць: у галіне тэматычнай карціны — Г.Гелавані, К.Махарадзе, Г.Таідзе, У.Татыбадзе, Д.Хахуташвілі; партрэтасты Э.Каландадзе, З.Ніжарадзе, Н.Янкашвілі; у манум. жывапісе — Б.Бердзенішвілі, Р.Стуруа, З.Цэрэтэлі; у графіцы — А.Бандзеладзе, Грыголія, П.Гучмазац, Г.Мірзашвілі, Д.Нодыя, Р.Тархан-Маўраві; тэатр. мастакі П.Лапіяшвілі, Д.Тавадзе; у манум. скульптуры — М.Бердзенішвілі, Г.Каладзе, Г.Кардзахія, Мерабішвілі, Г.Ачыяуры; у станковай і дэкар. пластыцы — Б.Авалішвілі, Ц.Асатыяні і інш. Адраджаецца чаканка па метале (Г.Габашвілі, І.Ачыяуры), кераміка (А.Какабадзе, З.Майсурадзе). У 1933 засн. Саюз мастакоў Грузіі.
Музыка. Раннія звесткі пра груз. нар. вакальную і інстр. музыку адносяцца да 8 ст. да н.э. Нар. песні вылучаюцца шматгалоссем, разнастайнасцю дыялектаў. Пашырана традыцыя 3- і 4-галосага мужчынскага спявання; сустракаюцца і сольныя 1-галосыя спевы, часам з інстр. суправаджэннем. Бытуюць працоўныя, абрадавыя, застольныя, танц. і інш. песні. У аснове музыкі Грузіі дыятанічныя лады, пераменная метрыка; у сольных партыях складаная рытміка. Сярод інструментаў: струнна-смычковыя (чыянуры, чуніры), струнна-шчыпковыя (чангі, чонгуры, пандуры), духавыя (саінары, саламуры, най, чыбоні, ствіры), ударныя (долі, таблакі). Гар. муз. фальклор (17—19 ст.) уключае вак. творы аднагалосыя, меладычна развітыя, з элементамі імправізацыі, з інстр. суправаджэннем (т. зв. песні старога Тбілісі), што склаліся на аснове муз.-паэт. творчасці паэтаў-спевакоў і ашугскай традыцыі (гл. Ашуг), а таксама 3-галосыя песні з гітарным суправаджэннем і інш. Пасля прыняцця хрысціянства (337) пачала фарміравацца груз. царк. музыка. Сярод яе майстроў манах і кампазітар М.Мадрэкілі (10 ст.). У 12 ст. паявіліся шматлікія хар. і інстр. ансамблі, расквітнела выканальніцтва. З муз. дзеячаў 17—18 ст. С.Арбеліяні (абнародаваў груз. муз. тэрміны), І.Багратыёні (аўтар муз. граматы асобай сістэмы). Пасля далучэння Грузіі да Расіі пачалося збліжэнне груз. музыкі з еўрапейскай. У 1830-я г. ствараліся літ.-муз. салоны, развівалася хатняе музіцыраванне. У Тыфлісе адкрыты оперны т-р (1851), дзе ставіліся італьян., пазней і рус. оперы, наладжваліся сімф. і камерныя канцэрты; муз. школа Каўказскага муз. т-ва (1871), муз. класы, арганізаваныя Х.Саванелі і А.Мізандары (з 1917 кансерваторыя). З 1860-х г. збіраюцца і публікуюцца нар. песні, у 1885 створаны этнагр. хор Л.Агніяшвілі. У пач. 20 ст. арганізаваны Груз. філарманічнае т-ва (1905), груз. оперная студыя (1919), развіваецца хар. музыка (М.Сулханішвілі), ствараюцца нац. оперы (З.Паліяшвілі, Дз.Аракішвілі, М.Баланчывадзе, В.Далідзе). У сав. перыяд груз. музыка ўзбагацілася жанрамі сімфоніі, сімф. паэмы, кантаты, араторыі, балета, аперэты, мюзікла, інстр. канцэрта, квартэта, у якіх працуюць кампазітары В.Азарашвілі, А.Андрыяшвілі, К.Баланчывадзе, Р.Габічвадзе, Н.Габунія, А.Гардэлі, Г.Канчэлі, І.Каргарэтэлі, Б.Квернадзе, А.Керэселідзе, Р.Кіладзе, Р.Лагідзе, К.Мачаварыяні, Ш.Міларава, Ш.Мшвелідзе, С.Насідзе, А.Тактакішвілі, Ш.Тактакішвілі, Д.Тарадзе, С.Цынцадзе, А.Чымакадзе, А.Шаверзашвілі і інш. Створаны дзіцячыя оперы (А.Букія, В.Гакіелі, М.Давіташвілі). У сферы эстр., тэатр. і кінамузыкі вылучыліся Азарашвілі, Габічвадзе, Н.Гігауры, Канчэлі, Квернадзе, М.Парцхаладзе, Тарадзе, Г.Цабадзе і інш. Праблемы муз. навукі распрацоўвалі Аракішвілі, Г.Арджанікідзе, Ш.Асланішвілі, В.Гвахарыя, У.Данадзе, Г.Тарадзе, П.Хучуа, А.Цулукідзе, Р.Чхіквадзе і інш. Сярод выканаўцаў: дырыжоры К.Дымітрыядзі, Дж.Кахідзе, І.Паліяшвілі, Я.Мікеладзе; спевакі В.Сараджышвілі. В.Бахуташвілі-Шульгіна, А.Інашвілі, М.Аміранашвілі, П.Аміранашвілі, Д.Андгуладзе, З.Анджапарыдзе, Н.Брэгвадзе, З.Саткілава, Ц.Татышвілі, Л.Чконія; піяністы А.Вірсаладзе, А.Тулашвілі, Э.Вірсаладзе, Э.Анджапарыдзе; скрыпачы Л.Ісакадзе, М. і Н.Яшвілі. У Грузіі працуюць (1997): Груз. т-р оперы і балета (з 1851, Тбілісі), Т-р муз. камедыі (1934); Дзярж. сімф. аркестр (1933), сімф. Аркестр Груз. тэлебачання і радыё, Дзярж. камерны аркестр Грузіі, Дзярж. эстр. аркестр «Рэра»; пры груз. філармоніі — хар. капэла, 3 ансамблі песні і танца, Ансамбль нар. танца, эстр. аркестр, вак.-інстр. ансамблі; Саюз кампазітараў (1932); кансерваторыя (1917), муз. вучылішчы і муз. школы.
Тэатр. Вытокі груз. т-ра ў стараж. імправізацыйным нар. т-ры масак (берыкаоба), масавых карнавальных святах (кееноба), сярэдневяковым палацавым т-ры (сахіоба). У 2-й пал. 18 ст. ўзніклі школьныя т-ры ў Тбілісі і Тэлаві. Першы свецкі т-р існаваў у 1790—95 пад кіраўніцтвам Г.Авалішвілі. У 1-й пал. 19 ст. асн. формай тэатр. жыцця былі аматарскія гурткі. У 1845 створаны рус. драм. т-р. Груз. прафес. т-р засн. ў 1850 Г.Эрыставі (у 1856 закрыты). У 1879 груз. пісьменнікі І.Чаўчавадзе і А.Цэрэтэлі зноў стварылі прафес. т-ры ў Тбілісі і Кутаісі. У канцы 19 — пач. 20 ст. ўзніклі нар. т-ры ў Тбілісі, Батумі, Кутаісі. Вял. значэнне для развіцця тэатр. мастацтва мела дзейнасць К.Марджанішвілі і А.Ахметэлі. Працуюць вядучыя т-ры: імя Ш.Руставелі (засн. ў 1921), імя Марджанішвілі (засн. ў 1928 у Кутаісі), Рус. драм. т-р імя А.Грыбаедава (засн. ў 1932; усе ў Тбілісі), імя Л.Месхішвілі (Кутаісі), імя Чаўчавадзе (Батумі), а таксама т-ры ў Сухумі, Поці, Цхінвалі і інш. Сярод найб. вядомых дзеячаў груз. т-ра: рэжысёры Р.Стуруа, Т.Чхеідзе, Л.Мірцхулава, Г.Жарданія; акцёры Р.Чхіквадзе, С.Чыяўрэлі, К.Каўсадзе, І.Гігашвілі. У 1939 у Тбілісі адкрыты Дзярж. тэатр. ін-т імя Ш.Руставелі. У 1945 засн. тэатр. т-ва. На груз. сцэне ставіліся бел. п’есы «Гута» Р.Кобеца, «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы, «Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка, «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона і інш.
Кіно. Першыя хранікальныя кіназдымкі адбыліся ў 1908—10. У 1921 у Тбілісі засн. трэст «Дзяржкінапрам» (з 1953 кінастудыя «Грузія-фільм»), Значную ролю ў станаўленні кіно Грузіі адыгралі рэжысёры А.Цуцунава, А.Бек-Назараў, З.Берышвілі, К.Марджанішвілі, І.Перэстыяні, М.Шэнгелая. Этапным быў фільм М.Калатозава «Соль Сванетыі» (1930). У 1930-я г. вядучай была гіст.-рэв. тэматыка. У Айч. вайну створаны стужкі «У Чорных гарах» (1941, Шэнгелая), «Мост» (1942, К.Піпінашвілі), гіст. эпапея «Георгій Саакадзе» (1942—43, М.Чыяўрэлі). У 1950—70-я г. разам з фільмамі вядомых рэжысёраў («Страказа», 1954, С.Далідзе; «Яны спусціліся з гор», 1955, М.Санішвілі) з’явіліся стужкі маладых кінематаграфістаў, майстэрства якіх у 1980-я г. дасягнула сусв. ўзроўню. Сярод іх: Р.Чхеідзе («Бацька салдата», 1965; «Саджанцы», 1973; «Твой сын, зямля», 1981), Т.Абуладзе («Чужыя дзеці», 1958; «Я, бабуся, Іліко і Іларыён», 1963; трылогія «Мальба», 1968, «Дрэва жадання», 1972, «Пакаянне», 1987; Ленінская прэмія 1988), А.Іаселіяні («Лістапад», 1968; «Жыў пеўчы дрозд», 1971; «Пастараль», 1976; «І стане святло», 1989), А.Рэхвіяшвілі («Грузінская хроніка XIX века», 1979; «Шлях дадому», 1982). У 1990-я г. ў фільмах груз. кінематаграфістаў узмацніўся драматызм у адлюстраванні рэчаіснасці: «Сонца няспячых» (1991, П.Баблуяні), «Дуру» (1995, В.Гіоргабіяні), «Могілкі» (1996, Г.Хайндрава) і інш. Значная з’ява ў кінамастацтве Грузіі — яркія па форме і думцы кароткаметражныя фільмы. З 1928 здымаюцца дакумент., з 1930-х г. — маляваныя і лялечныя фільмы. У 1957 створаны Саюз кінематаграфістаў Грузіі. З 1974 у Дзярж. тэатр. ін-це імя Ш.Руставелі працуе кінафакультэт.
Літ.: Вахушти Багратиони. История царства Грузинского: Пер. с груз. Тбилиси, 1976; Страницы из истории Грузии. Тбилиси, 1965; Меликишвили Г.А. К истории древней Грузии. Тбилиси, 1959; Грузия: Краткий ист. очерк. Тбилиси, 1966; Ментешашвили А. Грузинская демократическая республика (1918—1921 гг.) и западные державы // Вопр. истории. 1996. №9; История грузинской советской литературы. Тбилиси, 1977; Кекелидзе С.А. Грузино-белорусские литературные взаимосвязи. М., 1979; Амиранашвили Ш.Я. История грузинского искусства. М., 1963; Беридзе В. Грузинская архитектура с древнейших времен до начала ХХ в. Тбилиси, 1967; Беридзе В., Езерская Н. Искусство Советской Грузии, 1921—1970. М., 1975; Джанберидзе Н.Ш., Цицишвили И.Н. Архитектура Грузии от истоков до наших дней. М., 1976; Чхиквадзе Г. Основные типы грузинского народного многоголосья. М., 1964; История музыки народов СССР. Т. 1—5, ч. 2. 2 изд. М., 1970—74; Донадзе В.Г. Очерки по истории грузинской советской музыки. Ч. 1. Тбилиси, 1975; Орджоникидзе Г.Ш. Проблемы восходящего пути. Тбилиси, 1978.
С.І.Сідор (прырода, гаспадарка),
В.С.Клімовіч (гісторыя з 1920),
Дж.Гвінджылія (літаратура),
В.Я.Буйвал (архітэктура,
выяўленчае мастацтва). с. 456
ГРУ́МАНТ , старажытна-руская назва архіпелага Шпіцберген. с. 463
ГРУМ - ГРЖЫМА́ЙЛА Кандрат Іванавіч (21.9.1794, г. Магілёў — 1874), бел. ўрач і грамадскі дзеяч. Д-р медыцыны (1823). Скончыў мед. ф-т Віленскага ун-та (1820). У 1821—28 працаваў у ваен. шпіталі ў Магілёве, у 1833—68 у Пецярбургу выдаваў мед. газ. «Друг здравия», якая папулярызавала мед. веды і садзейнічала развіццю айч. навукі. Навук. працы пра пахвінныя грыжы і спосаб іх лячэння шляхам аперацыі, па фізіялогіі і паталогіі дзіцячага арганізма, гігіене, дыетэтыцы і курарталогіі.
Тв.: Монография о радикальном лечении пахомошоночных гриж... СПб., 1837; Физиология поэзии и счастья. СПб., 1865. с. 463
ГРУМ-ГРЖЫМА́ЙЛА Рыгор Яфімавіч (17.2.1860, С.-Пецярбург — 3.3.1936), рускі географ, даследчык Цэнтр. і Сярэдняй Азіі. У 1884—87 падарожнічаў па Алтаі, Цянь-Шані, Каракаруме і Кашгарыі. У 1889—90 узначальваў экспедыцыю ў Цэнтр. Азію, у час якой адкрыты горны хр. Бэйшань і вызначана адмоўная адзнака Турфанскай упадзіны. У 1903—14 ажыццявіў шэраг экспедыцый у Зах. Манголію, Туву, на Д.Усход і інш. У 1920—31 віцэ-прэзідэнт Геагр. т-ва СССР. Асн. працы: «Апісанне Амурскай вобласці» (1894), «Зах. Манголія і Уранхайскі край» (т. 1—3, 1914—30). Вял. залаты медаль Геагр. т-ва. Яго імем названы перавал у гарах Сіхатэ-Алінь, ледавікі на Паміры і масіве Багдо-Ула. с. 463
ГРУМ-ГРЖЫМА́ЙЛЫ ЛЕДАВІ́К , далінны ледавік дэндрытавага тыпу ў цэнтр. ч. Паміра. Адкрыты ў 1887 рус. экспедыцыяй Р.Я. і М.Я.Грум-Гржымайла. Даўж. 37 км, шыр. ад 0,5 да 3 км, пл. 143 км2. Апускаецца з піка Рэвалюцыі (6974) да выш. 3620 м. З ніжняга канца ледавіка пачынаецца р. Танымас. с. 463
«ГРУ́НВАЛЬД» , летні лагер для адпачынку дзяцей. Створаны ў 1990 у пас. «Энергетык» (Дзяржынскі р-н Мінскай вобл.) бацькоўскім к-там беларускамоўных класаў і школ Мінска (з 1996 Т-ва бел. школы) на базе піянерскага лагера «Дружба». Дзейнасць «Грунвальда» накіравана на нац.-патрыят. выхаванне, развіццё грамадскай актыўнасці дзяцей, удасканаленне іх фіз. падрыхтоўкі з выкарыстаннем методыкі скаўтызму. Праводзіць фізкультурна-тэатралізаваныя святы (напр., Грунвальдскае відовішча), спаборніцтвы, мерапрыемствы каляндарна-абрадавага характару, археал. і фальклорна-этнагр. экспедыцыі і інш. Адпачываюць дзеці з Беларусі, а таксама з замежжа. А.Ю.Лозка. с. 463
ГРУНВА́ЛЬДСКАЯ БІ́ТВА 1410 , вырашальная бітва Вялікай вайны 1409—11 паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога. Адбылася 15.7.1410 каля населеных пунктаў Грунвальд і Таненберг (цяпер Альштынскае ваяв., Польшча). З’явілася гал. этапам вайны, план якой быў распрацаваны польск. каралём Ягайлам і вял. кн. ВКЛ Вітаўтам на Берасцейскай сустрэчы 1409. У ліп. 1410 войскі саюзнікаў (каля 30—40 тыс. чал.) злучыліся ў раёне Казініц і рушылі на сталіцу ордэна Марыенбург (Мальбарк). 15 ліп. яны былі вымушаны прыняць бой на адкрытай мясцовасці з крыжацкім войскам (каля 15— 20 тыс. чал.). Войска крыжакоў (уваходзілі таксама рыцары з Германіі, Англіі, Францыі, Швейцарыі, Чэхіі і інш. краін) складалася з 51 харугвы, войска ВКЛ і Польшчы (уваходзілі таксама татары саюзнага Вітаўту хана Джэлал-ад-Дзіна і наёмнікі) — з 90 харугваў, 40 з іх належалі ВКЛ (Трокская, Гарадзенская, Ковенская, Лідская, Смаленская, Полацкая, Віцебская, Пінская, Новагародская, Берасцейская, Ваўкавыская, Драгічынская, Старадубская, Мсціслаўская і інш.). Крыжакі занялі больш выгадную для атакі пазіцыю на ўзвышшы. Перад баявымі парадкамі крыжакоў стаялі гарматы і арбалетчыкі. Войскі саюзнікаў размяшчаліся трыма лініямі на беразе р. Маршы. Бітва пачалася атакай 1-й лініі крыла Вітаўта і змешчаных на яе правым флангу татар. Атакуючых сустрэлі гарматным агнём, потым супраць іх рушыла левае крыло крыжацкага войска, сітуацыя схілілася на іх карысць. Верныя сваёй улюбёнай тактыцы, татары арганізавалі прытворныя ўцёкі. Услед за імі пабегла 1-я лінія войска ВКЛ, акрамя трох харугваў са Смаленскай зямлі (мсціслаўскай, смаленскай і няпэўнай прыналежнасці) на чале з мсціслаўскім кн. Лугвенам. Націск крыжакоў спынілі 2-я і 3-я лініі войск Вітаўта. Адначасова 1-я лінія палякаў атакавала правае крыло крыжакоў. Атака была няўдалая, крыжакі ледзь не захапілі вял. каралеўскі сцяг. Становішча выправілася з увядзеннем 2-й польск. лініі. Пасля 6 гадз напружанай бітвы сілы ордэна пачалі адкочвацца ад свайго лагера. Імкнучыся пераламіць ход бітвы, магістр ордэна Ульрых фон Юнгінген павёў у наступленне апошнія 16 харугваў рэзерву. Яны прарвалі фронт і выйшлі ў тыл польск. войска, але былі акружаны і знішчаны, загінуў і сам магістр ордэна. У рукі саюзнікаў трапілі ўмацаваны лагер крыжакоў і ўсе іх сцягі. Паражэнне Тэўтонскага ордэна ў Грунвальдскай бітве абумовіла вынік вайны ў цэлым. Паводле Тарунскага міру 1411 ва ўладанне ВКЛ і Польшчы адышлі Добжынская і Жамойцкая землі. Магутнасць ордэна была падарвана. У 1960 на месцы бітвы пастаўлены помнік.
Літ.: Длугош Я. Грюнвальдская битва: [Пер. с лат.]. М.; Л., 1962; Stryjkowski М. Kronika Polska, Litewska, Żmódzka i wszystkiej Rusi. Т. 1. Warszawa, 1846; Ekdahl S. Die Schlacht bei Tannenberg 1410. Quellenkritische Untersuchungen. Bd. 1. Berlin, 1982; Kuczyński S.M. Bitwa pod Grunwaldem. Katowice, 1987. Nadolski A. Grunwald; Problemy wybrane. Olsztyn, 1990.
Ю.М.Бохан. с. 463
ГРУ́НДГЕНС (Gründgens) Густаў (22.12.1899, г. Дзюсельдорф, Германія — 7.10.1963), нямецкі акцёр, рэжысёр. Скончыў школу пры Дзюсельдорфскім драм. т-ры (1920). Працаваў у т-рах Гамбурга, Берліна. У 1955—63 кіраўнік Ням. драм. т-ра ў Гамбургу. Вядомы як пастаноўшчык класічных спектакляў «Кароль Лір» (1934) і «Дванаццатая ноч» (1937, іграў ролю Мальволіо) У.Шэкспіра, «Чайка» А.Чэхава (1948; роля Трыгорына) і інш. Сярод роляў: Гамлет («Гамлет» Шэкспіра), Фауст («Фауст» І.В.Гётэ), Франц Моар, Валенштайн («Разбойнікі», «Смерць Валенштайна» Ф.Шылера). Паставіў некалькі оперных спектакляў. Здымаўся ў кіно, ставіў фільмы. Жыццё і творчасць Грундгенса ляглі ў аснову рамана К.Мана «Мефістофель» (экранізаваны ў 1981). с. 464
ГРУ́НДЫГ (Grundig) Ганс (19.2.1901, г. Дрэздэн, Германія — 11.9.1958), нямецкі жывапісец і графік. Вучыўся ў АМ у Дрэздэне (1922—26). Адзін з заснавальнікаў Асацыяцыі рэв. мастакоў Германіі (1929). У 1946—47 праф. і рэктар Вышэйшай школы выяўл. мастацтва ў Дрэздэне. Зазнаў уплыў экспрэсіянізму. Аўтар твораў, якія выкрываюць фашызм (цыкл афортаў «Звяры і людзі», 1933—38; трыпціх «Тысячагадовая імперыя», 1935—38). Поўныя трагічнага пафасу яго маст. вобразы маюць характар фантаст. сімвалаў. Лаўрэат Нац. прэміі ГДР (1958).
Тв.: Рус. пер. — Между карнавалом и великим постом: Воспоминания... М., 1964. с. 464
ГРУ́НДЫГ (Grundig) Леа (23.3.1906, г.Дрэздэн, Германія — 10.10.1977), нямецкі графік. Жонка Г.Грундыга. Вучылася ў АМ у Дрэздэне (1923—26). У 1939—49 у эміграцыі. З 1950 праф. Вышэйшай школы выяўл. мастацтва ў Дрэздэне. У 1964—70 прэзідэнт (старшыня) Саюза мастакоў Германіі. Творы адметныя псіхал. экспрэсіяй (цыклы афортаў «Пад свастыкай», 1933—38; «Барацьба супраць атамнай смерці», 1957—58), жыццесцвярджальным пафасам (цыклы «Вугаль і сталь для міру», 1951, і інш.). с. 464
ГРУ́НДЭРСТВА (ад ням. Gründer заснавальнік), заснавальніцтва, масавая і хуткая арг-цыя прадпрыемстваў, акц. т-ваў, банкаў, страхавых кампаній і інш. Найб. характэрна для 1850—70-х г. Суправаджалася шырокай эмісіяй каштоўных папер, біржавымі спекуляцыямі, нездаровым ажыятажам і жульніцкімі махінацыямі фінансавых дзялкоў. с. 464
ГРУ́НЕВАЛЬД (Grünewald) Матыяс [сапр. Готгарт Нітгарт (Найтгарт); Gothart Nithart (Neithart); 1460—80, г. Вюрцбург, Германія — 1.9.1528], нямецкі жывапісец эпохі Адраджэння. У 1508—1526 (?) прыдворны жывапісец майнцкіх архіепіскапаў і курфюрстаў. Творчасць звязана з ідэалогіяй нар. нізоў і містычнымі ерасямі. У гал. творы — 9 частках Ізенгаймскага алтара (1512—15) — трагічныя сцэны страсцей Хрыстовых («Распяцце») змяняюцца карцінамі радасці, пантэістычным успрыманнем прыроды («Раство»). Містычны вобраз Хрыста, які нібыта растае ў час успышкі яркага святла («Уваскрэсенне»), саступае месца вобразам унутрана прасветленым, прасякнутым гуманістычным пачаткам («Святы Себасцьян»). У творах пач. 1520 г. відавочнае ўздзеянне мастацтва італьян. Адраджэння («Сустрэчы св. Эразма і Маўрыкія», 1520— 24), у больш позніх зноў вяртанне да тэмы Хрыста і экспрэсіўнай драм. мовы познагатычнага жывапісу («Аплакванне Хрыста», 1524—25).
Літ.: Немилов А.Н. Грюневвальд. М., 1972. с. 464
ГРУНТ (польск. grunt ад ням. Grund аснова, глеба), 1) горная парода, якая залягае непасрэдна пад глебай. 2) Зборная назва горных парод, глеб, тэхнагенных утварэнняў, якія знаходзяцца ў сферы ўздзеяння інжынерных збудаванняў і разглядаюцца з інж.-буд. пункту гледжання. Адрозніваюць грунты: скальныя (маюць высокую мех. трываласць, з’яўляюцца пругкімі цвёрдымі целамі), паўскальныя (з паніжанымі мех. ўласцівасцямі), мяккія гліністыя (з пластычнымі ўласцівасцямі, звязаныя), рыхлыя, сыпкія (незвязаныя), слабыя (лёгка паддаюцца дэфармацыі). Складаюцца з цвёрдых (мінералы, лёд, мінералаарганічныя ўтварэнні), вадкіх (водныя растворы), газападобных (газы, паветра) і біятычных ці жывых кампанентаў. Найважнейшыя ўласцівасці грунту: фізічныя (шчыльнасць, цеплаправоднасць, электраправоднасць, пранікальнасць і інш.), фіз.-хімічныя (растваральнасць, адсарбцыйная і каразійная ўласцівасць, пластычнасць і інш.), механічныя (пругкасць, трываласць на разрыў, сцісканне і інш.). Грунты выкарыстоўваюцца ў якасці асновы будынкаў і збудаванняў, матэрыялу для дарог, плацін, насыпаў, асяроддзя для размяшчэння падземных збудаванняў (тунэляў, сховішчаў, трубаправодаў і інш.). Паняцце «грунт» ужываецца таксама ў адносінах да Месяца (месяцавы грунт) і інш. планет Сонечнай сістэмы. У.Я.Бардон. с. 465
ГРУНТАВЫ́Я ВО́ДЫ , безнапорныя або слабанапорныя падземныя воды. Звычайна размяшчаюцца ў першым ад паверхні пастаянна існуючым ваданосным гарызонце, які падсцілаецца воданепранікальным слоем. Глыб. залягання, хім. састаў і рэжым залежаць ад геал. будовы, рэльефу, клімату, глебавага і расліннага покрыва мясцовасці. Асн. крыніца жыўлення грунтавых вод — атм. ападкі, а таксама падток падземных вод з напорных ваданосных гарызонтаў у далінах рэк. У лясных, лесастэпавых і стэпавых раёнах пашыраны прэсныя або слабамінералізаваныя, у сухіх стэпах, паўпустынях і пустынях пераважаюць салёныя грунтавыя воды. На Беларусі сярэдняя глыб. залягання грунтавых вод 10—15 м, у паніжэннях (поймы рэк, балоты) да 0,5 м, нярэдка яны змыкаюцца з паверхневымі водамі. Выкарыстоўваюцца для водазабеспячэння, у с.-г. вытв-сці, буд-ве і інш. с. 465
ГРУНТАЕ́ДЫ , беспазваночныя жывёлы (чэрві, малюскі, планктонныя ракападобныя і інш.), якія жывяцца арган. дэтрытам. Гл. ў арт. Дэтрытафагі. с. 465
ГРУНТАЗНА́ЎСТВА , раздзел інжынернай геалогіі, які вывучае фіз.-мех. і фіз.-хім. ўласцівасці грунтоў з пункту гледжання і магчымасці ўзвядзення на іх разнастайных збудаванняў. Звязана з інж. геадынамікай, літалогіяй, глебазнаўствам, механікай грунтоў і інш.
У самаст. раздзел навукі грунтазнаўства вылучылі ў 1920-я г. рус. вучоныя Ф.П.Саварэнскі, В.А.Прыклонскі, Я.М.Сяргееў і інш. Падзяляецца на агульнае грунтазнаўства (вывучае састаў, структуру, тэкстуру, прыроду трываласці і дэфармаванасці грунтоў, змены іх уласцівасцей пад уздзеяннем прыродных фактараў і ў выніку інж.-гасп. дзейнасці чалавека), рэгіянальнае грунтазнаўства (даследуе асн. заканамернасці фарміравання і прасторавага размяшчэння розных грунтоў), тэхн. меліярацыю грунтоў (распрацоўвае метады штучнага паляпшэння ўласцівасцей грунтоў). У Беларусі сістэматычнае вывучэнне грунтоў праводзіцца з 1930-х г. с. 465
ГРУНТАМАТЭРЫЯ́ЛЫ , будаўнічыя матэрыялы, якія вырабляюць з гліністых грунтоў (глін, суглінкаў, супескаў) без абпальвання з выкарыстаннем вяжучых рэчываў. Падзяляюцца на грунтабетоны (умацоўваюцца цэментам, вапнай, гіпсам) і грунтасілікатныя матэрыялы (умацоўваюцца грунтацэментам — сумессю алюмасілікатных рэчываў са злучэннямі шчолачных металаў), сырцовыя (робяцца з гліны без прымесей, напр. цэгла-сырэц) і саманныя (з гліны і валакністых запаўняльнікаў, напр. саломы, кастрыцы). Грунтабетоны, сырцовыя і саманныя грунтаматэрыялы воданяўстойлівыя, грунтасілікатныя — вода- і марозаўстойлівыя. Грунтаматэрыялы выкарыстоўваюць у дарожным, гідратэхн., аэрадромным, сельскім буд-ве. П.М.Багаслаўчык. с. 465
ГРУНТО́Ў Пётр Сцяпанавіч (н. 10.8.1933, в. Гарнова Сенненскага р-на Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне трансп. сістэм. Д-р тэхн. н. (1978), праф. (1979). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Чл. Нью-Йоркскай АН (1996). Скончыў Бел. ін-т інжынераў чыг. транспарту (1958). З 1960 у Бел. ун-це транспарту (у 1986—96 рэктар). Навук. працы па АСК чыг. транспарту, тэорыі экстрэмальных станаў і іх імавернасна-аналітычным апісанні, стварэнні методык разліку надзейнасці і бяспечнасці пропуску трансп. патокаў. Прэмія СМ СССР 1989.
Тв.: Эксплуатационная надежность станций. М., 1986; Управление эксплуатационной работой и качеством перевозок на железнодорожном транспорте. М., 1994 (у сааўт.). Л.А.Сасноўскі. с. 465
ГРУНТО́ЎКІ , грунты, матэрыялы, якія ўтвараюць ніжнія (грунтовачныя) слаі лакафарбавых пакрыццяў. Забяспечваюць больш моцнае счапленне пакрыцця з паверхняй, ахоўваюць металы ад карозіі, запаўняюць сітавіны ў драўніне, надаюць паветранепранікальнасць тканінам. Аснова грунтовак — сінт. і прыродныя плёнкаўтваральныя рэчывы (алкідныя, поліэфірныя, эпаксідныя смолы, эфіры цэлюлозы, алеі), якія выкарыстоўваюць у выглядзе раствораў (лакаў) ці дысперсіі Грунтоўкі, у састаў якіх уваходзяць пігменты (напр., антыкаразійныя), атрымліваюць тымі ж метадамі, што і фарбы. с. 465
ГРУП ТЭО́РЫЯ , раздзел алгебры, які вывучае ўласцівасці алгебраічных аперацый, што найчасцей сустракаюцца ў матэматыцы і яе дастасаваннях; выкарыстоўваецца таксама ў фізіцы і інш. раздзелах навукі (асабліва пры вывучэнні ўласцівасцей сіметрыі). Канчатковая мэта груп тэорыі — апісаць усе магчымыя групавыя аперацыі (гл. Група). Асновы груп тэорыі закладзены Э.Галуа (1831).
Першыя тэарэмы груп тэорыі даказаны Ж.Лагранжам у канцы 18 ст., а потым А.Кашы, Н.Абелем і інш. Напачатку груп тэорыя вывучала канечныя групы падстановак, у канцы 19 — пач. 20 ст. — канечныя групы з элементамі любой прыроды, а потым і бясконцыя і тым самым стала на абстрактны, аксіяматычны шлях развіцця і стала прыкладам для перабудовы ў пач. 20 ст. алгебры і ўсёй матэматыкі. Груп тэорыя падзяляецца на шэраг вял. раздзелаў, якія найчасцей вылучаюцца дастатковымі ўмовамі на групавую аперацыю (канечных груп тэорыя, абелевых груп тэорыя, нільпатэнтных груп тэорыя, пераўтварэнняў груп тэорыя, выяўленняў груп тэорыя і інш.) ці ўнясеннем у групу дадатковых структур, звязаных пэўным чынам з групавой аперацыяй (тапалагічных, алг. і ўпарадкаваных груп тэорыя і інш.). Асн. праблема груп тэорыі — класіфікацыя простых канечных груп, якія адыгрываюць ролю «будаўнічых блокаў» адвольнай групы; лічыцца, што такая класіфікацыя створана, аднак да сучаснага моманту (1997) дакладна выверанага тэксту яе няма.
У Беларусі сістэм. даследаванні па груп тэорыі пачалі Дз.А.Супруненка (1945; групы падстановак і матрыц), С.А.Чуніхін (1953; канечныя групы); зараз даследаванні вядуцца пад кіраўніцтвам У.П.Платонава (тапалагічныя і лінейныя алг. групы, мнагастайнасці груп), Л.А.Шамяткова (тэорыя фармацый), А.Я.Залескага (выяўленні лінейных алг. груп).
Літ.: Платонов В.П, Рапинчук А.С. Алгебраические группы и теория чисел. М., 1991; Супруненко Д.А. Группы подстановок. Мн., 1996; Шеметков Л.А. Формации конечных групп. М., 1978. Р.Т.Вальвачоў. с. 466
ГРУ́ПА , адно з асноўных паняццяў сучаснай матэматыкі, выкарыстоўваецца таксама ў фізіцы і інш. навуках пры вывучэнні ўласцівасцей сіметрыі. Узнікненне выклікана неабходнасцю выконваць пэўныя дзеянні (складанне, множанне) не толькі над лікамі, але і над вектарамі, мноствамі, матрыцамі, пераўтварэннямі і інш. матэм. аб’ектамі. Паняцце групы пачало фарміравацца ў канцы 18 — пач. 19 ст. незалежна ў алгебры ў выглядзе канечных груп падстановак пры рашэнні алг. ураўненняў у радыкалах (Ж.Лагранж, Н.Абель, Э.Галуа; апошні прапанаваў і тэрмін «група»), у геаметрыі пры з’яўленні неэўклідавых геаметрый і ў праектыўнай геаметрыі, а таксама ў тэорыі лікаў (Л.Эйлер, К.Гаўс) пры вывучэнні параўнанняў і класаў рэштаў.
Групай наз. непустая сукупнасць элементаў (мноства) G, на якой зададзена алг. аперацыя *, што задавальняе ўмовам: аперацыя асацыятыўная a*(b*с)=(а*b)*с для ўсіх а*b*с з G; для любога элемента а з G існуе нейтральны элемент n, для якога а*n=n*а=а; для любога элемента а з G існуе адваротны элемент х, для якога а*х=х*а=n. Напр., мноства ўсіх цэлых лікаў адносна аперацыі складання; сукупнасць падстановак мноства Х, калі пад здабыткам 2 падстановак разумець вынік іх паслядоўнага выканання для любога х з Х. Частка элементаў групы G, што сама ўтварае групу адносна групавой аперацыі ў G, наз. падгрупай (напр., мноства ўсіх цотных лікаў — падгрупа групы цэлых лікаў). Група наз. канечнай (бясконцай), калі мноства G мае канечную (бясконцую) колькасць элементаў. Гл. таксама Груп тэорыя.
Р.Т.Вальвачоў. с. 466
ГРУ́ПА САЦЫЯ́ЛЬНАЯ , адносна ўстойлівая сукупнасць людзей, звязаных агульнымі інтарэсамі, дзейнасцю і нормамі ўзаемаадносін. Асн. функцыі групы сацыяльнай: сумеснае дасягненне агульных мэт, сацыялізацыя людзей, задавальненне іх патрэб у эмацыянальным кантакце і падтрымцы. Групы падзяляюцца на малыя і вялікія. Малая група сацыяльная (пярвічная, нефармальная, фармальная, харызматычная, рэфератная) адрозніваецца непасрэднымі кантактамі паміж яе членамі, налічвае ад 2 да 20 і болей чал. Паняцце «пярвічная група» ўведзена для абазначэння сям’і, суседскіх і сяброўскіх кампаній, забяспечвае першасную сацыялізацыю індывідаў і характарызуецца высокай ступенню эмацыянальнасці ўзаемаадносін, салідарнасцю і развітой групавой самасвядомасцю. Нефармальная група ўтвараецца на аснове міжасобасных кантактаў, узаемных сімпатый і падабенства інтарэсаў яе членаў. Фармальная фарміруецца для дасягнення пэўных мэт і адрозніваецца развітой арганізацыйнай структурай. Харызматычная займае прамежкавае становішча паміж нефармальнай і фармальнай групамі. Асаблівую ролю ў ёй адыгрывае лідэр, які мае велізарную прыцягальную сілу і абаянне. Рэферэнтная група (уяўная і рэальная) — група, каштоўнасці і нормы якой служаць эталонам. Вялікая група сацыяльная — шматлікая супольнасць людзей, якія часта не ўступаюць у непасрэдны кантакт паміж сабой, але маюць падобнае сац. становішча і аб’ектыўную агульнасць інтарэсаў — класы, сац. слаі, праф. групы, этнічныя супольнасці (нацыя, народнасць, племя), узроставыя групы (моладзь, пенсіянеры) і інш.
Літ.: Смелзер Н. Социология: Пер. с англ. М., 1994; Щепаньский Я. Элементарные понятия социологии: Пер. с. пол. М., 1969. А.У.Рубанаў. с. 466
ГРУ́ПА СТАТЫСТЫ́ЧНАЯ , сукупнасць аднародных у якіх-небудзь адносінах адзінак, вылучаных на падставе адной або некалькіх прыкмет групавання з мэтай далейшага аналізу. Напр., група людзей, сфарміраваная на аснове адной (узрост) або некалькіх (узрост, пол, адукацыя) прыкмет. Прыкметы групавання могуць быць колькасныя (напр., узровень даходаў) і якасныя (выражаны ў выглядзе паняццяў, напр., прафесія). Спосабы групавання бываюць простыя (па адной прыкмеце), камбінаваныя (па 2 і болей спалучаных прыкмет), структурныя (выяўляюць структуру аднароднай сукупнасці, напр., насельніцтва), тыпалагічныя (вылучаюць у сукупнасці аднаякасныя тыпы, напр., тыпы сям’і). А.У.Рубанаў. с. 466
ГРУПАВА́Я СКО́РАСЦЬ хваль, скорасць руху групы або цуга хваль, якія ўтвараюць у кожны момант часу лакалізаваны ў прасторы хвалевы пакет. Прыбліжана характарызуе распаўсюджанне негарманічных хваль. Пры адсутнасці паглынання групавая скорасць роўная скорасці пераносу энергіі хвалі (скорасці перадачы сігналу). Групавая скорасць u звязана з фазавай скорасцю v формулай Рэлея: u = v — λ <FORMULA> , дзе λ — даўжыня хвалі; u = v, калі адсутнічае дысперсія хваль <FORMULA> = 0). Групавая скорасць выкарыстоўваюць пры вымярэнні далёкасці ў гідра- і радыёлакацыі, пры зандзіраванні атмасферы, у сістэмах кіравання касм. аб’ектамі і інш. с. 466
ГРУ́ПЫ КРЫВІ́ , сукупнасць нармальных імунагенетычных прыкмет крыві, якая дазваляе аб’ядноўваць людзей у пэўныя групы. Упершыню 3 групы крыві выявіў у 1900 аўстр. ўрач-імунолаг К.Ландштайнер; пазней была вылучана 4-я група крыві. У 1907 чэш. вучоны Я.Янскі даў групе крыві лічбавае абазначэнне. У 1928 зацверджана літарная наменклатура групы крыві (АВО). Прыналежнасць да групы крыві вызначаюць фактары А і В (антыгены ці аглюцінагены), што знаходзяцца ў эрытрацытах, і фактары α і β (антыцелы і аглюцініны), што выяўляюцца ў плазме крыві.
Адрозніваюць 4 групы крыві. У людзей І групы крыві (О/В) эрытрацыты не маюць аглюцінагенаў А і В, а ў плазме ёсць аглюцініны α і β. ІІ група крыві (Аβ ) характарызуецца наяўнасцю ў эрытрацытах аглюцінагену А, а ў плазме — аглюцініну β. Пры ІІІ групе крыві (Вα) у эрытрацытах выяўляецца аглюцінаген В, а ў плазме — аглюцінін α. IV група крыві (АВО) мае ў эрытрацытах аглюцінагены А і В, аглюцініны ў плазме адсутнічаюць. Групавыя антыгены ёсць таксама ў лейкацытах, трамбацытах, тканках, клетках, сперматазоідах, сліне, жоўці, страўнікавым соку і інш. Пры ўзаемадзеянні аглюцінінаў плазмы з адпаведнымі аглюцінагенамі (Аз α, Вз β і інш.) эрытрацыты склейваюцца (гемаглюцінацыя) і разбураюцца, што выклікае групавую несумяшчальнасць і пры пераліванні крыві. На рэакцыі гемаглюцінацыі заснавана вызначэнне групы крыві. Антыгены крыві ўтвараюць падгрупы (А1, А2, В2, В3 і інш.).
Групы крыві не залежаць ад полу, узросту, расы. Яна фарміруецца ва ўлонні маці, вызначаецца спадчыннасцю і застаецца на ўсё жыццё. Акрамя сістэмы АВО значнае клінічнае значэнне мае рэзус-сістэма, Кел-сістэма і інш. Групы крыві абавязкова ўлічваюцца пры пераліванні крыві, перасадках тканак і органаў; выкарыстоўваецца і ў судовай медыцыне. Групы крыві выяўлены таксама ў жывёл (малпы, сабакі, трусы і інш.). Аднак іх кроў не сумяшчальная з кроўю чалавека.
Літ.: Косяков П.Н. Изоантигены и изоантитела человека в норме и патологии. М., 1974. А.В.Лявонава. с. 466
ГРУ́ЦА , абтоўчаны ячмень, ячныя крупы, а таксама каша з ячных круп. Ячмень сушылі, таўклі ў ступе, паліваючы вадой, каб адстала шалупінне, потым ачышчалі веяннем (палалі). З груцы варылі кашу, суп, на каляды — куццю. с. 467
ГРУ́ЦА Аляксей Пятровіч (н. 9.5.1924, в. Пішчыкі Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.), бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1969), праф. (1971). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1951). Працаваў настаўнікам, з 1957 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1969 у Мінскім пед. ун-це. Даследуе бел. дыялекталогію, гіст. граматыку і лексікалогію бел. і рус. моў, лексіку Я.Коласа. Аўтар працы «Развіццё складаназалежнага сказа ў беларускай мове» (1970). Адзін з аўтараў «Беларуска-рускага слоўніка» (1962), «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (вып. 1—15, 1982—96; акрамя вып. 4—6, 10—11), «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (у 5 т., т. 1—4, 1993—97). За ўдзел у комплексе прац па бел. лінгвагеаграфіі («Дыялекталагічны атлас беларускай мовы», 1963, «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак», 1968—69) Дзярж. прэмія СССР 1971. І.К.Германовіч. с. 467
ГРУ́ША (Pyrus), род пладовых дрэў сям. ружавых. Вядома каля 60 відаў. Пашырана ў краінах з умераным і субтрапічным кліматам. На Беларусі груша звычайная, ці лясная (Р. communis), — родапачынальнік многіх культ. сартоў, расце ў лісцевых, зрэдку хвойных лясах, на ўзлесках і ў хмызняках. Культывуецца найб. на ПдЗ.
Груша звычайная выш. да 15 м, крона пірамідальная. Лісце яйцападобнае або круглае, востразубчастае ці суцэльнакрайняе, скурыстае, бліскучае. Кветкі белыя, ружаватыя, у шчытках. Плады масай 25—300 г, мясістыя, з камяністымі клеткамі, жоўтыя ці зялёныя, часам з румянцам, маюць цукры, арган. к-ты, дубільныя рэчывы, вітаміны. Меданос. Каштоўная драўніна. Дрэва святлалюбнае, засухаўстойлівае. Пачынае пладаносіць на 6—8-ы год пасля пасадкі. Перыяд гасп. выкарыстання 50—60 гадоў. Размнажаецца прышчэпкамі. Лепш расце на сярэдне- і лёгкасугліністых, добра дрэнажаваных глебах. Раянаваныя сарты: летнія — Беларуска, Дзюшэс летні, Лімонка, Прыгожая Яфімава, Тальсінская прыгажуня; асенне-зімовыя — Бэра лошыцкая, Бэра слуцкая, Масляністая лошыцкая, Бел. позняя і інш. с. 467
ГРУ́ШАВАЯ ПЛАДАЖЭ́РКА (Laspeyresia pomonella), матыль сямейства ліставёртак, шкоднік грушы. Пашыраны ў лесастэпавых і стэпавых раёнах Еўрап. ч., на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. У Беларусі асабліва шкодзіць пладам грушы летне-асенніх тэрмінаў выспявання. Пашкоджаныя плады хутка загніваюць.
Крылы ў размаху 16—21 мм, цёмна-шэрыя з папярочнымі палосамі. Вусені даўж. 16—18 мм, белыя, з светла-бурай галавой. За год развіваецца 1 пакаленне. Зімуюць вусені ў коканах у дзярніне або верхнім слоі глебы. Матылі вылятаюць у перыяд цвіцення грушы, яйцы адкладваюць на плады. Вусені кормяцца мякаццю і насеннем пладоў, у жніўні выходзяць з пладоў у глебу. с. 467
ГРУШАВЫ́ Генадзь Уладзіміравіч (н. 24.7.1950, Мінск), бел. філосаф, грамадскі дзеяч. Д-р філас. н. (1994), праф. (1995). Заснавальнік і прэзідэнт Бел. дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля» (з 1989). Старшыня Бел. хрысц.-дэмакр. партыі (з 1996). Скончыў БДУ (1972), працаваў у ім. З 1991 у Ін-це сучасных ведаў (прарэктар). Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь (1990—95), 1996. Даследуе гісторыю філас. і грамадска-паліт. думкі Зах. Еўропы і Беларусі эпох Адраджэння і Асветніцтва, тэарэтыка-метадалаг. праблемы пазнання, сац. філасофіі і паліталогіі. Аўтар працы «Аказіяналізм Н.Мальбранша» (1978) і інш. с. 467
ГРУША́НКА (Pyrola), род кветкавых раслін сям. грушанкавых. Каля 40 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Паўн. паўшар’я. На Беларусі 4 віды: грушанка зеленаватая (Р. chlorantha), круглалістая (Р. Rotundifolia), малая (Р. minor) і сярэдняя (Р. media). Растуць у лясах (пераважна хвойных і мяшаных) і хмызняках.
Невысокія шматгадовыя травяністыя расліны з доўгім галінастым карэнішчам. Лісце сабрана ў прыкаранёвую разетку, на доўгіх чаранках, скурыстае, цёмна-зялёнае, зімуе. Кветкі белыя, ружовыя, чырванаватыя або зеленаватыя, у гронкападобных канцавых суквеццях на доўгіх кветаносах. Плод — шарападобная 5-гнездавая каробачка. Лек. (выкарыстоўваюць ў афіцыйнай і нар. медыцыне як мачагонны і процізапаленчы сродак) і дэкар. расліны. Надземная частка мае шмат дубільных рэчываў. Сухое лісце ўжываюць як сурагат чаю. Г.У.Вынаеў. с. 467
ГРУ́ШАС (Grušas) Юозас (29.11.1901, в. Жаджунай Шаўляйскага р-на, Літва — 21.5.1986), літоўскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Літвы (1971). Засл. дз. мастацтваў Літвы (1962). Скончыў Каўнаскі ун-т (1932). Друкаваўся з 1925. У празаічных творах (зб-кі апавяданняў «Спадарыня Бертулене», 1928; «Цяжкая рука», 1937; «Святло гневу», 1969; «Шчаслівец — гэта я», 1973; раман «Кар’ерысты», 1935) праблемы маралі, адказнасці чалавека перад гісторыяй, народам. Сучаснасць і гіст. мінулае адлюстраваны ў п’есах «Геркус Мантас» (паст. 1957), «Каханне, джаз і чорт» (паст. 1967), «Барбара Радзівіл» (паст. 1972), «Свідрыгайла» (паст. 1975), «Унія» (паст. 1978) і інш. Творчасці Грушаса ўласцівы філас. рэфлексія, гратэск, сімвалы-абагульненні. Дзярж. прэміі Літвы 1957, 1976.
Тв.: Raštai. Т. 1—5. Vilnius, 1980—81. с. 467
ГРУ́ШАЎКА , вёска ў Нацкім с/с Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. За 4,5 км ад Ляхавіч, 240 км ад Брэста, 10 км ад чыг. ст. Райтанаў. 93 ж., 38 двароў (1997). Помнік архітэктуры — сядзіба (19 — пач. 20 ст.). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Вядома з 16 ст. як маёнтак. Належала Барбары Радзівіл, М.Залескаму, Рэйтанам, Грабоўскім. Пры Рэйтанах у 18 ст. створаны сядзібны комплекс (пл. 14 га) і пастаўлены мураваны сядзібны дом у стылі класіцызму. Тут нарадзіўся і памёр навагрудскі пасол Т.Рэйтан. У 2-й пад. 19 ст. ў маёнтку пабудаваны новы вінакурны завод, паравы млын, пашырана штучнае возера, прасвідраваны артэзіянскія калодзежы. У канцы 19 — пач. 20 ст. пастаўлены новы сядзібны дом у стылі мадэрн, у ім былі карцінная галерэя, паляўнічая зала. У 1905 адкрыты прытулак для дзяцей, шпіталь. У Вял. Айч. вайну ў Грушаўцы размяшчаўся санаторый для лётчыкаў. с. 468
ГРУ́ШЫН Пётр Дзмітрыевіч (15.1.1906, г. Вольск Саратаўскай вобл., Расія — 1993, расійскі вучоны ў галіне авіяц. тэхнікі. Акад. АН СССР (1966, чл.-кар. 1962). Двойчы Герой Сац. Працы (1958, 1981). Скончыў Маскоўскі авіяц. ін-т (МАІ; 1932). З 1948 у МАІ, у 1951—91 нам. гал. канструктара, гал. канструктар-кіраўнік спец. КБ «Факел». Асн. навук. працы па аэрадынаміцы, трываласці і канструкцыі лятальных апаратаў. Распрацаваў новыя метады канструявання і тэхналогіі працэсаў вырабу лятальных апаратаў. Ленінская прэмія 1963, Дзярж. прэмія СССР 1965. с. 468
ГРУШЭ́ЎСКІ Аляксандр Сяргеевіч (1877, г. Уладзікаўказ, Расія — 1943), украінскі гісторык. Брат М.С.Грушэўскага. Скончыў Кіеўскі ун-т. Гал. яго працы прысвечаны гісторыі паўд.-бел. зямель у феад. эпоху. У манаграфіі «Пінскае Палессе» [ч. 1. «Нарыс гісторыі Турава-Пінскага княства ХІ—XIII стст.» (Кіеў, 1901); ч. 2. «Тураў, Гарадок і Пінск у складзе Вял. кн. Літоўскага. Пінскае староства каралевы Боны. XIV—XVI стст. Пінскія акты XV—XVI стст.» (Кіеў, 1903)] на падставе летапісных звестак і актавых матэрыялаў прасачыў паліт. гісторыю рэгіёна, працэсы развіцця феад. адносін, гасп. і прававое становішча розных груп насельніцтва, гісторыю правасл. царквы на Палессі. Гарадам ВКЛ прысвечаны даследаванні Грушэўскага «Павіннасць гарадавой працы ў Вялікім княстве Літоўскім» (Петраград, 1914) і «Гарады Вялікага княства Літоўскага ў XIV—XVI стст.» (Кіеў, 1918). с. 468
ГРУШЭ́ЎСКІ Міхаіл Сяргеевіч (29.9.1866, г. Хэлм, Польшча — 25.11.1934), дзеяч укр. нац.-вызв. руху, гісторык. Акад. АН Украіны (1924) і АН СССР (1929). Брат А.С.Грушэўскага. Скончыў Кіеўскі ун-т (1890). У 1894 — 1914 выкладаў гісторыю Украіны ў Лембергскім (Львоўскім) ун-це. Кіраваў дзейнасцю Навук. т-ва імя Шаўчэнкі ў Львове (1897) і Т-ва ўкр. прагрэсістаў у Кіеве (з 1908). Адзін з арганізатараў Галіцка-ўкр. нац.-дэмакр. партыі (1899). У 1-ю сусв. вайну за арыентацыю на Германію арыштаваны і сасланы рас. ўладамі (1914—17). З сак. 1917 чл. Украінскай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, адначасова (да крас. 1918) старшыня Цэнтральнай рады. У 1919—24 у эміграцыі, заснаваў у 1919 у Вене Укр. сацыялагічны ін-т. З 1924 на навук. і інш. рабоце ў Кіеве. З пач. 1931 у Маскве. Аўтар «Нарыса гісторыі Кіеўскай зямлі ад смерці Яраслава да канца XIV ст.» (1891), «Гісторыі Украіны-Русі» (т. 1—10, 1898—1936) і інш. прац, у якіх адстойваў адметнасць укр. народа, лічыў Кіеўскую Русь укр. дзяржавай, адмаўляў нарманскую тэорыю, з аб’ектывісцкіх пазіцый аналізаваў дзейнасць гетманаў Б.М.Хмяльніцкага, І.Я.Выгоўскага і І.С.Мазепы, у параўнальным аспекце звяртаўся да гісторыі беларусаў (асабліва перыяду ВКЛ).
Тв.: Очерк истории украинского народа. Киев, 1990. С.Б.Каўн. с. 468
ГРУШЭ́ЎСКІ Уладзімір Аляксандравіч (н. 20.4.1952, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.), бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю па класах баяна (1976) і кампазіцыі (1985, клас Дз.Смольскага). Працуе ў розных жанрах, апіраецца на бел. песенна-танц. фальклор.
Сярод твораў: араторыя «Гусаўца голас» на тэкст М.Гусоўскага (1985), кантата «Сэрца роднае» на сл. М.Багдановіча (1991); карціна «А хто там ідзе?» (1982), Рамантычная паэма (1984), Сюіта (1991) для сімф. аркестра; камерна-інстр. і вак. музыка. с. 468
ГРУШЭ́ЦКІ Антон Антонавіч (псеўд. А.Дамброўскі; 1734, Валынь, Украіна — 1798), бел. і польскі жывапісец, прадстаўнік позняга барока. Жывапісу вучыўся ў Камянец-Падольску і Львове. Манах. У 1760 парваў з базыльянскім ордэнам і пераехаў у Кракаў, дзе атрымаў права цэхавага майстра. У гэты перыяд стварыў карціны «Самсон і Даліла», «Лот з дочкамі», партрэт рэктара Кракаўскага ун-та К.Ярмундовіча, аформіў алтар бернардзінскага касцёла ў Альверні (Польшча). У 1770 пераехаў у Супрасль, потым — у Гродна, дзе ўдзельнічаў у стварэнні (каля 1774) дэкар. кампазіцыі для інтэр’ераў палаца Тызенгаўза і касцёла бернардзінцаў (1788, з Ф.Міхалкевічам). Сярод работ 1770-х г.: «Святы Еранім», «Алегорыя вернасці», «Мужнасць святога Варфаламея», «Рознакаляровыя львы», «Забавы німфаў», абразы святых Антонія, Францыска і інш. Я.Н.Мараш. с. 468
ГРУШЭ́ЦКІ Казімір Міхайлавіч (н. 25.3.1936, в. Ахімкавічы Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.), бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1994). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1959). З 1961 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1977 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэорыі малекул і іх спектраў (інфрачырвоных і камбінацыйнага рассеяння), а таксама па канфармацыйных ператварэннях палімераў.
Тв.: Расчет производных высшего порядка в методах ССП МО ЛКАО (разам з А.А.Ахрэмам, Ю.А.Сакаловым) // Докл. АН СССР. 1977. Т. 236, № 4; Теория интенсивности инфракрасных спектров многоатомных молекул в приближении МО ЛКАО // Там жа. 1984. Т. 279, № 2. с. 468
ГРЫБ Віктар Канстанцінавіч (н. 20.10.1934, в. Стаўбуновічы Мінскага р-на), бел. вучоны ў галіне механізацыі жывёлагадоўлі. Канд. тэхн. н. (1971), праф. (1989). Скончыў Бел. ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1959). З 1959 у Бел. агр. тэхн. ун-це. Навук. працы па кормавытворчасці, перапрацоўцы кармоў і тэхналогіі іх прасавання. Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў па механізацыі жывёлагадоўлі.
Тв.: Комплексная механизация прудового рыбоводства. 2 изд. М., 1973 (разам з А.М.Моравым). Л.В.Бароўка. с. 468
ГРЫБ Кузьма Пятровіч (1911, в. Сінск Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. — 29.9.1943), Герой Сав. Саюза (1944). З чэрв. 1943 на Зах. і Паўд.-Зах. франтах. Камандзір стралк. ўзвода мал. лейтэнант Грыб вызначыўся ў 1943 у баі каля в. Куцавалаўка Кіраваградскай вобл. (Украіна): адзін з першых фарсіраваў Дняпро, уварваўся ў сяло, на захопленым плацдарме паранены адбіваў контратакі ворага, пакуль не загінуў. с. 468
ГРЫБ Мечыслаў Іванавіч (н. 28.9.1938, в. Савічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.), дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Брат С.І.Грыба. Ген.-лейт. міліцыі (1992). Скончыў Львоўскае пажарна-тэхн. вучылішча (1959), БДУ (1967). З 1959 інспектар міліцыі Пліскага райвыканкома Віцебскай вобл. У 1962—81 у органах унутр. спраў Віцебска і Віцебскай вобл. З 1981 нач. Упраўлення аховы грамадскага парадку МУС БССР, з 1985 нач. упраўлення ўнутр. спраў Віцебскага аблвыканкома. З 1990 нар. дэпутат Рэспублікі Беларусь, чл. Прэзідыума Вярх. Савета, старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях нац. бяспекі, абароны і барацьбы са злачыннасцю Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. У студз. 1994 — студз. 1996 Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Аўтар кн. «Беларусь на шляхах незалежнасці» (1994), «На гістарычным скрыжаванні» (1996). с. 468
ГРЫБ Станіслаў Іванавіч (н. 6.8.1944, в. Савічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. вучоны-селекцыянер. Акад. Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994), д-р с.-г. н. (1988), праф. (1996). Брат М.І.Грыба. Скончыў БСГА (1966), там і працаваў, з 1970 на Ганусаўскай доследна-селекцыйнай станцыі, з 1973 у Бел. НДІ земляробства і кармоў (з 1978 нам. дырэктара, кіраўнік селекцыйнага цэнтра), з 1995 віцэ-прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па селекцыі, насенняводстве і тэхналогіі вырошчвання цукр. буракоў і збожжавых культур (ячмень, авёс, трыцікале, пшаніца), распрацоўцы метадаў інтэнсіфікацыі селекцыйнага працэсу з выкарыстаннем збудаванняў са штучным кліматам. Аўтар 20 раянаваных сартоў с.-г. культур, у т.л. 2 сартоў цукр. буракоў, 12 — яравога ячменю, 2 — аўса і 4 — трыцікале. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.: Ячменному полю — интенсивные сорта. Мн., 1992; Семеноводство полевых культур. Мн., 1994 (у сааўт.). с. 469
ГРЫБ Тамаш Тамашавіч (19.3.1895, в. Паляны Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. — 25.1.1938), бел. паліт. і культ. дзеяч, публіцыст. Вучыўся ў Пецярбургу. Скончыў філас. ф-т Карлава ун-та ў Празе (1928). У 1-ю сусв. вайну на фронце. Дэлегат Усебел. з’езда 1917. Чл. Рады БНР і яе Выканаўчага к-та, нар. сакратар земляробства ва ўрадзе Я.Варонкі. Уваходзіў у Цэнтр. Бел. вайсковую раду. Быў дэлегатам 3-га Усерас. з’езда Саветаў (Петраград, студз. 1918). У 1919 выдаваў у Вільні газ. «Грамадзянін». Адзін з ініцыятараў стварэння і кіраўнікоў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). Арыштоўваўся польск. ўладамі летам 1919 у Гродне як супрацоўнік газ. «Родны край», вясной 1920 як чл. Мінскага падп. паўстанцкага к-та. З канца 1920 у эміграцыі ў Коўне (Каўнас), дзе ўдзельнічаў у выданні газ. «Сялянская доля»; з восені 1922 у Празе. Абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Пытанне народа і нацыі». Быў чл. замежнага бюро БПС-Р, сакратаром-кіраўніком Беларускага навуковага кабінета, удзельнічаў у рабоце Бел. рады ў Празе, Бел. культурнага т-ва імя Ф.Скарыны, Аб’яднання бел. студэнцкіх арг-цый. У 1934—38 заг. Беларускага загранічнага архіва, складаў бібліяграфію па беларусазнаўстве. Друкаваўся ў час. «Перавясла», «Іскры Скарыны», «Студэнцкая думка», «Золак», «Бюлетэні загранічнай групы Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў». Аўтар брашуры «Прамова бунтаўшчыка аб сацыялізме» (1922—24, пад псеўд. Антон Небарака), артыкулаў па гісторыі, пытаннях бел. адраджэнскага руху. Апублікаваў урыўкі з рамана «Паўстанцы» (Іскры Скарыны. 1934. № 3). На бел. мову пераклаў брашуру «Аб кааперацыйным ідэале» М.Туган-Бараноўскага, на чэшскую — кн. «Дэмакратыя, дыктатура, сацыялізм» В.Чарнова.
Літ.: Мядзёлка П. Сцежкамі жыцця: Успаміны. Мн., 1974; Ліс А. Рыцар беларускай свабоды // Спадчына. 1995. № 4. А.С.Ліс. с. 469
ГРЫБАЕ́ДАЎ Аляксандр Сяргеевіч [15.1.1795 (паводле інш. крыніц 1790), Масква — 11.2.1829], рускі пісьменнік, дыпламат. Скончыў Маскоўскі ун-т (1810). У 1812 пайшоў добраахвотнікам у армію, у 1813—16 служыў у Кобрыне, Брэсце. У 1816 у Пецярбургу зблізіўся з А.Пушкіным, В.Кюхельбекерам, П.Каценіным. З 1817 на службе ў Калегіі замежных спраў, у 1818—22 сакратар рус. дыпламат. місіі ў Персіі. У 1826 за сувязь з дзекабрыстамі арыштаваны, але з-за адсутнасці доказаў вызвалены. З 1828 паўнамоцны пасол Расіі ў Персіі. Забіты ў Тэгеране фанатычным натоўпам мусульман (пахаваны ў Тбілісі). Аўтар камедый «Студэнт» (1817, выд. 1889, з Каценіным), «Свая сям’я, ці Замужняя нявеста» (1818, з А.Шахаўскім і М.Хмяльніцкім), «Прытворная нявернасць» (1818, з А.Жандрам). Сусв. вядомасць Грыбаедаву прынесла камедыя ў вершах «Гора ад розуму» (нап. 1822—24). Забароненая цэнзурай (пры жыцці аўтара апубл. толькі ўрыўкі ў альманаху Ф.В.Булгарына «Русская Талия за 1825 г.»), камедыя распаўсюджвалася ў рукапісах (налічвалася каля 40 тыс. экз.). Поўнасцю ў Расіі яна надрукавана ў 1862. «Гора ад розуму» — адзін з самых злабадзённых і вольналюбівых твораў рус. драматургіі 19 ст. Сінтэтычнасць драматургічнай паэтыкі Грыбаедава (спалучэнне ямба з жывой мовай), сінтэз традыцый і наватарства стварылі новую эстэт. якасць — маст, рэалізм, які стаў этапным у развіцці рус. і сусв. драматургіі. У Гомельскім абл. краязнаўчым музеі зберагаецца унікальны варыянт камедыі (належаў графу І.Ф.Паскевічу) з радкамі на рус. і франц. мовах, дапісаных рукой Грыбаедава. На бел. мову камедыю пераклаў М.Лужанін (1949), у 1963 яна была пастаўлена ў Магілёўскім драм. т-ры.
Тв.: Горе от ума. Комедии. Драматические сцены, 1814—1827. Л., 1987; Соч. М., 1988; Бел. пер. — Гора ад розуму. Мн., 1949.
Літ.: А.С.Грибоедов: Творчество. Биография. Традиции. Л., 1977; Мещеряков В.П. Жизнь и деяния Александра Грибоедова. М., 1989. І.І.Разанаў. с. 469
ГРЫБАЕ́ДЫ (Mycetophagidae), сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 20 родаў і 200 відаў. Жывуць у грыбах і гнілой драўніне. Найб. вядомыя грыбаед двухкрапінкавы (Dacne bipustulata), грыбаед чырвонагаловы (Triplax russica). На Беларусі 12 відаў. Найб. пашыраны Litargus connexus і Mycetophagus quadripustulatus.
Даўж. 2—6,5 мм. Цела авальнае, слаба пукатае, укрыта тонкімі валаскамі. Афарбоўка ад светла-бурай да чорнай, надкрылы звычайна са светлым малюнкам. Лапкі ў самкі 4-членістыя, у самца пярэднія 3-членістыя. Лічынкі грыбаедаў прадаўгаватыя, з даволі вял. галавой і кароткімі нагамі; на заднім канцы цела кручкападобныя вырасты, загнутыя ўверх. Жывяцца пераважна грыбніцай (міцэліем). с. 469
ГРЫ́БАС (Grybas) Віннае Юргё (3.10.1890, в. Пелянай Шакяйскага р-на, Літва — 3.7.1941), літоўскі скульптар. Вучыўся ў Варшаўскай школе малявання (1909—12), Каўнаскім маст. вучылішчы (1923—25) і ў студыі Э.А.Бурдэля ў Парыжы (1925—27). Аўтар дэкар. пластыкі («Сава»), бюста С.Даўкантаса і помніка яму ў пас. Папіле, партрэтаў П.Вілейшыса, кн. Вітаўта (усе 1930), манумента «Жэмайціс» у Расейняі (1933—34), кампазіцыі «Бірутэ і Кастуціс» (1939) і інш. Для твораў характэрны рамант. ўздым, псіхалагізм, абагульненыя рэаліст. формы, часам стылізацыя. с. 470
ГРЫ́БАЎ Аляксей Мікалаевіч (31.1.1902, Масква — 26.11.1977), рускі акцёр. Нар. арт. СССР (1948). Герой Сац. Працы (1972). З 1924 у МХАТ. Ствараў драм. і камедыйныя вобразы, псіхалагічна распрацаваныя, натуральныя, сцэнічна выразныя: Сабакевіч («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля), Чабутыкін, Фірс («Тры сястры», «Вішнёвы сад» А.Чэхава), Фама Апіскін («Сяло Сцяпанчыкава і яго жыхары» паводле Ф.Дастаеўскага), Лука («На дне» М.Горкага), Глоба («Рускія людзі» К.Сіманава), Няпрахін («Залатая карэта» Л.Лявонава). З 1935 здымаўся ў кіно: «Вяселле», «Без віны вінаватыя», «Верныя сябры», «Паласаты рэйс», «За ўсё ў адказе» і інш. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1946, 1951, 1952 і Расіі 1974 за тэатр. работы. с. 470
ГРЫ́БАЎ Сяргей Яфімавіч (17.7.1895, г. Рослаўль Смаленскай вобл., Расія — 29.7.1938, савецкі ваен. дзеяч, камкор (1935). З 1914 у арміі. З 1918 у Чырв. Арміі, камандзір палка, брыгады на Зах. фронце. Удзельнічаў у баях супраць войск С.Н.Булак-Балаховіча, у вызваленні Беларусі ад польск. войск. Узнаг. 3 ордэнамі Чырв. Сцяга. З 1922 пам. камандзіра 2-й Бел. дывізіі, з 1924 пам. нач. Гал. ўпраўлення РСЧА. З 1928 камандзір 5-га стрэлк. корпуса, які размяшчаўся ў БССР. З 1935 нам. камандуючага, з 1937 камандуючы войскамі Паўн.-Каўказскай ваен. акругі. Чл. Ваен. савета пры НКА СССР. Канд. у чл. ЦК КП(б)Б у 1930—32, чл. ЦК КП(6)Б у 1932—36. Чл. ЦВК БССР у 1929—35 і ЦВК СССР. 28.1.1938 арыштаваны, 27.6.1938 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Літ.: Селиванов П.А. Комкор Сергей Грибов. Мн., 1972. П.А.Селіванаў. с. 470
ГРЫБАЧО́Ў Мікалай Мацвеевіч (19.12.1910, в. Лопуш Бранскай вобл., Расія — 10.3.1992), рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1974). Гал. рэдактар час. «Советский Союз» (1950—54 і 1956—91). Аўтар паэтычных зб. «Паўночны Захад» (1935), «Па дарогах вайны» (1945), «Пасля навальніцы» (1952), «Дарагія землякі» (1954), «Роздум» (1955), «Белае — чорнае» (1965), «І вецер з чатырох бакоў...» (1968), «Споведзі на шляху» (1970), «... І песня зорак» (1979), «Секунды, дні, гады» (1982); паэм «Відліца» (1940), «Калгас «Бальшавік» (1947; Дзярж. прэмія СССР 1948), «Вясна ў «Перамозе» (1948; Дзярж. прэмія СССР 1949), «У нашых знаёмых» (1955), «Амерыка, Амерыка!» (1961), «Сталь і моль» (1962); аповесці «Белы анёл у полі» (1967); раманаў «Ударная сіла» (1971), «Бітва» (1976). Пісаў нарысы, публіцыстыку (кн. «Выбар стагоддзя», 1983), артыкулы пра л-ру (кн. «Палеміка», 1963). Ленінская прэмія 1960.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—5. М., 1971—73. с. 470
ГРЫБ-БАРА́Н , грыфала кучаравая, губавы базідыяльны грыб сям. албатрэлавых. Трапляецца ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі рэдкі рэліктавы від, знойдзены ў Пружанскім, Барысаўскім, Чэрвеньскім і Жыткавіцкім р-нах; занесены ў Чырвоную кнігу. Расце ў шыракалістых і хвойна-шыракалістых лясах пры аснове старых ствалоў дуба, граба, вяза, клёна, значна радзей сасны. Дэкаратыўны малавядомы ядомы грыб. Пладаносіць у ліпені—верасні.
Пладовае цела дыям. да 1 м і масай да 10— 20 кг. Складаецца з паўторна-галінастых пянькоў з агульнай асновай. Шапкі шматлікія, паўкруглыя, радыяльна-маршчакаватыя, шурпатыя, жаўтавата-шэрыя ці шаравата-бурыя. Тканка белая, валакніста-мясістая, з прыемным пахам арэха. Споры гладкія, бясколерныя. Фітапатагенны грыб. Грыбніца жыве ў каранях і ствалах дрэў на працягу многіх гадоў, утварае белую стрыжнёвую гніль са шматлікімі поласцямі. с. 470
ГРЫ́БІНА , вёска ў Круглянскім р-не Магілёўскай вобл. Падпарадкоўваецца Круглянскаму пасялковаму Савету. Цэнтр калгаса. За 6 км на ПнЗ ад г.п. Круглае, 68 км ад Магілёва, 10 км ад чыг. ст. Славені. 339 ж., 105 двароў (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 470
ГРЫБКО́ВЫЯ ХВАРО́БЫ СКУ́РЫ , дэрматамікозы, хваробы скуры і слізістых абалонак, выкліканыя патагеннымі грыбкамі. Крыніца хваробы — хворыя людзі ці жывёлы (цяляты, каты, пацукі). Прычыны: наяўнасць хранічных інфекц. і неінфекц. хвароб (туберкулёз, цукровы дыябет, злаякасныя пухліны і інш.), хранічныя інтаксікацыі (наркаманія, алкагалізм, таксікаманія), пашкоджанні скуры і слізістых абалонак, ужыванне доўгі час антыбіётыкаў, цытастатычных і кортыкастэроідных прэпаратаў, прамянёвая тэрапія і інш. Падзяляюцца на 4 групы: кератамікозы, дэрматафітыі, кандыдозы, глыбокія мікозы.
Кератамікозы (вотруб’епадобны лішай) мала заразныя. Узбуджальнікі іх паразітуюць у паверхневым слоі скуры, запаленне яе не выклікаюць. Дэрматафітыя (трыхафітыя, мікраспарыя, эпідэрмафітыя, фавус) выклікае хваробы скуры, валасоў, пазногцяў, а кандыдоз, акрамя таго, слізістых абалонак. Пры глыбокіх мікозах (какцыдыяідоз, гістаплазмоз, хромамікоз і інш.) пашкоджваюцца не толькі скура і слізістая абалонкі, але і ўнутр органы, нерв. сістэма і касцявы апарат. Лячэнне: прэпараты з фунгістатычным і фунгіцыдным дзеяннем, анілінавыя фарбы. М.З.Ягоўдзік. с. 470
ГРЫБКО́ЎСКІ Віктар Паўлавіч (н. 30.4.1932, в. Асташкавічы Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.), бел. фізік. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1977), д-р фіз.-матэм. н. (1973), праф. (1979). Скончыў БДУ (1956). З 1956 у Ін-це фізікі Нац. АН Беларусі, адначасова ў 1975—85 нам. старшыні Савета па каардынацыі навук. дзейнасці пры прэзідыуме Нац. АН Беларусі. Навук. працы па нелінейнай оптыцы, лазернай фізіцы, люмінесцэнцыі, фізіцы стрымерных разрадаў у паўправадніках. Развіў тэорыю люмінесцэнцыі і паглынання святла пры інтэнсіўным узбуджэнні, увёў паняцце параметра нелінейнасці, вызначыў заканамернасці эфектаў насычэння ў паўправадніках і асн. характарыстыкі аптымальнага рэжыму генерацыі паўправадніковых лазераў. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.: Введение в теорию люминесценции. Мн., 1963 (разам з Б.І.Сцяпанавым); Теория поглощения и испускания света в полупроводниках. Мн., 1975; Полупроводниковые лазеры. Мн., 1988. с. 470
ГРЫ́БНА , возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Свіна, за 46 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,8 км2, даўж. 1,83 км, найб. шыр. 700 м, найб. Глыб. 1,2 м, даўж. берагавой лініі 5,4 км. Пл. вадазбору 19,6 км2.
Схілы катлавіны выш. 4—5 м (на Пн да 11 м), параслі лесам і хмызняком, на ПнЗ разараныя. Берагі забалочаныя, сплавінныя, на Пн пясчаныя. Пойма шыр. да 200 м, забалочаная, тарфяністая. Дно выслана сапрапелем. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. Упадае ручай з воз. Званае, выцякае ручай у воз. Клетнае. с. 471
ГРЫБНА́Я КАПУ́СТА , спарасіс кучаравы (Sparassis crispa), базідыяльны грыб з роду спарасіс сям. рагацікавых. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляецца рэдка, занесены ў Чырв. кнігу. Расце ў хвойных лясах, каля асновы ствалоў, радзей на свежых пнях. Выклікае жоўта-бурую гніль каранёў і асновы ствалоў хвоі. Малавядомы ядомы грыб. Пладаносіць у жн. — лістападзе.
Пладовае цела дыям. 10—35 см, масай да 10 кг, круглаватае, моцнагалінастае, мясістае, падобнае да галоўкі цвятной капусты (адсюль назва); у маладых грыбоў белаватае, у старых вохрыстае, светла-карычневае. Тканка белая, валакністая, смакам і пахам нагадвае грэцкі арэх. Ножка кароткая, тоўстая, знаходзіцца ў зямлі. Споры эліпсоідныя, гладкія, жаўтаватыя. с. 471
ГРЫБНІ́ЦА , тое, што міцэлій. с. 471
ГРЫБНЫ́Я ХВАРО́БЫ РАСЛІ́Н , мікозы, інфекцыйныя захворванні, якія выклікаюцца фітапатагеннымі грыбамі (паразітамі і паўпаразітамі). Пашкоджваюць вышэйшыя расліны, імхі, водарасці. Найб. страты прычыняюць с.-г. раслінам. Пад уздзеяннем грыбоў — узбуджальнікаў хваробы — у раслінах узнікаюць паталагічныя працэсы, якія суправаджаюцца зменай структуры і фізіял. функцый інфіцыраваных частак або цэлай расліны. Вонкавыя прыкметы грыбных хвароб раслін: завяданне раслін, гнілі, некрозы, плямістасці, пустулы, налёты, разбурэнне асобных органаў, муміфікацыі, пухліны і дэфармацыі. Грыбныя хваробы раслін перадаюцца насеннем, клубнямі, цыбулінамі, каранямі, чаранкамі, саджанцамі і інш. часткамі хворых раслін. Патагенныя грыбы могуць пранікаць у тканкі раслін праз вусцейкі (мілдзью вінаграду), вадзяныя поры, клеткі эпідэрмісу і кутыкулу (кіла капусты, рак бульбы), трэшчыны і раны, што ўзнікаюць ад граду, сонечных апёкаў (чорны рак яблыні).
Паводле спосабу паразітызму фітапатагенныя грыбы ўмоўна падзяляюць на біятрофы (экалагічна аблігатныя паразіты раслін, якія ўвесь інфекц. перыяд узаемадзейнічаюць з жывымі клеткамі і тканкамі расліны-гаспадара) і некратрофы (факультатыўныя паразіты, што выкарыстоўваюць рэчывы адмерлых тканак гаспадара). Пашырэнне патагенаў у тканках гаспадара можа быць лакальнае і сістэмнае (дыфузнае), напр., ва ўзбуджальнікаў галаўні злакаў, жоўтай іржы пшаніцы, несапраўднай мучністай расы цыбулі. Характар і ступень праяўлення ўстойлівасці расліны да патагеннага грыба залежыць ад вірулентнасці патагена, наяўнасці генаў устойлівасці, фізіял. стану расліны, глебава-кліматычных умоў яго вырошчвання.
У кліматычных умовах Беларусі, аптымальных для развіцця фітапатагенных грыбоў, найб. страты грыбныя хваробы раслін прычыняюць збожжавым культурам, часам знішчаюць да 20% ураджаю. Пры адсутнасці ахоўных мерапрыемстваў да 50% бульбы гіне ад фітафтарозу, 40% ад ранняй сухой плямістасці. Пашыраны мучністая раса (на злакавых культурах, парэчках, агрэсце, ружах, флоксах і інш.), ліставая і сцябловая іржа, спарыння (на жыце), пыльная і цвёрдая галаўня, гельмінтаспарыёзныя плямістасці (на ячмені), фітафтароз, бурая гніль (на бульбе, памідорах) і інш. Меры барацьбы: выкарыстанне агратэхн. прыёмаў для знішчэння крыніц інфекцыі, каранцінныя мерапрыемствы, вырошчванне ўстойлівых сартоў, хім. ахова.
Літ.: Тарр С. Основы патологии растений. Пер. с англ. М., 1975; Жизнь растений. Т. 2. М., 1976; Проблемы иммунитета сельскохозяйственных растений к болезням. Мн., 1988. В.В.Карпук. с. 471
ГРЫБ-ПАРАСО́НІК (Macrolepiota), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. агарыкавых. Вядома 11 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, пераважна ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 4 віды, найб. вядомы грыб-парасонік стракаты, варона, або капялюх (М. procera), і грыб-парасонік белы (М. excoriata), грыб-парасонік дзявочы (М. puellaris) — рэдкі від, адзінае месцазнаходжанне якога ў Валожынскім р-не, занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. Сапратрофы. Растуць у лясах, на палях, лугах. Пладаносяць у чэрв. — верасні. Ядомыя.
Пладовыя целы буйныя. Шапка дыям. да 25 см, яйца- або шарападобная, у старых грыбоў распасцёртая, з бугарком, сухая, ад буравата-шараватай да белай з лусачкамі. Мякаць белая. Пласцінкі свабодныя, белыя, на ножцы звычайна зрастаюцца ў кальцо (каларыум). Ножка высокая, булавападобная, полая ці шчыльная, з рухомым кальцом. Споры падоўжаныя, белыя, гладкія. с. 471
ГРЫБЫ́ (Mycota), група гетэратрофных бесхларафільных арганізмаў, разнастайных паводле будовы, памераў і спосабу жыцця; адно з царстваў жывой прыроды. Спалучаюць прыкметы раслін (нерухомасць, верхавінкавы тып росту, наяўнасць клетачных сценак і інш.) і жывёл (гетэратрофны тып абмену, наяўнасць хіціну, утварэнне мачавіны і глікагену і інш.). Маюць асобы цыкл развіцця (змена ядзерных фаз, дыкарыятычны стан, разнаякаснасць ядзер у межах адной клеткі — гетэракарыёз і інш.). Раней грыбы адносілі да ніжэйшых раслін. Вядома больш за 100 тыс. відаў грыбоў, пашыраных па ўсім зямным шары. Падзяляюцца на 3 аддзелы: ааміцэты, слізевікі і сапраўдныя грыбы. Сярод апошніх вылучаюць аскаміцэты, базідыяльныя грыбы, зігаміцэты, недасканалыя грыбы, хітрыдыяміцэты.
Вегетатыўнае цела большасці грыбоў уяўляе сабой міцэлій (грыбніцу), які складаецца з адна- ці шматклетачных разгалінаваных тонкіх ніцей — гіфаў, што ў працэсе развіцця ўтвараюць строму або пладовыя целы рознай марфалогіі. Арганізмы ніжэйшых грыбоў (слізевікі, хітрыдыяміцэты) прадстаўлены голымі плазмодыямі. У жыццёвым цыкле грыбоў магчымы розныя стадыі развіцця (плеямарфізм). Аднаклетачны стан назіраецца ў перыяд размнажэння грыбоў (напр., у спор). Грыбы размнажаюцца вегетатыўным, бясполым і палавым спосабамі. У аснову вызначэння сістэматычнага стану грыбоў пакладзены асаблівасці будовы грыбнога цела, палавога і бясполага споранашэння і формы пладовых цел. Вегетатыўнае размнажэнне ажыццяўляецца кавалкамі міцэлію (шапкавыя грыбы), пачкаваннем (дрожджы), асобнымі клеткамі — аідыямі (галасумчатыя), гемамі і хламідаспорамі (галаўнёвыя грыбы), бясполае — з дапамогай спор, што ўтвараюцца на асобных клетках міцэлію. Споры могуць фарміравацца эндагенна, унутры шарападобна пукатых канцоў гіфаў (спарангіяспоры, зааспоры; у ніжэйшых грыбоў) або экзагенна (канідыяспоры; у вышэйшых і некат. ніжэйшых грыбоў). Для палавога размнажэння ўласціва зліццё аднолькавых або розных паводле памераў гамет (у ніжэйшых грыбоў), яйцаклеткі і сперматазоіда (у ааміцэтаў), вегетатыўных клетак з аднолькавымі або рознымі палавымі знакамі (у зігаміцэтаў), антэрыдыю і архікарпа з утварэннем сумкі (у аскаміцэтаў) або шляхам саматагаміі з утварэннем базідый (у базідыяміцэтаў). Утварэнню сумак і базідый звычайна папярэднічае развіццё на міцэліі пладовых цел — спец. спараносных органаў. У аскаміцэтаў гэта клейстатэцый, перытэцый, апатэцый і інш., у базідыяльных грыбоў распасцёртыя, палачка-, куста-, шара-, зоркападобныя і інш. пладовыя целы.
У прыродна-кліматычных зонах Беларусі трапляюцца прадстаўнікі ўсіх сістэматычных груп грыбоў, якія спецыялізаваны да розных экалагічных умоў існавання. Напр., агарыкальныя, афілафаральныя, гастэраміцэты і інш. сапрабіёнты развіваюцца ў лясах на гнілой драўніне, лясным подсціле, плесневыя грыбы — на прадуктах харчавання, кармах жывёл. Мучніста-расяныя грыбы, іржаўныя, перанаспоравыя, хітрыдыевыя, гельмінтаспорый, фузарый, фітафтора, макраспорый, склератынія і інш. групы фітапатагенных грыбоў паразітуюць на збожжавых, агароднінных, пладова-ягадных культурах. Вядома больш за 200 відаў ядомых грыбоў і каля 40 відаў ядавітых грыбоў. Грыбы мінералізуюць раслінныя рэшткі ў глебе, патагенныя грыбы выклікаюць хваробы раслін, жывёл і чалавека. Грыбы — актыўныя накапляльнікі радыенуклідаў. Многія віды плесневых грыбоў выкарыстоўваюць у мікрабіял. прам-сці для атрымання вітамінаў, антыбіётыкаў, ферментаў, стэроідных гармонаў, дрожджы — у хлебапячэнні, піваварэнні, вінаробстве. Шэраг відаў грыбоў культывуюць (шампіньёны, вешанкі, труфелі). Вывучае грыбы мікалогія.
Літ.: Беккер З.Э. Физиология грибов и их практическое использование. М., 1963; Эволюция и систематика грибов: Теорет. и прикладные аспекты. Л., 1984; Сержанина Г.И., Змитрович И.И. Микромицеты: Иллюстрир. пособие для биологов. Мн., 1978. В.В.Карпук. с. 471
ГРЫ́ВА (Gr<SIGN>va) Жан (сапр. Фолманіс Жан Карлавіч; 7.12.1910, хутар Кірп’і Тукумскага р-на, Латвія — 14.6.1982), латышскі пісьменнік. Засл. дз. культ. Латвіі (1962). У 1936—37 у складзе Інтэрнац. брыгады ваяваў у Іспаніі, удзельнік Вял. Айч. вайны. У творах адлюстраваў драм. і трагічную барацьбу ісп. народа супраць фашызму (зб-кі «Па той бок Пірэнеяў», 1948; «Апавяданні пра Іспанію», 1950; навела «Накцюрн», 1962, аднайм. фільм 1966). Аўтар раманаў «Дарога жыцця» (1952), «Каханне і нянавісць» (1963), «Чалавек чакае світання» (1967), драм. твораў «Мяце мяцеліца...» (1957), «Плыт Медузы» (1959), кніг маст. нарысаў «Пад крыламі альбатроса» (1956, Дзярж. прэмія Латвіі 1957), кн. ўспамінаў «Дні далёкія, дні блізкія» (1972). Пісаў для дзяцей. На бел. мову творы Грывы перакладалі А.Бяржынскі, У.Жыжэнка, С.Міхальчук, У.Пігулеўскі.
Тв.: Kopoti raksti. Sēj. 1—8. R<SIGN>ga, 1970—77; Бел. пер. — Пад небам Іспаніі. Мн., 1959. с. 472
ГРЫВА́СТЫ БАРА́Н (Ammotragus lervia), жвачнае парнакапытнае млекакормячае сям. пустарогіх. Адзіны від роду, 6 падвідаў. Займае прамежкавае становішча паміж казламі і баранамі. Жыве адзін або невял. групамі ў цяжкадаступных камяністых горных пустынях Паўн. Афрыкі.
Даўж. цела да 190 см, выш. ў карку да 100 см, маса да 140 кг. Самкі значна меншыя. Афарбоўка цела рыжавата-жоўтая, бруха светлае або белае. У самцоў рогі даўж. да 80 см, у самак да 40 см. На ніжняй частцы шыі, грудзях і на пярэдніх нагах валасы падоўжаныя і ўтвараюць густую грыву (адсюль назва). Нараджаюць 1—3 дзіцянят. Кормяцца травяністымі раслінамі і парасткамі кустоў. Акліматызаваны ў гарах ЗША (1950). Ахоўваецца. с. 472
ГРЫВА́СТЫ ВОЎК (Chrysocyon brachyurus), млекакормячае сям. воўчых атр. драпежных. Адзіны від роду. Жыве ў Бразіліі, усх. частцы Балівіі, Парагваі, Уругваі і Паўн.-Усх. Аргенціне ў пампасах, па ўскрайках балот, зрэдку ў лясах.
Даўж. цела каля 125 см, хваста каля 30 см, выш. ў карку каля 75 cм, маса 20—23 кг. Поўсць доўгая, мяккая, жаўтавата-рыжая. Ногі доўгія, амаль чорныя. Хвост пушысты, на канцы белы. На шыі і карку грыва (адсюль назва). Нараджае 2—3 дзіцянят. Актыўны ўначы. Корміцца дробнымі пазваночнымі, птушкамі, насякомымі, пладамі і інш. Групай зрэдку нападае на свойскіх авечак. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП. с. 472
ГРЫВАЧЭ́ЎСКІ Аляксандр Георгіевіч (н. 8.4.1940, Мінск), бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Канд. тэхн. н. (1968). Скончыў БПІ (1961). З 1966 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Навук. працы па аўтаматызацыі тэхнал. праектавання ў машынабудаванні. Распрацаваў метад аўтаматызаванага праектавання штампаў халоднай ліставой штампоўкі. Прэмія прафсаюзаў Беларусі 1990.
Тв.: Технология листовой штамповки. Киев, 1983 (у сааўт.); Моделирование и автоматизация конструирования штампов. Мн., 1986 (разам з М.В.Прахваткіным). М.П.Савік. с. 473
ГРЫ́ВЕНКА , адзінка вагі ў 204,756 г, пакладзеная ў аснову грашовай вытв-сці ў 15 —пач. 18 ст. ў Рас. дзяржаве. Называлася таксама скалвавая грывенка (ад «скалвы» — вагі). Складалася з 48 златнікаў (па 4,266 г) або 1200 почак (па 0,171 г). У пач. 18 ст. заменена фунтам (409,512 г). с. 473
ГРЫ́ВЕННІК , 1) манета Рас. дзяржавы, парытэтная 10 капейкам. Уведзены грашовай рэформай 1700—04 Пятра І, выраблялі рас. манетныя двары ў 1701—96 (з перапынкамі) з серабра, у 1725—27 медныя кліпы. 2) Папулярная назва манеты наміналам у 10 капеек. с. 473
«ГРЫ́ВЕНЬ-КА́МЕНЬ» , помнік прыроды ў Беларусі, каля дарогі в. Крэва — г. Маладзечна, за 3 км на Пд ад в. Вавукі Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Ледавіковы валун ружовага граніту рапаківі з авоідамі палявога шпату. Даўж. 3 м, шыр. 2,7 м, выш. над паверхняй зямлі 1,7 м, у абводзе 9 м, аб’ём 7 м3, маса каля 20 т. Формаю круглаваты, пастаўлены рубам, верхняя ч. нагадвае завітую грыву каня. Прынесены ледавіком каля 130—150 тыс. г. назад з раёна г. Выбарг. В.Ф.Вінакураў. с. 473
«ГРЫ́ВЫ» ў геамарфалогіі, формы рэльефу ў выглядзе вузкіх, пакатых, лінейна выцягнутых узвышэнняў рознага паходжання (эолавага, алювіяльнага, ледавіковага, водна-эразійнага, дэфляцыйнага і інш.). Часам утвараюць грывасты рэльеф. Даўж. ад некалькіх соцень метраў да дзесяткаў і соцень кіламетраў, выш. ад некалькіх да 100— 160 м. У поймах рэк узнікаюць у выніку міграцыі рэчышча. «Грывамі» таксама называюць граду, парослую лесам. с. 473
ГРЫГ (Grieg) Эдвард Хагеруп (15.6.1843, г. Берген, Нарвегія — 4.10.1907), нарвежскі кампазітар, дырыжор, піяніст, муз. дзеяч; буйнейшы прадстаўнік нарв. кампазітарскай школы. Чл. Шведскай каралеўскай муз. акадэміі (1872), Франц. акадэміі прыгожых мастацтваў (1889), ганаровы д-р музыкі Кембрыджскага (1893) і Оксфардскага (1906) ун-таў. Вучыўся ў Лейпцыгскай кансерваторыі (1858—62, клас К.Райнеке), а таксама ў Н.Гадэ і інш. Разам з кампазітарам Р.Нурдракам, які паўплываў на станаўленне яго творчай індывідуальнасці, і інш. арганізаваў міжскандынаўскае муз. т-ва «Эўтэрпа» (1864, Капенгаген). З 1866 жыў у Крысціяніі (Осла), сябраваў з паэтам і драматургам Б.Б’ёрнсанам, паводле п’ес якога напісаў шэраг муз.-сцэн. твораў, у т.л. незакончаную оперу «Улаф Тругвасан», музыку да п’есы «Сігурд Крыжаносец», 1872; эскізы да оперы «Арнльут Геліне», да меладрамы для чытальніка і арк. «Бергліёт», шмат рамансаў і песень. У 1871 засн. канцэртнае Муз. т-ва (цяпер Філарманічнае т-ва). У 1880—90-я г. набыў сусв. славу як кампазітар, дырыжор, піяніст. У 1898 у Бергене арганізаваў 1-ы фестываль нарв. музыкі (праводзяцца і цяпер, з 1953 — штогоднія фестывалі яго музыкі). Яго творчасць глыбока нацыянальная, з рысамі ням. рамантызму. Майстар фп. («Лірычныя п’есы» і інш. цыклы) і камерна-вак. музыкі (каля 150 рамансаў і песень). Яркі індывід. стыль Грыга, тонкага каларыста, у многім блізкі да муз. імпрэсіянізму. Ён па-новаму трактаваў санатную форму (струнны квартэт, 3 санаты для скрыпкі і фп.; санаты для віяланчэлі і фп., для фп.), драматызаваў і сімфанізаваў форму варыяцый («Старанарвежскі раманс з варыяцыямі» для арк., «Балада» для фп. і інш.) і канцэрта (канцэрт для фп. з арк., 1868). У шэрагу твораў увасобіў вобразы нар. легенд і паданняў (2 арк. сюіты з муз. да драмы «Пер Гюнт» Г.Ібсена, 1888, 1896; фп. п’есы «Шэсце гномаў», «Кобальд»). Апрацоўваў нарв. нар. мелодыі. Пад уздзеяннем фальклору склаліся характэрныя для Грыга стылістычныя прыёмы і асаблівасці гармоніі і рытмікі. Выступаў як муз. крытык (аўтабіягр. нарыс «Мой першы поспех», 1905; арт. «Моцарт і яго значэнне для сучаснасці», 1906, і інш.). Творчасць Грыга стала эпохай у развіцці нарв. мастацтва.
Тв.: Рус. пер. — Избр. статьи и письма. М., 1966.
Літ.: Кремлев Ю. Э.Григ. М., 1958; Левашева О. Э.Григ. 2 изд. М., 1975; Асафьев Б.В. Григ. 4 изд. Л., 1984; Бенестад Ф., Шельдеруп-Эббе Д. Э.Григ — человек и художник: Пер. с норв. М., 1986. с. 473
ГРЫГ (Grieg) Юхан Нурдаль (1.11.1902, г. Берген, Нарвегія — 2.12.1943), нарвежскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Скончыўшы гімназію, служыў матросам (1920—21), уражанні адлюстраваў у зб. вершаў «Вакол мыса Добрай Надзеі» (1922) і рамане «А карабель ідзе далей» (1924). Вучыўся ва ун-тах Оксфарда і Осла. Выдаў кн. эсэ «Рана памерлыя» (1932) пра творчасць Р.Кіплінга, Дж.Кітса, П.Б.Шэлі, Дж.Байрана. На мяжы 1920—30-х г. адбылася яго творчая і светапоглядная эвалюцыя: аптымістычны пафас вершаў (зб. «Нарвегія ў нашых сэрцах», 1929) змяняецца песімізмам (драма «Атлантычны акіян», 1932). У 1932—34 жыў у СССР. У 1937 як ваенны карэспандэнт быў у Іспаніі (зб. «Іспанскае лета», 1937, раман «Свет яшчэ павінен стаць маладым», 1938). Вяршыня яго творчасці — драма «Паражэнне» (1937, пра Парыжскую камуну 1871). У 1940—43 змагаўся супраць фашызму (паэма «Чалавечая прырода», 1942; зб. вершаў «Свабода», выд. 1945; «Надзея», выд. 1946).
Тв.: Рус. пер. — Стихотворения. М., 1988.
Літ.: Крымова Н.И. Нурдаль Григ. М., 1965. У.Л.Сакалоўскі. с. 473
ГРЫГАРА́ШАНКА Леанід Паўлавіч (н. 21.10.1924, г. Катоўск, Украіна), малдаўскі графік і жывапісец. Нар. мастак Малдовы (1963), чл.-кар. АМ СССР (1958). Вучыўся ў Кішынёўскім маст. вучылішчы (1941—42). Аўтар акварэлей і афортаў на тэму гісторыі Малдовы: «Эвакуацыя» (1947), «Даніна крывёй» (1960), серый «Катоўскі» (1950) і «Спрадвечнае сяброўства» (1950—63), «За ўладу Саветаў» (1966—67; Дзярж. прэмія Малдовы 1967), «Салдаты рэвалюцыі» (1971). с. 474
ГРЫГАРО́ВІЧ Дзмітрый Васілевіч (31.3.1822, г. Ульянаўск, Расія — 3.1.1900), рускі пісьменнік. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1888). Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў (Пецярбург, 1836—40), служыў у Дырэкцыі імператарскіх т-раў. Вядомасць яму прынеслі першыя аповесці «Вёска» (1846) і «Антон Гаротнік» (1847), напісаныя ў рэчышчы натуральнай школы, пабудаваныя на супрацьпастаўленні дэспатызму памешчыкаў і бяспраўя сялян. Аўтар аповесцей «Капельмейстар Суслікаў» (1848), «Прыгоды Накатава» (1849), «Няўдалае жыццё» (1850), «Свістулькін» (1855—56), раманаў «Прасёлачныя дарогі» (1852), «Рыбакі» (1853), «Перасяленцы» (1855). Для твораў Грыгаровіча характэрна нарысавая манера выкладання, перавага сац. аналізу над псіхалагічным, па-майстэрску напісаныя пейзажы. Пасля падарожжа вакол Еўропы ў 1858—59 напісаў дарожныя нарысы «Карабель «Рэтвізан» (1859— 63). У пач. 1860-х г. адышоў ад літ. дзейнасці і прысвяціў сябе мастацтвазнаўству. Пазней вярнуўся да л-ры, выдаў аповесць «Гутаперчавы хлопчык» (1883) і «Літаратурныя ўспаміны» (1892—93).
Тв.: Соч. Т. 1—3. М., 1988.
Літ.: Мещеряков В.П. Д.В.Григорович — писатель и искусствовед. Л., 1985. с. 474
ГРЫГАРО́ВІЧ Іван Іванавіч (12.9.1790, паводле інш. звестак 6.9.1792, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл. — 13.11.1852), бел. археограф, гісторык, краязнавец, пісьменнік. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1811), Пецярбургскую духоўную акадэмію (1819). У 1811—15 выкладчык Магілёўскага духоўнага вучылішча, з 1820 саборны протаіерэй, рэктар Гомельскага духоўнага вучылішча, з 1829 саборны протаіерэй у Віцебску, з 1831 — у Пецярбургу. Выдаў першы бел. археаграфічны зб. «Беларускі архіў старажытных грамат» (ч. 1, 1824), зб. твораў архіепіскапа Г.Каніскага са сваёй прадмовай (т. 1—2, 1835), удзельнічаў у падрыхтоўцы і выданні Актаў Заходняй Расіі (т. 1—5, 1846—53). Складаў слоўнік бел. мовы.
Тв.: Беларуская іерархія. Мн., 1992.
Літ.: Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению Белоруссии феодального периода. М., 1973. С. 16—40. М.В.Нікалаеў. с. 474
ГРЫГАРО́ВІЧ Ігар Уладзіміравіч (23.1.1936, Мінск — 26.7.1986), бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1965) і выкладаў у ім. Працаваў пераважна ў галіне тэматычнай карціны і партрэта. Асн. творы: «Сувязіст» (1964), «У лабараторыі» (1965), «У заўтра» (1967), «Бібліятэка» (1970), «За гонар краіны» (1971), «Перад пускам» (1973), «Пошук» (1976), «Змена» (1979), «Выпрабавальнікі» (1981) і інш. Аўтар партрэтаў бел. вучоных А.А.Зубкова (1963), У.С.Камарова (1968), А.К.Красіна (1976), А.У.Руцкага (1982) і інш. с. 474
ГРЫГАРО́ВІЧ , Грэгаровіч Карл Карлавіч (25.10.1868, С.-Пецярбург — 25.3.1921), рускі скрыпач-віртуоз, педагог. Вучыўся ў В.Безякірскага (Масква) і І.Іоахіма (Берлін). З 1883 канцэртаваў па Расіі і краінах Еўропы, шматразова выступаў на Беларусі (найб. у Віцебску). У 1910—14 узначальваў у Пецярбургу т. зв. Мекленбургскі квартэт. З 1904 праф. Муз.-драм. вучылішча Маскоўскага філарманічнага т-ва, у 1918—20 — Віцебскай нар. кансерваторыі. Выступаў у суправаджэнні Віцебскага сімф. аркестра на чале з М.Малько, удзельнічаў у вечарах камернай музыкі (выконваў творы Л.Бетховена, Ф.Мендэльсона, Э.Лало, А.Тама, П.Сарасатэ і інш.). Тонкі інтэрпрэтатар скрыпічнай і квартэтнай класікі.
А.Л.Капілаў. с. 474
ГРЫГАРО́ВІЧ Міхаіл Фролавіч (1.10.1897, в. Кавалічы Гродзенскага р-на — 24.11.1946), генерал-маёр (1945), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы «Выстрал» (1928), паскораныя курсы ваен. акадэміі Генштаба (1943). У арміі з 1916, у Чырв. гвардыі з 1917, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20, разгрому войск Булак-Балаховіча, Антонава на Тамбоўшчыне, басмачоў у Сярэдняй Азіі. У Вял. Айч. вайну з 1943 на 1-м Укр. фронце. Вызначыўся ў ліп. 1944 у баях на Львоўскім напрамку: стралк. корпус на чале з Грыгаровічам прарваў абарону ворага, выйшаў у тыл варожай групоўкі, удзельнічаў у яе ліквідацыі, авалодаў паўн.-ўсх. часткай Львова. У час наступлення на гэтым напрамку падраздзяленні яго корпуса вызвалілі каля 100 тыс. нас. пунктаў. Удзельнік вызвалення Чэхаславакіі, Венгрыі. с. 474
ГРЫГАРО́ВІЧ Юрый Мікалаевіч (н. 2.1.1927, С.-Пецярбург), рускі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар. арт. СССР (1973). Герой Сац. Працы (1986). Праф. (1973). Прэзідэнт Камітэта танца Міжнар. ін-та т-ра (1975—85), Асацыяцыі дзеячаў харэаграфіі (з 1989), фонду «Рускі балет» (з 1990). Скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1946). З 1946 саліст, з 1961 балетмайстар Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. Выконваў пераважна гратэскавыя партыі. У 1964—95 гал. балетмайстар Вял. т-ра ў Маскве. Спектаклі Грыгаровіча ўключаюць складаныя формы харэаграфічнага сімфанізму, класічны танец у іх узбагачаны элементамі інш. танц. сістэм, балеты класічнай спадчыны набываюць сучаснае гучанне. Сярод пастановак: «Каменная кветка» (1957), «Іван Грозны» (1975), «Рамэо і Джульета» (1979) С.Пракоф’ева, «Легенда аб каханні» А.Мелікава (1961, 1965), «Шчаўкунок» (1966), «Лебядзінае возера» (1969), «Спячая прыгажуня» (1963, 1973) П.Чайкоўскага, «Спартак» А.Хачатурана (1968, Ленінская прэмія 1970), «Ангара» А.Эшпая (1970), «Залаты век» Дз.Шастаковіча (1982), «Раймонда» А.Глазунова (1984), «Баядэрка» Л.Мінкуса (1991), «Карсар» А.Адана і Ц.Пуні (1994; усе паводле яго ўласных сцэнарыяў). Дзярж. прэміі СССР 1977, 1985. с. 474
ГРЫГАРО́ВІЧ-БА́РСКІ Іван Рыгоравіч (1713, Кіеў — 1785), украінскі архітэктар. Вучыўся ў Кіева-Магілянскай акадэміі. Працаваў у традыц. прыёмах укр. барока, часам з выкарыстаннем элементаў ранняга рус. класіцызму. Пабудаваў у Кіеве: гар. водаправод на Падоле з павільёнам-фантанам «Феліцыян» (1748—49, не збярогся), цэрквы Пакроўскую (1766) і Ніколы Набярэжнага (1772—85), гасціны рад (1778), надбрамную званіцу ў Кірылаўскім манастыры (1748—60, не захавалася), а таксама магістрат у г. Казялец (каля 1756).
Літ.: Заболотний В. Украïнський архітектор XVIII століття Григорович-Барський // Украïнська література. 1942. № 5—6. с. 474
ГРЫГАРЫ́ШЫН Іван Лявонцьевіч (н. 25.8.1931, с. Грынчук Хмяльніцкай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне электроннай оптыкі і мікраэлектронікі. Д-р тэхн. н. (1988). Скончыў Чарнавіцкі дзярж. ун-т (1955). З 1961 у Ін-це электронікі АН Беларусі. Навук. працы па мадэляванні і разліку электронна-аптычных сістэм, вакуумнай мікраэлектроніцы. Распрацаваў вакуумныя інтэгральныя мікрасхемы для звышжорсткіх умоў эксплуатацыі, тэхнал. працэсы стварэння магн. галовак запісу і счытвання інфармацыі.
Тв.: Моделирование электронно-оптических систем на сетках сопротивлений. Мн., 1974 (разам з С.Л.Мельнікавым, І.І.Беланучкінай). с. 474
ГРЫГАРЫ́ШЫНА Валянціна Іванаўна (н. 4.7.1942, г.п. Лясны Кіраўскай вобл., Расія), бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1962), Бел. тэатр.-маст. Ін-т (1968). Сярод работ у кераміцы — кампазіцыі «Восеньскі букет» (1983), «Старое люстэрка» (1991); цыкл аб’ёмнай пластыкі з фаянсу «Ноч нараджэння», «Пейзаж з птушкай», «Дрэва, якое спявае» і інш. (1989); серыя дэкар. пластоў «І ўпала на зямлю зорка» (1996) і інш. Аўтар габеленаў «Залаты сад» (1979, з Г.Гаркуновым) у пасольстве Беларусі ў Індыі, габелены-заслоны «Натхненне» (1982, з Гаркуновым) для Барысаўскага Палаца культуры, «Шчодрасць зямлі бацькоў» (1984). Творчая манера вылучаецца дакладнасцю трактоўкі вобразна-пластычнай ідэі, тонкім адчуваннем колеру. с. 475
ГРЫГАРЫ́ШЫНА Ірына Валер’еўна (н. 5.4.1966, Мінск), бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Дачка В.І.Грыгарышынай. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1981), Бел. АМ (1993). Працуе пераважна ў фарфоры. Сярод твораў: кампазіцыі «Метамарфозы», «Зімовы сад», серыі анімалістычнай пластыкі «Знакі задыяка», дэкар. блюд «Папараць-кветка», кубкаў «Адвечнае», сервізы «Тэатральны», «Перламутр», «Рэтра», «Святочны», «Брыганціна» і інш. (усе 1992—96). Валодае вытанчаным пачуццём колерапластыкі, стварае адметную вобразнасць і стылістыку. с. 475
ГРЫГАРЫЯ́НСКІ КАЛЯНДА́Р , гл. ў арт. Новы стыль. с. 475
ГРЫГАРЫЯ́НСКІ ХАРА́Л (ад лац. cantus gregorianus), традыцыйнае літургічнае манадыйнае песнапенне рымска-каталіцкай царквы. Выконваецца ва унісон мужчынскім хорам або салістам ці групай салістаў (лац. schola) і хорам. Моўная аснова — латынь. Адбор і кананізацыя тэкстаў і напеваў пачаты ў канцы 6 ст. пры папе рымскім Грыгорыю І Вялікім (адсюль назва). Мелодыка падпарадкавана богаслужэбнаму тэксту, заснаванаму на нерэгулярным чаргаванні доўгіх і кароткіх працягласцей. Ладава-інтанацыйная аснова — 8 сярэдневяковых дыятанічных, т. зв. царкоўных, ладоў (модусаў). Грыгарыянскі харал стаў асновай ранніх формаў еўрап. поліфаніі (арганум, дыскант). с. 475
ГРЫГАРЭ́СКУ (Grigorescu) Нікалае Іон (15.5.1838, с. Пітару, пав. Дымбавіца, Румынія — 21.7.1907), румынскі жывапісец. Вучыўся ў Бухарэсце (да 1885) і ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. У 1861—87 (з перапынкамі) жыў і працаваў у Францыі; прыхільнік барбізонскай школы жывапісу. З 1887 пераважна ў Бухарэсце. Пісаў пейзажы, партрэты, гіст., батальныя і жанравыя кампазіцыі. Яго творы («Сялянка з Мусчэла», 1877; «Штурм Смырдана», 1885; «Воз, запрэжаны валамі», каля 1890, і інш.) вызначаюцца рэаліст. формай, свабоднай маст. манерай, свежым каларытам і стрыманасцю светлай колеравай гамы. с. 475
ГРЫГАР’Я́НЦ Армен Багратавіч (28.9.1918, г. Андыжан, Узбекістан — 24.3.1976), бел. мастак т-ра. Засл. дз. маст. Беларусі (1955). Скончыў Ленінградскае маст.-пед. вучылішча (1939). Працаваў у т-рах Ташкента, Вільні і інш. З 1953 гал. мастак Дзярж. рус. драм. т-ра Беларусі, з 1962 гал. мастак Бел. т-ра імя Я.Купалы. З 1958 выкладаў таксама ў Бел. тэатр.-маст. ін-це. Творчасці Грыгар’янца ўласцівы глыбокае разуменне жанравай асновы спектакля, выразнасць зрокавых вобразаў, арган. адзінства традыцыйнага і наватарскага. Сярод лепшых спектакляў: «Кароль Лір» У.Шэкспіра (1953), «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага (1957), «Беспасажніца» А.Астроўскага (1962) у Рус. т-ры; «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1953), «Салавей» З.Бядулі (1956), «Забыты ўсімі» Назыма Хікмета (1958), «Чацвёрты» К.Сіманава (1962), «Я, бабуся, Іліко і Іларыён» Н.Думбадзе і Р.Лордкіпанідзе (1965), «Людзі на балоце» паводле І.Мележа (1966, з Б.Герлаванам), «Трыбунал» А.Макаёнка (1971), «У ноч зацьмення месяца» М.Карыма (1972), «Забыць Герастрата!» Р.Горына (1974), «Гульня з кошкай» І.Эркеня (1976) у т-ры імя Я.Купалы; «Багема» Дж.Пучыні і «Рыгалета» Дж.Вердзі (1968) у Дзярж. т-ры оперы і балета. Маст. і рэж. спектакляў «Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта (1962, Рус. т-р) і «Цудоўная дудка» В.Вольскага (1968, Бел. рэсп. т-р юнага гледача). Мастак кінафільмаў «Палеская легенда» (1957), «Чырвонае лісце» (1958, абодва з У.Белавусавым) і інш. П.А.Карнач. с. 475
ГРЫГО́НІС Генрых Юр’евіч (20.5.1889, в. Пабяржэ Вільнюскага р-на, Літва — 4.11.1955), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1941). У 1908—15 працаваў у антрэпрызах на Д.Усходзе, у 1917—19 у т-рах Петраграда. У 1919 у Першым т-ве бел. драмы і камедыі (выканаў ролі Пустарэвіча, Старца ў «Паўлінцы» і «Раскіданым гняздзе» Я.Купалы). З 1920 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. Акцёр яркай сцэн. індывідуальнасці; яму былі ўласцівы вострая камедыйнасць і лірыка-драм. афарбоўка роляў. Створаныя ім нар. характары адметныя сакавітым гумарам, нац. каларытам: Даніла («На Купалле» М.Чарота), Каваль («Каваль-ваявода» Е.Міровіча), Мікола («Салавей» З.Бядулі), Анісім («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Нічыпар, Сымон Верас («Хто смяецца апошнім», «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы). У класічным рэпертуары асаблівы поспех меў у ролі Журдэна («Мешчанін у дваранах» Мальера). Сярод інш. значных роляў: Дзяк («Пісаравы імяніны» У.Галубка), Людавіка («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі). Здымаўся ў кіно: «Кармялюк», «Хто смяецца апошнім» і інш. с. 475
ГРЫГО́Р НАРЭКАЦЫ́ (каля 945 — 949 — 7.10.1003), армянскі паэт. З сям’і царк. пісьменніка Хасрова Андзевацы. Скончыў школу пры манастыры Нарэка і стаў манахам. Выкладаў у манастырскай школе. Пісаў гандзы (духоўныя гімны ў гонар Бога і святых), тагі (песні), панегірыкі і інш. Яго творы, рэлігійныя па задуме, прасякнуты жывым эмацыянальным успрыманнем прыроды і чалавека. Лірыка-містычная паэма «Нарэк» («Кніга смутку», выд. 1673) выдавалася на арм. мове больш за 30 разоў; перакладаў на англ., франц., італьян., рус., араб. і інш. мовы. У форме споведзі-малітвы (усяго 95 частак) выступаў і як паэт-гуманіст, абаронца роду людскога, і як містык, які бачыў сэнс жыцця і духоўнага самаўдасканалення чалавека ў яднанні з Богам. Творы яго адметныя ўвядзеннем рыфмы, багаццем метрыкі нар. песень і маст. тропаў.
Тв.: Рус. пер. — Книга скорбных песнопений. М., 1988. А.Казінян. с. 476
ГРЫГО́Р’ЕЎ Андрэй Аляксандравіч (1.11.1883, С.-Пецярбург — 2.9.1968), расійскі фізіка-географ. Акад. АН СССР (1939). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1907), вывучаў геаграфію ў Берлінскім і Гайдэльбергскім ун-тах. У 1909—16 супрацоўнік аддзела геаграфіі Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона. Арганізатар і кіраўнік (да 1951) Ін-та геаграфіі АН СССР, гал. рэдактар Кароткай геагр. энцыклапедыі (1960— 66). Праводзіў даследаванні на поўначы СССР, Урале, у Якуціі. Працы прысвечаны агульнай тэорыі фіз. геаграфіі, прынцыпам і метадам фіз.-геагр. раянавання, характарыстыцы тыпаў геагр. асяроддзя, гісторыі развіцця геагр. думкі. Дзярж. прэмія СССР 1947. Залаты медаль імя М.М.Пржавальскага (1928), Вял. залаты медаль Геагр. т-ва СССР (1965). с. 476
ГРЫГО́Р’ЕЎ Апалон Аляксандравіч (каля 1.8.1822, Масква — 7.10.1864), рускі літаратурны крытык і паэт. Скончыў Маскоўскі ун-т (1842). У 1850—56 вядучы крытык час. «Москвитянин». Напачатку яго артыкулам характэрна рамантызацыя патрыярхальнага ўкладу (асабліва прыхільна ставіўся да твораў А.М.Астроўскага), пазней — гістарызм крытычнага метаду («Погляд на рускую літаратуру пасля смерці Пушкіна», 1859; «Пасля «Навальніцы» Астроўскага», 1860; «Аб развіцці ідэі народнасці ў нашай літаратуры» 1861—62; «Вершы М.Някрасава», 1862). Лірычны герой паэт. твораў Грыгор’ева — рамант. асоба лермантаўскага тыпу з высокімі і стыхійнымі страсцямі (драма «Два эгаізмы» і паэма «Алімпій Радзін», абедзве 1845; зб. «Вершы», 1846; цыкл «Барацьба», 1857). Аўтар апавяданняў, аўтабіягр. аповесцей.
Тв.: Соч. Т. 1—2. М., 1990.
Літ.: Носов С.Н. Аполлон Григорьев: Судьба и творчество. М., 1990. с. 476
ГРЫГО́Р’ЕЎ Афанасій Рыгоравіч (21.1.1782, слабада Васільеўская, Тамбоўская вобл., Расія — 13.5.1868), рускі архітэктар, прадстаўнік маст. ампіру. Да 1804 прыгонны. Вучыўся ў І.Дз.Жылярдзі, у Крамлёўскай арх. школе. З 1808 да 1840-х г. гал. архітэктар маск. Выхаваўчага дома. Сярод работ у Маскве: дамы Селязнёвай (цяпер Музей А.С.Пушкіна, 1814), Лапухіна — Станіцкай (цяпер Музей Л.М.Талстога), царква Вял. Ушэсця каля Нікіцкіх варот (1820-я г.); шэраг сядзібных дамоў у Маскоўскай вобл. У апошнія гады працаваў у духу эклектычнай архітэктуры. с. 477
ГРЫГО́Р’ЕЎ Вісарыён Вісарыёнавіч (н. 17.4.1907, г. Данкоў Ліпецкай вобл., Расія), савецкі ваенна-марскі дзеяч. Віцэ-адмірал (1945). Канд. геагр. н. (1965). Скончыў Вышэйшае ваен.-марское вучылішча імя Фрунзе (1930), Ваен.-марскую акадэмію (1940). У ВМФ з 1926. Служыў у Далёкаўсходняй (Амурскай) ваен. флатыліі (1930—37). Нач. штаба Дняпроўскай (1940), Дунайскай (1940—41), Волжскай (1943) ваен. флатылій, Новарасійскай ваен.-марской базы (1941—42). Камандуючы Дняпроўскай ваеннай флатыліяй (1943—45). Удзельнік абароны Ачакава, Мікалаева, Херсона, Керчы, Адэсы, Севастопаля, Каўказа, баявых дзеянняў на Волзе, Беларускай аперацыі 1944, вызвалення Польшчы, штурму Берліна. З 1947 у ледакольным флоце (Зах. Арктыка), у ін-це «СаюзморНДІпраект». Аўтар кніг «І караблі штурмавалі Берлін» (1984), «Дэсант у Берлін» (1989). Р.К.Паўловіч. с. 477
ГРЫГО́Р’ЕЎ Георгій Сцяпанавіч (1924, в. Лажкі Мажайскага р-на Маскоўскай вобл. —20.1.1944), удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза(1944). Вызначыўся ў 1944 у баях каля Віцебска: у вырашальны момант бою цяжка паранены камандзір групы разведчыкаў сяржант Грыгор’еў закрыў сваім целам варожы кулямёт, чым забяспечыў паспяховае выкананне задання. с. 477
ГРЫГО́Р’ЕЎ Даніла, разьбяр па дрэве 2-й пал. 17 ст. Родам з Віцебска. Вучань Іпаліта (Старца). Працаваў у Маскоўскай Аружэйнай палаце. Рабіў іканастасы, клірасы, куфры, шафы, цацкі для царэвічаў. Разам з Я.Анціп’евым і Я.Юр’евым упрыгожыў гербамі і «рознымі вуглавымі слупкамі» царскую карэту. с. 477
ГРЫГО́Р’ЕЎ Павел Васілевіч (н. 20.3.1923, С.-Пецярбург), бел. спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Майстар спорту (1956). Засл. трэнер Беларусі (1961), засл. трэнер СССР (1963). Засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1972). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1952). З 1976 дацэнт кафедры спарт. барацьбы Акадэміі фіз. выхавання і спорту. У 1964—76 трэнер зборнай каманды СССР па вольнай барацьбе — пераможцы Алімпійскіх гульняў (1964, 1968, 1972), чэмпіянатаў свету (1970— 71, 1973—76), Еўропы (1970—71, 1973—76). Сярод выхаванцаў А.Мядзведзь, Л.Кітоў. с. 477
ГРЫГО́Р’ЕЎ Самуіл (Самошка), майстар-цаніннік 2-й пал. 17 ст. Родам з Копысі (Аршанскі р-н). У 1654 узяты патрыярхам Ніканам у Валдайскі манастыр для цаніннай справы, потым на будоўлю Новаіерусалімскага храма ў г. Істра. Працаваў у Аружэйнай палаце ў Маскве. У 1667—68 рабіў кафлі для Каломенскага палаца цара Аляксея Міхайлавіча. с. 477
ГРЫГО́Р’ЕЎ Сяргей Аляксеевіч (5.7.1910, г. Луганск, Украіна — 9.4.1988), украінскі жывапісец і графік. Нар. мастак СССР (1974), правадз. чл. АМ СССР (1958). Вучыўся ў Кіеўскім маст. ін-це (1928—32), выкладаў у ім (1934—60; праф. з 1947). Творы на тэмы маралі і выхавання моладзі: «Варатар» (1949), «Абмеркаванне двойкі» (1950), «Вярнуўся» (1954), «Цікавая кніга» (1974), «Мірная зямля» (1975), «Сястра і брат» (1985) і інш. Аўтар партрэтаў І.С.Конева (1947), П.Усенка (1959), П.Панча (1967), М.Бажана (1976) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1950, 1951. с. 477
ГРЫГО́РЧЫК Марат Казіміравіч (н. 10.9.1962, в. Палонка Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.), бел. спявак (лірычны тэнар). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1985), Бел. акадэмію музыкі (1993, клас А.Генералава). З 1990 саліст Нац. акад. т-ра оперы Беларусі. Валодае голасам цёплага, прыгожага тэмбру, роўным ва ўсіх рэгістрах. Выконвае партыі пераважна драм. плана. Сярод лепшых партый: Свеціловіч («Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана), Іешуа, Майстар («Майстар і Маргарыта» Я.Глебавай Ленскі, Вадэмон («Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Паміна («Чароўная флейта» В.А.Моцарта), Каварадосі, Пінкертон («Тоска», «Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Герцаг, Рычард («Рыгалета», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу імя Глінкі (1991, Алматы), дыпламант міжнар. конкурсу «Новыя імёны» (1991, Германія). Н.Я.Бунцэвіч. с. 477
ГРЫГО́РЫЙ VII (Gregorius) Гільдэбранд (паміж 1015 і 1020, Сарана, каля г. Грасета, Італія — 25.5.1085), рымскі папа з 1073. Фактычна правіў пры папе Нікалаю ІІ. Праводзіў рэформы, скіраваныя на ўмацаванне каталіцкай царквы. Забараніў сіманію, увёў цэлібат. Дамагаўся верхавенства пап над свецкімі правіцелямі, змагаўся з герм. імператарам Генрыхам IV за інвестытуру. У 1606 кананізаваны. с. 477
ГРЫГО́РЫЙ XIII (Gregorius; свецкае Уга Банкампаньі; Ugo Boncompagni; 1.1.1502, г. Балоння, Італія — 10.4.1585), рымскі папа з 1572. Натхніцель контррэфармацыі ў еўрап. дзяржавах. Падтрымліваў франц. католікаў у іх барацьбе з гугенотамі, садзейнічаў узмацненню езуітаў. Імкнуўся пашырыць каталіцызм у Расіі, Японіі, Кітаі. Грыгорый XIII правёў рэформу календара (1582), ад яго імя назва стылю — грыгарыянскі. с. 477
ГРЫГО́РЫЙ БАЛГА́РЫН (?, Балгарыя — 1472 або 1473), царкоўны дзеяч ВКЛ, адзін з першых прыхільнікаў уніі з каталіцкай царквой. Вучань і паплечнік мітрапаліта Ісідара. Пасля заключэння Фларэнційскай уніі 1439 разам з ім уцёк з Масквы ў Рым, з 1452 у Канстанцінопалі. У 1458 пасвячоны канстанцінопальскім патрыярхам-уніятам Грыгорыем Мамам у мітрапаліта 9 зах. епархій Рус. правасл. царквы з тытулам архіепіскапа кіеўскага, літоўскага і Ніжняй (Малой) Русі з рэзідэнцыяй у Навагрудку. Такі тытул сведчыў аб прэтэнзіях мітрапаліта на кананічную ўладу над усёй тэр. б. Кіеўскай Русі. Не згаджаючыся з гэтым, мітраполія ў Маскве ў 1459 стала афіцыйна наз. не кіеўскай, а маскоўскай. Падзел паміж дзвюма цэрквамі стаў канчатковым. Прызнаючы Грыгорыя Балгарына мітрапалітам, духавенства і вернікі ВКЛ саму унію не прынялі. У 1469 Грыгорый Балгарын звярнуўся да Канстанцінопальскай патрыярхіі з адмовай ад уніі і з просьбай зацвердзіць яго ў сане правасл. архірэя. У 1472 патрыярх Дыянісій зацвердзіў Грыгорыя Балгарына як мітрапаліта кіеўскага, галіцкага і ўсяе Русі. Правасл. царква ВКЛ і Галіцыі (у складзе Польскага каралеўства) атрымала поўнае кананічнае прызнанне. Грыгорый Балгарын лічыцца аўтарам шэрагу літ.-царк. твораў. Памёр і пахаваны ў Навагрудку. В.В.Антонаў. с. 477
ГРЫГО́РЫЙ НАЗІЯНЗІ́Н (Grēgorios Nazianzēnos), Грыгорый Багаслоў (каля 330, каля г. Назіянза ў М. Азіі — каля 390), грэчаскі паэт і празаік, царк. дзеяч і мысліцель, адзін з прадстаўнікоў патрыстыкі. Адукацыю па рыторыцы і філасофіі атрымаў у Афінах. З 379 епіскап артадаксальнай абшчыны ў Канстанцінопалі; у 381 старшынстваваў на 2-м Усяленскім саборы, але ў хуткім часе з-за інтрыг і смуты склаў з сябе сан епіскапа і вярнуўся на радзіму. Належаў да т. зв. кападакійскага гуртка, які пераносіў у тэалогію метады платонаўскай ідэаліст. дыялектыкі. Аўтар твораў, прысвечаных абгрунтаванню хрысц. догмату пра Тройцу і накіраваных супраць арыянства, пропаведзяў, пабудаваных па правілах рыторыкі, гімнаў, што ўвайшлі ў правасл. песнапенні, аўтабіягр. паэмы «Пра маё жыццё», «Пра мой лёс», «Пра пакуты маёй душы». У прозе вылучаюцца надмагільныя панегірыкі бацьку і Васілію Вялікаму. с. 477
ГРЫГО́РЫЙ ТУ́РСКІ [Grégoire de Tours; Gregorius Turonensis; сапр. Георгій Фларэнцый (Georgius Florentius); 30.11.538 ці 539, г. Клермон-Феран, Францыя — 594 ці 595], французскі храніст. Празваны бацькам франц. гісторыі. Епіскап Тура з 573, уплывовая духоўная асоба дзяржавы Меравінгаў. Аўтар «Гісторыі франкаў» (на лац. мове, у 10 кн.), гал. крыніцы паліт. гісторыі Франкскай дзяржавы 5—6 ст., а таксама некалькіх дагматычных і агіяграфічных твораў. с. 478
ГРЫ́ГУЛІС (Grigulis) Арвідс (12.10.1906, маёнтак Юмпраўмуйжа Лімбажскага р-на, Латвія — 5.10.1989), латышскі пісьменнік, літаратуразнавец. Нар. пісьменнік Латвіі (1978). Засл. дз. культ. Латвіі (1947). Акад. АН Латвіі (1978). Скончыў Латвійскі ун-т (1937). Друкаваўся з 1927. У паэт. зб-ках «Запіскі рэпарцёра» (1929), «Імітацыя і сэрца» (1931) выявіліся яго крытычныя адносіны да тагачаснай рэчаіснасці. У раманах «Людзі ў садзе» (1939), «Калі дождж і вецер стукаюць у акно» (1965, аднайм. фільм 1967), кнізе апавяданняў «Праз агонь і ваду» (1945), зб-ках вершаў «У буру» (1946), «Другія пеўні» (1970), «Зямля палае песняй» (1985) і інш. — праблемы вайны і міру, маральна-этычнае аблічча суайчынніка, філас. роздум і ўзмоцненая экспрэсія. Аўтар п’ес «Гліна і фарфор» (1947, Дзярж. прэмія Латвіі 1948), «Салдацкі шынель» (1955) і інш. Роздум пра л-ру, т-р, жыццё — у эсэ «Лісты паэтэсе Каміле» (1981, Дзярж. прэмія Латвіі 1982). На бел. мову творы Грыгуліса перакладалі А.Звонак, В.Зуёнак, У.Пігулеўскі, Н.Тулупава.
Тв.: Kopoti raksti. Sēj. 1—7. R<SIGN>ga, 1963—66; Бел. пер. — у кн. Ветрык, вей. Мн., 1959; Латышскія апавяданні. Мн., 1956. с. 478
ГРЫ́ДЗІНА Вольга Уладзіміраўна (н. 20.6.1945, Мінск), бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1972). З 1997 працуе на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Сярод твораў: габелены «Нацюрморт з пэндзлямі» (1976), «Беларуская песня» (1977), «Натхненне» (1980), «Мінск» (1983), «Інтэр’ер» (1988), «Зёлкі» (1994), «Пакаянне» (1996); жакардавая тканіна «Стары і новы Мінск» для рэстарана «Мінск» у Патсдаме (Германія, 1977) і інш. Выканала габелены-заслоны для Палаца культуры ў г. Бярдзічаў, (Украіна, 1985, з В.Крываблоцкай) і Палаца рэспублікі ў Мінску (1997, з В.Крывашэевай). У работах гармонія ліній, рытмаў і колераў спалучаецца з лірызмам, багатай вобразнасцю. с. 478
ГРЫДЗЮ́ШКА Яўген Міхайлавіч (н. 6.8.1958, г.п. Акцябрскі Гомельскай вобл.), бел. гітарыст, педагог, адзін з пачынальнікаў бел. гітарнай школы. Скончыў Бел. кансерваторыю (1984), з 1987 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. У 1989—91 саліст Бел. філармоніі. У 1984—88 выкладаў у Маладзечанскім муз. вучылішчы. У рэпертуары арыгінальныя творы для гітары бел. кампазітараў (Г.Гарэлавай, В.Кузняцова, А.Літвіноўскага, Я.Паплаўскага, Дз.Яўтуховіча), класічнай і сучаснай замежнай музыкі (І.Альбеніс, Л.Браўэр, Х.Радрыга, Ф.Тарэга), пералажэнні муз. класікі (у т.л. твораў І.С.Баха). Аўтар шматлікіх апрацовак і пералажэнняў для гітары, у т.л. бел. старадаўняй музыкі 16—17 ст. (п’есы «Полацкага сшытка», «Віленскай табулатуры» і інш.). Лаўрэат 1-га Рэсп. конкурсу імя І.Жыновіча (1987). Сярод яго вучняў лаўрэаты міжнар. конкурсаў У.Захараў, Дз.Асімовіч, Э.Чэкан. Зрабіў шмат запісаў на радыё. с. 478
ГРЫ́ДНІЦА , 1) у старажытнарускай архітэктуры вял. памяшканне ў княжацкім палацы або асобная пабудова, дзе жыла грыдзь (малодшая княжацкая дружына), прымалі гасцей, наладжвалі святочныя баляванні. 2) На Беларусі ў 16—18 ст. — жылы пакой для чэлядзі ў сядзібным доме або флігель, які злучаўся з панскімі пакоямі сенцамі, часам уключаў камору; асобныя жылыя будынкі ў традыцыях нар. жылля, з 1 або 2 жылымі пакоямі. Грыдніцай называлі таксама вял. жылыя пакоі ў манастырах, часам — курныя хаты пры корчмах. с. 478
ГРЫ́ЖА , выпучванне ўнутр. органаў або іх тканак праз адтуліны ў анатамічных утварэннях у міжмышачную клятчатку, поласці, пад скуру.
Бывае прыроджаная і набытая; траўматычная, штучная, пасляаперацыйная; поўная і няпоўная і інш. Паводле лакалізацыі адрозніваюць грыжу галаўнога і спіннога мозга, жывата (пахвінная, сцегнавая, эпігастральная, пупочная, сядалішчная і інш.), мышцаў. Утварэнню набытай грыжы садзейнічаюць прыроджаная слабасць пэўных анатамічных абласцей, цяжкая фіз. праца, знясіленне, траўмы. Лячэнне хірургічнае. Хворыя, якім проціпаказана аперацыя, носяць бандаж. Ускладненні: ушчамленне грыжы, магчыма кішэчная непраходнасць грыжы, запаленне і інш. А.У.Руцкі. с. 478
ГРЫЖА́НКА , даўняя бел. страва з бручкі, якую крышылі на дробныя кавалкі, тушылі, запраўлялі малаком. Вядома на Віцебшчыне. с. 478
ГРЫЗАДУ́БАВА Валянціна Сцяпанаўна (31.1.1910, г. Харкаў, Украіна — 1993), савецкая лётчыца, Герой Сав. Саюза (1938), Герой Сац. Працы (1986), палкоўнік (1943). Скончыла аэраклуб (1929), Тульскую авіяц. школу (1933). У 1938 разам з П.Дз.Асіпенка, М.М.Расковай здзейсніла беспасадачны пералёт Масква — Д. Усход. У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, у 1942—44 камандзір 101-га авіяц. палка далёкага дзеяння, самалёты якога дастаўлялі войскам боепрыпасы, лёталі ў тыл ворага да бел. партызан, удзельнічалі ў Беларускай аперацыі 1944. Зрабіла каля 200 баявых вылетаў. З 1946 у грамадз. авіяцыі. с. 478
ГРЫЗА́ЙЛЬ (франц. grisaille ад gris шэры), від дэкаратыўнага жывапісу, які выконваецца ў розных адценнях якога-н. аднаго колеру (пераважна шэрага). Выкарыстоўваецца ў насценных размалёўках і пано. Імітуе скульпт. рэльеф або арх. кампазіцыі, вызначаецца выразнай святлоценявой мадэліроўкай выяў. Грызайлю называюць і размалёўкі аднаколернай эмаллю (шэрай, карычневай, ружовай) з прамалёўкай золатам, у якіх таксама дасягаецца эфект рэльефнасці выявы (гл. Ліможская эмаль). Вядома з 17 ст., найб. пашырана ў размалёўках класіцызму. На Беларусі грызайль шырока ўжывалася ў дэкарыраванні культавых і палацавых будынкаў канца 18 — пач. 19 ст. (палацы ў Гомелі, Свяцку Гродзенскага, Залессі Смаргонскага р-наў; касцёлы езуітаў у Гродне, у вёсках Гальшаны Астравецкага, Будслаў Мядзельскага р-наў; цэрквы Варварынская ў Пінску, у в. Дубай Пінскага р-на і інш.). с. 478
ГРЫ́ЗІ (Grisi), італьянскія спявачкі, сёстры. Нарадзіліся ў Мілане.
Джулія (28.7.1811 — 29.11.1869), адна з буйнейшых спявачак 19 ст. Вучылася ў Дж.Паста і інш. У 1828—61 спявала на оперных сцэнах Італіі і інш. краін (з 1834 салістка «Тэатра Італьен» у Парыжы). Класічная прадстаўніца школы бельканта, выконвала сапранавыя і мецца-сапранавыя партыі. Для яе напісаны партыі Нарыны («Дон Паскуале» Г.Даніцэці), Джульеты і Эльвіры («Капулеці і Мантэкі», «Пурытане» В.Беліні). Оперы «Пурытане» і «Дон Паскуале» напісаны спец. для квартэта Грызі, Л.Лаблаш, Дж.Б.Рубіні, А.Тамбурыні, які паспяхова выступаў на працягу 25 гадоў.
Джудзіта (28.7.1805 — 1.5.1840), вучылася ў Міланскай кансерваторыі. У 1822—38 выступала на сцэнах многіх т-раў у партыях сапрана і мецца-сапрана: Норма («Норма» В.Беліні), Семіраміда, Дэздэмона («Семіраміда», «Атэла» Дж.Расіні). Для яе напісана партыя Рамэо («Капулеці і Мантэкі»). с. 479
ГРЫ́ЗІ (Grisi) Карлота (28.6.1819, Візінада, п-аў Істрыя — 25.5.1899), італьянская артыстка балета і спявачка; адна з відных прадстаўніц рамант. балета. Вучылася ў балетнай школе т-ра «Ла Скала». У 1832—53 выступала на сцэнах многіх т-раў Італіі і за мяжой, у т.л. ў Лондане, Парыжы, Пецярбургу; з 1833 разам з Ж.Перо, настаўнікам і мужам, які ў многім вызначыў яе творчы лёс. Сусв. вядомасць ёй прынесла першае выкананне напісанай для яе партыі Жызэлі («Жызэль» А.Адана) у Парыжскай оперы (1841). Сярод інш. партый: Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), Пахіта («Пахіта» ЭДэльдэвеза), Перы («Перы» Ф.Бургмюлера). У балетах «Чатыры стыхіі» Дж.Баеці, «Па-дэ-катр» і «Поры года» Пуні танцавала разам з М.Тальёні, Л.Гран, Ф.Чэрыта. Валодала драм. талентам. Яе творчасць прадвызначыла многія дасягненні віртуознага жаночага танца 2-й пал. 19 ст. Яе кар’еру спыніў няшчасны выпадак у 34-гадовым узросце. с. 479
ГРЫ́ЗЛІ , млекакормячыя жывёлы сям. мядзведжых атр. драпежных. 2 падвіды бурага мядзведзя. Грызлі мексіканскі (Ursus arctos nelsoni) і грызлі канадскі (U. а. richardsoni). Жывуць у Паўн. Амерыцы. Па памерах драбнейшыя за бурага мядзведзя. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП. с. 479
ГРЫЗУНЫ́ (Rodentia), найбольш шматлікі атрад класа млекакормячых. 33 сям., каля 1600 відаў (паводле інш. звестак да 2000 відаў), што складае 40% ад відаў млекакормячых сусв. фауны. Вядомы з пач. палеацэну. Узніклі, магчыма, ад агульных продкаў з насякомаеднымі. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. Найб. разнастайныя і шматлікія ў адкрытых ландшафтах умеранага і субтрапічнага паясоў, асабліва ў арыдных зонах. Найб. пашыраны вавёркавыя (гл. Вавёркі), палятухі, бабры, нутрыевыя (гл. Нутрыя), марскія свінкі, соні, тушканчыкавыя (гл. Тушканчыкі), мышоўкавыя (гл. Мышоўкі), мышыныя (гл. Мышы), слепаковыя (гл. Слепакі) і інш. 15 відаў і 4 падвіды ў Чырв. кнізе МСАП. На Беларусі 7 сям., 24 віды. Насяляюць палі, лясы, сады, поймы рэк, зараснікі па берагах вадаёмаў, трапляюцца каля жылля і ў будынках. 3 віды — соня арэшнікавая (Muscardinus avellanarius), соня садовая (Eliomus quercinus) і палятуха звычайная (Pteromys volans) занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Даўж. цела ад 5 (мышоўкі) да 130 см (вадасвінка), маса ад 6 г да 60 кг. Валасяное покрыва (шчацінне або іголкі) ад густога, мяккага да рэдкага. Разцы развітыя, увесь час растуць і вострацца пры сціранні, карэнныя зубы з шырокай жавальнай паверхняй, аддзеленыя ад разцоў прамежкам — дыястэмай. Пераважна расліннаедныя. Вельмі пладавітыя, у многіх некалькі прыплодаў за год. Грызуны — корм для драпежных птушак і млекакормячых. Многія — захавальнікі і пераносчыкі прыродна-ачаговых хвароб, шкоднікі, аб’екты промыслу.
Літ.: Жизнь животных. Т. 7. 2 изд. М., 1983; Соколов В.Е. Фауна мира. Млекопитающие. М., 1990. Л.В.Кірыленка. с. 479
ГРЫ́ЛЬПА́РЦЭР (Grillparzer) Франц (15.1.1791, Вена —21.1.1872), аўстрыйскі драматург, празаік, адзін з пачынальнікаў новай аўстр. л-ры. Чл. Аўстр. АН. Атрымаў юрыд. адукацыю. Першы значны твор — «трагедыя лёсу» «Прамаці» (1817). Трагедыя «Сафо» (1818) прысвечана адвечнаму і непазбежнаму антаганізму паэзіі і жыцця, немагчымасці шчасця для сапраўднага мастака. Гісторыя крушэння Напалеона адлюстравана ў трылогіі «Веліч і падзенне караля Атакара» (1825). Аўтар гіст. трылогіі «Залатое руно» (1822), трагедыі «Хвалі мора і кахання» (1831), драм. казкі «Сон — жыццё» (1834), гіст. камедыі «Гора лгуну» (1837), навел (зб. «Сандамірскі кляштар», 1828), філас. медытатыўнай лірыкі, прац па эстэтыцы, гісторыі л-ры і тэатра.
Тв.: Рус. пер. — Пьесы. М.; Л., 1961. Г.В.Сініла. с. 479
ГРЫМ (ад франц. grimer падмалёўваць твар), мастацтва змяняць вонкавы выгляд акцёра, пераважна яго твар, з дапамогай грыміравальных фарбаў, пластычных і валасяных наклеек, парыка, прычоскі і інш.; адзін са сродкаў стварэння акцёрскага вобраза. Характар грыму ў тэатры і кіно залежыць ад маст. асаблівасцей твора, рэжысёрскай канцэпцыі, задумы акцёра і стылю афармлення спектакля.
Гісторыя грыму ў т-ры ўзыходзіць да стараж. нар. абрадаў і гульняў, якія вымагалі ад удзельнікаў вонкавага пераўвасаблення. Нар. акцёры сярэдневякоўя (скамарохі, жанглёры і інш.) размалёўвалі твар сажай, сокам раслін. У 15—16 ст. удзельнікі прадстаўленняў карысталіся фантастычнымі маскамі і прымітыўна-рэалістычным грымам. Т-р класіцызму (17— 18 ст.) стварыў ідэалізаваны, абагульнены грым. Развіццё рэалізму ў рус. т-ры 19 ст. садзейнічала росквіту мастацтва грыму, стварэнню грыма-партрэта; грым стаў адным з істотных кампанентаў рэжысёрскай задумы спектакля. З таго часу існуе прафесія мастака-грымёра.
У бел. т-ры развіццё грымёрскага мастацтва звязана з імёнамі буйных акцёраў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў стварэнні грыму (Г.Глебаў, Б.Платонаў, С.Бірыла, У.Крыловіч, П.Малчанаў, А.Кістаў, А.Ільінскі). Значны ўклад у станаўленне мастацтва грыму зрабілі бел. мастакі-грымёры С.Школьнікаў, Р.Волкаў, А.Буднік, В.Навіцкая, С.Пінхасік, В.Міронава, Л.Звездачотава і інш. У кіно мастацтва грыму мае спецыфіку: улічваюцца ўмовы аператарскай тэхнікі, асаблівасці кінаплёнкі, характар асвятлення. Буйны план на экране асабліва ў каляровым кіно патрабуе крапатлівай работы грымёра-мастака. У бел. кіно і на тэлебачанні развіццю мастацтва грыму садзейнічалі грымёры Р.Храпуцкі, У.Дзяменцьеў, У.Белавусаў, А.Чартовіч і інш. У цырку грым як адзін са сродкаў стварэння акцёрскага вобраза выкарыстоўваецца прадстаўнікамі жанру клаунады.
Літ.: Школьников С.П. Искусство грима. Мн., 1963. с. 479
ГРЫМ (Grimm), нямецкія філолагі, браты. Ураджэнцы г. Ганаў (Германія). Якаб (4.1.1785 — 20.9.1863) і Вільгельм (24.2.1786 — 16.12.1859). Прафесары Гётынгенскага і Берлінскага ун-таў. Члены Прускай АН (1841). Юрыд. адукацыю атрымалі ў Марбургу. Блізкія да ням. рамантыкаў, апублікавалі сярэдневяковыя тэксты «Пра старанямецкі майстаргезанг» (1811), «Бедны Генрых» (1815), «Рэйнеке-Ліс» (1834) і інш. Правялі вял. работу па збіранні і выданні ням. казак і паданняў («Дзіцячыя і сямейныя казкі», т. 1—2, 1812—15; «Нямецкія паданні», т. 1—2, 1816— 18), што ўвайшлі ў скарбніцу сусв. л-ры і спрыялі фарміраванню жанру літ. казкі. Заснавальнікі міфалагічнай школы ў фалькларыстыцы, у даследаваннях карысталіся параўнальна-гіст. метадам («Германскія гераічныя казанні», 1829; кн. Якаба Грыма «Нямецкая міфалогія», 1835). Для распрацоўкі пытанняў параўнальна-гістарычнага мовазнаўства і вывучэння гісторыі ням. мовы вял. значэнне мелі лінгвістычныя працы Якаба Грыма «Нямецкая граматыка» (т. 1—4, 1819—37), «Гісторыя нямецкай мовы» (т. 1—2, 1848). Разам з братам выдаў (з 1852) першыя 4 т. фундаментальнага слоўніка ням. мовы, які стаў асновай ням. філалогіі (выд. скончана ў 1961).
Тв.: Рус. пер. — Сказки. Кн. 1—3. Мн., 1992—93.
Літ.: Скурла Г. Братья Гримм: Пер. с нем. М., 1989. С.Дз.Малюковіч. с. 480
ГРЫМ (Grimm) Ганс Іахім (н. 16.10.1932, г. Магдэбург, Германія), нямецкі пісьменнік-перакладчык. Скончыў Лейпцыгскі ун-т (1955). У 1955—59 перакладчык Гандлёвага прадстаўніцтва ГДР у Маскве. З 1961 кіраўнік групы паўд.-слав. моў у Бюро перакладаў у Берліне. Перакладае з бел., рус., укр., польскай, сербахарвацкай і інш. слав. моў. На ням. мову пераклаў «Беларускія народныя казкі» (1—10 выд., 1966—80), раманы Я.Брыля «Птушкі і гнёзды» (1968), І.Шамякіна «Снежныя зімы» (1972), апавяданні В.Быкава, У.Галубка, Ц.Гартнага, У.Караткевіча, І.Мележа, А.Пальчэўскага і інш. У.Л.Сакалоўскі. с. 481
ГРЫМА́ЛЬДЗІ (Grimaldi) Франчэска Марыя (2.4.1618, г. Балоння, Італія — 28.12.1663), італьянскі фізік і астраном. У 1647 атрымаў ступень д-ра і выкладаў філасофію і матэматыку ў Балонскай езуіцкай калегіі. Адкрыў дыфракцыю святла. Сумесна з Дж.Б.Рычолі склаў карту Месяца і ўвёў назвы месяцавых утварэнняў. Асн. вынікі яго навук. даследаванняў апублікаваны ў яго творы «Фізічная навука аб святле, колерах і вясёлцы» (1665).
Літ.: Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. с. 481
ГРЫМАЛЬДЗІ́ЙЦЫ , выкапнёвыя рэшткі стараж. людзей эпохі позняга палеаліту Зах. Еўропы, выяўленыя ў 1872—1906 у пячорах Грымальдзі (Італія) на ўзбярэжжы Міжземнага м. каля г. Ментона (Францыя). Датуюцца прыкладна 32—29-м тыс. да н.э., належалі людзям сучаснага віду Homo sapiens (гл. Краманьёнец, Неаантрапы). Адна са знаходак з ніжніх пластоў «Грота дзяцей» з выразна негроіднымі рысамі. І.І.Салівон. с. 481
ГРЫ́МЕЛЬСГАЎЗЕН (Grimmelshausen) Ганс Якаб Крыстафель фон (каля 1621, г. Гельнгаўзен, Германія — 17.8.1676), нямецкі пісьменнік. Перажыў жахі Трыццацігадовай вайны 1618—48, быў яе ўдзельнікам. З 1667 стараста ў г. Рэнхен, дзе напісаў усе свае творы. Самы вядомы з іх — сац.-філас., гратэскна-сатыр. раман «Сімпліцысімус» (1-е выд. 1669, найб. поўнае 1671). Яго гал. герой Сімпліцый («прастак») увайшоў у галерэю вечных вобразаў сусв. л-ры. Раман — своеасаблівая энцыклапедыя жыцця Германіі і ўсёй Еўропы ў гады Трыццацігадовай вайны, прасякнуты антываен. пафасам і трывожным роздумам пра лёс чалавечай цывілізацыі, ідэямі духоўнага стаіцызму. Працягам «сімпліцыяны» сталі раманы «Прастаку насуперак, або Дзіўнае апісанне жыцця махляркі і прайдзісветкі Кураж», «Шпрынгінсфельд» (абодва 1670), «Дзівоснае птушынае гняздо» (1672). У яго спадчыне раманы на гіст. і біблейскія сюжэты («Цнатлівы Іосіф», 1667), фантаст. («Першы абібок», 1670, і «Свет навыварат», 1673). На бел. мову раман «Сімпліцысімус» пераклаў В.Сёмуха.
Тв.: Бел. пер. — Сімпліцысімус. Мн., 1997; Рус. пер. — Симплициссимус. М., 1976.
Г.В.Сініла. с. 481
ГРЫ́МІЯ (Grimmia), род брыевых імхоў сям. грыміевых. Вядома больш за 200 відаў. На Беларусі 5 відаў. Часцей трапляюцца грымія Мюленбека (G. muehlenbeckii) і грымія падушкападобная (G. pulvinata). Растуць на камянях і скалах, садзейнічаюць выветрыванню горных парод. Здольныя вытрымліваць працяглае высыханне.
Утвараюць зялёныя, чорна-зялёныя, шараватыя ад канечных лісцевых валаскоў падушачкі або дзярнінкі. Сцябло прамастойнае ці ўзыходнае, вышынёй 0,5—3 (зрэдку да 10) см, вілавата-кусцістаразгалінаванае. Лісце ад яйцападобнага да лінейна-ланцэтнага, з жылкай і звычайна з бясколерным канцавым зубчастым валаском. Каробачка са спорамі на прамой або дугападобнай ножцы. с. 481
ГРЫМУ́ЧАЯ РТУЦЬ , фульмінат ртуці, ртутная соль грымучай кіслаты, Hg(CNO)2; ініцыіруючае выбуховае рэчыва. Бясколерны ці шэры крышт. парашок. Нерастваральны ў вадзе. Шчыльн. монакрышталёў 4420 кг/м3. Лёгка ўзрываецца ад удару, трэння і інш. мех. і цеплавых уздзеянняў. Пры т-ры 179—180 °С самазагараецца з выбухам (цеплата выбуху 1,8 Мдж/кг). Захоўваюць пад слоем вады (вільготная менш небяспечная). Выкарыстоўваюць у капсулях-дэтанатарах. с. 481
ГРЫМУ́ЧЫ ГАЗ , сумесь 2 аб’ёмаў вадароду і 1 аб’ёму кіслароду. Пры падпальванні ўзрываецца, у прысутнасці губчатай плаціны гарыць: 2Н2 + О2 = 2H2O + 572 кДж. Вадародна-кіслароднае полымя (т-ра да 2800 °С) выкарыстоўваюць для газавай зваркі і рэзкі металаў. с. 481
ГРЫМУ́ЧЫЯ ЗМЕ́І , грымучнікі, змеі сямейства ямкагаловых. Вядомы 2 роды: карлікавыя грымучнікі (Sistrurus), у складзе якіх 3 віды, і сапраўдныя грымучнікі (Crotalus) — 28 відаў. Большасць насяляе трапічныя лясы, паўпустыні і пустыні Паўн. Амерыкі, 1 від — каскавела, або страшны грымучнік (Crotalus durissus), жыве ў Паўд. Амерыцы. Найб. вядомы грымучнік паласаты (Crotalus horridus).
Даўж. цела да 2,4 м. На галаве ямка з «тэрмічным вокам» для ўспрымання цеплавых інфрачырв. прамянёў, што дапамагае знаходзіць корм у цемнаце. Ядавітыя зубы на верхняй сківіцы. На канцы хваста бразготка з рагавых конусаў (відазмененая луска), ад трэння якіх пры ўзбуджэнні ўтвараюцца гукі (адсюль назва), чутныя на адлегласці да 30 м. Яйцажывародныя. Укусы грымучых змей смяротныя для дробных жывёл і небяспечныя для буйных жывёл і чалавека. Ад некаторых грымучых змей атрымліваюць яд. с. 481
ГРЫН Аляксандр Сцяпанавіч (сапр. Грынеўскі; 23.8.1880, г. Слабадскі Кіраўскай вобл., Расія — 8.7.1932), рускі пісьменнік. Сын ссыльнага ўдзельніка паўстання 1863—64. Шмат вандраваў па Расіі; неаднойчы арыштоўваўся, быў у ссылцы. Першае апавяданне «Заслуга радавога Панцялеева» (1906) было канфіскавана і знішчана. Напісаў больш за 350 апавяданняў, аповесцей, вершаў, паэм, сатыр. мініяцюр. Апублікаваў зб. «Славутая кніга» і «Здарэнне на вуліцы Пса» (1915), «Шукальнік прыгод» і «Трагедыя пласкагор’я Суан» (1916). Грын стварыў свой непаўторны свет, авеяны рамантыкай прыгод, і засяліў яго мужнымі, высакароднымі і свабоднымі людзьмі. У яго творах арганічна пераплецены рэальнасць і невычэрпная фантазія, якая адлюстравала вечную мару пра чалавечае шчасце. Да найб. папулярных належаць аповесць «Пунсовыя ветразі» (1923, экранізавана ў 1961), раманы «Бліскучы свет» (1924, экранізаваны ў 1984), «Залаты ланцуг» (1925), «Бягучая па хвалях» (1928, экранізаваны ў 1967), «Дарога нікуды» (1930) і інш. Яго творчасць доўгі час замоўчвалася і набыла прызнанне ў 1960-я г.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—6. М., 1980; Собр. соч. [Кн. 1—5]. СПб., 1993—94.
Літ.: Михайлова Л. Александр Грин: Жизнь, личносгь, творчество. 2 изд. М., 1980. с. 481
ГРЫН (Greene) Генры Грэм (2.10.1904, Беркхэмстэд, графства Хартфардшыр, Вялікабрытанія — 3.4.1991), англійскі пісьменнік. Скончыў Оксфардскі ун-т (1925). Быў журналістам, служыў у разведцы. Аўтар раманаў «Чалавек унутры» (1929), «Стамбульскі экспрэс» (1932, экранізаваны ў 1934; бел. пер. 1993), «Мяне стварыла Англія» (1935), «Сіла і слава» (1940, экранізаваны ў 1962), «Сутнасць справы» (1948), «Ціхі амерыканец» (1955), «Наш чалавек у Гаване» (1958, экранізаваны ў 1959), «Цаной страты» (1961), «Камедыянты» (1966, экранізаваны), «Ганаровы консул» (1973), «Чалавечы фактар» (1978), «Доктар Фішэр з Жэневы, або Банкет з бомбай» (1980), «Мансеньёр Кіхот» (1982) і інш. Пісаў публіцыстыку, вершы, апавяданні, п’есы, кінасцэнарыі, літ.-крытычныя эсэ, аўтабіяграфічныя творы. Аддаваў перавагу праблемам індывідуальнай віны і адказнасці, выбару і лёсу, сумлення і абавязку, разглядаў «цёмныя глыбіні» чалавечага духу. Глыбокае раскрыццё паліт. падзей спалучаецца з дасканалым псіхалагізмам, багаццем падтэкстаў, парадаксальнасцю вобразаў і сітуацый. Многія яго творы напісаны ў дэтэктыўна-прыгодніцкім жанры.
Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—6. М., 1992—96. Е.А.Лявонава. с. 482
ГРЫН (Green) Джордж (14.7.1793, Снейнтан, цяпер у межах г. Нотынгем, Вялікабрытанія — 31.3.1841), англійскі матэматык. Самастойна вывучаў матэматыку, потым скончыў Кембрыджскі ун-т (1837). Навук. працы па матэм. фізіцы. Развіў тэорыю электрычнасці і магнетызму, увёў паняцце патэнцыялу, устанавіў сувязь паміж інтэграламі па аб’ёме і па паверхні, што абмяжоўвае гэты аб’ём (гл. Грына формулы), вывеў асн. ўраўненне тэорыі пругкасці. Яго імем названа т. зв. функцыя распаўсюджвання (гл. Грына функцыя).
Літ.: Стройк Д.Я. Краткий очерк истории математики: Пер. с нем. М., 1969. с. 482
ГРЫ́НА ФО́РМУЛЫ , формулы інтэгральнага злічэння, якія звязваюць паміж сабой інтэгралы розных тыпаў. Самая простая з іх, вядомая яшчэ Л.Эйлеру (1771), звязвае падвойны інтэграл па плоскай паверхні S з крывалінейным інтэгралам па яе мяжы L: <FORMULA> dx dy; яе фіз. сэнс: паток вадкасці, якая цячэ па плоскасці са скорасцю V(Q, -P), -Р) праз мяжу L, роўны інтэгралу ад інтэнсіўнасці (дывергенцыі) крыніц і сцёкаў, размеркаваных па паверхні S. Дзве інш. формулы, што звязваюць інтэгралы па аб’ёме і па паверхні, якая яго абмяжоўвае, апублікаваны Дж.Грынам у 1828 у сувязі з даследаваннямі па тэорыі патэнцыялу. Гл. таксама Астраградскага формула, Стокса формула. Р.Т.Вальвачоў. с. 482
ГРЫ́НА ФУ́НКЦЫЯ , функцыя, звязаная з інтэгральным выяўленнем рашэнняў краявых задач для дыферэнцыяльных ураўненняў. Апісвае вынік уздзеяння кропкавай (засяроджанай) крыніцы сілы, зараду ці інш. (функцыя крыніцы) або распаўсюджванне палёў ад кропкавых крыніц (функцыя распаўсюджвання, напр., патэнцыял поля кропкавага эл. зарада, размешчанага ўнутры заземленай праводнай паверхні). Названа ў гонар Дж.Грына. Грына функцыя і яе аналагі выкарыстоўваюцца ў тэорыі функцый, канечна-рознасных ураўненняў, тэарэт. фізіцы, квантавай тэорыі поля, стат. фізіцы і інш.
Грына функцыя зводзіць вывучэнне ўласцівасцей дыферэнцыяльнага аператара да вывучэння ўласцівасцей адпаведнага інтэгральнага аператара, дае магчымасць знаходзіць рашэнні неаднароднага ўраўнення, трактуецца як фундаментальнае рашэнне лінейнага дыферэнцыяльнага ўраўн., якое адпавядае аднародным краявым умовам, і г.д. Напр., поле, створанае сістэмай крыніц (у т.л. працяглымі крыніцамі), апісваецца ў выглядзе лінейнай камбінацыі (суперпазіцыі) уплываў асобных крыніц. Гл. таксама Ураўненні матэматычнай фізікі. Р.Т.Вальвачоў, Л.А.Яновіч. с. 482
ГРЫ́НБЕ́КЕРЫ (англ. greenbackers ад greenbacks літар. зялёныя спінкі), удзельнікі фермерскага руху ў ЗША у 1870—80-я г. Выступілі ў 1875 з мэтай захаваць у абарачэнні абясцэненыя папяровыя грошы (т. зв. грынбекі, іх адваротны бок меў зялёны колер, адсюль назва), спадзеючыся заплаціць імі працэнты па даўгах. У 1875—76 створана паліт. партыя грынбекераў, якая пасля аб’яднання з дробнымі гар. прадпрымальнікамі і рабочымі стала называцца Нац. грынбекерска-рабочай партыяй. Пасля паражэння іх кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах 1884 партыя перастала існаваць. У 1890-я г. грынбекеры прынялі ўдзел у руху папулістаў. с. 482
ГРЫ́НБЕРГ Анатоль Саламонавіч (н. 14.2.1934, Мінск), бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-р тэхн. н. (1981), праф. (1989). Чл. Нью-Йоркскай АН (1996). Скончыў БПІ (1956) і ленінградскі Паўн.-Зах. завочны політэхн. ін-т (1961). З 1963 у Цэнтр. НДІ арганізацыі і тэхнал. кіравання, з 1992 у Акадэміі кіравання. Навук. працы па тэорыі складаных камп’ютэрных сістэм кіравання і праектавання. Распрацаваў тэарэт. асновы, мадэлі і метады аўтаматызаванага кіравання буйнымі прамысл. аб’ектамі. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Тв.: Основы построения систем проектирования АСУП. М., 1983; Элементы компьютерных информационных технологий. Мн., 1996 (у сааўт.). М.П.Савік. с. 482
ГРЫ́НБЛАТ Майсей Якаўлевіч (29.3.1905, Мінск — 4.7.1983), бел. этнограф, фалькларыст, гісторык. Канд. гіст. н. (1945). Скончыў Ленінградскі ун-т (1930). Працаваў акцёрам у трупе У.Галубка (1921—25). З 1930 у АН Беларусі: у Ін-це гісторыі (1931—41; 1945—56) і Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (1957—76), адначасова выкладаў у Мінскім пед. ін-це (1937—41) і БДУ (1939—41, 1945—55). Даследаваў духоўную і матэрыяльную культуру, грамадскі побыт, этнагенез беларусаў, бібліяграфію беларусазнаўства. Адзін з аўтараў даследавання «Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць» (1967), нарыса «Беларусы» ў кн. «Народы Еўрапейскай часткі СССР» (т. 1, 1964). Склаў зб. фальклору «Песні беларускага народа» (т. 1, 1940), «Радзінная паэзія» (1971), «Загадкі» (1972, з А.І.Гурскім), «Прыказкі і прымаўкі» (кн. 1—2, 1976), «Выслоўі» (1979).
Тв.: Белорусы: Очерки происхождения и этнич. истории. Мн., 1968; Беларуская этнаграфія і фалькларыстыка: Бібліягр. паказальнік. Мн., 1972.
Літ.: Список основных работ М.Я.Гринблата // Сов. этнография. 1976. № 2. А.С.Ліс. с. 482
ГРЫ́НВІЦКАЯ АСТРАНАМІ́ЧНАЯ АБСЕРВАТО́РЫЯ , найстарэйшая абсерваторыя Англіі. Засн. ў 1675 у Грынвічы (прадмесце Лондана). У 1954 пераведзена ў замак Хёрстмансо, за 70 км ад Лондана. У Грынвіцкай астранамічнай абсерваторыі даследуюць рух і становішча зорак, Сонца, планет; вызначаюць дакладны час, вымяраюць паралаксы зорак і інш. Асн. інструменты: 28- і 26-цалёвыя рэфрактары, 98-цалёвы рэфлектар і інш. Цераз першапачатковае месцазнаходжанне Грынвіцкай астранамічнай абсерваторыі праходзіць Грынвіцкі мерыдыян. З 1767 Грынвіцкая астранамічная абсерваторыя выдае астр. штогоднік «Марскі альманах». Дырэктару Грынвіцкай астранамічнай абсерваторыі надаецца тытул каралеўскага астранома. с. 482
ГРЫ́НВІЦКІ МЕРЫДЫЯ́Н , нулявы мерыдыян, пачатковы мерыдыян Зямлі з геагр. даўгатой λ = = 00°00'00". Праходзіць праз адзін з пунктаў Грынвіцкай астранамічнай абсерваторыі. Адлікі (ад 0° да 180°) вядуцца ў напрамку на У (усх. даўгата) і на З (зах. даўгата) або ад 0° да 360° у напрамку на У. Грынвіцкі ммерыдыян з’яўляецца таксама сярэднім мерыдыянам нулявога гадзіннага пояса Зямлі пры разліках зямнога часу (зорнага, сонечнага, дэкрэтнага). Сусветны час на Грынвіцкім мерыдыяне прыняты роўным нулю. Час кожнага наступнага гадзіннага пояса (праз 15°00'00" усх. даўгаты) узрастае на 1 гадз. с. 482
ГРЫ́НВІЦКІ СЯРЭ́ДНІ ЧАС , гл. ў арг. Сусветны час. с. 482
ГРЫ́НВІЧ , Грынуіч (Greenwich), горад у Вялікабрытаніі, у ніжнім цячэнні р. Тэмза. З 1964 гар. акруга Вял. Лондана. Каля 250 тыс. ж. (1994). Праз Грынвіч праходзіць Грынвіцкі мерыдыян. Астранамічная абсерваторыя (засн. ў 1675), у 1953 перанесена ў замак Хёрстмансо (15 ст.), за 70 км на ПдУ. У Грынвічы Нац. марскі музей. с. 482
ГРЫНЕ́ВІЧ Антон Антонавіч (3.5.1877, фальварак Іваноўшчына Лепельскага пав. Віцебскай губ. — 8.12.1937), збіральнік і папулярызатар бел. муз. фальклору, выдавец, педагог, кампазітар. З 1896 жыў у Пецярбургу, служыў у дэпартаменце гандлю і промыслу. З 1906 чл. бел. выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца». У 1910 заснаваў прыватнае выдавецтва (гл. Грыневіча выдавецтва). У 1919 у Мінску, заг. Бел. нар. дома, выкладчык музыкі ў школе, у бел. гімназіі. З 1920 у Вільні, у кааператыве друкароў. Выдаў «Народны спеўнік» і «Школьны спеўнік» (абодва 1920). У апошнім акрамя нар. песень змясціў і свае муз. творы на словы Я.Купалы, Я.Коласа, Г.Леўчыка. У 1921 зняволены ў лукішскую турму. У 1922— 23 сакратар Т-ва бел. школы, выкладчык музыкі ў Віленскай бел. гімназіі. У 1923 выдаў бел. падручнік па музыцы «Навука спеву», у 1925 — «Дзіцячы спеўнік». З 1925 жыў у Мінску, быў сакратаром муз. падсекцыі Інбелкульта, старшынёй песеннай камісіі. Зрабіў каля 300 запісаў нар. меласу, дзіцячых гульняў на Тураўшчыне і Полаччыне. У 1928—33 жыў у Гарадку, Віцебску. 6.9.1933 арыштаваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Частка фалькл. архіва Грыневіча за 1906—24 у Цэнтр. навук. б-цы АН Беларусі.
Літ.: Ліс А. Песня прасілася ў свет // Полымя. 1966. №2; Каруза П. Музычная спадчына Антона Грыневіча // Мастацтва Беларусі. 1983. № 9. А.С.Ліс. с. 483
ГРЫНЕ́ВІЧ Клім Лазаравіч (18.2.1912, в. Шасцёраўка Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 3.3.1941), бел. паэт. Працаваў на будоўлях, карэктарам у друкарні, літсупрацоўнікам газ. «Рабочий», сакратаром рэсп. ЦК прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі. З 1932 вучыўся ў Мінскім Вышэйшым пед. ін-це. У 1933 беспадстаўна рэпрэсіраваны і высланы ў Казахстан, дзе працаваў настаўнікам. Служыў у арміі. Хварэў на сухоты. Пераехаў у г. Балагое (Цвярская вобл.), дзе настаўнічаў, завочна вучыўся ў Ленінградскім пед. ін-це (1937—41). Там і памёр. Друкаваўся з 1929. Выдаў кн. паэзіі «На бераг» (1932). У лірычных вершах — хараство прыроды, любоў да Радзімы, жыццё вёскі. Некат. не пазбаўлены шчырасці, лірызму, душэўных перажыванняў, здольнасці тонка адчуваць красу прыроды.
Літ.: Пруднікаў П. Далёкае і блізкае // Пруднікаў П. Мая магістраль. Мн., 1981.
І.У.Саламевіч. с. 483
ГРЫНЕ́ВІЧ Тамаш Міхайлавіч (1815 — 28.7.1863), кіраўнік атрада ў час паўстання 1863—64. Уладальнік маёнтка Верхняя Тошчыца ў Рагачоўскім пав. У 1834—44 на ваен. службе. Выйшаў у адстаўку ў чыне штабс-ротмістра і пасяліўся на радзіме. У крас. 1863 арганізаваў і ўзначаліў паўстанцкі атрад у Рагачоўскім пав. Атрад не паспеў разгарнуць актыўных дзеянняў, быў рассеяны паблізу в. Верхняя Тошчыца войскамі, якім дапамагалі сяляне. Паводле прыгавору суда, зацверджанага М.М.Мураўёвым, публічна расстраляны ў Рагачове. Прататып Усяслава Грынкевіча ў рамане У.Караткевіча «Нельга забыць». Г.В.Кісялёў. с. 483
ГРЫНЕ́ВІЧА ВЫДАВЕ́ЦТВА , прыватнае бел. выдавецтва ў Пецярбургу ў 1910—13. Засн. А.А.Грыневічам. Спецыялізавалася на выпуску твораў маст. л-ры і нац. муз. фальклору. Выдала каля 10 кніг агульным тыражом 28 тыс. экз., у т.л. «Беларускія песні з нотамі» Грыневіча (т. 1—2, 1910—12, з А.Зязюлем), зб. вершаў «Гусляр» (1910) і драм. паэму «Адвечная песня» (1912) Я.Купалы, творы Я.Коласа, У.Галубка.
Літ.: Ліс А. Песня прасілася ў свет // Полымя. 1966. №2; Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968. С. 179— 190. с. 483
ГРЫНКЕ́ВІЧ Станіслаў Сымонавіч (2.2.1902, в. Новы Двор Беластоцкага ваяв., Польшча — 25.7.1945), бел. грамадска-паліт. і культ. дзеяч, літаратар. Скончыў мед. ф-т Пазнанскага ун-та. Працаваў у клініках Познані, Хорашча (Беластоцкае ваяв.), Вільні. Быў чл. Бел. нац. к-та, Бел. навук, т-ва. У 1931—36 віцэ-старшыня ЦК Бел. хрысціянскай дэмакратыі. Друкаваўся ў час. «Студэнцкая думка», «Калоссе», газ. «Беларуская крыніца» і інш. Аўтар працы «Народ», кн. «Аб тэатры» (абедзве 1927), аповесці «Царква. Помста. Вязніца» (1928), эсэ «У братоў украінцаў» (1936). Праца Грынкевіча «Асвета» (1936) была канфіскавана, а аўтар арыштаваны польск. ўладамі. Пераклаў з лац. мовы на бел. кн. «Следам за Хрыстом» Т.Кэмпійскага. У час 2-й сусв. вайны ўдзельнічаў у рабоце Віленскага бел. нац. к-та, супрацоўнічаў у газетах «Раніца», «Беларускі работнік», «Беларускі студэнт». У 1944 арыштаваны, 18.5.1945 ваен. трыбуналам Бел.-Літ. ваен. акругі прыгавораны да расстрэлу. А.С.Ліс, А.М.Пяткевіч, І.І.Трацяк. с. 483
ГРЫНКЕ́ВІЧ Францішак (5.10.1884, в. Новы Двор Беластоцкага ваяв., Польшча — 26.7.1933), бел. рэліг. і культ. дзеяч. Скончыў духоўныя Віленскую семінарыю (1905) і Пецярбургскую акадэмію (1907). У 1907 пасвячоны ў ксяндзы. З 1909 законавучыцель у гімназіях, настаяцель пры кляштары брыгітак у Гродне. У 1909—12 кіраўнік Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. З 1932 капелан касцёла ў Гродне. Пераклаў з лац. мовы на бел. «Часіны Прачыстай Дзевы».
А.М.Пяткевіч, І.І.Трацяк. с. 483
ГРЫНКІ́ , вёска ў Нязбодзіцкім с/с Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 10 км на Пд ад гар. пас. і чыг. ст. Свіслач, 106 км ад Гродна. 725 ж., 321 двор (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. с. 483
«ГРЫ́НПІС» (англ. Greenpeace «Зялёны мір»), незалежная міжнар. грамадская экалагічная арг-цыя. Засн. ў вер. 1971 у г. Ванкувер (Канада) актывістамі на чале з Д.Мактагартам. Да 1979 стала міжнар. арг-цыяй. Мае аддзяленні ў 32 краінах, каля 2 млн. правадзейных членаў (1995), а таксама транспарт, у т.л. марскі. Штаб-кватэра ў г. Амстэрдам (Нідэрланды). Выступае за спыненне ядз. выпрабаванняў у свеце, забруджвання атмасферы, глебы, вады, затаплення хім. і радыеактыўных адходаў у морах, у абарону жывёльнага свету (асабліва кітоў і цюленяў), лясоў, Антарктыкі і інш. Дамагаецца ад урадаў і прамысл. кампаній прыняцця рашэнняў па канкрэтных экалагічных праблемах. Старшыні: Мактагарт (з 1978), У.Беліян (Германія, з 1993). с. 483
ГРЫ́НСБАРА (Greensboro), горад на ПдУ ЗША, у штаце Паўн. Караліна. Засн. ў 1749. Каля 200 тыс. ж., з гарадамі Уінстан-Сейлем, Хай-Пойнт і агульнымі прыгарадамі каля 900 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: тытунёвая, тэкст., радыёэлектронная, харч., металаапр., хім., мэблевая; вытв-сць аўтамаб. дэталей і вузлоў, прамысл. трансп. сродкаў, рознага абсталявання. Ун-т (з 1891). с. 483
ГРЫНЦЭ́ВІЧ Людвік [1717(?) — 10.10.1783], бел. і літоўскі архітэктар, прадстаўнік позняга барока. Сярод работ на Беларусі: касцёлы аўгусцінцаў (1750—66) у фальварку Забелы (сучасная в. Валынцы Верхнядзвінскага р-на), дамініканцаў у г.п. Друя Браслаўскага р-на (1765—73; разам з арх. А.Парака), дамініканскі кляштар у Нясвіжы (1780-я г.; усе не зберагліся). Удзельнічаў у рэканструкцыі касцёла місіянераў у Вільні (1753), стварыў дамініканскія касцёлы ў гарадах Расейняе (1776—83) і Вірбалісе (1783). с. 483
ГРЫ́НЧАНКА Вячаслаў Аляксандравіч (н. 21.6.1938, г. Краснаград, Украіна), спявак (бас). Нар. арт. СССР (1980). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1965). З 1966 саліст Узбекскага т-ра оперы і балета, з 1985 — Маскоўскай філармоніі. Сярод партый: Барыс Гадуноў («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Канчак («Князь Ігар» А.Барадзіна), Філіп ІІ («Дон Карлас» Дж.Вердзі), Важак («Аптымістычная трагедыя» А.Холмінава), Пётр І («Пётр І» А.Пятрова). Першы выканаўца многіх вак. твораў узб. кампазітараў, у рэпертуары таксама ўкр. нар. песні, рамансы ўкр. кампазітараў. Дзярж. прэмія Узбекістана 1981. с. 483
ГРЫ́НЧЫК Мікалай Мікалаевіч (н. 15.2.1950, в. Быцень Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне малекулярнай фізікі і цеплафізікі. Д-р фіз.-матэм. н. (1994). Сын М.Грынчыка. Скончыў БДУ (1972). З 1972 у Акад. навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену» Нац. АН Беларусі. Навук. працы па працэсах пераносу ў сітаватых асяроддзях, электралітах і мембранах з улікам фізікі паверхневых з’яў.
Тв.: Процессы переноса в пористых средах, электролитах и мембранах. Мн., 1991. с. 484
ГРЫ́НЧЫК Мікола (Мікалай Міхайлавіч; н. 1.8.1923, в. Быцень Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.), бел. літ.-знавец і крытык. Д-р філал. н. (1970), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1977). Скончыў Гродзенскі пед. ін-т (1952). Настаўнічаў. У 1957—70 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1970 заг. кафедры бел. л-ры Гомельскага ун-та, з 1980 — Мінскага ун-та культуры. Даследуе праблемы народнасці л-ры, узаемадзеянне л-ры і фальклору, асновы бел. вершаскладання, творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, А.Куляшова, П.Глебкі і інш. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 2, 1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (на рус. мове, 1977), падручнікаў для студэнтаў пед. ін-таў «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917—1940» (т. 1, 1981), «Гісторыя беларускай літаратуры. XIX — пачатак ХХ ст.» (1981), «Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд» (1985). У 1973—85 гал. рэдактар рэсп. навук. зб. «Беларуская літаратура».
Тв.: Максім Багдановіч і народная паэзія. Мн., 1963; Аркадзь Куляшоў. Мн., 1964; Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі. Мн., 1969; Шляхі беларускага вершаскладання. Мн., 1973; «Сымон-музыка» Якуба Коласа і традыцыі фінскага эпасу // Бел. літаратура. Мн., 1982; Вып. 10; Классики белорусской литературы Янка Купала и Якуб Колас в контексте славянских культур // Славянские культуры и мировой культурный процесс. Мн., 1985. с. 484
ГРЫНЧЭ́НКА Барыс Дзмітрыевіч (9.12.1863, каля с. Рускія Цішкі Харкаўскага р-на, Украіна — 6.5.1910), украінскі пісьменнік, вучоны і грамадскі дзеяч. У 1881—94 настаўнічаў. Адзін з арганізатараў Укр. радыкальнай партыі (1904). Старшыня Усеўкр. настаўніцкай суполкі (1905—07), т-ва «Просвіта» (1906—09). Прытрымліваўся пазіцый народніцтва, асветніцтва і нац.-дэмакратыі. У зб-ках вершаў «Пад вясковай страхой» (1886), «Пад хмарным небам» (1893), «Песні і думы» (1895), «Хвіліны» (1903), шматлікіх апавяданнях, аповесцях адлюстраваў жыццё ўкр. народа ў 2-й пал. 19 ст., яго імкненне да нац. вызвалення. Аўтар гіст. драм «Ясныя зоркі» (1895), «Стэпавы госць» (1897), «Нахмарылася» (1895—99). Даследаваў творчасць І.Катлярэўскага, Р.Квіткі-Аснаўяненкі, Я.Грабінкі і інш. У публіцыст. працах «Пісьмы з Украіны Наддняпроўскай» (1892—93), «Перад шырокім светам» (1907), «Народныя настаўнікі і ўкраінская школа» (1906) крытыкаваў нац. палітыку рус. царызму. Выдаў «Слоўнік украінскай мовы» (т. 1—4, 1907—09), «Этнаграфічныя матэрыялы, сабраныя ў Чарнігаўскай і суседніх з ёй губернях» (1895—99), фалькл. зб-кі «Песні і думкі» (1895), «Думы кабзара» (1897); склаў бібліягр. паказальнік «Літаратура ўкраінскага фальклору. 1777—1900» (1901). Пераклаў на ўкр. мову многія творы сусв. л-ры. На бел. мову асобныя творы Грынчэнкі перакладалі Э.Валасевіч, М Казбярук.
Тв.: Твори. Т. 1—2. Киïв, 1963.
Літ.: Білецький О. Борис Грінченко // Білецькій О. Зібрання праць. Киïв, 1965. Т. 2. В.А.Чабаненка. с. 484
ГРЫНЬ Міхаіл Паўлавіч (н. 24.8.1934, в. Малыя Вераб’евічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-р с.-г. н. (1987), праф. (1988). Скончыў Гродзенскі с.-г. ін-т (1956). З 1957 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі (у 1965—68 вучоны сакратар). Навук. працы па пытаннях тэорыі і практыкі развядзення і селекцыі буйн. раг. жывёлы, распрацоўцы праграмы і метадаў генет. ўдасканалення буйн. раг. жывёлы па малочнай і мясной прадукцыйнасці. Адзін з заснавальнікаў бел. школы селекцыянераў у галіне жывёлагадоўлі.
Тв.: Повышение племенных и продуктивных качеств молочного скота. Мн., 1989 (разам з А.М.Ятусевічам); Эффективность применяемых методов племенного подбора в селекции скота // Научные основы развития животноводства в БССР. Мн., 1991. с. 484
ГРЫНЬЯ́Р (Grignard) Франсуа Агюст Віктор (6.5.1871, г. Шэрбур, Францыя — 13.12.1935), французскі хімік-арганік. Чл. Парыжскай АН (1926). Скончыў Ліёнскі ун-т (1893), дзе і працаваў. З 1909 у Нанцкім, з 1919 у Ліёнскім ун-тах. Навук. працы па сінтэзе арган. злучэнняў розных класаў. Прапанаваў адзін з найб. універсальных метадаў сінтэзу арган. рэчываў (Грыньяра рэакцыя). Нобелеўская прэмія 1912. с. 484
ГРЫНЬЯ́РА РЭА́КЦЫЯ , агульны спосаб сінтэзу арган. рэчываў з выкарыстаннем змешаных магнійарганічных злучэнняў тыпу RMgX (R — арган. радыкал, Х — галаген). Адкрыта Ф.Грыньярам у 1900. Грыньяра рэакцыю праводзяць звычайна ў асяроддзі арган. растваральніку (эфіру, тэтрагідрафурану і інш.). Пры ўзаемадзеянні RMgX са злучэннямі, якія маюць палярызаваныя кратныя сувязі (напр., альдэгідамі, кетонамі і інш.), утвараюцца карбонавыя к-ты, спірты; з галагенідамі розных элементаў — элементаарган. злучэнні. Выкарыстоўваюць у лабараторнай практыцы і прам-сці. с. 484
ГРЫНЯВІ́ЦКІ Ігнат Яўхімавіч (жн. 1855, паводле інш. звестак восень 1856, в. Калінаўка Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 13.3.1881), рэвалюцыянер-нарадаволец. Вучыўся ў Пецярбургскім тэхнал. ін-це (1875—80). З 1879 чл. партыі «Народная воля», адзін з заснавальнікаў яе бел. фракцыі ў Пецярбургу і нарадавольскай «Рабочей газеты». Паводле рашэння выканкома «Народнай волі» ўваходзіў у групу, якая рыхтавала замах на цара. 13.3.1881 кінутай бомбай забіў цара Аляксандра ІІ і смяротна параніў сябе.
Літ.: Арлоў У.А. Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі. Мн., 1992. М.В.Біч. с. 484
ГРЫП (франц. grippe ад gripper схопліваць), вострая вірусная хвароба чалавека і некат. жывёл. У чалавека ўзбуджальнікі грыпу — ортаміксавірусы трох відаў (А, В, С), блізкіх па структуры і біял. якасцях. Вірус А мае сератыпы H1N1, H2N2, Н3N2; вірусы В і асабліва С адрозніваюцца ад віруса А меншай зменлівасцю і хваробатворнасцю.
Грып А выклікае эпідэміі (хварэе 10—50% насельніцтва), якія могуць пераходзіць у пандэміі (хварэе каля 70% насельніцтва). Хуткаму яго пашырэнню спрыяюць высокая заражальнасць, кароткі інкубацыйны перыяд (1—2 сутак), антыгенная зменлівасць узбуджальніка, кароткачасовы імунітэт, вільготнае і халоднае надвор’е. Крыніца інфекцыі — хворы на грып. Перадаецца пераважна паветрана-кропельным шляхам (кашаль, чханне). Вірус грыпу размнажаецца ў эпітэліі дыхальных шляхоў, праз 1—2 дні трапляе ў кроў (вірэмія) і пашкоджвае бронхалёгачную, сасудзістую і нерв. сістэмы. Хвароба пачынаецца з кашлю, чхання, болю галавы і мышцаў, санлівасці; т-ра цела павышаецца да 39—40 °С. Выздараўленне праз 5—6 дзён, але доўга застаецца слабасць. Дзеці і старыя хварэюць на грып больш цяжка. Грып памяншае імунітэт арганізма да інш. хвароб. Найб. частыя ўскладненні: запаленні лёгкіх, нырак, атыты, ангіны. Пасля грыпу выпрацоўваецца імунітэт на некалькі гадоў. Лячэнне: процігрыпозныя гама-глабулін, інтэрферон, рэмантадзін, у цяжкіх выпадках шпіталізацыя хворых, пры ўскладненнях — антыбіётыкі, фізіятэрапія. У жывёл на грып хварэюць парасяты, коні, птушкі. Асабліва ўспрымальныя да яго парасяты да 4 тыдняў. Хваробе спрыяюць дрэнныя гігіенічныя ўмовы. У коней грып суправаджаецца гарачкавымі з’явамі, катаральным запаленнем кішэчніка, кан’юнктывітамі. А.П.Красільнікаў. с. 484
ГРЫ́САМ (Grissom) Вірджыл (3.4.1926, г. Мітчэл, штат Індыяна, ЗША — 27.1.1967), касманаўт ЗША. Скончыў ун-т у г. Лафеет (штат Індыяна, 1950), Тэхнал. ін-т ВПС (1955), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1956). З 1959 у групе касманаўтаў НАСА. 21.7.1961 здзейсніў субарбітальны палёт на касм. караблі «Меркурый», 23.3.1965 з Дж.Янгам — палёт на касм. караблі «Джэміні-3» (як камандзір), у час якога ўпершыню касм. карабель пераведзены з адной арбіты на другую. Загінуў з Э.Уайтам і Р.Чафі пры наземных выпрабаваннях першага касм. карабля «Апалон». У космасе правёў 5,14 гадз. 2 залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі». Імем Грысама названы кратэр на Месяцы. с. 485
ГРЫ́ЎДА , рака ў Слонімскім р-не Гродзенскай вобл. і Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., левы праток Шчары (бас. Нёмана). Даўж. 85 км. Пл. вадазбору 1330 км2. Пачынаецца каля в. Варонічы Слонімскага р-на, цячэ па Слонімскім узв. Асн. прытокі: Була, Булянка, Руднянка, Бусяж (злева), Любішчанскі канал (справа).
Даліна выразная, шыр. ад 1 да 1,5 км, у вярхоўі не выражана. Пойма двухбаковая, у сярэднім цячэнні забалочаная, у асобных мясцінах перасечаная старыцамі і асушальнымі каналамі. Рэчышча ў вярхоўі і на асобных участках каналізаванае. Берагі стромкія, выш. 1 —2 м. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 6,3 м3/с. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. На ўскраіне г. Івацэвічы зона адпачынку, ніжэй горада ўздоўж ракі насыпныя дамбы. с. 485
ГРЫ́ЎНЯ ШЫ́ЙНАЯ , старажытнае ўпрыгожанне накшталт абруча з бронзы, білону, серабра, якое насілі на шыі (стараслав. — грыва). Вядома з 2-га тыс. да н.э., на Беларусі з ранняга жал. веку, у 9—13 ст. характэрна для славян і балтаў. З археал. раскопак вядомы пласціністыя (арнаментаваныя насечкамі, часта з падвескамі) і вітыя. Грыўні шыйныя сярэбраныя, зрэдку залатыя, былі адзнакамі ўлады. Асноўная знаходка Казярожскіх скарбаў. с. 485
ГРЫФ (франц. griffe 1) штэмпель з узорам подпісу ці якім-н. інш. рукапісным тэкстам. 2) Надпіс на дакуменце ці выданні, які вызначае парадак карыстання ім (напр., грыф «На правах рукапісу»), с. 485
«ГРЫФ» , прыватнаўласніцкі герб, якім у Беларусі, Украіне, Літве і Польшчы карысталася больш за 220 родаў, у т.л. Асоўскія, Бяліцкія, Браніцкія, Быкоўскія, Закрэўскія, Канарскія, Квяткоўскія, Путкамеры. На чырвоным полі выява стаячага на задніх лапах сярэбранага грыфа — фантаст. істоты з тулавам ільва, галавой і крыламі арла, дзюба і капцюры залатыя. Клейнод — верхняя палавіна грыфа без лап і залатая труба. Вядомы з 13 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413. с. 485
ГРЫ́ФАЛА (Grifola), род губавых базідыяльных грыбоў сям. албатрэлавых. Вядомы 3 віды. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы, Аўстраліі. На Беларусі 2 рэдкія віды: грыфала парасонавая, або губа разгалінаваная (G. umbellata), і грыфала кучаравая, або грыб-баран, занесеныя ў Чырв. кнігу. Паразіты. Растуць каля ствалоў дрэў, пнёў пераважна лісцевых парод, зрэдку на драўніне. Выклікаюць стрыжнёвую гніль асновы ствала і каранёвай часткі. Пладаносяць у канцы лета і восенню. Ядомыя, з добрымі смакавымі ўласцівасцямі.
У грыфале парасонавай пладовае цела дыям. да 50 см і масай да 4 кг. Складаецца са шматлікіх пянькоў з агульнай асновай. Шапкі суцэльнакрайнія, іншы раз хвалістыя, з невял. паглыбленнямі ў цэнтры, палевыя, светла-вохрыстыя, шэра-карычневыя, гладкія, зрэдку дробналускаватыя. Тканка белая, мясістая, з узростам валакністая, з характэрным кропавым пахам і прыемным смакам. Гіменафор трубчасты. Споры амаль цыліндрычныя ці верацёнападобныя. с. 485
ГРЫ́ФІТ (Griffith) Артур (31.3.1872, Дублін — 12.8.1922), дзеяч ірл. нац.-вызв. руху, журналіст. У 1899 заснаваў газ. «The United Irishman» («Аб’яднаныя ірландцы»), у якой прапагандаваў ідэю незалежнасці Ірландыі. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў паліт. руху Шын фейн. У 1914—20 неаднаразова быў арыштаваны брыт. ўладамі. З 1919 чл. нелегальнага ірл. парламента (Дойла). У 1919—21 кіраўнік урада самаабвешчанай Ірл. рэспублікі, разам з М.Колінзам падпісаў кампрамісны англа-ірландскі дагавор 1921. Са студз. 1922 прэм’ер-міністр Ірл. дамініёна, т. зв. Ірл. свабоднай дзяржавы. с. 485
ГРЫ́ФІТ (Griffith) Дэйвід Уорк (22.1.1875, г. Ла-Грэйндж, штат Кентукі, ЗША — 23.7.1948), амерыканскі кінарэжысёр. У кіно з 1907. Працаваў на кінастудыях «Эдысан» і «Баёграф» у Нью-Йорку. Ставіў драмы, камедыі, экранізацыі літ. твораў. З 1914 у Галівудзе. У 1919 разам з Ч.Чапліным, М.Пікфард і Д.Фэрбенксам засн. кінакампанію «Юнайтэд артыстс». У 1908—31 зняў некалькі соцень пераважна кароткаметражных стужак, а таксама першы ў свеце поўнаметражны фільм. Выкарыстоўваў такія выразныя сродкі кіно, як буйны план, паралельны мантаж, панарама, адкрыў шырокія магчымасці здымачнай камеры ў стварэнні экраннага вобраза. Распрацаваў асн. прынцыпы акцёрскай ігры ў кіно. Сярод фільмаў: «Нараджэнне нацыі» (1915), «Нецярпімасць» (1916), «Сэрца свету» (1918), «Зламаныя парасткі» (1919), «Сіроткі буры» (1921), «Схватка» (1931). Спец. прэмія «Оскар» 1935. с. 485
ГРЫ́ФІУС (Gryphius) Андрэас (2.10.1616, г. Глогаў, Польшча — 16.7.1664), нямецкі паэт і драматург. Рана страціў бацькоў, перажыў жахі Трыццацігадовай вайны 1618—48. Скончыў Лейдэнскі ун-т у Галандыі (1643). Пісаў вершы на ням. і лац. мовах. Аўтар зб-каў «Нядзельныя і святочныя санеты» (1639), «Санеты, эпіграмы, оды» (1643). Яго паэзія, прасякнутая ідэямі стаіцызму, сцвярджала марнасць зямнога быцця і ў той жа час — веліч і нязломнасць духоўнасці, здольнасць чалавека пакінуць добры след на зямлі і зліцца з вечнасцю. У 1640—50-я г. пісаў пераважна трагедыі («Леў Армянін», «Карл Сцюарт», «Кацярына Грузінская», «Папініян» і інш.), гал. герой якіх — чалавек маральнага абавязку, здольны ахвяраваць сабой у імя веры і чалавечнасці. Аўтар камедый «Спадар Петэр Сквенц» (1658), «Гарыбілікрыбрыфакс» (1663). Г.В.Сініла. с. 485
ГРЫФО́Н , грыф, у старажытнагрэчаскай міфалогіі пачварная птушка з арлінай дзюбай і целам ільва. Лічыліся вартавымі залатых радовішчаў. с. 485
ГРЫФО́Н , 1) раптоўны прарыў з затрубнай прасторы буравой свідравіны флюіду (у асн. газу), які рухаецца пад вял. ціскам. Суправаджаецца ўтварэннем кратэраў, дыяметр варонкі якіх можа дасягаць некалькіх дзесяткаў і нават соцень метраў; выклікае прасяданне зямной паверхні. Часта грыфоны прыводзяць да пажараў і ліквідацыі свідравіны. 2) Выхад падземнай вады з ваданоснай пароды сканцэнтраваным струменем, які падымаецца вышэй за паверхню зямлі ці дно вадаёма. с. 485
ГРЫ́ФЫ , група буйных птушак атр. драпежных. Каля 20 відаў. Падзяляюць на грыфы сапраўдных (14 відаў у бязлесных гарах і перадгор’ях Афрыкі, Паўд. Еўропы і Азіі) і грыфы амерыканскіх, пашыраных ва ўсіх прыродных зонах Паўн. Амерыкі. Найб. вядомыя грыфы сапраўдныя: чорны (Aegypius monachus), сцярвятнік, сіп белагаловы (гл. Сіпы), барадач; сярод грыфаў амерыканскіх: каралеўскі (Sarcoramphus papa), кондар (Vultur gryphus), кондар каліфарнійскі (Gymnogyps californianus; занесены ў Чырв. кнігу МСАП). На Беларусі выпадкова залётны від грыф чорны.
Даўж. каля 1 м, размах крылаў да 3 м. Галава і шыя голыя або ўкрытыя пухам. Крылы шырокія, доўгія, прыстасаваныя да працяглага лунаючага палёту. Лапы масіўныя, пальцы тоўстыя. Нясуць 1 яйцо. Жывяцца пераважна мярцвячынай. Карысныя як прыродныя санітары. Колькасць рэзка скарачаецца (асабліва ў Еўропе). с. 486
ГРЫЦАВЕ́Ц Сяргей Іванавіч (6.7.1909, в. Бараўцы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 16.9.1939), двойчы Герой Сав. Саюза (22.2 і 29.8.1939). Скончыў Арэнбургскую ваен. школу лётчыкаў (1932), школу паветр. бою (1936). Лётчык-знішчальнік, камандзір авіязвяна, атрада, знішчальнага авіяпалка. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39 (збіў больш за 30 самалётаў ворага), у 1939 баёў на р. Халхін-Гол (збіў 12 самалётаў праціўніка, у адным з баёў выратаваў камандзіра авіяпалка). Загінуў у авіякатастрофе каля пас. Балбасава Аршанскага р-на Віцебскай вобл. У Мінску, Баранавічах, Балбасаве, в. Моўчадзь Баранавіцкага р-на яму пастаўлены помнікі. с. 486
ГРЫЦА́Й Аляксей Міхайлавіч (н. 7.3.1914, С.-Пецярбург), рускі жывапісец. Нар. мастак Расіі (1963), чл. АМ СССР (1964). Вучыўся ў Ленінградскай АМ (1932—39). Выкладаў у Маскоўскім маст. ін-це імя Сурыкава (1948—52 і з 1964; праф. з 1966). У творах развівае традыцыі рус. пейзажнага жывапісу: «У Жыгулях. Бурны дзень» (1948—50), «Летні сад» (1956), «Чорная вада» (1967). Аўтар твораў на індустр. тэму («Электрапечы», 1947), партрэтаў (групавы партрэт «Пасяджэнне Прэзідыума АН СССР», 1951). Дзярж. прэмія СССР 1951, 1952. с. 486
ГРЫ́ЦКАВІЧЫ , вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Нясвіж—Ляхавічы. Цэнтр сельсавета і комплекснага долевага прадпрыемства. За 25 км на ПдЗ ад Нясвіжа, 137 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Пагарэльцы. 630 ж., 254 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Царква. с. 486
ГРЫЦКЕ́ВІЧ Анатоль Пятровіч (н. 31.1.1929, Мінск), бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1986), праф. (1987). Скончыў мінскія мед. ін-т (1950) і пед. ін-т замежных моў (1955), БДУ (1958). З 1959 у Ін-це гісторыі АН Беларусі, з 1975 заг. кафедры Мінскага ін-та культуры (з 1993 Бел. ун-т культуры). Дырэктар навук. і даследчага Бел. ін-та Цэнтр. і Усх. Еўропы (з 1996). Даследуе гісторыю Беларусі перыяду феадалізму, прыватнаўладальніцкія гарады. Аўтар публікацый па гісторыі правасл. царквы і каталіцкага касцёла ў Беларусі, шляхецкага саслоўя, генеалогіі шляхты і выбранцаў, гіст. нарысаў пра Слуцк, нац.-вызв. рух у 1918—20.
Тв.:. Слуцк: Ист.-экон. очерк. 2 изд. Мн., 1970; Частновладельческие города Белоруссии в XVI—XVIII вв.: (соц.-экон. исслед. истории городов). Мн., 1979; Социальная борьба горожан Белоруссии (XVI—XVIII вв.). Мн., 1975; Древний город на Случи. Мн., 1985; Вакол «слуцкага паўстання». Мн., 1987.
Літ.: А.П.Грыцкевіч: Бібліягр. паказ. Мн., 1994. с. 486
ГРЫЦКЕ́ВІЧ Валянцін Пятровіч (н. 30.3.1933, Мінск), беларускі гісторык. Брат А.П.Грыцкевіча. Канд. мед. н. (1963). Скончыў Мінскі ін-т замежных моў (1955), Мінскі мед. ін-т (1956), гіст. ф-т БДУ (1957). У 1956—71 працаваў урачом у Беларусі і Ленінградзе, з 1971 у Ваенна-мед. музеі Мін-ва абароны СССР, з 1988 на кафедры музеязнаўства Санкт-Пецярбургскага ін-та культуры. Даследуе гісторыю медыцыны і геаграфіі Беларусі, гісторыю музеязнаўства, тэорыю і методыку гісторыі, гісторыю міграцыі бел. інтэлігенцыі. Адзін з арганізатараў і старшыня (з 1988) Бел. грамадска-культурнага т-ва ў Пецярбургу, чл. Саюза пісьменнікаў Беларусі, ганаровы чл. Міжнар. асацыяцыі беларусістаў.
Тв.: Путешествия наших земляков: Из истории страноведения Белоруссии. Мн., 1968; Шляхі вялі праз Беларусь. Мн., 1980 (разам з А.Мальдзісам); Нашы славутыя землякі. Мн., 1984; От Немана к берегам Тихого океана. Мн., 1986; С факелом Гиппократа: Из истории бел. медицины. Мн., 1987; Адысея наваградскай лекаркі: Саламея Русецкая. Мн., 1989; Якой быць беларускай гістарычнай навуцы // Полымя. 1992. № 5. М.В.Нікалаеў. с. 486
ГРЫЦЭ́ВІЧЫ , вёска ў Клецкім р-не Мінскай вобл., на левым беразе р. Лань, на аўтадарозе Слуцк—Брэст. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдУ ад горада і 14 км ад чыг. ст. Клецк, 139 км ад Мінска. 602 ж., 246 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. с. 487
ГРЫЦЭ́НКА Людміла Іванаўна (н. 10.3.1956, в. Усадзішча Ленінградскай вобл.), бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1979). Працуе на Мінскім маст.-вытв. камбінаце. Сярод твораў: у тэхніках размалёўкі па шоўку — заслоны для Палацаў культуры ў Наваполацку і Чашніках (1980), 2 пано «Беларускія пейзажы» (1985) для музея Ф.Скарыны ў Лондане, батыку — «Маленькі прынц» (1984), «Францыск Скарына» (1986), габелену — трыпціх «Расліны» (1980), «Лянок мой» (1983), «Кветкі ў праталінах» (1985), серыя «Беларускія краявіды» (1987), «Дрэва і ралля» (1997) і інш. Работы вылучаюцца багаццем святлоценявых кантрастаў, эмацыянальнай выразнасцю. с. 487
ГРЫЦЭ́НКА Мікалай Алімпіевіч (24.7.1912, ст. Ясінаватая Данецкай вобл., Украіна — 8.12.1979), расійскі акцёр. Нар. арт. СССР (1964). Скончыў Тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна (1940). Працаваў у Т-ры імя Я.Вахтангава. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: Тарталья («Прынцэса Турандот» К.Гоцы), Мамаеў («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Фёдар Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога), князь Мышкін («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага). З 1942 здымаўся ў кіно: «Кавалер Залатой Зоркі» (Дзярж. прэмія СССР 1952), «Вялікая сям’я», «Сёстры», «Васемнаццаты год», «Хмарная раніца», «Ганна Карэніна», «Два капітаны» (тэлевізійны) і інш. Дзярж. прэмія Расіі 1970. с. 487
ГРЫ́ЧЫН , балота нізіннага тыпу ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл. і Салігорскім р-не Мінскай вобл., у вадазборах рэк Лань і Цна. Пл. 32,9 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 18,8 тыс. га. Глыб. торфу да 2 м, сярэдняя 1 м. Часткова асушана: выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушаных землях пераважаюць асакова-травяныя чорнаалешнікі. с. 487
ГРЫ́ЧЫНА , вёска ў Фаніпальскім с/с Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 18 км на ПдУ ад Дзяржынска, 25 км ад Мінска, 3 км ад чыг. ст. Фаніпаль. 450 ж., 130 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. ваеннапалонных. За 1,7 км ад вёскі курганны могільнік 10—11 ст. с. 487
ГРЫ́ЧЫНА-СТАРО́БІНСКАЕ БАЛО́ТА , на З Салігорскага р-на Мінскай вобл., у вадазборы р. Морач. Нізіннага тыпу. Пл. 21,5 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 17,1 тыс. га. Глыб. торфу да 8 м, сярэдняя 1,8 м. Здабыча торфу на паліва і ўгнаенне. Амаль усё балота асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. с. 487
ГРЫШАНО́ВІЧ Валерый Мікалаевіч (псеўд. Дзедаў Валерый, Баркоўскі-Дзедаў Валерый; н. 3.3.1947, г. п. Халопенічы Крупскага р-на Мінскай вобл.), паэт, публіцыст. Піша на рус. і бел. мовах. Скончыў Маскоўскі ун-т (1973). З 1969 на камсамольскай, з 1983 на парт. рабоце. У 1987—93 дырэктар выд-ва «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1968. Аўтар зб. вершаў «Стронцый у кроплі расы» (1990), паэм «Вока бездані» (1989), «Беларусь, Хрыстос і маланка» (1993), «Святое прычасце» (1994), кінасцэнарыя (з М.Кацюшэнкам) «Хроніка знаходжання на Зямлі» пра лётчыка-касманаўта У.Кавалёнка (паст. 1980). У творах Грышановіча — роздум над складанымі праблемамі сучаснасці, сутнасцю чалавечага жыцця, боль за бездухоўнасць грамадства.
Тв.: «Пагоня» вяртаецца на Беларусь. Мн., 1992. с. 487
ГРЫШКАВЕ́Ц Валерый Фёдаравіч (н. 23.12.1953, г. Пінск Брэсцкай вобл.), рускі паэт. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1995). Працаваў на з-дзе, у калгасе, матросам, у геолага-развед. атрадзе, на будоўлях Бураціі і Літвы. З 1989 у газ. «Полесская правда» (Пінск). Літ. дзейнасць пачаў у 1968. У лірыцы Грышкаўца (зб-кі «Час адпраўлення», 1981; «Кола буслінае», 1991) роздум над сац. і маральна-этычнымі праблемамі сучаснасці, разнастайнасцю жыцця чалавека з яго радасцямі і засмучэннямі, лёсам роднага краю. Перакладае на рус. мову творы бел. паэтаў. с. 487
ГРЫШКЕ́ВІЧ Аркадзь Іванавіч (н. 15.4.1925, Мінск), бел. вучоны ў галіне аўтамабілебудавання. Д-р тэхн. н. (1974), праф. (1979). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1982). Скончыў Акадэмію бранятанкавых і механізаваных войск Сав. Арміі (1951). З 1971 у БПА. Навук. працы па метадах праектавання аўтамабіляў і іх сістэм, аўтаматызацыі працэсаў кіравання аўтамабілем. Распрацаваў аўтаматызаваныя сістэмы кіравання сілавымі агрэгатамі аўтамабіля, метады паскораных выпрабаванняў аўтамабіляў.
Тв.: Проектирование трансмиссий автомобилей. М., 1984 (у сааўт.); Автомобили: Теория. Мн., 1986. с. 487
ГРЫШКЕ́ВІЧ Францішак (Франук; 1904 ці 1906, мяст. Сухаволя Беластоцкага ваяв., Польшча — 1944 ці 1945), бел. пісьменнік. Скончыў Віленскую бел. гімназію (1926), літ. ф-т Карлава ун-та ў Празе. Д-р філасофіі. З 1939 узначальваў бел. школы Віленскай школьнай акругі. У 1941—44 дырэктар Віленскай бел. гімназіі. У 1944 арыштаваны, у час следства ў Мінску скончыў жыццё самагубствам. Друкаваўся з 1924. Лепшыя вершы пазначаны тонкім лірызмам, філасафічнасцю, у некат. матывы песімізму (зб. «Веснавыя мелодыі», 1927). Пісаў апавяданні («Куцця ў чужыне», «У калядны вечар»), выступаў як крытык, прапагандыст бел. л-ры ў Чэхаславакіі («Беларускае літаратурнае творства ў расейскім перакладзе», 1927; «Кароткі агляд дзеі ўкраінскае літаратуры», «Літаратурныя запіскі», 1928; рэцэнзіі на кн. паэзіі і прозы В.Адважнага, Н.Арсенневай, М.Багдановіча, М.Зарэцкага, Х.Ільяшэвіча, Я.Коласа, Р.Мурашкі, К.Чорнага і інш.). Аўтар публіцыстычных арт. «Каталіцкая місія на Беларусі» (1925), «Наш вечны сон» (1926), «Аб паходжанні нашае мовы» (1928), «У лабірынце маладое беларускае думкі» (1931). Пераклаў на бел. мову паасобныя творы І.В.Гётэ, О.Жупанчыча, І.Франко і інш. І.У.Саламевіч. с. 488
ГРЫШКО́ Міхаіл Сцяпанавіч (27.2.1901, г. Марыупаль, Украіна — 3.6.1973), украінскі спявак (драм. барытон). Нар. арт. СССР (1950). Скончыў Адэскае муз. вучылішча (1926). З 1927 саліст Харкаўскага, у 1936—64 — Кіеўскага т-раў оперы і балета. Адзін з буйнейшых майстроў укр. опернай сцэны. Валодаў голасам рэдкай прыгажосці і сілы. Сярод партый: Багдан Хмяльніцкі (аднайм. опера К.Данькевіча), Шыбок, Гарбенка («Мілана», «Арсенал» Г.Майбарады), Астап, Мікола («Тарас Бульба», «Наталка Палтаўка» М.Лысенкі), князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Мазепа («Мазепа» П.Чайкоўскага), Рыгалета («Рыгалета» Дж.Вердзі). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1950. с. 488
ГРЫ́ШЧАНКА Міхаіл Міхайлавіч (н. 13.8.1941, г. Чыта, Расія), бел. артыст балета. Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1960; выкладаў у ім у 1965—75), Бел. тэатр.-маст. ін-т (1980). У 1960—81 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Танцоўшчык гераічнага плана. Сярод партый: Іван, Машэка, Мікалай («Альпійская балада», «Выбранніца», «Мара» Я.Глебава), Тарэра («Балеро» на муз. М.Равеля), Спартак («Спартак» А.Хачатурана), Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Ротбарт («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Пер Гюнт («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга). Аўтар кн. «Беларускі балет і сучасная тэма» (1989). Л.І.Вішнеўская. с. 488
ГРЫ́ШЧАНКА Пётр Лук’янавіч (1.8.1921, в. Кукавячына Віцебскага р-на — 21.2.1973), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Віцебскі аэраклуб (1939), Армавірскую ваен. авіяц. школу пілотаў (1942), Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы (1950), Ваенна-паветр. акадэмію (1955). У Вял. Айч. вайну на фронце з сак. 1943, лётчык-знішчальнік. Удзельнік Курскай бітвы (1943), вызвалення Украіны, Польшчы, Чэхаславакіі, Берлінскай аперацыі 1945. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка лейтэнант Грышчанка правёў 78 паветр. баёў, збіў 27 варожых самалётаў і аэрастат. Да 1961 у ВПС Сав. Арміі. с. 488
ГРЫ́ШЫН Іван Ціханавіч (16.12.1901, в. Унукавічы Рослаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 20.6.1951), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, ген.-палк. (1945), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў пях. камандныя курсы (1922), пях. школу (1928), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1963). У Чырв. Арміі з 1920. З чэрв. 1941 на Зах., Бранскім, 2-м Бел. франтах: камандзір стралк. дывізіі, нач. штаба армій. Удзельнік Смаленскай, Бел., Усх.-Прускай і Берлінскай аперацый. 49-я армія пад яго камандаваннем вызначылася ў баях за вызваленне Магілёва, пры фарсіраванні Дняпра, Друці, Бярэзіны, у ліквідацыі мінскага «катла». Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі. с. 488
ГРЫ́ШЫН Ігар Мікалаевіч (н. 19.4.1933, Мінск), бел. вучоны ў галіне хірургіі. Акад. Бел. акадэміі мед. н. (1997). Д-р мед. н. (1975), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1989). Акадэмік і прэзідэнт Бел. акадэміі мед. н. (1997). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1957). З 1973 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1978 заг. кафедры і кіраўнік Рэсп. цэнтра клінічнай і эксперым. хірургіі). Навук. працы па хірургіі стрававода, крывяносных сасудаў, печані і жоўцевывадных шляхоў, падстраўнікавай залозы, эндакрыннай сістэмы, хірург. гастраэнтэралогіі і практалогіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1993.
Тв.: Клиническая ангиология и ангиохирургия. Т. 1—2. Мн., 1980—81 (разам з А.М.Саўчанкам); Разрывы аневризм брюшной аорты и их лечение. Мн., 1987 (разам з І.А.Давідоўскім, М.П.Бацяном); Холецистэктомия. Мн., 1989. с. 488
ГРЫ́ШЫН Сяргей Уладзіміравіч (18.3.1917, в. Фаміно Дарагабужскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 25.6.1994, адзін з кіраўнікоў партыз. барацьбы на Смаленшчыне і Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943). Канд. ваен. н. (1964). Скончыў Дарагабужскае пед. вучылішча (1935), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1947) і Генштаба (1955). З 1939 у Чырв. Арміі. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах. фронце, камандзір танк. ўзвода. З чэрв. 1942 камандзір партыз. палка (з чэрв. 1944 злучэння) «Трынаццаць», які з крас. 1943 дзейнічаў на тэр. Беларусі. Пасля вайны на выкладчыцкай рабоце ў ваен. навуч. установах, у 1955—58 нач. аддзела штаба арміі. с. 488
ГРЫ́ШЫН Яўген Раманавіч (н. 23.3.1931, г. Тула, Расія), расійскі спартсмен (канькабежны спорт). Засл. майстар спорту (1952). Засл. трэнер СССР (1972). Скончыў Смаленскі ін-т фіз. культуры (1965). Алімпійскі чэмпіён на дыстанцыях 500 і 1500 м (1956, 1960). Абсалютны чэмпіён Еўропы (1956). 10-разовы чэмпіён СССР на дыстанцыях 500 і 1500 м. У 1955—68 шматразовы рэкардсмен свету на дыстанцыях 500, 1000 і 1500 м. с. 488
ГРЭБЕНЕЧАСА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА , машына для часання валакністых прыродных (бавоўна, воўна, лён) і хім. матэрыялаў пры падрыхтоўцы да прадзення. На грэбенечасальнай машыне з дапамогай стальных грабянёў вычэсваюць кароткія і пашкоджаныя валокны, раслінныя прымесі і вузельчыкі, раз’ядноўваюць, выпростваюць і паралелізуюць доўгія валокны ў атрыманай стужцы. Адрозніваюць грэбенечасальную машыну перыядычнага (найб. пашыраны) і бесперапыннага (пераважна для доўгай грубай воўны) дзеяння. З грэбенечасальнай машыны стужка паступае на стужачную машыну, потым на роўнічную, дзе вырабляецца слабаскручаная нітка — роўніца. с. 488
ГРЭ́БЛЯ , гаць, шлях, пракладзены ў балоцістым месцы, часта з мастамі і пераходамі цераз ручаіны і рэкі. Аснову найпрасцейшай грэблі складаў насціл з галля. На балоцістых мясцінах грэблю часцей будавалі зімой. Вясной многія грэблі затапляліся і размываліся, іх даводзілася аднаўляць. Адыгрывалі важную ролю ў гасп. жыцці ВКЛ. Патрабавалі вял. ўвагі, асабліва ў час інтэнсіўнага руху гасп. грузаў і перамяшчэння войск. З усталяваннем індустр. формаў дарожнага буд-ва і меліярацыі грэблі страцілі практычнае значэнне. с. 488
ГРЭ́БНЕЎ Андрэй Феакціставіч (30.11.1912, пас. Пакацілаўка Заходне-Казахстанскай вобл., Казахстан — 20.10.1973), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген.-м. (1953). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1938), «Выстрал» (1941), удасканалення афіцэрскага саставу (1947), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1956). У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Бранскім, Цэнтр., 1, 2, 3-м Бел. франтах. Стралк. полк пад яго камандаваннем вызначыўся ў баях на ПдУ ад в. Задруцце Рагачоўскага р-на, за вызваленне Баранавіч, Слоніма, Ваўкавыска. Да 1968 у Сав. Арміі. с. 488
ГРЭ́БНІК , грабеннік (Cynosurus), род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 10 відаў. Пашыраны пераважна ў краінах Міжземнамор’я, таксама ва ўмераных раёнах Еўропы. На Беларусі ўсюды трапляецца грэбнік звычайны (С. cristatus). Расце на лугах, лясных палянах, узлесках, пустках і каля дарог. Утварае густыя жоўта-зялёныя дзярнінкі.
Шмат- ці аднагадовыя травяністыя расліны без паўзучых падземных парасткаў. Лісце вузкае, пляскатае, лінейнае. Кветкі дробныя, сабраныя ў 2—5-кветныя каласкі, якія ўтвараюць агульнае аднабаковае коласа- ці яйцападобнае густое мяцёлчатае суквецце. Плод — зярняўка. Кармавыя і дэкар. расліны, прыдатныя для стварэння газонаў. Г.У.Вынаеў. с. 489
ГРЭ́ГАРЫ (Gregory), браты, англ. тапографы, даследчыкі Аўстраліі. Нарадзіліся ў г. Фарнсфілд, Вялікабрытанія. З 1841 супрацоўнікі тапагр. службы ў Зах. Аўстраліі. Агастус (1.8.1819 — 25.6.1905), у 1848 накіраваўся ад г. Перт на Пн, адкрыў і даследаваў бас. р. Мерчысан. У 1855—56 перасек Аўстралію ў паўд.-ўсх. напрамку ад зал. Жазеф-Банапарт Тыморскага м. да Ціхага ак.; даследаваў воз. Вікторыя. У 1858 паўторна перасек Аўстралію ў паўд.-зах. напрамку (ад г. Брысбен да г. Адэлаіда). Фрэнсіс (19.10.1821 — 24.10.1888), вывучаў Зах. Аўстралію, адкрыў у 1858 на Пн ад р. Гаскайн гару Агастус (названа ў гонар брата), у 1861 — рэкі Дэ-Грэй, Фортэск’ю, Ашбертан і хр. Хамерслі. Склаў схематычную геал. карту Зах. Аўстраліі. с. 489
ГРЭГАРЫ́НЫ (Gregarinia), падклас прасцейшых кл. спаравікоў. Больш за 150 родаў, 800—1000 відаў. Паразіты кішэчніка і поласці цела насякомых, кольчатых чарвей, ігласкурых, абалоннікаў. Найб. вядомыя: грэгарына ўзброеная (Corycella armata), грэгарына прусаковая (Gregarina blattarum), грэгарына паліморфная (G. polimorpha).
Даўж. цела 10 мкм — 16 мм, падзяляецца на 3 аддзелы: пярэдні — эпімерыт, якім грэгарыны прымацоўваюцца да сценак кішэчніка гаспадара, сярэдні — протамерыт і задні — дэйтамерыт. Рухаюцца за кошт скарачэння мускульных фібрыл або слупка слізі на заднім канцы. Большасць размнажаецца палавым шляхам, ёсць і бясполае размнажэнне. Пажыўныя рэчывы ўсмоктваюць усёй паверхняй цела. Мяркуюць, што некат. грэгарыны — узбуджальнікі інвазійнай хваробы пчол (грэгарынозу). с. 489
ГРЭ́ЗА , рака ў Магілёўскім і Быхаўскім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўж. 51 км. Пл. вадазбору 458 км2. Пачынаецца каля паўд.-ўсх. ускраіны в. Загрэззе Магілёўскага р-на, цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Асн. прыток Езва (злева). Даліна трапецападобная, шыр. 1—1,5 км. Пойма двухбаковая, часткова парэзаная старымі рэчышчамі і канавамі, шыр. 400—500 м. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці каля 2,3 м3/с. Берагі ўмерана стромкія, адкрытыя, пад лугамі. Водапрыёмнік меліярац. каналаў. с. 489
ГРЭЙ , адзінка паглынутай дозы выпрамянення і кермы ў СІ. Пазначаецца Гр. Названа ў гонар англ. фізіка Л.Грэя. Грэй роўны паглынутай дозе выпрамянення, пры якой абпрамененаму рэчыву масай 1 кг перадаецца энергія іанізавальнага выпрамянення 1 Дж. 1 Гр=Дж/кг=100 рад. с. 489
ГРЭЙ (Gray) Джон (1798—1850), англійскі эканаміст, сацыяліст-утапіст. У палітэканоміі паслядоўнік Д.Рыкарда. Аналізаваў пытанні размеркавання багацця. У праекце рэфармавання капіталізму прадугледжваў ліквідацыю яго адмоўных і захаванне станоўчых (тэхн. здабыткі і інш.) рыс; стварэнне сістэмы дробнай вытв-сці, пры якой абмен адбываецца з дапамогай т. зв. рабочых грошай (пасведчанне аб колькасці ўкладзенай у тавар працы). Эканам. погляды Грэя і яго план грамадскай перабудовы выкладзены ў працы «Сацыяльная сістэма. Трактат аб прынцыпах абмену» (1831). Аўтар «Лекцый аб чалавечым шчасці» (1825). с. 489
ГРЭЙ , Грэй оф Фаладан (Grey of Fallodon) Эдуард (25.4.1862, каля г. Эмблтан, Вялікабрытанія — 7.9.1933), англійскі дыпламат і дзярж. дзеяч, віконт. З 1885 чл. парламента ад Ліберальнай партыі. У 1892—95 нам. міністра, у 1905—16 міністр замежных спраў. Заключыў пагадненне з Расіяй, якое садзейнічала афармленню Антанты. Палітыка Грэя зрабіла ўплыў на падрыхтоўку і развязванне 1-й сусв. вайны. с. 489
ГРЭЙВС (Graves) Майкл (н. 1934, г. Індыянапаліс, ЗША), амерыканскі архітэктар. Скончыў ун-ты ў Цынцынаты і Гарвардскі. З 1962 праф. Прынстанскага ун-та. З 1964 кіраўнік фірмы «Майкл Грэйвс» у Прынстане. Будынкі, створаныя паводле яго праектаў у стылі постмадэрнізму, вызначаюцца вытанчаным элегантным густам. Сярод работ: Музей прыроды і навукі (1967), «Александэрхаўс» (1973) — абедзве ў Прынстане, грамадскія будынкі ў Портлендзе (1982) і Луісвілі (1986) і інш. Вядомы і як мастак-манументаліст. с. 489
ГРЭЙВС (Graves) Роберт (26.7.1895, Лондан — 7.12.1985), англійскі пісьменнік, літаратуразнавец. Сын ірландскага паэта А.П.Грэйвса. Скончыў Оксфардскі ун-т (1926), праф. гэтага ун-та ў 1961—66. Аўтар больш як 50 зб-каў паэзіі; майстар філас., пейзажнай і любоўнай лірыкі («Выбраныя вершы», 1938; «Вершы, 1938—1945», 1946, і інш.). Вядомасць яму прынеслі гіст. раманы «Я, Клаўдзій», «Боскі Клаўдзій» (абодва 1934), «Залатое руно» (1944), «Цар Ісус» (1946), «Дачка Гамера» (1955) і інш., а таксама аўтабіягр. раман «Развітаемся з усім гэтым» (1929). Аўтар літ. тэарэт. даследаванняў («Белая багіня. Гістарычная граматыка паэтычнага міфа», 1948, і інш.), перакладаў твораў Гамера, Апулея, Тэрэнцыя, Умара Хаяма. Каралеўскі залаты медаль і Залаты медаль паэта на Алімпійскіх гульнях у Мехіка (1968).
Тв.: Рус. пер. — Скрипка за пенни: Стихи. М., 1965; Мифы Древней Греции. М., 1992.
Літ.: Seymour-Smith М. Robert Graves. London, 1982. Н.М.Саркісава. с. 490
ГРЭ́ЙДЭР (англ. grader ад grade нівеліраваць), землярыйная дарожна-буд. машына. Рабочы орган грэйдара — адвал з нажом, якім зразаюць і разраўноўваюць грунт ці сыпкі буд. матэрыял (пры стварэнні землянога палатна, планіроўцы адкосаў насыпаў і выемак, рамонце гравійных і грунтавых дарог і інш.). Прадукцыйнасць да 45 м3/гадз. Разнавіднасць грэйдара — грэйдэр-элеватар.
Падзяляюцца на прычапныя і самаходныя (аўтагрэйдэры). Прычапныя грэйдары бываюць лёгкія (з нажом даўж. 2,5—3 м) і цяжкія (3,5—4,5 м). Аўтагрэйдэры больш прадукцыйныя і манеўраныя, дадаткова могуць аснашчацца кіркоўшчыкам, плужным снегаачышчальнікам, бульдозерным адвалам, навясным скрэперам і інш. Бываюць лёгкія (нож 2,5—3 м, магутнасць рухавіка да 55—67 кВт), сярэднія (3—3,6 м, 74—110 кВт) і цяжкія (3,6—3,8 м, больш як 150 кВт). Кіраванне рабочым органам грэйдара мех. або гідраўл. прыводам. І.І.Леановіч. с. 490
ГРЭ́ЙДЭР-ЭЛЕВА́ТАР , землярыйна-транспартная машына для зразання грунту і перамяшчэння яго ў насып (дамбу), адвал або ў трансп. сродак. Выкарыстоўваецца пры буд-ве насыпаў з бакавых рэзерваў, малых каналаў, распрацоўцы выемак, раскрыўных кар’ерных, планіровачных работах і інш. Прадукцыйнасць да 1600 м3/гадз.
Бываюць прычапныя (да гусенічнага трактара), паўпрычапныя і самаходныя; з дыскавым плугам і перпендыкулярна размешчаным (адносна падоўжнай восі машыны) нахіленым транспарцёрам (элеватарам); з плоскім (прамым) нажом і дыяганальна размешчаным транспарцёрам. Кіраванне рабочым органам — мех. або гідраўлічнае, прывод транспарцёра — ад задніх хадавых колаў, вала адбору магутнасці трактара або асобнага рухавіка. І.І.Леановіч. с. 490
ГРЭ́ЙЗЕН (ням. Greisen), горная парода метасаматычнага паходжання, якая складаецца пераважна з кварцу і светлых слюд—лепідаліту і мускавіту. Часта мае каштоўныя рудныя мінералы ў выглядзе ўкрапін (касітэрыт, вальфраміт, пірыт і інш.) у прамысл. колькасцях, тады грэйзен разглядаюць як руды. Залягаюць у выглядзе жыл і ўчасткаў унутры гранітных масіваў, пераважна ў іх краявых частках. Грэйзены ўтвараюцца ў выніку высокатэмпературнага (300—500°С) метасаматозу і перакрышталізацыі гранітоідаў пад уздзеяннем газаў і раствораў. Служаць пошукавымі прыкметамі на радовішчы руд рэдкіх металаў і каляровых камянёў (тапазу, берылу і інш.). с. 490
ГРЭ́ЙМАН Аляксандр Абрамавіч (7.7.1899, г. Казань, Расія — 1.6.1970), бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р мед. н. (1961), праф. (1963). Скончыў БДУ (1926). З 1926 працаваў урачом у Мінскай вобл. У 1931—38 і з 1946 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па хірургіі валляка, эндакрыннай сістэмы і органаў брушной поласці. Сааўтар кнігі «Актуальныя пытанні вострага апендыцыту» (1969).
Тв.: Хирургическое лечение и патоморфология зоба. Мн., 1964. с. 490
ГРЭ́ЙПЕЛЬ , Грэйпаль Леапольд (каля 1810—пасля 1847), бел. архітэктар. Скончыў Пецярбургскую АМ (1834). У 1830-я г. працаваў павятовым землямерам Полацка. У 1842—43 архітэктар Бел. навуч. акругі (Мінск). Аўтар праектаў будынкаў дваранскага прыходскага вучылішча (1835) у Полацку, гімназіі (1839) і шляхетнага пансіёна (1842) у Мінску, перабудовы манастырскага корпуса бернардзінцаў (пасля закрыцця касцёла і кляштара) пад пав. школу (1842—47) у Віцебску, пав. школы з домам для персаналу і школьнай б-кай у Маладзечне. с. 490
ГРЭЙПФРУ́Т (Citrus paradisi), шматгадовая вечназялёная пладовая расліна роду цытрус, сям. рутавых. Дзікарослы невядомы. Культывуюць у ЗША, Паўн. Афрыцы, у Закаўказзі. На Беларусі вырошчваюць у пакоях, аранжарэях.
Выш. 2—4 м. Лісце буйное, авальнае, бліскучае, скурыстае. Кветкі вял., белыя, двухполыя, адзіночныя або ў гронках у пазухах лісця. Плады масай 100—600 г, круглыя, з тоўстай аранжава-жоўтай скуркай, пахучыя, сакаўныя, гаркавата-салодкія, маюць танізоўныя ўласцівасці, паляпшаюць страваванне; спажываюць свежымі і перапрацаванымі (сокі, варэнне, кансервы). с. 491
ГРЭ́ЙФЕР (ням. Greifer ад greifen хапаць, схопліваць), 1) грузазахопныя прыстасаванні пад’ёмных механізмаў (экскаватараў, кранаў, пагрузчыкаў, монарэйкавых цялежак), якія маюць паваротныя сківіцы (з зубамі) для захоплівання грузаў. Выкарыстоўваюцца для перагрузкі і транспартавання на невял. адлегласці сыпкіх і кускавых матэрыялаў, лесаматэрыялаў, для распрацоўкі невял., але глыбокіх катлаванаў у мяккіх грунтах, ачысткі вадаёмаў і інш. Найб. пашыраны грэйфер для сыпкіх грузаў ёмістасцю 0,8—1,2 м3. 2) Прыстасаванне ў апаратах і машынах для замацавання (захоплівання) прадмета, які апрацоўваецца. І.І.Леановіч. с. 491
ГРЭ́КА (Creco), іспанскі жывапісец, гл. Эль Грэка. с. 491
ГРЭ́КА-БАКТРЫ́ЙСКАЕ ЦА́РСТВА , старажытная дзяржава на тэр. Сярэдняй Азіі, Афганістана, Пакістана і паўн.-зах. Індыі ў 3—2 ст. да н.э. Засн. намеснікам (эпархам) Бактрыі Дыядотам каля 250 да н.э. ў выніку адасаблення сярэднеазіяцкіх тэр. ад дзяржавы Селеўкідаў. Уключала Бактрыю, Согд, Маргіяну і інш. Каля 180 да н.э. пачало экспансію на п-аў Індастан, заваявала яго паўн.-зах. ч. (тэр. сучаснага Пакістана). У выніку ўнутр. міжусобіц, наступлення качэўнікаў каля 175 да н.э. распалася на Грэка-Бактрыйскае царства і Грэка-Індыйскае царства. Грэка-Бактрыйскае царства захапілі масагеты, і паміж 140—130 да н.э. яно перастала існаваць. На яго месцы ўзнікла Кушанскае царства. Археал. даследаванні сведчаць пра высокую культуру Грэка-Бактрыйскага царства, якая склалася ў выніку ўзаемаабагачэння мясц., усх. эліністычных, інд. і іранскіх элементаў. с. 491
ГРЭ́КАВА (Грэк) Надзея Рыгораўна (н. 17.9.1910, Мінск), дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыла Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦК ВКП(б) (1941). З 1927 на швейнай ф-цы «Кастрычнік» у Мінску. З 1933 старшыня ЦК саюза рабочых швейнай прам-сці. У 1937—40 нам. і заг. прамысл.-трансп. аддзела ЦК, 3-і сакратар ЦК КП(б)Б. У 1938 — 47 Старшыня Вярх. Савета БССР. З 1941 сакратар Казанскага гаркома ВКП(б). З 1943 нам. старшыні СНК БССР. З 1947 міністр харч. прам-сці БССР, у 1949—52 нам. міністра харч. прам-сці РСФСР. Чл. ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б у 1938—40. Чл. Цэнтр. рэвіз. камісіі ВКП(б) у 1939—52. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1938—47, СССР у 1946—50, РСФСР у 1951—55. Я.С.Фалей. с. 491
ГРЭ́КА-КАТАЛІ́ЦКАЯ ЦАРКВА́ , гл. Уніяцтва. с. 491
ГРЭ́КА-ЛАЦІ́НСКІЯ ШКО́ЛЫ , навучальныя ўстановы павышанага тыпу ў Маскве ў 2-й пал. 17 ст. Узніклі па ініцыятыве рас. ўрада, царквы і прыватных асоб (школа Ф.М.Рцішчава) у сувязі з патрэбай у адукаваных дыпламатах, настаўніках, прыказных. Школы былі прызначаны вучыць замежным мовам, задавальняць імкненне да ведаў шырокіх слаёў дваранства і пасадскага насельніцтва, павышаць іх агульны культ. ўзровень. Выкладчыкамі былі звычайна святары і манахі. Выкладаліся грэч., лац., царк.-слав. мовы, рыторыка і філасофія. Узнікненне і дзейнасць Грэка-лацінскіх школ садзейнічалі стварэнню ў Маскве Славяна-грэка-лацінскай акадэміі. с. 491
ГРЭ́КА-ПЕРСІ́ДСКІЯ ВО́ЙНЫ 500— 449 да н.э., войны паміж Персіяй і стараж.-грэч. полісамі (гарадамі-дзяржавамі) Балканскага п-ва. Гал. прычына войнаў — захопніцкая палітыка Персіі (гл. Ахеменідаў дзяржава) у басейне ўсх. ч. Міжземнага м. Падставай для перс. ўварвання паслужыла дапамога ваен. караблёў Афін і Эрэтрыі іанійскім гарадам на чале з г. Мілет, што паўсталі супраць Персіі. Першы паход перс. войска ў Грэцыю пад камандаваннем Мардонія вясной 492 да н.э. быў няўдалы: флот разбіла бура. Перс. цар Дарый накіраваў у Грэцыю паслоў з патрабаваннем «зямлі і вады», г. зн. прызнання залежнасці ад Персіі, але самыя вял. полісы — Афіны і Спарта — яму не скарыліся. Гэта стала прычынай 2-га паходу персаў. Вясной 490 да н.э. перс. армія на чале з Датысам і Артафернам пераправілася цераз мора і, захапіўшы а-вы Родас, Наксас, Дэлас і Эўбею, высадзілася на ўзбярэжжы Атыкі. 13.9.490 да н.э. аб’яднаныя сілы афінян і платэйцаў пад камандаваннем афінскага стратэга Мільтыяда ў Марафонскай бітве разграмілі перс. армію. Пасля смерці Дарыя цар Ксеркс з вял. войскам уварваўся ў Эладу. Для барацьбы з ім быў створаны абарончы саюз 31 горада на чале са Спартай. Пад Фермапіламі персы разбілі грэч. атрад на чале са спартанскім царом Леанідам, занялі Беотыю і Атыку, захапілі Афіны. Ход вайны змяніла бітва каля в-ва Саламін (28.9.480 да н.э.), якая прынесла перамогу грэкам. У 479 да н.э. каля г. Платэі рагромлена сухапутнае войска персаў, перс. флот разбіты ў вусці р. Эўрымедонт у 469. У апошняй бітве паміж персамі і грэкамі, якая адбылася ў 449 да н.э. паблізу кіпрскага г. Саламін, персы пацярпелі паражэнне. Паводле заключанага т.зв. Каліева міру Персія адмаўлялася ад гегемоніі ў Эгейскім м., грэч. гарадах М.Азіі і на шляхах у Прычарнамор’е. Перамога грэкаў у вайне была абумоўлена перавагай грэч. узбр. сіл, асабліва марскога флоту, і ваен. тактыкай, што было вынікам больш высокага ўзроўню сац.-эканам. развіцця грэч. полісаў у 5 ст. да н.э. Грэкі атрымалі новыя гандл. шляхі, новыя рынкі, паскорылася развіццё грэч. эканомікі і культуры.
Літ.: Лисовый И.А., Ревяко К.А. Античный мир в терминах, именах и названиях. Мн., 1996. Н.А.Дзянісава. с. 491
ГРЭ́КА-РЫ́МСКАЯ БАРАЦЬБА́ , від спартыўнай барацьбы, у якім выкарыстоўваюцца кідкі, пераводы, перавароты і інш. прыёмы, але забараняюцца захваты праціўніка ніжэй пояса, прыёмы з дапамогай ног, падножкі і інш. Спаборніцтвы праводзяцца на спец. дыване памерам 8x8 м. Спартсмены падзяляюцца на вагавыя катэгорыі. Схватка складаецца з 3 перыядаў па 3 мін кожны, з мінутнымі перапынкамі для адпачынку. Паядынак праходзіць у «стойцы» або «партэры» (калі адзін з барцоў знаходзіцца на каленях, лежачы на грудзях, на баку, у «мосце»).
Сучасная грэка-рымская барацьба зарадзілася ў Францыі, дзе ў 1880 сфармуляваны першыя афіц. правілы. З канца 19 ст. пашырылася ў многіх краінах свету. З 1896 (за выключэннем 1900 і 1904) у праграме Алімпійскіх гульняў, з 1928 праводзяцца чэмпіянаты Еўропы, з 1950 — свету. З 1912 дзейнічае Міжнар. аматарская федэрацыя барацьбы (ФІЛА).
На Беларусі барацьба, падобная да грэка-рымскай барацьбы, вядома з даўніх часоў як барацьба «на крыжы». У 1914 у Мінску праведзены 1-ы чэмпіянат гораду сярод барцоў-аматараў. Сярод бел. спартсменаў найб. поспехаў дасягнулі А.Караваеў (чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1960, свету 1958, 1961), У.Зубкоў (чэмпіён свету 1971, 1973—75), І.Каныгін (чэмпіён свету 1981, 1983, Еўропы 1980, 1982—83, 1985), С.Дземяшкевіч (уладальнік Кубка свету 1988, чэмпіён свету 1991, 1993). с. 492
ГРЭ́КА-ТУРЭ́ЦКАЯ ВАЙНА́ 1919—22 , вайна Грэцыі пры падтрымцы дзяржаў Антанты (Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, ЗША) супраць Турцыі. Грэцыя, якая прэтэндавала на ч. тэр. Турцыі, аслабленай пасля 1-й сусв. Вайны, 15.5.1919 высадзіла дэсант у г. Ізмір. У ходзе наступлення (чэрв.—ліп. 1920) яе войскі прарвалі абарону тур. партыз. атрадаў і прасунуліся на 150—250 км у глыб Анатоліі, уступілі ва Усх. Фракію. Акупацыя значнай ч. тэр. Турцыі (у т.л. 16.3.1920 Стамбула брыт. войскамі) актывізавала ў ёй нац.-вызв. рух (гл. Кемалісцкая рэвалюцыя). У процівагу султанскаму (стамбульскаму) у г. Анкара створаны рэв. ўрад на чале з Мустафой Кемалем (Атацюркам). Сфарміраваныя ім ваен. атрады на чале з Ісмет-пашой у выніку 2 бітваў каля с. Інёню (10.1 і 31.3.1921) часова прыпынілі грэч. наступленне. Летам 1921 грэч. сілы (96 тыс. чал.) прарвалі абарону тур. атрадаў (51 тыс. чал.) і выйшлі да р. Сакар’я, аднак у выніку бітвы 23.8—13.9.1921 былі адкінуты тур. войскам (вярх. галоўнакаманд. Атацюрк). Ва ўмовах выхаду з антытур. кааліцыі Францыі (20.10.1921) і Італіі анкарскі ўрад з ваен. дапамогай Сав. Расіі да лета 1922 рэарганізаваў і пераўзброіў свае ваен. часці, якія 26.8.1922 перайшлі ў наступленне (гал. ўдар у раёне Аф’ён-Карахісара), разбілі грэкаў каля Думлупынара (30 жн.), вызвалілі Ізмір (9 вер.), да 18 вер. — усю Анатолію. У палон трапіла 40 тыс. вайскоўцаў грэч. арміі. Паражэнне Грэцыі прывяло да хваляванняў у яе арміі (вер. 1922), адрачэння ад прастола караля Канстанціна І, пакарання смерцю 5 міністраў на чале з прэм’ерам Д.Гунарысам.
Літ.: Гасратян М.А., Орешкова С.Ф., Петросян Ю.А. Очерки истории Турции. М., 1983. С. 165—175. с. 492
ГРЭ́КАЎ Барыс Дзмітрыевіч (21.4.1882, г. Міргарад, Украіна — 9.9.1953), расійскі гісторык. Акад. АН СССР (1935). Д-р гіст. н. (1934). Ганаровы чл. АН БССР (1947). Скончыў Маскоўскі ун-т (1907). З 1910 выкладаў у ВНУ Пецярбурга, Пярмі, Сімферопаля, Масквы. Дырэктар Ін-та гісторыі (з 1937), Ін-та гісторыі матэрыяльнай культуры (1944—46), Ін-та славяназнаўства (1947—51) АН СССР. Акад.-сакратар Аддзялення гісторыі і філасофіі АН СССР (1946—53). Аўтар падручнікаў для ВНУ, прац па гісторыі Ноўгарада, Кіеўскай Русі (стваральнік яе сав. канцэпцыі—феад. дзяржава, агульная радзіма рускіх, украінцаў, беларусаў і інш.), рас. сялянства, паўд. і зах. славян, крыніцазнаўстве і гістарыяграфіі Расіі.
Тв.: Избр. труды. Т. 1—4. М., 1957—60. с. 492
ГРЭ́КАЎ Мітрафан Барысавіч (да 1911 Мартышчанка Мітрафан Паўлавіч; 15.6.1882, хутар Шарпаеўка, Растоўская вобл., Расія — 27.11.1934), рускі жывапісец, заснавальнік сав. батальнага жывапісу. Вучыўся ў Адэскім маст. вучылішчы (1898—1903), Пецярбургскай АМ (1903—11). Чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (1925). Аўтар карцін «Тачанка» (1925), «Кавалерыйская атака», «Трубачы Першай коннай арміі», «Атрад Будзённага» (абедзве 1934) і інш., у якіх з гіст. дакладнасцю, пераканаўча ўзнавіў гераічныя будні грамадз. вайны, атмасферу 1920-х г. Ініцыятар стварэння дыярам і панарам (эскізы дыярам «Штурм Перакопа», 1931; «Абарона Царыцына», 1933, і інш.). Імя Грэкава прысвоена Студыі ваенных мастакоў.
Літ.: Лапунова Н. М.Б.Греков. М., 1982; Левандовский С.Н. М.Б.Греков. Л., 1982. с. 492
ГРЭ́КІ (саманазва Hellēnes эліны), нацыя, асн. насельніцтва Грэцыі (каля 9,55 млн. чал.). Агульная колькасць 12,4 млн. чал. (1992). Гавораць на грэчаскай мове. Вернікі пераважна праваслаўныя. с. 492
ГРЭМ , Грэхем (Graham) Томас (20.12.1805, г. Глазга, Вялікабрытанія — 11.9.1869), англійскі хімік, адзін з заснавальнікаў калоіднай хіміі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1836). Скончыў ун-т у Глазга (1826), дзе і працаваў з 1829 (з 1830 праф.). У 1837—55 у Лонданскім універсітэцкім каледжы, з 1854 дырэктар Манетнага двара. Навук. працы па даследаванні дыфузіі газаў і калоіднай хіміі. Устанавіў, што скорасць дыфузіі газу адваротна прапарцыянальная кораню квадратнаму з яго шчыльнасці (закон Грэма, 1829), а .таксама наяўнасць унутр. трэння ў газах. Даказаў многаасноўнасць фосфарных кіслот (1833). Упершыню даследаваў золі (калоідныя сістэмы) і ўвёў тэрмін «калоід». Выявіў з’явы дыялізу і осмасу.
Літ.: Манолов К. Великие химики: Пер. с болг. Т. 1. 3 изд. М., 1986. с. 492
ГРЭНА́ДА (Grenada), дзяржава на в-ве Грэнада і ў паўд. ч. а-воў Грэнадзіны, у архіпелагу М. Антыльскія а-вы ў Вест-Індыі. Падзяляецца на 7 раёнаў. Пл. 344 км2. Нас. 92 тыс. чал. (1993). Сталіца — г. Сент-Джорджэс. Афіц. мова — англійская. Нац. свята — Дзень незалежнасці (7 лют.).
Дзяржаўны лад. Грэнада — канстытуцыйная манархія. Дзейнічае канстытуцыя 1974. Член Садружнасці на чале з Вялікабрытаніяй. Кіраўнік дзяржавы — брыт. манарх, прадстаўлены генерал-губернатарам. Заканад. ўлада належыць парламенту (15 дэпутатаў), які выбіраецца насельніцтвам на 5 гадоў. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад на чале з прэм’ер-міністрам.
Прырода. Востраў Грэнада (пл. 311 км2) гарысты (выш. да 840 м, гара Сент-Катэрын). На У невял. нізіна. Астравы Грэнадзіны пераважна нізінныя. Клімат субэкватарыяльны, пасатны, марскі. Сярэднямесячная т-ра паветра 25—28°С. Ападкаў больш за 1500 мм (у гарах да 5000 мм) за год, дажджлівы перыяд май— кастрычнік. Шмат невял. рэчак і ручаёў. У гарах захаваліся вільготныя трапічныя лясы. Заказнік Гранд-Этан.
Насельніцтва. Пераважаюць негры (53%) і мулаты (42%). Невял. колькасць англічан, французаў, карэнных жыхароў — індзейцаў карыбаў. Паводле веравызнання пераважаюць католікі і англікане. Сярэдняя шчыльн. 267 чал. на 1 км2, на ўзбярэжжах да 500—800 чал. на 1 км2. У гарадах жыве каля 50% насельніцтва. Найбольшыя гарады: Сент-Джорджэс (каля 7,5 тыс. ж.), Гуяў, Грэнвіл, Вікторыя. Характэрна эміграцыя ў суседнія краіны.
Гісторыя. Найб. стараж. насельніцтва Грэнады — індзейцы аравакі — называлі в-аў Камахонь. У 15 ст. іх выцеснілі адсюль індзейцы карыбы. У 1498 востраў адкрыў Х.Калумб і назваў яго Кансепсьён. З 1650 каланізаваны французамі, якія стварылі тут плантацыйную гаспадарку, заснаваную на рабскай працы (рабоў прывозілі з Афрыкі). У Сямігадовую вайну 1756—63 на востраве высадзіліся англічане (1762), паводле Парыжскага мірнага дагавора 1763 ён стаў брыт. калоніяй і атрымаў назву Грэнада. У час вайны за незалежнасць у Паўн. Амерыцы 1775—83 востраў зноў захапіла Францыя (1778), аднак паводле Версальскага мірнага дагавора 1783 уступіла яго Вялікабрытаніі. У вайну паміж Англіяй і Францыяй (пачалася ў 1794) на Грэнадзе ў 1795 адбылося антыангл. паўстанне пад кіраўніцтвам Ж.Федона (нац. герой Грэнады), задушанае брыт. войскамі. У 1834—38 тут скасавана рабства. У 1885—1958 Грэнада ў складзе брыт. калоніі Падветраныя астравы.
Ва ўмовах узмацнення мясц. руху за аўтаномію на чале з Э.Гейры (з 1950) калан. ўлады ўвялі ў Грэнадзе ўсеагульнае выбарчае права (1951) і абмежаваную аўтаномію (1958). У 1958—62 Грэнада ў складзе Вест-Індскай федэрацыі. З сак. 1967 «асацыіраваная з Вялікабрытаніяй дзяржава» з поўным унутр. самакіраваннем (прэм’ер-міністр Гейры). З 7.2.1974 незалежная дзяржава ў складзе брыт. Садружнасці. Напачатку яе прэм’ер-міністр Гейры (1974—79) прытрымліваўся нацыянал-рэфармісцкага курсу, потым устанавіў дыктатуру, што выклікала рэвалюцыю (сак. 1979). Новы ўрад на чале з М.Бішапам (1979—83) праводзіў палітыку дэмакратызацыі і дыверсіфікацыю эканомікі, наладзіў сувязі з сацыяліст. краінамі, у т.л. з Кубай. У кастр. 1983 узнік канфлікт сярод лідэраў кіруючай партыі Новы рух ДЖУЭЛ, што прывяло да ўзбр. сутыкнення, у час якога загінулі Бішап і шэраг яго міністраў. 25.10.1983 пад выглядам аднаўлення законнасці і бяспекі амер. грамадзян на Грэнадзе супраць краіны распачалі ваен. аперацыю ЗША. У ходзе яе востраў з ліст. 1983 да чэрв. 1985 акупіравалі амер. войскі. Пасля выбараў у снеж. 1984 створаны пераходны ўрад на чале з Х.Блейзам. У 1990 яго змяніў урад Н.Брэтвейта. З 1995 прэм’ер-міністр Грэнады — К.Мітчэл. Грэнада — чл. ААН (з 1974), брыт. Садружнасці, Арг-цыі амер. дзяржаў, Карыбскага супольніцтва, Лаціна-амер. эканам. сістэмы, удзельнічае ў Руху недалучэння. Дзейнічаюць Аб’яднаная лейбарысцкая партыя. Нац. партыя Грэнады, Патрыят. рух імя М.Бішапа, Нац.-дэмакр. кангрэс, Савет прафсаюзаў Грэнады.
Гаспадарка. Пераважае сельская гаспадарка і абслугоўванне турыстаў. Краіна спецыялізуецца на вытв-сці спецый: мускатнага арэха (каля 2 тыс. т штогод, 1/3 сусв. вытв-сці), гваздзікі, карыцы, ванілі. Вырошчваюць таксама какаву, бананы, цукр. трыснёг, какосавую пальму, цытрусавыя, бавоўну, харч. культуры. На схілах гор гаі мускатнага арэха, ніжэй какавы, потым бананаў і інш. культур. Разводзяць буйн. раг. жывёлу, свіней, коз, авечак. Птушкагадоўля. Рыбалоўства. Ёсць прадпрыемствы па перапрацоўцы мускатных арэхаў (г. Гуйяў), копры, цукр. трыснягу, піваварны з-д, бавоўнаачышчальная, швейная, мэблевая ф-кі і інш. На востраве штогод бывае каля 100 тыс. турыстаў і адпачываючых пераважна з ЗША і Канады. Транспарт аўтамаб. (746 км дарог з цвёрдым пакрыццём) і марскі. Гал. порт Сент-Джорджэс. Паблізу міжнар. аэрапорт. Грэнада экспартуе мускатны арэх, какава-зярняты, бананы, гваздзіку, карыцу, ваніль, імпартуе харч. і прамысл. тавары. Асн. гандл. партнёры: ЗША, краіны Зах. Еўропы, суседнія краіны, Канада. Грашовая адзінка — усходнекарыбскі долар.
І.Я.Афнагель (прырода, гаспадарка), У.Я.Калаткоў (гісторыя). с. 492
ГРЭНАДЗЁРЫ (франц. grenadiers ад grenade граната), від пяхоты і кавалерыі ў арміях еўрап. дзяржаў у 17—20 ст. З’явіліся ў Францыі ў Трыццацігадовую вайну 1618—48, пазней — у Прусіі, Расіі (існавалі ў 1694—1917), Вялікабрытаніі (з 1697) і інш. У баі спалучалі ружэйную стральбу з кіданнем ручных гранат; конныя грэнадзёры ў конным страі дзейнічалі, як драгуны, у пешым — як гранатамётчыкі. З сярэдзіны 18 ст. — салдаты адборных гвардз. і інш. часцей і падраздзяленняў (напр., грэнадзёрская рота палка пешай гвардыі ВКЛ). У цяперашні час грэнадзёры захаваліся ў каралеўскай гвардыі сухап. войск Вялікабрытаніі (1-ы і 2-і Грэнадзёрскія батальёны) і, як назва мотапяхоты, у арміі ФРГ («панцэр-грэнадзёр»). с. 493
ГРЭНГА́МСКІ БОЙ 1720 , баявыя дзеянні ў Балтыйскім м. каля в-ва Грэнгам (паўд. група Аландскіх а-воў) паміж атрадамі рас. і швед. ВМФ 7.8.1720 у Паўночную вайну 1700—21. 6 жн. атрад рас. вёславых суднаў (52 галеры і 14 лодак з 11 тыс. чал. дэсанта; усяго 52 гарматы) пад камандаваннем ген. М.М.Галіцына паводле загаду Пятра І прыбыў да Аландскіх а-воў, каб знішчыць швед. эскадру віцэ-адм. К.Шэблата (лінейны карабель, 4 фрэгаты, 9 малых суднаў, 156 гармат). У ходзе бою рас. маракі ўзялі на абардаж 4 фрэгаты, астатнія швед. караблі адступілі; шведы страцілі 103 чал. забітымі і 407 палоннымі, расіяне — каля 300 забітымі і параненымі. У выніку перамогі ў Грэнгамскім баі рас. войскі замацаваліся ў раёне Аландскага архіпелага, што паскорыла заключэнне Ніштацкага мірнага дагавора 1721. с. 494
ГРЭ́НКІ , возера ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас. р. Шчара, за 3 км на Пн ад Баранавіч. Пл. 0,32 км2. с. 494
ГРЭНЛА́НДСКАЕ МО́РА , ускраіннае мора Паўн. Ледавітага ак., паміж а-вамі Грэнландыя, Ісландыя, Ян-Маен, Мядзведжы і Шпіцберген. Пл. 1195 тыс. км2. Найб. глыб. 5527 м. У зах. частцы халоднае Усх.-Грэнландскае цячэнне, ва ўсходняй — цёплае Шпіцбергенскае цячэнне. Т-ра вады летам ад 0 °С на ПнЗ да 6 °С на Пд, зімой ад 1—2 да -1 °С. Салёнасць 32—34 ‰. Прылівы паўсутачныя (да 4,4 м). Рыбалоўства (траска, палтус, мойва); промысел грэнландскага цюленя. Гал. парты: Лонгйір і Барэнцбург (в-аў Шпіцберген), Акурэйры (в-аў Ісландыя). с. 494
ГРЭНЛА́НДСКА-ІСЛА́НДСКІ ПАРО́Г , падняцце дна Атлантычнага ак. ў Дацкім праліве, паміж падводнымі схіламі Ісландыі і Грэнландыі. Даўж. Каля 90 км. Найб. глыб. каля 300 м. Перашкаджае глыбіннаму водаабмену паміж Грэнландскім морам і Атлантычным акіянам. с. 494
ГРЭНЛА́НДСКА-КАНА́ДСКІ ПАРО́Г , падняцце дна Атлантычнага ак. ў праліве Дэвіса, паміж падводнымі схіламі Грэнландыі і в-ам Бафінава Зямля. Даўж. каля 75 км. Найб. глыб. 642 м. Перашкаджае глыбіннаму водаабмену паміж морам Бафіна і Атлантычным акіянам. с. 494
ГРЭНЛА́НДСКІ АНТЫЦЫКЛО́Н , пастаянная вобласць павышанага атм. ціску над Грэнландыяй. Абумоўлена пераважна нізкай т-рай і значнай вышынёй ледавіковага шчыта вострава. Аналаг Грэнландскага антыцыклону Антарктычны антыцыклон. с. 494
ГРЭНЛА́НДСКІ КІТ , гл. ў арт. Кіты. с. 494
ГРЭНЛА́НДСКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ПАРК (Grønland), на ПнУ в-ва Грэнландыя. Засн. ў 1974. Пл. каля 70 млн. га. Ландшафты арктычных пустынь, на схілах узгоркаў — травяная расліннасць. У фауне звычайныя аўцабык, белы мядзведзь, маржы, цюлені, пясцы, заяц, гарнастай, з птушак — белая курапатка, гага, белашчокая казарка, гусь Роса, белая сава, крэчат. Біясферны рэзерват. с. 494
ГРЭНЛА́НДЫЯ (эскімоская назва Kalaallit Nunaat, дацкая Grønland), аўтаномная частка Даніі на найб. востраве зямнога шара — Грэнландыі. Знаходзіцца паміж Паўн. Ледавітым і Атлантычным акіянамі, каля берагоў Паўн. Амерыкі. Падзяляецца на 3 інспектараты. Пл. 2176 тыс. км2. Нас. 58 тыс. чал. (1994). Адм. цэнтр — г. Нук (Готхаб). Афіц. мовы — эскімоская і дацкая.
Прырода. Больш за 80% паверхні ўкрыта лёдам таўшчынёй да 3,5 км. Аб’ём лёду каля 2,6 млн. км3. Па далінах у акіян спаўзаюць вял. ледавікі, пры гэтым утвараецца штогод 13—15 тыс. айсбергаў. Участкі свабоднай ад лёду сушы (шыр. да 250 км) выцягнуты ўздоўж берагоў (асабліва на ПдЗ і Пн) і з’яўляюцца ўскраінамі пласкагор’яў (выш. Да 400—600 м) і горных масіваў (выш. да 2000 м). Каля ўсх. ўзбярэжжа, у хр. Уоткінса — г. Гунб’ёрн (3700 м, найвышэйшы пункт вострава). Берагі моцна парэзаны фіёрдамі. Клімат субарктычны і арктычны, на ўзбярэжжы марскі, у цэнтр. ч. ледавіковага покрыва кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. на ўзбярэжжы ад -7 °С на Пд да -36°С на Пн, ліп. адпаведна ад 10°С да 3°С. У цэнтр. ч. вострава сярэдняя т-ра студз. -47 °С, ліп. -12 °С. Зімой адзначаюцца т-ры каля -70 °С (адзін з полюсаў холаду Паўн. паўшар’я). Ападкаў на Пд 800—1100 мм за год, на Пн 150—250 мм, на ледавіковым покрыве 300—400 мм. На ўзбярэжжы тундравая расліннасць, на крайнім Пд месцамі крывалессе, на Пн арктычная пустыня. На ПнУ Грэнландскі нацыянальны парк.
Насельніцтва. Каля 90% складаюць грэнландскія эскімосы, каля 10% — датчане. Паводле веравызнання ўсе жыхары вострава лютэране. Амаль усё насельніцтва сканцэнтравана на паўд.-зах. і паўд. узбярэжжы, на ПнЗ жыве толькі 1,5%, на ўсх. узбярэжжы —6%. На востраве існуе каля 150 невял. населеных пунктаў з насельніцтвам ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч жыхароў.
Гісторыя. Тэр. Грэнландыі чалавек пачаў засяляць каля 5 тыс. г. назад. Тут выяўлены сляды стараж.-эскімоскай культуры Дорсет, якую змяніла культура Туле. Каля 875 востраў заўважыў вікінг Ульфсан Гунб’ёрн. Першым з еўрапейцаў на ўзбярэжжы Грэнландыі высадзіўся ў 982 ісландскі вікінг Эйрык Рыжы. Ён даследаваў паўд. ч. вострава і назваў яго Грэнландыя (Зялёная краіна). У 986 тут засн. нарманскія (ісландскія) пасяленні, якія праіснавалі да 15 ст. Адначасова працягвалася засяленне вострава эскімосамі. З 1261 Грэнландыя фактычна належала Нарвегіі. У пач. 17 — пач. 18 ст. ў водах вострава вялі промысел да 10 тыс. англ., галандскіх, франц. і дацкіх кітабояў. З 1721 Грэнландыя каланізавана датчанамі. У 1750 дацкія ўлады заснавалі Каралеўскую грэнландскую гандл. кампанію, якая да 1950 захоўвала дзярж. манаполію на гандаль з Грэнландыяй. Пасля скасавання ў 1814 дацка-нарв. уніі 1380 востраў пад уладай Даніі. У 1925 Грэнландыя адміністрацыйна падзелена на Усх. і Паўднёвую. У 1933 Міжнар. суд у Гаазе адхіліў тэр. прэтэнзіі Нарвегіі на Усх. Грэнландыю. У 2-ю сусв. вайну дацкі ўрад заключыў з ЗША і Канадай пагадненне аб прызнанні апошнімі правоў Даніі на Грэнландыю, за што яны атрымалі права будаваць на востраве ваен. базы. У выніку дацка-амер. пагаднення аб сумеснай абароне вострава (1951) у Туле створана ваен.-паветр. база ЗША. У 1953 Грэнландыя стала раўнапраўнай ч. Дацкага каралеўства. З 1979 мае ўнутр. аўтаномію (уласныя парламент і ўрад). Пасля рэферэндуму 1982 Грэнландыя ў 1985 выйшла з Еўрап. эканам. супольнасці, дзе яна мела членства разам з Даніяй (з 1973). У 1984 парламент Грэнландыі абвясціў яе зонай, свабоднай ад ядз. зброі. У 1980-я г. дацкія назвы населеных пунктаў зменены на эскімоскія. У 1991 кіраўніком урада Грэнландыі стаў Л.Э.Іохансен. У 1995 адбыліся выбары ў парламент (ландстынг). Дзейнічаюць с.-д. партыя Сіумут, партыі Атасут, Інуіт атакатыніт, Усегрэнландскі прафсаюз і інш.
Гаспадарка. Гал. галіны — рыбная лоўля (пераважна траскі), промысел крэветак і паляванне на цюленяў, маржоў, нарвалаў і бялух. Штогадовы ўлоў рыбы каля 100 тыс. т, нарыхтоўваецца каля 50 тыс. шкур цюленяў. З рыбалоўствам і рыбаперапрацоўкай звязана больш за 25% насельніцтва. Грэнландыя багатая карыснымі выкапнямі, аднак здабываецца толькі невял. колькасць урану, графіту, цынку, свінцу, серабра, бурага вугалю. Ёсць прадпрыемствы па буд-ве рыбалоўных суднаў і суднарамонце, буд. прам-сці. Невялікую ролю адыгрываюць авечкагадоўля (каля 20 тыс. галоў), аленегадоўля (каля 10 тыс. галоў), агародніцтва. Замежны турызм. Транспарт марскі і паветраны. Экспарт — рыба і морапрадукты (каля 85%), карысныя выкапні, імпарт — нафта і нафтапрадукты, прамысл. і харч. тавары. Гандл. сувязі з Даніяй, ЗША, Германіяй, Швецыяй, Японіяй, Нарвегіяй. Грашовая адзінка — дацкая крона.
Літ.: Возгрин В.Е. Гренландия и гренландцы. М., 1984.
І.Я.Афнагель (прырода, гаспадарка),
У.Я.Калаткоў (гісторыя). с. 494
ГРЭНО́БЛЬ (Grenoble), горад на ПдУ Францыі ў Альпах, пры зліцці рэк Ізер і Драк. Адм. ц. дэпартамента Ізер і гал. горад гіст. вобласці Дафінэ. 154 тыс. ж., з прыгарадамі каля 400 тыс. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Электратэхн., хім., папяровая., харч. прам-сць, вытв-сць пальчатак. Каля Грэнобля буйныя ГЭС. Ун-т, ін-т ядзерных даследаванняў. Музеі Стэндаля (нарадзіўся ў Грэноблі), прыгожых мастацтваў. Арх. Помнікі 11—17 ст. Цэнтр альпінізму і зімовых відаў спорту. Месца правядзення Х зімовых Алімпійскіх гульняў (1968). с. 495
ГРЭНСК , археалагічная стаянка ранняга мезаліту (10—8 тыс. г. назад) ва ўрочышчы Грэнск, каля в. Ворнаўка Кармянскага р-на Гомельскай вобл. Выяўлены рэшткі агнішчаў, вял. колькасць крамянёвага інвентару, у т.л. тронкавыя наканечнікі стрэл (грэнскі тып), вастрыі, праколкі, разцы, скрабкі і інш. Знаходка вял. колькасці нуклеусаў сведчыць пра існаванне тут крэменеапрацоўчай майстэрні. Ад стаянкі атрымала назву грэнская культура. с. 495
ГРЭ́НСКАЯ КУЛЬТУ́РА , археалагічная культура плямён, якія ў познім палеаліце і раннім мезаліце (12—8 тыс. г. назад) жылі ў Верхнім Падняпроўі. Назва ад стаянкі Грэнск. Мае 2 этапы: фінальна-палеалітычны (ранні) і раннемезалітычны (позні). Пасяленні грэнскай культуры прадстаўлены сезоннымі стаянкамі паляўнічых па берагах рэк, часцей на пясчаных дзюнах. Па меры раставання апошняга ледавіковага покрыва ў гарах Скандынавіі плямёны грэнскай культуры разам з плямёнамі свідэрскай культуры прасоўваліся на Пн. Асаблівасцю культуры з’яўляецца пашырэнне крамянёвых асіметрычных наканечнікаў стрэл (грэнскі тып), апрацаваных з аднаго краю. Самыя стараж. помнікі грэнскай культуры Бароўка, Каромка, Хвойна (Магілёўскі р-н), другога этапа развіцця — Грэнск, Дальняе Ляда (Быхаўскі р-н), Рэкорд (Лоеўскі р-н). На рубяжы ранняга і позняга мезаліту Грэнская культура змянілася сожскай культурай. Вылучыў грэнскую культуру ў 1960-я г. У.Дз. Будзько, даследавалі А.Г.Калечыц, В.Ф.Капыцін, У.П.Ксяндзоў. В.Ф.Капыцін. с. 495
«ГРЭСК» , жалезны метэарыт класа гексаэдрытаў, знойдзены ў 1954 каля в. Пукава Грэскага р-на (цяпер в. Камсамольская Капыльскага р-на) Мінскай вобл. Маса 300 кг, даўжыня 92 см. У момант знаходкі быў пакрыты тоўстай карой акіслення, што сведчыць аб працяглым знаходжанні ў глебе. Асн. частка метэарыта (270 кг) знаходзіцца ў музеі Ін-та геал. навук Нац. АН Беларусі, узоры агульнай масай каля 30 кг — у музеях розных краін.
Літ.: Бордон В.Е., Давыдов М.Н. Рожденные в космосе. Мн., 1982. У.Я.Бардон. с. 495
ГРЭСК , вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на Пн ад Слуцка, 90 км ад Мінска, 20 км ад чыг. ст. Слуцк. 2309 ж., 822 двары (1997).
Вядомы з пач. 16 ст. З 1536 належаў польск. каралеве Боне, потым Алелькавічам, Валодкавічам, Радзівілам. У сярэдзіне 16 ст. цэнтр войтаўства. З 1590 у Слуцкім княстве, мястэчка, 68 двароў, млын, царква. З 1793 у Рас. імперыі. У 19 — пач. 20 ст. цэнтр воласці Слуцкага пав. У 1885 у Грэску 1068 ж., 122 двары, школа, царква, 3 ветракі, рынак. З 1924 цэнтр сельсавета, з 1935 — Грэскага раёна. У 1929—38 мястэчка, у 1931—35 і з 1956 цэнтр сельсавета ў Слуцкім р-не. У Вял. Айч. вайну часткова спалены, дзейнічала Грэскае патрыятычнае падполле. У 1961 да Грэска далучаны пас. Някрасаўка. У 1971 — 2192 ж., 617 двароў.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і ахвяр фашызму. У цэнтры вёскі гарадзішча ранняга жал. веку. с. 495
ГРЭ́СКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з ліп. 1941 да чэрв. 1944 у Грэскім р-не Мінскай вобл. пад кіраўніцтвам Грэскага падп. РК КП(б)Б. Арганізатар і кіраўнік У.І.Заяц. Налічвала каля 80 чал., 4 групы: у бальніцы в. Грэск (кіраўнік Ю.Г.Войчык), вёсках Стараселле (А.В.Вадап’ян), Гацук (Заяц), Вобчае (І.І.Каско). Падпольшчыкі вялі сярод насельніцтва агітац. работу, распаўсюджвалі звесткі Саўінфармбюро, перадавалі партызанам звесткі пра рух варожага транспарту, папярэджвалі пра карныя аперацыі акупантаў, псавалі тэлеф. сувязь праціўніка, спалілі некалькі мастоў на шашэйных дарогах, пусцілі пад адхон варожы эшалон, разграмілі апорны пункт фашыстаў у в. Вобчае, захапілі абоз з прадуктамі і пераправілі партызанам. с. 495
ГРЭ́СКІ РАЁН , адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—31 і 1935—56. Утвораны 17.7.1924 у складзе Слуцкай акругі. Цэнтр — в. Грозаў. Пл. 1069 км2, нас. 33 992 чал., 288 населеных пунктаў (1925). Падзяляўся на 10 сельсаветаў. З 9.6.1927 да 26.7.1930 у складзе Мінскай акругі. Скасаваны 8.7.1931, тэр. ўвайшла ў склад Капыльскага, Пухавіцкага і Слуцкага р-наў. Зноў утвораны 12.2.1935. Цэнтр — мяст. Грэск. Пл. 1000 км2, 151 населены пункт. Падзяляўся на 15 сельсаветаў. З 21.6.1935 у Слуцкай акр., з 20.2.1938 і з 8.1.1954 у складзе Мінскай, з 20.9.1944 — Бабруйскай абл. Скасаваны 17.12.1956, тэр. перададзена ў Капыльскі, Пухавіцкі, Слуцкі і Уздзенскі р-ны. с. 495
ГРЭСЬ Аляксандр Яўхімавіч (н. 22.5.1951, г. Брагін Гомельскай вобл.), бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў БПІ (1981). Працуе на Мінскім электратэхн. з-дзе імя В.І.Казлова (з 1973). Вучыўся ў свайго бацькі — нар. майстра Я.С.Грэся, працуе пераважна з жонкай — нар. майстрам Г.С.Грэсь. Аўтар твораў утылітарнага і дэкар. прызначэння з саломкі, лазы, бяросты, чароту і інш.: куфэркі, цукерніцы, хлебніцы, вазы, капелюшы, пацеркі, бранзалеты і інш. Аформіў саломкай інтэр’ер пакоя музея М.Багдановіча ў Мінску (1983). Аздабляе касцюмы фалькл. калектывам «Белая Русь», «Агмень», «Купалінка», «Крэсіва», «Жавароначкі», «Бяседа» і інш. Творчасці ўласцівы нар. матывы, завершанасць кампазіцыі і пластычнасць. с. 495
ГРЭСЬ Аркадзь Аляксандравіч (н. 20.11.1941, в. Жабінцы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне уралогіі. Д-р мед. н. (1984), праф. (1986). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1964). З 1971 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1991 заг. кафедры). Навук. працы па лячэнні неўрагенных расстройстваў мочаспускання, запаленчых хвароб нырак, прастаты.
Тв.: Неврогенный мочевой пузырь (разам з М.Я.Саўчанкам, В.А.Мохартам) // Уродинамика. София, 1991. с. 495
ГРЭТРЫ́ (Grétry) Андрэ Эрнест Мадэст (8 ці 11.2.1741, г. Льеж, Бельгія — 24.9.1813), французскі кампазітар, муз. пісьменнік. Па паходжанні бельгіец. Чл. Ін-та Францыі (1795), Балонскай філарманічнай акадэміі (1765). Вучыўся ў царкоўна-пеўчай школе ў Льежы (з 1750), удасканальваў майстэрства ў Рыме. З 1767 у Парыжы. Вядомасць яму прынеслі камічныя оперы «Гурон» (1768) і «Люсіль» (1769), у якіх выявіўся талент кампазітара-лірыка, майстра сентыментальнага і камедыйнага муз.-сцэн. дзеяння. Буйнейшы прадстаўнік франц. камічнай оперы 18 ст. Стварыў новыя жанравыя разнавіднасці: гераічную оперу на гіст. сюжэт («Рычард Львінае сэрца», 1784), нар.-гераічную драму («Вільгельм Тэль», 1791). Пісаў таксама лірычныя трагедыі, духоўную музыку, сімфоніі, камерна-інстр. ансамблі, гімны, рэв. песні і інш. Аўтар «Мемуараў» (т. 1—3, 1796—97). с. 496
ГРЭЎС Іван Міхайлавіч (16.5.1860, с. Лутавінава Варонежскай вобл., Расія — 16.5.1941), расійскі гісторык-медыевіст, грамадскі дзеяч, педагог. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1883), з 1890 прыват-дацэнт у ім. Праф. Вышэйшых жаночых курсаў (Бястужаўскіх) у Пецярбургу (1892—1918) і Пецярбургскага ун-та (з 1899). Аўтар «Нарысаў з гісторыі рымскага землеўладання» (1899), гістарыяграфічных прац пра В.Р.Васільеўскага (1899), А.Цьеры (1902), навук.-папулярнай кнігі «Тацыт» (апубл. ў 1946) і інш. Адзін з заснавальнікаў семінарскай сістэмы і экскурсійнага метаду ў рас. універсітэцкай адукацыі. с. 496
ГРЭХ , у рэлігійнай этыцы маральнае зло, якое заключаецца ў парушэнні дзеяннем, словам ці думкай волі Бога. Да граху адносяць невыкананне пэўных рэліг.-царк. нормаў, устаноўленых асобна кожнай канфесіяй. Тэалогія вылучае першародны грэх першых людзей, вынікі якога наследуюць нашчадкі. Сутнасцю праваслаўнага вучэння пра грэх з’яўляецца збавенне, якое магчыма толькі верай і справамі. Лічыцца, што без веры ў Бога, без хрысц. зносін, без хрышчэння нельга заслужыць даравання. с. 496
ГРЭ́ХЕМ , Грэм (Graham) Марта (11.5.1894, г. Пітсбург, ЗША — 2.4.1991), амерыканская танцоўшчыца, харэограф, педагог; адна з яркіх прадстаўніц танца мадэрн. Ганаровы д-р мастацтвазнаўства Гарвардскага ун-та (1966). Вучылася ў школе Р.Сен-Дэні і Т.Шоўна (1916—23), танцавала ў ёй. У 1927 стварыла ў Нью-Йорку Школу сучаснага танца Грэхем (буйнейшы цэнтр танца мадэрн), у 1929 — трупу «Грэхем данс груп», з якой выступала да 1971. Выпрацавала ўласны стыль рытмапластычнага танца, які вылучаецца экспрэсіяй і сцэн. выразнасцю. Выступала з сольнымі нумарамі ва ўласных пастаноўках: «Скарга» (1930) і «Амерыканскія правінцыялы» (1934) на муз. Л.Хорста, «Вясна ў Апалачах» (1944) на муз. А.Копленда, «Пячора сэрца» С.Барбера (1947), «Клітэмнестра» (1958) і «Люцыфер» (1975) Эль Дабха, «Спакушэнне месяца» на муз. Б.Бартака (1986) і інш. Сярод яе вучняў і паслядоўнікаў Дж.Батлер, М.Канінгем, Н.Морыс, Р.Норт, Г.Сакалова, П.Тэйлар, Г.Тэтлі, А.Эйлі.
Літ.: Terry W. Frontiers of dance: the life of Martha Graham. New York, 1975. с. 496
ГРЭ́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА , у Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Мёрыца, за 6 км на У ад г. Міёры. Пл. 0,7 км2, даўж. 4,6 км, найб. шыр. 240 м, найб. Глыб. 6,5 м, даўж. берагавой лініі больш за 10 км. Пл. вадазбору 4,5 км2. Схілы катлавіны выш. 2—6 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на ПнУ і ПдЗ сплавінныя. Дно плоскае, глеістае. Паласа расліннасці шыр. 10— 50 м. Злучана пратокай з воз. Чэрас. с. 496
ГРЭ́ЦКІ Іван Мікалаевіч (1898, г. Косава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 1937), удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. У 1924—27 сакратар падп. райкома КПЗБ на Брэстчыне. У 1927 арыштаваны і зняволены ў турму. У сувязі з завочным выбраннем яго дэпутатам польскага сейма (1928) вызвалены з турмы. Адзін з кіраўнікоў пасольскай фракцыі і рэв.-дэмакр. нац.-вызв. арг-цыі «Змаганне». За рэв. дзейнасць 30.8.1930 арыштаваны і зняволены на 8 гадоў. У выніку абмену палітзняволенымі з 1932 у БССР, жыў у Мінску. с. 496
ГРЭ́ЦКІ АРЭ́Х , валоскі арэх (Juglans regia), від кветкавых раслін з роду арэх. Радзіма — Сярэдняя і Паўн.-Усх. Азія. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах. Вырошчваецца ў многіх краінах Еўропы, Азіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі трапляецца як інтрадукаваная расліна ў бат. садах, парках і скверах, вырошчваецца садаводамі-аматарамі.
Лістападнае дрэва выш. да 35 м і дыям. да 2 м. Крона густая, раскідзістая. Лісце няпарнаперыстаскладанае, пахучае (мае эфірны алей). Кветкі дробныя, зеленаватыя, аднаполыя. Плады — буйныя несапраўдныя шарападобныя касцянкі («арэхі»). Ядро арэхаў ядомае, мае да 70% тлушчаў, 26% бялкоў, вітаміны В1, Е і правітамін А, выкарыстоўваецца ў кандытарскай і кулінарнай вытв-ці, недаспелыя арэхі багатыя вітамінам С, з іх вырабляюць варэнне. З арэхаў атрымліваюць арэхавы алей, які ідзе ў ежу, на выраб лакаў, высакаякаснага мыла, тушы. Грэцкі арэх жыве да 400 гадоў. Харч., тэхн., кармавая, лек., меданосная і дэкар. расліна. Мае каштоўную драўніну. З лісця, кары, зялёнай лупіны пладоў атрымліваюць дубільнікі і карычневую фарбу. Г.У.Вынаеў. с. 496
ГРЭЦЫ́ЗМ , слова, запазычанае з грэчаскай мовы візант. перыяду, а таксама тэрмін, утвораны з грэч. кораня і афіксаў. Сустракаюцца ў помніках бел. пісьменства 14—16 ст., куды трапілі са стараж.-рус. мовы, а таксама праз пераклады з грэч. мовы рэліг. і навук. л-ры (напр., «адъ», «аксамигъ», «ангелъ», «антихристъ», «канон», «мира» і інш.). Вял. колькасць грэцызмаў пранікла ў бел. мову на працягу 17—20 ст. праз рус. або польск. мовы-пасрэдніцы.
Лексіка грэч. паходжання ў сучаснай бел. мове характарызуецца: зычным «ф» у пач. слова («фаза», «філасофія»); спалучэннямі «-кс-», «-пс-», «-мв-», «-мп-» у сярэдзіне слова («сінтаксіс», «элепсіс», «сімвал», «сімптом»); спалучэннямі «-ос (-ас)», «-іка (-ыка)» у канцы слова («пафас», «батаніка»). Прадуктыўныя штучныя ўтварэнні слоў на аснове грэч. каранёў і афіксаў (напр., «антонім» < anti — супраць і onyma — імя, назва). Большасць грэцызмаў у бел. мове папаўняюць навук. тэрміналогію.
Літ.: Булыка А.М. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV—XVIII стст. Мн., 1980. У.Б.Ламека. с. 496
ГРЭ́ЦЫЯ Старажытная, Элада (грэч. Hellas), цывілізацыя, дзяржаўнасць і культура на тэрыторыі паўд. ч. Балканскага п-ва, астравоў Эгейскага м., зах. ўзбярэжжа п-ва М. Азія і інш. зямель у 2—1-м тыс. да н.э. (ад узнікнення першых грэч. гарадоў-дзяржаў да рым. заваявання ў 2 ст. да н.э.).
Гісторыя. Сучасныя даследчыкі падзяляюць гісторыю Грэцыі на 2 вял. эпохі: мікенскую (крыта-мікенскую) палацавую цывілізацыю і ант. полісную цывілізацыю, а таксама на больш дробныя перыяды. У 1-ю эпоху (30—12 ст. да н.э.), якая прыпадае на бронзавы век, дагрэчаскае насельніцтва (пеласгі) выцеснена ўласна грэчаскім (ахейцы), сфарміраваліся крыта-мікенская культура з цэнтрам у Кносе, раннекласавае грамадства на чале з басілеямі, узніклі мараплаванне і пісьменства (гл. Крыцкае пісьмо). Канцом гэтай эпохі сталі Траянская вайна і перасяленне ў Грэцыю дарыйцаў. У прамежкавыя перыяды — субмікенскі (1125—1025 да н.э.) і гамераўскі (11—9 ст. да н.э., вядомы пераважна паводле эпасу Гамера, наз. таксама «цёмныя вякі») — адбыўся пераход да жал. веку, склаліся патрыярхальнае рабства і раннія полісы як асобая форма земляробскай абшчыны. Эпоха ант. поліснай цывілізацыі пачалася з архаічнага перыяду (8—6 ст. да н.э.), які па часе супаў з шырокай тэр. экспансіяй грэкаў (т. зв. вял. каланізацыя, з сярэдзіны 8 ст. да н.э.). У архаічны перыяд грэч. грамадства развівалася найб. інтэнсіўна. Адбылося станаўленне класічнага рабства і полісаў як гарадоў-дзяржаў, фарміраванне сістэмы грашовага абарачэння і рынку, мелі месца распрацоўка канцэпцый суверэнітэту народа і дэмакр. формы праўлення, гал. этычных нормаў і прынцыпаў маралі, эстэт. ідэалаў, зараджэнне асн. феноменаў ант. культуры — філасофіі і навукі, гал. жанраў л-ры, т-ра, ордэрнай архітэктуры, спорту. Каланізацыю, выкліканую пераважна недахопам с.-г. зямель (з-за гэтага ў полісах нярэдка адбываліся грамадз. войны і гвалтоўны перадзел зямлі) і імкненнем грэкаў устанавіць свой кантроль над гандл. шляхамі, першымі пачалі астраўныя гарады Халкіда і Эрэтрыя, потым Карынф, Мегары, малаазійскія гарады (асабліва Мілет) і інш. Каланізацыя развівалася ў 3 асн. кірунках: зах. (Сіцылія, Паўд. Італія, Паўд. Францыя, усх. ўзбярэжжа Іспаніі), паўн. (фракійскае ўзбярэжжа Эгейскага м., раён праліваў з Міжземнага ў Чорнае м. і ўзбярэжжа апошняга) і паўд.-ўсх. (узбярэжжа Паўн. Афрыкі і краіны Леванта). У ходзе яе заснаваны ант. калоніі, у т.л. Сіракузы, Тарэнт, Візантый, Гаргіпія, Ольвія, Пантыкапей, Фанагорыя, Херсанес Таўрыйскі, Тыра; актывізаваўся грэч. марскі гандаль; рамяство аддзялілася ад сельскай гаспадаркі як самаст. галіна вытв-сці. Каланізацыя не поўнасцю спыніла сац. канфлікты, што ў 7—6 ст. да н.э. прывяло да зараджэння ў многіх грэч. гарадах, у т.л. Стараж. Афінах, ранняй формы тыраніі (у ліку першых тыранаў былі Пісістрат і Палікрат). Класічны перыяд (мяжа 6 і 5 ст. — 388 да н.э.) быў часам эканам., паліт. і культ. росквіту Грэцыі. Яго гал. знешнепаліт. падзеі — грэка-персідскія войны, Пелапанеская вайна, Карынфская вайна. Унутрыпаліт. развіццё было звязана з рэформамі Салона і Клісфена ў Афінах, законамі Лікурга ў Спарце і характарызавалася саперніцтвам у полісах дэмакр. і алігархічных (гл. Алігархія) сіл (найб. росквіту дэмакратыя дасягнула ў Афінах пры Перыкле), утварэннем дзяржаў федэратыўнага тыпу (найб. вядомыя Фесалія і Беотыя), паступовым узвышэннем Стараж. Македоніі. На пач. апошняга перыяду элінізму (канец 4 — апошнія дзесяцігоддзі 1 ст. да н.э.) крызіс класічных полісаў стаў прычынай усх. паходу (334—323 да н.э.) Аляксандра Македонскага. У ходзе грэка-македонскіх заваяванняў узнікла вял. імперыя, якая ахапіла Балканскі п-аў, астравы Эгейскага м., М. Азію, Егіпет, усю Пярэднюю Азію, паўд. раёны Сярэдняй Азіі і ч. Цэнтр. Азіі да ніжняга цячэння Інда. Пасля смерці Аляксандра Македонскага (323 да н.э.) створаная ім імперыя ў выніку адсутнасці цесных унутр. сувязей і паўвекавых міжусобіц яго палкаводцаў (дыядохаў) распалася на шэраг эліністычных дзяржаў (Македонія, Грэка-Бактрыйскае царства, манархіі Селеўкідаў, Пталамеяў і інш.). Саперніцтва ўнутры Грэцыі паміж Македоніяй, Ахейскім саюзам і Эталійскім саюзам прывяло да аслаблення магутнасці краіны і ўмяшання ў яе справы Стараж. Рыма (з 197 да н.э.). Пасля роспуску рымлянамі Эталійскага (148 да н.э.) і Ахейскага (146 да н.э.) саюзаў Грэцыя фактычна страціла незалежнасць (канчаткова ў 27 да н.э. ў сувязі з ператварэннем Грэцыі ў рым. правінцыю Ахая).
Выхаванне і адукацыя. У Стараж. Грэцыі выхаванне разумелася як непарыўнае адзінства «гімнастычнага» і «мусічнага» (ад слова муза), як развіццё фіз. і разумовае адначасова. Сінтэзам гэтых элементаў павінна была стаць класічная раўнавага цела і духу, ідэал калакагатыі — гармоніі ў чалавеку прыгажосці і дабра. Пачатае з канкрэтнага ўяўлення аб прыгожым трэніраваным целе юнака «высакароднага паходжання», з цягам часу паняцце калакагатыі дасягнула вышыні абстракцыі, стала выражэннем грамадз. і этычных каштоўнасцей ант. грамадства, увасобленых у гарманічна развітой асобе.
У Стараж. Грэцыі сфарміраваліся 2 асн. тыпы выхавання: спартанскі і афінскі. У Спарце выхаванне фіз. развівалася за кошт выхавання інтэлектуальнага і эстэтычнага. У 7-гадовым узросце хлопчык пераходзіў пад апеку дзяржавы. Уключаны ў адзін з атрадаў (ілаў), пасля 4-гадовай падрыхтоўкі ён мог прыступіць да больш сур’ёзных заняткаў, якія завяршаў у 20-гадовым узросце ў якасці ірэна — сталага юнака. Вучні падзяляліся на 2 групы: малодшыя (хлопчыкі ад 7 да 14 гадоў) і эфебы (юнакі ад 14 да 20 гадоў). Ва ўзросце ад 20 да 30 гадоў спартанцы праходзілі ваен. службу. Іх інтэлектуальная падрыхтоўка абмяжоўвалася ўменнем чытаць і пісаць, веданнем некалькіх ваен. і рэліг. песень, а таксама асобнымі звесткамі аб традыцыях, гісторыі, рэлігіі і абрадах Спарты. Загартоўка была суровая: развіццё ўпартасці і вынослівасці, здольнасці пераносіць нястачу, голад, холад, боль, выхаванне гатоўнасці да паходаў, валодання зброяй. Выхаванне дзяўчынак мала адрознівалася ад выхавання хлопчыкаў. На першым месцы былі фіз. сіла і вынослівасць дзяўчынак, будучых маці грамадзян-воінаў. Яны займаліся нароўні з хлопчыкамі гімнастыкай, бегам, кідалі дыск, дужаліся, а таксама вучыліся спевам і танцам. Гал. мэтай такой сістэмы было выхаванне людзей развітых фізічна, храбрых і дысцыплінаваных. Арганізацыя выхавання ў Спарце прыпісваецца Лікургу і апісана Плутархам у «Жыцці Лікурга».
У Афінах ідэалам выхавання было фарміраванне чалавека ўсебакова адукаванага. Ідэя калакагатыі рэалізоўвалася праз фіз. і мусічнае, або інтэлектуальнае, маральнае і эстэт. выхаванне. Мусічным выхаваннем хлопчыкаў ва ўзросце 7—14 гадоў займаліся прыватныя настаўнікі — граматысты і кіфарысты. Граматыст вучыў дзяцей чытанню і пісьму, даваў ім асн. паняцці пра лічэнне. Потым яны пераходзілі да вывучэння стараж. пісьменнікаў (Гамер, Эзоп), чыталі паэмы Гесіёда, вершы заканадаўца Салона, творы Феакрыта, развучвалі гімны ў гонар багоў. Кіфарыст даваў хлопчыкам навыкі ігры на ліры ці кіфары. Пад кіраўніцтвам педатрыба ў палестрах 15—16-гадовыя хлопчыкі спаборнічалі ў бегу, скачках, кіданнях кап’я і дыска. Выхаванне інтэлектуальнае і фіз. працягвалася ў гімнасіях, якія ў эліністычную эпоху былі асн. тыпам публічнай сярэдняй школы. Заканчэннем выхаваўчага цыкла была 2-гадовая ваен. і грамадз. падрыхтоўка ў дзярж. эфебіях, створаных пасля 338 да н.э. Дзяўчынкі з усіх сац. слаёў атрымлівалі хатняе выхаванне. Тып афінскага выхавання перамог у эліністычным свеце і пазней адыграў значную ролю ў развіцці еўрап. педагогікі. У Афінах сфарміраваўся таксама тып вышэйшай школы, пачатак якой далі філас. школы і ў першую чаргу Акадэмія платонаўская.
Міфалогія і рэлігія. Стараж.-грэч. міфалогія прайшла ў сваім развіцці доўгі шлях, успрыняўшы некат. паданні народаў Стараж. Усходу (пераважна хетаў і фінікійцаў). З Усходу ў стараж.-грэч. пантэон трапілі асобныя божаствы і героі. Першапачаткова (перыяд матрыярхату) яна характарызавалася стыхійнымі, пачварнымі формамі, мела рысы хтанізму (ад грэч. chthōn зямля, якая, паводле міфалагічных уяўленняў, нараджала ўсе гэтыя пачвары). У першабытную эпоху ў міфалагічных рэліг. уяўленнях стараж. грэкаў вял. значэнне мелі татэмістычныя, фетышысцкія і анімістычныя ўяўленні аб неаддзельнасці духоўнай сутнасці ад іх саміх (бог Зеўс уяўляўся арлом, лебедзем, маланкай, Афіна — савой ці змяёй). У перыяд матрыярхату яшчэ не існавала вызначанай іерархіі багоў: мноства мясц. багоў шанавалася ў асобных абшчынах і не мела ўсеагульнага значэння. Паступовае афармленне алімпійскай міфалогіі адбывалася ў перыяд патрыярхату. У 2-м тыс. да н.э. стараж.-грэч. міфалогія дасягнула свайго росквіту, канчаткова склаўся алімпійскі пантэон багоў, якія жылі на гары Алімп і падпарадкоўваліся ўладзе аднаго бога — Зеўса. Для алімпійскай міфалогіі характэрны яскрава выяўлены антрапамарфізм (багоў уяўлялі ў чалавечым абліччы, ад простых людзей яны адрозніваліся бяссмерцем і магутнасцю, але былі падобныя да іх сваімі паводзінамі, думкамі і пачуццямі). Замест б. паданняў аб пачварах з’явіліся міфы пра герояў (Геракл, Тэсей), якія змагаюцца з гэтымі пачварамі і перамагаюць іх. З разлажэннем абшчынна-радавых адносін, зараджэннем навук. ведаў наіўны міфалагічны антрапамарфізм знікае. У стараж.-грэч. паэтаў Гесіёда і Піндара Зеўс ператвараецца ў вобраз, які ўвасабляе прынцып сусв. справядлівасці; у Эсхіла Зеўс паказаны ў выглядзе сусв. дэспата, чалавеканенавісніка, прадстаўніка сляпых і неразумных сіл. У межах рабаўладальніцкай фармацыі міфалогія прайшла перыяд класікі, калі яна была носьбітам і выразнікам поліснай ідэалогіі, і эліністычна-рым. перыяд, калі яна ператварылася ў літ. і маст. прыём, у алегорыю або метафару. Побач з міфалогіяй развівалася і фарміравалася стараж.-грэч. рэлігія — вера ў звышнатуральную сілу багоў, замацаваная сістэмай культаў і абрадаў. Разам з афіц. дзярж. рэлігіяй у Стараж. Грэцыі былі пашыраны богаслужэнні, адкрытыя толькі для пасвячоных — містэрыі (у гонар Дэметры, Дыяніса і інш.).
Філасофія. Стараж.-грэч. філас. думка, якая дала пачатак еўрап. філасофіі, узнікла ў Іаніі — цэнтры грэч. культуры 7—6 ст. да н.э. У адным з найб. развітых яе полісаў — Мілеце, сфарміравалася натурфіласофія. Заснавальнік мілецкай школы (6 ст. да н.э.) Фалес, які лічыцца бацькам еўрап. філас. думкі, першы спрабаваў адказаць на пытанне, што з’яўляецца нязменнай першаасновай усяго існага, з якой усё ўзнікае і ў якую ўсё зноў вяртаецца. На яго думку, такой прасубстанцыяй з’яўляецца вада. Фалес не пакінуў пасля сябе ніводнага пісьмовага твора, а яго погляды (як і іншых дасакратыкаў) пераказаў Арыстоцель. Вучань Фалеса Анаксімандр упершыню выклаў свае погляды пісьмова ў творы «Аб прыродзе». У невял. урыўку, які захаваўся, ёсць квінтэсенцыя яго поглядаў: праматэрыяй усяго існага з’яўляецца «апейрон» (бясконцае). Анаксімен лічыў, што прасубстанцыяй было паветра, бо яно бязмежнае і ажыўляе свет, як душа (дух) ажыўляе жывыя арганізмы. Геракліт Эфескі сутнасць быцця бачыў у безупынных зменах, што адбываюцца паводле ўсеагульнага закону (логаса), у адзінстве і вечнай барацьбе процілегласцей. Дыяметральна іншых поглядаў прытрымліваўся заснавальнік элейскай школы (6—5 ст. да н.э.) Парменід, які выказаў ідэю адзінага нязменнага, нерухомага і непадзельнага быцця, пазнавальнага толькі шляхам дэдукцыі, незалежна ад вопыту і пачуццяў. Погляды свайго настаўніка абараняў Зянон, які, стоячы на пазіцыях адзінства і нязменнасці быцця, адзначаў супярэчнасці ў паняццях мноства, змянення і руху. Ён удасканаліў мастацтва вядзення спрэчак і лічыцца стваральнікам дыялектыкі, што знайшла шмат паслядоўнікаў сярод сафістаў (Горгій). Спробу прымірыць тэорыю нязменнага і незнішчальнага быцця элейцаў з заснаванай на вопыце карцінай зменлівай рэчаіснасці Геракліта зрабілі Эмпедокл і Анаксагор. Найб. дасканалай сістэмай, якая тлумачыла паходжанне і будову свету, у той час была атамістыка (Леўкіп, Дэмакрыт). Паводле атамістаў, свет складаецца з маленькіх непадзельных часцінак (атамаў), якія адрозніваюцца толькі формай і памерамі. Гэтым і абумоўліваецца розніца з’яў. Піфагарэйскі саюз, заснаваны Піфагорам (6 ст. да н.э.), меў характар рэліг. брацтва, якое імкнулася да ўдасканальвання сваіх членаў. Прадметам іх зацікаўлення былі астраномія, музыка і асабліва матэматыка. Першаасновай усяго існага для піфагарэйцаў быў лік і лікавыя адносіны. З дапамогай матэм. дэдукцыі яны прыйшлі да высновы, што Зямля мае форму шара. Новая карціна свету, пазначаная рысамі матэм. дакладнасці, зрабіла вял. ўплыў на Платона і стала адным з важнейшых элементаў яго філасофіі. Буйнейшымі прадстаўнікамі піфагарэізму на мяжы 5 і 4 ст. да н.э., былі Філалай, Архіт, Эўдокс. У канцы 1 ст. да н.э. піфагарэізм адрадзіўся як рэліг.-містычная сістэма і вядомы пад назвай неапіфагарэізм. У 5 ст. да н.э. ў Грэцыі дзейнічалі прафес. настаўнікі «мудрасці» — сафісты. Яны не стварылі асобнай філас. школы, але, вандруючы па гарадах і папулярызуючы філасофію, рыторыку, граматыку і стылістыку, грамадскія навукі, зрабілі вял. ўплыў на інтэлектуальнае і культ. жыццё Грэцыі. Выдатнымі прадстаўнікамі гэтага кірунку былі Пратагор, Горгій, Гіпій, Продзік, Фрасімах.
Новы перыяд стараж.-грэч. філасофіі пачаўся з Сакрата (5 ст. да н.э.), які перанёс свае даследаванні ў сферу маральнасці, імкнучыся знайсці ўсеагульнае і безумоўнае веданне не ў знешнім, а ў самім сабе. Яго паслядоўнікі заснавалі шэраг філас. школ: мегарская школа (Эўклід, Эўбулід, Алексін, Дыядор Крон) і эліда-эрытрэйская (Федон) развілі фармальную дыялектыку Сакрата, школы кінікаў (Антысфен) і кірэнаікаў (Арыстып) займаліся этычнымі праблемамі. Найвыдатнейшым вучнем Сакрата быў Платон, заснавальнік філас. школы, вядомай як Акадэмія платонаўская. Яго вучэнне — сінтэз усіх дасакратаўскіх філас. кірункаў. Арыстоцель, які на працягу 20 гадоў быў вучнем Платона, пасля яго смерці заснаваў уласную школу (Лікей). Гэта быў узорны даследчы інстытут, які сабраў лепшых вучоных ва ўсіх галінах ведаў. Вынікі іх даследаванняў паслужылі Арыстоцелю асновай для пабудовы філас. сістэмы, якая ахоплівала ўсё кола тагачасных ведаў аб прыродзе і грамадстве. У 4—3 ст. да н.э. сярод філас. школ найб. ўплыў мелі стаіцызм (заснавальнік Зянон), школа Эпікура і скептыцызм (заснавальнік Пірон). Вучэнне стоікаў і Эпікура адметнае пераважна ўвагай да праблем этыкі. Скептыцызм выступаў супраць усіх кірункаў, якія абвяшчалі магчымасць поўнага і аб’ектыўнага пазнання, і быў працягам вучэння сафістаў, асабліва Пратагора. Філас. сістэму, якая спрабавала прымірыць рэліг. думку Усходу з грэч. філасофіяй, стварыў Філон Александрыйскі (1 ст. да н.э. — 1 ст. н.э.). Апошняй выдатнай філас. сістэмай старажытнасці быў неаплатанізм (3—6 ст. н.э., Плацін, Парфірый, Ямвліх, Прокл). У ім ідэалізм дасягнуў вышэйшай ступені свайго развіцця. Неаплатанізм значна паўплываў на хрысц. філосафаў (Арыген, Клімент Александрыйскі, Аўгусцін) і ням. ідэалістаў (Ф.Шэлінг, Г.Гегель).
Прыродазнаўчыя навукі. Да канца 4 ст. да н.э. прыродазнаўчыя, паліт. і філас. погляды ў Грэцыі складалі адну непадзельную навуку; амаль усе філосафы былі прыродазнаўцамі. Радзімай першых вучоных Стараж. Грэцыі была Малаазійская Іанія, цесна звязаная з культурай стараж.-ўсх. свету, якая зрабіла вял. ўплыў на развіццё ўсёй стараж.-грэч. навукі. Першыя геам. ўяўленні, выкарыстанне цыркуля, прадказанне сонечных зацьменняў, рэкамендацыі мараплаўцам арыентавацца па Малой (а не Вялікай) Мядзведзіцы звязаны з Фалесам і яго школай (7—6 ст. да н.э.), назіранні над жывёльным светам — з Анаксімандрам, які склаў і самую стараж. карту айкумены, зрабіў схему нябеснага скляпення для арыентавання па зорках. Думкі пра існаванне, апрача «вогненных» нябесных свяціл, «цёмных цел зямлістай якасці» (планет), належаць Анаксімену. Пачатак развіцця тэорыі лікаў, метадаў дакладнага вызначэння матэм. паняццяў і строгіх лагічных доказаў звязаны з Піфагорам і яго школай (6 ст. да н.э.). У сярэдзіне 5 ст. да н.э. значнага развіцця дасягнула стэрэаметрыя: Анаксагор і Дэмакрыт заклалі асновы тэорыі перспектывы. Вял. значэнне мела адкрыццё ў гэты перыяд ірацыянальных лікаў, а таксама фармулёўка задач аб квадратуры круга, падваенні куба і трысекцыі вугла. На мяжы 5 і 4 ст. да н.э. Леўкіп і Дэмакрыт сфармулявалі асновы атамістыкі. Адна з самых стараж. мед. школ створана на мяжы 6 і 5 ст. да н.э. Алкмеонам, які першы пачаў праводзіць анатаміраванне жывёл і выявіў, што мозг з’яўляецца цэнтрам нерв. дзейнасці. Гіпакрат абагульніў практычны вопыт лячэння хворых, распрацаваў асновы дыягностыкі, склаў апісанне і метады лячэння многіх хвароб. У 4 ст. да н.э. Арыстоцель пабудаваў сістэму ўсіх вядомых на той час навук і прапанаваў іх класіфікацыю. У перыяд элінізму прыродазнаўчыя навукі паступова аддзяліліся ад філасофіі. Астраномія і звязаныя з ёй матэматыка і механіка далей развіты ў працах Эўкліда, Архімеда, Дыяфанта, Гіпарха, Пталамея і інш.
Геаграфія. Першымі даследчыкамі Міжземнага м. і навакольных тэр. былі крыцяне (прадстаўнікі мінойскай культуры, 3-е — пач. 2-га тыс, да н.э.) і ахейцы (мікенская культура, 2-е тыс. да н.э.). У працэсе развіцця гандлю і ў час ваен. паходаў яны даследавалі ўзбярэжжа Балканскага п-ва і ўсх. ч. Міжземнага м., многія раёны Зах. Азіі і Паўн.-Усх. Афрыкі. Самымі стараж. геагр. творамі былі перыплы (апісанні марскіх плаванняў уздоўж берагоў) і перыэгесы (апісанні плаванняў і сухапутных падарожжаў з пазначэннем адлегласцей паміж прамежкавымі пунктамі) у вершаванай форме для больш лёгкага запамінання. Падобнымі былі і апісанні падарожжаў багоў, герояў і інш. міфічных асоб, пра якіх расказвалася ў міфах і эпічных паэмах. Гамераўскі эпас разам з казачнымі падрабязнасцямі марскіх падарожжаў змяшчае апісанні як рэальных мясцовасцей (напр., в-ва Крыт), так і паўлегендарных і легендарных. Рэальныя межы гамераўскіх геагр. уяўленняў відаць са звестак пра раёны Афрыкі (да паўд. межаў Сахары), зах. ч. сучаснай Індыі, Паўн. Прычарнамор’е. Многія раёны Прычарнамор’я і Зах. Азіі ўпершыню апісаны ў цыкле міфаў пра арганаўтаў. Пазней з рабаўладальніцкіх гарадоў-дзяржаў на берагах Эгейскага м. грэкі ў пошуках новых зямель і гандл. партнёраў пачалі т. зв. вялікую каланізацыю. Яны асвоілі ўзбярэжжы Міжземнага і Чорнага м., сабралі дакладныя звесткі пра больш далёкія землі (Пірэнейскі п-аў, Вялікабрытанія, зах. ўзбярэжжа Еўропы, тэр. на Пн ад Чорнага м., унутр. раёны Паўн. Афрыкі і інш.). Вельмі пашырыўся іх кругагляд у выніку паходаў Аляксандра Македонскага.
Паводле меркаванняў грэч. Географаў 7—6 ст. да н.э., Зямля ўяўляла сабой плоскі цыліндр (дыск), які плавае ў Сусветным акіяне. Частка плоскай верхняй паверхні гэтага цыліндра — айкумена з цэнтрам у Грэцыі («пуп» Зямлі» — камень «амфалос» у Дэльфах). Першую карту айкумены стварыў Анаксімандр (канец 7—6 ст. да н.э.). У цэнтры гэтай карты — Міжземнае м., айкумена падзелена на 2 роўныя часткі — Еўропу і Азію. У Гекатэя Мілецкага (6—5 ст. да н.э.) адзначана трэцяя ч. свету — Лівія (Афрыка). Лічылася, што рэкі Істр (Дунай) і Ніл цякуць паралельна ў шыротным напрамку, першая праз Еўропу, другая праз Лівію, абедзве ад берагоў Атлантычнага ак. У 6 ст. да н.э. ў піфагарэйцаў узніклі ўяўленні пра шарападобнасць Зямлі. Арыстоцель (4 ст. да н.э.) ужо ставіў пытанне пра вымярэнне даўжыні зямнога мерыдыяна. Дыкеарх (на мяжы 4—3 ст. да н.э.) вызначыў даўжыню мерыдыяна ў 300 тыс. стадый, а ў канцы 3 ст. да н.э. Эратасфен у выніку параўнальна дакладных вымярэнняў пакараціў яе да 252 тыс. стадый (39 690 км супраць фактычнай даўж. 40 007 км). Калі ў даўготным напрамку на рубяжы 6—5 ст. да н.э. вядомая айкумена працягвалася ад Гібралтара да Індыі, то ў шыротным яна была вядома яшчэ мала. У 3 ст. да н.э. паўн. краем айкумены лічыўся в-аў Туле, які грэкі размяшчалі на Пн ад Альбіёна (Вялікабрытаніі), каля Палярнага круга. Далей гэтага вострава, па звестках Піфея з Масаліі, які ўпершыню плаваў у морах, што абмываюць Паўн.-Зах. Еўропу (4 ст. да н.э.), пранікнуць было немагчыма. Самым паўд. пунктам айкумены і пры Страбоне (першыя гады н.э.) лічыўся паўд. край Чырвонага м. Піфей вызначаў шырату вывучаных ім пунктаў адноснай працягласцю дня ў перыяд летняга сонцастаяння. Пазней гэты спосаб геагр. арыентацыі дазволіў Эратасфену правесці праз вызначаныя пункты даўготныя і мерыдыянальныя лініі, а Гіпарху (2 ст. да н.э.) падзяліць зямны шар на 360 градусаў, прыняўшы за даўжыню аднаго градуса 700 стадый (110,25 км супраць сапраўднай велічыні 111,1 км) і назваўшы гэтую велічыню «кліматам». Пталамей (2 ст. н.э.) нанёс на градусную сетку ўсе вядомыя геагр. аб’екты. Ваен. экспансія і развіццё гандл. сувязей ранняй Рымскай імперыі садзейнічалі таму, што на карце Пталамея стала магчымым паказаць абрысы а-воў Вялікабрытанія і Ірландыя, раёнаў Афрыкі да шыраты воз. Чад, в-ва Цэйлон у Індыйскім ак., а таксама плямёны сераў і сінаў (стараж. кітайцы) на У. На карце Пталамея, хоць і з недакладнасцямі, упершыню паказана тэр. паміж Чорным і Балтыйскім морамі, у т.л. і тэр. сучаснай Беларусі. Геаграфія Пталамея была вяршыняй і абагульненнем ведаў стараж. грэкаў у галіне геаграфіі. Вял. ўклад у геагр. апісанне многіх краін Еўропы, Азіі і Афрыкі зрабілі грэч. гісторыкі Герадот і Фукідыд.
Гістарычная навука. Першымі творамі гіст. зместу былі працы іанійскіх лагаграфаў, найб. вядомыя з якіх Гекатэй Мілецкі (на мяжы 6—5 ст. да н.э.; аўтар твораў «Кругасветныя падарожжы», «Генеалогія»), Ферэкід (2-я пал. 5 ст. да н.э.; аўтар твора ў 10 кнігах, вядомага пад назвамі «Гісторыя», «Генеалогія», «Мінулае Атыкі») і Геланік з Мітылены (5 ст. да н.э.). Падзеям грэка-перс. войнаў прысвечана «Гісторыя» Герадота (485—425 да н.э.), дзе выкарыстаны багаты міфа-генеалагічны, гісторыка-этнагр. і гісторыка-быт. матэрыял. Высокай ступенню аб’ектыўнасці вылучаецца «Гісторыя Пелапанескай вайны» Фукідыда (каля 460 — каля 393 да н.э.), які надаваў вял. значэнне практычнай праверцы паведамленняў, што траплялі ў яго распараджэнне. Паслядоўнікамі Герадота і Фукідыда былі: Ктэсій (мяжа 5—4 ст. да н.э., яго тв. «Persika» і «Indika», прысвечаныя гісторыі і геаграфіі Асірыі, Вавілона, Персіі і Індыі, вядомы толькі ва ўрыўках); Ксенафонт (каля 430 — каля 355 да н.э., аўтар «Грэчаскай гісторыі», ваен.-гіст. мемуараў «Анабасіс»); Эфор (4 ст. да н.э.» аўтар першай «Усеагульнай гісторыі Грэцыі» і заснавальнік т.зв. рытарычнага кірунку ў грэч. гістарыяграфіі).
Працы Тымея (каля 345 — каля 250 да н.э.), прысвечаныя гісторыі Сіцыліі і Паўд. Італіі, напісаны з выкарыстаннем вял. фактычнага гісторыка-этнагр. матэрыялу і вядомы толькі ў фрагментах. Звесткі пра дзярж. лад грэч. полісаў 4 ст. да н.э. ёсць ў творах Платона («Дзяржава», «Законы») і Арыстоцеля («Афінская палітыя»). Гісторыя Грэцыі, Македоніі, М.Азіі, Сірыі, Егіпта, Карфагена і Рыма ў іх узаемнай сувязі ў перыяд з 221 да 144 да н.э. выкладзена Палібіем (каля 200—118 да н.э.) у яго «Усеагульнай гісторыі» ў 40 кнігах. Імкнучыся крытычна прааналізаваць прычыны і ход гіст. падзей, ён значна паўплываў на развіццё гіст. метаду ў ант. гістарыяграфіі. Працягам працы Палібія была «Гісторыя» Пасідонія ў 52 кнігах (каля 135 — каля 50 да н.э.), якая ахоплівала падзеі 145—82 да н.э. і зрабіла вял. ўплыў на рымскіх гісторыкаў (Салюстый, Тацыт). У перыяд рым. панавання гістарыяграфію развівалі Дыядор Сіцылійскі (каля 80 — каля 20 да н.э.; «Гістарычная бібліятэка» ў 40 кн.), Дыянісій Галікарнаскі (60—5 да н.э.; «Рымскія старажытнасці» ў 20 кн.), Плутарх (каля 50 — каля 120 н.э.; «Параўнальныя жыццеапісанні»), Арыян (каля 95—175 н.э.; гіст. трактаты пра Індыю, жыццё і паходы Аляксандра Македонскага), Паўсаній (каля 118—180 н.э.; «Апісанне Элады» ў 10 кн.), Дыён Касій (каля 155—235 н.э., «Рымская гісторыя» ў 80 кн.) і інш.
Літаратура Стараж. Грэцыі — найстаражытнейшая з л-р Еўропы. Разам са стараж.-рым. яна складае ант. л-ру. Пераемна звязана з крыта-мікенскай культурай і з усім культ. арэалам Б. Усходу. Яна зрабіла вял. ўплыў на развіццё больш позніх л-р і сусв. мастацтва. Распрацавала ўстойлівую сістэму літ. родаў, жанраў і формаў, што былі запазычаны ўсімі еўрап. л-рамі з захаваннем грэч. назваў (эпас, лірыка, трагедыя, камедыя, ідылія і інш.). Яе вытокі ў фальклоры (абрадавыя песні, культавыя гімны, прыказкі, прымаўкі) і ў багатай, разнастайнай па сваіх вобразах і сюжэтах грэч. міфалогіі, якая была асн. матэрыялам стараж.-грэч. л-ры на працягу ўсяго яе развіцця.
Вядучыя жанры архаічнага перыяду (са стараж. часоў да 5 ст. да н.э.) — эпас (8—7 ст. да н.э.) і лірыка (7—6 ст. да н.э.). Першыя пісьмовыя помнікі — эпічныя паэмы «Іліяда» і «Адысея», аўтарства якіх звязваецца з імем Гамера. Захаваліся ўрыўкі ад т. зв. кіклічных паэм (7—6 ст. да н.э.), заснаваных на міфалагічных паданнях Траянскага цыкла, што не ўвайшлі ў «Іліяду» і «Адысею», а таксама Фіванскага і інш. цыклаў. Прыкладна ў той жа час узніклі гімны да багоў (дайшло больш за 30), якія прыпісваліся Гамеру і да нашага часу традыцыйна наз. гамераўскімі. Дыдактычны эпас прадстаўлены паэмамі «Тэагонія» і «Турботы і дні», створанымі ў канцы 8 — пач. 7 ст. да н.э. Гесіёдам — першым паэтам, вядомым як рэальная асоба. У 7—6 ст. да н.э. гал. месца заняла лірыка (элегія, ямб, меліка). У форме элегіі іаніец Калін і спартанец Тыртэй развівалі патрыят. тэму, заклікалі да воінскай доблесці і мужнасці ў барацьбе з ворагамі. Дэмакрат-рэфарматар Салон асуджаў карысталюбства і хцівасць знаці, Феагнід абараняў ідэалы арыстакратаў, Мімнерм стаў пачынальнікам эратычнай паэзіі. Ямбічныя вершы першым пачаў складаць Архілох. Сіманід вядомы сваімі «жаночымі ямбамі» — трапнымі сатырамі на асобныя тыпы жанчын. Апошні класік ямбаграфіі — Гіпанакт з Эфеса. Цэнтрам сольнай мелікі (песеннай лірыкі) быў в-аў Лесбас, дзе на эалійскім дыялекце пісалі складанымі памерамі Сапфо і Алкей. Паліт. тэматыку Алкей сумяшчаў з бяседнай, ствараў застольныя песні (сколіі), распрацаваў сваю ўласную алкееву страфу. Каханне апяваў у сваіх вясёлых вытанчаных вершах Анакрэонт. Майстрамі хар. лірыкі былі Алкман, Стэсіхор, Арыён, Івік, Сіманід, Вакхілід, Піндар. Узнікненне прозы ў 6 ст. да н.э. звязана з развіццём навукі, філасофіі, гістарыяграфіі (Фалес, Анаксімандр, Анаксімен, Геракліт, Гекатэй Мілецкі). Героямі новага тыпу фальклорнага апавядання становяцца гіст. асобы (Кір, Крэз, Салон і інш.). Празаічныя байкі грэкі звязвалі з імем фрыгійскага раба Эзопа. Класічны (атычны) перыяд (5—4 ст. да н.э.) — час найвышэйшага росквіту грэч. л-ры. Духоўным запатрабаванням дэмакр. поліса найб. адпавядала драматургія, што дасягнула найвышэйшай маст. дасканаласці ў творчасці трагікаў Эсхіла, Сафокла, Эўрыпіда, камедыёграфа Арыстафана. Крызіс поліснай ідэалогіі (з сярэдзіны 5 ст. да н.э.), павышэнне ролі асобы знайшлі адлюстраванне ў дзейнасці сафістаў, якія зрабілі ўплыў на драматургію і ў вял. ступені вызначылі развіццё прозы, што стала пануючай у 4 ст. да н.э. Высокага маст. ўзроўню яна дасягнула ў галіне гістарыяграфіі (Герадот, Фукідыт, Ксенафонт), аратарскага мастацтва (Лісій, Ісакрат, Дэмасфен), філасофіі (Платон, Арыстоцель). Першынство заваявала аратарская проза, звязаная з надзённымі паліт. пытаннямі. Узнікла рыторыка, тэорыя аратарскай аргументацыі, якая адкрыла ў слове новыя спосабы ўздзеяння на слухачоў. Філасофскі дыялог, ля вытокаў якога стаяў Сакрат, стаў вял. дасягненнем Платона. Дзякуючы трактатам Арыстоцеля «Аб паэтах» (не захаваўся) і «Паэтыка» асобнай, самаст. галіной ведаў стала тэорыя паэзіі. Тэорыя стылю, грунтоўна распрацаваная ў арыстоцелеўскай «Рыторыцы», зрабіла вял. ўплыў на эстэт. тэорыю і драматург. практыку Адраджэння і класіцызму.
Л-ра эліністычнага перыяду (канец 4 — 1 ст. да н.э.) адышла ад грамадскіх і паліт. праблем і звярнулася да звычайных жыццёвых пытанняў і канфліктаў. На змену выкрывальнай камедыі Арыстафана прыйшла «новая камедыя» Менандра з сямейна-быт. і любоўнай тэматыкай, з гуманна-філантрапічным тлумачэннем грамадскіх супярэчнасцей. Пачынаючы з 3 ст. да н.э. л-ра развівалася пераважна ў новых культ. цэнтрах, найперш у егіпецкай Александрыі, куды перамясціўся сусв. цэнтр навукі і мастацтва. Александрыйская паэзія распрацоўвала малыя жанры (элегію, гімн, эпіграму, ідылію, эпілій), у якіх перавага аддавалася любоўнай тэматыцы, эксперыментавала з формай і словам, што надавала паэзіі элітарны характар. Александрыйцы (Калімах) спалучалі паэт. дзейнасць з філал. заняткамі ў Александрыйскай бібліятэцы. Супраць малых формаў Калімаха выступаў Апалоній Радоскі, аўтар эпічнай паэмы «Арганаўтыка». Жанр ідыліі з тэмай пастухоўскага жыцця на ўлонні прыроды ўвёў у л-ру Феакрыт. Традыцыю празаічных мімаў (сатыр. сцэнак) Сафрона (5 ст. да н.э.) аднавіў александрыйскі паэт Геронд. Літ. афармленне набыла навела з гіст. і быт. зместам (Арыстыд), што да эпохі элінізму заставалася фальклорнай. У гэты перыяд выпрацавалася т.зв. «агульная мова» ўсіх грэкаў — койнэ, у аснове якой ляжаў атычны дыялект з прымессю іанійскага (гл. Грэчаская мова). Рымскі (позні) перыяд (канец 1 ст. да н.э. — 5 ст. н.э.) звязаны з заваяваннем Грэцыі Рым. імперыяй. Выдатнымі прадстаўнікамі т.зв. «элінскага адраджэння» былі філосаф-мараліст Плутарх, філосаф-кінік Дыён Хрысастом, майстар ант. сатыры Лукіян. Апошні апавядальны жанр антычнасці — рамана (Харытон, Ксенафонт, Ямвліх, Ахіл Татый, Лонг, Геліядор). Многія жанры позняй грэч. л-ры перайшлі ў хрысціянскую. З 4—5 ст. н.э. развівалася візант. л-ра (гл. ў арт. Візантыя).
Л-ра Стараж. Грэцыі на Беларусі — своеасаблівая школа маст. творчасці і філас.-эстэт. адукацыі. Яе дасягненні выкарыстоўвалі ў сваёй дзейнасці выдатныя прадстаўнікі стараж. бел. л-ры Клімент Смаляціч і Кірыла Тураўскі. Паэт. прыёмы гераічнага эпасу адраджаліся ў творчасці Ф.Скарыны і М.Гусоўскага. С.Кашуцкі і С.Будны цытавалі Гамера, Платона, Арыстоцеля. На традыцыі платонаўскага дыялога апіраўся А.Волан. Да вобразаў і сюжэтаў грэч. міфалогіі і л-ры звяртаўся Сімяон Полацкі, а ў 19 ст. —Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, В.Дунін-Марцінкевіч. Класічную спадчыну грэкаў арганічна ўспрымаў М.Багдановіч. У лік ранніх помнікаў свецкай перакладной л-ры на Беларусі ўваходзілі гіст. раман «Александрыя» і «Аповесць пра Трою» (гл. «Троя»), З грэч. мовы перакладалі Б.Тарашкевіч (урыўкі з «Іліяды»), Ю.Дрэйзін («Антыгона» Сафокла), Л.Баршчэўскі («Прыкуты Праметэй» Эсхіла), А.Клышка («Дафніс і Хлоя» Лонга).
Тэатр. Паходзіць ад культавых земляробчых гульняў у часы ўрачыстасцей у імя бога Дыяніса. Дыфірамбы і фалічныя песні, што выконваліся на святы, мелі элементы дыялога і тэатр. дзеяння і, паводле Арыстоцеля, далі пачатак трагедыі і камедыі. Т-р займаў важнае месца ў грамадскім жыцці грэкаў. Спектаклі наладжвалі архонты, вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы. Выдаткі на ўтрыманне і навучанне хору, які быў неад’емнай часткай спектакляў, ускладаліся на багатых грамадзян Афінаў — харэгаў. Паказы рабіліся на вольным паветры. Будынак складаўся з 3 асн. частак: архестры (круглая пляцоўка, на якой выступалі хор і акцёры), скены (месца, дзе пераапраналіся і адкуль выходзілі акцёры) і тэатрона (месцы для гледачоў, размешчаныя на схілах узгоркаў). Самы стараж. з вядомых тэатр. будынкаў — т-р Дыяніса ў Афінах (6—4 ст. да н.э.). Жаночыя ролі ў прадстаўленнях выконвалі мужчыны ў масках. У 2-й пал. 6 ст. да н.э. паэт Феспід вылучыў з хору асобнага выканаўцу — акцёра (пратаганіста). Грамадскае, паліт. і духоўнае жыццё народа знайшло адбітак у творчасці драматургаў Эсхіла, Сафокла, Эўрыпіда, Арыстафана, якія стварылі т-р вял. ідэй і дасканалай маст. формы. Апрача трагедый і камедый ставіліся сатыраўскія драмы — вясёлыя п’есы міфалагічнага зместу, дзе хор складаўся са спадарожнікаў Дыяніса — сатыраў. У эпоху элінізму трагедыя заняпала, стараж. ант. камедыя перастала існаваць. Сюжэты новай ант. камедыі, вядомым прадстаўніком якой быў Менандр, звязаны пераважна з быт. адносінамі і асабістымі перажываннямі. Стабілізавалася колькасць вобразаў-масак. Паявіліся акцёры-прафесіяналы, акцёрскія т-вы, членамі якіх былі вольнанароджаныя мужчыны. З 5 ст. да н.э. ў Грэцыі паказвалі невял. быт. і парадыйна-сатыр. імправізацыйныя сцэнкі — мімы. Сярод выканаўцаў былі і жанчыны, маскі адсутнічалі. У эліністычную эпоху пашыраным быў і пантамім — мімічны танец на міфалагічны сюжэт. У паўд. Італіі і ў Сіцыліі ў 4—3 ст. да н.э. выконваліся фліякі — невял. камедыйныя сцэнкі з абавязковым выкарыстаннем маскі. Тэатр. культура Стараж. Грэцыі зрабіла вял. ўплыў на развіццё сусв. тэатр. мастацтва.
Музыка. Першыя сведчанні пра песенна-танц. і інстр. мастацтва Стараж. Грэцыі адносяцца да 3-га тыс. да н.э. (крыта-мікенская культура). У гамераўскі перыяд былі пашыраны песні пастухоў, жняцоў, ткачоў, пахавальныя, пераможныя і інш., мастацтва спевакоў-казачнікаў — аэдаў, рапсодаў. У 8—5 ст. да н.э. старагрэч. музыка дасягнула высокага развіцця і заняла важнае месца ў грамадскім жыцці. Спаборніцтвы спевакоў, хароў, інструменталістаў уваходзілі ў праграмы гімнастычных і маст. («мусічных») гульняў. У 7—6 ст. да н.э. найб. развілася хар. і сольная лірычная песня, а таксама інстр. музыка для кіфары і аўласа. Значная роля належала музыцы ў класічнай трагедыі (спевы хору, меладызаваныя дыялогі, маналогі герояў). Ант. музыка пераважна вакальная, аднагалосая (часцей мужч. харавыя унісонныя спевы ў дыяпазоне 2 актаў), цесна звязаная з метрыкай верша, натавалася літарамі грэч. і фінікійскага алфавітаў. У аснове гукарада — тэтрахорды, з якіх складаліся актаўныя лады. Стараж. грэкі стварылі вучэнне пра этас (маральна-выхаваўчую і грамадска-арганізуючую функцыю музыкі), рытм, лады, увялі многія тэрміны, што выкарыстоўваюцца і ў наш час («музыка», «мелодыя», «мелас», «рытм»).
Архітэктура і выяўленчае мастацтва Стараж. Грэцыі вышэйшае дасягненне чалавечага генія, класічная аснова еўрап. і сусв. мастацтва. Маст. помнікі захаваліся на тэр. ўсёй айкумены, дзе ў антычнасці быў пашыраны грэч. паліт. і культ. ўплыў: на Балканскім і Апенінскім п-вах, у М.Азіі, на ўзбярэжжы Міжземнага і Чорнага мораў. Гісторыя мастацтва ўласна Стараж. Грэцыі пачынаецца з эгейскага мастацтва. Каля 23 ст. да н.э. яго цэнтрам быў в-аў Крыт (росквіт у 1-й пал. 2-га тыс. да н.э.), уплыў якога пашырыўся на мацерыковую Грэцыю і а-вы Кіклады (велічныя палацы ў Кносе, Маліі, Фесце, Ката-Закра). У фрэсках і вазапісе развіваўся арнаментальна-дэкар. стыль. Угамераўскі перыяд (11—8 ст. да н.э.) дамы і храмы будавалі з дрэва, гліны і сырцовай цэглы. Асн. тып жылога дома — мегарон. Да 7 ст. да н.э. быў пашыраны геаметрычны стыль. У перыяд архаікі (7—6 ст. да н.э.) фарміраваліся полісы з характэрнай урбаністычнай структурай: у цэнтры — акропаль (свяцілішча) і агора (грамадска-гандл. цэнтр), вакол якіх ствараліся жылыя кварталы. Храмы будавалі з дрэва, з пач. 6 ст. да н.э. з вапняку, з сярэдзіны 6 ст. да н.э. з мармуру. Дамінуючы тып храма — перыптэр (прамавугольная ў плане пабудова з каланадай па перыметры), сярод грамадскіх пабудоў — булеўтэрыі (для сходаў грамадзян), тэатры, стадыёны і інш. Склалася класічная сістэма арх. ордэра. Ствараліся выразны, гарманічны арх. вобраз, суразмерныя чалавеку арх. маштабы. Пабудовы дарычнага ордэра: храмы Геры ў Алімпіі (канец 7 — пач. 6 ст. да н.э.), Апалона ў Карынфе (каля 550 да н.э.), Артэміды на в-ве Керкіра (пач. 6 ст. да н.э.), Дэметры ў Пасейдоніі (2-я пал. 6 ст. да н.э.) і інш. Сярод пабудоў іанічнага ордэра: храмы Артэміды ў Эфесе (адно з «Сямі цудаў свету») і Геры на в-ве Самас (абодва 6 ст. да н.э.), малыя храмы ў Дэльфах. Храмы архаікі ўпрыгожвалі рэльефамі фрызаў і метоп, статуямі на франтонах, арнаментальнымі і фігурнымі акратэрыямі, антэфіксамі. Статуарная скульптура развівалася ад бронзавых статуэтак да фігур юнакоў (курасаў) і дзяўчат (кор). Трактоўцы чалавечага твару ўласціва т.зв. «архаічная ўсмешка», фігура рытмічна мадэліравалася складкамі вопраткі. Фарміраваліся асн. тыпы ваз: амфара, гідрыя, кілік, кратэр і інш. У 7 ст. да н.э. вазапіс развіваўся ў «дывановым» стылі, дзе размалёўку вызначаў расл. матыў. У вазапісе Карынфа (канец 7—6 ст. да н.э.), а пазней усёй Грэцыі ўсталёўваецца чорнафігурны стыль (майстры Клітый, Эксекій, Амасіс), з імем Андакіда звязаны пераход да чырвонафігурнага вазапісу (каля 530 да н.э.). Дасканаласцю вылучалася мастацтва гліптыкі.
У эпоху класікі (5—3-я чвэрць 4 ст. да н.э.) дасягнулі росквіту гарады. Склалася сістэма рэгулярнай планіроўкі (Мілет, Пірэй): прамавугольная сетка вуліц, комплексная забудова жылых кварталаў, распрацаваная Гіпадамам з Мілета. У пабудовах храма вар’іравалася ордэрная сістэма: храм Зеўса ў Алімпіі (468—456 да н.э., адно з «Сямі цудаў свету») і інш. У выяўл. мастацтве дамінаваў «строгі стыль» з характэрнай ураўнаважанасцю велічных кампазіцый, натуральнай прыгажосцю формаў, у якіх пераадольвалася ўмоўнасць архаічнага стылю; праявіўся ён і ў скульптуры 1-й пал. 5 ст. да н.э. (Міран). У сярэдзіне 5 ст. да н.э. пачынаецца перыяд высокай класікі. Афіны сталі паліт. і культ. цэнтрам Элады. Вяршыня класічнага мастацтва —арх.-пластычны ансамбль на Афінскім акропалі. Найб. поўна і паслядоўна маст. прынцыпы класікі ўвасоблены ў творчасці Фідыя, яго сучаснікаў Алкамена, Крэсілая, Паліклета. З пач. 4 ст. да н.э. будавалі пераважна грамадскія будынкі: гімнасіі, палестры, тэатры (т-р у Эпідаўры, арх. Паліклет Малодшы, 350—330), маўзалей у Галікарнасе (адно з «Сямі цудаў свету»), помнік Лісікрата ў Афінах (каля 335 да н.э.). У скульптуры развіваўся партрэт (работы Дэметрыя з Алапекі, канец 5—2-я пал. 4 ст. да н.э.). У ёй павялічыліся драматызм і дынаміка (творы Скопаса), стаў пераважаць лірычны настрой; у статуях Праксіцеля — тонкія пластычныя эфекты. Творы Лісіпа вызначала драм. напружанасць, Леахара — акад. халоднасць. У 2-й пал. 4 ст. да н.э. папулярнасцю карыстаўся жывапісец Апелес, які валодаў майстэрствам святлаценю. У перыяд элінізму (канец 4—1 ст. да н.э.) у сувязі з заваёвамі Аляксандра Македонскага значна пашырылася сфера культ. уплываў Стараж. Грэцыі, узніклі новыя яе цэнтры. Будаваліся гарады з рэгулярнай планіроўкай (Александрыя Егіпецкая, Антыёхія на Аронце, Селеўкія на Тыгры), велічныя пабудовы (Фароскі маяк у Александрыі), арх. ансамблі (акропаль у Пергаме). Скульптура дасягнула вышэйшай ступені трагізму, кампазіцыйных і пластычных кантрастаў (фрыз Пергамскага алтара, каля 180 да н.э., група «Лаакоан» Агесандра, Палідора і Атэнадора, каля 50 да н.э.), жыццесцвярджальнай сілы (Ніке Самафракійская, канец 4 ст. да н.э.). Найб. важнасць набыў партрэт, у якім аўтары шукалі непаўторныя або экзатычныя рысы, тыпы і характары (партрэты варвараў, старых, беднякоў, рабоў). Ствараліся партрэты тыранаў, у якіх парушаны ідэал чалавека-грамадзяніна (статуі дыядохаў), манум. скульптуры (статуя Геліяса, т.зв. Колас радоскі, не захавалася, адно з «Сямі цудаў свету»).
Літ.: Античная Греция: Проблемы развития полиса. Т. 1—2. М., 1983; Античная цивилизация. М., 1973; Античность и Византия. М., 1975; Древние цивилизации. М., 1989; Бикерман Э. Хронология Древнего мира: Пер. с англ. М., 1975; Историография античной истории. М., 1980; Дройзен И.Г. История эллинизма: Пер. с фр. Т. 1—3. М., 1890—93; Левек П. Эллинистический мир: Пер. с фр. М., 1989; Боннар А. Греческая цивилизация: Пер. с фр. М., 1995; Блаватская Т.В. Ахейская Греция во втором тысячелетии до н.э. М., 1966; Яе ж. Греческое общество второго тысячелетия до н.э. и его культура. М., 1976; Яе ж. Из истории греческой интеллигенции эллинистического времени. М., 1983; Яйленко В.П. Архаическая Греция и Ближний Восток. М., 1990; Фролов Э.Д. Греческие тираны (IV в. до н.э.). Л., 1972; Бенгтсон Г. Правители эпохи эллинизма: Пер. с нем. М., 1982; Винничук Л. Люди, нравы, обычаи Древней Греции и Рима: Пер. с пол. М., 1988; Герои Греции в войне и мире: История Греции в биогр. Г.В.Штолля: Пер. с нем. [М.], 1992; Walbank F.W. The Hellenistic World. London, 1981; Snodgrass A. La Grèce archaïque. Le temps des apprentissages. Paris, 1985; Жураковский Г.Е. Очерки по истории античной педагогики. 2 изд. М., 1963; Кун Н.А. Легенды и мифы Древней Греции. М. 1992; Мифы народов мира: Энцикл. Т. 1—2. 2 изд. М., 1991—93; Зелинский Ф.Ф. Древнегреческая религия. Киев, 1993; Яго ж. Религия эллинизма. Томск, 1996; Лосев А.Ф. Античная мифология в ее историческом развитии. М., 1957; Nilsson M.P. Geschichte der griechischen Religion. 2 Aufl. Вd. 1—2. München, 1955—61; Диоген Лаэртский. О жизни, учениях и изречениях знаменитых философов: Пер. с др.-греч. 2 изд. М., 1986; Лосев А.Ф. Античная философия истории. М., 1977; Яго ж. История античной эстетики. Кн. 1—2. М., 1992—94; Яго ж. Словарь античной философии: Избр. ст. М., 1995; Виндельбанд В. История древней философии: Пер. с нем. Киев, 1995; Вернан Ж.-П. Происхождение древнегреческой мысли: Пер. с фр. М., 1988; Томсон Дж. Исследования по истории древнегреческого общества: Пер. с англ. Т. 1—2. М., 1958—59; Мамардашвили М. Лекции по античной философии. М., 1997; Guthrie W. А history of Greek philosophy. Vol. 1—3. Cambridge, 1962—69; Дильс Г. Античная техника: Пер. с нем. М.; Л., 1934; Эллинистическая техника: Сб. ст. М.; Л., 1948; Рожанский И.Д. Античная наука. М., 1980; Яго ж. История естествознания в эпоху эллинизма и Римской империи. М., 1988; Вандер-Варден Б.Л. Пробуждающаяся наука: Математика древнего Египта, Вавилона и Греции: Пер. с гол. М., 1959; Идельсон Н.И. Этюды по истории небесной механики. М., 1975; Томсон Дж. История древней географии: Пер. с англ. М., 1953; Дитмар А.Б. География в античное время. М., 1980; Нейгебауер О. Точные науки в древности: Пер. с англ. М., 1968; Магидович И.П., Магидович В.И. Очерки по истории географических открытий. Т. 1. Географические открытия народов Древнего мира и средневековья (до плаваний Колумба). 3 изд. М., 1982; Torer H.F. A history of Ancient Geography. New York, 1964; Jacoby F. Griechische Historiker. Stuttgart, 1956; Bury J.B. Ancient Greek historians. New York, 1958; История греческой литературы. Т. 1—3. М.; Л.,1946—60; Тронский И.М. История античной литературы. 5 изд. М., 1988; Молчанов А.А., Нерознак В.П., Шарыпкин С.Я. Памятники древнейшей греческой письменности. М., 1988; Фрейденберг О.М. Миф и литература древности. М., 1978; Поэтика древнегреческой литературы. М., 1981; Аверинцев С.С. Плутарх и античная биография. М., 1973; Варнеке Б.В. История античного театра. М.; Л., 1940; Каллистов Д.П. Античный театр. Л., 1970; Flichinger R.C. The Greek theater and its drama. 4 ed. Chicago, 1960: Античная музыкальная эстетика. М., 1960; Герцман Е.В. Музыка Древней Греции и Рима. СПб., 1995; Виппер Б.Р. Искусство Древней Греции. М., 1972; Колпинский Ю.Д. Великое наследие античной Эллады и его значение для современности. 2 изд. М., 1988; Полевой В.М. Искусство Греции. 2 изд. М., 1984; Кобылина М.М. Антическая скульптура VII—V вв. до н.э. М., 1953; Чубова А.П., Иванова А.П. Античная живопись. М., 1966.
У.Я.Калаткоў (гісторыя),
Н.К.Мазоўка (выхаванне і адукацыя,
філасофія, гістарычная навука),
І.Я.Афнагель (геаграфія), С.Дз.Малюковіч (літаратура),
Г.С.Глушчанка (музыка), В.Я.Буйвал (архітэктура
і выяўленчае мастацтва). с. 497
ГРЭ́ЦЫЯ (Hellas), Грэчаская Рэспубліка (Hellēnikē Demokratia), дзяржава ў Паўд. Еўропе, на Балканскім п-ве і шматлікіх суседніх астравах (найб. Крыт, Эўбея, Родас, Лесбас). Мяжуе на Пн з Албаніяй, Македоніяй, Балгарыяй, на ПнУ з Турцыяй. На З, Пд і У абмываецца Іанічным, Міжземным і Эгейскім морамі. Пл. 132 тыс. км2, у т.л. 24,8 тыс. км2 астравы. Нас. 10,5 млн. чал. (1995). Дзярж. мова — грэчаская. Сталіца — г. Афіны. Падзяляецца на 52 номы. Існуе падзел на гіст. вобласці. Нац. свята — Дзень незалежнасці (25 сак.).
Дзяржаўны лад. Грэцыя — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1975 (з дапаўненнямі 1985). Кіраўнік краіны — прэзідэнт, якога выбірае парламент тэрмінам на 5 гадоў. Прэзідэнт валодае шырокімі паўнамоцтвамі; мае права вета на заканад. акты парламента, распускаць урад і парламент, уводзіць без згоды парламента надзвычайнае становішча ў краіне. Заканад. орган — парламент (300 дэпутатаў), што выбіраецца насельніцтвам на 4 гады. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад на чале з прэм’ер-міністрам, якога назначае прэзідэнт.
Прырода. Грэцыя — горная краіна, (больш за 4/5 тэр. занята гарамі), займае найб. парэзаную морам ч. Балканскага п-ва. Даўжыня берагавой лініі ў 12 разоў большая за сухапутныя граніцы, узбярэжжа моцна расчлянёнае, шмат зручных гаваней. Найб. значныя паўастравы — Пелапанес і Халкідыкі. Пераважаюць сярэдневышынныя масівы (да 1200—1800 м). Уздоўж узбярэжжа Іанічнага м. цягнецца горны масіў Пінд з вяршынямі вышэй за 2 тыс. м. На ПнУ адгор’і Радопаў і гор Македоніі з найвышэйшым пунктам Грэцыі — г. Алімп (2917 м). Далей на Пд раўніна Фесаліі. Паўд. ч. краіны і Пелапанес таксама заняты гарамі. Самая значная нізіна — Саланікская па ніжнім цячэнні р. Вардар. Тэр. Грэцыі вызначаецца сейсмічнасцю, на в-ве Тыра дзеючы вулкан Каймені. Карысныя выкапні разнастайныя, але іх запасы невялікія: жалезныя, марганцавыя, хромавыя, нікелевыя, поліметалічныя руды, баксіты, буры вугаль, прыродны газ і нафта, буйнейшае ў свеце радовішча наждаку (в-аў Наксас), высакаякасны мармур, магнезіт, пемза і інш. Клімат міжземнаморскі. Т-ра паветра ў студз. ад 4°С на Пн да 10—12°С на Пд, ліп. 24—28°С. Ападкаў каля 500—1000 мм за год, пераважна зімой. У гарах клімат больш халодны і вільготны. Рэкі горныя, кароткія і малаводныя, за выключэннем Марыцы, Нестаса, Стрымона, Вардара, якія належаць Грэцыі ў сваіх нізоўях. Найб. воз. Прэспа, на граніцы з Албаніяй і Македоніяй. На ўзбярэжжах субтрапічная расліннасць (у т.л. маквіс і фрыгана), вышэй шыракалістыя лясы (дуб, бук, ліпа, каштан, клён), потым хвойныя. Пад лесам каля 11% тэрыторыі. 10 нац. паркаў (найб. Вікас-Аоас, Мікра-Прэспа, Эта) і 19 заказнікаў.
Насельніцтва. Каля 96% — грэкі. На Пн невял. групы албанцаў, македонцаў, туркаў. Большасць вернікаў (97%) праваслаўныя. Сярэднегадавы прырост каля 0,1%. Сярэдняя шчыльн. 79,5 чал. на 1 км2. Найб. густа населены раёны вакол Афін і Салонікаў, раўніны і ўзбярэжжы. Вял. эміграцыя пераважна мужчын. За мяжой жыве каля 3 млн. грэкаў. У гарадах 64% насельніцтва (1993). Найб. гарады (1991, тыс. ж.): Афіны — 2890 (з прыгарадамі), Салонікі — 384, Пірэй — 183, Патры — 153, Іракліян — 116, Ларыса — 113.
Гісторыя. Чалавек на тэр. Грэцыі з’явіўся ў эпоху сярэдняга палеаліту. Пазней тут была пашырана крыта-мікенская культура (эпоха бронзы), існавала ант. цывілізацыя (гл. Грэцыя Старажытная). З 146 да н.э. Грэцыя пад уладай Стараж. Рыма, з 4 ст. н.э. ў складзе Візантыі. У сярэдзіне 15 ст. пасля падзення Візантыі ў выніку заваяванняў туркаў-асманаў б.ч. кантынентальнай Грэцыі і некаторыя астравы трапілі пад уладу Асманскай імперыі; часткай Пелапанеса і многімі астравамі валодалі венецыянцы і генуэзцы, в-вам Родас — ордэн рыцараў-іаанітаў. Паступова туркі заваявалі Родас (1522), Кіпр (1571), Крыт (1669) і ўстанавілі ў Грэцыі сваю ваен.-ленную сістэму, абклалі большасць яе насельніцтва цяжкімі падаткамі, спец. павіннасцямі (праца на рудніках, пастаўка матросаў для тур. флоту), што разам з інш. дыскрымінацыйнымі захадамі стала прычынай эміграцыі часткі грэкаў у Італію, Аўстрыю, Расію і інш. Ва ўмовах тур. панавання ў Грэцыі актывізаваўся нац.-вызв. рух [паўстанні на Пелапанесе (1463—79, 1571, 1770), у кантынентальнай Грэцыі, Македоніі, на а-вах Эгейскага м., у Эпіры (1611) і інш.]. Туркі не здолелі замацавацца ў цяжкадаступных горных раёнах, дзе пастаянна дзейнічалі партыз. атрады клефтаў. Вызв. барацьбе грэкаў садзейнічалі рус.-тур. войны (гл. Руска-турэцкія войны 18—19 ст., Архіпелагскія экспедыцыі рускага флоту) і Міжземнаморскі паход Ушакова. Кючук-Кайнарджыйскі мір 1774 даў магчымасць суднам Грэцыі выкарыстоўваць рас. флаг, спрыяў развіццю суднаходства ў Эгейскім м. Адначасова ўзмацнілася грэч. эміграцыя ў Расію (Паўн. Прычарнамор’е). У 1814 у Адэсе ўзнікла тайнае рэв. т-ва «Філікі Этэрыя». У выніку падрыхтаванай ім пад кіраўніцтвам А.Іпсіланці Грэчаскай нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі 1821—29 Грэцыя атрымала аўтаномію, а ў 1830 — незалежнасць. У склад грэч. дзяржавы ўвайшлі тэр. кантынентальнай Грэцыі і а-вы Кіклады. У 1832 Англія, Францыя, Расія абвясцілі каралём Грэцыі прынца Атона з баварскай дынастыі Вітэльсбахаў. На пачатку яго царавання (правіў як Атон І у 1832—62) у Грэцыі палепшаны шляхі зносін, рэарганізавана сістэма адукацыі (у 1837 засн. Афінскі ун-т), распрацаваны крымін. і грамадз. кодэксы, закрыты многія манастыры. Да канца 1837 грэч. ўрад узначальвалі баварцы, з 1838 кароль выбіраў прэм’ер-міністраў з лідэраў 3 грэч. груповак, знешнепалітычна арыентаваных на Вялікабрытанію, Францыю, Расію. Засілле баварскіх чыноўнікаў і самаўладства Атона выклікалі ў вер. 1843 выступленне патрыятычна настроеных грэч. вайскоўцаў у Афінах. Паводле прынятай у 1844 канстытуцыі ў Грэцыі ўстаноўлены рэжым канстытуцыйнай манархіі з вял. паўнамоцтвамі караля (пажыццёва прызначаў членаў сената, прызначаў і здымаў міністраў, распускаў палату дэпутатаў). Пасля першых парламенцкіх выбараў урад узначаліў кіраўнік прафранц. групоўкі Я.Калетыс (1844—47), які высунуў у 1844 т. зв. «мегалі ідэа» («вял. ідэю»), што прадугледжвала барацьбу за далучэнне да грэч. каралеўства населеных грэкамі правінцый Асманскай імперыі.
У час Крымскай вайны 1853—56 адбыліся антытур. паўстанні ў Эпіры і Фесаліі, падтрыманыя атрадамі добраахвотнікаў з Грэцыі; пад націскам Англіі і Францыі Грэцыя прыняла ультыматум аб захаванні нейтралітэту, быў сфарміраваны ўрад на чале з лідэрам праангл. групоўкі К.Маўракардатасам. Акупац. англ. войскі (1854—57) навязалі Грэцыі міжнар. кантроль над яе фінансамі. Эканам. цяжкасці, роспуск каралём палаты дэпутатаў (кастр. 1859), высылка і зняволенне апазіцыянераў, закрыццё ўладамі шэрагу газет выклікалі рэвалюцыю 1862, у выніку чаго скінуты Атон І. У 1863 грэч. каралём стаў Георг І (гл. ў арт. Георг). Паводле новай канстытуцыі 1864 уведзены аднапалатны парламент, абвешчаны недатыкальнасць асобы і жылля, права сходаў і асацыяцый, свабода друку. У 1864 Вялікабрытанія вярнула Грэцыі Іанічныя а-вы (з 1815 былі пад брыт. пратэктаратам). З 1860-х г. паскорылася прамысл. развіццё краіны, у 1869 пракладзена першая чыгунка. У 1866—69 адбылося антытур. паўстанне на Крыце. У 1870—90-я г. ўрады папераменна ўзначальвалі Х.Трыкупіс і Т.Дэліяніс. У 1881 Грэцыя дамаглася ад Асманскай імперыі вяртання Фесаліі і акругі Арта ў Эпіры. Крыцкае паўстанне 1896 перарасло ў грэка-тур. вайну 1897, у якой Грэцыя пацярпела паражэнне (гл. ў арт. Крыцкія паўстанні). Ва ўмовах адсутнасці сродкаў на выплату кантрыбуцыі Турцыі даходы і выдаткі грэч. ўрада перайшлі пад кантроль створанай у 1898 міжнар. фін. камісіі з прадстаўнікоў Англіі, Францыі, Расіі, Германіі, Італіі і Аўстра-Венгрыі. У 1898 пад націскам буйных еўрап. дзяржаў тур. султан даў аўтаномію Крыту. Пасля выступлення ў жн. 1909 у Афінах «Ваеннай лігі» (створана малодшымі афіцэрамі) прэм’ер-міністрам Грэцыі працяглы час быў Э.Венізелас (у 1910—15, 1917—20, 1924, 1928—32, 1933). Яго першы ўрад упарадкаваў фін. і бюджэтную сістэмы, стварыў мін-вы сельскай гаспадаркі, гандлю і прам-сці, актывізаваў знешнюю палітыку (гл. Балканскі саюз 1912). У выніку Балканскіх войнаў 1912—13 у склад Грэцыі ўвайшлі Крыт, Эпір, Паўд. Македонія, ч. Зах. Фракіі, Эгейскія а-вы; колькасць яе насельніцтва павялічылася з 2,7 да 4,6 млн. чал. Пры каралю Канстанціне І [1913—17, 1920—22] Грэцыя працяглы час захоўвала нейтралітэт у 1-й сусв. вайне. Яна ўступіла ў вайну пад націскам Антанты 29.6.1917 пры каралю Аляксандру [1917—20] — другім сыне Канстанціна І. Пасля грэка-турэцкай вайны 1919—22 у Грэцыі ўстаноўлена рэспубліка (1924). У 1934 у Афінах утворана Антанта Балканская (распалася ў 2-ю сусв. вайну). У канцы 1935 пасля ваен. перавароту і ініцыіраванага манархістамі плебісцыту ў Грэцыі адноўлена ўлада караля Георга ІІ (правіў у 1922—23, 1935—41, 1946—47; гл. ў арт. Георг). Пасля ваен. перавароту 4.8.1936 устаноўлена дыктатура ген. І.Метаксаса (існавала да 1941). У пач. 2-й сусв. вайны краіна захоўвала нейтралітэт. 28.10.1940 супраць Грэцыі развязаў вайну фаш. дыктатар Італіі Б.Мусаліні, аднак грэч. армія да 14.11.1940 спыніла італьян. наступленне і ў хуткім часе адцясніла праціўніка. Пазней у выніку Балканскай кампаніі 1941 Грэцыю акупіравалі ням., італьян. і балг. войскі. Намаганнямі ўдзельнікаў Руху Супраціўлення (гл. ЭАМ, ЭЛАС) да восені 1943 вызвалена каля 1/3 тэр. краіны. Поўнасцю вызвалена ў кастр. 1944. У 2-ю сусв. вайну загінула больш за 400 тыс. грэкаў, значна заняпала гаспадарка. Пасля Ліванскага пагаднення 1944 у Грэцыі абвастрылася барацьба за ўладу, што прывяло да грамадз. вайны 1946—49, у ходзе якой урадавыя войскі ліквідавалі супраціўленне партыз. атрадаў левых паліт. сіл. У 1948—51 Грэцыя атрымала эканам. дапамогу ад ЗША паводле Маршала плана. Грэч. ўлады праводзілі курс на інтэграцыю краіны ў зах.-еўрап. рэгіянальныя арг-цыі (у 1952 Грэцыя ўступіла ў НАТО, у 1962 як асацыіраваны чл. —у «Агульны рынак»). У выніку ваен. перавароту 1967 у Грэцыі фактычна ліквідавана манархія (з 1947 правіў Павел І, з 1964 — Канстанцін ІІ) і ўстаноўлена т.зв. дыктатура «чорных палкоўнікаў» (прэм’ер-міністр — палк. Г. Пападопулас). У 1974 пасля няўдалай спробы далучыць да Грэцыі Кіпр ваен. хунта скінута, праведзены плебісцыт аб скасаванні манархіі і ўстанаўленні рэсп. ладу (у 1975 прэзідэнтам Грэцыі выбраны К.Цацас), засн. вядучыя паліт. партыі — Новая дэмакратыя (НД) і Усягрэчаскі сацыялістычны рух (ПАСОК). Цывільны ўрад НД на чале з К.Караманлісам (1974—80) садзейнічаў дэмакратызацыі грэч. грамадства. У 1974—80 Грэцыя прыпыніла членства ў НАТО, у 1981 стала членам Еўрапейскага эканамічнага супольніцтва. Эканам. цяжкасці (у т.л. рост знешняга доўгу) і скандалы вакол карупцыі прывялі да адстаўкі ўрада ПАСОК на чале з А.Папандрэу (1981—89). Пры прэм’ер-міністру К.Міцатакісу (НД; 1990—93), які праводзіў курс на сац. эканомію (у т.л. за кошт паніжэння зарплаты), абвастрыўся канфлікт паміж прафсаюзамі і ўрадам (усеагульная забастоўка ў 1992). Пасля працяглага прэзідэнцтва Караманліса (1980—85, 1990—95) прэзідэнтам Грэцыі ў сак. 1995 выбраны К.Стэфанопулас. У студз. 1996 пасля адстаўкі па стане здароўя Папандрэу (кіраўнік урада з канца 1993) прэм’ер-міністрам Грэцыі выбраны К.Сімітыс (ПАСОК). У знешняй палітыцы Грэцыі захоўваецца напружанасць у адносінах з Турцыяй з-за Кіпра і 2 невял. астравоў у Эгейскім м. Грэцыя — чл. ААН (з 1945), НАТО (членства адноўлена ў 1981), Зах.-еўрап. саюза (з 1992), Савета Еўропы, Арг-цыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і інш. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў 1992.
Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі. Усягрэчаскі сацыяліст. рух (ПАСОК), Новая дэмакратыя, Кааліцыя левых і прагрэс. сіл, Камуніст. партыя Грэцыі, Арг-цыя моладзі Новай дэмакратыі і інш. Найб. прафсаюз — Усеагульная канфедэрацыя працоўных Грэцыі.
Гаспадарка. Грэцыя — індустр.-агр. краіна. Доля ў валавым унутр. прадукце (у %): прам-сці — 34, сельскай гаспадаркі — 10, сферы паслуг — 56. У прамысловасці занята 25% працуючых. Вядзецца здабыча бурага вугалю (на Пн і ў цэнтры Пелапанеса) — 55,4 млн. т (1993, 7-е месца ў свеце), а таксама жалезнай, хромавай, нікелевай, меднай і сурмянай руд, баксітаў, нафты і прыроднага газу, пірыту, магнезіту, наждаку і інш. Аснову энергабалансу складаюць буры вугаль, імпартная нафта (здабыча каля в-ва Тасас пакрывае толькі 5% патрэб), ГЭС на горных рэках. Вытв-сць вугальных брыкетаў і коксу (Пталемаіс). Нафтаперапр. з-ды ў Карынфе, Афінах, Элеўсіне, Салоніках, Аспрапіргасе. Вытв-сць электраэнергіі больш за 34 млрд. кВт·гадз. (1994). Чорная металургія (каля 1 млн. т сталі штогод; Афіны, Пірэй, Салонікі). Выплаўка алюмінію (каля 150 тыс. т штогод) і феранікелю (Ларымна). Машынабудаванне і металаапрацоўка: суднабудаванне і суднарамонт (Салонікі, Пірэй, Александрупаліс), аўта- і трактаразборка (Пірэй), электратэхніка, абсталяванне і машыны для сельскай гаспадаркі і вінаробства, быт. тэхніка і прылады. Развіты нафтахімія, вытв-сць салянай кіслаты, азотных угнаенняў (Пталемаіс), аўтамаб. шын (Патры), цэменту (Пірэй, Халкіс), буд. матэрыялаў (Волас, Ларыса, Элефсіс), мэблі і інш. вырабаў з дрэва (Патры). Прадпрыемствы цэлюлозна-папяровай прам-сці (Афіны, Салонікі, Волас, Патры, Ларыса). Вылучаецца тэкст. прам-сць, асабліва выраб баваўняных і з дамешкамі сінт. валокнаў тканін (Афіны, Салонікі, Патры, Волас і інш.), шаўковых тканін (Афіны, Кавала, Каламата), дываноў (Яніна, Ламія). Афіны — цэнтр швейнай прам-сці. Развіта гарбарна-абутковая прам-сць, вытв-сць разнастайных скураных і футравых вырабаў (Афіны, Салонікі, Патры, Волас, Яніна). Харч. прам-сць прадстаўлена шматлікімі прадпрыемствамі вінаробства (Афіны, Салонікі, Іракліян, Ханья), па апрацоўцы тытуню (Салонікі, Пірэй, Волас і інш.), вытв-сці алею з аліў (Афіны, Салонікі, Ханья і інш.), цукру (Платы, Ларыса, Ксанты, Серэ), рыбных прадуктаў (Пірэй, Салонікі, Кавала), сыроў (Яніна), разынак (Піргас); перапрацоўка цытрусавых (Ханья). У сельскай гаспадарцы занята 25% працуючых. Пераважаюць дробныя гаспадаркі памерам каля 3,5 га. Пад земляробчымі ўгоддзямі каля 30% тэр. краіны, у т.л. 2,3 млн. га пад ворывам, 1,2 млн. га пад вінаграднікамі, аліўкавымі плантацыямі і садамі. Каля 1/3 угоддзяў арашаецца. 40% тэр. краіны займаюць малаўрадлівыя горныя пашы і лугі. Спецыялізацыю вызначаюць працаёмкія экспартныя культуры: тытунь, алівы (каля 1,6 млн. т штогод, 3-е месца ў свеце), бавоўна і цукр. буракі (арашальныя землі ў далінах Вардара і Стрымона, в-аў Лемнас), вінаград (1,3 млн. т штогод), цытрусавыя. Вырошчваюць яблыкі, грушы, персікі, абрыкосы, інжыр. Развіта парніковая гаспадарка экспартнага кірунку, агародніцтва (у т.л. памідоры — каля 1,7 млн. т штогод). Са збожжавых вырошчваюць пшаніцу (больш за 50% пасяўных плошчаў), рыс (на арашальных землях), кукурузу і ячмень. Жывёлагадоўля развіта недастаткова. Гадуюць авечак (каля 8 млн. галоў), коз (каля 5 млн. галоў), свіней (каля 1 млн. галоў), буйн. раг. жывёлу (каля 1 млн. галоў). Птушкагадоўля. Марское рыбалоўства. Замежны турызм і адпачынак дае больш за 50% прыбытку. З ім звязана каля 1/3 занятых у гаспадарцы. Штогод Грэцыю наведвае 8—10 млн. замежных турыстаў. Асн. раёны: Афіны і наваколле, узбярэжжа Пелапанеса, стараж. гіст. цэнтры Карынф, Эпідаўр, Містра, Мікены, Алімпія, Спарта, Салонікі, Яніна, а-вы Эгейскага мора. Транспарт пераважна марскі і аўтамабільны. Танаж гандл. флоту — 41,7 млн. т (1993, 3-е месца ў свеце). Частка грэч. флоту плавае пад флагамі інш. краін. Флот абслугоўвае гандл. сувязі Грэцыі і многіх краін свету. Гал. парты Пірэй, Салонікі, Элефсіс. Аўтадарог каля 40 тыс. км, на аўтатранспарт прыпадае больш за 60% унутр. перавозак, чыгунак 2,6 тыс. км. Каля 40 аэрапортаў (у т.л. 22 міжнародныя), найб. Элінікон каля Афін. Экспарт (каля 8—10 млрд. дол. штогод): нафтапрадукты, тэкст. і швейныя вырабы, абутак, цэмент, мінер. сыравіна, аліўкавы алей, вінаград, цытрусавыя, віны, тытунёвыя вырабы. Імпарт (каля 20 млрд. дол. штогод): машыны і абсталяванне, нафта, харч. тавары, трансп. сродкі, драўніна. Дэфіцыт гандл. балансу пакрываецца за кошт паступленняў ад марскіх перавозак, турызму, грашовых пераводаў эмігрантаў. Гал. гандл. партнёры: Германія, Францыя, Італія, Вялікабрытанія, ЗША, Саудаўская Аравія. Грэцыя экспартуе на Беларусь футравыя і скураныя вырабы, цытрусавыя, кансервы, імпартуе трактары, грузавыя аўтамабілі, калійныя ўгнаенні, шыны. Грашовая адзінка — драхма.
Узброеныя сілы. Складаюцца з сухап. войск, ВПС і ВМС. Агульная колькасць (канец 1994) 159,3 тыс. чал. (406 тыс. рэзервістаў). Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. У сухап. войсках 113 тыс. чал., аб’яднаных у 10 пях., механізаваную і бранятанкавую дывізіі, асобныя 2 пях., механізаваную і 5 бранятанк. брыгад, асобныя парашутны полк, 20 артыл. дывізіёнаў і інш.; маюць на ўзбраенні 2722 танкі, 2365 баявых машын пяхоты, 2019 гармат палявой артылерыі і мінамётаў, 95 самалётаў і верталётаў армейскай авіяцыі і інш. У ВПС 26,8 тыс. чал., каля 270 баявых самалётаў і 28 верталётаў. У ВМС (пач. 1996) 20 тыс. чал., 47 караблёў (у т.л. 8 дызельных падводных лодак) і 124 баявыя катэры амер., герм. і грэч. вытв-сці.
Асвета. Сучасная сістэма адукацыі Грэцыі сфарміравалася ў выніку рэформаў 1963—65, 1974—76, 1984—85 і закону 1985, паводле якога ўстаноўлены 9-гадовы тэрмін абавязковага школьнага навучання. Дашкольныя дзіцячыя ўстановы для дзяцей ад 3,5 да 5,5 года не абавязковыя. Першая ступень абавязковай агульнай адукацыі — 6-гадовыя пач. школы для дзяцей ад 5,5 да 11,5 года. Сярэднюю адукацыю даюць гімназіі (абавязковая няпоўная, тэрмін навучання 3 гады) і дадатковую сярэднюю — ліцэі (агульнага тыпу, класічныя, прафес.-тэхн., шыракапрофільныя і духоўныя), тэрмін навучання 2—6 семестраў. Права паступлення ў ВНУ дае толькі ліцэй. Буйнейшыя ВНУ: ун-ты ў Афінах (з 1837), Салоніках (з 1925), Патры (з 1966), Яніне, Фракіі; політэхн. ін-ты ў Афінах (з 1836) і на в-ве Крыт; вышэйшыя школы ў Афінах — агранамічных навук, эканам. і камерцыйных навук, паліт. навук, прыгожых мастацтваў; вышэйшыя індустр. школы ў Пірэі і Салоніках. Найб. б-кі: Нац., б-кі Палаты дэпутатаў (з 1844), Афінскай АН, ун-та ў Салоніках (з 1927). Найб. музеі: Нац. археал. (з 1874), Музей Акропаля (з 1878), Нац. маст. галерэя (з 1900), Візантыйскі (з 1914), Музей Бенакі (з 1931) і Музей Аляксандра Сутзаса ў Афінах, археал. музеі ў Алімпіі, Дэльфах, Карынфе, на а-вах Родас і Крыт. Навук. даследаванні праводзяцца Афінскай АН (з 1926), ун-тамі і ін-тамі, галіновымі н.-д. ўстановамі і цэнтрамі, Афінскай абсерваторыяй, навук. т-вамі і інш.
Друк, радыё, тэлебачанне. Выдаецца больш за 100 штодзённых (цэнтральных і мясцовых) і каля 300 штотыднёвых газет (1993). Найб. папулярныя выданні: «Akrópolis» («Акропаль», з 1881), «Rirospástēs» («Радыкал», з 1918), «Tá Néa» («Навіны», з 1931), «Augē» («Світанне», з 1951), «Eleútheros kósmos» («Свабодны свет», з 1966) і інш. Тыражы газет у адносінах да колькасці насельніцтва большыя, чым у многіх зах.-еўрап. краінах. Афіц. Афінскае інфарм. агенцтва засн. ў 1895. Радыёвяшчанне з 1938 на грэч., англ. і франц. мовах. Тэлебачанне ў Афінах з 1965. Нац. радыё і тэлебачанне ў 1976 аб’яднаны ў карпарацыю ЭРТ. Дзейнічаюць 1500 радыёстанцый і 180 тэлекампаній, найбуйнейшыя з іх — прыватныя кампаніі «Мега Чэнел» і «Антэна-1», дзяржаўныя ЕТ-І, ЕТ-2. Рэтрансліруюцца 9 (1993) замежных тэлепраграм, у т.л. ЗША, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Італіі, Іспаніі.
Літаратура. Развіваецца на навагрэч. мове. Пачала складвацца пасля падзення Візантыі пад уплывам традыцый ант. і візант. культур, ідэй Адраджэння і вусна-паэт. творчасці грэч. народа (эпас «Дыгеніс Акрыт», 9—11 ст.; гіст. акрыцкія песні, песні пра клефтаў). У 15—17 ст. развівалася на а-вах Родас (ананімны зб-к «Сто слоў пра каханне» і інш.), Дадэканес (любоўная лірыка), Крыт [ідылічная ананімная паэма «Пастушка» (выд. 1627), трагедыя «Эрафілі» і камедыя «Кацурбас» Е.Хартакіса (абедзве каля 1600), драма «Ахвяра Аўраама» (1635, аўтарам лічаць В.Карнараса), раман у вершах «Эратакрытас» Карнараса]. У часы тур. панавання (1453— 1821) былі пашыраны пераробкі сатыр. баек («Чароўная гісторыя пра асла, воўка і ліса» і інш.), апрацоўкі сярэдневяковых раманаў, апавяданні рэліг.-дыдактычнага і гіст.-легендарнага характару («Аповесць пра Аляксандра мксандра} Македонскага»). Проза 17—18 ст. прадстаўлена пераважна павучальнай рыторыкай і палемічнымі памфлетамі, якія абаранялі правасл. веру, мемуарнай л-рай. Прыкметным быў зб. вершаў грэч. паэтаў-студэнтаў у Італіі «Кветкі набожнасці» (выдадзены ў Венецыі, 1708), у якім адчувальны ўплыў позняга італьян. Адраджэння. На фарміраванне грэч. л-ры паўплываў уздым нац.-вызв. руху на мяжы 18—19 ст. Нац. праблематыка, рэв.-патрыятычныя матывы адлюстраваліся ў творчасці Ферэаса, А.Калваса, А.Суцаса, А.Валаарытыса і інш. Закладваліся асновы нац. драматургіі (творы А.Матэсіса). У л-ры вялася вострая ідэйная барацьба вакол пытання аб шляхах гіст. развіцця грэч. нацыі (моўная палеміка, адносіны да ант. спадчыны і нар. навагрэч. традыцый).
Новы этап у развіцці л-ры звязаны з грэч. нац.-вызв. рэвалюцыяй 1821—29. Рэв. рамантызм з элементамі рэалізму ўласцівы творчасці заснавальніка навагрэч. л-ры Д.Саламоса, антыманархічныя вольналюбівыя матывы — творчасці паэтаў-рамантыкаў 1-й Афінскай школы П.Суцаса, А.Рангавіса. Жанр гіст. рамана распрацоўваў Э.Раідыс. Нар. мову і нац. тэматыку сцвярджалі заснавальнік 2-й Афінскай школы К.Паламас, а таксама ЕДрасініс і інш. Цікавасць да нар. паэзіі адчуваецца ў творчасці Л.Мавіліса, Драсініса, І.Палеміса, А.Эфталіётыса, І.Псіхарыса і інш. У прозе і драматургіі рэалізм з элементамі бытапісання сцвярджалі Г.Ксенопулас, А.Пападыямандыс, А.Каркавіцас і інш. Крытыка бурж маралі, ідэалы гуманізму, увасобленыя ў творчасці К.Варналіса, Я.Рыцаса, К.Парарытыса і інш., далі пачатак сучаснай прагрэс. л-ры. Сац. тэматыка стала вызначальнай для творчасці К.Тэатокіса, І.Тэатакаса, А.Тэрзакіса і К.Хадзопуласа. У 1920—30-я г. С.Мірывіліс і інш. пісьменнікі ўвялі ў л-ру жанр антываен. рамана і аповесці-хронікі. Антыфаш. л-ра Супраціўлення прадстаўлена творамі А.Сікеліяноса, В.Ротаса, Ф.Ангулеса, Рыцаса і інш. Асаблівае месца ў л-ры займае т.зв. «паэзія катаргі», якая стваралася ў канцы 1940 — пач. 50-х г. у канцлагерах пасля паражэння дэмакр. сіл у грамадз. вайне 1946—49. Паэзія пасляваен. гадоў прадстаўлена творчасцю Р.Бумі-Папа, Н.Папаса, Н.Врэтакаса, Т.Лівадытыса і інш.; у 2-й пал. 1950-х г. сцвярджаецца лірыка-эпічная «паэма сінтэзу» (А.Элітыс). Гераічныя і сац. матывы характэрныя для пасляваен. творчасці раманіста Н.Казандзакіса, празаікаў Я.Мангліса, Д.Хадзіса, А.Франгіяса, К.Кадзіяса, В.Васілікоса і інш. Развіваюцца жанры гіст. рамана (Д.Фатыядыс, П.Прэвелакіс, Д.Сатырыу), хроніка-дакументальны. У гады ваен. дыктатуры (1967—74) многія пісьменнікі рэпрэсіраваны ці вымушаны былі эмігрыраваць; прагрэс. выдавецтвы і газеты былі забаронены. Л-ру антыдыктатарскага Супраціўлення прадстаўлялі Рыцас, Врэтакас, Элітыс, М.Аўгерыс, Васілікос і інш. Пасля 1974 шмат пісьменнікаў вярнулася на радзіму. Аднавіла дзейнасць Т-ва грэч. пісьменнікаў (1934—67). У тв-сці М.Александропуласа, З.Скараса, А.Ненедакіса і інш. адлюстраваліся зрухі ў самасвядомасці грамадства. Шматпланавасць маст. ўзнаўлення рэчаіснасці вылучае прозу Васілікоса, Э.Ваіску і інш. Навагрэч. л-ра развіваецца таксама ў Рэспубліцы Кіпр.
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. Пра мастацтва Грэцыі да тур. заваявання (сярэдзіна 15 ст.) гл. ў арт. Грэцыя Старажытная і Візантыя. Да вызвалення ад асманскага заняволення (1821) у Грэцыі панавала манастырскае мастацтва ў познавізант. традыцыях, развівалася нар. творчасць, іканапіс, нар. вышыўка. Гарады раслі павольна, многія заняпалі. З 1830-х г. на аснове традыцый нар. і ант. дойлідства вырасла архітэктура сучаснай Грэцыі. У 19 ст. буд-ва ішло пераважна ў Афінах. Арх. С.Клеантыс, Л.Каўтадзоглу распрацавалі тып жылога дома ў класічных формах. Замежныя архітэктары стваралі грамадскія пабудовы з каланадамі: Нац. б-ка (1832) і ун-т (1837, арх. абодвух Х.К.Хансен) у Афінах і інш. Царк. архітэктура 19 ст. наследавала візант. ўзоры. Майстры наіўнага, дакумент. жывапіснага партрэта (Н.Кандуніс, Н.Кунелакіс) працавалі ў свецкай тэматыцы. У 2-й пал. 19 ст. на аснове традыцый мюнхенскай школы жывапісцы Н.Гізіс, Н.Літрас звярталіся да нац. тэмы; К.Валанакіс і Я.Алтамурас стварылі школу грэч. пейзажа. У пач. 20 ст. разрастаюцца гарады (Афіны, Салонікі), фарміруецца тып шматкватэрнага дома з балконамі-лоджыямі і тэрасамі (арх. К.Кіцыкіс). Архітэктура 1920— 30-х г. развівалася пад уплывам функцыяналізму і неакласіцызму. У жыллі выкарыстоўвалі маналітны жал. каркас. У вілах і маёнтках відавочныя матывы нар. дойлідства (арх. Д.Пікіёніс). Будынкі атэляў і музеяў арганічна ўпісваюцца ў навакольнае асяроддзе (арх. Х.Сфаэлас, П.Васіліядыс). Мастакі пач. 20 ст., ствараючы нац. вобразы, засвойвалі тагачасныя еўрап. стылі (жывапісец К.Партэніс, скульпт. Я.Халепас). У сярэдзіне 20 ст. жывапісцы А.Геаргіядыс, Э.Тамопулас, Я.Мораліс, Я.Царухіс працягвалі рэаліст. традыцыі папярэднікаў. Сярэдневяковыя рэмінісцэнцыі і нар. вобразы знайшлі адлюстраванне ў фрэсках Ф.Кандоглу, графіцы С.Васіліу, ант. матывы — у графіцы Д.Галаніса, Я.Кефалінаса, скульпт. М.Томбраса, А.Сохаса. Нац.-вызв. барацьба 2-й сусв. вайны адлюстравана ў дэмакр., рэаліст. плынях (жывапісцы В.Семерцыдыс, Д.Кацыкаяніс, скульпт. Х.Капралас, графікі В.Катракі, А.Тасас). У рэчышчы абстракцыянізму працуюць К.Граматопулас, К.Клуватас, К.Лукопулас і інш.
Музыка. Грэч. муз. культура — адна з найб. старадаўніх у свеце (гл. Грэцыя Старажытная). З 4 ст. грэч. музыка развівалася ў рэчышчы візант. культуры. З усталяваннем асманскага панавання нац. муз. традыцыі зберагаліся толькі ў нар. творчасці і царк. музыцы. Побач з разнастайнымі песеннымі жанрамі вылучаюцца танц. сіртас (карагодны танец) і педыктас (танец з падскокамі). З сярэдзіны 18 ст. пашырыліся песні клефтаў (змагароў за нац. вызваленне). Сярод муз. інструментаў: розныя тыпы лютні, жалейка, ліра, падоўжная флейта, валынка, бузукі, скрыпка, мандаліна, якія ўваходзяць у склад нар. аркестра (з 1930-х г. таксама кларнет і гітара). Развіццё прафес. муз. мастацтва пачалося пасля 1829. Сярод кампазітараў прадстаўнікі іанічнай школы Н.Мандзарас — аўтар грэч. нац. гімна (1865), заснавальнік Філарманічнага т-ва на в-ве Керкіра (1840), С.Ксіндас, С.Самарас — аўтар «Алімпійскага гімна» (1896), Д.Лаўрангас — заснавальнік Нац. опернага т-ра (Афіны, 1939), П.Карэр, Г.Ламбелет. Сапраўдная грэч. муз. школа фарміруецца з канца 19 ст. Узнік новы жанр спектакляў-вадэвіляў (камідыліён), аўтары якіх Д.Карамілас і Д.Какінас. Першую нац. оперу «Кандыдат у дэпутаты» (1867) стварыў Ксіндас. Новую грэч. кампазітарскую школу ўзначалілі М.Каламірыс, заснавальнік Элінскай (1919) і Нац. (1926) кансерваторый у Афінах, Лаўрангас, Ламбелет, М.Варвагліс, Э.Рыядыс. Сярод іх паслядоўнікаў Л.Маргарытыс (засн. Саланікскую кансерваторыю), П.Петрыдыс, А.Незерьггыс, А.Евангелатас, Н.Скалкотас, С.Міхаілідыс, Г.Геаргіядыс, Д.Мітропулас. З сярэдзіны 1940-х г. вядомы кампазітары М.Хадзідакіс, Я.Ксенакіс, Я.Хрысту і інш. Новы этап у развіцці грэч. музыкі —творчасць М.Тэадоракіса і многіх яго паслядоўнікаў. У галіне эстр. музыкі вылучыліся кампазітары М.Плесас, Г.Замбетас, К.Капнісіс, Г.Музакіс, Т.Маракіс, Г.Кацарас і інш. Сярод вядомых выканаўцаў: дырыжоры Мітропулас, Л.Зорас, Міхаілідыс, Хадзідакіс, Евангелатас, Ф.Візантыу; спевакі М.Калас, Н.Масхонас, К.Дамасіёты, А.Захарату, Д.Русас; піяністы Г.Тэмеліс, В.Дэветцы; сярод музыказнаўцаў В.Аркадынас, Геаргіядыс, Міхаілідыс, С.Мацэнігас. У Грэцыі працуюць (1988): Нац. оперны т-р, 5 сімф. аркестраў, у т.л. Афінскі дзярж. сімф. аркестр; Дзярж. аркестр Паўн. Грэцыі ў Салоніках; Дзярж. кансерваторыя ў Салоніках (з 1914), 14 кансерваторый, у т.л. Афінская (1871), Пірэйская (1904), Элінская (1919) і Нац. (1926) у Афінах, а таксама іх філіялы і інш.
Тэатр. У перыяд Візантыйскай імперыі традыцыі ант. тэатр. мастацтва (гл. Грэцыя Старажытная, раздзел Тэатр) былі перапынены. Першыя спробы адрадзіць т-р зроблены ў 17 ст. на в-ве Крыт і ў 18 ст. на в-ве Закінф. У Афінах пастаянныя трупы ўзніклі на пач. 1860-х г. У 1901 К.Хрыстоманас арганізаваў т-р «Новая сцэна», створаны дзярж. Каралеўскі т-р. У 1910—20-я г. тэатр. мастацтва занепадае. Імкненне пераадолець гэты крызіс характарызуюць творчасць рэж. Ф.Палітыса, пастаноўкі Нац. т-ра (засн. ў 1932). У гады дыктатуры і ням.-фаш. акупацыі тэатр. жыццё было ў застоі, аднак працавалі аматарскія групы, што ставілі патрыятычныя п’есы. У 1945 створаны т-р «Аб’яднаныя артысты», у рэпертуары якога былі п’есы нац. драматургаў і перакладныя. У наступныя гады прагрэс. тэатр. дзеячы падвяргаліся ганенням, але працягвалі барацьбу за дэмакр. мастацтва. У 1940—50-я г. значнай з’явай была дзейнасць Мастацкага т-ра (засн. ў 1942 рэж. К.Кунам), сярод спектакляў якога былі «Добры чалавек з Сезуана» (1958) і «Кар’ера Артура Уі» (1961) Б.Брэхта, «Двор цудаў» (1958) Я.Кампанеліса, «Дзядзька Ваня» А.Чэхава і інш. У 1955 створаны Грэч. нар. т-р (кіраўнік М.Катракіс), у 1959 «Новы тэатр» (засн. В.Дыямандопулас і М.Алкеу), у 1957 Пірэйскі т-р (засн. Д.Рандырыс). Значнае распаўсюджанне атрымалі калектывы, што стваралі маладыя рэжысёры: «Тэатр 1959», «Тэатр 1961» і інш. Т-р «Дванаццатая заслона» штогод ставіў спектаклі, якія складаліся з 3 аднаактовых п’ес пачынаючых грэч. драматургаў. У 1960-я г. рэпертуар т-раў значна пашырыўся: ставіліся стараж.-грэч. трагедыі, п’есы У.Шэкспіра, Мальера, А.Чэхава і інш. У канцы 1970 — 80-х г. аднавілі дзейнасць Афінскі маст. т-р, Грэч. нар. т-р, Пірэйскі т-р, т-ры ў Салоніках, Сіракузах і інш. Сярод вядомых дзеячаў тэатр. мастацтва: акцёры А.Александракіс, Катракіс, М.Меркуры, А.Сінадыну, І.Папас, К.Паксіну; рэжысёры М.Пларытыс, МЛігізас, М.Какаяніс, Кун, Т.Музенідыс.
Кіно. У 1906 зняты першы хранік. фільм, у 1911—12 — першыя кароткаметражныя кінакамедыі (рэж. і выканаўца гал. роляў С.Дымітракопулас). У 1914 засн. фірма «Афіны-фільм», пачаўся выпуск поўнаметражных фільмаў. У 1-ю сусв. вайну выпускалася пераважна ваен. кінахроніка. У 1928—31 на кінафірме «Даг-фільм» здымаліся гіст. фільмы і экранізаваліся літ. творы: «Каханне і хвалі» (1927), «Прыкуты Праметэй» (1929, рэж. абодвух Д.Газіядыс), «Дафніс і Хлоя» (1931, О.Ласкас) і інш. У 1932 выпушчаны першы гукавы фільм. З устанаўленнем дыктатуры Метаксаса і ў гады ням.-фаш. акупацыі здымаліся ў асн. хранік., зрэдку маст. фільмы: «Голас сэрца» (1943, Л.Іаанопулас), «Апладысменты» (1944, Г.Дзавелас). У канцы 1940-х г. здымалася па 8—10 фільмаў за год — пераважна меладрамы з гіст. фонам. У 1950-я — пач. 60-х г. у фільмах знайшлі адлюстраванне праблемы тагачаснага жыцця, здымаліся меладрамы, фарсы, шпіёнскія, гангстэрскія і прыгодніцкія фільмы. Сярод лепшых: «Крывавыя Каляды» (1951, рэж. Г.Зервас), «Фальшывая манета» (1955) і «Антыгона» (1961, рэж. абодвух Дзавелас), «Электра» (1962, М.Какаяніс), «Да карабля» (1966, А.Даміянас). У гады ваен. дыктатуры шэраг кінадзеячаў арыштаваны, некаторыя эмігрыравалі. Пасля падзення дыктатуры здымаліся фільмы, што выкрывалі злачынствы дыктатарскага рэжыму, пра барацьбу народа ў гады 2-й сусв. вайны, узнімаліся надзённыя праблемы. Міжнар. прызнанне атрымалі фільмы Т.Ангелопуласа, якія спалучаюць спадчыну ант. л-ры з сучаснай кінадраматургіяй. У 1974 створаны Саюз кінематаграфістаў Грэцыі. У Афінах знаходзіцца кінаархіў. Сярод вядомых дзеячаў кінамастацтва: І.Папас, М.Меркуры, А.Фонсу, П.Зервас, Т.Венгас, А.Стаўрас. З 1974 у Салоніках штогод праводзіцца міжнар. кінафестываль.
Літ.: Никитина Т.В. Греция накануне первой мировой войны: Особенности внутриполит. развития. М., 1984; Соколовская О.В. Греция в годы первой мировой войны, 1914—1918 гг. М., 1990; Кирьякидис Г.Д. Гражданская война в Греции, 1946—1949. М., 1972; Зорбалас С.Д. Неофашизм в Греции (1967—1974): Соц.-полит. анализ и выводы: Пер. с греч. М., 1981; Паниев Н.А. Греция после хунты. М., 1979; Шеменков К.А. Греция: Проблемы современной истории. М., 1987; Мочос Я. Современная греческая литература: Очерки. М., 1973; Ильинская С.Б. Поэзия Сопротивления в послевоенной Греции. М., 1974; Полевой В.М. Искусство Греции. 2 изд. М., 1984.
Ф.С.Фешчанка (прырода, гаспадарка),
У.Я.Калаткоў (гісторыя), В.Я.Буйвал
(архітэктура і выяўленчае мастацтва). с. 505
ГРЭЧ Мікалай Іванавіч (14.8.1787, С.-Пецярбург — 24.1.1867), рускі журналіст, пісьменнік, філолаг. Чл.-кар. Пецярб. АН (1827). У 1812—39 рэдактар-выдавец (з 1826 з Ф.Булгарыным) час. «Сын отечества», які да сярэдзіны 1820-х г. быў звязаны з дзекабрысцкімі коламі, пасля 1825 эвалюцыяніраваў да кансерватызму. У 1831—59 з Булгарыным выдаваў газ. «Северная пчела», якая была пад апекай 3-га аддзялення, што загадвала паліт. наглядам. Аўтар рамана «Чорная жанчына» (1834), першай кн. па гісторыі рус. л-ры «Спроба кароткай гісторыі рускай літаратуры» (1822), «Пачатковых правілаў рускай граматыкі» (1828), мемуараў «Запіскі пра маё жыццё» (поўнасцю выд. 1886). З Булгарыным сатырычна апісаны ў бел. паэме «Тарас на Парнасе». с. 510
ГРЭ́ЧАСКАЕ ПІСЬМО́ , алфавітная сістэма, якая ўзыходзіць да фінікійскага пісьма. Верагодна ўзнікла ў 9—8 ст. да н.э. У грэчаскім пісьме, акрамя літар, якія абазначаюць зычныя, былі ўведзены самаст. літары для перадачы галосных гукаў, што было новым этапам у развіцці пісьменства. Класічны агульнагрэч. алфавіт склаўся ў 5—4 ст. да н.э. Напрамак пісьма — злева направа. Кожная літара мела і лічбавае значэнне. Знакі «стыгма», «копа» і «сампі» выкарыстоўваліся толькі для абазначэння лічбаў і пазней выйшлі з ужытку. Новагрэч. алфавіт мае 24 літары.
Алфавітнае грэчаскае пісьмо падзялялася на 2 галіны: усх.-грэч. і зах.-грэч. пісьмо. Усх.-грэч. развілося ў класічнае стараж.-грэч. і візантыйскае пісьмо, стала асновай копцкага, гоцкага, слав. кірылічнага (гл. Кірыліца), а магчыма, армянскага і часткова груз. пісьма (гл. адпаведныя арт.). Зах.-грэч. пісьмо было зыходным для этрускага, стараж.-герм. рунічнага і лацінскага пісьма. Найб. стараж. помнікі грэчаскага пісьма датуюцца 8—7 ст. да н.э. Грэчаскае пісьмо прадстаўлена некалькімі тыпамі: манум. пісьмо на цвёрдых прадметах — камені, метале, кераміцы (з 8 ст. да н.э.); уніцыяльнае — на папірусе (з 4 ст. да н.э.), на пергаменце (з 2 ст. да н.э.); курсіўнае (з 3 ст. да н.э.). У 13 ст. развіваецца малодшы мінускул (гл. Мінускульнае пісьмо), які паслужыў узорам для першага грэч. друкарскага шрыфту (15 ст.). Сучасныя друкаваныя грэч. літары створаны ў 17 ст.
Літ.: Павленко Н.А. История письма. 2 изд. Мн., 1987; Guarducci M. Epigrafia greca. Vol. 1—2. Roma, [1967—69]. А.М.Рудэнка. с. 510
ГРЭ́ЧАСКАЯ ГУ́БКА (Spongia officinalis), беспазваночная жывёла атр. крэменерагавых губак. Пашырана на невял. глыбінях у цёплых морах.
Шкілет складаецца з густой сеткі рагавых валокнаў бялковага рэчыва спангіну, эластычны, гіграскапічны, порысты. Належаць да групы туалетных губак, аб’ект промыслу; выкарыстоўваецца ў хірургіі (замест ваты), як туалетная рэч, у прам-сці. Промысел найб. развіты ў Міжземным м. Разводзяць штучна. с. 511
ГРЭ́ЧАСКАЯ МО́ВА , адна з індаеўрапейскіх моў (грэч. група), афіц. мова Грэцыі і Кіпра (разам з турэцкай). Пашырана таксама ў Турцыі, Паўд. Албаніі, Паўд. Італіі, Егіпце, ЗША і інш. краінах. У гісторыі грэчаскай мовы вылучаюць 3 асн. перыяды: старажытнагрэчаскі (14 ст. да н.э. — 4 ст. н.э.), сярэднегрэчаскі (5—15 ст.), новагрэчаскі (з 15 ст.). Стараж.-грэч. мова прайшла наст. этапы развіцця: архаічны (з 14 — 12 да 8 ст. да н.э.), класічны (з 8—7 да 4 ст. да н.э.), эліністычны — перыяд фарміравання агульна-грэч. мовы — кайнэ (4—1 ст. да н.э.), познагрэч. (1—4 ст.) і існавала ў выглядзе дыялектаў, паступова набываючы пісьмовую форму (гл. ў арт. Грэчаскае пісьмо). Захавалася багатая л-ра класічнага перыяду на эалійскім (творы Сапфо, Алкея), дарыйскім (творы Алкмана, Эпіхарма, Сафрона, Філалая, матэматыка Архімеда), іанійскім (творы Гамера, Герадота, Гіпакрата), атычных дыялектах (творы Эсхіла, Сафокла, Эўрыпіда, Арыстафана і інш.). Стараж. грэчаская мова мела ў фанетыцы 5 (кароткіх і доўгіх) галосных фанем, асобны рад прыдыхальных зычных, муз. націск; у марфалогіі — развітую сістэму дзеяслоўных формаў, спрошчанае імянное скланенне, развітое словаўтварэнне.
З цягам часу стараж.-грэч. мова мянялася, і да сярэдзіны 15 ст. завяршыўся працэс станаўлення на нар. аснове важнейшых асаблівасцей новагрэч. мовы, што працякаў у кірунку звужэння галосных, манафтангізацыі дыфтонгаў, ператварэння прыдыхальных зычных у спіранты, замены муз. націску сілавым, спрашчэння сістэмы скланення, замены многіх сінтакс. формаў аналітычнымі канструкцыямі.
Грэчаская мова здаўна была вядома на Беларусі. У 16—17 ст. яе вывучалі ў брацкіх школах. Павялічвалася колькасць перакладаў з грэч. на бел. мову («Евангелле вучыцельнае», «Бяседы Макарыя», «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа» і інш.). У лексічным складзе бел. мовы замацавалася шмат грэцызмаў. З канца 17 ст. папулярнасць грэчаскай мовы на Беларусі ў сувязі з паланізацыяй грамадскага жыцця пачала змяншацца. У 20 ст., калі бел. мова пачала абслугоўваць сферы навукі, асветы, культуры і інш. і ўзнікла патрэба ў разнастайнай навук. тэрміналогіі, грэчаская мова зноў стала адыгрываць прыкметную ролю, і гэты працэс працягваецца.
Літ.: Соболевский С.И. Древнегреческий язык. М., 1948. А.М.Булыка. с. 511
ГРЭ́ЧАСКАЯ НАЦЫЯНА́ЛЬНА-ВЫЗВАЛЕ́НЧАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1821—29 , нацыянальна-вызваленчая вайна грэкаў супраць тур. панавання, у выніку якой утворана самаст. грэч. дзяржава. Падрыхтавана членамі тайнага нац.-вызв. т-ва «Філікі Этэрыя» пад кіраўніцтвам А.Іпсіланці. На 1-м этапе рэвалюцыі (1821—22), якая пачалася з паўстання на Пелапанесе 25.3.1921 (з таго часу 25 сак. адзначаецца як Дзень незалежнасці Грэцыі), вызвалена значная ч. тэр. краіны. 13.1.1822 Нац. сход абвясціў незалежнасць Грэцыі, прыняў часовую канстытуцыю — Эпідаўрскі арганічны статут 1822, выбраў прэзідэнтам краіны К.Маўракардатаса. Летам 1822 грэч. атрады на чале з Т.Калакатронісам разбілі 30-тысячную тур. армію, якая ўварвалася на Пелапанес, а грэч. караблі атакавалі тур. ВМФ і прымусілі яго пакінуць Эгейскае м. На 2-м этапе вайны, у выніку абвастрэння сац. і паліт. супярэчнасцей паміж кіраўнікамі паўстанцаў, адбыліся 2 грамадз. Вайны (1823—24 і 1824—25). На 3-м этапе (1825—27) тур.-егіп. войскі акупіравалі ўсе грэч. вобласці на Пн ад Карынфскага перашыйка. На 4-м, апошнім, этапе (1827—29) Нац. сход у Трэзене ў сак. 1827 прыняў новую канстытуцыю, прэзідэнтам выбраны І.Кападыстрыя, які зрабіў шэраг захадаў па паляпшэнні эканам. становішча краіны, павышэнні баяздольнасці ўзбр. сіл, цэнтралізацыі кіравання. Прадстаўнікі Вялікабрытаніі, Францыі, Расіі падпісалі Лонданскую канвенцыю 1827 аб спыненні грэка-тур. вайны і наданні Грэцыі поўнай унутр. аўтаноміі. Гэта прывяло да Наварынскай бітвы 1827 і рус.-тур. вайны 1828—29. Паводле Адрыянопальскага мірнага дагавора 1829 Турцыя прызнала аўтаномію Грэцыі. У 1830 Грэцыя атрымала незалежнасць. Рэвалюцыю падтрымала грамадскасць многіх краін свету, паўстанцам дапамагалі замежныя добраахвотнікі (сярод іх англ. паэт Дж.Байран).
Літ.: Арш Г.Л. И.Каподистрия и греческое национально-освободительное движение, 1809—1822 гг. М., 1976. с. 511
ГРЭ́ЧАСКІ АРХІПЕЛА́Г , некалькі груп астравоў у Эгейскім м. (Паўн. і Паўд. Спарады, Эўбея, Хіяс, Лесбас, Кіклады, Крыт і інш.). Тэр. Грэцыі. Пл. каля 20 тыс. км2. Гарысты рэльеф, выш. да 2456 м (г. Іда на в-ве Крыт). Характэрна моцная сейсмічнасць і вулканічная дзейнасць. Клімат субтрапічны. Міжземнаморская расліннасць. Вырошчванне субтрапічных культур. Рыбалоўства. Турызм. с. 511
ГРЭ́ЧКА (Fagopyrum), род адна-, радзей шматгадовых травяністых раслін сям. драсёнавых. 4—5 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 2 віды: грэчка пасяўная, ці ядомая (F. sagittatum, ці F. esculentum), — каштоўная крупяная культура, грэчка татарская (F. tataricum) — пустазелле.
Грэчка пасяўная — аднагадовая расліна выш. 40—120 см. Сцябло голае, злёгку рабрыстае, галінастае. Лісце трохвугольна-сэрцападобнае, бліскучае, зялёнае, іншы раз з антыцыянавай чырвона-бурай афарбоўкай. Кветкі двухполыя, белыя, ружовыя, зрэдку чырвоныя, сабраныя ў гронкі. Плод — трохгранны арэшак. Грэцкія крупы маюць 14—18% бялкоў, да 80% крухмалу, 3—3,5 % тлушчаў, цукры, мінер. солі, вітаміны. Добры меданос (да 100 кг мёду з 1 га пасеваў). Вегетац. перыяд 60—120 сутак. Раянаваныя сарты бел. селекцыі: Аніта беларуская, Іскра, Жняярка, Смуглянка, Чарнаплодная, Юбілейная 2.
Літ.: Культурная флора СССР. Т. 3. Крупяные культуры. М., 1975; Каргальцев Ю.В., Пруцков Ф.М. Гречиха. М., 1986. Т.А.Анохіна. с. 511
ГРЭ́ЧКА Андрэй Антонавіч (17.10.1903, в. Галадаеўка Растоўскай вобл., Расія — 26.4.1976), савецкі ваен. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1955), Герой Сав. Саюза (1958), Герой ЧССР (1969). Скончыў Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1936), Генштаба (1941). У арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, паходу Чырв. Арміі ў Зах. Украіну і Зах. Беларусь (1939). У Вял. Айч. вайну з 1941 на фронце: каманд. дывізіяй, корпусам, 12, 47, 18 і 56-й арміямі. З кастр. 1943 нам. каманд. 1-м Укр. фронтам, са снеж. 1943 каманд. 1-й гвардз. арміяй. З 1945 каманд. войскамі Кіеўскай ваен. акругі, з 1953 галоўнакаманд. Групай сав. войск у Германіі, з 1957 1-ы нам. міністра абароны СССР, галоўнакаманд. сухап. войскамі, з 1960 галоўнакаманд. Аб’яднанымі ўзбр. сіламі краін Варшаўскага дагавора. У 1967—76 міністр абароны СССР. Аўтар мемуарных твораў. с. 512
ГРЭ́ЧКА Георгій Міхайлавіч (н. 25.5.1931, С.-Пецярбург), савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1975, 1978). Герой ЧССР (1978), лётчык-касманаўт СССР (1975). Д-р фіз.-матэм. н. (1984). Скончыў Ленінградскі мех. ін-т (1955). З 1966 у атрадзе касманаўтаў. 11.1—9.2.1975 з А.А.Губаравым ажыццявіў палёт на касм. караблі «Саюз-17» і арбітальнай станцыі «Салют-4», 10.12.1977—16.3.1978 з Ю.В.Раманенкам — на касм. караблі «Саюз-26» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (здзейсніў выхад у космас; да арбітальнай станцыі прыстыкаваліся караблі «Саюз-27» з У.А.Джанібекавым і А.Р.Макаравым, грузавы трансп. карабель «Прагрэс-1», «Саюз-28» з Губаравым і У.Рэмекам; на Зямлю вярнуўся на караблі «Саюз-27»), 17—26.9.1985 з У.У.Васюціным і А.А.Волкавым — на караблі «Саюз Т-14» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (на Зямлю вярнуўся на караблі «Саюз Т-13»), Правёў у космасе 134,9 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага (1978). Дзярж. прэмія УССР 1979. с. 512
ГРЭ́ШЭМА ЗАКО́Н , гл. ў арт. Каперніка і Грэшэма закон. с. 512
ГРЭ́ЯМА ЗЯМЛЯ́ (Craham Land, Craham Coast), англійская назва Антарктычнага паўвострава. с. 512
ГСТ , галіновы стандарт, адна з катэгорый стандартаў. Устанаўліваецца на прадукцыю, якая не ахопліваецца сістэмай Дзярж. стандарту. с. 512
ГУАДАЛКАНА́Л (Guadalcanal), вулканічны востраў у Ціхім ак., у групе Саламонавых а-воў. Пл. 5,3 тыс. км2. Выш. да 2331 м. Нас. 63,3 тыс. чал. (1984). Здабыча золата. На Гуадалканале — сталіца дзяржавы Саламонавы Астравы — Ханіяра. с. 512
ГУАДАЛУ́ПЕ-ІДА́ЛЬГА МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1848 , паміж Мексікай і ЗША. Завяршыў амерыкана-мексіканскую вайну 1846—48. Падпісаны пад націскам ЗША 2.2.1848 у населеным пункце Гуадалупе-Ідальга (на Пн ад Мехіка). Набыў сілу 30.5.1848. Юрыдычна аформіў заваяванне ЗША каля 55% тэр. Мексікі з багатымі зямнымі нетрамі і глебамі (Тэхас, Новая Мексіка, Верхняя Каліфорнія і інш., агульнай пл. каля 2,3 млн. км2), прызнанне паўн. граніцы Мексікі па р. Рыо-Грандэ, кампенсацыю ёй за страчаныя тэр. ў суме 15 млн. дол., адмову ЗША ад фін. прэтэнзій да Мексікі і інш. с. 512
ГУА́М (Guam), уладанне ЗША у зах. ч. Ціхага ак. Уключае в-аў Гуам (найб. з Марыянскіх астравоў) і суседнія невял. астравы. Пл. 549 км2. Нас. 143 тыс. чал. (1993). Адм. ц. — Аганья. Афіц. мова — англійская, пашырана мясц. мова чамора. Нац. свята — Дзень працы (3 вер.).
Прырода. Паўд., больш узвышаная (г. Ламлам, 405 м) частка вострава вулканічнага паходжання, складзена з андэзітаў, паўн., нізінная — з каралавых вапнякоў. Частыя землетрасенні. Клімат трапічны, пасатны. Сярэднія месячныя т-ры каля 26 °С. Гадавая колькасць ападкаў 2000—3000 мм. Дажджлівы сезон май—лістапад. У гэты сезон бываюць тайфуны. На паўд. і ўсх. схілах вільготнатрапічныя лясы, на Пн ксерафітна-злакавыя саванны. На паўн.-ўсх. канцы — запаведнік Паці-Пойнт (пл. 304 га).
Насельніцтва. 43% складае мікранезійскі народ чамора — карэнныя жыхары вострава, 29% — выхадцы з Філіпін (пераважна ілокі), 28% — амерыканцы (ваеннаслужачыя на ваен. базах і члены іх сем’яў). Больш за 80% вернікаў католікі. Амаль усё насельніцтва сканцэнтравана ў невял. гарадах і пасёлках на ўзбярэжжы.
Гісторыя. Карэнныя жыхары — абарыгены чамора здаўна называлі востраў Гуам. Першым з еўрапейцаў в-аў адкрыў у 1521 Ф.Магелан. Да канца 17 ст. Гуам каланізавалі іспанцы (пасля задушэння шэрагу паўстанняў мясц. насельніцтва ў 1670—95), на востраве размясцілася рэзідэнцыя ісп. губернатара Марыянскіх а-воў. Асн. заняткам карэннага насельніцтва было земляробства. У 1825 і 1828 у сувязі з заходам на Гуам брыт. і амер. кітабойных суднаў пачата стварэнне партовай службы (у Апры і Уматаку). У выніку ісп.-амер. вайны 1898 востраў стаў уладаннем ЗША, якія ператварылі яго ў апорны пункт на Ціхім ак. У 2-ю сусв. вайну тут 10.12.1941 высадзіўся яп. дэсант, які прымусіў капітуляваць невял. амер. гарнізон і служачых гуамскай марской паліцыі і добраахвотніцкай арміі. 21.7.1944 у межах ваен. аперацыі «Фуражыр» на востраў высадзіліся амерыканцы і ў ходзе жорсткіх 22-дзённых баёў амаль цалкам знішчылі яп. гарнізон. Да 30.5.1946 востравам кіравала амер. ваен. адміністрацыя, ён стаў буйнейшай ваен.-марской базай ЗША на Ціхім ак. У 1949 кіраванне Гуам перададзена грамадз. адміністрацыі. Пасля прыняцця ў 1950 у ЗША «Акта аб Гуаме» ўсе жыхары вострава, якія нарадзіліся пасля 11.4.1899, атрымалі амер. грамадзянства (без права ўдзелу ў нац. выбарах), абраны мясц. аднапалатны заканад. орган — Гуамскі кангрэс (21 дэпутат). У 1952 тут створана першая ВНУ — Тэр. каледж Гуама. У 1970 гуамцам дадзена права выбіраць на 4 гады губернатара вострава (раней яго прызначаў прэзідэнт ЗША). З 1982 Гуам мае ўнутр. аўтаномію. Дзейнічаюць мясц. аддзяленні Рэсп. і Дэмакр. партый ЗША.
Гаспадарка. Аснова эканомікі — турызм. Штогод Гуам наведваюць 600—800 тыс. турыстаў (85% — японцы). Вял. значэнне маюць даходы ад ваен. аб’ектаў ЗША. На востраве 2 буйныя ваен. базы ЗША: паветраная Андэрсен, марская Апра-Харбар. Жыхары вырошчваюць агародніну, а таксама кукурузу, каву, бананы, цукр. трыснёг, тара і інш. трапічныя культуры. Гадуюць буйн. раг. жывёлу і свіней. Птушкагадоўля. Рыбалоўства. На невял. прадпрыемствах вырабляюць какосавы алей, мыла, цэмент, чарапіцу, штучны лёд, безалкагольныя напіткі, хлебабулачныя вырабы. З рамёстваў развіты пляценне, выраб сувеніраў і ўпрыгожанняў з ракавін і бісеру, разьбярства па дрэве. Унутр. транспарт аўтамабільны. Востраў — важны вузел паветр. і марскіх камунікацый. Гал. парты Апра-Харбар і Аганья. Экспарт нязначны, імпарт — прамысл. і харч. тавары. Грашовая адзінка — долар ЗША.
Літ.: Малаховский К.В. Остров, открытый Магелланом (Гуам). М., 1975. І.Я.Афнагель (прырода, гаспадарка), У.Я.Калаткоў (гісторыя). с. 512
ГУА́НА (ісп. guano), прадукт натуральнага распаду птушынага памёту ва ўмовах сухога клімату; азотна-фосфарнае ўгнаенне. Мае каля 9% азоту, 13% фосфарнай к-ты, калій, вапну. Паклады гуана на астравах зах. ўзбярэжжа Паўд. Амерыкі і Паўд. Афрыкі. Пасля размолу гуана выкарыстоўваюць на глебах розных тыпаў пад усе с.-г. культуры ў якасці асн., перадпасяўнога ўгнаення і для падкормкі. Гуанай наз. таксама ўгнаенне, падрыхтаванае з адходаў марскога промыслу, напр., рыбнае гуана. Яно мае 8—11% азоту, 12—14% фосфарнай к-ты. Выкарыстоўваюць гуана пераважна ў Японіі, ЗША, Нарвегіі, Францыі. с. 513
ГУАНА́КА (Lama guano), млекакормячае роду ламаў сям. вярблюдавых. Трапляецца на сухіх паўпустынных высакагор’ях (да 5000 м) Андаў Паўд. Амерыкі. Жывуць невял. статкамі (да 20 галоў).
Даўж. цела 180—225 см, хваста 15—25 см, выш. 90—130 см, маса 48—96 кг. Цела ўкрыта бураватай шэрсцю (даўж. 6—10 см). Шыя і канечнасці доўгія, тулава пакарочанае. Нараджае 1, зрэдку 2 дзіцянят. Корміцца травяністай расліннасцю. Аб’ект палявання. Продак свойскай ламы. с. 513
ГУАНДУ́Н , правінцыя на Пд Кітая, на ўзбярэжжы Паўд.-Кіт. м. Пл. 197,4 тыс. км2. Нас. 62,8 млн. чал. (1994), пераважна кітайцы. Адм. ц. — г. Гуанчжоў. У рэльефе — чаргаванне гор выш. да 1922 м і нізінных раўнін. На нізінах сярэдняя т-ра студз. ад 8 °С да 16 °С, ліп. — 26—28 °С. Ападкаў 1200—2000 мм за год. Густая сетка рэк. Радовішчы каменнага вугалю, руд вальфраму, марганцу, сурмы. Апрацоўваецца каля 50% тэрыторыі. Штогод збіраюць 2—3 ураджаі. Асн. культура — рыс (каля 70% пл.), а таксама цукр. трыснёг, алейныя (арахіс, соя, кунжут, камелія, тунг, трапічныя эфіраносы), пладовыя культуры, джут, рамі, сізаль і інш. Шаўкаводства. Рыбалоўства і рыбагадоўля. Жывёлагадоўля (цяглавая буйн. раг. жывёла, свінні). Птушкагадоўля. Здабыча бітумінозных сланцаў, руд вальфраму, марганцу, сурмы. Чорная металургія. Машынабудаванне, харчасмакавая (цукр. і плодакансервавая), тэкст., хім., папяровая прам-сць. На ўзбярэжжы — саляны промысел. Лесанарыхтоўкі. Рачное суднаходства, чыг. і аўтамаб. транспарт. Марскія парты Гуанчжоў, Чжаньцзян, Шаньтоў. с. 513
ГУАНІ́Н , 2-аміна-6-оксіпурын, пурынавая аснова, якая ёсць ва ўсіх жывых клетках у саставе нуклеінавых к-т (ДНК і РНК). Структурны кампанент нізкамалекулярных каферментаў, зыходнае рэчыва пры біясінтэзе птэрынаў, рыбафлавіну, фоліевай к-ты. Нуклеатыд гуаніну ўдзельнічае ў сінтэзе бялку, актывацыі тлушчавых к-т, цыкле трыкарбонавых к-т, глюканеагенезе. У значнай колькасці знаходзіцца ў экскрэментах павукападобных і птушак (адкрыты ў складзе гуана, адсюль назва), у лусцэ і скуры рыб (вапнавае злучэнне гуаніну надае лусцэ рыб характэрны бляск), паўзуноў і земнаводных. Пры дэзамінаванні адэназіндэзаміназай гуанін пераўтвараецца ў ксанцін. с. 513
ГУАНСІ́-ЧЖУА́НСКІ АЎТАНО́МНЫ РАЁН , на Пд Кітая, у бас. р. Сіцзян. На З мяжуе з В’етнамам. Пл. 220,4 тыс. км2. Нас. 42,2 млн. чал. (1994), пераважна кітайцы (60%), чжуаны (35%), яа, мяа, тун і інш. Адм. ц. — г. Наньнін. Большая ч. тэр. — моцна парэзаныя нізкагор’і выш. каля 500—1000 м, найб. выш.. 2185 м. На Пн — карставыя формы рэльефу. Сярэдняя т-ра студз. ад 6 °С на Пн да 14 °С на Пд, ліп. — 24— 28 °С. Вечназялёныя горныя лясы. Радовішчы марганцу, волава, каменнага вугалю і інш. Развіта сельская гаспадарка. Апрацоўваецца каля 15% тэрыторыі. На працягу года збіраюць 2—3 ураджаі. Асн. с.-г. культура — рыс (каля 65% плошчы). Вырошчваюць таксама батат, цукр. трыснёг, арахіс, рамі, кунжут, рапс, тытунь, фрукты. Жывёлагадоўля (цяглавая буйн. раг. жывёла, свінні). Птушкагадоўля. Вытв-сць вострых прыпраў (карыца, аніс). Лесараспрацоўкі. Рысаачышчальная, алейная, дрэваапр., папяровая, тэкст., цукр. прам-сць. Здабыча і перапрацоўка волава, марганцу, свінцу, цынку. Здабыча каменнага вугалю, металургічныя і маш.-буд. прадпрыемствы. Саматужныя промыслы (фарфор). Рачное суднаходства. с. 513
ГУАНТА́НАМА (Guantánamo), горад на У Кубы, паблізу ад узбярэжжа Карыбскага м. Адм. ц. правінцыі Гуантанама. 207.8 тыс. ж. (1993). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: харч., тэкст., тытунёвая, абутковая, металаапр., вытв-сць буд. матэрыялаў. На ўзбярэжжы — саляныя промыслы.
Засн. ў 1819. Каланізаваны франц. ўцекачамі з Гаіці. Паводле трактатаў 1903 і 1934, навязаных Кубе, у бухце Гуантанамы знаходзіцца ваен марская база ЗША. Куба патрабуе вяртання тэр. сушы і мора ў раёне Гуантанамы, якія ёй належаць. с. 513
ГУАНЧЖО́Ў , Кантон, горад у Кітаі. Адм. ц. правінцыі Гуандун. 3,2 млн. ж., з прыгарадамі каля 4 млн. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны рачны і марскі порт у дэльце р. Чжуцзян. Прамысл. і гандл. цэнтр Паўд. Кітая, цесна звязаны з Сянганам. Пераважае тэкст. (джут, рамі, бавоўна, шоўк), харчасмакавая (цукр., плодакансервавая) і цэлюлозна-папяровая прам-сць. Чорная металургія, суднабудаванне, маш.-буд. (асабліва с.-г.), хім., цэм. Прадпрыемствы. Саматужныя промыслы. Міжнар. кірмашы. Філіял АН, ун-т. Музеі, Бат. сад. Сярод арх. помнікаў — храм Гуансяосы з жал. пагадай (963). Мемар. зала Сунь Ятсена.
Вядомы з 3 ст. да н.э. У сярэднія вякі — буйны гандл. порт. З 18 ст. адзіны порт Кітая для абмежаванага гандлю чужаземцаў. У час Англа-кітайскай вайны 1840—42 цэнтр масавага супраціўлення каланізатарам. У 1910 і 1911 у Гуанчжоў адбыліся антыўрадавыя паўстанні. У 1923—26 тут размяшчаліся нац.-рэв. ўрад, камандаванне нац.-рэв. арміі. У 1927 адбылося ўзбр. паўстанне супраць галінданаўскага рэжыму. У 1938—45 акупіраваны яп., у 1945— 49 — гамінданаўскімі войскамі. Вызвалены ў 1949 нар.-вызв. арміяй. с. 513
ГУАНЧЖАЎВА́НЬ , заліў Паўднёва-Кітайскага мора, каля берагоў Кітая (правінцыя Гуандун), паміж п-вам Лэйчжоў і в-вам Дунхайдао. Даўж. каля 20 км, шыр. каля ўваходу 2 км. Глыб. 7—13 м. Прылівы мяшаныя (2 м). Буйны порт — Чжаньцзян. с. 513
ГУАНЬДЗІ́ , Гуань Юй, Гуань Юньчан, у кітайскай міфалогіі і познім афіц. кульце бог вайны і багацця, апякун вучоных і літаратараў. Яго правобразам быў рэальны Гуань Юй, які жыў у 160—219, праславіўся адвагай і вернасцю свайму правіцелю. Пазней атрымаў тытул вернага і мудрага князя, сапраўднага ўладыкі, які прыносіць мір. Храмавыя выявы Гуаньдзі паказваюць яго седзячы з кнігай Канфуцыя «Вёсны і Восені» ў руках. Яго выявы вывешвалі ў воінскіх шатрах, салдаты насілі іх як талісманы. Вядома каля 1600 дзярж. храмаў Гуаньдзі. с. 513
ГУАНЬДУ́Н , Квантун, паўднёва-заходні край Ляадунскага паўвострава; тэр. Кітая. с. 514
ГУАЎЯ́РЭ (Guaviare), рака на У Калумбіі, левы прыток р. Арынока; у верхнім цячэнні Гуаябера. Даўж. 1300 км, пл. бас. 140 тыс. км2. Пачынаецца на Усх. Кардыльеры, цячэ па пласкагор’і Пардаас, дзе ўтварае парогі і вадаспады; ніжняе цячэнне Гуаўярэ — на нізіне Арынока. Сярэдні расход вады 5200 м3/с. Характэрны дажджавыя паводкі. Суднаходная для невял. суднаў да ўпадзення левага прытока р. Ар’яры (з перарывамі каля парогаў). с. 514
ГУАХІ́РА , Гаахіра (Guajira, Goajira), паўвостраў на Пн Паўд. Амерыкі, у Калумбіі (б. частка) і Венесуэле. Абмываецца Карыбскім м. і Венесуэльскім залівам. Пл. 12 тыс. км2. Паверхня пераважна нізінная, на ПнУ гарыстая (выш. да 853 м). Клімат і расліннасць трапічных паўпустынь. Пашавая жывёлагадоўля. Здабыча солі. На Гуахіра мыс Гальінас (самы паўн. пункт Паўд. Амерыкі). с. 514
ГУА́Ш (франц. gouache ад італьян. guazzo вадзяная фарба), фарба з тонка расцёртых пігментаў і водна-клеявых сувязных з дамешкай бяліл, а таксама жывапіс гэтымі фарбамі. Ужываецца для жывапісу па паперы, кардоне, фанеры, палатне, шоўку. Узнікла як разнавіднасць акварэлі, адрозніваецца ад яе гушчынёй, непразрыстасцю, матавасцю тонаў, часта спалучаецца з ёю. Была вядома ў Стараж. Егіпце. Шырока выкарыстоўвалася ў сярэднія вякі ў кніжнай мініяцюры, з часоў Адраджэння — для эскізаў, кардонаў фрэсак, партрэтных мініяцюр. Адзін з асн. матэрыялаў плаката, кніжнай графікі, дэкарацый, афарміцельскіх работ. У тэхніцы гуашы працавалі мастакі: А.Тычына, І.Ахрэмчык, Л.Лейтман, М.Тарасікаў, І.Немагай, М.Селяшчук, А.Л ось, У.Шапялевіч і інш. У.І.Рынкевіч. с. 514
ГУДЮ́ЛА , каўчуканосная расліна, тое, што гваюла. с. 514
ГУАЯКІ́ЛЬ (Golfo de Guayaquil), заліў Ціхага ак., каля зах. берагоў Паўд. Амерыкі (Эквадор). Уразаецца ў сушу на 115 км, шыр. каля ўвахода 160 км, глыб. да 200 м. Прылівы паўсутачныя (да 4,4 м). У заліў упадае р. Гуаяс, у нізоўі якой порт Гуаякіль. с. 514
ГУАЯКІ́ЛЬ (Guayaquil), горад у Эквадоры. Адм. ц. прав. Гуаяс. Засн. ў 1531. Нас. 1508 тыс. ж. (1993). Гал. знешнегандл. (50% экспарту і 90% імпарту краіны) порт на р. Гуаяс (за 50 км ад зал. Гуаякіль). Чыг. станцыя. Міжнар. аэрапорт. Гал. эканам. цэнтр краіны. Прам-сць: металаапрацоўка і суднабудаванне, харчасмакавая, лесапільная, гарбарна-абутковая, тэкстыльная. 2 ун-ты. Арх. помнікі 16—18 ст. с. 514
ГУБА́ , паморская назва марскіх заліваў, якія далёка ўдаюцца ў сушу на Пн і Д. Усходзе Расіі. Звычайна ў губу ўпадае вял. рака, якая апрасняе салёную ваду, таму яе колер адрозніваецца ад колеру марской вады (Дзвінская губа, Обская губа). с. 514
ГУБА́ , тэрытарыяльная адзінка ў Расіі ў 16—17 ст. Першапачаткова супадала з воласцю ці горадам. Дзейнічалі губныя органы мясц. самакіравання (губныя хаты і інш.), якія выконвалі судова-паліцэйскія функцыі. Гл. таксама Губная рэформа. с. 514
ГУБА́ АВЕ́ЧАЯ , грыб сям. скутыгеравых; тое, што бяляк. с. 514
ГУ́БАВЫЯ ГРЫБЫ́ , група сям. базідыяльных грыбоў парадку афілафаральных. Вядома больш за 1 тыс. відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. На Беларусі больш за 200 відаў і формаў з 62 родаў: карыёл, летыпор, грыфала, гіменахета, шчыліналіснік, фомес, дэдалея, аксіпор і інш. Губавыя грыбы — актыўныя разбуральнікі драўніны. Пераважна сапратрофы, растуць на адмерлай драўніне, пнях, радзей на глебе, пашкоджваюць драўляныя збудаванні (дамавыя грыбы). Некат. паразіты, пасяляюцца на жывых дрэвах (напр., фелінус, інанотус, фамітопсіс), зніжаюць выхад дзелавой драўніны. Драўніна з пач. стадыяй пашкоджання некат. губавымі грыбамі (напр., сапраўдным, кляновым) мае прывабны ўзорысты малюнак і ідзе на выраб муз. інструментаў, сувеніраў. Губавыя грыбы мінералізуюць арган. рэчывы, садзейнічаюць аднаўленню ўрадлівасці глебы. Некат. маюць антыбіятычныя і інш. ўласцівасці, выкарыстоўваюцца ў медыцыне (чага, сапраўдная губа, лістоўнічная губка, ганадэрма), ёсць ядомыя (бяляк, пячоначніца звычайная, серна-жоўтая губа).
Міцэлій шматгадовы, гіфы тонкія, разгалінаваныя. Пладовыя целы адна-, двух- і шматгадовыя, масай да 10 кг, распасцёртыя (да 1,5 м), распасцёрта-адагнутыя, сядзячыя, некат. дыферэнцыраваны на ножку і шляпку; кансістэнцыя мясістая, скурыстая або дравяністая; колер ад белага, жаўтаватага і шэрага да чырвонага, бурага і чорнага. Пры адміранні высыхаюць. Гіменафор звычайна трубчасты, радзей лабірынтападобны або пласціністы. Споры цыліндычныя, эліпса- ці шарападобныя, разносяцца ветрам. А.І.Галаўко. с. 514
ГУБАЙДУ́ЛІНА Соф’я Асгатаўна (н. 24.10.1931, г. Чыстапаль, Татарстан), расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1990). Скончыла Казанскую (1954) і Маскоўскую (1959) кансерваторыі. Вучаніца М.Пяйко і В.Шабаліна (кампазіцыя). У творчасці, якая сінтэзуе муз. традыцыі Захаду і Усходу, выкарыстоўвае сучасныя сродкі муз. выразнасці, у т.л. тэмбравай (нетрадыцыйныя інстр. склады).
Сярод твораў: балет «Бягучая па хвалях» паводле А.Грына (1963), кантаты «Ноч у Мемфісе» (1968), «Рубаят» (1969), «Perception» (1983), «Прысвячэнне Марыне Цвятаевай» (1984), «Алілуя» (1990); 1-часткавыя творы для вял. сімф. аркестра «Час душы» (з мецца-сапрана, 1976), «Offertorium» (1980); сімфонія «Чую... Змоўкла...» (1986); канцэрты для саліруючых інструментаў з камерна-інстр. складамі; камерна-інстр. творы для нетрадыцыйных складаў; сольныя інстр. творы; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. З пач. 1990-х г. жыве ў Германіі. с. 514
ГУБА́НАВЫЯ (Labridae), сямейства рыб атр. акунепадобных. Каля 50 родаў, да 600 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, пераважна ў трапічных і субтрапічных водах. Асобныя віды даходзяць на Пн аж да берагоў Нарвегіі. Жывуць у прыбярэжнай зоне. Найб. вядомыя гамфоз (Gomphosus varius), губан чырваназубы (Callyodon ovifrons), зелянушка (Symphodus tinca), марскі юнкер (Coris angulata) і інш.
Даўж. ад 6 см да 3 м, маса да 100 кг. Афарбоўка, асабліва ў самцоў, яркая: на жаўтаватым або зеленаватым фоне ярка-чырвоныя, блакітныя, фіялетавыя або аранжавыя палоскі і плямкі, якія мяняюцца. Губы звычайна тоўстыя (адсюль назва). Зубы на сківіцах моцныя, іклападобныя. Некат. губанавыя адкладваюць ікру ў гнёзды з водарасцей і ахоўваюць яе. Большасць корміцца бентасам (малюскамі). с. 515
ГУБАНО́ГІЯ (Chilopoda), клас членістаногіх надклас мнаганожак (паводле некаторых вучоных — падклас). 4 атр.: касцянкі, скалапендравыя, геафілы (Geophilomorpha, або Geophilida), скутыгеры, або мухалоўкі (Scutigeromorpha, або Scutigerida). Каля 3 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, асабліва ў тропіках і субтропіках. Жывуць у глебе, лясным подсціле, пад камянямі. Актыўныя ўначы, удзень хаваюцца. На Беларусі найб. вядомыя прадстаўнікі з атр. касцянак.
Цела (даўж. ад некалькіх міліметраў да 30 см) пляскатае, падзелена на галаву і сегментаванае (ад 19 да некалькіх дзесяткаў членікаў) тулава. На галаве пара вусікаў і 3 пары сківіц, па баках вял. колькасць простых вочак (у некат. вочак няма). На кожным сегменце па адной пары канечнасцей. Першая пара — нагасківіцы з ядавітымі залозамі, сакрэт якіх дапамагае забіваць здабычу і абараняцца ад ворагаў. Раздзельнаполыя. Драпежнікі: кормяцца беспазваночнымі, зрэдку дробнымі пазваночнымі. с. 515
ГУ́БАРАЎ Аляксей Аляксандравіч (н. 29.3.1931, с. Гвардзейцы Самарскай вобл., Расія), савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1975, 1978), лётчык-касманаўт СССР (1975). Герой ЧССР (1978). Ген.-маёр авіяцыі (1983). Д-р тэхн. навук. Скончыў ваенна-марское авіяц. вучылішча (1952), Ваеннапаветр. акадэмію імя Гагарына (1961). У 1963—81 у атрадзе касманаўтаў. 11.1— 9.2.1975 з Г.М.Грэчкам здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-17» (як камандзір) і на арбітальнай станцыі «Салют-4»; 2—10.3.1978 з У.Рэмекам — палёт на касм. караблі «Саюз-28» (як камандзір; першы ў свеце міжнар. экіпаж па праграме «Інтэркосмас») і на арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж: Ю.В.Раманенка, Грэчка) з прыстыкаваным да яе касм. караблём «Саюз-27». Правёў у космасе 37,5 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АН СССР. с. 515
ГУ́БАРАЎ Валянцін Аляксеевіч (н. 14.4.1948, г. Ніжні Ноўгарад, Расія), бел. мастак. Скончыў Горкаўскае маст. вучылішча (1968), Маскоўскі паліграф. ін-т (1980). З 1974 жыве ў Мінску. З 1980 працуе ў выд-вах «Беларусь», «Мастацкая літаратура» (з 1989 гал. мастак), «Белфакс». Валодае яркай самабытнай творчай манерай, якая не ўпісваецца ў рамкі афіц. рэалізму. У творах арганічнае спалучэнне гумару і трагізму, гратэску і сакавітай іроніі: «Францыск Скарына. Вяртанне», «Гульні ў галоснасць», «Прывітанне з Крыма», «Птушыныя трэлі», «Русалка прэснаводная, звычайная» (усе 1990-я г.). Іл. гл. таксама ў арт. Гратэск.
Літ.: Валентин Губарев: Живопись: [Каталог]. Мн., 1992. Г.А.Фатыхава. с. 515
ГУБАРЭ́ВІЧ Кастусь (Канстанцін Лявонавіч; 5.1.1907, в. Радучы Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 3.7.1987), бел. драматург. Засл. дз. маст. Беларусі (1966). Скончыў Магілёўскі педтэхнікум (1927), Дзярж. ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1932). Настаўнічаў, працаваў у газ. «Палеская праўда», на кінафабрыцы Белдзяржкіно і Бел. радыё, з 1949 — у газ. «Літаратура і мастацтва», на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1966—74 у Мін-ве культуры Беларусі. У 1926 дэбютаваў вершамі і апавяданнямі. Першая кніга — зб. апавяданняў «Гайда туды і жывыя шрубы» (1930). Разам з І.Дорскім напісаў драму «Цэнтральны ход» (паст. 1948) і лірычную камедыю «Алазанская даліна» (паст. 1949). Аўтар гісторыка-рэв. і ваенна-патрыят. п’ес «Цытадэль славы» (паст. 1949, пад назвай «Брэсцкая крэпасць» 1953), «Простая дзяўчына» (паст. 1953), «На крутым павароце» (паст. 1956), «Галоўная стаўка» (паст. 1957), «Далёкая песня» (паст. 1962), «А куды ж нам падзецца» (паст. 1963), «Салодкі месяц» (паст. 1970), «Брэсцкі мір» (паст. 1969), «Партызанская зона» (паст. 1976), «Даруй мне» (паст. 1980) і інш., у якіх вастрыня і драматызм канфліктаў, дынамічнасць сюжэтаў, дакументальнасць грамадсказначных фактаў. Выступаў як кінадраматург: сцэнарыі фільмаў «Баям насустрач» (1932, з Я.Гезіным і К.Мінецам), «Дзяўчынка шукае бацьку» (1958, з Я.Рысам), «Анюціна дарога» (1968), «Паланэз Агінскага» (1971), «Неадкрытыя астравы» (1973). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1968. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.: П’есы. Мн., 1969; Анютина дорога: Киноповести. Мн., 1980; Драмы і камедыі. Мн., 1981.
Літ.: Сабалеўскі А. Беларуская савецкая драма. Мн., 1972. Кн. 2. С. 86—118; Усікаў Я. Грамадзянскае сумленне мастака. Мн., 1976. С. 186—192; Гаробчанка Т. Час вымяраецца здабыткамі // Полымя. 1976. № 12; Колос Г. Его писательская ясность // Неман. 1987. № 5. І.У.Саламевіч. с. 516
ГУБАРЭ́ВІЧ Якаў Рыгоравіч (3.12.1905, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 1971), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1952), праф. (1953). Скончыў Ленінградскі вет. ін-т (1932). З 1959 у Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па ветэрынарнай гінекалогіі, акушэрстве і штучным асемяненні.
Тв.: Акушерство, гинекология и искусственное осеменение сельскохозяйственных животных. Л., 1967 (у сааўт.). с. 516
ГУБАРЭ́НКА Віталь Сяргеевіч (н. 13.6.1934, г. Харкаў, Украіна), украінскі кампазітар. Нар. арт. Украіны (1993). Скончыў Харкаўскую кансерваторыю (1960). У 1961—72 выкладаў у Харкаўскім ін-це мастацтваў. Найб. плённа працуе ў муз.-сцэн. жанры. Сярод твораў: 12 опер, у т.л. «Помні мяне» (1977), «Сват паняволі» («Шальменка-дзяншчык», 1984), «Альпійская балада» паводле В.Быкава (1985), опера-балет «Вій» (1980), монаоперы «Пісьмы кахання» (1971) і «Адзіноцтва» (1993); балеты, у т.л. «Каменны ўладар» па матывах драмы Л.Украінкі (1969); 3 сімфоніі (1961—74); 4 камерныя сімфоніі (1967—94), канцэрты для інструментаў з аркестрам; вак. цыклы і інш. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1984. с. 516
ГУБА́СЦІК (Mimulus), род кветкавых раслін сям. залознікавых. Каля 120 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўн. Амерыцы. На Беларусі вельмі рэдкі занесены від губасцік рабы (М. guttatus). Расце на вільготных лугах, балотах, у канавах, каля крыніц. Некат. віды губасціка выкарыстоўваюцца ў вазоннай культуры. Ёсць разнавіднасці з пунсовымі і стракатымі кветкамі, з мускусным пахам лісця.
Шматгадовыя травяністыя расліны з простым або слаба разгалінаваным пустым сцяблом, з рызомамі або сталонамі ў ніжняй частцы. Лісце простае, супраціўнае, суцэльна-крайняе ці зубчастае. Кветкі буйныя або сярэдніх памераў, яркія, часта рабыя, жоўтыя, чырв., блакітныя і інш. колераў, адзіночныя ў пазухах лістоў або сабраныя ў рыхлае верхавінкавае гронкападобнае суквецце. Плод — шматнасенная двухгнездавая каробачка. Дэкар. расліны. Г.У.Вынаеў. с. 516
ГУ́БЕР Аляксандр Андрэевіч (1.4.1902, с. Каменка Чаркаскай вобл., Украіна — 16.6.1971), савецкі гісторык-усходазнавец і грамадскі дзеяч. Акад. АН СССР (1966). Праф. (1935), д-р гіст. н. (1943). Скончыў Маскоўскі ін-т усходазнаўства (1925). Працаваў у ін-тах гісторыі (1938—45, 1957—68), усеагульнай гісторыі (з 1968) і ўсходазнаўства (1950—56, у 1954—56 дырэктар) АН СССР. Выкладаў у Маскоўскім ун-це (з 1937) і Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (з 1946). Чл. Гал. рэдакцыі Сав. гіст. энцыклапедыі (з 1958). Гал. рэдактар час. «Новая и новейшая история» (1956—62). Віцэ-прэзідэнт (з 1965) і прэзідэнт (з 1970) Міжнар. к-та гіст. навук. Аўтар прац па гісторыі краін Паўд.-Усх. Азіі; адзін з аўтараў падручнікаў па гісторыі краін Азіі і Афрыкі для ВНУ.
Тв.: Избр. труды. М., 1976. с. 516
ГУ́БЕР (Huber) Роберт (н. 20.2.1937, г. Мюнхен, Германія), нямецкі біяхімік. Чл. Баварскай АН (1988). Скончыў Мюнхенскі тэхн. ун-т (1960). Працуе ў Ін-це біяхіміі імя М.Планка, з 1978 яго дырэктар. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе складаных біяарган. злучэнняў, у т.л. бялкоў. Расшыфраваў трохмерную структуру мембраннага інтэгральнага бялку пурпурных бактэрый, які з’яўляецца фотасінтэзуючым рэакцыйным цэнтрам (1982, разам з І.Дайзенгоферам і Г.Міхелем). Нобелеўская прэмія 1988. с. 516
ГУБЕРНА́ТАР (ад лац. gubernator правіцель), 1) у некаторых сучасных дзяржавах вышэйшая службовая асоба тэрытарыяльнай адзінкі. Напр., у ЗША губернатар — кіраўнік выканаўчай улады штата, у Вялікабрытаніі губернатар — службовая асоба, якая ўзначальвае кіраванне калоніяй, у Рас. Федэрацыі губернатар — пасада кіраўнікоў некат. абл. адміністрацый. 2) У Рас. імперыі вышэйшая службовая асоба (начальнік) губерні. Пасада ўведзена ў 1708, на Беларусі ў 1772. Прызначаўся царом па прадстаўленні міністра ўнутр. спраў з вышэйшых колаў дваранства. Пасада скасавана пасля Лют. рэв. 1917. В.В.Швед. с. 516
ГУБЕ́РНСКАЕ ПРАЎЛЕ́ННЕ , калегіяльны орган кіравання агульнай кампетэнцыі ў губерні. Фактычна было дарадчым органам пры губернатару, які ўзначальваў губернскае праўленне. Уведзена ў ходзе губернскай рэформы 1775. На Беларусі губернскія праўленні ўтвораны: Магілёўскае і Полацкае ў 1778, Беларускае (у выніку аб’яднання Магілёўскай і Полацкай губ.) і Мінскае ў 1796, Гродзенскае, Віцебскае і Магілёўскае (адноўлена) у 1802. Займалася адм., паліцэйскімі, гасп., фінансавымі пытаннямі, урачэбным наглядам і інш. Фарміравалася шляхам прызначэння. Напачатку падпарадкоўвалася Сенату, потым Мін-ву ўнутр. спраў. Складалася з агульнай дзярж. установы (рашаючы орган) і канцылярыі. Пры губернскім праўленні знаходзіліся друкарня, архіў, рэгістратура, экзекутарская і гасп.-распарадчая часткі, урачэбная ўправа і інш. Скасавана пасля Лют. Рэв. 1917. А.М.Марыскін. с. 516
«ГУБЕ́РНСКИЕ ВЕ́ДОМОСТИ» , афіцыйныя газеты, што выдаваліся ў губернях і абласцях Рас. імперыі ў 1838 — 1917 на рус. мове. Перыядычнасць мянялася ад 1 да 6 разоў на тыдзень. У 1838 выдаваліся ў 42 (з 60) губ. цэнтрах. На Беларусі выходзілі «Белостокские областные ведомости» (1838—43), «Виленские губернские ведомости», «Витебские губернские ведомости», «Гродненские губернские ведомости», «Минские губернские ведомости», «Могилёвские губернские ведомости». Мела афіц. і неафіц. (часам выдавалася самастойна) часткі. Матэрыялы рыхтавалі губ. стат. камісіі, пасля — губ. архіўныя камісіі і к-ты. Спынілі існаванне пасля Лют. Рэв. 1917. С.В.Говін. с. 517
ГУБЕ́РНСКІЯ ВУЧО́НЫЯ АРХІ́ЎНЫЯ КАМІ́СІІ , гл. ў арт. Архіўныя камісіі. с. 517
ГУБЕ́РНСКІЯ ПА СЯЛЯ́НСКІХ СПРА́ВАХ УСТАНО́ВЫ , мясцовыя кіруючыя органы па правядзенні ў жыццё сялянскай рэформы 1861 у Рас. імперыі. Утвораны неўзабаве пасля адмены прыгону. Разбіралі скаргі на дзеянні міравых пасрэднікаў і пав. міравых з’ездаў, зацвярджалі добраахвотныя пагадненні паміж памешчыкамі і сялянамі аб памяншэнні памераў надзелу, павышалі або паніжалі сял. павіннасці і інш. Падпарадкоўваліся непасрэдна міністру ўнутр. спраў. З утварэннем у 1889 у большасці губерняў Расіі інстытута земскіх участковых начальнікаў гэтым установам нададзены і суд. функцыі. У такой кампетэнцыі захоўваліся да Кастр. рэвалюцыі. В.П.Панюціч. с. 517
ГУБЕ́РНЯ , асноўная адм.-тэр. адзінка ў Расіі і ў СССР у 1708—1929. Падзялялася на правінцыі і дыстрыкты, з 1775 — на паветы ці акругі; 2—3 губерні складалі намесніцтва, з 1775 — генерал-губернатарства. Узначальваў губерню губернатар. Выканаўчыя органы — губернскае праўленне і земскі суд. Пасля скасавання прыгону (1860-я г.) апарат губ. кіравання складаўся з губ. праўлення, галіновых канцылярый (земскіх, гар., суд.-адм., вайск.-адм., грашовых і інш.) і устаноў (казённыя палаты, губ. статыстычныя к-ты і інш.). На Беларусі губерні ўведзены пасля далучэння да Расіі (1772—95). У розны час тут існавалі Пскоўская (1772—76), Магілёўская (1772—78, 1802—1919), Полацкая (1776—96), Беларуская (1796—1802), Мінская (1793—1921), Слонімская (1795—97), Віленская (1795—97, 1801— 1920), Літоўская (1797—1801), Гродзенская (1801—1921), Віцебская (1802— 1924), Ковенская (1843—1919), Смаленская (1919—24), Гомельская (1919—26) губерні (гл. адпаведныя артыкулы). На тэр. СССР губерні скасаваны ў 1923—29, у БССР — у 1924. Э.М.Савіцкі. с. 517
ГУБІ́ЗА , возера, гл. Гульбеза. с. 517
ГУ́БІНСКАЯ КАРДО́ННА-ПАПЯРО́ВАЯ ФА́БРЫКА . Дзейнічала ў 1896 — 1914 у маёнтку Губіна (цяпер вёска ў Лепельскім р-не). З 1900 мела паравую машыну, з 1908 — паравы рухавік (150 к.с.). У 1910 працавала паравая машына (200 к.с.), 50 рабочых; выраблена кардону і паперы на 38 тыс. руб. с. 517
ГУ́БІЧЫ , вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Гомель—Жлобін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на З ад Буда-Кашалёва, 55 км ад Гомеля, 8 км ад чыг. ст. Шарыбаўка. 755 ж., 322 двары (1997). Лясніцтва. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. с. 517
ГУБКАВА́ТАЯ ГУ́МА , гл. Сітаватая гума. с. 517
ГУ́БКІ (Porifera, або Spongia), тып прасцейшых шматклетачных беспазваночных жывёл. 3 класы: губкі вапнавыя (Calcispongiae, або Spongia); губкі шкляныя, або шасціпрамянёвыя (Нуаlospongiae, або Hexactinellida); губкі звычайныя (Demospongiae). Каля 5 тыс. відаў. Жывуць пераважна ў акіянах і морах ад прыбярэжнай зоны да глыб. 8500 м, найб. разнастайныя і шматлікія на шэльфе, каля 20 відаў — у прэсных вадаёмах. Каланіяльныя, радзей адзіночныя жывёлы, вядуць нерухомы спосаб жыцця. Узніклі ў дакембрыі, найб. размножыліся ў мезазоі. На Беларусі з губак водзяцца бадзягі. Выкапнёвыя выяўлены ў адкладах дэвону, карбону, юры і мелу.
Выш. 2—150 см, цела бакала- або мяшэчкападобнае, адным канцом прымацоўваюцца да субстрату, на другім адтуліна — вусце. Сценкі цела з порамі, праз якія праходзіць вада з прадуктамі жыўлення. Шкілет з вапністых і крэменязёмных іголак (спікул) або з валокнаў арган. рэчыва (спангіну). Большасць губак — гермафрадыты. Кормяцца дэтрытам, прасцейшымі, дыятомавымі водарасцямі, бактэрыямі і інш. Выкарыстоўваюцца ў медыцыне і тэхніцы, як туалетныя (напр., грэчаская губка), шкляныя губкі ідуць на ўпрыгажэнні і сувеніры. с. 517
ГУ́БКІН Іван Міхайлавіч (21.9.1871, в. Пазнякова Уладзімірскай вобл., Расія — 21.4.1939), савецкі вучоны ў галіне геалогіі і горнай справы. Акад. АН СССР (1929). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1910). З 1920 праф., з 1922 рэктар Маскоўскай горнай акадэміі. З 1930 рэктар Маскоўскага нафтавага ін-та. У 1936 віцэ-прэзідэнт АН СССР. Распрацаваў навук. асновы тэорыі паходжання нафты і ўмоў утварэння яе радовішчаў. Абгрунтаваў і ўкараніў геафіз. метады разведкі Курскай магн. анамаліі.
Тв.: Избр. соч. Т. 1—2. М.; Л., 1950—53.
Літ.: Кумок Я.Н. Губкин. М., 1968. с. 517
ГУ́БКІН Сяргей Іванавіч (27.8.1898, С.-Пецярбург — 8.9.1955), бел. вучоны ў галіне металургіі. Акад. АН БССР (1947). Д-р хім. н. (1936), праф. (1945). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1954). Сын І.М.Губкіна. Скончыў Маскоўскую горную акадэмію (1928). З 1944 нам. дырэктара Ін-та металургіі АН СССР, у 1948—55 дырэктар Фіз.-тэхн. ін-та АН БССР, адначасова заг. кафедры БПІ. Працы па тэорыі пластычнай дэфармацыі і апрацоўцы металаў ціскам. Распрацаваў матэм. метады вывучэння працэсаў цячэння металу пры пракатцы, коўцы, штампоўцы. Стварыў навукова абгрунтаваную класіфікацыю відаў апрацоўкі металаў ціскам.
Тв.: Теория обработки металлов давлением. М., 1947; Фотопластичность. Мн., 1957 (разам з С.І.Дабравольскім, Б.Б.Бойкам); Пластическая деформация металлов. Т. 1—3. М., 1961. с. 517
ГУБКО́ Аляксандр Аляксандравіч (5.11.1936, в. Хадзяўляны Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 10.6.1993), бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Д-р мед. н. (1983), праф. (1984). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1959). З 1967 працаваў у ім, адначасова кіраўнік артапеда-траўматычнай клінікі на базе 6-й клінічнай бальніцы Мінска. Навук. працы па лячэнні адкрытых пераломаў доўгіх трубчастых касцей, інфіцыраваных пераломах, незрашчэнні касцей, метадах дыягностыкі і лячэння артапеда-траўматычных хворых. с. 517
ГУБНА́Я РЭФО́РМА , рэформа мясц. кіравання ў Расіі ў 16 ст. У ходзе яе на тэр. губы створаны органы самакіравання — губныя ўстановы, арганізацыю і кампетэнцыю якіх вызначалі губныя граматы (вядомы з 1539) і наказы. Складаліся з губных хат, на чале стаялі 2 губныя старосты, якім дапамагалі губныя цалавальнікі і паліцэйскія чыны, справаводства вялі дзячкі. Падпарадкоўваліся Разбойнаму прыказу. Губныя ўстановы вялі расследаванне асабліва небяспечных крымінальных злачынстваў, практыкавалі павальныя вобыскі і допыты, часта ўжывалі катаванні, а ў адносінах да вінаватых — смяротную кару і жорсткія пакаранні. З 2-й пал. 16 ст. губныя старосты выконвалі і адм. абавязкі (адвядзенне зямель, межаванне і інш.). Пасля ўвядзення ў пач. 17 ст. ваяводскага кіравання, губныя ўстановы паступова пераходзілі пад кантроль ваявод. У 1669—84 скасаваны часова, у 1702 — канчаткова. с. 518
ГУБНЫ́ ГАРМО́НІК , духавы язычковы муз. інструмент. Складаецца з комплексу метал. язычкоў, замацаваных на абодвух баках планкі, да якой прылягае драўляная або пластмасавая пласцінка з проразямі; праз іх струмень паветра трапляе на язычкі. У кожным канале 2 галасы, адзін з якіх гучыць пры выдыху, другі — пры ўдыху. Існуюць з сярэдзіны 19 ст., найб. пашыраны ў краінах Цэнтр. Еўропы. Вядомы губныя гармонікі розных сістэм з рознымі дыяпазонамі (1—3 актавы), з храматычным гукарадам, з клавішамі і інш. Найб. пашыраны ў строях С, G, F, а. с. 518
ГУ́БСКАЯ Надзея Аляксандраўна (н. 3.2.1947, в. Стары Каўрай Чаркаскай вобл., Украіна), бел. спявачка (лірыка-драм. сапрана). Засл. арт. Беларусі (1994). Скончыла Кіеўскую кансерваторыю (1975). У 1966—77 працавала на Украіне і ў Расіі. З 1977 салістка Нац. акад. т-ра оперы Беларусі. Валодае голасам вял. напаўнення, багатай і высакароднай тэмбравай афарбоўкі. Сярод партый: Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Яраслава («Князь Ігар» А.Барадзіна), Графіня, Паміна («Вяселле Фігара», «Чароўная флейта» В.А.Моцарта), Аіда, Леанора, Лізавета, Амелія («Аіда», «Трубадур», «Дон Карлас», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі), Чыо-Чыо-сан, Тоска ў аднайм. операх Дж.Пучыні, Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), саліруючае сапрана ў вак.-харэаграфічным прадстаўленні «Карміна Бурана» на муз. К.Орфа. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.І.Глінкі (1973). А.А.Саламаха. с. 518
ГУ́ВЕР (Hoover), вадасховішча ў ЗША, гл. Мід. с. 518
ГУ́ВЕР (Hoover) Герберт Кларк (10.8.1874, г. Уэст-Бранч, штат Аява, ЗША — 20.10.1964), дзяржаўны і паліт. дзеяч ЗША. У час 1-й сусв. вайны арганізатар харч. дапамогі для Бельгіі і Францыі. У 1917—19 узначальваў Федэральную харч. адміністрацыю, у 1919—23 — Амерыканскую адміністрацыю дапамогі. У 1921—28 міністр гандлю. У 1929—33 прэзідэнт ЗША (ад Рэсп. партыі). Садзейнічаў аднаўленню ваенна-прамысл. патэнцыялу Германіі. Пасля 2-й сусв. вайны кіраваў арганізацыяй амер. дапамогі многім краінам. с. 518
ГУ́ГА (Hugo) Густаў (1764—1844), нямецкі юрыст, заснавальнік гістарычнай школы права. Праф. Гётынгенскага ун-та. Аўтар шэрагу навук. прац па праве. Першы абвясціў ідэю самабытнага развіцця права і супастаўляў яго з развіццём мовы і нораваў народа. Задачай права лічыў зацвярджэнне пэўнага і трывалага парадку ў краіне, абараняў непарушнасць усякага станоўчага права. Гал. довадам захавання права лічыў тое, што яно ўжо існуе і што «людзі да яго прывыклі». Сваё вучэнне называў філасофіяй станоўчага права. с. 518
ГУ́ГЕЛЬ Адольф Самойлавіч (н. 3.6.1915, Вена), бел. мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1976). Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1940). Аўтар тэматычных карцін «Ідуць на фронт» (1943), «Кастусь Каліноўскі» (1958, з Р.Кудрэвіч), «Восеньскі роздум» (1982), «Партызанам Беларусі прысвячаецца» (1984, з Кудрэвіч), «Дзеці вайны» (1985), пейзажаў «Вясна ў Вязынцы» (1985), «Тут быў млын» (1988), «Восень у Лошыцы» (1995), нацюрмортаў «Півоні» (1963), «Вясновы» (1992), «Сланечнікі» (1995), партрэтаў «Калгасны пастух» (1960), «Італьянка» (1994), «На яснай паляне» (1996) і інш. Творы адметныя трывалай кампазіцыйнай пабудовай, дакладнасцю малюнка і тыпажу, дынамікай колеру. Л.Ф.Салавей. с. 518
ГУГЕНО́ТЫ (франц. huguenots ад ням. Eidgenossen саюзнікі), прыхільнікі кальвінізму (пратэстантызму) у Францыі ў 16—18 ст., якія дамагаліся ажыццяўлення Рэфармацыі. Належалі пераважна да трэцяга саслоўя (правінцыяльная буржуазія і рамеснікі), а таксама да дваранства і феад. знаці, незадаволенай цэнтралізатарскай палітыкай каралеўскай улады. З 1562 па 1594 франц. католікі вялі крывавыя войны з гугенотамі; барацьба паміж імі атрымала назву гугеноцкіх або рэлігійных войнаў (гл. таксама Варфаламееўская ноч). Заваяваныя гугенотамі ў гэтых войнах рэліг. і паліт. правы былі замацаваны ў Нанцкім эдыкце 1598. У 17 ст. рэпрэсіі супраць гугенотаў аднавіліся. Ганенні на іх прывялі да разбурэння структур франц. пратэстантызму, да масавай адмовы і пераходу гугенотаў у каталіцтва, эміграцыі больш за 250 тыс. гугенотаў у інш. краіны. Барацьба гугенотаў за свабоду сумлення вымусіла Людовіка XVI у 1787 прызнаць правы пратэстантаў. У час Франц. рэвалюцыі 1789—99 дэкрэтам 1791 прынцып свабоды сумлення быў замацаваны канчаткова і ганенні на гугенотаў спыніліся. с. 518
ГУГЕНО́ЦКІЯ ВО́ЙНЫ , адна з назваў войнаў паміж католікамі і гугенотамі ў Францыі ў 16 ст., гл. ў арт. Рэлігійныя войны. с. 518
ГУГНІ́Н Мікалай Аляксандравіч (н. 28.11.1946, г. Ноўгарад, Расія), бел. мастацтвазнавец, педагог, графік. Канд. мастацтвазнаўства (1982). Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага ун-та (1970) і выкладае ў ім. Даследуе гісторыю і праблемы развіцця бел. кніжнай графікі. Адзін з аўтараў кн. «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 5, 1992), Працуе ў станковай графіцы: каля 70 кніжных знакаў (1966—89), кампазіцыі «Красавік. Ружовы золак» (1970), «Слабада», «Дарога на Лучосу» (абедзве 1988), «Верасень» (1994), «Ранішні снег» (1996) і інш. У творчасці пераважае пленэрны падыход, стрыманасць лінейна-жывапісных рытмаў, някідкія каларыстычныя інтанацыі («Зіма. Богаяўленскі сабор», 1993). М.Л.Цыбульскі. с. 519
ГУГО́ КАПЕ́Т (Hugues Capet; каля 940 — 24.10.996), французскі кароль з 987, заснавальнік дынастыі Капетынгаў. Выбраны каралём пасля смерці Людовіка V Каралінга (гл. Каралінгі) пры падтрымцы буйных свецкіх і духоўных феадалаў. Улада Гуго Капета над усёй Францыяй была намінальнай і фактычна распаўсюджвалася толькі на землі яго дамена (Іль-дэ-Франс з Парыжам і Арлеанам). с. 519
ГУГУ́Н , мастацкі музей у Пекіне. Засн. ў 1914 як сховішча найбагацейшых калекцый кіт. мастацтва. У складзе Гугуна зборы карцін, бронзавых вырабаў, скульптуры, помнікаў ювелірнага мастацтва і маст. рамёстваў. Размешчаны ў комплексе «Старажытных палацаў» (б. імператарскай рэзідэнцыі) у цэнтры «Забароннага горада» — найб. старажытнай ч. Пекіна. с. 519
ГУДА́ВІЧУС (Gudavičius) Эдвардас (н. 6.9.1929, г. Каўнас, Літва), літоўскі гісторык. Д-р гіст. н. (1989), праф. (1991). Скончыў Вільнюскі ун-т (1968). З 1974 у Ін-це гісторыі АН Літвы. Даследуе сац.-эканам. і паліт. гісторыю, матэрыяльную і духоўную культуру Літвы, этнагенез і этнічную гісторыю балтаў, гістарыяграфію Прыбалтыкі феад. перыяду, праблемы крыніцазнаўства, дыпламатыкі і інш. Асн. працы прысвечаны праблемам узнікнення і фарміравання ВКЛ, ваен.-паліт. адносінам Літвы з Тэўтонскім ордэнам, Статутам ВКЛ. Аўтар манаграфій «Меткі ўласнасці і знакі ў Літве ў XVII—ХХ стст.» (1980), «Войны крыжакоў у Прыбалтыцы і Літве ў XIII ст.» (1989), «Узнікненне гарадоў у Літве» (1991). Г.Я.Галенчанка. с. 519
ГУДАГА́Й , пасёлак і чыг. станцыя ў Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Астравец—Ашмяны. Цэнтр сельсавета. За 5 км на ПдЗ ад Астраўца, 197 км ад Гродна. 987 ж., 357 двароў (1997).
Вядомы з канца 16 ст. як паселішча ў маёнтку Астравец-Урбаноўскі. У 17 — 1-й пал. 18 ст. належаў Лакуцеўскім, Скірмунтам, Садоўскім, Козел-Паклеўскім, Войнам. У 1764 сяло, перададзена ордэну кармелітаў, якія да 1832 мелі тут кляштар з цудадзейным абразом Дзевы Марыі (захоўваецца ў касцёле і зараз). З 1795 у Рас. імперыі. У 19 ст. мястэчка, потым сяло ў Ашмянскім пав. Віленскай губ. У 1874 праз Гудагай пракладзена Лібава-Роменская чыгунка. У 1886 — 117 ж. З 1922 у Польшчы ў Ашмянскім пав. Віленскага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Астравецкага р-на. У 1962—65 у Ашмянскім р-не. У 1971 — 1077 жыхароў.
Аптова-гандл. база і нарыхтоўчая кантора райспажыўсаюза. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. ваеннапалонных. Помнік архітэктуры — касцёл Маці Божай (1764). с. 519
ГУДАЕ́РА (Goodyera), род кветкавых раслін сям. ятрышнікавых. Названы ў гонар англ. батаніка Дж.Гудаера. Каля 40 відаў. Пашыраны пераважна ў халодных і ўмераных абласцях Паўн. паўшар’я, трапічнай Азіі. На Беларусі зрэдку пераважна ў паўн. раёнах трапляецца гудаера паўзучая (О. repens). Расце ў сырых цяністых хвойных і мяшаных лясах.
Шматгадовыя травяністыя расліны з невысокім сцяблом і шнурападобным паўзучым карэнішчам. Лісце нешматлікае, сядзячае, збліжанае ў ніжняй частцы сцябла накшталт прыкаранёвай разеткі. Кветкі дробныя, белыя, жаўтаватыя, звонку зеленаватыя, з прыемным пахам, сабраны ў густое коласападобнае суквецце. Плод — шматнасенная каробачка. Дэкар. расліны. Г.У.Вынаеў. с. 519
ГУДА́ЙЦІС (Gudaitis) Антанас Марціна (29.7.1904, г. Шаўляй, Літва — 20.4.1989), літоўскі жывапісец. Засл. дз. маст. Літвы (1961). Нар. мастак Літвы (1964). Нар. мастак СССР (1985). У 1926—29 вучыўся ў Каўнаскім ун-це і ў Каўнаскай маст. школе, у 1929—33 — у Нац. школе прыкладнога мастацтва ў Парыжы. Аўтар экспрэсіўных тэматычных кампазіцый, прасякнутых дынамікай жыцця: «Праца» (1929), «Рута адпачывае» (1962), «Па дарогах вайны» (1965—67), «Нявесты» (1981). Піша таксама пейзажы (трыпціх «Літоўскі пейзаж», 1937; «Вечар», 1963), партрэты, тэатр. дэкарацыі і інш. У творах Гудайціса паглыблены драматызм вобраза, псіхалагізм, узмоцненая роля фактуры жывапісу, колеру, сімволікі. Дзярж. прэмія Літвы 1965.
Літ.: Лебедев В.А. А.Гудайтис: [Фотоальбом]. М., 1979. с. 519
ГУДА́ЙЦІС-ГУЗЯ́ВІЧУС (Gudaitis-Guzevičius) Аляксандрас (25.5.1908, Масква — 18.4.1969), літоўскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Літвы (1968). Засл. дз. маст. Літвы (1954). З 1921 жыў у Літве. Друкаваўся з 1928. Першая кніга — зборнік нарысаў і апавяданняў «Сцяганосец» (Мн., 1935). Гіст. раманы «Праўда каваля Ігнотаса» (т. 1—2, 1948—49, Дзярж. прэмія Літвы 1951), «Браты» (т. 1—4, 1951—55), «Змова» (т. 1—2, 1964—65, Дзярж. прэмія Літвы 1967) — аб рэв. падзеях 1918—20. Аўтар п’ес «Нябачная зброя» (1958), «Паядынак» (1961), кнігі навел «Цёмная ночанька» (1958), аўтабіягр. аповесці «Чорная тарпеда» (1966).
Тв.: Raštai. Т. 1—6. Vilnius, 1960—61. с. 519
ГУДАУ́ТА , прыморскі кліматычны курорт у Абхазіі (Грузія), на ўзбярэжжы Чорнага м., за 35 км ад г. Сухумі. Вільготны, субтрапічны клімат з гарачым летам, цёплае мора (купальны сезон з мая да лістапада), пляжы спрыяльныя для адпачынку і лячэння хвароб сардэчна-сасудзістай і нерв. сістэм, органаў дыхання (нетуберкулёзных). с. 519
ГУ́ДАЧАК (Hudeček) Антанін (14.1.1873, мяст. Лоўцка, Чэхія — 11.8.1942), чэшскі жывапісец-пейзажыст. Вучыўся ў Пражскай (1887—91) і Мюнхенскай (1891—95) АМ. У 1903 — 09 наведваў Сіцылію, в-аў Капры, у 1914—31 — Францыю, Славенію, Зах. Украіну, Італію. З 1927 жыў і працаваў у Часталовіцы. Творы Гудачака «Жытнёвае поле» (1880), «Ручай восенню» (1903), «Татры», «Зіма» (абедзве 1930), «Венецыя» (1930-я г.) і інш. адметныя глыбокім лірызмам, свабоднай і экспрэсіўнай манерай пісьма, тонкай каларыстыкай. Я.Ф.Шунейка. с. 520
ГУДЖАРА́Т , штат Індыі на ПнЗ п-ва Індастан, каля Аравійскага м. Пл. 1996 тыс. км2. Нас. 41,2 млн. чал. (1991), пераважна гуджаратцы, паводле веравызнання індуісты (каля 90%). Адм. ц. — Гандынагар, буйныя гарады Ахмадабад, Вадодара, Раджкот, Сурат. Большая ч. паверхні — плоская раўніна. Клімат субэкватарыяльны, з няўстойлівым увільгатненнем. Ападкаў за год 250— 1000 мм. Расліннасць блізкая да саваннаў. Асн. баваўнаводчы штат Індыі. Вырошчваюць таксама арахіс, рыс, кукурузу, пшаніцу, бабовыя. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, авечак, коз. Рыбалоўства. Здабыча нафты, солі, марганцавай руды, баксітаў. Прам-сць: тэкст., маш.-буд. (асабліва эл.-тэхн.), хім., радыёэлектронная, фармацэўтычная, алейная, цэм. і інш. Транспарт марскі, аўтамаб., чыгуначны. с. 520
ГУДЖРАНВА́ЛА , горад на ПнУ Пакістана. Каля 700 тыс. ж. (1994). Трансп. вузел і гандл. цэнтр. Прам-сць: машынабудаванне (пераважна электратэхн.) і металаапрацоўка, баваўняная, гарбарна-абутковая; мукамольная, алейныя і рысаачышчальныя прадпрыемствы. Рамёствы (ганчарнае, маст. вырабы з слановай косці, бронзы і медзі). с. 520
ГУДЗЕ́ВІЦКІ ЛІТАРАТУ́РНА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й . Засн. ў 1965 на грамадскіх пачатках пры сярэдняй школе ў в. Гудзевічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл., з 1990 — дзяржаўны. Пл. экспазіцыі 729 м2, больш за 12 тыс. экспанатаў (1997). У экспазіцыі этнагр. помнік краю — сял. хата 18 ст. з прадметамі сял. побыту 17—19 ст. Сярод экспанатаў вырабы з косці і каменю часоў неаліту, кераміка сярэднявечча, вырабы мясц. кавалёў 18—20 ст., калекцыя падвойных дываноў, кафля 17—20 ст., вырабы з лёну, саломкі, дрэва, калекцыя нар. адзення, рукапісы і кнігі з аўтографамі вядомых бел. пісьменнікаў, дзеячаў медыцыны, мастакоў, артыстаў, кампазітараў, творы жывапісу, графікі і скульптуры. А.М.Белакоз. с. 520
ГУ́ДЗЕВІЧЫ , вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл. на р. Верацейка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 38 км на З ад Мастоў, 60 км ад Гродна, 30 км ад чыг. ст. Рось. 662 ж., 196 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Гудзевіцкі краязнаўчы музей. Царква. с. 520
ГУ́ДЗІЙ Мікалай Калінікавіч (3.5.1887, г. Магілёў-Падольскі, Украіна — 29.10.1965), рускі і ўкр. гісторык л-ры. Акад. АН УССР (1945). Скончыў Кіеўскі ун-т (1911). З 1922 праф. Маскоўскага ун-та. Кіраваў аддз. стараж.-рус. л-ры ў Ін-це сусв. л-ры АН СССР (1938—47), аддз. рус. л-ры (1945—52) і аддз. стараж. укр. л-ры (1952—61) у Ін-це л-ры АН УССР. Даследаваў стараж.-рус. л-ру («Слова пра паход Ігаравы», публіцыстыка 16 ст., творы Авакума), рус. і ўкр. л-ру 18 — пач. 20 ст. (Ф.Пракаповіч, М.Ламаносаў, А.Пушкін, М.Гогаль, Л.Талстой, В.Брусаў, Т.Шаўчэнка, І.Франко і інш.), а таксама пытанні тэксталогіі.
Тв.: Пушкин. Киев, 1949; Лев Толстой. 3 изд. М., 1960; Хрестоматия по древней русской литературе ХІ—XVII вв. 7 изд. М., 1962; История древней русской литературы. 7 изд. М., 1966; Литература Киевской Руси и украинского-русское литературное единение XVII—XVIII вв. Киев, 1989. с. 520
ГУДЗІ́МАЎ Сцяпан Мітрафанавіч (7.11.1913, с. Ягаднае Валгаградскай вобл., Расія — 22.6.1941), лётчык-знішчальнік, які ў Вял. Айч. вайну адзін з першых тараніў варожы самалёт. З 1934 у Чырв. Арміі, з 1938 служыў у Беларусі. Штурман эскадрыллі знішчальнага авіяпалка лейтэнант Гудзімаў у баі каля г. Пружаны збіў 2 варожыя бамбардзіроўшчыкі, адзін з іх тараніў. Загінуў у гэтым баі. У Пружанах яму пастаўлены помнік. с. 520
ГУДЗО́Н , Хадсан (Hudson), рака на У ЗША. Даўж. 520 км, пл. басейна каля 35 тыс. км2. Пачынаецца з ледавіковых азёр гор Адырондак, цячэ ў Апалачах, у глыбокай даліне з шматлікімі парогамі і вадаспадамі; упадае ў бухту Лоўэр-Бей Атлантычнага ак.; утварае эстуарый глыб. ад 3,5 м да 14 м. Падводная даліна, т. зв. Каньён Гудзона, працягваецца ў глыб. акіяна на 200—250 км. Марскія прылівы на 240 км ад вусця да плаціны г. Трой. Жыўленне снега-дажджавое. Макс. веснавое разводдзе ў сак.—красавіку. Сцёк зарэгуляваны плацінамі. Сярэдні расход вады каля 630 м3/с. Суднаходства ад г. Трой. Суднаходнымі каналамі злучана з азёрамі Эры (канал Эры), Антарыо і Шамплейн (водны шлях да р. Св. Лаўрэнція). У бас. Гудзона буйныя ГЭС (Шэрман-Айленд, Спайр-Фолс і інш.). На Гудзоне гарады Трой, Олбані, Хадсан, Кінгстан, Пакіпсі, у вусці — г. Нью-Йорк. Названа ў гонар англ. мараплаўца Г.Гудзона, які адкрыў у 1609 вусце ракі. с. 520
ГУДЗО́Н , Хадсан (Hudson) Генры (каля 1550, Вялікабрытанія — 1611), англійскі мараплавец. У пошуках паўн. марскога шляху з Атлантычнага ак. ў Ціхі здзейсніў 4 плаванні ў арктычных морах, арганізаваныя лонданскімі і амстэрдамскімі купцамі, якія шукалі новыя шляхі ў Кітай і Індыю. У 1607 імкнуўся прайсці ў Ціхі ак. праз Паўн. полюс, падняўся да 80°23 паўн. ш., адкрыў в-аў Ян-Маен. У 1608 няўдала спрабаваў знайсці праход паміж а-вамі Шпіцберген і Новая Зямля. У 1609 накіраваўся ў Баранцава м., а адтуль да берагоў Паўн. Амерыкі для пошукаў Паўн.-Зах. праходу, абследаваў частку ўзбярэжжа мацерыка, адкрыў вусце ракі (пазней названа яго імем) і падняўся па ёй на 250 км. У 1610 прайшоў на З пралівам паміж Лабрадорам і Бафінава Зямлёй і адкрыў вял. заліў (пазней названы яго імем). У яго паўд. ч. (зал. Джэймс) карабель Гудзона зазімаваў. У чэрв. 1611 на зваротным шляху каманда ўзбунтавалася. Гудзон з сынам і 7 маракамі былі высаджаны з карабля ў шлюпку і прапалі без вестак. с. 520
ГУДЗО́НАЎ ЗАЛІ́Ў (Hudson Bay), заліў Паўн. Ледавітага ак., глыбока ўрэзаны з Пн у тэр. Канады. На У Гудзонавым пралівам злучаецца з Атлантычным ак., на Пн — сістэмай канадскіх праліваў з Паўн. Ледавітым ак. Пл. 848 тыс. км2. Глыб. да 258 м. На Пд утварае зал. Джэймс. Мае цыкланальны кругаварот цячэнняў. Т-ра вады на паверхні зімой ніжэй за 0 °С, летам (у жн.) ад 3 °С на Пн да 9 °С на Пд. З кастр. да ліп. ўкрыты льдамі. Прылівы паўсутачныя (да 7,9 м). Рыбалоўства (траска, селядзец, камбала); промысел цюленяў. Гал. парты — Чэрчыл, Порт-Нельсан. Адкрыты Г.Гудзонам. с. 520
ГУДЗО́НАЎ ПРАЛІ́Ў (Hudson Strait), праліў паміж п-вам Лабрадор і в-ам Бафінава Зямля (Паўн. Амерыка). Злучае Гудзонаў зал. з Атлантычным ак. Даўж. каля 806 км, шыр. 115—407 км, глыб. на фарватэры 141—988 м. Каля 8 месяцаў за год укрыты дрэйфуючымі льдамі. Названы ў гонар Г.Гудзона. с. 520
ГУ́ДМЕН (Goodman) Бені (Бенджамін Дэйвід; 30.5.1909, г. Чыкага, ЗША — 13.6.1986, амерыканскі джазавы віртуоз-кларнетыст, кампазітар, кіраўнік джаз-аркестра. З 1921 выступаў з рознымі (з 1934 з уласным) джазавымі калектывамі; адзін з першых практыкаваў сумеснае музіцыраванне неграў і белых. Адзін з заснавальнікаў стылю свінг (празваны «каралём свінгу»), выпрацаваў індывід. віртуозна-імправізацыйны стыль ігры на кларнеце. Вядомы і як выканаўца акад. музыкі (у т.л. канцэрта В.А.Моцарта, а таксама прысвечаных Гудмену твораў для кларнета Б.Бартака, А.Копленда, П.Хіндэміта, І.Стравінскага, Д.Міё і інш.). Аўтар камерных джазавых твораў. с. 521
ГУДО́Н , Удон (Houdon) Жан Антуан (20.3.1741, г. Версаль, Францыя — 15.7.1828), французскі скульптар; адзін з буйных майстроў еўрап. скульптурнага партрэта 18 ст. Вучыўся ў Ж.Б.Пігаля. У 1764—68 пенсіянер Франц. акадэміі ў Рыме. У 1805—23 выкладаў у парыжскай Школе прыгожых мастацтваў. Надаючы вял. значэнне анатоміі як аснове скульптуры, выканаў анат. Фігуру «Экаршэ» (1767), якая стала навуч. дапаможнікам многім пакаленням скульптараў. Стварыў галерэю вобразаў вядомых гіст. асоб: бюсты Кацярыны ІІ (1773), Ж.Ж.Русо (1778), А.Г.Мірабо (1791), Напалеона І (1806), помнік Дж.Вашынгтону (1778), бюст (1778) і статую (1781) Вальтэра і інш. Натуральнай прастатой і лірычнасцю вызначаюцца жаночыя і дзіцячыя партрэты («Партрэт жонкі», 1787).
Літ.: Арнасон Г.Г. Скульптура Гудона: Пер. с англ. М., 1982. с. 521
ГУДРАНА́ТАР , машына для транспартавання і раўнамернага размеркавання вадкіх вяжучых матэрыялаў на аснове гудрону (пераважна бітумаў) пры буд-ве і рамонце дарог. Мае цеплаізаляваную цыстэрну, награвальную і цыркуляцыйна-размеркавальную сістэмы, помпу. Бітум у гудранатары награецца да 150—200 °С, потым разліваецца. Найб. пашыраны самаходныя гудранатары (аўтагудранатары) з цыстэрнай ёмістасцю да 7 тыс. л. Бываюць таксама прычапныя, паўпрычапныя і ручныя (для рамонту дарожных пакрыццяў). с. 521
ГУДРО́Н (франц. goudron), астатак пасля адгонкі з нафты бензінавых, газавых і асн. масы масляных францый. Вязкая вадкасць ці цвёрды асфальтападобны прадукт чорнага колеру, шчыльн. 950—1030 кг/м3. Мае парафінавыя, нафтэнавыя і араматычныя вуглевадароды (45—95%), асфальтэны (найб. высокамалекулярныя кампаненты нафты, 3—17%), нафтавыя смолы (2—38%). Выхад гудрону складае 10—45% ад масы нафты. Выкарыстоўваюць для вытв-сці дарожнага, дахавага і буд. бітумаў, як сыравіну крэкінгу. с. 521
ГУ́ДЫ , гудай, гудасы (літ. gudai, gudas), старажытная назва (экзаэтнонім) беларускамоўнага насельніцтва ўсх. Літвы і беларусаў сумежных з Літвой тэрыторый. У гіст. крыніцах назва гуды і вытворныя тапанімічныя формы Гудзелі, Гудзішкі, Гудаўшчына, Гудалаўка, Гудоніс, Гудагай, Гудзенай і інш. вядомы з 15 ст. На думку некат. даследчыкаў, геагр. арэал тапонімаў з коранем «гуд» акрэслівае стараж. кантактную зону бел. і літ. насельніцтва. І.У.Чаквін. с. 521
ГУДЫЯШВІ́ЛІ Ладо (Уладзімір) Давыдавіч (30.3.1896, Тбілісі — 20.7.1980), грузінскі жывапісец і графік. Нар. мастак Грузіі (1957) і СССР (1972). Герой Сац. Працы (1976). Вучыўся ў Школе жывапісу і скульптуры (Тбілісі, 1910—14). У 1919—26 жыў у Парыжы, наведваў Акадэмію Ронсана. Зазнаў уплыў сярэдневяковага груз. мастацтва і заходнееўрап. плыней 1920-х г. У 1926—32 праф. Тбіліскай АМ. Яго творы насычаны фальклорнымі матывамі, міфалагічнымі і фантаст. вобразамі (алегарычныя і сатыр. карціны, сцэны з жыцця тыфліскай багемы, партрэты, кніжныя іл., тэатр. дэкарацыі). Сярод іх жывапісныя карціны «Рыба Цоцхалі» (1920), «Ніко Пірасмані» (1946), іл. да зб. «Грузінскія народныя песні» Г.Чхіквадзе (1946), да кн. «Віцязь у тыгравай шкуры» Ш.Руставелі (2-е выд. 1976) і інш. Дзярж. прэмія Ш.Руставелі 1965.
Літ.: Каган М.С. Л.Гудиашвили: Альбом. Л., 1983. с. 521
ГУ́ЕР (Hujer) Олдржых (25.11.1880, Пацержыцы, Чэхія — 4.6.1942), чэшскі мовазнавец. Член Чэш. каралеўскага навук. т-ва, Чэш. АН (1924). Праф. Карлава ун-та ў Празе (1924). Даследаваў слав. мовазнаўства і гісторыю чэш. мовы дапісьмовага перыяду: «Славянскае іменнае скланенне» (1910), «Развіццё чэхаславацкай мовы» (1934). У працы «Уводзіны ў гісторыю чэшскай мовы» (3-е выд., 1946) разглядаў праблемы адносін слав. моў да балцкіх, працэс вылучэння праслав. мовы з індаеўрапейскай, асн. рысы фанетыкі, граматыкі і слоўнікавага складу агульнаіндаеўрап. мовы. Адзін з заснавальнікаў (1922) і рэдактараў час. «Slavia» («Славія»). Р.М.Малько. с. 522
ГУЖАВЫ́ ТРА́НСПАРТ , від транспарту, у якім цяглавай сілай з’яўляюцца жывёлы (коні, валы, вярблюды, буйвалы, аслы, мулы, алені, сабакі і інш.). Падзяляецца на колавы і санны. У Беларусі да 19 ст. гужавы транспарт быў асн. відам сухап. перавозкі пасажыраў і грузаў на далёкія адлегласці. Развіццё чыгуначнага і аўтатранспарту выцесніла гужавы транспарт. Цяпер яго выкарыстоўваюць пераважна ў сельскай мясцовасці для перавозак людзей і грузаў на невял. адлегласці. с. 522
ГУЖАЛО́ЎСКІ Аляксандр Аляксандравіч (н. 2.7.1934, Баку), бел. педагог: Д-р пед. н. (1980), праф. (1981). Скончыў Азерб. ін-т фіз. культуры (1957). З 1962 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь, з 1995 — прарэктар. Даследуе праблемы тэорыі і методыкі фіз. выхавання, спарт. трэніроўкі, масавай фіз. культуры. Аўтар прац «Фізічная падрыхтоўка школьніка» (1980), «Сёння і кожны дзень» (1983), «Фізічнае выхаванне ў школе» (1988, з Я.М.Ворсіным), «Стадыён у двары» (1991) і інш. с. 522
ГУЖО́Н (Goujon) Жан (каля 1510, каля г. Руан, Францыя — паміж 1564—68), французскі скульптар эпохі Адраджэння. У 1540—42 працаваў у Руане, каля 1543—44 жыў у Парыжы (дзе супрацоўнічаў з П.Леско), з пач. 1560-х г. — у Балонні. Яго творы (рэльефы для царквы Сен-Жэрмен л’Аксеруа, 1544, і «Фантан нявінных», 1547—49, усе ў Парыжы) прасякнутыя духам свецкага рэнесансавага светаадчування, адметныя паэтычнай натхнёнасцю, вытанчанасцю мадэліроўкі і прапорцый, ускладненасцю лінейнага рытму. Зрабіў скульпт. дэкор атэля Ліньеры ў Парыжы (цяпер Музей Карнавале, каля 1545) і ўсх. палацавага фасада Луўра (канец 1540-х — 1550-я г.), а таксама 4 фігуры карыятыд, што падтрымліваюць кафедру для музыкантаў (1550, Зала карыятыд, Луўр). У 1547 праілюстраваў гравюрамі на дрэве арх. трактат Вітрувія. с. 522
ГУ́ЗІКАЎ Міхаіл Іосіфавіч (14.9.1806, г. Шклоў Магілёўскай губ. —27.10.1837), бел. музыкант, віртуоз-ксілафаніст. Іграў на флейце і цымбалах у нар. інстр. ансамблях. У пач. 1830-х г. на аснове ўдасканалення нар. муз. інструмента брусочкаў распрацаваў сучасную канструкцыю ксілафона. З 1833 выступаў з канцэртамі, у т.л. ў Аўстрыі, Германіі, Бельгіі, Францыі. Выконваў уласныя транскрыпцыі твораў К.М.Вебера, І.Гумеля, Н.Паганіні, папуры і варыяцыі на папулярныя оперныя мелодыі, імправізацыі, апрацоўкі бел., рус., укр., яўр. песень і танцаў. Артыкулы пра яго змяшчалі муз. слоўнікі 19 ст. Яму прысвечана брашура З.Шлезінгера «Іозеф Гузікаў і яго інструмент з дрэва і саломы» (Вена, 1836).
Літ.: Ямпольский И. Первый виртуоз на ксилофоне // Сов. музыка. 1959. №11; Тищенко И.К. Белорусский Орфей // Неман. 1983. № 5. с. 522
ГУЙ , у старажытнакітайскай міфалогіі душа (дух) нябожчыка. З распаўсюджаннем будызму Гуй стала агульнай назвай дэманаў і насельнікаў пекла. Уяўлялі Гуя падобным на чалавека, які не адкідвае ценю, раптоўна становіцца нябачным ці прымае аблічча звера, мужчыны ці жанчыны, каб завабліваць людзей і забіваць іх. с. 522
ГУЙЛІ́НЬ , горад на Пд Кітая, на р. Гуйцзян, у Гуансі-Чжуанскім аўт. раёне. 430 тыс. ж., з прыгарадамі каля 800 тыс. ж. (1994). Чыг. станцыя і рачны порт. Прам-сць: машынабудаванне, хім., лёгкая. Горнакліматычны курорт. с. 522
ГУЙЧЖО́Ў , правінцыя на ПдЗ Кітая. Пл. 174 тыс. км2. Нас. 32,4 млн. чал. (1994), пераважна кітайцы; у гарах жывуць нац. меншасці (каля 1/4 насельніцтва) мяа, буі, тунцзя, чжуан, і, шуй, хуэй, яа і інш. Адм. ц. — г. Гуян. Размяшчаецца на Гуйчжоўскім нагор’і (вышыні ад 700 м да 2872 м). Клімат вільготны, субтрапічны. Сярэдняя т-ра студз. 4—8 °С, ліп. — жн. 22—26 °С. Ападкаў 800—1300 мм за год. Верхнія часткі гор укрыты лясамі з каштоўнымі пародамі дрэў. Развіта сельская гаспадарка. Апрацоўваецца каля 15% тэр., палавіна яе арашаецца. У далінах збіраюць 2 ураджаі за год. Асн. с.-г. культуры: рыс (палова с.-г. плошчаў), кукуруза, пшаніца, рапс, тытунь. Пладаводства. Гадуюць цяглавую буйн. раг. жывёлу, свіней. Важны раён здабычы ртуці (1-е месца ў краіне), меднай, марганцавай, сурмянай, жал. руд, алюмініевай сыравіны, каменнага вугалю. Прам-сць: харч. (алейная і інш.), тытунёвая, тэкст., хім., чорная і каляровая металургія, машынабудаванне (гарнаруднае, трансп., хім. абсталяванне, электратэхніка, с.-г.); вытв-сць буд. матэрыялаў і паперы. Транспарт чыг. і аўтамабільны. с. 522
ГУЙЧЖО́ЎСКАЕ НАГО́Р’Е , нагор’е на ПдЗ Кітая, усх. ч. Юньнань-Гуйчжоўскага нагор’я. Даўж. каля 600 км, шыр. да 500 км, пераважная выш. каля 1000 м. Складзена з вапнякоў, пясчанікаў і гліністых сланцаў. Развіты карст («каменныя лясы», паркавыя палі, варонкі, калодзежы, пячоры). Клімат субтрапічны мусонны. Хваёвыя і дубова-букавыя лясы, зараснікі бамбуку. У міжгорных катлавінах — пасевы рысу, кукурузы, батату; на У вырошчваюць субтрапічныя культуры (чай, бавоўнік, лакавае і тунгавае дрэвы, хурму). с. 522
ГУК , ваганні часцінак пругкага асяроддзя (газападобнага, вадкага або цвёрдага), якія распаўсюджваюцца ў ім у выглядзе хваль; пругкія хвалі малой інтэнсіўнасці. У залежнасці ад частаты ваганняў адрозніваюць чутныя гукі (частата ад 16 Гц да 20 кГц; выклікаюць гукавыя адчуванні пры ўздзеянні на органы слыху чалавека), інфрагук (умоўна ад 0 да 16 Гц), ультрагук (ад 20 кГц да 1 ГГц) і гіпергук (больш за 1 ГГц; верхняя мяжа вызначаецца атамна-малекулярнай будовай асяроддзя). Гук вывучаецца ў акустыцы.
Гук можа ўзнікаць у выніку розных працэсаў, што выклікаюць узбурэнне асяроддзя (мясц. змена ціску або мех. напружання ад раўнаважнага значэння, лакальныя зрушэнні часцінак ад стану раўнавагі). У газападобных і вадкіх асяроддзях распаўсюджваюцца падоўжныя хвалі, скорасць якіх вызначаецца сціскальнасцю і шчыльнасцю асяроддзя (гл. Скорасць гуку); у цвёрдых целах акрамя падоўжных могуць распаўсюджвацца папярочныя і паверхневыя акустычныя хвалі са скарасцямі, якія вызначаюцца пругкімі канстантамі і шчыльнасцю (гл. Фанон). У некат. выпадках назіраецца дысперсія гуку (гл. Дысперсія хваль), абумоўленая фіз. працэсамі ў рэчыве, а таксама хваляводным характарам распаўсюджвання ў абмежаваных аб’ёмах. Пры распаўсюджванні гуку маюць месца звычайныя для ўсіх тыпаў хваль з’явы інтэрферэнцыі, дыфракцыі, затухання (гл. Паглынанне гуку). Калі памер перашкод ці неаднароднасцей асяроддзя вялікі (у параўнанні з даўжынёй хвалі), распаўсюджванне падпарадкоўваецца законам геаметрычнай акустыкі. Пры распаўсюджванні гукавых хваль вял. амплітуды адбываюцца паступовае скажэнне формы гарманічнай хвалі і набліжэнне яе да ўдарнай і інш. эфекты (гл. Нелінейная акустыка, Кавітацыя). Гук выкарыстоўваецца для сувязі і сігналізацыі (напр., у водным асяроддзі гэта адзіны від сігналаў для сувязі, навігацыі і лакацыі; гл. Гідраакустыка), нізкачастотны гук — пры даследаваннях зямной кары, ультрагук — у кантрольна-вымяральных мэтах (напр., у дэфектаскапіі), для актыўнага ўздзеяння на рэчыва (ультрагукавая ачыстка, мех. апрацоўка, зварка, рэзка і інш.), высокачастотны гук (асабліва гіпергук) — пры даследаваннях у фізіцы цвёрдага цела. П.С. Габец, А.Р.Хаткевіч. с. 522
ГУК (Hooke) Роберт (18.7.1635, в-аў Уайт, Вялікабрытанія — 3.3.1703), англійскі прыродазнавец, вучоны-энцыклапедыст, архітэктар. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1663). Вучыўся ў Оксфардскім ун-це (1653—54), дзе ў 1655—60 быў асістэнтам Р.Бойля. З 1665 праф. Лонданскага ун-та, адначасова ў 1677—83 сакратар Лонданскага каралеўскага т-ва. Адкрыў закон, які названы яго імем (гл. Гука закон). Пабудаваў паветр. помпу (1659), сканструяваў і ўдасканаліў многія прылады, напр., мікраскоп, з дапамогай якога ўстанавіў клетачную будову тканак (увёў тэрмін «клетка»). Устанавіў (разам з К.Гюйгенсам) пастаянныя пункты тэрмометра — раставанне лёду і кіпення вады. У «Трактаце аб руху Зямлі» (1674) выказаў гіпотэзу прыцягнення і даў агульную карціну руху планет.
Літ.: Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. с. 523
ГУК МУЗЫ́ЧНЫ , найменшы структурны элемент музыкі. Асн. яго ўласцівасці; дакладная вышыня, гучнасць, працягласць і тэмбр. З гукаў фіксаванай вышыні (тонаў), якія здольны ўспрымаць чалавечы слых, у музыцы выкарыстоўваецца параўнальна нязначная частка; іх адбор вызначаецца фізіял. асаблівасцямі слыху, камунікатыўнай прыродай муз. мастацтва, эстэт. патрабаваннямі музыкантаў і слухачоў. Асобна ўзяты гук музычны не валодае маст. выразнасцю, аднак набывае яе пры ўключэнні ў пэўную гукавую сістэму, у пэўны муз. кантэкст. с. 523
ГУ́КА ЗАКО́Н , паказвае залежнасць паміж мех. напружаннем і дэфармацыяй пругкага цела. Адкрыты ў 1660 Р.Гукам. Паводле Гука закона пры падоўжным расцяжэнні (сцісканні) стрыжня даўжынёй 1 з плошчай папярочнага сячэння S абс. падаўжэнне (укарачэнне) Δl прама прапарцыянальнае сіле F, якая расцягвае (сціскае) стрыжань: Δl = Fl/ES, дзе E — модуль Юнга (гл. Модулі пругкасці). с. 523
ГУКАБА́ЧАННЕ , атрыманне бачнага відарыса аб’екта, што знаходзіцца ў непразрыстым або празрыстым асяроддзі, з дапамогай гуку; від інтраскапіі. Засн. на пранікальнай здольнасці гукавых хваль. Бывае лінзавае (для стварэння акустычнага відарыса выкарыстоўваюць лінзы акустычныя), галаграфічнае (грунтуецца на прынцыпах акустычнай галаграфіі) і лакацыйнае (засн. на рэхалакацыі).
Найчасцей у гукабачанні выкарыстоўваюць ультрагук у дыяпазоне ад 20 кГц да 10 МГц. Схема гукабачання ўключае звычайна крыніцу ультрагуку, аб’ект назірання, акустычны аб’ектыў (стварае ультрагукавы відарыс) і пераўтваральнік гукавога відарыса ў бачны. Выкарыстоўваецца ў дэфектаскапіі, акіяналогіі, гідралакацыі, мед. дыягностыцы і інш. Пры падводным гукабачанні яго апаратура (гукавізары) можа ўстанаўлівацца на падводных апаратах, прызначаных для пошукавых, даследчых і інш. мэт.
Літ.: Грегуш П. Звуковидение: Пер. с англ. М., 1982; Ощепков П.К., Пирожников Л.Б. Звуковидение. М., 1984. В.І.Вараб’ёў. с. 523
ГУКАВА́Я АНА́ФАРА , гл. ў арт. Анафара. с. 523
ГУКАВА́Я АРГАНІЗА́ЦЫЯ ВЕ́РША , гл. ў арт. Фоніка. с. 523
ГУКАВА́Я КАЛО́НКА , групавы акустычны выпрамяняльнік у выглядзе лінейнага ланцужка аднатыпных гучнагаварыцеляў (пераважна эл.-дынамічных), размешчаных у агульным корпусе. Бываюць магутнасцю ад 2 да 100 Вт, маюць 2—8 гучнагаварыцеляў. Выкарыстоўваюцца для агучвання вял. памяшканняў і плошчаў (канферэнц-залаў, стадыёнаў і інш.). Гукавая калонка з гучнагаварыцелямі розных тыпаў, кожны з якіх эфектыўна дзейнічае ў пэўнай паласе частот, наз. акустычнай сістэмай; выкарыстоўваецца для высакаякаснага гукаўзнаўлення ў прафес. і быт. апаратуры. А.П.Ткачэнка. с. 523
ГУКАВА́Я СІСТЭ́МА , вышынная (інтэрвальная) арганізацыя муз. гукаў на аснове якога-н. аднаго прынцыпу. Тэрмін мае некалькі значэнняў: гукавы склад, г. зн. сукупнасць гукаў у межах пэўнага інтэрвалу, найчасцей актавы; пэўнае размяшчэнне элементаў сістэмы; якасныя, сэнсавыя суадносіны гукаў, іх функцыі; строй, матэм. выражэнне суадносін паміж гукамі. Сярод пашыраных гукавых сістэм: алігатоніка, ангемітоніка, дыятоніка, мажора-мінор, дадэкафонія. с. 523
ГУКАВО́Е КІНО́ , вытворчасць і паказ кінафільмаў з гукавым суправаджэннем, зафіксаваным на фанаграме; від кінематаграфіі. Фанаграма бывае аптычная і магн., адна- і шматканальная. З дапамогай кінапраекцыйнага апарата відарыс праецыруюць на экран з адначасовым (сінхронным) узнаўленнем фанаграмы праз гучнагаварыцелі, размешчаныя за экранам (звычайнае і шырокаэкраннае кіно) або за экранам, на сцэнах і столі (шырокафарматнае, стэрэаскапічнае, панарамнае кіно, кругавая кінапанарама).
Практычныя сістэмы гукавога кіно створаны ў канцы 1920-х г. амаль адначасова ў СССР (фанаграма пераменнай аптычнай шчыльнасці, П.Р.Тагер у 1926; фанаграма пераменнай шырыні, А.Ф.Шорын у 1927), ЗША і Германіі. Пры стварэнні фільмаў звычайна гук і відарыс запісваюць паасобку з дапамогай гуказапісвальных (гл. Гуказапіс) і кіназдымачных апаратаў; часам мову, музыку, шумы і інш. запісваюць паасобку, потым аб’ядноўваюць у адну фанаграму. Выкарыстоўваюць таксама дубліраванне фільмаў, спец. гуказапіс са стварэннем гукавых эфектаў і інш.
З’яўленне гуку мела вял. значэнне ў эстэтыцы кіно, узбагаціла яго маст. палітру, выявіла новыя магчымасці драматургіі фільма і акцёрскага мастацтва. Першы сав. поўнаметражны маст. фільм з запісам гуку па сістэме Тагера — «Пуцёўка ў жыццё» (1931, рэж. М.Эк).
У 1929 на кінастудыі Белдзяржкіно ў Ленінградзе створана гукавая лабараторыя пад кіраўніцтвам В.Ахотнікава і А.Машковіча. Па іх сістэме запісана бел. эксперым. гукавая праграма «Пераварот» (1930, рэж. Ю.Тарыч), якая дэманстравалася ў першым гукавым кінатэатры рэспублікі «Чырвоная зорка» ў Мінску. У далейшым запіс гуку пры здымцы бел. стужак рабіўся па сістэмах Тагера і Шорына. Першыя бел. гукавыя маст. фільмы — «Адбітак часу» і «Баям насустрач» (абодва 1932, рэж. адпаведна Г.Кроль і Э.Аршанскі). с. 523
ГУКАВО́Е ПІСЬМО́ , тое, што літарна-гукавое пісьмо. с. 523
ГУКАВЫ́ ЦІСК , дадатковы ціск, што ўзнікае ў вадкім або газападобным асяроддзі пры праходжанні ў ім гукавой хвалі; асн. характарыстыка гуку. Гукавая хваля выклікае ў асяроддзі згушчэнні і разрэджванні, якія і ствараюць дадатковыя змены ціску ў адносінах да яго сярэдняга значэння. Пры значным гукавым ціску можа парушацца суцэльнасць вадкасці (гл. Кавітацыя). Вымяраецца ў паскалях. Гукавы ціск трэба адрозніваць ад ціску гуку. с. 523
ГУКАВЫ́Я ЗАКО́НЫ , тое, што фанетычныя законы. с. 524
ГУКАЗА́ПІС , запіс гукавых ваганняў на гуканосьбіце для наступнага ўзнаўлення. Гуказапісвальны элемент (разец, светлавы прамень, магн. поле ці інш.) пакідае след гукавога вагання (гукавую дарожку, ці фанаграму) на рухомым гуканосьбіце. У залежнасці ад колькасці каналаў запісу—узнаўлення адрозніваюць гуказапіс мона- (1 канал), стэрэа- (2 каналы), квадра- (4 каналы) і поліфанічны (больш за 4 каналы). Найб. пашыраны мех., фатагр. (аптычныя) і магн. метады гуказапісу, якія выкарыстоўваюцца ў вытв-сці грампласцінак, гукавым кіно, пры стварэнні радыё- і тэлевізійных праграм і інш.
Для мех. гуказапісу выкарыстоўваюць эл.-акустычны (найб. пашыраны) ці акустычны спосаб. Пры акустычным спосабе гукавыя ваганні непасрэдна ўздзейнічаюць на гуказапісвальны элемент (напр., іголку фанографа), які стварае гукавую канаўку, пры эл.-акустычным — гукавыя ваганні пераўтвараюцца мікрафонам у эл. і пасля ўзмацнення ўздзейнічаюць на запісвальны элемент. Пры фатагр. гуказапісе гукавыя ваганні пераўтвараюцца ў светлавыя і фіксуюцца на святлоадчувальнай плёнцы (гл. Гукавое кіно), кампакт-дыску і інш., пры магн. гуказапісе зменьваецца намагнічанасць дарожкі запісу на магнітных дроце, стужцы, дыску і інш. Гл. таксама Дыктафон, Магнітафон, Магнітарадыёла, Магнітола.
У муз. мастацтве гуказапіс адкрыў новыя магчымасці і зрабіў вял. ўплыў на ўсе сферы музыкі 20 ст. Ён ператварыў музыку ў прадмет масавай вытворчасці, вылучыў гукарэжысуру як новую разнавіднасць муз. творчай працы і прывёў да істотных змен у кампазіцыі, выканальніцтве (гл. Электронная музыка) і ўспрыманні музыкі.
Літ.: Синклер Я. Введение в цифровую звукотехнику: Пер. с англ. М., 1990; Рождение звукового образа. М., 1985. А.П.Ткачэнка. с. 524
ГУКАЗДЫМА́ЛЬНІК , адаптэр, прылада для электраакустычнага ўзнаўлення мех запісу гуку. Бывае п’езаэл. (найб. пашыраны), эл.-дынамічны, магн.-эл., эл.-магн., ёмістасны, фотаэл. і інш. Мае гукаўзнаўляльную галоўку і танарм, які перамяшчае галоўку адносна грампласцінкі па зададзенай траекторыі. У галоўцы гуказдымальніка мех. ваганні іголкі ў канаўках грампласцінкі пераўтвараюцца ў эл. напружанне гукавых частот (у лазерных гуказдымальніках замест іголкі выкарыстоўваецца лазерны прамень; гл. Кампакт-дыск). с. 524
ГУКАІЗАЛЯЦЫ́ЙНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ , эластычныя ці порыстыя пракладачныя матэрыялы (вырабы), якія выкарыстоўваюцца для гашэння шумаў і вібрацый (гукаізаляцыі); разнавіднасць акустычных матэрыялаў. Класіфікуюцца аналагічна гукапаглынальным матэрыялам. Да гукаізаляцыйных матэрыялаў адносяць драўняна-валакністыя пліты, маты, пліты на аснове шкляной і мінер. ваты, валокнаў азбесту, эластычных парапластаў, пракладкі з гумы, а таксама прыродныя і штучныя сыпкія матэрыялы (пясок, шлак і інш.). Выкарыстоўваюцца ў міжпаверхавых перакрыццях, унутр. сценах (паміж панэлямі), фундаментах машын, гукаізаляцыйных кажухах і інш. с. 524
ГУКАІЗАЛЯ́ЦЫЯ памяшканняў, комплекс мерапрыемстваў па змяншэнні ўзроўню шуму, што пранікае ў памяшканне з навакольнага асяроддзя. Адрозніваюць гукаізаляцыю ад шуму паветр. (мовы, спеваў, радыёперадач і інш.; перадаецца па паветры) і ўдарнага (крокаў людзей, перасоўвання мэблі і інш.; перадаецца па канструкцыях збудаванняў).
Для аховы ад паветр. шуму сцены і перакрыцці робяць з некалькіх слаёў розных матэрыялаў (у т.л. з гукапаглынальных матэрыялаў), якія рэзка адрозніваюцца фіз. ўласцівасцямі, або з канструкцый, раздзеленых суцэльнай паветр. праслойкай; выкарыстоўваюць перакрыцці з падвешанай столлю і інш. Ударны шум змяншаюць насціланнем падлогі на пругкую аснову або пругкімі пракладкамі (гл. Гукаізаляцыйныя матэрыялы), а таксама вібраізаляцыяй абсталявання з дапамогай амартызатараў. Гл. таксама Акустычныя матэрыялы. с. 524
ГУ КАЙЧЖЫ́ (каля 344, г. Усі, Кітай — каля 406), кітайскі жывапісец і тэарэтык мастацтва. Яго творчасць увасабляе канфуцыянскія ідэі маральнага ўдасканалення (гл. Канфуцыянства). Скруткі Гу Кайчжы, вядомыя па пазнейшых копіях, складаюцца з асобных дыдактычных паводле зместу жанравых сцэн (часам на фоне пейзажу); павольная рытміка ліній звязвае вытанчана акрэсленыя фігуры ў выразныя групы («Павучанне прыдворным дамам», 9 жанравых сцэн, копія 6 ст.; цыкл «Легенда пра фею ракі Ло», копіі 10—11 ст.). с. 524
ГУКАЛЮМІНЕСЦЭ́НЦЫЯ , свячэнне ў вадкасці пры акустычнай кавітацыі. Вельмі слабае, робіцца бачным пры значным узмацненні або ў поўнай цемнаце. Узнікае пры моцным награванні газу і пары ў кавітацыйным пузырку, якое адбываецца ў выніку адыябатычнага сціскання пры яго захлопванні. с. 524
ГУКАМЕ́ТРЫЯ , вымярэнне велічынь, якія характарызуюць гук, а таксама амплітудных, частотных і фазавых суадносін гукавых хваль, што характарызуюць работу электраакустычных прылад, акустычныя ўласцівасці матэрыялаў, канструкцый, памяшканняў і інш. Праводзіцца ў гукавымяральных камерах.
У глухіх камерах (бязрэхавыя, з макс. паглынаннем гуку) ствараюць і вымяраюць пастаянны гукавы ціск, вызначаюць дыяграмы накіраванасці гуку, характарыстыкі мікрафонаў, тэлефонаў, гуказдымальнікаў і інш. акустычных сістэм, выконваюць інш. акустычныя даследаванні. У гулкіх камерах (з мінім. гукапаглынаннем) вызначаюць каэф. гукапаглынання па працягласці рэверберацыі да і пасля ўнясення ў камеру шчыта з матэрыялу, які даследуецца. Амплітудныя суадносіны гукавых хваль (сілу гуку) вымяраюць прамым і эл. метадам, частотныя суадносіны — эл. метадам з дапамогай аналізатараў спектра гукавой частаты, фазавыя суадносіны — фазометрам. с. 524
ГУКА́ННЕ ВЯСНЫ́ , старажытны язычніцкі абрад; першае па часе веснавое свята беларусаў. У асобных месцах пачыналася 1 сакавіка с. ст. (на хрысц. свята Аўдакею), усюды — з 25 сакавіка (на Дабравешчанне). Удзельнікі абраду выходзілі на высокае месца — пагорак, бераг ракі, дзе звычайна збіралася моладзь — раскладалі вогнішча (на Магілёўшчыне палілі ўсякае смецце — ачышчалі зямлю, на Гомельшчыне запаленае кола на плыце пускалі па рацэ — водгалас культу сонца), спявалі вяснянкі, вадзілі карагоды, якія выконвалі магічную функцыю («дзе карагод ходзіць, там жыта родзіць»). Сляды аграрна-магічнай функцыі хлеба захаваліся ў печыве, якое рабілі ў выглядзе птушак (гл. Галёпы). Паступова абрад гукання вясны ператварыўся ў прыгожае свята, забаву моладзі і ў такім выглядзе дайшоў да нашых дзён. Г.А.Барташэвіч. с. 524
ГУКАПАГЛЫНА́ЛЬНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ , матэрыялы (вырабы, канструкцыі), якія паглынаюць гукавыя хвалі і тым самым зніжаюць узровень шумаў; разнавіднасць акустычных матэрыялаў. Уласцівасці гукапаглынальных матэрыялаў характарызуюцца рэверберацыйным каэф. гукапаглынання — адносінамі паглынутай гукавой энергіі да ўсёй энергіі гукавой хвалі, што падае на матэрыял. Бываюць штучныя (блокі, пліты), рулонныя (маты, паласавыя пракладкі, палотны), рыхлыя і сыпкія (мінер. і шкляная вата, керамзіт); порыста-валакністыя, -ячэістыя і -трубчастыя (з мінер. і шклаваты, ячэістага бетону, керамзіту і перліту, пенапластаў, гумы); мяккія (маты і рулоны на аснове шкловалакна і мінер. ваты), паўшорсткія (драўнянавалакністыя пліты, мінерала- і шклаватныя пліты, пліты з базальтавага валакна, парапласты) і шорсткія (пліты з грануляванай або суспензіраванай мінер. ваты, з газабетону, гіпсавыя, а таксама пліты і тынкавальныя растворы на аснове пемзы, успучаных вермікуліту і перліту). Гукапаглынальныя матэрыялы выкарыстоўваюць для гукаізаляцыі памяшканняў, ва ўстаноўках вентыляцыі і кандыцыяніравання паветра, гукавымяральных камерах і інш. З гукапаглынальных канструкцый найб. пашыраны спец. абліцоўкі ўнутр. паверхняў (сцен, шахтаў, кажухоў і інш.), канструкцыі ў выглядзе шчытоў, конусаў, прызмаў для зніжэння шумаў ад тэхнал. абсталявання, элементы актыўных глушыцеляў шуму (устанаўліваюцца пераважна ў паветраводах аэрадынамічных установак). Гл. таксама Гукаізаляцыйныя матэрыялы. М.М.Кунцэвіч. с. 525
ГУКАПЕРАЙМА́ННЕ , анаматапея, 1) у мовазнаўстве ўмоўная імітацыя тых ці іншых гукаў рэчаіснасці фанет. сродкамі пэўнай мовы (напр.: «ква-ква», «мяў», «цік-так»). Умоўнасць выяўляецца ў тым, што адно і тое ж гучанне ў кожнай мове перадаецца па-свойму: па-беларуску певень крычыць «кукарэку», па-англійску cock-a-doodle-doo. Карэнныя гукапераймальнікі-выклічнікі з’яўляюцца асновай ўтварэння шматлікіх слоў у мове, у першую чаргу дзеясловаў: «кукарэку < кукарэкаць < кукарэканне», «бух < бухаць < буханне < выбух < выбухны» і г.д. 2) У паэзіі імітацыя з дапамогай гукаў мовы тых ці іншых прыродных гукаў. Дасягаецца і назапашваннем гукапераймальных слоў, і падборам слоў з аднароднымі, блізкімі гукамі. Інструментоўка на асобныя (перш за ўсё зычныя) гукі можа асацыятыўна ўзнаўляць свіст, грукат грому, шум і рокат вадаспаду: «У горных жорнах перацёрты, // Па схіле, як па латаку, // Паток ссыпаўся, распасцёрты, // І ніцма падаў у раку» (М.Лужанін).
А.І.Падлужны (у мовазнаўстве). с. 525
ГУ́КАПІС у паэзіі, гукавыя паўторы ў вершаванай мове, якія ўзмацняюць яе мілагучнасць і сэнсавую выразнасць; раздзел паэтыкі, што іх вывучае. Сярод гукапісу вылучаюцца алітэрацыя, анафара, асананс, гукаперайманне, кальцо, эпіфара і інш. У паэт. практыцы яны выкарыстоўваюцца ў спалучэнні з лексікай, інтанацыйна-сінтакс. арганізацыяй вершаванага радка. Напр., у «Песні званара» Я.Купалы гукавыя стыкі, анафары і эпіфары ўзмацняюць маст. выразнасць асанансу (на о, у, і, а) і алітэрацыі (на р, з, с, ц): «Разгубіцца мой звон ад акон да акон, // Думы збудзіць, па сэрцах удара, // Дрогнуць сковы цямніц, бліснуць іскры зарніц, // Заварушацца яры, папары». У сучаснай паэзіі шырока ўжываюцца паўторы не толькі асобных гукаў, але і гукаспалучэнняў. В.П.Рагойша. с. 525
ГУ́КАПІС у музыцы, увасабленне сродкамі музыкі розных гукавых і пазагукавых з’яў навакольнага свету. Апіраецца на выяўл. магчымасці муз. мастацтва, якія выступаюць у 2 асн. тыпах: гукавая імітацыя і выяўленчасць асацыятыўнага характару. Сярод рэальных гучанняў прадметнага асяроддзя, якія часта імітуюцца ў музыцы: пляск хваль, шум мора, шапаценне лесу (у оперы «Марынка» Р.Пукста), гучанне муз. інструментаў, гаворка, стогны, плач чалавека і інш. Імітацыя можа быць ідэнтычная аб’екту пераймання па тэмбры, інтанацыях ці больш апасродкаванай. Гукавыяўленчасць асацыятыўнага тыпу засн. на слыхавым успрыманні муз. гукаў як узаемазвязаных з рознымі пазагукавымі з’явамі (дынамічнымі, каларыстычнымі, аптычнымі). Асацыятыўны гуказапіс часта выступае як элемент праграмнай музыкі, дзе загалоўкі і рэмаркі канкрэтызуюць вобразны змест. На практыцы імітацыйны і асацыятыўны гуказапісы часта аб’ядноўваюцца (харэаграфічная навела «Мушкецёры» Я.Глебава). З узнікненнем электроннай музыкі (муз. камп’ютэраў, сінтэзатараў і інш. эл.-муз. канструкцый) у гуказапісе шырока выкарыстоўваюцца новыя гукавыяўл. эфекты, незвычайныя, «незямныя», «касмічныя» гучнасці (у т.л. ў кіно, драм. т-ры, на эстрадзе і інш.). Н.А.Юўчанка. с. 525
ГУКАРА́Д , паслядоўнасць муз. тонаў якой-н. сістэмы (ладу, строю) у пэўным парадку (узыходным ці сыходным), абертонаў (натуральны гукарад), гукаў, якія можна здабыць на пэўным муз. інструменце, а таксама ўсіх гукаў, што выкарыстаны ў якім-н. муз. творы, яго частцы, асобнай муз. тэме. Гукарад танальнасці наз. гамай. с. 525
ГУ́КАЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 18.3.1972, Мінск), бел. спартсмен (плаванне). Майстар спорту міжнар. Класа (1996). Пераможца на дыстанцыі 200 м брасам і бронзавы прызёр на дыстанцыі 100 м брасам у 25-метровым басейне 1-га чэмпіянату Еўропы (1996), чэмпіён Еўропы на дыстанцыях 100 і 200 м брасам у 50-метровым басейне (1997). с. 525
ГУКАЎЗНАЎЛЕ́ННЕ , працэс атрымання інфармацыі ад фанаграмы. Адрозніваецца ў адпаведнасці з відамі гуказапісу. Найб. пашыраны эл.-акустычны метад па схеме: фанаграма — пераўтваральнік — узмацняльнік — гучнагаварыцель. с. 525
ГУ́КЕР (Hooker) Джозеф Долтан (30.6.1817, Хейлсуэрт, Вялікабрытанія — 10.12.1911), англійскі батанік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1874). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1859), чл. Парыжскай АН (1866). Вучыўся ва ун-це г. Глазга. З 1855 у Бат. садзе ў К’ю (Лондан), у 1865—85 дырэктар. У 1873—78 прэзідэнт Лонданскага каралеўскага т-ва. Аўтар (разам з Дж.Бентамам) працы «Роды кветкавых раслін» (т. 1—3, 1862—83), дзе прыведзена апісанне ўсіх вядомых на той час родаў кветкавых раслін. Адзін з першых прапагандыстаў дарвінізму. Апрацаваў калекцыі Ч.Дарвіна з а-воў Галапагас. Навук. працы па батаніка-геагр. і фларыстычных даследаваннях Аўстраліі, Паўн. Індыі і Непала. с. 525
ГУ́КЕРА ВО́СТРАЎ , у Паўн. Ледавітым ак., на Пд архіпелага Франца-Іосіфа Зямля. Тэр. Расіі. Пл. каля 508 км2. Выш. да 576 м. Б.ч. вострава ўкрыта ледавікамі. У бухце Ціхая ў 1913—14 зімавала экспедыцыя Г.Я.Сядова. Названы ў гонар англ. батаніка Дж.Д.Гукера. с. 525
ГУ́КІ МО́ВЫ , найдрабнейшыя непадзельныя адзінкі вуснай мовы, што выконваюць функцыю адрознення і атаясамлівання гукавых абалонак слоў. Не з’яўляючыся носьбітамі значэння, гукі мовы фарміруюць слыхавы вобраз марфемы, слова, выказвання, якія дзякуючы замацаваным за імі ў свядомасці носьбітаў мовы лексічным і грамат. значэнням дазваляюць ажыццяўляць моўную сувязь.
У анатама-фізіял. плане гукі мовы вызначаюцца становішчам сукупнасці органаў мовы (артыкулятараў) у час іх вымаўлення (гл. ў арт. Артыкуляцыя). У акустычным плане — гэта перыядычныя і неперыядычныя гукавыя хвалі, што накладваюцца адна на адну або чаргуюцца ў часе і ўтвараюць бесперапынную моўную плынь. Дыскрэтнасць (раздзельнасць) гукаў мовы вызначаецца зменай крыніцы гуку (квазіперыядычнай, шумавой, імпульсна-шумавой, яе адсутнасцю), якая згладжваецца зменай рэзанатараў (аб’ёму поласцей рота, носа і глоткі). У залежнасці ад крыніцы і функцыі ў складзе гукаў мовы падзяляюцца на галосныя гукі і зычныя гукі (выбухныя, фрыкатыўныя, афрыкатыўныя і плаўныя). На аснове здольнасці адрозніваць марфемы і словы ўся разнастайнасць гукаў мовы аб’ядноўваецца ў адносна невял. групу фанем, што дае магчымасць носьбітам мовы ўспрымаць фізічна нятоесныя гукі з розных фанет. пазіцый як адзін і той жа гук.
Літ.: Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1989. А.І.Падлужны. с. 525
ГУКО́ЎСКІ Рыгор Аляксандравіч (1.5.1902, С.-Пецярбург — 2.4.1950), рускі літ.-знавец. Скончыў Петраградскі ун-т (1923). Праф. Ленінградскага і Саратаўскага ун-таў. Узначальваў групу па вывучэнні рус. л-ры 18 ст. пры Пушкінскім доме (Ін-т рус. л-ры АН СССР у Ленінградзе). Яго працы вылучаюцца глыбокім пранікненнем у грамадска-літ. жыццё 18 ст., у іх цікавасць да паэтыкі і імкненне да сацыялагічнага вытлумачэння літ. з’яў. Яго працы пра А.Пушкіна і М.Гогаля пазначаны шырынёй сац.-гіст. аналізу.
Тв.: Русская поэзия XVIII в. Л., 1927; Русская литература XVIII в. М., 1939; Пушкин и проблемы реалистического стиля. М., 1957; Реализм Гоголя. М.; Л., 1959; Пушкин и русские романтики. М., 1965. с. 525
«ГУ́ЛА» , бел. нар. гульня. Удзельнікі дзеляцца на 2 каманды — дружыны. Кожная дружына выбірае «вялікага», ці «выбранніка», найб. дужага гульца, які кідае ў бок праціўніка гулу (каменнае ці жал. ядро, у некат. месцах — кола воза). Дружына праціўніка як мага раней павінна спыніць яе. З таго месца, дзе гула спынена, «выбраннік» другой каманды кідае яе назад. Перамагае тая каманда, якая першай перакіне гулу за вызначаную мяжу. с. 526
ГУЛА́Г , Галоўнае ўпраўленне папраўча-працоўных лагераў, працоўных пасяленняў і месцаў зняволення, у СССР у 1934—56 падраздзяленне НКУС (МУС), якое ажыццяўляла кіраўніцтва сістэмай папраўча-працоўных лагераў (ППЛ). У 1934 створаны саюзна-рэсп. Наркамат унутр. спраў (НКУС), у склад якога ўключана Аб’яднанае дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне пры СНК СССР (АДПУ, пазней — Гал. ўпраўленне дзярж. бяспекі — ГУДБ). У канцы 1930 — пач. 40-х г. створана каля 15 спец. Гал. упраўленняў, якія мелі лагеры на месцах (Карагандзінскі — «Карлаг», Салавецкі — СЛОН, Беламорска-Балт., Варкуцінскі, Нарыльскі і інш.). Тэр. СССР умоўна была разбіта на 8 зон дыслакацыі тэр. упраўленняў з падначаленымі ім ППЛ, турмамі, этапамі, перасыльнымі пунктамі. Існавалі лагеры прымусовых работ, асобага прызначэння, катаржныя, спец., буд., лагерныя НДІ, а таксама папраўча-прац., выхаваўча-прац., дзіцячыя і інш. калоніі. Паводле афіц. статыстыкі на 1.3.1940 у ГУЛАГу было 53 лагеры, 425 папраўча-прац. калоній і 50 калоній для непаўналетніх дзяцей «ворагаў народа». У 1920—50-я г. праз ГУЛАГ прайшло каля 10 млн. чал., у т.л. каля 600 тыс. ураджэнцаў Беларусі. Паводле справаздачы НКУС СССР за 1934—37 у лагерах штогод у сярэднім памірала ад 20 да 28 тыс. чал., у 1938 памерла больш за 90 тыс., у 1941 — больш як 100 тыс. У 1942, паводле афіц. звестак, загінула 248 677 чал., у 1943 — 166 967 чал, у наступныя гады (да 1947 уключна) смяротнасць складала ад 18 да 60 тыс. чал. штогод. На Беларусі ў 1930-я г. было 15 турмаў і ізалятараў спец. прызначэння.
Пасля выхаду ў свет кн. А.Салжаніцына «Архіпелаг ГУЛАГ» (1973), дзе ён паказаў сістэму масавых рэпрэсій у сав. дзяржаве, тэрмін «ГУЛАГ» стаў сінонімам лагераў і турмаў НКУС.
Літ.: Росси Ж. Справочник по ГУЛАГу. Ч. 1—2. 2 изд. М., 1991; Адамушко В.И., Иванова Н.В. «Помилуйте... »: Документы по репрессиям 1939—41 гг. в Вилейской обл. Мн., 1992; Касцюк М., Міхнюк У. Рэпрэсіі — самае цяжкае злачынства таталітарнага рэжыму // Крыжовы шлях. Мн., 1993; Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20—50-ых гг. на Беларусі. Мн., 1994; Кузнецов И. Без грифа «секретно». Мн., 1997. У.І.Адамушка, І.М.Кузняцоў. с. 526
ГУЛА́Й Аляксандр Мікалаевіч (н. 28.1.1958, г. Гомель), бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1981, клас Дз.Смольскага). З 1983 выкладчык Гомельскага каледжа мастацтваў імя Сакалоўскага. Працуе пераважна ў камерна-інстр. і вак. жанрах. Асн. творы: кантаты «Беларуская калыханка» на словы В.Віткі (1981), «Заўсёды ў страі» (1987), «Матчыны песні» на словы Р.Барадуліна (1991); 3 канцэрты для інструментаў з арк. (1993—97); паэма «Палессе» (1988), сюіта «Бацькаўшчына» і муз. замалёўка «Незнаёмая восень» (1991) для сімф. аркестра; фантазія на бел. тэмы для цымбальнага аркестра (1985); камерна-інстр. («Камерная музыка» для драўляных духавых, 1991), эстрадная музыка, хары, песні і інш. творы. с. 526
ГУЛА́К Мікалай Іванавіч (1822, Залатаношскі р-н Чаркаскай вобл., Украіна — 7.6.1899), украінскі грамадскі дзеяч, вучоны, педагог. Скончыў Дэрпцкі (Тартускі) ун-т (1843). Вывучаў стараж. акты ў архівах Украіны, гісторыю ўсх. і зах. славян. Адзін з заснавальнікаў Кірыла-Мяфодзіеўскага таварыства, аўтар яго праграмных дакументаў. З 1847 у Пецярбургу, выступаў за стварэнне федэратыўнай слав. рэспублікі, знішчэнне прыгоннага права і саслоўных прывілеяў. Па даносе арыштаваны і зняволены ў Шлісельбургскую крэпасць (1847— 50), сасланы ў Перм (1850—55). З 1859 выкладаў у Адэсе, Крыме, на Каўказе. Аўтар прац па гісторыі, матэматыцы, філасофіі і інш. с. 526
ГУ́ЛАК (Hulak) Яраслаў (н. 10.9.1920, г. Прахаціцы, Чэхія), чэшскі перакладчык. Перакладае творы слав. л-р. На чэш. мову пераклаў раман І.Мележа «Мінскі напрамак», аповесці В.Быкава «Мёртвым не баліць», «Праклятая вышыня», «Абеліск», «Сотнікаў», «Дажыць да світання», «Круглянскі мост», «Знак бяды», «Кар’ер». Аўтар прадмоў і пасляслоўяў да перакладзеных ім кніг. А.В.Мажэйка. с. 526
ГУЛА́К-АРЦЯМО́ ЎСКІ Пётр Пятровіч (27.1.1790, г. Гарадзішча Чаркаскай вобл., Украіна — 13.10.1865), украінскі паэт, байкапісец, родапачынальнік жанру балады ва ўкр. л-ры. Вучыўся ў Кіеўскай духоўнай акадэміі (да 1813). Скончыў Харкаўскі ун-т (1821). З 1825 прафесар, у 1841—49 рэктар гэтага ун-та. Арыгінальныя творы Гулака-Арцямоўскага прасякнуты гумарам і песеннасцю, нар. матывамі (байкі «Пан і сабака», 1818; «Бацька і сын», 1827; балада «Твардоўскі», 1827, і інш.). Перакладаў на рус. мову творы Гарацыя, Ж.Ж.Русо, Дж.Мільтана, А.Міцкевіча. На бел. мову асобныя творы Гулака-Арцямоўскага пераклалі Э.Валасевіч, П.Місько.
Тв.: Твори. Киïв, 1978; Поетичні твори. Киïв, 1984.
В.А.Чабаненка. с. 526
ГУЛА́К-АРЦЯМО́ЎСКІ (Арцямоўскі) Сямён Сцяпанавіч (16.2.1813, г. Гарадзішча, Украіна — 17.4.1873), украінскі і рускі спявак (барытон), кампазітар, драм. акцёр, драматург. Вучыўся ў кіеўскіх духоўным вучылішчы (1824— 30) і духоўнай семінарыі (1835—38), удасканальваў майстэрства ў Прыдворнай пеўчай капэле (Пецярбург) пад кіраўніцтвам М.Глінкі. У 1842—64 саліст імператарскай оперы ў Пецярбургу (перыядычна выступаў у спектаклях італьян. оперы і драматычных). У 1864—65 саліст Вял. т-ра ў Маскве. Валодаў моцным прыгожым голасам і драм. талентам. Выканаў больш за 50 оперных партый, у т.л. Руслан («Руслан і Людміла» Глінкі), Мазета («Дон Жуан» В.А.Моцарта), Антоніо, лорд Генрых Эштан («Лінда ды Шамуні» і «Лючыя ды Ламермур» Г.Даніцэці). Яго творчасць як кампазітара прасякнуга ўкр. нац.-песенным каларытам. Аўтар 1-й укр. оперы «Запарожац за Дунаем» на ўласнае лібрэта (паст. 1863; партыя Карася), тэкстаў і музыкі вадэвіля «Ноч на Івана Купалу» (1852), вак.-харэаграфічнага дывертысмента «Украінскае вяселле» (1851; партыя запарожца-бандурыста), драмы «Караблеразбуральнікі» (1853), рамансаў, песень, у т.л. «Стаіць явар над вадою», прысвечанай яго сябру Т.Шаўчэнку. Як драм. акцёр выступаў у п’есах І.Катлярэўскага.
Літ.: Кауфман Л. С.С.Гулак-Артемовський. Киïв, 1962. с. 526
ГУЛАКО́Ў Іван Раманавіч (н. 10.6.1946, с. Касценічы Бранскай вобл., Расія), бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1990), праф. (1994). Скончыў БДУ (1968), дзе і працуе. Навук. працы па тэорыі занальнай фотаметрыі слабых аптычных палёў, імпульснай атамна-абсарбцыйнай спектрафотаметрыі. Распрацаваў інфармацыйна-вымяральныя сістэмы для кантролю і дыягностыкі параметраў навакольнага асяроддзя.
Тв.: Одноэлектронные фотоприемники. 2 изд. М., 1986 (у сааўт.); Метол счета фотонов в оптико-физических измерениях. Мн., 1989 (разам з С.В.Халандыровым). с. 526
ГУ́ЛАРТ , Голарт (Goulart) Жаао (Жуан; 1.3.1918, г. Сан-Боржа, Бразілія — 1976), бразільскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Адзін з кіраўнікоў (з 1954 старшыня) Браз. трабальісцкай партыі, падтрымліваў палітыку Ж.Варгаса. Дэп. Заканад. асамблеі штата Рыу-Гранды-ду-Сул (1946—50) і Нац. кангрэса (з 1950). Міністр працы, прам-сці і гандлю (1953—54). У 1955—60 і ў 1961 віцэ-прэзідэнт, у 1961—64 прэзідэнт Бразіліі. Адхілены ад улады ў выніку ваен. перавароту 1964, эмігрыраваў. с. 527
ГУЛД , Гульд (Gould) Глен Херберт (25.9.1932, г. Таронта, Канада — 4.10.1982), канадскі піяніст, арганіст, кампазітар; адзін з буйнейшых піяністаў 20 ст. Скончыў кансерваторыю ў Таронта (1952). З 1952 выступаў як піяніст у многіх краінах свету. Вядомы арыгінальнымі інтэрпрэтацыямі твораў І.С.Баха, Л.Бетховена, В.А.Моцарта, І.Брамса, а таксама кампазітараў 20 ст. П.Хіндэміта, А.Берга і інш., якія спалучалі інтэлектуалізм і абвостраную экспрэсію. У 2-й пал. 1960-х г. спыніў канцэртную дзейнасць, запісваўся на грампласцінкі, выступаў як дырыжор і кампазітар. Аўтар камерна-інстр. твораў. с. 527
ГУЛЕ́ВІЦКІ КАНА́Л , гл. Закованка. с. 527
ГУЛЕ́ВІЧ Пятро Восіпавіч (1870, в. Рудня Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 28.5.1957), бел. казачнік. У маладосці сплаўляў лес па Сажы і Дняпры на Украіну. Расказваў казкі, перанятыя ад аднавяскоўцаў і ўкр. казачнікаў, пераважна пра асілкаў і сац.-бытавыя. У чарадзейных казках карыстаўся гіпербалізацыяй, паўторамі, канцоўкамі, у рэаліст. пазбягаў казачнай абраднасці, у анекдатычных ствараў трапныя характары, спалучаючы апавядальную і дыялагічную формы. На бел. мове расказваў рус. нар. казкі пра Еруслана Лазаравіча, Баву Каралевіча і Ілью Мурамца.
Тв.: Беларускія казкі, запісаныя ад Пятра Гулевіча. Мн., 1963; Казкі // Беларускі эпас. Мн., 1959; У кн.: Сацыяльна-бытавыя казкі. Мн., 1976. с. 527
ГУЛЕ́ВІЧ Станіслава Іосіфаўна (н. 25.5.1925, в. Рудня-Стаўбунская Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.), бел. спявачка (мецца-сапрана). Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыла Бел. кансерваторыю (1956). У 1956—65 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. З 1965 салістка Бел. філармоніі. Найб. вылучылася ў партыях Канчакоўны («Князь Ігар» А.Барадзіна), Мадалены («Рыгалета» Дж.Вердзі). Сярод інш. партый: Ваня («Іван Сусанін» М.Глінкі), Дуняша, Няжата («Царская нявеста», «Садко» М.Рымскага-Корсакава), Княгіня («Русалка» А.Даргамыжскага), Паліна, Вольга («Пікавая дама», «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Клара («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева) і інш. У канцэртным рэпертуары старадаўнія рамансы, бел. і інш. нар. песні. І.І.Зубрыч. с. 527
ГУЛЕ́ВІЧ Уладзімір Сяргеевіч (18.11.1867, г. Разань, Расія —6.9.1933), савецкі біяхімік. Акад. АН СССР (1929). Чл. Германскай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна» (1928). Скончыў Маскоўскі ун-т (1890), працаваў у ім. Навук. працы па біяхіміі мышачнай тканкі, азоцістым абмене, хіміі бялкоў. Адкрыў новыя азоцістыя злучэнні ў саставе мышцаў — карназін і карніцін (вітамін Вт). Аўтар першага дапаможніка па мед. хім. аналізе. с. 527
ГУЛЕ́ВІЧ Фёдар Фёдаравіч (н. 14.8.1952, г. Маладзечна), бел. акцёр цырка, клоун. Засл. артыст Беларусі (1979). Скончыў студыю пры Мінскім дзярж. цырку (1969). Акцёр Саюздзяржцырка (з 1992 Расдзяржцырк). Выступае ў дуэце з А.Варанецкім як дывановы клоун (маску прастадушнага, вясёлага хлопца стварыў на аснове бел. фальклору). У нумарах выкарыстоўвае акрабатыку і жангліраванне. Аўтар (з Варанецкім) многіх клаунад і рэпрыз. Зняўся ў тэлефільмах «Дзяніскавы апавяданні», «Навагодні атракцыён», «А таксама цырк». с. 527
ГУЛЕ́ГІНА Марыя Агасаўна (н. 9.8.1959, г. Адэса, Украіна), спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1987). Скончыла Адэскую кансерваторыю (1983). З 1983 салістка Нац. акад. т-ра оперы Беларусі. Валодае гнуткім прыгожым голасам шырокага дыяпазону, высокай каларатурнай тэхнікай. Ёй уласцівы яркая эмацыянальнасць, моцны тэмперамент. Сярод партый на бел. сцэне: Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Таццяна («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Лізавета, Аіда («Дон Карлас», «Аіда» Дж.Вердзі), саліруючае сапрана ў вак.-харэаграфічным прадстаўленні «Карміна Бурана» на муз. К.Орфа. З 1990 працуе па кантрактах у буйнейшых т-рах свету («Ла Скала», «Метраполітэн-опера», Гамбургская і Венская оперы). Партыі: Тоска, Манон («Тоска», «Манон Леско» Дж.Пучыні), Амелія («Баль-маскарад»), гал. партыі ў операх «Два Фаскары» і «Сімон Баканегра» Вердзі і інш. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі (1984, Ерэван), Міжнар. конкурсу спевакоў (1985, Рыо-дэ-Жанейра), міжнар. конкурсу вакалістаў імя П.Чайкоўскага (1986, Масква). с. 527
ГУЛЕ́ЙКА Васіль Рыгоравіч (23.4.1893, в. Быстрыца Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 8.7.1973), генерал-лейтэнант артылерыі (1944). У арміі з 1915, у Чырв. гвардыі з 1917, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, ліквідацыі кранштацкага мяцяжу (1921). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941: нач. штаба артылерыі арміі, нач. упраўлення артылерыі Карэльскага фронту. У 1943 — 46 нам. нач. штаба Гал. ўпраўлення камандуючага артылерыяй Сав. Арміі. Удзельнік вызвалення Мінска. Да 1951 у Сав. Арміі. с. 527
ГУЛІ́ДАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Маргва, за 13 км на З ад г. Глыбокае. Пл. 0,27 км2, даўж. 800 м, найб. шыр. 350 м, даўж. берагавой лініі каля 2 км. Пл. вадазбору 3,25 км2. Схілы катлавіны выш. 2—3 м, параслі хмызняком, месцамі на Пд і Пн разараныя. Выцякае ручай у р. Маргва. с. 527
ГУ́ЛІС Ігар Міхайлавіч (н. 16.11.1949, Мінск), бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1994). Скончыў БДУ (1972). З 1977 у БДУ. Навук. працы па фотафізічных працэсах у растворах і ізаляваных комплексах складаных малекул, метадах і апаратуры для лазерна-спектраскапічных даследаванняў. Распрацаваў метады атрымання звышкароткіх імпульсаў святла, якія перастройваюцца па частаце дыскрэтна ці неперарыўна. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.: Спектральные сдвиги при формировании ван-дер-ваальсовских комплексов ароматических молекул с атомами инертных газов // Журн. прикладной спектроскопии. 1996. Т. 63. № 1. с. 527
ГУ́ЛІЯ Георгій Дзмітрыевіч (н. 14.3.1913, г. Сухумі, Абхазія), рускі пісьменнік. Засл. дз. маст. Грузіі (1943) і Абхазіі (1971). Сын Дз.І.Гулія. Друкуецца з 1930. Трылогія «Сябры з Сакена» («Вясна ў Сакене», 1948, Дзярж. прэмія СССР 1949; «Добры горад», 1949; «Кама», 1951) пра побыт і працу людзей Абхазіі. Гіст. мінуламу абх. народа прысвечаны «Апавяданні каля кастра» (1937), аповесць «Чорныя госці» (1950), раман «Водаварот» (1959). Аўтар гіст. рамана «Цар Эхнатон» (1968), «Чалавек з Афінаў» (1969), «Сула» (1971), «Сказанне пра Умара Хаяма» (1975).
Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—4. М., 1974. с. 527
ГУ́ЛІЯ Дзмітрый Іосіфавіч (21.2.1874, в. Уарча, Абхазія — 7.4.1960), абхазскі пісьменнік. Зачынальнік абх. л-ры. Нар. паэт Абхазіі (1937). Вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў г. Горы. Настаўнічаў, выкладаў абх. мову ў Тбіліскім ун-це (1924—26). У 1892 склаў абх. азбуку (з К.Д.Мачаварыяні). Рэдактар першай абх. газеты «Апсны» («Абхазія», 1919—20). У 1921 стварыў і ўзначаліў першую абх. тэатр. трупу. Першы паэт. зборнік выдаў у 1912. У яго творах — гіст. мінулае і сучаснае роднага краю (навела «Пад чужым небам», 1919; паэмы «Песня пра Абхазію», 1940; «Восень у вёсцы», 1946; раман «Камачыч», 1940; драма «Прывіды», 1946, і інш.). Аўтар даследаванняў па гісторыі, фальклоры, мове і этнаграфіі («Гісторыя Абхазіі», т. 1, 1925, і інш.), тэрміналагічнага слоўніка па л-ры і мовазнаўстве, падручнікаў і хрэстаматый. Перакл. на абх. мову творы А.Пушкіна, Т.Шаўчэнкі, І.Чаўчавадзе, Ш.Руставелі («Віцязь у тыгравай шкуры»), «Слова пра паход Ігаравы». На бел. мову асобныя творы Гулія пераклалі А.Бачыла, І.Калеснік, У.Паўлаў.
Тв.: Рус. пер. — Соч. Т. 1—4. М., 1974— 76.
Літ.: Гулиа Г. Дмитрий Гулиа: Повесть о моем отце. М., 1962. с. 527
ГУЛЬ (Hull), горад у Вялікабрытаніі, гл. Хал. с. 528
ГУЛЬБЕ́ЗА , Губіза, возера ў Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., у бас р. Страча, за 33 км на ПнУ ад г.п. Астравец. Пл. 0,23 км2, даўж. 940 м, найб. шыр. 390 м, найб. глыб. 12,9 м, даўж. берагавой лініі каля 2 км. Пл. вадазбору 6 км2. Схілы катлавіны выш. 8—11 м, параслі лесам і хмызняком, на У разараныя. Берагі супадаюць са схіламі, на Пн сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. На Пд выцякае ручай у воз. Вераб’і, злучана пратокай з воз. Ёдзі. с. 528
ГУ́ЛЬБІШЧА , вонкавая адкрытая тэраса ці закрытая галерэя, якая абкружае будынак на ўзроўні перакрыццяў падклецця. Выкарыстоўвалася ў культавых будынках 16—17 ст., часам у пабудовах свецкага характару. У драўляным дойлідстве існавала ў выглядзе стоек з укосінамі ў верхняй частцы (Троіцкая царква Маркава манастыра ў Віцебску), у мураваным — у выглядзе аркадных і ордэрных галерэй, глухіх прыбудоў да асн. будынка (храм-пахавальня ў Полацкім Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры).
Г.А.Лаўрэцкі. с. 528
ГУ́ЛЬДЭН (ням. Gulden ад Gold золата), фларын, 1) грашовая адзінка Нідэрландаў, роўная 100 цэнтам. Уведзена ў 1816. 2) Залатая, потым сярэбраная манета ў некат. еўрап. краінах у 14—19 ст. (Аўстрыі, Германіі і інш.). У 17 ст. быў пашыраны на Беларусі. с. 528
ГУЛЬКЕ́ВІЧ Юрый Валянцінавіч (25.1.1905, ст. Стрэльна Ленінградскай вобл., Расія — 1.4.1974), бел. вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Чл.-кар. АМН СССР (1969), д-р мед. н. (1949), праф. (1950). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў Іркуцкі ун-т (1930). З 1955 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па паталогіі баявых траўмаў, уплыву ахалоджвання на арганізм жывёл і чалавека, гісторыі паталагічнай анатоміі, перынатальнай паталогіі, тэраталогіі і генетыцы.
Тв.: Патология последа человека и ее влияние на плод. Мн., 1968 (разам з М.Ю.Макавеевай, Б.І.Нікіфаравым). с. 528
ГУЛЬКО́ Іван Сцяпанавіч (н. 25.12.1924, в. Войская Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне мед. рэабілітацыі. Д-р мед. н. (1970), праф. (1972). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1953) і з 1957 працаваў у ім. З 1993 у Мін-ве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. З 1995 кіраўнік Рэспубліканскага геранталагічнага цэнтра пры Ін-це экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў. Навук. працы па распрацоўцы немедыкаментозных сродкаў аздараўлення хворых з лёгачнай і сардэчна-сасудзістай паталогіяй, сродкаў і метадаў запавольвання старэння арганізма. с. 528
ГУ́ЛЬНЯЎ ТЭО́РЫЯ , раздзел матэматыкі, які вывучае мадэлі канфліктных сітуацый (калі сутыкаюцца інтарэсы двух ці больш бакоў) і распрацоўвае метады аптымальных паводзін у такіх сітуацыях. Як навука сфарміравалася ў 1940-я г. пераважна на аснове работ амер. матэматыкаў Дж.Неймана і О.Моргенштэрна па развіцці матэм. падыходу да з’яў канкурэнтнай эканомікі. Асн. праблематыка: матэм. мадэлі канфліктаў, існаванне і прынцыпы аптымальных рашэнняў, метады іх пошуку. Выкарыстоўваецца ў сац.-эканам. даследаваннях, ваен. справе, матэм. статыстыцы, метадах аптымізацыі паводзін ва ўмовах неакрэсленасці і інш.
Матэм. мадэль канфлікту (гульня) апісвае ўдзельнікаў канфлікту (гульцоў), магчымыя дзеянні бакоў (стратэгія), вынікі гульні, зацікаўленыя бакі і іх перавагі на мностве вынікаў (перавагі часта выражаюцца лікавымі функцыямі выйгрышу). Класіфікацыя гульняў вызначаецца ўласцівасцямі мадэлі. Прыняцце рашэння ў гульнях тэорыі складаецца з дэтэрмінаванага (або выпадковага) выбару стратэгіі кожным з гульцоў; як правіла, ніводзін з бакоў не ведае загадзя, якія будуць дзеянні праціўніка. У многіх выпадках стратэгія кожнага гульца раскрываецца толькі ў працэсе пакрокавага (як у шахматах) прыняцця рашэнняў. Фармальным выражэннем інтуітыўнага паняцця найлепшага рашэння з’яўляецца прынцып аптымальнасці, выводзіцца з папярэдне прынятых аксіём (распрацавана некалькі такіх прынцыпаў, якія выкарыстоўваюцца ў розных класах гульняў) і грунтуецца ў большасці выпадкаў на спалучэнні ідэй экстрэмальнасці і ўстойлівасці рашэнняў. Прынцып ажыццявімасці мэты прыводзіць да стратэгій, індывідуальныя адхіленні ад якіх не павялічваюць выйгрыш; асобны выпадак — прынцып максіміну, адлюстроўвае імкненне максімізаваць мінімальна магчымы выйгрыш. Гл. таксама Аптымізацыі задачы і метады.
Літ.: Нейман Дж., Моргенштерн О. Теория игр и экономическое поведение: Пер. с англ. М., 1970; Вилкас Э.И. Оптимальность в играх и решениях. М., 1990; Воробьев Н.Н. Основы теории игр: Бескоалиционные игры. М., 1984. Г.М.Левін. с. 528
ГУЛЯ́ЕЎ Дзмітрый Цімафеевіч (5.11.1915, с. Іванаўка Кіраваградскай вобл., Украіна — 5.9.1943), адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Чаркаскі дарожна-буд. тэхнікум (1934), вучыўся ў Маскоўскім ваенна-паліт. вучылішчы. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 у партызанах: да крас. 1942 камісар, потым камандзір атрада, з чэрв. 1943 камандзір 101-й партыз. брыгады імя Аляксандра Неўскага, якая дзейнічала на тэр. Старобінскага р-на Мінскай вобл. Загінуў у баі. На месцы гібелі ў в. Калініна Слуцкага р-на пастаўлены помнік. с. 528
ГУЛЯ́ЕЎ Юрый Аляксандравіч (9.9.1930, г. Цюмень, Расія — 24.4.1986), рускі і ўкраінскі спявак (лірычны барытон). Нар. арт. СССР (1968). Скончыў Уральскую кансерваторыю (1954). З 1955 у Свярдлоўскім і Данецкім оперных т-рах. З 1960 саліст Кіеўскага т-ра оперы і балета, з 1975 — Вял. т-ра ў Маскве. Сярод партый: Анегін, Раберт («Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), граф ды Луна, Рэната («Трубадур», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі). Яго канцэртны рэпертуар уключаў больш як 200 вак. твораў. Аўтар песень, у т.л. «Мне дарыла Расія», «Беражыце сяброў», «Жадаю Вам». Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1975. с. 528
ГУЛЯ́М Хамід (сапр. Гулямаў Хамід Убайдулаевіч; н. 25.4.1919, Ташкент), узбекскі пісьменнік. Засл. дз. маст. Узбекістана (1969). Нар. пісьменнік Узбекістана (1979). Скончыў Ташкенцкі пед. ін-т (1941). Друкуецца з 1934. Аўтар зб-каў вершаў і паэм, кнігі балад «Кантыненты не спяць» (1960), раманаў гіст.-рэв., сац.-псіхал. тэматыкі «Светач» (кн. 1—2, 1958—61), «Галодны стэп» (1963), «Дарога да цябе» (1964), «Ташкентцы» (1967, Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1974), «Бессмяротнасць» (1977, Дзярж. прэмія СССР 1980). Перакладаў на узб. мову асобныя творы У. Шэкспіра, Лопэ дэ Вэга, А.Пушкіна.
Тв.: Рус. пер. — Избранное. М., 1979. с. 529
ГУЛЯ́МЫ (араб. гулям літар. юнак, маладзец, раб), 1) рабы ў сярэдневяковых мусульм. краінах. 2) Пастаянная конная гвардыя ў Абасідаў халіфаце. Стваралася пры халіфе Мамуне [813—833], вербавалася з прывезеных з-за мяжы маладых рабоў пераважна цюрк. Паходжання. 3) Воіны прыдворнай гвардыі ў сярэдневяковых мусульм. дзяржавах (наз. таксама мамлюкі). 4) Радавыя воіны апалчэння ў сярэдневяковай Асманскай імперыі. 5) У Дэлійскім султанаце гвардзейцы-рабы цюрк. паходжання, а таксама іх камандзіры, якія сталі дэлійскімі султанамі (апошнія правілі ў 1206— 90-я г.). с. 529
ГУЛЯ́ЎНІК (Sisymbrium), род кветкавых раслін сям. капуставых. Каля 90 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я, а таксама ў Паўд. Амерыцы (Анды) і Паўд. Афрыцы. На Беларусі ў якасці занесеных і пустазелля трапляюцца 7 відаў: гуляўнік амаль кап’ялісты (S. subhastatum), волжскі (S. wolgense), высокі (S. altissimum), зменлівы (S. polymorphum), Лёзеля (S. loeselii), лекавы (S. officinale) і ўсходні (S. orientale). Растуць на сметніках, каля дарог, на палях і агародах.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 1 м, з галінастым сцяблом, голыя або апушаныя. Лісце простае, надрэзанае або перыстараздзельнае, зрэдку цэласнае. Кветкі дробныя, жоўтыя (рознага адцення), рэдка — белыя, сабраныя ў вузкія коласападобныя суквецці. Плод — стручок. Пустазелле; некат. віды — кармавыя, лек., харч. (салатныя), меданосныя, тэхн. (фарбавальныя, алейныя) і ядавітыя расліны. Г.У.Вынаеў. с. 529
ГУ́МА (ад лац. gummi камедзь), рызіна, вулканізат, эластычны матэрыял, які атрымліваюць вулканізацыяй каўчуку. Найважнейшая ўласцівасць гумы — высокаэластычнасць: здольнасць без значных астаткавых дэфармацый вытрымліваць шматразовыя расцяжэнні на 500—1000% у шырокім інтэрвале тэмператур.
Атрымліваюць гуму пераважна вулканізацыяй кампазітаў (гумавых сумесей), аснову якіх (звычайна 20—60% па масе) складаюць каўчукі (гл. Каўчук натуральны, Каўчукі сінтэтычныя). У састаў сумесей уваходзяць таксама вулканізуючыя агенты, напаўняльнікі, пластыфікатары, стабілізатары і інш. інгрэдыенты мэтавага прызначэння, агульная колькасць якіх можа дасягаць 15—20. Выбар каўчуку і склад гумавай сумесі абумоўлены прызначэннем, умовамі эксплуатацыі і тэхн. патрабаваннямі да вырабаў, тэхналогіяй вытв-сці. Паводле прызначэння і ўмоў эксплуатацыі адрозніваюць наступныя асн. групы: агульнага прызначэння (выкарыстоўваюць пры т-рах ад -50 да 150 °С); цеплаўстойлівую (для працяглай эксплуатацыі пры 150 — 200 °С); марозаўстойлівую (выкарыстоўваюць пры т-рах ніжэй за -50 °С); маслабензаўстойлівую; устойлівую да ўздзеяння агрэсіўных хім. рэчываў (кіслот, шчолачаў, азону); дыэлектрычную; электраправодную; магнітную; вогнеўстойлівую; радыяцыйнаўстойлівую; вакуумную; фрыкцыйную, харч. і мед. прызначэння і інш. Атрымліваюць таксама сітаватую гуму, гуму каляровую і празрыстую. Выкарыстоўваюць у тэхніцы, сельскай гаспадарцы, буд-ве, медыцыне, побыце. Асартымент гумавых вырабаў налічвае больш за 70 тыс. найменняў. Больш за палавіну аб’ёму вырабленай гумы выкарыстоўваюць у вытв-сці шын.
Літ.: Федюкин Д.Л., Махлис Ф.А. Технические и технологические свойства резин. М., 1985. Я.І.Шчарбіна. с. 529
ГУМААЗБЕ́СТАВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ . Асноўная прадукцыя — гума- і азбестатэхнічныя вырабы, а таксама разнастайныя гумавыя вырабы на аснове каўчуку ў спалучэнні з іншымі матэрыяламі. Аб’ядноўвае гумава-тэхнічных вырабаў вытворчасць, гумавага абутку вытворчасць, а таксама вытв-сць гумавых вырабаў шырокага ўжытку і азбестатэхн. вырабаў (параніт, тканіны, шнур, папера, кардон, пракладкі, фільтратканіны) і інш. рэчы і матэрыялы з азбеставымі ўключэннямі. Апошняя ў Беларусі не прадстаўлена. А.А.Саламонаў. с. 529
ГУ́МАВАГА АБУ́ТКУ ВЫТВО́РЧАСЦЬ , падгаліна гумаазбеставай прамысловасці для вырабу абутку з натуральнага або сінт. каўчуку з выкарыстаннем тэкст. матэрыялаў. У залежнасці ад прызначэння гумавы абутак падзяляюць на бытавы, спарт. і тэхн.; апошні прызначаны для аховы ног чалавека ад уздзеяння вады, агрэсіўных асяроддзяў (кіслот, шчолачаў і інш.), нізкіх т-р, удараў і інш. (напр., боты для рыбакоў, шахцёраў, рабочых хім. вытв-сцей і інш.). Абутак падзяляецца па відах тэхналогіі стварэння: клеены (на канвеерах — склейваннем папярэдне падрыхтаваных дэталей), штампаваны (штампуюць на спец. прэсах з наступнымі лакіраваннем і вулканізацыяй), фармаваны (прасуюць у формах з адначасовай вулканізацыяй). Гэта вытв-сць развіта ў многіх краінах свету, асабліва ў ЗША, Германіі, Японіі, Расіі, краінах Еўропы. На Беларусі гумавага абутку вытворчасць развіваецца з 1950-х г. Дзейнічаюць Гомельскі завод хімічных вырабаў, Капыльскі завод гумава-тэхнічных вырабаў, Крычаўскі завод гумавых вырабаў. с. 529
ГУ́МАВА-ТЭХНІ́ЧНЫХ ВЫ́РАБАЎ ВЫТВО́РЧАСЦЬ , падгаліна гумаазбеставай прамысловасці. Аб’ядноўвае прадпрыемствы, якія займаюцца вырабам на агульнай гумавай аснове (з выкарыстаннем інш. рэчываў) разнастайных прылад, дэталей і інш. рэчаў вытв., прамысл. і спажывецкага прызначэння. Да іх адносяць рукавы, пасы, трансп. (канвеерныя) стужкі, сальнікі, кольцы, пыле-, вільгаце- і маслаахоўныя каўпачкі, гумава-металічныя амартызатары, вырабы для ўшчыльнення акон і дзвярэй аўтамабіляў, самалётаў, чыг. вагонаў, для герметызацыі стыкаў буд. панэлей, тэхн. прагумаваных тканін і вырабаў з іх. Па спосабах атрымання і прызначэнні вырабы падзяляюцца на фармавыя (каля 30 тыс. найменняў), нефармавыя (больш за 12 тыс. найменняў), трансп. стужкі, пасы, рукавы. У Беларусі гумава-тэхнічных ввырабаў вытворчасць пачала развівацца ў пасляваен. час. Дзейнічаюць акцыянернае т-ва «Беларусьгуматэхніка», бабруйскія прадпрыемствы бел.-ірл. «Ірбел», «Бонаш» канцэрна «Белнафтахім», акцыянернае т-ва «Барысаўгуматэхніка» (гл. Барысаўскі завод «Гуматэхніка»), Магілёўскі рэгенератарны з-д. Выпускаюць гумаватэхн. вырабы для аўтамаб., трактарнай, авіяц., станкабуд., мэблевай, трыкатажнай, буд. матэрыялаў прам-сці, с.-г. машынабудавання, буд-ва наземных і падземных збудаванняў, маналітныя гумавыя шынкі, гумава-тэхн. вырабы для грузавых і легкавых аўтамабіляў, розныя камплектуючыя вырабы, рэгенерыраваную гуму, гумавыя крошку, пракладкі для шпал, пырскавікі для аўтамабіляў, дарожкі і інш. с. 529
ГУ́МАВЫЯ КЛЯІ́ , растворы каўчукоў у арган. растваральніках (бензіне, аліфатычных, араматычных, хларыраваных вуглевадародах і інш.).
Падзяляюць на 2 асн. групы: умавыя кляі, якія не вулканізуюцца (растворы каўчуку натуральнага, каўчукоў сінтэтычных, гутаперчы), утвараюць клеявыя злучэнні ў выніку выпарэння растваральніку; умавыя кляі, што вулканізуюцца (у іх састаў уваходзяць вулканізуючыя рэчывы), утвараюць больш трывалыя клеявыя злучэнні, чым гумавыя кляі першай групы. У залежнасці ад т-ры ўтварэння клеявога злучэння адрозніваюць гумавыя кляі гарачай (пры 140—150 °С) ці халоднай (пры 25—30 °С) вулканізацыі. Выкарыстоўваюць пры зборцы і рамонце гумавых вырабаў, у вытв-сці прагумаваных тканін, для мацавання гумы да металу, дрэва, шкла і інш. с. 530
ГУМА́Й (Sorhum halepense), сорга алепскае, джонсанава трава, адзін з відаў сорга, шматгадовая травяністая расліна сям. злакаў, пустазелле. Пашыраны ад Міжземнамор’я да Індыі і Кітая; на Пд Сярэдняй Азіі і Казахстана, у Закаўказзі, на Паўн. Каўказе, у Крыме. Цяжкавынішчальнае пустазелле ў раёнах арашальнага земляробства, засмечвае пасевы с.-г. культур. Размнажаецца вегетатыўна (ад карэнішчаў) і насеннем. Зялёная маса гумая — корм для буйн. раг. жывёлы і коней. с. 530
ГУМАЛІ́ТЫ [ад лац. humus зямля + ... літ(ы)], група выкапнёвых вуглёў, якія ўтварыліся пераважна з прадуктаў пераўтварэння рэшткаў вышэйшых раслін у балотных умовах. Разнастайныя паводле мікракампанентнага і хім. саставаў, фіз. і тэхнал. уласцівасцей. Падзяляюцца на бурыя, каменныя вуглі і антрацыты. с. 530
ГУМАНІ́ЗМ (ад лац. humanus чалавечы, чалавечны), сістэма светапогляду, кірунак філас. і грамадска-паліт. думкі, паводле якіх чалавечая асоба ёсць найвышэйшая каштоўнасць сац. быцця і культуры. Ідэі гуманных адносін да чалавека выяўляліся ўжо ў глыбокай старажытнасці. Мысліцелі, мастакі і ідэолагі эпохі Адраджэння (Леанарда да Вінчы, Дж.Бруна, Г.Галілей, Ф.Бэкан, Эразм Ратэрдамскі) паказалі ідэал свабоднага, гарманічна развітога чалавека. Рэнесансавы гуманізм як тып культуры і светапогляду сфарміраваўся ў Італіі (творчасць Ф.Петраркі, Дж.Бакачыо, Ларэнца Вала, Піка дэла Мірандала, Рафаэля, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла) і пашырыўся на інш. рэгіёны разам з рухам Рэфармацыі (М.Мантэнь, Ф.Рабле ў Францыі, Ф.Бэкан, У.Шэкспір у Англіі, А.Дзюрэр у Германіі, М.Сервантэс у Іспаніі і інш.). Прадстаўнікі утапічнага камунізму (Т.Мор, Т.Кампанела, Т.Мюнцэр, А.Сен-Сімон, Ш.Фур’е, Р.Оўэн і інш.) выкрывалі антычалавечую, на іх погляд, сутнасць прыватнай уласнасці, эксплуатацыі, марылі пра справядлівае грамадства. Самабытныя ідэі рэв.-дэмакр. і народніцкага гуманізму развівалі А.Радзішчаў, В.Бялінскі, М.Дабралюбаў, М.Чарнышэўскі, Л.Талстой і інш. мысліцелі і дзеячы рус. культуры. Ідэя свабоднага, усебаковага развіцця асобы як абсалютнай каштоўнасці і самамэты грамадскага прагрэсу ўтварае краевугольны камень марксісцкага гуманізму (К.Маркс, Ф.Энгельс, У.І.Ленін, Г.В. Пляханаў і інш.).
У сучасную эпоху ідэі і прынцыпы гуманізму набылі асаблівую актуальнасць, сталі жыццёвай неабходнасцю для кожнага народа і чалавецтва ў цэлым.
У Беларусі гуманіст. канцэпцыя грамадства і чалавечай асобы выяўлялася на ўсіх этапах развіцця культуры, філас. і грамадска-паліт. думкі. Хрысц. гуманізм пашыраўся праз рукапісную новазапаветную л-ру (евангеллі) і царк. вучэнне, хрысц. і свецкую л-ру, разнастайныя жанры нар. творчасці, царк. архітэктуру, жывапіс, музыку. Тыповым дзеячам культуры гуманіст. кірунку быў Ф.Скарына. Ідэі грамадскай справядлівасці і гуманізму развівалі С.Будны, В.Цяпінскі, Ю.Даманеўскі, А.Волан, М.Гусоўскі, Я.Вісліцкі, Сімяон Полацкі, Л.Зізаній, М.Сматрыцкі, М.К.Сарбеўскі, І.Капіевіч, Б.Дабшэвіч, К.Нарбуг, А.Доўгірд і інш. дзеячы бел., літ., польск. культур. У канцы 18 —1-й пал. 19 ст. на Беларусі ўзніклі дэмакр. і сац.-утапічныя плыні гуманіст. думкі, накіраванай на пабудову грамадства без эксплуатацыі, на аснове хрысц. згоды і гармоніі. Нац.-бел. дэмакр. плынь гуманіст. думкі выявілася ў фалькларыстыцы і этнаграфіі, у маст. прафес. культуры і л-ры (творчасць Я.Чачота, Я.Баршчэўскага, У.Сыракомлі, В.Дуніна-Марцінкевіча, А.Абуховіча), духоўна-гуманіст. лідэрстве бел. пісьменнікаў, іх удзеле ў паўстанні 1863—64 на чале з К.Каліноўскім і барацьбе за нац. самавызначэнне бел. народа (Цётка, Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч). Прадстаўнікі марксісцкай філасофіі ў БССР звязвалі гуманізм з рэв.-класавай барацьбой за пабудову камуніст. грамадства, якое стварае перадумовы для ўсебаковага развіцця асобы. З 2-й пал. 1950 — 1-й пал. 1960-х г. пачалося сістэматычнае вывучэнне і вяртанне народу гуманіст. традыцый бел. культуры. Гэты працэс паскорыўся пасля абвяшчэння незалежнай Рэспублікі Беларусь (1990).
Літ.: Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1977; Холличер В. Личность и гуманизм: Пер. с нем. М., 1981; Конан У.М. Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору. Мн., 1989; Самосознанне европейской культуры ХХ в. М., 1991. У.М.Конан. с. 530
ГУМАНІСТЫ́ЧНАЯ ПСІХАЛО́ГІЯ , кірунак у сучаснай зах. (пераважна амер.) псіхалогіі. Узнік у 1960-я г. як альтэрнатыва біхевіярызму і псіхааналізу. Заснавальнікі А.Маслаў, Р.Мэй, К.Роджэрс, В.Франкль і інш. Ідэйна-філас. погляды прадстаўнікоў гуманістычнай псіхалогіі грунтуюцца на філасофіі экзістэнцыялізму і фенаменалагічнай школы (гл. Фенаменалогія). Прадметам вывучэння з’яўляецца чалавек у яго цэласнасці, унікальнасці, самаактуалізацыі, адкрытасці да развіцця. Гуманістычная псіхалогія разглядае чалавека не як кіруемую машыну (біхевіярызм) і не як цалкам залежнага ад несвядомых матываў (фрэйдызм), а як асобу, якая пастаянна стварае сябе, усведамляе сваё прызначэнне ў жыцці, рэгулюе межы суб’ектыўнасці і свабоды; праводзіць у жыццё новы погляд на чалавека як на суб’ектыўна незалежнага, ствараючага сваё «Я» і адказнага за яго. Галіной практычнага дастасавання гуманістычнай псіхалогіі з’яўляюцца псіхатэрапія, логатэрапія, педагогіка, якія выкарыстоўваюць эфект усведамлення значнасці чалавечага існавання.
Літ.: Франкл В. Человек в поисках смысла: Пер. с англ. М., 1990; Братусь Б.С. Опыт обоснования гуманитарной психологии // Вопр. психологии. 1990. № 6; Rogers K. Toward a science of the Rerson // Wann T.W. Behaviorism and phenomenology. Chicago; London. 1964. Л.І.Навуменка. с. 530
«ГУМАНІТА́РНА-ЭКАНАМІ́ЧНЫ ВЕ́СНІК» , навукова-тэарэтычны часопіс. Выдаецца з чэрв. 1996 у Мінску штоквартальна на бел. і рус. мовах. Засн. недзяржаўным Гуманітарна-эканам. ін-там. Асвятляе пытанні гісторыі, філасофіі, паліталогіі, сацыялогіі, культуралогіі, экалогіі, філалогіі, педагогікі, права, эканомікі. А.Ф.Мяснікоў. с. 531
ГУМАНІТА́РНАЯ АДУКА́ЦЫЯ , працэс і вынік набыцця сістэматызаваных ведаў, уменняў і навыкаў у галіне гуманіт. (грамадскіх) навук. Структура гуманітарнай адукацыі вызначаецца традыцыямі адукацыі і выхавання, якія склаліся ў канкрэтных супольнасцях. У краінах Зах. Еўропы і ЗША да гуманіт. дысцыплін адносяць гісторыю, філасофію, рэлігіязнаўства, л-ру, выяўл. мастацтва, музыку, замежную і родную мовы, а таксама сац. навукі (псіхалогію, эканоміку, сацыялогію, антрапалогію, лінгвістыку, паліт. дысцыпліны). У Беларусі і ў інш. краінах СНД гуманітарная адукацыя трактуецца больш расшырана — як сац.-гуманітарная ці гуманітарная і сац.-эканамічная. Змест гуманітарнай адукацыі вызначаецца сукупнасцю навук, якія дазваляюць чалавеку пазнаць самога сябе, навакольнае асяроддзе, шляхі развіцця грамадства з улікам яго культ.гіст. спадчыны. У сістэме адукацыі Беларусі сац.-гуманіт. падрыхтоўка ахоплівае гіст., эканам., сац.-паліт., правазнаўчыя, псіхолага-пед. дысцыпліны, родную і замежную мовы. У ліку асн. тэндэнцый рэфармавання адукацыі прадугледжваецца гуманізацыя (змест гуманітарнай адукацыі павінен грунтавацца на антрапакультуралагічным падыходзе) і гуманітарызацыя (сістэма мер, праз якія рэалізуюцца высакародныя мэты і прынцыпы гуманіст. каштоўнасцей у навуч. працэсе). А.В.Макараў. с. 531
ГУМАНІТА́РНЫХ ДАСЛЕ́ДАВАННЯЎ А́СПЕНА ІНСТЫТУ́Т (англ. Aspen Institute for Humanistic Studies), навуковы цэнтр па распрацоўцы шляхоў вырашэння глабальных праблем чалавецтва. Створаны ў 1949 у Нью-Йорку (ЗША). Мае філіялы ў Берліне і Японіі. У складзе ін-та савет папячыцеляў (адм. орган), дырэктары праграм і спец. саветнікі (эксперты). Праводзіць пастаянна дзеючыя семінары для кіраўнікоў і супрацоўнікаў ін-та, распрацоўвае навук. праграмы і рэкамендацыі (у т.л. па праблеме гуманізму), рыхтуе спецыялістаў па спец. праграмах, выдае навук. працы. Каардынуе сваю дзейнасць з Корнелскім, Гарвардскім, Станфардскім ун-тамі, Масачусецкім тэхнал. ін-там (ЗША). с. 531
ГУ́МАР (англ. humour), від камічнага, які спалучае насмешку і спачуванне, знешне камічную трактоўку і ўнутр. дачыненне да таго, што ўяўляецца смешным. Лічыцца, што гумар — суб’ектыўная копія аб’ектыўнага камізму. Збліжаецца з інш. відамі камічнага — іроніяй і сатырай. Адлюстроўвае смешнае ў жыцці і чалавечых характарах; прадугледжвае ўменне бачыць узвышанае ў абмежаваным і малым, значнае ў смешным і недасканалым. Тэорыя гумару распрацавана ў эстэтыцы рамантызму ням. пісьменнікам Жанам Полем. Гумар бывае чуллівы, дабрадушны, сяброўскі, грубы, насмешлівы, зларадны, цынічны, мае нац. асаблівасці. Гумар — асн. элемент многіх твораў бел. л-ры і фальклору, неад’емны кампанент многіх літ. жанраў (камедыя, вадэвіль, байка, пародыя, фельетон і інш.). с. 531
ГУМАРА́ЛЬНАЯ РЭГУЛЯ́ЦЫЯ , адзін з механізмаў кіравання і каардынацыі фізіял. працэсаў у чалавека і жывёл у зменлівых умовах асяроддзя. Ажыццяўляецца праз вадкія асяроддзі (тканкавая вадкасць, лімфа, кроў) з дапамогай біялагічна актыўных рэчываў (неспецыфічныя метабаліты, гармоны, медыятары, пептыды, роставыя фактары, іоны і інш.). Прадукты абмену рэчываў уздзейнічаюць энда-, пара- або аўтакрынна на эфектарныя тканкі, канцы чуллівых нерваў (хемарэцэптары), нерв. цэнтры і выклікаюць гумаральным або рэфлекторным шляхам пэўныя рэакцыі арганізма. Гумаральная рэгуляцыя падпарадкавана нервовай рэгуляцыі і разам з ёй складае адзіную сістэму нейрагумаральнай рэгуляцыі, якая забяспечвае нармальнае функцыянаванне арганізма ў зменлівых умовах асяроддзя. У.М.Калюноў. с. 531
ГУМАРЭ́СКА (ням. Humoreske ад Humor гумар), 1) у літаратуры — невялікі вершаваны або празаічны твор жартаўлівага зместу. У яго сюжэтнай аснове звычайна смешная прыгода, камічнае быт. здарэнне, а аб’ект асмяяння — жыццёвая з’ява або загана ў чал. характары, якія не маюць адзнак сац. шкоднасці ці небяспечнасці. Эмацыянальна-стылявым ладам набліжаецца да анекдота, фабліо, фацэцыі. 2) У музыцы — музычны твор гумарыстычнага (жартаўлівага) характару, блізкі да скерца.
Першую гумарэску стварыў Р.Шуман (для фп., 1839); складаецца з шэрагу лірычных і скерцозных эпізодаў, спалучае летуценнасць з жартам. Пазней паявіліся гумарэскі рознага вобразнага вырашэння: жанрава-быт., скерцознатанц., лірычнага, гратэскавага (блізкага да бурлескі і капрычыо), салоннага характару. Вядомы гумарэскі для аркестра (Э.Гумпердынк), для 4-галосага мужч. хору а capella (Клёве).
У бел. музыцы значнае пашырэнне жанру гумарэскі звязана, верагодна, з вял. развіццём жартоўных песень і прыпевак да танцаў у нац. фальклоры. У прафес. музыцы вядомы гумарэскі для розных інструментаў, для аркестра, у фіналах сюітных цыклаў Л.Абеліёвіча, М.Аладава, У.Алоўнікава, Г.Вагнера, В.Войціка, Я.Глебава, Я.Дзягцярыка, С.Картэса, П.Падкавырава, Р.Суруса, А.Туранкова, У.Чараднічэнкі, Л.Шлег і інш.
Р.М.Аладава (музыка). с. 531
ГУ́МБАЛЬТ (Humboldt) Аляксандр фон (14.9.1769, Берлін — 6.5.1859), нямецкі натураліст, географ і падарожнік; адзін з заснавальнікаў краіна- і ландшафтазнаўства, геаграфіі раслін. Чл. Берлінскай АН (1800), ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1818). Вучыўся ва ун-тах Франкфурта-на-Одэры, Гётынгена, у Гамбургскай гандлёвай і Фрайбергскай горнай акадэміях (1787—92). У 1799— 1804 з франц. батанікам Э.Банпланам даследаваў Цэнтр. і Паўд. Амерыку, у 1829 ажыццявіў паездку на Урал, Алтай і Каспійскае мора. У працы «Космас» зрабіў спробу падсумаваць усе веды пра Сусвет і прыроду Зямлі. Яго творы значна паўплывалі на развіццё прыродазнаўства. Імем Гумбальта названы хрыбты ў Цэнтр. Азіі і Паўн. Амерыцы, гара на в-ве Новая Каледонія, ледавік у Грэнландыі, акіянскае цячэнне каля берагоў Перу, шэраг раслін, мінерал (гумбальтыт), кратэр на Месяцы. с. 531
ГУ́МБАЛЬТА ХРЫБЕ́Т , горны хрыбет у Кітаі, гл. Улан-Дабан. с. 531
ГУ́МБАЛЬТА ЦЯЧЭ́ННЕ , гл. Перуанскае цячэнне. с. 531
ГУ́МЕЛЬ , (Hummel) Іаган Непамук (14.11.1778, Браціслава — 17.10.1837), аўстрыйскі кампазітар, піяніст, дырыжор, педагог. Вучань В.А.Моцарта і А.Сальеры. Прыдворны капельмайстар у Айзенштаце, Штутгарце, Веймары. Як піяніст-віртуоз выступаў у многіх краінах Еўропы. Лёгкі, бліскучы стыль Гумеля-піяніста ўласцівы і яго творам для фп. (7 канцэртаў з аркестрам, фантазія для фп. з аркестрам, фп. санаты, у т.л. ў 4 рукі, варыяцыі, капрычыо, ронда, эцюды). Сярод інш. твораў: 9 опер, 5 балетаў, кантаты, месы, камерна-інстр. творы. Сярод вучняў: Ф.Гілер, К.Чэрні, А.Гензельт і інш. Аўтар муз.-тэарэт. прац. с. 531
ГУМЕ́ЛЬНІЦА (Gumelnita), археалагічная культура меднага веку (4-е тыс. да н.э.) на тэр. Балгарыі, Румыніі, Малдовы; належыць да этнакультурнай вобласці фракійскага энеаліту. Назва ад паселішча з жытламі на нізкіх тэлях каля в. Гумельніца на левым беразе Дуная (Румынія). Сфарміравалася з неалітычных культур Баян і Хаманджыя. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй і земляробствам, жыло на адкрытых і ўмацаваных паселішчах у глінабітных і каркасна-слупавых наземных жытлах, паўзямлянках. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў грунтавых ямах у скурчаным становішчы. Побач з касцянымі і крамянёвымі прыладамі выкарыстоўвалі вырабы з медзі і золата. А.В.Іоў. с. 531
ГУ́МЕН Фелікс Фёдаравіч (н. 28.3.1941, в. Кальцова Амурскай вобл., Расія), бел. мастак, адзін з пачынальнікаў Віцебскай школы акварэлі. Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1962), у 1965—74 выкладаў у ім. Аўтар эмацыянальна выразных, пераважна пленэрных, пейзажаў: «Сафійскі сабор у Полацку» (1967), «Наваполацк. Сонца над горадам» (1968), «Віцебскі дворык» (1975), «Ушацкія азёры» (1994), «Лагойшчына» (1995) і інш. Нацюрморты Гумена вылучаюцца дакладнай перадачай формы і фактуры рэчаў: «Кветкі шыпшыны» (1967), «Камбала» (1970), «Клопаты гаспадыні» (1972), «Атрыбуты мастацтва» (1974), «Дзьмухаўцы» (1982), «Нацюрмот» (1990), «Званочкі з яра» (1995) і інш. Для творчасці характэрны шырокая манера пісьма, сакавіты колер, кантрасты святла і ценю. М.Л.Цыбульскі. с. 532
ГУМЕ́ННІК (Anser fabalis), птушка сям. качыных атр. гусепадобных. Пашыраны ў зоне тундры ад а-воў Грэнландыя, Шпіцберген і Ісландыя праз Еўропу і Азію да Чукоткі і паўн. Камчаткі; на У Еўропы і ў Азіі трапляецца ў зоне тайгі. Жыве на ўчастках травяністай і хмызняковай тундры, пераважна па суседстве з вадаёмамі; у лясной паласе — на глухіх лясных ручаях, рачных далінах, мохавых балотах, горных лясных азёрах. На Беларусі пралётны від.
Даўж. 73—90 см, маса да 4,5 кг. Апярэнне шаравата-бурае, ніз светлы. Дзюба чорная з ружовай або жоўтай перавязкай. Нясе найчасцей 3—4 (да 9) яйцы. Корміцца пераважна расліннай ежай (ягады, лісце, насенне). Аб’ект палявання. с. 532
ГУ́МІ (лац. gummi ад грэч. kommi камедзь), комплексныя поліцукрыды, якія выдзяляюцца некаторымі раслінамі ў месцах пашкоджанняў у выглядзе зацвярдзення празрыстых мас. Гл. таксама Камедзі. с. 532
ГУМІАРА́БІК (ад гумі + лац. arabicus аравійскі), камедзь арабская, празрыстая вязкая вадкасць, якую выдзяляюць розныя віды акацый і якая зацвердзявае на паветры. Уяўляе сабой комплекс поліцукрыдаў, у саставе якіх глюкоза, арабіноза, рамноза, глюкуронавыя к-ты. Раней гуміарабік выкарыстоўвалі ў медыцыне як сродак, што памяншае раздражненне слізістых абалонак пры выкарыстанні некат. лекаў, для прыгатавання пілюль і эмульсіі у прам-сці — у якасці клеючага рэчыва і як стабілізатар некат. злучэнняў. З развіццём хіміі палімераў гуміарабік практычна страціў сваё прызначэнне. с. 532
ГУМІГУ́Т (ад гумі + лац. gutta кропля), згушчаны млечны сок, які атрымліваюць пры падсочцы кары некат. трапічных раслін сям. клюзіевых. Складаецца са смалы і гумі. Выкарыстоўваюць для вырабу спіртавых лакаў і жоўтай акварэльнай фарбы. с. 532
ГУМІ́ДНЫ КЛІ́МАТ , клімат з залішнім увільгатненнем, у якім атм. ападкі перавышаюць выпарэнне і прасочванне вады ў глебу; лішак вады выдаляецца сцёкам ручаёў і рэк. Адрозніваюць палярны тып гуміднага клімату пры наяўнасці шматгадовай мерзлаты і адсутнасці грунтавога жыўлення паверхневых вод і фрэатычны тып з частковым прасочваннем ападкаў у глебу, наяўнасцю грунтавых вод і крыніц грунтавога жыўлення. Для гуміднага клімату характэрна лясная расліннасць і толькі ў высокіх шыротах з-за недахопу цяпла лес змяняецца тундравай расліннасцю. Да гуміднага клімату належаць зоны экватарыяльных лясоў, мяшаных і хвойных (у т.л. тэр. Беларусі), тундры. Тэрмін «гумідны клімат» прапанаваны ням. вучоным А.Пенкам пры геамарфалагічнай класіфікацыі кліматаў. с. 532
ГУМІЛЕ́ЎСКІ Леў Мікалаевіч (н. 31.10.1930, Масква), бел. скульптар. Засл. дз. маст. Беларусі (1977), Нар. мастак Беларусі (1991). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1961), у 1968—72 выкладаў у ім. Сярод работ у станковай пластыцы: партрэты С.Рахманінава (1965), К.Каліноўскага (1977), М.Багдановіча (1981), М.Савіцкага (1983), М.Гусоўскага (1986), А.Клімавай (1987), Ф.Скарыны, М.К.Радзівіла Сіроткі (абодва 1992), У. Караткевіча (1994); кампазіцыі «Скіф» (1959), «Партызаны» (1969), «Жалейка» (1982), «Экалогія» (1987), «За зямлю, за волю» (1988), «Чорная быль» (1996) і інш. Манум. творы вылучаюцца шырынёй абагульнення, разнастайнасцю кампазіцый, добрай архітэктанічнай арганізацыяй аб’ёму: помнікі Я.Купалу ў парку імя Я.Купалы (1972, з А.Анікейчыкам, А.Заспіцкім, Дзярж. прэмія Беларусі 1974) і партызанам братам Сянько (1973) у Мінску, кампазіцыя «Крылатая» (1973), мемар. комплекс «Змагарам за савецкую ўладу» ў Магілёве (1982) і інш. Працуе таксама ў галіне паркавай скульптуры: «Русалка» (1990) у Нясвіжы, надмагілле Я.Янішчыц (1992) у Мінску.
Літ.: Петэрсон Э.А. Леў Гумілеўскі. Мн., 1982. В.Я.Буйвал, Л.Ф.Салавей. с. 532
ГУМІЛЕ́ЎСКІ Сяргей Львовіч (н. 29.3.1963, Мінск), бел. скульптар. Сын Л.М.Гумілеўскага. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1987). У рэаліст. традыцыях скульптуры стварае станковыя кампазіцыі, партрэты сучаснікаў, дзеячаў культуры мінуўшчыны: «Спрадвечнае», «Мацярынства», «Скарына», «М.Багдановіч», «Малітва», «Коннік», «Ефрасіння Полацкая» і інш. (усе 1990—96). Відавочна імкненне да ўласнай стылістыкі ў паркавай скульптуры: «Уладзіслаў Сыракомля» і «Ян Марыя Бернардоні» (абедзве 1993) у Нясвіжы, «Галубка» (1995) ў Бат. садзе ў Мінску і інш. Л.Ф.Салавей. с. 533
ГУМІЛЁЎ Леў Мікалаевіч (1.10.1912, г. Пушкін, Расія — 16.6.1992), рускі гісторык, географ. Сын М.С.Гумілёва і Г.А.Ахматавай. Д-р гіст. н. (1962), д-р геагр. н. (1974), акад. Пятроўскай АН і мастацтваў (1992), акад. Рас. акадэміі прыродазнаўчых навук (1992). Скончыў Ленінградскі ун-т (1944). З 1956 працаваў у Эрмітажы, з 1962 у Ін-це геаграфіі пры Ленінградскім ун-це. Стварыў вучэнне пра чалавецтва і этнасы як біясац. сутнасці, абгрунтаваў права на жыццё этналогіі (раней у сав. навуцы адмаўлялася як умоўная і няпэўная); аўтар ідэі аб біяэнергет. дамінанце этнагенезу — пасіянарнасці, якую тлумачыў як падсвядомую біял. здольнасць людзей да звышнапружанняў. Прыхільнік еўразійства. Працы па гісторыі цюрк., манг., слав. і інш. народаў Еўразіі. У 1930—50-я г. рэпрэсіраваны, 14 гадоў правёў у месцах зняволення. Міжнар. фонд «Свет Л.М.Гумілёва» (Gumilev’s Word Fund) — незалежнае навук., выдавецкае, асв. і культ.-філас. аб’яднанне, з 1994 ажыццяўляе выпуск твораў «Свет Гумілёва» ў 20 т.
Тв.: География этноса в исторический период. Л., 1990; Из истории Евразии. М., 1993; Этносфера: История людей и история природы. М., 1993; Этногенез и биосфера земли. М., 1994; От Руси к России. М., 1995. В.А.Ярмоленка. с. 533
ГУМІЛЁЎ Мікалай Сцяпанавіч (15.4.1886, г. Кранштат, Расія — 25.8.1921, рускі паэт, крытык, перакладчык. Муж Г.А.Ахматавай. Друкаваўся з 1902. Пачынаў як вучань сімвалістаў, у прыватнасці В.Я.Брусава. З 1906 слухаў лекцыі ў Сарбоне (Парыж), вывучаў франц. л-ру, жывапіс, тэатр. Шмат падарожнічаў, быў у Афрыцы, захапляўся Усходам. У 1909 удзельнічаў у арганізацыі час. «Аполлон», у якім да 1917 друкаваў вершы, пераклады і вёў рубрыку «Пісьмы аб рускай паэзіі» (асобнае выд. 1923). У 1911 арганізаваў літ. групу «Цэх паэтаў». У 1912 з С.Гарадзецкім абвясціў новы літ. кірунак акмеізм. З 1914 добраахвотна на фронце (узнаг. 2 Георгіеўскімі крыжамі); у 1917 быў у рус. экспедыцыйным корпусе ў Францыі; у 1918 вярнуўся ў Петраград. Удзельнічаў у рабоце выд-ва «Сусветная літаратура», вёў заняткі ў паэт. студыях. У першых зб-ках («Шлях канквістадораў», 1905; «Рамантычныя кветкі», Парыж, 1908; «Пярліны», 1910) — сімвалісцка-рамант. склад пісьма, «барочны рамантызм», «экзатычныя» вершы, кніжная рамантыка, патэтычная рыторыка, імкненне да рэальнасці, эпічнасць (балады, міфы, паданні і інш.), недахоп рус. нац. элемента. У першым акмеістычным зб. «Чужое неба» (1912) — захапленне афр. і азіяцкімі краінамі; адчаканенасць формы, строгасць і вытанчанасць фразы, рэдкія ў паэта сац. ноты (цыкл «Абісінскія песні»). Ваенная лірыка Гумілёва (зб-кі «Калчан», 1916, «Касцёр», 1918) прасякнута рамант.-патрыят. і глыбока рэліг. ўспрыняццем вайны. Ён прадаўжаў сцвярджаць аўтаномнасць мастацтва, элітарную, духоўную незалежнасць мастака ад сучаснасці. У кн. «Шацёр» (1921) — страсная закаханасць у экзатычную Афрыку. Вершы 1918—21 увайшлі ў зб. філас. лірыкі «Вогненны стоўп» (1921), дзе аўтар, прасякнуты вострым перажываннем сучаснасці і пачуццём трагічнай трывогі, славіць зямлю, паветра, хлеб і каханне. Многім яго вершам характэрна апалогія «моцнага чалавека», дэкаратыўнасць, напружаны лірызм, вытанчанасць паэт. мовы. Перакладаў эпас пра Гільгамеша, франц. і англ. нар. паэзію, творы Т.Гацье, С.Т.Колрыджа, Р.Саўці, Вальтэра і інш. Пісаў апавяданні (зб. «Цень ад пальмы», 1922), п’есы (драм. казка «Дзіця Алаха», 1917, «візантыйская трагедыя» «Атручаная туніка», апубл. 1986, п’еса для дзяцей «Дрэва пераўтварэнняў», апубл. 1989). Абвінавачаны ў контррэв. змове, расстраляны.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—4. М., 1991; Неизданные стихи и письма. Париж, 1980; Неизданное и несобранное. Париж, 1986; Стихотворения и поэмы. Л., 1988; Письма о русской поэзии. М., 1990; Драматические произведения. Переводы. Статьи. Л., 1990.
Літ.: Николай Гумилев в воспоминаниях современников. М., 1990; Лукницкая В. Николай Гумилев: Жизнь поэта по материалам домашнего архива семьи Лукницких. Л., 1990; Жизнь Николая Гумилева: Воспоминания современников. Л., 1991; Бронгулеев В.В. Посредине странствия земного: Докум. повесть о жизни и творчестве Николая Гумилева: Годы 1886—1913. М., 1995; Н.С.Гумилев: Pro et contra: Личность и творчество Николая Гумилева в оценке рус. мыслителей и исследователей: Антология. СПб., 1995. І.У.Саламевіч. с. 533
ГУМІ́НАВЫЯ КІСЛО́ТЫ , сумесь прыродных арган. злучэнняў, найважнейшая састаўная частка гумусу, торфу (25—50%), бурых і каменных вуглёў (да 60%), глеб (да 10%).
Гумінавыя кіслоты — высокамалекулярныя аксікарбонавыя араматычныя к-ты, у сухім стане — аморфны цёмна-буры парашок. Элементны склад гумінавых кіслот: 50—70% вугляроду, 25—35% кіслароду, 4—6% вадароду. Утвараюцца пры біяхім. пераўтварэнні прадуктаў раскладання арган. рэшткаў у гумус (гуміфікацыя). Выкарыстоўваюць як кампанент раствораў для бурэння нафтавых і газавых свідравін, арганамінер. угнаенняў; як кіслотаўстойлівыя напаўняльнікі акумулятараў, стымулятары росту раслін; для паляпшэння структуры глебы і інш. с. 533
ГУМНО́ , гаспадарчая пабудова для сушкі і захоўвання снапоў, саломы, сена і апрацоўкі збажыны. Здаўна вядома на Беларусі, Украіне, у Расіі, Польшчы, Прыбалтыцы і інш. На Палессі гумно наз. клуняй, на Віцебшчыне і Пн Магілёўшчыны — токам, у зах. раёнах Беларусі — стадолай. Будавалі пераважна з бярвён, у плане былі прамавугольныя (найб. пашыраныя), квадратныя, шматвугольныя, са скразным праездам. Бярвёны не падганялі шчыльна адно да аднаго для натуральнай цыркуляцыі паветра. Асн. часткі гумна: ток (выбітая глінай пляцоўка, дзе малацілі) і адсекі па баках (для захоўвання снапоў, саломы, сена). Знадворку рабілі прыбудовы для мякіны. Былі 2 тыпаў: з сушнямі (асець ці еўня) і без іх. Пазней да гумна прыбудоўвалі манеж — конную малатарню. Стрэхі гумна былі высокія, 2-схільныя, вальмавыя, пірамідальныя каркаснай канструкцыі на сохах ці на кроквах, накрывалі іх саломай, чаротам, драніцамі, гонтай. Сял. гумны былі даўж. 7—23 м, шыр. 5,5—18,5 м, з 1 або 2 варотамі, у фальварках значна большыя, з 4—6 варотамі, 2—3 такамі. У гумне кантрастна спалучаліся нізкія сцены і высокі дах. У Зах. Палессі іх будавалі і зусім без сцен (высокая страха, пастаўленая на зямлю). С.А.Сергачоў. с. 533
ГУМО́ЎСКІ (Gumowski) Марыян (30.9.1881, в. Красценка-над-Дунайцам Новасандэцкага ваяв., Польшча — 1.11.1974), польскі нумізмат, гісторык, музеязнаўца. З 1900 дырэктар музея Чапскіх і хавальнік Нац. музея (Кракаў). У 1909—19 рэдактар час. «Wiadomości Numizmatyczno-Archeologiczne» («Нумізматычна-археалагічныя паведамленні»). У 1919—32 дырэктар Велікапольскага музея ў Познані. Пасля 2-й сусв. вайны выкладаў у Торуньскім ун-це нумізматыку і стараж. гісторыю (да 1955). Аўтар каля 400 прац і паведамленняў з галіны нумізматыкі, сфрагістыкі, геральдыкі, гісторыі і мастацтва («Медалі Ягелонаў», 1906; «Пячаткі польскіх каралёў», 1910; «Падручнік польскай нумізматыкі», 1914; «Гербы польскіх гарадоў», 1960; манаграфіі па гісторыі польскіх манетных двароў і інш.). с. 534
ГУ́МУС (ад лац. humus зямля, глеба), перагной, высокамалекулярныя цёмнаафарбаваныя арган. рэчывы глебы. Складаецца з гумусавых к-т (гумінавых і фульвакіслот), гуміну і інш. Утвараецца ў выніку гуміфікацыі прадуктаў распаду арган. рэшткаў. Мае элементы жыўлення раслін, якія пасля раскладання гумусу пераходзяць у даступную для іх форму. Глебы, багатыя гумусам, урадлівыя. З колькасцю гумусу ў глебе звязаны яе водны і цеплавы рэжым, біял. актыўнасць, міграцыя ў глебавым профілі прадуктаў глебаўтварэння і інш. Колькасць гумусу ў глебе — характэрная прыкмета пры вызначэнні яе тыпаў (напр., у чарназёмах назапашваецца да 15% гумусу, у падзолістых глебах — да 6%, у шэра-бурых пустынных — менш за 1%). с. 534
ГУ́МТЫ , рака ў Індыі, гл. Гоматы. с. 534
ГУН (Hūns) Карл Фрыдрыхавіч (Карл Фёдаравіч; 13.12.1830, Мадліена Огрскага р-на, Латвія — 28.1.1877), латышскі жывапісец і графік, адзін з заснавальнікаў лат. Рэаліст. мастацтва. Акад. (1868), праф. (1870) Пецярбургскай АМ. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1852— 61). У 1863—71 жыў у Парыжы. Чл. Т-ва перасоўных маст. выставак (з 1873). Працаваў пераважна ў гіст. і быт. жанрах («Хворае дзіця», 1869; «Сцэна з Варфаламееўскай ночы», 1870; «Папаўся!», 1875). Адзін з першых як прафесійны мастак звярнуўся да ўласна лат. тэматыкі («Латышскі батрак за абедам», 1863, і інш.). Пісаў партрэты. с. 534
ГУ́НБ’ЁРН (Gunnbjørn), гара на У Грэнландыі, у хр. Уоткінса. Выш. 3700 м (найвыш. пункт в-ва Грэнландыя і ўсёй Арктыкі). Складзена з базальтаў, што выступаюць над ледзяным покрывам. Названы ў гонар першаадкрывальніка Грэнландыі Ульфсана Гунб’ёрна. с. 534
ГУ́НДАРАВА Наталля Георгіеўна (н. 28.8.1948, Масква), руская актрыса. Нар. арт. Расіі (1986). Скончыла Тэатр. вучылішча імя Шчукіна (1971). Працуе ў маск. т-ры імя Маякоўскага. Яе мастацтву ўласцівы жыццёвая сіла і натуральнасць, сцэн. тэмперамент, эмацыянальная прывабнасць. Сярод роляў: Кацярына Ізмайлава («Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» паводле М.Ляскова), Эма Гамільтан («Вікторыя» Г.Рэтыгана). З 1973 здымаецца ў кіно: «Салодкая жанчына», «Асенні марафон» (Дзярж. прэмія Расіі імя братоў Васільевых 1981), «Аднойчы праз дваццаць гадоў», «Сабачы баль», «Нябёсы запаветныя», «Курыца» і інш. Дзярж. прэмія СССР 1984 (за тэатр. работы) і прэмія Ленінскага камсамола 1978. с. 534
ГУ́НДУЛІЧ (Gundulić) Іван (9.1.1589, г. Дуброўнік, Харватыя — 8.12.1638), харвацкі паэт. Паходзіў з арыстакратычнага роду. Атрымаўшы выдатную адукацыю, займаў высокія грамадскія пасады ў Дуброўніцкай рэспубліцы. Дэбютаваў у 1610 перакладамі твораў Т.Таса, Банарэлі і інш. Пісаў лірычныя (паэма «Сарамлівы закаханы») і рэліг.-дыдактычныя (зб. «Спевы пакорлівыя цара Давіда», 1621, і інш.) творы, міфалагічна-пастаральныя п’есы (найб. вядомая — «Дубраўка», паст. 1628). Вяршыня творчасці — эпічная паэма «Асман» (1621— 38; апубл. 1826), прысвечаная перамозе польскага войска над турэцкім у бітве пад Хоцінам (1621), прасякнутая ідэяй адзінства ўсіх славян і хрысціян.
Тв.: Рус. пер. — Осман. Мн., 1969.
Літ.: Зайцев В.К. Между Львом и Драконом: Дубровницкое Возрождение и эпическая поэма И.Гундулича «Осман». Мн., 1969.
І.А.Чарота. с. 534
ГУ́НІЯ Валяр’ян (Валіко) Леванавіч (21.1.1862, с. Экі, Цхакаеўскі р-н, Грузія — 31.7.1938), грузінскі акцёр, рэжысёр, драматург. Нар. арт. Грузіі (1933). З 1882 у груз. драм. трупе ў Тбілісі. Акцёр яркага тэмпераменту, глыбокай думкі. Ствараў рознахарактарныя вобразы: Како («Како разбойнік» паводле І.Чаўчавадзе), Кароль Лір, Атэла (аднайм. п’есы У.Шэкспіра), Эдып («Цар Эдып» Сафокла), Скалазуб («Гора ад розуму» А.Грыбаедава). Аўтар п’ес (першая — «Незаконнанароджаны», 1882), лібрэта да опер. З 1913 здымаўся ў кіно. с. 534
ГУНО́ (Gounod) Шарль Франсуа (17.6.1818, Парыж — 18.10.1893), французскі кампазітар; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў франц. оперы 19 ст. Чл. Ін-та Францыі (1866). Вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі (1836—38). Рымская прэмія (1839) за кантату «Фернан». У 1840—43 жыў у Італіі, Вене, Германіі. У 1843—48 царк. арганіст і рэгент у царкве Замежных місій у Парыжы, пісаў духоўную музыку. У 1870—75 жыў у Лондане, з 1871 дырыжор Каралеўскага хар. т-ва. Сярод ранніх опер («Сафо», 1850; «Акрываўленая манашка», 1854) вылучаецца камічная опера «Лекар паняволі» (паводле Мальера, 1857). Гуно — заснавальнік новага жанру ў франц. оперным мастацтве — лірычнай оперы. Яго лепшы твор — опера «Фауст» (1859; 2-я рэд. — з рэчытатывамі замест размоўных дыялогаў, 1869), у якой кампазітар адмовіўся ад філас. праблематыкі літ. крыніцы (аднайм. трагедыя І.В.Гётэ) і зрабіў акцэнт на любоўную драму гераіні. Ён інтанацыйна абнавіў оперу, звярнуўшыся да меладычнага строю тагачаснага быт. раманса. Сярод інш. твораў: оперы «Мірэйль» (1863) і «Рамэо і Джульета» (паводле У.Шэкспіра, 1865); 4 араторыі, кантаты, месы, рэквіем і інш. творы для хору з арк.; 2 сімфоніі (1854, 1855); камерна-інстр. ансамблі; фп. п’есы; больш за 200 рамансаў і песень; музыка да драм. спектакляў і інш. Выступаў як муз. пісьменнік і крытык.
Літ.: Комбарьё Ж. А.Тома и Ш.Гуно // Французская музыка 2-й половины XIX в.: Пер. с фр. М., 1938; Harding J. Gounod. New York; London, 1973. с. 534
ГУНТУ́РУ , Гунтур, горад на Пд Індыі, у штаце Андхра-Прадэш, у дэльце р. Крышна. Каля 500 тыс. ж. (1994). Чыг. вузел. Цэнтр гандлю тытунём. Прам-сць: тытунёвая, баваўняная, харч., цэментная. Саматужныя прадпрыемствы па вырабе прадметаў хатняга ўжытку. с. 535
ГУ́НЫ (грэч. Hunnoi, лац. Chunni, Hunni), качавы народ, які склаўся ў 2 — 4 ст. у Прыураллі з мясц. уграў і сарматаў і цюркскамоўных хуну, што прыйшлі ў 2 ст. з Цэнтр. Азіі. У 370-х г. гуны пачалі прасоўвацца на З, што дало штуршок Вялікаму перасяленню народаў. Яны скарылі аланаў Паўн. Каўказа і ў 375 разграмілі готаў у Паўн. Прычарнамор’і. У пач. 5 ст. асталяваліся ў Паноніі і рабілі набегі на Усх. Рым. імперыю. Да сярэдзіны 5 ст. гуны — саюзнікі Зах. Рым. імперыі ў барацьбе супраць герм. плямён. Падначалілі остготаў, герулаў, гепідаў і інш., склаўся т.зв. гунскі саюз плямён, які дасягнуў найб. магутнасці пры Атыле [434—453]. У 451 гуны з саюзнікамі ўварваліся ў Галію, але былі разбіты на Каталаунскіх палях. Пасля смерці Атылы з-за паўстанняў герм. плямён гунскі саюз распаўся: у 455 у бітве з імі на р. Недао (Панонія) гуны разбіты і падаліся ў Прычарнамор’е. У 469 намагаліся прарвацца на Балканы. Пазней гуны як народ зніклі, але іх імем доўгі час называлі розных качэўнікаў Прычарнамор’я. В.С.Пазднякоў. с. 535
ГУ́ПТАЎ ДЗЯРЖА́ВА , старажытнаіндыйская імперыя ў 4—6 ст. Назва ад дынастыі Гуптаў. Сталіца г. Паталіпутра (цяпер г. Патна). Утварэнне Гуптаў дзяржавы пачалося пры Чандрагупце І [320 — каля 335], які прыняў імператарскі тытул. Пры яго сыне Самудрагупце [каля 335 — 375] дзяржава стала адной з найбуйнейшых на стараж. Усходзе. Пад уладай Гуптаў была амаль уся Паўн. Індыя. У часы Скандагупты [455—467] Гуптаў дзяржава вяла барацьбу з плямёнамі пуш’ямітраў у Зах. Індыі і з эфталітамі на ПнЗ дзяржавы (у пач. 6 ст. яны авалодалі зах. ч. Індыі, але каля 528 былі разбіты). Войны і ўнутр. крызіс аслабілі магутнасць Гуптаў дзяржавы, і ў канцы 6 ст. яна распалася. Эпоха Гуптаў — час росквіту стараж.-інд. духоўнай культуры, яе называюць залатым векам Індыі. с. 535
ГУПЯНЕ́Ц Піліп Аляксеевіч (18.10.1910, в. Воўчын Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. —6.9.1981), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну на фронце са жн. 1944. Камандзір кулямётнага разліку мал. сяржант Гупянец вызначыўся ў 1945 у баях на тэр. Польшчы і Германіі: знішчыў 2 агнявыя пункты праціўніка; на подступах да р. Одэр агнём з кулямёта адбіў контратаку ворага; у баі за г. Бернаў (Германія) знішчыў 2 агнявыя пункты ворага. с. 535
ГУРАГЧА́ Жугдэрдэмідыйн (н. 5.12.1947, Гурванбулак, Манголія), першы лётчык-касманаўт Манголіі (1981). Герой Манголіі (1981), Герой Сав. Саюза (1981). Ген.-маёр. Скончыў Ваен. школу авіяц. спецыялістаў у СССР (1972), Ваенна-паветр. інж. акадэмію імя Жукоўскага (1977). У 1978—81 у атрадзе касманаўтаў. 22—30.3.1981 з У.А.Джанібекавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-39» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж: У.В.Кавалёнак, В.П.Савіных) з прыстыкаваным да яе касм. караблём «Саюз Т-4». Правёў у космасе 7,9 сут. с. 535
ГУРАМІШВІ́ЛІ Давід (1705, с. Сагурама каля г. Мцхета, Грузія — 1.8.1792), грузінскі паэт. Са стараж. княжацкага роду. У 1727 трапіў у палон да лезгінаў, адкуль уцёк у Расію. З 1729 жыў у Маскве, з 1738 на вайск. службе. Удзельнічаў у войнах з туркамі, шведамі, у Сямігадовай вайне. З 1760 жыў у Міргарадзе (Украіна). Спадчына Гурамішвілі — аўтабіягр. зб. «Давітыяні» (датаваны 1787), які складаецца з 2 паэм і лірычных вершаў. У паэме «Беды Грузіі» адлюстраваў трагічны перыяд гісторыі Грузіі 1-й пал. 18 ст., асуджаў міжусобныя войны, маральнае разлажэнне свецкай і духоўнай феад. знаці. Паэма «Пастух Кацвія», адметная навізной тэматыкі, маляўнічасцю ўкр. пейзажаў і пачуццём гумару, перадае ідылічныя карціны жыцця сялян, прасякнута пачуццём спагады да іх лёсу. У паэзіі шырока выкарыстоўваў укр. і рус. нар. песні. Творы вызначаюцца меладычнасцю, лёгкасцю верша. На бел. мову асобныя творы пераклалі М.Аўрамчык, Р.Барадулін.
Тв.: Рус. пер. — Стихотворения и поэмы. Л., 1980.
Літ.: Леонидзе Г. Жизнь и творчество Давида Гурамишвили. Тбилиси, 1956. с. 535
ГУ́РАЎ Аркадзь Яфімавіч (н. 1.5.1956, Мінск), бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1979, клас Дз.Смольскага). У 1980—89 канцэртмайстар Дзярж. т-ра муз. камедыі Беларусі. У творчасці пераважае інтэлектуальны пачатак. Працуе найб. у галіне камернай музыкі. Сярод твораў: кантата «Тры сцежкі» на вершы Я.Купалы (1979), 2 камерныя кантаты на вершы Р.М.Рыльке (1981, 1985), сімфонія для камернага арк. (1978), саната для флейты і фп., інвенцыя «Ямбы» для цымбалаў і мандаліны, вак. цыклы «Апраўданне Афеліі», «12 зонгаў з лірыкі Брэхта», «Вяртанне», «Тры песні Джэймса Кліфарда, або Парадак рэчаў», на вершы У.Ліўшыца (1985), 2 сюіты для камерна-інстр. ансамбля (1987), «Сем храматычных мадрыгалаў пра Невядомую Айчыну» для мяшанага хору а капэла (1989); музыка да драм. спектакляў, кіна- і тэлефільмаў. З 1991 жыве ў Іерусаліме. Р.М.Аладава. с. 535
ГУ́РВІЧ Аляксандр Гаўрылавіч (9.10.1874, г. Палтава, Украіна — 27.7.1954), савецкі біёлаг. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1897). Да 1906 працаваў у г. Страсбург (Францыя) і г. Берн (Швейцарыя). З 1907 у Пецярбургу, з 1918 праф. Крымскага (Сімферопаль), з 1925 — Маскоўскага ун-таў. У 1930—45 ва Усесаюзным ін-це экстрым. медыцыны, да 1948 дырэктар Ін-та эксперым. біялогіі АМН СССР. Навук. працы па цыталогіі, эмбрыялогіі, біяфізіцы, тэарэт. біялогіі. Сфармуляваў тэорыю біял. поля з мэтай тлумачэння накіраванасці і ўпарадкаванасці развіцця арганізмаў. Дзярж. прэмія СССР 1941. с. 535
ГУ́РВІЧ Ісак Аронавіч (Адольфавіч; 1860, Мінск — 1924), удзельнік народніцкага і с.-д. руху на Беларусі і сацыяліст. руху ў ЗША, вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1891), прафесар. Скончыў Мінскую гімназію (1877). У час вучобы ў Пецярбургскім ун-це ў 1879 арыштаваны, пасля гадавога зняволення высланы ў Мінск. Удзельнічаў у стварэнні мінскай Друкарні «Чорнага перадзелу». У 1880 зноў арыштаваны і сасланы на 4 гады ў Сібір. З 1885 у Мінску. З 1889 у ЗША. Чл. Амерыканскай сацыяліст. партыі. Выдаваў у Нью-Йорку на рус. мове газ. «Прогресс», удзельнічаў у стварэнні і рэдагаванні час. «The Class Struggle» («Класавая барацьба») і «The Revolutionary Age» («Рэвалюцыйная эпоха»). Аўтар прац па перасяленчым руху сялян у Сібір, развіцці капіталізму ў сельскай гаспадарцы Расіі. М.А.Сакалова. с. 535
ГУ́РВІЧ Яўгенія Аронаўна (Адольфаўна; 1861, Мінск — 1934?), удзельніца народніцкага і с.-д. руху ў Беларусі. Сястра І.А.Гурвіча. У час вучобы ў Пецярбургу ў 1879 арыштавана, саслана ў Мінск. Удзельнічала ў арганізацыі мінскай падп. друкарні «Чорнага перадзелу». Адна з заснавальнікаў у 1888 у Мінску першай у Беларусі с.-д. арг-цыі. У сярэдзіне 1890-х г. удзельнічала ў арганізацыі і станаўленні Бунда. У 1898 арыштавана, у 1900 саслана ва Усх. Сібір, адкуль у 1902 уцякла разам з Л.Д.Троцкім. У 1906 вярнулася з эміграцыі, супрацоўнічала з меншавіцкай фракцыяй РСДРП. У 1917 чл. выканкома Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З 1922 навук. супрацоўнік інта К.Маркса і Ф.Энгельса ў Маскве. Адна з перакладчыкаў 1-га т. «Капітала» К.Маркса (разам з Л.М.Закам; выд. ў 1899 у Пецярбургу). Аўтар успамінаў. Я.З.Басін. с. 535
ГУ́Р’ЕЎ , горад у Казахстане, цэнтр Гур’еўскай вобл. Засн. купцамі Гур’евымі ў 1640. 149 тыс. ж. (1992). Порт на р. Урал. Чыг. станцыя. Нафтаперапр., хім., машынабуд., харч. прам-сць. Пед. ін-т. Тэатр. Гіст.-краязнаўчы музей. с. 536
ГУ́Р’ЕЎ Віктар Фёдаравіч (н. 11.8.1926, с. Барысаўка Жытомірскай вобл., Украіна), бел. спявак (лірыка-драм. тэнар). Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў Бел. кансерваторыю (1960). У 1960—92 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Выконваў партыі рознага плана, ад лірыка-драм. да характарных: Сяргей («Алеся» Я.Цікоцкага), Мікалай («Яснае світанне» А.Туранкова), Нунцый («Джардана Бруна» С.Картэса), Супонька («Калі ападае лісце» Ю.Семянякі, Князь («Русалка» А.Даргамыжскага), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Арэст («Арэстэя» С.Танеева), Лыкаў, Гвідон («Царская нявеста», «Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава), Атэла, Манрыка («Атэла», «Трубадур» Дж.Вердзі), Пінкертон, Каварадосі («Чыо-Чыо-сан», «Тоска» Дж.Пучыні), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Катэ («Кето і Катэ» В.Далідзе), Міндыя («Міндыя» А.Тактакішвілі), Барклай дэ Толі («Вайна і мір» С.Пракоф’ева). Б.С.Смольскі. с. 536
ГУ́РЖЫ Іван Аляксандравіч (28.9.1915, с. Худзякі Чаркаскай вобл., Украіна — 31.10.1971), украінскі гісторык. Чл.-кар. АН Украіны (1958). Д-р гіст. н. (1953). Скончыў Адэскі ун-т (1941). Удзельнік Вял. Айч. вайны. З 1948 у Ін-це гісторыі АН Украіны (у 1958—71 нам. дырэктара). У 1963—68 адначасова акадэмік-сакратар Аддзялення эканомікі, гісторыі, філасофіі і права АН Украіны. Аўтар прац па гістарыяграфіі і крыніцазнаўстве, сац.-эканам. і грамадска-паліт. гісторыі Украіны 18—19 ст. с. 536
ГУРЗУ́Ф , прыморскі кліматычны курорт на Украіне. За 16 км ад г. Ялта, на паўд. беразе Крыма. Размешчаны ў даліне горнай ракі, ахаваны ад вятроў горным паўкальцом. Субтрапічны клімат міжземнаморскага тыпу з мяккай зімой, працяглай і цёплай восенню і інш. ўмовамі, спрыяльнымі для прафілактыкі і лячэння органаў дыхання, расстройстваў нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм, парушэння абмену рэчываў. Санаторыі, турысцкія базы. с. 536
ГУ́РКІ , курганны могільнік дрыгавічоў 11—13 ст. каля хутара Гуркі Брэсцкага р-на. 173 курганы, з іх 25 даследаваны. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на З і У з выцягнутымі ўздоўж тулава рукамі. Знойдзены фрагменты рыфленага ганчарнага посуду з адагнутым венчыкам, глінянае прасліца, сярэбраны віты пярсцёнак, жал. нажы. Адно з пахаванняў воіна, магчыма, не мясц. паходжання. с. 536
ГУ́РКІ , вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на левым беразе р. Дубоўкі, каля аўтадарогі Невель—Віцебск. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 36 км на Пн ад Гарадка, 75 км ад Віцебска, 3 км ад чыг. ст. Грыбачы. 189 ж., 102 двары (1997). Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. Вайсковыя могілкі. с. 536
ГУ́РКІ , Рамейкі-Гуркі, ваенныя і дзярж. дзеячы ВКЛ і Расіі герба «Гурка». Родапачынальнікам лічыцца Гурка (Гурый) Аляксандравіч Рамейка, які ў 1539 быў намеснікам смаленскім. Яго нашчадкі жылі ў Віцебскім ваяв. Праўнук Гурыя Андрэй (н. каля 1600) у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654— 67 трапіў у палон і памёр у Маскве, яго лінія згасла ў 19 ст. Нашчадкі Іосіфа Гуркі (брата Андрэя) пасля падзелаў Рэчы Паспалітай перайшлі ў рас. падданства. З іх найб. вядомыя:
Іосіф Аляксандравіч (1782—21.12.1857), ген.-лейтэнант, сенатар (1845).
Уладзімір Іосіфавіч (1795 — 24.1.1852), ген. ад інфантэрыі (1851). Удзельнік вайны 1812 і замежных паходаў рус. арміі 1813. У 1820-я г. на штабных пасадах. Планаваўся яго ўдзел у выступленні дзекабрыстаў у Маскве ў снеж. 1825 (быў пад следствам) У 1830-я г. на камандных і штабных пасадах. З 1845 нач. штаба Асобнага Каўказскага корпуса, з 1851 нач. усіх рэзервовых і запасных войск.
Іосіф Уладзіміравіч (28.7.1828, в. Бурнеўка Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. —28.1.1901), сын Уладзіміра Іосіфавіча. Ваен. і дзярж. дзеяч, ген.-фельдмаршал (1894). Скончыў Пажаскі корпус (1846). Удзельнік Крымскай вайны 1853—56. У рус.-турэцкую вайну 1877—78 на чале Перадавога атрада перайшоў Балканы і вызваліў частку паўд. Балгарыі, аднак быў вымушаны адысці, утрымліваў Шыпкінскі перавал. У вер.—кастр. 1877 нач. кавалерыі Зах. атрада, завяршыў акружэнне Плеўны. У снеж. 1877 на чале 70-тыс. арміі зноў перайшоў Балканы, якія лічыліся недаступнымі зімой, уступіў у Сафію, разбіў турак пад Тышкісенам і Філіпопалем, заняў Адрыянопаль. Часовы ген.-губернатар Пецярбурга (1879—80) і Адэсы (1882—83). У 1883—94 ген.-губернатар Прывіслінскага краю і Варшавы і камандуючы Варшаўскай ваен. акругай. З 1886 чл. Дзярж. савета. З 1894 у адстаўцы.
Уладзімір Іосіфавіч (1863—1931), сын Іосіфа Уладзіміравіча. З 1902 у МУС, таварыш (намеснік) міністра. Пасля 1917 удзельнік белага руху на Пд Расіі, потым у эміграцыі.
Васіль Iосіфавіч (19.5.1864 — 11.11.1937), сын Іосіфа Уладзіміравіча. Ген. ад кавалерыі (1916). Скончыў Акадэмію Генштаба (1892). У час англа-бурскай вайны 1899—1902 ваен. агент пры арміі бураў. Удзельнік рус.-японскай вайны 1904—05. У 1-ю сусв. вайну камандаваў 5-й арміяй Паўн. фронту, Асобай арміяй Паўд.-зах. фронту (з 1916). З ліст. 1916 да лют. 1917 в.а. нач. штаба Вярх. галоўнакамандуючага, у сак.—маі 1917 камандуючы Зах. фронтам. Зняты з пасады Часовым урадам за манархічныя погляды, высланы за мяжу. Аўтар успамінаў.
Дзмітрый Іосіфавіч (5.10.1872 — ?), сын Іосіфа Уладзіміравіча. Ген.-маёр (1915). Скончыў Акадэмію Генштаба (1900). У 1-ю сусв. вайну камандзір гусарскага палка, нач. штаба корпуса, нач. дывізіі. Удзельнік белага руху на ПнЗ, потым у эміграцыі. А.М.Нарбут. с. 536
ГУРКО́Ў Уладзімір Сяргеевіч (н. 2.1.1931, в. Шыркі Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. этнограф. Канд. гіст. н. (1975). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1958). У 1964—91 працаваў у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Асн. даследаванні ў галіне матэрыяльнай культуры беларусаў — манаграфіі «Сучасная беларуская вёска» (1975), «Бортніцтва на Беларусі» (1980) і «Занятак спрадвеку высакародны» (1987, дзве апошнія з С.Цярохіным). с. 536
ГУРЛО́ Алесь (Аляксандр Кандратавіч; 31.1.1892, г.п. Капыль Мінскай вобл. — 4.2.1938), бел. паэт. Чл. Капыльскай арг-цыі РСДРП, удзельнічаў у выданні рукапісных час. «Заря», «Голос низа», «Вольная думка» (1910—11, Капыль). Працаваў на ліцейным з-дзе «Вулкан» (Пецярбург). З 1913 служыў на Балт. флоце. Удзельнік Лют. і Кастр. рэвалюцый, грамадз. вайны. У 1920-я г. працаваў у тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта. 25.7.1930 беспадстаўна арыштаваны, асуджаны на 5 гадоў высылкі ў Сібір, пасля вызвалены. Рэабілітаваны ў 1957. Друкаваўся з 1907 у газ. «Наша ніва». У ранніх творах паэтызацыя працы, марыністычныя матывы. У творах 1920— 30-х г. апяваў працоўныя будні, родную прыроду (зб. «Барвенак», 1924, «Спатканні», 1925, «Сузор’і», 1926, «Зорнасць», 1927, «Межы», 1929). Аўтар сямейна-быт. драмы «Любоў усё змагае» (нап. 1912). На бел. мову перакладаў творы А.Аўдзеенкі, Ф.Гладкова, Ш.Руставелі і інш.
Тв.: Вершы. Мн., 1972; Нашы птушкі. Мн., 1974.
Літ.: Хведаровіч М. Памятныя сустрэчы. 2 выд. Мн., 1963. С. 86—113; Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастр. перыяд. Ч. 2. Мн., 1980. с. 536
ГУРЛО́ Мікалай Васілевіч (15.5.1914, г. Днепрапятроўск, Украіна — 4.9.1980), бел. графік. Вучыўся ў Маскоўскім паліграф. ін-це (1938—41). Працаваў у станковай, кніжнай графіцы, плакаце. Аўтар сатыр. і гумарыстычных малюнкаў для час. «Вожык», «Полымя», «Работніца і сялянка», «Беларусь» і інш. Аформіў кнігі «Мушка-зелянушка» М.Багдановіча (1961), «Прыгоды дзеда Міхеда» А.Астрэйкі (1959), «На вясёлай хвалі» Э.Валасевіча (1967) і інш. Творчасці ўласцівы актуальнасць праблематыкі, лаканізм, вобразная выразнасць, добразычлівы гумар, сатыр. вастрыня. А.М.Пікулік. с. 536
ГУ́РНАЎШЧЫНА , вёска ў Зубкаўскім с/с Клецкага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 10 км ад горада і чыг. ст. Клецк, 140 км ад Мінска. 354 ж., 102 двары (1997). Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. с. 537
ГУ́РНІЯ (Gurnia), старажытны горад позняга бронзавага веку на ўсх. беразе в-ва Крыт (Грэцыя); адзін з цэнтраў крыта-мікенскай культуры. Паселішча ўзнікла ў 3-м тыс. да н.э. Каля 1600 да н.э. мінойцы пабудавалі тут палац, вакол якога з 1550 да н.э. ўтвараецца горад. Жытлы гараджан размяшчаліся ўздоўж 3 вуліц, якія акружалі палац і невял. пляцоўку для грамадскіх сходаў. У 15 ст. да н.э. Гурнія — буйны цэнтр. металургіі. Разбураны каля 1400 да н.э. с. 537
ГУРНО́ФЕЛЬ , вёска ў Галавічпольскім с/с Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 22 км на ПнУ ад г. Шчучын, 80 км ад Гродна, 12 км ад чыг. ст. Скрыбаўцы. 347 ж., 125 двароў (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — сядзіба (пач. 20 ст.). с. 537
ГУ́РНЫ Уладзімір Барысавіч (н. 11.11.1941, с. Тоцкае Арэнбургскай вобл., Расія), бел. спартсмен і трэнер (парашутны спорт). Засл. майстар спорту (1973), засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1976), засл. трэнер СССР (1979). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1962). Чэмпіён свету ў групавым скачку і камандным першынстве (1966), у акрабатычных скачках у асабістым (1968) і камандным (1972—76) пяршынствах. Абсалютны чэмпіён Еўропы (1975), СССР (1972). Чэмпіён СССР (1967, 1971—73, 1977—78). Шматразовы рэкардсмен свету, СССР. с. 537
ГУРО́ Алена Генрыхаўна (30.5.1877, С.-Пецярбург — 6.5.1913), руская пісьменніца і мастак. З 1890 вучылася ў школе Т-ва падтрымкі мастацтваў у Пецярбургу. У друку дэбютавала ў 1905 ілюстрацыямі да «Бабуліных казак» Ж.Санд і апавяданнем «Ранняя вясна». Прымыкала да літ. групы куба-футурыстаў. Першы зб. апавяданняў, вершаў і п’ес «Шарманка» (1909). Кніга «Асенні сон» (1912) напісана пад уплывам паэтаў-сімвалістаў. Самая значная кніга — «Нябесныя вярблюдзяняты» (1914). Творчасць Гуро адлюстроўвае пераходную стадыю ад імпрэсіянізму і сімвалізму да футурызму.
Тв.: Selected prose and poetry. Stockholm, 1988 (дзённік, вершы і проза, «Бедны рыцар»).
Літ.: Ковтун Е. Гуро, поэт и художник // Памятники культуры, 1976. М., 1977. с. 537
ГУРО́Н (Huron), возера ў Паўн. Амерыцы, у ЗША і Канадзе, другое па велічыні ў сістэме Вялікіх азёр. Пл. 59,6 тыс. км2. Даўж. 330 км, шыр. каля 293 км, глыб. да 208 м. Злучаецца р. Сент-Мэрыс і каналам Су-Сент-Мары з Верхнім воз., пралівам Макіна — з воз. Мічыган; сцёк па р. Сент-Клэр у воз. Эры. Рыбалоўства. Суднаходства. Гал. парты — Сарнія і Мідленд (Канада), Алпіна (ЗША). с. 537
ГУ́РСКАЯ Алена Сяргееўна (н. 21.2.1950, пас. Цялякава Уздзенскага р-на Мінскай вобл.), бел. літ.-знавец і крытык. Канд. філал. н. (1982), дац. (1992). Скончыла БДУ (1972). У 1974 — 92 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1992 у Бел. дзярж. пед. ун-це. Друкуецца з 1967. Даследуе праблемы маст. пошукаў у сучаснай бел. паэзіі, пытанні паэтыкі (манаграфія «Адказнасць перад часам: Нарыс творчасці К.Кірэенкі», 1986; арт. «Свабодны верш і сучасная беларуская паэзія», 1975; «Мастацкія пошукі лірыкі», 1980, і інш.). Аўтар кн. «Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1996, з Л.Гарэлік і Т.Грамадчанка). с. 537
ГУ́РСКІ Антон Іванавіч (н. 14.1.1936, в. Лугавая Капыльскага р-на Мінскай вобл.), бел. фалькларыст. Канд. філал. н. (1978). Скончыў Мінскі пед. Ін-т (1959). З 1959 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі. Даследуе фалькл. жанры (загадкі, песні, паданні, легенды). Аўтар кніг «Зімовая паэзія беларусаў» (1980), «З любоўю да народа» (1989), «Тайны народнай песні» (1994), раздзелаў у кнігах «Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць» (1967), «Праблемы сучаснага беларускага фальклору» (1969), «Беларуская фалькларыстыка» (1980). Складальнік тамоў збору «Беларуская народная творчасць»: «Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі» (1975), «Загадкі» (1972) і «Легенды і паданні» (1983, абедзве з М.Грынблатам), «Земляробчы каляндар» (1990), зб-каў фальклору «Дрэва кахання» (1980), «Сакрэт шчасця» (1986), «Бяздоннае багацце» (1990), «Самае галоўнае» (1992), «Музыка-чарадзей» (1995), «Не сілай, а розумам» (1997) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1986. І.У.Саламевіч. с. 537
ГУ́РСКІ Барыс Мікалаевіч (н. 3.9.1934, Мінск), бел. геолаг. Д-р геолага-мінералаг. н. (1974), праф. (1976). Скончыў БДУ (1957). З 1957 ва Упраўленні геалогіі, з 1967 у Мінскім пед. ун-це. Працы па геалогіі антрапагену і геамарфалогіі. Даследаваў ніжне- і сярэднеантрапагенавыя адклады, рэканструяваў этапы развіцця прыроды ў антрапагене на тэр. Беларусі, даследаваў будову антрапагенавых адкладаў бас. Сажа. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.
Тв.: Геология антропогена Белоруссии. Мн., 1973 (у сааўт.); Нижний и средний антропоген Белоруссии. Мн., 1974; Общая геология. Мн., 1976 (разам з Г.У.Гурскім); Историческая геология с элементами палеонтологии. Мн., 1979. с. 537
ГУ́РСКІ Ілья Данілавіч (26.4.1899, в. Замосце Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 11.8.1972), бел. пісьменнік. Засл. дз. культ. БССР (1969). Скончыў БДУ (1932). З 1924 у Галоўліце БССР, Галоўрэперткоме, у Галоўмастацтве БССР. У 1935—41 рэдактар газ. «Літаратура і мастацтва», у Вял. Айч. вайну — газ. «За свабодную Беларусь» і сатыр. лістка «Партызанская дубінка», у 1944—60 — час. «Беларусь». Друкаваўся з 1926. Аўтар п’ес «Дрыгва» (1928), «Качагары» (1930), «Маці» (1934), «Хлеб» (1948), «Свае людзі» (1950) і інш. У артыкулах 1930-х г. аддаў даніну вульгарнаму сацыялагізму. Асн. тэмы пасляваен. Творчасці: барацьба з ням.-фаш. захопнікамі (апавяданні, аповесць «Лясныя салдаты», 1945, раман «У агні», 1952, новая рэд. 1959), Кастр. рэвалюцыя ў Петраградзе і на Зах. фронце, у Беларусі (раман-хроніка «Вецер веку», 1966). Аўтар рамана-памфлета «Чужы хлеб» (1969). На бел. мову перакладаў творы М.Горкага, А.Чэхава, М.Твэна і інш.
Тв.: Лясныя салдаты: Апавяданні і аповесць. Мн., 1979; Расцвілі вішні: Апавяданні. Мн., 1989.
Літ.: Успаміны пра Ілью Гурскага. Мн., 1985. с. 537
ГУ́РСКІ (Górski) Канстанцін (1826, маёнтак Гурскі, Бяла-Падляскае ваяв., Польшча — 2.1.1898), польскі ваен. гісторык. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це, скончыў Акадэмію Генштаба ў Пецярбургу (1855). Прымаў удзел у руска-турэцкай вайне 1877—78. З 1888 у Варшаве. Асн. працы: «Бітва пад Грунвальдам» (1888), «Вайна Рэчы Паспалітай з Турцыяй у 1672—73 гг.» (1890), «Абарона граніц Рэчы Паспалітай ад татараў» (1891), «Гісторыя польскай пяхоты» (1893), «Гісторыя польскай кавалерыі» (1894), «Гісторыя польскай артылерыі» (1902). Н.К.Мазоўка. с. 538
ГУ́РСКІ Леанід Ільіч (н. 10.1.1936, Мінск), бел. вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела і мікраэлектронікі. Чл.-кар. АН Беларусі (1994), д-р тэхн. н. (1973), праф. (1978). Сын І.Д.Гурскага. Скончыў БПІ (1959). З 1961 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1993 у Вышэйшым атэстацыйным камітэце Беларусі (БелВАК). Навук. працы па фізіцы металаў, паўправаднікоў і дыэлектрыкаў, распрацоўцы тэхналогіі вытв-сці вял. інтэгральных мікрасхем. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.: Структура, топология и свойства пленочных резисторов. Мн., 1987 (у сааўт.); Интеллектуальные системы автоматизированного проектирования больших и сверхбольших интегральных микросхем. М., 1988 (у сааўт.); Проектирование микросхем. Мн., 1991. с. 538
ГУ́РСКІ Мікалай Іванавіч (4.6.1905, в. Свінка Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 5.7.1972), бел. мовазнавец. Канд. філал. н. (1950), праф. (1962). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1937). Настаўнічаў, выкладаў у БДУ, з 1944 у Мінскім пед. ін-це. Даследаваў пытанні бел., рус. і слав. мовазнаўства. Аўтар «Параўнальнай граматыкі рускай і беларускай моў» (1962; 2-е выд. 1972). Сааўтар шэрагу падручнікаў і дапаможнікаў для сярэдніх і вышэйшых навуч. устаноў («Беларуская мова», ч. 1—2, 1961— 62; «Руская мова», ч. 1—2, 1962—65, і інш.). І.К.Германовіч. с. 538
ГУРТ (ням. Gurt літар. пояс, папруга), у гатычнай архітэктуры арка з абчасаных клінападобных камянёў ці цаглін, якая ўмацоўвае рэбры крыжовага, сеткаватага, зорчатага і інш. формы скляпення; тое, што і нервюра. Гуртам наз. таксама прафіляваную гарыз. цягу, якая расчляняе фасад будынка на ярусы. с. 538
ГУРТ (у бел. муз. фальклоры), устойлівы ансамбль з некалькіх творча раўнапраўных спевакоў. Кожны з іх выконвае ў ансамблі пэўную функцыю, якая асэнсоўваецца як асаблівае майстэрства і замацоўваецца ў спец. тэрміналогіі: запявала «заводзіць» песню, тыя, што вядуць асн. напеў ніжняга голасу, — «басуюць», а выканаўца верхняга сольнага голасу «падводкі» «падымае» песню. Пашыраны пераважна ў паўд. раёнах Беларусі.
Літ.: Можейко З.Я. Песенная культура белорусского Полесья. Село Тонеж. Мн., 1971. С. 19—28. З.Я.Мажэйка. с. 538
ГУРТ , бакавая паверхня (рабро) манеты, абмежаваная плоскасцямі аверса і рэверса. З 2-й пал. 16 ст. на гурце некат. заходнееўрап. манет змяшчалі легенды (надпісы), з канца 17 ст. рабілі карбоўку (геам. або раслінны арнамент) з мэтаю ўскладніць падробку і псаванне манет. Пазней спец. апрацоўка гурта стала ўсеагульнай. с. 538
ГУРТАВО́Й Цімафей Іванавіч (23.2.1919, г.п. Грыгарыопаль, Малдова — 10.3.1981), малдаўскі дырыжор. Нар. арт. СССР (1967). Скончыў Кішынёўскую кансерваторыю (1949). Гал. дырыжор і маст. кіраўнік сімф. аркестра Малд. філармоніі (1953—79). З 1950 выкладаў у Кішынёўскім ін-це мастацтваў (праф. з 1977). У 1960 паставіў оперу «Сэрца Домнікі» ў Малд. т-ры оперы і балета. Дзярж. прэмія Малдовы 1972. с. 538
ГУ́РЧАНКА Людміла Маркаўна (н. 12.11.1935, г. Харкаў, Украіна), расійская актрыса. Нар. арт. СССР (1983). Скончыла Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1958). Яе мастацтву ўласцівы тэмперамент, лірызм, музыкальнасць. Выконвала камедыйныя, вострахарактарныя ролі ў кіно: «Карнавальная ноч», «Дзяўчына з гітарай», «Саламяны капялюшык» і «Нябесныя ластаўкі» (тэлевізійныя), «Мама». Яе драм. талент праявіўся ў фільмах: «Старыя сцены» (Дзярж. прэмія Расіі 1976), «Дваццаць дзён без вайны», «Сібірыяда», «Пяць вечароў», «Палёты ў сне і наяве», «Вакзал для дваіх» і інш. Выступае як эстр. спявачка. Аўтар кніг «Маё дарослае дзяцінства» (1982), «Апладысменты» (1987) і інш. с. 538
ГУ́РЫ (Guri), вадасховішча ў Венесуэле, на р. Карані (правы прыток р. Арынока), у каньёне Некуйма. Пл. 4250 км2, аб’ём 135 км3, даўж. 70 км. Створана (1968—86) для мэт энергетыкі. с. 538
ГУРЫ́ДЫ , дынастыя султанаў, якая правіла на тэр. сучаснага Афганістана і ч. Індыі ў 1148—1206. Паходзілі з роду Суры. Цэнтр заснаванай імі дзяржавы ахопліваў горную вобл. Гур у Афганістане (адсюль назва дынастыі), сталіцамі былі гарады Фірузкух і Газні. Найб. магутнасці дасягнулі ў час. праўлення братоў Гіяс-ад-дзіна Мухамеда (1163— 1203] і Шыхаб-ад-дзіна (Муіз-ад-дзіна ці Мухамеда Гуры, правіў у 1203—06), якія заваявалі амаль усе афг. землі, Сінд, Пенджаб, Бенарэс і інш. вобласці і гарады Індыі. Пасля ваен. паражэння Гурыдаў у барацьбе з харэзмшахамі іх дзяржава распалася (1206). с. 538
ГУРЫ́ЙСКАЕ КНЯ́СТВА , феадальная дзяржава на тэр. Зах. Грузіі (Гурыі) у 14 — пач. 19 ст. Уключала таксама тэр. Аджарыі з г. Батумі. Палітычна незалежная з 16 ст. Унутр. міжусобіцы і барацьба з Турцыяй прывялі Гурыйскае княства да заняпаду, а яго правіцелі сталі васаламі цароў Імерэты. У 18 ст. Аджарыя з Батумі, гарады Кабулеты і Хіна заваяваны туркамі. У 1811 Гурыйскае княства далучана да Рас. імперыі, у складзе яе захоўвала аўтаномію да 1828. с. 538
ГУРЫЛЁЎ Аляксандр Львовіч (3.9.1803, Масква — 11.9.1858), рускі кампазітар, піяніст. Музыцы вучыўся ў бацькі, прыгоннага музыканта Л.С.Гурылёва, дырыжора і скрыпача аркестра графа У.Р.Арлова. У 1831 разам з бацькам атрымаў вольную, працаваў у Маскве. Яркі прадстаўнік дэмакр. кірунку ў рус. рамансе. Многія яго песні сталі народнымі. Найб. вядомыя песні, блізкія да быт. раманса: «Матачка-галубачка», «Аднастайна гучыць званочак», «Сарафанчык», «Уецца ластаўка», а таксама рамансы «Разлука» («На заранку туманнага юнацтва»), «Вам не зразумець майго смутку» і інш. Значная галіна яго творчасці — фп. музыка, у якой вылучаюцца варыяцыі на тэмы нар. песень, рамансаў, опер, а таксама фп. п’есы. Збіраў і апрацоўваў нар. песні. с. 538
ГУ́РЫН Антон Іосіфавіч (28.9.1910, в. Шпількі Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 22.10.1962), Герой Сав. Саюза (1954), контр-адмірал (1951). Скончыў ваенна-марское вучылішча імя Фрунзе (1932), Ваенна-марскую акадэмію імя Варашылава (1948). У ВМФ з 1928. У 1935—40 штурман дывізіёна падводных лодак, камандзір падводнай лодкі, эскадранага мінаносца. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўн. флоце, камандзір дывізіёна эскадраных мінаносцаў; толькі з 1944 удзельнічаў у 18 баявых аперацыях, суправаджаў 95 транспартаў, камандаваў 10 аперацыямі па канваіраванні саюзных транспартаў і аперацыямі па пошуку падводных лодак ворага. З 1949 нач. штаба і камандзір злучэння караблёў, нач. кафедры Ваенна-марской акадэміі імя Варашылава. с. 538
ГУ́РЫН Валерый Мікалаевіч (н. 30.1.1938, г. Віцебск), бел. вучоны ў галіне фізіялогіі чалавека і жывёл. Акад. Нац. АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1986), д-р мед. н. (1974). Акад. Міжнар. славянскай АН адукацыі, мастацтваў і культуры (Расія), замежны чл. Акадэміі касманаўтыкі імя К.Э.Цыялкоўскага, акад. Міжнар. АН (Расійская секцыя; 1994). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1961). З 1963 у Мінскім мед. ін-це (з 1973 заг. кафедры нармальнай фізіялогіі), з 1984 дырэктар Ін-та фізіялогіі АН Беларусі, з 1995 адначасова акадэмік-сакратар Аддзялення медыка-біял. навук АН Беларусі. Навук. працы па нерв. і гарманальных механізмах тэрмарэгуляцыі арганізма. Прапанаваў канцэпцыю развіцця паталаг. станаў пры парушэнні працэсаў спалучэння тэрмарэгуляцыі і абмену складаных ліпідаў у арганізме. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.: Центральные механизмы терморегуляции. Мн., 1980; Обмен липидов при гипотермии, гипертермии и лихорадке. Мн., 1986; Терморегуляция и симпатическая нервная система. Мн., 1989; Механизмы лихорадки. Мн., 1993. с. 539
ГУ́РЫН Міхаіл Фёдаравіч (н. 8.11.1941, в. Радунь Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.), бел. археолаг, гісторык. Д-р гіст. н. (1991). Скончыў БДУ (1971). У 1966—76 працаваў у БПІ, з 1976 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Праводзіў археал. раскопкі паселішчаў жалезнага веку на Брэстчыне, Гомельшчыне, Магілёўшчыне і Міншчыне. Даследуе структуру чорных металаў, развіццё вытв-сці жалеза і кавальскай справы на Беларусі з сярэдзіны 1-га тыс. да н.э. Чл. Міжнар. к-та па вывучэнні стараж. металургіі.
Тв.: Древнее железо Белорусского Поднепровья (1 тысячелетие н. э.). Мн., 1982; Мир: Ист.-экон. очерк. Мн., 1985; Кузнечное ремесло Полоцкой Земли ІХ—XIII вв. Мн., 1987. с. 539
ГУ́РЫНА Ніна Мікалаеўна (30.6.1909, г. Растоў Яраслаўскай вобл., Расія — 9.9.1990), рускі археолаг. Д-р гіст. н. (1963). Скончыла Маскоўскі дзярж. ун-т (1930). У 1935—38 працавала ў Эрмітажы, з 1936 у Ін-це гісторыі матэрыяльнай культуры АН СССР (Ленінград). На Беларусі вывучала Краснасельскія крэменездабыўныя шахты (Ваўкавыскі р-н). Распрацавала методыку пошуку і даследавання шахтаў, дала іх характарыстыку, вызначыла датаванне і прыналежнасць да шнуравой керамікі культур. Даследавала больш за 50 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў на Панямонні і Падзвінні. с. 539
ГУ́РЫН-МАРАЗО́ЎСКІ Міхаіл Іванавіч (парт. псеўд. Стах, Ян; 19.11.1891, в. Ярэмічы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 16.3.1928), бел. паліт. дзеяч, удзельнік рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Пскоўскі настаўніцкі ін-т (1912). У 1-ю сусв. вайну ў арміі, пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 у Чырв. Арміі. Вучыўся ў Акадэміі Генштаба. З 1920 у Беларусі, уваходзіў у Бел. камуніст. арг-цыю, якая ў жн. 1920 улілася ў КП(б)Б. З 1921 рэдактар газет «Белорусская деревня», «Савецкая Беларусь». З 1924 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі. У 1924—25 чл. ЦК КПЗБ. Падтрымліваў ініцыятыву падрыхтоўкі ўзбр. паўстання ў Зах. Беларусі з мэтай далучэння яе да БССР, выступаў за аб’яднанне Беларусі. Адзін з лідэраў групоўкі ў ЦК КПЗБ (гл. Сэцэсія). За арганізацыю падп. друкарні ў Вільні зняволены польск. ўладамі ў беластоцкую турму. На працэсе 56-і над дзеячамі Бел. сялянска-работніцкай грамады ў якасці сведкі даў паказанні супраць Б.І.Тарашкевіча і С.А.Рак-Міхайлоўскага, якіх лічыў здраднікамі бел. справе. Аўтар успамінаў «З недалёкага мінулага» (1927). Кіраўніцтва КПП, КПЗБ і Камінтэрна абвясціла Гурына-Мазоўскага правакатарам, ён быў выключаны з партыі. Забіты С.А.Клінцэвічам у Вільні. Т.С.Процька, У.У.Грамовіч. с. 539
ГУРЫНО́ВІЧ Адам Гіляры Калікставіч [25.1.1869, б. фальварак Кавалі (Кавалькі), Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 4.2 (паводле інш. звестак 26 ці 29.1.1894), бел. паэт-дэмакрат, фалькларыст. Вучыўся ў Пецярбургскім тэхнал. ін-це (1887—93). Член, кіраўнік створанага ў 1889 нелегальнага «Гуртка моладзі польска-літоўскай, беларускай і маларускай», які аб’ядноўваў студэнтаў шэрагу пецярбургскіх ВНУ і быў звязаны з Г.В.Пляханавым. У 1893 арыштаваны і зняволены, відаць, у Петрапаўлаўскую крэпасць. З-за хваробы адпраўлены пад нагляд паліцыі ў бацькоўскі фальварак Крыстынопаль (Смаргонскі р-н), дзе і памёр ад чорнай воспы. На фарміраванне светапогляду Гурыновіча аказалі ўплыў распаўсюджанне марксізму ў Расіі, ідэі шляхецкіх рэвалюцыянераў і рэв. народніцтва 1880-х г., у т.л. бел. групы «Гоман». Пісаў на бел., рус. і польск. мовах. У паэзіі быў паслядоўнікам Ф.Багушэвіча (праграмны верш «Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею...»), выступаў з пазіцый рэалізму і народнасці, супраць сац., нац. і рэліг. ўціску, заклікаў да сац. барацьбы, да духоўнага абнаўлення (вершы «Перш душылі паны...», «Што ты спіш, мужычок...»). Пісаў у жанры пейзажнай («Бор», «Вясна») і элегічнай («Сцямнела на дворы і ціха кругом») лірыкі. Адзін з пачынальнікаў бел. дзіцячай паэзіі («Каток», «Рыбак»). На бел. мову пераклаў асобныя творы А. Пушкіна, І.Крылова, М.Някрасава, А.К.Талстога, А.Міцкевіча, Э.Ажэшкі, Я.Каспровіча, І.Франко. У Свянцянскім пав. зрабіў шмат запісаў бел. фальклору («Зборнік беларускіх твораў...», 1893). Упершыню яго творы апубл. (з уступным артыкулам Б.Тарашкевіча) у газ. «Беларускі звон» (1921). Частка рукапісаў спадчыны Гурыновіча зберагаецца ў БДАМ ЛІМ і Цэнтр. б-цы АН Літвы.
Тв.: У кн.: Беларускія пісьменнікі другой паловы XIX ст., Мн., 1956; Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд. Мн., 1988.
Літ.: Гульман Р.І. Новыя архіўныя матэрыялы пра Адама Гурыновіча // Беларуская літаратура: Даслед. і публ. Мн., 1958. [Вып.] 1; Шутовіч І. Адам Гурыновіч // Полымя. 1966. № 11; Саламевіч Я. Адам Гурыновіч — фалькларыст // Тамсама. 1969. № 1; Семашкевіч Р.М. Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе (канец XIX — пачатак ХХ ст.). Мн., 1971; Пачынальнікі: З гіст.-літ. матэрыялаў XIX ст., Мн., 1977; Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 1. 2 выд. Мн., 1989; Мальдзіс А. Невядомыя здымкі Адама Гурыновіча // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1983. № 4.
Р.М.Семашкевіч. с. 539
ГУРЫНО́ВІЧ Анатоль Емяльянавіч (н. 9.9.1924, в. Слатвін Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.), дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1949), Вышэйшую дыпламат. школу МЗС СССР (1951). Удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. З 1944 на сав. і гасп. рабоце. З 1951 у МЗС БССР, з 1957 у прадстаўніцтвах СССР і БССР пры ААН, заг. аддзела міжнар. эканам. арг-цый МЗС БССР, з 1961 нам. міністра, у 1966—90 міністр замежных спраў БССР. Мае дыпламат. ранг надзвычайнага і паўнамоцнага пасла. У 1966—90 узначальваў дэлегацыі БССР на сесіях Ген. Асамблеі ААН. Чл. ЦК КПБ у 1971—90. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1967—90. с. 539
ГУРЫНО́ВІЧ Георгій Паўлавіч (26.4.1933, г. Барысаў Мінскай вобл. — 25.2.1994, бел. фізік. Акад. АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1970), д-р фіз.-матэм. н. (1969), праф. (1970). Скончыў БДУ (1956). З 1959 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі АН Беларусі. Навук. працы па спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Выявіў залежнасць ступені палярызацыі свячэння раствораў арган. злучэнняў ад даўжыні хвалі ўзбуджальнага выпрамянення і па спектры люмінесцэнцыі. Распрацаваў шэраг метадаў фіз. кантролю ў вытв-сці, біялогіі і медыцыне. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.: Спектроскопия хлорофилла и родственных соединений Мн., 1968 (разам з А.Н.Сеўчанкам, К.М.Салаўёвым); Квантовая эффективность элементарных стадий фотохимических реакций хлорофилла // Молекулярная фотоника. Л., 1970; Первичные физические процессы фотосинтеза (разам з А.П.Лосевым, Э.І.Зянькевічам) // Хлорофилл. Мн., 1974. М.І.Токараў. с. 539
ГУРЫНО́ВІЧ Хведар Хведаравіч (н. 14.9.1950, в. Крывічы Салігорскага р-на Мінскай вобл.), бел. паэт. Скончыў БДУ (1981). Працаваў на будоўлі, на Мінскім электратэхн. з-дзе, у рудаўпраўленні і на рамонтна-мех. заводзе ў Салігорску. З 1986 у газ. «Калійшчык Салігорска». Друкуецца з 1969. Роздум над разнастайнымі праблемамі сучаснасці і гісторыі, лёсам роднага слова, прыроды роднага краю ў зб-ках «Хлеб і соль» (1980), «Шматгалосная кветка» (1983), «Дачыненне» (1991), «Вішня цвіце» (1992), «Пасадзім па дрэўцу» (1993), «Што я ўнуку скажу» (1996). с. 540
ГУ́РЫНСКАЯ КАРЦІ́ННАЯ ГАЛЕРЭ́Я , філіял Нац. маст. музея Беларусі. Адкрыта ў 1976 у в. Гурыны Мазырскага р-на Гомельскай вобл. як музей на грамадскіх пачатках, з 1978 галерэя, філіял Нац. маст. музея. Размешчана ў будынку б. Школы. 7 выставачных залаў, плошча 210 м2; больш за 200 твораў бел. жывапісу, скульптуры, графікі, дэкар.-прыкладнога мастацтва. с. 540
ГУ́РЫЧ Соф’я Якаўлеўна (н. 29.12.1919, Мінск), бел. актрыса, рэжысёр т-ра і радыё. Засл. работнік культуры Беларусі (1985). Скончыла Бел. студыю пры Цэнтр. тэатр. вучылішчы ў Ленінградзе (1937). Працавала ў Т-ры юнага гледача БССР (1937—41). Дыктар на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь», у Брэсцкім і Гомельскім абл. драм. т-рах. У 1967—86 гал. рэжысёр літ.-драм. вяшчання Бел. рэсп. радыё. Ажыццявіла больш за 200 радыёпастановак, пераважна твораў бел. пісьменнікаў (у большасці была і аўтарам інсцэніровак). Дзярж. прэмія Беларусі 1984 за радыёпастаноўкі «Хамуціус» паводле А.Куляшова і «Рыбакова хата» паводле Я.Коласа. с. 540
ГУ́РЫЯ , гістарычная вобласць на З Грузіі (сучасныя Махарадзеўскі, Чахатаурскі і Ланчхуцкі р-ны Грузіі). У 14 — пач. 19 ст. тут існавала Гурыйскае княства. У 1811—1917 у складзе Расіі. На яе тэр. адбыліся 2 сял. паўстанні супраць рас. адміністрацыі і мясц. памешчыкаў (у 1841 і 1905), ліквідаваныя рас. войскамі. З 1918 у складзе Грузіі. с. 540
ГУРЭ́ВІЧ Іосіф Рыгоравіч (н. 26.3.1929, г. Курган, Расія), бел. вучоны ў галіне цепла- і масаабмену. Д-р тэхн. н. (1978). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз. ін-т (1951). З 1952 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац. АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні пераўтварэнняў хім. энергіі паліва ў электрычную (тэорыя сітаватых электродаў з вадкім палівам, прынцыпы і ўмовы самарэгулявання работы эл.-хім. генератараў энергіі і інш.). Удзельнічаў у стварэнні першых у СССР паліўных элементаў для касм. апаратаў.
Тв.: Кристаллический триод и его применение. Мн., 1957 (разам з М.М.Сімкіным); Жидкостные пористые электроды. Мн., 1974 (разам з Ю.М.Вальфковічам, У.С.Багоцкім). А.І.Болсун. с. 540
ГУРЭ́ВІЧ Міхаіл Іосіфавіч (12.1.1883, в. Рубаншчына Курскай вобл., Расія — 25.11.1976), савецкі авіяканструктар. Герой Сац. Працы (1957), д-р тэхн. н. (1964). Скончыў Харкаўскі тэхнал. ін-т (1925). З 1929 на прадпрыемствах авіяц. прам-сці. З 1938 нам. гал. канструктара, у 1957—64 гал. канструктар. З А.І.Мікаянам стварыў знішчальнікі МіГ (Міг-1, -3, -9, -15, -19, -21 і інш.), шэраг скорасных рэактыўных самалётаў. Ленінская прэмія 1963, Дзярж. прэмія СССР 1941, 1947, 1948, 1949, 1952, 1953. с. 540
ГУРЭ́ВІЧ Сямён Шоламавіч (20.12.1915, г. Чэрвень Мінскай вобл. — 23.4.1982), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Тамбоўскае кав. вучылішча (1942). У Чырв. Арміі з 1935. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на Зах., Бранскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах. Камандзір узвода сувязі лейтэнант Гурэвіч вызначыўся ў ноч на 25.9.1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пн ад с. Даматкань Днепрапятроўскай вобл. (Украіна). Пасля вайны працаваў у Мінску на прамысл. прадпрыемствах. с. 540
ГУРЭ́ВІЧ Фрыда Давыдаўна (1.1.1912, Рыга — 8.9.1988), археолаг. Канд. гіст. н. (1937). Скончыла Ленінградскі пед. ін-т (1932). З 1937 працавала ў Ін-це гісторыі матэрыяльнай культуры, Ленінградскім аддз. Ін-та археалогіі АН СССР. У выніку вывучэння помнікаў археалогіі Бел. Панямоння выказала меркаванне, што да апошніх стагоддзяў 1-га тыс. н.э. яго засялялі ўсх.-балцкія плямёны. Распрацоўвала пытанні ўзнікнення і развіцця стараж. гарадоў Верх. Панямоння.
Тв.: Древности Белорусского Понеманья. М.; Л., 1962; Древний Новогрудок: Посад — окольный город. Л., 1981; Древние города Белорусского Понеманья. Мн., 1982. с. 540
ГУРЭ́ВІЧ Эсфір Саламонаўна (н. 22.11.1921, мяст. Татарск Манастыршчынскага р-на Смаленскай вобл., Расія), бел. літ.-знавец і крытык. Д-р філал. н. (1973). Скончыла Маскоўскі пед. ін-т (1941). З 1950 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкуецца з 1948. Даследуе гісторыю бел. л-ры (творчасць Я.Купалы, Я.Маўра, М.Лынькова, В.Віткі, Я.Брыля і інш.), праблемы бел. дзіцячай л-ры («Беларуская дзіцячая літаратура (1917—1967)», 1970; «Дзіцячая літаратура Беларусі», 1982; «Янка Маўр», 1983).
Тв.: Творчая гісторыя раманаў Мікалая Астроўскага. Мн., 1957; Пафас гераізму: Сучасная сав. проза аб Вялікай Айчыннай вайне. Мн., 1979; Боль и тревога наши: Дети, война, литература. Мн., 1986. с. 540
ГУР-ЭМІ́Р , Гуры-Эмір, маўзалей у Самаркандзе, магільны склеп Цімура і Цімурыдаў. Выдатны помнік сярэдневяковай архітэктуры Сярэдняй Азіі. Пабудаваны ў 1403—04 паводле загаду Цімура на тэр. арх. комплексу Мухамед-Султана (канец 14 ст., захаваўся часткова).
Васьмігранны аб’ём маўзалея ўвянчаны велічным сфераканічным рабрыстым купалам на высокім барабане. Абліцоўка будынка паліхромная. Уваход са двара аформлены порцікам з керамічнымі мазаікамі. У 1420-я г. да маўзалея дабудаваны скляпеніста-купальныя памяшканні. У інтэр’еры панэль з оніксу, паліхромная размалёўка, надмагіллі з мармуру і чорна-зялёнага нефрыту. Рэстаўрыраваны ў 1967. с. 540
ГУРЭ́ЦКІ (Górecki) Генрык Мікалай (н. 6.12.1933, Чарніца, Катавіцкае ваяв., Польшча), польскі кампазітар. Чл. Польскай АН (1994). Вучыўся ў Дзярж. вышэйшай школе музыкі ў Катавіцах (1955—60), з 1968 выкладае ў ёй (з 1977 праф., у 1975—79 рэктар). Прымыкаў да авангардысцкіх кірункаў (1-я сімфонія, 1959; вак.-інстр. твор «Генезіс», 1962—63). У канцы 1960-х г. прыйшоў да радыкальнага спрашчэння выразных сродкаў, у т.л. заснаваных на традыцыях хар. поліфаніі. Сярод інш. твораў: вак.-сімф. паэма «Ad matrem» (1971); «Капернікаўская сімфонія» (2-я, 1972), «Сімфонія сумных песень» (3-я, 1976); «Рэфрэн» (1965) і «Старапольская музыка» (1969) для аркестра; канцэрт для клавесіна з аркестрам (1980). 1-я прэмія на Міжнар. трыбуне кампазітараў ЮНЕСКА (1973). Дзярж. прэмія Польшчы 1973. с. 540
ГУС (Goes) Хуга ван дэр [каля 1435, г. Гент (?), Бельгія — 1482], нідэрландскі жывапісец эпохі Адраджэння. Працаваў пераважна ў Генце, з 1475 у манастыры Родэндале (каля Бруселя). Творчасці Гуса, які працягваў традыцыі Я. ван Эйка і Р. ван дэр Вэйдэна, характэрна мужная праўдзівасць вобразаў і напружаны драматызм дзеяння. У свае кампазіцыі з некаторай умоўнасцю прасторавай і маштабнай суаднесенасцю фігур уводзіў ярка індывідуальныя па характарыстыцы персанажы, аб’яднаныя агульным перажываннем («Грэхападзенне», каля 1470; трыпціх «Пакланенне пастухоў», або т. зв. алтар Партынары, каля 1474— 75). Рысы, уласцівыя жывапісу позняй готыкі (драм. экстатычнасць вобразаў, напружанасць кантрастнага гучнага каларыту), праявіліся ў карціне «Успенне Божай Маці». с. 541
ГУС (Hus) Ян (1371, мяст. Гусінец, Чэхія — 6.7.1415), чэшскі мысліцель, пісьменнік, заснавальнік і ідэолаг ранняй чэш. Рэфармацыі, нац. герой чэш. народа. Скончыў Пражскі ун-т (1393), з 1401 дэкан у ім, з 1409 рэктар. З 1402 прапаведнік у Віфлеемскай капліцы ў Празе. Рэфарматарскія погляды Гуса сфарміраваліся пад уплывам вучэння Дж.Уікліфа і выкладзены ім у казаннях і шматлікіх працах (гал. «Трактат аб царкве», 1413). Адмаўляючы царк. аўтарытэты, Гус прызнаваў выключнай крыніцай веры Свяшчэннае пісанне, царкву лічыў містычным целам, галава якога — Хрыстос, а члены — людзі, абраныя Богам. Выкрываў злоўжыванні і маральны заняпад каталіцкага духавенства, патрабаваў секулярызацыі царк. зямель. Ідэалам для Гуса была раннехрысціянская царква. Асн. прынцыпам гуманізму і зброяй грамадскага пераўтварэння лічыў пазнавальны розумам «закон Божы», якім павінен кіравацца кожны чалавек. Выступаў супраць ням. панавання ў Чэхіі. Быў прыхільнікам мірнай тактыкі, лічыў мажлівым рэфармаваць царкву і грамадства з дапамогай каралеўскай улады. Яго асн. патрабаванні сталі лозунгамі гусіцкіх войнаў. Пераклаў на чэш. мову Біблію, удасканаліў сістэму чэш. арфаграфіі («Багемская арфаграфія», 1410). У 1412 адлучаны ад царквы. Выкліканы на царк. сабор у Канстанцу (1414), аб’яўлены ерэтыком і паводле пастановы сабору спалены.
Літ.: Novotný V., Kybal V. Jan Hus. яп } T. 1—5. Praha, 1919—31; Vooght P. de L’Hérésie de Jean Huss. Paris, 1960; Spinka M. Jonn Hus. Princeton, 1979. с. 541
ГУСА́К Аляксей Адамавіч (н. 1.11.1927, в. Іванкаўшчына Мазырскага р-на Гомельскай вобл.), бел. матэматык. Канд. фіз.-матэм. н. (1956), праф. (1976). Скончыў БДУ (1952). З 1955 у БДУ. Навук. працы па тэорыі механізмаў, лікавых метадах, методыцы выкладання вышэйшай матэматыкі, гісторыі матэматыкі. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Вышэйшая матэматыка» (т. 1—2, 1976—78), «Задачы і практыкаванні па вышэйшай матэматыцы» (ч. 1—2, 1972—73) і інш.
Тв.: Ряды и кратные интегралы. Мн., 1970; Теория приближения функций: Ист. очерк. Мн., 1972. с. 541
ГУ́САК (Husák) Густаў (10.1.1913, в. Доўбраўда, каля г. Браціслава, Славакія — 1991, славацкі і чэшскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Браціслаўскі ун-т (1937). З 1933 чл. кампартыі Чэхаславакіі (КПЧ). У 2-ю сусв. вайну адзін з кіраўнікоў славацкага нац. паўстання 1944. Чл. ЦК КПЧ (1945, 1949—51). У 1946—50 старшыня Корпуса ўпаўнаважаных (аўтаномнага ўрада) Славакіі. Абвінавачаны ў «нацыяналіст. ухілах», у 1951 арыштаваны і зняволены, у 1960 вызвалены, у 1963 рэабілітаваны. У перыяд «пражскай вясны» 1-ы сакратар ЦК КП Славакіі, падтрымаў увод войск 5 дзяржаў-удзельніц Варшаўскага дагавора ў Чэхаславакію (жн. 1968). З 1969 1-ы сакратар, з 1971 ген. сакратар ЦК КПЧ. Праводзіў палітыку т. зв. нармалізацыі (адыход ад рэформ «пражскай вясны»). З 1975 прэзідэнт Чэхаславакіі. У 1987 быў вымушаны падаць у адстаўку з пасады ген. сакратара ЦК КПЧ, у 1989 — з пасады прэзідэнта. Аўтар кн. «Сведчанне пра Славацкае нацыянальнае паўстанне» (нап. Ў 1964). Н.К.Мазоўка. с. 541
ГУСА́К Мікалай Адамавіч (н. 7.1.1940, в. Іванкаўшчына Мазырскага р-на Гомельскай вобл.), бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1988). Брат А.А.Гусака. Скончыў БДУ (1961). З 1961 у Ін-це фізікі Нац. АН Беларусі, з 1987 у Міжгаліновым ін-це павышэння кваліфікацыі пры БПА (з 1989 праф.). Навук. працы па электраоптыцы і фізіцы паўправаднікоў. Распрацаваў электрааптычныя лінзы з аптычнай сілай, залежнай ад знешняга эл. поля, і электрааптычныя дыфлектары для адхілення лазернага пучка.
Тв.: Релаксация заряда в анизотропном полупроводнике в квадрупольном электрическом поле // Ковариантные методы в теоретической физике. Оптика и акустика. Мн., 1986. с. 541
ГУСА́К Сяргей Адамавіч (2.4.1930, в. Іванкаўшчына Мазырскага р-на Гомельскай вобл. — 20.12.1969), бел. крытык і літ.-знавец. Канд. філал. н. (1966). Брат А.А.Гусака і М.А.Гусака. Скончыўшы БДУ (1955), настаўнічаў. З 1960 у НДІ педагогікі, у 1962 у Мін-ве асветы БССР, з 1965 у БДУ. У 1968—69 рэктар Брэсцкага пед. ін-та. Друкаваўся з 1959. Даследаваў праблемы сучаснай бел. прозы (апавяданні В.Адамчыка, Я.Брыля, М.Даніленкі, М.Капыловіча, І.Навуменкі, Б.Сачанкі і інш., раманы І.Шамякіна, М.Лобана і інш.).
Тв.: Аляксей Кулакоўскі. Мн., 1967; Пафас праўды. Мн., 1973. с. 541
ГУСАКО́Ў Валянцін Кузьміч (н. 3.2.1933, в. Ужляціна Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р біял. н. (1975), праф. (1977). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1959). З 1961 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па вывучэнні сакраторна-ферментатыўнай дзейнасці стрававальнага тракту ў розных відаў с.-г. жывёл. с. 541
ГУСАКО́Ў Уладзімір Рыгоравіч (н. 12.2.1953, в. Батвінава Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.), бел. вучоны-эканаміст. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1996). Д-р эканам. н. (1994). Скончыў Бел. с.-г. акадэмію (1976). У 1979—96 у Беларускім НДІ эканомікі і інфармацыі аграпрамысл. комплексу (з 1994 дырэктар). Навук. працы па метадалогіі эканам. развіцця сельскай гаспадаркі і стратэгіі агр. рэформы, тэорыі гасп. механізму аграпрамысл. комплексу.
Тв.: Хозрасчет в сельском хозяйстве. Мн., 1990 (у сааўт.); На пути к рынку. Мн., 1992; Рынок продовольствия и сырья: тенденции и стратегия. Мн., 1996 (у сааўт.). с. 541
ГУСАКО́ЎСКІ Іосіф Іракліевіч (25.12.1904, в. Вародзькаў Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл. —20.2.1995), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945), ген. арміі (1968). Скончыў кав. школу (1931), бранятанк. (1932) і штабныя (1934) курсы, Ваен. акадэмію Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1928, на камандных і штабных пасадах. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на Зах., Варонежскім, 1-м Укр., 1-м і 2-м Бел. франтах: нач. штаба танк. палка, брыгады. Удзельнік аперацыі пад Ельняй (1941), бітвы пад Масквой, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы, баёў за Берлін. Вызначыўся ў час Львоўска-Сандамірскай (1944) і Вісла-Одэрскай (1945) аперацый. Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі, з 1963 на адказных пасадах у Мін-ве абароны СССР. Дэп. Вярх. Савета СССР (1962—70). У Магілёве ўстаноўлены яго бюст. с. 542
ГУСА́РАЎ Мікалай Іванавіч (3.8.1905, г. Нікалаеўск, Расія — 17.3.1985), савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Вучыўся ў Маскоўскім авіяц. ін-це (1931—33, 1937—38). У 1922—27 на камсам. рабоце. У 1925 уступіў у Камуніст. партыю. З 1938 1-ы сакратар Пермскага абкома ВКП(б), з 1946 інспектар Сакратарыята ЦК ВКП(б). З 7.3.1947 да 3.6.1950 1-ы сакратар ЦК КП(б)Б, чл. Бюро ЦК КП(б)Б. Потым на парт. рабоце ў Туле, у ЦК КПСС, у Савеце Міністраў РСФСР. Канд. у чл. ЦК ВКП(б) у 1939—52. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1937—50. с. 542
ГУСА́РАЎ Рыгор Андрэевіч (6.2.1906, в. Алешня Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 23.12.1943), Герой Сав. Саюза (1944). У Вял. Айч. вайну на фронце з вер. 1941. Камандзір аддзялення сяржант Гусараў вызначыўся ў 1943 у баях у Верхнедняпроўскім р-не Днепрапятроўскай вобл. (Украіна): 28 вер. ў ліку першых фарсіраваў Дняпро, заняў з узводам зручны рубеж, чым садзейнічаў пераправе інш. падраздзяленняў палка. с. 542
ГУСА́РКА , вёска ў Клімавіцкім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 7 км на ПнУ ад горада і 10 км ад чыг. ст. Клімавічы, 131 км ад Магілёва. 97 ж., 41 двор (1997). Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. с. 542
ГУСА́РЫ (венг. huszár, адз. л.), від кавалерыі ў арміях еўрап. дзяржаў у 15 — пач. 20 ст. З’явіліся ў Венгрыі ў 1458 пры каралю Мацьяшы І Корвіне як конныя атрады дваранскага апалчэння, якія камплектаваліся паводле прынцыпу вылучэння аднаго ўзбр. конніка ад кожных 20 дваранскіх двароў (адсюль назва). З 16 ст. гусары вядомы ў Польшчы і Беларусі (у складзе войска ВКЛ, існавалі да канца 18 ст.), з 1634 — у Расіі (пераважна лёгкая кавалерыя, асабліва вызначыліся ў вайну 1812, выкарыстоўваліся да 1917), з канца 17 — пач. 18 ст. — у Францыі, Аўстрыі, Прусіі (лёгкая конніца для дзеянняў у тыле і на флангах праціўніка, вядзення разведкі і праследавання).
Літ.: Сагановіч Г.М. Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Мн., 1994. С. 39-43. с. 542
«ГУСАРЫ́» , «Гусарыкі», бел. нар. танец. Блізкі да карагода. Муз. памер 2/4 або 4/4. Тэмп павольны. Выканаўцы ходзяць, узяўшыся за рукі і спяваючы песню, свараюць розныя фігуры: круг, вароты, запляценні і інш. Зафіксаваны ў Магілёўскай вобл. На нар. першааснове ў харэаграфічным ансамблі «Харошкі» створаны арыгінальны канцэртны танец. Ю.М.Чурко. с. 542
«ГУСАЧО́К» , бел. нар. танец. Блізкі да карагода. Муз. памер 2/4. Тэмп павольны. Танцоры імітуюць рухі гусей за важаком: нетаропкі, з боку ў бок крок, звілістыя лініі, спіралі ў малюнку. Часта суправаджаецца прыпеўкамі: «Гэй, гэй, гусачок, // Ці харошы касначок? //Гэр, гэр, гуска, // Ці хароша хустка?». Зафіксаваны ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях. с. 542
ГУ́СЕВА Іна Сяргееўна (н. 12.2.1930, г. Фергана, Узбекістан), бел. вучоны ў галіне антрапалогіі і генетыкі. Д-р біял. н. (1982), праф. (1983). Скончыла Ферганскі настаўніцкі ін-т (1951), Сярэднеазіяцкі ун-т (1959, Ташкент). У 1973—87 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па дэрматагліфіцы, эвалюцыі аддзела твару чэрапа чалавека ў антрапа- і расагенезе, эвалюцыйным і канстытуцыянальным аспектах адаптыўнай нормы папуляцыі.
Тв.: Морфогенез и генетика гребешковой кожи человека. Мн., 1986; Прырода чалавека, чалавек у прыродзе. Мн., 1992 (разам з А.І.Мікулічам); Ён і яна: Эцюды па генетыцы і эвалюцыі полу. Мн., 1995 (з ім жа). с. 542
ГУ́СЕВА Ларыса Нічыпараўна (н. 8.8.1933, Мінск), бел. літ.-знавец і крытык. Канд. філал. н. (1966), дац. (1979). Скончыла БДУ (1955). У 1956—68 у Ін-це л-ры АН Беларусі, у 1973—82 у БДУ (1968—72 у Нью-Йорку, 1982—88 у Аўстрыі). Друкуецца з 1964. Даследуе творчасць М.Багдановіча, Я.Коласа, К.Чорнага, Я.Брыля, сучасную прозу, традыцыі стараж. рус. і бел. л-р, пытанні тэксталогіі. Аўтар манаграфіі «Янка Брыль — мастак» (1968). Складальнік хрэстаматыі «Старажытная руская літаратура ў даследаваннях» (1979, з Л.Кароткай), метадычнага дапаможніка «Гісторыя старажытнай рускай літаратуры і літаратуры XVIII ст.» (1982, з Кароткай). с. 542
ГУСЕ́ЛЬНІКАВА Ніна Іванаўна (н. 2.10.1924,
г. Ніжні Ноўгарад, Расія), бел. і рус. спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Засл. арт. Беларусі (1951). Скончыла Бел. кансерваторыю (1950). У 1949—52 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, у 1952—64 — Вял. т-ра ў Маскве. На бел. сцэне стварыла пранікнёныя вобразы Марфы («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Антаніды («Іван Сусанін» М.Глінкі), Мікаэлы («Кармэн» Ж.Бізэ), Джыльды, Віялеты («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Лакмэ («Лакмэ» Л.Дэліба), Цэрліны («Фра-Д’ябала» Ф.Абера), Разіны («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Аксаны («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Дуні («Марозка» М.Красева). Лаўрэат конкурсу 2-га Сусв. кангрэсу студэнтаў (1950, Прага). Б.С.Смольскі. с. 542
ГУ́СЕНІЧНЫ ХОД , прыстасаванне (рухач) самаходных машын, асн. часткай якога з’яўляецца гусеніца. Гэта суцэльны метал. або гумаметал. ланцуг з шарнірна злучаных звёнаў, які прыводзіцца ў рух вядучымі коламі машыны. Гусеніца верціцца разам з коламі і апорнымі каткамі, падкладваецца пад іх і стварае бясконцы пуць з супраціўленнем руху значна меншым, чым на грунце. Вял. паверхня гусеніц забяспечвае нізкі ціск на глебу, павялічвае счапленне з грунтам і праходнасць машыны. Гусенічны ход выкарыстоўваецца ў трактарах, торфаўборачных і дарожных машынах, экскаватарах, трубаўкладчыках, снегаходах, танках, цягачах і інш. с. 543
ГУСЕПАДО́БНЫЯ , пласціністадзюбыя (Anserformes), атрад вадаплаўных птушак. 2 сям.: паламедэі (Anhimidae, 2 роды, 3 віды; жывуць у Паўд. Амерыцы па ўзбярэжжах мелкаводных вадаёмаў) і качыныя (43 роды, 147 відаў, пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды). У сям. качыных 3 падсям.: паўлапчатыя гусі, гусіныя (лебедзі, казаркі, гусі, дрэвавыя качкі) і качыныя (крахалі, пяганкі, качкі). У Чырв. кнізе МСАП 15 відаў гусепадобных. На Беларусі 30 відаў з сям. качыных, з іх 14 відаў гняздуюцца, 11 пралётных, 5 выпадкова залётных. У Чырв. кнігу занесена 8 відаў: белавокі нырэц, свіязь, шылахвостка, вялікі і даўгадзюбы крахалі, звычайны гогаль (гл. Гогаль), лебедзь-шыпун, чырвонаваллёвая казарка.
Даўж. цела гусепадобных 38—180 см, маса ад 300 г (чырок-траскунок) да 13 і больш кг (лебедзь-шыпун). Цела ўкрыта густым пухам і пер’ем і змазваецца сакрэтам копчыкавай залозы. Афарбоўка разнастайная, розная ў самцоў і самак. Шыя доўгая, ногі кароткія, з плавальнай перапонкай. Дзюба падоўжаная, плоская. Большасць відаў — манагамы. Гняздуюцца парамі. Гнёзды каля вады на беразе або на вадзе сярод расліннасці, зрэдку ў дуплах дрэў і інш. Нясуць 2—15 яец. Вывадкавыя птушкі. Корм раслінны і жывёльны. Многія — аб’екты палявання, птушкагадоўлі. Гл. таксама Гусі свойскія. Л.В.Кірыленка. с. 543
ГУ́СЕРЛЬ (Husserl) Эдмунд (8.4.1859, г. Просніц, Чэхія — 26.4.1938), нямецкі філосаф, заснавальнік фенаменалогіі. Праф. у Гале, Гётынгене і Фрайбургу. Паводле Гусерля, філасофія не мае ніякіх адносін ні да навакольнага свету, ні да навук, што яе вывучаюць; яе прадмет — гэта толькі з’явы (феномены) свядомасці, якія разглядаюцца як адзіныя і непасрэдна дадзеныя. Гэтыя феномены ён разглядаў як абсалютныя сутнасці, што маюць усеагульнае значэнне і не залежаць ад індывід. свядомасці; асабістыя перажыванні суб’екта, яго ўспрыманне і інтуіцыя складаюць асн. крытэрый ісціны. Ідэі Гусерля сталі філас. асновай экзістэнцыялізму, паўплывалі на развіццё філас. антрапалогіі неатамізму, структуралізму, некат. навук. школ у псіхалогіі, псіхіятрыі, літ.-знаўстве, метадалогіі навукі.
Тв.: Husserliana. Gesammelte Werke. Bd. 1— 26. Den Haag, 1950—84; Рус. Пер. — Логические исследования. Ч. 1. Пролегомены к чистой логике. СПб., 1909; Кризис европейского человечества и философия // Вопр. философии. 1986. № 3; Логические исследования. Т. 2, ч. 1. Исследования по феноменологии и теории познанния. Исслед. V. Об интенциональных переживаниях и их «содержаниях» // Проблемы онтологии в современной буржуазной философии. Рига, 1988. В.В.Краснова. с. 543
ГУ́СЕЎ Анатоль Дзмітрыевіч (н. 22.6.1928, ст. Жыжыца Велікалуцкай вобл., Расія), бел. філосаф. Д-р філас. н. (1979), праф. (1980). Скончыў БДУ (1952). З 1954—64 выкладаў у БДУ, з 1973 заг. кафедры ў Рэсп. ін-це вышэйшай школы пры БДУ (з перапынкамі; у 1968—72, 1982—88 у Сакратарыяце ААН у Нью-Йорку, Вене). Кіраўнік Цэнтра па інфармацыі і навучанні ў галіне правоў чалавека і грамадз. адукацыі Рэсп. ін-та вышэйшай школы пры БДУ. Аўтар прац па праблемах сацыяльнай філасофіі і паліталогіі. Прэзідэнт Бел. асацыяцыі палітолагаў, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі садзеяння ААН.
Тв.: Общество и личность. Мн., 1963; Социальная политика США: классовая сущность, проблемы, противоречия. Мн., 1980. с. 543
ГУ́СЕЎ Валянцін Іванавіч (6.5.1911, с. Александрыя Стаўрапольскага краю, Расія — 17.7.1983), бел. архітэктар, педагог. Засл. архітэктар Беларусі (1969). Скончыў Маскоўскі арх. ін-т (1936). З 1936 выкладчык БПІ, у 1959—78 у Бел. тэатр.-маст. ін-це. У творах выкарыстоўваў кампазіцыйныя прыёмы і формы класічнай архітэктуры. Асн. работы: Дом афіцэраў у Бабруйску, ф-ка піяніна ў Барысаве (абодва 1937), пасёлкі пры торфапрадпрыемствах у Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай абл. (1937—39); праекты аднаўлення і рэканструкцыі разбураных у Айч. вайну акруговага Дома афіцэраў, жылых дамоў і адм. будынкаў у Мінску (1945—46), забудова праспекта Кірава ў Віцебску. с. 543
ГУ́СЕЎ Васіль Фёдаравіч (11.1.1927, в. Зарэчча Валагодскай вобл., Расія — 1.2.1991), рускі і бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1977). Скончыў тэатр. студыю пры Валагодскім драм. т-ры (1944). Працаваў у Волагдзе, Уральску, Камянец-Падольску, Даўгаўпілсе. З 1963 у Магілёўскім абл. драм. т-ры. Яго майстэрства вызначалася ўменнем спасцігаць сутнасць вобраза і псіхалагічна матываваць яго дзеянні, знаходзіць нечаканыя вонкавыя рысы, уласцівыя персанажу. Выконваў драм. і камедыйныя ролі. Сярод іх: палкоўнік Кусонскі («Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Шахматаў («Аперацыя «Мнагажэнец» А.Дзялендзіка), Дасцігаеў («Дасцігаеў і іншыя» М.Горкага), Крогстад («Нора» Г.Ібсена), Акаёмаў («Машачка» А.Афінагенава), маркіз Фарліпопалі («Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні), Дон Луіс («Дон Жуан» Мальера) і інш. с. 543
ГУ́СЕЎ Віктар Міхайлавіч (30.1.1909, Масква — 23.1.1944), рускі паэт і драматург. Асн. тэма зб-каў вершаў «Паход рэчаў» (1929), «Слова брыгадзіра» (1932), «Сыны дыктатуры» (1934) і інш. — пафас працы. Аўтар папулярных песень «Полечка-поле», «Як за Камай за ракой» і інш., п’есы ў вершах «Слава» (1936), камедый «Дружба» (1938), «Вясна ў Маскве» (1941), кінасцэнарыяў «Свінарка і пастух» (1941, Дзярж. прэмія СССР 1942), «У шэсць гадзін вечара пасля вайны» (1944, Дзярж. прэмія СССР 1946). Бываў на Беларусі, перакладаў вершы Я.Купалы, Я.Коласа і інш.
Тв.: Соч. Т. 1—2. М., 1955; Пьесы. М., 1959. с. 543
ГУ́СЕЎ Віктар Яўгенавіч (н. 2.5.1918, г. Марыупаль, Украіна), рускі фалькларыст-славіст. Акад. Расійскай АН (1994). Д-р гіст. н. (1966), праф. (1971). Старшыня камісіі слав. фальклору пры Міжнар. к-це славістаў. З 1921 жыў у Гомелі, дзе скончыў муз. тэхнікум. Пад уплывам выкладчыкаў — кампазітараў Р.Пукста і А.Туранкова — запісваў бел. нар. песні ад маці і бабулі, ураджэнкі Гродзеншчыны. Працаваў у Чэлябінскім пед. ін-це (1945—54). З 1955 у Ін-це рус. л-ры Рас. АН (Пушкінскі дом). З 1969 у Ін-це тэатра, музыкі і кіно (С.-Пецярбург). Аўтар прац па гісторыі і тэорыі фальклору, эстэтыцы, нар. т-ры, параўнальным вывучэнні нар. творчасці славян. Найб. вядомая манаграфія «Эстэтыка фальклору» (1967). У многіх працах цікавасць да бел. фальклору (цыкл арт. пра бел. веснавы абрад «Пахаванне стралы»).
Тв.: Восточно-славянский фольклор: Словарь науч. и нар. терминологии. Мн., 1993 (у сааўт.).
Літ.: Ивлева Л.М. В.Е.Гусев: Библиогр. указ. науч. тр. (1941—1981). Л., 1984; Хронологический список трудов В.Е.Гусева, 1982 — 1993 // Рус. фольклор. СПб., 1995. Вып. 28; Мельц М.Я. В.Е.Гусев как фольклорист // Там жа. 1989. Вып. 25. К.П.Кабашнікаў. с. 543
ГУ́СЕЎ Мацвей Мацвеевіч (26.11.1826, г. Вятка, Расія — 22.4.1866), рускі астраном, адзін з пачынальнікаў астрафіз. даследаванняў. Скончыў Казанскі ун-т (1847). З 1850 у Пулкаўскай астр. абсерваторыі, з 1852 пам. дырэктара Віленскай астр. абсерваторыі. Адзін з першых наладзіў сістэм. фатаграфаванне паверхняў Сонца і Месяца з мэтай даследавання астрафіз. з’яў. Выдаваў першы ў Расіі часопіс па дакладным прыродазнаўстве «Вестник математическнх наук», пераклаў на рус. мову 3-і («астранамічны») том «Космасу» А.Гумбальта.
Літ.: Перель Ю.Г. М.М.Гусев // Астроном. журн. 1952. Т. 29, вып. 4; Беспамятных Н.Д., Пирогова Э.К. М.М.Гусев // Историко-астрономические исследования. М., 1983. Вып. 16. А.І.Болсун. с. 544
ГУ́СЕЎ Мікалай Іванавіч (21.12.1899, г. Вязнікі, Расія — 14.2.1965), бел. жывапісец, графік, педагог. Вучыўся ў Мсцёрскім іканапісным вучылішчы (Вязнікаўскі р-н; 1910—16), Віцебскім маст. тэхнікуме (1924—26), Ленінградскім вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (1926—30), Маскоўскім паліграф. ін-це (1930—32). Выкладчык БПІ (1936—65, дацэнт з 1954). Сярод работ: тэматычныя карціны «У ліцейнай майстэрні» (1929), «Будуемся!» (1947), «Янка Купала і Ян Райніс» (1959); партрэты А.Бембеля, А.Глебава (абодва канец 1940-х г.), Я.Купалы (1949), П.Броўкі, Р.Шырмы (абодва 1960); графічныя партрэты М.Горкага (1934), І.Харыка (1930-я г.) і інш. с. 544
ГУ́СЕЎ Пётр Андрэевіч (29.12.1904, С.-Пецярбург — 30.3.1987), рускі артыст балета, балетмайстар, педагог. Засл. арт. Расіі (1947), засл. дз. маст. Расіі (1966). Нар. арт. Расіі (1984). Скончыў Петраградскае харэаграфічнае вучылішча (1922). Адзін з арганізатараў групы «Малады балет» (1923). З 1922 артыст Ленінградскага т-ра оперы і балета, з 1935 саліст Вял. т-ра ў Маскве. У 1945—58 маст. кіраўнік балета Т-ра імя Кірава. У 1958—60 арганізатар балетнага т-ра ў Кітаі. З 1927 выкладаў у Ленінградзе і Маскве, у т.л. ў 1966—83 у Ленінградскай кансерваторыі (праф. з 1973). Сярод партый: Шчаўкунок, Дэзірэ («Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Асак («Ледзяная дзева» на муз. Э.Грыга), Жэром («Полымя Парыжа» Б.Асаф’ева), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова), Джэймс («Сільфіда» Ж.Шнейцгофера); удзельнік прэм’еры «танцсімфоніі» «Веліч сусвету» на муз. Л.Бетховена. Аўтар шматлікіх прац па праблемах балетнага т-ра. с. 544
ГУ́СЕЎ-АРЭНБУ́РГСКІ (сапр. Гусеў) Сяргей Іванавіч (5.10.1867, г. Арэнбург, Расія — 1.6.1963), рускі пісьменнік. Вучыўся ў Арэнбургскай і Уфімскай духоўных семінарыях. З 1892 сельскі святар, у 1898 зняў з сябе сан. Друкаваўся з 1890. У 1903 выйшаў 1-ы т. «Апавяданняў» (т. 2—4, 1907—13). У цэнтры творчасці — рус. духавенства, яго побыт, драм. ўзаемаадносіны з сялянамі і ўладамі. Аўтар аповесцей: «У прыходзе» (1903), «Краіна бацькоў» (1904), «Рыцар Ланчэлот» (1910), «Прыгавораны» (1918) і інш. У 1922 эмігрыраваў, жыў у Нью-Йорку. Аўтабіягр. раман «Краіна дзяцей» (1928).
Тв.: Полн. собр. соч. Т. 1—16. П., 1913—18; Повести и рассказы. М., 1958. с. 544
ГУ́СЕЎСКІ ХРУСТАЛЁВЫ ЗАВО́Д , прадпрыемства гатунковага шклянога посуду і высокамастацкіх вырабаў. Засн. ў 1756 А.Мальцовым у г. Гусь-Хрустальны (Расія, б. з-д А.Мальцова); тут упершыню ў Расіі пачалі вырабляць хрусталь. Асн. прадукцыя канца 19 — пач. 20 ст. — вырабы з бясколернага і каляровага шкла (з размалёўкай і залачэннем), хрусталю (з алмазнай гранню і гравіроўкай), вазы з 2—3-слойнага хрусталю) з траўленнем, 1950-х г. — выдзіманыя шклянкі для гарбаты і віна, 1960-х г. — свінцовы хрусталь. На з-дзе ствараюць розныя віды хрусталёвых вырабаў — сувеніры, дэкар. кампазіцыі і інш. с. 544
ГУ́СІ СВО́ЙСКІЯ , вадаплаўныя птушкі сям. качыных атрада гусепадобных. Паходзяць пераважна ад дзікай шэрай гусі (Anser anser), пашыранай у Еўразіі. Гусі свойскія вызначаюцца інтэнсіўным ростам, высакаякасным мясам, скараспеласцю. На Беларусі гадуюць пераважна гусей рэйнскай пароды, таксама буйных шэрых, італьянскіх, кітайскіх, кубанскіх, ландскіх, роменскіх, халмагорскіх і інш.
Тулава гусі свойскай лодкападобнае, падоўжаная шыя мае 17—18 пазванкоў. Над дзюбай у некат. парод (напр., кітайскай, халмагорскай) ёсць касцяны выраст (гуз). Апярэнне белае і шэрае рознага адцення: дзюба і плюсны аранжавыя. Пуховае покрыва шчыльнае. У прамысл. гаспадарках гусей свойскіх гадуюць 3—4 гады, у племянных — да 5 гадоў. Гуска нясецца 4—5 месяцаў, дае ў сярэднім 25—30 і больш яец; у прамысл. гаспадарках яйцаноскасць 50—80 яец і больш за год. Жывая маса дарослых гусакоў 5—8, гусак 4—7 кг. с. 544
«ГУ́СІ-ЛЕ́БЕДЗІ» , бел. нар. гульня. Удзельнікі выбіраюць кіраўніка — «гусіную маці» і дзеляцца на 2 групы — «гусей» і «ваўкоў». «Маці» садзіцца на лаўку, «гусі» становяцца на процілеглым баку, «ваўкі» — у цэнтры. «Маці» кліча «гусей»: «Гусі, дадому!». Тыя пытаюцца: «А што дома?». «Маці»: «Піці і есці, але ж ваўкі дзесьці!». «Гусі»: «А што ім рабіць?». «Ваўкі»: «Гусей лавіць». «Маці» камандуе: «Шэры, белы, валахаты, уцякайце ўсе дахаты». «Гусі» бягуць да яе, а «ваўкі» іх ловяць. Гульня працягваецца, пакуль «ваўкі» не пераловяць усіх «гусей», пасля мяняюцца ролямі. Я.Р.Вількін. с. 544
ГУСІ́НАЯ ЛА́ПКА , кветкавая расліна, гл. ў арт. Дуброўка. с. 544
ГУСІ́НАЯ ЦЫБУ́ЛЯ (Gagea), род кветкавых раслін сям. лілейных. Больш за 130 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі, а таксама ў Паўн. Афрыцы. На Беларусі трапляюцца 8 відаў. Найб. вядомыя і пашыраныя гусіная цыбуля жоўтая (G. lutea) і малая (G. minima). Растуць пераважна ў вільготных лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках, садах і парках. Рэдка трапляюцца: гусіная цыбуля зярністая (G. granulosa), пакрывальцавая (G. spathacea), Пачоскага (G. paczoskii). Толькі па звестках навук. л-ры вядомы гусіная цыбуля лугавая (G. pratensis), нізенькая (G. pusilla) і чырванеючая (G. erubescens).
Невысокія шматгадовыя травяністыя расліны, ранаквітучыя цыбульныя эфемероіды (улетку надземныя часткі адміраюць) з 1—3 цыбулінамі (іншы раз каля асновы гал. цыбулін развіваецца шмат дробных цыбулінак). Прыкаранёвы ліст 1, зрэдку 2. Кветкі дробныя, жоўтыя (рознага адцення), радзей белаватыя, зеленаватыя ці чырванаватыя, у раскідзістых гронка-парасонападобных суквеццях. Плод — трохгнездавая каробачка. Лек., харч., кармавыя, меданосныя і дэкар. Расліны. Г.У.Вынаеў. с. 544
ГУСІ́ЦКІЯ ВО́ЙНЫ , нацыянальна-рэліг. барацьба чэш. народа за рэформу каталіцкай царквы, супраць ням. засілля і іншаземнай інтэрвенцыі ў 1-й пал. 15 ст. Прычынай Гусіцкіх войнаў стаў крызіс, які ахапіў каталіцкую царкву на мяжы 14—15 ст. і выклікаў падзенне яе аўтарытэту. Вышэйшае чэш. духавенства сканцэнтравала ў сваіх руках велізарныя багацці, жыло ў раскошы, чым выклікала да сябе нянавісць у народзе. З рэзкай крытыкай царквы і існуючых у ёй парадкаў выступіў мысліцель і прапаведнік Ян Гус, асуджэнне якога Канстанцкім царк. саборам і спаленне выклікалі абурэнне ва ўсёй Чэхіі і сталі штуршком да Гусіцкіх войнаў. 30.7.1419 пражскія гусіты (назва ўсіх прыхільнікаў ідэй Гуса) на чале з Я.Жэліўскім узнялі паўстанне і захапілі ўладу ў горадзе. Пасля смерці караля Вацлава IV (1419) паўстала ўся Чэхія, народ распраўляўся з патрыцыятам (у асноўным нямецкім) і каталіцкімі прэлатамі, граміў кляштары. Ужо ў першыя месяцы вайны адбылося размежаванне сярод гусітаў. Дробнае рыцарства і бюргерства ўтварылі памяркоўнае крыло гусітаў — чашнікі (чаша — сімвал царк. рэформы), якія задачы рэфармацыі каталіцкай царквы вызначылі ў Пражскіх артыкулах 1420. Гар. нізы і сялянства ўтварылі радыкальнае крыло, што атрымала назву табарыты (ад гары Табар). Табарыты патрабавалі рэфармацыі, заклікалі да ліквідацыі феад. парадкаў. Вясной 1420 пераемнік Вацлава IV Сігізмунд І арганізаваў супраць гусітаў крыжовы паход і ўзяў у аблогу Прагу. На дапамогу гораду прыйшлі гусіцкія атрады на чале з Я.Жыжкам і 14.7.1420 разграмілі крыжакоў на Віткавай гары. Земскі сейм (1421) пазбавіў Сігізмунда І чэш. прастола і стварыў часовы ўрад. Восенню 1421 Сігізмунд І арганізаваў 2-і крыжовы паход, захапіў Маравію і частку Усх. Чэхіі. У студз. 1422 крыжакі двойчы былі разбіты гусітамі каля Кутна-Гары і Нямецкі-Броду. У пошуках саюзнікаў супраць крыжакоў чашнікі прапанавалі чэш. карону вял. кн. ВКЛ Вітаўту. Замест сябе Вітаўт паслаў кн. Жыгімонта Карыбутавіча, які на чале 5-тысячнага бел.-літ. войска ў маі 1422 увайшоў у Прагу і быў каранаваны чэш. сеймам. Але з-за пазіцыі рымскага папы Вітаўт вымушаны быў адклікаць Жыгімонта Карыбутавіча. Пасля смерці Я.Жыжкі (1424) войска табарытаў узначаліў Пракоп Вялікі (Голы). На чале з ім табарыты і чашнікі 16.6.1426 каля Усці-над-Лабай разбілі войска папы і ням. курфюрстаў (3-і крыжовы паход). 4-ы крыжовы паход таксама скончыўся паражэннем крыжакоў пад Тахавам у жн. 1427. З гэтага моманту перавага гусітаў была неаспрэчнай. У 1427—33 гусіты здзейснілі паспяховыя паходы ў Аўстрыю, Баварыю, Маравію, Сілезію, Саксонію і інш. У 1431 папскі нунцый Дж.Чэзарыні арганізаваў 5-ы, самы буйны крыжовы паход; 14.8.1431 каля Домажліцы крыжакі панічна адступілі ў ням. землі. Супярэчнасці паміж чашнікамі і табарытамі ў 1434 выліліся ў ваен. супрацьстаянне. 30.5.1434 войска чашнікаў у бітве пад Ліпанамі разбіла табарытаў. 5.7.1436 у Іглаве чашнікі заключылі мір з Сігізмундам І і Базельскім саборам і падпісалі т. зв. кампактаты (пагадненні), у якіх са значнымі агаворкамі была легалізавана гусіцкая царква, праведзена секулярызацыя царк. маёмасці. У ходзе Гусіцкіх войнаў чэш. гарады пашырылі свае правы, б. каралеўскія гарады дамагліся поўнага самакіравання. Гусіцкія ідэі сталі правобразам еўрап. Рэфармацыі. Дз.М.Чаркасаў. с. 545
ГУ́СЛІ , рускі нар. муз. струнна-шчыпковы інструмент. Мае драўляны рэзанатарны корпус розных памераў і формаў (крыла- і шлемападобныя, прамавугольныя), над верхняй дэкай якога нацягнуты жыльныя або метал. струны (ад 5—12 у крылападобных да 66 у прамавугольных). Поўны, яркі і звонкі гук узнікае пры зашчыпванні струн пальцамі, плектрам або брынканні па іх. Гуслі запазычаны рускімі ў балтаў і угра-фінаў, у якіх бытавалі ўжо ў глыбокай старажытнасці (звесткі ў эпасе «Калевала») пад рознымі назвамі (кантэле, кокле, кюсле і інш.). На Русі, паводле сведчання археал., пісьмовых і іканаграфічных помнікаў, гуслі выкарыстоўваліся для сольнай і ансамблевай ігры простымі людзьмі і прафес. нар. музыкантамі-скамарохамі (гуслярамі). Іх рэпертуар гістарычна мяняўся (ад нар. былін, песень і танцаў да твораў кампазітараў). З пач. 20 ст., пасля ўдасканалення і стварэння сям’і гусляў, увайшлі ў «хары гусляроў» і аркестры рус. нар. інструментаў. Зараз нар. гуслі зрэдку сустракаюцца на Пскоўшчыне. На Беларусі, паводле слоўнікаў 16—17 ст. (Л.Зізаній, П.Бярында), «гуслямі» наз. розныя струнныя інструменты (скрыпку, ліру, арфу, цытру), у наш час — некат. нар. духавыя (дудку, парныя дудкі, губны гармонік) і струнныя (цытру) муз. інструменты. І.Дз.Назіна. с. 545
ГУСЛЯ́Р (стараслав. гусельник, гусленик), народны музыкант, які іграў на гуслях і часам пад акампанемент спяваў былінна-эпічныя і інш. нар. песні і прыпеўкі да танцаў. Часцей сустракаўся ў рускіх, карэлаў, эстонцаў, латышоў і літоўцаў. На Беларусі гусляры былі вядомыя ў сумежных з Расіяй і Латвіяй паветах Віцебскай губ. Як рамант. вобраз паўстае ў паэме Я.Купалы «Курган»: нязломны і горды герой, барацьбіт за нар. шчасце. с. 545
ГУ́СНІК (Husnik) Якуб (29.3.1837, Вейпрніцы, каля г. Пльзень, Чэхія — 26.3.1916), чэшскі вучоны і вынаходнік у галіне фотамех. спосабаў рэпрадукавання. Працаваў у галіне геліяграфіі, фоталітаграфіі, фотацынкаграфіі. Прапанаваў рэпрадукцыйную эмульсію з фторыстым серабром, клішэ на слаях з жэлаціны і хлорнага жалеза (для высокага друку). Вынайшаў (1865—68) адзін з маст. спосабаў рэпрадукавання — фотатыпію. Аўтар манаграфій «Агульная галіна фотатыпіі» (1877, 3-е выд. 1885), «Геліяграфія» (1888) і інш. Вядомы таксама як жывапісец-партрэтыст.
Літ.: Немировский Е. Выдающийся чешский фототехник // Сов. фото. 1957. № 4. с. 545
ГУСО́ЎСКІ Мікола (1470-я г. — пасля 1533), паэт-гуманіст, прадстаўнік новалацінскай паэзіі эпохі Адраджэння ў ВКЛ. Нарадзіўся, найб. верагодна, у в. Уса (Усава) цэнтр. Беларусі, у сям’і лоўчага (паляўнічага). Добра ведаў прыроду, жыццё простага чалавека, звычкі жыхароў бел. пушчаў. У сталыя гады жыў пераважна ў Польшчы, служыў пры двары свайго мецэната, плоцкага біскупа Эразма Вітэлія (Цёлка), які ў 1492—99 працаваў сакратаром велікакняжацкай канцылярыі ў Вільні. Як сведчыць нядаўна выяўлены ў Варшаве тастамент С.Гальшанскай, складзены ў 1518 у Воўпе пад Ваўкавыскам і засведчаны Гусоўскім, ён у той час меў духоўны сан (называў сябе клерыкам Перамышленскай епархіі) і часам выконваў абавязкі публічнага натарыуса. У 1520—22 у складзе пасольства ВКЛ і Каралеўства Польскага да папы Льва Х пабываў у Рыме. Там напісаў на лац. мове паэму «Carmen de statura, feritate ac venatione bisontis» («Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго») і шэраг вершаў (выд. ў зб. «Песня пра зубра», Кракаў, 1523). Вярнуўшыся ў Польшчу, напісаў і апублікаваў у Кракаве паэмы «Новая і слаўная перамога над туркамі» (1524) і «Жыццё і подзвігі св. Гіяцынта» (1525). Апошнія гады жыцця паэта прайшлі ў нястачы, хваробах, пошуках мецэнатаў і сталага заробку. Неапубл. творы не захаваліся.
Гусоўскі — заснавальнік лацінамоўнай рэнесансавай паэзіі Беларусі і Літвы. Быў таленавітай высокаадукаванай асобаю, выхаванай на лепшых нац. і агульнахрысц. культ. традыцыях, шчырым патрыётам сваёй Радзімы. Дасведчанасць у ант. і еўрап. сярэдневяковай л-ры, выдатнае валоданне латынню сведчаць, што паэт набыў веды ў адным з тагачасных ун-таў. Пад уплывам Эразма Вітэлія, які вылучаўся шырокімі культ. інтарэсамі і гуманіст. поглядамі, агульнай атмасферай рэнесансавай Еўропы паэт канчаткова сфарміраваўся як творчая асоба. Першыя яго літ. спробы з’явіліся, напэўна, яшчэ ў дарымскі перыяд творчасці.
У літ. спадчыне Гусоўскага самы значны і яркі твор — «Песня пра зубра», першая рэаліст. ліра-эпічная паэма пра нашу краіну. Адрасаваная найперш еўрап. лацінамоўнаму чытачу, яна стала ўзнёслай патрыят. песняй паэта пра сваю Бацькаўшчыну і свой народ. Гэты адносна невял. твор (1074 радкі гекзаметра), заснаваны на асабістых назіраннях, уражаннях і перажываннях аўтара, вылучаецца арыгінальнасцю і самабытнасцю, першароднай свежасцю вобразаў і малюнкаў, цеснай сувяззю з тагачаснай бел. рэчаіснасцю. З вял. маст. сілаю, пачуццём гонару і шчымлівай любоўю апісаў паэт спрадвечнае хараство і багацце прыроды роднага краю (называе яго Літвою), праўдзіва падаў ратныя і працоўныя справы свайго народа, яго заняткі, норавы і звычаі, уславіў яго гераічную мінуўшчыну. Амаль палавіну твора займаюць апісанні вонкавага выгляду, звычак, жыцця зубра. Сцэны палявання поўныя напружанасці і драматызму, выпісаны з вял. майстэрствам, эмацыянальна і маляўніча, так рэалістычна і дакладна, што могуць служыць своеасаблівым вершаваным падручнікам для паляўнічых. Паэт захапляецца сілай і высакародствам зубра, з асаблівай цеплынёю і спачуваннем расказвае пра паводзіны цяжка параненага звера. Вобраз зубра для Гусоўскага — сімвал Бацькаўшчыны. Настальгічныя ўспаміны аб роднай зямлі, якую ён хацеў бачыць шчаслівай, свабоднай і незалежнай, глыбокія перажыванні за яе будучыню, гераічны дух продкаў былі жыватворнай крыніцай яго паэт. натхнення. З горыччу піша ён пра цяжкае становішча свайго народа з прычыны бесперапынных войнаў і сац. прыгнёту, асуджае эгаістычную, антынар. палітыку ўладароў, няздольных арганізаваць абарону краіны ад знешніх ворагаў, заклікае хрысціянскія народы Еўропы да яднання перад турэцкай пагрозаю. У эпічных традыцыях Гусоўскі стварыў велічны вобраз вял. кн. Вітаўта як магутнага і справядлівага валадара, таленавітага палкаводца і мужнага воіна, сапраўднага патрыёта сваёй дзяржавы, які клапаціўся пра чысціню нораваў людзей, высокі маральны дух і баяздольнасць воінаў, які ўсе сілы аддаваў умацаванню магутнасці, незалежнасці і высокага міжнар. аўтарытэту сваёй краіны. У паэме выявіўся рэнесансавы эстэт. ідэал паэта з яго верай у дзейнага, гарманічна развітога, духоўна і фізічна дасканалага, гістарычна і нацыянальна свядомага чалавека. Гэтыя ідэі Гусоўскага аб патрыят. служэнні свайму народу і Бацькаўшчыне, аб дасканалым чалавеку і грамадстве, яго клопат аб развіцці культуры ў краіне пераклікаюцца з ідэямі Ф.Скарыны і паслужылі ідэалагічнай асновай першага бел. Адраджэння. У празаічнай прадмове, звернутай да каралевы Боны, паэт асабліва падкрэслівае непасрэдную сувязь магутнасці дзяржавы са станам навукі, л-ры і мастацтваў, з духоўным абліччам яе грамадзян. «Песня пра зубра» — каштоўная крыніца для вывучэння біяграфіі аўтара, яго поглядаў і творчых прынцыпаў, для пазнання эпохі, у якую ён жыў, этнаграфіі, асаблівасцей духоўнага жыцця і побыту нашых продкаў, прыроды і гісторыі Беларусі позняга сярэдневякоўя і ранняга Адраджэння. Ідэі хрысц. гуманізму гучаць у інш. вершаваных творах Гусоўскага, прысвечаных розным актуальным тэмам, праблемам і падзеям свайго часу. Паэта глыбока хвалявалі сац. няроўнасць і неспакой у грамадстве, падзенне нораваў і аслабленне веры ў Бога, а таксама небяспека хрысц. царкве, што зыходзіла ад рэфармацыі, якая пачалася ў Еўропе. У гэтым ключы напісана паэма «Жыццё і подзвігі св. Гіяцынта». У творы ў сярэдневяковых агіяграфічных традыцыях выведзены вобраз польск. місіянера 13 ст., які вандраваў па землях Польшчы, Літвы і Русі, паказваючы ўласным прыкладам жыцця, паводзін і ўчынкаў узор самаахвярнага служэння царкве і людзям у духу хрысціянскіх ідэалаў. Асобныя творы Гусоўскага перакладзены на польскую (Я.Каспровіч), літ. (Б.Казлаўскас), рус. (Я.Парэцкі) і інш. мовы. На бел. мову іх перакладалі Я.Семяжон, У.Шатон, Н.Арсеннева. Да творчасці Гусоўскага звярталіся бел. мастакі Э.Агуновіч, У.Басалыга, А.Кашкурэвіч, Я.Кулік, М.Купава, А.Марачкін, М.Селяшчук і інш., драматургі (А.Петрашкевіч), кінематаграфісты. Імем Гусоўскага названа вуліца ў Мінску.
Тв.: Песня пра зубра. Мн., 1973; Песня пра зубра. Мн., 1980; Песьня пра зубра. Мн., 1994.
Літ.: Конон В.М. От Ренессанса к классицизму. Мн., 1978; Дорошкевич В. И. Новолатинская поэзия Белоруссии и Литвы. Первая половина XVI в. Мн., 1979; Порецкий Я.И. Николай Гусовский. Мн., 1984; Калеснік У.А. Мікола Гусоўскі // Гісторыя беларускай літаратуры: Старажыт. перыяд. 2 выд. Мн., 1996. В.А.Чамярыцкі. с. 545
ГУСТ ЭСТЭТЫ́ЧНЫ , здольнасць чалавека ўспрымаць і ацэньваць эстэт. ўласцівасці з’яў і прадметаў, адрозніваць прыгожае і агіднае. У выпадках ацэнкі твораў мастацтва густ эстэтычны называецца маст. густам. Праяўляецца пераважна як сістэма асобасных прыхільнасцей, якія арыентуюцца на агульнапрынятыя эстэт. ацэнкі. Уяўляе сабой эмацыянальна-рацыянальнае засваенне рэчаіснасці, выступае як адзінства эстэт. пачуцця і эстэт. ідэалу (найвышэйшага крытэрыя эстэт. ацэнкі). Праблема густу эстэтычнага атрымала асаблівае развіццё ў эстэтыцы 17—18 ст. (Б.Грасіян-і-Маралес). Франц. філосафы-асветнікі і эстэтыкі класіцызму (Н.Буало, Ш.Бацё, Ш.Л.Мантэск’ё, Вальтэр і інш.) трактавалі густ эстэтычны з пазіцый рацыяналізму і нарматывізму. У англ. сенсуалістычнай эстэтыцы (А.Шэфтсберы, Г.Хом і інш.) густ эстэтычны звязвалі з характарам чалавечых адчуванняў і этычнымі нормамі. Суб’ектыўнасць густу эстэтычнага акцэнтавалася Д.Юмам. Густ эстэтычны І.Кант абгрунтоўваў як прынцыповы суб’ектывізм і прыроджаны характар, лічыў з’явай адначасова грамадскай і індывідуальнай. Марксісцка-ленінская эстэтыка разглядала густ эстэтычны перш за ўсё як сац.-гіст. з’яву. У аналізе густу эстэтычнага рус. рэв.-дэмакр. эстэтыкі акцэнт рабіўся на сац.-гіст. ўмовы фарміравання асобы.
У бел. культуры цікавасць да праблемы густу эстэтычнага пачынаецца з эпохі Адраджэння (М.Гусоўскі, Ф.Скарына). У спасціжэнні прыроды густу эстэтычнага Сімяон Полацкі і М.Сарбеўскі абапіраліся на эстэтыку класіцызму і барока, Я.Чачот, В.Каратынскі зыходзілі з узвышанага эстэт. ідэалу, Ф.Багушэвіч, Я.Лучына —з сац. рэальнасці. М.Багдановіч імкнуўся выявіць сутнасць густу эстэтычнага на аб’ектыўнай аснове, шукаў эстэт. магчымасці для выключэння суб’ектывізму, густаўшчыны, З.Бядуля зыходзіў з паняцця прыгожага, як агульначалавечай каштоўнасці. За ацэнкамі густу эстэтычнага заўсёды стаіць асоба ва ўсёй сваёй духоўнай непаўторнасці. Таму фарміраванне густу эстэтычнага выступае як адна з цэнтр. задач эстэт. выхавання і развіцця асобы.
Літ.: Эстетическое воспитание на современном этапе: Теория, методология, практика. М., 1990; Салееў В.А. Этнапедагогіка і эстэтычнае развіццё асобы. Мн., 1994. В.А.Салееў. с. 546
ГУ́СТАВА Ларыса Мікалаеўна (н. 29.1.1947, г. Каўнас, Літва), бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1971). Працуе ў тэхніцы габелену. Аформіла інтэр’еры выканкома ў г. Глыбокае — нацюрморты «Вясновы» і «Восеньскі» (1985), санаторыя «Нарач» — трыпціх «Раніца», «Поўдзень», «Вечар» (1987). Сярод твораў: серыя «Кветкі» (1985— 95), «Ружовая птушка» (1986), «Пошук» (1989), «Дрэва ў квецені» (1990), «Снегіры» (1995), «Касачы» (1996) і інш. Работы адметныя эмацыянальнай выразнасцю, актыўнасцю колеру, у іх — святочнасць, захапленне прыродай. с. 547
ГУСТА́ТКА , рака ў Браслаўскім і Шаркаўшчынскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток Кулажкі (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 268 км2. Выцякае з воз. Густаты, цячэ па зах. ч. Полацкай нізіны. Асн. прытокі Корынка (справа) і Белая (злева). Рэчышча ад вытоку на працягу 8,7 км каналізаванае. с. 547
ГУСТА́ТЫ , Густата, возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Густатка (выцякае з возера), за 22 км на ПдУ ад г. Браслаў. Пл. 2,4 км2, даўж. 3,2 км, найб. шыр. 1,1 км, найб. Глыб. 2,8 м, даўж. берагавой лініі 7,7 км. Пл. вадазбору 24,7 км2. Схілы катлавіны выш. 2—5 м, пераважна разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае. с. 547
ГУ́СТАЎ I Ваза (Gustaf I Vasa; 12.5.1496, г. Рудбухальм, Швецыя — 29.9.1560), кароль Швецыі [1523—60], заснавальнік дынастыі Ваза. Прымаў удзел у вайне супраць дацкага караля Крысціяна ІІ, які імкнуўся аднавіць Кальмарскую унію. Пасля перамогі нар. паўстання, якое вызваліла краіну ад дацкага панавання, у 1523 абраны каралём Швецыі. Скасаваў Кальмарскую унію, аслабіў эканам. магутнасць каталіцкай царквы, правёў у Швецыі каралеўскую Рэфармацыю. У 1544 дамогся ад рыксдага прызнання спадчыннага права сваёй дынастыі на шведскі прастол. Жорстка задушыў шэраг нар. паўстанняў (1524—25, 1542—43). У канцы жыцця вёў беспаспяховую вайну з Маскоўскай дзяржавай (1555—57). с. 547
ГУ́СТАЎ II Адольф (Gustaf II Adolf; 9.12.1594, Стакгольм — 6.11.1632), кароль Швецыі [1611—32], вял. палкаводзец. З дынастыі Ваза. Сын караля Карла ІХ. У пач. праўлення быў вымушаны пайсці на значныя ўступкі арыстакратыі, вяртаючы дваранам казённыя землі. Правёў шэраг рэформ (дзярж. кіравання, судовага ладу, ваенную). Спрыяў развіццю прам-сці, асабліва горна-металургічнай. Стварыў магутную пастаянную армію, упершыню ў Еўропе ўвёў палкавую артылерыю. Вёў войны з Даніяй, Расіяй, Польшчай, захапіўшы вял. тэр., удзельнічаў з 1630 у Трыццацігадовай вайне 1618—48 на баку антыгабсбургскай кааліцыі. Загінуў у бітве пры Лютцэне. с. 547
ГУ́СТАЎ IV Адольф (Gustaf IV Adolf; 1.11.1778, Стакгольм —7.2.1837), кароль Швецыі [1792—1809]. З дынастыі Готарпаў. Дэспатычны характар праўлення Густава IV, а таксама паражэнне Швецыі ў войнах з Францыяй (1805— 07) і Расіяй (1808—09) прывялі да звяржэння яго рыксдагам у сак. 1809, у снеж. 1809 выгнаны са Швецыі. с. 547
ГУ́СТАФСАН (Gustafson) Тругве (н. 1911), шведскі фізіёлаг. Чл. Шведскай АН. Замежны чл. АН СССР (1976). Праф. зоафізіялогіі Стакгольмскага ун-та. Навук. працы па эксперым. біялогіі, біяхіміі эмбрыянальнага развіцця, рэгуляцыі сінтэзу ферментаў у жывёльных клетках, што культывуюцца па-за арганізмам, пра ролю медыятараў у морфагенетычных працэсах зародка. Прааналізаваў малекулярныя механізмы клетачных узаемаўплываў у эмбрыягенезе ігласкурых. с. 547
ГУСЦЯРА́ (Blicca bjoerkna), рыба сям. карпавых. Пашырана ў прэсных вадаёмах Еўропы ў бас. Паўночнага, Балтыйскага, Чорнага, Азоўскага і Каспійскага м.; на Беларусі — у большасці вадаёмаў звычайны від. Жыве ў вадаёмах з павольным цячэннем або стаячай вадой з глеяватым, гліністым дном. Нар. назвы ласкірка, пласкірка, губар, кромп, сухарэбрыца, сівуха, летка і інш.
Даўж. да 35 см, маса да 1, 3 кг, звычайна 100—200 г. Вонкавым выглядам нагадвае ляшча, адрозніваецца жаўтаватымі або чырванаватымі парнымі плаўнікамі, большай луской, двухраднымі глотачнымі зубамі. Цела высокае, пляскатае, серабрыстае, няпарныя плаўнікі шэрыя. Ікрынкі адкладвае на водныя расліны. Корміцца ракападобнымі, насякомымі, малюскамі, радзей водарасцямі. Абʼект лову. с. 547
ГУСЬ БЕЛАЛО́БАЯ (Anser albifrons), птушка сям. качыных атр. гусепадобных. Жыве ў сырых тундрах і лесатундрах Еўразіі, Паўн. Амерыкі, на астравах Паўн. Ледавітага ак. На Беларусі нешматлікі від, трапляецца на веснавым (крас. ) і асеннім (кастр.—ліст.) пралётах.
Даўж. цела 66—76 см, маса 2—3,2 кг. Апярэнне зверху буравата-шэрае, знізу святлейшае, на бруху чорныя папярочныя плямы. На лбе вакол дзюбы белая пляма (адсюль назва). Дзюба аранжава-жоўтая, ногі светла-аранжавыя. Добра ходзіць і плавае, пры небяспецы нырае, хутка бегае. Гняздо будуе на сухім месцы — узгорку, высокім беразе ракі. Нясе 4—6 яец. Корміцца маладымі раслінамі (злакі, асокі і інш.). На зіму адлятае на Пд. Аб’ект палявання. с. 547
ГУСЬ ШЭ́РАЯ (Anser anser), птушка сям. качыных атр. гусепадобных. Пашырана ў Еўразіі па рачных поймах, азёрах, ліманах, балотах, мокрых лугах з густымі зараснікамі расліннасці. На Беларусі трапляецца пераважна на пралётах, месцамі гняздуецца на Палессі і ў Бел. Паазер’і.
Даўж. цела 76—89 см, маса 2,5—4,4, зрэдку да 6 кг. Апярэнне светла-шэрае, падхвосце белае, на бруху чорныя плямы. Дзюба і лапы шаравата-ружовыя. Гняздо — кучка з раслінных рэшткаў. Нясе 4—12, найчасцей 4—5 яец. Корміцца травамі, парасткамі, насеннем, клубнямі. Продак многіх парод гусей свойскіх. Аб’ект палявання. с. 548
«ГУСЬКІ́» , бел. нар. гульня. На краі круглай ледзяной пляцоўкі дыяметрам 10—15 м выбіваюць «гнёзды» (ямкі дыяметрам 25—30 см). Удзельнікі маюць калкі (палкі даўж. 1—1,2 м, раздвоеныя на канцы) і гуські (цуркі памерам 12x4 см). Кожны па чарзе кладзе гусёк у цэнтр пляцоўкі. Па сігнале астатнія гульцы ад сваіх «гнёздаў» бягуць да цэнтра і ўдарамі калкоў стараюцца загнаць гусёк у сваё «гняздо». Перамагае той, хто загоніць больш гуськоў. с. 548
ГУСЬКО́Ў Валерый Уладзіміравіч (н. 12.3.1932, г. Іркуцк, Расія), бел. вучоны ў галіне аўтамабіле- і трактарабудавання. Д-р тэхн. н. (1969), праф. (1972). Засл. дз. навукі і тэхн. Беларусі (1982). Скончыў Томскі політэхн. ін-т (1953). З 1963 у БПА. Навук. працы па сістэмным аналізе і сінтэзе параметраў мабільных машын. Распрацаваў асновы тэорыі ўзаемадзеяння рухачоў мабільных машын з апорнай паверхняй і аптымізацыі параметраў аўтамабіляў і трактароў. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.: Оптимальные параметры сельскохозяйственных тракторов. М., 1966; Тракторы: Теория. М., 1988 (у сааўт.). А.І.Болсун. с. 548
ГУСЬ-ХРУСТА́ЛЬНЫ , горад у Расіі, цэнтр раёна ва Уладзімірскай вобл., на р. Гусь. Узнік у сярэдзіне 18 ст. 80,7 тыс. ж. (1994). Чыг. станцыя. Цэнтр шкляной прам-сці [вытв-сць хрусталю (гл. Гусеўскі хрусталёвы завод), асабліва чыстага кварцу, шкла, шкловалакна]; лёгкая прам-сць. Філіял Уладзіміра-Суздальскага гіст.-арх. і маст. музея-запаведніка; музей хрусталю. с. 548
ГУСЯЛА́ПКА (Alchemilla), род кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 300 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Еўропы, таксама ў Азіі, Паўн. Афрыцы і ў Амерыцы. На Беларусі больш за 20 відаў. Найб. вядомыя і пашыраныя: вастралопасцевая (А. acutiloba Opiz), горная (А. monticola), шызаватая (А. glaucescens), зграбная (А. gracilis), гусялапка балтыйская (А. baltica), голасцябловая (А. glabricaulis). Зрэдку трапляюцца: гусялапка караткалопасцевая (А. breviloba), хвалісталістая (А. cymatophylla), бугрыстая (А. gibberulosa), голая (А. glabra) і інш. Растуць на лугах, у светлых лясах, на высечках, узлесках, па берагах рэк і ручаёў, каля дарог і на пустках.
Шматгадовыя травяністыя расліны пераважна з паўзучым дравяністым карэнішчам. Сцёблы прыўзнятыя, густа ўкрытыя валаскамі, рэдка амаль голыя. Лісце лопасцевае або далонепадобна рассечанае, круглаватае, складкаватае накшталт гусінай лапкі (адсюль назва), прыкаранёвае на доўгіх чаранках, у разетцы. Кветкі дробныя, зялёныя або жаўтаватыя, сабраныя ў шчыткападобна-мяцёлчатае суквецце. Плод — арэшкападобны. Характэрны апаміксіс. Амаль усе віды тэхн. (фарбавальныя, дубільныя) і лек. (мачагонны, адхарквальны, кроваспыняльны, процізапаленчы сродак), некаторыя — кармавыя і дэкар. расліны. Г.У.Вынаеў. с. 548
ГУ́ТА (ад лац. gutta кропля), старая назва шклозаводаў. Будаваліся пераважна на берагах рэк з якаснымі пяскамі, мелам, глінай, паліўнымі рэсурсамі. Выраб шкла на Беларусі вядомы з 12 ст. У 16—18 ст. на тэр. Беларусі дзейнічала каля 70 гут. Яны сталі базай, на якой утвараліся шкляныя мануфактуры. У канцы 18 — пач. 19 ст. самымі буйнымі былі Налібоцкая шкляная мануфактура, Урэцкая шкляная мануфактура. З удасканаленнем шкларобнай тэхналогіі ў 19 ст. мануфактуры саступілі месца шклозаводам. с. 548
ГУ́ТАВА , вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на У ад горада і 21 км ад чыг. ст. Драгічын, 124 км ад Брэста. 504 ж., 201 двор (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. с. 548
ГУТАПЕ́РЧА (англ. guttapercha ад малайскага getah смала + pertjah дрэва, якое выдзяляе гэту смалу), цвёрды шаравата-белы ці жаўтавата-руды скурападобны прадукт каагуляцыі млечнага соку некат. трапічных раслін.
Гутаперча мае гуту (50—90%), прыродныя смолы, бялкі, вільгаць. Гута — транс-поліізапрэн (геам. ізамер макрамалекулы каўчуку натуральнага), малекулярная маса 35 000—50 000, шчыльн. 940—960 кг/м3. Гутаперча раствараецца ў араматычных вуглевадародах, серавугляродзе. Пры т-ры 50—70 °С размягчаецца і становіцца пластычнай. Вулканізуецца серай. Вулканізаты — добрыя дыэлектрыкі, устойлівыя да ўздзеяння вады (вільгацепаглынанне на працягу 2 гадоў не перавышае 0,2%), канцэнтраваных кіслот, у т.л. салянай і плавікавай. Выкарыстоўваюць для электраізаляцыі падводных і падземных кабеляў, у электра- і радыёпрамысловасці, вытв-сці кляёў і інш. Атрымліваюць сінт. гутаперчу — транс-поліхларапрэн, які па будове і тэхн. уласцівасцях аналагічны гутаперчы натуральнай. На Беларусі для атрымання гутаперчы доўгі час выкарыстоўвалі брызгліну. Я.І.Шчарбіна. с. 548
ГУТАПЕ́РЧАВАЕ ДРЭ́ВА , агульная назва розных відаў дрэвавых раслін, з млечнага соку якіх атрымліваюць гутаперчу. Найчасцей гутаперчавым дрэвам называюць віды дрэў з трапічных родаў палаквіум, пайена сям. сапотавых, басія сям. лебядовых, таксама з родаў брызгліна сям. брызглінавых, эўкомія сям. эўкоміевых і інш. с. 548
ГУ́ТАРАЎ Іван Васілевіч (15.4.1906, в. Воўкаўка Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 8.2.1967), бел. літ.-знавец і фалькларыст. Чл.-кар. АН Беларусі (1953), д-р філал. н., праф. (1949). Скончыў БДУ (1928). Выкладаў у паліт.-асв. і пед. ін-тах г. Магілёў. З 1947 у ЦК КП(б)Б, з 1951 у БДУ, з 1957 заг. сектара фальклору Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследаваў пытанні эстэтыкі, тэорыі і гісторыі рус. і бел. л-ры, фалькларыстыкі.
Тв.: Борьба и творчество народных мстителей. Мн., 1949; Эстетические основы советской литературы. Мн., 1950; Философско-эстетические взгляды А.С.Пушкина. Мн., 1957; Основы советского литературоведения. 3 изд. Мн., 1967; Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць. Мн., 1967 (у сааўт.). с. 548
ГУ́ТАРКА , мастацка-публіцыстычны, найчасцей ананімны твор, у якім ставяцца актуальныя пытанні нар. жыцця ці грамадскай маралі; жанр бел. літаратуры 19 ст. Гутаркі найб. пашырыліся ва ўмовах актывізацыі вызв. барацьбы народа, асабліва напярэдадні сял. рэформы 1861 і паўстання 1863—64 («Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Вось цяпер які люд стаў», «Гутарка двух суседаў» і інш.). Пазней гутарку выкарыстоўвалі рэв. народнікі для прапаганды сваіх ідэй. Напісаныя ў белетрызаванай форме або ў форме размовы 2 ці больш асоб, гутаркі тлумачылі простаму народу праблемы грамадскага жыцця, вострай крытыкай існуючага ладу ўздзейнічалі на яго свядомасць. Папулярнасць і сац. дзейснасць жанру гутаркі выкарыстоўвалі і рэакц. аўтары для прапаганды афіц. ідэалогіі і палітыкі самаўладдзя («Прамова Старавойта да сялян аб свабодзе» Ф.Блуса, «Бяседа старога вольніка з новымі пра іхняе дзела» А.Кісяля). У канцы 19 ст. гутарка страціла сваю грамадскую пафаснасць і набыла дыдактычны характар, сац. праблематыка саступіла месца маральным павучанням. У пач. 20 ст. як жанр паступова знікла. М.А.Лазарук. с. 549
«ГУ́ТАРКА АБ ТЫМ, КУДЫ́ МУЖЫ́ЦКІЯ ГРО́ШЫ ІДУ́ЦЬ» , гл. ў арт. «Дзядзька Антон». с. 549
«ГУ́ТАРКА ДАНІ́ЛЫ СА СЦЯПА́НАМ» , ананімны твор бел. л-ры сярэдзіны 19 ст. Упершыню апубл. П.В.Шэйнам у час. «Русская старина» (1886, т. 49). Напісана напярэдадні сялянскай рэформы 1861, у маст.-публіцыстычнай форме рэалістычна паказвала бяспраўнае жыццё сялянства, эксплуатацыю яго памешчыкамі. У творы выявіліся бунтарскія настроі сялянскіх мас. Сваё вызваленне яны спадзяюцца атрымаць ад «цара-бацюхны», але разумеюць, што цар заадно з панамі. Дэмакратызм, праўдзівасць, прастата і даходлівасць, жывая мова робяць твор яркім узорам нар. л-ры. с. 549
«ГУ́ТАРКА ДВУХ СУСЕ́ДАЎ» , цыкл ананімных твораў бел. л-ры сярэдзіны 19 ст. Выдаваўся асобнымі выпускамі Б.Шварцэ, А.Белакозам, Грынявіцкім у беластоцкай падп. друкарні напярэдадні паўстання 1863—64. У 1861—62 выйшлі 4 нумары. Напісана ў форме вершаванага дыялога двух сялян — бывалага, спрактыкаванага Матэвуша і праставатага, наіўнага Юзафа. Зместам і ідэйнай накіраванасцю блізкая да «Гутаркі старога дзеда», некат. палажэннямі набліжаецца да публіцыстыкі «Мужыцкай праўды». Была каля вытокаў бел. дэмакр. прэсы. Выказвалася думка, што яе аўтары — У.Сыракомля і В.Каратынскі.
Літ.: Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 21—24.
Г.В.Кісялёў. с. 549
«ГУ́ТАРКА КУЗЬМЫ́ З АПАНА́САМ» , ананімны вершаваны твор бел. л-ры 19 ст. Упершыню апубл. І.Насовічам у «Записках имп. Рус. геогр. о-ва по отд. этнографии» (т. 5. СПб., 1873). Сюжэтную аснову «Гутаркі...» складае спрэчка паміж сялянамі пра тое, што прынесла бел. вёсцы скасаванне паншчыны. Ёсць у творы і быт. замалёўкі.
Публ.: Гарэцкі М. Хрэстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век — 1905 год. Вільня, 1922. с. 549
«ГУ́ТАРКА ПА́НА З ХЛО́ПАМ» , «Размова пана з хлопам» («Як маешся, Сцяпане...»), ананімны вершаваны твор бел. л-ры сярэдзіны 19 ст. антыпрыгонніцкага зместу. Упершыню апубл. М.Федароўскім у кн. «Люд беларускі» (т. 3, ч. 2, 1903). Відаць, «Гутарка...» з’явілася пасля скасавання паншчыны, бо селянін на пытанне пана, чаму яго жонка не прыходзіць у двор, дзе добра плацяць за работу, адказвае: «Ужо панскі хлеб дакучыў, як нас пан добра мучыў». Твор адрозніваецца ад традыц. бел. гутарак.
Публ.: Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд. Мн., 1988. с. 549
«ГУ́ТАРКА ПАЎЛЮКА́» , ананімны вершаваны твор бел. л-ры 19 ст. Запісана фалькларыстам П.П.Дземідовічам у пач. 1890-х г. у Слуцкім пав. і ўпершыню апубл. ім (пад псеўд. Беларус) у газ. «Виленский вестник» (1898. № 173). У аснове твора маналог селяніна Паўлюка, накіраваны супраць царскіх улад і памешчыкаў, якія спойваюць народ. У «Гутарцы...» моцна адчуваюцца дыдактычныя матывы («хто хоча з богам жыць, няхай пакіне гарэлку піць»). У маналог уключаны ўстаўкі, у якіх тлумачыцца, чаму сяляне цягнуцца да гарэлкі.
Публ.: Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд. Мн., 1988. с. 549
«ГУ́ТАРКА СТАРО́ГА ДЗЕ́ДА» , ананімны вершаваны твор бел. л-ры 19 ст. Напісаны ў пач. 1861. Надрукаваны ў выглядзе агітацыйнай брашуры Б.Шварцэ, А.Белакозам, Грынявіцкім у беластоцкай падп. друкарні напярэдадні паўстання 1863—64. Вядомыя 2 выданні: каб увесці ў зман цэнзуру, на тытуле аднаго пазначана Познань, другога — Парыж. Да аднаго з выданняў прыкладзены бел. верш У.Сыракомлі «Добрыя весці». Публікавалася ў львоўскай газ. «Dziennik literacki» («Літаратурны дзённік». 1861. № 89), распаўсюджвалася ў рукапісах і літаграфічна. Выкрывала царскія парадкі, заклікала бел. сялян падтрымліваць польскі вызв. рух. Складальнікі — шляхецкія рэвалюцыянеры — дапускалі ідэалізацыю мінулага Рэчы Паспалітай, заклікалі да класавага міру ў імя нац. адзінства. У навук. л-ры аўтарам «Гутаркі...» называлі В.Каратынскага, У.Сыракомлю, В.Дуніна-Марцінкевіча.
Публ.: Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд. Мн., 1988; Каратынскі В. Творы. 2 выд. Мн., 1994.
Літ.: Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963. С. 136—145; Революционная Россия и революционная Польша. М., 1967. С. 39—63; Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 19—21. Г.В.Кісялёў. с. 549
«ГУ́ТАРКА Ў КАРЧМЕ́, СПІ́САНАЯ КАНДРА́СЕМ З-ПАД ДО́КШЫЦ» , вершаваны твор бел. л-ры канца 19 ст. Адзіны вядомы рукапісны спіс з в. Людвінаў (цяпер Вілейскі р-н) датуецца 20.7.1891. Звесткі пра Кандрася з-пад Докшыц (гэта аўтар «Гутаркі...» ці толькі перапісчык) адсутнічаюць. Упершыню поўнасцю апубл. Л.Бэндэ ў час. «Полымя» (1956. № 2). Сяляне ў карчме абмяркоўваюць праблему «зямлі скупа і пашы мала». Яны спадзяюцца на новы перадзел зямлі. Бядняк Аляксей смела абгрунтоўвае сваё права на зямлю, Пётр верыць у добрага цара і яшчэ чакае ад яго літасці, а кулак Ігнат выражае афіц. погляд і лічыць, што шчасце селяніна ў яго ўласных руках, трэба толькі адцурацца гарэлкі і добра працаваць. У «Гутарцы...» ёсць яркія быт. дэталі і трапныя этнагр. замалёўкі.
Публ.: Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд. Мн., 1988. С.Х.Александровіч. с. 549
ГУТАРКО́ВАЯ МО́ВА , жывая вусная мова народа, якая служыць сродкам штодзённага абмену думкамі і характарызуецца вял. адвольнасцю і варыянтнасцю нормаў на фанетычным, арфаэпічным, лексічным, марфал., фразеалагічным і інш. узроўнях. Непасрэдна звязана з канкрэтным спосабам мыслення, у пераважнай большасці з неафіцыйнасцю маўлення, адсутнасцю папярэдняй падрыхтоўкі да размовы і аналізу думкі, з дадатковымі спосабамі перадачы інфармацыі ў вуснай мове — інтанацыяй, мімікай, жэстамі.
Сучасная бел. гутарковая мова выразна праяўляецца ў 3 разнавіднасцях: афіцыйная гутарковая мова — вусная разнавіднасць літаратурнай мовы, якой карыстаюцца на радыё, тэлебачанні, у школе, ін-тах і інш. афіц. установах; штодзённагутарковая мова, якой карыстаюцца ў штодзённым жыцці, прычым пад уплывам гутарковай стыхіі побач з літ. мовай ужываюцца элементы неліт. маўлення (у першую чаргу прастамоўныя, дыялектныя і інш.); народна-дыялектная гутарковая мова, характэрная пераважна сельскаму насельніцтву старэйшага пакалення. Гутарковая мова бел. народа стала асновай бел. нац. літаратурнай мовы.
Літ.: Каўрус А.А. З крыніц народнай мовы. Мн., 1968. М.В.Абабурка. с. 549
ГУТАРКО́ВЫ ВЕРШ , гл. ў арт. Народнае вершаскладанне. с. 549
ГУТА́ЦЫЯ (ад лац. gutta кропля), выдзяленне раслінамі лішку кропельнавадкай вады і солей праз вадзяныя вусцейкі — гідатоды. Назіраецца ў многіх, асабліва травяністых раслін, у цёплае і вільготнае надвор’е, калі запаволена транспірацыя (напр., у суніцы, гусялапкі, вербаў, таполяў і інш.). с. 550
ГУТКО́ВІЧ Аляксандр Залманавіч (20.12.1920, в. Вярхоўе Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. — 9.9.1989), рэжысёр тэлебачання. Засл. дз. маст. Беларусі (1981). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1949). Працаваў у бел. т-рах імя Я.Коласа і юнага гледача. З 1959 на Рэсп. студыі тэлебачання. У тэлевізійных пастаноўках, большасць якіх зроблена па творах бел. пісьменнікаў, імкнуўся дэталёва распрацаваць характары персанажаў набліжана да літ. першакрыніцы. З лепшых работ: тэлевізійныя спектаклі «Трэцяе пакаленне» паводле К.Чорнага (1964), «Людзі на балоце» паводле І.Мележа (1965, Дзярж. прэмія Беларусі 1966), «Трывожнае шчасце» паводле І.Шамякіна (1968); тэлефільмы «Уся каралеўская раць» (1971, з Н.Ардашнікавым), а таксама паводле твораў П.Броўкі, А.Куляшова, В.Адамчыка, І.Пташнікава і інш. с. 550
ГУТКО́ЎСКІ (Gutkowski) Войцех (16.4.1775, в. Замене Сядлецкага ваяв., Польшча — 1.5.1826), адзін з першых польскіх сацыялістаў-утапістаў, вучоны-эканаміст. З 1811 чл. Т-ва сяброў навукі, у 1803—04 рэд. штомесячніка «Dziennik Ekonomiczny Zamojski» («Замойскі эканамічны веснік»), у якім прапагандаваў ідэі фізіякратызму. Гал. праца Гуткоўскага — утапічная аповесць «Падарожжа да Калапеі...» (па-польску «Kalop» анаграма слова «polak»; апубл. ўпершыню ў 1956). У ёй спалучаны рацыяналізм асветніцтва з крытыкай ладу, заснаванага на прыватнай уласнасці; шлях да аздараўлення грамадскіх адносін, на думку Гуткоўскага, належала шукаць у поўнай змене існуючага грамадскага ладу, якому ён проціпастаўляў ідэал грамадства, заснаванага на прынцыпах эгалітарызму. Аўтар прац «Эканамічны катэхізіс для сялян...» (1806), «Падлік прыбыткаў, што вынікаюць з усталявання пераўтворанага земляробства» (1825). с. 550
ГУТКО́ЎСКІ (Gutkowski) Мечыслаў Вітальд (9.7.1893, в. Шумлін Варшаўскага ваяв., Польшча — 17.9.1943), польскі правазнавец. Праф. Віленскага ун-та (з 1924). Займаўся метадалогіяй фін. навук, да 2-й сусв. вайны адзіны ў Польшчы прадстаўнік гэтай дысцыпліны, погляды якога набліжаліся да марксізму. Аўтар прац «Фінансы гарадоў Каралеўства Польскага ў 1815—1915» (1917) і інш., выдавец і рэдактар зборніка «Працы семінара па фінансах і фінансавым праве, а таксама па статыстыцы» (т. 1—3, 1931—39). Расстраляны гітлераўцамі ў Вільні. с. 550
ГУТКО́ЎСКІ Павел Макаравіч (25.1.1893, в. Забелы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 13.10.1962), бел. графік. Вучыўся ў іканапіснай майстэрні П.Курбатава ў Мінску, Варшаўскай маст. школе. Сярод твораў: партрэты У.І.Леніна (1924), Я.Купалы (1925), А.К.Сержпутоўскага (1929); «Нацюрморт», «Беларускія сяляне» (абодва 1925), «Сыты галоднага не разумее» (1929), ілюстрацыі да кніг «Першыя крокі» Я.Коласа (1925), «Працавітая дзяўчынка» А.Якімовіча (1959) і інш. Л.Дз.Налівайка. с. 550
ГУТЛЯ́НКА , Балатнянка, рака ў Кармянскім і Рагачоўскім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток Дняпра. Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 378 км2. Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Бярозаўка Кармянскага р-на. Цячэ па паўд. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, супясчаная і тарфяністая, шыр. 50—100 м, у верхнім і ніжнім цячэнні забалочаная. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае. с. 550
ГУ́ТМАН Наталля Рыгораўна (н. 14.9.1942, Казань, Татарстан), расійская віяланчэлістка. Нар. арт. Расіі (1989), нар. арт. СССР (1991). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1964), у 1967—77 выкладала ў ёй. З 1964 салістка Масканцэрта, з 1976 —Маскоўскай філармоніі. Адна з буйнейшых рас. выканальніц віяланчэльнай класікі і сучаснай музыкі. Выступае і як ансамблістка (у т.л. з С.Рыхтэрам, да 1990 з мужам А.Каганам). З 1992 праф. Вышэйшай школы музыкі ў г. Штутгарт (Германія). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1961), міжнар. конкурсаў віяланчэлістаў імя А.Дворжака (Прага, 1961), імя П.І.Чайкоўскага (Масква, 1962), камерных ансамбляў (Мюнхен, 1967; разам з А.Наседкіным). с. 550
ГУ́ТНІК Васіль Васілевіч (10.12.1921, в. Каменск Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 5.8.1994), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Удзельнік абароны Сталінграда, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы. Наводчык гарматы сяржант Гутнік вызначыўся ў 1944 пры фарсіраванні Віслы ў раёне г. Сандамір, у 1945 у час ліквідацыі варожай групоўкі і вулічных баёў у г. Брэслаў (Вроцлаў, Польшча). с. 550
ГУТУ́ЗА (Guttuso) Рэната (2.1.1912, г. Багерыя, Італія — 18.1.1987), італьянскі жывапісец і графік. Акадэмік АМ у Рыме (1960), ганаровы чл. АМ СССР (1962). Удзельнік італьян. Руху Супраціўлення (1943—45). Аўтар шэрагу антыфаш. твораў («Расстрэл», 1938; «Распяцце», 1940—41; серыя малюнкаў «З намі Бог!», 1944—45). У работах канца 1940—60-х г. стварыў шматгранную карціну жыцця пасляваен. Італіі. Значнае месца ў яго творчасці займала сац.-паліт. тэма (карціны «Пляж», «Чалавек, які есць спагеці», «Дыскусія», «Натоўп», «Навіны» і інш.). Для ўзмацнення эмацыянальнага ўздзеяння сваіх работ часта выкарыстоўваў рэзка кантрастнае гучанне колераў, востра дынамічны малюнак. Пісаў таксама партрэты, пейзажы, нацюрморты, вулічныя сцэнкі, буйнамаштабныя палотны на алегарычныя сюжэты. с. 550
ГУ́ТФРОЙНД (Gutfreund) Ота (3.8.1889, Двур-Кралаве, Чэхія — 2.6.1927), чэшскі скульптар. Вучыўся ў Мастацка-прамысл. школе (Прага, 1906—09) і акадэміі Гранд-Шам’ер у Парыжы (1909—10). Чл. маст. суполак «Група мастакоў» (з 1911) і т-ва «Манэс» (з 1920). Аўтар скульпт. кампазіцый і партрэтаў, у якіх спалучаў тэндэнцыі экспрэсіянізму і кубізму («Гамлет», 1911; «Жаночая галава», «Канцэрт», абедзве 1912; «Дзяўчына з вялікімі вейкамі», 1924, і інш.). Я.Ф.Шунейка. с. 550
ГУ́ТШМІТ (Gutschmidt) Карл (н. 12.9.1937, г. Фербелін, Германія), нямецкі мовазнавец і перакладчык. Д-р філалогіі (1976), праф. (1982). З 1967 выкладае бел. філалогію ў Берлінскім ун-це; заг. аддзялення слав. моў. З 1996 праф. Ін-та славістыкі Дрэздэнскага тэхн. ун-та. Даследуе праблемы бел. фразеалогіі («Стан і праблемы даследавання фразеалогіі ў Беларускай ССР», 1976), запазычанняў («Балтыйскія запазычанні ў беларускай літаратурнай мове», 1974), стылістыкі («Аб развіцці стыляў беларускай прозы», 1983), лексікаграфіі («Дзве новыя працы па беларускай лексікаграфіі», 1969), параўнальнага вывучэння моў («Беларуска-ўкраінскія ізалексы», 1971, «Даследаванні балтыстыкі ў Беларускай ССР», 1978). Аўтар прац па дыяхронным і сінхронным вывучэнні бел. мовы («Стан і значэнне дыяхроннага даследавання ў Беларускай ССР», 1976; «Даследаванне ўсходнеславянскіх моў у дыяхронным і сінхронным аспекце», 1972), гісторыі развіцця і станаўлення бел. мовы («А.Брукнер і беларуская філалогія», 1980; «Мацей Мурко і беларуская філалогія», 1988). Выдаў зб. «Моўная палітыка і літаратурныя мовы ва Усходняй Еўропе ў другой палове 19 — пач. 20 ст.» (1989). Пераклаў на ням. мову творы Ядвігіна Ш., З.Бядулі і інш. У.Л.Сакалоўскі. с. 551
ГУ́ТЭН (Hutten) Ульрых фон (21.4.1488, замак Бург-Штэкельберг, каля г. Шлюхтэрн, Германія — 29.8.1523), нямецкі пісьменнік-гуманіст, публіцыст, ідэолаг рыцарства. З франконскага рыцарскага роду. У 1505—11 і пазней вучыўся ў шэрагу ням. і італьян. ун-таў. З 1519 прыхільнік рэлігійнай Рэфармацыі і М.Лютэра. Пісаў пераважна на лац. мове. Адзін з аўтараў антысхаластычнай і антьшарк. ананімнай сатыры «Пісьмы цёмных людзей» (1515—17). Аўтар памфлетаў, дыялогаў, пісем, у якіх стварыў ідэальны маст. вобраз Армінія, прапагандаваў ант. спадчыну, выступаў за рэформу імперыі (моцная вярх. ўлада імператара), адзінства Германіі, стварэнне незалежнай ад Рыма царквы, развіццё культуры на гуманіст. аснове і інш. Ідэйны правадыр рыцарскага паўстання 1522—23. Пасля яго паражэння ўцёк у Швейцарыю, дзе і памёр.
Тв.: Рус. пер. — Диалоги. Публицистика. Письма. М., 1959. с. 551
ГУ́ТЭНБЕРГ (Gutenberg) Іаган [1397 (1400?), г. Майнц, Германія — 3.2.1468), нямецкі друкар, пачынальнік кнігадрукавання ў Еўропе. Вынаходнік друку з наборнай формы, прыстасавання для стандартнай адліўкі літар, а таксама сплаву, фарбаў і прэса для друкавання. Быў «залатых спраў» майстрам. У 1418—20 вучыўся ў Эрдгірцкім ун-це. Жыў у Страсбуры (Францыя, 1434 і 1436—44) і Майнцы (з 1448). У 1438 заснаваў прыватную друкарню. Выданні, надрукаваныя яго шрыфтам, пачалі з’яўляцца з 1448. Сярод іх т. зв. Майнцкі псалтыр, навукова-папулярныя кнігі павучальнага характару, календары, падручнікі і інш. У 1452—55 выдаў першае поўнааб’ёмнае выданне, шэдэўр ранняга друку — 42-радковую Біблію ў 2 т. (на лац. мове); з 180 экз. Бібліі вядома 48. У 1459—61 выдаў, відаць, у Бамбергу (цяпер г. Быдгашч, Польшча) на сродкі мясц. епіскапа 36-радковую Біблію. У 1901 у Майнцы засн. музей Гутэнберга.
Літ.: Варбанец Н.В. Йоханн Гугенберг и начало книгопечатания в Европе: Опыт нового прочтения материала. М., 1980; 500 лет после Гутенберга. М., 1968. с. 551
ГУТЭНБЕ́РГА СЛОЙ , гл. Астэнасфера. с. 551
ГУ́ТЭН-ЧА́ПСКІЯ , шляхецкі род, гл. Чапскія. с. 551
ГУЦАЛА Яўген Піліпавіч (14.1.1937, с. Новажыватаў Вінніцкай вобл., Украіна — 5.7.1995), украінскі пісьменнік. Скончыў Нежынскі пед. ін-т (1959). Друкаваўся з 1961. Аўтар зб-каў апавяданняў і навел «Людзі сярод людзей» (1962), «Яблыкі з восеньскага саду» (1964), «Выкупаная ў любісце» (1965), «Хусцінка шоўку зялёнага» (1966), «Пах кропу» (1969), лірыка-псіхал. аповесцей «Дзяўчаты на выданні» (1971), «Двое на свяце кахання» (1973), «З агню ўваскрэслыя» (1978), гумарыстычна-гратэскавага рамана-трылогіі «Пазычаны муж», «Прыватнае жыццё феномена», «Парад планет» (1982—84); зб-каў вершаў «Пісьмо зямлі» (1981), «Час і прастора» (1983), «Жывём на зары» (1984) і інш. Яго творы адзначаны мяккім лірызмам, тонкім моўным жывапісам, глыбокай народнасцю і філас. асэнсаваннем рэчаіснасці. За кн. прозы «Арламі аранае» (1977), «Што мы ведаем пра любоў» (1979), «Паляванне з гончым сабакам» (1980) і цыкл «Апавяданні з Цярноўкі» (1981) Літ. прэмія Ю.Яноўскага 1982; за зб-кі «Сайёра» (1980) і «Праляцелі коні» (1984) Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1985. За цыкл нарысаў-памфлетаў «Ментальнасць арды» (1994—95) прэмія імя І.Агіенкі 1996. На бел. мову асобныя творы Гуцалы пераклалі М.Дубянецкі, М.Лужанін, А.Мажэйка, М.Прашковіч, Л.Салавей, А.Чаркасаў, А.Шарахоўская, Б.Сачанка і інш.
Тв.: Вибрані твори. Т. 1—2. Киïв, 1987; Бел. пер. — Сельскія настаўнікі; Школьны хлеб; Аповесці. Мн., 1976; У кн. Сцежка без канца. Мн., 1980. В.А.Чабаненка. с. 551
ГУЦАЛЕ́НКА Леанід Аўксенцьевіч (н. 10.7.1931, с. Юрпаль Чарнігаўскай вобл., Украіна), бел. філосаф. Д-р філас. н. (1993), праф. (1995). Скончыў БДУ (1955). З 1955 працаваў у перыядычным друку. З 1971 у БДУ. Даследуе праблемы грамадскіх і асабістых ідэалаў, універсальнай сутнасці чалавека, яе фарміравання і развіцця ў сістэме асн. сувязей індывіда, дыялектыкі ўзаемадзеяння свабоды, правоў і адказнасці асобы. Адзін з аўтараў падручніка «Асновы філасофскіх ведаў» (ч. 1—2, 1997, разам з С.Г. Смолякам).
Тв.: Диалектика воплощения прекрасного. Мн., 1973; Универсальное развитие человека: предпосылки и перспективы. Мн., 1988. с. 551
ГУЦІ́ЕЎ Мікалай Цімафеевіч (н. 31.12.1912, г. Растоў-на-Доне, Расія), бел. графік. Засл. дз. маст. Беларусі (1968). Скончыў Маскоўскі паліграф. ін-т (1961). Працаваў у выд-ве «Беларусь» (1944—72), выкладаў у Бел. тэатр.-маст. ін-це (1962—77). У Вял. Айч. вайну ў партыз. атрадзе, выканаў больш за 40 антыфаш. плакатаў і больш за 70 малюнкаў і акварэлей. Творы ў кніжнай графіцы вылучаюцца пераканаўчай характарыстыкай вобразаў, дакладнай перадачай аўтарскай задумы: «Хаджы Мурат» Л.Талстога (1948), «Вечары на хутары ля Дзіканькі» М.Гогаля (1950), «Люба Лук’янская» К.Чорнага (1961), бел. нар. казкі «Ільюша, Іванаў сын» (1965), «Цудоўная дудка» (1967) і інш. Станковай графіцы ўласцівы выразнасць кампазіцыйнай пабудовы, разнастайнасць графічных сродкаў (серыя «Полацкая нафтабудоўля», 1962—63). Выканаў лінагравюры «Беларусь — край партызанскі» (1969), «Партызанскія будні» (1975) і інш. Сярод жывапісных работ: «Мая Беларусь», «Лётчык Мамкін ратуе прытулкавых дзяцей», серыі пейзажаў «Нарачанскія», «Нясвіжскія», «Аксакаўшчына» (усе 1980-я г.).
Г.А.Фатыхава. с. 551
ГУ́ЦІН Леанід Мацвеевіч (н. 16.6.1948, г. Гомель), бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1974, клас П.Падкавырава). Выкладчык мінскіх дзіцячых муз. школ № 5 (з 1977), № 6 (з 1984). Працуе ў сімф., вак.-сімф., камерна-вак. і камерна-інстр. жанрах, піша музыку для дзяцей. Сярод твораў: 2 сімфоніі (1973, 1982), сімф. паэма (1978), кантаты «Памяць» на словы Р.Тармолы і Л.Дайнекі (1973) і «Песні юнацтва» на словы Э.Агняцвет (1975), саната для фп. (1977), паэма «Галасы адыходзячых» для духавога аркестра (1994), вак. цыкл «Песні беларускага Палесся» на нар. тэксты для барытона і нар. аркестра. Р.М.Аладава. с. 552
ГУ́ЦІРА , Хуцьра (Hutyra) Ферэнц (1860, Вена — 1934), венгерскі эпізаатолаг і мікрабіёлаг. Скончыў Вышэйшую вет. школу ў Будапешце і з 1883 працаваў у ёй (з 1888 праф., рэктар). Навук. працы па інфекц. хваробах жывёл і вет. мікрабіялогіі. Вывучаў туберкулёз, сап, чуму свіней, увёў у практыку спецыфічную процічумную сываратку і прапанаваў сімультанную прышчэпку ад гэтай хваробы (1911). Адзін з аўтараў дапаможніка «Асобная паталогія і тэрапія свойскіх жывёл» (т. 1—2, 1905—06, 11-е выд., 1959). с. 552
ГУЦЭ́ВІЧ (Gucewicz) Ваўжынец, гл. Стуока-Гуцявічус Лаўрынас. с. 552
ГУЧКО́Ў Аляксандр Іванавіч (26.10.1862, Масква — 14.2.1936), расійскі паліт. і дзярж. дзеяч, прадпрымальнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1885), працягваў адукацыю ў Берлінскім, Цюбінгенскім і Венскім ун-тах (1888—91). У 1885—87 і 1897—99 на вайск. службе, у 1893—97, 1901—07 у Маскоўскай гар. думе. Дырэктар Маскоўскага ўліковага банка (з 1901). Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў партыі акцябрыстаў. Дэп. (з 1907) і старшыня (1910—11) 3-й Дзярж. думы, выступаў за аднаўленне ваен. магутнасці Расіі, у падтрымку дзейнасці П.А.Сталыпіна, супраць правага крыла думы і інш. У 1915—17 старшыня Цэнтр. ваен.-прамысл. к-та, удзельнік апазіц. «Прагрэсіўнага блока». Ваен. і марскі міністр у 1-м складзе Часовага ўрада (15.3—12.5.1917). Пасля 1918 у эміграцыі, падтрымліваў белы рух.
Тв.: «Корабль потерял свой курс»: [Полит. речи 1912—1913 гг.]. М., 1991.
Літ.: Сенин А.С. А.И.Гучков // Вопр. истории. 1993. № 7. І.Ф.Раманоўскі. с. 552
ГУЧНАГАВАРЫ́ЦЕЛЬ , электраакустычная ці мех. прылада для моцнага ўзнаўлення гукаў (мовы, музыкі і інш.). Бывае эл.-дынамічны (найб. пашыраны), эл.-магн., п’езаэл., кандэнсатарны, пнеўматычны, рупарны. Эл.-акустычны гучнагаварыцель пераўтварае падведзеныя эл. ваганні ў гукавыя з дапамогай рухомай мех. сістэмы (дыфузара, дыяфрагмы). Асн. параметры: намінальная магутнасць і паласа ўзноўленых частот, сярэдні гукавы ціск і інш.; накіраванасць выпрамянення ствараецца рупарам ці выкарыстаннем гукавых калонак. Па эл.-акустычных параметрах адрозніваюць шырока- і вузкапалосныя, высока- і нізкачастотныя, нізка- і высакаомныя, паводле канструкцыі — адно- і двухдыфузарныя, кааксіяльныя, круглыя і інш. А.П.Ткачэнка. с. 552
ГУЧО́К Пётр Іосіфавіч (18.3.1923, в. Лысоўшчына Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 18.4.1945), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскі аэраклуб (1940), Батайскую ваен. авіяц. школу (1942). У Вял. Айч. вайну са жн. 1943 на 4, 2, 1-м Укр. франтах. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка ст. лейтэнант Гучок зрабіў 209 баявых вылетаў, правёў 56 паветр. баёў, асабіста збіў 20 самалётаў ворага. Загінуў у баі пад Берлінам. с. 552
ГУ́ЧЫ (Gucci) Санці (каля 1530, г. Фларэнцыя, Італія — да 3.2.1600), італьянскі архітэктар і скульптар позняга Адраджэння. Да 1558 прыехаў у Польшчу як прыдворны архітэктар. Кіраваў у г. Пінчаў скульпт. майстэрняй. Асн. творы: надмагіллі караля Жыгімонта ІІ Аўгуста (1573), каралевы Ганны Ягелонкі (1574—75), Стафана Баторыя (1594—95) — усе ў каралеўскім замку на Вавелі ў Кракаве, капэла і надмагілле Гучы і А.Браніцкіх у касцёле ў Непаламіцах (1596; Кракаўскае ваяв.). Удзельнічаў у буд-ве замкаў у Непаламіцах (1567—68) і Баранаве-Сандамерскім (1579—1602; Жэшаўскае ваяв.), палаца «Міраў» у Ксёнжы-Велькім (1585—95). с. 552
ГУ́ШЧА (Huszcza) Ян (24.12.1917, б. фальварак Загасцінне, Міёрскі р-н Гродзенскай вобл. — 26.6.1986), польскі пісьменнік і перакладчык. Скончыў Віленскі ун-т (1939). Працаваў настаўнікам на Дзісеншчыне, потым у Маскве; з 1945 жыў у Польшчы. Аўтар кніг паэзіі («Балада пра падарожных», 1938; «Вершы і байкі», 1969), прозы («Мястэчка над Альшанкай», 1948; «З далёкіх дарог», 1957; «Кругі», 1964, і інш.). Складальнік анталогій «Беларускія вершы» (1971), «Анталогіі беларускай паэзіі» (1978), для якіх пераклаў на польскую мову большасць вершаў. Пераклаў творы М.Багдановіча (у зб. «Выбраныя вершы», 1974), кнігі У.Караткевіча «Блакіт і золата дня» (1976), Я.Брыля «Ніжнія Байдуны» (1979). У зб. эсэ «Аповесці ў чорных рамках» (1979) апісаў сваё падарожжа па Беларусі.
Тв.: Бел. пер. — Пан Грацыян і іншыя. Мн., 1976. А.Л.Верабей. с. 552
ГУЭ́ , горад у В’етнаме, гл. Хюэ. с. 553
ГУЯ́Н , горад на Пд Кітая, на р. Наньмінхэ (бас. Янцзы), у цэнтр. ч. Гуйчжоўскага нагор’я. Ада. цэнтр прав. Гуйчжоў. 1360 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: машынабудаванне (гарнаруднае, трансп., хім., с.-г., радыёэлектроннае), хім., шкляная, цэм., дрэваапр., папяровая, тэкстыльная. Філіял АН. Ун-т. с. 553
ГХА́ГХРА , рака ў Індыі, Непале і Кітаі, левы прыток Ганга. Даўж. 950 км, пл. бас. 127,7 тьіс. км2. Пачынаецца на Пд Тыбецкага нагор’я, перасякае Гімалаі (пад назвай Карналі), ніжняе цячэнне — на Інда-Гангскай раўніне. Жыўленне змешанае, снегава-ледавіковае і дажджавое. Сярэдні расход каля 1800 м3/с. Разводдзе вясенне-летняе; здараюцца катастрафічныя паводкі. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. На Гхагхры — г. Файзабад (Індыя). с. 553
ГХОР , Эль-Гор, тэктанічная ўпадзіна ў Зах. Азіі, у Ізраілі, Сірыі і Іарданіі. Даўж. з Пн на Пд каля 200 км, шыр. да 25 км. У межах Гхора — даліна р. Іардан, Тыверыядскае воз. і Мёртвае м., узровень якога на 395 м ніжэй узроўню акіяна (на яго беразе самае нізкае месца на сушы Зямлі). Упадзіна акаймавана стромкімі спадзістымі схіламі выш. 1000—1400 м. Клімат і расліннасць паўпустынныя. с. 553
ГЫДА́Н , горная сістэма на ПнУ Азіяцкай часткі Расіі; гл. Калымскае нагор’е. с. 553
ГЫДА́НСКІ ЗАЛІ́Ў , Гыданская губа, заліў на Пд Карскага м., каля паўн. берага Гыданскага п-ва, паміж п-вамі Явай і Маманта. Даўж. каля 200 км, шыр. 62 км, глыб. 5—8 м. Большую частку года ўкрыты лёдам. Прылівы паўсутачныя, каля 1 м. с. 553
ГЫДА́НСКІ ПАЎВО́СТРАЎ , на Пн Зах.-Сібірскай раўніны, паміж Тазаўскай і Обскай губамі і Енісейскім зал. Карскага м. Даўж. каля 400 км, шыр. да 400 км, выш. да 200 м. Узгоркавая раўніна, складзеная з марскіх і ледавіковых адкладаў; на Пд пераходзіць у Танамскае ўзвышша. Клімат суровы. Тундра, на Пд лесатундравае рэдкалессе. Аленегадоўля, паляванне, рыбалоўства. Радовішчы прыроднага газу. с. 553
ГЭ́ЛАПА ІНСТЫТУ́Т , Амерыканскі інстытут грамадскай думкі, установа па вывучэнні грамадскай думкі ў ЗША. Засн. ў 1935 у г. Прынстан (штат Нью-Джэрсі) сацыёлагам Дж.Гэлапам. Штотыднёва фіксуе грамадскую думку ў ЗША па паліт., сац. і эканам. праблемах. Адыграў значную ролю ў развіцці методыкі і тэхнікі масавых апытанняў насельніцтва і іх практ. выкарыстанні. с. 553
ГЭ́ЛЬСКАЯ ЛІ́ГА (Gaelic League), ірландская культ.-асв. арг-цыя канца 19 — пач. 20 ст. Засн. ў 1893 пісьменнікам Д.Хайдам, гісторыкам Дж.Мак-Нейлам і інш. прадстаўнікамі ірл. нац. інтэлігенцыі ва ўмовах брыт. панавання. Мела на мэце адраджэнне ірл. (гэльскай) мовы і замену англ. культуры ў Ірландыі нац. кельцка-ірландскай. Садзейнічала развіццю нац. л-ры, музыкі, т-ра, адкрыццю Нац. ірл. ун-та ў Дубліне (1908). с. 553
ГЭ́РДНЕР (Gairdner), возера на Пд Аўстраліі, бяссцёкавае, мелкаводнае, салёнае. Размешчана на ПнЗ ад зал. Спенсер, на выш. каля 100 м сярод паўпустыннай раўніны з дзюнным рэльефам з чырвоных пяскоў. Пл. каля 4,7 тыс. км2. У сухі перыяд года перасыхае і ўяўляе сабой упадзіну з плоскім дном, укрытым вязкім глеем і саляной коркай. с. 553
ГЭ́РЫ (Gary), горад на Пн ЗША, у штаце Індыяна, паўд.-ўсх. прыгарад г. Чыкага. Каля 150 тыс. ж., з гарадамі Хаманд, Іст-Чыкага і прыгарадамі каля 700 тыс. ж. (1994). Порт на воз. Мічыган. Буйны цэнтр чорнай металургіі. Прам-сць: цяжкае машынабудаванне і металаапрацоўка (вытв-сць абсталявання для металургічнай прам-сці, металаканструкцый, труб, чыг. цыстэрнаў, карпусоў танкаў, падшыпнікаў, аўтадэталей, эл. абсталявання), хім., нафтаперапр., цэментавая. с. 553
ГЭРЫЯТ (Garriott) Оўэн (н. 22.11.1930, г. Інід, ЗША), касманаўт ЗША; вучоны ў галіне фізікі Сонца. Чл. Міжнар. акадэміі астранаўтыкі. Скончыў Аклахомскі (1953), Станфардскі (1957) ун-ты. Вёў даследаванні па фізіцы іанасферы. З 1965 у групе касманаўтаў НАСА. 28.7—25.9.1973 з А.Бінам і Дж.Лусма здзейсніў палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (тройчы выходзіў у адкрыты космас; агульны час 13,7 гадз). 28.11— 8.12.1983 з Дж.Янгам, Б.Шоу, Т.Паркерам, Б.Ліхтэнбергам, У.Мербальдам здзейсніў палёт на касм. караблі «Спэйс Шатл» («Калумбія»). Агульная працягласць палётаў 69,8 сут. Залаты медаль НАСА «За выдатныя заслугі». с. 553
ГЭС , гл. Гідраэлектрычная станцыя. с. 553
ГЮ́БНЕРАВА (Hübnerová) Марыя (12.10.1862, г. Жамберк, Чэхія — 5.8.1931), чэшская актрыса; прадстаўніца рэалістычнага чэш. мастацтва. З 1880 выступала ў правінцыяльных трупах, з 1896 у Нац. т-ры ў Празе. Тэмперамент, страснасць спалучаліся ў яе мастацтве з тонкім псіхалагізмам. Сярод роляў: Войнарка, Класкова («Войнарка», «Ліхтар» А.Ірасека), Мадленка («Упартая жанчына» І.Тыла), Фанка («Разбойнік» К.Чапека), Пані Дульская («Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля), Агудалава, Кабаніха («Беспасажніца», «Навальніца» А.Астроўскага). с. 553
ГЮГО́ (Hugo) Віктор Мары (26.2.1802, г. Безансон, Францыя — 22.5.1885), французскі пісьменнік. Чл. Франц. акадэміі (з 1841). У ранні перыяд творчасці (паэт. зб. «Оды і розныя вершы», 1822; «Оды і балады», 1826; раманы «Ган Ісландзец», 1823; «Бюг Жаргаль», 1826) эвалюцыяніраваў ад падтрымкі манархіі да ліберальна-дэмакр. поглядаў, ад класіцызму да рамантызму. У зб. «Усходнія матывы» (1829) пра нац.-вызв. барацьбу грэкаў заявіў аб сабе як рэфарматар паэзіі — стваральнік разнастайных рыфмаў і гнуткіх рытмаў, арыгінальнай строфікі. У «Прадмове» да драмы «Кромвель» (1827), прызнанай эстэт. маніфестам франц. рамантызму, вылучыў і абгрунтаваў тэорыю кантрастаў і гратэску, якую рэалізаваў у рамант. драмах «Марыён Дэлорм» (нап. 1829), «Эрнані» (1830), «Кароль забаўляецца» (1832), «Руі Блаз» (1838) і інш. Антыманархічны, вольналюбівы настрой драм, напісаных на гіст. сюжэты, адпавядаў рэв. зрухам у Францыі напярэдадні і пасля Ліпеньскай рэвалюцыі 1830. У атмасферы бурлівых паліт. падзей напісаў гіст. раман з жыцця Францыі 15 ст. «Сабор Парыжскай Божай маці» (1831). Тэматычнай і стылістычнай разнастайнасцю вызначаліся лірычныя зб-кі «Лісце восені» (1831), «Песні змроку», «Унутраныя галасы» (1837), «Промні і цені» (1840). Пасля дзярж. перавароту 1851 эмігрыраваў з Францыі. У перыяд выгнання, які працягваўся 19 гадоў, у Гюго праявіўся талент публіцыста і сатырыка (паліт. памфлет «Маленькі Напалеон», 1852; паэт. зб. «Адплата», 1853). У раманах «Адвержаныя» (1862), «Працаўнікі мора» (1866), «Чалавек, які смяецца» (1869) паказаў кантрасты галечы і багацця, улады і бяспраўя, жорсткасці і велікадушнасці. Асэнсоўваючы сац. канфлікты ў маральным аспекце, аўтар зыходзіў з ідэаліст. разумення гісторыі як спрадвечнай барацьбы двух пачаткаў — цёмнага дэманічнага і светлага боскага. Вяршыня паэзіі Гюго — зб. «Сузіранні» (т. 1—2, 1856), своеасаблівы лірычны дзённік паэта. Аўтар паэт. зб. «Грозны год» (1872) пра падзеі франка-прускай вайны і Камуны, гіст. рамана «Дзевяноста трэці год» (1874) пра франц. рэвалюцыю канца 18 ст. У 1883 завяршыў 3-ю серыю ліра-эпічнага цыкла «Паданне стагоддзяў» (1-я серыя — 1859, 2-я — 1877). На бел. мову перакладзены раманы «Адвержаныя» (1938) і «Дзевяноста трэці год» (пер. Я.Маўра, 1937). Творы Гюго перакладалі таксама Э.Агняцвет, А.Астрэйка, Ю.Гаўрук, С.Ліхадзіеўскі і інш.
Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. В 7 т. Т. 1—3. М., 1994.
Літ.: Моруа А. Олимпио, или Жизнь Виктора Гюго: Пер. с фр. М., 1987; Сафронова Н.Н. Виктор Гюго. М., 1989. С.Дз.Малюковіч. с. 553
ГЮЕ́Н І ГАСКО́НЬ (Guyenne et Gascogne), гістарычная вобласць у Францыі, гл. Гіень і Гасконь. с. 554
ГЮІСМА́НС (Huysmans) Жарыс Карл (Жорж Шарль; 5.2.1848, Парыж — 12.5.1907), французскі пісьменнік. У 1874 дэбютаваў зб. вершаў у прозе «Ваза з вострымі прыправамі», вытрыманым у дэкадэнцкай стылістыцы. З цягам часу стаў адным з буйнейшых прадстаўнікоў натуралізму (раманы «Марта. Гісторыя дзяўчыны», 1876, «Сёстры Ватар», 1879, «Каля хатняга ачага», 1881, «Па плыні», 1882). У пач. 1880-х г. парваў з натуралізмам і стварыў свой найб. значны раман — «Наадварот» (1884) — маст. маніфест ідэй дэкадэнцтва. Аўтар раманаў «Там, унізе» (1891), «У дарозе» (1895), «Сабор» (1898), шматлікіх артыкулаў (зб. «Сучаснае мастацтва», 1883), напісаных ў рэчышчы дэкадэнцкай паэтыкі.
Тв.: Рус. пер. — Наоборот. М., 1990; Марта: История падшей. СПб., 1991; Там внизу, или Бездна. М., 1993. К.М.Міхееў. с. 554
ГЮ́ІСМАНС (Huysmans) Каміль (26.5.1871, г. Білзен, Бельгія — 25.2.1968), палітычны і дзярж. дзеяч Бельгіі. Скончыў Льежскі ун-т (1891). Адзін з кіраўнікоў Бельг. сацыяліст. партыі. У 1905—22 сакратар Міжнар. сацыяліст. бюро Інтэрнацыянала 2-га. У 1910 — 65 дэп. бельг. парламента, выступаў за правы фламандцаў. У 1925—27 міністр асветы, у 1927—33 дырэктар і гал. рэдактар фламандскай сацыяліст. газ. «Volksgazet» («Народная газета»). У 1940 старшыня Сацыялістычнага рабочага Інтэрнацыянала. У 1946—47 прэм’ер-міністр, у 1947—49 міністр асветы Бельгіі. с. 554
ГЮ́ЙГЕНС (Huygens) Крысціян (14.4.1629, г. Гаага, Нідэрланды — 8.6.1695), нідэрландскі фізік, механік, матэматык і астраном. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1663) і Парыжскай АН (1966). Вучыўся ва ун-тах Лейдэна (1645—47) і Брэда (1647—49). У 1665—81 працаваў у Парыжы. Сфармуляваў асновы хвалевай тэорыі святла (гл. Гюйгенса—Фрэнеля прынцып), даследаваў рух цел пад дзеяннем удару, вывеў формулу цэнтраімклівага паскарэння. Вынайшаў маятнікавы гадзіннік (1657), удасканаліў падзорную трубу, адкрыў кольцы Сатурна і яго спадарожнік Тытан. Сканструяваў акуляр (акуляр Гюйгенса), вызначыў (з Р.Гукам) пастаянныя пункты тэрмометра (пункт раставання лёду і пункт кіпення вады).
Тв.: Рус. пер. — Трактат о свете... М.; Л., 1935; Три мемуара по механике. [Л.], 1951.
Літ.: Франкфурт У.И., Френк А.М. Христиан Гюйгенс, 1629—1695. М., 1962. с. 554
ГЮ́ЙГЕНСА—ФРЭНЕ́ЛЯ ПРЫ́НЦЫП , асноўны прынцып хвалевай оптыкі, які дае магчымасць вызначаць амплітуду (інтэнсіўнасць) хвалі ў кожным пункце, калі вядомыя яе амплітуда і фаза на якой-н. адвольнай паверхні. Першапачаткова сфармуляваны К.Гюйгенсам (1690), развіты з улікам інтэрферэнцыі А.Ж.Фрэнелем (1818), строгую матэм. фармулёўку Гюйгенса—Фрэнеля прынцыпу даў Г.Р.Кірхгоф (1882).
Паводле Гюйгенса—Фрэнеля прынцыпу кожны пункт хвалевай паверхні (фронту хвалі), якой у дадзены момант дасягнула светлавая хваля, з’яўляецца цэнтрам другасных (фіктыўных) кагерэнтных хваль, агінальная якіх у кожны наступны момант часу вызначае новую хвалевую паверхню. Інтэнсіўнасць святла ў пункце назірання вызначаецца вынікам інтэрферэнцыі другасных хваль. Пры гэтым амплітуда другасных хваль залежыць ад вугла паміж нармаллю да хвалевай паверхні ў цэнтры другаснай хвалі і напрамкам на пункт назірання. Гюйгенса—Фрэнеля прынцып выкарыстоўваецца пры рашэнні дыфракцыйных задач. Гл. таксама Дыфракцыя святла, Інтэрферэнцыя святла. А.І.Болсун. с. 554
ГЮ́ЛЕНБЕРГ (Gyllenberg) Хельге (н. 4.7.1924), фінскі мікрабіёлаг. Чл. АН Фінляндыі, яе прэзідэнт з 1974. Замежны чл. АН СССР (1976). Скончыў Хельсінкскі ун-т. З 1948 у Ін-це мікрабіялогіі гэтага ун-та (з 1972 праф.). Навук. працы па выкарыстанні матэм. метадаў у біялогіі, пераважна ў сістэматыцы мікраарганізмаў, па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя. с. 554
ГЮЛІСТА́НСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1813 , паміж Рас. імперыяй і Персіяй (Іранам). Завяршыў рус.-іранскую вайну 1804—13 за ўплыў у Закаўказзі (гл. Руска-іранскія войны 19 стагоддзя). Падпісаны 5.11.1813 у с. Гюлістан у Карабаху. Прадугледжваў: прызнанне Іранам далучэння да Расіі Дагестана, Усх. Грузіі, Імерэты, Гурыі, Мегрэліі, Абхазіі, а таксама Карабахскага, Гянджынскага, Шэкінскага, Шырванскага, Дэрбенцкага, Кубінскага, Бакінскага і Талышскага ханстваў; выключнае права Расіі мець свой ваен. флот на Каспійскім м.; права свабоднага гандлю рас. і перс. купцам і інш. Ратыфікаваны ў 1814, набыў сілу ў 1818. У выніку новай рус.-іранскай вайны заменены Туркманчайскім дагаворам 1828. с. 554
ГЮ́НЦКАЕ ЗЛЕДЗЯНЕ́ННЕ , старажытнаплейстацэнавае зледзяненне ў Альпах (каля 800—900 тыс. гадоў назад), якое папярэднічала Міндэльскаму зледзяненню. Датуецца часам заканчэння фарміравання альпійскай складкавасці і паступовага стварэння рэльефу зямной паверхні, блізкага да сучаснага, канцом неагенавага, або пачаткам антрапагенавага перыяду. Звязана з пашырэннем плошчы зледзянення Альпаў. Вылучаюць некалькі стадый гюнцкага зледзянення. На тэр. СНД адпавядае перыяду адкладу гурыйскіх або апшэронскіх пластоў (каля 1,8—0,7 млн. г.). Некат. даследчыкі параўноўваюць гюнцкае зледзяненне з нараўскім зледзяненнем, што было на тэр. Беларусі і доўжылася прыкладна 40 тыс. г. (600—500 тыс. г. назад) ад канца брэсцкага перадледавікоўя да пач. белавежскага міжледавікоўя. с. 554
ГЮРДЖА́Н Акоп Маркаравіч (17.12.1881, г. Шуша, Нагорны Карабах — 28.12.1948), армянскі скульптар. Вучыўся ў маст. акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1906—10), наведваў майстэрню А.Радэна. Працаваў у Маскве (з 1914), Парыжы (з 1921). Адметнае ў творчасці Гюрджана — своеасаблівае спалучэнне рыс стараж. мастацтва Усходу і тагачасных зах.-еўрап. плыней. Аўтар партрэтаў М.Горкага (1914), С.Рахманінава (1915), М.Сар’яна (1927), статуі «Саламея» (1925), помніка Л.Талстому ў Парыжы (устаноўлены ў 1955), надмагілляў.
Літ.: . Дрампян Р.Г. А.Гюрджян. Ереван, 1973. с. 554
ГЮРДЖА́Н Габрыэл Мікаэлавіч (24.4.1892, г. Артвін, Турцыя — 1987), армянскі жывапісец. Нар. мастак Арменіі (1945). Скончыў Пензенскія вышэйшыя маст.-пед. майстэрні (1920). З 1922 у Арменіі. Выкладаў у Ерэванскім маст. ін-це (1945—58). Пераважна пейзажыст: «Шыракскі канал» (1926), «Севан. Зангбуд» (1936), «Ерэван у дні Айчыннай вайны» (1942), «Збор бавоўны» (1949), «Руіны сярэдневяковай крэпасці Севан» (1958), «Жніво ў калгасе. Арменія» (1969) і інш. с. 555
ГЮРЗА́ (Vipera lebetina), змяя сям. гадзюкавых. Пашырана ў Паўн.-Зах. Афрыцы, Азіі, на некат. астравах Міжземнага м. Жыве ў сухіх перадгор’ях, цяснінах, па схілах гор і далінах рэк, у вінаградніках, садах. Падвід (V.l. schweizeri), які жыве на а-вах Эгейскага м., занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. да 1,6 м. Афарбоўка зверху шаравата-пясчаная або карычнявата-чырвоная, уздоўж спіны папярочна выцягнутыя цёмна-бурыя або аранжавыя плямы. Па баках цела больш дробныя цёмныя плямы. Галава аднатонная. Бруха светлае, у дробных цёмных плямках. Яйцажывародная, адкладвае да 43 яец. Корміцца грызунамі, яшчаркамі, дробнымі птушкамі. Укус гюрзы можа быць смяротным. Яд выкарыстоўваецца ў медыцыне. с. 555
ГЯМЫ́Ш , самая высокая вяршыня Малога Каўказа, на хр. Мураўдаг, у Азербайджане. Выш. 3724 м. Складзена з вывергнутых парод. с. 555
ГЯНДЖА́ , горад у Азербайджане, каля падножжа М.Каўказа. 278 тыс. ж. (1992). Чыг. станцыя. Прам-сць: лёгкая (тэкст., дыванова-суконная, бавоўнаачышчальная), машынабудаванне і металаапрацоўка (прыладабудаванне, грузавое машынабудаванне), каляровая металургія, харч. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў, фарфору, мэблі і інш.). 3 ВНУ. Тэатр.
Засн. ў 7 ст. У 1138 зруйнавана землетрасеннем, перанесена на новае месца. У 12—13 ст. буйны гандл.-рамесніцкі і культ. цэнтр. У 18 ст. цэнтр Гянджынскага ханства. У 1804 далучана да Расіі. У 1804—1918 наз. Елізаветполь, у 1935—89 — Кіравабад. с. 555
ГЯНДЖЫ́НСКАЕ ХА́НСТВА , феадальная дзяржава ў 18 — пач. 19 ст. ў Азербайджане, у даліне р. Кура. Цэнтр — г. Гянджа. Першы хан Гянджынскага ханства — Шахверні хан Зіяд аглы, які ў сярэдзіне 18 ст. змагаўся супраць іранскага Надзір-шаха. Тэр. Гянджынскага ханства ўвесь час імкнуліся захапіць Іран ці Турцыя. У ханстве ішла барацьба паміж прыхільнікамі іранскай і тур. знешнепаліт. арыентацыі і прыхільнікамі далучэння да Расіі. У 1795 заваявана Іранам. З 1804 у складзе Рас. імперыі. с. 555
ГЯНДЖЫ́НСКІ ТРАКТА́Т 1735 , дагавор паміж Расіяй і Іранам, падпісаны 21 сак. каля г. Гянджа. Паводле дагавора Дэрбент і Баку (з правінцыямі) перадаваліся Ірану, які абавязваўся не дапускаць пераходу гэтых гарадоў пад уладу інш. дзяржаў. Абодва бакі павінны былі прытрымлівацца пастаноў Рэшцкага дагавора 1732, паводле якога Расія вяртала Ірану Гілян, Іран павінен быў пасля адваявання ў Турцыі Усх.-Груз. царства вярнуць яго цару Вахтангу VI. Гянджынскі трактат пацвярджаў дазвол на свабодны гандаль Расіі ў Іране. с. 555
ГЯУ́РАЎ Нікалай (н. 13.9.1929, г. Велінград, Балгарыя), балгарскі спявак (бас); адзін з буйнейшых сучасных оперных спевакоў. Нар. арт. Балгарыі (1962). Герой Сац. Працы (1976). Вучыўся ў Сафійскай, Ленінградскай і Маскоўскай (скончыў у 1955) кансерваторыях. Спяваў у Сафійскай нар. оперы (з 1956), у Вял. т-ры ў Маскве (1957— 58), у Венскай, Парыжскай операх, Балонскім оперным т-ры. З 1961 саліст т-ра «Ла Скала». Асаблівае месца ў яго творчасці займае італьян. і рус. оперны рэпертуар. Сярод партый: Барыс Гадуноў, Іван Хаванскі («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Філіп ІІ («Дон Карлас» Дж.Вердзі), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно; «Мефістофель» А.Бойта), Даланд («Лятучы галандзец» Р.Вагнера), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Гран пры Міжнар. конкурсу спевакоў у Парыжы (1955) і Франц. акадэміі грампласцінак імя Ш.Кро (1972). Дзімітроўская прэмія 1959, 1966.
Літ.: Абаджиев А. Николай Гяуров. М., 1984; Бикс Р. Н.Гяуров в големия театьр на идеите. София, 1985. с. 555
ГЯЧЭ́ВІЧ (Гечан-Гячэвіч) Вінцэнт (Вікенцій Іванавіч; 5.4.1770— 19.3.1840), дзярж. дзеяч Рэчы Паспалітай і Рас. імперыі. З 1788 крайчы Вілейскага ваяводства, з 1791 член цывільна-вайск. парадкавай камісіі ваяводства (з 1792 старшыня яго аддзялення). З 1795 на царскай службе: засядацель земскіх судоў, падкаморы Вілейскага пав. і інш. Займаўся размежаваннем Мінскай і Віленскай губ. З 25.10.1816 мінскі віцэ-губернатар, з 31.12.1818 мінскі цывільны губернатар. Тайны саветнік (1831). 26.2.1831 прызначаны сенатарам. У.П.Крук. с. 555
ГЯЧЭ́ВІЧ Іпаліт Вікенцьевіч (1800 — 46), удзельнік паўстання 1830—31. Сын В.Гячэвіча. Валодаў маёнткамі Вязынь і Ізабелін у Вілейскім пав. Служыў у Мінскай казённай палаце. З 1826 маршалак шляхты Вілейскага пав. У крас. 1831 узначаліў павятовы паўстанцкі камітэт, які на кароткі тэрмін устанавіў кантроль над паветам. Пасля заняцця Вілейкі казакамі хаваўся ў сваякоў, потым арыштаваны і зняволены ў крэпасць. У вер. 1832 вызвалены пад нагляд паліцыі, але ў хуткім часе высланы ў Варонеж. Вярнуўся на радзіму ў 1837. У.П.Крук. с. 555
Д , пятая літара бел. і некаторых інш. слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай Д («дабро»), што ўзнікла на аснове грэка-візант. устаўнай Δ («дэльта»), У старабел. графіцы абазначала гукі «д», «д’», «дз’» («вода», «день», «людзи»), мела таксама лічбавае значэнне «чатыры». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумны звонкі выбухны пярэднеязычны гук «д» («дарога», «дуброва»), а перад глухімі зычнымі і на канцы слоў — парны да яго па звонкасці-глухасці гук «т» («кладка», «сад»). Уваходзіць у склад дыграфаў «дж» («ураджай») і «дз» («дзіва»). А.М.Булыка. с. 556
«ДА ВІ́ЛЬНІ Е́ДУЦЬ» , бел. нар. гульня. Гуляюць 3—8 хлопчыкаў. На пляцоўцы чэрцяць круг дыяметрам 4—7 м, у цэнтры ставяць «Вільню» (завостраная палка). Першы гулец злёгку ўтыкае ў зямлю на рысцы круга калок (даўж. 15—20 см) і б’е па ім шляжкай (палка-бразготка). На колькі калок увойдзе ў зямлю, на столькі гулец перамяшчае яго да «Вільні». Калі ж прамахнецца, шляжка перадаецца іншаму. Гульня працягваецца, пакуль усе калкі не стануць ушчыльную да «Вільні». Прайграе той, хто прыехаў у «Вільню» апошнім.
Я.Р.Вількін. с. 556
«ДА ЗЛУЧЭ́ННЯ» , бел. рэліг. газета грэка-католікаў у Зах. Беларусі. Выдавалася ў 1932—37 у Вільні на бел. мове (рэдакцыя знаходзілася ў Слоніме, з 1934 — у Папскай духоўнай семінарыі ў г. Дубна Ровенскай вобл.). Друкавала хроніку рэліг. жыцця, Евангелле, артыкулы пра неабходнасць адраджэння уніі на Беларусі. Выйшла 60 нумароў. Г.В.Бабкін. с. 556
«ДА ПРА́ЦЫ» , газета рэвалюцыйна-дэмакр. кірунку ў Зах. Беларусі. Выдавалася 1.10.1927—16.12.1928 у Вільні на бел. мове 2 разы на тыдзень. З мэтай канспірацыі мела розныя назвы: «Наша праца» (1—29 кастр.), «Праца» (5—23 ліст.), «Права працы» (7—24 снеж.), «Навагодняя праца» (27 снеж.), у 1928 — «Думка працы» (4—28 студз.), «Сіла працы» (1—24 лют.), «Воля працы» (12—31 сак.), «Красавік» (5 крас. ), «Голас працы» (14 крас.—30 мая), «Зара працы» (2—29 чэрв.), «Сцяг працы» (4—31 ліп.), «Доля працы» (3—29 жн.), «Рэха працы» (1—29 вер.), «Слова працы» (5—31 кастр.), «За працу» (5—27 ліст.), «Да працы» (1—16 снеж.). Працягвала традыцыі газет Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Асвятляла сац.-эканам. і паліт. становішча ў Зах. Беларусі, нац.-вызв. рух, выбары і работу польскага сейма і інш. Змяшчала інфарм. паведамленні пра ход суд. працэсу над удзельнікамі БСРГ, матэрыялы пра культ. жыццё, маст. творы бел. пісьменнікаў. Усяго выйшла 118 нумароў (51 канфіскаваны). Закрыта польскімі ўладамі. С.В.Говін. с. 556
ДААСІ́ЗМ , 1) адна з асн. плыней кіт. філасофіі. Заснавальнікам лічыцца стараж.-кіт. філосаф Лао-цзы (6—5 ст. да н.э.), асн. ідэі якога выкладзены ў кн. «Дао дэ цзін». Даасізм — разнавіднасць наіўнага матэрыялізму стараж. кітайцаў з элементамі прымітыўнай дыялектыкі. Пастуліруецца існаванне аб’ектыўнага, незалежнага ад волі нябеснага ўладыкі, прыроднага і адначасова сац.-маральнага пачатку — дао, які ўвасабляе законы неба, прыроды, грамадства і азначае вышэйшую дабрачыннасць і справядлівасць. Усе рэчы ўзнікаюць і развіваюцца па ўласным прыродным шляху. Чалавек павінен прытрымлівацца дао і не ствараць штучных перашкод. Усе грамадскія ўстановы, у т.л. дзяржава, недахопы грамадства (несправядлівасць, няроўнасць і інш.) лічацца адхіленнямі ад сапраўднага дао. Сац. ідэал даасізму — адмова ад цывілізацыі і культуры, вяртанне да першабытнай натуральнасці. Рэзка крытыкуюцца насілле і войны. Прыхільнікі даасізму і яго папулярызатары Чжуанцзы, Ян Чжу, Інь Вэнь (4—3 ст. да н.э.). 2) Адна з кіт. рэлігій. Узнікла ў 2 ст. да н.э. У пач. 5 ст. распрацавана тэалогія і рытуал, у эпоху дынастыі Тан (да 10 ст.) даасізм карыстаўся асаблівай апекай дзярж. улады. Захаваўся да сярэдзіны 20 ст. як сінкрэтычная нар. рэлігія, што спалучала элементы канфуцыянства і будызму. Асн. мэта паслядоўнікаў даасізму — дасягненне даўгалецця. Даоскія магі, лекары, якія шукалі элексіры бяссмерця, садзейнічалі развіццю кіт. алхіміі. В.І.Боўш. с. 556
ДАБАНТО́Н (Daubenton) Луі Жан Мары (29.5.1716, г. Манбар, Францыя — 1.1.1800), французскі прыродазнавец. Чл. Французскай і замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1776). З 1788 дырэктар Парыжскага бат. сада. Навук. працы па параўнальнай анатоміі і акліматызацыі свойскіх жывёл. Сааўтар (разам з Ж.Бюфонам) мнагатомнай працы «Натуральная гісторыя» (1749—67). Аўтар дапаможніка па авечкагадоўлі. Вывеў новую пароду мерыносавых авечак. с. 556
ДАБАСНА́ , рака, гл. Добасна. с. 556
ДАБАСНЯ́НСКАЯ ЦУКРО́ВАЯ МАНУФАКТУ́РА . Дзейнічала ў 1839—62 у маёнтку Добасна Бабруйскага пав. (цяпер вёска ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл.). Мела агнявы рухавік і гідраўлічныя прэсы (у 1860—62 — тры). У 1839 працавала 176, у 1859 — 63 рабочыя. У 1861—62 за суткі перапрацоўвала да 900 пудоў буракоў, з якіх атрымлівалі па 36 пудоў цукр. пяску. Прадукцыя вывозілася ў Маскву, Крамянчуг, Херсон. с. 556
ДАБА́ЎЛЕНАЯ ВА́РТАСЦЬ , частка прыросту вартасці; вартасць прададзенага прадукту за вылікам вартасці вырабаў (матэрыялаў), што куплены і выкарыстаны для яго вытв-сці. Дабаўленая вартасць роўная выручцы, якая ўключае заработную плату з адлічэннямі на сац. страхаванне, арэндную плату, рэнту, банкаўскі працэнт, прыбытак, амартызацыйныя адлічэнні, расходы на рэкламу і інш. У многіх высокаразвітых краінах служаць асновай ускоснага падаткаабкладання. с. 556
ДАБЕ́ЕЎСКАЕ ВО́ЗЕРА , у Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Сечна (правы прыток Зах. Дзвіны), якая выцякае з возера, за 7 км на ПдЗ ад г.п. Шуміліна. Пл. 2,31 км2, даўж. 2,2 км, найб. шыр. 1,4 км, найб. глыб. 3,6 м, даўж. берагавой лініі больш за 6 км. Пл. вадазбору 32 км2. Схілы катлавіны невыразныя, на У выш. 4—5 м, разараныя. Берагі сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, які здабываюць на ўгнаенне. У выніку меліярацыі ўзровень возера панізіўся на 1 м. Моцна зарастае. Злучана ручаём з азёрамі Круглік і Мошна. с. 556
ДАБЕРВА́ЛЬ (Dauberval, D’Auberval; сапр. Бершэ; Bercher) Жан (19.8.1742, г. Манпелье, Францыя — 14.2.1806), французскі артыст балета, балетмайстар. Вучань і паслядоўнік рэфарматара танца Ж.Ж.Навера. Дэбютаваў у Парыжскай оперы ў 1761, у 1770—83 яе саліст. Віртуозны танцоўшчык паўхарактарнага жанру. Сярод партый: Паляк («Галантная Індыя» Ф.Рамо), антрэ Зямлі («Стыхіі» А.Дэтуша), Крэон («Медэя і Ясон» Ж.Ж.Радольфа). У 1789—92 выступаў і ставіў балеты ў Бардо (Францыя) і Лондане. Яго лепшы балет «Марная перасцярога» на зборную музыку (1789) захаваўся ў рэпертуары да нашага часу. Сярод інш. пастановак: «Пігмаліён» Ж.Ж.Русо, «Дэзерцір» на муз. П.А.Мансіньі, «Легкадумны паж», «Тэлемак на востраве Каліпса». У творчасці спалучаў танец з пантамімай, шырока выкарыстоўваў нар. і быт. танец. с. 557
ДАБЕ́Я , вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПдЗ ад г.п. і чыг. ст. Шуміліна, 46 км ад Віцебска. 343 ж., 119 двароў (1997). Пач. школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. с. 557
ДАБІНЫ́ (Daubigny) Шарль Франсуа (15.2.1817, Парыж — 19.2.1878), французскі жывапісец і графік. У 1840-я г. працаваў пераважна як ілюстратар, потым прымкнуў да барбізонскай школы жывапісу. Маляваў пейзажы простыя па матывах, з ціхім інтымным замілаваннем («Бераг Уазы» і «Запруда ў даліне Аптэво», абодва 1855, «Раніца», 1858, «Марскі заліў», 1864), у якіх паэтычна перадаваў свежасць, трапяткое дыханне і зменлівасць прыроды. Для яго жывапісу характэрна лёгкасць, празрыстасць колераў, багаты валёрамі танальны каларыт. с. 557
ДАБРАБЫ́Т , забеспячэнне насельніцтва матэрыяльнымі і духоўнымі дабротамі, г. зн. прадметамі, паслугамі і ўмовамі, якія задавальняюць пэўныя чалавечыя патрэбнасці. Залежыць ад узроўню развіцця прадукцыйных сіл і характару пануючых у грамадстве вытв. адносін. Дабрабыт выяўляецца сістэмай паказчыкаў, што характарызуюць узровень жыцця. с. 557
ДАБРАВЕ́ШЧАННЕ , Благавешчанне, Звеставанне (дакладная назва — Благавешчанне Прасвятой Багародзіцы; ад царк.-слав. «Благая весть» — «Добрая вестка»), рэлігійнае хрысц. свята. Адно з дванадзесятых свят праваслаўя. Адзначаецца за 9 мес перад Калядамі (каталіцкай царквой 25 сак. па грыгарыянскім календары і праваслаўнай — 7 крас. па юліянскім). Прысвечана апісанай у Новым запавеце падзеі, калі архангел Гаўрыіл паведаміў Дзеве Марыі (Багародзіцы), што яна народзіць сына Божага — Ісуса Хрыста ад Духа Святога. Дабравешчанне ўвайшло ў хрысц. каляндар у 4 ст. На бел. землях з’явілася разам з іншымі хрысц. святамі ў 10 ст. Супадае з пачаткам веснавых работ, клопатам сялян пра лёс будучага ўраджаю, які, паводле нар. вераванняў, залежыў ад прыхільнасці Багародзіцы. У нар. календары адзначаецца як пачатак вясны, дзень абуджэння зямлі. Да гэтага свята былі прымеркаваны стараж. веснавыя абрады (Гуканне вясны), з ім звязана шмат павер’яў і забарон (нельга было працаваць, па асаблівасцях надвор’я ў гэты дзень рабілі прагнозы на ўраджай і інш.). А.У.Верашчагіна. с. 557
ДАБРАВО́ЛЬСКІ Віктар Мікалаевіч (23.1.1906, г. Адэса, Украіна — 28.7.1984), украінскі акцёр. Нар. арт. СССР (1960). З 1922 у вандроўных т-рах. З 1926 у Адэскім укр. драм. т-ры. У 1939—63 у Кіеўскім укр. драм. т-ры імя І.Франко, у 1964—84 у Кіеўскім рус. драм. т-ры імя Лесі Украінкі. Сярод роляў: Міхайла Гурман («Украдзенае шчасце» Франко), Карп Ветравой («Калінавы гай» А.Карнейчука; Дзярж. прэмія СССР 1951), Макбет (аднайм. п’еса Шэкспіра), Агаба Бачверадзе («Пакуль арба не перакулілася» А.Іаселіяні) і інш. З 1926 здымаўся ў кіно: «Пётр І», «Подзвіг разведчыка», «У стэпах Украіны» і інш. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1983. с. 557
ДАБРАВО́ЛЬСКІ Георгій Цімафеевіч (1.6.1928, г. Адэса, Украіна — 30.6.1971), савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1971, пасмяротна), лётчык-касманаўт СССР (1971). Скончыў Адэскую спецшколу ВПС (1946), Чугуеўскае ваенна-авіяц. вучылішча (1950), Ваенна-паветр. акадэмію імя Гагарына (1961). З 1963 у атрадзе касманаўтаў. 6—30.7.1971 з У.М.Волкавым і В.І.Пацаевым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-11» і арбітальнай станцыі «Салют» (як камандзір). Пры вяртанні на Зямлю ў выніку парушэння герметычнасці кабіны касм. карабля Дабравольскі і члены экіпажа загінулі. Правёў у космасе 23,8 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АН СССР. с. 557
ДАБРАВО́ЛЬСКІ Ерафей Уладзіміравіч (19.11.1903, в. Шалаеўка Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 21.4.1987), генерал-лейтэнант (1945), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Кіеўскае пях. вучылішча (1931), курсы «Выстрал» (1940), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1947). У Чырв. Арміі з 1925. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалт. і 1-м Бел. франтах: камандзір палка, нач. штаба, камандзір стрэлк. дывізіі, корпуса. Войскі 16-га корпуса на чале з Дабравольскім вызначыліся ў студз. 1945 у баях на р. Вісла каля г. Казімеж (Польшча) пры прарыве абароны і разгроме праціўніка. Да 1958 у Сав. Арміі. с. 557
ДАБРАВО́ЛЬСКІ Іван Вікенцьевіч (1780—90-я г., Магілёўшчына — 1851), скрыпач, дырыжор, кампазітар, фалькларыст, педагог, муз. дзеяч. Быў рэгентам хору і капельмайстрам духавой і інстр. музыкі магілёўскага епіскапа Анастасія. Каля 1810 пераехаў з капэлай у Астрахань. Адзін з арганізатараў астраханскага т-ра (з 1820 яго антрэпрэнёр, разам з Ц.Цімафеевым). З пач. 1840-х г. працаваў настаўнікам музыкі ў Гродзенскай гімназіі; узначальваў аматарскі аркестр. Вял. значэнне мела выданне Дабравольскага «Азиатского музыкального журнала» (1816—18), дзе ўпершыню ўжыты літаграфскі спосаб у нотадрукаванні, а таксама запіс, публікацыя і апрацоўка муз. фальклору народаў Сярэдняй Азіі і Каўказа з выкарыстаннем прыёмаў еўрап. кампазітарскай тэхнікі. У часопісе друкаваліся і інстр. п’есы для хатняга музіцыравання, у т.л. самога Дабравольскага («Паланэз» для скрыпкі і інш.).
Літ.: Коростин А.Ф. Начало литографии в России. М., 1943. С. 73—77; Капилов А.Л. Скрипка белорусская. Мн., 1982. с. 557
ДАБРАВО́ЛЬСКІ Уладзімір Мікалаевіч (11.8.1856, с. Краснасвяцкае Пачынкаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 7.5.1920), бел. і рус. этнограф, фалькларыст, краязнавец, лексікограф. Скончыў Маскоўскі ун-т (1880). Настаўнічаў. З 1918 чытаў лекцыі ў Бел. нар. ун-це (Масква), у Віцебскім ін-це нар. асветы, Смаленскім аддз. Маскоўскага археал. ін-та. З 1880-х г. збіраў фальклор, даследаваў матэрыяльную культуру народа. Вывучаў абрады, святы, вераванні Смаленшчыны, нар. тэатр і інш. Асн. працы «Смаленскі этнаграфічны зборнік» (ч. 1—4, 1891—1903), «Смаленскі абласны слоўнік» (1914). Аўтар арт. «Прыказка і загадка» (1898), «Смерць, пахаванне і галашэнні» (1900), «Кросны» (1902), «Адрозненні ў вераваннях і звычаях беларусаў і велікарусаў Смаленскай губерні» (1903), «Нячыстая сіла ў народных вераваннях» (1908), «Абрады і павер’і, якія датычацца хатніх і палявых работ сялян Смаленскай губерні» (1909), «Бабёр у Смаленскай зямлі па летапісных, археалагічных і сучасных дадзеных» (1916). З М.Дз.Бэрам запісаў больш за 500 мелодый нар. песень. Чэшскі этнамузыколаг Л.Куба ў час прыезду да Дабравольскага запісаў бел. нар. песні в. Данькава Смаленскага пав. (апубл. ў 1887).
Літ.: Шлюбскі А. Этнаграфічная дзейнасць Дабравольскага. Мн., 1928; Романов Ю.С. Жизнь и научная деятельность В.Н.Добровольского // Материалы по изучению Смоленской области. М., 1970. Вып. 7; Акунькова А.М. Жыццё і навукова-педагагічная дзейнасць У.М.Дабравольскага // Этнаграфічны зборнік. Мн., 1975; Яе ж. Беларуская казка ў запісах У.М.Дабравольскага // Беларуская фалькларыстыка. Мн., 1980. І.У.Саламевіч. с. 558
ДАБРАВО́ЛЬСКІ Уладзімір Уладзіміравіч (6.6.1880, г. Мазыр — 18.8.1956), савецкі вучоны ў галіне механікі. Чл.-кар. АН СССР (1946), д-р тэхн. н., праф. (1920). Засл. дз. нав. і тэхн. РСФСР (1943). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1906). У 1922—49 у ВНУ Масквы. Адначасова ў 1937—53 у Ін-це машыназнаўства. Навук. працы па тэорыі механізмаў, дастасоўнай механіцы, кінематычнай геаметрыі. Распрацаваў класіфікацыю механізмаў, тэорыю сферычных і складаных зубчастых механізмаў. Аўтар навуч. дапаможнікаў па матэматыцы, механіцы, тэорыі механізмаў і машын. Прэмія імя П.Л.Чабышова АН СССР (1946).
Тв.: Теория механизмов. 2 изд. М., 1953.
Літ.: Артоболевский И.И. Краткий очерк жизни и деятельности В.В.Добровольского // Тр. семинара по теории машин и механизмов. М.; Л., 1950. Т. 9, вып. 36. А.А.Гусак. с. 558
ДАБРАВО́ЛЯ , вёска ў Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 18 км на ПдЗ ад гар. пас. і 16 км ад чыг. ст. Свіслач, 120 км ад Гродна. 681 ж., 338 двароў (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — царква Іаана (1840). с. 558
ДАБРАГО́ШЧА , вёска ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Жлобін—Светлагорск. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 34 км на ПдЗ ад Жлобіна, 117 км ад Гомеля, 6 км ад чыг. ст. Яшчыцы. 660 ж., 260 двароў (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. с. 558
ДАБРАЛЮ́БАЎ Анатоль Іванавіч (н. 30.6.1930, Мінск), бел. вучоны ў галіне механікі і тэхн. кібернетыкі. Д-р тэхн. н. (1988), праф. (1989). Скончыў БПІ (1953). З 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па аналізе, сінтэзе і мадэляванні дыскрэтных сістэм кіравання машынамі, аўтаматызацыі праектавання, тэорыі механізмаў і машын, тэарэт. механіцы, геафізіцы.
Тв.: Бегущие волны деформации. Мн., 1987; Государственная власть как техническая система: О трех великих социальных изобретениях человечества. Мн., 1995; Волновой перанос вещества. Мн., 1996. М.П.Савік. с. 558
ДАБРАЛЮ́БАЎ Ігар Міхайлавіч (н. 22.10.1933, г. Новасібірск, Расія), бел. кінарэжысёр. Нар. арт. Беларусі (1985), засл. дз. маст. Беларусі (1974). Скончыў БДУ (1956), Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1963). З 1962 на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1992 праф., заг. кафедры Ін-та сучасных ведаў у Мінску. Яго фільмы адметныя актуальнасцю праблематыкі, актыўнасцю аўтарскай пазіцыі. Сярод лепшых: «Іван Макаравіч» (1958, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970; прыз Міжнар. кінафестывалю дзіцячых фільмаў у Венецыі, 1970), «Братушка» (1976, са студыяй маст. фільмаў «Сафія», Балгарыя; сярэбраны медаль імя А.Даўжэнкі 1976), «Расклад на паслязаўтра» (1979), «Трэцяга не дадзена» (1981), «Белыя росы» (1983), «Восеньскія сны» (1987), «Плач перапёлкі» (1991, тэлевізійны, шматсерыйны). с. 558
ДАБРАЛЮ́БАЎ Мікалай Аляксандравіч (5.2.1836, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 29.11.1861), рускі крытык, публіцыст і паэт, філосаф-матэрыяліст рэв.-дэмакр. кірунку. Пасля заканчэння Пецярбургскага гал. пед. ін-та (1857), дзе пасябраваў з бел. пісьменнікам і этнографам П.М.Шпілеўскім, супрацоўнік час. «Современник», з 1859 адначасова рэдактар яго сатыр. дадатку «Свисток». Абгрунтоўваў прынцыпы асветніцкага матэрыялізму, рэв. дэмакратызму і крытычнага рэалізму ў артыкулах «Арганічнае развіццё чалавека ў сувязі з яго разумовай і маральнай дзейнасцю» (1858), «Што такое абломаўшчына?» і «Цёмнае царства» (1859), «Прамень святла ў цёмным царстве» і «Калі ж прыйдзе сапраўдны дзень?» (1860). Крытыкаваў ідэаліст. і вульгарна-матэрыяліст. канцэпцыі, тэорыі «мастацтва дзеля мастацтва» і «чыстай красы», выкрываў афіц. ідэалогію царызму і бурж. абмежаванасць лібералізму. Сутнасць гіст. прагрэсу бачыў у руху чалавецтва да сацыяльна аднароднага грамадства без эксплуатацыі. Рухальнай сілаю развіцця грамадства лічыў ідэйна-этычныя матывы паводзін людзей. Быў адным з папярэднікаў рэв. народніцтва. Адзін з заснавальнікаў сацыялагічнай крытыкі, якая суадносіла з’явы мастацтва з асн. тэндэнцыямі грамадскага жыцця і сцвярджала адзінства сац. і эстэт. вартасці мастацтва. У працах пра народнасць л-ры Дабралюбаў высока ацэньваў творчасць Т.Шаўчэнкі, прадбачыў сац. і культ. адраджэнне бел. народа, адкідаў афіцыёзную панска-ліберальную выдумку пра «забітасць» і адсталасць сялянства. У арт. «Рысы для характарыстыкі рускага простанароддзя» (1860) пісаў: «Пытанне пра характарыстыку беларусаў павінна хутка быць растлумачана працамі мясцовых пісьменнікаў. Паглядзім, што яшчэ скажуць самі беларусы». Ідэі Дабралюбава паўплывалі на станаўленне светапогляду бел. рэв. дэмакратаў (К.Каліноўскі, Ф.Багушэвіч, Я.Купала, Я.Колас), бел. крытыку і публіцыстыку пач. 20 ст. (газ. «Наша доля», «Наша ніва»). Супрацоўнікі газ. «Минский листок» апіраліся на дабралюбаўскую канцэпцыю рэалізму ў ацэнцы рус. класічнай л-ры, садзейнічалі пазнанню бел. краю, адзначалі вернасць прагрэс. інтэлігенцыі літ. запаветам Дабравольскага, падкрэслівалі ў яго дзейнасці імкненне разбудзіць працоўных да свядомага грамадскага жыцця, выхаваць у інтэлігенцыі павагу да працоўных, гуманізм светапогляду. Газ. «Северо-Западный край» прапагандавала літ.-эстэт. погляды Д. і В.Бялінскага, называла іх пакутнікамі прагрэс. л-ры. Газ. «Полесье» ў арт. «Памяці М.А.Дабралюбава» (1911) адзначала яго ўклад у выхаванне прагрэс. рус. інтэлігенцыі. Спадчыну Дабралюбава прапагандавалі М.К.Дабрынін, Л.Р.Бараг, І.М.Лушчыцкі і інш.
Тв: Собр. соч. Т. 1—9. М.; Л., 1961—1964; Бел. пер. — Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мн., 1938.
Літ.: Никоненко В.С. Н.А.Добролюбов. М., 1985. У.М.Конан. с. 558
ДАБРАМЫ́СЛЕНСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА , у Лёзненскім р-не Віцебскай вобл. на р. Чарніца (прыток Лучосы), за 10 км на ПдЗ ад г. п. Лёзна. Створана ў 1962. Пл. 1,16 км2. Даўж. 8 км, найб. шыр. 800 м, найб. глыб. 5 м, аб’ём вады 2,25 млн. м3. Берагавая лінія звілістая: правы бераг пад лесам, левы забалочаны. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт. с. 558
ДАБРАМЫ́СЛІ , вёска ў Лёзненскім р-не Віцебскай вобл., на р. Чарніца. Цэнтр сельсавета. За 15 км на ПдЗ ад г.п. і чыг. ст. Лёзна, 55 км ад Віцебска. 1236 ж., 466 двароў (1997).
У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 1749. З 1772 цэнтр воласці ў Аршанскім пав. Магілёўскай губ. З пач. 1830-х г. мястэчка. У 1860 у Дабрамыслях 350 ж., у 1910 — 646 ж., 215 двароў, нар. вучылішча, царква, яўр. малітоўны дом, 5 хлебных крам, млын. З 1924 цэнтр сельсавета ў Лёзненскім р-не. У 1971 у Д. 425 ж., 146 дамоў.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. с. 558
ДАБРАНРА́ВАЎ Барыс Георгіевіч (16.4.1896, Масква — 27.10.1949), рускі акцёр. Нар. арт. СССР (1937). З 1915 у МХАТ. У яго мастацтве спалучаліся шчырасць, мужная прастата з рамантычным натхненнем і паэт. пафасам. Сярод роляў: Мышлаеўскі («Дні Турбіных» М.Булгакава), цар Фёдар («Цар Фёдар Іванавіч» А.К.Талстога), Вайніцкі («Дзядзька Ваня» А.Чэхава). З 1920 здымаўся ў кіно: «Пецярбургская ноч», «Аэраград», «Узнятая цаліна», «Аповесць пра сапраўднага чалавека» і інш. с. 559
ДАБРА́НСКІ Валерый Міхайлавіч (н. 17.3.1941, г. Вязьма Смаленскай вобл., Расія), бел. фізік. Д-р тэхн. н., праф. (1995). Скончыў Кіеўскі ін-т інжынераў грамадз. авіяцыі (1966). З 1980 у Бел. агр. тэхн. ун-це. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела. Распрацаваў асновы тэхналогіі атрымання кампазіцыйных матэрыялаў для машынабудавання і электронікі з выкарыстаннем тэхнікі высокага ціску. Л.В.Бароўка. с. 559
ДАБРА́НСКІ Флавіян Мікалаевіч (16.2.1848, с. Чэрніцы Валынскай губ., Украіна — 1919), гісторык, археограф, лінгвіст. З сям’і святара. Скончыў Валынскую духоўную семінарыю (1868), Маскоўскую духоўную акадэмію (1872). Выкладаў у Літоўскай духоўнай правасл. семінарыі, Віленскім хрысціянскім настаўніцкім ін-це (з 1883). З 1876 чл. камісіі па стварэнні Віленскай публічнай б-кі. У 1886—1913 у Віленскай археаграфічнай камісіі. У 1915 эвакуіраваўся з Вільні. Аўтар «Слоўніка асаблівасцей грэчаскіх дыялектаў...» (1879), прадмоў да 15, 21, 26, 31, 34-га тамоў Актаў віленскай камісіі, прац «Вільня і наваколле» (1883), «Пра літоўскіх татараў» (1906), публіцыст. артыкулаў. Склаў і выдаў каталог рэчаў музея старажытнасцей у Вільні (1879), вопіс рукапісаў Віленскай публічнай б-кі (1882).
У.М.Міхнюк. с. 559
ДАБРАПО́ЛЬ (Galeobdolon), род кветкавых раслін сям. ясноткавых. 3 віды. Пашыраны ў Еўропе і М.Азіі. На Беларусі ўсюды трапляецца дабраполь жоўты (G. luteum). Расце ў шыракалістых і мяшаных лясах, у хмызняках.
Шматгадовыя травяністыя расліны з паўзучым галінастым карэнішчам. Гал. сцябло і неквітучыя парасткі сцелюцца, у вузлах укараняюцца, квітучыя парасткі прыўзнятыя. Лісце простае, супраціўнае, зімуе; ніжняе круглавата-яйцападобнае, верхняе яйцападобнае, завостранае. Кветкі залаціста-жоўтыя, двухгубыя, з прыкветкамі, па 3—10 у несапраўдных пазушных кальчаках. Плод — чатырохарэшак. Лек., меданосныя і дэкар. (ёсць формы з серабрыстым лісцем) расліны. Г.У.Вынаеў. с. 559
ДА́БРАСЕНЬ , возера ў Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., на пойме р. Бярэзіна, за 40 км на ПнЗ ад г. Светлагорск. Пл. 0,26 км2, даўж. 2,4 км, найб. шыр. 100 м, даўж. берагавой лініі каля 5 км. Старычнае. с. 559
ДАБРАЎЛЯ́НСКАЯ ЗБРАЁЎНЯ , калекцыя ваен. зброі і амуніцыі 13—19 ст., сабраная А.Гюнтэрам (па паходжанні немец) у сваім маёнтку Дабраўляны (цяпер вёска ў Смаргонскім р-не). Экспанаты — шлемы, кірасы, латы, парахаўніцы, бердышы, алебарды, чаканы, стрэлы, баявыя сякеры, лукі, даспехі крыжакоў і інш. — былі размешчаны ў пабудаванай ім капліцы. У калекцыі былі ўзоры ваен. і паляўнічага ўзбраення розных стараж. магнацкіх родаў. На тэр. сядзіб Гюнтэр стварыў таксама музей нар. побыту (старыя хаты, аборы, борці і інш.). Пасля яго смерці (1854) б. ч. экспанатаў трапіла ў Варшаву. Г.А.Каханоўскі. с. 559
ДАБРАЧЫ́ННАСЦЬ . 1) Аказанне матэрыяльнай дапамогі маламаёмным, сацыяльна неабароненым прыватнымі асобамі ці арганізацыямі. Можа быць накіравана на падтрымку, развіццё і заахвочванне грамадска значных формаў дзейнасці (напр., ахову навакольнага асяроддзя, помнікаў культуры і інш.). 2) Паняцце маралі, якое вызначае ўстойлівыя станоўчыя якасці, асобы, адобраныя грамадскай думкай і нарматыўнай этыкай, напр., бескарыслівасць, разважлівасць, велікадушнасць, давер, сяброўства, любоў, патрыятызм, сумленне, справядлівасць і інш. Кожнай станоўчай маральнай катэгорыі тэарэт. этыка проціпастаўляе адмоўныя якасці ці заганы. Дабрачыннасць як грамадска значная норма арганізоўвае і накіроўвае дзейнасць людзей, упарадкоўвае грамадскае жыццё; падкрэслівае ролю асобы як актыўнага носьбіта пэўнай маральнасці. В.М.Пешкаў. с. 559
ДАБРЖА́НСКАЯ Любоў Іванаўна (24.12.1908, Кіеў — 3.11.1980), расійская актрыса. Нар. арт. СССР (1965). Скончыла студыю пры Кіеўскім рус. драм. т-ры (1924), дзе працавала да 1934. У 1934—80 у Цэнтр. т-ры Сав. Арміі ў Маскве. Яе мастацтва вызначалася вострай характарнасцю, яркім тэмпераментам і вытанчанасцю. Сярод роляў: Негіна («Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Камісар («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Шура Азарава («Даўным даўно» М.Гладкова), Васілуце («Каса марэ» І.Друцэ), Катарына («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра). З 1952 здымалася ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1951. с. 559
ДАБРО́ І ЗЛО , нарматыўна-ацэначныя катэгорыі, якія ўвасабляюць адну з найб. фундаментальных праблем філасофіі, этыкі і рэлігіі — раздзяленне і супрацьпастаўленне маральна-пазітыўнага і этычна-адмоўнага ва ўчынках і матывах дзейнасці людзей, у з’явах сац. рэчаіснасці. Умоўна вылучаюць: канвенцыянальны тып дабра і зла, паводле якога прынцыпы добразычлівасці і ліхадзейства залежаць ад канкрэтнага жыццёвага, сац. і канфесійнага вопыту і ад умоў сац.-прыроднага асяроддзя, цывілізавана-культ. развіцця чалавека і грамадства; анталагічны, які зыходзіць з таго, што дабро і зло ўкаранёны ў самой структуры рэчаіснасці ці нараджаюцца абсалютным пачаткам сусвету; інтуітыўна-апрыёрны, паводле якога дабро і зло ёсць фундаментальныя інтуіцыі альбо прыроджаныя ідэі індывід. свядомасці і ў такой сваёй якасці не падлягаюць рацыянальнай рэфлексіі і канцэптуальна-тэарэт. абгрунтаванню.
Філас. асэнсаванне праблем дабра і зла пачалося ў стараж. Індыі, Кітаі, Грэцыі. Сакрат лічыў асн. сродкам супраць зла веды, Платон сцвярджаў, што дабро належыць да свету вечных ідэй, а зло — да ўсяго зменлівага, Арыстоцель надаваў дабру і злу статус найважнейшых этычных катэгорый. Гэтыя ідэі развіты ў творах Б.Спінозы, Вальтэра, Д.Дзідро, Г.Гегеля, А.Шапенгаўэра, Ф.Ніцшэ і інш. філосафаў 17—18 ст. Найб. значны ўклад у распрацоўку гэтай праблематыкі зрабіў І.Кант, які сцвярджаў магчымасць перамогі дабра над злом. Філас.-этычную праблематыку дабра і зла распрацоўвалі бел. мысліцелі М.Гусоўскі, М.Цішкевіч, Ф.Скарына, А.Волан, С.Будны, С.Лован, С.Зізаній, М.Сматрыцкі, Сімяон Полацкі, К.Нарбут, Г.Каніскі, К.Каліноўскі, Я.Лучына, Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч і інш.
Рэліг. варыянт асэнсавання дабра і зла зыходзіць з першаснасці боскага дабра, з наперадустаноўленай гармоніі сусветных і чалавечых першаасноў, разбураных грэхападзеннем. У хрысціянстве чалавек традыцыйна прадстае як носьбіт двух першаасноў: плоць імкнецца да зла, дух — да дабра. Выбар у карысць дабра сведчыць аб адзінстве з хрысц. супольнасцю праведных і пачатак індывід. выратавання, што і ўвасабляе сабой кардынальны сэнсавы матыў гіст. працэсу развіцця асобы і грамадства.
Я.М.Бабосаў. с. 559
ДАБРО́МЫСЛЬ , вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., на правым беразе р. Шчара. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 32 км на ПнУ ад Івацэвіч, 166 км ад Брэста, 24 км ад чыг. ст. Даманава. 688 ж., 309 двароў (1997). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом. культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (1874). с. 559
ДАБРУ́ДЖА (рум. Dobrogea), гістарычная вобласць на Пд Еўропы, паміж ніжнім цячэннем Дуная і ўзбярэжжам Чорнага м., пераважна ў межах плато Дабруджа. Паўн. (большая) частка Дабруджы ўваходзіць у склад Румыніі, паўд. частка — у склад Балгарыі.
Стараж. Дабруджа была заселена фракійскімі плямёнамі. У 5 ст. да н.э. захоплена скіфамі, у 1 ст. н. э. — рымлянамі, з 3 ст. пацярпела ад нашэсцяў готаў, гунаў і інш. У пач. 6 ст. ў Дабруджы з’явіліся славяне. З 7 ст. ў складзе Першага (у 11—12 ст. належала Візантыі), з канца 12 ст. — Другога Балгарскага царстваў. У 14 ст. на тэр. Дабруджы ўтварыліся самаст. феад. дзяржавы. У 15 ст. захоплена Асманскай імперыяй. Пасля рус.-тур. вайны 1877—78 Паўд. Дабруджа ў складзе Балгарыі, Паўночная — Румыніі. Паводле Бухарэсцкага мірнага дагавора 1913 Паўд. Дабруджа перададзена Румыніі, паводле балг.-рум. дагавора 1940 вернута Балгарыі. с. 559
ДАБРУ́ШКІН Уладзімір Андрэевіч (н. 11.6.1949, Мінск), бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1992). Скончыў БДУ (1971). З 1971 у Ін-це матэматыкі Нац. АН Беларусі. З 1996 праф. ун-та Браўна (г. Провідэнс, ЗША). Навук. працы па дынамічнай тэорыі пругкасці. Пабудаваў і даследаваў уласцівасці рашэнняў краявых задач тэорыі пругкасці і тэрмапругкасці ў абсягах з нягладкімі межамі.
Тв.: Краевые задачи динамической теории упругости для клиновидных областей. Мн., 1988. с. 560
ДАБРЫГО́РСКІ ПАРК , сад «Саломінка», помнік садова-паркавага мастацтва. Закладзены ў 1906 у в. Дабрыгоры Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. на правым беразе р. Крывінка ваен. урачом П.М.Красавіцкім. Дрэвы садзіў вядомы садавод Я.Мароз. Пл. 10 га. Парк эканам. тыпу, па кампазіцыі пладовы сад.
Па перыметры абсаджаны рознымі экзотамі, якія ўтвараюць ахоўныя пасадкі і невял. паркавыя курціны. У ім каля 30 відаў і формаў дэкар. раслін: кедр сібірскі, елкі белая, Энгельмана, серабрыстая, хвоі веймутава, жорсткая, чорная, Банкса, лістоўніцы яп. і еўрап., бук, арэх маньчжурскі, клён татарскі і інш.
Літ.: Федорук А.Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. Мн., 1989. С. 87—88. с. 560
ДАБРЫ́ЛАЎКА , рака ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Бярозаўка (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 133 км2. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Забор’е, цячэ ў межах Свянцянскіх град, у нізоўі працякае праз Пятроўскае возера. Даліна трапецападобная, ніжэй воз. Пятроўскае зліваецца з далінай Бярозаўкі, шыр. 300 м — 2 км. Пойма шыр. 100—300 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 16 км каналізавана. с. 560
ДАБРЫНЁВА , вёска ў Дзяржынскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 22 км на ПдУ ад Дзяржынска, 35 км ад Мінска, 20 км ад чыг. ст. Койданава. 267 ж., 128 двароў (1997). Базавая школа, амбулаторыя, аптэка. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — капліца (1-я пал. 19 ст.). с. 560
ДАБРЫ́НІН Міхаіл Кузьміч (23.1.1889, г. Рослаўль Смаленскай вобл., Расія — 8.7.1955), рускі і бел. літ.-знавец. Д-р філал. н. (1951), прафесар. Скончыў Смаленскі ун-т (1924). Працаваў у Маскоўскім ун-це (1930—31), Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва імя Луначарскага (1931—37) і інш. ВНУ Масквы, Мінска, Ін-це сусв. л-ры імя М.Горкага. Даследаваў бел. стараж. л-ру, творчасць некат. рус. пісьменнікаў.
Тв.: Беларуская літаратура: Старажытны перыяд. Мн., 1952. с. 560
ДАБРЫ́НЬ , вёска ў Дубровенскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Дуброўна—Горкі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПдУ ад Дуброўна, 109 км ад Віцебска, 10 км ад чыг. ст. Зубры. 277 ж., 110 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. с. 560
ДАБРЫ́ХА , рака, гл. Добрыч. с. 560
ДАБРЫ́ЦА , рака ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл. і Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 250 км2. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Старое Заліцвінне Кіраўскага р-на. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна трапецападобная. Пойма асушаная. Рэчышча каналізавана на ўсім працягу. Прымае сцёк з меліярац. каналаў. с. 560
ДАБРЫ́ЦА , рака ў Чэрвеньскім і Бярэзінскім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўж. 25 км. Пл. вадазбору 130 км2. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Мар’ямполь Чэрвеньскага р-на. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Ад вытоку 5 км рэчышча каналізавана. с. 560
ДАБРЫ́ЦА , рака ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Дняпро. Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 149 км2. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Сялец. Рэчышча на ўсім працягу каналізавана. с. 560
ДАБРЫ́ЦА , рака, гл. Добрыч. с. 560
ДАБРЫЯ́Н Іван Якаўлевіч (27.4.1913, в. Какошчыцы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 22.1.1970), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Чл. КПЗБ з 1933. У 1935 сакратар падп. Чамяроўскага раённага, Слонімскага і Навагрудскага акр. к-таў КСМЗБ, чл. ЦК КСМЗБ. Дэлегат ІІ (1935) з’езда КПЗБ. У ліст. 1935 арыштаваны і прыгавораны да 10 гадоў турмы. Пасля вызвалення Зах. Беларусі ў 1939 дэп. Нар. сходу. У Вял. Айч. вайну адзін з арганізатараў партыз. руху на Слонімшчыне, камісар партыз. атрада імя Дзяржынскага брыгады імя Ракасоўскага. Пасля вайны на сав. і гасп. рабоце ў Слоніме. с. 560
ДАБРЫ́ЯН Пётр Навумавіч (20.10.1916, в. Ахматава Алатырскага р-на, Чувашыя — 27.8.1993), бел. паэт. У 1922 вярнуўся з бацькамі з бежанства на радзіму — в. Какошчычы (Слонімскі р-н). За ўдзел у рэв.-вызв. барацьбе неаднаразова быў арыштаваны польск. ўладамі, зняволены ў турму (1934—37), у Бяроза-Картузскі канцлагер (1939). Удзельнік партыз. руху ў Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Друкаваўся з 1938 (літ. псеўд. Алесь Сучок). У вершах услаўляў імкненне да свабоды, мужнасць чалавека-змагара. У пасляваен. творах пераважаюць грамадз. матывы, пейзажная лірыка.
Тв.: У кн.: Сцягі і паходні. Мн., 1965. А.М.Пяткевіч. с. 560
ДАБУЖЫ́НСКІ Мсціслаў Валяр’янавіч (2.8.1875, г. Ноўгарад, Расія — 20.11.1957), рускі жывапісец, графік і тэатр. мастак. Вучыўся ў маст. школах Пецярбурга (1885—87) і Мюнхена (1889—1901). З 1922 праф. Пецярбургскай АМ. З 1919 узначальваў Віцебскае народнае мастацкае вучылішча. З 1925 жыў у Літве (у 1929—39 выкладаў у Каўнаскай маст. школе), з 1939 — у Англіі і ЗША. Чл. аб’яднання «Свет мастацтва». Працаваў у жанры станковай і кніжнай графікі, у тэатр.-дэкарацыйным мастацтве, манум.-дэкар. жывапісе. Аўтар серыі жывапісных і графічных партрэтаў, арх. пейзажаў (цыклы відаў Вільні, 1903—14; Віцебска, 1918, 1922—23), сюжэтных кампазіцый, кніжных ілюстрацый (творы Х.Андэрсена, Ф.Дастаеўскага і інш.). Творы Дабужынскага адметныя дакладна распрацаваным малюнкам, эмацыянальнай выразнасцю, лінейна-рытмічнай арганізацыяй плоскасці, дэкаратыўнасцю, стрыманым каларытам. Афармляў тэатр. спекталі (у т.л. 12 спектакляў МХАТ, антрэпрызы С.П.Дзягілева і інш.).
Літ.: Мстислав Добужинский: Живопись. Графика. Театр: [Альбом]. М., 1982; Чугунов Г.И. М.В.Добужинский, 1875—1957. Л., 1988. М.А.Цыбульскі. с. 560
ДАБУЛЯ́ВІЧУС (Dobulavičus) Андрус (19.7.1896, б. маёнтак Паравеяй, Біржайскі р-н, Літва — 20.6.1938), літоўскі паэт і публіцыст. Вучыўся ў Маскве ў Камуніст. ін-це нац. меншасцей Захаду (1922—25), Акадэміі камуніст. выхавання (1929—31), потым у Ін-це чырв. прафесуры. З 1927 жыў і працаваў у Беларусі. З 1935 у Мінску. У 1935 арыштаваны і беспадстаўна прыгавораны да 5 гадоў зняволення, дзе і загінуў. Рэабілітаваны ў 1957. Літ. дзейнасць пачаў у 1922. Аўтар зб. вершаў «Мая радзіма» (1936, Мінск, на літ. мове). Лірыцы Дабулявічуса ўласцівы песеннасць, пошукі новых выяўл. сродкаў. У нарысах узнімаў бел. тэматыку. А.В.Мальдзіс. с. 561
ДАБУ́ЧЫН , назва ў 15—16 ст. (да 1589) г. Пружаны. с. 561
ДАБШЭ́ВІЧ (Dobszewicz) Бенядзікт (12.3.1722, каля г. Навагрудак, Гродзенская вобл. — 1799), філосаф, тэолаг, прадстаўнік эклектычнай філасофіі Беларусі і Літвы. Скончыў Навагрудскі езуіцкі калегіум, Віленскую езуіцкую акадэмію. Выкладаў у іх і ў Полацкім езуіцкім калегіуме (з 1773 дэкан тэалагічнага ф-та Віленскай акадэміі). Прызнаваў філас. і прыродазнаўчанавук. ідэі П.Гасендзі, Р.Дэкарта, І.Кеплера, І.Ньютана, геліяцэнтрычную сістэму М.Каперніка і яго паслядоўнікаў («Погляды новых філосафаў», 1760). Фундаментальнымі палажэннямі логікі лічыў прынцып дастатковай падставы і прынцып сумлення («Лекцыі па логіцы», 1761). Прызнаваў тры віды пазнання: гіст. (пазнанне фактаў, іх успрыняцце), філас. (раскрыццё прычыны і асновы прадмета) і матэм. (пазнанне колькасных адносін). Паводле Дабшэвіча, мэта навукі — дасягненне ісціны для карысці чалавека. Ісціну падзяляў на лагічную, метафіз. і маральную. У філас. поглядах прытрымліваўся картэзіянства пазнейшага часу, спалучаў тэалагічны светапогляд з новафілас. поглядамі, што не магло не прывесці да ўнутр. супярэчнасцей у яго сістэме, якія выразна выявіліся ў кн. «Тэзісы ва універсальную філасофію» (1763). Э.К.Дарашэвіч. с. 561
ДАВА́О (Davao), горад на Філіпінах, на в-ве Мінданао. Адм. ц. прав. Давао. 850 тыс. ж. (1990). Порт у зал. Давао. Міжнар. аэрапорт. Гал. гандл. цэнтр вострава. Цэнтр перапрацоўкі абакі (манільская пянька) і рамі (кіт. тэкст. крапіва). Дрэваапр., лесапільныя прадпрыемствы, фанерныя ф-кі. Вываз абакі (1-е месца ў краіне), рамі, копры, леса. Рыбалоўства. Турызм. Ун-т. с. 561
ДАВА́ТАР Леў Міхайлавіч (20.2.1902, в. Хоціна Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. — 19.12.1941), генерал-маёр (1941), Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў кав. вучылішча (1926), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939). У Чырв. Арміі з 1924. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах. фронце на чале асобнай кав. групы, якая ў жн.—вер. зрабіла глыбокі рэйд па тылах ворага ў Смаленскай вобл., вяла абарончыя баі на р. Мёжа на Валакаламскім напрамку. З ліст. 1941 камандаваў кав. корпусам, паказаў сябе мужным і таленавітым камандзірам, за якога гітлераўцы прызначылі вял. ўзнагароду. Загінуў у баі каля в. Палашкіна на подступах да г. Руза Маскоўскай вобл. Помнікі на шашы Лепель—Ула, у в. Хоціна, г.п. Ула, дзе ёсць і мемар. музей Даватара. с. 561
ДАВАЯ́Н Размік Нікагосавіч (н. 3.7.1940, в. Мец Парні Спітакскага р-на, Арменія), армянскі паэт. Скончыў Ерэванскі пед. ін-т (1964). Друкуецца з 1964. З 1994 старшыня СП Арменіі. Аўтар кніг вершаў і паэм «Мой свет» (1963), «Праз цені» (1967), «Рэквіем» (1969), «Соты» (1973), «Гарачыя пліты» (1978), «Медная ружа» (1983), «Выбранае» (1987), «Эпас юнацтва», «Каменная падушка» (абедзве 1989) і інш., у якіх шматграннае адлюстраванне духоўнага свету суайчыннікаў, асэнсаванне іх праблем і пошукаў, беражлівыя адносіны да традыцый класічнай арм. л-ры, багацце новых паэт. формаў. Дзярж. прэмія Арменіі 1985. На бел. мову асобныя творы Даваяна пераклаў Р.Барадулін. С.Арзуманян. с. 561
ДАВЕ́РАНАСЦЬ у цывільным праве, пісьмовае ўпаўнаважанне адной асобы другой для прадстаўніцтва ад яе імя перад трэцяй асобай. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь даверанасць ад імя юрыд. асобы, а таксама юрыд. асобе можа быць выдадзена толькі на ажыццяўленне здзелак, якія не супярэчаць яе статусу (становішчу). Даверанасць можа мець простую пісьмовую форму або натарыяльна засведчаную — пры ажыццяўленні здзелак, якія патрабуюць натарыяльнай формы (напр., купля жылога дома). Даверанасць можа быць выдадзена не больш як на 3 гады. Даведнік можа ў любы час адмяніць даверанасць, а прадстаўнік —адмовіцца ад яе. Э.І.Кузьмянкова. с. 561
ДАВЕ́РАНАЯ АСО́БА , у Рэспубліцы Беларусь і некаторых краінах СНД, асоба якая ў перыяд выбараў у прадстаўнічыя органы ўлады ці кіраўніка дзяржавы знаёміць выбаршчыкаў з кандыдатам на выбарную пасаду і агітуе за яго выбранне. Колькасць давераных асоб ад кандыдатаў на выбарныя пасады вызначаецца заканадаўствам аб выбарах. Давераная асоба не можа ўваходзіць у склад выбарчай камісіі. с. 561
ДАВЕ́РЧАЯ ГРА́МАТА , дакумент, які сведчыць паўнамоцтвы дыпламатычнага прадстаўніка і прызначэння яго ў адпаведную краіну. Падпісваецца кіраўніком дзяржавы і замацоўваецца подпісам міністра замежных спраў дзяржавы, якая прызначае дыпламат. прадстаўніка. Уручаецца кіраўніку прымаючай дзяржавы пры заступленні на пасаду. Даверчыя граматы выдаюцца паслам, пасланнікам, а таксама кіраўнікам спец. (надзвычайных) дэлегацый. с. 561
ДАВІ́Д (11 ст. да н.э., г. Віфлеем, Іарданія — 965 ці 964 да н.э.), 2-і цар Ізраільска-Іудзейскай дзяржавы. Паводле Старога запавету, юнак-пастух Давід перамог у адзінаборстве волата Галіяфа. Пасля гібелі цара Саула ў 1004 ці 1003 да н.э. быў абвешчаны царом Іудзеі, далучыў да яе тэр. ізраільскіх плямён і стварыў цэнтралізаваную дзяржаву, правёў перапіс насельніцтва, зрабіў сталіцай г. Іерусалім. Біблейскі вобраз Давіда (юнак, пастух, палкаводзец, цар, складальнік псалмоў, музыкант, месія) атрымаў адлюстраванне ў л-ры, выяўл., тэатр., муз. мастацтве. с. 561
ДА́ВІД (David) Герард (каля 1460—70, Аўдэватэр, каля г. Гаўда, Нідэрланды — 13.8.1523), нідэрландскі жывапісец. Працаваў пераважна ў г. Бруге. Яго творы паўтаралі асн. кампазіцыйныя схемы нідэрл. жывапісу 15 ст., у той жа час адметныя мяккасцю і сакавітасцю жывапіснай манеры, майстэрствам перадачы асвятлення, паэтычнасцю пейзажных матываў: 2 кампазіцыі «Суд Камбіза» (1498), трыпціх «Хрышчэнне Хрыста». с. 562
ДАВІ́Д (David) Жак Луі (30.8.1748, Парыж — 29.12.1825), французскі жывапісец; прадстаўнік класіцызму ў франц. мастацтве. У 1766—74 вучыўся ў Парыжы ў Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры (чл. акадэміі з 1784), у 1775—80 вывучаў ант. мастацтва ў Рыме. Дзеяч франц. рэвалюцыі 1789—94, чл. якабінскага Канвента; стварыў Нац. музей у Луўры. Яго творы вылучаюцца яскравым увасабленнем прынцыпаў класіцызму: «Клятва Гарацыяў» (1784), «Смерць Сакрата» (1787), «Ліктары прыносяць Бруту целы яго сыноў» (1789) і інш. У часы рэвалюцыі ствараў партрэты, карціны пра вядомыя гіст. падзеі сучаснасці: «Клятва ў зале для гульні ў мяч» (1791), «Забіты Лепелецье» і «Смерць Марата» (абедзве 1793). Вял. рэаліст. сілай вызначаюцца партрэты: «Аўтапартрэт» (1794), «Зяленіўшчыца» (1795). З 1804 Давід — прыдворны мастак Напалеона І; маляваў дэкар.-эфектныя парадныя партрэты і карціны («Напалеон пры пераходзе праз Сен-Бернар», 1800, «Каранацыя Жазефіны», 1805—07, і інш.). Пасля рэстаўрацыі манархіі Бурбонаў быў вымушаны пераехаць у Брусель. У Давіда вучыліся А.Гро, Ф.Жэрар, Ж.А.Д.Энгр і інш. мастакі.
Літ.: Кузнецова И.А. Луи Давид М., 1965. А.М.Пікулік. с. 562
ДАВІ́Д БУДАЎНІ́К , Давід IV Георгіевіч (каля 1073 — студз. 1125), грузінскі цар [1089—1125]. З дынастыі Багратыёнаў. Аб’яднаў груз. княствы ў адзіную цэнтралізаваную дзяржаву. У 1907 спыніў плату даніны сельджукам і аднавіў незалежнасць Грузіі. Далучыў да сваіх уладанняў Кахеты, Эрэты (1104) і інш. землі. У 1121 у Дыдгорскай бітве груз. войскі перамаглі кааліцыю мусульманскіх правіцеляў. У 1122 пасля вызвалення Тбілісі Давід Будаўнік перанёс сюды сталіцу з Кутаісі. Вёў барацьбу за цэнтралізацыю ўлады, стварыў пастаяннае войска, падпарадкаваў сабе феадалаў, царкву і гарады. У 1123—24 вызваліў ад сельджукаў Шырван і г. Ані. Надаваў вял. значэнне буд-ву гарадоў, дарог, мастоў, садзейнічаў развіццю асветы, заснаваў акадэмію і манастыр у Гелаты. За сваю дзейнасць празваны Будаўніком. с. 562
ДАВІ́Д Д’АНЖЭ́ (David d’Angers) Пьер Жан (12.3.1788, г. Анжэ, Францыя — 5.1.1856), французскі скульптар і медальер. З 1808 вучыўся ў Ж.Л.Давіда і Ф.Л.Ралана ў Парыжы, у 1811—16 — у Франц. акадэміі ў Рыме. Пад уздзеяннем А.Кановы ў творчасці ранняга перыяду адчуваецца ўплыў класіцызму, потым — рамантызму. Бронзавыя медалі (больш за 500, у т.л. «Напалеон», «Беранжэ», «Паганіні», «Жорж Санд», «Адам Міцкевіч», «А.Чартарыйскі») і партрэтныя бюсты («І.В.Гётэ», 1831) адметныя ўнутр. усхваляванасцю і яскравай індывідуальнасцю вобразаў; чаканнасць формаў спалучаецца з жывапіснай лепкай дэталей. Аўтар манум. скульптуры: статуя Л. дэ Кандэ ў Версалі (1816—27), рэльефы франтона Пантэона ў Парыжы (1830—37) і інш. с. 562
ДАВІДА́ЙЦІС (Dovydaitis) Іонас (12.7.1914, Вільня —20.9.1983), літоўскі пісьменнік. Засл. дз. культ. Літвы (1964). Скончыў Каўнаскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1938). У раманах «Вялікія падзеі ў Наўямесцісе» (1953), «Блакітныя азёры» (1964), «Цяжкі свет» (1966), «Чалавек ад машын» (1980), кнігах апавяданняў і нарысаў (у 1947—81, 12 зб-каў) рэалістычна адлюстраваў жыццё рабочых і тэхн. інтэлігенцыі Літвы ў пасляваенны перыяд. Пачынальнік прыгодніцкага жанру ў літ. л-ры (раманы «Шкляныя галубы», 1960, «Дзіўнае вяселле», 1972, «Коні грому», 1975, «Коні Пяркунаса», 1983; зб-кі апавяданняў, аповесцей). Выступаў у жанры дакумент. прозы, нарыса. На бел. мову асобныя творы Давідайціса пераклаў В.Яцкевіч. с. 563
ДАВІ́Д-БЕК (? — 1728), кіраўнік армянскага нац.-вызв. руху супраць іранскіх і тур. заваёўнікаў. У 1722—25 узначаліў узбр. барацьбу армян супраць Ірана, якая прывяла да выгнання персаў з Усх. Арменіі. У 1726—28 армяне пад кіраўніцтвам Давіда разграмілі туркаў, што імкнуліся захапіць Закаўказзе. с. 563
ДАВІДЗЕ́НКА Аляксандр Аляксандравіч (13.4.1899, г. Адэса, Украіна — 1.5.1934), расійскі кампазітар. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1929). У 1925—29 узначальваў «Вытворчы калектыў студэнтаў-кампазітараў Маскоўскай кансерваторыі». Аўтар хар. твораў на рэв. тэмы «На дзесятай вярсце», «Вуліца хвалюецца». Найб. папулярныя яго песні на словы М.Асеева («Конніца Будзённага», «Першая конная», «Вінтовачка»), Дз.Беднага («Нас пабіць, пабіць хацелі»), А.Жарава, М.Святлова і інш. Аўтар опер «1919 год» (1931) і «1905 год» (1935, разам з Б.Шэхцерам), зборніка для фп. песень народаў Паўн. Каўказа. с. 563
ДАВІДЗЕ́НКА Леанід Рыгоравіч (н. 9.5.1941, Мінск), бел. скульптар. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1967). Выкладае ў Бел. ліцэі мастацтва (з 1969). Аўтар станковых твораў «Сяброўкі» (1970), «Пяшчотнасць» (1972), «Купава» (1974), «Маці і сын» (1978), «Юнак з вавёркай» (1979), «Рэчанька» (1983), «Бульбачка», «Два торсы» (абедзве 1984) і інш. Манум. работы: у Мінску — фантан «Лета» (1974) на праспекце Машэрава, «Сымон-музыка» (1982) для муз. ліцэя пры кансерваторыі, «Чалавек ідзе» (1986) у парку па вул. Арлоўскай; у Нясвіжы — «Дама ў чорным» (1993); «Любава» (1978) у цэнтр. парку г. Кішынёў і інш. Творчасць адметная лірычным вырашэннем тэмы, тонкім адчуваннем матэрыялу. с. 563
ДАВІДЗЮ́К Георгій Пятровіч (н. 5.7.1923, в. Кастрычнік Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. сацыёлаг. Д-р філас. н. (1969), праф. (1970). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1952), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1959). З 1959 заг. сектара Ін-та філасофіі і права АН БССР, у 1973—96 праф. БДУ. Даследуе праблемы гісторыі, тэорыі і метадалогіі сацыялогіі, сац. структуры грамадства, сац. кіравання. Аўтар кн. «Прыкладная сацыялогія» (1979, перакладзена на кіт. мову ў 1985), падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ («Уводзіны ў прыкладную сацыялогію», 1975) і інш.
Тв.: Основные черты современного ревизионизма. Мн., 1961; Банкруцтва буржуазных канцэпцый грамадства будучага. Мн., 1967; Критика теории «единого индустриального общества». Мн., 1968; Проблемы «массовой культуры» и «массовых коммуникаций». Мн., 1972 (разам з У.С.Баброўскім); Sociocultural community of Polish and Belarus peoples оГ РоІізЬ агні // The Neigbourhood of cultures. Warsaw, 1994. с. 563
ДАВІДЗЮ́К (Dawidziuk) Мікола (н. 23.4.1944, в. Уснаршчына Беластоцкага ваяв., Польшча), польскі жывапісец і графік. Па паходжанні беларус. Скончыў Вышэйшую школу пластычных мастацтваў у Лодзі (1969) і выкладае ў ёй (з 1993 праф ). Мастак імкнецца да пранікнення ва ўнутр. свет асобы, раскрываючы яго праз містычныя твары загадкавых персанажаў, у якіх відавочна сувязь з міфалагічнасцю, спалучэнне канонаў іканапісу з кірункам сучаснага заходнееўрап. мастацтва. Асн. працы: «Падвойны профіль» (1984), «Падбеластоцкі татэм» (1991), «Без назвы» (1992), «Блакітны квадрат» (1994) і інш.
Я.Ф.Шунейка. с. 563
ДАВІДО́ВІЧ Ісак Аронавіч (4.12.1911, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 5.12.1993), бел. мастак. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930). Рэалізмам ва ўвасабленні гіст. тэмы вызначаюцца жывапісныя творы «Курлоўскі расстрэл» (1939), «Партызаны на прывале» (1948), «Паміж баямі» (1965), «Нарачанская быль» (1967), «Першадрукар Францыск Скарына» (1968), псіхалагізмам і жыццёвасцю вобразаў — творы быт. жанру «Карагод» (1937), «Маці» (1954), «Хакеісты» (1975) і інш. Сярод твораў манум.-дэкар. жывапісу размалёўка плафона «Дружба народаў» для Рэсп. т-ра юнага гледача (1955, з І.Ахрэмчыкам), пано «Беларускія народныя майстры» ў канферэнц-зале Бел. т-ва дружбы і культ. сувязі з зарубежнымі краінамі (1956, з Ахрэмчыкам). П.В.Масленікаў. с. 563
ДАВІДО́ВІЧ Лілія Міхайлаўна (н. 25.12.1936, г. Гродна), бел. актрыса. Нар. арт. Беларусі (1975). Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1960). Працуе ў Нац. т-ры імя Я.Купалы. У яе творчасці спалучаюцца быт. і рамантычнае мастацтва, вастрыня і яскравасць малюнка ролі з лірызмам і паэтычнасцю. Найб. поўна яе акцёрская індывідуальнасць раскрылася ў ролі Ганны Чарнушкі («Людзі на балоце» паводле І.Мележа; Дзярж. прэмія Беларусі 1966 за выкананне аднайм. ролі ў тэлеспектаклі). Сярод роляў: Рая, Соня, Галя («Пагарэльцы», «Лявоніха на арбіце», «Трыбунал» А.Макаёнка), Вера («Радавыя» А.Дударава), Юлія Тугіна («Апошняя ахвяра» А.Астроўскага), Валька, Марыя Сяргееўна («У мяцеліцу», «Залатая карэта» Л.Лявонава), Шафрак («У ноч зацьмення месяца» М.Карыма), Дзіяна («Канец — справе вянец» У.Шэкспіра), Аманда («Блакітная ружа» Т.Уільямса). Здымаецца ў кіно («Вазьму твой боль», «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і інш.), тэлеспектаклях («Крах», «Ткачы», «Федра»). с. 563
ДАВІДО́ВІЧ Мікалай Пятровіч (15.8.1919, в. Карбачоўка Лагойскага р-на Мінскай вобл. —29.6.1993), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Туркестанскае кулямётнае вучылішча (1945). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1942. Камандзір кулямётнага разліку сяржант Давідовіч вызначыўся ў 1943 на Варонежскім фронце: у вер. ўдзельнічаў у захопе плацдарма на правым беразе Дняпра ў раёне с. Новыя Пятроўцы Вышгарадскага р-на Кіеўскай вобл.; застаўшыся жывым адзін, некалькі гадзін адбіваў атакі праціўніка. Да 1946 у Сав. Арміі. с. 563
ДАВІДО́ВІЧ Сяргей Фёдаравіч (н. 20.6.1942, в. Карпілаўка Лагойскага р-на Мінскай вобл.), бел. пісьменнік, мастак. Скончыў Вышэйшую школу МУС Рэспублікі Беларусь (1981). Зб-кі вершаў «Спасцігнуў я тайну» (1991), паэм «Люстэрка лёсу» (1993), паэт.-празаічных твораў «Нясу свой крыж» (1995), «Горкая кропля» (1997) вызначаюцца глыбінёй абагульненняў, вобразнасцю, метафарычнасцю. Аўтар больш як 30 паэм, сярод іх «Зона», «Адкрыты ліст», «Маналог», «Лёс лесу» і інш. Многія яго вершы пакладзены на музыку (кампазітары Я.Глебаў, І.Лучанок, В.Іваноў, Л.Захлеўны і інш.). Як мастак працуе ў жанрах пейзажа («Вясна», «Курапаты», «Лагойшчына»), тэматычнай карціны («Трэба выжыць, Беларусь», «Мама-выратавальніца», «Чарнобыльская пастка», «Першамай-86») — усе 1990-я г. Работы прасякнуты любоўю да Радзімы, актуальныя па тэматыцы. с. 563
ДАВІДО́ЎСКІ Іван Елізаравіч (30.5.1896, в. Грозаў Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 15.4.1960), генерал-лейтэнант (1945). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1925), Генштаба (1948). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну на Бранскім, Зах., 2-м і 3-м Бел. франтах: камандзір дывізіі, нам. камандуючага арміяй. Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Шклова, Магілёва, Мінска, Літвы, Польшчы, баёў пад Берлінам. З 1945 нам. камандуючага ваен. акругай, у 1946—56 выкладчык Ваен. акадэміі Генштаба. с. 563
ДАВІ́ЛА (Davila) Аляксандру (12.2.1862, Бухарэст — 19.10.1929), румынскі драматург, рэжысёр, тэатр. дзеяч. Адукацыю атрымаў у Парыжы. Яго мастацтва фарміравалася пад уздзеяннем творчасці А.Антуана. У 1902 у Нац. т-ры (Бухарэст) пастаўлена найб. значная яго п’еса — гіст. драма ў вершах «Влайку Водэ». У 1905—08 і 1912—14 дырэктар Нац. т-ра. У 1909 стварыў групу «Кампанія Давілы». Ставіў п’есы У.Шэкспіра, Мальера, П.Бамаршэ, О.Уайльда, нац. драматургаў І.Л.Караджале, Б.П.Хашдэў і інш. У сваёй дзейнасці прытрымліваўся прынцыпаў К.С.Станіслаўскага. с. 563
ДАВІ́ЛЬ-СЮР-МЕР (Deauville-sur-Mer), прыморскі кліматычны курорт у Францыі. На ПдЗ ад г. Гаўр, на беразе праліва Ла-Манш. Развіваецца з 19 ст., адно з найб. папулярных месцаў адпачынку, цэнтр міжнар. турызму. Шматлікія палацы, вілы, атэлі. с. 563
ДАВІ́САН (Dawison) Багуміл (15.5.1818, Варшава — 1.2.1872), польскі акцёр. Вучыўся ў Варшаўскай драм. школе. Дэбютаваў у 1837. У 1838 выступаў у Вільні, у 1839 — у Мінску ў трупе В.Ашпергера. З 1840 іграў у Варшаве, Плоцку, Львове, Гамбургу, Дрэздэне, ЗША і інш. Акцёр вял. сцэн. тэмпераменту, выразнай знешнасці. Найб. яго дасягненні — трагедыйна-характарныя ролі ў п’есах У.Шэкспіра, Ф.Шылера, Мальера. Сярод інш. роляў: Вацлаў («Муж і жонка» А.Фрэдры), Валек («Ціхія воды рвуць берагі» Ф.Л.Шродэра), барон Санваль («Шаснаццаць гадоў назад» В.Дуцанга), Стары англічанін («Мірандаліна» К.Гальдоні). с. 563
ДАВІТАШВІ́ЛІ Георгій Міхайлавіч (27.2.1893, Баку — 4.7.1966), грузінскі акцёр. Нар. арт. Грузіі (1934). Вучыўся ў школе сцэн. мастацтва ў Пецярбургу (1913—15). У 1915 выступаў у т-рах Таганрога, Уладзікаўказа, Баку, Батумі, з 1920 у драм. т-ры ў Тбілісі (цяпер Груз. т-р імя Ш.Руставелі). Яго творчасць вызначалася вял. сцэн. культурай, мяккай, высакароднай манерай выканання, рамантычнай узнёсласцю. Сярод роляў: Міндзія («Ламара» паводле Важы Пшавелы), Гелахсан («Тэтнульд» Ш.Дадыяні), Гарсія Лорка («Алькасар» Г.Мдывані), Гадуноў («Вялікі гасудар» У.Салаўёва), Захар Бардзін («Ворагі» М.Горкага), Гамлет (аднайм. п’еса У.Шэкспіра), Франц Моар («Разбойнікі» Ф.Шылера). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1946. с. 563
ДАВО́ДАЧНЫ СТАНО́К , прыцірачны станок, станок для канчатковай (аддзелачнай) апрацоўкі (даводкі, прыціркі) паверхні дэталі. Універсальны даводачны станок мае 2 плоскія дыскі (прыціры), паміж якімі змяшчаюцца дэталі. Даводка робіцца дробназярністым абразіўным парашком або пастай. Спецыялізаваныя даводачныя станкі прызначаны для даводкі асобных дэталей. Даводачныя станкі выкарыстоўваюць для апрацоўкі дэталей высокага класа дакладнасці: вымяральных інструментаў, разцоў, клапанаў, зубчастых колаў, шыек каленчатых і кулачкоў размеркавальных валоў і інш. с. 565
ДАВО́ДКА , 1) канчатковая апрацоўка дэталей або інструментаў пасля іх чыставой (звычайна абразіўнай) апрацоўкі для атрымання малой шурпатасці паверхні і дакладных памераў. Робіцца на даводачных станках або ўручную. 2) Ліквідацыя дэфектаў, паляпшэнне тэхналогіі вырабу і работы новай машыны (устаноўкі) перад запускам яе ў вытв-сць. 3) Перыяд мартэнаўскай плаўкі ад пачатку кіпення да раскіслення металу, на працягу якога састаў металу даводзяць да зададзенага (дабаўленнем адпаведных рэчываў). 4) Канчатковая стадыя абагачэння карысных выкапняў, у выніку якой атрымліваюць кандыцыйны канцэнтрат. Ажыццяўляецца паўторным выкарыстаннем тых самых метадаў, што і пры атрыманні чарнавых канцэнтратаў, або хім.-металургічнымі метадамі. с. 565
ДАВО́ЙНА Станіслаў (?—1573), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Служыў пры кіеўскім ваяводзе А.Неміровічу, удзельнічаў у войнах з татарамі і Маскоўскай дзяржавай. З 1528 каморнік каралевы Боны, з 1530 каралеўскі дваранін, з 1542 полацкі ваявода. Клапаціўся аб ваен. умацаванні горада, гасп. развіцці Полаччыны. У 1553 узначальваў пасольства ВКЛ у Маскву, якое падоўжыла на 2 гады перамір’е паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. Калі ў час Лівонскай вайны 1558—83 у студз. 1563 60-тысячнае маскоўскае войска на чале з Іванам IV Грозным аблажыла Полацк, Давойна кіраваў двухтыднёвай абаронай горада, урэшце мусіў здаць яго. Да ліп. 1567 знаходзіўся ў палоне. Пасля вяртання ў ВКЛ удзельнічаў у рабоце Люблінскага сейма 1569. Г.М.Сагановіч. с. 565
ДАВО́С (Dawos), горад, горнакліматычны курорт на У Швейцарыі, у Рэтыйскіх Альпах, на выш. больш за 1550 м. Каля 15 тыс. ж. (1994). Цэнтр турызму, зімовых відаў спорту. Познагатычныя касцёлы, ратуша (сярэдзіна 16 ст.). Мяккі горны клімат, малавоблачная зіма спрыяльныя для клімататэрапіі хвароб органаў дыхання (у т.л. туберкулёзу), некат. хвароб скуры, вачэй. Шмат санаторыяў, атэляў, водалячэбніц. с. 565
ДАВУ́ (Davout, Davoust, d’Avout) Луі Нікала (10.5.1770, Ану, каля г. Авалон, Францыя — 1.6.1823), французскі ваен. дзеяч. Маршал Францыі (1804), герцаг Аўэрштэцкі (1808), князь Экмюльскі (1809). Скончыў Парыжскую ваен. школу (1788). У час Французскай рэвалюцыі 1789—99 перайшоў на бок рэв. народа. Удзельнічаў у Егіпецкай экспедыцыі 1798—1801. У 1805—14 камандзір корпуса, вызначыўся ў бітвах пад Аўстэрліцам (1805), Аўэрштэтам (1806) і Экмюлем (1809). З 1807 губернатар вял. герцагства Варшаўскага. У 1813—14 кіраваў абаронай Гамбурга ад рас.-прускіх войск. У час «Ста дзён» (20.3— 15.7.1815) ваен. міністр Напалеона. Пры Бурбонах спачатку ў няміласці, з 1819 пэр Францыі. с. 565
ДАВУ́ДАВА Марзія Юсуф кызы (8.12.1901, г. Астрахань, Расія — 6.1.1962), азербайджанская актрыса. Нар. арт. СССР (1949). Сцэн. дзейнасць пачала ў 1917. З 1920 у азерб. т-ры ў Баку (цяпер Азерб. драм. т-р імя М.Азізбекава). Яе мастацтва вызначалася эмацыянальнай сілай і псіхал. глыбінёй. Выконвала драм. і трагедыйныя ролі: Севіль («Севіль» Дж.Джабарлы), Гызьетэр («Ханлар» С.Вургуна), Гюльзар («Раніца Усходу» Э.Мамедханлы; Дзярж. прэмія СССР 1948), Кручыніна, Кабаніха («Без віны вінаватыя», «Навальніца» А.Астроўскага), Дэздэмона, Гертруда, лэдзі Макбет («Атэла», «Гамлет», «Макбет» У.Шэкспіра). с. 565
ДАВЫ́Д ГАРАДЗЕ́НСКІ (7—1326), ваенны і дзярж. дзеяч ВКЛ, гал. ваявода вял. князя Гедзіміна. У ням. хроніках наз. кашталянам або старастам Гродзенскага замка і зяцем Гедзіміна, у пскоўскім летапісе — князем. На думку В.М.Тацішчава, быў сынам пскоўскага кн. Даўмонта. Упершыню ўпамінаецца ў хроніцы П.Дусбурга ў 1314, калі паспяхова ўзначальваў абарону Новагародка супраць крыжакоў Тэўтонскага ордэна. У 1319 узначальваў паход войска ВКЛ у Прусію, у 1323 двойчы прыходзіў на дапамогу Пскову ў яго барацьбе з Даніяй і Лівонскім ордэнам, а таксама зрабіў паход у Добжынскую зямлю ў Польшчы, у 1324 — у Мазовію, у 1326 дапамагаў польскаму каралю Уладзіславу Лакетаку супраць маркграфства Брандэнбург (Германія). У апошнім паходзе па-здрадніцку забіты мазавецкім рыцарам, верагодна, падкупленым крыжакамі. В.Л.Насевіч. с. 565
ДАВЫ́Д І́ГАРАВІЧ (да 1061 — 25.5.1112), князь Валынскай зямлі. Сын уладзіміра-валынскага кн. Ігара Яраславіча. Паводле сцвярджэння гісторыка В.М.Тацішчава, у 1078 атрымаў ад вял. кн. кіеўскага Усевалада Яраславіча Тураў. У 1081 Давыд Ігаравіч разам з Валадаром Расціславічам захапіў Тмутаракань, дзе яны княжылі да 1083. У 1084 з князямі Расціславічамі выгнаў Яраполка Ізяславіча з Уладзіміра-Валынскага, але пад пагрозай войска Уладзіміра Манамаха збег адтуль. Пасля атрымаў Дарагабуж, Уладзіміра-Валынскае княства (1085). Любецкі з’езд 1097 пацвердзіў паўнамоцтвы Давыда Ігаравіча, але той паспрабаваў замацавацца і ў Церабоўлі. Уладзімір Манамах і князі Святаславічы пазбавілі Давыда Ігаравіча княжання і адправілі ў Чэрвень, адкуль ён уцёк на Захад. Пасля спробы Давыда Ігаравіча з дапамогай Расціславічаў захапіць вылынскія землі Віцічаўскі з’езд князёў (1100) пастанавіў не дапускаць яго да Уладзіміра-Валынскага і Чэрвеня. Атрымаў гарады Бужск, Астрог, Дубен і Чартарыйск, пазней Дарагабуж. А.В.Іоў. с. 565
ДАВЫ́Д РАСЦІСЛА́ВІЧ (1140 — 23.4.1197), князь наўгародскі, таржоцкі, віцебскі, вышгарадскі, смаленскі. Сын кіеўскага кн. Расціслава Мсціславіча. Княжыў у Ноўгарадзе ў 1154—55, Таржку ў 1158—60, Віцебску ў 1165—67. У 1167 вытрымаў аблогу менскага кн. Валадара Глебавіча і захапіў у палон шмат яго дружыннікаў. У 1168 княжыў у Вышгарадзе, у 1180—97 — у Смаленску, ваяваў з Полацкам. У 1180 дапамагаў кн. Глебу Рагвалодавічу абараняць Друцк. У 1195 ва ўладаннях Давыда Расціславіча адбылася бітва кааліцыі чарнігаўскіх князёў і палачан з кааліцыяй смаленскіх князёў.
Л.У.Калядзінскі. с. 565
ДАВЫ́Д СВЯТАСЛА́ВІЧ , князь Полацкай зямлі ў 12 ст. Сын кн. Святаслава Усяславіча. Названы ў «Жыціі Ефрасінні» (да 1187), дзе расказана пра паломніцтва Ефрасінні Полацкай у Палесціну з братам Давыдам. У Полацкай зямлі Давыд Святаславіч валодаў адным з удзелаў, магчыма, Віцебскім. с. 565
ДАВЫ́Д УСЯСЛА́ВІЧ (? — пасля 1129), князь полацкі. Сын кн. Усяслава Брачыславіча. На думку некат. гісторыкаў, з 1101 княжыў у Менску. У 1103 разам з паўд.-рус. князямі ўдзельнічаў у паходах на полаўцаў. Гэты саюз насцярожыў Усяславічаў, верагодна, Давыд Усяславіч прагнаны з Менска. У 1104 з паўд.-рус. князямі ўдзельнічаў у няўдалым паходзе на свайго брата менскага кн. Глеба. Каля 1106—27 княжыў у Полацку. У выніку нападу на Полацкую зямлю ў 1127 кааліцыі князёў на чале з Мсціславам Уладзіміравічам Давыд Усяславіч пазбаўлены пасада, у 1129 разам з інш. полацкімі князямі сасланы ў Візантыю, дзе і памёр. с. 565
ДАВЫ́ДАВА-МЕ́ДЭНЕ (Davidova-Medene) Леа Мацісаўна (31.3.1921, хутар Новадніекі, Салдускі р-н, Латвія — 31.7.1986, латышскі скульптар. Засл. дз. маст. Латвіі (1966). Вучылася ў Рыжскай АМ (1941—49) у Т.Залькална. Аўтар партрэтаў дырыжора Л.Вігнера (1955), мастакоў Л.Букоўскага (1957), П.Упітыса (1960), К.Земдэгі (1962—65), «Руцаўская рыбачка» (1958), пісьменнікаў М.Кемпэ (1961), А.Упіта (1964), актрысы Л.Эрыкі (1969) і інш. с. 566
ДАВЫ́ДАЎ (сапр. Левенсон) Аляксандр Міхайлавіч (1872, маёнтак у Палтаўскай губ., Украіна — 28.6.1944), расійскі спявак (лірыка-драм. тэнар). Засл. арт. Рэспублікі (1924). У 1889 — 1914 на опернай сцэне, у т.л. з 1900 у Марыінскім т-ры (Пецярбург). Адзін з лепшых выканаўцаў на рус. сцэне партый Германа («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Каніо («Паяцы» Р.Леанкавала), Зігмунда, Логе і Міме («Пярсцёнак нібелунга» Р.Вагнера). З сярэдзіны 1920-х г. працаваў за мяжой (у 1934 рэж. опернай трупы, дзе спяваў Ф.Шаляпін). З 1935 зноў на радзіме, з 1936 выкладаў у вячэрняй школе спеваў пры Ленінградскім т-ры оперы і балета. с. 566
ДАВЫ́ДАЎ Валянцін Канстанцінавіч (н. 22.7.1934, в. Уласава Валагодскай вобл., Расія), бел. артыст балета. Нар. арт. Беларусі (1964). Скончыўшы студыю класічнага танца пры Ленінградскім Палацы культуры імя Горкага (1954), працаваў у т-рах Алматы і Пермі. У 1956—72 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 1956—67 педагог Бел. харэаграфічнага вучылішча. Адзін з вядучых выканаўцаў гал. партый класічнага рэпертуару. Творчай манеры Давыдава былі ўласцівы высакароднасць і чысціня пластычнай формы, пачуццё стылю, эмацыянальная насычанасць танца. Сярод партый: Мікалай («Мара» Я.Глебава), Андрэй, Алесь («Падстаўная нявеста», «Святло і цені» Г.Вагнера), Зігфрыд, Дэзірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А.Адана), Франц («Блакітны Дунай» на муз. І.Штрауса), Юнак («Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна), Феб («Эсмеральда» Ц.Пуні), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Прынц, Рамэо («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Спартак, Гармодый («Спартак» А.Хачатурана), Лені («Сцежкаю грому» К.Караева). А.І.Калядэнка. с. 566
ДАВЫ́ДАЎ Дзяніс Васілевіч (27.7.1784, Масква — 4.5.1839), герой вайны 1812, ваен. пісьменнік і паэт, ген.-лейт. (1831). З 1801 на ваен. службе ў кавалерыі (з 1804 у гусарах). У час вайны 1812 камандаваў атрадам гусараў і казакоў, паспяхова дзейнічаў у тыле ворага. Удзельнік замежных паходаў 1813—14. З 1823 у адстаўцы. У 1826—1827 зноў служыў на Каўказе. Удзельнічаў у падаўленні паўстання 1830—31, у т.л. ў Беларусі. Аўтар ваен.-гіст. прац: «Дзённік партызанскіх дзеянняў 1812» (1860), «Вопыт тэорыі партызанскіх дзеянняў» (1821) і інш. Як паэт выступаў з 1803. Стварыў жанр «гусарскай лірыкі» (зб. «Вершы», 1832).
Тв.: Военные записки. М., 1982; Избранное. М., 1984; Стихотворения. Л., 1984.
Літ.: Серебряков Г. Денис Давыдов. М., 1985. с. 566
ДАВЫ́ДАЎ , Давідаў Карл Юльевіч (15.3.1838, г. Кулдыга, Латвія — 26.2.1889), расійскі віяланчэліст, кампазітар, дырыжор, педагог; заснавальнік рус. класічнай віяланчэльнай школы 2-й пал. 19 ст. Скончыў фізіка-матэм. ф-т Маскоўскага ун-та (1858). Музыцы вучыўся ў А.Шміта і К.Шуберта. З 1852 канцэртаваў у Расіі і за мяжой як саліст, ансамбліст і дырыжор. У 1860—82 саліст і канцэртмайстар аркестраў Гевандхаўза ў Лейпцыгу і Італьян. оперы ў Пецярбургу. Праф. Лейпцыгскай (з 1860) і Пецярбургскай (1862—87; у 1876—87 дырэктар) кансерваторый. Аўтар опер, сімф. паэмы «Падарункі Церака», 4 канцэртаў і «Фантазіі на рускія песні» для віяланчэлі з аркестрам, транскрыпцый твораў віяланчэльнай класікі і інш. Складальнік «Школы для віяланчэлі» (1888). Сярод яго вучняў А.Вержбіловіч, Г.Віган, А.Глен, В.Гутар. с. 566
ДАВЫ́ДАЎ Уладзімір Мікалаевіч (сапр. Гарэлаў Іван Мікалаевіч; 19.1.1849, г. Наваміргарад, Украіна — 23.6.1925), расійскі акцёр і педагог. Нар. арт. Рэспублікі (1922). З 1867 іграў у правінцыі. У 1880—1924 акцёр Александрынскага т-ра (Пецярбург), адначасова з 1883 выкладаў у тэатр. вучылішчы. Арганічнае пачуццё жыццёвай праўды, віртуознае валоданне тэхнікай пераўвасаблення, майстэрствам сцэн. мовы, міміка дазвалялі яму з поспехам выступаць у вадэвілях, камедыях, драмах: Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Расплюеў («Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна), Мошкін («Халасцяк» І.Тургенева), Гараднічы, Падкалесін («Рэвізор», «Жаніцьба» М.Гогаля), Іванаў, Чабутыкін («Іванаў», «Тры сястры» А.Чэхава).
Тв.: Рассказ о прошлом. Л.; М., 1962.
Літ.: Брянский А. В.Н.Давыдов, 1849 — 1925: Жизнь и творчество. Л.; М., 1939. с. 566
ДАВЫ́ДАЎ Юрый Пятровіч (н. 14.6.1932, в. Сечанава Ніжагародскай вобл., Расія), бел. хімік. Д-р хім. н. (1980), праф. (1984). Скончыў Ленінградскі ун-т (1955). З 1969 у Ін-це радыеэкалагічных праблем Нац. АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні стану радыенуклідаў у растворах. Прапанаваў шэраг тэхнал. метадаў вылучэння радыенуклідаў з раствораў.
Тв.: Состояние радионуклидов в растворах. Мн., 1978. с. 566
ДАВЫ́ДАЎ Юрый Уладзіміравіч (н. 20.11.1924, Масква), рускі пісьменнік. Аўтар аповесцей «У марах і вандроўках» (1949, пра ліцэйскага сябра А.С.Пушкіна рус. мараплаўца Ф.Ф.Мацюшкіна), «Паўднёвы Крыж» (1957, пра капітана О.Я.Кацэбу), гіст. аповесцей пра нарадавольцаў «Сакавік» (1959) і «Глухая пара лістапада» (кн. 1—2, 1968—70), рамана пра Г.А.Лапаціна «Саламяная вартоўня» («Дзве вязкі пісьмаў», 1986, Дзярж. прэмія СССР 1987) і інш.
Тв.: Соч. Т. 1—3. М., 1996. с. 567
ДАВЫ́ДАЎКА , вёска ў Гомельскім р-не, каля аўтадарогі Гомель—Калінкавічы. Цэнтр сельсавета. За 7 км на ПдЗ ад Гомеля. 1312 ж., 329 двароў (1997). Лясніцтва. Разлікова-каап. прадпрыемства. Сярэдняя школа, аддз. сувязі. с. 567
ДАВЫ́ДАЎКА , вёска ў Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Іпа. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 22 км на ПдЗ ад Светлагорска, 135 км ад Гомеля, 9 км ад чыг. ст. Жэрдзь. 103 ж., 60 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Магіла ахвяр фашызму. Каля вёскі Давыдаўскае радовішча каменнай солі і Давыдаўскае радовішча нафты. с. 567
ДАВЫ́ДАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА КАМЕ́ННАЙ СО́ЛІ , у Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Давыдаўка. Адкрыта ў 1941. Паклады звязаны з верхнедэвонскай саляноснай фармацыяй, прымеркаваны да Давыдаўскага падняцця Рэчыцкага вала Прыпяцкага прагіну. Соль залягае асобнымі пластамі з тонкімі праслоямі глініста-карбанатных парод. Разведаныя запасы 20,7 млрд. т. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—69 м. Паверхня адкладаў залягае на глыб. 823,4—880 м. А.П.Шчураў. с. 567
ДАВЫ́ДАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ , у Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Давыдаўка. Адкрыта ў 1967. Распрацоўваецца з 1975. Паклады нафты пл. каля 11 км2 прымеркаваны да падсалявых, міжсалявых і надсалявых дэвонскіх адкладаў на Пн Прыпяцкага прагіну ў межах Рэчыцка-Вішанскай тэктанічнай зоны. Нафтаносныя гарызонты залягаюць на глыб. 2532 — 3110 м. Пароды-калектары — кавернозна-порава-трэшчынаватыя даламіты, даламітызаваныя вапнякі, вапнякі, ангідрыты з лінзамі вапнякоў. Нафта лёгкая, маласярністая, смалістая, парафінавая з вялікай колькасцю бензінавых і газавых фракцый. А.П.Шчураў. с. 567
ДАВЫД-ГАРАДО́К , горад у Столінскім р-не Брэсцкай вобл., прыстань на р. Гарынь. За 35 км ад г. Столін, 280 км ад г. Брэст, 41 км ад чыг. ст. Гарынь на лініі Лунінец — Сарны. 7,2 тыс. ж. (1997).
Паводле археал. звестак, Давыд-Гарадок узнік у пач. 12 ст. У летапісах упамінаецца з 14 ст. У 14— 18 ст. існаваў Давыд-Гарадоцкі замак. У канцы 14—16 ст. цэнтр Давыд-Гарадоцкага княства. З 1522 належаў каралеве Боне, з 1558 — Радзівілам. З 1579 цэнтр ардынацыі, з 1586 уваходзіў у Клецкую ардынацыю. Гараджане ўдзельнічалі ў Давыд-Гарадоцкім паўстанні 1648—50. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 спалены, прыйшоў у заняпад. З 1793 у Рас. імперыі, у 1795—96 цэнтр Давыд-Гарадоцкага павета, меў герб; з 1796 мястэчка Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1897 — 7815 ж. З 1921 у Польшчы, мястэчка ў Столінскім пав. Палескага ваяв. З 1939 у БССР, 11,7 тыс. ж. З 1940 горад, цэнтр Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай (з 1954 — Брэсцкай) вобл. З 7.7.1941 да 9.7.1944 акупіраваны ням-фаш. войскамі, якія загубілі ў горадзе 402 чал. У кастр. 1943 партызаны разграмілі ням.-фаш. гарнізон (гл. Давыд-Гарадоцкія баі 1943). З 1961 у Столінскім р-не. У 1970 — 8,9 тыс. жыхароў.
Прадпрыемствы металаапр. (Давыд-Гарадоцкі электрамеханічны завод), харч. прам-сці. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Давыд-Гарадоцкая Георгіеўская царква (2-я пал. 17 ст.). Археал. помнікі — гарадзішча (12—14 ст.), каля Давыд-Гарадка грунтавы могільнік (1—5 ст.), селішча жал. веку, эпохі Кіеўскай Русі і позняга сярэдневякоўя. с. 567
ДАВЫ́Д-ГАРАДО́ЦКАЕ КНЯ́СТВА (да канца 15 ст. — Гарадзецкае княства), феадальная адм.-тэр. адзінка ў 14—16 ст. у ВКЛ у нізоўях р. Гарынь. Цэнтр — Давыд-Гарадок (Гарадок). Вядома з 1382, калі дачка вял. кн. літ. Альгерда Марыя выйшла замуж за князя Давыда Дзмітрыевіча Гарадзецкага. Каля 1390 у дакументах згадваюцца кн. Іван і Юрый Гарадзецкія, верагодна, мясц. Рурыкавічы, нашчадкі Ізяславічаў. Да 1440 княствам валодаў кн. Мітка Давыдавіч, сын Давыда Дзмітрыевіча. Потым вял. кн. Казімір аддаў яго кн. Свідрыгайлу, а пасля яго смерці ў 1452 — ўдаве Ганне Іванаўне з роду цвярскіх князёў (памерла да 1486). Каля 1492 Казімір падараваў Давыд-Гарадоцкае княства выхадцу з Расіі кн. Івану Васілевічу Яраславічу, а пасля яго смерці (1507) яно адышло да сына Фёдара (памёр у 1521 або 1522). Як вымарачнае ўладанне належала вял. кн. Жыгімонту Старому, які ў 1522 перадаў яго сваёй жонцы Боне Сфорцы. З таго часу Давыд-Гарадоцкае княства — састаўная частка Пінскага княства. У 1554 у Давыд-Гарадоцкім княстве праведзена валочная памера. З 1556 яно пад кіраваннем велікакняжацкай адміністрацыі. У 1558 вял. кн. Жыгімонт Аўгуст перадаў яго кн. Радзівілам (адпаведная грамата выдадзена ў 1551), якія замест Давыд-Гарадоцкага княства і Клецкага княства ўтварылі ў 1586 Клецкую ардынацыю. В.С.Пазднякоў. с. 567
ДАВЫ́Д-ГАРАДО́ЦКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1648—50 , выступленне сялян і гараджан у вызваленчую вайну ўкраінскага і беларускага народаў 1648—54. Пачалося 13.10.1648 выступленнямі сялян вёсак Будымлі, Бухлічы, Варані, Векаровічы, Старое Сяло, Струга, гараджан Давыд-Гарадка, мяст. Гарадзец. Паўстанцы на чале з войтам Давыд-Гарадка І.Багдашэвічам (выбраны палкоўнікам) стваралі атрады на казацкі ўзор. У кастр. — снеж. 1648 паўстанне ахапіла ўсю Давыд-Гарадоцкую вол. і суседнюю ч. Пінскага пав. Сяляне грамілі маёнткі феадалаў, знішчалі дакументы на правы іх уладанняў і інш. Паўстанне працягвалася больш за 2 гады, задушана войскамі Рэчы Паспалітай. с. 567
ДАВЫ́Д - ГАРАДО́ЦКА - ТУ́РАЎСКІ СТРОЙ , традыцыйны комплекс бел. нар. адзення Усх. Палесся. Бытаваў у асяроддзі мяшчан невял. гарадоў (Тураў, Давыд-Гарадок, Столін), мястэчак і буйных вёсак у 19 — пач. 20 ст. Рэзка вылучаўся сярод інш. строяў ускладненымі сілуэтамі жан. касцюма з арыгінальнымі галаўнымі ўборамі.
Аснову жан. летняга гарнітура складалі кашуля, спадніца, гарсэт (або куртка), фартух, пояс. Кашулю шылі з кужалю або белага «сарвету» (баваўнянай фабр. тканіны), з шырокім адкладным каўняром. У гарадчанак яна сціпла або зусім не аздаблялася, у тураўлянак аздаблялася на рукавах і каўняры раслінным або раслінна-зааморфным арнаментам, вышытым крыжыкам у чырвона-чорнай гаме. Спадніцу-андарак шылі з даматканага гладкафарбаванага цёмна-сіняга або чырвона-бурачковага сукна, спадніцу-сукню — з фабр. цёмнай шарсцянкі, па нізе нашывалі стужкі галуну. Гарсэт (кабат, шнуроўка) з чырвонага, фіялетава-сіняга ўзорыстага або гладкафарбаванага атласу, саціну ці парчы часта прышываўся да спадніцы ў выглядзе ліфа. Фартух аднаполкавы з фабр. цёмных тканін. Гарсэт, спадніцу і фартух падпяразвалі шырокім выплеценым або тканым поясам. Экзатычны і падкрэслена самавіты вобраз жан. касцюма стваралі арыгінальныя галаўныя ўборы галовачка і падушачка. Жанчыны насілі масіўныя нагрудныя ўпрыгожанні — чаканеныя з латуні вял. крыжы мясц. работы, пацеркі з натуральных камянёў і металу, абразкі, а таксама пярсцёнкі. Мужч. адзенне, блізкае да адзення гараджан, вызначалася высокім кравецкім майстэрствам, стрыманым аздабленнем (вышыўка шнуром, аплікацыя, нашыўка з футра і інш.). Летні гарнітур складаўся з кашулі, нагавіц, камізэлькі; галаўны ўбор — капялюш, зімой — разнастайныя варыянты магеркі. Верхнім мужч. і жан. адзеннем былі кажухі, курткі, світы. М.Ф.Раманюк. с. 567
ДАВЫ́Д-ГАРАДО́ЦКАЯ ГЕО́РГІЕЎСКАЯ ЦАРКВА́ , помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 2-й пал. 17 ст. ў г. Давыд-Гарадок (Столінскі р-н) майстрамі Палескай школы дойлідства. Перабудавана ў 1724. Трохзрубны храм глыбінна-восевай кампазіцыі ўключае прамавугольныя ў плане бабінец, асн. аб’ём і алтарную апсіду, накрытыя 4-граннымі шатровымі дахамі з галоўкамі на 8-гранных барабанах. У інтэр’еры дамінуе 2-светлавы аб’ём, злучаны з бабінцам арачным праёмам і аддзелены ад апсіды драўляным разным іканастасам, створаным ў 1751 у стылі барока (майстар невядомы). У іканастасе дамінуе апостальскі рад, абразы якога вылучаюцца манументальнасцю кампазіцыі, урачыстасцю эмацыянальнага ладу, характэрным тыпажам. Іканастас багата размаляваны і аздоблены залачонымі разнымі накладкамі. Ю.А.Якімовіч, Э.І.Вецер. с. 568
ДАВЫ́Д-ГАРАДО́ЦКІ ЗА́МАК . Існаваў у 14—18 ст. на р. Гарынь у Столінскім р-не Брэсцкай вобл. Узнік на месцы стараж. дзядзінца Давыд-Гарадка. Паводле інвентара 1605 на ўзбраенні замка былі бронзавыя і жалезныя гарматы, марціркі, гакаўніцы, парахаўніцы і інш. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 замак у вер. 1655 быў узяты рус. войскам. Інвентары Давыд-Гарадка 1670 і 1675 паведамляюць пра існаванне 2 замкаў — Верхняга і Ніжняга, замкі былі абгароджаны дубовым парканам. У час Паўн. вайны 1700—21 яны моцна пацярпелі і паступова страцілі ваен. значэнне. с. 568
ДАВЫ́Д-ГАРАДО́ЦКІ ПАВЕ́Т , адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў канцы 18 ст. Створаны ў час 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Мінскай губ. Рас. імперыі. Павятовы цэнтр — г. Давыд-Гарадок. Скасаваны 23.12.1796. с. 568
ДАВЫ́Д-ГАРАДО́ЦКІ РАЁН , адм.-тэр адзінка ў БССР у 1940—61. Утвораны ў 1940 у складзе Пінскай вобл. Цэнтр — г. Давыд-Гарадок. Падзяляўся на 11 сельсаветаў. З 1954 у складзе Брэсцкай вобл. У 1961 раён скасаваны, яго тэр. перададзена ў Столінскі р-н. с. 568
ДАВЫ́Д-ГАРАДО́ЦКІ ЭЛЕКТРАМЕХАНІ́ЧНЫ ЗАВО́Д . Засн. ў 1976 як цэх № 11 Брэсцкага электрамех. з-да. У 1980 перайменаваны ў філіял Брэсцкага электрамех. з-да «Давыд-Гарадок». На яго базе ў 1986 створана прадпрыемства з сучаснай назвай. Асн. прадукцыя (1977): камплектавальныя вырабы для газавых пліт, радыёпрыёмнікі УКХ, паяльнікі электрычныя, электрагрэлкі і інш. Прадукцыя рэалізуецца ў Беларусі, Украіне, Расіі. с. 568
ДАВЫ́Д-ГАРАДО́ЦКІЯ БАІ́ 1943 , баі партызан па разгроме буйнога ням.-фаш. гарнізона ў Давыд-Гарадку Столінскага р-на Брэсцкай вобл. ў ліп. і кастр. 1943 у Вял. Айч. вайну. У першым баі ўдзельнічалі 5 груп (400 чал.) з партызан атрада «Савецкая Беларусь» (камандзір П.П.Тамілаў) Пінскай і злучэння А.М.Сабурава Жытомірскай абл. Дзве групы блакіравалі шляхі падыходу падмацаванняў праціўніка да горада, 3 групы ў ноч на 25 ліп. ўварваліся ў Давыд-Гарадок і поўнасцю авалодалі ім, знішчылі будынкі з установамі і прадпрыемствамі акупантаў, склады, спалілі мост цераз р. Гарынь, ням. маёнтак, умацаванні, захапілі зброю, свойскую жывёлу, што была ў маёнтку, і пакінулі горад. Пры 2-м налёце партызан у ноч на 14 кастр. праціўнік без бою пакінуў умацаваныя пазіцыі. Партызаны знішчылі ўсе будынкі і прадпрыемствы акупантаў, узарвалі масты цераз р. Гарынь, катэр, захапілі склады з харчаваннем і амуніцыяй і без страт адышлі. с. 568
ДАВЫ́Д-ГАРАДО́ЦКІЯ КУ́ФРЫ , вырабы нар. майстроў з г. Давыд-Гарадок і навакольных вёсак Столінскага р-на. Промысел быў пашыраны ў 19 — 1-й пал. 20 ст. Паводле канструкцыі куфар рабілі ў выглядзе звужанай унізе дашчанай скрыні на 4 металічных ці драўляных колцах, з плоскім векам, якое выступала за бакавыя сценкі, з уразным ці накладным замком з акоўкай і 2 ручкамі па баках. Фарбавалі ў чырвона-вохрысты колер. Гладкія палосы бляхі, звычайна прафіляваныя, аздаблялі вуглы куфра і край века. Шырокія жал. палосы, што падзялялі пярэднюю сценку куфра на 4 часткі, заканчваліся дэкар. стылізаванымі выявамі галоў птушак, змей або звычайным закругленнем. Часам пярэднюю сценку размалёўвалі расліннымі кампазіцыямі ў выглядзе галінак з кветкамі. М.Ф.Раманюк. с. 568
ДАВЫДЗЕ́НКА Леанід Мікалаевіч (н. 14.8.1941, в. Залатаміно Кармянскага р-на Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне эканам. тэорыі. Д-р эканам. н. (1990), праф. (1991). Скончыў БДУ (1972) і працуе ў ім. Даследуе тэарэт. праблемы аграрна-прамысл. кааперацыі, дзярж. рэгулявання сац.-эканам. адносін, грамадскага падзелу працы ў АПК. Аўтар падручнікаў для ВНУ па асновах эканам. тэорыі, мікра- і макраэканомікі і інш.
Тв.: Социально-экономическая эффективность аграрно-промышленного кооперирования. Мн., 1977; Основы экономической теории. Мн., 1991 (у сааўт.); Государственное регулирование социально-экономических отношений. Мн., 1996 (у сааўт.). с. 569
ДАВЫДЗЕ́НКА Ніна Сцяпанаўна (н. 8.5.1933, г. Віцебск), бел. артыстка балета. Нар. арт. Беларусі (1964). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1952). З 1952 салістка, у 1973—83 педагог-рэпетытар Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Майстэрства Давыдзенкі вызначае лёгкасць, тэхн. дасканаласць танца, шчырасць і натуральнасць у перадачы пачуццяў гераінь. Выконвала разнапланавыя партыі ў балетах сучаснага, у т.л. бел., і класічнага рэпертуару: Ларыса («Аповесць пра каханне» В.Залатарова), Насця, Анежка («Падстаўная нявеста» і «Святло і цені» Г.Вагнера), Наталька («Выбранніца» Я.Глебава), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана), Папялушка («Папялушка» С.Пракоф’ева), Хасінта («Лаўрэнсія» А.Крэйна), Адэта—Адылія, Маша, Аўрора («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Кітры, Гамзаці («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса), Жызэль, Медора («Жызэль», «Карсар» А.Адана), Сольвейг і Доўрская дзяўчына («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга), Анель і Францыска («Блакітны Дунай» на муз. І.Штрауса). Шмат працавала з самадзейнымі калектывамі.
Літ.: Чурко Ю. Ніна Давыдзенка // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1978. Кн. 3. А.І.Калядзэнка. с. 569
ДАВЫ́ДЗЬКА Генадзь Браніслававіч (н. 29.9.1955, г. Сянно Віцебскай вобл.), бел. акцёр, рэжысёр. Скончыў Далёка-ўсходні ін-т мастацтваў (1977, г. Уладзівасток), Бел. тэатр.-маст. ін-т (1991). У 1980—82 у Магілёўскім абл. т-ры драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча. З 1982 у Нац. т-ры імя Я.Купалы. Створаныя ім вобразы каларытныя, адметныя дакладным асэнсаваннем драматургічнага матэрыялу. Сярод лепшых роляў: Усходні Вучоны («Тутэйшыя» Я.Купалы), Драгун («Парог» А.Дударава), Малюцін («Апошні журавель» Дударава і А.Жука), Мужык («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Флар’яна («Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі), Тарцюф («Тарцюф» Мальера). Ажыццявіў пастаноўкі: «Смех лангусты» Дж.Марэла, «Звон — не малітва» І.Чыгрынава (1992), «Гульня ў джын» Д.Кобурна (1933). Стваральнік і кіраўнік т-ра «Бульвар смеху» (1995). с. 569
ДАВЫ́ДКАЎ Іван Іванаў (9.3.1926, в. Жываўцы Міхайлаўградскай акр., Балгарыя — 6.8.1990), балгарскі пісьменнік, перакладчык. Засл. дз. культ. Балгарыі (1975). Скончыў Сафійскі ун-т (1951). З 1968 гал. рэдактар выд-ва «Балгарскі пісьменнік». Аўтар паэт. зборнікаў «Дняпро цячэ пад маім акном» (1960), «Азарэнне» (1970), «Танец кіпарысаў» (1975), раманаў «Кавалак хлеба для падарожніка» (1970), «Вячэрняя размова з дажджом» (1972), «Бывай, Акропаліс» (1973), «Рыфы далёкіх зорак» (1981). На балг. мову перакладаў творы Я.Купалы, Я.Коласа, А.Куляшова, П.Панчанкі, М.Танка, П.Броўкі, А.Вялюгіна, Н.Гілевіча і інш. У перакладзе Г.Бураўкіна, Гілевіча, А.Разанава выйшла кніга выбр. лірыкі Давыдкава «Крокі вернасці» (1970), у перакладзе У.Анісковіча — раман «Белы конь за акном» (1981). У.І.Анісковіч. с. 569
ДАВЯЧО́РАВІЧЫ , назва ў 15—16 ст. г. Драгічын. с. 569
ДАГ , таг, цюрк. назва хрыбтоў ці гор у Турцыі, Іране, на Каўказе, у Крыме, Сярэдняй Азіі, Сіньцзяні (напр., хр. Капетдаг, г. Аюдаг). с. 569
ДАГАВО́Р у цывільным праве, пагадненне дзвюх ці больш асоб пра ўстанаўленне, змяненне або спыненне грамадзянскіх правоў і абавязкаў (пазыка, купля-продаж, даручэнне, падрад і інш.). Паводле цывільнага права Рэспублікі Беларусь дагавор можа быць заключаны ў вуснай, пісьмовай або натарыяльнай форме. Дагавор павінен адпавядаць абавязковым для яго ўдзельнікаў правілам, устаноўленым законам і інш. прававымі актамі, што дзейнічаюць на момант яго заключэння. Некаторыя віды дагавора патрабуюць рэгістрацыі ў адпаведных дзярж. органах (напр., належна аформлены дагавор куплі-продажу жылога дома павінен быць зарэгістраваны ў выканаўчым к-це мясц. Савета дэпутатаў). Дагавор набывае сілу з моманту яго заключэння. Парадак заключэння і выканання дагавора рэгулюецца грамадзянскім кодэксам. Э.І.Кузьмянкова. с. 569
ДАГАВО́Р 1229 , Смаленская гандлёвая праўда, гандлёвае і паліт. пагадненне паміж Смаленскім, Віцебскім і Полацкім княствамі з аднаго боку і Рыгай і Гоцкім берагам (Готландам) — з другога. Дагавор замацоўваў мірныя добрасуседскія адносіны бакоў, вызначаў меры адказнасці за злачынствы супраць прыезджых, рэгламентаваў парадак разгляду судовых спраў. Усім купцам гарантаваўся вольны гандаль і свабоднае карыстанне воднымі шляхамі па ўсёй Зах. Дзвіне, яе прытоках, па вадзе і па беразе. Я.А.Юхо. с. 569
ДАГАВО́Р 1338 , пагадненне паміж Лівонскім ордэнам і ВКЛ. Заключана ад імя лівонскага магістра і вял. князя ВКЛ («караля») Гедзіміна. Паводле дагавора на сумежжы абедзюх краін устанаўлівалася паласа зямлі, на якой павінен быў заўсёды захоўвацца мір; войскі кожнага з бакоў павінны былі ўстрымлівацца ад забойстваў і рабаванняў. Купцам ВКЛ і Лівоніі дазвалялася свабодна ездзіць па тэр. абедзвюх дзяржаў, па ўсёй Дзвіне і яе берагах. Дагавор рэгуляваў суд. парадак разгляду цывільных і крымінальных спраў. Я.А.Юхо. с. 569
ДАГАВО́Р 1449 , пагадненне паміж вял. князем ВКЛ Казімірам і вял. князем маскоўскім Васілём ІІ Цёмным. Паводле дагавора Казімір абяцаў не падтрымліваць прэтэндэнта на маск. прастол Дзмітрыя Шамяку, не ўмешвацца ў міжусобную вайну ў Маскоўскай дзяржаве, не прэтэндаваць на Ноўгарад і Пскоў, нават калі тыя будуць «се... давати» Казіміру, і не ўдзельнічаць у магчымых сутыкненнях Ноўгарада і Пскова з Лівонскім ордэнам. Васіль ІІ адмовіўся ад некат. наўгародскіх валасцей і прызнаў за разанскім вял. кн. Іванам Фёдаравічам права пераходу на службу да Казіміра. Дагаворам удакладнены межы паміж Маск. княствам і ВКЛ і фактычна спынена тэр. экспансія ВКЛ на У. Вынікам дагавора быў працяглы (да канца 15 ст.) мір паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. А.В.Белы. с. 569
ДАГАВО́Р АБ ВАЕ́ННЫМ І ГАСПАДА́РЧЫМ САЮ́ЗЕ ПАМІ́Ж РСФСР І БССР , Саюзны рабоча-сялянскі дагавор паміж РСФСР і БССР. Падпісаны 16.1.1921 у Маскве нам. старшыні СНК БССР Я.А.Адамовічам і нам. наркома замежных спраў РСФСР Л.М.Караханам, ратыфікаваны ВЦВК і ЦВК БССР у ліп. 1921. Паводле дагавора наркаматы ваен. спраў, знешняга гандлю, фінансаў, працы, шляхоў зносін, поштаў і тэлеграфа, а таксама ВСНГ сталі аб’яднанымі, уваходзілі ў склад СНК РСФСР і мелі ў СНК БССР сваіх упаўнаважаных, якіх зацвярджалі і кантралявалі ЦВК БССР і Усебеларускі з’езд Саветаў. У дапаўненне да дагавора 26.7.1921 намеснікі наркомаў замежных спраў РСФСР (М.М.Літвінаў) і БССР (А.Л.Бурбіс) падпісалі пагадненне па фінансавых пытаннях, якое прадугледжвала адзіны для абедзвюх рэспублік бюджэт, цэнтралізаваную падатковую сістэму і інш. с. 570
ДАГАВО́Р АБ ЕЎРАПЕ́ЙСКІМ САЮ́ЗЕ 1992 , гл. Маастрыхцкі дагавор 1992. с. 570
ДАГАВО́Р АБ ЗАБАРО́НЕ І АБМЕЖАВА́ННІ ВЫПРАБАВА́ННЯЎ А́ТАМНАЙ ЗБРО́І 1963 , міжнароднае шматбаковае пагадненне, у якім удзельнічаюць больш за 100 дзяржаў, у т.л. і Рэспубліка Беларусь. Падпісаны у Маскве 5.8.1963 першапачатковымі ўдзельнікамі — Вялікабрытаніяй, ЗША і СССР. БССР падпісала дагавор 8.10.1963, ратыфікавала яго 26.11.1963. Дагавор забараняе праводзіць выпрабавальныя выбухі ядз. зброі і інш. ядз. выбухі ў атмасферы і за яе межамі, у т.л. ў касм. прасторы, пад вадой, у тэр. водах і ў адкрытым моры, і ў інш. асяроддзі, калі такі выбух пацягне за сабой выпадзенне радыеактыўных ападкаў за межамі тэр. дзяржавы, пад юрысдыкцыяй ці кантролем якой гэтыя выбухі праводзяцца. Ю.П.Броўка. с. 570
ДАГАВО́Р АБ ЗАБАРО́НЕ РАЗМЯШЧЭ́ННЯ Я́ДЗЕРНАЙ ЗБРО́І НА МАРСКІ́М ДНЕ , шматбаковае міжнар. пагадненне аб забароне размяшчэння на дне мораў і акіянаў і ў іх нетрах ядз. зброі і інш. відаў зброі масавага знішчэння. Адкрыты для падпісання ў Маскве, Вашынгтоне і Лондане 11.2.1971. Удзельнікамі дагавора з’яўляюцца больш за 100 дзяржаў, у т.л. Рэспубліка Беларусь (падпісала яго 3.3.1971, ратыфікавала 6.9.1971). Дагавор забараняе ўстанаўліваць і размяшчаць ядз. зброю і інш. віды зброі масавага знішчэння, пускавыя ўстаноўкі і інш. прыстасаванні, прызначаныя для захоўвання, выпрабавання ці выкарыстання такой зброі на дне мораў, акіянаў і ў іх нетрах за знешняй мяжой 12-мільнай узбярэжнай зоны (адлічваецца ад лініі найвялікшага адліву ўздоўж марскога ўзбярэжжа). Ю.П.Броўка. с. 570
ДАГАВО́Р АБ КО́СМАСЕ 1967 , міжнароднае пагадненне аб прынцыпах дзейнасці дзяржаў па даследаванні і выкарыстанні касм. прасторы, у т.л. Месяца і інш. нябесных цел. Шматбаковы дагавор, у ім удзельнічае больш за 100 дзяржаў, у т.л. Рэспубліка Беларусь. Адкрыты для падпісання ў Маскве, Вашынгтоне і Лондане 27.1.1967. БССР падпісала дагавор 10.2.1967, ратыфікавала яго 23.6.1967. Паводле дагавора, даследаванне і выкарыстанне касм. прасторы павінна ажыццяўляцца ў інтарэсах усіх краін. Касм. прастора не падлягае нац. прысваенню: ёй могуць карыстацца ўсе дзяржавы. Дзяржавы-ўдзельніцы дагавора абавязваюцца не выводзіць на арбіту вакол Зямлі аб’екты з ядз. зброяй, не размяшчаць такую зброю на нябесных целах і ў касм. прасторы. Месяц і інш. нябесныя целы павінны выкарыстоўвацца выключна ў мірных мэтах. Ю.П.Броўка. с. 570
ДАГАВО́Р АБ НЕРАСПАЎСЮ́ДЖВАННІ Я́ДЗЕРНАЙ ЗБРО́І , міжнароднае пагадненне, адкрытае для падпісання 1.7.1968. Распрацаваны па ініцыятыве ядз. дзяржаў — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі, падпісаны імі, усяго ўдзельнікаў — больш за 130 дзяржаў. Дагавор абавязвае ядз. дзяржавы не перадаваць няядзерным дзяржавам ядз. зброю ў любым выглядзе і не дапамагаць ім набываць яе. Няядзерныя дзяржавы ў сваю чаргу абавязаліся ўстрымацца ад набыцця такой зброі. Дагавор прадугледжвае кантроль з боку Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі за тым, каб прадухіліць проціпраўны пераход ад мірнага выкарыстання ядз. энергіі да вытворчасці ядз. зброі. Рэспубліка Беларусь далучылася да дагавора ў якасці няядзернай дзяржавы на падставе Пастановы Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь ад 4.2.1993. Ю.П.Броўка. с. 570
ДАГАВО́Р АБ ПЕРАМІ́Р’І 1917 , пагадненне аб часовым спыненні ваен. дзеянняў паміж Сав. Расіяй і дзяржавамі герм. блока, заключанае 2(15).12.1917 у Брэст-Літоўску. Гл. Брэсцкі мір 1918. с. 570
ДАГАВО́Р АБ ПЕРАМІ́Р’І НА ЗАХО́ДНІМ ФРО́НЦЕ 1917 , часовы дагавор паміж ням. і рус. арміямі, заключаны 4.12.1917 у мяст. Солы (цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.). Пасля звароту Сав. ўрада 22.11.1917 па радыё да салдат і матросаў з заклікам узяць справу міру ў свае рукі ВРК Зах. фронту прапанаваў армейскім і карпусным ВРК неадкладна пачаць перагаворы з ням. войскамі. Да канца ліст. большасць злучэнняў фронту заключыла дагаворы аб перамір’і на сваіх участках. 2.12.1917 у штаб ням. Усх. фронту для перагавораў выехала дэлегацыя Зах. фронту з 16 чал., у т.л. С.І.Берсан, М.Р.Пятроў, В.В.Фамін, М.С.Ціхменеў, С.Я.Шчукін. 4.12.1917 паміж 2, 3 і 10-й арміямі Зах. фронту і ням. арміямі падпісаны дагавор аб перамір’і на 2 месяцы. Ён набыў сілу з 12 гадзін 6.12.1917 на ўсім Зах. фронце ад мяст. Відзы да р. Прыпяць (уключна). Страціў сілу 15.12.1917 у сувязі з заключэннем дагавора аб перамір’і 1917. Э.М.Савіцкі. с. 570
ДАГАВО́Р АБ САЮ́ЗЕ БЕЛАРУ́СІ І РАСІ́І 1997 . Падпісаны 2.4.1997 у Маскве Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкам і Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Б.М.Ельцыным. Лагічна вынікае з Дагавора аб Супольніцтве Беларусі і Расіі 1996, замацоўвае яго прынцыпы і нормы і адначасова адкрывае новую старонку ў адносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Рас. Федэрацыяй як дзвюма суверэннымі дзяржавамі. Дагавор надае якасна новы характар працэсу бел.-рас. інтэграцыі, яднанню бел. і рус. народаў, іх намаганняў у развіцці эканомікі і культуры. Мэты дагавора: умацаванне адносін братэрства, дружбы і супрацоўніцтва ў паліт., эканам., сац., ваен., навук., культ. і інш. галінах; павышэнне ўзроўню жыцця народаў і стварэнне спрыяльных умоў для ўсебаковага гарманічнага развіцця асобы; устойлівае сац.-эканам. развіццё гэтых дзяржаў на аснове аб’яднання матэрыяльнага і інтэлектуальнага патэнцыялаў, выкарыстання рыначных механізмаў і функцыянавання эканомікі; гарантыя бяспекі і падтрымання абараназдольнасці, сумесная барацьба са злачыннасцю і інш. Неад’емным элементам Саюза Беларусі і Расіі з’яўляецца Статут, які мае сілу міждзярж. дагавора і стварае ў сукупнасці з інш. міждзярж. дагаворамі аснову правасуб’ектнасці Саюза. А.І.Галаўнёў. с. 570
ДАГАВО́Р АБ СУПО́ЛЬНІЦТВЕ БЕЛАРУ́СІ І РАСІ́І 1996 Падпісаны 2.4.1996 у Маскве Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкам і Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Б.М.Ельцыным. Прадугледжвае больш высокі ўзровень супрацоўніцтва дзвюх суверэнных рэспублік сярод Садружнасці Незалежных Дзяржаў — яднанне на прынцыпах суверэннасці і раўнапраўя, агульнапрынятых нормах міжнар. права, матэрыяльнага і інтэлектуальнага патэнцыялаў сваіх дзяржаў. Пры гэтым і Беларусь і Расія захоўваюць сваю незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, свае Канстытуцыю, дзярж. сцяг, герб, гімн і інш. атрыбуты дзярж. улады, з’яўляюцца суб’ектамі міжнар. права і захоўваюць сваё членства ў міжнар. арг-цыях. Дагавор прадугледжвае адказнасць членаў Супольніцтва і абавязковасць прымаемых рашэнняў праз каардынацыю і кантроль з боку спецыяльна створаных органаў з акрэсленымі ўладнымі паўнамоцтвамі — Вышэйшага Савета і Выканаўчага к-та. А.І.Галаўнёў. с. 570
ДАГАВО́Р АБ УТВАРЭ́ННІ СССР 1922 , дзяржаўны акт, які юрыдычна аформіў аб’яднанне 4 сав. сацыяліст. рэспублік (РСФСР, УССР, БССР, ЗСФСР) у дзяржаву — Саюз Сав. Сацыяліст. Рэспублік. Зацверджаны 30.12.1922 (разам з Дэкларацыяй аб утварэнні СССР) на І з’ездзе Саветаў СССР; пазней уключаны ў Канстытуцыю СССР 1924. Прадугледжваў адзінае саюзнае грамадзянства для ўсіх грамадзян сав. рэспублік, стварэнне саюзных органаў улады (ЦВК, 10 наркаматаў, Вярх. суда, Аб’яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення і інш.), права свабоднага выхаду з Саюза кожнай з рэспублік. Перастаў дзейнічаць у снежні 1991 у сувязі з абвяшчэннем Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД; гл. Белавежскія пагадненні 1991). 10.12.1991 Вярх. Савет Беларусі прыняў пастанову аб дэнансацыі дагавора 1922 у адносінах да Рэспублікі Беларусь. с. 571
ДАГАВО́Р ГАСПАДА́РЧЫ , пагадненне, якое заключаецца паміж прадпрыемствамі, аб’яднаннямі, фірмамі у мэтах абслугоўвання іх гасп. дзейнасці і выканання намечаных абавязацельстваў. Асн. віды дагавора гаспадарчага — дагавор пастаўкі, дагавор падраду на капітальнае будаўніцтва, дагавор перавозкі грузаў. Да іх адносяцца таксама дагаворы кантрактацыі с.-г. прадукцыі, арэнды, на выкананне навук., праектных канструктарскіх работ, па аказанні паслуг і інш. Дагавор ггаспадарчы выкарыстоўваецца і як прававая форма арг-цыі ўнутрыгаспадарчай дзейнасці (пагадненні аб арэндзе, падрадзе, у т.л. брыгадным). с. 571
ДАГАВО́Р ДЗЕВЯЦІ́ ДЗЯРЖА́Ў аб Кітаі. Падпісаны 6.2.1922 на Вашынгтонскай канферэнцыі 1921—22 прадстаўнікамі ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Бельгіі, Нідэрландаў, Партугаліі, Японіі і Кітая. Паводле дагавора абвешчаны прынцып суверэнітэту і тэр. цэласнасці Кітая, бакі абавязваліся прытрымлівацца ў Кітаі прынцыпу «роўных магчымасцей» у гандл. і прадпрымальніцкай дзейнасці, не выкарыстоўваць унутрыкіт. абставіны з мэтай атрымання спец. правоў і прывілеяў, якія маглі прычыніць страты правам і інтарэсам інш. дзяржаў — удзельніц дагавора; Японія адмовілася ад свайго манапольнага становішча ў Кітаі і абавязалася вярнуць яму былыя герм. канцэсіі ў Шаньдуні, вывесці адтуль свае войскі. Дагавор парушыла Японія, якая ў 1937 развязала вайну супраць Кітая. с. 571
ДАГАВО́Р МІЖНАРО́ДНЫ , пагадненне паміж дзяржавамі або іншымі суб’ектамі міжнар. права, якое вызначае іх узаемныя правы і абавязкі ў паліт., эканам. ці іншых адносінах; асн. крыніца міжнароднага права. Бываюць двухбаковыя і шматбаковыя, міжурадавыя і міжведамасныя. Паводле зместу — паліт. (аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе, аб ненападзе, нейтралітэце, і інш.), эканам. (гандл., аб аказанні эканам. і тэхн. дапамогі, аб пазыках, крэдытах і да т.п.) і дагаворы па спец. пытаннях (у галіне сувязі, транспарту, аховы здароўя, адукацыі, навукі і культуры, прававой дапамогі і інш.). Найменні і формы дагавора міжнароднага разнастайныя: дагавор, пагадненне, канвенцыя, пакт, пратакол, статут і інш. Заключаецца на пэўны тэрмін або бестэрмінова. Калі пасля сканчэння тэрміну дагавор па згодзе бакоў не прадоўжаны, ён спыняецца. Спыненне дагавора міжнароднага можа адбыцца і да сканчэння тэрміну — па згодзе бакоў, шляхам дэнансацыі і, як выключэнне — шляхам аднабаковага анулявання ў выпадку істотнага парушэння дагавора міжнароднага другім бокам ці карэннай змены становішча. с. 571
ДАГАВО́Р ПАСТА́ЎКІ , пагадненне, у адпаведнасці з якім арганізацыя-пастаўшчык абавязваецца паставіць арганізацыі-пакупніку прадукцыю (тавары) ва ўстаноўлены тэрмін, па ўзгодненай цане і ў адпаведнасці з узгодненымі тэхн. патрабаваннямі. У дагаворы пастаўкі вызначаецца наменклатура (асартымент), колькасць і якасць прадукцыі (тавараў), тэрміны пастаўкі і цана, а ў доўгатэрміновым дагаворы па працяглых прамых гасп. сувязях — найменне, групавая наменклатура (асартымент) і колькасць прадукцыі, парадак і тэрмін узгаднення і прадастаўлення спецыфікацый. Пры адсутнасці гэтых умоў дагавор пастаўкі лічыцца незаключаным. За парушэнне абавязкаў дагавора пастаўкі плаціцца няўстойка (штраф, пеня) і кампенсуюцца страты (панесеныя расходы і неатрыманы прыбытак). с. 571
ДАГАВО́Р ПРАЦО́ЎНЫ , гл. Працоўны дагавор. с. 571
ДАГАВО́Р ПЯЦІ́ ДЗЯРЖА́Ў аб абмежаванні марскіх узбраенняў. Падпісаны 6.2.1922 на Вашынгтонскай канферэнцыі 1921—22 прадстаўнікамі ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Францыі і Італіі. Прадугледжваў устанаўленне суадносін лінейнага флоту названых дзяржаў як 5:5:3:1,75:1,75 адпаведна, забарону будаваць лінейныя караблі водазмяшчэннем больш за 35 тыс. т, ствараць новыя ваенна-марскія базы і ўзмацняць берагавую ахову (толькі ЗША атрымалі права ўмацоўваць астравы, якія абараняюць непасрэдныя подступы да іх тэр. вод, а Вялікабрытанія—дамініёны Канада, Аўстралія і Новая Зеландыя) і інш. Найб. выгадным дагавор быў для ЗША і Японіі. Дзейнічаў да 2-й сусв. вайны. с. 571
ДАГАВО́Р ЧАТЫРО́Х ДЗЯРЖА́Ў аб сумеснай абароне правоў на астраўныя ўладанні і астраўныя тэрыторыі ў раёне Ціхага акіяна. Падпісаны 13.12.1921 на Вашынгтонскай канферэнцыі 1921—22 прадстаўнікамі ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Японіі. Прадугледжваў гарантыі ціхаакіянскіх астраўных уладанняў бакоў (у т.л. на выпадак ваен. пагрозы), скасаванне англа-японскага саюза і інш. У ходзе ратыфікацыі дагавора ў ЗША прынята папраўка аб забароне ўраду краіны без згоды кангрэса прымаць абавязацельствы па абароне ўладанняў інш. нацый на Ціхім ак., якія знаходзяцця «ў стане мандата». Дзейнічаў да 2-й сусв. вайны. с. 571
ДАГАВО́РЫ ВЯЛІ́КАГА КНЯ́СТВА ЛІТО́ЎСКАГА З МАЛДО́ЎСКІМ КНЯ́СТВАМ 15—16 ст. Заключаліся паміж вял. князямі ВКЛ і малд. гаспадарамі, вызначалі асновы ўзаемаадносін паміж дзвюма дзяржавамі. Вядомы дагаворы 1415, 1431 (з удзелам Тэўтонскага ордэна), 1435, 1437, 1442, 1447, 1496, 1499, 1518, 1551, 1554. Паводле гэтых дагавораў ВКЛ нязменна захоўвала з Малдовай мір, нягледзячы на тое, што звязаная з ёй уніяй Польшча часта ваявала з Малдовай і імкнулася ўцягнуць у баявыя дзеянні войска ВКЛ (напр., у 1509 і 1532). Заключэнне дагавораў дэманстравала таксама незалежнасць ВКЛ ад Польшчы. А.В.Белы. с. 571
ДАГАВО́РЫ МІЖНАРО́ДНЫЯ Рэспублікі Беларусь, дагаворы (пагадненні, канвенцыі, хартыі, акты, статуты, пакты, мемарандумы, дэкларацыі, пратаколы) паміж Рэспублікай Беларусь і суб’ектам міжнар. права (іншай або некалькімі інш. дзяржавамі ці міжнар. арг-цыяй), якія рэгулююць іх адносіны шляхам стварэння ўзаемных правоў і абавязкаў у паліт., эканам., ваен., гуманітарнай і інш. галінах. Як суверэнная незалежная дзяржава і суб’ект міжнар. права Рэспубліка Беларусь заключае і выконвае дагаворы міжнародныя ў адпаведнасці з агульнапрынятымі нормамі міжнар. права і законамі Рэспублікі Беларусь. Не дапускаецца заключэнне дагавораў міжнародных, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У залежнасці ад узроўню дагаворных бакоў дагаворы міжнародныя падзяляюцца на міждзяржаўныя (заключаюцца ад імя Рэспублікі Беларусь), міжурадавыя (заключаюцца ад імя ўрада), а таксама міжведамаснага характару (заключаюцца мін-вамі і дзярж. к-тамі); адпаведна колькасці бакоў дагаворы міжнародныя бываюць двух- і шматбаковыя. Рашэнні аб правядзенні перагавораў і падпісанні міждзярж. дагавораў міжнародных прымае Прэзідэнт, адносна дагавораў міжнародных міжурадавых і міжведамаснага характару — урад. Прэзідэнт, Прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў праводзяць перагаворы і падпісваюць дагаворы міжнародныя без прад’яўлення спец. паўнамоцтваў. Да 1991 Рэспубліка Беларусь як член ААН з’яўлялася удзельніцай 156 двух- і шматбаковых дагавораў міжнародных. На вер. 1997 дагаворна-прававую базу Беларусі складаюць больш за 1680 міждзярж. і міжурадавых дагавораў міжнародных, у т.л. каля 970 шматбаковых і 710 двухбаковых з міжнар. арг-цыямі і 53 краінамі. Найб. значныя з іх: Статуты ААН і Міжнар. суда (Беларусь — удзельніца з 1945), мірныя дагаворы з Балгарыяй, Венгрыяй, Італіяй, Румыніяй і Фінляндыяй (1947), Статуты Сусв. арг-цыі аховы здароўя (1948) і ЮНЕСКА і МАП, МАГАТЭ (1957), Сусв. паштовага саюза (1978), Арг-цыі па прамысл. развіцці (1985); Жэнеўскія канвенцыі 1949 (1955), Венскія канвенцыі аб дыпламат. зносінах (1964), аб праве міжнар. дагавораў (1986), аб консульскіх зносінах (1989), Канвенцыі аб прывілеях і імунітэтах Аб’яднаных Нацый (1953), аб заснаванні Сусв. арг-цыі інтэлектуальнай уласнасці (1970), аб дарожным руху (1977), аб правах дзіцяці (1990), аб міжнар. грамадзянскай авіяцыі (1993), Еўрап. культурная канвенцыя (1993); Міжнар. пакты аб эканам., сац. і культ. правах (1976), аб грамадзянскіх і паліт. правах (1976) і Факультатыўны пратакол да яго (1992); Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД, 1991); Статут СНД (1993); Пагадненне аб Мытным саюзе (1995); Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь, Рэспублікай Казахстан, Кыргызскай Рэспублікай і Расійскай Федэрацыяй аб паглыбленні інтэграцыі ў эканам. і гуманітарнай галінах (1996); Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі і Статут Саюза Беларусі і Расіі (1997); дагаворы аб дружбе і супрацоўніцтве з Азербайджанам, Кыргызстанам, Таджыкістанам, Узбекістанам (усе 1991), Маддовай, Польшчай (1992); Балгарыяй, Румыніяй (1993); Літвой, Расіяй, Украінай (1995); Казахстанам, Турцыяй, Францыяй, Югаславіяй (1996); В’етнамам (1997). Дыпламатычныя адносіны Рэспубліка Беларусь устанавіла са 123 дзяржавамі. У рамках СНД з удзелам Беларусі заключана 696 дагавораў міжнародных. Найб. значную дагаворную базу двухбаковых адносін Беларусь мае з Расіяй, Украінай, Польшчай, Літвой, Казахстанам, Узбекістанам, Кітаем, Латвіяй, Малдовай, Румыніяй, Індыяй, В’етнамам, Іранам, ЗША, ФРГ, Турцыяй, Нідэрландамі, Балгарыяй, Вялікабрытаніяй. У.М.Чушаў. с. 571
ДАГАМЕ́Я (Dahomey), назва дзяржавы Бенін да 1975. с. 572
ДАГЕ́Р (Daguerre) Луі Жак Мандэ (18.11.1787, Кармейз-ан-Парызі, Францыя — 10.7.1851), французскі вынаходнік у галіне фатаграфіі. Па прафесіі мастак. У 1822 стварыў першую дыяраму. Распрацаваў спосаб атрымання незнікаючых адбіткаў, які быў названы дагератыпіяй — першы з вядомых спосабаў фатаграфіі. с. 572
ДАГЕРАТЫ́ПІЯ (ад імя франц. вынаходніка Л.Ж.Дагера), першы з набыўшых пашырэнне спосабаў фатаграфіі, заснаваны на выкарыстанні святлоадчувальных матэрыялаў, якія маюць галагеніды серабра. Прапанаваны ў 1839 (лічыцца годам заснавання фатаграфіі). Выкарыстоўваўся пераважна для партрэтнай здымкі да вынаходства мокракаладыйнага працэсу. Асн. недахопы дагератыпіі — нізкая святлоадчувальнасць фотапласцінак, немагчымасць атрымання копій з выявы. с. 572
ДАГЕСТА́Н , Рэспубліка Дагестан, у складзе Расійскай Федэрацыі. Размешчаны ва ўсх. ч. Паўн. Каўказа, на У абмываецца Каспійскім м. Пл. 50,9 тыс. км2. Нас. 2067 тыс. чал. (1995), гарадскога 44%. Сярэдняя шчыльн. 38,3 чал. на 1 км2. Жывуць аварцы (27,5%), даргінцы (15,6%), кумыкі, лезгіны, лакцы, рускія, азербайджанцы, чэчэнцы, і інш. Сталіца — г. Махачкала. Найб. гарады: Дэрбент, Хасавюрт, Буйнакск, Ізбербаш, Кізілюрт, Каспійск, Кізляр.
Прырода. Паводле рэльефу тэр. Дагестана падзяляецца на 4 часткі. Нізінная частка на ПдУ, ляжыць на выш. -28 м. ПдЗ Прыкаспійскай нізіны падзяляецца на Церска-Кумскую, Церска-Сулакскую і Прыморскую нізіны. Перадгор’і складаюцца з асобных хрыбтоў паўн.-зах. і паўд.-ўсх. распасцірання, падзелены шырокімі далінамі і катлавінамі. Унутраны горны Дагестан — сучляненне шырокіх плато (Арактау, Гунібскае, Хунзахскае і інш.) і вузкіх грабянёў выш. да 2500 м (хр. Салатау, Гімрынскі і інш.). Высакагорны Дагестан уключае Галоўны, ці Водападзельны, і Бакавы хрыбты Вял. Каўказа (выш. да 4466, г. Базардзюзю). Карысныя выкапні: нафта і прыродны газ, кварцавыя пяскі, буд. матэрыялы (вапнякі, мергелі, даламіты, гіпс, мармур і інш.), радовішчы вугалю, гаручых сланцаў, серы, фасфарытаў, салетры, жал. руды. Шматлікія мінер. крыніцы. Клімат умерана кантынентальны, сухі, на прыморскіх нізінах субтрапічны, сухі, у гарах — вобласці высакагорнага клімату. Сярэдняя т-ра студз. ад 1,4 да -11 °С (у гарах), ліп. да 24 °С; ападкаў 200 — 800 мм за год. Гал. рэкі Церак, Сулак і Самур. Больш за 100 азёр, ёсць гразевыя. Глебы на нізінах каштанавыя, участкі саланчакоў, у гарах — горнастэпавыя, горна-лясныя бурыя і горналугавыя. На раўнінах расліннасць паўпустынная і пустынная, у перадгор’ях стэпавая, у гарах на выш. 500—1600 м шыракалістыя (дуб, бук, граб) і мяшаныя лясы, вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі. Жывёльны свет разнастайны: у высакагор’ях — дагестанскі тур, безааравы казёл, казуля, серна, буры мядзведзь, высакародны алень, рысь, воўк; у перадгор’ях — рысь, дзік, барсук, куніца; на нізінах — сайгакі, стэпавы тхор, суслік, тушканчык; з птушак — арол стрэпет, каршак, драфа і інш.; у зарасніках поймаў — чаротавы кот, каўказскі фазан, лебедзі, чаплі і інш. На тэр. Дагестана запаведнік Дагестанскі і 12 заказнікаў.
Гісторыя. Тэр. Дагестана заселена чалавекам з эпохі палеаліту. З канца 1-га тыс. да н.э. ўваходзіла ў склад Албаніі Каўказскай. У 3 ст. н.э. Пд Дагестана занялі Сасаніды, у 4 ст. паўн. ч. захапілі гуны. У 5 ст. на тэр. Дагестана пашырыўся алб. алфавіт. У 7 ст. раўнінная ч. Дагестана ўвайшла ў Хазарскі каганат. З 664 Дагестан неаднаразова спусташалі арабы, якія ў 1-й пал. 8 ст. заваявалі яго (гл. Арабскія заваяванні). У пач. 9 ст. тут узмацніліся антыараб. выступленні, у т.л. Бабека паўстанне. У 10—11 ст. высокага ўзроўню дасягнулі буд. тэхніка, прыкладное мастацтва, культура, у 1106 складзена «Гісторыя Дагестана, Шырвана і Арана». У канцы 12 ст. на тэр. Дагестана існавалі дзярж. ўтварэнні: Аварскае ханства, Казікумухскае шамхальства, Кайтагскае уцмійства і інш. У пач. 13 ст. заваяваны мангола-татарамі; войскі Узбека, Тахтамыша і Цімура неаднаразова спусташалі гарады, садзейнічалі пашырэнню ісламу. З пач. 16 ст. да 1-й пал. 17 ст. Дагестан падвяргаўся бесперапыннай агрэсіі Ірана і Турцыі, якія змагаліся за ўплыў на Каўказе. У 16 ст. наладжаны сувязі Дагестана з Расіяй, на Пн Дагестана ўзнік рус. горад Церкі. У 1-й пал. 17 ст. ў падданства Расіі перайшлі Таркоўскае шамхальства, Кайтагскае уцмійства, Аварскае і Казікумухскае ханствы, у 1772 — марское ўзбярэжжа Дагестана, аднак паводле Гянджынскага трактата 1735 яны адышлі да Ірана. Паводле Гюлістанскага мірнага дагавора 1813 Дагестан далучаны да Расіі. Калан. палітыка царызму не раз выклікала стыхійныя выступленні горцаў. У час Каўказскай вайны 1817—64 антыкалан. рух узмацніўся, але быў задушаны. У пач. 19 ст. створана дзяржава мюрыдаў імамат, куды ўвайшла значная ч. Дагестана, разгарнуўся нац.-вызв. рух, які з 1834 узначаліў Шаміль. У 1860 утворана Дагестанская вобласць. Уладзікаўказская чыгунка ў 1890-я г. злучыла Дагестан з цэнтрам Расіі, з Баку і Грозным. 14.12.1917 устаноўлена сав. ўлада. У 1918—20 захоплены ням. і тур. войскамі. 20.1.1921 утворана Даг. АССР у складзе РСФСР. У снеж. 1921 1-ы Устаноўчы з’езд Дагестана прыняў канстытуцыю Даг. АССР. У маі 1991 Вярх. Савет Даг. АССР абвясціў незалежнасць і прыняў новую назву — Рэспубліка Дагестан, у 1992 падпісаў федэратыўны дагавор з РСФСР.
Гаспадарка. Гал. галіны прам-сці: здабыча нафты і газу, машынабудаванне і металаапрацоўка (сепаратары, тэрмічнае і электратэхн. абсталяванне, станкі, прыборы, экскаватары; суднарамонт і інш.), харч. (плодаагародніннакансервавая, вінаробная, рыбная і інш.), хім. (солі фосфару, шкловалакно, лакі, фарбы і інш.), лёгкая (шарсцяная, трыкат., абутковая); вытв-сць буд. матэрыялаў. Чыркейская, Чыр’юрцкая і Гергебільская ГЭС. Асн. прамысл. цэнтры: Махачкала, Дэрбент, Каспійск, Ізбербаш, Хасавюрт, Кізляр, Кізілюрт, Буйнакск. У горных раёнах — нар. промыслы (чаканка, дыванаткацтва, вытв-сць керамікі, разьба па дрэве і камені, інкрустацыя косцю і перламутрам, ювелірныя вырабы). Пасевы збожжавых (пшаніца, рыс) і кармавых культур, сланечніку. Развіта вінаградарства. Агародніцтва. Пладаводства. Гал. галіна жывёлагадоўлі — авечкагадоўля. Па тэр. Дагестана праходзяць чыгункі і аўтадарогі Масква— Махачкала—Баку, Махачкала—Грозны. Аэрапорт. Суднаходства па Каспійскім м. Нафтаправоды Дэрбент—Грозны, Ізбербаш—Махачкала, газаправоды Сельі—Дагестанскія Агні, Хошмензіл—Дэрбент. Буйны марскі порт — Махачкала. Курорты: Каякент, Манас, Талгі Дагестана — раён турызму.
Літаратура. Л-ра Дагестана развіваецца на аварскай, даргінскай, кумыкскай, лакскай, лезгінскай, нагайскай, табасаранскай, тацкай і інш. мовах. Багатая вусная нар. творчасць народаў Дагестана — эпічныя і лірычныя песні, казкі, паданні, легенды. У цыкле гераічных песень (лакская «Парту Паціма», кумыкская «Песня пра Айгазі», «Картгачак», аварская «Песня пра Хачбарэ» і інш.) адлюстраваны працяглы (да сярэдзіны 19 ст.) перыяд каўк. войнаў. У фалькл. творах (казках, гераічным эпасе, гіст. песнях) сустракаюцца матывы песень і казак народаў Паўн. Каўказа, Азербайджана і Грузіі, Сярэдняй Азіі, Б.Усходу. Першыя публікацыі фалькл. твораў народаў Дагестана з’явіліся ў 19 ст. Вытокі л-ры Дагестана ў л-ры хрысціянскай Каўказскай Албаніі, а таксама краін Блізкага і Сярэдняга Усходу. З 10—11 ст. на арабскай, фарсі і цюркскіх мовах ствараліся агіяграфічныя помнікі: «Гісторыя Абу-Мусліма», хронікі «Гісторыя Дэрбента і Шырвана», «Дэрбент-наме» і інш. У 17 — 18 ст. пачалі развівацца дэмакр. элементы мясц. нац. культуры. У пісьмовай л-ры пачаўся перыяд «двухмоўных» аўтараў, якія пісалі на араб. і роднай мовах; пачаў вывучацца нац. фальклор. Вял. значэнне мела стварэнне на аснове араб. графікі пісьменнасці «аджам» (18 ст.). З 19 ст. развіваецца шматмоўная л-ра Дагестана. Яе заснавальнікі — аварскі паэт Махмуд з Кахаб-Роса, лезгінскі Ецім Эмін, даргінскі Батырай, кумыкскі Ірчы Казак. Традыцыі шматжанравай пісьмовай л-ры народаў Дагестана развівалі Г.Цадаса, Сулейман Стальскі, М.-Э.Асманаў, З.Гаджыеў, Н.Батырмурзаеў, З.Батырмурзаеў, А.Гафураў, Э.Капіеў, Р.Нураў, А.Аткай, А.Магамедаў, А.Аджыеў і інш. Пашыраюцца тэматычныя і жанравыя межы паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі. Новымі жанрамі ўзбагацілі л-ру Н.Батырмурзаеў (аповесць), Сулейман Стальскі (гімны, паліт. эпіграмы), А.Фатахаў (паэма, раман у вершах), А.Салаватаў (гераічная драма), М.Бахшыеў (раман), С.Абдулаеў (нарыс). У драматургіі ўзніклі жанры гераічнай і быт. драмы, лірычнай і сатыр. камедыі, вадэвіля (Нураў, Гаджыеў і інш.). У гады Вял. Айч. вайны шырокую вядомасць набылі творы лакскіх паэтаў Ю.Хапалаева, Гафурава, Б.Рамазанава, празаіка Капіева, з’явіліся першыя вершы аварскага паэта Р.Гамзатава. Для пасляваен. л-ры характэрны зварот да гіст. мінулага, сучасных сац. і маральна-этычных праблем, тэматычная маштабнасць, разнастайнасць маст. формаў, стыляў, жанраў, паглыблены псіхалагізм, філасафічнасць. Прыкметнай з’явай у л-ры 1950—70-х г. стала творчасць табасаранскага пісьменніка М.Шамхалава, тацкіх пісьменнікаў Бахшыева, Х.Аўшалумава і інш. Значны ўклад у сучасную л-ру Дагестана ўносяць Гамзатаў, Хапалаеў, Ф.Аліева, К.Абу-Бакар, Муса Магамедаў, Мірза Магамедаў, Р.Рашыдаў, М.Гаірбекава і інш. Плённа развіваюцца дзіцячая л-ра, літ.-знаўства, літ. крытыка. На мовы Дагестана перакладзены асобныя творы П.Броўкі, А.Куляшова, Э.Агняцвет, на бел. мову творы Сулеймана Стальскага, Гамзатава і інш. перакладалі Я.Колас, Я.Купала, А.Астрэйка, А.Бачыла, У.Караткевіч, Р.Няхай, А.Лойка і інш.
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. З эпохі бронзы і энеаліту захаваліся рэшткі паселішчаў (Верхні Гуніб, Гінчы) з тэрасападобным размяшчэннем дамоў, паглыбленых у схіл гары, блізкіх да сучасных аулаў. Каля г. Ізбербаш адкрыта раннесярэдневяковае гарадзішча Урцэкі з рэшткамі магутных крапасных сцен, дамоў з каналізацыяй, лазняў, храмаў агню і інш. Да 5 і 6 ст. адносяць сырцовыя і каменныя ўмацаванні абарончай сістэмы «Дагбары» («Горная сцяна»), у архітэктуры якой відавочны ўплыў дойлідства сасанідскага Ірана. З араб. заваяваннем (8 ст.) і пашырэннем ісламу ў паўд. Дагестане з’явіліся мусульм. культавыя будынкі: 3-нефавая Джума-мячэць у Дэрбенце (8 ст.), мячэці 11—13 ст. у паселішчах Калакарэйш, Рыча і інш. У сярэдневякоўі сфарміраваліся горныя паселішчы — аулы, якія станавіліся цэнтрамі развіцця рамёстваў, будаваліся каменныя арачныя масты, акведукі, маўзалеі. У Дэрбенце складваецца мясц. арх. школа (вароты Орта-Капы, 14—15 ст., Кырхляр-мячэць і ханскі палац, 17 — 18 ст.). Узводзіліся крэпасці для рус. гарнізонаў (умацаванне Пятроўскае, цяпер г. Махачкала). У пач. 20 ст. будаваліся новыя гарады (Каспійск, Ізбербаш, Хасавюрт) і рэканструяваліся старыя. У 1920-я г. ў Махачкале ствараліся будынкі ў духу канструктывізму (паштамт), у 1930-я г. — у класічных формах (гасцініца «Дагестан»), Для архітэктуры апошніх дзесяцігоддзяў характэрны зварот да традыц. арх. формаў, дэкар. дэталей і арнаменту.
Са стараж. часоў (неаліт, эпоха бронзы) пашыраны разьба па камені, размаляваная кераміка, бронзавае ліццё, чаканка па медзі, ювелірная справа. У лезгінскіх паселішчах Кала і Іспік выраблялі паліваную бірузовую кераміку з цёмна-карычневай размалёўкай (12—14 ст.). Шырока вядомы ювелірныя вырабы і багата аздобленая зброя (аул Кубачы), кераміка (аул Балхар), драўляныя вырабы з інкрустацыяй металам і бісерам (аул Унцукуль), чаканныя вырабы з медзі (аул Гацатль), дываны, цыноўкі і інш. Традыц. відамі дэкар.-прыкладнога мастацтва займаюцца і сучасныя майстры: І.А.Абдулаеў, А.Абдурахманаў, Р.Аліханаў, П.Амірханава, Г.Магамедаў, Х.Мамаева, З.Умалаева і інш. Пачынальнікі выяўл. мастацтва Дагестана — жывапісцы М.Джэмал, Ю.Малаеў, М.Юнусілаў, скульпт. Х.Аскар-Сарыджа. У апошнія дзесяцігоддзі ў Дагестане актыўна працуюць жывапісцы-станкавісты А.Аўгустовіч, В.Гаркоў, Х.М.Курбанаў, манументалісты Г.Камбулатаў, Ш.Шахмарданаў, графікі браты Гасан і Гусейн Сунгуравы, К.Мурзабекаў, С.Салаватаў, А.Шарыпаў, скульпт. Г.Гейбатаў, А.Ягудаеў і інш.
Літ.: Марковин В.И. Дорогами и тропами Дагестана. [2 изд.], М., 1988; Искусство Дагестана: Альбом. М., 1981.
Г.С.Смалякоў (прырода, гаспадарка),
А.У.Сянькевіч (архітэктура і выяўленчае мастацтва). с. 572
ДАГМАТЫ́ЗМ [ад грэч. dogma (dogmatos) думка, вучэнне], некрытычны, аднабаковы тып мыслення, пры якім у ацэнцы і разуменні рэалій не ўлічваюцца спецыфічныя ўмовы месца, часу, дзеяння або ён абапіраецца на адвольныя, бяздоказныя, прадузятыя пабудовы і канструкцыі. Усе ісціны трактуе як абсалюты. Тэрмін «дагматызм» уведзены стараж.-грэч. філосафамі-скептыкамі Піронам і Зянонам. І.Кант лічыў дагматызмам усякае пазнанне, якое не заснавана на папярэднім даследаванні яго магчымасцей і перадумоў. У філасофіі Г. Гегеля дагматызм — метафізічнае абстрактнае мысленне, якое не выкарыстоўвае дыялектычны розум як творчы патэнцыял інтэлекту чалавека. Дагматычнае мысленне ўласціва моцна псіхалагізаваным сістэмам уздзеяння на чалавека (рэлігія, паліт. ідэалогія, мараль, і інш.). У навук. і філас. мысленні дагматызм выяўляецца ў прыхільнасці да выкарыстання адназначна інтэрпрэтаваных фактаў і эмпірычных законаў: у захапленні абстракцыямі, схематызмам і фармалізмам, у ігнараванні ўзаемасувязей паміж формамі ведаў і культуры. Дагматычнае выкарыстанне сістэм ведаў праяўляецца ў іх абсалютызацыі, абрастанні культамі ў духу дактрынёрства і аўтарытарызму, у адмаўленні іншадумства, непрымірымасці да інш. поглядаў. Дагматызм у пачуццях, пазнанні і дзеяннях абумоўлены таксама псіхічнай патрэбай у адэкватнай апоры, у ачалавечванні свету, што суправаджаецца стварэннем культаў, куміраў і ідалаў, падпарадкаваннем моцнай уладзе, надзейнаму, прывычнаму і блізкаму для чалавека парадку. У процілегласць дагаматызму творчы падыход патрабуе свядомых, мэтанакіраваных адносін чалавека да аб’ектыўнай рэальнасці, свабоднага крытычнага аналізу зыходных мэт і праграм дзейнасці людзей, дзяржавы і інш. суб’ектаў грамадскіх адносін. А.В.Ягораў. с. 574
ДАГО́Н , Даган, у стараж. заходнесеміцкай міфалогіі бог, які дае ежу, апякун земляробства, рыбнай лоўлі. У акадскай міфалогіі яго шанавалі як апекуна насельніцтва даліны сярэдняга Еўфрата, у шумерскай яму адпавядаў Энліль. с. 574
даданы сказ с. 5
даданыя члены сказа с. 5
дадатковае расследаванне с. 5
дадатны лік с. 6
Дадашаў Садых с. 6
Дадаян Аляксандр Арсенавіч с. 6
Дадзіёмава Вольга Уладзіміраўна с. 6
Дадзіёмаў Уладзімір Ільіч с. 6
Дадышкіліяні Атар Міхайлавіч с. 6
Дадышкіліяні Натэла Атараўна с. 6
Дадыяні Шалва Мікалаевіч с. 6
Дадэ Альфонс с. 6
дадэкафонія с. 7
дажджавальныя машыны і ўстаноўкі с. 7
дажджаванне с. 8
дажджавіковыя с. 8
дажджавыя чэрві с. 8
дазіметрычныя прылады с. 9
дазіметрыя с. 9
Дазорац Юлія Львоўна с. 9
Дазорцава Гнэся Львоўна с. 9
дазоршчыкі с. 9
даільная ўстаноўка с. 9
даільны апарат с. 10
Дайзенгофер Іаган с. 10
Дайліда Віктар Браніслававіч с. 10
Даймлер Готліб с. 10
“Даймлер-бенц” с. 10
Дайнека Аляксандр Аляксандравіч с. 11
Дайнека Леанід Мартынавіч с. 11
“Дайніхон сі” с. 11
Дайнэка Валерый Сяргеевіч с. 11
Дакальская Бірута Альфонсаўна с. 12
Дакальская Галіна Альфонсаўна с. 12
дакембрыйская складкавасць с. 12
дакладнасці класы с. 12
Дакоўскі Дака с. 13
дакрыяадэніт с. 13
дакрыяцыстыт с. 13
Дактуроўскі Уладзімір Сямёнавіч с. 13
дактылалогія с. 13
дактыласкапія с. 13
Дакудава -- вёска ў Крупскім р-не с. 13
Дакудава -- вёска ў Лідскім р-не с. 13
Дакудаўскае балота с. 13
дакументазнаўства с. 14
дакументальнае кіно с. 14
“Дакументы папскіх нунцыяў па гісторыі Украіны і Беларусі” с. 14
“Дакументы, што тлумачаць гісторыю Заходнярускага краю” с. 14
Дакудовіч Барыс Нічыпаравіч с. 14
Дакучаеў Васіль Васілевіч с. 14
Даладзье Эдуар с. 15
Д’аламбер Жан Лерон с. 15
Д’аламбера прынцып с. 15
Д’аламбера-Лагранжа прынцып с. 15
Даламітавыя Альпы с. 15
Далапікала Луіджы с. 16
Далгалёў Васіль Барысавіч с. 16
Далгаплоск Барыс Аляксандравіч с. 16
Далгарукаў Пётр Уладзіміравіч с. 16
Далгарукі Юрый с. 16
Далгіх Уладзімір Віталевіч с. 17
Далгоў Іван Іванавіч с. 17
Далгушын Мікіта Аляксандравіч с. 17
Даленга-Хадакоўскі Зарыян Якаўлевіч с. 17
далёкадзеянне с. 18
Далёкаўсходні марскі запаведнік с. 18
Далёкаўсходняя рэспубліка с. 18
далёкаўсходняя сардзіна с. 18
далёкая сувязь с. 18
далёкі і блізкі парадак с. 18
Далёкі Усход с. 18
Далжонак Арэст Васілевіч с. 18
Далі Сальвадор с. 18
Даліва-Дабравольскі Міхаіл Восіпавіч с. 19
Далідзе Сямён Вісарыёнавіч с. 19
Далідовіч Аляксандр Ільіч с. 19
Далідовіч Генрых Вацлававіч с. 19
даліна прарыву с. 19
Даліна смерці с. 19
Даліна цароў с. 19
Далінаўскае радовішча глін і суглінкаў с. 19
Далмацінскія астравы с. 20
Далуханава Зара с. 20
далучэнне зямель Беларусі да Расійскай імперыі с. 21
далучэння рэакцыі с. 21
Даль Алег Іванавіч с. 21
Даль Уладзімір Іванавіч с. 21
Дальгаўз Карл с. 22
Дальман Фрыдрых с. 22
дальназоркасць с. 22
Дальняе Ляда с. 22
Дальскі Мамант Віктаравіч с. 22
Дальтан Джон с. 22
Дальтана законы с. 22
дальтан-план с. 23
Далэнга-Мастовіч Тадэвуш с. 23
Даляжаль Мікалай Антонавіч с. 23
Дам Генрык Карл Петэр с. 23
дамавы верабей с. 23
дамавыя грыбы с. 23
Дамадарскі вугальны басейн с. 24
Даманава Вольга Мікалаеўна с. 24
Даманава Святлана Уладзіміраўна с. 24
Даманавіцкі канал с. 24
Даманавіцкі раён с. 24
Даманавіч Радоэ с. 24
Даманавічы -- вёска ў Калінкавіцкім р-не с. 24
Даманавічы -- вёска ў Салігорскім р-не с. 24
Даманаў Аляксандр Уладзіміравіч с. 24
Даманаўскае вадасховішча с. 24
Даманаўскае возера с. 25
Даманеўскі Дзмітрый Сяргеевіч с. 25
Даманеўскі Фабіян с. 25
Даманеўскі Язэп с. 25
Дамарад Канстанцін Ільіч с. 25
Дамарацкі Уладзімір Аляксандравіч с. 26
Дамаскае царства с. 26
дамаская сталь с. 26
Дамаскі халіфат с. 26
“Дамастрой” с. 26
Даматканавічы с. 26
Дамачаўскі раён с. 26
дамачаўскі строй с. 26
Дамачаўскія баі 1943 с. 27
Дамашкаўскае возера с. 27
Дамашнікаў Барыс Фёдаравіч с. 27
дамашняя адукацыя с. 27
дамашняя прамысловасць с. 27
Дамашэвіч Уладзімір Максімавіч с. 28
Дамашэўскае возера с. 28
Дамбавецкі Аляксандр Станіслававіч с. 28
Дамбайская паляна с. 28
Дамбай-Ульген с. 28
Дамбкоўскі Пшэмыслаў с. 28
Дамброўская Марыя с. 28
Дамброўскі Антоній Самуэль с. 29
Дамброўскі Юрый Восіпавіч с. 29
Дамброўскі Ян с. 29
Дамброўскі Яраслаў с. 29
Дамдзінаў Мікалай Гармаевіч с. 29
Дам’е Анарэ Віктар’ен с. 29
Дамейка Ігнат Іпалітавіч с. 29
Даменіка Венецыяна с. 30
Даменікіна Даменіка с. 31
даместыкацыя с. 31
дамінанта -- фізіялагічны панятак с. 31
дамінанта -- назва гуку с. 32
дамінантнасць с. 32
Дамінга Пласіда с. 32
Дамініканская Рэспубліка с. 33
Дамінікоўскі Фёдар Мікалаевіч с. 34
Даміцыян Ціт с. 34
Даміян Лівіў Сцяпанавіч с. 34
Даміяні Даміяна с. 34
“Дамоклаў меч” с. 35
Дампір Уільям с. 35
данайцаў дары с. 35
Данг Тхай Шон с. 36
Данезі Алесандра с. 36
Данелайціс Крысціёнас с. 36
Данелія Георгій Мікалаевіч с. 36
Данелія Леанід Пятровіч с. 36
Данелія Пётр Аляксандравіч с. 36
Данецкая вобласць с. 37
Данецкі вугальны басейн с. 37
Данецкі краж с. 38
Данііл Чорны с. 38
Даніла Аляксандравіч с. 38
Даніла Раманавіч с. 38
Данілава Аляксандра Юр’еўна с. 38
Данілава Ірына Мікалаеўна с. 39
Данілаў Аляксандр Мікалаевіч с. 39
Данілаў Аляксей Ільіч с. 39
Данілаў Іван Пятровіч с. 39
Данілаў Павел Аўрамавіч с. 39
Данілаў Сцяпан Мікалаевіч с. 39
Данілаў Сямён Пятровіч с. 39
Данілаўскае радовішча глін с. 39
Данілевіч Васіль Яўхімавіч с. 39
Даніленка Міхась с. 40
Данілеўскі Аляксандр Якаўлевіч с. 40
Данілеўскі Васіль Якаўлевіч с. 40
Данілеўскі Мікалай Якаўлевіч с. 40
Данілеўскі Рыгор Пятровіч с. 40
Даніліцкі Антон Пятровіч с. 40
Даніловіч Алена Мікалаеўна с. 40
Даніловіч Ігнат Мікалаевіч с. 40
Даніловіч Міхаіл Восіпавіч с. 40
Данількевіч Мечыслаў Іванавіч с. 40
Данілюк Леанід Сямёнавіч с. 41
Данілюк Святлана Піліпаўна с. 41
Данісевіч Стафан с. 41
Даніцэці Гаэтана с. 41
Даніэльсон Мікалай Францавіч с. 42
Даніэлян Айкануш Багдасараўна с. 42
дансантнасць с. 47
Данскі манастыр с. 48
Данской Марк Сямёнавіч с. 48
Данукалаў Аляксей Фёдаравіч с. 48
Данцыг Май Вольфавіч с. 48
Данчанка Рыгор Міхайлавіч с. 49
Данчанка Сяргей Уладзіміравіч с. 49
Данчук Вікторыя Яфімаўна с. 49
Данькевіч Канстанцін Фёдаравіч с. 49
Данько Наталля Якаўлеўна с. 49
Данялюк Аляксандр Пятровіч с. 49
дапаможная школа с. 49
дапаможныя гістарычныя дысцыпліны с. 50
дапаможныя мовы с. 50
дапаўняльнасці прынцып с. 50
дапрафесійная падрыхтоўка с. 50
дапрызыўная падрыхтоўка с. 50
даравальная грамата с. 50
даравальны надзел с. 50
Дарадніцын Анатоль Аляксеевіч с. 51
дарадчы пакой с. 51
дарасінская кераміка с. 51
Дарафееў Гаўрыла с. 51
Дарашкевіч Віктар Іванавіч с. 51
Дарашкевіч Іван Канстанцінавіч с. 51
Дарашкевіч Юрый Альфрэдавіч с. 51
Дарашкевіч Яўген Адамавіч с. 51
Дарашэвіцкі парк с. 52
Дарашэвіч Міхаіл Васілевіч с. 52
Дарашэвіч Улас Міхайлавіч с. 52
Дарашэвіч Фёдар Іванавіч с. 52
Дарашэвіч Энгельс Канстанцінавіч с. 52
Дарашэнка Пётр Дарафеевіч с. 52
Дарашэўскі Вітольд Ян с. 52
Д’арбіны Альсід Дэсалін с. 52
“Дарбудтэхніка” с. 53
Дарвазскі хрыбет с. 53
Дарваль Мары с. 53
Дарваш Іожэф с. 53
Дарвін Чарлз с. 53
Дарвіна прынцып класіфікацыі с. 53
дарвінізм сацыяльны с. 53
Дарвінскі запаведнік с. 53
Дарвішаў Віктар Андрэевіч с. 53
Даргамыжскі Аляксандр Сяргеевіч с. 54
Дар’енскі заліў с. 54
Даркевіч Пётр Яўгенавіч с. 54
Даркевіч Хрыстафор Яўгенавіч с. 54
Даркле Харыклея с. 54
Дарлінг -- горны хрыбет у Аўстраліі с. 54
Дарлінг -- рака ў Аўстраліі с. 54
дарлінгтонія с. 54
Дарліяк Ніна Львоўна с. 55
дарожка -- снасць для лоўлі рыбы с. 55
“Дарожка” -- беларускі народны танец с. 55
Дарожкін Мікалай Апанасавіч с. 55
Дарожкін Ніл Мікалаевіч с. 55
дарожна-будаўнічыя матэрыялы с. 56
дарожна-будаўнічыя работы с. 56
дарожнае адзенне с. 56
Дарожны Сяргей Міхайлавіч с. 56
дарожны прасвет с. 56
дарожныя войскі с. 56
дарожныя восы с. 56
дарожныя знакі с. 57
дарожныя машыны с. 57
Дароніна Таццяна Васілеўна с. 57
Дарохін Уладзімір Васілевіч с. 57
Дарошка Пятро Ануфрыевіч с. 58
дарсанвалізацыя с. 58
Дарыенка Дамнікія Цімафееўна с. 58
Дарыенка Пётр Сцяпанавіч с. 58
дарычны ордэр с. 59
Дарэл Джэралд Малкам с. 59
Дарэўская Апалонія с. 60
Дар’яльская цясніна с. 60
Дасаева Таццяна Мікалаеўна с. 60
Даскалоў Стаян Цэкаў с. 60
дасканалы лік с. 60
даследаванне аперацый с. 60
Даспеўскі Станіслаў с. 60
Дастаеўскі Фёдар Міхайлавіч с. 60
Дастанка Анатоль Паўлавіч с. 61
дастатковай падставы прынцып с. 61
дастатковыя ўмовы с. 61
Дасужаў Аляксандр Ігаравіч с. 61
датачныя людзі с. 62
датыдэяльныя с. 62
датычная плоскасць с. 62
датычная прамая с. 62
датыяральныя с. 62
Дауд Мухамед с. 63
Даурскі хрыбет с. 63
Даўбешкін Пётр Лукіч с. 63
даўбёжнае рамяство с. 63
даўбёжны станок с. 63
Даўбэ Вальдэмар Пятровіч с. 64
даўгавечнасць с. 64
даўгадзюбы крахаль с. 64
Даўгала Валерый Цімафеевіч с. 64
Даўгалеўскі Мітрафан с. 64
Даўгалёнак Дзмітрый Аляксандравіч с. 65
Даўгапольскі Цодзік Львовіч с. 65
даўгата геаграфічная с. 65
даўгахвостая няясыць с. 65
даўгахвостая сініца с. 65
даўгахвосты паморнік с. 65
Даўгінава -- вёска ў Вілейскім р-не с. 65
Даўгінава -- вёска ў Міёрскім р-не с. 65
Даўгінаўская суконная фабрыка с. 65
Даўгінаўская Троіцкая царква с. 66
Даўгінаўскі бой 1943 с. 66
Даўгувеціс Барысас с. 66
Даўгяла Алег Георгіевіч с. 66
Даўгяла Алег Міхайлавіч с. 66
Даўгяла Георгій Хрысанфавіч с. 66
Даўгяла Дзмітрый Іванавіч с. 66
Даўгяла Міхаіл Хрысанфавіч с. 66
Даўгяла Уладзімір Аляксандравіч с. 67
даўжыня свабоднага прабегу с. 67
даўжыня хвалі с. 67
Даўжэнка Аляксандр Пятровіч с. 67
Даўкантас Сіманас с. 67
Даўлацян Фрунзе Вагінакавіч с. 67
Даўман Анс Эрнеставіч с. 67
Даўна хвароба с. 67
Даўнарас Вацлавас с. 68
Даўнінг-стрыт с. 68
дахавыя матэрыялы с. 69
дахавыя работы с. 69
Дахлякоў Аляксандр Дзмітрыевіч с. 69
Дахнарскае возера с. 69
даход нацыянальны с. 69
даходы дзяржаўныя с. 70
даходы насельніцтва с. 70
даходы прадпрыемства с. 70
Дахтуроў Дзмітрый Сяргеевіч с. 70
Дацка-пруская вайна 1848-50 с. 70
Дацкая вайна 1864 с. 71
Дацкі праліў с. 71
Дацкія пралівы с. 71
Дашанкоў Віталій Міхайлавіч с. 71
Дашкава Кацярына Раманаўна с. 71
Дашкевіч Вячаслаў Іосіфавіч с. 72
Дашкевіч Мікалай Паўлавіч с. 72
дашкольнае выхаванне і навучанне с. 72
дашкольная педагогіка с. 72
дашкольныя ўстановы с. 72
Дашкоў Яўген Іванавіч с. 72
Дашук Віктар Нічыпаравіч с. 72
Дашчынскі Юзаф с. 73
Дашыеў Дугаржап Цырэнавіч с. 73
“25 сакавіка” с. 73
двайковая адзінка с. 73
двайковая сістэма лічэння с. 73
двайнікаванне с. 73
двайнога адмаўлення закон с. 74
двайное апладненне с. 74
двайное грамадзянства с. 74
двайное падаткаабкладанне с. 74
дванадзесятыя святы с. 74
дванаццатая канферэнцыя КП(б)Б с. 74
дванаццаты з’езд КП(б)Б с. 74
дванаццаты Усебеларускі з’езд Саветаў с. 74
дванаццаціперсная кішка с. 74
дванаццацітонавасць с. 74
Дваракоўскі Валяр’ян Дзмітрыевіч с. 74
Дваранін Арсень Міхайлавіч с. 75
Дваранскі зямельны банк с. 75
дваранскі інстытут с. 75
дваранскі сход с. 75
Дваржэцкі Уладзіслаў Вацлававіч с. 76
Дварнізгалаўская сядзіба с. 76
дваровыя людзі с. 76
Дварцовая плошча с. 76
дварцовыя сяляне с. 76
Дварчанін Ігнат Сымонавіч с. 77
Дварыёнас Баліс Дамініка с. 77
Дварэц -- вёска ў Дзятлаўскім р-не с. 77
Дварэц -- вёска ў Лунінецкім р-не с. 77
Дварэц -- вёска ў Рагачоўскім р-не с. 77
дваццаты з’езд КП(б)Б с. 77
дваццаты з’езд КПСС с. 77
дваццаць восьмы з’езд КПБ с. 78
дваццаць дзевяты з’езд КПБ с. 78
дваццаць другі з’езд КПБ с. 78
дваццаць першы з’езд КПБ с. 78
дваццаць пяты з’езд КПБ с. 78
дваццаць сёмы з’езд КПБ с. 78
дваццаць трэці з’езд КПБ с. 78
дваццаць чацвёрты з’езд КПБ с. 79
дваццаць шосты з’езд КПБ с. 79
дваякадыхальныя с. 79
Двор Нізгалава с. 79
Дворжак Антанін с. 79
Дворжак Макс с. 79
Дворжац Макс Аляксандравіч с. 79
Дворнае Сяло с. 80
Дворнікаў Мікалай Мікалаевіч с. 80
Дворыцкая Слабада с. 80
Дворышча -- возера ў Калінкавіцкім р-не с. 80
Дворышча -- вёска ў Лідскім р-не с. 80
Дворышча -- вёска ў Расонскім р-не с. 80
Дворышча -- вёска ў Хойніцкім р-не с. 80
Дворышчанскае возера с. 80
двух цел задача с. 80
двухатамныя спірты с. 80
двухбаковая сувязь с. 80
двухвуснаўкі с. 80
двухгадовыя расліны с. 80
двухгранны вугал с. 80
двухдомныя расліны с. 80
двухкласныя пачатковыя вучылішчы с. 81
двухмоўны слоўнік с. 81
двухпалатная сістэма с. 82
двухпарнаногія с. 82
двухпартыйная сістэма с. 82
двухполавасць с. 82
двухполыя кветкі с. 82
двухполюснае тэлеграфаванне с. 82
двухпялёснік с. 82
двухскладовыя памеры с. 82
двухстворкавыя малюскі с. 82
Джабараў Джуманіяз с. 83
Джабарлы Джафар с. 83
Джаберці Вінчэнца с. 83
Джавахецкае нагор’е с. 83
Джавахішвілі М. с. 83
Джагараў Барыс Міхайлавіч с. 83
Джагатайскі (Чагатайскі) Улус с. 83
Джаевер Айвар с. 84
Джак’якарта с. 85
Джаліль Муса Мустафіевіч с. 85
Джаліці Джавані с. 85
Джаманава Роза Умбетаўна с. 85
Джамбул Джабаеў с. 86
Джамі Абдурахман Нураддзін с. 86
Джаму і Кашмір с. 86
Джаната парты с. 87
Джанбас-кала с. 87
Джанібекаў Уладзімір Аляксандравіч с. 87
Джансугураў Ільяс с. 87
Джапарыдзе Уча Малакіевіч с. 87
Джахангір Салім с. 88
джгір Балона с. 88
Джозефсан Браян Дэйвід с. 89
Джозефсана эфект с. 89
Джойс Джэймс с. 89
Джон Агастэс Эдвін с. 89
Джонс Джон Пол с. 89
Джонс Джэймс с. 90
Джонсан Бенджамін с. 90
Джонсан Ліндан с. 90
Джонсан Філіп с. 90
Джоплін Джэніс с. 90
Джоплін Скот с. 90
Джордж Генры с. 90
Джорджтаўн -- горад, сталіца Гаяны с. 91
Джорджтаўн -- горад у Малайзіі с. 91
“Джорнал ов беларашн стадыз” с. 91
Джота ды Бандоне с. 91
Джоўль Джэймс Прэскат с. 92
Джоўля закон с. 92
Джоўля-Ленца закон с. 92
Джоўля-Томсана эфект с. 92
Джрбашан Эдуард Мкртычавіч с. 92
Джугашвілі Іосіф Вісарыёнавіч с. 92
Джуліо Рамана с. 93
Джумахматаў Асанхан Джумахматавіч с. 93
Джунгарская раўніна с. 93
Джунгарскі Алатау с. 93
Джунгарскія вароты с. 93
Джура Султан с. 93
Джуракулаў Умаркул с. 94
Джусойты Нафі Рыгоравіч с. 94
“Джустыцыя э ліберта” с. 94
Джыбуці -- дзяржава ў Афрыцы с. 94
Джыбуці -- горад, сталіца дзяржавы Джыбуці с. 95
Джыгарханян Армен Барысавіч с. 95
Джыёк Уільям Фрэнсіс с. 95
Джылаўдары Ігар Захаравіч с. 95
Джылы Беньяміна с. 96
Джына Мухамед с. 96
Джынс Джэймс Хопвуд с. 96
Джэванс Уільям с. 96
Джэймс Генры с. 96
Джэксан Джэсі Луіс с. 97
Джэксан Майкл с. 97
Джэксан Махалія с. 97
Джэмаль-ад-Дзін аль-Афгані Мухамед Сеід с. 97
Джэмс Уільям с. 98
“Джэнерал мотарс карпарэйшэн” с. 98
“Джэнерал электрык компані” с. 98
Джэнінгс Герберт Спенсер с. 98
Джэнкс Чарлз с. 98
джэнтльменскае пагадненне с. 98
Джэнтылескі Арацыо с. 98
Джэрмі П’етра с. 98
Джэром Джэром Клапка с. 98
джэрсейская парода с. 98
Джэферсан Томас с. 99
Дзасатын-Элісун с. 99
Дзацэнідзе Георгій Самсонавіч с. 99
Дзвінская ваенная акруга с. 99
Дзвінская губа с. 100
Дзвінская зямля с. 100
дзвюх ісцін тэорыя с. 100
Дзева -- сузор’е с. 100
Дзева -- ланцуг горных масіваў у Японіі с. 100
Дзевінскае возера с. 100
дзевятага студзеня 1905 с. 100
Дзевятаеў Міхаіл Пятровіч с. 100
Дзевятаў Аркадзь Сяргеевіч с. 100
дзевятая канферэнцыя КП(б)Б с. 100
Дзевяткаў Мікалай Дзмітрыевіч с. 100
дзевятнаццатая Усесаюзная канферэнцыя КПСС с. 100
дзевятнаццаты з’езд КП(б)Б с. 101
дзевяты з’езд КП(б)Б с. 101
дзевяты Усебеларускі з’езд Саветаў с. 101
Дзевятых Рыгор Рыгоравіч с. 101
Дзегцяроў Васіль Аляксеевіч с. 101
Дзегцяроўскае возера с. 101
Дзедзік Аляксандр Аляксандравіч с. 101
Дзедкава балота с. 102
Дзеева Вера Паўлаўна с. 102
Дзежыц Валянцін Канстанцінавіч с. 102
дзейнае значэнне с. 102
дзейны слой глебы с. 103
дзейных мас закон с. 103
дзелавыя гульні с. 103
Дземідзенка Іван Якаўлевіч с. 104
Дземідовіч Барыс Паўлавіч с. 104
Дземідовіч Леанід Аляксандравіч с. 104
Дземідовіч Павел Пятровіч с. 104
Дземяні Яўген Сяргеевіч с. 104
Дземянкоў Лаўрэнцій Васілевіч с. 104
Дземянцей Мікалай Іванавіч с. 104
Дземяшкевіч Адам Станіслававіч с. 105
Дземяшкевіч Сяргей Мікалаевіч с. 105
Дзенісевіч Уладзімір Лук’янавіч с. 105
Дзенісенка Іван Піліпавіч с. 105
Дзенісюк Юрый Мікалаевіч с. 105
“Дзеннік Віленьскі” с. 105
Дзень беларускага пісьменства і друку с. 105
дзеразападобныя с. 106
Дзеранок Таццяна Фёдараўна с. 106
Дзераўная -- вёска ў Слонімскім р-не с. 106
Дзераўная -- вёска ў Стаўбцоўскім р-не с. 106
Дзераўноўскі касцёл Благавешчання с. 106
Дзервяніскае возера с. 107
Дзеружынскі Авер’ян Сафонавіч с. 107
Дзеружынскі Францішак с. 107
дзесятая канферэнцыя КП(б)Б с. 107
дзесятковая сістэма лічэння с. 107
дзесятковы дроб с. 107
дзесятковы лагарыфм с. 107
дзесяты з’езд КП(б)Б с. 107
дзесяціногія ракападобныя с. 108
дзесяць запаведзей с. 108
Дзефірэлі Франка с. 108
дзеці баярскія с. 108
Дзечка Эдуард Міхайлавіч с. 108
дзеяздольнасць с. 108
дзеянне -- праява актыўнасці с. 109
дзеянне -- фізічная велічыня с. 109
дзеянне сацыяльнае с. 109
дзеяння і процідзеяння закон с. 109
Дзёберайнер Іаган с. 109
Дзёблін Альфрэд с. 109
Дзёмін Іван Міхайлавіч с. 109
Дзёмін Леў Сцяпанавіч с. 110
Дзёмкіна Вольга Васілеўна с. 110
дзённыя драпежныя птушкі с. 110
Дзібіч-Забалканскі Іван Іванавіч с. 110
Дзівава пячора с. 111
Дзівінская Валянціна Гаўрылаўна с. 111
Дзівінская царква Параскевы Пятніцы с. 111
Дзівінскі раён с. 112
Дзіган Яфім Львовіч с. 112
Дзідзенка Рыгор Васілевіч с. 112
Дзідзічэнка Ірына Дзянісаўна с. 112
Дзікае балота -- балота ў Глускім р-не с. 113
Дзікае балота -- балота ў Брэсцкай і Гродзенскай вобл. с. 113
Дзікае возера -- возера ў Петрыкаўскім р-не с. 114
Дзікае возера -- возера ў Глускім р-не с. 114
дзікая прырода с. 114
дзікая пятрушка с. 114
дзікая рабінка с. 114
Дзікі Аляксей Дзянісавіч с. 114
дзікі вінаград с. 114
дзікі сланечнік с. 114
Дзікінсан Эмілі с. 114
Дзікселіс Вітаўтас Пранавіч с. 115
Дзікушын Уладзімір Іванавіч с. 115
Дзільс Ота Паўль с. 115
Дзільса-Альдэра рэакцыя с. 115
Дзільтэй Вільгельм с. 115
Дзімаў Дзімітр с. 115
Дзімітраў-Майстара Уладзімір с. 115
Дзімітроў Георгі Міхайлаў с. 116
Дзімітроў Георгі Петраў с. 116
Дзінгельштэт Франц с. 116
“Дзіпражыўмаш” с. 116
“Дзіпрасельбуд” с. 116
“Дзіпрасувязь” с. 116
Дзірака манаполь с. 117
Дзірака ўраўненне с. 117
дзірачная электраправоднасць с. 117
Дзірыхле Іаган Петэр с. 117
дзісенская кераміка с. 117
Дзісенская нізіна с. 117
Дзісенскі замак с. 117
Дзісенскі звон с. 117
Дзісенскі павет с. 117
Дзісенскі раён с. 118
Дзісенскі Уваскрасенскі манастыр с. 118
Дзісна -- рака ў Віцебскай вобласці і Літве с. 118
Дзісна -- горад у Міёрскім р-не с. 118
Дзітва -- рака ў Літве і Гродзенскай вобласці с. 118
Дзітва -- вёска ў Лідскім р-не с. 118
Дзітвянскае балота с. 118
Дзітрых Марлен с. 118
Дзіўнаўскі музей мастацтва і этнаграфіі с. 118
“дзіўная вайна” с. 119
дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы с. 119
дзіцячая літаратура с. 119
дзіцячая музыка с. 120
дзіцячая праца с. 121
дзіцячая псіхалогія с. 121
дзіцячая смяротнасць с. 121
Дзіцячая чыгунка с. 122
“Дзіцячая энцыклапедыя” с. 122
дзіцячы фальклор с. 122
Дзіцячы фонд арганізацыі аб’яднаных нацый с. 122
дзіцячыя хваробы с. 122
дзічынаразвядзенне с. 123
Дзіяміда астравы с. 123
Дзмітравічы -- вёска ў Бярэзінскім р-не с. 123
Дзмітравічы -- вёска ў Камянецкім р-не с. 123
Дзмітрачэнка Аляксандр Пятровіч с. 123
Дзмітрук Аляксей Данілавіч с. 123
Дзмітрук Праскоўя Фёдараўна с. 123
Дзмітрыева Зінаіда Аляксандраўна с. 123
Дзмітрыева-Балаш Ганна Яраславаўна с. 124
Дзмітрыеў Аляксандр Іванавіч с. 124
Дзмітрыеў Аляксандр Сяргеевіч с. 124
Дзмітрыеў Андрэй Сяргеевіч с. 124
Дзмітрыеў Барыс Міхайлавіч с. 124
Дзмітрыеў Вікенцій Дзмітрыевіч с. 124
Дзмітрыеў Генадзь Рыгоравіч с. 124
Дзмітрыеў Міхаіл Аляксеевіч с. 124
Дзмітрыеў Міхаіл Апанасавіч с. 125
Дзмітрыеў Юрый Арсеньевіч с. 125
Дзмітрый Альгердавіч с. 125
Дзмітрый Іванавіч с. 125
Дзмітрый Іванавіч Данскі с. 125
Дзмітрый Растоўскі с. 125
Дзмітрый-Карыбут с. 125
Дзмітрэўскі Іван Апанасавіч с. 125
Дзугаеў Георгій Хасакоевіч с. 125
Дзьюара пасудзіны с. 126
Дзьюзенберы Джэймс Стэмбел с. 126
Дзьячкоў Іван Пятровіч с. 126
Дзьячэнка Ніна Мікалаеўна с. 126
Дзюба Уладзімір Іванавіч с. 127
Дзюбайла Павел Кузьміч с. 127
Дзю Беле Жаашэн с. 127
Дзюбко Анатоль Фёдаравіч с. 127
Дзюбуа Станіслаў с. 128
Дзюбуа Уільям Эдуард с. 128
Дзюбуа-Рэймон Эміль с. 128
Дзювалье Жан Клод с. 128
Дзювалье Франсуа с. 128
Дзю Віньё Вінсент с. 128
Дзюкло П’ер Эміль с. 129
Дзюлёран Нестар с. 129
Дзюма Аляксандр (Дзюма-бацька) с. 129
Дзюма Аляксандр (Дзюма-сын) с. 129
Дзюмон-Дзюрвіль Жуль Себасцьен Сезар с. 129
Дзюнан Анры Жан с. 130
Дзюнкеркская аперацыя 1940 с. 130
Дзюпінэ Вінсент с. 130
Дзюпон дэ Немур П’ер Самюэль с. 130
“Дзюпон дэ Немур энд компані” с. 130
Дзюр Мікалай Восіпавіч с. 131
Дзюркгейм Эміль с. 131
Дзюрэнмат Фрыдрых с. 132
Дзюрэр Альбрэхт с. 132
дзюсельдорфская школа жывапісу с. 133
Дзявочае возера с. 134
Дзявочка Міхаіл Фадзеевіч с. 134
дзявочы вінаград с. 134
Дзягілевіч Уладзіслаў с. 134
Дзягілеў Сяргей Паўлавіч с. 134
Дзягілі -- возера ў Мядзельскім р-не с. 135
Дзягілі -- вёска ў Мядзельскім р-не с. 135
Дзягцянскі скарб с. 135
Дзягцяр Мота Ізраілевіч с. 135
Дзягцярык Яўген Рыгоравіч с. 135
“Дзядзька Антон” с. 135
Дзядзюшка Уладзімір Іосіфавіч с. 135
Дзядкоў Ігар Аляксандравіч с. 136
Дзядок Вольга Анатолеўна с. 136
Дзяжнёў Сямён Іванавіч с. 136
Дзяканаў Міхаіл Аляксандравіч с. 137
Дзяканаў Станіслаў Дзмітрыевіч с. 137
Дзякаў Іосіф Іванавіч с. 137
Дзякаў Уладзімір Анатолевіч с. 137
Дзяконскі Бартломей с. 137
дзякоўская культура с. 137
Дзялендзік Анатоль Андрэевіч с. 137
дзяленне ядраў с. 138
дзялільныя машыны і прыстасаванні с. 138
Дзямарын Аляксандр Міхайлавіч с. 138
Дзяменцьева Людміла Сяргееўна с. 138
Дзяменцьеў Андрэй Дзмітрыевіч с. 138
Дзяменцьеў Васіль Аляксеевіч с. 138
Дзяменцьеў Уладзімір Андрэевіч с. 139
дзямественны спеў с. 139
Дзямецкі Анатоль Мар’янавіч с. 139
Дзямешка Аляксандр Сяргеевіч с. 139
Дзямідава Ала Сяргееўна с. 139
Дзямідаў Васіль Аляксандравіч с. 140
Дзямідаў Уладзімір Іванавіч с. 140
Дзямідчык Яўген Паўлавіч с. 140
Дзямчук Міхаіл Іванавіч с. 140
Дзям’янаў Анатоль Дзямідавіч с. 140
Дзям’янаў Мікалай Якаўлевіч с. 140
Дзям’янкі -- група археалагічных помнікаў у Добрушскім р-не с. 141
Дзям’янкі -- вёска ў Добрушскім р-не с. 141
Дзянікін Антон Іванавіч с. 141
Дзянісаў Аляксандр Пятровіч с. 141
Дзянісаў Міхаіл Іванавіч с. 141
Дзянісаў Павел Ферапонтавіч с. 142
Дзянісаў Эдзісон Васілевіч с. 142
“Дзянніца” -- газета, выдавалася ў 1916-17 г. у Петраградзе с. 142
“Дзянніца” -- газета, выдавалася ў 1918-19 г. у Петраградзе і Маскве с. 142
Дзяргай Сяргей Сцяпанавіч с. 142
дзяржава -- асноўны інстытут сістэмы грамадства с. 142
дзяржава -- дзяржаўнае зямельнае ўладанне ў ВКЛ с. 143
Дзяржавін Гаўрыла Раманавіч с. 143
Дзяржавін Мікалай Севасцьянавіч с. 143
Дзяржавін Уладзімір Васілевіч с. 143
Дзяржаўнае аб’яднанне “Белканцэрт” с. 143
Дзяржаўнае выдавецтва БССР с. 143
Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне БССР с. 143
дзяржаўнае права с. 144
дзяржаўнае прадпрыемства (аб’яднанне) с. 144
дзяржаўнае рэгуляванне с. 144
Дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча Рэспублікі Беларусь с. 144
дзяржаўна-манапалістычны капіталізм с. 144
Дзяржаўная акадэмічная сімфанічная капэла Расіі с. 144
Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь с. 145
Дзяржаўная дума с. 145
дзяржаўная мова с. 145
дзяржаўная раённая электрастанцыя с. 146
дзяржаўная служба с. 146
дзяржаўная тайна с. 146
дзяржаўная ўласнасць с. 146
дзяржаўная школа с. 146
дзяржаўны абвінаваўца с. 146
Дзяржаўны акадэмічны вялікі сімфанічны аркестр імя П.І.Чайкоўскага с. 146
Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь с. 147
Дзяржаўны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь с. 147
Дзяржаўны акадэмічны рускі драматычны тэатр Беларусі с. 147
Дзяржаўны акадэмічны рускі хор с. 149
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь с. 149
Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь с. 150
дзяржаўны апарат с. 150
Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь с. 150
Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці с. 150
Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці с. 151
Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці с. 151
Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці с. 151
Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці с. 151
Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці с. 151
Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі с. 151
дзяржаўны бюджэт с. 152
дзяржаўны водны кадастр с. 152
Дзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камітэт Рэспублікі Беларусь с. 152
дзяржаўны гандаль с. 152
Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы с. 152
Дзяржаўны дагавор 1955 с. 152
Дзяржаўны дваранскі зямельны банк с. 152
Дзяржаўны джаз-аркестр БССР с. 152
дзяржаўны доўг с. 152
Дзяржаўны дэпартамент с. 152
дзяржаўны заказ с. 152
дзяржаўны зямельны кадастр с. 152
Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва с. 153
Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь с. 153
Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь с. 153
Дзяржаўны камітэт абароны с. 153
дзяржаўны кантроль с. 153
дзяржаўны капіталізм с. 154
дзяржаўны крэдыт с. 154
дзяржаўны лясны фонд с. 154
Дзяржаўны маладзёжны тэатр Рэспублікі Беларусь с. 154
Дзяржаўны польскі тэатр БССР с. 154
Дзяржаўны польскі тэатр лялек БССР с. 154
дзяржаўны савет с. 154
дзяржаўны сакратар с. 154
дзяржаўны санітарны нагляд с. 154
Дзяржаўны сімфанічны аркестр Расіі с. 155
Дзяржаўны смыковы квартэт БССР с. 155
Дзяржаўны стандарт с. 155
Дзяржаўны тэатр лялек Беларусі с. 155
Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Рэспублікі Беларусь с. 156
Дзяржаўны тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь с. 158
Дзяржаўны харэаграфічны каледж Рэспублікі Беларусь с. 158
Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР с. 158
дзяржаўных сялян рэформа 1866-67 с. 158
дзяржаўныя даходы с. 159
дзяржаўныя інспекцыі с. 159
дзяржаўныя камітэты Рэспублікі Беларусь с. 159
дзяржаўныя каштоўныя паперы с. 159
дзяржаўныя падаткі с. 159
дзяржаўныя працоўныя рэзервы с. 159
дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь с. 159
дзяржаўныя расходы с. 160
дзяржаўныя рэзервы с. 160
дзяржаўныя сяляне с. 160
Дзяржынск -- горад у Расіі с. 160
Дзяржынск -- горад у Мінскай вобласці с. 160
Дзяржынск -- вёска ў Лельчыцкім р-не с. 161
Дзяржынск -- вёска ў Нараўлянскім р-не с. 161
Дзяржынскае патрыятычнае падполле с. 161
Дзяржынская Ксенія Георгіеўна с. 161
Дзяржынская гара с. 161
Дзяржынскі Іван Іванавіч с. 161
Дзяржынскі Уладзіслаў Вікенцьевіч с. 161
Дзяржынскі Фелікс Эдмундавіч с. 161
Дзяржынскі гісторыка-краязнаўчы музей с. 161
Дзяржынскі раён с. 161
Дзяркач Анатоль с. 162
дзярнова-карбанатныя глебы с. 162
дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы с. 162
дзярнова-падзолістыя глебы с. 162
дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы с. 162
дзярновыя забалочаныя глебы с. 163
Дзяруга Аляксандр Анісімавіч с. 163
Дзярэчынская Спаса-Праабражэнская царква с. 163
Дзярэчынскі палац с. 164
дзяснінская культура с. 164
Дзясніцкі Сямён Яфімавіч с. 164
Дзятлава Аляксандра Яўгенаўна с. 164
Дзятлавіцкі раён с. 164
Дзятлаў Яўген Канстанцінавіч с. 165
Дзятлаўскае камсамольска-маладзёжнае падполле с. 165
Дзятлаўская сядзіба с. 166
Дзятлаўскі касцёл Успення Багародзіцы с. 166
Дзятлаўскі музей народнай славы с. 166
Дзятлаўскі раён с. 166
“дзяўчына ў зелені” с. 166
Дзяцькаўскі хрусталёвы завод с. 167
Дзячэнка Уладзімір Аляксеевіч с. 167
“Дифференциальные уравнения” с. 167
Длугаполе-Здруй с. 167
Длускі Баляслаў с. 167
Дмахоўскі Вікенцій с. 167
Дмахоўскі Генрык Міхайлавіч с. 168
Дмахоўскі Уладзіслаў Вікенцьевіч с. 168
Дмахоўскі Фадзей Уладзіслававіч с. 168
Дмоўскі Раман Станіслаў с. 168
Дмухайла Іван Сямёнавіч с. 168
днепра-данецкая культура с. 168
днепра-дзвінская культура с. 169
Днепрадзяржынск с. 169
Днепрапятроўск с. 169
Днепрапятроўская вобласць с. 169
Дніпрова Чайка с. 170
Днішаў Алібек Мусаевіч с. 170
Дняпроўска-Брагінскае вадасховішча с. 170
Дняпроўска-Бугскага канала абарона 1944 с. 170
Дняпроўска-Бугскае вадасховішча с. 170
Дняпроўска-Бугская аперацыя 1943 с. 170
Дняпроўска-Бугскі канал с. 171
Дняпроўска-Бугскі ліман с. 171
Дняпроўска-Данецкая газанафтавая вобласць с. 171
Дняпроўска-Данецкая ўпадзіна с. 171
дняпроўскае зледзяненне с. 171
Дняпроўска-Прыпяцкая газанафтаносная правінцыя с. 171
Дняпроўская ваенная флатылія с. 171
“Дняпроўская мануфактура” с. 172
Дняпроўская нізіна с. 172
Дняпроўскі Яўген Васілевіч с. 172
Дняпроўскі вугальны басейн с. 172
Дняпроўскі ліман с. 172
дняпроўскія парогі с. 172
Дняпрэц -- рака ў Горацкім р-не с. 172
Дняпрэц -- вадасховішча ў Горацкім р-не с. 172
Днястроўскі ліман с. 173
Добасна -- рака ў Кіраўскім р-не с. 173
Добасна -- вадасховішча ў Кіраўскім р-не с. 173
добраахвотнае страхаванне с. 173
Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту БССР с. 173
Добравіч Нікола с. 173
Добрай надзеі мыс с. 173
добранадзейнасць с. 173
Добраўскі Іосеф с. 173
Добрушскае геалагічнае агаленне с. 174
Добрушскае патрыятычнае падполле с. 174
Добрушская палатняна-парусная мануфактура с. 174
Добрушская папяровая фабрыка с. 174
Добрушскі раён с. 174
Добрушскі фарфоравы завод с. 174
Добрына -- возера ў Сеннецкім р-не с. 174
Добрына -- возера ў Віцебскім р-не с. 174
Добыш Фёдар Іванавіч с. 175
Догель Аляксандр Станіслававіч с. 175
Догель Валянцін Аляксандравіч с. 175
Догель Іван Міхайлавіч с. 175
догматы рэлігійныя с. 176
Дожы Дзьёрдзя паўстанне 1514 с. 176
дозы выпрамянення с. 176
Дойл Артур Конан с. 177
Дойчэ прэсэагентур с. 177
доказы судовыя с. 177
“Доклады академии наук Беларуси” с. 177
Доктараў Яўген Уладзіміравіч с. 177
Докшыцка-Крулеўшчынская аперацыя 1943 с. 177
докшыцкая батлейка Патупчыка с. 177
Докшыцкі бой 1943 с. 178
Докшыцкі павет с. 178
доларавая зона с. 178
Долбік Міхаіл Сцяпанавіч с. 179
долевая адказнасць с. 179
Дольнікаў Рыгор Усцінавіч с. 179
дольныя адзінкі с. 179
Дольфус Энгельберт с. 179
доля -- увасабленне шчасця, удачы ў славянскай міфалогіі с. 179
доля -- падатак з сялян ВКЛ; руская мера вагі с. 179
Дом літаратара с. 180
Дом праектных арганізацый с. 180
Дом прафесіянальных саюзаў с. 180
Дом работнікаў мастацтваў с. 180
дом санітарнай асветы с. 180
Дом урада Рэспублікі Беларусь с. 180
домабудаўнічы камбінат с. 181
Домагк Герхард с. 181
Домаркас Юозас с. 181
Домбаль Тамаш Францавіч с. 182
доменны працэс с. 182
Домжарыцкае балота с. 182
Домжарыцкае возера с. 182
Дом-музей I з’езда РСДРП с. 183
донар -- чалавек, які дае кроў ці тканкі для лячэння хворых с. 183
донар -- дэфект крышталічнай рашоткі паўправадніка с. 183
Донер Георг Рафаэль с. 183
Доплер Крысціян с. 184
Дорах Ніна Пятроўна с. 184
Дорахаў Іван Сямёнавіч с. 184
Дорскі Іосіф Львовіч с. 184
Дорскі Сямён Львовіч с. 184
Дортмундскі універсітэт с. 185
Дос Пасас Джон Радэрыга с. 185
Досаўская медзеплавільная мануфактура с. 185
Досталава Леапольда с. 186
Доўбан Карней Іванавіч с. 186
Доўбар-Мусніцкага мяцеж 1918 с. 186
Доўбар-Мусніцкі Юзаф Рамуальдавіч с. 186
Доўбня Іван Пятровіч с. 187
Доўбуш Алекса Васілевіч с. 187
Доўгае -- вёска ў Клічаўскім р-не с. 187
Доўгае -- вёска ў Салігорскім р-не с. 187
Доўгае -- гідралагічны заказнік у Глыбоцкім р-не с. 187
Доўгае возера -- возера ў Глыбоцкім р-не с. 187
Доўгае возера -- возера ў Браслаўскім р-не с. 187
Доўгае возера -- возера ў Лепельскім р-не, у басейне ракі Эса с. 187
Доўгае возера -- возера ў Лепельскім р-не, у басейне ракі Зеха с. 187
Доўгае возера -- возера ў Шчучынскім р-не с. 188
Доўгае возера -- возера ў Расонскім р-не с. 188
Доўгае возера -- возера ў Полацкім р-не, у басейне ракі Крашанка с. 188
Доўгае возера -- возера ў Полацкім р-не, у басейне ракі Нача с. 188
Доўгае возера -- возера ў Бешанковіцкім р-не с. 188
Доўгае возера -- возера ва Ушацкім р-не с. 188
Доўгі парламент с. 188
Доўгія курганы с. 188
Доўнар-Запольскі Мітрафан Віктаравіч с. 189
Доўсан Джордж Мерсер с. 189
драбленне -- сегментацыя яйца с. 190
драбленне -- працэс разбурэння цвёрдых кавалкаў у дробныя с. 190
драбнасопачнік с. 190
Драбязка Сцяпан Рыгоравіч с. 190
дравідыйскія мовы с. 190
Драгаманаў Міхайла Пятровіч с. 190
Драгічынская бітва 1238 с. 191
Драгічынскі езуіцкі калегіум с. 191
Драгічынскі павет с. 191
Драгічынскі піярскі калегіум с. 191
Драгічынскі раён с. 191
Драгічынскі Свята-Троіцкі манастыр с. 192
Драгун Уладзімір Леанідавіч с. 192
Драгун Фёдар Міхайлавіч с. 192
дражджавая вытворчасць с. 193
Драздова Лілія Сцяпанаўна с. 193
Драздова Маргарыта Сяргееўна с. 194
Драздовіч Вікенцій Іосіфавіч с. 194
Драздовіч Язэп Нарцызавіч с. 194
Драздоў Вадзім Аляксандравіч с. 195
Драздоўская Петранела с. 195
Дразды -- вёска ў Бешанковіцкім р-не с. 195
Дразды -- вадасховішча на ўскраіне Мінска с. 195
Драйзер Тэадор с. 195
Драй-Хмара Міхайла с. 196
драканічны год с. 196
Дракахруст Аляксандр Абрамавіч с. 196
дракон -- міфалагічны крылаты вогненны змей с. 196
Дракон -- сузор’е с. 196
драконава дрэва с. 196
Драконавы горы с. 196
драматургія музычная с. 198
драматычная паэма с. 198
Драматычная секцыя беларускай вучнёўскай грамады с. 199
“Дранг нах Остэн” с. 199
Драненка Мікалай Аляксеевіч с. 199
Дранец Аляксандр Валянцінавіч с. 199
Дранько-Майсюк Леанід Васілевіч с. 199
драпежныя грыбы с. 200
драпежныя звяры с. 200
драсёнакветныя с. 201
драўлянае дойлідства с. 201
драўляныя канструкцыі с. 204
драўнінная смала с. 204
драўнянавалакністыя пліты с. 204
драўнянаслаістыя пластыкі с. 204
драўнянастружкавыя пліты с. 205
драўняная маса с. 205
драўняны вугаль с. 205
драўняны спірт с. 205
драўняныя валокны с. 205
драўняныя матэрыялы с. 205
драўняныя пластыкі с. 205
драхма -- адзінка масы і ўмяшчальнасці с. 206
драхма -- старажытнагрэчаская вагавая і грашовая адзінка; сярэднявяковая сярэбраная манета; грашовая адзінка Грэцыі с. 206
Драч Іван Фёдаравіч с. 206
Драчоў Пётр Мікалаевіч с. 206
Драчоў Уладзімір Карпавіч с. 207
дробава-лінейная функцыя с. 207
дробавая і цэлая часткі ліку с. 207
Дробаў Леанід Ніканоравіч с. 207
дробнасерыйная вытворчасць с. 208
дробнатаварная вытворчасць с. 208
Дробыш Станіслаў Іосіфавіч с. 208
дрожджы кармавыя с. 208
Дрозд Валянцін Пятровіч с. 208
Дрозд Лявонцій Мікалаевіч с. 208
Дрозд Мікалай Пракопавіч с. 208
Дрозд Станіслаў Сцяпанавіч с. 208
дроздападобная чарацянка с. 208
Дронаў Фёдар Амосавіч с. 209
другаснае квантаванне с. 209
другасная сыравіна с. 209
другасная электронная эмісія с. 209
другасныя даходы с. 210
другасныя палавыя прыкметы с. 210
другасныя якасці с. 210
Другая імперыя с. 210
другая канферэнцыя кампартыі Літвы і Заходняй Беларусі с. 210
другая канферэнцыя КПЗБ с. 210
“Другая прамова Русіна аб нараджэнні Хрыста” Другая рэспубліка с. 210
другая сігнальная сістэма с. 210
другая сусветная вайна 1939-45 с. 210
другая Усебеларуская канферэнцыя с. 215
другая Усебеларуская краязнаўчая канферэнцыя с. 215
другая Устаўная грамата с. 215
Другі афінскі марскі саюз с. 215
другі закон тэрмадынамікі с. 215
другі з’езд КП(б)Б с. 215
другі з’езд КПЗБ с. 215
Другі інтэрнацыянал с. 216
другі падзел Рэчы Паспалітай с. 216
Другі паказальны тэатр с. 216
другі Статут Вялікага княства Літоўскага с. 216
другі Усебеларускі з’езд Саветаў с. 216
другі Усебеларускі кангрэс 1944 с. 216
другі Усебеларускі краязнаўчы з’езд с. 216
другі Усерасійскі з’езд Саветаў с. 217
другое абвяшчэнне БССР с. 217
другое сербскае паўстанне 1815 с. 217
дружба -- форма адносін паміж людзьмі с. 217
Дружба -- прыморскі курорт у Балгарыі с. 217
Дружчыц Васіль Данілавіч с. 218
Дружына Міхаіл Афанасьевіч с. 218
Дружына Паліна Васілеўна с. 218
Дружынін Мікалай Міхайлавіч с. 218
Дружынін Міхаіл Іванавіч с. 218
Друйскі кляштар бернардзінцаў с. 219
Друйскі кляштар дамініканцаў с. 219
друк акупацыйны с. 219
друк падпольны с. 220
друкавальная прылада с. 220
друкаванне тканін с. 220
друкарская машына с. 221
друкарская форма с. 221
Друкарскі двор с. 221
Друкер Соф’я Юр’еўна с. 221
Друкт Аляксандр Анатолевіч с. 222
Друніна Юлія Уладзіміраўна с. 222
Друскін Міхаіл Сямёнавіч с. 222
Друцкае евангелле с. 223
Друцкае княства с. 223
Друцкі-Падбярэскі Рамуальд Андрэевіч с. 223
Друцкія-Горскія с. 223
Друцкія-Любецкія с. 223
Друцкія-Саколінскія с. 223
Друцэ Іон Панцялеевіч с. 224
Дрыбінскі раён с. 224
Дрывоцінаў Барыс Уладзіміравіч с. 225
Дрынаў Марын Стаянаў с. 227
Дрынеўскі Міхаіл Паўлавіч с. 227
Дрынь Савелій Рыгоравіч с. 227
Дрыса -- рака ў Віцебскай вобласці с. 227
Дрыса -- назва горада Верхнядзвінск с. 227
Дрысвяты -- археалагічныя помнікі на возеры Дрысвяты с. 228
Дрысвяты -- возера ў Браслаўскім р-не с. 228
Дрысвяты -- вёска ў Браслаўскім р-не с. 228
Дрысвяцкая царква с. 228
Дрысвяцкі замак с. 228
Дрысвяцкі Петрапаўлаўскі касцёл с. 228
Дрысенская аперацыя 1942 с. 229
Дрысенскі павет с. 229
Дрыц Веньямін Уладзіміравіч с. 229
Дрычын -- вёска ў Асіповіцкім р-не с. 229
Дрычын -- вёска ў Пухавіцкім р-не с. 229
“дрэва жыцця” -- назва аднаго з відаў раслін роду туя с. 229
дрэва жыцця -- міфалагічны панятак с. 230
“дрэва падарожнікаў” с. 230
дрэва пазнання с. 230
дрэва сусветнае с. 230
дрэваапрацоўка с. 230
дрэваапрацоўчая прамысловасць с. 230
дрэваапрацоўчыя машыны с. 231
дрэвавыя расліны с. 231
дрэварэзальны інструмент с. 233
дрэварэзальныя станкі с. 233
дрэвашклапластыкі с. 233
Дрэер Карл Тэадор с. 234
Дрэздэнскае паўстанне 1849 с. 234
Дрэздэнская карцінная галерэя с. 235
Дрэздэнскі мір 1745 с. 235
Дрэйзін Юльян Мікалаевіч с. 235
дрэйф кантынентаў с. 236
дрэйфавыя цячэнні с. 236
дрэнаж -- сістэма штучных вадатокаў с. 236
дрэнаж -- лячэбны метад с. 236
дрэнажныя машыны с. 236
Дрэтунскі раён с. 237
Дрэчын Сямён Уладзіміравіч с. 238
Дуа Гершан Майсеевіч с. 238
дуб -- род кветкавых раслін с. 239
Дуб -- возера ў Гродзенскім р-не с. 239
дуб -- выдзеўбаная дубовая лодка с. 239
Дубавец Сяргей Іванавіч с. 239
Дубай -- курганны могільнік у Столінскім р-не с. 239
Дубай -- горад у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах с. 239
Дубай -- вёска ў Пінскім р-не с. 239
Дубай -- вёска ў Столінскім р-не с. 239
Дубар Леанід Паўлавіч с. 240
Дубасаў Мікалай Аляксандравіч с. 240
Дубаў Георгій Савельевіч с. 240
Дубаўское возера с. 241
Дубаўской Мікалай Ніканоравіч с. 241
Дубах Аляксандр Давідавіч с. 241
Дубашынскі Павел Піліпавіч с. 241
Дубейкаўскі Лявон Іванавіч с. 241
Дубельт Лявонцій Васілевіч с. 241
Дубікоўскі Георгій Пятровіч с. 241
дубільныя расліны с. 242
дубільныя рэчывы с. 242
Дубіна Антон Васілевіч с. 242
Дубіна-Баярская с. 242
Дубінін Мікалай Пятровіч с. 242
Дубінін Міхаіл Міхайлавіч с. 242
Дубінка Вячаслаў Андрэевіч с. 242
Дубінная вайна с. 242
Дубіноўскі Лазар Ісаакавіч с. 242
Дубінскі Сяргей Антонавіч с. 242
Дубко Аляксандр Іосіфавіч с. 243
Дубкова Тамара Аляксандраўна с. 243
Дублін -- горад, сталіца Ірландыі с. 243
Дублін -- вёска ў Брагінскім р-не с. 244
Дублінскае паўстанне 1916 с. 244
Дублінскі рукапіс с. 244
Дублянскае вадасховішча с. 244
Дубна -- горад у Расіі с. 244
Дубна -- вёска ў Мастоўскім р-не с. 244
Дубноў Сямён Маркавіч с. 244
Дубовік Сямён Андрэевіч с. 244
Дубовік Уладзімір Аляксандравіч с. 244
дубовыя шаўкапрады с. 245
Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч с. 245
Дубраўка -- вёска ў Добрушскім р-не с. 246
Дубраўка -- вёска ў Пухавіцкім р-не с. 246
Дубраўка -- вёска ва Ушацкім р-не с. 246
Дубраўскае вадасховішча с. 246
Дубраўскае возера с. 246
Дуброва -- вёска ў Лельчыцкім р-не с. 246
Дуброва -- вёска ў Рэчыцкім р-не с. 246
дубровенская кераміка с. 246
Дубровенская тэкстыльная фабрыка с. 246
Дубровенскі замак с. 246
Дубровенскі піярскі калегіум с. 246
Дубровенскі раён с. 246
дубровенскі строй с. 247
дубровенскія суконныя мануфактуры с. 247
Дубровін Аляксандр Іванавіч с. 247
Дубровін Мікалай Фёдаравіч с. 247
Дубровін Юрый Мікалаевіч с. 247
Дубровіч Алесь с. 247
дуброўка -- род кветкавых раслін с. 248
Дуброўка -- радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу і пяскоў у Шклоўскім р-не с. 248
дуброўнік -- род кветкавых раслін с. 248
Дуброўнік -- горад у Харватыі с. 248
Дуброўніцкая рэспубліка с. 248
Дуброўскае радовішча нафты с. 248
Дуброўскі Віктар Паўлавіч с. 249
Дуброўскі Ігнат Цімафеевіч с. 249
Дуброўскі Мікалай Аляксандравіч с. 249
Дуброўскі Міхась с. 249
Дуброўскі Фёдар Фаміч с. 249
Дуброўшчык Вольга Ільінічна с. 249
Дубчак Аляксандр с. 249
Дубяга Дзмітрый Іванавіч с. 249
Дубянецкая Прачысценская царква с. 250
Дубянецкі Міхаіл Фёдаравіч с. 250
Дубянецкі Станіслаў Фёдаравіч с. 250
Дубянецкі Уладзімір Іосіфавіч с. 250
дугавая зварка с. 250
Дугашаў Газіз Ніязавіч с. 251
Дуглас Фрэдэрык с. 251
Дуглас-Х’юм Аляксандр Фрэдэрык с. 252
Дуда Іван Уладзіміравіч с. 252
Дударава Вераніка Барысаўна с. 252
Дудараў Аляксей Ануфрыевіч с. 253
Дударэнка Леанід Аляксандравіч с. 253
Дударэнка Уладзімір Аляксандравіч с. 253
Дудзін Аляксандр Мікалаевіч с. 253
Дудзін Міхаіл Аляксандравіч с. 253
Дудзінская Наталля Міхайлаўна с. 254
Дудзінцаў Уладзімір Дзмітрыевіч с. 254
Дудзіцкі Уладзімір Ермалаевіч с. 254
Дудзіцкі музей матэрыяльнай культуры с. 254
Дудзіч Захар Захаравіч с. 254
Дудзічы -- вёска ў Калінкавіцкім р-не с. 254
Дудзічы -- вёска ў Пухавіцкім р-не с. 254
Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна с. 254
Дудзяк Аляксандр Іванавіч с. 254
Дудкевіч Валянцін Уладзіміравіч с. 255
Дудкоў Дзяніс Аляксандравіч с. 255
Дудчык Павел Андрэевіч с. 255
Дуж-Душэўскі Клаўдзій Сцяпанавіч с. 255
Дукорская сядзіба с. 256
дукорскія партызаны с. 256
Дукса Мар’ян Мікалаевіч с. 256
Дуктаў Уладзімір Уладзіміравіч с. 256
Дулава Вера Георгіеўна с. 256
Дулаў Андрэй Васілевіч с. 256
Дулеба Антон Мікалевіч с. 256
Дулёўскі фарфоравы завод с. 257
Дульбека Рэната с. 257
Дуляўшчынскае радовішча глін с. 257
Думбадзе Надар Уладзіміравіч с. 257
Думбартан-Окс канферэнцыя 1944 с. 257
Думлер Сяргей Аўгуставіч с. 257
Дунаеўскі Ісак Восіпавіч с. 258
дунайскае зледзяненне с. 259
дунайская культура с. 259
Дунайская манархія с. 259
дунайская школа с. 259
Дунайскія княствы с. 259
Дундзін Мікалай Мікалаевіч с. 259
Дунец Хацкель Майсеевіч с. 259
Дунікоўскі Ксаверы Францішак с. 259
Дунілавіцкі павет с. 259
Дунілавіцкі раён с. 259
Дунілавіцкі Троіцкі касцёл дамініканцаў с. 260
Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт с. 260
Дуніна-Марцінкевіча тэатр с. 261
Дункан Айседора с. 261
дуплексная сувязь с. 261
дуплекс-працэс с. 261
дуплянка шэрая с. 261
Дурава Надзея Андрэеўна с. 261
Дуранійская дзяржава с. 262
Дураў Леў Канстанцінавіч с. 262
Дурач Тэадор Часлававіч с. 262
Дург-Бхілаінагар с. 262
Дурнаво Мікалай Мікалаевіч с. 262
Дурчын Пётр Сідаравіч с. 263
Дутаў Аляксандр Ільіч с. 264
Дутаў Аляксандр Рыгоравіч с. 264
Дуўрскі праліў с. 264
духавая музыка с. 264
духавы аркестр с. 265
Духаў Мікалай Леанідавіч с. 266
духі -- бесцялесныя звышнатуральныя істоты с. 266
духі -- парфумерны сродак с. 266
духмяны каласок с. 266
Духонін Мікалай Мікалаевіч с. 266
“Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба” с. 266
духоўна-рыцарскія ордэны с. 266
духоўныя вершы с. 267
духоўныя навучальныя ўстановы с. 267
Дуча ды Буанінсенья с. 267
Дучыц Людміла Уладзіміраўна с. 267
Дучыц Мікалай Васілевіч с. 267
Душкевіч Інэса Анатольеўна с. 269
Душкін Аляксей Мікалаевіч с. 269
Душэўскі Клаўдзій Сцяпанавіч с. 269
Дыбалёўскае возера с. 270
Дыбенка Павел Яфімавіч с. 270
Дыбоўскі Бенядзікт Іванавіч с. 270
Дыбоўскі Уладзіслаў Іванавіч с. 270
дыван -- мастацкі тэкстыльны выраб с. 270
дыван -- сярэднявечнае падаткава-фінансавае ведамства с. 272
дывановыя расліны с. 272
“Дываны Брэста” с. 273
дывергенцыя -- біялагічны панятак с. 273
дывергенцыя -- матэматычны панятак с. 273
дывергенцыя -- мовазнаўчы панятак с. 273
дыверсіфікацыя с. 273
дывінілавыя каўчукі с. 274
дывініл-нітрыльныя каўчукі с. 274
дывініл-стырольныя каўчукі с. 274
дыдактычная літаратура с. 275
Дыдырка Уладзімір Кандратавіч с. 275
Дыдышка Аляксандр Іванавіч с. 275
Дыдышка Вячаслаў Іосіфавіч с. 275
дыенавы сінтэз с. 275
дыенавыя вуглевадароды с. 276
дызелебудаванне с. 278
Дызель Рудольф с. 278
дызельнае паліва с. 278
дызельная электрастанцыя с. 278
дызель-тралейвоз с. 279
дызель-электраход с. 279
дызентэрыйная амёба с. 279
Дызраэлі Бенджамін с. 279
Дылецкі Мікалай Паўлавіч с. 281
Дыліус Фрэдэрык с. 281
Дыльбазі Мірварыд Паша с. 281
Дыманоўскае возера с. 282
дымаўтваральныя рэчывы с. 282
дыметылбензолы с. 282
дыметылгідразін с. 282
дыметылсульфаксід с. 282
дыметылформамід с. 282
Дымітрыядзі Адысей Ахілесавіч с. 282
дымкаўская цацка с. 282
дынама… -- першая частка слоў, якая паказвае на дачыненне да сілы, энергіі с. 284
“Дынама” -- беларускае фізкультурна-спартовае таварыства с. 284
“Дынама” -- стадыён у Мінску с. 284
дынамаметамарфізм с. 284
дынаміка -- раздзел механікі с. 284
дынаміка -- музычны панятак с. 284
дынаміка збудаванняў с. 284
дынаміка механізмаў і машын с. 285
дынаміка падземных вод с. 285
дынамічнае праграмаванне с. 285
дынамічная галаграфія с. 285
дынамічная геалогія с. 285
дынамічная раўнавага с. 285
дынамічная сістэма с. 285
дынамічная трываласць с. 286
дынамічны стэрэатып с. 286
дынамічныя законы с. 286
Дынарскае нагор’е с. 286
дыплакокавая інфекцыя с. 287
дыпламатычнае права с. 288
дыпламатычнае прадстаўніцтва с. 288
дыпламатычны акт с. 288
дыпламатычны імунітэт с. 288
Дыпламатычны кодэкс кафедральнага сабора і віленскай дыяцэзіі с. 288
дыпламатычны корпус с. 288
дыпламатычныя рангі с. 288
дыпольны момант с. 289
“Дырлевангер” с. 289
Дырэкторыя Украінская с. 291
дысгармонія -- гукавы разлад с. 291
дысгармонія -- расстройства сексуальных узаемаадносін с. 291
дысіміляцыя -- біялагічны панятак с. 292
дысіміляцыя -- мовазнаўчы панятак с. 292
дысіпатыўныя сістэмы с. 292
дысконтная палітыка с. 292
дыскрэтная матэматыка с. 293
дыскрэтная сістэма с. 293
дыслакацыі -- парушэнні залягання горных парод с. 293
дыслакацыі -- дэфекты ў крышталях с. 293
дыспазітыўнасць с. 294
дыспансерызацыя с. 294
дысперсійны аналіз с. 295
дысперсійныя суадносіны с. 295
дысперсійныя фільтры с. 295
дысперсія -- матэматычны панятак с. 295
дысперсія -- здольнасць дыфракцыйнай рашоткі раздзяляць прамяні розных даўжынь хваль с. 295
дысперсія хваль с. 296
дысперсныя сістэмы с. 296
дысперсныя фарбавальнікі с. 296
дыспетчарызацыя с. 296
дыстанцыйнае вымярэнне с. 297
дыстанцыйнае кіраванне с. 297
дыстрафія аліментарная с. 297
дыстрафія дзіцячая с. 297
дыстрыбутыўнасць с. 297
дыстрэс-сіндром с. 297
дысталяваная вада с. 298
Дыстэрвег Фрыдрых с. 298
дысцыплінарная адказнасць с. 298
дысцыплінарны арышт с. 298
дысцыплінарны батальён с. 298
дыфенілолпрапан с. 299
дыферэнцавальнае прыстасаванне с. 299
дыферэнцаванне с. 299
дыферэнцыраванне цэн с. 299
дыферэнцыраваны тарыф с. 299
дыферэнцыроўка с. 299
дыферэнцыял -- матэматычны панятак с. 299
дыферэнцыял -- зубчасты механізм с. 300
дыферэнцыяльнае злічэнне с. 300
дыферэнцыяльная геаметрыя с. 300
дыферэнцыяльная псіхалогія с. 300
дыферэнцыяльная рэнта с. 300
дыферэнцыяльны манометр с. 300
дыферэнцыяльны метад вымярэнняў с. 300
дыферэнцыяльны слоўнік с. 300
дыферэнцыяльныя ўраўненні с. 301
дыферэнцыяцыя магмы с. 301
дыферэнцыяцыя моў с. 301
дыферэнцыяцыя сацыяльная с. 301
дыфілабатрыёзы с. 302
дыфракцыйная рашотка с. 302
дыфракцыйныя спектры с. 302
дыфракцыя рэнтгенаўскіх прамянёў с. 302
дыфракцыя святла с. 302
дыфракцыя хваль с. 303
дыфракцыя часціц с. 303
дыфузійная зварка с. 303
дыфузійная металізацыя с. 303
дыфузійны апарат с. 303
дыфузійныя пакрыцці с. 303
дыхальнае горла с. 304
дыхальныя карані с. 304
дыханне раслін с. 304
дыханне штучнае с. 304
дыхатамічнае галінаванне с. 304
дыхлордыфенілтрыхлорэтан с. 304
дыхтоўнасці вымяральнік с. 305
дыэлектрычная пранікальнасць с. 305
дыэлектрычная ўспрыімлівасць с. 305
дыэлектрычны гістэрэзіс с. 306
дыэлектрычны нагрэў с. 306
дыэлектрычныя страты с. 306
дыэнцэфальны сіндром с. 306
дыэтылавы эфір с. 306
дыэтыленгліколь с. 306
дыэтылендыаксід с. 306
дыябет цукровы с. 306
дыяганаль -- адрэзак прамой, што злучае 2 вяршыні многавугольніка с. 306
дыяганаль -- шчыльная тканіна адмысловага пляцення с. 306
дыягнастычны цэнтр с. 307
дыягнастычныя метады с. 307
дыягностыка плазмы с. 307
дыяграма стану с. 308
Дыядор Сіцылійскі с. 308
дыязакапіраванне с. 308
Дыяклетыян Гай с. 308
дыякрытычныя знакі с. 308
дыялекталагічны атлас с. 310
“Дыялекталагічны атлас беларускай мовы” с. 310
дыялектны слоўнік с. 310
дыялектычная тэалогія с. 311
дыялектычны матэрыялізм с. 311
дыялектычны метад с. 312
дыямагнітны рэзананс с. 312
Дыянісій Балабан с. 313
дыяпазонная антэна с. 313
Дыяс дэ Мендоса Фернанда с. 315
дыяспара беларуская с. 315
дыятомавыя водарасці с. 317
дыятэз гемарагічны с. 318
дыятэрмакаагуляцыя с. 318
Дыяфантавы набліжэнні с. 318
Дыяфантавы ўраўненні с. 318
дыяфрагма -- грудабрушная перапона с. 319
дыяфрагма -- дэталь машын і апаратаў с. 319
Дыяш Барталамеу с. 319
дэанталогія -- раздзел этыкі с. 319
дэанталогія -- сукупнасць маральных норм медыцынскіх работнікаў с. 319
Дэбаеўскі радыус экранавання с. 320
Дэбая-Шэрэра метад с. 320
Дэбец Георгій Францавіч с. 320
Дэбідур Антанен с. 320
дэбіторская запазычанасць с. 321
Дэбіш Анатоль Іосіфавіч с. 321
Дэбіш Васіль Іосіфавіч с. 321
Дэборын Абрам Майсеевіч с. 321
дэ Бройля хвалі с. 321
дэвізная палітыка с. 322
Дэвісан Клінтан с. 322
дэвіянтныя паводзіны с. 322
Дэвойна Аляксандр Мікалаевіч с. 323
дэвонская сістэма (перыяд) с. 323
дэгазавальныя рэчывы с. 324
дэгельмінтызацыя с. 324
дэгідрагенізацыя с. 324
дэгідрацыклізацыя с. 325
дэградацыя прыроды с. 325
Дэ Дзюў Крысціян Рэнэ с. 325
Дэдэкінд Юліус с. 325
дэзавуіраванне с. 325
Дэзарга тэарэма с. 326
дэзарганізацыя с. 326
дэзінфекцыйная станцыя с. 327
дэзоксікортыкастэрон с. 327
дэзоксірыбануклеазы с. 327
дэзоксірыбануклеапратэіды с. 327
дэзоксірыбануклеінавая кіслата с. 327
дэідэалагізацыя с. 328
Дэйвіса праліў с. 328
Дэйк Антоніс ван с. 328
Дэйл Генры Халет с. 329
Дэймек Казімеж с. 329
дэкампрэсійныя хваробы с. 330
дэкан -- кіраўнік факультэта ў ВНУ; старэйшы свяшчэннік с. 330
Дэкан -- Дэканскае пласкагор’е с. 330
Дэкандоль Агюстэн Пірам с. 330
Дэкандоль Альфонс с. 331
Дэканскае пласкагор’е с. 331
дэкаратыўнае мастацтва с. 331
дэкаратыўна-пакаёвыя сабакі с. 331
дэкаратыўна-прыкладное мастацтва с. 331
дэкаратыўная скульптура с. 335
дэкаратыўны жывапіс с. 335
дэкаратыўныя птушкі с. 335
дэкаратыўныя расліны с. 335
дэкаратыўныя слаістыя пластыкі с. 335
дэкарацыйнае мастацтва с. 335
дэкарбаксілазы с. 336
дэкарбаксіліраванне с. 336
Дэкартава сістэма каардынат с. 337
Дэ Кастэр Шарль с. 337
Дэ Кірыка Джорджа с. 337
Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь с. 338
Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі с. 338
Дэкларацыя аб’яднаных нацый с. 338
Дэкларацыя незалежнасці 1776 с. 338
Дэкларацыя правоў чалавека с. 338
Дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна с. 338
дэкрэмент затухання с. 339
Дэкрэт “Аб аб’яднанні савецкіх рэспублік: Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам” с. 339
дэкрэтны водпуск с. 339
Дэлавэр -- рака ў ЗША с. 340
Дэлавэр -- заліў Атлантычнага акіяна каля берагоў ЗША с. 340
Дэлавэр -- штат ЗША с. 340
дэлегаванае заканадаўства с. 341
Дэліб Клеман Філібер с. 342
Дэлібес Мігель с. 342
Дэлійскі султанат с. 342
дэлімітацыя граніц с. 342
Дэлорм Філібер с. 343
Дэльбрук Бертальд с. 343
Дэльвіг Антон Антонавіч с. 343
Дэль Медыга Іосіф Саламон с. 343
Дэль Монака Марыо с. 344
Дэльсарт Франсуа с. 344
дэльтапланёрны спорт с. 344
дэльта-функцыя с. 344
Дэльфін -- сузор’е с. 344
дэльфін -- спосаб спарт. плавання с. 345
“дэмаграфічны выбух” с. 345
дэмакратычнае таварыства с. 346
Дэмакратычная партыя с. 346
дэманстрацыя -- шэсце; наглядны спосаб азнаямлення; пачуццёвае дзеянне с. 347
дэманстрацыя -- стэрэатыпныя акты паводзін жывёл; яркая афарбоўка жывёл с. 347
дэмаркацыйная лінія с. 347
дэмаркацыя граніц с. 347
дэматычнае пісьмо с. 348
Дэмбінскі Генрык -- адзін з кіраўнікоў паўстання 1830-31 с. 348
Дэмбінскі Генрык -- удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі с. 348
Дэмбінскі Мікалай Уладзіслававіч с. 348
Дэмбоўская Зоф’я с. 348
Дэмбоўскі Эдвард с. 348
Дэметрый I Паліяркет с. 349
дэмілітарызацыя с. 349
дэмінералізаваная вада с. 349
Дэмірчан Дэрэнік Карапетавіч с. 349
Дэмірэль Сулейман с. 349
Дэмулен Каміль с. 350
Дэмут-Маліноўскі Васіль Іванавіч с. 350
дэнатураваны спірт с. 350
дэнацыяналізацыя с. 351
дэндракліматалогія с. 351
дэндралагічны сад с. 351
Дэні Віктар Мікалаевіч с. 352
дэнітрыфікацыя с. 353
дэпазітныя аперацыі с. 354
дэпалярызацыя святла с. 354
Дэпардзьё Жэрар Ксаўе с. 354
Дэпэрэ правіла с. 354
дэполімерызацыя с. 354
дэпрэсія -- у псіхалогіі с. 354
дэпрэсія -- у медыцыне с. 355
дэпрэсія -- у біялогіі с. 355
дэпутацкая недатыкальнасць с. 355
дэрматагліфіка с. 355
Дэрпцкае епіскапства с. 356
Дэрпцкі універсітэт с. 356
дэрывацыя -- сукупнасць абходных вадаводаў; бакавое адхіленне снарадаў с. 356
дэрывацыя -- мовазнаўчы тэрмін с. 356
Дэрэгус Міхаіл Гардзеевіч с. 357
Дэ Сантыс Джузепе с. 357
дэсенсібілізацыя с. 358
Дэ Сіка Віторыо с. 358
дэскрыптыўная лінгвістыка с. 358
дэструкцыя -- парушэнне нармальнай структуры; філасофскі панятак с. 359
дэструкцыя -- працэс разбурэння мёртвага арганічнага рэчыва с. 359
дэструкцыя ландшафтаў с. 359
дэструкцыя палімераў с. 359
Д’Эстурнель дэ Канстан Поль с. 359
дэталёвай раўнавагі прынцып с. 359
дэтэктарны радыёпрыёмнік с. 361
дэтэктары ядзерных выпрамяненняў с. 361
дэтэктыраванне с. 361
дэтэктыўная літаратура с. 361
дэтэктыўны фільм с. 362
дэтэрыярацыйны кадастр с. 362
Дэулінскае перамір’е 1618 с. 362
Дэўрыент Людвіг с. 363
дэфекты металаў с. 364
дэфекты ў крышталях с. 364
Дэ Філіпа Эдуарда с. 364
дэфляцыя -- эканамічны працэс с. 365
дэфляцыя -- разбурэнне горных парод і глеб с. 365
дэцэнтралізацыя с. 366
Дэшнер Саламея с. 366
Дэшпаты-Зяновічы с. 366
дээмульгаванне с. 366
“Евангелле вучыцельнае” с. 368
“Евангелле напрастольнае” с. 368
евангельскія хрысціяне с. 368
Евангельскія хрысціяне-баптысты с. 369
“Европейское время” с. 369
Егарэнкава Галіна Іванаўна с. 369
егерская служба с. 369
Егіпет -- старажытная дзяржава с. 369
Егіпет -- дзяржава ў Афрыцы і на Сінайскім п-ве ў Азіі с. 374
егіпецкае пісьмо с. 381
егіпецкая мова с. 381
Егіпецкая экспедыцыя 1798-1801 с. 381
Егіпецкі нацыянальны музей с. 381
егіпецкія паўстанні 1919, 1921 с. 382
Егіязаран Рыгор Егіязаравіч с. 382
Егіязараў Юрый Рыгоравіч с. 382
Езавітаў Канстанцін Барысавіч с. 382
езуіцкае выхаванне с. 383
езуіцкі калегіум с. 383
езуіцкія навучальныя ўстановы с. 383
Езярышча -- возера ў Гарадоцкім р-не с. 383
Езярышча -- гарадскі пасёлак у Гарадоцкім р-не с. 383
Езярышчанскі бой 1942 с. 384
Езярышчанскі замак с. 384
Езярышчанскі раён с. 384
Екельчык Міхаіл Емяльянавіч с. 384
Еленка -- рака ў Талачынскім р-не с. 384
Еленка -- рака ў Хоцімскім р-не с. 384
Елізавецінская шкляная мануфактура с. 385
Елізараў Альберт Сцяпанавіч с. 385
Елізар’еў Валянцін Мікалаевіч с. 385
Елісеенкаў Алег Мікалаевіч с. 385
Елісееў Аляксандр Васілевіч с. 385
Елісееў Аляксей Станіслававіч с. 385
Елісейскі дагавор с. 386
Елісейскія палі с. 386
Елсукоў Альберт Мікалаевіч с. 386
Ельмслеў Луі Троль с. 386
Ельненскі шклозавод с. 386
ельнікі -- яловыя лясы с. 386
Ельнікі -- радовішча глін і суглінкаў у Жлобінскім р-не с. 387
Ельня -- рака ў Магілёўскай вобласці с. 387
Ельня -- рака ў Гродзенскай вобласці с. 387
Ельня -- возера ў Міёрскім р-не с. 387
Ельня -- балота ў Міёрскім р-не с. 387
Ельня -- гідралагічны заказнік ў Міёрскім р-не с. 387
Ельскае патрыятычнае падполле с. 387
Ельская аперацыя 1943 с. 387
Ельская Троіцкая царква с. 388
Ельскі Аляксандр Карлавіч с. 388
Ельскі Казімір с. 388
Ельскі Канстанцін Міхайлавіч с. 388
Ельскі Міхаіл Карлавіч с. 388
Ельскі краязнаўчы музей с. 388
Ельцын Барыс Мікалаевіч с. 389
Ельяшэвіч Міхаіл Аляксандравіч с. 389
Емяльянаў Аляксандр Міхайлавіч с. 390
Емяльянаў Віктар Ніканавіч с. 390
Емяльянаў Леанід Рыгоравіч с. 390
Емяльянаў Мікалай Генадзевіч с. 390
Емяльянаў Несцер Пятровіч с. 390
Енгібараў Леанід Георгіевіч с. 390
Ендрыхоўскі Стэфан с. 390
Енікалопаў Мікалай Сяргеевіч с. 390
Енісейскі заліў с. 391
Енісейскі краж с. 391
Енсен Іаганес -- дацкі пісьменнік с. 391
Енсен Іаганес -- нямецкі фізік с. 391
“Епархиальные ведомости” с. 391
епархіяльныя вучылішчы с. 391
Епіфаній Славінецкі с. 392
Еравенка Валерый Аляксандравіч с. 392
Ерамееў Канстанцін Сцяпанавіч с. 392
Еранім Пражскі с. 392
Ерафеенка Віктар Ціханавіч с. 392
Ерафееў Барыс Васілевіч с. 392
Ерашоў Анатоль Іванавіч с. 392
Ерашоў Іван Міхайлавіч с. 393
Ерашэнка Віктар Іванавіч с. 393
Ергаліеў Хамід с. 393
Ермакова Людміла Уладзіміраўна с. 393
Ермаковічы Філон і Елізар с. 393
Ермакоў Васіль Пятровіч с. 393
Ермакоў Віктар Яўсеевіч с. 393
Ермалавіцкі бой 1943 с. 393
Ермалаева Вера Міхайлаўна с. 393
Ермалаеў Аляксей Мікалаевіч с. 393
Ермалаеў Юрый Міхайлавіч с. 394
Ермалінскі Аляксандр Фёдаравіч с. 394
Ермаловіч Лідзія Лукінічна с. 394
Ермаловіч Мікалай Іванавіч с. 394
Ермаловіч Якуб с. 394
Ермачэнка Іван Абрамавіч с. 394
Ермашкевіч Барыс Кірыкавіч с. 394
Ермашкевіч Васіль Мікітавіч с. 395
Ермянёў Іван Аляксеевіч с. 395
Ерэванскае ханства с. 396
Есенберлін Ільяс с. 396
Есіпава Ганна Мікалаеўна с. 396
Есперсен Енс Ота Хары с. 396
Есьман Іосіф Гаўрылавіч с. 396
Есьман Руслан Іосіфавіч с. 396
Еўдакімаў Уладзімір Мікітавіч с. 397
Еўдакімаў Яраслаў Аляксандравіч с. 397
Еўінская друкарня с. 397
Еўлашоўскі Фёдар Міхайлавіч с. 397
Еўраінаўскі летапіс с. 398
Еўрапейскае аб’яднанне вугалю і сталі с. 398
Еўрапейскае касмічнае агенства с. 398
Еўрапейскае фізічнае таварыства с. 398
Еўрапейская асацыяцыя навейшай гісторыі с. 398
еўрапейская валютная адзінка с. 398
еўрапейская валютная сістэма с. 398
Еўрапейская канвенцыя аб ахове правоў чалавека і асноўных свабод с. 398
Еўрапейская канфедэрацыя прафсаюзаў с. 398
Еўрапейская патэнтная арганізацыя с. 399
Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі с. 399
еўрапейская эканамічная камісія ААН с. 399
Еўрапейская эканамічная супольнасць с. 399
еўрапейскі анчоус с. 399
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця с. 399
Еўрапейскі валютны саюз с. 399
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт с. 399
Еўрапейскі інвестыцыйны банк с. 399
Еўрапейскі парламент с. 399
Еўрапейскі сацыяльны фонд с. 399
Еўрапейскі саюз с. 399
Еўрапейскі саюз радыёвяшчання с. 400
Еўрапейскі фонд развіцця с. 400
Еўрапейскі цэнтр ядзерных даследаванняў с. 400
Еўрапейскія супольнасці с. 400
еўрапеоідная раса с. 400
Еўропа -- старажытнагрэчаская багіня с. 400
Еўропа -- частка свету с. 400
Еўропа -- спадарожнік планеты Юпітэр с. 404
еўропацэнтрызм с. 404
Еўстаф’еў Серафім Фёдаравіч с. 404
Еўстаф’еў Фёдар Фёдаравіч с. 404
Еўсцігнееў Віктар Уладзіміравіч с. 404
Еўсцігнееў Яўген Аляксандравіч с. 405
Еўсцягнееў Раман Аляксандравіч с. 405
Еўтушэнка Яўген Аляксандравіч с. 405
Еўцыхевіч Васіль Мікалаевіч с. 405
Ефрасіння Полацкая с. 405
Ешчанка Людміла Сямёнаўна с. 405
ёдзіставадародная кіслата с. 407
ёдзісты вадарод с. 407
ёднаватая кіслата с. 407
ёмістаснае супраціўленне с. 408
ёмістасці вымяральнік с. 408
ёмістасць асяроддзя с. 408
ёмістасць электрычная с. 408
Жабацінскі Леанід Іванавіч с. 409
Жаберскі замак с. 409
Жабінка -- рака ў Брэсцкай вобласці с. 409
Жабінка -- горад у Брэсцкай вобласці с. 409
Жабінкаўскі раён с. 409
Жабінкаўскі цукровы завод с. 410
Жабінская Марыя Пятроўна с. 410
Жабіцкая шкляная мануфактура с. 410
Жаброўскі Канстанцін Адамавіч с. 410
Жаброўскі Тамаш с. 410
Жабянцяеў Аляксандр Ільіч с. 411
Жаваранак Сяргей Уладзіміравіч с. 411
Жаваранкаў Мікалай Міхайлавіч с. 411
Жагранкоў Іван Міхайлавіч с. 412
Жадунь -- рака ў Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Беседзь с. 412
Жадунь -- рака ў Расіі і Беларусі, левы прыток ракі Беседзь с. 412
Жадунь -- возера ў Полацкім р-не с. 412
Жакарда машына с. 412
Жакаў Алег Пятровіч с. 412
Жакаў Міхаіл Сцяпанавіч с. 412
Жак-Далькроз Эміль с. 412
Жакоўскі Рамуальд с. 413
Жалабоўскі Міхаіл Мікалаевіч с. 413
Жалакявічус Вітаўтас с. 413
Жалдакоў Анатоль Уладзіміравіч с. 414
жалеза злучэнні с. 414
жалеза самароднае с. 414
жалезабактэрыі с. 414
жалезабетонныя вырабы і канструкцыі с. 415
жалезабетонныя работы с. 415
жалезавугляродзістыя сплавы с. 415
жалезасерапратэіды с. 416
жалезістыя кварцыты с. 416
жалезнае дрэва с. 416
“Жалезная гвардыя” с. 416
жалезны калчадан с. 417
жалезны капялюш с. 417
Жаліба Барыс Мікалаевіч с. 418
Жаліо-Кюры Ірэн с. 418
Жаліо-Кюры Фрэдэрык с. 418
Жалкеўскі Станіслаў с. 418
Жалонкіна Вольга Мікалаеўна с. 419
Жалтоўскі Іван Уладзіслававіч с. 419
жалудачкі галаўнога мозга с. 419
Жалудоцкі раён с. 419
Жалябаў Андрэй Іванавіч с. 420
Жалязноў Мікалай Іванавіч с. 420
Жалязняк Рыгор Самуілавіч с. 420
Жалязоўскі Анатоль Пятровіч с. 420
Жалязоўскі Ігар Мікалаевіч с. 420
Жамжураў Міхаіл Леанідавіч с. 420
Жамойцін Алесь с. 420
Жамчугова Праскоўя Іванаўна с. 421
Жамыслаўская сядзіба с. 421
Жангаловіч Іван Данілавіч с. 422
“Жаніцьба Цярэшкі” с. 422
“Жаноцкая справа” с. 423
жаночыя вучылішчы і гімназіі с. 423
жаночыя хваробы с. 423
Жараў Міхаіл Іванавіч с. 425
Жардан Мары Энмон с. 425
Жаркін Уладзімір Васілевіч с. 425
Жаркоў Ігар Васілевіч с. 425
Жаркоў Леанід Васілевіч с. 425
Жаркоўскі Даніла Уладзіміравіч с. 425
жарлянка чырванабрухая с. 425
Жарнасек Ірына Францаўна с. 425
Жаромскі Стэфан с. 426
Жарскі Іван Міхайлавіч с. 426
жартоўныя песні с. 426
Жары -- вёска ў Вілейскім р-не с. 426
Жары -- вёска ва Ушацкім р-не с. 426
Жарыкаў Іван Сямёнавіч с. 426
Жарын Генадзь Лаўрэнцьевіч с. 427
Жаўняк Расціслаў Міхайлавіч с. 427
Жаўрыд Павел Якаўлевіч с. 427
Жаўрыд Эдвард Антонавіч с. 428
жаўтабрухі полаз с. 428
жаўтуха раслін с. 429
жаўцягонныя сродкі с. 429
Жахоўскі Цыпрыян с. 429
Жбанаў Уладзімір Іванавіч с. 429
Жбанкова Інеса Іванаўна с. 429
Жбанкоў Расціслаў Георгіевіч с. 429
Жгіроў Піліп Ерафеевіч с. 430
Ждан Віктар Іванавіч с. 430
Ждан Яўген Іванавіч с. 431
Жданаў Андрэй Аляксандравіч с. 431
Жданаў Леанід Афанасьевіч с. 431
Жданаў Мікалай Мікалаевіч с. 431
Жданаў Павел Ільіч с. 431
Жданаў Уладзімір Пятровіч с. 431
Ждановіч Генадзь Міхайлавіч с. 432
Ждановіч Ірына Фларыянаўна с. 432
Ждановіч Казімір с. 432
Ждановіч Уладзімір Міхайлавіч с. 432
Ждановіч Фларыян Паўлавіч с. 432
Ждановічы -- вёска ў Мінскім р-не с. 432
Ждановічы -- курорт каля Мінска с. 433
Жжонаў Георгій Сцяпанавіч с. 433
“Живая старина” с. 433
“Жизнь провинции” с. 433
Жлоба Анатоль Піліпавіч с. 433
Жлоба Людміла Аляксандраўна с. 433
Жлоба Мікалай Фёдаравіч с. 433
Жлобінскае патрыятычнае падполле с. 434
жлобінская інкрустацыя с. 434
Жлобінская седлавіна с. 434
Жлобінская фабрыка інкрустацыі с. 434
Жлобінская фабрыка штучнага футра с. 434
Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей с. 434
Жлобінскі замак с. 435
Жлобінскі раён с. 435
Жмакін Ігар Канстанцінавіч с. 435
Жмойдзяк Расціслаў Афанасьевіч с. 435
Жмудскае ўзвышша с. 435
Жмуйдзінавічус Антанас с. 435
Жмуроўскі Дзмітрый Пятровіч с. 436
Жнівеньская рэвалюцыя 1945 с. 436
Жодзінскі політэхнічны тэхнікум с. 437
Жодзішкаўскі езуіцкі калегіум с. 438
Жодзішкаўскі кальвінскі збор с. 438
Жодзішскі школьны тэатр с. 438
жолаб акіянічны с. 438
Жолабаў Віталь Міхайлавіч с. 438
Жолтак Валяр’яна Канстанцінаўна с. 438
Жолудзеў Віктар Рыгоравіч с. 438
Жолудзеў Навум Ільіч с. 439
Жораў Абрам Ільіч с. 439
жорсткасць вады с. 439
жостаўская размалёўка с. 439
жоўтагаловы каралёк с. 440
жоўта-зялёныя водарасці с. 440
жоўтая вадзяная лілея с. 440
жоўтая крывяная соль с. 440
жоўтая ліхаманка с. 440
“Жоўтых павязак” паўстанне с. 440
жоўцевыя кіслоты с. 440
жоўцевыя пігменты с. 441
жоўцекамянёвая хвароба с. 441
Жохаў Уладзімір Паўлавіч с. 441
Жубанава Газіза Ахметаўна с. 442
Жудро Васіль Сцяпанавіч с. 442
Жуйкоў Мікалай Пятровіч с. 443
Жук Аляксандр Апанасавіч с. 443
Жук Анатоль Аляксандравіч с. 443
Жук Вадзім Дзмітрыевіч с. 443
Жук Валерый Іванавіч с. 443
Жук Іван Васілевіч с. 443
Жук Сяргей Якаўлевіч с. 444
Жук Уладзімір Іосіфавіч с. 444
Жукава Алена Ціханаўна с. 444
Жукава Праскоўя Самойлаўна с. 444
Жукаў Анатоль Барысавіч с. 444
Жукаў Анатоль Васілевіч с. 444
Жукаў Барыс Пятровіч с. 444
Жукаў Васіль Пятровіч с. 444
Жукаў Георгій Канстанцінавіч с. 444
Жукаў Мікалай Іванавіч с. 445
Жукаў Мікалай Мікалаевіч с. 445
Жукаў Пётр Сяргеевіч с. 445
Жукаў Прохар Іванавіч с. 445
Жукаў Сцяпан Іванавіч с. 445
Жукаўскас Альбінас с. 445
Жук-Грышкевіч Вінцэнт Антонавіч с. 445
Жук-Грышкевіч Раіса Мікалаеўна с. 446
Жуковіч Васіль Аляксеевіч с. 446
Жуковіч Павел Антонавіч с. 447
Жуковіч Платон Мікалаевіч с. 447
Жукоўскага тэарэма с. 447
Жукоўская Юзафата с. 447
Жукоўскі -- танцоўшчык 18 ст. с. 447
Жукоўскі Антані Шыман с. 447
Жукоўскі Барыс Елісеевіч с. 447
Жукоўскі Васіль Андрэевіч с. 447
Жукоўскі Мікалай Ягоравіч с. 447
Жукоўскі Міхал с. 448
Жукоўскі Пётр Міхайлавіч с. 448
Жукоўскі Станіслаў Юльянавіч с. 448
Жукоўскі -- горад у Расіі с. 448
Жукоўскі-Зільбер Меер Шоламавіч с. 448
Жулега Рыгор Прохаравіч с. 448
Жулікаў Пётр Георгіевіч с. 448
Жулкоўскі Фартунат с. 448
Жунін Сяргей Георгіевіч с. 449
Жуніна Ларыса Аляксандраўна с. 449
Жупанаўская сопка с. 449
Жупранскі касцёл с. 449
Журавель -- археалагічная стаянка ў Чэрыкаўскім р-не с. 450
Журавель -- сузор’е с. 450
“Журавель” -- беларускі народны танец с. 450
“Журавель” -- бел. танец-гульня с. 450
Журавель Сяргей Барысавіч с. 450
Журавіцкі раён с. 450
Жураў Анатоль Яфімавіч с. 450
Жураўкоў Міхаіл Анатолевіч с. 450
Жураўлёў Васіль Пракопавіч с. 450
Жураўлёў Дзмітрый Мікалаевіч -- расійскі акцёр с. 451
Жураўлёў Дзмітрый Мікалаевіч -- беларускі музыказнавец, кантрабасіст с. 451
Жураўлёўскае балота с. 451
Жураўскі Аркадзь Іосіфавіч с. 451
Жураўскі Генадзь Іванавіч с. 452
Жураўскі Дзмітрый Пятровіч с. 452
Журжаўскае радовішча глін с. 452
“Журнал министерства народного просвещения” с. 452
“Журнал отдела народного образования Западной области” с. 452
“Журнал прикладной спектроскопии” с. 452
Жучкевіч Вадзім Андрэевіч с. 453
Жучкоў Ціхан Свірыдавіч с. 453
Жучэнка Аляксандр Аляксандравіч с. 453
Жывакіні Васіль Ігнатавіч с. 453
Жывалеўскі Валерый Серафімавіч с. 454
жыванараджэнне с. 454
жывародныя расліны с. 457
жывародныя рыбы с. 457
жывая агароджа с. 457
жывая батлейка с. 457
“жывая газета” с. 458
“Жыве Беларусь!” с. 458
жывёлагадоўлі беларускі НДІ с. 458
жывёлагадоўчая ферма с. 459
жывёлагадоўчы комплекс с. 459
жывёлы шкодныя с. 459
жывёльны крухмал с. 460
жывёльныя кармы с. 460
жывёльныя рэсурсы с. 460
Жыганаў Назіб Гаязавіч с. 460
Жыгімонт Кейстутавіч с. 461
Жыгмандзі Рыхард с. 462
Жыгулі -- горы ў Расіі с. 462
Жыгулі -- вёска ў Верхнядзвінскім р-не с. 462
“Жыгулі” -- марка легкавых аўтамабіляў с. 462
Жыгулін Анатоль Уладзіміравіч с. 462
Жыгуноў Уладзімір Раманавіч с. 462
жыгучыя клеткі с. 462
Жыдліцкі Вацлаў с. 463
Жыдовіч Марыя Андрэеўна с. 463
“жыдоўствуючых” ерась с. 463
Жыдча -- вёска ў Пінскім р-не с. 463
Жыдча -- вадасховішча ў Пінскім р-не с. 463
Жыжэнка Уладзімір Аляксандравіч с. 463
Жыле Нікала Франсуа с. 464
Жылібер Жан Эмануэль с. 464
Жылін Павел Андрэевіч с. 464
Жылін Яўген Ільіч с. 464
Жылінскайтэ Вітаўтэ с. 464
Жылінскі Іосіф Іпалітавіч с. 464
Жылінскіс Арвідс с. 464
Жыліс-Гара Тэрэса с. 465
Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль с. 465
Жыліцкі саўгас-тэхнікум с. 465
Жылка Уладзімір Адамавіч с. 465
Жылкін Барыс Дзмітрыевіч с. 465
Жылкін Уладзімір Барысавіч с. 466
Жылко Уладзімір Васілевіч с. 466
жыллёва-будаўнічы кааператыў с. 467
жыллёвае будаўніцтва с. 467
жыллёвае права с. 467
жыллёва-эксплуатацыйная служба с. 467
жыллёвая гаспадарка с. 467
Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь с. 468
Жылуновіч Зміцер с. 468
жыльныя горныя пароды с. 468
Жыльцоўскі шклозавод с. 468
Жылюк Міхаіл Аляксандравіч с. 468
Жылянін Якім Аляксандравіч с. 468
Жылярдзі Даменіка с. 468
Жынко Сцяпан Рыгоравіч с. 469
Жыновіч Іосіф Іосіфавіч с. 469
Жырардон Франсуа с. 469
жырафа -- жывёла с. 469
Жырафа -- сузор’е с. 470
Жыркевіч Міхаіл Іванавіч с. 470
Жырмунскі Аляксандр Мацвеевіч с. 470
Жырмунскі Віктар Максімавіч с. 470
Жыровіцкае евангелле с. 470
Жыровіцкі абраз Маці Божай с. 470
Жыровіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум с. 471
Жыровіцкі Успенскі манастыр с. 471
Жыровіцкі школьны тэатр с. 472
Жыскар д’Эстэн Валеры с. 472
Жыткавіцкае патрыятычнае падполле с. 473
Жыткавіцкае радовішча бурага вугалю с. 473
Жыткавіцкі раён с. 473
Жыткавіцкі торфабрыкетны завод с. 473
Жыткоў Барыс Сцяпанавіч с. 474
Жытомір -- горад ва Украіне с. 474
“Жытомір” -- рачны манітор с. 474
Жытомірская вобласць с. 474
Жыўкаў Тодар Хрыстаў с. 474
жыўленне раслін с. 475
Жыхар Георгій Іосіфавіч с. 475
Жыхараў Георгій Іванавіч с. 475
“Жыціе Аляксея, чалавека божага” с. 475
“Жыціе Аўрамія Смаленскага” с. 475
“Жыціе Ефрасінні Полацкай” с. 475
“Жыціе Феадосія Пячэрскага” с. 476
“Жыціі святых” с. 476
жыццезабеспячэнне с. 476
жыццё -- форма існавання і руху матэрыі с. 476
“Жыццё беларуса” с. 476
жыццёвая ёмістасць лёгкіх с. 477
жыццёвая прастора с. 477
жыццёвыя формы с. 477
жыццяздольнасць с. 477
Жычка Хведар Дзмітрыевіч с. 477
Жэбрак Антон Раманавіч с. 477
Жэймо Яніна Баляславаўна с. 478
Жэмайцкае ўзвышша с. 478
Жэнеўскае возера с. 479
Жэнеўская канферэнцыя 1927 с. 479
Жэнеўская канферэнцыя па раззбраенні 1932-35 с. 479
Жэнеўская нарада па ўрэгуляванні лаоскага пытання с. 479
жэнеўская школа с. 479
жэнеўскія канвенцыі 1949 с. 479
жэнеўскія нарады 1954-59 с. 479
Жэнеўскія пагадненні 1988 с. 479
жэнеўскія пратаколы с. 480
“Жэньмінь жыбао” с. 480
Жэрмінальскае паўстанне 1795 с. 480
Жэрыко Жан Тэадор с. 481
Жэрынскае возера с. 481
Жэшаўскае ваяводства с. 481
“За Савецкую Беларусь” с. 482
“За свабодную Беларусь” с. 482
Заазер’е -- Палескае возера с. 482
Заазер’е -- возера ў Полацкім р-не с. 482
Заазер’е -- вёска ў Лепельскім р-не с. 482
Заазер’е -- вёска ў Полацкім р-не с. 482
Заазер’е -- гідралагічны заказнік у Бялыніцкім р-не с. 482
Заазерскае возера с. 482
заалагічны музей с. 483
заалагічны парк с. 483
заалагічныя карты с. 483
Заалайскі хрыбет с. 483
зааненская парода с. 484
Забабахін Яўген Іванавіч с. 484
Забагонскі Сямён Аляксандравіч с. 485
Забалацце -- вёска ў Мсціслаўскім р-не с. 485
Забалацце -- вёска ў Рагачоўскім р-не с. 485
Забалацце -- біялагічны заказнік у Браслаўскім р-не с. 485
Забалотны Даніла Кірылавіч с. 485
Забалоцкая Людміла Васілеўна с. 485
Забалоцкі Анатоль Дзмітрыевіч с. 486
Забалоцкі Мікалай Аляксеевіч с. 486
Забалоцце -- вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не с. 486
Забалоцце -- вёска ў Смалявіцкім р-не с. 486
Забара Генадзь Іванавіч с. 486
Забашта Любоў Васілеўна с. 486
Забела васіль Сцяпанавіч с. 487
Забела Леанід Яўгенавіч с. 487
Забела Мікалай Міхеевіч с. 487
Забела Надзея Іванаўна с. 487
Забела Тодар Іванавіч с. 487
Забела Уладзімір Паўлавіч с. 487
Забела Яўген Пятровіч с. 487
Забелін Іван Ягоравіч с. 487
Забелы -- фальварак с. 487
Забелы -- шляхецкі род с. 487
Забельскае возера с. 487
Забельскі дамініканскі калегіум с. 487
Забельскі школьны тэатр с. 488
забельскія зборнікі с. 488
Забіла Наталля Львоўна с. 488
Заблоцкі-Лада Тадэвуш Гілярыевіч с. 488
Заблудаўская друкарня с. 488
Заблудаўскі Успенскі манастыр с. 488
Забораў Барыс Абрамавіч с. 488
Заборскае патрыятычнае падполле с. 489
Заборскі Георгій Уладзіміравіч с. 489
Заборскі Пётр Іванаў с. 489
Забродскі Сяргей Сцяпанавіч с. 489
забруджвальнікі с. 489
забруджванне антрапагеннае с. 490
забруджванне атмасферы с. 490
забруджванне вод с. 490
забруджванне глеб с. 490
забруджванне навакольнага асяроддзя с. 490
Забрэзскі валун с. 491
Забрэйка Пётр Пятровіч с. 491
Забэйда-Суміцкі Міхаіл Іванавіч с. 491
Забянькоў Ігар Іванавіч с. 491
Завадоўскі Міхаіл Мікалаевіч с. 492
Завадскі Уладзімір Георгіевіч с. 492
Завадскі Юрый Аляксандравіч с. 492
завалачная машына с. 492
Заварзін Аляксей Аляксеевіч с. 492
Заварызгін Барыс Сяргеевіч с. 492
Заварыцкі Аляксандр Мікалаевіч с. 492
“завіванне барады” с. 493
Завілейская зямля с. 493
Завілейскі павет с. 493
Завітневіч Уладзімір Зянонавіч с. 493
завіток Аньезі с. 493
Завіша Канстанцін Іванавіч с. 493
Завішчанскае возера с. 493
Заводская Слабада с. 494
Завойскі Яўген Канстанцінавіч с. 494
завочнае навучанне с. 494
Завулічны Яўген Рыгоравіч с. 494
завяданне раслін с. 494
Загальскі масіў с. 495
заганы развіцця с. 495
загар пустынны с. 495
загартоўванне арганізма с. 496
Загарульскі Эдуард Міхайлавіч с. 496
загатовачны стан с. 496
Загацце -- возера ў Пастаўскім р-не с. 496
Загацце -- вадасховішча ў Ельскім р-не с. 496
“Загляне сонца і ў наша аконца” с. 496
Загорнае возера с. 496
Загорскае радовішча глін с. 497
Загорская Ніна Сямёнаўна с. 497
Загорскі Пётр Андрэевіч с. 497
загортачная машына с. 497
Загоскін Лаўрэнцій Аляксеевіч с. 497
Заграбельны Павел Архіпавіч с. 497
загрузчык кармоў с. 498
задавальны генератар с. 498
Задзвінскае герцагства с. 498
Задзеўскае возера с. 498
Задняе возера -- возера ў Пастаўскім р-не с. 498
Задняе возера -- возера ў Лепельскім р-не с. 498
задняшчэлепныя с. 498
Задорын Андрэй Германавіч с. 499
Задрачанскае возера с. 499
Задруцкі скарб с. 499
Задунайская Сеч с. 499
задыякальнае святло с. 500
заечая канюшына с. 500
заечая капуста с. 500
Заілійскі Алатау с. 500
Заіміс Аляксандрас с. 501
Зайдэльман Карл с. 501
Зайсанская катлавіна с. 501
Зайцаў Аляксандр Міхайлавіч с. 501
Зайцаў Аляксандр Міхайлавіч с. 501
Зайцаў Анатоль Цімафеевіч с. 501
Зайцаў Веньямін Леанідавіч с. 501
Зайцаў Вячаслаў Кандратавіч с. 501
Зайцаў Дзмітрый Яўгенавіч с. 501
Зайцаў Іван Рыгоравіч с. 502
Зайцаў Іван Сцяпанавіч с. 502
Зайцаў Мар’ян Міхайлавіч с. 502
Зайцаў Мікалай Якаўлевіч с. 502
Зайцаў Міхаіл Мітрафанавіч с. 502
Зайцаў Юрый Канстанцінавіч с. 502
Зайцаў Яўген Аляксеевіч с. 502
Зак Ісідар Аркадзевіч с. 503
Зак Якаў Ізраілевіч с. 503
заказнік-журавіннік с. 503
заканадаўства аб ахове прыроды с. 504
заканадаўства аб нетрах с. 504
заканадаўства аб працы с. 504
заканадаўчая ініцыятыва с. 504
заканадаўчая ўлада с. 504
“Заканадаўчыя акты Вялікага княства Літоўскага XV-XVI стст.” с. 504
Закарпацкая вобласць с. 504
Закарпацкая нізіна с. 504
Закарпацкая Украіна с. 504
Закарыядзе Сярго Аляксандравіч с. 505
Закаўказскае нагор’е с. 505
Закаўказская Федэрацыя с. 505
Закаўказскі камісарыят с. 505
Закаўказскі сейм с. 505
закідная тэхніка с. 505
заклёпачнае злучэнне с. 505
Заключны акт нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе с. 505
закон -- унутраная сувязь з’яў с. 506
закон -- нарматыўна-прававы акт с. 506
Законнікаў Сяргей Іванавіч с. 506
законы і звычаі вайны с. 506
закройная машына с. 507
закрутачная машына с. 507
Закруткін Віталій Аляксандравіч с. 507
Закрэўскі Аркадзь Дзмітрыевіч с. 507
Закушняк Аляксандр Якаўлевіч с. 507
зала спартыўная с. 508
залажэнне схілаў с. 508
Залатагораў Уладзімір Рыгоравіч с. 508
Залатарова Марыя Міхайлаўна с. 508
Залатароў Васіль Андрэевіч с. 508
Залатароў Карп Іванаў с. 508
Залатарэнка Іван Нічыпаравіч с. 508
“Залатая зорка” с. 509
залатнік -- старажытная мера масы с. 510
залатнік -- рухомае аўтаматычнае прыстасаванне с. 510
Залатое возера с. 510
залатое забеспячэнне с. 510
“залатое кальцо Расіі” с. 510
залатое сячэнне с. 510
Залатухін Юрый Дзмітрыевіч с. 511
Залатухінскае радовішча нафты с. 511
залаты стандарт с. 511
Залатыя Вароты с. 511
Залаўскае возера с. 511
залацісты сявец с. 511
залацістыя водарасці с. 512
Залашка Міхаіл Валянцінавіч с. 512
Залежскі Уладзімір Мікалаевіч с. 512
Заленскі Уладзімір Уладзіміравіч с. 512
Залеская Галіна Адамаўна с. 512
Залескі Адам Іосіфавіч с. 512
Залескі Аляксандр Ксаверавіч с. 512
Залескі Аляксандр Яфімавіч с. 513
Залескі Антон Ігнатавіч с. 513
Залескі Барыс Андрэевіч с. 513
Залескі Браніслаў Францавіч с. 513
Залескі палацава-паркавы ансамбль с. 513
Залессе -- вёска ў Глыбоцкім р-не с. 514
Залессе -- вёска ў Кобрынскім р-не с. 514
Залессе -- вёска ў Смаргонскім р-не с. 514
Залессе -- вёска ў Чачэрскім р-не с. 514
“Залессе” -- шклозавод у Вілейкім р-не с. 514
Залётнеў Алег Барысавіч с. 514
Залкінд Леанід Самойлавіч с. 514
залозістыя тканкі с. 515
залозніца вугравая с. 515
залозніцакветныя с. 515
Залозны Мікалай Рыгоравіч с. 515
залозы ўнутранай сакрэцыі с. 515
залом -- завал на рэках с. 516
залом -- зрубная канструкцыя с. 516
Залужжа -- вёска ў Старадарожскім р-не с. 516
Залужжа -- вёска ў Стаўбцоўскім р-не с. 516
Залуцкі Пётр Антонавіч с. 516
Залыгін Сяргей Паўлавіч с. 516
Залькалнс Тэадор Эдуардавіч с. 517
заляганне горных парод с. 518
Замай Ала Мікалаеўна с. 518
замарожванне грунтоў с. 520
замарожванне харчовых прадуктаў с. 520
Замасточча -- вёска ў Віцебскім р-не с. 520
Замасточча -- вёска ў Докшыцкім р-не с. 520
Замасточча -- вёска ў Мінскім р-не с. 520
Замах Леанід Пятровіч с. 520
замацаванне грунтоў с. 520
замацаванне фатаграфічнае с. 520
Замбржыцкі Станіслаў Валянцінавіч с. 522
замежныя грамадзяне с. 522
замежныя паходы рускай арміі 181-14 с. 522
Заменгоф Людвік с. 523
заміранне радыёсігналу с. 523
замкнёная тэлевізійная сістэма с. 523
замкнутыя экалагічныя сістэмы с. 523
Замойскае ваяводства с. 523
замок -- прыстасаванне для запірання, стопарання, злучэння; прыстасаванне ў агнястрэльнай зброі с. 524
замок -- камень ці цагліна ў вяршыні аркі ці скляпення с. 524
Замосце -- вёска ў Калінкавіцкім р-не с. 524
Замосце -- вёска ў Слуцкім р-не с. 524
Замосценскі касцёл с. 524
Замоцін Іван Іванавіч с. 524
Замошша -- возера ва Ушацкім р-не с. 525
Замошша -- вёска ў Браслаўскім р-не с. 525
замыканне электрычнае с. 525
Замыслоўскі Ягор Ягоравіч с. 525
Замяталін Уладзімір Пятровіч с. 525
Замяцін Мікалай Мітрафанавіч с. 525
Замяцін Яўген Іванавіч с. 525
замяшчальныя віды с. 525
замяшчэнне рэакцыі с. 525
занальнасць геаграфічная с. 526
занальнасць падземных вод с. 526
занальнасць рудных радовішчаў с. 526
занальная расліннасць с. 526
Зангезурскі хрыбет с. 526
зандзіраванне атмасферы с. 526
зандзіраванне зямлі с. 526
Зандрарт Іаахім фон с. 526
Занівацкае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу с. 527
Занковіч Валянцін Паўлавіч с. 527
заносныя расліны с. 527
Занусі Кшыштаф с. 527
Занькавецкая Марыя Канстанцінаўна с. 527
Занько Фёдар Пятровіч с. 527
занятасць насельніцтва с. 528
запаведна-паляўнічая гаспадарка с. 528
запаведны рэжым с. 528
запаведныя лясы с. 528
запаведныя тэрыторыі с. 528
запаведныя гады с. 529
запавольванне нейтронаў с. 529
“Западная Коммуна” с. 529
запаленне лёгкіх с. 530
запаленне мачавога пузыра с. 530
запалкавая вытворчасць с. 530
запальная зброя с. 530
запальныя саставы с. 530
Запалярнае газакандэнсатна-нафтавае радовішча с. 530
Запаляр’я абарона с. 531
запамінальнае прыстасаванне с. 531
запарнік-змяшальнік кармоў с. 531
Запарожац Аляксандр Аляксандравіч с. 531
Запарожская вобласць с. 532
Запарожская сеч с. 532
запасныя войскі с. 532
запасы вытворчыя с. 532
запасы карысных выкапняў с. 532
запасы таварныя с. 533
Запатоцкі Антанін с. 533
запатыльны станок с. 533
Запінскі павет с. 533
запірання схема с. 533
запіс тэлевізійных сігналаў с. 533
“Запіскі аддзела гуманітарных навук” с. 534
“Записки Северо-Западного отдела русского географического общества” с. 534
Заполле -- вёска ў Аршанскім р-не с. 534
Заполле -- вёска ў Бялыніцкім р-не с. 534
Заполле -- вёска ў Віцебскім р-не с. 534
Заполле -- вёска ў Рагачоўскім р-не с. 534
Заполле -- вёска ў Слуцкім р-не с. 534
Заполле -- радовішча глін у Шумілінскім р-не с. 534
Запольскае камсамольска-маладзёжнае падполле с. 534
Запольская Габрыэля с. 534
Запруднік Янка с. 535
Запрудскі замак с. 535
заработнай платы жалезны закон с. 535
заработная плата с. 535
зарад электрычны с. 536
зарад элементарны с. 536
зарадавае спалучэнне с. 536
зарадавая цотнасць с. 536
зараду захавання закон с. 536
заразныя хваробы с. 537
Зарака-Заракоўскі Баляслаў Францавіч с. 537
заранка -- птушка с. 537
“Заранка” -- беларускае выдавецтва ў эміграцыі с. 537
“Заранка” -- дзіцячы часопіс с. 537
Заранка Сяргей Канстанцінавіч с. 537
Заранок Таццяна Піліпаўна с. 537
Заранскае радовішча глін с. 538
Зардаран Аганес Мкртычавіч с. 538
Заржэцкі Іосіф Альбертавіч с. 538
зарніца -- успышка святла на гарызонце с. 538
зарніца -- род кветкавых раслін с. 538
зародкавае развіццё с. 539
зародкавы мяшок с. 539
зародкавыя лісткі с. 539
зарубінецкая культура с. 539
Зарудны Іван Пятровіч с. 539
Зарудны Мікола с. 539
Зархі Аляксандр Рыгоравіч с. 540
Зарынь Індуліс Аўгуставіч с. 540
Зарынь Яніс Пятровіч с. 540
Зарыньш Карліс с. 541
Зарыньш Маргерс с. 541
Зарыпаў Хакім Карымавіч с. 541
Зарыцкі Аляксей Аляксандравіч с. 541
Зарыцкі Эдуард Барысавіч с. 541
Зарэмба Мікалай Іванавіч с. 541
Зарэмба Міхась с. 541
Зарэцкая Соф’я Майсееўна с. 541
Зарэцкая вінакурна-дрожджавая фабрыка с. 541
Зарэцкі Міхась с. 542
Зарэчанскі валун с. 542
Зарэчны Цімох Міронавіч с. 542
Зарэчча -- гарадскі пасёлак у Рэчыцкім р-не с. 542
Зарэчча -- вёска ў Лагойскім р-не с. 542
Зарэчча -- радовішча глін у Брэсцкім р-не с. 542
“Заря” -- рукапісны часопіс с. 542
“Заря” -- газета с. 543
засаленне глебы с. 543
засведчанне натарыяльнае с. 543
Засвірскі Троіцкі касцёл і кляштар кармелітаў с. 543
Засецкі Пётр Іванавіч с. 543
Засімовіч Ігар Сяргеевіч с. 544
Засінец Міхась Мікалаевіч с. 544
Заслаўе -- горад у Мінскім р-не с. 544
Заслаўе -- геалагічнае агаленне каля горада Заслаўе с. 545
Заслаўскае вадасховішча с. 545
заслаўская кафля с. 545
заслаўская кераміка с. 545
Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква с. 546
Заслаўскі Яўген Львовіч с. 546
Заслаўскі гісторыка-культурны запаведнік с. 546
Заслаўскі замак с. 546
Заслаўскі кляштар дамініканцаў с. 547
Заслаўскі музей рамёстваў і народных промыслаў с. 547
Заслаўскі раён с. 547
Заслаўскі фарны касцёл с. 547
заслаўскія курганныя могільнікі с. 548
Заслонаў Канстанцін Сяргеевіч с. 548
Заслонаў Раман Леанідавіч с. 548
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь с. 548
заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь с. 549
заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь с. 550
заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь с. 551
заслужаны геолаг-разведчык Беларускай ССР с. 551
заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь с. 551
заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь с. 552
заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР с. 552
заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь с. 553
заслужаны інжынер сельскай гаспадаркі Беларускай ССР с. 553
заслужаны канструктар Беларускай ССР с. 553
заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь с. 553
заслужаны майстар прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларускай ССР с. 554
заслужаны машынабудаўнік Беларускай ССР с. 554
заслужаны меліяратар Беларускай ССР с. 554
заслужаны механізатар сельскай гаспадаркі Беларускай ССР с. 554
заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларускай ССР с. 555
заслужаны настаўнік працуючай моладзі Беларускай ССР с. 555
заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь с. 555
заслужаны правізар Беларускай ССР с. 561
заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь с. 561
заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь с. 561
заслужаны работнік бытавога абслугоўвання насельніцтва БССР с. 562
заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР с. 562
заслужаны работнік гандлю і грамадскага харчавання Беларускай ССР с. 562
заслужаны работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларускай ССР с. 563
заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь с. 563
заслужаны работнік народнай адукацыі Беларускай ССР с. 564
заслужаны работнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь с. 564
заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь с. 564
заслужаны работнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларускай ССР с. 565
заслужаны работнік сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь с. 566
заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь с. 566
заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь с. 567
заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь с. 567
заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь с. 568
заслужаны рацыяналізатар Рэспублікі Беларусь с. 568
заслужаны рыбавод Беларускай ССР с. 569
заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь с. 569
заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь с. 569
заслужаны тэхнолаг Беларускай ССР с. 569
заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь с. 569
заслужаны шафёр Беларускай ССР с. 571
заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь с. 571
заслужаны энергетык Беларускай ССР с. 571
заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь с. 571
заснавальніцкая акцыя с. 572
заснавальніцкі прыбытак с. 572
заснавальніцкія затраты с. 572
заснавальніцтва с. 572
Засоўеўскі скарб с. 572
Заспіцкі Андрэй Міхайлавіч с. 572
Засуліч Вера Іванаўна с. 5
засухаўстойлівасць с. 5
Засценскі Леанід Сямёнавіч с. 6
засцерагальнае ўзбраенне с. 6
засцерагальнік с. 6
засцерагальны экранны фільтр с. 7
засцярога ад зброі масавага знішчэння с. 7
засцярога супраць іанізавальнага выпрамянення с. 7
затапленне с. 7
Затаўканюк Мікалаш с. 7
Затонскага камісія с. 8
заточны станок с. 8
затрыманне с. 8
затуханне ваганняў с. 8
Затыркевіч-Карпінская Ганна Пятроўна с. 8
Зауральская раўніна с. 8
Заўрыеў Віктар Рыгоравіч с. 8
Заўялкаў Афанасій Георгіевіч с. 8
Захава Барыс Яўгенавіч с. 8
захавання законы с. 9
захавання прынцыпы с. 9
“Захад-Усход” с. 9
Захар Дзмітрый Андрэевіч с. 9
Захарава Вольга Сцяпанаўна с. 9
Захараў Аляксандр Раманавіч с. 9
Захараў Андрыян Дзмітрыевіч с. 9
Захараў Васіль Кірылавіч с. 10
Захараў Веньямін Міхайлавіч с. 10
Захараў Георгій Няфёдавіч с. 10
Захараў Георгій Фёдаравіч с. 10
Захараў Іван Антонавіч с. 10
Захараў Іван Кузьміч с. 10
Захараў Канстанцін Фёдаравіч с. 10
Захараў Марк Анатолевіч с. 10
Захараў Мацвей Васілевіч с. 10
Захараў Расціслаў Уладзіміравіч с. 10
Захараў Сяргей Сцяпанавіч с. 11
Захараў Уладзімір Рыгоравіч с. 11
Захарка Васіль Іванавіч с. 11
Захаркін Іван Рыгоравіч с. 11
Захарчэня Барыс Пятровіч с. 11
Захарынскі Вячаслаў Адамавіч с. 11
Захарэвіч Марыя Георгіеўна с. 11
Захарэўскі Аляксандр Сцяпанавіч с. 12
Західава Лютфі с. 12
Захлеўны Леанід Канстанцінавіч с. 12
Заходне-Антарктычная складкавая вобласць с. 12
Заходне-Аўстралійскае цячэнне с. 12
Заходне-Аўстралійская катлавіна с. 12
Заходне-Афрыканская правінцыя баксітаў с. 12
Заходне-Беларуская правінцыя с. 13
заходнебеларускі друк с. 13
Заходне-Грэнландскае цячэнне с. 14
Заходне-Еўрапейская маладая платформа с. 14
Заходнееўрапейскі Саюз с. 14
Заходне-Індыйскі хрыбет с. 14
Заходне-Канадскі нафтагазаносны басейн с. 14
Заходне-Карэйскі заліў с. 14
Заходне-Маладушынскае радовішча нафты с. 14
Заходне-Пантыйскія горы с. 14
заходнерусізм с. 14
Заходне-Сасноўскае радовішча нафты с. 15
Заходне-Сахалінскія горы с. 15
Заходне-Сібірская нафтагазаносная правінцыя с. 15
Заходне-Сібірская пліта с. 15
Заходне-Сібірская раўніна с. 15
Заходне-Сібірскі артэзіянскі басейн с. 16
Заходне-Эстонскі архіпелаг с. 16
Заходні бераг ракі Іардан с. 16
Заходні Берлін с. 16
Заходні камітэт 1862-65 с. 16
Заходні камітэт пры Мінскім аддзяленні Паўночнага банка с. 16
заходні перанос паветраных мас с. 16
Заходні праход с. 17
Заходні раён абароны 1918 с. 17
Заходні Саян с. 17
Заходні ўнутраны нафтагазаносны басейн с. 17
Заходні ўчастак атрадаў заслоны с. 17
Заходні фронт 1915-18 с. 17
Заходні фронт 1919-24 с. 17
Заходні фронт 1941-44 с. 17
Заходні хрыбет с. 18
Заходні штаб партызанскага руху с. 18
Заходні шэльфавы ледавік с. 18
заходніх вятроў цячэнне с. 18
Заходнія Альпы с. 18
Заходнія Гаты с. 18
Заходнія Карпаты с. 19
Заходнія Румынскія горы с. 19
Заходнядзвінская ваенная флатылія с. 19
Заходняе Самоа с. 19
Заходня-Цішкаўскае радовішча нафты с. 20
Заходняя Азія с. 20
Заходняя аператыўная група ЦК КП(б)Б с. 20
Заходняя армія 1918-19 с. 20
Заходняя асобая ваенная акруга с. 20
Заходняя Аўстралія с. 20
Заходняя Беларусь с. 20
Заходняя Бенгалія с. 23
Заходняя Бярэзіна с. 23
Заходняя Віргінія с. 23
Заходняя вобласць с. 23
Заходняя Дзвіна с. 23
Заходняя камуна с. 24
Заходняя Кардыльера Андаў с. 24
Заходняя Рымская імперыя с. 24
Заходняя Сахара с. 24
Заходняя Сібір с. 24
Заходняя Украіна с. 25
Заходняя экспедыцыя па асушэнні балот с. 25
захоп электронны с. 25
зацвярдзелыя зычныя с. 25
Зацітава Слабада с. 25
Зацэпін Аляксандр Сяргеевіч с. 26
Зацэпін Георгій Цімафеевіч с. 26
Зацэпін Мікалай Мікалаевіч с. 26
Зачорнае возера с. 26
Заяц -- сузор’е с. 26
“Заяц” -- беларускі народны танец с. 26
Заяц Леанард Іосіфавіч с. 27
Заяц Мікалай Емяльянавіч с. 27
Заяц Сцяпан Іванавіч с. 27
“Заяц-бяляк” с. 27
Збанацкі Юрый Аліферавіч с. 27
Збароў -- гарадзішча ў Рагачоўскім р-не с. 27
Збароў -- вёска ў Рагачоўскім р-не с. 27
Збароў -- геалагічнае агаленне ў Рагачоўскім р-не с. 27
Збароўскі Эдуард Іосіфавіч с. 28
збожжавыя культуры с. 28
збожжасховішча с. 28
збожжаўборачны камбайн с. 28
“Збор дзяржаўных грамат і дагавораў” с. 29
“Збор дзяржаўных і прыватных актаў” с. 29
“Збор дэкрэтаў, указаў прэзідэнта і пастаноў урада Рэспублікі Беларусь” с. 29
“Збор законаў Беларускай ССР, указаў прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР” с. 29
“Збор законаў Расійскай імперыі” с. 29
“Збор літоўскіх законаў з 1389 да 1529” с. 29
“Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь” с. 29
“Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі” с. 29
“Збор старажытных грамат і актаў гарадоў: Вільні, Коўна, Трок” с. 30
“Збор старажытных грамат і актаў гарадоў Мінскай губерні” с. 30
Збораўскі дагавор 1649 с. 30
зборна-маналітныя канструкцыі с. 30
“Зборнікі Рускага гістарычнага таварыства” с. 30
зборныя канструкцыі с. 30
Збродаў Георгій Паўлавіч с. 30
зброя -- устройствы і прадметы, прызначаныя для паражэння жывой ці іншай цэлі, юрыдычны тэрмін с. 30
зброя -- састаўная частка ўзбраення с. 30
зброя масавага знішчэння с. 31
Збунінскае возера с. 32
“Збюр вядомосьці до антрополёгіі краёвэй” с. 32
звадкаванне газаў с. 32
Званае возера -- возера ў Полацкім р-не ў басейне ракі Званіца с. 33
Званае возера -- возера ў Полацкім р-не ў басейне ракі Свіна с. 33
званец -- род кветкавых раслін с. 33
Званец -- вёска ў Рагачоўскім р-не с. 33
Званец -- біялагічны заказнік у Драгічынскім р-не с. 33
званні воінскія с. 34
званні ганаровыя Рэспублікі Беларусь с. 34
Званок Аляксандр Міхайлавіч с. 35
Званское возера с. 35
зварачнае абсталяванне с. 36
зварка выбухам с. 37
зварка трэннем с. 37
зварное злучэнне с. 37
зварныя канструкцыі с. 37
зварот металаў с. 37
зваротнае водакарыстанне с. 37
зваротнае скрыжаванне с. 37
зваротная паслядоўнасць с. 37
зваротны тыф с. 37
Зварыкіна Кіра Аляксееўна с. 37
Звездачотаў Мікалай Пятровіч с. 37
зверабойны промысел с. 38
Зверава Наталля Маратаўна с. 38
зверагадоўля с. 38
зверападобныя с. 38
Звераў Анатоль Цімафеевіч с. 39
Звінагродскі Барыс Фёдаравіч с. 39
звон -- самагучальны ўдарны інструмент с. 40
“Звон” -- газета с. 40
Звонак Алесь с. 40
звычаёвае права с. 40
звычайныя дыферэнцыяльныя ўраўненні с. 41
звышвысокачастотная тэхніка с. 41
звышгалактыка с. 41
звышгукавое цячэнне с. 41
звышновыя зоркі с. 41
звышправаднікі с. 41
звышправоднасць с. 41
звышправодны магніт с. 42
звыштонкая структура с. 42
звышурочная работа с. 42
звышцвёрдыя матэрыялы с. 42
звышцякучасць с. 42
Звяждоўскі Людвік Міхайлавіч с. 42
звязаны стан с. 42
звязаныя ваганні с. 42
звязаныя сістэмы с. 42
“Звязда” -- газета с. 42
звязда -- атрыбут каляднай абраднасці с. 43
“Звязда прасветлая” с. 43
Звярко Міхаіл Мартынавіч с. 43
Звяркоў Яфрэм Іванавіч с. 43
Звяровіч Эдмунд Іванавіч с. 43
Звяруга Яраслаў Генрыхавіч с. 44
Звярынае возера с. 44
звярыны стыль с. 44
Згажэліцкі дагавор 1950 с. 45
згвалтаванне с. 45
Згіроўскі Антон Антонавіч с. 45
згонна-нагонныя з’явы с. 45
Згуртаванне беларусаў Вялікабрытаніі с. 46
Згуртаванне беларусаў Канады с. 46
Згуртаванне беларуска-амерыканскіх ветэранаў с. 46
Згуртаванне беларускіх жанчын Канады с. 46
Згуртаванне беларускіх мастакоў і ўмельцаў с. 46
Згурыды Аляксандр Міхайлавіч с. 46
згусанне крыві с. 46
згушчальнікі с. 47
здабыванне кораня с. 47
здабыўная прамысловасць с. 47
Зданевіч Міхаіл Аляксандравіч с. 47
Здановіч Аляксандр с. 47
Здановіч Гаўрыіл Станіслававіч с. 47
Здановіч Іван Усцінавіч с. 47
Здановіч Ігнат Аляксандравіч с. 47
здзельная аплата працы с. 48
Здзітава -- вёска ў Бярозаўскім р-не на р. Дарагабуж с. 48
Здзітава -- вёска ў Бярозаўскім р-не каля ракі Ясельда с. 48
Здзітаўская абарона 1944 с. 48
здрабняльнік кармоў с. 48
“Здравоохранение” с. 49
здрада дзяржаве с. 49
Зеваэс Аляксандр с. 49
Зевін Якаў Давыдавіч с. 49
Зеебек Томас с. 49
Зеебека з’ява с. 49
Зееман Пітэр с. 50
Зеемана з’ява с. 50
З’езд беларускіх дэлегатаў Віленшчыны і Гродзеншчыны с. 50
З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый с. 50
З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый і партый с. 50
з’езд народных дэпутатаў СССР с. 50
З’езд настаўнікаў Мінскай губерні 1906 с. 50
З’езд настаўнікаў Мінскай губерні 1917 с. 50
З’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці с. 51
з’езды ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту 1917 с. 51
з’езды воінаў-беларусаў с. 51
з’езды Саветаў с. 51
Зейска-Бурэінская раўніна с. 51
Зейскае вадасховішча с. 51
Зеландыя -- востраў у Балтыйскім моры с. 51
Зеландыя -- гістарычная правінцыя ў Нідэрландах с. 51
Зеленагурскае ваяводства с. 51
Зельвяровіч Аляксандр с. 51
Зелязей Віктар Адамавіч с. 51
Зелянкова Ганна Паўлаўна с. 53
Зелянкоў Анатоль Ізотавіч с. 53
Зелянское возера с. 53
зелянушка -- рыба с. 53
зелянушка -- птушка с. 53
Зембінскі бой 1943 с. 53
Зембінскі раён с. 53
Зембрых Марчэла с. 53
Земдэга Карл Янавіч с. 54
землекарыстанне с. 54
землепраходцы с. 54
землетрасенне с. 55
землеўладанне с. 55
землеўпарадкаванне с. 56
землечарпальны снарад с. 56
землязнаўства с. 56
земляная груша с. 56
земляное палатно с. 56
земляны арэх с. 57
земляны заяц с. 57
земляны міндаль с. 57
земляныя арэшкі с. 57
земляныя блохі с. 57
земляныя работы с. 57
земляныя чэрві с. 57
земляробства с. 57
земляробства і кармоў беларускі НДІ с. 58
землярыйныя машыны с. 58
землясосны снарад с. 58
Земпер Готфрыд с. 59
Земска-гарадскі саюз с. 59
земская ізба с. 59
земская медыцына с. 59
Земская рэформа 1864 с. 59
земская рэформа Івана IV с. 59
земская статыстыка с. 60
земскі ўчастковы начальнік с. 60
земскія павіннасці с. 60
земскія саборы с. 60
земскія школы с. 60
Зенгер Эйген с. 61
Зенеўскі валун с. 61
Зенефельдэр Алоіз с. 61
зенітальныя дажджы с. 61
зенітная адлегласць с. 61
зенітны артылерыйскі комплекс с. 61
зенітны ракетны комплекс с. 62
зеніт-тэлескоп с. 62
Зенобія Септымія с. 62
Зераўшанскі хрыбет с. 62
зернеачышчальна-сушыльны комплекс с. 63
зернеачышчальныя машыны с. 63
зернебабовыя культуры с. 63
зернепагрузчык с. 63
зернесушылка с. 63
Зерфюс Бернар с. 63
Зефір -- грэчаскі бог с. 64
зефір -- баваўняная тканіна; разнавіднасць пасцілы с. 64
Зефіраў Аляксей Пятровіч с. 64
Зібель Генрых фон с. 64
зігаморфная кветка с. 64
Зігмандзі Рыхард с. 64
Зігфрыдан Іван с. 65
Зіеданіс Імант Янавіч с. 65
Зізаній Лаўрэнцій с. 65
Зізаній Стафан с. 65
Зільберберг-Скупнік Яўгенія Уладзіміраўна с. 66
Зільберглейт Марк Аронавіч с. 66
Зільберт Фёдар Фёдаравіч с. 66
Зіма Міласлаў с. 66
зімавальная яма с. 66
зімавальны арэал с. 66
Зіматкін Сяргей Міхайлавіч с. 66
зімаўстойлівасць с. 66
Зіменка Аляксандр Іванавіч с. 69
Зіменка Тамара Гардзееўна с. 69
Зіміёнка Анатоль Рыгоравіч с. 69
Зімін Аляксандр Аляксандравіч с. 69
зімнезялёныя расліны с. 69
“Зімовае чараўніцтва” с. 69
“Зімовы лес” с. 69
зімовыя алімпійскія гульні с. 70
зімовыя віды спорту с. 70
зімовыя песні с. 70
зімоўка жывёл с. 70
Зімянін Міхаіл Васілевіч с. 70
Зінавенка Галіна Уладзіміраўна с. 70
Зінгер Іцхак с. 70
Зінін Мікалай Мікалаевіч с. 71
Зінкевіч Марыя Міронаўна с. 71
Зіновіч Зігмунд Казіміравіч с. 71
Зіноўеў Рыгор Яўсеевіч с. 71
Зіноўеў Сцяпан с. 71
Зінчанка Анатоль Іванавіч с. 71
Зіньковіч Мітрафан Іванавіч с. 72
Зія-уль-Хак Махамад с. 72
злакавыя мухі с. 72
Златава Людміла Іванаўна с. 72
Златагораў Павел Самойлавіч с. 72
Златаўрацкі Мікалай Мікалаевіч с. 72
Златні-Пясыцы с. 73
Злацін Яфім Ізраілевіч с. 73
злачыннасць прафесійная с. 73
злачынствы воінскія с. 73
злачынствы дзяржаўныя с. 73
злачынствы службовыя с. 73
злачынствы супраць асобы с. 74
злачынствы супраць грамадскай бяспекі, грамадскага парадку і здароўя насельніцтва с. 74
злачынствы супраць жыцця і здароўя, свабоды і годнасці асобы с. 74
злачынствы супраць палітычных, працоўных, жыллёвых і іншых правоў грамадзян с. 74
злачынствы супраць парадку кіравання с. 74
злачынствы супраць правасуддзя с. 74
злачынствы супраць уласнасці с. 74
злачынствы ў сферы прадпрымальніцтва і іншай гаспадарчай дзейнасці с. 75
злаякасная катаральная гарачка с. 75
злаякасная пухліна с. 75
злаякасны ацёк с. 75
злаякасны гнілец с. 75
Злобін Сцяпан Паўлавіч с. 76
злучальная тканка с. 77
Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі с. 77
Злучаны банк с. 77
Злучаны беларуска-амерыканскі дапамогавы камітэт с. 77
Злучаныя правінцыі с. 77
Злучаныя правінцыі Цэнтральнай Амерыкі с. 77
Злучаныя Штаты Амерыкі с. 77
злучная хвароба с. 92
злучэнне -- астранамічны панятак с. 93
злучэнне -- граматычны панятак с. 93
злучэнне вайсковае с. 93
злучэнне хімічнае с. 93
злучэнні ўключэння с. 93
“Змаганне” -- легальная арганізацыя працоўных Заходняй Беларусі с. 93
“Змаганне” -- газета с. 93
Змагар Алесь с. 94
“Змагарная Францыя” с. 94
Змаевіч Мацвей Хрыстафоравіч с. 94
змазачна-ахаладжальныя вадкасці с. 94
змазачнае масла с. 94
змазачныя матэрыялы с. 94
Змай Ёванавіч с. 94
змеегалоўнік с. 95
змеі-яйцаеды с. 95
змены моўныя с. 95
змест і форма с. 96
змешаны здабытак с. 96
змеявік -- род кветкавых раслін с. 96
змеявік -- мінерал с. 96
змеяшыйныя чарапахі с. 97
Змігродскі Канстанцін Антонавіч с. 97
Змудзінскі Генадзь Яўгенавіч с. 97
змякчаючыя адказнасць акалічнасці с. 97
змякчэнне зычных с. 98
змяя-акулярніца с. 98
Знаёмы Сяргей с. 98
знак таварны с. 98
знакавая тэорыя мовы с. 98
знакі адрознення с. 99
знакі астранамічныя і астралагічныя с. 99
знакі дарожныя с. 99
знакі матэматычныя с. 99
знакі прыпынку с. 99
знакі хімічныя с. 100
Знаменка -- вёска ў Брэсцкім р-не с. 100
Знаменка -- вёска ў Лагойскім р-не с. 100
“Знамя юности” с. 100
Знамяроўскага У. выдавецтва с. 100
значэнне і сэнс с. 100
значэнне слова с. 100
знешнегандлёвыя банкі с. 101
знешнеэканамічныя сувязі с. 101
знешні гандаль с. 101
знешняе і ўнутранае с. 101
знешняя лінгвістыка с. 101
знішчальныя батальёны с. 102
зоаантрапанозы с. 102
зоагеаграфічнае раянаванне с. 102
зоагеаграфічныя карты с. 103
Зогавіч Радаван с. 103
Зограф Захарый с. 103
золата -- хімічны элемент с. 104
золата -- каштоўны метал с. 104
золата самароднае с. 104
золата сусальнае с. 105
золатавалютныя рэзервы с. 105
Зомбарт Вернер с. 105
Зомерфельд Арнольд с. 105
зона -- прастора паміж межамі с. 105
зона -- музычны тэрмін с. 105
зона праводнасці с. 106
зона санітарнай аховы с. 106
зона экалагічнай рызыкі с. 106
зонд -- медычны інструмент; метэаралагічны шар; стрыжань для пошуку мін; металічны электрод с. 106
“Зонд” -- серыя касмічных апаратаў с. 106
Зондскі праліў с. 107
Зондскія астравы с. 107
Зоненталь Адольф фон с. 107
зоны геаграфічныя с. 107
зоны ландшафтныя с. 108
зоны прыродныя с. 108
зоны фізіка-геаграфічныя с. 108
Зораў Міхаіл Абрамавіч с. 108
зоркі -- нябесныя целы с. 109
“Зоркі” -- дзіцячы часопіс с. 109
зорная астраномія с. 112
зорная велічыня с. 113
зорныя асацыяцыі с. 113
зорныя каталогі с. 113
зорныя скопішчы с. 113
Зорын Мікалай Анфілохіевіч с. 113
Зорын Усевалад Уладзіміравіч с. 113
Зосік Анатоль Ільіч с. 114
Зошчанка Міхаіл Міхайлавіч с. 114
Зражэўскі Васіль Іванавіч с. 114
зрубная культура с. 114
зрух -- від пругкай дэфармацыі с. 114
зрух -- перамяшчэнне блокаў горных парод с. 114
зубаапрацоўчы станок с. 115
зубавымяральныя прылады с. 115
зубарэзны інструмент с. 115
Зубаў Аляксандр Васілевіч с. 116
Зубаў Канстанцін Аляксандравіч с. 116
Зубаў Рыгор Мікітавіч с. 116
Зубкі -- вёска ў Клецкім р-не с. 116
Зубкі -- вёска ў Лёзненскім р-не с. 116
Зубкова Зінаіда Пятроўна с. 116
Зубковіч Эльза Робертаўна с. 116
Зубкоў Уладзімір Анатолевіч с. 116
Зубовіч Вячаслаў Ксенафонтавіч с. 117
Зубовіч Дзмітрый Дзмітрыевіч с. 117
Зубовіч Канстанцін Міхайлавіч с. 117
Зубрылін Павел Якаўлевіч с. 118
Зубрыцкі Іван Васілевіч с. 118
Зубрыч Дзмітрый Іванавіч с. 118
Зубрыч Іна Ігараўна с. 118
зубчастае кола с. 118
зубчастая перадача с. 118
Зудаў Вячаслаў Дзмітрыевіч с. 118
Зуева Настасся Платонаўна с. 118
Зуеў Васіль Фёдаравіч с. 118
Зуёнак Васіль Васілевіч с. 119
Зуйкоў Ігар Яўгенавіч с. 119
Зулаўская вінакурна-дражджавая фабрыка с. 119
Зумакулава Танзіля Мустафаеўна с. 119
Зускін Веньямін Львовіч с. 120
Зутнер Берта фон с. 120
Зыгмунд Антоні с. 120
Зыкіна Людміла Георгіеўна с. 120
Зыкоўскае возера с. 120
Зыль Васіль Канстанцінавіч с. 120
Зыранскі вугальны басейн с. 120
Зэкаў Анатоль Мікалаевіч с. 121
Зэльвенскае вадасховішча с. 122
зэльвенская кафля с. 122
Зэльвенская Троіцкая царква с. 122
Зэльвенскі раён с. 122
Зюванаў Міхаіл Акімавіч с. 122
Зюзькоў Андрэй Ігнатавіч с. 123
Зюлькоў Пётр Маркавіч с. 123
Зябніцкі Мікалай Васілевіч с. 124
зязюліны слёзкі с. 124
зязюля -- птушка с. 124
“Зязюля” -- беларускі народны танец-гульня с. 124
Зяленін Дзмітрый Канстанцінавіч с. 125
зяленіўныя культуры с. 125
Зялёнага Мыса астравы -- архіпелаг у Атлантычным акіяне с. 125
Зялёнага Мыса Астравы -- дзяржава Каба-Вердэ с. 125
зялёнае будаўніцтва с. 125
зялёнакаменныя пароды с. 126
“зялёная рэвалюцыя” с. 126
зялёны канвеер с. 126
“зялёны патруль” с. 127
зялёныя бактэрыі с. 127
зялёныя водарасці с. 127
“зялёныя планы” с. 127
зялёныя ўгнаенні с. 127
Зялінскі Мікалай Дзмітрыевіч с. 127
Зяльдовіч Якаў Барысавіч с. 128
зямельнае права с. 128
Зямельная ліга с. 128
зямельная рэнта с. 128
зямельная ўласнасць с. 128
зямельны адвод с. 128
Зямельны кадастр с. 129
Зямельны кодэкс Рэспублікі Беларусь с. 129
зямельныя камітэты с. 129
зямельныя рэсурсы с. 129
Зямкевіч Рамуальд Аляксандравіч с. 129
Зямля -- планета Сонечнай сістэмы с. 130
зямля -- тэрытарыяльная, федэратыўная адзінка; с. 131
“Зямля і воля” -- тайная рэвалюцыйная арганізацыя 1861-64 с. 132
“Зямля і воля” -- рэвалюцыйная арганізацыя 1876-79 с. 132
“Зямля і людзі” с. 132
зямны магнетызм с. 133
Зянкевіч Леў Аляксандравіч с. 133
Зянкевіч Міхаіл Аляксандравіч с. 133
Зянковіч Фелікс Паўлавіч с. 133
Зянькевіч Рамуальд Сымонавіч с. 134
Зянькевіч Эдуард Іосіфавіч с. 134
Зянькова Ефрасіння Савельеўна с. 135
Зяньковіч Дзмітрый Анатолевіч с. 135
Зянько-Пачыкоўская Софія Сымонаўна с. 135
Зянькоўскі Васіль Васілевіч с. 135
Зярноў Сяргей Аляксеевіч с. 135
Зяцькоў Іван Паўлавіч с. 135
Іаан Беззямельны с. 136
Іаан Златавуст с. 137
Іаан Лейдэнскі с. 137
Іаан Хрысціцель с. 137
Іаванавіч Слабадан с. 137
Іагансен Вільгельм Людвіг с. 138
Іагансон Барыс Уладзіміравіч с. 138
іанізавальнае выпрамяненне с. 138
іанізацыі патэнцыял с. 138
іанізацыйная камера с. 139
іанізацыйны вакуумметр с. 139
іанійская школа с. 139
іанітная глеба с. 139
Іанічныя астравы с. 140
Іардан -- рака ў Ліване с. 140
Іардан -- гісторык 6 ст. с. 140
Іаселіяні Атар Давідавіч с. 142
Іасеміцкая даліна с. 142
Іасеміцкі нацыянальны парк с. 142
Іаскевіч Іван Фёдаравіч с. 142
Іаўчук Міхаіл Трыфанавіч с. 142
Іафан Барыс Міхайлавіч с. 142
Ібаруры Гомес Далорэс с. 142
Іберыйскае царства с. 143
іберыйска-каўказскія мовы с. 143
Іберыйскі паўвостраў с. 143
Іберыйскія горы с. 143
Ібрагімава Зоя Ізмайлаўна с. 145
Ібрагімаў Мірза с. 145
Ібрагімаў Уладзіслаў Ахмедавіч с. 145
Івакін Генадзь Пятровіч с. 145
Івакін Яўген Васілевіч с. 145
Іван Рагвалодавіч с. 146
Іван Удовін сын с. 146
Іванава -- горад у Брэсцкай вобласці с. 147
Іванава -- горад у Расіі с. 147
Іванаў Аляксандр Андрэевіч с. 147
Іванаў Андрэй Іванавіч с. 148
Іванаў Вячаслаў Іванавіч с. 148
Іванаў Георгій Уладзіміравіч с. 148
Іванаў Сяргей Васілевіч с. 148
Іванаў Усевалад Вячаслававіч с. 148
Іванаўская вобласць с. 148
Іванаўскі раён с. 149
Івана-Франкоўск с. 149
Івана-Франкоўская вобласць с. 149
Іваненка Дзмітрый Дзмітрыевіч с. 150
Іваніцкая Вольга Сямёнаўна с. 150
Іванкоў Іван Аляксандравіч с. 150
Іванова Вольга Аляксееўна с. 150
Іванова Дзіна Іванаўна с. 150
Іванова Праскоўя Сцяпанаўна с. 150
Івановіч Грынь с. 150
Іваноў Аляксандр Аскольдавіч с. 150
Іваноў Аляксандр Васілевіч -- беларускі матэматык с. 150
Іваноў Аляксандр Васілевіч -- беларускі вучоны ў галіне машынабудавання с. 150
Іваноў Аляксандр Гаўрылавіч с. 150
Іваноў Аляксей Пятровіч с. 151
Іваноў Аляксей Фядосавіч с. 151
Іваноў Анатоль Васілевіч с. 151
Іваноў Анатоль Сцяпанавіч с. 151
Іваноў Андрэй Аляксеевіч с. 151
Іваноў Аркадзь Пятровіч с. 151
Іваноў Арцемій Васілевіч с. 151
Іваноў Барыс Георгіевіч с. 151
Іваноў Вадзім Ціханавіч с. 151
Іваноў Валерый Кірылавіч с. 152
Іваноў Валянцін Дзмітрыевіч с. 152
Іваноў Вячаслаў Мікалаевіч с. 152
Іваноў Дзмітрый Аляксеевіч с. 152
Іваноў Іван Іванавіч с. 152
Іваноў Ілья Іванавіч с. 152
Іваноў Канстанцін Васілевіч с. 152
Іваноў Канстанцін Канстанцінавіч с. 152
Іваноў Леанід Аляксандравіч с. 152
Іваноў Леанід Леанідавіч с. 152
Іваноў Леў Іванавіч с. 152
Іваноў Мікалай Львовіч с. 153
Іваноў Міхаіл Аляксеевіч с. 153
Іваноў Павел Іванавіч с. 153
Іваноў Сямён Варфаламеевіч с. 153
Іваноў Сяргей Несцеравіч с. 153
Іваноў Уладзімір Уладзіміравіч с. 153
Іваноў Уладзімір Усцінавіч с. 154
Іваноў Фёдар Мікалаевіч с. 154
Іваноў Юрый Сцяпанавіч с. 154
Іваноў Яўген Аляксеевіч с. 154
Іваноў Яўген Пятровіч с. 154
Іваноў-Вано Іван Пятровіч с. 154
Іваноў-Казельскі Мітрафан Трафімавіч с. 154
Іваноў-Крамской Аляксандр Міхайлавіч с. 155
Іваноўскі Вацлаў Леанардавіч с. 155
Іваноўскі Дзмітрый Іосіфавіч с. 155
Іваноўскі Уладзімір Іванавіч с. 155
Іваноўскі Уладзімір Мікалаевіч с. 155
Іваноўскі Яўген Піліпавіч с. 155
Іванчанка Валянцін Мацвеевіч с. 155
Іванчанка Яўген Іванавіч с. 155
Іванчаў Светамір Тодараў с. 156
Іванчэнкаў Аляксандр Сяргеевіч с. 156
Іванькова Валянціна Уладзіміраўна с. 156
Іваньскі цукровы завод с. 156
Іванюк Уладзімір Рыгоравіч с. 156
Івасюк Александру с. 156
Івахнішын Юрый Мікалаевіч с. 156
Івацэвіцкі раён с. 157
Івашка Мядзведжае вушка с. 157
Івашкевіч Яраслаў с. 158
Івашкоў Леанід Пятровіч с. 158
Івашуцін Пётр Іванавіч с. 158
Івашчанка Фёдар Іванавіч с. 158
Івашын Васіль Уладзіміравіч с. 158
Івашын Уладзімір Рыгоравіч с. 158
Івінская Таццяна Міхайлаўна с. 159
Івінскі Міхаіл Аўрамавіч с. 159
Івіцкі Андрэй Ігнатавіч с. 159
Івуценка Мікалай Іванавіч с. 159
Івянецкае ўзвышша с. 160
Івянецка-Налібоцкая партызанская зона с. 160
івянецкая кераміка с. 160
Івянецкі Аляксееўскі касцёл с. 160
Івянецкі касцёл і кляштар францысканцаў с. 160
Ігар Святаславіч с. 161
Ігельстром Канстанцін Густававіч с. 161
Ігнатоўскі Усевалад Макаравіч с. 162
Ігнаценка Аляксандр Пятровіч с. 162
Ігнаценка Іларыён Мяфодзьевіч с. 162
Ігнаценка Рыгор Канстанцінавіч с. 163
Ігнаценка Трафім Дзянісавіч с. 163
Ігнацішчаў Руслан Міхайлавіч с. 163
Ігнацьеў Еўдакім с. 163
Ігнацьеў Рудольф Веньямінавіч с. 163
Ігнацьеў Руф Гаўрылавіч с. 163
Ігнацьеў Яўген Аляксеевіч с. 163
Ігольнага мыса цячэнне с. 164
ігумен -- настаяцель праваслаўнага манастыра с. 164
Ігумен -- горад Чэрвень с. 164
Ігуменскі павет с. 164
Ігумнаў Канстанцін Мікалаевіч с. 165
Ідаль Эдуард Антонавіч с. 165
Ідальга Мігель с. 165
Ідзанакі і Ідзанамі с. 165
Ідзкоўскі Адам с. 165
Ідзу-Банінскі жолаб с. 166
Ідолта -- возера ў Міёрскім р-не с. 166
Ідолта -- вёска ў Міёрскім р-не с. 166
ідэаграфічнае пісьмо с. 167
ідэаграфічны слоўнік с. 167
ідэал эстэтычны с. 167
ідэальная вадкасць с. 169
ідэальны крышталь с. 169
ідэальных тыпаў тэорыя с. 169
Ідэйская пячора с. 169
Ідэн Роберт Энтані с. 169
ідэнтыфікацыя -- апазнаванне, устанаўленне тоеснасці аб’ектаў с. 169
ідэнтыфікацыя -- крыміналістычны тэрмін с. 170
Іельскі універсітэт с. 170
Іена-Аўэрштэцкая бітва 1806 с. 170
Іенскія рамантыкі с. 170
іерархія -- тып структурных адносін с. 170
іерархія -- супадпарадкаванне сістэм Сусвету с. 170
іератычнае пісьмо с. 171
іерогліфаў тэорыя с. 171
Іерусалімскі Мікалай Дзмітрыевіч с. 172
Іжакевіч Іван Сідаравіч с. 173
Іжорскае ўзвышша с. 173
Іжорская зямля с. 173
ізаамілавы спірт с. 173
ізабарны працэс с. 173
Ізабелінская суконная фабрыка с. 174
ізабутылавы спірт с. 174
ізаляваны пункт с. 174
ізаляваныя органы с. 174
ізалятар электрычны с. 174
ізаляцыйная машына с. 175
ізаляцыйныя маслы с. 175
ізаляцыйныя матэрыялы с. 175
ізаляцыя -- у біялогіі с. 175
ізаляцыя -- у тэхніцы і будаўніцтве с. 175
ізамарфізм -- у геалогіі с. 176
ізамарфізм -- у матэматыцы с. 176
ізамарфізм -- у мовазнаўстве с. 176
ізамарфізм і гомамарфізм с. 176
ізамерыя атамных ядраў с. 176
ізапрапілавы спірт с. 176
ізапрапілбензол с. 176
ізапрэнавыя каўчукі с. 177
ізатанічныя растворы с. 177
ізатапічная інварыянтнасць с. 177
ізатапічны спін с. 177
ізатопная храналогія с. 177
ізатопны абмен с. 177
ізатопныя індыкатары с. 177
ізатэрмічная апрацоўка с. 178
ізатэрмічны працэс с. 178
ізахорны працэс с. 178
ізахроннасць ваганняў с. 178
ізаэлектрычны пункт с. 178
Ізбішча -- вёска ў Лагойскім р-не с. 179
Ізбішча -- археалагічныя помнікі ў Лагойскім р-не с. 179
Ізборнікі Святаслава с. 179
“Известия Армейского Совета депутатов X армии” с. 179
“Известия военно-революционного комитета III армии” с. 179
“Известия Минского Совета рабочих и солдатских депутатов” с. 180
“Известия Мозырского Совета рабочих и солдатских депутатов” с. 180
“Известия ЦК КПСС” с. 180
Ізворска-Елізар’ева Маргарыта Мікалаеўна с. 180
Ізмайлава Галія Баязітаўна с. 180
Ізмайлава Людміла Канстанцінаўна с. 180
Ізмайлаў Аляксандр Яфімавіч с. 181
Ізобаў Мікалай Аляксеевіч с. 181
Ізох Уладзімір Васілевіч с. 181
ізраільска-арабскія войны с. 188
Ізраільскае царства с. 188
Ізраільскі культурна-інфармацыйны цэнтр с. 188
Ізраіцель Неса Абрамаўна с. 188
Ізюмаў Мікалай Андрэевіч с. 188
Ізяслаў -- князь навагрудскі ў 13 ст. с. 189
Ізяслаў -- князь полацкага роду ў 12 ст. с. 189
Ізяслаў -- беларускі эмігранцкі рэлігійны і грамадскі дзеяч с. 189
Ізяслаў Васількавіч с. 189
Ізяслаў Глебавіч с. 189
Ізяслаў Мсціславіч с. 189
Ізяслаў Святаполчыч с. 189
Ізяслаў Уладзіміравіч с. 189
Ізяслаў Яраславіч с. 189
Ізяслаўскае княства с. 189
Іказненскі замак с. 189
Іказнь -- возера ў Браслаўскім р-не с. 190
Іказнь -- вёска ў Браслаўскім р-не с. 190
Іканаборскае паўстанне 1566 с. 190
Іканійскі султанат с. 192
Іканскі музей народнай славы с. 193
Ікар -- старажытнагрэчаскі міфалагічны персанаж с. 193
Ікар -- малая планета с. 193
Ікаў Канстанцін Мікалаевіч с. 193
іксодавыя кляшчы с. 194
Ілавайскі Дзмітрый Іванавіч с. 195
Ілжэдзмітрый II с. 195
Іліндзенскае паўстанне 1903 с. 196
Ілінойс -- рака ў ЗША с. 196
Ілінойс -- штат у ЗША с. 196
Ілінойскі водны шлях с. 196
Ілінойскі вугальны басейн с. 196
Ілінойскі нафтагазаносны басейн с. 197
Ілірыйскія правінцыі с. 197
Ілія -- рака ў Мінскай вобласці с. 197
Ілліч-Світыч Уладзіслаў Маркавіч с. 197
“Иллюстрация” -- часопіс, выдаваўся ў Пецярбургу ў 1845-49 гг. с. 197
“Иллюстрация” -- часопіс, выдаваўся ў Пецярбургу ў 1858-63 гг. с. 198
Ілорын -- горад у Нігерыі с. 198
Ілтнер Эдгар Карлавіч с. 198
Ільін Аляксандр Мікалаевіч с. 199
Ільін Віктар Макаравіч с. 199
Ільін Іван Аляксандравіч с. 199
Ільіна Алена Георгіеўна с. 199
Ільіна Анегіна Ягораўна с. 199
Ільіна Лідзія Аляксандраўна с. 199
Ільіна Наталля Іосіфаўна с. 199
Ільіноў Анатоль Уладзіміравіч с. 200
Ільінская Таіса Паўлаўна с. 200
Ільінскі Аляксандр Канстанцінавіч с. 200
Ільінскі Ігар Уладзіміравіч с. 200
Ільінскі Міхаіл Аляксандравіч с. 200
Ільінскі Рыгор Андрэевіч с. 201
Ількевіч Георгій Іванавіч с. 201
Ількевіч Мікалай Мікалаевіч с. 201
Ільменскі запаведнік с. 201
ільноапрацоўка с. 202
ільноапрацоўчыя машыны с. 202
ільноўборачныя машыны с. 202
ільняная прамысловасць с. 203
ільняная тканіна с. 203
Ільская стаянка с. 203
Ільф І. і Пятроў Я. с. 203
Ільханаў дзяржава с. 203
Ільчанка Аляксандр Елісеевіч с. 204
Ільючонак Пётр Вікенцьевіч с. 204
Ільюшчыц Канстанцін Мікалаевіч с. 204
Ільюшын Іван Макаравіч с. 204
Ільюшын Сяргей Уладзіміравіч с. 204
Ільянскі сельскагаспадарчы тэхнікум с. 204
Ільянскі шклозавод с. 204
Ільяшэвіч Мікалай с. 204
Ільяшэвіч Хведар с. 204
Ільяшэвіч Яўгенія Вячаславаўна с. 205
ілювіяльны гарызонт с. 205
Ілямніцкі Петар с. 206
імавернае і верагоднае с. 206
імавернасная логіка с. 206
імавернасны працэс с. 207
імавернасцей тэорыя с. 207
імавернасць тэрмадынамічная с. 207
Іманаў Лютфіяр Муслім с. 208
Імандраўскае вадасховішча с. 208
іманентная філасофія с. 208
Іматака жалезны пояс с. 208
Імдзінская вайна 1592-98 с. 209
Імерман Карл Лебрэхт с. 209
імерсійная сістэма с. 209
імерсійны метад с. 209
Імерэцінскае царства с. 209
імерэцінская культура с. 209
Імператарскі палац с. 210
імператыўная норма с. 211
імперскія гарады с. 211
“Імперыял кемікал індастрыс лімітэд” с. 211
імпульс нервовы с. 214
імпульс электрычны с. 214
імпульсная апрацоўка с. 215
імпульсная лямпа с. 215
імпульсная мадуляцыя с. 215
імпульсная тэрапія с. 215
імпульсная тэхніка с. 215
імунаглабуліны с. 216
імунапаталогія с. 216
імунітэт -- у праве с. 216
імунітэт -- у жывёл і чалавека с. 216
імунітэт раслін с. 217
Імшанецкі Аляксандр Аляксандравіч с. 217
інавацыйны банк с. 218
іназінфосфарныя кіслоты с. 218
Інанішвілі Рэваз Канстанцінавіч с. 218
Інашвілі Аляксандр Іовіч с. 218
Інбер Вера Міхайлаўна с. 219
інвазійныя хваробы с. 219
інварыянт -- у матэматыцы с. 219
інварыянт -- у структурнай лінгвістыцы с. 219
інварыянтнасць -- нязменнасць с. 220
інварыянтнасць -- у фізіцы, нязменнасць аб’екта адносна пэўных пераўтварэнняў с. 220
інвентарная рэформа 1840-50-х гадоў с. 220
інвентарызацыя с. 221
інверсія -- у мовазнаўстве с. 221
інверсія -- у біялогіі с. 221
інверсія -- у геалогіі с. 221
інверсія -- у матэматыцы с. 221
інверсія -- у фізіцы с. 221
інверсія геамагнітнага поля с. 221
інверсія ландшафтаў с. 222
інверсія тэмпературы с. 222
інвестыцыйная палітыка с. 222
інвестыцыйны банк с. 222
інвестыцыйны інстытут с. 223
Інгалд Крыстафер с. 223
інгібітары хімічныя с. 223
Інгрыд Крыстэнсен бераг с. 223
інгрэсійныя берагі с. 223
Інда даліны цывілізацыя с. 225
індаарыйскія мовы с. 225
Інда-Гангская раўніна с. 225
індаеўрапеістыка с. 225
індаеўрапейскія мовы с. 225
Індакітай Французскі с. 226
індалілвоцатная кіслата с. 226
Інда-Малайская біягеаграфічная вобласць с. 226
інданезійская мова с. 227
індапакістанцы с. 233
Індастанская платформа с. 234
індуктыўнае супраціўленне с. 235
індуктыўнасці вымяральнік с. 235
індуктыўнасці шпуля с. 235
індуктыўны метад с. 235
індукцыйная вымяральная сістэма с. 235
індукцыйная логіка с. 236
індукцыйная печ с. 236
індукцыйная шпуля с. 236
індукцыйны нагрэў с. 236
індукцыйны паскаральнік с. 236
індукцыя -- у логіцы с. 236
індукцыя -- у фізіцы с. 236
індукцыя -- у фізіялогіі с. 236
Індура -- вёска ў Гродзенскім р-не с. 237
Індура -- гарадзішча ў Гродзенскім р-не с. 237
Індурскае радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу і пяску с. 237
Індурскі Троіцкі касцёл с. 237
індустрыялізацыя с. 237
індустрыяльнае грамадства с. 238
індустрыяльнае масла с. 238
індустрыяльна-педагагічныя ўстановы с. 238
індуцыраванае выпрамяненне с. 238
індывідуальнае навучанне с. 238
індывідуальнасць с. 239
індывідуальная вытворчасць с. 239
індывідуальная мова с. 239
індывідуальная працоўная дзейнасць с. 239
індывідуальная псіхалогія с. 239
індывідуальны адбор с. 239
індывідуальныя сродкі засцярогі с. 239
Індыгірская нізіна с. 240
індыгоідныя фарбавальнікі с. 240
індыйскае народнае паўстанне 1857-59 с. 240
індыйскае пісьмо с. 240
Індыйская платформа с. 240
Індыйскі акіян с. 241
Індыйскі нацыянальны кангрэс с. 243
індыйскія бегуны с. 243
індыйскія каноплі с. 243
індыйскія мовы с. 243
індыкатар радыеактыўнасці с. 244
індыкатарныя расліны с. 244
індыкатары хімічныя с. 244
індыкі свойскія с. 244
індыктыён вялікі с. 245
індэкс -- пералік чаго-небудзь; умоўнае абазначэнне; лічбавы паказчык с. 255
індэкс -- матэматычны тэрмін с. 255
“Індэкс забароненых кніг” с. 255
індэкс кошту жыцця с. 255
індэкс пакупной здольнасці с. 255
індэкс узроўню жыцця с. 255
індэксны метад с. 256
індэн-кумаронавыя смолы с. 256
інерцыйны рухавік с. 257
інерцыяльная сістэма адліку с. 257
“Инженерно-физический журнал” с. 258
інжынернае абсталяванне с. 258
інжынерная геалогія с. 258
інжынерная псіхалогія с. 258
інжынерныя войскі с. 258
інжынерныя збудаванні с. 258
ініцыіруючыя выбуховыя рэчывы с. 259
Інка Гарсіласа дэ ла Вега с. 259
інкарпараваныя мовы с. 259
інкрымінаванне с. 261
інкрэторныя залозы с. 261
інкубацыйны перыяд с. 262
Інс Томас Харпер с. 262
Інсараў Іван Анісімавіч с. 262
інсітнае мастацтва с. 262
інспекцыі працы с. 264
інструментазнаўства с. 264
інструменталізм с. 264
інструментальная музыка с. 264
інструментальная прамысловасць с. 265
інструментальная сталь с. 265
інструментоўка с. 265
Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі с. 265
Інстытут беларусаведы с. 265
Інстытут беларусаведы імя Льва Сапегі с. 266
Інстытут беларускай культуры с. 266
Інстытут біяарганічнай хіміі с. 267
Інстытут біяхіміі с. 267
Інстытут геалагічных навук с. 267
Інстытут генетыкі і цыталогіі с. 267
Інстытут гісторыі с. 267
Інстытут гісторыі партыі с. 267
Інстытут гуманітарных даследванняў Аспена с. 268
Інстытут заалогіі с. 268
Інстытут літаратуры с. 268
Інстытут малекулярнай і атамнай фізікі с. 268
Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору с. 268
Інстытут матэматыкі с. 269
Інстытут механікі металапалімерных сістэм с. 269
Інстытут міжнароднага права с. 270
Інстытут мікрабіялогіі с. 270
Інстытут мовазнаўства с. 270
Інстытут надзейнасці машын с. 270
Інстытут праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі с. 270
Інстытут праблем энергетыкі с. 270
Інстытут прыкладной оптыкі с. 271
Інстытут прыкладной фізікі с. 271
Інстытут радыебіялогіі с. 271
Інстытут радыеэкалагічных праблем с. 271
Інстытут радыяцыйных фізіка-хімічных праблем с. 271
Інстытут рускай літаратуры (Пушкінскі дом) с. 272
Інстытут сацыялогіі с. 272
Інстытут сельскай і лясной гаспадаркі с. 272
Інстытут сучасных ведаў с. 272
Інстытут тэхналогіі металаў с. 272
Інстытут тэхнічнай акустыкі с. 272
Інстытут тэхнічнай кібернетыкі с. 272
Інстытут фізіка-арганічнай хіміі с. 273
Інстытут фізіка-тэхнічны с. 273
Інстытут фізікі с. 273
Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў с. 274
Інстытут фізіялогіі с. 274
Інстытут філасофіі і права с. 274
Інстытут фотабіялогіі с. 274
Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава с. 274
Інстытут эканомікі с. 275
Інстытут эксперыментальнай батанікі с. 275
Інстытут электронікі с. 275
інстытуты чырвонай прафесуры с. 275
інстытуцыяналізм с. 275
інтанацыя -- у мовазнаўстве с. 276
інтанацыя -- у музыцы с. 276
інтарэсу тэорыя с. 277
інтрадукцыя -- частка музычнага твора с. 278
інтрадукцыя -- перасяленне асобных відаў жывёл і раслін за межы іх натуральнага арэала с. 278
інтразанальнасць с. 278
інтразанальная расліннасць с. 278
інтрузіўныя горныя пароды с. 278
інтэгравальнае прыстасаванне с. 279
інтэгра-дыферэнцавальнае прыстасаванне с. 279
інтэграл -- адно з асноўных паняццяў матэматыкі с. 279
“Інтэграл” -- беларускае навукова-вытворчае аб’яднанне с. 279
інтэграл імавернасці с. 280
інтэгральнае злічэнне с. 280
інтэгральнае ўраўненне с. 280
інтэгральная оптыка с. 280
інтэгральная схема с. 280
інтэграцыя -- аб’яднанне асобных частак у адно цэлае с. 280
інтэграцыя -- біялагічны тэрмін с. 281
інтэграцыя сацыяльная с. 281
інтэграцыя эканамічная с. 281
інтэлект штучны с. 281
інтэлектуалізм с. 282
інтэлектуальная праца с. 282
інтэлектуальная ўласнасць с. 282
інтэнданцкая служба с. 282
інтэнсіўнасць выпрамянення с. 282
інтэнсіўнасць гуку с. 282
інтэнсіўнасць працы с. 282
інтэнсіфікацыя с. 283
інтэнсіфікацыя вытворчасці с. 283
інтэрарэцэптары с. 283
інтэрвал -- суадносіны двух гукаў па вышыні с. 283
інтэрвал -- перапынак, адлегласць паміж чым-небудзь; мноства лікаў на прамой у матэматыцы; велічыня ў тэорыі адноснасці с. 283
інтэр’ер жывёлы с. 285
інтэркалярны рост с. 286
“Інтэркосмас” с. 286
інтэрлінгвістыка с. 286
інтэрметалічныя злучэнні с. 286
Інтэрнацыянал 1-ы с. 286
Інтэрнацыянал 2-і с. 287
“Інтэрнацыянал 2 ½” с. 287
Інтэрнацыянал 3-і с. 287
“Інтэрнацыянал 4-ы” с. 287
інтэрнацыяналізацыя с. 287
інтэрнацыяналізацыя вытворчасці с. 287
інтэрнацыяналізм с. 287
інтэрнацыяналізмы с. 288
інтэрнацыянальныя брыгады с. 288
інтэрніраванне с. 288
“Інтэрнэшанал бізнес мэшынс карпарэйшэн” с. 288
інтэрпаляцыйная формула с. 288
інтэрпаляцыя і эктрапаляцыя с. 288
інтэрпрэтацыя -- вытлумачэнне; сукупнасць сэнсаў с. 289
інтэрпрэтацыя -- гукавая рэалізацыя нотнага тэксту с. 289
інтэрсексуальнасць с. 289
“Інтэрспадарожнік” с. 289
інтэрстыцыяльныя клеткі с. 289
інтэрферэнцыя -- у біялогіі с. 290
інтэрферэнцыя -- у мовазнаўстве с. 290
інтэрферэнцыя святла с. 290
інтэрферэнцыя хваль с. 290
інтэрыярызацыя с. 291
інфаркт міякарда с. 291
Інфармацыі і маркетынгу аграпрамысловага комплексу беларускі навуковы цэнтр с. 291
інфармацыі тэорыя с. 291
інфармацыйна-навучальны цэнтр с. 291
інфармацыйнае агенцтва с. 292
інфармацыйнае грамадства с. 292
Інфармацыйнае тэлеграфнае агенцтва Расіі с. 292
інфармацыйная тэхналогія с. 292
інфармацыйны пошук с. 292
інфармацыйныя мовы с. 292
інфекцыйная анемія коней с. 293
інфекцыйная вадзянка с. 293
інфекцыйныя хваробы чалавека с. 293
інфекцыйныя хваробы жывёл с. 293
інфекцыйныя хваробы раслін с. 293
Інфельд Леапольд с. 293
інфраструктура с. 294
інфраструктура рынку с. 294
інфрачырвонае выпрамяненне с. 294
інфрачырвоная дэфектаскапія с. 295
інфрачырвоная спектраскапія с. 295
інфрачырвоная тэхніка с. 295
іншаземныя слабоды с. 296
іншамоўных слоў слоўнік с. 296
іншамоўныя словы с. 296
Іода Ірына Антонаўна с. 296
іонаабменныя смолы с. 297
іонная праводнасць с. 297
іонная тэорыя ўзбуджэння с. 297
іонныя крышталі с. 298
іонныя прылады с. 298
Іорскае пласкагор’е с. 298
Іосіфа-Валакаламскі манастыр с. 299
Іоська Міхаіл Іванавіч с. 299
Іофе Абрам Фёдаравіч с. 299
Іофе Барыс Ісакавіч с. 299
Іофе Эмануіл Рыгоравіч с. 299
Іпа-Вішанскае балота с. 299
Іпалітаў-Іванаў Міхаіл Міхайлавіч с. 300
Іпатава Вольга Міхайлаўна с. 300
Іпацьеў Аляксандр Мікалаевіч с. 301
Іпацьеў Віктар Аляксандравіч с. 301
Іпацьеў Уладзімір Мікалаевіч с. 301
Іпацьеўскі летапіс с. 301
Іпсіланці Аляксандр Канстанцінавіч с. 302
Іравадзійская раўніна с. 302
Іракская рэвалюцыя 1958 с. 307
іракскія арабы с. 307
Ірана-іракская вайна 1980-88 с. 314
Іранскае нагор’е с. 314
Іранская рэвалюцыя 1905-11 с. 314
Іранская рэвалюцыя 1978-79 с. 315
Іранскі Азербайджан с. 315
ірацыянальнае ўраўненне с. 315
ірацыянальны выраз с. 315
ірацыянальны лік с. 315
Ірвінг Вашынгтон с. 316
Ірвінг Джон Уінслаў с. 316
Іргер Юлій Маркавіч с. 316
іржаўныя грыбы с. 316
Іркуцкае таварыства беларускай культуры с. 317
Іркуцкая вобласць с. 317
Ірландскае мора с. 318
Ірландскае паўстанне 1641-52 с. 318
Ірландскае паўстанне 1916 с. 318
Ірландская канфедэрацыя с. 318
ірландская мова с. 318
Ірландская рэспубліканская армія с. 318
ірландскі алень с. 319
Ірландыя -- востраў у складзе Брытанскіх астравоў с. 319
Ірландыя -- дзяржава ў Заходняй Еўропе с. 319
Ірмінгера цячэнне с. 324
Ірншаў тэарэма с. 325
іроі-камічная паэма с. 325
Іртыш-Караганда канал с. 325
Ірчан Міраслаў с. 325
ірыгацыя -- арашэнне с. 325
ірыгацыя -- лячэбная працэдура с. 325
Ірынін Барыс Сяргеевіч с. 325
Іса -- рака ў Баранавіцкім р-не с. 326
Іса -- возера ў Гарадоцкім р-не с. 326
Ісаакян Аветык Саакавіч с. 326
Ісаевіч Галіна Анатолеўна с. 326
Ісаевіч Леанід Аляксандравіч с. 326
Ісаенка Уладзімір Фёдаравіч с. 326
Ісаеў Аляксей Мікалаевіч с. 326
Ісаеў Рыгор Пракопавіч с. 326
Ісаеў Ягор Аляксандравіч с. 327
Ісаёнак Марыя Іванаўна с. 327
Ісаёнак Мікалай Іосіфавіч с. 327
Ісакава Ніна Сяргееўна с. 327
Ісакадзе Ліяна Аляксандраўна с. 327
Ісакаў Георгій Пятровіч с. 327
Ісакаў Іван Сцяпанавіч с. 327
Ісакіеўскі сабор с. 328
Ісакоўскі Міхаіл Васілевіч с. 328
Ісанін Мікалай Мікітавіч с. 328
Ісаўрыйская дынастыя с. 328
Ісачанка Аляксандр Васілевіч с. 328
Ісачанка Аляксандр Лаўрынавіч с. 328
Ісачанка Уладзімір Рыгоравіч с. 329
Ісачоў Аляксандр Анатолевіч с. 329
Ісачэнка Анатоль Рыгоравіч с. 329
Ісачэнка Барыс Лаўрэнцьевіч с. 329
Ісікава Такубоку с. 329
іскавая даўнасць с. 330
Іскаліеў Сундуткалі с. 330
Іскандэр Фазіль Абдулавіч с. 330
Іскандэраў Адыль Рза с. 330
“Искра” -- сатырычны часопіс с. 330
“Искра” -- першая агульнарасійская палітычная газета с. 330
“Іскра” -- газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў Заходняй Беларусі с. 330
іскравая камера с. 330
іскравы разрад с. 330
“Іскры Скарыны” с. 331
“Искусство кино” с. 331
Ісламскі банк развіцця с. 331
ісландская дэпрэсія с. 331
ісландская мова с. 331
ісландскі пясочнік с. 332
ісландскі шпат с. 332
Ісленьеў Іван Іванавіч с. 334
Ісмагілаў Загір Гарыпавіч с. 334
Ісмаіла Самані маўзалей с. 334
іспана-амерыканская вайна 1898 с. 335
іспанская мова с. 344
Іспанская рэвалюцыя 1931-39 с. 345
Іспанская сацыялістычная рабочая партыя с. 346
Іспанская спадчына с. 346
Іспанская фаланга с. 347
іспанскія рэвалюцыі 19 стагоддзя с. 347
Істмійскія гульні с. 347
Істоміна Аўдоцця Ільінічна с. 347
“Историк-марксист” с. 348
“Исторические записки” с. 348
“Исторический архив” с. 348
“Исторический вестник” с. 348
“Исторический журнал” с. 348
“История СССР” с. 348
“История фабрик и заводов” с. 348
ісфаханская школа с. 349
Ісхакбаева Шушано Аўнераўна с. 349
Ісык-Кульская катлавіна с. 350
Ісык-Кульскі запаведнік с. 350
італа-грэчаская вайна 1940-41 с. 350
італа-турэцкая вайна 1911-12 с. 350
італа-эфіопская вайна 1895-96 с. 350
італа-эфіопская вайна 1935-36 с. 350
італійскія мовы с. 350
італьянская кампанія 1943-45 с. 363
Італьянская канфедэрацыя прафсаюзаў працоўных с. 363
італьянская мова с. 363
Італьянская сацыялістычная партыя с. 363
“Італьянская энцыклапедыя навук, літаратуры і мастацтва” с. 364
італьянскі паход Банапарта 1796-97 с. 364
італьянскій паход Суворава 1799 с. 364
італьянскія войны с. 364
італьянскія гусі с. 364
італьянскія курапаткавыя куры с. 364
Іткіна Марыя Лявонаўна с. 365
Іудзейскае царства с. 366
Іудзейская вайна 66-73 с. 366
Іўеўская мячэць с. 367
Іўеўскі касцёл і кляштар бернардзінцаў с. 367
Іфланд Аўгуст Вільгельм с. 368
Іхэтуаньскае паўстанне с. 369
Іціна Ларыса Вівіянаўна с. 369
Іцэнка-Кушынга хвароба с. 369
Ічынская сопка с. 369
Ішантураева Сара Абдурахманаўна с. 369
Ішкалдскі Троіцкі касцёл с. 369
Ішкашымскі хрыбет с. 370
Ішлінскі Аляксандр Юльевіч с. 370
Ішчалнаўскі Троіцкі касцёл с. 370
Ішчанка Уладзімір Іванавіч с. 371
Ішымава Аляксандра Восіпаўна с. 371
Ішымская раўніна с. 371
ішэмічная хвароба сэрца с. 371
іянеўская культура с. 371
Іяўлевіч Ігнацій с. 371
Йелаўстонскі нацыянальны парк с. 372
йеменскія арабы с. 374
Йенбайскае паўстанне 1930 с. 374
Йорк -- мыс у Аўстраліі с. 375
Йорк -- горад у Вялікабрытаніі с. 375
Йорк -- горад у ЗША с. 375
Йыгі Олеў Адавіч с. 375
каапераванне вытворчасці с. 377
кааператыўны гандаль с. 377
кааператыўныя банкі с. 377
кааперацыя працы с. 377
каардынатная вымяральная машына с. 378
каардынатная сетка с. 378
каардынатограф с. 378
каардынацыйная сувязь с. 378
Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады с. 378
каардынацыйны лік с. 378
каардынацыйныя злучэнні с. 378
Каба Генадзь Якаўлевіч с. 379
Кабак Сяргей Львовіч с. 380
Кабакова Ларыса Віктараўна с. 380
Кабаковіч Ала Канстанцінаўна с. 380
Кабакоўска-Малецкае радовішча мелу с. 380
кабала -- даўгавое абавязацельства; прыгнёт с. 380
кабала -- містычная плынь у іудаізме с. 380
Кабалеўскі Дзмітрый Барысавіч с. 380
Кабалье Мантсерат с. 381
кабальныя кнігі с. 381
кабальныя халопы с. 381
Кабанаў Віктар Аляксандравіч с. 381
кабанская культура с. 381
Кабардзіна-Балкарыя с. 382
Кабат -- італьянскія мараплаўцы с. 383
Кабатнікава Вера Рафаілаўна с. 383
Кабац Эўгеніюш с. 383
Кабачнік Марцін Ізрайлевіч с. 384
Кабашнікаў Віталь Паўлавіч с. 384
Кабашнікаў Канстанцін Паўлавіч с. 384
Кабелач Міласлаў с. 384
кабелеўкладчык с. 384
кабелешукальнік с. 385
кабельнае судна с. 385
кабельнае тэлебачанне с. 385
кабельная лінія сувязі с. 385
кабельная лінія электраперадачы с. 386
кабельная муфта с. 386
кабельная тэорыя с. 386
Кабердзін Радзіслаў Васілевіч с. 386
Кабзарэўскі Павел Сямёнавіч с. 386
Кабзон Іосіф Давыдавіч с. 386
Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь с. 387
кабінецкія землі с. 387
Кабірава Лютфія Рашыджанаўна с. 387
Кабішчар Барыс Яфімавіч с. 387
Каблукоў Іван Аляксеевіч с. 387
Кабрал Амілкар с. 387
Кабул -- рака ў Афганістане с. 388
Кабул -- сталіца Афганістана с. 388
Кабулава Саадат с. 388
Кабуладзе Сяргей Саламонавіч с. 388
Кабушкін Іван Канстанцінавіч с. 388
Кабушкін Мікалай Іванавіч с. 389
Кабылінскае возера с. 389
Кабыльніцкі бой 1942 с. 389
Кабылянскае балота с. 389
Кабылянская Вольга Юльянаўна с. 389
Кавабата Ясунары с. 389
Кавалгін Вадзім Міхайлавіч с. 390
Кавалевіч Эдуард Вікенцьевіч с. 390
Каваленка Анатоль Якаўлевіч с. 390
Каваленка Віктар Антонавіч с. 390
Каваленка Кірыла Аляксеевіч с. 390
Каваленка Сяргей Анісімавіч с. 390
Каваленка Сяргей Пятровіч с. 390
Каваленка Эдуард Пятровіч с. 390
Каваленка Юрый Іванавіч с. 390
Каваленка Якаў Раманавіч с. 391
кавалентная сувязь с. 391
Каваленя Аляксандр Дзмітрыевіч с. 391
кавалер ордэна Славы трох ступеней с. 391
Кавалерава Вера Ільінічна с. 391
Кавалеўская Софія с. 392
Кавалеўская Софія Васілеўна с. 392
Кавалеўскі Аляксандр Ануфрыевіч с. 392
Кавалеўскі Вікенцій Баляслававіч с. 392
Кавалеўскі Віктар Мікалаевіч с. 392
Кавалеўскі Восіп Міхайлавіч с. 392
Кавалеўскі Георгій Ціханавіч с. 392
Кавалеўскі Максім Максімавіч с. 392
Кавалеўскі Уладзімір Ануфрыевіч с. 393
Кавалеўскі Ягор Пятровіч с. 393
Кавалёва Галіна Аляксандраўна с. 393
Кавалёва Яўгенія Антонаўна с. 393
Кавалёнак Уладзімір Васілевіч с. 393
Кавалёў Аляксандр Аляксандравіч с. 393
Кавалёў Анатоль Анатолевіч с. 394
Кавалёў Анатоль Фёдаравіч с. 394
Кавалёў Апанас Фёдаравіч с. 394
Кавалёў Дзяніс Сцяпанавіч с. 394
Кавалёў Іван Кірылавіч с. 394
Кавалёў Іван Сідаравіч с. 394
Кавалёў Іосіф Несцеравіч с. 395
Кавалёў Мікалай Андрэевіч с. 395
Кавалёў Мікалай Кузьміч с. 395
Кавалёў Мікіта Рыгоравіч с. 395
Кавалёў Міхаіл Васілевіч с. 395
Кавалёў Міхаіл Міхайлавіч с. 395
Кавалёў Павел Нічыпаравіч с. 395
Кавалёў Піліп Іванавіч с. 395
Кавалёў Рыгор Сямёнавіч с. 395
Кавалёў Сяргей Валер’евіч с. 395
Кавалёў Сяргей Іванавіч с. 396
Кавалёў Сяргей Мікітавіч с. 396
Кавалёў Яраслаў Мікітавіч с. 396
Кавалі -- вёска ў Бабруйскім р-не с. 396
Кавалі -- вёска ў Лёзненскім р-не с. 396
“Кавалі” -- беларускі народны танец с. 396
Кавалік Сяргей Піліпавіч с. 396
Каваліні П’етра с. 396
Каваль Васіль Пятровіч с. 396
Кавальканці Алберту с. 397
Кавальканці Гвіда с. 397
кавальска-прэсавая вытворчасць с. 397
кавальска-штамповачны аўтамат с. 397
кавальская зварка с. 397
Кавальскі Мікалай Паўлавіч с. 397
Кавальскі Уладзімір Антонавіч с. 397
кавальскі інструмент с. 397
Кавальчанка Іван Дзмітрыевіч с. 398
Кавальчук Валерый Віктаравіч с. 398
Кавальчук Людміла Мікалеўна с. 398
Кавальчук Уладзімір Мікалаевіч с. 398
Кавальчык Міхаіл Станіслававіч с. 398
Кавалюк Аўгіння с. 398
Каваляровіч Ежы с. 399
Каварскі Феліцыян Шчэнсны с. 399
каварыянтнасць с. 399
каварыянтныя метады с. 399
Кавас Катэрына Альбертавіч с. 399
Кавелін Канстанцін Дзмітрыевіч с. 399
Кавендыш Генры с. 399
Кавендышская лабараторыя с. 399
Кавеньяк Луі Эжэн с. 399
Каверскі Эдуард Аўрэліянавіч с. 400
Каверын Веніямін Аляксандравіч с. 400
Кавецка-Грычова Алодзія с. 400
Кавільян Педра с. 400
Кавязін Мікалай Аляксандравіч с. 401
Кавязіна Марыя Уладзіміраўна с. 401
Кавячынскі Мацей с. 401
Кагадзееў Аляксей Пятровіч с. 401
Каган Алег Майсеевіч с. 402
Каган Эля Шоламавіч с. 402
Каган Юрый Майсеевіч с. 402
Каганец Карусь с. 402
Кагановіч Лазар Майсеевіч с. 402
кагатная гніль с. 403
Кагор -- горад у Францыі с. 403
кагор -- гатунак віна с. 403
Кагуценка Аляксандр Гаўрылавіч с. 403
Кагэлнічану Міхаіл с. 403
Кадамцаў Барыс Барысавіч с. 404
Каданчык Сяргей Мікалаевіч с. 404
кадастр радовішчаў і праяўленняў карысных выкапняў с. 404
Кадачнікаў Павел Пятровіч с. 404
Каджарская дынастыя с. 405
Каджаян Акоп Карапетавіч с. 405
Кадлубак Вінцэнты с. 405
Кадорскі хрыбет с. 406
кадравая армія с. 406
кадравая сістэма с. 406
Кадыраў Міхаіл Анатолевіч с. 407
Кадыраў Пірымкул с. 407
Кадыская канстытуцыя 1812 с. 407
кадыфікацыя Юстыніяна с. 407
кадэцкі корпус с. 407
Кажадуб Іван Мікітавіч с. 408
Кажан-Гарадоцкая Мікалаеўская царква с. 408
Кажанёўскі Юзаф с. 409
Кажарская Ларыса Рыгораўна с. 409
Кажгаліеў Шамгон Сагіддзінавіч с. 409
Кажлаеў Мурад Магамедавіч с. 409
Кажура Леў Міхайлавіч с. 409
Кажушкаўскі канал с. 410
Кажынскі Мацей с. 410
Кажэўнікаў Аляксандр Міхайлавіч с. 410
Кажэўнікаў Вадзім Міхайлавіч с. 410
каза -- прыстасаванне для лоўлі рыбы; драўляная мерка зямельных участкаў с. 410
“каза” -- гульня-паказ і маска-персанаж с. 410
“Каза” -- беларускі народны танец с. 411
Казак Мікалай Станіслававіч с. 411
Казакевіч Данііл Васілевіч с. 411
Казакевіч Мікалай Канстанцінавіч с. 411
Казакевіч Павел Канстанцінавіч с. 411
Казакова Рыма Фёдараўна с. 412
Казакоў Аляксандр Мікалаевіч с. 412
Казакоў Барыс Іванавіч с. 412
Казакоў Васіль Іванавіч с. 412
Казакоў Мацвей Фёдаравіч с. 412
Казакоў Мікалай Іванавіч с. 413
Казакоў Міхаіл Міхайлавіч с. 413
Казакоў Міхаіл Эмануілавіч с. 413
Казакоў Міхась с. 413
Казакоў Юрый Іванавіч с. 413
Казакоў Юрый Паўлавіч с. 413
Казалупаў Сямён Мацвеевіч с. 413
“Казане руске схізматычнэ” с. 413
Казанлыкская грабніца с. 414
казанлыкская ружа с. 414
Казанскае ханства с. 414
“казанская змова” с. 414
Казанскі Барыс Аляксандравіч с. 414
Казанскі Віктар Мікалаевіч с. 414
Казанскі сабор с. 414
Казанскі універсітэт с. 415
казанскія паходы 1545-52 с. 415
Казанцаў Аляксандр Пятровіч с. 415
Казанцаў Барыс Дзмітрыевіч с. 415
Казарскі Аляксандр Іванавіч с. 416
казахская мова с. 416
Казахскі дробнасопачнік с. 416
казацкія летапісы с. 424
казацкія песні с. 424
Казачкоў Эдуард Ашэравіч с. 424
“Казачок” -- беларускі народны танец с. 425
Казачэнка Васіль Паўлавіч с. 425
Казачэнка Мікалай Міхайлавіч с. 425
Казбегі Аляксандр с. 425
Казбярук Уладзімір Міхайлавіч с. 425
Казей Марат Іванавіч с. 426
Казелка Канстанцін Кандратавіч с. 426
Казённае возера с. 426
Казённая палата с. 426
Казіміроўскі Саламон Савельевіч с. 427
Казімірская Іна Іванаўна с. 427
Казін Васіль Васілевіч с. 427
Казінец Ісай Паўлавіч с. 427
Казінец Міхаіл Антонавіч с. 427
казкі пра жывёл с. 428
Казланюк Пятро с. 429
Казлова Вольга Васілеўна с. 429
Казлова Ніна Іванаўна с. 429
Казлова Раіса Міхайлаўна с. 429
Казловіцкае радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу с. 429
Казловіч Анатоль Мікалаевіч с. 429
Казловічы -- вёска ў Калінкавіцкім р-не с. 429
Казловічы -- вёска ў Слуцкім р-не с. 429
Казлоў Аляксей Васілевіч с. 429
Казлоў Анатоль Сяргеевіч с. 429
Казлоў Арсен Яўхімавіч с. 430
Казлоў Валерый Паўлавіч с. 430
Казлоў Валерый Сяргеевіч с. 430
Казлоў Васіль Іванавіч с. 430
Казлоў Вілорый Аляксеевіч с. 430
Казлоў Георгій Кірылавіч с. 430
Казлоў Герман Віктаравіч с. 430
Казлоў Іван Іванавіч с. 430
Казлоў Мікалай Геліевіч с. 430
Казлоў Мікалай Сямёнавіч с. 431
Казлоў Міхаіл Фёдаравіч с. 431
Казлоў Пётр Кузьміч с. 431
Казлоў Пётр Міхайлавіч с. 431
Казлоў Фёдар Піліпавіч с. 431
Казлоў Юрый Канстанцінавіч с. 431
Казлоў Яўген Кузьміч с. 431
Казлоўская Людміла Васілеўна с. 431
Казлоўская Наталля Віталеўна с. 431
Казлоўскі Аляксандр Сцяпанавіч с. 431
Казлоўскі Антон Ігнатавіч с. 431
Казлоўскі Віктар Іванавіч с. 432
Казлоўскі Восіп Антонавіч с. 432
Казлоўскі Іван Сямёнавіч с. 432
Казлоўскі Ігнат Ігнатавіч с. 432
Казлоўскі Іосіф Вікенцьевіч с. 432
Казлоўскі Мікалай Кузьміч с. 432
Казлоўскі Міхаіл Іванавіч с. 433
Казлоўскі Міхаіл Ціханавіч с. 433
Казлоўскі Павел Паўлавіч с. 433
Казлоўскі Павел Рыгоравіч с. 433
Казлоўскі Уладзімір Іосіфавіч с. 433
Казлоўскі Уладзіслаў с. 433
Казлоўшчына -- гарадскі пасёлак у Дзятлаўскім р-не с. 433
Казлоўшчына -- вёска ў Пастаўскім р-не с. 433
Казлоўшчынскі парк с. 433
Казлоўшчынскі раён с. 434
казлы -- млекакормячыя жывёлы с. 434
Казлы -- вёска ў Нясвіжскім р-не с. 434
казначэйская пазыка с. 434
казначэйскія абавязацельствы с. 434
Казубоўскі Валянцін Міхайлавіч с. 434
казуліцкія баі 1943, 1945 с. 435
Казура Станіслаў с. 435
Казыра Аляксандр Аляксеевіч с. 435
Казыра Леанід Аляксеевіч с. 435
Казырэўскі Іван Пятровіч с. 436
Казько Віктар Апанасавіч с. 436
Казьма Пражскі с. 436
Казьма Пруткоў с. 436
Казьмін Пётр Міхайлавіч с. 436
Казьянкаўскі скарб с. 436
Казьянскі замак с. 436
казьянскія баі 1942 с. 437
казяльцовакветныя с. 437
Каірская канферэнцыя 1943 с. 439
Каірскі халіфат с. 439
Кайгарадаў Аляксей Іванавіч с. 439
Кайгародаў Дзмітрый Нічыпаравіч с. 439
Каймакоў Пётр Васілевіч с. 440
Кайман астравы с. 440
кайманавыя рыбы с. 440
кайназойская эратэма (група) с. 440
кайраккумская культура с. 441
какаінавы куст с. 442
Каканава Нявена с. 442
Какандскае паўстанне 1873-76 с. 442
Какандская аўтаномія с. 442
какільнае ліццё с. 443
какільная машына с. 443
Какінакі Уладзімір Канстанцінавіч с. 443
Каклен Бенуа Канстан с. 443
Какорынаў Аляксандр Піліпавіч с. 443
Какорыцкія балоты с. 443
какосавая пальма с. 443
Какосавыя астравы с. 443
Какоўцаў Уладзімір Мікалаевіч с. 444
какошнік -- старажытны рускі галаўны ўбор с. 444
какошнік -- архітэктурны элемент с. 444
Какурын Мікалай Яўгенавіч с. 445
Какчэтаўскія азёры с. 446
Какшараў Мікалай Іванавіч с. 446
кала -- кветкавая расліна с. 446
кала -- кветкавая расліна, тое, што капытнік с. 446
Калабаеў Алефцін Мікалаевіч с. 446
калабарацыяністы с. 446
Калабрыя -- паўвостраў на поўдні Італіі с. 446
Калабрыя -- вобласць у Італіі с. 446
Калавандзін Барыс Андрэевіч с. 446
калагенавыя валокны с. 447
калагенавыя хваробы с. 447
Калагэн Леанард с. 447
Каладзе Карло Раждзенавіч с. 447
Каладзінскі Міхаіл Аляксандравіч с. 447
Каладзішчанскае патрыятычнае падполле с. 447
Каладзішчанская лесапільная фабрыка с. 447
Калайдовіч Канстанцін Фёдаравіч с. 448
Калакатроніс Тэадорас с. 448
Калакоўскі Лешак с. 448
Калам Аляксандр с. 448
Каламіец Наталля Дзмітрыеўна с. 448
Каламійцава Таццяна Міхайлаўна с. 448
Каламінскі Якаў Львовіч с. 449
Каламірыс Маноліс с. 449
каламыйкавы верш с. 449
Каландзёнак Анатоль Іосіфавіч с. 450
каланіяльныя арганізмы с. 451
каланіяльныя водарасці с. 451
Калантай Аляксандра Міхайлаўна с. 451
Калантар Леван Аляксандравіч с. 451
калапс -- у астраноміі с. 452
калапс -- у медыцыне с. 452
Калаптур Ніна Фёдараўна с. 452
Каларада -- плато ў Кардыльерах Паўночнай Амерыкі с. 452
Каларада -- рака ў ЗША і Мексіцы с. 452
Каларада -- рака ў ЗША, у штаце Тэхас с. 452
Каларада -- штат у ЗША с. 452
Каларада-Спрынгс с. 453
каларадскі бульбяны жук с. 453
Калатозаў Міхаіл Канстанцінавіч с. 455
Калатыркін Якаў Міхайлавіч с. 455
калатэральны пучок с. 455
Калачынскі Міхась с. 456
Калашнікаў Міхаіл Цімафеевіч с. 456
Калашнікаў Уладзімір Аляксандравіч с. 456
Калбасінскі лагер смерці с. 456
калган -- кветкавая расліна с. 456
Калган -- горад у Кітаі с. 456
калгаснае права с. 457
калгасна-саўгасныя тэатры с. 457
“Калгасная полька” с. 457
Калдычэўскае возера с. 457
Калдычэўскі лагер смерці с. 457
калегіі -- цэнтральныя ўстановы ў Расіі ў 18-19 ст. с. 458
калегіі -- карпарацыі асоб, звязаных агульнай прафесіяй, у Старажытным Рыме с. 458
калегія адвакатаў с. 458
калегіяльнасць с. 458
Каледзін Аляксей Максімавіч с. 458
каледонская складкавасць с. 458
калектарная машына с. 459
калектывізацыя с. 459
калектыўнае прадпрыемства с. 460
калектыўнае садоўніцтва с. 460
калектыўная бяспека с. 460
калектыўная ўласнасць с. 460
калектыўны дагавор с. 460
калектыўных паводзін тэорыя с. 461
калектыўныя сродкі засцярогі с. 461
калекцыя метэарытаў с. 461
калекцыяніраванне с. 461
Каленікаў Іван Емяльянавіч с. 461
Каленкур Арман с. 461
Каленнікаў Васіль Фёдаравіч с. 462
Калер Уладзілен Лазаравіч с. 462
Калеснік Іван Іванавіч с. 462
Калеснік Станіслаў Вікенцьевіч с. 462
Калеснік Уладзімір Андрэевіч с. 462
Калеснік Уладзімір Рыгоравіч с. 462
Калеснікаў Віталь Леанідавіч с. 463
Калеснікаў Віталь Міхайлавіч с. 463
Калеснікаў Іван Сцяпанавіч с. 463
Калеснікаў Павел Міхеевіч с. 463
Калеснікаў Пімен Рыгоравіч с. 463
Калечыц Алена Генадзеўна с. 463
калібровачная інварыянтнасць с. 463
Калігула Гай Юлій с. 464
калізійнае права с. 464
калізія -- супярэчнасць, разыходжанне інтарэсаў, імкненняў с. 464
калізія -- сутыкненне вялізных літасферных пліт або кантынентаў с. 464
калійная салетра с. 465
калійныя ўгнаенні с. 465
Калікінскі Аляксандр Арсенавіч с. 465
Каліна Клаўдзія Канстанцінаўна с. 466
калінеарныя вектары с. 466
Калінін Анатоль Веньямінавіч с. 466
Калінін Анатоль Іосіфавіч с. 466
Калінін Анатоль Сямёнавіч с. 466
Калінін Мікалай Арцёмавіч с. 466
Калінін Міхаіл Іванавіч с. 466
Калінін Пётр Захаравіч с. 466
Калінінград -- горад у Расіі, цэнтр Калінінградскай вобласці с. 467
Калінінград -- горад у Расіі, у Маскоўскай вобласці с. 467
Калінінградская вобласць с. 467
Калінінскае камсамольска-маладзёжнае падполле с. 467
Калінінская акруга с. 467
Калінінскі павет с. 467
Калінкавіцкае патрыятычнае падполле с. 467
Калінкавіцка-Мазырская аперацыя 1944 с. 468
Калінкавіцкі раён с. 468
Калінкавіцкі скарб с. 468
калінкавіцкі строй с. 468
калінкавіцкія ручнікі с. 469
Калінкін Міхаіл Герасімавіч с. 469
Калінковіч Мікалай Мікалаевіч с. 469
Калінкоўскі Сцяпан Антонавіч с. 469
Каліннікаў Васіль Сяргеевіч с. 469
Каліноўская Валянціна Фёдараўна с. 470
Каліноўская Таццяна Антонаўна с. 470
Каліноўскі Валяр’ян Валяр’янавіч с. 470
Каліноўскі Віктар Сямёнавіч с. 470
Каліноўскі Канстанцін Браніслававіч с. 470
Каліноўскі Кастусь с. 470
Каліноўскі Юзаф Андрэевіч с. 471
Каліноўскіх бібліятэка с. 471
Калітоўская Клаўдзія Фёдараўна с. 471
Каліфарнійскае цячэнне с. 471
Каліфарнійская даліна с. 472
каліфарнійская шэрая парода с. 472
Каліфарнійскі заліў с. 472
Каліфарнійскі універсітэт с. 472
каліфарнійскія нафтагазаносныя басейны с. 472
Каліфорнія -- паўвостраў у Мексіцы с. 472
Каліфорнія -- штат у ЗША с. 472
Калішскае ваяводства с. 473
калію гідраксід с. 473
калію злучэнні с. 473
Калмагораў Андрэй Мікалаевіч с. 474
Калмакоў Юрый Паўлавіч с. 474
Калмановіч Майсей Іосіфавіч с. 474
Калманоўскі Эдуард Савельевіч с. 474
Калмансон Гілель Майсеевіч с. 474
Калмыкоў Васіль Цімафеевіч с. 476
Калмыкоў Уладзімір Мікалаевіч с. 476
калмыцкая мова с. 476
Калніньш Алфрэдс с. 476
Калніньш Альберт Пятровіч с. 476
Калніньш Эдуардс с. 477
Калнразе Валдзіс с. 477
Калодзежны Леанід Трафімавіч с. 478
Калодзежны роў с. 478
калоідная хімія с. 478
калоідныя растворы с. 478
калоідныя сістэмы с. 478
калочынская культура с. 481
Калпакова Ірына Аляксандраўна с. 481
Калпакчы Уладзімір Якаўлевіч с. 482
Калпашнікаў Генадзь Аляксандравіч с. 482
Калтанюк Уладзімір Максімавіч с. 482
Калубовіч Аўген Тодаравіч с. 482
Калуга -- горад у Расіі с. 482
Калугін Аляксей Савельевіч с. 482
Калужская вобласць с. 482
Калужскі гурток беларускай сацыялістычнай моладзі с. 483
Калумб Хрыстафор с. 483
Калумбійскае плато с. 483
Калумбійскі універсітэт с. 483
Калумбія -- рака ў Канадзе і ЗША с. 483
Калумбія -- дзяржава ў Паўднёвай Амерыцы с. 483
Калумбія -- федэральная акруга ЗША с. 486
“Калумбія” -- касмічны карабель с. 487
Калумбус -- горад у ЗША, штат Агайо с. 487
Калумбус -- горад у ЗША, штат Джорджыя с. 487
Калхідскае царства с. 487
Калхідская нізіна с. 487
Калчак Аляксандр Васілевіч с. 487
Калымскае нагор’е с. 488
Калымская нізіна с. 488
Калымскі заліў с. 488
Калыхан Леанід Іванавіч с. 488
Калышка Баляслаў Вікенцьевіч с. 489
Кальвіна Італа с. 489
кальвінісцкія школы с. 490
Кальдэрон дэ ла Барка Педра с. 490
Кальё Рыхард Янавіч с. 491
калька -- празрыстая папера с. 491
калька -- семантычнае запазычанне з іншай мовы с. 491
Кальмаева Людміла Міхайлаўна с. 491
Кальмарская вайна 1611-13 с. 492
Кальмарская унія с. 492
Кальнін Пётр Іванавіч с. 492
кальцаванне птушак с. 492
Кальцавое радовішча глін с. 492
кальцавы лазер с. 493
Кальцаты Аркадзь Мікалаевіч с. 493
Кальцова Міра Міхайлаўна с. 493
Кальцоў Аляксей Васілевіч с. 493
Кальцоў Мікалай Канстанцінавіч с. 493
Кальцоў Міхаіл Яфімавіч с. 493
кальцыевая салетра с. 493
кальцыніраваная сода с. 493
кальцыноз скуры с. 493
кальцыю гідраксід с. 494
кальцыю злучэнні с. 494
кальцыю карбід с. 494
Калэса Мікалай Філарэтавіч с. 495
Калэса Філарэт Міхайлавіч с. 495
Калюноў Уладзімір Мікалаевіч с. 495
Калючынская губа с. 495
Калягін Аляксандр Аляксандравіч с. 495
Каляда Андрэй Аляксеевіч с. 496
Каляда Андрэй Андрэевіч с. 496
Калядзіцкае радовішча мелу і глін с. 496
Калядка Лукаш Сямёнавіч с. 496
Калядка Мікалай Сяргеевіч с. 496
калядныя песні с. 496
Калядэнка Аляксандр Іванавіч с. 497
каляндар -- выданне ў выглядзе табліцы або кніжкі с. 497
каляндар -- сістэма злічэння вялікіх прамежкаў часу с. 498
каляндар надвор’я с. 498
каляндарна-абрадавая паэзія с. 498
каляндарнае планаванне с. 499
каляндарныя песні с. 499
каляровае тэлебачанне с. 500
каляровая металургія с. 500
каляровая фатаграфія с. 500
каляровыя металы с. 500
каляшчытападобныя залозы с. 500
Камайскі касцёл с. 501
каманда -- вусны загад; вайсковая арганізацыя ад 3 чалавек с. 502
каманда -- спецыяльны двайковы код с. 502
Камандорскія астравы с. 502
Каманін Мікалай Пятровіч с. 502
камар звычайны с. 502
Камаровічы -- вёска ў Петрыкаўскім р-не с. 503
Камаровічы -- вёска ў Чэрыкаўскім р-не с. 503
Камароў Алег Сідаравіч с. 503
Камароў Георгій Восіпавіч с. 503
Камароў Дзмітрый Іванавіч с. 503
Камароў Леў Іванавіч с. 503
Камароў Уладзімір Лявонавіч с. 503
Камароў Уладзімір Міхайлавіч с. 503
Камароў Уладзімір Сямёнавіч с. 503
Камароў Фадзей Фадзеевіч с. 503
Камароўская Таццяна Яўгенаўна с. 504
камароўская культура с. 504
Камароўскі Алесь Адамавіч с. 504
Камароўскі Яўген Міхайлавіч с. 504
камары-дзергуны с. 504
Камарын -- гарадскі пасёлак ў Брагінскім р-не с. 504
Камарын -- возера с. 504
Камарынскае балота с. 504
“Камарынская” с. 504
Камарынскі раён с. 504
Камаў Мікалай Ільіч с. 505
Камбаджыйская раўніна с. 505
камбайнабудаванне с. 505
камбалападобныя с. 505
Камбейскі заліў с. 505
камбікормавая прамысловасць с. 506
камбінаваная вылічальная машына с. 506
камбінаваная інверсія с. 506
камбінаваная сістэма с. 506
камбінаваны станок с. 506
камбінаторны аналіз с. 507
камбінаторныя змяненні гукаў с. 507
камбінацыйнае рассеянне святла с. 507
камбінацыйная зменлівасць с. 507
Камбураў Пётр Георгіевіч с. 510
“Камеды Франсэз” с. 510
камедыя дэль артэ с. 511
“Камедыя пра Якуба і Іосіфа, патрыярхаў” с. 511
Камейша Казімір Вікенцьевіч с. 511
Камельчык Міхаіл Сцяпанавіч с. 511
каменданцкая служба с. 511
каменданцкі час с. 511
каменеапрацоўка с. 511
Каменеў Леў Барысавіч с. 512
Каменеў Сяргей Сяргеевіч с. 512
Каменка -- комплекс археалагічных помнікаў у Рагачоўскім р-не с. 512
Каменка -- рака ў Гарадоцкім р-не с. 512
Каменка -- вёска ў Кармянскім р-не с. 512
Каменка -- вёска ў Мазырскім р-не с. 512
Каменка -- вёска ў Шчучынскім р-не с. 512
Каменкаўскае радовішча мелу -- у Крычаўскім р-не с. 512
Каменкаўскае радовішча мелу -- У Чачэрскім р-не с. 512
Каменкаўскі Антоніеўскі касцёл с. 512
каменнабалкаўская культура с. 512
каменнавугальная сістэма (перыяд) с. 513
каменнавугальная смала с. 513
каменнае ліццё с. 513
каменны вугаль с. 515
каменныя кольцы с. 515
каменныя курганы с. 515
каменныя матэрыялы і канструкцыі с. 516
каменныя могільнікі с. 516
каменныя работы с. 516
Каменскае гарадзішча с. 516
Каменская Антаніна Георгіеўна с. 517
Каменская Ніна Васілеўна с. 517
Каменскі Адам Рыгор с. 517
Каменскі Анатоль Сяргеевіч с. 517
Каменскі Антон Іосіфавіч с. 517
Каменскі Валянцін Аляксандравіч с. 517
Каменскі Васіль Васілевіч с. 517
Каменскі Генрык Міхал с. 517
Каменскі Мацей с. 518
Каменскі Міхал с. 518
Каменскі Уладзімір Георгіевіч с. 518
Каменскі Фёдар Фёдаравіч с. 518
Каменскія валуны с. 519
Каменск-Уральскі с. 519
Камень -- група археалагічных стаянак у Пінскім р-не с. 519
Камень -- вёска ў Валожынскім р-не с. 519
Камень -- вёска ў Лепельскім р-не с. 519
Камень -- вёска ў Пінскім р-не с. 519
камень -- старажытная адзінка масы с. 519
Камень Багушэвіча с. 519
Камень кахання с. 519
Камень філарэтаў с. 519
Камень-Кашырская аперацыя 1943 с. 519
каменярэзныя машыны с. 520
каменяўборачныя машыны с. 520
Камера Іван Паўлавіч с. 520
камера дэзінфекцыйная с. 521
камера згарання с. 521
камера-абскура с. 521
Камеран Верні Ловет с. 521
Камерарыус Рудольф Якаб с. 521
Камерлінг-Онес Гейке с. 521
Камерна-інструментальны ансамбль беларускага тэлебачання і радыё с. 521
камерная музыка с. 521
камерная сімфонія с. 522
камерны аркестр с. 522
Камерун -- дзяржава ў Афрыцы с. 523
Камерун -- вулканічны масіў у Афрыцы с. 525
камерцыйная тайна с. 525
камерцыйны банк с. 525
камерцыйны крэдыт с. 525
камерцыйны разлік с. 525
Каміль Мустафа с. 526
Камінгс Эдуард Эстлін с. 527
Камінская Валянціна Цімафееўна с. 527
Камінская Ларыса Мікалаеўна с. 527
Камінскі Дзмітрый Раманавіч с. 527
Камінскі Іван Іларыёнавіч с. 528
Камінскі Мсціслаў Адамавіч с. 528
Камінскі Сямён Давыдавіч с. 528
Камінскі Уладзімір Уладзіміравіч с. 528
Камісарава Марыя Іванаўна с. 528
Камісаржэўская Вера Фёдараўна с. 528
камісарскі суд с. 528
Камісарыят па беларускіх справах с. 528
камісіі мясцовых Саветаў дэпутатаў с. 528
камісіі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь с. 529
камісійны гандаль с. 529
Камісія Еўрапейскіх супольнасцей с. 529
камісія па працоўных спрэчках с. 529
камісія па справах непаўналетніх с. 529
Камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА с. 529
Камісія часовага праўлення Вялікага княства Літоўскага с. 529
Камітэт выратавання радзімы і рэвалюцыі с. 530
Камітэт выратавання рэвалюцыі Заходняга фронту с. 530
Камітэт дзяржаўнага кантролю с. 530
Камітэт дзяржаўнай бяспекі с. 530
Камітэт маладзёжных арганізацый Беларусі с. 530
Камітэт народнага кантролю БССР с. 530
Камітэт па справах заходніх губерняў с. 530
Камітэт рускіх афіцэраў у Польшчы с. 530
Камітэт членаў Устаноўчага сходу с. 531
камітэты беднаты с. 531
камітэты па справах Царства Польскага с. 531
Камкоў Уладзімір Цярэнцьевіч с. 531
Камлюк Лілія Васілеўна с. 532
Камонера законы экалогіі с. 532
каморніцкая культура с. 532
каморніцкія кнігі с. 532
Каморскія астравы с. 532
кампазітны ордэр с. 534
кампазіцыйныя матэрыялы с. 534
Кампанела Джавані с. 535
кампанія -- аб’яднанне прадпрымальнікаў; група асоб; сукупнасць ваенных аперацый; важнае грамадска-палітычнае мерапрыемства с. 535
Кампанія -- вобласць у Італіі с. 535
кампаратывістыка с. 536
кампартменталізацыя с. 536
кампаўнды палімерныя с. 536
кампенсацыйнае цячэнне с. 536
кампенсацыйны метад вымярэнняў с. 536
кампенсацыя -- у біялогіі с. 537
кампенсацыя -- у псіхалогіі с. 537
кампенсацыя -- у эканоміцы, працоўным праве і сацыялогіі с. 537
Камп’енскае перамір’е 1918 с. 537
Камп’енскае перамір’е 1940 с. 537
кампетэнтнасць с. 537
кампешавае дрэва с. 537
кампілабактэрыёз с. 537
Кампіна-Гранды с. 537
Кампіноскі нацыянальны парк с. 537
кампланарныя вектары с. 538
камплексны лік с. 538
камплементарнасць с. 538
кампрамісарскі суд с. 538
кампрэсарнае масла с. 538
кампрэсарная станцыя с. 538
камп’ютэрная музыка с. 539
камп’ютэрная сетка с. 539
камп’ютэрная тамаграфія с. 539
камп’ютэрныя сістэмы с. 539
Камракоў Барыс Пятровіч с. 539
Камсамольскае возера с. 539
Камсамольск-на-Амуры с. 540
Камскае вадасховішча с. 540
камуна -- абшчына; ніжэйшая адм.-тэр. адзінка с. 540
Камуна -- вёска ў Любанскім р-не с. 540
камуна сельскагаспадарчая с. 540
камунальная гаспадарка с. 540
камунальныя машыны с. 540
Камунар -- вадасховішча ў Калінкавіцкім р-не с. 541
Камунар -- пасёлак у Буда-Кашалёўскім р-не с. 541
Камунарскае радовішча мергелю і мелу с. 541
Камунерас -- паўстанне ў Іспаніі 1520-22; паўстанне ў Новай Гранадзе 1781 с. 541
Камунерас -- тайная палітычная арганізацыя часоў іспанскай рэвалюцыі 1820-23 с. 541
камунікабельнасць с. 542
“Камуністычнае выхаванне” с. 542
Камуністычная партыя (бальшавікоў) Літвы і Беларусі с. 542
Камуністычная партыя Беларусі с. 543
Камуністычная партыя Заходняй Беларусі с. 546
Камуністычная партыя Заходняй Украіны с. 547
Камуністычная партыя Кітая с. 547
Камуністычная партыя Кубы с. 547
Камуністычная партыя Літвы і Заходняй Беларусі с. 548
Камуністычная партыя Польшчы с. 548
Камуністычная партыя Савецкага Саюза с. 548
Камуністычная рабочая партыя Польшчы с. 549
Камуністычны інстытут журналістыкі с. 549
Камуністычны інтэрнацыянал с. 550
Камуністычны інтэрнацыянал моладзі с. 550
Камуністычны саюз моладзі Беларусі с. 550
Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі с. 551
Камуністычны універсітэт с. 551
Камуністычны універсітэт Беларусі с. 551
камутатыўнасць с. 551
камутацыя -- замена паншчыны грашовай рэнтай с. 551
камутацыя -- пераключэнне электраланцугоў у прыладах аўтаматыкі с. 552
камфараносныя расліны с. 552
камфоравае дрэва с. 552
камфортнасць ландшафту с. 552
Камчацкае мора с. 552
Камчацкая вобласць с. 552
Камчацкі заліў с. 553
камчужная трава с. 553
камы -- традыцыйная беларуская страва с. 553
Камышнікаў Уладзімір Сямёнавіч с. 553
Камяк Анатоль Іванавіч с. 554
Камяк Ядвіга Францаўна с. 554
Камянецкае паўстанне с. 554
Камянецкая вежа с. 555
Камянецкая раённая антыфашысцкая арганізацыя с. 555
Камянецкая Сімяонаўская царква с. 555
Камянецкі павет с. 555
Камянецкі раён с. 555
Камянецкія замкава-палацавыя комплексы с. 556
камянецкія прасніцы с. 556
Камянец-Літоўскі с. 556
Камянец-Падольскі с. 556
камяністая пустыня с. 556
камяністыя клеткі с. 556
Канавалава Таіса Фёдараўна с. 557
Канавалава законы с. 557
Канавалаў Дзмітрый Пятровіч с. 557
Канавалаў Рыгор Іванавіч с. 557
Канавалаў Яўмен Рыгоравіч с. 557
Канаваленка Уладзімір Ануфрыевіч с. 558
Канадская біягеаграфічная вобласць с. 565
Канадская катлавіна с. 566
Канадскі арктычны архіпелаг с. 566
канадскі бальзам с. 566
Канадскі рабочы кангрэс с. 566
канал імя Масквы с. 567
каналакапальнік с. 567
Каналета Джавані с. 568
каналізаваныя рэкі с. 568
каналізацыйная сетка с. 568
каналы міжнародныя с. 569
Кананенка Валерый Канстанцінавіч с. 569
кананерская лодка с. 569
кананічная літаратура с. 569
Канановіч Іван Іванавіч с. 569
Канановіч Канстанцін Юльянавіч с. 569
Канановіч Мацей Юзаф с. 569
Канапелька Ала Іванаўна с. 570
Канапелька Валерый Канстанцінавіч с. 570
Канапелька Зінаіда Ігнатаўна с. 570
Канапелька Пётр Якаўлевіч с. 570
Канапля Яўген Фёдаравіч с. 570
канапляны алей с. 571
Канапніцкая Марыя с. 571
Канарскае цячэнне с. 571
Канарскі Шыман с. 571
Канарскія астравы с. 571
Канарыс Вільгельм с. 571
Канарыс Канстанцінас с. 571
канарэечнае семя с. 571
канатная дарога с. 572
Канаўніцын Пётр Пятровіч с. 572
Канашоўскае радовішча пяску і жвірова-пясчанага матэрыялу с. 573
Канашэнка Сцяпан Мікалаевіч с. 573
канвеерная печ с. 573
канвенцыі міжнародныя па ахове аўтарскіх правоў с. 574
канвенцыйныя тарыфы с. 574
канвенцыйныя хваробы с. 574
канвенцыйныя цэны с. 574
канвенцыя міжнародная с. 574
канвенцыяналізм с. 574
канвергенцыі тэорыя с. 574
канверсія -- у эканоміцы, у ваеннай справе, у мовазнаўстве с. 575
канверсія -- у біялогіі с. 575
канверсоўнасць валюты с. 575
канвертарны працэс с. 576
Канвіцкі Тадэвуш с. 576
Канвічны Франц с. 576
кангруэнтнасць с. 576
кангрэгацыяналісты с. 577
Кангрэс беларусаў Амерыкі с. 577
Кангрэс вытворчых прафсаюзаў с. 577
Кандалакшскі заліў (губа) с. 577
Кандалакшскі запаведнік с. 577
Кандаль-Яловец-Вольхава с. 577
Кандамін Шарль с. 577
Кандзінскі Васіль Васілевіч с. 578
Кандрасюк Васіль Васілевіч с. 578
Кандратовіч Кіпрыян с. 578
Кандратовіч Людвік с. 578
Кандраценка Раман Ісідаравіч с. 578
Кандраценя Уладзімір Ігнатавіч с. 578
Кандрацьева Марына Віктараўна с. 578
Кандрацьева Святлана Віталеўна с. 579
Кандрацьеў Іван Дзмітрыевіч с. 579
Кандрацьеў Мікалай Дзмітрыевіч с. 579
Кандрацьеў Мікалай Іванавіч с. 579
Кандрацьеў Пётр Васілевіч с. 579
Кандрацюк Мікалай Кандратавіч с. 579
Кандрацюк Міхаіл с. 579
Кандрашоў Арцямон Сямёнавіч с. 579
Кандрашын Кірыла Пятровіч с. 580
Кандрашэнка Валянцін Цімафеевіч с. 580
Кандрусевіч Аркадзь Лявонцьевіч с. 580
Кандрусевіч Уладзімір Пятровіч с. 580
кандуктаметрыя с. 580
Кандыбовіч Леў Аляксандравіч с. 580
Кандыбовіч Сымон Сымонавіч с. 580
Кандыльяк Эцьен с. 581
кандытарская прамысловасць с. 581
кандытарскія вырабы с. 581
кандыцыя насення с. 581
кандыцыяніраванне с. 581
Кандэла Фелікс с. 582
Кандэлакі Уладзімір Аркадзевіч с. 582
кандэнсатар электрычны с. 582
кандэнсацыі рэакцыі с. 582
Канеўскі Амінадаў Майсеевіч с. 583
канечны аўтамат с. 584
канечных рознасцей злічэнне с. 584
Канёнкаў Сяргей Цімафеевіч с. 584
Канзас -- рака ў ЗША с. 584
Канзас -- штат у ЗША с. 584
Канзас-Небраска біль с. 584
Канійскі султанат с. 585
Канін паўвостраў с. 585
Канінгем Уолтэр с. 585
Каніскі Георгій с. 585
Каніцара Станіслао с. 585
Каніцкая суконная мануфактура с. 586
канічная паверхня с. 586
канічныя сячэнні с. 586
Канішчаў Віктар Сцяпанавіч с. 586
Канія-Энке Карын с. 586
Канкардат сямі с. 586
Канкрын Ягор Францавіч с. 587
канкрэтная музыка с. 587
канкурэнцыя -- эканамічная барацьба паміж вытворцамі с. 587
канкурэнцыя -- антаганістычныя адносіны, звязаныя з барацьбой за корм і прастору с. 587
Канова Антоніо с. 588
канон -- сістэма пануючых правіл і норм с. 588
канон -- у літаратурна-мастацкай творчасці с. 588
канон -- у музыцы с. 589
каноплеапрацоўчыя машыны с. 589
каноплеўборачныя машыны с. 589
кансанантнае пісьмо с. 590
кансервавая прамысловасць с. 590
кансерватызм -- ідэйна-палітычная і культурная плынь с. 591
кансерватызм -- захаванне пэўнай ступені ўстойлівасці біялагічнай сістэмы ў нязменным стане с. 591
Кансерватыўная партыя Вялікабрытаніі с. 591
кансерватыўная сісітэма с. 591
“Кансертгебаў” с. 591
Канска-Ачынскі вугальны басейн с. 592
кансольныя сістэмы с. 592
Канстан дэ Рэбек Бенжамэн с. 592
Канстанцін -- князь віцебскі і полацкі с. 592
Канстанцін -- імя каралёў Грэцыі з дынастыі Глюксбургаў с. 593
Канстанцінава -- возера ў Браслаўскім р-не с. 593
Канстанцінава -- вёска ў Мядзельскім р-не с. 593
Канстанцінаў Аўгуст Уладзіміравіч с. 593
Канстанцінаў Барыс Паўлавіч с. 593
Канстанцінаў Фёдар Васілевіч с. 593
Канстанцінаў Фёдар Трафімавіч с. 593
Канстанцінаўка с. 594
Канстанцінаўская града с. 594
Канстанцінаўскі касцёл с. 594
Канстанцінеску Пауль с. 594
Канстанцінеску Эміль с. 594
Канстанцінопаль с. 595
Канстанцінопальскі Сафійскі сабор с. 595
Канструктарска-тэхналагічны інстытут гарадской гаспадаркі навукова-вытворчага аб’яднання “Жылкамунтэхніка” с. 595
канструктывізм с. 595
канструктыўная матэматыка с. 596
канструкцыя -- у будаўніцтве с. 596
канструкцыя -- граматычная с. 596
Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя с. 596
канстытуцыйнае права с. 596
Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі с. 596
канстытуцыйная манархія с. 597
канстытуцыйны нагляд с. 597
канстытуцыйны суд с. 597
Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь с. 597
канстытуцыйныя правы, свабоды і абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь с. 597
канстытуцыя -- асноўны закон дзяржавы с. 598
канстытуцыя -- пастанова вальнага сейма Каралеўства Польскага і Рэчы Паспалітай с. 598
Канстытуцыя 3 мая 1791 с. 598
Канстытуцыя 1793 с. 598
Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 с. 599
Канстытуцыя Беларускай ССР 1937 с. 599
Канстытуцыя Беларускай ССР 1978 с. 599
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь с. 599
Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь 1919 с. 600
канстытуцыя чалавека с. 600
кансультацыя -- абмеркаванне; парада спецыяліста; установа, якая аказвае дапамогу парадамі; дадатковыя заняткі с. 600
кансультацыя -- лячэбна-прафілактычная ўстанова с. 600
кантабіле -- пявучасць мелодыкі с. 601
“Кантабіле” -- беларускі ансамбль старадаўняй музыкі с. 601
Кантабрыйскія горы с. 602
“Кантадорская група” с. 602
кантактавая зварка с. 602
кантактавая сетка с. 603
кантактавыя напружанні с. 603
кантактавыя радовішчы с. 603
кантактная рознасць патэнцыялаў с. 603
кантанісцкія школы с. 603
Кантаровіч Леанід Віталевіч с. 604
Кантаровіч Леў Ісакавіч с. 604
Кантарыні Амброджа с. 604
Канто́нскі залі́ў с. 5
кантраба́нда с. 5
кантраба́с с. 5
кантракта́цыя с. 5
кантракту́ра с. 5
кантра́кцыя с. 6
кантра́льта с. 6
кантрапу́нкт с. 6
кантрасты́ўная лінгві́стыка с. 6
кантрацэ́пцыя с. 6
кантрда́нс с. 6
кантро́ль сацыя́льны с. 6
кантро́льна-ка́савая машы́на с. 6
Кантро́льная пала́та Рэспу́блікі Белару́сь с. 6
кантро́льны паке́т а́кцый с. 7
кантрыбу́цыя с. 7
кантыле́на с. 7
кантынге́нт с. 7
кантыне́нт с. 7
кантынента́льная блака́да с. 7
кантынента́льны клі́мат с. 7
кантынента́льныя адкла́ды с. 7
кантынента́льныя кангрэ́сы с. 7
кантынента́льныя паве́траныя ма́сы с. 7
канты́нуум с. 7
кантыя́нства с. 8
ка́нтэ фламе́нка с. 8
кантэ́йнер с. 8
кантэйнераво́з с. 8
кантэ́йнерныя пераво́зкі с. 8
Кантэмі́р Анцівох Дзмітрыевіч с. 8
Кантэмі́р Дзмітрый Канстанцінавіч с. 8
Кантэмі́раў Ірбек Алібекавіч с. 8
кануля́рыі с. 9
канурба́цыя с. 9
Ка́нус Іван Іванавіч с. 9
канфармацы́йны ана́ліз с. 9
канфарма́цыя с. 9
канфармі́зм с. 9
канфармі́сты с. 9
Канфедэраты́ўныя Шта́ты Аме́рыкі с. 9
канфедэра́цкі суд с. 9
канфедэра́цыі с. 9
канфедэра́цыя с. 10
канферансье́ с. 10
канферэ́нцыя -- з’езд, нарада с. 10
канферэ́нцыя -- сорт грушы с. 10
Канферэ́нцыя ААН па га́ндлі i развіцці́ с. 10
канфесіяналі́зм с. 10
канфігура́цыі плане́т с. 10
канфігура́цыя с. 11
канфірма́цыя с. 11
канфіска́цыя маёмасці с. 11
канфлі́кт -- сутыкненне процілеглых поглядаў с. 11
канфлі́кт -- мастацкі с. 11
канфліктало́гія с. 11
канфо́рмнае адлюстрава́нне с. 11
канфрантаты́ўная лінгві́стыка с. 11
канфуцыя́нства с. 12
канхіяло́гія с. 12
канцавы́я ме́ры с. 12
канцыляры́зм с. 12
канцэнтрава́ныя кармы́ с. 13
канцэнтра́тар с. 13
канцэнтрацы́йны ла́гер с. 13
канцэнтра́цыя -- збіранне каго-небудзь ці чаго-небудзь у пэўным месцы с. 13
канцэнтра́цыя -- ў хіміі с. 13
канцэнтра́цыя вытво́рчасці с. 13
канцэнтра́цыя капіта́лу с. 13
канцэнтра́цыя напру́жанняў с. 14
канцэнтры́чны пучо́к с. 14
канцэптуалі́зм с. 14
канцэптуа́льнае маста́цтва с. 14
канцэраге́ны с. 14
канцэ́рт -- музычны твор с. 14
«Канцэ́рт» -- назва аперацыі партыза с. 15
канцэртма́йстар с. 15
Канчало́ўскі Пётр Пятровіч с. 15
канча́р -- халодная зброя с. 16
Ка́нчар Яўсей Сцяпанавіч с. 16
канчатко́вы грама́дскі праду́кт с. 16
Канчэ́лі Георгій (Гія) Аляксандравіч с. 16
Канчэнджа́нга с. 16
канчэ́рта гро́са с. 16
Канчэ́ўскі Арсен Уладзіміравіч с. 16
Канчэ́ўскі Ігнат Уладзіміравіч с. 16
Ка́ны -- старажытнае паселішча ў Італіі с. 16
Ка́ны -- горад ў Францыі с. 16
Каны́гін Ігар Уладзіміравіч с. 16
канькабе́жны спорт с. 17
Канья́к -- горад на захадзе Францыі с. 17
канья́к -- моцны алкагольны напітак с. 17
Канэ́ Майсей Юдавіч с. 17
Канэ́ Марк Майсеевіч с. 17
Канэ́ Юлія Міхайлаўна с. 17
кан’юга́цыя с. 17
кан’юнкту́ра с. 18
кан’юнктыві́т с. 18
Канюшке́віч Марыя Іосіфаўна с. 18
Канява́ Эдуардас с. 18
Ка́пава пячо́ра с. 19
Кападымо́нтэ Нацыяна́льныя музе́й i галерэ́і с. 19
Капады́стрыя Іааніс Антоніяс с. 19
Капа́лін Ілья Пятровіч с. 19
Капатке́віцкі бой 1942 с. 20
Капатке́віцкі раё́н с. 20
Капатке́вічы с. 20
Ка́паўскі путч 1920 с. 20
Капацэ́віцкае бало́та с. 20
капельма́йстар с. 21
Капеля́н Яфім Захаравіч с. 21
капенга́генская шко́ла с. 21
Капенга́генскі мір 1660 с. 21
Капенга́генскі універсітэ́т с. 22
Капе́рнік Мікалай с. 22
Капе́рніка i Грэ́шэма зако́н с. 22
Капёнскі чаата́с с. 23
Капіе́віч Ілья Фёдаравіч с. 23
Капі́еў Эфендзі Мансуравіч с. 23
капіляраскапі́я с. 24
капіля́рная вада́ с. 24
капіля́рны ціск с. 24
капіля́рныя з’я́вы с. 24
Капі́нскі Ісая с. 24
капірава́льна-размнажа́льная тэ́хніка с. 24
капірава́льны стано́к с. 24
капіталаадда́ча с. 25
капіталаёмістасць с. 25
капіталіза́цыя с. 25
капіта́льнае будаўні́цтва с. 26
капіта́льнае пісьмо́ с. 26
капіта́льны рамо́нт с. 26
капіта́льныя ўклада́нні с. 26
Капіта́наў Яўген Андрэевіч с. 26
Капіто́лій -- адзін з узгоркаў, на якім узнік Старажытны Рым с. 26
Капіто́лій -- будынак у сталіцы ЗША с. 26
Капіту́ла Пётр Андрэевіч с. 27
капітуля́цыя с. 27
Капі́ца Андрэй Пятровіч с. 27
Капі́ца Пётр Леанідавіч с. 27
Капі́цы зако́н с. 27
Ка́піч Аляксандр Мікалаевіч с. 27
Ка́піч Мікалай Фёдаравіч с. 27
Ка́план Лазар Майсеевіч с. 28
Капланя́н Рач’я Мікітавіч с. 28
Ка́плер Аляксей Якаўлевіч с. 28
Капляко́ў Сяргей Віктаравіч с. 28
капнадыя́льныя с. 28
Капні́н Павел Васілевіч с. 28
Капні́ст Васіль Васілевіч с. 28
капо́рскі чай с. 29
Капо́тэ Трумэн с. 29
Ка́пра Франк с. 29
капралакта́м с. 29
Ка́пры -- востраў у Тырэнскім моры с. 29
Ка́пры -- курорт у Італіі с. 29
Капсі́йская культу́ра с. 29
Ка́пская біягеаграфі́чная во́бласць с. 29
Ка́пскія го́ры с. 30
ка́псульныя бактэ́рыі с. 30
Ка́птур Анатоль Аляксандравіч с. 30
каптуро́вы суд с. 30
каптэна́рмус с. 30
капуліро́ўка с. 30
капуляты́ўныя о́рганы с. 31
капу́ста -- род кветкавых раслін с. 31
капу́ста -- традыцыйная бел. страва с. 32
Капу́ста Піліп Піліпавіч с. 32
Капу́сцін Аляксандр Пятровіч с. 32
Капу́сцін Міхаіл Дзянісавіч с. 32
Капу́сцін Яр с. 32
Капуцікя́н Сільва Барунакаўна с. 32
Капу́цкі Андрэй Рыгоравіч с. 32
Капу́цкі Фёдар Мікалаевіч с. 32
капуцы́ны -- каталіцкі манаскі ордэн с. 32
капуцы́ны -- род малпаў с. 33
Капцэ́віч Вячаслаў Міхайлавіч с. 33
Капцю́г Валянцін Афанасьевіч с. 33
Капцюга́нскі валу́н с. 33
Капця́ева Антаніна Дзмітрыеўна с. 33
Капчага́йскае вадасхо́вішча с. 33
Капша́й Уладзімір Міхайлавіч с. 33
Капыле́нка Аляксандр Іванавіч с. 33
Капыло́віч Іван Іванавіч с. 33
Капыло́віч Мікола с. 34
Капы́льскае кня́ства с. 34
Капы́льскае тка́цтва с. 34
капы́льска-кле́цкі строй с. 34
Капы́льская града́ с. 35
Капы́льскі заво́д гу́мава-тэхні́чных вы́рабаў с. 35
Капы́льскі краязна́ўчы музе́й с. 35
Капы́льскі раён с. 35
Капы́льскія баі́ 1942, 1944 с. 36
Капы́скі Залман Юдавіч с. 36
Капы́сценскі Захарыя с. 36
Капы́цін Вячаслаў Фёдаравіч с. 36
Капыцько́ Віктар Мікалаевіч с. 37
Капэ́ла -- зорка с. 37
капэ́ла -- капліца, харавы калектыў с. 37
капюшо́ннікі с. 37
кап’які́дальнік с. 37
кар -- выемка ў верхняй частцы схілаў гор с. 37
Кар Эдвард Халет с. 37
ка́ра -- пакаранне с. 37
кара́ -- частка сцябла і кораня раслін звонку с. 37
кара́ выве́трывання с. 37
кара́ вялі́кіх паўша́р’яў с. 37
Кара́-Бага́з-Гол с. 38
Караба́н Сцяпан Ігнатавіч с. 38
Караба́наў Аляксандр Міхайлавіч с. 38
Караба́хскае наго́р’е с. 38
Караба́хскае ха́нства с. 38
Караба́хскі хрыбе́т с. 38
Карабе́йнікаў Трыфан с. 38
карабе́ль вае́нны с. 38
карабе́льныя чэ́рві с. 40
Карабі́-Яйла́ с. 40
Карабко́ў Яўген Сямёнавіч с. 40
Караблёў Міхаіл Васілевіч с. 40
караваджы́зм с. 41
Карава́ева Ганна Аляксандраўна с. 41
Карава́ева Тамара Георгіеўна с. 41
Карава́еў Алег Мікалаевіч с. 41
карава́йныя пе́сні с. 42
Карава́йчык Павел Гіляравіч с. 42
Карава́к Луі с. 42
карава́н-сара́й с. 42
Карава́цкі Апанас Зіноўевіч с. 42
Карава́цкі Францішак Казіміравіч с. 43
Караве́лаў Любен с. 43
Карагандзі́нскі ву́гальны басе́йн с. 43
Карагео́ргіевічы с. 43
Карагео́ргій с. 44
караго́д -- від народнага мастацтва, у якім рухі спалучаюцца са спяваннем с. 44
караго́д -- масавая народная гульня с. 44
Карада́гскі запаве́днік с. 44
Караджа́ле Іон Лука с. 44
Кара́джыч Вук Стэфанавіч с. 44
Кара́еў Кара Абульфаз аглы с. 44
каразійнаўсто́йлівыя матэрыя́лы с. 45
каразі́йная ўсто́йлівасць с. 45
Караі́бскае мо́ра с. 45
караі́мская мо́ва с. 45
Караіска́кіс Георгіяс с. 45
Кара́ічаў Леў Сяргеевіч с. 45
Ка́райі, Каральі Міхай с. 45
Караќа Пётр Сямёнавіч с. 45
Каракалпакста́н с. 46
Караканда́ма с. 46
Каракіта́яў дзяржа́ва с. 47
Карако́заў Дзмітрый Уладзіміравіч с. 47
Кара́кскае наго́р’е с. 47
Кара́кская аўтано́мная акру́га с. 47
Кара́кская Cо́пка с. 48
кара́кульская паро́да с. 48
Караку́мскі кана́л с. 48
Караку́мы -- Прыаральскія с. 48
Караку́мы -- Туркменскія с. 48
Кара́лавае мо́ра с. 48
кара́лавыя астравы́ с. 49
кара́лавыя пабудо́вы с. 49
кара́лавыя палі́пы с. 49
Карале́віч Юрый Мікалаевіч с. 49
Карале́вы Мод Зямля́ с. 49
Карале́вы Мэ́ры Зямля́ с. 49
Карале́вы Шарло́ты астравьі́ с. 49
Карале́нка Уладзімір Галакціёнавіч с. 50
Карале́ўская акадэ́мія му́зыкі с. 50
Карале́ўская шэкспі́раўская тру́па с. 50
Карале́ўскі бале́т с. 50
карале́ўства с. 50
карале́ўства По́льскае с. 50
Карале́ўства се́рбаў, харва́таў і славе́нцаў с. 50
карале́ўшчына с. 51
Каралёва Слабада́ с. 51
Каралёў Мікалай Піліпавіч с. 51
Каралёў Сяргей Паўлавіч с. 51
Каралёў Юрый Фёдаравіч с. 51
кара́лі -- пацеркі с. 51
Кара́лі Вера Аляксееўна с. 51
«Каралі́нгскае адраджэ́нне» с. 52
Каралі́нскае бало́та с. 52
«каралі́нская шко́ла» с. 52
Каралі́нскі раён с. 52
Каралі́нскія астравы́ с. 52
Каральчу́к Уладзімір Мікалаевіч с. 52
Карама́заў Віктар Філімонавіч с. 53
Караманлі́с Канстанцінас с. 53
Карамзі́н Мікалай Міхайлавіч с. 53
Кара́на Хар Гобінд с. 53
карана́рная хваро́ба сэ́рца с. 54
Кара́ндашаў Юрый Мікалаевіч с. 54
Каране́ўскі Язэп Пятровіч с. 54
каранёвая сістэ́ма с. 54
Кара́нт Георгій Аляксеевіч с. 54
каранці́нныя хваро́бы с. 54
караняе́д бурако́ў с. 54
караняно́жкі с. 55
караняпло́дныя раслі́ны с. 55
Карасе́нка Уладзімір Аляксеевіч с. 55
Карасёў Барыс Васілевіч с. 55
Карасёў Віктар Аляксандравіч с. 55
Карасёў Іван Васілевіч с. 55
Карасёў Іван Раманавіч с. 56
Карасёў Мікалай Піліпавіч с. 56
Кара́сік Юлій Юр’евіч с. 56
Карасла́ваў Георгі Славаў с. 56
кара́т -- адзінка масы каштоўных камянёў с. 56
Кара́т -- плато ў Тайландзе с. 56
Карата́еў Аляксандр Юр’евіч с. 56
Карата́еў Герман Іванавіч с. 56
Карата́ўскі фасфарытано́сны басе́йн с. 57
караткахво́стыя ра́кі с. 57
Каратке́віч Дзмітрый Андрэевіч с. 57
Каратке́віч Міхаіл Андрэевіч с. 57
Каратке́віч Нэлі Васілеўна с. 57
Каратке́віч Піліп Мацвеевіч с. 57
Каратке́віч Уладзімір Аляксандравіч с. 57
Каратке́віч Уладзімір Сямёнавіч с. 57
Каратке́віч Яўген Аляксандравіч с. 58
Карако́ў Аляксей Іванавіч с. 58
Каратко́ў Аркадзь Цімафеевіч с. 58
Каратко́ў Канстанцін Мікалаевіч с. 58
Каратчэ́ня Іван Міхайлавіч с. 58
Караты́гін Васіль Андрэевіч с. 58
Караты́гін Вячаслаў Гаўрылавіч с. 59
Караты́нскі Вінцэсь Аляксандравіч с. 59
Караты́шкаўскае радо́вішча пяско́ў с. 59
Ка́раў Дзмітрый Уладзіміравіч с. 59
Ка́раў Францішак с. 59
Карахані́даў дзяржа́ва с. 59
караціно́іды с. 59
Кара́цы Антоніо с. 60
Карача́ева-Чэрке́сія с. 60
карачу́н -- істота, што ўвасабляла зіму і смерць с. 61
Карачу́н Уладзімір Рыгоравіч с. 61
Карачу́н Юрый Аляксандравіч с. 61
Кара́чы -- горад у Пакістане с. 61
Кара́чы -- сям’я італьянскіх мастакоў с. 61
Карая́н Герберт фон с. 62
карбаангідра́за с. 62
карбаксіла́тныя каўчукі́ с. 62
карбаксі́льная гру́па с. 62
карбаксіметылцэлюло́за с. 62
карбамі́дныя смо́лы с. 62
карбаніза́цыя с. 63
карбані́лы мета́лаў с. 63
карбані́льная гру́па с. 63
карбапла́сты с. 63
карбацыклі́чныя злучэ́нні с. 63
карбіламі́ны с. 63
карбо́лавая кіслата́ с. 63
карбо́навыя кісло́ты с. 63
Ка́рбышаў Дзмітрый Міхайлавіч с. 64
Ка́рбышаў -- малая планета с. 64
Карва́т Уладзімір Мікалаевіч с. 64
Ка́ргер Міхаіл Канстанцінавіч с. 64
Каргі́н Валянцін Аляксеевіч с. 64
кардаі́тавыя с. 65
Кардамо́навы го́ры с. 65
Карда́на фо́рмула с. 65
карда́нны шарні́р с. 65
Ка́рдаш Дэзідэр с. 65
Карда́ш Іван Браніслававіч с. 65
Кардзе́хін Андрэй с. 66
кардо́н -- разнавіднасць паперы с. 66
кардо́н -- размяшчэнне войск с. 66
Кардо́нскі Уільям Ільіч с. 66
Кардо́ўскі Дзмітрый Мікалаевіч с. 66
Кардо́ўскі халіфа́т с. 66
Кардо́ўскі эміра́т с. 66
кардулега́стры с. 66
Карду́чы Джазуэ с. 66
Кардылье́ра-Беты́ка с. 67
Кардылье́ра-Рэа́ль с. 67
Кардылье́ры Паўно́чнай Аме́рыкі с. 67
Кардына́ле Клаўдзія с. 68
Карды́скі мі́рны дагаво́р 1661 с. 68
кардыягра́фія с. 68
кардыяло́гіі Белару́скі НДІ с. 68
кардыяло́гія с. 68
кардыясклеро́з с. 69
кардыяспа́зма с. 69
кардэга́рдыя с. 69
Кар’е́р Надзе́і с. 69
кар’е́рнае по́ле с. 69
Каржане́ўскай пік с. 69
Каржане́ўская Галіна Анатолеўна с. 69
Каржане́ўскі Антон Станіслававіч с. 70
Каржане́ўскі Іосіф с. 70
Каржане́ўскі Мікалай Канстанцінавіч с. 70
Каржы́нскі Дзмітрый Сяргеевіч с. 70
Каржы́нскі Сяргей Іванавіч с. 70
Карзе́нка Георгій Уладзіміравіч с. 70
Карзе́нка Уладзімір Мікалаевіч с. 70
Карзю́к Віктар Іванавіч с. 70
Карзянко́ва Аляўціна Аляксандраўна с. 71
Карзянко́ў Алег Аляксандравіч с. 71
Каркаралі́нскія го́ры с. 71
карка́сна-панэ́льныя канстру́кцыі с. 71
Каркіні́цкі залі́ў с. 71
Карл -- імя каралёў Швецыі с. 71
Карл Джэром -- амерыканскі фізікахімік с. 72
Карл Альбе́рт с. 72
Карл Вялі́кі с. 72
Карл Мартэ́л с. 73
Ка́рла Ма́ркса пік с. 73
Карлаві́цкі кангрэ́с 1698—99 с. 73
Ка́рлавы Ва́ры с. 73
Карла́йл Томас с. 73
Карлі́еў Алты с. 73
ка́рлікавае пладаво́дства с. 73
ка́рлікавы рост с. 74
ка́рлікавыя раслі́ны с. 74
Карлі́сцкія во́йны с. 74
Карло́віч Мечыслаў с. 74
Карло́віч Ян с. 74
Карло́ўскі Уладзіслаў Піліпавіч с. 75
Ка́рлсан Інгвар Гёста с. 75
Карлсба́дскае радо́вішча с. 75
Карлсба́дскія пячо́ры с. 75
Ка́рлфельт Эрык Аксель с. 75
Карльста́дскія пагадне́нні 1905 с. 75
Карлю́к Анатоль Сямёнавіч с. 75
Карма́ -- сузор’е с. 75
Карма́ -- балота ў Барысаўскім раёне с. 75
Карма́ -- гарадскі пасёлак у Гомельскай вобласці с. 75
Карма́ -- вёска ў Добрушскім раёне с. 76
кармава́я адзі́нка с. 76
кармава́я база с. 76
кармава́я но́рма с. 76
кармавы́ рацыён с. 76
кармавы́ севазваро́т с. 76
кармавы́х бялко́вых рэ́чываў прамысло́васць с. 76
кармавы́я атручэ́нні с. 76
кармавы́я даба́ўкі с. 76
кармавы́я культу́ры с. 76
кармавы́я тра́вы с. 77
Карма́ль Бабрак с. 77
Кармалю́к Павел Пятровіч с. 77
Кармалю́к Усцім Якімавіч с. 77
Карма́наў Яўген Аляксандравіч с. 77
Кармано́ўскае во́зера с. 77
Кармі́р-Блур с. 77
«кармле́нне» с. 78
Карму́нін Павел Васілевіч с. 78
Кармэ́н Раман Лазаравіч с. 78
Кармя́нскае патрыяты́чнае падпо́лле с. 78
Кармя́нская Пакро́ўская царква́ с. 79
Кармя́нскі раён с. 79
Карнаву́хаў Яўген Аляксандравіч с. 79
Ка́рнап Рудольф с. 80
Карна́ч Пётр Аляксеевіч с. 80
Карна́ч Сцяпан Андрэевіч с. 80
Карначо́нак Мікалай Аляксандравіч с. 81
Карне́гі Дэйл с. 81
Карне́ева Ніна Аляксееўна с. 81
Карне́енка Уладзімір Якаўлевіч с. 81
Карне́еў Захар Рыгоравіч с. 81
Карне́ліус Петэр фон с. 81
Карне́ль П’ер с. 81
Карні́лава мяце́ж 1917 с. 82
Карні́лаў Аляксандр Аляксандравіч с. 82
Карні́лаў Іван Пятровіч с. 82
Карні́лаў Лаўр Георгіевіч с. 82
Карні́лаў Мікалай Аляксандравіч с. 83
Карні́лаў Уладзімір Аляксеевіч с. 83
карні́лаўшчына с. 83
Карніло́віч Аляксандр Восіпавіч с. 83
Карніло́віч Сяргей с. 83
Карні́цкая Магдалена с. 83
Карно́ Нікала Леанар Садзі с. 83
карнуэ́льскія ку́ры с. 83
ка́рныя апера́цыі с. 84
Карнэ́ Марсель с. 85
Карняйчу́к Аляксандр Еўдакімавіч с. 86
Каро́ Каміль с. 86
каро́бачка -- сухі шматнасенны плод раслін с. 87
«Каро́бачка» -- гарадскі бытавы танец с. 87
каро́бка перада́ч с. 87
Каро́бкін Уладзімір Андрэевіч с. 87
Каро́бкіна Святлана Тарасаўна с. 87
Каро́бушкіна Таццяна Мікалаеўна с. 87
Каро́він Канстанцін Аляксеевіч с. 88
Каро́він Сяргей Аляксеевіч с. 88
каро́зія -- разбурэнне горных парод с. 88
каро́зія -- разбурэнне металаў с. 88
Каро́лік Альбіна Сямёнаўна с. 88
каро́ль -- манархічны тытул с. 89
Каро́ль Ігар Міхайлавіч с. 89
Каро́ль Рыгор Якаўлевіч с. 89
Каро́ль Сцяпан Георгіевіч с. 89
Каро́ль Уладзімір Адамавіч с. 89
Каро́сас Іонас Пятровіч с. 89
каро́ставыя кляшчы́ с. 90
Каро́ткавічы с. 90
каро́ткае замыка́нне с. 90
кароткаметра́жны фільм с. 90
каротканадкры́лыя с. 90
кароткатэрміно́вы крэды́т с. 90
Каро́ткая Ларыса Лявонцьеўна с. 90
Каро́ткая Таццяна Пятроўна с. 90
Каро́ткі Уладзімір Георгіевіч с. 90
Каро́ўкін Валянцін Сяргеевіч с. 90
Каро́ўчына -- вёска ў Дрыбінскім раёне с. 90
Каро́ўчына -- вадасховішча ў Дрыбінскім раёне с. 90
Карп Сяргей Бенядзіктавіч с. 91
Карпа́н Аляксандр Фёдаравіч с. 91
карпападо́бныя с. 91
Ка́рпаў Аляксандр Якаўлевіч с. 92
Ка́рпаў Анатоль Яўгенавіч с. 93
Ка́рпаў Генадзь Фёдаравіч с. 93
Ка́рпаў Леў Якаўлевіч с. 93
Ка́рпаў Уладзімір Аляксандравіч с. 93
Ка́рпаў Уладзімір Барысавіч с. 93
Ка́рпаў Уладзімір Васілевіч с. 93
Ка́рпаў Яўціхій Паўлавіч с. 93
Ка́рпаўскае радо́вішча пяско́ў с. 93
Карпа́цкая апера́цыя 1915 с. 93
Карпа́цкая скла́дкавая во́бласць с. 93
Карпа́цкі запаве́днік с. 94
Карпа́цкі прыро́дны парк с. 94
карпа́цкіх кургано́ў культу́ра с. 94
Карпачо́ў Эдуард Маркавіч с. 94
Карпачо́ў Яфрэм Майсеевіч с. 94
Карпе́за Ігнацій Іванавіч с. 94
Карпе́нка Акім Паўлавіч с. 94
Карпе́нка Валерый Аляксандравіч с. 94
Карпе́нка Генадзь Дзмітрыевіч с. 95
Карпе́нка Марыя Іосіфаўна с. 95
Карпе́нка-Ка́ры Іван Карпавіч с. 95
Карпента́рыя с. 95
Карпенцье́р Алеха с. 95
Карпе́чанка Васіль Васілевіч с. 95
Ка́рпік Анатоль Іванавіч с. 95
Ка́рпікаўскае во́зера с. 95
Карпі́лава Бася Залманаўна с. 95
Карпі́лаў Віктар Рыгоравіч с. 96
Карпі́лаў Рыгор Хацкелевіч с. 96
Карпіло́віч Юрый Уладзіміравіч с. 96
Карпі́ні Джавані дэ Плана с. 96
Карпі́нскі Аляксандр Пятровіч с. 96
Карпі́нскі Францішак с. 96
Карпо́ Жан Батыст с. 96
Карпо́віч Алесь с. 96
Карпо́віч Вікенцій Паўлавіч с. 97
Карпо́віч Лявонцій с. 97
Карпо́віч Пётр Уладзіміравіч с. 97
Карпо́віч Святаслаў Яўгенавіч с. 97
Карпу́к Андрэй Андрэевіч с. 97
Карпу́к Міхаіл Андрэевіч с. 97
карпускуля́рна-хва́левы дуалі́зм с. 97
Ка́рпуць Іван Мацвеевіч с. 98
Карпу́шка Фёдар Уладзіміравіч с. 98
Карпю́к Аляксей Нічыпаравіч с. 98
Карса́він Леў Платонавіч с. 98
Карса́віна Тамара Платонаўна с. 98
Карса́кавічы с. 99
Карсе́ка Раман Міхайлавіч с. 99
Ка́рскага Я.Ф. мемарыя́льны музе́й с. 99
Ка́рскае мо́ра с. 99
Ка́рскі Мацей с. 99
Ка́рскі Сяргей с. 100
Ка́рскі Яўхім Фёдаравіч с. 100
Ка́рскія варо́ты с. 100
карст -- карставыя з’явы с. 100
Карст -- плато ў Славеніі с. 100
ка́рставыя во́ды с. 101
Ка́рстэнс -- адна з назваў горнай вяршыні Джая с. 101
Ка́рстэнс Асмус Якаб с. 101
картаграфі́чныя прае́кцыі с. 101
картаграфі́чныя прыла́ды с. 102
картагра́фія гістары́чная с. 103
картадрукава́нне с. 103
картадыягра́ма с. 103
Карта́сар Хуліо с. 104
Картахе́на -- горад у Іспаніі с. 104
Картахе́на -- горад у Калумбіі с. 104
ка́ртачная сістэ́ма с. 104
Карташэ́віч Анатоль Мікалаевіч с. 104
Картлі́йскае ца́рства с. 105
карто́графа-геадэзі́чнае аб’ядна́нне «Белгеадэ́зія» с. 105
Ка́ртрайт Эдмунд с. 105
Карту́з-Бяро́за с. 105
картэзія́нства с. 105
картэ́ль -- форма аб'яднання вытворцаў с. 106
Ка́ртэль Мікалай Аляксандравіч с. 106
картэ́льная цана́ с. 106
ка́ртэр -- нерухомая частка машын с. 106
Ка́ртэр Джэймс Эрл с. 106
Ка́ртэр Хоўард с. 106
Картэ́с Сяргей Альбертавіч с. 106
Кару́за Энрыка с. 107
карусе́льная печ с. 108
карусе́льны стано́к с. 108
карці́на -- твор станковага жывапісу с. 109
карці́на -- закончаная частка акта ў драме с. 109
карці́нная галерэ́я с. 110
карці́нная галерэ́я Арме́ніі с. 110
карчава́льныя машы́ны с. 110
Карча́гіна-Александро́ўская Кацярына Паўлаўна с. 111
Карчэ́ўскі Вінцэнт с. 111
Карчэ́ўскі Мікалай Фёдаравіч с. 111
Карчэ́ўскі Юльян Юзафавіч с. 111
Карша́к Васіль Уладзіміравіч с. 112
Каршаке́віч Аляксандр Уладзіміравіч с. 112
Каршуко́ў Яўген Іванавіч с. 112
Каршы́нскі стэп с. 112
ка́ры -- сані для перавозкі лесу с. 112
Ка́ры -- старажытны горад у Месапатаміі с. 112
Кары́бскае мо́ра с. 112
Кары́бская біягеаірафі́чная во́бласць с. 113
Кары́бскі банк развіцця́ с. 113
Кары́бскі кры́зіс 1962 с. 113
Кары́бскія А́нды с. 114
Кары́бскія астравы́ с. 114
Карыбу́т -- князь з дынастыі Гедзімінавічаў с. 114
«Карыбу́т» -- прыватнаўласніцкі герб у ВКЛ с. 114
Кары́ева Бернара Рахімаўна с. 114
ка́рыес зубо́ў с. 114
Кары́зна Уладзімір Іванавіч с. 114
Кары́зна Уладзімір Уладзіміравіч с. 115
Кары́маў Іслам Абдуганіевіч с. 115
карынебактэ́рыі с. 116
Кары́нскі Мікалай Міхайлавіч с. 116
Кары́нфская вайна́ с. 116
Кары́нфскі Апалон Апалонавіч с. 116
Кары́нфскі залі́ў с. 116
Кары́нфскі кана́л с. 117
кары́нфскі о́рдэр с. 117
кары́сных вы́капняў ка́рты с. 117
кары́сныя вы́капні с. 117
Кары́ценскі мох с. 117
Кары́цкі Міхал с. 117
Кары́цкі Сяргей Дзям’янавіч с. 117
кары́чнае дрэ́ва с. 118
кары́чневыя гле́бы с. 118
Карыялі́с Густаў Гаспар с. 118
Карыялі́са паскарэ́нне с. 118
Карыялі́са сі́ла с. 118
Карэ́джа Антоніо с. 119
Карэ́еў Мікалай Іванавіч с. 119
карэ́йскае пісьмо́ с. 119
Карэ́йская вайна́ 1950—53 с. 120
карэ́йская мо́ва с. 120
Карэ́йская Наро́дна-Дэмакраты́чная Рэспу́бліка с. 120
Карэ́йскі архіпела́г с. 120
Карэ́йскі паўво́страў с. 120
Карэ́йскі перашы́ек с. 120
Карэ́йскі пралі́ў с. 121
карэ́ктныя і некарэ́ктныя зада́чы с. 121
Ка́рэл I Чэ́шскі с. 121
Карэ́лі Арканджэла с. 121
Карэ́лікава Валянціна Фёдараўна с. 121
Карэ́лін Андрэй Восіпавіч с. 121
Карэ́лін Васіль Мікалаевіч с. 121
Карэ́ліцкая цукро́вая мануфакту́ра с. 121
Карэ́ліцкі раён с. 121
Карэ́ліцкі раённы краязна́ўчы музе́й «Зямля́ i лю́дзі» с. 122
Карэ́ліцкі тэатралізава́ны пака́з 1912 с. 122
карэ́ліцкія шпале́ры с. 122
Карэ́лічы -- балота у Гродзенскай вобласці с. 123
Карэ́лічы -- гарадскі пасёлак с. 123
карэ́льская бяро́за с. 125
карэ́льская культу́ра с. 125
карэ́льская мо́ва с. 125
Карэ́льскі перашы́ек с. 125
карэляцы́йны ана́ліз с. 125
карэля́цыя -- у біялогіі с. 125
карэля́цыя -- ў матэматычнай статыстыцы с. 125
карэля́цыя -- ў мовазнаўстве с. 125
карэ́нішчавыя раслі́ны с. 126
карэ́ннае насе́льніцтва с. 126
карэ́ннае радо́вішча с. 126
карэ́нная паро́да с. 126
карэспандэ́нцкі раху́нак с. 126
карэспандэ́нцыя с. 126
карэспандэ́нцыя раху́нкаў с. 126
карэ́та сапра́ўдная с. 126
Карэ́тнікаў Валерый Іванавіч с. 126
Карэ́тнікаў Мікалай Мікалаевіч с. 126
Карэ́цкая Людміла Сяргееўна с. 127
Карэ́я -- краіна ў Азіі с. 127
Карэ́я -- Рэспубліка Карэя с. 130
Карэ́я -- Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка с. 134
ка́са -- грашовая наяўнасць прадпрыемства с. 137
каса́ -- вузкая намыўная паласа сушы с. 137
Касабла́нкская канферэ́нцыя 1943 с. 137
Касабу́цкі Іван Сцяпанавіч с. 138
Касабу́цкі Леанід Антонавіч с. 138
Касадо́ Гаспар с. 138
Каса́еў Асман Мусаевіч с. 138
Касако́ўскі Шыман Марцін с. 138
Касако́ўскі Юзаф с. 138
Касала́паў Якаў Ягоравіч с. 138
Каса́льс Пабла с. 138
Каса́ткін Мікалай Аляксеевіч с. 139
Каса́ткіна Людміла Іванаўна с. 139
Каса́ткіна Наталля Дзмітрыеўна с. 139
касацы́йны трыбуна́л с. 140
Каса́ч Павел Мікалаевіч с. 140
Касачо́ў Іван Міхайлавіч с. 140
Ка́сем Абдэль Керым с. 140
касе́цкія пе́сні с. 140
Касі́га Франчэска с. 141
Ка́сій Ло́нгін Гай с. 141
Касі́ль Леў Абрамавіч с. 141
Касі́маўскае ца́рства с. 141
Касі́ні Джавані Даменіка с. 141
«Касі́ні» -- аўтаматычная міжпланетная станцыя НАСА с. 142
Касі́нскі Крыштоф с. 142
Касі́рэр Эрнст с. 142
Касія́н Васіль Ільіч с. 142
каска́дны генера́тар с. 143
Каска́дныя го́ры с. 143
касмаге́нныя мінера́лы с. 144
Касмадзям’я́нская Зоя Анатолеўна с. 144
касмалагі́чнае расшырэ́нне с. 144
Касмана́ўтаў мо́ра с. 144
касмапаліты́зм с. 146
Касма́таў Леанід Васілевіч с. 147
Касмачо́ў Канстанцін Міхайлавіч с. 147
Касмачэ́ўскае во́зера с. 148
Касмачэ́ўскі Вячаслаў Віктаравіч с. 148
Касмі́нскі Яўген Аляксеевіч с. 148
касмі́чнае пра́ва с. 148
касмі́чнае радыёвыпрамяне́нне с. 148
касмі́чнае тэлеба́чанне с. 148
касмі́чная біяло́гія с. 148
касмі́чная збро́я с. 149
касмі́чная зды́мка с. 149
касмі́чная медыцы́на с. 149
касмі́чная прасто́ра с. 149
касмі́чная раке́та с. 149
касмі́чная ско́расць с. 149
касмі́чная су́вязь с. 149
касмічная экало́гія с. 149
касмі́чны апара́т с. 150
касмі́чны карабе́ль с. 150
касмі́чны ко́мплекс с. 150
касмі́чны раке́тны рухаві́к с. 150
касмі́чныя ме́тады вывучэ́ння i кантро́лю прыро́днага асяро́ддзя с. 150
касмі́чныя прамяні́ с. 150
Касо́віч Каятан Андрэевіч с. 150
Касо́віч Пётр Самсонавіч с. 150
Каспа́раў Гары Кімавіч с. 151
«Каспа́с-Cарса́т» с. 151
Каспі́йскае мо́ра с. 151
Каспо́рская Любоў Канстанцінаўна с. 152
Ка́спшак Марцін с. 152
Каспяро́віч Галіна Іванаўна с. 152
Каспяро́віч Мікалай Іванавіч с. 152
Kасрашві́лі Маквала Філімонаўна с. 153
Кастагры́з Алег Данілавіч с. 153
Каста́льскі Аляксандр Дзмітрыевіч с. 153
Кастама́раў Мікалай Іванавіч с. 153
Каста́ндзі Кірыяк Канстанцінавіч с. 153
Кастаны́на Хуан Карлас с. 154
Кастле́р Альфрэд с. 154
Ка́стра Рус Фідэль с. 154
Кастраві́цкі Вільгельм Апалінарый с. 154
Кастраві́цкі Казімір Карлавіч с. 154
Кастрама́ -- горад у Расіі с. 154
Кастрама́ Аляксандр Якаўлевіч с. 155
Кастрамі́цкі Сяргей Міхайлавіч с. 155
Кастрамска́я во́бласць с. 155
кастрамска́я паро́да с. 155
Кастро́ў Ярміл Іванавіч с. 155
«Кастры́чніцкая» с. 156
Кастры́чніцкая рэвалю́цыя 1917 с. 156
Кастры́чніцкая усерасі́йская паліты́чная ста́чка 1905 с. 157
Кастшэ́ўскі Юзаф с. 158
Касты́лія-Ла-Ма́нча с. 158
Касты́лія-Лео́н с. 158
Кастыльёне Бальдасарэ с. 158
Кастэ́нка Анатоль Іванавіч с. 159
Кастэ́нка Ліна Васілеўна с. 159
Кастэ́нка Наталля Якаўлеўна с. 159
Кастэ́р Шарль дэ с. 159
Касу́маў Імран Ашум аглы с. 159
Касце́еў Абылхан с. 159
Касце́ніч Ганна Трафімаўна с. 159
Касце́ніч Ерафей Васілевіч с. 159
Касце́нка Міхаіл Паліеўктавіч с. 160
Касце́нчык Авянір Маркавіч с. 160
Касце́цкі Уладзімір Мікалаевіч с. 160
касцёвашчытко́выя с. 160
Касцёнкаўска-Бо́ршаўскі раён с. 160
касці́стыя ры́бы с. 160
Касцю́к Міхаіл Паўлавіч с. 161
Касцю́к Платон Рыгоравіч с. 161
Касцю́к Уладзімір Андрэевіч с. 161
Касцюкаве́ц Ларыса Піліпаўна с. 161
Касцюке́віч Мікалай Ігнатавіч с. 162
Касцюко́ва Вольга Іванаўна с. 162
Касцюко́віцкі краязна́ўчы музе́й с. 162
Касцюко́віцкі раён с. 162
Касцюко́віцкі цэме́нтны завод с. 162
Касцюко́віч Пётр Іванавіч с. 162
Касцюко́віч Пётр Мікалаевіч с. 162
Касцюко́віч Сяргей Сцяпанавіч с. 162
Касцюко́віч Фёдар Трафімавіч с. 162
Касцю́чык Пётр Васілевіч с. 164
Касцючэ́нка Надзея Лявонаўна с. 164
Касцю́шка Андрэй Тадэвуш Банавентура с. 164
Касцю́шка -- гара ў Аўстралійскіх Альпах с. 165
Касцю́шка Іван Іванавіч с. 165
касцява́я мука́ с. 165
касцявы́я ры́бы с. 165
Касцяко́ў Аляксей Мікалаевіч с. 165
Касцялко́ўскі Станіслаў Юльян с. 166
Касця́н Сяргей Іванавіч с. 166
Касцяне́віцкі бой 1944 с. 166
Касцяне́віцкі касцёл Ма́ці Бо́жай с. 166
Касцянёўскі ка́мавы ўзго́рак с. 166
Касы́гін Аляксей Мікалаевіч с. 167
Касы́гін Юрый Аляксандравіч с. 167
Касы́маў Мухамеджан с. 167
Касья́наў Аляксандр Аляксандравіч с. 167
Касэ́н Рэнэ Самюэль с. 167
Кася́к Іван Іванавіч с. 167
Касянчу́к Пётр Якаўлевіч с. 167
Катаві́цкае ваяво́дства с. 168
Ката́еў Валянцін Пятровіч с. 168
Ката́еў Віталь Віталевіч с. 168
катако́мбавая культу́ра с. 168
катала́нская мо́ва с. 169
Каталау́нскія палі́ с. 169
каталіза́тары біялагі́чныя с. 169
Каталі́цкае дзе́янне с. 169
Каталі́цкая лі́га 1576 с. 169
каталі́цкія цэ́рквы Усхо́дняга абраду с. 169
катало́нская шко́ла с. 170
Катало́нскія го́ры с. 170
Катаня́н Васіль Васілевіч с. 171
Ка́тар -- дзяржава ў Азіі с. 172
ката́р -- запаленне слізістых абалонак с. 173
ката́р ве́рхніх ды́хальных шляхо́ў с. 173
катастро́ф тэо́рыя с. 173
катастро́фа -- раптоўнае вялікае бедства с. 173
катастро́фа -- экалагічная с. 174
Ка́ткаўская апера́цыя 1942 с. 174
Катко́ва Святлана Сяргееўна с. 174
Катко́віч Лізавета Іванаўна с. 174
Катко́ў Міхаіл Нічыпаравіч с. 174
Катко́ў Сяргей Пятровіч с. 175
Катко́ў Уладзіслаў Леанідавіч с. 175
Катлаве́ц Міхаіл Паўлавіч с. 175
Ка́тлапс Жаніс с. 175
Катля́р Іван Іванавіч с. 175
Катляро́ў Ігар Васілевіч с. 175
Катляро́ў Ізяслаў Рыгоравіч с. 176
Катлярэ́ўскі Іван Пятровіч с. 176
Като́віч Леанід Яўгенавіч с. 176
като́к даро́жны с. 176
като́к палявы́ с. 176
като́к спарты́ўны с. 177
Като́мцава Людміла Аляксееўна с. 177
Като́н -- адгалінаванне роду Порцыяў с. 177
Като́на-Муто́на эфе́кт с. 177
Като́ны Антоніе с. 177
«Ка́торга и ссы́лка» с. 177
Като́ўскае во́зера с. 178
Като́ўскі Рыгор Іванавіч с. 178
Кату́л Гай Валерый с. 179
Кату́льская Алена Кліменцьеўна с. 179
Кату́нін Ілья Барысавіч с. 179
Катылі́на Луцый Сергій с. 179
катэгары́чны імператы́ў с. 179
Катэнбры́нг Юзаф с. 180
каўба́снае дрэ́ва с. 181
каўба́сныя вы́рабы с. 181
каўбо́йскі фі́льм с. 181
Каўга́нка Мікалай Уладзіміравіч с. 181
Ка́ўка -- рака ў Калумбіі с. 181
Ка́ўка Аляксей Канстанцінавіч с. 181
Каўка́зская вайна́ 1817—64 с. 183
Каўка́зскі запаве́днік с. 183
Каўка́зскія Мінера́льныя Во́ды с. 183
каўка́зскія мо́вы с. 183
Ка́ўнда Кенет Дэйвід с. 185
Ка́ўніц Венцэль Антон с. 185
Каўпа́к Сідар Арцёмавіч с. 185
каўпа́к ко́льчаты с. 185
Каўро́ў Фёдар Кузьміч с. 185
Ка́ўрус Алесь Аляксандравіч с. 185
каўстабіялі́ты с. 185
каўсты́чная со́да с. 185
Каўту́н Валерый Пятровіч с. 185
Каўтуне́нка Аляксандр Мікалаевіч с. 186
Ка́ўфман Марыя Ганна Ангеліка Катарына с. 186
Ка́ўфман Канстанцін Пятровіч с. 186
Каўху́та Генадзь Адамавіч с. 186
каўчу́к натура́льны с. 186
каўчукано́сныя раслі́ны с. 186
каўчу́кі сінтэты́чныя с. 186
Каўш Іоган Іозеф с. 186
Каўша́раў Іван Акімавіч с. 187
Ка́ўэл Генры Дыксан с. 187
Кафа́раў Пётр Іванавіч с. 187
кафедра́льныя шко́лы с. 187
кафе́йнае дрэ́ва с. 187
Ка́фка Багуміл с. 187
Кахано́віч Міхаіл Сілуянавіч с. 189
Кахано́ўская Іна с. 189
Кахано́ўскі Аўген с. 189
Кахано́ўскі Генадзь Аляксандравіч с. 189
Кахано́ўскі Ян с. 190
Кахеці́нскае паўста́нне 1659 с. 190
Кахеці́нская раўні́на с. 190
Кахі́дзе Джансуг Іванавіч с. 190
Кахне́нка Серафім Васілевіч с. 190
Кахно́ Ігар Паўлавіч с. 190
Кахню́к Віктар Ціханавіч с. 190
Кахо́ўскае вадасхо́вішча с. 191
Кахо́ўскі Пётр Рыгоравіч с. 191
Кац Арнольд Міхайлавіч с. 191
Кац Міхаіл Апяксандравіч с. 191
Ка́цар Міхаіл Сяргеевіч с. 191
каце́льная ўстано́ўка с. 191
Каце́льнікаў Уладзімір Аляксандравіч с. 191
каце́льны агрэга́т с. 191
Каце́нін Павел Аляксандравіч с. 191
Кацёначкін Вячаслаў Міхайлавіч с. 192
Ка́цман Яўген Аляксандравіч с. 192
Ка́цман Яўсей Хаімавіч с. 192
Кацо́еў Арсен Барысавіч с. 192
Кацько́ Уладзімір Аляксандравіч с. 192
Кацэбу́ Ота Яўстафіевіч с. 192
Кацэбу́ залі́ў с. 192
Кацюбі́нскі Міхаіл Міхайлавіч с. 192
«Кацю́ша» -- народная назва баявых машын с. 193
«Кацю́ша» -- мемарыяльны комплекс у Оршы с. 193
Кацюшэ́нка Міхась с. 193
Кача́лаў Васіль Іванавіч с. 194
«Кача́н» -- беларускі народны танец с. 194
Кача́н Аркадзь Дзмітрыевіч с. 194
Кача́н Кастусь Іванавіч с. 194
Кача́н Якаў Іосіфавіч с. 194
Кача́наў Яўген Іванавіч с. 195
Качано́ўскі Уладзімір Васілевіч с. 195
Кача́р Ерванд Сямёнавіч с. 195
Кача́р Рачыя Качаравіч с. 195
Качара́н Роберт Седракавіч с. 195
Качара́н Сурэн Акімавіч с. 195
Качарга́ Анатоль Іванавіч с. 195
Качарга́ Іван Антонавіч с. 195
Качаргі́н Анатоль Іванавіч с. 196
Качатко́ва Ганна Васілеўна с. 196
Качатко́ва Наталля Рыгораўна с. 196
Качатко́ў Мікалай Канстанцінавіч с. 196
Качатко́ў Рыгор Аляксеевіч с. 196
Качкана́рская гру́па жалезару́дных радо́вішчаў с. 196
ка́чкі сво́йскія с. 197
Качубе́й Васіль Лявонцьевіч с. 197
Качубі́нскі Аляксандр Аляксандравіч с. 197
Кашава́рава-Ру́днева Варвара Аляксандраўна с. 197
Кашаво́й Пётр Кірылавіч с. 197
Кашалёўскія лесапі́льныя мануфакту́ры с. 197
Кашалі́нскае ваяво́дства с. 197
Кашалі́нскае радо́вішча пясча́на-жвіро́вага матэрыя́лу с. 197
Каша́нка -- рака ў Магілёўскай вобласці с. 198
каша́нка -- крывяная каўбаса с. 198
Кашапа́раў Анатоль Яфімавіч с. 198
Кашга́рская раўні́на с. 198
Ка́шкер Анатоль Фёдаравіч с. 198
Ка́шкін Мікалай Дзмітрыевіч с. 199
Кашкурэ́віч Арлен Міхайлавіч с. 199
Кашмі́р -- гістарычная вобласць у Гімалаях с. 199
кашмі́р -- мяккая тканіна с. 199
Кашмі́рская далі́на с. 199
Каштала́пава Святлана Аляксандраўна с. 199
Каштала́паў Анатоль Міхайлавіч с. 199
кашта́навыя гле́бы с. 200
Каштая́нц Хачатур Седракавіч с. 200
кашто́ўныя камяні́ с. 201
кашто́ўныя папе́ры с. 201
кашу́бская мо́ва с. 201
Кашы́ Агюстэн Луі с. 202
Кашы́ інтэгра́л с. 202
Кашы́ няро́ўнасць с. 202
Кашы́ тэарэ́ма с. 202
Кашы́—Ры́мана ўраўне́нні с. 202
Кашэ́віцкая Успе́нская царква с. 202
Кашэ́льнікава Раіса́ Мікалаеўна с. 203
Кашэ́ўскі Браніслаў Эдуардавіч с. 203
Каэ́н-Тануджы́ Клод Несім с. 203
каэрцыты́ўная сі́ла с. 204
каэфіцые́нт зме́ннасці абсталява́ння с. 204
каэфіцые́нт зме́ннасці працо́ўнай сі́лы с. 204
каэфіцые́нт кары́снага дзе́яння с. 204
Каю́маў Малік Каюмавіч с. 204
Каяло́віч Альберт с. 204
Каяло́віч Міхаіл Восіпавіч с. 204
квадра́т -- прамавугольнік з роўнымі старанамі с. 205
«Квадра́т» -- мастацкае аб’яднанне с. 205
квадра́тнае ўраўне́нне с. 205
квадрату́ра кру́га с. 205
квадрату́рная фо́рмула с. 205
квадраты́чнае адхіле́нне с. 205
квадратьічная памы́лка с. 205
квадрупо́льнае ўзаемадзе́янне с. 205
квазіалфаві́тнае пісьмо́ с. 205
Квазі́мада Сальваторэ с. 206
квазіпру́гкая сі́ла с. 206
квазістацыяна́рны працэ́с с. 206
квазістацыяна́рны ток с. 206
кваліфікава́ная пра́ца с. 207
кваліфікацы́йны разра́д с. 207
кваліфіка́цыя злачьінства с. 207
квант дзе́яння с. 207
квант эне́ргіі с. 207
квантава́нне сігна́лу с. 207
ква́нтавая біяхі́мія с. 207
ква́нтавая ва́дкасць с. 208
ква́нтавая меха́ніка с. 208
ква́нтавая о́птыка с. 208
ква́нтавая статы́стыка с. 208
ква́нтавая тэо́рыя по́ля с. 208
ква́нтавая хі́мія с. 209
ква́нтавая хромадына́міка с. 209
ква́нтавая эвалю́цыя с. 209
ква́нтавая электрадына́міка с. 209
ква́нтавая электро́ніка с. 210
ква́нтавы гадзі́ннік с. 210
ква́нтавы генера́тар с. 210
ква́нтавы гіраско́п с. 210
ква́нтавы ўзмацня́льнік с. 210
квантавыя крышталі́ с. 210
квантавыя лі́кі с. 210
ква́нтавыя станда́рты частаты́ с. 210
Кванту́нская а́рмія с. 211
Ква́піл Яраслаў с. 211
кварта -- музычны інтэрвал с. 211
кварта -- старажытная мера аб’ёму с. 211
квартэ́т Саю́за кампазі́тараў БССР с. 211
ква́рцавае шкло с. 212
ква́рцавы гадзі́ннік с. 212
ква́рцавы генера́тар с. 212
Кварэ́нгі Джакома с. 212
Ква́саў Аляксей Васілевіч с. 212
Ква́саў Мікалай Трафімавіч с. 212
Квасьне́ўскі Аляксандр с. 212
кватарма́йстар с. 213
Квачантыра́дзе Канстанцін Канстанцінавіч с. 213
Квебе́к -- правінцыя ў Канадзе с. 213
Квебе́к -- горад у Канадзе с. 213
Квебе́кскія канферэ́нцыі 1943, 1944 с. 214
кве́ткава-дэкараты́ўныя раслі́ны с. 215
кветкаво́дства с. 215
кве́ткавы пыло́к с. 216
кве́ткавыя му́хі с. 216
кве́ткавыя раслі́ны с. 216
Квінты́лій Вар Публій с. 217
Квінтылія́н Марк Фабій с. 217
Кві́слінг Відкун с. 217
Кві́тка Клімент Васілевіч с. 217
Кві́тка-Аснаўя́ненка Рыгор Фёдаравіч с. 217
Квітні́цкая Алена Дзмітрыеўна с. 217
Квіцары́дзе Давід Васілевіч с. 218
Квіці́нскі Вячаслаў Антонавіч с. 218
Ке́біч Вячаслаў Францавіч с. 218
Кеве́да-і-Вілье́гас Франсіска Гомес дэ с. 218
Кево́ркаў Сцяпан Агабекавіч с. 218
Ке́да Аляксандр Аляксандравіч с. 218
Кедзя́раў Аляксандр Пятровіч с. 219
Ке́дравая падзь с. 219
Ке́драў Баніфацій Міхайлавіч с. 219
Ке́драў Міхаіл Мікалаевіч с. 219
Ке́драў-Зі́хман Аскар Аскаравіч с. 219
Ке́драў-Зі́хман Аскар Карлавіч с. 219
Ке́дрын Дзмітрый Барысавіч с. 219
Кеды́шка Мікалай Аляксандравіч с. 220
Кежу́н Браніслаў Адольфавіч с. 220
Кейда́нскі дагаво́р 1655 с. 220
Кейза́раў Аляксей Сцяпанавіч с. 220
Кейн Ілайша Кент с. 220
Кейнс Джон Мейнард с. 220
Ке́йтэль Вільгельм с. 221
Ке́канен Урха Кадева с. 221
Кекільба́еў Абіш с. 222
Ке́куле Фрыдрых Аўгуст с. 222
Ке́лаг Фрэнк Білінгс с. 222
Ке́лага—Брыя́на пакт 1928 с. 222
Ке́лдыш Георгій Усеваладавіч с. 222
Ке́лдыш Мсціслаў Усеваладавіч с. 222
Ке́лер Барыс Аляксандравіч с. 222
Ке́лер Вільгельм с. 223
Ке́лер Готфрыд с. 223
Ке́лерман Бернгард с. 223
Келерме́скія курганы с. 223
Келе́цкае ваяво́дства с. 223
Ке́львіна ўраўне́нне с. 223
Ке́львіна шкала́ с. 223
кельтэміна́рская культура с. 224
ке́льцкія мо́вы с. 224
Кема́л Худжандзі́ с. 225
Кемалі́сцкая рэвалю́цыя с. 225
Кема́ль Мустафа с. 225
Кема́ль Намы́к с. 225
Кембл Джон Філіп с. 225
ке́мбрыджская шко́ла с. 225
Ке́мбрыджскі універсітэ́т с. 225
кембры́йская сістэ́ма (перы́яд) с. 225
Кембры́йскія го́ры с. 226
Кеме́лішкаўскі касцёл Нараджэ́ння Дзе́вы Мары́і с. 226
Ке́менаў Уладзімір Сямёнавіч с. 226
Ке́мераўская во́бласць с. 226
кемі́-абі́нская культу́ра с. 227
Ке́мпе Мірдза Янаўна с. 227
Ке́мпфер Энгельберт с. 227
Кена́йскі залі́ў с. 227
Ке́нан Джордж Фрост с. 227
Ке́ндал Генры Уэй с. 228
Ке́ндал Эдвард Калвін с. 228
Ке́ндру Джон Коўдэры с. 228
Кене́віч Баляслаў Альбінавіч с. 228
Кене́віч Стафан с. 229
Кене́віч Фелікс с. 229
Кенесары́ Касы́маў с. 229
Ке́нігсберг Якаў Эмануілавіч с. 229
Кенігсо́н Уладзімір Уладзіміравіч с. 229
Ке́нія -- Рэспубліка Кенія с. 229
Ке́нія -- вулкан у Кеніі с. 231
Кенія́та Джома с. 231
Ке́нька Міхаіл Паўлавіч с. 232
Ке́нэдзі Джон Фіцджэралд с. 232
Ке́нэдзі Роберт Фрэнсіс с. 232
Ке́пен Уладзімір Пятровіч с. 232
Ке́плера зако́ны с. 233
керамзітабето́н с. 233
кера́міка-металі́чныя матэрыя́лы с. 236
керамі́чная прамысло́васць с. 236
керамі́чная сыраві́на с. 236
Ке́ранскі Аляксандр Фёдаравіч с. 236
кератааканто́ма с. 236
кератапла́стыка с. 237
Кербаба́еў Берды Мурадавіч с. 237
Ке́рбель Леў Яфімавіч с. 237
Ке́рвін Джозеф с. 237
Кергеле́н -- падводны хрыбет у Індыйскім акіяне с. 237
Кергеле́н -- архіпелаг вулканічных астравоў у Індыйскім акіяне с. 237
Ке́рзан Джордж Натаніел с. 238
«Ке́рзана лі́нія» с. 238
Ке́рзін Міхаіл Аркадзевіч с. 238
К’е́ркегор Сёрэн с. 238
Керма́дэк -- група вулканічных астравоў у Ціхім акіяне с. 238
Керма́дэк -- глыбакаводны жолаб у Ціхім акіяне с. 238
Кернажы́цкі Канстанцін Іванавіч с. 239
Керубі́ні Луіджы Марыя Карла Зенобіо Сальваторэ с. 239
Ке́рчанска-Феадасі́йская апера́цыя 1941—42 с. 240
Ке́рчанска-Эльтыге́нская апера́цыя 1943 с. 240
Ке́рчанскі паўво́страў с. 240
Ке́рчанскі пралі́ў с. 240
Ке́рэр Рудольф Рыхардавіч с. 240
Ке́сарава Алена Паўлаўна с. 240
ке́сарава сячэ́нне с. 240
Кеске́віч Валерый Георгіевіч с. 240
Ке́слер Карл Фёдаравіч с. 240
кесо́н -- паглыбленні на столі с. 241
кесо́н -- агараджальная канструкцыя с. 241
кесо́нная хваро́ба с. 241
Ке́та Ро́берта паўста́нне 1549 с. 241
Кетлі́нская Вера Казіміраўна с. 241
кето́навыя це́лы с. 241
кефі́рныя «грыбкі́» с. 242
Кешо́каў Алім Пшэмахавіч с. 242
Кешыш’я́н Уладзімір Анатолевіч с. 242
Кёйлен Дэ́йлстра Ацье с. 242
Кёльнскі сабо́р с. 243
Кёльнскі універсітэ́т с. 243
Кёльройтэр Іозеф Готліб с. 243
Кёпен Вольфганг с. 244
Кжы́вань Анеля Тадэвушаўна с. 244
Кжыжано́ўскі Канстанцін с. 244
Кжыжано́ўскі Юльян с. 244
Кіба́льнікаў Аляксандр Паўлавіч с. 244
Кіба́льчыч Мікалай Іванавіч с. 244
Кіба́рдзін Ціхан Васілевіч с. 245
кіберне́тыка -- навука с. 245
«Кіберне́тыка» -- навукова-даследчае аб’яднанне с. 245
кіберне́тыка біялагі́чная с. 245
кіберне́тыка тэхні́чная с. 245
Кі́брык Яўген Адольфавіч с. 245
Ківа́ч -- запаведнік у Расіі с. 246
Кі́вач Леанід Мікалаевіч с. 246
Ківе́йша Алена Іванаўна с. 246
кі́ві -- акультураная кветкавая расліна с. 246
кі́ві -- сямейства бяскрылых птушак с. 246
Кігн Уладзімір Людвігавіч с. 247
кіда́льная збро́я с. 247
кі́дальныя машы́ны с. 247
кіда́нні лёгкаатлеты́чныя с. 248
Кі́ева-Пячэ́рская ла́ўра с. 248
«Кі́ева-Пячэ́рскі пацяры́к» с. 249
«Ки́евская старина́» с. 249
Кіе́ня Аляксандр Іванавіч с. 249
Кі́еўскае вадасхо́вішча с. 250
Кі́еўскае ваяво́дства с. 250
Кі́еўскае кня́ства с. 250
Кі́еўскае паўста́нне 1068—69 с. 251
Кі́еўскае паўста́нне 1113 с. 251
Кі́еўская абаро́нчая апера́цыя 1941 с. 251
Кі́еўская акадэ́мія с. 251
Кі́еўская во́бласць с. 251
Кі́еўская зямля́ с. 252
«Кі́еўская каза́ччына» с. 252
кі́еўская культу́ра с. 252
Кі́еўская мітрапо́лія с. 252
Кі́еўская наступа́льная аперацыя 1943 с. 252
Кі́еўская Русь с. 254
Кі́еўскі ле́тапіс с. 254
Кі́еўскі нацыяна́льны універсітэ́т с. 255
Кі́еўскі Сафі́йскі сабо́р с. 255
Кіжава́таў Андрэй Мітрафанавіч с. 255
Кі́жнер Мікалай Мацвеевіч с. 255
Кізеве́тэр Аляксандр Аляксандравіч с. 255
кізі́л-кабі́нская культу́ра с. 256
Кізі́м Леанід Дзянісавіч с. 256
Кі́зінгер Курт Георг с. 256
Кій, Шчэк, Хары́ў с. 256
Кікле́віч Аляксандр Канстанцінавіч с. 257
Кіко́ін Ісак Канстанцінавіч с. 257
Кілі́йскае гі́рла с. 257
Кілікі́йская армя́нская дзяржа́ва с. 257
кілікі́йская шко́ла с. 258
Кілікі́йскія Варо́ты с. 258
Кі́лін Сяргей Якаўлевіч с. 259
Кіль -- сузор’е с. 259
Кіль -- горад у Германіі с. 259
кіль -- частка судна с. 259
кільва́тэрная кало́на́ с. 259
Кі́льскія мі́рныя дагаво́ры 1814 с. 259
Кільчэ́ўскі Аляксандр Уладзіміравіч с. 259
кілявы́я пту́шкі с. 260
КІМ -- Камуністычны Інтэрнацыянал Моладзі с. 260
Кім Максім Паўлавіч с. 260
Кім Нічыпар Сцяпанавіч с. 260
Кім Нэлі Уладзіміраўна с. 260
Кім Сяргей Аляксеевіч с. 260
Кіманта́йтэ Казімера с. 260
Кі́мбар Іосіф Канстанцінавіч с. 260
Кі́мбараўскія цыстэрцыя́нскія кля́штары с. 261
Кі́мберг Якаў Мікалаевіч с. 261
Кі́мберлі -- плато ў Аўстраліі с. 261
Кі́мберлі -- горад у Афрыцы с. 261
кімеры́йская скла́дкавасць с. 261
кінаапера́тарскае маста́цтва с. 262
кінадраматургі́я с. 263
кіназды́мачны апара́т с. 263
кінамаста́цтва с. 265
кінаперасо́ўка с. 267
кінапраекцы́йны апара́т с. 267
кінапраекцы́йны экра́н с. 267
Кінасі́та Дзюндзі с. 267
кінаўстано́ўка с. 267
кінафестыва́ль с. 267
Кінбу́рнская каса́ с. 268
Кінг Марцін Лютэр с. 268
Кі́нгісегі Віктар Эдуардавіч с. 268
Кі́нгстан-апо́н-Хал с. 268
Кі́ндзі Абу Юсуф Якуб ібн Ісхак с. 268
кінематагра́фія с. 268
кіне́ма́тыка механі́змаў с. 269
кінетаста́тыка с. 269
кінетаста́тыка механі́змаў, с. 269
кіне́тыка фізі́чная с. 269
кіне́тыка хімі́чная с. 269
кінеты́чнае маста́цтва с. 270
кінеты́чная мо́ва с. 270
кінеты́чная тэо́рыя га́заў с. 270
кінеты́чная эне́ргія с. 270
кінеты́чны мо́мант с. 270
кінеты́чныя ме́тады ана́лізу с. 270
Кін-Камі́нскі Тадэвуш Карлавіч с. 270
Кін-Камі́нскі Уладзімір Тадэвушавіч с. 271
«Кинонеде́ля Ми́нска» с. 271
Кінта́льская канферэ́нцыя с. 271
«Кі́нуў-ры́нуў паўста́нне» с. 271
Кіпа́рскі Валянцін Юлій Аляксандр с. 271
Кі́пель Вітаўт Яўхімавіч с. 272
Кі́пель Зора Лявонаўна с. 272
Кі́пель Яўхім Яўсеевіч с. 272
Кі́плінг Джозеф Рэдзьярд с. 272
Кіпр -- востраў у Міжземным моры с. 273
Кіпр -- Рэспубліка Кіпр с. 273
кі́прскае пісьмо́ с. 274
Кіпрыяно́віч Рыгор Якаўлевіч с. 274
Кіпрыяну́ Спірас с. 275
Кіпрэ́нскі Арэст Адамавіч с. 275
Кі́рава -- вёска ў Жлобінскім раёне с. 275
Кі́рава -- вёска ў Слуцкім раёне с. 275
Кіравагра́дская во́бласць с. 275
кірава́льная выліча́льная машы́на с. 276
кірава́льны блок с. 276
кірава́нне -- спецыфічная функцыя арганізаваных сістэм с. 276
кірава́нне -- ў мовазнаўстве с. 276
кірава́нне -- ў кібернетыцы с. 277
кірава́ння i прадпрыма́льніцтва Інстыту́т с. 277
кірава́ння Інстыту́т с. 277
Кі́раў Сяргей Міронавіч с. 277
Кі́раў -- горад у Расіі с. 278
Кі́раў -- вёска ў Нараўлянскім раёне с. 278
кіраўні́цкай рэвалю́цыі тэо́рыя с. 278
кіраўні́цкі персана́л с. 278
Кі́раўская во́бласць с. 278
Кі́раўскі раён с. 279
Кі́рвель Анатоль Мяфодзьевіч с. 279
Кі́рвель Чэслаў Станіслававіч с. 279
кіргі́зская мо́ва с. 279
Кіргі́зскі хрыбе́т с. 279
Кірко́р Адам Ганоры Карлавіч с. 280
Кірко́ўскі Валерый Васілевіч с. 280
Кірмано́віч Уладзімір Мікалаевіч с. 280
кірмашо́вы тэа́тр с. 281
Кіро́с Педра Фернандэс с. 281
кіро́ўныя ко́сінусы с. 281
Кірпі́чнікаў Анатоль Мікалаевіч с. 281
Кірпічо́нак Уладзімір Аляксандравіч с. 282
Кірпічо́ў Іларыён Паўлавіч с. 282
Кірпічэ́нка Аляксандр Андрэевіч с. 282
Кірса́наў Аляксандр Васілевіч с. 282
Кірса́наў Аляксандр Трафімавіч с. 282
кіру́нкі све́ту с. 282
Кіру́хін Уладзімір Іванавіч с. 282
Кіру́шчанка Сяргей Іванавіч с. 282
Кірхго́льмская бі́тва 1605 с. 283
Кі́рхгоф Густаў Роберт с. 283
Кі́рхгофа зако́н выпрамяне́ння с. 283
Кірхгофа пра́вілы с. 283
Кіршо́ўскае радо́вішча пясча́на-жвіро́вага матэрыя́лу с. 283
Кі́ршчына Тамара Іосіфаўна с. 283
Кірые́нка Зінаіда Міхайлаўна с. 284
Кіры́ла i Мяфо́дзій с. 285
Кіры́ла Кажамя́ка с. 285
Кіры́ла Ту́раўскі с. 285
Кіры́ла-Белазе́рскі манасты́р с. 286
Кіры́лава Ірына Аляксееўна с. 286
Кіры́лава Фаіна Міхайлаўна с. 286
Кіры́ла-Мяфо́дзіеўскае таварыства с. 286
Кіры́лаў Герман Іларыёнавіч с. 286
Кіры́лаў Мікалай Сцяпанавіч с. 286
Кіры́лаў Уладзімір Андрэевіч с. 287
Кіры́лаў Уладзімір Іванавіч с. 287
Кіры́лін Пётр Аляксеевіч с. 287
Кіры́лін Уладзімір Аляксеевіч с. 287
Кіры́льчанка Пётр Міхайлавіч с. 288
Кірылю́к Лідзія Уладзіміраўна с. 288
Кірылю́к Яўген Прохаравіч с. 289
Кірычэ́нка Віктар Лук ’янавіч с. 289
Кіры́чэнка Мікалай Міхайлавіч с. 289
Кірэ́енка Кастусь с. 289
Кірэ́еў Мікалай Уладзіміравіч с. 289
Кірэ́еўскі Іван Васілевіч с. 290
Кірэ́еўскі Пётр Васілевіч с. 290
Кірэ́йчык Іван Аляксандравіч с. 290
кірэ́нская шко́ла с. 290
Кір’я́наў Барыс Іванавіч с. 290
кісе́ль -- дэсертная страва с. 290
Кісе́ль Апанас с. 290
Кісе́ль Віктар Паўлавіч с. 290
Кі́сінджэр Генры Альфрэд с. 291
кісламало́чныя праду́кты с. 291
кісларо́днае галада́нне с. 291
кісларо́дна-канве́ртарны працэ́с с. 291
кісларо́дная рэ́зка с. 291
кісларо́дная тэрапі́я с. 292
кісларо́дны эфе́кт с. 292
Кі́слік Навум Зіноўевіч с. 292
кіслотаўсто́йлівыя матэрыя́лы с. 292
кісло́тнасць вады́ с. 292
кісло́тнасць гле́бы с. 292
кісло́тна-шчо́лачная раўнава́га с. 292
кісло́тныя дажджы́ с. 293
кісло́тныя фарбава́льнікі с. 293
Кісло́ў Мікалай Уладзіміравіч с. 293
кі́слыя го́рныя паро́ды с. 293
кі́слыя дажджы́ с. 293
Кісля́к Мікалай Аляксандравіч с. 293
Кі́стаў Аляксандр Фёдаравіч с. 293
Кісцянёўскі парк с. 294
Кісцяні́ -- гарадзішча мілаградскай культуры с. 294
Кісцяні́ -- вёска ў Рагачоўскім раёне с. 294
Кісяле́ўскі Анатоль Іванавіч с. 294
Кісяле́ўскі Леанід Іванавіч с. 294
Кісялёва Бу́да с. 294
Кісялёў Віктар Нічыпаравіч с. 294
Кісялёў Генадзь Васілевіч с. 294
Кісялёў Ігар Аляксеевіч с. 295
Кісялёў Кузьма Венядзіктавіч с. 295
Кісялёў Мацвей Сямёнавіч с. 295
Кісялёў Міхаіл Рыгоравіч с. 295
Кісялёў Павел Дзмітрыевіч с. 295
Кісялёў Пётр Андрэевіч с. 295
Кісялёў Фёдар Сцяфанавіч с. 295
Кісялёў Ціхан Якаўлевіч с. 296
Кіт Барыс Уладзіміравіч с. 296
Кітае́нка Дзмітрый Георгіевіч с. 297
Кіта́еў Мікалай Іванавіч с. 297
кіта́йскае пісьмо́ с. 310
Кіта́йска-Карэ́йская платфо́рма с. 310
кіта́йска-тыбе́цкія мо́вы с. 311
Кіта́йска-Усхо́дняя чыгу́нка с. 311
кіта́йская а́стра с. 311
кіта́йская крапіва́ с. 311
кіта́йская мо́ва с. 311
кіта́йская ру́жа с. 311
Кіта́йская Чанчу́ньская чыгу́нка с. 311
кіта́йскі джут с. 311
кі'та́йскія гу́сі с. 311
кітаязна́ўства с. 312
Кіто́вая бу́хта с. 312
Кіто́ў Леанід Лявонавіч с. 312
Кітуно́віч Фёдар Рыгоравіч с. 313
Кі́тчэнер -- горад у Канадзе с. 313
Кі́тчэнер Гарацыо Герберт с. 313
Кі́хель Самуэль с. 313
Кі́цберг Аўгуст с. 313
Кіш -- старажытны горад у Іраку с. 313
Кіш Алена Андрэеўна с. 314
кішачнады́хальныя с. 314
кішачнапо́ласцевыя с. 314
Кі́шка Ян Станіслававіч с. 314
Кі́шка Януш Станіслававіч с. 314
Кі́шкі -- магнацкі род с. 314
кі́шкі -- традыцыйная беларуская страва с. 314
Кі́шкін Сяргей Міхайлавіч с. 314
Кі́шфалудзі-Штробль Жыгманд с. 315
Кі́шчанка Аляксандр Міхайлавіч с. 315
Кі́шчына Слабада́ с. 315
Кі́шчыцкая Пакро́ўская царква́ с. 315
Кі́шчыцкі расстрэ́л 1905 с. 315
кішэ́чная па́лачка с. 316
кішэ́чныя кры́пты с. 317
клавіцыпіта́льныя с. 318
Клаз Ілья Сямёнавіч с. 319
Кла́йберн Харві Лаван с. 319
Клапейро́н Бенуа Поль Эміль с. 319
Клапейро́на—Кла́ўзіуса ўраўне́нне с. 319
Клапейро́на—Мендзяле́ева ўраўне́нне с. 320
Кларк Джон Бэйтс с. 320
Кларк Франк Уіглсуарт с. 320
клас -- сукупнасць прадметаў с. 320
клас -- у біялогіі с. 321
«Кла́сік-Аванга́рд» с. 321
класіфіка́цыя моў с. 322
класіфіка́цыя наву́к с. 322
класі́чная адука́цыя с. 324
класі́чная барацьба́ с. 324
класі́чная меха́ніка с. 324
класі́чная няме́цкая філасо́фія с. 324
класі́чная тэо́рыя по́ля с. 324
класі́чная шко́ла с. 325
класі́чны та́нец с. 325
кла́сна-ўро́чная сістэ́ма с. 325
кластрыдыя́льны міязі́т с. 325
класты́чныя го́рныя паро́ды с. 325
кла́стэрны ана́ліз с. 325
кла́сы дакла́днасці -- сродкаў вымярэнняў с. 326
кла́сы дакла́днасці -- ў машынабудаванні с. 326
кла́сы дыпламаты́чныя с. 326
кла́сы чысціні́ с. 326
Кла́ўзевіц Карл фон с. 327
Кла́ўзіус Рудольф Юліус Эмануэль с. 327
Клачко́ Георгій Якаўлевіч с. 327
Клачко́ў Аляксандр Віктаравіч с. 327
Клдыяшві́лі Давід Самсонавіч с. 327
Клебано́віч Васіль Фёдаравіч с. 327
Клебано́віч Вольга Міхайлаўна с. 327
Клебано́віч Міхась с. 328
Клеване́ц Аляксандр Васілевіч с. 328
кле́еныя канстру́кцыі с. 328
Клейн Барыс Самуілавіч с. 328
Клейн Крысціян Фелікс с. 328
Клейн Лоўрэнс Роберт с. 328
Клейн Раман Іванавіч с. 329
Кле́йна паве́рхня с. 329
Кле́йнбарт Леў Максімавіч с. 329
Клейст Эвальд фон с. 329
Кле́йгана зако́н с. 329
Клемансо́ Жорж Бенжамэн с. 330
Клеме́нці Муцыо с. 330
Кле́мперэр Ота с. 330
Кле́нцэ Франц Карл Лео фон с. 330
Клерк Фрэдэрык Вілем дэ с. 330
Кле́рмен Харалд с. 330
Клермо́н-Фера́н с. 331
Клеро́ Алексі Клод с. 331
Кле́сціль Томас с. 331
кле́тачнай праніка́льнасці тэо́рыі с. 331
кле́тачная мембра́на с. 331
кле́тачная тэо́рыя с. 331
кле́тачны цэнтр с. 331
«Кле́тка ма́лпы» с. 332
Кле́тнае во́зера с. 332
Кле́цкае кня́ства с. 333
Кле́цкая белару́ская гімна́зія с. 333
Кле́цкая бі́тва 1506 с. 333
Кле́цкая раўні́на с. 333
Кле́цкі Вініцій Іосіфавіч с. 333
Кле́цкі гісто́рыка-этнаграфі́чны музе́й с. 333
Кле́цкі кансе́рвавы заво́д с. 333
Кле́цкі касцёл i кля́штар дамініка́нцаў с. 333
Кле́цкі механі́чны заво́д с. 334
Кле́цкі Фа́рны Тро́іцкі касцёл с. 334
Кле́цкіна Б.А. выдаве́цтва с. 334
Кле́цкія абаро́нчыя ўмацава́нні с. 334
клеявы́я фа́рбы с. 335
Кліку́шын Рыгор Піліпавіч с. 336
Клім Рамуальд Іосіфавіч с. 336
Клі́мава Аляксандра Іванаўна с. 336
Клі́мавіцкае камсамо́льска-маладзёжнае падпо́лле с. 337
Клі́мавіцкая царква́ с. 337
Клі́мавіцкі заво́д ма́сла і сухо́га абястлу́шчанага малака́ с. 337
Клі́мавіцкі камбіна́т будаўні́чых матэрыя́лаў с. 337
Клі́мавіцкі краязна́ўчы музе́й с. 337
Клі́мавіцкі паве́т с. 338
Клі́мавіцкі раён с. 338
Клі́мавіцкі сельскагаспада́рчы тэ́хнікум с. 338
Клі́мавіцкі скарб с. 338
клі́мавіцкія гімна́зіі с. 338
клі́мат го́рада с. 339
кліматагра́фія с. 339
кліматало́гія медыцы́нская с. 340
клімататэрапі́я с. 340
кліматаўтвара́льныя працэ́сы с. 340
кліматы́чныя ка́рты с. 340
кліматы́чныя куро́рты с. 340
кліматы́чныя паясы́ (зо́ны) с. 340
кліматы́чныя рэсу́рсы с. 340
кліматы́чныя сезо́ны с. 340
Клі́маў Барыс Канстанцінавіч с. 341
Клі́маў Валерый Аляксандравіч с. 341
Клі́маў Іван Фролавіч с. 341
Клі́маў Міхаіл Міхайлавіч с. 341
Клі́маў Уладзімір Якаўлевіч с. 341
Клі́маў Элем Германавіч с. 341
Клімашэ́ўская Ірына Уладзіміраўна с. 341
Кліме́нка Ганна Пятроўна с. 342
Кліме́нт Смаля́ціч с. 342
Клімко́віч Максім Аляксандравіч с. 342
Клімко́віч Міхась с. 342
Клімко́віч Святлана Міхайлаўна с. 342
Клімо́віч Адольф с. 342
Клімо́віч Вікенцій Восіпавіч с. 342
Кліму́к Пётр Ільіч с. 343
Клі́муць Яраслаў Іванавіч с. 343
Клімянко́ў Сцяпан Сцяпанавіч с. 343
кліналі́сцевыя с. 343
кліні́чная біяхі́мія с. 344
кліно́к -- баявая частка халоднай зброі с. 344
Кліно́к -- вёска ў Мінскай вобласці с. 344
Кліно́цкі бой 1942 с. 344
Клі́нтан Уільям Джэферсан с. 344
Клінцэ́віч Віктар Юльянавіч с. 345
Клінцэ́віч Сямён Аляксандравіч с. 345
Клі́тцынг Клаўс Олаф фон с. 346
Клі́чаўская партыза́нская зо́на с. 346
Клі́чаўскі краязна́ўчы музе́й ле́су с. 346
Клі́чаўскі рае́н с. 346
Клі́чаўскі шклозаво́д с. 347
Клі́чаўскія баі́ 1942, 1943 с. 347
клі́чная фо́рма с. 347
Клі́шчанка Анатоль Пятровіч с. 347
Клішэ́віч Уладзімір Сідаравіч с. 347
Кло́паў Анісім Андрэевіч с. 348
Кло́пштак Фрыдрых Готліб с. 348
клубе́ньчыкавыя бактэ́рыі с. 349
клубнецыбу́ліна с. 349
клу́бныя ўстано́вы с. 349
Клубо́віч Уладзімір Уладзіміравіч с. 350
Клу́маў Аляксей Канстанцінавіч с. 350
Клу́маў Яўген Уладзіміравіч с. 350
Клы́каў Мікалай Пракопавіч с. 351
Клыку́ша Андрэй с. 351
Клы́чаў Ізат Назаравіч с. 351
Клычко́ў Сяргей Антонавіч с. 351
Клы́шка Анатоль Канстанцінавіч с. 351
Клы́шка Міхась Канстанцінавіч с. 351
Клю́еў Леанід Леанідавіч с. 351
Клю́еў Мікалай Аляксеевіч с. 351
Клю́кіна Людміла Барысаўна с. 352
ключаво́е сло́ва с. 352
ключавы́ ўча́стак с. 352
Ключаго́рскае вадасхо́вішча с. 352
Ключаро́ў Аляксандр Аляксандравіч с. 352
Ключаро́ў Аляксандр Васілевіч с. 352
Ключаўска́я Со́пка с. 352
Клю́чнікаў Аляксандр Сяргеевіч с. 352
Ключэ́ўскі Васіль Восіпавіч с. 352
Кляба́наў Анатоль Мікалаевіч с. 353
Клява́ -- рака ў Магілёўскай вобласці с. 353
Клява́ -- рака ў Гродзенскай вобласці с. 353
Кляйст Генрых фон с. 353
Кляко́ўскі Рамуальд Здзіслаў с. 354
Кляме́нцьеў Аляксандр Мікалаевіч с. 354
кляно́выя лясы́ с. 354
кляпа́льная машы́на с. 354
Кляпа́цкі Барыс Іванавіч с. 354
Кляро́ Ігнат Вікенцьевіч с. 354
Кля́сціцкае вадасхо́вішча с. 354
Кля́сціцкія баі́ 1812 с. 355
Кляўзу́нік Іван Зіноўевіч с. 356
Кляўко́ Генадзь Якаўлевіч с. 356
Кляўчэ́ня Аляксандр Сямёнавіч с. 356
Кляці́шынскае бало́та с. 356
Кляцко́ Апанас Васілевіч с. 356
Кляцко́ў Міхаіл Нічыпаравіч с. 356
Кляшто́рны Тодар Тодаравіч с. 356
Кляшчо́ў Аляксей Яўхімавіч с. 357
Кмі́та Пётр Бластус с. 358
Кмі́та-Чарнабы́льскі Філон Сямёнавіч с. 358
Кна́кфус Марцін с. 358
Кне́бель Марыя Восіпаўна с. 358
кні́га -- збрашураваныя аркушы с. 358
Кні́га Мікалай Паўлавіч с. 359
«Кні́га Вялі́каму Чарцяжу́» с. 359
«Кні́га Пасо́льская Метрыкі Вялі́кага Кня́ства Літо́ўскага...» с. 359
«Кні́га пра Таўда́ла-ры́цара» с. 359
Кні́га рэко́рдаў Гі́неса с. 359
«Кні́га Стра́шнага суда́» с. 359
кнігадрукава́нне с. 359
кнігазна́ўства с. 361
кнідаспары́дыі с. 362
кні́жная гра́фіка с. 362
кні́жныя сты́лі с. 363
Кні́пер-Чэ́хава Вольга Леанардаўна с. 363
Кніпо́віч Мікалай Міхайлавіч с. 363
Кніс Карл Густаў Адольф с. 363
Кно́бель Іаган Фрыдрых с. 363
Кно́бельсдорф Георг Венцэслаўс фон с. 363
Кно́рын Вільгельм Георгіевіч с. 363
Кнуня́нц Іван Людвігавіч с. 364
Кнушаві́цкі Святаслаў Мікалаевіч с. 365
Кныш Рэнальд Іванавіч с. 365
Княжабо́р’еўскае вадасхо́вішча с. 365
кня́жацкія з’е́зды с. 365
Княжні́н Якаў Барысавіч с. 365
Кня́жыцкі касцёл i кля́штар дамініка́нцаў с. 366
Князе́віч Кароль Ота с. 366
Кня́зеў Васіль Аляксандравіч с. 366
Кня́зеў Васіль Васілевіч с. 366
«Князь-ка́мень» с. 366
Кня́зьнін Францішак Дыянізы с. 367
Ко́анен Аліса Георгіеўна с. 367
ко́бальтавыя ру́ды с. 367
ко́бальтавыя ўгнае́нні с. 367
Ко́бдэн Рычард с. 367
Ко́бец Ларыса Уладзіміраўна с. 367
Ко́бец Рыгор Якаўлевіч с. 368
Ко́бец-Філімо́нава Алена Рыгораўна с. 368
Ко́бзун Іван Міхайлавіч с. 368
Ко́бленцкая эмігра́цыя с. 368
Ко́брынскае выступле́нне сяля́н 1933 с. 369
Ко́брынскае кня́ства с. 369
Ко́брынская Мікала́еўская царква́ с. 369
Ко́брынская экано́мія с. 369
Ко́брынскі бой 1812 с. 369
Ко́брынскі вае́нна-гістары́чны музе́й с. 370
Ко́брынскі інструмента́льны заво́д «СІТА́МА» с. 370
Ко́брынскі кансе́рвавы заво́д с. 370
Ко́брынскі паве́т с. 370
Ко́брынскі парк с. 370
Ко́брынскі раён с. 371
Ко́брынскі сабо́р Алякса́ндра Не́ўскага с. 371
Ко́брынскі Спа́скі манасты́р с. 371
ко́брынскі строй с. 371
Ко́брынскія за́мкі с. 372
Ко́валь Міхаіл Пятровіч с. 372
ко́вачная машы́на с. 372
Ко́вель Павел Васілевіч с. 372
Ко́венская губе́рня с. 372
«Ко́венскі збо́рнік» с. 372
«Ко́вент-Га́рдэн» с. 373
Ко́ган Аляксандр Рыгоравіч с. 373
Ко́ган Леанід Барысавіч с. 373
Ко́гаўтака каме́та с. 373
код -- сістэма ўмоўных знакаў с. 374
код -- у бухгалтэрыі с. 374
код тэлегра́фны с. 374
кодаміна́нтнасць с. 374
Ко́дзіс Тэадор Казіміравіч с. 374
Ко́дры -- узвышша ў Малдове с. 374
Ко́дры -- запаведнік у Малдове с. 374
Ко́дэкс аб шлю́бе i сям’і́ Рэспу́блікі Белару́сь с. 375
Ко́дэкс зако́наў аб пра́цы Рэспу́блікі Белару́сь с. 375
Ко́дэкс Рэспу́блікі Белару́сь аб адміністрацыйных правапарушэ́ннях с. 375
Ко́дэкс Рэспу́блікі Белару́сь аб зямлі́ с. 375
Ко́дэкс Рэспу́блікі Белару́сь аб не́трах с. 375
Ко́дэкс Юсцінія́на с. 375
Ко́жар Ілья Паўлавіч с. 376
Ко́жух Іван Рыгоравіч с. 376
Ко́жух Уладзімір Уладзіміравіч с. 376
«Ко́за Но́стра» с. 376
Ко́за-Паля́нскі Барыс Міхайлавіч с. 376
Ко́зел Вікенцій Іванавіч с. 377
Ко́зел Іван Васілевіч с. 377
Ко́зел Іван Іванавіч с. 377
Ко́зік Леанід Пятровіч с. 377
Ко́зін Вадзім Аляксеевіч с. 377
Ко́зінцаў Рыгор Міхайлавіч с. 377
Ко́зіч Іван Сямёнавіч с. 377
Ко́зыр Анатоль Антонавіч с. 377
Ко́зыраў Іван Сафронавіч с. 377
Ко́зыраў Міхаіл Аляксеевіч с. 377
ко́зыраўскія партыза́ны с. 377
Ко́йвіста Маўна Генрык с. 378
Ко́йданаўская запа́лкавая фа́брыка «Дружына» с. 378
Ко́йданаўская «рэспу́бліка» с. 378
Ко́йданаўскі бой 1812 с. 378
Ко́йданаўскі за́мак с. 378
Ко́йданаўскі кальвінскі збор с. 378
Ко́йданаўскі раён с. 378
ко́йданаўскія сядзі́бы с. 378
Ко́йдула Лідзія с. 379
Ко́караў Валерый Іванавіч с. 379
ко́караўская культу́ра с. 379
Ко́карс Імантс с. 379
Ко́крафт Джон Дуглас с. 380
кокс -- цвёрды вугляродзісты астатак с. 380
Ко́кштыс Тадэвуш Антонавіч с. 380
ко́ла -- прыстасаванне ў выглядзе дыска с. 381
«Ко́ла» -- беларускі народны танец с. 381
Ко́ла ды Рые́нца с. 381
ко́лас -- суквецце с. 381
Ко́лас Андрэй Данілавіч с. 381
Ко́лас Валерый Паўлавіч с. 381
Ко́лас Георгій Данілавіч с. 381
Ко́лас Іван Андрэевіч с. 382
Ко́лас Людміла Якаўлеўна с. 382
Коласа Яку́ба літарату́рна-мемарыя́льнага музе́я філія́л с. 384
Ко́ласа Яку́ба літарату́рна-мемарыя́льны музе́й с. 385
Ко́ласава Яўгенія Іванаўна с. 385
коласазна́ўства с. 386
Ко́ласаў Мітрафан Аляксеевіч с. 388
Ко́ласаў Сяргей Мікалаевіч с. 388
Ко́ласаўскі зака́знік с. 388
Колб Уладзімір Гаўрылавіч с. 388
Ко́лдуэл Эрскін Прэстан с. 388
Ко́лдэр Александэр с. 388
ко́лер -- уласцівасць прадметаў, якая ацэньваецца зрокавым адчуваннем с. 389
ко́лер -- спецыфічны квантавы лік с. 389
колерадзяле́нне с. 389
колераметры́чны ана́ліз с. 390
колерафатаграфі́чныя матэрыя́лы с. 390
ко́лернасці тэо́рыя с. 390
ко́леры напа́лу с. 390
ко́леры пабе́гласці с. 390
Ко́лесава Алена Фёдараўна с. 390
Ко́лесень Віктар Пятровіч с. 390
Ко́лі Мікадай Джэмсавіч с. 390
Ко́лінгвуд Робін Джордж с. 391
Ко́лінз Сэмюэл с. 391
Ко́лінз Уільям Уілкі с. 391
Ко́лрыдж Сэмюэл Тэйлар с. 391
Ко́лчын Барыс Аляксандравіч с. 391
Ко́лычаў Восіп Якаўлевіч с. 391
Ко́льбе Адольф Вільгельм Герман с. 392
Ко́льбе Максімілян Марыя с. 392
Ко́льберг Оскар с. 392
ко́лькасная тэо́рыя гро́шай с. 392
ко́лькасны ана́ліз с. 392
ко́лькасць ру́ху с. 393
ко́лькасць рэ́чыва с. 393
ко́лькасць цеплаты́ с. 393
Ко́льскі залі́ў с. 393
Ко́льскі паўво́страў с. 393
ко́льцы Сату́рна с. 393
Ко́льчак Мікалай Мікалаевіч с. 393
ко́льчатая ту́ркаўка с. 393
ко́льчаты шаўкапра́д с. 393
ко́льчатыя чэ́рві с. 394
колюшкападо́бныя с. 394
Ко́ма -- возера ў Італіі с. 394
ко́ма -- небяспечны для жыцця стан с. 394
ко́ма -- аберацыя аптычных сістэм с. 394
Ко́малаўскі бой 1942 с. 394
Ко́манс Джон Роджэрс с. 394
Ко́маў Акцябр Паўлавіч с. 394
Ко́маў Алег Канстанцінавіч с. 395
Ко́мі -- Рэспубліка Комі с. 395
ко́мі -- карэннае насельніцтва Рэспублікі Комі с. 396
ко́мі-зыра́нская мо́ва с. 396
Ко́мі-Пярмя́цкая аўтано́мная акру́га с. 397
ко́мі-пярмя́цкая мо́ва с. 397
«Ко́мішэ о́пер» с. 397
Ко́млева Габрыэла Трафімаўна с. 397
«Коммуни́ст Белору́ссии» с. 397
ко́мпас -- прылада, якая паказвае напрамак с. 398
Ко́мпас -- сузор’е с. 398
ко́мпасныя раслі́ны с. 398
ко́мплекснага выкарыста́ння во́дных рэсу́рсаў Цэнтра́льны НДІ с. 398
ко́мплексны а́тлас с. 398
ко́мплексныя злучэ́нні с. 398
ко́мплексныя ка́рты с. 398
ко́мплексныя ўгнае́нні с. 398
Ко́мптан Артур Холі с. 399
Ко́мптана эфе́кт с. 399
ко́мптанаўская даўжыня́ хва́лі с. 399
«Комсомо́льская пра́вда» с. 399
Кон Ігар Сямёнавіч с. 399
Кон Фелікс Якаўлевіч с. 399
Ко́нан Уладзімір Міхайлавіч с. 399
Ко́нанаў Міхаіл Дзмітрыевіч с. 400
Ко́нга -- рака ў Афрыцы с. 400
Ко́нга -- Дэмакратычная Рэспубліка Конга с. 400
Ко́нга -- Рэспубліка Конга с. 403
Ко́нга ўпа́дзіна с. 405
Ко́нгрыў Уільям с. 405
Ко́нескі Блажа с. 405
Ко́неў Іван Сцяпанавіч с. 406
Ко́неў Сяргей Васілевіч с. 406
Ко́неў Уладзімір Афанасьевіч с. 406
Ко́нёвіч Петар с. 406
Ко́ні Анатоль Фёдаравіч с. 406
ко́ні сво́йскія с. 406
ко́нікі -- род птушак с. 407
Ко́нікі -- беларуская народная гульня с. 407
Ко́нінскае ваяво́дства с. 407
Ко́нрад Джозеф с. 407
Ко́нрад Мікалай Іосіфавіч с. 408
Ко́нрада паве́рхня с. 408
ко́нская сі́ла с. 408
ко́нскі кашта́н с. 408
ко́нскія шыро́ты с. 408
Ко́нстэбл Джон с. 408
ко́нсул -- назва пасад службовых асоб с. 408
ко́нсул -- пастаянны прадстаўнік дзяржавы с. 408
ко́нсульскае пра́ва с. 409
ко́нсульскае прадстаўні́цтва с. 409
контр..., контра... с. 409
контр-адміра́л с. 409
контрасігнату́ра с. 409
контратыпава́нне с. 409
контркульту́ра с. 409
контрнаступле́нне с. 410
контрпрапага́нда с. 410
контрразве́дка с. 410
контррэфарма́цыя с. 410
«Контррэфо́рмы» с. 410
Ко́нтрым Казімір с. 411
ко́нтур электры́чны с. 411
ко́нтурныя ка́рты с. 411
ко́нус вы́насу с. 411
Ко́нцуб Анатоль Аляксандравіч с. 412
Ко́нчыц Уладзімір Мікалаевіч с. 412
Ко́нчыцкае во́зера с. 412
Конь Фёдар Савельевіч с. 412
конь выкапнёвы с. 412
конь Пржава́льскага с. 412
конь Хаза́рскі с. 412
Ко́нюх Пётр Васілевіч с. 412
Ко́нюх Уладзімір Сяргеевіч с. 412
Ко́пала Фрэнсіс Форд с. 413
Ко́панеў Павел Ільіч с. 413
Ко́пасаў Аляксей Паўлавіч с. 413
Ко́печны Францішак с. 413
Ко́пітар Варфаламей с. 413
Ко́пленд Аарон с. 413
Ко́плі Джон Сінглтан с. 413
Копцік Іван Канстанцінавіч с. 414
ко́пцкае маста́цтва с. 414
ко́пцкае пісьмо́ с. 414
ко́пцкая мо́ва с. 414
Ко́пыскае патрыяты́чнае падпо́лле с. 415
Ко́пыская ка́фля с. 415
ко́пыская кера́міка с. 415
Ко́пыскі за́мак с. 415
Ко́пыскі паве́т с. 415
Ко́пыскія кафля́ныя прадпрые́мствы с. 415
Ко́рабаў Іван Кузьміч с. 416
коранегало́выя с. 416
коранеізалява́ныя мо́вы с. 416
коранеўбо́рачная машы́на с. 416
ко́рань -- вегетатыўны орган лістасцябловых раслін с. 417
ко́рань -- у матэматыцы с. 417
ко́рань -- галоўная частка слова с. 417
Ко́ратцаў Алег Мікалаевіч с. 417
Корб Іаган Георг с. 417
Ко́рбан Уладзімір Іванавіч с. 417
Ко́рбут Вольга Валянцінаўна с. 417
Ко́рбут Пётр Юльянавіч с. 417
«Ко́рвін» -- прыватнаўласніцкі герб с. 417
Ко́рвін Мацвей с. 418
Ко́рвін-Круко́ўская Ганна Васілеўна с. 418
Ко́рдава -- горад у Аргенціне с. 418
Ко́рдава -- горад у Іспаніі с. 418
Корж Васіль Захаравіч с. 418
Ко́ржаў Гелій Міхайлавіч с. 418
Ко́рзан Тадэвуш Сільвестр с. 419
Ко́рзун Андрэй Рыгоравіч с. 419
Ко́рзун Мікола с. 419
Ко́рзун Міхаіл Сямёнавіч с. 419
Ко́рзун Павел Пятровіч с. 419
Корк -- горад у Ірландыі с. 419
Корк Аўгуст Іванавіч с. 419
ко́ркавы ка́мбій с. 420
ко́ркавыя ліша́йнікі с. 420
кормавытво́рчасць с. 420
кормазагру́зчык с. 420
кормазапа́рнік с. 420
Ко́рмак Алан Маклеэд с. 420
кормапрыга́тава́льныя машы́ны с. 420
кормаразда́тчык с. 420
кормаўбо́рачны камба́йн с. 420
ко́рмчыя кні́гі с. 420
Ко́рнадскае вадасхо́вішча с. 421
Ко́рнберг Артур с. 421
Ко́рнеў Леанід Сямёнавіч с. 421
Ко́рнфарт Джон Уоркап с. 421
ко́рпус -- тулава чалавека, каркас судна, частка машыны с. 421
ко́рпус -- вышэйшае аператыўна-тактычнае злучэнне с. 421
Ко́рпус добраахво́тнікаў свабо́ды с. 421
Ко́рпус-Кры́сты с. 421
Ко́рсак Тадэвуш с. 421
Ко́рсак Юрый Фёдаравіч с. 422
Ко́рсакас Костас с. 422
Ко́рсакаў Дзмітрый Аляксандравіч с. 422
Ко́рсуньская бі́тва 1648 с. 422
Ко́рсунь-Шаўчэ́нкаўская апера́цыя 1944 с. 422
ко́ртыеў о́рган с. 423
кортыкастэро́іды с. 423
кортыкатрапі́н с. 423
Ко́рфская дэклара́цыя 1917 с. 423
«Ко́рчак» -- прыватнаўласніцкі герб с. 424
Ко́рчыц Уладзіслаў Вікенцьевіч с. 424
Ко́рчыц Яўген Вітольдавіч с. 424
Ко́ршак Аляксей Ігнатавіч с. 424
Корш-Са́блін Уладзімір Уладзіміравіч с. 425
Ко́ршук Уладзімір Канстанцінавіч с. 425
Ко́ршун Леанард Іванавіч с. 425
Ко́ршунаў Аляксандр Фаміч с. 425
Ко́ршунаў Фёдар Паўлавіч с. 425
Ко́ршыкаў Уладзімір Фёдаравіч с. 425
Ко́ры Карл Фердынанд с. 425
Ко́ры Эліяс Джэймс с. 426
Ко́рыган Мейрыд с. 426
Ко́рын Павел Дзмітрыевіч с. 426
Ко́са Франчэска дэль с. 426
Ко́сава -- тэрыторыя ў Саюзнай Рэспублікі Югаславія с. 426
Ко́сава -- горад у Брэсцкай вобласці с. 427
Ко́сарак Адольф с. 428
Ко́сараў Аляксандр Васілевіч с. 428
Ко́саў Сільвестр с. 428
Ко́саўская раённая антыфашы́сцкая арганіза́цыя с. 428
Ко́саўскі бой 1942 с. 428
Ко́саўскі паве́т с. 428
Ко́саўскі палац с. 428
Ко́саўскі раён с. 428
Ко́саўкі расстрэ́л 1927 с. 429
Ко́саўскі сядзі́бны дом с. 429
Ко́саўскі Тро́іцкі касцёл с. 429
Ко́саўскія суко́нныя прадпрые́мствы с. 429
КО́СБЕРГ Сямён Арыевіч с. 429
Ко́сель Альбрэхт с. 429
Ко́січ Марыя Мікалаеўна с. 430
Ко́сман Марцэлі с. 430
ко́смас -- сінонім астранамічнага азначэння Сусвету с. 430
«Ко́смас» -- серыя савецкіх ШСЗ для навуковых даследаванняў с. 430
Ко́смач Веніямін Аркадзевіч с. 430
Ко́смач Генадзь Аркадзевіч с. 430
ко́снае асяро́ддзе с. 430
коснаязы́касць с. 430
Ко́стаў Трайча с. 432
Ко́сткі Напе́рскага паўста́нне 1651 с. 432
Ко́стычаў Павел Андрэевіч с. 432
Ко́стычаў Сяргей Паўлавіч с. 432
Ко́тбус -- горад у Германіі с. 433
«Ко́тбус» -- кодавая назва карнай аперацыі с. 433
Ко́тчанка Фёдар Пятровіч с. 435
Ко́ўзан Барыс Іванавіч с. 436
ко́ўка маста́цкая с. 436
Ко́ўнір Сцяпан Дзям’янавіч с. 437
Ко́ўтун Валянціна Міхайлаўна с. 437
Ко́ўчур Сяргей Рыгоравіч с. 437
коўш -- пасудзіна лодкападобнай формы с. 437
Коўш Аляксандр с. 438
Коўш Святаслаў Аляксандравіч с. 438
Ко́ўшыкава Любоў Паўлаўна с. 438
Кох Аляксандр Мікалаевіч с. 438
Кох Іозеф Антон с. 438
Ко́ханаў Піліп Лаўрэнцьевіч с. 439
Ко́ханаўскі раён с. 439
Ко́хер Эміль Тэадор с. 439
Ко́чатаў Аляксандр Ільіч с. 439
Ко́чатаў Усевалад Анісімавіч с. 439
Ко́чур Рыгор Парфіравіч с. 439
Ко́чын Мікалай Яўграфавіч с. 439
Ко́чына Пелагея Якаўлеўна с. 440
Ко́шалеў Васіль Васілевіч с. 440
Ко́шалеў Уладзімір Сяргеевіч с. 440
Ко́шаль Антаніна Уладзіміраўна с. 440
Ко́шаль Пётр Агеевіч с. 440
Ко́шкін Міхаіл Ільіч с. 440
Ко́шта Го́меш Франсішку да с. 440
Ко́шыц Аляксандр Антонавіч с. 441
Ко́шыцкі прывіле́й 1374 с. 441
Крабападо́бная тума́ннасць с. 441
Краёва Ра́да Нарадо́ва с. 442
Краёвая Па́ртыя Літвы́ i Белару́сі с. 442
краіназнаўства с. 442
край -- мясцовасць с. 443
«Край» -- польскі часопіс с. 443
Крайко́ Аляксей Іванавіч с. 443
Кра́йнеў Уладзімір Усеваладавіч с. 443
кра́йняя неабхо́днасць с. 443
Кра́йняя По́ўнач с. 443
Кра́йскі Бруна с. 444
«Кра́йслер» -- аўтамабільная кампанія ЗША с. 444
«Кра́йслер» -- сям’я легкавых аўтамабіляў с. 444
Кра́каўскае ваяво́дства с. 445
Кра́каўскае паўста́нне 1846 с. 445
Кра́каўская Рэспу́бліка с. 445
Кра́каўскі універсітэ́т с. 445
Кра́ксі Беціна с. 446
Кра́левіч Міраслаў с. 446
Крам Дональд Джэймс с. 446
Крамарэ́ўскі Леў Міхайлавіч с. 446
Кра́мер Габрыэль с. 446
Кра́мер Іаган Баптыст с. 446
Кра́мер Стэнлі с. 447
Кра́мер Тэадор с. 447
Кра́мер Фёдар Аляксандравіч с. 447
Крамко́ Аляксандр Яўгенавіч с. 447
Крамко́ Яўген Ігнатавіч с. 447
Крамлёў Яўген Паўлавіч с. 447
Крамско́й Іван Мікалаевіч с. 447
крамянёвая збро́я с. 447
Крамя́ніца-До́льнаўскі Гео́ргіеўскі касцёл с. 448
Крамя́ніцкі кля́штар кано́нікаў латэра́нскіх с. 448
Крамянчу́гскае вадасхо́вішча с. 448
Крамянчу́гская магні́тная анама́лія с. 449
Крандо́ Мікалай Паўлавіч с. 450
Крані́цын Пётр Кузьміч с. 450
Крано́цкае во́зера с. 450
Крано́цкая Со́пка с. 450
Крано́цкі залі́ў с. 450
Крано́цкі запаве́днік с. 450
Краншта́цкае паўста́нне 1921 с. 450
крапасны́я збудава́нні с. 451
крапе́жныя дэта́лі с. 451
крапіва́ -- род кветкавых раслін с. 451
«Крапіва́» -- сатырычны часопіс с. 451
Крапіва́ Кандрат Кандратавіч с. 451
Крапі́венка -- рака ў Віцебскай вобласці с. 452
Крапі́венка -- вадасховішча ў Віцебскай вобласці с. 452
крапі́ўніца гіга́нцкая с. 452
крапі́ўніца Мі́лгана с. 452
Крапіўні́цкі Марка Лукіч с. 452
крапі́ўныя кле́ткі с. 453
Крапо́ткін Пётр Аляксеевіч с. 453
Крас Марк Ліцыній с. 453
Красаві́цкае паўста́нне 1876 с. 453
Красаві́цкая рэвалю́цыя 1978 с. 453
Красаві́цкі кры́зіс 1917 с. 453
красаві́цкія выступле́нні працо́ўных 1991 с. 453
Краса́ўскас Стасіс Альгірдас с. 454
Кра́сачка Пётр Альбінавіч с. 454
Кра́сеў Міхаіл Іванавіч с. 455
Красі́льнікаў Аляксей Пятровіч с. 455
Красі́льнікаў Мікалай Аляксандравіч с. 455
Кра́сін Андрэй Капітонавіч с. 455
Кра́сін Леанід Барысавіч с. 455
Красі́нскага ле́тапіс с. 455
Красі́нскі Анатоль Віктаравіч с. 455
Красі́нскі Зыгмунт с. 455
Красі́нскі Мікалай Фаміч с. 455
Красі́цкі Ігнацы с. 456
Кра́скаўская сядзі́ба с. 456
Краско́ Валянцін Ягоравіч с. 456
Краско́ўскі Георгій Васілевіч с. 456
Краско́ўскі Іван Ігнатавіч с. 456
Краснаво́дскі залі́ў с. 456
Краснагало́вы Барыс Мікалаевіч с. 456
Краснаго́рскі Мікалай Іванавіч с. 456
Краснада́рскі край с. 457
Краснаду́бскі Іван Аляксандравіч с. 458
Кра́снае -- вёска ў Гомельскім раёне с. 458
Кра́снае -- вёска ў Карэліцкім раёне с. 458
Кра́снае -- вёска ў Маладзечанскім раёне с. 458
Кра́снае во́зера с. 458
Краснапо́лле -- гарадскі пасёлак у Магілёўскай вобласці с. 458
Краснапо́лле -- вёска ў Віцебскай вобласці с. 458
Краснапо́льскае патрыяты́чнае падпо́лле с. 459
Краснапо́льскі раён с. 459
краснапо́льскі строй с. 459
Краснасе́льскі с. 460
Краснасе́льскі археалагі́чны ко́мплекс с. 460
Краснасто́цкі манасты́р Нараджэ́ння Багаро́дзіцы с. 460
«Кра́сная ле́топись» с. 460
Кра́сная пло́шча с. 460
Красная́раўская Со́пка с. 461
Красная́рскае вадасхо́вішча с. 461
Красная́рскі край с. 461
Кра́сненскі касцёл Ушэ́сця Дзе́вы Мары́і с. 462
Красне́ўскі Леанід Рыгоравіч с. 462
Кра́снік Іван Міхайлавіч с. 462
«Красноарме́йская пра́вда» с. 463
Красно́ў Пётр Мікалаевіч с. 463
Красно́ўскае во́зера с. 463
Красно́ўскі Аляксандр Абрамавіч с. 463
Кра́сны за́мак с. 463
«Кра́сный архи́в» с. 463
Красо́ўскага эліпсо́ід с. 463
Красо́ўская Вера Міхайлаўна с. 463
Красо́ўская Раіса Ермалаеўна с. 463
Красо́ўскі Анатоль Міхайлавіч с. 464
Красо́ўскі Антон Якаўлевіч с. 464
Красо́ўскі Мікалай Мікалаевіч с. 464
Красо́ўскі Мікалай Піліпавіч с. 464
Красо́ўскі Сцяпан Акімавіч с. 464
Красо́ўскі Феадосій Мікалаевіч с. 464
Красо́ўскі Яўген Калістратавіч с. 464
Красо́ўскі Яўген Яўстафіевіч с. 465
Красто́ўскі Усевалад Уладзіміравіч с. 465
кра́тная су́вязь с. 465
кра́тны інтэгра́л с. 465
кра́тных адно́сін зако́н с. 466
кра́тныя адзі́нкі с. 466
кратэ́р -- старажытнагрэчаская пасудзіна с. 466
кра́тэр -- паглыбленне на вяршыні вулканічнага конуса с. 466
кра́тэр метэары́тны с. 466
Краўсу́н Эдуард Паўлавіч с. 466
Краўцо́ва Галіна Іванаўна с. 466
Краўцо́ва Гарына Іванаўна с. 466
Краўцо́ў Альгерд Ціханавіч с. 466
Краўцоў Аляксандр Аляксандравіч с. 467
Краўцо́ў Валянцін Акімавіч с. 467
Краўцо́ў Віктар Канстанцінавіч с. 467
Краўцо́ў Макар с. 467
Краўцо́ў Міхаіл Канстанцінавіч с. 467
Краўцо́ў Міхаіл Паўлавіч с. 467
Краўцэ́віч Алесь Канстанцінавіч с. 467
Кра́ўчанка Валянціна Захараўна с. 467
Кра́ўчанка Іван Сяргеевіч с. 467
Кра́ўчанка Ігар Уладзіміравіч с. 468
Кра́ўчанка Леанід Іванавіч с. 468
Кра́ўчанка Леанід Уладзіміравіч с. 468
Кра́ўчанка Пётр Кузьміч с. 468
Кра́ўчанка Усевалад Ігнатавіч с. 468
Краўчу́к Леанід Макаравіч с. 468
Краўчэ́ня Мікалай Антонавіч с. 468
Крахалёў Пётр Серапіёнавіч с. 469
Крачко́ўскі Ігнат Юльянавіч с. 469
Крачко́ўскі Юльян Фаміч с. 470
Крачэ́тнікаў Міхаіл Мікітавіч с. 470
Крачэ́ўскі Пётр Антонавіч с. 470
Краша́ніннікаў Сцяпан Пятровіч с. 470
Крашэ́ўскі Каятан с. 470
Крашэ́ўскі Юзаф Ігнацы с. 470
краява́я зада́ча с. 471
Краяво́е Бюро́ ЦК КПЗБ с. 471
краявы́ прагі́н с. 471
Краявы́ сакратарыя́т ЦК КПЗБ с. 471
краявы́ эфе́кт с. 471
«Крестья́нская газе́та» с. 473
Кржыжано́ўскі Глеб Максімілянавіч с. 473
Крле́жа Міраслаў с. 473
кровазаме́нныя ва́дкасці с. 474
кровазмяшэ́нне с. 474
кровапаразі́ты с. 474
кровапуска́нне с. 474
кроваспаравікі́ с. 474
кроваспыня́льныя сро́дкі с. 474
Кро́ер Педэр Северын с. 475
Кроз Дора Захараўна с. 475
Кроль Абрам Іосіфавіч с. 475
Кроль Міхаіл Барысавіч с. 475
Кро́мвела цячэ́нне с. 475
Кро́мвель Олівер с. 476
Кро́мер Марцін с. 476
Крон Аляксандр Аляксандравіч с. 476
Кро́нвалдс Аціс с. 476
Кро́некер Леапольд с. 476
Кро́некера сі́мвал с. 476
Кро́нін Арчыбалд Джозеф с. 476
Кро́нін Джэймс Уотсан с. 476
кро́пка з ко́скай с. 476
кро́пка ро́сту с. 476
кро́пкавыя мута́цыі с. 476
крос -- спартыўнае спаборніцтва с. 476
Кро́сненскае ваяво́дства с. 476
кро́сны -- ручны ткацкі станок с. 476
«Кро́сны» -- беларускі народны танец с. 478
Крот Аляксандр Міхайлавіч с. 478
Кро́та Гаральд с. 478
Кро́таў Веньямін Рыгоравіч с. 478
Кро́таў Раман Цімафеевіч с. 478
Кро́ўфут-Хо́джкін Дораці с. 478
Кро́чэ Бенедэта с. 478
Кро́шнер Міхаіл Яўхімавіч с. 479
Крсціч Джорджэ с. 479
«Круг белару́скай наро́днай прасве́ты i культу́ры» с. 479
круг схіле́ння с. 479
кругаабаро́т капіта́лу с. 479
кругаваро́т вады́ с. 479
кругаваро́т рэ́чываў с. 480
кругава́я частата́ с. 480
Кругаве́ц-Калі́ніна с. 480
кругавы́ працэ́с с. 480
Кругавы́х Мікалай Пятровіч с. 480
кругавы́я фу́нкцыі с. 480
Круга́нава Ефрасіння Акімаўна с. 480
кругарасні́чныя інфузо́рыі с. 480
кругасве́тныя пла́ванні с. 480
Кру́гер Освальд с. 480
Кру́гер Паўлус с. 481
Кру́гер Янкель Мордухавіч с. 481
круглавяза́льная машы́на с. 481
«Кру́глага стала́» канферэ́нцыі 1930—32 с. 481
круглагало́ўкі с. 481
Кру́глае во́зера -- возера ў Полацкім раёне с. 481
Кру́глае во́зера -- возера ў Расонскім раёне с. 481
Кру́глае во́зера -- возера ў Глыбоцкім раёне с. 482
круглапі́льны стано́к с. 482
кру́глая скульпту́ра с. 482
Кру́глік -- возера ў Шумілінскім раёне с. 482
кру́глік -- драўляная вежа с. 482
Кру́глік Генадзь Сяргеевіч с. 482
Кру́глікаў Мікіта Конанавіч с. 482
Кру́глікаў Уладзімір Уладзіміравіч с. 482
Кру́гліца -- стаянка эпохі неаліту с. 482
Кру́гліца -- вёска ў Чашніцкім раёне с. 482
Кругло́ў Аляксандр Васілевіч с. 482
Кругло́ў Анатоль Агапеевіч с. 482
Кругло́ў Сяргей Ільіч с. 482
Кругло́ў Уладзімір Ільіч с. 483
кру́глыя чэ́рві с. 483
Кругля́нскае патрыяты́чнае падпо́лле с. 483
Кругля́нскі гісто́рыка-краязна́ўчы музе́й с. 483
Кругля́нскі раён с. 483
Кру́зе Апалон Якаўлевіч с. 484
Крузенштэ́рн Іван Фёдаравіч с. 484
Крузенштэ́рна пралі́ў с. 484
Крузенштэ́рна прахо́д с. 484
Крук Аркадзь Сцяпанавіч с. 484
Крук Іван Іванавіч с. 484
Крук Іван Фёдаравіч с. 484
Крук Пётр Савельевіч с. 484
Кру́каў Іван Ігнатавіч с. 484
Кру́каў Леў Міхайлавіч с. 484
Круко́ўскі Мікалай Ігнатавіч с. 485
Круко́ўскі Уладзімір Якаўлевіч с. 485
Круле́ўшчынскае радо́вішча пясча́на-жвіро́вага матэрыя́лу с. 485
Круль Леанід Пятровіч с. 485
Круль Міхаіл Аляксандравіч с. 485
Крум -- балгарскі хан с. 485
Кру́мінь Іван Андрэевіч с. 485
круп -- пашкоджанне гартані с. 486
«Круп» -- металургічны і машынабудаўнічы канцэрн ФРГ с. 486
Крупе́нька Яўген Міхайлавіч с. 486
Крупі́н Уладзімір Мікалаевіч с. 486
«Крупі́цкія музы́кі» с. 486
Кру́пнікаў Аляксандр Маркавіч с. 487
Кру́пская Надзея Канстанцінаўна с. 487
Кру́пская фа́брыка запа́лкавай сало́мкі с. 487
Кру́пчыцкі бой 1794 с. 488
кру́пы -- прадукт харчавання с. 488
кру́пы -- від атмасферных ападкаў с. 488
крупяна́я прамысло́васць с. 488
крупяны́я культу́ры с. 488
Крус Хуана Інес дэ ла с. 488
Крутаго́рская бі́тва с. 488
Крутале́віч Барыс Прохаравіч с. 488
Крутале́віч Вадзім Андрэевіч с. 488
Круто́й Ігар Якаўлевіч с. 489
Кру́тцэн Паўль с. 489
крухмалано́сныя культу́ры с. 489
крухма́ла-па́тачная прамысло́васць с. 489
Круці́лін Сяргей Андрэевіч с. 489
Круці́ліна Ніна іванаўна с. 489
круці́льная машы́на с. 490
круці́льныя вага́нні с. 490
Круцько́ Мікалай Паўлавіч с. 490
Круцько́ Мікалай Рыгоравіч с. 490
Кручаню́к Пётр Аксенцьевіч с. 490
Кручко́ва Ніна Міхайлаўна с. 490
Кручко́ў Мікалай Афанасьевіч с. 490
Кручко́ўскі Леан с. 490
Кручо́к Аляксандр Рыгоравіч с. 490
Кручо́к Рыгор Раманавіч с. 490
Кручо́нкін Васіль Дзмітрыевіч с. 491
Кручо́ных Аляксей Елісеевіч с. 491
Кручы́нскі Генрых Уладзіслававіч с. 491
Крушальні́цкая Саламія Амбросьеўна с. 491
Крушальні́цкі Іван Антонавіч с. 491
Крушальні́цкі Мар’ян Міхайлавіч с. 491
Кру́шаў Леанід Цімафеевіч с. 491
крушы́на -- кветкавая расліна с. 492
Крушы́на Рыгор с. 492
Крушы́наўскае во́зера с. 492
Крушэ́ўскі Мікалай Вячаслававіч с. 492
Крывабло́цкая Галіна Пятроўна с. 492
Крывабло́цкі Уладзімір Васілевіч с. 492
«Крыва́вая нядзе́ля » с. 492
крыва́вая по́мста с. 493
крываліне́йны інтэгра́л с. 493
крываліне́йныя каардына́ты с. 493
Крывано́с Максім с. 493
Крывано́с -- герой Савецкага Саюза с. 493
Крывано́саў Міхаіл Пятровіч с. 493
крывапля́містая хваро́ба с. 493
Крываро́жскі жалезару́дны басе́йн с. 493
крывашы́пны механізм с. 494
Крывашэ́еў Мікалай Аляксеевіч с. 495
Крывашэ́ін Аляксандр Васілевіч с. 495
Крывашэ́ін Апалон Канстанцінавіч с. 495
Крывашэ́ін Мікалай Іванавіч с. 495
Крывашэ́ін Сямён Майсеевіч с. 495
Крыве́нка Сяргей Мікалаевіч с. 495
Кры́венскі лесапі́льны заво́д с. 495
Крыве́ц -- возера ў Віцебскай вобласці с. 495
Крыве́ц Сяргей Міхайлавіч с. 495
Крыві́цкае (Белару́скае) навуко́вае тавары́ства с. 496
Крыві́цкі Аляксандр Антонавіч с. 496
«Крыві́цкі вязо́к» с. 496
Крыві́цкі касцёл i кля́штар трыніта́рыяў с. 496
Крыві́цкі раён с. 496
крывічы́ -- племя с. 497
Крывічы́ -- гарадскі пасёлак у Мінскай вобласці с. 498
Крыво́е во́зера -- глядзі Крывец -- возера ў Браслаўскім раёне с. 499
Крыво́е во́зера -- возера ў Ушацкім раёне с. 499
Крыво́е во́зера -- возера ў Глыбоцкім раёне с. 499
Крыво́е во́зера -- возера ў Пастаўскім раёне с. 499
Крыво́е во́зера -- возера ў Полацкім раёне с. 499
Крыво́шынскі касцёл езуі́таў с. 499
«Крывы́я вечары́» с. 499
крывяна́я мука́ с. 500
крывяно́сная сістэ́ма с. 500
крывяны́я пласці́нкі с. 500
крывятварэ́нне с. 500
кры́га -- прылада для лоўлі рыбы с. 501
Крыж Ефрасі́нні По́лацкай с. 501
крыжакве́тныя клапы́ с. 502
Крыжа́ніч Юрый с. 503
Крыжано́ўскі Сцяпан Андрэевіч с. 503
крыжо́ва-ку́пальны храм с. 503
крыжо́вы пахо́д су́праць славя́н 1147 с. 503
крыжо́выя пахо́ды с. 504
крыжо́выя пахо́ды су́праць славян i ба́лтаў у 12—15 ст. с. 504
кры́зіс -- пераломны момант с. 505
кры́зіс -- у медыцыне с. 505
кры́зіс паліты́чны с. 505
кры́зіс экалагі́чны с. 505
кры́зіс эканамі́чны с. 505
кры́зісы ўзро́ставыя с. 505
Крык Фрэнсіс Хары Комптан с. 506
Кры́кава Валянціна Іванаўна с. 506
Крыка́лаўскі парк с. 506
Крыкалёў Сяргей Канстанцінавіч с. 506
крылано́гія малю́скі с. 507
Крыла́таў Яўген Паўлавіч с. 507
крыла́тая раке́та с. 507
крыла́тыя сло́вы с. 507
Крыле́нка Галіна Аляксандраўна с. 507
Крыле́нка Мікалай Васілевіч с. 507
Крыло́віч Валянціна Міхайлаўна с. 508
Крыло́віч Вікенцій Іванавіч с. 508
Крыло́віч Уладзімір Мікалаевіч с. 508
Крыло́віч Фёдар Андрэевіч с. 508
Крыло́ў Аляксандр Пятровіч с. 508
Крыло́ў Апяксей Мікалаевіч с. 508
Крыло́ў Іван Андрэевіч с. 509
Крыло́ў Мікалай Іванавіч с. 509
Крыло́ў Мікалай Мітрафанавіч с. 509
Крыло́ў Парфірый Мікітавіч с. 509
Крыло́ў Сямён Мікалаевіч с. 509
Крыло́ў Уладзімір Іванавіч с. 509
Крыло́ў Уладзімір Пятровіч с. 509
Крыло́ў Фёдар Гаўрылавіч с. 510
Крыло́ў Юрый Васілевіч с. 510
Крым -- глядзі Крымскі паўвостраў с. 510
Крым -- Аўтаномная Рэспубліка Крым с. 510
Кры́маў Аляксандр Міхайлавіч с. 511
Кры́маў Мікалай Пятровіч с. 511
Кры́мер Уільям Рэндал с. 511
крыміналі́стыка с. 512
крымінало́гіі, крыміналі́стыкі i судо́вай экспертьі́зы прабле́м НДІ с. 512
крыміна́льнае пра́ва с. 512
крыміна́льнае судаво́дства с. 512
крыміна́льнае Ўлажэ́нне 1903 с. 512
крыміна́льна-працэсуа́льнае права с. 512
Крыміна́льна-працэсуа́льны ко́дэкс Рэспу́блікі Белару́сь с. 512
крыміна́льная адка́знасць с. 513
крыміна́льны вы́шук с. 513
Крыміна́льны ко́дэкс Рэспу́блікі Белару́сь с. 513
крыміна́льны працэ́с с. 513
Кры́мскае Прымо́р’е с. 513
Кры́мскае ха́нства с. 513
Кры́мская апера́цыя 1944 с. 513
Кры́мская вайна́ 1853—56 с. 513
Кры́мская канферэ́нцыя 1945 с. 514
Кры́мскі Агафангел Яфімавіч с. 514
Кры́мскі паўво́страў с. 514
Кры́мскія го́ры с. 514
крыні́ца -- выхад падземных вод на паверхню с. 515
Крыні́ца -- вадасховішча каля ўскраіны Мінска с. 515
Крыні́ца -- вёска ў Пружанскім раёне с. 515
Крыні́ца -- курорт у Польшчы с. 515
«Крыні́ца» -- выдавецкая суполка с. 516
«Крыні́ца» -- культуралагічны часопіс с. 516
«Крыні́ца» -- назва газеты «Беларуская крыніца» ў 1917—25, 1939—40 с. 516
Крыні́ца Антук с. 516
крыніцазна́ўства -- гістарычная дысцыпліна с. 516
крыніцазна́ўства -- філалагічная дысцыпліна с. 516
Крыні́цкі Аляксандр Іванавіч с. 516
Крыні́цкі Арон Маркавіч с. 517
крыні́цы гістары́чныя с. 517
крыні́цы пра́ва с. 517
крыні́цы святла́ с. 517
крыні́цы то́ку с. 517
крыні́цы я́дзерных выпрамяне́нняў с. 517
Кры́нкаўская папяро́вая фа́брыка с. 518
Кры́нкаўская цукро́вая фа́брыка с. 518
Кры́нкаўскі раён с. 518
Кры́нчык Павел Сцяпанавіч с. 518
крыпта... -- першая састаўная частка складаных слоў с. 518
Кры́са Алег Васілевіч с. 519
Крыстафара́ну Флорыка с. 519
Кры́стэнсен Енс Крысціян с. 519
кры́та-міке́нскае пісьмо́ с. 520
кры́та-міке́нская культу́ра с. 520
кры́тыка сацыя́льная с. 521
крыты́чнае магні́тнае по́ле с. 521
крыты́чная ма́са с. 521
крыты́чная тэмперату́ра с. 521
крыты́чны пункт с. 521
крыты́чны рацыяналі́зм с. 521
крыты́чны рэалі́зм -- літаратурнамастацкі кірунак с. 522
крыты́чны рэалі́зм -- філасофскі кірунак с. 522
крыты́чны стан с. 522
крыты́чныя з’я́вы с. 522
крыты́чныя пу́нкты мета́лаў с. 523
Крыты́шын -- вёска ў Іванаўскім раёне с. 523
Крыты́шын -- вадасховішча ў Іванаўскім раёне с. 523
крытэ́рый аптыма́льнасці с. 523
Крыўля́нскі за́мак с. 523
Кры́ўчык Аляксандра Аляксандраўна с. 523
Крыўчэ́нская пячо́ра с. 523
Крыўчэ́ня Аляксей Піліпавіч с. 523
кры́цкае пісьмо́ с. 524
Кры́цкія паўста́нні с. 524
Кры́чаўскае вадасхо́вішча с. 524
Кры́чаўскае патрыяты́чнае падпо́лле с. 524
Кры́чаўскае паўста́нне 1743— 44 с. 525
Кры́чаўская во́ласць с. 525
кры́чаўская кера́міка с. 525
Кры́чаўская суднаве́рф с. 525
Кры́чаўскі бой 1651 с. 525
Кры́чаўскі заво́д гу́мавых вы́рабаў с. 525
Кры́чаўскі за́мак с. 525
Кры́чаўскі звон с. 526
Кры́чаўскі краязна́ўчы музе́й с. 526
Кры́чаўскі пала́ц с. 526
Кры́чаўскі раён с. 526
Кры́чаўскія гарадскі́я ўмацава́нні с. 526
Кры́чаўскія мануфакту́ры с. 527
«Крычаўцэментнашы́фер» с. 527
Крычэ́ўскі Міхайла с. 527
Крычэ́ўскі Фёдар Рыгоравіч с. 527
Крышко́ўскі Лаўрэнцій с. 527
Кры́шна -- рака ў Індыі с. 527
Кры́шна -- бажаство ў індуізме с. 527
крышталеаку́стыка с. 527
крышталегідра́ты с. 527
крышталеграфі́чная сістэ́ма с. 528
крышталефасфо́ры с. 528
крышталіза́цыя с. 528
крышталі́чнае по́ле с. 528
крышталі́чная рашо́тка с. 528
крышталі́чны лічы́льнік с. 529
крышталі́чны стан с. 529
крышталі́чныя сла́нцы с. 529
Крышта́льная пячо́ра с. 529
крышталягра́фія с. 529
крышталяо́птыка с. 529
крышталяфі́зіка с. 529
крышталяхі́мія с. 529
Крыштапо́віч Леў Яўстафавіч с. 530
Крыштафо́віч Мірон Емяльянавіч с. 530
крыяге́нная морфаскульпту́ра с. 530
крыяге́нная тэхніка с. 530
крыяге́нная электро́ніка с. 530
крыяге́нны рэлье́ф с. 530
крыяге́нныя тэмперату́ры с. 530
крыяэлектро́ніка с. 531
крэацінфо́сфарная кіслата́ с. 531
Крэбс Ханс Адольф с. 532
Крэг Эдуард Гордан с. 532
крэды́т -- пазыка ў грашовай або таварнай форме с. 532
крэ́дыт -- адна з двух частак рахункаў бухгалтарскага ўліку с. 533
крэды́т вэ́ксальны с. 533
крэдытаздо́льнасць с. 533
крэды́тная блака́да с. 533
крэды́тная дыскрыміна́цыя с. 533
крэды́тная палі́тыка с. 533
крэды́тная рэстры́кцыя с. 533
крэды́тны саю́з с. 533
крэды́тныя са́нкцыі с. 534
крэды́тныя сістэ́мы с. 534
крэдыто́рская запазы́чанасць с. 534
Крэ́йзер Якаў Рыгоравіч с. 535
Крэ́йслер Фрыц с. 535
Крэ́йцвальд Фрыдрых Рэйнхальд с. 535
Крэ́йцэр Радольф с. 535
Крэ́йча Атамар с. 536
крэм -- харчовая альбо касметычная сумесь с. 536
Крэм Дональд Джэймс с. 536
Крэмазі́ Актаў Жазеф с. 536
крэменевадаро́ды с. 536
крэменездабыўны́я ша́хты с. 536
крэменефтары́ды с. 536
крэменефторыставадаро́дная кіслата́ с. 536
крэ́мень -- мінерал с. 536
Крэ́мень Маркс Аронавіч с. 536
Крэ́мер Арон Іосіфавіч с. 537
Крэ́мер Сямён Давыдавіч с. 537
Крэ́мка Георгій Паўлавіч с. 537
Крэмль Маско́ўскі с. 538
крэ́мніевыя кісло́ты с. 539
крэмнійаргані́чныя ва́дкасці с. 539
крэмнійаргані́чныя злучэ́нні с. 539
крэмнійаргані́чныя каўчукі́ с. 539
крэмнійаргані́чныя паліме́ры с. 539
крэ́мнію дыаксі́д с. 539
крэ́мнію карбі́д с. 540
Крэмпаве́цкі Тадэвуш Шыман с. 540
Крэ́нкель Эрнст Тэадоравіч с. 540
крэ́павыя ткані́ны с. 540
«Крэ́сы Ўсхо́дне» с. 541
Крэ́ўскае кня́ства с. 541
крэ́ўская кера́міка с. 541
Крэ́ўская ўнія 1385 с. 541
Крэ́ўскі за́мак с. 541
Крэцье́н Жан Лу с. 542
Ксена́кіс Яніс с. 542
Ксенафо́нтаў Міхаіл Аляксандравіч с. 543
ксерафтальмі́я с. 543
ксіла..., ксіло... с. 543
Ксі́ргу Маргарыта с. 544
Ксяндзо́ва Гара́ с. 544
Ксяндзо́ў Аляксандр Паўлавіч с. 544
Ксяндзо́ў Рыгор Васілевіч с. 544
Ксяндзо́ў Уладзімір Паўлавіч с. 544
Ксяндзо́ўскае во́зера с. 544
Кто́раў Анатоль Пятровіч с. 545
Куа́ла-Лу́мпур с. 545
Куанышпа́еў Калібек с. 545
Ку́ба -- востраў у Вест-Індыі с. 545
Ку́ба -- Рэспубліка Куба с. 545
ку́бавыя фарбава́льнікі с. 550
Куба́на-Прыазо́ўская нізі́на с. 551
Ку́бараў Вячаслаў Георгіевіч с. 551
Куба́рка Аляксей Іванавіч с. 551
Куба́саў Валерый Мікалаевіч с. 551
Ку́белік Іеранім Рафаэль с. 552
Куберта́вічус Пятрас с. 552
Кубілі́нскас Костас с. 553
Кубі́нскае ха́нства с. 553
Кубі́нская рэвалю́цыя 1959 с. 553
Кубі́нскі кры́зіс с. 553
кубі́чнае ўраўне́нне с. 553
кубі́чная пара́бала с. 553
Ку́бліцкае ўзвы́шша с. 553
Кублі́цкі Аляксей Аляксандравіч с. 554
Ку́бэ Рыхард Паўль Вільгельм с. 554
Куве́йцкі кры́зіс 1990 -91 с. 556
Куга́ч Юрый Пятровіч с. 556
Куге́йка Міхаіл Міхайлавіч с. 556
Кугульці́наў Давід Мікітавіч с. 556
Куда́сава Надзея Сяргееўна с. 557
Кудзе́лька Іван Фадзеевіч с. 557
Кудзе́лька Міхаіл Сямёнавіч с. 557
кудзе́ля -- валакно с. 557
Кудзе́ля Леанід Лаўрэнцьевіч с. 557
Кудзі́наў Міхаіл Аляксандравіч с. 557
Кудзі́наў Уладзімір Георгіевіч с. 557
Кудзі́рка Вінцас с. 557
Кудлачо́ў Віктар Сямёнавіч с. 557
Кудраве́ц Анатоль Паўлавіч с. 557
Кудраві́цкі Давыд Абрамавіч с. 558
Кудра́еў Уладзімір Георгіевіч с. 558
Кудра́ўцаў Анатоль Іванавіч с. 558
Кудра́ўцаў Барыс Канстанцінавіч с. 558
Кудра́ўцаў Іван Фёдаравіч -- беларускі пісьменнік с. 558
Кудра́ўцаў Іван Фёдаравіч -- беларускі вучоны с. 558
Кудра́ўцаў Ігар Аляксандравіч с. 558
Кудрашо́ва Клаўдзія Кузьмінічна с. 558
Кудры́нскі Фядот Андрэевіч с. 558
Кудрэ́віч Раіса Уладзіміраўна с. 559
Кудрэ́віч Уладзімір Мікалаевіч с. 559
Кудрэ́віч Уладзімір Уладзіміравіч с. 559
Кужам’я́раў Куддус Хаджам’яравіч с. 560
Ку́за Александру Іаан с. 560
Кузаўко́ў Іван Аляксандравіч с. 560
Кузмі́н Міхаіл Аляксеевіч с. 560
Кузмі́нскіс Іонас с. 561
Кузне́цкая катлаві́на с. 561
Кузне́цкі Алата́у с. 561
Кузне́цкі ву́гальны басе́йн с. 561
Кузняцо́ва Лідзія Фёдараўна с. 561
Кузняцо́ў Аляксандр Пятровіч с. 561
Кузняцо́ў Анатоль Васілевіч -- беларускі спявак с. 561
Кузняцо́ў Анатоль Васілевіч -- беларускі жывапісец с. 561
Кузняцо́ў Валерый Аляксеевіч с. 562
Кузняцо́ў Васіль Іванавіч с. 562
Кузняцо́ў Віктар Іванавіч с. 562
Кузняцо́ў Вячаслаў Уладзіміравіч с. 562
Кузняцо́ў Іван Іванавіч с. 562
Кузняцо́ў Мікалай Васілевіч с. 562
Кузняцо́ў Мікалай Герасімавіч с. 562
Кузняцо́ў Мікалай Дзмітрыевіч с. 562
Кузняцо́ў Мікалай Іванавіч -- савецкі батанік с. 562
Кузняцо́ў Мікалай Іванавіч -- савецкі разведчык с. 562
Кузняцо́ў Павел Варфаламеевіч с. 563
Кузняцо́ў Уладзілен Аляксандравіч с. 563
Кузняцо́ў Уладзімір Іванавіч с. 563
Кузняцо́ў Уладзімір Пятровіч с. 563
Кузняцо́ў Фёдар Ісідаравіч с. 563
Кузняцо́ў Фёдар Спірыдонавіч с. 563
Кузняцо́ў Юрый Аляксеевіч с. 563
Кузняцо́ў Яўген Міхайлавіч с. 564
Кузняцо́ўскі раён с. 564
Кузьме́нка Матрона Іванаўна с. 564
Кузьмі́н Аляксей Аляксеевіч с. 564
Кузьмі́н Аляксандр Трыфанавіч с. 564
Кузьмі́н Артур Васілевіч с. 564
Кузьмі́н Мікалай Васілевіч с. 564
Кузьмі́н Радыён Асіевіч с. 564
Кузьмі́н Фёдар с. 564
Кузьмі́цкі Баляслаў Браніслававіч с. 564
Кузьмі́ч Аляксей Васілевіч с. 564
Кузьмі́ч Іона Савіч с. 565
Кузьмі́ч Мікалай Пятровіч с. 565
кузьмічо́ва трава́ с. 565
Кузьмічо́ў Анатоль Пятровіч с. 565
Кузьмічы́ i Ма́р’іна с. 565
Кузьмо́ўскі Марці́н-ка́мень с. 565
Кузьмянко́ў Віктар Паўлавіч с. 565
Кузьмянко́ў Міхаіл Іванавіч с. 565
Кузюко́віч Пётр Маркавіч с. 566
Куі́нджы Архіп Іванавіч с. 566
Ку́йбышаў Валяр’ян Уладзіміравіч с. 566
Ку́йбышаўскае вадасхо́вішча с. 566
Ку́йбышаўская во́бласць с. 566
Ку́ка астравы́ с. 566
Ку́кальнік Нестар Васілевіч с. 567
Ку́кальнік Павел Васілевіч с. 567
Куке́віч Канстанцін Фадзеевіч с. 567
Куклачо́ў Юрый Дзмітрыевіч с. 568
Куко́нін Уладзімір Ягоравіч с. 568
Ку́краш Леанід Васілевіч с. 568
Ку́краш Лідзія Міхайлаўна с. 569
Ку́краш Мікалай Патапавіч с. 569
Куку́й Давыд Міхайлавіч с. 569
кукурузаўбо́рачны камба́йн с. 570
кукуру́зны але́й с. 570
кула́га -- каша з жытняй або пшанічнай мукі і соладу с. 570
Кула́га Георгій Вікенцьевіч с. 570
Кула́гін Анатоль Мікалаевіч с. 570
Кула́гін Андрэй Міхайлавіч с. 570
Кула́гін Мікалай Міхайлавіч с. 571
Кула́гін Міхаіл Васілевіч с. 571
Кула́жанка Валянцін Пятровіч с. 571
Кула́жанка Уладзімір Андрэевіч с. 571
Кула́к Анатоль Іосіфавіч с. 571
Кула́к Міхаіл Іосіфавіч с. 571
Кулако́ва Галіна Аляксееўна с. 571
Кулако́ў Генадзь Ціханавіч с. 571
Кулако́ўская Тамара Нікандраўна с. 571
Кулако́ўскі Аляксей Елісеевіч с. 571
Кулако́ўскі Аляксей Мікалаевіч с. 571
кулачко́вы механі́зм с. 573
кула́чнае пра́ва с. 573
куле́ш -- страва с. 573
Куле́ш Сямён Васілевіч с. 573
Кулжы́нскі Рыгор Іванавіч с. 573
Кулібін Іван Пятровіч с. 5
Куліджанаў Леў Аляксандравіч с. 5
Куліева Мая с. 5
Куліеў Кайсын Шуваевіч с. 5
Куліеў Клыч с. 5
Кулік Іван Юліянавіч с. 5
Кулік Рыгор Іванавіч с. 5
Кулік Яўген Сяргеевіч с. 6
кулік-верабей с. 6
кулікі-сарокі с. 6
Кулікоў Валерый Пятровіч с. 6
Кулікоў Віктар Георгіевіч с. 6
Кулікоў Іван Сямёнавіч с. 6
Кулікоўская бітва 1380 с. 6
Кулінковіч Алег Рыгоравіч с. 7
Кулінковіч Канстанцін Антонавіч с. 7
Кулісевіч Тадэвуш с. 7
кулісны механізм с. 7
Куліш Панцеляймон Аляксандравіч с. 7
Куліш Сава Якаўлевіч с. 8
кулон -- адзінка электрычнага зараду або патоку электрычнага зрушэння с. 8
кулон -- жаночае ўпрыгожанне с. 8
Кулон Шарль с. 8
Кулона закон с. 8
кулонаметрыя с. 8
Кулундзінскае возера с. 9
Кулундзінская раўніна с. 9
Кульбак Майсей Саламонавіч с. 9
Кульбачына с. 9
Кульмамедаў Аман с. 9
кульмінацыя -- у літаратурным творы або ў музыцы с. 9
кульмінацыя -- у астраноміі с. 10
Кульнеў Якаў Пятровіч с. 10
Кульская драўніннамасавая і кардонная фабрыка с. 10
культ продкаў с. 10
культ рэлігійны с. 10
культавыя збудаванні с. 10
культура -- духоўны змест чалавечай жыццядзейнасці с. 11
“Культура” -- газета с. 12
культура мікраарганізмаў с. 12
культура мовы с. 12
культура палітычная с. 12
культура тканкі с. 12
культуразварот с. 13
культуралогія с. 13
“культуркампф” с. 13
культурна-асветныя ўстановы с. 13
культурна-гістарычная школа -- у літаратуразнаўстве с. 13
культурна-гістарычная школа -- у этнаграфіі с. 14
культурная рэвалюцыя -- тэрмін для абазначэння пераўтварэнняў у галіне культуры пры пабудове сацыялізму ў СССР с. 14
“Культурная рэвалюцыя” -- палітычная кампанія ў Кітаі ў 1966-76 г. с. 14
культурны пласт с. 14
культурных цыклаў тэорыя с. 14
культуртэхнічныя работы с. 14
Кульчыцкі Баляслаў Францавіч с. 16
Кульчыцкі Лявон Францавіч с. 16
Кульчыцкі Уладзімір Адамавіч с. 16
Кулябакін Віктар Сяргеевіч с. 16
Кулябка-Карэцкі Мікалай Іванавіч с. 16
Куляшова Валянціна Аркадзеўна с. 17
Куляшова Галіна Рыгораўна с. 17
Куляшоў Аркадзь Аляксандравіч с. 17
Куляшоў Леў Уладзіміравіч с. 18
Куляшоў Уладзімір Аляксеевіч с. 18
Куляшоў Фёдар Іванавіч с. 18
Кума-Маныцкая ўпадзіна с. 19
Куманецкі Казімеж Фелікс с. 19
кумарона-індэнавыя смолы с. 19
Кумачоў Уладзімір Іванавіч с. 19
Кумельскі Уладзімір Уладзіміравіч с. 19
кумранскія знаходкі с. 20
Кумскае вадасховішча с. 20
кумулятыўны эфект с. 20
кумулятыўныя казкі с. 20
кумысалячэнне с. 21
Кун Аляксандр Аляксандравіч с. 21
Кунгей-Алатау с. 21
Кунгурская пячора с. 21
кунда культура с. 21
Кундзера Мілан с. 21
кунжутны алей с. 22
Куніца Леанід Давыдавіч с. 22
Куніцкі Станіслаў с. 22
Куніцкі Сымон Фаміч с. 22
Кунцэвіч Анатоль Дзям’янавіч с. 23
Кунцэвіч Іасафат с. 23
Кунцэвіч Ірэна Адольфаўна с. 23
Кунцэвіч Канстанцін Мікалаевіч с. 23
Кунья Эўклідыс с. 23
Куняеў Станіслаў Юр’евіч с. 23
Куняўскі Макс Самуілавіч с. 24
Купава Мікалай Мікалаевіч с. 24
Купавацкі бой 1942 с. 24
купал -- у архітэктуры с. 24
купал -- у геалогіі, у геамарфалогіі, у акіяналогіі с. 25
купалазнаўства с. 28
Купалаў Пётр Сцяпанавіч с. 29
Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка” с. 29
Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Ляўкі” с. 30
“Купалінка” с. 30
Купалы Янкі літаратурнага музея філіял “Акопы” с. 31
Купалы Янкі літаратурнага музея філіял “Вязынка” с. 31
Купалы Янкі літаратурнага музея філіял “Ляўкі” с. 32
Купалы Янкі літаратурнага музея філіял “Яхімоўшчына” с. 33
Купалы Янкі літаратурны музей с. 33
купальскія песні с. 34
купеліраванне с. 35
Купер Джэймс Фенімор с. 35
Купер Леон Нейл с. 35
Купера эфект с. 35
Куперэн Франсуа с. 36
купіскія баі 1944 с. 36
Купка Францішак с. 36
купля-продаж с. 37
Купманс Цьялінг Чарлз с. 37
Купрыенка Ілья Кірэевіч с. 37
Купрын Аляксандр Васілевіч с. 37
Купрын Аляксандр Іванавіч с. 38
Купрыянава Настасся Фамінічна с. 38
Купрыянаў Ігар Львовіч с. 38
Купрыянаў Міхаіл Васілевіч с. 38
Купрыянаў Павел Емяльянавіч с. 38
Купрыянаў Пётр Іванавіч с. 39
Купрыянаў Фёдар Паўлавіч с. 39
Купрыяненка Васіль Аляксеевіч с. 39
Купрэвіч Васіль Феафілавіч с. 39
Купрэеў Аляксандр Клаўдзіевіч с. 39
Купрэеў Мікола с. 39
Купрэйчык Віктар Давыдавіч с. 39
Купчанка Генадзь Уладзіміравіч с. 39
Купчынаў Барыс Іванавіч с. 39
Купчынаў Іван Іосіфавіч с. 39
Купяціцкі Увядзенскі манастыр с. 40
Кура-Араксінская нізіна с. 40
кура-аракская культура с. 40
Кураеў Аляксандр Аляксандравіч с. 40
Курак Віктар Віктаравіч с. 41
Курака Міхаіл Канстанцінавіч с. 41
Куракін Барыс Іванавіч с. 41
Куранецкі раён с. 41
Куранёў Вячаслаў Аляксандравіч с. 41
Куранёў Рыгор Самойлавіч с. 41
Курант Рыхард с. 41
куранты -- старадаўняя назва вялікіх гадзіннікаў с. 41
“Куранты” -- першыя расійскія рукапісныя газеты с. 41
“Куранты” -- рукапісны зборнік кантаў і псальмаў с. 42
курападобныя с. 42
Курапаткін Аляксей Мікалаевіч с. 42
курапатчына трава с. 42
Курапаценка Фёдар Кузьміч с. 42
курарталогія с. 42
Курасава Акіра с. 42
Куратоўскі Казімеж с. 43
Кураўлёў Леанід Вячаслававіч с. 43
Курачкін Акім Рыгоравіч с. 43
Курачкін Васіль Сцяпанавіч с. 44
Курачкін Мікалай Сцяпанавіч с. 44
Курачкін Павел Аляксеевіч с. 44
Курачкін Уладзімір Акімавіч с. 44
Курачкін Юрый Андрэевіч с. 44
Курачыцкая Тамара Мікалаеўна с. 44
Курашкевіч Уладзіслаў с. 44
Курбаннепесаў Керым с. 45
Курбансахатаў Курбандурды с. 45
Курбат Мікалай Міхайлавіч с. 45
Курбатаў Ігар Міхайлавіч с. 45
Курбека Іван Сцяпанавіч с. 45
Курбет Уладзімір Козмавіч с. 45
Курбскі Андрэй Міхайлавіч с. 45
Курбэ Гюстаў с. 45
курган -- зямельны насып над пахаваннем с. 46
Курган -- горад у Расіі с. 46
Курган Ілья Львовіч с. 46
Курган Славы Савецкай Арміі - вызваліцельніцы Беларусі с. 46
Курганне -- курганныя могільнікі ў Жлобінскім р-не с. 46
Курганне -- вёска ў Рагачоўскім р-не с. 47
Курганне -- вёска ў Смалявіцкім р-не с. 47
курганных пахаванняў культура с. 47
Курганская вобласць с. 47
Курганскі бой 1942 с. 47
курганы Славы с. 47
Кургапкіна Нінель Аляксандраўна с. 48
Курдзін Дзмітрый Іванавіч с. 48
курдзючныя авечкі с. 48
Курдзянок Зінаіда Валянцінаўна с. 48
курдская мова с. 48
Курдскія горы с. 49
Курдыстанскія горы с. 49
“Кур’ер Віленьскі” с. 49
“Кур’ер Літэўскі” с. 49
Куркевіч Карл Станіслававіч с. 49
Куркоў Аляксандр Валер’евіч с. 49
Курловіч Аляксандр Мікалаевіч с. 50
Курловіч Віктар Іванавіч с. 50
Курлоўскі расстрэл 1905 с. 50
Курляндскае герцагства с. 50
Курляндскае епіскапства с. 50
Курляндскія статуты с. 50
Курмакін Анатоль Дзмітрыевіч с. 50
Курнакоў Мікалай Сямёнавіч с. 50
Курнан Андрэ Фрэдэрык с. 51
курортны пасёлак с. 51
Курпінскі Караль с. 51
Курпяшоўскае радовішча мелу с. 51
курс -- напрамак руху; кірунак палітыкі; поўнае выкладанне якой-небудзь навукі; навучальны год у навучальнай установе; закончаны цыкл лячэбных працэдур; біржавая цана каштоўных папер с. 51
курс -- фактычны кошт ажыццяўлення біржавых здзелак с. 51
Курсанаў Андрэй Львовіч с. 51
Курская бітва 1943 с. 52
Курская вобласць с. 52
Курская магнітная анамалія с. 53
Куртаніч Вольга с. 53
Курто Яўген Іванавіч с. 53
куртуазная літаратура с. 53
Курчатаў Ігар Васілевіч с. 54
Курчэўскі Ян с. 54
Куршская каса с. 54
Куршскі заліў с. 54
куры свойскія с. 54
Курыла-Камчацкі жолаб с. 54
Курыленка Таццяна Мацвееўна с. 54
Курыленка Уладзімір Цімафеевіч с. 54
Курылёва Святлана Леанідаўна с. 55
Курыловіч Ганна Мікалаеўна с. 55
Курыловіч Ежы с. 55
Курыльскае цячэнне с. 55
Курыльская дэсантная аперацыя 1945 с. 55
курыльскі чай с. 55
Курыльскія астравы с. 55
Курыльскія пралівы с. 56
курынае проса с. 56
курыная слепата с. 56
Курынскі бой 1942 с. 56
Курыцын Фёдар Васілевіч с. 56
Кур’ян Уладзімір Мітрафанавіч с. 56
Кусенка Вольга Якаўлеўна с. 57
куставыя песні с. 57
Кустанайскі жалезарудны раён с. 57
Кустодзіеў Барыс Міхайлавіч с. 58
Кусцінскі Міхаіл Францавіч с. 58
кусцістыя лішайнікі с. 58
Кусявіцкі Сяргей Аляксандравіч с. 58
Кусянкоў Мікола с. 59
Кутарга Міхаіл Сямёнавіч с. 59
Кутарга Сцяпан Сямёнавіч с. 59
Кутатэладзе Апалон Караманавіч с. 59
Кутатэлі Аляксандр Мікалаевіч с. 59
Кутнеўскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу с. 59
Кутрухін Канстанцін Пракопавіч с. 60
Кутузаў Мікалай Васілевіч с. 60
Кутузаў Міхаіл Іларыёнавіч с. 60
Кутшэба Станіслаў с. 60
Куусберг Пауль с. 61
Куусінен Ота Вільгельмавіч с. 61
Куўшынаў Вячаслаў Іванавіч с. 61
Куўшыннікаў Уладзімір Аляксандравіч с. 61
Куфко Эдуард Станіслававіч с. 62
Кухальскі Андрэй с. 62
Кухараў Мікалай Васілевіч с. 62
Кухараў Сцяпан Іванавіч с. 62
Кухараў Уладзімір Іванавіч с. 62
Кухараў Фёдар Якаўлевіч с. 63
Кухаронак Таццяна Іванаўна с. 63
Кухарчык Пётр Дзмітрыевіч с. 63
Кухарэнка Юрый Уладзіміравіч с. 63
кухонныя прылады і прыстасаванні с. 63
Кухта Віктар Кліменцьевіч с. 63
Кухта Усевалад Вітольдавіч с. 63
Кухты М. друкарня с. 63
Кухціцкая сядзіба с. 63
Куц Павел Сцяпанавіч с. 64
Куц Уладзімір Пятровіч с. 64
Куцак Аляксей Андрэевіч с. 64
Куцеінская друкарня с. 64
куцеінская школа гравюры с. 64
Куцеінскі Богаяўленскі манастыр с. 64
Куцеінскі Успенскі манастыр с. 64
Куцькава балота с. 64
кучава-дажджавыя воблакі с. 64
кучавыя воблакі с. 65
Кучак Наапет с. 65
Кучар Фелікс Айзікавіч с. 65
Кучаравы Віктар Дзмітрыевіч с. 65
Кучкуноўскі валун с. 65
Кучма Леанід Данілавіч с. 65
Кучынскі Валерый Аляксандравіч с. 66
Кучынскі Генадзь Міхайлавіч с. 66
Кучынскі Міхаіл Іванавіч с. 66
Кучынскі бой 1942 с. 66
Куш Полікарп с. 66
Кушаль Францішак Вінцэнтавіч с. 66
Кушанская дзяржава с. 66
Кушнер Васіль Фёдаравіч с. 66
Кушнер Юрый Захаравіч с. 67
Куюкава Даркуль с. 67
Куюкаў Міхаіл Міхайлавіч с. 68
Куявія -- адзін з цэнтраў Старажытнай Русі с. 68
Куявія -- гістарычная вобласць у Польшчы с. 68
Куяльніцкі курорт с. 68
Куяльніцкі ліман с. 68
Куяўска-Паморскае ваяводства с. 68
Кшасінская Мацільда Феліксаўна с. 68
Кшасінскі Фелікс с. 68
Кшэнек Эрнст с. 69
Кыдыкеева Бакен с. 69
Кынева Пенка Асенава с. 70
Кэда Джэка паўстанне 1450-51 с. 76
Кэкстан Уільям с. 76
Кэлехен Морлі Эдуард с. 76
Кэмп-Дэвідскія пагадненні 1978 с. 76
Кэры Генры Чарлз с. 77
Кэры Артур Джойс с. 77
Кюі Цэзар Антонавіч с. 77
Кюнгёй-Ала-Тоо с. 77
Кюры-Вейса закон с. 77
Кюхельбекер Вільгельм Карлавіч с. 78
Кючук-Кайнарджыйскі мір 1774 с. 78
Кяхцінскі дагавор 1727 с. 78
Лабада Андрэй Мітрафанавіч с. 79
Лабан Рудольф фон с. 79
Лабанаў Андрэй Міхайлавіч с. 79
Лабанаў Барыс Мяфодзьевіч с. 80
Лабанаў Яўген Міхайлавіч с. 80
Лабанок Анатоль Георгіевіч с. 80
Лабанок Леанід Міхайлавіч с. 80
Лабанок Уладзімір Елісеевіч с. 80
Лабачэўскага геаметрыя с. 81
Лабачэўская Вольга Аляксандраўна с. 81
Лабачэўскі Мікалай Іванавіч с. 81
лабірынтавыя с. 82
лабіялізацыя с. 82
Лабко Пётр Іосіфавіч с. 82
Лабковіцкае радовішча фасфарытаў с. 82
Лабовіч Арсень Аляксандравіч с. 82
Лабойка Іван Мікалаевіч с. 83
Лабрадор -- паўвостраў у Канадзе с. 83
лабрадор -- мінерал с. 83
Лабрадора жалезарудны пояс с. 83
Лабрадорскае цячэнне с. 83
Лабрыёла Антоніо с. 83
Лабуда Антон Антонавіч с. 83
Лабуноў Уладзімір Архіпавіч с. 83
лава -- вулканічная с. 84
лава -- доўгая падземная горная вырабатка с. 84
лава -- від меблі с. 84
Лаваля-Мусаліні пагадненні 1935 с. 84
лавандавы алей с. 84
Лавачкін Сямён Аляксеевіч с. 84
Лавеле Эміль с. 84
Лаверан Шарль с. 84
Лавінскі Хрыстафор Хрыстафоравіч с. 85
Лавіс Эрнест с. 85
Лавіцкі Генадзь Міхайлавіч с. 85
Лавіцкі Мацвей Восіпавіч с. 85
Лавуазье Антуан Ларан с. 85
Лавянецкі Сцяпан Аляксандравіч с. 85
лаг -- навігацыйная прылада; становішча карабля с. 85
лаг -- паказчык, які характарызуе адставанне або апярэджанне ў часе адной зьявы ў параўнанні з іншай с. 85
Лага-Архенціна с. 86
Лагадэхскі запаведнік с. 86
Лага-Маджорэ с. 86
лагарыфмаванне с. 86
лагарыфмічная лінейка с. 86
лагарыфмічная папера с. 87
лагарыфмічная спіраль с. 87
лагарыфмічная функцыя с. 87
лагарыфмічныя табліцы с. 87
лагер рымскі с. 88
Лагерквіст Пер Фабіян с. 88
Лагерлёф Сельма с. 88
лагеры смерці с. 88
Лагін Лазар Іосіфавіч с. 89
Лагіновіч Іосіф Каятанавіч с. 89
лагічнае і гістарычнае с. 89
лагічны атамізм с. 89
лагічны закон с. 89
лагічны пазітывізм с. 89
Лагішынская Спаса-Праабражэнская царква с. 90
Лагішынскі Петрапаўлаўскі касцёл с. 90
Лагішынскі раён с. 90
Лагожскае княства с. 90
Лагойскае ўзвышша с. 91
Лагойская астраблема с. 91
Лагойская палатняна-папяровая мануфактура с. 91
Лагойскі бой 1942 с. 91
Лагойскі музей старажытнасцей с. 91
Лагойскі палацава-паркавы ансамбль с. 91
Лагойскі раён с. 92
Лагоўская Алена Іванаўна с. 92
Лагранж Жазеф Луі с. 92
Лагранжа ўраўненні с. 93
Лагун Сяргей Раманавіч с. 93
Лагун Уладзімір Андрэевіч с. 93
Лагуновіч-Чарэпка Сяргей Аляксандравіч с. 93
Лагуноў Анатоль Аляксеевіч с. 93
лад дзеяслова с. 94
“Лада” -- прыватнаўласніцкі герб с. 94
“Лада” -- марка аўтамабіляў с. 94
Ладава балота с. 94
ладавая пераменнасць с. 94
Ладажскае возера с. 95
Лада-Заблоцкі Тадэвуш Гіляравіч с. 95
Ладноў Яўген Міхайлавіч с. 96
Ладуцька Іван Іванавіч с. 96
Ладуцька Мікалай Іосіфавіч с. 96
Ладыгін Аляксандр Мікалаевіч с. 96
Ладыгін Барыс Іванавіч с. 96
Ладыгіна Арыядна Барысаўна с. 96
Ладыгіна Вольга Барысаўна с. 96
Ладыніна Марына Аляксееўна с. 96
Лаёла Ігнацій с. 97
Лажэчнікаў Іван Іванавіч с. 97
Лажэчнікаў Яўген Барысавіч с. 97
Лазавой Аляксандр Мікалаевіч с. 97
Лазаковіч Тамара Васілеўна с. 97
Лазанская канферэнцыя 1922-23 с. 98
Лазанскі мірны дагавор 1923 с. 98
Лазарава мора с. 98
Лазараў Аляксандр Сяргеевіч с. 98
Лазараў Васіль Рыгоравіч с. 98
Лазараў Віктар Мікітавіч с. 98
Лазараў Мікалай Аляксандравіч с. 98
Лазараў Міхаіл Васілевіч с. 98
Лазараў Міхаіл Пятровіч с. 99
Лазараў Пётр Пятровіч с. 99
Лазарук Міхаіл Арсенавіч с. 99
Лазарэвіч Анатоль Аркадзьевіч с. 99
Лазарэвіч Уладзімір Саламонавіч с. 99
Лазарэвіч Эдуард Георгіевіч с. 99
Лазарэвіч-Шапялевіч Леў Юльянавіч с. 99
Лазарэнка Іван Сідаравіч с. 99
Лазарэнкаў Аляксандр Міхайлавіч с. 99
Лазарэўскі Аляксандр Мацвеевіч с. 99
Лаздунскае вадасховішча с. 99
Лазебнікаў Мікалай Селівёрставіч с. 100
лазер на свабодных электронах (ЛСЭ) с. 100
лазернае выпрамяненне с. 100
лазернае зандзіраванне с. 100
лазерная зброя с. 100
лазерная зварка с. 100
лазерная спектраскапія с. 101
лазерная тэхналогія с. 101
лазерная тэхніка с. 101
лазерная фізіка с. 101
лазерны гіраскоп с. 102
Лазінскі Міхаіл Леанідавіч с. 102
Лазо Сяргей Георгіевіч с. 102
Лазоўскі Анатоль Аляксандравіч с. 102
Лазоўскі Уладзімір Міхайлавіч с. 102
Лазоўскі Юрый Віктаравіч с. 102
Лазука Барыс Андрэевіч с. 103
Лазутка Станісловас с. 103
Лазюк Генадзь Ільіч с. 103
Лазюк Інеса Ільінічна с. 103
лазячыя полазы с. 103
Лайн -- падводныя горы ў Ціхім акіяне с. 104
Лайн -- група каралавых астравоў у Ціхім акеане с. 104
Лакадыўскія астравы с. 104
лакальнае забруджванне с. 105
лакальная вайна с. 105
Лакарнская канферэнцыя 1925 с. 106
Лакарнскія дагаворы 1925 с. 106
лакафарбавая прамысловасць с. 106
лакафарбавыя матэрыялы с. 107
лакафарбавыя пакрыцці с. 107
лакацыя -- вызначэнне лакатарам месцазнаходжання аб’екта с. 107
лакацыя -- здольнасць жывёл і чалавека вызначаць напрамак на крыніцу гуку с. 107
Лакербай Міхаіл Аляксандравіч с. 107
лакі мастацкія с. 107
Лакіёр Аляксандр Барысавіч с. 108
Лакотка Аляксандр Іванавіч с. 108
Лаксман Эрык Густавіч с. 108
Лакснес Хальдаўр с. 108
лактагенны гармон с. 109
лактатдэгідрагеназа с. 109
Лакціёнаў Аляксандр Іванавіч с. 110
Лакціёнаў Анатоль Васілевіч с. 110
Лакштанава Ільза Канстанцінаўна с. 110
Лакштанаў Іосіф Пятровіч с. 110
Лалабрыджыда Джына с. 110
Лалар Джэймс Фінтан с. 111
Лаліні Уладзімір Альбертавіч с. 111
Ламавіцкі бой 1942 с. 111
ламаісцкія школы с. 111
Ламака Віктар Мацвеевіч с. 112
Ламака Лідзія Ціханаўна с. 112
Ламака Міхаіл Мікалаевіч с. 112
Ламакін Гаўрыіл Якімавіч с. 112
Ламан Мікалай Афанасьевіч с. 112
Ламан Пётр Аляксандравіч с. 112
Ламановіч Ніна Іосіфаўна с. 112
Ламаносава хрыбет с. 112
Ламаносава цячэнне с. 112
Ламаносаў Міхаіл Васілевіч с. 112
Ламанскі Уладзімір Іванавіч с. 112
Ламарцін Альфонс Мары с. 114
Ламбарда Таледана Вісентэ с. 114
Ламбарда-Венецыянскае каралеўства с. 114
Ламбардская ліга с. 114
Ламбардская нізіна с. 114
ламбардская школа с. 114
Ламберт Карл Восіпавіч с. 115
Ламберта закон с. 115
Ламберта ледавік с. 115
Ламбін Мікалай Венядзіктавіч с. 115
Ламбракіс Грыгорыс с. 115
Ламброза Чэзарэ с. 115
Ламетры Жульен с. 115
Ламійская вайна с. 116
ламінарнае цячэнне с. 116
Ламніцкі Тадэвуш с. 116
Ланавой Васіль Сямёнавіч с. 117
Лангбард Іосіф Рыгоравіч с. 117
Ланге Іван Іванавіч с. 117
Ланге Крысціян с. 117
Ланге Мікалай Мікалаевіч с. 117
Лангерганса астраўкі с. 117
Лангсдорф Рыгор Іванавіч с. 118
Лангфела Генры Уодсуарт с. 118
Лангхоф Вольфганг с. 118
Ландар Карл Іванавіч с. 118
Ландарскі Роберт Яфімавіч с. 118
Ландау Леў Давыдавіч с. 118
Ландау дыямагнетызм с. 118
Ландо Юрый Канстанцінавіч с. 119
Ландсберг Рыгор Самуілавіч с. 119
Ландсбергіс Вітаўтас с. 119
ландшафт геаграфічны с. 119
ландшафтазнаўства с. 120
ландшафтнае раянаванне с. 120
ландшафтная абалонка с. 120
ландшафтная архітэктура с. 120
ландшафтная скульптура с. 121
ландшафтная экалогія с. 121
ландшафтны аналіз с. 121
ландшафтны дызайн с. 122
ландшафтны заказнік с. 122
ландшафтныя карты с. 122
Ландштайнер Карл с. 123
Ландычэнка Віктар Фёдаравіч с. 123
Ландэр Гаральд с. 123
Ланкастэр Бёрт с. 123
Ланкастэр Джозеф с. 123
ланкастэрскія школы с. 124
Ланкестэр Эдвін с. 124
ланцуг -- гнуткі выраб з шарнірна злучаных звёнаў; электратэхнічны тэрмін с. 126
“Ланцуг” -- беларускі народны танец с. 126
ланцуговая кампазіцыя с. 126
ланцуговая лінія с. 126
ланцуговая перадача с. 126
ланцуговая піла с. 126
ланцуговая рыфма с. 126
ланцуговая ядзерная рэакцыя с. 126
ланцуговыя хімічныя рэакцыі с. 127
лань -- млекакормячая жывёла с. 127
Лань -- рака ў Міскай і Брэсцкай абл. с. 127
Лань -- вёска ў Нясвіжскім р-не с. 127
Лапа Віталій Вітальевіч с. 130
Лапа Іван Іванавіч с. 130
Лапа Мацвей Міхаіл Дзям’янавіч с. 130
Лапа-Данілеўскі Аляксандр Сяргеевіч с. 131
лапатачная машына с. 131
Лапатка -- мыс паўвострава Камчатка с. 131
лапатка -- вертыкальны выступ на сцяне будынка с. 131
Лапато Георгій Паўлавіч с. 131
Лапаў Барыс Сцяпанавіч с. 132
Лапацін Антон Іванавіч с. 132
Лапацін Герман Аляксандравіч с. 132
Лапацін Ігар Канстанцінавіч с. 132
Лапацін Пётр Рыгоравіч с. 132
Лапаціна Таццяна Карнееўна с. 132
Лаперуз Жан Франсуа с. 132
Лаперуза праліў с. 132
Лапікаў Іван Герасімавіч с. 132
Лапін Васіль Піліпавіч с. 133
Лапінскене Альма Пранаўна с. 133
Лапіталь Гіём Франсуа с. 133
Лапіцкі Мікалай с. 133
Лапіцкі Уладзімір Міхайлавіч с. 133
лапландская няясыць с. 133
Лапландскі запаведнік с. 133
Лаплас П’ер Сімон с. 133
Лапласа аператар с. 134
Лапласа пераўтварэнне с. 134
Лапласа тэарэма с. 134
Лапласа ўраўненне с. 134
Ла-Плата -- заліў Атлантычнага акіяна с. 134
Ла-Плата -- горад у Аргенціне с. 134
Лаплацкая нізіна с. 134
Лапо Аркадзь Іванавіч с. 134
Лапо Дзмітрый Еўдакімавіч с. 134
Лапотка Ігнат Анатолевіч с. 134
Лапуноў Анатоль Максімавіч с. 135
Лапухоў Фёдар Васілевіч с. 135
Лапушын Радзіслаў Яфімавіч с. 135
Лапцева Дзмітрыя праліў с. 135
Лапцеў Дзмітрый Якаўлевіч с. 135
Лапцеў Канстанцін Антонавіч с. 135
Лапцеў Харытон Пракопавіч с. 135
Лапцёнак Сяргей Данілавіч с. 136
Лапцінскі Валерый Мікалаевіч с. 136
Лапцінскі Ігар Васілевіч с. 136
Лапцэвіч Людміла Георгіеўна с. 136
Лапчынскі Леанід Васілевіч с. 136
Лапшын Валерый Міхайлавіч с. 136
Лапянкоў Іван Адамавіч с. 136
Ларга Кабальера Франсіска с. 137
Ларкоў Віктар Макаравіч с. 137
Лармара прэцэсія с. 137
Ларош Герман Аўгуставіч с. 137
Ларошфуко Франсуа с. 137
Ларса Крыстэнсена бераг с. 138
Ларсан Ларс Эрык с. 138
Ларсена шэльфавы ледавік с. 138
Ларуса энцыклапедыі с. 138
Ларчанка Барыс Міхайлавіч с. 138
Ларчанка Міхась с. 138
Ларчанка Станіслаў Міронавіч с. 138
Ларыёнаў Міхаіл Фёдаравіч с. 139
Ларын Аркадзь Ягоравіч с. 139
Ларын Фёдар Сямёнавіч с. 139
ларынгатрахеіт с. 139
Ларыс-Мелікаў Міхаіл Тарыэлавіч с. 139
Ларэнсу-Маркіш с. 140
Ласа Арланда ды с. 141
Ласаль Фердынанд с. 141
Ласенка Антон Паўлавіч с. 141
Ласіца -- рака ў Пастаўскім р-не с. 142
Ласіца -- возера ў Пастаўскім р-не с. 142
Ласкер Эмануэль с. 142
Ласковіч Васіль Пятровіч с. 143
Ласкорын Барыс Мікалаевіч с. 143
Ласкоў Іван Антонавіч с. 143
Ласкуноў Мікалай Аляксеевіч с. 143
Лас-Навас-дэ-Талоса с. 143
ласосепадобныя с. 143
Ласосна -- рака ў Польшчы і Гродзенскім р-не Беларусі с. 144
Ласосна -- возера ў Полацкім р-не с. 144
ласось высакародны с. 144
ласось-таймень с. 144
Ластавіцкае возера с. 144
“ластаўчыны гнёзды” с. 144
Ластоўскі Вацлаў Юсцінавіч с. 144
Ласюкоў Прохар Аляксеевіч с. 145
Латарынгскі жалезарудны басейн с. 145
Латвійская седлавіна с. 145
латвійская цёмнагаловая парода с. 145
латвійскі запражны конь с. 146
Латвійскі тэатр оперы і балета с. 146
Латгальскае ўзвышша с. 154
Латыгальская Мікалаеўская царква с. 155
Латыгальскі бой 1943 с. 155
Латыніна Ларыса Сямёнаўна с. 156
Латыпаў Анварбек Закіравіч с. 156
Латыпаў Урал Рамдракавіч с. 156
Латыш Мікалай Іванавіч с. 156
Латышава Валянціна Якаўлеўна с. 156
Латышонак Алег Юр’евіч с. 156
латышская мова с. 156
латышскія стралкі с. 156
латэкс натуральны с. 157
латэксныя фарбы с. 157
латэксы сінтэтычныя с. 157
латэнская культура с. 157
латэнтны перыяд с. 158
Латэранскія дагаворы 1929 с. 158
латэрытныя глебы с. 158
Лаўбе Генрых Рудольф с. 158
Лаўда Нікалаўс с. 158
Лаўжанскае вадасховішча с. 158
Лаўмянскі Генрык с. 158
Лаўрангас Дыянісіяс с. 159
Лаўранёў Барыс Андрэевіч с. 159
Лаўроў Георгій Лаўрэнцьевіч с. 159
Лаўроў Георгій Сцяпанавіч с. 159
Лаўроў Кірыл Юр’евіч с. 160
Лаўроў Пётр Лаўравіч с. 160
Лаўроўскі Леанід Міхайлавіч с. 160
Лаўроўскі Міхаіл Леанідавіч с. 160
Лаўрыненкаў Уладзімір Дзмітрыевіч с. 160
Лаўрыновіч Міхаіл Фёдаравіч с. 160
Лаўрыновіч Уладзімір Сцяпанавіч с. 161
Лаўрыновіч Эдуард Віктаравіч с. 161
Лаўрышаўскае евангелле с. 161
Лаўрышаўскі манастыр с. 161
Лаўрэнка Яўген Міхайлавіч с. 161
Лаўрэнційскае ўзвышша с. 162
Лаўрэнцьеў Міхаіл Аляксеевіч с. 162
Лаўрэнцьеў Міхаіл Міхайлавіч с. 162
Лаўрэнцьеўскі летапіс с. 162
Лаўцэвіч Разалія с. 162
Лаўшук Сцяпан Сцяпанавіч с. 162
Лаўэ Макс Фелікс с. 163
Лафает Мары -- французскі палітычны дзеяч с. 163
Лафает Мары -- француская пісьменніца с. 163
Лафантэн Анры Мары с. 163
Лафатэнскія астравы с. 163
Лахазвянская шоўкакруцільная фабрыка с. 164
Лахва -- рака ў Магілёўскай вобласці с. 164
Лахва -- вёска ў Лунінецкім р-не с. 164
Лахвіч Фёдар Адамавіч с. 164
Лахманенка Мікалай Архіпавіч с. 164
Лахуці Абулькасім Ахмедзадэ с. 165
Лацінаамерыканская асацыяцыя інтэграцыі с. 165
Лацінаамерыканская канферэнцыя працоўных с. 165
Лацінаамерыканская эканамічная сістэма с. 166
Лацінаамерыканскій прафцэнтр працоўных с. 166
лацінскае пісьмо с. 166
Лацінская Амерыка с. 166
Лацінская імперыя с. 166
лацінская мова с. 167
лацінскія войны с. 167
лацінскія школы с. 167
Лацяну Эміль Уладзіміравіч с. 168
Лашанскае вадасховішча с. 168
Лашанскі торфамасіў с. 168
Лашкава Лілі Марынава с. 168
Лашкевіч Рыгор Іосіфавіч с. 168
Леанарда да Вінчы с. 168
Леанардаў Дзмітрый Сяргеевіч с. 170
Леанідаў Іван Ільіч с. 170
Леанідаў Леанід Міронавіч с. 170
Леанідзе Георгій Мікалаевіч с. 170
леанінскі верш с. 170
Леанкавала Руджэра с. 170
Леановіч Антаніна Лаўрэнцьеўна с. 170
Леановіч Іван Іосіфавіч с. 170
Леановіч Іван Сямёнавіч с. 171
Леановіч Сяргей Іванавіч с. 171
Леантовіч Валерый Аляксеевіч с. 171
Леантовіч Мікалай Дзмітрыевіч с. 171
Леантовіч Міхаіл Аляксандравіч с. 171
Леантовіч Фёдар Іванавіч с. 171
Леанцюк Анатоль Сяргеевіч с. 171
Леанцюк Людміла Аляксандраўна с. 171
Леанюк Сяргей Мікалаевіч с. 171
Леапардзі Джакома с. 172
Леашэня Яўген Варфаламеевіч с. 172
Лебег Анры Леон с. 172
Лебедзева Ганна Андрэеўна с. 172
Лебедзева Лідзія Аляксандраўна с. 172
Лебедзева Наталля Іванаўна с. 173
Лебедзева Ніна Цімафееўна с. 173
Лебедзева Сара Дзмітрыеўна с. 173
Лебедзеў Аляксандр Аляксеевіч с. 173
Лебедзеў Валянцін Вітальевіч с. 173
Лебедзеў Віктар Цімафеевіч с. 173
Лебедзеў Герасім Сцяпанавіч с. 174
Лебедзеў Мікалай Аляксеевіч с. 174
Лебедзеў Мікалай Іванавіч с. 174
Лебедзеў Пётр Мікалаевіч с. 174
Лебедзеў Сяргей Аляксеевіч с. 174
Лебедзеў Сяргей Васілевіч с. 174
Лебедзеў Сяргей Малахіевіч с. 174
Лебедзеў Уладзімір Іванавіч с. 174
Лебедзеў Яўген Аляксеевіч с. 174
Лебедзеў-Кумач Васіль Іванавіч с. 174
Лебедзь -- сузор’е с. 175
“Лебедзь” -- прыватнаўласніцкі герб с. 175
Лебедзь Сямён Сцяпанавіч с. 175
Леберэхт Ганс Фрыдрыхавіч с. 175
лебяда -- кветкавая расліна с. 176
Лебяда -- рака ў Гродзенскай вобласці с. 176
лебядоўская культура с. 177
Левабярэжная Украіна с. 177
левай рукі правіла с. 177
Леванеўскі Сігізмунд Аляксандравіч с. 177
Левановіч Леанід Кірэевіч с. 177
Левановіч Павел Антонавіч с. 177
Левашоў Анатоль Яўгенавіч с. 178
Левашоў Валянцін Сяргеевіч с. 178
Левашоўскае радовішча нафты с. 178
леваэсэраўскі мяцеж 1918 с. 178
Левенгук Антані ван с. 178
Леві-Бруль Люсьен с. 179
Леві-Мантальчыні Рыта с. 179
Левін Аляксандр Майсеевіч с. 179
Левін Арон Самуілавіч с. 179
Левін Барыс Міхайлавіч с. 179
Левін Генрых Майсеевіч с. 179
Левін Леанід Мендэлевіч с. 179
Левін Майсей Аронавіч с. 179
Левіна Эла Пятроўна с. 179
Левінскі Іозеф с. 179
Левінсон-Лесінг Франц Юльевіч с. 180
Леві-Строс Клод с. 180
Левіт Зігфрыд Натанавіч с. 180
Левітан Ісак Ільіч с. 180
Левітан Юрый Барысавіч с. 181
“Левы фронт мастацтваў” с. 181
“левыя” і “правыя” с. 181
Левяш Ілья Якаўлевіч с. 181
“легальны марксізм” с. 181
Легар Ферэнц Франц с. 181
Легат Мікалай Густававіч с. 182
Легатовіч Ігнат Сямёнавіч с. 182
легенда -- фальклорны і літаратурны жанр с. 182
легенда -- надпіс на аб’екце даследвання с. 182
легенда -- сукупнасць умоўных знакаў на карце і тлумачэнні да іх с. 182
легендарныя казкі с. 182
легіёны польскія с. 183
легіраваная сталь с. 183
легіраваны чыгун с. 183
легкавы аўтамабіль с. 183
легкаплаўкія гліны с. 183
легкаплаўкія сплавы с. 184
ледавіковая тэктоніка с. 184
ледавіковая эпоха с. 184
ледавіковая эрозія с. 184
ледавіковы комплекс с. 184
ледавіковы перыяд с. 185
ледавіковы рэльеф с. 185
ледавіковыя адклады с. 185
ледавіковыя лагчыны с. 185
Ледаўская Таццяна Міхайлаўна с. 186
ледзяная пустыня с. 186
ледзяное покрыва с. 186
ледзяныя воблакі с. 186
ледзяныя фарбавальнікі с. 186
Ледру-Рален Александр с. 186
Леду Клод Нікала с. 186
Ледэбур Карл Фрыдрых с. 187
Ледэрберг Джошуа с. 187
Ледэрман Леон Макс с. 187
Лежандр Адрыен Мары с. 187
Лежандра мнагасклады с. 187
Лежэ Жуль Фернан с. 187
Лейбарысцкая партыя Вялікабрытаніі с. 188
Лейбензон Леанід Самуілавіч с. 188
Лейбль Вільгельм Марыя с. 188
Лейбніц Готфрыд с. 188
Лейбніца формула с. 189
Лейзераў Аркадзь Тэвелевіч с. 189
Лейка Кандрат Тодаравіч с. 189
лейкападобных кубкаў культура с. 189
Лейкарт Рудольф с. 190
лейкацытарная формула с. 190
Лейкін Мікалай Аляксандравіч с. 190
Лейпцыгская бітва 1813 с. 190
Лейпцыгскі працэс 1933 с. 191
Лейпцыгскі універсітэт с. 191
Лейтман Леў Мееравіч с. 191
лекавыя расліны с. 192
лекавыя сродкі с. 192
Леках Сямён Навумавіч с. 193
Лекланшэ элемент с. 193
Леконт дэ Ліль Шарль с. 194
лексікаграфія -- раздзел мовазнаўства; сукупнасць слоўнікаў, блізкіх паводле жанру с. 194
лексікаграфія -- раздзел музыказнаўства; сукупнасць музычных даведнікаў і слоўнікаў с. 195
лексікалізацыя с. 195
лексічная анафара с. 195
Лекуўрор Адрыена с. 195
Лелуар Луіс Федэрыка с. 195
Лельчыцкі краязнаўчы музей с. 196
Лельчыцкі раён с. 196
Лелюшэнка Дзмітрый Данілавіч с. 196
лелякападобныя с. 197
Леманская рэспубліка с. 197
Лемберг Аляксандрс с. 197
Леменская школа-камуна с. 197
Лемеш Валерый Мітрафанавіч с. 198
Лемеш Уладзімір Піліпавіч с. 198
Лемешаў Сяргей Якаўлевіч с. 198
Лемцюгова Валянціна Пятроўна с. 199
Лемяшонак Уладзімір Іосіфавіч с. 199
Лен Жан Мары П’ер с. 199
Ленард Філіп Эдуард с. 200
Ленартовіч Тэафіль с. 200
Ленаў Нікалаўс с. 200
Ленгмюр Ірвінг с. 200
Ленгмюра формула с. 200
лендзьельская культура с. 200
Ленін Уладзімір Ільіч с. 201
Леніна -- вёска ў Горацкім р-не с. 202
Леніна -- вёска ў Добрушскім р-не с. 202
Леніна -- вёска ў Слуцкім р-не с. 202
ленінградская бітва 1941-44 с. 202
ленінградская блакада 1941-44 с. 202
Ленінградская вобласць с. 202
ленінградская справа с. 203
Ленінскае радовішча пяскоў с. 203
Ленінскі -- пасёлак у Жабінкаўскім р-не с. 203
Ленінскі -- біялагічны заказнік у Салігорскім р-не с. 203
Ленінскі бой 1942 с. 204
Ленінскі камуністычны саюз моладзі Беларусі с. 204
ленінскія прэміі с. 204
Ленінск-Кузнецкі с. 204
Ленкаранская нізіна с. 204
Ленскі Аляксандр Паўлавіч с. 204
Ленскі Аляксандр Сцяпанавіч с. 204
Ленскі вугальны басейн с. 204
Ленскі расстрэл 1912 с. 204
Ленсу Алена Якаўлеўна с. 205
Ленсу Міхаіл Якаўлевіч с. 205
Ленц Аляксандр Карлавіч с. 205
Ленц Эміль Хрысціянавіч с. 205
Леон -- феадальная дзяржава с. 206
Леон -- горад у Іспаніі с. 206
Леон -- горад у Мексіцы с. 206
Лепельскае возера с. 206
Лепельскае патрыятычнае падполле с. 206
Лепельская акруга с. 207
Лепельская аперацыя 1943 с. 207
Лепельскі бой 1943 с. 207
Лепельскі гідрамеліярацыйны тэхнікум с. 207
Лепельскі замак с. 207
Лепельскі контрудар 1941 с. 207
Лепельскі краязнаўчы музей с. 207
Лепельскі малочна-кансервавы камбінат с. 207
Лепельскі павет с. 207
Лепельскі раён с. 208
лепельскі строй с. 208
Лепешаў Іван Якаўлевіч с. 208
лепідадэндранавыя с. 209
Лепкі Багдан Сільвестравіч с. 209
Лепля Еўдакія Сцяпанаўна с. 209
Лепяшынскага П.М. мемарыяльны музей с. 210
Лепяшынская Вольга Барысаўна с. 210
Лепяшынская Вольга Васілеўна с. 210
Лепяшынскі Мікалай Андрэевіч с. 210
Лепяшынскі Панцеляймон Мікалаевіч с. 211
Лермантаў Міхаіл Юр’евіч с. 211
Лер-Сплавінскі Тадэвуш с. 212
Лесаж Ален Рэнэ с. 213
лесакарыстанне с. 213
лесанарыхтоўчая прамысловасць с. 213
лесанарыхтоўчыя работы с. 214
лесапасадачная машына с. 214
лесапільная вытворчасць с. 214
лесапільная рама с. 215
лесапрапускныя збудаванні с. 215
лесаразвядзенне с. 215
лесастэпавыя зоны с. 216
лесатундравая зона с. 217
лесаўпарадкаванне с. 217
лесахімічная прамысловасць с. 217
Лесгафт Пётр Францавіч с. 218
Лесінг Готхальд Эфраім с. 218
Лесніковіч Анатоль Іванавіч с. 219
Лесьмян Баляслаў с. 220
Лета -- старажытнагрэчаскі міфалагічны персанаж, персаніфікацыя забыцця с. 220
Лета -- старажытнагрэчыскі міфалагічны персанаж, адна з жонак Зеўса с. 220
лета -- пара года с. 220
Летапіс Аўрамкі с. 221
“Летапіс беларускай эміграцыі” с. 221
Летапіс Быхаўца с. 221
“Летапіс газетных артыкулаў” с. 221
“Летапіс друку Беларусі” с. 221
“Летапіс перыядычных выданняў і выданняў, якія прадаўжаюцца” с. 221
летапіс прыроды с. 221
“Летапіс Таварыства беларускай школы” с. 221
“Летапіс часопісных артыкулаў” с. 221
“Летапіс вялікіх князёў літоўскіх” с. 222
летапісныя аповесці і апавяданні с. 222
летапісы беларуска-літоўскія с. 222
летапісы беларускія с. 223
Летка Іван Антонавіч с. 223
Леус Пётр Андрэевіч с. 224
Леўчанка Анатоль Сямёнавіч с. 225
Леўчанка Зінаіда Мікалаеўна с. 225
Лефеўр Марсель с. 225
Лецка Яўген Рыгоравіч с. 226
Лешанюк Мікалай Сцяпанавіч с. 226
Ле Шатэлье Анры Луі с. 226
Ле Шатэлье-Браўна прынцып с. 226
Лешна -- возера Сосна ў Полацкім р-не с. 226
Лешна -- возера ва Ушацкім р-не с. 226
Лешнеўскае вадасховішча с. 227
Лешчанка Леў Валяр’янавіч с. 227
Лешчанка Міхаіл Ісакавіч с. 227
Лешчанка Пётр Канстанцінавіч с. 227
Лешчанская шкляная мануфактура с. 227
лёгачныя малюскі с. 227
лёгкая атлетыка с. 228
лёгкая прамысловасць с. 228
лёгкія мінералы с. 229
Лёзненскі ваенна-гістарычны музей с. 230
Лёзненскі кансервава-агароднінасушыльны завод с. 230
Лёзненскі раён с. 230
лёс -- прадвызначанасць падзей с. 231
лёс -- вапнавая горная парода с. 231
лёсападобныя пароды с. 231
Лёсік Ванда Антонаўна с. 232
Лёсік Язэп Юр’евіч с. 232
Лётцы -- возера ў Віцебскім р-не с. 232
“Лётцы” -- курорт у Віцебскай вобласці с. 232
Лі Марыус Софус с. 233
Лі Роберт Эдуард с. 233
Лі Соф’я Дзмітрыеўна с. 233
Лі Тругве Хальвдан с. 233
Лібава-Роменская чыгунка с. 233
Ліберальна-дэмакратычная партыя с. 234
Ліберальна-дэмакратычная партыя Японіі с. 234
ліберкюнавы залозы с. 234
Лібі Уілард Фрэнк с. 236
Лібкнехт Вільгельм с. 237
лібрацыі пункт с. 237
лібрацыя Месяца с. 237
Лібядзінскі Юрый Мікалаевіч с. 237
Ліван -- дзяржава ў Заходняй Азіі с. 238
Ліван -- горны хрыбет на тэрыторыі Лівана с. 240
Ліванаў Барыс Мікалаевіч с. 240
Ліванскае пагадненне 1944 с. 240
Лівенцава Надзея Віктараўна с. 240
Лівенцаў Віктар Ільіч с. 241
Лівійская пустыня с. 241
Лівінгстан Давід с. 241
Лівінгстана вадаспады с. 241
Лівонская вайна 1558-83 с. 244
Лівонскі ордэн с. 246
лівонскія хронікі с. 246
Лівошкінскі валун с. 246
Ліга арабскіх дзяржаў с. 246
лігатура -- знак любой сістэмы; спалучанае напісанне літар, якія перадаюць адзін гук с. 247
лігатура -- музычны тэрмін с. 247
лігатура -- зліццё дзвюх літар с. 247
лігатура -- нітка, завязаная вакол сасуда для спынення кровацячэння с. 247
лігатура -- дапаможныя сплавы; у паліграфіі 2 злучаныя літары на адной ножцы с. 247
Лігеці Дзьёрдзь с. 247
Лігурыйскае мора с. 248
Лігурыйская рэспубліка с. 248
“лідз энд лэгз” с. 249
Лідзін Уладзімір Германавіч с. 249
Лідскае патрыятычнае падполле с. 249
Лідская абутковая фабрыка с. 249
Лідская раўніна с. 249
Лідскі доследны завод “Нёман” с. 249
Лідскі завод сельскагаспадарчых машын с. 250
Лідскі завод харчовых канцэнтратаў с. 250
Лідскі завод электравырабаў с. 250
Лідскі індустрыяльны тэхнікум с. 250
Лідскі Іосіфаўскі касцёл піяраў с. 250
Лідскі краязнаўчы музей с. 251
Лідскі Крыжаўзвіжанскі касцёл с. 251
Лідскі лакафарбавы завод с. 251
Лідскі малочнакансервавы камбінат с. 251
Лідскі піярскі калегіум с. 252
лідскія гімназіі с. 252
лідэр -- аўтарытэтны член арганізацыі або групы с. 253
лідэр -- баявы карабель с. 253
Ліепа Марыс Рудольф Эдуардавіч с. 253
Ліепіньш Харый с. 254
“Ліетувос історыёс мятрашціс” с. 254
Ліёзнава Таццяна Міхайлаўна с. 254
ліёнскія паўстанні 1831 і 1834 с. 254
Ліёпа Валерый Аляксандравіч с. 254
Лізавета Пятроўна с. 255
Лізюкоў Аляксандр Ільіч с. 255
Лізюкоў Пётр Ільіч с. 255
лік -- у мовазнаўстве с. 256
лік -- у матэматыцы с. 256
лікавае інтэграванне с. 256
лікавае рашэнне ўраўненняў с. 256
лікавая прамая с. 256
лікавыя метады с. 256
ліквіднасць банкаўская с. 257
лікёра-гарэлачная прамысловасць с. 257
лікёра-гарэлачныя вырабы с. 257
Лікі Луіс Сеймур с. 257
Лікоўскі скарб с. 258
Ліліенталь Ота с. 258
Ліліна Марыя Пятроўна с. 259
Ліма Барэту Афонсу Энрыкіс с. 259
Ліманоўскі Баляслаў с. 260
Ліманоўскі Янка с. 260
ліміт -- гранічная норма с. 260
ліміт -- адно з паняццяў матэматычнага аналіза с. 260
лімітныя тэарэмы с. 260
лімнафільныя жывёлы с. 261
ліможская эмаль с. 261
лімонная кіслата с. 261
лімузінская парода с. 262
лімфагрануламатоз с. 262
лімфатычная сістэма с. 263
лімфатычныя вузлы с. 263
лімфаўтварэнне с. 263
лімфоідная сістэма с. 263
Лін Дзмітрый Рыгоравіч с. 263
ліналенавая кіслата с. 264
Лінг Сяргей Сцяпанавіч с. 264
лінгбі культура с. 264
лінгвістыка структурная с. 264
лінгвістычная геаграфія с. 264
лінгвістычны атлас с. 264
лінгвістычны слоўнік с. 264
Ліндберг Чарлз с. 265
Ліндгрэн Астрыд с. 265
Ліндхальм Берыт Марыя с. 265
Ліндэ Карл Паўль с. 265
Ліневіч Яраслаў Львовіч с. 266
лінейнае вымярэнне с. 266
лінейнае кіраванне с. 266
лінейнае пераўтварэнне с. 266
лінейнае пісьмо с. 266
лінейнае праграмаванне с. 266
лінейнае ўраўненне с. 266
лінейна-стужачнай керамікі культура с. 266
лінейная алгебра с. 266
лінейная залежнасць с. 267
лінейная прастора с. 267
лінейная сістэма с. 267
лінейная форма с. 267
лінейная функцыя с. 267
лінейная эрозія глебы с. 267
лінейны аператар с. 267
лінейны карабель с. 267
лінейны паскаральнік с. 267
лінейны функцыянал с. 267
лінейны электрарухавік с. 267
лінейныя дыферэнцыяльныя ўраўненні с. 268
лінейчастая паверхня с. 268
лінейчасты спектр с. 268
Лінен Феадор Фелікс с. 268
Лінёва Яўгенія Эдуардаўна с. 268
лінза -- празрыстае для светлавых прамянёў цела с. 268
лінза -- геалагічнае цела круглаватай формы с. 269
лінза акустычная с. 269
лінія -- старажытная мера даўжыні с. 269
лінія -- траекторыя руху пункта с. 269
лінія -- група роднасных асобін з характэрнымі адзнакамі с. 269
лінія перамены даты с. 269
лінія радыёсувязі с. 269
лінія электраперадачы с. 269
Лінкальн -- горад у ЗША с. 269
Лінкальн -- горад у Вялікабрытаніі с. 269
“Лінкальн” -- назва легкавых аўтамабіляў с. 270
Лінкальн Аўраам с. 270
Лінкальн-цэнтр с. 270
Лінкевіч Вера Раманаўна с. 270
Ліннік Уладзімір Паўлавіч с. 270
Ліннік Уладзімір Якаўлевіч с. 270
Ліннік Юрый Уладзіміравіч с. 270
лінолевая кіслата с. 270
Лінхавоін Лхасаран Ладонавіч с. 270
Лінькоў Рыгор Мацвеевіч с. 271
ліпа -- род кветкавых раслін с. 271
Ліпа -- рака ў Буда-Кашалёўскім р-не с. 271
ліпаграматычны верш с. 272
Ліпарскія астравы с. 273
Ліпатаў Віль Уладзіміравіч с. 273
Ліпатаў Сяргей Міхайлавіч с. 273
Ліпаўка -- вёска ў Хоцімскім р-не с. 273
ліпаўка -- выдзеўбаная з ліпы ці з вольхі пасудзіна на мёд с. 273
ліпень -- сёмы месяц года с. 273
Ліпень -- вёска ў Асіповіцкім р-не с. 273
Ліпеньская аперацыя 1920 с. 273
Ліпеньская манархія с. 274
Ліпеньская рэвалюцыя 1830 с. 274
Ліпеньскі крызіс 1917 с. 274
Ліпец Ісай Майсеевіч с. 274
Ліпецкая вобласць с. 274
Ліпіла Павел Паўлавіч с. 276
Ліпінскі Караль Юзаф с. 276
Ліпінскі Леанід Паўлавіч с. 276
Ліпінскі Сцяпан Аляксандравіч с. 276
ліпіцкая культура с. 276
Ліпман Габрыэль с. 276
Ліпна -- возера ў Сенненскім р-не с. 276
Ліпна -- возера на мяжы Ушацкага і Лепельскага р-наў с. 277
Ліпневіч Валерый Іванавіч с. 277
Ліпнішкаўскі Казіміраўскі касцёл с. 277
ліпоевая кіслата с. 277
Ліпскамб Уільям с. 277
ліпская культура с. 277
Ліпскі Уладзімір Іпалітавіч с. 277
Ліпскі Уладзімір Сцяпанавіч с. 277
Ліпскі Юрый Навумавіч с. 278
Ліпуноў Аляксандр Якаўлевіч с. 278
Ліпчык Міхаіл Яўстаф’евіч с. 278
ліра -- струнны музычны інструмент с. 278
Ліра -- сузор’е с. 279
ліра-эпічная паэма с. 279
лірычная паэма с. 280
лірычныя песні с. 280
Ліс Арсень Сяргеевіч с. 280
Ліс Міхаіл Аляксандравіч с. 280
Лісабонскі універсітэт с. 281
Лісаў Іван Іванавіч с. 282
Лісінскі Ватрослаў с. 282
Лісіца Іван Ігнатавіч с. 282
Лісіцкае возера с. 283
Лісіцкі Лазар Маркавіч с. 283
Лісіцын Мікалай Андрэевіч с. 283
Лісіцын Міхаіл Аркадзевіч с. 283
Лісіцын Пётр Сцяпанавіч с. 283
Лісіцын Уладзімір Сяргеевіч с. 283
Лісіцыян Павел Герасімавіч с. 283
Ліскі -- вёска ў Рэчыцкім р-не с. 284
“Ліскі” -- беларуская народная гульня с. 284
Ліснеўскі Віктар Пятровіч с. 284
Ліснянская Іна Львоўна с. 284
Лісоўская Наталля Сяргееўна с. 284
Лісоўскі Аляксандр Юзаф с. 284
Лісоўскі Іраклій с. 284
Лісоўскі Мікалай Васілевіч с. 285
Лісоўскі Міхаіл Якаўлевіч с. 285
ліст -- адзін з асноўных органаў вышэйшых раслін с. 285
ліст -- агульная назва ў ВКЛ заканадаўчых актаў с. 285
ліст -- тонкі выраб з якога-небудзь матэрыялу с. 285
“Ліст да Абуховіча” с. 286
“Ліст да святога Пятра” с. 287
ліставатыя лішайнікі с. 287
ліставая штампоўка с. 287
ліставыя канструкцыі с. 287
лістапад -- адзінаццаты месяц года с. 288
лістапад -- ападанне лісця з дрэў с. 288
Лістапад Юрый Іванавіч с. 288
Лістападаўская рэвалюцыя 1918 с. 289
лістападныя лясы с. 289
лістасцябловыя імхі с. 289
Лістоў Канстанцін Якаўлевіч с. 289
лістоўка -- сродак масавай інфармацыі с. 289
лістоўка -- сухі шматнасенны плод с. 290
лістрычны разлом с. 290
лісцеразмяшчэнне с. 290
Лісянскі Марк Самойлавіч с. 291
Лісянскі Юрый Фёдаравіч с. 291
літаграфскі камень с. 292
літара -- графічны знак у складзе алфавіта с. 293
літара -- брусочак у друкарскім наборы с. 293
літарадрукавальны апарат с. 293
літаральныя адклады с. 293
“Літаратура і мастацтва” с. 294
літаратуразнаўства с. 294
літаратурная крытыка с. 297
літаратурная мова с. 297
“Літаратурная старонка” с. 298
Літаратурны музей Якуба Коласа с. 298
Літаратурны музей Янкі Купалы с. 298
літаратурны працэс с. 298
Літаратурны фронт сялянска-рабочых пісьменнікаў с. 298
літарна-гукавое пісьмо с. 298
літафільныя элементы с. 299
Літва -- назва племяннога саюзу, гісторыка-геаграфічнай і этнічнай вобласці с. 299
Літва -- дзяржава ва Усходняй Еўропе с. 300
Літва -- вёска ў Стаўбцоўскім р-не с. 313
Літвін Мікалай Канстанцінавіч с. 313
Літвін Міхалон с. 313
Літвін Сцяпан Міхайлавіч с. 313
Літвінава Зоя Васілеўна с. 313
Літвінаў Леў Маркавіч с. 313
Літвіненка-Вольгемут Марыя Іванаўна с. 313
Літвінка Франя Міхайлаўна с. 313
Літвіноўскі Аляксандр Фёдаравіч с. 314
“Литературная газета” с. 314
Літке Фёдар Пятровіч с. 314
“Литовские епархиальные ведомости” с. 314
Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка с. 314
Літоўска-беларускі чырвоны жонд с. 315
Літоўска-беларускія дывізіі с. 315
Літоўска-Віленская губерня с. 315
Літоўскага піянернага батальёна выступленне 1825 с. 315
Літоўскае бюро ЦК КПЗБ с. 315
Літоўскае ваеннае губернатарства с. 315
Літоўска-руская дзяржава с. 315
Літоўская губерня с. 316
“Літоўская капэла” с. 316
літоўская мова с. 316
Літоўская нацыянальная бібліятэка с. 316
Літоўская тарыба с. 316
літоўская цяжказапражная парода с. 316
Літоўскі вялікі камень са знакамі с. 316
Літоўскі нацыянальны тэатр оперы і балета с. 316
Літоўскі правінцыяльны камітэт с. 317
Літоўскія войскі 1812 с. 317
літургічная драма с. 318
літургія -- богаслужэнне с. 318
літургія -- старажытнагрэчаская дзяржаўная павіннасць с. 318
літыйарганічныя злучэнні с. 318
літыю злучэнні с. 319
“Літэратура людова” с. 319
Ліўшыц Гілер Маркавіч с. 319
Ліўшыц Іосіф Барысавіч с. 319
Ліўшыц Мордух Насонавіч с. 319
Ліфшыц Ілья Міхайлавіч с. 320
Ліфшыц Яўген Міхайлавіч с. 320
Ліхадзіеўскі Сцяпан Іванавіч с. 320
Ліханаў Альберт Анатолевіч с. 320
Ліханосаў Віктар Іванавіч с. 321
Ліхацэвіч Анатоль Паўлавіч с. 321
Ліхачоў Дзмітрый Сяргеевіч с. 321
Ліхачоў Мікалай Пятровіч с. 321
Ліхачоў Сяргей Аляксеевіч с. 321
ліхвінскае міжледавікоўе с. 321
ліхвярскі капітал с. 321
ліхенаіндыкацыя с. 321
Ліхтэнберг Байран с. 322
Ліцвінавіцкая школа-камуна с. 323
ліцвіны -- назва жыхароў ВКЛ с. 323
“Ліцвіны” -- беларускі фальклорны гурт с. 323
Ліцейнай вытворчасці беларускі навукова-даследчы і канструктарска-тэхналагічны інстытут с. 324
ліцейная вытворчасць с. 324
ліцейная мадэль с. 324
ліцейная форма с. 324
ліццё мастацкае с. 325
Ліцыній Валерый Ліцыніян с. 326
Ліцыній Крас Марк с. 326
Ліцыній Намыслоўскі Ян с. 326
Ліцыній Сталон Гай с. 327
Ліцьвінка Васіль Дзмітрыевіч с. 327
лічбавага кантролю машына с. 327
лічбавага тэлебачання НДІ с. 327
лічбавае радыёвяшчанне с. 327
лічбавае тэлебачанне с. 327
лічбавая апрацоўка відарысаў с. 327
лічбавая апрацоўка сігналаў с. 328
лічбавая прылада с. 328
лічбавая фатаграфія с. 328
лічбавая электронная вылічальная машына с. 328
Лічуцін Уладзімір Уладзіміравіч с. 328
лічыльнік электрычны с. 329
лічыльнікі ядзернага выпрамянення с. 329
лічынкавахордавыя с. 329
лішайнікавыя кіслоты с. 330
Ліштван Іван Іванавіч с. 330
Лішчанка Фёдар Ігнатавіч с. 330
Ліятар Жан Эцьен с. 331
ліятропныя рады с. 331
ліяфільнасць і ліяфобнасць с. 331
Лобач Марына Вікенцьеўна с. 332
Лобач Мікалай Рыгоравіч с. 332
Лобжа -- вёска ў Клімавіцкім р-не с. 332
Лобік Лявон Сцяпанавіч с. 332
Лован Стафан Рыгоравіч с. 332
Ловіц Товій Ягоравіч с. 332
Логвін Алег Мікалаевіч с. 333
логіка адносін с. 334
логіка выказванняў с. 334
логіка дыялектычная с. 334
логіка прэдыкатаў с. 335
Логінава Таццяна Дзмітрыеўна с. 335
Логінаў Анатоль Аляксеевіч с. 335
Логінаў Анатоль Канстанцінавіч с. 335
Логінаў Уладзімір Фёдаравіч с. 335
Логінаў Яўген Фёдаравіч с. 335
Лодзінскае ваяводства с. 336
Лодзінскае паўстанне 1905 с. 336
лодкападобных сякер культура с. 337
Лоеўскае геалагічнае агаленне с. 337
Лоеўская бітва 1649 с. 337
Лоеўская бітва 1651 с. 337
Лоеўскі музей бітвы за Дняпро с. 338
Лоеўскі прарыў 1920 с. 338
Лойд Джордж Дэвід с. 339
Лойка Алег Антонавіч с. 339
Лойка Валерый Аляксандравіч с. 339
Лойка Наталля Аляксандраўна с. 339
Лойтар Навум Барысавіч с. 339
локулааскаміцэты с. 340
Ломжынскае ваяводства с. 340
Ломцеў Цімафей Пятровіч с. 340
Лонг Маргерыт Мары с. 340
Лонгва Раман Войцехавіч с. 341
Лондан -- горад, сталіца Вялікабрытаніі с. 341
Лондан -- горад у Канадзе с. 342
Лонданская канвенцыя 1827 с. 343
лонданская школа с. 343
Лонданскі басейн с. 343
Лонданскі дагавор 1854 с. 343
Лонданскі дагавор 1915 с. 343
Лонданскі мірны дагавор 1913 с. 343
Лонданскі пратакол 1830 с. 343
Лонданскі універсітэт с. 343
Лонданскі філарманічны аркестр с. 343
Лонданскія канвенцыі аб Чарнаморскіх пралівах с. 343
лонданскія перагаворы 1939 с. 343
Лонна -- возера ў Полацкім р-не с. 344
Лонна -- біялагічны заказнік у Полацкім р-не с. 344
лопасцевая машына с. 344
Лопес Франсіска с. 344
Лопес Партыльё Хасэ с. 344
Лордкіпанідзе Канстанцін Аляксандравіч с. 344
Лордкіпанідзе Ніко с. 344
Лордкіпанідзе Рыгор Давідавіч с. 344
Лорка Гарсія Федэрыка с. 345
Лорцынг Альберт с. 345
Лорчанка Леанід Дзмітрыевіч с. 345
Лорэнц Хендрык с. 345
Лорэнца пераўтварэнні с. 345
Лосвідскі раён с. 346
Лосеў Аляксей Фёдаравіч с. 346
Лосеў Анатоль Пятровіч с. 346
Лосеў Канстанцін Іванавіч с. 346
Лосеў Уладзіслаў Валянцінавіч с. 346
Лосік Алег Аляксандравіч с. 346
Лоская друкарня с. 346
Лоскі Мікалай Ануфрыевіч с. 348
лось -- парнакапытная жывёла с. 348
лось -- шапкавы грыб с. 348
Лось Алена Георгіеўна с. 348
Лось Алена Уладзіміраўна с. 348
Лось Еўдакія Якаўлеўна с. 349
Лось Ларыса Мікалаеўна с. 349
лот -- партыя тавару с. 349
лот -- навігацыйная прылада с. 349
лот -- старажытная адзінка масы с. 349
Лотвіцкае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу с. 351
Лотман Юрый Міхайлавіч с. 351
Лоўжа -- возера ў Шумілінскім р-не с. 351
Лоўжа -- возера ў Полацкім р-не с. 351
Лоўкіс Зянон Валянцінавіч с. 351
Лоўрэнс Томас Эдуард с. 351
Лоўрэнс Эрнест с. 351
Лоўчы Мікалай Фёдаравіч с. 351
Лохвіцкая Міра Аляксандраўна с. 352
Лоцы Аўгуста Вінцэнці с. 352
Лочмель Іосіф Фадзеевіч с. 352
Лочынская лесапільная фабрыка с. 352
Лоша -- рака ў Гродзенскай вобласці с. 352
Лоша -- рака ў Мінскай вобласці с. 352
Лоша -- вёска ў Уздзенскім р-не с. 352
Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс с. 353
лубачная літаратура с. 354
Лубкіўскі Раман Мар’янавіч с. 354
Лубяка Васіль Мікітавіч с. 355
Лубянскае вадасховішча с. 355
лубяныя валокны с. 355
лубяныя культуры с. 355
Лугавая Слабада с. 356
Лугавое возера с. 356
Луганіс Грэгары с. 356
Луганская вобласць с. 356
Луганскі Сяргей Данілавіч с. 357
Лугаўскі Сяргей Іванавіч с. 357
Лугаўской Дзмітрый Іванавіч с. 357
Лугаўской Уладзімір Аляксандравіч с. 357
Лугоўскі Мікалай Пятровіч с. 357
Луд Мікалай Рыгоравіч с. 357
Лудчыцы -- помнікі археалогіі ў Быхаўскім р-не с. 358
Лудчыцы -- вёска ў Быхаўскім р-не с. 358
Лужанін Максім с. 358
Лужаснянскай земляробчай школы будынак с. 358
Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум с. 359
Лужкоўскі Міхайлаўскі касцёл с. 359
Лужкоўскі піярскі калегіум с. 359
лужыцкая культура с. 359
Лузгін Аляксей Андрэевіч с. 359
Лузін Мікалай Мікалаевіч с. 360
Лука Лейдэнскі с. 361
Лукава -- вадасховішча ў Маларыцкім р-не с. 361
Лукава -- вёска ў Маларыцкім р-не с. 361
Лукава -- біялагічны заказнік у Маларыцкім р-не с. 361
лука-райкавецкая с. 361
Лукас Дзмітрый Аляксандравіч с. 362
Лукасінскі Валяр’ян с. 362
Лука-Урублявецкая с. 362
Лукаўскае вадасховішча с. 362
Лукаўскі канал с. 362
Лукашоў Валянцін Канстанцінавіч с. 362
Лукашоў Канстанцін Ігнатавіч с. 362
Лукашык Канстанцін Леанідавіч с. 362
Лукашык Мікалай Канстанцінавіч с. 362
Лукашэвіч Аляксей Сцяпанавіч с. 363
Лукашэвіч Георгій Аляксеевіч с. 363
Лукашэвіч Мікалай Антонавіч с. 363
Лукашэвіч Ніна Пятроўна с. 363
Лукашэвіч Уладзімір Канстанцінавіч с. 363
Лукашэвіч Юзаф с. 363
Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч с. 363
Лукіенка Пётр Іванавіч с. 363
Лукін Мікалай Міхайлавіч с. 363
Лукін Павел Пятровіч с. 364
Лукінская града с. 364
Лукірскі Пётр Іванавіч с. 364
Лукомскае вадасховішча с. 364
Лукомскае возера с. 364
Лукомскае княства с. 365
Лукомскае радовішча глін с. 365
Лукомскае ўзвышша с. 365
Лукомская ДРЭС с. 365
Лукомскі Аляксандр Сяргеевіч с. 365
Лукомскі Павел Яўгенавіч с. 365
Лукомскі замак с. 365
Луконін Міхаіл Кузьміч с. 366
Луконіца -- рака ў Гродзенскай вобласці с. 366
Луконіца -- вёска ў Зэльвенскім р-не с. 366
Лукоўнікаў Вадзім Іванавіч с. 366
Лукша Валянцін Антонавіч с. 367
Лукша Леанід Канстанцінавіч с. 367
Лукша Міраслава Янаўна с. 367
Лук’янава Лідзія Іванаўна с. 367
Лук’янаў Анатоль Іванавіч с. 367
Лук’янаў Віктар Міхайлавіч с. 367
Лук’янаў Мікола с. 367
Лук’яненка Ларыса Генадзеўна с. 367
Лук’яненка Павел Панцеляймонавіч с. 367
Лук’яновіч Трыфан Андрэевіч с. 367
Лук’янчыкаў Сяргей Пятровіч с. 368
Лумумба Патрыс с. 368
“Лунар орбітэр” с. 368
Луначарскі Анатоль Васілевіч с. 368
Лунгерсгаўзен Фрыдрых Вільгельмавіч с. 368
Лунда -- плато ў Афрыцы с. 368
Лунда -- дзяржаўнае ўтварэнне ў Афрыцы ў 16-19 ст. с. 368
Лундквіст Артур Нільс с. 369
Лундстрэм Алег Леанідавіч с. 369
Лунец Яўген Фёдаравіч с. 369
Лунін Міхаіл Сяргеевіч с. 369
Лунінецкі завод “Палессе-Электрамаш” с. 369
Лунінецкі краязнаўчы музей с. 370
Лунінецкі павет с. 370
Лунінецкі раён с. 370
Лунінецкі шпалапрапітны завод с. 370
Лункевіч Сяргей Аляксандравіч с. 370
Лунц Восіп Лазаравіч с. 371
Лупал Іван Капітонавіч с. 371
Лупалаўскі лагер смерці с. 371
Лупалаўскі раён с. 371
Лупан Андрэй Паўлавіч с. 371
Лупан Ганна Паўлаўна с. 372
Лупікаў Сяргей Агафонавіч с. 372
Лупіновіч Іван Сцяпанавіч с. 372
Лупсякоў Мікола с. 372
Лур’е Саламон Якаўлевіч с. 372
Лурыя Аляксандр Раманавіч с. 372
Лурыя Сальвадор Эдуард с. 373
лускаваты карп с. 373
лускаваты лішай с. 373
Лускіна Стафан с. 373
Луспякаеў Павел Барысавіч с. 374
Лусто Міхаіл Васілевіч с. 374
Лутніцкі Лявон с. 374
Лутохіна-Кужэльная Элеанора Аляксееўна с. 374
Лутулі Альберт Джон с. 374
Луфераў Мікола с. 375
Лухвіч Аляксандр Аляксандравіч с. 375
Луцкая Ірына Канстанцінаўна с. 375
Луцкевіч Антон Іванавіч с. 375
Луцкевіч Іван Іванавіч с. 376
Луцэвіч Андрэй Піліпавіч с. 377
Луцэвіч Іван Дамінікавіч с. 377
Луцэвіч Леанід Міхайлавіч с. 377
Луцэвіч Уладзіслава Францаўна с. 377
Луцэнка Барыс Іванавіч с. 377
Лучай -- возера ў Пастаўскім р-не с. 377
Лучай -- вёска ў Пастаўскім р-не с. 377
Лучайка -- рака ў Пастаўскім р-не с. 378
Лучайка -- рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім р-нах с. 378
Лучайскі касцёл езуітаў с. 378
Лучанок Ігар Міхайлавіч с. 378
Лучко Клара Сцяпанаўна с. 378
Лучоская нізіна с. 379
Лучук Уладзімір Іванавіч с. 379
Лучын -- археалагічныя помнікі ў Рагачоўскім р-не с. 379
Лучын -- старажытны горад с. 379
Лучын -- вёска ў Рагачоўскім р-не с. 379
Лучынскі Аляксандр Аляксандравіч с. 380
Лучынскі Петру с. 380
Лучыцкі Іван Васілевіч с. 380
лушчыльны станок с. 381
Лушчыцкі Іван Мікалаевіч с. 381
лушчэнне -- паверхневае рыхленне глебы с. 381
лушчэнне -- у дрэваапрацоўцы с. 381
Лыбін Дзмітрый Віталевіч с. 381
лыжнае дваябор’е с. 381
Лызікаў Анатоль Мікалевіч с. 382
Лызікаў Мікалай Фядосавіч с. 382
Лыкаў Аляксей Васілевіч с. 382
Лынтупская сядзіба с. 382
Лынтупскі Андрэеўскі касцёл с. 383
Лынькоў Міхась с. 383
Лынькоў Рыгор Ціханавіч с. 383
Лысая гара -- стаянка эпохі неаліту с. 384
Лысая гара -- гара ў Мінскім р-не с. 384
Лысенка Аляксандр Паўлавіч с. 384
Лысенка Антаніна Фёдараўна с. 384
Лысенка Ірына Міхайлаўна с. 384
Лысенка Мікалай Віталевіч с. 384
Лысенка Міхаіл Рыгоравіч с. 384
Лысенка Пётр Фёдаравіч с. 384
Лысенка Соф’я Аляксееўна с. 385
Лысенка Трафім Дзянісавіч с. 385
Лысік Яўген Мікітавіч с. 385
Лысікаў Барыс Рыгоравіч с. 385
Лыскаўскі замак с. 385
Лыскаўскі Троіцкі касцёл і кляштар місіянераў с. 385
Лысоў Віктар Пятровіч с. 386
Лысятаў Юрый Васілевіч с. 386
Лыч Генадзь Міхайлавіч с. 386
Лыч Леанід Міхайлавіч с. 386
Лышчынскі Казімір с. 386
Лышчэня Захар Рыгоравіч с. 387
Львоў Андрэ Мішэль с. 388
Львоў Георгій Яўгенавіч с. 388
Львоў Мікалай Аляксандравіч с. 388
Львоў-Анохін Барыс Аляксандравіч с. 388
Львоўска-Валынскі вугальны басейн с. 388
Львоўска-Сандамірская аперацыя с. 388
Львоўская вобласць с. 389
Львоўскі універсітэт с. 389
Льюіс Гілберт Ньютан с. 390
льялаўская культура с. 390
Льянас-Арынока с. 390
Лэ Іван Лявонавіч с. 391
Лэмб Уіліс Юджын с. 391
Лэмбаўскі зрух с. 391
Любамудраў Павел Канстанцінавіч с. 391
Любан Ісак Ісакавіч с. 392
Любанска-Акцябрская партызанская зона с. 392
Любанскае вадасховішча с. 392
Любанскае радовішча гаручых сланцаў с. 392
Любанскі бой 1794 с. 393
Любанскі бой 1941 с. 393
Любанскі камбінат будаўнічых матэрыялаў с. 393
Любанскі музей народнай славы с. 393
Любань -- возера ў Кобрынскім р-не с. 393
Любань -- горад у Мінскай вобласці с. 393
Любань -- вёска ў Акцябрскім р-не с. 394
Любань -- вёска ў Вілейскім р-не с. 394
“Любань” -- доследны рыбгас с. 394
Любарскі Сцяпан Іванавіч с. 394
Любаўскі Мацвей Кузьміч с. 394
Любачка Іван Стафанавіч с. 394
Любашанская воласць с. 394
Любашаўскае вадасховішча с. 394
Люберс Рудольф Франс с. 395
Любецкі з’езд 1097 с. 395
Любжынскае возера с. 395
Любімаў Ісідар Еўсцігнеевіч с. 395
Любімаў Леў Уладзіміравіч с. 395
Любімаў Юрый Міхайлавіч с. 395
Любімаў Юрый Пятровіч с. 396
Любіміца асенняя с. 396
Любіміца Клапа с. 396
Люблін-Брэсцкая аперацыя 1944 с. 397
Люблінскае ваяводства с. 397
Люблінская унія 1569 с. 398
Любовіч Мікалай Мікалаевіч с. 398
любоўныя песні с. 399
Любускае ваяводства с. 399
Любуская зямля с. 399
Любчанская друкарня с. 400
Любчанскі замак с. 400
Любчанскі парк с. 400
Любчанскі раён с. 400
Любчанскія баі 1944 с. 400
Любчук Сяргей Фядосавіч с. 400
Любшын Станіслаў Андрэевіч с. 400
Любяшоўскі піярскі калегіум с. 401
“Люд польскі” -- польская рэвалюцыйна-дэмакратычная арганізацыя ў Велікабрытаніі с. 401
“Люд польскі” -- польская дэмакратычная арганізацыя у Швейцарыі с. 401
Людвіг Карл Фрыдрых с. 401
людзі “непахожыя” с. 402
людзі “пахожыя” с. 402
Людкевіч Станіслаў Піліпавіч с. 403
Людкоўская шкляная мануфактура с. 403
Люднікаў Іван Ільіч с. 403
Людэндорф Эрых с. 403
Людэрса-Паўлі тэарэма с. 404
люкс -- назва багата абсталяваных, вышэйшага гатунку магазінаў, тавараў с. 404
люкс -- адзінка асветленасці с. 404
Люксембург -- дзяржава ў Заходняй Еўропе с. 404
Люксембург -- горад, сталіца Люксембурга с. 406
Люксембург Роза с. 406
Люксембургская камісія с. 406
Люлька Архіп Міхайлавіч с. 407
люмінесцэнтная лямпа с. 407
люмінесцэнтны аналіз с. 407
люнет -- арачны праём у скляпенні с. 408
люнет -- палявое абарончае збудаванне с. 408
Люнье-По Арэльен Мары с. 408
люстраная антэна с. 408
люстраныя качкі с. 408
люстрацыя -- рэлігійныя абрады; працэдцра праверкі дзяржаўных асоб с. 409
люстрацыя -- вопіс дзяржаўнай маёмасці с. 409
люстэрка -- цела з адбівальнай паверхняй с. 409
“Люстэрка” -- беларускі народны танец с. 409
Лютаслаўскі Вітольд с. 409
Лютаўская рэвалюцыя 1848 с. 409
Лютаўская рэвалюцыя 1917 с. 409
лютня -- струнны шчыпковы музычны інструмент с. 411
Лютня -- вёска ў Мсціслаўскім р-не с. 412
Люты Анатоль Міхайлавіч с. 412
лютэінізавальны гармон с. 412
Люцко Аляксандр Міхайлавіч с. 413
Люцко Анатоль Андрэевіч с. 413
Люцынская дзяржаўная беларуская гімназія с. 413
Люцынскі могільнік с. 413
Ляадунскі заліў с. 414
Ляадунскі паўвостраў с. 414
Ляаянская бітва 1904 с. 415
Лябецкая Алена Канстанцінаўна с. 415
Лябёдкін Сяргей Іванавіч с. 415
Лявіцкая Ванда Антонаўна с. 415
Лявіцкі Аляксандр Андрэевіч с. 415
Лявіцкі Антон Іванавіч с. 416
Лявіцкі Дзмітрый Рыгоравіч с. 416
Лявіцкі Іван Іванавіч с. 416
Лявіцкі Мікалай Аляксеевіч с. 416
Лявіцкі Пётр Адамавіч с. 416
Лявонава Ала Канстанцінаўна с. 416
Лявонава Алена Васілеўна с. 416
Лявонаў Аляксандр Міхайлавіч с. 416
Лявонаў Аляксей Архіпавіч с. 417
Лявонаў Васіль Антонавіч с. 417
Лявонаў Віктар Мікалаевіч с. 417
Лявонаў Леанід Максімавіч с. 417
Лявонаў Яўген Паўлавіч с. 417
Лявонпальская сядзіба с. 418
Лявонцьеў Аляксей Мікалаевіч с. 418
Лявонцьеў Валерый Якаўлевіч с. 418
Лявонцьеў Васіль Васілевіч с. 418
Лявонцьеў Мікалай Сцяпанавіч с. 418
Лягасаў Валерый Аляксеевіч с. 418
Лягенчанка Іван Сяргеевіч с. 419
Лягенчанка Марыя Іванаўна с. 419
Лягніцкае ваяводства с. 419
Лядаў Анатоль Канстанцінавіч с. 419
Лядаўскі манастыр Дабравешчання с. 419
Ляднянскі раён с. 419
Лядовае пабоішча 1242 с. 419
Ляды -- вёска ў Дубровенскім р-не с. 420
Ляды -- вёска ў Чэрвеньскім р-не с. 420
Ляжневіч Алесь с. 420
Ляйбовіч Гершка с. 420
Ляйпунскі Аляксандр Ільіч с. 421
Лялевель Іаахім с. 421
Лялевіч Уладзімір Валяр’янавіч с. 421
Лялько Хрысціна Аляксееўна с. 422
Ляльчук Сямён Абрамавіч с. 422
Ляляўскі Аляксей Анатолевіч с. 422
Ляляўскі Анатоль Аляксандравіч с. 422
“Лямант на смерць Лявона Карповіча” с. 422
лямпа адваротнай хвалі с. 423
лямпа бягучай хвалі с. 423
лямпа дзённага святла с. 423
лямпа звышвысокачастотная с. 423
лямпа напальвання с. 424
лямпа электронная с. 424
Лянда Юрый Аўраамавіч с. 424
Ляндрас Ілья Гіршавіч с. 424
Лянкевіч Аляксандр Алаізавіч с. 425
Лянкевіч Габрыэль с. 425
лянок -- расліна с. 425
“Лянок” -- танец с. 425
Лянтулаў Арыстарх Васілевіч с. 425
Лянцэвіч Станіслаў с. 426
Лянчыцкі Даніэль с. 426
Лянькевіч Рыгор Часлававіч с. 426
Лянькова Валянціна Аляксееўна с. 426
Лянькова Раіса Канстанцінаўна с. 426
Лянькоў Вячаслаў Іванавіч с. 426
Лянькоў Іосіф Іосіфавіч с. 426
Ляпёхін Іван Іванавіч с. 426
Ляпёшкін Уладзімір Ігнатавіч с. 426
Ляпідзеўскі Анатоль Васілевіч с. 426
Ляпін Ігар Іванавіч с. 427
Ляплеўскі Рыгор Майсеевіч с. 427
Ляпунова тэарэма с. 427
Ляпуноў Аляксандр Міхайлавіч с. 427
Ляпуноў Барыс Міхайлавіч с. 427
Ляпуноў Сяргей Міхайлавіч с. 427
Ляпцееў Аляксей Ануфрыевіч с. 427
Лярскі Пётр Аляксеевіч с. 427
Ляруса энцыклапедыі с. 427
Ляскавічы -- вёска ў Акцябрскім р-не с. 428
Ляскавічы -- вёска ў Іванаўскім р-не с. 428
Ляскавічы -- вёска ў Петрыкаўскім р-не с. 428
Ляскоў Мікалай Сямёнавіч с. 428
Ляскоўскі Іосіф Тарасавіч с. 428
Ляскоўскі Юльян с. 428
Лясная -- малая планета с. 428
Лясная -- рака ў Брэсцкай вобласці с. 428
Лясная -- вёска ў Баранавіцкім р-не с. 428
Лясная -- вёска ў Слаўгарадскім р-не с. 429
лясная гаспадарка с. 429
лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць с. 429
Ляснічаўская фабрыка запалкавай саломкі с. 429
лясное заканадаўства с. 429
лясны вінаград с. 430
лясны гадавальнік с. 430
лясны жаваранак с. 430
Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь с. 430
лясныя культуры с. 430
лясныя рэсурсы с. 431
Ляснянскі лагер смерці с. 431
Ляснянскі мемарыяльны комплекс с. 431
Лясун Святлана Лаўрэнцьеўна с. 432
лятальная доза с. 432
лятальны апарат с. 432
Ляташынскі Барыс Мікалаевіч с. 432
лятаючыя яшчары с. 432
Лятун Уладзімір Міхайлавіч с. 432
Ляўданскі Аляксандр Мікалаевіч с. 433
Ляўданскі Валерый Уладзіміравіч с. 433
Ляўданскі Уладзімір Аляксандравіч с. 433
Ляўданскі Эдуард Ігнатавіч с. 433
Ляўко Анатоль Ігнатавіч с. 433
Ляўко Вольга Мікалаеўна с. 433
Ляўковіч Міхаіл Васілевіч с. 434
Ляўкоў Максім Архіпавіч с. 434
Ляўкоў Пётр Маркавіч с. 434
Ляўкоў Эрнст Аркадзевіч с. 434
Ляўсенка Аляксандр Яфімавіч с. 434
Ляўчук Цімафей Васілевіч с. 434
Лях Леў Палікарпавіч с. 434
Ляхавіцкая цукерачная фабрыка с. 435
Ляхавіцкі замак с. 435
Ляхавіцкі раён с. 435
Ляхавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум с. 436
ляхавіцкі строй с. 436
ляхавіцкія ручнікі с. 436
Ляхавічы -- горад у Брэсцкай вобласці с. 436
Ляхавічы -- вёска ў Дзяржынскім р-не с. 436
Ляхавічы -- вёска ў Іванаўскім р-не с. 436
Ляхаў Уладзімір Афанасьевіч с. 437
Ляхаўскія астравы с. 437
Ляхевіч Генрых Дзеанісьевіч с. 437
Ляховіч Валянціна Антонаўна с. 437
Ляховіч Леў Сцяпанавіч с. 437
Ляховіч Фелікс Юзафавіч с. 437
Ляцкі Яўген Аляксандравіч с. 437
лячэбнае харчаванне с. 437
лячэбна-працоўныя ўстановы с. 438
лячэбная фізічная культура с. 438
Ляшкоўская Алена Канстанцінаўна с. 438
Ляшук Алег Васілевіч с. 438
Ляшук Вера Якаўлеўна с. 438
Ляшчоў Сяргей Міхайлавіч с. 438
Ляшчынскае ваяводства с. 438
Ляшчынскі Адам Браніслававіч с. 438
Ляшчынскі Станіслаў с. 438
Ляшчынскі вялікі камень с. 438
Маанзундскі архіпелаг с. 439
маанзундскія аперацыі -- у 2-ю сусветную вайну с. 439
маанзундскія аперацыі -- у 1-ю сусветную вайну с. 439
Маары Гурген Рыгоравіч с. 440
Маастрыхцкі дагавор 1992 с. 440
маастрыхцкія пагадненні 1992 с. 440
мабільнасць сацыяльная с. 440
мабільныя сілы с. 441
Мабіні Апалінарыо с. 441
Маблі Габрыэль с. 441
Мабуту Сесе Сека -- дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэспублікі Конга с. 441
Мабуту-Сесе-Сека -- возера ў Афрыцы с. 441
Магаданская вобласць с. 441
магазін -- прадпрыемства рознічнага гандлю; дылерская кампанія; будынак з запасамі прадуктаў с. 442
магазін -- частка агнястрэльнай зброі; колькасць мін на палубе карабля с. 442
“Магазын польскі” с. 442
Магамаеў Абдул Магаметавіч с. 442
Магамаеў Муслім Магаметавіч с. 442
магдэбургскае права с. 443
Магелан Фернан с. 444
Магеланавы воблакі с. 444
Магеланаў праліў с. 444
Магіленка Анатоль Філімонавіч с. 445
Магілеўчык Захар Кузьміч с. 445
Магілёва абарона 1941 с. 445
Магілёўскага акруговага суда будынак с. 450
Магілёўскага банка будынак с. 451
Магілёўскага губернскага праўлення будынак с. 451
Магілёўскага дваранскага сходу будынак с. 451
Магілёўскага жаночага епархіяльнага вучылішча будынак с. 451
Магілёўскага крэдытнага таварыства будынак с. 451
Магілёўскага настаўніцкага інстытута будынак с. 451
Магілёўскага пазямельна-сялянскага банка будынак с. 452
Магілёўскае вытворчае аб’яднанне “Хімвалакно” с. 452
Магілёўскае музычнае вучылішча с. 452
Магілёўскае народнае апалчэнне 1941 с. 452
Магілёўскае патрыятычнае падполле с. 452
Магілёўскае паўстанне 1661 с. 452
Магілёўскае рэальнае вучылішча с. 453
Магілёўскае староства с. 453
Магілёўскай гарадской управы будынак с. 453
Магілёўскай духоўнай семінарыі будынкі с. 453
Магілёўскай Мікалаеўскай царквы комплекс с. 453
Магілёўская абласная філармонія с. 454
Магілёўская акруга с. 454
Магілёўская аперацыя 1944 с. 454
Магілёўская беларуская рада с. 455
Магілёўская брацкая друкарня с. 455
Магілёўская вобласць с. 455
Магілёўская воласць с. 457
Магілёўская губернская друкарня с. 457
Магілёўская губерня с. 457
“Магілёўская даўніна” с. 457
Магілёўская друкарня с. 458
магілёўская кафля с. 458
магілёўская кераміка с. 459
Магілёўская панчошная фабрыка с. 459
Магілёўская праваслаўная епархія с. 459
Магілёўская правінцыя с. 459
“Магілёўская праўда” с. 459
Магілёўская ратуша с. 459
Магілёўская рымска-каталіцкая архіепархія с. 459
Магілёўская саборная плошча с. 460
Магілёўская стужкаткацкая фабрыка с. 460
Магілёўская сядзіба ”Піпенберг” с. 460
Магілёўская фабрыка мастацкіх вырабаў с. 460
Магілёўская хроніка с. 460
Магілёўская цэнтральная школа павітух с. 460
магілёўская школа гравюры с. 460
магілёўская школа дойлідства с. 461
Магілёўская эканомія с. 461
Магілёўскі абласны драматычны тэатр с. 461
Магілёўскі абласны краязнаўчы музей с. 462
Магілёўскі абласны мастацкі музей с. 462
Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі с. 462
Магілёўскі абласны тэатр лялек с. 463
Магілёўскі абласны тэатр музычнай камедыі с. 463
Магілёўскі Аляксандраўскі палац с. 464
Магілёўскі аматарскі тэатр с. 464
Магілёўскі архіепіскапскі палац с. 464
Магілёўскі архірэйскі палац с. 464
Магілёўскі аўтамабільны завод с. 464
Магілёўскі беларускі камітэт с. 465
Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум с. 465
Магілёўскі Богаяўленскі манастыр с. 465
Магілёўскі будаўнічы каледж с. 465
Магілёўскі гарадскі тэатр с. 465
Магілёўскі гарбарны завод с. 465
Магілёўскі дом віцэ-губернатара і двух саветнікаў с. 465
Магілёўскі дом губернатара с. 465
Магілёўскі Дом Саветаў с. 466
Магілёўскі драматычны тэатр с. 466
Магілёўскі жэлацінавы завод с. 466
Магілёўскі завод вентыляцыйных загатовак с. 466
Магілёўскі завод металічных вырабаў с. 466
Магілёўскі завод “Строммашына” с. 466
Магілёўскі завод транспартнага машынабудавання “Магілёўтрансмаш” с. 466
Магілёўскі завод штучнага валакна с. 466
Магілёўскі завод “Электрарухавік” с. 466
Магілёўскі замак с. 466
Магілёўскі інстытут народнай адукацыі с. 467
Магілёўскі Іосіфаўскі сабор с. 467
Магілёўскі камбінат будаўнічых матэрыялаў с. 467
Магілёўскі камбінат сілікатных вырабаў с. 467
Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна с. 467
Магілёўскі касцёл і калегіум езуітаў с. 467
Магілёўскі касцёл кармелітаў с. 467
Магілёўскі кляштар бернардзінцаў с. 468
Магілёўскі літаратурна-музычна-драматычны гурток с. 468
Магілёўскі ліфтабудаўнічы завод с. 468
Магілёўскі мастацкі музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі с. 468
Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут с. 468
Магілёўскі металургічны завод с. 468
Магілёўскі музей с. 469
Магілёўскі музей этнаграфіі с. 469
Магілёўскі музычна-драматычны гурток аматараў с. 469
Магілёўскі настаўніцкі інстытут с. 469
Магілёўскі павет с. 469
Магілёўскі палітыка-асветны інстытут с. 469
Магілёўскі педагагічны інстытут с. 469
Магілёўскі педагагічны каледж с. 469
Магілёўскі піваварны завод с. 469
Магілёўскі політэхнічны тэхнікум с. 469
Магілёўскі раён с. 470
Магілёўскі саўгас-тэхнікум с. 470
Магілёўскі Спаскі манастыр с. 470
магілёўскі стадыял с. 471
магілёўскі строй с. 471
Магілёўскі тэхналагічны інстытут с. 471
Магілёўскі універсітэт с. 471
Магілёўскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум с. 471
Магілёўскі царкоўна-археалагічны музей с. 471
Магілёўскі чыгуначны вакзал с. 472
Магілёўскі школьны тэатр с. 472
Магілёўскія Барысаглебскія цэрквы с. 472
магілёўскія гімназіі с. 472
магілёўскія паўстанні 1606-10 с. 473
магілёўскія паўстанцкія атрады 1863 с. 473
магілёўскія скарбы с. 473
магілёўскія тытунёвыя прадпрыемствы с. 473
Магільнянская бітва 1284 с. 473
Магільнянскі замак с. 473
магістрацкія сяляне с. 474
магічны квадрат с. 474
маглемазе культура с. 475
магматычныя горныя пароды с. 475
магнезія паленая с. 475
магнетакаларычны эфект с. 475
магнетаэлектрычны эфект с. 476
магніевыя руды с. 477
магніевыя сплавы с. 477
магнійарганічныя злучэнні с. 477
магнітааптычны дыск с. 477
магнітабіялогія с. 477
магнітагідрадынамічны генератар с. 477
магнітадынаміка с. 478
магнітадыэлектрыкі с. 478
магнітажорсткія матэрыялы с. 478
магнітаметрычныя метады разведкі с. 478
магнітамеханічныя адносіны с. 478
магнітамеханічныя з’явы с. 478
магнітамяккія матэрыялы с. 478
магнітарадыёла с. 478
магнітарухальная сіла с. 478
магнітарэзістыўны эфект с. 479
магнітастатыка с. 479
магнітастрыкцыйныя матэрыялы с. 479
магнітастрыкцыя с. 479
магнітатэлурычныя метады разведкі с. 479
магнітатэрапія с. 479
магнітацвёрдыя матэрыялы с. 479
магнітацеплавыя з’явы с. 480
магнітаэлектрычная прылада с. 480
магнітнае ахаладжэнне с. 480
магнітнае насычэнне с. 480
магнітнае паслядзеянне с. 480
магнітнае поле с. 480
магнітнае поле Зямлі с. 480
магнітнае старэнне с. 481
магнітнае супраціўленне с. 481
магнітная анізатрапія с. 481
магнітная вязкасць с. 481
магнітная галоўка с. 481
магнітная гідрадынаміка с. 481
магнітная дэфектаскапія с. 481
магнітная індукцыя с. 481
магнітная пастаянная с. 482
магнітная пранікальнасць с. 482
магнітная структура с. 482
магнітная стужка с. 482
магнітная тэкстура с. 482
магнітная тэрмаметрыя с. 482
магнітная ўспрыімлівасць с. 482
магнітны барабан с. 482
магнітны варыёметр с. 482
магнітны гістэрэзіс с. 482
магнітны дыполь с. 482
магнітны запіс с. 482
магнітны зарад с. 483
магнітны ланцуг с. 483
магнітны манаполь с. 483
магнітны момант с. 483
магнітны паток с. 483
магнітны полюс с. 483
магнітны рэзананс с. 483
магнітныя буры с. 483
магнітныя вымярэнні с. 483
магнітныя дамены с. 483
магнітныя лінзы с. 483
магнітныя матэрыялы с. 484
магнітныя пасткі с. 484
магнітныя полюсы Зямлі с. 484
магнітуда землетрасення с. 484
Магніцкі Лявонцій Піліпавіч с. 484
магнію злучэнні с. 485
Магольская імперыя с. 485
Магон Эрман Якаўлевіч с. 485
магутнасці каэфіцыент с. 486
магутнасць гуку с. 486
магутнасць электрычная с. 486
“Магутная кучка” с. 486
“Магутны Божа” с. 486
магчымасць і рэчаіснасць с. 486
магчымых перамяшчэнняў прынцып с. 487
Мадагаскар -- востраў у Індыйскім акіяне с. 487
Мадагаскар -- дзяржава на востраве Мадагаскар с. 487
Мадагаскарскае цячэнне с. 489
Мадагаскарская біягеаграфічная вобласць с. 489
Маджаеўская Гелена с. 489
Маджар Уладзімір Раманавіч с. 489
Маджыдаў Камандар с. 490
Маджэўскі-Фрыч Анджэй с. 490
Мадзіні Джузепе с. 490
Мадлонскае пасяленне с. 490
Мадораў Фёдар Аляксандравіч с. 490
Мадрыдскі універсітэт с. 491
Мадрыд Уртада Мігель с. 492
мадуляцыя -- у музыцы с. 492
мадуляцыя -- у фізіцы с. 492
мадуляцыя ваганняў с. 492
мадуляцыя святла с. 492
Мадыльяні Амедэо с. 493
Мадыльяні Франка с. 493
мадыфікацыя палімераў с. 493
Мадэйра -- рака ў Балівіі і Бразіліі с. 494
Мадэйра -- група астравоў у Атлантычным акіяне с. 494
мадэлізм спартыўны с. 494
мадэліраванне -- метад даследвання аб’ектаў с. 494
мадэліраванне -- выраб мадэлей новых прамысловых вырабаў с. 494
мадэліраванне сацыяльнае с. 495
мадэліраванне эканоміка-матэматычнае с. 495
Мадэра Франсіска с. 495
Мадэстаў Аляксандр Фёдаравіч с. 498
Маер Конрад Фердынанд с. 498
Маерберг Аўгусцін с. 499
Маеўская Ніна Васілеўна с. 499
Маёль Арыстыд Жазеф с. 500
маёмаснае страхаванне с. 500
маёмасныя правы с. 500
Маёраў Генрых Аляксандравіч с. 500
Мажаеў Барыс Андрэевіч с. 501
Мажайскі Аляксандр Фёдаравіч с. 501
Мажароўскі Валянцін Васілевіч с. 501
мажарытарная сістэма с. 501
Мажвідас Марцінас с. 501
Мажуль Уладзімір Міхайлавіч с. 502
Мажураніч Іван с. 502
“Мажыно лінія” с. 502
Мажэйка Зінаіда Якаўлеўна с. 502
Мажэйка Павел Віктаравіч с. 502
Мажэйка Фама Фаміч с. 502
Мажэйскае возера с. 503
Мазавецкае ваяводства с. 503
Мазавецкі Тадэвуш с. 503
мазаічная эвалюцыя с. 504
мазаічныя хваробы раслін с. 504
Мазалава -- вёска ў Мсціслаўскім р-не с. 505
Мазалава -- вёска ў Віцебскім р-не с. 505
Мазалеўская Любоў Іванаўна с. 505
Мазалеўскі Іван Герасімавіч с. 505
Мазалёў Аляксандр Пятровіч с. 506
Мазалькоў Яўген Сямёнавіч с. 506
Мазамбікскае цячэнне с. 507
Мазамбікскі праліў с. 507
Мазанік Алена Рыгораўна с. 507
Мазанік Вячаслаў Вячаслававіч с. 508
Мазарыні Джуліо с. 508
мазгавыя абалонкі с. 508
мазгавыя пузыры с. 509
Мазго Уладзімір Мінавіч с. 509
Маздакіцкі рух с. 509
Мазепа Іван Сцяпанавіч с. 509
Мазжухін Іван Ільіч с. 509
Мазіна Джульета с. 509
Мазіні Анджэла с. 509
Мазлумаў Авядзікт Лук’янавіч с. 510
Мазо Рахіль Эфраімаўна с. 510
мазолістае цела с. 510
Мазур Вікторыя Мікалаеўна с. 510
Мазураў Кірыла Трафімавіч с. 511
Мазуркевіч Язэп с. 511
Мазурок Юрый Антонавіч с. 511
Мазурскія азёры с. 511
Мазурук Ілья Паўлавіч с. 511
Мазурэнка Анатоль Мітрафанавіч с. 512
Мазынскі Валерый Яўгенавіч с. 512
Мазырскае вытворчае мэблевае аб’яднанне с. 513
Мазырскае Палессе с. 513
Мазырскае патрыятычнае падполле с. 513
Мазырскае паўстанне 1615 с. 513
Мазырскае паўстанне 1649 с. 513
Мазырскае радовішча каменнай солі с. 514
Мазырская акруга с. 514
Мазырская града с. 514
Мазырская група войск с. 514
Мазырская запалкавая фабрыка “Маланка” с. 514
Мазырская мэблевая фабрыка с. 514
Мазырская “рэспубліка” с. 514
Мазырскі драматычны тэатр с. 514
Мазырскі дрэваапрацоўчы камбінат с. 514
Мазырскі завод кармавых дражджэй с. 515
Мазырскі завод меліярацыйных машын с. 515
Мазырскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання с. 515
Мазырскі замак с. 515
Мазырскі кабельны завод с. 515
Мазырскі касцёл і кляштар бернардзінцаў с. 515
Мазырскі касцёл і кляштар цыстэрцыянак с. 516
Мазырскі клуб-тэатр с. 516
Мазырскі краязнаўчы музей с. 516
Мазырскі настаўніцкі інстытут с. 516
Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод с. 516
Мазырскі павет с. 516
Мазырскі педагагічны інстытут с. 516
Мазырскі політэхнічны тэхнікум с. 516
Мазырскі солевыварны камбінат с. 517
мазырскі стадыял с. 517
Мазырскі фанерна-дрэваапрацоўчы завод с. 518
мазырскія гімназіі с. 518
Майбарада Георгій Іларыёнавіч с. 518
Майбарада Платон Іларыёнавіч с. 518
Майер Мікалай Арцёмавіч с. 519
Майзлер Аляксандр Піліпавіч с. 519
Майканава Сабіра с. 519
Майкаў Апалон Мікалаевіч с. 519
Майкельсан Альберт с. 519
Майкельсана дослед с. 519
майкопская культура с. 520
Майкопскі курган с. 520
Майман Саламон с. 520
Майманід Майсей с. 520
Майнат Джордж Рычардс с. 520
Майнінгенскі тэатр с. 520
Майнцкая камуна с. 521
Майсеева Вольга Мікалаеўна с. 521
Майсеенка Мікалай Сяргеевіч с. 521
Майсеенка Фёдар Патапавіч с. 521
Майсеенка Яўсей Яўсеевіч с. 521
Майсееў Іван Цімафеевіч с. 522
Майсееў Ігар Аляксандравіч с. 522
Майсейчык Аляксей Антонавіч с. 522
майсенскі фарфор с. 522
Майская аперацыя 1920 с. 523
“Майская навальніца” с. 523
Майстрэнка Барыс Аляксандравіч с. 523
Майстрэнка Ігар Анатолевіч с. 524
майстэрзінгеры с. 524
“Майстэрства” с. 524
Майсур -- дзяржава ў Індыі ў 14-18 ст. с. 524
Майсур -- горад у Індыі с. 524
Майсяёнак Андрэй Георгіевіч с. 524
Майхровіч Альфрэд Сцяпанавіч с. 524
Майхровіч Сцяпан Казіміравіч с. 524
Макавельскі Аляксандр Восіпавіч с. 526
Макавецкі Генадзь Іосіфавіч с. 526
Макаёнак Андрэй Ягоравіч с. 526
Макаль Пятрусь с. 527
Маканін Уладзімір Сямёнавіч с. 527
Макарава Галіна Кліменцьеўна с. 527
Макарава Іна Уладзіміраўна с. 527
Макарава Наталія Раманаўна с. 527
Макарава Тамара Фёдараўна с. 528
Макарава катлавіна с. 528
макаранічны верш с. 528
Макаранка Антон Сямёнавіч с. 528
Макаранка Іван Раманавіч с. 528
Макаранка Сяргей Лаўрэнцьевіч с. 528
Макараў Алег Рыгоравіч с. 528
Макараў Аскольд Анатолевіч с. 528
Макараў Барыс Паўлавіч с. 529
Макараў Валянцін Мікалаевіч с. 529
Макараў Васіль Емяльянавіч с. 529
Макараў Ігар Міхайлавіч с. 529
Макараў Мікалай Фёдаравіч с. 529
Макараў Сцяпан Восіпавіч с. 529
Макараў Уладзімір Васілевіч с. 529
Макараўскае возера с. 529
Макарачкін Міхаіл Фёдаравіч с. 529
макаронная прамысловасць с. 529
макаронныя вырабы с. 529
Макарская Соф’я с. 530
Макартні Джэймс Пол с. 530
Макартур Дуглас с. 530
Макарычаў Міхаіл Іванавіч с. 530
Макарэвіч Алесь с. 530
Макарэвіч Аляксандр Эдуардавіч с. 530
Макарэвіч Васіль Сцяпанавіч с. 530
Макарэвіч Леанід Васілевіч с. 530
Макарэвіч Мікалай Анатолевіч с. 530
Макарэнка Іван Агеевіч с. 531
Макарэнка Уладзімір Сцяпанавіч с. 531
Макарэўскі Аляксандр Іванавіч с. 531
Макарэўскі Аляксей Мікалаевіч с. 531
Макасарскі праліў с. 531
Макатун Віктар Несцеравіч с. 531
Мак-Гроў-Хіл компані інкарпарэйтэд с. 532
Макдональд Браян с. 532
Макдональд Джэймс Рамсей с. 532
Мак-Доўэл Эдуард с. 532
Македонія -- дзяржава ў 5-2 ст. да н.э. с. 532
Македонія -- гістарычная вобласць на Балканскім п-ве с. 533
Македонія -- дзяржава на Балканскім п-ве с. 533
Македонская дынастыя с. 535
македонская мова с. 535
Макееў Віктар Пятровіч с. 536
Макееў Уладзімір Віктаравіч с. 536
Макей Іван Юр’евіч с. 536
Макензі -- горная сістэма ў Канадзе с. 536
Макензі -- нізіна ў Канадзе с. 536
Макензі -- рака ў Канадзе с. 536
Макензі Александэр с. 536
Макензі Уільям с. 536
Макензі Кінг Уільям с. 536
макет -- у архітэктуры с. 536
макет -- у паліграфіі с. 537
Макіёнак Данат Адамавіч с. 537
Макіёнак Іван Андрэевіч с. 537
Макінташ Чарлз с. 537
Макіявелі Нікало с. 537
Мак-Калерс Карсан с. 538
Мак-Кандлес Брус с. 538
Мак-Клінтак Барбара с. 538
Мак-Клур Роберт с. 538
Маклеад Джон Джэймс с. 538
Маклорэна шэраг с. 538
Макляцова Наталля Мікалаеўна с. 538
Мак-Магон Мары Эдм с. 538
Макмілан Гаральд с. 538
Макмілан Кенет с. 539
Макмілан Эдвін с. 539
Макмілін Арнольд Барат с. 539
Мак-Нэр Рональд с. 539
Макоўскі Канстанцін Ягоравіч с. 539
Макоўскі Тамаш с. 540
Макоўскі Уладзімір Ягоравіч с. 540
макракантарынхі с. 541
макракосмас і мікракосмас с. 541
макрамалекулы біялагічныя с. 541
макрасацыялогія с. 542
макрасвет і мікрасвет с. 542
макрафагічная сістэма с. 542
макрарэвалюцыя с. 542
макраэканоміка с. 542
макраэргічныя злучэнні с. 543
Мак-Робертсана Зямля с. 543
Макрэдзі Уільям Чарлз с. 543
Макрэнка Анатоль Юр’евіч с. 543
Максакава Марыя Пятроўна с. 543
Максвел Джэймс Клерк с. 543
Максвела размеркаванне с. 544
Максвела ўраўненні с. 544
Максімава Кацярына Сяргееўна с. 544
Максімава Ларыса Паўлаўна с. 545
Максімавіч Дзесанка с. 545
Максімаў Аляксандр Аляксандравіч с. 545
Максімаў Ігнацій с. 545
Максімаў Марк Давыдавіч с. 545
Максімаў Мікалай Аляксандравіч с. 545
Максімаў Уладзімір Емяльянавіч с. 546
Максімаў Юрый Леанідавіч с. 546
Максімей Іван Васілевіч с. 546
Максімейка Мікалай Аляксеевіч с. 546
Максіменка Мікалай Васілевіч с. 546
Максіменка Сяргей Афанасьевіч с. 546
Максіменя Іосіф Маркавіч с. 546
Максімовіч Карл Іванавіч с. 546
Максімовіч Міхаіл Аляксандравіч с. 547
Максімовіч Уладзімір Васілевіч с. 547
максімум і мінімум с. 547
Максімцоў Канстанцін Іванавіч с. 547
Максімча Іван Васілевіч с. 547
Максутава тэлескоп с. 547
Максутаў Дзмітрый Дзмітрыевіч с. 547
Макульскі Сцяфан Сцяфанавіч с. 547
Макушок Маркел Емяльянавіч с. 548
Макушок Яўген Маркелавіч с. 548
Макферсан Джэймс с. 548
Макшанаў Іван Якаўлевіч с. 548
Малаазіяцкае нагор’е с. 548
Малабарскі бераг с. 548
“Маладая Англія” с. 550
“Маладая Беларусь” -- беларуская грамадска-палітычная арганізацыя ў 1917-19 с. 550
“Маладая Беларусь” -- літаратурна-мастацкі альманах с. 550
“Маладая Беларусь” -- літаратурна-навуковы альманах с. 550
“Маладая Беларусь” -- заходнебеларускі літаратурна-грамадска-навуковы часопіс с. 550
“Маладая гвардыя” с. 550
“Маладая Еўропа” с. 550
“Маладая Ірландыя” с. 551
“Маладая Італія” с. 551
“Маладая Польшча” -- польская эмігранцкая дэмакратычная арганізацыя с. 551
“Маладая Польшча” -- назва перыяду ў развіцці польскай літаратуры і мастацтва с. 551
Маладзечанскае вытворчае аб’яднанне “Электрамодуль” с. 551
Маладзечанскае музычнае вучылішча с. 551
Маладзечанская вобласць с. 552
Маладзечанская дыверсійна-разведвальная група с. 552
Маладзечанская мэблевая фабрыка с. 552
Маладзечанская настаўніцкая семінарыя с. 552
Маладзечанская Пакроўская царква с. 552
Маладзечанская прагімназія с. 552
Маладзечанская фабрыка музычных інструментаў с. 552
Маладзечанскі абласны ансамбль песні і танца с. 552
Маладзечанскі бой 1812 с. 552
Маладзечанскі гарадскі сімфанічны аркестр с. 552
Маладзечанскі замак с. 553
Маладзечанскі лагер смерці с. 553
Маладзечанскі навучальна-вытворчы комплекс “ПТВ-тэхнікум” с. 553
Маладзечанскі павет с. 553
Маладзечанскі політэхнічны тэхнікум с. 553
Маладзечанскі раён с. 553
Маладзечанскі станкабудаўнічы завод с. 554
Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі с. 554
“Маладняк” -- аб’яднанне беларускіх пісьменнікаў у 1923-1928 с. 555
“Маладняк” -- літаратурна-мастацкі часопіс с. 555
“Маладое жыццё” с. 556
маладоўская верхнепалеалітычная культура с. 556
маладоўская мусцьерская культура с. 556
Маладушынскае радовішча нафты с. 556
“Малады змагар” с. 556
“Малады камуніст” с. 556
Малажай Галіна Мікалаеўна с. 557
Малайскі архіпелаг с. 7
Малака -- паўвостраў у Азіі с. 8
Малака -- горад і порт у Малайзіі с. 8
малакалогія с. 8
малакамплектная школа с. 8
Малаковіч Марына Фядосьеўна с. 8
Малаковіч Пракоп Дзянісавіч с. 8
Малакскі праліў с. 9
Маламажэйкаўская царква-крэпасць с. 9
Маландзін Герман Капітонавіч с. 9
маланка -- гіганцкі электрычны разрад у атмасферы с. 9
“Маланка” -- серыя штучных спадарожнікаў Зямлі с. 9
“Маланка” -- кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў с. 9
“Маланка” -- часопіс с. 9
Маланка Янка с. 10
маланкаадвод с. 10
маланкаахова с. 10
“маланкавая вайна” с. 10
Маланкін Уладзімір Андрэевіч с. 10
Малаплотніцкая шкляная мануфактура с. 10
Малапольскае ваяводства с. 10
Малапольскае ўзвышша с. 11
Маларасійская калегія с. 11
малараснічныя інфузорыі с. 11
Малармэ Стэфан с. 11
Маларыта -- рака ў Маларыцкім р-не с. 11
Маларыта -- горад у Брэсцкай вобласці с. 12
Маларыцкая металургічная мануфактура с. 12
Маларыцкі агароднінасушыльны завод с. 12
Маларыцкі раён с. 12
маларыцкі строй с. 12
малатдэгідрагеназа с. 13
Малатоўка -- рака ў Мсціслаўскім р-не с. 13
Малатоўка -- рака ў Баранавіцкім р-не с. 13
Малафееў Анатоль Аляксандравіч с. 13
Малафееў Эдуард Васілевіч с. 13
Малахоўскі Уладзіслаў Юльянавіч с. 14
“Малацілачка” с. 14
Малаш-Аксамітава Леаніла Апанасаўна с. 14
Малашка Аляксей Мітрафанавіч с. 14
Малашка Віктар Віктаравіч с. 14
Малашкін Сяргей Іванавіч с. 14
малашчацінкавыя чэрві с. 15
Малашэвіч Яўген Васілевіч с. 15
Малая Антанта с. 15
Малая беларуская чыгунка с. 15
Малая Бераставіца с. 15
Малая Восмата с. 15
Малая Каўпеніца с. 15
Малая Мядзведзіца с. 15
Малая савецкая энцыклапедыя с. 15
Малая Швакшта с. 15
Малдабасанаў Калый Малдабасанавіч с. 16
Малдагаліеў Туманбай с. 16
Малдаўскае княства с. 16
малдаўская мова с. 16
Малдаўскія паходы Хмяльніцкага Б. 1650 і 1652 с. 16
Малдова -- дзяржава ва Усх. Еўропе с. 16
Малдова -- гістарычная вобласць на У Румыніі с. 24
Малдоніс Альфонсас с. 24
Малдыбаеў Абдылас с. 24
Малевіч Аляксандр Іванавіч с. 24
Малевіч Ігар Аляксандравіч с. 24
Малевіч Казімір Севярынавіч с. 24
Малевіч Канстанцін Іванавіч с. 25
Малевіч Мікалай Андрэевіч с. 25
Малевіч Юрый Адамавіч с. 25
Малевіч Юрый Канстанцінавіч с. 25
Малевіч Юрый Мікалаевіч с. 25
малеінавая кіслата с. 25
малеінавы ангідрыд с. 26
малекулярная акустыка с. 26
малекулярная біялогія с. 26
малекулярная генетыка с. 26
малекулярная маса с. 26
малекулярная маса палімера с. 27
малекулярная оптыка с. 27
малекулярная фізіка с. 27
малекулярны гадзіннік с. 27
малекулярны генератар с. 27
малекулярныя і атамныя пучкі с. 27
малекулярныя крышталі с. 27
малекулярныя сіты с. 27
малекулярныя спектры с. 27
малекулярныя хваробы с. 28
“Маленне Данііла Заточніка” с. 28
Маленчанка Аляксандр Фёдаравіч с. 28
Маленчанка Рыма Фёдараўна с. 28
Малер Густаў с. 28
Малера праблема с. 28
Малерб Франсуа с. 28
Малец Іван Васілевіч с. 28
Малі -- дзяржаўнае ўтварэнне ў 8-17 ст с. 29
Малі -- дзяржава ў Афрыцы с. 29
малібдэнавы бляск с. 31
малібдэнавыя руды с. 31
малібдэнавыя сіні с. 31
малібдэнавыя сплавы с. 31
малібдэнавыя ўгнаенні с. 31
малібдэну дысульфід с. 32
Малібран Марыя Фелісіта с. 32
Малікаў Кубанычбек Іманаліевіч с. 32
Малікен Роберт Сандэрсан с. 32
Маліна Марыо Хасэ с. 33
маліна неская с. 33
малінаўка -- птушка с. 33
Малінаўка -- рака с. 33
Малінаўка -- вёска ў Лоеўскім р-не с. 33
Малінін Мікалай Іванавіч с. 33
Малінін Міхаіл Сяргеевіч с. 33
Малінін Сяргей Мікалаевіч с. 33
Малінін Яўген Васілевіч с. 33
Малінкава Ката с. 33
Малінкоўскі Юрый Уладзіміравіч с. 33
малінныя жукі с. 34
Маліноўскі Мікалай с. 34
Маліноўскі Мікалай Іванавіч с. 34
Маліноўскі Мікалай Нікадзімавіч с. 34
Маліноўскі Радзівон Якаўлевіч с. 34
Малінская Мар’яна с. 34
Маліп’ера Джан Франчэска с. 34
Малішэўскі Альгерд Адамавіч с. 35
Малішэўскі Сяргей Альгердавіч с. 35
Малкін Барыс Яўсеевіч с. 35
Малкоў Ігар Георгіевіч с. 35
Малое Бахава с. 36
Малое Белае возера с. 36
Малое возера с. 36
Малое Мажэйкава с. 36
малое прадпрыемства с. 36
Малое Чарнова с. 36
малой механізацыі сродкі с. 36
малонавая кіслата с. 36
Малочнае возера с. 36
малочнакіслыя бактэрыі с. 36
малочная кіслата с. 36
малочная кухня с. 37
малочная прамысловасць с. 37
малочны цукар с. 37
малочныя залозы с. 37
малочныя прадукты с. 37
малочныя сумесі с. 37
Малруні Браян с. 37
Малукскае мора с. 38
Малукскія астравы с. 38
Малчанава Зоя Іванаўна с. 38
Малчанава Лідзія Аляксандраўна с. 38
Малчанаў Георгій Андрэевіч с. 38
Малчанаў Кірыл Уладзіміравіч с. 38
Малчанаў Павел Сцяпанавіч с. 38
малы падворлік с. 39
малы стракаты дзяцел с. 39
Малыгін Сцяпан Гаўрылавіч с. 39
Малыгіна праліў с. 39
Малышава Клара Мікалаеўна с. 40
Малышаў Андрэй Якаўлевіч с. 40
Малышаў Валянцін Мікалаевіч с. 40
Малышаў Пётр Фёдаравіч с. 40
Малышаў Фёдар Аляксеевіч с. 40
Малышаў Юрый Васілевіч с. 40
Малышка Андрэй Самойлавіч с. 40
Малышкін Аляксандр Георгіевіч с. 41
Малышэвіч Павел Паўлавіч с. 41
Малышэўскі Іван Ігнатавіч с. 41
Малыя Антыльскія астравы с. 41
Малыя Аўцюкі с. 41
Малыя Барсукі с. 41
Малыя Гарадзяцічы с. 41
Малыя Гімалаі с. 41
Малыя Зондскія астравы с. 41
малыя народныя вучылішчы с. 41
Малыя Нястанавічы с. 42
малыя планеты с. 42
Малыя Сурвілішкі с. 42
Малыя Швакшты с. 42
Мальбара Джон Чэрчыл с. 42
Мальбранш Нікала с. 43
Мальвінскія астравы с. 43
Мальдзіс Адам Восіпавіч с. 43
Мальдыўскія астравы с. 44
Малькавічы -- вёска ў Ганцавіцкім р-не с. 45
Малькавічы -- вёска ў Мастоўскім р-не с. 45
Малько Мікалай Андрэевіч с. 45
Малько Самуіл Мікітавіч с. 45
Малькова Вера Міхайлаўна с. 45
Малькоў Дзмітрый Кузьміч с. 45
Мальпігі Марчэла с. 45
мальпігіевыя сасуды с. 45
мальпігіевыя цельцы с. 46
Мальро Андрэ с. 46
Мальта -- востраў у Міжземным моры с. 46
Мальта -- дзяржава на Мальтыйскім архіпелагу с. 46
Мальта -- верхнепалеалітычная стаянка ў Расіі с. 47
мальтузіянства с. 47
Мальтус Томас с. 47
Мальтыйскі архіпелаг с. 48
Мальтыйскі ордэн с. 48
Мальтыйскі праліў с. 48
Мальцава Яўгенія Васілеўна с. 48
Мальцаў Аляксандр Мікалаевіч с. 48
Мальцаў Анатоль Іванавіч с. 48
Мальцаў Леанід Сямёнавіч с. 48
Мальцаў Мікалай Анатолевіч с. 48
Мальцаў Цярэнцій Сямёнавіч с. 48
Мальцінскі Хаім Ізраілевіч с. 48
Мальчэўскі Яцак с. 48
Малюса закон с. 50
малюск кантагіёзны с. 50
Малюцін Сяргей Васілевіч с. 50
Малюшыцкі Мікалай Кірылавіч с. 50
маляваны фільм с. 51
Малявін Піліп Андрэевіч с. 51
Малян Генрых Сурэнавіч с. 51
Малян Давід Мелкумавіч с. 51
Малянкоў Георгій Максімілянавіч с. 51
малярная маса с. 51
малярныя работы с. 51
малярыйныя камары с. 52
Маляўка Мікола с. 52
Маляўскі Георгій Рафаілавіч с. 52
“Мамаева пабоішча” с. 52
Маманд Абдул Ахад с. 53
Мамантава пячора с. 53
мамантавае дрэва с. 53
Мамантаў Сава Іванавіч с. 53
Мамантаўскае радовішча нафты с. 53
Мамардашвілі Мераб Канстанцінавіч с. 53
Мамбетаў Азербайджан Мадзіевіч с. 53
Мамедава Шэўкет с. 53
Мамедаў Мехты с. 53
Мамедкулізадэ Джаліл с. 54
Мамін-Сібірак Дзмітрый Наркісавіч с. 54
Мамонічаў друкарня с. 54
Мамонька Язэп Аляксеевіч с. 55
мана…, мона… с. 56
манагамныя расліны с. 56
Манагуа -- возера ў Цэнтральнай Амерыцы с. 56
Манагуа -- горад, сталіца Нікарагуа с. 56
Манаенкава Аляксандра Фядотаўна с. 56
Манаеў Алег Цімафеевіч с. 56
Манаеў Віктар Сяргеевіч с. 57
Манак Мікалай Андрэевіч с. 57
Манака -- дзяржава ў Паўднёвай Еўропе с. 57
Манака -- горад, сталіца дзяржавы Манака с. 58
маналагічнае маўленне с. 58
маналіт -- геалагічны; глебавы; гляцыялагічны; будаўнічы с. 58
маналіт -- скульптурны твор с. 58
маналітныя канструкцыі с. 58
манападыяльнае галінаванне с. 59
манапалістычнай канкурэнцыі тэорыя с. 59
манаполь магнітны с. 59
манапольная рэнта с. 59
манапольная цана с. 59
манапольны прыбытак с. 59
Манараў Муса Хіраманавіч с. 60
манарэйкавая дарога с. 60
Манасзон Монас Ісакавіч с. 60
манаскія ордэны с. 60
Манастырны Пётр Ільіч с. 62
манастырскія сяляне с. 62
манастырскія ўладанні с. 62
манастырскія школы с. 62
манатонная функцыя с. 63
Манахаў Аляксандр Андрэевіч с. 63
Манахаў Віктар Сцяпанавіч с. 64
Манахаў Кандрат Кандратавіч с. 64
Манахаў Уладзімір Васілевіч с. 64
манацытарна-фагацытарная сістэма с. 64
мангалоідная раса с. 65
Мангейм Аляксандр Яўхімавіч с. 65
Мангейм Карл с. 65
мангеймская школа с. 65
мангеймская школьная сістэма с. 65
Мангола-Ахоцкая геасінклінальная сістэма с. 66
мангола-татарская няволя на Русі с. 66
Манголія -- гістарычная вобласць с. 66
Манголія -- дзяржава ў Азіі с. 66
Манголія Знешняя с. 73
Манголія Унатраная с. 73
мангольскае пісьмо с. 74
Мангольская імперыя с. 74
мангольская мова с. 74
Мангольская нацыянальна-дэмакратычная рэвалюцыя 1921 с. 74
Мангольскі Алтай с. 74
мангольскія заваяванні с. 74
мангольскія мовы с. 75
мангравыя лясы с. 75
Мангун-Тайга с. 75
Мангышлакскі заліў с. 75
мандатныя тэрыторыі с. 76
Мандзоні Алесандра с. 76
Мандэла Нельсан с. 77
Мандэльштам Восіп Эмілевіч с. 77
Мандэльштам Леанід Ісаакавіч с. 77
Мандэр Карэл с. 77
Маневіч Леў Яфімавіч с. 77
Манергейм Карл с. 78
“Манергейма лінія” с. 78
Манета Эрнеста с. 79
манетападобныя пласцінкі с. 79
манетная сістэма с. 79
манетная стапа с. 79
манетны двор с. 79
манетны парытэт с. 79
манетны статут с. 79
манетныя канвенцыі і саюзы с. 80
Манівідавічы с. 80
Манізер Мацвей Генрыхавіч с. 80
Манін Даніэле с. 81
Манінгер Рэжо с. 82
Манітоба -- возера ў Канадзе с. 82
Манітоба -- правінцыя ў Канадзе с. 82
манітор -- ваенны карабель с. 82
манітор -- старшы вучань; відэаманітор у радыётэхніцы; прылада для кантролю і кіравання ў ЭВМ с. 83
манітор -- праграма для назірання і кантролю ў праграмаванні с. 83
маніторынг -- сацыяльна-палітычны с. 83
маніторынг -- у біялогіі с. 83
маніфест аб вольнасці дваранства 1762 с. 83
маніфест Літоўскага правінцыяльнага камітэта 186 с. 84
маніфест 17 кастрычніка 1905 с. 84
маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі с. 84
маніфестацыя с. 84
маніякальна-дэпрэсіўны псіхоз с. 84
Манковіч Сцяпан Сцяпанавіч с. 84
Манлій Капіталійскі Марк с. 84
Манро Мэрылін с. 85
Манро дактрына с. 85
Мансар Франсуа с. 86
Мансур Абу Джафар с. 86
Мансурава Цэцылія Львоўна с. 86
мантаж -- зборка частак у адзінае цэлае с. 86
мантаж -- падбор асобных мастацкіх твораў; працэс у стварэнні кінафільма с. 86
Мантале Эўджэніо с. 87
Мантань-Пеле с. 87
Мантаса паўстанне с. 87
Мантгомеры Аламейнскі с. 87
мантмарыланіт с. 88
Мантро канферэнцыя 1936 с. 88
Мантсерат -- востраў у Вест-Індыі с. 88
Мантсерат -- уладанне Вялікабрытаніі ў Вест-Індыі с. 88
Мантыгірдавічы с. 88
мантыйны плюм с. 89
мантыя -- доўгі шырокі плашч с. 89
мантыя -- вонкавая складка скуры ў жывёл або частка конуса нарастання ў раслін с. 89
мантыя Зямлі с. 89
Мантэвердзі Клаўдзіо с. 89
Мантэліус Оскар с. 90
Мантэнь Мішэль с. 90
Мантэнья Андрэа с. 90
Мантэск’ё Шарль с. 90
Мантэсоры Марыя с. 91
манумент Перамогі с. 91
манумент у гонар маці-патрыёткі с. 91
манументальна-дэкаратыўнае мастацтва с. 91
манументальна-дэкаратыўная скульптура с. 91
манументальнае мастацтва с. 93
манументальная скульптура с. 93
манументальны жывапіс с. 94
Мануцый Альд с. 95
Манферан Аўгуст Аўгуставіч с. 95
Манцу Джакома с. 95
Манцэвіч Фларыян Данатавіч с. 96
Манчэстэрскі канал с. 96
Манчэстэрскі універсітэт с. 96
Манштэйн Эрых с. 96
“Манькавічы” с. 97
Манькаўскае радовішча пяскоў с. 97
Манькоўскі Ігнат Антонавіч с. 97
Маньчжура-Карэйскія горы с. 97
Маньчжурская аперацыя 1945 с. 97
Маньчжурская раўніна с. 98
Маньшын Геральд Рыгоравіч с. 98
Маньяні Ганна с. 98
Маньяска Алесандра с. 98
Манюшка Станіслаў с. 99
Маор Дзмітрый Стахіевіч с. 100
Мар Мікалай Якаўлевіч с. 101
мара -- міфалагічны злы дух с. 101
мара -- від творчага ўяўлення с. 101
Мараваў Аляксандр Віктаравіч с. 101
Маравія Альберта с. 102
Марадона Дыега с. 102
Маразевіч Анатоль Мікалаевіч с. 102
Мараіна Іначэнца с. 102
Маракайба -- Венесуэльскі заліў с. 103
Маракайба -- возера ў Венесуэле с. 103
Маракайба -- горад у Венесуэле с. 103
Маракайба нізіна с. 103
Маракайбскі нафтагазаносны раён с. 103
Мараканская Месета с. 103
мараканскія крызісы с. 103
Маракоў Валерый Дзмітрыевіч с. 103
маралавы корань с. 104
Маралёў Алег Міхайлавіч с. 104
Маралёўскі Юзаф с. 104
маральнай дабрыні тэорыя с. 104
маральная шкода с. 104
Марандзі Джорджа с. 104
Маранобу Хісікава с. 105
маратхскія княствы с. 105
Мараўскае княства с. 105
Мараўскія браты с. 105
Марафонская бітва с. 105
марафонскі бег с. 106
Марахін Сяргей Сцяпанавіч с. 106
мараходныя якасці с. 106
Марахоўскі Ілья с. 106
Марахоўскі Юрый Харытонавіч с. 106
Марачкін Аляксей Антонавіч с. 106
Мараш -- рака ў Венгрыі с. 106
Мараш -- горад у Турцыі с. 106
Мараш Якаў Навумавіч с. 106
Марашэўскі Каятан с. 107
марбургская школа с. 107
марганцавы шпат с. 107
марганцавыя руды с. 107
марганцавыя ўгнаенні с. 107
марганцу аксіды с. 107
Маргарыта Дацкая с. 108
Маргелаў Васіль Піліпавіч с. 108
Маргелаў Сцяпан Прохаравіч с. 108
маргінальнасць с. 108
Марголін Зіновій Эмануілавіч с. 108
Маргунскі Сцяпан Парфёнавіч с. 108
Мардасава Марыя Мікалаеўна с. 108
Мардашоў Сяргей Руфавіч с. 109
Мардвілка Аляксандр Канстанцінавіч с. 109
Мардвілка Аркадзь Пятровіч с. 109
Мардвінаў Аркадзь Рыгоравіч с. 109
Мардвінаў Барыс Аркадзевіч с. 109
Мардвінаў Мікалай Дзмітрыевіч с. 109
Мардвінаў Мікалай Сямёнавіч с. 109
Марджанішвілі Катэ с. 109
Мардзвілавіцкае радовішча пяскоў с. 110
Мардзюкова Нона Вітараўна с. 110
мардоўскія мовы с. 112
Мардоўцаў Данііл Лукіч с. 112
Марзон Уладзімір Восіпавіч с. 113
Мар’іна Горка -- горад у Пухавіцкім р-не с. 113
Мар’іна Горка -- вадасховішча ў Пухавіцкім р-не с. 113
Мар’інагорскае маладзёжнае падполле с. 113
Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум с. 113
марка -- сельская абшчына; адміністратыўная акруга с. 114
марка -- вагавая адзінка; манета; грашовая адзінка с. 114
марка -- выява, якая індывідуалізуе прадукцыю с. 114
Марка Пола хрыбет с. 114
Маркава ланцуг с. 114
Маркавец Віктар Пятровіч с. 114
Маркавец-Бартлава Валянціна Пятроўна с. 114
Маркаманская вайна с. 115
Маркас Фердынанд Эдралін с. 115
Маркаў Андрэй Андрэевіч с. 115
Маркаў Георгій Макеевіч с. 115
Маркаў Даніла Аляксандравіч с. 116
Маркаў Канстанцін Канстанцінавіч с. 116
Маркаў Леанід Васілевіч с. 116
Маркаў Леў Мікалаевіч с. 116
Маркаў Мацюшка с. 116
Маркаў Павел Аляксандравіч с. 116
Маркаў Пётр Аляксеевіч с. 116
Маркаў Пётр Іванавіч с. 116
Маркаў Уладзімір Аляксеевіч с. 116
Маркаў Фёдар Рыгоравіч с. 117
Маркаўскі працэс с. 117
Маркаўцоў Аляксандр Міхайлавіч с. 117
Марквардэ Мечыслаў Мар’янавіч с. 117
Маркевіч Ануфрый с. 117
Маркевіч Арсень Іванавіч с. 117
Маркевіч Іван Мікалаевіч с. 118
Маркевіч Леанід Аляксеевіч с. 118
Маркевіч Сяргей Васілевіч с. 118
Маркеліус Свен с. 118
Маркес Габрыэль Гарсія с. 118
Маркізскія астравы с. 119
Маркін Пётр Аляксандравіч с. 119
Маркіна Галіна Пятроўна с. 119
маркіроўны гарызонт с. 119
Маркіянавіч Васіль с. 119
Марконі Гульельма с. 119
Маркоўнікаў Уладзімір Васілевіч с. 120
Маркоўская Марыя Паўлаўна с. 120
Маркоўскі Стафан Стафанавіч с. 120
Маркс Васіль Аскаравіч с. 120
Маркс Максімілян Восіпавіч с. 121
марксізм-ленінізм с. 121
Маркузе Герберт с. 122
Маркус Рудольф с. 122
Марла Крыстафер с. 122
Мармавіцкае радовішча нафты с. 122
Мармулёў Міхаіл Глебавіч с. 122
Мармуровае мора с. 123
марнскія бітвы с. 123
Мароз Аляксандр Аляксандравіч с. 123
Мароз Леў Рыгоравіч с. 123
Мароз Міхаіл Іванавіч с. 123
Мароз Уладзімір Вікенцьевіч с. 123
Марозава Валянціна Васілеўна с. 123
Марозава Марыяна Генадзеўна с. 123
Марозава Фядосся Пракопаўна с. 124
Марозаў Аляксандр Аляксандравіч с. 124
Марозаў Аляксандр Кліменцьевіч с. 124
Марозаў Арсен Іванавіч с. 124
Марозаў Валерый Францавіч с. 124
Марозаў Віталь Дзмітрыевіч с. 124
Марозаў Вячаслаў Мікалаевіч с. 124
Марозаў Георгій Фёдаравіч с. 124
Марозаў Дзмітрый Кузьміч с. 125
Марозаў Змітрок Змітравіч с. 125
Марозаў Ігар Вячаслававіч с. 125
Марозаў Мікалай Аляксандравіч с. 125
Марозаў Міхаіл Ільіч с. 125
Марозаў Уладзімір Міхайлавіч с. 125
Марозаўская стачка 1885 с. 125
марозаўстойлівасць с. 125
Марозік Мікалай Фёдаравіч с. 125
Марозкіна Таццяна Сяргееўна с. 125
Мароськаўскі скарб с. 129
Марочна -- балота ў Столінскім р-не с. 129
Марочна -- вадасховішча ў Столінскім р-не с. 129
Марс -- старажытнаіталійскае бажаство с. 129
Марс -- планета Сонечнай сістэмы с. 130
“Марс” -- серыя аўтаматычных міжпланетных станцый с. 130
Марсава поле -- нізіна на левым беразе ракі Тыбр с. 130
Марсава поле -- плошча ў С.-Пецярбургу с. 130
Марсілій Падуанскі с. 131
марская авіяцыя с. 131
марская аквакультура с. 131
марская артылерыя с. 132
марская ігуана с. 132
марская капуста с. 132
марская карова с. 132
марская пяхота с. 132
марская чэрнець с. 133
марская яшчарка с. 133
марскі галубок с. 133
марскі транспарт с. 133
марскія агуркі с. 133
марскія адклады с. 133
марскія бутоны с. 134
марскія вожыкі с. 134
марскія жалуды с. 134
марскія іголкі с. 135
марскія карасі с. 135
марскія качачкі с. 135
марскія конікі с. 135
марскія коцікі с. 135
марскія павукі с. 136
марскія пузыры с. 136
марскія свінкі с. 136
марскія скарбонкі с. 136
марскія цячэнні с. 136
марскія чарапахі с. 137
Мартас Афанасій с. 138
Мартас Іван Пятровіч с. 138
Мартаў Юрый Барысавіч с. 138
Мартон Эмануэль с. 139
Мартылье Габрыэль дэ с. 139
Мартынава Эльвіра Міхайлаўна с. 139
Мартынаў Аляксандр Сяргеевіч с. 139
Мартынаў Аляксандр Яўстаф’евіч с. 139
Мартынаў Віктар Уладзіміравіч с. 139
Мартынаў Георгій Раманавіч с. 139
Мартынаў Іван Аляксеевіч с. 139
Мартынаў Іван Платонавіч с. 139
Мартынаў Леанід Мікалаевіч с. 139
Мартынаў Уладзімір Кірылавіч с. 140
Мартынаў Уладзімір Якаўлевіч с. 140
Мартынаў Юрый Сямёнавіч с. 140
Мартыненка Алег Рыгоравіч с. 140
Мартыненка Міхаіл Дзмітрыевіч с. 140
Мартынюк Леанід Уладзіміравіч с. 140
“Мартыралог Беларусі” с. 140
Мартэль Антуан с. 140
Мартэн П’ер Эміль с. 141
мартэнаўская печ с. 141
Мартэнаўскі працэс с. 141
Мартэн дзю Гар Ражэ с. 141
Марук Уладзімір Антонавіч с. 142
Маруковіч Яўген Ігнатавіч с. 142
Марусалаў Міхаіл Міхайлавіч с. 142
Марусічэнка Канстанцін Іванавіч с. 142
Марухін Юрый Аляксандравіч с. 142
Маруш’як Андрэй с. 142
марф(а)..., морф(а)... с. 142
марфалагічная класіфікацыя моў с. 143
марфалогія -- у мовазнаўстве с. 143
марфалогія -- у прыродазнаўстве с. 143
марфалогія зямной паверхні с. 143
марфалогія раслін с. 143
Марфа-Пасадніца с. 144
марфемны слоўнік с. 144
Мархель Таццяна Рыгораўна с. 144
Мархель Уладзімір Іосіфавіч с. 145
Мархлеўскі Юльян с. 145
Марцехаў Васіль Фёдаравіч с. 145
Марці Хасэ Хуліян с. 145
Марціні Сімоне с. 145
Марцін-камень браслаўскі с. 147
Марцінкевіч Галіна Іосіфаўна с. 147
Марцінкевіч Геранім Францавіч с. 147
Марцінкевіч Каміла Вінцэнтаўна с. 147
Марцінкевіч Уладзімір Мікалаевіч с. 147
Марцінкевіч Фелікс Станіслававіч с. 147
Марцінкявічус Іонас с. 147
Марцінкявічус Юсцінас с. 147
Марціновіч Аляксандр Андрэевіч с. 148
Марціновіч Анатоль Андрэевіч с. 148
Марціновіч Аркадзь Нічыпаравіч с. 148
Марціновіч Ізабела Іванаўна с. 148
Марціновіч Павел Аркадзевіч с. 148
Марціноўскі Антон с. 148
Марціноўскі Яўген Іванавіч с. 148
Марцінсан Хары с. 148
Марціну Багуслаў с. 149
Марцынюк Аляксандр Іванавіч с. 149
Марцэлеў Станіслаў Віктаравіч с. 149
Марчанка Іван Ягоравіч с. 150
Марчанка Леанід Максімавіч с. 150
Марчанка Святлана Міхайлаўна с. 150
Марчанка Уладзімір Мацвеевіч с. 150
Марчанка Уладзімір Мікітавіч с. 150
Марчанка Яўхім Цімафеевіч с. 150
Марчук Георгій Васілевіч с. 150
Марчук Гурый Іванавіч с. 151
Марчыяна Рока Фрэнсіс с. 151
марш -- арганізаванае перамяшчэнне войск с. 151
марш -- музычны жанр с. 151
Марш -- гістарычная вобласць у Францыі с. 151
Маршак Самуіл Якаўлевіч с. 151
Маршак Хаім Лейбавіч с. 152
Маршал Альфрэд с. 152
Маршалавы астравы с. 152
Маршнер Генрых Аўгуст с. 154
Мары -- рака Мурэй с. 154
Мары -- старажытны гора-дзяржава с. 154
Мары -- горад у Туркменістане с. 154
Марыенгоф Анатоль Барысавіч с. 154
Марыінская водная сістэма с. 155
Марыінскі тэатр с. 155
марыйская мова с. 157
Марыкс Аскар Пятровіч с. 157
Марына Джамбатыста с. 158
Марыненка Таццяна Савельеўна с. 158
Марынеска Аляксандр Іванавіч с. 158
Марынеці Эміліо с. 159
Марынкавіч Ранка с. 159
Марыупальскі могільнік с. 159
Марыцкая бітва 1371 с. 159
Марыя Антуанета с. 160
Марыя Васількаўна с. 160
Марыя Магдаліна с. 160
Марыяк Франсуа с. 160
Марыянске-Лазне с. 160
Марыянскі жолаб с. 160
Марыянскія астравы с. 161
Марыятэгі Хасэ с. 161
марэнны рэльеф с. 161
марэнныя адклады с. 161
Марэсьеў Аляксей Пятровіч с. 161
Марэцкая Вера Пятроўна с. 162
Мар’яненка Іван Аляксандравіч с. 162
маса -- вялікая колькасць; паўвадкае рэчыва с. 162
маса -- фізічная велічыня с. 162
масавага абслугоўвання тэорыя с. 162
масавага грамадства канцэпцыі с. 162
масавае дзейства с. 163
масавая вытворчасць с. 163
масавая культура с. 163
масавая літаратура с. 163
масавая свядомасць с. 164
Масадык Махамед с. 164
Масаліцінава Варвара Восіпаўна с. 164
Масаліцінаў Канстанцін Іракліевіч с. 164
Масаліцінаў Мікалай Восіпавіч с. 164
Масальскі Ігнацій Якуб с. 165
Масальскі Павел Уладзіміравіч с. 165
Масальскі Канстанцін Пятровіч с. 165
Масальскі Рыгор Ігнатавіч с. 165
Масальскі Уладзімір Рыгоравіч с. 165
Масальскі Эдвард Ануфрыевіч с. 165
Масальскі Юзаф Ануфрыевіч с. 165
Масалянская царква Раства Багародзіцы с. 166
Масалянскі палац с. 166
Масарэнка Алесь с. 166
“маса-свяцільнасць” дыяграма с. 166
Масачусетс -- заліў Атлантычнага акіяна с. 166
Масачусетс -- штат ЗША с. 167
Масгрэйв Сторы с. 167
Масейкаў Аляксандр Анатолевіч с. 167
маска пахавальная с. 168
Маскалевіч Леанард Віктаравіч с. 168
Маскаленка Кірыла Сямёнавіч с. 168
Маскаленка Якаў Раманавіч с. 168
Маскалік Міхась с. 168
Масканы П’етра с. 168
Маскарэнскія астравы с. 169
Масква -- рака ў Расіі с. 169
Масква -- горад, сталіца Расіі с. 169
“Масква” -- кінатэатр у Мінску с. 173
Масквін Андрэй Мікалаевіч с. 173
Масквін Іван Міхайлавіч с. 173
Масквіцін Іван Юр’евіч с. 174
Масквіч Віталь Андрэевіч с. 174
Маскевіч Багуслаў Казімір с. 174
Маскевіч Самуіл Іванавіч с. 174
Маскевіч Сяргей Аляксандравіч с. 174
Маскоўска-Брэсцкая чыгунка с. 175
Маскоўскае вялікае княства с. 175
маскоўскае зледзяненне с. 176
маскоўскае паўстанне 1382 с. 176
маскоўскае паўстанне 1547 с. 176
маскоўскае паўстанне 1682 с. 176
Маскоўскае таварыства гісторыі і старажытнасцей расійскіх с. 176
“Маскоўская аперэта” с. 176
Маскоўская бітва 1941-42 с. 176
Маскоўская вобласць с. 177
Маскоўская дзяржаўная акадэмія харэаграфіі с. 178
Маскоўская кампанія с. 178
Маскоўская кансерваторыя с. 178
маскоўская парода с. 179
Маскоўская прыватная руская опера с. 179
Маскоўская сінекліза с. 179
маскоўская школа дойлідства с. 179
Маскоўскі акадэмічны дзіцячы музычны тэатр с. 180
Маскоўскі акадэмічны музычны тэатр імя К.С.Станіслаўскага і У.І.Неміровіча-Данчанкі с. 180
Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут с. 180
Маскоўскі дагавор 1963 с. 180
Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр с. 180
Маскоўскі дзяржаўны тэатр класічнага балета с. 181
Маскоўскі мастацкі акадэмічны тэатр с. 181
Маскоўскі мастацкі тэатр другі с. 181
Маскоўскі музычна-педагагічны інстытут с. 181
Маскоўскі музычны камерны тэатр с. 181
Маскоўскі муніцыпальны тэатр “Новая опера” с. 181
Маскоўскі пратакол 1929 с. 181
Маскоўскі тэатр імя Я.Вахтангава с. 181
Маскоўскі тэатр імя Массавета с. 182
Маскоўскі тэатр імя У.Маякоўскага с. 182
Маскоўскі тэатр Корша с. 182
Маскоўскі тэатр “Ленком” с. 182
Маскоўскі тэатр на Таганцы с. 182
Маскоўскі тэатр “Рамэн” с. 182
Маскоўскі тэатр “Рускі балет” с. 183
Маскоўскі тэатр “Школа сучаснай п’есы” с. 183
Маскоўскі тэатр эстрады с. 183
Маскоўскі універсітэт с. 183
Маскоўскі цырк с. 184
Маскоўскіх Уладзімір Мікалаевіч с. 184
маскоўскія нарады 1941, 1943, 1945 с. 184
Маскоўскія перагаворы 1939 с. 184
маскулінізацыя с. 185
масла сметанковае с. 185
Маслава Валянціна Аўрамаўна с. 185
Маслава Галі Сямёнаўна с. 185
Маслакоў Дзмітрый Андрэевіч с. 185
масласыраробная вытворчасць с. 185
масласыраробная і малочная прамысловасць с. 185
Маслаў Абрахам Харалд с. 186
Маслаў Аляксандр Лявонавіч с. 186
Маслаў Аляксандр Спірыдонавіч с. 186
Маслаў Мікалай Фёдаравіч с. 186
Маслаў Пётр Мікалаевіч с. 186
масленакіслае браджэнне с. 186
Масленікава Леакадзія Ігнацьеўна с. 187
Масленікаў Аляксей Дзмітрыевіч с. 187
Масленікаў Ігар Фёдаравіч с. 187
Масленікаў Павел Васілевіч с. 187
Масленікаў Уладзімір Паўлавіч с. 187
масленічныя песні с. 188
маслены альдэгід с. 188
масленыя кіслоты с. 188
Маслоўская Вера Ігнатаўна с. 188
Маслоўская Ганна Іванаўна с. 189
Маслоўскі Дзмітрый Фёдаравіч с. 189
Маслоўскі Мікалай Паўлавіч с. 189
Маслыка Іван Васілевіч с. 189
Маслыка Яўген Аляксандравіч с. 189
Маслюк Валерый Васілевіч с. 189
Маслякоў Георгій Гаўрылавіч с. 190
Масляністая летняя с. 190
Масляністая лошыцкая с. 190
Масперо Гастон Каміль с. 191
мас-спектраметрыя с. 191
мас-спектрометр с. 191
мастацкае канструяванне с. 192
мастацкае кіно с. 192
мастацкае чытанне с. 193
мастацкая адукацыя с. 193
мастацкая галерэя -- памяшканне для экспанавання твораў мастацтва с. 193
Мастацкая галерэя -- выставачны цэнтр Беларускага саюза мастакоў с. 193
мастацкая гімнастыка с. 193
мастацкая крытыка с. 194
мастацкая культура с. 194
мастацкая літаратура -- від слоўнай творчасці с. 194
“Мастацкая літаратура” -- выдавецтва с. 194
мастацкая самадзейнасць с. 195
мастацкі вобраз с. 195
мастацкі стыль с. 195
мастацкі фільм с. 195
Мастацкі фонд Беларусі с. 196
мастацкіх вырабаў вытворчасць с. 196
мастацтва -- духоўна-творчае адлюстраванне быцця ў вобразах с. 196
“Мастацтва” -- навукова-папулярны часопіс с. 197
“мастацтва дзеля мастацтва” с. 197
“Мастацтва і рэвалюцыя” с. 197
мастацтва кнігі с. 197
мастацтвазнаўства с. 198
Мастоўнікаў Васіль Андрэевіч с. 200
Мастоўскі музей “Лес і чалавек” с. 200
Мастоўскі раён с. 200
мастоўскі строй с. 201
Мастоўскі фанерна-дрэваапрацоўчы камбінат с. 201
Мастраяні Марчэла с. 201
Мастыка Рыгор Сцяпанавіч с. 202
Масумян Бэла Амікаўна с. 202
Масцераў Пётр Іванавіч с. 202
Масціцкі Ігнацы с. 202
масы захавання закон с. 202
Масэ Альфрэд Львовіч с. 203
Масэ Ірма Барысаўна с. 203
Масэнка Тарэнь с. 203
Масюкоўшчынскі лагер смерці с. 203
Масюліс Альгімантас с. 203
Маталыцкі Міхаіл Аляксеевіч с. 204
матальная машына с. 204
матацыклетны спорт с. 204
матачнае малачко с. 204
матачныя сродкі с. 204
маторнае масла с. 205
маторнае паліва с. 205
Матросаў Аляксандр Мацвеевіч с. 205
Матрунёнак Альфрэд Пятровіч с. 205
Матрунчык Іосіф Васілевіч с. 205
матрыца -- у металаапрацоўцы або паліграфіі с. 205
матрыца -- у матэматыцы с. 205
матрыца рассеяння с. 206
Матсон Герман Пятровіч с. 206
Матузявічус Эўгеніюс с. 206
Матукоўскі Мікалай Ягоравіч с. 206
Матулайціс Станіслаў Юр’евіч с. 206
Матус Віль Канстанцінавіч с. 206
Матус Пётр Паўлавіч с. 207
Матусевіч Аляксандр Сяргеевіч с. 207
Матусевіч Антон Уладзіміравіч с. 207
Матусевіч Іван Іванавіч с. 207
Матусевіч Іосіф Антонавіч с. 207
Матусевіч Павел Аляксеевіч с. 207
Матусевіч Эдуард Антонавіч с. 207
Матусевіч Яўген Вячаслававіч с. 207
Матусоўскі Міхаіл Львовіч с. 208
Матушэвіч Марцін с. 208
матылі-ліставідкі с. 208
Матыль Іван Аляксандравіч с. 209
Матынглі Томас с. 209
Матырына -- возера ва Ушацкім р-не с. 209
Матырына -- возера ў Лепельскім р-не с. 209
матыў -- заахвочванне да актыўнай дзейнасці с. 210
матыў -- адзінка музычнай формы с. 210
Матэвасян Грант Ігнатавіч с. 210
Матэвушаў Васіль Іванавіч с. 210
Матэзіус Вілем с. 210
Матэйка Індржык с. 210
матэматычнае забеспячэнне с. 211
матэматычнае мадэліраванне с. 212
матэматычнае праграмаванне с. 212
матэматычнае чаканне с. 212
матэматычная індукцыя с. 212
матэматычная лінгвістыка с. 212
матэматычная логіка с. 213
матэматычная статыстыка с. 213
матэматычная фізіка с. 213
матэматычная школа с. 214
матэматычны маятнік с. 214
матэматычныя знакі с. 214
Матэоці Джакома с. 214
матэрыялаёмістасць с. 214
матэрыялазнаўства с. 214
матэрыяльнае права с. 215
матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне с. 215
матэрыяльна-тэхнічная база с. 215
матэрыяльная адказнасць с. 215
матэрыяльны пункт с. 216
Маўзон Аркадзь с. 217
Маўленаў Сырбай с. 217
Маўльберч Франц с. 217
Маўлянава Ханіфа Мухіддзінаўна с. 218
Маўнт-Айза-Хілтан с. 218
Маўнтбетэна план с. 218
Маўнт Мак-Кінлі с. 218
Маўрадыядзі Пётр Арыстархавіч с. 218
Маўракардатас Аляксандрас с. 218
Маўрыкій -- востраў у Індыйскім акіяне с. 219
Маўрыкій -- дзяржава на астравах Маўрыкій с. 219
маўрытанскі стыль с. 221
Маўрычаў Анатоль Сяргеевіч с. 221
Маўрышчаў Віктар Сямёнавіч с. 221
Маўчанскі Дзмітрый Сцяпанавіч с. 222
“Махабхарата” с. 222
Махала-эль-Кубра с. 223
Махамбет Утэмісаў с. 223
Маханёк Аляксандр Рыгоравіч с. 223
Маханёк Міхаіл Міхайлавіч с. 223
Махаровічыч Андрэй с. 224
Махаровічыча паверхня с. 224
Махарынскі Яфім Ільіч с. 224
Махдзі (Суданскі) с. 224
махдзістаў паўстанне с. 224
Махійская бітва 1241 с. 225
Махнач Аляксандр Іванавіч с. 225
Махнач Аляксандр Сямёнавіч с. 225
Махнач Анатоль Аляксандравіч с. 225
Махнач Ніна Аляксандраўна с. 225
Махнач Нінель Мікалаеўна с. 225
Махнач Уладзімір Іванавіч с. 225
Махно Нестар Іванавіч с. 226
Махнюк Алег Васілевіч с. 226
Махнюк Людміла Антонаўна с. 226
Махота Іван Рыгоравіч с. 226
Махроўская Петрапаўлаўская царква с. 226
Махрынаў Рыгор Фёдаравіч с. 226
Мацапура Міхаіл Яфрэмавіч с. 227
Мацапура Сяргей Сцяпанавіч с. 227
Мацвеева Навела Мікалаеўна с. 227
Мацвеенка Уладзімір Іванавіч с. 227
Мацвееў Аляксандр Цярэнцьевіч с. 227
Мацвееў Аляксей Васілевіч с. 228
Мацвееў Андрэй Мацвеевіч с. 228
Мацвееў Аркадзь Аляксеевіч с. 228
Мацвееў Артамон Сяргеевіч с. 228
Мацвееў Валерый Аксёнавіч с. 228
Мацвееў Уладзімір Аркадзевіч с. 228
Мацвееў Фёдар Міхайлавіч с. 228
Мацвееў Яўген Сямёнавіч с. 228
Мацвейка Аляксандр Пятровіч с. 228
Мацвяёнак Іван Кузьміч с. 229
Мацвяйкоў Рыгор Паўлавіч с. 229
Мацевіцкі бой 1943 с. 229
Мацей з Карэліч с. 229
мацерыковае падножжа с. 229
мацерыковае паўшар’е с. 229
мацерыковая водмель с. 229
мацерыковы лёд с. 229
мацерыковы схіл с. 229
мацерыковыя дзюны с. 229
Мацеша Аляксей Міхайлавіч с. 229
Маціевіч Алег Мікалаевіч с. 229
Мацісава Лізавета Парфенаўна с. 229
Мацкевіч Баляслаў Іосіфавіч с. 230
Мацкевіч Ігнацій Вікенцьевіч с. 230
Мацкевіч Леў Пятровіч с. 230
Мацкевіч Уладзімір Аляксандравіч с. 230
Мацкевіч Юзэфа Фларыянаўна с. 230
Мацкійскі вялікі камень с. 230
Мацко Аляксандр Мікалаевіч с. 230
Мацкявічус Антанас с. 230
Мацкявічус Вітаўтас с. 230
Мацурэвіч Іпаліт Купрыянавіч с. 231
“Мацусіта электрык індастрыял” с. 231
Мацье Міліца Эдвінаўна с. 231
Мацьяш Хуньядзі с. 231
Мацюк Уладзімір Фёдаравіч с. 231
Мацюк Яраслаў Раманавіч с. 232
Мацюхін Уладзімір Аляксандравіч с. 232
Мацюхоў Ігар Гаўрылавіч с. 232
Мацюшкоў Уладзімір Ягоравіч с. 232
Мацюшкоў Аляксей Дзмітрыевіч с. 232
Мацюшэнка Уладзімір Якаўлевіч с. 232
Мацяёвіцкая бітва 1794 с. 232
Мацяёўскі Вацлаў с. 232
Мацярынскае возера с. 233
мацярынская парода с. 233
Мацяш Ніна Іосіфаўна с. 233
Мачаварыяні Аляксей Давідавіч с. 233
Мачаварыяні Мухран Іванавіч с. 233
мачавая кіслата с. 234
мачавіна-фармальдэгідныя смолы с. 234
мачагонныя сродкі с. 234
Мачада-і-Руіс Антоніо с. 234
Мачалаў Павел Сцяпанавіч с. 234
Мачальскі Дзмітрый Канстанцінавіч с. 234
Мачулін Яўген Рыгоравіч с. 235
Мачульскі Васіль Фёдаравіч с. 235
Мачульскі Раман Навумавіч с. 235
Машкоў Ілья Іванавіч с. 236
Машкоў Уладзімір Георгіевіч с. 236
Маштакоў Сяргей Міхайлавіч с. 236
Машчанка Міхаіл Васілевіч с. 236
Машчонае-Пагарэчча с. 236
Машчэнская Людміла Рыгораўна с. 236
Машчэнскі Аляксандр Аляксандравіч с. 236
“Машына часу” с. 237
машынабудаванне для лёгкай і харчовай прамысловасці і бытавых прылад с. 237
машынабудаванне і металаапрацоўка с. 238
машынабудавання электроннага НДІ с. 238
машыназнаўства с. 238
машынна-трактарны парк с. 239
машынна-трактарныя станцыі с. 239
машынная вытворчасць с. 239
машынная графіка с. 239
машынны пераклад с. 239
Машынская-Гельтман Ядвіга Уладзіславаўна с. 239
Машынскай Анатоль Васілевіч с. 240
Машынскі Казімеж с. 240
Машэнскі Уладзімір Анатолевіч с. 240
Машэрава праспект с. 240
Машэраў Пётр Міронавіч с. 240
Машэўскі Аляксандр Альфрэдавіч с. 241
Маюдзумі Тасіра с. 241
маюскульнае пісьмо с. 241
Мая -- старажытнагрэчаская міфалагічная німфа с. 241
Мая -- усходняславянская багіня с. 241
Мая -- рака ў Расіі с. 241
Маяк -- гара ў Валожынскім р-не с. 241
маяк -- збудаванне, прызначанае для забеспячэння бяспекі плавання с. 242
Маяк -- вёска ў Слуцкім р-не с. 242
Маякоўскі Уладзімір Уладзіміравіч с. 242
маятнікавая міграцыя с. 244
Мдывані Андрэй Юр’евіч с. 244
Мдывані Георгій Давідавіч с. 244
Мдывані Таццяна Герасімаўна с. 244
Меве Яўген Барысавіч с. 245
мегалітычныя збудаванні с. 245
мегарская школа с. 246
Мегвінетухуцэсі Атар Вахтангавіч с. 246
Мегрэльскае княства с. 246
Мегрэльскае паўстанне 1857 с. 246
медальернае мастацтва с. 247
меданосныя расліны с. 248
медаўказчыкавыя с. 248
медзі злучэнні с. 249
Медзяносны пояс с. 249
“Медицинский вестник” с. 250
Медна -- Мяднянскае возера с. 250
Медна -- вёска ў Брэсцкім р-не с. 250
медна-нікелевыя сплавы с. 250
медная прамысловасць с. 250
медны калчадан с. 250
медныя ўгнаенні с. 250
“Медыка-біятэхналагічны інстытут” с. 251
медыка-генетычнае кансультаванне с. 252
медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія с. 252
медыка-санітарнае абслугоўванне с. 252
медыка-санітарная частка с. 252
медытатыўная лірыка с. 252
медыцынскай тэхнікі прамысловасць с. 253
медыцынская адукацыя с. 254
медыцынская прамысловасць с. 254
медыцынская рэабілітацыя с. 254
медыцынскія вучылішчы с. 254
Медычы Кацярына с. 254
Меер Андрэй Казіміравіч с. 255
Меербер Джакома с. 256
Меерхольд Усевалад Эмілевіч с. 256
Меерхольда тэатр с. 256
Межава -- возера ў Расонскім р-не с. 257
Межава -- вёска ў Аршанскім р-не с. 257
Межыраў Аляксандр Пятровіч с. 257
Межэлайціс Эдуардас с. 257
мезазойская складкавасць с. 258
мезазойская эратэма (эра) с. 258
мезатрофнае балота с. 259
мезатэрмальныя радовішчы с. 259
Мезенка Ганна Міхайлаўна с. 259
Мезенцаў Барыс Сяргеевіч с. 259
Мезінская стаянка с. 259
мезонная хімія с. 259
М’ей -- астравы ў Андаманскім моры с. 260
М’ей -- горад у М’янме с. 260
Мей Леў Аляксандравіч с. 260
мейсенскі фарфор с. 260
Мейчык Аляксандра Давыдаўна с. 260
Мекленбург-Пярэдняя Памеранія с. 260
Мексіканскага заліва нафтагазаносны басейн с. 268
Мексіканскае нагор’е с. 268
мексіканская рэвалюцыя 1910-17 с. 268
Мексіканская экспедыцыя 1861-67 с. 268
мексіканскі агурок с. 268
Мексіканскі заліў с. 268
мелавая сістэма (перыяд) с. 269
меламіна-фармальдэгідныя смолы с. 270
меланатропны гармон с. 270
меланканіяльныя с. 270
Меланхтан Філіп с. 271
Мелвіл -- востраў, тэрыторыя Канады с. 271
Мелвіл -- востраў, тэрыторыя Аўстраліі с. 271
Мелвіл -- паўвостраў у Канадзе с. 271
Мелвіл -- заліў мора Бафіна с. 271
Мележ Іван Паўлавіч с. 271
Мелікаў Арыф Джангіравіч с. 272
Мелік-Пашаеў Аляксандр Шамілевіч с. 272
Мелік-шах Абуль-Фатх с. 272
Меліхаў Георгій Сцяпанавіч с. 272
меліярацыя і лугаводства беларускі НДІ с. 273
меліярацыйная геаграфія с. 273
меліярацыйная гідрагеалогія с. 273
меліярацыйная навука с. 273
меліярацыйныя машыны с. 274
меліярацыя клімату с. 275
Мелнгайліс Эміліс с. 276
Мельгуноўскі курган с. 276
Мельдзюкова Акцябрына Францаўна с. 277
Мельнік Сцяпан Паўлавіч с. 277
Мельнік Уладзімір Андрэевіч с. 277
Мельнікава Людміла Васілеўна с. 277
Мельнікаў Алег Уладзіміравіч -- беларускі матэматык с. 277
Мельнікаў Алег Уладзіміравіч -- беларускі спявак с. 277
Мельнікаў Аляксей Пятровіч с. 277
Мельнікаў Андрэй Аляксандравіч с. 277
Мельнікаў Андрэй Іосіфавіч с. 277
Мельнікаў Аўраам Іванавіч с. 278
Мельнікаў Канстанцін Сцяпанавіч с. 278
Мельнікаў Мікалай Пракопавіч с. 278
Мельнікаў Міхаіл Фёдаравіч с. 278
Мельнікаў Павел Іванавіч с. 278
Мельнікаў Ціхан Уладзіміравіч с. 278
Мельнікоўская Вольга Мікалаеўна с. 278
Мельніцкі акт 1501 с. 278
Мельніцкі прывілей 1501 с. 279
Мельнічук Дзмітрый Іванавіч с. 279
Мельнічэнка Эдуард Міхайлавіч с. 279
Мельнскі дагавор 1422 с. 279
Мельцэр Давыд Барысавіч с. 279
Мельчанка Таісія Васілеўна с. 279
Меляшэвіч Аляксей Уладзіміравіч с. 279
мемарыял Воінскай Славы с. 279
мемарыяльная дошка с. 280
мемарыяльны знак с. 280
Мемарыяльны музей Азгура З.І. с. 280
мемарыяльныя заказнікі і запаведнікі с. 280
мемарыяльныя збудаванні с. 280
мембранная тэорыя ўзбуджэння с. 281
мембранны патэнцыял с. 281
мембранныя метады раздзялення с. 281
мембраны біялагічныя с. 282
Мемфіс -- старажытнаегіпецкі горад с. 282
Мемфіс -- горад у ЗША с. 282
Мена -- возера ва Ушацкім р-не с. 282
менавая вартасць с. 282
Менамская нізіна с. 282
Мендзялеева хрыбет с. 284
Мендзялееў Дзмітрый Іванавіч с. 284
Мендэле Мойхер-Сфорым с. 284
Мендэль Грэгар с. 284
Мендэльзон Эрых с. 284
Мендэльсон Фелікс с. 285
Мендэля законы с. 285
Мендэс Леапольда с. 285
Менелас Адам Адамавіч с. 286
Мензбір Міхаіл Аляксандравіч с. 286
мензульная здымка с. 287
мензуральная натацыя с. 287
менінгаэнцэфаліт с. 287
меніск -- скрыўленая паверхня вадкасці; лінза с. 287
меніск -- храсткі каленнага сустава с. 287
меніскавыя сістэмы с. 287
“Менскае беларускае прадстаўніцтва” с. 288
менструальны цыкл с. 288
Менухін Іегуды с. 289
Менцэль Адольф с. 289
Меншыкаў Аляксандр Данілавіч с. 290
Менье Канстантэн с. 290
Меньера хвароба с. 290
Меньшыкаў Алег Яўгенавіч с. 290
Мер Сімон ван дэр с. 291
мера -- мера масы с. 291
мера -- філасофская катэгорыя с. 291
мера -- фіна-угорскае племя с. 291
мера пакарання с. 291
мера стрымання с. 291
Мерабішвілі Канстанцін Міхайлавіч с. 291
Меражкоўскі Дзмітрый Сяргеевіч с. 291
Меражынскі Міхаіл Фёдаравіч с. 292
Меранкоў Міхаіл Андрэевіч с. 292
Мераслаўскі Людвік с. 292
Мерацкоў Кірыла Афанасьевіч с. 293
Мержаеўская Вольга Іванаўна с. 293
мерзлатазнаўства с. 293
Мерзлякоў Аляксей Фёдаравіч с. 293
Меркатар Герард с. 294
меркія ірландская с. 294
Меркулавічы -- вёска ў Чачэрскім р-не с. 294
Меркулавічы -- вадасховішча ў Чачэрскім р-не с. 294
Меркуры Фрэдзі с. 294
Меркурый -- старажытнарымскі бог с. 294
Меркурый -- планета Сонечнай сістэмы с. 294
“Меркурый” -- серыя касмічных караблёў с. 295
“Меркурый” -- сям’я легкавых аўтамабіляў с. 295
Мерло-Панці Марыс с. 295
“Мерседэс-Бенц” с. 295
Мертэнс Станіслаў Адамавіч с. 296
Мерчынг Генрык с. 296
Мерчысан -- мыс у Канадзе с. 296
Мерчысан -- рака ў Аўстраліі с. 296
Меры Ленарт-Георг с. 296
мерыдыян геаграфічны с. 296
мерыдыян геамагнітны с. 296
мерыдыян зямны с. 296
мерыдыян магнітны с. 297
мерыдыян нябесны с. 297
Мерыдыянальны хрыбет с. 297
мерыдыянны круг с. 297
Мерымдэ-Бені-Саламе с. 297
Мерымэ Праспер с. 297
Мерыфілд Роберт с. 298
Мерэдзіт Джордж с. 298
меса -- галоўнае богаслужэнне ў каталіцкай царкве с. 298
меса -- вакальны ці вакальна-інструментальны твор с. 298
Месапатамская нізіна с. 298
месенскія войны с. 298
Месершміт Вілі с. 299
Месерэр Асаф Міхайлавіч с. 299
Месінскі праліў с. 299
Меснер Рэйнхальд с. 300
Месяц -- спадарожнік Зямлі с. 300
месяц -- адзінка вымярэння прамежкаў часу с. 301
“Месяц” -- серыя аўтаматычных міжпланетных станцый с. 301
“Месяц” -- гарадскі бытавы танец с. 301
месяцава-сонечны каляндар с. 301
месяцавы каляндар с. 301
месяцавы камень с. 301
месяцавы самаходны апарат с. 301
месяцавыя зацьменні с. 301
мета… -- першая частка слоў, якая абазначае змену стану с. 301
мета- -- прэфікс, якім карыстаюцца ў арганічнай хіміі с. 301
Мета -- рака ў Калумбіі с. 301
метагенез -- адна з форм чаргавання пакаленняў с. 302
метагенез -- сукупнасць працэсаў пераўтварэння горных парод с. 302
метад мастацкі с. 302
метадалогія і тэорыя літаратуры с. 303
метакрылавая кіслата с. 303
Метаксас Іааніс с. 303
металаарганічныя злучэнні с. 303
металазнаўства с. 304
металакераміка с. 304
металапалімеры с. 304
металапратэіды с. 305
металарэзны інструмент с. 305
металарэзны станок с. 305
металічная сувязь с. 306
металічных канструкцый вытворчасць с. 306
металічныя канструкцыі с. 306
металургічная прамысловасць с. 306
метамарфагенныя радовішчы с. 307
метамарфічныя горныя пароды с. 307
метамарфоз -- метабалія ў жывёл с. 307
метамарфоз -- відазмяненне асноўных органаў у раслін с. 308
метаматэматыка с. 308
метасаматычныя горныя пароды с. 309
метасаматычныя радовішчы с. 309
метастабільны стан с. 309
Метастазіо П’етра с. 309
метастрангілёз с. 309
метастрангіліды с. 309
“метафізічная школа” с. 310
метафізічны жывапіс с. 310
метлюжкакветныя с. 311
Метнер Мікалай Карлавіч с. 311
метр -- адзінка даўжыні; мера даўжыні с. 312
метр -- у вершаскладанні і ў музыцы с. 312
...метр -- састаўная частка слоў, якая абазначае прыбор для вымярэння с. 313
метралагічная служба с. 313
метралогія гістарычная с. 313
Метраполітэн-музей с. 314
“Метраполітэн-опера” с. 314
метрыка -- пасведчанне аб нараджэнні с. 314
метрыка -- у вершаскладанні і ў музыцы с. 315
метрыка -- у матэматыцы с. 315
Метрыка Вялікага княства Літоўскага с. 315
метрычнае вершаскладанне с. 316
метрычная сістэма мер с. 316
Метсанурк Майт с. 316
Метуэнскі дагавор с. 316
метылавы аранжавы с. 316
метылавы спірт с. 316
металенавы сіні с. 317
метылметакрылат с. 317
метылтрансферазы с. 317
“метэаралагічная вайна” с. 317
метэаралагічная служба с. 317
метэаралагічная станцыя с. 317
метэаралагічны спадарожнік с. 317
метэаралагічныя прылады с. 318
метэорны паток с. 319
Метэрлінк Марыс с. 319
Метэрніх Клеменс с. 320
Метэхскі замак с. 320
механакаларычны эфект с. 320
механарэцэптары с. 320
механізаваныя войскі с. 320
механізацыі сельскай гаспадаркі беларускі НДІ с. 320
механізмаў і машын тэорыя с. 321
механіка грунтоў с. 322
механіка суцэльных асяроддзяў с. 322
механіка сыпкіх асяроддзяў с. 322
механіка цел пераменнай масы с. 322
механічнае забруджванне с. 322
механічныя эрозіі глебы с. 322
механічны склад глебы с. 323
механічныя вымярэнні с. 323
механічныя ўласцівасці матэрыялаў с. 323
Мехаў Уладзімір Львовіч с. 323
Мецэнат Гай Цыльній с. 325
мечаныя злучэнні с. 326
Мечнікаў Ілья Ільіч с. 326
Мечнікаў Леў Ільіч с. 326
Мечыеў Кязім Бекіевіч с. 326
Мечыяр Уладзімір с. 326
мешкашчэлепныя с. 327
Мештравіч Іван с. 327
Меяроўскі Анатоль Сямёнавіч с. 327
Мёбіус Аўгуст Фердынанд с. 327
Мёрскае возера с. 328
Мёртвага мора рукапісы с. 328
мёртванараджальнасць с. 328
мёртвая галава с. 328
“мёртвая пятля” с. 329
Мёсбаўэр Рудольф с. 329
Мёсбаўэра эфект с. 329
Мігай Сяргей Іванавіч с. 329
Мігалік Войцех с. 329
мігальны эпітэлій с. 329
Мігдал Аркадзь Бейнусавіч с. 330
мігелісцкія войны 1823-34 с. 330
міграцыі жывёл с. 330
міграцыйная тэорыя с. 330
міграцыя насельніцтва с. 331
міграцыя элементаў с. 331
міграцыя энергіі с. 331
Мігун Мікалай Пятровіч с. 331
Мідзагуці Кэндзі с. 332
Мідхат-Паша Ахмет с. 332
Мідэндорф Аляксандр Фёдаравіч с. 332
Міерлаўк Алексіс с. 332
Міёрскі гісторыка-этнаграфічны музей с. 333
Міёрскі Успенскі касцёл с. 333
Міжамерыканскі банк развіцця с. 334
міжамерыканскія канферэнцыі с. 334
міжастраўное мора с. 334
міжбанкаўскі рынак с. 334
міжбанкаўскія разлікі с. 334
міжгалактычнае асяроддзе с. 334
міжгародняя сувязь с. 334
міжгаспадарчае каапераванне с. 335
міжгорная ўпадзіна с. 335
міжгорны прагін с. 335
Міжземнае мора с. 335
міжземнаморская Антанта с. 335
міжземнаморская зона с. 335
Міжземнаморскі геасінклінальны пояс с. 336
міжземнаморскі клімат с. 336
Міжземнаморскі паход Ушакова 1798-1800 с. 336
Міжземнаморскія гульні с. 336
міжзорнае асяроддзе с. 336
міжзорнае паглынанне с. 336
міжмалекулярнае ўзаемадзеянне с. 336
міжмацерыковае мора с. 337
Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі с. 337
Міжнароднае бюро міру с. 337
міжнароднае злачынства с. 337
міжнароднае права с. 337
міжнароднае прыватнае права с. 337
Міжнароднае сацыялістычнае бюро с. 337
Міжнароднае таварыства музыказнаўства с. 337
Міжнароднае таварыства рабочых с. 338
Міжнародная амністыя с. 338
Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі с. 338
Міжнародная арганізацыя дапамогі барацьбітам рэвалюцыі с. 338
Міжнародная арганізацыя дапамогі рэвалюцыянерам Заходняй Беларусі с. 338
Міжнародная арганізацыя журналістаў с. 338
Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі с. 338
Міжнародная арганізацыя працы с. 338
Міжнародная арганізацыя спадарожнікавай сувязі с. 338
Міжнародная арганізацыя беларусістаў с. 338
Міжнародная асацыяцыя навейшай гісторыі Еўропы с. 339
Міжнародная асацыяцыя развіцця с. 339
Міжнародная асацыяцыя юрыстаў-дэмакратаў с. 339
Міжнародная біялагічная праграма с. 339
Міжнародная гандлёвая палата с. 339
Міжнародная грамадская славянская акадэмія с. 339
Міжнародная дэмакратычная федэрацыя жанчын с. 339
Міжнародная інфармацыйна-даведачная сістэма па праблемах аховы навакольнага асяроддзя с. 339
Міжнародная канфедэрацыя свабодных прафсаюзаў с. 339
Міжнародная канфедэрацыя хрысціянскіх прафсаюзаў с. 340
Міжнародная марская арганізацыя с. 340
Міжнародная праграма ААН па навакольным асяроддзі с. 340
міжнародная практычная тэмпературная шкала с. 340
Міжнародная рабочая дапамога с. 340
міжнародная сістэма адзінак с. 340
Міжнародная федэрацыя барацьбітоў Супраціўлення с. 340
Міжнародная федэрацыя журналістаў с. 340
Міжнародная федэрацыя па астранаўтыцы с. 340
Міжнародная федэрацыя па аўтаматычным кіраванні с. 340
Міжнародная федэрацыя па дакументацыі с. 341
Міжнародная федэрацыя філасофскіх таварыстваў с. 341
Міжнародная фінансавая карпарацыя с. 341
Міжнародны алімпійскі камітэт с. 341
міжнародны арбітраж с. 341
Міжнародны астранамічны саюз с. 341
Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця с. 341
міжнародны бізнес с. 341
міжнародны ваенны трыбунал с. 341
Міжнародны валютны фонд с. 341
міжнародны гандаль с. 342
Міжнародны геафізічны год с. 342
міжнародны дагавор с. 342
Міжнародны дзень абароны дзяцей с. 342
Міжнародны дзень студэнтаў с. 342
Міжнародны дзень тэатра с. 342
Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка с. 342
міжнародны збор сігналаў с. 342
міжнародны звычай с. 342
Міжнародны кааператыўны альянс с. 342
Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа с. 342
міжнародны камуністычны рух с. 342
міжнародны код тавараў с. 343
міжнародны крэдыт с. 343
міжнародны маніторынг с. 344
Міжнародны музычны савет с. 344
Міжнародны навукова-тэхнічны цэнтр с. 344
міжнародны падзел працы с. 344
міжнародны палярны год с. 344
Міжнародны савет аховы птушак с. 344
Міжнародны савет навуковых саюзаў с. 344
Міжнародны саюз аховы прыроды і прыродных рэсурсаў с. 344
Міжнародны саюз былых малалетніх вязняў фашызму с. 344
Міжанродны саюз геалагічных навук с. 345
Міжнародны саюз тэарэтычнай і прыкладной хіміі с. 345
Міжнародны саюз электрасувязі с. 345
Міжнародны суд ААН с. 345
Міжнародны фонд сельскагаспадарчага развіцця с. 345
Міжнародны цэнтр навуковай і тэхнічнай інфармацыі с. 345
Міжнародны экалагічны універсітэт с. 345
Міжнародны юнацкі дзень с. 345
міжнародныя адносіны с. 345
міжнародныя арганізацыі с. 346
міжнародныя касмічныя навігацыйныя сістэмы с. 346
міжнародныя ленінскія прэміі Міру с. 346
міжнародныя метралагічныя арганізацыі с. 346
міжнародныя міжурадавыя арганізацыі с. 346
міжнародныя мовы с. 346
міжнародныя няўрадавыя арганізацыі с. 346
міжнародныя прэміі Міру с. 347
міжнародныя разлікі с. 347
міжнародныя рэкі с. 347
міжнародныя сілы ААН па падтрыманні міру с. 347
міжнародныя спартыўныя аб’яднанні с. 347
Міжпарламенцкая асамблея СНД с. 347
Міжпарламенцкі саюз с. 347
міжпланетнае асяроддзе с. 347
міжрадковая апрацоўка глебы с. 348
міжраённыя падпольныя камітэты КП(б)Б с. 348
міжраённыя падпольныя камітэты ЛКСМБ с. 348
міжраённыя падпольныя партыйныя цэнтры с. 348
міжраённыя падпольныя цэнтры ЛКСМБ с. 348
Мізгайлаў Уладзімір Мікалаевіч с. 348
Мікала Іосіф Юліус с. 349
Мікалаевіцкае камсамольска-маладзёжнае падполле с. 349
Мікалаеўка -- вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не с. 349
Мікалаеўка -- вёска ў Светлагорскім р-не с. 349
Мікалаеўская вобласць с. 350
Мікалаеўскі цукровы завод с. 350
Мікалай Дамаскі с. 351
Мікалай Кузанскі с. 351
Мікалай Мікалаевіч с. 351
Мікалайціс-Пуцінас Вінцас с. 351
Мікалайчык Станіслаў с. 352
мікаплазмозы мочапалавых органаў с. 352
Мікашэвіцкае прадпрыемства “Граніт” с. 353
Мікашэвіцкае радовішча будаўнічага каменю с. 353
Мікашэвіцка-Жыткавіцкі выступ с. 353
Мікашэвіцкая жалезаапрацоўчая мануфактура с. 353
Мікашэвіцкі каменеапрацоўчы завод с. 353
Мікашэвіцкі канал с. 353
Мікашэвіцкі лесапільна-фанерны завод с. 353
Мікаян Анастас Іванавіч с. 353
Мікаян Арцём Іванавіч с. 354
Мікелучы Джавані с. 355
мікенская культура с. 355
Мікіта Віктар Васілевіч с. 356
Мікітэнка Іван Кандратавіч с. 356
Міклашыч Франьё с. 356
Міклашэўскі Яўген Васілевіч с. 356
Міклуха-Маклай Мікалай Мікалаевіч с. 356
Міклуха-Маклая бераг с. 357
мікраарганізмы с. 357
мікрабіялагічнае забруджванне с. 357
мікрабіялагічная прамысловасць с. 357
мікрадэнсітометр с. 358
мікракалькулятар с. 358
мікракліматалогія с. 358
мікраліты -- у археалогіі с. 359
мікраліты -- у геалогіі с. 359
мікранапружанні с. 359
Мікранезія -- астраўная група ў Акіяніі с. 359
Мікранезія -- дзяржава ў Ціхім акіяне с. 359
мікрапрычыннасці ўмова с. 360
мікрасацыялогія і макрасацыялогія с. 361
мікраскоп -- аптычная прылада с. 361
Мікраскоп -- сузор’е с. 361
мікрафіламенты с. 362
мікрафільмаванне с. 362
мікрафільтрацыя с. 362
мікрахвалевая печ с. 363
мікрахвалевая спектраскапія с. 363
мікрахвалевая тэрапія с. 363
мікраэканоміка с. 363
мікраэлектроніка с. 363
Міксат Кальман с. 364
Мікулаеў Фёдар с. 365
Мікулік Мікалай Аляксандравіч с. 365
Мікулін Аляксандр Аляксандравіч с. 365
мікулінскае міжледавікоўе с. 365
Мікуліч Аляксей Ігнатавіч с. 365
Мікуліч Барыс Міхайлавіч с. 365
Мікуліч Уладзімір Андрэевіч с. 366
Мікулішкінскі валун с. 366
Мікульскі Сямён Пятровіч с. 366
Мікульчык Аляксандр Андрэевіч с. 366
Мікуцкі Станіслаў Паўлавіч с. 366
Мілаванаў Аўгусцін Лазаравіч с. 366
Мілавідаў Аляксандр Іванавіч с. 366
Мілавідаў Ігар Мікалаевіч с. 367
Мілавідская бітва 1863 с. 367
Мілавідская лесапільная фабрыка с. 367
Мілавідская мемарыяльная капліца с. 367
мілаградская культура с. 367
Міладоўскі Вітольд Феафілавіч с. 368
Міладоўскі Фларыян с. 368
Мілаеў Яўген Цімафеевіч с. 368
Міланскі эдыкт с. 369
Міларадавіч Міхаіл Андрэевіч с. 369
Мілаславіцкае вадасховішча с. 369
Мілаславіцкі раён с. 369
Мілаш Абрэнавіч с. 370
Мілашкіна Тамара Андрэеўна с. 370
Мілдэнхалскі скарб 1942 с. 370
Міле Жан Франсуа с. 370
Мілевіч Ільдафонс Юр’евіч с. 370
Мілер Герард Фрыдрых с. 371
Мілер Мёртан Хоўард с. 371
Мілер Саламон Танхелевіч с. 371
Мілер Усевалад Фёдаравіч с. 371
мілецкая школа с. 372
Мілігула Мікалай Паўлавіч с. 372
Мілідаўская гара с. 372
Мілікен Роберт с. 372
міліметр вадзянога слупа с. 372
міліметр ртутнага слупа с. 372
міліцыйная армія с. 373
Мілоевіч Мілое с. 373
Мілошавіч Слабадан с. 374
Міль Джон Сцюарт с. 374
Міль Міхаіл Лявонавіч с. 374
Мільеран Аляксандр с. 374
Мільёншчыкаў Міхаіл Дзмітрыевіч с. 374
Мільцініс Юозас с. 375
Мілюкоў Павел Мікалаевіч с. 375
Мілюценка Дзмітрый Емяльянавіч с. 375
МІлюцін Аляксандр Антонавіч с. 375
Мілюцін Андрэй Сцяпанавіч с. 375
Мілюцін Дзмітрый Аляксеевіч с. 376
Мілюцін Мікалай Аляксеевіч с. 376
Мілюцін Уладзімір Аляксеевіч с. 376
Мілючэнкаў Сяргей Аляксеевіч с. 376
Мілянкоў Станча Міленкавіч с. 376
Міляшкевіч Яраслаў Генрыхавіч с. 376
Міна Франсіска с. 377
Мінаеў Іван Паўлавіч с. 378
Мінакоў Анатоль Пятровіч с. 378
Міна-Хасан-Тані с. 379
Мінач Уладзімір с. 379
міндэльскае зледзяненне с. 380
“Мінеі-Чэцці” с. 380
Мінейка Зыгмунт с. 381
Мінейка Уладзімір Андрэевіч с. 381
Мінейскае царства с. 381
мінералакартыкоіды с. 381
мінералізатары с. 381
мінералізацыя вод с. 381
мінералы штучныя с. 383
мінеральнае жыўленне раслін с. 383
мінеральнае масла с. 383
мінеральна-сыравінныя рэсурсы с. 383
мінеральная сыравіна с. 383
мінеральны абмен с. 383
мінеральныя азёры с. 383
мінеральныя будаўнічыя матэрыялы с. 383
мінеральныя воды -- прыродныя воды з вялікай мінералізацыяй с. 384
Мінеральныя Воды -- горад у Расіі с. 384
мінеральныя кармы с. 384
мінеральныя рэсурсы с. 384
мінеральныя ўгнаенні с. 384
Мінеўскі Андрэй Пятровіч с. 385
Мінжылкіеў Булат Абдулаевіч с. 385
мінімальная заработная плата с. 386
мінімальная паверхня с. 386
мінімум -- найменьшая колькасць; сукупнасць абавязковых ведаў с. 386
мінімум -- найменшае значэнне велічыні ў матэматыцы с. 386
мінімуму закон с. 386
Мінін Аляксандр Аляксандравіч с. 386
Мінін Кузьма Мініч с. 386
Мінін Руслан Яўгенавіч с. 386
Мінін Уладзімір Мікалаевіч с. 386
Мінін Якаў Кірэевіч с. 387
Мінін Яўхім Сямёнавіч с. 387
Мініна Раўза Хамідаўна с. 387
мініруючыя мушкі с. 387
Міністэрства беларускіх спраў Літвы с. 387
Мініх Бурхард Крыстоф с. 388
мініяцюрызацыя с. 389
Мінкевіч Альберт Вітольдавіч с. 389
Мінкевіч Франц Адольфавіч с. 389
Мінкін Алег Гаўрылавіч с. 389
Мінкін Яфім Львовіч с. 389
Мінкіна Валянціна Рыгораўна с. 389
Мінко Васіль Пятровіч с. 390
Мінкоўскага прастора-час с. 390
Мінкоўскі Герман с. 390
Мінкус Людвіг Фёдаравіч с. 390
міннаўзрыўныя загароды с. 390
мінны загараджальнік с. 390
мінор -- музычны лад с. 391
мінор -- матэматычны тэрмін с. 391
Мінор Восіп Саламонавіч с. 391
Мінск -- малая планета с. 391
Мінск -- сталіца Беларусі с. 391
“Мінск” -- эскадраны мінаносец; процілодачны крэйсер с. 408
Мінска абарона 1941 с. 410
Мінскага тэатра будынак с. 410
Мінскае арэнднае прадпрыемства па вырабе піва і безалкагольных напіткаў “Крыніца” с. 410
Мінскае ваеннае вучылішча с. 410
Мінскае ваяводства с. 411
Мінскае возера с. 411
Мінскае вучылішча арганістаў с. 411
Мінскае вучылішча мастацтваў с. 411
Мінскае вучылішча рамесных вучняў с. 411
Мінскае вытворчае аб’яднанне вылічальнай тэхнікі с. 411
Мінскае вытворчае аб’яднанне па выпуску цацак “Мір” с. 411
Мінскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне с. 411
Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча с. 411
Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча с. 411
Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча проціпаветранай абароны с. 411
Мінскае вышэйшае прафесійнае вучылішча гандлю с. 411
Мінскае генерал-губернатарства с. 411
Мінскае доследнае рыбаперапрацоўчае комплекснае прадпрыемства с. 412
Мінскае духоўнае вучылішча с. 412
Мінскае жаночае камерцыйнае вучылішча с. 412
Мінскае, Ізяслаўскае і Брацлаўскае генерал-губернатарства с. 412
Мінскае камсамольска-маладзёжнае падполле с. 412
Мінскае капішча с. 412
Мінскае княства с. 412
Мінскае літаратурна-артыстычнае таварыства с. 412
Мінскае мастацкае вучылішча с. 412
Мінскае мастацкае прадпрыемства “Скульптурны камбінат” с. 412
Мінскае мужчынскае камерцыйнае вучылішча с. 413
Мінскае музычнае вучылішча -- існавала ў 1907-15 г. с. 413
Мінскае музычнае вучылішча -- сучасная спецыяльная навучальная ўстанова с. 413
Мінскае музычна-літаратурнае таварыства с. 413
Мінскае навуковае педагагічнае таварыства с. 413
мінскае Новае месца с. 413
Мінскае патрыятычнае падполле с. 414
Мінскае прадпрыемства “Завод Гарызонт” с. 415
Мінскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу с. 415
Мінскае рэальнае вучылішча с. 415
Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча с. 415
Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў с. 415
Мінскае таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі с. 416
Мінскае таварыства аховы жанчын с. 416
Мінскае таварыства гісторыі і старажытнасці с. 416
Мінскае таварыства дапамогі навучэнцам с. 416
Мінскае таварыства працаўнікоў мастацтва с. 416
Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі с. 416
Мінскае таварыства сяброў музыкі с. 417
Мінскае таварыства ўрачоў с. 417
мінскае Траецкае прадмесце с. 417
Мінскае ўзвышша с. 417
Мінскае шкляное прадпрыемства с. 418
Мінскае яўрэйскае рэальнае вучылішча с. 418
Мінскай гідраметэаралагічнай абсерваторыі будынак с. 418
Мінскай жаночай гімназіі будынак с. 418
Мінская абласная бібліятэка с. 418
Мінская абутковая фабрыка “Арол” с. 419
Мінская абутковая фабрыка “Праца” с. 419
Мінская абутковая фабрыка “Скараход” с. 419
Мінская абшчына сясцёр міласэрнасці Чырвонага Крыжа с. 419
Мінская акруга с. 419
Мінская аперацыя 1944 с. 419
Мінская балотная доследная станцыя с. 420
Мінская беларуская гімназія с. 420
Мінская бетонная мануфактура с. 420
Мінская бісквітная фабрыка с. 420
Мінская ваенная акруга с. 420
Мінская вакальная студыя с. 420
Мінская вобласць с. 420
Мінская водаправодная станцыя с. 423
Мінская вышэйшая духоўная семінарыя с. 423
Мінская вышэйшая партыйная школа с. 423
“Мінская вясна” с. 423
“Минская газета” с. 424
Мінская гарадская электрастанцыя с. 424
Мінская гарбарная фабрыка с. 424
Мінская губернская друкарня с. 424
Мінская губерня с. 424
“Мінская даўніна” с. 424
Мінская духоўная акадэмія с. 424
Мінская жаночая гімназія с. 424
Мінская жаночая Марыінская гімназія с. 424
Мінская замкавая царква с. 425
Мінская зубаўрачэбная школа с. 426
Мінская кандытарская фабрыка “Камунарка” с. 426
мінская кераміка с. 426
Мінская мужчынская гімназія с. 426
Мінская музычная школа с. 427
Мінская парфумерная фабрыка “Вікторыя” с. 427
Мінская пастэраўская станцыя с. 427
Мінская паўстанцкая арганізацыя 1863 с. 427
Мінская Петрапаўлаўская царква с. 427
Мінская праваслаўная епархія с. 427
“Мінская праўда” с. 427
Мінская птушкафабрыка с. 427
Мінская рабочая арганізацыя 1894-97 с. 428
Мінская ратуша с. 428
“Минская речь” с. 428
Мінская рымска-каталіцкая епархія с. 428
Мінская скургалантарэйная фабрыка с. 428
Мінская спецыяльная сярэдняя школа с. 428
Мінская студыя кінахронікі с. 428
Мінская студыя навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў с. 428
Мінская трыкатажная фабрыка с. 429
Мінская фабрыка каляровага друку с. 429
Мінская фабрыка мастацкіх вырабаў “Мастра” с. 429
Мінская фабрыка мяккай мэблі с. 429
Мінская фельчарска-акушэрская школа с. 429
Мінская царква Аляксандра Неўскага с. 429
Мінская царква Марыі Магдаліны с. 429
Мінская царква Святога Духа і базыльянскія манастыры с. 429
Мінская школа КПЗБ с. 430
Мінская шпалерная фабрыка с. 430
Мінская шчацінна-шчотачная фабрыка с. 430
“Мінск - горад-герой” с. 430
“Мінскграмадзянпраект” с. 430
Мінскі Мікалай Максімавіч с. 431
Мінскі абласны драматычны тэатр с. 431
Мінскі абласны камерны хор “Санорус” с. 431
Мінскі абласны краязнаўчы музей с. 431
Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка” с. 432
Мінскі авіярамонтны завод с. 432
Мінскі авіяцыйны каледж с. 432
Мінскі аграрна-камерцыйны каледж с. 432
Мінскі аддзел беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны с. 432
Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум с. 433
Мінскі аўтавакзал “Маскоўскі” с. 433
Мінскі аўтавакзал “Усходні” с. 433
Мінскі аўтамабільны завод с. 433
Мінскі аўтамеханічны тэхнікум с. 434
Мінскі беларускі педагагічны інстытут с. 434
Мінскі вагонарамонтны завод с. 434
Мінскі ваенны савет с. 434
“Мінскі варыянт” канстытуцыі М.М.Мураўёва с. 434
мінскі Верхні горад с. 434
Мінскі вінна-гарэлачны завод “Крышталь” с. 435
Мінскі вышэйшы лётна-тэхнічны каледж с. 435
Мінскі вышэйшы радыётэхнічны каледж с. 435
Мінскі гадзіннікавы завод с. 435
Мінскі галоўны паштамт с. 435
Мінскі гарадскі аркестр с. 435
Мінскі гарадскі малочны завод № 2 с. 435
Мінскі гарадскі музей с. 435
Мінскі гарадскі тэатр с. 436
Мінскі гарадскі універмаг с. 436
Мінскі гарбарны завод с. 436
Мінскі гасціны двор с. 436
Мінскі губернскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт с. 436
Мінскі доследны завод “Эталон” с. 436
Мінскі драматычны тэатр “Дзе-я?” с. 436
Мінскі духавы аркестр “Няміга” с. 437
Мінскі езуіцкі калегіум с. 437
Мінскі жылы дом спецыялістаў с. 437
Мінскі заапарк с. 438
Мінскі завод абліцовачных пліт з натуральнага каменю с. 438
Мінскі завод аўтаматычных ліній с. 438
Мінскі завод ацяпляльнага абсталявання с. 438
Мінскі завод безалкагольных напіткаў с. 438
Мінскі завод гіпсу і гіпсавых буддэталей с. 438
Мінскі завод “Кінадэталь” с. 438
Мінскі завод колавых цягачоў с. 439
Мінскі завод медыцынскіх прэпаратаў с. 439
Мінскі завод “Спецаўтаматыка” с. 439
Мінскі завод “Тэрмапласт” с. 439
Мінскі завод “Ударнік” с. 439
Мінскі завод халадзільнікаў с. 439
Мінскі завод шампанскіх він с. 439
Мінскі завод шасцерняў с. 439
Мінскі завод эндакрынных прэпаратаў с. 439
Мінскі завод эфектыўных прамысловых канструкцый с. 439
Мінскі індустрыяльна-педагагічны каледж с. 440
Мінскі індустрыяльны тэхнікум будаўнічых матэрыялаў с. 440
Мінскі інструментальны завод с. 440
Мінскі інстытут механізаванага інструменту і будаўніча-апрацоўчых машын з доследнай вытворчасцю с. 440
Мінскі інстытут народнай адукацыі с. 440
Мінскі кааліцыйны савет 1905 с. 440
Мінскі каледж гандлю с. 440
Мінскі кальварыйскі касцёл і брама с. 440
Мінскі камбінат сілікатных вырабаў с. 441
Мінскі камвольны камбінат с. 441
Мінскі камерцыйны банк с. 441
Мінскі касцёл і кляштар бернардзінак с. 441
Мінскі касцёл і кляштар бернардзінцаў с. 441
Мінскі касцёл і кляштар дамініканцаў с. 442
Мінскі касцёл і кляштар езуітаў с. 442
МІнскі касцёл і кляштар кармелітаў с. 443
Мінскі касцёл Сымона і Алены с. 443
мінскі “кацёл” с. 443
Мінскі кляштар бенедыкцінак с. 443
Мінскі кляштар францысканцаў с. 443
Мінскі лакафарбавы завод с. 444
Мінскі лінгвістычны універсітэт с. 444
Мінскі лядовы палац спорту с. 444
Мінскі малы тэатр с. 444
Мінскі маргарынавы завод с. 444
Мінскі мастацка-вытворчы камбінат с. 444
Мінскі матацыклетны і веласіпедны завод с. 444
Мінскі маторны завод с. 445
Мінскі машынабудаўніча-кацельны завод с. 445
Мінскі машынабудаўнічы завод “Тэхнолаг” с. 445
Мінскі машынабудаўнічы і чыгунаметалургічны завод с. 445
Мінскі машынабудаўнічы каледж с. 445
Мінскі медыцынскі інстытут с. 445
Мінскі метрапалітэн с. 446
Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр с. 446
Мінскі музей Ваньковічаў с. 446
Мінскі мясакамбінат с. 446
Мінскі мясаперапрацоўчы завод с. 446
Мінскі навукова-даследчы прыборабудаўнічы інстытут с. 446
Мінскі навучальна-вытворчы комплекс “ПТВ-тэхнікум” с. 446
Мінскі настаўніцкі інстытут с. 446
Мінскі НДІ будаўнічых матэрыялаў с. 447
Мінскі НДІ радыёматэрыялаў с. 447
Мінскі падшыпнікавы завод с. 448
Мінскі палац культуры белсаўпрофа с. 448
Мінскі палац спорту с. 448
Мінскі палац тэніса с. 448
Мінскі паліграфічны камбінат с. 448
Мінскі пансіён с. 448
Мінскі педагагічны інстытут с. 448
Мінскі педагагічны каледж -- заснаваны ў 1983 як Мінскае пед. вучылішча № 2 с. 448
Мінскі педагагічны каледж -- заснаваны ў 1998 на базе Мінскага пед. вучылішча № 1 с. 448
“Мінскі перавал” с. 448
Мінскі Петрапаўлаўскі манастыр с. 449
Мінскі піваварны завод “Аліварыя” с. 449
Мінскі Пішчалаўскі замак с. 449
Минскі політэхнічны тэхнікум с. 449
Мінскі праектна-канструктарскі тэхналагічны інстытут с. 449
Мінскі прыборабудаўнічы завод с. 449
Мінскі ратушны тэатр с. 450
Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў с. 450
Мінскі сацыял-дэмакратычны камітэт Бунда с. 450
Мінскі Святадухаўскі кафедральны сабор с. 450
Мінскі Святадухаўскі манастыр базыльянак с. 450
Мінскі станкабудаўнічы завод імя кастрычніцкай рэвалюцыі с. 451
Мінскі станкабудаўнічы завод імя С.М.Кірава с. 451
Мінскі тонкасуконны камбінат с. 451
Мінскі трактарны завод с. 451
Мінскі Троіцкі Залатагорскі касцёл с. 451
Мінскі Троіцкі манастыр базыльянак с. 452
Мінскі тэатр рэвалюцыйнай сатыры с. 452
Мінскі тэхналагічны каледж с. 452
Мінскі тэхнікум-прадпрыемства лёгкай прамысловасці с. 452
Мінскі Узнясенскі манастыр (Ушэсця) с. 452
Мінскі ўмацаваны раён с. 452
Мінскі фарфоравы завод с. 452
Мінскі фінансава-эканамічны каледж с. 453
Мінскі харчовы камбінат с. 453
Мінскі царкоўна-археалагічны музей с. 453
Мінскі царкоўны гісторыка-археалагічны камітэт с. 453
Мінскі Чырвоны касцёл с. 454
Мінскі школьны тэатр с. 454
Мінскі эксперыментальна-фурнітурны завод с. 454
Мінскі электрамеханічны завод с. 454
Мінскі электратэхнічны завод с. 454
Мінскі энергетычны тэхнікум с. 454
Мінскі юрыдычны інстытут с. 454
“Минские ведомости” с. 454
“Минские губернские ведомости” с. 454
“Минские ежедневные ведомости” с. 454
“Минские епархиальные ведомости” с. 455
“Минский голос” с. 455
“Минский курьер” -- штодзённая газета ліберальнага кірунку, выдавалася ў 1908 г. с. 455
“Минский курьер” -- штодзённая “беспартыйная” газета, выдавалася ў 1919-20 с. 455
“Минский листок” с. 455
“Минский меридиан” с. 455
“Минский пролетарий” с. 455
“Мінскінжпраект” с. 455
мінскія аэрапорты с. 456
мінскія вышэйшыя пачатковыя вучылішчы с. 456
мінскія духоўныя вучылішчы с. 456
мінскія жаночыя гарадскія вучылішчы с. 456
мінскія кафляна-ганчарныя заводы с. 456
мінскія крухмала-патачныя заводы с. 456
Мінскія музычныя курсы с. 456
мінскія народніцкія гурткі с. 456
мінскія паўстанцкія атрады 1863 с. 456
мінскія сацыял-дэмакратычныя гурткі с. 457
мінскія сядзібы Ваньковічаў с. 457
мінскія тыпалітаграфіі с. 457
мінскія хлебзаводы с. 457
“Мінскметрапраект” с. 457
“Минское слово” с. 457
“Минское эхо” с. 458
“Мінскпраект” с. 458
“Мінсксельбудпраект” с. 458
Мінусінская катлавіна с. 458
Мінусінскі вугальны басейн с. 458
мінускульнае пісьмо с. 458
Мінц Аляксандр Львовіч с. 459
Мінц Ісаак Ізраілевіч с. 459
Мінчанка Леанід Іванавіч с. 459
Мінчанка Мікола с. 459
Мінчанкоў Міхей Мітрафанавіч с. 459
Мінчугоў Дзмітрый Міхайлавіч с. 459
Мінько Анатоль Антонавіч с. 459
Мінько Вацлаў Юльянавіч с. 459
Мінько Леанід Іосіфавіч с. 460
Мінько Леанід Якаўлевіч с. 460
Мінькоўскі Аляксандр Захаравіч с. 460
Мінюк Сцяпан Андрэевіч с. 460
Мір -- гарадскі пасёлак у Карэліцкім р-не с. 460
“Мір” -- арбітальная станцыя с. 460
“Мир искусства” с. 461
мір міжнародны с. 461
Мірабо Анарэ Габрыэль с. 461
міравое пагадненне с. 462
міравы пасрэднік с. 462
Міражскі манастыр с. 462
Міран Казімір Феліксавіч с. 462
Міранда Франсіска с. 463
Міраненка Аляксей Віктаравіч с. 463
Міранка -- рака ў Карэліцкім р-не с. 463
Міранка -- гідралагічны заказнік у Карэліцкім р-не с. 463
Мірановіч Антон Васілевіч с. 463
Мірановіч Пётра с. 463
Мірановіч Спартак Пятровіч с. 463
Мірановіч Яўген Васілевіч с. 463
міратворчыя сілы с. 463
Мірачыцкая Ірына Уладзіміраўна с. 463
Мірачыцкі Леў Паўлавіч с. 463
Мірачыцкі Фёдар Уладзіміравіч с. 464
Мірашнічэнка Пётр Апанасавіч с. 464
Мірашнічэнка Яўгенія Сямёнаўна с. 464
Мірзаян Эдвард Міхайлавіч с. 464
Міркоўскі Яўген Іванавіч с. 464
мірнаабнаўленцы с. 465
мірнае насельніцтва с. 465
мірнае суіснаванне с. 465
Мірны -- горад у Якуціі с. 465
Мірны -- пасёлак у Баранавіцкім р-не с. 465
Мірны дагавор паміж Літвой і РСФСР 1920 с. 466
Міровіч Еўсцігней Афінагенавіч с. 466
Міронава Кацярына Эдуардаўна с. 466
Міронава Марыя Уладзіміраўна с. 466
Міронава Фядора с. 467
Міронаў Аляксандр Яўгенавіч с. 467
Міронаў Андрэй Аляксандравіч с. 467
Міронаў Валерый Паўлавіч с. 467
Міронаў Піліп Кузьміч с. 467
Міроненка Уладзімір Іванавіч с. 467
Міронскі Аляксандр Васілевіч с. 467
Мірончык Іван Мікалаевіч с. 468
Мірончык Уладзімір Юстынавіч с. 468
Мірскае камсамольска-маладзёжнае падполле с. 468
Мірская капліца с. 468
мірская кераміка с. 469
Мірская Троіцкая царква с. 469
Мірскі Міхаіл Шлёмавіч с. 469
Мірскі замкава-паркавы комплекс с. 469
Мірскі Мікалаеўскі касцёл с. 470
Мірук Віктар Фёдаравіч с. 471
Мірцхулава Аліо Андрэевіч с. 471
Мірчынк Георгій Фёдаравіч с. 471
Міршакар Мірсаід с. 471
Мірэк Альфрэд Марцінавіч с. 471
Міс ван дэр Роэ Людвіг с. 471
Місевіч Уладзіслаў Людвігавіч с. 472
Місісіпі -- рака ў ЗША с. 472
Місісіпі -- штат у ЗША с. 472
Міскевіч Аляксандр Барысавіч с. 473
Міско Андрэй Васілевіч с. 473
Міско Іван Якімавіч с. 473
Міско Якуб Герасімавіч с. 473
Містраль Габрыэла с. 474
Містраль Фрэдэрык с. 474
Місун Леанід Уладзіміравіч с. 474
Місуна Ганна Баляславаўна с. 474
Місуры -- рака ў ЗША с. 475
Місуры -- штат у ЗША с. 475
Місько Павел Андрэевіч с. 475
Місюк Мікалай Сямёнавіч с. 475
Міта Аляксандр Навумавіч с. 475
мітатычнае верацяно с. 476
мітатычны апарат с. 476
Міткевіч Рыгор Мікалаевіч с. 476
Міткевіч Уладзімір Фёдаравіч с. 476
Мітковіч Стахор с. 476
Мітрафанаў Аляксей Рыгоравіч с. 477
Мітропулас Дымітрыяс с. 477
Мітрыдат VI Еўпатар с. 477
Мітчэл Маргарэт с. 477
Мітэран Франсуа с. 478
міфалагічная школа с. 478
міфалагічны жанр с. 478
“Міфы народаў свету” с. 479
Міхаіл Аляксандравіч с. 480
Міхаіл Барысавіч с. 480
Міхаіл Кіруларый с. 480
МІхаіл Фёдаравіч с. 480
Міхаіл Яраславіч с. 480
Міхайлава Раіса Уладзіміраўна с. 481
Міхайлава-Станюта Ірына Аляксандраўна с. 481
Міхайлаў Аляксандр Аляксандравіч с. 481
Міхайлаў Аляксандр Якаўлевіч с. 481
Міхайлаў Анатоль Арсеньевіч с. 481
Міхайлаў Анатоль Мікалаевіч с. 481
Міхайлаў Васіль с. 482
Міхайлаў Леў Дзмітрыевіч с. 482
Міхайлаў Максім Дармідонтавіч с. 482
Міхайлаў-Іваноў Міхаіл Сільвестравіч с. 482
Міхайлаўскія курганы с. 482
Міхайлаў-Стаян Канстанцін Іванавіч с. 482
Міхайлашаў Мікалай Апанасавіч с. 482
Міхайлопула Ігар Аляксандравіч с. 483
Міхайлоўскі Мікалай Канстанцінавіч с. 483
Міхал Вішнявецкі с. 483
Міхалап Мікалай Пракопавіч с. 483
Міхалевіч Аляксандр Аляксандравіч с. 483
Міхалёнак Іван Адамавіч с. 484
Міхалёў Аляксандр Сяргеевіч с. 484
Міхалёў Сцяфан Барысавіч с. 484
Міхалёў Якаў Кірылавіч с. 484
Міхалінска-Бярозаўскі с. 484
Міхалінскі шклозавод с. 484
Міхалішскі касцёл і кляштар аўгусцінцаў с. 484
Міхалкоў Мікіта Сяргеевіч с. 484
Міхалкоў Сяргей Уладзіміравіч с. 485
Міхалкоў-Канчалоўскі Андрэй Сяргеевіч с. 485
Міхалоўскі Казімеж с. 485
Міхалоўскі Пётр с. 485
Міхальчанка Ала Анатолеўна с. 486
Міхальчанка Аляксандр Мікалаевіч с. 486
Міхальчук Сяргей Апанасавіч с. 486
Міхасёў Генадзь Іванавіч с. 486
Міхаэліс Віктар с. 486
Міхаэліса канстанта с. 486
Міхеева Тамара Міхайлаўна с. 486
Міхеенка Анатоль Міхайлавіч с. 486
Міхельсон Абрам Іосіфавіч с. 486
Міхіевіч Леў Мікалаевіч с. 487
Міхін Мікалай Андрыянавіч с. 487
Міхневіч Арнольд Яфімавіч с. 487
Міхневіч Эдуард Іванавіч с. 487
Міхнюк Уладзімір Мікалаевіч с. 487
Міхоэлс Саламон Міхайлавіч с. 487
Міцатакіс Канстанцінас с. 488
Міцін Марк Барысавіч с. 488
Міцінскі Тадэвуш с. 488
Міцкевіч Барыс Паўлавіч с. 489
Міцкевіч Даніла Канстанцінавіч с. 489
Міцкевіч Інеса Мікалаеўна с. 489
Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч с. 489
Міцкевіч Мікалай Антонавіч с. 489
Міцкевіч Мікалай Іванавіч с. 489
Міцкевіч Міхаіл Канстанцінавіч с. 489
Міцкевіч Юльян с. 489
Міцкевіча Адама дом-музей с. 490
Міцкявічус-Капсукас Вінцас Сіманавіч с. 490
Міцубісі -- фінансава-прамысловая манапалістычная група Японіі с. 490
“Міцубісі” -- сям’я аўтамабіляў і аўтобусаў с. 490
Міцуль Эдуард Леанардавіч с. 490
Міцюрыч Георгій Сямёнавіч с. 491
Мічурын Іван Уладзіміравіч с. 491
Мічурын Іван Фёдаравіч с. 491
Мічурына-Самойлава Вера Аркадзеўна с. 491
Мічыган -- возера ў ЗША с. 491
Мічыган -- штат у ЗША с. 491
Мішаева Ніна Паўлаўна с. 492
Мішанін Юрый Фёдаравіч с. 492
Мішараў Алег Севяр’янавіч с. 492
Мішулін Спартак Васілевіч с. 492
Мішусцін Яўген Мікалаевіч с. 492
Мішчанка Валянцін Аляксандравіч с. 493
Мішчанчук Мікалай Іванавіч с. 493
Мішчанчук Уладзімір Андрэевіч с. 493
Мішын Васіль Паўлавіч с. 493
Мішэнін Іван Дзмітрыевіч с. 493
міэломная хвароба с. 494
міякардыясклероз с. 494
Міянсарава Тамара Вартанаўна с. 494
міяцэнавы аддзел (эпоха) с. 495
Мкртчан Мгер Мушэгавіч с. 495
младагегельянства с. 495
младаграматызм с. 495
Младатурэцкая рэвалюцыя 1908 с. 496
Младзінская Ніна Фёдараўна с. 496
Младэнаў Стэфан Стаянаў с. 496
Млаткоўская Любоў Іванаўна с. 496
млечныя залозы с. 497
млечныя сасуды с. 497
Мліеўская ранняя с. 497
Млодак Рыта Веньямінаўна с. 497
Млынарскі Эміль с. 498
Млынок -- вёска ў Ельскім р-не с. 499
“Млынок” -- беларускі народны танец с. 499
мнагабор’і лёгкаатлетычныя с. 499
мнагагранны вугал с. 499
мнагадзетная сям’я с. 499
мнагазвязная вобласць с. 499
мнагазначнасць слова с. 499
мнагазначная функцыя с. 499
мнагакратная рыфма с. 499
мнагамерная прастора с. 500
мнагамерны статыстычны аналіз с. 500
мнагапёрападобныя с. 500
мнеманічная схема с. 501
мнеманічны верш с. 501
многавугольнік с. 501
многаканальная сувязь с. 501
многашчацінкавыя чэрві с. 502
множны склероз с. 502
мностваў тэорыя с. 502
Мнюта -- рака ў Віцебскай вобласці с. 502
Мнюта -- возера ў Глыбоцкім р-не с. 502
Моара Хары Альбертавіч с. 502
“Мобіл карпарэйшэн” с. 503
мова пісьменніка с. 503
мова праграмавання с. 504
мова-пасрэдніца с. 506
Могілеў Міхаіл Веньямінавіч с. 510
“Могилёвские губернские ведомости” с. 510
“Могилёвские епархиальные ведомости” с. 510
“Могилёвский вестник” с. 510
“Могилёвский голос” -- газета радыкальна-либеральнага кірунку с. 510
“Могилёвский голос” -- грамадска-палітычная і літаратурная газета с. 510
мода -- непрацяглае панаванне пэўнага густу ў якой-небудзь сферы жыцця с. 511
мода -- у тэорыі імавернасцей, у фізіцы с. 511
Модзін Мікалай Канстанцінавіч с. 511
Модслі Альфрэд Персіваль с. 511
модулі пругкасці с. 511
модуль -- у архітэктуры с. 511
модуль -- у матэматыцы с. 511
модуль -- у тэхніцы с. 511
модуль гібкай вытворчасці с. 511
модус вівендзі с. 511
модус праседэндзі с. 511
Модэль Вальтэр с. 512
Модэна Густава с. 512
Моін Марк Міхайлавіч с. 513
Моісі Аляксандр с. 513
Мойзых Яўген Антонавіч с. 513
Мокрае -- вёска ў Быхаўскім р-не с. 513
Мокрае -- вёска ў Пружанскім р-не с. 513
мокрае спальванне с. 513
Моладаў Анатоль Васілевіч с. 514
Моладаўская капліца с. 514
Моладаўскі звон с. 514
Моладаўскі палац с. 514
Молакаў Васіль Сяргеевіч с. 514
молат -- машына ўдарнага дзеяння с. 514
молат -- спартыўны снарад с. 514
молатагаловыя акулы с. 514
Молатаў Вячаслаў Міхайлавіч с. 515
“Молодой партизан” с. 515
Мольтке Гельмут (Малодшы) с. 515
Мольтке Гельмут (Старэйшы) с. 516
момант -- у філасофіі с. 516
момант -- у тэорыі імавернасцей с. 516
момант імпульсу с. 516
момант інерцыі с. 516
монагенетычныя смактуны с. 517
монакарпічныя расліны с. 517
монамалекулярны слой с. 517
монамалекулярныя рэакцыі с. 517
монануклеатыды с. 517
монануклеёз інфекцыйны с. 517
монахраматычнае святло с. 518
Моніш Антоніу Каэтану с. 519
Монтвіла Вітаўтас с. 520
Монтэ-Карла метад с. 520
Мопла паўстанне 1921 с. 520
мора -- частка акіяна с. 520
мора -- адзінка часу с. 520
мора -- атрад пяхоты ў старажытнай Спарце с. 520
Мораўчык Дзьюла с. 520
Морач -- рака ў Мінскай вобласці с. 520
Морач -- вёска ў Клецкім р-не с. 521
морг -- памяшканне для захоўвання трупаў с. 521
морг -- даўняя мера зямельнай плошчы с. 521
Морзе Сэмюэл Фінлі с. 521
Моркаўка Аркадзь Андрэевіч с. 522
морф(а)... -- тое, што і марф(а)... с. 522
морфа -- група фенатыпаў унутры відаў с. 522
Морфава Хрысціна с. 522
морфаметрычныя карты с. 522
морфаскульптура с. 522
морфаструктура с. 523
Морхат Іосіф Вацлававіч с. 523
Морштын Збігнеў с. 523
Морыц Юна Пятроўна с. 524
Морыц Саксонскі с. 524
Мосар -- вёска ў Глыбоцкім р-не с. 524
Мосар -- вёска ва Ушацкім р-не с. 524
Мосарскі касцёл Ганны с. 524
Мосарскі пагорак (камоід) с. 524
Мосін Сяргей Іванавіч с. 524
мост -- збудаванне, якое пракладвае шлях над перашкодай с. 524
мост -- элемент ходавай часткі колавых машын с. 526
мост вымяральны с. 526
Моталь -- вёска ў Іванаўскім р-не с. 527
Моталь -- група археалагічных помнікаў у Іванаўскім р-не с. 527
Мотальскае возера с. 527
Мотальскае камсамольска-маладзёжнае падполле с. 527
Мотальскі музей народнай творчасці с. 528
мотальскі строй с. 528
мотальскія кажухі с. 528
мотальскія ручнікі с. 528
мотастралковыя войскі с. 529
Мотуз Уладзімір Іванавіч с. 529
Мотэльсан Бенжамін с. 529
моўныя кантакты с. 529
Моўчадзь -- рака ў Баранавіцкім р-не с. 530
Моўчадзь -- вёска ў Баранавіцкім р-не с. 530
Моўчан Міхаіл Аляксеевіч с. 530
Мохавае возера с. 531
Мохай-Надзь Ласла с. 531
Мохарт Вячаслаў Андрэевіч с. 531
Мохаў Дзмітрый Максімавіч с. 531
Мохацкая бітва 1526 с. 531
Мохацкая бітва 1687 с. 531
Моцарт Вольфганг Амадэй с. 532
моцнае ўзаемадзеянне с. 532
моцныя пшаніцы с. 532
мочавыдзяленне с. 532
мочавыдзяляльнай сістэмы хваробы с. 533
мочакамянёвая хвароба с. 533
мочапалавая сістэма с. 533
Мошна -- рака ў Лёзненскім р-не с. 533
Мошна -- возера ў Віцебскім р-не с. 533
Мошна -- возера ў Шумілінскім р-не с. 533
Мошна -- біялагічны заказнік у Віцебскім р-не с. 534
Мошна Йіндржых с. 534
Моэм Уільям Сомерсет с. 534
МПЛА - партыя працы с. 534
Мравінскі Яўген Аляксандравіч с. 534
Мранговіус Вільям Юльевіч с. 534
Мрожак Славамір с. 534
Мрочак Жорж Адамавіч с. 535
Мсцёрская мініяцюра с. 535
Мсцібаўскі касцёл Іаана Хрысціцеля с. 535
Мсціжскае евангелле с. 536
Мсціслава абарона 1654 с. 536
Мсціслава абарона 1659 с. 536
Мсціславец Пётр Цімафеевіч с. 536
Мсціслаў Давыдавіч с. 537
Мсціслаў Ізяславіч с. 537
Мсціслаў Раманавіч с. 537
Мсціслаў Святаполчыч с. 537
Мсціслаў Уладзіміравіч (Вялікі) с. 537
Мсціслаў Уладзіміравіч (Храбры) с. 537
Мсціслаў Усеваладавіч с. 537
Мсціслаўскае ваяводства с. 538
Мсціслаўскае княства с. 538
Мсціслаўскае радовішча фасфарытаў с. 538
мсціслаўскае шкло с. 538
Мсціслаўская бітва 1386 с. 539
мсціслаўская кафля с. 539
мсціслаўская кераміка с. 539
Мсціслаўская правінцыя с. 539
Мсціслаўская суконная мануфактура с. 539
Мсціслаўская талесная мануфактура с. 539
Мсціслаўская царква Аляксандра Неўскага с. 539
Мсціслаўскі гісторыка-археалагічны музей с. 539
Мсціслаўскі езуіцкі калегіум с. 540
Мсціслаўскі замак с. 540
Мсціслаўскі касцёл і кляштар кармелітаў с. 540
Мсціслаўскі павет с. 540
Мсціслаўскі Пустынскі Успенскі манастыр с. 540
Мсціслаўскі раён с. 541
Мсціслаўскі Тупічэўскі манастыр с. 541
Мсціслаўскі царкоўна-археалагічны музей с. 541
Муаўр Абрахам дэ с. 542
Муаўра формула с. 542
Мубарак Мухамед с. 542
Мугурэвіч Эвалд Станіславовіч с. 5
Муданійскае перамір’е с. 5
Муданьцзян -- рака на ПнУ Кітая с. 5
Муданьцзян -- горад на ПнУ Кітая с. 5
мудрагельства с. 6
Мудрогін Уладзімір Мікалаевіч с. 6
Мудроскае перамір’е 1918 с. 6
мужчынская рыфма с. 6
Мужылоўскі Андрэй с. 6
“Мужыцкая праўда” с. 6
музеі археалагічныя с. 7
музеі архітэктурныя с. 7
музеі гістарычныя с. 7
музеі і выставачныя залы с. 7
музеі краязнаўчыя с. 7
музеі літаратурныя с. 7
музеі мастацкія с. 8
музеі музычныя с. 9
музеі прыроды с. 9
музеі тэатральныя с. 9
музеі этнаграфічныя с. 10
музей баявой садружнасці беларускіх, рускіх, латышскіх і літоўскіх партызан с. 11
музей беларускага народнага мастацтва с. 11
музей беларускага Палесся с. 11
музей бітвы за Дняпро с. 11
музей ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь с. 11
музей воінаў-інтэрнацыяналістаў с. 11
музей выяўленчых мастацтваў с. 11
музей гісторыі беларускай літаратуры с. 12
музей гісторыі войск беларускай ваеннай акругі с. 12
музей гісторыі горада Светлагорска с. 12
музей гісторыі і культуры горада Наваполацка с. 12
музей гісторыі і культуры горада Оршы с. 12
музей гісторыі Магілёва с. 12
музей гісторыі медыцыны с. 12
музей народнага мастацтва с. 12
музей партызанскай славы с. 12
музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь с. 13
музей савецка-польскай баявой садружнасці с. 13
музей старажытнабеларускай культуры с. 13
музей сучаснага выяўленчага мастацтва с. 13
музей Усходу с. 13
музей этнаграфіі с. 13
музеязнаўства с. 13
Музіка Францішак с. 14
Музіль Мікалай Ігнатавіч с. 14
Музіль Роберт с. 14
Музкол Хрыбет с. 14
музыказнаўства с. 15
“Музыкальная акадэмія” с. 16
“Музыкальная жизнь” с. 16
музычна-этнаграфічная камісія с. 16
музычная адукацыя с. 16
музычная камедыя с. 17
музычная форма с. 17
музычны момант с. 17
музычны фільм с. 17
музычных інструментаў вытворчасць с. 18
музычныя вучылішчы с. 18
музычныя інструменты с. 18
музычныя таварыствы с. 19
музычныя школы с. 19
Музычын Сцяпан Іванавіч с. 19
мукамольна-крупяная прамысловасць с. 20
мукамольны млын с. 20
Муканаў Сабіт Муканавіч с. 20
Муканы паўстанне с. 20
Мукаржаўскі Ян с. 20
Мукасей Анатоль Міхайлавіч с. 21
Мукдэнская бітва 1905 с. 21
Мукімі Мухамад Амін-хаджа с. 21
Муклевіч Рамуальд Адамавіч с. 21
Мукрані паўстанне 1871-72 с. 21
мул -- гібрыд каня і асла с. 21
Мулдагаліеў Джубан с. 21
Мулер Канстанцін Аляксандравіч с. 22
Мулёў Юрый Уладзіміравіч с. 22
Муліс Кэры Бэнкс с. 22
Мульнае возера с. 22
Мультан Мікалай Мікалаевіч с. 22
Мультатулі Эдуард Даўэс с. 23
мультывібратар с. 23
мультыплікатар -- прыстасаванне для ўзмацнення дзеяння механізмаў с. 23
мультыплікатар -- эканамічны каэфіцыент с. 23
мультыплікацыйнае кіно с. 23
мульчыраванне -- агратэхнічнае пакрыццё глебы ахоўным слоем с. 24
мульчыраванне -- меліярацыйна-будаўнічае пакрыццё глебы ахоўным слоем с. 24
Мульчэр Ганс с. 24
Мулявін Уладзімір Георгіевіч с. 24
Муляраўская аперацыя 1942 с. 24
Мулярчык Сцяпан Рыгоравіч с. 24
Мунгун-Тайга с. 25
Муні Пол Фрэдэрык Маер с. 25
Муніс Харэзмі с. 25
муніцыпалізацыя с. 25
муніцыпалітэт с. 25
Мунк Петэр Андрэас с. 26
Мункачы Міхай с. 26
Мунку-Сардык с. 26
Мунцян Міхаіл Іванавіч с. 26
Мур Станфард с. 27
Мурава -- геалагічнае агаленне на р. Бярэзіна с. 27
Мурава -- вёска с. 27
Мураваная Ашмянка с. 27
Мураванкаўская царква-крэпасць с. 27
Мураваны Вялікі камень с. 27
Муравейка Іван Андрэевіч с. 28
Муравенскае вадасховішча с. 28
муравінскае міжледавікоўе с. 28
Муравіцкі Лука Захаравіч с. 28
Мурадаў Шырын с. 28
Мурадэлі Вано Ільіч с. 28
Мурамцаў Генадзь Ільіч с. 28
Мурамцаў Ілья Аляксеевіч с. 29
Муранаў Леў Барысавіч с. 29
Муранская Надзея Мацвееўна с. 29
Муратава Кіра Георгіеўна с. 29
Мураталы Курэнкееў с. 29
Муратаў Ігар Лявонцьевіч с. 29
Муратаў Міхаіл Уладзіміравіч с. 29
Мураўёва Ірына Вадзімаўна с. 29
Мураўёў Валянцін Уладзіміравіч с. 30
Мураўёў Генадзь Мікалаевіч с. 30
Мураўёў Мікалай Мікалаевіч с. 30
Мураўёў Мікіта Міхайлавіч с. 30
Мураўёў Міхаіл Васільевіч с. 30
Мураўёў Міхаіл Мікалаевіч с. 30
Мураўёў-Амурскі Мікалай Мікалаевіч с. 31
Мураўёў-Апостал Мацвей Іванавіч с. 31
Мураўёў-Апостал Сяргей Іванавіч с. 31
Мураўская Галіна Уладзіміраўна с. 31
Мурах Валерый Іванавіч с. 31
Мурахвер Уладзімір Сямёнавіч с. 31
Мурацан Грыгор с. 31
Мурашка Аляксандр Аляксандравіч с. 32
Мурашка Анатоль Іванавіч с. 32
Мурашка Анцінея Рыгораўна с. 32
Мурашка Дзяніс с. 32
Мурашка Ларыса Фёдараўна с. 32
Мурашка Мікалай Іванавіч с. 32
Мурашка Міхаіл Рыгоравіч с. 32
Мурашка Рыгор Данілавіч с. 32
мурашкаедавыя с. 33
Мурашоў Віктар Мікалаевіч с. 33
мурашыная кіслата с. 34
мурашыны альдэгід с. 34
мурашыныя львы с. 34
Муран-Бу-Хаса с. 34
Мурзёнак Пётр Пятровіч с. 34
Мурманская вобласць с. 34
Муродаў Джурабек с. 34
Мурожніцкае возера с. 35
Мурсія -- вобласць, Іспанія с. 35
Мурсія -- горад, Іспанія с. 35
Мурыльё Барталаме Эстэбан с. 35
Мурын Аляксандр Рыгоравіч с. 36
Мурына Ларыса Аляксандраўна с. 36
Мусаліні Беніта Амількар Андрэа с. 36
Мусаргскі Мадэст Пятровіч с. 37
Мусатаў Аляксей Іванавіч с. 37
Мусіенка Святлана Піліпаўна с. 37
Мусін Ілья Аляксандравіч с. 37
Мусін-Пушкін Аляксей Іванавіч с. 38
Мусінскі Сяргей Сцяпанавіч с. 38
мускатны арэх с. 38
мускусная парода с. 38
мускусны бык с. 39
мускусны пацук с. 39
мускусныя залозы с. 39
Мусніцкі Нікодам с. 39
мусонны клімат с. 39
мусонныя лясы с. 39
Мусрэпаў Габід Махмудавіч с. 39
Мустафін Габідэн с. 39
Мусульманская ліга с. 39
мусульманства с. 40
Мусхелішвілі Мікалай Іванавіч с. 40
Мусцейкіс Леанід Іванавіч с. 40
Муталімаў Магамед Гамідавіч с. 40
мутацыйная зменлівасць с. 40
мутацыйная тэорыя с. 41
Муха -- сузор’е с. 41
Муха -- возера с. 41
Муха Альфонс с. 41
Муха Ўладзімір Сцяпанавіч с. 42
муха пакаёвая с. 42
Мухавец -- рака с. 42
Мухавец -- пасёлак с. 42
Мухавецкае радовішча пяскоў с. 42
Мухаедаўскі канал с. 42
мухалоўкавыя с. 42
Мухамадзіеў Фазлідзін с. 42
Мухамед Ахмед с. 43
Мухамед Рэза Пехлеві с. 43
Мухамеда Башара маўзалей с. 43
Мухаметаў Эсхат Мінібаевіч с. 43
Муха-Міхальскі с. 43
мухамор зялёны с. 43
Муханаў Павел Аляксандравіч с. 43
Мухарынская Лідзія Саулаўна с. 44
Мухатаў Велі с. 44
мухі сапраўдныя с. 44
Мухін Васіль Піліпавіч с. 44
Мухін Мікалай Дзмітрыевіч с. 45
Мухіна Вера Ігнатаўна с. 45
мухі-пчалавідкі с. 45
Мухлінскі Антон Восіпавіч с. 45
Мухтар Аскад с. 45
Мухтараў Гусейн с. 45
Мухтараў Хусейн Мухтаравіч с. 46
Муці Рыкарда с. 46
Муцый Сцэвала Гай с. 46
Муцыо Клаўдзія с. 46
мучністарасяныя грыбы с. 46
мучністая раса с. 46
мучны чарвяк с. 47
Мушкацкае возера с. 47
Мушкетаў Іван Васілевіч с. 47
Мушынскі Міхась с. 48
“Мы і время” с. 48
мыйнае дзеянне с. 48
мыйныя сродкі с. 49
Мыленскае возера с. 49
мыльнае дрэва с. 49
Мыльнікаў Андрэй Андрэевіч с. 49
мыльны корань с. 50
Мырзабаеў Артык с. 50
Мырквічка Іван с. 50
Мысаўской Міхаіл Паўлавіч с. 50
Мыслівец Валянцін Цімафеевіч с. 50
Мыслівечак Іозеф с. 51
Мысліўскі Веслаў с. 51
“Мысліцелі і асветнікі Беларусі” с. 51
Мысльбек Іозеф Вацлаў с. 51
мытнае права с. 52
мытная блакада с. 52
мытная палітыка с. 52
мытная свабодная зона с. 52
Мытны Кодэкс Рэспублікі Беларусь с. 52
мытныя кнігі с. 52
мытныя тарыфы с. 52
Мышанка -- рака с. 53
Мышанка -- вёска с. 53
мышападобныя с. 53
мышачнае скарачэнне с. 53
Мышкін Мікалай Канстанцінавіч с. 54
Мышкоў Канстанцін Раманавіч с. 54
Мышлаеўскі Аляксандр Захар’евіч с. 54
Мышскі езуіцкі калегіум с. 54
Мышскі замак с. 54
мыш’якарганічныя злучэнні с. 55
мыш’яковы калчадан с. 55
мыш’яковыя руды с. 55
мыш’яку злучэнні с. 55
мэблевая прамысловасць с. 55
Мэё Пітэр Джон с. 57
Мэйджар Джон с. 57
Мэлары Томас с. 58
Мэн -- гістарычная вобласць, Францыя с. 58
Мэн -- штат ЗША с. 58
Мэрдак Айрыс с. 58
Мэры Бэрд Зямля с. 58
мэтазгоднасць с. 59
Мэхэн Альфрэд Таер с. 59
Мюлер Герман с. 59
Мюлер Іаганес Петэр с. 60
Мюлер Карл Алекс с. 60
Мюлер Паўль Герман с. 60
Мюлер Софус Ота с. 60
Мюнстэрская камуна с. 60
Мюнстерскі універсітэт с. 60
Мюнхгаўзен Карл Фрыдрых Іеранім с. 61
Мюнхенскае пагадненне 1938 с. 61
Мюнхенская пінакатэка с. 62
Мюнхенскі універсітэт с. 62
Мюнц Іаган Генрых с. 62
Мюнцэр Томас с. 62
Мюрат Іаахім с. 62
Мюрдаль Альва с. 63
Мюрдаль Гунар Карл с. 63
Мюсэ Альфрэд дэ с. 63
Мягкова Людміла Міхайлаўна с. 63
Мягкоў Андрэй Васілевіч с. 64
мядзведжае вуха с. 64
мядзвежае вушка с. 64
мядзвежая цыбуля с. 64
Мядзвежыя астравы с. 64
“Мядзвежыя пацехі” с. 64
Мядзвежыя пячоры с. 64
Мядзведзева Глафіра Антонаўна с. 64
Мядзведзева Надзея Міхайлаўна с. 64
Мядзведзеў Андрэй Рыгоравіч с. 64
Мядзведзеў Валерый Уладзіміравіч с. 64
Мядзведзеў Віталь Фёдаравіч с. 64
Мядзведзеў Віталь Фядосавіч с. 65
Мядзведзеў Генадзь Аляксеевіч с. 65
Мядзведзеў Іван Васільевіч с. 65
Мядзведзеў Рой Аляксандравіч с. 65
Мядзведзеў Рыгор Фёдаравіч с. 65
Мядзведзеўскі камавы пагорак с. 65
“Мядзведзь” с. 66
Мядзведзь Аляксандр Васільевіч с. 66
Мядзведзь Піліп Дзям’янавіч с. 66
мядзведзь пячорны с. 66
Мядзведзь-гара с. 66
Мядзведскі Рыгор Мікітавіч с. 66
Мядзведскі Яўген Нікандравіч с. 67
Мядзел -- возера с. 67
Мядзел -- горад с. 67
Мядзелец Алег Данілавіч с. 67
Мядзель Міхаіл Маркавіч с. 67
мядзельская кафля с. 67
Мядзельскі замак с. 68
Мядзельскі музей народнай славы с. 68
Мядзельскі раён с. 68
Мядзельскі Станіславаўскі касцёл кармелітаў с. 69
Мядзелка Паўліна Вікенцьеўна с. 69
Мяднянскае возера с. 69
мядовая раса с. 69
Мядынскі Яўген Мікалаевіч с. 69
Мяжа -- возера с. 69
мяжа аселасці с. 70
Мяжанскі валун с. 70
Мяжанскі раён с. 70
Мяжэвіч Уладзімір Навумавіч с. 70
Мязенская губа с. 70
Мякіннікава Марыя Вікенцьеўна с. 71
мяккаскурыя чарапахі с. 71
мяккацелыя чарапахі с. 71
мяккая пшаніца с. 71
мяккіх дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў прамысловасць с. 71
Мяла Іван Ільіч с. 71
Мяланын Уладзімір Дзмітрыевіч с. 71
Мяленцьеў Леў Аляксандравіч с. 72
Мялешка Васіль Іванавіч с. 72
Мялешка Іван Ілья с. 72
Мялешка Леў Восіпавіч с. 72
Мялешка Міхаіл Вінцэнтавіч с. 72
Мялёхін Георгій Паўлавіч с. 72
Мялкіх Сяргей Міхеевіч с. 72
Мяльгуй Міхаіл Аляксандравіч с. 72
Мянжынскі Вячаслаў Рудольфавіч с. 72
Мяніцкі Рычард Вікенцьевіч с. 73
Мяннік Эдуард с. 75
Мянцюранта Эра с. 75
Мяншуткін Мікалай Аляксандравіч с. 75
Мяньшоў Уладзімір Валянцінавіч с. 75
Мяржанаў Віктар Карпавіч с. 75
Мяржынскі Сяргей Канстанцінавіч с. 75
мярзлотны рэльеф с. 75
Мяркітэ Аляксандра с. 76
Мяркураў Сяргей Дзмітрыевіч с. 76
Мяркур’еў Васіль Васілевіч с. 76
Мярэжка Віктар Іванавіч с. 76
Мясаедаў Рыгор Рыгоравіч с. 76
мяса-касцявая мука с. 77
Мясін Леанід Фёдаравіч с. 77
Мясішчаў Уладзімір Міхайлавіч с. 77
Мяскоўскі Мікалай Якаўлевіч с. 77
мясная і малочная прамысловасць с. 78
мясная прамысловасць с. 78
Мясніковіч Міхаіл Уладзіміравіч с. 78
Мяснікоў Аляксандр Фёдаравіч с. 78
Мяснікоў Віктар Мікалаевіч с. 78
Мясной і малочнай прамысловасці беларускі навукова-даследчы і канструктарска-тэхналагічны інстытут с. 78
мясцоваанестэзійныя сродкі с. 80
мясцовае забруджванне с. 80
мясцовае кіраванне і самакіраванне с. 80
мясцовая прамысловасць с. 80
мясцовая проціпаветраная абарона с. 80
мясцовы бюджэт с. 80
мясцовы клімат с. 80
мясцовыя вятры с. 81
мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання с. 81
мясцовыя органы дзяржаўнай улады с. 81
мясцовыя Саветы дэпутатаў с. 81
Мясяціцкая царква Параскевы Пятніцы с. 81
Мятла Пётр Васілевіч с. 81
Мятліцкі Мікола с. 82
Мятлюк Ганна Антонаўна с. 82
Мятлюк Мікалай Фёдаравіч с. 82
Мятодзіеў Дзімітр Хрыстаў с. 82
Мяцеліца Дзмітрый Іванавіч с. 83
Мяцельскі Анатоль Уладзіміравіч с. 83
Мяцельскі Мікалай Мікалаевіч с. 83
Мяцельскі Мікалай Уладзіміравіч с. 83
Мячкоўская Ніна Барысаўна с. 83
Мячкоўскі Станіслаў Антонавіч с. 83
мяшаных лясоў зоны с. 84
мяшаныя ападкі с. 84
мяшаныя воблакі с. 84
Мяшко Ніна Канстанцінаўна с. 84
Мяшкоў Васіль Васілевіч с. 84
Мяшкоў Васіль Мікітавіч с. 84
Мяшкоў Уладзімір Валянцінавіч с. 84
Мяшчорская нізіна с. 85
Мяшчэрскі Іван Усеваладавіч с. 85
Мяшчэрскі Уладзімір Пятровіч с. 85
Мяшчэцкае возера с. 85
“На багамерзкую, на паганую лаціну...” с. 86
“На страже” с. 86
“На экранах” с. 86
Набароўскі Даніла с. 86
“Набат” -- газета выканкома 1918-1920 с. 87
“Набат” -- газета саюза “Чарнобыль” 1991-1996 с. 87
Набатэйская дзяржава с. 87
набліжанае вылічэнне с. 88
набліжанае дыферэнцаванне с. 88
набліжанае інтэграванне с. 88
набліжаная формула с. 88
набліжэнне і інтэрпаляцыя функцый с. 89
Набокаў Уладзімір Уладзіміравіч с. 89
набор -- сукупнасць прадметаў; аздабленне на вупражы; масавае найманне; прызыў у войска с. 89
набор -- друкарскі працэс с. 89
набор -- частка корпуса судна с. 89
наборна-друкавальная машына с. 89
наборна-праграмавальны апарат с. 89
наборная машына с. 90
наборныя працэсы с. 90
Набярэжныя Чаўны с. 90
Навабеліцкая запалкавая фабрыка с. 90
Навабеліцкая лесапільная фабрыка с. 90
Навабеліцкі лесапільна-бандарны завод с. 90
Навабеліцкі спіртаачышчальны завод с. 90
Наваград-Валынскі с. 91
Навагрудскае ваяводства с. 92
Навагрудскае княства с. 92
Навагрудскае ўзвышша с. 92
Навагрудская Барысаглебская царква с. 92
Навагрудская беларуская гімназія с. 93
Навагрудская Замкавая царква с. 93
навагрудская кафля с. 93
Навагрудская ратуша с. 93
Навагрудскі гандлёва-эканамічны каледж с. 94
Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей с. 94
Навагрудскі “Дом баярына” с. 94
Навагрудскі езуіцкі калегіум с. 94
Навагрудскі завод газавай апаратуры с. 94
Навагрудскі касцёл і кляштар францысканцаў с. 94
Навагрудскі “кацёл” с. 94
Навагрудскі кляштар дамініканак с. 94
Навагрудскі Міхайлаўскі касцёл і кляштар дамініканцаў с. 95
Навагрудскі павет с. 95
Навагрудскі парк с. 96
Навагрудскі раён с. 96
Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум с. 97
навагрудскі строй с. 97
Навагрудскі фарны касцёл с. 97
Навагрудскі школьны тэатр с. 97
Навагрудскія гандлёвыя рады с. 98
навагрудскія замкі с. 98
Навадворскі Успенскі манастыр с. 98
Наважылаў Валянцін Валянцінавіч с. 99
Наваі -- узбекскі паэт с. 99
Наваі -- горад у Бухарскай вобласці с. 99
навакольнае асяроддзе с. 99
Навакуйбышаўск с. 99
навалачныя смолы с. 99
Навамышскі Праабражэнскі касцёл с. 100
Навамышскі раён с. 100
Наваполацкае вытворчае аб’яднанне “Нафтан” с. 100
Наваполацкае вытворчае аб’яднанне “Палімір” с. 100
Наваполацкі завод бялкова-вітамінных канцэнтратаў с. 101
Наваполацкі завод “Вымяральнік” с. 101
Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод с. 101
Наваполацкі політэхнічны тэхнікум с. 101
Навапольскі сельскагаспадарчы тэхнікум с. 101
Навара -- сярэдневяковае каралеўства с. 101
Навара -- аўтаномная вобласць, Іспанія с. 101
Наварынская бітва 1827 с. 101
Навасад Пётр Аляксандравіч с. 101
Навасвержанская Успенская царква с. 101
Навасвержанскі Петрапаўлаўскі касцёл с. 102
Наваселле -- вёска ў Мінскім р-не с. 102
Наваселле -- вёска ў Валожынскім р-не с. 102
Навасёлкаўскае радовішча жалезных руд с. 102
Навасёлкі -- вёска ў Ашмянскім р-не с. 102
Навасёлкі -- вёска ў Барысаўскім р-не с. 102
Навасёлкі -- вёска ў Бялыніцкім р-не с. 102
Навасёлкі -- вёска ў Віцебскім р-не с. 102
Навасёлкі -- вёска ў Камянецкім р-не с. 102
Навасёлкі -- вёска ў Кобрынскім р-не с. 102
Навасёлкі -- вёска ў Ляхавіцкім р-не с. 102
Навасёлкі -- вёска ў Пастаўскім р-не с. 102
Навасёлкі -- вёска ў Петрыкаўскім р-не с. 102
Навасёлкі -- вёска ў Пухавіцкім р-не с. 102
Навахацкая Лідзія Сцяпанаўна с. 103
Навахрост Аляксандр Рыгоравіч с. 103
Навашын Сяргей Гаўрылавіч с. 103
навейшая гісторыя с. 103
навелістычныя казкі с. 103
Наветраныя астравы с. 104
навігацыйнае абсталяванне с. 104
навігацыйная сістэма с. 104
навігацыйны комплекс с. 104
навігацыйныя акты с. 104
навігацыйныя прылады с. 104
навігацыя касмічная с. 105
навігацыя паветраная с. 105
Навікоў Мікалай Іванавіч с. 105
Навінскі Мсціслаў Аляксандравіч с. 105
“Навіны Акадэміі навук Беларусі” с. 106
Навіцкі Аляксей Мікалаевіч с. 106
Навіцкі Мікола с. 106
Навіцкі Міхаіл Фёдаравіч с. 106
Навіцкі Станіслаў Мамертавіч с. 106
Навіцкі Уладзімір Іосіфавіч с. 106
Навіцкі Яўген Гаўрылавіч с. 106
Навічэнка Леанід Мікалаевіч с. 106
Навотка Марцэлій с. 106
Навраціль Іозеф с. 107
“Навука і тэхніка” с. 107
навуказнаўства с. 108
навукова-вытворчае аб’яднанне с. 108
навуковае прадбачанне с. 108
Навуковай інфармацыі па гуманітарных навуках аддзел Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі с. 108
навукова-папулярнае кіно с. 108
навукова-папулярная літаратура с. 108
Навукова-тэрміналагічная камісія с. 109
навукова-тэхнічная рэвалюцыя с. 109
навукова-тэхнічны патэнцыял с. 109
навукова-тэхнічны прагрэс с. 109
навукова-фантастычны фільм с. 109
навуковая арганізацыя працы с. 110
Навуковы камітэт па праблемах навакольнага асяроддзя с. 110
навуковы стыль с. 110
навуковыя таварыствы с. 110
Навумава Галіна Васілеўна с. 111
Навумава Софія Фадзееўна с. 111
Навумавец Антон Рыгоравіч с. 111
Навумаў Аляксей Аляксандравіч с. 111
Навумаў Валянцін Сцяпанавіч с. 111
Навумаў Мікалай Сцяпанавіч с. 111
Навумаў Уладзімір Навумавіч с. 111
Навуменка Іван Якаўлевіч с. 111
Навуменка Уладзімір Якаўлевіч с. 112
Навуменка Якаў Паўлавіч с. 112
Навумовіч Міхась с. 112
Навумовіч Сямён Сцяпанавіч с. 112
Навумовіч Уладзімір Аляксандравіч с. 112
Навумчык Віктар Мікалаевіч с. 112
Навумчык Мікалай Кузьміч с. 112
Навухаданосар ІІ с. 112
Нагайская Арда с. 114
Нагаока Хантара с. 114
Нагібараў Вілен Раманавіч с. 115
Нагібін Юрый Маркавіч с. 115
нагляд банкаўскі с. 115
Нагнібеда МІкола с. 116
Нагорна-Карабахская аўтаномная вобласць с. 116
Нагорны Рыгор Фёдаравіч с. 116
Нагорны Карабах с. 116
Нагорскі Ігар Станіслававіч с. 117
награвальная печ с. 117
награвальныя прылады с. 117
Нагродскі Зыгмунт Вікенцьевіч с. 117
Нагумовіч Леў Казіміравіч с. 118
Надазерскае возера с. 118
Надашкевіч Ігар Іосіфавіч с. 118
надвор’я карты с. 118
Наджмі Каві Гібятавіч с. 118
Наджмі Назар Назмутдзінавіч с. 118
Наджыбула Мухамед с. 119
Надзвінскае радовішча нафты с. 119
надзвычайнае заканадаўства с. 119
надзвычайнае становішча с. 119
“Надзвычайнай аховы становішча” с. 119
Надзвычайная дзяржаўная камісія с. 119
Надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй, спекуляцыяй і службовымі злачынствамі Беларускай ССР с. 119
Надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці с. 119
надзвычайная сітуацыя с. 119
надзвычайны бюджэт с. 120
надзвычайныя падаткі с. 120
Надзеждзін Мікалай Іванавіч с. 120
Надзеждзіна Надзея Сяргееўна с. 120
надзейнасці тэорыя с. 120
надзельнае землеўладанне с. 121
Надзёжны Дзмітрый Мікалаевіч с. 122
Надзір-шах Мухамед Афшар с. 122
наднырачная залоза с. 123
Надсан Георгій Адамавіч с. 123
Надсан Сямён Якаўлевіч с. 123
надсемядольнае калена с. 123
Надсон Аляксандр с. 123
Надтачэеў Георгій Мяфодзьевіч с. 123
“нажніцы цэн” с. 124
назалізацыя гукаў с. 124
Назарава Таццяна Аляксандраўна с. 125
Назаранка Алег Мікалаевіч с. 125
Назаранка Мікалай Пятровіч с. 125
Назаранка Пётр Мікалаевіч с. 125
Назаранка Юрый Іванавіч с. 125
Назараў Рыгор Іванавіч с. 125
Назараў Сяргей Іванавіч с. 126
Назарбаеў Нурсултан Абішавіч с. 126
Назарчук Мікалай Аляксандравіч с. 126
Наздрын-Платніцкі Міхаіл Іванавіч с. 126
назематоз пчол с. 126
Назімава Ірына Васільеўна с. 127
Назімаў Уладзімір Іванавіч с. 127
Назіна Іна Дзмітрыеўна с. 127
назіральнік дыпламатычны с. 127
назіральны пункт с. 127
назіральныя камісіі с. 127
Назым Хікмет Ран с. 128
наіўнае мастацтва с. 128
найбольшага спрыяння рэжым с. 128
найбольшы агульны дзельнік с. 128
Найвышэйшая Літоўская рада с. 129
Найвышэйшая нацыянальная рада с. 129
Найвышэйшая рада Беларускай Народнай Рэспублікі с. 129
Найда-Бялёўскі канал с. 129
Найдзёнаў Мікалай Васілевіч с. 129
Найдзёнаў Сяргей Аляксандравіч с. 129
Наймарк Лайзер Бенцыянавіч с. 129
найменшага дзеяння прынцып с. 130
найменшы агульны кратны с. 130
найменшых квадратаў метад с. 130
накіпныя лішайнікі с. 131
накладання прынцып с. 131
накладныя выдаткі с. 131
Накцыяновіч Якуб с. 131
Налбандзян Дзмітрый Аркадзевіч с. 131
Налбандзян Мікаэл Лазаравіч с. 131
налібоцкае міжледавікоўе с. 132
Налібоцкая шкляная мануфактура с. 132
Налібоцкі металургічны камбінат с. 133
налібоцкія баі 1942, 1943 с. 133
Налівайка Аляксандр Міхайлавіч с. 133
Налівайка Людміла Дзмітрыеўна с. 133
Налівайка Севярын с. 133
Налівайкі паўстанне 1594-96 с. 133
Наліўкін Дзмітрый Васілевіч с. 134
Налкоўская Зоф’я с. 134
Налобава Вера Леанідаўна с. 134
намагнічанасць с. 134
намагнічанасць астаткавая с. 135
намагнічвальная сіла с. 135
наменклатура тавараў с. 135
наменклатура хімічная с. 136
намінальная заработная плата с. 138
намінатыўны лад с. 138
Намсараеў Хоца Намсараевіч с. 138
Намыслоўскі Я.Л. с. 138
намыўныя раўніны с. 139
Нанешвілі Іосіф Эліёзавіч с. 139
Нанкінскі дагавор 1842 с. 140
Нансей (Рукю) жолаб с. 140
Нансен Фрыцьяф с. 140
Нансена катлавіна с. 140
Нансенаўская міжнародная арганізацыя па справах бежанцаў с. 140
Нанцкі эдыкт 1598 с. 141
Наньчанскае паўстанне 1927 с. 141
напалеонаўскія войны с. 142
Напраўнік Эдуард Францавіч с. 143
напружанасць магнітнага поля с. 143
напружанасць электрычнага поля с. 144
напружанне механічнае с. 144
напружанне электрычнае с. 144
напружання рэгулятар с. 144
Напрэенка Уладзімір Пятровіч с. 144
Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе с. 145
нарадавольцаў-афіцэраў гурткі с. 145
нараджальнасць с. 145
нараджэнне пары с. 145
Нарадом Сіянук с. 145
нарады прадстаўнікоў камуністычных і рабочых партый с. 145
наразная зброя с. 146
нарастанне і спаданне функцый с. 146
Нараўлянска-Шчакатаўская аперацыя 1943 с. 146
Нараўлянская аперацыя 1943 с. 146
Нараўлянская кандытарская фабрыка “Чырвоны мазыранін” с. 146
Нараўлянскі раён с. 146
Нараўлянскі сядзібна-паркавы ансамбль с. 147
нараўлянскае зледзяненне с. 147
Нараўска-Ясельдзінская раўніна с. 147
Нараўчатаў Сяргей Сяргеевіч с. 148
Нарач -- вёска ў Вілейскім р-не с. 148
Нарач -- вёска ў Мядзельскім р-не с. 148
Нарач -- курортны пасёлак с. 149
Нарачана-Вілейская нізіна с. 149
нарачанска-дзісенскія дываны с. 149
Нарачанская аперацыя 1916 с. 149
Нарачанская група азёр с. 150
Нарачанскі Андрэеўскі касцёл с. 150
нарачанскіх рыбакоў выступленне 1935 с. 151
Нарачніцкі Аляксей Лявонцьевіч с. 151
Нарбут Георгій Іванавіч с. 151
Нарбут Казімір с. 152
Нарбут Людвік Тэадоравіч с. 152
Нарбут Уладзімір Іванавіч с. 152
Нарва -- горад у Эстоніі с. 152
Нарвежскае мора с. 158
Нарвежскае цячэнне с. 158
Нарвежская аперацыя 1940 с. 158
нарвежская мова с. 159
нарвенская культура с. 159
Нарвенскі саюзны дагавор 1704 с. 159
Нардкапскае цячэнне с. 160
Нардэншэльда архіпелаг с. 160
Наржымскі Уладзімір Аляксандравіч с. 160
наркатычныя расліны с. 160
наркатычныя сродкі с. 160
Наркевіч Аркадзь Іосіфавіч с. 161
Наркевіч Іван Іванавіч с. 161
Наркевіч-Ёдка Якуб Атонавіч с. 161
нармальнае паскарэнне с. 161
нармальнае размеркаванне с. 161
нармальнае сячэнне с. 162
нармальная плоскасць с. 162
нармальная школа с. 162
нармальны элемент с. 162
нармальныя ваганні с. 162
нармальныя ўмовы с. 162
нармальныя хвалі с. 162
нармандскае заваяванне Англіі 1066 с. 162
Нармандскае ўзвышша с. 162
Нармандская дэсантная аперацыя 1944 с. 162
Нармандскія астравы с. 163
Нармандыя -- другая назва паўвострава Катантэн с. 163
Нармандыя -- гістарычная вобласць Францыі с. 163
“Нармандыя-Нёман” с. 163
нарманская тэорыя с. 163
нарматыўная граматыка с. 164
нарматыўны акт с. 164
нарміраванне працы с. 164
народазнаўства с. 164
народанасельніцтва с. 164
Народна-вызваленчая армія Кітая с. 165
народна-вызваленчая вайна ў Кітаі 1946-49 с. 165
народна-вызваленчая вайна ў Югаславіі 1941-45 с. 165
Народна-дэмакратычная партыя Афганістана с. 165
“Народнае адзінства” с. 165
народнае апалчэнне -- зборная назва народных апалчэнняў с. 165
народнае апалчэнне 1612 с. 165
народнае апалчэнне -- у вайну 1812 с. 165
народнае апалчэнне -- у Вялікую Айчынную вайну с. 166
народнае вершаскладанне с. 166
“Народнае вызваленне” с. 166
народнае дойлідства с. 166
народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва с. 168
народнае паўстанне ў Румыніі 1989 с. 169
“Народнае права” с. 169
“Народнае слова” с. 169
народнае ўзброенае паўстанне ў Румыніі 1944 с. 169
народна-сцэнічны танец с. 170
Народная арганізацыя Паўднёва-Заходняй Афрыкі с. 170
“Народная асвета” -- выдавецтва с. 170
“Народная асвета” -- часопіс с. 170
“”Народная воля” -- тайная рэв. народніцкая арганізацыя с. 170
“Народная воля” -- газета с. 171
“Народная газета” с. 171
народная драма с. 171
Народная Дэмакратычная Рэспубліка Йемен с. 171
народная медыцына с. 171
народная метэаралогія с. 172
народная музыка с. 172
Народная палата с. 173
народная паэтычная творчасць с. 173
народная песня с. 176
Народная рада Беларускай Народнай Рэспублікі с. 176
Народная Рэспубліка Кампучыя с. 176
“Народная справа” с. 176
народная творчасць с. 176
“Народная трыбуна” с. 177
народная этымалогія с. 177
народны артыст Беларусі с. 178
народны артыст СССР с. 178
народны архітэктар СССР с. 178
народны засядацель с. 178
“Народны звон” -- газета Беларускай сялянска-работніцкай грамады с. 178
“Народны звон” -- газета Цэнтарльнага саюза бел. культурных і гаспадарчых арганізацый с. 178
народны мастак Беларусі с. 179
народны настаўнік Беларусі с. 179
народны настаўнік СССР с. 179
народны паэт Беларусі с. 179
народны пісьменнік Беларусі с. 179
Народны рух за вызваленне Анголы с. 179
Народны сакратарыят Беларусі с. 179
Народны сход Заходняй Беларусі с. 179
народны ўрач Беларусі с. 181
народны ўрач СССР с. 181
народныя вучылішчы с. 182
народныя інструментальныя ансамблі с. 182
народныя камісарыяты БССР с. 182
народныя кансерваторыі с. 183
народныя мастацкія промыслы с. 183
народныя музыканты с. 184
народныя самадзейныя калектывы с. 185
Народныя сацыялісты с. 185
народныя спевакі с. 185
народныя строі с. 186
народныя студыі і клубы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва с. 186
народныя тэатры с. 186
народныя універсітэты с. 187
народныя хары, ансамблі, аркестры с. 187
народныя чытанні с. 188
народы Амерыкі с. 189
народы Аўстраліі і Акіяніі с. 190
“народы мора” с. 192
Нароўля -- горад с. 192
Нартамберленд-Дарэм с. 192
Нартгемптаншыр с. 193
нарты -- эпічныя воіны-асілкі с. 193
нарты -- санкі для запрэжкі с. 193
Нарутовіч Габрыэль с. 193
Наруцкі Дзяніс Сільвестравіч с. 193
Нарушэвіч Адам Тадэвуш Станіслаў с. 193
Нарцыс -- міфалагічны юнак с. 194
нарцыс -- род раслін с. 194
Нарштэйн Юрый Барысавіч с. 194
Нарыльскі медна-нікелевы раён с. 194
Нарыманаў Нарыман Кербалай Наджафаглы с. 194
нарысоўная геаметрыя с. 195
нарышкінскае барока с. 196
Нарэжны Васіль Трафімавіч с. 196
Нарэйка Віргіліюс-Кястуціс с. 196
Наседкін Аляксей Аляксеевіч с. 197
населены пункт с. 197
насельніцтва карты с. 197
насенныя расліны с. 198
насенняводства с. 198
насенняводчая гаспадарка с. 198
насеннязнаўства с. 198
Насір Хасроў Абу Муін с. 199
Насірэдзін Тусі с. 199
наскальнае мастацтва с. 199
Наско Эміль Вікенцьевіч с. 199
наследавальнасць с. 199
Насовіцкі раён с. 200
Насовіч Іван Іванавіч с. 200
Насовічы -- старажытнае селішча с. 200
Насовічы -- вёска ў Добрушскім р-не с. 200
насоў -- верхняе сялянскае адзенне с. 200
насоў -- геалагічны тэрмін с. 200
Наспенскі лесапільна-дрэваапрацоўчы завод с. 200
Наспенскі цукровы завод с. 200
Наспенскі шклозавод с. 200
Насрэтдзінава Зайтуна Агзамаўна с. 200
“Настаўніцкая газета” с. 201
настаўніцкія інстытуты с. 201
настаўніцкія семінарыі с. 201
настольная выдавецкая сістэма с. 202
настольны тэніс с. 202
настратычныя мовы с. 202
Насырава Халіма с. 203
насычаны раствор с. 203
насычаныя злучэнні с. 203
Насэр Гамаль Абдэль с. 203
насякомаедныя расліны с. 204
Наталевіч Нічыпар Якаўлевіч с. 205
“натрыевая помпа” с. 206
натрыю гідраксід с. 206
натрыю злучэнні с. 206
натрыю пераксід с. 207
натуралізацыя -- у біялогіі, поўнае ўжыванне новага для біяцэнозу віду с. 207
натуралізацыя -- у праве, прыняццё ў грамадзянства чужаземца с. 207
натуралізм -- літаратурна-мастацкі накірунак с. 207
натуралізм -- філасоўскі метадалагічны прынцып с. 207
натуральнае права с. 207
натуральнае святло с. 208
натуральная гаспадарка с. 208
натуральная сістэма адзінак с. 208
натуральная школа с. 208
натуральны абмен с. 208
натуральны адбор с. 208
натуральны гукарад с. 208
натуральны лагарыфм с. 208
натуральны падатак с. 208
натуральны рад с. 209
натуральныя лады с. 209
натуральныя лікі с. 209
натурфіласофія с. 209
Наўгародскае паўстанне 1650 с. 210
Наўгародская вобласць с. 211
Наўгародская зямля с. 211
Наўгародская судная грамата с. 211
Наўгародская феадальная рэспубліка с. 211
наўгародская школа дойлідства с. 212
наўгародская школа іканапісу с. 212
Наўгародскі Сафійскі сабор с. 212
наўгародскія летапісы с. 213
Наўе Луі Мары Анры с. 213
Наўліцкае возера с. 213
Наўрацілава Марціна с. 213
Наўроцкі Алесь с. 213
Наўроцкі Васіль Карнеевіч с. 213
Наўчыцель Міхаіл Веньямінавіч с. 214
нафтавае масла с. 215
Нафтавай і газавай прамысловасці беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут с. 215
нафтаздабыўная прамысловасць с. 215
нафтаперапамповачная станцыя с. 216
нафтаперапрацоўка с. 216
нафтаперапрацоўчая прамысловасць с. 216
нафтахімічная прамысловасць с. 217
нафтэнавыя кіслоты с. 218
Нахабцаў Уладзімір Дзмітрыевіч с. 218
нахіленне магнітнае с. 218
Нахімаў Павел Сцяпанавіч с. 218
нахімаўскае вучылішча с. 218
Нахічэванская Аўтаномная Рэспубліка с. 219
Нацагдорж Дашдаржыйн с. 220
“Национальная экономическая газета” с. 220
Нацкая аперацыя 1942 с. 220
нацыянал-дэмакратызм с. 221
нацыяналізацыя с. 222
нацыянал-сацыялізм с. 223
Нацыянал-сацыялісцкая партыя с. 223
нацыянал-фашызм с. 223
Нацыянальна-вызваленчая вайна кітайскага народа супраць японскіх захопнікаў 1937-45 с. 223
нацыянальна-дзяржаўнае размежаванне савецкіх рэспублік Сярэдней Азіі с. 224
нацыянальна-дзяржаўнае ўладкаванне с. 224
Нацыянальна-дэмакратычная партыя с. 224
нацыянальнае багацце с. 225
нацыянальнае вызваленне с. 225
нацыянальнае і універсальнае с. 225
Нацыянальнае кіраўніцтва па аэранаўтыцы і даследванні касмічнай прасторы с. 225
нацыянальнае самавызначэнне с. 225
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі будынкі с. 226
Нацыянальнай бяспекі інстытут с. 226
Нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Расіі” с. 226
Нацыянальна-рэвалюцыйная вайна іспанскага народа 1936-39 с. 226
нацыянальная акруга с. 226
нацыянальная асамблея с. 226
Нацыянальная бібліятэка Беларусі с. 226
нацыянальная бяспека с. 226
Нацыянальная галерэя с. 226
Нацыянальная галерэя мастацтваў с. 226
нацыянальная гвардыя с. 227
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь с. 227
Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА с. 227
нацыянальная кампанія с. 227
Нацыянальная кніжная палата Беларусі с. 227
нацыянальная мастацкая школа с. 228
нацыянальная мова с. 228
Нацыянальная опера Латвіі с. 228
Нацыянальная опера “Эстонія” с. 228
нацыянальная палітыка с. 228
нацыянальная самасвядомасць с. 229
“Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь” с. 230
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага с. 230
Нацыянальны акадэмічны тэатр балета Рэспублікі Беларусь с. 230
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы с. 232
Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь с. 234
Нацыянальны алімпійскі камітэт с. 237
Нацыянальны арганізацыйны камітэт с. 237
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь с. 237
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь с. 237
Нацыянальны выставачны цэнтр “БелЭкспа” с. 238
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі с. 238
нацыянальны даход с. 238
Нацыянальны інстытут адукацыі с. 238
Нацыянальны камітэт вызвалення Югаславіі с. 238
Нацыянальны камітэт “Свабодная Германія” с. 238
нацыянальны кангрэс с. 238
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь с. 238
Нацыянальны мастацкі музей Украіны с. 239
Нацыянальны музей -- у Варшаве с. 240
Нацыянальны музей -- у Кракаве с. 240
Нацыянальны музей -- у Празе с. 240
Нацыянальны музей -- у Стакгольме с. 240
Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі с. 240
Нацыянальны музей сучаснага мастацтва с. 240
Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф.Скарыны с. 240
нацыянальны раён с. 240
нацыянальны рэжым с. 240
нацыянальны савет с. 241
нацыянальны сельсавет с. 241
нацыянальны склад (структура) насельніцтва с. 241
нацыянальны сход с. 241
Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь с. 241
Нацыянальны тэатр с. 241
Нацыянальны ўрад с. 241
нацыянальны фронт с. 241
Нацыянальны фронт вызвалення Паўднёвага В’етнама с. 241
нацыянальны характар с. 241
Нацыянальны цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе і настольным тэнісе Рэспублікі Беларусь с. 242
нацыянальныя інтарэсы с. 242
нацыянальныя маёмасці с. 242
нацыянальныя майстэрні с. 242
нацыянальныя паркі с. 242
нацыянальныя рахункі с. 243
Нач -- рака Нача с. 245
Нача -- рака ў Крупскім і Барысаўскім р-нах с. 245
Нача -- рака Нач у Ляхавіцкім, Ганцавіцкім і Клецкім р-нах с. 245
Нача -- рака Начка ў Полацкім р-не с. 245
Нача -- стаянка бронзавага веку каля в. Нача Воранаўскага р-на с. 245
Нача -- вёска ў Воранаўскім р-не с. 245
Нача -- вёска ў Крупскім р-не с. 245
Нача -- вёска ў Ляхавіцкім р-не с. 245
Нача -- вёска ў Полацкім р-не с. 245
начная слепата с. 245
“Наш край” -- часопіс с. 246
“Наш край” -- газета с. 246
“Наш современник” с. 246
“Наша будучыня” с. 247
“Наша воля” -- газета рэв.-дэмакр. кірунку ў Зах. Беларусі с. 247
“Наша воля” -- газета народнафронтаўскага кірунку с. 247
“Наша праўда” с. 248
“Наша справа” с. 249
нашатырны спірт с. 249
“Наше наследие” с. 249
наяда -- род кветкавых раслін с. 249
наяда -- лічынка насякомых с. 249
Нгуен Ван Тхіеў с. 250
Нгуен Ван Х’еў с. 250
неабарачальны працэс с. 250
неабарачальныя рэакцыі с. 250
неабіхевіярызм с. 250
неабмежаванасці эвалюцыі правіла с. 251
неабходнасць і выпадковасць с. 251
неабходная абарона с. 251
неабходная праца с. 251
неабходны прадукт с. 251
неабходны рабочы час с. 251
неабходныя і дастатковыя ўмовы с. 251
неагегельянства с. 251
неагенавая сістэма (перыяд) с. 252
неадкладная медыцынская дапамога с. 252
неаднародныя хвалі с. 252
неадольная сіла с. 253
неазначальнасцей суадносіны с. 253
неазначальная форма дзеяслова с. 253
неаімпрэсіянізм с. 253
неакаланіялізм с. 253
неакансерватызм с. 253
неакантыянства с. 254
неаканфуцыянства с. 254
неакласічная тэорыя эканамічнага росту с. 255
неакласічная эканамічная тэорыя с. 255
неалельныя гены с. 255
Неапалітанскае каралеўства с. 256
неапалітанская оперная школа с. 257
Неапаль -- горад у Італіі с. 257
Неапаль -- галоўны горад скіфскай дзяржавы с. 257
неараманскі стыль с. 257
неарацыяналізм с. 258
неарганічная хімія с. 258
неарганічныя злучэнні с. 259
неарганічныя палімеры с. 259
неарускі стыль с. 259
неарэалізм -- кірунак філасофіі с. 260
неарэалізм -- кірунак у італьянскіх літаратуры і мастацтве с. 260
неаславянафільства с. 260
неатрапічная біягеаграфічная вобласць с. 261
невыношванне цяжарнасці с. 264
невытворчая сфера с. 264
невытворчыя асноўныя фонды с. 264
невычарпальныя прыродныя рэсурсы с. 264
Невяльскога заліў с. 264
Невяльскога праліў с. 264
Невяльской Генадзь Іванавіч с. 264
Невяроўскі Дзмітрый Пятровіч с. 264
Негін Яўген Аркадзьевіч с. 265
неглюбскі строй с. 265
неглюбскія ручнікі с. 266
негроідная раса с. 267
Негруцы Кастаке с. 267
недакладная рыфма с. 267
недалучаныя краіны с. 267
недалучэння прынцып с. 267
недалучэння рух с. 267
неданошанае дзіця с. 267
недасканалыя грыбы с. 267
недатыкальнасць асобы с. 267
недатыкальнасць жылля с. 267
“недатыкальныя” с. 268
Недзьведзь Георгій Канстанцінавіч с. 268
Недзьведзь Міхаіл Канстанцінавіч с. 268
Нежура Юрый Васільевіч с. 269
Незабітоўскі Станіслаў с. 269
Незабытоўскі Аляксандр с. 269
незавершаная вытворчасць с. 269
Незалежнасці плошча с. 270
незалежнасць суддзяў с. 270
“Незалежная Беларусь” с. 270
“Незалежная думка” с. 270
Незалежная сацыял-дэмакратычная партыя Германіі с. 270
Незалежная сялянская партыя с. 270
Незалежны прафсаюз Беларусі с. 271
незаменныя амінакіслоты с. 271
незаменныя прыродныя рэсурсы с. 271
незаменныя тлустыя кіслоты с. 271
Незвал Віцезслаў с. 271
неінерцыяльная сістэма адліку с. 271
неінфекцыйныя хваробы раслін с. 271
Нейгаўз Генрых Густававіч с. 272
Нейгаўз Станіслаў Генрыхавіч с. 272
Нейджэл Стывен с. 272
Нейман Джон фон с. 272
Нейман Станіслаў Костка с. 272
нейрагумаральная рэгуляцыя с. 273
нейракамп’ютэр с. 273
нейралінгвістыка с. 273
нейрамінавая кіслата с. 273
нейратрансмітэры с. 274
нейрафізіялогія с. 274
нейраэндакрыналогія с. 274
нейронная сетка с. 275
нейронная тэорыя с. 275
Нейтра Рыхард Іозеф с. 275
нейтралізацыя -- мовазнаўчы тэрмін с. 275
нейтралізацыя -- хімічны тэрмін; працэс абясшкоджвання небяспечных адходаў с. 275
нейтральная лексіка с. 276
нейтронаграфія с. 276
нейтроннае выпрамяненне с. 276
нейтронная бомба с. 276
нейтронная зорка с. 276
нейтронная оптыка с. 276
нейтронная спектраскапія с. 276
нейтронная тэрапія с. 277
нейтронная фізіка с. 277
нейтронныя боепрыпасы с. 277
нейтрынная астраномія с. 277
нейтрынная астрафізіка с. 277
Некалач -- возера с. 278
Некалач -- старажытны горад с. 278
некарэктныя задачы с. 278
некрабактэрыёз с. 278
Некрашэвіч Іван Іосіфавіч с. 278
Некрашэвіч Ілья Рыгоравіч с. 279
Некрашэвіч Леанід Міхайлавіч с. 279
Некрашэвіч Сцяпан Міхайлавіч с. 279
некроз -- прыжыццёвая гібель клетак с. 279
некроз -- амярцвенне частак раслін с. 279
нектар -- напітак багоў с. 279
нектар -- сакрэт нектарнікаў кветкавых раслін с. 279
нелінейнае праграмаванне с. 280
нелінейная акустыка с. 280
нелінейная оптыка с. 280
нелінейная сістэма с. 281
нелінейная спектраскапія с. 281
Нелурскі слюданосны раён с. 281
Нельсан Гарацыо с. 281
Немаляева Святлана Уладзіміраўна с. 281
немаральная расліннасць с. 281
нематгельмінты с. 281
нематодныя хваробы раслін с. 282
немейскія гульні с. 282
неметалічныя карысныя выкапні с. 282
Неміровіч-Данчанка Уладзімір Іванавіч с. 283
Немцава Бажэна с. 284
Немцаў Паволжа Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка с. 284
Ненадавец Аляксей Міхайлавіч с. 285
ненападзення прынцып с. 285
ненасычаны раствор с. 285
ненасычаныя злучэнні с. 285
Ненецкая аўтаномная акруга с. 285
Ненцкі Марцэлій Вільгельмавіч с. 285
Непакайчыцкі Анатоль Рыгоравіч с. 285
Непакайчыцкі Артур Адамавіч с. 286
Непачаловіч Ала Іванаўна с. 287
Непачаловіч Іван Барысавіч с. 288
Непачаловіч Янка с. 288
“Непераможная армада” с. 288
неперарыўнасць с. 288
неперарыўнасць і перарыўнасць с. 288
неперарыўная функцыя с. 288
неперарыўная дроб с. 288
неперарыўны спектр с. 289
неплацежаздольнасць с. 289
непрадукцыйная праца с. 289
непрадукцыйныя затраты с. 289
непраходнасць кішэчніка с. 289
непрацаздольнасць с. 289
Нептун -- бог мора с. 289
Нептун -- планета Сонечнай сістэмы с. 289
неразбуральны кантроль с. 290
неразрыўнасці ўраўненне с. 290
нераўнаважны працэс с. 291
нераўнаважны стан с. 291
Нерваль Жэрар дэ с. 291
Нерві П’ер Луіджы с. 291
нервова-паралітычныя атрутныя рэчывы с. 291
нервовая клетка с. 291
нервовая рэгуляцыя с. 291
нервовая сістэма с. 291
нервовая тканка с. 292
нервовы імпульс с. 292
нервовыя хваробы с. 292
нержавейная сталь с. 292
Нернст Вальтэр с. 293
Нернста тэарэма с. 293
Нернста-Этынгсгаўзена эфект с. 293
Нерон Клаўдзій с. 293
Нерсес Шнаралі с. 293
Нерсесян Рачыя Нерсесавіч с. 293
Нерскае пласкагор’е с. 294
Нерчынскі дагавор 1689 с. 294
нерытавая вобласць с. 295
нерытавыя адклады с. 295
нерэіды -- марскія німфы, дачкі бога Нерэя с. 295
нерэіды -- сямейства многашчацінкавых чарвей с. 295
несапраўднадажджавіковыя с. 295
несапраўдная готыка с. 295
несапраўдная мучністая раса с. 296
Несвятайлаў Генадзь Аляксандравіч с. 296
нескрыжавальнасць с. 296
Неслухоўскі Іван Люцыянавіч с. 296
Несмяянаў Аляксандр Мікалаевіч с. 296
Нестар --міфалагічны цар Піласа с. 297
Нестар -- старажытнарускі пісьменнік і гісторык с. 297
Нестар Іскандэр с. 297
нестатутныя ўзаемаадносіны с. 297
несувымерныя велічыні с. 297
несупярэчлівасць с. 298
Несцерава пятля с. 298
Несцераў Іван Фірсавіч с. 298
Несцераў Міхаіл Васілевіч с. 298
Несцераў Пётр Мікалаевіч с. 298
Несцераў Рыгор Абрамавіч с. 298
Несцяровіч Мікалай Дзмітрыевіч с. 299
Несцяровіч Павел Уладзіміравіч с. 299
Несцяронак Маргарыта Сяргееўна с. 299
Несцярук Уладзімір Сцяпанавіч с. 299
Несцярук Юрый Міхайлавіч с. 299
Несцярэнка Аляксандр Андрэевіч с. 300
Несцярэнка Васіль Барысавіч с. 300
Несцярэнка Яўген Яўгенавіч с. 300
Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч с. 300
Несялоўскі Казімір с. 300
Несялоўскі Францішак с. 300
Несялоўскі Юзаф с. 301
Несянчук Анатоль Пятровіч с. 301
нета -- чыстая вага тавару с. 301
Нета -- дзяржаўны дзеяч Анголы с. 301
нетрадыцыйныя крыніцы энергіі с. 301
нетрыманне мачы с. 301
неўзнаўляльныя прыродныя рэсурсы с. 302
Неўмывакін Сяргей Барысавіч с. 302
неўмяшання прынцып с. 302
неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі НДІ с. 302
неўрапаталогія с. 302
Неўраў Мікалай Васілевіч с. 303
Неўская бітва 1240 с. 303
Неўскі Мікалай Арсенавіч с. 303
Неўшатэльскае возера с. 303
нефелінавы сіеніт с. 304
нефрыт -- мінерал с. 305
нефрыт -- запаленне нырак с. 305
Нехарошава Людміла Мікалаеўна с. 305
Нечкіна Міліца Васілеўна с. 305
Нечухрын Аляксандр Мікалаевіч с. 305
Нечыпурэнка Наталля Іванаўна с. 306
Нешатаеў Барыс Мікалаевіч с. 306
Нешчарда -- рака с. 306
Нешчарда -- возера с. 306
Нешчардаўскае ўзвышша с. 306
неэўклідавы геаметрыі с. 306
Нёіскі мірны дагавор 1919 с. 306
“Нёман” -- шклозавод с. 307
“Нёман” -- часопіс с. 307
нёманскае шкло с. 308
Нёманская аперацыя 1914 с. 308
нёманская культура с. 308
нёманская мезалітычная культура с. 309
Нёманская нізіна с. 309
нёманскія шклозаводы с. 309
Нётэр Амалі Эмі с. 309
Нібур Бартальд Георг с. 309
“Ніва” -- тыднёвік беларусаў у Польшчы с. 310
“Ніва” -- легкавы аўтамабіль с. 310
нівальны клімат с. 310
нівелірная сетка с. 310
Нігер --рэспубліка с. 311
Нігер -- асецінскі паэт с. 313
Нігматы Рашыт Нігматулавіч с. 316
нідулярыяльныя с. 316
Нідэрландскае каралеўства с. 317
нідэрландскае мастацтва с. 317
Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя с. 317
нідэрландская мова с. 318
нідэрландская школа с. 318
Нідэрландскія Антыльскія астравы с. 318
Нідэрланды -- дзяржава с. 319
Нідэрланды -- гістарычная сярэдневечная вобласць Еўропы с. 326
Ніжагародаў Віктар Міхайлавіч с. 326
Ніжагародская вобласць с. 326
Ніжнева Наталля Мікалаеўна с. 327
Ніжнедунайская раўніна с. 327
Ніжнекаліфарнійская даліна с. 327
ніжнепалавінналогаўскае радовішча пяскоў с. 327
Ніжнесілезская аперацыя 1945 с. 327
ніжні земскі суд с. 327
Ніжні Ноўгарад с. 327
Ніжнікава Тамара Мікалаеўна с. 328
Ніжняе Беразіно с. 329
Ніжнякамскае вадасховішча с. 329
ніжнярэйнскі буравугальны басейн с. 329
Ніжняя Брагінка с. 329
Ніжняя Крывіна с. 329
Ніжняя Саксонія с. 329
Ніжняя Тошчыца с. 329
Ніжняя Тунгуска с. 329
Ніжынская Браніслава Фамінічна с. 329
Ніжынскі Вацлаў Фаміч с. 329
Нізам аль-Мульк с. 330
Нізамі Ганджэві с. 330
Нізаўцова Людміла Арсеньеўна с. 330
нізіннае балота с. 330
нізкагорны рэльеф с. 330
нізкія тэмпературы с. 331
нізянскае камсамольска-маладзёжнае падполле с. 331
Нікабарскія астравы с. 331
Нікагасян Мікалай Багратавіч с. 331
Нікаладзе Мікалай Якаўлевіч с. 332
Нікаладзе Якаў Іванавіч с. 332
Нікалаева Аляксандра Васілеўна с. 332
Нікалаева Галіна Яўгенаўна с. 332
Нікалаева-Апіёк Тамара Іванаўна с. 333
Нікалаева Таццяна Пятроўна с. 333
Нікалаевіч Аляксей Мікалаевіч с. 333
Нікалаенка Яўген Макаравіч с. 333
Нікалаенкаў Аляксандр Іванавіч с. 333
Нікалаеў Аляксандр Аляксандравіч с. 333
Нікалаеў Андрыян Рыгоравіч с. 333
Нікалаеў Іван Стафанавіч с. 333
Нікалаеў Леанід Уладзіміравіч с. 334
Нікалаеў Мікалай Віктаравіч с. 334
Нікалаеў Міхаіл Яўменавіч с. 334
Нікалаеў Сяргей Піліпавіч с. 334
Нікалаеў Яўген Дзмітрыевіч с. 334
Нікалайчук Лідзія Уладзіміраўна с. 335
Нікан -- царкоўна-палітычны дзеяч Кіеўскай Русі с. 335
Нікан -- царкоўна-палітычны дзеяч Расіі с. 335
Ніканаў Леанід Мікалаевіч с. 335
Нікандрава Ганна Аляксееўна с. 336
Нікандраў Віталь Мікалаевіч с. 336
Нікановіч Мікола с. 336
Нікановіч-Сахарава Вольга Фёдараўна с. 336
Ніканчык Пётр Іванавіч с. 336
Ніканчыкава Дзіяна Іванаўна с. 336
Ніканчыкаў Аляксей Уладзіміравіч с. 336
нікапальскі марганцава-рудны басейн с. 336
Нікарагуа -- возера с. 337
Нікарагуа -- дзяржава с. 337
Нікарагуанская рэвалюцыя 1979 с. 339
нікацінавая кіслата с. 339
нікацінамідадэніндынуклеатыд с. 339
Нікеева Нона Сяргееўна с. 339
Нікейская імперыя с. 339
нікелевыя руды с. 340
нікелевыя сплавы с. 340
нікелю сульфат с. 340
Нікій -- старажытнагрэчаскі палкаводзец с. 340
Нікій -- старажытнагрэчаскі жывапісец с. 340
Нікітчанка Іван Мікалаевіч с. 340
Нікіфар ІІ Фока с. 341
Нікіфар ІІІ Ватаніят с. 341
Нікіфар Грыгара с. 341
Нікіфараў Аляксандр Сяргеевіч с. 341
Нікіфараў Аляксей Нічыпаравіч с. 341
Нікіфараў Вячаслаў Аляксандравіч с. 341
Нікіфараў Вячаслаў Кандратавіч с. 341
Нікіфараў Пётр Паўлавіч с. 342
Нікіфараўскі летапіс с. 342
Нікіфароўскі Мікалай Якаўлевіч с. 342
Нікіцевіч Васіль Міхайлавіч с. 342
Нікіценка Міхаіл Піліпавіч с. 342
Нікіценка Пётр Георгіевіч с. 342
Нікіцін Афанасій с. 342
Нікіцін Іван Мікітавіч с. 343
Нікіцін Іван Савіч с. 343
Нікіцін Леанід Аляксандравіч с. 343
Нікіцін Мікалай Мікалаевіч с. 343
Нікіцін Сяргей Канстанцінавіч с. 343
Нікіцін Фёдар Пракопавіч с. 343
Нікіцін Юрый Іосіфавіч с. 343
Нікіцін Яраслаў Георгіевіч с. 343
Нікіцкі батанічны сад с. 344
Нікольскі Аляксандр Васілевіч с. 344
Нікольскі Барыс Веньямінавіч с. 344
Нікольскі Барыс Пятровіч с. 344
Нікольскі Леанід Уладзіміравіч с. 344
Нікольскі Мікалай Міхайлавіч с. 345
Нікольскі Міхаіл Аляксандравіч с. 345
Нікольскі Міхаіл Васілевіч с. 345
Нікопальская бітва 1396 с. 345
Нікулін Леў Веньямінавіч с. 345
Нікулін Цімафей Георгіевіч с. 346
Нікулін Юрый Уладзіміравіч с. 346
Нікуліна-Касіцкая Любоў Паўлаўна с. 346
Нікулкін Якаў Пракопавіч с. 346
Нілін Павел Піліпавіч с. 347
Нільсан Біргіт с. 347
Нільсан-Эле Нільс с. 347
Нінся-Хуэйскі аўтаномны раён с. 349
ніобіевыя руды с. 349
Нірэнберг Маршал с. 349
“Нісан Мотар” с. 349
Нісімкавічы -- комплекс археал. помнікаў с. 349
Нісімкавічы -- вёска с. 350
Ніскі Георгій Рыгоравіч с. 350
Нісневіч Ізідар Герасімавіч с. 350
Нісневіч Сіма Герасімаўна с. 350
нітрагліцэрына с. 351
нітраты цэлюлозы с. 351
нітрацэментацыя с. 352
нітрозазлучэнні с. 352
нітрыфікуючыя бактэрыі с. 352
Нічкасаў Анатоль Іванавіч с. 354
Нічкоў Барыс Уладзіміравіч с. 354
Нічыпар Генрыета Валянцінаўна с. 354
Нічыпаровіч Уладзімір Іванавіч с. 354
Нічыпарэнка Павел Іванавіч с. 355
ніша экалагічная с. 355
Нішапурскія горы с. 355
Ніштацкі мірны дагавор 1721 с. 355
Ніягарскі вадаспад с. 356
Ніязаў Сапармурад Атаевіч с. 356
Нобелеўскі фонд с. 356
Нобелеўскія прэміі с. 356
Нобель Альфрэд с. 357
Нобіле Умберта с. 357
Новааляксандраўскі павет с. 357
Новаафонская пячора с. 357
Новабрытанскі жолаб с. 357
Нова-Вілейская настаўніцкая семінарыя с. 357
Новагандлёвы статут 1667 с. 357
Новагарадоцкі бой 1943 с. 357
Новагародскае княства с. 358
Новагебрыдскі жолаб с. 358
Новадзевяткавічы с. 358
Новадзявочы манастыр с. 358
Новае Жыццё -- вёска с. 358
“Новае жыццё” -- газета с. 358
Новае Сяло -- вёска ў Лёзненскім раёне с. 358
Новае Сяло -- вёска ў Талачынскім раёне с. 358
Новазеландская біягеаграфічная вобласць с. 359
Новаіерусалімскі манастыр с. 359
Новак Вітазслаў с. 359
Новак Уладзімір Лявонцьевіч с. 359
Новамаскоўск -- горад у Расіі с. 360
Новамаскоўск -- горад ва Украіне с. 360
Новамаскоўскі Троіцкі сабор с. 360
Новамескі Лаца с. 360
нованароджанае дзіця с. 360
Новапалескае вадасховішча с. 360
Новарасійская бухта с. 360
“Новарасійская Рэспубліка” с. 360
Новасандэцкае ваяводства с. 360
Новасібірская вобласць с. 361
Новасібірскія астравы с. 362
Новатны Антанін с. 362
новачаркаскі скарб с. 362
Новачаркаскія падзеі 1962 с. 362
Новачэбаксарск с. 362
Новаш Уладзімір Іванавіч с. 362
Новая Брытанія с. 363
“Новая варта” с. 363
новая венская школа с. 363
“Новая дарога” с. 363
Новая Зеландыя с. 364
новая і навейшая гісторыя с. 366
Новая Ірландыя с. 367
Новая Каледонія с. 367
новая (маладая) гістарычная школа с. 368
“новая хваля” с. 368
Новая Шатландыя с. 368
новая эканамічная палітыка с. 368
Новік Арцём Іванавіч с. 369
Новік Ірына Аляксандраўна с. 369
Новік Юрый Іосіфавіч с. 369
Новік Яўген Канстанцінавіч с. 369
Новікава Валянціна Іванаўна с. 369
Новікава Ганна Аляксандраўна с. 369
Новікава Ірына Васілеўна с. 369
Новікаў Аляксандр Лявонавіч с. 369
Новікаў Анатоль Рыгоравіч с. 369
Новікаў Георгій Іванавіч с. 369
Новікаў Дзмітрый Кузьміч с. 370
Новікаў Іван Аляксеевіч с. 370
Новікаў Іван Рыгоравіч с. 370
Новікаў Ігар Аляксандравіч с. 370
Новікаў Мікалай Уладзіміравіч с. 370
Новікаў Пётр Лявонцьевіч с. 370
Новікаў Пётр Сяргеевіч с. 370
Новікаў Сяргей Пятровіч с. 370
Новікаў Ціт Парфенавіч с. 371
Новікаў Яўген Васілевіч с. 371
Новікаў-Прыбой Аляксей Сілыч с. 371
Новік-Пяюн Сяргей Міхайлавіч с. 371
“Новое Варшавское утро” с. 371
Новы Болецк -- гарадзішчы жал. веку і ранняга сярэднявякоўя с. 372
Новы Болецк -- вёска с. 372
Новы Быхаў -- комплекс археал. помнікаў с. 372
Новы Быхаў -- вёска с. 372
Новы Двор -- вёска ў Валожынскім раёне с. 372
Новы Двор -- вёска ў Мінскім раёне с. 372
Новы Двор -- вёска ў Пінскім раёне с. 372
Новы Двор -- вёска ў Свіслацкім раёне с. 372
Новы Двор -- вёска ў Шчучынскім раёне с. 372
Новы Паўднёвы Уэльс с. 372
“Новы шлях” --часопіс Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі с. 373
“Новы шлях” -- часопіс, выдаваўся ў Рызе ў 1942-1944 гг с. 373
“Новый вестник” с. 373
“новыя асманы” с. 374
Новыя Валосавічы с. 374
Новыя Дзянісавічы с. 374
Новыя Доктаравічы с. 374
“Новыя кнігі” с. 374
Новыя Навасёлкі с. 374
Новыя Рачкавічы с. 375
Нойбер Фрыдэрыка с. 375
Нойбрандэнбург с. 375
Ноймайр Мельхіёр с. 375
нонканфармісты с. 376
нонфігуратыўнае мастацтва с. 376
Норвід Цыпрыян с. 377
Нордман Эдуард Баляслававіч с. 377
Нордэншэльд Нільс с. 377
норма -- межы, у якіх прадметы, з’явы і т.п. захоўваюць свае якасці, функцыі і т.п. с. 377
норма -- матыматычнае паняцце с. 377
норма промыслу с. 378
Норман Барыс Юсцінавіч с. 378
нормы маральныя с. 378
нормы сацыяльныя с. 378
Норфалк -- уладанне Аўстраліі на востраве Ціхага акіяна с. 379
Норфалк -- горад у ЗША с. 379
Носаў Мікалай Мікалаевіч с. 380
Носаў Яўген Іванавіч с. 380
носьбіт інфармацыі с. 381
носьбіт зараду с. 381
нотадрукаванне с. 381
Ноўгарад-Северскі с. 384
Ноўгарад-Северскі Спаса-Праабражэнскі манастыр с. 384
Ноўкінскі шклозавод с. 384
Ноэль-Бейкер Філіп с. 385
Нубійска-Аравійскі шчыт с. 385
Нубійская пустыня с. 385
нуклеапратэіды с. 386
нуклеафільныя рэакцыі с. 386
нуклеінавыя кіслоты с. 386
нуклеус -- каменны жаўлак с. 387
нуклеус -- невялікая пчаліная сям’я с. 387
нулявая прылада с. 387
нулявая энергія с. 387
нулявы мерыдыян с. 387
нулявы метад вымярэнняў с. 387
Нуньес дэ Бальбоа Васка с. 389
Нурму-Лёўберг Озе с. 390
Нурпеісаў Абдыжаміл Карымавіч с. 390
Нуры Закі Шарафутдзінавіч с. 390
Нурыеў Рудольф Хаметавіч с. 390
Нурэкскае вадасховішча с. 390
Нушыч Браніслаў с. 392
нырачнакамянёвая хвароба с. 392
нырачная недастатковасць с. 392
Ньенчэн-Тангла с. 392
Ньерэрэ Джуліус с. 392
Нью-Гэмпшыр -- штат ЗША с. 393
нью-гэмпшыр -- парода курэй с. 393
Нью-Йорк -- штат ЗША с. 394
Нью-Йорк -- горад ЗША с. 394
“Нью-Йорк Таймс” с. 395
Нью-Йоркская гарадская опера с. 396
“Нью-Йоркскі гарадскі балет” с. 396
Нью-Йоркскі музей сучаснага мастацтва с. 396
Нью-Йоркскі філарманічны аркестр с. 396
Ньюкамен Томас с. 396
ньюкаслская хвароба с. 396
Ньютана закон прыцягнення с. 397
Ньютана законы механікі с. 397
Ньютана кольцы с. 398
Ньютана механіка с. 398
Ньютана-Лейбніца формула с. 398
Ньюфаўндленд -- востраў с. 398
Ньюфаўндленд -- правінцыя Канады с. 398
ньюфаўндленд -- парода сабак с. 398
Нэлеп Георгій Міхайлавіч с. 398
Нэру Джавахарлал с. 399
Нюгарсвал Юхан с. 401
Нюрнберг -- горад с. 401
“Нюрнберг” -- кодавая назва ням.-фаш. карнай аперацыі с. 401
Нюрнбергскі працэс с. 402
нябесная механіка с. 402
нябесная сфера с. 403
нябесныя каардынаты с. 403
Нявераў Аляксандр Сяргеевіч -- беларускі вучоны с. 404
Нявераў Аляксандр Сяргеевіч -- рускій пісьменнік с. 404
Нявесцін камень с. 404
нявіннае размнажэнне с. 404
Нявольніцкі бераг с. 405
нявызначаны выраз с. 405
нявызначаны інтэграл с. 405
нявызначаныя ўраўненні с. 405
нягашаная вапна с. 405
Нягрэй Віктар Якаўлевіч с. 405
Нядбайла Анатоль Канстанцінавіч с. 405
Нядзведскі Уладзіслаў Іосіфавіч с. 405
Нядзвецкі Іосіф Маркавіч с. 406
Нядзелька Нона Міхайлаўна с. 406
нядзельныя школы с. 406
Нядзёшаў Іван Аляксеевіч с. 406
Нядзілька Уладзімір Іосіфавіч с. 406
Няёлава Марына Мсціславаўна с. 406
Няжданава Антаніна Васілеўна с. 406
Няжноў Валянцін Сцяпанавіч с. 407
нязменнасць суддзяў с. 407
Няклюдаў Валянцін Леанідавіч с. 407
Някляеў Уладзімір Пракопавіч с. 407
Някрасава Марыя Аляксандраўна с. 407
Някрасаў Альберт Васілевіч с. 407
Някрасаў Віктар Платонавіч с. 408
Някрасаў Генадзь Канстанцінавіч с. 408
Някрасаў Мікалай Аляксеевіч с. 408
Някрасаў Мікалай Мікалаевіч с. 408
Нямецкая бібліятэка с. 409
Нямецкая дзяржаўная опера с. 409
Нямецкі народны кангрэс с. 409
Няміга -- вуліца ў Мінску с. 409
Нямігская бітва 1067 с. 410
Нямцоў Валянцін Барысавіч с. 410
Нямцоў Віктар Віктаравіч с. 410
Нямцэвіч Кароль с. 411
Нямцэвіч Юльян с. 411
Нямчынаў Васіль Сяргеевіч с. 411
Няньцзюньскае паўстанне с. 411
няпарнакапытныя с. 411
няпарны шаўкапрад с. 411
няпоўнагалоссе с. 412
Няпрынцаў Юрый Міхайлавіч с. 412
Няропля -- возера с. 412
нярудных будаўнічых матэрыялаў прамысловасць с. 412
нярудныя карысныя выкапні с. 412
Нясвіжа абарона 1706 с. 414
Нясвіжскае княства с. 414
Нясвіжская балетная школа с. 414
Нясвіжская друкарня с. 414
Нясвіжская дывановая мануфактура с. 414
Нясвіжская замкавая вежа с. 415
Нясвіжская капэла Радзівілаў с. 415
Нясвіжская мануфактура шаўковых паясоў с. 415
Нясвіжская музычная школа с. 415
Нясвіжская настаўніцкая семінарыя с. 415
Нясвіжская ратуша і гандлёвыя рады с. 415
Нясвіжская Слуцкая брама с. 415
Нясвіжская суконная мануфактура с. 416
Нясвіжская-Аталеская Шыфра Шлёмаўна с. 416
Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей с. 416
Нясвіжскі “Дом на рынку” с. 416
Нясвіжскі езуіцкі калегіум с. 416
Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў с. 416
Нясвіжскі кадэцкі корпус с. 416
Нясвіжскі касцёл езуітаў с. 416
Нясвіжскі кляштар бенедыкцінак с. 417
Нясвіжскі кляштар бенедыкцінцаў с. 417
Нясвіжскі кляштар бернардзінцаў с. 417
Нясвіжскі кляштар дамініканцаў с. 417
Нясвіжскі павет с. 417
Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс с. 418
Нясвіжскі педагагічны каледж с. 419
Нясвіжскі раён с. 419
Нсвіжскі тэатр Радзівілаў с. 419
Нясвіжскі чыгуналіцейны завод с. 420
Нясвіжскі школьны тэатр с. 420
нясвіжскія паясы с. 420
Няспынная Рада с. 420
нястаткавыя саранчовыя с. 420
нясучая частата с. 420
нясучыя канструкцыі с. 420
нятканых матэрыялаў вытворчасць с. 420
нятканыя матэрыялы с. 420
Няуйміна каметы с. 420
Няўважны Фларыян с. 420
няўласны інтэграл с. 421
Няўнылаў Барыс Аляксандравіч с. 421
Няфёд Уладзімір Іванавіч с. 421
Няфёдаў Леанід Іванавіч с. 421
Няфёдаў Піліп Дзіямідавіч с. 421
Няхай Рыгор Восіпавіч с. 421
няцотная функцыя с. 422
Няцэнка Генрыета Арцем’еўна с. 422
Нячаеў Арсен Аляксеевіч с. 422
Нячаеў Сяргей Генадзевіч с. 422
Нячаеў Ягор Яфімавіч с. 422
Нячай Вольга Фёдараўна с. 422
Нячай Фёдар Макаравіч с. 422
Нячуй-Лявіцкі Іван Сямёнавіч с. 422
Няшаўскія статуты 1454 с. 423
няшчасны выпадак с. 423
няясыць барадатая с. 423
няяўная функцыя с. 423
Обаль -- гарадскі пасёлак с. 424
Обаль -- вёска ў Гарадоцкім раёне с. 425
Обаль -- вёска ў Сенненскім раёне с. 425
Обальскага камсамольскага падполля музей с. 425
Обальскае камсамольскае падполле с. 425
Обальская драўняна-хімічная мануфактура с. 425
Обальскі керамічны завод с. 425
О’Браен Джэймс с. 425
Обручаў Сяргей Уладзіміравіч с. 425
Обручаў Уладзімір Апанасавіч с. 425
Овербек Іаган Фрыдрых с. 426
Овермаер Роберт с. 426
Огніўцаў Аляксандр Паўлавіч с. 426
Ожагаў Сяргей Іванавіч с. 427
Озераў Леў Адольфавіч с. 427
Озераў Мікалай Мікалаевіч с. 428
Озераў Уладзіслаў Аляксандравіч с. 428
Озераў Юрый Мікалаевіч с. 428
Ойстрах Давыд Фёдаравіч с. 429
Ойстрах Ігар Давыдавіч с. 429
Окалаў Вацлаў Сцяпанавіч с. 429
Окегем Іаханес с. 429
Окленд -- горад у ЗША с. 430
Окленд -- горад у Новай Зеландыі с. 430
О’Конар Фергюс с. 430
О’Конел Даніэл с. 430
Окска-Данская раўніна с. 431
Окскі запаведнік с. 431
Окснер Альфрэд Мікалаевіч с. 431
оксфардская школа с. 431
Оксфардскі універсітэт с. 431
Оламаўцкая бітва 1241 с. 432
Олдрыдж Айра Фрэдэрык с. 432
Олдрыдж Джэймс с. 432
Олдынгтан Рычард с. 433
Олтушскае возера с. 433
Олтушская Спаса-Праабражэнская царква с. 433
Ольберс Генрых Вільгельм с. 433
Ольскі Ян Калікставіч с. 434
Ольстэр -- гістарычная вобласць Ірландыі с. 434
Ольстэр -- адм.-паліт. частка Велікабрытаніі с. 434
Омская вобласць с. 436
Ондржычак Францішак с. 436
оніевыя злучэнні с. 437
Онсагера тэарэма с. 437
Опаль -- стаянка і майстэрня каменнага веку с. 438
Опальская царква Параскевы Пятніцы с. 438
Опальскі расстрэл 1905 с. 438
Опенгеймер Роберт с. 438
Оперная студыя беларускай акадэміі музыкі с. 440
Оперны тэатр Зіміна с. 441
“опіумныя войны” с. 441
оптаэлектроніка с. 441
оптыка анізатропных асяроддзяў с. 442
оптыка рассейвальных асяроддзяў с. 443
Оргіш Вячаслаў Пятровіч с. 443
ордэн -- каталіцкія манаскія таварыствы; тайныя рэліг.-філас. аб’яднанні с. 444
ордэн -- дзяржаўная ўзнагарода с. 444
Ордэн рыцараў працы с. 447
ордэны і медалі Рэспублікі Беларусь с. 447
ордэны манаскія с. 448
ордэр -- афіцыйны дакумент з загадам ці прадпісаннем; бухгалтарскі дакумент; ваенна-марскі тэрмін с. 448
ордэр -- архітэктурны тэрмін с. 448
Орлік Піліп Сцяпанавіч с. 449
Орлінскае возера с. 449
Орса Аляксандр с. 449
Орса-Рамана Ала Аляксандраўна с. 449
орт -- адзінкавы вектар с. 449
орт -- гарызантальная падземная горная вырабатка с. 449
орт -- сярэбраная манета с. 449
орта-, мета-, пара- с. 449
“Орша” -- адкрытае акцыянернае таварыства с. 451
“Оршанский вестник” с. 451
Осіка Вячаслаў Васілевіч с. 452
Осін Дзмітрый Дзмітрыевіч с. 452
Осіпава Марыя Барысаўна с. 452
Осіпаў Віктар Ціханавіч с. 453
Осіпаў Кірыла Нічыпаравіч с. 453
Осіпаў Мікалай Пятровіч с. 453
Осіпаў Сяргей Мікалаевіч с. 453
Осіс Яніс Аўгуставіч с. 453
Оствальд Вільгельм с. 455
Ост-Індская кампанія -- англійская гандлёвая кампанія с. 455
Ост-Індская кампанія -- нідэрландская гандлёвая кампанія с. 455
Остэрман-Талстой Аляксандр Іванавіч с. 456
Оськін Віктар Сямёнавіч с. 456
отарыналарынгалогія с. 457
“Отечественные записки” с. 457
Оўтс Джойс Кэрал с. 458
Охас-дэль-Салада с. 459
О’хігінс Бернарда с. 459
паазер’е -- тэрыторыя з вялікай колькасцю азёр с. 460
Паазер’е -- гісторыка-этнаграфічны рэгіён Беларусі с. 460
паазерскае зледзяненне с. 461
Пабеданосцаў Канстанцін Пятровіч с. 462
Пабедаў Віктар Сцяпанавіч с. 462
Пабоеўскі вялікі камень з ямкамі с. 462
пабочныя словы с. 462
пабуджальны сказ с. 462
Павала-Швяйкоўскі Іван Сямёнавіч с. 462
павальнае запаленне лёгкіх с. 463
Павароці Лучана с. 463
Павел І -- расійскі імператар с. 463
Павел І -- кароль Грэцыі с. 463
Павел Русін з Кросна с. 464
павелічэнне аптычнае с. 464
павераны ў справах с. 464
паверхнева-актыўныя рэчывы с. 464
паверхневае нацяжэнне -- тэрмадынамічная характарыстыка с. 464
паверхневае нацяжэнне -- фактар, вызначаючы форму клеткі і яе частак с. 464
паверхневая іанізацыя с. 464
паверхневая сіла с. 465
паверхневы інтэграл с. 465
паверхневы эфект с. 465
паверхневыя акустычныя хвалі с. 465
паверхневыя воды с. 465
паверхневыя з’явы с. 465
паверхневыя хвалі с. 465
паверхні вярчэння с. 465
паверхняў правіла с. 466
паверхняў тэорыя с. 466
паветраахаладжальнік с. 466
паветразаборнік с. 466
паветрана-дэсантныя войскі с. 466
паветранае ацяпленне с. 467
паветранае права с. 467
паветранае цячэнне с. 467
паветранай скорасці паказальнік с. 467
паветрана-ракетны рухавік с. 467
паветрана-рэактыўны рухавік с. 467
паветраная лінія с. 467
паветраная навігацыя с. 468
паветраны вінт с. 468
паветраны дэсант с. 468
паветраны рэжым глебы с. 468
паветраны транспарт с. 468
паветраныя масы с. 468
паветраныя мяшкі с. 469
паветрападагравальнік с. 469
паветраплаванне с. 469
Павіццеўская Прачысценская царква с. 470
паводзіны жывёл с. 471
павойнік -- галаўны ўбор замужніх жанчын с. 471
павойнік -- кветка клематыс с. 471
павойныя расліны с. 472
павольныя нейтроны с. 472
павукападобныя с. 472
Павульскае возера с. 473
павуцінныя залозы с. 473
“Павучанне Уладзіміра Манамаха” с. 474
Павушкін Яраслаў Міхайлавіч с. 474
Павядайла Уладзімір Аляксандравіч с. 474
павятовыя вучылішчы с. 474
Паганіні Нікало с. 475
паганкападобныя с. 475
Паганянскае балота с. 476
Пагарэлаў Аляксей Васілевіч с. 476
Пагарэлаў Леў Мікалаевіч с. 476
Пагарэльскі Антоній с. 476
Пагарэльскі Платон Мікалаевіч с. 476
Пагасян Рыпсіме Місакаўна с. 476
Пагіраў Глеб Валянцінавіч с. 476
Пагірэйчык Васіль Паўлавіч с. 477
паглынальная здольнасць с. 477
паглынальная здольнасць глебы с. 477
паглынанне гуку с. 477
паглынанне святла с. 477
паглынанне хваль с. 477
паглынання паказчык с. 477
Пагодзін Аляксандр Львовіч с. 477
Пагодзін Мікалай Фёдаравіч с. 477
Пагодзін Міхаіл Пятровіч с. 478
Пагодзін Павел Паўлавіч с. 478
пагоня -- ваенная павіннасць у ВКЛ с. 479
“Пагоня” -- герб с. 479
“Пагоня” -- газета с. 479
Пагоскі Аляксандр Фаміч с. 479
Пагост -- вёска ў Міёрскім р-не с. 479
пагост -- сельская абшчына с. 479
Пагост -- вадасховішча ў Пінскім р-не с. 479
Пагост -- вёска ў Бярэзінскім р-не с. 480
Пагост -- вёска ў Салігорскім р-не с. 480
пагост-загародская кераміка с. 480
Пагост-Загародскі -- група стаянак каменнага веку ў Пінскім р-не с. 480
Пагост-Загародскі -- вёска ў Пінскім р-не с. 480
Пагосцкае возера с. 480
Пагошча -- возера ў Браслаўскім р-не с. 480
Пагошча -- вёска ў Браслаўскім р-не с. 480
пагранічная зона с. 480
пагранічная сітуацыя с. 480
пагранічны атрад с. 481
пагранічны кантроль с. 481
пагранічны рэжым с. 481
пагранічны слой с. 481
пагранічныя войскі с. 481
пагранічныя пагадненні с. 482
Паграноўскі Мікалай Міхайлавіч с. 482
пагрузачна-разгрузачныя машыны с. 482
“Пад сцягам камунізму” с. 482
Падабед Аляксандр Станіслававіч с. 482
Падавана Джавані с. 483
Падалінскі Міхал с. 483
“Паданне аб князях уладзімірскіх” с. 484
Паданская раўніна с. 484
падапечныя тэрыторыі с. 484
Падарэўскі Ігнацы Ян с. 485
падатковая палітыка с. 486
падатковыя льготы с. 486
падаходны падатак с. 486
Падбайла Сцяпан с. 486
падбухторванне с. 487
Падбярэскі Рамуальд Андрэевіч с. 488
падведамаснасць с. 488
падвесная канатная дарога с. 488
падвесная рэйкавая дарога с. 488
Падветраныя астравы с. 488
падводнае арыентаванне с. 489
падводнае тэлебачанне с. 489
падводна-тэхнічныя работы с. 489
падводная археалогія с. 489
падвойная вайна с. 490
падводная зварка і рэзка с. 490
падводная здабыча с. 490
падводная кіназдымка с. 490
падводная лодка с. 490
падводная ўскраіна мацерыка с. 491
падводны планёр с. 491
падводны спорт с. 491
падводныя хрыбты с. 491
падвойнае праменепераламленне с. 491
падвойная сувязь с. 491
падвойны электрычны слой с. 492
падвойныя зоркі с. 492
Падвойскі Мікалай Ільіч с. 492
падворнае абкладанне с. 492
Падгайны Міхаіл Васілевіч с. 492
Падгайскі Анатоль Сяргеевіч с. 492
Падгайскі Леанід Пракопавіч с. 492
Падгорны Мікалай Віктаравіч с. 493
Падгорскі-Аколаў Леанард с. 493
Паддавашкін Аляксандр Васілевіч с. 493
пад’ёмна-транспартнае машынабудаванне с. 494
пад’ёмна-транспартныя машыны с. 494
пад’ёмная сіла с. 494
Паджараў Віктар Кузьміч с. 494
падзаконны акт с. 495
падзел цэркваў с. 495
падземная газіфікацыя вугалю с. 495
падземная здабыча с. 495
падземная распрацоўка радовішчаў с. 495
падземныя воды с. 496
падземныя збудаванні с. 496
Падзёнаў Кузьма Платонавіч с. 497
падзімняя сяўба с. 497
падзоліста-балотныя глебы с. 497
падзолістыя глебы с. 497
падзорная труба с. 497
Падзяменскае радовішча глін с. 498
Падкавыраў Пётр Пятровіч с. 498
Падкаменная Тунгуска с. 498
падкаморскі суд с. 498
Падкарпацкае ваяводства с. 499
падкісленне глеб с. 499
падкормка жывёл с. 499
падкормка раслін с. 499
Падлессе -- вёска ў Жабінкаўскім р-не с. 500
Падлессе -- вёска ў Ляхавіцкім р-не с. 500
падлеткавы ўзрост с. 500
Падлеўскі Зыгмунт с. 500
Падлужжа -- комплекс паселішчаў каменнага і бронзавага вякоў с. 500
Падлужжа -- вёска ў Мсціслаўскім р-не с. 500
Падлужны Аляксандр Іосіфавіч с. 500
Падляска-Брэсцкая ўпадзіна с. 501
Падляскае ваяводства с. 501
Падляшскае ваяводства с. 501
Падмаскоўны вугальны басейн с. 502
падняцце тэктанічнае с. 503
падобнасці тэорыя с. 503
падобныя складнікі с. 503
Падокшын Сямён Аляксандравіч с. 503
Падолін Юрый Міхайлавіч с. 503
Падольскае ўзвышша с. 504
Падольская зямля с. 504
падоўжаныя зычныя с. 504
падоўжнай пругкасці модуль с. 504
падоўжная хваля с. 504
Падпалаў Уладзіслаў Паўлавіч с. 504
падпарадкаванне с. 504
падпіска аб нявыездзе с. 504
падпокрыўныя пасевы с. 504
падпольны і партызанскі друк с. 504
падраздзяленне с. 505
Падсаднік Мікалай Георгіевіч с. 505
падсемядольнае калена с. 505
падсправаздачная асоба с. 506
падстраўнікавая залоза с. 506
падстраўнікавы сок с. 506
падсяўныя культуры с. 507
падуанская школа с. 507
Падуанскі універсітэт с. 507
падучая хвароба с. 508
падушкападобныя расліны с. 508
падушны падатак с. 508
Падчашынскі Карл Іванавіч с. 509
падшыпнікавая прамысловасць с. 509
Пад’ячаў Сямён Паўлавіч с. 510
Паерлс Рудольф с. 510
Паеўскі Леў Сямёнавіч с. 510
Пажанян Рыгор Міхайлавіч с. 510
Пажаравацкія мірныя дагаворы 1718 с. 511
Пажанай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый навукова-даследчы інстытут с. 511
пажарна-прыкладны спорт с. 511
пажарная аўтаматыка с. 511
пажарная ахова с. 511
пажарная бяспека с. 512
пажарная машына с. 512
пажарная небяспека с. 512
пажарная прафілактыка с. 512
пажарная сігналізацыя с. 512
пажарная служба с. 512
пажарная тэхніка с. 512
пажарны аўтамабіль с. 513
пажарны нагляд с. 514
пажарныя драбіны с. 514
Пажарскі Дзмітрый Міхайлавіч с. 514
пажніўныя пасевы с. 514
пажыўнасць кармоў с. 515
Пажыхарскае радовішча нафты с. 515
пажыццёвае зняволенне с. 515
пажыццёвае ўтрыманне с. 515
пазаатмасферная астраномія с. 515
пазагалактычная астраномія с. 515
пазаземныя цывілізацыі с. 515
пазаматачная цяжарнасць с. 516
пазарабочы час с. 516
пазасістэмныя адзінкі с. 516
пазасудовыя органы с. 516
пазашкольная адукацыя с. 516
пазаштатны работнік с. 517
пазбаўленне бацькоўскіх правоў с. 517
пазбаўленне волі с. 517
пазіцыйная вайна с. 518
пазіцыйная сістэма лічэння с. 518
пазіцыйныя змяненні гукаў с. 518
Пазнанскае вялікае княства с. 519
Пазнанскае паўстанне 1848 с. 519
Пазнанскае паўстанне 1918-19 с. 519
Пазнанскі зборнік с. 519
Пазняк Зянон Станіслававіч с. 519
Пазняк Мікалай Іванавіч с. 520
Пазнякевіч Зіновій Лявонцьевіч с. 520
Пазнякоў Іван Барысавіч с. 520
Пазнякоў Міхась с. 520
пазнякоўская культура с. 520
Пазоўскі Арый Майсеевіч с. 520
пазыка дзяржаўная с. 521
пазыковы капітал с. 521
пазыковы працэнт с. 521
Пазырыкскія курганы с. 521
Паізіела Джавані с. 521
пайкілатэрмныя жывёлы с. 522
паказальныя тэатры с. 523
паказнік ступені с. 523
паказнікавая функцыя с. 523
паказчыкі эканамічныя с. 523
Пакаташкін Валянцін Пятровіч с. 523
Пакаташкін Яўген Пятровіч с. 523
пакет прыкладных праграм с. 523
пакетны выключальнік с. 523
пакіданне ў небяспецы с. 523
Паклонскі Канстанцін Вацлаў Юр’евіч с. 527
Пакроваў Прасвятой Багародзіцы на Нерлі царква с. 528
Пакроўскі Барыс Аляксандравіч с. 528
Пакроўскі Веньямін Веньямінавіч с. 528
Пакроўскі Георгій Фёдаравіч с. 529
Пакроўскі Мікалай Пракопавіч с. 529
Пакроўскі Міхаіл Мікалаевіч с. 529
Пакроўскі Уладзімір Аляксандравіч с. 529
Пакроўскі Фёдар Васілевіч с. 529
Пакроўскі лесапільна-дрэваапрацоўчы завод с. 529
пакрытанасенныя с. 529
Пакрышкін Аляксандр Іванавіч с. 530
Пакрышкін Пётр Пятровіч с. 530
Пакт Рыбентропа-Молатава 1939 с. 530
Пакт трох дзяржаў с. 530
пакты аб правах чалавека с. 530
пакупная здольнасць с. 531
палабская мова с. 531
палабскія славяне с. 531
палавая актыўнасць с. 531
палавая канстытуцыя с. 531
палавая слабасць с. 532
палавая спеласць с. 532
палавая халоднасць с. 532
Палавецкая зямля с. 532
Палавецкі паход Ігара Святаслававіча 1185 с. 532
палавое выспяванне с. 532
палавое выхаванне с. 532
палавое размнажэнне с. 532
палавыя гармоны с. 533
палавыя залозы с. 533
палавыя злачынствы с. 533
палавыя клеткі с. 533
палавыя органы с. 533
палавыя парушэнні с. 533
палавыя прыкметы с. 533
палавыя храмасомы с. 533
Палагін Віктар Андрэевіч с. 533
Паладзін Аляксандр Уладзіміравіч с. 533
Паладзін Уладзімір Іванавіч с. 533
Паладыо Андрэа с. 534
Паладэ Джордж Эміль с. 535
Палаёла Антоніо дэль с. 535
“Палажэнні” 19 лютага 1861 с. 535
Паламарчук Анатоль Сямёнавіч с. 535
Паланевіч Гіпаліт с. 535
Паланейчык Апанас Кузьміч с. 536
Паланецкі Леанід Захаравіч с. 536
Паланецкі універсал с. 536
Паланэчкаўскі палацава-паркавы ансамбль с. 537
Паланэчкаўскі Юр’еўскі касцёл с. 537
Палас Пётр Сімон с. 538
паласа адчужэння с. 538
паласа прапускання с. 538
паласатыя спектры с. 538
палата -- зала; установа ў падобнай зале; асобны пакой у бальніцах с. 538
палата -- назва прадстаўнічых органаў; назва арганізацый і ўстаноў; дарэвалюцыйныя расійскія органы па разглядзе юрыдычных спраў с. 538
Палата -- рака ў Расіі с. 538
Палата -- вёска ў Полацкім р-не с. 538
палата дэпутатаў с. 538
палата крымінальнага суда с. 538
палата прадстаўнікоў с. 538
Палата саветнікаў с. 538
палата цывільнага суда с. 538
Палау -- глыбакаводны жолаб у Ціхім акеане с. 539
Палау -- дзяржава ў Ціхім акеане с. 539
Палаўчэня Гаўрыіл Антонавіч с. 539
Палац лёгкай атлетыкі с. 540
Палац мастацтваў с. 541
Палаціна галерэя с. 541
Палацкі Францішак с. 541
Палацэскі Альда с. 541
палеаантрапалогія с. 542
палеабіягеаграфія с. 542
палеагеаграфічныя карты с. 542
палеагеаграфія с. 542
палеагенавая сістэма (перыяд) с. 543
палеазойская эратэма (эра) с. 544
палеаіхналогія с. 544
палеакліматалогія с. 545
палеамагнетызм с. 545
палеанталогія лінгвістычная с. 546
палеапаталогія с. 546
палеапатамалогія с. 546
палемічная літаратура с. 547
Паленаў Васіль Дзмітрыевіч с. 547
Палескае ваяводства с. 548
Палескае возера с. 548
Палескае паўстанне 1918-19 с. 548
Палескае радовішча нафты с. 549
Палеская вобласць с. 549
Палеская нізіна с. 549
палеская правінцыя с. 549
Палеская седлавіна с. 550
Палеская сеч украінскай паўстанцкай арміі с. 550
Палескі Вячаслаў Пятровіч с. 550
Палескі абласны драматычны тэатр с. 550
Палескі камітэт РСДРП(б) с. 550
Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік с. 550
Палескі сельскагаспадарчы тэхнікум с. 550
палескія чыгункі с. 551
палескія школы дойлідства с. 551
палессе -- палескі тып ландшафту с. 552
Палессе -- вёска ў Пастаўскім р-не с. 552
Палессе -- вёска ў Светлагорскім р-не с. 552
Палессе -- вёска ў Чачэрскім р-не с. 552
“Палесседзіправадгас” с. 552
Палестрына Джавані с. 552
Палетыка Яўсей Піліпавіч с. 554
палехская мініяцюра с. 554
Палешка Дзмітрый Віктаравіч с. 554
палёў пахавальных урнаў культуры с. 554
Палзуноў Іван Іванавіч с. 555
палі… -- першая частка слоў, якая абазначае мноства с. 555
палі -- будаўнічыя стрыжні с. 555
палі фільтрацыі с. 555
паліва -- рэчывы, пры спальванні якіх атрымліваецца цеплавая энэргія с. 555
паліва -- глазура на кераміцы с. 555
Палівода Ігар Ігаравіч с. 556
палігамія -- мнагашлюбнасць у этнаграфіі с. 556
палігамія -- мнагашлюбнасць у раслін і жывёл с. 556
паліганальныя ўтварэнні с. 556
паліганаметрыя с. 556
паліграфічная прамысловасць с. 556
Палій Сямён Піліпавіч с. 557
Палійчук Васіль Уладзіміравіч с. 557
Палікарпаў Мікалай Мікалаевіч с. 557
Палікарповіч Канстанцін Міхайлавіч с. 558
Паліклет -- старажытнагрэчаскі скульптар і тэарэтык мастацтва с. 558
Паліклет -- старажытнагрэчаскі архітэктар с. 558
Палілава Ганна Мікалаеўна с. 5
палімербетон с. 5
палімерныя матэрыялы с. 5
палімпсест с. 5
паліналогія с. 5
Палінезійская біягеаграфічная вобласць с. 5
палінезійскія мовы с. 6
Палінезія Французская с. 6
палінознае валакно с. 7
Палінскі Міхаіл Мадэставіч с. 7
паліравальны станок с. 8
паліраванне с. 8
палісадная тканка с. 8
палісандравае дрэва с. 8
паліталогія с. 8
палітропны працэс с. 9
палітрыхум с. 9
Палітыка Апанас Паўлавіч с. 9
Палітыка Дзмітрый Антонавіч с. 9
палітыка з пазіцыі сілы с. 9
“палітыка кананерак” с. 10
палітыка-адміністрацыйныя карты с. 10
палітычная карта свету с. 10
палітычная сістэма грамадства с. 10
палітычная эканомія с. 10
палітычны рэжым с. 10
палітычныя аддзелы с. 10
палітычныя клубы і рухі с. 11
палітычныя працэсы с. 11
Паліўнай прамысловасці беларускі комплексны праектна-пошукавы і навукова-даследчы інстытут с. 11
паліўная прамысловасць с. 11
паліўны баланс с. 12
паліўны элемент с. 12
паліца -- халодная зброя; рэлігійная парчовая хустка с. 12
паліца -- ніжняя больш пакатая частка даху ў драўляным дойлідстве с. 12
Паліцаймака Віталь Паўлавіч с. 12
Паліцыяна Анжэла с. 13
Паліяшвілі Захарый Пятровіч с. 13
Палканаў Аляксандр Аляксеевіч с. 13
Пало Мікалай Пятровіч с. 14
паломніцкая літаратура с. 14
паломская культура с. 14
Палонкаўская бітва 1660 с. 14
Палонскае возера с. 15
Палонскі Самуіл Уладзіміравіч с. 15
Палонскі Якаў Пятровіч с. 15
Палосін Яўген Максімавіч с. 15
Палтаран Вера Сямёнаўна с. 15
Палтаржыцкі Браніслаў Іосіфавіч с. 15
Палтаўская бітва 1709 с. 16
Палтаўская вобласць с. 16
Палубес Сцяпан с. 17
палубная авіяцыя с. 17
Палуботак Павел Лявонцьевіч с. 17
Палужскае вадасховішча с. 17
Палупанаў Андрэй Васілевіч с. 17
Палуэктаў Уладзімір Аляксеевіч с. 18
Палуян Іван Васілевіч с. 18
Палуян Сяргей Епіфанавіч с. 18
Палуян Уладзімір Аляксандравіч с. 18
Палыкавічы 1-я -- гарадзішча жалезнага веку ў Магілёўскім р-не с. 19
Палыкавічы 1-я -- вёска ў Магілёўскім р-не с. 19
Палыкаўскае возера с. 19
Палынаў Барыс Барысавіч с. 19
Палынін Фёдар Пятровіч с. 19
Пальм Маці-Іаханес с. 20
Пальма -- горад і порт у Іспаніі Пальма-дэ-Мальёрка с. 20
Пальма -- італьянскі жывапісец с. 20
пальмавы алей с. 20
Пальмбах Аляксандр Адольфавіч с. 20
Пальме Свен Улаф с. 20
Пальмерстан Генры с. 20
Пальмінка -- р. Кабішчанка ў верхнім цячэнні с. 21
Пальмінка -- вёска ў Гарадоцкім р-не с. 21
Пальміра --старажытны горад на трэ. Сірыі с. 21
Пальміра -- горад у Калумбіі с. 21
пальміцінавая кіслата с. 21
пальчатакарэннік с. 21
Пальчык Эдуард Міхайлавіч с. 21
Пальчэўскі Алесь с. 22
Пальчэўскі Барыс Васілевіч с. 22
палюбоўны суд с. 22
палябойнае абсталяванне с. 22
палявая пошта с. 23
Палявой Барыс Мікалаевіч с. 23
Палявой Мікалай Аляксеевіч с. 23
палявыя шпаты с. 23
паляганне раслін с. 23
Паляжаеў Аляксандр Іванавіч с. 23
Палякова Таццяна Дзмітрыеўна с. 24
Палякоў Валерый Уладзіміравіч с. 24
Палякоў Іван Яўцеевіч с. 25
Палякоў Мікалай Цярэнцьевіч с. 25
Палякоў Сяргей Фёдаравіч с. 25
Палякоў Юрый Міхайлавіч с. 25
Палянаўскі мір 1634 с. 25
Палянінавічы с. 25
Палянкоў Мікалай Сцяпанавіч с. 25
паляраграфія с. 26
палярнае ззянне с. 26
палярнае паветра с. 26
Палярная зорка с. 26
палярная ноч с. 26
палярная сістэма каардынат с. 26
палярны дзень с. 26
Палярны Урал с. 26
палярны фронт с. 27
Палярныя кругі с. 27
палярныя малекулы с. 27
палярныя станцыі с. 27
палярызаванасць с. 27
палярызацыйна-аптычны метад даследванняў с. 27
палярызацыйныя прылады с. 27
палярызацыя -- біяэлектрычны тэрмін с. 27
палярызацыя -- электрахімічны тэрмін с. 28
палярызацыя дыэлектрыкаў с. 28
палярызацыя святла с. 28
палярызацыя хваль с. 28
палярызацыя часціц с. 28
палярыметрыя с. 28
паляўніцтвазнаўства с. 29
паляўніцтваўпарадкаванне с. 29
паляўнічая гаспадарка с. 29
паляўнічая зброя с. 29
паляўнічы дзяржаўны фонд с. 30
“Паляўнічы і рыбалоў” с. 30
паляўнічыя жывёлы с. 30
паляўнічыя заказнікі с. 30
паляўнічыя сабакі с. 30
Палячэнак Алег Георгіевіч с. 30
Паляшчук Мікалай Мікалаевіч с. 30
Паляшчук Юрый Міхайлавіч с. 30
Памазан Арнольд Кандратавіч с. 30
Памбал Себасцьян с. 31
“Паментнік науково-літэрацкі” с. 31
памер вершаваны с. 31
Памеранчук Ісаак Якаўлевіч с. 32
Памеранчука тэарэма с. 32
памесная сістэма с. 32
Памесны прыказ с. 32
памірскія мовы с. 34
памнажальнік частаты с. 34
Памор’е -- гістарычная назва ўзбярэжжа Белага мора і часткі тэр. у Расіі 15-17 ст. с. 34
Памор’е -- гістарычная назва прыбалтыйскай ч. Польшчы с. 34
Паморскае ваяводства с. 35
Паморскае паазер’е с. 35
паморская культура с. 35
Пампа-дэль-Тамаругаль с. 36
Пампей Секст с. 36
Пампіду Жорж с. 36
памылак тэорыя с. 37
Памялоўскі Мікалай Герасімавіч с. 37
памяранец -- горкі апельсін, кветкавая расліна с. 37
памяранец -- плод раслін роду цытрусавых с. 37
Памяранцаў Аляксандр Ніканоравіч с. 37
памятныя кніжкі губерняў с. 37
памяць --здольнасць арганізма захоўваць і ўзнаўляць інфармацыю с. 37
памяць -- функцыянальная частка вылічальнай машыны с. 38
“Памяць” -- шматтомнае выданне энцыклапедычнага характару с. 38
Памяць Сікоры с. 38
Пан -- бог лясоў і статкаў с. 38
пан… -- першая частка складаных слоў с. 38
Панаева Аўдоцця Якаўлеўна с. 39
Панаеў Іван Іванавіч с. 39
Панама -- сталіца Рэспублікі Панама с. 41
“панама” - жульніцкая афера пры арганізацыя пракопвання Панамскага канала с. 41
панама-амерыканскія дагаворы с. 41
Панамарова Яўгенія Самойлаўна с. 41
Панамароў Валянцін Георгіевіч с. 41
Панамароў Мікалай Афанасьевіч с. 41
Панамароў Сяргей Аляксеевіч с. 41
Панамарэнка Леанід Фёдаравіч с. 41
Панамарэнка Панцеляймон Кандратавіч с. 42
Панамарэнка Рыгор Фёдаравіч с. 42
Панамарэнка Яўген Парфір’евіч с. 42
панамерыканізм с. 42
Панамерыканская магістраль с. 42
Панамерыканская шаша с. 42
Панамерыканскі саюз с. 43
Панамерыканскія гульні с. 43
панамерыканскія канферэнцыі с. 43
Панамскага канала зона с. 43
Панамскі заліў с. 43
Панамскі канал с. 43
Панамскі перашыек с. 43
панарама -- стужкападобная карціна; шырокафарматны пейзажны матыў с. 43
панарама -- візірная аптычная прылада прыцэлаў гармат с. 43
Панасюк Аляксандр Іванавіч с. 43
Панасюк Віктар Іванавіч с. 44
панафрыканізм с. 44
пангамавая кіслата с. 44
пангерманізм с. 44
Пангерманскі саюз с. 44
Панджыкідзе Гурам Іванавіч с. 45
Пандэр Хрысціян Іванавіч с. 45
пандэраматорнае дзеянне святла с. 45
Панет Фрыдрых Адольф с. 46
“Пан-Еўропа” с. 46
Панізнік Сяргей Сцяпанавіч с. 46
Панін Віктар Яўгенавіч с. 46
Паніна Варвара Васілеўна с. 46
паніпацкія бітвы с. 47
Панкевіч Павел Якаўлевіч с. 47
Панкова Софія Сяргееўна с. 48
Панкоў Аляксандр Альбертавіч с. 48
Панкрат Ганна Купрыянаўна с. 48
Панкратава Ганна Міхайлаўна с. 48
Панкрац Генрых Якаўлевіч с. 48
Панкрац Юрый Генрыхавіч с. 48
панкрэатычны сок с. 48
Панова Вера Фёдараўна с. 49
Паноў Міхаіл Фёдаравіч с. 49
Панофскі Вольфганг с. 49
Панса Вальдэмар с. 49
Пансевіч-Каляда Васіль Іванавіч с. 49
“Панская ласка” с. 50
панская фанабэрыя с. 50
пантатэнавая кіслата с. 51
пантонны парк с. 51
Пантопідан Генрык с. 51
Пантрагін Леў Сямёнавіч с. 52
Пантыйскае царства с. 52
Пантыйскія горы с. 52
Пантэкорва Бруна Максімавіч с. 53
пантэра --жывёла сям. кашэчых с. 53
“Пантэра” -- назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў с. 53
Панфёраў Вадзім Паўлавіч с. 53
Панфёраў Фёдар Іванавіч с. 53
Панфілаў Глеб Анатолевіч с. 54
Панцеляймон Павел Стафанавіч с. 54
панцыр -- засцерагальны даспех с. 54
панцыр -- цвёрдае ахоўнае ўтварэнне ў жывёл і раслін с. 54
панцырагаловыя с. 54
панцырныя баяры с. 54
панцырныя дыназаўры с. 54
панцырныя жгуціканосцы с. 54
панцырныя кляшчы с. 55
панцырныя малюскі с. 55
панцырныя рыбы с. 55
Панцюк-Жукоўскі Аляксей Андрэевіч с. 55
Панцюкоў Георгій Мікалаевіч с. 55
Панцюшэнка Ціхан Антонавіч с. 55
Панцялеева балота с. 55
Панцялеенка Фёдар Іванавіч с. 56
Панчанка Іван Трафімавіч с. 56
Панчанка Пімен Емяльянавіч с. 56
Панько Сяргей Уладзіміравіч с. 57
Панькоў Мікола с. 57
Паньшына Ірына Мікалаеўна с. 57
панэльнае ацяпленне с. 58
Панюціч Вячаслаў Паўлавіч с. 58
Панятоўскі Юзаф Антон с. 59
Пап Анатоль Міхайлавіч с. 60
Папавіцкі Георгій Канстанцінавіч с. 60
Папазян Ваграм Камеравіч с. 60
Папакатэпетль с. 60
Папалексі Мікалай Дзмітрыевіч с. 60
Папанаў Анатоль Дзмітрыевіч с. 60
Папандрэу Андрэас с. 61
Папандрэу Георгіяс с. 61
Папанін Іван Дзмітрыевіч с. 61
папараць-кветка -- міфалагічны вобраз народнага падання с. 61
“Папараць-кветка” -- культ.-асв.таварыства ў г. Слуцк с. 61
Папаскіры Іван Георгіевіч с. 62
папера фатаграфічная с. 63
папераробная машына с. 63
Папівін Мікалай Піліпавіч с. 63
папірус -- кветкавая расліна с. 64
папірус -- пісчы матэрыял, выраблены з расліны папірусу с. 64
Папковіч Пётр Фёдаравіч с. 64
Папковіч Уладзімір Антонавіч с. 64
Папкоў Валерый Іванавіч с. 64
Папкоў Віктар Яфімавіч с. 64
Паплаўская Кацярына Георгіеўна с. 65
Паплаўская Наталля Мікалаеўна с. 65
Паплаўская Таццяна Віктараўна с. 66
Паплаўская Ядвіга Канстанцінаўна с. 66
Паплаўскі Георгій Георгіевіч с. 66
Паплаўскі Захар Філімонавіч с. 66
Паплаўскі Канстанцін Іосіфавіч с. 66
Паплаўскі Станіслаў Гіляравіч с. 66
Паплаўскі Яўген Уладзіміравіч с. 67
Папова Алена Георгіеўна с. 67
Паповіч Павел Раманавіч с. 67
Паповіч-Байройт Дымітрые с. 67
Папоў Алег Канстанцінавіч с. 67
Папоў Альберт Ільіч с. 67
Папоў Аляксандр Нічыпаравіч с. 68
Папоў Аляксандр Сцяпанавіч с. 68
Папоў Аляксандр Уладзіміравіч с. 68
Папоў Аляксей Дзмітрыевіч с. 68
Папоў Анатоль Мікалаевіч с. 68
Папоў Андрэй Аляксеевіч с. 68
Папоў Вадзім Аляксандравіч с. 68
Папоў Васіль Васілевіч с. 68
Папоў Васіль Сцяпанавіч с. 69
Папоў Віктар Барысавіч с. 69
Папоў Віктар Сяргеевіч с. 69
Папоў Георгій Лявонцьевіч с. 69
Папоў Іосіф Сцяпанавіч с. 69
Папоў Леанід Іванавіч с. 69
Папоў Хрыста Іванаў с. 69
Папоў Юрый Лазаравіч с. 70
Папраўча-працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь с. 70
папраўча-працоўныя лагеры с. 70
папраўчая калонія с. 70
папраўчыя работы с. 70
папраўчыя ўстановы с. 70
Папроцкі Францішак с. 70
Папская акадэмія навук с. 70
Папская вобласць с. 71
Папскі Грыгарыянскі універсітэт с. 71
Папскі Урбаніянскі універсітэт с. 71
Папсуеў Уладзімір Нічыпаравіч с. 72
Паптонеў Стэфан Дзімаў с. 72
Папуа-Новая Гвінея с. 72
папуляцыйная генетыка с. 74
папярнянскія коўдраткацкія фабрыкі с. 75
папярнянскія суконныя прадпрыемствы с. 75
папяровае дрэва с. 75
папяроваслаісты пластык с. 75
папяровыя грошы с. 75
Папярочная вулканічная сьера с. 75
папярочная хваля с. 75
папярэджанне с. 75
папярэдненапружаныя канструкцыі с. 75
папярэдняе зняволенне с. 75
папярэдняе следства с. 75
папячыцельства с. 75
пара- -- прэфікс, якім карыстаюцца ў арганічнай хіміі с. 75
пара -- газападобны стан рэчыва с. 75
пара… -- першая частка складаных слоў с. 75
параалімпійскія гульні с. 76
параамінабензойная кіслата с. 76
парабалічнае люстэрка с. 76
парабалічная антэна с. 76
парабалічная скорасць с. 76
парабалічны цыліндр с. 76
парабіясфера с. 76
паравая машына с. 77
паравая турбіна с. 77
паравое ацяпленне с. 77
паравы кацёл с. 77
парагазавая электрастанцыя с. 78
парагазатурбінная ўстаноўка с. 78
Парагвай -- рака с. 78
Парагвай -- дзяржава с. 78
Парагвайская вайна с. 80
парагенезіс мінералаў с. 80
парагенератар с. 80
парагрыпозная інфекцыя с. 81
Парад Перамогі с. 81
“парад планет” с. 81
парадак -- біялагічная таксанамічная катэгорыя с. 82
парадак -- лікавая характарыстыка матэм. аб’ектаў с. 82
парадак рэакцыі с. 82
парадак слоў с. 82
Параджанаў Сяргей Іосіфавіч с. 82
парадкавы нумар с. 82
параднёныя гарады с. 82
Парадоўскі Аляксандр с. 83
парадыгма -- навуковая тэорыя; зыходная канцэптуальная схема; філасоўскае паняцце с. 83
парадыгма -- мовазнаўчы тэрмін с. 83
парадыгматыка с. 83
Паражняк Тарас Мікалаевіч с. 83
паразіталогія с. 83
паразітарныя хваробы раслін с. 84
паразітацэноз с. 84
паразітыформныя кляшчы с. 84
Парака Антоні с. 85
параксіяльны пучок прамянёў с. 85
паралексічны слоўнік с. 85
паралелаграм с. 86
паралелепіпед с. 86
паралелізм -- незалежнае развіццё блізкароднасных груп арганізмаў у біялогіі с. 86
паралелізм -- літаратурны тэрмін с. 86
паралель зямная с. 86
паралельнае злучэнне с. 86
паралельнае развіццё с. 86
паралельная праекцыя с. 87
паралельны перанос с. 87
паралельныя прамыя с. 87
паралельныя рэакцыі с. 87
паралеўкобрыум с. 87
паралітаратура с. 87
парамагнетызм с. 87
парамагнетык с. 88
Парамей Уладзімір Трафімавіч с. 88
параметр -- матэматычная велічыня с. 88
параметр -- фізічная велічыня с. 88
параметр стану с. 88
параметрычныя ваганні с. 88
парамфістамататы с. 88
Парамыгіна Святлана Вячаславаўна с. 88
Парана -- рака ў Паўд. Амерыцы с. 88
Парана -- горад у Аргенціне с. 89
Парандоўскі Ян с. 89
Паранян Акоп Аванесавіч с. 89
параперагравальнік с. 89
парапсіхалогія с. 90
парасілавая ўстаноўка с. 90
парасімпатычная нервовая сістэма с. 90
паратуберкулёз с. 91
паратыт эпідэмічны с. 91
параўнальна-гістарычнае літаратуразнаўства с. 91
параўнальна-гістарычнае мовазнаўства с. 92
параўнальна-гістарычны метад с. 92
параўнальнае правазнаўства с. 92
параўнальная анатомія жывёл с. 92
параўнальная граматыка с. 92
параўнальная марфалогія жывёл с. 93
параўнальная псіхалогія с. 93
параўтварэнне с. 93
парафармальдэгід с. 93
парафіналячэнне с. 94
парафіраванне міжнароднага дагавора с. 94
Параф’янава с. 94
Параф’янаўскі бой 1943 с. 94
Парахневіч Міхась с. 94
Парахневіч Уладзімір Аляксеевіч с. 94
парашковай металургіі з доследнай вытворчасцю НДІ с. 94
парашковая металургія с. 95
парашковыя фарбы с. 95
парашутны спорт с. 96
парашчытападобныя залозы с. 96
Парк камянёў с. 96
парк культуры і адпачынку с. 96
парк мемарыяльны с. 97
Паркер Роберт с. 97
Паркер Чарлі с. 97
паркінсанізм с. 97
Паркінсона хвароба с. 97
парламентарызм с. 97
парламенцкая рэспубліка с. 98
пармеліёпсіс с. 98
Парменаў Васіль Іванавіч с. 99
Парміджаніна Франчэска с. 99
Пармон Валянцін Мікалаевіч с. 99
парнакапытныя с. 99
парная рыфма с. 99
парніковы эфект с. 100
“парніковыя газы” с. 100
парог чутнасці с. 100
пародаўтваральныя мінералы с. 100
паронімаў слоўнік с. 101
Парсаданаў Георгій Арцёмавіч с. 101
Парсанс Талкат с. 102
партландцэмент с. 103
Партнёрства дзеля міру с. 103
Партнова Зінаіда Мартынаўна с. 103
Партноў Аляксандр Сталіевіч с. 103
партрэт данатарскі с. 106
партрэт пахавальны с. 106
партрэт сармацкі с. 107
партугальская мова с. 112
партугальская рэвалюцыя 1820-23 с. 112
партугальская рэвалюцыя 1910 с. 113
партугальская рэвалюцыя 1974 с. 113
партызанскае злучэнне с. 113
партызанская брыгада с. 114
партызанская вайна с. 123
партызанская група с. 123
“Партызанская дубінка” с. 123
партызанская зона с. 123
партызанская мастацкая самадзейнасць с. 124
партызанскі атрад с. 124
партызанскі гарнізон с. 132
партызанскі край с. 132
Партызанскі парад 1944 с. 132
партызанскі полк с. 132
партызанскі рух -- у вайну 1812 с. 133
партызанскі рух -- у Вялікую Айчынную вайну 1941-45 с. 134
партызанскі рух -- у Заходняй Беларусі с. 134
партызанскі рух на Беларусі -- у Вялікую Айчынную вайну с. 135
партызанскі рух на Беларусі -- 1918-20 гг с. 139
партызанскі фальклор с. 140
партызанскія песні с. 140
партызанскія фарміраванні с. 140
партыйныя школы с. 140
Партынары Кандыда с. 141
партыя -- палітычная арганізацыя; група людзей; пэўная колькасць прадметаў; гульня да пэўнага выніку с. 141
партыя -- музычны тэрмін с. 141
Партыя арабскага сацыялістычнага адраджэння с. 141
Партыя беларускага народнага фронту с. 141
Партыя камуністаў беларуская с. 141
Партыя мірнага абнаўлення с. 142
Партыя “Народнай свабоды” с. 142
партыя палітычная с. 142
Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў с. 142
Партэнапейская рэспубліка с. 143
партэсныя спевы с. 143
Парубоцкая грамада с. 143
Парумбеску Чыпрыян с. 144
Паруснікаў Міхаіл Паўлавіч с. 144
паручайнік -- род кветкавых раслін с. 144
паручайнік -- птушка сям. бакасавых с. 145
паручыцельства с. 145
парушаныя землі с. 145
Парфёнаў Віктар Іванавіч с. 146
парфірыя скуры с. 146
парфумерна-касметычная прамысловасць с. 146
Парфяновіч Уладзімір Уладзіміравіч с. 147
Парфянскае царства с. 147
Пархімовіч Віталь Міхайлавіч с. 147
Пархімовіч Эдуард Міхайлавіч с. 147
Пархоменка Валянціна Васілеўна с. 148
Пархоменка Вольга Міхайлаўна с. 148
Пархоменка Уладзімір Паўлавіч с. 148
Пархута Анатоль Сяргеевіч с. 148
Пархута Яраслаў Сільвестравіч с. 148
парцыяльны ціск с. 148
парцэлярная гаспадарка с. 148
Парцянка Андрэй Антонавіч с. 149
Паршын Фёдар Ігнатавіч с. 149
Пары архіпелаг с. 149
Парыжскае пагадненне 1973 с. 151
Парыжскае паўстанне 1357-58 с. 151
Парыжскае паўстанне 1944 с. 151
Парыжскай Божай Маці сабор с. 152
Парыжская камуна 1789-94 с. 152
Парыжская камуна 1871 с. 152
Парыжская кансерваторыя с. 153
Парыжская мірная канферэнцыя 1919-20 с. 153
Парыжская мірная канферэнцыя 1946 с. 153
Парыжская опера с. 153
Парыжская школа с. 154
Парыжскі басейн с. 154
Парыжскі дагавор 1952 с. 154
Парыжскі мірны дагавор 1763 с. 154
Парыжскі мірны дагавор 1814 с. 154
Парыжскі мірны дагавор 1815 с. 154
Парыжскі мірны дагавор 1856 с. 154
Парыжскі універсітэт с. 155
парыжскія мірныя дагаворы 1947 с. 155
парыжскія пагадненні 1954 с. 155
парыковае дрэва с. 155
Парын Васіль Васілевіч с. 155
парытэтныя цэны с. 156
Парэта Вільфрэда с. 156
Парэцкая суконная фабрыка с. 157
Парэцкі Платон Сяргеевіч с. 157
Парэцкі Якаў Ільіч с. 157
Парэцкі лесапільны завод с. 157
Парэцкі цукровы завод с. 157
Парэцкі шклозавод с. 157
Парэчча -- вёска ў Акцябрскім р-не с. 158
Парэчча -- вёска ў Гродзенскім р-не с. 158
Парэчча -- вёска ў Пінскім р-не с. 158
Парэчын Рыгор Яўхімавіч с. 158
пас -- плыт з доўгіх бярвён с. 158
пас -- прыстасаванне для прывядзення ў рух механізмаў; перадача мяча ў спартыўных гульнях с. 158
пасад -- абрад у пачатку вяселля с. 159
пасад -- гандлёва-рамесніцкая частка горада ў Кіеўскай Русі; гандлёва-прамысловы цэнтр у Расіі с. 159
“пасадскае будаўніцтва” с. 159
пасадскія людзі с. 159
пасажны інструмент с. 159
пасатны клімат с. 160
пасатныя цячэнні с. 160
Пасашкоў Іван Ціханавіч с. 160
Пасевіна Антоніо с. 160
пасека -- пчальнік с. 160
Пасека -- вёска ў Старадарожскім р-не с. 160
пасёлак гарадскога тыпу с. 161
Пасікаў Уладзімір Маркавіч с. 161
пасіўнае выбарчае права с. 162
пасіўная лексіка с. 162
пасіўная радыёлакацыя с. 162
пасіўныя рахункі с. 162
паскаль -- адзінка механічнага ціску і напружання с. 162
паскаль -- мова праграмавання с. 162
Паскаля завітка с. 162
Паскаля тэарэма с. 163
паскаральнік з сустрэчнымі пучкамі с. 163
паскаральнікі зараджаных часціц с. 163
паскарэнне свабоднага падзення с. 164
Паскевіч Іван Фёдаравіч с. 164
“Пасланне да латын з іх жа кніг” с. 164
паслядзеянне магнітнае с. 165
Паслядовіч Аляксандра Ануфрыеўна с. 165
Паслядовіч Макар Трафімавіч с. 165
паслядоўнае злучэнне с. 165
паслядоўны аналіз с. 166
паслядоўных набліжэнняў метад с. 166
паслядоўныя рэакцыі с. 166
паслязародкавае развіццё с. 166
пасляродавыя хваробы с. 166
пасольскі прыказ с. 166
пасошныя людзі с. 167
паспалітае права с. 167
паспалітае рушэнне с. 167
Паспелава Таццяна Рыгораўна с. 167
Паспелаў Рыгор Яўхімавіч с. 167
Пасталоўскі Дзмітрый Сіманавіч с. 168
пастанова суда с. 168
Пастарнак Барыс Леанідавіч с. 169
Пастарнак Леанід Восіпавіч с. 169
Пастарнацкі Фёдар Ігнатавіч с. 169
Пастаўскае возера с. 169
Пастаўская Мікалаеўская царква с. 169
Пастаўскі архітэктурны ансамбль с. 170
Пастаўскі кансервавы завод с. 170
Пастаўскі касцёл с. 170
Пастаўскі краязнаўчы музей с. 170
Пастаўскі павет с. 170
Пастаўскі палацава-паркавы комплекс с. 170
Пастаўскі раён с. 171
пастаяннага току машына с. 171
Пастаяннае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН с. 172
Пастаяннае прадстаўніцтва Савета Міністраў БССР пры Савеце Міністраў СССР с. 172
Пастаянная палата міжнароднага правасуддзя с. 172
Пастаянная палата трацейскага суда с. 172
Пастаянная рада с. 172
Пастаянны камітэт сусветнага кангрэса прыхільнікаў міру с. 173
Пастаянны кангрэс прафсаюзнага адзінства працоўных Лацінскай Амерыкі с. 173
пастаянны капітал с. 173
пастаянства саставу закон с. 173
Пастуніна Тамара Міхайлаўна с. 173
паступальны рух с. 173
“Пастух і воўк” с. 173
Пастухоў Міхаіл Іванавіч с. 173
Пастухоў камень с. 174
пасцельныя клапы с. 175
пасэсійнае права с. 176
пасэсійныя сяляне с. 176
Пасюкевіч Вадзім Іосіфавіч с. 176
Пасюкевіч Уладзімір Маркавіч с. 176
пасяўная плошча с. 176
Патабня Аляксандр Апанасавіч с. 177
Патабня Андрэй Апанасавіч с. 177
патагенныя мікробы с. 177
Патагонская біягеаграфічная вобласць с. 177
Патагонскія Анды с. 177
Патаеў Георгій Аляксандравіч с. 178
патака кармавая с. 178
паталагічная анатомія с. 178
паталагічная фізіялогія с. 178
Патамскае нагор’е с. 178
Патанін Рыгор Мікалаевіч с. 178
Патапаў Аляксандр Львовіч с. 179
Патапаў Макар Васілевіч с. 179
Патапаў Юрый Фёдаравіч с. 179
Патапенка Ігнацій Мікалаевіч с. 179
Патапнёў Міхаіл Пятровіч с. 179
Патаповіч Мікалай Іосіфавіч с. 179
Патаржынскі Іван Сяргеевіч с. 179
паток выпрамянення с. 180
паток магнітнай індукцыі с. 180
патокасчапленне с. 180
Патолічаў Мікалай Сямёнавіч с. 180
Патон Барыс Яўгенавіч с. 180
Патон Яўген Аскаравіч с. 180
паточнае будаўніцтва с. 181
паточная лінія с. 181
“Патриот Родины” с. 181
патройная сувязь с. 181
Патрын Аляксей Аляксеевіч с. 182
Патрыяршы рукапіс с. 183
патрыятычнае падполле с. 183
патрыятычнае таварыства с. 184
Патрыятычны антыгітлераўскі фронт с. 184
Патсдамская дэкларацыя 1945 с. 185
Патсдамская канферэнцыя 1945 с. 185
патэнтнае права с. 186
патэнцыраванне с. 186
патэнцыя сексуальная с. 186
патэнцыял -- рэсурсы для вырашэння задачы і дасягнення мэты с. 186
патэнцыял -- характарыстыка сілавых палёў у фізіцы с. 186
патэнцыял іанізацыі с. 186
патэнцыяласкоп с. 186
патэнцыялы тэрмадынамічныя с. 186
патэнцыяльная сіла с. 186
патэнцыяльная энергія с. 187
патэнцыяльная яма с. 187
патэнцыяльны бар’ер с. 187
патэнцыяметрыя с. 187
Паустоўскі Канстанцін Георгіевіч с. 187
паўвостраў Наносы с. 188
паўвостраў Чараўкі с. 188
паўвывадкавыя птушкі с. 188
паўгідраморфныя глебы с. 188
паўгрубашэрсныя авечкі с. 188
паўдзённая лінія с. 188
Паўднёва-Алічурскі хрыбет с. 188
Паўднёва-Аляксандраўскае радовішча нафты с. 188
Паўднёва-Антыльскія астравы с. 189
Паўднёва-Асташкавіцкае радовішча нафты с. 189
Паўднёва-Атлантычны хрыбет с. 189
Паўднёва-Аўстралійская катлавіна с. 189
Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка с. 189
Паўднёва-Віцебскі раён с. 192
Паўднёва-Гвінейскае ўзвышша с. 192
Паўднёвае таварыства дзекабрыстаў с. 192
Паўднёва-Заходняга фронту наступленне 1916 с. 192
Паўднёва-Заходняе адгалінаванне Беларускай грады с. 193
Паўднёвай Сібіры горы с. 193
Паўднёва-Каспійская нафтагазаносная правінцыя с. 193
Паўднёва-Кітайскае мора с. 193
Паўднёва-Кітайская платформа с. 193
Паўднёва-Кітайскія горы с. 193
“Паўднёварасійскі саюз рабочых” с. 193
“”Паўднёварускі рабочы саюз” с. 193
Паўднёва-Сандвічаў жолаб с. 194
Паўднёва-Сасноўскае радовішча с. 194
Паўднёва-Сахалінская аперацыя 1945 с. 194
Паўднёваславянскі камітэт с. 194
Паўднёва-Усходні мыс с. 194
Паўднёва-Усходняя Азія с. 194
Паўднёва-Ціхаакіянскае падняцце (хрыбет) с. 194
Паўднёва-Цішкаўскае радовішча нафты с. 194
Паўднёва-Шатландскае ўзвышша с. 194
Паўднёва-Якуцкі вугальны басейн с. 194
Паўднёвая Азія с. 194
Паўднёвая Амерыка с. 194
Паўднёвая Асеція с. 197
Паўднёвая Аўстралія с. 197
Паўднёвая Георгія с. 198
Паўднёвая Гідра с. 198
Паўднёвая Дакота с. 198
Паўднёвая Караліна с. 198
Паўднёвая Карона с. 198
Паўднёвая катлавіна с. 198
Паўднёвая Радэзія с. 198
Паўднёвая Рыба с. 198
Паўднёвы акіян с. 198
Паўднёвы бераг Крыма с. 198
Паўднёвы востраў с. 199
Паўднёвы Галодны стэп с. 199
Паўднёвы полюс с. 199
Паўднёвы Трыкутнік с. 199
Паўднёвыя Аркнейскія астравы с. 199
паўднёвыя і паўночныя дынастыі с. 199
Паўднёвыя пасатныя цячэнні с. 199
Паўднёвыя Сандвічавы астравы с. 199
Паўднёвыя Шэтландскія астравы с. 199
паўзучасці тэорыя с. 200
паўзучыя расліны с. 200
паўкубічная парабала с. 200
Паўкшцяліс Юозас с. 201
Паўлава Ада Дзмітрыеўна с. 201
Паўлава Ганна Паўлаўна с. 201
Паўлава Караліна Карлаўна с. 202
Паўлава Маіна Пятроўна с. 202
Паўлава Надзея Васілеўна с. 202
Паўлава Ніна Міхайлаўна с. 202
Паўлавец Вячаслаў Генадзевіч с. 202
Паўлавец Марфа Васілеўна с. 202
Паўлавіч Нікалай с. 202
Паўлаў Аляксандр Васілевіч с. 203
Паўлаў Вісарыён Міхайлавіч с. 203
Паўлаў Дзмітрый Рыгоравіч с. 203
Паўлаў Іван Мікалаевіч с. 203
Паўлаў Іван Міхайлавіч с. 204
Паўлаў Іван Пятровіч с. 204
Паўлаў Іван Фаміч с. 204
Паўлаў Мікалай Піліпавіч с. 204
Паўлаў Мікалай Спірыдонавіч с. 204
Паўлаў Міхаіл Аляксандравіч с. 204
Паўлаў Міхаіл Мікітавіч с. 204
Паўлаў Савелій Яфімавіч с. 204
Паўлаў Уладзімір Андрэевіч с. 205
Паўлаў Якаў Савельевіч с. 205
Паўлаў-Сільванскі Мікалай Паўлавіч с. 205
Паўлаўская “рэспубліка” с. 205
Паўленка Мікалай Андрэевіч с. 205
Паўленка Пётр Андрэевіч с. 205
Паўлі Вольфганг с. 206
Паўлікоўскі Тадэвуш с. 206
Паўлікоўскі Юзаф с. 206
Паўлінаў Андрэй Міхайлавіч с. 206
Паўлінг Лайнус с. 207
Паўлішын Юрый Васілевіч с. 207
Паўловіч Альберт Францавіч с. 207
Паўловіч Іван Міхайлавіч с. 207
Паўловіч Мікалай Браніслававіч с. 207
Паўловіч Сяргей Аляксандравіч с. 207
Паўловіч Уладзімір Свірыдавіч с. 207
Паўловіч Эдвард Баніфацы Францавіч с. 207
Паўловіч Яўген Мікалаевіч с. 208
Паўлоў Тодар Дзімітроў с. 208
Паўлоўская Лізавета Іванаўна с. 208
Паўлоўскі Альварэс Іванавіч с. 208
Паўлоўскі Аляксандр Аляксеевіч с. 208
Паўлоўскі Аляксандр Анатолевіч с. 208
Паўлоўскі Аляксандр Іванавіч с. 208
Паўлоўскі Зянон Станіслававіч с. 208
Паўлоўскі Мікалай Восіпавіч с. 208
Паўлоўскі Фёдар Іларыёнавіч с. 209
Паўлоўскі Яўген Ніканоравіч с. 209
Паўлс Раймандс с. 209
Паўлуцкі Зміцер Іванавіч с. 209
Паўлычка Дзмітрый Васілевіч с. 209
Паўль Вольфганг с. 209
Паўлюк Сяргей Кірылавіч с. 210
Паўлюкевіч Мікалай Уладзіміравіч с. 210
Паўлюкоўскі Уладзіслаў с. 210
Паўлюс Фрыдрых с. 210
Паўлючэнка Міхаіл Міхайлавіч с. 210
Паўмгартнер Бернхард с. 210
паўнамоцнае прадстаўніцтва с. 211
Паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР пры СНК РСФСР с. 211
Паўночна-Алічурскі хрыбет с. 211
Паўночна-Амерыканская катлавіна с. 211
Паўночна-Амерыканская платформа с. 211
Паўночна-Атлантычнае цячэнне с. 212
Паўночнаатлантычны пакт 1949 с. 212
паўночна-афрыканскія аперацыі 1940-43 с. 212
Паўночна-Байкальскае нагор’е с. 212
паўночнабеларуская культура с. 212
Паўночнага мора нафтагазаносная вобласць с. 212
Паўночна-Гвінейскае ўзвышша с. 212
Паўночна-Германская нізіна с. 212
Паўночнагерманскі саюз с. 212
Паўночна-Дзвінская сістэма с. 213
паўночнае дваябор’е с. 213
Паўночнае мора с. 213
Паўночнае таварыства дзекабрыстаў с. 213
Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства с. 213
Паўночна-Заходні ваенна-прамысловы камітэт с. 213
Паўночна-Заходні камітэт РСДРП с. 213
Паўночна-Заходні край с. 214
Паўночна-Заходні паход 1934-36 с. 214
Паўночна-Заходні праход с. 214
Паўднёва-Заходні фронт с. 214
Паўночна-Заходнія тэрыторыі с. 214
Паўночна-Заходняя абласная арганізацыя партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў с. 215
Паўночна-Заходняя аператыўная група ЦК КП(б)Б с. 215
Паўночна-Заходняя арганізацыя “Народнай волі” с. 215
Паўночна-Заходняя вобласць с. 215
Паўночна-Заходняя катлавіна с. 215
Паўночна-Заходняя пагранічная правінцыя с. 215
Паўночнай Аляскі нафтагазаносны басейн с. 215
Паўночна-Карэйскія горы с. 215
паўночнакаўказская культура с. 215
паўночнакаўказская парода с. 216
Паўночна-Каўказская савецкая рэспубліка с. 216
Паўночна-Крымскі канал с. 216
Паўночна-Сахалінская раўніна с. 216
Паўночна-Сібірская нізіна с. 216
Паўночна-Усходні праход с. 216
Паўночна-Усходняя катлавіна с. 216
Паўночна-Французская нізіна с. 216
Паўночна-Ціхаакіянскае цячэнне с. 216
Паўночна-Ціхаакіянскі антыцыклон с. 216
Паўночна-Шатландскае нагор’е с. 216
Паўночная Азія с. 216
Паўночная Амерыка с. 216
Паўночная Асеція-Аланія с. 219
Паўночная вайна 1655-60 с. 221
Паўночная вайна 1700-21 с. 222
Паўночная Дакота с. 224
Паўночная Дзвіна с. 224
Паўночная зямля с. 224
Паўночная Ірландыя с. 225
Паўночная камуна с. 225
Паўночная Караліна с. 225
Паўночная Карона с. 225
Паўночная Меса с. 225
Паўночная Случ с. 225
Паўночная тэрыторыя с. 225
Паўночны Галодны стэп с. 226
Паўночны Данец с. 226
Паўночны Каўказ с. 226
Паўночны Ледавіты акіян с. 226
Паўночны марскі шлях с. 228
Паўночны паход 1926-28 с. 228
Паўночны полюс -- пункт, у якім Зямная вось перасякае яе паверхню ў Паўн. паўшар’і с. 228
“Паўночны полюс” -- назва нальдзінных навуковых абсерваторый у Паўн. Ледавітым ак. с. 228
Паўночны праліў с. 228
Паўночны Рэйн-Вестфалія с. 228
Паўночны савет с. 229
“Паўночны саюз рускіх рабочых” с. 229
Паўночны фронт с. 229
Паўночныя Марыянскія астравы с. 229
паўночныя пасатныя цячэнні с. 230
паўночныя пісьмёны с. 230
паўпаразітныя расліны с. 230
паўправадніковы дыёд с. 231
паўправадніковы дэтэктар с. 231
паўправадніковы лазер с. 231
паўправадніковы пераход с. 231
паўправадніковыя матэрыялы с. 231
паўправадніковыя прылады с. 231
паўправільны мнагаграннік с. 231
паўпрахадныя рыбы с. 231
паўпустынныя зоны с. 231
Паўсаній -- цар Спарты с. 232
Паўсаній -- спартанскі палкаводзец с. 232
Паўсаній -- старажытнагрэчаскі пісьменнік с. 232
паўтанкарунныя авечкі с. 235
паўцвердакрылыя с. 236
паўшар’і зямныя с. 236
Паўэл Сесіл Франк с. 236
Пахабаў Валерый Інакенцьевіч с. 237
Пахалавіцкі Станіслаў с. 237
“Пахвала Вітаўту” с. 237
Пахельбель Іаган с. 237
Пахілевіч Дзмітрый Леанідавіч с. 238
Пахмутава Аляксандра Мікалаеўна с. 238
паход -- перамяшчэнне атрада людзей; ваенныя дзеянні; арганізаваныя дзеянні для барацьбы з кім-, чым-н. с. 238
паход -- сукупнасць дзеянняў арміі; асобы барабанны бой с. 238
Паход на Рым 1922 с. 238
“Паходня” -- гісторыка-культурнае таварыства с. 238
“Паходня” -- газета с. 238
паходы Альгерда на Маскву с. 238
паходы Вітаўта на Смаленск 1395-1404 с. 239
паходы Тэўтонскага ордэна на Беларусь с. 239
Пахомава Людміла Аляксееўна с. 239
Пахомаў Аляксей Фёдаравіч с. 239
Пахомаў Мікалай Ільіч с. 240
Пахтусаў Пётр Кузьміч с. 240
пахучакаласнік с. 240
пахучы гарошак с. 240
пахучыя рэчывы с. 240
Пацава Слабада с. 240
Пацаваслабодскі бой 1944 с. 241
Пацаеў Віктар Іванавіч с. 241
Пацееў Мікалай Паўлавіч с. 241
Пацехін Аляксей Анціпавіч с. 241
Пацехін Васіль Васілевіч с. 242
“Пацешныя” войскі с. 242
Пацёмкін Рыгор Аляксандравіч с. 242
Пацяруха Сцяпан Піліпавіч с. 244
Пачанін Сцяпан Захаравіч с. 244
пачасовая заработная плата с. 244
пачатковая адукацыя с. 244
пачатковая школа с. 244
пачкавальныя бактэрыі с. 245
Пачобут-Адляніцкі Марцін с. 245
Пачобут-Адляніцкі Ян Уладзіслававіч с. 245
Пачоскі Юзаф Конрадавіч с. 245
Пачтароў Цімафей Аляксеевіч с. 245
пачуццё эстэтычнае с. 245
пачуццяў органы с. 246
Пачценны Яўген Кузьміч с. 246
Пашавіцкі камень з ямкамі с. 246
пашавыя кляшчы с. 246
Пашкаўскі бой 1943 с. 246
Пашкевіч Алаіза Сцяпанаўна с. 246
Пашкевіч Алесь с. 246
Пашкевіч Анатоль Паўлавіч с. 246
Пашкевіч Валянціна Мікалаеўна с. 246
Пашкевіч Васіль Васілевіч с. 247
Пашкевіч Генрык с. 247
Пашкевіч Людміла Антонаўна с. 247
Пашкевіч Мікалай Арсенавіч с. 247
Пашкевіч Міхаіл Фёдаравіч с. 247
Пашкевіч Нічыпар Еўдакімавіч с. 247
Пашкевіч Сцяпан Апанасавіч с. 247
Пашкевіч Ян Казімір с. 247
Пашкін Пётр Іванавіч с. 247
Пашкін Юрый Андрэевіч с. 247
Пашкоў Генадзь Пятровіч с. 248
пашпартная сістэма с. 248
паштовая сувязь с. 248
паштовая тэхніка с. 248
Пашута Уладзімір Цярэнцьевіч с. 248
Пашчасцеў Уладзімір Сцяпанавіч с. 248
Пашынскае агаленне старажытных рачных адкладаў с. 249
Пашынскія два валуны с. 249
Пашэнная Вера Мікалаеўна с. 249
паяльная лямпа с. 251
Паяркаў Васіль Данілавіч с. 252
паясы геаграфічныя с. 252
Пегас -- міфалагічны чароўны конь с. 252
Пегас -- сузор’е с. 252
педагагічная псіхалогія с. 253
педагагічныя вучылішчы с. 253
педагагічныя інстытуты с. 253
педагагічныя таварыствы с. 253
“Педагогическое дело” с. 254
Педрэль Феліпе с. 254
Педэрсен Хольгер с. 255
Педэрсен Чарлз с. 255
Педэці Маўрыцыо с. 255
“Пежо” -- аўтамабільны канцэрн с. 255
“Пежо” -- сям’я аўтамабіляў аднайменнага канцэрна с. 255
п’езамагнетызм с. 255
п’езаэлектрыкі с. 255
п’езаэлектрычнасць с. 255
п’езаэлектрычны пераўтваральнік с. 256
п’езаэлектрычныя матэрыялы с. 256
Пейве Аляксандр Вальдэмаравіч с. 256
пейзажная лірыка с. 257
пекінская капуста с. 259
пекінская парода с. 259
Пекінскі трактат 1860 с. 259
Пекінскі універсітэт с. 259
пекінскі чалавек с. 259
пекінскія дагаворы 1860 с. 259
Пекур Павел Аляксеевіч с. 260
Пелагейчанка Эдуард Іванавіч с. 260
пелагічныя адклады с. 260
пелагічныя арганізмы с. 260
Пелапанеская вайна с. 261
Пелапанескі саюз с. 261
Пелікан Венцаслаў Венцаслававіч с. 262
пеліканападобныя с. 262
Пеліх Сяргей Аляксандравіч с. 263
пелоідатэрапія с. 263
Пельгрымоўскі Гальяш с. 263
Пельтцэр Таццяна Іванаўна с. 263
Пендарэцкі Кшыштаф с. 265
Пенджаб -- прыродная і гіст. вобласць у Паўд. Азіі с. 265
Пенджаб -- правінцыя ў Пакістане с. 265
Пенджаб -- штат у Індыі с. 265
пенетрантнасць с. 266
Пенжынская губа с. 266
Пензенская вобласць с. 266
Пензіяс Арна Алан с. 266
Пенінскія горы с. 266
пенітэнцыярныя сістэмы с. 266
Пенкіна Зінаіда Міхайлаўна с. 267
Пенсільванскі антрацытавы басейн с. 268
пентафталевыя смолы с. 269
пентозафасфатны цыкл с. 269
пентозафасфаты с. 269
Пеня Ігар Аляксандравіч с. 269
Пенязькоў Дзмітрый Нікандравіч с. 269
пептыдная сувязь с. 270
пераадкладзеныя арганізмы с. 270
пераамінаванне с. 270
пераахаладжэнне с. 270
перевал -- найбольш нізкае і даступнае месца горнага хрыбта с. 271
“Перевал” -- літаратурная група с. 271
Перавалока -- вёска с. 271
Перавалока -- рака с. 271
Перавалоцкае вадасховішча с. 271
Перавалоцкі Мікалай Лаўрэнцьевіч с. 271
пераваротаў дварцовых эпоха с. 271
Пераверзеў Валяр’ян Фёдаравіч с. 271
Пераверзеў Іван Фёдаравіч с. 271
Пераверзеў Уладзімір Аляксеевіч с. 272
Перавознікаў Мікіта Іосіфавіч с. 272
Перавошчыкаў Дзмітрый Мацвеевіч с. 272
перавытворчасць с. 272
Перагонка -- рака с. 272
перагонка -- дыстыляцыя с. 272
перагонка нафты с. 272
перагрупоўкі малекулярныя с. 272
перадавальная тэлевізійная трубка с. 273
перадатачны надпіс с. 273
перадача даных с. 273
перадача на парукі с. 273
перадгорны прагін с. 273
перадзелы зямельныя с. 273
Перадкарпацкая нафтагазаносная вобласць с. 273
Перадкарпацкі саляносны басейн с. 274
Перадкарпацкі сераносны басейн с. 274
Перадня Уладзімір Іванавіч с. 274
Перадпалеская правінцыя с. 274
перадпухлінныя захворванні с. 274
“Перадсмяротны разгавор Пустэльніка Пятра” с. 274
П’ера ды Козіма с. 275
П’ера дэла Франчэска с. 275
Перажынскі Леан с. 275
перакідванне сцёку с. 276
перакіс вадароду с. 276
пераклад мастацкі с. 276
перакладазнаўства с. 277
перакладная аповесць с. 277
перакладны слоўнік с. 277
пераключальнік с. 277
Перакопскі перашыек с. 278
перакрыжаванае апыленне с. 278
пераксід вадароду с. 278
пераксідныя злучэнні с. 278
пераксіды арганічныя с. 278
пераламленне святла с. 278
пераламленне хваль с. 279
пераламлення паказчык с. 279
пералётныя птушкі с. 279
пералёты птушак с. 279
пераліванне крыві с. 280
пералом -- поўнае парушэнне цэласці касці с. 280
Пералом -- вёска с. 280
перамагнічванне с. 280
перамежная трасца с. 280
пераменнага току машына с. 280
пераменная і пастаянная велічыні с. 281
пераменны капітал с. 281
пераменныя зоркі с. 281
пераметыліраванне с. 281
перамешчаныя асобы с. 281
Перамогі плошча -- у Віцебску с. 282
Перамогі плошча -- у Мінску с. 282
перамярзанне рэк с. 282
перамяшчальны закон с. 282
перанапружанне с. 283
перанаселенасць с. 283
перанасычаны раствор с. 283
пераноснае значэнне слова с. 283
пераносу з’явы с. 283
“Перапёлачка” с. 283
перапіс насельніцтва с. 284
перапісныя кнігі с. 285
перапісы статыстычныя с. 285
перапончатакрылыя с. 286
пераправачныя сродкі с. 286
Перапяліца Канстанцін Іванавіч с. 286
Перапяліцын Аляксандр Іванавіч с. 287
Перасада Вольга Анатольеўна с. 287
перасадка органаў і тканак с. 287
перасадка рагавіцы с. 287
Перасветаў Іван Сямёнавіч с. 287
Перасекіна Таіса Васілеўна с. 287
Пераслаўль-Залескі с. 287
Пераслаўскае возера с. 288
перасоўная электрастанцыя с. 288
перастойныя лясы с. 288
“Перастраховачны дагавор” 1887 с. 288
перасыханне рэк с. 289
пераўтваральная падстанцыя с. 290
пераўтваральная тэхніка с. 290
пераўтваральнік функцыянальны с. 290
пераўтваральнік электрычны с. 290
пераўтварэнне частаты с. 290
Пераход Вячаслаў Іванавіч с. 290
пераход колькасных змяненняў у якасныя с. 291
пераходнае балота с. 291
пераходны стан с. 291
пераходныя элементы с. 291
перачаканка манеты с. 292
перашкодаўстойлівасць с. 292
перашкоды радыёпрыёму с. 292
Перашчэпінскі скарб с. 292
пераэтэрыфікацыя с. 292
Пераяслаўская рада 1654 с. 292
Пераяслаў-Хмяльніцкі с. 292
Первенцаў Аркадзь Аляксеевіч с. 293
Пергалезі Джавані с. 293
Пергамскае царства с. 293
пер’евыя кляшчы с. 294
Перкін Навум Саламонавіч с. 294
Перл Марцін Льюіс с. 294
перламутравыя воблакі с. 294
Перм -- гіст. вобласць у Расіі с. 295
Перм -- горад у Расіі с. 295
Пермазер Бальтазар с. 295
П’ермарыні Джузепе с. 295
Пермеке Канстан с. 295
Пермскае вадасховішча с. 296
Пермская вобласць с. 296
пермская сістэма (перыяд) с. 296
перонаспаральныя с. 297
перпендыкулярнасць с. 298
перпетуум мобіле с. 298
персанальная ЭВМ с. 298
персаніфікацыя с. 298
Персей -- сын Зеўса і Данаі с. 298
Персей -- сузор’е с. 298
Персей -- апошні цар Македоніі с. 298
П’ер-Сен-Мартэн с. 299
Персідскага заліва нафтагазаносны басейн с. 299
персідская мова с. 299
Персідскі заліў с. 299
Персідскі паход 1722-23 с. 299
Персіянінаў Леанід Сямёнавіч с. 299
персона нон грата с. 300
перспектыва -- геаметрычны метад адлюстравання аб’ёмных цел на плоскасці с. 300
перспектыва -- мастацкі метад адлюстравання на плоскасці аб’ёмных цел с. 300
Перуанскае цячэнне с. 304
Перуанскі жолаб с. 304
Перуджына П’етра с. 304
Перуцы Бальдасарэ с. 304
перфарацыйная карта с. 305
перфарацыйная стужка с. 305
Перхаровіч Франц Іосіфавіч с. 305
перхлорвінілавая смала с. 305
Перцаў Уладзімір Мікалаевіч с. 306
Перціні Алесандра с. 306
першабытнаабшчынны лад с. 306
першабытнае грамадства с. 306
першабытнае мастацтва с. 306
першабытны бык с. 307
першабытныя жывёлы і расліны с. 307
першадрукаваныя кнігі с. 307
Першае апалчэнне 1611 с. 307
Першае Балгарскае царства с. 307
Першае сербскае паўстанне 1804-13 с. 307
Першае таварыства беларускай драмы і камедыі с. 307
першаісная функцыя с. 308
Першамайскае радовішча глін с. 308
Першамайская -- вёска ў Бярозаўскім р-не с. 308
Першамайская -- вёска ў Шчучынскім р-не с. 308
першапакутнікі с. 308
першапачатковае накапленне капіталу с. 308
першапачатковыя кантоны с. 308
“першасакавікоўцы” с. 308
першаснабяскрылыя с. 308
першаснаполасцевыя чэрві с. 308
першаснатрахейныя с. 309
першасная апрацоўка воўны с. 309
першасная апрацоўка лёну с. 309
першасная нырка с. 309
першасная поласць цела с. 309
першасныя і другасныя якасці с. 309
першасныя палавыя прыкметы с. 310
першацвет -- кветка прымула с. 310
“Першацвет” -- моладзевы часопіс с. 310
Першая беларуская вечарынка с. 310
Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага с. 310
Першая імперыя с. 311
Першая канферэнцыя КПЗБ с. 311
першая медыцынская дапамога с. 311
Першая Польская пяхотная дывізія імя Т.Касцюшкі с. 311
Першая рэспубліка с. 311
Першая сусветная вайна 1914-18 с. 311
Першая Усебеларуская канферэнцыя с. 316
Першая Усебеларуская краязнаўчая канферэнцыя с. 316
Першая Устаўная грамата с. 316
Першы беларускі камуністычны атрад с. 316
першы закон тэрмадынамікі с. 316
Першы з’езд беларусаў свету с. 316
Першы з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту с. 317
Першы з’езд даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі с. 317
Першы з’езд КП(б)Б с. 317
Першы з’езд КПЗБ с. 317
Першы з’езд РСДРП с. 318
Першы з’езд Саветаў СССР с. 318
Першы інтэрнацыянал с. 318
Першы міжнародны кангрэс беларусістаў с. 318
Першы падзел Рэчы Паспалітай с. 318
Першы паказальны тэатр с. 319
Першы статут Вялікага княства Літоўскага с. 319
Першы сход беларусаў блізкага замежжа с. 319
Першы Усебеларускі з’езд Саветаў с. 319
Першы Усебеларускі краязнаўчы з’езд с. 319
Першынга экспедыцыя с. 319
перыартэрыіт вузельчыкавы с. 319
перыпатэтычная школа с. 321
перыста-кучавыя воблакі с. 321
перыста-слаістыя воблакі с. 321
перысташчэлепныя с. 321
перыстыя воблакі с. 321
перыферычная нервовая сістэма с. 322
перыяд геалагічны с. 322
перыяд ваганняў с. 322
перыяд паўраспаду с. 322
перыядызацыя гістарычная с. 323
перыядычная сістэма элементаў Мендзялеева с. 323
перыядычная функцыя с. 325
перыядычны дроб с. 325
перыядычны друк с. 325
перыядычны закон Мендзялеева с. 325
Перэльман Тэадор Львовіч с. 325
Перэльман Якаў Ісідаравіч с. 325
Перэн Жан Батыст с. 325
Перэс Гальдос Беніта с. 326
Перэс дэ Куэльяр Хаўер с. 326
Перэс Эсківель Адольфа с. 326
Песачанка -- рака ў Лоеўскім р-не с. 326
Песачанка -- рака ў Сенненскім р-не с. 326
Пескадорскія астравы с. 327
пескадуўная машына с. 327
пескаструменная апрацоўка с. 327
пескастрэльная машына с. 327
Пескаўскае агаленне рачных адкладаў с. 327
Пескі -- вёска ў Кобрынскім р-не с. 327
Пескі -- вёска ў Мастоўскім р-не с. 327
песні пра каханне с. 327
“Песнь на божы час” с. 328
“Песня беларускіх жаўнераў 1794 года” с. 328
“Песня пра майго Сіда” с. 328
“Песня пра нібелунгаў” с. 328
“Песня пра Раланда” с. 329
Песоа Фернанду с. 329
Песталоці Іаган Генрых с. 329
Пестрак Піліп Сямёнавіч с. 329
Пестрыкаў Мікалай Мікалаевіч с. 330
Песцель Павел Іванавіч с. 330
Песціс Вітольд Казіміравіч с. 330
Петкаў Дзімітр с. 331
Петкер Барыс Якаўлевіч с. 331
Петлякоў Уладзімір Міхайлавіч с. 331
Петравых Марыя Сяргееўна с. 331
Петраградская абарона 1919 с. 331
П’етра да Картона с. 331
Петракавец Марк Іосіфавіч с. 332
петралейны эфір с. 333
Петрапаўлаўская крэпасць с. 333
Петрапаўлаўск-Камчацкі с. 333
Петрарка Франчэска с. 333
петратэктоніка с. 334
Петрачкова Валянціна Цімафееўна с. 334
Петрачэнка Галіна Гаўрылаўна с. 334
Петрашкевіч Алесь с. 334
Петрашкевіч Альфонс Баляслававіч с. 334
Петрашкевіч Ануфрый с. 334
Петрашэўскі Міхаіл Васілевіч с. 335
Петрукоў Міхалка с. 335
Петрусевіч Казімір Адамавіч с. 335
Петрусевіч Казімір Казіміравіч с. 335
Петрушэўская Людміла Сцяфанаўна с. 335
Петрушэўскі Аляксандр Васілевіч с. 336
Петрушэўскі Васіль Фаміч с. 336
Петрушэўскі Дзмітрый Майсеевіч с. 336
Петрушэўскі Фёдар Фаміч с. 336
Петрык Ларыса Леанідаўна с. 336
Петрыкаў Пётр Ціханавіч с. 336
Петрыкаўскае патрыятычнае падполле с. 337
Петрыкаўскае радовішча калійных солей с. 337
Петрыкаўская Мікалаеўская царква с. 337
Петрыкаўская Пакроўская царква с. 337
Петрыкаўскі раён с. 337
Петрыкаўскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод с. 338
Петрыенка Дзіяна Ігнацьеўна с. 338
Петсама-Кіркенеская аперацыя 1944 с. 338
Петухоў Аляксандр Іванавіч с. 338
Петухоў Іван Антонавіч с. 338
Петушкова Яўгенія Васілеўна с. 339
Петушкоў Адам Захаравіч с. 339
Петушкоў Аляксей Свірыдавіч с. 339
Петынеці Гаэтана с. 339
Петыпа Марыус Іванавіч с. 339
Петэрс Георгій Барысавіч с. 339
Петэрсон Эльмарт Адэльбертавіч с. 339
“Пеўнік” -- бел. нар. танец с. 340
пеўнікавы грабеньчык с. 340
П’еха Эдзіта Станіславаўна с. 340
пецехіяльная ліхаманка с. 340
Пецольд Цімафей Максімавіч с. 340
Пецюкевіч Мар’ян Язэпавіч с. 341
Пецюкевіч Уладзімір Генрыхавіч с. 341
Пецярбургска-Варшаўская чыгунка с. 341
Пецярбургская акадэмія мастацтваў с. 341
Пецярбургская арцель мастакоў с. 341
Пецярбургскі гурток моладзі польска-літоўска-беларускай і маларускай с. 341
Пецярбургскі дагавор 1881 с. 341
Пецярбургскі мірны дагавор 1762 с. 341
Пецярбургскі “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа” с. 341
пецярбургскія канвенцыі с. 342
пецярбургскія саюзныя дагаворы с. 342
Печ -- горад у Венгрыі с. 342
Печ -- горад у Югаславіі с. 342
печ -- збудаванне для спальвання паліва ці пераўтварэння эл. энергіі ў цяпло с. 342
печ -- хатняе збудаванне для ацяплення памяшкання с. 342
печ награвальная с. 342
Печкін Ярамір Аляксандравіч с. 343
Пешкур Іван Іванавіч с. 343
Пешчанка Андрэй Сямёнавіч с. 343
Пёпельман Матэус с. 344
Пёрышкін Рыгор Андрэевіч с. 344
Пётр І Петравіч Негаш с. 345
Пётр з Ганёндза с. 345
Пётр з Дусбурга с. 346
Пётр Петрэй дэ Эрлезунда с. 346
Пётркаўскае ваяводства с. 346
Пётркаўскі статут 1496 с. 346
Пётркаў-Трыбунальскі с. 346
Півавараў Зяма Раманавіч с. 347
піваварная прамысловасць с. 347
Півень Надзея Віктараўна с. 347
Півуноўскі Ігнацій Іванавіч с. 347
Пігаль Жан Батыст с. 347
Пігарэвіч Афанасій с. 348
Пігарэвіч Барыс Аляксеевіч с. 348
пігментныя клеткі с. 349
пігменты -- у біялогіі, афарбаваныя злучэнні ў тканках арганізмаў с. 349
пігменты -- у хіміі, тонкадысперсныя афарбаваныя парашкі с. 349
Пігулеўскі Мікалай Мікалаевіч с. 349
Пігулеўскі Уладзімір Васілевіч с. 349
Підоплічка Аляксандр Паўлавіч с. 349
Підуруталагала с. 349
Піёнава Рэўміра Сяргееўна с. 350
Пі-і-Маргаль Франсіска с. 351
піка… -- дзесятковая прыстаўка с. 352
пікавая электрастанцыя с. 352
Піка дэла Мірандала Джавані с. 352
“Пікала-тэатра” с. 352
пікарэскны раман с. 353
пікет -- элемент вартавой аховы; адзінка вымярэння чыг. ліній; будка дарожнай службы; група дэманстрантаў с. 354
пікет -- пункт на мясцовасці, арыенцір пры нівеліраванні с. 354
Пікман Ізраіль Цурыелевіч с. 354
пікрынавая кіслата с. 354
Піксанаў Мікалай Кір’якавіч с. 354
піктаграфічнае пісьмо с. 355
Пікулеў Анатоль Цімафеевіч с. 355
Пікулік Міхаіл Міхайлавіч с. 355
Пікуль Валянцін Савіч с. 355
Пікуль Міхаіл Іванавіч с. 355
Пілатовіч Валерый Станіслававіч с. 356
Пілатовіч Станіслаў Антонавіч с. 356
піліпаўскія песні с. 357
Піліпенка Міхаіл Карнеевіч с. 357
Піліпенка Міхаіл Фёдаравіч с. 357
Піліпенка Сяргей Уладзіміравіч с. 357
Піліповіч Уладзімір Антонавіч с. 357
Пілсудскі Юзаф Клемент с. 358
Пілько Яўген Канстанцінавіч с. 359
Пільняк Барыс Андрэевіч с. 359
Пільштын Саламея Рэгіна с. 359
Пілюгін Мікалай Аляксеевіч с. 359
Пілюзіна Ніна Васілеўна с. 359
Пілюк Мікалай Уладзіміравіч с. 360
Пілютаў Пётр Андрэевіч с. 360
Піляр Раман Аляксандравіч с. 360
Піманаў Сяргей Іванавіч с. 360
Піманенка Мікалай Карнілавіч с. 360
Піменаў Васіль Васілевіч с. 360
Піменаў Сцяпан Сцяпанавіч с. 361
Піменаў Юрый Іванавіч с. 361
Пінаева Людміла Іосіфаўна с. 361
Пінаеў Генадзь Фёдаравіч с. 361
Піначэт Угартэ Аўгуста с. 362
пінгвінападобныя с. 362
Пінігін Мікалай Мікалаевіч с. 363
Пінкертон Роберт с. 363
Пінкус Саламон Шыманавіч с. 363
Пінскае адкрытае акцыянернае таварыства “Гідрасельмаш” с. 365
Пінскае вучылішча мастацтваў с. 365
Пінскае дзяржаўнае прадпрыемства “Завод Камертон” с. 365
Пінскае дзяржаўнае прадпрыемства “Кавліцмаш” с. 365
Пінскае княства с. 365
Пінскае патрыятычнае падполле с. 365
Пінскае педагагічнае вучылішча с. 365
Пінскае рэальнае вучылішча с. 366
Пінскае староства с. 366
Пінска-Зарэчны павет с. 366
пінска-івацэвіцкі строй с. 366
пінска-івацэвіцкія ручнікі с. 366
Пінская ваенная флатылія с. 367
Пінская вобласць с. 367
Пінская друкарня с. 367
Пінская дрэваапрацоўча-фанерная фабрыка с. 367
Пінская запалкавая фабрыка с. 368
Пінская праваслаўная епархія с. 368
Пінская тытунёвая фабрыка с. 368
Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў “Крыніца Палесся” с. 368
Пінская шпілечна-фанерная фабрыка с. 368
Пінскі абласны драматычны тэатр с. 368
Пінскі банкаўскі каледж с. 369
Пінскі Богаяўленскі манастыр с. 369
Пінскі Варварынскі манастыр с. 369
Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум с. 369
Пінскі завод кармавых вітамінаў с. 369
Пінскі завод штучных скур с. 369
Пінскі індустрыяльна-педагагічны каледж с. 370
Пінскі камбінат верхняга трыкатажу с. 370
Пінскі кансервавы завод с. 370
Пінскі Каралінскі замак с. 370
Пінскі касцёл і калегіум езуітаў с. 370
Пінскі касцёл і кляштар бернардзінцаў с. 371
Пінскі касцёл і кляштар францысканцаў с. 371
Пінскі касцёл Карла Барамеўша с. 371
Пінскі Лешчанскі манастыр с. 371
Пінскі ліцейна-механічны завод с. 372
Пінскі манетны скарб с. 372
Пінскі настаўніцкі інстытут с. 372
Пінскі сельскагаспадарчы каледж с. 374
Пінскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод с. 374
Пінскі тэхнікум мясной і малочнай прамысловасці с. 374
Пінскі фанерны завод с. 374
Пінскі школьны тэатр с. 374
пінскія гімназіі с. 374
пінскія коркавыя фабрыкі с. 375
Пінскія ўмацаванні с. 375
Пінталь Станіслаў Францавіч с. 375
Пінчук Адам Пятровіч с. 375
Пінчук Андрэй Міхайлавіч с. 376
Пінчук Веньямін Барысавіч с. 376
Пінчук Вячаслаў Рыгоравіч с. 376
Пінчук Леанід Сямёнавіч с. 376
Пінчук Мікалай Рыгоравіч с. 376
Пінчук Рыгор Сяргеевіч с. 376
Піпкаў Любамір с. 377
піравінаградная кіслата с. 377
Пірагова Ларыса Аляксандраўна с. 377
Пірагоў Мікалай Іванавіч с. 378
Пірагоў Міхаіл Міхеевіч с. 378
Пірадаў Уладзімір Восіпавіч с. 378
піракластычныя пароды с. 378
піраксілінавыя порахі с. 378
піраметалургія с. 379
піраміда -- мнагаграннік с. 379
піраміда -- манументальнае збудаванне с. 379
Пірандэла Луіджы с. 380
Піранезі Джавані с. 380
піраплазмідозы с. 380
Пірасманашвілі Ніко с. 381
піратэхнічныя саставы с. 381
пірафорныя рэчывы с. 381
піраэлектрычнасць с. 382
Пірожнік Іван Іванавіч с. 382
піроліз драўніны с. 382
Пірс Патрык Генры с. 383
піруватдэгідрагеназа с. 383
Піры Роберт Эдвін с. 383
пірымідзінавыя асновы с. 384
пірытная плаўка с. 384
Пірышка Фёдар Барысавіч с. 384
Пірэнейскі паўвостраў с. 385
Пісара Франсіска с. 386
Пісарава Людміла Іванаўна с. 386
Пісараў Георгій Іванавіч с. 386
Пісараў Дзмітрый Іванавіч с. 386
Пісараў Мадэст Іванавіч с. 386
Пісаржэўскі Леў Уладзіміравіч с. 387
Пісарэнка Андрэй Яфрэмавіч с. 387
Пісарэнка Мікалай Пятровіч с. 387
Пісемскі Аляксей Феафілактавіч с. 387
Піскароўскія могілкі с. 387
Піскун Юрый Аляксандравіч с. 388
Піскуноў Міхаіл Усцінавіч с. 388
пісталет-кулямёт с. 388
“Пісцовая кніга былога Пінскага староства” с. 389
“Пісцовая кніга Гродзенскай эканоміі” с. 389
“Пісцовая кніга Пінскага і Клецкага княстваў” с. 389
пісцовыя кнігі с. 389
пісьмовая мова с. 390
Пісьмянкоў Алесь с. 390
Піт Уільям -- малодшы, англійскі дзярж.дзеяч с. 390
Піт Уільям -- старэйшы, дзяржаўны дзеяч Вялікабрытаніі с. 390
Пітыузскія астравы с. 391
Пітэрмарыцбург с. 392
піўная выварка с. 392
“Піўны путч” 1923 с. 392
Піўчанка Пётр Рыгоравіч с. 392
Піфагора тэарэма с. 393
Піфагоравы лікі с. 393
Піфійскія гульні с. 393
піхтавы бальзам с. 393
Піцемскі Вялікі камень с. 393
Піцунда -- мыс на Каўказе с. 394
Піцунда -- курорт у Абхазіі с. 394
Піцунда-Мюсерскі запаведнік с. 394
Піцэці Ільдэбранда с. 394
Пічэта Уладзімір Іванавіч с. 394
пішучая машынка с. 395
Пішч Іван Уладзіміравіч с. 395
пішчухавыя -- сямейства млекакормячых с. 395
пішчухавыя -- сямейства птушак с. 395
Пішчыкевіч Барыс Тарасавіч с. 396
Пішчымука Пётр Сямёнавіч с. 396
“Піянер Беларусі” с. 396
піянерныя арганізмы с. 396
піянерскія арганізацыі с. 396
піярскія школы с. 397
піярэя альвеалярная с. 397
Піятроўскі Віктар Іосіфавіч с. 397
Піятроўскі Раймонд Генрыхавіч с. 397
Піятуховіч Міхаіл Мікалаевіч с. 398
плавальны пузыр с. 398
плаванне сінхроннае с. 398
плаванне ў ластах с. 398
плавікавая кіслата с. 399
плавікавы шпат с. 399
плавільная печ с. 399
Плавільшчыкаў Пётр Аляксеевіч с. 399
Пладаводства Беларускі навукова-даследчы інстытут с. 399
пладовая гніль с. 400
пладовы гадавальнік с. 400
пладовыя культуры с. 400
пладовыя мушкі с. 400
плазмадынаміка с. 401
плазматычная мембрана с. 401
плазменная зварка с. 401
плазменная металургія с. 401
плазменная печ с. 402
плазменная тэхналогія с. 402
плазменныя паскаральнікі с. 402
плазменныя патокі с. 402
плакорная расліннасць с. 404
план -- чарцёж; гарызантальны разрэз або від зверху збудавання або прадмета; папярэдне намечаны парадак; задума, праект; спосаб разгляду пабудовы; парадак размяшчэння аб’ектаў на выяве с. 404
план -- адлюстраванне мясцовасці на паперы с. 404
план -- архітэктурны тэрмін с. 404
планаванне сацыяльнае с. 405
планаванне сям’і с. 405
планарная тэхналогія с. 405
Планельес Хуан Хуанавіч с. 405
планетарная перадача с. 406
планетарная туманнасць с. 406
планёрны спорт с. 406
планіровачныя работы с. 407
Планка закон выпрамянення с. 408
Планка пастаянная с. 408
планктонныя водарасці с. 408
Плантэн Крыстаф с. 408
пласкарэз-глыбокарыхліцель с. 409
пласкацелкі -- сямейства жукоў с. 409
пласкацелкі -- сямейства членістаногіх с. 409
Пласкоў Рыгор Давыдавіч с. 409
Пластаў Аркадзь Аляксандравіч с. 409
пластмасавых вырабаў, шкловалакністых матэрыялаў, шклопластыкаў і вырабаў з іх прамысловасць с. 410
пластыфікатары с. 410
пластычнасці тэорыя с. 411
пластычнасць горных парод с. 411
пластычная дэфармацыя с. 411
пластычная хірургія с. 411
пластычныя змазкі с. 411
пластычныя мастацтвы с. 411
пластычныя масы с. 411
пласцінаскурыя с. 412
пласцініставусыя жукі с. 412
пласціністадзюбыя с. 412
пласціністашчэлепныя малюскі с. 412
Платаў Мацвей Іванавіч с. 412
Платонаў Андрэй Платонавіч с. 414
Платонаў Барыс Віктаравіч с. 414
Платонаў Расціслаў Пятровіч с. 414
Платонаў Сяргей Фёдаравіч с. 415
Платонаў Уладзімір Пятровіч с. 415
Платун Антон Мартынавіч с. 415
платформа -- памост; грузавы адкрыты вагон; паўстанак; прыстасаванне ў ваенных самалётах; праграма арганізацыі с. 415
платформа -- структурная частка зямной кары с. 415
платформавы чахол с. 415
Плаў -- возера ў Гарадоцкім р-не с. 416
плафон -- столь, упрыгожанная жывапісам ці лепкай с. 416
плафон -- частка эл.свяцільні с. 416
плацежаздольнасць с. 417
плацежаздольны попыт с. 417
плацежны крэдыт с. 417
Плацежны Саюз СНД с. 417
плацежны сродак с. 417
плаціна -- хімічны элемент с. 418
плаціна -- гідратэхнічнае збудаванне с. 418
плаціна самародная с. 418
плацінавыя металы с. 419
плацінавыя руды с. 419
Плацічнае возера с. 419
плашчаносная яшчарка с. 420
Плашчынскі Ізідар Паўлавіч с. 420
Плеве Вячаслаў Канстанцінавіч с. 420
плейстасейставая вобласць с. 421
плейстацэнавы аддзел (эпоха) с. 421
плектааскальныя с. 422
племянная жывёлагадоўля с. 422
племянная кніга с. 423
племянныя гаспадаркі с. 423
Плескацэвіч Мікалай Міронавіч с. 423
Плескачэўскі Юрый Міхайлавіч с. 423
плесневыя грыбы с. 424
Плетароўская кардонная фабрыка с. 424
Плетароўская фабрыка запалкавай саломкі с. 424
Плетароўскі лесапільна-гонтавы завод с. 424
“плеўка жыцця” с. 424
Плецюхоў Уладзімір Анесціевіч с. 424
Плешчаніцкае вадасховішча с. 425
Плешчаніцкае маладзёжнае падполле с. 425
Плешчаніцкае ўзвышша с. 425
Плешчаніцкая аперацыя 1943 с. 425
Плешчаніцкая геафізічная абсерваторыя с. 425
Плешчаніцкая фабрыка драўляных шавецкіх капылоў і шпілек с. 425
Плешчаніцкі раён с. 425
Плеяды -- міфалагічныя сёстры с. 426
Плеяды -- зорнае скопішча с. 426
плёначная тэхналогія с. 426
плёнкаўтваральныя рэчывы с. 426
плёнкі палімерныя с. 426
Пліеў Іса Аляксандравіч с. 427
Пліній Малодшы с. 427
Пліній Старэйшы с. 427
Пліса -- рака ў Мінскай вобласці с. 428
Пліса -- рака ў Гродненскай вобл. с. 428
Пліса -- рака Яблынька с. 428
Пліса -- возера ў Глыбоцкім р-не с. 428
Пліса -- возера на мяжы Глыбоцкага і Пастаўскага р-наў с. 428
Пліса -- вёска ў Глыбоцкім р-не с. 428
Пліса -- вёска ў Смалявіцкім р-не с. 428
Плісецкая Мая Міхайлаўна с. 428
пліска -- птушка сітаўка с. 429
Пліска -- старажытны горад Балгарыі с. 429
Пліскія тры вялікія камяні с. 429
плітка керамічная с. 429
пліяцэнавы аддзел (эпоха) с. 429
плодаагароднінная прамысловасць с. 429
Плоскае возера с. 431
плоскапаралельны рух с. 432
плоскаступнёвасць с. 432
плоская крывая с. 432
плоская сістэма с. 432
Плотнікаў Браніслаў Аляксандравіч с. 432
Плотніца -- рака Свідовец с. 433
Плотніца -- вёска ў Столінскім р-не с. 433
Плоцкае ваяводства с. 433
плошча -- характарыстыка геаметрычных фігур с. 433
плошча -- архітэктурная прастора с. 433
Плужнікаў Віктар Мікалаевіч с. 435
Плутон -- бог падземнага царства с. 436
Плутон -- планета Сонечнай систэмы с. 436
плутон -- магматычны масіў у верхніх слаях зямной кары с. 436
Плучак Валянцін Мікалаевіч с. 436
плывун -- насычаныя вадоў рыхлыя горныя пароды с. 437
Плывун -- возера ў Бабруйскім р-не с. 437
плынь і кірунак с. 438
“плынь свядомасці” с. 438
плюральны вотум с. 439
Плюсенская канава с. 439
Плюскае возера с. 439
Плюскае перамір’е с. 439
плюсквамперфект с. 439
Плюсы -- Плюскае возера с. 439
Плюсы -- вёска ў Браслаўскім р-не с. 439
Плявака Фёдар Нічыпаравіч с. 440
Плясецкае возера с. 440
пляскатыя чэрві с. 440
Плят Расціслаў Янавіч с. 441
Плятнёў Міхаіл Васілевіч с. 441
Плятнёў Пётр Аляксандравіч с. 441
Плятэр Эмілія Францаўна с. 441
Пляханаў Георгій Валянцінавіч с. 441
пляценне мастацкае с. 442
Пляшчанка Сяргей Іванавіч с. 443
Пляшчэева возера с. 443
Пляшчэеў Аляксей Мікалаевіч с. 443
пнеўмааўтаматыка с. 443
пнеўмасупраціўленне с. 444
пнеўматычная зброя с. 444
пнеўматычны канал с. 444
пнеўматычны пераўтваральнік с. 444
пнеўматычны транспарт с. 445
пнеўматычныя канструкцыі с. 445
Пнеўскі Богдан с. 445
По -- рака ў Італіі с. 446
По -- горад ва Францыі с. 446
Побаль Леанід Давыдавіч с. 446
“Повесть временных лет” с. 446
Погендорф Іаган с. 446
Подкіна Марыяна Барысаўна с. 446
“подлыя людзі” с. 447
подсцільная паверхня с. 447
Позерн Барыс Паўлавіч с. 447
Позняк Вячаслаў Аляксандравіч с. 447
Позняк Тэлесфар с. 448
поймавыя глебы с. 448
Пойнтынга вектар с. 448
Пойнтынга-Робертсана з’ява с. 448
Покельса з’ява с. 449
Покраўская царква с. 449
покрыва тэктанічнае с. 449
покрыўны ледавік с. 449
покрыўныя культуры с. 449
покрыўныя тканкі с. 449
Пола Вера Мікалаеўна с. 449
Полазаў Канстанцін Мікалаевіч с. 450
“Полацак” -- беларуска-амерыканскі культурна-асветны цэнтр с. 451
“Полацак” -- часопіс с. 451
Полацка абарона 1563 с. 454
Полацка абарона 1941 с. 454
“Полацка-Віцебская даўніна” с. 454
Полацкага епархіяльнага жаночага вучылішча будынак с. 454
Полацкага Сафійскага сабора бібліятэка с. 454
Полацкае ваяводства с. 454
Полацкае княства с. 454
Полацкае намесніцтва с. 455
Полацкае патрыятычнае падполле с. 455
Полацкае паўстанне 1633 с. 456
Полацкае права с. 456
Полацкай езуіцкай акадэміі бібліятэка с. 456
Полацка-Лепельская бітва 1944 с. 457
Полацка-Лепельская партызанская зона с. 457
Полацкая акруга с. 457
Полацкая аперацыя 1944 с. 458
Полацкая вобласць с. 458
Полацкая губерня с. 458
Полацкая друкарня с. 458
Полацкая езуіцкая акадэмія с. 459
Полацкая зямля с. 459
Полацкая карцінная галерэя с. 459
Полацкая кірха с. 459
Полацкая настаўніцкая семінарыя с. 459
Полацкая нізіна с. 460
Полацкая Парадная плошча с. 460
Полацкая праваслаўная епархія с. 460
Полацкая правінцыя с. 460
Полацкая рэвізія 1552 с. 460
Полацкая фабрыка мастацкіх вырабаў “Сафія” с. 461
Полацкая школа дойлідства с. 461
Полацкі Богаяўленскі манастыр с. 461
Полацкі верхні замак с. 461
Полацкі гандлёва-тэхналагічны каледж с. 462
Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік с. 462
Полацкі езуіцкі калегіум с. 462
Полацкі жылы дом с. 463
Полацкі завод “Праммашрамонт” с. 463
Полацкі завод сельгасабсталявання с. 463
Полацкі завод шкловалакна с. 463
Полацкі кадэцкі корпус с. 463
Полацкі кляштар бернардзінцаў с. 463
Полацкі кляштар дамініканцаў с. 463
Полацкі кляштар францысканцаў с. 463
Полацкі княжацкі храм с. 463
Полацкі краязнаўчы музей с. 464
Полацкі летапіс с. 464
Полацкі лясны тэхнікум с. 464
Полацкі манетны двор с. 464
Полацкі музей баявой славы с. 464
Полацкі музей беларускага кнігадрукавання с. 464
Полацкі ніжні замак с. 465
Полацкі педагагічны інстытут с. 465
Полацкі педагагічны каледж с. 465
Полацкі Сафійскі сабор с. 466
Полацкі сельскагаспадарчы тэхнікум с. 467
Полацкі Сімяон с. 467
Полацкі Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр с. 467
“Полацкі сшытак” с. 468
Полацкі універсітэт с. 468
Полацкі царкоўны сабор 1839 с. 469
Полацкі школьны тэатр с. 469
Полацкі шпалапрапітны завод с. 469
полацкія бітвы 1812 с. 469
полацкія гарадскія ўмацаванні с. 470
полацкія гімназіі с. 470
“Полацкія граматы” с. 470
Полацкія евангеллі с. 470
полацкія манастыры с. 471
полацкія прывілеі с. 471
полацкія скарбы с. 471
“Полесская жизнь” с. 471
“Полесская мысль” с. 471
“Полесский листок” с. 472
поліакрыланітрыл с. 472
поліакрыланітрыльныя валокны с. 472
поліаксіметылен с. 472
поліамідныя валокны с. 472
поліарганасілаксаны с. 472
полівінілавы спірт с. 472
полівінілацэталі с. 472
полівінілацэтат с. 473
полівінілспіртавыя валокны с. 473
полівінілхларыд с. 473
полівінілхларыд хлараваны с. 473
полівінілхларыдныя валокны с. 473
полікандэнсацыя с. 473
полікарпічныя расліны с. 474
полімарфізм -- адрозненні ў знешнім выглядзе асобін з адной ці розных папуляцый с. 474
полімарфізм -- здольнасць рэчываў існаваць у некалькіх формах крышталічных структур с. 474
поліметакрылаты с. 475
поліметалічныя руды с. 475
поліметыленаксід с. 475
поліметынавыя фарбавальнікі с. 475
Поліна Наталля Іванаўна с. 475
полінуклеатыды с. 476
полісінтэтычныя мовы с. 477
поліспароз лёну с. 477
полістрафічнасць с. 477
полістылістыка с. 477
полісульфідныя каўчукі с. 478
політанальнасць с. 478
політэтрафторэтылен с. 478
поліурэтанавыя валокны с. 478
поліурэтанавыя эластамеры с. 478
поліфармальдэгід с. 479
поліэлектраліты с. 479
поліэтылентэрэфталат с. 480
поліэфірныя валокны с. 480
поліэфірныя лакі с. 480
поліэфірныя смолы с. 480
Полкскі праліў с. 481
“Полоцкие епархиальные ведомости” с. 481
Полтараўшчынскі Вялікі камень с. 481
“Полымя” -- аб’яднанне бел. пісьменнікаў с. 481
“Полымя” -- дзяржаўнае кніжнае выдавецтва с. 481
“Полымя” -- часопіс с. 481
Полькавіцкая механічная дрэваапрацоўчая фабрыка с. 482
Польскага каралеўства канстытуцыя 1815 с. 482
Польска-германскі пакт аб ненападзе 1934 с. 482
Польскае агенцтва друку с. 482
Польскае дэмакратычнае таварыства с. 482
Польска-літоўскі дагавор 1920 с. 483
Польска-турэцкія войны 17 ст. с. 483
Польска-французскі саюз 1921 с. 483
Польская аб’яднаная рабочая партыя с. 483
Польская арганізацыя вайсковая с. 483
польская і шведская інтэрвенцыя пачатку 17 ст. с. 483
Польская кампанія 1939 с. 483
Польская нацыянальная бібліятэка с. 484
“Польская праўда” с. 484
Польская рабочая партыя с. 485
Польская сацыялістычная партыя с. 485
Польская сацыялістычная партыя ў Літве с. 485
Польская спадчына с. 485
Польскі Спартак Аляксандравіч с. 485
Польскі дзяржаўны вандроўны тэатр БССР с. 485
“Польскі калідор” с. 486
Польскі камітэт нацыянальнага вызвалення с. 486
Польскі нацыянальны камітэт с. 486
Польскі нацыянальны раён у БССР с. 486
Польскі рэвалюцыйны камітэт с. 486
Польскі саюз ускраін с. 486
Польскі ўрад у эміграцыі с. 486
Польскіх Галіна Аляксандраўна с. 486
польскія легіёны с. 487
польскія якабінцы с. 487
полюсы геаграфічныя с. 503
полюсы геамагнітныя с. 503
поля тэорыя -- раздзел фізікі, які вывучае палі фізічныя с. 503
поля тэорыя -- раздзел алгебры, што вывучае матэм. палі с. 503
“Полярная звезда” с. 503
Помазаў Віктар Пятровіч с. 503
Помнік вызваліцелям с. 505
помнікі гісторыі і культуры с. 505
“Помнікі гісторыі і культуры Беларусі” с. 507
помнікі прыроды с. 507
помпавая станцыя с. 508
Понт Эўксінскі с. 508
попісы войска Вялікага княства Літоўскага с. 510
поразаўская кераміка с. 511
Поразаўская сядзіба с. 511
Поразаўскі Міхайлаўскі касцёл с. 511
Поразаўскі раён с. 511
пораўтваральнікі с. 512
Порахаў Фёдар Фёдаравіч с. 512
Порплішчанская Спаса-Праабражэнская царква с. 512
Пор-Раяль граматыка с. 512
Порта Джакама дэла с. 513
Порта Пётр Антонавіч с. 513
Порт-Артура абарона с. 513
Портсмут --горад у Вялікабрытаніі с. 514
Портсмут -- горад у ЗША с. 514
Портсмуцкі мірны дагавор 1905 с. 514
Порубаў Мікалай Іванавіч с. 515
поршневая машына с. 515
пост -- рэлігійнае ўстрыманне на пэўны перыяд ад ежы с. 516
пост -- аб’ект аховы вартавога; вайсковая асоба, выконваючая спец. задачу; адказная пасада с. 516
постімпрэсіянізм с. 517
постіндустрыяльнае грамадства с. 517
постпазітывізм с. 518
постэмбрыянальнае развіццё с. 518
посуд мастацкі с. 518
потавыя залозы с. 519
Поткін Уладзімір Іванавіч с. 520
Потэс Інеса Сяргееўна с. 520
поўнага току закон с. 520
поўнае ўнутранае адбіццё с. 520
поўны дыферэнцыял с. 520
“Поўны збор законаў Расійскай імперыі” с. 520
“Поўны збор рускіх летапісаў” с. 520
Поўп Аляксандр с. 521
пошліна дзяржаўная с. 521
поштаапрацоўчыя машыны с. 522
ППС-рэвалюцыйная фракцыя с. 523
“Пра багацтва ды беднасць” с. 523
“Пра пабоішча Мамая” с. 523
Праабражэнская Соф’я Пятроўна с. 523
Праабражэнскі Уладзімір Барысавіч с. 523
праактынамікоз с. 523
прабірны аналіз с. 523
праблем аховы інфармацыі НДІ с. 524
прабой дыэлектрыка с. 524
права на судовую абарону с. 524
права прытулку с. 524
права ўласнасці с. 524
праваабарончы рух у СССР с. 525
Правабярэжная Украіна с. 525
прававая дапамога с. 525
прававая дзяржава с. 525
прававая інспекцыя працы с. 525
Прававога парадку партыя с. 526
правадная сувязь с. 526
праваздольнасць с. 526
правай рукі правіла с. 526
Правалінскі Уладзімір Міхайлавіч с. 526
правансальская мова с. 526
праванскі алей с. 527
правапарушэнне с. 527
правасвядомасць с. 527
“Праваслаўны беларус” с. 527
Праватораў Генадзь Панцеляймонавіч с. 527
“Правды” бераг с. 528
Правідзення бухта с. 528
правідэнцыялізм с. 528
правізарныя органы с. 528
правіла апярэджвання с. 528
Правілы дарожнага руху с. 528
правілы ўнутранага працоўнага распарадку с. 528
праводнасць электрычная с. 529
праводныя тканкі с. 529
правы чалавека с. 529
правыя сацыялісты с. 529
прагіны тэктанічныя с. 531
Прагматычныя санкцыі 1713 с. 532
прагназіраванне с. 532
прагназіраванне сацыяльнае с. 532
прагноз -- навукова-абгрунтаванае суджэнне пра нешта ў будучыні с. 533
“Прагноз” -- серыя сав. даследчых касмічных апаратаў с. 533
прагноз надвор’я с. 533
праграма -- план дзейнасці; дакумент з асноўнымі задачамі дзейнасці; план правядзення мерапрыемства; кароткі змест курса вывучаемага прадмета с. 533
праграма -- апісанне паслядоўнасці дзеянняў ЭВМ с. 533
Праграма ААН па навакольным асяроддзі с. 533
Праграма развіцця ААН с. 533
праграмаванае навучанне с. 533
праграмнае забеспячэнне с. 534
праграмнае кіраванне с. 534
праграмная музыка с. 534
прагрэс -- паступальнае развіццё ў грамадстве с. 534
прагрэс -- удасканаленне і ўскладненне арганізмаў жывой прыроды с. 534
“Прагрэс” -- серыя сав. грузавых касмічных апаратаў с. 535
“Прагрэс-Вулкан” с. 535
“прагрэсісты” с. 535
“Прагрэсіўны блок” с. 535
прадбачанне навуковае с. 535
прадвызначэнне с. 536
прадзільная машына с. 536
прадзільныя культуры с. 536
прадметы спажывання с. 537
Прадпрымальніцкай дзейнасці інстытут с. 537
прадпрымальніцкі даход с. 537
прадпрымальніцтва с. 538
прадрамальны перыяд с. 538
прадстаўнік улады с. 538
прадстаўніцтва с. 538
Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь с. 538
прадстаўніцтва меншасці с. 538
Прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б с. 538
прадукцыйнасці тэорыі с. 538
прадукцыйнасць працы с. 539
прадукцыйнасць сельскагаспадарчых жывёл с. 539
прадукцыйныя сілы с. 539
праектаванне сацыяльнае с. 540
праектна-тэхналагічнае прадпрыемства “Белгандальсістэма” с. 540
праектыўнае пераўтварэнне с. 540
праектыўная геаметрыя с. 541
праектыўная метрыка с. 541
праектыўная плоскасць с. 541
праектыўная прастора с. 541
праектыўных аператараў метад с. 541
праекцыйны апарат с. 541
Пражскае паўстанне 1848 с. 542
Пражскае паўстанне 1945 с. 542
Пражская аперацыя 1945 с. 542
“Пражская вясна” с. 542
пражская культура с. 542
пражская школа с. 543
Пражскі універсітэт с. 543
пражскія артыкулы 1420 с. 543
празрыстасць атмасферы с. 544
Прайс Леанціна с. 544
Пракапенка Мікалай Фёдаравіч с. 544
Пракапенка Станіслаў Іванавіч с. 544
Пракаповіч Ігар Міхайлавіч с. 544
Пракаповіч Мікола с. 544
Пракапцова Вера Паўлаўна с. 544
Пракапцоў Уладзімір Іванавіч с. 544
Пракапчук Андрэй Якаўлевіч с. 544
Пракапчук Мікалай Раманавіч с. 545
пракат -- від маёмаснага найму с. 545
пракат -- прадукцыя пракатнай вытворчасці металургіі с. 545
пракатная вытворчасць с. 545
пракатныя профілі с. 545
“Праклён фашызму” с. 546
Пракопаў Пётр Яфімавіч с. 546
Пракоп’еў Фёдар с. 547
Пракопчык Леанід Цімафеевіч с. 547
Пракоф’еў Аляксандр Андрэевіч с. 547
Пракоф’еў Іван Пракоф’евіч с. 547
Пракоф’еў Сяргей Сяргеевіч с. 548
Пракоф’еў Уладзімір Фёдаравіч с. 548
Пракошын Валерый Іванавіч с. 548
Пракошына Кацярына Сяргееўна с. 548
практычная астраномія с. 549
Пракулевіч Уладзімір Антонавіч с. 549
Пракулевіч Уладзімір Міхайлавіч с. 549
Пракуратура Рэспублікі Беларусь с. 550
пракурорскі нагляд с. 550
пралангацыя дагавора с. 550
пралеска -- род кветкавых раслін с. 550
“Пралеска” -- часопіс с. 550
“Пралетарская сялянская беларуская літаратурная суполка” с. 551
пралетарыят -- рабочы клас с. 551
“Пралетарыят” -- назва польскіх сацыяліст. арганізацый с. 551
пралівы міжнародныя с. 551
пральная машына с. 552
прамавугольнік с. 552
прамавугольны трохвугольнік с. 553
прамавугольныя каардынаты с. 553
праматочны гідраагрэгат с. 553
праматочны кацёл с. 553
прамежкавы мозг с. 553
прамежкавыя вектарныя базоны с. 553
прамежкавыя гаспадары с. 554
прамежкавыя культуры с. 554
прамень -- лінія, уздоўж якой распаўсюджваецца энергія выпрамянення с. 554
“Прамень” -- мастацкае аб’яднанне с. 554
праміскуітэт с. 5
“Прамова Мялешкі” с. 5
“Прамова Русіна” с. 5
прамое праўленне с. 5
прамое ўзыходжанне с. 5
Прампартыі працэс с. 5
“Прамтранспраект” с. 6
прамульгацыя с. 6
прамыслова-гарадская агламерацыя с. 6
прамысловае будаўніцтва с. 6
прамысловае паляванне с. 6
прамысловасць с. 6
прамысловая архітэктура с. 7
прамысловая графіка с. 8
прамысловая кааперацыя с. 8
прамысловая ўласнасць с. 8
прамысловы вузел с. 9
прамысловы запас с. 9
прамысловы кадастр с. 9
прамысловы пераварот с. 9
прамысловы робат с. 9
прамысловы транспарт с. 10
прамысловы шпіянаж с. 10
прамысловыя будынкі с. 10
прамысловыя збудаванні с. 10
прамысловыя падземныя воды с. 10
прамысловыя рыбы с. 10
прамысловыя рэсурсы с. 10
прамыя выбары с. 11
прамыя гаспадарчыя сувязі с. 11
прамыя фарбавальнікі с. 11
прамянёвае ацяпленне с. 11
прамянёвае паражэнне с. 11
прамянёвапёрыя с. 11
прамянёвая зброя с. 11
прамянёвая оптыка с. 11
прамянёвая тэрапія с. 11
прамянёвая хвароба с. 11
прамянёвыя грыбкі с. 12
прамянёвыя пашкоджанні с. 12
прамяністы паток с. 12
“Прамяністыя” с. 12
прамярзанне глебы с. 12
Прандтль Людвіг с. 12
Пранішнікаў Дзмітрый Мікалаевіч с. 13
Пранішнікаў Іларыён Міхайлавіч с. 13
Прануза Паўлюк с. 13
Пранчак Леанід Іванавіч с. 13
Пранчынскі Мацей с. 13
Пранько Уладзімір Аляксандравіч с. 13
прапаганда вайны с. 14
прапарцыянальнасць с. 14
прапарцыянальная сістэма прадстаўніцтва с. 14
прапарцыянальны лічыльнік с. 14
прапашныя культуры с. 15
прапедэўтыка с. 15
Праперцый Секст с. 15
прапіёнавакіслыя бактэрыі с. 15
Прапойскае патрыятычнае падполле с. 15
Прапойская вобласць с. 16
Прапойская парусінавая мануфактура с. 16
Прапойскі замак с. 16
Прапойскі кафляны завод с. 16
Прапойскі раён с. 16
прапускання каэфіцыент с. 16
прарагацыйныя пагадненні с. 16
Прарокаў Барыс Іванавіч с. 16
прарокі біблейскія с. 16
прарыў -- стварэнне брэшы ў абарончых палосах с. 17
Прасалаў Леанід Іванавіч с. 17
прасвятленне оптыкі с. 17
Праскураў Васіль Фёдаравіч с. 17
Праскурын Пётр Лукіч с. 18
праславянская мова с. 18
праследаванне с. 18
Праснякоў Аляксандр Яўгенавіч с. 19
праспект -- падрабязны план, змест будучага выдання; даведачнае выданне рэклямнага характару с. 19
праспект -- асноўная магістраль буйнага горада с. 19
прастакрылыя с. 19
прастора і час -- філасоўскія катэгорыі, якія абазначаюць формы быцця рэчаў і з’яў с. 20
прастора і час -- фундаментальныя паняцці ў фізіцы с. 20
прасторавая ізамерыя с. 21
прасторавая інверсія с. 21
прасторавая крывая с. 21
прасторавая сістэма с. 21
прасторавы зарад с. 21
прасторавы механізм с. 21
прасторавыя мастацтвы с. 21
прастэтычная група с. 21
прата… -- першая састаўная частка складаных слоў с. 22
Прата -- горад у Італіі с. 22
Пратазанаў Якаў Аляксандравіч с. 23
пратакокавыя водарасці с. 23
Праталіні Васка с. 23
Пратапопаў Алег Георгіевіч с. 23
Пратасаў Мікалай Іванавіч с. 23
Пратасевіч Валяр’ян с. 23
Пратасеня Віктар Сазонавіч с. 24
Пратасеня Іван Міхайлавіч с. 24
Пратасеня Пётр Фёдаравіч с. 24
Пратасеня Ціт Пятровіч с. 24
Праташчык Васіль Ануфрыевіч с. 25
пратон -- элементарная часціца с. 25
“Пратон” -- серыя даследчых касмічных апаратаў; сав. ракеты-носьбіты с. 25
пратонны сінхратрон с. 25
пратраўныя фарбавальнікі с. 25
пратручванне с. 25
пратуберанцы с. 25
пратысталогія с. 26
пратэалітычныя ферменты с. 26
пратэзаванне зубоў с. 26
пратэінавыя зярняты с. 26
пратэінавыя кармы с. 26
пратэінатэрапія с. 26
пратэінкіназы с. 26
пратэкцыянізм с. 27
пратэстантызм с. 27
пратэстанцкі харал с. 28
Праўда і Крыўда с. 28
Праўдзін Мікалай Уладзіміравіч с. 28
прафесійна-тэхнічная адукацыя с. 28
прафесійная адукацыя с. 28
прафесійная армія с. 28
прафесійная арыентацыя с. 28
прафесійныя саюзы с. 28
прафесійныя хваробы с. 29
прафесійныя шкоднасці с. 29
прафесіяграма с. 29
прафесіяналізм с. 29
прафілакторый с. 29
прафілактыка с. 29
прафілактычнае назіранне с. 29
прафілёўшчык с. 29
Прафсаюзны цэнтр працоўных Лацінскай Амерыкі с. 30
прахадныя рыбы с. 30
Праханаў Аляксандр Андрэевіч с. 30
Прахарэнка Іван Дзянісавіч с. 30
Прахарэнка Пётр Пятровіч с. 30
Прахарэнка Уладзімір Аляксандравіч с. 30
Прахаска Антоні с. 30
Прахаў Адрыян Віктаравіч с. 31
працаёмкасць с. 31
працаздольнасць с. 31
працаўладкаванне с. 31
працоўнае навучанне с. 31
працоўнае права с. 32
працоўная дысцыпліна с. 32
працоўная кніжка с. 32
працоўная тэрапія с. 32
працоўны дагавор с. 32
працоўны стаж с. 32
Працоўныя рэзервы -- дзяржаўная сістэма падрыхтоўкі і размеркавання маладых спецыялістаў с. 33
“Працоўныя рэзервы” -- спартыўны комплекс у МІнску с. 33
працоўныя спрэчкі с. 33
працэнтная стаўка с. 33
“Працэс 193-х” с. 34
працэсуальнае права с. 34
працягласць -- уласцівасць матэрыяльнага цела займаць пэўную частку прасторы с. 34
працягласць -- музычны тэрмін с. 34
працягласць гука с. 34
працягласць жыцця с. 34
працяжны станок с. 35
працяжныя песні с. 35
Прачыцкі Нікадзім с. 35
Прашлякоў Аляксей Іванавіч с. 35
Прашэрн Францэ с. 36
праяўленне фатаграфічнае с. 36
“Прессбол. Такова спортивная жизнь” с. 36
Пржавальскага хрыбет с. 36
Пржавальскі Мікалай Міхайлавіч с. 36
Пржыялкоўскі Віктар Уладзіміравіч с. 37
Пржэмыславічы с. 37
проба высакародных металаў с. 37
Продан Яўген Аркадзевіч с. 37
Прокап Вялікі с. 39
Проксіма Цэнтаўра с. 39
“Проктэр энд Гэмбл” с. 39
Прокша Леанід Януаравіч с. 39
“Пролетарская революция” с. 39
Прончышчаў Васіль Васілевіч с. 39
Пронькаўскі Вялікі камень с. 40
пропрыярэцэптары с. 40
проса -- род кветкавых раслін с. 40
“Проса” -- бел. нар. гульня с. 40
простагландзіны с. 41
простае рэчыва с. 41
простае ўзнаўленне с. 41
простая сувязь с. 41
Просты Пётра с. 41
простыя цукры с. 41
протабалгары с. 41
протазаалогія с. 41
протапрэсвітэр с. 42
протарэнесанс с. 42
Протас Іосіф Ісакавіч с. 42
Протчанка Васіль Ульянавіч с. 42
протэрагінія с. 42
протэрандрыя с. 42
профілі металічныя с. 42
профіль раўнавагі ракі с. 42
Прохарава Віялета Ігараўна с. 42
Прохарава Святлана Міхайлаўна с. 43
Прохараў Аляксандр Міхайлавіч с. 43
Прохараў Аляксей Мікалаевіч с. 43
Прохараў Георгій Міхайлавіч с. 43
Прохараў Уладзімір Васілевіч с. 43
Прохараў Якаў Васілевіч с. 43
Прохаска Іржы с. 43
проціанемічныя сродкі с. 43
процігістамінныя сродкі с. 44
процідыябетычныя сродкі с. 44
процізапаленчыя сродкі с. 44
процізачаткавыя сродкі с. 44
процікашлевыя сродкі с. 44
процілегласць с. 44
процілеглая тэарэма с. 44
процілеглыя лікі с. 45
процілодачная авіяцыя с. 45
процілодачны карабель с. 45
процілодачныя сілы с. 45
проціпаветраная абарона с. 45
проціпажарнае водазабеспячэнне с. 45
проціпухлінныя сродкі с. 45
проціракетная абарона с. 46
процістаянні планет с. 46
процітанкавае ружжо с. 46
процітанкавае ўзбраенне с. 46
процітанкавая артылерыя с. 46
процітанкавы ракетны комплекс с. 46
Прошкаўскае камсамольска-маладзёжнае падполле с. 46
пругкасці тэорыя с. 47
пругкая дэфармацыя с. 47
пругкія хвалі с. 47
Прудкін Марк Ісаакавіч с. 48
Пруднікаў Алесь с. 48
Пруднікаў Віктар Сяргеевіч с. 48
Пруднікаў Міхаіл Сідаравіч с. 48
Пруднікаў Павел Іванавіч с. 48
Пруднікаў Уладзіслаў Андрэевіч с. 48
Пруднікі -- вёска ў Гарадоцкім р-не с. 48
Пруднікі -- археалагічныя помнікі ў Міёрскім р-не с. 48
Прудок -- рака Тур с. 48
Прудок -- вёска ў Калінкавіцкім р-не с. 48
Прудок -- вёска ў Мазырскім р-не с. 48
Прудок -- вёска ў Светлагорскім р-не с. 48
Прудон П’ер Жазеф с. 48
Прудон П’ер Поль с. 49
пружанская кераміка с. 49
Пружанскі аграрна-тэхнічны каледж с. 49
Пружанскі павет с. 49
Пружанскі раён с. 49
Пружанскі сабор Аляксандра Неўскага с. 50
Прузінер Стэнлі с. 51
Прунарыу Думітру с. 51
Прунскене Казімера с. 51
Прус Баляслаў с. 51
Прусаў Алег Віктаравіч с. 51
Прусаў Іван Аляксеевіч с. 52
“прускі мур” с. 52
Пруст Марсель с. 52
прусы -- група балцкіх плямён с. 53
Прусы -- вёска ў Старадарожскім р-не с. 53
Прут -- рака на Украіне с. 53
прут -- старажытная адзінка даўжыні і плошчы с. 53
Пруткоў Сцяпан Дзмітрыевіч с. 53
Пруха Яраслаў с. 53
Пруцкі паход 1711 с. 53
Прыазоўскае ўзвышша с. 54
Прыатлантычная нізіна с. 54
прыбавачная вартасць с. 54
прыбавачная праца с. 54
прыбавачны прадукт с. 54
прыбавачны рабочы час с. 54
Прыбалтыйская аперацыя 1944 с. 54
прыбалтыйская культура с. 55
Прыбалтыйскі фронт другі с. 55
Прыбалтыйскі фронт першы с. 55
Прыбугская раўніна с. 55
Прыбылёва-Корба Ганна Паўлаўна с. 56
Прыбылова астравы с. 56
Прывалаў Мікалай Іванавіч с. 56
прыват-дацэнт с. 57
прыватнае абвінавачанне с. 57
прыватнае права с. 57
прыватны павераны с. 57
прыватызацыя с. 57
прыведзеная маса с. 57
Прывіслінскі край с. 59
прывод -- прымусовае суправаджэнне с. 59
прывод -- энергасілавая канструкцыя с. 59
Прыволжскае ўзвышша с. 59
прыгавор суда с. 59
Прыгаворны рух 1905-07 с. 59
Прыганінскі бой 1943 с. 59
Прыгара Марыя Аркадзеўна с. 59
прыгарадная зона с. 59
Прыгароўскі Міхаіл Васілевіч с. 60
Прыгодзіч Зіновій Кірылавіч с. 60
прыгодніцкая літаратура с. 60
прыгодніцкі фільм с. 60
Прыгожая Яфімава с. 61
Прыгожын Ілья Раманавіч с. 61
прыгоннае права с. 62
прыгонная залежнасць с. 62
прыгонная інтэлігенцыя с. 62
прыгонніцтва с. 62
прыгонны тэатр с. 62
прыгонныя аркестры і капэлы с. 63
прыгранічныя бітвы 1941 с. 63
прыдаткавыя органы с. 64
прыдаткавыя пазухі с. 64
Прыдняпроўскае ўзвышша с. 64
Прыдняпроўская нізіна с. 64
Прыдняпроўскі канфлікт 1992 с. 64
прыдонская парода с. 64
Прыедэ Гунарс с. 64
Прыешкін Валянцін Рыгоравіч с. 65
прыёмна-ўзмацняльная лямпа с. 65
прыёмная сям’я с. 65
прыёмная тэлевізійная трубка с. 65
прыёмнікі аптычнага выпрамянення с. 65
прыёмнікі гуку с. 65
прыёнавыя хваробы с. 66
прыз -- узнагарода с. 66
прыз -- трафей с. 66
прызма аптычная с. 66
Прызрэнская ліга с. 67
прыказанская культура с. 67
прыказы грамадскай апекі с. 67
Прыкаспійская нафтагазаносная правінцыя с. 67
Прыкаспійская нізіна с. 68
прыкачванне глебы с. 68
прыкладная графіка с. 68
прыкладная лінгвістыка с. 68
прыкладная музыка с. 68
прыкладное тэлебачанне с. 68
Прыкладных фізічных праблем інстытут с. 68
Прыкубанская нізіна с. 69
прыладабудаванне с. 69
прылады вытворчасці с. 69
Прылепскае патрыятычнае падполле с. 69
прылівы і адлівы с. 69
прыліўная электрастанцыя с. 70
Прылукі -- стаянка эпохі мезаліту с. 70
Прылукі -- вёска ў Мінскім раёне с. 70
Прылуцкі палацава-паркавы комплекс с. 71
Прыляжаеў Мікалай Аляксандравіч с. 71
Прымакоў Яўген Максімавіч с. 71
прыматалогія с. 71
прымацкія песні с. 72
Прымексіканская нізіна с. 72
Прыморскі край с. 72
Прыморскія Альпы с. 73
прымусовыя меры бяспекі і лячэння с. 73
прымусовыя меры выхаваўчага характару с. 73
прымхі і забабоны с. 74
Прынёманскі кангламерат с. 74
Прынс-Патрык с. 74
Прынс-Эдуард востраў с. 74
Прынцып Гаўрыла с. 74
Прынцэсы Елізаветы Зямля с. 75
Прынцэсы Рагнхіль Бераг с. 75
Прыокска-тэрасны запаведнік с. 75
прыпадабненне гукаў с. 75
прыпісныя сяляне с. 75
Прыпяцка-Данецкі аўлакаген с. 75
Прыпяцка-Дняпроўская сінекліза с. 75
Прыпяцкае Палессе с. 75
Прыпяцкая ваенная флатылія с. 76
Прыпяцкая газанафтаносная вобласць с. 76
Прыпяцкая ўпадзіна с. 77
Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік с. 77
Прыпяцкі нафтагазаносны басейн с. 77
Прыпяцкі прагін с. 77
Прыпяцкі саляносны басейн с. 77
“Прыпяцкія балоты” с. 78
прыродаахоўнае заканадаўства с. 79
прыродаахоўные нормы с. 79
прыродазнаўства с. 80
прыродакарыстанне с. 80
прыроджаная расколіна верхняй губы с. 80
прыроджаная расколіна паднябення с. 80
прыроджаныя ідэі с. 80
прыроджаныя прыкметы с. 80
прыроджаныя хваробы с. 80
прыроднаачаговыя хваробы с. 80
прыроднае асяроддзе с. 81
прыроднае раянаванне с. 81
прыродная радыеактыўнасць с. 81
прыродны тэрытарыяльны комплекс с. 81
прыродны фон с. 81
прыродных рэсурсаў абмежаванасць с. 81
прыродных рэсурсаў кадастр с. 81
прыродныя нацыянальныя паркі с. 81
прыродныя паясы с. 81
прыродныя рэсурсы с. 81
прыродныя ўмовы с. 82
прыручэнне жывёл с. 82
прырэчышчавы вал с. 82
прысваенне або растрата с. 82
Прысевак Альберт Фаміч с. 82
прысоскападобныя с. 82
прыспяваючыя лясы с. 82
прыстасавальная афарбоўка і форма с. 83
Прыстаўка Валерый Пятровіч с. 83
Прыстаўкін Анатоль Ігнацьевіч с. 83
Прыстлі Джозеф с. 83
Прыстлі Джон с. 83
Прыстром Мар’ян Станіслававіч с. 83
Прысяга беларускага партызана с. 83
прысяга ваенная с. 84
прысядзібны ўчастак с. 84
прысяжны павераны с. 84
прысяжныя засядацелі с. 84
прытворшчыкі с. 84
прытомнасці парушэнні с. 84
Прытыцкі Сяргей Восіпавіч с. 85
Прыходзька Пятро с. 85
Прыходзька Сяргей Якаўлевіч с. 85
прыходскія вучылішчы с. 85
Прыхожы Анатоль Аляксеевіч с. 86
Прыхоцька Антаніна Фёдараўна с. 86
Прычард Катарына с. 87
Прычарнаморская нізіна с. 87
прычына і вынік с. 87
прычыннасці прынцып с. 87
Прышвін Міхаіл Міхайлавіч с. 88
Прышчапёнак Валерый Георгіевіч с. 88
Прышчэпа Іна Міхайлаўна с. 88
Прышчэпа Сяргей Леанідавіч с. 88
Прышчэпаў Дзмітрый Філімонавіч с. 89
прышчэпліванне с. 89
Прышывалка Анатоль Пятровіч с. 89
прэадаптацыя с. 90
прэвентыўная вайна с. 90
прэвентыўны нагляд с. 90
Прэво д’Экзіль Антуан с. 90
Прэдка Канстанцін Рыгоравіч с. 90
прэдыкатыўнасць с. 91
Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь с. 91
прэзідыум суда с. 91
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь с. 91
прэзідэнцкае праўленне с. 91
прэзідэнцкая рэспубліка с. 91
прэзінджантрап с. 92
прэзумпцыя невінаватасці с. 92
Прэкурт Чарлз с. 92
Прэлаг Уладзімір с. 92
прэлімінарны мірны дагавор с. 92
прэм’ер-міністр с. 93
прэміраванне с. 93
Прэмчанд Ламхі с. 93
прэрафаэліты с. 94
Прэс Ірына Натанаўна с. 94
Прэс Міхаіл Ісакавіч с. 94
Прэс Тамара Натанаўна с. 94
Прэс Траст оф Індыя с. 94
прэсвітэрыяне с. 95
прэсвітэрыянства с. 95
прэс-канферэнцыя с. 95
Прэслі Элвіс с. 95
прэс-падборшчык с. 95
прэс-парашкі с. 96
прэстыж сацыяльны с. 96
прэтарскае права с. 96
Прэторыус Андрыес с. 96
Прэторыус Марцінус с. 96
Прэторыус Міхаэль с. 96
прэцыёзная літаратура с. 97
прэцызійнасць с. 97
прэцызійны станок с. 97
прэцызійныя сплавы с. 97
прэюдыцыяльнасць с. 98
псеўдаактынамікоз с. 99
псеўдаготыка с. 99
псеўдамарфозы с. 99
Псеўда-Маўрыкій с. 99
псеўдарускі стыль с. 100
псеўдатуберкулёз с. 101
псеўдахобатныя с. 101
псеўдачума птушак с. 101
псіхалагічная служба с. 101
псіхалагічная школа с. 101
псіхалагічная школа права с. 102
псіхаламаркізм с. 102
псіхалінгвістыка с. 102
псіхалогія кіравання с. 103
псіхалогія працы с. 103
псіхалогія сацыяльная с. 103
псіхалогія творчасці с. 103
псіхапаталогія с. 104
псіхатаміметыкі с. 104
псіхатропныя сродкі с. 104
псіхафармакалогія с. 104
псіхафізічная праблема с. 104
псіхічныя хваробы с. 105
Пскова абарона 1581-82 с. 105
Пскова-Пячорскі манастыр с. 105
Пскоўскае возера с. 106
Пскоўскае паўстанне 1650 с. 106
Пскоўская вобласць с. 106
Пскоўская судная грамата с. 107
Пскоўская феадальная рэспубліка с. 107
пскоўская школа дойлідства с. 107
пскоўская школа жывапісу с. 107
Пскоўскі крэмль с. 108
Пстыга Іван Іванавіч с. 108
Псуя -- возера ў Глыбоцкім р-не с. 108
Псуя -- вёска ў Глыбоцкім р-не с. 108
Пталамей Клаўдзій с. 109
Пталамея тэарэма с. 109
Пташнікаў Іван Мікалаевіч с. 109
Пташук Міхаіл Мікалаевіч с. 109
Пташыцкі Станіслаў с. 109
птушанятныя птушкі с. 110
“Птушкі ляцяць” с. 112
Птушко Аляксандр Лукіч с. 112
птушыныя базары с. 112
птэрыгінандрум с. 113
Пуазёйля закон с. 113
Пуанкарэ Раймон с. 114
Пуап Ралан дэ ла с. 114
Пуасон Сімеон Дэні с. 114
Пуасона каэфіцыент с. 114
Пуасона размеркаванне с. 114
Пуасона тэарэма с. 115
Пуасона ўраўненне с. 115
публіцыстычны стыль с. 115
публічнае права с. 116
публічнасць судаводства с. 116
Пуганаў Віктар Паўлавіч с. 116
Пугаўкін Міхаіл Іванавіч с. 116
Пугачова Ала Барысаўна с. 116
Пугачоў Емяльян Іванавіч с. 116
Пугачоў Уладзімір Сямёнавіч с. 116
Пугачоўскі Вялікі камень с. 116
пугачы -- род птушак с. 117
Пугачы -- вёска ў Валожынскім р-не с. 117
Пудацкая кардонная і драўніннамасная фабрыка с. 117
Пудоўкін Усевалад Іларыёнавіч с. 117
Пузанкоў Алег Пятровіч с. 118
Пузікаў Віктар Мітрафанавіч с. 118
Пузікаў Пётр Дзмітрыевіч с. 118
Пузына Габрыеля с. 118
Пузыня Уладзімір Якаўлевіч с. 118
пузырковая камера с. 119
Пузыркоў Віктар Рыгоравіч с. 119
Пузырэўскі Міхаіл Фаўсцінавіч с. 119
Пуйманава Марыя с. 119
Пукіраў Васіль Уладзіміравіч с. 120
Пукст Рыгор Канстанцінавіч с. 120
Пуленк Франсіс с. 121
Пуліхаў Іван Пятровіч с. 121
Пулка-Дзмітрыеў Аляксандр Дзмітрыевіч с. 121
Пулкаўская абсерваторыя с. 121
Пулкаўскія вышыні с. 121
Пульманалогіі і фтызіятрыі НДІ с. 121
пульсацыі зорак с. 122
пульт кіравання с. 122
Пуміпон Адульядэт с. 122
Пумпур Андрэйс с. 122
Пуна -- прыродная вобласць Паўд. Амерыцы с. 122
Пуна -- горад у Індыі с. 123
пунічныя войны с. 123
пункт -- месца, прызначанае для пэўных мэт; асобны раздзел тэксту; момант у развіцці падзей; тэмпературная мяжа с. 123
пункт -- геаметрычны аб’ект нулявога вымярэння с. 123
пункт -- адзінка даўжыні ў сістэме друкарскіх мер с. 123
пункт камандны с. 123
пункт нулявога зараду с. 123
пунктуальнасць с. 123
Пунсовай і Белай ружы вайна с. 124
Пупко Апалінарый Фларыянавіч с. 124
Пурвіт Вільгельмс с. 125
Пуроўскі Канстанцін Васілевіч с. 125
пурпура трамбацытапенічная с. 126
пурпуровыя бактэрыі с. 126
Пурцаладзе Антон Мікалаевіч с. 126
пурызм -- імкненне ачысціць літаратурную мову ад іншамоўных запазычанняў с. 126
пурызм -- плынь у франц. жывапісе с. 126
Пурын Павел Паўлавіч с. 126
Пурыс Барыс Ісаевіч с. 127
Пурышкевіч Уладзімір Мітрафанавіч с. 127
Пусеў Генадзь Адамавіч с. 127
пускавая ўстаноўка с. 127
пускавы рухавік с. 128
пускальнік магнітны с. 128
пускарэгулявальная апаратура с. 128
Пуставалаў Леанід Васілевіч с. 128
Пуставойт Васіль Сцяпанавіч с. 128
Пуставойценка Уладлен Тарасавіч с. 128
Пусташ-Дабралуцкае балота с. 129
пустынныя зоны с. 129
Пустэльнікаў Сямён Сільвестравіч с. 130
Путна Вітаўт Казіміравіч с. 131
Путнікаўская суконная мануфактура с. 131
Путырскі Леанід Аляксеевіч с. 131
Путырскі Лявон Восіпавіч с. 131
Пухавіцкі краязнаўчы музей с. 131
Пухавіцкі раён с. 131
пухавіцкі строй с. 132
Пухавічы -- вёска ў Пухавіцкім р-не с. 132
Пухавічы -- вёска ў Жыткавіцкім р-не с. 132
Пухаеў Аляксандр Спірыдонавіч с. 133
Пухальскі Уладзімір Вячаслававіч с. 133
Пухаў Мікалай Паўлавіч с. 133
Пуцейка Аляксандр Міхайлавіч с. 134
Пуцейка Людміла Леанідаўна с. 134
Пуцейка Міхаіл Канстанцінавіч с. 134
Пуцін Уладзімір Уладзіміравіч с. 134
Пуціні Антоніо с. 135
Пуцэвіцкая гара с. 135
пуцявыя машыны с. 136
пучковая зброя с. 136
Пучкоў Анатоль Андрэевіч с. 136
Пучкоў Герман Фёдаравіч с. 136
Пучыні Джакама с. 136
Пушкар Мікалай Мікітавіч с. 137
Пушкарскі прыказ с. 137
Пушкарэвіч Канстанцін Аляксеевіч с. 137
Пушкін Аляксандр Сяргеевіч с. 138
Пушкін Васіль Львовіч с. 140
Пушкін Віктар Іванавіч с. 140
Пушкінскія горы с. 140
Пушкоў Іван Васілевіч с. 140
пушча -- вялікі масіў лесу с. 140
Пушча -- радовішча глін у Віцебскім р-не с. 140
Пушылаў Канстанцін Мікалаевіч с. 141
пушыстабярозавыя лясы с. 141
Пушыцавае балота с. 141
Пуэрта-Рыка -- глыбакаводны жолаб у Атлантычным акіяне с. 142
Пуэрта-Рыка -- уладанне ЗША у Вест-Індыі с. 142
Пфайфер Рыхард с. 143
Пфефер Вільгельм с. 143
Пфлюгер Эдуард с. 143
Пфляўмбаўм Яўгенія Эргардаўна с. 143
Пціца Клаўдзій Барысавіч с. 144
Пціцкая аперацыя 1942 с. 144
Пціцкая лесапільная фабрыка с. 144
Пціч -- рака ў Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абл. с. 144
Пціч -- другая назва Воўчкавіцкага вадасховішча с. 145
Пціч -- балота ў Мінскай вобласці с. 145
Пціч -- вёска ў Петрыкаўскім р-не с. 145
Пцічкін Уладзімір Аляксеевіч с. 145
Пцічкін Яўген Мікалаевіч с. 145
пчала меданосная с. 145
пчаліная сям’я с. 145
Пчалінцаў Сяргей Міхайлавіч с. 146
пчаліныя ваўкі с. 146
пчолагадавальнік с. 147
Пшамыскае ваяводства с. 148
пшанічна-жытнія гібрыды с. 148
пшанічна-пырнікавыя гібрыды с. 149
Пшанічны Віталь Мікалаевіч с. 149
Пшонік Сусанна Самуйлаўна с. 149
Пшонны Сяргей Фаміч с. 149
Пшчолка Аляксандр Раманавіч с. 149
Пшыркоў Юльян Сяргеевіч с. 149
пшэворская культура с. 149
пыл -- сукупнасць завіслых у паветры дробных цвёрдых часцінак с. 150
пыл -- тэхнічны аэразоль с. 150
пылавыя туманнасці с. 150
пылковы аналіз с. 150
Пыпін Аляксандр Мікалаевіч с. 151
Пыр’еў Іван Аляксандравіч с. 151
Пысін Аляксей Васілевіч с. 152
Пыталеў Фёдар Дзямідавіч с. 152
Пыхцін Анатоль Якаўлевіч с. 153
Пыхцін Вадзім Якаўлевіч с. 153
Пыцель Антон Якаўлевіч с. 153
Пышна -- возера ў Лепельскім р-не с. 153
Пышна -- вёска ў Лепельскім р-не с. 153
Пышнагорскае ўзвышша с. 153
Пышнянскія баі 1943 с. 153
пэйджынгавая радыёсувязь с. 154
Пэн Юдаль Моўшавіч с. 154
Пюві дэ Шаван П’ер с. 155
Пякарскі Аляксандр Антонавіч с. 156
Пякарскі Эдуард Карлавіч с. 156
Пялікша Карнель Ігнатавіч с. 156
П’янкоў Аляксей Пятровіч с. 156
Пянкрат Міхась с. 157
Пянткоўскі Каспар с. 157
Пянчук Барыс Міхайлавіч с. 157
пянькова-джутавая прамысловасць с. 157
пянькоўская культура с. 157
Пянькоўскі Валянцін Антонавіч с. 157
Пярвішчанскае возера с. 157
Пяркоўскі манетны скарб с. 157
Пярмяк Яўген Андрэевіч с. 158
Пярну -- горад у Эстоніі с. 158
Пярну -- прыморскі курорт у Эстоніі с. 158
Пяроў Васіль Рыгоравіч с. 158
Пяроў Дзмітрый Міхайлавіч с. 158
Пяроўская Соф’я Львоўна с. 158
Пярун -- бог грому с. 159
Пярун -- геалагічны помнік прыроды с. 159
Пярцоўскі Аркадзь Ліцмінавіч с. 159
Пярэднеазіяцкія нагор’і с. 159
Пярэднеў Уладзімір Пятровіч с. 160
пярэдняшчэлепныя малюскі с. 160
Пясецкі Сцяпан Сцяпанавіч с. 161
Пяскоў Васіль Міхайлавіч с. 161
Пясочнае возера с. 162
пясочны гадзіннік с. 162
Пясцехін Сяргей Іванавіч с. 162
Пясчанае возера с. 163
Пясчанка -- возера ў Калінкавіцкім р-не с. 163
пясчанка -- род кветкавых раслін с. 163
пясчаныя глебы с. 163
Пятаковіч Аляксандр Францавіч с. 163
“пятая калона” с. 163
пятая рэспубліка с. 164
Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч с. 164
Пяткевіч Міхаіл Міхайлавіч с. 164
Пяткевіч Часлаў с. 164
Пятлюра Сымон Васілевіч с. 164
Пятнаццаты з’езд КП(б)Б с. 164
Пятніцкі Мітрафан Яфімавіч с. 164
Пятосін Іосіф Сцяпанавіч с. 165
Пятра Вялікага заліў с. 165
Пятра Дзяляна паўстанне с. 165
Пятра Першага хрыбет с. 165
Пятраеў Аляксандр Акімавіч с. 165
Пятраеў Яўген Пятровіч с. 165
Пятранаў-Сакалоў Ігар Васілевіч с. 165
Пятраўскас Кіпрас с. 165
Пятраўскас Мікас с. 165
Пятрова Кацярына Васілеўна с. 166
Пятрова Людміла Іванаўна с. 166
Пятрова Марына Уладзіміраўна с. 166
Пятровіцкае вадасховішча с. 166
Пятровіч Барыс с. 166
Пятровіч Генадзь Уладзіміравіч с. 166
Пятровіч Іосіф Людвігавіч с. 166
Пятровіч Марыя Людвігаўна с. 166
Пятровіч Сяргей Астапавіч с. 166
Пятроў Аляксей Зіноўевіч с. 167
Пятроў Андрэй Паўлавіч с. 167
Пятроў Барыс Мікалаевіч с. 167
Пятроў Васіль Іванавіч -- савецкі военачальнік с. 167
Пятроў Васіль Іванавіч -- дзяржаўны дзеяч БССР с. 167
Пятроў Васіль Уладзіміравіч с. 167
Пятроў Васіль Фёдаравіч с. 167
Пятроў Вячаслаў Мікалаевіч с. 167
Пятроў Георгій Іванавіч с. 167
Пятроў Георгій Мікалаевіч с. 168
Пятроў Іван Іванавіч с. 168
Пятроў Іван Яфімавіч с. 168
Пятроў Мікалай Васілевіч с. 168
Пятроў Мікалай Іванавіч с. 168
Пятроў Мікалай Мікалаевіч с. 168
Пятроў Мікалай Паўлавіч с. 168
Пятроў Мікалай Сцяпанавіч с. 169
Пятроў Мікалай Цітавіч с. 169
Пятроў Міхаіл Уладзіміравіч с. 169
Пятроў Павел Мянандравіч с. 169
Пятроў Уладзімір Васілевіч с. 169
Пятроў Уладзімір Генадзевіч с. 169
Пятроў Уладзімір Міхайлавіч с. 169
Пятроў Яраслаў Фёдаравіч с. 170
Пятроў Яўген Германавіч с. 170
Пятроў-Водкін Кузьма Сяргеевіч с. 170
Пятроўскае возера с. 170
Пятроўская Галіна Аляксандраўна с. 170
Пятроўская Людміла Міхайлаўна с. 170
Пятроўская Таццяна Антонаўна с. 171
Пятроўскі Аляксандр Аляксандравіч с. 171
Пятроўскі Барыс Васілевіч с. 171
Пятроўскі Іван Георгіевіч с. 171
Пятроўскі Леанід Рыгоравіч с. 171
Пятроўскі Павел Якаўлевіч с. 171
Пятроўскі Рыгор Іванавіч с. 171
Пятроўскі Рыгор Рыгоравіч с. 172
Пятроўскі Сяргей Уладзіміравіч с. 172
пятроўскія песні с. 172
Пятроўшчынскі паказ с. 172
Пятруль Людміла Іванаўна с. 172
Пятрухна Аляксей Радзівонавіч с. 173
Пятрушка Сяргей Антонавіч с. 173
Пятрыцкі Анатоль Галакціёнавіч с. 173
Пятрэнка Аляксей Васілевіч с. 174
Пятрэнка Мікалай Макаравіч с. 174
Пяты з’езд КП(б)Б с. 174
Пяты Усебеларускі з’езд Саветаў с. 174
П’яўко Уладзіслаў Іванавіч с. 175
Пяўцоў Іларыён Мікалаевіч с. 175
Пяцігорскі Грэгар с. 176
пяцідзесятнікі с. 176
пяцідзесятніца с. 177
пяць прынцыпаў мірнага суіснавання с. 177
Пяцько Валерый Іванавіч с. 177
Пяцялін Сяргей Васілевіч с. 177
пячатная плата с. 178
пячатная схема с. 178
пячатны гнілец с. 178
пячное ацяпленне с. 178
пячоначныя імхі с. 178
Пячорна-Ілыцкі запаведнік с. 179
пячорныя гарады с. 179
Пячорскае мора с. 179
Пячорская губа с. 179
Пячорская нізіна с. 179
Пячорскі вугальны басейн с. 179
Пячынская Тамара Сяргееўна с. 180
П’ячэнціні Марчэла с. 180
Пяшкоўскі Аляксандр Мацвеевіч с. 180
Ра -- назва ракі Волга с. 181
“Ра” -- лодка, пабудаваная з папірусу с. 181
Рабані Бархануддзін с. 181
рабатызаваны тэхналагічны комплекс с. 182
Рабаў Канстанцін Паўлавіч с. 183
Рабаха дзяржава с. 183
Рабесп’ер Максімільен с. 183
Рабі Ісідар Айзек с. 183
рабіннік -- птушка роду драздоў с. 184
рабіннік -- род кветкавых раслін с. 185
Рабіновіч Вольга Ільінічна с. 185
Рабіновіч Ісак Майсеевіч с. 185
Рабіновіч Міхаіл Уладзіміравіч с. 185
Рабкевіч Валянцін Іванавіч с. 185
работа -- фізічная велічыня, што характарэзуе дзеянні сілы с. 186
работа -- фізічная велічыня, якая характарызуе пераўтварэнне энергіі с. 186
работаздольнасць с. 186
“Работніца і сялянка” с. 186
“Работніцка-сялянская Беларусь” с. 186
работныя людзі с. 186
Рабоча-сялянская інспекцыя с. 186
Рабоча-сялянская Чырвоная Армія с. 187
Рабочая партыя с. 187
Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі с. 187
рабочая сумесь с. 187
“Рабочий и солдат” с. 187
рабочы пасёлак с. 187
Рабочы саюз Літвы с. 188
рабочыя сродкі вымярэнняў с. 188
рабочыя факультэты с. 188
Рабушка Антон Пятровіч с. 189
Рабушка Людміла Іванаўна с. 189
Рабцаў Міхаіл Яўсеевіч с. 189
Рабцэвіч Аляксандр Маркавіч с. 189
рабчык -- род кветкавых раслін с. 189
рабчык -- птушка сям. цецеруковых с. 190
Рабчэўскі Міхаіл Фёдаравіч с. 190
Рабянок Жан Аляксандравіч с. 190
Рававой Пётр Усцінавіч с. 190
Раваніцкая суконная мануфактура с. 190
Раваніцкая фабрыка шавецкіх шпілек с. 190
Раваніцкі палацава-паркавы комплекс с. 190
Равенскі Мікалай Якаўлевіч с. 192
Равенскіх Барыс Іванавіч с. 192
Равінская Ніна Антонаўна с. 192
Равінскі Антон Фёдаравіч с. 192
Равінскі Вікенцій Паўлавіч с. 192
Равінскі Віктар Вікенцьевіч с. 192
Равінскі Платон Фёдаравіч с. 192
Равуцкі Васіль Іванавіч с. 193
Равуцкі Леў Мікалаевіч с. 193
Равучае возера с. 193
“равучыя саракавыя” с. 193
рагавая падманка с. 193
Рагавой Павел Пракопавіч с. 193
рагавы аркестр с. 193
Рагазнянскае возера с. 194
Рагалевіч Міхаіл Вікенцьевіч с. 194
Рагалевіч-Дутко Ірэна Міхайлаўна с. 194
Раганоўскі Мікалай Максімавіч с. 194
Рагаўцоў Мікалай Мікалаевіч с. 194
Рагаўцоў Уладзімір Мітрафанавіч с. 195
Рагачоў -- горад у Гомельскай вобл. с. 195
Рагачоў -- курорт у Беларусі с. 196
Рагачоў Дзмітрый Дзмітрыевіч с. 196
Рагачоўскае патрыятычнае падполле с. 196
Рагачоўскае педагагічнае вучылішча с. 196
Рагачоўскае рэальнае вучылішча с. 196
Рагачоўска-жлобінская аперацыя 1941 с. 196
Рагачоўска-Жлобінская аперацыя 1944 с. 197
Рагачоўская вобласць с. 197
Рагачоўская настаўніцкая семінарыя с. 197
Рагачоўская правінцыя с. 197
Рагачоўскі замак с. 198
Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат с. 198
Рагачоўскі манетны скарб с. 198
Рагачоўскі музей народнай славы с. 198
Рагачоўскі настаўніцкі інстытут с. 198
Рагачоўскі павет с. 198
Рагачоўскі палац с. 198
Рагачоўскі раён с. 198
Рагвалод Барысавіч с. 199
Рагвалод Усяслававіч с. 199
Рагвалодаў камень с. 200
Рагімаў Сулейман с. 200
Рагінскі Раман с. 200
Рагінскі Сіман Залманавіч с. 200
Рагір ван дэр Вейдэн с. 200
Рагнеда Рагвалодаўна с. 200
Раговін Захар Аляксандравіч с. 201
Раговіч Уладзімір Іосіфавіч с. 201
Рагозін Неафіт Ермалаевіч с. 201
Рагозны Зіновій Захаравіч с. 201
Рагойша Вячаслаў Пятровіч с. 201
Рагоўскае возера с. 202
Рагоўскі Людамір с. 202
Рагоўскі Мікалай Міхайлавіч с. 202
Рагоўскі Міхаіл Канстанцінавіч с. 202
Рагоўскі Яўген Аляксандравіч с. 202
Рагуля Аляксей Уладзіміравіч с. 202
Рагуля Васіль Цімафеевіч с. 202
Рагуля Іван Лявонцьевіч с. 203
Рагуновіч Васіль Пятровіч с. 203
Рагуцкі Уладзімір Лаўрынавіч с. 203
рад -- пазасістэмная адзінка паглынутай дозы выпрамянення с. 203
рад -- шэраг у матэматыцы с. 203
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі с. 203
Рада Вялікага княства Літоўскага с. 203
Рада народных міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі с. 204
радаводныя кнігі с. 204
Радамльскі замак с. 205
Радамскае ваяводства с. 205
Радамская канстытуцыя 1505 с. 205
Радамская канфедэрацыя с. 205
радаслоўнае дрэва с. 206
Радашковіцкае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу с. 206
Радашковіцкае ўзвышша с. 206
Радашковіцкая беларуская гімназія с. 207
радашковіцкая тэатральная задума с. 207
Радашковіцкі завод “Белмастацкераміка” с. 207
Радашковіцкі замак с. 207
Радашковіцкі касцёл с. 207
Радашковіцкі раён с. 207
Радбертус-Ягецаў Карл с. 208
Радванічы Вялікія с. 208
Радзевіч Марыя с. 208
Радзевіч Міхаіл Васілевіч с. 208
Радзеўскі Хрыста с. 209
Радзецкі Іозеф с. 209
Радзівіл Альбрыхт с. 209
Радзівіл Антоні с. 209
Радзівіл Багуслаў с. 209
Радзівіл Канстанцін с. 210
Радзівіл Кароль Станіслаў с. 210
Радзівіл Крыштоф с. 210
Радзівіл Магдалена Іванаўна с. 210
Радзівіл Мацей с. 211
Радзівіл Мікалай Крыштоф с. 211
Радзівіл Мікалай с. 211
Радзівіл Мікалай -- мянушка Чорны с. 212
Радзівіл Мікалай -- мянушка Стары с. 212
Радзівіл Міхал Гедэон с. 212
Радзівіл Міхал Казімір с. 213
Радзівіл Удальрык Крыштоф с. 213
Радзівіл Францішка Уршуля с. 213
Радзівіла Бугуслава бібліятэка с. 214
Радзівілаў бібліятэка с. 214
Радзівілаўскі летапіс с. 215
Радзівілімонтаўскі палацава-паркавы комплекс с. 215
Радзівонаў Мікалай Ільіч с. 218
Радзівонаў Юрый Якаўлевіч с. 218
Радзіеўскі Аляксей Іванавіч с. 219
Радзіеўскі МІхаіл Васілевіч с. 219
Радзімцаў Аляксандр Ільіч с. 220
Радзін Мікалай Марыусавіч с. 220
радзінныя песні с. 220
Радзінскі Эдвард Станіслававіч с. 220
Радзінь Элза Янаўна с. 220
Радзішчаў Аляксандр Мікалаевіч с. 221
Радзько Мікалай Васілевіч с. 221
Радзько Усевалад Пятровіч с. 221
Радзько Яўген Мікалаевіч с. 221
Радзькоў Аляксандр Міхайлавіч с. 221
Радзялоўская Алена Паўлаўна с. 222
Радзянка Міхаіл Уладзіміравіч с. 222
Радкевіч Аляксандр Іванавіч с. 222
Радкевіч Анатоль Іванавіч с. 222
Радкевіч Мікалай Мікалаевіч с. 222
Радкевіч Усевалад Анатолевіч с. 222
Радкевіч Яўген Рыгоравіч с. 222
радковыя спевы с. 222
Радлаў Васіль Васілевіч с. 223
Раднікі -- вёска ў Валожынскім р-не с. 223
Раднікі -- вёска ў Ваўкавыскім р-не с. 223
Радніна Ірына Канстанцінаўна с. 223
радок вершаваны с. 223
Радунскі замак с. 224
Радхакрышнан Сарвапалі с. 224
Радчанка Зінаіда Фёдараўна с. 224
радыеадчувальнасць с. 224
радыеактывацыйны аналіз с. 224
радыеактыўнае забруджванне с. 224
радыеактыўнае рэчыва с. 225
радыеактыўнасць с. 225
радыеактыўныя адходы с. 225
радыеактыўныя ізатопы с. 225
радыеактыўныя прэпараты с. 225
радыеактыўныя рады с. 225
радыеактыўныя руды с. 225
радыеактыўныя элементы с. 225
радыеаўтаграфія с. 228
радыеахоўныя сродкі с. 228
радыегідрагеалогія с. 229
радыеізатопная дыягностыка с. 229
радыеізатопныя крыніцы энергіі с. 229
радыеімунадыягностыка с. 229
радыемадыфікацыя с. 229
радыеметрычныя метады разведкі с. 229
радыенуклідная дыягностыка с. 229
радыепратэктары с. 229
радыерэзістэнтнасць с. 229
радыесенсібілізацыя с. 229
радыетаксікалогія с. 229
радыеўстойлівасць с. 230
радыё -- спосаб перадачы інфармацыі с. 230
радыё… -- частка складаных слоў с. 230
радыёальтыметр с. 230
радыёаматарская сувязь с. 230
радыёастраномія с. 230
радыёвымяральныя прылады с. 230
радыёвыпрамяненне сонца с. 230
радыёвышынямер с. 231
радыёвяшчанне мастацкае с. 231
радыёгалаграфія с. 231
радыёгалактыкі с. 231
радыёгеадэзічныя сістэмы с. 231
радыёдальнамер с. 232
радыёлакацыйная астраномія с. 232
радыёлакацыйная здымка с. 232
радыёлакацыйная станцыя с. 232
радыёлакацыйны індыкатар с. 232
радыёлакацыйны маяк с. 233
радыёметрычны эфект с. 233
радыёнавігацыйная сістэма с. 234
радыёнавігацыя с. 234
Радыёнаў Уладзімір Міхайлавіч с. 234
радыёпастаноўка с. 234
радыёпеленгатар с. 234
радыёпеленгацыя с. 234
радыёперадатчык с. 234
радыёрэлейная лінія с. 234
радыёрэлейная станцыя с. 234
радыёрэлейная сувязь с. 235
радыёспектраскапія с. 235
радыётэлевымярэнні с. 236
радыётэлемеханіка с. 236
радыётэхнічная прамысловасць с. 237
радыётэхнічныя войскі с. 237
радыёўзрывальнік с. 237
радыёцеплалакацыя с. 238
радыёэлектроніка с. 238
радыёэлектронная абарона с. 238
радыёэлектронная барацьба с. 238
радыкал -- матэматычны знак с. 239
радыкал -- член палітычнай партыі, якая змагаецца за карэнныя рэформы; прыхільнік крайніх дзеянняў і поглядаў с. 239
радыкалы свабодныя с. 239
Радына Якаў Валянцінавіч с. 239
радыус інерцыі с. 239
радыялогія медыцынская с. 240
радыялярыевы іл с. 240
радыяцыйнае ахалоджванне с. 241
радыяцыйнае паражэнне с. 241
радыяцыйнае пашкоджанне с. 241
радыяцыйнае трэнне с. 241
Радыяцыйнай бяспекі інстытут “Белрад” с. 241
Радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі навукова-даследчы клінічны інстытут с. 241
радыяцыйнай разведкі прылады с. 242
радыяцыйная біяхімія с. 242
радыяцыйная бяспека с. 242
радыяцыйная генетыка с. 242
радыяцыйная зброя с. 242
радыяцыйная плазмадынаміка с. 242
радыяцыйная стойкасць с. 243
радыяцыйная тэмпература с. 243
радыяцыйная фізіка с. 243
радыяцыйная хімія с. 243
радыяцыйная экалогія с. 243
радыяцыйны баланс с. 243
радыяцыйны захоп с. 243
радыяцыйны маніторынг с. 244
радыяцыйны мутагенез с. 244
радыяцыйны пояс с. 244
радыяцыйны фон с. 244
радыяцыйны ціск с. 244
радыяцыйныя вымярэнні с. 244
радыяцыйныя дэфекты с. 244
Радэзіі і Ньясаленда Федэрацыя с. 244
Радэзія Паўднёвая с. 244
Радэзія Паўночная с. 245
Радэн Рэнэ Франсуа Агюст с. 245
Раеўская Тамара Рыгораўна с. 245
Раеўскі Андрэй Пятровіч с. 245
Раеўскі Валерый Мікалаевіч с. 245
Раеўскі Ігар Іванавіч с. 246
Раеўскі Іосіф Майсеевіч с. 246
Раеўскі Мікалай Мікалаевіч с. 246
Раеўскі Уладзімір Федасеевіч с. 246
раённая планіроўка с. 246
раённыя і аб’яднаныя газеты с. 247
раённыя падпольныя камітэты КП(б)Б с. 247
раённыя падпольныя камітэты ЛКСМБ с. 248
Ражанава Лідзія Міхайлаўна с. 248
Ражанкаўскі Петрапаўлаўскі касцёл с. 249
Ражанскі Дзмітрый Апалінаравіч с. 249
Ражанскі Мікалай Апалінаравіч с. 249
Ражанскі Фелікс с. 249
Ражба Іосіф Абрамавіч с. 249
Раждзественскі Валерый Ільіч с. 249
Раждзественскі Генадзь Мікалаевіч с. 249
Раждзественскі Дзмітрый Сяргеевіч с. 249
Раждзественскі Роберт Іванавіч с. 250
Раждзественскі Усевалад Аляксандравіч с. 250
ражковае дрэва с. 250
Ражкоў Вячаслаў Зіноўевіч с. 250
Ражнова Ніна Аляксандраўна с. 250
Ражскі Георгій Георгіевіч с. 250
разак -- род кветкавых раслін с. 251
разак -- прыстасаванне для тэрмічнай рэзкі с. 251
Разанаў Аляксей Канстанцінавіч с. 251
Разанаў Эльдар Аляксандравіч с. 251
Разанскае княства с. 252
Разанская вобласць с. 252
развага і розум с. 253
Развадоўскі Ян с. 253
разведвальная суполка с. 254
разведвальны цэнтр с. 254
разведвальныя органы с. 254
разведка ваенная с. 254
разведка партызанская с. 254
развіццё сацыяльнае с. 255
разгортванне войск с. 255
разгортка -- геаметрычная фігура с. 255
разгортка -- разгорнутая ў плоскасці складаная форма; чарцёж памяшкання с. 255
разгортка -- спосаб адлюстравання змен фіз. велічыні ў часе с. 256
“Раздавім фашысцкую гадзіну” с. 256
раздатчык кармоў с. 256
Раздзялавічы -- вёска ў Ганцавіцкім р-не с. 256
Раздзялавічы -- вадасховішча ў Ганцавіцкім р-не с. 256
раздзяленне ўлад с. 256
Раздзялоўская Ядвіга Іосіфаўна с. 256
раздзяляльная здольнасць с. 257
раздзяржаўленне с. 257
Раздольскі Павел Аляксандравіч с. 257
раздражняльнасць с. 257
раздымнае злучэнне с. 257
Разенман Барыс Міхайлавіч с. 257
Разенталь Саламон Конрадавіч с. 257
Разенфельд Аляксандр Аляксандравіч с. 257
разеткавыя расліны с. 258
Разец -- сузор’е с. 258
разец -- прылада працы эпохі палеаліту с. 258
разец -- металарэзны інструмент с. 258
разецкі камень с. 258
Разін Сцяпан Цімафеевіч с. 258
Разіна Таццяна Яўгенаўна с. 258
разлік збудаванняў с. 259
разліковая схема с. 259
разліковы баланс с. 259
разліковыя цэны с. 259
разлом тэктанічны с. 259
размагнічванне с. 259
размеркавальнае ўстройства с. 260
размеркавальны вал с. 261
размеркавальны закон с. 261
размеркавальны пункт с. 261
размеркаванне -- стадыя ўзнаўлення грамадскага прадукту с. 261
размеркаванне -- адно з асноўных паняццяў тэорыі імавернасцей с. 261
размеркавальныя сістэмы с. 261
размернасцей аналіз с. 261
размернасць -- выраз, які паказвае сувязь вытворнай фізічнай велічыні з іншымі велічынямі с. 261
размернасць -- геаметрычны тэрмін с. 261
размініраванне с. 262
размнажальная тэхніка с. 262
“Размова паляка з літвінам” с. 262
“Размова пана з хлопам” с. 262
размоўны стыль с. 263
размяшчэнне вытворчасці с. 263
разнажгуцікавыя водарасці с. 263
разнаспоравасць с. 263
разнастрофны верш с. 263
разрадны прыказ с. 264
разрадныя кнігі с. 264
разрыўныя функцыі с. 264
Разуваеў Рыгор Аляксеевіч с. 264
Разумаў Адам Яфімавіч с. 265
разумнага эгаізму тэорыя с. 265
разумовае выхаванне с. 265
разумовае расстройства с. 265
разумовая і фізічная праца с. 265
Разумовіч Анатоль Навумавіч с. 266
разьба архітэктурная с. 266
разьба мастацкая с. 267
разьба па дрэве с. 268
разьбовае злучэнне с. 269
раз’яднальнік с. 269
Раінчык Васіль Пятровіч с. 269
Раічкавіч Стэван с. 269
Раічыч Станойла с. 270
Райзман Юлій Якаўлевіч с. 270
Райкін Аркадзь Ісакавіч с. 271
Райкоў Яўген Ціханавіч с. 271
Райнес Фрэдэрык с. 271
Райпольскі Аляксандр Фёдаравіч с. 272
Райскі Барыс Іпалітавіч с. 272
райскія птушкі с. 272
Райт -- амерыканскія авіяканструктары і лётчыкі с. 272
Райт -- англійскі жывапісец с. 272
Райт Франк Лойд с. 273
райца -- член гарадской рады ў ВКЛ с. 273
Райца -- вёска ў Карэліцкім р-не с. 273
Райцаўскі касцёл с. 273
Рак -- сузор’е задыяка с. 273
рак -- злаякасная пухліна с. 273
Рак Павел Мікалаевіч с. 274
рака -- адкрыты пастаянны водны паток с. 274
Рака -- возера ў Браслаўскім р-не с. 276
Ракава Алена Якаўлеўна с. 276
ракавінныя амёбы с. 276
Ракасоўскі Канстанцін Канстанцінавіч с. 278
Ракаў Андрэй Андрэевіч с. 279
Ракаў Віктар Афанасьевіч с. 279
Ракаў Мікалай Пятровіч с. 279
ракаўская кераміка с. 279
Ракаўская Спаса-Праабражэнская царква с. 279
Ракаўскі кангламерат с. 280
Ракаўскі касцёл с. 280
Ракацы Дзьёрдзь с. 280
Ракацы Ферэнц II с. 280
Ракацы Ферэнца II рух 1703-11 с. 280
Ракемчук Аляксандр Яўсеевіч с. 280
ракетаносная авіяцыя с. 281
ракета-носьбіт с. 281
ракета-тарпеда с. 282
ракетнае паліва с. 282
ракетная зброя с. 282
ракетная рухальная ўстаноўка с. 282
ракетная ступень с. 282
ракетна-ядзерная зброя с. 282
ракетна-ядзерны ўдар с. 282
ракетны комплекс с. 282
ракетны рухавік с. 283
ракетныя войскі с. 283
ракетныя войскі і артылерыя с. 283
ракі-пустэльнікі с. 283
Ракітны Мікола с. 284
Ракіцкі Пётр Фаміч с. 284
Ракіцянская Аляксандра Аляксандраўна с. 284
Рак-Міхайлоўскі Сымон Аляксандравіч с. 284
Раковіч Аляксандр Гаўрылавіч с. 284
Ракоўскі Георгі Стойкаў с. 285
Ракоўскі Лявон Іосіфавіч с. 285
Ракоўскі Уладзімір Яўгенавіч с. 285
Ракуць Віталь Сцяпанавіч с. 285
Ракушаў Леанід Нічыпаравіч с. 285
Ральдан Амадэа с. 287
Ралько Іван Дзмітрыевіч с. 287
Ралько Уладзімір Антонавіч с. 287
Ральцэвіч Вікенцій Іванавіч с. 287
Рама -- сёмае ўвасабленне бога Вішну с. 287
рама -- стрыжневая сістэма ў будаўніцтве с. 287
Рамадзін Мікалай Міхайлавіч с. 287
Рамальдаўскі камень с. 288
Раман Чандрасекхара с. 290
Раман Данілавіч с. 290
Раман Мсціславіч с. 290
Раман Усяславіч с. 290
Раманава -- назва в. Леніна Горацкага р-на да 1918 г. с. 290
Раманава -- назва в. Леніна Слуцкага р-на да 1921 г. с. 290
Раманава Таццяна Аляксандраўна с. 290
Раманаў Генадзь Сцяпанавіч с. 291
Раманаў Еўдакім Раманавіч с. 291
Раманаў Міхаіл Фёдаравіч с. 291
Раманаў Міхаіл Цімафеевіч с. 291
Раманаў Павел Мінаевіч с. 292
Раманаў Панцеляймон Сяргеевіч с. 292
Раманаў Сяргей Рыгоравіч с. 292
Раманаў Уладзімір Сяргеевіч с. 292
раманаўская парода с. 292
Раманаўскі замак с. 293
Раманенка Вальдэмар Віктаравіч с. 293
Раманенка Пракоп Логвінавіч с. 293
Раманенка Юрый Віктаравіч с. 293
Раманіцкі Барыс Васілевіч с. 293
Раманка Расціслаў Міхайлавіч с. 293
Рамановіч Яўгенія Міхайлаўна с. 294
Рамановіч Яўген Сцяпанавіч с. 294
Раманоўская Гэлена Людвікаўна с. 294
Раманоўскі Аляксандр с. 294
Раманоўскі Васіль Піліпавіч с. 294
Раманоўскі Леанід Віктаравіч с. 294
Раманоўскі Мікалай Тарасавіч с. 294
Раманоўскі Пётр Міхайлавіч с. 294
Раманоўскі Уладзімір Вацлававіч с. 294
Раманоўскі Янка с. 294
раманс -- камерны муз.-паэт. твор с. 295
раманс -- невялікі напеўны верш с. 295
Раманская Наталля Міхайлаўна с. 295
раманскі стыль с. 295
раманскія мовы с. 296
Раманькоў Аляксандр Анатолевіч с. 299
Раманькоў Міхаіл Ягоравіч с. 299
Раманюк Міхаіл Фёдаравіч с. 299
Рамас-Орта Хасэ с. 299
рамачная антэна с. 300
Рамашка Мікалай Васілевіч с. 300
Рамашкава возера с. 300
Рамашкевіч Алена Аляксандраўна с. 300
Рамашкін Цімафей Цярэнцьевіч с. 300
раменная перадача с. 301
раменска-боршаўская культура с. 301
раменская парода с. 301
рамесныя вучылішчы с. 301
Рамішэўскі Ігар Канстанцінавіч с. 302
Рамон-і-Кахаль Сант’яга с. 302
рамонтапрыдатнасць с. 303
Ран Лазар Саулавіч с. 304
Рандаў Норберт с. 305
Рандвійр Ційу Аляксандраўна с. 305
Ранеўская Фаіна Рыгораўна с. 306
“Раніца” -- моладзевы часопіс с. 306
“Раніца” -- літаратурная газета с. 306
“Раніца” -- газета для дзяцей і падлеткаў с. 306
“Раніца” -- газета, выдавалася ў Берліне с. 306
Ранке Леапольд с. 306
Ранконі Джорджа с. 307
рансарава страфа с. 307
Ранцанц Арнольд Аляксандравіч с. 307
рапальскі дагавор 1922 с. 307
Рапановіч Яўген Нічыпаравіч с. 308
Рапапорт Павел Аляксандравіч с. 308
Рапапорт Рыгор Якаўлевіч с. 308
Рапет Іван Паўлавіч с. 308
Рапінчук Андрэй Сцяпанавіч с. 309
Рапрынцава Валерыя Міхайлаўна с. 309
Рап’ях Станіслаў Апанасавіч с. 310
раса -- біялагічная група арганізмаў с. 310
раса -- кроплі вады на паверхні прадметаў с. 310
расадапасадачная машына с. 310
Расамачынскае возера с. 311
Раселіні Раберта с. 311
Расеці Дантэ Габрыэл с. 311
расецінская культура с. 312
Расійска-амерыканская кампанія с. 312
Расійскае авіяцыйна-касмічнае агенцтва с. 312
Расійскае інфармацыйнае агенства “Навіны” с. 312
Расійскай акадэміі навук бібліятэка с. 312
Расійская акадэмія мастацтва с. 313
Расійская акадэмія навук с. 313
Расійская акадэмія тэатральнага мастацтва с. 313
Расійская асацыяцыя пралетарскіх мастакоў с. 313
Расійская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў с. 314
Расійская дзяржаўная бібліятэка с. 314
Расійская імперыя с. 314
Расійская нацыянальная бібліятэка с. 315
Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя с. 315
Расійская федэрацыя с. 315
Расійскі дзяржаўны архіў ваенна-марскога флоту с. 315
Расійскі дзяржаўны архіў кінафотадакументаў с. 316
Расійскі дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва с. 316
Расійскі дзяржаўны архіў навейшай гісторыі с. 316
Расійскі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі с. 317
Расійскі дзяржаўны архіў сацыяльна-палітычнай гісторыі с. 317
Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў с. 317
Расійскі дзяржаўны архіў фонадакументаў с. 317
Расійскі дзяржаўны архіў эканомікі с. 318
Расійскі дзяржаўны ваенна-гістарычны архіў с. 318
Расійскі дзяржаўны ваенны архіў с. 318
Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў с. 318
Расіні Джаакіна с. 319
Расіян астравы с. 352
Раскін Віктар Ільіч с. 352
раскладанне на множнікі с. 352
раскладаў тэорыя с. 352
Расколаты камень с. 353
Раскольнікаў Фёдар Фёдаравіч с. 353
раскрыўныя работы с. 353
Раслін Александр с. 354
раслінаводства с. 355
раслінныя кармы с. 356
раслінныя рэсурсы с. 356
расліны-паразіты с. 356
расліны-паўпаразіты с. 357
Раслякоў Васіль Пятровіч с. 357
Расмусен Поўль Нюруп с. 357
Расна -- возера ў Віцебскай вобласці с. 357
Расна -- вёска ў Дрыбінскім р-не с. 357
Расна -- вёска ў Камянецкім р-не с. 357
Расна -- вёска ў Сенненскім р-не с. 357
Расненскі раён с. 357
раснічныя інфузорыі с. 357
раснічныя чэрві с. 357
Расолаў Міхаіл Міхайлавіч с. 357
Расонска-Асвейская партызанская зона с. 358
Расонскае патрыятычнае падполле с. 358
Расонская сядзіба с. 358
Расонскі бой 1942 с. 358
распадабненне гукаў с. 359
распазнаванне вобразаў с. 359
распазнаванне вуснай мовы с. 359
распаўсюджванне радыёхваль с. 360
Расплецін Аляксандр Андрэевіч с. 360
распорная сістэма с. 360
Распуцін Валянцін Рыгоравіч с. 360
Распуцін Рыгор Яфімавіч с. 360
распыленая рыфма с. 360
Рассвет -- вёска ў Акцябрскім р-не с. 360
Рассвет -- пасёлак у Добрушскім р-не с. 360
рассеянне мікрачасціц с. 361
рассеянне нейтронаў с. 361
рассеянне святла с. 361
рассеянне хваль с. 361
рассеяны склероз с. 361
рассеяныя элементы с. 361
рассяленне насельніцтва с. 361
рассяленне раслін і жывёл с. 362
Растапчына Еўдакія Пятроўна с. 362
Растаргуеў Павел Андрэевіч с. 362
растваральнасць с. 362
растваральнікі с. 363
растворазмяшальнік с. 363
растворы фізіялагічныя с. 363
Растоўскае княства с. 364
Растоўская вобласць с. 364
растоўская фініфць с. 365
Растоўскі дзяржаўны універсітэт с. 365
Растоўскі крэмль с. 365
Растоўцава Ніна Мікалаеўна с. 365
Растоўцаў Ігар Кірылавіч с. 365
Растоўцаў Мікіта Фёдаравіч с. 366
Растоўцаў Уладзімір Мікалаевіч с. 366
Растоцкі Станіслаў Іосіфавіч с. 366
расточны станок с. 366
растравыя аптычныя сістэмы с. 366
растравыя графічныя сістэмы с. 366
“Растрападка” с. 366
Растраповіч Мсціслаў Леапольдавіч с. 366
Растрэлі Барталамео Карла с. 367
Растрэлі Варфаламей Варфаламеевіч с. 367
Расціслаў Глебавіч с. 368
Расціслаў Мсціславіч с. 368
Расціслаў Усяславіч с. 368
расцяжэнне-сцісканне с. 369
расшырэнне сусвету с. 369
Расянкова Валянціна Ягораўна с. 370
Ратайчыцы -- могільнікі у Камянецкім р-не с. 370
Ратайчыцы -- вёска ў Камянецкім р-не с. 370
Ратамка -- пасёлак у Мінскім р-не с. 370
“Ратамка” -- коннаспартыўны комплекс с. 370
Ратару Сафія Міхайлаўна с. 371
ратацыі прынцып с. 371
ратацыйная друкарская машына с. 371
ратацыйныя спектры с. 371
Раткевіч Іван Адамавіч с. 371
Ратнікаў Генадзь Васілевіч с. 371
Ратч Васіль Фёдаравіч с. 372
Ратштэйн Фёдар Аронавіч с. 372
ратыфікацыйная грамата с. 373
Ратэнаў Вальтэр с. 373
Раўбіцкі касцёл с. 374
Раўбіцкі музей беларускага народнага мастацтва с. 374
Раўбічы -- вёска ў Мінскім р-не с. 374
“Раўбічы” -- спартыўны комплекс с. 374
Раўдвеэ Сільвія Янаўна с. 375
Раўко Зарына Уладзіміраўна с. 375
Раўкуць Юзас Антонавіч с. 375
райнавага статыстычная с. 376
раўнавага тэрмадынамічная с. 376
раўнавага хімічная с. 376
раўнавага экалагічная с. 376
раўнавагі органы с. 376
раўнавагі рухомай прынцып с. 376
раўнавагі тэорыя с. 376
раўнаважнае выпрамяненне с. 377
раўнаважны працэс с. 377
раўнамерны рух с. 377
раўнапраўе грамадзян с. 377
раўнаспоравасць с. 378
раўнастрофны верш с. 378
Раўскае пагадненне 1698 с. 378
Раўчакоў Фёдар Фёдаравіч с. 378
Раўшэнбах Барыс Віктаравіч с. 378
Рафаловіч Аляксандр Міхайлавіч с. 378
Рафальскі Міхаіл Фадзеевіч с. 378
Рафібейлі Нігяр с. 380
Рахім Ібрагім Абдурахімавіч с. 380
Рахім-Задэ Бакі с. 380
Рахленка Валянціна Леанідаўна с. 380
Рахленка Леанід Рыгоравіч с. 380
Рахлін Натан Рыгоравіч с. 381
Размадыеў Еркегалі Рахмадыевіч с. 381
Рахман Муджыбур с. 381
Рахманінаў Сяргей Васілевіч с. 381
Рахманько Яўген Міхайлавіч с. 381
Рахматаў Адхам с. 381
Рахмонаў Эмамалі Шарыпавіч с. 382
рахункаводства с. 382
рахункі бухгалтарскага ўліку с. 382
Рахцеенка Іван Навумавіч с. 382
Рахцеенка Леанід Іванавіч с. 382
Рацлавіцкая бітва 1794 с. 382
Рацырака Дзідзье с. 382
рацыя -- разумная падстава с. 382
рацыя -- пераноская радыёстанцыя с. 382
рацыяналізатарская прапанова с. 382
рацыяналізм -- філасофскі кірунак с. 382
рацыяналізм -- сукупнасць архітэктурных кірункаў с. 383
рацыянальнае і ірацыянальнае с. 383
рацыянальная функцыя с. 383
рацыянальны выраз с. 383
рацыянальны лік с. 383
Рацько Анатоль Іванавіч с. 383
Рачкоўская Ірына Уладзіміраўна с. 384
рачная сістэма с. 384
рачнога рэгістра беларуская інспекцыя с. 384
рачны транспарт с. 384
Рачоў Анатоль Аляксандравіч с. 385
Рачунскае вадасховішча с. 385
Рачынскага летапіс с. 385
Рашаль Рыгор Львовіч с. 385
Рашкоўскі Леанід Сямёнавіч с. 385
Раштацкі мір 1714 с. 386
Рашчынскі Аляксандр Уладзіміравіч с. 386
Рашыдаў Рашыд Меджыдавіч с. 386
Рашыдаў Шараф Рашыдавіч с. 386
Рашэтнікаў Сяргей Васілевіч с. 386
Рашэтнікаў Уладзімір Мікалаевіч с. 386
Рашэтнікаў Фёдар Міхайлавіч с. 386
Рашэтнікаў Фёдар Паўлавіч с. 387
“Революционная ставка” с. 387
Ржавецкі цагельны завод с. 387
Ржаўка -- рака ў Гомельскай вобл. с. 387
Ржаўка -- рака ў Чавускім р-не с. 387
Ржаўка -- вёска ў Бешанковіцкім р-не с. 387
Ржэцкая Лідзія Іванаўна с. 388
Роам Абрам Мацвеевіч с. 388
Роанак -- рака ў ЗША с. 388
Роанак -- горад у ЗША с. 388
робататэхнічная сістэма с. 389
робататэхнічны комплекс с. 390
Роберт Гвіскар с. 390
Робертс Рычард с. 390
Робінс Фрэдэрык Чапмэн с. 390
Робінсан Джаан с. 390
Робінсан Роберт с. 391
Ровенская вобласць с. 391
Ровенская Слабада с. 391
Ровенскі Дзмітрый Дзмітрыевіч с. 392
Рогалеў Аляксандр Фёдаравіч с. 392
Роганаў Генадзь Мікалаевіч с. 392
Рогаў Міхаіл Сафронавіч с. 392
Рогаўцава Ада Мікалаеўна с. 392
Род -- бог ва ўсходнеславянскай міфалогіі с. 392
род -- катэгорыя біялагічнай класіфікацыі с. 392
род -- супольнасць кроўных сваякоў с. 393
род -- граматычная катэгорыя с. 393
род літаратурны с. 393
родавая траўма нованароджаных с. 394
Род-Айленд -- штат у ЗША с. 394
род-айленд -- парода курэй с. 394
Родаў Сямён Абрамавіч с. 394
Роджэрс Рычард с. 394
Родзевіч Леапольд Іванавіч с. 395
Родзевіч Часлаў Іванавіч с. 395
Родзін Аляксандр Іванавіч с. 395
Родзін Аляксей Рыгоравіч с. 395
“Роднае слова” с. 395
роднасць да электрона с. 396
роднасць і сваяцтва с. 396
родная мова -- мова, на якой асоба мысліць без дадатковага самакантролю с. 396
“Родная мова” -- часопіс с. 397
“Родная прырода” с. 397
“Родная страха” с. 397
“Родныя гоні” с. 397
Родчанка Аляксандр Міхайлавіч с. 397
Родчанка Дзіяна Аляксандраўна с. 398
рожа -- інфекцыйная хвароба чалавека с. 398
рожа -- інфекцыйная хвароба ў жывёл с. 399
Рожын Мікалай Васілевіч с. 399
Рожына Лілія Мікалаеўна с. 399
Роза Сальваторэ с. 399
Роза Люксембург с. 399
Розанаў Васіль Васілевіч с. 399
Розанаў Леў Паўлавіч с. 399
Розанаў Сяргей Рыгоравіч с. 399
Розаў Віктар Сяргеевіч с. 400
Розенфельд Усер Давідавіч с. 400
Розеншэйн Давід Іосіфавіч с. 400
Розін Аляксандр Майсеевіч с. 400
Розінг Барыс Львовіч с. 400
рознанаціскная рыфма с. 400
рознараснічныя інфузорыі с. 401
рознаслупкаватасць с. 401
рознасць патэнцыялаў с. 401
рознашчытковыя с. 401
Рознер Эдзі Ігнацьевіч с. 401
рознічны тавараабарот с. 401
рознічныя цэны с. 401
розумазаключэнне с. 401
Ройзман Леанід Ісакавіч с. 402
Рокатаў Фёдар Сцяпанавіч с. 402
Рокпелніс Фрыцыс с. 403
Рокфелер плато с. 403
ролікавы канвеер с. 404
“Ролінг стоўнз” с. 404
Ром Міхаіл Ільіч с. 404
Роман Алег Уладзіслававіч с. 404
Роман Сяргей Дзям’янавіч с. 404
ромбададэкаэдр с. 405
Ромер Эўгеніюш с. 405
Ромінджэр Кент с. 405
Ромул Аўгустул с. 406
Роса шэльфавы ледавік с. 407
Росі Карл Іванавіч с. 407
Росіца -- возера ў Верхнядзвінскім р-не с. 408
Росіца -- вёска ў Верхнядзвінскім р-не с. 408
Роскае геалагічнае агаленне с. 408
Роская Троіцкая царква с. 408
Роскі Троіцкі касцёл с. 408
россыпныя радовішчы с. 408
рост -- павелічэнне масы і іншых параметраў асобіны с. 408
“РОСТ” -- “Русское общество спичечной торговли” с. 409
роставыя рэчывы с. 409
Рось -- рака Гродзенскай вобл. с. 409
Рось -- гарадскі пасёлак у Ваўкавыскім р-не с. 410
Рось -- жылы ваенны гарадок у Ваўкавыскім р-не с. 410
Рот Лазар Артуравіч с. 410
ротар вектарнага поля с. 410
ротарная машына с. 410
Ротблат Джозеф с. 411
Ротман Давід Генрыхавіч с. 411
Ротмістраў Павел Аляксеевіч с. 411
Ротэнберг Аляксандр Іосіфавіч с. 412
Роу Аляксандр Артуравіч с. 412
Роў -- другая назва р. Навуць с. 412
роў -- размыў зямной паверхні с. 412
роў Яна і Цэцыліі с. 413
Роўба Яўген Аляксеевіч с. 413
Роўда Віктар Уладзіміравіч с. 413
Роўда Іван Сямёнавіч с. 413
Роўланд Шэрвуд с. 413
Роўлінсан Генры с. 413
роўнавялікія фігуры с. 413
роўнапераменны рух с. 413
роўнаразмеркавання закон с. 413
роўнараснічныя інфузорыі с. 413
роўнаслупковасць с. 414
роўнасць сацыяльная с. 414
“Рочнік літэрацкі” с. 414
Рошчын Міхаіл Міхайлавіч с. 414
Рошчын-Інсараў Мікалай Пятровіч с. 414
Рошэр Вільгельм Георг с. 415
“Роял Датч-Шэл Груп” с. 415
ртуцьарганічныя злучэнні с. 415
Ру П’ер Поль Эміль с. 415
Руба -- гарадскі пасёлак у Віцебскім р-не с. 417
Руба -- радовішча даламітаў с. 417
Рубанаў Аляксандр Сяргеевіч с. 417
Рубанаў Анатоль Уладзіміравіч с. 418
Рубанаў Сяргей Фёдаравіч с. 418
Рубанаў Уладзімір Сяргеевіч с. 418
Рубанаў Уладзіслаў Якаўлевіч с. 418
Рубаненка Барыс Рафаілавіч с. 418
Рубанюк Іван Андрэевіч с. 418
Рубахаў Аляксандр Іванавіч с. 418
Рубашоў Савелій Міронавіч с. 418
Рубеж -- вёска ў Бешанковіцкім р-не с. 418
Рубеж -- вёска ў Браслаўскім р-не с. 418
Рубеж -- вёска ў Круглянскім р-не с. 418
рубеж -- паласа зямлі; умоўная лінія; дзяржаўная граніца с. 418
Рубель -- вёска ў Столінскім р-не с. 418
рубель -- грашовая адзінка с. 419
Рубельская Міхайлаўская царква с. 419
Рубенс Пітэр Паўэл с. 420
рубец -- участак злучальнай тканкі на месцы траўмы с. 421
рубец -- пачатковы аддзел страўніка жвачных жывёл с. 421
Рубін Іван Ільіч с. 422
Рубін Якаў Ізраілевіч с. 422
Рубінаў Анатоль Мікалаевіч с. 422
Рубінчык Валерый Давыдавіч с. 422
Рубінштэйн Антон Рыгоравіч с. 422
Рубінштэйн Артур с. 422
Рубінштэйн Мікалай Рыгоравіч с. 422
Рубінштэйн Сяргей Леанідавіч с. 422
Рубіс Павел Іванавіч с. 423
Рублеўская Людміла с. 423
Рублеўскі Сяргей Васілевіч с. 423
Рубо Франц Аляксеевіч с. 424
Рубон -- старажытная назва р. Заходняя Дзвіна с. 424
“Рубон” -- альманах с. 424
Рубцоў Аляксей Барысавіч с. 424
Рубцоў Мікалай Міхайлавіч с. 424
Рубцоў Феадосій Антонавіч с. 424
Рубяжэвіцкі Іосіфаўскі касцёл с. 425
Ругоеў Яака Васілевіч с. 425
рудааднаўляльная печ с. 426
Рудабельская “рэспубліка” с. 426
рудабельскія “вароты” с. 426
Рудак Аркадзь Дзянісавіч с. 426
Рудак Эдуард Аркадзевіч с. 426
Рудакова -- возера ў Мядзельскім р-не с. 426
Рудакова -- біялагічны заказнік с. 427
Рудакоў Анатоль Абрамавіч с. 427
Руданскі Сцяпан Васілевіч с. 427
Рудаў Веньямін Сямёнавіч с. 427
рудаяварскія баі 1942, 1944 с. 427
рудзенскае патрыятычнае падполле с. 428
Рудзенскі раён с. 428
Рудзея -- рака ў Магілёўскай вобл. с. 428
Рудзея -- вадасховішча с. 428
Рудзік Пётр Сафронавіч с. 428
Рудзінскас Юозас с. 428
Рудзінскі Вітальд с. 428
Рудзько Дзмітрый Васілевіч с. 428
Рудзько Іван Харытонавіч с. 428
Рудзько Юрый Герасімавіч с. 428
Рудзянкоў Васіль Васілевіч с. 429
Рудзянок Аляксандр Мікалаевіч с. 429
Рудкін Піліп Мікітавіч с. 429
Рудкоўская Алена Рыгораўна с. 429
Рудкоўскі Аляксандр Рыгоравіч с. 429
Рудкоўскі Міхась с. 429
руднатэрмічная печ с. 429
Руднева Наталля Аляксандраўна с. 429
Руднеў Леў Уладзіміравіч с. 429
Руднікі -- вёска ў Пружанскім р-не с. 430
Руднікі -- вадасховішча с. 430
рудніковае транспартаванне с. 430
Рудніцкі Антон Сяргеевіч с. 430
Рудніцкі Валерый Аркадзевіч с. 430
Рудніцкі Дамінік с. 430
рудныя радовішчы с. 430
Рудня -- рака ў Віцебскім р-не с. 431
Рудня -- вадасховішча ў Слуцкім р-не с. 431
Рудня -- курганны могільнік с. 431
Рудня -- вёска ў Гарадоцкім р-не с. 431
Рудня -- вёска ў Мазырскім р-не с. 431
Рудня -- вёска ў Чэрвеньскім р-не с. 431
Рудня-Марымонава с. 431
Рудой Аркадзь Барысавіч с. 431
Рудчук Пётр Лукіч с. 431
рудыментарныя органы с. 431
Рудэнка Алена Мікалаеўна с. 432
Рудэнка Аляксандр Іванавіч с. 432
Рудэнка Бэла Андрэеўна с. 432
Рудэнка Іван Пятровіч с. 432
Рудэнка Ларыса Архіпаўна с. 432
Рудэнка Сяргей Ігнатавіч с. 432
Рудэнка Яўгенія Уладзіміраўна с. 432
Рудэпурт-Марэбург с. 433
рудэральныя расліны с. 433
ружа -- род кветкавых раслін с. 433
ружа -- круглы аконны праём с. 433
ружанская кераміка с. 433
Ружанская пушча с. 434
Ружанская царква Пятра і Паўла і манастыр базыльян с. 434
Ружанскі палацавы комплекс с. 434
Ружанскі Троіцкі касцёл с. 435
Ружанскі тэатр Сапегаў с. 435
ружанскія суконныя прадпрыемствы с. 435
Ружанцоў Аляксандр с. 435
Ружыцкі Людомір с. 436
Ружычка Леапольд с. 436
Ружэ дэ Ліль Клод с. 436
Ружэвіч Тадэвуш с. 436
Рузвельт Тэадор с. 437
Рузвельт Франклін с. 437
Рузскі Мікалай Уладзіміравіч с. 437
Руйтэль Арнольд с. 437
Рукавішнікаў Мікалай Мікалаевіч с. 437
рукапісная кніга с. 438
рукапісы Мёртвага мора с. 439
Рукевіч Міхаіл Іванавіч с. 439
Рукцяшэль Алег Сцяпанавіч с. 439
Рукшанскае возера с. 439
рулонных дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў прамысловасць с. 439
Рулье Карл Францавіч с. 440
Румак Мікалай Уладзіміравіч с. 440
Румачык Іван Іванавіч с. 440
Румін Валерый Віктаравіч с. 440
Румніецэ Берта Фрыцаўна с. 440
Румоўскі Сцяпан Якаўлевіч с. 440
Румскі султанат с. 441
румынская мова с. 448
Румынская нізіна с. 449
Румянцава Любоў Рыгораўна с. 449
Румянцава Таццяна Герардаўна с. 449
Румянцаў Мікалай Пятровіч с. 449
Румянцаў Пётр Васілевіч с. 449
Румянцаў-Задунайскі Пётр Аляксеевіч с. 449
румянцаўскі гурток с. 449
Румянцаўскі летапіс с. 450
рунічнае пісьмо с. 450
Рункевіч Сцяпан Рыгоравіч с. 450
руны і рунічныя алфавіты с. 451
“Рунь” -- часопіс, выходзіў у 1920 г. у Мінску с. 451
“Рунь” -- часопіс, выходзіў у 1923 г. у Вільні с. 451
“Рунь” -- харэаграфічны ансамбль с. 451
“Рунь веснаходу” с. 452
рупарна-люстраная антэна с. 452
Рупасава Жанна Аляксандраўна с. 452
Рур -- рака ў Германіі с. 452
Рур -- вугальна-металургічная база Германіі с. 452
Рурскі вугальны басейн с. 453
Рурскі канфлікт 1922-23 с. 453
Рурыкавічаў знакі с. 453
Рурык-Сінявус-Трувор с. 453
Русак Адам Герасімавіч с. 454
Русак Валянцін Мікалаевіч с. 454
Русак Іван Міхайлавіч с. 454
Русак Ніна Аляксандраўна с. 454
Русакоў Сцяпан Афанасьевіч с. 455
Русаленка Аркадзь Іванавіч с. 455
русалка -- міфічная істота с. 455
“Русалка” -- назва карнай аперацыі фашыстаў с. 455
русальныя песні с. 455
Русан Вікенцій Іванавіч с. 455
Русанаў Уладзімір Аляксандравіч с. 455
Русановіч Аляксандр Паўлавіч с. 455
Русецкая Ванда Іванаўна с. 456
Русецкі Аляксей Сцяпанавіч с. 456
Русецкі Анатоль Максімавіч с. 456
Русецкі Аркадзь Уладзіміравіч с. 456
Русецкі Баляслаў Канутавіч с. 456
Русецкі Канут Іванавіч с. 456
Русін Марк Аляксандравіч с. 457
Русіянаў Іван Мікітавіч с. 458
Руска-азіяцкі банк с. 458
руска-амерыканскія канвенцыі і дагаворы 1824, 1832, 1854, 1867 с. 459
Руска-англійская вайна на моры 1807-12 с. 459
руска-англійскія пагадненні 1872-73, 1885, 1907 с. 459
Руска-аўстра-французская вайна 1805 с. 459
руска-аўстрыйскія дагаворы і пагадненні 1781, 1877, 1897, 1907, 1908 с. 459
руска-афганскі канфлікт 1884-85 с. 460
руска-візантыйскі стыль с. 460
Рускага геаграфічнага таварыства хрыбет с. 460
Рускае музычнае таварыства с. 460
Руска-іранскі дагавор 1723 с. 460
руска-іранскія войны 18-19 ст. с. 460
Руска-іспанскі дагавор 1812 с. 460
Руска-карэйскі дагавор 1884 с. 460
Руска-кітайска-мангольскае пагадненне 1915 с. 460
руска-кітайскія дагаворы с. 461
Руска-літоўская вайна 1492-94 с. 461
Руска-літоўская вайна 1500-03 с. 461
Руска-літоўская вайна 1507-08 с. 461
Руска-літоўская вайна 1512-22 с. 461
Руска-літоўская вайна 1534-37 с. 461
Руска-польская вайна 1632-34 с. 461
Руска-польская вайна 1654-67 с. 461
Руска-пруска-французская вайна 1806-07 с. 461
Руска-румынскае пагадненне 1914 с. 461
Руска-турэцкая вайна 1877-78 с. 461
Руска-турэцкі дагавор 1724 с. 461
руска-турэцкія войны 17-19 ст. с. 461
руска-турэцкія саюзныя дагаворы с. 462
Руска-французскі саюз с. 462
руска-шведскія войны 16-19 ст. с. 462
руска-шведскія саюзныя дагаворы с. 463
“Руская амерыка” с. 463
руская белая парода с. 463
Руская вызваленчая армія с. 463
Руская вызваленчая народная армія с. 463
“Руская гістарычная бібліятэка” с. 463
Руская нацыянальная народная армія с. 464
Руская платформа с. 464
Руская праваслаўная царква с. 464
Руская праўда -- помнік старажытнага права с. 465
“Руская праўда” -- праграмны дакумент Паўднёвага таварыства дзекабрыстаў с. 465
Руская раўніна с. 465
руская рысістая парода с. 465
Руская секцыя 1-га Інтэрнацыянала с. 465
Руская цэнтралізаваная дзяржава с. 465
руская цяжкавозная парода с. 466
Руска-японская вайна 1904-05 с. 466
руска-японскія дагаворы і пагадненні с. 466
“Рускі балет Дзягілева” с. 468
Рускі народны хор с. 468
“Рускі ўскраінны саюз” с. 468
“Рускія сезоны” с. 469
Русланава Лідзія Андрэеўна с. 470
Русло Жан П’ер с. 470
“Русская старина” с. 471
“Русский архив” с. 471
“Русский филологический вестник” с. 471
Руставелі Шата с. 471
Рустыцкага-Калера хвароба с. 472
рута -- род кветкавых раслін с. 473
Рута -- рака ў Гродзенскай вобл. с. 473
Руткевіцкі парк с. 474
рух -- філасофскі панятак с. 474
рух -- біялагічны панятак с. 474
рух -- геаметрычны панятак с. 474
“Рух” -- тэатр пантамімы с. 474
“Рух 26 ліпеня” с. 475
Рух прыхільнікаў міру с. 475
Рух Супраціўлення с. 475
Рух узброеных сіл с. 476
рухавік унутранага згарання с. 476
Рухле Іван Нічыпаравіч с. 477
рухомы тратуар с. 477
руху парушэнні с. 477
Руцкая Алена Віталеўна с. 477
Руцкі Аляксандр Уладзіміравіч с. 477
Руцкі Іосіф Вельямін с. 477
ручай -- невялікі вадацёк с. 478
Ручай -- вёска ў Шаркаўшчынскім р-не с. 478
Рушчыц Фердынанд с. 479
рыбаахоўныя збудаванні с. 480
рыбагадавальнік с. 481
Рыбак Натан Самойлавіч с. 481
Рыбак Ульян Аляксандравіч с. 481
Рыбакоў Анатоль Навумавіч с. 481
Рыбакоў Барыс Аляксандравіч с. 481
Рыбакоў Мікалай Хрысанфавіч с. 482
Рыбалка Баляслаў Міхайлавіч с. 482
рыбалоўны спорт с. 482
рыбалоўныя прылады с. 482
Рыбальчанка Аляксандр Аляксеевіч с. 483
рыбануклеапратэіды с. 483
рыбануклеінавыя кіслоты с. 484
рыбапрамысловыя судны с. 484
рыбапрапускныя збудаванні с. 484
Рыбараў Валерый Паўлавіч с. 484
рыбацкія лодкі с. 484
Рыбейран-Прэту с. 484
Рыбера Хусепе дэ с. 485
Рыбінскае вадасховішча с. 485
рыбнай гаспадаркі беларускі НДІ с. 485
рыбная прамысловасць с. 485
Рыбнікаў Аляксей Львовіч с. 486
Рыбнікаў Мікалай Мікалаевіч с. 486
Рыбноў Аляксандр Васілевіч с. 486
рыбныя гаспадаркі с. 486
рыбныя прадукты с. 486
рыбы -- водныя пазваночныя с. 487
Рыбы -- сузор’е задыяка с. 488
Рывадавія Бернардзіна с. 488
Рыга-Арлоўская чыгунка с. 489
рыгель -- бэлька; засаўка с. 490
Рыгеня Станіслаў с. 490
Рыдберга пастаянная с. 490
Рыдзігер Пётр Васілевіч с. 490
Рыдзігер Уладзімір Раманавіч с. 491
Рыдз-Сміглы Эдвард с. 491
Рыдлеўскі Лявон с. 491
Рыега-і-Нуньес Рафаэль дэ с. 491
Рыер Якаў Рыгоравіч с. 492
Рыёнская нізіна с. 492
Рыжанкоў Мікалай Аляксеевіч с. 492
Рыжанкоў Ягор Васілевіч с. 492
Рыжкова Ганна Паўлаўна с. 493
Рыжкоў Генадзь Паўлавіч с. 493
Рыжкоў Мікалай Іванавіч с. 493
Рыжова Варвара Мікалаеўна с. 493
Рыжоў Іван Паўлавіч с. 493
Рыжоў Уладзімір Рыгоравіч с. 493
Рыжскае ўзмор’е с. 493
Рыжскі Домскі сабор с. 493
Рыжскі мірны дагавор 1921 с. 494
Рыжы Мікалай Кір’янавіч с. 495
Рыжыкаў Іосіф Іванавіч с. 495
Рыжыкаў Мікалай Максімавіч с. 495
Рыкаў Аляксей Іванавіч с. 496
Рыкетс Хаўвард с. 497
Рыкоўскі Генадзь Феадосьевіч с. 497
Рылееў Кандрат Фёдаравіч с. 497
Рыленкаў Мікалай Іванавіч с. 498
рылізінг-гармоны с. 498
Рылоў Аркадзь Аляксандравіч с. 498
Рылоў Генадзь Пятровіч с. 498
Рыльке Райнер Марыя с. 499
Рыльскі Максім Тадзеевіч с. 499
Рыльскі манастыр с. 499
Рылюк Аркадзь Фядосавіч с. 500
Рым -- антычная цывілізацыя с. 500
Рым -- сталіца Італіі с. 506
Рымана геаметрыя с. 508
Рымана інтэграл с. 508
Рыманава прастора с. 508
Рыманцене Рымуце с. 509
Рымашэўскі Ігар Віляёравіч с. 509
Рымашэўскі Сяргей Віктаравіч с. 509
Рыменшнайдэр Тыльман с. 509
Рымінскі Міхал с. 510
Рымкевіч Феліцыян Васілевіч с. 510
“рымскае пытанне” с. 510
рымска-каталіцкая царква с. 510
рымская нумарацыя с. 511
Рымская рэспубліка 1798-99 с. 511
Рымская рэспубліка 1849 с. 511
Рымская Сіксцінская капэла с. 511
Рымскі Генадзь Васілевіч с. 511
Рымскі калізей с. 512
Рымскі пантэон с. 512
Рымскі сабор святога Пятра с. 512
Рымскі універсітэт с. 513
Рымскі-Корсакаў Мікалай Андрэевіч с. 513
“Рымскія дзяянні” с. 514
рымскія правінцыі с. 514
Рынальдзі Антоніо с. 515
рыначная вартасць с. 515
рыначная эканоміка с. 515
Рынгера раствор с. 515
рында -- удар у суднавы звон с. 515
рында -- воін прыдворнай аховы с. 515
Рындзін Вадзім Фёдаравіч с. 516
Рынкевіч Уладзімір Іванавіч с. 516
Рынковіч Алена Васілеўна с. 516
Рыпінскі Аляксандр Феліксавіч с. 518
“рысавыя бунты” с. 519
Рысвікскі мір 1697 с. 519
рыс-вюрмскае міжледавікоўе с. 519
Рысінскі Саламон с. 519
Рысінскі Францішак с. 519
рыскае зледзяненне с. 519
Рыскулаў Муратбек с. 519
Рысторы Адэлаіда с. 520
рысуначнае пісьмо с. 520
рысь -- млекакормячая жывёла с. 520
Рысь -- сузор’е с. 520
рытарская школа с. 520
рытарычныя фігуры с. 520
Рытаў Міхаіл Васілевіч с. 521
рытмічная гімнастыка с. 522
рытуалы воінскія с. 522
Рытхэў Юрый Сяргеевіч с. 522
Рыўкін Міхаіл Іонавіч с. 523
Рыўлін Езекііль Ісакавіч с. 523
рыфмаў слоўнік с. 524
Рыфская Рэспубліка с. 524
рыхленне глебы с. 524
Рыхтгофен Фердынанд с. 525
Рыхтгофена хрыбет с. 525
Рыхтэр Андрэй Аляксандравіч с. 525
Рыхтэр Святаслаў Тэафілавіч с. 526
рыцарскае войска с. 526
рыцарскае выхаванне с. 526
рыцарскае права с. 526
рыцарскі раман с. 526
рыцарскія акадэміі с. 527
“рыцары працы” с. 527
Рыцік Пётр Рыгоравіч с. 527
Рыціх Аляксандр Фёдаравіч с. 528
Рыгачоў Рыгор Пятровіч с. 528
Рычардс Дзікінсан с. 528
Рычардс Рычард с. 528
Рычардс Тэадор с. 528
Рычардсан Генры с. 529
Рычардсан Оўэн с. 529
Рычардсан Роберт с. 529
Рычардсан Сэмюэл с. 529
Рычардсана эфект с. 529
Рычкоў Юрый Міхайлавіч с. 529
Рычы -- возера ў Браслаўскім р-не с. 529
Рычы -- гідралагічны заказнік с. 530
Рышэльё Арман Жан с. 530
Рышэльё Арман Эмануэль с. 531
рэакардыяграфія с. 531
рэакліматызацыя с. 531
рэактар электрычны с. 531
рэактар-размнажальнік с. 531
рэактары хімічныя с. 532
рэактывы хімічныя с. 532
рэактыўнае паліва с. 532
рэактыўнае супраціўленне с. 532
рэактыўная артылерыя с. 532
рэактыўная зброя с. 532
рэактыўная магутнасць с. 533
рэактыўная цяга с. 533
рэактыўны рухавік с. 533
рэактыўны снарад с. 533
рэакцыі сувязей с. 534
рэакцыі хімічныя с. 534
рэакцыя -- дзеянне; палітыка супраціўлення грамадскаму прагрэсу с. 534
рэакцыя -- псіхалагічны тэрмін с. 534
рэакцыя асядання эрытрацытаў с. 534
рэакцыя выпрамянення с. 534
рэалістычная школа права с. 536
рэальная заработная плата с. 536
рэальныя даходы насельніцтва с. 536
рэальныя навучальныя ўстановы с. 536
Рэбіндэр Пётр Аляксандравіч с. 538
Рэбіндэра эфект с. 538
рэвальверны станок с. 538
рэвалюцыі 1848-49 у Еўропе с. 538
Рэвалюцыйная арганізацыя мастакоў Беларусі с. 539
рэвалюцыйная сітуацыя с. 539
рэвалюцыйны камітэт с. 539
рэвалюцыйны трыбунал с. 539
рэвалюцыйныя дэмакраты с. 539
рэвалюцыя 1848 у Францыі с. 540
рэвалюцыя 1848-49 у Аўстрыі с. 540
рэвалюцыя 1848-49 у Венгрыі с. 540
рэвалюцыя 1848-49 у Германіі с. 541
рэвалюцыя 1848-49 у Італіі с. 541
рэвалюцыя 1859-60 у Італіі с. 541
рэвалюцыя 1905-07 у Расіі с. 542
рэвалюцыя 1918 у Германіі с. 543
рэвалюцыя 1925-28 у Кітаі с. 543
рэвалюцыя 1931-39 у Іспаніі с. 544
“Рэвалюцыя гваздыкоў” с. 544
рэвалюцыя сацыяльная с. 544
рэверберацыйная камера с. 545
“Рэвізія Кобрынскай эканоміі” с. 545
“Рэвізія пушчаў і пераходаў звярыных у былым Вялікім княстве Літоўскім” с. 545
рэвізская душа с. 546
рэвізскія сказкі с. 546
Рэвуэльтас Сільвестрэ с. 546
Рэвяка Міхаіл Міхайлавіч с. 546
рэгата -- буйнае спаборніцтва па парусным спорце с. 546
“Рэгата” -- кодавая назва карнай аперацыі с. 546
рэгенерацыя -- аднаўленне арганізма с. 547
рэгенерацыя -- аўтаматычны перазапіс даных у вылічальнай тэхніцы; узнаўленне зыходнай формы сігналу ў сувязі; вяртанне часткі цеплаты ў цеплатэхніцы с. 547
“Рэгесты крыніц па гісторыі Літвы” с. 547
Рэгістан -- пустыня ў Афганістане с. 548
рэгістан -- назва парадных плошчаў с. 548
рэгістр -- спіс; орган з функцыяй нагляду с. 548
рэгістр -- музычны тэрмін с. 548
рэгістравая тона с. 548
рэгіянальнае забруджванне с. 548
рэгіянальная геалогія с. 548
рэгіянальны маніторынг с. 548
рэгламенты Пятра I с. 548
рэградацыя глеб с. 549
рэгрэс -- тып развіцця з пераходам ад вышэйшага да ніжэйшага с. 549
рэгрэс -- спрашчэнне арганізмаў у працэсе эвалюцыі с. 549
рэгрэсійны аналіз с. 549
рэгрэсіўная эрозія с. 549
рэгрэсія -- у тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыцы с. 549
рэгрэсія -- паступовае адступанне мора ад берагоў с. 549
рэгуляванне аўтаматычнае с. 549
рэгулярны парк с. 550
рэгулярныя войскі с. 550
рэгулятары росту раслін с. 550
рэгуляцыйныя збудаванні с. 550
рэдакс-патэнцыял с. 551
рэдакцыйныя камісіі с. 551
Рэдгрэйв Ванеса с. 551
Рэдгрэйв Майкл с. 551
Рэджа-ды-Калабрыя с. 551
Рэджа-нель-Эмілія с. 551
рэдзька -- род кветкавых раслін с. 551
“Рэдзька” -- дзіцячая гульня с. 551
Рэдзькін Яўген Леанідавіч с. 551
рэдказямельныя элементы с. 552
рэдкіх і рассеяных элементаў руды с. 552
рэдкія і знікаючыя віды с. 552
рэдкія элементы с. 553
Рэдліх Вера Паўлаўна с. 553
рэдукаваныя галосныя с. 553
рэдукцыя -- спрашчэнне с. 553
рэдукцыя -- недаразвіццё с. 554
рэдукцыя -- адабранне зямель с. 554
рэдукцыя працы с. 554
рэдэмаркацыя граніц с. 555
рэжым найбольшага спрыяння с. 555
рэжым эканоміі с. 555
рэжысёрскае мастацтва с. 555
Рэжыцка-Дзвінская аперацыя 1944 с. 556
рэзананснае выпрамяненне с. 557
рэзанансныя часціцы с. 557
рэзанатар акустычны с. 557
Рэзаўскі Людвіг Пятровіч с. 557
Рэза-шах Пехлеві с. 557
рэзервовае вадасховішча с. 558
рэзервовы капітал с. 558
рэзервовыя войскі с. 558
рэзервуарныя гаспадары с. 558
рэзервы вытворчыя с. 559
Рэзерфард Эрнест с. 559
Рэзерфарда формула с. 559
Рэзідэнцыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь с. 559
Рэзнікаў Аляксандр Ігнатавіч с. 560
Рэзнікаў Усевалад Міхайлавіч с. 560
рэзольныя смолы с. 560
рэзьбаапрацоўчы станок с. 560
рэзьбавымяральны інструмент с. 560
рэзьбанакатны інструмент с. 560
рэзьбанаразны інструмент с. 560
Рэй Іван Пятровіч с. 561
Рэйган Рональд с. 562
Рэйзен Марк Восіпавіч с. 562
Рэйзін Рува Шоламанавіч с. 562
“рэйкавая вайна” с. 562
Рэймант Уладзіслаў Станіслаў с. 563
Рэймерыс Вацыс с. 563
Рэйнальдс Джошуа с. 564
Рэйнальдс Осбарн с. 565
Рэйнальдса лік с. 565
Рэйнальдса лік магнітны с. 565
Рэйнджэр -- уранавае радовішча ў Аўстраліі с. 565
“Рэйнджэр” -- серыя амерыканскіх касмічных апаратаў с. 565
Рэйндорф Гюнтэр-Фрыдрых с. 565
Рэйнланд-Пфальц с. 565
“Рэйнская газета” с. 566
Рэйнская дэмілітарызаваная зона с. 566
рэйнская парода с. 566
Рэйнскі гарантыйны пакт с. 566
Рэйнскі саюз 1806-13 с. 566
Рэйнскі універсітэт с. 566
Рэйнскія сланцавыя горы с. 566
рэйсмусавы станок с. 567
Рэйт Бенядзікт с. 567
Рэйтан Тадэвуш с. 567
Рэйтэнфельс Якаў с. 567
рэйхскамісарыят с. 567
Рэйхштэйн Тадэвуш с. 568
рэкагнасцыроўка с. 568
рэкамбінацыя -- пераразмеркаванне генетычнага матэрыялу с. 568
рэкамбінацыя -- звязванне свабодных носьбітаў зараду процілеглага знака с. 568
рэканструкцыя -- перабудова з мэтай палепшыць с. 568
рэканструкцыя -- архітэктурны тэрмін с. 568
рэканструкцыя -- аднаўленне тэксту літаратурнага помніка; аднаўленне зніклых моўных форм с. 569
Рэканструкцыя Поўдня 1865-77 с. 569
рэкі міжнародныя с. 570
Рэклама, інфармацыя, дайджэст с. 570
рэкруцкая павіннасць с. 571
рэкруцкія і салдацкія песні с. 571
рэкрышталізацыя с. 571
рэкрэацыйнае добраўпарадкаванне с. 571
рэкрэацыйная архітэктура с. 571
рэкрэацыйная геаграфія с. 571
рэкрэацыйная ёмістасць с. 572
рэкрэацыйная нагрузка с. 572
рэкрэацыйная тэрыторыя с. 572
рэкрэацыйны кадастр с. 572
рэкрэацыйныя лясы с. 572
рэкрэацыйныя рэсурсы с. 572
Рэкта -- вёска ў Горацкім р-не с. 572
Рэкта -- вёска ў Жлобінскім р-не с. 572
Рэкта -- вёска ў Слаўгарадскім р-не с. 572
рэкультывацыя зямель с. 573
рэкультывацыя ландшафтаў с. 573
рэкурэнтная паслядоўнасць с. 573
рэкурэнтная формула с. 573
рэлаксацыйныя ваганні с. 573
рэлаксацыя -- працэс устанаўлення тэрмадынамічнай раўнавагі с. 574
рэлаксацыя -- расслабленне ў біялогіі с. 574
рэлаксацыя акустычная с. 574
рэлаксацыя магнітная с. 574
Рэлей Джон с. 5
рэлейная ахова с. 5
Рэлес Рыгор Львовіч с. 6
Рэлея закон с. 6
Рэлея закон намагнічвання с. 6
Рэлея-Джынса закон выпрамянення с. 6
рэлігійныя войны с. 6
рэліктавае выпрамяненне с. 7
рэльеф -- сукупнасць форм зямной паверхні с. 8
рэльеф -- від скульптуры с. 8
рэльефу карты с. 8
рэлятывізм с. 8
рэлятывісцкая інварыянтнасць с. 8
рэлятывісцкая механіка с. 9
рэлятывісцкія эфекты с. 9
рэмантантныя расліны с. 9
Рэмарк Эрых Марыя с. 9
Рэмбо Жан Нікала Арцюр с. 9
Рэмез Яўген Якаўлевіч с. 10
Рэмезаў Сямён Ульянавіч с. 10
Рэмек Уладзімір с. 11
Рэмізаў Аляксей Міхайлавіч с. 11
рэмілітарызацыя с. 11
рэмінісцэнцыя -- у псіхалогіі с. 11
рэмінісцэнцыя -- у літаратуры с. 11
рэмісія -- у эканоміцы с. 11
рэмісія -- у медыцыне с. 11
Рэн Крыстафер с. 11
Рэнард Канстанцін Густававіч с. 12
Рэнейскі Віктар Іосіфавіч с. 12
“Рэно” -- аўтамабільны канцэрн с. 12
“Рэно” -- сям’я аўтамабіляў і аўтобусаў аднайменнага канцэрна с. 12
рэнтабельнасць с. 13
рэнтавая пазыка с. 13
рэнтавыя плацяжы с. 13
Рэнтген Вільгельм с. 13
рэнтгенаграма с. 14
рэнтгенаграмаметрыя с. 14
рэнтгенаграфія с. 14
рэнтгенаграфія матэрыялаў с. 14
рэнтгенадыягностыка с. 14
рэнтгенакімаграфія с. 14
рэнтгеналогія с. 14
рэнтгенаметрыя с. 14
рэнтгенаскапія с. 14
рэнтгенаструктурны аналіз с. 14
рэнтгенатэрапія с. 14
рэнтгенаўскае выпрамяненне с. 14
рэнтгенаўская астраномія с. 15
рэнтгенаўская камера с. 15
рэнтгенаўская спектраскапія с. 15
рэнтгенаўская трубка с. 15
рэнтгенаўскія прамяні с. 15
рэнтгенаэлектронная спектраскапія с. 15
Рэнуар П’ер Агюст с. 15
рэпартым’ента с. 17
рэпатрыяцыя капіталаў с. 17
рэпер -- у геадэзіі і артылерыі с. 18
рэпер -- у матэматыцы с. 18
рэперфаратар с. 18
Рэпетэкскі запаведнік с. 18
Рэпін Ілья Яфімавіч с. 18
Рэпіна Ільі музей-сядзіба “Здраўнёва” с. 19
Рэплеўскі касцёл Марыі с. 19
рэпрадуктыўныя органы с. 20
рэпрадукцыйныя працэсы с. 20
рэпрэзентатыўнасць с. 20
рэпрэсіі палітычныя с. 20
Рэрых Алена Іванаўна с. 22
Рэрых Мікалай Канстанцінавіч с. 22
Рэрых Святаслаў Мікалаевіч с. 22
рэскрыпты Аляксандра II 1857 с. 23
рэспектабельнасць с. 24
Рэспігі Атарына с. 24
рэспубліка -- форма дзяржаўнага праўлення с. 24
“Рэспубліка” -- газета с. 24
Рэспубліка Беларусь с. 24
Рэспубліканская партыя -- палітычная партыя цэнтрыскага кірунку на Беларусі с. 24
Рэспубліканская партыя -- адна з дзвюх вядучых паліт. арганізацый у ЗША с. 24
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці с. 25
Рэспубліканская партыя радыкалаў і радыкал-сацыялістаў с. 25
Рэспубліканская студыя тэлебачання с. 25
Рэспубліканскі выставачны цэнтр с. 25
Рэспубліканскі гідраметэаралагічны цэнтр с. 25
рэспубліканскі каляндар с. 25
Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў с. 25
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі с. 26
Рэспублікі палац с. 26
рэстаўрацыя -- аднаўленне чаго-небудзь с. 27
Рэстаўрацыя -- перыяд другога праўлення дынастыі Бурбонаў с. 27
рэстытуцыя -- вяртанне ўсяго атрыманага па здзелцы; вяртанне неправамерна захопленай маёмасці ў міжнародным праве с. 27
рэстытуцыя -- аднаўленне арганізма пасля пашкоджання, поўная рэгенерацыя с. 28
рэсурсы натуральныя с. 28
рэтараманская мова с. 28
рэтардацыя сексуальная с. 28
рэтранслятар с. 28
рэтрансляцыя с. 29
рэтраспекцыя с. 29
рэтыкулацыты с. 29
рэтыкула-эндатэліяльная сістэма с. 29
рэтыкулярная фармацыя с. 29
Рэут Вінцэнты с. 29
Рэутаў Алег Аляксандравіч с. 29
рэутылізацыя с. 29
Рэуцкі Уладзімір Рыгоравіч с. 29
Рэўваенсавет Рэспублікі с. 30
рэўваенсаветы с. 30
рэферэнц-эліпсоід с. 31
рэфлексалогія с. 31
рэфлектоная дуга с. 32
Рэформа дзяржаўнай вёскі 1830-50-х гадоў с. 32
рэформы моўныя с. 33
рэфрактаметрыя с. 34
рэфрактометр с. 34
рэфрыжэратар с. 34
“Рэха на Палессі” с. 34
рэцыдыў злачынстваў с. 35
рэцыпрокнае скрыжаванне с. 35
рэцэсіўнасць с. 36
рэч -- частка матэрыяльнага свету, філасофскі панятак с. 36
рэч -- прадмет знешняга свету ў праве с. 36
Рэч Паспалітая с. 36
рэчавае права с. 36
Рэчыца -- горад у Гомельскай вобласці с. 37
Рэчыца -- рабочы пасёлак у Столінскім р-не с. 38
Рэчыца -- вёска ў Камянецкім р-не с. 38
Рэчыца -- вёска ў Чэрыкаўскім р-не с. 38
Рэчыцкае патрыятычнае падполле с. 38
Рэчыцкае радовішча нафта с. 38
Рэчыцкае раённае патрыятычнае падполле с. 38
Рэчыцкая акруга с. 38
Рэчыцкая вобласць с. 38
Рэчыцкая запалкавая фабрыка с. 39
рэчыцкая кераміка с. 39
Рэчыцкі доследна-прамысловы гідролізны завод с. 39
Рэчыцкі завод механічнай апрацоўкі драўніны с. 39
Рэчыцкі замак с. 39
Рэчыцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў с. 39
Рэчыцкі краязнаўчы музей с. 39
Рэчыцкі метызны завод с. 39
Рэчыцкі павет с. 40
Рэчыцкі раён с. 40
Рэчыцкі сельскагаспадарчы тэхнікум с. 41
Рэчыцкі суднабудаўніча-суднарамонтны завод с. 41
Рэшатаў Павел Дзмітрыевіч с. 41
Рэшацілаў Анатоль Радзівонавіч с. 41
Рэя -- багіня старажытнагрэчаскай міфалогіі с. 42
Рэя -- спадарожнік планеты Сатурн с. 42
Сааведра Ламас Карлас с. 43
Сааведра Ламаса пакт 1933 с. 43
Саакадзе Георгій с. 43
саамская мова с. 43
Саар -- рака ў Францыі і Германіі с. 43
Саар -- зямля ў Германіі с. 43
Саарска-Латарынгскі каменна-вугальны басейн с. 44
Саарыш Марыу с. 44
сабака свойскі с. 45
сабакагадоўля с. 45
Сабаленка Раман Карпавіч с. 45
Сабаленка Эла Раманаўна с. 45
Сабалеўскі Аляксандр Аляксандравіч с. 45
Сабалеўскі Аляксандр Пятровіч с. 45
Сабалеўскі Аляксей Іванавіч с. 45
Сабалеўскі Анатоль Вікенцьевіч с. 45
Сабалеўскі Дзмітрый Юр’евіч с. 46
Сабалеўскі Юрый Аляксандравіч с. 46
Сабальшчыкоў-Самарын Мікалай Іванавіч с. 46
Сабацье Поль с. 46
Сабашнікаў Ананій Васілевіч с. 46
Сабейскае царства с. 47
Сабіла Іван Іванавіч с. 47
Сабіна Карал с. 47
Саблер Ягор Ягоравіч с. 47
Саборнае ўлажэнне 1649 с. 48
саборныя школы с. 49
Сабра і Шаціла с. 49
Сабсай Пінхас Уладзіміравіч с. 49
Сава -- рака, прыток р. Дунай с. 49
Сава -- вёска ў Горацкім р-не с. 49
Савана -- рака ў ЗША с. 50
Савана -- горад у ЗША с. 50
Саванарола Джыралама с. 50
саванныя зоны с. 50
Савар Фелікс с. 50
Савасценка Аляксандр Андрэевіч с. 50
Савасцюк Антон Іванавіч с. 51
Савва Вадзім Аляксандравіч с. 51
Савейкаўскі парк с. 51
Савелічаў Аркадзь Аляксеевіч с. 51
Савельева Ірына Мікалаеўна с. 51
Савельева Таццяна Мітрафанаўна с. 51
Савенка Сяргей Аляксандравіч с. 51
Саверчанка Іван Васілевіч с. 51
Савет абароны Літвы і Беларусі с. 52
“Савет аб’яднанага дваранства” с. 52
Савет бяспекі ААН с. 52
Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь с. 52
Савет Еўрапейскага Саюза с. 52
Савет Еўропы с. 52
Савет міністраў замежных спраў с. 53
Савет міністраў Рэспублікі Беларусь с. 53
Савет міністраў СССР с. 53
Савет народных камісараў с. 53
Савет народных камісараў Беларускай ССР с. 53
Савет народных камісараў Заходняй вобласці і фронту с. 54
Савет па апецы ААН с. 54
Савет працы і абароны с. 54
Савет Рэспублікі с. 55
Савет эканамічнай узаемадапамогі с. 55
Саветаў Аляксандр Васілевіч с. 55
саветы дэпутатаў с. 55
саветы з’ездаў прадпрыемцаў с. 56
саветы народнай гаспадаркі с. 56
саветы рабочых дэпутатаў с. 56
саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў с. 56
саветы рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў с. 57
саветы сялянскіх дэпутатаў с. 57
савецка-амерыканскія дагаворы і пагадненні с. 57
савецка-англійскія дагаворы і пагадненні с. 57
савецка-афганскія дагаворы і пагадненні с. 58
савецка-германскія пагадненні с. 58
Савецкае плато с. 58
савецка-індыйскія пагадненні с. 58
Савецка-кітайскі канфлікт 1929 с. 59
Савецка-кітайскі канфлікт 1969 с. 59
савецка-кітайскія пагадненні с. 59
савецка-латвійскія дагаворы с. 59
савецка-літоўскія дагаворы с. 60
савецка-мангольскія пагадненні с. 60
Савецка-польскае пагадненне 1941 с. 60
Савецка-польская вайна 1920 с. 60
Савецка-польскі дагавор 1945 с. 61
савецка-польскія дагаворы і пагадненні с. 62
савецка-турэцкія дагаворы с. 62
Савецка-фінляндская вайна 1939-40 с. 62
савецка-фінляндскія дагаворы і пагадненні с. 63
савецка-французскія дагаворы і пагадненні с. 63
савецка-эстонскія пагадненні с. 64
Савецкая армія с. 64
“Савецкая Беларусь” -- кінастудыя с. 64
“Савецкая Беларусь” -- выдавецтва с. 64
“Савецкая Беларусь” -- газета, выдавалася ў 1920-33 с. 64
“Савецкая Беларусь” -- назва газеты “Советская Белоруссия” ў 1941-44 с. 64
савецкая воўнавая парода с. 64
“Савецкая краіна” с. 64
савецкая цяжкавозная парода с. 65
савецкая шыншыла с. 65
Савецка-японская вайна 1945 с. 65
савецка-японскія пагадненні с. 67
савецкі мардэр с. 67
савецкі мерынос с. 67
“Савецкі энцыклапедычны слоўнік” с. 67
Савёнак Лявон с. 67
Савік Лідзія Сямёнаўна с. 67
Савін Анатоль Іванавіч с. 68
Савіна Ія Сяргееўна с. 68
Савіна Марыя Гаўрылаўна с. 68
Савінкаў Барыс Віктаравіч с. 68
Савіньі Фрыдрых с. 68
Савіных Віктар Пятровіч с. 68
Савіцкая Галіна Уладзіміраўна с. 69
Савіцкая Святлана Яўгенаўна с. 69
Савіцкі Алесь с. 69
Савіцкі Антон с. 69
Савіцкі Барыс Парфёнавіч с. 69
Савіцкі Валянцін Мікалаевіч с. 70
Савіцкі Вацлаў Іванавіч с. 70
Савіцкі Георгій Канстанцінавіч с. 70
Савіцкі Канстанцін Апалонавіч с. 70
Савіцкі Маркел Сцяпанавіч с. 70
Савіцкі Мікалай Іванавіч с. 70
Савіцкі Міхаіл Андрэевіч с. 70
Савіцкі Сцяпан Еўдакімавіч с. 71
Савіцкі Уладзімір Іларыёнавіч с. 71
Савіцкі Эдуард Міхайлавіч с. 71
Савіцкі Яўген Якаўлевіч с. 72
Савіч Аляксандр Антонавіч с. 72
Савіч Уладзімір Ільіч с. 72
Савіч Уладзімір Пятровіч с. 72
Савіч Усевалад Паўлавіч с. 72
Савіч Франц Андрэевіч с. 72
Савіч-Заблоцкі Войслаў с. 73
Савойскае герцагства с. 73
Савойская дынастыя с. 73
савойская капуста с. 73
Савуцін Пётр Мацвеевіч с. 73
Савушкін Ігар Аляксандравіч с. 73
“Сага аб Эймундзе” с. 73
Сагайдачны Пётр Конанавіч с. 74
Саган Франсуаза с. 74
Сагдзееў Раальд Зіннуравіч с. 74
Сагдзееў Рэнад Зіннуравіч с. 74
Сагун Яўген Іванавіч с. 75
Садавяну Міхаіл с. 76
садамазахізм с. 76
Садат Мухамед с. 76
Садковіч Мікола с. 76
садковыя рыбныя гаспадаркі с. 76
садова-паркавае мастацтва с. 76
садоўніцкае таварыства с. 77
Садоўскага эфект с. 77
Садоўскі Аляксандр Іванавіч с. 77
Садоўскі Антон Паўлавіч с. 77
Садоўскі Вісарыён Дзмітрыевіч с. 78
Садоўскі Мікалай Карпавіч с. 78
Садоўскі Міхаіл Аляксандравіч с. 78
Садоўскі Яфім Ільіч с. 78
Садоф’еў Ілья Іванавіч с. 79
Садружнасці мора с. 79
Садружнасць незалежных дзяржаў с. 79
Садружнасць польскага народа с. 79
Садыхаў Рауф Хасровавіч с. 79
Саевіч Канстанцін Фёдаравіч с. 79
Саевіч Платон Васілевіч с. 80
Саевіч Цімафей Аляксандравіч с. 80
сажалкавыя рыбныя гаспадаркі с. 80
Сажын Мікалай Пятровіч с. 81
Сазандаран Татэвік Тыгранаўна с. 81
Сазерленд Эрл с. 81
сазлучаныя сасуды с. 81
Сазонаў Мікалай Аляксеевіч с. 81
Сазонаў Міхаіл Іванавіч с. 81
Сайко Аляксандр Пятровіч с. 82
Сайкоў Іван Паўлавіч с. 82
Саймак Кліфард с. 83
Сайман Герберт с. 83
Сайманс Генры с. 83
Сайменскі канал с. 83
сайт -- у генетыцы, участак у ДНК с. 83
сайт -- электронная публікацыя с. 83
Сайферціс Леанід Уладзіміравіч с. 83
Сак Аляксандр с. 83
Сака Джузепе с. 84
сакавітыя кармы с. 84
Сакавіцкае паўстанне 1919 с. 84
Сакавіцкія артыкулы 1654 с. 84
сакавіцкія іды с. 84
Сакалдзінскі Уладзіслаў Сямёнавіч с. 84
Сакалішчанскае патрыятычнае падполле с. 84
Сакалова Галіна Мікалаеўна с. 85
Сакалова Тамара Міхайлаўна с. 85
Сакалоў Барыс Сяргеевіч с. 85
Сакалоў Дзмітрый Іванавіч с. 85
Сакалоў Павел Пятровіч с. 85
Сакалоў Слава Макаравіч с. 85
Сакалоў Сяргей Леанідавіч с. 85
Сакалоў Сяргей Міхайлавіч с. 86
Сакалоў Уладзімір Глебавіч с. 86
Сакалоў Уладзімір Мікалаевіч с. 86
Сакалоў Уладзіслаў Генадзевіч с. 86
Сакалоў Юрый Мацвеевіч с. 86
Сакалоў Яфрэм Яўсеевіч с. 86
Сакалоў-Скаля Павел Пятровіч с. 86
Сакалоўскі Анатоль Міхайлавіч с. 87
Сакалоўскі Васіль Данілавіч с. 87
Сакалоўскі Міхаіл Паўлавіч с. 87
Сакалоўскі Несцер Фёдаравіч с. 87
Сакалоўскі Уладзімір Лявонцьевіч с. 87
Сакалоўскі Уладзімір Эдуардавіч с. 87
Сакалоўскі-Арлоўскі Эдвард (Тамаш Маліноўскі) с. 87
Сакалоўшчына с. 88
Сакальскі Пётр Пятровіч с. 88
Сакаўшчынскае вадасховішча с. 88
Саклакоў Уладзімір Іванавіч с. 88
Саковіч Антон Навумавіч с. 88
Саковіч Генадзь Віктаравіч с. 88
Саковіч Касьян с. 88
Саковіч Фабіян с. 88
Сакольнікаў Рыгор Якаўлевіч с. 89
Сакольскі Аляксандр Кузьміч с. 89
Сакольскі Аляксей Паўлавіч с. 89
Сакольскі Іван с. 89
Сакольскі Канстанцін Іванавіч с. 89
Сакольскі павет с. 89
сакралізацыя с. 89
Сакрамента -- рака ў ЗША с. 90
Сакрамента -- горад у ЗША с. 90
Сакратарыят ААН с. 90
сакратычныя школы с. 90
сакрэтныя камітэты с. 91
сакрэцыя -- утварэнне і вывядзенне рэчыва з клеткі с. 91
сакрэцыя -- мініральны агрэгат, што запаўняе пустоты ў горных пародах с. 91
Сакс Уладзімір Мікалаевіч с. 91
Саксаганскі Панас Карпавіч с. 91
Саксонія -- гістарычная вобласць у Германіі с. 92
Саксонія -- адмін. адзінка ў Германіі с. 92
Саксонія-Ангальт с. 93
“Саксонскае зярцала” с. 93
Саксонскае паўстанне 1073-75 с. 93
Саксонская дынастыя с. 93
саксонскі фарфор с. 93
Салават Юлаеў с. 94
Салавей Алесь с. 94
Салавей Аляксандр Раманавіч с. 94
Салавей Іван Мікалаевіч с. 94
Салавей Ларыса Фёдараўна с. 94
Салавей Леў Антонавіч с. 95
Салавей Лія Мацвееўна с. 95
Салавей-разбойнік с. 95
Салавецкае паўстанне 1668-76 с. 95
Салавецкі манастыр с. 95
Салавецкія астравы с. 96
Салагуб Алесь Феафілавіч с. 96
Салагуб Аляксандр Міхайлавіч с. 96
Салагуб Васіль Усцінавіч с. 96
Салагуб Мікалай Уладзіміравіч с. 96
Салагуб Уладзімір Аляксандравіч с. 96
Салагуб Фёдар Кузьміч с. 96
Саладкоў Аляксандр Пятровіч с. 97
Саладкоў Іосіф Іванавіч с. 97
Саладкоў Цімафей Ерафеевіч с. 97
Саладуха Аляксандр Антонавіч с. 97
Салазар Антоніу с. 97
Салаірскі краж с. 97
саламандравыя с. 98
“Саламандэр” с. 98
Саламанкскі універсітэт с. 98
Саламатаў Ілья Ільіч с. 98
Саламаха Уладзімір Пятровіч с. 99
Саламевіч Янка с. 99
Саламенка Мікалай Сцяпанавіч с. 99
Саламірскае возера с. 99
саламонавая пячатка с. 99
Саламонавы астравы -- вулканічны архіпелаг с. 99
Саламонавы Астравы -- дзяржава ў Ціхім ак. с. 100
Саламонаў Аляксей Андрэевіч с. 101
Саламоні Джузепе с. 101
Саламонікаў Іван Міхайлавіч с. 101
Саланевіч Іван Лук’янавіч с. 101
Саланевіч Лук’ян Міхайлавіч с. 101
Саланека Альберт Андрэевіч с. 101
Саланікскі заліў с. 101
саланцы -- глебы засушлівых абласцей с. 102
саланцы -- прыродныя месцы з выхадам на паверхню пластоў, багатых салямі натрыю; прыстасаванні для мінеральнай падкормкі дзікіх жывёл с. 102
Салаухін Рэм Іванавіч с. 102
Салаухін Уладзімір Аляксеевіч с. 102
Салаў Ілья Аляксандравіч с. 102
Салаўёва Ганна Сяргееўна с. 103
Салаўёва Тамара Уладзіміраўна с. 103
Салаўёў Аляксандр Аляксандравіч с. 103
Салаўёў Анатоль Якаўлевіч с. 103
Салаўёў Зіновій Пятровіч с. 103
Салаўёў Канстанцін Мікалаевіч с. 103
Салаўёў Мікалай Якаўлевіч с. 103
Салаўёў Сяргей Аляксандравіч с. 104
Салаўёў Сяргей Міхайлавіч с. 104
Салаўёў Уладзімір Аляксеевіч с. 104
Салаўёў Уладзімір Сяргеевіч с. 104
Салаўёў Юрый Уладзіміравіч с. 104
Салаўёў-Сядой Васіль Паўлавіч с. 105
Салаўяненка Анатоль Барысавіч с. 105
Салахаў Таір Тэймур с. 105
Салашэнка Уладзімір Іванавіч с. 106
Салдатаў Уладзімір Сяргеевіч с. 106
Салдаткін Міхаіл Цімафеевіч с. 106
салдацкія камітэты с. 106
салдацкія песні с. 106
Салееў Вадзім Аляксеевіч с. 107
саленаідальнае поле с. 107
Саленік Карп Трафімавіч с. 107
Салжаніцын Аляксандр Ісаевіч с. 107
Салівон Інеса Іванаўна с. 108
Салігорскае вадасховішча с. 108
Салігорская фабрыка трыкатажнай бялізны с. 109
Салігорскі горна-хімічны тэхнікум с. 109
Салігорскі краязнаўчы музей с. 109
Салігорскі раён с. 109
салігорскія калійныя камбінаты с. 110
салідарнасць -- сацыяльна-філасофскае паняцце с. 110
“Салідарнасць” -- прафсаюзнае аб’яднанне ў Польшчы с. 110
салідарная адказнасць с. 110
Салінас-Грандэс с. 110
Салінас дэ Гартары с. 110
саліцылавая кіслата с. 111
Салічаская дынастыя с. 111
Салічаская праўда с. 111
Салманаў Вадзім Мікалаевіч с. 111
Салодкая Святлана Аляксандраўна с. 112
салодкая бульба с. 112
салодкая гарэлка с. 112
Салодкі Уладзімір Іванавіч с. 112
Салодышаў Арцём Іванавіч с. 112
саломасіласарэзка с. 112
саломаскладальнік с. 112
саломка мастацкая с. 113
салон -- вялікае параднае памяшканне; літ.-маст. гурток; зала для продажу твораў мастацтва с. 113
Салон -- старажытнагрэчаскі палітычны дзеяч с. 114
Салонікі -- горад у Грэцыі с. 114
Салонікі -- вёска ў Полацкім р-не с. 115
салонікскія аперацыі 1915-1918 с. 115
салоннае мастацтва с. 115
Салохіна Ада Іванаўна с. 115
салтава-маяцкая культура с. 115
Салтанаў Уладзімір Усеваладавіч с. 115
Салтанаўская мемарыяльная капліца с. 116
Салтаноўскі драцяна-цвіковы завод с. 116
Салтук Алег Уладзіміравіч с. 116
Салтыкоў-Шчадрын Міхаіл Яўграфавіч с. 116
Салынскі Афанасій Дзмітрыевіч с. 117
Сальвіні Тамаза с. 118
Сальеры Антоніо с. 119
Сальнікаў Уладзімір Аляксандравіч с. 119
Сальнікаў Уладзімір Валяр’янавіч с. 119
сальта -- скачок праз галаву с. 120
Сальта -- горад у Аргенціне с. 120
салют -- форма прывітання с. 121
“Салют” -- серыя савецкіх арбітальных станцый с. 121
Салютаці Калуча с. 121
саляная кіслата с. 121
саляная прамысловасць с. 121
саляная тэктоніка с. 121
Салянікаў Анатоль Данілавіч с. 122
салярны клімат с. 122
Салярцінскі Іван Іванавіч с. 122
Самаабарона Літвы і Беларусі с. 122
самаабслугоўванне с. 122
самааднаўленне с. 122
самаапладненне с. 123
самаарганізавальная сістэма с. 123
самаарганізацыя с. 123
самааховы зброя с. 123
самаачышчэнне навакольнага асяроддзя с. 123
самавыдавецкі друк с. 124
самагонаварэнне с. 124
самадзейнае выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва с. 124
самадзейнае мастацтва с. 125
самадзейнае музычнае мастацтва с. 126
самадзейнае насельніцтва с. 127
самадзейнае харэаграфічнае мастацтва с. 127
Самадураў Пётр Сямёнавіч с. 129
самазабруджванне с. 129
самазарадная зброя с. 129
Самайлюковіч Уладзімір Аляксандравіч с. 129
самалётаваджэнне с. 130
самалётны спорт с. 130
Самалі -- паўвостраў на У Афрыкі с. 130
Самалі -- дзяржава ў Афрыцы с. 130
Самалійскае цячэнне с. 132
саманавучальная сістэма с. 132
саманапружаныя канструкцыі с. 132
Саманідаў дзяржава с. 132
самапрыстасавальны робат с. 132
Самара -- горад у Іраку с. 132
Самара -- горад у Расіі с. 133
Самарадаў Аляксандр Сяргеевіч с. 133
Самаранч Тарэльё Хуан с. 133
Самараў Аляксей Максімавіч с. 133
Самарская вобласць с. 134
Самарская Лука с. 135
Самарскі Аляксандр Андрэевіч с. 135
Самарын Іван Васілевіч с. 135
Самарын Юрый Фёдаравіч с. 135
самасвядомасць с. 136
самастойны баланс с. 136
Самастрэльнікі с. 136
Самасуд Самуіл Абрамавіч с. 136
самататропны гармон с. 136
Саматлорскае радовішча с. 136
саматужная вытворчасць с. 136
саматычная нервовая сістэма с. 136
саматычныя мутацыі с. 136
самафінансаванне с. 137
Самахвалавіцкі раён с. 137
Самахвалаў Іван Васілевіч с. 137
самаходнае шасі с. 137
самаходная артылерыйская ўстаноўка с. 137
самаходная артылерыя с. 137
самба -- від спартовай барацьбы с. 138
самба -- парны танец с. 138
Самбук Іван Елісеевіч с. 138
Самбук Сусанна Міхайлаўна с. 138
Самерсаў Вілор Фрыдманавіч с. 138
Самійленка Уладзімір Іванавіч с. 138
Саміт тысячагоддзяў с. 139
самніцкія войны с. 139
Самойла Уладзімір Іванавіч с. 139
Самойлава Таццяна Яўгенаўна с. 140
Самойлаў Андрэй Рыгоравіч с. 140
Самойлаў Давід Самуілавіч с. 140
Самойлаў Уладзімір Якаўлевіч с. 140
Самойлаў Яўген Валяр’янавіч с. 140
Самокіш Мікалай Сямёнавіч с. 141
Самоса Дэбайле с. 141
Самсон Андрэй Міхайлавіч с. 141
Самсонава Аліса Самуілаўна с. 141
Самсонаў Уладзімір Паўлавіч с. 141
Самтаўрскі могільнік с. 141
Самуйлёнак Эдуард Людвігавіч с. 142
Самусенка Таццяна Дзмітрыеўна с. 142
Самусёў Андрэй Фёдаравіч с. 142
Самуцін Васіль Емяльянавіч с. 142
Самуэль Софія Пятроўна с. 142
Самуэльсан Бенгт с. 142
Самцхе-Саатабага с. 142
Самцевіч Васіль Андрэевіч с. 143
Самцэвіч Пётр Андрэевіч с. 143
Самцэвіч Сямён Андрэевіч с. 143
Сан -- рака ў Польшчы с. 143
Санаеў Усевалад Васілевіч с. 144
санатна-цыклічная форма с. 144
санатная форма с. 144
санаторый-прафілакторый с. 145
“санацыйны рэжым” с. 145
Сангайла Мікалас с. 146
Сангарскі праліў с. 146
Сангі Уладзімір Міхайлавіч с. 146
Сангін Станіслаў с. 146
Сангінеці Кайрола Хуліо с. 146
сандалавае дрэва с. 147
Сандалаў Леанід Міхайлавіч с. 147
Сандамірскі Сяргей Рыгоравіч с. 147
Сандамірскі плацдарм с. 147
Сандвічавы астравы с. 147
Сандзецкіс Саўлюс с. 147
Сандзіна Аўгуста Сесар с. 148
Сандзінісцкі фронт нацыянальнага вызвалення с. 148
Сандрэлі Стэфанія с. 148
Санееў Віктар Данілавіч с. 148
Сан-Жуан-ды-Мерыты с. 148
санітарна-ахоўная зона с. 149
санітарна-эпідэміялагічная служба с. 149
санітарная асвета с. 150
санітарная ахова с. 150
санітарная ахова граніц с. 150
санітарная тэхніка с. 150
санітарны аўтамабіль с. 150
санітарны нагляд с. 150
санітарны разрыў с. 150
санітарыі і гігіены НДІ с. 150
Сан-Каэтану-ду-Сул с. 151
Санкоўская Кацярына Аляксандраўна с. 151
Сан-Крыстобаль с. 151
“Санкт-Петербургские ведомости” с. 151
Санкт-Пецярбург с. 151
Санкт-Пецярбургскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча с. 153
Санкт-Пецярбургская акадэмічная капэла с. 154
Санкт-Пецярбургская кансерваторыя с. 154
Санкт-Пецярбургскі акадэмічны сімфанічны аркестр с. 154
Санкт-Пецярбургскі вялікі драматычны тэатр с. 154
Санкт-Пецярбургскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры с. 154
Санкт-Пецярбургскі малы тэатр оперы і балета с. 155
Санкт-Пецярбургскі універсітэт с. 155
Сан-Луіс-Патасі с. 155
Сан-Марцін Хасэ дэ с. 155
Сан-Марына -- дзяржава ў Еўропе с. 156
Сан-Марына -- сталіца дзяржавы Сан-Марына с. 157
Санмікелі Мікеле с. 157
Саннікава Зямля с. 157
Саннікаў праліў с. 157
Саннікаў Алег Канстанцінавіч с. 157
Саннікаў Канстанцін Мікалаевіч с. 157
Санорская біягеаграфічная вобласць с. 158
Сан-Рэма канферэнцыя 1920 с. 159
Сансавіна Якапа с. 159
Сан-Сальвадор-дэ-Жужуй с. 159
Сан-Стэфанскі мір 1878 с. 160
Санта-Ана -- горад у ЗША с. 160
Санта-Ана -- горад у Сальвадоры с. 160
Санта-Крус-дэ-Тэнерыфе с. 160
санталавае дрэва с. 160
Сан-Таме і Прынсіпі с. 161
Санта-Фе-дэ-Багата с. 162
“Санта-Чэчылія” акадэмія с. 162
Сантаяна Джордж с. 162
Сантуш Жазе Эдуарду с. 162
Сант-Элія Антоніо с. 162
Сант’яга -- сталіца Чылі с. 162
Сант’яга -- горад у Дамініканскай Рэспубліцы с. 163
Сант’яга-дэ-Куба с. 163
Санфірава Вольга Аляксандраўна с. 163
Сан-Францыска -- заліў Ціхага ак. с. 164
Сан-Францыска -- горад у ЗША с. 164
Сан-Францыская канферэнцыя 1945 с. 164
Сан-Францыскі мірны дагавор 1951 с. 165
Сан-Хасэ -- сталіца Коста-Рыкі с. 165
Сан-Хасэ -- горад у ЗША с. 165
Сан-Хуан -- горад у Пуэрта-Рыка с. 165
Сан-Хуан -- горад у Аргенціне с. 165
Сап -- возера ў Камбоджы с. 165
сап -- інфекцыйная хвароба с. 165
сап несапраўдны с. 165
Сапата Эміліяна с. 166
Сапега Васіль Іванавіч с. 166
Сапега Леў Іванавіч с. 166
Сапега Ян Казімір с. 166
Сапегаў бібліятэкі с. 167
Сапегаў тэатр у Дзярэчыне с. 167
Сапегін Леанід Міхайлавіч с. 171
Сапожнікаў Аляксандр Рыгоравіч с. 171
Сапоцкінскі раён с. 172
Сапоцкінскія капліцы с. 172
сапралегніяльныя с. 172
сапраўдны відарыс с. 173
сапраўдныя восы с. 173
сапраўдныя імхі с. 173
сапраўдныя шаўкапрады с. 173
Сапрыка Ганна Іосіфаўна с. 173
Сапрыкін Уладзімір Аляксеевіч с. 173
Сапуноў Аляксей Парфенавіч с. 174
Сапуноў Васіль Андрэевіч с. 174
сапфічная страфа с. 174
Сарагат Джузепе с. 175
сараеўскае забойства с. 175
Сарасатэ Пабла дэ с. 177
Саратаўская вобласць с. 177
Саратаўскі універсітэт с. 177
Сарафанаў Генадзь Васілевіч с. 178
Сарахатунаў Барыс Канстанцінавіч с. 178
Сарачанская група азёр с. 178
Сарачанскія азёры с. 178
Сарачынскі Леанід Васілевіч с. 179
Сарбеўскі Мацей Казімір с. 179
Сарган -- акадскі цар с. 179
Саргасава мора с. 179
Сардараў Армен Сяргеевіч с. 180
Сарджэнт Джон Сінгер с. 180
Сардзінія -- востраў у Міжземным моры с. 180
Сардзінія -- адм. вобласць Італіі с. 180
Сардзінскае каралеўства с. 180
сардэчныя гліказіды с. 181
Саржэўскі Аляксандр Міхайлавіч с. 181
саркадон чарапіцавы с. 181
Саркісьян Віктар Уладзіміравіч с. 182
Сарксян Ара Мігранавіч с. 182
Сарм’ента Дамінга Фаўсціна с. 183
сарока -- птушка сям. крумкачовых с. 184
сарока -- частка рускага галаўнога ўбору замужніх жанчын с. 184
сарока -- мнагаствольная гармата с. 184
Сарока Валерый Майсеевіч с. 184
Сарока Мікалай Фёдаравіч с. 184
Сарока Рыгор Васілевіч с. 184
Сарока Рыгор Сямёнавіч с. 184
Сарока Эдуард Максімавіч с. 184
Сарокін Анатоль Мікалаевіч с. 184
Сарокін Валянцін Васілевіч с. 185
Сарокін Ігар Дзмітрыевіч с. 185
Сарокін Піцірым Аляксандравіч с. 185
Сарокін Уладзімір Мікалаевіч с. 186
Сарокіна Ніна Іванаўна с. 186
Сарокіна Тамара Цімафееўна с. 186
Сарочынскі валун с. 186
сартавое раянаванне с. 186
Сартакоў Сяргей Венядзіктавіч с. 186
Сартбаева Кайыргуль с. 187
Сарыкамышскае возера с. 187
Сарыкамышская аперацыя 1914-15 с. 187
Сарыкамышская катлавіна с. 188
Сарыкольскі хрыбет с. 188
Сарычаў Гаўрыла Андрэевіч с. 188
Сарычаў Юрый Аляксеевіч с. 188
Сар’ян Гегам Багдасаравіч с. 188
Сар’ян Мартырос Сяргеевіч с. 188
Сар’янскае патрыятычнае падполле с. 189
Сар’янскі касцёл с. 189
Сасанідаў дзяржава с. 189
Сасіновіч Валерый Аркадзевіч с. 190
Саскачэван -- рака ў Канадзе с. 190
Саскачэван -- правінцыя ў Канадзе с. 190
саслоўная манархія с. 190
Сасна Рыгор Афанасьевіч с. 190
Саснавік Іосіф Лазаравіч с. 190
Саснін Георгій Пятровіч с. 190
Сасноўскае возера с. 191
Сасноўскае радовішча нафты с. 191
Сасноўскі Аляксандр Цімафеевіч с. 191
Сасноўскі Леанід Адамавіч с. 191
састаўная рыфма с. 191
састаўное ядро с. 191
сасудзістыя хваробы раслін с. 192
“Сасунцы Давід” с. 192
Сасюр Арас Бенядзікт с. 192
Сасюр Нікала Тэадор с. 192
Сасюр Фердынанд Манжын с. 192
Сасюра Уладзімір Мікалаевіч с. 192
сатанінскі грыб с. 192
Саткілава Зураб Лаўрэнцьевіч с. 193
Сатпаеў Каныш Імантаевіч с. 193
сатрапезніцтва с. 193
Сатурн -- адзін з рымскіх багоў с. 193
Сатурн -- планета с. 193
“Сатурн” -- серыя амер. ракет-носьбітаў с. 193
сатыры -- лясныя божышчы с. 194
сатыры -- матылі с. 194
Саудаўская Аравія с. 194
Сауліч Уладзімір Уладзіміравіч с. 196
саўдзельніцтва с. 197
Саўкін Валянцін Георгіевіч с. 197
Саўмака паўстанне с. 197
Саўрасаў Аляксей Кандратавіч с. 197
Саўтгемптан -- востраў каля Паўн. Амерыкі с. 197
Саўтгемптан -- горад у Вялікабрытаніі с. 197
Саўчанка Аляксандр Мікалаевіч с. 198
Саўчанка Аркадзь Маркавіч с. 198
Саўчанка Емяльян Рыгоравіч с. 198
Саўчанка Мікалай Емяльянавіч с. 198
Саўчанка Мікалай Яўсеевіч с. 199
Саўчанка Сцяпан Уладзіміравіч с. 199
Саўчанка Уладзімір Кірылавіч с. 199
Сафонаў Васіль Ільіч с. 201
Сафонаў Міхаіл Фролавіч с. 201
Сафраніцкі Уладзімір Уладзіміравіч с. 201
Сафронаў Анатоль Уладзіміравіч с. 201
Сафроній Урачанскі с. 202
саха -- ворная прылада с. 202
саха -- адзінка падатковага абкладання с. 202
“Саха” -- сельскагаспадарчы часопіс с. 202
Сахалінская вобласць с. 205
Сахалінскі заліў с. 205
Сахара-Лівійскі нафтагазаносны басейн с. 206
Сахараў Андрэй Дзмітрыевіч с. 206
Сахараў Сяргей Пятровіч с. 207
Сахарчук Васіль Якаўлевіч с. 207
Сахненка Віктар Іванавіч с. 207
Сахненка Людміла Іванаўна с. 207
Сахноўскі Васіль Рыгоравіч с. 207
Сахута Яўген Міхайлавіч с. 208
Сах’янава Ларыса Пятроўна с. 208
Сац Наталля Ільінічна с. 208
Саці Эрык Альфрэд с. 208
Сацінава Валянціна Фёдараўна с. 208
Сацкоў Юрый Назаравіч с. 209
Сацункевіч Іван Лявонавіч с. 209
Сацункевіч Ігар Сяргеевіч с. 209
Сацура Мікалай Уладзіміравіч с. 209
сацыялагічнае даследаванне с. 209
сацыялагічная школа крымінальнага права с. 210
сацыялагічная школа права с. 210
сацыял-дарвінізм с. 210
Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі с. 210
Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі с. 210
Сацыял-дэмакратычная партыя Даніі с. 210
Сацыял-дэмакратычная рабочая партыя Швецыі с. 211
сацыял-дэмакратыя с. 211
Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы с. 211
сацыялінгвістыка с. 212
сацыялісты-рэвалюцыянеры с. 212
сацыялістычнае спаборніцтва с. 213
Сацыялістычная адзіная партыя Германіі с. 213
Сацыялістычная партыя Белай Русі с. 213
Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі с. 213
Сацыялістычны інтэрнацыянал с. 213
Сацыялістычны інтэрнацыянал моладзі с. 213
Сацыялістычны рабочы інтэрнацыянал с. 214
сацыялістычны рэалізм с. 214
сацыялогія асобы с. 215
сацыялогія культуры с. 215
сацыялогія працы с. 215
сацыялогія эканамічная с. 216
сацыял-рэфармізм с. 216
сацыял-шавінізм с. 216
сацыяльна-бытавыя казкі с. 216
сацыяльнага партнёрства тэорыя с. 216
сацыяльнае забеспячэнне с. 216
сацыяльнае заканадаўства с. 216
сацыяльнае прадбачанне с. 217
сацыяльнае страхаванне с. 217
сацыяльна-эканамічная геаграфія с. 217
сацыяльная медыцына с. 217
сацыяльная статыстыка с. 217
сацыяльная стратыфікацыя с. 217
сацыяльны дыялект с. 217
сацыяльныя хваробы с. 218
Сачава Віктар Барысавіч с. 218
Сачак Міхаіл Рыгоравіч с. 218
Сачанка Барыс Іванавіч с. 218
Сачанка Іван Іванавіч с. 219
Сачко Мікалай Сідаравіч с. 219
Сачок Рыгор Іванавіч с. 219
Сачыўкі -- вёска ў Іванаўскім р-не с. 219
сачыўкі -- род птушак с. 219
сачэння сістэма с. 219
Саюз 17 кастрычніка с. 220
“Саюз абароны радзімы і свабоды” с. 220
“Саюз абароны ўстаноўчага сходу” с. 220
Саюз архітэктараў Беларусі с. 220
Саюз архітэктараў міжнародны с. 222
Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа с. 222
Саюз беларускага праваслаўнага духавенства с. 222
Саюз беларускай дэмакратыі с. 222
Саюз беларускай моладзі с. 222
Саюз беларускіх пісьменнікаў с. 222
Саюз ваяўнічых бязбожнікаў с. 224
Саюз вызвалення с. 224
“Саюз вызвалення Беларусі” с. 224
“Саюз выратавання” с. 225
Саюз дасягнення раўнапраўя яўрэяў у Расіі с. 225
“Саюз дзеля прагрэсу” с. 225
Саюз дызайнераў Беларусі с. 225
Саюз журналістаў Беларусі с. 226
Саюз зямельных уласнікаў с. 226
Саюз кампазітараў Беларусі с. 226
Саюз камуністаў с. 227
Саюз кінематаграфістаў Беларусі с. 227
Саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-Заходняга краю с. 228
Саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў с. 228
Саюз літоўскай моладзі с. 228
Саюз майстроў народнай творчасці Беларусі с. 228
Саюз мастакоў Беларусі с. 229
“Саюз Міхаіла Архангела” с. 231
Саюз моладзі Беларусі с. 231
Саюз музычных дзеячаў Беларусі с. 231
Саюз нямецкіх афіцэраў с. 232
Саюз палякаў на Беларусі с. 232
Саюз польскага народа с. 232
Саюз польскіх патрыётаў с. 232
Саюз польскіх рабочых с. 233
Саюз прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь с. 233
“Саюз пралетарыяту горада і вёскі” с. 233
“Саюз працвітання” с. 233
“Саюз рускага народа” с. 233
“Саюз рускіх сацыял-дэмакратаў за мяжой” с. 233
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік с. 233
“Саюз справядлівых” с. 241
“Саюз трох імператараў” с. 241
Саюз тэатральных дзеячаў Беларусі с. 241
“Саюзмультфільм” с. 241
саюзнікі -- у першай сусветнай вайне с. 241
саюзнікі -- у другой сусветнай вайне с. 241
саюзнікі -- абшчыны і плямёны, падпарадкаваныя Стараж. Рымам с. 241
Саюзніцкая вайна 90-88 да н.э. с. 241
Саюзны савет для Японіі с. 242
Саяна-Шушанскае вадасховішча с. 242
свабода -- магчымасць чалавека дзейнічаць у адпаведнасці са сваімі жаданнямі с. 242
“Свабода” -- амерыканская радыёстанцыя с. 243
“Свабода” -- грамадска-палітычная газета с. 243
свабода веравызнання с. 243
свабода і неабходнасць с. 244
свабода маніфестацый с. 244
свабода палітычная с. 244
свабода творчасці с. 244
свабодна канверсоўная валюта с. 244
“Свабодная Германія” с. 244
“Свабодная Францыя” с. 244
свабодная эканамічная зона с. 244
свабодная энергія с. 245
“Свабодныя афіцэры” с. 245
свабодныя ваганні с. 245
Свайгінская града (Оз) с. 246
Сван Гундэ Андэрс с. 246
Свеаборгскае паўстанне 1906 с. 248
Сведберг Тэадор с. 248
Свелінк Ян Пітэрсзан с. 249
Свенсен Юхан Северын с. 249
Свентакшыскае ваяводства с. 249
Свентакшыскія горы с. 249
Свентаржэцкі Баляслаў Часлававіч с. 250
Свентаслаўскі Войцех Алаізій с. 250
Свентахоўская Валянціна Міхайлаўна с. 250
Свентахоўскі Пётр Уладзіміравіч с. 250
Свердрупа астравы с. 250
Свердэль Леанід Ісакавіч с. 251
Свержанскае патрыятычнае падполле с. 251
Свержанская фаянсавая мануфактура с. 251
“Свет мастацтва” с. 251
Светашаў Георгій Данілавіч с. 252
светлавая праекцыя с. 252
светлавая энергія с. 252
светлавое выпрамяненне с. 252
светлавое забруджванне с. 252
светлавы вектар с. 252
светлавы паток с. 252
светлавыя эталоны с. 252
Светлагорск -- горад у Гомельскай вобл. с. 253
Светлагорск -- курорт у Расіі с. 253
Светлагорскае вадасховішча с. 253
Светлагорскае вытворчае аб’яднанне “Хімвалакно” с. 253
Светлагорская ЦЭЦ с. 253
Светлагорскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання с. 253
Светлагорскі індустрыяльны тэхнікум с. 253
Светлагорскі раён с. 254
Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат с. 254
Светласельская с. 254
Светлячок Янка с. 254
Светоній Гай Транквіл с. 254
Свешнікаў Аляксандр Васілевіч с. 255
Свёнтак Казімір с. 255
Свідзерскі Савелій Аляксеевіч с. 255
Свідзінскі Іосіф Вікенцьевіч с. 255
Свідзінскі Уладзімір Іванавіч с. 255
свідравальны станок с. 256
Свідрыгайлы паўстанне 1432-39 с. 256
Свідуновіч Мікалай Аляксандравіч с. 257
свідэрская культура с. 257
Свінхувуд Пер Эвінд с. 259
свінцовы блішчак с. 259
свінцовыя руды с. 259
свіп-генератар с. 259
Свір -- возера ў Мядзельскім р-не с. 259
Свір -- гарадскі пасёлак у Мядзельскім р-не с. 259
Свірка Станіслаў с. 260
свірнавая моль с. 260
свірнавы даўганосік с. 260
свірнавыя агнёўкі с. 261
свірнавыя кляшчы с. 261
Свірноўскі Аркадзь Іосіфавіч с. 261
Свірская града с. 261
Свірскі Аляксей Іванавіч с. 262
Свірыдаў Алег Васілевіч с. 262
Свірыдаў Вадзім Васілевіч с. 262
Свірыдаў Георгій Васілевіч с. 262
Свірыдаў Уладзімір Пятровіч с. 262
Свірыдзенка Георгій Уладзіміравіч с. 263
Свірыдзёнак Анатоль Іванавіч с. 263
свірэпавы алей с. 263
Свіслацкае княства с. 263
Свіслацкая беларуская настаўніцкая семінарыя с. 263
Свіслацкая воласць с. 264
Свіслацкая настаўніцкая семінарыя с. 264
Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей с. 264
Свіслацкі замак с. 264
Свіслацкі раён -- адм.-тэр. адзінка БССР у 1924-31 с. 264
Свіслацкі раён -- раён у Гарадзенскай вобл. с. 264
Свіслач -- рака, прыток р. Бярэзіна с. 265
Свіслач -- рака, прыток р. Нёман с. 265
Свіслач -- гарадзішча на ўскраіне в. Свіслач с. 265
Свіслач -- горад у Гродзенскай вобл. с. 265
Свіслач -- вёска ў Асіповіцкім раёне с. 266
Свіслач -- вёска ў Гродзенскім р-не с. 266
“Свіслач” -- гасцініца ў Мінску с. 266
свісцячыя гукі с. 266
світа -- асобы, якія суправаджаюць кагосьці; сукупнасць пластоў горных парод; назва верхняга адзення с. 266
Світа -- возера ў Пастаўскім р-не с. 266
Світа Канстанцін Мікалаевіч с. 267
світа геалагічная с. 267
Світка -- возера ў Пастаўскім р-не с. 267
світка -- верхняе адзенне с. 267
Свіфт Джонатан с. 267
Свішчоў Георгій Пятровіч с. 268
Свобада Людвік с. 268
“Свободные новости” с. 269
свойскія жывёлы с. 269
свядомасць і стыхійнасць с. 270
Свянціцкая Ірына Сяргееўна с. 270
Свянціцкі Іларыён Сямёнавіч с. 270
Свянціцкі Сігізмунд Карлавіч с. 270
Свянцянскі павет с. 270
Свянцянскі прарыў 1915 с. 270
Свянцянскі раён с. 271
Свянцянскія грады с. 271
Свяргун Аляксандр Рыгоравіч с. 272
Свярдлова Роза Міронаўна с. 272
Свярдлоў Якаў Міхайлавіч с. 272
Свярдлоўская вобласць с. 272
Свярчэўскі Кароль с. 273
Свярынаўскае возера с. 273
Свята Перамогі с. 273
свята ўраджаю -- святкаванне заканчэння ўборкі ўраджаю с. 273
“Свята ўраджаю” -- кодавая назва карнай аперацыі с. 273
Святагорскі манастыр с. 274
Святаполк Ізяславіч с. 274
Святаполк Мсціславіч с. 274
Святаполк Уладзіміравіч с. 274
Святаполк Юр’евіч с. 274
Святаполк Яраполчыч с. 274
Святаполк-Мірскі Пётр Дзмітрыевіч с. 274
Святаслаў Іванавіч с. 274
Святаслаў Ігаравіч с. 275
Святаслаў Мсціславіч -- наўгародскі,полацкі і смаленскі князь с. 275
Святаслаў Мсціславіч -- уладзіміра-валынскі і берасцейскі князь с. 275
Святаслаў Ольгавіч с. 275
Святаслаў Усеваладавіч с. 275
Святаслаў Усяславіч с. 275
Святаслаў Яраславіч с. 275
Святланаў Яўген Фёдаравіч с. 276
Святліцкі Рыгор Пятровіч с. 278
Святлічны Цімафей Іванавіч с. 278
святлоадчувальнасць с. 278
святлоадчувальныя матэрыялы с. 278
святлодальнамер с. 278
святлокапіраванне с. 278
святлокультура с. 278
святлостабілізатары с. 279
Святлоў Міхаіл Аркадзевіч с. 279
Святога Ільі горы с. 279
Святога Лаўрэнція востраў с. 279
Святога Лаўрэнція заліў с. 279
Святога Лаўрэнція рака с. 279
“Святога Лаўрэнція” сістэма водных шляхоў с. 279
Святое возера -- возера Каранёва с. 279
Святое возера -- возера ў Рэчыцкім р-не с. 279
Святое возера -- возера ў Рагачоўскім р-не с. 279
Святое возера -- возера ў Касцюковіцкім р-не с. 279
Святое возера -- возера ў Слаўгарадскім р-не с. 279
Святое возера -- возера ў Шклоўскім р-не с. 279
Святой Алены востраў с. 279
святы і святочныя дні с. 280
Святы камень Сянежыцкі с. 281
святы рэлігійныя с. 281
святыя Беларусі с. 281
Свяцілавіцкі раён с. 282
свяцільнасць зоркі с. 283
Свяціцкі валун с. 283
Свяцкі палацава-паркавы ансамбль с. 283
Свяцкі патачны завод с. 283
Свяча -- вёска ў Бешанковіцкім р-не с. 283
Свяча -- вадасховішча ў Нараўлянскім р-не с. 283
свячэнне арганізмаў с. 284
свячэнне начнога неба с. 284
свяшчэннае паданне с. 284
свяшчэннае пісанне с. 284
“Свяшчэнная дружына” с. 284
“Свяшчэнная ліга” с. 284
“Свяшчэнная Рымская імперыя” с. 284
Свяшчэнны саюз с. 284
СГС сістэма адзінак с. 285
Себасцьян Георг с. 286
Себасцьяна дэль П’ёмба с. 286
Себу -- востраў у цэнтр. ч. Філіпінскага архіпелага с. 286
Себу -- горад на Філіпінах с. 286
Севан -- возера ў Арменіі с. 287
Севан -- горад у Арменіі с. 287
Севан -- прыродны парк у Арменіі с. 287
Севастопальскае паўстанне 1905 с. 287
Севастопальская абарона 1854-55 с. 287
Севастопальская абарона 1941-42 с. 288
Севасцьянаў Віталь Іванавіч с. 288
Севасцьянаў Фёдар Міхайлавіч с. 288
Севасцьяненка Віктар Рыгоравіч с. 288
“Северо-Западная жизнь” с. 288
“Северо-Западное слово” -- газета, выходзіла ў 1898-1905 у Вільні с. 289
“Северо-Западное слово” -- газета, выходзіла ў 1915-1916 у Мінску с. 289
“Северо-Западный голос” с. 289
“Северо-Западный край” с. 289
Северскае княства с. 289
Северскі Данец с. 290
Северцава закон с. 290
Северцаў Аляксей Мікалаевіч с. 290
Северцаў Мікалай Аляксеевіч с. 290
Северыні Альда с. 290
севільская школа жывапісу с. 290
Севяранін Віталь Сцяпанавіч с. 291
Севяранін Ігар с. 291
Севяргін Васіль Міхайлавіч с. 291
Севярдэнка Васіль Пятровіч с. 291
Севярнёў Міхаіл Максімавіч с. 291
Сегерс Херкюлес Пітэрс с. 292
Сегерстам Лейф Селім с. 292
сегетальныя расліны с. 292
сегнетава соль с. 292
сегнетапаўправаднікі с. 293
сегнетаэластык с. 293
сегнетаэлектрыкі с. 293
сегнетаэлектрычнасць с. 293
сегнетаэлектрычны гістэрэзіс с. 293
Сеговія Андрэас с. 293
Сегрэ Эміліо Джына с. 294
сегрэгацыя -- палітыка прымусовага аддзялення груп насельніцтва с. 294
сегрэгацыя -- у металургіі; у горнай справе с. 294
Седан -- горад ў Францыі с. 294
седан -- закрыты кузаў легкавога аўтамабіля с. 294
Седан Маргарэт с. 294
седатыўныя сродкі с. 294
Седлавы камень з ямкамі с. 294
Седлачак Войцех с. 294
седыментацыйны аналіз с. 295
сезоннасць вытворчасці с. 295
сезонныя работнікі с. 296
Сеідзі Сеітназар с. 296
Сеітаў Сагінгалі с. 296
Сейлавіцкі бой 1943 с. 296
Сеймінскі могільнік с. 296
сейсмаўстойлівае будаўніцтва с. 297
сейсмічнае раянаванне с. 297
сейсмічнасць Зямлі с. 297
сейсмічная разведка с. 297
сейсмічная станцыя с. 298
сейсмічная шкала с. 298
сейсмічныя карты с. 298
сейсмічныя хвалі с. 298
Сейталіеў Тактаналы с. 298
Сейтваліеў Сейтнафе с. 298
Сейферт Яраслаў с. 298
Сейфулін Сакен с. 299
Сейфуліна Лідзія Мікалаеўна с. 299
Сейшэльскія Астравы с. 299
Секанды-Такарады с. 300
Секач Сямён Фядосавіч с. 300
секвоя -- род раслін с. 301
Секвоя -- нацыянальны парк у ЗША с. 301
сексапаталогія с. 302
Секстант -- сузор’е с. 302
секстант -- вугламерны інструмент с. 302
сектар -- частка плошчы; аддзел установы; частка народнай гаспадаркі; спец. участак сістэмы кіравання судна с. 303
сектар -- у геаметрыі; у прасторы с. 303
Секун Віталь Іванавіч с. 303
секунда -- музычны тэрмін с. 303
секунда -- адзінка часу; адзінка плоскага вугла с. 303
секцыя -- аддзел установы; група ўдзельнікаў мерапрыемства; частка канструкцыі ў тэхніцы; архітэктурны тэрмін с. 304
секцыя -- даследванне цела памерлага с. 304
Села Каміла Хасэ с. 304
селектарная сувязь с. 305
селектыўнасць радыёпрыёмніка с. 305
селекцыя раслін с. 305
селенарганічныя злучэнні с. 305
селенавая кіслата с. 305
селену злучэнні с. 306
Селеўк I Нікатар с. 306
Селеўкідаў дзяржава с. 306
Селіванаў Панцеляймон Аляксеевіч с. 306
Селівонік Васіліса Сямёнаўна с. 307
Селігмен Бен Барух с. 307
Селіман Франсуа с. 307
Селін Луі Фердынанд с. 307
Селіханаў Канстанцін Аляксандравіч с. 307
Селіханаў Сяргей Іванавіч с. 307
селішча -- сяло; археалагічны тэрмін; с. 308
Селішча -- возера ва Ушацкім р-не с. 308
Селішча -- вёска ў Слуцкім р-не с. 308
Селішча -- вёска ва Ўшацкім р-не с. 308
Селішчаў Афанасій Мацвеевіч с. 308
Сельджукская дзяржава с. 309
Селькін Міхаіл Васілевіч с. 309
Сельніцка-Краснапольскае патрыятычнае падполле с. 309
сельскагаспадарчае забруджванне с. 310
сельскагаспадарчае машынабудаванне с. 310
сельскагаспадарчае права с. 310
сельскагаспадарчай радыялогіі беларускі НДІ с. 311
сельскагаспадарчая арцель с. 311
сельскагаспадарчая кліматалогія с. 311
сельскагаспадарчая метэаралогія с. 311
сельскагаспадарчая тэхніка с. 311
сельскагаспадарчая экалогія с. 311
сельскагаспадарчыя забастоўкі 1905-07 с. 311
сельскагаспадарчыя перапісы с. 311
сельскае будаўніцтва с. 311
сельскае насельніцтва с. 312
сельская абшчына с. 312
сельская архітэктура с. 312
“Сельская газета” с. 313
сельская гаспадарка с. 313
сельскія паселішчы с. 314
“Сельское хозяйство Белоруссии” с. 315
Сельцы -- возера ў Глыбоцкім р-не с. 315
Сельцы -- балота ў Брэсцкай вобласці с. 315
селядзец балтыйскі с. 315
селядцападобныя с. 315
Селязнёў Анатоль Пятровіч с. 315
Селязнёў Генадзь Мікалаевіч с. 315
Селях-Качанскі Вячаслаў Антонавіч с. 316
Селяхоўскае возера с. 316
Селяшчук Мікалай Міхайлавіч с. 316
“сем вольных мастацтваў” с. 316
сем дзівосаў свету с. 317
семантыка лагічная с. 317
Семашкевіч Раман Мацвеевіч с. 318
Семашкевіч Рыгор Міхайлавіч с. 318
семіётыка -- навука аб знаках с. 318
семіётыка -- вучэнне аб прыкметах хвароб с. 318
Семірадскі Хенрык с. 319
семіта-хаміцкія мовы с. 319
семнаццаты з’езд КП(б)Б с. 320
Семпер Іаханес с. 320
Семчанка Ігар Валянцінавіч с. 320
Семчанка Павел Апанасавіч с. 320
семявая вадкасць с. 320
Семяненка Мікалай Мікалаевіч с. 321
Семяненка Міхаіл Васілевіч с. 321
Семяненя Ігар Мікалаевіч с. 322
Семяніхін Уладзімір Сяргеевіч с. 322
Семянкоў Алег Ігнатавіч с. 322
Семянкоў Віктар Іванавіч с. 322
Семяновіч Антон Аляксандравіч с. 322
Семяновіч Казімір с. 322
Семянтоўскі Аляксандр Максімавіч с. 323
Семянцоў Міхаіл Іванавіч с. 323
Семянькоў Уладзімір Нічыпаравіч с. 323
Семянюк Іван Іванавіч с. 323
Семянюта Мікалай Піліпавіч с. 323
Семяняка Людміла Іванаўна с. 323
Семяняка Юрый Уладзіміравіч с. 323
сена -- скошаная і высушаная трава с. 324
Сена -- рака на Пн Францыі с. 324
Сена да Сільва Айртан с. 324
сенатарскія рэвізіі с. 325
сенаўборчыя машыны с. 325
Сенгер Фрэдэрык с. 326
Сенгор Леапольд Седар с. 326
Сендзер Ганна Мікалаеўна с. 326
Сен-Дэні -- горад у Францыі с. 326
Сен-Дэні -- горад на востраве Рэюньён с. 326
Сенегал -- рака ў Афрыцы с. 326
Сенегал -- дзяржава ў Афрыцы с. 326
Сенека Луцый Аней с. 328
Сен-Жуст Луі Антуан с. 328
Сен-Жэрменскі мірны дагавор 1919 с. 328
Сеніёр Насаў Уільям с. 329
сенная палачка с. 329
Сенненска-Аршанская партызанская зона с. 329
Сенненскае возера с. 329
Сенненскае патрыятычнае падполле с. 329
Сенненскае паўстанне 1918 с. 329
Сенненскі краязнаўчы музей с. 330
Сенненскі павет с. 330
Сенненскі раён с. 330
Сен-П’ер і Мікелон с. 331
Сен-Санс Шарль Каміль с. 331
сенсарны пераключальнік с. 332
сенсібілізатар с. 332
сенсібілізацыя -- набыццё арганізмам павышанай адчувальнасці да алергенаў с. 332
сенсібілізацыя -- увядзенне ў фатаграфічную эмульсію спец. дамешак с. 332
Сен-Сімон Клод Анры с. 332
сенсорнае выхаванне с. 333
сенсорныя сістэмы с. 333
Сент-Вінсент і Грэнадзіны с. 333
Сент-Годэнс Агастэс с. 334
Сент-Джонс -- горад, сталіца Антыгуа і Барбуды с. 334
Сент-Джонс -- горад у Канадзе с. 334
Сент-Дзьёрдзы Альберт с. 334
Сент-Кітс і Невіс с. 334
Сент-Клер Дэвіль Анры Эцьен с. 335
Сент-Пітэрсберг с. 336
сентыменталізм с. 336
Сент-Экзюперы Антуан дэ с. 337
Сенчанка Іван Яфімавіч с. 338
сепаратар малочны с. 338
Септымій Север Луцый с. 339
сера самародная с. 340
сераарганічныя злучэнні с. 340
серабра галагеніды с. 340
серабра нітрат с. 340
Серабракова Зінаіда Яўгенаўна с. 340
Серабракоў Павел Аляксеевіч с. 341
Серабранскае камсамолька-маладзёжнае падполле с. 341
серабро самароднае с. 341
Серабцоў Аляксандр Аляксандравіч с. 341
Сераброўскі Аляксандр Сяргеевіч с. 341
серабрысты трус с. 341
серабрыстыя воблакі с. 341
серавадародная кіслата с. 342
Серада Валерый Сцяпанавіч с. 342
Серадзскае ваяводства с. 342
Серадовая рэчка с. 342
Сера-ду-Эспіньясу с. 342
серадыягностыка с. 342
Серакаратнянка с. 342
Серакоў Іван Сцяпанавіч с. 342
Серакоўскі Зыгмунт с. 343
Серакоўскі Юзаф с. 343
Серапіён Уладзімірскі с. 343
“Серапіёнавы браты” с. 343
серапрафілактыка с. 343
Серас-Каларадас с. 343
Серафімовіч Аляксандр Серафімавіч с. 344
сербалужыцкія мовы с. 344
Сербантовіч Анатоль Станіслававіч с. 344
Сербаў Ісак Абрамавіч с. 344
Серба-Харвата-Славенскае Каралеўства с. 344
сербахарвацкая мова с. 344
Сербента Віталь Андрэевіч с. 344
Сербін Васіль Феадосьевіч с. 345
Сербін Нектарый с. 345
сербска-чарнагорска-турэцкія войны 1876-78 с. 346
сербскія паўстанні пачатку 19 стагоддзя с. 346
Сервантэс Мігель дэ с. 346
Сервэ Адрыен Франсуа с. 347
Сергачоў Сяргей Аляксеевіч с. 347
Сергеенка Мікалай Іванавіч с. 348
Сергіевіч Зміцер Рыгоравіч с. 348
Сергіевіч Мікола с. 348
Сергіевіч Пётра с. 348
Сергіенка Раіса Іванаўна с. 348
Сергіенка Раіса Міхайлаўна с. 348
Сергіеў Пётр Рыгоравіч с. 349
Сергіеўскія мінеральныя воды с. 349
Сергій Раданежскі с. 349
Сердзюкоў Анатоль Мікалаевіч с. 349
Сердзюкоў Васіль Васілевіч с. 350
Сердзюкоў Мікалай Мікалаевіч с. 350
Сердзяшноў Анатоль Пятровіч с. 350
Сержпутоўскі Аляксандр Казіміравіч с. 350
Сержпутоўскі Іосіф Адамавіч с. 350
Серкавіцкі шклозавод с. 351
Серкебаеў Ермек Бекмухамедавіч с. 351
Серліо Себасцьяна с. 351
сернавацістая кіслата с. 351
Серна-Салаўевіч Мікалай Аляксандравіч с. 351
серная кіслата с. 351
серны калчадан с. 352
серныя ўгнаенні с. 352
серозная абалонка с. 352
“Серп і молат” с. 352
Серторый Квінт с. 352
серыйная вытворчасць с. 353
серыйная тэхніка с. 353
Серыкаў Іван Арцёмавіч с. 353
серыя -- шэраг аднародных прадметаў, дзеянняў, вырабаў; частка вялікага кінафільма; катэгорыя дакументаў, абазначаных лічбамі або літарамі с. 354
серыя -- шэраг твораў станкавага мастацтва с. 354
серыя геалагічная с. 354
Сетан-Томпсан Эрнест с. 355
Сетаўскае возера с. 355
сеткавае планаванне с. 355
Сеўрскі мірны дагавор 1920 с. 356
сеўрскі фарфор с. 356
Сеўрук Міхаіл Канстанцінавіч с. 356
Сеўрук Уладзімір Мікалаевіч с. 357
Сеўрукоў Мікалай Іванавіч с. 357
Сеўчанка Антон Нічыпаравіч с. 357
Сефевідаў дзяржава с. 357
Сеферыс Гіоргас с. 358
Сецяля Эміль Нестар с. 358
Сечанаў Іван Міхайлавіч с. 358
Сёдэрблум Натан с. 359
Сёдэрстрэм Элізабет с. 359
Сёмкаў Гарадок с. 360
Сёмкін Аляксей Аляксандравіч с. 360
Сёмуха Васіль Сяргеевіч с. 360
сёмы з’езд КП(б)Б с. 360
сёмы Усебеларускі з’езд Саветаў с. 361
СІ -- міжнародная сістэма адзінак с. 361
Сі -- мова праграмавання с. 361
Сібарг Глен Тэадор с. 361
Сібіракоў Аляксандр Міхайлавіч с. 362
Сібірскае мора с. 362
Сібірскае ханства с. 362
Сібірская платформа с. 363
сібірская язва с. 363
Сібірскі антыцыклон с. 363
Сівалікскія горы с. 363
Сівачэнка Леанід Аляксандравіч с. 364
Сіверцава Галіна Міхайлаўна с. 364
Сіверцаў Валерый Якаўлевіч с. 364
Сівіцкая Людвіка Антонаўна с. 365
сівушнае масла с. 365
сіг ледавітаморскі с. 365
Сігбан Кай Мане с. 365
Сігбан Карл Мане Георг с. 365
Сігер Брабанцкі с. 365
сігнал бедства с. 366
сігнал геадэзічны с. 366
сігнальная музыка с. 367
сігнальны пісталет с. 367
сігнальныя саставы с. 367
сігнальныя сістэмы с. 367
Сігурдсан Іоўн с. 367
Сід Кампеадор Радрыга с. 367
Сідарава Глафіра Пятроўна с. 368
Сідараў Юрый Уладзіміравіч с. 368
Сідаровіч Вадзім Яўгенавіч с. 368
Сідаровіч Георгій Сцяпанавіч с. 368
Сідаровіч Яўген Антонавіч с. 368
Сідарук Ігар Хведаравіч с. 369
Сідарцоў Уладзімір Нічыпаравіч с. 369
Сідарэнка Аляксандр Васілевіч с. 369
Сідарэнка Валерый Аляксеевіч с. 369
Сідарэнка Георгій Іванавіч с. 369
Сідарэнка Мікалай Мікалаевіч с. 369
Сідарэнка-Салдаценка Савелій Герасімавіч с. 369
Сідзельнікава Галіна Феліксаўна с. 369
Сідзенка Аляксандр Трафімавіч с. 369
Сідзяк Віктар Аляксандравіч с. 370
Сідор Сяргей Іванавіч с. 370
сідэрафільныя элементы с. 370
сідэрычны месяц с. 371
сіенская школа с. 371
Сіес Эмануэль Жазеф с. 372
Сізко Вера Аляксандраўна с. 372
Сізоў Уладзімір Ільіч с. 372
Сікейрас Хасэ Давід с. 372
Сікерт Уолтэр Рычард с. 373
Сікірыцкі Ігар с. 373
Сікора Іван Паўлавіч с. 373
Сікорскі Ігар Іванавіч с. 373
Сікорскі Сяргей Іванавіч с. 374
Сікорскі Уладзіслаў с. 374
Сікорскі Усевалад Міхайлавіч с. 374
Сіксцінская капэла с. 374
Сіла -- карэйская дзяржава с. 374
сіла -- вектарная фіз. велічыня с. 374
сіла выпрамянення с. 375
сілаба-танічнае вершаскладанне с. 375
сілабічнае вершаскладанне с. 375
сілавая перадача с. 376
сілагізма аксіёма с. 376
Сіланпя Франс Эміль с. 376
Сіланцьеў Юрый Васілевіч с. 376
сіласасховішча с. 377
сіласаўборачны камбайн с. 377
сіласныя культуры с. 377
сілезскія войны с. 377
сілезскія паўстанні 1919, 1920, 1921 с. 377
сілезскія паўстанні ткачоў с. 378
сілезскія школы с. 378
Сілівановіч Нікадзім Юр’евіч с. 378
сілікатная цэгла с. 378
сілікатны бетон с. 378
сілікатны клей с. 378
сілікатныя фарбы с. 378
сілікаты прыродныя с. 379
сілікатызацыя грунтоў с. 379
сіліконавае масла с. 379
сіліконавыя каўчукі с. 379
Сіліч Уладзіслаў Іванавіч с. 379
сілурыйская сістэма (перыяд) с. 380
сілы хуткага разгортвання с. 380
Сільвястровіч Станіслаў с. 381
Сільніцкі Міхаіл Фёдаравіч с. 381
Сільнова Людка с. 381
Сільчанка Мікалай Уладзіміравіч с. 381
Сіляева Ніна Фёдараўна с. 381
Сімабарскае паўстанне с. 381
Сімакоўскае камсамольска-маладзёжнае падполле с. 381
Сіманайцітэ Ева с. 382
Сіманасекі -- праліў паміж астравамі ў Японіі с. 382
Сіманасекі -- горад у Японіі с. 382
Сіманасекскі дагавор 1895 с. 382
Сіманаў Канстанцін Міхайлавіч с. 382
Сіманаў Мікалай Канстанцінавіч с. 382
Сіманаў Рубен Мікалаевіч с. 382
Сіманаў Сяргей Гаўрылавіч с. 383
Сіманаў Юрый Іванавіч с. 383
Сіманенка Васіль Андрэевіч с. 383
Сімановіч Давід Рыгоравіч с. 383
Сіманоўскі Іосіф Бенцыянавіч с. 383
Сімбірцаў Васіль Мікалаевіч с. 383
сімвалы хімічныя с. 385
Сіменс Эрнст Вернер с. 386
сіменс -- адзінка электраправоднасці с. 386
“Сіменс” -- карпарацыя Германіі па вырабе абсталявання с. 386
сіментальская парода с. 386
сіметрыя -- нязменнасць структуры матэрыяльнага аб’екта с. 386
сіметрыя -- геаметрычны тэрмін с. 386
сіметрыя -- у фізіцы с. 386
сіметрыя крышталёў с. 386
Сіміноўскі Майсей Ісакавіч с. 387
Сімірэнка Леў Платонавіч с. 387
сімпадыяльнае галінаванне с. 387
сімпаталітычныя сродкі с. 387
сімпатычная нервовая сістэма с. 387
сімплексная сувязь с. 387
сімптаматычная тэрапія с. 388
сімфанічная карціна с. 388
сімфанічная музыка с. 388
сімфанічная паэма с. 389
сімфанічная фантазія с. 389
сімфанічны аркестр с. 389
Сімфанічны аркестр Беларускага дзяржаўнага тэатра першага с. 389
Сімфанічны аркестр Беларускага тэлебачання і радыё с. 389
Сімфанічны аркестр Белрадыёцэнтра с. 389
Сімяон -- балгарскі князь і цар с. 391
Сімяон -- балгарскі дзяржаўны дзеяч с. 391
Сімяон Полацкі с. 391
Сімяонаў Канстанцін Арсенавіч с. 392
сінавіяльная вадкасць с. 392
сінадычны месяц с. 393
сінадычны перыяд абарачэння с. 393
сінайскае пісьмо с. 393
Сінайскі Васіль Серафімавіч с. 393
Сінайскі паўвостраў с. 393
сінантропныя віды с. 395
сінап арлоўскі с. 395
сінаптычная метэаралогія с. 395
сінаптычныя карты с. 395
Сіна-Тыбецкія горы с. 395
сіна-тыбецкія мовы с. 395
Сінгапур -- дзяржава на востраве Сінгапур с. 396
Сінгапур -- сталіца Рэспублікі Сінгапур с. 397
Сінгапурскі праліў с. 397
сінгулярнае размеркаванне с. 397
“Сіндбад-наме” с. 398
сіндром набытага імунадэфіцыту с. 398
сіне-зялёныя водарасці с. 398
Сінельнікава Людміла Мікалаеўна с. 399
Сінельнікаў Мікалай Мікалаевіч с. 399
Сіненка Георгій Дзмітрыевіч с. 399
сінійскі комплекс с. 400
Сінілаў Кузьма Раманавіч с. 400
сінільная кіслата с. 400
Сінісала Гельмер-Райнер Нестаравіч с. 400
Сініцкі Іван Францавіч с. 401
Сініцын Анатоль Канстанцінавіч с. 401
Сінічкін Фёдар Міхайлавіч с. 401
Сінкевіцкая аперацыя 1942 с. 401
Сінкевіцкая Георгіеўская царква с. 401
Сінклер Эптан Біл с. 401
Сінод беларускай праваслаўнай царквы с. 402
сінонімаў слоўнік с. 402
сінопсіс -- агляд якога-небудзь пытання с. 402
“Сінопсіс” -- гісторыка-палітычны твор, выдадзены ў 1632; гістарычны твор, выдадзены ў 1674 с. 402
Сінопская бітва 1853 с. 402
сінтэз мастацтваў с. 404
сінтэз механізмаў с. 404
сінтэз мінералаў с. 404
сінтэз хімічны с. 404
сінтэтычнае вадкае паліва с. 405
сінтэтычны ўлік с. 405
сінтэтычных смол і пластычных мас прамысловасць с. 405
сінтэтычных фарбавальнікаў прамысловасць с. 405
сінтэтычныя крышталі с. 405
сінтэтычныя маслы с. 405
сінтэтычныя мовы с. 405
сінус -- трыганаметрычная функцыя с. 406
сінус -- у анатоміі, доўгі замкнуты канал с. 406
сінусаідальны ток с. 406
сінусаідальныя ваганні с. 406
сінусная лінейка с. 406
сінхрагенератар с. 406
сінхранізацыя ваганняў с. 406
сінхратроннае выпрамяненне с. 406
сінхрафазатрон с. 406
сінхрацыклатрон с. 407
сінхронная машына с. 407
сінхронны генератар с. 407
сінхронны электрарухавік с. 407
Сінчукоў Пётр Сідаравіч с. 407
Сінькова Людміла Дзмітрыеўна с. 407
Сіньхайская рэвалюцыя 1911-13 с. 407
Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён с. 408
Сіньша -- возера ў Расонскім р-не с. 408
Сіньша -- ландшафтны заказнік у Расонскім р-не с. 408
Сіньярэ Сімона с. 409
Сіньярэлі Лука с. 409
Сінюха -- геалагічны помнік прыроды с. 409
сінюха -- род кветкавых раслін с. 409
сінюха -- цыяноз с. 409
Сінягуб Сяргей Сілавіч с. 410
сіняк -- род кветкавых раслін с. 410
сіняк -- шапкавы грыб с. 410
Сінякоў Генадзь Мікалаевіч с. 410
Сіняўская Тамара Ільінічна с. 410
сіняўская кераміка с. 410
Сіняўскі Іван Іванавіч с. 410
“Сіняя блуза” с. 411
Сіпавіцкі камень с. 411
Сіпайскае паўстанне с. 411
Сіпараў Іосіф Мікітавіч с. 411
Сіпко Мікалай Георгіевіч с. 412
Сіповіч Часлаў Вінцэнтавіч с. 412
Сірано дэ Бержэрак Жан с. 413
Сірата Мікалай Васілевіч с. 413
Сірата Мікалай Мікалаевіч с. 413
Сіроткін Юрый Дзмітрыевіч с. 413
Сіроцін Яўхім Ерамеевіч с. 413
Сіроцінскі раён с. 414
Сірыйскае нацыянальнае паўстанне 1925-27 с. 414
Сірыйская пустыня с. 414
Сірэны -- старажытнагрэчаскія міфалагічныя напаўжанчыны-напаўптушкі с. 418
сірэны -- атрад млекакормячых с. 418
Сісакян Нарайр Марціросавіч с. 418
Сіслей Альфрэд с. 418
Сісмандзі Жан Шарль с. 419
сістэма -- цэласная сукупнасць узаемазвязаных элементаў с. 419
сістэма -- у тэхніцы, сукупнасць узаемазвязаных тэхнічных аб’ектаў с. 419
сістэма адзінак с. 419
сістэма адліку с. 419
сістэма аўтаматызаванага праектавання с. 420
сістэма вершаскладання с. 420
сістэма друкарскіх мер с. 420
сістэма земляробства с. 420
сістэма камп’ютарнага зроку с. 420
сістэма кіравання с. 420
сістэма лічэння с. 420
сістэма (перыяд) геалагічная с. 421
сістэма Раўнкіера с. 421
сістэма сацыяльная с. 421
сістэма ўдзелу с. 421
сістэма фізічных велічынь с. 421
сістэма “чалавек-машына” с. 421
сістэматызацыя заканадаўства с. 421
сістэматэхніка с. 422
сістэмны аналіз с. 422
сістэмны падыход с. 422
Сіта -- старажытнаіндыйская міфічная асоба с. 423
Сіта -- возера ў Браслаўскім р-не с. 423
сітаватая гума с. 423
сітападобныя трубкі с. 423
Сіткевіч Міхаіл Васілевіч с. 423
Сітнаўскі замак с. 424
Сітненскае возера с. 424
Сітніца Віктар Васілевіч с. 424
Сітніца Рыгор Сямёнавіч с. 424
Сітніцкая жалезаапрацоўчая мануфактура с. 425
Сітняцкае возера с. 425
Сітэрман Лазар Якаўлевіч с. 425
Сіўцоў Іван Кузьміч с. 425
Сіўчыкаў Уладзімір Мікалаевіч с. 425
сіфонавыя водарасці с. 426
Сіхатэ-Алінскі запаведнік с. 426
Сіхатэ-Алінскі метэарыт с. 426
Сіхра Андрэй Восіпавіч с. 426
Сіцылій абедзвюх Каралеўства с. 427
Сіцылійскае каралеўства с. 427
Сіцылійская аперацыя 1943 с. 427
“Сіцылійская вячэрня” с. 427
Сіцылійскі праліў с. 427
сіцылійскія паўстанні рабоў с. 427
Сіцылія -- востраў у Міжземным моры с. 428
Сіцылія -- аўтаномная вобласць Італіі с. 428
Сіцынскі Анастас Аляксандравіч с. 428
сіялавыя кіслоты с. 428
сіямскія блізняты с. 429
Сіянін Міхаіл Данілавіч с. 429
Скабалановіч Мікалай Апанасавіч с. 429
Скабін -- вёска ў Капыльскім р-не с. 430
Скабін -- радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу ў Капыльскім р-не с. 430
Скабічэўскі Аляксандр Міхайлавіч с. 430
Скабло Барыс Германавіч с. 430
Скабяльцын Дзмітрый Уладзіміравіч с. 430
Скаварада Рыгор Савіч с. 430
Скагеракская бітва 1916 с. 431
Скадарскае возера с. 431
“Сказанне пра Барыса і Глеба” с. 431
“Сказанне пра віленскіх пакутнікаў Іаана, Антонія, Яўстафія” с. 431
“Сказанне пра Мамаева пабоішча” с. 432
“Сказанне пра Сівілу-прарочыцу” с. 432
Сказкін Сяргей Данілавіч с. 432
Скакун Аляксей Сцяпанавіч с. 432
скакуны -- род жукоў с. 432
скакуны -- сямейства павукоў с. 432
Скалабан Віталь Уладзіміравіч с. 432
скалапендравыя с. 433
Скалістыя горы с. 433
Скальскі Сцяпан Уладзіміравіч с. 433
Скальфара Оскар Луіджы с. 433
скалярнае поле с. 434
скалярны здабытак с. 434
скалярны патэнцыял с. 434
Скандракоў Сяргей Вячаслававіч с. 434
Скандынаўскі паўвостраў с. 435
Скандынаўскія горы с. 435
скандынаўскія мовы с. 435
сканіраванне -- медычнае даследванне с. 436
сканіраванне -- тэхнічны тэрмін с. 436
Скапін-Шуйскі Міхаіл Васілевіч с. 437
Скарадумаў Гаўрыла Іванавіч с. 438
Скарападскі Іван Ільіч с. 438
Скарападскі Павел Пятровіч с. 438
Скарапанаў Сцяпан Гардзеевіч с. 438
Скараход Вольга Раманаўна с. 439
Скараходаў Уладзімір Паўлавіч с. 439
скарб -- дзяржаўная ўстанова ВКЛ; сховішча дзярж. даходаў ВКЛ с. 439
скарб -- каштоўныя знаходкі, уладальнік якіх невядомы с. 439
“Скарбніца грамат” с. 440
Скарнякоў Уладзімір Іванавіч с. 441
скарпіёнавы мухі с. 441
Скарсезе Марцін с. 442
Скарульскі Антоній Адам с. 442
Скарута Таццяна Мікалаеўна с. 442
Скарына Францыск с. 442
скарыназнаўства с. 445
Скарынкін Андрэй Уладзіміравіч с. 448
Скарынкін Іван Яфімавіч с. 448
Скарынкін Уладзімір Максімавіч с. 449
Скарыны праспект с. 449
скасаванне шлюбу с. 450
Скацецкі Уладзімір Рыгоравіч с. 451
Скачальскае возера с. 451
скачкі лёгкаатлетычныя с. 451
скачкі на батуце с. 451
скачкі на лыжах з трампліна с. 451
Скачыляс Уладзіслаў с. 452
Скачынскі Аляксандр Аляксандравіч с. 452
Скварцоў Сяргей Канстанцінавіч с. 452
Скварцоў-Сцяпанаў Іван Іванавіч с. 452
“скептычная школа” с. 453
Скеп’ян Мікалай Антонавіч с. 453
Скернявіцкае ваяводства с. 453
Скіба Аляксандр Мікалаевіч с. 453
Скіба Віктар Пятровіч с. 453
Скібінскі Казімеж Міхал с. 453
Скібнеўскі Аляксандр Браніслававіч с. 454
Скідзельскае камсамольска-маладзёжнае падполле с. 454
Скідзельская раённая антыфашысцкая арганізацыя с. 454
Скідзельскі камбінат будаўнічых матэрыялаў с. 455
Скідзельскі парк с. 455
Скідзельскі раён с. 455
Скідзельскі цукровы камбінат с. 455
Скінер Берэс Фрэдэрык с. 455
скіпавы пад’ёмнік с. 456
Скірмунт Алена с. 456
Скірмунт Раман Аляксандравіч с. 457
Скіфская пліта с. 457
Скіяпарэлі Джавані с. 458
склад злачынства с. 458
складанае слова с. 459
складаназалежны сказ с. 459
складанакветкавыя с. 459
складаныя рэакцыі с. 459
складаныя ўгнаенні с. 459
складкавасць горных парод с. 460
складкаватакрылыя восы с. 460
складкавая вобласць Паўднёва-Амерыканскіх Кардыльер с. 460
складкавая вобласць Паўночна-Амерыканскіх Кардыльераў с. 460
складовае пісьмо с. 461
Складоўская-Кюры Марыя с. 461
Скліфасоўскі Мікалай Васілевіч с. 463
Склют Іосіф Абрамавіч с. 463
Склязнёў Георгій Міхайлавіч с. 463
скляпенне -- нясучая канструкцыя, якая мае крывалінейную паверхню с. 464
скляпенне -- у геалогіі, буйная платформавая структура акруглай формы с. 464
Скляраў Валерый Анатольевіч с. 464
Склярэнка Сямён Дзмітрыевіч с. 464
Скобелеў Міхаіл Дзмітрыевіч с. 464
Скобелеў Эдуард Марцінавіч с. 465
Скоблікава Лідзія Паўлаўна с. 465
Скойбеда Анатоль Ціханавіч с. 465
Скокаў Павел Іванавіч с. 465
Скокаўская сядзіба с. 465
Скорабагатаў Віктар Іванавіч с. 466
Скорабагаты Кірыла Нічыпаравіч с. 467
скорасны бег на каньках с. 467
скорасць асядання эрытрацытаў с. 468
скорасць рэакцыі с. 468
скорасць святла с. 468
Скорыкаў Мікалай Мікалаевіч с. 468
Скот Джайлс Гілберт с. 468
Скот Джордж Гілберт с. 469
Скот Роберт Фолкан с. 469
Скотнікаў Валерый Аляксандравіч с. 469
Скоу Енс Крысціян с. 469
Скрабецкі Леан с. 469
Скрабін Аляксандр Мікалаевіч с. 470
Скрабін Георгій Канстанцінавіч с. 470
Скрабін Канстанцін Іванавіч с. 470
скразная даліна с. 470
скразная рыфма с. 470
Скробава-Гарадзішчанская аперацыя 1916 с. 470
скроневыя кольцы с. 470
Скрыган Аляксандр Іосіфавіч с. 471
Скрыганаў Вікенцій Васілевіч с. 472
скрыжаванне моў с. 472
Скрыпава Ларыса Віктараўна с. 472
скрыпіца -- шапкавы грыб с. 473
Скрыпіца -- рака ў Жыткавіцкім р-не с. 473
скрыпка -- смычковы музычны інструмент с. 473
скрыпка -- прылада для лоўлі рыбы с. 473
Скрыпка Міхась с. 473
Скрыпліца -- вёска ў Кіраўскім р-не с. 474
Скрыпліца -- вадасховішча ў Кіраўскім р-не с. 474
Скрыпнік Віталь Міхайлавіч с. 474
Скрыпнічэнка Георгій Сяргеевіч с. 474
Скрыпнічэнка Ларыса Іванаўна с. 474
скрытажабравыя с. 475
скрыташыйныя чарапахі с. 475
скрыўленне пазваночніка с. 475
Скуарцына Луіджы с. 476
Скугар Уладзімір Антонавіч с. 476
Скугарэўская Алена Іванаўна с. 476
Скуінь Зігмундс с. 476
скульптура драўляная с. 479
скульптура малых форм с. 480
скульптура прыдарожная с. 481
Скуратаў-Бельскі Рыгор Лук’янавіч с. 483
Скуратовіч Пётр с. 483
Скурко Віталь Васілевіч с. 483
Скурко Іосіф Уладзіміравіч с. 483
скурныя хваробы с. 483
скурыстакрылыя с. 483
Скюдэры Мадлен дэ с. 483
Слабада -- радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу ў Лагойскім р-не с. 483
слабада -- тып сельскага паселішча с. 483
Слабада -- вёска ў Крупскім р-не с. 483
Слабада -- вёска ў Лельчыцкім р-не с. 484
Слабада -- вёска ў Лепельскім р-не с. 484
Слабада -- вёска ў Мазырскім р-не с. 484
Слабада -- вёска ў Міёрскім р-не с. 484
Слабада -- вёска ў Мядзельскім р-не с. 484
Слабада -- вёска ў Смалявіцкім р-не с. 484
Слабада -- вёска ва Ўшацкім р-не с. 484
Слабада-Кучынка с. 484
Слабадзянюк Вера Міхайлаўна с. 484
Слабадская Украіна с. 484
Слабадскі раён с. 484
Слабадское возера -- возера ў Бешанковіцкім р-не с. 484
Слабадское возера -- возера ў Вілейскім р-не с. 484
слабае ўзаемадзеянне с. 484
Слабажаніна Кацярына Іванаўна с. 484
слабільныя сродкі с. 484
Слабодка -- вёска ў Астравецкім р-не с. 485
Слабодка -- вёска ў Бабруйскім р-не с. 485
Слабодка -- вёска ў Браслаўскім р-не с. 485
Слабодкаўскі касцёл Сэрца Ісуса с. 485
Слабодчыкаў Уладзімір Іванавіч с. 485
Слава пераможцам с. 485
Славанскае радовішча нафты с. 493
Славацкае нацыянальнае паўстанне 1944 с. 493
славацкая мова с. 493
Славацкі Юльюш с. 493
Славейкаў Петка Рачаў с. 494
славенская мова с. 498
Славенскі Іосіп с. 499
Славін Леў Ісаевіч с. 499
Славінецкі Епіфаній с. 499
Славінскі Адам Сямёнавіч с. 499
Славінскі Пётр с. 499
Славістаў беларускі камітэт с. 500
Славістаў міжнародны камітэт с. 500
Славістыкі інстытут польскай акадэміі навук с. 500
Славук Валерый Пятровіч с. 500
Славяна-грэка-лацінская акадэмія с. 500
славяназнаўства с. 501
Славянаў Мікалай Гаўрылавіч с. 502
славянафільства с. 502
славянская нумарацыя с. 504
“Славянскі базар у Віцебску” с. 504
“Славянскі кірмаш” с. 504
славянскія мовы с. 504
Сладкаўскі Карал с. 505
слаіста-дажджавыя воблакі с. 505
слаіста-кучавыя воблакі с. 505
слаістыя воблакі с. 506
сланечнікавы алей с. 506
Сланімскі Антон Антонавіч с. 507
Сланімскі Зіновій Якаўлевіч с. 507
Сланімскі Міхаіл Леанідавіч с. 507
Сланімскі Юрый Іосіфавіч с. 507
слановая косць с. 507
слановая пальма с. 507
слановыя чарапахі с. 507
сланцавае масла с. 507
сланцавая прамысловасць с. 507
Слаўгарадская царква Раства Багародзіцы с. 508
Слаўгарадскі парк с. 509
Слаўгарадскі раён с. 509
слаўгарадскі стадыял с. 509
Слаўкавіцка-Ямінскі канал с. 509
Слаўковіч Даір Фёдаравіч с. 510
Слаўкоў Уладзімір Іванавіч с. 510
“Слаўная рэвалюцыя” с. 510
Слаўненская аперацыя 1942 с. 510
Слаўскі Францішак с. 510
Слашчоў Якаў Аляксандравіч с. 510
следчы эксперымент с. 5
Слежавічус Мікалас с. 6
Слейтан Доналд с. 6
слепазмейкі с. 6
слепаковыя с. 6
“Слепаўрон” с. 6
Слесараў Іван Канстанцінавіч с. 6
Слесарэнка Аляксей Аляксеевіч с. 6
слёзатачывыя атрутныя рэчывы с. 6
слёзная залоза с. 6
сліва калючая с. 7
слівавая пладажэрка с. 7
Сліжык Пётр с. 7
Слізень Рафал с. 8
слізістая абалонка с. 8
сліннакамянёвая хвароба с. 9
слінныя залозы с. 9
Слінчанка Уладзімір Пятровіч с. 9
Сліпчук Пётр Аляксеевіч с. 9
Сліц Антон Іванавіч с. 9
Слічэнка Мікалай Аляксеевіч с. 10
слова -- асноўная адзінка мовы с. 10
слова -- твор аратарскай прозы с. 10
“Слова” -- польская газета с. 10
“Слова аб паходзе Ігаравым” с. 10
“Слова і справа гасударава” с. 11
“Слова пра Меркурыя Смаленскага” с. 11
“Слова працы” с. 11
словазлучэнне с. 11
словазмяненне с. 11
словаскладанне с. 12
словаўтварэнне с. 12
“Слов’янське віче - XXI століття” с. 12
слой -- ганчарны выраб с. 12
слой -- геалагічнае цела плоскай формы с. 12
Слонаў Іван Арцем’евіч с. 12
Слонімскага вакзала будынак с. 14
Слонімскае ўзвышша с. 14
Слонімская балетная школа с. 14
Слонімская губерня с. 15
Слонімская друкарня с. 15
Слонімская езуіцкая рэзідэнцыя с. 15
Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка с. 15
Слонімская капліца Дамініка с. 15
Слонімская капэла Агінскага с. 16
Слонімская медзеапрацоўчая фабрыка с. 16
Слонімская музычная школа с. 16
Слонімская раённая антыфашысцкая арганізацыя с. 16
Слонімская сінагога с. 16
Слонімская сядзіба “Альбярцін” с. 16
Слонімская фабрыка мастацкіх вырабаў с. 16
Слонімская фабрыка хустак с. 17
Слонімскі Андрэеўскі касцёл с. 17
Слонімскі беларускі драматычны тэатр с. 17
Слонімскі кардонна-папяровы завод с. 17
Слонімскі касцёл і кляштар бернардзінак с. 18
Слонімскі касцёл і кляштар бернардзінцаў с. 18
Слонімскі кляштар канонікаў латэранскіх с. 19
Слонімскі краязнаўчы музей с. 19
Слонімскі лесапільны завод с. 19
Слонімскі павет с. 19
Слонімскі раён с. 20
Слонімскі тэатр Агінскага с. 20
Слонімскі школьны тэатр с. 21
слонімскія выступленні сялян с. 21
слонімскія гімназіі с. 21
слонімскія замкі с. 21
слонімскія мануфактуры с. 21
Слонскі Яўстафій Рыгоравіч с. 22
слоўнік мовы пісьменніка с. 23
слоўнік псеўданімаў с. 23
слоўнікавы склад мовы с. 23
Служба вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў с. 24
служба надвор’я с. 24
служба сонца с. 24
служба шыраты с. 24
службовая этыка с. 24
службовыя сабакі с. 24
службовыя словы с. 24
служылыя людзі с. 24
Слука Алег Георгіевіч с. 25
Слука Барыс Аляксандравіч с. 25
слупкаватая тканка с. 25
Слупскае ваяводства с. 25
Слупскі Аляксандр Іванавіч с. 25
Слуцкае княства с. 27
Слуцкае патрыятычнае падполле с. 27
Слуцкае паўстанне 1920 с. 27
Слуцкае прадпрыемства мастацкіх вырабаў “Слуцкія паясы” с. 28
слуцкае ткацтва с. 28
Слуцкая Вера Кліменцьеўна с. 28
Слуцкая акруга с. 28
Слуцкая балетная школа с. 28
Слуцкая беларуская гімназія с. 28
Слуцкая брыгада с. 29
Слуцкая гімназія с. 29
Слуцкая друкарня с. 29
Слуцкая канфедэрацыя 1767 с. 29
Слуцкая капэла Радзівіла с. 29
Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў с. 30
Слуцкая Міхайлаўская царква с. 30
Слуцкая музычная школа с. 30
Слуцкі Барыс Абрамавіч с. 30
Слуцкі езуіцкі калегіум с. 30
Слуцкі Ільінскі манастыр с. 30
Слуцкі кансервавы завод с. 30
Слуцкі касцёл і кляштар бернардзінцаў с. 30
Слуцкі краязнаўчы музей с. 30
Слуцкі летапіс с. 31
Слуцкі мясакамбінат с. 31
Слуцкі павет с. 31
слуцкі строй с. 32
Слуцкі Троіцкі манастыр с. 32
Слуцкі тэатр Радзівіла с. 32
Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат с. 33
Слуцкіс Мікалас с. 33
слуцкія гарадскія ўмацаванні с. 33
слуцкія жаночыя гімназіі с. 33
слуцкія замкі с. 33
слуцкія манетныя скарбы с. 34
слуцкія паясы с. 34
Случанін Лявон с. 35
Случарэцкі павет с. 35
Случэўскі Канстанцін Канстанцінавіч с. 35
слых музычны с. 36
слыхавы апарат с. 36
слыхавыя костачкі с. 36
слыху органы с. 36
Слюнькоў Мікалай Мікітавіч с. 36
Слютэр Клаўс с. 36
Слямнёў Міхаіл Аляксандравіч с. 36
Сляндзінскі Вікенцій с. 36
Сляндзінскі Людамір с. 37
Сляпнёў Маўрыкій Трафімавіч с. 37
Сляпнёў Юрый Ільіч с. 37
Сляповіч Алена Самойлаўна с. 37
Сляпцоў Васіль Аляксеевіч с. 37
Сляпян Рыгор Якаўлевіч с. 37
Сляпянскае водна-паркавае паўкальцо с. 38
Сляпянская водная сістэма с. 38
слясарна-зборачны інструмент с. 38
Смагаровіч Марка Станіслававіч с. 39
Смактуноўскі Інакенцій Міхайлавіч с. 39
смактуны-мнагавуснікі с. 39
смаку органы с. 39
Смаленкаўскі Вялікі камень с. 39
Смаленск -- горад у Расіі с. 39
“Смаленск” -- рачны манітор с. 40
Смаленскае ваяводства с. 40
Смаленскае княства с. 41
Смаленскае паўстанне 1440 с. 41
Смаленскае ўзвышша с. 41
Смаленска-Маскоўскае ўзвышша с. 41
Смаленская аперацыя 1943 с. 41
Смаленская бітва 1812 с. 42
Смаленская бітва 1941 с. 42
Смаленская вобласць с. 43
Смаленская губерня с. 43
Смаленская хроніка с. 44
смаленская школа дойлідства с. 44
Смаленскі Уладзіслаў с. 44
Смаленскі крэмль с. 44
Смаленскі летапіс с. 44
Смаленскі псалтыр с. 45
“Смаленскія граматы XIII-XIV стст.” с. 45
Смалухоўскі Марыян с. 46
Смаль Іван Трафімавіч с. 46
Смальянскі аграрны каледж с. 46
Смальянцаўская папяровая фабрыка с. 46
Смалявіцкае вадасховішча с. 46
Смалявіцкае патрыятычнае падполле “Чырвоны сцяг” с. 46
Смалявіцкі раён с. 46
Смалявіцкі шклозавод с. 47
Смалявіцкія лесапільныя прадпрыемствы с. 47
Смаляк Віктар Мікалаевіч с. 47
Смаляк Леанід Пятровіч с. 47
Смалякоў Абрам Яфімавіч с. 47
Смалякоў Юрый Цімафеевіч с. 48
Смалянскае патрыятычнае падполле с. 48
Смалянская спіртаачышчальная фабрыка с. 48
Смалянскі Аляксандр Аляксандравіч с. 48
Смалянскі замак с. 48
Смаляны -- вёска ў Аршанскім р-не с. 49
Смаляны -- вёска ў Пружанскім р-не с. 49
смаляны камень с. 49
смаляныя кіслоты с. 49
Смалячкоў Фядосій Арцёмавіч с. 49
Сманцар Анатоль Пятровіч с. 49
“смаргонская акадэмія” с. 50
Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання с. 50
Смаргонскі завод сухога абястлушчанага малака с. 50
Смаргонскі кальвінскі збор с. 50
Смаргонскі раён с. 50
Смаргонскія гарбарныя прадпрыемствы с. 51
“Смаргоньсілікатабетон” с. 51
Смародзінцаў Анатоль Аляксандравіч с. 51
Смародскі Аляксандр Паўлавіч с. 52
Смарчкоў Мікіта Іванавіч с. 52
Сматрыцкі Герасім Данілавіч с. 52
Сматрыцкі Мялецій с. 52
Смаўжоўскі Вялікі камень с. 52
Смачнеў Віктар Андрэевіч с. 53
Смелі Рычард с. 53
Смелякоў Яраслаў Васілевіч с. 53
смерць і бяссмерце с. 53
Сметана Антанас с. 54
Сметана Бедржых с. 54
сметнікавыя куры с. 54
смеццевыя расліны с. 54
смеццеправод с. 54
Смеяновіч Арнольд Фёдаравіч с. 54
Смідовіч Пётр Гермагенавіч с. 54
Смілавіцкі кляштар місіянераў с. 54
Смілавіцкі палацавы комплекс с. 55
Смілавіцкі раён с. 55
Смілавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум с. 55
Смілга Івар Тэнісавіч с. 55
Смільгіс Эдуардс с. 55
Смірненскі Хрыста с. 55
Смірнова Лідзія Мікалаеўна с. 55
Смірнова Ніна Іванаўна с. 56
Смірнова Разалія Андрэеўна с. 56
Смірноў Аляксей Аляксеевіч с. 56
Смірноў Аляксей Мікалаевіч с. 56
Смірноў Анатоль Піліпавіч с. 56
Смірноў Віктар Віктаравіч с. 56
Смірноў Генадзь Васілевіч с. 56
Смірноў Генадзь Дзмітрыевіч с. 56
Смірноў Дзмітрый Іванавіч с. 56
Смірноў Ігар Глебавіч с. 56
Смірноў Канстанцін Мікалаевіч с. 57
Смірноў Мікалай Аляксандравіч с. 57
Смірноў Мікалай Міхайлавіч с. 57
Смірноў Пётр Іванавіч с. 57
Смірноў Сяргей Сяргеевіч -- расійскі геолаг-мінералог с. 57
Смірноў Сяргей Сяргеевіч -- рускі пісьменнік с. 57
Смірноў Уладзімір Іванавіч -- расійскі матэматык с. 57
Смірноў Уладзімір Іванавіч -- расійскі геолаг с. 57
Смірноў Уладзімір Яфімавіч с. 58
Смірноў Юрый Васілевіч -- удзельнік баёў на Беларусі, Герой Сав. Саюза с. 58
Смірноў Юрый Васілевіч -- беларускі спявак с. 58
Смірноў-Сакольскі Мікалай Паўлавіч с. 58
Смірын Майсей Мендэлевіч с. 58
Сміт Гамільтан Отанел с. 58
смолакурэнне с. 59
Смолет Тобаяс Джордж с. 59
Смолік Аляксандр Іванавіч с. 59
Смоліч Аркадзь Антонавіч с. 59
Смоліч Дзмітрый Мікалаевіч с. 60
Смоліч Мікалай Васілевіч с. 60
Смоліч Юрый Карнеевіч с. 60
Смолька Станіслаў с. 60
Смольскі Аляксандр Браніслававіч с. 61
Смольскі Бекір Міхайлавіч с. 61
Смольскі Браніслаў Сільвестравіч с. 61
Смольскі Дзмітрый Браніслававіч с. 61
Смольскі Мікалай Уладзіслававіч с. 61
Смольскі Рычард Баляслававіч с. 61
Смольчыцкія кангламераты с. 62
Смуглевіч Францішак с. 62
Смулкова Яніна Эльжбета с. 62
Смушкевіч Якаў Уладзіміравіч с. 63
Смыслоў Пётр Міхайлавіч с. 64
Смычок Васіль Барысавіч с. 64
Смышляеў Валянцін Сяргеевіч с. 64
Смялкоўскі Леанід Аляксандравіч с. 64
смяротная кара с. 65
Смятаннікаў Леанід Анатолевіч с. 65
Смяян Мікалай Іванавіч с. 65
снайперская вінтоўка с. 65
Снапко Валерый Мікалаевіч с. 65
Снапкоўская Святлана Валянцінаўна с. 65
Снапкоўскі Уладзімір Еўдакімавіч с. 66
снатворныя сродкі с. 66
снегавая лінія с. 66
снегавое покрыва с. 66
снегазатрыманне с. 67
снегаўборачныя машыны с. 67
Снегіроў Іван Міхайлавіч с. 68
Снегур Мірча с. 68
Снежаньская ўсерасійская палітычная стачка 1905 с. 68
Снежная Бездань с. 68
снежная плесня с. 69
снежнаягаднік с. 69
снежны баран с. 69
Снейдэрс Франс с. 69
Снел Джордж Дэйвіс с. 69
Снесараў Андрэй Яўгенавіч с. 70
Снетагорскі манастыр с. 70
Снечкус Антанас с. 70
Снітка Андрэй Канстанцінавіч с. 70
Сноу Чарлз Персі с. 70
Сноўскі палацава-паркавы ансамбль с. 71
Снядэцкі Анджэй с. 72
Сняткоў Яўген Васілевіч с. 72
Собалеў Іван Паўлавіч с. 72
Собалеў Леанід Сяргеевіч с. 72
Собалеў Мікалай Уладзіміравіч с. 73
Собалеў Сяргей Львовіч с. 73
Собалеў Уладзімір Сцяпанавіч с. 73
Собалеў Уладзімір Фёдаравіч с. 73
Собаль Спірыдон с. 73
Собельскае вадасховішча с. 73
Собін Уладзімір Мартынавіч с. 73
Собінаў Леанід Віталевіч с. 73
совападобныя с. 74
“Советская Белоруссия” с. 74
“Советская правда” с. 74
“Советские архивы” с. 74
“Современник” с. 73
совы сапраўдныя с. 73
Содаль Уладзімір Ільіч с. 73
Содзі Фрэдэрык с. 73
Сожскае зледзяненне с. 76
Сожскае радовішча мелу с. 76
сожская культура с. 76
Сокал Віталь Аляксандравіч с. 78
Сокал Майсей Барысавіч с. 78
Сокал Сцяпан Фёдаравіч с. 78
сокалападобныя с. 78
Сокалаў Генадзь Аляксандравіч с. 78
Сокалаў-Воюш Сяржук с. 78
сокал-каршачок с. 78
сокал-сапсан с. 78
сола -- музычны тэрмін с. 78
Сола -- г. Суракарта ў Інданезіі с. 79
соладавы цукар с. 79
Солапаў Міхаіл Рыгоравіч с. 79
солевынослівасць раслін с. 79
Солсберы Роберт Артур с. 79
Солтан Станіслаў с. 80
Солтан Уладзімір Яўгенавіч с. 80
Солт-Лейк-Сіці с. 80
Сольскі Людвік с. 80
Сома -- старажытнаіндыйскі напітак і бажаство гэтага напітку с. 81
сома -- сукупнасць клетак мнагаклетачнага арганізма с. 81
Сомава Святлана Аляксандраўна с. 81
сомападобныя с. 81
Сомаў Канстанцін Андрэевіч с. 81
Сомаў Міхаіл Міхайлавіч с. 81
сомік амерыканскі с. 82
Сомінскае возера с. 82
сон -- фізіялагічны стан мозга і арганізма с. 82
сон -- род кветкавых раслін с. 82
Сонгін Восіп Восіпавіч с. 82
сонечная актыўнасць с. 82
сонечная батарэя с. 83
сонечная карона с. 83
сонечная пастаянная с. 83
сонечная печ с. 83
сонечная радыяцыя с. 83
Сонечная сістэма с. 83
сонечная электрастанцыя с. 84
сонечная энергетычная ўстаноўка с. 84
Сонечны Бераг с. 84
сонечны вецер с. 84
сонечны воданагравальнік с. 85
сонечны гадзіннік с. 85
сонечны каляндар с. 85
сонечны камень с. 85
сонечны тэлескоп с. 85
сонечны тэрмаэлектрычны генератар с. 85
сонечны ўдар с. 85
сонечныя зацьменні с. 85
сонечныя суткі с. 85
Сонін Алег Барысавіч с. 86
соннае ачмурэнне с. 86
сонная хвароба с. 86
сонныя артэрыі с. 86
Сонцава Юлія Іпалітаўна с. 86
сонцалячэнне с. 86
сонцастаянне с. 86
Сонцаў Канстанцін Міхайлавіч с. 86
Сопат Аляксандр Сцяпанавіч с. 87
Сопацкая нарада 1925 с. 87
Сордзі Альберта с. 88
Сорса Калеві с. 88
сортаабнаўленне с. 88
сортавыпрабаванне с. 88
Сорын Савелій с. 88
Сосіна-Ізраіцель Берта Майсееўна с. 89
Сосна -- возера ў Полацкім р-не с. 89
Сосна -- возера ў Віцебскім з-не с. 89
Сосна -- возера ў Гарадоцкім р-не с. 89
Сосна -- возера Міхалова ў Шумілінскім р-не с. 89
Сосна -- возера Лешна ў Полацкім р-не с. 89
Сосна -- возера ў Сенненскім р-не с. 89
Сосна -- гідралагічны заказнік ў Шумілінскім р-не с. 89
Сосніца -- рака ў Полацкім р-не с. 89
Сосніца -- назва ракі Выдрыца ў верхнім цячэнні с. 89
сосніцкая культура с. 89
Сосны -- вёска ў Любанскім р-не с. 89
“Сосны” -- акадэмічны навукова-тэхнічны комплекс пад Мінскам с. 89
сотавая радыёсувязь с. 90
Сотнікаў Сяргей Трыфанавіч с. 90
соўка-сплюшка с. 90
Соўпель Ігар Васілевіч с. 91
Соф’я Аляксееўна с. 91
Соф’я Вітаўтаўна с. 91
Соф’я Гальшанская с. 91
Соф’я Слуцкая с. 91
“Социалист-революционер” с. 91
Соцкі Барыс Аляксандравіч с. 92
сошнае пісьмо с. 92
спадарожнік сувязі с. 93
спадарожнікавая радыёсувязь с. 93
спадарожнікі планет с. 93
спадчына -- маёмасць, якая пераходзіць ад памерлага да спадчыннікаў с. 93
“Спадчына” -- культурна-гістарычны часопіс с. 94
“Спадчына” -- культурна-асветны клуб с. 94
спадчыннае права с. 94
спадчыннасць с. 94
спадчыннасць цытаплазматычная с. 94
спадчынных і прыроджаных захворванняў НДІ с. 94
спадчынныя хваробы с. 94
спажывецкай кааперацыі НДІ с. 95
спажывецкая вартасць с. 95
спажывецкая кааперацыя с. 95
спажывецкі кошык с. 95
спажывецкі крэдыт с. 95
спажывецкія тавары с. 95
спажыўная кухонная соль с. 95
спазмалітычныя сродкі с. 95
спалучальны закон с. 96
спалучаныя гіпербалы с. 96
спалучаныя лікі с. 96
спалучаныя рэакцыі с. 96
спалучаныя функцыі с. 96
Спампані Карла с. 96
спандылаартрыт с. 97
спантаннае выпрамяненне с. 97
спантаннасць с. 97
Спарады Паўднёвыя с. 97
Спарады Паўночныя с. 98
Спарады Цэнтральныя Палінезійскія с. 98
спарасіс кучаравы с. 98
спароўванне жывёл с. 98
Спартак -- правадыр паўстання рабоў у Старажытным Рыме с. 99
“Спартак” -- спартыўнае таварыства с. 99
Спартака паўстанне с. 99
“Спартака саюз” с. 99
спартанскае выхаванне с. 100
спартыўна-гімнастычная зала с. 100
спартыўнае арыентаванне с. 100
спартыўнае рыбалоўства с. 100
Спартыўна-стралковы комплекс с. 100
спартыўна-тэхнічны клуб с. 100
спартыўная гімнастыка с. 100
спартыўная зброя с. 100
спартыўная класіфікацыя с. 101
спартыўная медыцына с. 101
спартыўная федэрацыя с. 101
спартыўны аўтамабіль с. 101
спартыўны інвентар і абсталяванне с. 101
Спартыўны камітэт с. 102
спартыўны клуб с. 102
спартыўны перыядычны друк с. 102
спартыўны танец с. 102
спартыўныя гульні с. 102
спартыўныя збудаванні с. 102
спартыўныя званні с. 103
спартыўныя спаборніцтвы с. 103
спартыўныя судны с. 104
спартыўныя таварыствы с. 104
спартыўныя школы с. 104
Спас Уладзімір Уладзіміравіч с. 104
Спасакукоцкі Сяргей Іванавіч с. 104
Спасовіч Уладзімір Данілавіч с. 105
Спасоўскі-Грот Аляксандр с. 105
спектр ваганняў с. 106
спектральная адчувальнасць с. 106
спектральная класіфікацыя зорак с. 106
спектральная светлавая эфектыўнасць с. 106
спектральная шчыльнасць с. 106
спектральны аналіз с. 106
спектральныя лініі с. 107
спектральныя прылады с. 107
спектральныя серыі с. 107
спектрапалярыметрыя с. 107
спектрафотаметрычны аналіз с. 107
спектрафотаметрыя с. 108
“спектр-свяцільнасць” дыяграма с. 108
спектры аптычныя с. 108
спектры крышталёў аптычныя с. 108
спеласць глебы с. 108
спелеабіялогія с. 108
Спендыяраў Аляксандр Апанасавіч с. 109
Спенсер Герберт с. 109
Спенсер Эдмунд с. 109
спенсерава страфа с. 109
Сперы Роджэр Уолкат с. 110
“Спецаўтаматыка” с. 110
спецыялізаваныя ўстановы ААН с. 111
спецыялізацыя вытворчасці с. 111
спецыяльная тэорыя адноснасці с. 111
спецыяльныя войскі с. 111
спецыяльныя гістарычныя навукі с. 111
спецыяльныя прафесійна-тэхнічныя вучылішчы с. 112
спецыяльныя функцыі с. 112
спецыяльныя школы с. 112
спечаныя матэрыялы с. 112
Спешнеў Аляксей Уладзіміравіч с. 112
Співак Майсей Лейвікавіч с. 112
Співак Міхаіл Львовіч с. 113
Співакоў Уладзімір Тэадоравіч с. 113
Спілберг Стывен с. 113
спінавыя хвалі с. 113
спін-арбітальнае ўзаемадзеянне с. 113
спіннамазгавая вадкасць с. 113
спіннамазгавыя нервы с. 114
Спіноза Бенядзікт с. 114
спіральнараснічныя інфузорыі с. 114
спіральная антэна с. 115
спіртавая прамысловасць с. 115
спіртавое браджэнне с. 115
Спірыда Макар Іванавіч с. 115
Спірыдзенка Мікалай Кузьміч с. 115
Спірыдонава Марыя Аляксандраўна с. 116
Спірыдонаў Мікалай Васілевіч с. 116
Спірыдонаў Міхаіл Фёдаравіч с. 116
Спірын Аляксандр Сяргеевіч с. 116
спіс выбаршчыкаў с. 116
Спіцын Аляксандр Андрэевіч с. 117
Сплашноў Сяргей Іванавіч с. 118
Спок Бенджамін с. 118
Спонці Яўген Ігнатавіч с. 119
спорава-пылковы аналіз с. 119
споравыя расліны с. 119
Спораўскае балота с. 119
Спораўскае возера с. 119
спораўтварэнне с. 119
“Спортивная панорама” с. 120
споры -- клеткі грыбоў і раслін с. 120
Споры -- возера ў Пастаўскім р-не с. 120
спосаб вытворчасці с. 120
справаздачнасць с. 120
справядлівасць с. 120
“Справядлівасць і свабода” с. 121
Спрогіс Іван Якаўлевіч с. 121
Спрынджук Уладзімір Генадзевіч с. 121
Спрынчан Браніслаў Пятровіч с. 122
Спрынчан Вадзім Браніслававіч с. 122
спрэчкі судовыя с. 122
спускальны апарат с. 122
Спяранскі Аляксей Дзмітрыевіч с. 122
Спяранскі Міхаіл Міхайлавіч с. 122
Спяранскі Сяргей Барысавіч с. 123
Спярантава Валянціна Аляксандраўна с. 123
Спясіўцава Вольга Аляксандраўна с. 123
Сразнеўскі Ізмаіл Іванавіч с. 123
сродкаў аўтаматызацыі НДІ с. 123
сродкі вытворчасці с. 123
ссечаная піраміда с. 124
ссечаная прызма с. 124
ссечаны цыліндр с. 125
стабілізацыі-лабілізацыі з’ява с. 125
стабілізацыя палімераў с. 125
стабілізацыя частаты с. 125
стабільнасці прынцып с. 126
Стаброўскі Іосіф Іосіфавіч с. 126
Стаброўскі Казімір с. 126
Ставок -- возера ў Браслаўскім р-не с. 126
Ставок -- вёска ў Пінскім р-не с. 126
Стагановіч Тамара Аляксандраўна с. 127
Стагорскі Аляксандр Паўлавіч с. 127
Стагурская Зінаіда Уладзіміраўна с. 127
Стаднюк Іван Фоціевіч с. 127
Стадольнік Іван Канстанцінавіч с. 128
Стажараў Аляксандр Мікалаевіч с. 128
Стажэнскі Віктар Вацлаў с. 128
Стажэўскі Генрых с. 128
Стайкаўскае патрыятычнае падполле с. 129
Стайкі -- вёска ў Аршанскім р-не с. 129
Стайкі -- вёска ў Баранавіцкім р-не с. 129
Стайкі -- вёска ў Івацэвіцкім р-не с. 129
Стайкі -- вёска ў Кіраўскім р-не с. 129
“Стайкі” -- алімпійскі спартовы комплекс пад Мінскам с. 129
Стайн Гертруда с. 130
Стайран Уільям с. 130
стакгольмская школа с. 131
Стакоўскі Леапольд с. 131
Стакун Міхаіл Восіпавіч с. 131
Сталбоўскі мір 1617 с. 132
сталеплавільны агрэгат бесперапыннага дзеяння с. 132
Сталетаў Аляксандр Рыгоравіч с. 132
Сталін Іосіф Вісарыёнавіч с. 132
Сталінградская бітва 1942-43 с. 133
сталіца -- галоўны горад дзяржавы с. 135
Сталіца -- вёска ў шаркаўшчынскім р-не с. 135
Сталовіцкая бітва 1771 с. 135
Сталовіцкі касцёл Іаана Хрысціцеля с. 135
Сталовіцкі касцёл Сэрца Ісуса с. 136
Сталоне Сілвестр с. 136
Сталыпін Пётр Аркадзевіч с. 136
Сталыпінская аграрная рэформа с. 137
Сталь Ганна Луіза с. 138
Стальмакоў Юрый Міхайлавіч с. 138
стальмашнае рамяство с. 138
Стальмашонак Іван Майсеевіч с. 139
Стальмашонак Уладзімір Іванавіч с. 139
“Стальны пакт” с. 140
стальныя канструкцыі с. 140
сталярна-цяслярскі інструмент с. 140
сталярныя работы с. 141
Сталяроў Генадзь Канстанцінавіч с. 141
Сталяроў Іван Міхайлавіч с. 141
Сталяроў Мікалай Аляксандравіч с. 141
Сталяроў Мікалай Іванавіч с. 141
Сталярскі Пётр Саламонавіч с. 141
Стамаці Канстанцін с. 142
Стамбалійскі Аляксандр Стаіменаў с. 142
Стамбульскі універсітэт с. 143
Стаміц Ян Вацлаў с. 143
Стампкоўская Алена Канстанцінаўна с. 143
стан дзеяслова с. 143
Станавое нагор’е с. 143
станавы прыстаў с. 144
Станавы хрыбет с. 144
Станг Крысціян с. 144
стандартны патэнцыял с. 144
Стандартызацыі і сертыфікацыі беларускі дзяржаўны інстытут с. 144
стандартызацыя с. 144
Станеў Эміліян Стаянаў с. 145
Станіславова -- вёска ў Дубровенскім р-не с. 145
Станіславова -- вёска ў Шаркаўшчынскім р-не с. 145
Станіславоўская сядзіба с. 145
Станіславоўскі цагельны завод с. 145
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі с. 145
Станіслаў Ляшчынскі с. 146
Станіслаўскага сістэма с. 146
Станіслаўскае возера с. 147
Станіслаўскі Канстанцін Сяргеевіч с. 147
Станіцын Віктар Якаўлевіч с. 148
Станішэўскі Леанід Станіслававіч с. 148
станкабудаванне с. 148
станкабудаўнічая і інструментальная прамысловасць с. 148
Станкевіч Адам Вікенцьевіч с. 149
Станкевіч Аляксандр Андрэевіч с. 149
Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна с. 149
Станкевіч Антон Уладзіміравіч с. 149
Станкевіч Гемел Міхайлавіч с. 149
Станкевіч Іван Мікалаевіч с. 149
Станкевіч Мікалай Уладзіміравіч с. 149
Станкевіч Сяргей Леанідавіч с. 150
Станкевіч Уладзімір Дзмітрыевіч с. 150
Станкевіч Янка с. 150
станковае мастацтва с. 150
станок -- у мастацтве с. 150
станок -- у тэхніцы с. 150
станцыя навядзення ракет с. 150
станцыя па барацьбе з хваробамі сельскагаспадарчых жывёл с. 150
станцыя пералівання крыві с. 151
станцыя тэхнічнага абслугоўвання с. 151
Станькаўскі сядзібна-паркавы ансамбль с. 151
Станюковіч Канстанцін Міхайлавіч с. 152
Станюта Аляксандр Аляксандравіч с. 152
Станюта Міхаіл Пятровіч с. 152
Станюта Стэфанія Міхайлаўна с. 152
Стаповіч Альбін Мацвеевіч с. 153
стараабрадства с. 153
старабеларуская мова с. 153
Старабеліцкая Мікалаеўская царква с. 154
Старавойтаў Валерый Васілевіч с. 154
Старавойтаў Васіль Канстанцінавіч с. 154
Старавойтаў Іван Мацвеевіч с. 154
Старавойтаў Міхаіл Антонавіч с. 154
Старавойтаў Эдуард Іванавіч с. 155
Старадарожскае патрыятычнае падполле с. 155
Старадарожскі мастацкі музей с. 155
Старадарожскі раён с. 155
старадарожскія дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы с. 156
Старадворскае вадасховішча с. 156
Старадворскі валун с. 156
Старадзетка Яўген Аляксандравіч с. 156
старадрукаваная кніга с. 156
Старадубскае княства с. 156
старажытнага Міжзем’я біягеаграфічная вобласць с. 156
старажытнагрэчаскія лады с. 157
старажытнаруская дзяржава с. 157
старажытнаруская мова с. 157
старажытнаяўрэйская мова с. 157
старажытны свет с. 157
“Старажытныя дакументы па гісторыі Польшчы, Літвы і суседніх краін” с. 157
Старакастыльскае пласкагор’е с. 158
Старамядзельскі кляштар кармелітаў босых с. 158
Старападдубскі валун с. 158
Старапескаўская сядзіба с. 158
Стараселле -- палеалітычная стаянка каля г. Бахчысарай с. 158
Стараселле -- возера ў Хойніцкім р-не с. 158
Стараселле -- вёска ў Крупскім р-не с. 158
Стараселле -- вёска ў Шклоўскім р-не с. 158
Старасельская шкляная мануфактура с. 159
Старасельскі лесапільны завод с. 159
стараславянізм с. 159
стараславянская мова с. 159
стараста сельскі с. 159
Старая Беліца -- вёска ў Гомельскім р-не с. 160
Старая Беліца -- вёска ў Сенненскім р-не с. 160
Старая Галынка с. 160
Старая Каменка с. 160
“Старая прыказка” с. 160
Старая Рудзіца с. 160
Старжынская Наталля Сцяпанаўна с. 160
Старжынскі Валерый Паўлавіч с. 161
Старжынскі Віктар Яўгенавіч с. 161
Старлінг Эрнест Генры с. 161
Старобінец Рыгор Лазаравіч с. 161
Старобінскае радовішча калійных і каменнай солей с. 161
Старобінскі бой 1944 с. 162
Старобінскі раён с. 162
Старобінскі торфабрыкетны завод с. 162
Старое Высокае с. 162
Старое Прыбужжа с. 162
Старое Сяло -- гарадзішча, селішча і курганныя могільнікі ў Віцебскім р-не с. 162
Старое Сяло -- вёска ў Веткаўскім р-не с. 162
Старое Сяло -- вёска ў Віцебскім р-не с. 162
Старое Сяло -- вёска ў Рагачоўскім р-не с. 162
Староў Іван Ягоравіч с. 163
стартавы комплекс с. 163
стартстопны апарат с. 163
Старуха -- возера ў Нараўлянскім р-не с. 163
Старуха -- возера ў Петрыкаўскім р-не с. 163
Старцава Ніна Іларыёнаўна с. 163
Старцаў Аляксандр Валянцінавіч с. 163
старшы лейтэнант с. 164
старшы прапаршчык с. 164
старшы сержант с. 164
старшына -- воінскае званне с. 164
старшына -- катэгорыя службовых асоб у казацкіх войсках у 16-18 ст с. 164
старшына валасны с. 164
Старшынаў Мікалай Канстанцінавіч с. 164
Стары Свержань с. 164
Старык -- возера ў Петрыкаўскім р-не с. 165
Старык -- возера ў Быхаўскім р-не с. 165
Старыкава Клаўдзія Фёдараўна с. 165
Старына -- вёска ў Стаўбцоўскім р-не с. 165
“старына” -- тэрмін, адпавядаючы значэнню “традыцыі” ў часы ВКЛ с. 165
Старынкаўскі чыгуналіцейны завод с. 165
Старынскі Вялікі камень с. 165
старыца -- участак былога рэчышча с. 165
Старыца -- ландшафтны заказнік ў Быхаўскім р-не с. 165
Старыцкі Міхаіл Пятровіч с. 166
Старыцкі бой 1942 с. 166
Старычонак Васіль Дзянісавіч с. 166
Старыя Дзятлавічы с. 166
Старыя Журавічы с. 166
Старыя Цярушкі с. 166
Старыя Юрковічы с. 166
Старэвіч Уладзіслаў Аляксандравіч с. 166
старэнне магнітнае с. 167
старэнне металаў с. 167
старэнне палімераў с. 167
Старэўскі шклозавод с. 167
старэчая дальназоркасць с. 167
Стасаў Васіль Пятровіч с. 167
Стасаў Уладзімір Васілевіч с. 168
Стасевіч Барыс Іванавіч с. 168
Стасевіч Іван Нічыпаравіч с. 168
Стасевіч Лілія Яфрэмаўна с. 168
Стасюнас Іонас с. 168
статс-сакратар с. 169
статус сацыяльны с. 169
статут -- збор законаў у 14-18 ст; звод нарматыўна-прававых правіл арганізацыі; палажэнне пра што-небудзь; назва заканадаўчых актаў у некаторых краінах с. 169
статут -- дакумент, які вызначае задачы, правілы і кола дзейнасці прадпрыемства с. 170
“Статут аб кіраўніцтве іншародцаў” с. 170
Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 с. 170
Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 с. 171
Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 -- трэцці статут ВКЛ с. 171
“Статут Вялікага княства Літоўскага 1588” -- выданне, прысвечанае Статуту ВКЛ 1588 з нагоды яго 400-годдзя с. 172
Статут гарнізоннай і каравульнай службаў с. 172
Статут дысцыплінарны с. 172
Статут страявы с. 172
Статут Уладзіміра Манамаха 1113 с. 172
Статут унутранай службы с. 173
статутны капітал с. 173
статуты воінскія с. 173
статыка збудаванняў с. 173
статыстыкі НДІ с. 175
статыстычнае ацэньванне с. 175
статыстычнае мадэліраванне с. 175
статыстычнае назіранне с. 175
статыстычнае рашэнне с. 175
статыстычная вага с. 175
статыстычная мадэль с. 175
статыстычная механіка с. 175
статыстычная радыётэхніка с. 175
статыстычная радыёфізіка с. 175
статыстычная раўнавага с. 176
статыстычная сума с. 176
статыстычная фізіка с. 176
статыстычны аналіз с. 176
статыстычны ансамбль с. 176
статыстычных выпрабаванняў метад с. 176
статыстычных рашэнняў тэорыя с. 176
статыстычныя і дынамічныя законы с. 176
статыстычныя публікацыі с. 176
Стаўбцоўская раўніна с. 177
Стаўбцоўскі кляштар дамініканцаў с. 177
Стаўбцоўскі павет с. 177
Стаўбцоўскі раён с. 177
Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання с. 178
Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага с. 178
стаўка падатку с. 178
стаўка рэфінансавання с. 178
Стаўнінг Торвальд с. 178
Стаўрапольскае ўзвышша с. 179
стаўрапольская парода с. 179
Стаўрапольскі край с. 179
Стаўроў Аляксандр Апанасавіч с. 180
Стаўроў Васіль Пятровіч с. 180
Стафан Баторый с. 180
Стафанік Васіль Сямёнавіч с. 181
Стафаноўскі Пётр Міхайлавіч с. 181
Стафюк Марыя Юр’еўна с. 182
стаханаўскі рух с. 182
стахастычны працэс с. 182
стахіботрыятаксікоз с. 182
Стаховіч Алег Аляксандравіч с. 182
Стаховіч Алесь с. 182
стацыя -- феадальная павіннасць сялян і мяшчан с. 182
стацыя -- тэрыторыя з экалагічнымі ўмовамі для існавання пэўнага віду жывёл с. 182
стацыянарны выпадковы працэс с. 182
стацыянарны стан с. 183
Сташайцене Валянціна Пранаўна с. 183
Сташак Мікалай Іванавіч с. 183
Сташкевіч Мікалай Сцяфанавіч с. 183
Сташыц Станіслаў с. 183
Сташэўскі Аляксандр Восіпавіч с. 183
Сташэўскі Васіль Пятровіч с. 183
Стаянаў Людміл с. 184
“Стаянне на Угры” 1480 с. 184
Стаячае возера с. 184
стваловыя клеткі с. 184
ствол -- галоўнае адраўнелае сцябло дрэва с. 184
ствол -- брандспойт у пажарнай тэхніцы; асноўная частка агнястрэльнай зброі; шахтавы ствол у горнай справе с. 184
“Сто дзён рэформ” с. 185
Стогадовая вайна 1337-1453 с. 185
Стокс Джордж Габрыэль с. 185
Стокса формула с. 186
Столінская сядзіба “Манькавічы” с. 186
Столінскі аграрна-эканамічны каледж с. 186
Столінскі краязнаўчы музей с. 186
Столінскі павет с. 186
Столінскі раён с. 186
столінскі стадыял с. 187
Столінскія Хутары с. 187
Столпер Аляксандр Барысавіч с. 187
Стольберг Карла Юха с. 187
Столяр Абрам Аронавіч с. 188
Стома Вячаслаў Іосіфавіч с. 188
Стома Здзіслаў Францавіч с. 188
стомленасць матэрыялаў с. 188
Сторажава Людміла Іванаўна с. 189
Сторажаў Мікалай Васілевіч с. 189
стораны гарызонту с. 189
Стохель Уладзімеж с. 190
страбаскапічны эфект с. 190
страбаскапічныя прылады с. 190
стрававальная сістэма с. 191
стрававальны сок с. 191
Стравінскі Густаў (Млотак) с. 191
Стравінскі Ігар Фёдаравіч с. 191
Стравінскі Фёдар Ігнатавіч с. 192
Страднае возера с. 192
Стражаў Васіль Іванавіч с. 193
Стражаў Віктар Іванавіч с. 193
стражэвіцкія манетна-рэчавыя скарбы с. 193
Стражэска Мікалай Дзмітрыевіч с. 193
Страйноўскі Іеранім с. 193
Стракалаў Генадзь Міхайлавіч с. 194
Стракапытаўскае паўстанне 1919 с. 194
страла -- кідальны снарад для стральбы с. 195
Страла -- сузор’е с. 195
“Страла” -- даўні абрад усходніх славян с. 195
Стралецкае паўстанне 1698 с. 196
Стралецкі стэп с. 196
стралковая зброя с. 196
стралковы спорт с. 196
стралковыя войскі с. 196
Стралкоў Віталь Георгіевіч с. 196
Стралкоў Ігнат Георгіевіч с. 196
Стралкоўскае возера с. 196
стральба з лука с. 197
стральба кулявая с. 197
стральба стэндавая с. 197
Стральцоў Барыс Васілевіч с. 197
Стральцоў Міхась с. 197
Стральцоў Уладзімір Антонавіч с. 197
Стральцы -- вёска ў Мастоўскім р-не с. 197
стральцы -- катэгорыя сялян-слуг; назва воінаў ВКЛ; першае пастаяннае войска ў Расійскай дзяржаве с. 197
Стральчонак Алег Анатольевіч с. 198
Стралюк Мар’ян Іванавіч с. 198
страматапараідэі с. 198
Страмінскі Уладзіслаў Максімілянавіч с. 198
Странакоў Пракоп Авяр’янавіч с. 198
Страніцкі Іозеф Антон с. 198
Страсбургер Эдвард с. 199
страсенне галаўнога мозга с. 199
“Страсці Хрыстовы” с. 199
Стратфард-он-Эйван с. 200
страты электраэнергіі с. 200
стратыграфічная зона с. 200
стратыграфічная шкала с. 200
стратыграфія -- раздзел геалогіі с. 200
стратыграфія -- апісанне ўмоў залягання культурных пластоў у археалогіі с. 201
стратыфікацыя моў с. 201
стратыфікацыя насення с. 201
“Стратэгічная абаронная ініцыятыва” с. 201
стратэгічныя ўзбраенні с. 201
стратэгія ваенная с. 201
страусы амерыканскія с. 202
страўнікавы сок с. 202
страхавая кампанія с. 204
страхавая медыцына с. 204
страхавы поліс с. 204
Страхаў Мікалай Мікалаевіч с. 204
Страхаў Мікалай Міхайлавіч с. 204
“страшны суд” с. 204
Стржэльчык Уладзіслаў Ігнатавіч с. 204
строганаўская школа с. 205
строй -- вайсковы тэрмін с. 205
строй -- музычны тэрмін с. 205
строй -- традыцыйны комплекс народнага адзення с. 205
Строкач Пётр Паўлавіч с. 205
стронгавая гаспадарка с. 206
Стронніцтво людовэ с. 206
Стронніцтво хлопске с. 206
Строцкі Аляксандр Уладзіміравіч с. 207
Строцы Бернарда с. 207
Строчка Іван Іванавіч с. 207
Струвэ Васіль Васілевіч с. 207
Струвэ Васіль Якаўлевіч с. 208
Струвэ Пётр Бернгардавіч с. 208
струг -- землярыйная машына ці яе частка; пласкадоннае судна; інструмент для апрацоўкі драўніны с. 208
струг -- бандарны інструмент с. 208
стругальны станок с. 209
Стругацкія Аркадзь Натанавіч і Барыс Натанавіч с. 209
Струеў Віктар Іванавіч с. 209
Струк Міхаіл Сямёнавіч с. 209
Струкаў Дзмітрый Міхайлавіч с. 210
структура -- сукупнасць устойлівых сувязей аб’екта с. 210
структура -- матэматычны тэрмін с. 210
структура глебы с. 210
структура горнай пароды с. 210
структура металу с. 210
структура папуляцыі с. 210
структурна-функцыянальны аналіз с. 211
структурная ізамерыя с. 211
структурная лінгвістыка с. 211
структурная перабудова эканомікі с. 211
структурныя гены с. 211
струменная плынь с. 212
струменная пнеўмааўтаматыка с. 212
струменная помпа с. 212
струменная тэхніка с. 212
Струмень -- комплекс археал. помнікаў у Кармянскім р-не с. 212
струмень -- форма цячэння вадкасці с. 212
Струмень Васіль с. 212
Струмілін Станіслаў Густававіч с. 212
Струмінскі Уладзімір Васілевіч с. 212
Струна -- рака ў Астравецкім р-не с. 213
струна -- тонкая, моцна нацягнутая нітка с. 213
Струнін Аляксандр Пятровіч с. 213
Струсевіч Віталь Аляксандравіч с. 213
Струстаўскі валун с. 213
Стручкова Раіса Сцяпанаўна с. 213
Струэнсе Іаган Фрэдэрык с. 214
Стрыгалёў Аляксандр Міхайлавіч с. 214
Стрыгалёў Міхась с. 214
стрыгальная машына с. 214
стрыгальны агрэгат с. 214
стрыгучы лішай с. 214
стрыечныя брат (сястра) с. 214
стрыжань -- прадмет прадаўгаватай формы; элемент будаўнічай механікі с. 215
стрыжань -- цэнтральная частка сцябла ці кораня насенных раслін с. 215
стрыжападобныя с. 215
стрыжнёвая машына с. 215
стрыжнёвая сістэма с. 215
стрыжнёвыя сумесі с. 215
Стрыжэнаў Алег Аляксандравіч с. 215
Стрыйкоўскі Мацей с. 215
Стрындберг Юхан Аўгуст с. 216
Стрэлер Джорджа с. 216
Стрэльнікаў Віктар Пятровіч с. 217
Стрэльская Варвара Васілеўна с. 217
Стрэпетава Паліна Анціпаўна с. 217
Стрэснер Альфрэда с. 218
стрэшына-мормальская група балот с. 218
Стрэшынская царква с. 218
Стрэшынскі замак с. 218
Стрэшынскі раён с. 218
Стуака-Гуцявічус Лаўрынас с. 218
Студзенаводскі шклозавод с. 219
Студзёнка -- вёска ў Барысаўскім р-не с. 219
Студзёнка -- вёска ў Сенненскім р-не с. 219
Студзёнкаўскае вадасховішча с. 219
Студзянец -- помнік прыроды ў Мядзельскім р-не с. 219
Студзянец -- вёска ў Касцюковіцкім р-не с. 219
Студзянецкі валун с. 220
студыі Беларускага тэатра імя Якуба Коласа с. 220
студыі Беларускага тэатра імя Янкі Купалы с. 220
студыі тэлебачання с. 221
Студыя ваенных мастакоў с. 221
“Студэнцкая думка” с. 221
Студэнцкая лявіца “Фронт” с. 221
стужачнапільны станок с. 221
стужачная сяўба с. 221
стужачныя чэрві с. 222
Стукаліч Уладзімір Казіміравіч с. 222
Стукалкіна Ніна Міхайлаўна с. 222
ступа -- прылада для апрацоўкі зерня на крупы с. 222
ступа -- сховішча рэліквій у будыйскай архітэктуры с. 223
Ступакоў Юрый Фёдаравіч с. 223
ступені параўнання с. 223
ступені свабоды с. 223
ступенная функцыя с. 223
ступенны шэраг с. 223
ступень -- музычны тэрмін с. 224
ступень -- матэматычны тэрмін с. 224
ступень акіслення с. 224
ступень ракеты с. 224
Ступка Багдан Сільвестравіч с. 224
Стурдза-Буландра Лючыя с. 224
Стуруа Роберт Робертавіч с. 224
Стучка Петэрыс с. 224
Стшамінскі Уладзіслаў Максімілянавіч с. 224
стшыжаўская культура с. 224
Стывенсан Роберт Льюіс с. 224
Стывенсан Тэафіла с. 225
стылістычныя фігуры с. 227
Стыліхон Флавій с. 227
стыль -- устойлівае адзінства вобразнай сістэмы с. 227
“Стыль” -- аб’яднанне галандскіх архітэктараў і мастакоў с. 228
стымул -- пабуджэнне, якое заахвочвае да дзейнасці с. 228
стымул -- псіхалагічны панятак с. 228
стымулятары росту с. 228
Стырлінга формула с. 228
Стырыковіч Міхаіл Адольфавіч с. 229
стыхійныя бедствы с. 229
стэарынавая кіслата с. 229
Стэвен Хрысціян Хрысціянавіч с. 229
Стэйнбек Джон Эрнст с. 229
Стэйнбергер Джэк с. 230
Стэйніц Вільгельм с. 230
стэла -- вертыкальная надмагільная пліта с. 230
стэла -- батанічны тэрмін с. 230
стэлерава карова с. 230
Стэльмах Міхаіл Апанасавіч с. 230
Стэльмах Уладзімір Мацвеевіч с. 230
Стэльмах Яўген Міхайлавіч с. 230
стэнабатныя арганізмы с. 231
стэнагалінныя арганізмы с. 231
стэнаграфічная машына с. 231
стэнатопныя арганізмы с. 231
стэнатэрмныя арганізмы с. 231
Стэнбергі Уладзімір Аўгуставіч с. 232
Стэндэр-Петэрсен Адольф с. 232
Стэнлі Генры Мортан с. 232
Стэнлі Уэндэл Мерэдыт с. 232
Стэнлі вадаспады с. 232
Стэнмарк Інгерман с. 232
стэпавая зебра с. 233
стэпавыя сподкі с. 233
стэрлінгавая зона с. 233
стэрыльныя міцэліі с. 234
стэрэаізамерыя с. 234
стэрэарэгулярныя палімеры с. 234
стэрэаскапічнае кіно с. 234
стэрэаскапічнае тэлебачанне с. 234
стэрэаскапічны відарыс с. 235
стэрэаскапічны дальнамер с. 235
стэрэаскапічны друк с. 235
стэрэатапаграфічная здымка с. 235
стэрэатып сацыяльны с. 235
стэрэафанічны гуказапіс с. 236
стэрэафотаграмметрычная здымка с. 236
стэрэафотаграмметрычныя прылады с. 236
стэрэафотаграмметрыя с. 236
Стэфан III Вялікі с. 237
Стэфан Блуаскі с. 237
Стэфана-Больцмана закон выпрамянення с. 237
Стэфана-Больцмана пастаянная с. 237
Стэфані Іосіф Людвіг с. 237
Стэфановіч Пятро с. 237
Стэфансан Вільялмур с. 237
Стэфенсан Джордж с. 237
Стэцкі Казімір Пятровіч с. 238
суадносіны неазначальнасцей с. 238
Суарэс Гансалес Адольфа с. 238
субальпійская расліннасць с. 238
субальпійскі пояс с. 238
субантарктычны пояс с. 238
субарктычны пояс с. 238
суб’ектыўнае права с. 239
суб’ектыўны ідэалізм с. 239
суб’ектыўны фактар с. 239
сублімацыя -- пераход рэчыва з цвёрдага стану непасрэдна ў газападобны с. 240
сублімацыя -- псіхалагічны тэрмін с. 240
суборная субота с. 240
Суботніцкі касцёл святога Уладзіслава с. 241
субсідыярная адказнасць с. 241
субстантывацыя с. 241
субстантыўныя фарбавальнікі с. 241
субстрат -- агульная аснова ўсіх з’яў і працэсаў с. 241
субстрат -- мовазнаўчы тэрмін с. 241
субстрат пажыўны с. 241
субтрапічная расліннасць с. 242
субтрапічны антыцыклон с. 242
субтрапічны клімат с. 242
субтрапічныя лясы с. 242
субтрапічныя паясы с. 242
субурбанізацыя с. 242
субэкватарыяльны клімат с. 242
субэкватарыяльныя паясы с. 242
Сувалкаўскае ваяводства с. 243
Сувораў Аляксандр Васілевіч с. 243
Сувораўскія ваенныя вучылішчы с. 244
сувымерныя і несувемерныя велічыні с. 244
сувязі механічныя с. 244
сувязь -- узаемаабумоўленасць з’яў і працэсаў у прыродзе і грамадстве с. 244
сувязь -- галіна народнай гаспадаркі с. 244
сувязь -- перадача і прыём інфармацыі с. 244
“Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі” с. 244
сугестыўная лірыка с. 245
сугліністыя глебы с. 245
Суд каралеўскай лавы с. 246
Судакоў Ілья Якаўлевіч с. 246
Судан -- прыродная вобласць у Афрыцы с. 247
Судан -- дзяржава ў Афрыцы с. 247
суданская трава с. 249
суданскія арабы с. 249
Сударшан Энакал с. 249
Суджаева Святлана Георгіеўна с. 250
Суджаеў Георгій Аляксандравіч с. 250
Судзілоўскі Мікалай Канстанцінавіч с. 250
Судкова -- вёска ў Хойніцкім р-не с. 251
Судкова -- вадасховішча ў Хойніцкім р-не с. 251
Судмаліс Імант Янавіч с. 251
судна на паветранай падушцы с. 252
судна на падводных крылах с. 252
суднабудаванне с. 252
суднавы рухавік с. 253
суднамадэльны спорт с. 254
суднападымальнік с. 254
Суднік Міхаіл Раманавіч с. 254
судова-адміністрацыйная рэформа 1889 с. 254
судовае следства с. 254
судова-псіхіятрычная экспертыза с. 254
судовая абарона с. 254
судовая інстанцыя с. 254
судовая калегія с. 254
судовая медыцына с. 254
судовая практыка с. 254
судовая рэформа 1864 с. 255
судовая сістэма с. 255
судовая фатаграфія с. 255
судовая эксперталогія с. 255
судовая экспертыза с. 255
судовы выканаўца с. 255
судовы паядынак с. 255
судовы прыстаў с. 255
судовыя выдаткі с. 255
судовыя працэсы над ваеннымі нямецка-фашысцкімі злачынцамі і іх памагатымі с. 255
Судрабкалн Яніс с. 256
Суза Джон Філіп с. 256
Суздальска-Ніжагародскае княства с. 257
Суздальскі Спаса-Яўфім’еў манастыр с. 257
Сузыновічы Пётр і Адам с. 258
Сук Вячаслаў Іванавіч с. 258
Сукаватых Леанід Сямёнавіч с. 258
Сукаватых Таццяна Мікалаеўна с. 258
Сукала Аляксандр Васілевіч с. 259
Сукалінскі Уладзімір Мікалаевіч с. 259
Сукачоў Даніла Кірэевіч с. 259
Сукачоў Уладзімір Мікалаевіч с. 259
Сукеніцкі Віктар с. 259
Сукманаў Вадзім Мікалаевіч с. 259
Сукоўскі Эраст с. 260
Сукрэ Антоніо Хасэ с. 260
сукупнасць генеральная с. 261
сукупны грамадскі прадукт с. 261
сукупны рабочы с. 261
сукцынатдэгідрагеназа с. 261
Сула -- група астарвоў у Малайскім архіпелагу с. 261
Сула -- рака ў Стаўбцоўскім р-не с. 261
Сула Луцый Карнелій с. 262
Сулавесі -- міжастраўное мора Ціхага акіяна с. 262
Сулавесі -- востраў у Малайскім архіпелагу с. 262
Сулейман I Кануні с. 262
Сулейман Рустам с. 262
Сулейман Стальскі с. 262
Сулейманавы горы с. 262
Сулейменаў Алжас Амаравіч с. 262
Сулік-Сарноўскі Нікадзім с. 262
Суліма Іван Міхайлавіч с. 263
Сулкоўскі Уладзімір Якаўлевіч с. 263
султан -- тытул правіцеля ў мусульманскіх краінах с. 263
султан -- суквецце злакаў с. 263
Султан Мухамед с. 263
сульф…, сульфа… с. 263
сульфанілавая кіслата с. 263
сульфаніламіды с. 263
сульфгідрыльныя групы с. 264
сульфіды арганічныя с. 264
сульфонавыя кіслоты с. 264
сульфоніевыя злучэнні с. 264
Сульянаў Анатоль Канстанцінавіч с. 264
Сумараў Васіль Фёдаравіч с. 265
Сумарокаў Аляксандр Пятровіч с. 265
Сумбаташвілі Іосіф Георгіевіч с. 266
Сумганская пячора с. 266
сумежныя вуглы с. 266
сумежныя правы с. 266
сумеснае прадпрыемства с. 266
сумесная ўласнасць с. 267
Сумнікава Ірына Уладзіміраўна с. 267
Сумская вобласць с. 267
сумчаты мядзведзь с. 268
сумчатыя грыбы с. 268
сумяшчальнасць -- псіхалагічная с. 268
сумяшчальнасць -- здольнасць ЭВМ розных тыпаў да ўзаемадзеяння с. 268
сумяшчальніцтва с. 269
Сундукян Габрыэл Мкртычавіч с. 269
суніцы мускатныя с. 270
сунічнае дрэва с. 270
Сункуеў Барыс Сямёнавіч с. 270
супадзенняў метад с. 270
супадзенняў схема с. 271
Супарская смалакурная фабрыка с. 271
супастаўляльнае мовазнаўства с. 271
супастаўныя цэны с. 271
супергетэрадзінны радыёпрыёмнік с. 271
супергравітацыя с. 272
суперпазіцыі прынцып с. 272
суполімерызацыя с. 273
Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра бібліятэка с. 273
Супрасльская друкарня с. 273
Супрасльская царква-крэпасць с. 274
Супрасльскі Дабравешчанскі манастыр с. 274
Супрасльскі летапіс с. 275
Супрасльскі рукапіс с. 275
супраціўленне матэрыялаў с. 275
супраціўленне электрычнае с. 275
супрацьпаветранай абароны войскі с. 275
Супрун Адам Яўгенавіч с. 275
Супрун Васіль Рыгоравіч с. 275
Супрун Сцяпан Паўлавіч с. 275
Супруненка Дзмітрый Аляксеевіч с. 276
Супруненка Ірына Дзмітрыеўна с. 276
Супрунчук Віктар Пятровіч с. 276
супярэчнасці закон с. 276
супярэчнасць дыялектычная с. 277
супясчаныя глебы с. 277
Суражскае мора с. 277
Суражская нізіна с. 277
Суражская папярова-кардонная фабрыка с. 278
Суражская партызанская зона с. 278
Суражскі Васіль с. 278
Суражскі замак с. 278
Суражскі павет с. 278
Суражскі шклозавод с. 278
Суражскія “вароты” с. 278
Сурбаран Франсіска с. 279
Сурвіла Івонка с. 279
Сурвіла Паўліна с. 279
Сурвілішскае возера с. 279
Сурвілішскі Троіцкі касцёл с. 279
Сурганаў Фёдар Анісімавіч с. 280
сурдапедагогіка с. 280
Суржына Нона Андрэеўна с. 280
Суркова Ларыса Канстанцінаўна с. 281
Суркоў Аляксей Аляксандравіч с. 281
Сурмач Аляксандр Мікалаевіч с. 281
сурмы злучэнні с. 281
сурмяны блішчак с. 282
Сурначоў Мікола с. 282
“суровы стыль” с. 282
Сурскі Алег Аркадзьевіч с. 283
Сурскі Дзмітрый Алегавіч с. 283
Сурта Іван Захаравіч с. 283
Сурта Трафім Раманавіч с. 283
Сурус Рыгор Фёдаравіч с. 283
Сурыкаў Васіль Іванавіч с. 284
Сурыкаў Іван Захаравіч с. 284
Сурын Віталь Міхайлавіч с. 284
Сурын Марцін Акімавіч с. 284
Сурэньянц Вардгес с. 285
Сусанін Іван Восіпавіч с. 286
сусветнага прыцягнення закон с. 286
Сусветнае аб’яднанне беларускай эміграцыі с. 286
Сусветная арганізацыя аховы здароўя с. 287
Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці с. 287
сусветная вайна с. 287
Сусветная гандлёвая арганізацыя с. 287
сусветная гаспадарка с. 287
Сусветная канфедэрацыя працы с. 287
Сусветная метэаралагічная арганізацыя с. 287
Сусветная сіянісцкая арганізацыя с. 287
Сусветная служба надвор’я с. 288
сусветная спадчына с. 288
сусветная стратэгія аховы прыроды с. 288
Сусветная федэрацыя дэмакратычнай моладзі с. 288
Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў с. 288
Сусветная федэрацыя прафсаюзаў с. 288
Сусветная хартыя прырода с. 288
сусветны акіян с. 289
сусветны водападзел с. 289
Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя с. 289
сусветны падзел працы с. 289
Сусветны паштовы саюз с. 289
сусветны рынак с. 289
Сусветны савет міру с. 289
Сусветны савет цэркваў с. 289
Сусветны фонд дзікай прыроды с. 289
сусветныя рэлігіі с. 289
сусветныя фестывалі моладзі і студэнтаў с. 289
сусветныя цэны с. 290
Суслаў Віктар Паўлавіч с. 290
Суслаў Міхаіл Андрэевіч с. 290
Суслаў Уладзімір Васілевіч с. 290
Сустава Наталля Уладзіміраўна с. 290
Сусько Якаў Ягоравіч с. 291
Суткавецкая царква-крэпасць с. 291
сутнасць і з’ява с. 291
сутнасць і існаванне с. 291
Сутурын Анатоль Канстанцінавіч с. 292
сутыкненні атамныя с. 292
Суфло Жан Жэрмэн с. 292
Сухавараў Дзмітрый Гаўрылавіч с. 293
Сухаверхава Наталля Уладзіміраўна с. 293
Сухаверхаў Уладзімір Паўлавіч с. 293
Сухаво-Кабылін Аляксандр Васілевіч с. 293
сухагрузнае судна с. 293
Сухадольскі Януар Іванавіч с. 293
Сухамлінаў Міхаіл Іванавіч с. 294
Сухамлінскі Васіль Аляксандравіч с. 295
Суханаў Аляксандр Фёдаравіч с. 295
сухапутныя войскі с. 295
сухапутныя чарапахі с. 295
“сухая іголка” с. 297
сухая перагонка драўніны с. 297
Сухі Павел Восіпавіч с. 297
“сухі пэндзаль” с. 297
Сухін Аскольд Аўрамавіч с. 297
Сухэ-Батар Дамдзіны с. 298
Суцько Пётр Пятровіч с. 299
суцэльны спектр с. 299
суша -- частка зямной паверхні без акіянаў і мораў с. 299
Суша -- рака ў Магілёўскай вобласці с. 299
Суша -- вёска ў Лепельскім р-не с. 299
Суша Мікалай Васілевіч с. 299
Сушкін Пётр Пятровіч с. 300
Сушко Алена Пятроўна с. 300
Сушко Павел Міхайлавіч с. 300
Сушчэня Леанід Міхайлавіч с. 300
Сушынскі Язэп Францавіч с. 300
Суэцкі крызіс 1956 с. 301
Суэцкі перашыек с. 301
сфагнавыя імхі с. 301
сфера абслугоўвання с. 302
сфера матэрыяльнай вытворчасці с. 302
сферапсідальныя с. 302
сферычнае люстэрка с. 302
сферычная аберацыя с. 302
сферычная астраномія с. 302
сферычная геаметрыя с. 302
сферычная сістэма каардынат с. 303
сферычная трыганаметрыя с. 303
сферычная хваля с. 303
сферычныя функцыі с. 303
Схенк Адрыянус с. 305
схіленне магнітнае с. 305
сховішча -- спецыяльнае збудаванне, месца для захоўвання чаго-небудзь с. 305
сховішча -- вайсковае збудаванне для засцярогі людзей ад сродкаў паражэння с. 305
сход грамадзян с. 305
“Сход рускіх фабрычна-заводскіх рабочых Санкт-Пецярбурга” с. 305
“Сцвярджальнікі новага мастацтва” с. 305
Сцебут Іван Аляксандравіч с. 306
сценавых матэрыялаў прамысловасць с. 306
сценавыя матэрыялы с. 306
Сцепаненка Аляксандр Васілевіч с. 307
Сцепаненкаў Мікалай Капітонавіч с. 307
Сцепанішчаў Міхаіл Ціханавіч с. 307
Сцепанкоў Канстанцін Пятровіч с. 307
Сцепанцэвіч Калерыя Іосіфаўна с. 307
Сцепанчук Кліменцій Піліпавіч с. 307
Сцепанюк Барыслаў Паўлавіч с. 307
Сцепянёўскі берагавы ўступ с. 307
Сцержань -- возера ў Чашніцкім р-не, у басейне ракі Свячанка с. 307
Сцержань -- возера ў Чашніцкім р-не, у басейне ракі Лукомка с. 308
Сцечкін Барыс Сяргеевіч с. 308
Сцешыц Валянцін Кірылавіч с. 308
Сцёпін Вячаслаў Сямёнавіч с. 309
Сцёртэвант Альфрэд Генры с. 309
сцісканне даных с. 309
Сцыла і Харыбда с. 310
сцынтыляцыйны лічыльнік с. 310
Сцыпіён Афрыканскі (Малодшы) с. 311
Сцыпіён Афрыканскі (Старэйшы) с. 311
Сцыпіёны -- адна з галін патрыцыянскага роду ў Старажытным Рыме с. 311
Сцыпіёны -- шляхецкі род ВКЛ с. 311
Сцэвала Гай Муцый с. 311
сцэнічны танец с. 314
Сцюарт Гілберт с. 314
Сцюдзёнае мора с. 315
сцябловы матылёк с. 315
Сцяг дзяржаўны Рэспублікі Беларусь с. 316
Сцяклоў Уладзімір Андрэевіч с. 316
Сцякольнікаў Аляксандр Фёдаравіч с. 316
“Сцяна камунараў” с. 316
Сцянько Віктар Георгіевіч с. 317
Сцяпанава Алена Андрэеўна с. 317
Сцяпанава Альбіна Мікалаеўна с. 317
Сцяпанава Ангеліна Восіпаўна с. 317
Сцяпанава Лідзія Ільінічна с. 317
Сцяпанава Таццяна Пятроўна с. 317
Сцяпанава універсальныя суадносіны с. 317
Сцяпанаў Аляксандр Мікалаевіч с. 317
Сцяпанаў Барыс Іванавіч с. 318
Сцяпанаў Барыс Міхайлавіч с. 318
Сцяпанаў Васіль Іванавіч с. 318
Сцяпанаў Павел Іванавіч с. 318
Сцяпняк-Краўчынскі Сяргей Міхайлавіч с. 318
Сцяпук Леанід Якаўлевіч с. 318
Сцяпук Сямён Яфімавіч с. 319
Сцяцко Павел Уладзіміравіч с. 319
Сцяшковіч Таццяна Піліпаўна с. 319
сываратачная хвароба с. 319
сывараткі імунныя с. 319
Сыдзько Міхаіл Пятровіч с. 319
Сыдыкбекаў Тугельбай с. 319
“Сын беларуса” с. 320
“Сын отечества” с. 320
Сынковіцкая царква-крэпасць с. 320
сырадутны працэс с. 321
Сыраед Тамара Мікалаеўна с. 321
Сыракомля Уладзіслаў с. 321
Сыркін Якаў Ківавіч с. 322
сырніца -- гаспадарчая пабудова для сушкі і захоўвання сыру с. 323
сырніца -- тварожная маса, сабраная для захоўвання с. 323
Сыс Анатоль Ціханавіч с. 323
Сысоеў Георгій Васілевіч с. 323
Сысоеў Павел Васілевіч с. 323
сысучыя інфузорыі с. 323
Сытчанка Уладзімір Іванавіч с. 324
Сыты Уладзімір Пятровіч с. 324
Сыцін Іван Дзмітрыевіч с. 324
Сыцько Уладзімір Уладзіміравіч с. 325
Сычкоў Цярэнцій Яфрэмавіч с. 325
Сычова Ала Васілеўна с. 325
Сычуаньская катлавіна с. 325
сычужны фермент с. 325
Сычык Васіль Андрэевіч с. 326
Сычэнка Пётр Фёдаравіч с. 326
Сьенфуэгас Гарыяран Каміла с. 326
Сьера-Мадрэ-дэ-Ч’япас с. 326
Сьера-Невада -- хрыбет у сістэме Кардыльераў с. 326
Сьера-Невада -- горны масіў у Андалускіх гарах с. 326
Сьера-Невада-дэ-Санта-Марта с. 326
Сьюдад-Балівар с. 328
Сьюдад-Трухільё с. 328
Сэлінджэр Джэрам Дэйвід с. 328
Сэмюэлсан Пол Энтані с. 328
Сэндэра луміноса с. 328
Сэрвач -- рака ў Докшыцкім р-не с. 329
Сэрвач -- возера ў Докшыцкім р-не с. 329
Сэрвач -- балота ў Віцебскай вобласці с. 329
Сэрвач -- гідралагічны заказнік у Віцебскай вобласці с. 329
сэрцападобнікі с. 329
Сэсіл Эдгар Олджэрнан с. 330
Сюбарава Эма Пятроўна с. 330
Сюльжын Васіль Пятровіч с. 331
Сюнікскае царства с. 331
сябры -- назва людзей, супольна валодаючых маёмасцю, у ВКЛ с. 332
“Сябры” -- вакальна-інструментальны ансамбль с. 332
сябрына -- народны звычай сумеснага карыстання чымсьці с. 333
“Сябрына” -- клуб аматараў беларускай народнай творчасці с. 333
Сяверыкаў Валерый Мікалаевіч с. 333
сявец залацісты с. 333
Сядзегаў Роберт Сяргеевіч с. 334
Сядзенка Мацвей Васілевіч с. 334
Сядлецкае ваяводства с. 335
Сяднёў Масей Ларывонавіч с. 335
Сядоў Валянцін Васілевіч с. 335
Сядоў Георгій Якаўлевіч с. 335
Сядоў Леанід Іванавіч с. 336
Сядых Канстанцін Фёдаравіч с. 336
Сялец -- вёска ў Бярозаўскім р-не с. 336
Сялец -- вёска ў Мсціслаўскім р-не с. 336
Сялец -- вадасховішча ў Бярозаўскім р-не с. 336
Сялецкая Успенская царква с. 337
сяліба -- комплекс жылых, гаспадарчых будынкаў і зямельных надзелаў с. 337
Сяліба -- вёска ў Бярэзінскім р-не с. 337
Сяліцкі Мікалай Аляксандравіч с. 337
Сяліцкі Францішак с. 337
Сяльвінскі Ілья Львовіч с. 337
Сялява -- возера ў Крупскім р-не с. 337
сялява -- рыба сямейства сігавых с. 338
Сялява -- ландшафтны заказнік ў Крупскім р-не с. 338
Сялява Антоній с. 338
сяляне-даннікі с. 338
Сялянскае паўстанне 1893-94 с. 338
Сялянская вайна 1524-26 с. 338
Сялянская вайна 1628-45 с. 339
Сялянская вайна 1670-71 с. 339
Сялянская вайна 1773-75 с. 339
Сялянская вайна пачатку 17 ст. с. 340
“Сялянская доля” с. 340
“Сялянская ніва” с. 340
“Сялянская праўда” с. 340
Сялянская рэформа 1861 с. 340
Сялянскі інтэрнацыянал с. 341
Сяляўскае возера с. 342
Сямак Аляксандр Яфімавіч с. 342
Сямашка Аляксандр Мікалаевіч с. 342
Сямашка Валянціна Антонаўна с. 342
Сямашка Дамінік с. 342
Сямашка Мікалай Аляксандравіч с. 343
Сямашка Мікола с. 343
Сямашка Сцяпан Пятровіч с. 343
Сямейка Мікалай Іларыёнавіч с. 343
сямейна-абрадавая паэзія с. 343
сямейнае выхаванне с. 344
сямейнае права с. 344
Сямека Ігар Васілевіч с. 344
Сяменікаў Іван Фёдаравіч с. 344
Сяменчанка Віталь Паўлавіч с. 344
Сямеўскі Васіль Іванавіч с. 344
Сямеўскі Міхаіл Іванавіч с. 345
Сямёнава Кацярына Сямёнаўна с. 345
Сямёнава Людміла Пятроўна с. 345
Сямёнава Марына Цімафееўна с. 345
Сямёнаў Аляксей Фадзеевіч с. 345
Сямёнаў Андрэй Лявонцьевіч с. 345
Сямёнаў Валерый Міхайлавіч с. 345
Сямёнаў Георгій Віталевіч с. 345
Сямёнаў Георгій Мінавіч с. 346
Сямёнаў Глеб Сяргеевіч с. 346
Сямёнаў Дзмітрый Дзмітрыевіч с. 346
Сямёнаў Максім с. 346
Сямёнаў Мікалай Мікалаевіч с. 346
Сямёнаў Уладзілен Рыгоравіч с. 346
Сямёнаў Юліян Сямёнавіч с. 346
Сямёнаў Юрый Паўлавіч с. 346
Сямёнаў Яўген Мікалаевіч с. 346
Сямёнаў Яфім Яўстаф’евіч с. 347
Сямёнаўскі полк с. 347
Сямёнаў-Цян-Шанскі Пётр Пятровіч с. 347
“Сямібаяршчына” с. 347
Сямігадовая вайна 1756-63 с. 347
Сямізорава Ніна Львоўна с. 348
Сямковіч Уладзіслаў Аляксандр с. 348
Сямкоўскі Сямён Юльевіч с. 348
Сямынін Пётр Андрэевіч с. 348
сям’я -- заснаваная на шлюбеці кроўна-сваяцкіх адносінах малая група людзей с. 348
сям’я -- устойлівае аб’яднанне асобін у жывёльным свеце с. 349
сянажнае сховішча с. 349
Сянган (Ганконг) -- асобны раён у Кітаі с. 350
Сянган -- горад ў Кітаі с. 350
Сяніцкі Людвік с. 350
Сянкевіч Аляксандр Антонавіч с. 350
Сянкевіч Васіль Іванавіч с. 350
Сянкевіч Віктар с. 350
Сянкевіч Генрык с. 351
Сянкевіч Юрый Аляксандравіч с. 351
Сянкоўскі Восіп Іванавіч с. 351
Сянна -- рака Жыварэзка ў верхнім цячэнні с. 351
Сянна -- рака ў Чэрыкаўскім р-не с. 351
сянная ліхаманка с. 351
Сянно -- Сенненскае возера с. 351
Сянно -- горад у Віцебскай вобласці с. 352
Сянько Веньямін Іванавіч с. 352
Сянько Таццяна Уладзіміраўна с. 352
Сянько Уладзімір Лявонавіч с. 352
Сянько Ягор Ягоравіч с. 352
Сянькоў Ціт Рыгоравіч с. 352
Сярбулаў Міхаіл Васілевіч с. 353
Сяргава Карл Эрнст с. 353
“Сяргеевіцкае” с. 353
Сяргеевічы -- вёска ў Пастаўскім р-не с. 353
Сяргеевічы -- вёска ў Пухавіцкім р-не с. 353
Сяргеенка Святлана Пятроўна с. 353
Сяргееў Канстанцін Міхайлавіч с. 353
Сяргееў Яўген Мікалаевіч с. 354
Сяргееў Яўген Міхайлавіч с. 354
Сяргееўскае возера с. 354
Сяргееў-Цэнскі Сяргей Мікалаевіч с. 354
Сяргейчык Святлана Аляксандраўна с. 354
Сяргейчык Цімафей Мікалаевіч с. 354
Сярдзюк Аляксандр Іванавіч с. 355
Сярдобаў Мікалай Мікалаевіч с. 355
Сяржанін Іван Мікалаевіч с. 355
Сяржант Рафаіл Іванавіч с. 355
Сяржантаў Іван Якаўлевіч с. 355
Сяркоў Іван Кірэевіч с. 355
Сяркуццеў Генадзь Васілевіч с. 356
Сярмяжка Яўген Іванавіч с. 356
сярністая кіслата с. 356
Сярова Зоя Якаўлеўна с. 356
Сярова Ірына Іванаўна с. 356
Сяроў Аляксандр Мікалаевіч с. 357
Сяроў Валянцін Аляксандравіч с. 357
Сяроў Уладзімір Аляксандравіч с. 357
Сярых Валянціна Васілеўна с. 358
Сярэбраны Іосіф Аляксандравіч с. 358
сярэбраны блішчак с. 358
сярэбраныя руды с. 358
сярэдзіннаакіянічныя хрыбты с. 358
Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет с. 358
Сярэдзінны хрыбет с. 359
Сярэднеазіяцкае паўстанне 1916 с. 359
Сярэдневенгерскія горы с. 359
Сярэднегерманскі канал с. 359
сярэднедняпроўская культура с. 359
Сярэднедунайская раўніна с. 359
Сярэднеіранскія горы с. 359
Сярэднесібірскае пласкагор’е с. 359
сярэдні заробак с. 360
сярэднія велічыні с. 360
сярэднія горныя пароды с. 360
сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы с. 360
сярэднія суткі с. 360
сярэднія шыроты с. 360
сярэднягорны рэльеф с. 360
Сярэдняе возера с. 361
Сярэднянёманская нізіна с. 361
Сярэднярускае ўзвышша с. 361
сярэдняя агульнаадукацыйная школа с. 361
сярэдняя адукацыя с. 361
Сярэдняя Брагінка с. 362
Сярэдняя Літва с. 362
Сярэдняя Прыпяць с. 362
сярэдняя спецыяльная адукацыя с. 362
Сярэдняя Тунгуска с. 363
сярэдняя школа с. 363
Сяславін Аляксандр Мікітавіч с. 363
Сяткоўскі Валянцін Аляксандравіч с. 363
Сяўко Баляслаў Іванавіч с. 363
Сяўрук Людвіг Сцяпанавіч с. 363
Сяўрук Пётр Якаўлевіч с. 363
Сяхновіцкі крухмальны завод с. 364
Табакоў Алег Паўлавіч с. 365
табар -- лагер; вайсковы лагер з абозам; група вандроўных цыганоў с. 365
Табар -- горад у Чэхіі с. 365
Табаравец Вячаслаў Васілевіч с. 365
Табель аб рангах с. 366
Табет Антуан Жорж с. 366
Табідзе Галакціён Васілевіч с. 366
Табідзе Тыцыян Юстынавіч с. 366
табліцы матэматычныя с. 367
Таболіч Марыя Яўгенаўна с. 367
Таболіч Рыгор Фядосавіч с. 367
табун -- статак коней ці вярблюдаў с. 368
табун -- атрутнае рэчыва с. 368
Табын-Богда-Ола с. 369
таваразнаўства с. 369
таварнае забеспячэнне с. 369
таварнае зябеспячэнне грошай с. 369
таварная біржа с. 369
таварная вытворчасць с. 369
таварная гаспадарка с. 369
таварны капітал с. 370
таварны фетышызм с. 370
таварныя рэзервы с. 370
таварныя рэсурсы с. 370
тавары народнага спажывання с. 370
Таварыства аматараў навук с. 371
Таварыства аматараў расійскай славеснасці с. 371
Таварыства апекі над эмігрантамі с. 371
Таварыства ахвотнікаў беларускага народнага штукарства с. 371
Таварыства беларусаў і маларосаў с. 371
Таварыства беларускай асветы с. 371
Таварыства беларускай мовы с. 371
Таварыства беларускай школы с. 372
Таварыства былых паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў с. 372
Таварыства ваенных сяброў с. 372
Таварыства вывучэння Магілёўскай губерні с. 372
Таварыства гісторыкаў-марксістаў БССР с. 373
Таварыства гомельскіх урачоў с. 373
таварыства з абмежаванай адказнасцю с. 373
Таварыства заахвочвання мастацтваў с. 373
Таварыства з’яднаных славян с. 373
Таварыства мастакоў-станкавістаў с. 373
Таварыства мінскіх урачоў с. 373
Таварыства падхарунжых с. 373
Таварыства перасоўных мастацкіх выставак с. 373
Таварыства прамяністых с. 373
Таварыства “Радзіма” с. 373
Таварыства старых бальшавікоў с. 373
Таварыства сяброў навук с. 374
Таварыства ўрачоў Гродзенскай губерні с. 374
Таварыства філаматаў с. 374
Таварыства ўрачоў Магілёўскай губерні с. 374
Таварыства Якуба Коласа с. 374
Таварыства аховы прыроды с. 374
таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі с. 374
Тагановіч Анатоль Дзмітрыевіч с. 374
Таганрогскі заліў с. 374
Тагор Рабіндранат с. 374
Тадароўскі Пётр Яфімавіч с. 375
таджыкская мова с. 382
таджынская катлавіна с. 382
“Таёта мотар” с. 383
Таётомі Хідэёсі с. 383
Тазаўскі паўвостраў с. 383
Таіраў Аляксандр Якаўлевіч с. 383
Тайвань -- востраў у Ціхім акіяне с. 384
Тайвань -- правінцыя Кітая с. 384
Тайваньскі праліў с. 384
Тайваньскія горы с. 384
Тайлар Эдуард Бернет с. 388
Тайманава -- вёска ў Быхаўскім р-не с. 388
Тайманава -- комплекс археалагічных помнікаў с. 388
Таймыр -- возера ў Расіі с. 388
Таймыр -- востраў у Карскім моры с. 388
Таймыр -- паўвостраў у Расіі с. 388
Таймырская (Даўгана-Ненецкая) аўтаномная акруга с. 388
Таймырская нізіна с. 389
Таймырскі запаведнік с. 389
тайна перапіскі с. 389
тайнае галасаванне с. 389
Тайная канцэлярыя с. 389
Тайная экспедыцыя с. 389
Тайнікаў Уладзімір Іванавіч с. 390
Тайпінскае паўстанне с. 390
Тайц Марк Юр’евіч с. 390
Такажэвіч Юзаф с. 391
Такаішвілі Сесіль Дзмітрыеўна с. 391
Такамбаева Айсулу Асанбекаўна с. 391
Такамбаеў Аалы с. 391
такарнае рамяство с. 392
такарны станок с. 392
Таквіль Алексіс с. 393
Такійская раўніна с. 393
Такійскі заліў с. 393
Такійскі працэс с. 393
Такійскі універсітэт с. 393
таксікозы цяжарнасці с. 395
таксічныя водарасці с. 395
такт -- пачуццё меры с. 395
такт -- адзінка музычнага метра с. 395
Тактагул Сатылганаў с. 395
Тактагульскае вадасховішча с. 396
Тактакішвілі Атар Васілевіч с. 396
Такуеў Рыгор Аркадзевіч с. 396
талака -- калектыўная дапамога ў гаспадарчых работах с. 397
“Талака” -- маладзёжнае аб’яднанне с. 397
“Талака” -- ансамбль танца, музыкі і песні с. 397
Талалай Леў Барысавіч с. 398
Талаліхін Віктар Васілевіч с. 398
Таланкін Ігар Васілевіч с. 398
Талапін Віталь Іванавіч с. 398
таласакратычныя перыяды с. 398
талаская даліна с. 398
Талат-Кялпша Юозас Антана с. 398
Талачынская царква с. 399
Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей с. 399
Талачынскі манастыр базыльян с. 399
Талачынскі раён с. 399
Талаш Васіль Ісакавіч с. 400
Талаша дзеда дом-музей с. 400
Талбузін Леў Іванавіч с. 400
Талбухін Фёдар Іванавіч с. 400
Талейран Шарль Марыс с. 401
талерантнасць імуналагічная с. 402
Талкачова Галіна Сямёнаўна с. 404
Талкачова Ларыса Сямёнаўна с. 404
Талкачоў Міхаіл Фёдаравіч с. 404
Талкачоў Сямён Львовіч с. 404
Талкачоў Яўген Аркадзевіч с. 404
Талкунова Валянціна Васілеўна с. 405
Талочка Мікалай Канстанцінавіч с. 405
Талочка Уладзіслаў с. 405
талочныя песні с. 405
Талсінская прыгажуння с. 405
Талстарожаў Георгій Барысавіч с. 405
Талстая Таццяна МІкітаўна с. 406
Талстой Аляксей Канстанцінавіч с. 406
Талстой Аляксей Мікалаевіч с. 406
Талстой Дзмітрый Андрэевіч с. 406
Талстой Леў Мікалаевіч с. 406
Талстой Мікіта Ільіч с. 407
Талстой Пётр Аляксандравіч с. 407
Талстой Пётр Андрэевіч с. 407
Талстой Фёдар Пятровіч с. 408
талуанскі бальзам с. 408
Талубееў Юрый Уладзіміравіч с. 408
Талышскія горы с. 408
Таль -- вёска ў Любанскім р-не с. 408
таль -- падвесны грузападымальны механізм с. 408
Таль Міхаіл Нехем’евіч с. 409
Талька -- рака ў Пухавіцкім р-не с. 409
Талька -- горад у Чылі с. 409
Талька -- вёска ў Пухавіцкім р-не с. 409
Талька-Грынцэвіч Юльян Дамінікавіч с. 409
Талькаўская аперацыя 1942 с. 409
Тальма Франсуа Жазеф с. 410
Тальян Шара Мкртычэвіч с. 410
Тальяці Пальміра с. 410
Там Ігар Яўгенавіч с. 410
Тама дэ Тамон Жан с. 410
Тамаё Мендэс Арнальда с. 411
Таманага Сін’ітыра с. 411
Таманскі паўвостраў с. 411
Таманян Аляксандр Іванавіч с. 411
Тамарын Ілья Лявонавіч с. 412
Тамасаўскі працэс с. 412
Тамашоў Даніла Парфіравіч с. 412
Тамашчык Яўген Аляксандравіч с. 412
Тамашэвіч Аляксандр Уладзіміравіч с. 412
Тамашэвіч Баляслаў Цітавіч с. 412
Тамашэвіч Віктар Мікалаевіч с. 412
Тамашэвіч Іван Мікалаевіч с. 412
Тамашэвіч Мікалай Мікалаевіч с. 412
Тамашэвіч Уладзімір Антонавіч с. 413
Тамашэўскі Іван Герасімавіч с. 413
Тамбоўская вобласць с. 413
Тамбоўская раўніна с. 413
Тамерланавы вароты с. 413
Тамілоўскі Георгій Сяргеевіч с. 414
Тамільчык Леў Мітрафанавіч с. 414
Тамін Міхаіл Пятровіч с. 414
Тамко Ягор Андрэевіч с. 414
Тамкоў Леў Мікалаевіч с. 414
Тамсаарэ Антон с. 415
Тана -- рака ў Кеніі с. 415
Тана -- возера ў Эфіопіі с. 415
Танаеў Вячаслаў Сяргеевіч с. 416
Тананаеў Іван Уладзіміравіч с. 416
танга -- іспанскі народны танец с. 417
Танга -- горад у Танзаніі с. 417
Танганыка -- возера ў Афрыцы с. 417
Танганыка -- падапечная тэрыторыя Вялікабрытаніі ў Афрыцы с. 417
тангенцыяльнае паскарэнне с. 417
Танегава Сусуму с. 418
Танееў Сяргей Іванавіч с. 418
Танер Бернгард Леапольд с. 418
Таніна-Аніўскі паўвостраў с. 421
танічнае вершаскладанне с. 422
танкавыя войскі с. 424
танкарунныя авечкі с. 425
танкасценныя канструкцыі с. 425
Танкінскі заліў с. 425
Танковіч Віктар Сцяпанавіч с. 426
Тансыкбаеў Урал с. 426
Тантал -- старажытнагрэчаскі міфалагічны цар с. 426
тантал -- хімічны элемент с. 426
Танталава пячора с. 426
танталавы руды с. 426
танталаніабаты с. 426
Танфільеў Гаўрыла Іванавіч с. 427
танцавальная музыка с. 427
Тао-Кларджэцкае княства с. 427
тапаграфічная здымка с. 427
тапаграфічныя карты с. 428
тапаграфічныя ўмоўныя знакі с. 428
тапаграфія ваенная с. 428
тапалагічная алгебра с. 429
тапалагічная прастора с. 429
Тапаркоў Васіль Восіпавіч с. 429
тапахімічныя рэакцыі с. 430
Тапівалдыеў Мамадалі с. 430
Тапілаўскае балота с. 430
Тапілін Ігар Васілевіч с. 430
Тапілішкаўскія валуны с. 430
Тапольская Марыя Барбара с. 431
Тапурыдзе Валянцін Багратавіч с. 432
Тапчэўскі Фелікс Феліксавіч с. 432
Тара -- рака ў Расіі с. 432
тара -- ёмістасць для захоўвання і транспарціроўкі с. 432
Таразевіч Георгій Станіслававіч с. 432
Тараканава Лізавета с. 433
Таракі Нур Мухамед с. 433
таран -- рыба сямейства карпавых с. 433
таран -- старажытная аблогавая прылада; тэхнічнае збудаванне для пад’ёму вады с. 433
Таран Павел Андрэевіч с. 433
таран дубільны с. 434
Таранда Мікалай Іванавіч с. 434
Тараненка Леанід Аркадзевіч с. 434
Тарановіч Уладзімір Эраставіч с. 434
Таранта -- горад у Італіі с. 434
Таранта -- заліў Іанічнага мора с. 434
Тарануха Рыгор Іванавіч с. 435
Таранцей Віктар Пятровіч с. 435
Таранчук Валерый Барысавіч с. 435
Тарас Валянцін Яфімавіч с. 435
Тарас Ніна Міхайлаўна с. 435
“Тарас на Парнасе” с. 435
Тарасава Аля Канстанцінаўна с. 436
Тарасава-Ратамскае патрыятычнае падполле с. 436
Тарасаў Анатоль Уладзіміравіч с. 436
Тарасаў Віктар Паўлавіч с. 436
Тарасаў Вячаслаў Аляксеевіч с. 437
Тарасаў Канстанцін Іванавіч с. 437
Тарасаў Уладзімір Іванавіч с. 437
Тарасевіч Лявон с. 437
Тарасенка Васіль Радзівонавіч с. 438
Тарасенка Кірыла Сідаравіч с. 438
Тарасенка Мікалай Уладзіміравіч с. 438
Тарасік Вера Рыгораўна с. 438
Тарасік Уладзімір Пятровіч с. 438
Тарасікаў Мікалай Лукіч с. 438
Тарасюк Іван Паўлавіч с. 439
Тарасюк Любоў Канстанцінаўна с. 439
Тараткевіч Міхаіл Васілевіч с. 439
Тарашкевіч Браніслаў Адамавіч с. 439
Тарашкевіч Уладзімір Іванавіч с. 439
Тарба Іван Канстанцінавіч с. 439
Таргавіцкая канфедэрацыя с. 440
Тардэсільяскі дагавор 1494 с. 440
Тарквемада Томас дэ с. 440
Тарквіній Горды Луцый с. 440
Таркоўскі Андрэй Арсеневіч с. 440
Таркоўскі Арсеній Аляксандравіч с. 441
Тарле Яўген Віктаравіч с. 441
Тарлоўскі Васіль Іванавіч с. 441
тармазное выпрамяненне с. 441
Тармасаў Аляксандр Пятровіч с. 441
Тармола Раман Якубавіч с. 441
Тарнабжэскае ваяводства с. 442
Тарнагродская канфедэрацыя с. 442
Тарнаўскае ваяводства с. 442
Тарноўскі Уладзімір Мікалаевіч с. 442
Таропецка-Холмская аперацыя 1942 с. 442
Тарпейская скала с. 443
Тарскі Альфрэд с. 443
Тартускі дагавор с. 444
Тартускі універсітэт с. 444
Тарунскае ваяводства с. 444
Тарунскі мір 1411 с. 444
Тарунскі мір 1466 с. 444
тарфяна-балотныя глебы с. 444
тарфяная прамысловасць с. 445
тарфяны кадастр с. 445
тарфяныя машыны і комплексы с. 445
Тарханаў Міхаіл Міхайлавіч с. 446
Тарціні Джузепе с. 446
Тарывердыеў Мікаэл Леонавіч с. 446
тарыйская парода с. 446
Тарыкаў Георгій Пятровіч с. 446
Тарымская раўніна с. 447
тарыфна-кваліфікацыйны даведнік с. 447
тарыфная сетка с. 447
тарыфная сістэма с. 447
тарыфная стаўка с. 447
тарыфны каэфіцыент с. 447
тарыфны разрад с. 447
Тарыч Юрый Віктаравіч с. 447
Тарычэлі Эванджэліста с. 448
Тарычэлі формула с. 448
Тасканіні Артура с. 449
тасканскі ордэр с. 449
Тасман Абел Янсзан с. 449
Тасманава катлавіна с. 449
Тасманава мора с. 449
тасманійскі воўк с. 449
Тасманія -- востраў каля Аўстраліі с. 449
Тасманія -- штат Аўстраліі с. 450
татальнае мастацтва с. 450
“татальная вайна” с. 450
татальная мабілізацыя с. 450
татарскае мыла с. 451
татарская мова с. 451
Татарскі праліў с. 451
татарскія набегі на Беларусь с. 451
Татарынаў Леанід Пятровіч с. 456
Татарыновіч Пётр Станіслававіч с. 456
Татлебен Эдуард Іванавіч с. 456
Татранскі нацыянальны парк с. 456
Татур Генрык Хрыстафоравіч с. 457
Татышвілі Цысана Бежанаўна с. 457
Татэўскі манастыр с. 457
Таўгень Алег Ігнатавіч с. 458
Таўкачоў Віталь Антонавіч с. 458
таўкачык -- споравая расліна с. 458
таўкачык -- род шапкавых грыбоў с. 458
таўкачыкі -- сямейства насякомых с. 458
“Таўкачыкі” -- беларускі танец-гульня с. 459
Таўлай Валянцін Паўлавіч с. 459
Таўлай Галіна Валянцінаўна с. 459
Таўнс Чарлз Хард с. 459
Таўпека Аляксандр Рыгоравіч с. 459
Таўрызіян Міхаіл Арсеньевіч с. 460
Таўрычаскі палац с. 460
Таўрыя -- гістарычная назва Крымскага п-ва с. 460
“Таўрыя” -- легкавы аўтамабіль с. 460
таўстадзюбыя сініцы с. 460
Таўстаногаў Георгій Аляксандравіч с. 460
Таўтавічус Адольфас с. 461
таўталагічная рыфма с. 461
Тафпянец Рыма Лазараўна с. 462
Тафт Уільям Хоўард с. 463
Тафта-Хартлі закон с. 463
тахеаметрычная здымка с. 463
Тахірыдаў дзяржава с. 464
Тахтаджан Армен Леонавіч с. 464
Тацішчаў Васіль Мікітавіч с. 464
Тацыт Публій Карнелій с. 465
Тачыцкі Эдуард Іванавіч с. 465
Ташлыкоў Ігар Серафімавіч с. 466
Таякіна Таццяна Аляксееўна с. 467
Тбіліскі эмірат с. 468
Тварановіч Галіна Паўлаўна с. 468
Твардоўскі Аляксандр Трыфанавіч с. 468
Т’ера Кальентэ с. 469
Т’ера Тэмплада с. 470
тканіна тэкстыльная с. 470
тканіны мастацкія с. 470
тканкавае дыханне с. 471
тканкавая вадкасць с. 471
тканкавая несумяшчальнасць с. 471
тканкавая сумяшчальнасць с. 472
тканкавая тэрапія с. 472
Ткач Уладзімір Міхайлавіч с. 472
Ткачонак Аляксандр Леанідавіч с. 473
Ткачонак Анатоль Аляксеевіч с. 473
Ткачоў Валянцін Дзмітрыевіч с. 473
Ткачоў Васіль Юр’евіч с. 473
Ткачоў Міхаіл Аляксандравіч с. 474
Ткачоў Павел Іванавіч с. 474
Ткачоў Пётр Мікітавіч с. 474
Ткачоў Уладзімір Віктаравіч с. 474
Ткачук Аксана Фёдараўна с. 475
Ткачук Васіль Мітрафанавіч с. 475
Ткачэнка Анатоль Панцялеевіч с. 475
Ткачэнка Міхаіл Мікалаевіч с. 475
Ткачэнка Нінель Аляксандраўна с. 476
Ткачэнка Уладзімір Аляксандравіч с. 476
Ткачэнка Уладзімір Мікалаевіч с. 476
Тлендыеў Нургіс Атабаевіч с. 476
тлумачальны слоўнік с. 477
“Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” с. 477
тлумачэнне закона с. 477
тлустыя кіслоты с. 478
тлушчавая тканка с. 478
тлушчавы абмен с. 478
тлушчавыя залозы с. 478
тлушчамалочнасць с. 478
тлушчахвостыя авечкі с. 478
Тмутараканскае княства с. 479
тога -- верхняе адзенне грамадзян Старажытнага Рыма с. 479
Тога -- дзяржава ў Афрыцы с. 479
Тод Александэр с. 481
тоеснае пераўтварэнне с. 481
тоеснасці закон с. 481
тоеснасці прынцып с. 481
тоеснасць -- гранічная роўнасць аб’ектаў с. 481
тоеснасць -- роўнасць двух аналітычных выразаў у матэматыцы с. 481
тоесныя часціцы с. 481
Тозік Анатолій Афанасьевіч с. 481
Тойнбі Арналд Джозеф с. 481
ток -- месца такавання птушак с. 482
ток -- пляцоўка для абмалоту збожжа с. 482
ток -- рух эл. зарадаў у правадніках с. 482
Тока Салчак Калбакхарэкавіч с. 482
Токарава Вікторыя Самойлаўна с. 482
Токараў Генадзь Барысавіч с. 482
Токараў Фёдар Васілевіч с. 482
Толкін Джон Рональд с. 483
Толь Карл Фёдаравіч с. 483
Томас Эдуард Донал с. 484
Томашак Вацлаў с. 484
Томберг Лізавета Сцяпанаўна с. 484
Томсан Джозеф Джон с. 484
Томсан Джордж Паджэт с. 484
Томская вобласць с. 485
Томскі Мікалай Васілевіч с. 486
тон -- акустычны тэрмін с. 486
тон -- ступень асвятлення ў выяўленчым мастацтве с. 486
тон -- музычны тэрмін с. 486
Тон Канстанцін Андрэевіч с. 486
Тонежскае радовішча бурага вугалю с. 488
тонкай структуры пастаянная с. 488
тонкая структура с. 488
Топчыеў Аляксандр Васілевіч с. 489
Тор -- бог грому ў германа-скандынаўскай міфалогіі с. 489
тор -- геаметрычнае цела с. 489
тор -- адзінка ціску с. 489
“Торба смеху” с. 489
Торвальд Кодрансан с. 490
Торвальдсен Бертэль с. 490
Тормышаў Юрый Іванавіч с. 490
Торндайк Сібіл с. 490
Торндайк Эдуард с. 491
Торык Мікалай Антонавіч с. 493
Тоўкач Анатоль Іларыёнавіч с. 493
Тоўсты Віктар Пятровіч с. 494
Тоўсцік Уладзімір Антонавіч с. 494
Тоўсцікаў Павел Фёдаравіч с. 494
Тошчыцкі бой 1943 с. 494
Трабская суконная мануфактура с. 495
Трабскі касцёл с. 495
Трабухіна Раіса Васілеўна с. 495
травяністыя расліны с. 496
Традзьякоўскі Васіль Кірылавіч с. 497
традыцыя і наватарства с. 497
траецкія песні с. 498
Траістая згода с. 498
траістая музыка с. 498
Траісты саюз 1882 с. 498
Трайкаўскі Борыс с. 499
Трайчке Генрых с. 499
Тракайскі замак с. 499
тракененская парода с. 499
трактарабудаванне с. 501
Тралле Ігар Яўгенавіч с. 503
трамбавальная машына с. 503
Трамбле Мішэль с. 503
Транёў Канстанцін Андрэевіч с. 504
транзітыўнасць с. 505
транквілізатары с. 505
транс… -- першая частка слоў, якая абазначае рух ці перадачу цераз нешта с. 505
транс -- стан зацямнення свядомасці с. 505
Трансазіяцкая аўтамагістраль с. 505
Трансазіяцкая магістраль с. 505
Трансаляскінскі нафтаправод с. 505
Трансамазонская шаша с. 505
Трансамерыканская магістраль с. 505
трансамінаванне с. 505
Трансантарктычныя горы с. 505
Трансаўстралійская магістраль с. 505
трансгранічнае забруджванне с. 506
трансгранічны перанос с. 506
трансгрэсія -- наступанне мора на сушу с. 506
трансгрэсія -- генетычны тэрмін с. 506
Трансільванскае плато с. 506
Трансканадская магістраль с. 506
транскрыпцыя -- генетычны тэрмін с. 506
транскрыпцыя -- умоўны від пісьма с. 507
транскрыпцыя -- музычны тэрмін с. 507
трансляцыя -- правядзенне радыё- і тэлеперадач з месца падзей; перанос аб’екта паралельна ў прасторы с. 507
трансляцыя -- генетычны тэрмін с. 507
Трансмагрыбская магістраль с. 507
трансметыліраванне с. 507
трансмісійнае масла с. 507
трансмісіўныя хваробы с. 508
транснацыянальныя банкі с. 508
транспазіцыя -- матэматычны тэрмін с. 508
транспазіцыя -- мовазнаўчы тэрмін с. 508
транспазіцыя -- музычны тэрмін с. 508
транспанаваная матрыца с. 508
транспануючыя музычныя інструменты с. 508
транспарт рэчываў с. 508
транспартна-адвальны мост с. 509
транспартнае будаўніцтва с. 509
транспартнае машынабудаванне с. 509
транспартная развязка с. 509
транспартны карабель с. 510
транспартны комплекс с. 510
транспартныя выдаткі с. 510
транспартныя машыны с. 510
транспартныя перавозкі с. 510
транспартныя судны с. 510
трансплантацыя с. 511
транссексуалізм с. 511
Транссібірская магістраль с. 511
трансуранавыя элементы с. 511
трансфарматар вымяральны с. 512
трансфарматарнае масла с. 512
трансфарматарная падстанцыя с. 512
трансфармацыі капіталізму тэорыі с. 512
трансфармацыя -- у грамадстве с. 512
трансфармацыя -- у генетыцы с. 512
трансфертныя плацяжы с. 513
трансфузіялогія с. 513
трансцэндэнталісты с. 513
трансцэндэнтальнае с. 513
трансцэндэнтнае с. 513
трансцэндэнтнае ўраўненне с. 513
трансцэндэнтная функцыя с. 513
трансцэндэнтны лік с. 513
трансцэндэнцыя с. 514
траншэекапальнік с. 514
трап -- лесвіца на караблі; спец. лесвіца с. 515
трап -- у геалогіі с. 515
трапасферная радыёсувязь с. 515
Трапачынская-Агарак Вераніка с. 515
Трапашка Людміла Іванаўна с. 515
Трапезнікаў Вадзім Аляксандравіч с. 515
Трапезундская імперыя с. 516
Трапінін Васіль Андрэевіч с. 516
трапічнае паветра с. 516
трапічны клімат с. 516
трапічны фронт с. 516
трапічны цыклон с. 516
трапічныя дажджы с. 516
трапічныя лясы с. 516
трапічныя паясы с. 517
Трапкін Мікалай Іванавіч с. 517
трасіравальныя саставы с. 518
Трасучаў Павел Маркавіч с. 518
Трасцянецкі лагер смерці с. 518
Трасцяніца -- група археалагічных помнікаў у Камянецкім р-не с. 518
Трасцяніца -- рака ў Брэсцкай вобласці с. 519
Трасцяніца -- радовішча пяскоў у Мазырскім р-не с. 519
тратылавы эквівалент с. 519
Траўгут Рамуальд Людвікавіч с. 519
траўматалогіі і артапедыі беларускі НДІ с. 519
Трафальгарская бітва 1805 с. 520
трафарэтны друк с. 520
Трафімаў Альберт Фёдаравіч с. 520
Трафімаў Пётр Міхайлавіч с. 520
Трафімаў Яўсей Рыгоравіч с. 521
Трафіменка Аляксандр Пятровіч с. 521
Трафіменка Сяргей Георгіевіч с. 521
Трафімук Андрэй Аляксеевіч с. 521
Трафімчук Алег Рыгоравіч с. 521
Трафімчук Мікола с. 521
трафічны ланцуг с. 521
трафічны ўзровень с. 521
трахейнадыхальныя с. 522
Трахімёнак Сяргей Аляксандравіч с. 522
Трахтэнберг Навум Яфімавіч с. 523
трацічная сістэма (перыяд) с. 523
Траццяк Васіль Якаўлевіч с. 523
Траццяк Іван Майсеевіч с. 523
Траццяк Станіслаў Іванавіч с. 523
Траццяк Уладзіслаў Аляксандравіч с. 523
Траццякоў Віктар Віктаравіч с. 523
Траццякоў Павел Міхайлавіч с. 523
Траццякоў Пётр Мікалаевіч с. 524
Траццякоў Якаў Адамавіч с. 524
Траццякоўская галерэя с. 524
Траян Надзея Віктараўна с. 524
Траян Юрый Антонавіч с. 524
Траянава калона с. 525
Траяноўскі Алесь с. 525
Траянская вайна с. 525
Траянчук Ігар Алегавіч с. 526
Траяпольскі Гаўрыіл Мікалаевіч с. 526
Троіца-Сергіева лаўра с. 527
Троіцкая Марына Дзмітрыеўна с. 527
Троіцкі Мікалай Аляксандравіч с. 527
Тройца -- рэлігійны панятак с. 527
Тройца -- вёска ў Шклоўскім р-не с. 527
Трокскае ваяводства с. 528
тромб -- моцны віхор над сушай с. 528
тромб -- згустак крыві с. 528
Тросна -- возера ў Полацкім р-не ў басейне ракі Палата с. 528
Тросна -- возера ў Полацкім р-не ў басейне ракі Тросніца с. 528
Тросна -- возера ў Полацкім р-не ў басейне ракі Бельчыца с. 528
трофіка нервовая с. 529
трох цел задача с. 529
Трохадзінае каралеўства с. 529
трохбор’е сілавое с. 529
трохвугольнік -- частка плоскасці, абмежаваная трамя адрэзкамі прамых с. 529
“Трохвугольнік” -- назва карнай аперацыі с. 529
трохпальцы дзяцел с. 529
трохфазны ланцуг с. 529
Троцкая Таісія Паўлаўна с. 530
Троцкі Леў Давыдавіч с. 530
Трошын Афанасій Сямёнавіч с. 530
Троя -- стражытны горад у Азіі с. 531
“Троя” -- помнік беларускай літаратуры с. 531
трубаапрацоўчы станок с. 531
трубазварачная вытворчасць с. 531
трубаліцейная вытворчасць с. 532
трубаправодны транспарт с. 532
трубапракатная вытворчасць с. 532
трубапракатны агрэгат с. 532
Трубачоў Алег Мікалаевіч с. 533
трубчастая печ с. 534
трубы -- пустацелыя доўгія вырабы с. 534
“Трубы” -- прыватнаўласніцкі герб с. 535
Трубяцкая Кацярына Іванаўна с. 535
Трубяцкой Мікалай Сяргеевіч с. 535
Трубяцкой Павел Пятровіч с. 535
Трубяцкой Сяргей Мікалаевіч с. 535
Трубяцкой Сяргей Пятровіч с. 536
Трубяцкой Яўген Мікалаевіч с. 536
“Труд” -- грамадска-палітычная газета с. 536
Трудо П’ер Эліёт с. 536
Трумпіцкае возера с. 537
Трумен Гары Спенсер с. 537
Трумэна дактрына с. 537
Трус Анатоль Міхайлавіч с. 537
Трусава Ірына Аляксандраўна с. 538
Трусаў Алег Анатолевіч с. 538
Трусаў Антон Данілавіч с. 538
Трусаў Баляслаў Канстанцін Данілавіч с. 538
Трусаў Сцяпан Пятровіч с. 539
Трусевіч Барыс Іпалітавіч с. 539
Трусевіч Станіслаў Станіслававіч с. 539
Трутнеў Іван Пятровіч с. 539
Трутоўскі Канстанцін Аляксандравіч с. 539
Трухан Іван Іванавіч с. 540
Труханаў Пётр Сцяпанавіч с. 540
Труханаў Юрый Уладзіміравіч с. 540
Трухноў Рыгор Маркавіч с. 540
Труцэвіч Іаіль с. 540
Труш Мікалай Мікалаевіч с. 541
Трушко Леанід Ігнатавіч с. 541
Трушнікава Лізавета Васілеўна с. 541
Трушына Тамара Васілеўна с. 541
Тры Герберт Дрэйпер с. 541
трыацэтатнае валакно с. 542
трыба -- племя; тэрытарыальныя і выбарчыя акругі ў Старажытным Рыме с. 542
трыба -- прамежкавая катэгорыя паміж падсямействам і родам с. 542
трыбаэлектрычнасць с. 542
“Трыбуна мастацтва” с. 543
Трыбунал Вялікага княства Літоўскага с. 543
Трыбунал скарбовы с. 543
трыбуны ваенныя с. 543
трыбуны народныя с. 543
трыванне дзеяслова с. 544
трывіяльная літаратура с. 544
трыганаметрычнае нівеліраванне с. 544
трыганаметрычнае ўраўненне с. 544
трыганаметрычны пункт с. 544
трыганаметрычны шэраг с. 544
трыганаметрычныя функцыі с. 544
Трыгубовіч Віктар Іванавіч с. 545
Трызна Сямён Іванавіч с. 546
трыкарбонавых кіслот цыкл с. 547
трыкарбонавыя кіслоты с. 547
трыкатажная машына с. 547
трыкатажная прамысловасць с. 547
Трымбл Уільям Дэйвід с. 548
трынаццатая канферэнцыя КП(б)Б с. 548
трынаццаты з’езд Кп(б)Б с. 548
Трынаццацігадовая вайна 1454-66 с. 549
трынаццаціскладовік с. 549
Трынідад і Табага с. 549
трынітраталуол с. 550
Трыпалі -- сталіца Лівіі с. 5
Трыпалі -- горад у Ліване с. 5
Трыпалітанія с. 5
Трыпалітанская вайна 1911-12 с. 5
трыпанасамозы с. 5
трыпанасомы с. 5
Трыплін Тэадор с. 6
трыпольская культура с. 6
Трыпуцька Юзаф с. 6
Трыстан-да-Кунья с. 7
Трытон -- марскі бог у старажытнагрэчаскай міфалогіі с. 7
Трытон -- спадарожнік планеты Нептун с. 7
трытон -- музычны інтэрвал с. 7
трыумвірат с. 7
трыфаліята с. 8
Трыфанаў Аляксандр Георгіевіч с. 8
Трыфанаў Юрый Валянцінавіч с. 8
трыхаграмы с. 8
трыхаманады с. 9
трыхаманоз с. 9
трыхаміцэты с. 9
трыхастрангілы с. 9
трыхацэфалёз с. 10
трыхлорметан с. 10
трыхлорэтылен с. 10
Трыхманенка Віктар Фёдаравіч с. 10
трыццаты з’езд КПБ с. 10
Трыццацігадовая вайна 1618-48 с. 10
трыццацітысячнікі с. 11
трыццаць другі з’езд КПБ с. 11
трыццаць першы з’езд КПБ с. 11
трыццаць трэці з’езд КПБ с. 11
“Трыццаць тыранаў” с. 12
трыццаць чацверты з’езд КПБ с. 12
трышчаціннік с. 12
Трыяле Эльза с. 12
трыянгуляцыя с. 12
Трыянонскі мірны дагавор 1920 с. 12
трыясавая сістэма (перыяд) с. 13
трэд-юніянізм с. 13
Трэер Вальфрыд Мікалаевіч с. 14
Трэзіні Даменіка Андрэа с. 14
трэйлернае судна с. 14
Трэнціна-Альта-Адыджэ с. 15
Трэпель Абрам Яфімавіч с. 16
Трэпка Антон Станіслававіч с. 16
Трэсі Спенсер с. 16
Трэфалеў Леанід Мікалаевіч с. 16
трэці закон тэрмадынамікі с. 16
трэці з’езд беларусаў свету с. 16
трэці з’езд КП(б)Б с. 17
Трэці інтэрнацыянал с. 17
трэці падзел Рэчы Паспалітай с. 17
Трэці паказальны тэатр с. 17
“Трэці Рэйх” с. 17
трэці статут Вялікага княства Літоўскага с. 17
трэці Усебеларускі з’езд Саветаў с. 17
трэція асобы с. 18
“трэцяга свету краіны” с. 18
“Трэцяе аддзяленне” с. 18
трэцяе саслоўе с. 18
“Трэцячэрвеньская манархія” с. 18
трэцяя грамадзянская вайна ў Кітаі 1946-49 с. 18
трэцяя канферэнцыя КПЗБ с. 18
Трэцяя рэспубліка с. 19
трэцяя Устаўная грамата с. 19
Трэшнікаў Аляксей Фёдаравіч с. 19
Тувінская катлавіна с. 21
Туганавіцкая сядзіба с. 21
Туган-Бараноўскі Міхаіл Іванавіч с. 21
тугаплаўкія гліны с. 22
тугаплаўкія металы с. 22
Туглас Фрыдэберт с. 22
Туджман Франьё с. 22
Тузава Раіса Уладзіміраўна с. 22
Тузікаў Аляксандр Васілевіч с. 22
тукавая сеялка с. 22
Тулава -- вёска ў Віцебскім р-не с. 23
Тулава -- вёска ў Зэльвенскім р-не с. 23
Тулава -- вадасховішча ў Віцебскім р-не с. 23
Тулаў Фёдар Андрэевіч с. 24
Тулебаеў Мукан Тулебаевіч с. 24
Тулегенава Бібігуль Ахметаўна с. 24
Тулікаў Серафім Сяргеевіч с. 24
Тулуз-Латрэк Анры с. 25
Тулупава Нэлі Іванаўна с. 25
Тульская вобласць с. 25
Туманаў Іосіф Міхайлавіч с. 26
Туманішвілі Міхаіл Іванавіч с. 26
туманнасці галактычныя с. 26
Туманскі Сяргей Канстанцінавіч с. 26
Туманян Аванес Тадэвосавіч с. 26
Тумар Віктар Андрэевіч с. 27
Тумаркіна Ганна Эстэр с. 27
Тумаш Генадзь с. 27
Туміловіч Янка с. 27
Тумскае возера с. 27
тунгавы алей с. 27
Тунгірскі хрыбет с. 27
тунгуса-маньчжурскія мовы с. 27
Тунгускі вугальны басейн с. 28
Тунгускі метэарыт с. 28
тундравыя глебы с. 28
тундравыя зоны с. 28
Туніс -- дзяржава ў Афрыцы с. 28
Туніс -- сталіца Туніса с. 30
Туніскі праліў с. 31
тунэльная эмісія с. 31
тунэльны эфект с. 31
Тупак Амару II с. 32
Тупалеў Аляксей Андрэевіч с. 32
Тупалеў Андрэй Мікалаевіч с. 32
Тупальскі Мікалай Іванавіч с. 32
тур -- адзін круг танца; адна са ступеней выбараў; этап гульні, конкурсу с. 32
тур -- вымерлая жывёла с. 33
Тур -- рака ў Мазырскім р-не с. 33
Тур -- князь Тураўскага княства с. 33
Тур -- горад у Францыі с. 33
Тур Андрэй Мікалаевіч с. 33
Тур Юрый Мікалаевіч с. 33
Тура -- рака ў Расіі с. 34
Тура -- пасёлак у Расіі с. 34
турава-мазырскі строй с. 34
Турава-Пінскае княства с. 34
Туравейскае возера с. 34
Тураеў Барыс Аляксандравіч с. 35
Туранкоў Аляксей Яўлампавіч с. 35
Туранкоў Мікалай Ісакавіч с. 35
Туранская нізіна с. 35
Туранская пліта с. 35
Тураў Віктар Цімафеевіч с. 36
Тураўлянскі замак с. 36
Тураўскае евангелле с. 37
Тураўскае камсамольска-маладзёжнае падполле с. 37
Тураўскае княства с. 37
Тураўскае радовішча гаручых сланцаў с. 37
Тураўская вежа с. 38
Тураўская праваслаўная епархія с. 38
Тураўская царква с. 38
Тураўскі Кірыла с. 38
Тураўскі краязнаўчы музей с. 38
Тураўскі раён с. 38
турбабудаванне с. 38
турбавінтавы рухавік с. 38
турбагенератар с. 39
турбакампрэсар с. 39
турбарэактыўны рухавік с. 39
турбідыметрыя с. 39
Турбін Мікалай Васілевіч с. 39
Турбіна Любоў Мікалаеўна с. 39
турбіннае бурэнне с. 39
турбулентнае цячэнне с. 40
Тургайскае плато с. 40
Тургайская лагчына с. 40
тургайская флора с. 40
Турганаў Барыс Аляксандравіч с. 40
Тургенеў Іван Сяргеевіч с. 40
Тургунбаева Мукарам с. 41
Туркестана-Сібірская чыгунка с. 41
Туркестанская аўтаномная савецкая сацыялістычная рэспубліка с. 41
Туркестанскі хрыбет с. 42
Туркі -- вёска ў Бабруйскім р-не с. 42
туркі -- народ с. 42
Туркманчайскі дагавор 1828 с. 42
Туркмена-Харасанскія горы с. 42
Туркменістан с. 42
туркменская мова с. 49
турма -- адзін з відаў папраўчай установы с. 49
турма -- падраздзяленне старажытна-рымскай конніцы с. 49
Турнаеўскае камсамольска-маладзёжнае падполле с. 49
турнір спартыўны с. 50
Туронак Юры Браніслававіч с. 50
Турска Галіна с. 51
Турсуналіеў Эстэбес с. 51
Турсун-задэ Мірзо с. 51
Турук Фёдар Фёдаравіч с. 51
Турфанская катлавіна с. 51
Турцэвіч Арсен Восіпавіч с. 58
Турцэвіч Мікалай Фёдаравіч с. 58
Турчак Стэфан Васілевіч с. 58
Турчанінава Еўдакія Дзмітрыеўна с. 59
Турчыновіч Восіп Вікенцьевіч с. 59
Турын -- горад у Італіі с. 59
Турын -- вёска ў Пухавіцкім р-не с. 60
турысцкая база с. 60
турысцкі клуб с. 60
турысцкія арганізацыі с. 60
турысцкія карты с. 61
Турыцкае возера с. 61
Турышчава Людміла Іванаўна с. 61
Турэ Ахмед Секу с. 61
Турэўскі Абрам Аркадзевіч с. 61
Турэц -- вёска ў Карэліцкім р-не с. 61
Турэц -- вёска ў Чэрвеньскім р-не с. 62
турэцкая мова с. 62
Турэцкая Пакроўская царква с. 62
Турэцкі Абрам Хаімавіч с. 62
Тур’я -- рака ў Гомельскай вобласці с. 62
Тур’я -- рака ў Мінскай вобласці с. 62
Тур’я -- рака ў Магілёўскай вобласці с. 62
Тур’я -- вёска ў Краснапольскім р-не с. 62
Тусналобава-Марчанка Зінаіда Міхайлаўна с. 62
Тусэн-Луверцюр Франсуа с. 63
Тутава Эвеліна Рыгораўна с. 63
тутавае дрэва с. 63
тутавы шаўкапрад с. 63
Тутаў Вадзім Іванавіч с. 63
Туткоўскі Павел Апалонавіч с. 64
Туту Дэсманд Мпіла с. 64
туф вулканічны с. 64
Туфтаў Іван Мікітавіч с. 64
Туфціна Галіна Афанасьеўна с. 64
Тухачэўскі Міхаіл Мікалаевіч с. 65
Тухманаў Давыд Фёдаравіч с. 65
Тучкевіч Уладзімір Максімавіч с. 65
туш -- чорная фарба с. 65
туш -- урачыстае музычнае прывітанне с. 65
тушамлінская культура с. 65
тушканчык вялікі с. 65
Тушнова Вераніка Міхайлаўна с. 66
Тушынскі Аляксандр Іосіфавіч с. 66
Тушынскі лагер с. 66
Тшашчкоўская Зоф’я Адамаўна с. 67
тшцінецкая культура с. 67
Тыберый Клаўдзій Нерон с. 67
Тыбецкае нагор’е с. 67
тыбецкае пісьмо с. 68
тыбецкая мова с. 68
Тыбецкі аўтаномны раён с. 68
Тыбул Альбій с. 69
Тыверыядскае возера с. 70
тыгельная плаўка с. 71
Тыглатпаласар с. 71
“Тыгоднік Віленьскі” с. 71
“Тыгоднік ілюстраваны” с. 71
Тыгр -- рака ў Турцыі і Іраку с. 71
тыгр -- млекакормячая жывёла с. 71
Тыгранян Армен Тыгранавіч с. 72
Тыгранян Нікагаяс с. 72
Тызенгаўз Антоній с. 72
Тызенгаўза рэформа с. 72
Тылак Балгангадхар с. 73
Тылберг Яніс с. 73
Тылкоўскі Войцех с. 74
Тыльзіцкі мір 1807 с. 74
Тыльман Гамерскі с. 74
Тыморскае мора с. 74
Тым-Паранайскі дол с. 75
Тынберген Нікалас с. 75
Тынберген Ян с. 75
тындалізацыя с. 75
Тынтарэта Якопа с. 75
Тынянаў Юрый Мікалаевіч с. 76
тыоктавая кіслата с. 76
тып -- узор; адзінка расчлянення ў тыпалогіі; чалавек з пэўнымі характэрнымі рысамі с. 76
тып -- вышэйшая адзінка ў сістэматызацыі жывёл с. 76
тыпалагічная класіфікацыя моў с. 76
тыпалогія моўная с. 77
тыпаў тэорыя с. 78
тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі культура с. 78
тыпы нервовай сістэмы с. 78
Тыра -- група астравоў у Эгейскім моры с. 79
Тыра -- старажытнагрэчаскі горад с. 79
Тырманд Эта Майсееўна с. 80
Тырнаўская канстытуцыя 1879 с. 80
Тырпіц Альфрэд с. 80
Тырса дэ Маліна с. 80
тырэатаксікоз с. 80
тырэатропны гармон с. 81
Тырэнскае мора с. 81
Тыселіус Арне с. 81
“тысяча” -- апалчэнне на Русі; тэрыторыя у некаторых княствах старажытнай Русі с. 81
“Тысяча” -- рэвалюцыйны атрад у часы рэвалюцыі 1859-60 у Італіі с. 81
Тытан -- спадарожнік планеты Сатурн с. 81
тытан -- хімічны элемент с. 81
“Тытан” -- серыя амерыканскіх ракет-носьбітаў с. 81
тытанавыя руды с. 81
тытанавыя сплавы с. 82
тытанамагнетыт с. 82
тытаністы жалязняк с. 82
тытану аксіды с. 82
тытану галагеніды с. 82
тытульны ліст с. 82
тытунёва-махорачная прамысловасць с. 83
тытунёвыя вырабы с. 83
тытуняводства с. 83
Тыцыуса-Бодэ правіла с. 84
Тычка Галіна Казіміраўна с. 84
Тычына Анатоль Мікалаевіч с. 84
Тычына Міхась с. 84
Тычына Паўло Рыгоравіч с. 85
Тышкевіч Беата с. 85
Тышкевіч Канстанцін Піевіч с. 85
Тышкевіч Рэгіна Іосіфаўна с. 86
Тышкевіч Юрый Віктаравіч с. 86
Тышкевіч Яўстафій Піевіч с. 86
Тышкевічавы тэатры с. 86
Тышко Леанід Барысавіч с. 87
Тышлера прынцып эквівалентнасці с. 87
Тышынскі Аляксандр с. 87
Тышэвіч Уладзімір Аляксандравіч с. 87
тыясерная кіслата с. 87
тэадалітная здымка с. 88
Тэадаракіс Мікіс с. 88
Тэадаровіч Мікалай Парфіравіч с. 88
тэалогія вызвалення с. 89
Тэарэль Аксель с. 90
тэарэтычная механіка с. 90
тэарэтычная фізіка с. 90
тэатр абсурду с. 93
тэатр ваенных дзеянняў с. 93
“Тэатр вспулчэсны” с. 94
“Тэатр драматычны” с. 94
Тэатр драмы і камедыі с. 94
Тэатр імя Я.Вахтангава с. 94
Тэатр імя Массавета с. 94
Тэатр імя Ю.Славацкага с. 94
тэатр мініяцюр с. 94
“Тэатр нарадовы” с. 95
“Тэатр польскі” с. 95
тэатр рабочай моладзі с. 95
тэатр рэвалюцыйнай сатыры с. 95
“Тэатр стары” с. 95
Тэатр юнага гледача Беларусі с. 95
Тэатр юнага гледача БССР с. 97
тэатразнаўства с. 98
тэатралізаваныя святы с. 99
тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва с. 100
Тэатральнае вучылішча с. 100
тэатральная адукацыя с. 100
“Тэатральная Беларусь” с. 100
тэатральная музыка с. 100
“Тэатральная творчасць” с. 101
“Тэатральны Мінск” с. 101
Тэатральны музей с. 102
тэатральныя будынкі с. 102
Тэатр-студыя кінаакцёра с. 103
Тэбальдзі Рэната с. 104
Тэгеранская канферэнцыя 1943 с. 104
тэзаўраванне золата с. 105
Тэйлар Джозеф Хутан с. 105
Тэйлар Рычард Эдвард с. 106
Тэйлар Фрэдэрык Уінслаў с. 106
Тэйлар Элізабет с. 106
Тэйсера-Торнквіста лінія с. 106
Тэйтэльбойм Валодзя с. 106
Тэйф Майсей Саламонавіч с. 107
“Тэка віленьска” с. 107
Тэкерэй Уільям Мейкпіс с. 107
“Тэксана інк” с. 107
тэкстура горнай пароды с. 109
тэкстура магнітная с. 109
тэкстураваная нітка с. 109
тэкстыльна-дапаможныя рэчывы с. 109
тэкстыльная прамысловасць с. 110
Тэктандэр Георг с. 110
тэктанічная інверсія с. 110
тэктанічная структура с. 110
тэктанічны разрыў с. 110
тэктанічны цыкл с. 111
тэктанічныя гіпотэзы с. 111
тэктанічныя карты с. 111
тэктанічныя рухі с. 111
тэлевізійнае мастацтва с. 113
тэлевізійная антэна с. 114
тэлевізійная вежа с. 114
тэлевізійная выпрабавальная табліца с. 114
тэлевізійная перадавальная камера с. 114
тэлевізійная разгортка с. 114
тэлевізійная станцыя с. 114
тэлевізійная трубка с. 114
тэлевізійны канал с. 114
тэлевізійны перадатчык с. 114
тэлевізійны прыёмнік с. 115
тэлевізійны радыёсігнал с. 115
тэлевізійны стандарт с. 115
тэлевізійны тэатр с. 115
тэлевізійны цэнтр с. 116
тэлеграфная станцыя с. 116
тэлеграфная сувязь с. 116
тэлеграфны апарат с. 117
Тэлеман Георг Філіп с. 117
тэлемеханічная сістэма с. 118
тэлерэгуляванне с. 118
тэлесігналізацыя с. 118
тэлескоп -- прылада для назірання нябесных цел с. 118
Тэлескоп -- сузор’е с. 118
тэлескоп лічыльнікаў с. 118
тэлескоп-цэластат с. 118
тэлефільм -- фільм, створаны для паказу на тэлебачанні с. 119
“Тэлефільм” -- галоўная рэдакцыя па вытворчасці тэлефільмаў; вытворча-творчае аб’яднанне на кінастудыі “Беларусьфільм” с. 121
тэлефон-аўтамат с. 121
тэлефонная падстанцыя с. 121
тэлефонная радыёсувязь с. 121
тэлефонная сетка с. 121
тэлефонная станцыя с. 121
тэлефонная сувязь с. 121
тэлефонны апарат с. 121
тэлефонны аўтаадказчык с. 121
тэліяспораміцэты с. 122
Тэль Вільгельм с. 122
Тэль-эль-Амарна с. 123
Тэмін Хоўард Марцін с. 124
тэмп -- ступень хуткасці с. 124
тэмп -- хуткасць выканання ў музыцы с. 124
тэмпература -- фізічная велічыня с. 125
тэмпература -- параметр у астрафізіцы с. 125
тэмпература кіпення с. 125
тэмпература паветра с. 125
тэмпература плаўлення с. 126
тэмпература цела с. 126
тэмпература цела субфебрыльная с. 126
тэмпературнае выпрамяненне с. 126
тэмпературная інверсія с. 126
тэмпературная шкала с. 126
тэмпературныя хвалі с. 126
тэмпы эканамічнага росту с. 126
Тэн Іпаліт Адольф с. 126
Тэндзін Г’ятсо с. 127
Тэндраўская каса с. 127
тэндэнцыйнасць с. 127
Тэнесі -- рака ў ЗША с. 127
Тэнесі -- штат у ЗША с. 127
тэнзарнае злічэнне с. 128
тэнзарэзістыўны эфект с. 128
тэніс настольны с. 129
Тэнцынг Наргэй с. 129
тэорыя архітэктуры с. 129
тэорыя зменлівасці і эвалюцыі с. 130
тэорыя літаратуры с. 130
тэорыя пазнання с. 130
Тэраньі Джузепе с. 130
тэраталагічны стыль с. 132
Тэраўскі Уладзімір Васілевіч с. 132
Тэрбарх Герард с. 133
тэрмабаракамера с. 133
тэрмадынаміка нераўнаважных працэсаў с. 134
тэрмадынаміка хімічная с. 134
тэрмадынамічная імавернасць с. 134
тэрмадынамічная раўнавага с. 134
тэрмадынамічная сістэма с. 134
тэрмадынамічная тэмпературная шкала с. 134
тэрмадынамічны працэс с. 135
тэрмадынамічны стан с. 135
тэрмаіонная эмісія с. 135
тэрмакапіраванне с. 135
тэрмальныя воды с. 135
тэрмамагнітныя з’явы с. 135
тэрмамагнітныя матэрыялы с. 135
тэрмамеханічная апрацоўка с. 136
тэрмамеханічны эфект с. 136
тэрмарэактыўныя пластмасы с. 136
тэрмарэгуляцыя с. 136
тэрмарэцэптары с. 136
тэрмаўстойлівасць с. 137
тэрмафільныя арганізмы с. 137
тэрмафобныя арганізмы с. 137
тэрмаэлектрарухальная сіла с. 137
тэрмаэлектронная эмісія с. 137
тэрмаэлектрычная прылада с. 137
тэрмаэлектрычны генератар с. 138
тэрмаэлектрычныя з’явы с. 138
тэрмаэмісійны пераўтваральнік энергіі с. 138
тэрмаядзерная зброя с. 138
тэрмаядзерныя рэакцыі с. 138
Тэрмідарыянскі пераварот с. 138
тэрмін акупнасці с. 139
тэрміналагічны слоўнік с. 139
тэрмінальны стан с. 139
тэрміновая ваенная служба с. 140
тэрмітная зварка с. 140
тэрмічнае забруджванне с. 140
тэрмічная апрацоўка с. 140
тэрмічны аналіз с. 141
тэрмічны экватар с. 141
тэрмічныя паясы с. 141
тэрнарная рыфмоўка с. 142
тэрпенцінавае масла с. 142
Тэр-Петрасян Лявон Акопавіч с. 142
Тэрскей-Ала-Тоо с. 142
тэрыгенныя адклады с. 143
тэрытарыяльнасць с. 143
тэрытарыяльныя воды с. 143
тэрытарыяльныя войскі с. 143
тэрыторыя дзяржаўная с. 143
Тэрэза (Маці Тэрэза) с. 144
Тэрэнцый Публій с. 144
тэрэфталевая кіслата с. 144
Тэсла трансфарматар с. 145
тэставы ўчастак с. 145
Тэтмаер Казімеж с. 145
тэтрахлорметан с. 146
тэтраэтылсвінец с. 146
Тэтчэр Маргарэт с. 146
Тэўантэпек -- Тэўантэпекскі перашыек с. 146
Тэўантэпек -- заліў Ціхага акіяна с. 146
Тэўтонскі ордэн с. 147
Тэфі Надзея Аляксандраўна с. 147
Тэхаская вайна 1835-36 с. 147
тэхнагенны ландшафт с. 148
тэхнакратычныя тэорыі с. 148
тэхналагічныя землі с. 148
тэхналагічныя тэорыі с. 148
тэхналогія бязлюдная с. 149
тэхналогія металаў с. 149
тэхніка бяспекі с. 150
тэхнічная дыягностыка с. 150
тэхнічная тканіна с. 150
тэхнічная эстэтыка с. 150
тэхнічны прагрэс с. 150
тэхнічныя віды спорту с. 150
тэхнічныя вучылішчы с. 150
тэхнічныя інспекцыі працы с. 150
тэхнічныя культуры с. 151
Тэяр дэ Шардэн П’ер с. 151
“У дапамогу педагогу” с. 152
Уайб Рудзі Генры с. 152
Уайлдэр Торнтан Нівен с. 153
Уайтхед Алфрэд с. 154
Убарэвіч Еранім Пятровіч с. 155
Убельская сядзіба с. 155
Уборак -- вадасховішча ў Добрушскім р-не с. 155
Уборак -- вёска ў Лоеўскім р-не с. 155
уборачныя машыны с. 156
Убсунурская катлавіна с. 156
убываючай даходнасці тэорыя с. 156
увазная пошліна с. 156
Уварава Галіна Уладзіміраўна с. 156
Уваравіцкі раён с. 156
Уваравічы -- гарадскі пасёлак у Буда-Кашалёўскім р-не с. 156
Уваравічы -- гарадзішча і курганны могільнік у Буда-Кашалёўскім р-не с. 156
Увараў Леанід Васілевіч с. 157
Увараў Уладзімір Паўлавіч с. 157
Увараўскі летапіс с. 157
“Уваскрэсенне Хрыстова” с. 157
уводу-вываду прылады с. 157
уводу-вываду прыстасаванне с. 158
Увядзенскі Аляксандр Іванавіч с. 158
Увядзенскі Аляксей Іванавіч с. 158
Увядзенскі Барыс Аляксеевіч с. 158
Увядзенскі Канстанцін Аляксандравіч с. 158
Увядзенскі Мікалай Яўгенавіч с. 158
Увядзенскі Усевалад Міхайлавіч с. 158
Угараў Барыс Сяргеевіч с. 160
угарыцкае пісьмо с. 161
Углоўскі Анатоль Яфімавіч с. 161
Угначоў Фёдар Антонавіч с. 161
угоддзі сельскагаспадарчыя с. 161
угон паветранага судна с. 161
Угрумаў Віктар Пятровіч с. 161
Угрыновіч Уладзімір Вікенцьевіч с. 162
Удаканскае радовішча с. 162
ударная групоўка с. 162
ударныя музычныя інструменты с. 163
Удзельнае ведамства с. 163
удзельныя землі с. 163
удзельныя княствы с. 163
удзельныя сяляне с. 163
удмурцкая мова с. 166
Удры Жан Батыст с. 167
Ужанцаў Юрый Парыгоравіч с. 167
Ужвій Наталля Міхайлаўна с. 167
Ужэвіч Іван Пятровіч с. 168
Уза -- багіня планеты Венера с. 168
Уза -- рака ў Буда-Кашалёўскім р-не с. 168
Уза -- вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не с. 168
узаемадзеянне войск с. 168
узаемадзеянні элементарных часціц с. 168
узаемна адназначная адпаведнасць с. 169
Узбек Султан Мухамед с. 169
узбекская мова с. 177
Узбой Келіфскі с. 177
узброеныя сілы с. 177
узброеныя сілы ААН с. 177
узброеныя сілы СССР с. 177
узбуйненне БССР с. 178
узбурэнні нябесных цел с. 179
узвышша -- участак зямной паверхні, прыўзняты адносна прылеглай тэрыторыі с. 179
“Узвышша” -- аб’яднанне беларускіх пісьменнікаў у 1926-31 с. 179
“Узвышша” -- літаратурна-мастацкі часопіс с. 180
узвядзенне ў ступень с. 180
узгаральныя саставы с. 180
Уздзенскае патрыятычнае падполле с. 180
Уздзенская Петрапаўлаўская царква с. 181
Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей с. 181
уздзенскі інтэрстадыял с. 181
Уздзенскі раён с. 181
Узембла Люцыян с. 181
узмацненне электрычных ваганняў с. 182
узнагародная зброя с. 182
узнаўленне насельніцтва с. 183
узнаўленне прыродных рэсурсаў с. 183
узнаўленне статка с. 183
Узнясенне Гасподняе с. 184
узор прадукцыі с. 184
узорныя сродкі вымярэнняў с. 184
узровень жыцця с. 184
узровень эканамічнага развіцця с. 184
узроставая псіхалогія с. 185
узроставая структура насельніцтва с. 185
узроставая паверхня с. 185
узроўні энергіі с. 185
узумбарская фіялка с. 186
Узунава Тамара Сяргееўна с. 186
уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР с. 186
Уілер Джон Арчыбальд с. 187
Уілкінсан Джэфры с. 187
Уільямс Джодзі с. 188
Уільямс Тэнесі с. 188
Уінстан-Сейлем с. 188
Уінстэнлі Джэрард с. 188
Уіпл Джордж Хойт с. 188
Уістлер Джэймс с. 188
уйгурскае пісьмо с. 190
уйгурская мова с. 190
уклад грамадска-эканамічны с. 190
Уклонскі Аляксандр Сяргеевіч с. 191
Украінец Паўла Пятроўна с. 205
украінскае казацкае войска с. 206
Украінскай дырэкторыі ўрад с. 206
украінская верхавая парода с. 207
Украінская грэка-каталіцкая царква с. 207
украінская мова с. 207
Украінская Народная Рэспубліка с. 207
Украінская нацыянальная парламенцкая бібліятэка с. 207
Украінская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў с. 208
украінская стэпавая белая парода с. 208
Украінскі дзяржаўны акадэмічны народны хор с. 208
Украінскі шчыт с. 208
“Український историчний журнал” с. 208
укрывальніцтва злачынстваў с. 209
Укусаў Барыс Васілевіч с. 209
Ула -- рака ў Лепельскім р-не с. 209
Ула -- гарадскі пасёлак у Бешанковіцкім р-не с. 210
Уладамірскі Барыс Уладзіміравіч с. 210
Уладамірскі Уладзімір Іосіфавіч с. 211
Уладзімір -- горад у Расіі с. 212
Уладзімір -- полацкі князь с. 212
Уладзімір -- імя 2 пінскіх князёў 13 ст. с. 212
Уладзімір Андрэевіч с. 213
Уладзімір Андрэевіч Храбры с. 213
Уладзімір Валадаравіч с. 213
Уладзімір Васількавіч с. 213
Уладзімір Манамах с. 213
Уладзімір Святаславіч с. 213
Уладзімір Усеваладавіч Манамах с. 213
Уладзіміра-Валынскае княства с. 213
Уладзіміра-Суздальскае княства с. 214
уладзіміра-суздальская школа дойлідства с. 214
уладзіміра-суздальская школа жывапісу с. 214
Уладзіміраў Ігар Пятровіч с. 214
Уладзіміраў Мірон Канстанцінавіч с. 214
Уладзіміраў Пётр Уладзіміравіч с. 214
Уладзіміраў Сімяон с. 214
Уладзіміраў Юрый Кузьміч с. 215
Уладзімір-Валынскі с. 215
Уладзімірская вобласць с. 215
уладзімірская цяжкавозная парода с. 215
Уладзімірскі Дзмітрыеўскі сабор с. 215
Уладзімірскі Успенскі сабор с. 216
Уладзімірскі-Буданаў Міхаіл Флягонтавіч с. 216
Уладзімірэску Тудор с. 216
Уладзіслаў II Ягайла с. 216
Уладыка Аляксандр Станіслававіч с. 216
улажэнне аб пакараннях крымінальных і папраўчых 1845-85 с. 217
Улажэнне Аляксея Міхайлавіча с. 217
улажэнныя камісіі с. 217
Уланава Галіна Сяргееўна с. 217
Уланоўская Эвяліна Людвігаўна с. 217
Уласавец Аляксандр Ігнатавіч с. 218
Уласаў Аляксандр Васілевіч с. 219
Уласаў Аляксандр Мікітавіч с. 219
Уласаў Андрэй Андрэевіч с. 219
Уласаў Ігар Уладзіміравіч с. 219
Уласаў Уладзімір Аляксандравіч с. 219
Уласаў Уладзіслаў Пятровіч с. 220
Уласаў Юрый Іванавіч с. 220
Уласаў Юрый Пятровіч с. 220
Уласенка Ілья Архіпавіч с. 220
уласная сістэма адліку с. 220
уласны рух зоркі с. 220
уласныя ваганні с. 220
Улацлаўскае ваяводства с. 221
Улашчанка Леанід Аляксандравіч с. 221
Улашчык Мікалай Мікалаевіч с. 221
Улашчык Уладзімір Сяргеевіч с. 222
уліковая стаўка с. 222
“Уліс” -- касмічны апарат с. 222
Улугбек Мухамед Тарагай с. 223
Улуг-Зада Сатым с. 223
Ульбрыхт Вальтэр с. 223
Ульманіс Гунціс с. 223
Ульманіс Карліс с. 224
Ульская бітва 1564 с. 224
ультраасноўныя горныя пароды с. 224
ультрагукавая апрацоўка с. 225
ультрагукавая дэфектаскапія с. 225
ультрагукавая зварка с. 226
ультрагукавая тэрапія с. 226
ультрагукавая тэхніка с. 226
ультрагукавы генератар с. 226
ультрагукавы капілярны эфект с. 226
ультрагукавыя хвалі с. 226
ультракароткія хвалі с. 226
ультрамантанства с. 227
ультраметамарфізм с. 227
ультрамікраскоп с. 227
ультрамікрахімічны аналіз с. 227
ультрафільтрацыя с. 227
ультрафіялетавае выпрамяненне с. 227
ультрафіялетавая спектраскапія с. 227
ультрацэнтрыфугаванне с. 227
Ульянаў Аляксандр Ільіч с. 228
Ульянаў Мікалай Паўлавіч с. 228
Ульянаў Міхаіл Аляксандравіч с. 228
Ульянаў Уладзімір Ільіч (Ленін) с. 228
Ульянаўская вобласць с. 228
Ульянка -- рака ў Шклоўскім р-не с. 229
Ульянка -- другая назва ракі Ула с. 229
Уманскі дэндрапарк “Сафіеўка” с. 229
Умаў Мікалай Аляксеевіч с. 229
умацаваная лінія с. 230
умацаванні гідратэхнічных збудаванняў с. 230
умацаваны лагер с. 230
умацаваны раён с. 230
умбрыйская школа с. 231
умежаныя і акрэсленыя фігуры с. 231
умераны клімат с. 231
умераных шырот паветра с. 231
умераныя паясы с. 231
умераныя шыроты с. 232
Уметаліеў Тэміркул с. 232
умоўна-датэрміновае вызваленне ад адбыцця пакарання с. 232
умоўнае асуджэнне с. 232
умоўныя рэфлексы с. 232
Умрэйка Дзмітрый Сцяпанавіч с. 232
Умрэйка Сцяпан Андрэевіч с. 232
Умястоўскі Франц Іванавіч с. 233
Унамуна Мігель с. 233
Унгерн фон Штэрнберг Раман Фёдаравіч с. 233
унеціцкая культура с. 233
універсал -- від прававога акта ў Рэчы Паспалітай с. 233
універсал -- закрыты кузаў легкавога аўтамабіля с. 233
універсаліі лінгвістычныя с. 233
універсальная газавая пастаянная с. 234
універсальная граматыка с. 234
Універсальная ілюстраваная еўрапейска-амерыканская энцыклапедыя с. 234
універсальная ЭВМ с. 234
універсальны інструмент с. 234
універсальныя суадносіны с. 234
Універсітэт арганізацыі аб’яднаных нацый с. 235
“Універсітэцкае” с. 235
“Універсітэцкае евангелле” с. 235
універсітэцкая рэформа с. 235
унітарнае прадпрыемства с. 236
унітарная дзяржава с. 236
унітарная сіметрыя с. 236
уніфікацыя -- забеспячэнне рацыянальнай аднастайнасці с. 236
уніфікацыя -- у тэхніцы, прывядзенне рознага да рацыянальнага мінімуму форм с. 236
унія -- разнавіднасць складанай дзяржавы с. 237
“Унія” -- камерны мужчынскі хор с. 237
унія царкоўная с. 237
уніяцкая царква с. 237
Ункяр-Іскелесійскі дагавор 1833 с. 238
Унская запалкавая фабрыка с. 238
унутранае і знешняе с. 238
унутранае трэнне с. 238
унутраная геаметрыя с. 238
унутраная рыфма с. 238
унутраная сакрэцыя с. 238
унутраная форма слова с. 238
унутраная энергія с. 239
Унутраны берагавы канал с. 239
унутраныя воды с. 239
унутраныя войскі с. 239
унутраныя моры с. 240
унутраныя раўніны с. 240
унутрывытворчыя рэзервы с. 240
унутрыкрышталічнае поле с. 240
унутрымацерыковае мора с. 240
унутрышахтавае транспартаванне с. 240
унцыяльнае пісьмо с. 240
Уншліхт Іосіф Станіслававіч с. 240
Уокер Джон Эрнест с. 241
Уолес Алфрэд Расел с. 241
Уолес Генры Эгард с. 241
Уоліс і Футуна Астравы с. 241
Уолкат Дэрэк Олтан с. 242
Уолтан Эрнест Томас Сінтан с. 242
Уорд Лестэр Франк с. 242
Уорф Бенджамін Лі с. 242
Уорэн Роберт Пэн с. 242
Уота Тайлера паўстанне 1381 с. 243
Уотсан Джон Бродэс с. 243
Уотсан Джэймс Дзьюі с. 243
урадавы крызіс с. 244
“Ураджай” -- дзяржаўнае кніжнае выдавецтва с. 245
“Ураджай” -- прафсаюзнае спартыўнае таварыства с. 245
урадлівасць глебы с. 245
Урал -- тэрыторыя ў Расіі с. 246
Урал -- рака ў Расіі і Казахстане с. 247
“Урал” -- сям’я поўнапрывадных грузавых аўтамабіляў с. 247
Урала-Мангольскі геасінклінальны пояс с. 247
уральскія мовы с. 247
Уран -- старажытнагрэчаскі бог с. 248
Уран -- планета Сонечнай сістэмы с. 248
уран -- хімічны элемент с. 248
уранавыя слюдкі с. 248
Урангель Пётр Мікалаевіч с. 248
Урангель Фердынанд Пятровіч с. 248
Урангеля востраў с. 249
Уранія -- старажытнагрэчаская алімпійская муза с. 249
“Уранія” -- лічыльна-вырашальнае прыстасаванне с. 249
ураўненне стану с. 249
ураўненне хвалі с. 249
ураўненне часу с. 250
ураўненні матэматычнай фізікі с. 250
ураўненні хімічныя с. 250
“Урачы без межаў” с. 250
“Урачы свету за прадухіленне ядзернай вайны” с. 250
урачэбна-кансультацыйная камісія с. 250
урачэбная тайна с. 250
урачэбная этыка с. 250
урачэбны ўчастак с. 250
Урбановіч Віктар Казіміравіч с. 251
Урбановіч Іосіф Паўлавіч с. 251
Урбановіч Павел Паўлавіч с. 251
Урбанскі Яўген Якаўлевіч с. 252
Урванцоў Сяргей Мікалаевіч с. 252
Ургенч -- сталіца Харэзма с. 252
Ургенч -- горад ва Узбекістане с. 252
Урмія -- возера ў Іране с. 252
Урмія -- горад у Іране с. 252
урны пахавальныя с. 252
Уродніч Уладзімір Васілевіч с. 253
уронавыя кіслоты с. 253
Урончанка Міхаіл Паўлавіч с. 253
урубавая машына с. 254
Урубель Міхаіл Аляксандравіч с. 254
Урублеўскі Валерый Антоній с. 254
Урублеўскі Зыгмунт Фларэнты с. 255
Урублеўскі Тадэвуш с. 255
Урублеўскі Эдуард с. 255
Уругвай -- дзяржава ў Паўднёвай Амерыцы с. 255
Уругвай -- рака ў Паўднёвай Амерыцы с. 257
Урусеўскі Сяргей Паўлавіч с. 257
Урэнгойскае радовішча с. 258
урэтанавыя эластамеры с. 258
Урэўскі Міхаіл Сцяпанавіч с. 258
урэцка-налібоцкае шкло с. 258
Урэцкая шкляная мануфактура с. 258
Урэцкі спіртавы завод с. 258
Ус Барыс Назаравіч с. 259
Ус Максім Філімонавіч с. 259
Уса -- рака ў Мінскай вобласці, прыток р. Нёман с. 259
Уса -- рака ў Мінскай і Гродзенскай вобл. с. 259
Уса -- рака ў Мінскай вобласці, прыток р. Бярэзіна с. 259
Усай Бернарда Альберта с. 259
Усакінскі мемарыяльны комплекс с. 260
Усанава Людміла Мікалаеўна с. 260
Усанаў Сяргей Аляксандравіч с. 260
Усаў Віктар Міхайлавіч с. 260
Усаў Іван Несцеравіч с. 260
Усачоў Аляксандр Фёдаравіч с. 260
Усачоў Юрый Уладзіміравіч с. 260
Усая -- возера ва Ушацкім р-не с. 260
Усая -- вёска ва Ушацкім р-не с. 260
Усвіж-Бук -- адна з назваў р. Усвейка с. 261
“Усвіж-Бук” -- торфапрадпрыемства ў Талачынскім р-не с. 261
усеагульнае абавязковае навучанне с. 261
усеагульнае выбарчае права с. 261
Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека с. 262
усеагульная працоўная павіннасць с. 262
усеагульная стачка на поўдні Расіі 1903 с. 262
усеагульная сувязь з’яў с. 262
Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы, Расіі с. 262
“Усебеларускае аб’яднанне мастакоў” с. 262
Усебеларуская федэрацыя пісьменнікаў і паэтаў с. 262
Усебеларускі з’езд 1917 с. 263
усебеларускія архіўна-археаграфічныя канферэнцыі с. 263
Усевалад Васількавіч с. 264
Усевалад Вялікае Гняздо с. 264
Усевалад Глебавіч с. 264
Усевалад Давыдавіч с. 264
Усевалад Яраславіч с. 264
Усейнаў Мікаэль Алескеравіч с. 264
Уселюбскі касцёл с. 264
Уселюбскі парк с. 265
Усенка Віктар Сямёнавіч с. 265
Усерасійская надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і бандытызмам с. 265
усерасійская палітычная стачка ў кастрычніку 1905 с. 265
Усерасійскі выставачны цэнтр с. 265
Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі с. 265
Усерасійскі з’езд бежанцаў з Беларусі с. 265
Усерасійскі земскі саюз с. 265
Усерасійскі саюз гарадоў с. 265
Усерасійскі сялянскі саюз с. 265
Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт с. 266
Усерасійскі ленінскі камуністычны саюз моладзі с. 266
Усеславянскі камітэт с. 266
усечаная рыфма с. 266
ускосныя падаткі с. 267
ускраіннае мора с. 267
Услар П’етры Артура с. 267
Усоева Надзея Аляксееўна с. 267
Усоеў Сяргей Сяргеевіч с. 267
Усолле-Сібірскае с. 267
Успенне Багародзіцы с. 268
Успенскі Глеб Іванавіч с. 268
Успенскі Мікалай Васілевіч с. 268
Успенскі Фёдар Іванавіч с. 268
Успенскі Эдуард Мікалаевіч с. 268
Успенскі Яўген Канстанцінавіч с. 268
успрыманне эстэтычнае с. 269
“Устава на валокі” с. 269
уставачны рост с. 269
устаноўчая ўлада с. 270
устаноўчы сход -- вышэйшы дзяржаўны орган; выбарная прадстаўнічая ўстанова с. 270
Устаноўчы сход -- прадстаўнічая ўстанова ў Расіі с. 270
Устаноўчы сход 1789-91 с. 270
устарэлыя словы с. 270
устаўныя граматы с. 270
устаўныя сказы с. 271
устаўныя словы с. 271
устойлівасць збудаванняў с. 271
устойлівасць руху с. 271
устойлівыя пасівы с. 271
Устралаў Мікалай Васілевіч с. 271
Устралаў Мікалай Герасімавіч с. 271
уступка патрабавання с. 272
Усурыйскі запаведнік с. 272
Усурыйскі край с. 272
Усход -- жылы раён у Мінску с. 272
“Усход” -- серыя касмічных караблёў і ракет-носьбітаў с. 272
усходазнаўства с. 273
“Усход-Захад” -- аўтамагістраль у ЗША с. 273
“Усход-Захад” -- чыгуначная магістраль у ЗША с. 273
Усходне-Азіяцкая біягеаграфічная вобласць с. 273
Усходне-Аўстралійскае цячэнне с. 274
Усходне-Аўстралійскія горы с. 274
Усходне-Афрыканская рыфтавая сістэма с. 274
Усходне-Беларуская правінцыя с. 274
Усходне-Грэнландскае цячэнне с. 274
Усходне-Еўрапейская платформа с. 274
Усходне-Еўрапейская раўніна с. 275
Усходне-Індыйскі хрыбет с. 275
Усходне-Іранскія горы с. 275
Усходне-Карэйскі заліў с. 275
Усходне-Карэйскія горы с. 275
Усходне-Кітайскае мора с. 275
усходнелітоўскія курганы с. 275
Усходне-Маньчжурскія горы с. 276
Усходне-Меланезійскі жолаб с. 276
Усходне-Памеранская аперацыя 1945 с. 276
Усходне-Пантыйскія горы с. 276
Усходне-Пруская аперацыя 1914 с. 276
Усходне-Пруская аперацыя 1945 с. 276
Усходне-Рымская імперыя с. 277
Усходне-Сахалінскія горы с. 277
Усходне-Сібірскае мора с. 277
усходнеславянскія мовы с. 277
Усходне-Тувінскае нагор’е с. 278
Усходне-Ціхаакіянскае падняцце с. 278
“Усходні вал” с. 278
“Усходні пакт” с. 278
усходні перанос паветраных мас с. 278
Усходні праход с. 278
Усходні хрыбет -- другая назва Усходне-Сахалінскіх гор с. 279
Усходні хрыбет -- горная сістэма ў Расіі с. 279
Усходнія Кардыльеры Андаў с. 279
усходнія славяне с. 279
Усходняе Самоа с. 279
Усходняя Афрыка с. 280
Усходняя біягеаграфічная вобласць с. 280
Усходняя Літва с. 280
Усходняя Румелія с. 280
Усходняя Сібір с. 280
Усціловіч Аляксандр Харытонавіч с. 280
Усцінава Ніна Мікалаеўна с. 280
Усцінава Таццяна Аляксееўна с. 280
Усцінаў Дзмітрый Фёдаравіч с. 280
Усць-Ардынская Бурацкая аўтаномная акруга с. 281
Усць-Ілімскае вадасховішча с. 281
Усць-Каменагорск с. 281
усынаўленне (удачарэнне) дзяцей с. 281
Усягрэчаскі сацыялістычны рух с. 282
Усяжа -- рака ў Мінскай вобласці с. 282
Усяжа -- вёска ў Смалявіцкім р-не с. 282
усяленскія саборы с. 282
Усяслаў Брачыславіч с. 282
Усяслаў Васількавіч с. 283
Усяслаў Ізяславіч с. 283
Усяслаў Мікуліч с. 283
Усяслаў Рагвалодавіч с. 283
Утамара Кітагава с. 283
утапічны сацыялізм с. 283
Утачкін Сяргей Ісаевіч с. 284
Уткін Валерый Сцяпанавіч с. 284
Уткін Мікалай Іванавіч с. 284
Утораў Барыс Пятровіч с. 285
утрыманні з заробнай платы с. 285
Утрэхцкая унія 1579 с. 286
Утрэхцкі мір 1713 с. 286
утылізацыя адходаў с. 286
утылізацыя забруджвальнікаў с. 286
Уфа -- рака ў Расіі с. 286
Уфа -- сталіца Башкортастана с. 287
Уфімская дырэкторыя с. 287
Ухава Людміла Іосіфаўна с. 287
ухвала -- спецыяльны прававы акт ВКЛ у 16 ст. с. 287
Ухвала -- вёска ў Крупскім р-не с. 287
Ухванава-Шмыгава Ірына Фролаўна с. 288
ухіленне ад ваеннай службы с. 288
ухіленне ад уплаты падаткаў с. 288
Ухсай Якаў Гаўрылавіч с. 288
Ухтамскі Дзмітрый Васілевіч с. 288
Ухтомскі Аляксей Аляксеевіч с. 288
“уцёкі капіталу” с. 288
Уцёсаў Леанід Восіпавіч с. 289
Уцін Мікалай Ісакавіч с. 289
Учыцель Яфім Юльевіч с. 289
учэпістапальцыя с. 289
Уша -- рака ў Мінскай і Гродзенскай вобл., прыток р. Нёман с. 289
Уша -- рака Мінскай вобл., прыток р. Бярэзіна с. 290
Уша -- рака ў Мінскай вобл., прыток р. Вілія с. 290
Уша -- вёска ў Бярэзінскім р-не с. 290
Ушакова Валянціна Міхайлаўна с. 290
Ушакова Ірына Васілеўна с. 290
Ушакоў Андрэй Фёдаравіч с. 290
Ушакоў Дзмітрый Мікалаевіч с. 290
Ушакоў Іван Міхайлавіч с. 291
Ушакоў Сімон Фёдаравіч с. 291
Ушакоў Фёдар Фёдаравіч с. 291
Ушарэнка Сяргей Міронавіч с. 291
Ушацкае патрыятычнае падполле с. 291
Ушацка-Лепельскае ўзвышша с. 292
ушацкая група азёр с. 292
Ушацкі музей народнай славы с. 293
ушчыльненыя пасевы с. 294
Ушынскас Стасіс с. 294
Ушынскі Канстанцін Дзмітрыевіч с. 294
Уэб Сідней і Беатрыса с. 295
Уэбстэра слоўнікі с. 295
Уэджвуд Джазая с. 295
Уэзербі Джэймс с. 295
Уэлер Томас Хакл с. 296
Уэлінгтан Артур с. 296
Уэлс Герберт Джордж с. 296
Уэльс -- паўвостраў у Вялікабрытаніі с. 297
Уэльс -- адм.-паліт. частка Вялікабрытаніі с. 297
Уэльскага Прынца мыс с. 297
Уэст Бенджамін с. 297
уюрок канарэечны с. 298
уяўная адзінка с. 298
“уяўная смерць” с. 298
Фабіянскае таварыства с. 299
Фабрыцыус Ян Фрыцавіч с. 300
фабрычна-заводскага вучнёўства школы с. 300
фабрычна-заводскага навучання школы с. 300
фабрычна-заводская медыцына с. 300
фабрычна-заводская сямігодка с. 300
фабрычна-заводскія камітэты с. 300
Фаворскі Алег Мікалаевіч с. 301
Фаворскі Аляксей Яўграфавіч с. 301
Фаворскі Уладзімір Андрэевіч с. 302
...фаг, ...фаг(і), ...фагія с. 302
Фадзеева Кацярына Юр’еўна с. 302
Фадзееў Аляксандр Аляксандравіч с. 303
Фадзеечаў Мікалай Барысавіч с. 303
Фаер Юрый Фёдаравіч с. 303
фазавая дыяграма с. 304
фазавая мадуляцыя с. 304
фазавая прастора с. 304
фазавая скорасць с. 304
фазавы пераход с. 304
Файніцкі Іван Якаўлевіч с. 305
Файнцымер Аляксандр Міхайлавіч с. 305
факсімільная сувязь с. 305
факсімільны апарат с. 305
фактар неспакою с. 306
фактараў тэорыя с. 306
фактарны аналіз с. 306
факусіроўка гуку с. 307
фалікуластымулявальны гармон с. 307
Фаліцкі лесапільны завод с. 308
Фалклендскае цячэнне с. 308
Фалклендская вайна с. 308
Фалклендскія (Мальвінскія) астравы с. 308
Фальк Роберт Рафаілавіч с. 309
Фальканэ Эцьен с. 309
фалькларыстыка с. 309
Фалькоўскі Дзмітрый Нічыпаравіч с. 311
Фальскі Усевалад Сцяпанавіч с. 311
фальшываманецтва с. 312
Фалюшын Пётр Лявонцьевіч с. 312
Фамвіхан Кейсон с. 313
Фаменка Вячаслаў Рыгоравіч с. 313
Фамін Васіль Васілевіч с. 313
Фамін Віталь Міхайлавіч с. 313
Фамін Еўсцігней Іпатавіч с. 313
Фамін Іван Аляксандравіч с. 314
Фамін Сяргей Уладзіміравіч с. 314
Фамін Яўхім Майсеевіч с. 314
Фаміна Аліна Рыгораўна с. 314
Фамінцын Андрэй Сяргеевіч с. 315
Фаміных Яўген Іванавіч с. 315
Фамічоў Юрый Канстанцінавіч с. 315
Фанвізін Дзяніс Іванавіч с. 316
Фанвізін Міхаіл Аляксандравіч с. 316
фанетычная транскрыпцыя с. 317
фанетычныя адзінкі с. 317
фанетычныя законы с. 317
фанетычныя працэсы с. 317
Фантана Даменіка с. 318
фантанавання эфект с. 318
Фантане Тэадор с. 318
фантастычная літаратура с. 319
Фарабі Абу Наср с. 320
Фарадэя законы с. 321
Фарадэя пастаянная с. 321
фарбавальны агрэгат с. 322
фарбаванне тканіны с. 323
фарбы -- від лакафарбавых матэрыялаў с. 323
фарбы -- мастацкія с. 323
Фаркаш Берталан с. 324
фармакагенетыка с. 324
фармалізаваная мова с. 324
фармальная логіка с. 325
фармальная мова с. 325
фармацыя -- сукупнасць дысцыплін, звязаных з лекавымі сродкамі с. 325
фармацыя -- геалагічны тэрмін с. 326
фармацыя грамадска-эканамічная с. 326
фармацыя раслінная с. 326
фармацэўтычная прамысловасць с. 326
фармовачная машына с. 326
фармовачныя сумесі с. 326
Фармозскі праліў с. 326
фармоўка -- у ліцейнай вытворчасці с. 326
фармоўка -- у скульптуры с. 326
Фарнаканецкі валун с. 326
Фарсья дэ Піль Альфонс Пусэн с. 327
Фартунатаў Піліп Фёдаравіч с. 327
фартыфікацыйныя збудаванні с. 328
фарфора-фаянсавая прамысловасць с. 330
Фархат Мухіддзін с. 330
Фарыс Мухамед Ахмед с. 330
Фарэль Франсуа с. 330
Фарэнгейта шкала с. 331
фарэрская мова с. 331
Фарэрскія астравы с. 331
фасетачныя вочы с. 332
фасфарасцэнцыя с. 333
фасфарытная мука с. 333
фасфатныя руды с. 333
фатаграфічная папера с. 334
фатаграфічная эмульсія с. 334
фатаграфічны апарат с. 334
фатаграфічны запіс с. 334
фатаграфічны павелічальнік с. 334
фатаграфічныя матэрыялы с. 334
Фатнеў Юрый Сяргеевіч с. 335
фатон -- квант электра-магнітнага поля с. 336
“Фатон” -- серыя штучных спадарожнікаў Зямлі с. 336
фатонны ракетны рухавік с. 336
Фауна -- старажытнарымская багіня лясоў с. 336
фауна -- гістарычна сфарміраваная сукупнасць відаў жывёл с. 336
фауністычны кадастр с. 337
Фаўлер Уільям Алфрэд с. 337
Фацееў Уладзімір Сяргеевіч с. 338
Фацьянаў Аляксей Іванавіч с. 338
фацьянаўская культура с. 338
Фаэтон -- старажытнагрэчаскі міфічны персанаж с. 339
фаэтон -- конная брычка; кузаў аўтамабіля с. 339
Фаэтон -- назва гіпатэтычнай планеты с. 339
фаюмскі партрэт с. 339
феадальная вайна с. 340
феадальная дзяржава с. 340
Феадосій I Флавій с. 341
Феадосій Касой с. 341
Феадосій Пячэрскі с. 341
Феакцістаў Канстанцін Пятровіч с. 341
Феафан Спаведнік с. 342
Феафілакт Сімаката с. 342
феахромацытома с. 342
Федаркоў Анатоль Фёдаравіч с. 342
Федаровіч Сяргей Уладзіміравіч с. 342
Федароўскі Мацвей Львовіч с. 342
Федароўскі Міхал с. 342
Федароўскі Фёдар Фёдаравіч с. 343
Федарук Анатоль Тарасавіч с. 343
Федарук Рыгор Рыгоравіч с. 343
Федарэнка Андрэй Міхайлавіч с. 343
Федарэнка Мікалай Міхайлавіч с. 343
Федарэнка Святаслаў Мікалаевіч с. 343
Федарэнка Сцяпан Аляксеевіч с. 344
Федарэнчык Аляксандр Сямёнавіч с. 344
Федасеенка Уладзімір Канстанцінавіч с. 344
Федасееў Пётр Мікалаевіч с. 344
Федасееў Уладзімір Іванавіч с. 344
Федасенка Васіль Сцяпанавіч с. 344
Федасюк Аляксандра Іванаўна с. 344
Федасюк Валерый Міхайлавіч с. 345
Федзін Віктар Цімафеевіч с. 345
Федзін Канстанцін Аляксандравіч с. 345
Федзюковіч Мікола с. 345
Федчанка Аляксей Паўлавіч с. 345
Федчанка Ларыса Мікалаеўна с. 345
Федчанкі ледавік с. 345
Федэральнае бюро расследаванняў с. 346
Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Расіі” с. 346
Федэральная рада беларускіх арганізацый с. 346
Федэратыўная Рэспубліка Германія с. 346
Федэрацыя беларускіх арганізацый с. 346
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі с. 347
Феербах Людвіг Андрэас с. 347
Фейгін Юрый Міхайлавіч с. 348
Фейнман Рычард Філіпс с. 348
Фейра-ды-Сантана с. 348
Фейхтвангер Ліён с. 349
Феліні Федэрыка с. 349
Фельдман Эсфір Уладзіміраўна с. 350
Фельдштэйн Эмануіл Іосіфавіч с. 350
Фельдштэйн Яўген Эмануілавіч с. 350
Фельзенштайн Вальтэр с. 350
Фельцман Аскар Барысавіч с. 350
фельчарска-акушэрская дапамога с. 350
фельчарска-акушэрскі пункт с. 350
феналагічныя карты с. 352
феналагічныя назіранні с. 352
фенаменалагічная школа права с. 352
фенатыпічная зменлівасць с. 353
Фенікс -- міфалагічная казачная птушка с. 353
Фенікс -- сузор’е с. 353
Фенікс -- архіпелаг у Ціхім акіяне с. 353
Фенікс -- горад у ЗША с. 353
фенікс -- род кветкавых раслін с. 353
фенола-альдэгідныя смолы с. 354
фенола-фармальдэгідныя смолы с. 354
ферадынамічная прылада с. 355
ферамагнітны рэзананс с. 355
Феранчук Ілья Давыдавіч с. 355
Ферапонтаў манастыр с. 356
ферарская школа с. 356
ферасплаўная печ с. 357
Фергана -- горад ва Узбекістане с. 357
Фергана -- гістарычная вобласць у Сярэдняй Азіі с. 357
Ферганская даліна с. 357
Фердынанд I Кобургскі с. 357
Фердынанд II Арагонскі с. 357
ферма -- прыватнае сельска-гаспадарчае прадпрыемства с. 358
ферма -- стрыжнявая канструкцыя ў будаўніцтве с. 358
Ферма вялікая тэарэма с. 358
Ферма малая тэарэма с. 358
ферментатыўны каталіз с. 358
ферментныя прэпараты с. 358
ферментныя яды с. 358
фермерская гаспадарка с. 359
Фермі паверхня с. 359
Фермі ўзровень с. 359
фермі-вадкасць с. 359
Фермі-Дзірака размеркаванне с. 359
Фермі-Дзірака статыстыка с. 360
Фернандэс Эміліо с. 360
Ферсман Аляксандр Яўгенавіч с. 360
ферамагнітны рэзананс с. 361
ферытавая антэна с. 361
Фет Апанас Апанасавіч с. 362
Фетыс Франсуа Жазеф с. 362
Фешчанка Пётр Васілевіч с. 363
Фешчанка Рыгор Архіпавіч с. 364
Фёдар Аляксеевіч с. 364
Фёдар Іванавіч с. 364
Фёдар Уладзіміравіч с. 364
Фёдарава Ірына Анатольеўна с. 364
Фёдараў Аляксандр Іванавіч с. 364
Фёдараў Аляксандр Уладзіміравіч с. 364
Фёдараў Аляксей Фёдаравіч с. 364
Фёдараў Васіль Дзмітрыевіч с. 364
Фёдараў Васіль Фёдаравіч с. 364
Фёдараў Ілья Мікітавіч с. 365
Фёдараў Мікалай Ільіч с. 365
Фёдараў Мікалай Пятровіч с. 365
Фёдараў Мікалай Фёдаравіч с. 365
Фёдараў Мікалай Яўгенавіч с. 366
Фёдараў Пётр Паўлавіч с. 366
Фёдараў Уладзімір Рыгоравіч с. 366
Фёдараў Фёдар Іванавіч с. 366
Фёдараў Яўген Канстанцінавіч с. 366
Фёдараў Яўген Пятровіч с. 366
Фёдараў Яўграф Сцяпанавіч с. 366
Ф’ёраванці Арыстоцель с. 367
“Фіат” -- аўтамабільная кампанія Італіі с. 367
“Фіат” -- сям’я аўтамабіляў кампаніі “Фіат” с. 367
Фібігер Іаханес с. 367
Фігейрэду Гільермі с. 368
Фігейрэду ды Алівейра Жуан с. 369
Фіглоўская Любоў Іванаўна с. 369
Фігнер Аляксандр Самойлавіч с. 369
Фігнер Вера Мікалаеўна с. 369
фігура -- знешнія абрысы прадмета, чалавечага цела; пазіцыя аб’екта пры выкананні пэўных рухаў; мастацкае адлюстраванне постаці чалавека або жывёлы; моўны зварот; меладычны элемент; ігральная фішка; важная значная асоба с. 369
фігура -- у геаметрыі с. 369
фігурнае катанне с. 369
фігурныя вершы с. 369
Фігуроўскі Мікалай Мікалаевіч с. 369
фігуры вышэйшага пілатажу с. 369
Фіёль Швайпольт с. 371
фізіка актывацыйных тэхналогій с. 372
фізіка атмасферы с. 372
фізіка высокіх ціскаў с. 373
фізіка высокіх энергій с. 373
фізіка дыэлектрыкаў с. 373
фізіка металаў с. 373
фізіка неразбуральнага кантролю с. 373
фізіка нізкіх тэмператур с. 373
фізіка паўправаднікоў с. 373
фізіка сегнетаэлектрыкаў с. 374
фізіка цвёрдага цела с. 374
фізіка элементарных часціц с. 374
фізіка-геаграфічнае раянаванне с. 374
фізіка-геаграфічныя паясы с. 375
фізіка-хімічная механіка с. 375
фізіка-хімічны аналіз с. 375
фізіка-хімічных праблем НДІ Беларускага дзяржаўнага універсітэта с. 376
фізічнае выхаванне с. 376
фізічнае забруджванне с. 376
фізічнае развіццё с. 376
фізічная асоба с. 376
фізічная велічыня с. 377
фізічная геаграфія с. 377
фізічная карціна свету с. 377
фізічная культура с. 378
фізічная оптыка с. 378
фізічная праца с. 379
фізічная хімія с. 379
фізічны і маральны знос с. 379
фізічны маятнік с. 379
фізічныя пастаянныя с. 379
фізічныя ўласцівасці глебы с. 379
фізіялагічная акустыка с. 380
фізіялагічныя растворы с. 380
фізіялагічныя рытмы с. 380
фізіялогія гукаў мовы с. 380
фізіялогія працы с. 380
фізіялогія раслін с. 380
фізіяпрафілактыка с. 380
“Физкультурник Белоруссии” с. 381
Фізулі Мухамед Сулейман с. 381
фіксаж фатаграфічны с. 382
фіктыўны капітал с. 382
філ…, філа…, ...філ с. 382
філагенетычнага росту закон с. 382
Філадэльфійскі сімфанічны аркестр с. 382
Філаненка Мікалай Іванавіч с. 384
Філарэт -- патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі с. 385
Філарэт -- праваслаўны царкоўны дзеяч Беларусі с. 385
Філарэтэ Антоніо с. 385
філасофія гісторыі с. 386
філасофія жыцця с. 387
філасофія палітыкі с. 387
філасофія пачуцця і веры с. 387
філасофія прыроды с. 388
філасофія сацыяльная с. 388
філасофская антрапалогія с. 388
філасофская лірыка с. 388
Філатава Людміла Паўлаўна с. 389
Філатаў Валерый Мікалаевіч с. 389
Філатаў Валянцін Іванавіч с. 389
Філатаў Леанід Аляксеевіч с. 389
Філатаў Ніл Фёдаравіч с. 389
Філатаў Уладзімір Пятровіч с. 389
Філемон і Баўкіда с. 391
філіграналогія с. 391
Філідовіч Іосіф Юр’евіч с. 391
“Філікі Этэрыя” с. 391
Філімонава Любоў Аляксандраўна с. 391
Філімонаў Аляксандр Андрэевіч с. 391
Філімонаў Віктар Мікалаевіч с. 392
Філімонаў Сяргей Дзмітрыевіч с. 392
філімонаўская цацка с. 392
Філін Фядот Пятровіч с. 392
Філіп IV Прыгожы с. 393
“Філіпс Морыс Компаніз Інк.” с. 393
Філіпаў Валерый Віктаравіч с. 393
Філіпаў Пётр Паўлавіч с. 393
Філіпаў Раман Сяргеевіч с. 393
Філіпаў Уладзімір Іванавіч с. 393
Філіпенка Аляксей Апанасавіч с. 393
Філіпінскі жолаб с. 393
Філіпінскія астравы с. 393
Філіповіч Арцём Мікітавіч с. 396
Філіповіч Афанасій с. 396
Філіповіч Марыя Канстанцінаўна с. 396
Філіповіч Мікалай Фаміч с. 396
Філіповіч Мікалай Яўстафавіч с. 396
Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч с. 396
Філіпоўскі Міхаіл Сяргеевіч с. 397
Філіпс Уільям Даніэль с. 397
Філіпскіх Яўген Фёдаравіч с. 397
Філіпчанка Анатоль Васілевіч с. 397
філіроўка гуку с. 397
Філон Александрыйскі с. 398
Філонаў Валерый Пятровіч с. 398
Філонаў Ігар Паўлавіч с. 398
фільм-спектакль с. 398
фільтр акустычны с. 399
Фільхнер Вільгельм с. 399
Фільхнера шэльфавы ледавік с. 399
філэмбрыягенез с. 399
фінал -- у літаратуры с. 399
фінал -- у музыцы с. 399
фінансавае планаванне с. 400
фінансавае права с. 400
фінансава-прамысловая група с. 400
фінансавая алігархія с. 400
фінансавая блакада с. 400
фінансавая дысцыпліна с. 400
фінансавая палітыка с. 400
фінансавы кантроль с. 401
фінансавы капітал с. 401
фінансавы крызіс с. 401
фінансавыя рэсурсы с. 401
фінансавыя рэформы 1860-х г. с. 401
фінансавыя сістэмы с. 401
фінансы прадпрыемстваў с. 402
фіна-угорскія мовы с. 402
Фінбагадоцір Вігдзіс с. 402
Фінберг Міхаіл Якаўлевіч с. 402
Фінзен Нільс Руберг с. 403
фінікавая пальма с. 403
фінікійскае пісьмо с. 403
фінікійская мова с. 403
фінікійскія падарожжы с. 404
фінішныя метады апрацоўкі с. 405
Фінкель Уры Гіршавіч с. 406
Фінляндская рэвалюцыя 1918 с. 406
Фінскі Аляксандр Міхайлавіч с. 414
Фірага Браніслаў Іосіфавіч с. 414
Фірдаўскі Абулькасім с. 414
Фірсава Людміла Паўлаўна с. 415
Фірсаў Аляксандр Васілевіч с. 415
Фірсаў Анатоль Васілевіч с. 415
Фірсаў Уладзімір Іванавіч с. 415
Фірсовіч Аляксандр Мікалаевіч с. 415
Фісенка Міхаіл Канстанцінавіч с. 415
Фісенка Сяргей Паўлавіч с. 415
фіскальная палітыка с. 416
фітагельмінтозы с. 416
фітамеліярацыя с. 417
фітапалеанталогія с. 417
фітаэмбрыялогія с. 418
Фітч Вал Логсдан с. 418
Фіх Барыс Маркавіч с. 418
Фіхтэ Іаган Готліб с. 419
Фіцджэралд Эла с. 419
Фіцджэральд Фрэнсіс Скот с. 419
Фішэр Ганс Эйген с. 420
Фішэр Іосіф Залманавіч с. 420
Фішэр Эміль Герман с. 420
Фішэр фон Эрлах Іаган с. 420
Фішэр-Дзіскаў Дзітрых с. 421
Флавіцкі Канстанцін Дзмітрыевіч с. 422
Флагстад Кірстэн с. 422
фламандская мова с. 423
Флароўскі Антоній Васілевіч с. 423
Фларыдскае цячэнне с. 424
Фларыдскі праліў с. 424
фларыстычны кадастр с. 424
Фларэнскі Павел Аляксандравіч с. 424
Фларэнційская унія 1439 с. 425
фларэнційская школа жывапісу с. 425
Флаэрці Роберт с. 427
Флегантаў Аляксей Канідзеевіч с. 427
Флегрэйскія Палі с. 427
Флек Джон Хазбрук с. 428
флексаграфскі друк с. 428
флектыўныя мовы с. 428
Флемальскі майстр с. 428
Флемінг Александэр с. 428
Флемінг Вальтэр с. 429
Флёраў Георгій Мікалаевіч с. 429
Флёраў Іван Андрэевіч с. 429
флігель-ад’ютант с. 430
Фліер Якаў Уладзіміравіч с. 430
Фліндэрс Мэцью с. 430
Фліндэрс -- горны хрыбет у Аўстраліі с. 430
Фліндэрс -- рака ў Аўстраліі с. 430
Флора -- старажытнарымская багіня с. 430
флора -- гістарычна складзеная сукупнасць відаў раслін с. 430
Флора Барыс Мікалаевіч с. 431
Флоры Хоўард Уолтэр с. 431
флуктуацыі электрычныя с. 431
флювіягляцыяльныя адклады с. 432
Флярко Рыгор Іванавіч с. 433
Фляркоўскі Аляксандр Георгіевіч с. 433
Фогель Ян Янавіч с. 433
Фогт Фёдар Адольфавіч с. 433
Фок Уладзімір Аляксандравіч с. 433
Фокін Міхаіл Міхайлавіч с. 434
Фокіна Эмілія Аляксандраўна с. 434
Фокс Кесада Вінснтэ с. 434
фокус -- у оптыцы с. 434
фокус -- у матэматыцы с. 434
фокусная адлегласць с. 434
фоліевая кіслата с. 434
Фолкнер Уільям Катберг с. 434
“Фольксваген” с. 435
“Фольксвагенверк” с. 435
фолюшскія шоўкакруцільныя прадпрыемствы с. 435
...фон, фона…, фана… с. 435
фон -- у выяўленчым мастацтве с. 436
фон -- пазасістэмная адзінка гучнасці с. 436
фонакардыяграфія с. 436
Фонд еўрапейскага рэгіянальнага развіцця с. 436
фонд прыродных рэсурсаў с. 436
фондавая біржа с. 436
фондаёмістасць с. 436
фондаўзброенасць вытворчасці с. 436
фонды прадпрыемства с. 437
фонды таварныя с. 437
Фонтэйн Маргат с. 437
Форд Джэральд Рудольф с. 437
форма -- філасофская катэгорыя с. 438
форма -- у скульптуры с. 438
форма -- у матэматыцы с. 438
форма дзяржаўнага ладу с. 438
форма музычная с. 438
формаўтварэнне -- у мовазнаўстве с. 438
формаўтварэнне -- у біялогіі с. 438
формныя працэсы с. 438
формулы хімічныя с. 439
формы існавання мовы с. 439
Форсман Вернер с. 439
Форстэр Балтазар Іаханес с. 439
Форш Вольга Дзмітрыеўна с. 440
Фостэр Норман Роберт с. 440
фосфарарганічныя злучэнні с. 440
фосфарныя кіслоты с. 440
фосфарныя ўгнаенні с. 441
фосфару аксіды с. 441
фосфатрансферазы с. 441
фотагенічнасць с. 441
фотаграмметрыя с. 441
фотадынамічны эфект с. 442
фотакапіраванне с. 442
фоталітаграфія с. 442
фоталюмінесцэнцыя с. 443
фотаметрычны аналіз с. 444
фотанаборная машына с. 445
фотапавелічальнік с. 445
фотаполімерызацыя с. 445
фотаправоднасць с. 445
фотасенсібілізаваныя рэакцыі с. 446
фотастабілізатары с. 446
фотатранзістар с. 446
фотатрофныя мікраарганізмы с. 447
фотатрыянгуляцыя с. 447
фотатэадалітная здымка с. 447
фотатэлеграфная сувязь с. 447
фотатэлеграфны апарат с. 447
фотахімічныя рэакцыі с. 447
фотахромныя матэрыялы с. 448
фотаэлектронная эмісія с. 448
фотаэлектронны памнажальнік с. 448
фотаэлектронныя прылады с. 448
фотаэлектрычны ўзмацняльнік с. 448
фотаэлектрычныя з’явы с. 448
фотаядзерныя рэакцыі с. 449
Фохт Аляксандр Багданавіч с. 449
Фраганар Жан Анарэ с. 449
Фрадкін Леанід Ісаевіч с. 450
Фрадкін Марк Рыгоравіч с. 450
Фрадкін Сямён Захаравіч с. 450
Фрадкін Яфім Самойлавіч с. 450
фраза -- у мовазнаўстве с. 450
фраза -- у музыцы с. 450
фразеалагічная адзінка с. 450
фразеалагічны склад мовы с. 450
фразеалагічны слоўнік с. 450
Фрайліграт Фердынанд с. 451
фракцыйная перагонка с. 451
Фраленка Алена Уладзіміраўна с. 452
Фралоў Аляксандр Уладзіміравіч с. 452
Фралоў Ігар Іванавіч с. 452
Фралоў Валерый Васілевіч с. 452
Фралоў Канстанцін Васілевіч с. 452
Фралоў Яўген Іванавіч с. 452
Фралянкоў Аляксандр Міхайлавіч с. 452
Фрамантэн Эжэн с. 452
Франк Глеб Міхайлавіч с. 453
Франк Ілья Міхайлавіч с. 453
Франк Себасцьян с. 453
Франк Сезар Агюст с. 453
Франк Сямён Людвігавіч с. 453
Франка Баамондэ Франсіска с. 454
франка-в’етнамскіе вайны с. 454
Франка-Герца дослед с. 454
франка-канадцы с. 454
Франка-кітайская вайна 1884-85 с. 454
Франка-пруская вайна 1870-71 с. 454
Франка-чэхаславацкі дагавор 1924 с. 455
Франклін Бенджамін с. 456
Франко Іван Якаўлевіч с. 456
Франконская дынастыя с. 456
Франкская дзяржава с. 456
Франкфурт Аляксандр Ізрайлевіч с. 457
Франкфурт-на-Майне с. 457
Франкфурт-на-Одэры с. 457
франкфурцкая школа с. 457
Франкфурцкі мір 1871 с. 458
Франкфурцкі нацыянальны сход 1848-49 с. 458
Франсія Радрыгес Хасэ с. 458
Франтавы камітэт Заходняга фронту 1917 с. 458
франтавыя брыгады с. 459
франтавыя тэатральныя калектывы с. 459
франтальныя ападкі с. 459
Франца-Іосіфа Зямля с. 460
Францаў Георгій Паўлавіч с. 460
“Франціроры і партызаны” с. 460
Францішкаві-Лазне с. 460
Францкевічы-Радзімінскія с. 460
Французскае Самалі с. 461
Французская Заходняя Афрыка с. 461
французская кампанія с. 461
французская мова с. 461
Французская рэвалюцыя 1789-99 с. 461
Французская сацыялістычная партыя с. 462
Французская тэрыторыя афараў і іса с. 462
Французская Экватарыяльная Афрыка с. 462
Французскі грамадзянскі кодэкс 1804 с. 462
Французскі камітэт нацыянальнага вызвалення с. 462
Французскі Судан с. 462
Францыі нацыянальная бібліятэка с. 462
“Францыск Скарына і яго час” с. 463
Фраўнгофер Іозеф с. 479
Фраўнгофера дыфракцыя с. 479
Фраўнгоферавы лініі с. 479
фрахтовы рынак с. 479
Фраянаў Ігар Якаўлевіч с. 480
Фробішэр Марцін с. 480
фронт -- лінія, звязаная з ваеннымі дзеяннямі с. 480
“Фронт” -- газета, выдавалася ў 1917 годзе ў Мінску с. 480
“Фронт” -- дэмакратычная арганізацыя Віленскага універсітэта с. 481
фронт атмасферны с. 481
Фронт вызвалення Мазамбіка с. 481
Фронт нацыянальнага вызвалення с. 481
Фронт нацыянальнага выратавання с. 481
Фрумкін Аляксандр Навумавіч с. 481
Фрумкіна Марыя Якаўлеўна с. 482
Фрунзе Міхаіл Васілевіч с. 482
Фрыд Альфрэд Герман с. 483
Фрыд Сямён Маркавіч с. 483
Фрыдман Аляксандр Аляксандравіч с. 483
Фрыдман Джэром Айзек с. 483
Фрыдмен Мілтан с. 483
Фрыдрых Каспар Давід с. 483
Фрыдрых I Барбароса с. 484
Фрыдрых II Вялікі с. 484
Фрыдрых Вільгельм с. 484
Фрыдрых Вільгельм I с. 484
Фрыдрых Вільгельм II с. 484
Фрыдрых Вільгельм III с. 484
Фрыдрыхсгамскі мірны дагавор 1809 с. 484
Фрызскія астравы с. 485
фрыкцыйная муфта с. 485
фрыкцыйная перадача с. 485
Фрынберг Артурс с. 485
Фрыулі-Венецыя-Джулія с. 486
Фрычынскі Якуб с. 486
Фрычэ Уладзімір Максімавіч с. 487
Фрэбель Фрыдрых с. 487
Фрэдра Аляксандр с. 488
Фрэдрыксан Герт Фрыдальф с. 488
Фрэдэрык-Леметр с. 488
Фрэз Ілья Абрамавіч с. 488
фрэза глебавая с. 489
фрэза дарожная с. 489
фрэзераванне глебы с. 489
фрэзерны барабан с. 489
фрэзерны станок с. 489
фрэйдамарксізм с. 490
Фрэйдліна Рахіль Хацкелеўна с. 490
Фрэйзер Джон Малколм с. 490
Фрэйзер Джэймс с. 491
Фрэйман Лідзія с. 491
Фрэйндліх Аліса Брунаўна с. 491
Фрэйндліх Бруна Артуравіч с. 491
Фрэнель Агюст Жан с. 491
Фрэнеля дыфракцыя с. 491
Фрэнеля формулы с. 492
Фрэнкель Якаў Ільіч с. 492
Фрэнкель Ян Абрамавіч с. 492
Фрэскабальдзі Джыралама с. 492
фталевы ангідрыд с. 493
фталевыя кіслоты с. 493
фторарганічныя злучэнні с. 493
фторыставадародная кіслата с. 494
фторысты вадарод с. 494
фугавальны станок с. 494
Фудзі-Хаконе-Ідзу с. 495
фузарыятаксікоз с. 496
Фуко Мішэль Поль с. 497
Фукс Вівіян Эрнэст с. 497
Фукудзава Юкіці с. 498
Фулер Джон Фрэдэрык с. 498
фундальныя залозы с. 499
фундамент -- ніжняя частка будынкаў с. 500
фундамент -- у геалогіі с. 500
фундамент платформы крышталічны с. 500
фундаменталізм с. 500
фундаментальныя астранамічныя пастаянныя с. 500
фундаментальныя ўзаемадзеянні с. 500
фундаментальныя фізічныя пастаянныя с. 500
фундаментальныя часціцы с. 500
Фундацыя імя П.Крачэўскага с. 501
функцыі ладавыя с. 501
функцыі танальныя с. 501
функцый тэорыя с. 501
функцыя -- у філасофіі і сацыялогіі с. 501
функцыя -- у матэматыцы с. 501
функцыя -- у фізіялогіі с. 502
функцыянальнае кіраванне с. 502
функцыянальная група с. 502
функцыянальная лінгвістыка с. 502
функцыянальная псіхалогія с. 502
функцыянальная рухавасць с. 503
функцыянальная тэорыя дзяржаўнага імунітэту с. 503
функцыянальная школа с. 503
функцыянальны аналіз -- раздзел матэматыкі с. 503
функцыянальны аналіз -- у мовазнаўстве с. 503
функцыянальны аналіз -- у хіміі с. 503
функцыянальны шэраг с. 503
фунт -- адзінка масы с. 503
фунт -- грашовая адзінка с. 503
фунт стэрлінгаў с. 503
фуражныя культуры с. 503
фуражыр -- службовая асоба, адказная за фураж і харчаванне с. 503
фуражыр -- машына для здрабнення і пагрузкі саломы, сена і сіласа с. 504
фуранавыя смолы с. 504
Фур’е інтэграл с. 504
Фур’е пераўтварэнне с. 505
Фурман Аляксандр Маркавіч с. 505
Фурман Іван Пятровіч с. 505
Фурманаў Дзмітрый Андрэевіч с. 505
Фурманаў Ігар Аляксандравіч с. 505
Фурсаў Васіль Ягоравіч с. 505
Фурсаў Мацвей Васілевіч с. 506
Фурсенка Аляксандр Васілевіч с. 506
Фуртвенглер Вільгельм с. 506
Фуртвенглер Іаган с. 506
Фурунжыеў Рыза Ібраімавіч с. 506
Фурунжыеў Рэшат Ібраімавіч с. 506
Фурхгат Роберт с. 506
футбол -- спартыўная камандная гульня с. 507
“Футбол” -- часопіс для аматараў футбола с. 507
“Футбол Беларуси” с. 507
Футбольны манеж с. 507
футравая прамысловасць с. 508
Фуэнльяна Мігуль с. 509
Фуэнтэс Карлас с. 509
Фэрбенкс Дуглас с. 510
Фюстэль дэ Куланж Нюма с. 510
Фядзецкі Канстанты с. 510
Фядзюнінскі Іван Іванавіч с. 510
Фядзюнькін Дзяніс Васілевіч с. 510
Фядзюшын Анатоль Уладзіміравіч с. 510
Фядзяева Ніна Рыгораўна с. 510
Фядосік Анатоль Сямёнавіч с. 511
Фядосік Віктар Анатолевіч с. 511
фядоскінская мініяцюра с. 511
Фядотава Глікерыя Мікалаеўна с. 511
Фядотаў Аляксандр Кірылавіч с. 511
Фядотаў Георгій Пятровіч с. 511
Фядотаў Павел Андрэевіч с. 512
Фядэнка Анатоль Сямёнавіч с. 512
Фялінская Ева Зыгмунтаўна с. 512
Фясенкаў Васіль Рыгоравіч с. 512
Фяцісаў Іван Якаўлевіч с. 512
Хабараў Ерафей Паўлавіч с. 513
Хабараўскі край с. 514
Хабараўскі працэс с. 514
Хабеас корпус акт с. 515
Хаберланд Крыстаф с. 515
Хабермас Юрген с. 515
Хабла пастаянная с. 515
Хабла тэлескоп с. 515
Хагані Шырвані Афзаладдзін с. 516
Хагард Генры Райдэр с. 516
хадавая частка с. 516
Хадавецкі Даніэль Нікалаус с. 516
Хадановіч Ігар Піліпавіч с. 516
Хадановіч Леў Сяргеевіч с. 516
Хадаровіч Павел Аляксеевіч с. 516
Хадаровіч Уладзімір Паўлавіч с. 516
Хадасевіч Уладзіслаў Феліцыянавіч с. 517
Хадасевіч Эра Васілеўна с. 517
Хадасевіч-Лежэ Надзея Пятроўна с. 517
Хаджыбейскі ліман с. 517
Хаджыеў Парашкеў с. 517
“Хаджэнне багародзіцы па пакутах” с. 518
“Хаджэнне ігумена Данііла” с. 518
“хаджэнне ў народ” с. 518
“Хаджэнне ў Царград” с. 518
хадзьба спартыўная с. 518
Хадкевіч Аляксандр с. 518
Хадкевіч Тарас Канстанцінавіч с. 518
Хадневіч Станіслаў Дзмітрыевіч с. 520
Хадоска Алег Ігаравіч с. 520
Хадыка Уладзімір Марцінавіч с. 520
Хадыка Юрый Віктаравіч с. 520
Хадыніцкі Казімеж с. 520
Хаецкі Гілярый с. 520
Хазанаў Майсей Анісімавіч с. 521
Хазарскі каганат с. 521
Хаін Віктар Яўхімавіч с. 521
Хайберскі праход с. 521
Хайдарабад -- княства ў Індыі с. 521
Хайдарабад -- горад у Індыі с. 521
Хайдарабад -- горад у Пакістане с. 521
Хайдэгер Марцін с. 521
Хайкін Барыс Эмануілавіч с. 522
Хайкін Сямён Эмануілавіч с. 522
Хайле Марыям Менгісту с. 522
Хайле Селасіе I с. 522
Хайнеман Густаў с. 523
Хайрулін Якун Ісмаілавіч с. 523
Хайруліна Альфія Ягфараўна с. 523
Хайтынк Бернард с. 523
Хакслі Андру Філдынг с. 525
Хакслі Джуліян Сорэл с. 525
Хакусай Кацусіка с. 525
Халадзілаў Алег Віктаравіч с. 526
халадзільная машына с. 526
халадзільная тэхніка с. 526
халадзільная ўстаноўка с. 526
халадзільны агент с. 527
халадзільны цыкл с. 527
халаднакроўныя жывёлы с. 527
халадналомкасць с. 527
Халадок Леанід Аляксеевіч с. 527
Халасенскае возера с. 528
Халасцякоў Георгій Мікітавіч с. 528
Халдзейскае царства с. 528
халекальцыферол с. 528
халерныя бунты с. 529
халінаміметыкі с. 530
халінергічныя нервовыя валокны с. 530
халінфасфатыды с. 530
Халіп Уладзімір Трафімавіч с. 530
Халітаў Фуад Ібрагімавіч с. 530
халмагорская парода с. 531
Халмецкі Аляксандр Леанідавіч с. 531
Халодная Вера Васілеўна с. 531
“халодная вайна” с. 531
халодная зброя с. 531
халодная зварка с. 532
халодная эмісія с. 532
халодныя нейтроны с. 532
Халопеніцкае балота с. 532
Халопеніцкі раён с. 532
Халтурын Сцяпан Мікалаевіч с. 533
Халхін-Гольскі канфлікт 1939 с. 533
Халшчанкова Ганна Станіславаўна с. 533
халькафільныя элементы с. 534
Халяўка Мікалай Аляксеевіч с. 534
Хамада-эль-Хамра с. 534
Хамаршэльд Даг Яльмар с. 534
Хамейні Рухалах с. 535
Хамза Хакімзадэ с. 535
Хамійская катлавіна с. 535
Хамінскі Францішак с. 535
Хамічкоў Іван Іванавіч с. 535
Хамурапі законы с. 536
Хамчаноўскі Уладзімір Антонавіч с. 536
Хамякоў Аляксей Сцяпанавіч с. 536
Хамянкоў Мікалай Нічыпаравіч с. 537
Ханаева Яўгенія Нікандраўна с. 537
Ханаеў Нікандр Сяргеевіч с. 537
Ханджан Грыгор Сепухавіч с. 537
Хандогін Міхаіл Сцяпанавіч с. 538
Хандошкін Іван Яўстафавіч с. 538
Ханзадзян Серо Мікалаевіч с. 538
Ханінаў Міхаіл Ванькаевіч с. 538
ханінгавальны станок с. 538
Ханка -- паўвостраў у Фінляндыі с. 538
Ханка -- возера ў Расіі і ў Кітаі с. 538
Ханларава Зейнаб Ях’я с. 539
Ханок Эдуард Сямёнавіч с. 539
Хансен Крысціян Фрэдэрык с. 539
Хантайскае вадасховішча с. 540
Хантайскае возера с. 540
Ханты-Мансійск с. 540
Ханты-Мансійская аўтаномная акруга с. 540
Хапалюк Аляксандр Пятровіч с. 541
Хапёрскі запаведнік с. 541
Харава Акакій Аляксеевіч с. 541
Харавая капэла беларускай філармоніі с. 541
харавая музыка с. 541
харавыя водарасці с. 542
характаралогія с. 543
характарны танец с. 543
характарыстыка с. 543
характарыстычнае ўраўненне с. 543
характарыстычная функцыя с. 543
Хараўское балота с. 544
Харашкевіч Ганна Леанідаўна с. 544
Харашэвіч Канстанцін Іванавіч с. 544
харвацкая мова с. 548
Хардангер-Фіёрд с. 548
Харкаўская вобласць с. 549
Харкаўскі нацыянальны універсітэт с. 549
Харкевіч Аляксандр Аляксандравіч с. 550
Харкоў Пётр Андрэевіч с. 550
Харламаў Валерый Барысавіч с. 550
Харламаў Іван Пятровіч с. 550
Харламаў Іван Фёдаравіч с. 550
Харламаў Сямён Ільіч с. 550
Харламповіч Канстанцін Васілевіч с. 550
Харламповіч Павел Васілевіч с. 551
Хармс Данііл Іванавіч с. 551
Хармузскі праліў с. 551
Харошка Рэгіна Пракопаўна с. 551
Хартлайн Холдэн с. 551
Хартоўскі Вялікі камень с. 552
Харужая Вера Захараўна с. 552
Харузін Аляксей Мікалаевіч с. 553
Харчанка Аляксандр Карнеевіч с. 553
харчовая дыктатура с. 554
харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН с. 554
харчовая прамысловасць с. 554
харчовых канцэнтратаў прамысловасць с. 554
харчовыя таксікаінфекцыі с. 554
харчразвёрстка с. 555
Харык Рыгор Ільіч с. 556
Харын Юрый Андрэевіч с. 556
Харын Юрый Сямёнавіч с. 556
Харытановіч Фёдар Мікалаевіч с. 556
Харытон Юлій Барысавіч с. 556
Харытоненка Яўген Міхайлавіч с. 556
Харытончык Зінаіда Андрэеўна с. 557
харыус звычайны с. 557
харэаграфічная мініяцюра с. 557
Харэзмі Мухамед с. 558
Харэзмская народная савецкая рэспубліка с. 558
Хасанскі канфлікт 1938 с. 559
Хасаншын Талгат Саліхавіч с. 559
Хасе-Бардоні Фаўсціна с. 559
хата -- жылая пабудова с. 559
“Хата” -- беларуская народная гульня с. 560
Хатава -- рака ў Брэсцкай вобласці с. 560
Хатава -- вёска ў Стаўбцоўскім р-не с. 560
Хатаевіч Мендэль Маркавіч с. 560
Хатангскі заліў с. 560
Хаткевіч Анатоль Рыгоравіч с. 561
хатнія промыслы с. 561
Хатылёва Любоў Уладзіміраўна с. 561
Хатэневер Леанід Міхайлавіч с. 562
Хатэнка Антаніна Яўгенаўна с. 562
Хаўптман Херберт с. 562
Хаўратовіч Віктар Кандратавіч с. 562
Хаўратовіч Іосіф Пятровіч с. 562
Хаўстаў Леанід Іванавіч с. 562
хахламская размалёўка с. 563
Хахлоў Аляксей Гаўрылавіч с. 563
Хахлоў Васіль Сідаравіч с. 563
Хахлоў Канстанцін Паўлавіч с. 563
Хахлоў Павел Акінфавіч с. 563
Хахлоў Рэм Віктаравіч с. 563
Хахол Мікалай Рыгоравіч с. 564
Хахракоў Сямён Васілевіч с. 564
Хахракоў Фёдар Паўлавіч с. 564
Хаценчыцкі бой 1943 с. 564
Хацінская бітва 1621 с. 564
Хацінская бітва 1673 с. 564
Хаціслаўская Спаса-Праабражэнская царква с. 565
Хацкевіч Аляксандр Ісакавіч с. 565
Хацкевіч Аляксандр Фёдаравіч с. 565
Хацкевіч Віктар Сцяпанавіч с. 565
Хацкевіч Генадзь Аляксеевіч с. 566
Хацкевіч Рыгор Мікітавіч с. 566
Хацкевіч Сцяпан Фёдаравіч с. 566
Хацько Алег Пятровіч с. 566
Хацько Жазеф Паўлавіч с. 566
Хацько Элеанора Іванаўна с. 566
Хацяноўскі Канстанцін Уладзіміравіч с. 567
Хачава Аляксей Іларыёнавіч с. 567
Хачатран Юрый Мкртычавіч с. 567
Хачатуран Арам Ільіч с. 567
Хачатураў Тыгран Сяргеевіч с. 567
Хашэмі-Рафсанджані Алі с. 568
хвалевае супраціўленне с. 568
хвалевае ўраўненне с. 569
хвалевая механіка с. 569
хвалевая оптыка с. 569
хвалевая паверхня с. 569
хвалевая перадача с. 569
хвалевая функцыя с. 569
“хвалевы канал” с. 569
Хвалей Яўген Іванавіч с. 569
хвалі -- узбурэнне стану рэчыва і поля с. 569
хвалі -- вагальны рух воднай масы с. 570
хвалі дэ Бройля с. 570
хвалі на паверхні вадкасці с. 570
Хвалінскі Максімілян с. 570
Хвалынскае мора с. 570
Хвалынскі басейн с. 570
хвалявод аптычны с. 570
хваляводна-рупарная антэна с. 570
Хварастоўскі Дзмітрый Аляксандравіч с. 571
Хварашчанскае балота с. 571
хвароба Стэнтана с. 571
хвароба Філатава с. 571
хвароба Ходжкіна с. 571
хваробы раслін с. 571
хваробы сельскагаспадарчых раслін с. 571
хвастатыя земнаводныя с. 572
Хвастоў Міхаіл Міхайлавіч с. 572
Хвастоў Уладзімір Міхайлавіч с. 572
Хведаровіч Мікола с. 572
хвойныя лясы с. 5
Хвольсан Арэст Данілавіч с. 5
Хвораст Іван Маркавіч с. 5
хвошчападобныя с. 5
Хевешы Дзьёрдзь с. 6
Хевісайд Олівер с. 6
Хеда Вілем Клас с. 7
Хеердал Тур с. 7
Хейдарава Людміла Фёдараўна с. 7
Хейдараў Васіль Пятровіч с. 7
Хейдэнстам Карл с. 7
Хейл Джордж Элеры с. 7
Хейлі Артур с. 8
Хейманс Карней с. 8
Хейнман Фаіна Барысаўна с. 8
Хейс Стафан с. 8
Хейфец Леанід Яфімавіч с. 8
Хейфец Міхаіл Львовіч с. 8
Хейфец Яша с. 8
Хейфіц Іосіф Яфімавіч с. 8
хек серабрысты с. 8
Хекмаціяр Гульбедзін с. 9
хелатныя злучэнні с. 9
Хелемскі Якаў Айзікавіч с. 9
хеліцэравыя с. 9
Хелмікоўскі Ян с. 9
Хелмонскі Юзаф с. 9
Хелмс Сьюзен с. 9
Хелпмен Роберт с. 10
Хельсінгбарг с. 10
Хельсінкскі працэс с. 10
хельсінкскія групы с. 11
Хельчыцкі Пётр с. 11
хемагенныя адклады с. 11
хемарэцэптары с. 11
хемарэцэпцыя с. 11
хемастэрылянты с. 11
хемілюмінесцэнцыя с. 11
Хемінгуэй Эрнэст с. 11
Хемніцар Іван Іванавіч с. 12
Хенры Роберт с. 12
Хенч Філіп Шоўалтэр с. 13
Хераскаў Міхаіл Мацвеевіч с. 13
Херсанес Таўрычаскі с. 13
Херсонская вобласць с. 13
Х’ерульф Хальфдан с. 14
Хершбах Дадлі Роберт с. 14
Хершы Алфрэд Дэй с. 14
Херэс-дэ-ла-Франтэра с. 14
Хес Вальтэр Рудольф с. 14
Хесін Барыс Якаўлевіч с. 14
Хетагураў Каста с. 15
Хецкае царства с. 16
Хібінскія радовішчы с. 16
хібнасць вымярэння с. 16
хібнасць сродкаў вымярэнняў с. 16
Хівінскае ханства с. 17
Хігер Алан Джэй с. 17
Хігрын Барыс Львовіч с. 17
Хідраўскае маладзёжнае падполле с. 17
Хіл Арчыбалд Вівіен с. 17
Хілары Эдмунд с. 18
Хілестром Пер с. 18
Хіліцкі Яцак с. 18
Хільдэбранд Адольф фон с. 18
Хільдэбрант Іаган Лукас фон с. 18
Хількевіч Анатоль Паўлавіч с. 18
Хілько Юрый Іванавіч с. 18
Хімачал-Прадэш с. 19
“Хімвалакно” с. 19
Хіменес Хуан с. 19
хімера -- міфалагічная пачвара; фантазія с. 19
хімера -- арганізм-мазаік с. 19
хімізацыя сельскай гаспадаркі с. 20
хіміка-тэрмічная апрацоўка с. 20
Хіміч Фёдар Васілевіч с. 20
хімічна ўстойлівыя матэрыялы с. 20
хімічнае забруджванне с. 20
хімічнае і нафтахімічнае машынабудаванне с. 20
хімічнай будовы тэорыя с. 20
хімічнай разведкі прылады с. 20
хімічная зброя с. 21
хімічная меліярацыя с. 21
хімічная прамысловасць с. 21
хімічная сувязь с. 21
хімічная тэхналогія с. 21
хімічная фізіка с. 21
хімічны патэнцыял с. 22
хімічны ракетны рухавік с. 22
хімічных валокнаў прамысловасць с. 22
хімічныя войскі с. 22
хімічныя крыніцы току с. 22
хімія высокамалекулярных злучэнняў с. 23
хімія драўніны і цэлюлозы с. 23
хімія каардынацыйных злучэнняў с. 23
хімія цвёрдага цела с. 24
хіміятэрапеўтычныя сродкі с. 24
хіміятэрапія с. 24
Хім’ярыцкае царства с. 24
Хінастэра Альберта Эварыста с. 24
Хінганскі запаведнік с. 25
Хіндэміт Паўль с. 25
хіннае дрэва с. 25
Хіншэлвуд Сірыл с. 26
Хіраска Юлія Уладзіміраўна с. 26
Хіросігэ Анда с. 26
хірургічныя інструменты с. 26
хірургічныя хваробы с. 27
Хітрук Фёдар Савельевіч с. 27
хітрыдыяльныя с. 28
хітрыдыяміцэты с. 28
Хітчынгс Джордж Херберт с. 28
Хічкак Алфрэд с. 28
Хладні фігуры с. 28
хламідамонас с. 29
хламідаспоры с. 29
“хлапаманія” с. 29
Хлапіцкі Юзаф с. 29
хлараванне арганічных злучэнняў с. 29
хлараванне вады с. 29
хларапрэнавыя каўчукі с. 30
хларнавацістая кіслата с. 30
хлароз раслін с. 30
хларыды неарганічныя с. 30
хлебапякарная прамысловасць с. 31
хлебнае дрэва с. 31
Хлебнікаў Велімір с. 31
хлебны камарык с. 31
Хлопін Віталь Рыгоравіч с. 32
Хлопін Мікалай Рыгоравіч с. 32
Хлопцава Алена Іванаўна с. 32
хлорабактэрыі с. 32
хлорвоцатныя кіслоты с. 32
хлорная вада с. 33
хлорная вапна с. 33
хлорная кіслата с. 33
хлорсульфонавая кіслата с. 33
хлору дыаксід с. 33
хлорыставадародная кіслата с. 33
хлорысты вадарод с. 33
хлорысты калій с. 33
хлорысты сульфурыл с. 33
Хлюсцін Іван Мікалаевіч с. 33
Хлябцэвіч Іван Андрэевіч с. 33
Хлябцэвіч Яўген Іванавіч с. 33
Хмелеўская Праабражэнская царква с. 34
хмеляводства с. 34
Хмурыч Уладзімір Львовіч с. 35
Хмыль Аляксандр Аляксандравіч с. 35
Хмялеўскі Аркадзь Сільвестравіч с. 35
Хмялеўскі Канстанцін Іосіфавіч с. 35
Хмялеўскі Мікалай Рыгоравіч с. 35
Хмялёва Ніна Мікалаеўна с. 35
Хмялёў Іван Іванавіч с. 35
Хмялёў Мікалай Паўлавіч с. 35
Хмяльнік -- вёска ў Віцебскай вобласці с. 35
Хмяльнік -- бальнеалагічны курорт ва Украіне с. 35
Хмяльніцкая вобласць с. 35
Хмяльніцкі Аляксандр Ільіч с. 36
Хмяльніцкі Багдан Міхайлавіч с. 36
Хмяльніцкі Цімафей Багданавіч с. 36
Хобатаў Леанід Васілевіч с. 37
Хобема Мейндэрт с. 37
Ховард Джон Уінстан с. 37
Хогарт Уільям с. 37
Хогенберг Франц с. 38
Ходасавіцкае свяцілішча с. 38
Ходаш Аляксандр Аляксандравіч с. 38
Ходжкін Алан Лойд с. 39
Ходжкін Дораці с. 39
Ходзька Аляксандр с. 39
Ходзька Дамінік Цэзары с. 39
Ходзька Ігнат с. 39
Ходзька Іосіф Іванавіч с. 39
Ходзька Леанард с. 40
Ходзька Міхал с. 40
Ходлер Фердынанд с. 40
Ходскі Леў Георгіевіч с. 40
Ходскін Томас с. 40
Ходцаўская суконная фабрыка с. 41
Ходцы -- возера ў Віцебскай вобласці с. 41
Ходцы -- вёска ў Віцебскай вобласці с. 41
Ходыраў Віктар Іванавіч с. 41
Хозераў Іван Макаравіч с. 41
Хойніцка-Брагінскія вышыні с. 42
Хойніцкае патрыятычнае падполле с. 42
Хойніцкі замак с. 42
Хойніцкі кансервавы завод с. 42
Хойніцкі краязнаўчы музей с. 42
Хойніцкі раён с. 42
Хокінг Стывен Уільям с. 43
Хол Грэнвіл Стэнлі с. 43
Хола пераўтваральнік с. 43
холабазідыяміцэты с. 44
Холад Валерый Міхайлавіч с. 44
Холад Валянцін Васілевіч с. 44
Холад Мікалай Ігнатавіч с. 44
Холадава Алена Аляксееўна с. 44
холадаўстойлівасць с. 44
Холашы Шыман с. 44
холдзінг-компані с. 44
холевая кіслата с. 45
Холі Роберт Уільям с. 45
Холмецкі раён с. 45
Холмінаў Аляксандр Мікалаевіч с. 45
холуйская мініяцюра с. 45
Хольбейн Ганс Малодшы с. 45
Хомер Уінслаў с. 45
Хоміч Уладзімір Міхайлавіч с. 46
Хомск -- вёска ў Брэсцкай вобласці с. 46
Хомск -- вадасховішча ў Брэсцкай вобласці с. 46
Хомская суконная фабрыка с. 46
Хомскі Аўрам Ноам с. 46
Хомчанка Васіль Фёдаравіч с. 46
Хонда -- другая назва вострава Хонсю с. 47
“Хонда” -- сям’я матацыклаў і легкавых аўтамабіляў кампаніі “Хонда мотар” с. 47
“Хонда мотар” с. 47
хондрапратэіды с. 47
Хондэкутэр Мельхіяр с. 47
Хонекер Эрых с. 47
Хонтхарст Герыт с. 48
Хопкінс Фрэдэрык с. 48
хор -- група, калектыў выканаўцаў ці спевакоў с. 48
...хор -- састаўная частка слоў, якая абазначае пашырэнне, месца распаўсюджання с. 48
Хор акадэмічны Беларускага тэлебачання і радыё с. 48
Хор Беларускага студэнцкага саюза с. 49
Хорава Святлана Аляксееўна с. 49
Хоравітц Скот с. 49
Хорнбастэль Эрых с. 49
Хорці Міклаш с. 50
Хотарн Натаніэл с. 50
Хотлінскае возера с. 50
Хоўард Эбінізер с. 51
Хоўарс Уолтэр с. 51
Хофман Джэфры с. 51
Хофман Іозеф с. 51
Хофман Роалд с. 51
Хофстэдтэр Роберт с. 52
Хофт Герардус с. 52
“Хоцемля-Аргуны” с. 52
Хоцімская пенькатрапальная фабрыка с. 53
Хоцімскі Міхаіл Васілевіч с. 53
Хоцімскі гісторыка-краязнаўчы музей с. 53
Хоцімскі раён с. 53
Хоцінскае возера с. 53
Хоцькаўскае возера с. 54
хоцькаўская разная косць с. 54
храма.., хрома.., ...хром с. 54
храмасомная тэорыя спадчыннасці с. 54
храмасомны баланс с. 55
храмасомны набор с. 55
храмасомныя мутацыі с. 55
храмасомныя перабудовы с. 55
храмасомныя хваробы с. 55
храматаграфія с. 55
храматычная аберацыя с. 56
храмафінная сістэма с. 56
храмафінныя клеткі с. 56
храміраванне с. 57
храм-крэпасць с. 57
Храмовіч Георгій Антонавіч с. 57
Храмушын Генадзь Леанідавіч с. 57
храна.., хрона… с. 57
Храпавіцкі Ігнат Яўстахавіч с. 58
Храпавіцкі Мацвей Яўграфавіч с. 58
Храпавіцкі Ян с. 58
храпавы механізм с. 59
Храптовіч Іаахім Ігнацы Юзаф с. 59
Храптовічаў бібліятэка с. 59
храстковыя рыбы с. 60
Хрдлічка Алеш с. 60
Хржаноўскі Андрэй Юр’евіч с. 60
хромавакіслыя солі с. 60
хромавая сумесь с. 60
хромавы галын с. 60
хромавыя кіслоты с. 60
хромавыя руды с. 60
хромавыя сплавы с. 61
хромалітаграфія с. 61
хрому аксіды с. 61
Хромчанка Кузьма Рыгоравіч с. 61
хромшпінеліды с. 61
хронабіялогія с. 61
Хроніка Быхаўца с. 61
“Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага” с. 62
“Хроніка Еўрапейскай Сарматыі” с. 62
“Хроніка Лівоніі” с. 62
“Хроніка літоўская і жамойцкая” с. 62
“Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі” с. 63
“Хроніка ўсяго свету” с. 63
хросныя бацькі с. 63
Хрукін Цімафей Цімафеевіч с. 63
Хруноў Яўген Васілевіч с. 63
Хрусталёў Барыс Міхайлавіч с. 64
Хрусталёў Уладзімір Якаўлевіч с. 64
Хрусцялеўскі Тадэвуш с. 64
Хруцкі Іван Фаміч с. 64
Хруцкі Канстанцін Вікенцьевіч с. 65
хрушчакі мучныя с. 65
Хрушчоў Мікіта Сяргеевіч с. 65
Хршчановіч Казімір с. 66
Хрыпач Уладзімір Аляксандравіч с. 66
Хрыстаў Барыс с. 67
Хрыстаў Добры с. 67
“Хрыстафор” с. 67
Хрыстафор Філалет с. 67
Хрысціянійская канвенцыя 1907 с. 68
Хрысціяновіч Сяргей Аляксеевіч с. 68
Хрысціянска-дэмакратычная партыя с. 68
Хрысціянска-дэмакратычны саюз с. 68
Хрысціянска-сацыяльны саюз с. 68
“Хрысціянская думка” -- каталіцкі часопіс 1928-39 г. с. 69
“Хрысціянская думка” -- рэлігійна-літаратурны часопіс 1992-94 г. с. 69
Хрысціянская дэмакратычная злучнасць с. 69
хрысціянскі сацыялізм с. 69
хрысціянскія прафсаюзы с. 69
хрысціянства с. 69
хрышчэнне Русі с. 70
хрэнавы грыб с. 71
Хрэннікаў Ціхан Мікалаевіч с. 71
хрэсьбінныя песні с. 71
“Хто ёсць хто” с. 71
Хуан Біньхун с. 71
Хуан Карлас I с. 71
Хуанпу школа с. 72
Хуанпускі дагавор 1844 с. 72
Хуан Чао паўстанне 874-901 с. 72
Хуарэс Гарсія с. 72
Хублі-Дхарвар с. 73
Худайназараў Бердыназар с. 73
Худакормаў Дзмітрый Мікалаевіч с. 73
Худалееў Рыгор Аляксандравіч с. 74
Хузангай Педэр с. 74
Хулагуідаў дзяржава с. 74
Хуньядзі Янаш с. 75
Хургінас Алексіс с. 75
Хурс Іван Кузьміч с. 75
Хурсевіч Галіна Кузьмінічна с. 75
Хурсік Сымон Аляксеевіч с. 76
Хусейн бен Талал с. 76
Хусейн Садам с. 76
хустысіялізм с. 76
хутар -- аднадворнае сельскае паселішча с. 76
Хутар -- вёска ў Мінскай вобласці с. 77
хуткадзеянне с. 77
хуткарэзная сталь с. 77
хуткая медыцынская дапамога с. 77
хуткія нейтроны с. 78
Хутынскі служэбнік с. 78
Хуцкі Генадзь Іванавіч с. 78
Хуцыеў Марлен Мартынавіч с. 78
Хэлмскае ваяводства с. 79
Хэлсел Джэймс с. 79
Хэсі калідор с. 79
Х’юбел Дэвід Хантэр с. 79
Х’юіш Энтані с. 79
Х’юстанскі суднаходны канал с. 80
Цагараеў Максім Мікалаевіч с. 81
Цагарэлі Аўксенцій Антонавіч с. 81
Цагельскі Уладзімір Іосіфавіч с. 81
Цадаса Гамзат с. 81
Цадкін Восіп с. 81
Цадроўскі Ян с. 82
Цайдамская катлавіна с. 82
Цаконі Эрметэ с. 82
Цалікоўская Людміла Васілеўна с. 82
Цамблак Грыгорый с. 82
цана дэмпінгавая с. 83
цана прапановы с. 83
цана рэалізацыі с. 83
Цанава Лаўрэнцій Фаміч с. 83
Цангпо -- назва ракі Брахмапутра ў Кітаі с. 83
Цангпо -- каньён у Кітаі с. 83
Цандэр Фрыдрых Артуравіч с. 83
Цанкоўскі Леў Сямёнавіч с. 84
Цапенка Маргарыта Мсціславаўна с. 84
Царанкова Людміла Пятроўна с. 84
“Цар-гармата” с. 84
Царкавішча -- возера ў Глыбоцкім р-не с. 84
Царкавішча -- возера ва Ушацкім р-не с. 84
царкоўна-палемічная літаратура с. 86
царкоўнапрыходскія школы с. 86
царкоўнаславянізм с. 86
царкоўнаславянская мова с. 86
Царкоўная вобласць с. 86
царкоўная музыка с. 86
Царкоўны статут с. 87
царкоўны шлюб с. 87
царкоўныя княжацкія статуты с. 87
царкоўныя сяляне с. 87
Царліна Джазэфа с. 87
Цароў Аляксей Андрэевіч с. 87
Цароў Генадзь Яўгенавіч с. 87
Цароў Міхаіл Іванавіч с. 87
царская гарэлка с. 88
царскія вароты с. 88
царскія курганы с. 88
Царства Польскае с. 88
царствы біягеаграфічныя с. 88
Царук Уладзімір Зянонавіч с. 88
Царукаеў Аляксандр Ібрагімавіч с. 88
Царыкаў Барыс Андрэевіч с. 88
цацаркі свойскія с. 89
Цвейг Джордж с. 90
цвердакрылыя с. 90
цвердалістыя лясы с. 90
цвердапаліўны ракетны рухавік с. 90
цвердафазныя рэакцыі с. 90
цвердацельны лазер с. 90
Цвет Міхаіл Сямёнавіч с. 91
цвёрдае цела с. 91
цвёрдая пшаніца с. 91
цвёрдыя растворы с. 91
цвёрдыя сплавы с. 91
цвёрдыя формы верша с. 91
Цвікевіч Аляксандр Іванавіч с. 92
Цвікевіч Іван Іванавіч с. 92
Цвінгель Яўген Рыгоравіч с. 92
Цвінглі Ульрых с. 92
цвінгліянства с. 93
Цвірка Віталь Канстанцінавіч с. 93
Цвірка Кастусь с. 94
Цвірка Міхаіл Паўлавіч с. 94
Цвірка Пятрас с. 94
“цвіценне” вады с. 94
“цвіценне” глебы с. 94
Цвэйг Арнольд с. 95
Цвэйг Стэфан с. 95
Цвярская вобласць с. 95
Цвярское княства с. 96
Цвятаева Марына Іванаўна с. 96
Цвяткоў Васіль Аляксеевіч с. 96
Цвяткоў Віктар Дзмітрыевіч с. 97
Цвяткоў Мікалай Іванавіч с. 97
Цвяткоў Юрый Мікалаевіч с. 97
цвятная капуста с. 97
Целеш Вячаслаў Міхайлавіч с. 97
Целешаў Андрэй Рыгоравіч с. 98
Целешаў Яўген Міхайлавіч с. 98
Целяпнёў Уладзімір Аляксандравіч с. 98
Целяханская лыжная фабрыка с. 98
Целяханская фаянсавая мануфактура с. 98
Целяханскі раён с. 98
Целяханскі шклозавод с. 98
целяханскія фаянсавыя вырабы с. 98
Целяшоўскае вадасховішча с. 98
Цемірканаў Юрый Хатуевіч с. 99
Цендракоў Уладзімір Фёдаравіч с. 99
Ценін Барыс Міхайлавіч с. 99
Ценціловіч Ян с. 99
ценявая эканоміка с. 99
ценявы кабінет с. 99
цеплаабмен -- самаадвольны працэс пераносу цеплавой энэргіі с. 99
цеплаабмен -- абмен цеплатой у атмасферы і акіяне с. 100
цеплавая ізаляцыя с. 100
цеплавая паратурбінная электрастанцыя с. 100
цеплавая сетка с. 100
“цеплавая смерць” сусвету с. 100
цеплавая труба с. 100
цеплавая функцыя с. 101
цеплавая электрастанцыя с. 101
цеплавое выпрамяненне с. 101
цеплавое забруджванне с. 101
цеплавое расшырэнне с. 101
цеплавозабудаванне с. 101
цеплавы баланс с. 101
цеплавы рухавік с. 102
цеплавы рэжым глебы с. 102
цеплавы эфект рэакцыі с. 102
цеплавыя нейтроны с. 102
цеплавыя паясы с. 102
цеплагенератар с. 102
цеплаёмістасць с. 102
цеплазабеспячэнне с. 103
цеплазмяшчальнасць с. 103
цеплаізаляцыйныя матэрыялы с. 103
цепла- і масаабмен с. 103
цеплакроўныя жывёлы с. 103
цеплапеленгатар с. 103
цеплаправоднасці ўраўненне с. 103
цеплаправоднасць с. 103
цеплата выпарэння с. 104
цеплата згарання с. 104
цеплата плаўлення с. 104
цеплата фазавага пераходу с. 104
цеплатэхнічныя прылады с. 104
цеплафікацыйная турбіна с. 104
цеплафікацыйная электрастанцыя с. 104
цеплафікацыйны кацёл с. 104
цеплаэлектрацэнтраль с. 104
цеплаэнергетыка с. 105
Цеплаэнергетычны беларускі інстытут с. 105
Церабун Уладзімір Васілевіч с. 105
Церабянёў Аляксандр Іванавіч с. 105
Церахава Маргарыта Барысаўна с. 105
Церахоўскі раён с. 106
Церашкевіч Сяргей Рыгоравіч с. 106
Церашкова Валянціна Уладзіміраўна с. 106
Церашковіч Павел Усеваладавіч с. 106
Церашкоў Аляксей Дзмітрыевіч с. 106
Церашкоў Іван Іосіфавіч с. 106
Церашчатава Вольга Васілеўна с. 106
Цернавая Галіна Гаўрылаўна с. 106
Цернавой Алег Сяргеевіч с. 107
церніца -- традыцыйная сялянская прылада с. 107
“Церніца” -- старажытны народны танец с. 107
Церпілоўскі Канстанцін Феліксавіч с. 107
Церска-Кумская нізіна с. 107
Церска-Кумскі канал с. 107
Церска-Сунжэнскае ўзвышша с. 107
Церуха -- рака ў Добрушскім і Гомельскім р-нах с. 107
Церуха -- вёска ў Гомельскім р-не с. 107
Цесакоў Кім Дзмітрыевіч с. 107
“Цёплы вецер” с. 109
Цзінь -- кітайская імператарская дынастыя с. 111
Цзінь -- дзяржава і дынастыя чжурчжэняў с. 111
Ціво Пётр Піліпавіч с. 112
Цік Людвіг Іаган с. 112
Цікавенка Анатоль Герасімавіч с. 112
Цікавы Вадзім Фёдаравіч с. 113
Цікоцкі Міхаіл Яўгенавіч с. 113
Цікоцкі Яўген Карлавіч с. 113
Цільвіціс Тэафіліс с. 113
Цімана-Пячорская нафтагазаносная правінцыя с. 113
Цімана-Пячорскі нафтагазаносны басейн с. 113
Цімафеева Людміла Яфімаўна с. 113
Цімафеева Ніна Уладзіміраўна с. 113
Цімашпольскі Уладзімір Ісакавіч с. 114
Цімашэнка Аляксандр Вікенцьевіч с. 114
Цімашэнка Іван Архіпавіч с. 114
Цімашэнка Павел Андрэевіч с. 114
Цімашэнка Сямён Канстанцінавіч с. 114
Цімашэнка Уладзімір Мікалаевіч с. 115
Ціміразеў Клімент Аркадзевіч с. 115
Цімкавіцкае вадасховішча с. 115
Цімкавіцкая аперацыя 1942 с. 115
Цімкавіцкі касцёл святога Міхаіла с. 115
Цімохаў Сяргей Аляксандравіч с. 115
Цімчук Іван Мацвеевіч с. 116
Цінкторыс Іаханес с. 116
ціск гукавога выпрамянення с. 117
Цісэ Эдуард Казіміравіч с. 118
Цітавец Эрнст Пятровіч с. 119
Цітарэнка Ларыса Рыгораўна с. 119
Ціткоў Іван Піліпавіч с. 119
Цітмар Мерзебургскі с. 119
Цітовіч Барыс Барысавіч с. 119
Цітовіч Генадзь Іванавіч с. 119
Цітовіч Ігар Сяргеевіч с. 120
Цітоў Аляксандр Дзмітрыевіч с. 120
Цітоў Васіль Палікарпавіч с. 120
Цітоў Віктар Сцяфанавіч с. 120
Цітоў Герман Сцяпанавіч с. 120
Цітоў Іван Трафімавіч с. 120
Цітоў Канстанцін Маркавіч с. 120
Цітоў Леанід Пятровіч с. 120
Цітоў Пётр Акіндзінавіч с. 121
Цітоў Уладзімір Георгіевіч с. 121
Ціхаакіянская Кардыльера с. 121
Ціхаакіянская складкавасць с. 121
Ціхаакіянскі геасінклінальны пояс с. 121
ціхаакіянскія войны 1864-66 і 1879-83 с. 121
ціхаакіянскія кампаніі 1941-45 с. 121
ціхаакіянскія эскадры 1904-05 с. 122
Ціхаміраў Васіль Дзмітрыевіч с. 122
Ціхаміраў Віктар Васілевіч с. 122
Ціхаміраў Міхаіл Мікалаевіч с. 122
Ціхаміраў Сяргей Аляксандравіч с. 122
Ціхаміраў Уладзімір Андрэевіч с. 122
Ціханаў Аляксандр Іванавіч с. 123
Ціханаў Андрэй Мікалаевіч с. 123
Ціханаў Віктар Пятровіч с. 123
Ціханаў Вячаслаў Васілевіч с. 123
Ціханаў Іван Ціханавіч с. 124
Ціханаў Леанід Ніканоравіч с. 124
Ціханаў Мікалай Аляксандравіч с. 124
Ціханаў Мікалай Сямёнавіч с. 124
Ціханаў Павел Ільіч с. 124
Ціхановіч Аляксандр Рыгоравіч с. 125
Ціхановіч Валянцін Мікалаевіч с. 125
Ціхановіч Генрых Яўгенавіч с. 125
Ціхановіч Канстанцін Георгіевіч с. 125
Ціхановіч Міхаіл Рыгоравіч с. 125
Ціхановіч Яўген Мікалаевіч с. 125
Ціханраваў Міхаіл Клаўдзіевіч с. 126
Ціхаў Гаўрыіл Андрыянавіч с. 126
Ціхвінская водная сістэма с. 126
Ціхевіч Валянцін Паўлавіч с. 126
Ціхіня Валерый Гур’евіч с. 130
Ціхменеў Мікалай Сяргеевіч с. 130
Ціхоўскі Казімір Генрыхавіч с. 130
Цішачкін Мікалай Пятровіч с. 131
Цішкаўскае радовішча нафты с. 131
Цішкевіч Іван Станіслававіч с. 131
Цішкоўскі Уладзімір Рыгоравіч с. 131
Цішчанка Віктар Елісеевіч с. 131
Цішчанка Вячаслаў Яўгенавіч с. 131
Цішчанка Іван Кірылавіч с. 131
Цішчанка Іван Рыгоравіч с. 131
Цішчанка Мікалай Апанасавіч с. 132
Цішчанка Яўген Міхайлавіч с. 132
Цна -- рака ў Брэсцкай вобласці с. 132
Цна -- рака ў Мінскай вобласці с. 132
Цна -- балота ў Мінскай вобласці с. 133
Цна -- вёска ў Мінскім р-не с. 133
Цнянскае вадасховішча с. 133
цокаль -- ніжняя частка вонкавай сцяны будынка с. 133
цокаль -- канструктыўная частка лямпы с. 133
Цомпель Павел Аксанавіч с. 133
цотныя і няцотныя функцыі с. 134
Цуканаў Сяргей Максімавіч с. 134
Цукерман Веньямін Аронавіч с. 135
Цукерман Сямён Тобіясавіч с. 135
цукраносныя культуры с. 135
цукрафільныя расліны с. 135
цукровая прамысловасць с. 135
цукровая хвароба с. 135
цукровы трыснёг с. 136
цукровыя буракі с. 136
Цулукідзе Тамара Рыгораўна с. 136
Цурбакоў Мікалай Іосіфавіч с. 136
цурка -- прылада для вязання снапоў с. 136
“Цурка” -- беларуская народная гульня с. 136
Цусімскае цячэнне с. 137
Цусімскі бой 1905 с. 137
Цусімскі праліў с. 137
Цыбліеў Васіль Васілевіч с. 137
Цыбульскі Збігнеў с. 138
Цыбульскі Міхаіл Леанідавіч с. 138
Цыбульскі Пётр Пятровіч с. 138
Цывіліс Клаўдзій Юлій с. 139
цывільнае грамадства с. 139
цывільнае права с. 139
цывільнае працэсуальнае права с. 139
цывільная адказнасць с. 139
Цывільны кодэкс Рэспублікі Беларусь с. 139
цывільны працэс с. 139
Цывільны працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь с. 139
Цыгаль Уладзімір Яфімавіч с. 139
Цыганаў Аляксандр Рымавіч с. 140
Цыганкоў Іван Сямёнавіч с. 140
Цыганоў Дзмітрый Міхайлавіч с. 140
Цыгельніцкая Фаня Абрамаўна с. 141
Цыдынжапаў Гамбажап Цыдынжапавіч с. 141
цыкл -- сукупнасць узаемазвязаных працэсаў; пэўная група навук, аб’яднаных паводле агульнага прынцыпу с. 141
цыкл -- у геалогіі с. 141
цыкл -- у мастацтве с. 142
цыкл тэрмадынамічны с. 142
цыкладалучэння рэакцыі с. 142
цыклапічныя пабудовы с. 142
цыклатронны рэзананс с. 143
цыклатрыметылентрынітрамін с. 143
цыклічнасці тэорыя с. 143
цыклічная частата с. 143
цыклічныя злучэнні с. 143
цыклічныя нуклеатыды с. 143
цыклічныя формы с. 143
цыклон -- вобласць паніжанага атмасфернага с. 143
цыклон -- апарат для ачысткі паветра с. 144
цыклопы -- міфалагічныя аднавокія волаты с. 144
цыклопы -- беспазваночныя рачкі с. 144
цыліндрычная паверхня с. 145
цыліндрычная сістэма каардынат с. 145
цыліндрычная хваля с. 145
Цылінскіс Гунарс Алфрэдавіч с. 145
Цымбаліст Яфрэм Аляксандравіч с. 145
Цымервальдская канферэнцыя 1915 с. 146
Цымервальдская левая с. 146
Цымлянскае вадасховішча с. 146
цынкавая падманка с. 147
цынкавы купарвас с. 147
цынкавыя сплавы с. 147
цынкавыя ўгнаенні с. 147
Цынкернагель Рольф с. 147
цынку злучэнні с. 148
Цынхай -- возера ў Кітаі с. 148
Цынхай -- правінцыя ў Кітаі с. 148
Цынцадзе Сулхан Фёдаравіч с. 148
Цынь Шыхуандзі с. 148
Цыпкін Барыс Навумавіч с. 148
Цыпола Гізела Альбертаўна с. 149
цырк -- від сцэнічнага мастацтва; будынак з манежам с. 149
цырк -- увагнутая форма рэльефу ў гарах с. 150
цырконію дыаксід с. 150
Цыркуль -- сузор’е с. 150
цыркуль -- інструмент для вычэрчвання акружнасцей, дуг і эліпсаў с. 150
цыркулярны псіхоз с. 151
цыркуляцыя атмасферы с. 151
Цыркун Іван Іванавіч с. 151
Цыркуноў Аляксандр Іванавіч с. 151
Цыркуноў Рыгор Арцем’евіч с. 151
Цыркуноў Уладзімір Максімавіч с. 151
Цырубін Дзмітрый Малахавіч с. 152
Цырэльчук Мікалай Андрэевіч с. 152
цытадыягностыка с. 154
цытаплазматычная мембрана с. 155
Цытовіч Іосіф Парфіравіч с. 155
Цытовіч Мікалай Аляксандравіч с. 155
Цытовіч Мітрафан Феафанавіч с. 155
цытрусавыя культуры с. 156
Цыхон Антон Міхайлавіч с. 156
Цыхун Генадзь Апанасавіч с. 156
Цыцын Мікалай Васілевіч с. 157
Цыцэрон Марк Тулій с. 157
Цыялкоўскі Канстанцін Эдуардавіч с. 157
цыяніставадародная кіслата с. 158
цыяністы вадарод с. 158
цыяністыя солі с. 158
Цьепала Джавані с. 158
Цьюрынг Алан Матысан с. 159
Цэгак-Галубовіч Гелена с. 159
Цэдрык Міхаіл Сямёнавіч с. 160
Цэдэнбал Юмжагійн с. 160
Цэйс Карл Фрыдрых с. 161
цэлая рацыянальная функцыя с. 161
цэлая частка ліку с. 161
Цэлікаў Аляксандр Іванавіч с. 161
Цэльская лясная дача с. 162
Цэльтэр Карл Фрыдрых с. 162
цэлюлозна-папяровая прамысловасць с. 162
цэментавая сыравіна с. 163
цэментная прамысловасць с. 163
цэментны бетон с. 163
Цэмеская бухта с. 164
цэнз прамысловага прадпрыемства с. 164
цэнзурная рэформа с. 165
цэнзы выбарчыя с. 165
цэнтр -- сярэдзіна чаго-небудзь; буйны населены пункт; месца сканцэнтравання; дэталь у выглядзе стальнога корпуса с. 165
цэнтр -- у матэматыцы с. 165
“Цэнтр” -- група армій фаш. Германіі ў 1941-44 с. 165
Цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя с. 166
цэнтр занятасці с. 166
цэнтр кіравання палётамі с. 166
Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў с. 166
Цэнтр радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя с. 166
Цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі с. 166
Цэнтр тэхнічнай творчасці навучэнцаў с. 166
цэнтрабежная сіла с. 167
цэнтрабежныя нервовыя валокны с. 167
цэнтраімклівая сіла с. 167
цэнтраімклівыя нервовыя валокны с. 167
Цэнтральнаамерыканскі жолаб с. 167
Цэнтральнаандыйскае нагор’е с. 167
Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка с. 167
Цэнтральнабеларускі масіў с. 169
цэнтральнабеларускія краявыя ледавіковыя ўзвышшы і грады с. 169
Цэнтральнабярэзінская раўніна с. 169
Цэнтральнае бюро КП(б)Б с. 170
Цэнтральнае бюро краязнаўства с. 170
Цэнтральнае бюро пралетарскага студэнцтва с. 170
Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне с. 170
Цэнтральнаеўраазіяцкая платформа с. 170
Цэнтральнаеўрапейскі нафтагазаносны басейн с. 171
Цэнтральнаіндыйскі хрыбет с. 171
Цэнтральнаказахстанскі драбнасопачнік с. 171
Цэнтральналясны запаведнік с. 171
Цэнтральначарназёмны запаведнік с. 171
Цэнтральная Азія с. 171
Цэнтральная Амерыка с. 171
Цэнтральная Афрыка с. 171
Цэнтральная беларуская вайсковая рада с. 172
Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны с. 172
Цэнтральная беларуская школьная рада с. 172
“Цэнтральная газета” с. 172
Цэнтральная дэпутацыя Вялікага княства Літоўскага с. 172
Цэнтральная катлавіна с. 172
Цэнтральная Меса с. 173
цэнтральная нервовая сістэма с. 173
Цэнтральная рада с. 173
Цэнтральная рада беларускіх арганізацый с. 173
цэнтральная сіла с. 173
Цэнтральнаякуцкая нізіна с. 173
Цэнтральны архіў міністэрства абароны с. 174
Цэнтральны архіў міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі с. 174
Цэнтральны батанічны сад с. 174
Цэнтральны ваенна-марскі архіў с. 174
Цэнтральны ваенна-марскі музей с. 174
Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР с. 174
Цэнтральны камітэт КПБ с. 175
Цэнтральны камітэт КПЗБ с. 175
Цэнтральны камітэт КСМЗБ с. 175
Цэнтральны камітэт ЛКСМБ с. 175
Цэнтральны камітэт савецкіх ваеннапалонных с. 175
Цэнтральны музей узброеных сіл с. 175
Цэнтральны нацыянальны камітэт у Варшаве с. 176
Цэнтральны саюз культурных і гаспадарчых арганізацый с. 176
Цэнтральны тэатр лялек с. 176
Цэнтральны тэатр расійскай арміі с. 176
Цэнтральны Французскі масіў с. 176
Цэнтральны фронт с. 177
цэнтральны цыліндр с. 177
Цэнтральны штаб партызанскага руху с. 177
Цэнтральныя Кардыльеры Андаў с. 177
Цэнтральныя раўніны с. 177
“Цэнтр-Поўдзень” с. 178
цэнтры дзейнасці атмасферы с. 178
цэнтрыфугаванне с. 178
цэнтрычныя збудаванні с. 178
Цэпава Галіна Іванаўна с. 179
Цэпелін Фердынанд с. 179
Цэраскі Вітольд Карлавіч с. 180
цэрэбраспінальная вадкасць с. 181
Цэрэра -- старажытнарымская багіня с. 181
Цэрэра -- малая планета с. 181
Цэрэтэлі Акакій Растомавіч с. 181
Цэрэтэлі Зураб Канстанцінавіч с. 181
Цэсарац Аўгуст с. 182
Цэслер Уладзімір Якаўлевіч с. 182
цэўка -- ткацкая прылада с. 183
цэўка -- косць нагі птушак с. 183
Цэханоўскі Цэлясцін Міхайлавіч с. 183
Цюбінгенская школа с. 184
Цюльга Аляксей Мікалаевіч с. 185
цюльпанавае дрэва с. 186
Цюменеў Аляксандр Ільіч с. 186
Цюменская вобласць с. 186
Цюпа Вячаслаў Алегавіч с. 188
Цюркскі каганат с. 188
Цюрын Вячаслаў Пятровіч с. 189
Цюрын Іван Аляксеевіч с. 189
Цюрына Кацярына Яўгенаўна с. 189
Цюрыхскае возера с. 190
Цюрыхскія мірныя дагаворы с. 190
Цюрэн Анры дэ Ла Тур с. 190
Цютчаў Іван Артамонавіч с. 190
Цютчаў Фёдар Іванавіч с. 190
цягавая падстанцыя с. 190
Цягака Лідзія Іванаўна с. 191
цяжкасцей моўных слоўнік с. 191
цяжкая атлетыка с. 192
Цяжкі Артур Іосіфавіч с. 192
цяжкія мінералы с. 192
Цякуцьеў Іван Пятровіч с. 192
Цялегін Дзмітрый Якаўлевіч с. 193
цялесныя пакаранні с. 193
Цялецкае возера с. 193
Цялькова Алена Сяргееўна с. 193
Цямчук Васіль Іванавіч с. 193
Цяньцзінскі трактат с. 194
Цяпінскі Васіль Мікалаевіч с. 195
Цяплінскі Марцін с. 195
Цяпліцкі Юрый Сямёнавіч с. 195
Цяплоў Міхаіл Фёдаравіч с. 195
Цярлецкі Кірыла с. 195
Цярнопальская вобласць с. 196
Цярохін Станіслаў Фёдаравіч с. 196
Цярпення заліў с. 196
Цярпення паўвостраў с. 196
Цярэнін Аляксандр Мікалаевіч с. 196
Цярэнцьеў Авянір Апанасавіч с. 196
Цярэнцьеў Валянцін Міхайлавіч с. 196
Цярэшчанка Кузьма Юр’евіч с. 197
Цярэшчанка Мікола с. 197
Цясевіч Платон Іванавіч с. 197
Цяслюк Уладзімір Паўлавіч с. 197
цяслярныя работы с. 198
Цяўлоўскі Міхаіл Дамінікавіч с. 198
Цяханаўскае ваяводства с. 198
Цяцера Павел Іванавіч с. 198
Цяцерскі Міхаіл Іванавіч с. 198
Цяцерскі Фаўстын Іванавіч с. 199
Цяцерскі Фелікс с. 199
Цяцерынскае вадасховішча с. 199
цячэнне мыса Горн с. 199
Чаадаеў Пётр Якаўлевіч с. 200
Чабан Тамара Канстанцінаўна с. 200
Чабаненка Віктар Антонавіч с. 200
Чабаненка Павел Рыгоравіч с. 200
Чабатароў Раман Сямёнавіч с. 200
чабачок амурскі с. 201
Чабукіяні Вахтанг Міхайлавіч с. 201
Чабышоў Пафнуцій Львовіч с. 201
Чабярук Алена Іванаўна с. 202
Чавакінскі Сава Іванавіч с. 202
Чавус Пётр Рыгоравіч с. 202
Чавускі Міхась с. 202
Чавускі масласырзавод с. 202
Чагін Мікалай Міхайлавіч с. 203
Чаголін Пётр Міхайлавіч с. 203
Чад -- возера Ў Афрыцы с. 203
Чад -- дзяржава ў Афрыцы с. 204
чаезборачная машына с. 205
Чайбалсан Харлагійн с. 205
Чайка Валерый Паўлавіч с. 206
Чайка Марыя Ціханаўна с. 206
Чайка Павел Пятровіч с. 206
Чайкоў Андрэй Андрэевіч с. 206
Чайкоўскі Барыс Аляксандравіч с. 206
Чайкоўскі Пётр Ільіч с. 206
Чайкоўскі Яўген Уладзіміравіч с. 207
Чайлахян Міхаіл Хрыстафоравіч с. 207
Чайнікаў Кузьма Паўлавіч с. 207
Чайчыц Мікалай Васілевіч с. 208
Чака -- прыродная вобласць у Паўд. Амерыцы с. 208
Чака -- зулускі правіцель с. 208
чаканачны прэс с. 208
чаканка -- працэс штампоўкі ці апрацоўкі металічных вырабаў с. 208
чаканка -- тэхніка мастацкай апрацоўкі металу с. 208
Чаканоўскі Аляксандр Лаўрэнцьевіч с. 208
Чаквін Ігар Усеваладавіч с. 209
Чаклінская Марыяна с. 209
Чакмароў Аляксандр Пятровіч с. 209
Чакоўскі Аляксандр Барысавіч с. 210
“Чалавек і біясфера” с. 210
чалавека-гадзіна с. 211
чалавека-дзень с. 211
чалавекападобныя с. 211
“чалавечых адносін” тэорыя с. 211
Чалайдзюк Міхаіл Фаміч с. 212
Чаламей Уладзімір Мікалаевіч с. 212
Чалісаў Міхаіл Аляксандравіч с. 212
Чалоўскі Сымон Юльянавіч с. 212
Чалы Багдан Іосіфавіч с. 212
Чалы Мікалай Палікарпавіч с. 212
Чалядзінскі Аляксандр Аляксандравіч с. 213
Чамадураў Яўген Рыгоравіч с. 213
Чамялынскае вадасховішча с. 214
Чамярыца -- возера ў Віцебскай вобласці с. 214
чамярыца -- род кветкавых раслін с. 214
Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч с. 214
Чанба Самсон Якаўлевіч с. 214
Чанг-Дыяз Франклін с. 214
Чандрасекар Субрахманьян с. 215
Чанстахоўскае ваяводства с. 215
Чантурыя Уладзімір Аляксандравіч с. 215
Чапаеў Васіль Іванавіч с. 216
Чапега Уладзімір Пятровіч с. 216
Чапко Валянціна Уладзіміраўна с. 217
Чаплыгін Сяргей Аляксеевіч с. 218
Чапскі Эмерык Карлавіч с. 218
Чапыгін Аляксей Паўлавіч с. 219
Чарабасаўскі канал с. 219
чарадзейныя казкі с. 219
Чараднічэнка Ніна Данілаўна с. 220
Чараднічэнка Уладзімір Ільіч с. 220
Чарамісінава Людміла Дзмітрыеўна с. 220
Чарамшына Марка с. 220
Чаранкевіч Сяргей Мікалаевіч с. 220
Чаранкова-Вавілава выпрамяненне с. 221
Чаранкоў Павел Аляксеевіч с. 221
Чаранкоўскі лічыльнік с. 221
Чарапавецкае вадасховішча с. 221
Чарапашыя астравы с. 222
Чарапецкае возера с. 222
Чарапнёў Сяргей Міхайлавіч с. 222
Чарапнін Леў Уладзіміравіч с. 222
Чарапнін Мікалай Мікалаевіч с. 222
Чарапук Янка (Янка Змагар) с. 222
Чарахоўская Раіса Львоўна с. 223
Чарвакоў Васіль Фёдаравіч с. 223
Чарвакскае вадасховішча с. 223
Чарванёў Юрый Мікалаевіч с. 224
Чарванюк Яўген Іванавіч с. 224
Чарвінскі Павел Іванавіч с. 224
Чарвякоў Аляксандр Рыгоравіч с. 224
чарвячная перадача с. 225
чаргаванне гукаў с. 225
Чаргінец Мікалай Іванавіч с. 225
Чардарынскае вадасховішча с. 225
Чардынцаў Валерый Аркадзевіч с. 225
Чарказян Ганад Бадрыевіч с. 225
Чаркасава Лідзія Сямёнаўна с. 225
Чаркасаў Аляксей Цімафеевіч с. 226
Чаркасаў Анатоль Паўлавіч с. 226
Чаркасаў Мікалай Канстанцінавіч с. 226
Чаркаская вобласць с. 226
Чаркасы -- горад ва Украіне с. 227
Чаркасы -- радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу ў Дзяржынскім р-не с. 227
Чарлтан Роберт с. 227
Чарнабаеў Віктар Максімавіч с. 227
Чарнавіцкая вобласць с. 227
Чарнавусаў Уладзімір Іванавіч с. 228
Чарнаморскае казацкае войска с. 230
Чарнаморскае ўзбярэжжа Каўказа с. 230
Чарнаморскі запаведнік с. 230
Чарнаморскія пралівы с. 230
Чарнамырдзін Віктар Сцяпанавіч с. 230
чарнаплодная рабіна с. 230
чарнасошныя сяляне с. 231
Чарнатаў Вячаслаў Міхайлавіч с. 231
Чарнаўчыцкі Троіцкі касцёл с. 232
Чарневіч Станіслаў с. 232
Чарневічы -- вёска ў Барысаўскім р-не с. 233
Чарневічы -- вёска ў Віцебскай вобласці с. 233
Чарненка Канстанцін Усцінавіч с. 233
Чарнігаў Уладзімір Дзмітрыевіч с. 233
Чарнігаўскага палка паўстанне с. 233
Чарнігаўскае княства с. 234
Чарнігаўска-Прыпяцкая аперацыя 1943 с. 234
Чарнігаўская вобласць с. 234
Чарнігаўская губерня с. 235
Чарнігаўская зямля с. 235
Чарнігаўскі Спаса-Праабражэнскі сабор с. 235
чарнільны мяшок с. 235
Чарніца -- рака ў Віцебскай і Смаленскай вобл., прыток р. Лучоса с. 235
Чарніца -- рака ў Лагойскім р-не, прыток р. Цна с. 235
Чарніца -- рака ў Смалявіцкім р-не, прыток р. Пліса с. 235
Чарніца -- рака ў Віцебскай вобласці, прыток р. Бярэзіна с. 235
Чарніца -- рака ў Гродзенскай і Мінскай вобл., прыток р. Бярэзіна с. 235
Чарніца -- рака ў Віцебскай вобласці, прыток р. Будавесць с. 235
Чарніцкі Яўген Аляксандравіч с. 235
Чарнобыльская АЭС с. 236
Чарнобыльская катастрофа 1986 с. 236
“Чарнобыльскі шлях” с. 237
Чарноў Віктар Міхайлавіч с. 238
Чарноў Дзмітрый Канстанцінавіч с. 238
Чарноў Кірыла Пракопавіч с. 238
Чарноўская Марыя с. 238
Чарноўскі Казімір Гаўрылавіч с. 238
Чарноцкае возера с. 238
Чарноцкі Напалеон Казіміравіч с. 238
Чарнушэвіч Аляксандр Анікеевіч с. 239
Чарнушэвіч Арнольд Пятровіч с. 239
Чарнушэвіч Дзмітрый Сілыч с. 239
Чарнушэвіч Нічыпар Тодаравіч с. 239
Чарныш Аляксандр Іванавіч с. 240
Чарныш Леангард Пятровіч с. 240
Чарнышова тэатры с. 240
Чарнышоў Аляксандр Аляксеевіч с. 240
Чарнышоў Валерый Алегавіч с. 240
Чарнышоў Васіль Яўхімавіч с. 240
Чарнышоў Віктар Паўлавіч с. 240
Чарнышоў Уладзімір Фёдаравіч с. 240
Чарнышэвіч Аркадзь Дзмітрыевіч с. 241
Чарнышэвіч Хведар Іосіфавіч с. 241
Чарнышэнка Іосіф Дзмітрыевіч с. 241
Чарнышэўскі Мікалай Гаўрылавіч с. 241
Чарняеў Міхаіл Рыгоравіч с. 242
Чарняк Апанас Рыгоравіч с. 242
Чарняк Аркадзь Аляксандравіч с. 242
Чарняк Сцяпан Іванавіч с. 242
Чарнянскі шкляны і хрусталёвы завод с. 242
Чарняўка -- рака ў Мінскім р-не с. 242
Чарняўка -- рака ў Брэсцкай вобласці с. 242
Чарняўка -- рака ў Быхаўскім р-не с. 242
Чарняўка -- вёска ў Хоцімскім р-не с. 242
Чарняўская Леаніла Усцінаўна с. 242
Чарняўская Тамара Ігнатаўна с. 242
Чарняўская цукровая мануфактура с. 243
Чарняўскі Аляксандр Фёдаравіч с. 243
Чарняўскі Мікола с. 243
Чарняўскі Міхаіл Міхайлавіч с. 243
чарняхоўская культура с. 243
Чарняхоўскі Іван Данілавіч с. 243
Чаропка Вітаўт с. 244
Чаросава возера с. 244
чарот -- род кветкавых раслін с. 244
“Чарот” -- беларускі народны танец с. 245
Чарота Іван Аляксеевіч с. 245
чаротавая аўсянка с. 245
“Чароўная флейта” с. 246
Чарпецкае возера с. 246
Чарствой Яўген Давыдавіч с. 246
Чарсцвяцкае возера с. 246
Чартарыйскі Адам Ежы с. 246
Чартарыйскі Адам Казімір с. 247
Чартарыйскі Канстанцін Адам с. 247
Чартко Мікалай Канстанцінавіч с. 248
Чартовіч Аляксандр Іванавіч с. 248
чарцёжна-канструктарская тэхніка с. 249
Чарэйскае возера с. 249
Чарэнц Егішэ Абгаравіч с. 249
час -- у філасофіі с. 250
час -- форма існавання матэрыі с. 250
час вытворчасці с. 251
Часлаўска Вера с. 251
Часнык Мікалай Лявонцьевіч с. 252
часоваабавязаныя сяляне с. 252
Часовае беларускае бюро ЦК РКП(б) с. 252
Часовы беларускі нацыянальны камітэт с. 252
Часовы камітэт Дзяржаўнай думы 1917 с. 253
Часовы нацыянальны ўрад у Варшаве с. 253
часовы павераны ў справах с. 253
Часовы палявы аўдытарыят с. 253
Часовы правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі с. 253
часовы работнік с. 253
Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі с. 253
Часовы рабочы і сялянскі ўрад с. 255
Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту с. 255
Часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага с. 255
Часовыя ўпраўленні с. 255
часопіс -- перыядычнае выданне с. 256
“Часопіс” -- інфармацыйна-культурны часопіс с. 256
частата ваганняў с. 256
частковая вытворная с. 257
частотнае тэлеграфаванне с. 257
частотная мадуляцыя с. 257
частотны слоўнік с. 257
часці асобага назначэння с. 257
часцікавыя рыбы с. 258
часць вайсковая с. 258
Чаткальскі запаведнік с. 258
Чаткальскі хрыбет с. 258
чатырнаццаты з’езд КП(б)Б с. 258
“Чатырнаццаць пунктаў” с. 259
Чатырохгадовы сойм 1788-92 с. 259
чатырохногія кляшчы с. 259
чатырохпрамянёвыя каралы с. 259
чатырохрадкоўе с. 260
чатыроххлорысты вуглярод с. 260
“Чатыры мастацтвы” с. 260
Чаўдар Лізавета Іванаўна с. 260
Чаўдзінскі басейн с. 260
“чаўночныя” аперацыі с. 260
Чаўчавадзе Аляксандр Гарсеванавіч с. 260
Чаўчавадзе Ілья Рыгоравіч с. 260
Чаўшэску Нікалае с. 260
Чахаўской Якаў Аўраамавіч с. 261
Чахецкі сядзібна-паркавы ансамбль с. 261
Чаховіц Марцін с. 261
Чаховіч Зыгмунт Бярнардавіч с. 261
Чаховіч Кароль с. 261
Чахоўскі Іван Аляксандравіч с. 262
Чахоўскі Крыстоф с. 262
Чахоўскі Леанід Станіслававіч с. 262
Чахоўскі Міхаіл Іосіфавіч с. 262
Чацверыкоў Віталь Паўлавіч с. 262
Чацверыкоў Сяргей Сяргеевіч с. 262
Чацвёртая рэспубліка с. 262
чацвёрты з’езд КП(б)Б с. 262
Чацвёрты інтэрнацыянал с. 263
чацвёрты Усебеларускі з’езд саветаў с. 263
чацвярная рыфма с. 263
Чацвярное пагадненне с. 263
чацвярцічная геалогія с. 263
чацвярцічная сістэма (перыяд) с. 263
Чачалёўскае возера с. 264
Чачора -- рака ў Гомельскай вобласці с. 264
Чачора -- вадасховішча ў Буда-Кашалёўскім р-не с. 264
Чачорская раўніна с. 264
Чачулін Дзмітрый Мікалаевіч с. 265
Чачын Віктар Мікалаевіч с. 265
Чачэвіцкі раён с. 266
Чачэрская ратуша с. 266
Чачэрская Спаса-Праабражэнская царква с. 266
Чачэрскі гісторыка-этнаграфічны музей с. 267
Чачэрскі замак с. 267
Чачэрскі шклозавод с. 267
чашачка -- вонкавая частка падвоенага калякветніка с. 267
чашачка -- род малюскаў с. 267
Чашніцкае патрыятычнае падполле с. 268
Чашніцкая папяровая фабрыка с. 268
Чашніцкая раўніна с. 268
Чашніцкі гістарычны музей с. 268
Чашніцкі кляштар дамініканцаў с. 268
чашніцкія баі 1812 с. 269
чашніцкія баі 1943 с. 269
Чашчавік Антон Баляслававіч с. 269
Чашчын Вадзім Леанідавіч с. 270
Чаянаў Аляксандр Васілевіч с. 270
чвэрцьтонавая сістэма с. 270
Чвялёў Уладзімір Яфімавіч с. 270
Чкалаў Валерый Паўлавіч с. 272
Чкалаўскае радовішча нафты с. 272
Чконія Ламара Рыгораўна с. 272
членістасцябловыя с. 272
членісташыйныя с. 272
Чмшкян Георг Аруцюнавіч с. 272
Чобат Алесь Фёдаравіч с. 273
Чонкі -- вёска ў Гомельскім р-не с. 273
Чонкі -- курорт у Гомельскай вобласці с. 274
чорнаальховыя лясы с. 274
чорна-буры трус с. 274
чорнагаловік -- шапкавы грыб с. 274
чорнагаловік -- род кветкавых раслін с. 274
Чорнае возера -- возера ў Бярозаўскім р-не с. 275
Чорнае возера -- возера ў Гарадоцкім р-не с. 275
Чорнае возера -- возера ў Міёрскім р-не с. 275
Чорнае возера -- возера ў Бялыніцкім р-не с. 275
Чорнае возера -- возера ў Полацкім р-не, у басейне ракі Дахнарка с. 275
Чорнае возера -- возера ў Полацкім р-не, у басейне ракі Званіца с. 275
Чорнае возера -- возера ў Пастаўскім р-не с. 275
Чорнае возера -- возера ў Лунінецкім р-не с. 275
Чорнае возера -- возера ў Докшыцкім р-не с. 275
Чорнае возера -- возера ў Верхнядзвінскім р-не с. 275
чорна-пярэстая парода с. 276
Чорная -- рака ў Гродзенскай вобласці с. 276
Чорная -- рака ў Магілёўскай вобласці с. 277
чорная металургія с. 277
Чорненская паркетная фабрыка с. 278
Чорны Гарымір Гарыміравіч с. 278
Чорны Бор -- вёска ў Быхаўскім р-не с. 279
“Чорны бор” -- каменны метэарыт с. 279
“Чорны перадзел” с. 279
“чорныя кодэксы” с. 280
“чортавы пальцы” с. 280
Чортаў камень -- помнік прыроды ў Валожынскім р-не с. 280
Чортаў камень -- помнік прыроды ў Сенненскім р-не каля вёскі Вароніна с. 280
Чортаў камень -- помнік прыроды ў Сенненскім р-не каля вёскі Забор’е с. 280
Чортаў камень Асташынскі с. 280
Чортаў камень Багданаўскі с. 280
Чортаў камень Вялецкі с. 280
Чортаў камень Саболкаўскі с. 280
Чортаў камень Хмялёўскі с. 280
Чортаў камень Шкленікоўскі с. 280
Чортаў след Якубянскі с. 280
Чубанаў Канстанцін Дзмітрыевіч с. 282
Чубінскі Павел Платонавіч с. 282
Чубрыкаў Леанід Гаўрылавіч с. 283
Чубукоў Сямён Ісакавіч с. 283
чувашская мова с. 283
Чугаеў Леў Аляксандравіч с. 286
Чудакоў Алег Парфір’евіч с. 286
Чудакоў Барыс Сцяпанавіч с. 286
Чудакоў Давід Абрамавіч с. 286
Чудакоў Яўген Аляксеевіч с. 286
Чудаў манастыр с. 286
Чудзінскі бой 1942 с. 286
Чудска-Пскоўскае возера с. 286
Чудское возера с. 286
Чуйко Эдуард Аляксеевіч с. 287
Чуйкоў Васіль Іванавіч с. 287
Чуйкоў Сямён Апанасавіч с. 287
Чуйская даліна с. 287
Чукоўскі Карней Іванавіч с. 287
Чукоцкае нагор’е с. 288
чукоцка-камчацкія мовы с. 288
Чукоцкая аўтаномная акруга с. 288
Чукоцкі паўвостраў с. 288
Чулакі Міхаіл Іванавіч с. 288
Чулкоў Міхаіл Дзмітрыевіч с. 289
Чулыма-Енісейская катлавіна с. 289
Чулышманскае нагор’е с. 289
Чумак Людміла Мікалаеўна с. 289
Чумакі -- другая назва возера Цімошышчы с. 289
чумакі -- сацыяльная група насельніцтва с. 289
Чумакоў Аляксандр Мікітавіч с. 289
Чумакоў Аляксандр Пятровіч с. 290
чумацкія песні с. 290
Чуніхін Сяргей Антонавіч с. 290
Чупроў Аляксандр Іванавіч с. 290
Чупрыгіна Людміла Трафімаўна с. 291
Чур Мікалай Мікалаевіч с. 291
Чураба Мікалай Дзмітрыевіч с. 291
Чуркін Аскольд Мікалаевіч с. 291
Чуркін Мікалай Мікалаевіч с. 291
Чурко Леанард Васілевіч с. 291
Чурко Юлія Міхайлаўна с. 291
Чурлёніс Мікалоюс с. 292
Чурсіна Людміла Аляксееўна с. 292
Чурыкава Іна Міхайлаўна с. 292
Чурыла Уладзімір Усеваладавіч с. 293
Чурылавіцкае вадасховішча с. 293
Чухаджан Тыгран Геворгавіч с. 293
Чухноўскі Барыс Рыгоравіч с. 293
Чухонцаў Алег Рыгоравіч с. 293
Чухрай Рыгор Навумавіч с. 293
Чуцікаў Яфрэм Сямёнавіч с. 293
Чучко Валерый Аляксандравіч с. 293
Чуяшоў Віктар Іванавіч с. 294
Чхеідзе Мікалай Сямёнавіч с. 294
Чхеідзе Рэваз Давідавіч с. 294
Чхеідзе Ушангі Віктаравіч с. 294
Чхіквадзе Рамаз Рыгоравіч с. 294
Чыбурданідзе Мая Рыгораўна с. 294
Чывіліхін Уладзімір Аляксеевіч с. 294
Чыгараў Анатоль Уласавіч с. 294
Чыгараў Юрый Уласавіч с. 295
Чыгір Васіль Фёдаравіч с. 295
Чыгір Міхаіл Мікалаевіч с. 295
Чыгірынскае вадасховішча с. 295
Чыгладзе Сярго Гедэванавіч с. 296
Чыгрын Іван Пятровіч с. 296
Чыгрынаў Іван Гаўрылавіч с. 296
Чыгрынаў Пётр Гаўрылавіч с. 296
чыгуначнае машынабудаванне с. 297
чыгуначная аўтаматыка і тэлемеханіка с. 297
чыгуначная каляя с. 297
чыгуначная сігналізацыя с. 297
чыгуначная станцыя с. 298
чыгуначны вакзал с. 298
чыгуначны вузел с. 298
чыгуначны мост с. 298
чыгуначны пуць с. 298
чыгуначны транспарт с. 299
чыгуначныя войскі с. 299
Чыж Аркадзь Сямёнавіч с. 301
Чыж Іван Міхайлавіч с. 301
Чыжоўскае вадасховішча с. 301
Чыжык Сямён Пятровіч с. 301
Чыжык Яўген Іванавіч с. 301
Чыжэўскі Аялксандр Леанідавіч с. 302
Чыжэўскі Міхаіл Рыгоравіч с. 302
Чыкавані Сімон Іванавіч с. 302
чыкагская школа с. 303
Чыкалава Ірына Рамуальдаўна с. 303
Чыквін Ян Арцёмавіч с. 303
Чылійскі архіпелаг с. 308
Чылійскі жолаб с. 308
Чыма да Канельяна Джавані с. 309
чыншавае права с. 310
чыншавая рэформа с. 310
чыншавая шляхта с. 311
чыншавыя сяляне с. 311
Чыпендэйл Томас с. 311
“Чырвонабровых” паўстанне с. 311
Чырванабудскі раён с. 311
чырванацельцавыя кляшчы с. 311
Чырвонабярэжская сядзіба с. 312
Чырвонабярэжскі аграрны каледж с. 312
Чырвонабярэжскі крухмала-патачны завод с. 312
чырвонаваллёвік с. 312
“Чырвонага Крыжа” с. 312
чырвонагаловік с. 312
чырвонагаловы нырэц с. 312
Чырвонагвардзейскае вадасховішча с. 312
Чырвонае возера -- возера ў Жыткавіцкім р-не с. 312
Чырвонае возера -- возера ў Полацкім р-не с. 313
чырвонае зрушэнне с. 313
Чырвонай Арміі паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну 1939 с. 313
чырвонапузырнік с. 314
Чырвонаслабодскае вадасховішча с. 314
Чырвонаслабодскі бой 1942 с. 314
Чырвонаслабодскі раён с. 314
Чырвоная Армія с. 314
чырвоная беларуская пародная група с. 314
Чырвоная гвардыя с. 314
“Чырвоная дапамога” с. 315
Чырвоная дапамога Заходняй Беларусі с. 315
“Чырвоная змена” с. 315
Чырвоная Зорка с. 315
“Чырвоная капэла” с. 315
Чырвоная кніга с. 315
Чырвоная кніга Беларусі с. 315
чырвоная лінія с. 315
чырвоная медная руда с. 315
Чырвоная пячора с. 315
Чырвоная рэчка с. 316
Чырвоная Слабада -- гарадскі пасёлак у Салігорскім р-не с. 316
Чырвоная Слабада -- вёска ў Акцябрскім р-не с. 316
Чырвоная Слабада -- вёска ў Быхаўскім р-не с. 316
Чырвоная Швабаўка с. 316
Чырвоны басейн с. 316
Чырвоны інтэрнацыянал прафсаюзаў с. 317
Чырвоны Кастрычнік с. 317
“Чырвоны Крыж” с. 317
“Чырвоны Крыж” рэвалюцыйны с. 317
чырвоны плоскі лішай с. 317
“Чырвоны сцяг” с. 317
“Чырвоных войск” паўстанне 1351-68 с. 317
“Чырвоныя брыгады” с. 318
чырвоныя водарасці с. 318
чырвоныя крывяныя цельцы с. 318
“Чырвоныя кхмеры” с. 318
Чыркін Аляксандр Аляксандравіч с. 318
Чыркоў Барыс Пятровіч с. 318
Чыркун Алег Міхайлавіч с. 319
Чырыкаў Аляксей Ільіч с. 319
Чырыкаў Яўген Мікалаевіч с. 319
чыстакроўнасць жывёл с. 319
чыстакроўная верхавая парода с. 319
чыстапароднае развядзенне с. 319
чыстапароднасць жывёл с. 319
чыстая культура бактэрый с. 320
Чысценка Рыгор Мікалаевіч с. 320
Чысцік -- балота ў Лагойскім р-не с. 320
чысцік -- род кветкавых раслін с. 320
Чысцік -- біялагічны заказнік с. 320
Чысцік Алег Уладзіміравіч с. 321
Чысць -- балота ў Мінскай вобласці с. 321
Чысць -- пасёлак у Маладзечанскім р-не с. 321
Чысцякоў Іван Міхайлавіч с. 321
Чысцякоў Міхайла Барысавіч с. 321
Чысцякоў Павел Пятровіч с. 321
Чыхачоў Пётр Аляксандравіч с. 322
Чыцінская вобласць с. 322
Чычагоў Васіль Якаўлевіч с. 323
Чычагоў Павел Васілевіч с. 323
Чычыбабін Аляксей Яўгенавіч с. 323
Чычыбабін Барыс Аляксеевіч с. 323
Чычэрын Барыс Мікалаевіч с. 324
Чычэрын Георгій Васілевіч с. 324
Чыяўрэлі Міхаіл Эдышэравіч с. 324
Чыяўрэлі Сафіко с. 324
Чэбаксарскае вадасховішча с. 324
Чэбан Тамара Савельеўна с. 324
Чэйз Джэймс Хэдлі с. 325
Чэймберс Уільям с. 325
чэкавая кніжка с. 325
Чэканаўскас Вітаўтас с. 325
Чэкіджан Аганес Аруцюнавіч с. 326
Чэкман Валерый Мікалаевіч с. 326
Чэлентана Адрыяна с. 326
Чэліні Бенвенута с. 326
Чэлюскін Сямён Іванавіч с. 326
Чэлябінская вобласць с. 327
чэлядзь нявольная с. 327
Чэмберг Валянціна Ільінічна с. 328
Чэмберлен Оўэн с. 328
Чэмберлін Эдуард с. 328
Чэмісаў Барыс Паўлавіч с. 328
Чэнслер Рычард с. 328
Чэпік Мікалай Пятровіч с. 329
Чэпік Міхаіл Піліпавіч с. 329
чэрапнамазгавыя нервы с. 329
Чэрберы Эдвард с. 330
чэрвень -- шосты месяц календара с. 330
Чэрвень -- горад у Мінскай вобласці с. 330
Чэрвеньскае наступленне 1917 с. 330
Чэрвеньскае паўстанне 1848 с. 331
Чэрвеньскі краязнаўчы музей с. 331
Чэрвеньскі крызіс 1917 с. 331
Чэрвеньскі павет с. 331
Чэрвеньскі раён с. 331
Чэркас Леанід Антонавіч с. 332
Чэркас Людвіг Станіслававіч с. 332
Чэркезаў Мухамед с. 332
Чэрны-Стафанская Галіна с. 333
Чэрскага хрыбет с. 333
Чэрская Міхайлаўская царква с. 334
Чэрскі Іван Дзяменцьевіч с. 334
Чэрскі Мікалай Васілевіч с. 334
Чэрчас Хаім Аронавіч с. 334
Чэрчыль Уінстан с. 334
Чэрыкаў -- горад у Магілёўскай вобласці с. 335
Чэрыкаў -- палеанталагічны помнік прыроды ў Магілёўскай вобласці с. 335
Чэрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей с. 335
Чэрыкаўскі павет с. 335
Чэрыкаўскі раён с. 336
Чэсапікскі заліў с. 336
Чэске-Будзеёвіцы с. 336
Чэсменскі бой 1770 с. 336
Чэстэртан Гілберт Кіт с. 336
Чэхаславацкага корпуса мяцеж 1918 с. 338
Чэхаў Антон Паўлавіч с. 338
Чэхаў Міхаіл Аляксандравіч с. 339
Чэчат Віктар Уладзіміравіч с. 348
Чэшскае паўстанне 1547 с. 350
Чэшскае паўстанне 1618-20 с. 350
Шабайлаў Віктар Іванавіч с. 352
Шабалін Аляксандр Андрэевіч с. 352
Шабалін Вісарыён Якаўлевіч с. 352
Шабан Барыс Тарасавіч с. 352
Шабан Казімір Аркадзевіч с. 352
Шабан Яўген Пятровіч с. 352
Шабанаў Вячаслаў Барысавіч с. 353
Шабека Васа Фёдараўна с. 353
Шабека Леанід Сцяпанавіч с. 353
Шаблоўская Ірына Вікенцьеўна с. 354
Шаблоўскі Алег Нічыпаравіч с. 354
Шаблоўскі Уладзімір Васілевіч с. 354
шаблязубыя тыгры с. 354
Шабовіч Мікола с. 354
Шабуеў Васіль Казьміч с. 355
Шабунеўскі Станіслаў Данілавіч с. 355
Шабуня Антон Апалінаравіч с. 355
Шабуня Канстанцін Іванавіч с. 355
Шавель Кастусь с. 355
Шавель Міхаіл Аляксандравіч с. 355
Шавель Сяргей Аляксандравіч с. 355
Шавіньска Ірэна с. 356
Шавырын Барыс Іванавіч с. 356
Шавялевіч Віктар Васілевіч с. 356
Шавялёва Кацярына Васілеўна с. 356
Шавялуха Віктар Сцяпанавіч с. 356
Шагінян Альберт Сямёнавіч с. 357
Шагінян Марыэта Сяргееўна с. 357
Шаг-Наважылаў Анатоль Сяргеевіч с. 357
Шагун Георгій Іосіфавіч с. 358
Шадр Іван Дзмітрыевіч с. 358
Шадурскі Канстанцін Станіслававіч с. 358
Шадурскі Станіслаў с. 358
Шадыра Алег Іосіфавіч с. 359
Шадыра Вадзім Іосіфавіч с. 359
Шаінскі Уладзімір Якаўлевіч с. 359
Шайбак Міраслаў с. 359
Шайбанідаў дзяржава с. 359
Шайко Іван Паўлавіч с. 359
Шайкоў Раман Міхайлавіч с. 360
Шайкоўскі Лазар Рыгоравіч с. 360
Шайміеў Мінтымер Шарыпавіч с. 360
Шайн Рыгор Абрамавіч с. 360
шакаладнае дрэва с. 360
Шакальскага праліў с. 360
Шакальскі Юлій Міхайлавіч с. 360
Шакінка Леанід Ісідаравіч с. 361
Шакун Леў Міхайлавіч с. 361
Шакураў Сяргей Каюмавіч с. 361
Шалак Міхаіл Уладзіміравіч с. 361
Шаламаў Варлам Ціханавіч с. 361
Шаламенцава Людміла Сяргееўна с. 361
Шалахаў Георгій Акімавіч с. 362
Шалемава Антаніна Алегаўна с. 362
Шалігоўскі Тадэвуш с. 363
Шалкова-Шэлегаўскі бой 1943 с. 363
Шалковіч Сямён Вуколавіч с. 363
Шалушкоў Рыгор Іванавіч с. 363
Шалыга Мікалай Уладзіміравіч с. 364
Шальгрэн Жан Франсуа с. 364
Шалькевіч Валянцін Браніслававіч с. 364
Шалькевіч Вячаслаў Феліксавіч с. 364
Шальманаў Іван Ігнатавіч с. 364
Шалюта Уладзімір Лук’янавіч с. 364
Шаляпін Фёдар Іванавіч с. 364
Шамборскі Фама с. 365
Шаметавец Таццяна Рамуальдаўна с. 365
Шаміса Адэльберт фон с. 365
Шампальён Жан Франсуа с. 366
Шамплейн Самюэль с. 366
Шамукаў Габдула Рухулавіч с. 367
Шамшур Вячаслаў Вячаслававіч с. 367
Шамякін Іван Пятровіч с. 367
Шамякін Міхаіл Міхайлавіч с. 368
Шамякіна Таццяна Іванаўна с. 368
Шамянкоў Апанас Дзмітрыевіч с. 368
Шамяткоў Леанід Аляксандравіч с. 368
Шангін Барыс Аляксандравіч с. 369
Шандалаў Юрый Абрамавіч с. 369
Шанскае нагор’е с. 369
Шантарскія астравы с. 369
Шантыр Фабіян Гіляравіч с. 370
шанцавы інструмент с. 370
Шаньдун -- паўвостраў у Кітаі с. 370
Шаньдун -- правінцыя ў Кітаі с. 370
Шанько Георгій Георгіевіч с. 370
Шаньхайгуаньскі праход с. 371
Шаняўскага універсітэт с. 371
Шапавалаў Іван Еўдакімавіч с. 371
Шапавалаў Ігар Аляксеевіч с. 371
Шапашнік Барыс Львовіч с. 372
Шапашнікаў Барыс Міхайлавіч с. 372
Шапашнікаў Уладзімір Мікалаевіч с. 372
Шапелін Алег Паўлавіч с. 372
Шапенгаўэр Артур с. 372
Шапілаў Дзмітрый Трафімавіч с. 373
Шапіра Барыс Міронавіч с. 373
Шапіра Майсей Навумавіч с. 373
Шапіра Сямён Барысавіч с. 373
Шапіра Фёдар Львовіч с. 373
Шапіцька Ларыса Яфімаўна с. 373
шапка Манамаха с. 373
Шапко Эдуард Пятровіч с. 374
Шапо Уладзімір Дзмітрыевіч с. 374
Шапорын Юрый Аляксандравіч с. 374
Шапс Аляксандр Лявонцьевіч с. 374
Шапэн Фрыдэрык с. 374
Шапялевіч Васіль Васілевіч с. 375
Шапялевіч Васіль Рыгоравіч с. 375
Шапялевіч Канстанцін Іванавіч с. 375
Шапялевіч Уладзімір Аляксандравіч с. 375
Шаравараў Георгій Аляксандравіч с. 375
Шаравараў Канстанцін Рыгоравіч с. 375
шаравая маланка -- разнавіднасць маланкі с. 375
“Шаравая маланка” -- кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх фашыстаў с. 375
шаравыя функцыі с. 376
шаралезская парода с. 376
Шарамета Мікалай Васілевіч с. 376
Шарамецеў Барыс Пятровіч с. 376
Шаранговіч Васіль Пятровіч с. 376
Шаранговіч Васіль Фаміч с. 377
Шаранговіч Канстанцін Пятровіч с. 377
Шарапа Аляксандр Віктаравіч с. 377
шарападобных амфар культура с. 377
Шараў Канстанцін Канстанцінавіч с. 378
Шарахоўскі Янка с. 378
Шарашоўскае евангелле с. 378
Шарашоўская Петрапаўлаўская царква с. 378
Шарашоўскі раён с. 378
Шаргей Аляксандр Ігнацьевіч с. 378
Шаркаўшчынская падпольная камсамольска-маладзёжная арганізацыя “За Радзіму” с. 379
Шаркаўшчынскі раён с. 379
Шарко Мікалай Піліпавіч с. 380
Шарлота-Амалія с. 380
шарнірны механізм с. 381
Шарова Аляксандра Міхайлаўна с. 381
Шарснёў Пётр Мяркур’евіч с. 382
шарсцяная прамысловасць с. 382
шарсцяная тканіна с. 382
шартгорнская парода с. 382
Шартрскі сабор с. 382
Шаршаневіч Вадзім Габрыелевіч с. 383
Шаршнёва Рыма Іванаўна с. 383
Шаршуноў Вячаслаў Аляксеевіч с. 383
Шаршэўскі Рыгор Юдэлевіч с. 383
Шарыгін Павел Паліеўктавіч с. 384
Шарый Валерый Пятровіч с. 384
Шарыпава Фарыда Шарыпаўна с. 384
Шарыпа Пётр Пятровіч с. 384
Шарэцкі Сямён Георгіевіч с. 384
шаснаццаты з’езд КП(б)Б с. 385
шаснаццацірадкоўе с. 385
шастак -- манета с. 385
“Шастак” -- беларускі народны танец с. 385
Шастак Фёдар Віктаравіч с. 385
Шастаковіч Дзмітрый Дзмітрыевіч с. 385
Шастакоў Аляксандр Цімафеевіч с. 386
Шастакоў Міхаіл Дзянісавіч с. 386
Шастоўскі Кім Фёдаравіч с. 386
Шасцерыкоў Пётр Паўлавіч с. 386
Шатабрыян Франсуа с. 386
Шаталаў Уладзімір Аляксандравіч с. 387
Шаталін Станіслаў Сяргеевіч с. 387
шатландская школа с. 387
шатравальная машына с. 387
Шатрова Алена Мітрафанаўна с. 388
Шатроў Міхаіл Піліпавіч с. 388
Шатэрнік Аляксандр Сяргеевіч с. 388
Шатэрнік Мікалай Васілевіч с. 388
Шаура Рыгор Фёдаравіч с. 388
Шаўкалюк Віктар Раманавіч с. 388
шаўковая прамысловасць с. 389
шаўковая тканіна с. 389
Шаўкоў Віктар Анатольевіч с. 389
Шаўкуненка Аляксей Аляксеевіч с. 389
Шаўлаў Артур Леанард с. 389
Шаўлоўская Марыя Фёдараўна с. 390
Шаўляйская аперацыя 1944 с. 390
Шаўлякоў Віталь Васілевіч с. 390
Шаўмян Сцяпан Георгіевіч с. 390
Шаўня Анатоль Аляксандравіч с. 390
Шаўроў Іван Ягоравіч с. 390
Шаўцова Марыя Мітрафанаўна с. 391
Шаўцоў Юрый Анатольевіч с. 391
Шаўчонак Марыя Сіланцьеўна с. 391
Шаўчук Іван Іванавіч с. 391
Шаўчэнка Акім Міхайлавіч с. 391
Шаўчэнка Васіль Савельевіч с. 391
Шаўчэнка Тарас Рыгоравіч с. 392
Шафер Уладзіслаў с. 392
Шафран Данііл Барысавіч с. 393
Шафранава Тамара Аляксандраўна с. 393
Шафранскі Якаў Міхайлавіч с. 393
Шах Соф’я Мікалаеўна с. 393
Шахавец Уладзімір Міхайлавіч с. 393
Шахаўской Аляксандр Аляксандравіч с. 393
Шахдарынскі хрыбет с. 393
Шахлай Аляксандр Міхайлавіч с. 394
Шахматаў Аляксей Аляксандравіч с. 394
шахматна-шашачны клуб с. 394
шахматны гадзіннік с. 394
Шаховіч Міхась с. 395
Шахоцька Людміла Пятроўна с. 395
Шах-Парон Алімпіяда Іванаўна с. 395
Шахрай Уладзімір Мацвеевіч с. 395
шахрайскі раман с. 395
шахты крэменездабыўныя с. 396
Шахцінскі працэс с. 396
Шаціла Іван Браніслававіч с. 397
Шацкі Мікалай Сяргеевіч с. 397
Шацкі Станіслаў Тэафілавіч с. 397
Шашалевіч Васіль Антонавіч с. 398
Шашкі -- вёска ў Стаўбцоўскім р-не с. 398
Шашкіна Тамара Рыгораўна с. 399
Шашкоў Анатоль Герасімавіч с. 399
Шашкоўскі Анатоль Віктаравіч с. 399
шашэйная дарога с. 399
Шашэнька Аляксандр Сцяфанавіч с. 399
Швабінскі Макс с. 399
Швабская вайна 1499 с. 399
Швайбовіч Алена Пятроўна с. 400
Швакшты Вялікія с. 400
Шванаўскія клеткі с. 400
Шварц Станіслаў Сямёнавіч с. 400
Шварц Яўген Львовіч с. 400
Шварцшыльд Карл с. 401
Шварцэ Браніслаў с. 401
Шварцэнберг Карл Філіп с. 401
Шварцэнберг Фелікс с. 401
Швед Віктар Мікітавіч с. 401
Швед Вячаслаў Вітальевіч с. 401
Швед Іван Адамавіч с. 402
Шведзік Генадзь Барысавіч с. 402
Шведска-нарвежская унія 1814-1905 с. 402
Шведска-польская унія 1592-99 с. 402
швейная машына с. 402
швейная прамысловасць с. 402
Швейцарскі паход Суворава 1799 с. 403
Швейцэр Альберт с. 409
Швейцэр Міхаіл Абрамавіч с. 410
Швернік Мікалай Міхайлавіч с. 410
Швінгер Джуліус с. 418
Швінд Морыц фон с. 418
швіцкая парода с. 418
Швяцова Вера Мікалаеўна с. 418
Швяцоў Аркадзь Дзмітрыевіч с. 418
Швяцоў Вадзім Сяргеевіч с. 418
Шкадарэвіч Аляксей Пятровіч с. 419
шкала электрамагнітных хваль с. 419
Шкапскі Алег Барысавіч с. 419
Шкаруба Валерый Фёдаравіч с. 419
Шкатэлаў Уладзімір Віктаравіч с. 420
Шкель Міхаіл Пятровіч с. 420
Шкірман Станіслаў Фёдаравіч с. 420
шкло арганічнае с. 421
шкло мастацкае с. 421
шклобетонныя канструкцыі с. 423
Шклова абарона 1654 с. 423
шклокерамічныя матэрыялы с. 423
шклопадобны стан с. 423
шклоўскае міжледавікоўе с. 424
Шклоўскае патрыятычнае падполле с. 424
Шклоўскае шляхетнае вучылішча с. 424
Шклоўская балетная школа с. 425
Шклоўская музычная школа с. 425
Шклоўская папяровая фабрыка с. 425
Шклоўская Праабражэнская царква с. 425
Шклоўская ратуша с. 425
Шклоўскі Віктар Барысавіч с. 426
Шклоўскі Рыгор Львовіч с. 426
Шклоўскі замак с. 426
Шклоўскі кадэцкі корпус с. 426
Шклоўскі лесапільны завод с. 426
Шклоўскі льнозавод с. 426
Шклоўскі тэатр Зорыча с. 427
шклоўскія гарадскія ўмацаванні с. 427
шклоўскія мануфактуры с. 427
шкляная плітка с. 427
шкляная прамысловасць с. 427
шкляное валакно с. 428
шкляныя работы с. 428
Шкляр Абрам Хаімавіч с. 428
Шкляр Аркадзь Ханонавіч с. 428
Шкляр Міхаіл Яўхімавіч с. 428
Шклярэўскі Ігар Іванавіч с. 428
шкодная чарапашка с. 429
шкоднікі збожжа і збожжапрадуктаў с. 429
шкоднікі сельскагаспадарчых культур с. 429
школа -- навучальна-выхаваўчая ўстанова с. 430
школа -- мастацкі кірунак у мастацтве і архітэктуры с. 432
Школа прапаршчыкаў с. 432
школа-інтэрнат с. 432
школы для дарослых с. 432
школы сялянскай моладзі с. 433
Школьнае возера с. 433
школьная драма с. 433
школьныя лясніцтвы с. 434
Шкраба Рыгор Васілевіч с. 434
Шкурко Валянцін Мікалаевіч с. 434
Шкурко Васіль Адамавіч с. 434
Шкут Мікалай Васілевіч с. 435
Шлайхер Аўгуст с. 435
Шлапуноў Васіль Мікалаевіч с. 435
Шлег Людміла Карпаўна с. 435
Шлегель Аўгуст Вільгельм с. 435
Шлегель Фрыдрых с. 435
Шлеермахер Фрыдрых с. 436
Шлезвіг-Гольштэйн с. 436
Шлезінгер Артур Меер с. 436
Шлейдэн Матыяс Якаб с. 436
Шлёнскае ваяводства с. 437
Шлёцэр Аўгуст Людвіг с. 437
Шлісельбургская крэпасць с. 438
шліфавальны станок с. 438
Шліфен Альфрэд фон с. 438
Шліхтынг Альберт с. 439
Шліхтынг Сігізмунд с. 439
Шлосер Фрыдрых с. 439
Шлык Аляксандр Аркадзевіч с. 439
Шлюбскі Аляксандр Ануфрыевіч с. 439
Шлютэр Андрэас с. 440
Шляга Мікалай Іванавіч с. 440
Шляймовіч Макс Моўшавіч с. 441
Шлянцоўскі Францішак с. 441
Шляпянаў Ілья Юльевіч с. 441
шлях з “варагаў у грэкі” с. 441
“Шлях моладзі” с. 442
Шляхтуноў Уладзімір Іосіфавіч с. 442
Шмакаў Фёдар Іванавіч с. 442
Шмальгаўзен Іван Іванавіч с. 443
Шмальгаўзен Іван Фёдаравіч с. 443
Шмарлоўская Галіна Аляксандраўна с. 443
Шмарынаў Дзяменцій Аляксеевіч с. 443
Шматаў Віктар Фёдаравіч с. 444
шматвалікавай керамікі культура с. 444
шматгадовая мерзлата с. 444
шматгадовыя расліны с. 444
шматдомныя расліны с. 444
шматзлучнікавасць с. 444
шматкаляровы друк с. 444
шматканальная радыёсувязь с. 445
шматканальная сувязь с. 445
шматступенныя выбары с. 445
шматступеньчатая ракета с. 445
шматфатонныя працэсы с. 445
Шмелькін Ханон Ёселевіч с. 445
Шмея Іван Сцяпанавіч с. 446
Шміт Ота Юльевіч с. 446
Шміт Пётр Пятровіч с. 446
Шміт Якаў Іванавіч с. 446
Шміта падлёдная раўніна с. 446
Шміта паўвостраў с. 446
Шмыга Іван Сцяпанавіч с. 446
Шмыга Таццяна Іванаўна с. 447
Шмыгун Аркадзь Карпавіч с. 447
Шмырова М.П. мемарыяльны музей с. 447
Шмыроў Мінай Піліпавіч с. 447
Шмялёў Іван Сяргеевіч с. 447
Шмярко Уладзімір Пятровіч с. 447
Шнеерсон Леў Міхайлавіч с. 447
Шнейдэрман Марк Эмануілавіч с. 447
Шнеперман Леў Барысавіч с. 447
Шніп Віктар Анатолевіч с. 448
Шнірэльман Леў Генрыхавіч с. 448
Шнітке Альфрэд Гарыевіч с. 448
Шнітко Святаслаў Мікалаевіч с. 448
шнуравой керамікі культуры с. 448
шнуравой керамікі Палесся культура с. 449
Шолахаў Міхаіл Аляксандравіч с. 450
Шолк Уладзімір Ісакавіч с. 450
Шонбайн Крысціян Фрыдрых с. 451
Шонберг Арнольд с. 451
Шонберг Ісак Юльевіч с. 451
Шонгаўэр Марцін с. 451
Шорах Рыгор Паўлавіч с. 451
Шостак Аляксандр Канстанцінавіч с. 452
Шостак Леанід Уладзіміравіч с. 452
Шостка Валянціна Міхайлаўна с. 452
Шострэм Віктар Давід с. 452
шосты з’езд КП(б)Б с. 452
шосты Усебеларускі з’езд Саветаў с. 452
Шот Аляксандр Уладзіміравіч с. 453
Шоу Джордж Бернард с. 453
Шофман Аркадзь Сямёнавіч с. 454
Шофман Леанід Ісакавіч с. 454
Шошчыц Мікалай Іосіфавіч с. 454
Шошынская аперацыя 1942 с. 454
Шпагін Георгій Сямёнавіч с. 454
Шпак Аляксандр Пятровіч с. 455
Шпак Георгій Іванавіч с. 455
Шпакаў Аляксей Пракопавіч с. 455
Шпакоўскі Іван Сцяпанавіч с. 455
Шпакоўскі Мікалай Іванавіч с. 455
шпалерная культура с. 456
Шпенглер Освальд с. 457
Шпетны Павел Іванавіч с. 457
Шпігельман Нута Аўрум-Эльевіч с. 457
Шпілеўскі Павел Міхайлавіч с. 457
Шпіт Юрый Васілевіч с. 459
Шпітальны Барыс Гаўрылавіч с. 459
Шпіцбергенскае цячэнне с. 459
шпонастругальны станок с. 460
шпоначнае злучэнне с. 460
шпора касцявая с. 460
шпрыцаванне палімераў с. 461
Шпэт Язэп Геркуланавіч с. 461
Шпянёў Андрэй Андрэевіч с. 461
Шродынгер Эрвін с. 461
Шродынгера ўраўненне с. 461
Шродэр Герхард Фрыц с. 462
Шродэр Фрыдрых с. 462
шрот -- канцэнтраваны бялковы корм с. 462
шрот -- дробныя металічныя шарыкі для стральбы с. 462
Шруб Павел Міхайлавіч с. 462
Шрыфер Джон Роберт с. 465
шрыфт -- графічная сістэма літар, лічбаў і іншых знакаў с. 465
шрыфт -- камплект друкавальных літар с. 466
штабелявальная машына с. 467
штабс-ротмістр с. 467
штабы партызанскага руху с. 467
Штагарэнка Андрэй Якаўлевіч с. 468
Штадэн Генрых фон с. 468
Штайн Генрых Фрыдрых с. 468
Штайна-Гардэнберга рэформы с. 468
Штайнталь Гейман с. 468
Штакеншнейдэр Андрэй Іванавіч с. 468
Шталберг Эрнестс с. 468
штангенінструмент с. 469
Штаўберт Аляксандр Ягоравіч с. 470
Штаўдынгер Герман с. 470
Штаўтэ Вольфганг Георг с. 470
Штокалаў Барыс Цімафеевіч с. 470
Штокгаўзен Карлхайнц с. 470
Штомпель Барыс Мікалаевіч с. 471
Штоп Яўген Аляксандравіч с. 471
Штормер Горст Людвіг с. 471
Штраус Іаган (Штраус-бацька) с. 471
Штраус Іаган (Штраус-сын) с. 471
Штраўх Максім Максімавіч с. 472
Штрытматэр Эрвін с. 472
штрыхаванай керамікі культура с. 472
Штрэземан Густаў с. 473
Штукін Сяргей Сяргеевіч с. 474
Штурм Жак Шарль с. 474
штурмавыя атрады с. 474
штучнае асемяненне с. 475
штучнае дыханне с. 475
штучнае лёгкае с. 475
штучная планета с. 475
штучны спадарожнік Зямлі с. 475
штучныя органы і апараты с. 476
штучныя спадарожнікі Месяца с. 476
штучныя спадарожнікі планет с. 477
штучныя спадарожнікі Сонца с. 477
Штыкоў Цярэнцій Фаміч с. 477
Штырбу Кірыл Антонавіч с. 478
Штыхаў Георгій Васілевіч с. 478
Штэйн Аляксандр Пятровіч с. 478
Штэйн Сямён Аляксандравіч с. 478
Штэйнберг Леў Пятровіч с. 479
Штэйнер Іван Фёдаравіч с. 479
Штэлер Павел Паўлавіч с. 479
Штэрна-Герлаха дослед с. 479
Штэрнберг Павел Карлавіч с. 479
Шуба Аляксей Іванавіч с. 479
Шуба Павел Паўлавіч с. 479
Шубін Фядот Іванавіч с. 480
Шубнікаў Аляксей Васілевіч с. 480
Шугаеў Мікалай Аляксандравіч с. 481
Шугля Зоя Міхайлаўна с. 481
Шугнанскі хрыбет с. 481
Шуін Канстанцін Аляксандравіч с. 481
Шуйскі Васіль Іванавіч с. 481
Шукайла Паўлюк с. 481
Шуканаў Адам Сямёнавіч с. 482
Шукевіч Вандалін Аляксандравіч с. 482
Шукшын Васіль Макаравіч с. 482
Шулейкін Міхаіл Васілевіч с. 483
Шулёў Генадзь Сяргеевіч с. 483
Шульга Сяргей Мікалаевіч с. 483
Шульгін Васіль Віталевіч с. 483
Шульгоўскі Фёдар Несцеравіч с. 483
Шульжэнка Клаўдзія Іванаўна с. 483
Шульман Зіновій Пінхусавіч с. 483
Шульман Іосіф Абрамавіч с. 484
Шульман Рыгор Абрамавіч с. 484
Шульц Тэадор Уільям с. 484
Шульцэ-Бойзена-Харнака арганізацыя с. 484
шумавая тэмпература с. 485
шумавое забруджванне с. 485
Шумакоўская Спаса-Праабражэнская царква с. 485
Шуманскі Міхаіл Рыгоравіч с. 485
шумапеленгатар с. 485
Шумейка Мікалай Максімавіч с. 485
Шумік Сяргей Васілевіч с. 486
Шумілава Эмілія Іванаўна с. 486
Шуміліна Ірына Міхайлаўна с. 486
Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей с. 486
Шумілінскі раён с. 486
Шумпетэр Іозеф с. 487
Шумская Лізавета Уладзіміраўна с. 487
Шумскі Юрый Васілевіч с. 487
Шумскі Якаў Данілавіч с. 487
Шунейка Яўген Феліксавіч с. 487
Шунякоў Леанід Іванавіч с. 488
Шупенька Генадзь Серафімавіч с. 488
Шур Якаў Шэбселевіч с. 488
“Шура-і-Іслам” с. 488
Шуралёў Уладзімір Міхайлавіч с. 488
шурпатасць паверхні с. 488
Шурухін Павел Іванавіч с. 488
Шусцер Рудольф с. 489
Шут Іван Віктаравіч с. 489
Шут Кліменцій Пятровіч с. 489
Шут Мікалай Канстанцінавіч с. 489
Шутава Вольга Паўлаўна с. 489
Шутаў Альфрэд Пятровіч с. 489
Шутаў Генадзь Майсеевіч с. 489
Шутаў Генадзь Фёдаравіч с. 489
Шутаў Сцяпан Фёдаравіч с. 490
Шутэнка Гаўрыіл Карнеевіч с. 490
Шухаў Уладзімір Рыгоравіч с. 490
Шуцько Іван Цітавіч с. 491
Шушкевіч Станіслаў Пятровіч с. 491
Шушкевіч Станіслаў Станіслававіч с. 491
Шушніг Курт фон с. 491
Шцібер Здзіслаў с. 492
Шчаглоў-Куліковіч Мікалай Мікалаевіч с. 492
Шчадрын Радзівон Канстанцінавіч с. 492
Шчадрын Сільвестр Феадосьевіч с. 493
Шчадрын Сямён Фёдаравіч с. 493
Шчадрын Феадосій Фёдаравіч с. 493
Шчадрына Валянціна Ніканораўна с. 493
Шчадрынскае камсамольска-маладзёжнае падполле с. 493
шчадрэц -- старажытны звычай адзначаць святочны вечар напярэдадні Новага года с. 493
“Шчадрэц” -- калядная гульня с. 494
Шчакаціхін Мікалай Мікалаевіч с. 494
Шчамялёў Анатоль Мяфодзьевіч с. 494
Шчамялёў Леанід Дзмітрыевіч с. 494
Шчапаў Афанасій Пракопавіч с. 495
Шчарбакова Таісія Аляксееўна с. 495
Шчарбакоў Васіль Васілевіч с. 495
Шчарбакоў Васіль Карпавіч с. 496
Шчарбакоў Георгій Барысавіч с. 496
Шчарбакоў Дзмітрый Іванавіч с. 496
Шчарбакоў Сяргей Васілевіч с. 496
Шчарбакоў Уладзімір Аляксеевіч с. 496
Шчарбатаў Аляксандр Рыгоравіч с. 496
Шчарбатаў Георгій Міхайлавіч с. 496
Шчарбатаў Міхаіл Міхайлавіч с. 497
Шчарбіна Ада Эмануілаўна с. 497
Шчарбіна Валянцін Мікалаевіч с. 497
Шчарбіна Васіль Васілевіч с. 497
Шчарбіна Яўген Іванавіч с. 497
Шчарбовіч Іосіф Антонавіч с. 497
Шчарыца Валерый Пятровіч с. 497
Шчасная Лада Сяргееўна с. 497
Шчасная Нінэль Іванаўна с. 497
шчаўевавоцатная кіслата с. 498
шчаўевакіслае браджэнне с. 498
шчаўевая кіслата с. 499
шчаўевы альдэгід с. 499
шчацінахвосткі с. 499
шчацінкасківічныя с. 499
шчолачназямельныя металы с. 499
шчолачныя горныя пароды с. 499
шчолачныя металы с. 499
Шчолкін Кірыла Іванавіч с. 499
Шчорс Мікалай Аляксандравіч с. 500
Шчорсаўская Дзмітрыеўская царква с. 500
Шчорсаўскі палацава-паркавы комплекс с. 500
шчоткаязычныя папугаі с. 501
Шчукін Аляксандр Мікалаевіч с. 501
Шчукін Аляксандр Уладзіміравіч с. 501
Шчукін Барыс Васілевіч с. 501
Шчукін Леў Кірылавіч с. 501
Шчуко Уладзімір Аляксеевіч с. 501
Шчусеў Аляксей Віктаравіч с. 502
Шчучынскі завод “Аўтапровад” с. 503
Шчучынскі касцёл святой Тэрэзы с. 503
Шчучынскі масласырзавод с. 503
Шчучынскі павет с. 503
Шчучынскі палац с. 504
Шчучынскі піярскі калегіум с. 504
Шчучынскі раён с. 504
шчылінаванне глебы с. 505
шчылінадрэнажная машына с. 505
шчылінарэзная машына с. 505
шчылінная антэна с. 505
шчыльнасць насельніцтва с. 506
шчыльнасць электрычнага току с. 507
Шчыпачоў Сцяпан Пятровіч с. 507
Шчыт -- сузор’е с. 507
шчыт -- элемент засцерагальнага ўзбраення; плывучая мішэнь с. 507
шчыт -- архітэктурны тэрмін с. 507
шчыт -- у тэктоніцы с. 507
шчытазборачны станок с. 508
шчытападобная залоза с. 509
Шчыткавіцкія Лугі с. 509
шчытнікі-чарапашкі с. 5
Шчэлбінскі канал с. 5
шчэлепадыхальныя с. 5
шчэлепаногія с. 5
Шчэпіцкае камсамольска-маладзёжнае падполле с. 6
Шчэпкін Міхаіл Сямёнавіч с. 6
Шчэрба Віталь Венядзіктавіч с. 6
Шчэрба Леў Уладзіміравіч с. 6
Шчэрбін Вячаслаў Канстанцінавіч с. 7
Шчэцінскае ваяводства с. 7
Шыбека Захар Васілевіч с. 7
Шыбнёў Анатоль Дзям’янавіч с. 7
Шыбнёў Яўген Анатолевіч с. 7
Шыдлоўскі Аляксандр Канстанцінавіч с. 8
Шыдлоўскі Ігнат Іосіфавіч с. 8
Шыдлоўскі Павел Іванавіч с. 8
Шыёнак Аляксандр Сяргеевіч с. 8
шызафрэнія с. 8
Шыкін Васіль Кірылавіч с. 9
Шыколенка Наталля Іванаўна с. 9
Шыкунова Ірына Сямёнаўна с. 9
Шыкунова Энеса Васілеўна с. 9
Шыла Іван Мікалаевіч с. 9
Шыла Мікалай Язэпавіч с. 9
Шыла Міхаіл Давыдавіч с. 10
Шылава Ірына Алегаўна с. 10
Шылавіцкая суконная фабрыка с. 10
Шылай Расціслаў Аляксеевіч с. 10
Шылаў Аляксандр Максавіч с. 10
Шылер Іаган Крыстаф Фрыдрых с. 10
Шылін Афанасій Пятровіч с. 11
Шылін Леанід Юр’евіч с. 11
Шылінг Павел Львовіч с. 11
Шылко Віктар Аляксандравіч с. 11
Шыловіч Георгій Уладзіміравіч с. 11
Шыльдгаўз Караль с. 12
Шыльдэр Карл Андрэевіч с. 12
Шыльдэр Мікалай Карлавіч с. 12
Шыльнікоўская Васіліса Паўлаўна с. 12
Шыляеў Аляксей Сямёнавіч с. 12
Шымава Вольга Сяргееўна с. 12
Шымановіч Уладзімір Дзям’янавіч с. 12
Шыманоўскі Аляксандр Нічыпаравіч с. 12
Шыманоўскі Караль с. 12
Шыманоўскі Станіслаў Вінцэнтавіч с. 13
Шыманская Тамара Мікалаеўна с. 13
Шыманскі Міхаіл Мікалаевіч с. 13
Шыманскі Сцяпан Іванавіч с. 13
Шымаў Уладзімір Мікалаевіч с. 13
Шымборская Віслава с. 13
Шымкевіч Фёдар Спірыдонавіч с. 14
Шымко Тамара Іванаўна с. 14
Шымко Уладзімір Сцяпанавіч с. 14
Шымкоў Аляксандр Андрэевіч с. 14
Шымкус Стасіс с. 14
Шымук Віктар с. 14
Шынкароў Васіль Васілевіч с. 15
Шынкель Карл Фрыдрых с. 15
Шынклер Хвядос Сяргеевіч с. 16
Шынко Лідзія Пятроўна с. 16
Шынкуба Баграт Васілевіч с. 16
шынная прамысловасць с. 16
шыпарэзны станок с. 17
Шыпіла Віктар Браніслававіч с. 17
Шыпіла Яўген Патафеевіч с. 17
Шыпук Павел Уладзіміравіч с. 17
шыпячыя гукі с. 17
Шыраеў Аляксандр Віктаравіч с. 17
Шыраз Аванес Татэвосавіч с. 18
шыразская школа с. 18
Шырак Жак Рэнэ с. 18
Шыракава Хідэкі с. 18
шыракалістых лясоў зоны с. 18
Шыраканаў Дзмітрый Іванавіч с. 18
шыраканосыя малпы с. 18
Шырванзадэ Аляксандр Мінасавіч с. 19
Шырваншахаў палац с. 19
Шырвідас Канстанцінас с. 19
Шырко Васіль Аляксандравіч с. 19
Шыркоўскі Эдуард Іванавіч с. 19
Шырма Канстанцін Антонавіч с. 20
Шырма Рыгор Раманавіч с. 20
Шырма-Шчарбінскі Фёдар Восіпавіч с. 20
Шырокаў Аляксандр Міхайлавіч с. 20
Шырокаў Вячаслаў Міхайлавіч с. 20
Шырокаў Мікалай Артамонавіч с. 20
шырокаэкраннае кіно с. 20
шыротная занальнасць с. 20
Шыршоў Пётр Пятровіч с. 20
шырыня спектральнай лініі с. 21
шырыня ўзроўню с. 21
Шырыпаў Уладзімір Якаўлевіч с. 21
Шытаў Мікалай Аляксандравіч с. 21
шыфраванне інфармацыі с. 22
Шыфрын Кусіэль Саламонавіч с. 22
Шыфрын Якаў Саламонавіч с. 22
Шыхаў Аляксандр Мікітавіч с. 22
Шыхлы Ісмаіл с. 22
Шыцік Уладзімір Мікалаевіч с. 22
Шышалдзіна вулкан с. 23
шышкападобная залоза с. 23
Шышкін Герман Віктаравіч с. 23
Шышкін Іван Іванавіч с. 23
Шышкін Казімір Аляксеевіч с. 23
Шышкін Мікалай Мікалаевіч с. 23
Шышкіна Таццяна Вікенцьеўна с. 23
Шышко Георгій Аляксандравіч с. 24
Шышко Сяргей Фёдаравіч с. 24
Шышкоў Аляксандр Сямёнавіч с. 24
Шышкоў Вячаслаў Якаўлевіч с. 24
Шэварднадзе Эдуард Амбросіевіч с. 24
Шэвіна -- возера ў Расонскім р-не с. 24
Шэвіна -- возера ў Віцебскім р-не с. 24
шэвінгаванне с. 24
Шэдэль Готфрыд Іаган с. 25
Шэін Валерый Мікалаевіч с. 25
Шэйбак Міхаіл Пятровіч с. 25
Шэйдэман Філіп с. 25
Шэйман Віктар Уладзіміравіч с. 25
Шэйн Павел Васілевіч с. 25
Шэйнаў Віктар Паўлавіч с. 26
Шэйндлін Аляксандр Яфімавіч с. 26
Шэйт Самуэль с. 26
Шэйхзадэ Максуд Максумбек с. 26
Шэкінскае ханства с. 26
Шэклтан Эрнест с. 26
Шэклтана шэльфавы ледавік с. 27
Шэкснінскае вадасховішча с. 27
Шэкспір Уільям с. 27
Шэлебі Мікалай Іванавіч с. 27
Шэлег Аляксандр Усцінавіч с. 28
Шэлег Анатоль Рыгоравіч с. 28
Шэлег Валерый Канстанцінавіч с. 28
Шэлег Вольга Міхайлаўна с. 28
Шэлепень Аляксандр Кірылавіч с. 28
Шэлестаў Уладзімір Іванавіч с. 29
Шэлехаў Міхаіл Міхайлавіч с. 29
Шэлінг Фрыдрых с. 29
Шэліхава заліў с. 29
Шэліхава праліў с. 29
Шэліхаў Рыгор Іванавіч с. 30
Шэліхін Уладзімір Аляксеевіч с. 30
шэльфавы ледавік с. 30
Шэметаўскі касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі с. 30
Шэмет-Палачанскі Ян с. 30
Шэмпель Віктар Іванавіч с. 31
Шэнан Клод Элвуд с. 31
Шэнана тэарэма с. 31
Шэнгелая Мікалай Міхайлавіч с. 31
Шэнгелая Эльдар Мікалаевіч с. 31
Шэперд Уільям с. 32
шэраальховыя лясы с. 32
шэра-бурыя пустынныя глебы с. 32
шэраг актыўнасці металаў с. 32
шэрая курапатка с. 32
Шэрбюлье Антуан Элізэ с. 32
Шэрман Карлас с. 33
Шэрман Уільям с. 33
Шэршань Уладзімір Пятровіч с. 33
шэры папугай с. 33
Шэрыдан Рычард с. 33
Шэрынгтан Чарлз с. 33
Шэтлендскія астравы с. 34
Шэўроль Мішэль Эжэн с. 34
Шэфер Юрый Іванавіч с. 34
Шэфнер Вадзім Сяргеевіч с. 35
Шэфтсберы Антані Эшлі с. 35
Шэхаў Мікалай Кірылавіч с. 35
Шэхтэль Фёдар Восіпавіч с. 35
Шэшка Міхаіл Антонавіч с. 35
эаплейстацэн с. 37
эацэнавы аддзел (эпоха) с. 37
Эбадзі Шырын с. 37
Эбер Жак Рэнэ с. 37
Эберт Фрыдрых с. 38
Эбінгаўз Герман с. 38
эбуліяскапія с. 38
эвакуацыйны пункт с. 38
Эвальд Зінаіда Віктараўна с. 39
эвалюта і эвальвента с. 39
эвалюцыі сінтэтычная тэорыя с. 39
эвалюцыйнае вучэнне с. 40
эвалюцыйная школа с. 40
эвалюцыя -- працэсы змяненняў, якія адбываюцца ў прыродзе і грамадстве с. 40
эвалюцыя -- у біялогіі с. 40
эвалюцыя мазаічная с. 40
Эванс Артур Джон с. 40
Эванс Роналд с. 41
Эвенкійская аўтаномная акруга с. 41
Эверсман Эдуард Аляксандравіч с. 41
Эверт Аляксей Ерамалаевіч с. 41
Эвіянскія пагадненні 1962 с. 42
эгапсіхалогія с. 42
эгейскае мастацтва с. 42
Эгейскае мора с. 43
эгейская культура с. 43
Эгмант Ламараль с. 43
Эгрэшы Габар с. 44
Эджуарт Фрэнсіс с. 44
Эдрыян Эдгар с. 44
Эдуард -- возера ў Афрыцы с. 44
Эдуард -- імя англійскіх каралёў у 13-20 ст. с. 44
Эдынбургскі універсітэт с. 45
Эдынгтан Артур Стэнлі с. 45
Эдыпаў комплекс с. 46
Эдысан Томас с. 46
Эдэен-Мурзук с. 46
Эдэльман Джэралд Морыс с. 47
Эдэльфельт Альберт с. 47
Эдэр Барыс Афанасьевіч с. 47
Эзера Рэгіна с. 47
Эйве Махгіліс с. 47
Эйген Манфрэд с. 48
Эйдсвольская канстытуцыя 1814 с. 48
Эйдэман Роберт Пятровіч с. 48
Эйзен Артур Артуравіч с. 48
Эйзенхаўэр Дуайт Дэйвід с. 48
Эйзенхаўэра дактрына с. 48
Эйзенштэйн Сяргей Міхайлавіч с. 48
Эйзнер Барыс Анатолевіч с. 49
Эйкен Рудольф с. 49
Эйкерс Томас с. 49
Эйкінс Томас с. 49
Эйкман Хрысціян с. 50
Эйлер Леанард с. 50
Эйлера ўраўненні с. 50
Эйлера формулы с. 50
Эйлеравы вуглы с. 50
Эйлеравы інтэгралы с. 50
Эйлера-Фур’е формулы с. 51
Эйлер-Хельпін Ханс с. 51
Эймеры шэльфавы ледавік с. 51
Эйнтхавен Вілем с. 51
Эйнштэйн Альберт с. 51
Эйнштэйн Альфрэд с. 51
Эйнштэйна ўраўненні с. 52
Эйнштэйна-дэ Хааза эфект с. 52
Эйр -- паўвостраў ў Аўстраліі с. 52
Эйр -- салёнае возера ў Аўстраліі с. 52
Эйрык Раўдзі с. 52
Эйсебіо Ферэйра с. 52
Эйсмантаўскі касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі і святога Яна Непамука с. 52
Эйфелева вежа с. 53
Эйфель Аляксандр Гюстаў с. 53
Эйфман Барыс Якаўлевіч с. 53
Эйхе Генрых Хрыстафоравіч с. 53
Эйхлер Аўгуст Вільгельм с. 53
экалагізацыя заканадаўства с. 53
экалагізацыя тэхналогій с. 54
экалагічнае выхаванне і асвета с. 54
экалагічнае дубліраванне с. 54
экалагічнае планаванне с. 54
экалагічнае прагназіраванне с. 54
экалагічнай адпаведнасці прынцып с. 54
экалагічная вайна с. 54
экалагічная валентнасць с. 54
экалагічная дактрына с. 54
экалагічная зброя с. 55
экалагічная катастрофа с. 55
экалагічная мазаіка с. 55
экалагічная ніша с. 55
экалагічная палітыка с. 55
экалагічная парадыгма с. 55
экалагічная піраміда с. 55
экалагічная раўнавага с. 55
экалагічная экспертыза с. 55
экалагічная энергетыка с. 55
экалагічны песімум с. 55
экалагічныя рэсурсы с. 55
экалагічныя фактары с. 55
экалогія папуляцыйная с. 56
экалогія сацыяльная с. 56
экалогія харчавання с. 56
экалогія чалавека с. 56
“Эканамізм” с. 56
эканамічна актыўнае насельніцтва с. 56
эканамічнага росту тэорыя с. 57
эканамічнае раянаванне с. 57
эканамічнай раўнавагі тэорыя с. 58
эканамічная блакада с. 58
эканамічная геаграфія с. 58
эканамічная гісторыя с. 58
эканамічная дынаміка с. 58
эканамічная картаграфія с. 59
эканамічная кібернетыка с. 59
эканамічная палітыка с. 59
эканамічная статыстыка с. 59
эканамічная стратэгія с. 59
эканамічная эфектыўнасць с. 59
эканамічны дэтэрмінізм с. 59
эканамічны і сацыяльны савет ААН с. 60
эканамічны лад грамадства с. 60
Эканамічны навукова-даследчы інстытут с. 60
эканамічны патэнцыял с. 60
эканамічны эксперымент с. 60
эканамічных праблем аграпрамысловага комплексу беларускі НДІ с. 60
эканамічныя камісіі ААН с. 60
эканамічныя карты с. 60
эканамічныя рэсурсы с. 60
эканамічныя рэформы с. 61
эканамічныя санкцыі с. 61
эканамічныя сяляне с. 61
эканоміка дабрабыту с. 61
“Эканоміка. Кіраванне. Права” с. 62
эканоміка-геаграфічнае становішча с. 62
эканоміка-матэматычныя мадэлі с. 62
эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі беларускі НДІ с. 62
эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу беларускі НДІ с. 62
эканомікі і эканамічна-матэматычных метадаў планавання НДІ с. 62
экватар нябесны с. 64
экватарыяльнае паветра с. 64
Экватарыяльнае проціцячэнне с. 64
Экватарыяльная Гвінея с. 64
экватарыяльны клімат с. 66
экватарыяльны пояс с. 66
экватарыяльных лясоў зона с. 66
экватарыяльныя каардынаты с. 66
экватарыяльныя лясы с. 66
эквівалент хімічны с. 66
эквівалентаў закон с. 66
эквівалентнасці прынцып с. 66
эквівалентная доза выпрамянення с. 66
эквіваленцыя с. 66
эквілібрыстыка с. 66
эквіпатэнцыяльная паверхня с. 66
Экгаф Конрад с. 66
Экерсберг Крыстафер с. 66
экзабіялогія с. 67
экзагенныя працэсы с. 67
экзакрынныя залозы с. 67
экзатычная лексіка с. 67
экзатычная рыфма с. 68
экзатэрмічная рэакцыя с. 68
экзістэнцыялізм с. 68
Экібастузскі вугальны басейн с. 68
эккрынныя залозы с. 69
экліптычныя каардынаты с. 69
Эклс Джон Кэр’ю с. 69
Экнадыёсаў Уладзімір Сяргеевіч с. 70
экран -- прыстасаванне з паверхняй, якая адбівае ці паглынае выпрамяненне розных відаў с. 70
“Экран” -- навукова-тэхнічнае прадпрыемства с. 70
“Экран” -- назва серыі савецкіх ШСЗ і сістэмы спадарожнікавага тэлебачання с. 70
экранаванне магнітнае с. 70
“Эксан” -- нафтавая манаполія ЗША с. 71
Экс-ан-Праванс с. 72
эксгібіцыянізм с. 72
эксдывізарска-таксатарскі суд с. 72
экскрэторная сістэма с. 73
экспазіцыйная доза выпрамянення с. 74
экспазіцыя схілаў с. 74
экспанаметрыя с. 74
экспаненцыяльная функцыя с. 75
экспатрыяцыя с. 75
экспедыцыйныя войскі с. 75
экспедыцыя рускага флоту ў Паўночную Амерыку 1863-64 с. 75
экспертызы медыка-сацыяльнай і рэабілітацыі НДІ с. 76
Эксперыментальнай ветэрынарыі інстытут с. 76
Эксперыментальная база ледавіковых валуноў с. 76
эксперыментальная музыка с. 76
эксперыментальная псіхалогія с. 76
эксперыментальная фанетыка с. 77
эксперыментальная фізіка с. 77
эксплантацыя с. 77
Эксплорэр -- сістэма нафтапрадуктаправодаў у ЗША с. 77
“Эксплорэр” -- серыя амерыканскіх штучных спадарожнікаў Зямлі с. 77
эксплуатацыйны запас с. 77
эксплуатацыя с. 77
экспрапрыяцыя с. 77
экспрэс-аналіз с. 77
экспрэс-інфармацыя с. 77
экспрэсіўнасць с. 77
экспрэсіянізм с. 78
экстразанальная расліннасць с. 79
экстралінгвістыка с. 79
экстрапаляцыя с. 79
экстрасенсорыка с. 79
экструзія -- спосаб атрымання вырабаў з пластычных мас і гум с. 79
экструзія -- працэс выпіхання вязкай лавы пры вывяржэнні вулкана с. 79
экстэрацэптары с. 80
экстэр’ер жывёл с. 80
экстэрналізм с. 80
экстэрытарыяльнасць с. 80
экстэрыярызацыя с. 80
эксцэнтрысітэт с. 80
эксцэнтрысітэт арбіты с. 80
Элаян Гертруда с. 82
Элгар Уільям с. 82
элегічны двуверш с. 82
элейская школа с. 83
Электра -- старажытнагрэчаскі міфалагічны персанаж с. 83
элктра… - частка слова, якая паказвае на адносіны да электрычнасці с. 83
электраадмоўнасць с. 83
электраакустыка с. 83
электраакустычны пераўтваральнік с. 83
электраакустычныя і электрамеханічныя аналогіі с. 83
электрааналіз с. 83
электрааптычны дальнамер с. 84
электрааэразольтэрапія с. 84
электравакуумныя прылады с. 84
электравалентная сувязь с. 84
электравозабудаванне с. 84
электравымяральных прылад вытворчасць с. 84
электравымяральныя прылады с. 84
электрагравіравальны апарат с. 84
электраграфічнае капіраванне с. 85
электраграфія с. 85
электрадынаміка с. 85
электрадынаміка рухомых асяроддзяў с. 85
электрадынамічная прылада с. 85
электрадынамічны гучнагаварыцель с. 85
электрадыяліз с. 86
электрадэтанатар с. 86
электраёмістасць с. 86
электраізаляцыйныя матэрыялы с. 86
электраізаляцыя с. 86
электраінструмент с. 86
электракардыяграфія с. 86
электракарунд с. 86
электракінетычныя з’явы с. 86
электралізёры с. 86
электралітычнае асаджэнне с. 86
электралітычная дысацыяцыя с. 87
электралячэнне с. 87
электрамабіль с. 87
электрамагніт с. 87
электрамагнітнае забруджванне с. 87
электрамагнітнае поле с. 87
электрамагнітнае ўзаемадзеянне с. 87
электрамагнітная вымяральная прылада с. 87
электрамагнітная індукцыя с. 88
электрамагнітная помпа с. 88
электрамагнітная разведка с. 88
электрамагнітныя хвалі с. 88
электраматорная ланцуговая піла с. 88
электрамашынны генератар с. 88
электрамашынны ўзмацняльнік с. 88
электраметалургія с. 88
электрамеханізацыя глебаапрацоўкі с. 88
“Электрамодуль” с. 88
электрамузычныя інструменты с. 89
электранограф с. 89
электраоптыка с. 89
электраосмас с. 89
электрапоезд с. 89
электраправоднасць с. 89
электрапрайгравальнік с. 90
электрарухавік с. 90
электрарухальная сіла с. 90
электрасінтэз с. 90
электраслабае ўзаемадзеянне с. 90
Электрасталь с. 90
электрастанцыя с. 90
электрастатыка с. 90
электрастатычнае поле с. 90
электрастатычная індукцыя с. 91
электрастатычная прылада с. 91
электрастатычны генератар с. 91
электрастрыкцыя с. 91
электрастымуляцыя сэрца с. 91
электрасувязь с. 92
электрасутаргавая тэрапія с. 92
электратраўма с. 92
электратэрапія с. 92
электратэрмічная апрацоўка с. 92
электратэрмія с. 92
электратэхніка с. 92
электратэхнічная кераміка с. 92
электратэхнічная прамысловасць с. 92
электратэхнічная сталь с. 93
электрафарэз с. 93
электрафатаграфія с. 93
электрафізічная апрацоўка с. 93
электрафізіялогія с. 93
электрафільныя рэакцыі с. 93
электрахімічнае ахоўванне с. 93
электрахімічная апрацоўка с. 94
электрахімічны генератар с. 94
электрахімічны патэнцыял с. 94
электрахімічны рад напружанняў с. 94
электрахімія с. 94
электрашлакавая зварка с. 94
электрашлакавы пераплаў с. 94
электраэнергетыка с. 94
электраэнергетычная сістэма с. 95
электраэнергія с. 95
электраэнцэфалаграфія с. 95
электраэразійная апрацоўка с. 95
электродны патэнцыял с. 95
электродныя працэсы с. 95
электроды параўнання с. 95
электрон -- стабільная элементарная часціца с. 95
“Электрон” -- серыя савецкіх навукова-даследчых штучных спадарожнікаў Зямлі с. 95
электронаграфія с. 96
электронвольт с. 96
электронна-аптычны пераўтваральнік с. 96
электронна-дзірачная вадкасць с. 96
электронна-дзірачны пераход с. 96
электронна-іонная эмісія с. 97
электронна-прамянёвае нанясенне пакрыццяў с. 97
электронна-прамянёвая апрацоўка с. 97
электронна-прамянёвая зварка с. 97
электронна-прамянёвая печ с. 97
электронна-прамянёвая трубка с. 97
электронна-прамянёвы пераплаў с. 97
электронна-светлавы індыкатар с. 98
электронная вылічальная машына с. 98
электронная і іонная оптыка с. 98
электронная лямпа с. 98
электронная мікраскапія с. 98
электронная музыка с. 98
электронная оптыка с. 98
электронная пошта с. 98
электронная праводнасць с. 98
электронная прамысловасць с. 98
электронная тэорыя с. 99
электронная тэрапія с. 99
электронная эмісія с. 99
электронны гадзіннік с. 99
электронны газ с. 99
электронны захоп с. 99
электронны індыкатар настройкі с. 100
электронны квантавы гіраскоп с. 100
электронны мікраскоп с. 100
электронны памнажальнік с. 100
электронны парамагнітны рэзананс с. 100
электронны праектар с. 100
электронных вылічальных машын НДІ с. 100
электронныя лінзы с. 101
электроны праводнасці с. 101
электрыфікацыя с. 101
электрычнае ацяпленне с. 102
электрычнае зрушэнне с. 102
электрычнае поле с. 102
электрычнае супраціўленне с. 102
электрычная дуга с. 102
электрычная індукцыя с. 103
электрычная лямпа с. 103
электрычная машына с. 103
электрычная падстанцыя с. 103
электрычная пастаянная с. 103
электрычная печ с. 103
электрычная разведка с. 103
электрычная сетка с. 103
электрычная станцыя с. 103
электрычная трываласць с. 103
электрычны акумулятар с. 104
электрычны вугор с. 104
электрычны гадзіннік с. 104
электрычны генератар с. 104
электрычны ланцуг с. 104
электрычны патэнцыял с. 104
электрычны прабой с. 104
электрычны прывод с. 104
электрычны ракетны рухавік с. 104
электрычны рухавік с. 104
электрычны ток с. 105
электрычных велічынь меры с. 105
электрычныя ваганні с. 105
электрычныя органы с. 105
электрычныя разрады ў газах с. 105
электрычныя скаты с. 105
элемент хімічны с. 106
элементаарганічныя злучэнні с. 106
элементаарганічныя палімеры с. 106
элементарная матэматыка с. 106
элементарны электрычны зарад с. 106
элементарныя функцыі с. 106
элементарныя часціцы с. 106
элементны аналіз с. 107
Элеўсінскія містэрыі с. 107
Элінгтан Эдуард с. 108
эліністычнае мастацтва с. 109
эліптычная геаметрыя с. 109
эліптычны парабалоід с. 109
эліптычны цыліндр с. 109
эліта -- лепшыя прадстаўнікі грамадства с. 110
эліта -- адборныя насенне, расліны ці жывёлы с. 110
элітарная культура с. 110
Элітыс Адысеяс с. 110
Эллер Хейна Янавіч с. 111
Элсуэрта Зямля с. 111
Эль-Аламейнская аперацыя 1942 с. 111
Эльба -- рака ў Чэхіі і Германіі с. 111
Эльба -- востраў у Тырэнскім моры с. 112
Эльберт Барыс Якаўлевіч с. 112
Эльблонгскае ваяводства с. 112
Эльбрус -- найвышэйшы горны масіў Каўказа с. 112
Эльбрус -- горы на Пн Ірана с. 112
Эль Грэка Даменіка с. 112
Эльзас-Латарынгія с. 113
Эль-Махала-эль-Кубра с. 113
Эльсгаймер Адам с. 114
Эльстон Леў Міхайлавіч с. 114
Эльяшэвіч Алена Георгіеўна с. 115
эмалевыя фарбы с. 115
эмаль мастацкая с. 116
эманацыйны метад с. 116
Эмануэль Мікалай Маркавіч с. 117
эмбрыялогія раслін с. 118
эмбрыялогія чалавека і жывёл с. 118
Эмерсан Ралф Уолда с. 119
эміграцыя белая с. 119
Эмілій Павел Луцый (Македонскі) с. 120
Эмілій Павел Луцый с. 120
Эмілія-Раманья с. 120
Эмінеску Міхаіл с. 120
эмпірычная псіхалогія с. 121
эмпірыякрытыцызм с. 122
Эмская дэпеша 1870 с. 122
эмульсійныя фарбы с. 122
эмфізема лёгкіх с. 122
энантыямарфізм с. 123
Энгель Карл Людвіг с. 123
Энгельбрэкт Энгельбрэктсан с. 123
Энгельгарт Васіль Паўлавіч с. 123
Энгельгарт Уладзімір Аляксандравіч с. 123
Энгельс Фрыдрых с. 124
эндагеннае харчаванне с. 125
эндагенныя працэсы с. 125
эндакрыналогія с. 125
эндакрынная сістэма с. 125
эндакрынныя залозы с. 125
эндаміцэтальныя с. 126
эндартэрыіт аблітэрыруючы с. 126
эндатэрмічная рэакцыя с. 126
эндатэрмныя арганізмы с. 126
Эндзелінс Яніс Марцавіч с. 126
Эндэ Міхаіл Георгіевіч с. 127
Эндэрс Джон Франклін с. 127
“Энеіда навыварат” с. 127
энергаёмістасць прадукцыі с. 128
энергазберагальныя тэхналогіі с. 128
энергазберажэнне с. 128
энергетычнае машынабудаванне с. 128
энергетычная сіла святла с. 129
энергетычны універсальны сродак с. 129
энергетычныя зоны с. 129
энергіі захавання закон с. 129
Энергія -- вёска ў Пухавіцкім р-не с. 129
“Энергія” -- ракета-носьбіт; ракетна-касмічная карпарацыя с. 130
энергія актывацыі с. 130
энергія спакою с. 130
энергія сувязі с. 130
энергія хімічнай сувязі с. 130
Энеску Джорджэ с. 130
энтадыніяморфы с. 131
“Энтэ нацыянале ідракарбуры” с. 133
энтэрабактэрыі с. 133
Энцыклапедысты с. 133
энцыклапедычны слоўнік с. 134
“Энцыклапедыя гісторыі Беларусі” с. 136
“Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі” с. 136
“Энцыклапедыя прыроды Беларусі” с. 136
“Энцыклапедыя, ці тлумачальны слоўнік навук, мастацтваў і рамёстваў” с. 136
энцыклікі папскія с. 137
энцэфалаграфія с. 137
энцэфаламіэліт с. 137
эолавыя адклады с. 137
эпаксідныя кляі с. 137
эпаксідныя лакі с. 137
эпаксідныя смолы с. 137
эпас -- род мастацкай літаратуры; фальклорныя творы героіка-легендарнага зместу с. 138
ЭПАС -- першы сумесны палёт сав. і амер. касмічных караблёў с. 139
эпейрагенічныя рухі с. 139
эпігенетычныя радовішчы с. 139
Эпідаўрскі арганічны статут 1822 с. 140
эпідэмічны дзіцячы параліч с. 140
эпідэмічны тыф с. 140
эпідэміялогіі і мікрабіялогіі НДІ с. 141
эпізаатычны лімфангіт с. 142
эпікантынентальнае мора с. 142
Эпімах-Шыпіла Браніслаў Ігнатавіч с. 143
эпісталярная літаратура с. 144
“Эпісталярны кодэкс Вітаўта” с. 144
эпіхлоргідрынавыя каўчукі с. 146
эпоха геалагічная с. 146
эпоха гістарычная с. 146
Эпстайн Джэйкаб с. 147
эра геалагічная с. 147
эрагенныя зоны с. 147
Эразм Ратэрдамскі с. 147
эратычныя валуны с. 148
эрг -- адзінка энергіі, работы і колькасці цеплаты с. 148
эрг -- пясчаны пустынны масіў с. 148
Эрг Вялікі Усходні с. 148
эргадычная гіпотэза с. 148
эргакальцыферол с. 148
Эрдман Мікалай Робертавіч с. 149
Эрдэлі Ксенія Аляксандраўна с. 149
Эрзурумская аперацыя 1916 с. 150
Эрзя Сцяпан Дзмітрыевіч с. 150
Эрлангер Джозеф с. 150
Эрландэр Таге Фрыцьёф с. 150
Эрмітава форма с. 151
Эрмітаў аператар с. 151
Эрмлер Фрыдрых Маркавіч с. 151
Эрнесакс Густаў Густававіч с. 152
эрозія -- разбурэнне горных парод і глеб с. 152
эрозія -- пашкоджанне слізістай абалонкі ці эпідэрмісу с. 152
эрозія адхонаў і схілаў с. 152
эрозія металаў с. 153
Эртэль Фёдар Фёдаравіч с. 154
эруптыўныя зоркі с. 154
Эрыванскае ханства с. 154
Эрыдан -- сузор’е с. 154
Эрыдан -- старажытная назва ракі Заходняя Дзвіна с. 154
Эрын Барыс Уладзіміравіч с. 154
эрытэма вузлаватая с. 156
Эрэнбург Ілья Рыгоравіч с. 157
Эрэнфест Паўль с. 157
Эрэра Франсіска с. 157
Эса ды Кейруш Жазэ Марыя с. 158
Эсамбаеў Махмуд Алісултанавіч с. 158
Эсенава Таўшан с. 158
эскадраны мінаносец с. 158
“эскадроны смерці” с. 159
эскімоская мова с. 160
Эстляндская працоўная камуна с. 162
эстонская беконная парода с. 170
эстонская мова с. 170
эстрадная музыка с. 172
эстрадны танец с. 172
эстэтыка тэхнічная с. 173
эстэтычнае выхаванне с. 173
Эсьмоны -- курганны могільнік у Бялыніцкім р-не с. 174
Эсьмоны -- вёска ў Бялыніцкім р-не с. 174
Эталійскі саюз с. 174
эталон прадукцыі с. 175
Этвеш Лоранд фон с. 175
Этлі Клемент Рычард с. 175
этнаграфічная група с. 176
этнаграфічны рэгіён с. 176
этнаграфічныя карты с. 177
“Этнаграфія Беларусі” с. 178
этнаграфія музычная с. 179
этналінгвістыка с. 179
этнаметадалогія с. 179
этнамузыкалогія с. 179
этнапедагогіка с. 180
этнасацыялогія с. 180
этнічная група с. 181
этнічная псіхалогія с. 181
этнічная тэрыторыя с. 181
Этуш Уладзімір Абрамавіч с. 183
этылавая вадкасць с. 183
этыленавыя вуглевадароды с. 184
этылендыямінтэтравоцатная кіслата с. 184
этыленпрапіленавыя каўчукі с. 184
этымалагічны слоўнік с. 184
этыяліраваныя расліны с. 185
этыятропная тэрапія с. 185
эўгленавыя водарасці с. 186
Эўдокс Кнідскі с. 186
эўкаліптавы алей с. 187
Эўклідава геаметрыя с. 187
Эўклідава прастора с. 187
эўрыгалінныя жывёлы с. 188
эўрытопныя арганізмы с. 188
эўрытэрмныя арганізмы с. 188
эўстатычныя ваганні с. 188
эўтрофнае балота с. 189
эфект становішча гена с. 189
эфектыўнае выпрамяненне с. 190
эфектыўнае сячэнне с. 190
эфемерыдны час с. 190
Эфендыеў Ільяс Магамед с. 190
Эфендыеў Тэрлан Шаід с. 190
эферэнтныя нервовыя валокны с. 190
Эфіопскае нагор’е с. 193
эфіопскае пісьмо с. 193
Эфіопская біягеаграфічная вобласць с. 193
эфір -- хімічнае рэчыва с. 193
эфір -- гіпатэтычнае ўсёпранікальнае асяроддзе с. 193
эфіраалейныя культуры с. 194
эфірацэлюлозныя лакі с. 194
Эфрас Анатоль Васілевіч с. 194
эфузіўныя горныя пароды с. 194
Эчэверыя Альварэс Луіс с. 196
Эчэгарай-і-Эйсагірэ Хасэ с. 196
эшаланіраванне войск с. 197
“эшалонная вайна” с. 197
Эшпай Андрэй Якаўлевіч с. 197
Юбкін Васіль Паўлавіч с. 198
ювелірнае мастацтва с. 199
ювелірная прамысловасць с. 200
ювелірныя сплавы с. 200
Ювенал Дэцым Юній с. 200
ювенільныя воды с. 200
Югаў Аляксей Кузьміч с. 203
Югорскі паўвостараў с. 204
Югурцінская вайна с. 204
Юдама-Майскае нагор’е с. 204
Юдзеніч Мікалай Мікалаевіч с. 204
Юдзеніч Ніна Мікалаеўна с. 204
Юдзін Мікалай Мікалаевіч с. 204
Юдзін Міхаіл Дзмітрыевіч с. 204
Юдовін Саламон Барысавіч с. 205
Юдэлевіч Міхась Львовіч с. 205
Южакоў Сяргей Мікалаевіч с. 205
Южна-Сахалінск с. 205
Южын Аляксандр Іванавіч с. 205
Юз Дэйвід Эдуард с. 205
Юзафовіч-Бароўская Тэафілія Якаўлеўна с. 205
Юзвук Валерый Сцяпанавіч с. 206
Юзеева-Шаблоўская Ганна Аляксандраўна с. 206
Юк Зоя Максімаўна с. 206
Юкагірскае пласкагор’е с. 207
Юкан -- плато ў ЗША і Канадзе с. 207
Юкан -- рака ў Канадзе і ЗША с. 207
Юкан -- тэрыторыя ў Канадзе с. 207
Юкатанскі праліў с. 207
Юлін Анатоль Іванавіч с. 207
Юліян Адступнік с. 207
Юліянскі каляндар с. 208
Юматаў Георгій Аляксандравіч с. 208
Юнайтэд прэс інтэрнэшанал с. 208
“Юнайтэд тэкноладжыс” с. 208
Юндзіл Станіслаў с. 209
Юндзіл Францішак Уладзіслававіч с. 209
Юндзялоўскае возера с. 210
Юневіч Васіль Іосіфавіч с. 210
Юнкер Васіль Васілевіч с. 210
Юнона -- старажытнарымская багіня шлюбу і мацярынства с. 210
Юнона -- малая планета с. 210
Юньеў Георгій Сямёнавіч с. 211
Юньнань-Гуйчжоўскае нагор’е с. 211
Юньнаньскае нагор’е с. 211
Юон Канстанцін Фёдаравіч с. 211
Юпатаў Стафан Іванавіч с. 211
Юпітэр -- старажытнарымскі цар багоў с. 211
Юпітэр -- планета Сонечнай сістэмы с. 211
Юра Гнат Пятровіч с. 212
Юравіцкае ўзвышша с. 212
Юравіцкі касцёл і рэзідэнцыя езуітаў с. 212
Юравічы -- група археалагічных помнікаў у Калінкавіцкім р-не с. 212
Юравічы -- вёска ў Калінкавіцкім р-не с. 213
Юравічы -- вёска ў Полацкім р-не с. 213
Юратэ -- літоўская міфалагічная каралева Балтыйскага мора с. 213
Юратэ -- сорт груш с. 213
юраўскія песні с. 213
Юрацішкаўскі раён с. 214
Юргелевіч Пётр Якаўлевіч с. 214
Юр’евай ночы паўстанне с. 214
Юр’еў Юрый Міхайлавіч с. 214
Юркевіч Алег Раманавіч с. 214
Юркевіч Іван Данілавіч с. 215
Юркевіч Мікалай Рыгоравіч с. 215
Юркевіч Сяргей Пятровіч с. 215
Юркевіч Сяргей Фёдаравіч с. 215
Юркоўскі Сігізмунд Антонавіч с. 215
Юркунас Вітаўтас с. 215
Юрлоў Аляксандр Аляксандравіч с. 216
Юроўскі Юрый Ільіч с. 216
юрская сістэма (перыяд) с. 216
Юрскі Сяргей Юр’евіч с. 216
Юрцаў Алег Анатольевіч с. 216
Юрцін Барыс Алегавіч с. 217
Юрчанка Антон Сцяпанавіч с. 217
Юрчанка Георгій Фёдаравіч с. 217
Юрчанка Ягор Арцёмавіч с. 217
Юрчук Мікалай Іосіфавіч с. 217
Юры Гаральд Клейтан с. 217
юрыдычная асоба с. 217
юрыдычная кансультацыя с. 218
юрыдычная навука с. 218
юрыдычная школа с. 218
Юрый Далгарукі с. 218
Юрый Лугвенавіч с. 218
Юрый Уладзіміравіч с. 218
Юрый Яраславіч с. 218
Юрын Уладзімір Міхайлавіч с. 219
Юрысан Хельві Мікалаеўна с. 219
Юрыя Гагарына хрыбет с. 219
Юрэвіч Вадзім Аляксандравіч с. 219
Юрэвіч Мануіл Серафімавіч с. 219
Юрэвіч Уладзімір Антонавіч с. 219
Юрэвіч Уладзімір Міхайлавіч с. 219
Юрэнеў Расціслаў Мікалаевіч с. 220
Юсаў Вадзім Іванавіч с. 220
Юсіпава Натэла Алімжанаўна с. 220
Юскавец Майсей Клінікавіч с. 220
Юсупаў Ісмаіл Аксанавіч с. 221
Юткевіч Сяргей Іосіфавіч с. 221
Ютландская бітва 1916 с. 221
Юўчанка Надзея Аляксандраўна с. 222
Юхнавец Арсеній Гаўрылавіч с. 222
юхнаўская культура с. 222
Юхнаўскі бой 1943 с. 222
Юхо Іосіф Аляксандравіч с. 222
Ючас Мечысловас с. 223
Юшкевіч Васіль Аляксандравіч с. 223
Юшкевіч Леанід Пятровіч с. 223
Юшкевіч Тадэвуш Пятровіч с. 223
Юшкевіч Часлаў Іосіфавіч с. 223
Юшкоўскі Назар Логінавіч с. 223
Юшнеўскі Аляксей Пятровіч с. 223
Ябланавы хрыбет с. 224
Ябланоўскі Юзаф с. 224
Яблачкаў Павел Мікалаевіч с. 224
Яблачкіна Аляксандра Аляксандраўна с. 224
Яблонская Таццяна Нілаўна с. 225
Яблонскі Анатоль Іосіфавіч с. 225
Яблонскі Міхаіл Фёдаравіч с. 225
“яблык разладу” с. 225
яблыневая пладажэрка с. 225
яблычная кіслата с. 226
Явелькін Георгій Міхайлавіч с. 227
Явец Ларыса Васілеўна с. 227
Явіч Пётр Максавіч с. 227
Яворскі Баляслаў Леапольдавіч с. 227
Яворскі Васіль Іванавіч с. 227
Яворскі Казімеж с. 227
Яворскі Станіслаў Іванавіч с. 228
ягадаўборачныя машыны с. 228
ягадныя культуры с. 228
Ягелонскі універсітэт с. 229
Ягіч Ватраслаў с. 230
Яглоў Валерый Мікалаевіч с. 230
Ягораў Аляксандр Аляксандравіч с. 230
Ягораў Аляксандр Дзмітрыевіч с. 230
Ягораў Аляксандр Ільіч с. 230
Ягораў Аляксей Ягоравіч с. 230
Ягораў Барыс Барысавіч с. 231
Ягораў Марат Фёдаравіч с. 231
Ягораў Міхаіл Аляксеевіч с. 231
Ягораў Уладзімір Дзям’янавіч с. 231
Ягораў Уладзімір Уладзіміравіч с. 231
Ягораў Юрый Аляксеевіч с. 231
Ягоўдзік Мікалай Захаравіч с. 231
Ягоўдзік Уладзімір Іванавіч с. 231
ягуар -- млекакормячая жывёла с. 232
“Ягуар” -- сям’я легкавых аўтамабіляў с. 232
Ягудзін Валерый Рыгоравіч с. 232
Ягужынскі Павел Іванавіч с. 232
ядавіты апарат змей с. 232
ядавітыя грыбы с. 232
ядавітыя жывёлы с. 233
ядавітыя расліны с. 233
ядзернае паліва с. 234
ядзерная батарэя с. 234
ядзерная бомба с. 234
ядзерная бяспека с. 234
ядзерная вайна с. 235
ядзерная геалогія с. 235
ядзерная зброя с. 235
“ядзерная зіма” с. 235
ядзерная оптыка с. 235
ядзерная сілавая ўстаноўка с. 235
ядзерная спадчыннасць с. 236
ядзерная спектраскапія с. 236
ядзерная тэхніка с. 236
ядзерная фатаграфічная эмульсія с. 236
ядзерная фізіка с. 236
ядзерная фрагментацыя с. 237
ядзерная электроніка с. 237
ядзерная энергетыка с. 237
ядзерная энергія с. 237
ядзерны гама-рэзананс с. 239
ядзерны гіраскоп с. 239
ядзерны квадрупольны рэзананс с. 239
ядзерны магнетон с. 240
ядзерны магнітны рэзананс с. 240
ядзерны ракетны рухавік с. 240
ядзерны рэактар с. 240
Ядзерных праблем інстытут с. 241
ядзерныя боепрыпасы с. 241
ядзерныя мадэлі с. 241
ядзерныя рэакцыі с. 241
ядзерныя фільтры с. 241
Ядзешка Іван Іванавіч с. 241
“Яднанне і прагрэс” с. 241
ядро -- абявязковая частка біялагічнай клеткі с. 243
ядро -- шарападобны снарад с. 243
ядры кандэнсацыі с. 244
яды прамысловыя с. 244
Яжкоў Іван Сцяпанавіч с. 244
Яжоў Мікалай Іванавіч с. 244
Язаў Дзмітрый Цімафеевіч с. 245
язвавая хвароба с. 245
Язвінскі бой 1942 с. 245
“Язвінскія ўзоры” с. 245
Язгулемскі хрыбет с. 245
язмін -- садовы, цыбушнік с. 245
язмін -- сапраўдны с. 245
Язна -- другая назва возера Ясна с. 246
Язна -- вёска ў Міёрскім р-не с. 246
Язубчык Ганна Андрэеўна с. 246
Языкаў Мікалай Міхайлавіч с. 246
Языковіч Віктар Робертавіч с. 246
Языковіч Ларыса Уладзіміраўна с. 246
Языковіч Фёдар Міхайлавіч с. 246
Яікава Валянціна Кузьмоўна с. 247
яйцажыванараджэнне с. 248
яйцанараджэнне с. 248
якабінская дыктатура с. 249
Якабінскі клуб с. 249
Якабсан Аўгуст Міхкелевіч с. 249
Якабсон Леанід Веньямінавіч с. 249
Якабсон Раман Восіпавіч с. 250
Якабсонаў орган с. 250
Якавенка Васіль Цімафеевіч с. 250
Якавенка Сяргей Яўгенавіч с. 250
Якавенка Уладзімір Андрэевіч с. 250
Яканюк Вадзім Лявонцьевіч с. 251
якар -- прыстасаванне для ўтрымання на месцы плывучых сродкаў с. 251
якар -- рухомая частка электрычнай машыны с. 251
якасная тэорыя с. 251
якасць прадукцыі с. 252
Якаў Палачанін с. 252
Якаўлевіцкая суконная фабрыка с. 252
Якаўлеў Аляксандр Мікалаевіч с. 252
Якаўлеў Аляксандр Сяргеевіч с. 252
Якаўлеў Аляксей Сямёнавіч с. 252
Якаўлеў Васіль Мікалаевіч с. 252
Якаўлеў Леанід Андрэевіч с. 253
Якаўлеў Усевалад Фёдаравіч с. 253
Якаўлеў Фама Паўлавіч с. 253
Якаўлеў Юрый Васілевіч с. 253
Якаўлеў Юрый Якаўлевіч с. 253
Якаўскае возера с. 253
Якаўчук Віктар Іванавіч с. 253
Якаўчык Клімент Марцінавіч с. 254
Якжэн Міхаіл Уладзіміравіч с. 254
Якімовіч Алесь с. 254
Якімовіч Аляксей Мікалаевіч с. 254
Якімовіч Міхаіл Іванавіч с. 254
Якімовіч Юрый Аляксандравіч с. 254
Якір Іона Эмануілавіч с. 255
Якобі Барыс Сямёнавіч с. 255
Якопа дэла Кверча с. 255
Якуб з Калінаўкі с. 255
Якуб з Тыкоціна с. 255
Якубецкі Андрэй Паўлавіч с. 256
Якубовіч Анатоль Іванавіч с. 256
Якубовіч Леанід Яўгенавіч с. 256
Якубовіч Пётр Піліпавіч с. 256
Якубоніс Гедзімінас с. 256
Якубоўскі Іван Ігнатавіч с. 257
Якубоўскі Міраслаў Віктаравіч с. 257
Якубоўскі Якуб с. 257
Якунін Мікалай Міхайлавіч с. 257
Якупаў Харыс Абдрахманавіч с. 258
Якусевіч Анатоль Міхайлавіч с. 258
Якут Усевалад Сямёнавіч с. 258
Якутаў Уладзімір Дзмітрыевіч с. 258
Якуша Васіль Фёдаравіч с. 258
Якушаў Анатоль Паўлавіч с. 259
Якушаў Барыс Іванавіч с. 259
Якушка Вольга Піліпаўна с. 259
Якушка Герасім Васілевіч с. 259
Якушкін Іван Дзмітрыевіч с. 259
Яланская Клаўдзія Мікалаеўна с. 259
Ялатаў Віктар Іванавіч с. 260
Ялаў Разалін Сасмен с. 260
Ялейнікаў Стафан Яфімавіч с. 260
Яленскі Антон Паўлавіч с. 260
Яленскі Іосіф Міхайлавіч с. 260
Яленягурскае ваяводства с. 260
ялец -- рыба сямейства карпавых с. 260
Ялец -- горад у Расіі с. 260
ялецкія карункі с. 260
Ялізаўскі лесапільны завод с. 261
Ялізаўскі шклозавод с. 261
Яловічава Ядвіга Казіміраўна с. 261
Яложынскае возера с. 261
Ялоўчык Лідзія Парамонаўна с. 261
Ялугін Павел Уладзіміравіч с. 262
Ялугін Эрнест Васілевіч с. 262
Ялхоў Юрый Аляксандравіч с. 262
Ялцінская канферэнцыя 1945 с. 262
Ялцінскі запаведнік с. 262
Яма -- старажытнаідыйскі міфалагічны бог смерці с. 262
“Яма” -- мемарыяльны комплекс у Мінску с. 262
Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга с. 264
Ямамота Ісароку с. 265
Ямант Іосіф Мацвеевіч с. 265
Ямант Марыя Мацвееўна с. 265
Ямасакі Мінору с. 265
Ямбургскае радовішча с. 266
Ямелічаў Уладзімір Аляксеевіч с. 266
Ям-Запольскі мірны дагавор 1582 с. 266
Ямінскі Віктар Пятровіч с. 267
ямкавыя камяні с. 267
Ямны Віталь Яўгенавіч с. 267
Ямпілаў Баўдоржа Базаравіч с. 267
ямская павіннасць с. 267
Ян Васіль Рыгоравіч с. 268
Яна-Аймяконскае нагор’е с. 269
Янавіцкае возера с. 269
Янавічы -- гарадскі пасёлак у Віцебскім р-не с. 269
Янавічы -- вёска ў Клецкім р-не с. 269
Яна-Індыгірская нізіна с. 269
Янаўскае вадасховішча с. 269
Янаўскае возера с. 269
Янаўшак Антанін с. 269
Янгель Міхаіл Кузьміч с. 270
Яней Яўген Яўгенавіч с. 270
Янін Валянцін Лаўрэнцьевіч с. 270
Янінская кардонная фабрыка с. 270
яніславіцкая культура с. 270
Яніцкая Мая Міхайлаўна с. 271
Янішчыц Яўгенія Іосіфаўна с. 271
Янка -- рака ў Віцебскай вобласці, прыток ракі Дзісна с. 271
Янка -- рака ў Віцебскай вобласці, прыток ракі Янка с. 271
Янка -- возера ў Браслаўскім р-не с. 271
“Янка” -- беларускі народны танец с. 271
“Янка Купала” с. 271
Янкі -- вёска ў Докшыцкім р-не с. 272
янкі -- мянушка амерыканцаў с. 272
Янкоўская Любоў Міхайлаўна с. 272
Янкоўскі Алег Іванавіч с. 272
Янкоўскі Антон Антонавіч с. 272
Янкоўскі Антон Рафалавіч с. 272
Янкоўскі Плакід с. 272
Янкоўскі Расціслаў Іванавіч с. 272
Янкоўскі Фёдар Міхайлавіч с. 273
Янова -- геалагічны помнік у Полацкім р-не с. 273
Янова -- радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу ў Ваўкавыскім р-не с. 274
Янова -- возера ў Полацкім р-не с. 274
Янова -- вёска ў Веткаўскім р-не с. 274
Яновіч Алена Іванаўна с. 274
Яновіч Леанід Аляксандравіч с. 274
янотападобны сабака с. 274
Яноўская Софія Аляксандраўна с. 275
Яноўскі Вячаслаў Яўгенавіч с. 275
Яноўскі Рычард Карлавіч с. 275
Яноўскі Юрый Іванавіч с. 275
Янпольскі Борух Залманавіч с. 275
янтарная кіслата с. 276
Януковіч Віктар Фёдаравіч с. 276
Януковіч Генрых Іосіфавіч с. 276
Янус -- старажытнарымскі бог с. 276
Янус -- спадарожнік планеты Сатурн с. 276
Янушка Анатоль Давыдавіч с. 276
Янушка Вячаслаў Аляксеевіч с. 276
Янушкевіч Адольф Міхал с. 276
Янушкевіч Валяр’ян Язэпавіч с. 276
Янушкевіч Святлана Мікалаеўна с. 277
Янушкевіч Фелікс Язэпавіч с. 277
Янушкевіч Язэп Язэпавіч с. 277
Янушкевіч Яўстафій с. 277
Янушкоўскі Іван Іванавіч с. 278
Янчанка Алег Рыгоравіч с. 278
Янчанка Ілья Платонавіч с. 278
Янчанка Мікола с. 278
Янчанка Сцяпан Яфімавіч с. 278
Янчук Мікалай Андрэевіч с. 279
Янчук Уладзімір Аляксандравіч с. 279
Янчур Мікалай Міхайлавіч с. 279
Янчэўскі Вячаслаў Іванавіч с. 279
Яншын Аляксандр Леанідавіч с. 280
Яншын Міхаіл Міхайлавіч с. 280
“янычарская музыка” с. 280
Япона-кітайкая вайна 1894-95 с. 281
Япона-кітайская вайна 1937-45 с. 281
японскае пісьмо с. 294
Японскае цячэнне с. 294
Японскія астравы с. 294
яравізацыя насення с. 294
Яравой Якаў Паўлавіч с. 294
яравыя культуры с. 294
Яраменка Васіль Сяргеевіч с. 294
Яраполк Ізяславіч с. 294
Яраполк Святаславіч с. 295
Яраполк Юр’евіч с. 295
Яраслаў Святаполчыч с. 295
Яраслаў Уладзіміравіч Асмамысл с. 296
Яраслаў Усеваладавіч с. 296
Яраслаў Юр’евіч с. 296
Яраслаў Яраполчыч с. 296
Яраслаўская беларуская рада с. 296
Яраслаўская вобласць с. 297
яраслаўская парода с. 297
Яраслаўскі Яўсей Ільіч с. 297
Яраслаўскі Спаса-Праабражэнскі манастыр с. 297
Ярац Віктар Уладзіміравіч с. 297
Яраш Іван Апанасавіч с. 297
Яраш Эдуард Мікалаевіч с. 298
Ярашэвіч Алег Іванавіч с. 298
Ярашэвіч Валянцін Пятровіч с. 298
Ярашэвіч Іосіф Бенядзіктавіч с. 298
Ярашэвіч Уладзімір Кірылавіч с. 298
Ярашэвіч Эдуард Сігізмундавіч с. 298
Ярашэнка Мікалай Аляксандравіч с. 298
Ярвет Юры Яўгенавіч с. 299
яркасная тэмпература с. 299
Яркін Віктар Іванавіч с. 299
Яркоў Уладзімір Міхайлавіч с. 299
Яркоўскі Іван Восіпавіч с. 299
Ярмак Уладзімір Іванавіч с. 299
Ярмак Цімафеевіч с. 300
Ярматаў Каміль Ярматавіч с. 300
Ярмаш Мікалай Адамавіч с. 300
Ярмішын Аляксандр Пятровіч с. 300
Ярмолава Марыя Мікалаеўна с. 301
Ярмолаў Аляксей Пятровіч с. 301
Ярмоленка Аляксандр Сцяпанавіч с. 301
Ярмоленка Анатоль Іванавіч с. 301
Ярмоленка Валерый Аляксандравіч с. 301
Ярмоленка Георгій Уладзіміравіч с. 301
Ярмоленка Ігар Мікалаевіч с. 301
Ярмоленка Мікалай Мікітавіч с. 301
Ярмоленка Мікалай Фёдаравіч с. 302
Ярмоленка Панцялей Ігнатавіч с. 302
Ярмолік Вячаслаў Мікалаевіч с. 302
Ярмолін Васіль Дзмітрыевіч с. 302
Ярмоліна Ларыса Аляксандраўна с. 302
Ярмошын Уладзімір Васілевіч с. 302
Яроменка Андрэй Іванавіч с. 302
Яроменка Мікалай Мікалаевіч -- беларускі акцёр с. 302
Яроменка Мікалай Мікалаевіч -- расійскі кінаакцёр с. 303
Яромін Аляксандр Мікалаевіч с. 303
Яромін Дзмітрый Іванавіч с. 303
Яромін Ігар Пятровіч с. 303
Яромін Уладзімір Фёдаравіч с. 303
Яромка Вячаслаў Мікалаевіч с. 304
Яромушкін Мікалай Несцеравіч с. 304
Ярон Рыгор Маркавіч с. 304
Яронька Віктар Іванавіч с. 304
Яругін Мікалай Паўлавіч с. 304
Ярузельскі Войцех с. 304
ярус геалагічны с. 305
Ярчак Мікалай Пятровіч с. 305
Ярчак Мікалай Цімафеевіч с. 305
Яршова Таццяна Міхайлаўна с. 305
Яршоў Аляксандр Іванавіч с. 306
Яршоў Георгій Фёдаравіч с. 306
Яршоў Іван Васілевіч с. 306
Яршоў Пётр Паўлавіч с. 306
Ясавееў Марат Гумеравіч с. 307
Ясева Ніна Мікалаеўна с. 307
ясельдзінскае зледзяненне с. 308
Ясенін Сяргей Аляксандравіч с. 308
ясень -- род кветкавых раслін с. 308
Ясень -- балота ў Асіповіцкім р-не с. 309
Ясень -- вёска ў Асіповіцкім р-не с. 309
Ясінскі Антон Мікітавіч с. 309
Ясінскі Рышард Здзіслававіч с. 309
Яска-Кішынёўская аперацыя 1944 с. 309
Яскевіч Алена Аляксандраўна с. 310
Яскевіч Уладзімір Мікалаевіч с. 310
Яскевіч Ядвіга Станіславаўна с. 310
Яскі мірны дагавор 1791 с. 310
Ястрабаў Аскалон Сяргеевіч с. 312
Ястрабельскае возера с. 312
ястрабіная сава с. 312
ястраб-перапёлачнік с. 312
ястраб-цецяроўнік с. 312
Ястржэмбскі Іван Львовіч с. 312
Ястрэбскі Мікалай Феліксавіч с. 313
Ясько Алег Іосіфавіч с. 313
Ясюкайць Антон Аляксандравіч с. 313
Ясючэня Уладзімір Мікалаевіч с. 313
ятрагенныя хваробы с. 313
ятрышнікакветныя с. 314
Ятусевіч Антон Іванавіч с. 314
Ятчанка Ірына Васілеўна с. 314
Яўген Савойскі с. 314
Яўглеўская Лаліта Вадзімаўна с. 315
яўка з павіннай с. 315
Яўменаў Леанід Фёдаравіч с. 315
“Яўна страва” с. 315
Яўневіч Іпаліт Антонавіч с. 315
Яўневіч Міхаіл Станіслававіч с. 315
Яўнзем Ірма Пятроўна с. 315
Яўнушан Алфрэдс с. 316
Яўпацій Калаўрат с. 316
Яўраеў Рувім Янкелевіч с. 316
Яўрэінаў Іван Міхайлавіч с. 316
Яўрэінаў Мікалай Мікалаевіч с. 317
Яўрэінаў Эдуард Уладзіміравіч с. 317
яўрэйскае пісьмо с. 317
Яўрэйская аўтаномная вобласць с. 317
Яўрэйская незалежная рабочая партыя с. 318
Яўсеева Святлана Георгіеўна с. 318
Яўсеенка Уладзімір Раманавіч с. 318
Яўстаф’еў Мікалай Цімафеевіч с. 318
Яфанаў Васіль Пракопавіч с. 318
Яфімава Людміла Барысаўна с. 319
Яфімаў Аляксандр Мікалаевіч с. 319
Яфімаў Барыс Яфімавіч с. 319
Яфімаў Васіль Аляксандравіч с. 319
Яфімаў Фёдар Архіпавіч с. 319
Яфімаў Юрый Міхайлавіч с. 319
Яфімцава Алена Пятроўна с. 319
Яфрэмаў Алег Мікалаевіч с. 320
Яфрэмаў Аляксандр Васілевіч с. 320
Яфрэмаў Аляксандр Лаўрэнцьевіч с. 320
Яфрэмаў Васіль Сяргеевіч с. 320
Яфрэмаў Іван Антонавіч с. 320
Яфрэмаў Міхаіл Рыгоравіч с. 320
Яфрэмаў Уладзімір Дзмітрыевіч с. 321
Яфрэменка Аляксей Антонавіч с. 321
Яхантаў Уладзімір Мікалаевіч с. 321
Яхімовіч Фёдар Аляксеевіч с. 321
Яхін Рустэм Мухамет-Хазеевіч с. 321
Яцкевіч Анатоль Фёдаравіч с. 322
Яцкевіч Вячаслаў Уладзіміравіч с. 322
Яцкевіч Сяргей Анатолевіч с. 322
Яцкевіч Уладзімір Уладзіміравіч с. 322
Яцко Мікалай Антонавіч с. 323
Яцкоўскі Ігнат с. 323
Яцунскі Віктар Карнельевіч с. 323
Яцына Пётр Гаўрылавіч с. 323
Яцына Пётр Пятровіч с. 323
ячменеваласнец с. 323
ячмень -- род кветкавых раслін с. 323
ячмень -- гнойнае запаленне павека ці вейка с. 323
Ячыноўская Марыя с. 324
ячэйка памяці ЭВМ с. 324
ячэйка стралковая с. 324
Ячэўскі Артур Артуравіч с. 324
Яшкін Іван Якаўлевіч с. 324
Яшчалд Францішак с. 325
Яшчарыцын Пётр Іванавіч с. 325
яшчур -- вірусная хвароба парнакапытных жывёл с. 325
“Яшчур” -- беларускі народны танец-гульня с. 325
Яшын Аляксандр Якаўлевіч с. 325
Яшын Леў Іванавіч с. 325
Абабурка Мікалай Васілевіч с. 327
Абаеў Генрых Мікалаевіч с. 327
Абкін Абрам Давыдавіч с. 327
Абрагам Анатоль с. 327
Абразевіч Іван Канстанцінавіч с. 327
Абразцоў Мікалай Сяргеевіч с. 327
Абрыкосаў Аляксей Аляксеевіч с. 328
Абуховіч Віктар Станіслававіч с. 328
Абухоўскі Юрый Максімавіч с. 328
Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі с. 328
Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследванняў “Сосны” с. 328
Авакумаў Сяргей Георгіевіч с. 329
“Авізы Гродзеньске” с. 329
Агееў Сяргей Міхайлавіч с. 329
Агеец Уладзімір Юльянавіч с. 329
Агейчанка Фёдар Яфімавіч с. 329
Адамкус Валдас с. 329
Адамовіч Галіна Валянцінаўна с. 330
Адамушка Уладзімір Іванавіч с. 330
Адаскевіч Уладзімір Пятровіч с. 330
Аджаеў Уладзімір Барысавіч с. 330
Акадэмія паслядыпломнай адукацыі с. 330
Акерман Уладзімір Іосіфавіч с. 331
Акінчыц Іван Іванавіч с. 331
Акіяма Таехіра с. 331
Аксаментава Ніна Веньямінаўна с. 331
Аксельрод Джуліус с. 331
Аксенчык Анатоль Уладзіміравіч с. 331
Акуліч Аляксандр Васілевіч с. 331
Акуловіч Леанід Міхайлавіч с. 331
Аладзьеў Віктар Захаравіч с. 332
Алай Анатоль Іванавіч с. 332
Александровіч Алег Радаслававіч с. 332
Алпеева Тамара Міхайлаўна с. 332
Алпееў Аляксандр Мікалаевіч с. 332
Алукер Сямён Майсеевіч с. 332
Альгін Уладзімір Барысавіч с. 332
Альманскія Балоты с. 333
Аль-Сауд Султан с. 333
Аляўдзін Пётр Уладзіміравіч с. 333
Аляшкевіч Леанід Аляксандравіч с. 333
Амвросьева Тамара Васілеўна с. 333
Амелькін Уладзімір Васілевіч с. 333
Амусін Іосіф Давыдавіч с. 333
Ананіч Валерый Антонавіч с. 333
Андрыянаў Аляксандр Міхайлавіч с. 334
Андэрсан Оскар Мікалаевіч с. 334
Анісімаў Валерый Іванавіч с. 334
Анішчанка Вадзім Андрэевіч с. 334
Анішчанка Валерый Арсеневіч с. 334
Аношка Марыя Пятроўна с. 334
Антаневіч Валянціна Аляксееўна с. 334
Антонаў Генадзь Іванавіч с. 334
Ануфрык Славамір Сцяпанавіч с. 334
Анцішын Сяргей Ягоравіч с. 334
Апанасовіч Уладзімір Уладзіміравіч с. 335
Апацкі Уладзімір Мікалаевіч с. 335
Апіёк Мікалай Афанасьевіч с. 335
Апіёк Наталля Мікалаеўна с. 335
Арабей Сяргей Міхайлавіч с. 335
Аржахоўскі Ігнат с. 335
Арлоў Міхаіл Аляксандравіч с. 335
Арлоў Пётр Аляксандравіч с. 335
Артамонаў Ігар Аляксеевіч с. 336
Артэга-і-Гасет Хасе с. 336
Археаграфічная камісія с. 336
“Архівы і справаводства” с. 336
Арцем’еў Уладзімір Андрэевіч с. 336
Арцюшкевіч Аляксандр Сяргеевіч с. 337
Аршанскі механіка-эканамічны каледж с. 337
Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарту с. 337
Арэшчанка Уладзімір Дзянісавіч с. 337
Асаёнак Іван Сцяпанавіч с. 337
Асіпенка Фама Георгіевіч с. 337
Аслюк Віктар Мікалаевіч с. 337
Астапаў Валерый Пятровіч с. 337
Астахава Ларыса Мікалаеўна с. 337
Асташынскі Валянцін Міронавіч с. 338
Астравы Дулебы с. 338
Астроўскі Брый Пятровіч с. 338
Атаманаў Юрый Яўгенавіч с. 338
Аутка Аляксандр Аляксандравіч с. 338
Аўдзееў Сяргей Васілевіч с. 338
Аўсяннікаў Міхаіл Іванавіч с. 338
аўтаматызаваных сістэм планавання і кіравання народнай гаспадаркай НДІ с. 338
Аўтуховіч Таццяна Яўгенаўна с. 338
Аўчыннікаў Эльмар Віктаравіч с. 338
Афанасьеў Віктар Міхайлавіч с. 339
Афрыканскі саюз с. 339
Ахіезер Навум Ільіч с. 339
Ацькоў Алег Юр’евіч с. 339
Ашчэпкаў Павел Кандратавіч с. 339
Бабенка Эрнст Міхайлавіч с. 339
Баброўнік Аляксандр Іванавіч с. 340
Бабук Валерый Уладзіміравіч с. 340
Бабук Ігар Міхайлавіч с. 340
Багатыроў Юрый Уладзіміравіч с. 340
Багданаў Уладзімір Сяргеевіч с. 340
Багдановіч Барыс Міхайлавіч с. 340
Багдановіч Карл Іванавіч с. 340
Багдановіч Павел Мікалаевіч с. 341
Багданоўскі Яўстафій Іванавіч с. 341
Багель Іван Максімавіч с. 341
Багніч Сяргей Анатолевіч с. 341
Баеў Аляксей Раманавіч с. 341
Баешка Аляксандр Аляксандравіч с. 341
Бажанаў Уладзімір Аляксандравіч с. 341
Бажэнаў Віктар Пятровіч с. 341
Байкоў Уладзімір Пятровіч с. 342
Байрашэўскі Барыс Амуратавіч с. 342
Балабановіч Усевалад Канстанцінавіч с. 342
Балакін Васіль Аляксеевіч с. 342
Балашэнка Сяргей Аляксандравіч с. 342
Балтрукевіч Станіслаў Іванавіч с. 342
Бальбасаў Уладзімір Сяргеевіч с. 342
Бальчэўская Галіна Францаўна с. 342
Бандарэнка Мікалай Аляксандравіч с. 342
Бандарэнка Пётр Ціханавіч с. 343
Барадуля Валянцін Аляксеевіч с. 343
Баразна Міхаіл Рыгоравіч с. 343
Баранава Алена Уладзіміраўна с. 343
Баранавіцкая ваенная акруга с. 343
Баранавіцкі вышэйшы педагагічны каледж с. 343
Баранавіцкі эканоміка-юрыдычны тэхнікум с. 344
Бараноўскі Станіслаў Іванавіч с. 344
Бардовіч Анатоль Майсеевіч с. 344
Барздоў Уладзімір Міхайлавіч с. 344
Баркоўскі Віталь Міхайлавіч с. 344
Барсукоў Уладзімір Георгіевіч с. 345
Барушка Аляксандр Пятровіч с. 345
Барыс Якаў Сяргеевіч с. 345
Барысаў Васіль Іванавіч с. 345
Барысевіч Арсеній Аляксандравіч с. 345
Барысенка Леанід Анатолевіч с. 345
Барысенка Міхаіл Іванавіч с. 346
Басакоў Сяргей Віктаравіч с. 346
Бастанджан Юрый Рыгоравіч с. 346
Баталаў Фёдар Аляксеевіч с. 346
Батура Міхаіл Паўлавіч с. 346
Баўэрсокс Кенет с. 346
Бацюшко Вячаслаў Іванавіч с. 346
Бацян Анатоль Мікалаевіч с. 346
Бачкоў Канстанцін Афанасьевіч с. 346
Башмакоў Віктар Іванавіч с. 346
Башметаў Валерый Сцяпанавіч с. 347
Баяркін Алег Міхайлавіч с. 347
Беднарц Іаганес с. 347
Безбародаў Уладзімір Сцяпанавіч с. 347
“Бездзежскі фартушок” с. 347
Бекешы Дзьёрдзь фон с. 347
Бекіш Тадэвуш Генрыхавіч с. 347
Бела Карлас Феліпе Хіменес с. 348
Белавус Анатоль Іванавіч с. 348
Белавусаў Барыс Мікалаевіч с. 348
Беларускае гістарычнае таварыства с. 348
Беларускае матэматычнае таварыства с. 348
Беларускае Паазер’е с. 348
Беларускае фізічнае таварыства с. 348
Беларуска-літоўская ваенная акруга с. 348
Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі с. 349
“Беларускі археаграфічны штогоднік” с. 349
Беларускі дзяржаўны музычны тэатр с. 349
Беларускі навукова-даследчы інстытут праблем кіравання с. 349
Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт с. 349
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі с. 349
Беларускі трам с. 349
Беларускі тэхнікум бізнесу і права с. 349
Беларускі фонд міру с. 349
Белікаў Генадзь Іванавіч с. 350
Белы Іван Мікалаевіч с. 350
Бельская Рагнеда Іванаўна с. 350
Бельскі Аляксандр Міхайлавіч с. 350
Бельскі Іван Уладзіміравіч с. 350
Бельскі Фама Антонавіч с. 350
Беляковіч Надзея Мікалаеўна с. 351
Беняш-Крывец Валерый Вацлававіч с. 351
Беразіенка Валерый Пятровіч с. 351
Беразняк Аляксандр Якаўлевіч с. 351
Берасневіч Віктар Вячаслававіч с. 351
Берастаў Аляксандр Віктаравіч с. 351
Берастаў Іван Іванавіч с. 351
Берлусконі Сільвіо с. 351
Бескапыльны Валерый Мікалаевіч с. 352
Бібіла Валянціна Мікалаеўна с. 352
“Біблія славіка” с. 352
Бініг Герд Карл с. 352
Бірукоў Барыс Рыгоравіч с. 352
Бітно Леанід Рыгоравіч с. 352
Блаха Джон Элмер с. 352
Блобель Гюнтэр с. 353
Бломберген Нікалас с. 353
Бобрык Мікалай Іванавіч с. 353
Бондар Аляксандр Віктаравіч с. 353
Бондар Аляксандр Іванавіч с. 353
Бондар Павел Іванавіч с. 353
Бонч-Бруевіч Аляксей Міхайлавіч с. 354
Борухаў Валянцін Цярэнцьевіч с. 354
Бохан Мікалай Іванавіч с. 354
Брагінскі гісторыка-этнаграфічны музей с. 354
Брадоўскі Уладзімір с. 354
Браім Васіль Яфімавіч с. 354
Братэйн Уолтэр Хаўзер с. 354
Браўн Карл Фердынанд с. 354
Брокхаўс Бертрам Нэвіл с. 355
Брук Ісак Сямёнавіч с. 355
Брыгадзін Пётр Іванавіч с. 355
Брэнч Міхаіл Пятровіч с. 355
Бубнаў Юрый Міхайлавіч с. 355
Бубноў Уладзілен Паўлавіч с. 355
Бугаёў Валерый Уладзіміравіч с. 355
Будай Уладзімір Мікалаевіч с. 356
Будзевіч Галіна Вацлаваўна с. 356
Бузуноўскі Зыгмунд Францавіч с. 356
Булавін Леанід Аляксандравіч с. 356
Булай Павел Іосіфавіч с. 356
Булдык Георгій Мітрафанавіч с. 356
Булычоў Анатоль Леанідавіч с. 356
Бурнейка Мікалай Іванавіч с. 356
Бусел Аляксей Уладзіміравіч с. 356
Бусько Віталь Мікалаевіч с. 356
Буш Джордж Уокер с. 357
Бушчык Васіль Васілевіч с. 357
Быстрэнін Вячаслаў Аляксандравіч с. 357
Бышнёў Ігар Іванавіч с. 357
Б’юкенен Джэймс Макджыл с. 357
Бялецкі Аляксандр Валянцінавіч с. 357
Бялкоўскі Уладзімір Іванавіч с. 357
“Бялоруске зэшыты гісторычнэ” с. 357
Бялоў Іван Панфілавіч с. 358
Бялькевіч Адам с. 358
Бялько Іван Васілевіч с. 358
Бялявін Кляменцій Яўгенавіч с. 358
Бяляеў Андрэй Уладзіміравіч с. 358
Бяляеў Барыс Іларыёнавіч с. 358
Бялянка Марыя Станіславаўна с. 358
Бяспалая Марыя Аркадзеўна с. 359
Бяспалы Аляксандр Сяргеевіч с. 359
Бястужаў Аляксандр Пятровіч с. 359
Вадалажскі Васіль Аляксандравіч с. 359
Ваджпаі Атал Біхары с. 359
Вайцянок Мікалай Кандратавіч с. 359
Вакер Артур Вернеравіч с. 359
Валасевіч Аляксандра Уладзіміраўна с. 359
Валевач Зыгмунд Антонавіч с. 359
Валетаў Ігар Анатолевіч с. 360
Валодзін Віктар Іванавіч с. 360
Валуевіч Алена Аляксандраўна с. 360
Валынец Таццяна Мікалаеўна с. 360
Валынчук Віталь Віктаравіч с. 360
Ванкевіч Алена Васілеўна с. 360
Варабей Аляксандр Уладзіміравіч с. 360
Вараб’ёва Таццяна Мікалаеўна с. 360
Вараб’ёў Алег Арсеневіч с. 361
Вараб’ёў Віктар Анатолевіч с. 361
Вараб’ёў Іван Пятровіч с. 361
Вараб’ёў Мікалай Цімафеевіч с. 361
Вараб’ёў Уладзімір Клаўдзіевіч с. 361
Варапаеў Юрый Паўлавіч с. 361
Варапай Мікалай Іванавіч с. 361
Варапай Яўген Сямёнавіч с. 362
Варданян Раланд Серобавіч с. 362
Вармінска-Мазурскае ваяводства с. 362
Вармус Харальд Эліят с. 362
Варонін Уладзімір с. 362
Васілеўскі Ігар Веньямінавіч с. 362
Васілюк Яраслаў Уладзіміравіч с. 362
Васкрасенскі Сяргей Львовіч с. 363
Вацякоў Іван Фаміч с. 363
Вейц Веньямін Ісакавіч с. 363
Велікапольскае ваяводства с. 363
Вельтман Марцін Юсцін с. 363
Веранько Уладзімір Адольфавіч с. 363
Верашчагін Міхаіл Мікалаевіч с. 363
Верашчагіна Аляксандра Уладзіміраўна с. 364
Верхась Уладзімір Паўлавіч с. 364
Верхневілейскі с. 364
Віке-Фрэйберга Вайра с. 364
Вільдфлуш Ігар Робертавіч с. 364
Віман Карл Эдвін с. 364
Вітушка Уладзімір Аляксандравіч с. 364
Вітчанка Аляксандр Мікалаевіч с. 364
Вішнеўскі Міхаіл Іванавіч с. 364
Волкаў Мікалай Фёдаравіч с. 365
Волкаў Павел Пятровіч с. 365
Волчак Наталля Мечыславаўна с. 365
Воўк Барыс Васілевіч с. 365
Выгодскі Марк Якаўлевіч с. 365
Высоцкі Эдуард Аляксандравіч с. 365
Вяеўнік Леў Мікалаевіч с. 366
Вялічка Алег Іванавіч с. 366
Вялічка Магдалена Рыгораўна с. 366
Вялічка Уладзімір Паўлавіч с. 366
Вялянкова Ірына Міхайлаўна с. 366
Вяржбіцкая Зінаіда Вітараўна с. 366
Гавурын Марк Канстанцінавіч с. 367
Гаін Юрый Міхайлавіч с. 367
Гайдук Васіль Емяльянавіч с. 367
Галавачоў Аляксандр Сцяпанавіч с. 367
Галаўко Уладзімір Адамавіч с. 367
Галіцкі Эдуард Аляксеевіч с. 367
Галубовіч Янка с. 367
Галуза Анатоль Пятровіч с. 368
Галушка Анатоль Маркавіч с. 368
Галянкоў Уладзімір Васілевіч с. 368
Гамза Мікалай Аляксандравіч с. 368
Гануш Генадзь Іосіфавіч с. 368
Ганчарова-Грабоўская Святлана Якаўлеўна с. 368
Ганчаронак Ігар Мікалаевіч с. 368
Ганчароў Віл Іванавіч с. 368
Ганчарык Іван Іосіфавіч с. 368
Ганчарык Уладзімір Мікалаевіч с. 369
Гапонік Павел Мікалаевіч с. 369
Гарадніцкі Аляксандр Майсеевіч с. 369
Гарбацкі Андрэй Аляксандравіч с. 369
Гарбацэвіч Праскоўя Данілаўна с. 369
Гарбукоў Міхаіл Аляксандравіч с. 369
Гарбуноў Юрый Анатолевіч с. 369
Гардзей Аляксандр Мікалаевіч с. 369
Гаркунова Надзея Генадзеўна с. 369
Гарохаў Вадзім Андрэевіч с. 370
Гарохаў Валерый Міхайлавіч с. 370
Гарфінкель Ізраіль Шмеравіч с. 370
Гаўрылаў Ігар Уладзіміравіч с. 370
Гаўсман Фёдар Аскаравіч с. 370
Гаявая Алена Антонаўна с. 370
Геліс Людміла Рыгораўна с. 370
Генеральны штаб с. 370
Герберскі Вікенцій Данілавіч с. 371
Герман Ізраіль Рыгоравіч с. 371
Гернхарт Майкл с. 371
герой Беларусі с. 371
Гершун Аляксандр Львовіч с. 371
Гец Міхаіл Мікалаевіч с. 371
“Гісторыя: праблемы выкладання” с. 371
Глаголева Тамара Міхайлаўна с. 372
Гладкая Валянціна Фёдараўна с. 372
Гладкіх Людміла Васілеўна с. 372
Гладкоў Леў Львовіч с. 372
Глаз Аляксандр Уладзіміравіч с. 372
Глушанко Васіль Сямёнавіч с. 372
Годвін Лінда Максін с. 372
Гольдблат Герман Восіпавіч с. 372
Грабал Багуміл с. 372
Грабаураў Уладзімір Аляксандравіч с. 373
Грабеннікаў Руслан Васілевіч с. 373
Грабін Васіль Гаўрылавіч с. 373
Грабніцкі Адам Станіслававіч с. 373
гравітацыйная лінза с. 373
Грамбчэўскі Браніслаў Людвігавіч с. 373
Грансфелд Джон Мэйс с. 374
Громаў Ігар Мікалаевіч с. 374
Грыгаровіч Ядвіга Дамінікаўна с. 374
Грыгор’еў Аляксандр Дзмітрыевіч с. 374
Грыгор’еў Аляксей Сафронавіч с. 374
Грыгор’еў Юрый Панцеляймонавіч с. 374
Грынявецкі Васіль Ігнацьевіч с. 374
Грынявецкі Леанід Францавіч с. 375
Грыцук Аляксандр Іванавіч с. 375
Губін Валерый Мікалаевіч с. 375
Гулевіч Аляксандр Львовіч с. 375
Гульстранд Альвар с. 375
Гурко Сяргей Пятровіч с. 375
Гурскі Канстанцін Іванавіч с. 375
Гурулёў Сяргей Пятровіч с. 375
Гурчанка Павел Сямёнавіч с. 375
Гурын Сцяпан Сафронавіч с. 375
Гурэвіч Генадзь Львовіч с. 376
Гусеў Аляксандр Пятровіч с. 376
Дабрынін Барыс Фёдаравіч с. 376
Давідоўскі Ігнацій Адамавіч с. 376
Дайлідаў Віктар Віктаравіч с. 376
Дайнека Аляксей Яўгенавіч с. 376
Дамаронак Мікалай Іванавіч с. 376
Данбар Боні Джын с. 376
Данілава Ларыса Іванаўна с. 376
Данілаў Віктар Аляксеевіч с. 377
Данільчанка Аляксей Васілевіч с. 377
Данільчык Валянцін Сцяпанавіч с. 377
Дарашкевіч Мячыслаў Пятровіч с. 377
Дарошчанка Іван Васілевіч с. 377
Дворнік Аляксандр Міхайлавіч с. 377
Джаваньёлі Рафаэла с. 377
Джавецкі Стэфан Карлавіч с. 377
Джаконі Рыкарда с. 378
Джэрніган Тамара Элізабет с. 378
Дземічаў Дзмітрый Міхайлавіч с. 378
Дзеравянка Леанід Андрэевіч с. 378
Дзервіз Рыгор Валяр’янавіч с. 378
Дзергачоў Аляксандр Васілевіч с. 379
Дзівакова Таццяна Сямёнаўна с. 379
Дзмітрачкоў Пётр Фролавіч с. 379
Дзмітрыева Сафія Аляксандраўна с. 379
Дзмітрыеў Аляксей Леанідавіч с. 379
Дзмітрыеў Анатоль Максімавіч с. 379
Дзюбюк Анатоль Фёдаравіч с. 379
Дзядкоў Анатоль Іванавіч с. 379
Дзядова Людміла Мікалаеўна с. 379
Дзям’янаў Сяргей Яўгенавіч с. 379
Дзянісаў Леанід Сяргеевіч с. 380
Дзянісаў Сяргей Дзмітрыевіч с. 380
Дзяругіна Таццяна Фёдараўна с. 380
Дзячак Пётр Іванавіч с. 380
Дзяшкоўская Ала Арсеньеўна с. 380
Догерці Пітэр Чарлз с. 380
Догіль Леанід Піліпавіч с. 380
Додэрэр Хайміта с. 380
Дойнікаў Аляксандр Анатолевіч с. 380
Дольнашлёнскае ваяводства с. 381
Домаш Валянціна Іосіфаўна с. 381
Доўгаль Павел Мікалаевіч с. 381
Доўнар Таісія Іванаўна с. 381
Дражын Уладзімір Несцеравіч с. 381
Драздоў Юрый Іванавіч с. 381
Драмашка Сяргей Яўгенавіч с. 382
Дронь Павел Пятровіч с. 382
Дубовік Барыс Валянцінавіч с. 382
Дудараў Вячаслаў Сяргеевіч с. 382
Дудчанка Мікалай Рыгоравіч с. 382
Дундараў Залімхан Анварбегавіч с. 382
Дуровіч Аляксандр Пятровіч с. 382
Дымкоў Міхаіл Пахомавіч с. 382
Дэмелт Ганс Джордж с. 383
Елатомцава Ірына Міхайлаўна с. 383
Елісеева Тамара Паўлаўна с. 383
Емяльянаў Віктар Андрэевіч с. 383
Ерахавец Валерый Канстанцінавіч с. 383
Ермалаеў Алег Паўлавіч с. 383
Ермалаеў Уладзімір Аляксеевіч с. 383
Ермаловіч Валянцін Іванавіч с. 383
Ерын Леанід Ціханавіч с. 384
Еўдашэнка Сяргей Іванавіч с. 384
Еўтухоў Ігар Арэставіч с. 384
Еўчык Надзея Сямёнаўна с. 384
Жабінскі Уладзімір Мікалаевіч с. 384
Жаночы інстытут “Энвіла” с. 384
Жаркоў Уладзімір Васілевіч с. 385
Жарнасек Уладзімір Фёдаравіч с. 385
Жданок Сяргей Аляксандравіч с. 385
Жданоўскі Міхаіл Андрэевіч с. 385
Жлобінскі металургічны тэхнікум с. 385
Жораў Ісак Саламонавіч с. 385
Жук Аляксандр Іванавіч с. 385
Жук Яўген Яўгенавіч с. 386
Жукаў Юрый Аверкіевіч с. 386
Жукоўская Зоя Іосіфаўна с. 386
Жыбуль Іван Якаўлевіч с. 386
Жыркевіч Аляксандр Уладзіміравіч с. 386
Жэбіт Рыгор Аўдзеевіч с. 386
Забаўскі Мікалай Міхайлавіч с. 386
Забаўскі Міхаіл Цімафеевіч с. 386
Забродскі Эдуард Андрэевіч с. 386
Завада Мікалай Васілевіч с. 386
Завадская Маргарыта Іванаўна с. 387
Заводнік Ілья Барысавіч с. 387
Загрэўскі Валерый Інакенцьевіч с. 387
Задворная Алена Генадзіеўна с. 387
Зайка Валерый Анатолевіч с. 387
Закржэўскі Пётр Іосіфавіч с. 387
Залескі Пётр Карлавіч с. 387
Залеўская Ніна Канстанцінаўна с. 387
Залуцкі Іосіф Віктаравіч с. 387
Занько Сяргей Мікалаевіч с. 388
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь с. 388
заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь с. 388
заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь с. 388
заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь с. 388
заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь с. 388
заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь с. 388
заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь с. 388
заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь с. 388
заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь с. 388
заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь с. 389
заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь с. 389
заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь с. 389
заслужаны работнік сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь с. 389
заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь с. 389
заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь с. 389
заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь с. 389
заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь с. 389
заслужаны рацыяналізатар Рэспублікі Беларусь с. 389
заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь с. 389
заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь с. 389
заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь с. 390
заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь с. 390
заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь с. 390
Заходне-Паморскае ваяводства с. 390
Заходняе Палессе с. 390
Заяц Яўген Міхайлавіч с. 391
Зверава Эліна Аляксандраўна с. 391
Здор Генадзь Мікалаевіч с. 391
Зевайл Ахмет Хасан с. 391
Землякоў Леанід Яўгенавіч с. 391
Зімніцкі Сямён Сямёнавіч с. 391
Зінчук Віктар Уладзіміравіч с. 391
Знак Марына Мікалаеўна с. 392
Зорыч Сямён Гаўрылавіч с. 392
Зубец Васіль Мартынавіч с. 392
Зубовіч Іван Герасімавіч с. 392
Зюзянкоў Міхаіл Васілевіч с. 392
Зяленін Віктар Аляксеевіч с. 392
Зялёнкін Міхаіл Міхайлавіч с. 392
Іафінаў Самуіл Абрамавіч с. 392
Іваноў Ігар Аркадзевіч с. 392
Іваноў Уладзімір Пятровіч с. 393
Івашка Віктар Сяргеевіч с. 393
Івашкевіч Алег Анатолевіч с. 393
Ігумнаў Сяргей Аляксандравіч с. 393
Ізетбегавіч Алія с. 393
Ільіна Зінаіда Макараўна с. 393
Ільюшчанка Аляксандр Фёдаравіч с. 393
Інстытут аграрнай эканомікі с. 393
Інстытут дзяржавы і права с. 394
Інстытут камандна-інжынерны с. 394
Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва с. 394
Інстытут хіміі новых матэрыялаў с. 394
Іонас Віктар Аўгуставіч с. 395
Ісаеў Аляксей Міхайлавіч с. 395
Істомін Юрый Пятровіч с. 395
Іўлічаў Віктар Паўлавіч с. 395
Кабека Павел Паўлавіч с. 395
Кабуш Уладзімір Трафімавіч с. 395
Каваленка Мікалай Сцяпанавіч с. 396
Каваленя Аляксандр Аляксандравіч с. 396
Кавалёў Віктар Пятровіч с. 396
Кавалёў Іван Аляксандравіч с. 396
Кавалёў Міхаіл Пракопавіч с. 396
Кавалёў Міхаіл Якаўлевіч с. 396
Кавальчук Васіль Васілевіч с. 396
Кавальчук Віктар Іванавіч с. 396
Кавецкі Здзіслаў с. 396
Кадзянюк Леанід Канстанцінавіч с. 397
Казакевіч Пётр Пятровіч с. 397
Казакоў Васіль Сцяпанавіч с. 397
Казаравец Мікалай Уладзіміравіч с. 397
Казарэзава Таццяна Іванаўна с. 397
Казачок Уладзімір Георгіевіч с. 397
Казачонак Уладзімір Ісідаравіч с. 397
Казінцаў Аляксандр Іванавіч с. 397
Казлоў Міхаіл Фёдаравіч с. 397
Казлоўскі Яўген Аляксандравіч с. 398
Казлякоў Уладзімір Ягоравіч с. 398
Казулін Аляксандр Уладзіслававіч с. 398
Казярук Альбін Сцяпанавіч с. 398
Каідзумі Дзюн’іціра с. 398
Каклюхін Уладзімір Уладзіміравіч с. 398
Калбертсан Фрэнк с. 398
Калешка Уладзімір Міхайлавіч с. 398
Калінін Міхаіл Юр’евіч с. 399
Калінічэнка Алена Мікалаеўна с. 399
Калінічэнка Аляксандр Сяргеевіч с. 399
Каліноўскі Аляксандр Андрэевіч с. 399
Калоша Уладзімір Паўлавіч с. 399
Каляда Віктар Антонавіч с. 399
Каляда Канстанцін Уладзіміравіч с. 399
Калядка Мікалай Сяргеевіч с. 399
Камінскі Антон Антонавіч с. 399
Камісія па справах былых партызан і падпольшчыкаў Вялікай Айчыннай вайны 1941-44 с. 399
Камкоў Васіль Нічыпаравіч с. 400
Каморнікаў Сяргей Фёдаравіч с. 400
Кандраценя Сцяпан Георгіевіч с. 400
Кандрацьеў Віктар Мікалаевіч с. 400
Кануннікава Ніна Паўлаўна с. 400
Канявалава Наталля Юр’еўна с. 400
Капілаў Аляксандр Львовіч с. 400
Капко Віктар Міхайлавіч с. 401
Капліч Валерый Міхайлавіч с. 401
Карабанаў Аляксандр Кірылавіч с. 401
Карабко Яўгенія Віктараўна с. 401
Каралёва Алена Вадзімаўна с. 401
Каралёва Алена Рыгораўна с. 401
Каралёнак Генадзь Антонавіч с. 401
Каралёў Валянцін Міхайлавіч с. 401
Каралькоў Уладзімір Сцяпанавіч с. 401
Караткевіч Аляксандр Вікенцьевіч с. 401
Караткевіч Аляксандр Цімафеевіч с. 402
Карніенка Аляксей Аляксандравіч с. 402
Карніцкі Мікалай Барысавіч с. 402
Карновіч Яўген Пятровіч с. 402
Карняйчук Мікалай Паўлавіч с. 402
Карольчык Яніна Дзіславаўна с. 402
Карпаў Юрый Аляксандравіч с. 403
Карпук Васіль Васілевіч с. 403
Карстэн Кацярына Анатолеўна с. 403
Карунас Васіль Канстанцінавіч с. 403
Карчміт Міхаіл Аляксандравіч с. 403
Карэль Алексіс с. 403
Карэнда Іван Арсеньевіч с. 403
Карэцкі Барыс Мікалаевіч с. 404
Касач Аляксандр Канстанцінавіч с. 404
Касенка Ірына Аляксандраўна с. 404
Касмінскі Генадзь Іванавіч с. 404
Каспяровіч Дзмітрый Лявонавіч с. 404
Кастэнка Валерый Уладзіміравіч с. 404
Касцюковіч Мікалай Мікалаевіч с. 404
Кахановіч Уладзімір Сямёнавіч с. 404
Кацыгін Віталь Віктаравіч с. 405
Кацэнбоген Саламон Захаравіч с. 405
Качкоў Уладзімір Пятровіч с. 405
Каштуніца Ваіслаў с. 405
Кендзюхоў Міхаіл Рыгоравіч с. 405
Кетэрле Вольфганг с. 405
Кібак Іван Аляксеевіч с. 405
Кікель Павел Васілевіч с. 405
Кілбас Анатоль Аляксандравіч с. 406
Кілбі Джэк Сент-Клер с. 406
Кім Аляксей Харытонавіч с. 406
Кірпічонак Людміла Мікалаеўна с. 406
Кісель Міхаіл Аляксандравіч с. 406
Кіслякоў Іван Андрэевіч с. 406
Клімакоў Яўген Віктаравіч с. 406
Кліменка Анатоль Віктаравіч с. 406
Кліменка Валерый Адамавіч с. 406
Клімкоў Васіль Ціханавіч с. 407
Клімовіч Іосіф Іосіфавіч с. 407
Клімчук Віктар Ігнатавіч с. 407
Клірык Астрожскі с. 407
Клоўскі Данііл Давыдавіч с. 407
Клюня Уладзімір Леанідавіч с. 407
Ключарова Ганна Аляксандраўна с. 407
Кляймёнаў Іван Цярэнцьевіч с. 408
Кнацько Галіна Дзмітрыеўна с. 408
Кніжнікаў Валерый Аляксеевіч с. 408
Княжышча Леанід Баляслававіч с. 408
Князеў Станіслаў Нічыпаравіч с. 408
Кобрынскі Рыгор Яфімавіч с. 408
Коваль Алег Сцяпанавіч с. 408
Коваль Уладзіміравіч Іванавіч с. 408
Кожар Ніна Уладзіміраўна с. 409
Кожынава Ала Андрэеўна с. 409
Козін Уладзімір Міхайлавіч с. 409
Козла Пётр Рыгоравіч с. 409
Колас Міхаіл Яўхімавіч с. 409
Коласаў Станіслаў Васілевіч с. 409
Колпікаў Мікалай Васілевіч с. 409
Конанаў Аляксандр Мацвеевіч с. 410
Конанаў Уладзімір Антонавіч с. 410
Кончыц Віктар Уладзіміравіч с. 410
Корзун Іван Паўлавіч с. 410
Кормер Самуіл Барысавіч с. 410
Косінец Аляксандр Мікалаевіч с. 410
Коўцюх Епіфан Іовіч с. 410
Кошыба Масатошы с. 411
Крамарэнка Віктар Уладзіміравіч с. 411
Краўчанка Сяргей Усеваладавіч с. 411
Кромер Андрэас с. 411
Кромер Герберт с. 411
Круглік Уладзімір Міхайлавіч с. 411
Круглоў Валерый Аляксандравіч с. 411
Кружылаў Аляксандр Сяргеевіч с. 411
Круцько Эльвіра Ціханаўна с. 412
Крушэўскі Аляксандр Яўгенавіч с. 412
Крывашэева Валянціна Сямёнаўна с. 412
Крывашэеў Сяргей Паўлавіч с. 412
Крыгель Кевін Рычард с. 412
“Крыніца. Славянскі свет” с. 412
Крынчык Георгій Сяргеевіч с. 412
Крыпен Роберт Лорэл с. 412
Крэпак Барыс Аляксеевіч с. 412
Ксяневіч Іван Паўлавіч с. 412
Куваева Зоя Іванаўна с. 413
Кудзельскі Анатоль Віктаравіч с. 413
Кудзіненка Анатоль Дзмітрыевіч с. 413
Кудраватых Ірына Пятроўна с. 413
Кузменка Уладзімір Міхайлавіч с. 413
Кузнец Сайман Сміт с. 413
Кузняцоў Юрый Палікарпавіч с. 413
Кузьмін Уладзімір Сямёнавіч с. 414
Кузьміцкі Валерый Аляксандравіч с. 414
Кузьміч Васіль Васілевіч с. 414
Кукраш Сяргей Патапавіч с. 414
культуралагічны фільм с. 414
Куляшоў Георгій Данілавіч с. 414
Куляшоў Мікалай Васілевіч с. 414
Кунгурава Ніна Іванаўна с. 414
Кундас Сямён Пятровіч с. 415
Куніцкая Тамара Арцёмаўна с. 415
Курапаценка Валянцін Фёдаравіч с. 415
Курапятнік Іна Іванаўна с. 415
Курбацкі Аляксандр Мікалаевіч с. 415
Куркоткін Сямён Канстанцінавіч с. 415
Курмашоў Віктар Іванавіч с. 415
Курыла Томас Мацвеевіч с. 415
Курэйчык Андрэй Уладзіміравіч с. 415
Курэйчык Канстанцін Пятровіч с. 416
Кутас Алёна Мікалаеўна с. 416
Кутзее Джон Максвел с. 416
Кучынскі Пётр Васілевіч с. 416
К’яры Бернгард с. 416
Лабовіч Якаў Міхайлавіч с. 416
Лабынцаў Юрый Андрэевіч с. 416
Лазаковіч Мікалай Віктаравіч с. 417
Лазарэвіч Святаслаў Усеваладавіч с. 417
Лазоўскі Дзмітрый Мікалаевіч с. 417
Лазько Рыгор Рыгоравіч с. 417
Лангемак Георгій Эрыхавіч с. 417
Ландо Дзмітрый Юр’евіч с. 417
Лапіна Святлана Валянцінаўна с. 417
Ларыёнаў Леанід Фёдаравіч с. 417
Лаўрыненка Наталля Пятроўна с. 417
Лаўрыновіч Людміла Канстанцінаўна с. 417
Лаўрэцкі Генадзь Аляксандравіч с. 418
Лаўшэнка Фёдар Рыгоравіч с. 418
Леановіч Сяргей Мікалаевіч с. 418
Лебедзева Жанна Віктараўна с. 418
Лебедзеў Андрэй Уладзіміравіч с. 418
Лемяшэўскі Іван Міхайлавіч с. 419
Летнікаў Фелікс Арцем’евіч с. 419
Лешчылоўскі Пётр Вікенцьевіч с. 419
Лінднер Райнер с. 419
Ліпічанская пушча с. 419
Ліпніцкі Станіслаў Феліксавіч с. 420
Літвін Аляксей Міхайлавіч с. 420
Літвіноўская Раіса Паўлаўна с. 420
“Літуаністыка” с. 420
Ліўшыц Давыд Уладзіміравіч с. 420
Ліўшыц Іосіф Майсеевіч с. 420
Ліхадзед Мікалай Аляксандравіч с. 420
Ліхачова Таццяна Уладзіміраўна с. 420
Ліцьвінка Наталля Міхайлаўна с. 420
Лойка Аляксандр Іванавіч с. 421
Лойка Леанід Вікенцьевіч с. 421
Лойка Міхаіл Міхайлавіч с. 421
Лойка Рамуальд Эдуардавіч с. 421
Локцеў Валянцін Рыгоравіч с. 421
Лопух Пётр Сцяпанавіч с. 421
Лосік Георгій Васілевіч с. 421
Лукашанец Аляксандр Аляксандравіч с. 422
Лула да Сілва Луіс с. 422
Лур’е Анатоль Ісакавіч с. 422
Лур’е Ісідар Міхайлавіч с. 422
Луцэвіч Анатоль Васілевіч с. 422
Лучанок Аляксандр Іванавіч с. 422
Лысюк Лідзія Глебаўна с. 422
Лявіцкі Іван Адамавіч с. 422
Лявых Мікалай Мікалаевіч с. 422
Ляпешка Барыс Міхайлавіч с. 423
Ляўчук Міхаіл Іванавіч с. 423
Ляфараў Анатоль Хрыстафоравіч с. 423
Ляшчова Людміла Мадэстаўна с. 423
Магілёўскі фінансава-эканамічны інстытут с. 423
Магільны Уладзімір Васілевіч с. 423
Мажэйка Людміла Фёдараўна с. 423
Мажэйка Марына Аляксандраўна с. 423
Мазанік Сяргей Аляксеевіч с. 423
Майзель Веньямін Міхайлавіч с. 423
Майсеенка Уладзімір Іванавіч с. 424
Майсееў Атэй Вячаслававіч с. 424
Майсеня Людміла Іосіфаўна с. 424
Макаранка Генадзь Макаравіч с. 424
Макараў Яўген Канстанцінавіч с. 424
Макарэвіч Аляксандр Мікалаевіч с. 424
Мак-Дыярмід Алан Грэхам с. 424
Мак-Кінан Родэрык с. 424
Максімовіч Барыс Міхайлавіч с. 424
Максімовіч Валерый Аляксандравіч с. 425
Малееў Аляксандр Іванавіч с. 425
Малерба Франка Эджыдыо с. 425
Маліноўскі Аляксандр Леанідавіч с. 425
Малянтовіч Павел Мікалаевіч с. 425
Манакова Лідзія Аляксееўна с. 425
Маравіч Светазар с. 425
Маракоў Леанід Уладзіміравіч с. 425
Мармыш Генадзь Рыгоравіч с. 426
Мароз Леанід Мікалаевіч с. 426
Мароз Міхаіл Міхайлавіч с. 426
Марозава Святлана Валянцінаўна с. 426
Марозаў Яўген Піліпавіч с. 426
Мартынаў Сяргей Анатолевіч с. 426
Мартынаў Сяргей Мікалаевіч с. 426
Мартынаў Уладзімір Фёдаравіч с. 426
Маршак Марыя Пятроўна с. 426
Марыеў Павел Лук’янавіч с. 426
Маслакоў Аркадзь Дзмітрыевіч с. 427
Матрос Уладзімір Барысавіч с. 427
Махатхір ібн Мухамед с. 427
Машко Васіль Вячаслававіч с. 427
Мельнікава Антаніна Аляксееўна с. 427
Менчу Тум Рыгаберта с. 428
Менькоўскі Вячаслаў Іванавіч с. 428
Мерынаў Уладзімір Уладзіміравіч с. 428
міжнародная касмічная станцыя с. 428
Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут с. 428
Мікешын Міхаіл Восіпавіч с. 428
Мікуліч Надзея Анатольеўна с. 429
Мілаш Аскар Уладзіслаў с. 429
Мінаеў Іван Васілевіч с. 429
Мінскі тэхнікум прадпрымальніцтва с. 429
мінскія чыгуначныя вакзалы с. 429
Місурагін Ігнацій Арцёмавіч с. 430
Міхалкевіч Аляксандр Паўлавіч с. 430
Міхалкін Уладзімір Міхайлавіч с. 430
Міхееў Валерый Міхайлавіч с. 430
Мічуліс Эдмунд Францавіч с. 430
Морава Антаніна Пятроўна с. 430
Мрочак Аляксандр Генадзевіч с. 430
Мухін Генадзь Мікалаевіч с. 431
Мызгін Аляксандр Міхайлавіч с. 431
Мэнсфілд Пітэр с. 431
Мядзведзеў Сяргей Віктаравіч с. 431
Мяснікоў Анатоль Фёдаравіч с. 431
Наважылаў Віктар Віктаравіч с. 431
Навіцкі Генадзь Васілевіч с. 432
Навумаў Уладзімір Уладзіміравіч с. 432
Навумовіч Сямён Антонавіч с. 432
Нагурскі Ян Іосіфавіч с. 432
Найпал Відзьядхар Сураджпрасад с. 432
нанатэхналогія с. 432
нанаэлектроніка с. 433
народны артыст Беларусі (працяг) с. 433
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа с. 433
Нацыянальны архіўны фонд Рэспублікі Беларусь с. 433
Нацыянальны фестываль беларускіх фільмаў с. 433
Незлін Міхаіл Веньямінавіч с. 434
Неміроўскі Яўген Львовіч с. 434
Немянёнак Баляслаў Мечыслававіч с. 434
Неры Вела Радольфа с. 434
Несцяровіч Галіна Дзмітрыеўна с. 434
нізкапамерныя сістэмы с. 434
Нікалаенка Галіна Іванаўна с. 435
Ніканчук Андрэй Мікалаевіч с. 435
Новікава Ірына Аляксандраўна с. 435
Новікаў Васіль Мікалаевіч с. 435
Новікаў Міхаіл Міхайлавіч с. 435
Нойрайтэр Фердынанд с. 435
Ньюман Джэймс Хансен с. 436
Нюслайн-Фольхард Хрысціяна с. 436
Нявыглас Генадзь Мікалаевіч с. 436
Нядзвецкі Антон Пятровіч с. 436
Нямковіч Мікалай Аляксеевіч с. 436
Нятылькін Анатоль Іванавіч с. 436
Няфагіна Галіна Львоўна с. 436
Няхаенка Уладзімір Мікалаевіч с. 436
Орда Аляксандр Мікалаевіч с. 436
Осіпаў Аляксей Іванавіч с. 436
Падалка Леанід Пракопавіч с. 437
Падутаў Уладзімір Яўгенавіч с. 437
Падшывалаў Уладзімір Паўлавіч с. 437
Паклеўскі-Козел Альфонс Фаміч с. 437
Паклонскі Мікалай Аляксандравіч с. 437
Паксас Роландас с. 437
палеацэнавы аддзел (эпоха) с. 437
Паляшчук Ірына Іванаўна с. 437
Панамароў Уладзімір Уладзіміравіч с. 438
Панкоў Дзмітрый Аляксеевіч с. 438
Панькіна Аляксандра Юр’еўна с. 438
Панькоў Уладзімір Васілевіч с. 438
Папкоўская Пелагея Якаўлеўна с. 438
Папок Мікалай Мікалаевіч с. 438
Папоў Фёдар Дзмітрыевіч с. 438
Паразінскі Скот Эдвард с. 438
Парошын Валерый Дзмітрыевіч с. 438
Партноў Юрый Валянцінавіч с. 438
Парфіяновіч Іосіф Антонавіч с. 439
Паскалі Джавані с. 439
Пастушкоў Генадзь Паўлавіч с. 439
Паўлоўская Наталля Юр’еўна с. 439
Паўлоўскі Іван Іванавіч с. 439
Паўлоўскі Іван Рыгоравіч с. 439
Пафераў Алег Сяргеевіч с. 439
Пеніна Эма Ільінічна с. 439
Перлін Уладзімір Паўлавіч с. 439
Пеўны Сяргей Іосіфавіч с. 439
Печкуроў Андрэй Фёдаравіч с. 440
Печнікава Зоя Мікалаеўна с. 440
Пёрышкіна Наталія Рыгораўна с. 440
Пікулік Леанід Рыгоравіч с. 440
“Полацкая галіна” с. 440
Попл Джон Энтані с. 440
Прыбугскае Палессе с. 440
Прыгодзіч Мікалай Рыгоравіч с. 440
Пурэцкі Юлій Платонавіч с. 441
Пусеў Віктар Іванавіч с. 441
Пыжкоў Васіль Андрэевіч с. 441
Пыжык Андрэй Мікалаевіч с. 441
Пырванаў Георгі с. 441
Пятліцкая Валянціна Сяргееўна с. 441
Пятровіч МІкалай Цімафеевіч с. 441
Пятровіч Міхаіл Уладзіміравіч с. 441
Пячонкіна Ганна Сцяпанаўна с. 442
Рабаконь Мікалай Васілевіч с. 442
Равяка Казімір Адамавіч с. 442
Рагаўцоў Васіль Іванавіч с. 442
Радзецкая Людміла Яўгенаўна с. 442
Радзівілаў Уладзімір Генадзевіч с. 442
Ражкоў Леанід Мікалаевіч с. 442
Ражкоў Яўген Назаравіч с. 442
Разанаў Анатоль Аркадзевіч с. 442
Размысловіч Іван Раманавіч с. 442
Райкоў Сяргей Мікалаевіч с. 442
Раманаў Раальд Леанідавіч с. 443
Раманюк Фёдар Аляксеевіч с. 443
Рапейка Максім Восіпавіч с. 443
Рахманаў Сяргей Кімавіч с. 443
Розенгольц Аркадзь Паўлавіч с. 443
Розін Марк Саламонавіч с. 443
Рудзевіч Юрый Рамуальдавіч с. 443
Рудзянок Васіль Васілевіч с. 443
Русакевіч Уладзімір Васілевіч с. 443
Русілка Вольга Іванаўна с. 443
Рускае геаграфічнае таварыства с. 444
Рыданава Іна Іванаўна с. 444
Рыдлеўская Ларыса Леанідаўна с. 444
Рыжкоўскі Уладзімір Міхайлавіч с. 444
Рылова Таццяна Барысаўна с. 444
Рэнейскі Анатоль Іосіфавіч с. 444
Рэсін Уладзімір Іосіфавіч с. 445
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы с. 445
Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі с. 445
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках с. 445
Саакашвілі Міхаіл с. 445
Сабалеўскі Павел Іосіфавіч с. 446
Савельеў Васіль Якаўлевіч с. 446
Савіцкі Парфен Пятровіч с. 446
Савянкоў Дзяніс Уладзіміравіч с. 446
Саечнікаў Уладзімір Аляксеевіч с. 446
Сазановіч Валянцін Пятровіч с. 446
Сазонаў Ігар Сяргеевіч с. 446
Салагубік Барыс Паўлавіч с. 446
Салко Мікалай Мікалаевіч с. 446
Самаль Аляксандра Барысаўна с. 446
Самахвал Віктар Васілевіч с. 447
Самцоў Міхаіл Пятровіч с. 447
Санкоўскі Іосіф Іусцінавіч с. 447
Санько Аляксандр Фёдаравіч с. 447
Санько Валеры Аляксеевіч с. 447
Санько Галіна Рыгораўна с. 447
Сап’янік Уладзімір Харытонавіч с. 447
Сарокіна Ірына Мікалаеўна с. 447
Саўчанка Ігар Міхайлавіч с. 447
Саюз архітэктараў Беларусі (працяг) с. 448
Саюз беларускіх пісьменнікаў (працяг) с. 448
Саюз дызайнераў Беларусі (працяг) с. 448
Саюз кінематаграфістаў Беларусі (працяг) с. 448
Саюз майстроў народнай творчасці Беларусі (працяг) с. 448
Саюз мастакоў (працяг) с. 448
Саюз музычных дзеячаў Беларусі (працяг) с. 448
Саюз тэатральных дзеячаў Беларусі (працяг) с. 448
Свірыдаў Дзмітрый Вадзімавіч с. 452
Селяменеў Вячаслаў Дзмітрыевіч с. 453
Семянкова Галіна Мікалаеўна с. 453
Сербія і Чарнагорыя с. 453
Сідаровіч Яўгеній Мечыслававіч с. 456
Сідорскі Сяргей Сяргеевіч с. 457
Сімончык Леанід Васілевіч с. 457
Сімховіч Валянціна Аляксандраўна с. 457
Сініцын Мікалай Васілевіч с. 457
Сінкевіч Аляксей Васілевіч с. 457
Сінюцін Мікалай Пятровіч с. 457
Сірацінін Яўген Сяргеевіч с. 457
Скарапанава Ірына Сцяпанаўна с. 457
Скіба Пётр Аляксеевіч с. 457
Скорабагатчанка Альбіна Васілеўна с. 457
Слуцкае Евангелле с. 458
Слюнькова Інеса Мікалаеўна с. 458
Слюсар Мікалай Міхайлавіч с. 458
Смаляк Юрый Леанідавіч с. 458
Смалянчук Аляксандр Фёдаравіч с. 458
Смірноў Анатоль Іванавіч с. 458
Смольскі Станіслаў Станіслававіч с. 458
Снытко Валерыян Апанасавіч с. 458
Спірыдовіч Алена Барысаўна с. 459
Станькаўскі музей Эмерыка Чапскага с. 459
Старавойтаў Васіль Сцяпанавіч с. 459
Стасюк Наталля Віктараўна с. 459
Стралец Міхаіл Васілевіч с. 460
Стральцоў Яўген Анатолевіч с. 460
Стральчэня Віктар Аляксандравіч с. 460
Стрыха Іван Іванавіч с. 460
Стыглер Джордж с. 460
Сукала Валянцін Алегавіч с. 460
Супрун Лідзія Якаўлеўна с. 460
Сусветная кампанія за забарону супрацьпяхотных мін с. 460
Сухавей Святлана Іванаўна с. 460
Сцепановіч Васіль Аляксеевіч с. 461
Сцепановіч Іосіф Міхайлавіч с. 461
Сцефаненка Андрэй Якаўлевіч с. 461
Сыцко Пётр Аляксандравіч с. 461
Сюбараў Аляксей Яфімавіч с. 461
Сядлуха Юрый Пятровіч с. 461
Сяльверстава Святлана Яўгенаўна с. 461
Сяменчык Мікалай Яфімавіч с. 461
Сяргей Іосіф Іосіфавіч с. 461
Танана Людміла Аляксандраўна с. 461
Таранціна Квенцін с. 461
творчы кінапартрэт с. 462
Токарава Ірына Ігараўна с. 462
Торнтан Кэтрын Раян с. 462
Тоўсцік Аляксей Леанідавіч с. 462
Тоўсцік Аркадзь Апанасавіч с. 462
Траян Фёдар Данілавіч с. 463
Тугай Уладзімір Васілевіч с. 463
Тузава Тамара Міхайлаўна с. 463
Тучкін Аляксандр Аркадзевіч с. 463
Тыманен Анты Мікалаевіч с. 463
“Тэатральная Беларусь” с. 463
Угляніца Канстанцін Мікалаевіч с. 463
Унукаў Аляксей Карлавіч с. 464
Уолз Карл Эрвін с. 464
Уордэн Альфрэд Мерыл с. 464
Уржынскі Канстанцін Паўлавіч с. 464
Урукіна Надзея Іванаўна с. 464
Усходняе Палессе с. 464
Усхопчык Уладзімір Мікітавіч с. 465
Усціновіч Анатоль Канстанцінавіч с. 465
фізічнай культуры і спорту НДІ с. 465
Філіповіч Валянцін Сяргеевіч с. 465
Фральцова Ніна Ціханаўна с. 465
Фролікаў Дзмітрый Георгіевіч с. 465
Фурсанаў Міхаіл Іванавіч с. 465
Ханчук Аляксандр Іванавіч с. 466
Хартвел Леланд с. 466
Хаўнсфілд Годфрэй Ньюбалд с. 466
Хікс Джон Рычард с. 466
Хоміч Святлана Аляксандраўна с. 466
Хораў Алег Генрыхавіч с. 466
Царук Іраіда Восіпаўна с. 466
Церахава Тамара Мікалаеўна с. 466
Ціток Уладзімір Уладзіміравіч с. 466
Ціхаміраў Іван Георгіевіч с. 467
Цыбульскі Напалеон Восіпавіч с. 467
Цылінская Наталля Валер’еўна с. 467
Цэнтральная Беларусь с. 467
Цяслюк Уладзімір Уладзіміравіч с. 467
Чантурыя Юрый Уладзіміравіч с. 468
Чуркін Мікалай Паўлавіч с. 468
Чыгрын Сяргей Мікалаевіч с. 468
Чэпелеў Віктар Іосіфавіч с. 468
Шабека Уладзімір Іванавіч с. 468
Шадурскі Віктар Генадзевіч с. 468
Шаранговіч Пётр Міхайлавіч с. 468
Шарая Вольга Мікалаеўна с. 468
Шоцкі Пётр Пятровіч с. 468
Шумак Рыгор Аляксандравіч с. 469
Шчукін Уладзімір Барысавіч с. 469